Автор: Юрэвіч У.  

Теги: гісторыя беларусі  

Год: 1982

Текст
                    Уладзімір Юрэвіч
Край мой родны


Плошча Перамогі.
Край мой родны Уладзімір Юрэвіч Т\ /ТТ7ТІ1У7 МІЯІш' УЧОРА, СЕННЯ, ЗАЎТРА Нарыс Мінск «Юнацтва» 1982
Рэцэнзент А. I. МАРОЗАВА, загадчык рэдакцыі гісторыі СССР і гісторыі КПСС БелСЭ Мастак Я. Ларчанка 70802—019 Ю- 59—81 4803010000 М307(05)—82 © Выдавецтва «Юнацтва», 1982.
Дом урада Беларускай ССР на плошчы Леніна. Першыя гарады на Беларусі ўзніклі больш за тыся- чу гадоў таму назад. Самыя даўнія беларускія гарады — Полацк, Тураў, Заслаўе, Віцебск, Брэст... Пазней узнік Мінск. Цяжкая доля выпала яму апынуцца на скрыжа- ванні ледзь не ўсіх дарог, што ідуць з захаду на ўсход. Па гэтых дарогах прыходзілі не толькі жаданыя госці, але і няпрошаныя, ворагі. Ад іх трэба было бараніць горад. Новым, светлым, багатым жыццём зажыў горад пас- ля Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай рэвалюцыі. I ў савецкі час Мінску даводзілася не раз адбіваць ва- рожыя нашэсці. Найбольшае з іх у гады Вялікай Айчын- най вайны. Але Мінск выстаяў, здабыўшы сабе гераіч- ную славу і пачэснае званне — горад-герой. Мінск адбу- даваўся. Сёння ён — адзін з буйнейшых, прыгажэйшых гарадоў Краіны Саветаў, сталіца Беларускай Савецкай Сацыялістычнай рэспублікі. Пра горад-воін, горад-працаўнік, горад-герой мы і па- вядзём расказ. Пазнаёмім з яго вуліцамі і плошчамі, па- значанымі слядамі гісторыі, пра людзей, якія баранілі горад ад ворагаў, ладзілі ў ім новае жыццё, сваёй самаад- данай працай ствараюць новыя старонкі вечнага летапі- су Мінска. 5
ТУТ УСЁ АСВЕЧАНА ГМЕНЕМ ЛЕНІНА Плошча Леніна... Сюды прыходзіш ты, мон сябаі у першы дзень верасня, калі пачынаеЦЦа новы навучалі ны год у школе. Прыходзіш і Ў майскі дзень, калі зв ніць апошні званок, абвяшчаючы пачатак летніх кан^ кул. Прыходзіш і ва ўрачысты дзень юбілею піяне^ скай арганізацыі імя Леніна. Прыходзіш, каб ускласі жывыя кветкі да помніка Ільічу. А ён, абапёршыся н парэнчу і зняўшы шапку, вітае вас, племя маладое, ш знаёмае. Прыйдзеш ты сюды і ў свае семнаццаць гадоў, кал скончыш дзесяты клас, атрымаеш атэстат сталасці. Пасл выпускнога балю, калі на ўсходзе зоймецца зара новаг .дня, ты з’явішся да помніка чалавеку, што навечна ў тваіі сэрцы як самы дарагі і блізкі. Ты схіліш галаву пера постаццю Ільіча і нібы пачуеш яго словы: «Камуніста стаць можна толькі тады, калі ўзбагаціш сваю ш мяць веданнем усіх тых багаццяў, якія выпрацавала чі лавецтва». Агледзься вакол. Тут усё асвечана іменем Леніні I Дом урада, на самым версе якога герб нашай рэспуй лікі і Дзяржаўны нацыянальны флаг. Гэта — знакі Савеп кай Беларусі, што была створана як сацыялістычна дзяржава пры непасрэдным удзеле Уладзіміра Ільіча Лс ніна. I універсітэт, які носіць яго імя. I будынак, якім месціцца Выканком Мінскага гарадскога Савета на родных дэпутатаў, куды мінчане ідуць вырашаць сва надзённыя справы, нясуць парады, як лепш будаваць гс рад, як шчаслівей жыць у ім, Побач Міністэрства замежных спраў рэспублікі я сведчанне таго, што ЬеларуСКая ССР — суверэнная дзяв жава. Яна незалежная ў вырашэнні сваіх унутраны клопатаў і нароуш з усімі Дзяржавамі свету ў Аргані 6
ацыі Аб’яднаных Нацый вырашае міжнародныя справы. >еларусь заняла «свой пачэсны пасад між народамі» на- цай планеты. Дом урада Беларускай ССР. На пачатку 0-х гадоў гэта быў самы высокі будынак у Мінску. Тады к не было ні экскаватараў, ні бульдозераў, ні вежавых ранаў. Усё рабілі рукамі. Калі капалі катлаван для пад- іурка, то зямлю вывозілі на калёсах коньмі. Цэлы поезд акіх грабарак расцягваўся ўздоўж Савецкай вуліцы, за- яінаючы нават ісці па ёй, не тое што ехаць. Адзіная ме- санізацыя — збудаваны з бярвення шахтны пад’ёмнік, ікім падымалі ўгору цэглу і іншыя будаўнічыя матэ- >ыялы. А там ужо разносілі ўсё насілкамі, «казой» ці >азвозілі тачкамі. Таму і будавалі пяць гадоў. Па тым іасе гэта было хутка. Просты і велічны, нібы з вялізных кубікаў складзены ^ом. Ён вырастае паступова, з сямі паверхаў у бакавых срылах да дзевяці ў цэнтральнай частцы. Гэта як бы іаша Беларусь, што доўга ўзнімалася да сённяшняй сваёй зышыні, да сапраўднага росквіту. Прыдумаў гэткі дом іенінградскі архітэктар I. Лангбард. Бакавыя крылы Дома ўрада ўтвараюць парадны двор, сіры ўваходзе на які ўзвышаецца помнік Уладзіміру Іль- ічу Леніну. 3 усіх праектаў спыніліся на прапанове ленін- градскага скульптара М. Манізера. Скульптар паказаў Леніна ў той момант, калі ён выступаў у Маскве перад чырвонаармейцамі. Ленін толькі што закончыў прамову і пільна глядзіць удалечыню, нібы бачыць усю Краіну Саветаў. На п’едэстале з граніту па ўсіх чатырох баках — га- рэльефы, скульптурныя кампазіцыі. На іх адлюстраваны асноўныя моманты гісторыі нашай краіны: Кастрыч- ніцкая рэвалюцыя, абарона Радзімы, будаўніцтва фаб- Рьік і заводаў, арганізацыя калгасаў у вёсцы. 7 лістапада 1933 года мінчане, пасланцы з усіх кут- 7
коў Беларусі, госці з братніх рэспублік сабраліся на плошчы каля помніка на ўрачыстасць. Пад гукі велічнага «Інтэрнацыянала» і тысячагалосаге «ўра» быў адкрыты манумент, а сле- дам адчыніліся і дзверы Дома ўрада, Тут размясЦіліся тады ўсе ўрадавыя ўстановы — Цэнтральны Выканаўчы Камітэт, Савет Народных Камісараў, народныя камісарыяты. Тут і цяпер знаходзяцца Вярхоўны Савет, Савет Міністраў, міністэрствы, дзяржаўныя камітэты рэспублікі. У Доме ўрада праходзяць сесіі Вяр- хоўнага Савета Беларускай ССР. Яго дэпутаты з язджаюцца сюды з усіх канцоў рэспублікі, каб прыняць важ- нейшыя законы народнага жыцця. Плошча носіць імя Леніна з часу яе заснавання. Праўда, да вайны яна была невялічкая, бо насупраць у старых да- мах жылі людзі. У час вайны гэтыя кварталы вораг ператварыў у руіны. Помнік Леніну гітлераўцы разабралі, а будынак Дома ўрада замініравалі. Толькі імклівае наступленне савецкіх войск не дало здзейсніць злачынную задуму. Неўзабаве пасля вызвалення Мінска помнік быў адноўлены. Ленін зноў ста- іць у знаёмай паставе, вітаючы кожна- га, хто прыходзіць да Дома ўрада. Жы- Помнік У. I. Леніну.
выя кветкі як даніна людской пашаны ўпрыгожваюдь заўсёды пастамент помніка. 3 бронзавае ленінскай рукі Узняліся ў неба галубкі. Я гляджу на помнік, і здаецца, Што жывы Ільіч наш з-пад рукі Аніяк не можа наглядзеЦЦа, Як лунаюЦь міру галубкі. Узнялася галубіная чародка высока ў неба і паляЦела ўздоўж людской ракі, што плыве па шырокай вуліЦы — галоўнай магістралі горада, якая таксама названа іменем правадыра. Ленінскі праспект. Ён пачынаецца з плошчы імя Лені- на. Прарэзаўшы ўвесь горад, выходзіЦь на Маскоўскую шашу. Ад Мінска да Масквы — каля 800 кіламетраў. ГасЦініЦа «Мінск» і галоўны паштамт, першыя дамы на праспекце, утвараюЦь як бы яго вароты. Над уваходам у паштамт — гадзіннік свету. Вялікі круг і лічбы на ім паказваюЦь маскоўскі час, па якім мы жывём. На меншым жа, унутраным цыферблаЦе па- значаны час розных гарадоў СавеЦкага Саюза і некато- рых сталіЦ свету. Гляньце на гадзіннік, і вы адразу ўба- чіыце, што калі ў Мінску 12 гадзін дня, дык, напры- клад, у Варшаве яшчэ толькі 10 гадзін раніцы. БАСТЫЁНЫ РЭВАЛЮЦЫІ А давайЦе прыдумаем гадзіннік Гісторыі. Няхай на ім гадзінная стрэлка адлічвае стагоддзі, а мінутная — дзе- "яцігоддзі. Секундная ж — гады. Пазіраючы на такі га- ізіннік, пройдземся вуліЦамі і плошчамі Мінска, каб ^епш ведаць яго гісторыю: калі ён узнік, калі ў ім былі 9
тыя важныя падзеі, што складаюЦь яго амаль тысячага довае жыццё. Гадзіннік Гісторыі ў руках. Мінуўшы паштамт, збоч ваем направа. Спускаемся крыху ўніз па вуліЦы Вала дарскага. На рагу вуліЦы Карла Маркса (раней — Пад горная) стаіць старая, але прыгожая камяніЦа. Яна з ру жовай Цэглы, і ўсё Цаглянае, нават балконы. Дамы, яе і людзі, маюць свае таямніцы, хаваюЦь іх да пэўнаг; часу. Нехта ж хадзіў паўз гэты дом, ступаў па гэтыі тратуары, адчыняў гэтыя Цяжкія дзверы, узбягаў пі прыступках на другі, трэЦі паверх, маючы нейкі вялік клопат. На доме памятная дошка пра падзеі лютага-сакавік; 1917 года. На ёй надпіс: «Тут месЦілася першая народ ная міліЦыя г. Мінска». Гэта быў час, калі ў Расіі рабі лася рэвалюЦыя, калі ішла першая сусветная вайна. Яшчэ ўлетку 1914 года пачалася яна. Кайзераўскаі Германія рушыла сваё войска на Расію. Першай вайн; адчула Беларусь — на яе зямлі разгарнуліся ваенныі дзеянні. Мінск стаў прыфрантавым горадам, тут раз мяшчаўся штаб Заходняга фронту. НасельніЦтва выяз джала ў глыб краіны, станавілася бежанЦамі. Пачынаўс голад, гандляры нажываліся, павышаючы цэны на муку соль, Цукар. Не было чым паліЦь у печы. Дроў ніхт не падвозіў. Мінская арганізаЦыя Расійскай саЦыял-дэмакратыч най рабочай партыі была разгромлена ваеннымі ўлада мі. Асобныя партыйныя групы ўсё ж вялі падпольнуі работу. Яны даводзілі праЦоўным, што вайна ім не патрэб на, што яна выгадная капіталістам. У Мінск прыеха; тады выдатны рэвалюЦыянер балынавік-ленінец, Міхаі. Васільевіч Фрунзе. Ён заняўся ўмаЦаваннем бальшавіЦкі: груп, стварэннем новых па ўсёй Мінскай губерні і сяро, салдат Заходняга фронту. 10
Калі 27 лютага ў Петраградзе перамагла Лютаўская буоэкуазна-дэмакратычная рэвалюдыя і Цар Мікалай II адрОКСЯ ад прастола, бальшавікі Мінска пачалі збіраць рэвалюдыйныя сіЛЬІ. Калі лічыць новым, Цяперашнім стылем, дык 17 сакавіка быў створаны Мінскі Савет і ў той самы дзень—народная міліцыя, каб ахоўваЦь рэвалюцыйны парадак. Начальнікам міліцыі быў заЦвер- джаны Фрунзе. Узначаліўшы міліЦыю, Фрунзе павёў рабочыя баявыя дружыны і салдат, каб раззброіць царскую паліЦыю і жандармерыю. Народныя вартавыя ўзялі пад сваю ахо- ву пошту, тэлеграф і гарадскія ўстановы. А неўзабаве адбылося вялізнае святочнае шэсЦе мінчан, якія неслі сЦягі і лозунгі: «Няхай жыве ўлада рабочых і сялян!» Вось тады і хадзі- лі ў гэты дом на Надгорнай (так на- зывалася вуліЦа К. Маркса) заклапо- чаныя мінчане з вінтоўкамі ў руках, яны вартавалі Саветы. ХоЦь і скінулі Цара, але ж заста- ліся буржуазія і яе Часовы ўрад, якія і не думалі паляпшаць стано- вішча рабочых і сялян. Выратаваць краіну магла толькі сацыялістычная рэвалюцыя. Трэба было, каб улада апынулася ў руках пралетарыяту і беднага сялянства. За гэта і змагалі- ся балыпавікі. Да балыпавікоў далучаліся салда- ты на фронце, бяднейшыя сяляне, бо адчувалі ў іх сваіх абаронцаў. Але ж не драмала і буржуазія. На вуліцах Помнік Ф. Э. Дзяржынскаму. 11
з’явіліся ўдарныя і казадкія сотні, «батальёны смерцЬ Мінскую турму напакавалі арыштаванымі рэвалюцыяш рамі — рабочымі і салдатамі. На прадпрыемствах Мінска ствараліся ўзброеныя ра бочыя атрады, якія называлі сябе Чырвоная гвардыл На чале рэвалюЦыйна настроеных войск стаў шта? якім кіраваў Фрунзе. На фабрыках і заводах узнікал забастоўкі, салдаты адмаўляліся выконваць загады афі Цэраў. Цэнтральны камітэт Расійскай саЦыял-дэмакра тычнай рабочай партыі (бальшавікоў) паставіў задачу не прапусЦіЦь контррэвалюдыйныя войскі ў Петраград у Маскву. У Мінскім Саведе прайшлі перавыбары, і верх узял бальшавікі. Калі пайсЦі вуліЦай Карла Маркса ў кірун ку вакзала, перасекчы вуліЦу Свярдлова (тады яна на зывалася Каломенская), дык насупрадь сквера па Ленів градскай убачыш невысокі дом. Цяпер чатыры паверхі а ў семнацдатым годзе было ўсяго два. Але хапала мес ца, каб пасяліцца дзвюм важным установам. Прачытаем што напісана на мармуровай дошцы, якая вісіць калі ўвахода: «У гэтым доме ў час Вялікай Кастрычніцкаі сацыялістычнай рэвалюцыі знаходзіўся Паўночна-За ходні абласны камітэт РСДРП(б) і Мінскі Савет рабочы дэпутатаў». Каля гэтага будынка не раз збіраліся рабочыя і салда ты, падымалі высока чырвоныя сцягі і ішлі шчыльным калонамі па вуліцы Падгорнай. Спявалі «Варшавянку» «Смела, таварышы, у ногу», «Рабочую марсельезу» і ма гутнай людской ракой даплывалі да рога вуліцы Губерна тарскай (цяпер гэта Ленінская), а там паварочвалі ўлев* Здалёк бачылі купалы кафедральнага сабора і вежу гарадскім гадзіннікам. Бывала, што наляталі казакі аб' жандары на конях, пускалі ў ход свае шаблі, нагайкі, ал дэманстрацыя цякла да свае мэты — Саборнай плошчь 12
Так называлі гэтую плошчу пры Цару. А яшчэ — Вы- сокім месЦам. Цяпер сюды ішлі змагары за сапраўдную волю, за перамогу народнай улады. Вось чаму ў пер~ шыя ж дні рэвалюцыі яе назвалі пляцам Волі — плошчай Свабоды. Плошчу Свабоды, як і тыя дамы на вулідах Карла Маркса і Ленінградскай, захавала гісторыя для вас, юныя нашчадкі змагароў за Рэвалюцыю. Няхай застанудца яны навечна бастыёнамі Вялікага Кастрыч- ніка ў Мінску. Калі б зняЦь на плошчы Свабоды асфальт, дык нам адкрыўся б адшліфаваны стагоддзямі брук з камянёў, нечасаных, простых, назбіраных у полі. Не раз быў па- літы ён крывёю і ворагаў-чужаніЦ, што нападалі на го- рад, і абаронЦаў яго — мінчан. У дні рэвалюЦыйных вы- ступленняў на пачатку 20 стагоддзя, у дні баёў за Ка- стрычнік і пазней, калі трэба было бараніць Саведкую ўладу ад захопнікаў-чужаземЦаў, працоўныя Мінска зноў пралілі тут нямала крыві. Калі б сцены ацалелых будынкаў раптам загаварылі, мы пачулі б суровую аповесць вогненных гадоў. Хоць бы вось гэты, некрануты перабудовай, дом пад нумарам 4. Нам дарагі ён гіе памяццю сівой мінуўшчыны, а блі- жэйшым часам. Калі заходзіць сонца і пасылае сваю чырвань на сцены гэтага дома, ураз паўстае ў золаку новай явы векапомны 1917 год. Тут сабраліся тады баль- шавікі Беларусі і Заходняга фронту на сваю канферэн- цыю. Яны вырашылі памагчы пралетарыяту Петрагра- Да, паслаць туды баявую дружыну ўзброеных рабочых. I Ленін, выступаючы неўзабаве ў Петраградзе перад членамі Цэнтральнага Камітэта партыі, заўважыў: «Аб- ласны з’езд і прапанову з Мінска трэба выкарыстаць для пачатку рашучых дзеянняў». Гэтак было сказана за два тыдні да ўзброенага паў- стання петраградскіх рабочых. Вестка пра перамогу Ка- 13
стрычніцкай рэвалюЦыі дайшла ў Мінск у той самы дзень, калі паветра над Нявой скаланулі стрэлы «Аўро- ры» — 25 кастрычніка. Па новым стылі гэта — 7 лістапада. Сэрцы мінскіх пралетарыяў біліся тады суладна з сэр- цамі самых адважных і мужных на свеЦе людзей — пі- Церскіх рабочых, салдат і матросаў. У той жа дзень Мінскі Савет адкрыў вароты гарад- ской турмы. На волю выйшлі рабочыя і салдаты, арыш- таваныя Часовым урадам. 3 іх арганізавалі Першы імя Мінскага Савета рэвалюцыйны полк, узброілі каля дзвюх тысяч чалавек. Усюды былі расстаўлены групавыя і адзіночныя рэ- валюцыйныя пасты — на пошце, тэлеграфе, радыёстанцыі, на вакзале, каля зброевых складаў і майстэрань. Мітын- гі ўзнікалі скрозь — каля будынка Мінскага Савета, на вакзале. Крыху пазней у той самы дзень сабраўся ў га- радскім тэатры Мінскі Савет, каб афіцыйна заявіць, што ўлада ў Мінску перайшла ў рукі Савета рабочых і сал- дацкіх дэпутатаў. Гарадскі тэатр у Мінску таксама стаў бастыёнам Вя- лікага Кастрычніка. Кожны раз, калі падыдзеш да гэ- тай гістарычнай мясЦіны (цяпер гэта тэатр імя Янкі Ку- палы), спыніся, пачытай надпісы на памятных дошках, яны шмат аб чым гавораць сёння, яшчэ болын будуЦь гаварыць праз гады і стагоддзі. Тут пачынаўся Кастрыч- нік, тут пачыналася Савецкая ўлада на Беларусі. А праціўнікі рэвалюцыі, што аб’ядналіся вакол шта- ба Заходняга фронту, былі яшчэ моцныя. Мінск хваляваўся. Тыя, хто са зброяй у руках зма- гаўся за рэвалюцыю, непахісна верылі ў яе перамогу. Іншыя ж, розныя канторскія і гандлёвыя служачыя, на- стаўнікі гімназій і вучылішчаў, рамеснікі, пакуль што прыглядаліся, куды ўсё гэта павернеЦЦа. Бо побач пра- ходзіў фронт. Мінск быў яшчэ і франтавы горад. 14
Уся ўлада перайшла ў рукі Ваенна-рэвалюдыйнага камітэта, які быў створаны пры Мінскім Саведе, а неўза- баве стаў на чале рэвалюцыйных сіл Заходняга фронту. На дапамогу рэвалюцыйнаму Мінску з фронту прыбылі бронемашыны, браняпоезд і атрад салдат. РэвалюЦыя пашыралася. Рабочыя сталі перасяляцда з падвалаў у дамы багацеяў, якія ў іх адбіралі Саветы. Для беспраЦоўных адкрываліся дармовыя сталоўкі. Са- вецкая ўлада строга карала за спекуляцыю. Балынаві- кі разгарнулі барацьбу за мір, заключылі часовае пера- мір’е з ворагам. Тры месяцы ўпартага змагання з контррэвалюцыяй Ленін назваў «перыядам трыумфальнага шэсця Савец- кай улады і чырвонагвардзейскай атакі на капітал». Такія яны былі і ў Мінску, гэтыя месяцы. Імперыялісты не хацелі, каб працоўныя мелі ўладу ў сваіх руках, і ўсяляк шкодзілі рэвалюцыі. Над мала- дой Рэспублікай Саветаў збіраліся чорныя хмары вайны. У лютым 1918 года нямецкае камандаванне пачало новае наступленне на Расію. Мінск захапілі немцы. Сотні мін- чан былі сагнаны ў ваенныя лагеры, адкуль іх адпраў- лялі на работу ў Германію. Пачалася эпідэмія тыфу. Становішча ў горадзе было вельмі цяжкае. Падпольная арганізацыя балынавікоў узнімала ра- бочых на барацьбу супроць захопнікаў. Рабочыя баста- валі, адмаўляліся працаваць на ворага, выходзілі на ву- ліцы, каб пратэставаць супроць акупантаў. У лясах каля Мінска дзейнічалі партызанскія атрады, якія наносілі Ўдары па нямецкіх войсках. Чырвоная Армія разгортва- ла наступленнне. Нямецкае камандаванне пачало адводзіць свае войскі на захад. Спрабавала вывозіць з Мінска нара- баванае дабро, але партызаны ўзарвалі чыгунку. У снежні 1918 года ў горад уступіла Чырвоная Армія. Мінскі Савет выдаў зварот да працоўных Беларусі, у 15
якім вітаЎ іх узрушанымі словамі: «Мы зноў свабод- ныя. Мы зноў у нашай вялікай роднай рэвалюдыйнай сям’і расійскага пралетарыяту». 30 снежня 1918 года бальшавікі сабраліся ў Смален- ску на чарговую Паўночна-Заходнюю абласную канфе- рэндыю, якая аб явіла сябе Першым з’ездам Камуні- стычнай партыі Беларусі. З’езд абвясЦіў стварэнне Бела- рускай Саведкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Тут жа быў сфарміраваны Часовы рабоча-сялянскі ўрад рэспублікі, які ўзначаліў Зміцер Фёдаравіч Жылуновіч (Цішка Гарт- ны). Пасля Новага года ўрад пераехаў у Мінск. Прайшло паўгода, і Мінск занялі войскі буржуазнай Полыпчы. Іх падбухторылі і ўзброілі на вайну Злучаныя Штаты Амерыкі, Францыя і іншыя замежныя краіны. Каля года ішла зацятая барацьба з ворагам. Чырво- най Арміі памагалі партызаны. Яны падрывалі масты, разбіралі чыгуначныя пуці. Асабліва адважна дзейнічалі патрыёты з прыгараднай вёскі Козырава. Польскія аку- панты расстралялі мужных змагароў. Яны пахаваны на могілках па вуліцы Казлова. 11 ліпеня 1920 года чырвонаармейцы прарвалі абарону праціўніка і пагналі захопнікаў з нашай зямлі. У той самы дзень быў вызвалены і Мінск. Усе мінчане высы- палі на вуліцы і плошчы. Зноў было свята і на плошчы Свабоды — свята вызвалення. СПРАДВЕЧНАЯ ДАЎНІНА Адгонім стрэлкі гадзінніка Гісторыі на дзесяць ста- годдзяў назад. Гарады жывуць доўга. Табе, мой сябар, не Черпіцца даведацца, колькі ж гадоў Мінску. Так будавалі замак у 11 ст. 17
Болып за 900. Цэлая вечнасць. 3 Дзе ж быў пачатак Мінска? ^ Некаторыя вучоныя мяркуюць, што першае пасялес не, якое дало і назву гораду, знаходзілася на рацэ Меій цы. Пасяленне з магутнымі абараняльнымі збудаванн% мі. Вышыня вала — каля дзесяці метраў. Гэта каля вёс« Гарадзішча Шчомысліцкага сельсавета, недалёка ад цяк перашняга горада, калі ехаць па Брэсцкай шашы. Др ракі Менкі пайшла і назва горада — Менеск, Меньсіо Гэтай ракі цяпер і знаку няма, высахла. г Іншыя ж вучоныя адстойваюць сваё — Мінск засна* ваўся на Нямізе, сляды якой таксама ўжо цяжка знай* сці. Толькі вуліца Няміга засталася. А пад вуліцай, у бе* тоннай трубе, можа, і булькоча рака. Каля моста, шт^ па вуліцы Горкага (раней ён быў драўляны), яшчэ ді1
зайны можна было бачыць, дзе гэтая рака ўпадала ў Свіслач. Свіслач пачынаеЦЦа за 35 кіламетраў ад Мінска каля зёскі Шапавалы. Некалі па ёй хадзілі розныя судны з та- варамі, бо Свіслач упадае ў Бярэзіну, а тая —у Дняпро. Няміга ж засталася толькі славутай летапіснай ра- кой. Трапіла ў самы выдатны помнік старажытнага сла- вянскага летапісання «Повесть временных лет» яшчэ ў 12 стагоддзі. Там і ўпамінаецца першы раз Меньск, а жыхары яго названы менянамі. Упамінаецца з нагоды вялікай бітвы князёў — братоў Яраславічаў: Ізяслава, Святаслава і Усевалада, якія з поўдня, ажно з-пад Кіе- ва, Пераяслава, Чарнігава, рушылі ў паход. Не зважаючы на моЦную сцюжу, яны падышлі да Мінска. Узялі крэ- пасць, перабілі ўсіх мужчын, а жанчын і дзяцей пабралі ў палон і выйшлі да Нямігі. ПолаЦкі князь Усяслаў вы- ступіў з войскам насустрач Яраславічам. Сустрэліся яны на Нямізе ўвесну. Шмат людзей загінула тады, а князь Усяслаў трапіў у палон. Пазней ужо, калі было напісана «Слова аб палку Ігаравым», яго невядомы аўтар пра тую крывавую сечу апавядаў гэтак: На Нямізе снапы сцелюць Галавамі, А малоцяць жа стальнымі Іх цапамі. На таку жыццё кладзецца Неспадзейна, I душу ад цела веюць Безнадзейна. Берагі ў крыві Нямігі Па калені. Бітва на Нямізе ў 1067 годзе. 19
Пломба з партрэтам князя План Мінска ў 12—14 стсі Глеба Усяславіча. 12 ст. Не дабро на іх пасееў Сейбіт жменяй, А былі яны гусценька Ў проЦьмах вузкіх Там засеяны касЦямі Сыноў рускіх. У другой палове адзінацдатага стагоддзя ў міжрэччь Свіслачы і Нямігі на невялікім узвышшы быў збудава ны драўляны замак-крэпасЦь, а паўкругам вакол яг< сЦены з бярвення. Толькі ў 12 стагоддзі, калі з ПолаЦ кага княства было выдзелена Мінскае, Мінск стаў яг< стольным горадам, сталідай, дзе ўладарыў князь Глеі Усяславіч. Замак быў дэнтрам, вакол якога пазней, пра< якія сто Ці паўтараста гадоў, выснаваліся рамесны па сад і гандлёвая плошча. Хочаш ведаць, дзе гэта? Мінём мост-эстакаду, шт< вядзе з плошчы Свабоды, і паглядзім направа. Тут стаіці 20
двухпавярховы будынак клуба спартыўнага таварыства «Працоўныя рэзервы». Ён пабудаваны на Замчышчы, ! сляды якога схаваны глыбока пад зямлёй. Археолагі ’ знайшлі тут рэшткі старажытнага ўмаЦаванага цэнтра, або дзядзінЦа, абнесенага земляным валам, перад якім быў роў. Калі падыходзіў вораг, роў заліваўся вадой з рэк Нямігі і Свіслачы. На ўваходзе стаялі двухвежа- выя драўляныя вароты, якія зачыняліся. Вышыня вала была амаль дзесяЦь метраў. На праЦягу 12 стагоддзя Мінск перажыў некалькі асад. 3 чатырнаЦЦатага стагоддзя ён ужо ў складзе Вялі- кага княства Літоўскага. Вакол Замчышча ў пасадзе сяліліся рамеснікі са сваі- мі майстэрнямі і купцы з крамамі. Гэта — Цяперашнія плошча 8 Сакавіка, Гандлёвая вуліЦа, Няміга. Так вы- глядаў «стары горад», размешчаны на балоце. Каб мож- на было хадзіЦь і ездзіць, гараджане рабілі грэблі (на- Рэчы 12—14 стст. з раскопак Старажытны Мінск. Мінскага замчышчз.
I спыніўся Махмет-Гірэй перад Мінскім замкам. Пачатак 16 ст. сцілы) з дрэва. Рэшткі іх і Цяпер знаходзяЦь у зямлі. А вакол узвышаліся тры гары: адна, дзе Цяпер плошча Свабоды, другая — плошча Парыжскай камуны і, нарэш- Це, Юбілейная. Дамы ў пасадзе былі драўляныя з гліна- бітнымі падлогамі, а печы ў іх ставіліся без коміна, дым выходзіў праз вокны, дзверы, шчыліны ў сЦенах. Адным словам, куродымныя хаты. Тут жылі і праЦавалі кавалі, Цесляры, бондары, ган- чары, ткачы, гарбары, краўЦы, шаўЦы, збройнікі... Яны ж яшчэ і сеялі збожжа (жыта, пшаніЦу, ячмень, проса), трымалі свойскую жывёлу, каб меЦь харч, вопратку. Ра- меснікі мянялі лішак зробленых самімі рэчаў на тыя, якіх не было ў іх. Гандлявалі з рознымі гарадамі ста- ражытнай Русі, з суседнімі краінамі. Рэкі Свіслач, Бярэзіна і Дняпро вялі ў Кіеў, па пры- токах Віліі, якая ўпадае ў Нёман, меўся выхад у Бал- тыйскае мора. Было шмат і сухапутных дарог, што бег- лі ва ўсе бакі свету. Вывозілі з Мінска воск, попел, смалу, драўніну, футра, а прывозілі соль, віно і «іншае пітво чужое», розныя прыправы, тканіны, метал і выра- бы з яго. Ужо ў 15 стагоддзі горад лічылі важным ганд- лёвым Цэнтрам Беларусі. Хто жыў у той час у Мінску? Пераважна — бедната, якая працавала на багатых, а сама нічога не мела. Феа- далы — князі, баяры і дваране, як называлі прыслужні- Рэчы з раскопак Мінскага замчышча.
каў велікакняжаЦкага двара, шляхту. Потым ішлі ра- меснікі і мяшчане — багатыя купЦы ды абшарнікі, што валодалі зямлёй. Мяшчанамі іх называлі таму, што жы- лі яны ў «месЦе», гэга значыць — горадзе. Пераважная большасдь мяшчан былі бедныя. I ўвесь гэты люд пра- цаваў на дваран, магнатаў, князёў. На парозе 16 стагоддзя Мінск атрымлівае права самакі- равання. Кіравала горадам рада, члены якой называліся радЦамі. 3 іх выбіраліся два бурмістры. 3 багатых шлях- ціЦаў Вялікі князь літоўскі нрызначыў войта, які меў пра- ва судзіЦь і збіраЦь падаткі з купдоў і гаспадароў ра- месных майстэрань. Не выпускалі мінчан з-пад сваёй улады феадалы, бо іх уласнасЦю была зямля («пляцы» ў горадзе), дамы і двары. Болын за восемдзесят рамёстваў было ў Мінску. Мно- гія з іх даніліся высока. Напрыклад, меднік, які вырабляў катлы з медзі, так гладка нітаваў шво, што і пазногаць не зачэпіЦЦа за яго след. У сярэдзіне 16 стагоддзя ра- меснікі пачынаюць утвараць цэхі — аб’ядноўваюцца разам людзі блізкіх рамёстваў, напрыклад кавалі, слесары, збройнікі, ювеліры, усе, хто апрацоўваў метал. Майстры бралі сабе вучняў — шасцігадовых дзяцей, і навучалі іх ажно шэсць гадоў. Грошай вучню не плацілі. Майстар да- ваў яму харч і месца, каб пераспаць. Жылося дзецям нясоладка. У горадзе пачынаюць праводзіцца па два разы на ты- дзень кірмашы. Для гэтага існавалі тры рынкі: Ніжні (на Нямізе), Верхні, дзе цяпер плошча Свабоды, і Троіцкі (на гары, дзе зараз будынак тэатра оперы і балета). У пачатку 16 стагоддзя на горад напаў крымскі хан Махмет-Гірэй. Ён спаліў горад і давёў насельніцтва да вялікага мору. Калі ў сярэдзіне 17 стагоддзя пачалася руска-польская вайна, у горадзе засталося толькі каля дзвюх тысяч жыхароў і каля трохсот дамоў. Потым на 24
ГеРб Мінска. 18 ст. пачатку 18 стагоддзя — Паўночная вайна. Шведы, захапіўшы горад, аб- лажылі людзей вялікімі паборамі. Да таго ж яшчэ навалілася страшная хвароба чума. Доўга Мінск не мог набраць сілу, каб расЦі і пашырацца далей. Толькі праз якія дзве сотні гадоў уздоўж гасцінцаў, што ішлі на Вільню і на Барысаў, пачалі будаваць новыя драўляныя дамы. У горадзе стала каля шасці тысяч чалавек. Болынымі за Мінск былі на Беларусі толькі такія гарады, як Віцебск і Магілёў. Жыхары Мінска займаліся сель- скай гаспадаркай — мелі агароды, са- ды, трымалі коней, кароў, авечак, свіней. Сяліліся ўздоўж ракі, каб бы- ло зручней паліваць агароды і паіць жывёлу. Давай, дружа, агледзімся вакол. На поўнач бяжыць шырокая асфаль- таваная вуліца — праспект Машэра- ва. На адным баку, пакуль мала за- будаваным,— прыгожы Палац спор- ту, на другім — адна каля адной вы- сокія, у дванаццаць паверхаў, камя- ніцы, дзе месцяцца розныя ўстановы, далей — гасцініца «Юбілейная», а пе- рад ёю кінатэатр «Масква». Цікава было б перанесціся ў той даўні час, калі тут распасціралася балота і ўзвышалася толькі Замчышча, а ка- ля яго — вуліцы Замкавая, Падзам- 25
кавая і Завальная. Назвы гаварылі самі за сябе. Заваль- ная — значыць, ішла ўнізе, за валам, якім быў абнесены княжаЦкі замак. Ён існаваў аж да сярэдзіны 17 стагоддзя, Уся гэтая роўнядзь пры рацэ, дзе стадыён «Працоўныя рэзервы», называлася Татарскай слабадой, або прадме- сЦем. Некаторыя называлі — Татарскі канец, бо далей быў луг, было поле. А ў Татарскай слабадзе пасяліліся татары, узятыя ў палон пасля таго, як быў разбіты Махмет-Гі- рэй. Частыя паводкі, калі разлівалася Свіслач, вымусілі людзей сяліЦЦа вышэй. Так узніклі вуліцы Вялікая Та- тарская (пазней Дзімітрава), Малая Татарская (пазней Калгасная), а прырэчная прастора была занята пад ага- роды. Яны так і называліся — Татарскія агароды. Мы ўжо даўгавата затрымаліся на Замчышчы. Можна пакуль развітацца з самай старадаўняй часткай горада і Ніжнім рынкам ды падняцца на Верхні рынак. Туды, дзе цяпер плошча Свабоды і дзе некалі, каля трохсот га- доў таму назад, рос лес. Перш чым пачаць будавацЦа, гэтае месца ўмацавалі, насыпалі земляны вал, узвялі бастыёны, выкапалі вакол роў. Вось калі мы пройдземся Цяпер ад праспекта Машэрава па вуліцы Мельнікайтэ, выйдзем на Рэспубліканскую, пройдзем вуліцай Мясніко- ва і па вуліцы Берсана павернем улева на Ленінскі пра- спект, дойдзем ажно да вуліцы Янкі Купалы, а па ёй, збочыўшы налева, дабяромся да плошчы Парыжскай Ка- муны і далей па Стара-Віленскай і Камуністычнай вулі- Цах аж да парку Перамогі, дык і абыдзем увесь вал, якім быў абнесены Верхні горад, або Высокае месца. Пад канеЦ 18 стагоддзя Мінск складаўся з трох частак: Замчышча, Верхняга горада і Ніжняга рынку, да якога прымыкалі Троіцкая гара і Татарскае прадмесце. Адзій замежны падарожнік, які праязджаў у той час у МасквУ Так выглядаў цэнтр Мінска ў пачатку 19 ст 26
праз Мінск, так апісвае яго: «Гэта — горад вялікі, які раскінуўся па ўзгорках і ў далінах». Плошчу Верхняга горада, якая мела выгляд квадрата са стараной 130 метраў, абступалі сабор езуітаў (Цяпер гэта будынак, дзе месЦіЦЦа спартыўнае таварыства «Спар- так»), мужчынскі і жаночы кляштары (манастыры). Царк- ва жаночага манастыра захавалася да нашых дзён. Уніз ад яе спускаеЦЦа да ракі Свіслач вуліЦа Бакуніна. Цераз вулічу, насупраЦь дарквы, засталіся рэшткі пабудоў муж- чынскага манастыра. Гэта ўсё будынкі, якім болын за дзвесЦе гадоў. Яны зараз ахоўваюЦЦа дзяржавай як гіста- рычныя помнікі. У Цэнтры плошчы Верхняга горада была гарадская ратуша на два паверхі. Пазней ратушу перабудавалі ў Ратушны тэатр. Гэта была першая ў Мінску тэатральная зала. Тут жа каля плошчы Свабоды захаваліся старажыт- ныя вуліцы Зазыбіцкая (цяпер Герцана), Валоцкая (цяпер частка Інтэрнацыянальнай). Спусцімся і мы па адной з гэтых вуліц уніз, да ракі. Хоць бы па Інтэрнацыянальнай. Тут таксама старыя да- мы — праўда, сведкі не такой ужо сівой мінуўшчыны.
Вось гэты злева — двухпавярховы, з высокім ганкам ад двара. У ім была адкрыта першая ў горадзе грамадская бібліятэка. Адкрыта на самым пачатку нашага стагоддзя. Тых грошай, што выдаткавалі гарадскія улады, было вельмі мала. Чытачы, зацікаўленыя, каб мець болын кніг, рабілі ўступныя ўзносы. Праз якія восем гадоў бібліятэка назбірала ўжо звыш пяЦі тысяч кніг. Яна насіла імя А. С. Пушкіна. Захаваліся будынкі, у якіх жылі вядомы польскі кам- пазітар С. Манюшка (дом 21/3), беларускі мастак В. Вань- ковіч (дом ЗЗа). У адным з дамоў патаемна збіраліся дзе- кабрысты, а пазней сацыял-дэмакраты. Гэта той апошні лапік старажытнасці, які стаў адкрытым музеем у нашай сталіцы. Мінём кафэ «Журавінка», перад якім такі прыгожы фантан, узыдзем на мост Цераз раку Свіслач. Злева — увесь са шкла палаЦ, дзе размясділася Выстаўка дасягнен- няў народнай гаспадаркі Беларускай ССР. НасупраЦь — плошча Парыжскай Камуны. Уся засаджаная ліпамі, яна выглядае прыгожым паркам. А над дрэвамі ўзвышаецда велічны будынак тэатра оперы і балета. Ён пабудаваны ў 1933—1938 гадах па праекту таго ж архітэктара I. Ланг- барда, які будаваў Дом урада. У прысадах, што вядуЦь да тэатра, вас сустракае постаць маладога Максіма Багда- новіча, выдатнага беларускага паэта. Пройдземся прысадамі да тэатра, падымемся па пры- ступках. Які прыгожы краявід перад намі! Унізе выві- ваецца рака Свіслач і нырае пад мост, па якім няспынна снуюць тралейбусы, аўтобусы, легкавыя машыны. Напра- ва ад ракі — парк імя Янкі Купалы, далей, за мостам —-* парк імя Горкага. На самым высокім месцы — планетарый з купалам, які рассоўваецца, і тады ў падзорную трубу можна назіраць вячэрняе неба. Бліжэй злева — высокая вежа тэлецэнтра. Яна асабліва прыгажэе ўвечары, калі 28
3апальваюЦЦа на ёй чырвоныя ліхтарыкі, як гузічкі на ісаптане велікана. Можа, гэта казачны Гулівер узняўся Яад горадам? Падыдзем бліжэй да ракі. Пакуль будзем спускаЦЦа, абавязкова пройдзем праз парк, паўз помнік юнаму піяне- ру Марату Казею, аднаму з герояў Вялікай Айчыннай вайны. Ён прыўстаў на калена і ўзняў руку з гранатай, каб шпурнуць яе ў ворага. Гэткі быў Маратаў подзвіг. Спынімся, сцішымся, памаўчым хвіліну, аддадзім даніну пашаны светлай памяці юнага партызана. Мы падышлі да парапета, што аддзяляе набярэжную ад вады. Пакіруемся ўздоўж гэткай шырокай тут ракі ўперад, следам за плынню і, не выпускаючы з рук га- дзінніка Гісторыі, зададзім сабе некалькі пытанняў: дзе мінчане, якія жылі паўтараста-дзвесце гадоў таму назад, бралі ваду? Дзе яны мыліся, дзе лячыліся? Ваду бралі з ракі, хоць капалі і калодзежы. У даку- ментах, якім болын за дзвесце гадоў, упамінаюцца і лазні. Бальніц не было, таму эпідэміі розных хвароб касілі лю- дзей бязлітасна. Пры манастырах адкрывалі невялікія шпіталі-прытулкі для калек і хворых людзей. Быў такі шпіталь у гарадскім замку. Лячэннем займаліся цыруль- шкі і аптэкары, якія лічыліся людзьмі, «патрэбнымі для паратавання людскога здароўя». А ці бегалі тады ў школу дзеці? Пісьменнымі напачатку былі духоўнікі, чыноўнікі, нкія служылі ў князя ці ў гарадскіх установах. Вучылі галоўным чынам царкоўнаславянскай і грэчаскай мовам, і школы адкрываліся пры цэрквах ды манастырах. толькі недзе пад канец 18 стагоддзя адкрылася першая ^сцікласная школа, дзе ўжо вучылі матэматыцы, фі- ^Цьі, прыродазнаўству, геаграфіі. Выкладалі тут лацін- Ую, французскую і нямецкую мовы. Ну і, вядома, поль- Ую, бо Беларусь тады належала да Рэчы Паспалітай, 29
як называлі тады Польшчу. Вучняў малодшых класц называлі «хлапятамі», а старэйшых «выросткамі». Ад цямна да цямна працавалі рамесныя людзі, чаляд нікі. Толькі ў святы выходзілі на плошчы — Замкавую Высокага месца. Святы былі маляўнічыя. Кожны рамесні цэх меў свой штандар, бубен. Апранутыя ў яркія куртк са зброяй і сцягамі, з музыкай весяліліся людзі на плс шчах, дзе іх забаўлялі скамарохі, мядзведзі. А пасля свята зноў надыходзіла беспрасвецде. Ад тьі бітваў, што вялі князі і каралі за новыя землі, простам люду карысці не было. Толькі адно гора, слёзы. Бо коа« ная бітва прыносіла ахвяры. Гінулі воіны, гінула і насель ніцтва таго ж Мінска. I хваробы забіралі шмат, асаблів дзяцей. А яшчэ і цяжкая паднявольная праца ў майстэр нях, у полі. ГОРАД РАСЦЕ Дзвесце гадоў таму назад Беларусь уз’ядналася з Рг сіяй, кончылася самавольства феадалаў у Мінску. Купці і рамеснікі на два гады былі вызвалены ад розных зб( раў. Утварылася Мінская губерня (як бы цяперашня вобласць) з гарадамі: Мінскам, Слуцкам, Барысавам, Мі зыром, Навагрудкам, Пінскам, Рэчыцай. Мінск стаў гі лоўным горадам губерні. I адразу, за якія тры гады н< сельніцтва вырасла на паўтары тысячы жыхароў. А япН праз дзесяць гадоў у горадзе жыло звыш адзінаццаі тысяч чалавек. Але не паспеў горад набраць разгон, як узнік вялізН пажар. Згарэлі цэлыя вуліцы. А неўзабаве ў 1812 годзе войска французскага імпер1 тара Напалеона пайшло вайной на Расію. Першым бЫ спустошаны і разрабаваны Мінск. Калі ж пад ударамі р? 30
ісага войска Напалеон са сваёй разгромленай арміяй уця- каў назад, заваёўнікі зусім зруйнавалі горад — папалілі мы, разбурылі масты. НасельніЦтва ў ім засталося тры з палавінай тысячы. Больш чым паўгода патрацілі людзі, каб толькі ачысЦіЦь Мінск ад смецця. На наступны год прычьінілася новая бяда — зноў разгарэўся вялікі пажар. Але такі ўжо чалавек— заўсёды прагны да жыЦЦя, няспынны ў сваім імкненні да лепшага. Як толькі прагна- лі з Расіі напалеонаўскае войска, мінчане пачалі аднаў- ляць рамесныя майстэрні, ладзіць новыя. Асабліва бурна расла колькасць шаўцоў, краўцоў, ганчароў, кавалёў... Трэба ж было абуць і адзеЦь людзей, зрабіць посуд, нака- ваць цвікоў, каб аднавіць разбуранае жытло. Майстар ужо сам не працаваў. Працавалі чаляднікі, майстар жа здабываў сыравіну і прадаваў вырабы. Ён станавіўся як бы пасрэднікам паміж тымі, хто рабіў і хто купляў зробленае. Майстар пачаў называцца падрад- чыкам, або прамыслоўцам. Ён меў справу болын з гра- шыма, станавіўся капіталістам. Прамыслоўцы трымалі ўжо болын вучняў, мелі свае крамы, каб збываць тавар. Майстэрні станавіліся невялі- кімі прадпрыемствамі, або, як тады называлі, мануфакту- рамі. Першым такім прадпрыемствам у Мінску была су- конная мануфактура, у якой працавала 38 рабочых. По- тым купец Ляхоўскі адкрыў медную і гарбарную ману- фактуры. Праіснавалі яны нядоўга, але імя купца заха- валася на гады, бо тую частку горада, дзе былі збуда- ваны яго прадпрыемствы, назвалі Ляхаўкай (цяпер гэта Раен Кастрычніцкай вуліцы). Гандаль станавіўся тым галоўным заняткам, якім вы- Значаўся Мінск. Гэтаму спрыяла збудаванне вялікай да- ^013 гасцінца, які вёў з Масквы ў Варшаву і праходзіў Ввпадалёк ад Мінска. Узніклі яшчэ дзве дарогі, пашто- Вьія‘—з Мінска ў Бабруйск і ў Клецк. Гандлявалі ў го- 31
радзе ўсім патроху —- у адной і той самай краме можн; было купідь соль і залаты пярсЦёнак,селядзеЦ і шаўковук хустку. На Ніжнім рынку гандлявалі мясам, рыбай, хле бам, крупамі, гарэлкай, соллю. Муку купЦы прывозілі ; Украіны. Соль па Дняпры і Бярэзіне давозілі да Барыса ва, адтуль ужо на конях перапраўлялі ў Мінск. Таму ян; і,была дарагая, маладаступная беднаму чалавеку. Яшчэ больш пашырыўся гандаль, калі праз Мінск прай шлі ў канЦы мінулага стагоддзя дзве чыгункі — адна з Ь звязвала Маскву з Брэстам, другая — украінскі горад Ром ны з латвійскім портам Ліепая (Лібавай) на БалтыйскЬ моры. Чыгункі крыжаваліся ў Мінску. Яны так і называ ліся: Маскоўска-Брэсцкая і Лібава-Роменская. 3 рамесных майсгэрань узнікалі фабрыкі і заводы На пачатку дяперашняга, 20 стагоддзя іх было ў Мінск; пядьдзесят восем. На прадпрыемствах прадавала па пяЦь дзесят, а то і па сто рабочых. Самыя ж буйныя был завод земляробчых прылад (цяпер завод імя Кірава), чы гуначныя майстэрні, Цагельня, крухмала-патачны завод I ўсё ж рамеснікі ў сваіх майстэрнях выраблялі болыі прадукцыі, чым рабочыя фабрык і заводаў. Пралетарыя' у Мінску быў нешматлікі, ён складаў толькі адну шостук частку насельніЦтва. Умовы працы цяжка, проста немагчыма параўнаць ; цяперашнімі. Рабочы дзень доўжыўся аж 15—16 гадзін плата была ніжэйшая, чым ва ўсіх іншых гарадах Расіі Жанчынам і дзецям плацілі толькі палавіну таго, што за раблялі мужчыны на той самай рабоце. Падлетак, як працаваў у друкарні, атрымліваў толькі два рублі ў месяН Да таго ж гаспадар яшчэ штрафаваў. Аховы працы ніякаі не было, рабочыя вельмі часта калечыліся, бо цэхі быЛ надта цесныя, цёмныя. Жылі рабочыя ў бараках, падва лах, у маленькіх хацінах вялікімі сем’ямі. Спаць лажЫ ліся ўпокат на падлозе. 32
Усё гэта вымушала іх наладжваЦь забастоўкі. Першай вялікай стачкай лічыцца тая, якую ўчынілі рабочыя чыгуначных майстэрань у 1876 годзе. Трыста чалавек ба- ставала болын за суткі супроць таго, што гаспадар затры- маў выдачу заробленых грошай. Першыя забастоўкі былі неарганізаваныя. Іх рабілі асобныя групы рабочых, каб палепшыць умовы працы і жыцця толькі на сваім прадпрыемстве. Але ж быў і агульны клопат — раслі цэны на хлеб у крамах, не става- ла работы для ўсіх, і рабочых звальнялі. Тады пачына- лася агульнае абурэнне парадкамі ў краіне. Рабочыя шу- калі праўды, каб разабрацца ў шмат якіх пытаннях, па- чуць адказ, як жыць далей. У Мінск даходзілі газеты, якія выдавалі прыхільнікі вучэння Маркса — сацыял-дэ- макраты. З’яўляліся кнігі Уладзіміра Ільіча Леніна. Узні- калі марксісцкія гурткі. Рабочыя збіраліся, каб паслухаць, што пішуць разум- ныя людзі. Усё больш пераконваліся яны ў тым, што тРэба змагацца арганізавана за сваё права жыць лепш. Пакой у Доме-музеі I з'езда РСДРП. 33
Пад чырвонымі сцягамі выходзілі яны на першамайскія дэманстраЦыі, наладжвалі мітынгі. Гэта ўжо быў рэвалю- цыйны рух, якім кіравалі сацыял-дэмакратычныя групы. Толькі рабілася ўсё гэта паасобку на кожным заводзе, а трэба было аб’ядноўвацца ўсім пралетарыям разам. Гэтак было не толькі ў Мінску, а і ў Маскве, Кіеве і іншых гарадах краіны. Тады ўзнікла думка, каб сабрац- ца прадстаўнікам сацыял-дэмакратычных рабочых арга- нізацый на свой з’езд. Яе выказаў У. I. Ленін, але ссылка ў Шушанскае пе- рашкодзіла яму заняцца падрыхтоўкай з’езда. Вось мы і падышлі да яшчэ адной гістарычнай мясці- ны, вартай нашай увагі. За прыгожай агароджай, на ўзгорку ў засені дрэў, стаіць невялікі дамок з белымі аканіцамі. Гэта Дом-музей Пёршага з’езда партыі. Некалі, восемдзесят з лішкам гадоў таму назад, тут праходзіла галоўная вуліца Мінска, якая называлася Захар’еўская. За ракой пачынаЛася ўжо ўскраіна горада, побач быў лес. Насупраць, праз вуліцу, стаяў будынак, дзе знахо- дзілася конная жандармерыя. Вось так, пад самым носам у ахоўнікаў парадку, на кватэры чыгуначнага служачага Пятра Васільевіча Румянцава, які быў членам Мінскай арганізацыі сацыял-дэмакратаў, і сабраліся~пасланцы пра- летарыяту з многіх гарадоў Расіі. У сакавіцкі вечар сюды прыйшло дзевяць чалавек ні- бы для таго, каб адзначыць дзень нараджэння жонкі гаспадара кватэры. На стале стаяў самавар, былі закускі, ляжалі карты, каб у кожную хвіліну, калі часам заявіц- ца паліцыя, можна было зрабіць выгляд, што гэта проста госці бавяць час. Але то былі незвычайныя госці. Пётр Васільевіч Румянцаў яшчэ ў студэнцкія гады стаў рэва- люцыянерам, за што сядзеў у царскай турме. Маніфестацыя мінчан у 1917 годзе. 34
Запалілі печ, каб можна было кінуць туды розныя запісы і дакументы, калі ўзнікне трывога. Але ўсё было спакойна і ў першы вечар, і на працягу трох дзён, па- куль працаваў з’езд. За домікам непрыкметна сачылі рабочыя патрулі, каб своечасова даць знаць аб пагрозе. З’езд абвясціў стварэнне Расійскай сацыял-дэмакра- тычнай рабочай партыі. Гаспадар кватэры Румянцаў увечары 3 сакавіка 1898 года, вельмі ўзбуджаны, радасны, сказаў: — Няхай дзецішча, народжанае ў гэтым доме, будзе моцнае і дужае, як Геркулес, і знішчыць двухгаловую гідру! Рабочую партыю ён бачыў у вобразе Геркулеса — ча- лавека незвычайнай дужасці, што перамагаў усіх ворагаў і адолеў нават гідру — вельмі жывучую вялізную гадзю- ку. 3 гэтым страшыдлам рэвалюцыянеры Расіі параўноў- валі царскую ўладу, якая прыгнятала людзей працы. Рабочая партыя павінна была ўзняць усіх працоўных на барацьбу з капіталістамі. У гэтым Доме-музеі Першага з’езда РСДРП, які ад- крыўся ў 1923 годзе, пабывалі ўжо мільёны людзей з усяго свету. Часта прыходзяць сюды і маленькія мінчане.
На ўрачыстых піянерскіх зборах іх прыма- юць тут у рады юных ленінцаў. Тут школь- нікам расказваюЦь пра тое, якім быў Мінск да рэвалюцыі. 3 РЭВАЛЮЦЫІ Ў РЭВАЛЮЦЫЮ У той год, калі праходзіў Першы з’езд партыі, а гэта быў канец мінулага стагод- дзя, у Мінску жыло дзевяноста тысяч ча- лавек. Адны працавалі ад цямна да цямна, другія нажываліся на багацці, зробленым працавітымі рукамі рабочых. Расла колькасць фабрык і заводаў. Яшчэ жывей пайшоў гандаль у крамах, на база- рах. Купцы перапрадавалі розны тавар, нажывалі ўсё болыпы капітал і клалі яго ў банкі, дзе раслі працэнты. На пераабсталяваных фабрыках і заво- дах часцей з’яўляліся лішнія рабочыя рукі, усё цяжэйшым станавілася жыццё беспра- цоўных. Ды і заработак тых, хто працаваў, быў невялікі — паўрубля ў дзень. Раз за разам выходзілі рабочыя на вуліцы з чыр- вонымі сцягамі. Мінскі губернатар выму- шаны быў клікаць на дапамогу войска. Пасля «крывавай нядзелі» ў Пецярбур- гу, калі цар загадаў расстраляць мірнае шэсце рабочых, якія ішлі да яго прасіць работы, хлеба, свабоды, забастовачны рух у Мінску ажывіўся. Не выйшлі на работу Адзін з бастыёнаў рэвалюцыі 1917 года ў Мінску — дом на плошчы Свабоды.
чыгуначнікі, рабочыя Кашарскага механічнага завода (Ця- цер завод імя Кірава), да іх далучыліся рамеснікі, наву- чэнцы, урачы. Так пачыналася рэвалюцыя 1905 года, якая праходзіла пад воклічы: «Далоў самадзяржаўе! Няхай зкыве саЦыялізм!» Рабочыя ўжо ведалі, што такое сацыялізм. Іх адукава- лі рэвалюЦыйныя сацыял-дэмакраты, што распаўсюджва- лі газету «Нскра», якую Ленін выдаваў за мяжой. Мін- скую групу Расійскай саЦыял-дэмакратычнай партыі складалі людзі, якія прайшлі практычную школу рэва- люцыйных баёў на вуліЦах горада. Нават царскія ўлады прызнавалі, што «горад Мінск становіцда арэнай рэвалю- цыйнага руху, на якой збіраюцца сходкі, наладжваюцца забастоўкі, дэманстрацыі з песнямі і сцягамі, узброеныя выступленні супроць урада». Улетку 1905 года рабочыя фабрык і заводаў спынілі работу і два дні дэманстравалі сваю згуртаванасЦь на ву- ліцах горада. Войскі адкрылі агонь па дэманстрантах. Трое рабочых былі забіты, шмат паранена. Улады ўсяляк помсцілі рэвалюцыянерам. Закрылі газету «Северо-За- падный край», дзе ў маі 1905 года быў надрукаваны верш Янкі Купалы «Мужык». Малады паэт заяўляў ад імя абяздоленых сялян, што той, хто працуе на зямлі, будзе жыць вечна. А калі ў кастрычніку пачалася Усерасійская палітыч- ная стачка, мінскія пралетарыі ўсе як адзін выйшлі на вуліцы. Да іх далучыліся рамеснікі, служачыя гандлю, рамізнікі, навучэнцы ўсіх школ і вучылішчаў горада. Амаль дванаццаць тысяч чалавек сабралася на мітынг на Прывакзальнай плошчы. Сюды прыбылі вызваленыя з тУрмы палітычныя вязні. Губернатар Курлоў загадаў войску адкрыць агонь па людзях, якія былі без зброі. Забілі звыш васьмідзесяЦі чалавек і каля трохсот парані- лі* Былі сярод параненых і дзеЦі. Курлоўскі расстрэл 37
Браняпоезд, які прыбыў у лістападзе 1917 года на дапамогу бальшавікам Мінска. увайшоў у гісторыю як чорная старонка царскага сама- ўладства. Кожны раз, калі ты, мой сябар, ступіш на Прывакзаль- ную плошчу Мінска, спыніся на якую хвіліну і задумайся над тым, што яе камяні ў 1905 годзе былі паліты кры- вёю рабочых людзей, па якіх стралялі царскія служкі толькі за тое, што яны прагнулі свабоды для ўсіх і для цябе таксама. ПраЦоўныя мінчане патрабавалі пакараць губернатара Курлова. Царскі ўрад не прыслухаўся да гэтага патраба- вання. Тады мінскія рэвалюЦыянеры вырашылі знішчыЦь ката. Даручылі гэта сыну каморніка Івану Пуліхаву. Яму памагала Алеся Ізмайловіч — дачка генерала. Іван Пулі- хаў кінуў у Курлова бомбу вагой два кілаграмы. Бомба не ўзарвалася. Пуліхава судзілі ваенным судом. Бясстрашнага рэва- люЦыянера пакаралі смерЦю. Ён пахаваны на могілказ па вуліцы Казлова, каля самага ўвахода. Іменем Пуліхавг 38
названа адна з прыгажэйшых вуліЦ, якая ідзе ад парку імя Горкага на чыгуначную станцыю Мінск-Усходні. Мін- чане шануюць памяць самаадданага змагара за свабоду і шчасЦе праЦоўных. Цяжка, у пакутах, нараджалася першая руская рэва- люцыя. Галоўныя баі былі наперадзе. Наперадзе было і вызваленне ад улады самадзяржаўя, заваяванне пралета- рыятам палітычных свабод, каб змагацда з буржуазіяй. Гэтую палітычную задачу паставіў Першы з’езд РСДРП. Калі пазней Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя раскалолася на бальшавікоў і меншавікоў, спра- ву падрыхтоўкі рэвалюцыі ўзялі ў свае рукі ленінцы, іх была болынасць. Балынавікі і прывялі працоўных да перамогі Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, яны арганізавалі абарону заваёў Вялікага Кастрычніка ад во- рагаў, што ішлі вайной на маладую Рэспубліку Саветаў. АДНАЎЛЕННЕ, АДРАДЖЭННЕ За ўсю сваю гісторыю Мінску шмат разоў даводзілася аднаўляць, адбудоўваць тое, што разбураў вораг. Так бы- ло ў мінулыя стагоддзі, калі рабілі свае набегі княжацкія войскі, калі нападала на горад арда крымскага хана, калі ішла руска-польская вайна, калі захапілі горад спа- чатку шведскія, а пасля напалеонаўскія войскі. Пажары, эпідэміі колькі разоў адкідалі Мінск на мяжу спуста- шэння. А ён, як тая казачная птушка Фенікс, узнімаўся з по- пелу і пачынаў жыць нанова. У 1920 годзе, калі апошнія замежныя акупанты былі выгнаны з савецкай зямлі, воль- ны Мінск пачаў набіраць новы разгон будаўніцтва. Вярну- ліся з фронту рабочыя, здалі свае вінтоўкі і ўзяліся за малаток, зубіла, кельму. У лахманах, босыя, выходзілі 39
яны на папялішчы, каб аднавіць разбуранае, пабудаваць новае. Разбурана было шмат. Узяць хоць бы завод «Энер- гія» — цяпер ён носіць імя Кастрычніцкай рэвалюцыі. Усё абсталяванне вывезлі захопнікі, што не здолелі вывезці — разбурылі. Рабочыя дасталі з-пад снегу два паламаныя такарныя станкі, кавадла, горан. Папрыносілі з дому свой інструмент. На чыгунцы дасталі сапсаваны паравоз, ад- рамантавалі яго. I загудзеў першы гудок. «Гэтым гудком рабочы горада вітае вёску»,— гаварылі завадчане, бо вё- ска чакала сярпы, плугі, каб араць зямлю, расціць зба- жыну, даць хлеб галодным. А голад у 1921 годзе быў вялікі. Урад рэспублікі ў пісьме, якое пасылаў у Маскву, шчыра прызнаваўся: «Горад Мінск перажывае цяжкія дні... Поўная адсутнасць прадметаў шырокага спажывання не дае нам магчыма- сці выдаваць што-небудзь рабочаму». I Масква спяшалася памагчы, бо ведала, што як толькі Беларусь стане на ногі, дык сплоціць доўг з верхам. Працоўныя Мінска ат- рымалі тады 75 тысяч пудоў хлеба — гэта звыш аднаго мільёна кілаграмаў. А да хлеба — 39 вагонаў солі. Хворым у бальніцах і дзецям-сіротам дзвесце пудоў масла... Голад быў па ўсёй Савецкай краіне. Асабліва ж у га- радах і вёсках, што знаходзіліся ўздоўж ракі Волгі. Мін- чане выходзілі на суботнікі і заробленыя грошы пасылалі галоднаму Паволжу. За чатыры месяцы звыш дваццаці чатырох мільёнаў рублёў паслалі мінчане сваім братам. Ды яшчэ запрасілі да сябе дзве тысячы дзяцей з пры- волжскіх мясцін. Кармілі іх, абувалі, адзявалі, у школу выпраўлялі. Так дзейнічаў савецкі, напісаны сэрцам закон спагады і дружбы. Калектыўная зладжаная праца перайначвала выгляд Мінска. Ён на вачах падрастаў, маладзеў, набіраў сілы. Вялікую дапамогу Савецкай Беларусі ў аднаўленні сталі- 40
цы аказвалі працоўныя Расіі — памагалі абсталяваннем для фабрык і заводаў, грашыма, людзьмі.К У Мінску было мала сваіх спецыялістаў, і на дапамогу спяшаліся інжы- неры з Масквы. Па прыкладу рускіх братоў мінчане на- ладжвалі масавыя суботнікі. Першы камуністычны субот- нік быў праведзены 28 жніўня 1920 года на чыгуначнай станцыі. У студзені 1924 года, калі памёр Ленін,' прагучала дружная клятва мінчан. Яны давалі яе на жалобных схо- дах у тыя дні, калі краіна развітвалася з вялікім пра- вадыром і настаўнікам працоўных усяго свету, ствараль- нікам Камуністычнай партыі і Савецкай дзяржавы. Кля- ліся ісці ленінскай дарогай, б’ыць вернымі яго запаветам. Сваю клятву рабочыя падмацоўвалі ўступленнем у рады Камуністычнай партыі. Мінск здзейсніў рэвалюцыю, Мінск адстаяў яе заваёвы ў цяжкай і працяглай барацьбе з чужаземнымі захопні- камі, Мінск завяршаў у кароткі тэрмін аднаўленне ўсяго, што разбурылі, знішчылі ворагі. Ва ўсе канцы рзспублікі і за яе межы ішлі зробленыя на сталічных фабрыках і заводах сельскагаспадарчыя прылады, адзенне, абутак, посуд, надрукаваныя тут кнігі, часопісы, газеты. А ў Мінск везлі сыравіну, каб выпускаць новыя вырабы; палі- ва, каб працавалі кацельныя на фабрыках і заводах, каб цёпла было ў кватэрах; харч, каб было што есці людзям. Так мацавалася вытворчая дружба, набіраўся сіл саюз рабочага класа і сялянства, або, як тады гава- рылі,— змычка горада і вёскі. Мяняўся і даволі шпарка выгляд Мінска. Галоўны ра- бочы раён Ляхаўка перакінуўся за чыгунку — там буда- ваўся жылы пасёлак «Камінтэрн». Вялікія драўляныя да- Мы пад бляшаным дахам на чатыры асобныя кватэры. Загарэліся лямпачкі Ільіча і ў рабочых кварталах, бо да рэвалюцыі электрычнасцю карысталіся толькі заможныя 41
сем’і. Прыйшоў сюды і водаправод. Вуліцы забрукавалі, намасцілі тратуары. На саміх жа прадпрыемствах ішло вялікае абнаўленне. Будаваліся новыя цэхі, а ў іх устанаўлівалі новыя станкі з электраматорамі. Магутныя вентылятары падавалі све- жае паветра. Пасля змены рабочыя мелі магчымасць памыцца ў душы, каб ісці дамоў чыстымі. Гэтак было на станкабудаўнічых заводах «Энергія» і «Камунар», на гарбарным «Балыпавік», на дрожджа-патачным «Чырво- ная зара». Усе яны месціліся кучна, усе разам перабудоў- валіся. Другім рабочым раёнам лічыўся прычыгуначны. На кожнай станцыі — Пасажырскай і Таварнай — былі свае дэпо. Акрамя таго, быў яшчэ вагона-рамонтны завод імя Мяснікова. Ён вырас на месцы чыгуначных майстэрань, заснаваных у мінулым стагоддзі. Вырас у магутнае прад- прыемства, на якім было шмат рабочых-камуністаў. У га- ды Вялікай Айчыннай вайны тут узніклі першыя ў го- радзе групы камуністычнага падполля. У гэтым жа раёне ў першую пяцігодку былі пабудаваны малочны завод і фармацэўтычны. На Камароўцы былі спачатку толькі два заводы — дрэ- ваапрацоўчы і вагавы «Ударнік». Перад самай вайной на месцы дрэваапрацоўчага пабудавалі радыёзавод. Гэта бы- ло першае ў рэспубліцы прадпрыемства радыётэхнічнай прамысловасці, якое выпускала лямпавыя прыёмнікі «Піянер», «Камсамолец», «Маршал». На Старажоўцы, як і да рэвалюцыі, працаваў півавар- ны завод «Беларусь», заснаваны яшчэ ў канцы мінулага стагоддзя. Бліжэй да Пярэспы дыміў кафельны завод. На яго месцы цяпер фарфоравы. Некалькі старэнькіх фабрык было ў раёне Юбілейнай плошчы — лямцавая, шпалерная, тытунёвая і абутковая. Далей, у раёне вуліц Карла Лібкнехта і Клары Цэткін — 42
скургалантарэйная фабрыка «Усход» і пабудаваная ў першую пяЦігодку швейная фабрыка «Кастрычнік». Па дарозе на Серабранку каля Чэрвеньскага рынку на месЦы бойні быў створан мясакамбінат, а побач у другую пядігодку пабудавалі ТЭЦ-2. Гэта была другая гарадская электрастанцыя. У раёне, які называўся «Тры карчмы», працавалі кандытарская фабрыка «Камунарка» і швейная імя Крупскай. Кожная з названых тут мясцін мае сваю гісторыю. Старажоўка — паўночная ўскраіна Мінска. Некалі, перад тым як трапіЦь у горад з Даўгінаўскага ці Старавілен- скага гасдінцаў, трэба было праехаЦь праз старажавую заставу, дзе стаялі вартавыя — старажы. Адсюль і назва гэткая — Старажоўка. Дажыла яна аж да нашых дзён. Пярэспа трохі на ўсход ад Старажоўкі, дзе вуліЦа імя Чарвякова. На выездзе з горада цякла некалі мелкая ра- чулка, як бы пяском перасыпаная. Яе называлі Пярэспай, а пасля і ўсю гэтую мясЦіну так пачалі называць. Камароўка ўзнікла на месЦы былога лесу і балота ў ім. Тут заўсёды камары таўклі мак, таму людзі, што пася- ліліся тут, назвалі сваю вёску Камароўкай. У гады пер- шых пяЦігодак балота асушылі, але мясдіна гэтая захавала сваю даўнюю назву. Усе ведаюЦь яе, бо тут самы вялікі ў горадзе рынак — Камароўскі. «Тры карчмы» — гэта на выездзе з горада ў кірунку Бабруйска, Магілёва. Нейкі ўвішны хупец пабудаваў тут адразу тры карчмы. Для дасціпных мінчан дастаткова было гэткай прыкметы, каб назваць ёю ўсю мясціну. Яшчэ была Кальварыя (у канцы вуліцы Апанскага). Так назвалі могілкі, што ўзніклі тут у канцы 18 стагод- дзя. Козырава — пасёлак на паўднёвай ускраіне Мінска, дзе цяпер камвольны камбінат. Грушаўка — ускраіна на паўднёвым захадзе горада за Чыгуначнай вуліцай. Чыр- вонае ўрочышча — вялізны сасновы бор на паўднёвым 43
усходзе, які называлі за прыгажосць «Красной роідей». Цяпер гэта парк імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка і раён трактарнага завода. Да рэвалюЦыі вуліды Мінска насілі назвы, звязаныя з рэлігійнымі святамі. Давалі назвы і ў гонар цароў, губернатараў, генералаў. Давялося іх мяняць. Захар’еў- ская стала Савецкай, Губернатарская — Ленінскай, Прэ- абражэнСкая — Інтэрнадыянальнай, Багадзельная (тут некалі былі дамы-прытулкі для жабракоў, старых, няду- жых, адзінокіх) стала Камсамольскай. Падгорнай далі імя Карла Маркса, Петрапаўлаўскай — імя Энгельса. Ско- белеўскую назвалі Чырвонаармейскай, Паліцэйскую — Пралетарскай, Аляксандраўскую— Камунальнай (Цяпер гэта вуліца імя Горкага). Новае жыццё віравала скрозь, абнаўляліся і назвы. У тыя, ужо далёкія для вас, сябры, дваццатыя гады аднаўленне ішло з вялікімі цяжкасЦямі. Як быЦЦам і ра- бочыя рукі былі, для якіх нават неставала работы. I ра- зам з тым не хапала ўмелых рабочых, якіх можна бы- ло б ставіЦь да станкоў, даручаЦь ім складаныя работы. Рабочыя былі непісьменныя. Вось і паўстала тады для ўсёй краіны, а для Беларусі найперш, задача ліквідацыі непісьменнасці. Усіх дзяцей і дарослых да 50 гадоў трэба было навучыць грамаце: чытаць і пісаць. У Мінску перад вайной было 69 школ, і вучылася ў іх каля 37 тысяч дзяцей. Працавалі ў Мінску дзесяць вышэйшых навучальных устаноў, а сярод іх галоўная — Беларускі дзяржаўны універсітэт. Яшчэ ішла грамадзянская вайна, а Ленін падпісаў дэкрэт пра яго заснаванне, і Савецкі ўрад адпусціў адзін мільён рублёў. Адкрыццё адбылося ў 1921 годзе. Спярша пачаў працаваць рабфак — рабочы факультэт, на які было прынята 69 рабочых, 72 селяніны, 19 чырвонаармейцаў. 44
У Мінск прыехалі вядомыя вучоныя з іншых універсі- тэтаў краіны. Адкрылі факультэты — медыцынскі і гра- мадскіх навук. Праз чатыры гады БДУ, як скарочана называлі універсітэт, выпусціў каля тысячы першых беларускіх урачоў, настаўнікаў, юрыстаў, эканамістаў. Ленінскі мільён быў затрачаны з вялікай карысцю для рэспублікі. Ленін адкрыў дарогу ў навуку дзецям пра- цоўных, таму ў 1949 годзе і прысвоілі гэта дарагое імя універсітэту. Пасля вылучаны былі асобныя інстытуты — педагагіч- ны, медыцынскі, народнай гаспадаркі, юрыдычны. Ад- крыўся ў Мінску політэхнічны інстытут, бо рэспубліка будавалася, ёй патрэбны былі інж-ынеры. Мінск набіраў разгон, ідучы ў сваю вялікую будучыню. I раптам усё абарвалася на цэлыя тры гады... БЕССМЯРОТНЫ ПОДЗВІГ МІНСКА Круглай плошчай называлі яе мінчане перад самай вайной. Цяпер гэта плошча Перамогі. Велічная, абстаў- леная па крузе прыгожымі будынкамі, засаджаная ку- стамі бэзу, акацыі, прысадзістымі вечназялёнымі елач- камі, клёнамі і ліпамі. Праз плошчу праходзяЦь Ленінскі праспект і вуліца Захарава. Там, дзе яны крыжуюцца, высока, ледзь не пад воблакі, узвышаецца манумент, збу- даваны ў гонар воінаў і партызан — вызваліцеляў Савец- кай Беларусі ад нямедка-фашысцкіх захопнікаў. Манумент ПерамОгі пабудаваны ў 1954 годзе як абе- ліск — чатырохкантовы слуп з бетону, абліЦаваны ўнізе шэрым гранітам. Уверсе ён звужаны і ўвенчаны макетам ордэна Перамогі, які зіхаЦіЦь усімі колерамі вясёлкі. Унізе абеліска з чатырох бакоў бронзавыя барэльефы-кампа- зіцыі, выкананыя вядомымі беларускімі скульптарамі. 45
На іх засведчаны: подзвіг СавеЦкай Арміі, барацьба пар- тызан, пераможны дзень 9 мая 1945 года, пахаванне тых, хто загінуў у баях. Чатыры бронзавыя вянкі і абвіты лаўровай галінкай меч як сімвал перамогі знаходзяцца каля падножжа манумента. I тут жа — Вечны агонь. Сюды ў дні ўрачыстых свят прыходзяць мінчане і госці, каб ускласці жывыя кветкі і вянкі. Тады засты- ваюць каля Вечнага агню ў ганаровай варце воіны Савец- кай Арміі і юныя піянеры, нашчадкі тых, хто змагаўся і перамог у Вялікую Айчынную вайну. Для старэйшых людзей, вашых дзядоў, свята Перамогі прыходзіць ужо з сівізною на скронях. Яно нібы дыхае часам найвышэй- шага подзвігу і найгаротнейшых страт. Кожны чацвёрты жыхар Беларусі не вярнуўся з вайны. Бацькі ж вашы, тыя, каго заспела гітлераўскае нашэсце зусім малымі, вайну ўспамінаюць як тое цяжкае чыгуннае кола, што пераехала цераз іх лёс. Яна апаліла агнём пажараў і гру- катам выбухаў іх басаногае маленства. Вораг уварваўся як бандыт, спадцішка, не аб’яўляю- чы, што ідзе вайной. Раненька, на золаку 22 чэрвеня 1941 года ён разграміў пагранічныя заставы, ступіў на нашу зямлю і пачаў паліць, крышыць, руйнаваць, што было пасеяна, пабудавана болып чым за дваццаць савец- кіх гадоў. Гарэў Брэст, уступілі ў бой з ворагам воіны Брэсцкага гарнізона, сцены крэпасці прынялі першыя ўдары варо- жых снарадаў, а Мінск спаў мірным сном. Нічога не ве- даючы і не падазраваючы пра вялікую бяду, мінчане з раніцы ехалі, ішлі на Камсамольскае возера. Яно было пабудавана калектыўнай працай усіх — старых і маладых, рабочых і служачых, выкладчыкаў і студэнтаў. На нядзе- лю было прызначана ўрачыстае адкрыццё. 3 рэпрадукта- раў на слупах гучала музыка. Подзвіг Мікалая Кедышкі. 46
I раптам усё абарвалася. 3 Масквы данёсся трывожны голас: — Фашысцкая Германія напала на нашу краіну. Вайна... Людзі заспяшаліся дамоў. Па дарозе думалі, што ж будзе? Не можа быЦь, каб не спынілі ворага. 24 чэрвеня на Мінск наляцелі варожыя самалёты. Гэта было недзе апоўдні. СвяЦіла сонЦа на блакітным небе. I раптам яно стала чорнае ад самалётаў з чорнымі крыжамі на крылах. Пасыпаліся бомбы... Зямля скала- нулася ад выбухаў. Першыя бомбы ўпалі на завод імя Кірава. Новы меха- нічны Цэх быў разбураны, загарэліся дамы вакол завода. Людзі кінуліся тушыць агонь. Гадзіны праз дзве новым заходам нямеЦкія бамба- возы падпалілі Старажоўку, Пушкінскі пасёлак... Праз ТраеЦкую гару (плошчу Парыжскай камуны) да ракі паўзлі,шукаючы паратунку, уЦалелыя хворыя, што лячы- ліся ў бальніцы каля опернага тэатра. Першыя забітыя, першыя параненыя... Агонь бушаваў ледзь не на ўсіх вуліЦах. У горад прыйшла бяда, пася- лілася вялікае гора... Вы ўсклалі кветкі да Вечнага агню, пастаялі сцішаныя, адчулі, як зайшлося сэрЦа шчымлівым болем, даўкі камя- чок падступіў да горла. Гэта чалавечае адчуванне смутку, жалобы. Не саромейцеся яго. Яно доўжыцца якую хві- ліну, можа, болын. Потым лягчэй стане на сэрцы ад ра- дасЦі выкананага абавязку пашаны да тых, хто загінуў на полі бою. Не трэба кідаЦь грошы-манеткі да Вечнага агню. Гэта непрыстойна. Памяць пра таго, хто загінуў, памёр, і... грошы. Гэта нядобра. ПамяЦь нельга купіць і нельга ні- чым адкупіЦь, калі яна знікла. ПамяЦь павінна быЦь увесь час у сэрцы. 48
Пройдзем, акуратненька азіраючыся з «дарожкі- зебры» на рух машын, да тратуара. Ленінскім праспектам падамося да моста цераз раку Свіслач. А там спынімся. Глянем на оперны тэатр. Ён уцалеў, усё астатняе пабу- давана нанава. Бо вораг усё спаліў тут. I мінчане ў час акупацыі садзілі на руінах бульбу, нават сеялі жыта. Кажуць, што ўлетку тут, у лапіках жыта, перапёлкі вялі свае «піць-палоць!». Зблытала вайна ўсё — дзе горад, дзе вёска. Жылі ў зямлянках цэлым домам, жылі ў бараках цэлым кварталам. Ад камяніц засталіся адны абгарэлыя сцены. I так уздоўж усёй Савецкай вуліцы (цяпер Ленін- скі праспект). Мужчыны ў першы ж дзень вайны пайшлі ў армію. Засталіся старыя, жанчыны, дзеці... Чатыры дні гарэў падпалены ворагам з паветра Мінск. На пяты ў яго ўсту- пілі захопнікі. Думалі, спаляць усё, запалохаюць агнём і стрэламі мінчан так, што тыя ўкленчаць перад ворагам. Але не так усё было. Тысячы бежанцаў, як толькі пачалася бамбёжка, пажары, пакінулі горад. 3 хатулямі за плячамі, з немаўлятамі на руках, з болыпымі папе- радзе ішлі маці па дарогах вайны на ўсход. Маскоўская і Магілёўская шашы прымалі гэтую людскую плынь, хоць зберагчы ад бамбёжак не маглі... Тыя, што засталіся ў горадзе, камуністы і камсамоль- цы найперш, пайшлі ў падполле, пачалі аб’ядноўвацца, каб змагацца з ворагам. Сустракаліся добра знаёмыя, шукалі новых знаёмых, і так расло, дужэла падполле — на чыгунцы, на нафтабазе, на хлебазаводзе. Да іх далуча- ліся байцы і афіцэры Чырвонай Арміі, што апынуліся адрэзанымі ад сваіх часцей. Пераапрануўшыся ў цывіль- ную вопратку, яны таксама збіраліся і раіліся, як і дзе раздабыць зброю, харч, лекі. Наладжвалі сувязі з тымі, хто быў вымушаны працаваць у немцаў, але душой за- ставаўся савецкім чалавекам. 49
Помнік Уладзіміру Амельянюку — рэдактару падпольнай «Звязды». Тры гады быў Мінск у фашысідкай няволі. I ўсе гэтыя тысяча сто дзён акупаЦыі змагаўся супроЦь ворага, вы- хоўваў у гэтым змаганні мужных, самаадданых людзей, сапраўдных герояў. Мінскае камуністычнае падполле дзейнічала адчуваль- на для ворага. Асабліва на чыгунцы. У каЦельнай на чы- гуначным вузле прадаваў старэнькі матор. Машыніст Фёдар Жывалеў прапанаваў фашыстам дастадь новы, болын магутны. Тыя прывезлі. Машыніст устанавіў яго і пусціў на ўсю моц. Амаль усе трубы палопаліся. А было гэта ў мароз. НемЦы вымушаны былі распусідіць па ву- ліцы шлангі да Свіслачы і пампаваЦь з ракі брудную ваду адразу ў паравозы. Катлы выходзілі са строю. Два тыдні не мог чыгуначны вузел прапускаЦь эшалоны з салдатамі і тэхнікай. Фашысты так і не здагадаліся, хто гэтак прыдумаў, каб пакінуЦь станцыю без вады. Барацьбой патрыётаў кіраваў Мінскі падпольны гар- ком партыі. Ён з’яднаў у адно дзеянні тысяч патрыётаў — Ісая Казінца, Уладзіміра Амельянюка, Івана Кабушкіна, Захара Галы, Мікалая Кедышкі, Марыі Осіпавай, Алены 50
Мазанік, Васіля Жудро, Яўгена Клумава... Імёны загінуў- шых герояў цяпер носяць вуліцы горада. Улетку 1942 года падполынчыкі парашылі аднавіць выхад газеты «Звязда». Знайшлі надзейных людзей, якія працавалі ў друкарні. Адны і тыя ж наборшчыкі адна- часова набіралі фашысцкую «Беларускую газету» і баль- шавіцкую «Звязду». Набраныя гранкі кідалі ў вядро для смецця, а прыбіралынчыца выносіла яго на вуліцу і пера- давала падполынчыкам. На кватэры ў аднаго з іх на ручным станку друкавалі каля дзвюх тысяч экземпляраў газеты. Рэдактара падпольнай «Звязды» Уладзіміра Амельянюка гітлераўцы неўзабаве высачылі і забілі. Па- мятны знак яму ўстаноўлены каля Дома кіно на плошчы Леніна. Пройдземся праспектам далей у кірунку Цэнтральнай плошчы. Вось мы мінулі мост. Утульным, цяністым улет- ку, заснежаным узімку выглядае парк імя Янкі Купалы. Спусцімся па прыступках у гэты любімы куточак мінчан. На месцы гэтага парку былі кварталы драўляных дамоў. Усё гэта згарэла ў першыя ж дні вайны. Згарэў і дом, дзе жыў наш народны пясняр Янка Купала. Згарэлі амаль усе яго рукапісы. Засталася адна таполя, што вартавала ўваход у двор Купалавага дома. Пасля вайны і яна па- валілася ад ветру. Ад жывых каранёў вырасла новае дрэва. Каля яго збудавана двухпавярховая камяніца. Гэта — Літаратурны музей Янкі Купалы. Крыху воддаль — фантан «Купалінка». Як жывыя, хоць і з бронзы яны, сядзяць на беразе азярца дзве дзяўчыны, плятуць вяночкі з кветак і пускаюць іх на ваду. А зверху на дзяўчат абрынаецца цэлы дождж пыр- скаў. На сонцы яны ўтвараюць вясёлку. Аднак жа пройдземся яшчэ адной прысадаю, каб су- стрэцца з самім Янкам Купалам. Вось невялікі курганок, а на ім, ахінуўшыся плашчом, стаіць пясняр. Дайшоў 51
да крато і спыніўся. Унізе вечна бруіЦь крынічка жывой вады, выбіваючыся з-пад вялізнай папараць-кветкі. Ку- пала ж з горда ўзнятай галавой як бы кідае свой пра- нікнёны позірк да сонца, да зор. У вайну развітаўся паэт з роднай беларускай зямлёй. Пакутліва перажываў гэтую вымушаную ростань. I з Мас- квы, а пасля з берагоў Волгі, пасылаў поклічныя словы да ўзброенага народа, што сЦяной устаў на барацьбу з во- рагам. Партызаны, партызаны, Беларускія сыны! За няволю, за кайданы РэжЦе гітлерЦаў паганых, Каб не ўскрэслі век яны. Гэты покліч роднага песняра быў пачуты ў лясах Бела- русі і тут, на руінах Мінска. Мінскія патрыёты вывозілі ў партызанскія атрады хлеб з хлебазавода «Аўтамат», валёнкі з лямЦавай фабрыкі, псавалі парашуты, якія выпускалі немцы на фабрыды імя Крупскай, дзіравілі гатовае адзенне, няправільна сшывалі яго на фабрыцы «Кастрычнік», вывелі са строю цэлы цэх на заводзе імя Варашылава, дзе рамантаваліся нямецкія танкі... Фашысты адчувалі сябе ў Мінску, як у асаджаным горадзе. Бо вакол яго, у лясах, былі магутныя сілы са- вецкіх партызан. Вораг шалеў ад злосці, што не мае сілы Так выглядаў Мінск у 1944 годзе пасля вызвалення ад ворага.
задушыць падполле. Яны рабілі масавыя аблавы на цэлыя раёны горада. Адну з такіх карных аперацый назвалі «цаўберфлётэ» — «чароўная флейта». На кожныя паўсот- ні метраў былі пастаўлены па два карнікі, прачосвалі кож- ны дом, кожную шчыліну ў руінах. Забралі звыш пяці- дзесяці тысяч мінчан — палавіну ўсяго насельніцтва го- рада. Катавалі, расстрэльвалі, вешалі... Не даравалі нават дзецям іх удзелу ў змаганні. Сярод першай групы паве- шаных мінчан-патрыётаў быў і чатырнаццацігадовы Валодзя Шчарбацэвіч, сын медыцынскай еястры, якая памагала параненым падпольшчыкам. Гэты страшны здымак пакарання, зроблены нямецкім афіцэрам, вісіць у музеі Вялікай Айчыннай вайны. Але нельга было застрашыць, запалохаць савецкіх людзей нічым, нават шыбеніцай. гГінуў адзін, на змену яму прыходзіла дзесяць. Правальвалася адна аперацыя падполынчыкаў, адразу ж рыхтавалася новая, ды яшчэ якая! Мы загаварыліся з вамі, сябры, і не заўважылі, як выйшлі з парку імя Янкі Купалы зноў на Ленінскі пра- спект. Вось ён перад вамі — будынак цырка, дзе вы так любіце бываць на прадстаўленнях. Дваццаць гадоў таму назад пабудавалі гэты шыкоўны будынак, дзе адразу збіраецца звыш 1600 гледачоў. Тады ж выраслі і гэтыя высокія дамы побач. На адным з іх — мемарыяльная дошка. Тут жыў відны арганізатар і кіраўнік партызанскага руху на Беларусі, камандзір
Мінчане сустракаюць сваіх вызваліцеляў — воінаў Савецкай Арміі. Мінскага партызанскага злучэння Герой Савецкага Саюза Васіль Іванавіч Казлоў. Пасля вайны ён быў Старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета нашай рэспублікі. Пройдземся ўгору да Цэнтральнай плошчы. Направа на ўзгорку Палац, культуры прафсаюзаў, а налева, такса- ма на ўзгорку,— Рэспубліканскі дом мастацтва. Своеасаб- лівай архітэктуры будынак, з вежай пад купалам, падоб- най на сярэдневяковыя абараняльныя крэпасці. Заўва- жылі, як высока стаяць гэтыя дамы — метры на тры вышэй за ўзровень праспекта. Так высока да вайны пра- ходзіла Савецкая вуліца. Калі пракладвалі праспект, яе зрэзалі, каб было зручней ездзіць і хадзіць. 54
За Палацам культуры прафсаюзаў — Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Над фасадам будынка, па ўсім франтоне надпіс вялізнымі літарамі: «Подзвігу народа жыць праз стагоддзі!» Тут сабрана каля 90 тысяч экспа- натаў, звязаных з ваеннымі падзеямі,— баявыя сцягі воін- скіх часцей і партызанскіх атрадаў, самаробная зброя партызан — аўтаматы, гранатамёты, гарматы, абсталяван- не падпольных і партызанскіх друкарань, ордэны і медалі загінуўшых воінаў. У яго трыццаці залах вы ўбачыце і зразумееце подзвіг савецкага народа ў вайне, роўнай якой не ведала яшчэ гісторыя. На другім баку праспекта, насупраць Палаца культуры прафсаюзаў яшчэ адзін музей — гісторыі войск Чырва- насцяжнай Беларускай ваеннай акругі. Тут вы ўбачыце зброю, якой карысталіся нашы воіны яшчэ ў гады гра- мадзянскай вайны і ў Вялікую Айчынную, пазнаёміцеся з гераічным шляхам Савецкай Арміі. Аднак жа пройдземся скверам, якому болын за сто гадоў. Бачыце, якія вялізныя ліпы, клёны, таполі растуць тут. У цэнтры сквера фантан: маленькі хлопчык абняў лебедзя, з разяўленай дзюбы якога бясконца струменіць вада. Насустрач галоўнаму струменю падаюць меншыя. Лебедзь стаіць на камені, на якім прымацавана пліта, і на ёй лічбы: 1874. У гэтым годзе быў закладзены сквер, які некалі называўся Аляксандраўскім, па імені тагачаснага рускага цара. Цяпер гэта Цэнтральны сквер. У дальнім кутку яго, ад вуліцы Карла Маркса,— будынак тэатра імя Янкі Купалы, які да рэвалюцыі на- зываўся проста гарадскі тэатр. Ён пабудаваны ў 1890 годзе, пазней некалькі разоў пераабсталёўваўся. Паставім наш гадзіннік Гісторыі на гады Вялікай Айчыннай вайны: 1941—1945. Бо калі пойдзем скверам паўз вуліцу Энгельса, сустрэнем яшчэ адзін напамінак пра ваеннае ліхалецце: кветкі на граніце. 55
Чорныя пліты. Сляды босых ног. Кавалкі калючага дроту і надпіс золатам — прозвішчы тых, хто загінуў тут ад рук фашысЦкіх катаў. Тут вось, каля гэтага ста- рога дрэва, была шыбеніца. Шыбеніцы былі і на Камароўскай развілцы (цяпер плошча імя Якуба Коласа), каля Чэрвеньскага і Сураж- скага рынкаў. Вешалі патрыётаў і на балконах гасцініцы «Беларусь». Як ні страшылі гітлераўцы мінчан, барацьба супроць акупантаў пасля кожнай такой расправы разга- ралася яшчэ мацней. Увосень 1943 года быў здзейснены новы акт народнага суда над ворагам. Адважная патрыётка Алена Мазанік, якая працавала пакаёўкай у кватэры гаўляйтара Кубэ, намесніка Гітлера ў Беларусі, падлажыла яму ў ложак міну. Пакуль гадзіннікавы механізм адлічваў смяротную гадзіну галоўнаму фашысцкаму кату, Алена з дапамо- гай падполынчыцы Марыі Осіпавай паспела выехаць з горада ў партызанскі атрад. Выбух скалануў дом апоў- начы, расшкуматаўшы Кубэ на кавалкі. Гэта было ў доме, які яшчэ нядаўна стаяў насупраць кінатэатра «Піянер». Гарэла зямля пад нагамі захопнікаў. Фашыстам зда- валася, што праз Мінск праходзіць лінія фронту. Хоць да яе было яшчэ амаль дзвесце кіламетраў. Але сапраўды, тут быў фронт барацьбы супроць акупантаў. Фронт ня- бачны, а дзейнічалі на ім няўлоўныя мсціўцы. Дзейні- чалі як бясстрашныя героі. I калі Мінску было прысвоена званне горада-героя, гэта ўзрадавала ўсіх. Побач з дарослымі ў падполлі дзёйнічалі і маладзёж- ныя групы. Пакуль будзем ісці скверам да выхада каля Дома афіцэраў, прыгадаем яшчэ адну гераічную старонку падпольнай барацьбы. Прыгадаем Мікалая Кедышку, які толькі-толькі перад вайной скончыў рамеснае вучылішча. Партызаны Беларусі на парадзе ў Мінску. 1944 год. 56
Вакол яго згуртавалася баявая група хлопцаў і дзяўчат. Збіраліся, як маладагвардзейцы ў Краснадоне, паспяваць пад гітару. Часцей спявалі любімую песню «Андруша». Гэтак і групу сваю назвалі. Спявалі і дамаўляліся, як болын сабраць зброі, бое- прыпасаў, медыкаментаў. Мелі яны на сваім складзе радыёпрыёмнікі, каб слухаць Маскву, пішучыя машынкі, каб друкаваць лістоўкі, гітлераўскую форму, каб пера- апранацца ў яе, ідучы на заданне. Заўважыла група, што гітлераўцы ў падвале школы № 19 хаваюць зброю. Парашылі выкрасці. У школе дзей- нічала майстэрня па рамонту абутку. Удзельнікі групы наняліся туды шаўцамі. Пакуль працавалі, улучылі зруч- ны момант, калі ахова зброевага склада наладзіла папой- ку. Як толькі п’яныя вартаўнікі паснулі, камсамольцы пачалі дзейнічаць— забралі 26 вінтовак, 5 аўтаматаў, пісталеты, патроны, адзенне, каб перадаць партызанам.
Гестапаўцы высачылі, дзе жыве Мікалай Кедышка, і наляцелі з вобыскам. Коля паспеў выскачыць праз акно, а маці яго, дзядулю, бабулю і сястру Надзю арыштавалі. Група памяняла явачную кватэру. Гестапаўцы высачылі і яе, зрабілі там засаду. Коля не ведаў пра засаду і ледзь не трапіў у рукі гітлераўцаў. Мужна адстрэльваўся, але быў цяжка паранены і апошнюю кулю пакінуў для сябе. Вораг адчуваў свой разгром. Узімку і ўвесну 1944 года аблавы на мінчан сталі ўсё часцейшымі. Арыштаваных вывозілі ў Германію. Мінскі падпольны гарком партыі атрымаў баявое заданне — адправіць у партызанскія лясы як мага болын мінчан. Фронт тым часам набліжаўся. Савецкая Армія гнала немцаў на захад. Гітлераўцы пера- тварылі Мінск у магутны вузел абароны — набудавалі на скрыжаваннях вуліц жалезабетонных дотаў, аблыталі ўсе праходы калючым дротам, узрывалі ўцалелыя дамы. Слупы чорнага дыму ўзнімаліся ўгору і доўга стаялі ў небе. Трэцяга ліпеня 1944 года савецкія танкісты ўварваліся ў сталіцу Беларускай ССР. Адным з першых імчаўся танк, што ўстаноўлены на п’едэстале каля Дома афіцэраў. Гітлераўцы замініравалі гэты дом, як і Дом урада, а так- сама будынак, дзе знаходзіцца цяпер Цэнтральны Камітэт Камуністычнай партыі Беларусі. Савецкія сапёры па- даспелі ў час. Падполыпчыкі Мінска падказалі ім, дзе і што наважыўся вораг знішчыць. Сапёры пазнімалі зарады і вынеслі выбуховыя рэчывы. 3 Дома ўрада быў скінуты прычэплены гітлераўцамі фашысцкі знак. Над урадавым будынкам залунаў чырво- ны сцяг Перамогі. Цяпер над ім — Дзяржаўны флаг рэспублікі. 58
УВАСКРАШЭННЕ 3 РУІН Скончыліся 1100 дзён, ператвораных ф^шыстамі ў еуцэльную ноч акупацыі. Святло вызваленяя азарыла руіны. Яны былі страшныя. Стоячы на Пртівакзальнам плошчы, можна было бачыць інстытут фізкУльтУРы на Камароўскай развілцы, Дом друку, Акадэмію нянук. Ця- пер проста немагчыма ўявіць такое — гэткі волат_пРЬІга_ жун вырас, распасцёр дужыя рукі на блізкія 1 далекія прыгарады, наважыўшыся і іх узяць у свііе ябдымкі: Ждановічы, Ратамку, Крыжоўку, Дразды, Давінкі, Па- мыслішча, Воўчкавічы, Калядзічы, МіханавічЬІ> Азярыш- ча, Калодзішчы... Тады, у сорак чацвёртым, горад ляжаў йоцна пара- нены. На ўцалелых сценах мінчане пісалі ктятвУ: «Мы адновім цябе, наш родны Мінск!» Перш трэба было разабраць руіны, расчЬІСЦ1]Чь пля_ цоўкі, каб будаваць новае ці аднаўляць спаленае> Разбу- ранае. 8 кастрычніка на першы масавы нядЗельнш ВЬ1Н“ шла 33 тысячы жыхароў — даставалі з РУ1Н ЦЭГЛУ> ачышчалі яе, засыпалі ямы-варонкі ад бомбаЎ* Гэта была гераічная барацьба за адраджэнне Мінска. Трэба было спяшацца. Да зімы, да маразоў заставалася якіх два месяцы. А ўцалела мала: з трохсот пРамысловых прадпрыемстваў, якія дзейнічалі да вайны> толькі дзевятнаццаць. Засталася адна пятая частка кнатэр, у якіх жылі мінчане перад вайной. I тыя ПатРа^авал1 Ра_ монту. Трэба было аднавіць трамвайныя пуці» расчысціць і забрукаваць вуліцы, каб пусціць аўтобусп1- гадзін у месяц адрабляў на будаўніцтве кожны дэРослы> 1° студэнт і старшакласнік. На дапамогу Мінску прыйшлі ўсе народы Савецкап краіны. Мінск аднаўляўся, Мінск будаваўсі1 занава, оо гэта ж быў не проста горад, а горад гераічных спРаУ> 59
нацыянальны гонар беларусаў, сталіца рэспублікі, якая стала членам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Вядомыя дойліды краіны распрацавалі план адраджэн- ня Мінска. Яго зацвердзіў Савецкі ўрад. Лепшых спецы- ялістаў пасылалі сюды Масква і Ленінград, Горкі і Свярд- лоўск, Куйбышаў і Чалябінск... Штодзень прыбывалі эшалоны з абсталяваннем, цэментам, вугалем, металам, прадуктамі, адзеннем, лякарствамі, кнігамі. Савецкія людзі вярталіся з фронту, з партызанскіх атрадаў, без адпачынку, без перадыху браліся за лом, кельму, зубіла, станавіліся за станок. Рукі іхнія і сэрцы сумавалі па рабоце. У першых шэрагах будаўнікоў былі камуністы і кам- самольцы. Цэнтральны Камітэт Камуністычнай партыі Беларусі стаў штабам будаўніцтва і творчасці. У тыя першыя пасляваенныя гады далёка за поўнач свяціліся вокны на ўсіх шасці паверхах будынка ЦК. Інакш нельга было — не хапала дня, збіраліся ўвечары, заседжваліся позна, каб вырашыць вострыя пытанні жыцця. Нялёгкае, суровае было яно, але вабіла сваім блізкім росквітам. Тым росквітам, які ты, сябар, бачыш сёння і яшчэ болыпы здолееш убачыць заўтра. Перад будынкам ЦК КПБ устаноўлены манументы- бюсты найвялікшых людзей нашай эпохі Карла Маркса і Уладзіміра Ільіча Леніна. Ідучы ў гэты дом з надзённым клопатам, людзі ў думках раяцца з геніямі чалавецтва, як жыць сёння, як кіравацца ў будучыню. У глыбіні мінулага стагоддзя, на золаку дваццатага, Маркс і Ленін, вялікія дойліды камунізма, паказалі ўсім народам свету дарогу ў светлую будучыню.
ПЯЦЬ ДАВЛЕННЫХ МІНСКАЎ Мы ўжо даволі шмат пахадзілі з гадзіннікам Гісторыі ў руках, адпачылі ў такім утульным Цэнтральным скверы каля тэатра імя Янкі Купалы. Пройдземся сённяшнімі вуліцамі, праспектамі, плошчамі Мінска і паспрабуем уявіць сабе тую сапраўды волатаву праЦу, якую выканалі мінчане за пасляваенныя гады. Цэнтральная плошча. Яна ўзнікла на тым месцы, дзе ляжалі руіны: высіліся абгарэлыя сцены, каля іх груды Цэглы, парослыя быльнягом, з якіх вытыркаліся пагнутыя жалезныя бэлькі. Расчысцілі ўсё гэта, выраўнялі, выма- сцілі брусчаткай. Атрымаўся вялікі прамавугольнік паме- рам 220 на 170 метраў. Адзін бок яго засадзілі дрэвамі, кветкамі. Два другія забудавалі. Чацвёрты — уздоўж Ленінскага праспекта, адвялі пад урадавыя трыбуны. Прадоўжым наша падарожжа па вуліцы Энгельса. Пройдзем паўз тэатр імя Янкі Купалы і неўзабаве на правым баку ўбачым казачны церам з вялізнымі шкля- нымі сценамі. Гэта пабудаваны для вас, сябры, кінатэатр «Піянер». Тут жа і Дзяржаўны тэатр лялек, спектаклі якога вы так любіце глядзець. Пройдземся яшчэ трохі, і нас сустрэне Мінскі Палац піянераў, калі зайсці з вуліцы Кірава, і Рэспубліканскі тэатр юнага гледача, калі завітаць у будынак з вуліцы Энгельса праз ганак з шасцю калонамі. Кожны дзень поў- ніцца Палац галасамі юных мінчан. Свой вольны ад занят- каў у школе час яны бавяць тут. Каля чатырох тысяч дзяцей займаецца ў розных гуртках. Усе яны знаходзяць тут цікавы занятак. Пры Палацы дзейнічаюць народны піянерскі ансамбль, лялеч- ны тэатр, ансамбль «Зорачка». Юным мінчанам ёсць дзе вучыцца, ёсць дзе цікава і весела праводзіць свой вольны час. У горадзе 153 школы, 61
куды ходзяць звыш 160 тысяч дзяЦей. Кожны раён мае вытворча-вучэбны камбінат, дзе школьнікі набываюць першую прафесію па свайму густу, па схільнасцях да яе. А дашкольнікі маюць больш за чатырыста дзіцячых са- доў. Акрамя таго, ёсЦь тры станцыі юных тэхнікаў, стан- цыя юных натуралістаў, дзіцячая чыгунка. А яшчэ 72 спартыўныя школы. Вось хоць бы ў спартыўнай школе алімпійскага рэ- зерву «Кольцы славы» з самай раніцы і да вечара не моўкнуць дзіцячыя галасы. Дзесяць гадоў існуе гэтая школа, а яна ўжо выхавала двух майстроў спорту між- народнага класа, дванаццаць майстроў спорту СССР, не адзін дзесятак першаразраднікаў. У гімнастычнай зале, на зялёным, залітым яркім сон- цам дыване, як на майскім лузе, робяць размінку юныя спартсмены-гімнасты. Тут напружаная праца. За год выхаванцы школы прымаюць удзел болып чым у трыц- цаці спаборніцтвах. Цяпер у Мінску створаны спартыўна-гімнастычныя клубы ў кожным мікрараёне: у Чыжоўцы — «Зорачка», у Серабранцы — «Юны алімпіец», у пасёлку трактара- будаўнікоў — клуб «Сакаляняты». Для тых, хто цікавіцца дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, дзейнічае міжшкольны вучэбна-мастацкі камбінат. Старшакласнікі з захапленнем лепяць з гліны казачных коней, дзівосныя вазачкі. Або заняты мастацкай вышыўкай, строчаць на тканіне, запраўленай у пяльцы, пакручастыя шыўкі. Або з разцом у руцэ адкідаюць з драўлянага цурбана лішняе, каб агаліць прыродай дадзе- нае непаўторнае хараство. Гэтыя навыкі патрэбны ўсім, кожнаму чалавеку, каб пранікаць у таямніцы мастацтва. А можа, у кім-небудзь абудзіцца і мастак. Радзіма, як ласкавая маці, клапоціцца пра таленавітую змену тым, хто працуе сёння. Працуе ж шмат. 62
Па колькасці насельніцтва Мінск цяпер займае дзевя- тае месца сярод гарадоў Савецкага Саюза. У ім жыве адзін мільён трыста тысяч чалавек. А яшчэ дваццаць га- доў таму назад горад займаў недзе 25-е месца. Ні ў ад- ным буйным горадзе нашай краіны не расце так хутка насельніцтва. Кожны сёмы жыхар Беларусі і кожны чацвёрты з тых, што жывуць у гарадах рэспублікі, гэта -— мінчанін. Сорак гадоў таму назад, карацей кажучы, да вайны, жыло ў беларускай сталіцы 239 тысяч чалавек. Выходзіць, што пасля вайны пабудавана пяць даваенных Мінскаў. Пабудавана столькі кватэр, каб усіх пасяліць, і столькі фабрык і заводаў, каб усім даць работу, ды такую, каб была па душы. Вось мы незаўважна неяк прайшлі ўсю вуліцу Энгель- са, выйшлі на Ульянаўскую... Цікавая гэта вуліца, з яе як на далоні відзён увесь стары рабочы раён Ляхаўка. Там за ракой — завод імя Кастрычніцкай рэвалюцыі, гарбарна-вытворчае аб’яднанне «Бальшавік», дрожджа- патачны завод «Чырвоная зара», аб’яднанне «Крыш- таль»... 3 гэтага боку перад ракой — завод імя Кірава. Заводу сто гадоў, і завуць яго ветэранам беларускай прамысловасці. Бо і сапраўды ж ветэран. 3 чаго пачынаў завод сто гадоў назад? 3 Кашарскіх майстэрань, у якіх выраблялі нескладаныя машыны для апрацоўкі драўніны і для вёскі: малатарні, сячкарні. У першую пяцігодку гэта ўжо быў машынабудаўнічы завод «Камунар». Ён выпускаў свідравал- ныя станкі, каменедрабілкі, цялежкі, якія самі перакульваліся, каб выгрузіцца. У другой пяцігодцы выпусцілі першы працяжны ста- нок. Іх робяць і цяпер. Але якія? Сіла ў іх вялікая, ні з чым не параўнальная. Таму такую высокую якасць апра- цоўкі металу даюць станкі. Пройдзе працяжка праз адту- 63
ліну, і яна гладзенькая, чыстая, блішчыць як люстэрка. Нездарма ж станкі, якія робяЦь тут, ідуць болын чым у сорак краін свету. Вось у тым высокім, дванаццаціпавяр- ховым будынку, які зіхаціць на сонцы мноствам вокнаў, інжынеры-канструктары прыдумваюць гэткія станкі. Роўных ім няма ва ўсёй нашай краіне. А робяць іх рабочыя з умелымі рукамі і кемлівай галавой. Узяць хоць бы слесара-зборшчыка Уладзіміра Пятровіча Палячонка. Пасля вайны прыехала ў Мінск цэлая сям’я Палячонкаў, што родам з-пад Віцебска. Жыць не было дзе, пасяліліся проста ў цэху, у пакоі, прызна- чаным для чарцёжнікаў. Бацька — фармоўшчык, цэлымі днямі быў ён у ліцейцы, якую тады аднаўлялі. Мадэль- шчыкам працаваў старэйшы сын. Падрос яшчэ адзін сын, пачаў працаваць маляром. Неўзабаве скончыў сем класаў наступны Палячонак і таксама ў мадэльны цэх вучнем пайшоў. Дачка за чарцёжную дошку стала. Дайшла чарга да самага малодшага — Валодзі. I ён, адслужыўшы на флоце, вярнуўся на завод, стаў слесарам. Так цэлая сям’я станкабудаўнікоў Палячонкаў працавала на адным заводзе. Зараз Уладзімір Пятровіч Палячонак вядзе рэй сярод зборшчыкаў свайго цэха. Ён першы завяршае свае гада- выя планы, першы і пяцігодку выконвае датэрмінова. У яго шмат грамадскіх даручэнняў. Уладзіміра Пятровіча сустрэнеш і на стадыёне — ён гуляе ў зборнай футболь- най камандзе завода. У дні ўрачыстасцей на яго грудзях ззяюць ордэны. Такіх, як Уладзімір Пятровіч Палячонак, на заводзе шмат. Можна гадзінамі хадзіць па заводзе імя Кірава і це- шыцца, як ударна тут працуюць. Але вось падышоў трам- вай, што ходзіць маршрутам: «Плошча Мяснікова — Аўта- завод». Нам з рукі праехаць у той раён горада, які но- сіць звычайную назву — Заводскі. У гэтым раёне, як і ў 64
суседнім — Партызанскім, працуюЦь заводы-волаты. Кож- ны з іх не абыдзеш і за дзень, такія яны вялікія. Гэта ўсё маладыя прадпрыемствы, бо пабудаваны яны пасля вайны. Зойдзем у трамвай. Усё ж ён, стары мінскі праЦаўнік, хутчэй, чым ногі, дамчыць нас у Заводскі Ці Партызан- скі раёны Мінска. Білет закампасціравалі? Добра. Цяпер зірніде на схему трамвайных маршрутаў, пры- мадаваную да кабіны вадзіцеля, або вагонаважатага, як называлі яго некалі. На што падобна схема? Ці не на страуса, які бяжыць, спяшаецца: адна нага каля Заход- няга моста, другая на аўтазаводзе. Крыло распасцёр аж у Зялёны Луг, а галаву выЦягнуў уперад да Камсамоль- скага возера. Увесь прыгнуўся. А гэтак страус і бегае, каб развіЦь хуткасць да 70 кіламетраў у гадзіну. Гэтак і мінскі трамвай бегае без упынку з самай рані- цы да глыбокай ночы. Адпачне якую гадзіну і зноў за работу. Трэба ж адвезЦі рабочых, каб паспелі на змену, падкінуць школьнікаў, каб не спазніліся на ўрок, а гаспа- дынь падвезЦі ў магазін Ці на рынак. Ды і з работы сустрэЦь кожнага, а пасля паклапаЦіЦЦа, каб не спазніліся мінчане ў тэатр Ці ў Палац спорту. Адным словам, бегае, завіхаеЦЦа мінскі трамвай, як малады конь. Ды ён не такі і стары. Жывуць яшчэ тыя вагонаважатыя, што вадзілі першы трамвай. А было гэта крыху болын за пяЦьдзесят гадоў таму назад. Людзі збіраліся купкамі, многія беглі ўслед за сігналь- нымі агеньчыкамі, якія ўдякалі далей і далей. Усе былі, як дзеці, узрушаныя, радасныя і крыху нават разгубле- ныя... Трамвай, трамвай... Гэтак запомнілася мне падзея, якую доўга чакалі жыхары Мінска і якая адбылася ў кастрычніку 1929 года. Горад рос, пашыраўся ўсё далей ад Цэнтра. Ускраіны вырываліся далёка ў навакольныя лугі і палі. А пад’ехаЦь 65
на чым? На рамізніку? Дорага браў. На концы, якую цягнулі, выбіваючыся з усіх сіл, коні? Не разгонішся. А конка — конная чыгунка была ў Мінску такі даўнавата. Праіснавала яна трохі болын за трыЦЦаЦь гадоў і саста- рэла. Першыя аўтобусы ў горадзе з’явіліся пад канец 1924 года. Іх было толькі адзінаццаць, так што яны мала дапамагалі. Вось чаму ўсе гэтак чакалі трамвая і гэтак узрадаваліся, калі ён пайшоў. А пайшоў трамвай спачатку па адным маршруце: «Таварная станцыя — Камароўка», пасля яшчэ адзін да- бавіўся: «Пасажырскі вакзал — плошча Свабоды». У пар- ку было ўсяго пяць вагонаў. Сёння трамвайныя паязды ходзяць па дзевяці маршрутах, даўжыня іх складае каля 60 кіламетраў. У трамвайным дэпо звыш 160 вагонаў. Штодзень трамваі перавозяць 200 тысяч мінчан і гасцей горада. Вось мы і выехалі на вуліцу Казлова. Нраязджаем паўз старыя могілкі, якія называліся Вайсковымі, бо да рэвалюцыі хавалі тут толькі вайскоўцаў. Пасля Вялікай Айчыннай вайны на могілках пахавана многа воінаў Са- вецкай Арміі, што загінулі ў баях за вызваленне Мінска. Нахаваны тут нашы народныя песняры Янка Купала і Якуб Колас. На іх магілах скульптурныя помнікі. Крыху воддаль магілы Кузьмы Чорнага, Паўлюка Труса, Эдуарда Самуйлёнка і іншых беларускіх пісьменнікаў. Некалі вуліца гэтая называлася Даўгабродскай, бо і сапраўды яе перасякала рэчка. Моста не было, і ўсе, хто ехаў на конях, перабіраліся ўброд, па вадзе. Сляды гэтай рэчкі і цяпер засталіся адразу за Батанічнай вулі- цай. Рэчка гэтая, як і ўся мясціна пры ёй, мела назву Доўгі Брод. Вуліцы нашы памятаюць усё. У іх назвах засведчана гісторыя або адзнака той мясцовасці, праз якую або паўз якую праходзіць вуліца. За Вайсковымі могілкамі была 66
вуліца, якая так і называлася — Кладбішчанская. Пасля рэвалюцыі ёй далі новае гучнае імя — Чырваназорная. А вось Берасцянская, якая перасякае вуліцу Казлова за могілкамі, так і засталася без змены. Яе назвалі гэтак таму, што яна выводзіла на шлях, што паўз Мінск з Масквы ішоў у Брэст (Бярэсце). — Прыпынак «Платонава»,— абяўляе вадзіцель трамвая. Так, мы зараз пераедзем цераз вуліцу, якой зусім нядаўна прысвоілі імя вядомага акцёра тэатра імя Янкі Купалы, народнага артыста СССР Барыса Платона- ва. А да гэтага яна называлася Высокай, бо праходзіла па высокім месцы. А вось перад могілкамі была вуліца Ямная, бо тут і сапраўды некалі бралі пясок для будоўляў, пасля чаго заставаліся ямы. Цяпер гэтая вуліца носіць імя Барыса Міхайлава, маладога воіна, які загінуў у баях за Мінск і пахаваны на Вайсковых могілках. Многія вуліцы ў Мінску як бы паказваюць кірунак да пэўнай мясціны. Як, напрыклад, Батанічная. Яна выхо- дзіць да Батанічнага саду. У назвах жа іншых проста засведчаны імёны пэўных геаграфічных мясцін і пунктаў нашай краіны, рэк і азёр. Так названы вуліцы ўсходняй ускраіны горада — Волжская, Ангарская, Байкальская, Енісейская, Алтайская, Уральская... Мінулі праезд на Уральскую, і адразу перад намі два вялікія прадпрыемствы. Направа — Мінскі завод аўтама- тычных ліній. Яму няма яшчэ і 25 гадоў, але аўтаматыч- ныя лініі з металарэзных станкоў, якія ён выпускае, вядомы па ўсёй нашай краіне і за яе межамі. Насупраць, налева, электратэхнічны завод, які выраб- ляе трансфарматары, электрашчыты і ўсё-ўсё, што трэба Для таго, каб падвесці электрычны ток да прадпрыемства ЦІ жылога дома. Завод, як і вуліца, носіць імя Героя Савецкага Саюза — Васіля Іванавіча Казлова. 67
Побач завод шасцерань. Вельмі важны завод, бо ні- водную аўтамашыну Ці трактар не зробіш без гэтай дэ- талі. А трамвай бяжыць, бяжыць наш нястомны «страус». Вось і шляхаправод праз чыгунку Масква — Брэст, далей пасёлак трактаразаводцаў, або, як яго называлі некалі, Трактараград. На горцы — Палац культуры Мінскага трактарнага завода. Насупраць за соснамі прахадныя вароты. Калі ідзе перазменка — раніцай і надвячоркам — тут людское мора. Ідуць стомленыя пасля работы людзі, бягуЦь насустрач тыя, каму заступаць на змену. Многія тысячы людзей працуюць тут. Мінскі трактарны... Славы гэтаму заводу не пазычаЦь ні ў кога. Яна свая і на ўвесь свет. Дзе ні бываюць савецкія людзі за мяжой, скрозь бачаць увішнага «Бела- руса», як называюць у абыходку мінскія трактары «Бе- ларусь». Гэтыя машыны ўмеюць рабіць усё: араць, бара- наваць, сеяць, касіць, вазіць сена, апрацоўваць вінаград- нікі. Таму іх так чакаюць на вёсцы па ўсім свеце. Ды і ў горадзе для іх знаходзіцца работа. Трамвай ужо мінуў лесапарк і апынуўся на горцы каля гасцініцы «Турыст». Каля яе і вялізны універмаг «Беларусь». На чатырох яго паверхах можна купіць усё — ад швейнай іголкі да тэлевізара. За уківермагам разлегліся карпусы падшыпнікавага завода. Болын за трыццаць відаў падшыпнікаў выпускае гэта прадпрыемства. Без іх, як і без шасцерань, не збя- рэш ніводную машыну. Ды і без матора машына не машына. Матор — яе сэрца. А маторны завод тут побач. Яму толькі дваццаць гадоў. Робіць ён дызельныя рухавікі для трактароў Доўга чакаць, пакуль падрасцеш і асядлаеш трактар. Пагуляць з цацачным трактарам — якая добрая забава! У горадзе, дзе робяцца сапраўдныя трактары, дарослыя 68
не забыліся і пра самых маленькіх. Пабудавалі фабрыку цацак. I не фабрыку, а цэлае аб яднанне вытворчых цэ- хаў. А назву далі яму—«Мір». Бо і сапраўды ж, калі тут «выпускаюць» танкі, гарматы, аўтаматы, дык жа не дзеля вайны, а для гульні. Яны цацачныя, значыць, мір- ныя. Ёсць у аб’яднанні спецыяльны кабінет, дзе сабраны ўсе-ўсе цацкі і якія выпускаліся, і якія робяць цяпер. Страшны шэры воўк і палахлівы зайчык, кот Леапольд і маленькае мышанятка... Цікаўны Бураціна і забаўны Чабурашка. I яшчэ лялька, якая гаворыць: Наша Таня гучна плача, Упусціла ў рэчку мячык... Не вытрымаў сабачка Бім, падскочыў да лялькі, хоча суцешыць яе і брэша, хвастом віляе. Таты і мамы з Англіі, Швецыі, Полыпчы, Чэхаславакіі прыязджаюць сюды, каб закупіць цэлыя вагоны бела- рускіх цацак і падарыць іх сваім дзецям. Пакуль мы гэтак у думках прагуляліся па цэхах аб’яднання «Мір», трамвай дамчаў нас на канечны пры- пынак: «Аўтазавод». Тут кальцо, вагон прагрукатаў па рэйках і спыніўся, гатовы ўзяць новых пасажыраў, каб везці іх праз увесь горад. А мы тым часам пацікавімся Мінскім аўтамабільным заводам. Вось агароджа з жалезных прэнтаў, да якіх прымацаваны бліскучыя зубры. Зубр — гэта эмблема мінскіх аўтамабіляў-грузавікоў. За агароджай сосны... Гэта рэшткі таго самага лесу, які мінчане да вайны назы- валі Чырвонае ўрочышча. Ён быў з грыбамі і ягадамі, з забалочаным алыпэўнікам па краях хвойніку. Да вайны паставілі тут некалькі баракаў, у якіх пры- туліліся аўтарамонтныя майстэрні. У вайну фашысты зрабілі тут лагер для савецкіх ваеннапалонных, а непа- 69
I УІЛЛСУШЖ, / УІСгпрхШІЬіЛ^НІ . 2лрнлўУЖ МАСКвЛ ^л*
далёк, у Трасцянцы, быў яшчэ адзін лагер смерці, дзе знясіленых ад голаду людзей гітлераўЦы складвалі шта- бялямі і падпальвалі. Чад стаяў вакол на цэлыя кіламет- ры, і людзі аб’язджалі гэтае страшнае пекла як мага далей. Пасля вызвалення Мінска ад фашыстаў сюды, у Чыр- вонае ўрочышча, прыйшлі партызаны і партызанкі, каб будаваць горад у горадзе — Мінскі аўтамабільны завод. УзначаліЦь будаўніЦтва даручылі тады Івану Міхайла- вічу Дзёміну, маладому інжынеру, адважнаму парты- зану-падрыўніку атрада імя Кутузава, які дзейнічаў не- падалёк ад Мінска. Двойчы бралі немцы Івана Дзёміна ў палон, а ён уцякаў. Уцякаў і змагаўся, змагаўся і пе- рамог ворага. У 1947 годзе Мінскі аўтазавод выпусЦіў першыя восем самазвалаў. Наперадзе калоны аўтазаводЦаў на Кастрыч- ніЦкай дэманстраЦыі ехалі першынцы аўтамабілебудаван- ня Беларусі. Гучнымі воплескамі сустракалі іх мінчане. За гэтыя трыццадь з лішнім гадоў да Мінскага аўта- завода далучыліся: Беларускі аўтазавод у Жодзіне і Магілёўскі завод, Мінскі рэсорны і Калінінградскі аўта- агрэгатны, падсобныя прадпрыемствы ў Асіповічах і Баранавічах. Утварылася Беларускае аб’яднанне па вы- рабу велікагрузных аўтамабіляў, якое ўзначаліў гене- ральны дырэктар Герой Сацыялістычнай Працы Іван Міхайлавіч Дзёмін. За дзень цяжка абысці Мінскі аўтазавод. Даўжыня канвеераў, на якіх збіраюцца машыны, складае болын за 35 кіламетраў. Завод мае сваю чыгуначную ветку і сваю станцыю на ёй — Аўтазаводскую. Грузяцца і грузяцца на чыгуначныя платформы ўсё новыя і новыя МАЗы — светла-зялёныя і цёмна-зялёныя. ч- і Мінскі аўтазавод. Канвеер зборкі. 72
Калі б сабраЦь усе машыны, што выпускае МАЗ за год, ды пагрузіЦь у адзін чыгуначны эшалон, дык ён выЦягнуўся б у доўгую стужку ад Мінска да Масквы, 800 кіламетраў заняў бы. У пяЦь тысяч адрасоў адпраў- ляюць мінскія аўтамабілі. А ў Жодзіне выпускаеЦЦа «цар-машына» вышынёй у адзінаЦЦаЦь метраў, шырынёй больш за шэсЦь мет- раў — на шашы і не размінуЦЦа два такія самазвалы. Бя- руЦь яны грузу 110 тон і вязуЦь хутка. Канструктары пра- цуюЦь ужо і над машынай-волатам, якая будзе ўзваль- ваць на свае плечы ажно 240 тон — гэта як трыццаць звычайных васьмітонных. На заводскім выпрабаванні — магістральны аўтапоезд «МАЗ-6422». Серабрыстая машына, мякка валюхнуў-
шыся, знялася з тармазоў і, набіраючы хуткасць, памча- лася па бетонЦы. 3 кабіны далёка і шырока відаць: глядзець можна на ўсе чатыры бакі, бо ёсць і люстэркі задняга агляду. Хуткасць нарастае, і нават не верыцца, што ў вадзіцеля за спіною 27, а то і ўсе 32 тоны грузу. Здаецца, вось-вось адарвецца ад зямлі, узляціць. Аж не. Машына моцна трымаецца коламі за шашу. Яе так і за- вуць — каралева шашы. Вось і пазнаёміліся мы з Мінскім аўтамабільным за- водам. Тут ёсць свой Палац культуры — прыгожы, вя- лізны, свой Музей працоўнай славы, філіял інстытута, вячэрняе аддзяленне тэхнікума, тры бібліятэкі з філі- яламі ў цэхах і рабочых інтэрнатах, паліклініка, два ста- дыёны, спартыўны клуб «Тарпеда», піянерскі лагер, вы- даецца свая газета «Аўтазаводзец». Сапраўды, горад у горадзе. Развітаемся з аўтазаводам і выйдзем на галоўную рабочую магістраль горада — Партызанскі праспект. ГАЛОЎНАЯ РАБОЧАЯ МАГІСТРАЛЬ На пачатку дня Партызанскі праспект запоўнены ра- бочымі людзьмі, якія ідуць і ідуць на свае заводы. Мо- ра людзей, і дзіву даешся, як яны месцяцца ў прахад- ных. Потым праз увесь дзень да канца змены на магі- стралі гаспадараць аўтамашыны. Галоўным чынам — грузавыя. Цяжка нагружаныя сыравінай або гатовымі вырабамі, прасуюць яны асфальт. Спыняцца перад чыр- воным вокам светафора на якую хвіліну, але вось ён падміргнуў жоўтым і расплюшчыў зялёнае — машыны зноў рушылі. Спачатку гэта вуліца называлася Магілёўскай шашой, бо яна і ёсць працяг той доўгай дарогі, што звязвае го- 74
рад Магілёў з Мінскам. Партызанскім праспектам яе назвалі зусім нядаўна. Чаму? Ды таму, што тут у пер- шыя дні пасля вайны сабраліся партызаны, каб заняцца мірнай праЦай. Спыніліся цэлым партызанскім лагерам у лесе. Іскрыліся ў небе кастры, у каЦялках варылася вячэра, а на ўзлеску моладзь весялілася пад гармонік. Гэтак было ўвечары. А ўдзень партызаны будавалі з аднаго канЦа Магі- лёўкі, як называлі тады шашу, Мінскі аўтазавод. А з другога, каля чыгуначнага пераезду — Мінскі вела- сіпедны завод. Ад адной да другой будоўлі было сем кіламетраў. Гэта і ёсць даўжыня цяперашняга Парты- занскага праспекта. Пешшу ісЦі шмат часу зойме. Вось падышоў тралей- бус маршруту № 3 «Ангарская вуліца — Прывакзальная плошча». Мы ў яго і зойдзем. ПракампасЦіравалі білеты, селі. I зноў, як тады Ў трамваі, прыгледзьцеся да схемы тралейбусных марш- рутаў. На што яна падобная? Нібы дужы спартсмен прыпаў адной нагой на калена, ДРУгую выставіў як упор наперад, усім корпусам па- 75
даўся назад, трымаючы ў адной руЦэ лук, другой адцяг- вае цеЦіву, каб пусЦіць стралу ў цэль. Тралейбус крануўся, і кожны, хто зайшоў у яго, ім- чыць да свае мэты. Разам з усімі і мы. У Мінску пер- шы тралейбус быў пушчаны ў 1952 годзе па лініі ад вакзала да Круглай плошчы (цяпер гэта плошча Пера- могі). Тады ў дэпо было толькі пяць тралейбусаў. Ця- пер жа штогод іх набываюць па 70—80. Даўно стала цес- на ў адным дэпо, пабудавалі новае, будуюць яшчэ адно. У Мінску звыш сямісот тралейбусаў, якія перавозяць каля трохсот мільёнаў пасажыраў у год. Ходзяць яны па 40 маршрутах, даўжыня ўсіх складае амаль 300 кі- ламетраў. Штогод адкрываюцца новыя. Першы мінскі тралейбус адслужыў дваццаць гадоў, і цяпер ён стаіць у дэпо № 1 на п’едэстале як помнік. Пакуль мы гутарылі пра тралейбус, мінулі хлебаза- вод № 3, загледзеліся на гасцініцу «Турыст» — болып за дзесяць паверхаў, а стаіць нібы на «курыных нож- ках» — жалезабетонных магутных апорах. Пасля нырну- лі пад шляхаправод і вынырнулі. Злева мільганулі ча- тыры дванаццаціпавярховыя жылыя дамы, і тралейбус выехаў на плошчу імя Ванеева. Хто такі той чалавек, чыім іменем названа плошча? Уладзімір Рыгоравіч Ванееў да вайны працаваў старшы- нёй Мінскага гарадскога выканкома, а пасля сакратаром Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі. Загінуў у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Прыгожая прасторная плошча-круг. Тут Партызанскі праспект крыжуецца з вуліцай Ванеева. А мы едзем да- лей па праспекце — злева высокі будынак Інстытута на- роднай гаспадаркі імя Куйбышава. Звыш дзесяці тысяч студэнтаў вучыцца ў ім. Тут атрымліваюць спецыяльна- Трактары «Беларусь» ведаюць па ўсім свеце. 76
сці планавікоў, бухгалтараў, таваразнаўцаў. Выпускнікі гэтага інстытута працуюць у прамысловасці, сельскай га- спадарцы, гандлі, розных установах, бо ўсюды трэба скла- даць планы далейшага развіцця, усюды і кожны дзень трэба лічыць грошы, лічыць усё, што зроблена. Яшчэ адзін высотны будынак займае Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне рэспублікі. Яно падлічвае што- дзень усё, што робіцца ў Беларусі, — колькі кожны за- вод і якіх выпускае вырабаў, колькі і якой збажыны збіраюць калгасы, колькі надойваюць малака, колькі вуч- няў у кожным класе, колькі хворых у бальніцы, колькі людзей ходзіць у кіно... Усё гэта трэба ведаць дзяржаве, каб складаць новыя планы, каб будаваць для вас школы і каб у іх не было цесна. Гэтым і заняты статыстыкі.
ЗапытайЦеся, і яны вам скажуЦь, што ў Мінску зараз чатырнаццаць вышэйшых навучальных устаноў і што ў іх вучыЦЦа каля ста тысяч студэнтаў. Мінск — горад студэнцкі. Запытайдеся, і вам скажуЦь, як расЦе Мінск увышкі, удоўжкі і ўшыркі. Скажуць, што кожныя суткі цагель- ныя заводы выпускаюць 400 тысяч штук цэглы. Скажуць, што за дзень у Мінску робяць болын за 300 трактароў, 200 тысяч падшыпнікаў, 22 тысячы гадзіннікаў, 160 тэ- левізараў, звыш дзвюх тысяч халадзільнікаў. Скажуць, што ў кіно кожны дзень ходзіць каля 60 тысяч чалавек, а каля 80 тысяч мінчан і гасцей бывае штодзень у тэат- рах і музеях. Скажуць, што бібліятэкі выдаюць за дзень болын трыццаці тысяч кніг. Тралейбус уз’ехаў на горку. Направа — кінатэатр «Ра- кета», а налева — мота-веласіпедны завод. У 1947 годзе тут быў зроблены першы мінскі веласіпед. А сёння за- вод выпускае розныя мадэлі дарожных мужчынскіх ве- ласіпедаў і матацыклаў. Іх можна сустрэць на дарогах болын чым 30 краін свету. Перш чым сесці на веласіпед, паглядзі, дзе ён зроб- лены. Калі ў Мінску, ганарыся гэтым. Пад’ехалі да пераезду цераз чыгунку. Зірнём нале- ва. Яшчэ гадоў пяцьдзесят таму назад тут стаялі тры карчмы. А цяпер вунь там, за высокімі таполямі, невы- сокія будынкі. Калі б зараз спыніўся тралейбус і мы выйшлі з яго, адразу здагадаліся б, што гэта цукеркавая фабрыка. Прыемны пах заказытаў бы ў носе. Гэта — «Камунарка», тая самая, што выпускае «Мішкі», «Пту- шынае малако», «Сталічныя», «Белавежскі зубр»,— болын чым дзвесце назваў ласункаў. Пачынаюць рабіць цукеркі ў варачным цэху. У вя- лізных чанах разводзяць цукар. Салодкі сіроп помпы падаюць на другі паверх, дзе яго падаграваюць і пу- 78
скаюць у варачныя калонкі. Там ён ператвараецца ў бе- лую цягучку — цеста. Ні на адзін градус нельга пера- грэць гэтае цеста, інакш сапсуецца смак. Памада, як называюць тут цеста, паступае ў спецыяль- ныя машыны—«тэмпературкі», дзе ўзбіваецца з бялка- мі, какао, яблычнай ці іншай эсенцыяй, з глазурай... Уся гэтая маса ідзе ў дазатар, адкуль роўненькімі пор- цыямі выціскаецца ў формачкі з крухмалу, якія ру- хаюцца па транспарцёры. Глянеш, нібы пчаліныя соты павольна паўзуць, запоўненыя фабрычным «мёдам». Яны праходзяць печ, потым ахаладжальную ўстаноўку і ператвараюцца ў «корпус» цукеркі. Гэтыя карпусы трапляюць на другі транспарцёр, дзе пакрываюцца гла- зурай або шакаладнай пастай. Салодкая прадукцыя завяршае свой доўгі шлях на загортачных машынах. Механічныя спрытныя рукі на- дзяваюць на кожную цукерку яркую прыгожую сукен- ку. Калі з цукерак трэба зрабіць набор, спецыяльная машына ўкладвае іх у каробкі, а каробкі вязуць у ма- газіны. Шмат робяць тут салодкіх ласункаў. Толькі адна бры- гада за пяцігодку выпускае шэсць з палавінай тысяч тон карамелі. Каб яе адразу вывезці, спатрэбілася б 260 чыгуначных вагонаў. Тралейбус імчыць нас усё далей, усё бліжэй да кан- Цавога прыпынку: «Вакзал». Але па дарозе мы яшчэ мінём карпусы старой цеплаэлектрастанцыі ТЭЦ-2, а пас- ля — мясакамбіната. Далей тралейбус выязджае на вуліцу Маякоўскага (раней гэта быў Чэрвеньскі гасцінец), паварочвае напра- ва. За чыгуначным шляхаправодам пачынаецца вуліца Свярдлова. Тут направа — будынкі Беларускага тэхна- лагічнага інстытута імя Кірава. У ім вучыцца болын За шэсць тысяч студэнтаў, каб стаць ляснымі інжыне- 79
рамі, тэхнолагамі і механікамі па апрацоўцы дрэва, хі- мікамі. Яны вучацца рабіць усё з дрэва — мэблю, драў- ляныя канструкцыі і розныя хімічныя рэчывы: смалу, шкіпінар, дзёгаць, пластмасы. Перасекшы Ульянаўскую вуліцу, тралейбус праяз- джае паўз стадыён «Дынама». Ён адкрыты ў 1934 годзе, праз пяць гадоў перабудавалі. Але ў час вайны быў разбураны, адноўлены адразу пасля вызвалення Мінска. У 1980 годзе стадыён памаладзеў. Яго зноў перабуда- валі, каб правесці футбольныя матчы Алімпіяды-80. На стадыёне, акрамя футбольнага поля, ёсць во- сем бегавых дарожак, сектар для скачкоў і кідання, валейбольныя і баскетбольныя пляцоўкі, тэнісныя кор- ты. Паўночныя трыбуны ўзняліся высока —- цяпер на стадыёне адразу могуць сядзець пяцьдзесят тысяч гле- дачоў. I сядзець стала зручней. Драўляныя лаўкі ста- лі шырэйшыя, яны не баяцца дажджу, бо пакрыты спецыяльным саставам. Пад гэтай пабудовай утварылася памяшканне на тры паверхі — для каментатараў тэлебачання і радыё, інфар- мацыйны цэнтр з самай дасканалай тэхнікай. 3 чатырох бакоў стадыёна выраслі высокія мачты, на якіх паболь- шала ліхтароў. Гэта каб можна было перадаваць спа- борніцтвы па каляровым тэлебачанні. Калі глянуць налева ад стадыёна ўздоўж вуліцы Кі- рава, перад намі паўстануць вароты Мінска, праз якія ўваходзяць у горад усе, хто прыязджае чыгункай. Варотамі назвалі два вышынныя дамы з вежамі на пачатку вуліцы Кірава. На адной з вежаў вялізны га- дзіннік, які паказвае дакладны час. Вакзал не надта каб шыкоўны. Ён адноўлены пасля вайны, а неўзабаве будзе перабудаваны. Прывакзальная ж плошча даволі прасторная. Не тая, што была ў 1905 годзе, калі тут разыгралася крывавае пабоішча, якое 80
ўчыніў губернатар Курлоў. Перад вайной пасярэдзіне плошчы стаяў абеліск ахвярам Курлоўскага расстрэлу — невялічкі слупок з пяЦікутнай зоркай, у сярэдзіне якой вечарам запальваўся агеньчык і гарэў усю ноч. Абеліск быў абнесены круглай агароджай, вакол якой рабіў раз- варот трамвайны маршрут № 1. Прывакзальная плошча... Вакзал... Сюды мінчане вы- ходзілі з чырвонымі сцягамі, каб выказаць свой пратэст супроЦь цара і яго служак. Тут яны віталі нараджэнне Вялікага Кастрычніка, сустракалі Першы Рабоча-Сялян- скі Савецкі Урад Беларусі, які прыбыў з Смаленска. Тут сустракалі чырвонаармейскія эшалоны Заходняга фронту ў гады грамадзянскай вайны. На вакзале былі цёплыя незабыўныя сустрэчы з Усе- саюзным старастам Міхаілам Іванавічам Калініным, які не раз прыязджаў у Беларусь. I Максім Горкі, едучы з Італіі, дзе ён лячыўся, доўга вітаў з акна вагона мін- чан. Потым былі сустрэчы з адважнымі чалюскінцамі, якія вярталіся на Радзіму, з легендарным лётчы- кам Чкалавым, што разам з экіпажам пераляЦеў з нашай краіны ў Злучаныя Штаты Амерыкі цераз Паў- ночны полюс. У 1945 годзе на вакзале мінчане віталі воінаў Савец,- кай Арміі — пераможцаў, што вярталіся з вайны дахаты. А колькі зарубежных сяброў — цэлыя паязды дружбы сустракае і праводзіць Мінскі вакзал. Нашы любімыя касманаўты прымалі тут, на вакзале, з рук мінчанак гасцінны хлеб-соль. Ды хіба пералічыш усе шчырыя спатканні і провады, што дзеюцца на вак- зале. Провады ў піянерскі лагер, провады ў Савецкую Армію... Слёзы радасці, адкрытыя ўсмешкі, шчырыя па- Цалункі... Усё гэта было і ёсць на Мінскім вакзале. Трохі воддаль і аўтобусны вакзал. Звыш 230 аўто- бусаў кіруюцца адсюль ва ўсе канцы рэспублікі. 81
Рэгулярны аўтобусны рух з Мінска ў прыгарады і роз- ныя мясціны краіны быў наладжаны пасля вайны. Тады, у 1947 годзе, аўтобусна-таксаматорны парк меў 35 аўто- бусаў, чатыры грузавыя аўтамабілі і ўсяго... тры ма- шыны таксі. А цяпер таксаматораў болын за тысячу. Шнуруюць і шнуруюць яны круглыя суткі. ЛЕНІНСКІ ПРАСПЕКТ СТАЛІЦЫ Трамваем мы ўжо ехалі, тралейбусам таксама. Давай- це цяпер у аўтобусе праедземся па галоўнай вуліцы го- рада — Ленінскім праспекце. Сядзем у аўтобус 13-га ці 30-га маршрутаў. Па Бабруйскай вуліцы мы выедзем на плошчу імя Леніна, адкуль пачынаюць знаёмства з го- радам усе нашы госці. Адсюль, калі памятаеце, на па- чатку кнігі пачалі і мы сваю экскурсію ў далёкія і блі- жэйшыя гады гісторыі нашага горада. Гэта плошча не толькі дзяржаўная. Яна яшчэ і студэн- цкая. Тры вышэйшыя навучальныя ўстановы знаходзяцца тут: універсітэт, медыцынскі і педагагічны інстытуты. Уявіце, каб адразу ва ўсіх трох празвінеў званок з лекцый і ўсе 30 тысяч студэнтаў выйшлі на плошчу. Яны б за- поўнілі ўсю яе. Беларускі дзяржаўны універсітэт імя Леніна мае два- наццаць факультэтаў, абсталяваныя навейшымі прыбо- рамі лабараторыі і навукова-даследчыя інстытуты. Калі б мы прачынілі дзверы ў час заняткаў у адну з аўдыторый галоўнага корпуса, то не паверылі б сваім вачам. На кожным стале пішучая машынка і маленькі тэлевізар. Гэта — электронная вылічальна-навучальная сістэма. Пры яе дапамозе студэнты набываюць веды па Крыты рынак на Камароўцы. 82
матэматыцы, фізіцы і хіміі. I правяраюць самі сябе, ці добра ўсё ведаюць. Кожны год каля трох тысяч чалавек заканчваюць універсітэт і выходзяць спецыялістамі. Шэсцьдзесят пра- фесій дае гэта навучальная ўстанова — матэматыкаў, фізікаў, хімікаў, біёлагаў, гісторыкаў, юрыстаў, геогра- фаў, мовазнаўцаў і літаратуразнаўцаў... Свая бібліятэка, у якой звыш аднаго мільёна кніг, свая друкаваная га- зета, свае інтэрнаты для студэнтаў. Тут вучыцца шмат моладзі з усіх краін свету. Дэвізам сваім студэнты выбра- лі: жыць, працаваць, вучыцца па Ільічу! Насупраць універсітэта — Мінскі педагагічны інсты- тут, які носіць імя Аляксея Максімавіча Горкага. Тут вывучаюць тыя ж навукі, што і студэнты універсітэта. Толькі выходзяць адсюль настаўнікі. Побач з універсітэтам — Мінскі медыцынскі інсты- тут. Ён рыхтуе ўрачоў самых розных спецыяльнасцей. Але універсітэт і медыцынскі інстытут хутка справяць наваселле ў новых раёнах горада. Тым часам аўтобус выехаў на Ленінскі праспект. Праязджае паўз Мінскі паштамт, мінае вуліцу Валадар- скага. Мільгаюць магазіны «Дзіцячы свет», «Чаравічкі», кнігарня «Падпісныя выданні», своеасаблівы магазін «Кадр», у якім можна набыць фотаапарат, кінакамеру і ўсё, што трэба, каб рабіць добрыя здымкі. Мінск — горад гандлёвы. У ім толькі вялікіх магазі- наў звыш сямісот. За дзень мінчане выпіваюць болып
за 300 тысяч літраў малака, з’ядаюць дзесяткі тон смя- таны, масла, сыру. За дзень мінчане і іх госці купляюць у магазінах го- рада розных тавараў на пяць мільёнаў рублёў. А калі надыходзіць пара абеду, за «вялізны стол» Мінска са- дзяцца гаспадары і госці. Павары рэстаранаў, кафэ і ста- ловак падрыхтавалі звыш мільёна розных страў і зы- чаць: «Смачна есці!» Вось на рагу праспекта і Камсамольскай вуліцы — кафэ «Вясна». Можна было б і падсілкавацца, але нам трэба спяшацца. Наперадзе доўгі Ленінскі праспект, а на ім столькі ўсяго цікавага. Як і на прылеглых да яго ву- ліцах. Хоць бы Камсамольская вуліца. Чаму яе так назвалі? У гонар вялікіх заслуг мінскай моладзі перад рэвалю- цыяй. Некалі яна была крывая, мошчаная каменнем, з цаглянымі дамамі ў тры—чатыры паверхі. На рагу былой Савецкай вуліцы (цяпер Ленінскі праспект), там, дзе Цэнтральная кнігарня, стаяў нізенькі аднапавярховы кінатэатр «Спартак». Крыху ніжэй па Камсамольскай, прыблізна там, дзе цяпер 42-я сярэдняя школа, быў трохпавярховы будынак. У ім моладзь абсталявала Дом КІМа — Камуністычнага Інтэрнацыянала Мола- дзі. У доме былі прасторная зала для вечароў і сходаў, пакоі для работы розных гурткоў, нават культурная чайная, дзе можна было пасядзець за шклянкай чаю, пагутарыць, пажартаваць, пачытаць свежую газету, сыграць у шашкі і шахматы. На першым паверсе гэта- га дома знаходзіліся рэдакцыі камсамольекіх і піянер- скіх часопісаў і газет: «Чырвоная змена», «Малады араты». Тут у 1924 годзе нарадзіўся часопіс «Беларускі піянер», а яшчэ праз пяць гадоў і газета «Піянер Бе- ларусі». Часопіс стаў тады называцца «Іскры Ільіча» (цяперашняя «Бярозка»). 84
Перапынім пакуль сваё падарожжа на колах аўто- буса, выйдзем з яго і пройдземся пешшу. На многіх будынках вісяць мемарыяльныя (памят- ныя) дошкі ў гонар славутых людзей, чыімі імёнамі названы вуліды, або тых, хто жыў у тым ці іншым до- ме. Калі прайсці праспектам толькі адзін квартал ад Камсамольскай да Ленінскай вуліцы, дык на дамах ня- цотнага (левага) боку праспекта можна ўбачыць дошкі памяці вядомых дзеячаў мастацтва нашай рэспублікі: кінарэжысёра У. Корш-Сабліна, музыкі-цымбаліста I. Жыновіча, акцёра-купалаўца У. Уладамірскага... У вя- лікім горадзе заўсёды жылі і жывуць вялікія майстры. Калі збочыць цяпер з праспекта на вуліцу Леніна і прайсці направа толькі адзін квартал, дык на рагу ву- ліцы Карла Маркса ўбачым чатырохпавярховы дом, па- будаваны яшчэ да рэвалюцыі. Гэта быў прыватны дом багатага чалавека. Пасля рэвалюцыі ён стаў уласнасцю народа і называўся Другі дом Саветаў. Тут жыў вя- домы партыйны і дзяржаўны дзеяч Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі, які ў 1920 годзе быў камандзіраваны, каб умацаваць дзяржаўную бяспеку ў Беларусі. Жыў тут і акадэмік Мікалай Міхайлавіч Нікольскі, выдатны знаў- ца старажытнай гісторыі, якога ў гады Айчыннай вай- ны партызаны выратавалі ад гібелі і вывезлі ў лес, а пасля пераправілі ў Маскву. Жыў і народны паэт Бе- ларусі Герой Сацыялістычнай Працы Пятрусь Броўка. У яго кватэры адкрываецца Літаратурны музей. Вядомы дзяржаўны дзеяч Алесь Рыгоравіч Чарвякоў, які ў 1920 годзе быў выбраны Старшынёй Прэзідыума Цэнтральнага Выканаўчага камітэта БССР, або Усе- беларускім старастам, як называлі яго тады, таксама «ьіў У Другім доме Саветаў. Пакуль збудавалі Дом урада, Цэнтральны Выканаўчы камітэт размяшчаўся на плошчы Свабоды, у былым 85
доме губернатара. Гэта была двухпавярховая камяніЦа з вялікім балконам над Цэнтральным уваходам. Каля ганка гэтага дома заўсёды тоўпіліся людзі, болып вяско- выя, з хатулямі за плячыма. Прыязджалі здалёку, каб параіЦЦа з Чарвяковым, папрасіць дапамогі. Чарвякоў быў з сям’і сялян, працаваў у вёсЦы настаў- нікам. Родам ён быў з Дукоркі Чэрвеньскага раёна. Перш чым выбіЦЦа ў настаўнікі, паспрабаваў рознай чорнай работы, паслужыў прапаршчыкам у старой арміі, там уступіў у партыю камуністаў. У першым рэвалюцыйным рабоча-сялянскім урадзе БССР Чарвякоў займаў пасаду народнага камісара асве- ты, наладжваў школьную адукацыю. Некалькі разоў су- стракаўся Алесь Рыгоравіч з Леніным. Апошні раз у сту- дзені 1923 года, калі Уладзімір Ільіч быў ужо цяжка хворы. 3 якім клопатам паехаў Чарвякоў да Леніна? Зямлі пасля рэвалюцыі стала шмат, бо сяляне атрымалі ў сваё карыстанне панскія маёнткі. А коней не хапала. Вось і наважыўся Усебеларускі стараста папрасіць у Леніна трактароў. I Ленін памог. Радасны вяртаўся Чарвякоў у Мінск, але і ўстрывожаны, бо ўбачыў правадыра ўсіх працоўных знясіленым, хворым. Былы дом Цэнтральнага Выканаўчага камітэта надбу- даваны яшчэ на два паверхі. У ім размясцілася спецыяль- ная музычная сярэдняя школа, дзе вучацца юныя тален- ты. У гэтай школе займаецца юны музыкант і кампазі- тар Цімур Сергяеня. Калі яму было чатыры гады, пачаў захапляцца музыкай, а ў сем гадоў іграў ужо з камер- ным аркестрам свой твор—«Хатынскую баладу». Плошча Свабоды стала музычным асяродкам горада. Побач з музычнай дзесяцігодкай знаходзіцца Саюз кам- пазітараў Беларусі, а насупраць, на рагу,— Беларуская дзяржаўная кансерваторыя. Яе называюць кузняй музыч- 86
НЫХ кадраў. Тут навучаюЦь музыкаў, спевакоў, кампазі- тараў. 3 рання да вечара поўніЦЦа плошча гукамі чароўнай музыкі, якая вырываецца праз вокны да людзей, лунае над сЦенамі старажытнага Мінска. Тыя, хто канчае кансерваторыю, пасля спяваюць на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета, у філармоніі, праЦуюЦь у сімфанічным аркестры, у дзяржаўных хорах. Яны вы- ступаюць па тэлебачанні, па радыё. 3 плошчы Свабоды пакіруемся на Цэнтральную. Тут у гонар змагароў за Вялікі Кастрычнік, за Савецкую ўладу на Беларусі будзе збудаваны помнік. На плошчы ўзвышаецца будынак Вы- канаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў. Сталічная вобласць — цэнтральная ў Беларусі. Яна самая вялікая па плошчы і па колькасці насельніцтва. У сталіцу рэспублікі кіруюцца госці з усёй Краіны Саветаў. Стала шмат у нас сяброў і ў іншых краінах. У Мінску ад- крыты генеральныя консульствы Герман- скай Дэмакратычнай Рэспублікі і Поль- скай Народнай Рэспублікі. Мінская воб- ласць сябруе з Патсдамскай акругай у ГДР і з Варшаўскім ваяводствам. У Мін- ска свае сябры — пародненыя гарады Но- тынгем у Англіі, Сендай у Японіі, Бенга- ЛУРУ Ў Індыі, Ліён у Францыі, Мерыда ў Мексіцы, Луанда ў Анголе. Помнік М. I. Калініну.
А з гэтага будынка, дзе размяшчаеЦЦа Цэнтральны перагаворны пункт, можна звязаЦЦа з усімі краінамі свету, не кажучы пра населеныя пункты нашай краіны. 25 тысяч мінчан штодзень заказваюЦь размовы або звя- зваюцца праз аўтаматы з іншымі гарадамі. Столькі ж разоў выклікаюць і Мінск. У гэтым будынку не гаснуЦь агні і ўночы, тут заўсёды людна. Цэнтральная плошча — сэрЦа горада. Асабліва ўзбу- джана б’еЦЦа яно ў дні святочных урачыстасЦей, калі сюды плыве людское мора: мінчане выходзяЦь на дэман- страЦыю з усіх раёнаў горада. А іх жа дзевяЦь: Завод- скі, КастрычніЦкі, Ленінскі, Маскоўскі, Партызанскі, Пер- шамайскі, СавеЦкі, Фрунзенскі, Цэнтральны. Раёны ство- раны для таго, каб лягчэй было кіраваЦь гэткім вялізным горадам, як Мінск, каб зручней было і самім мінчанам жыЦь у горадзе. Мінск — горад-герой. Гэта высокае пачэснае званне ён атрымаў за выдатныя заслугі перад Радзімай, за муж- насЦь і гераізм у змаганні супроЦь гітлераўскіх акупан- таў. За тое, што хутка адбудаваўся пасля вайны і дася- гнуў незвычайнага росквіту, высокіх поспехаў у развіЦЦі народнай гаспадаркі і культуры. Залатая Зорка і два ордэны Леніна ўпрыгожваюЦь сЦяг горада. Адлучымся з Цэнтральнай плошчы, каб пазнаёміЦЦа з Беларускай дзяржаўнай бібліятэкай імя Леніна. Яна — на рагу вуліЦ Кірава і Чырвонаармейскай. Гэта — казачны горад кніг. У ім болей за шэсЦь мільё- наў тамоў. Тут захоўваюЦЦа старыя выданні ад першых кніг ФранЦыска Скарыны і да самых новых, з якіх не выветрыўся яшчэ пах друкарскай фарбы. Кожны год сю- ды паступаюЦь многія толькі што надрукаваныя кнігі з усіх канЦоў краіны і з-за мяжы. Каля пяЦідзесяЦі ты- Стадыён «Дынама»> 88
сЯч чалавек наведваюЦь за год гэта буйнейшае сховішча кяіг, бібліятэкары выдаюЦь ім болей за тры мільёны та- моў* ДванаЦЦаЦь чытальных залаў у бібліятэцы — і заў- седы ў іх поўна людзей. Мінчане любяЦь чьГтаць. Да іх паслуг у горадзе звыш дзвюхсот бібліятэк, ва ўсіх столькі ж кніг, колькі ў адной «Ленінцы», як любоўна называюць галоўную бібліятэку рэспублікі. Выйшаўшы з бібліятэкі імя Леніна, спусцімся ўніз да вуліцы Янкі Купалы, пройдземся паўз раку Свіслач, за якой парк імя Горкага. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі гэта быў Губернатарскі сад — першы парк Мінска, сюды рабочаму чалавеку ўваход быў забаронены. Пасля рэва- люцыі яго назвалі сад «Прафінтэрн», уваход быў адкрыты для ўсіх. А ў 1936 годзе сад атрымаў назву — парк імя Горкага. Тут устаноўлены помнік вялікаму пралетарскаму ^ пісьменніку. Выйдзем зноў на Ленінскі праспект. На рагу цырк. Хто з вас не бываў тут? У дні школь- ных канікул узімку і ўвесну цэлыя караваны аўтобусаў з далёкіх і блізкіх раёнаў рэспублікі прывозяць сюды школьнікаў. Цырк у Мінску існаваў даўно. Яшчэ ў канцы 18 стагоддзя нейкая трупа цыркачоў раскінула палатняны шацёр і забаўляла багатую публіку. Потым на Рэспублі-
канскай вуліЦы каля пажарнага дэпо пабудавалі драўля- ны дырк-шапіто, пад брызентавым купалам. Пасля яго перанеслі ў парк імя Горкага. Калі пачалася вайна, у першы ж варожы налёт бомбы былі скінуты і на будынак цырка. Стары служачы цырка Сідоркін прарваўся праз агонь на канюшню, перарэзаў рамяні і вывеў коней, павыпускаў з клетак марскіх ільвоў — усіх іх загнаў у Свіслач. Там у вадзе яны рата- валіся ад новай бамбёжкі. Пасля вайны зноў пабудавалі часовы шацёр, а ў 1959 годзе вось гэты, што стаіць і сёння, будынак ды яшчэ побач гасцініцу для артыстаў. Побач з цыркам захавалася мясцінка даваеннага Мінска. Рэспубліканскі Дом фізкультуры перабудаваны з былой кацельнай першай мінскай электрастанцыі. Яна стаяла на беразе ракі. Побач быў драўляны мост цераз раку Свіслач, па якім ездзілі трамваі і аўтамабілі, хадзі- лі людзі. I яшчэ адзін мост побач, з рэйкамі вузкакалейнай чыгункі. Яна пракладзена была ўздоўж Савецкай вуліцы (цяперашні праспект) аж да Акадэмічнай вуліцы, дзе збочвала налева. Маленькі паравозік цягнуў якіх дзесяць ваганетак, нагружаных торфам, аж з балота, што каля вёскі Бараўляны. Гэта кіламетраў за 15 ад Мінска. Торф быў галоўным палівам для электрастанцыі. Заўважце, як нізка стаяла электрастанцыя. Увесну Свіслач часта разлівалася, вадой залівала ўсе будынкі. Тады машыны-генератары падымалі кранам пад столь, горад на некалькі дзён заставаўся без электрычнасці- Так было, напрыклад, у 1930 годзе. Цяпер у Мінску тры магутныя цеплаэлектрацэнтралі, будуецца чацвёртая, яш- чэ болын магутная. Горад падключаны да адзінай энерге- тычнай сістэмы нашай краіны. Таму і не бывае так, каб цэлы вечар дамы Заставаліся без электрычнасці. А Да 90
вайны ж так было, што з надыходам цемнаты адзін які- небудзь раён Ці вуліЦа адключаліся. Энергія патрэбна была прадпрыемствам, трамваю, тэатрам, будоўлям. Цераз раку Свіслач пабудаваны жалезабетонны мост з чыгуннай агароджай. Бо і Свіслач стала не тая, што была некалі, калі паіла і мыла ўвесь горад, прымаючы ў свае воды ўвесь гарадскі сЦёк, увесь бруд. Цяпер у го- радзе збудавана аўтаматызаваная сістэма водаправода і каналізацыі. Брудная вада па трубах і калектарах вы- носідца за горад на палі аэрацыі. Там яна праходзіць ачыстку. Вось чаму чыстае «люстэрка» ракі Свіслачы становіц- ца ўсё болыным. Паболынала і набярэжных, якія будуюцца з жалезабетону і каменя. Уздоўж Свіслачы пад зямлёй пракладзены ліўневыя калектары, якія збіраюць з гарад- скіх вуліц, асабліва ўвесну і ў час вялікіх дажджоў, брудную ваду. У межах горада даўжыня Свіслачы складае 32 кіла- метры. Шырыня яе дзе дваццаць, дзе трыццаць — сорак метраў, а вось каля Палаца спорту яна разальецца неўза- баве на 200 метраў, утворыцца цэлае возера. Мінск за суткі спажывае звыш паўмільёна кубічных метраў вады. На кожнага мінчаніна прыпадае болын за дзвесце літраў. I ўсе яны дастаўляюцца водаправодам. Мінскаму водаправоду споўнілася 105 гадоў. Ён як тое вялізнае-вялізнае дрэва, карані якога збіраюць вільгаць з падземных пластоў і па ствале і галінах падаюць у незлічоныя лісточкі. А лісточак — гэта водаправодны кран. Калі ты яго адкрываеш, каб напіцца, помпы па- чьінаюць працаваць болып напружана. Пастарайся без патрэбы не адкрываць краны. Мінск стаіць на ўзвышшы, яялікія рэкі ад яго далёка. Толькі глыбокія нетры за- хоўваюць вялізнае мора пітной вады. Кажуць, у Мін- СкУ самая смачная вада. Мабыць, і сапраўды так, бо 91
артэзіянскія шчыліны, прасвідраваныя ў зямлі, дастаюць яе з глыбіні двухсот — трохсот метраў. За год выпампоў- ваецца з падземнага мора вады ў два разы больш, чым ёсць у Заслаўскім вадасховішчы. Глыбей — вада ўжо моц- на салёная, але затое гаючая. I суставы лечыць, і страў- нік, і печань. Чатыры глыбокія свідравіны пампуюць ваду на паверхню. Тут яе разліваюць у бутэлькі, напаўня- юць ёю лекавыя ванны. Сапраўдны курорт у горадзе! Рака Свіслач мае прытокі — Сляпянку і Лошыцу. Гэ- тыя ручаіны зараз расчышчаюцца. Яны стануць прыго- жымі чыстымі вадаёмамі, з якіх, як і з ракі Свіслач, будуць браць ваду прамысловыя прадпрыемствы. А тая вада, якую з падземнага мора дастаюць артэзіянскія ка- лодзежы, пойдзе толькі ў кватэры мінчан, у сталоўкі, бальніцы, школы, дзіцячыя сады. Мінску цяпер служаць не толькі Свіслач і падземнае мора, але праз свой прыток Вілію і славуты Нёман, Ён пры дапамозе пяці помпавых станцый падае сваю ваду праз Вілейска-Мінскі канал. Усёй складанай сістэмай забеспячэння горада вадой кіруе цэнтральны дыспетчар- скі пункт. Зменны дыспетчар сядзіць перад электрыфіка- ванай схемай горада. Ён бачыць, як ідзе вада: дзе яе не стае, дзе лішак, а дзе лопнула труба ці забыліся за- крыць кран... Туды ён адразу ж пасылае аварыйную брыгаду. Яна імчыць на спецыяльнай аўтамашыне з чыр- вонай міргалкай наверсе. Намілаваліся Свіслаччу, пазнаёміліся з мінскім вода- праводам. А цяпер зноў сядзем у аўтобус і пакіруемся Ленінскім праспектам далей. Будзем зазіраць на тыя вуліцы, што яго перасякаюць. Вось -вуліца Захарава. Імя гэтае дадзена ў памяці аднаго з арганізатараў партызанскага руху на Беларусі Так будзе выглядаць Рэспубліканскі Палац піянераў у Мінску 92
Івана Антонавіча Захарава. На гэтай вуліцы — педагагіч- ны інстытут замежных моў. Звыш трох тысяч студэнтаў вывучаюць тут англійскую, нямецкую, франЦузскую, іс- панскую мовы, каб потым выкладаць яе ў школах або стаць перакладчыкамі. Скрыжаванне праспекта з вуліЦай Казлова самае ажыўленае. Тут трамвай сустракаеЦЦа з аўтобусам і тра- лейбусам, з вялізнай плынню аўтамашын. Аўтобус спыніўся, шафёр аб’явіў прыпынак — «Пло- шча Якуба Коласа». Пазналі адразу. Вядомы ўсім нам на- родны пясняр, чыім іменем назвалі плошчу, застыў у бронзе. Здарожаны, стомлены, ён прысеў на камені. Ва- кол — героі яго твораў: Сымон-музыка і Ганна, дзед Та- лаш з сынам. А далей струменяць фантаны, збудаваныя ў выглядзе жытняга коласа. Невялікі бярэзнічак засланяе песняра ад сіверу. Прыгожы ўтульны куточак беларускай сталіцы як бы паўтарае мясЦіны Наднямоння, дзе нара- дзіўся народны паэт Беларусі. На плошчы Якуба Коласа — паліграфічны камбінат яго імя. Тут друкуюцда падручнікі для школ, мільёны экземпляраў кніг для ўсёй краіны. Камбінату двац- цаць пяць гадоў. Малады. А ўжо выпусціў мільярдную кнігу. На другім рагу цераз вуліцу Веры Харужай цэхі за- вода электронных вылічальных машын імя Арджанікідзе. Тут выпускаюць ЭВМ «Мінск», якія ідуць у многія кра- іны свету. У нашай краіне гэтыя машыны можна су- стрэць скрозь, яны шмат памагаюць чалавеку. Лічаць хутка і дакладна, ашчаджаюць наш час. Беларускі інстытут фізічнай культуры прыкметны здалёк сваім фасадам — шасцю чатырохкантовымі кало- намі. Каля трох тысяч студэнтаў рыхтуюцца тут стаць трэнерамі па розных відах спорту ці выкладчыкамі фіз- культуры ў школе. 94
Плошча імя Якуба Коласа вядома яшчэ Беларускай дзяржаўнай філармоніяй. Тут можна паслухаць арган, сімфанічны аркестр, харавую капэлу, народны хор, ар- кестр народных інструментаў, вакальна-інструментальны ансамбль «Песняры», паглядзеЦь ансамбль народнага тан- ца і харэаграфічны ансамбль «Харошкі». Пададзімся далей. На скрыжаванні з Падлеснай вулі- цай — галоўны вучэбны корпус Мінскага радыётэхнічнага інстытута. Гэта маладая навучальная ўстанова. Калі пасля вайны пачала шпарка развівацца ў рэспубліцы прамысло- васць, якая выпускае радыё і электронныя прыборы, трэ- ба было мець сваіх спецыялістаў-інжынераў. Узнікла ў Мінску тэлебачанне, дзе таксама не абыдзешся без інжы- нераў. Вось і заснаваны быў у 1964 годзе радыётэхнічньі інстытут. Звыш сямі тысяч студэнтаў вучыцца тут, а як закончаць вучобу, ідуць інжынерамі туды, дзе робяць радыёпрыёмнікі і тэлевізары, электронныя вылічальныя машыны, дзе ўстаноўлена аўтаматычнае і тэлемеханічнае кіраванне вытворчасцю. Выпускнікоў радыётэхнічнага можна сустрэць на кожным прадпрыемстве, у кожнай навуковай лабараторыі. Гэтак, як і выпускнікоў Белару- скага політэхнічнага інстытута, якому споўнілася ўжо шэсцьдзесят гадоў. Ён аднагодак Беларускаму дзяржаў- наму універсітэту. Спецыялістаў сарака прафесій рыхтуе інстытут, таму і завецца політэхнічны. Значыць — многа- тэхнічны. Інжынеры — аўтамабілебудаўнікі, трактарабу- даўнікі, спецыялісты па збудаванню дарог, плацін, мастоў, машынабудаўнікі, механікі і тэхнолагі, тыя, хто прыдум- вае і будуе прыгожыя дамы, электрастанцыі, хто кіруе падземнымі работамі — амаль трыццаць тысяч студэнтаў навучаецца тут. Карпусы інстытута — гэта цэлы гарадок аўдыторый, даследчых лабараторый. У адной з іх, напры- клад, робяць нават штучную маланку, і «пярун» страляе, як у навальніцу. 95
Насупраць гэтага вучэбнага гарадка раскінуўся старымі і новымі карпусамі Першы клінічны гарадок. Да рэвалю- дыі ў Мінску было дваЦЦаЦь тры невялікія бальніцы. Здаецца, і не мала, але ўсе яны былі маленькія, 20— 50 ложкаў кожная. У болынасці хворых лячылі за плату. Хіба параўнаеш іх з тымі, што сёння, цэлымі бальніч- нымі гарадкамі, сапраўднымі навукова-медыцынскімі цэнтрамі, абсталяванымі сучаснай апаратурай. Тут пра- цуюць урачы высокай кваліфікацыі, здольныя вярнуць захварэўшага чалавека ў строй. Дзень і ноч нясуць яны сваю службу. Калі ў доме здарылася бяда, захварэў чалавек, варта пазваніць па нумары 03, і адразу выедзе машына «хут- кай дапамогі». Звыш васьмідзесяці брыгад урачоў і мед- сясцёр на працягу сутак дзяжураць, каб памагчы хвора- му. Нядаўна пабудавана бальніца «Хуткай дапамогі» на 800 ложкаў. Здароўе людзей — самае вялікае багацце ў нашай краіне. А ў гады ж вайны былі знішчаны амаль усе бальніцы. Гітлераўцы занялі ўцалелыя пад свае шпіталі. Мінчанам не было дзе лячыцца, але ўрачы-патрыёты рабілі сваю справу. Памагалі простым людзям, партызанам усім, чым маглі, хоць і рызыкавалі сваім жыццём. Розныя лякарст- вы партызаны атрымлівалі з рук сваіх сувязных — меды- цынскіх сясцёр і санітарак мінскіх бальніц. Шырока вядомы подзвіг урача Яўгена Уладзіміравіча Клумава. Ён два гады лячыў у бальніцы падполынчыкаў і гіартызан, якіх выдаваў за салдат і афіцэраў гітлераў- скай арміі, перасылаў у партызанскія атрады медыкамен- ты і хірургічныя інструменты. У кастрычніку 1943 года яго разам з жонкай гітлераўская паліцыя арыштавала і кінула ў душагубку. Пасмяротна прафесару Клумаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, яго імя носіць Трэцяя клінічная бальніца па вуліцы Леніна. 96
Вось мы і каля Дома друку. На будынку каля ўва- хода вісіць дошка, на якой напісана, што ў гады вайны рабочыя друкарні памагалі выпускаць падпольную газету «Звязда» і друкаваць лістоўкі. Многія з іх паплаціліся ясыццём, але насельніцтва горада мела праўдзівыя паве- дамленні пра тое, як змагаецца савецкі народ супроць ворага. Зараз Дом друку пашыраны. У ім знаходзяцца рэдак- цыі амаль усіх газет і часопісаў, якія выдаюцца ў Мін- ску. Тут працуе друкарня выдавецтва ЦК КПБ — адна з самых даўніх, абсталяваная найноўшымі паліграфічнымі машынамі. Тут друкуюцца і цэнтральныя газеты, што выпуска- юцца ў Маскве: «Правда», «Пзвестня», «Комсомольская правда» і іншыя. Адбіткі старонак гэтых газет перада- юцца з Масквы па фотатэлеграфе адра- зу ў Дом друку. Гэта займае якія-не- будзь дзве мінуты. ІІотым за якія сем мінут фотаздымак праяўляецца, зама- цоўваецца фіксажом, прамываецца, вы- сушваецца. 3 гатовага фотаздымка ў друкарскім цэху адліваюць форму, якую закладваюць у друкарскую ма- шыну. А яна друкуе вельмі хутка самыя вялікія тыражы — дзесяць, дваццаць, сто тысяч экземпляраў. Тут жа ў доме друку размешчана газетна-часопісная экспедыцыя. Усе ад- друкаваныя газеты адразу ж запакоў- ваюцца і машынай дастаўляюцца на вакзал ці ў аэрапорт, каб паспець на бліжэйшы поезд або самалёт. У не- Іланетарый у парку імя М. Горкага.
каторыя раёны газеты і часопісы дастаўляюЦь спецыяль- ныя машыны з надпісам «Пошта». Газеты з заўтрашнім чыслом звычайна выходзяць да 22-й гадзіны папярэдняга дня. У экспедыцыі пачынаецца самая напружаная работа. У 22 гадзіны 40 мінут першая машына кіруецца з поштай на Крычаў, праз дзесяць мінут — на Гомель, яшчэ праз дзесяць — у Гродна... По- тым адна за другой — на Рэчыцу, Пінск, Пружаны. I гэ- так праз усю ноч. Раніцай свежы нумар газеты павінен быць у паштовай скрынцы кожнай кватэры. I не толькі мінчане, а і жыхары болынасці населеных пунктаў рэс- публікі атрымліваюць цэнтральныя газеты раніцай разам з мясцовай. Насупраць Дома друку — Акадэмія навук БССР. Ня- даўна ёй мінула пяцьдзесят гадоў. Да рэвалюцыі ў Бела- русі была толькі адна навуковая ўстанова — Мінская до- следная балотная станцыя. Яна вяла свае доследы на Камароўскім балоце. Гітлераўцы разбурылі будынкі Акадэміі навук, зні- шчылі абсталяванне, павывозілі навуковыя кнігі. Толькі і застаўея быў фасад галоўнага корпуса з абгарэлымі калонамі, пабітымі асколкамі снарадаў. Ды цудам уцалеў непадалёку дзіцячы сад. У ім размясціліся вучоныя ў першыя пасля вызвалення Мінска дні. Раніцай, калі, сустрэўшыся, адзін вучоны пытаўся ў другога: «На ра- боту?», дык той адказваў: «У дзіцячы сад». Гаварылі сур’ёзна, бо ведалі, што іншага месца для работы пакуль у вучоных няма. На варотцах дзіцячага сада паштальён крэйдай зрабіў надпіс: «АН БССР». Але прайшло зусім мала часу, і былі адбудаваны старыя, узведзены новыя карпусы акадэміі, узніклі на- вукова-даследчыя інстытуты ў розных канцах горада. Будынак Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР 98
»****•*■ ** *: Л »»»вд8ам»й&ііі Сёння нануковыя даследаванні ў Мінску вядуць звыш ста інстытутаў і лабараторый. У іх працуе болей за дваЦ- цаць тысяч вучоных. Пры Акадэміі навук ёсць вялікі Батанічны сад. Пло- шча яго — амаль сто гектараў. Прыгожа тут у любую пару года. На возеры, атуленым з усіх бакоў дрэвамі, плаваюЦь белыя лебедзі. Якіх толькі дрэў і кустоў не сустрэнеш тут! А кветак — мора. У аранжарэях можна ўбачыць звыш дзвюх тысяч раслін, якія растуЦь толькі ў гарачых краінах. Калі завітаеЦе ў Батанічны сад, звярніЦе ўвагу на прысады з елкі. Стройныя прыгажуні беларускіх лясоў выраслі з невялікіх саджанцаў. Яшчэ ў руінах быў Мінск, калі ў 1945 годзе прывезлі салдаты з лесу маленькія елачкі, высадзілі роўнымі радочкамі. Яны і ўтварылі прысады, якія называюцца алеяй Перамогі. На сЦяне каля ўвахода ў галоўны корпус Акадэміі навук вісіць памятная дошка. На ёй надпіс: «У гэтым будынку працаваў віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук БССР народны паэт Беларусі Якуб Колас». Яшчэ ў 1928 годзе, калі Коласа выбралі акадэмікам, ён звязаў свой лёс з беларускай навукай. Разам з Янкам Купалам яны былі заснавальнікамі беларускай савецкай літаратуры і сучас- най беларускай літаратурнай мовы.
Пасля вайны Якубу Коласу пабудавалі двухпавярховы невялікі дом за будынкам галоўнага корпуса акадэміі Ён тут жыў, гадаваў садок, нават сеяў жыта пад вокна- мі, і тады прыгадваліся яму родныя вясковыя краявідь^ Цяпер у гэтым доме Літаратурны музей паэта. Два пакоі захаваны ў тым выглядзе, як былі яны пры жыцці паэта. У адным з іх — рабочы кабінет. Тут ён пісаў свае апо- шнія творы. Тут нарадзіўся і зварот да школьнікаў Бе- ларусі: «Вы, дзеЦі беларускага народа, атрымалі магчымасць вучыцца ў школах на сваёй роднай мове... Роднае слова—- гэтая першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. Вось чаму і вам трэба любіЦь, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала вало- даць ёю». Як бы на хвілінку заскочылі мы ў Коласаў дом, а колькі там блізкага, роднага кожнаму з нас. Як вось і ў гэтай навучальнай установе каля Акадэміі навук — у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце, што на рагу праспекта і вуліцы Сурганава. Створаны ён быў адразу насля вайны. Рэспубліка мела патрэбу ў ар- тыстах, рэжысёрах, мастаках. Тут і рыхтуюць іх, адбіра- іочы самых таленавітых юнакоў і дзяўчат. Па колькасці студзнтаў гэта самы маленькі інстытут, у ім усяго каля сямісот студэнтаў. Але кожны з іх павінен развіць свон талент і выйсці адсюль мастаком. Будзе ён на сЦэне тэат- ра або пісаць карціны, ляпіць скульптуру, афармляць го- рад ці рабіць посуд з фарфору і шкла -— скрозь трэба ўмець самастойна тварыць. Аўтобус каш коціцца далей па праспекце. Вось і пл°' шча імя Калініна. Усесаюзны стараста, як любоўна назЫ' ваў яго народ, першы раз наведаў Мінск у 1919 годзе 3 агітпоездам «Кастрычніцкая рэвалюцыя». Пасля прьія3' джаў у 1924 годзе, калі наша рэепубліка ўзбуйнілася, Да 100
далучылі асобныя паветы Гомельскай і ВіЦебскай аісруг. У 1933 годзе ён прыехаў, каб прыыяць удзел у 0еріпым Усебеларускім злёЦе калгаснікаў-ударнікаў. Нідчэ праз два гады прыехаў зноў, каб уручыЦь рэспуб- ліцы першы ордэн Леніна. Любіў Міхаіл Іванавіч Беларусь. Любілі яго і праЦоў- йьія Мінска. Яны шануюЦь памяць вядомага дзеяча Ка- віуністычнай партыі і Савецкай дзяржавы М. I. Калініна і цяпер, назваўшы яго іменем вуліцу і плошчу, на якой узвышаецца помнік. Насупраць — уваход у Батанічны сад, з якім па су- седству — парк імя ЧалюскінЦаў. Яшчэ на пачатку 30-х гадоў гэта быў звычайны сасновы бор на ўскраіне горада. Цяпер тут людна і цікава, устаноўлены атракцыёны, ад катання на якіх ажно дух займае. Раён насупраць парку цяпер забудаваны, а да вайны ён называўся проста «Выстаўка». Чаму? Таму што ў 1930 годзе тут была наладжана Першая Усебеларуская сельскагаспадарчая і прамысловая выстаўка. Пры ўва- ходзе ўсіх вітала магутная постаць Уладзіміра Ільіча Леніна, выкананая вядомым беларускім скульптарам А. Грубэ. Па тэрыторыі былой выстаўкі праходзіць Цяпер буль- ваР імя Талбухіна, Маршала Савецкага Саюза, які ў гады Вайны камандаваў многімі франтамі. У цэнтры бульвара вРатняя магіла, у якой пахаваны дзесяць тысяч мінчан, Партьізан і савецкіх ваеннапалонных, расстраляных ня- МеЦка-фашысцкімі захопнікамі. ^ вуліцы Талбухіна ўваход на Мінскі гадзіннікавы за- Д. У дваццаць краін свету адпраўляе завод сваю пра- . УКЦыю. Мінскія гадзіннікі ведаюць усюды як дакладныя НаДзейныя. Пачыналі 25 гадоў назад з выпуску жано- ДкХ НаРУчных гадзіннікаў «Зара». А цяпер і не пералі- ІНі Усіх мадэляў. 101
У цэху зборкі светла, чыста* Усе ў белых халатах і шапачках-каўпаках. Няспынна рухаецца канвеер: са- браны механізм заводу і падзаводу (устаўлена спружы- на), пасля — сістэма колЦаў сабрана, далей — барабан, вілка. Цяпер змазваюць усе часткі механізма. I надыхо- дзіЦь адказны момант — апераЦыя «Пуск-1», калі ў га- дзіннік устаўляюць «сэрЦа», балансір з валаском. Прыбор ажыў, застаецда адрэгуляваЦь ход, каб гадзіннік нс спяшаўся і не адставаў. Заключная апераЦыя — прыста- віЦь да механізма цыферблат, надзець стрэлкі і ўвесі гадзіннік апрануць у корпус. Адна брыгада, у якой трыЦЦаЦь чалавек, штодзеш збірае каля пяЦісот гадзіннікаў. А брыгад шмат. На за- водзе праЦуюЦь і робаты. На аўтаматычнай лініі (іх чаты- ры) механізм заводу і пераводу стрэлак збіраеЦЦа 2 дапамогай механічных рук. Дэталі ж дробныя, відаШ толькі праз акуляр, а збіраць іх трэба дакладна. Побач з гадзіннікавым заводам — Беларускі інстыту1 механізадыі сельскай гаспадаркі. Цяпер у вёсЦы ўсё больЯ машын, розных механізмаў, скрозь электрычнасЦь. Вос* I ўзімку і ўлетку тут гуляюць у хаке* 102
Насупраць цераз праспект відзён пладовы сад. Гэта вынік працы тых школьнікаў, што займаюцца на Цэнт- ральнай станцыі юных натуралістаў. А займаюцца тут тыя, хто любіць прыроду, шануе яе. Яшчэ да вайны была заснавана станцыя. Цяпер яна вырасла ў вялікую гаспа- дарку, дзе ўсё робяць дзеці. Вучацца вырошчваць сады, разводзіць кветкі, гадаваць ружы. I доследы з палявымі АБЖЫТЫ ДЗЕЦЬМІ КУТ і рыхтуе гэты інстытут інжынераў-механікаў электры- ваў, інжынерау-выкладчыкау для сельскагаспадарчых вучылішчау. Звыш пяці тысяч студэ„таў вучыцца тут. Побач з навучальным корпусам інтэрнаты, а вучэбна-до- следная гаспадарка за горадам. з мінскіх школ — № 130.
культурамі праводзяць, з агароднымі. А яшчэ разводзяць пчол і гадуюдь трусоў. Тут часта бываюць вучоныя, нават акадэмікі. Увосень школьнікі наладжваюдь выстаўку вьь рашчаных імі кветак, а ўзімку — выстаўку-агляд выгада- ваных свойскіх і пеўчых птушак. Побач на ўзгорачку вясёлы, вельмі прыкметны яшчэ здалёк будынак. Гэта вакзал дзіЦячай чыгункі імя За- слонава. Яе называюць яшчэ Малой Беларускай чыгункай. Чаму імя Заслонава? У гады вайны на стандыі Орша працаваў інжынер-чыгуначнік Канстанцін Сяргеевіч За- слонаў. ПраЦаваў нібы ў немЦаў, але змагаўся супроць гітлераўцаў: выводзіў са строю паравозы, падкладаў мі- ны, шкодзіў ворагу як толькі мог. Падпольшчыкі, якімі кіраваў Заслонаў, за тры месяцы наладзілі каля ста кру- шэнняў паяздоў. Заслонаў, як толькі адчуў, што вораг заўважыў яго дзейнасць, падаўся ў партызанскі атрад. Там і загінуў у баі з карнікамі. Пасмяротна яму прысво- ілі званне Героя Савецкага Саюза. Малая Беларуская чыгунка была адкрыта ў 1955 го- дзе. Яе абслугоўваюць мінскія школьнікі. Яны і за машы- ніста, і за правадніка, і стрэлачніка, дыспетчара, дзяжур- нага па станцыі. Гэта — вузкакалейная чыгунка, па ёй ходзіць невялікі паравоз і тры-чатыры вагоны. Даўжыня пуцей — каля чатырох кіламетраў, яны пракладзены ўскрай парку Чалюскінцаў і вядуць ажно ў Сцяпянку. Тры станцыі: імя Заслонава, вось гэта, што відаць з праспекта; пасля — Піянерская і канцавая — Сасновы бор. Тут юныя пасажыры адпачываюць на лясной паляне> абкружанай высокімі хвоямі. Потым зноў садзяцца ў ва- гоны і едуць назад. Гэты куток за паркам Чалюскінцаў аддадзены дзецям- Акрамя чыгункі тут пабудавана школа-інтэрнат для дзя- Кінатэатр «Піянер». Фзе- 104
Самы вялікі кінатэатр «Масква». Цей, якія любяЦь музыку, здольныя да малявання. Іх шукаюць ва ўсіх кутках Беларусі, пераважна ў вёсках. ХоЦь баЦькоўскі дом і далёка, але дзеЦі не сумуюдь. Ім проста няма калі сумавадь. Яны тут жывуць усе ра- зам і вучадца, разумна і весела бавядь свой вольны час Тры беласнежныя карпусы: у адным — свет музыкі, у другім — фарбаў, а ў трэЦім дзеЦі адпачываюць. Тут утульная сталоўка, спартыўная зала, спальні. Усе кар- пусы злучаны пераходамі. У дрэннае надвор’е можна, не выходзячы, трапіЦь у любы будынак. Чатырыста дзяЦей і падлеткаў развіваюЦь свой талент, набываюЦь агульную сярэднюю адукаЦыю. У раскладзе пасля ўрока літаратуры тут можа быЦь харэаграфія, пасля фізікі — сальфеджыо, пасля малюнка — прыродазнаўства... I дзеЦі не стамляюц- Ца, бо кожны заняты сваёй любімай справай. У іх сэрцах навечна пасяляецда любоў да хараства. Самым жа тале- навітым адкрываеЦЦа дарога ў вялікае мастацтва. За станЦыяй юных натуралістаў — доўгі на тры павер' хі будынак кінастудыі «Беларусьфільм». Звыш тысячЫ спецыялістаў праЦуе тут. Яны ставяць за год пяЦь мастаЦ' Усходнія вароты горада. Маскоўская 106
ісіх, дзесяЦь тэлевізійных і шмат дакументальных філь- ллў. У многіх з іх прымаюць удзел і дзеЦі. ПрыгадайЦе х0ць бы «Паланез Агінскага», «Маленькі сержант» або «ЗІМар°Дак». Або «Першыя ноты» — пра школу-інтэрнат іоных талентаў, з якой мы толькі што пазнаёміліся. За кінастудыяй высокі будынак, у вокнах якога позна ўвечары свецяцца агні. Гэта — Рэспубліканскі тэлевізійны цэнтр. Усё, што вы бачыЦе на экране тэлевізара, дзеецца тут, у вялізных студыях. Перасоўныя тэлевізійныя стан- цыі вядуць перадачы з любога пункта горада. Бачылі, мабыць, як праязджае па вуліцах доўгі аўтобус-вагон, пафарбаваны ў белы колер з эмблемай у тры фарбы:
чырвоную, сінюю і зялёную. I надпіс: «Каляровае тэле- бачанне». Гэтаму аўтобусу скрозь даюць «зялёную вулі- цу», бо ведаюць, што ён тое акно, якое памагае нам, седзячы дома, бачыць далёка. ЦІ БУДЗЕ ЗАЎТРА ПАГОДА* Яшчэ трохі праедзем праспектам і справа ўбачым адмысловы будынак. Дах на гэтым будынку абгароджаны як балкон, пасярод шарападобны купал. Гэта Мінская гідраметэаралагічная абсерваторыя, супрацоўнікі якой на- зіраюць надвор’е, запускаюць высока ў неба радыёзонды. На даху цэлы лес антэн, якія ловяць сігналы радыё- зондаў. Тут людзі «робяць» пагоду, а яе ж чакаюць усе. Мы пажартавалі, што нехта «робіць» пагоду. Яе ства- рае сама прырода. Чалавек жа павінен разумна абыхо- дзіцца з прыродай, каб не мяняўся надта клімат, той рэ- жым надвор’я, які для Мінска ўстанавіўся за гады. Мінск размешчаны ў самым цэнтры Еўропы, на ўзгор- кавай раўніне. Усе перамены надвор’я, якія адбываюцца на захадзе, у Атлантычным акіяне або на поўначы, у Ледавітым акіяне, не абмінаюць наш горад. Над ім, як у катле, віруюць плыні паветра, што прыходзяць з акіянаў, калі дзьмуць заходнія і паўночна-заходнія вятры, або з сушы, калі падзьме ўсходні вецер. Вучоныя лічаць, што мінскі клімат пераходны ад марскога да кантыненталь- нага. Зіма ў Мінску мяккая, без вялікіх працяглых мара- зоў. I снегу не так тнмат выпадае. Апошні вялікі мароз, да сарака градусаў, быў перад вайной, у 1940 годзе. Узімку мала сонечных дзён. Лета цёплае, не вельмі гара- 108
Тут робяць мінскія гадзіннікі чае, часта ідуЦь дажджы. Часта навісаюЦь туманы, часЦей, чым у Маскве, Ленінградзе і Рызе. За год на Мінск выпадае сто мільёнаў тон вады — гэта Цэлае мора. Вельмі няўстойлівая ў нас восень, шмат сонЦа і святла заўсёды ўвесну. Зусім пахмурных дзён над Мінскам бы- вае 170 за год. Больш за ўсё ў лістападзе і снежні. Са- мы Цёплы месяц, — ліпень, а самы халодны-—студзень. Мінская абсерваторыя вядзе назіранні круглыя суткі, а інжынеры-сіноптыкі па гэтых назіраннях складаюЦь карту надвор’я і прадказваюЦь, якое яно будзе заўтра і нават праз месяЦ. Інжынерам памагаюЦь электронна-вы- лічальныя машыны. Усё ўзважыўшы і праверыўшы, гід- раметэаЦэнтр рэспублікі перадае зводку на радыё. I мы тады чуем такое паведамленне: «Заўтра ў Мінску чака- ецца.... » А назаўтра радуемся, калі ўгадалі, ці сумуем, калі прагноз не апраўдаўся і на вуліцу не вылезеш, бо там зацяжны дождж або снежная завіруха. 109
УСХОДНІЯ ВЛРОТЫ ГОРЛДЛ Што ж, за абсерваторыяй нібы і скончыўся праспект? Не, ён яшчэ доўжыЦЦа. Ад паштамта, дзе Ленінскі пра- спект бярэ свой пачатак, і да сустрэчы з Маскоўскай ша- шой каля дзесяці кіламетраў. Налева забудаваны новы мікрараён «Усход», направа, дзе была вёска Сляпянка, разгарнулася будаўнідтва Ака- дэмічнага гарадка. Тут узнімуЦЦа высотныя карпусы для навукова-даследчых інстытутаў і лабараторый Акадэміі навук БССР. Навука расЦе, яна пранікае на кожны завод, у кожны калгас, у наш штодзённы побыт. I для развіц- ця навукі дзяржава не шкадуе грошай. Як і на жыллё для людзей. Ніводзін горад так шмат не будуе, як Мінск. Ды і рэспубліка цалкам. За адну рабочую мінуту ў Беларусі будуеЦЦа 27 квадратных мет- раў жылля — двухпакаёвая кватэра. 3 канвеераў дома- будаўнічых камбінатаў кожныя дзесяць мінут сыходзіць трохпакаёвая кватэра. У Мінску ж за год будаўнікі зда- юць семсот тысяч квадратных метраў жылля, гэта — асобныя трохпакаёвыя кватэры для семнаццаці тысяч сем’яў. А дамы якія! Волаты! За мікрараёнам «Усход» цэлыя жылыя гарадкі пад назвай «Зялёны Луг» з адпаведным парадкавым нумарам. Дамы растуць угору, а між імі — зялёныя лужкі, ручаіны, лапікі лесу. Вуліца Каліноўскага названа так у гонар вядомага беларускага рэвалюцыянера, кіраўніка паўстання сялян у сярэдзіне мінулага стагоддзя. За якія пятнаццаць га- доў выраслі прыгожыя вышынныя дамы даўжынёй на Цэлую вуліцу. Гэтак і на вуліцы Славінскага, названай іменем партыйнага і дзяржаўнага дзеяча рэспублікі Ада- ма Славінскага, які быў народным камісарам земляроб- ства, сакратаром Мінскага гаркома партыі ў 30-я гады. 110
Наш аўтобусны маршрут: «Вакзал — вуліца Каліноў- скага» завяршыўся. Мы выходзім з аўтобуса там, дзе канчаеЦЦа Ленінскі праспект і дзе ён пачынаеЦЦа, калі ехаць у Мінск па Маскоўскай шашы. Уезд аформлены вялізнымі дамамі на семнаццаць паверхаў, якія ўтвара- юць як бы вароты горада. Сучасныя вароты, калі няма ні землянога вала вакол, ні рова, ні моста Цераз яго. Як вокам кінуць прастора, роўнядзь, і на ёй дамы, адзін прыгажэйшы за другі. Гэты ансамбль дамоў прыдумаў архітэктар Георгій Сысоеў. Цікавы лёс гэтага чалавека. Родам ён з Волагды, ёсЦь такі горад на поўначы нашай краіны. Бацька быў маста- ком, маці — музыкантам. Вучыўся Георгій у Ленінградзе. Вайна перапыніла вучобу, студэнт пайшоў на фронт. Ка- мандзірам сапёрнага батальёна прайшоў цяжкі шлях ад Ржэва да ракі Эльбы. Абараняў Маскву і вызваляў Мінск. I не думаў тады, у 1944 годзе, што беларуская сталіца, якая ляжала ў руінах, прынясе маладому архітэктару творчае шчасце. Мінчане з радасцю сустракалі вызваліцеляў. Каля аднаго з разбураных дамоў да афіцэра Сысоева падбегла дзяўчынка з букетам кветак. Георгій падхапіў яе на рукі, прытуліў. А яна расплакалася, разжалілася і ўсё лепята- ла: «Дзядзечка! Я адна, і мне няма дзе жыць. Пабудуй мне новы дом. Пабудуеш?» Моцна заселі гэтыя словы ў галаве і ў сэрцы маладога камандзіра. Пасля вайны Георгій Сысоеў закончыў вучобу і прыехаў у Мінск, каб памагчы яму залячыць раны вайны. Праектаваў другую чаргу Ленінскага праспекта ад плошчы Якуба Коласа да Маскоўскай шашы. Шмат дамоў пабудавана тут па яго праектах — дамы на ўзгорку за філармоніяй, якія глядзяцца, як ветразі на моры, дом «з чайкай» каля ўвахода ў Батанічны сад... Потым было праектаванне мемарыяла «Брэсцкая крэпасць-герой». 111
А пасля — цэлы раён «Усход-1». Архітэктар запрасіў мастака-манументаліста Аляксаедра Кішчанку. Так у творчай дружбе нарадзіліся дамы адмысловай кансгрук- цыі. Іх не зблытаеш адзін з другім. Нават у пахмурны дзень сцены гэтых дамоў свеЦяЦЦа, нібы асветленыя сон- Цам. У кругах-мазаіках мастак стварыў з каменьчыкаў і гліны цэлыя карціны: беларускія партызаны, савеЦкія воіны, сейбіт і касманаўт, чалавек-творЦа, маЦі з хлоп- чыкам... У гэтых карцінах вобраз Мінска — горада воін- скай славы, горада будаўніка, горада навукі і мастацтва. ДавайЦе спынімся і наглядзім, каб заномніЦь. На даху аднаго з дамоў быў пасаджаны сад. 3 Бата- нічнага саду прывезлі горную сасну, карэльскую бярозу,0 уральскую рабіну, бо яны растуЦь невысокія. Дрэвы пры- жыліся. Але не прайшло і года, як падлеткі-падшыванЦы паламалі ўсё. Уварваліся на дах дома і знішчылі хара- ство. Хіба можна такое дараваць? Немагчыма аб’ехаЦь, не тое што абысці ўвесь сённяш- ні Мінск. Нават на трамваі, на тралейбусе, на аўтобусе, як мы гэта зрабілі. Адных толькі вуліЦ больш за тысячу. Цэлыя ж прыгарадныя вёскі ўраслі ў Мінск — Шабаны, Дражня, Козырава, Грушаўка, Мядзвежына, Навінкі, Масюкоўшчына, Баранаўшчына, Пятроўшчына, Лошыца, Шэйпічы, Будзілава, Уручча, Весялоўка, Карзюкі... НА ЧЫМ СТАІЦЬ МІНСКІ Ці задумваўся ты, юны сябар, над такім пытаннем — на чым стаіць Мінск? Ведаю, што адкажаш — на зямлі. Але што ў нетрах гэтай зямлі, якія там пароды заля- гаюць? Будуючы метро, інжынеры прасвідравалі не адну сот- ню шчылін у зямлі. I пра што даведаліся? Адразу за 112
глебава- раслінным плаетом сустрэлі пяскі — бурыя, жоў- тыя, часам шэрыя, суглінкі, гліны, дзе-нідзе торф. Сустра- калі гальку і валуны граніту. ЗначыЦь, сюды прыходзілі леднікі, коцячы перад сабой камяні з поўначы. Потым, калі леднікі пачалі раставаЦь, утварылася неглыбо- кае мора. Хвалі яго раздрабнялі камяні і абкочвалі ў гальку. Яшчэ глыбей, там, дзе было некалі дно мора, сустра- каюЦЦа паклады белай-белай крэйды, якой можна пісаць. А ў крэйдзе геолагі знаходзяць акамянелыя рэшткі жы- вых істот (жучкоў, павучкоў, шкілеты рыб). Потым на глыбіні трохсот метраў ад паверхні зноў ідуць пяскі, але ўжо спрасаваныя ў пясчанікі, гліны. Дзесьці на глыбіні пяцьсот метраў сустракаюцца крышта- лічныя пароды. Яны ўтварыліся пры вывяржэнні вулка- наў. Цвёрдыя пароды, але зверху выветраныя. Вятры і рэкі разбуралі на працягу мільёнаў гадоў вулканічныя пароды, якія ўзвышаліся па берагах мора горнымі лан- цугамі. Значыць, Мінск стаіць на дне былога мора. Цікава ж прыгледзецца да сённяшняй вопраткі горада. У асноўным яна штучная — з бетонных і вапнавых раст- вораў, дзе аснову складае пясок, змацаваны вапнай або цэментам. Але ў гэтыя растворы, калі тынкуюць будын- кі, дадаюць розныя каменьчыкі — мармуровую і граніт- ную крошку, антрацытавы пыл, слюду... А зверху яшчз фарбуюць. Апошнім часам набор фарбаў разнастайны, і Мінск гіасвятлеў. Былыя пераважна шэрыя дамы набьілі сонечны (аранжавы), нябесны (блакітны), тэракотавы, зялёны колеры... Нібы вечная вясёлка паўстала над го- радам. Абліцоўка сцен плітамі з горных парод надае гораду Ўрачыстасць. Калі будзеце ў кінатэатры «Кастрычнік», прыгледзьцеся да сцен. Чым яны абліцаваны? Мармурам, 113
шэрым гранітам-гнейсам, вулканічным туфам, пухіры- стым траверцінам... Ёсць у Мінску і чорны лабрадарыт, і аранжавы граніт. У НАЧНУЮ ПАРУ Спазнаваць свой родны горад трэба ўвесь час. Ведаць яго, як бацькоўскі дом, як свой родны кут. Ведаць так, каб і госцю ўмець паказаць. Горад вялікі, жыве напружаным жыццём удзень і ўвечары. Схавалася сонца за высокімі дамамі, надышла пара адпачынку, запаліліся агні ў кватэрах, засвяціліся экраны тэлевізараў. I там за вокнамі, на вуліцы, стала цішэй. А гарадское жыццё, як і жыццё чалавека, пульсуе няспынна. Працуюць сталявары, бо печы, дзе плавяць
[етал, павінны дзейнічаЦь без перапынку. Каб разагрэць акую печ, затрачваеЦЦа шмат часу і электраэнергіі. [раЦуюць хлебазаводы, каб выпечы свежы хлеб і ранень- а даставіць яго ў магазіны. Працуюць друкарні, рыхту- >чы свежыя нумары газет. Дзейнічае няспынна тэлеграф тэлефон, шнуруюць круглыя суткі таксі... Уночы прыбі- аюць галоўныя магістралі, каб не замінаць руху днём. к ў дэпо і аўтапарках мыюць трамваі, тралейбусы, аўто- усы, каб новы дзень яны пачалі прыгожымі. Не спыня- цца рух на чыгунцы... Дзяжураць урачы і медсёстры ў альніЦах... Начны Мінск прыгожы і ўтульны. На яго вуліцах га- аць неонавыя агні шыльдаў, рэклам, ліхтароў. Калі алавек прыязджае ў незнаёмы горад, прыемна ўбачыць го асветленым. Вадзіцелям за рулём таксама весялей, алі светла на вуліцах. Цэлае прадпрыемства турбуецца іра вячэрні ўбор горада—«Мінгарсвятло». На асноўных магістралях і плошчах гараць свяцільні- :і з ртутнымі лямпамі. Яны выпраменьваюць трохі зеле- іаватае святло. Свяцільнікі магутныя, хоць электрычна- ці спажываюць нямнога. Таршэрныя ліхтары свецяцца парках, скверах, на набярэжных Свіслачы. Каля 35 тысяч свяцільнікаў гарыць у горадзе. Разбіў- я такі свяцільнік, і каб адрамантаваць яго, трэба шмат рошай. Шкло для аднаго плафона каштуе пяць з лішнім •ублёў, і завозяць яго здалёку. Перш чым узяць у рукі •агатку і прыцэліцца ў ліхтар, варта падумаць, ці не на лачынства ты ідзеш. Горад працуе і адпачывае адначасова. Першыя рані- іай заступаюць на сваю вахту тыя, хто заняты на гарад- кім транспарЦе. 3 пяці гадзін раніцы выпраўляюцца ў канцэртнай зале філармоніі. 115
Будуецца Мінскае метро. дарогу трамваі і тралейбусы, праз гадзіну — аўтобусы. Няма ім адпачынку і ў святы, і ў агульныя выхадныя дні — суботу і нядзелю. Трэба даставіць мінчан у зоны адпачынку. Прыгожа ў ваколіцах Мінска. Куды б ты ні пакіра- ваўся, цябе сустрэнуць палі і лугі, лес, вадасховішчы. Электрычная чыгунка пачала свой бег ад станцыі Мінск у 1963 годзе. Спачатку да станцыі Аляхновічы, потым да Маладзечна. Пазней электрапаязды пайшлі да Асіпо- віч, Барысава, Стоўбцаў. Ад’едзеш якія 10—15 кіламетраў і адчуваеш, як па- ветра настоена на водары хвоі, палявых траў і кветак. Па сцяжынках прабіраюЦЦа мінчане ў баравіны, бярэзні- кі, да берагоў рэк, азёрЦаў і штучных вадаёмаў. Заслаў- скае вадасховішча, або Мінскае мора, як яго называюЦь 116
мінчане, самае вялікае. Даўжыня яго дзесяЦь кіламетраў, найбольшая шырыня — каля пяЦі кіламетраў. Ды і глыбі- ня немалая — ад трох да васьмі метраў. Можна і паку- паЦЦа, і пакатацда на лодках, і рыбу палавіць. Шчупак, сом, лешч, ёрш, плотка — усё, што ёсць у беларуекіх рэ- ках, тут водзіцца. «Крыніцы», «Верасы», «Дразды» — усё гэта бліжэйшыя да горада зоны адпачынку, калі паехаць на паўночны захад. Калі ж падацца на паўднёвы захад, дык праз якія пятнаццаць кіламетраў мінчан сустракае зона адпачынку «Пціч». На рацэ з гэткай назвай зроблена вадасховішча, плошча якога 65 гектараў. На паўночным усходзе праз дваццаць кіламетраў ад горада на рацэ Вяча пабудавана таксама запруда. Утва- рыўся вадаём з люстэркам вады ў 168 гектараў. Калі ж падацца на поўдзень ад Мінска, дык праз якіх васемнаццаць кіламетраў напаткаеш зону адпачынку «Со- нечная». Гэта каля пасёлка Самахвалавічы і вёскі Пры- лукі. Крыху на ўсход — зона адпачынку «Волма». Уздоўж ракі з гэткай назвай — паплавы, узгоркі, парослыя хвой- нікамі. Тут найбольш піянерскіх лагераў. Адным словам, мінчанам ёсць дзе адпачыць. I яны імкнуцца на прыроду, каб з карысцю і разумна правесці кожную гадзіну вольнага часу. Іх вабяць сюды шапацен- не зялёнай лістоты, стракатанне конікаў, цурчанне кры- нічнай ручаіны, плёскат азёрнай хвалі, блакіт неба, пту- шыны шчэбет у барах. I СТАНЕ ГОРАД-САД Заснаваны болын за дзевяць стагоддзяў таму назад, Мінск стаў вечным горадам. Вялікія разбурэнні прыносі- лі яму ворагі, але дружнай талакой мінчане яго адбу- 117
доўвалі, будавалі нанава. I ён, малады і прыгожы, упэў- нена глядзіЦь сёння ў сваю будучыню. Захаваўся панарамны малюнак, зроблены ў мінулым стагоддзі. Цэнтр горада — Высокае месца з яго камяніца- мі, атуленымі мноствам драўляных хацін, каля якіх яшчэ зусім мала садоў. I агароджа скрозь драўляная. У даваенны час, у трыццатыя гады нашага стагоддзя, з птушынага лёту Мінск выглядае ўжо суцэльным садам. У гэтым зялёным моры быццам патаналі аднапавярховыя дамы з чырвонымі дахамі. Пасярэдзіне зялёнага мора, нібы на востраве, стаялі камяніцы ў два-тры паверхі, над якімі вытыркаліся новыя, збудаваныя ў гады першых пяцігодак, чатырохпавярховыя жылыя дамы і яшчэ вы- шэйшыя будынкі — Дом урада, тэатр оперы і балета, Дом афіцэраў, гасцініца «Беларусь», Акадэмія навук. Потым быў страшны малюнак, сфатаграфаваны з са- малёта кінааператарамі адразу пасля вызвалення Мінска ад гітлераўскіх акупантаў. Цяжка ўявіць што-небудзь страшнейшае — груды цэглы, абгарэлыя сцены з коміна- мі, якія здаваліся чорнымі ад дыму рукамі, узнятымі ўгору з просьбай памагчы. I зусім мала дрэў, зеляніны. Неўзабаве ўзнікла новая панарама — Мінск увесь у рыштаваннях, увесь у будоўлях. Горад рос як на драж- джах, упрыгожваўся новымі дамамі і зелянеў ад па- саджаных новых сквераў, паркаў. I новымі фабрыкамі і заводамі абстаўляў горад сябе па ўскраінах як ба- стыёнамі небывалай ніколі магутнасці. I сённяшняя панарама. Яна таксама непаўторная. На Юбілейнай плошчы вырас дом-вежа. Ён відзён з усіх, самых далёкіх куткоў горада. Гэты дом збудаваны для інстытута, у якім спецыялісты будуць прыдумваць но- вае адзенне, абутак, новыя прычоскі. Пасяліўся на Мінскім моры новы від спорту — віндсерфінг. 119
3 дазволу гаспадароў узыдзем ка самы высокі, 24-ты паверх і агледзім наваколле з птушынага лёту. Зірнём на ўсход. Першае, што кінеЦЦа ў вочы, — бла- кітная стужка Свіслачы, якая ўвесь час як бы стано- віЦЦа шырэйшай, запавольвае свой бег, і тады ўтва- раюЦЦа азёрЦы. Уздоўж ракі, на самых берагах яе, ні- чога не будуюЦь. Тут высаджваюЦЦа шырокай палоскай дрэвы, кусты, кветкі. Архітэктары ствараюЦь водна-зялё- ны дыяметр. Ён ЦягнеЦЦа праз увесь горад з поўначы на поўдзень. Ад яго, як галінкі ад дрэва, адыходзяЦь дзве стужкі. Былі гэта некалі рачулкі Сляпянка і Лошыца, якія перасыхалі ўлетку. Будаўнікі гірымусілі іх праЦа- ваЦь на мінчан. У Драздах зрабілі вадасховішча і па трубах напаў- няюць вадаём каля мікрараёнаў «Зялёны Луг-3» і «Зя- лёны Луг-6». Ён і жывіць вадой Сляпянку. Далей вада пройдзе праз усе кварталы Усходу, перасячэ Ленінскі праспект. А далей праз парк Дружбы і заапарк, які неўзабаве адкрыеЦЦа, злучыцда з вялікім вадасховішчам у раёне Чыжоўкі. Сюды ж увальеЦЦа і рака Лошыца. Так Мінск нібы абаўюЦь блакітныя каралі з зялёнымі пялёсткамі бульвараў і сквераў. Цяпер з вышыні глянем на праспект Машэрава. Яго назвалі так у памяць Пятра Міронавіча Машэрава, віднага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча, аднаго з кіраўнікоў паргызанскага руху на Беларусі і арганізатараў камуні- стычнага будаўніЦтва ў рэспубліЦы. Праспект часткова ўжо забудаваны. Да Палаца спорту, чатырох вышынных дамоў дадаліся новыя будынкі. На дванаЦЦаЦь паверхаў угору ўзнялася новая гасЦініЦа «Планета». ШэсЦьсот гас- цей адначасова прымае яна. Будуецда і яшчэ адна гасЦі- ніЦа «Беларусь» на 23 паверхі. ВырасЦе на праспекЦе каля парку Перамогі ПалаЦ культуры рэспублікі. Агні ярка асветленых залаў Пала- 120
Ца будуЦь па вечарах люстравадца ў вадзе Свіслачы. На дзесяткі метраў угору ўзляЦяЦь струмені фантанаў. Іх тут будзе Цэлы каскад, асветленых рознакаляровымі аг- нямі, агучаных музыкай. У гэтым Палацы будуць пра- водзіцца з’езды партыі, сходы працоўных Мінска, міжна- родныя кангрэсы. Тут будзе дзве глядзельныя залы — адна на 2800 месц і другая — на 700. Яшчэ будуць тан- цавальная і выставачная залы, шмат розных службовых памяшканняў. Над галоўным фасадам заззяе Герб Бе- ларускай ССР, а перад уваходам паўстане манумент у го- нар горада-героя Мінска. Не абмінуць будаўнікі і дзяцей. Насупраць, на беразе Камсамольскага возера, ужо вырас круглы прыгажун Палац. Прасторна будзе ў Рэспубліканскім Налацы піяне- раў і школьнікаў. У зале для ўрачыстасцей, у зімовым садзе з басейнам, у прасторным фае для масавых гуль- няў — скрозь будзе цікава і весела. У Зале касма- наўтаў устанаўліваюцца трэнажоры, на якіх можна будзе зрабіць першы крок у «зорнае неба». Пакоі для розных гурткоў, спартыўныя пляцоўкі з трыбунамі вакол Пала- ца — усё гэта для мінскай дзятвы і яе гасцей. Парк Перамогі будзе найболыны ў горадзе. Ад Пала- ца спорту ён зойме тысячу гектараў, аж да Ждановіч. Ён абступіць абапал Камсамольскае возера і вадасхові- шча Дразды, а япічэ возера каля былой вёскі Весялоў- ка, якое ствараецца, каб засцерагчы горад ад паводак. Каля кожнага з гэтых азёраў будуць пляжы, працягам якіх стануць — футбольныя трэніровачныя палі, спар- тыўны медыка-аднаўленчы цэнтр, зоны забаў і атрак- цыёнаў. Мінчане здолеюць адпачываць, не выязджаючы далёка за горад. Парк Перамогі і рака Свіслач забяс- печаць ім гэткі адпачынак. А вось той высокі ўзгорак, што каля праспекта Ма- шэрава направа засланяе вёску Крупцы, стане кавалач- 121
кам беларускай даўніны. Узнікне ўслаўлены Якубам Ко- ласам «мой родны кут». Ад узгорка на праспект павядзе драўляная гаць і брукаваная дарожка. На ўзгорку ж «вырасце» з кавалкаў старога дрэва чатырнаццаціметро- вы дуб як сімвал славутай мінуўшчыны нашай. Каля мёртвага дрэва-сімвала вырасце малады дуб і закусціцца шыпшына. Зялёны і чырвоны — два колеры Дзяржаў- нага флага рэспублікі. Воддаль — вялізны камень-валун, каля пяці тон ва- гой. 3-пад яго заструменіць крынічка, над якой схіляцца ніцыя вербы. А на чыгуннай пліце, прымацаванай да ка- меня, прачытае кожны цудоўныя радкі верша Уладзі- міра Караткевіча: Ворагі на Беларусь знішчальнаю хмарай ішлі. Але Зямля, і Вада, і Дабро скаранялі той зброд... Будуць давеку крыніцы на гэтай зямлі, Будзе давеку наш мужны і мудры, вялікі народ. 3-пад каменя пацячэ ручаіна, імкнучыся ў адну з трох невялікіх копанак, вакол якіх зашумяць малоч- ным кіпнем рамонкавыя россыпы на зялёным дыване паплавоў. А над паплавамі пакатыя схілы ўпрыгожаць яблыневыя сады. Успамінам пра старажытны Мінск з’явіцца і адкрыты музей на месцы былога Замчышча. Праспект Машэрава, пачаўшыся з мінуўшчыны, пройдзе праз дзень сённяш- ні і пашыбуе ў будучыню — праз вуліцу Леніна на Партызанскі праспект. А бліжэй да нас, калі глядзець з дома-вежы, узвы- сіўся на праспекце будынак, які нагадвае самалёт, што 122
сабраўся ўзляЦець. Ён так і завеЦЦа — «дом на крылах». Тут размясціліся майстэрні архітэктараў, якія думаюць над будучыняй Мійска, над яго новым узлётам да ха- раства, да гармоніі бетону і металаў, вады і зеляніны. Насупраць «дома на крылах» вырас шаснаццаціпавяр- ховы будынак Беларускага савета прафсаюзаў. Фасад яго вянчае эмблема працы — скрыжаваныя серп і молат, сім- вал вечнага саюзу працаўнікоў горада і вёскі. Стадыён таварыства «Працоўныя рэзервы» і Дом фіз- культуры будуць перанесены ў мікрараён «Усход». Там ужо будуецца спартыўны комплекс для тых, хто вучыцца ў прафесіянальна-тэхнічных вучылішчах. Тры блокі будзе мець комплекс: басейн для плавання і водных лыж, залы для гімнастаў і цяжкаатлетаў, лёгкаатле- тычны манеж. I яшчэ два футбольныя палі і пляцоўкі для гульняў. Павернемся цяпер на поўдзень і глянем з таго ж дома-вежы на Нямігу. Яна нарэшце набудзе выразнае аб- лічча гандлёва-бытавога цэнтра. Тут пасяляецца сама гі- сторыя: пад зямлёй недзе бруіцца старажытная легендар- ная рака, на паверхні зіхаціць адноўлены помнік архітэк- туры 17 стагоддзя — Кацярынінская царква. Уздоўж ву- ліцы вырастуць злева жылыя дамы, а справа — гандлёвыя рады. Пяройдзем па балконе дома-вежы на захад. Перад намі як згледзець вокам — цэлы раён жылых дамоў на дзевяць, дванаццаць, шаснаццаць і нават дваццаць павер- хаў. Кожны з іх пафарбаваны па-свойму, не падобны да суседняга. Ад вуліцы — сіняй, блакітнай фарбамі, а з два- ра — жоўтай, залацістай, чырвонай. Гэта каб і ў пахмур- ны дзень стваралася ўражанне, што свеціць сонца. Так прыдумаў архітэктар Георгій Сысоеў, знаёмы ўжо нам па дамах, што адкрываюць Ленінскі праспект з боку Маскоўскай шашы. 123
У мікрараёне «Захад-1» будуЦь адмысловыя дзіЦя- чыя сады-яслі і школы. У садах — плавальны басейн, амфітэатр для прагляду лялечных спектакляў, пакоі для заняткаў музыкай і маляваннем. А ў школьным Цэнтры будуць ажно тры спартыўныя залы, стадыён, басейн, вялікая актавая зала і пакоі для гурткоў. Вакол раз- месцяЦЦа звычайныя школы, адкуль вучні будуць ха- дзіць у школьны цэнтр займаЦЦа спортам і творчасЦю. I яшчэ адна навіна — у гэтым мікрараёне не будзе вуліц для аўтамабіляў, а толькі для пешаходаў. Увесь тран- спарт зойме галоўныя магістралі — вуліЦы 11рытыЦкага, Харкаўскую, Пятра Глебкі, Ракаўскую шашу. Праспект Машэраза.
Мінск будуецца з вялікім паглядам у заўтрашні дзень. Генеральны план яго забудовы распрацаваны на трыц- цаць гадоў наперад, да 2000-га, а то і 2010 года. Ён па- чынае ўжо здзяйсняцца. Семдзесят гадоў праслужыў Бетонны мост, што быў над чыгуначнымі пуцямі, злучаў Маскоўскую вуліцу з вуліцай Чкалава. Цяпер побач збудаваны новы, шы- рэйшы на восем метраў за ранейшы і ў тры разы даў- жэйшы. Па тры рады машын у абодва напрамкі могуць ездзіць па ім. Мост-шляхаправод вышэйшы за стары на два з палавінай метры, каб маглі хадзіць пад ім электра- паязды.
Мяркуюць, што к двухтысячнаму году ў Мінску будзе ўжо два мільёны жыхароў. Вось чаму па-новаму ўжо сёння трэба будаваЦь вуліцы, пераходы, шляхаправоды, кальцавыя дарогі, або, як кажуЦь архітэктары, выра- шаць транспартныя праблемы. Самы ж вялікі клопат — Мінскае метро. Яго пачалі будаваЦь у 1977 годзе. Шмат нязручнасЦей для мінчан было — закрываліся праезды па Ленінскім праспекце, многія дамы на суткі, а то і больш заставаліся без ва- ды, без газу. Але ніхто не злаваўся, бо ведаў тую вы- гаду, якую прынясе падземная чыгунка. Мінчане з ра- дасцю і пашанай глядзяць на будаўнічыя пляцоўкі, аб- гароджаныя высокім плотам з літарамі «М». Будаўніцтва ідзе пад зямлёй. Тунельны праходчы шчыт — сапраўдны завод. I працуе ён круглыя суткі. Ма- гутныя «сківіцы» ўгрызаюцца ў цвёрды камяністы грунт. Спецыяльныя «гарматы» выстрэльваюць пад вялікім Ціскам бетон у зазор паміж зямлёй і сталёвай апалубкай шчыта. Калі ўсё ідз^ гладка, за суткі праходзяць 50— 60—70 сантыметраў. Мала, скажаце? Пад зямлёй шлях лічаЦь на сантыметры.
Але ж за год збіраліся кіламетры. Першы ўчастак першай лініі павінен быць гатовы ў 1983 годзе, на год раней плану. Ад станцыі Маскоўская да станцыі Інстытут культуры восем з палавінай кіламетраў. Паміж імі бу- дуць станцыі — Парк Чалюскінцаў, Акадэмічная, Плошча Якуба Коласа, Плошча Перамогі, Кастрычніцкая (Цэнт- ральная плошча), Плошча Леніна. Гэта будуць прыгожыя станцыі. Багатае жыццё Савецкай Беларусі знойдзе сваё адлюстраванне на сценах кожнай з іх. Наперадзе шмат работы. Мінск будуецца сёння, будзе будавацца заўтра. Будавацца яму вечна, бо вечнае само жыццё. Будавацца і прыгажэць, цешыць вока мінчан, радаваць і захапляць гасцей. I ўзнясуцца ўгору карпусы Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Владнмпр Мнхайловмч Юревмч Мннск Вчера, сегодня, завтра Очерк Для детей младшего школьного возраста Мкнск. нздательство «Юнацтва» На белорусском языке Рэдактар 3. П. Петрушэня. Мастацкі рэдактар М. Р. Казлоў. Тэхнічны рэдактар С. А. Абрам- чук. Карэктар Г. Д. Зінчанка. ІБ № 1114 Здадзена ў набор 07.04.81. Падп. да друку 14. 01. 82. АТ 06510. Фармат 70х84'/к,. Папера афс. № 2. І’арнітура часопісная. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 8,72. Ум. фарб.-адб. 35,42. Ул.-выд. арк. 7,19. Тыраж 40 000 экз. Зак. 1536. Цана 50 к. Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11. Мінск'ае вытворчае паліграфічнае аб’яднанне імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.