Автор: Жакевіч Э.Э.  

Теги: гісторыя беларусі   энцыклапедыя  

ISBN: 5-85700-074-2

Год: 1993

Текст
                    БЕЛАРУСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ
ЭНЦЫКААПеДЫЯ
ГІСТОРЫІ
БбЛАВУСІ
У 6 ТАМАХ

БЕЛАРУСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ ЭНІІЫКААПеДЫЯ ГІСТОРЫІ БСЛАРУСІ ТОМ 1 веліцл РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ: М. В. БІЧ, А. П. ГРЫЦКЕВІЧ, М. I. ЕРМАЛОВІЧ, I. М. ІГНАЦЕНКА, М. П. КАСЦЮК, У. М. КОНАН, Я. В. МАЛАШЭВІЧ, А. В. МАЛЬДЗІС, С. П. САМУЭЛЬ, Б. I. САЧАНКА, В. У. СКАЛАБАН, М. С. СТАІПКЕВІЧ, М. А. ТКАЧОЎ, I. П. ХАЎРАТОВІЧ, Г. В. ШТЫХАЎ. МІНСК «БЕЛАРУСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ» ІМЯ ПЕТРУСЯ БРОЎКІ 1993
ББК 63.3(2Б)я2 Э 68 НАВУКОВЫЯ КАНСУЛЬТАНТЫ: Я. К. АНІШЧАНКА, В. В.АНТОНАЎ. Я. I. БАРАНОЎСКІ, У. А. ВАСІЛЕВІЧ, Г. Я. ГАЛЕНЧАНКА, В. П. ГРЫЦКЕВІЧ, С. В. ДУМІН, А. А. ЕГАРЭЙЧАНКА, У. Ф. ІСАЕНКА, Дз. У. КАРАЎ, Л. А. КАРНІЛАВА, А. С. КАРОЛЬ, А. К. КАЎКА, Г. А. КАХАНОЎСКІ, Г. В. КІСЯЛЁЎ, I. П. КРЭНЬ, Ю. А. ЛАБЫНЦАЎ, У. Ф. ЛАДЫСЕЎ, А. С ЛІС, А. М. ЛІТВІН, П. А. ЛОЙКА, А. Г. МАЙСЯЁНАК, А. М. МІХАЛЬЧАНКА, У. М. МІХНЮК, М. I. МУШЫНСКІ, В. Л. НАСЕВІЧ, М. В. НІКАЛАЕЎ, У. С. ПАСЭ, М. Ф. ПІЛІПЕНКА, Т. С. ПРОЦЬКА, В. Н. РАБЦЭВІЧ, Г. М. САГАНОВІЧ, А. М. СІДАРЭВІЧ, У. А. СОСНА, М. Ф. СШРЫДОНАЎ, Г. I. СУРМАЧ, А. А. ТРУСАЎ, П. У. ЦЕРАШКОВІЧ, А. К. ЦІТОЎ, В. С. ЦІТОЎ, В. А. ЧАМЯРЫЦКІ, В. М. ЧАРАПІЦА, М. М. ЧАРНЯЎСКІ, 3. В. ШЫБЕКА, В. Ф. ШАЛЬКЕВІЧ, М. Ф. ШУМЕЙКА, I. А. ЮХО. Мастак Э. Э. ЖАКЕВІЧ 0503020903—19 Э — -------------11—93 М318(03>—93 18ВП 5-85700-074-2 (т. 1) І5ВН 5-85700-073-4 © Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1993 © Афармленне. Э. Э. Жакевіч, 1993
ПРАДМОВА Шаноўнае спадарства! На ваш чытацкі суд выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» выносіць сваю новую шматтомную працу — «Энцыкла- педыю гісторыі Беларусі». Гэта першая ў гісторьгі нашай Бацькаўшчыны энцыклапедыя, у якой яе стваральнікі імкнуцца найболып поўна, на най- ноўшых дасягненнях навукі адлюстраваць шмат- вяковы шлях беларусаў ад сівой даўніны да сучаснасці ў непарыўнай сувязі з гістарычным працэсам на Еўрапейскім кантыненце. Яна асвят- ляе ўсе значныя і важныя падзеі, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі. На яе старонках змешчаны матэрыялы пра палітычныя, грамадскія, ваенныя з’явы і падзеі, пра адміністрацыйна-тэрытарыяль- ны падзел, стан эканомікі, навукі і тэхнікі на розных этапах гісторьгі. Шырока і па магчымасці поўна падаецца гісторыка-археалагічная, этна- графічная, лепшая архітэктурная і літаратурна- мастацкая спадчына Беларусі. Важнае месца ў энцыклапедыі займаюць геральдыка, нумізма- тыка, сфрагістыка, генеалогія, гістарычная карта- графія і іншыя прыкладныя гістарычныя дыс- цыпліны. Каля 5 тысяч артыкулаў прысвечана гістарычным асобам і іх радаводу. Шмат артыкулаў адведзена ваеннай гісторьгі і палкаводцам нашага народа, шматлікім войнам і бітвам эпохі сярэднявечча і навейшых часоў супраць розных заваёўнікаў, што спакушаліся на беларускую зямлю, а таксама гісторыі ваеннай тэхнікі і зброі. На старонках энцыклапедыі шырока асветлены нацыянальна-вызваленчая і рэвалюцыйная ба- рацьба беларускага народа ў дакастрычніцкі час, падзеі Кастрычніцкай рэвалюцьгі, грамадзян- скай вайны, Вялікай Айчыннай вайны, складаныя, а часам і драматычныя грамадска-палітычныя падзеі 20 стагоддзя. У энцыклапедыі адлюстравана і гісторыя палякаў, літоўцаў, рускіх, яўрэяў, татараў, прад- стаўнікоў іншых народаў, якія здавён жывуць на Беларусі, іх уклад у агульную скарбонку белару- скай і еўрапейскай культур. Упершыню шырока асвятляецца жыццё беларускай эміграцьгі розных часоў. У «Энцыклапедыі гісторьгі Беларусі» мяркуецца змясціць болып за 15 тысяч артыкулаў. У падрых- тоўцы гэтага выдання ўдзельнічаюць вядучыяк вучоныя Рэспублікі Беларусь, а таксама Масквы, Санкт-Пецярбурга і інш. гарадоў. Выданне ба- гата ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкамі, малюнкамі, схемамі, картамі. Каб па- магчы чытачу арыентавацца ў выданні і па- збегнуць паўтораў інфармацыі, у сумежных па тэматыцы артыкулах выкарыстана сістэма спа- сылак (спасылкі набіраюцца курсівам). «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» разлічана на гісторыкаў-навукоўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, школьнікаў і на ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй свайго народа, свайго краю. МІХАСЬ ТКАЧОУ, галоўны рэдактар Беларускай Энцыклапедыі 28 красавіка 1992 г. Ад рэдакцыйнай калегіі. Першы том ЭГБ падрыхтаваны да друку пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навукМ. А. Ткачова, які заўчасна памёр 31 кастрычніка 1992 г.
АСНОЎНЫЯ СКАРАЧЭННІ ААН — Арганізацыя Аб’яднаных Нацый абл.— абласны авіяц.— авіяцыйны агр.— аграрны аддз.— аддзяленне адм.— адміністрацыйны; адмірал (пры імю) АДПУ — Аб’яднанае дзяржаўнае палітыч- нае ўпраўленне Айч. вайна — Айчынная вайна акад.— акадэмічны; акадэмік (пры імю) акр.— акруговы; акруга (пры назве) акц. т-ва — акцыянернае таварыства АН — Акадэмія навук арг-цыя — арганізацыя арт,— артыкул артыл.— артылерыйскі арх.— архітэктурны; архітэктар (пры імю) б.— былы (пры назве) БВА — Беларуская ваенная акруга б-ка — бібліятэка БНР — Беларуская Народная Рэспубліка БНФ — Беларускі народны фронт БСГ — Беларуская сацыялістычная грамада БСДП — Беларуская сацыял-дэмакратыч- ная партыя БСРГ — Беларуская сялянска-работніцкая грамада буд-ва — будаўніцтва бурж.— буржуазны б. ч.— болыпая частка в.— вёска (пры назве) в-аў — востраў ваяв.— ваяводства (пры назве) вер.— верасень ВКЛ — Вялікае княства Літоўскае ВКП(б) —-Усесаюзная камуністычная пар- тыя (бальшавікоў) ВЛКСМ — Ўсесаюзны Ленінскі Камуні- стычны Саюз Моладзі ВМС — ваенна-марскія сілы ВМФ — ваенна-марскі флот ВНУ — вышэйшая навучальная ўстанова вобл.— вобласць (пры назве) воз.— возера (пры назве) вол.— воласць (пры назве) ВПС — ваенна-паветраныя сілы ВПШ — Вышэйшая партыйная школа ВРК — ваенна-рэвалюцыйны камітэт ВСНГ — Вышэйшы савет народнай гас- падаркі вуч.—- вучылішча (пры назве) ВЦВК — Усерасійскі Цэнтральны Выка- наўчы Камітэт ВЦСПС — Усесаюзны Цэнтральны Савет Прафесійных Саюзаў ВЧК — Усерасійская надзвычайная камі- сія па барацьбе з контррэвалюцыяй і саба- тажам выд.— выданне выд-ва — выдавецтва вызв.— вызваленчы вытв.— вытворчы вытв-сць — вытворчасць Вял. кн. Літ.— Вялікае княства Літоў- скае вярх.— вярхоўны г.— горад; гара (пры назве) газ.— газета (пры назве) гал.— галоўны гар.— гарадскі гв.— гвардзейскі геагр.— геаграфічны ген.— генеральны; генерал (пры імю) ген.-лейт.— генерал-лейтэнант (пры імю) ген.-м.— генерал-маёр (пры імю) ген.-палк.— генерал-палкоўнік (пры імю) гіст.— гістарычны г. п.— гарадскі пасёлак; пасёлак гарад- скога тыпу (пры назве) грамадз.— грамадзянскі грэч.— грэчаскі губ.— губернскі; губерня (пры назве) дзес.— дзесяціна д-р н.— доктар навук дэмакр.— дэмакратычны дэп.— дэпутат ж.— жыхар жал.— жалезны жн.— жнівень 3— захад (напрамак свету) заг.— загадчык засл.— заслужаны засн.— заснаваны зах.— заходні зб.— зборнік (пры назве) з-д — завод ІМЭФ — Інстытут мастацтвазнаўства, эт- награфіі і фальклору ін-т — інстытут (пры назве) каап.— кааператыўны кав.— кавалерыйскі каманд.— камандуючы канд.— кандыдат кастр.— кастрычнік КДБ — Камітэт дзяржаўнай бяспекі кн.— кніга (пры назве); князь (пры імю) КПЗБ — Камуністычная партыя Заходняй Беларусі КПЗУ — Камуністычная партыя Заходняй Украіны КПЛ — Камуністычная партыя Літвы КПЛіБ — Камуністычная партыя Літвы і Бе- ларусі КПП — Камуністычная партыя Польшчы КПСС — Камуністычная партыя Савецкага Саюза крас.— красавік КСМЗБ — Камуністычны саюз моладзі За- ходняй Беларусі к-т — камітэт (пры назве) культ.-асв.— культурна-асветны ЛіМ — газета «Літаратура і мастацтва» ліп.— ліпень ліст.— лістапад літ.— літаратурны; літоўскІ л-ра — літаратура мін-ва — міністэрства МТС — машынна-трактарная станцыя мяст.— мястэчка (пры назве) н.— нарадзіўся найб.— найболыны, найбольш нам.— намеснік нар.— народны нас.— насельніцтва нац.— нацыянальны нач.— начальнік н.-д.—— навукова-даследчы НКДБ — Народны камісарыят дзяржаўнай бяспекі НКУС — Народны камісарыят унутраных спраў н. э.— наша эра пав.— павятовы; павет (пры назве) падп.— падпольны пал.— палавіна паліт.— палітычны палк.— палкоўнік (пры імю) пам.— памочнік парт.— партыйны пас.— пасёлак (пры назве) паст.— пастанова; пастаноўка паўд.— паўднёвы паўн.— паўночны пач.— пачатак; пачатковы Пд — поўдзень ПдЗ — паўднёвы захад ПдУ — паўднёвы ўсход пед.— педагагічны перыяд.— перыядычны пл.— плошча Пн — поўнач ПнЗ — паўночны захад ПнУ — паўночны ўсход ППА — проціпаветраная абарона ППС — Польская сацыялістычная партыя правадз. (чл.) — правадзейны (член) прам-сць — прамысловасць праф.— прафесар прафс.— прафсаюзны псеўд.— псеўданім пях.— пяхотны р.— рака (пры назве) р-н — раён (пры назве) РВС — рэўваенсавет р. п.— рабочы пасёлак РСЧА — Рабоча-Сялянская Чырвоная Ар- мія рэв.— рэвалюцыйны; рэвалюцыя рэсп.— рэспубліканскі с.— старонка; сяло (пры назве) сак.— сакавік сапр.— сапраўдны сац.— сацыяльны с.-г.— сельскагаспадарчы с.-д.— сацыял-дэмакратычны СДПЛ — Сацыял-дэмакратычная партыя Літвы скл.— скліканне; складальнік (у бібліягра- фіі) скульпт.— скульптурны; скульптар (пры імю) СМ — Савет Міністраў снеж.— снежань СНК — Савет Народных Камісараў с/с— сельсавет (пры назве) с. ст.— стары стыль ст.— стагоддзе, стагоддзі стараж.— старажытны студз.— студзень сусв.— сусветны ТБШ — Таварыства беларускай школы тв.— творы т-ва — таварыства традыц.— традыцыйны тыс.— тысяча; тысячагоддзе тэр.— тэрыторыя У — усход узбр.— узброены узнаг.— узнагароджаны укл.— уклейка; уключна ун-т — універсітэт усх.— усходні фабр.-зав.— фабрычна-заводскі фаш.— фашысцкі феад.— феадальны ф-ка — фабрыка ф-т — факультэт ЦБ — Цэнтральнае Бюро ЦВК — Цэнтральны Выканаўчы Камі- тэт ЦК— Цэнтральны камітэт ЦКК — Цэнтральная кантрольная камісія чал.— чалавек час.— часопіс (пры назве) ЧК — надзвычайная камісія чл.-кар.— член-карэспандэнт чыг.— чыгунка (пры назве); чыгуначны чыг. ст.— чыгуначная станцыя чырв.— чырвоны чэрв.— чэрвень этнагр.— этнаграфічны юрыд.— юрыдычны
А, першая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцай а («аз»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўнай д («альфа»). У старабе- ларускую графіку перайшла са стара- жытнарускай пісьменнасці. Абазначала неётаваны галосны гук «а» («атлась», «статуть»). У сувязі з тым, што тра- дыцыйна-этымалагічны правапіс не да- пускаў адлюстравання акання («доро- га», «комора»), ужывалася радзей, чым зараз. Мела таксама лічбавае значэнне — I («адзін»). У рукапісах 14—17 ст. у сувязі з функцыяніраван нем розных пісьмовых школ і выкары- станнем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывала я ў не- калькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помні- каў. У 16 ст., дзякуючы выдавецкай дзейнасці Ф. Скарыны, акрамя рукапіс- най, набыла друкаваную форму і стала адрознівацца як малая, так і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўлас- ных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў было яшчэ непаслядоў- ным. У сучаснай бел. мове абазначае нелабіялізаваны галосны гук «а», сярэд- няга рада ніжняга пад'ёму пры адсут- насці ётацыі («акно», «вада», «тэатр»). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму. Ужываецца ў выра- зе «Ад а да я» (ад пачатку да канца, поўнасцю, цалкам) у афіцыйных абрэ- віятурах (ААН, АТС). Пры класіфіка- цыйным падзеле мае значэнне «першы» (група «А»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнш для разм- жавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 8а). А. М. Булыка. АБАВЯЗКОВЫЯ ПАСТАНОВЫ, у да- рэвалюцыйнай Расіі акты службовых асоб (генерал- убернатараў, губерната- раў, граданачальнікаў), якія выдаваліся дыскрэцыйна (ад франц. дізсгёііоппаіге залежны ад асабістага меркавання) і змяшчалі юрыдычныя санкцыі. Паў- намоцтвы на выданне А. п. пачалі давацца службовым асобам у 2-й палове 19 ст. з мэтаю ўзмацнення барацьбы супраць рэв.-вызваленчага руху. У ад- паведнасці з палажэннем Камітэта міністраў ад 13.7.1876 для «правільнага і паспяховага выканання... узаконенняў аб грамадскай добрапрыстойнасці, па- радку і бяспецы» губернатары атрымалі права выдаваць А. п. аб забароне схо- даў, органаў друку і інш. За парушэнне такіх пастаноў прадугледжваўся штраф да 50 руб., справы аб гэтым разгляда- ліся ў судовым парадку. Паводле «Палажэння аб мерах да аховы дзяр- жаунага парадку і грамадскага спакою» ад 14.8.1881 у мясцовасцях, аб’яўленых на становішчы ўзмоцненай або надзвы- чайнай аховы (гл. ў арт. Выключнае станоеішча), ген.-губернатары, губерна- тары і граданачальнікі надзяляліся правам выдання А. п. «па прадметах, якія адносяцца да прадухілення пару- шэнняў грамадскага парадку і дзяр- жаўнай бяспекі», што дазваляла назва- ным асобам рэгламентаваць практычна ўсе бакі грамадскага жыцця. За пару- шэнне А. п. вінаватых каралі ў адмі- ністрацыйным парадку: у мясцовасцях на становішчы ўзмоцненай аховы — штраф да 500 руб. або арышт да 3 месяцаў, на становішчы надзвычай- най аховы — арышт ці зняволенне ў турме або крэпасці да 3 месяцаў або штраф да 3 тыс. руб. Выкарыстоў- ваючы інстытут выключнага становішча, урад надаваў губернатарам права вы- дання А. п. і ў тых мясцовасцях, дзе стан узмоцненай ці надзвычайнай аховы не аб'яўляўся або быў адменены. У адпаведнасці з зацверджанымі царом палажэннямі Камітэта міністраў (з 1906 Савета Міністраў) у мясцовасцях, не аб'яўленых на выключным становішчы, губернатары мелі права выдаваць А. П. тэрмінам на 1 год «па прадметах, якія адносяцца да аховы дзяржаўнага па- радку і грамадскага спакою» і за іх парушэнні накладаць у адміністрацый- ным парадку спагнанні, прадугледжаныя правіламі аб узмоцненай ахове. На Беларусі такія паўнамоцтвы былі да- дзены: мінскаму губернатару 31.12.1904 і 26.12.1905 для Мінска, магілёўскаму губернатару 31.12.1904 для Магілёва і Гомеля, 10.7.1905 для Магілёва, Гомеля, Аршанскага, Горацкага і Магілёўскага пав., 1.10.1905, 1.10.1906 і 1.10.1907 для ўсёй Магілёўскай губ. У мясцо- васцях, дзе стан выключнага становішча быў адменены, паўнамоцтвы губерната- раў па выданні А. п., прадугледжаныя «Палажэннем...» ад 14.8.1881, як прав ла заставаліся ў сіле. За іх парушэнні вызначаліся пакаранні. прадугледжаныя правіламі аб узмоцненай ахове. Пасля адмены ў 1909—10 становішча ўзмоц- ненай аховы паўнамоцтвы па выданні А. п. імяннымі ўказамі цара былі за- хаваны 12.3 і 23.9.1909 за віцебскім губернатарам, 30.9.1909 за магілёўскім, 17.4.1910 за віленскім, П.8.І9І0 і 18.8. 1911 за віленскім, віцебскім, мінскім і магілёўскім, 29.8.1912 і 27.8.І9ІЗ за віцебскім, мінскім і магілёўскім губер- натарамі. Правы службовых асоб на вы- данне А. п. скасаваны Лютаўскай рэвалюцыяй 1917. Літ.'. Б л н н о в М. Губернаторы: Нст.- юрнднч. очерк. Спб., 1905; Гессен В. М. Мсключнтельное положенне. Спб., 1908. А. Я. Сукала. АБАЗОЎСКІ Канстанцін Антонавіч [1.10.1919, в. Абухава Лепельскага пав. (Бешанковіцкі р-н)—26.10.1944], Ге- рой Сав. Саюза (1944). Пасля сканчэн- ня Віцебскага пед. ін-та (1938) працаваў у Пліскай школе Бешанковіцкага р-на. У Вял. Айч. вайну, скончыўшы авіяц. вучылішча (1943), на фронце. Чл. КПСС
з 1943. Удзельнік вызвалення Паўн. Каўказа, Крыма, Прыбалтыкі. Зрабіў 106 баявых вылетаў, знішчыў 3 самалё- ты на зямлі, 11 танкаў, 139 аўтамабіляў, 26 зенітных установак, 22 палявыя гарматы, інш. тэхніку праціўніка 6.5. 1944 звяно штурмавікоў ст. лейтэнанта А. ў паветраным баі каля Севастопаля збіла 5 варожых знішчальнікаў, знішчы- ла на зямлі 8 самалётаў і 2 склады з боепрыпасамі. Загінуў пры выкананні баявога задання ў Прыбалтыцы. Яго імем названы вуліца і завулак у г. п. Бе- шанковічы, школа ў в. Плісы Бешанко- віцкага р-на; на будынку школы ўста- ноўлена мемарыяльная дошка. АБАРОНЧАЯ АПЕРАЦЫЯ НА БЕЛА- РЎСІ 1941. Праведзена ў Вял. Айч. вайну войскамі Заходняга фронту 22.6— 9.7.1941. На пачатак вайны ў прыгранічнай зоне Заходняй асобай ваеннай акругі (22.6.1941 ператворана ў Зах. фронт, камандуючы ген. арміі Дз. Р. Паўлаў) знаходзілася 26 дывізій 3-й (ген.-лейт. В. I. Кузняцоў), 10-й (ген.-маёр К. Дз. Голубеў) і 4-й (ген.-маёр А. А. Карабкоў) армій прыкрыцця. Усе стралк. і 1 кав. дывізіі гэтых армій размяшчаліся ў раёнах, што прымыкалі да дзярж. граніцы; 13 дывізій (8 танк., 4 матарызаваныя і I кав.) складалі 2-і эшалон армій. Акрамя гэтага, у рас- параджэнні камандуючага акругай было 18 дывізій, у т. л. 12 неадмабілізаваных стралк. дывізій. Большасць дывізій 2-га эшалона размяшчалася за 400— 600 км ад дзярж. граніцы. 3 8 танк. дывізій акругі 2 былі ўкамплектаваны танкамі прыкладна на 50 %, 4 — менш чым на 50 %, 2 амаль не мелі танкаў. На світанні 22 чэрв. фаш. Германія вераломна напала на СССР. Яе авіяцыя нанесла масіраваныя ўдары па аэрадро- мах, чыг. вузлах, ваенна-марскіх базах, месцах раскватаравання вайсковых час- цей і многіх гарадах. У Зах. асобай ваен. акрузе паветраным налётам пад- вергліся 26 аэрадромаў і ў першы дзень вайны яна страціла 738 самалё- таў (41 %), уся Чырв Армія— 1200. Становішча ўскладнялася тым, што праціўнік нанёс удары пераважна па аэрадромах, дзе базіраваліся самалёты новых тыпаў, якія па сваіх тактыка- тэхн. даных не саступалі нямецкім. Вялікія страты сав. авіяцыі і гал. чынам якасная перавага асн. масы ням. самалётаў дазволілі фашыстам захапіць ініцыятыву ў паветры на рашаючых напрамках. Часці і злучэнні акругі, як і іншых прыгранічных ваен. акруг, не былі адмабілізаваны і раз- горнуты на рубяжах, прадугледжаных планам прыкрыцця, войскі не былі прыведзены своечасова ў поўную бая- вую гатоўнасць. Нападзенне праціўніка застала войскі ў раёнах раскватаравання і ў лагерах Супраць дывізій І-га эшалона акругі праціўнік раніцай 22 чэрв. перайшоў 8 АБАРОНЧАЯ д. д д аЯ д Дд АікАд А Літара *А»; 1 — устаў 11 ст.; 2 — скорапіс 15 ст.; 3 — паўустаў 15 ст.; 4 — скорапіс 16 ст.; 5 — шрыфт Ф. Скарыны 16 ст.; 6 — Статута ВКЛ 1588; 7 — паўустаў 17 ст.; 8 — скорапіс 17 ст.; 9 — друкаваная канца 16 — пач. 17 ст.; 10 — грамадзянская 18 ст. К. А. Абазоўскі. у наступленне сіламі каля 40 дывізій групы армій 'Цэнтр*. Першымі ў бой з перадавымі часцямі праціўніка ўсту- пілі сав. пагранічнікі. Маючы толькі стралк. зброю, яны храбра сустрэлі ворага і ў жорсткіх сутычках біліся насмерць. На правы фланг Зах. фронту, дзе дзейнічалі войскі 3-й арміі, пачалі выходзіць і ахопліваць яго злучэнні 3-я танк. група і левафланговыя армей- скія карпусы 9-й армп ням.-фаш. войск, што прарваліся на левым крыле Паўн.- Зах. фронту. Гэта групоўка праціўніка налічвала 11 дывізій, з 26 чэрв. яна ўжо цалкам дзейнічала супраць Зах. фронту. У выніку сілы праціўніка на Зах. фронце склалі больш за 50 дывізій. У ходзе аперацыі ў бітву пачалі ўсту- паць 18 дывізій 2-га эшалона Зах. фронту, а з боку праціўніка — 7—8 дывізій, вылучаных з рэзерву гал. камандавання сухапутных войск. Усяго ў баявых дзеяннях на зах. напрамку ў першы тыдзень вайны з сав. боку ўдзельнічалі 44 дывізіі, не ўкамплек- таваныя да штату ваен. часу, а з боку праціўніка — 60 дывізій, у т. л. 9 танк. і 7 матарызаваных. Сілы ворага больш чым у 1,5 раза пераўзыходзілі сав. войскі. Асабліва значнай была перавага на сувалкска-маладзечанскім і брэсц- ка-баранавіцкім напрамках, дзе ішлі ра- шаючыя баі. Цяжкае становішча склала- ся на левым крыле Зах. фронту, дзе супраць 4 дывізій І-га эшалона 4-й арміі наступала 10 дывізій праціўніка. Войскі 4-й сав. арміі не былі своеча- сова разгорнуты і не здолелі выка- рыстаць для абароны зручную мясцо- васць у раёне Брэста. 42-я і 6-я стралк. дывізіі, што знаходзіліся ў цэнтры паласы армп, падвергліся ўдарам авія- цыі і артабстрэлу праціўніка і, не вытрымаўшы іх націску, пачалі адсту- паць. Толькі нязначная частка гэтых дывізій і некаторыя падраздзяленні пагранічнага атрада, абапіраючыся на ўмацаванні Брэсцкай крэпасці, аказалі 45-й і частцы сіл ЗІ-й пях. дывізій ворага стойкае супраціўленне (гл. Брэста абарона 1941). 3 22 чэрв. да канца ліп. працягвалася Брэсцкай крэпасці абарона 1941. Цяжкае становішча склалася і на беластоцкім выступе — цэнтры Зах. фронту, дзе абарону займала 10-я армія, якая, не вытрымаўшы націску праціўніка, пачала адыходзіць. Пад вечар 22 чэрв ўзнікла пагроза глыбокага ахопу танк. злучэннямі пра- ціўніка абодвух флангаў Зах. фронту, цэнтр якога быў моцна высунуты на захад. Камандаванне Зах. фронту, страціўшы сувязь з арміямі і не ве- даючы рэальнага становішча на пера- давой лініі фронту, не толькі не прыняло рашучых мер па арганізацыі абароны на маладзечанскім напрамку, але яшчэ больш агаляла правае крыло фронту. У сваіх рашэннях камандаванне было ў значнай ступені звязана ўказаннямі наркома абароны СССР С. К. Цімашэнкі пра неабходнасць разгрому ўдарных груповак ням.-фаш. войск. Спробы нанясення контрудараў 22 і 23 чэрвеня сіламі другіх эшалонаў армій прыкрыцця і 11-м механізаваным корпусам у паласе 3-й армп на гродзенскім напрамку і 14-м механізаваным корпусам у паласе 4-й арміі на брэсцкім напрамку мелі нязначны поспех. Для выканання дырэк- тывы наркома абароны СССР каман- дуючы фронтам стварыў конна-механі- заваную групу ў складзе 11-га механі- заванага корпуса 3-й арміі, які ўжо дзейнічаў, 6-га механізаванага корпуса і 36-й кав. дывізіі 10-й арміі пад агуль- ным камандаваннем нам. камандуючага фронтам ген.-лейт. I. В. Болдзіна. Контрудар гэтай групы, праведзены 23 і 24 чэрвеня, толькі скаваў 4 пях. дывізіі праціўніка і на некалькі дзён затрымаў іх у раёне Гродна. Разам з тым контрудар затрымаў у беластоцкім выступе не менш як на 2 дні сав. 3-ю і 10-ю арміі, што ў тым становішча было немэтазгодным, бо іх войскам пагража- ла поўнае акружэнне. Перамяшчэнне сав. войск з маладзечанскага напрамку ў раён Ліды з мэтаю арганізацыі наступлення супраць сувалкскай гру- поўкі праціўніка прывяло да таго, што 24 чэрв., калі асн. сілы 3-й танк. групы
праціўніка пасля заняцця Вільнюса рушылі да Мінска. напрамак Вільнюс — Мінск аказаўся амаль непрыкрытым. Таму дывізіям, сканцэнтраваным у Мінску, было загадана тэрмінова за- няць абарону Мінскага ўмацаванага раёна (УР). Недастаткова зладжана былі арганізаваны дзеянні войск і на баранавіцкім напрамку. Танкавыя ды- візіі праціўніка захапілі рубеж па р. Шча- ра і падышлі да Баранавіч, а затым, развіваючы наступленне, апярэдзілі сав. войскі і 27 чэрв. захапілі Слуцк. Пад вечар 28 чэрв. сілы праціўніка, якія наступалі ад Гродна на Пд і з раёна Бельска на ПнУ, злучыліся ў раёне Крынкі (на р. Свіслач) і адрэзалі шляхі адыходу сав. войскам, што знаходзіліся ў раёне Беластока. Адначасова з боку Бельска праціўнік выйшаў да Ваўка- выска, а рухомыя злучэнні 2-й ням. танк. групы захапілі Слонім. На наступ- ны дзень вораг акружыў левафланговыя часці 10-й арміі на ПдУ ад Ваўка- выска. Са складу 3-й і ІО-й сав. армій адыход на У працягвалі толькі 4'стралк., I танк. і I кав. дывізп. Астатнія войскі гэтых армій працягвалі змагацца ў тыле ворага. Баранавіцкая групоўка Зах. фронту пад ударамі танк. дывізій пра- ціўніка адступіла на 20 км на Пн ад г. Баранавічы. Войскі ІЗ-й арміі вялі жорсткія баі на абводзе Мінскага УР (гл. Мінска абарона 1941). Пад вечар 29 чэрв. ў раёне Мінска адбылося злучэнне войск 3-й і 2-й танк. груп праціўніка. У выніку ў акружэнні апынуліся больш за 10 дывізій Зах. фронту. Для іх акружэння была выка- рыстана большая частка войск групы армій «Цэнтр» (каля 36 дывізій). У хо- дзе баёў многія акружаныя часці прарываліся і выходзілі на злучэнне са сваімі войскамі. За р. Бярэзіна, а потым і за Дняпро ў розны час асобнымі групамі і часцямі выйшла з акружэння значная частка войск 13-й, 3-й, 10-й армій Мнопя часці, што за- сталіся ў варожым тыле, перайшлі да партыз. дзеянняў. У выніку на пач. ліпеня войскі Зах. фронту пацярпелі сур'ёзнае паражэнне. Яго сілы, што засталіся, ужо не маглі стварыць суцэльнага фронту абароны на У ад Мінска па рубяжы р. Бярэзіна. У пач. ліпеня танк. і матарызаваныя дывізп 4-й танк. армн праціўніка (утво- рана 3 ліп. з 2-й і 3-й танк. груп) пачалі прасоўванне з раёна Мінска на ўсход. Стваралася пагроза хуткага вы- хаду войск праціўніка да Дняпра. Яшчэ 25 чэрв. Стаўка прыняла рашэнне стварыць абарончы рубеж па лініі Сушчова — Віцебск — р. Дняпро да Краменчуга. Паводле гэтага рашэння ў паласе Зах. фронту абарона мелася быць створана па лініі Сушчова — Невель — Віцебск — Магілёў — Жлобін — Гомель сіламі 22-й, 20-й, 21-й армій, якія атры- малі загад Стаўкі да зыходу 28 чэрв. за- няць абарону на рубяжы Краслава — Дзісна — Полацкі УР — Віцебск — Ор- ша — р. Дняпро да Лоева. Ім была пастаўлена задача не дапусціць прары- ву праціўніка ў напрамку да Масквы, Да арт. Абарончыя збудаванні. Камянецкая вежа. 13 ст. Да арт. Абарончыя збудаванні. Руіны Нава грудскага замка. 14 ст. знішчыць яго магутнымі контрударамі наземных войск і авіяцыі. У раёне Смаленск — Ярцава — Духаўшчына была павернута 16-я армія, якая ру- халася з Забайкальскай ваен. акру- гі на Украіну. У раён Віцебска перакід- валіся дывізіі 19-й арміі, што кан- цэнтраваліся ў раёне Кіева. Паводле ўказання Стаўкі на У ад фронту абароны, які ствараўся, пачалося кан- цэнтраванне 24-й і 28-й армій. Усяго на пач. ліпеня на зах. напрамку павін- на было сканцэнтравацца 70 дывізій. Усе гэтыя войскі 2 ліп. былі ўключаны ў склад Зах. фронту. Ранейшае каман- даванне было адхілена ад кіраўніцтва, а новым камандуючым войскамі Зах. фронту быў прызначаны Маршал Сав. Саюза С. К. Цімашэнка. Пасля 29 чэрв. войскі, якія адсту- пілі з раёна Мінска, не змаглі затры- маць на доўгі час праціўніка на р. Бя- рэзіна. У пач. ліпеня матарызаваныя часці праціўніка на ўчастку Быхаў — Рагачоў — Жлобін выйшлі да Дняпра і спрабавалі фарсіраваць раку, але сустрэлі жорсткае супраціўленне 21-й арміі (гл. Магілёва абарона 1941). 9 АБАРОНЧЫЯ Іншыя злучэнні праціўніка наступалі ў напрамку Полацка (гл. Полацка абарона 1941) і Віцебска (гл. Віцебска абарона 1941). 6 лш. паводле ўказання камандуючага Зах. фронтам распачаты контрудар сіламі 7-га і 5-га механізава- ных карпусоў з раёна на Пн ад Оршы у фланг войскам 3-й танк. групы пра- ціўніка, якія наступалі на Віцебск. Контрудар не меў поспеху з-за кепскай яго арганізацыі і слабага прыкрыцця з паветра (гл. Лепельскі контрудар 1941). Пад вечар 9 ліп. танк. і матары- заваныя дывізіі 4-й танк армп праціўніка падышлі да рубяжа Зах Дзвіны і Дняп- ра на ўсім фронце ад Полацкага УР да Жлобіна. На гэты час разгортванне сав. войск 22-й, 20-й, 21-й, І9-й армій на вызначаным рубяжы яшчэ не было закончана і праціўніку ўдалося пра- рвацца на стыку 22-й і 20-й армій, авалодаць Віцебскам і захапіць плацдарм на паўн. беразе Зах. Дзвіны каля Дзісны. Становішча войск Зах фронту застава- лася вельмі цяжкім. Да 10 ліп. ням.-фаш войскі прасу- нуліся на 450—600 км, захапілі значную частку Беларусі. На момант выхаду праціўніка да Дняпра абарончыя пазі- цыі на гэтым рубяжы не былі абста- ляваны. Сав. войскі, расцягнутыя на шырокім фронце, мелі слаба абсталява- ныя стыкі, не хапала сродкаў супраць- паветранай і супрацьтанкавай абароны. Стварылася пагроза прарыву праціў- ніка на Смаленск, разгарнулася Сма- ленская бітва 1941. Літ.’. Нстормя Велнкой Отечественной войны Советского Союза 1441 —1945. Т. 2. М„ 1963; Нсторня второй мнровой войны, 1939—1945. Т. 4. М„ 1975; Гісторыя Беларускай ССР. Т. 4. Мн., 1975; Всенарод- ная борьба в Белорусснн протнв немецко- фашнстскнх захватчнков в годы Велнкой Отечественной войны. Т 1 Мн., 1983; Анфнлов В. А. Бессмертный подвнг. М,1971;АндрюшенкоН К На земле Белорусснн летом 1941 года. Мн., 1985; Я го ж. Народное ополченне Белоруссмн. Мн„ 1980; Акаловнч Н. М. Онн за- шншалн Мннск. Мн„ 1982; П а в л о в Я. С. В суровом сорок первом. Мн„ 1985; Ере менко А. Н. В начале войны. М„ 1965; С а н д а л о в Л. М На московском направ- леннн М„ 1970; Я г о ж. Пережнтое. М„ 1966; 1941 год; Трагнческое н геронче- ское. Мн, 1991. А. С Галіцан. АБАРОНЧЫЯ ЗБУДАВАННІ, штучныя перашкоды, прызначаныя для доўга- тэрміновай абароны населенага пункта ці пэўнай тэр. ад праціўніка. Уключаюць земляныя валы з навальнымі канструк- цыямі (вастраколы, зрубы-гародні) і ўнутрывальнымі субструкцыямі з дрэва (зрубы, тэрасы) або каменю, сухія і аб- водненыя равы, драўляныя, мураваныя і камбінаваныя (фахверк) сцены, вежы з абламамі, байніцамі і машыкулямі, бастэі, брамы з герсамі і пад’ёмнымі мастамі-ўзводамі, барбаканы, бастыёны, равеліны, замкі і інш. Першыя А. з. на тэр. Беларусі з’явіліся ў раннім жалез- ным веку (7 ст. да н. э.— 4—5 ст.
10 АБАРЫГЕНЫ н. э.), паступова ўскладняліся ад простых драўляных агароджаў па краях гара- дзішчаў да шматрадных драўляна- земляных умацаванняў. У раннефеад. перыяд (9—13 ст.) з развіццём гарадоў асноўным відам А. з. сталі равы, валы, драўляныя сцены і вежы (Полацк, т\раў, Віцебск, Мінск і інш.). У 12 ст. з’явіліся муравана-плінфавыя сцены і вежы з выкарыстаннем у муроўцы валуноў (Гродна). 3 пераходам да тактыкі прамога штурму і аблогі ў 13 ст. сфарміравалася новая сістэма абароны горада, аснову якой складала шмат'- ярусная драўляная або мураваная вежа- данжон у драўляным замку (гл. Нава- грудскі замак, Камянецкая вежа, Ту- раўская вежа і інш.). У 14 ст. пабудаваны мураваныя замкі тыпу ням. кастэляў у Лідзе, Крэве і Медніках, а ў канцы 14 — пач. 15 ст. многа- вежавыя замкі ў Гродне, Навагрудку, Оршы. 3 сярэдзіны 16 ст. з узмацнен- нем агнястрэльнай зброі на Беларусі ўзнікла бастэйная фартыфікацыя (Геранёны, Мядзел), пазней бастыён- ная (Заслаўе, Нясвіж, Слуцк, Глуск, Быхаў, Каралін пад Пінскам і інш.). Удасканальваліся традыц. драўляна- земляныя і мураваныя А. з. У Віцебску, Полацку, Магілёве, Слуцку, Брэсце, Рэчыцы і інш. было створана некалькі ліній абароны, якія ахоплівалі цэнтр горада і пасады. У 16—18 ст. абарончыя прыстасаванні мелі многія грамадз. збудаванні — ратушы, сядзібы, дамы- крэпасці. У сувязі з ускладненнем міждзяржаўных адносін і ростам класа- вай барацьбы на Беларусі ў 15—17 ст. узніклі своеасаблівыя А. з.— інкастэ- ляваныя храмы. Цэрквы, касцёлы, кляштары, манастыры, сінагоп сталі Да арт. Абарончыя збудаванні. Полацк. Гравюра. 16 ст. Да арт. Абарончыя эбудаванні. Сынковіц- кая царква-крэпасць (Зэльвенскі р-н). Канец 15 — пач. 16 ст. Да арт. Абарончыя збудаванні. Агульны выгляд Мірскага замка. Пач. 16 ст. набываць элементы А. з.: сцены былі высокія і тоўстыя, па вуглах будынкаў ці над уваходам ставіліся баявыя вежы з банніцамі, уваходы дадаткова засцерагаліся бабінцамі, каванымі дзвя- рыма, пад’ёмнымі кратамі-герсамі. Су- тарэнні храмаў прыстасоўваліся пад склады ваеннай амуніцыі і прадуктаў, у вежах нярэдка рабіліся калодзежы. Вокны такіх храмаў былі вузкія, байніца- падобныя, размяшчаліся высока над зямлёй. Вакол будынкаў узводзіліся валы з драўлянымі ці мураванымі сценамі, вежамі або бастыёнамі. Адным з першых умацаваных храмаў на Беларусі быў Полацкі Сафійскі сабор, перабудаваны на мяжы 15 і 16 ст. у 5-вежавы храм-замак. Аналагічнымі абарончымі храмамі былі Супрасльская царква-крэпасць, Сынковіцкая царква- крэпасць, Мураванкаўская царква-крэ- пасць, Камацскі касцёл, абарончыя элементы мела Быхаўская сінагога. У 19 ст. ўзніклі фортавыя А. з. (гл. Крэпасць) з вынесенымі на 1—2 км наперад ад цэнтральнага ўмацавання фортамі. У І-й пал. 20 ст. ствараліся ўмацаваныя раены і палосы абароны. Ліг.: Рапполорт П. А. Военное зод- чество западно-русскнх земель X — XIV вв. Л., 1467 (Матерналы н нсследовання по археологвн СССР; № 140); Ч а н т у- р н я В. А Нсторня архмтектуры Белорус- снн. Т. 1. (Дооктябрьскнй пернод). 3 нзд. Мн, 1985; Ткачоў М. А. Замкі Беларусі (XIII—XVII ст.). Мн., 1977; Яго ж. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі X111—XVIII стст. Мн., 1978. М. А. Ткачоў. АБАРЫГЁНЫ (лац. аЬогівіпез ад аЬ оп^іпе ад пачатку), аўтахтоны, ста- ражытнае насельніцтва, карэнныя жыха- ры якой-небудзь мясцовасці (у процівагу перасяленцам). Славяне — А. ўсх. Еўро- пы. Этнагенез беларусаў праходзіў на той тэрыторыі, дзе яны жывуць і цяпер. іх таксама можна лічыць А. гэтай тэрыторыі. АБДАНК, гл. Габданк. АБДЗІРАЛОВІЧ Ігнат, гл. Канчэў- скі Ігнат Уладзіміравіч. «АБ ЕДНАННЕ , «ГІпіоп», штокварталь- ны часопіс, які выдаваўся ў Лондане ў 1948—66 (?) Хрысшянскім аб'яд- наннем беларускіх работнікаў у Вяліка- брытаніі. Паводле вызначэння рэдак- цыі — «антыкамуністычнае перыядыч- нае англа-беларускае выданне». Змяшчаў матэрыялы на бел. і англ. мовах. Заснавальнік і рэдактар А. Варава (1918—66). Распаўсюджваўся сяродбел. эміграцыі ў Вялікабрытаніі, ЗША, Аў- страліі, Канадзе. Змяшчаў даследаванні і архіўныя матэрыялы па гісторыі і культуры Беларусі, весткі з жыцця эмігрантаў, вёў палеміку з афіцыйнымі сав. выданнямі па пытаннях нац. палітыкі, ідэалогіі. Падтрымліваў ідэі і дэкларацыі Бел. Цэнтр. Рады (БЦР) і 2-га Усебеларускага кангрэса (1944). Сярод аўтараў В. і Р. Астроўскія, Варава, Ю. Жывіца, А. Салавей. Выйшла больш за 100 нумароў. Л I Пранчак. АБЕЗГАЎЗ Залман Еўнавіч (І0.4.І920, г. Лепель — 26.9.1988), бел. гісторык. Канд. гіст. н. (1956). Удзельнік Айч.
вайны. Скончыў БДУ (1945). 3 1945 супрацоўнік Архіўнага ўпраўлення БССР, з 1948 малодшы, з 1956 ст. навук. супрацоўнік Ін-та гісторыі АН БССР. Даследаваў гісторыю рабоча- га класа Беларусі дарэвалюцыйнага перыяду. Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 2, 1972), «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР» (т. I, 1984). Тв.: Ра івнтн промышленностн н фор- мнрованне пролетарната Белорусснн во второй половнне XIX века. Мн., 1971; Рабочнй класс Белорусснн в начале XX в. (1900—1913 гг.). Мн., 1977. АБІДАВІЧЫ, вёска ў Быхаўскім р-не, цэнтр сельсавета і калгаса «XVIII партз'езд». За 30 км на ПдУ ад Быхава, 65 км ад Магілёва. 746 жыхароў, 292 двары (1990). Мясцовасць заселена чалавекам у глыбокай старажытнасці. Пра гэта сведчаць стаянка каменнага веку за 2 км на ПнЗ ад вескі, знаходка ва ўрочышчы Чырвоная Горка (каля 2 км на ПнЗ ад А.) скрэблападобнай прылады мусцьерскай культуры, гара- дзішча ранняга этапу зарубінецкай і калочынскай культур (2 ст. да н. э.— 3 ст. н. э.) за 3 км на ПнЗ ад вёскі і археал. помнікі І-га тыс. н. э.: селішча за 3,2 км і бескурганны могільнік за 2,4 км на ПнЗ ад вёскі Паводле мясц. падання, назва вёскі паходзіць ад імя асілка Абіды, які разам са сваім братам Бязумай нібыта за- снаваў вёску. Іншая версія звязвае назву са словам «абіда» — крыўда (з-за неўраджайнасці пясчаных глебаў вяскоў- цы часта цярпелі нястачы). У пісьмовых крыніцах паселішча ўпершыню згад- ваецца ў 16 ст. У 1600 А.— сяло ў складзе маёнтка Тайманава Рэчыц- кага пав., шляхецкая ўласнасць. 3 1742 у Быхаўскім графстве (16 двароў). У 1758 у вёсцы 115 жыхароў мужч. полу. 39 двароў, млын, карчма. Пасля далу- чэння да Расійскай імперыі (1772) — у Старабыхаўскім пав. Магілёўскай губ. У 1780 484 жыхары, 81 двор, у 1858 277 жыхароў мужч. полу. Пасля праклад кі ў 1859 шашы Магілёў — Доўск каля вёскі заснавана паштовая станцыя. У 1880 у А. 790 жыхароў, 118 двароў. Частка вяскоўцаў займалася адыход- ным, кавальскім і бандарным промыс- ламі. 3 1897 у складзе Навабыхаўскай вол. Быхаўскага пав.; 1182 жыхары, 178 двароў, на паштовай станцыі — 4 жыхары, 2 двары. У А. былі 3 ветра- ныя млыны, хлебазапасны магазін, піцейны дом. Працавала школа граматы (у 1905 навучалася 50 хлопчыкаў і 10 дзяўчынак), якая пазней пера- творана ў земскую. У рэвалюцыю 1905—07 вяскоўцы самавольна выся- калі памешчыцкі лес, перашкаджалі лясной ахове яго расшукваць. У 1909 у А. 1212 жыхароў. Сав. ўлада ўстаноў- лена ў ліст. 1917. 3 1919 вёска ў Бы- хаўскім пав. Гомельскай губ. РСФСР. У 1920 1232 жыхары 209 двароў, 885,4 дзес. ворнай зямлі. 3 ліп. 1920 дзейнічала школа лікбезу (3 настаўнікі, 64 вучні). Пасля 1-га ўзбуйнення БССР (сак. 1924) у яе складзе, з 20.8.1924 Да арт. Абарончыя эбудаванні. Маламажэй- каўская царква-крэпасць (Шчучынскі р-н). 16 ст. Да арт. Абарончыя збудаванні. Умацаваны кальвінскі збор у в. Асташына (Навагруд- скі р-н). 16 ст. Да арт. Абарончыя збудаванн Умацаваны дом феадала ў в. Гайцюнішкі (Воранаўскі р-н). Пач. 17 ст. цэнтр сельсавета Журавіцкага р-на Магілёўскай акругі. У 1926 у А. 1247 жыхароў. На базе дарэвалюцыйнай створана 4-гадовая школа (106 вучняў, 1928), якая з пач. 1930-х гадоў займала будынак б. царквы. У 1925 існаваў каператыў па перасяленні на Кубань. У 1926 і 1928 узніклі т-вы па сумеснай апрацоўцы зямлі, на аснове якіх створа- на сельгасарцель імя М. I. Калініна (аб'яднала 24 гаспадаркі). У студз. 1929 арганізаваны калгас імя А. Р. Чар- вякова (пазней «XVIII партз'езд»), які ў 1932 аб'ядноўваў 44, у 1939 — 160 гаспадарак. 3 12.2.1935 вёска ў Доўскім (з 5.4.1935 Журавіцкім) р-не, з 20.2.1938 у складзе Гомельскай вобл. Калгас «XVIII партз’езд» удэельнічаў на Усе- 11 АБІХТ саюзнай с.-г. выстаўцы. 3 ліп. 1941 да 26.11.1943 акупіравана ням. фаш. за- хопнікамі. Вызвалена войскамі 283-й стралк. дывізіі 3-й' арміі Бел. фронту. У брацкай магіле на ўсх. ускраіне вёскі пахавана 819 сав. воінаў. На фран- тах і ў партыз. атрадах змагаліся 244 вяскоўцы, з іх 166 загінулі. На ўшанаванне памяці землякоў з вёсак калгаса «XVIII партз’езд» у 1975 у цэнтры А. пастаўлены помнік. 3 17.12. 1956 А. ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл. У 1969 у вёсцы 883 жыхары, 243 двары. Сярэдняя і муз. школы, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, 2 магазіны. В. М. Удальцоў. АБІДНЯ, комплекс археал. помнікаў зарубінецкай культуры. Гл. ў арт. Адаменка. АБІХТ Генрык Тэадоравіч [1835 ці 1836, Вільня — 31.5(12.6). 1863], рэва- люцыянер-дэмакрат, удзельнік нац.-вы- зваленчага руху ў Польшчы, Літве, Беларусі. 3 сям’і паштовага служачага. Скончыў Віленскую гімназію (1852), служыў у паштовых установах Пецяр- бурга, Дунайскай арміі, Вільні. Каб пазбе нуць арышту за ўдзел у рэвалюц. гуртках Зах. краю, у 1857 эмігра- ваў у Лондан. Працаваў у друкар- нях польскага рэвалюцыянера-эмігранта 3 Свентаслаўскага і «Колокола», садзей- нічаў умацаванню сувязей «Колокола» з Літвой і Беларуссю, быў актыўным дзеячам польскай Рэвалюцыйнай грама- ды вЛондан». Вясной 1862 нелегальна прабраўся ў Варшаву. Уваходзіў у ляві- цу вчырвоных», быў агентам Цэнтраль- нага нацыянальнага камітэта. Падчас паездак па Польшчы і Беларусі на- ладжваў сувязі, перавозіў зброю, збіраў грошы, вёў рэвалюц. прапаганду. Асн. рухаючай сілай паўстання лічыў народ. У ліст. 1862 арыштаваны царскімі ўладамі і зняволены ў Брэсцкую крэ- пасць. На следстве трымаўся мужна, здолеў захаваць таямніцы рэв. арг-цыі. Павешаны ў Варшаўскай цытадзлі. На пакаранне яго смерцю адгукнуўся А. I. Герцэн артыкулам «Подлыя!» (Собр. соч. М., 1959. Т. 17). Літ.: Революцнонный подьём в Лнтве н Белорусснн 1861 —1862 гг. М., 1964. С. 151—154; Клевенскнй М. Герцен- нздатель н его сотрудннкн // Лнтератур- ное наследство. М., 1941. Т. 41—42; К і с я л ё ў Г. Вяэень Брэсцкай крэпасці // Кісялёў Г. Героі і музы. Мн., 1982; Вгос к Р. 2 <1гіе)6* чгіеікіе] ешікгас]і V Ап{1іі. ІУагзгака, 1958; КпаротгзкаІУ. Ілі<1 Роізкі — Сготада ге*о!цсу]па Ьоп- <1уп // Кчгагіаіпік Нізіогусгпу. 1955. № 2. Г. В. Кісялеў. АБІХТ (АЬісЫ) Рудольф (9.8.1850, Намыслаў, Сілезія — 12.2.1921), нямецкі славіст. Вучыўся ў Берліне, Гале, Вроцлаве. 3 1900 праф. слав. філалогіі Вроцлаўскага (Брэслаўскага) ун та. У 1917—18 выкладаў бел. мову ў Свіс- лацкай настаўніцкай семінарыі. У працах «Паказальнік крыніц Супрасльскага ру- капісу» (1893—98), «Слова аб палку
АБКЛАД Ігаравым» (1895, з яго перакладам тэксту помніка) даследаваў стараж.- бел. помнікі. У газ. «Пег ВеоЬасЬіег» («Наглядальнік», 5—29.9.1918) надру- каваў 5 арт. «Са старажытнай і новай гісторыі беларусаў», багатых фактыч- ным матэрыялам. Садзейнічаў адраджэн- ню бел. пісьменства. Адзін з выдаўцоў бел. буквара «Просты спосаб стацца ў кароткім часе граматным» (Вроцлаў, 1918, надрукаваны лацінкай). Пры яго садзеянні выдадзены зб. «Беларусь» (Берлін, 1919), прысвечаны геаграфіі, гісторыі і культуры Беларусі. Працаваў над гісторыяй бел. літаратуры (захаваў- ся ўрывак) Яго лісты да А. 1. Луцке- віча зберагаюцца ў ЦДАМЛіМ Беларусі. Літ.'. Сакалоўскі У. Л. Пара ста- наўлення: Вопыт параўнальнага выаучэння бел. і некаторых класіч. зарубежных літ. Мн, 1986. АБКЛАД, аздоба абразоў і пераплётаў рукапісных і друкаваных кніг. Вы- конваўся з серабра, залачонага серабра, пасярэбранай медзі, парчы, скуры, акса- міту, дэкарыраваўся чаканкай, граві- роўкай, чарненнем, эмалямі, філігранню, упрыгожваўся каштоўнымі і паўкаш- тоўнымі камянямі, жэмчугам. На Беларусі найбольш вядомыя А. евангелляў Аршанскага (13 ст„ касцяны, Цэнтр. навуковая б-ка АН Украіны) і Лаўрышаўскага (14 ст„ сярзбраны, Кракаўскі нац. музей). У 1970-я гады экспедыцыі Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фаль- клору АН БССР выявілі аздоблены чаканкай з эмалевымі выявамі еванге- лістаў металічны А. евангелля з г. Ля- хавічы (18 ст.), пазалочаны, металічны, гравіраваны А. евангелля з Жабінкаўска- га р-на (1838), скураны А. Статута ВКЛ (17 ст.; усе захоўваюцца ў Музеі стараж.-бел. культуры ІМЭФ АН Белару- сі (МСБК)], А. евангелляў сярэбраны 1771, медны 1657 і парчовы 1746, упрыгожаны пасярэбра нымі пласцінкамі (Брэсцкая і Віцебская вобл.). А. абра- з о ў рабілі з металу, дрэва, часам з пап’е-машэ. Яны закрывалі адзенне, галаўныя ўборы (такія А. наз. «шата»), радзей — фон на абразах. Найбольш вядомыя А. абразоў: сярзбраны паза- лочаны да абраза «Маці Боская Адзігіт- рыя» (г. Кобрын 18 ст.); медныя пасярэбраныя да абразоў «Маці Боская Адзігітрыя» (Нясвіжскі р-н, 18 ст.; г. Глыбокае, 19 ст.); «Пакланенне вешчуноў» (Браслаўскі р-н, 18 ст.); «Маці Боская Апека» (Пінскі р-н, 18 ст.); «Маці Боская з данатарамі» (Ляхавіцкі р-н, 18 ст.); «Маці Боская Адзігітрыя Смаленская» (Міёрскі р-н, 1774); «Маці Боская Замілаванне» (Пінскі р-н, 1803); металічны А„ аздоблены гравіраванай і чаканенай выявай св. Мікалая (Бярозаўскі р-н, 19 ст.); разны драўляны А. да абраза «Маці Боская Адзіптрыя» (Драгічынскі р-н, 2-я пал. 17 ст.; усе захоўваюцца ў МСБК); калекцыя разных драўляных Абклад абраза «Пакланенне аешчуноў» з Браслаўскага р-на. 18 ст. Абклад абраза «Маці Боская Адзігітрыя» з г. Глыбокае. 19 ст. Абклад Евангелля з Жабінкаўскага р-на. 1838. А. 18 ст. з Ляхавіцкага, Маларыцкага і Камянецкага р-наў. Літл Русско-белорусскне связн: Сб. доку- ментов (1570—1667 гг.). Мн„ 1963; Жы- вапіс Беларусі XII—XVIII стагоддзяў Мн„ 1980. М. М Яніцкдя АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ САВЕТАЎ РАБОЧЫХ, САЛДАЦКІХ 1 СЯЛЯНСКІХ ДЭПУТАТАЎ ЗАХОД- НЯЙ ВОБЛАСЦІ I ФРОНТУ, А б л в ы- к а м з а х, першы вышэйшы заканадаўчы (паміж з’ездамі Саветаў) орган сав. ула- ды на тэр. Віцебскай, Маплёўскай, Мін- скай, неакупіраванай германскімі войска- мі часткі Віленскай, Смаленскай (з крас. 1918) губерняў, што ўтваралі Заход- нюю вобласць, а таксама на Зах. фронце. Дзейнічаў з 26.11 (9.12).1917 да 2.1.1919. Створаны ў выніку зліц- ця выканкомаў абл. Савета рабочых і салдацкіх дэп. (35 чал.), Савета сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губ. (35 чал.) і Франтавога к-та Зах. фронту (100 чал.). У Аблвыкамзах увайшлі прадстаўнікі прафсаюзаў гар. рабочых (11), чыгуначнікаў (4), пашто- ва-тэлеграфных служачых (2). Пад кі- раўніцтвам Паўночна-Заходняга аблас- нога камітэта РКП(б) узначальваў усё ваенна-паліт. і гасп. жыццё Зах. вобласці (з вер. 1918 Зах. камуны) і фрон- ту. Складаўся з 15 камісарыятаў (ад- дзелаў). Прэзідыум: старшыня М. У. Ра- газінскі, з 17(30).1.1918 А. Ф. Мяс- нікоў; таварышы старшыні М. 1. Кры- вашэін, П. Казлоў; сакратары 1. Я. Алі- бегаў, Гарашчук, П. Осіпаў. Для каар- дынацыі дзейнасці камісарыятаў і выра- шэння найб. важных пытанняў створа- ны Савет Народных Камісараў Заход- няй вобласці і фронту. Друк. орга- ны — газ. «Советская правда», «Запад- ная коммуна». 19.2.1918 Аблвыкамзах эвакуіраваны з Мінска ў Смаленск. На II з’ездзе Саветаў Зах. вобласці (10—14.4.1918, Смаленск) склад Аблвыкамзаха зменша- ны да 75 чал., утвораны новыя ад- дзелы. Ліквідаваны ў сувязі са ства- рэннем Часовага рабоча-сялянскага са- вецкага ўрада Беларусі. Літа Велнкая Октябрьская соцмалнстн- ческая революцмя в Белорусснн: Докумен- ты н матерналы. Т. 2. Мн„ 1957; Борьба за Советскую власть в Белорусснн, 1918— 1920 гг.: Сб документов н матерналов. Т. 1. Мн„ 1968; Круталевнч В А. Рожденме Белорусской Советской республн- кн. Мн., 1975, Путём борьбы н труда. Мн„ 1989; Нестеренко Е. Н„ Ос- моловскнй В. П Советы Белорусснн, окт. 1917 — янв. 1919 г. Мн„ 1989 А. 1. Марозава. АБЛАСНЫ САЮЗ РСДРП ЛІТВЫ I БЕЛАРУСІ, партыйная арганізацыя, якая дзейнічала ў Паўночна-Заходнім краі ў 1906—08. Меў статут. Вышэй- шым органам Саюза быў з’езд ці кан- ферэнцыя, паміж імі парт. арг-цыю ўзна- чальваў Абласны камітэт Саюза РСДРП Літвы і Белару' і На час утварэн- ня налічваў 4—4,5 тыс. членаў (баль- шавікоў і меншавікоў). Для работы ў войску была створана Ваенна-рэвалю- цыйная арганізацыя пры Абласным саю- зе РСДРП Літвы і Беларусі. Узнік-
ненне Саюза завяршыла пэўны этап раз- віцця с.-д. руху на тэр. Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Ковенскай і Мінскай губ. Папярэднікамі Абл. саюза былі Паўночна-Заходні камітэт РСДРП, які ў жн. 1905 на з’ездзе падпарад- каваных яму арг-цый пераўтвораны ў Паўночна-Заходні саюз РСДРП. У ліст. 1905 за яго рэарганізацыю выказаўся Другі з’езд Паўночна-Заходняга саюза РСДРП. Дэлегаты адзначылі рост с.-д. руху, узнікненне ў структуры Саюза акруговых арганізацый РСДРП і мелі намер пераўтварыць яго «ў вялікую абласную арганізацыю, якая ахоплівае ўвесь край». Але ў сувязі з тым, што рэарганізацыя парт. работы ў гэты час была звязана з пераадоленнем расколу ў партыі, з падрыхтоўкай да IV (Аб’яднаўчага) з’езда РСДРП (1906), практычнае ажыццяўленне задачы было адкладзена. Трэці з’езд Паўночна-За- ходняга саюза РСДРП (1906) вызначыў характар новай арг-цыі як ідэйнага і практычнага кіраўніка парт. работы ў краі. Працэс утварэння Саюза завяршыў Чацвёрты з’езд Паўночна-Заходняга саюза РСДРП (ён жа 1-ы ўстаноў- чы з’езд Абл. саюза; канец мая — пач. чэрв. 1906), які адзначыў, што на Бе- ларусі і ў Літве на базе мясц. арг-цый РСДРП фактычна склалася абл. парт. арганізацыя — Паўн.-3ах. саюз РСДРП і перайменаваў яго ў Абл. саюз РСДРП Літвы.і Беларусі. На час утварэння Саюз аб’ядноўваў Віленскую (Ашмяны, Гродна, Ліда, Свянцяны, Смаргонь), Віцебскую (Веліж, Вялікія Лукі, Гарадок, Невель, Полацк), Дзвін- скую (Друя, Краслаўка, Панявеж, Ро- сіца, Рэжыца) акруговыя арг-цыі РСДРП; Бабруйскую, Брэсцкую, Віцеб- скую, Ковенскую, Мінскую, Пінскую, Полацкую, Смаргонскую гар. і местачко- выя арг-цыі і групы РСДРП. Зыходзя- чы з эканам., сацыяльна-бытавых, моў- ных і нац. асаблівасцей парт. арг-цын краю (на тэр. Полыпчы, Літвы, Бе- ларусі) і з таго, што Сацыял-дэмакра- тыя Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ) паводле рашэння IV (Аб’яд- наўчага) з’езда ўжо ўвайшла ў склад РСДРП, з’езд прызнаў немэтазгодным далейшае знаходжанне парт. арг-цый Літвы і Беларусі ў структуры СДКПіЛ. Адначасова з’езд выказаўся за пераход Беластоцкай арг-цыі ў склад с.-д. Польшчы. Першая канферэнцыя Абласнога саю- за РСДРП Літвы і Беларусі (жн. 1906) выпрацавала платформу па выбарах у II Дзярж. думу. 3 прадстаўніцтва дэ- легатаў на Другой канферэнцыі Аблас- нога саюза РСДРП Літвы і Беларусі аідаць, што яго склад да кастр. 1906 папоўніўся Дзвінскай раеннай арг-цыяй, Смаленскім к-там РСДРП. Да лют. 1907 да яго далучылася Барысаўская група РСДРП. Назіраўся і колькасны рост арг-цый Абл. саюза за кошт па- паўнення іх новымі членамі. Сацыяль- ны і нац. склад арг-цый быў страка- ты: рабочыя, рамеснікі, сяляне, прадстаў- нікі інтэлігенцыі і дробнай гар. бур- жуазіі; беларусы, рускія, палякі, літоў- цы, яўрэі і інш. У арг-цыях РСДРП гарадоў з развітой прамысловасцю (Віцебск, Дзвінск, Мінск, Пінск) працэнт рабочых быў значны, у акруговых арг-цыях, скіраваных найперш на вя- дзенне работы ў вёсцы, пераважалі сяляне, у местачковых — рамеснікі. Пасля IV (Аб’яднаўчага) з’езда, які выпрацаваў умовы аб’яднання з Бун- дам, гэты працэс распачаўся і ў Абл. саюзе, аднак акрэсленага характару ён не набыў. Устаноўчы з’езд Абл. саюза прызнаў выпрацаваныя IV з’ездам РСДРП умовы аб’яднання толькі пе- раходнай ступенню да яго. Прычым баль- шавікі адхілялі магчымасць суіснаван- ня двух кіруючых цэнтраў, прынцыпы федэратыўнай пабудовы партыі і «на- цыянальна-культурнай аўтаноміі». Дру- гая канфер. Абл. саюза РСДРП Літвы і Беларусі прыняла статут аб’яднання з Бундам, але ўнесла пры гэтым шэ- раг паправак у рэзалюцыю ЦК, каб за- сцерагчы сумесныя арг-цыі ад сепара- тысцкага ўхілу, ад уплыву бундаўскай ідэалогіі і палітыкі. Трэцяя канферэн- цыя Абласнога саюза РСДРП Літвы і Беларусі (канец лютага — пач. сак. 1907), наадварот, апусціла з умоў аб’- яднання палажэнне пра неабходнасць мясц. аб’яднаным к-там суадносіць сваю дзейнасць з агульнапарт. рашэннямі, што было яўнай уступкай бундаўскаму се- паратызму. На практыцы аб’яднання арг-цый РСДРП і Бунда ў рамках Абл. саюза не адбылося. Кожная з партый захавала сваю структуру, кіруючыя орга- ны і друк. Толькі ў Смаргоні ў кан- цы 1906 арг-цыі зліліся і абралі адзі- ны камітэт арг-цый РСДРП і Бунда, аднак і ён разгарнуць работу не па- спеў з-за разгрому паліцыяй. У цэлым узаемадзеянне РСДРП і Бунда будава- лася на аснове тактыкі «левага блоку». Склад дэлегатаў з’езда Абл. саюза фарміраваўся на аснове прамых . вы- бараў усімі членамі партыі. Арг-цыі, якія налічвалі ад 200 да 500 членаў, мелі права пасылаць 1 дэлегата з ра- шаючым голасам, ад 500 да 1000 — 2; тыя арг-цыі, што налічвалі менш за 200 членаў, для вылучэння свайго дэлегата аб’ядноўваліся. Парадак дня з’езда па- пярэдне абмяркоўваўся ў арг-цыях. З’езд выбіраў кіруючы орган — Абл. ка- мітэт, які меў права кааптацыі (у. вы- падку арышту ці інш. прычын вы- быцця яго членаў). Парт. арг-цыі, што ўваходзілі ў склад Абл. саюза, мелі шы- рокую аўтаномію ў мясц. справах. Акру- говыя арг-цыі і найболыпыя гарадскія (Мінская) праводзілі свае канферэнцыі, астатнія — сходы з правам канчаткова- га рашэння (у пэўных межах). Такім жа крытэрыем вызначаліся межы аўта- номіі і самога Абл. саюза ў агульна- парт. структуры. Стварэнне абл. аўта- номных арг-цый лічылася мэтазгодным у тым выпадку, калі яны ўяўлялі сабой адзінае цэлае паводле ўмоў працы ў пэўным раёне. Адна’к наладзіць і вытры- маць аптымальны баланс між цэнтраліз- мам і аўтаноміяй у Абл. саюзе не ўда- лося. Па меры спаду рэвалюцыі каарды- 13 АБЛАСНЫ нацыя дзейнасці арг-цый і роля кіруюча- га цэнтра паступова слабелі. Паліт. пазіцыі абл. арг-цыі вызнача- ліся барацьбой і супрацоўніцтвам баль- шавіцкай і меншавіцкай плыняў, але са сваімі асаблівасцямі. Калі ў партыі ў цэлым пасля IV (Аб’яднаўчага) з’езда было дасягнута арганізац. адзінства пры ідэйным размежаванні, то ў Абл. саюзе тэндэнцыя на размежаванне прагляда- лася значна слабей. Саюз падтрымаў план паліт. кампаніі, прапанаваны мен- шавіцкім ЦК, лічыў абавязковым вы- кананне ўсіх яго дырэктыў, у т. л. рэзалюцыі «Аб свабодзе крытыкі рашэн- няў партыйных з’ездаў». Асн. змест гэ- тай рэзалюцыі зводзіўся да абмежаван- ня барацьбы вакол рашэнняў IV з’езда, супраць. чаго выступалі бальша- вікі, патрабуючы адзінства дзеянняў пры свабодзе ідэйнай барацьбы. У дачынен- ні да рэкруцкай кампаніі арг-цыі Абл. саюза кіраваліся пераважна меншавіцкай устаноўкай на ўзмацненне агіт. работы сярод моладзі (бальшавіцкая пазіцыя; «Не даваць рэкрутаў!»). Недаацэньваў Абл. саюз і нац. пытання. Яго III кан- ферэнцыя наогул прапанавала V з’езду РСДРП зняць гэта пытанне з парадку дня па прычыне «неаформленасці ў шы- рокіх партыйных колах». У 1906—07 паліт. барацьба Абл. саю- за канцэнтравалася пераважна вакол вы- бараў у I і II Дзярж. думы. Асн. кі- рунак гэтан барацьбы прадугледжваў байкот I Думы, выкрыццё канстытуцый- ных манеўраў урада, скліканне рэв. шля- хам Устаноўчага сходу. Найбольш ра- дыкальнымі былі пазіцыі Мінскай і Ві- цебскай груп, што ў сваіх лістоўках за- клікалі адмовіцца ад выбараў і рых- тавацца да новых бітваў, вынікам якіх і з’явіцца Устаноўчы сход. Мінская група адкінула план паліт. кампаніі меншавіц- кага ЦК РСДРП. У шэрагу выдан- няў Абл. саюза праглядаў меншавіцкі ўплыў (падтрымка лозунга ператварэння Думы ў орган агульнанар. руху ў адроз- ненне ад бальшавіцкага закліку «Зробім Думу сродкам рэвалюцыі!»), непаслядоў- насць у практычных дзеяннях. Менавіта такая тактыка арг-цын Абл. саюза ў спалучэнні з хістаннямі мясц. арг-цый непралетарскіх партый (Бунда, «Па- алей-Цыён», сіяністаў-сацыялістаў, эсэ- раў і інш.) перашкодзіла ім стварыць надзейны блок левых сіл, які абумо- віў бы зрыў канстытуцыйных манеўраў царызму. Роспуск 8(21).7.1906 I Думы Абл. саюз у лістоўцы «Да сялян» ацаніў як заканамерны, бо для царызму нават та- кая стрымана-апазіцыйная ўстанова зда- валася занадта рэвалюцыйнай. Абвяш- чаўся курс на звяржэнне ўлады, на скліканне рэв. шляхам поўнаўладнага Устаноўчага сходу, на адкрытую пад- рыхтоўку нар. паўстання. Змест такіх лістовак быў вельмі блізкі да вывадаў ленінскай працы «Роспуск Думы і задачы пралетарыяту». Падобнымі па зместу бы-
14 АБЛАСНЫЯ лі адозвы Мінскага акруговага к-та «Да ўсіх сялян і рабочых» і рашэнні Другой канферэнцыі Смаргонскай акру- говай арганізацыі РСДРП (жн. 1906). Усё гэта сведчыла пра падабенства бальшавіцкіх і меншавіцкіх ацэнак рос- пуску Думы. Аднак у ходзе выбарчай кампаніі ў II Думу разыходжанні па- вялічыліся, узрос уплыў меншавікоў. У сітуацыі агульнага спаду рэвалю- цыі і наступлення рэакцыі значна ўзрас- лі рэфармісцкія тэндэнцыі ў РСДРП і ва ўсім рэв.-дэмакр. лагеры. Гэта асаблі- ва праявілася на Беларусі, дзе слой пра- мысл. пралетарыяту быў вельмі тонкі, а рамеснікаў і дробнай буржуазіі — шыро- кі. Таму рэфармісцкі шлях, у параў- нанні з рэвалюцыйным, здаваўся больш прывабным і рэалістычным. Тактыку Абл. саюза ў адносінах да II Думы выпрацавала яго 2-я канфе- рэнцыя (кастр. 1906), што дапамагло Саюзу весці выбарчую кампанію больш мэтанакіравана і эфектыўна. Аднак тая ж дваістасць, перапляценне радыкальных і рэфармісцкіх установак прывялі да не- паслядоўнасці, супярэчлівых лозунгаў, распылення сродкаў і сіл. 3 аднаго боку, тактыка Абл. саюза сцвярджала неабходнасць барацьбы за бліжэйшыя і канчатковыя мэты сацыял-дзмакра- тыі, выкарыстання Думы як агіт. тры- буны, з другога — Дума разглядалася ў якасці «агульнанацыянальнага, аргані- зуючага цэнтра рэвалюцыі», здольнага падрыхтаваць скліканне Устаноўчага сходу. У ходзе перадвыбарчай бараць- бы арг-цыям РСДРП не ўдалося ажыццявіць свой намер — сфарміраваць самастонныя выбарчыя камісіі. Прад- стаўнікі эсэраў і Беларускай сацыя- лістычнай грамады (БСГ), як правіла, складалі ў іх меншасць, у шэрагу вы- падкаў у іх уваходзілі толькі члены РСДРП і Бунда, лрычым апошнія ра- зам з сіяністамі-сацыялістамі (у Мін- ску) ці кадэтамі (у Віцебску і Ма- гілёве). Такая непаслядоўнасць і су- пярэчлівасць аблягчала прадстаўнікам урада барацьбу за мандаты, распыляла сілы рэв. лагера, перашкаджала арг-цыям Абл. саюза праводзіць самастойную тактыку ў перадвыбарчай барацьбе. Найбольш моцна бальшавіцкі ўплыў ад- чуваўся ў дзейнасці аб’яднанага выбар- чага бюро мінскіх арг-цый РСДРП і Бунда. Акруговыя арг-цыі Саюза здо- лелі правесці ў некаторых паветах ся- лянскія канферэнцыі, якія спрыялі аб’- яднанню «левых сялян» у барацьбе супраць чарнасоценна-памешчыцкіх кан- дыдатур. У прапагандысцкай дзейнасці Абл. саюза гал. месца адводзілася вы- крыццю антынар. сутнасці чарнасоцен- ных партый. АДнак выступіць як адзі- нае цэлае арг-цыям Абл. саюза не ўда- лося. Непаслядоўнасцю вызначалася і іх лінія ў адносінах да выбранай Думы: крытыка дэпутацкага корпуса як далё- кага ад інтарэсаў працоўных і побач — заклікі аб’яднацца вакол думскай с.-д. фракцыі для націску на Думу. Тым са- мым падтрымліваліся ілюзіі пра здоль- насць Думы ажыццявіць радыкальныя рэформы парламенцкімі сродкамі пры за- хаванні самадзяржаўя. Разам з тым і на апошнім этапе рэвалюцыі арг-цыі Абл. саюза РСДРП не страцілі сувязей з масамі і пра- цягвалі кіраваць рэв. рухам. У 1906—07 яны падрыхтавалі і правялі шэраг за- бастовак, сялянскіх выступленняў. Най- актыўней дзейнічалі бальшавікі; менша- вікі спадзяваліся на II Думу, арыента- валіся на саюз з кадэтамі. Колькасная перавага меншавікоў у арг-цыях Абл. саюза РСДРП наглядна выявілася ў складзе дэлегатаў, пасланых на V з’езд РСДРП. Сярод іх быў толькі 1 бальша- вік — ад Мінскай арг-цыі РСДРП. Пасля разгону II Думы, задушэння царызмам рэвалюцыі і масавых арыштаў многія арг-цыі РСДРП распаліся, сувязі паміж імі аслабіліся, сярод пэўнай часткі па- шырыўся ліквідатарскі настрой. У 1908 Абл. саюз як арганізац. цэлае перастаў існаваць. Літ.: гл. пры арт. Арганізацыі РСДРП. А. С. Кароль. АБЛАСНЫЯ ПРЫВІЛЕІ, заканадаўчыя акты ВКЛ, якія юрыдычна замацоўвалі аўтаномныя правы некаторых зямель (княстваў, ваяводстваў, паветаў). Да- валіся вял. князем ВКЛ. Найбольш вядомыя А. п.: Віцебскія 1503, 1509, 1561; Полацкія 1511, 1547, 1580, 1634, 1699; Смаленскі 1505; Кіеўскія 1507, 1529; Валынскія 1501, 1509, 1547; Бельскія 1501, 1547; Драгічынскія 1511, 1547; Мсціслаўскі 1551. Нормы, змешча- ныя ў А. п., паходзілі з мясцовага звычаёвага права, а таксама выпраца- валіся адміністрацыннай і судовай практыкай, якая склалася за час зна- ходжання гэтых зямель у складзе ВКЛ. Найбольш тыповыя А. п.— Віцебскі 1503 і Полацкі 1511. У іх замацаваны старадаўні зарок вял. князя не ўмеш- вацца ў царкоўныя справы палачан і віцяблян, гарантуюцца іх маёмасныя і асабістыя правы. Ваяводы ў Полацк і Ві- цебск прызначаліся толькі са згоды мясц. насельніцтва: «А который будет воевода наш нелюб нм, нно нам нм воеводу мншого датн по нх волн». Сўдзіць па- лачаніна можна было толькі ў Полац- ку паводле полацкага права «с По- лочаны по нспросу». За баярамі і мяш- чанамі гэтых зямель прызнавалася пра- ва свабоднага выезду за мяжу: «Теж Полочаном вснм жнтн в Полоцку доб- ровольно покуль хто хочет; а будет лн которому Полочаннну от нас наснльст- во, нам его снлою не держатн: нно ему путь чнст, куды хто хочеть, без каж- дое зачепкн». Выдача А. п. і іх неад- наразовае пацвярджэнне мелі дзярж.- прававы характар. Наяўнасць А. п. свед- чыла пра асаблівы статус пэўнай тэр. ў дзяржаве, яе аўтаномныя правы. Такія прывілеі з’яўляюцца каштоўнай крыніцай пры даследаванні сац. і саслоў- най структуры грамадства. Літ.: Акты, относяіцяеся к мсторвн За- падной Росснн... Т. 1—5. Спб., 1846—53; Якубовскнй Н. В. Земскне прнвнлен Велнкого княжества Лнтовского // Журн. М-ва нар. просвеіцення. 1903. № 4, 6; Ясннскнй М. Н. Уставные земскне гра- моты Лнтовско-Русского государства. Кнев, 1889; Юхо Н. А. Правовое положенне населення Белорусснн в XVI в. Мн., 1978. , 1. А. Юхо. АБЛВЫКАМЗАХ, скарочаная назва Абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпута- таў Заходняй вобласці і фронту. АБМЕЖАВАЛЬНЫЯ ЗАКОНЫ па землеўладанні і земле- карыстанні, сукупнасць нарматыў- ных актаў царскай адміністрацыі па аб- межаванні маёмасных правоў у сферы землеўладання і землекарыстання на- сельніцтва Беларусі, Літвы і Правабя- рэжнай Украіны ў канцы 18 — пач. 20 ст. Пасля далучэння Беларусі да Ра- сіі царскі ўрад праводзіў тут палітыку насаджэння рускага памешчыцкага зем- леўладання. Былі выдадзены ўказы аб канфіскацыі маёнткаў мясцовых памеш- чыкаў, якія адмовіліся прысягнуць Ка- цярыне II, а таксама тых, хто ўдзель- нічаў у нац.-вызваленчых паўстаннях 1794 і 1830—31, праведзена секуляры- зацыя царкоўных уладанняў. Канфіска- ваныя землі з прыгоннымі сялянамі раз- даваліся царскім вяльможам, ваенным і грамадзянскім чыноўнікам або паступалі ў казну. У час падзелаў Рэчы Паспа- літай (1772, 1793, 1795) ва Усх. Бе- ларусі розным асобам, найбольш фава- рытам царскага двара, было падаравана 85 буйных маёнткаў ці іх частак, у Цэнтр. і Зах. Беларусі і Літве — 80,7 тыс. душ сялян мужч. полу; у 1796—1801 на тэр. Беларусі і Літвы дадаткова раздадзена 620,6 тыс. дзес. зямлі з 39,5 тыс. душ сялян. Да сярэдзіны 1830-х гадоў толькі ў Віленскай і Гродзенскай губ. кан- фіскавана 188 маёнткаў (54,9 тыс. душ сялян), што належалі ўдзельнікам паў- стання 1830—31 (пазней частка маёнт- каў вернута ўладальнікам). У выніку се- кулярызацыі ў пач. 1840 гадоў толькі ў Гродзенскай губ. ў казну паступіла 122 тыс. дзес. зямлі. Пасля паўстання 1863—64 у Польшчы, на Беларусі і Літве царызм узмацніў палітыку нац. абмежаванняў. У 1864— 65 на Беларусі, Правабярэжнай Украі- не і Літве было забаронена «асобам польскага паходжання» (пераважна па- ланізаваным мясцовым ураджэнцам) і яўрэям купляць зямлю, арандаваць, пры- маць у заклад або ў кіраванне сял. надзе- льныя і казённыя, а таксама прыватна- ўласніцкія землі, набытыя іх уладальні- камі на льготных умовах. У адносінах да зямельнай уласнасці ўдзельнікаў паў- стання царскі ўрад прыняў яшчэ больш жорсткія рэпрэсіўныя меры. Паводле ўказаў ад 15.3 і 5.8.1863 уладанні ўдзель- нікаў паўстання і асоб, якія мелі да яго дачыненне, падлягалі адпаведна кан- фіскацыі ў карысць дзяржавы і сек- вестру (у апошнім выпадку ўладальнік павінен быў на працягу 2 год прадаць зямлю або абмяняць яе на маёнтак ва ўнутраных рэгіёнах Расіі). Канфіскацыя і секвестрацыя зямельных уладанняў па- лякаў працягвалася да 1873—74. На Бе- ларусі поўнасцю або часткова было кан- фіскавана больш за 200 маёнткаў
(1,7 % агульнай колькасці) плошчай звыш 200 тыс. дзес. (2,2 %). Частка іх пазней вернута ўладальнікам. На пра- цягу 1866—73 у Мінскай і бел. па- ветах Віленскай і Гродзенскай губ. самі польскія памешчыкі або царскія ўлады поўнасцю ці часткова распрадалі 140 секвестраваных маёнткаў памерам 220,6 тыс. дзес. Акрамя таго, былі канфіска- ваны і секвестраваны сотні зямельных участкаў дробнай ваколічнай шляхты. Гэтыя А. з. пацверджаны і дапоўнены ва ўрадавых законапалажэннях 1880— пач. 1890-х гадоў, выдадзеных ва ўмо- вах дваранскай рэакцыі і далейшага ўз- мацнення нац. прыгнёту. Паводле часо- вых правіл ад 3.5.1882, у сельскай мяс- цовасці мяжы яўрэйскай аселасці, акра- мя забароны набываць зямлю, яўрэям не дазвалялася яе арандаваць, прымаць у заклад ці кіраванне нерухомую, у т. л. зямельную, маёмасць усіх відаў. 27.12. 1884 аналагічны закон прыняты ў адно- сінах да асоб польскага паходжання. У 1887 на Беларусі (без Магілёўскай губ.), Правабярэжнай Украіне і Літве права куплі зямлі былі пазбаўлены ін- шаземцы. На пач. 1890-х гадоў у сельскай мясцовасці гэтага рэгіёна па- лякам была наогул забаронена перада- ча зямлі ў пажыццёвае ўладанне. Абмежаванні на землеўладанне даты- чылі таксама сялян Беларусі і Літвы. Купляць зямлю, у т. л. казённую, на льготных умовах мелі права (з дазволу губ. улад) толькі палітычна надзейныя сяляне. 3 пач. 1870-х гадоў яны маглі набываць канфіскаваныя і секвестрава- ныя маёнткі толькі цалкам. 3 сярэдзі- ны 1880-х гадоў паводле загаду ві- ленскай адміністрацыі сялянам каталіц- кага веравызнання дазвалялася мець на двор не больш за 60 дзес. зямлі, уключа- ючы надзельную. Вынікам дзеяння А. з. было значнае скарачэнне землеўладання мясц. памеш- чыкаў. За 30 гадоў пасля паўстання 1863—64 на Беларусі, за выключэннем зямель, якія адышлі ў надзел сялянам, яно паменшала з 7,5 млн. дзес. (78,4 % агульнай пл. памешчыцкіх зя- мель) да 4,1 млн. дзес. (42,4 %) або ў 1,8 раза. Землі, адабраныя ў мясцо- вых памешчыкаў, а таксама казённыя зямельныя ўладанні пераходзілі да рус- кіх чыноўнікаў, афіцэраў, спраўнікаў, ва- ласных старшын і інш. Ім прадавалі зямлю пераважна на льготных умовах (заніжаная яе ацэнка, танны дзярж. доў- гатэрміновы крэдыт, вызваленне ад за- датку і інш.). За гэты ж час плошча рус. памешчыцкага землеўладання на Бе- ларусі павялічылася з 2,1 млн. (21,6 %) да 5,5 млн. дзес. (57,6 %). Пад уплывам рэв. руху ў першыя гады, 20 ст. ца- рызм вымушаны быў дазволіць каталіц- каму нас. ў межах так званага поль- скага землеўладання купляць, аранда- ваць, прымаць зямлю ў заклад. Яўрэі, атрымаўшы дазвол жыць у шэрагу но- вых сельскіх паселішчаў мяжы аселасці, маглі набываць там сЯдзібныя ўчасткі. Астатнія А. з. захоўваліся да Кастр. рэвалюцыі. Яны вялі да адноснага па- ніжэння рыначных цэн на зямлю, ства- Абол. 1. Грэцыя: дыябол (двайны абол) 520 да н. э. (серабро). 2. Вялікае княства Літоўскае: Жыгімонт II Аўгуст, 1546. 3. Цешын: Ліэавета Лукрэцыя, 1653 (білон). ралі сур’ёзную перашкоду для фармі- равання бурж. зямельнай уласнасці, з’яўляліся адной з асн. прычын па- раўнаўчай устойлівасці дваранскага зем- леўладання ў зах. губернях. Кр.‘ Полн. собр. эаконов Росснйской нм- пернн. Собр. 2-е. Т. 39. № 41039; Т. 40. № 42759; Собр. 3-е. Т. 2. № 834; Т. 4. № 2633; Законодательные акты пе- реходного временн, 1904—1906 гг. 2 мзд. Спб., 1906; Сборннк правнтельственных рас- поряженмй по водворенню русскнх земле- владельцев в Северо-Западном крае. 2 нзд. Внльна, 1886. Літ.г ЖуковмчП. М. О русском земле- владеннн в Северо-Западном крае со вре- менн прмсоедннення его к Россмм. Спб., 1895; Громачевскнй С. Г. Огранм- чнтельные законы по землевладенню в За- падном крае с мотнвамн н разьясненнямн. Спб., 1892; Ольшановскнй Б. Г. Права по землевладенню в Западном крае. Спб., 1899; КоэловскнйП. Г. Землевла- денне н землепользованне в Белорусснн в XVIII—первой половнне XIX в. Мн., 1982; Панютнч В. П. К вопросу о поземель- ной полнтнке царнзма в Белорусснн во вто- рой половнне XIX в. // Мз нсторнн крестьянства Белорусснн: Сб. ст. Мн., 1978; Улацвк Н. Н. Предпосылкн крестьянской реформы 1861 г. в Лнтве н Западной Белорусснн. М., 1965; 8 с Ь ш і <11 IV. Сепега ргушаіпе) говуізкіе) ч'іаьлоёсі гіетзкіе) V Ь. впЬегпіасЬ УУіІепзкіе), Сго- ёгіепзкіе) і Міпзкіе) (1793—1875). ІУагэга- »а, ,1923. В. П. Панюціч. АБОЗНЫ, 1) у ВКЛ і Рэчы Паспалітай 16—18 ст. пасада ў войску. А. займаўся раскватараваннем войскаў: выбарам мес- ца пад лагер, яго ўмацаваннем. Галоў- ных А. было два — каронны (польскі) і літоўскі. А. прызначаў гетман, а з 1776 кароль. 2) На Украіне ў 17—18 ст. выбарная вайск. пасада. Падзяляліся на генеральных А., якія арганізоўвалі гетманскае войска, забяспечвалі яго хар- чаваннем і фуражом, кіравалі артылеры- яй, удзельнічалі ў перагаворах, расследа- валі злачынствы, і палкавых (былі намес- нікамі казацкіх палкоўнікаў, узначальва- лі палкавую артылерыю). 3) У дарэв. Расіі і інш. краінах А.— ніжэйшы чын пры, ваен. гужавым транспарце, абозах. АБОЛ (грэч. аЬоІоз прут), 1) у стараж. Грэцыі тавар-грошы ў выглядзе 4-гран- нага жалезнага прута; вагавая ’ адзінка для серабра (0,73 г); медная манета, '/б драхмы. 2) У Зах. Еўропе 2-й па- ловы 8—10 ст. вагавая адзінка серабра (0,85 г), сярэбраная манета ў */г 15 АБОЛЬЦЫ дэнарыя. 3) У Полыпчы 13 ст. вага- вая адзінка для золата (0,44 г). 4) У Зах. Еўропе 12—15 ст. сярэбра- ная манета, у 16—18 ст. білонная ці медная ў ’/2 дэнарыя. 5) У ВКЛ намі- нал у ‘/2 дэнарыя, чаканены Віленскім манетным дваром у 1545—47, 1554. У бел. пісьмовых крыніцах 16 ст. А. называўся пенязем меншым або паўпеня зем. 6) Сінонім паняцця «дробныя грошы». Літ.‘. Собранне древннх грамот н актов городов: Внльны, Ковна, Трок, православ- ных монастырей, церквей н по разным пред- метам. Ч. 2. Внльна, 1843. (№] 48; Зограф А. Н. Антмчные монеты. М.; Л., 1951 (Матерналы н мсследовання по архео- логвн СССР; № 16); Сцтошэкі М. Роёгесгпік пнтігтаіукі роізкіе). Кгакбгг, 1914; Кіегэпов'хкі К. ІУаІрр <1о пшпіх- таіукі роіэкіе) ч'іекбу/ эгеёпісЬ. ІУагбхач'а, 1964. 1. Ф. Масько. АБОЛЬЦЫ, вёска ў Талачынскім р-не на р. Абалянка. За 36 км ад Талачына, 9 км ад чыг. ст. Лемніца. Цэнтр сельса- вета, калгаса імя Дзяржынскага. 150 два- роў, 337 жыхароў (1992). У гіст. крыніцах упершыню ўпамінаец- ца ў 1385 як маёмасць вял. кн. ВКЛ Ягайлы, які заснаваў у А. каталіцкі касцёл (у ліку першых на Беларусі). У 1386 Ягайла падараваў А. ў вена сваёй жонцы Ядвізе. Пад назвай «Обол- чн» згадваецца ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» (14 ст.). Як горад названы А. і пры ўзвядзенні на літоўскі трон Свідрыгайлы (1430). Тагачасны за- мак знаходзіўся ў Старых Абольцах, за 1 км ад цэнтра сучаснай вёскі. У 15 — пач. 16 ст. цэнтр Аболецкага намесніцтва (павета) Віцебскай зямлі (ваяводства). У павет уваходзіла боль- шая частка сучаснай тэр. Сенненскага, у т. л. г. Сянно, і Пн Талачынскага р-наў. У шэрагу прывілеяў караля Казі- міра маёмасць «у Обольцех» перадаец- ца феадалам ВКЛ. Многія сяляне — жыхары павета — мелі літоўскія імёны. Гэта дало падставу польскаму гісторыку Е. Ахманьскаму сцвярджаць, нібыта ў гэтых мясцінах з даславянскіх часоў захаваўся абшар неасіміляваных балтаў. Больш верагодным, аднак, з’яўляецца меркаванне пра перасяленне ў 'А. літоў- цаў з Віленскага пав., якім адначасова з Віцебскай эямлёй валодаў вял. князь ВКЛ Альгерд, потым яго сын Ягайла. У 2-й палове 15 ст. А. былі падараваны сынам выехаўшага з Масквы князя I. Шамяціча (Сямёну, потым Васілю). Пасля вяртання В. Шамяціча ў Маскву каля 1500 намеснікамі ў А. сталі Юры Глябовіч, потым князь Ф. I. Заслаўскі (1504), пан Міця Іванавіч (1510), князь В. С. Друцкі-Сакалінскі. Пазней А. былі падараваны Жыгімонтам I Старым яго жонцы Боне. Яе намеснікамі з’яўляліся Кірдзей Грычанавіч (1530—32) і М. В. Клачко (1533—43). Супраць Кірдзея, які спрабаваў ускласці на аболецкіх сялян новыя павіннасці, адбылося выступленне, і сяляне адстаялі свае правы. Да ся-
16 АБРАДЫ рэдзіны 16 ст. маентак А. з узнікшым каля яго мястэчкам страціў былое зна- чэнне. У 1543 Бона абмяняла А. (разам з суседнімі Смалянамі) на за- мак Ковель, што належаў князю В М Сангушку. 3 гэтага часу А. надоўга ўвайшлі ў Смалянскі маёнтак Сангуш- каў. Пасля адм. рэформы ВКЛ 1565— 66 уключаны ў Аршанскі павет. Паводле інвентара Смалян 1594, фальва- рак А. налічваў 20 службаў сялян (пра мястэчка звесткі не выяўлены). У 1809 адноўлены касцёл (не захаваўся, як і замчышча). У 1981 археолаг В. М. Ляўко ўстанавіла месцазнаходжанне мястэчка А. 17 ст.— усх. частка сучаснай вескі, якая мае характэрную планіроўку з плошчай у цэнтры. Выяўлены невял. культурны пласт (0,5—0,6 м) са слядамі пажару. Знондзена кераміка 14—16 ст. На 1885 у А. 60 дамоў, 265 жыхароў, у т. л. 52 праваслаўныя, 3 католікі, 200 іудзеяў. У пач. 20 ст. паселішча скла- далася з мястэчка (91 дом, 463 жыха- ры), вескі (26 дамоў, 166 жыхароў) і фальварка, які належаў памешчыцы I. Заржэцкай. Існавалі каталіцкі касцёл, праваслаўная царква. Жыхары А. удзельнічалі ў рэвалюцыі 1905—07, грамадз. вайне. 3 20.8.1924 вёска А.— цэнтр сельсавета Коханаўскага, з 8.7. 1931 — Талачынскага, з 9.9.1946 — Ко- ханаўскага, з 17.12.1956 — Талачынска- га р-наў. У Вял. Айч. вайну ў 1941 — 44 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. 80 двароў, 225 жыхароў (1969). Ся- рэдняя школа, Дом культуры, б-ка, ад- дзяленне сувязі, бальніца, 2 магазіны (1992). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Літ.: Любавскнй М К. Областное де- ленне н местное управленне Лнтовско Рус ского государства... М., 1892; Соцнально- полнтнческая борьба народных масс Бело- русснн. Конец XIV в.— 1648 г.г Сб. документов н матерналов. Т. 1. Мн, 1988; XV о I (1 1 Кпіахюше Іііензко гііасу о<1 когіса XIV жіекц. ІУагзхана, 1895 „ В Л Насевіч. АБРАДЫ, сукупнасць замацаваных звы- чаямі ўмоўных дэеянняў, што сімвалічна выражаюць адносіны людзей да прыро- ды, паміж сабою, іх паводзіны ў важных жыццевых сітуацыях; састаўная частка традыцыйна-бытавой культуры народа. Зарадзіліся ў першабытным грамадстве. калі людзі імкнуліся заклінаннямі і інш. спосабамі ўздзейнічаць на незразумелыя Абраз «Варвара-пакутніца» з Лунінца. 2-я пал 18 ст. ім з’явы прыроды. Былі звязаны з гасп. дзейнасцю, бытавымі ўмовамі, грамад- скімі адносінамі; падзяляліся на калян- дарна-вытворчыя (земляробчыя, паляў- нічыя, жывёлагадоўчыя, рыбалоўчыя), сямейна-бытавыя (вясельныя (гл. Вя- селле), радзінныя (гл. Радзіны), паха- вальныя (гл. Пахаванне) ], грамадскія і рэлігійныя. Маюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматыч- нага, дэкаратыўна-прыкладнога мас- тацтва. Большасць беларускіх А. узнікла на агульнай усх.-славянскай глебе. Стара- жытная абраднасць ляжыць у аснове Ка- ляд і калядавання, масленіцы, шчодра- вання, валачобніцтва, абрадаў гукан- ня вясны, купальскай ночы (гл. Купалле) 1 інш. Многія А. звязаны з культам продкаў (дзяды, радаўніца, асяніны, бабы), грамадскімі і сямейна-бытавымі адносінамі (вяселле, радзіны, хаўтуры), гаспадарчай дзейнасцю (дажынкі, тала- ка). Асаблівасць бел. А.— перапляценне ў іх аграрна-бытавых, язычніцкіх і хрыс- ціянскіх элементаў. Суправаджаюцца музыкай, песнямі, танцамі, карагодамі, пераапрананнем. Каляндарныя А. звяза- ны з працоўным годам земляроба. Узніклі ў першабытным грамадстве ў перыяд развіцця земляробства і прыста- саваны да пэўных перыядаў земляроб- ства. Падзяляліся на зімовыя, звязаныя са святкаваннем каляд, масленіцы. грам- ніц; вясновыя — з гуканнем вясны, пер- шым выхадам у поле; летнія — са свят- каваннем купалля, зажынак, дажынак; восеньскія — са святкаваннем Спаса, Багача, Пакровау. Многія элементы А. страцілі ранейшае значэнне, ператвары- ліся ў сімвалы. Літ.: Безсонов П. А. Белорусскне песнн, с подробнымн обьясненнямн нх творчества н языка, с очеркамн народного обряда, обычая м всего быта. М., 1871; К н р к о р А. Этнографнческнй взгляд на Внленскую губернню // Этнографнческнй сборннк. Спб., 1858 Вып. 3; Ннкнфо- Абраз «Архангел Міхаіл» са Століна. 17 ст. Абраз «Нараджэнне Марыі» з Брэстчыны. 18 ст. Абраз «Маці Боская Замілаванне» з Брэст- чыны. 1644.
ровскнй Н. Я Очеркм простонародного жнтья бытья в Вхтебской Белорусснн м опн санне предметов обнходностн: (Этногр данные). Внтебск, 1895; Я г о ж. Простона- родные прнметы н поверья, суеверные обря- ды н обычан, легендарные сказання о лмцах н местах. Внтебск, 1897; Похнле- в н ч Д. Л Крестьяне Белорусснн н Лнтвы в XVI—XVIII вв. Львов, 1957; Соколо в а В. К Весенне-летнме календарные обря ды русскмх, украннцев н белорусов. XIX — начало XX в. М , 1979; Праздннкн н обряды в Белорусской ССР. Мн., 1988. Л. /. Мінько. АБРАЖАННЕ МАЯСТАТУ (ображанье маестату; ад лац. піа]е51а5 вялікасць, гонар), юрыдычны тэрмін часоў ВКЛ, які азначаў замах на дзярж. ўладу; у шыро- кім сэнсе слова — дзярж. здрада, замах на гонар і годнасць гаспадара (вялікага князя), распаўсюджанне лжывых, ганеб- ных чутак пра яго. Лічылася цяжкім крымінальным злачынствам, якое ў адпа- веднасці з артыкуламі Статута Вялікага княстеа Літоўскага 1588 каралася смер- цю. Ад крымінальнай адказнасці вызва- ляліся асобы, што зрабілі гэта «з глупст- ва або шаленства». АБРАЗ і к о н а, рэлігійны па зместу твор станковага жывапісу, які мае культавае прызначэнне. Вядомы з 2 ст. н. э., най- большае пашырэнне атрымаў у хрысціян праваслаўнага веравызнання. У каталіц- кіх храмах пашыраны алтарны абраз. На Беларусі з'явіўся у 10—12 ст. пад уплывам візантыйскага мастацтва. Найб. старажытны аўтэнтычны А. канца 14 — пач. 15 ст. «Маці Боская Замілаванне» з Брэстчыны захоўваецца ў Музеі стараж.-бел. культуры АН Беларусі (МСБК АН Беларусі). Для А. таго пе- рыяду характэрна наяўнасць каўчэга (заглыбленая паверхня дошкі, дзе раз- мяшчалася кампазіцыя), які знікае ў 16 ст. («Маці Боская Іерусалімская» з Пінска, 1-я пал. 16 ст.). Беларускі А., па- чынаючы з 16 — пач. 17 ст, набывае шэ- раг своеасаблівых рыс. найбольш важнай з якіх з’яўляецца спалучэнне ў яго воб- разным ладзе традыцыйнай візантыйскай і старажытнарус. іконаграфічнай асновы з элементамі натуралізму («Маці Боская Замілаванне» з Брэстчыны, 1644 г., МСБК АН Беларусі). У сюжэтную канву ўключаюцца бытавыя і этнаграфічныя элементы. Тыпаж вызначаецца характэр- насцю («Тройца старазапаветная» 17 ст. з Абраз «Абразанне». 17 ст. 17 АБРАЗ Брэсцкай вобл., МСБК АН Беларусі). На працягу шматвяковага развіцця бел. А. выпрацаваў сваю выяўленчую мову і са- мабытную, звязаную з нар. мастацтвам сістэму дэкарыравання. Асаблівасці вы- яўленчых сродкаў: свабода кампазіцый- най пабудовы твора, спалучэнне прамой і адваротнай перспектывы, плоскан мадэ- ліроўкі форм з выразнай аб'ёмнасцю ад- крытых частак цела персанажаў, мясц. характэрны тыпаж, наяўнасць мясц. іко- награфічных схем і шырокае выкарыс- танне алейных фарбаў разам з тэмперай. Асаблівасці дэкарыравання: рэльефны арнамент (разны, ляпны) на фоне А. і разныя рамы і ківоты, якія залацілі, серабрылі і пакрывалі каляровымі лакамі («Цуд Юр’я», 17 ст., Быхаўскі края- знаўчы музей). Разам са звычайным (жывапісным) А., які выконваўся фарба- мі на дошцы або палатне, існуюць А. ляп- ныя і разныя. Найбольшага росквіту дасягнуў у 17 ст. А. з’яўляецца крыніцай для вывучэння гісторыі мастацтва, этна- графіі, развіцця грамадскай думкі. У кан- цы 19 — пач. 20 ст. ў прыватных і музейных зборах на Беларусі былі знач- ныя калекцыі стараж. мастацтва, у т. л. і абразоў. Найбольш значныя ў Віцебскім і Маплеўскім музеях, якія пазней сталі дзяржаўнымі. Частка гэтых калекцый, у т. л. А. «Блакітнае Успенне» (з Мінскай Петрапаўлаўскай царквы, зараз у Трац- цякоўскай галерэі Масквы), была эвакуі- равана ў глыб Расп ў 1918 і дасюль не вернута. Іншыя зборы былі разрабаваны ням.-фаш. акупантамі ў час Вялікай Айч. вайны. Некаторыя творы былі пазней знойдзены ў Зах. Еўропе і вывезены ў Гіст. музей СССР у Маскве (зараз у экспазіцыі 3 творы, астатнія ў фондах). 3 маск. збораў 15 твораў старажытнабел. Абраз «Тройца старазапаветная» з Іванава. 1-я пал. 17 ст. Абраз «Мадонна з дзіцем» з Гродзеншчыны. 2-я пал. 17 ст. Абразок каменны «Канстанцін і Алена». Полацк. 12 ст.
18 АБРАЗКІ мастацтва былі перададзены Дзярж. мастацкаму музею БССР 1 МСБК АН БССР (7 з іх — на часовае захаванне). У выніку войнаў, акупацый і варвар- скіх адносін да культурнай спадчыны значная частка бел. А. страчана або рас- сеяна па свеце (Лондан, Варшава, Калу- га, Сыктыўкар, Санкт-Пецярбург, Маск- ва і інш.). Гл. таксама Беларуская іканапісная школа. Літ : Гісторыя беларускага мастацтва. Т. I. Мн„ 1987. С. 188 — 203; Т. 2. Мн , 1988. С. 135—161, Шчакаціхін М. 1-я Усе- беларуская мастацкая выстаўка Кат. аддзе- лу старажытнага мастацтва. Мн, 1926; Я г о ж. Матэрыялы да гісторыі беларускага малярства XVIII сталецця // Віцебшчына. Віцебск, 1925—28. Т. 1—2; Жывапіс Бела- русі XII—XVIII стагоддзяў: [Альбом]. Мн., 1980. Э. 1. Вецер. АБРАЗКІ КАМЁННЫЯ, стараж. помні- кі дробнай пластыкі. Рабілі з вапняку, сланцу і інш. парод мяккага каменю. Найбольшае распаўсюджанне мелі ў 11 —15 ст. Выконваліся ў тэхніцы рэль- ефнай разьбы з асобнымі выявамі ці сюжэтнымі кампазіцыямі. Часта заклю- чаліся ў аправы з золата ці серабра, упрыгожаныя сканню, гравіроўкай з чар- неннем, жэмчугам і каштоўнымі камяня- мі. Іх насілі ў спалучэнні з каралямі, замест нацельных крыжыкаў, падвешва- лі да абкладаў абразоў На тэр. Беларусі знойдзена каля 10 А. к.: у Полацку з выявамі Канстанціна і Алены (са слядамі пазалоты, 12—13 ст.), фрагмент абразка з надпісам «Барыс» (1-я пал. 13 ст.); у Віцебску — «Маці Боская ў смутку», у Мінску — «Хрыс- тос Эмануіл бласлаўляе Міколу і Стафа- на» (1 —я пал. 13 ст.), «Мікола» (13 ст.), «Маці Боская Дэісусная» і «Апостал Пётра» (канец 12 — пач. 13 ст.); у Нава- грудку — «Мікола» (13 ст.); у Пінску — «Хрыстос Эмануіл» (12 ст.). Літ.: НнколаеваТ. В. Древнерусская мелкая пластнка нз камня XI — XV вв. М„ 1983; Лысенко П. Ф. Каменная нконка нз Пннска // Сов. археологня. 1968. № 2. Л У. Дучыц. АБРАМАВА, група археал. помнікаў ка- ля в. Абрамава Верхнядзвінскага р-на. Г арадзішча днепра-дзвінскай кульгуры (канец 1-га тыс. да н. э.— 3— 4 ст. н. э.). За 2 км на ПдЗ ад вёскі, у лесе, мясц. назва Гарадзец. Пляцоўка памерам 40 X 35 м на ўзгорку вышынёй 5—6 м, умацавана 3 кальцавымі валамі вышынён 2,3 м і равамі глыбінёй 2.4 м. Выявіў і даследаваў у 1966 К. П. Шут, у 1979 В. I. Шадыра зрабіў прарэзку валоў. Даследавана 150 м2 плошчы. Культурны пласт 0,8—1,2 м. Выяўлены рэшткі наземных пабудоў слупавой кан- струкцыі, абгарэлыя бярвёны абарончых збудаванняў. Знойдзены фрагменты дом- ніц, каменныя зерняцёркі, жал. наканеч- нікі стрэл, шылы, некалькі касцяных рэ- чаў, слоікападобны посуд, фрагменты ке- рамікі з сеткападобным арнаментам. Курганны могільнік-1 крыві- чоў (9—10 ст.). За 500 м на Пн ад гарадзішча. 32 насыпы вышынёй 1 м. Дз. К. Абраменка. А. I. Абрамовіч. дыяметрам 5—7 м. Выявіў у 1966 Шут, даследавала 4 курганы ў 1974—75 3. М. Сяргеева. Пахавальны абрад — трупа- спаленне на гарызонце. Знойдзены ляп- ны і ганчарны посуд. Курганны могільнік-2 крыві- чоў (11 —12 ст.). За 600 м на 3 ад вёскі. Больш за 40 насыпаў дыяметрам 3—4 м, вышынёй 0,5—1 м. Выявіў у 1966 Шут, даследавала 9 курганоў у 1974—75 Сяргеева. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў падкурганных ямах галавой на 3 (адзіночныя і парныя). Знойдзены ганчарны посуд, бранзалета- падобныя скроневыя кольцы, вітыя і шы- рокасярэдзінныя пярсцёнкі, пасярэбра- ныя і залачоныя пацеркі. бронзавыя спі- ральныя пранізкі. Літ.: III у т К. П. Городшца эпохн раннего железного века на северо-западе Белорусснм // Докл. к XI конф. молодых учёных Бело- русской ССР. Мн„ 1967; Сергеева 3. М. Раскопкм курганов на северо-западе Внтеб- ской областн // Археологяческне открытня 1975 года. М„ 1976; Ш а д ы р о В. Н. Ран- ннй железный век северной Белорусснн. Мн„ 1985; СергееваЗ. М., СавмцкнйМ. Г. Работы на Освейіцнне // Археологнческне открытмя 1974 года. М., 1985 В. 1. Шадыра. АБРАМАВІЧУС Уладас (9.5.1909, в. Наўядварыс, цяпер Тракайскі р-н Літвы— 16.11.1965), бібліёграф, гісто- рык культуры. Скончыў Вышэйшую шко- лу журналістыкі ў Варшаве (1934), Віль- нюскі ун-т (1951). Да 1939 працаваў у польскім друку, быў рэдактарам часопі- са «Земя Лідзка» («2іешіа Ьідгка»), у 1945—61 заг. аддзела рукапісаў Цэнтр. б-кі АН Літ. ССР. Склаў «Апісанне інвентароў феадальнага землеўладання ў Літве» (1963). У рукапісе засталіся скла- дзеныя ў 1949 «Бібліяграфія беларускіх перыядычных выданняў 1861 —1944» і «Бібліяграфія па беларускай літаратуры XIX ст. Мастацкія і публіцыстычныя творы. Надрукаваныя і рукапісныя» (копп ў Цэнтр. навук. б-цы АН БССР). Аўтар даследаванняў і публікацый «На- вагрудскі край» (1930), «Урокі Адама Міцкевіча ў Ковенскай школе» (1956), «Пісьменнасць і кніга ў Літве» (1957), «Валеры Урублеўскі» (1958), «Тадэвуш Урублеўскі» (1960), «Тарас Шаўчэнка і Вільнюс» (1964), «Збор рукапісаў: Ка- роткі агляд рукапісных фондаў XI— XX стст. Цэнтральнай бібліятэкі АН Лі- тоўскай ССР» (1963). Л I. Збралееіч. АБРАМЕНКА Дзмітрый Кузьміч (9(22).7.1910, в. Піліпкава Віцебскага пав.— 28.1.1981), поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 на Зах., Ленінградскім, Волхаўскім, Паўд., 4-м Укр., 1-м Прыбалтыйскім, 3-м Бел. франтах. Чл. КПСС з 1942. Камандзір гарматы ст. сяржант А. выз- начыўся пры вызваленні Севастопаля (яго гарматны разлік знішчыў 2 варожыя дэсантныя катэры), Шаўляя. У баі каля г. Пройсіш-Эйлаў (Усх. Прусія) лікві- даваў 4 станковыя кулямёты, 2 кулямёт- ныя кропкі. Пасля вайны жыў і працаваў на радзіме. АБРАМОВІЧ Антон Іванавіч (1811(7), Віцебскі пав.— пасля 1854], беларускі кампазітар. Музыцы навучаўся ў бацькі. Пасля 1832 жыў у Пецярбургу. Быў вядомы як піяніст — выканаўца і педагог (склаў школу ігры на фартэпіяна). А. належаць першыя спробы стварэння нац.-характэрных твораў, у аснове якіх мелодыі бел. нар. песень і танцаў. Сярод іх: праграмная 8-часткавая паэма «Белару кае вяселле», п’есы «Беларускія мелодыі «Зачараваная дуда» для фартэ- піяна, песні «Дзеванька» і «Гарэліца» на словы Я. Баршчэўскага. Літ_- Мальдзіс А. 1. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969; Кісялёў Г. Радок у энцыклапедыіо // Кісялёў Г. Героі і музы. Мн„ 1982; Каханоўскі Г. А„ М а л а ш Л. А„ Ц в і р к а К. А. Беларуская фалькларыстыка* Эпоха феадалізму Мн„ 1989; Р [о 4 Ь е г е 8 к і] Я Апюпі АЬгашо- ікіст—пшхук // Косхпік Іліегаскі. 1846. Т 3 АБРАМОВІЧ Людвік Кароль (5.7.1879, Масква — 9.3.1939), польскі гісторык, грамадскі дзеяч, журналіст, выдавец. Скончыў Ягелонскі ун-т. у Кракаве. 3 1905 у Вільні. 3 1906 супрацоўнік «Сагеіу ІУіІепзкіе)» («Віленскай газе- ты»), пазней газ. «Кнпег ОДІепзкі* («Ві- ленскі веснік»), У 1911—38 рэдагаваў і выдаваў газ. «Ргге^Цд УУіІепхкі» («Вілен- скі агляд»), якая часта змяшчала публі- кацыі бел. аўтараў, пісала пра нац.-вызв.
19 АБРАМОВІЧЫ рух на Беларусі. У 1925—39 старшыня Навуковага камітэта садзейнічання б-цы Урублеўскіх (цяпер Цэнтр. б-ка АН Літ- вы). Дэмакрат па перакананнях, А. быў звязаны з бел. грамадска-культ. жыццём у Вільні. Аўтар арт. «Канстанцін Калі- ноўскі» (1906), кн. «Чатыры стагоддзі кнігадрукавання ў Вільні. 1525—1925» (Вільня, 1925), у якой пісаў пра дзей- насць Ф. Скарыны і яго паслядоўнікаў. А. В. Мальдзіс. АБРАМОВІЧ Марыян (25.3.1871, г. Цвер— 7.1.1925), удзельнік рэв. руху, дзеяч культуры ў Польшчы і на Бела- русі. Скончыў гімназію ў Маскве. У час вучобы на матэматычным ф-це Маскоў- скага ун-та ўваходзіў у Маскоўскае польскае кола, узначальваў у ім гурток сацыяліст. кірунку. На Навагрудчыне вы- вучаў бел. мову. Неаднаразова выязджаў за мяжу, дзе наладзіў сувязі з паліт. эміграцыяй. У 1892 выдаў у Тыльзіце (Усх. Прусія) бел. агітацыйную брашуру «Дзядзька Антон». У 1892 арыштаваны царскай паліцыяй у Варшаве і пасля 2-гадовага знаходжання ў следчай турме (1892—93) прыгавораны да 3 гадоў турэмнага зняволення і 6 гадоў ссылкі. Адбываючы пакаранне ў пецярбургскіх «Крыжах», у 1894 адмовіўся прыняць прысягу на вернасць новаму імператару Мікалаю II. Пасля вяртання са ссылкі жыў у Пецярбургу, узначальваў рабочую кнігарню «Праца». У час рэвалюцыі 1905—07 забяспечваў сувязь паміж Польскай сацыяліст. партыяй (ППС) і расінскімі рэв. партыямі. 3 1908 у Варша- ве, працаваў ва ўпраўленні чыгунак. Пас- ля адраджэння незалежнасці Польшчы (1918) займаўся архіўнай і бібліятэчнай справамі. Уладальнік вял. б-кі (каля 8 тыс. тамоў), у якой былі рэдкія бел. вы- данні. Літ.: Скалабан В. Працяг гісторыі з «Дзядзькам Антонам» // Полымя. 1988. № 2; Бцгко 1. АЬгатоячсг Магіап'$1а- пізіаш // $1о«'пік Ью^гаГісгпу йгіаіасгу роізкіедо пісЬіі гоЬоіпісгево. 2 шуд. )Уаг5- гаша, 1985. Т І;Тцгопек). ІУокоІ депегу Сігіаііікі Апюпа // ЗІауіа Огіепіаііа. 1983. № 3. 77. Р. Казлоўскі, В. У. Скалабан. АБРАМОВІЧ Эміль Абрамавіч (ліп. 1864, Гродца — 4.4.1922), адзін з пер- шых прапагацдыстаў марксізму на Бела- русі. 3 сям’і зубнога ўрача. Скончыў Гродзенскую гімназію (1882). Вучыуся на мед. факультэтах Парыжскага (1882—84) і Дэрпцкага (1884—88) уні- версітэтаў. У студэнцкія гады пазнаёміў- ся з творамі К. Маркса і Ф. Энгельса, выданнямі групы «Вызваленне працы». У Дэрпце ўваходзіў у с.-д. гурток доктара Лесніка, перыядычна наведваў Мінск, куды пераехалі яго бацькі. У 1884 арганізаваў у Мінску гурток друкарскіх рабочых, які паклаў пачатак сетцы рабочых гурткоў с.-д. кірунку. Распрацаваў 3-гадовую праграму занят- каў, паводле якой ствараліся гурткі 3 ступеняў. Гурткі 1-й і 2-й ступеняў мелі агульнаадукацыйны характар: вывучала- ся матэрыялістычная канцэпцыя пахо- джання свету і чалавека, развіцця гра- мадства, гісторыя культуры. У гуртках 3-й ступені вывучалі эканам. базіс капіта- лізму, класавую структуру бурж. грамад- М Абрамоаіч. Э. А. Абрамовіч. ства, меданізм капіталіст. эксплуатацыі, тэорыю сацыялізму. 3 прычыны недахо- пу літаратуры А. склаў кароткія нататкі, якімі на працягу шэрага гадоў карыста- ліся рабочыя-гурткоўцы і прапагандысты Мінска і інш. гарадоў Беларусі і Літвы. 3 1885 яго памочнікам у Мінску стаў былы чорнаперадзелец I. А. Гурвіч. Спа- чатку гурткі Абрамовіча — Гурвіча (ле- там 1886 у іх налічвалася каля 130 чал.) цесна ўзаемадзейнічалі з гурткамі нара- давольцаў пад кіраўніцтвам Я. С. Хур- гіна, потым пад уплывам працы Г. В. Плйханава «Нашы рознагалоссі» (атры- мана ў Мінску ў 1887) ідэйна размежа- валіся з народніцтвам. У 1886—87 А. вёў таксама прапаганду ў Вільні. У лютым 1889 выехаў у Кіеў, дзе стварыў адзін з першых с.-д. гурткоў. Летам 1889 арыштаваны ў Друскеніках (Друскінін- каі), адбываў турэмнае зняволенне ў Кіеве (1889—90), Пецярбургу (1890— 92), у 1892 высланы ў Сібір. Стаў там вядомым урачом. Працаваў у Краснаяр- скай турме, у Алекмінску Якуцкай вобл. У 1896 вярнуўся ў Мінск, але неўзабаве прыняў запрашэнне на працу на Ленскія прыіскі, дзе да 1904 займаўся медыцын- скім абслугоўваннем рабочых. У час рэ- валюцыі 1905—07 жыў у Саратаве, быў актыўным дзеячам мясц. с.-д. арга- нізацыі. У 1912 за напісанне для «Прав- ды» выкрывальнага артыкула пра Ленскі расстрэл сасланы ў Табольскую губ. У 1914—15 служыў урачом у арміі. 3 1917 зноў у Саратаве, працаваў у бальніцы. Літ.: Г у р в н ч Н. Первы еврейскяе ра- бочве кружкв // Былое. 1907. № 6(18); Памятн Э. А Абрамовнча // Каторга н ссылка. 1928. № 3(40); Деятелн революцв- онного двмженяя в Росснн: Бяобнблногр. словарь. Т. 5, вып. 1. М., 1931. М. В Біч, Ф /. Ігнатовіч. АБРАМОВІЧЫ, шляхецкі род герба «Ля- ліва» ў ВКЛ. Паходзіць ад Абрагама Ёзе- фавіча (памёр у 1519), які нарадзіўся ў сям’і гандляра-яўрэя, пазней прыняў хрышчэнне. За паслугі вял. князям ВКЛ Аляксацдру і Жыгімонту I атрымаў шля- хецтва. Займаў пасады гараднічага (1495) і старосты ковенскага (1514), старосты сялецкага, войта менскага і берасцейскага, падскарбія земскага (1510—19); валодаў маёнткамі Вайдуны (Віленскі пав.) і Грынкава (Гарадзенскі пав.). Меў дачку Марыну (жонка Бал- тазара Сабко), сыноў Васіля і Канстан- ціна. Васіль (у каталіцтве Ян, памёр у 1546) быў войтам берасцейскім, Кан- станцін — войтам менскім. Маюцца звес- ткі, што ў 1525 шляхецтва было нада- дзена і брату Абрагама Міхелю. Літ. В о п і е с к і А. Росгеі годогг » УУіеІ- кіеш к5ІС5Псіе Ьііетскіет * XV і XVI ячекіі. )Уагзгака, 1887; \У о 111 !. 5епаіого»іе і йу^пііагге (Уіеікіе^о к5і^51№а Ьііеггзкіе^о 1386—1795. Кгако». 1885. В. Л Насееіч. АБРАМОВІЧЫ (Абрагамовічы), шляхецкі род герба «Ястрамбец», прад- стаўнікі якога займалі высокія дзярж. пасады ў ВКЛ, мелі значныя зямельныя ўладанні. Найбольш вядомыя А.: Я н (? — 19.4.1602), валодаў мястэч- кам Варняны ў Віленскім пав. (цяпер Астравецкі р-н). Войскі і намеснік ві- ленскі (1579), староста вецдзенскі (1589), прэзідэнт дэрпцкі, ваявода менскі (1593) і смаленскі (1596). Выхоўваўся пры двары Мікалая Радзівіла Рыжага, удзельнічаў у многіх ваенных паходах. Разам з біржанскімі Радзівіламі быў у апазіцыі да Каралеўства Польскага, ад- стойваючы інтарэсы ВКЛ, выступаў на соймах за перадачу Ліфляндыі ў склад ВКЛ. Адзін з гал. дзеячаў-кальвіністаў, удзельнічаў у дыспутах з езуітамі і на- радзе праціўнікаў Брэсцкай уніі 1596. Быў звязаны з К. Астрожскім, падтры- мліваў праваслаўную царкву. Яго жон- ка — Ганна-Даратэя (з роду Валові- чаў) — была апякункай віленскага пра- васлаўнага брацтва. Калі віленскі магіст- рат забараніў будаваць праваслаўную царкву (1596), ён заступіўся за віленскіх мяшчан. Апякаў кальвінісцкага палемі- ста А. Волана. Пабудаваў у Варнянах кальвінісцкую царкву, бальніцу і школу, якія дзеннічалі да сярэдзіны 17 ст. Схіліў залежнага ад яго паэта Я. Радвана да напісання паэмы пра Радзівілаў (159^). Аўтар працы «Погляды літвіна аб набыц- ці таннага збожжа і продажу яго даражэй» (1595). Выдаў за свой кошт шэраг кніг, у т. л. кальвінісцкі «Ка- тэхізіс». М і к а л а й, сын Яна (? — люты
20 АБРАМЧУК 1651), валодаў мястэчкам Варняны. Вая- ваў у Курляндыі супраць шведскай ар- міі (1621—25), на чале атрада захапіў прыгарад Рыгі. Удзельнік кампаніі 1626—27 у Прусіі і Памераніі. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1632— 34) у чыне палкоўніка ваяваў пад Сма- ленскам, удзельнічаў у перагаворах пра заключэнне Палянаўскага міру 1634 па- між Расіяй і Рэччу Паспалітай. Генерал артылерыі, кашталян (1640). ваявода мсціслаўскі (1643) і трокскі (1647). Падтрымліваў кальвіністаў, падарыў Лі- тоўскаму сіноду сваю сядзібу ў Слуцку з мэтай размяшчэння ў ёй бурсы для навучэнцаў гімназіі, якая рыхтавала кальвінісцкіх прапаведнікаў (1631). Старшыня кальвінісцкага сінода (1644). Самуэль, сын Мікалая (1617—?), староста старадубскі. Вучыўся ва універ- сітэтах Галандыі. Пасля смерці бацькі перайшоў у каталіцтва і закрыў каль- вінісцкую царкву ў Варнянах. Самуэль, сын Самуэля (?—?), скарбнік віленскі. С а м у э л ь, сын Ацдрэя (?—?), чаш- нік віленскі. Трымаў у закладзе ўладанні Сапегаў у Альбе (1708). Прымаў удзел у выбарах караля Аўгуста II Моцнага. А н т о н і, сын Самуэля, чашніка ві- ленскага (?—?), падстароста старадубскі (1759). А н д р э й, сын Самуэля, чашніка ві- ленскага (?—1763), стольнік віленскі (1742), кашталян берасцейскі (1757). Юры (Ежы), сын Самуэля, чашніка віленскага (?—?), падваявода віленскі (1750), падчашнік віленскі, староста старадубскі (1763). А н д р э й, сын Юрыя (?—?), ротмістр кавалерыі ВКЛ. Яўхім, сын Георгія (?—?), валодаў мяст. Варняны. Разам з маці і братам Андрэем набыў у Сангушкі (1785) маён- ткі ў Дубраўлянах і ў 1787 падзяліў з імі маёмасць. Мікалай, сын Яўхіма (1788—5.10. 1835), староста губскі і цытавянскі, маршалак віленскага пав., камергер цар- скага двара, валодаў Варнянамі. У 1812 перайшоў на бок французаў, атрымаў званне падпалкоўніка, увайшоў у склад Часовага ўрада Вялікага княства Літоў- скага 1812. Удзельнік кампаній 1813, 1814. Пасля заканчэння вайны жыў у Варнянах і Вільні. Прадставіў праект віленскай шляхты аб паляпшэнні стано- вішча сялян. Паводле адной версіі, скон- чыў жыццё самагубствам, другой — за- біты пры нявысветленых абставінах. Ігнацы, сын Яўхіма (1793—1867), змагаўся ў напалеонаўскіх войсках у 1809—14. Пазней у складзе рус. войскаў ваяваў на Каўказе, ад’ютант ген. Паске- віча (1829). Даслужыўся да звання ге- нерала корпуса жандараў. Літ.: В о п і е с к і А. НегЬага роізкі. Т. 1, С2. 1. \Уаг5га»а, 1899; о I 11 7. 8епа(ого«іё і йузпііагхе УУіеІкіе^о кзіу5(«а Ьі№»5кіе^о 1386—1795. Кгакб», 1885.77 Р. Казлоўскі. АБРАМЧЎК Макар Паўлавіч (1898, в. Дзмітравічы Камянецкага р-на — М. I Абрамчук. 1937), парт. і дзярж. дзеяч БССР. Нас- таўнік. Чл. КПСС з 1919. У 1919—21 у Чырв. Арміі. 3 1921 у Мінску: заг. павятовага, затым акруговага аддзелаў нар. асветы. У 1925—26 чл. калегіі Нар- камата асветы БССР. 3 1926 заг. агі- тацыйна-прапагандысцкага аддзела, сак- ратар ЦК КП(б)Б. Чл. ЦК КП(б)Б у 1925—28 і Бюро ЦК КП(б)Б у 1927— 28, чл. ЦВК БССР у 1926—29. У 1928 адкліканы ў распараджэнне ЦК ВКП(б). Рэпрэсіраваны ў 1937, рэабілітаваны пасмяротна. АБРАМЧЎК Мікалай Іванавіч (20.11. 1910, в. Раманаўка Ваўкавыскага пав.— 1.2.1974), Герой Сав. Саюза (1943). У Чырв. Арміі з 1932. Чл. КПСС з 1932. Ў 1934 скончыў ваен. школу лёт- чыкаў. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд.-Зах., Зах., Сталінградскім, 1-м Укр. франтах. Камандзір эскадрыллі знішчальнага авіяпалка А. зрабіў 300 баявых вылетаў, знішчыў 16 самалётаў праціўніка. Да 1954 у Сав. Арміі, пад- палкоўнік. АБРАМЧЫК Мікалай Сямёнавіч (16.8. 1903, в. Сычавічы Вілейскага пав., цяпер Маладзечанскі р-н — 29.5.1970, Парыж), адзін з лідэраў бел. эміграцыі. У 1924 выехаў з Зах. Беларусі на вучобу ў Прагу, дэе зблізіўся з прадстаўнікамі ўрада БНР П. Крэчаўскім, В. Захаркам і інш. У Францыі стварыў бел. арг-цыю «Хаўрус». Напярэдадні Айч. вайны ў Берліне, дзе арганізаваў Беларускі камі- тэт самапомачы, выдаваў на бел. мове газ. тРаніца» (1939—44). 3 1947 прэзі- дэнт Рады Бел. Нар. Рэспублікі. АБРАНТОВІЧ Фабіян (14.9.1884, Нава- грудак — 1940), беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч. Мапстр тэалогіі (1909), д-р філасофіі (1912). Скончыў Пецяр- бургскія духоўныя семінарыю (1906) і акадэмію (1909). Вучыўся ў каталіцкім ун-це ў Лёвене (Бельгія). У 1914—18 выкладчык філасофіі ў Петраградскай духоўнай акадэміі. Сябраваў з Б. Эпі- мах-Шыпілам, Я. Купалам. Адзін з зас- навальнікаў бел. хрысціянскага руху і яго саюза «Хрысціянская дэмакратыч- ная злучнасць» (гл. ў арт. Беларуская хрысціянская дэмакратыя). Ініцыятар правядзення ў МінСку з’езда бел. ката- ліцкага духавенства (24—25.5.1917). 3 1918 рэктар МінсКай духоўнай семінарыі. 6.8.1918 А. разам з біскупам Лазінскім адПравіў періпую бел. імшу ў Мінску. У студз.— лют. 1920 сядзеў каля ложка хворага Я Купалы ў Мінскай бальніцы. Удзельнічаў у рабоце з’езда бел. каталіц- кага духавенства ў Вільні (12—13.7. 1921). 3 1921 у Пінску, прэлат пінскай капітулы, з 1926 у Друйскім манастыры айцоў Марыянаў. Выступаў за вядзенне службы на бел. мове ў касцёлах і духоўных навуч. установах. У чэрв. 1928 Апостальскім пасадам накіраваны ў г. Харбін для місійнай дзейнасці сярод рус. эміграцыі. У 1939 вярнуўся на Бела- русь, быў арыштаваны сав. ўладамі і зня- волены ў турму ў Львове. Пазней вы- сланы ў Расію. Г. В. Бабкін. АБРАСІМАЎ Пётр Андрэевіч (н.3(16).5. 1912, Віцебск], сав. парт. і дзярж. дзеяч, дыпламат. Скончыў Віцебскі палітэхні- кум (1933), БДУ (1951). 3 1929 на прафс. і адм.-гасп. рабоце. У 1940 уступіў у КПСС. У Вял. Айч. вайну з 1941 у Чырв. Арміі, з 1942 у ЦК КП(б)Б і СНК БССР. Са спец. заданнямі ЦК КП(б)Б і БШПР неаднаразова быў у тыле ворага. У 1946—48 пастаянны прадстаўнік СМ БССР пры СМ СССР. Са снеж. 1948 нам. старшыні СМ БССР з чэрв. 1950 сакратар ЦК КП(б)Б, з ліст. 1952 1-ы нам. старшыні СМ БССР. 3 1956 на дыпламатычнай рабоце: пасол СССР у ПНР (1957—61), Францыі і Малагасійскай рэспубліцы (1971—73), ГДР (1962—71, 1975—83), Японіі (1983—86). У 1961—62 1-ы сакратар Смаленскага абкома КПСС, у 1973—75 заг. аддзела ЦК КПСС. Чл. ЦК КПСС (1961—86) і ЦК КПБ (1046—57), канд. у чл. Бюро ЦК (1949— 50) і чл. Бюро ЦК КПБ (1950—57). Дэпутат Вярх. Савета СССР у 1950—58, 1962—66, 1974—79 і Вярх. Савета БССР у 1951 — 59. Герой працы ГДР. Ганаровы грама- дзянін г. Берлін. 7'0.: Мннск: Нст.-экон. очерк. Мн„ 1956; Аповесць пра майго сябра. Мн„ 1979 (пад псеўд. П. Андрэеў); Западный Берлнн вчера н сегодня. М , 1980; 300 метров от Бран- денбургскмх ворот: Вэгляд сквозь годы. Ч. 1. М„ 1983: На днпломатнческом посту. М„ 1987. АБРОК, форма феадаль^іай рэнты, якая збіралася з прыгонных сялян і з’яўля- лася спосабам прысваення землеўласні- кам прыбавачнага прадукту. Спаганяўся прадуктамі с.-г. вытворчасці і промыслаў (натуральны А.) або грашыма (грашовы А.). Найбольш ранняй формай быў пра- дуктовы А„ які прыйшоў на змену ран- несярэдневяковай павіннасці — даніне. Эвалюцыя даніны ў А. адбывалася пасту- пова на працягу 12—13 ст. На У Беларусі катэгорыя даннікаў вядома па гіст. кры- ніцах 14—16 ст„ аднак разумець пад імі трэба сялян-аброчнікаў. У 14 — ся- рэдзіне 15 ст. натуральны А„ нягледзя- чы на ўзрастанне грашовага А. і розных форм адработачных павіннасцей, на У Беларусі стаў асн. формай эксплуатацыі сялянства. У канцы 15 — сярэдзіне 16 ст. з развіццём таварна-грашовых адносін адбываецца далейшы рост А„ асабліва яго грашовай формы. У зах. і цэнтраль- най Беларусі (Панямонне і Падзвінне),
21 АБУТАК дзе ў гэты час больш актыўна ішоў працэс умацавання фальварковай гаспа- даркі, разам з А. (пераважна грашо- вым) вялікае пашырэнне набыла панш- чына, якая стала асн. формай феад. рэнты. На ПдУ Беларусі (Падняпроўе). дзе фальваркова-панская сістэма не на- была такога развіцця, у дзярж. уладан- нях (староствах, дзяржавах, эканоміях), а таксама ў шэрагу прыватнаўласніцкіх маёнткаў у змешанай рэнце па-ранейша- му панаваў А. пераважна грашовай фор- мы. У 2-й палове 17—18 ст, на Беларусі адбываецца перавод сялян з паншчыны на грашовы А., прытым ён быў палег- чаны ва ўладаннях, якія найб. пацярпелі ад войн. Менш гэты працэс закрануў магнацкія вотчыны на 3 1 ў цэнтры Беларусі, а таксама маёнткі дробнай і сярэдняй шляхты. Па меры аднаўлення гаспадаркі ў 1720—30-х гадах пачаўся зваротны працэс пераводу сялян з гра- шовага А. на адработачную рэнту. На працягу 2-й паловы 18 ст. гэты від рэнты асабліва пашыраны ў прыватнаўласніц- кіх маёнтках зах. і цэнтр. Беларусі, а да канца стагоддзя стаў вядучай формай феад. рэнты ва ўладаннях усіх тыпаў. Разам з паншчынай павялічвалася і гра- шовая рэнта, у сувязі з чым натуральны А. паменшыўся. Гэта было абумоўлена імкненнем землеўладальнікаў павялі- чыць свае прыбыткі, распачаць прадпры- мальніцкую дзейнасць, а таксама ростам таварнасці панскіх гаспадарак, пашырэн- нем рыначных сувязей і развіццём про- мыслаў. Аднак феад. зямельная рэнта ў форме паншчыны пераважала яшчэ і ў 1-й палове 19 ст. За гэты час яе памер павялічыўся ў 1,5—2 разы і да сярэдзіны 19 ст. яна ахоплівала 97 % усіх памешчыцкіх сялян. А. быў выцесне- ны на другі план. В. /. Мялешка. АБРОСІМАЎ Пётр, разьбяр на дрэве і цясляр канца 17 ст. Мяркуецца, выве- зены з Беларусі ў час вайны Расп з Рэччу Паспалітай 1654—67. Працаваў у Палаце разьбярных і сталярных спраў Маскоўскага Крамля. У 1680 пераведзе- ны ў Аляксацдраву Слабаду, дзе знахо- дзіўся «новы пацешны двор цара». Вы- конваў асабістыя заказы цара. У 1682— 83 кіраваў арцеллю бел. разьбяроў, якая разам з арцеллю К. Міхайлава выконвала разныя іканастасы для Нова- дзявочага і Данскога манастыроў у Маскве. У 1683 «разам са таварышчы» рабіў крэслы, ківоты, шуфляды для ха- ромаў царыцы і вял. княгіні Марфы Мацвееўны, ківоты да абраза «Успенне Прасвятой Багародзіцы» для харомаў вял. княгіні Кацярыны Аляксееўны. 3 1684 рабіў шкатулкі і падносныя сталы. У 1686 узельнічаў у стварэнні разнога іканастаса царквы Пятра і Паўла ў Маскве. М. М. Яніцкая. АБРУСНЫ ў Вялікім княстве Л і т о ў с к і м, асоба пры двары вял. князя, якая наглядала за сталовай бя- лізнай, у прыватнасці за абрусамі. У 16 ст. А.— ганаровае званне. АБРЫНСКІ Хрыстафор (7—1665), дзярж. дзеяч ВКЛ. 3 заможнага шляхецкага роду герба «Харытон», сын Абутак: поршні просты (1) і ажурны (2) 13 ст.; просты (3) 16 ст.; чаравікі (4—7) 13 ст. Сучасны беларускі абутак. новагародкага земскага суддзі. Валодаў маёнткамі Бярдова і Ятра (Новагарод- скае ваяводства), зямельнымі надзеламі і сядзібай у Новагародку, вёскамі ў Сма- ленскім ваяводстве. Вучыўся ў Нясвіж- скім езуіцкім калегіуме (1637), на юры- дычным ф-це Падуанскага ун-та (1641). Разам з 3. К. Радзівілам ездзіў у Іта- лію. Неаднаразова выбіраўся паслом на соймы ад шляхты Новагародскага вая- водства, удзельнік сойма 1648; удзельні- чаў у складанні дагавора паміж шлях- тай і каралём. Быў сакратаром пасоль- ства П. К. Абуховіча ў Маскве. Ротмістр кавалерыі войска ВКЛ з 1654, у 1654— 62 пісар ВКЛ, падкаморы новагародскі у 1658. Удзельнічаў у падрыхтоўцы мір- нага дагавора Рэчы Паспалітай са Шве- цыяй (1659, 1660), падпісаў ратыфіка- цыю гэтага дагавора. У якасці пасла- сойма ад Старадубскага пав. ўдзельнічаў у размежаванні Ліфляндыі і Курляндыі. Літ.‘. Роізкі аіожпік Ьюзгайсхпу. Т. 23/3, х. 98. У/госІаіс еіс., 1978. П. Р. Казлоўскі. АБУТАК. Першым А. стараж. чалавека была скура жывёлы, абкручаная вакол нагі. Паводле археал. знаходак, на Бела- русі А. у сучасным разуменні вядомы з 10 ст. Складаўся з 3 частак: абгорт- ка (ануча, завойка, якой абгортвалі на- гу), прывязка (абора, валока з пянькі, палоскі скуры або конскага воласу для мацавання на назе абгорткі) і ўласна А. Стараж. А. (плецены і скураны: лапці, чаравікі, пасталы) адрозніваўся ад сучас- нага адсутнасцю цвёрдых дэталяў (па- дэшва, заднік, абцас), шытвом навыва- рат без дапамогі шавецкіх калодак; выпраўляўся (аббіваўся) на калодках- каюгах. Шылі яго з аднаго, пазней 2—3 кавалкаў скуры, па баках і ў наску праразалі дзіркі, у якія працягвалі ску- раны раменьчык або пяньковую вяровач- ку. Да 13 ст. найб. пашыранымі былі поршні або простыя і ажурныя пасталы. Насілі таксама лапці касога або прамога пляцення з ліпавага лыка, пянькі, ла- зовай і вязавай кары (Брэст, Віцебск, Мінск, Полацк, Слонім, Слуцк). Майс- тэрствам аздаблення вызначаліся жано- чыя чаравікі, халявы якіх арнаментава- ліся дарожкамі з праколатых дзірачак, пазней — вышыўкай у тэхніцы «назад іголкаю», «вяровачкай», «гусем» і ўзора- мі з крынаў, салярных знакаў, геамет- рычных арнаментаў па ўсёй паверхні халяў. Магнаты і гар. знаць насілі А. з дарапх матэрыялаў, упрыгожаных спражкамі, бантамі і інш., болып вытан- чанай формы. А. жыхароў вёсак і дроб- ных мястэчак стасаваўся да прыродна- кліматычных умоў, спецыфікі працы і за- няткаў насельніцтва. Абгортка (2 полкі белага палатна каля 150 см даўжыней і 60 см шырынёй) да шчыкалаткі пры хадзе басанож была пашырана сярод жанчын, асабліва ў час жніва. Мацавалі яе шэрымі, чорнымі ці чырвонымі пры- вязкамі: на Тураўшчыне і Мазыршчыне доўгія (каля 6 м) прывязкі ўтваралі своеасаблівую вяровачную панчоху, на Пн Беларусі былі кароткія і абкручваліся да шчыкалаткі. 3 развіццём грамадства тэхналогія ша- вецкага майстэрства і спосабы аздаблен- ня ўдасканальваліся. У 15—16 ст. у А. з’яўляецца цвёрдая сцелька, шматслой- ная падэшва, абцас. СвятоЧным мужчын- скім і жаночым А. былі боты-выцяжкі («чобаты»). Высокія халявы (да 50 см і вышэй) у шчыкалатцы перахопліваліся гафрыраваным паскам, а верхняя частка мела шырокія дэкаратыўныя адвароты- крагі; да пластычна вытачаных абцасаў прыбівалі металічныя падкоўкі (Тураў, Давыд-Гарадок). Насілі і боты з асадкай халяў у простыя аборкі. На святы жан- чыны абувалі боцікі, шнуроўкі (з заво- страным наском, невысокімі халяўкамі і высокімі абцасамі), якія спераду (часам збоку) шнуравалі тонкімі раменьчыкамі ці шнуркамі. Майстэрствам вырабу ботаў у 19 ст. славіліся шаўцы Петрыкава. 3 19 ст. пашырыўся валены А. (валён- кі) з воўны чорнага, карычневага, бе- лага 1 шэрага колераў (бытуе да нашых дзён). Гумавы А. (бахілы) пачалі
22 АБУХАЎ насіцьу 1930-ягады. Глыбокія чырвоныя і чорныя галошы надзявалі на буркі (накшталт валёнак, пашыты з праштаб- наванага сукна з ватовай пракладкай або без яе). У наш час выйшлі з ужытку лапці, пасталы і інш. віды А. Змяніліся і ўдасканаліліся віды, знікла розніца ў А. гар. і вясковых жыхароў. Сучасныя ма- дэльеры ў распрацоўцы новых мадэляў выкарыстоўваюць злементы стараж. А. Л. У. Калядзінскі, М Ф. Раманюк, С. В. Тарасаў. АБУХАЎ Віктар Цімафеевіч [7(19). 1. 1900, с. Нікольскае Арэнбургскага р-на — 26.11.1975], Герой Сав. Саюза (1944), ген.-палк. танкавых войск (1954). Чл. КПСС з 1918. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). Удзельнік грамадзянскай ванны, баёў з японскімі захопнікамі на р. Халхін-Гол у 1939. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на фронце, камандзір 26-й танк. дывізіі, якая дыслацыравалася на Бе- ларусі. Удзельнік Сталінградскай і Кур- скай бітваў, вызвалення Украіны, Бела- русі, Літвы, Латвіі, разгрому Квантун- скай арміі Японіі на Д. Усходзе. Механізаваны корпус пад камандаван- нем ген.-маёра А. вызначыўся ў чэрв.— ліпені 1944 пры фарсіраванні Бярэзіны на Пн ад в. Палік, акружэнні мінскай групоўкі праціўніка, пры вызваленні Вілейкі, Маладзечна, Смаргоні і Віль- нюса. Скончыў вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1952). Да 1965 у Сав. Арміі. Ганаровы грамадзянін г. Смаргонь. АБУХОВІЧ Альгерд Рышардавіч [псеўд. Граф Бандынэлі; 25.7(6.8).1840, в. Калацічы Бабруйскага пав. (цяпер Глускі р-н) — 10(22).8.1898[, беларускі пісьменнік. 3 радавітай памешчыцкай сям'і, звязанай далёкім сваяцтвам з італьянскім арыстакратычным родам Бандынэлі (адсюль псеўданім). Вучыўся ў Слуцкай гімназіі. Шмат падарожнічаў, жыў у Жэневе і Парыжы, сустракаўся з вядомымі паліт. дзеячамі (К. Кавур, Л. Мераслаўскі, А. Чартарыйскі). Па- водле некаторых звестак, удзельнік паў- стання 1863—64, быў сасланы ў Сібір. Страціўшы маёнткі, займаўся рэпетытар- ствам у Слуцку, дзе вакол яго ўтварыўся гурток перадавой бел. моладзі (Я. Дыла, П. Карповіч і інш.). Як пісьменнік прытрымліваўся прынцыпаў народнасці л-ры, пісаў у рэчышчы крытычнага рэалізму. Шмат перакладаў з рус„ поль- скай і заходнееўрап. літаратур. Разам з Ф. Багушэвічам адзін з пачынальнікаў жанру байкі ў бел. л-ры. У байках сатыра на паслярэформенную Расійскую імперыю («Старшына»), праблема сва- боды чалавечай асобы («Ваўкалак») і інш. Верш «Дума аб Каралю XII», па- будаваны на кантрастным паказе поста- цей шведскага караля Карла XII, Мазепы і Пятра I, сведчыць пра неардынарнасць і разам з тым супярэчлівасць гіст. поглядаў А. Мемуары (1894, надрук. ў 1916 у газ. «Гоман») вызначаюцца спа- В. Ц. Абухаў. Герб роду Абуховічаў. вядальнасцю, багаццем зместу і стаяць ля вытокаў бел. мемуарыстыкі і мастац- кай прозы нашага часу. Адначасова гэта каштоўная гіст. крыніца, у якой закра- нуты многія бакі тагачаснага жыцця (дваранскі побыт, праблемы роднай л-ры, становішча сялян, эпізоды антыпаме- шчыцкага руху і інш.). Гв..* Творы. Мн„ 1991. Літ.: Нсторня белорусской дооктябрьской лмтературы. Мн„ 1977. С. 372— 373; К і с я - л ё ў Г Дзекабрыст у мемуарах Абуховіча // Кісялёў Г. Героі і музы. Мн„ 1982; РодчанкаР. Альгерд Абуховіч-Бандынэ- лі: Нарыс жыцця і творчасці. Мн„ 1984 Г. В. Кісялёў. АБУХОВІЧЫ, стараж. шляхецкі род, прадстаўнію якога займалі дзярж.-адм. і ваен. пасады ў ВКЛ. Належаў.да герба «Ключ раздвоены» (Абуховіч). Найбольш вядомыя А.: Піліп Казімір (?—6.9.1656), дзярж. і ваен. дзеяч, дыпламат, пісьмен- нік. Паходзіў з мазырскай шляхты (дзед возны мазырскі, бацька, Фёдар, Судцзя земскі мазырсю), якая асела на Нова- гародчыне (маёнтак Ліпа). Скончыў За- мойскую акадэмію. Войскі мазырсю, рот- містр каралеўскі, дэпутат ад Мазырскага пав. ў Літоўскі трыбунал (1632), пасол соймавы, маршалак ізбы пасольскай на выбарчым сойме (1648), пісар ВКЛ (1649), пасол у Венецыі, Маскве (1651), ваявода віцебскі, ваявода смаленскі (1653). Кіраваў абаронай Смаленска, пасля доўгай аблогі здаў горад рус. вой- скам (1654), за што абвінавачаны ў здрадзе, аднак апраўданы соймам. Яму адрасаваны •Ліст да Абуховіча». Палкоў- нік войска літоўскага, удзельнік абароны Варшавы (1656). Пахаваны ў Навагруд- ку ў езуіцкім касцёле. У сваім «Дыя- рыушы» адлюстраваў грамадска-паліт. жыццё Рэчы Паспалітай, у т. л. Беларусі, апісаў падзеі 1630—54, ваен. падзеі ў час антыфеад. вайны ўкр. і бел. народаў у 1648—54, міжнар. адносіны ва Усх. Еўропе ў сярэдзіне 17 ст„ абарону Смаленска і інш. Пісаў вершы на лац. мове. Тэадор Міхал (?—1658), брат Піліпа Казіміра. Падкаморы мазырскі (1646), паручнік гусарскай харугвы, па- сол соймавы. Валодаў землямі ў Мазыр- скім пав. Захарыяш (?— 1658), брат Піліпа Казіміра, суддзя, дэкан смаленскі. Мікалай (?—?), скарбнік і суддзя гродскі мазырскі (1648). Міхал Лявон (?—22.10.1668), ваен. і дзярж. дзеяч ВКЛ, літаратар. Сын Піліпа Казіміра. Скончыў філасоф- скі ф-т Віленскай акадэмн. Служыў пры двары караля Яна Казіміра Вазы. Вы- конваў дыпламатычныя місіі ў Маскве (1650, 1653). Ротмістр, палкоўнік ВКЛ, ваяваў супраць шведаў і рускіх на Бера- сцейшчыне (1653), быў у палоне ў Маск- ве (1660—62). Падкаморы мазырскі (1662), падкаморы новагародскі (1665), кашталян новагародскі, стражнік ВКЛ (1668). Меў зямельныя валоданні ў Га- радзенскім, Смаленсюм пав., Вшебскім ваяв., Кобрынскай эканоміі. Пахаваны ў Навагрудку. Аўтар 2 «Дыярыушаў» на польскай мове: у 1-м апісаны маск. звычаі і традыцыі сярэдзіны 17 ст„ у 2-м — паходы войска ВКЛ на парубеж- ныя землі (надрукаваны М. Балінскім у кн. «Гістарычныя нататкі да тлумачэння грамадскіх пытанняў у Польшчы XVII ст. ...», Вільня, 1859). Тэадор Геранім (1642—1707), дзярж. і ваен. дзеяч ВКЛ. Малодшы сын Піліпа Казіміра. Суправаджаў кара- ля Яна Казіміра Вазу ў замежным па- дарожжы. Соймавы пасол, падкаморы новагародскі (1693), кашталян новага- родскі (1700), удзельнік Хоцінскай біт- вы. Пахаваны ў Навагрудку. Аўтар «Дыя- рыуша», у якім апісаны падзеі грамадска- паліт. жыцця 1656—1700 (надрукаваны М. Балінскім у кн. «Гістарычныя нататкі да тлумачэння грамадскіх пытанняў у Польшчы XVII ст....», Вільня, 1859) Літ.: Роккі хіожпік Ьіо^гаГісгпу. Т. 23/3, г. 98. ІУгосІаш еіс„ 1978. Р В. Баравы, Л. Л. Чарняўская. АБЧУГА, вёска ў Крупскім р-не, на р. Бобр. Цэнтр сельсавета і саўгаса «Абчуга». За 32 км на ПнУ ад Кру- пак, 24 км ад чыг. ст. Бобр, каля шашы Бобр — Лукомль. Гісторыя фарміраван- ня А. звязана з мяст. Красны Стаў, за- снаваным не пазней канца 16 ст. панамі Сапегамі на землях іх маёнтка Чарэя ў Аршанскім пав. Упершыню Красны Стаў змешчаны на карце ВКЛ, складзенай Т. Макоўскім да 1597 (надрук. ў 1613). У дакументех 1-й чвэрці 17 ст. Красны Стаў (у адным выпадку Красны Стан)
упамінаецца ў складзе маёнтка Чарэя, які належаў канцлеру Льву Сапегу; у 1624 налічвала 56 валок; больш за 100 двароў. Уласна А., як вёска каля мяс- тэчка, упамінаецца ў інвентарах 17 ст. Чарэйскага маёнтка Сапегаў. Пасля да- лучэння да Расійскай імперыі вёску на- быў памешчык Нітаслаўскі і яна злілася з мяст. Красны Стаў; за агульным па- селішчам замацавалася назва А. У 2-й пал. 19 ст. мяст. А. налічвала 77 двароў, 678 жыхароў (з іх 211 беларусаў, 467 яўрэяў). У пач. 20 ст. налічвала 125 дамоў, 353 жыхары, належала памешчы- цы Э. А. Ястрамбіцкай. З’яўлялася цэн- трам Абчугскай вол. Сенненскага пав. Магілёўскай губ. У вёсцы брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла 440 сав. грамадзян, закатаваных 5.5,1942 фашы- стамі. В. Л. Насевіч. АБШЧЫНА, устойлівая форма сац. ар- ганізацыі, якая характарызуецца пэўнай ступенню калектыўнай уласнасці на сродкі вытворчасці, асаблівасцямі працэ- су вытворчасці і сацыяльна-грамадскага жыцця. Узнікла як арганізацыя крэўных родзічаў (родавая, сямейная А.) у пер- шабытнаабшчынную эпоху, калі прымі- тыўны ўзровень развіцця прадукц. сіл і вытв. адносін не дазваляў людзям па- асобку здабываць сабе неабходныя срод- кі ддя існавання. Першабытнай А. ўлас- цівы калектыўная ўласнасць на сродкі вытворчасці і калектыўнае размеркаван- не прадуктаў працы, адсутнасць публіч- най улады і права, роўнасць усіх членаў. Базісам родавай А. з’яўлялася зямля ях уласнасць усяго калектыву. Паступовае ўдасканаленне прылад працы вяло да падзелу працы, з’яўлення лішкаў яе пра- дуктаў, парадзіла абмен, зрабіла магчы- май індывідуальную працу людзей у рам- ках асобных сем’яў, што вяло да ўзнік- нення прыватнай уласнасці. На гэтым этапе родавая А. паступова трансфарма- валася ў суседскую (тэрытарыяльную), дзе кожная сям’я атрымлівала права карыстацца асобным зямельным надзе- лам, але напачатку не мела магчымасці распараджацца ім. У ходзе развіцця су- седскай А. адбывалася вылучэнне ў якас- ці сямейна-індывідуальнай уласнасці асобных надзелаў зямлі, жывёлы, прылад працы, жылля. А. заставалася вярхоўным уласнікам усёй тэр. вёскі, лясоў, пашаў і інш. зямель агульнага карыстання. Члены суседскай А. сумесна выконвалі некаторыя агульнаабшчынныя работы, але кожная сям’я вяла асобную гаспа- дарку. У гэты перыяд у А. ўсталёўваліся прававыя нормы (звычаёвае права), фарміраваліся асобныя рысы культ. і по- бытавай спецыфікі, якая ў нек-рых вы- падках набывала пэўны этнасацыяльны характар. На этапе ранняга феадалізму А. заставалася першаснай формай сац. арганізацыі асн. вытворчага класа — ся- лянства, але была заснавана не на крэў- ных, а гал. чынам на эканам. сувязях. Яна існавала як адносна самастойны адм. прававы інстытут, якому належалі значныя судовыя, павіннасныя, гасп. і інш. паўнамоцтвы. Перамены, што ад- бываліся ў сістэме вытв. адносін, аказ- валі рашаючы ўплыў на ролю А. ў жыцці грамадства, вялі да ўзрастання ці памян- шэння яе сац. і эканам. значэння, а пры пэўных умовах і да яе поўнага знікнення. Ва ўсходніх славян станаўленне сусед- скай А. адбывалася ў 1-й пал. 1-га тыс. н. э. Для яе абазначэння тут ужываліся тэрміны «вервь» і «мір». Існуе думка, што мір уяўляў сабою больш высоку ю ступень абшчыннай арг-цыі, верві. ўваходзілі ў яго як ніжэйшыя адзінкі. У 9—12 ст. А. (вервь) была адносна самастойнай арганізацыяй сельскага насельніцтва, яе члены лічыліся свабоднымі людзьмі. У гэты ж перыяд адбывалася маёмаснае і сац. расслаенне насельніцтва. У А. з'явілася праслойка людзей, якія прад- стаўлялі інтарэсы княжацкай улады (ці- вуны, агнішчане і інш.). Помнік права часоў Кіеўскай Русі Руская Праўда свед- чыць, што княжацкая ўлада паступова падпарадкоўвала А.: на яе ўскладалася калектыўная адказнасць за злачынствы, зробленыя яе членамі, збор даніны і інш. На землях Беларусі ў перыяд яе зна- ходжання ў складзе ВКЛ (з 2-й па- ловы 13— 1-й паловы 14 ст. да 1770— 90-х гадоў суседская А. называлася гра- мадой. Грамада звычайна аб’ядноўвала насельніцтва асобнай вёскі. Некалькі А. звычайна ўваходзілі ў склад болып шы- рокай арг-цыі — воласці. У шэрагу рэгіё- наў, асабліва ў гаспадарскіх (велікакня- жацкіх) уладаннях на У Беларусі, су- седская А. адыгрывала значную ролю ў арганізацыі сял. землекарыстання і вы- платы феад. рэнты. Сяляне гаспадарскіх падняпроўскіх і падзвінскіх валасцей са- мастойна збіралі даніну, якая накладва- лася на воласць цалкам, і здавалі яе ў велікакняжацкі скарб. У 1-й палове 16 ст. грамада, як правіла, не право- дзіла перадзелаў зямлі. Звесткі пра тое, што ў А. «розрубы чнннлн н меты мета- лн», адносяцца да раскладкі павіннасцей. Лясы, выганы, пусткі і інш. заставаліся ў агульным карыстанні. На чале грамады стаяў стара'ц, які кіраваў раскладам дані- ны па асобных гаспадарках, яму дапа- магалі дзесяцкія. Кіраўнікі А. выбіраліся грамадой, але зацвярджаліся вярх. улас- нікам зямлі. 3 пач. 16 ст. члены грамады («мужы», «валашчане») за захаванне за імі права выбару старца абавязаны былі плаціць феадалу-ўласніку т. зв. «старчен- не». У некаторыя воласці поруч са стар- цамі прызначаліся і велікакняжацкія на- меснікі, да сярэдзіны 16 ст. яны былі ўжо амаль ва ўсіх гаспадарскіх валасцях. У сувязі з тым, што грамада перашка- джала фёадалам павялічваць павіннасці, яны імкнуліся прынізіць яе ролю. Таму ў некаторых месцах службовых асоб А. выбіралі не сяляне, а прызначала феад. адміністрацыя, што вяло да ператварэн- ня іх з абаронцаў сялян у выканаўцаў волі пана. Грамаду паступова адлучалі ад раскладкі і збору даніны. Так, у 1547 вял. князь Жыгімонт I Стары ў граматах насельніцтва Прапойскай і Чачэрскай ва- ласцей аб’явіў: «йно што ся дотычнт мыта н выбнраня старца, то ест реч наш[а] Г [оспо] д [а] рьская, а не ваша хлопская». Сяляне змагаліся за свае пра- вы і працягвалі выбіраць старцаў, ганд- 23 АЬШЧЫНА лявалі ў сваіх сёлах з праезджымі куп- цамі. Адстойвалі яны і спрадвечнае пра- ва грамады збіраць з праезджых ган- дляроў на сваю карысць пошліну — «мы- та вадзяное». Калі феадалам нават уда- валася абмежаваць самастойнасць гра- мады, яна па традыцыі працягвала рэгуляваць парадак карыстання абшчын- нымі ўгоддзямі, выплату падаткаў, чы- ніла копны суд. У ходзе агр. рэформы сярэдзіны 16 ст. роля А. зменшылася, асабліва ў тых рэгіёнах, дзе была праве- дзена валочная памера і ўстаноўлены фіксаваныя павіннасці з надзелу. Там, дзе зямля не была падзелена на валокі, павіннасці па-ранейшаму ўскладаліся на грамаду. Яе роля асабліва павяліч- валася ў часы войнаў, эпідэмій, ва ўмовах гасп. разрухі, калі землеўласнік не мог сам аднавіць ці пашырыць гаспадарку. У такіх выпадках землі, у т. л. запусце- лыя, перадаваліся грамадзе, якая абавяз- валася распрацаваць іх і, абапіраючыся на кругавую паруку, выплаціць усе павін- насці. Грамадою выступалі сяляне суп- раць феад. ўціску: звярталіся са скаргамі, выстаўлялі патрабаванні аб паляпшэнні свайго становішча, узнімаліся на ўзброе- ную барацьбу. У 18 ст. грамада яшчэ карысталася пэўнай самастойнасцю, у т. л. правам раскладкі павіннасцей (напр., у Горвальскім, Стрэшынскім і Сожыцкім уладаннях Віленскага ката- ліцкага епіскапства), хаця пры гэтым абавязкова павінны былі прысутнічаць прадстаўнікі адміністрацыі. Пра трады- цыі А. сведчыла захаванне ў 2-й палове 18 ст. права выбару старца (у Барысаў- скім і Крычаўскім староствах). Аднак яе роля паніжалася, і паступова яна ператваралася ў залежны ад феадала орган, з дапамогай якога ён праводзіў сваю эканам. палітыку. Разам з тым менавіта А. была грамадскім інстытутам, у рамках якога праходзіла дзейнасць асноўнай масы насельніцтва. Пасля далучэння Беларусі да Расій- скай імперыі (1772—95) «Палажэннем аб валасным і сельскім упраўленні» (1797) у дзярж. уладаннях уводзілася сістэма сельскага абшчыннага кіравання (сельскія таварыствы), аналагічная ра- сійскай. Больш дэталёва парадак аб- шчыннай арганізацыі сельскага насель- ніцтва з улікам асаблівасцей зах. губер- няў рэгламентаваўся «Палажэннем аб галоўных асновах заснавання сельскага ўпраўлення і сельскага паліцэйскага і судзебнага статутаў Заходніх губерняў» (1840). Правы сялянскай А., уведзенай у дзярж. маёнтках, не ахоўваліся зако- нам. Уся гасп., паліцэйская і судовая ўлада над дзярж. сялянамі належала па- сэсарам (арандатарам маёнткаў) або ча- совым адміністратарам. Сярод паме- шчыцкіх сялян абшчынная форма карыс- тання ворнымі землямі і сенажацямі існавала ва ўсх. паветах Беларусі. Пасля агр. рэформ 1860-х гадоў ся- лянская А. працягвала выконваць важ- ныя эканам., сац., ідэалаг. і інш. функцыі.
24 АБЫВАЦЕЛІ У 1877 на Беларусі налічвалася 7,7 тыс. былых прыватнаўласніцкіх і 1,7 тыс. А. былых дзярж. сялян. У канцы 1870-х гадоў доля абшчыннага землеўладання ў Магілёўскай губ. складала 83,7 %, у бел. паветах Віцебскай губ.— 44,9 % прыдатных надзельных зямель. Экана- мічная функцыя А. ўключала мерапры- емствы па размеркаванні і эксплуатацыі надзелу (перадзел у нек-рых А. палёў і сенажацяў, выкарыстанне пашы і лесу, прымусовы 3-польны севазварот і інш.). Да 1904 у Магілёўскай губ. агульныя (праз 12 і больш гадоў) і прыватныя (штогадовыя) перадзелы ворнан зямлі і сенажацяў праводзіліся толькі ў 12 % А., у Віцебскай губ. агульнымі перадзе- ламі была ахоплена меншая частка вёсак з абшчынным землеўладаннем. Паступо- ва адбываўся пераход сялян ад абшчын- нага да падворнага землеўладання, пры якім А. валодала толькі надзельнымі вы- ганамі, лесам, рыбным ловам, пусткамі. Да канца 1870-х гадоў да падворнага землеўладання перайшлі 25 вёсак Чэры- каўскага пав., да пач. 20 ст.— 88 вёсак Віцебскага пав. А. поруч з эканам. вы- конвала дабрачынную (арганізацыя та- лакі) і страхавую (стварэнне сельскіх прадуктовых запасных магазінаў; у 1860—90-х гадах у 5 зах. губернях іх было 1,4 тыс.) функцыі. 3 2-й паловы 19 ст. актывізаваліся адм.-паліцэйскія і фіскальныя функцыі А. У выніку сялянскай рэформы 1861 А. і яе выбарныя органы сталі ніжэйшым звяном адм. кіравання ў вёсцы на землях сялян усіх катэгорый. У «Агульным па- лажэнні аб сялянах, якія выйшлі з пры- гоннай залежнасці», вызначаліся функ- цыі А., абавязкі і правы валаснога і сель- скага сходаў (гл. Валасны сход, Сельскі сход), выбраных імі еаласнога старшыны і сельскага старасты, а таксама сялянска- га валаснога суда. Адм.-паліцэйскі кант- роль над органамі абшчыннага самакіра- вання яшчэ больш узмацніўся на Белару- сі ў канцы 1870-х гадоў з утварэннем павятовых устаноў па сял. справах і асабліва на пач. 20 ст. з увядзеннем інстытута земскіх начальнікаў. Фіскаль- ны характар А. найбольш яскрава выявіў- ся ў кругавой паруцы яе членаў пры вы- плаце дзярж. і інш. падаткаў. Гэта калект. адказнасць, пашыраная пераважна на У Беларусі, была часткова адменена за- конам ад 23.6.1899, канчаткова ліквідава- на ў 1903. А. заставалася аб’яднаннем сял. гаспадарак, якое задавальняла іх патрэбы як саўладальнікаў зямлі, было звязана з традыц. спосабам іх расся- лення і выступала як дэмакратычная арганізацыя мясцовага кіравання, як та- варыскі або суседскі саюз. У парэфор- менны перыяд па меры распаду патрыяр- хальных вял. сем'яў назіралася дэмакра- тызацыя сельскіх сходаў. Разам з гаспа- дарамі ў іх сталі прымаць удзел больш шырокія слаі сялянства (жанчыны, да- рослыя члены сем’яў, беззямельныя), хаця спалучэнне адм. і эканам. функцый Л. С. Абэцэдврскі. А. вяло да таго, што ў цэлым правы меншасці (беззямельных і інш.) былі недастаткова забяспечаны. А. шмат у чым вызначала светапогляд сялян і звя- занае з ім звычаёвае права. 3 сярэдзіны 19 ст. пытанне пра сут- насць А. займала прыкметнае месца ў ідэйным і грамадска-паліт. жыцці- Народ- нікі ідэалізавалі А„ лічылі яе зародкам сацыяліст. адносін у вёсцы. У. I. Ленін даказваў беспадстаўнасць народніцкіх ілюзін, несумяшчальнасць А. з усім гра- мадска-эканам. развіццём капіталізму. 3 ростам таварна-грашовых адносін, ма- ёмаснай няроўнасці сярод абшчыннікаў адбываўся працэс распаду А„ што яскра- ва праяўлялася ў экспрапрыяцыі збядне- лага сялянства. найперш у пазбаўленні яго зямлі Заможныя вярхі ўсходне- бел. вёскі, лепш забяспечаныя надзель- най зямлёй, усімі сіламі супраціўляліся зямельным перадзелам, аб’яўляючы іх пры падтрымцы сельскіх улад незакон- нымі. У выпадку перадзелу лепшыя землі часцей траплялі да заможных сялян. Па- між імі і вясковай беднатой абвастралася класавая барацьба. Абшчыннае землеўладанне ва ўсх. Бе- ларусі было напалавіну разбурана сталы- пінскай аграрнац рэформай. Да 1.5.1915 у Віцебскай і Магілёўскай губ. 48 % сял. гаспадарак з абшчынным землеўладан- нем выйшлі з А. і замацавалі зямлю ў прыватную ўласнасць. Кастрычніцкая рэвалюцыя ліквідавала ў абшчынным праве ўсё рэакцыйнае, фіс- кальна-прыгонніцкае. Паколькі А. са сва- ім самакіраваннем аблягчала арганіза- цыю сялян у барацьбе супраць паме- шчыкаў, яе перадзельны механізм быў выкарыстаны для размеркавання сярод сялян экспрапрыіраванай памешчыцкай зямлі. Абшчыннае землекарыстанне ў многіх месцах Беларусі існавала да канца 1920-х гадоў. Паводле выбарачнага аб- следавання, у 1922 у БССР ім было ахоплена 63,5 % прыдатных зямель. Ад- нак характэрныя для абшчыннага земле- карыстання цераспалосіца, няўстойлі- васць надзелу, прымусовы севазварот з’яўляліся перашкодай для росту с.-г. вытворчасці. У выніку суцэльнай калек- тывізацыі сельскай гаспадаркі А. як су- седскае аб’яднанне сялян-аднаасобнікаў была ліквідавана. Літ.: Эягельс Ф. Паходжанне сям’і, прыватнай уласнасці і дзяржавы // Маркс К„ Энгельс Ф. Выбр. тв. Мн., 1952. Т. 2. (Соч. 2 нзд. Т. 21); Ковалев- с к н й М Обшннное землевладенне, прнчн- ны, ход н последствня его разложення. Ч. 1. М„ 1879; Ленін У. 1 Што такое «прыя- целі народа» і як яны ваююць супроць сацы- ял-дэмакратаў? // Тв. Т. 1. (Полн. собр. соч. Т. 1), Я г о ж. Развіцце капіталізму ў Расіі // Там жа. Т. 3. (Полн. собр. соч. Т. 3); Яго ж. Аграрная праграма рускай сацыял-дзмакратыі // Там жа Т. 6. (Полн. собр. соч. Т. 6), М а р к с К Формы, предшествуюіцне капнталнстнческому про- нзводству // Маркс К„ Энгельс Ф Соч. 2 нзд. Т. 46, ч. 1; М а у р е р Г. Л. Введенн в нсторню обшннного, подворного, сельского н городского устройства н обшественной властн Пер. с нем. М„ 1880, ГрековБ Д Крестьяне на Русн с древнейшнх времён до XVII в. 2 нзд. Кн. 1—2. М„ 1952—54; Дружнннн Н. М Государственные крестьяне н реформ П. Д. Кнселева. Т. 1,— 2. М.; Л. 1946—58; К о с в е н М. О. Семейная обіцнна н патроннмня М„ 1963; Даннлов В. П. К вопросу о характере н значеннн крестьянской поземельной обіцн- ны в Росснн // Проблемы соцнально-эко- номнческой нсторнн Росснн: Сб. ст. М„ 1971, Я г о ж. Советская доколхозная де- ревня: Населенне, землепользованне, хозяй- ство. М„ 1977; Анфнмов А. М„ 3 ы - р я н о в П. Н. Некоторые черты эволюцнн русской крестьянской обшнны в порефор менный пернод (1861 — 1914гг) // Нсторня СССР. 1980 № 4; Козловскнй П Г. Землевладенне н землепользованне в Бело- русснн в XVIII — первой половнне XIX вв. Мн, 1982; Панютнч В. П. Соцнально- экономнческое развнтне белорусской дерев- нн в 1861 —1900 гг. Мн„ 1990. В. Ф Голубеў, В П Панюціч. АБЫВАЦЕЛІ, назва паўнапраўных гра- мадзян ВКЛ і Польшчы ў прававых актах 16 ст. У 17—18 ст. А. называлі шляхціцаў «Рэчы Паспалітай абодвух народаў» (Польшчы і ВКЛ). У 19 — пач. 20 ст. А.— памешчыкі на тэр. Польшчы, Літвы. Беларусі і Украіны, а таксама сталы жыхар якой-небудзь мясцовасці. У апошні час А. называюць людзей, якія жывуць дробнымі, вузкаасабістымі інтарэсамі. АБЫХОД, паводле еУставы на валокі» 1557, мяжа вакол зямельнага ўчастка (ворыва, лесу, маёнтка і інш.). А. назы- валі таксама акт, у якім вызначалася гэга мяжа. АБЫЧАЙ ЗВЫКЛЫ, гл. ў арт. Звычай. АБЭЦЭДАРСКІ (Абецадарскі) Лаўрэнцін Сямёнавіч (29.6(12.7).1916, Горкі Маплёўскай губ.— 6.7.1975], бел. гісторык. Д-р гіст. н„ праф. (1966). Чл.- кар. АПН СССР (1968). Чл. КПСС з 1944. Скончыўшы БДУ (1946). працаваў там выкладчыкам, заг. кафедры гісто- рыі СССР (1950—58), гісторыі БССР (з 1958). Адзін з аўтараў «Гіс- торыі Беларускай ССР» (т. I—2, 1954—61; т. 1—5, 1972—75). Прад- стаўнік вульгарна-сацыялапчнага кірун- ку ў гіст. навуцы Беларусі сав. пе- рыяду, што вынікаў з аднабаковага, механістычнага тлумачэння мінулага, метафізічнага падыходу да ацэнкі гіст. падзей, з дагматычнага і схаластычнага разумення класавасці і партыйнасці, ад- маўлення нац. пачатку ў развіцці гісто- рыі Беларусі, якую ён лічыў часткай псторыі Расп. Вывучаў рус.-бел. адносі-
ны 2-й пал. 16—17 ст., антыфеадальную барацьбу нар. мас Беларусі ў 17 ст., асабліва паўстанні ў сярэдзіне 17 ст„ але адной з прычын гэтай барацьбы лічыў імкненне бел. сялян трапіць пад уладу рус. цароў. Свае версіі найчасцей падмацоўваў крыніцамі, што зыходзілі ад зацікаўленых менавіта ў такіх погля- дах рус. афіцыйных устаноў, не право- дзячы іх крыніцазнаўчага аналізу. Ад- ным з першых надрукаваў звесткі пра пе- расяленні беларусаў у Маскву і Замас- коўны край у 2-й палове 17 ст. Падкрэслі- ваў бел. паходжанне гэтых перасяленцаў, але з’яву добраахвотнасці пры перася- леннях украінцаў у 17 ст. ў Слабадскую Украіну механічна пераносіў на пера- сяленні беларусаў, не звяртаючы ўвагі на шматлікія крыніцы, што сведчылі пра іх гвалтоўны характар. Звярнуў увагу на значны бел. элемент у развіцці культуры Масквы 2-й паловы 17 ст. Лі- чыў неправамерным далучаць казацкія рабункі і гвалты ў бел. гарадах на мяжы 16—17 ст. да антыфеад. барацьбы нар. мас. Пераболынваў значэнне гандлю ўсходнебел. гарадоў з рус., лічыў, што ён быў большым за гандаль заходнебел. гарадоў з іхнімі непасрэднымі суседзямі. Бяздоказна сцвярджаў, што сяляне ўсх. Беларусі мелі большыя магчымасці для гандлю, чым сяляне астатняй Беларусі. Беспадстаўна лічыў, што сейм Рэчы Пас- палітай у 1696 забараніў ужываць бел. мову ў афіцыйнай дакументацыі, хоць адпаведны дакумент сцвярджаў, што «ўсе папярэднія акты, запісы, рашэнні і паказанні захоўваюць сваю моц», а члены калегій гродскіх і земскіх судоў у 17—18 ст. абавязкова мусілі ведаць, акрамя польскай, бел. мову. Прыхільнік унітарнай канцэпцыі аб’яднання ўсход- неслав. народаў вакол Масквы і Маск. дзяржавы, якая быццам бы будавалася на аснове ідэі гіст. наканаванасці ства- рэння Расійскай унітарнай дзяржавы. Праводзіў думку, нібыта царская імпе- рыя мела гіст. правы на Беларусь. Маск. сярэдневяковую дзяржаву разгля- даў як прамую папярэдніцу сучаснага СССР. Адмаўляў бел. элемент у кіравамні ВКЛ, прагрэс. ролю магдэбургскага пра- ва і станоўчы для свайго часу характар Статутаў ВКЛ. Перабольшваў памеры масавага супраціўлення ўвядзенню ма Беларусі царк. уніі, недаацэньваў уздым культуры Беларусі ў 16 ст. і ўплыў на яе развіццё агульнаеўрап. Адраджэння і Рэфармацыі. Перабольшваў значэнне далучэння Беларусі да Расійскай імперыі, якое называў «уз’яднаннем», не ўлічваў узмацнення самадзярж. і прыгоннага ўціску. Адмаўляў уздым гаспадаркі ў 2-й палове 18 ст. на Беларусі і праг- рэсіўныя паліт. змены ў Рэчы Паспа- літай таго часу. Не прызнаваў дэмакр. зместу газ. *Наша доля» і вНаша ніва», лічыў іх нацыяналіст. выданнямі. Не- аднаразова выступаў у друку на чале «прапрацовачных» кампаній супраць ад- хіленняў ад установак, што панавалі ў тагачаснай навуцы. Тв.: Белорусы в Москве XVII в. Мн„ 1957; Барацьба ўкраінскага і беларускага народаў за ўз’яднанне з Расіяй у ся- рэдзіне XVII века. Мн., 1954; Белоруссня н Россня: Очеркн рус.-бел. связей вто- рой половнны XVI—XVII в. Мн., 1978; Гісторыя БССР: Вучэб. дапаможнік для вучняў сярэдняй школы. Выд. 1 —13. Мн., 1960—74 (у сааўт., таксама на рус. мове); Гісторыя БССР: Падручнік для вучняў ся- рэдняй школы. Выд. 1 — П.*Мн„ 1975—87 (у сааўт., таксама на рус. мове); У святле неабвержных фактаў. Мн„ 1969 (рус. пер.: В свете неопровержнмых фактов // Дары данайцев. Мн„ 1987). Літ.: Л. С. Абецедарскнй: Некролог // Веснік БДУ. Сер. 3. 1975. № 2; К о п ы с- с к н й 3. Ю., Ч е п к о В. В. Нсторногра- фня БССР: Эпоха феодалнзма. Мн„ 1986. С. 160—165. В. П. Грыцкевіч. «АБ’ЯДНАНАЕ АНТЫСАВЁЦКАЕ ПАДПОЛЛЕ», «ААП», агульная назва «антысавецкіх дыверсійна-шкодніцкіх, шпіёнскіх, тэрарыстычных і паўстанцкіх арганізацый», прыдуманых у 1937—38 супрацоўнікамі НКУС БССР, каб пры- цягнуць да крымінальнай адказнасці і арганізаваць шэраг паліт. працэсаў на Беларусі. Гал. матыў абвінавачання членаў «ААП» — «барацьба супраць Ка- муністычнай партыі і савецкага ўрада». Да членаў «ААП» былі залічаны так- сама актыўныя прыхільнікі «генераль- най лініі» ВКП(б), якія павінны былі адказваць за памылкі, дапушчаныя ў хо- дзе «сацыялістычнага будаўніцтва». Па- водле абвінаваўчых актаў, «ААП» скла- далася з 6 самастойных арг-цый: «правых», «бундаўска-сіянісцкай», «на- цыянал-фашысцкай», «трацкісцка-тэ- рарыстычнай», «шпіёнска-паўстанцкай», «эсэраўскай». Падводзячы вынікі «ба- рацьбы» з «ААП», нач. 4-га аддзела УДБ НКУС БССР 1.6.1938 пісаў: «Ужо ў 1930—31 гадах трацкісты, пра- выя, нацфашысты, эсэры, бундаўцы, мен- шавікі, сіяністы, пэавякі, царкоўнікі і сектанты ў сваёй барацьбе супраць нас зліліся разам і мелі свой аб’яд- наны антысавецкі цэнтр, якім кіравалі польскія, нямецкія і латвійскія развед- вальныя органы. Аб’яднанне антысавец- кіх сіл у барацьбе супраць савецкай улады было настолькі цеснае, што ча- сам цяжка распазнаць, дзе канчаецца трацкісцкае падполле і дзе пачынаецца нацыянал-фашысцкая ці правая арга- нізацыя». У 1937—38 за прыналеж- насць да «ААП» было арыштавана і за- суджана больш за 2570 чал., у т. л. 1015 «царкоўнікаў і сектантаў», 585 «эсэраў», 377 «трацкістаў і зіноўеў- цаў», 198 «бундаўцаў», 177 «правых», 138 «нацыянал-фашыстаў», 57 «клеры- калаў», 27 «сіяністаў», 7 «меншавікоў». Значная частка членаў «ААП» да арыш- ту працавала на кіруючых пасадах у парт., сав. і гасп. апараце рэспублікі. Як удзельнікі «ААП» былі арыштаваны 23 члены ЦК КП(б)Б і ЛКСМБ, 16 членаў ЦВК і СНК БССР, «выкрыта» 40 наркомаў і іх намеснікаў, 24 сакра- тары акр., гар. і раённых к-таў КП(б)Б, 20 старшынь акр., гар. і раённых выка- наўчых к-таў, 179 кіруючых сав. і гасп. работнікаў рэспублікі, 25 акадэмікаў і навук. работнікаў БАН, 20 пісьменнікаў і літ. работнікаў. «Арганізацыя правы х». Кіраў- нікі М. М. Галадзед, Д. I. Валковіч 25 АБ’ЯДНАНАЕ (старшыні СНК БССР), А. I. Хацкевіч (сакратар Савета Нацыянальнасцей ЦВК СССР), М. Ф. Гікала, В. Ф. Ша- ранговіч [1-я сакратары ЦК КП(б)Б], А. Р. Чарвякоў (старшыня ЦВК БССР). «Месцамі найбольшай канцэнтрацыі ўдзельнікаў антысавецкай арганізацыі правых» з’яўляліся ЦВК, СНК, ЦК КП(б)Б, Дзяржплан, Наркамзем, Наркаммясцпрам, Наркамгас, Наркам- леспрам, Наркамлес, гандл. апарат і прафс. арг-цыі. Асн. задача — звяржэн- не сав. улады. Лічылася, што яны праца- валі па заданнях М. К. Анціпава, М. I. Бухарына, А. I. Рыкава. Абвінавачва- ліся ў тым, што рыхтавалі ў Маскве тэрарыст. акт супраць I. В. Сталіна, «праводзілі падрыўную работу ў партый- ным і савецкім апараце, сельскай гас- падарцы, фінансавай сістэме, прамысло- васці і прафсаюзах». «Бундаўска-сіянісцкая ар- г а н і з а ц ы я». Кіраўнік В. Ашаровіч (рэдактар яўр. газ. «Акцябр»). Следст- вам было ўстаноўлена «існаванне» ў Мін- ску бундаўскага к-та з 6 чал., звязанага з нелегальным ЦК Бунда ў Маскве. Бун- даўскія ячэйкі «знойдзены» ў Мінску (на швейнай ф-цы, дрэваапрацоўчым з-дзе, у друкарні, Наркамгандлі, Белка- апсаюзе, БАН, інваліднай кааперацыі, банку, сістэме Наркамасветы), а таксама ў Віцебску, Гомелі, Магілёве, Мазыры. «Арганізацыя» працавала па заданнях 2-га аддзела Польгалоўштаба, літ. і аме- рыканскай разведак. Паводле абвінаваў- чага акта, праводзіла «актыўную шкод- ніцкую работу на прамысловых прадпры- емствах, галоўным чынам у гарбарнай і дрэваапрацоўчай прамысловасці, у саматужных арцелях, гандлёвым апа- раце, фінансавай сістэме і яўрэйскіх навучальных установах». «На ц ы я н а л -фа ш ы с цк а я ар- г а н і з а ц ы я». Кіраўнікі М. А. Ляўкоў (сакратар ЦВК БССР), 3. X. Жылуновіч (Цішка Гартны), А. I. Дзякаў (нарком асветы БССР), Чарвякоў, Шаранговіч (адны з «кіраўнікоў» «арганізацыі пра- вых»), Члены «арганізацыі» канцэнтра- валіся пераважна ў БАН, ВНУ, Саюзе пісьменнікаў БССР, ЦК КП(б)Б, ЦВК, СНК, апаратах Наркамасветы. Гал. зада- ча — «рэстаўрацыя капіталізму ў БССР». Выступалі «супраць індустрыялізацыі краіны і за захаванне кулака як асноўнай апоры ў вёсцы». Згодна з абвінаваўчым актам, «арганізацыя» дзейнічала «па непасрэдных заданнях 2-га аддзела Польгалоўштаба», «праводзіла актыўную дыверсійна-шкодніцкую работу ў пра- мысловасці, сельскай гаспадарцы, сістэ- ме народнай адукацыі і ў галіне куль- туры». «Тра цкісцка-тэрары ст ы ч - ная арганізацыя». Кіраўнікі Гіка- ла (адзін з кіраўнікоў «арганізацыі пра- вых»), Р. М. Рубінштэйн [заг. ад- дзела паліторганаў ЦК КП(б)Б], Л. А. Готфрыд [заг. культпрападдзела
26 АБ’ЯДНАНАЯ ЦК КП(б)Б|. Дзейнічала з 1933 «па непасрэдных заданнях англійскай раз- ведкі». Членамі «арганізацыі» з’яўляліся работнікі кіруючых звёнаў парт., сав. і гасп. апаратаў, навук. і навуч. устаноў, гаркомаў, райкомаў і ЦК КП(б)Б, райвыканкомаў, прамысл. наркаматаў, Наркамфіна, Наркамюста, БАН, БДУ, Саюза пісьменнікаў БССР, К-та па справах мастацтваў, ЛКСМБ. Асн. зада- чы — «дэзарганізацыя гаспадаркі краіны з мэтай дыскрэдытацыі кіраўніцтва пар- тыі», падрыхтоўка тэрарыст. актаў суп- раць К. Я. Варашылава, М. I. Калініна. «Арганізацыя» вяла «актыўную дывер- сійна-шкодніцкую работу ў прамысло- васці, сельскай гаспадарцы, на тран- спарце і ў Чырвонай Арміі». «Ш піёнска-паўстанцкая а р г а н і з а ц ы я». Кіраўнік мітрапаліт Бліноў. Мела «контррэвалюцыйныя гру- пы» ў Аршанскім, Лепельскім, Магілёў- скім, Мазырскім, Слуцкім і Талачынскім р-нах, якія ўзначальвалі мясц. святары. У адпаведнасці з абвінаваўчым актам, «дзейнічала» па заданні польскай і япон- скай разведак, вяла «вялікую работу сярод сектантаў, якія ў Лепельскім і Мазырскім раёнах аб’явілі сябе маўчаль- нікамі і значная частка іх адмовілася ад атрымання пашпартоў, выканання дзяржабавязацельстваў, удзелу ў выба- рах у Вярхоўны Савет і перапісе насельніцтва». «Эсэраўская арганізацы я». Кіраўнікі А. А. Чарнушэвіч (нарком асветы БССР), Н. Н. Панкевіч (сакратар БАН), П. Бадунова (настаўніца). Эсэ- раўскія групы былі «выяўлены ў Баб- руйску, Горках, Капылі, Круглым, Магі- лёве, Мазыры, Навабеліцы, Слуцку, у розных парт. і сав. установах, сістэме нар. адукацыі. Асн. задача — «адлучэнне Беларусі ад Савецкага Саюза і стварэнне Беларускай дзяржавы пад пратэктаратам Польшчы». Паводле абвінаваўчага акта, «арганізацыя» рыхтавала тэрарыст. акты над членамі сав. ўрада, для чаго былі створаны баявыя эсэраўскія дружыны, займалася шпіянажам на карысць Гер- маніі, Польшчы, Латвіі. Эсэрам прыпісалі таксама «актыўную дыверсійна-шкодніц- кую работу ў калгасах», да іх быў залічаны і прыхільнік хутарызацыі Бе- ларусі, былы нарком земляробства БССР Дз. Ф. Прышчэпаў. Абвінавачанні грунтаваліся выключна на паказаннях сведак і прызнаннях арыштаваных, атрыманых пасля жорст- кіх катаванняў. Кіраўнікі і актыўныя чле- ны арг-цый «ААП» былі прыгавораны да расстрэлу, астатнія — да розных тэрмі- наў папраўча-працоўных лагераў. Рэа- білітацыя членаў «ААП» адбывалася на працягу 1955—89. Літ- Антоновнч Т., Лапец П., Протько Т. В понсках утраченного временн // Коммуннст Белоруссня. 1990. № 1. Т. С. Процька. АБ’ЯДНАНАЯ БЕЛАРЎСКАЯ ВАЙ- СКОВАЯ ШКОЛА імяЦВК БССР, шпнііішгаагЁ № 33. 6 лістапала 1030 году- НАША ШКОЛА У XIV ГОДЗЕ ПГАЛЕТАРСКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ в«|М» З.ІЛ.ДЛЦ» з. пяршлнстм ? РСЧЛ « уеіх гзлімх БЛЯВОЙ ПЛДРЫХТОЎКІ. Шматтыражная газета «Чырвоны сцяг» (1930, 6 ліст.) Аб’яднанай беларускай вайсковай школы. Фрагмент. АБВШ, ваенна-навучальная ўстанова, якая рыхтавала кадры сярэдняга ка- манднага саставу для бел. нацыяналь- ных, тэрытарыяльных і кадравых фармі- раванняў Чырв. Арміі. Размяшчалася ў Мінску. Вядзе сваю гісторыю ад 81-х мінскіх пях. камандных курсаў, сфармі- раваных паводле загаду РВСР ад 5.2.1921. 3 10.4.1921 імя СНК Беларусі, пазней — 6-я Мінскія пях. камандныя курсы, у якія ўліліся 21-я мінскія кав., 43-я полацкія пях., 45-я віцебскія і інш. камандныя курсы. У 1924 6-я курсы пе- рафарміраваны ў 7-ю АБВШ, а потым — у АБВШ імя ЦВК БССР з 3-гадовым тэр- мінам навучання. Складалася з вучэб- ных пях. батальёна і артдывізіёна. Вы- пускала камандзіраў узводаў стралк. часцей і камандзіраў батарэй. Камп- лектавалася курсантамі пераважна з ка- рэннага насельніцтва (у 1931 да 83 %). На бел. мове выкладалася большасць дысцыплін, выдавалася шматтыражная газ. «Чырвоны сцяг» (3 нумары за 1930— 32 ёсць ва Урадавай б-цы Рэспублікі Бе- ларусь, спяваліся вайск. маршы. На- чальнікі школы кіравалі Вайсковай ка- місіяй пры Інбелкульце, а потым Ваен- на-тэрміналагічнай камісіяй пры Ін-це мовазнаўства АН БССР, пад эгідай якіх выходзілі бел. вайсковыя слоўнікі, стату- ты, дапаможнікі. У сувязі з тэхн. пе- раўзбраеннем Чырв. Арміі і ператварэн- нем тэрытарыяльных фарміраванняў у кадравыя ў сак. 1937 АБВШ рэаргані- завана ў Мінскае ваеннае вучылішча імя М. I. Калініна. Начальнікамі курсаў і школы былі героі грамадз. вайны Л. П. Клаўзэ (1921—22), Я. Ф. Фаб- рыцыус (1922—23), I. I. Васілевіч (1928—32), Я. С. Алёхін (1933—37) і інш. Сярод выхаванцаў Маршал Сав. Саюза I. I. Якубоўскі, ген. арміі В. А. Пянькоўскі, В. П. Маргелаў. Літ.: Федасеенка М. А. Будучыя афіцэры // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1983. № 2. В. М. Герасімаў. АБ’ЯДНАНАЯ ДЭМАКРАТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ БЕЛАРУСІ, АДПБ. Утворана 3—4.11.1990 на ўстаноўчым з’ездзе ў Мінску. Зарэгістравана 13.3.1991. Штаб- кватэра знаходзіцца ў Мінску. Кіруючыя органы — рада АДПБ (15 чал.) і выка- наўчы к-т, які кіруе дзейнасцю 10 камі- сій: арганізацыйнай, палітычнай, экана- мічнай, па заканадаўчай ініцыятыве, па арганізацыі і правядзенні выбараў і інш. На 2-м з’ездзе (ліст. 1991) старшынёй Рады абраны А. Дабравольскі. Аснову партыі склалі члены Дэмакратычнай платформы Беларусі, Ліберальна-дэмакр. партыі, дэмакр. партын Мінска і Брэста. Мэта дзейнасці АДПБ — стварэнне гра- мадзянскай супольнасці і прававой дзяр- жавы, заснаваных на прыярытэце агульначалавечых каштоўнасцей, плюра- лізме ва ўсіх галінах грамадскага раз- віцця. Партыя выступае з пазіцый лібера- лізму, развіцця прыватнай уласнасці і рыначных адносін у эканоміцы, станаў- лення незалежнай дзяржавы Беларусь. Асноўныя арганіз. прынцыпы: максі- мальцая самастойнасць рэгіянальных арг-цый, права на стварэнне фракцый, самастойнае вызначэнне сябрамі формы свайго ўдзелу ў дзейнасці партыі. Пярвічныя арганізацыі дзейнічаюць ва ўсіх абл. гарадах, большасці райцэнтраў Беларусі, а таксама ў сельскай мясцова- сці. Рада АДПБ, Брэсцкая, Гомельская і Магілёўская арг-цыі перыядычна вы- даюць інфармацыйныя бюлетэні. АДПБ падтрымлівае сувязі і супрацоўнічае з усі- мі грамадска-паліт. арг-цыямі, партыямі і рухамі некамуніст. арыентацыі. Як удзельнік Дэмакр. кангрэса супрацоўні- чае з партыямі, арг-цыямі і рухамі незалежных дзяржаў на тэр. былога СССР і краін Еўропы. С. Гусак. АБ’ЯДНАНАЯ ЯЎРЭЙСКАЯ САЦЫЯ- ЛІСТЫЧНАЯ РАБОЧАЯ ПАРТЫЯ АЯСРП, яўрэйская нац. партыя сацыя- ліст. арыентацыі. Утворана 17.7.1917 на аб’яднаным з’ездзе Сацыялістычнай яў- рэйскай рабочай партыі (СЯРП) і Сіянісцка-сацыялістычнай партыі (ССП). З’езд адзначыў, што Лют. рэв. паскорыла працэс аб’яднання названых партый на агульнай паліт. платформе, што паміж імі (узніклі ў 1906) існуе поўная згода па праграмных і так- тычных пытаннях (да з’езда СЯРП пры- трымлівалася эсэраўскай арыентацыі, ССП адносіла сябе да С.-д. плыні). У кіруючае ядро АЯСРП уваходзілі Ш. Ківін, Н. Уфрыхціч, Б. Махнін, А. Літвакоў, Д. Левін, Я. Ляшчынскі, М. Гутман і інш. Зыходнай ідэяй па- літ. платформы партыі было стварэнне самастойнага яўр. грамадства ў дыяспа- ры (краінах рассялення) на аснове праг- рамы нацыянальна-паліт. аўтаноміі. Абе- дзве фракцыі партыі прызналі, што «шлях да тэрытарыялізму (стварэнне яўр. нацыянальнага ачага) ляжыць праз яўр. нац. аўтаномію, да якон яўр. пра- летарыят павінен найперш імкнуцца ў тых краінах, дзе яўр. народ складае знач- ную меншасць». Праграма партыі праду- гледжвала ўтварэнне экстэрытарыяль- ных парламентаў (соймаў), якія павінны вырашаць усе пытанні яўр. жыцця ў краі- нах рассялення: рэгуляванне эміграцыі ў Палесціну, развіццё прафес. адука- цыі, адкрыццё культ.-бытавых устаноў (школ, бальніц, сталовых і інш.). Ставілася задача стварыць спец. апарат для планамернай масавай яўр. каланіза- цыі Палесціны. Канчатковай праграмнай
мэтай было стварэнне «нацыянальнага ачага» ў Палесціне. У паліт. дэкла- рацыях лідэры партыі сцвярджалі, што «пралетарскі» і бурж. сіянізм непадзель- ныя, але ў праграмных дакументах заяў- лялася, што з паглыбленнем класавай дыферэнцыяцыі партыя будзе падтрым- ліваць ідэю стварэння «асобнага яў- рэйскага сацыялістычнага грамадства» ў Палесціне. АЯСРП адстойвала ідэю яўр. персанальнай аўтаноміі ў Расіі, прэтэндавала на кіруючае становішча ў яўр. абшчынах і экстэрытарыяльных пар- ламентах (соймах), што выклікала суп- рацьдзеянне з боку яўр. буржуазіі і яе паліт. арг-цый. У параўнанні з яўр. бурж. партыямі АЯСРП дамагалася больш шырокай дэмакратызацыі сойма, вы- ступала супраць разгляду соймам рэліг. спраў. У партыі не было шырокіх су- вязей з яўр. пралетарыятам. Тым не менш яна мела ўстойлівую сац. базу і абапіралася гал. чынам на яўрэйскую дэмакр. інтэлігенцыю, рамеснікаў і пэў- ныя пласты яўрэйскага пралетарыяту. На Беларусі АЯСРП вяла за сабой ра- бочых саматужнай і рамеснай вытвор- часці. За ўплыў на яўр. прамысловых ра- бочых партыя вяла вострую канкурэн- цыю з Бундам, пазіцыі якога на Бе- ларусі былі даволі моцныя. Статыстыка пра колькасны склад АЯСРП адсутні- чае, у 1917 яе арг-цыі дзейнічалі ва ўсіх губ. і пав. цэнтрах Беларусі. Па- водле прыблізных падлікаў, у 1917 пар- тыя яднала да 5 тыс. членаў: у т. л. ў Гомелі каля 200 чл., Мінску — 200— 300, Магілёве і Віцебску — да 400, Ма- зыры, Навагрудку, Пінску — 50—100, Калінкавічах — да 100 чл. Паступова АЯСРП эвалюцыяніравала ў бок Бунда і напярэдадні Кастр. рэвалюцьгі фак- тычна падзяляла многія яго паліт. ўста- ноўкі. Ва ўмовах паглыблення рэвалюцыі інтэгравала сваю дзейнасць з Бундам і інш. паліт. партыямі сацыяліст. арыен- тацыі — меншавікамі, эсэрамі, яўрэй- скай с.-д. рабочай партыяй («Паалей- Цыён»), якія стаялі на дэмакр. платфор- ме і прытрымліваліся прынцыпу кансэн- сусу — дасягнення згоды на шырокай міжкласавай аснове з удзелам прадстаўні- коў бурж.-дэмакр. колаў, стварэння ў Расіі дзярж. ладу на ўзор еўрапейскай бурж: дэмакратыі. АЯСРП прытрымліва- лася прынцыпу паступовага рэфармісцкага пераўтварэння капіталіст. грамадства ў сацыялістычнае. Гэта быў універсальны прынцып дзейнасці ўсіх партый са- цыяліст. арыентацыі і таму іх лідэры, у т. л. і лідэры АЯСРП, лічылі, што са- цыяліст. грамадства не можа быць ство- рана ў адной асобна ўзятай краіне, а ўзнікне толькі як масавая з’ява, як новая ступень цывілізацыі. Разам з інш. пар- тыямі такога тыпу АЯСРП не прызна- ла сацыяліст. характару Кастр. рэвалю- цыі, паліт. метадамі спрабавала абара- ніць органы самакіравання, што ўзнік- лі пасля Лют. рэв., вяла актыўную дзейнасць у яўр. абшчыне, падтрымліва- ла ідэю склікання Усерасійскага яўр. з’езда, які павінен быў утварыць экстэ- рытарыяльны парламент (сойм). Пасля перамогі Кастр. рэвалюцыі АЯСРП ад- мовілася ад кааліцыі з буржуазіяй на карысць стварэння «аднародна-сацыя- лістычнай» улады, але яе лідэры актыў- на падтрымлівалі правыя бел. палітыч- ныя партыі, што аб’явілі сябе апазі- цыяй Сав. уладзе. АЯСРП была салідар- на з Беларускай радай, якая ўзяла курс на скліканне Усебеларускага з'езда 1917, падтрымала яго платформу, у т. л. 1-ы пункт рэзалюцыі з’езда, якім на Бе- ларусі абвяшчаўся рэсп. лад. Прадстаў- нікі АЯСРП увайшлі ў склад паліт. цэнтра — Выканкома, утворанага 18(31).12.1917 на тайным пасяджэнні членаў прэзідыума і актывістамі распу- шчанага Усебеларускага з’езда. Пасля акупацыі Мінска ням. войскамі вядучай тэндэнцыяй у дзейнасці АЯСРП стала паліт. інтэграцыя з бел. паліт. партыямі сацыяліст. арыентацыі, у т. л. з Белару- скай Сацыялістычнай Грамадой (БСГ). Прадстаўнікі АЯСРП разам з членамі БСГ прынялі ўдзел у стварэнні 21.2. 1918 Народнаеа сакратарыята Беларусі, адзін з лідэраў АЯСРП (М. Гутман) стаў яго членам, 25.3.1918, калі Рада БНР аб- вясціла незалежнасць Беларусі, прад- стаўнікі АЯСРП пасля ваганняў пад- трымалі гэту ідэю. Іншыя паліт. гру- поўкі — эсэры, меншавікі, Бувд, ЯСДРП («Паалей Цыён»), што арыентаваліся на аўтаномію Беларусі ў межах дэмакр. Расійскай рэспублікі, пакінулі пасяджэн- не і фактычна выступілі супраць гэтай акцыі Рады БНР. Нягледзячы на разы- ходжанні паміж АЯСРП і Бундам па «беларускаму пытанню», ва ўмовах ням. акупацыі паміж гэтымі партыямі адбы- валася далейшае збліжэнне на агульнай ідэйнай платформе. Паступова лідэры АЯСРП, як і бундаўскія, сталі пра- паноўваць забраць у дзяржавы і органаў мясц. самакіравання функцыі, звязаныя з пытаннямі культуры, і перадаць іх яўрэйскай нацыі ў асобе спец. культур- на-мац. устаноў, якія абіраліся ўсімі яе членамі. Рэв. барацьба працоўных на акупіраванай тэр. Беларусі істотна ўплы- вала на тактыку нац. паліт. партый сацыяліст. арыентацыі, у т. л. і яўрэй- скіх. У ліст. 1918 ЦК Бунда разам з меншавіцкім ЦК заявілі пра адмову су- працоўнічаць з «варожымі дэмакратыі класамі». У студз. 1919 з такой заявай выступіў і ЦК АЯСРП. ЦК КП(б)ЛіБ улічыў зрух АЯСРП улева і 9.5.1919 прыняў рэзалюцыю аб прыцягненні яе прадстаўнікоў да супрацоўніцтва з Сав. уладай. Члены АЯСРП увайшлі ў склад СНК Літ.-Бел. ССР. ЦК АЯСРП правёў мабілізацыю сваіх членаў у Чырв. Армію. На канферэнцыі (ліп. 1919, Гомель) АЯСРП прызнала, што рэвалюцыя ў Расіі адкрыла «новы этап у сусветнай рэвалюцыі, які вядзе да сацыялістыч- нага ладу ва ўсім свёце». У дэклара- цыі ЦК АЯСРП афіцыйна заявіў, што задачай партыі ў эпоху сацыяліст. рэ- валюцыі з’яўляецца барацьба за ўстанаў- ленне дыктатуры пралетарыяту. На аку- піраванай тэр. Беларусі АЯСРП разам з Бувдам абвясціла новую тактыку і заклі- кала сваіх членаў садзейнічаць бараць- бе працоўных супраць польскіх інтэрвен- таў. ЦК АЯСРП выступіў таксама за 27 АБ’ЯДНАННЕ байкот выбараў у органы мясц. самакіра- вання, што праводзіліся пад кантролем польскай адміністрацыі. У выніку раз- гортвання рэвалюц.-вызв. барацьбы пра- цоўных супраць унутр. контррэвалюцыі і замежнай інтэрвенцыі ў арг-цыях АЯСРП сфарміравалася левая плынь, якая стала збліжацца з бальшавікамі. Пад яе ўплывам ЦК АЯСРП пад- трымаў рашэнне XII канфер. Бувда (Масква, крас. 1920) аб прызнанні па- літ. платформы РКП(б). ЦК АЯСРП далучыўся да рэзалюцый Бунда па нац. пытанню, дзе заяўлялася, што «патра- баванне нацыянальна-культурнай аўта- номіі, высунутае ў рамках капіталістыч- нага ладу, траціць сваё значэнне ва ўмо- вах сацыяльнай рэвалюцыі». У маі 1920 АЯСРП злілася з Бундам, які ў сак. 1921 прыняў прапанову камісіі Камін- тэрна пра зліццё з РКП (б) і сама- распусціўся, а яго члены былі прыняты у РКП(б). Літ.: Агурскнй С. X. Еврейскнй ра- бочнй в коммуннстаческом двнженнн <1917—1921). Мн., 1926; Солошенко В. Н. Большевнкн в борьбе с мелко- буржуазнымн партнямн в Белорусснн (1903—март 1917 гг.). Мн., 1981; С т а ш- к е в н ч Н. С. На заіцнте ндей Октября. Мн., 1978; Яго ж. Прнговор революцнн: Крушенне антнсов. двмження в Белорусснн, 1917—1925. Мн., 1985. М. С. Сташкевіч. «АБ’ЯДНАНКІ», неафіцыйная назва сумесных арганізацый сацыял-дэма- кратаў — балыцавікоў, меншавікоў і бувдаўцаў, якія пасля Лютаўскай рэва- люцыі 1917 існавалі ў Расійскай імперыі, у т. л. і на Беларусі. Сустракаецца ў гіст. літаратуры. Гл. Абяднаныя сацыял- дэмакратычныя арганізацыі. АБ’ЯДНАННЕ СТУДЭНТАЎ-БЕЛА- РУСАЎ ЛІТОЎСКАГА УНІВЕРСІТЭ- ТА ІМЯ ВІТАЎТА ВЯЛІКАГА ў К о ў- не. Існавала з лют. 1933 да 1936 (?). Займалася нацыянальна-культурнай дзейнасцю, праводзіла навук. чытанні і дыспуты, стымулявала бел. студзнтаў да вывучэння бел. краю. Налічвала 15 чал., у праўленне ўваходзілі А. Вус, А. Зэйгліш, Л. Раманенка, Д. Рудзь, Г. Чэркас. Супрацоўнічала з Беларускім культурна-асветным таварыствам у Коўне. Ю. Р. Васілеўскі. АБ’ЯДНАННЕ СЯЛЯНСКАЙ ЛЯВІЦЫ «САМАПОМАЦ», рэвалюцыйна-дэма- кратычная сялянская арганізацыя ў Польшчы. Зах. Беларусі і Зах. Украіне ў 1928—31. Створама ў студэ. 1928 у выніку расколу дробнабурж. сялянскай партыі «Строніцтво хлопске» і вылу- чэння з яе левага радыкальнага кры- ла, якое аыступіла разам з былымі дзеячамі Незалежнай сялянскай партыі (НСП). «Самапомац» пашырала свой унлыў на палякаў і каталіцкую частку бел. насельніцтва пераважна ва ўсх. паветах Беластоцкага і зах. паветах (Ашмянскі) Віленскага ваяводстваў. У маі 1931 аб’ядноўвала 12,5 тыс. чле- наў, пераважную большасць якіх склада-
28 АБ’ЯДНАНЫЯ лі беззямельныя і малазямельныя сяля- не-беднякі і сераднякі. Кіраўнікі А. Бом- ба, С. Вуйтовіч, М. Гвяздовіч. В. Ка- вальскі, Ф. Ткачоў, В. Ямроз. Друка- ваны орган — газ. «Кашорошос сЫорзка» («Сялянская ўзаемадапамога»), Пра- грама аб’яднання змяшчала асноўныя рэв.-дэмакр. і асобныя сацыяліст. па- трабаванні: зямля без выкупу, нацыя- налізацыя прам-сці, дэмакр. правы, ліквідацыя бурж. дыктатуры, стварэнне рабоча-сял. ўрада, самавызначэнне пры- гнечаным народам і інш. Выступала ў саюзе з Польскай сацыяліст. партыяй- лявіцай, Бел. сялянска-рабочым пасоль- скім клубам гЗмаганне», украінскай рэв.-дэмакр. арг-цыяй Сельраб пад агуль- ным кіраўніцтвам Кампартыі Польшчы. Праводзіла паліт. работу ў вёсцы, на- кіраваную на рэв. выхаванне і аргані- зацыю працоўных сялян, працягваючы палітыку ліквідаванай уладамі НСП. Забаронена польскім урадам 27.5.1931. Літ.: Полуян В. А. Революцнонно- демократнческое двнженне в Западной Белорусснн (1927—1939 гг.). Мн., 1978; С і ш е к Н. Борізг гоЬоІпісго-сЫорзкі * Роізсе, 1918—1939. 1№аг8ха«а, 1989. У. А. Палуян. АБ’ЯДНАНЫЯ САЦЬІЯЛ-ДЭМАКРА ТЫЧНЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ («аб’яд- нанкі») на Беларусі. Працэс утварэння аб’яднаных с.-д. арг-цый, у якія ўваходзілі бальшавікі, меншавікі і бундаўцы, на Беларусі пачаўся адразу пасля Лют. рэв. 1917. Ужо ў сак. яны сфарміраваліся ва ўсіх бел. гарадах і многіх злучэннях Зах. фронту. У ліку першых аформілася «аб’яднанка» ў Магілёве. На яе арганізац. сходзе 3(16).3.1917 прысутнічала 15 чал. Пера- важалі меншавікі, колькасць балына- вікоў у гэтай арг-цыі хутка рас- ла за кошт праўдзістаў (гл. Праўдзісцкія гурткі і групы), удзелыгікаў марксісцка- га гуртка і салдат георгіеўскага баталь- ёна. У Мінску спачатку ўзніклі 2 іні- цыятыўныя групы: бальшавіцкая на чале з М. В. Фрунзе, якая выступала за аб’яднанне толькі з левымі менша- вікамі-інтэрнацыяналістамі, і менша- віцкая, што заклікала да аб’яднання «ўсіх жывых грамадскіх сіл». Маючы колькасную перавагу, меншавікі ства- рылі ініцыятыўны к-т, які 9(22).3.1917 склікаў устаноўчы сход з 200 мінскіх сацыял-дэмакратаў. Сход падтрымаў меншавіцкія рэзалюцыі аб вайне і міры, адносінах да Часовага ўрада. Балыпа- віцкая група прызнала мэтазгодным увайсці ў «аб’яднанку». Для кіраўніцтва арг-цый быў выбраны к-т, куды ўвайшлі і бальшавікі С. Р. Магілёўскі, I. Р. Дзмі- трыеў, I. Я. Алібегаў, К. I. Ландар, В. М. Фрэйман. Сход абавязаў к-т усту- піць «у кантакт з іншымі рэвалюцыйна- дэмакратычнымі партыямі» з мэтай умацавання «рэвалюцыйна-народнай улады на месцах». Балыпавікі захавалі ў арг-цыі сваю адасобленасць, высту- палі з самастойнай лініяй па асн. пы- таннях стратэгіі і тактыкі, падтрымлівалі сувязь з ЦК РСДРП. У Віцебску на пачатку сакавіка сфарміраваўся «са- цыялістычны блок», па сутнасці аб’яд- наная с.-д, арг-цыя, у якую ўваншлі мясц. балынавікі, а таксама бальша- віцкая па характару Віцебская латыш- ская раённая сацыял-дэмакратычная арганізацыя. Лінію на аб’яднанне ўсіх фракцый РСДРП настойліва праводзілі гомель- скія меншавікі. Але яны з самага па- чатку сутыкнуліся з моцным процідзе- яннем мясц. бальшавікоў, якія нава- жыліся стварыць самастойную арг-цыю. Таму «аб’ядманка» аказалася няўстой- лівай. Ужо ў канцы сак. 1917 бальша- вікі Гомеля сфарміравалі самастойную групу, у кіруючае ядро якой увайшлі М. М. Хатаевіч, Я. Агранаў, Д. і Е. Цыр- ліны. Да іх далучыліся рабочыя-баль- шавікі чыг. майстэрняў. 6(19).4.1917 на сваім агульнагар. сходзе бальша- вікі сфарміравалі к-т і назвалі яго Па- лескім. У яго склад увайшлі М. М. Ха- таевіч, Г. Пяньеўскі, I. М. Якубаў, I. А. Хімакоў, Д. Цырлін. К-т наладзіў сувязь з ЦК РСДРП, Кіеўскім акру- говым к-там. У сак. «аб’яднанкі» ўзніклі ў Оршы, Бабруйску, Полацку, Слуцку, інш. гарадах Беларусі. Але адзінства ў аб’яднаных арг-цыях не было з моманту іх стварэння, хаця не было і выразнага фракцыйнага падзелу. Бальшавікі пра- водзілі самастойную паліт. лінію па асн. пытаннях рэвалюцыі — аб уладзе, вайне і міры, зямлі, адносінах да Часо- вага ўрада. Бальшавікі прытрымліваліся рэв. метадаў барацьбы ў процівагу рэ- фармісцкім метадам, што адстойвалі меншавікі. Характэрна, што ў войсках Зах. фронту «аб’яднанак» амаль не было. Бальшавікі, апіраючыся на рэвалю- цыйна настроеных салдат, гал. ч. рабочых, мабілізаваных на фронт з прамысл. цэнтраў, стваралі ў войску свае арг-цыі. Меншавікі, знаходзячы шматлікіх прыхільнікаў сярод малод- шых афіцэраў, ваен. урачоў, настаўні- каў, аграномаў, юрыстаў, чыноўнікаў і іншых выхадцаў з разначыннай інтэ- лігенцыі, стваралі свае, меншавіцкія арг-цыі. Паступова, па меры дэстабілі- зацыі паліт. сітуацыі ў краіне, з-за няздатнасці Часовага ўрада правесці радыкальныя рэформы, нявырашанасці пытанняў аб міры і зямлі прывабмасць лозунгаў бальшавікоў, іх уплыў у масах павялічыўся. Адпаведна з гэтым у «аб’яд- нанках» нарасталі ўнутрыпарт. непара- зуменні, выразней акрэсліваўся між- фракцыйны падзел. Бальшавіцкія групы колькасна павялічваліся і за кошт новых членаў, і ў выніку пераходу на іх бок тых меншавікоў, якія не мелі цвёрдых па- зіцый. VII (Красавіцкая) канферэнцыя РСДРП (1917) вызначыла мовы паліт. курс: паводле тэрміналогіі бальшавікоў, на пераход ад першага этапу рэва- люцыі, што даў уладу буржуазіі, да другога, які павінен быў даць уладу ў рукі пралетарыяту і бяднейшага ся- лянства. На справе гэта азначала адмаў- ленне ад правядзення сацыяльна-эканам. пераўтварэнняў шляхам рэформы. Быў узяты курс на звяржэнне Часовага ўрада, не выключаючы ўзбр. паўстання. Таму канфер. прызнала немагчымым аб’яднанне бальшавіцкіх арг-цый з іншымі партыямі і групамі, што пра- водзілі палітыку абаронніцтва і згоды з буржуазіяй. Гэтыя рашэнні паско- рылі працэс размежавання. Паводле ўспамінаў А. Ф. Мяснікова і В. В. Фа- міна, са з’яўленнем Красавіцкіх тэзі- саў У. I. Леніна парт. работа ў Мінску і на фронце набыла выразны бальша- віцкі характар. Адметнай рысай пра- цэсу стварэння самастойных бальша- віцкіх арг-цый на Беларусі было тое, што ён разгортваўся праз Саветы. Ме- навіта ў Саветах бальшавікі ўмацавалі свае пазіцыі ў сумесных с.-д. фракцыях, а потым стварылі і свае бальшавіцкія фракцыі, якія сталі апорнымі пунктамі барацьбы за арганізац. размежаванне з меншавікамі і бундаўцамі. Гэта ўпер- шымю праявілася ў Гомельскім Савеце рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Ужо на першым арганізац. сходзе 6(19).4. 1917 бальшавікі Гомеля накіравалі ў гар. Савет двух сваіх прадстаўнікоў, якім у хуткім часе ўдалося згрупаваць вакол сябе дэпутатаў, што не далучыліся ні да меншавіцкай, ні да эсэраўскай фрак- цый. Адначасова Палескі к-т дамогся правядзення перавыбараў у вайск. часцях, дзе бальшавікі мелі ўплыў. У выніку ў Савеце была створана да- статкова моцная бальшавіцкая фрак- цыя — амаль 30 чал. У маі бальшавікі адваявалі 3 месцы ў выканкоме Савета. Да гэтага часу Гомельская бальшавіц- кая арг-цыя вырасла да 200 чал. У маі — чэрв. моцныя бальшавіцкія фракцыі былі створаны ў Жлобінскім і Добрушскім Саветах. У Мінскім Савеце рабочых і салдац- кіх дэпутатаў група бальшавікоў здо- лела ўмацаваць свае пазіцыі, а ў ходзе перавыбараў павялічыць колькасна сваё прадстаўніцтва. Па ініцыятыве бюро с.-д. фракцыі Мімскага Савета 19.5(1.6).1917 праведзены сход усіх бальшавікоў гора- да, на якім выпрацавана свая выбарчая платформа. У гэты дзень адбыўся рас- шыраны сход Савета з удзелам членаў фабрычных і заводскіх к-таў, праўленняў прафес. і іншых рабочых арг-цый, які абмеркаваў задачы, звязаныя з пад- рыхтоўкай да выбараў. Меншавіцкія лідэры не змаглі супрацьпаставіць баль- шавікам важкія аргументы. Іх доказьі ў падтрымку Часовага ўрада за працяг вайны не былі ўспрыняты пралетарскай часткай с.-д. фракцый і меншавікамі- інтэрнацыяналістамі, якія схіліліся да пазіцый бальшавікоў. У ходзе майскіх перавыбараў колькасць бальшавікоў у Мінскім Савеце вырасла з 13 чал. да 40, прапановы якіх падтрымлівала ад 160 да 195 дэпутатаў. 24.5(6.6).1917 бальшавікі Мімска асобна ад меншаві- коў і бундаўцаў правялі сход, які ўхва- ліў рашэнне Красавіцкай канферэнцыі РСДРП і выказаўся за арганізац. раз- межаванне з меншавікамі. Гэтым быў пакладзены пачатак, расколу ў мінскай «аб’яднанцы». Становішча, якое скла-
лася, 1(14) чэрв. было абмеркавана на агульнагар. сходзе аб'яднанай арг-цыі. Большасць яго ўдзельнікаў, не згодная з абаронніцкай плынню, заявіла аб немагчымасці заставацца ў агульнай з меншавікамі і бундаўцамі арг-цыі як адзіным паліт. цэлым, а таксама аб сваім праве на свабоду дзеянняў і сама- стойную арг-цыю пры захаванні сувязей тэхн.-інфармацыйнага характару. Быў створаны часовы камітэт у складзе Мяснікова, Магілёўскага і інш. 27.6(10.7) адбыўся сход аб’яднанай арг-цыі, які абмеркаваў формы далей- шага яе існавання. Паэіцыі бакоў ака- заліся непрымірымымі. Бальшавікі вы- ступілі з праграмай рэвалюц. дзеян- няў, якая патрабавала перадачы ўсёй улады Саветам, а зямлі — сялянам. Паводле сведчання В. Г. Кнорына, пасля дакладаў і спрэчак, у якіх ад бальша- вікоў выступілі Фрунэе, Любімаў, Мяс- нікоў, Магілёўскі, Фамін, Мандэльштам (Адысей) і інш., ад меншавікоў — В. С. Басіст, Фішгецдлер, Штэрн, Зе- лянцоў, Вайнштэйн, некалькімі гала- самі перавагу атрымалі меншавікі. Та- ды ад імя к-та «аб’яднанкі» была аб- вешчана заява аб расколе, пасля чаго абрана ліквідацыйная камісія, якая падзяліла пароўну ўсю маёмасць і сродкі арг-цыі. 30 чэрв. (13 ліп.) на чарговым сходзе «аб’яднанкі» большас- цю галасоў (184 супраць 112) прайшла ўжо бальшавіцкая рэзалюцыя з патра- баваннем недаверу Часоваму ўраду і пераходу ўлады да Саветаў. У пачатку чэрв. бальшавікі стварылі пастаянны к-т Мінскай арг-цыі РСДРП(б), у які ўвайшлі Мяснікоў, Фрунзе, Кнорын, Магілёўскі, А. В. Галкін і інш. Упартыя спробы меншавікоў на чале з іх лідэ- рам Басістам вярнуць бальшавікоў у «аб’яднанку», каб захаваць адзінства арг-цыі да парт. з’езда, поспеху не ме- лі. Прапанаваная імі «агульная прагра- ма дзеянняў», якая грунтавалася на адмове рэвалюц. дэмакратыі ад захопу ўлады ў свае рукі, ад агітацыі супраць Часовага ўрада, была адхілена бальша- вікамі. Працэс фарміравання Мінскай арг-цыі РСДРП(б) канчаткова завяр- шыўся ў ліп. 1917, пра што сведчыць заява ад 17(30) ліпеня. На час выхаду з «аб'яднанкі» бальшавікоў было каля 400 чал., на пачатак жн. 1917 Мінская бальшавіцкая арг-цыя налічвала 600 чал. У віцебскіх бальшавікоў працэс ства- рэння самастойнай арг-цыі адбываўся таксама ў адзінстве з працэсам арга- нізац. і ідэйнага ўмацавання ў Саветах. Яшчэ да афармлення самастойнай арг-цыі бальшавікам у супрацоўніцтве з меншавікамі-інтэрнацыяналістамі ўдало- ся стварыць у Савеце групу спачу- ваючых з ліку рабочых, што не падзя- лялі поглядаў абаронцаў. Пасля аб’яд- нання 10(23) мая (не без уздзеяння гэтай групы) Савета рабочых і Савета салдацкіх дэпутатаў у адзіны Віцебскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў уплыў бальшавікоў значна пабольшаў. 20.6(3.7).1917 удэельнікі сходу віцеб- скага «сацыялістычнага блока» па сут- насці раскалоліся на 2 фракцыі. «Ле- Вокладка часопіса «Авадзень». 1925. вая», што аб’ядноўвала бальшавікоў, меншавікоў-інтэрнацыяналістаў і «між- раёнцаў», заявіла пра свой выхад з «блока» і пастанавіла стварыць агуль- нагар. інтэрнацыянальную арг-цыю. Сход па яе прапанове абраў пага- джальную камісію, якая фактычна стала часовым праўленнем Віцебскай с.-д. арг-цыі (інтэрнацыяналістаў). У яе склад увайшлі бальшавікі С. I. Бардоў- скі, Б. Д. Пінсан, В. Я. Чунчын, Шы- фрыс, «міжраёнцы» Аболін, Бабун, меншавік-інтэрнацыяналіст 3. Ш. Ту- фрын. Паступова камісія і арг-цыя па асн. пытаннях рэвалюцыі і парт. будаў- ніцтва пераходэілі на бальшавіцкія пазіцыі. 30.6(13.7).1917 на 1-м пася- джэнні пагаджальнай камісіі была адхілена папраўка Туфрына да рэзалю- цыі аб уладзе, дзе ён хацеў падкрэс- ліць, што «ўлада на другі перыяд рэ- валюцыі павінна перайсці ў рукі дробнай буржуазіі». Не прынялі ўдзельнікі па- сяджэння і тэзіс меншавікоў-інтэрна- цыяналістаў аб падзеле РСДРП на 2 фракцыі — інтэрнацыяналістаў і не- інтэрнацыяналістаў, але пагадзіліся на кампраміс: «па асобных пытаннях усту- піць у кантакт з мясцовым аб’яднаным камітэтам». Агульнагар. сход віцебскіх сацыял-дэмакратаў 2(15).7.1917 адхі- ліў тэзіс аб «стварэнні дзвюх фракцый у РСДРП» і прыняў рэзалюцыю, якая прапанавала: «1) неадкладна прымкнуць да Усерасійскага бальшавіцкага цэн- тра; 2) паслаць дэлегата на (VI) з’езд бальшавікоў, 3) разарваць усе сувязі з мясц. «сацыялістычным блокам» і ў пастаянныя сувязі з ім больш не ўсту- паць». 4(17) ліп. ад «сацыялістычнага блока» адмежавалася і ўвайшла ў склад Віцебскай арг-цыі РСДРП (інтэрна- цыяналістаў) Латышская раённая с.-д. арг-цыя. 7(20) ліп. па ініцыятыве бальшавікоў абраны прэзідыум Віцеб- скага к-та РСДРП (інтэрнацыяналістаў) «АВАДЗЕНЬ» у складзе 4 членаў: Шыфрыса (стар- шыня), Пінсана (таварыш старшыні), Далгашова і Д. М. Тайнова (сакратары). Гэтым фактычна завяршыўся працэс арганізац. афармлення Віцебскай арг-цыі РСДРП (інтэрнацыяналістаў). На гэты час яна аб’ядноўвала да 400 членаў. Ядро яе складалі чыгуначнікі, рабочыя мясц. прадпрыемстваў, рэв. салдаты, гал. чынам мабілізаваныя ў армію з прамысловых раёнаў Расіі. Тры буйныя бальшавіцкія арг-цыі ў Мінску, Гомелі і Віцебску аб’ядноўвалі каля 1,5 тыс. членаў партыі. 1х стварэнне з’явілася важнай перадумовай фармі- равання абл. парт. арг-цыі. У канцы чэрв. аформілася Полацкая арганіза- цыя РСДРП(б), якая заявіла, што ў сваіх дзеяннях будзе кіравацца рашэн- нямі Красавіцкай камфер. бальшавікоў. Расстрэл дэманстрацыі ў Петраградзе 4(17) ліп. падарваў прэстыж Часовага ўрада, а разам і прэстыж партый, якія яго падтрымлівалі. Г эта ад- гукнулася масавым прылівам у партыю бальшавікоў. VI з’езд РСДРП(б) (26.7—3.8(8—16.8).1917] быў цалкам бальшавіцкім. Ён вызначыў курс на ўзброенае паўстанне. Арганізац. раз- межаванне дзвюх плыней у РСДРП і афармленне іх у 2 самастойныя пар- тыі завяршылася. Крайні радыкалізм браў верх, падштурхоўваючы ход падзей да новага сацыяльнага выбуху. Пасля з’езда бальшавікі Беларусі фарсіравалі разрыў з меншавікамі ў тых аб’яднаных арг-цыях, якія яшчэ захаваліся. У ліп. пачалі афармляцца раздзельныя арг-цыі ў Бабруйску, Рэчыцы, многіх вайсковых часцях Зах. фронту і тылавых гарні- зонах. 3 «аб’яднанак» разам з бальша- вікамі выйшла шмат меншавікоў-інтэр- нацыяналістаў. Сумесныя з імі арг-цыі былі па сутнасці бальшавіцкімі. Яны дзейнічалі ў многіх армейскіх злучэн- нях Зах. фронту, Віцебску, Оршы, По- лацку і інш. гарадах Беларусі. Да жн.— вер. 1917 працэс размежавання ў аб’яд- наных арг-цыях РСДРП на Беларусі цалкам завяршыўся. Бальшавіцкія арг-цыі аб’ядноўвалі ў сваіх радах каля 4 тыс. членаў, меншавіцкія — 14 тыс. Яны ўтварылі адпаведна Паўночна- Заходнюю абласную арганізацыю РКП(б) і Паўночна-Заходнюю аблас- ную арганізацыю РСДРП (меншавікоў). Паўночна-Заходні абласны камітэт Бунда аб’ядноўваў у снеж. 1917 102 мясц. арг-цыі, 18 700 членаў. Літ.: гл. пры арт. Арганізацыі РСДРП, Бунд. А. С. Кароль, М. С. Сташкевіч. АБ’ЯДНАЎЧЫ З’ЕЗД КАМПАРТЫЙ БЕЛАРЎСІ, ЛІТВЫ I ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРЎСІ, гл. Другі з’езд КП(б)Б. «АВАДЗЕНЬ», двухтыднёвы часопіс гу- мару і сатыры. Выдаваўся ў Вільні ў 1924—25 на бел. мове. У 1929 зроблена спроба ўзнавіць выданне (выйшлі 2 ну- мары: апошні, 13-ы, у лют. 1933). Рэдактар-выдавец А. Васілеўскі. У «А.»
30 АВЕЙДЭ пераважаў бытавы гумар. 3 ростам нац.-вызв. руху і прыходам у рэдакцыю новых творчых сіл пачаў закранаць на- дзённыя пытанні грамадскага жыцця Зах. Беларусі, адлюстроўваў барацьбу працоўных супраць розных праяў сац. і нац. прыгнёту: падатковай палітыкі польскіх бурж. улад, праследавання бел. інтэлігенцыі, друку, школы. Друкаваў гумарэскі, фельетоны, гумарыстычныя і сатырычныя замалёўкі, аднаактовыя п’есы, з якімі выступалі А. Васілеўскі (псеўд. Антось з Лепля), Г Леўчык, У Паўлюкоўскі (Улад-Ініцкі), I. Мара- зовіч (Я. Маланка), В. Гаротны і інш. 3 «А.» выйшлі заснавальнікі сатыр. час. •Маланка». Літ.: Л і с А. С. Пякучай маланкі след: Эцюд да партрэта мастака Горыда. Мн, 1981; Гэй, смалі, страляй, маланка! Мн., 1989. А. С. Ліс АВЕЙДЭ Аскар [1837, г. Марыямпаль Аўгустоўскай губ., цяпер Літоўская Рэспубліка — 8(20).7.1897[, удзельнік паўстання 1863—64 і яго гісторык. 3 сям'і юрыста. Скончыў Пецярбургскі ун-т са ступенню канд. права (1858), вучыўся за мяжон (1859—61), служыў аплікантам (практыкантам) у судовых установах Варшавы. 3 восені 1862 чл. Цэнтральнага нацыянальнага камітэта ў Варшаве па падрыхтоўцы паўстання 1863—64. Прымыкаў да правага, па- мяркоўнага крыла счырвоных»; змагаў- ся з «сепаратызмам» К. Каліноўскага. У канцы ліп. 1863 прыехаў у Вільню як камісар варшаўскага ўрада Літвы і Беларусі, дзе 22.8.1863 арыштаваны. У час следства (у Вільні і Варшаве) выдаў уладам многіх удзельнікаў паў- стання. Напісаў падрабязныя запіскі пра паўстанне, якія з’яўляюцца уні- кальнай гіст. крыніцай (надрукаяаны ўладамі ў 1866 абмежаваным тыражом, перавыдадзены ў наш час), у іх ёсць звесткі пра Каліноўскага і яго акру- жэнне. У 1866 высланы на пасяленне ў Вяцкую губ., заставаўся там да канца жыцця. Тв.: Показання н запнскн о польском восстання 1863 года О. Авейде. М., 1961 (Восстанне 1863 г. Матерналы н доку- менты). Г. В. Кісялёў. АВЁКАЎ Іван Аўдзеевіч (19.5.1919, ст. Асінаўка Аршанскага пав.— 17.4. 1943), Герой Сав. Саюза (1943). У Чырв. Арміі з 1937. Скончыў Харкаўскую ваен. авіяц. школу лётчыкаў-назіральнікаў (1939), Адэскую ваен. авіяц. школу пілотаў (1940). У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд.-Зах., Зах., Цэнтр. франтах, удзельнік абароны Масквы, Тулы. Чл. КПСС з 1943. Камандзір эскадрыллі знішчальнага авіяпалка ка- пітан А. зрабіў 178 баявых вылетаў, збіў асабіста 15 самалётаў праціўніка, разам з вядзёным — 6, 1 самалёт та- раніў, 23 знішчыў на аэрадромах. За- пнуў у паветраным баі. Пахаваны ў брацкай магіле ў г. Данкоў Ліпецкай вобл. АВЕНАРЫУС Мікалай Пятровіч I. А. Авекаў. М I. Аверчанкв. [31.8(12.9).1834, Царскае Сяло, цяпер г. Пушкін Ленінградскай вобл.— 4(17).7. 1903[, дзеяч нар. асветы, археолаг, педагог, краязнавец. Скончыў Галоўны пед. ін-т у Пецярбургу. Адзін з засна- вальнікаў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі (1864); у 1864—85 інспектар Александрынска-Марыінскага ін-та ў Варшаве, потым Беластоцкага настаў- ніцкага ін-та. У 1885—90 раскопваў курганы ў Барысаўскім і Навагрудскім пав., каменныя магілы ў Бельскім і Беластоцкім пав. Сабраў 125 каменных сякер каля в. Эсьмоны на Магілёў- шчыне, калекцыю свінцовых пломбаў са знакамі Рурыкавічаў у Драгічыне Надбужскім; апісаў ятвяжскія стараж. помнікі Віленскага музея. Аўтар арты- кулаў па нумізматыцы, археалогіі, педа- гогіцы, пытаннях асветы, твораў для дзяцей. Тв.: Руководство к воспнтанню н элемен- тарному обученню Варшава. 1874, Дро- гнчнн Надбужскнй н его древностн // Древностн Северо-Западного края. Спб., 1890. Т. 1, вып. 1. Літ.: Авенарнус Н П (некролог) // Нст. вестн. Спб., 1903. № 8; Авенарнус Н. П. // Большая энцнклопедня. 3 нзд. Спб., 1903. ’[’. 1 У.Ф Ісаенка. АВЕРС (фр. ауегз ад лац. асІУегзцз па- вернуты тварам), правы (галоўны) бок манеты, медаля, банкноты. На манетах 18 ст. на А. змяшчаўся партрэт ма- нарха або яго манаграма, імя. Пры іх адсутнасці А. вызначаецца па баку, на якім знаходзіцца герб дзяржавы або намінал. У сав. нумізматычнай л-ры А. вызначаецца па гербе дзяржавы- эмітэнта, на медалях — па баку, які паведамляе пра нагоду выпуску. На ілюстрацыях А. падаецца злева ці звер- ху ад рэверса. АВЕРЧАНКА Мікалай Іванавіч (18.12. 1922, в. Майсеенкі Гарадоцкага пав.— 4.7.1960), Герой Сав. Саюза (1946). У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд,- Зах., Закаўказскім, Паўн,-Каўказскім, 3-м і 4-м Укр., 1-м Бел. франтах. Ка- мандзір гарматы ст. сяржант А. вызна- чыўся пры фарсіраванні р. Одэр і ў баях за Берлін: 14.4.1945 гарматны разлік пад яго камандаваннем знішчыў 4 варожыя кулямёты, дзот, каля 20 гіт- лераўцаў; 24.4.1945 у ліку першых фар- сіраваў р. Шпрэ, знішчыў 3 кулямёты праціўніка; 27.4.1945 разам з разлікам у рукапашным баі знішчыў 10 гітле- раўцаў, 22 узяў у палон. Да 1954 у Сав. Арміі. Пасля дэмабілізацыі жыў і праца- ваў у г. п. Кунда (Эстонія). АВЯР’ЯНАЎ Мікалай Піліпавіч (1912, в. Негаўка Буда-Кашалёўскага р-на — 5.10.1942), герой Вял. Айч. вайны. 3 чэрв. 1941 на Зах., потым на Данскім фран- тах. 5.10.1942 у баі каля хутара Хаван- скі Серафімовіцкага р-на Сталінградскай вобл. першы падабраўся да дзота пра- ціўніка і закідаў яго гранатамі. Пры блакіраванні другога дзота ў рашаючы момант бою закрыў амбразуру сваім целам. Пасмяротна ўзнагароджаны ор- дэнам Чырвонага Сцяга. У г. Серафі- мовіч яго імем названа вуліца. АГАРОДНІКІ, сяляне ў ВКЛ, якіх сялілі на невялікіх дзялянках зямлі і абавязвалі выконваць пэўныя павін- насці. Паводле »Уставы на валокі» 1557 К. давалі па 3 маргі (1 морг — 0,71 га) зямлі і ссялялі ў вёскі па 10—20 два- роў паблізу фальваркаў. За надзелы А. адпрацоўвалі на землеўладальніка 1 дзень у тыдзень без каня, а іх жонкі — 6 дзён за лета. У час валочнац памеры ў катэгорыю А. пераводзілі чзлядзь. У 18—1-й пал. 19 ст. А. называлі сялян, якія мелі толькі хату і агарод. Літ.: П н ч е т а В Н Аграрная реформа Снгнзмунда-Августа - Лнтовско-Русском государстве. [2 нзд.|. М., 1958; Похнле- в н ч Д. Л. Землеустройство н поземельный кадастр в Белорусснн, Лнтве н Укранне в XVI—XVII вв. /1 Матерналы по нсторнн земледелня СССР. М., 1952. Сб. 1; У л а- Ш н к Н. Н Предпосылкн крестьянской реформы 1861 г. і Лнтве н Западной Бе- лорусснн. М., 1965. АГАРОДНЯ-ГОМЕЛЬСКАЯ, вёска ў Добрушскім р-не на р. Хорапуць. За 23 км на ПдУ ад Добруша, 19 км ад чыг. ст. Закапыцце. Цэнтр сельсавета. 150 ж., 104 двары (1993). Пач. школа, б-ка, клуб, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі, комплексны прыёмны пункт камбіната быт. абслугоўвання. Заснавана ў 2-й палове 19 ст. стара- абрадцамі, якія перасяліліся сюды з на- ваколляў Гомеля. Асн. заняткамі жыха- роў былі гароднінаводства і садавод- ства, прадукцыя іх карысталася попытам
у Гомелі. Да пач. 20 ст. А.-Г. вырасла ў мястэчка з насельніцтвам больш за 1 тыс. чал. Была пачатковая школа. У 1918—20 жыхары А.-Г. і сусед- няй Агародні- Кузьмініцкай прымалі ак- тыўны ўдзел у барацьбе за Сав. ўладу, змагаліся ў Петраградскім і Багунскім палках пад камандаваннем М. А. Шчор- са. У пач. 1930-х гадоў у вёсцы ство- раны калгасы «Чырвоны ўдарнік» і «XII з’езд Саветаў». У Вял. Айч. вайну фашысты спалілі ў А -Г і Агародні- Кузьмініцкай 1257 дамоў і інш. пабудоў, забілі 8 жыхароў. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў бараць- бе з фашызмам. АГАРОЎ Мікалай Платонавіч (24.11 (6.121.1813, Пецярбург — 31.5(12.6). 1877], рускі рэвалюцыянер-дэмакрат, паэт, публіцыст. Пад уплывам рэв. па- дзей у Зах. Еўропе разам з А. 1. Герцэ- нам захапіўся ідэямі утапічнага сацыя- лізму, удзельнічаў у рэв. руху ў Расіі. 3-за праследаванняў царызму эмігрыра- ваў (1856). У Лондане разам з Герцэ- нам узначаліў Вольную рус. друкарню, сумесна з ім рэдагаваў газ. «Аолокол* (1857—67), літ. і грамадска-паліт. аль- манах «Полярная звезда» (1855—62), «Под суд!» (1859—62), «Обшее вече» (1862—64). Збіраў і публікаваў забаро- неныя ў Расіі літ. творы, пісаў, выда - ваў і перапраўляў у Расію паліт. пра- кламацыі. У «Колоколе» і інш. выдан- нях Вольнай рус. друкарні, арт. і пракла- мацыях «Што патрэбна народу» (1861), «Што трэба рабіць народу» (1862), а таксама паэтычных творах рэзка крытыкаваў прыгонніцтва і самадзяр- жаўна-манархічны лад Расіі. Патраба- ваў вызвалення сялян з зямлёй. Заклі- каў да звяржэння царызму і ліквідацыі прыгонніцкіх парадкаў шляхам сял. рэвалюцыі, якую лічыў адзіным сродкам вырашэння сац.-паліт. праблем. Разам з Герцэнам стварыў тэорыю «рускага ся- лянскага сацыялізму», паводле якой Расія, дзякуючы абшчыне, зможа пе- райсці да сацыялізму, мінаючы стадыю капіталізму. А. прытрымліваўся ідэаліст. поглядаў на гісторыю грамадства, руха- ючай сілай сац. прагрэсу лічыў розум, асвету, мараль. Разам з тым прызнаваў ідэю заканамернасці грамадскага развіц- ця, блізка падышоў да разумення ра- шаючай ролі нар. мас у гісторыі. Акрэс- ліў перыядызацыю расійскага рэв. руху 1930—50-х гадоў, паліт. вытокам якога лічыў паўстанне дзекабрыстаў, а найбуй- нейшай ідэйнай заваёвай — сацыялізм. А. распрацаваў план усерас. ваенна-ся- лянскага паўстання з мэтай звяржэння самадзяржаўя і склікання Земскага сабора для ўтварэння дэмакр. федэра- тыўнай рэспублікі. У 1861—62 увахо- дзіў у Цэнтр. камітэт рэв. арг-цыі •Зямля і воля», удзельнічаў у распрацоўцы яе праграмы, наладжванні практычнай дзейнасці. Прапагандаваў ідэі раўна- праўя народаў, вызвалення іх ад нац. прыгнёту. Публіцыстыка і рэв. дзейнасць А. аказалі ўплыў на перадавую грамад- ска-паліт. думку і вызв. рух на Бела- русі ў 1850—60-х гадах. Напярэдадні паўстання 1863—64 разам з еМужыц- М. П. Агароў. кай праўдай» распаўсюджваліся «Коло- кол» і інш. выданні Вольнай рус. дру- карні; пракламацыі А. з заклікам да звяржэння царызму былі шырока вя- домы на Беларусі. А. разам з Герцэнам вітаў паўстанне 1863—64 у Польшчы, Літве і на Беларусі, заклікаў падтрымаць яго сял. ванной у Расіі; быў зна- ёмы з 3. Серакоўскім. Ф. Зянковічам і інш. дзеячамі нац.-вызв. руху. Тв.: Мзбранные соцнально-полнтнческяе н фнлософскне пронзведення. Т. 1—2. М , 1952—56; Мзбранные пронзведення. Т. I—2. М„ 1956; Стнхотворення н поэмы. Л„ 1961. Літ.: Г е р ц е н А. Н. Былое н думы // Собр. соч. Т. 8 — 11. М., 1956—57; Л е- нін У. 1 Памяці Герцэна // Тв. Т. 18 (Полн. собр. соч. Т. 21); Лннков Я. Н Революцнонная борьба А. Н. Герцена н Н. П. Огарева н тайное обіцество «Земля н воля» 1860-х годов. М„ 1964; Рудннц- к а я Е. Л. Н. П. Огарев в русском рево- люцнонном двнженнн М 1969, Л у ш ч ы ц- к і 1 М Нарысы па гісторыі грамадска- палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў другой палавіне XIX веку. Мн„ 1958; Кісялёў Г. В. 3 думай пра Беларусь. Мн„ 1966. В Ф Шалькевіч. АГІНСКАГА ПЛАН 1811, праект утва- рэння Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) у складзе Расійскай імперыі, прапанаваны Аляксандру I сенатарам М. К. Агінскім (гл. ў арт. Агінскія). Распрацоўка плана і яго разгляд ва ўрадавых колах Расіі адлюстравалі, з аднаго боку, устойлівае імкненне бел.- літоўскай шляхты да адм. і прававой самастойнасці краю, з другога — гатоў- насць цара ва ўмовах напружанай знеш- непаліт. абстаноўкі пярэдадня Айчын- най вацны 1812 пайсці на некаторую лібералізацыю палітыкі ў зах. губернях з мэтай нентралізаваць пранапалеонаў- скія настроі сярод польскай і паланіза- ванан шляхты, схіліць яе на бок рус. улады Адсутнасць яўнай зацікаўленасці Францыі ў адраджэнні Рэчы Паспалі- тай ішто высветліў Агінскі ў выніку некалькіх сустрэч з Напалеонам 1 у 1807—10) узмацніла надзеі Агінскага і АГІНСКАГА яго аднадумцаў на Аляксандра I ва ўзнаўленні ВКЛ. Думку аб арг-цыі ВКЛ цар выказаў у гутарках з А. Е. Чарта- рыйскім (гл. ў арт. Чартарыйскія) яшчэ ў канцы 1809; аднак на працягу 1810 Аляксандр I разлічваў падпарадкаваць свайму ўплыву Варшаўскае герцагства і абвясціць сябе польскім каралём (з уключэннем у будучае каралеўства і зах. губерняў). Правал гэтых планаў абумовіў зварот цара да ідэі літоўскай аўтаноміі. Падчас сустрэчы з Агінскім у крас. 1811 цар ухваліў яго прапановы і даручыў прадставіць пісьмовы праект. У яго падрыхтоўцы ўдзельнічалі таксама Ф. К. Любецкі (гл. ў арт. Друцкія-Лю- бецкія), Л. Плятэр (гл. ў арт. Плятэ- ры), Т. Ваўжэцкі і інш. Асноўны змест плана быў выкладзены ў памятнай за- пісцы Агінскага цару ў маі 1811. Згодна з планам меркавалася: 1) утварыць з Гродзенскай, Віленскай, Мінскай, Ві- цебскай, Магілёўскай, Кіеўскай, Падоль- скай, Валынскай губ., Беластоцкай воб- ласці і Тарнопальскай акругі асобную правінцыю пад назвай ВКЛ і пад кіра- ваннем імператарскага намесніка, з гал. горадам Вільняй; 2) для кіравання ВКЛ утварыць у Пецярбургу пры імператары Літоўскую канцылярыю на чале 3 міні- страм статс-сакратаром, а ў Вільні — Адміністрацыйную раду пад старшын- ствам намесніка; 3) прызнаць Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 асн. грамадзянскім законам ВКЛ і поль- скую мову — мовай справаводства; 4) стварыць у Вільні Вярхоўны тры- бунал як вышэйшую судовую інстанцыю па крымінальных і грамадз. справах; 5) замяшчаць дзярж. пасады ў ВКЛ толькі яго ўраджэнцамі; 6) вылучыць асігнаванні на нар. адукацыю ў ВКЛ у спец. рахунак дзярж. бюджэту. У кан- цы 1811 — пач. 1812 палажэнні плана былі больш падрабязна распрацаваны ў праекце канстытуцыі ВКЛ; прадугле- джвалася, сярод іншага, стварыць 2-па- латны сойм і паступова, на працягу 10 гадоў, ліквідаваць прыгонную залеж- насць сялян. Адначасова па даручэнні цара праводзілася работа над планам арг-цыі ў складзе ўзброеных сіл Расіі асобнага літоўскага войска. Выпрацоўка і абмеркаванне гэтых планаў выклікалі моцнае незадавальненне ў рус. грамад- стве, якое ўбачыла ў іх спробу расчля- нення і аслаблення Расіі перад пагрозан вайны. Нарастанне з 1811 кансерватыў- на-нацыяналіст. настрояў і іх уплыў на ўрад («Запіска пра старажытную і но- вую Расію» М. М. Карамзіна, раптоўная адстаўка і высылка ў сак. 1812 дзярж. сакратара М. М. Спяранскага і інш.) перашкодзілі афіц. ўхваленню А. п. 1811. У пачатку 1812 Аляксацдр 1 фактычна адмовіўся ад ідэі аднаўлення ВКЛ, раз- глядаючы яе толькі ў сувязі з абвя- шчэннем Польскага каралеўства і руска- польскай уніі на выпадак наступальнай вайны супраць Напалеона. Пасля ад'- езду цара ў армію ў крас. 1812 яе абмер-
32 АГІНСКІ каванне спынілася. Застаўшыся нерэалі- заваным, А. п. 1811 тым не менш ады- граў пэўную ролю ў фарміраванні рус. палітыкі ў зах. губернях. Урад прыняў шэраг мер да прымірэння з мясц. шлях- тай (законы 1811 аб падатковых ільго- тах, рэскрыпт цара Агінскаму ад 8.12. 1811 на польскай мове з выказваннем увагі да патрэб Літвы і інш ). Дзейнасць Агінскага і яго паплечнікаў спрыяла аб’яднанню буйных землеўладальнікаў краю: у канцы 1811 адбыўся з’езд магна- таў у Мінску, у маі 1812 утварыліся цэнтр. (у Вільні) і губ. шляхецкія к-ты па пастаўках харчавання для рус. войска. Ліг.: Подвысоцкнй А. Граф Мяхаял Огннскяй н его отношенне к нм ератору Александру Павловнчу (1807—1815) // Русскнй архнв. 1874. Кн. 1, 3; О ц п <1 ц 1 і 5 В. Ргоўекіах аікцгіі ІлеШуоз Оісіііздз Кі п ^аік&іуві^ Кц5І)о5 ішрегцоз 5шіёІу)е (1811 —1812 ш.) // Івіогца. 1972. Т. 13, 545- 1. В. В. Антонаў, С. С. Рудоеіч, В. В. Шеед. АГІНСКІ Міхал Клеафас, гл. ў арт. Агінскія. АГІНСКІ БОЙ 1942. Адбыўся ў Вял. Айч. вайну паміж партыз. атрадам імя Шчорса (камандзір П. В. Пранягін) і ням.-фаш. захопнікамі 13.9.1942 на Агін- скім канале ў Целяханскім р-не. У час правядзення гітлераўцамі карнай апе- рацыі еБалотная ліхаманка» праз зону блакады ў Пінскую вобл. баявым рэйдам ішоў партыз. атрад імя Шчорса, які прыняў на сябе ўдар карнікаў. Першая сутычка адбылася 10.9.1942 у в. Дабро мысль Косаўскага р-на. 11.9.1942 партыз. атрад вёў 10-гадзінны бой з намнога большымі сіламі праціўніка ў в. Вяда Целяханскага р-на і адышоў. Выка- рыстоўваючы лясіста-балоцістую мясцо- васць і знішчыўшы частку свайго абозу, партызаны адарваліся ад ворага і выра- шылі прабівацца да Агінскага канала. На досвітку 13.9.1942 атрад выйшаў да 10-га шлюза, захопленага карнікамі (каля 100 гітлераўцаў). Група партызан перайшла ў брод Шчару, ударыла ў фланг праціўніка і вымусіла яго адысці. Адначасова асн. сілы партызан атака- валі ворага і ў выніку 5-гадзіннага бою знішчылі больш за 60 гітлераўцаў, за- хапілі 2 кулямёты, 5 аўтаматаў, 15 він- товак, вял. колькасць боепрыпасаў і выйшлі з блакады. М. Ф. Шумейка. АГІНСКІ КАНАЛ, Вялікі Пінскі канал, Порт Агінскага, частка воднага шляху з Дняпра ў Нёман на тэр. Пінскага, Івацэвіцкага і Ляхавіцкага р-наў Брэсцкай вобл. Злучае р. Ясельда (прыток Прыпяці) і р. Шчара (прыток Нёмана). Даўжыня (з Выганашчанскім воз.) 54 км. Будаўніцтва пачалося ў 1765 на сродкі магната М. К. Агінскага (гл. ў арт. Агінскія) паводле ідэі, вы- казанай пінскім негацыянтам М. Бутры- мовічам. Канал адкрываў магчымасці для экспарту лесу і інш. тавараў праз балтыйскія порты, таму яго будаўніцтва было падтрымана Варшаўскім сеймам 1768, які пастанавіў падараваць Агін- Агінскі канал у 1920-я гады. Герб роду Агінскіх. скаму мяст. Лагішын (цяпер у Пінскім р-не) і в. Мышкаўцы з прылеглымі зем- лямі і дазволіў з пачаткам сплаву спа- ганяць мыта «па 8 злотых з вясла ці ад спіцы». У сувязі з вымушанай эмігра- цыяй Агінскага з-за яго ўдзелу ў Бар- скай канфедэрацыі 1771 будаўнічыя работы працягваліся (з перапынкам) за дзярж. кошт прыводзіліся ў парадак прылеглыя дарогі, ачышчаліся рэкі, у т. л. Неман. У 1775 сейм абвясціў пачатак сплаву, але канал яшчэ не быў поўнасцю добраўпарадкаваны. Пасля далучэння Беларусі да Расіі афіцэрамі Ген. штаба былі праведзены інструмен- тальныя здымкі рэкагнасцыровачныя работы, прамерана глыбіня канала і вызначана яго прапускная здольнасць. Да 1804 добра парадкаванне закончана і канал стаў поунасцю суднаходным. Меў 10 шлюзаў. Па А. к. пераважна сплаўлялі лес з палескіх пушчаў; плыты, паводле сведчання відавочцы (1820), выцягваліся «амаль бесперарыўна на 30 міль у даўжыню, ад Ясельды да Слоніма». Перавозілі таксама збожжа, сырааіну на вотчынныя мануфактуры ў Целяханах. Са з'яўленнем чыг. шля- хоў значэнне А. к. зменшылася. У гады 1-й сусв. (1914—18) і сав.-польскай (1920) войнаў канал апынуўся ў зоне актыўных ваен. дзеянняў, што прывяло да разбурэння гідратэхн. зб даванняу. Навігацыя стала наладжвацца з 1926, поўнасцю канал адноўлены ў 1928. Да 1941 выкарыстоўваўся для лесасплаву эпізадычна — для суднаходства. У Вял Айч. вайну на канале адбыўся Агінск бой 1942, шлюзы і плаціны былі раз бураны ці пашкоджаны. Спробы адна віць у пасляваен. час не мелі поспех) у выніку рэчышча абмялел і стала зарастаць, канал страціў гасг значэнне. Крг Уоішпіпа іе^шп. Т. 7. РЬ., 1860 Літ.: Днепровско-Бугская, Огннская м Августовская снстемы: Отчёт комнсснн п< нсследованню западной группы нскусствен ных водных снстем. Спб., 1893. Л. Р. Казлоў АГІНСКІЯ, тарадаўні магнацкі род гер ба «Агінец», прадстаўнікі якога адыгры валі значную ролю ў дзярж грамадска паліт. і культ. жыцці Беларусі, Літвы Полыпчы і Расіі. 1м належалі маёнткі і Маладзечне, Залессі, Бабры, Бялынічаі і інш. месцах Беларусі. Сваё паходжанні выводзілі ад Рурыкавічаў (казельскаі галіна чарнігаўскіх князёў). Паводлі другой версіі, іх родапачынальнік — сма- ленскі князь Іван Васілев ч Глушонак які ў пач. 1480-х г. перайшоў да вял князя маск. Івана 111. Сыны Глушонка Дзмітрый і Іван, засталіся ў ВКЛ і засна вал роды А. і Пузынаў. Дзмітрый (упер шыню ўпамінаецца ў 1486, памёр у пач 16 ст. (атрымаў ад вял. кн. ВКЛ Аляк- сандра маёнтак Апнты (каля Коўна) Яго сын, Багдан Дзмітрыевіч Глушонаі (памёр у 1542), у 1510 атрымаў пацвяр джэнне правоў на Агінты. Верагодна ён першы пачаў ужываць прозвішча А (так у 1555 названа ў завяшчанні яп ўдава). Сыны Багдана Мацвей (памёр 1564) і Фёдар (памёру 1575) упершынк згадваюцца ў дакументах 1547 як княз А. з дадаткам да прозвішча «з Казель- ска». У дзярж. актах ВКЛ князямі А называюцца з 1547, у метрыцы карон- най — з 1628. У 17 ст. род А. падзяліўс; на 2 галіны — старэйшую, якая ў 17— пач. 19 ст. ўжывала графскі тытул, малодшую — браслаўскую, якая стра- ціла княжацкі тытул і належала да шлях- ты, пазней — да дваранства. Княжацк тытул старэйшай лініі пацверджаны ў Польшчы ў 1821, Расіі — у 1868. У 19 ст князі А. мелі маёнткі ў Віленскай губ. дваране А.— у Віцебскай. Былі права- слаўнага веравызнання, у 17 ст. прынял каталіцтва. Найбольш вядомыя А.: Багдан (?— 1625, сын Мацвея) падкаморы трокскі (1580), ротмістр гу- сарскі, палкоўнік войска ВКЛ. Удзель- нічаў у Лівонскай вайне ў 1558—82. узяцці Полацка (1579) і Вялікіх Лук (1580), у падаўленні паўстання С. На- лівайкі (1596), польска-шведскай вай- не 1601—02. Уладальнік маёнткаў Агін- ты, Кроне і Еўе ў Трокскім ваяво стве Выконваў дыпламатычныя місіі. Удзель- нічаў у мірных перагаворах з Расіяй (1582, 1587, 1612, 1613, 1615). Быў паслом на сойм 1609, дэпутатам Гал. трыбунала літрўскага. Староста вілен- кага праваслаунага Святадухаўскага брацтва. У 1611 у яго маёнтку размя- шчалася Еўінская друкарня, перавезеная з Вільні. Заснаваў брацкую школу ў Вільні. Быў жанаты з Раінай Рыгораў-
Удзельнічаў (1604), Сма- (1621). Ула- Быў жанаты ай Валовіч, меў 4 сыноў (Яна, Аляк- андра, Дзмітрыя і Самуэля) і 3 дачок. Аляксандр (каля 1585—1667), ын Багдана, ваявода менскі (1645), ашталян трокскі (1649). бітвах пад Кірхгольмам енскам (1611), Хоцінам іальнік Еўя і Мустынян. войчы: з дачкою Вацлава Шамета, ад кой меў сына Багдана (харунжы лі- рўскі, памёр у 1649), і з княжной Каця- ынай Палубінскай, ад якой меў сына Іарцыяна. Актыўны дзеяч Віленскага раваслаўнага брацтва Самуэль (каля 1595—1657), сын іагдана, стольнік трокскі 1620, цівун рокскі 1633, уладальнік Агінтаў, Еўя, Віцебскім ваяв.— Лёзна і Мікуліна. Іачынальнік гал. галіны А. Ад Соф’і іялевіч меў 4 дачок сыноў Шымана іараля і Яна. Шыман Караль (каля 1620— 699), сын Самуэля, падкаморы віцеб- кі (1654), ваявода мсціслаўскі (1682— 5). Валодаў Еўем і Лёзнам. У 1690 трымаў спадчыну стрыечнага брата (арцыяна. У маладосці вучыўся ў Зах. іўропе, падчас падарожжа ў Галандыю ыдаў кнігу на лац. мове (1643), ажа- іўся там з Т. Стаакман, якая ў хуткім асе пасля прыезду ў Літву пакінула го і вярнулася дадому. У 1655 разам бацькам у Вільні прыняў рускае пад- анства. У 1660 паручнік у войску ВКЛ, аяваў супраць войск маск. цара. Мечнік ітоўскі (1680), ваявода мсціслаўскі 1685). у хуткім часе адмовіўся ад этага тытула Быў сябрам праваслаў- іага Святадухаўскага брацтва ў Віль- і. У 1680 перайшоў у каталштва. Ад ілюбаў з Тадоран Корсак і Тэрэзай Іойна-Ясянецкай меў сыноў Багуслава каля 1660—1730), Марцыяна, Міхала 1672—1750, ваявода мсціслаўскі з 730), Аляксандра (каля 1675—1709), Еіа памёршых Самуэля і Ежы, дачок еанору і Хрысціну. Марцыян (1632—26.1.1690), сын яксацдра. вучыўся ў Кракаве і Лей- іэне, з 1651 служыў у войску, палкоўнік, сарунжы трокскі (1654), чэснік ВКЛ 1658), стольнік літоўскі (1661), крайчы іітоўскі (1665), ваявода трокскі (1670), іанцлер вялікі ВКЛ (1684). Удзельнік юйнаў супраць Швецыі і трансільван- кага князя Ракачы, баёў на Беларусі 'упраць маск. ваяводаў у 1660. Быў іаслом на сойм і дэп. Гал. літоўскага грыбунала, старшым братчыкам магілёў- :кага і віленскага Святадухаўскага пра- іаслаўных брацтваў. У 1661 ажаніўся з Марцыбелай Глябовіч (1641—81), дач- <ой апошняга з роду Глябовічаў Ежы Караля. За ёй атрымаў тытул «графа ца Дуброўне» з паловай маёнткаў Цуброўна і Заслаўе, а таксама яе спад- гыну ад маці — Іўе, былы родавы ма- ;нтак Кішкаў. У 1668 пабудаваў пра- заслаўную царкву ў Смілавічах. У 1669 прыняў каталіцтва У 1673 удзельнічаў , бітве пад Хоцінам на чале ўласнага палка. Удзельнік падпісання 'Вечнага чіру» 1686 з Расіяй. Павялічыў свае маёнткі, атрымаўшы ў 1667 Дарсуніш- каўскае і Рагачоўскае староствы. Дру- ♦ Да арт. Агшскія. Міхал Казімір Агінскі. гім шлюбам у 1685 быў жанаты з Кан- станцыяй Велікапольскай. Дзяцей не меў. Яго спадчына перайшла да стрыеч- нага брата Шымана Караля, а спадчына Глябоаічаў — да Казіміра Сапегі, мужа другой дачкі Ежы Караля Глябовіча. Я н (каля 1625—24.2.1694), сын Самуэля, харунжы ваўкавыскі (1650). У 1655 перайшоў на бок рус. цара Аляк- сея Міхайлавіча, з 1656 зноў у войску ВКЛ. удзельнічаў у бітвах супраць войскаў Аляксея Міхайлавіча. Маршалак ваўкавыскі (1657), пісар польны літоў- скі (1668), ваявода мсціслаўскі (1672), ваявода полацкі і гетман польны літоўскі (1682). Ваяваў супраць туркаў і крым- скіх татараў, удзельнік бітвы пад Венай (1683). Пераходзіў з адных магнацкіх груповак у другія са значнай выгадай для сябе. Валодаў маёнткамі Мікулін (Віцебскае ваяв.), Бакшты (Менскае), Крапіўніцы (Ваўкавыскі пав ). Быў жа- наты з Ганнай Сямашка (1645), потым з Іваннай Тэадорай Нарушэвіч (1660). Меў сыноў Мікалая Францішка (каля 1646—1715), Рыгора Антонія, Лявона Казіміра (памёр у 1700), Аляксандра (памёр у 1691), Казіміра Дамініка (памёр у 1733), Марцыяна (памёр у 1703), трох дачок. Рыгор Антоні (?— 17.11.1709), сын Яна, чэснік літоўскі (1684), ха- рунжы вял. літоўскі (1687), староста жмудскі (1698), гетман польны літоў- скі (1703), маршалак трыбунала літоў- скага (1706). Неаднаразова выбіраўся паслом на соймы ад Ваўкааыскага пав. Удзельнік шэрага войнаў. У 1696 узна- чаліў канфедэрацыю бел. і літ. шляхты супраць Сапегаў. У 1700 са сваімі вой- 33 агінскія скамі разграміў іх атрады пад Альке- нікамі. Прыхільнік караля Аўгуста 11 Моцнага і цара Пятра 1. У час Паў- ночнай вайны 1700— 21 ваяваў супраць шведскіх войскаў і атрадаў С. Ляшчын- скага. Прыхільнік саюзу з Расіяй. Адзін з арганізатараў ген. канфедэрацыі ВКЛ 1703, якая змагалася супраць шведаў нават пасля капітуляцыі караля Аўгу- ста II і магнатаў. Атрымаў некалькі перамог над шведскімі войскамі. Ігнацы (каля 1698 — сак. 1775), абозны літоўскі (1729), маршалак Гал. літоўскага трыбунала (1732), маршалак надворны літоўскі (1744), маршалак вялікі ВКЛ (1750), кашталян віленскі (1768). Выбіраўся дэпутатам на сойм Староста барысаўскі і браслаўскі (з 1728), двойчы быў паслом у Пецяр- бургу. Падтрымліваў Чартарыйскіх, у палітычнай дзейнасці арыентаваўся на Расію, за што Кацярына II захавала яго правы на маёнткі ва ўсх. Беларусі. 3 1739 быў жанаты з Аленаю, дачкой Казіміра Дамініка Войны, якая мела вялікі ўплыў пры двары рас. імпера- трыцы Ганны Іаанаўны. Дзяцей не меў, яго ўдава да 1792 валодала маёнткамі Бобр і Бялынічы. Яе нашчадкам стаў Міхаіл Казімір А., сын Юзафа, унук Казіміра Дамініка. Міхал Казімір (1730—31.5. 1800), чэснік літоўскі (1744), пісар польны літоўскі (1748), ваявода вілен- скі (1764), гетман вял ВКЛ (1768) Кампазітар, паэт, мецэнат. У 1754—61 знаходзіўся ў Францыі, служыў у вой- ску. Ажаніўшыся ў 1761 з дачкою М. Чартарыйскага, атрымаў Слонімскае староства. Жыў у Пецярбургу, ад імпе- ратрыцы Кацярыны II атрымаў ордэн Андрэя Першазванага, быў адным з кандыдатаў Кацярыны 11 на польскі трон. У 1771 перайшоў на бок Барскай канфедэрацыі, але не здолеў са сваім войскам занянь Нясвіж і Слуцк. У ноч на 23.9.1771 яго 3-тысячнае войска было разбіта пад Сталавічамі (цяпер Баранавіцкі р-н) войскам А. В Суво- рава, пасля чаго эмігрыраваў, а яго ма- ёнткі ва ўсх. Беларусі, ужо далучанай да Расп, былі канфіскаваны. Атрымаў- шы амністыю і секвестраваныя маёнткі, у 1775 вярнуўся ў Слонім, дзе пабу- даваў некалькі прадпрыемстваў, друкар- ню, заснаваў оперны тэатр і капэлу. Па яго ініцыятыве і на яго сродкі быў пабу- даваны Агінскі канал. Выявіў здоль- насць музыканта-віртуоза. Аўтар музыч- ных і літ. твораў. Выдаў «Гістарычныя і маральныя аповесці» (1782), «Байкі і не-байкі» (1788). У 1791 амаль усе свае маёнткі перадаў далёкаму сваяку Міхалу Клеафасу А. з умоваю, што той запла- ціць за яго больш за 8 млн. доўгу, ады- шоў ад паліт. дзейнасці. Пасля перамоп Таргавіцкай канфедэрацыі 1793 адмовіў- ся ад вял. гетманскай булавы. Прынёс прысягу Кацярыне II у 1795 і вярнуў ад Міхала Клеафаса свае маёнткі. Е. Энц-ыя гісторыі Беларусі. Т.1
34 АГІЯГРАФІЧНАЯ Апошнія гады жыцця правёў у Варшаве, дэе і памёр. Андрэй (13.4.1740—12.10.1787), сын Тадэвуша Францішка А., ваяводы трокскага, і Ізабелы Радзівіл, староста ашмянскі (1756), пасол сойма, марша- лак Гал. літоўскага трыбунала (1760), мечнік літоўскі (1762), рэферэндар лі- тоўскі (1771), сакратар вял. ВКЛ (1773), кашталян (1778) і ваявода трокскі (1783). Быў паслом у Пецярбургу, Ве- не, Берліне. Прыхільнік Станіслава Аўгу- ста Панятоўскага і ўзмацнення каралеў- скай улады. Міхал Клеафас (7.10.1765— 15.10.1833), сын Андрэя, атрымаў доб- рую адукацыю. Пасол на сойм 1786, член скарбовай камісіі ВКЛ, мечнік лі- тоўскі (1789), надзвычайны пасол у Га- ландыі (1789), выконваўдыпламатычную місію ў Лондане. У 1791 у Магілёве прысягнуў Кацярыне II і такім чынам захаваў маёнткі ва ўсх. Беларусі. Пад- трымаў Канстытуцыю 3 мая 1791. Пасля перамогі Таргавіцкай канфедэрацыі эмі- грыраваў у Прусію, ягоныя маёнткі былі канфіскаваны. Пасля вяртання на бацькаўшчыну яму вярнулі маёнткі з умоваю, што ён уступіць у Таргавіц- кую канфедэрацыю. Быў дэп. Чатырох- гадовага сойма 1788—92 і Гарадзен- скага сойма 1793. У 1793—94 падскарбі ВКЛ. У час паўстання 1794 далучыўся да віленскіх паўстанцаў, увайшоў у склад Найвышэйшай літоўскай рады. Сфармі- раваў і фінансаваў батальён стралкоў, камандаваў ім у некалькіх бітвах. У чэрв. 1794 двойчы з атрадам стралкоў і 200 коннымі егерамі спрабаваў прабіцца ў Менскую губ., каб падняць там паў- станне. У жн. 1794 зрабіў рэйд да Ды- набурга (цяпер Даўгаўпілс). Змагаўся супраць прускіх войскаў. Пасля заду- шэння паўстання праз Галіцыю выехаў у Аўстрыю. Жыў у Вене, Венецыі, Па- рыжы. У 1802 вярнуўся на бацькаўшчы- ну, дзе яму вярнулі секвестраваныя маёнткі Жыў у маёнтку Залессе каля Смаргоні. У 1810 атрымаў званне се- натара, чын тайнага саветніка, узнага- роджаны ордэнамі св. Уладзіміра і Аляк- сандра Неўскага. Не раз сустракаўся з імператарам Аляксандрам 1 у Пецяр- бургу, Вільні, Магілёве і Віцебску, рас- працаваў і падаў яму Агінскага план 1811. У 1823 выехаў з сям’ёй у Італію, жыў у Фларэнцыі, дзе і памер Вядомы як кампазітар, аўтар папулярных пала- незаў для фартэпіяна, якія вызначаюццв лірызмам, меладычнасцю, звязаны з на- родна-песеннымі традыцыямі. Найб. па- пулярны яго паланез ля-мінор «Разві- танне з Радзімай». Пісаў таксама маршы (у т. л. «Марш паўстанцаў 1794»), валь- сы, мазуркі, менуэты, рамансы. Аўтар аднаактовай оперы «Зеліс і Валькур, або Банапарт у Каіры». У 1826—27 у Парыжы выдаў 4-томныя «Мемуары пра Польшчу і палякаў з 1788 да 1815 г.» (на французскай мове, у 1870—73 перакладзены на польскую мову). На- Да арт. Агінскія. Міхал Клеафас Агінскі. пісаў «Лісты пра музыку» (1828, вы- дадзены ў 1956). Літ: Подвысоцкнй А. Граф Мн- ханл Огннскнй н его отношенне к нмпе- ратору Александру Павловнчу (1807— 1815) // Русскнй архнв. 1874. Кн. 1, № 3; Петров А. Огннскнй // Русскнй бно- графнческнй словарь. Спб., 1905. [Т. 12]; Б э л з а М. Мнхал Клеофас Огнньскнй. 2 нзд. М., 1974; СіесЬапо«іескі А. МісЬаІ Кагішіегг О^іпзкі іт<1 зеіп Мцаеп- ЬоГ гц Зіопіт. Кбіп; Сгаг, 1961; IV о 1 Г Г 3. Кпіагіошіе Іііетяако гцасу об копса сгіегпаз- іе^о тгіекц. 1^аг5гаша, 1895; Роізкі 5Іошпік Ьіо^гаГісгпу. Т. 23/3—4, г. 98, 99. \УгосІа» еіс., 1978. А. П. Грыцкевіч. АГІЯГРАФІЧНАЯ ЛІТАРАТУРА, а г і- я г р а ф і я (грэч. Ьа^іо5 святы -|- вгарііб пішу), царкоўная літаратура, у якой апісваецца жыццё святых, подзвігі і пакуты кананізаваных царквой людзей: адзін з літ. жанраў сярэднявечча. Па- дзяляецца на арыгінальную і пераклад- ную. На Беларусі А. л. вядома з канца 12 ст. («Жыціе і хаджэнне Ефрасінні Полацкай», «Жыціе Кірылы Тураўска- га», «Слова пра манаха Марціна»), бы- туе ў 13 ст. («Жыціе Аўрамія Смален- скага», «Аповесць пра Меркурыя Сма- ленскага») і завяршаецца ў 14 ст. («Жы- ціе віленскіх пакутнікаў Іаана, Антонія і Яўстафія»). У 16—18 ст. з'явіліся стылёвыя ці ідэалагізаваныя рэдакцыі гэтых твораў, спісы якіх і захаваліся да нашага часу. «Жыціе Ефрасінні Полацкай», напрыклад, вядома ў 6 рэдакцыях [двойчы перараблялася шко- лай мітрапаліта Макарыя для Ступеннай кнігі і «Вялікіх Міней Чэцціх» (16 ст.), адзін раз — Дзмітрыем Растоўскім для «Кнігі жыцій святых» у 18 ст.], «Жыціе Аўрамія Смаленскага» — у трох, «Апо- весць пра Меркурыя» — у чатырох рэ- дакцыях. Бел. агіяграфія пераважна ананімная, пра яе аўтараў, як і пра час напісання асобных твораў, можна меркаваць толькі па ўскосных звестках. «Жыціе Ефрасінні», верагодна, напісана манахам з акружэння вялікай асветніцы, памя- нёнага ў аповесці як «слуга» Міхаіл. Аўтарства «Слова пра манаха Марціна» часам прыпісваецца Кірылу Тураўскаму. Творы бел. агіяграфіі належаць да двух асн. жыційных жанраў: біясаў — уласна жыцій і мартырыяў — апавяданняў пра пакутніцтва («Жыціе віленскіх пакут- нікаў», «Аповесць пра Меркурыя Сма- ленскага»). У некаторых жыціях заўва- жаюцца ўплывы фальклорных і літ. жанраў («Жыціе Ефрасінні Полацкай»). Палова бел. жыцій стваралася для збор- нікаў каляндарных чытанняў — «Прола- гаў», куды ўваходзілі і кароткія жы- ціі (скарочаныя рэдакцыі пашыраных тэкстаў). Пролагавымі з’яўляюцца жыціі Кірылы Тураўскага і віленскіх пакутні- каў, «Слова пра манаха Марціна», а так- сама дзве рэдакцыі 16 ст. «Жыція Ефрасінні Полацкай». Творы бел. агіяграфіі, створаныя на розных ступенях развіцця літаратуры, грамадскай, эстэтычнай і філасофскай думкі, маюць шэраг адрозненняў у сваім ідэйна-філасофскім змесце, стылёва- мастацкіх сродках апавядання, адборы і падачы фактычнага матэрыялу. Калі аўтараў біясаў у першую чаргу ціка- вілі духоўныя подзвігі персанажаў, іх дабрадзейнае жыццё дзеля Бога, то аўтараў мартырыяў — пакутніцкая смерць за веру, самі акты катаванняў. Нягледзячы на гэтыя адрозненні, творы бел. агіяграфіі ствараліся ў агульна- агіяграфічным рэчышчы сярэднявечча з уласцівымі жанру прыёмамі і характа- рыстыкамі. Яны наскрозь прасякнуты пафасам наследавання і пераймання ўзору, якім для аўтараў былі кнігі па- трыстыкі, старажытнай агіяграфіі, Свя- тога Пісьма, а для іх герояў — даўней- шыя святыя, апосталы і г. д. Выка- рыстанне шматлікіх запазычанняў, алю- зій, цытат і інш. ў многім вызначае стыль бел. жыцій і, у сваю чаргу, выму- шае сумнявацца ў рэальнасці некаторых звестак, прапанаваных аўтарамі. Творы насычаны «біяграфічнымі гіпотэзамі», агульнымі месцамі, этыкетнымі паса- жамі, што прыводзіць да пэўнага схе- матызму як у абмалёўцы характару персанажа, так і ў стылі кампазіцы твора. Агіёграфы не мелі на мэце бу- дзеннае апісанне жыццёвага шляху падэвіжніка, іх цікавіла «духоўная бія- графія», рэліг. подзвіг святога, таму з твораў жыційнага жанру няшмат можна даведацца пра канкрэтныя падзеі, даты, імёны і г. д. Вядомыя спісы бел. жыцій напісаны пераважна на старажытнарускай мове, толькі некаторыя асаблівасці арфагра- фіі сведчаць пра бел. паходжанне архе- тыпаў. Выключэнне складае «Жыціе ві- ленскіх пакутнікаў». Спачатку яно напі- сана па-грэчаску ў Візантыі ў сувязі з перанясеннем мошчаў святых і іх кананізацыяй патрыярхам Філафеем у 1374 і ўнесена ў «сцішны» Сінаксар. адкульу 15 ст. перайшло ў спісы паўднё- ва-славянскага (сербскага) Сінаксара. Пазней яно прыйшло на Русь, спачатку ў нязменным выглядзе, а потым у пера- працоўках і перакладзё, зробленых кніж- нікамі Макар’еўскай школы. Літ.: Белецкнй Л. Т. Лнтературная нсторня повестн о Меркурнн Смоленском. Пг., 1922; Н я к о л ь с к я й Н. К. Матерн- алы для нсторнн древнерусской духовной пнсьменностн. Спб., 1907; Редков Н. Преподобный Авраамнй Смоленскнй н его
Жнтне: Опыт яст.-лнт. нсслед. Смоленск, 1909; Сперанскнй М. Н. Сербское Жнтне лнтовскнх мученнков. М., 1909. А. А. Мельнікаў. АГНІШЧА, ачаг, печышча, аб- сталяванае месца, дзе разводзілі і пад- трымлівалі агонь, што служыў чалавеку для абагрэву, прыгатавання ежы, аба- роны ад дэікіх жывёл і інш. На помні- ках палеаліту (100—10 тыс. г. назад). А. паглыблены ў зямлю на 0,1—0,5 м, лінзападобныя ў разрэзе акруглыя ў плане, дыяметрам 1—2 м, размешчаны ў жытлах або па-за імі. Часам побач з А. ставілі каменныя пліты або выклад- валі сценку з дробных камянёў, каб аха- ваць агонь ад ветру. Пазней А. паглыб- лялі ў зямлю на 1 м, яны мелі котлапа- добную ў разрэзе форму. Пашыраны на помніках неаліту, бронзавага і жал. вя- коў, на помніках банцараўскай куль- туры існавалі побач з печамі-камен- камі. Зніклі ў раннефеад. перыяд. АГНІШЧАНІН (ад агнішча — ачаг, двор), першапачаткова малодшы дру- жыннік, які кіраваў княжацкай гаспа- даркай, дваром, слугамі. У 11 —13 ст. старшы дружыннік, баярын, «княжой муж». Прывілеяванае становішча А. за- мацавана ў Рускай праўдзе, якая вызна- чала за забойства А. двайную віру (80 грыўняў замест 40, за смерда — 5 грыў- няў). АГНЯСТРЭЛЬНАЯ ЗБРОЯ, агульная назва спец. прыстасаванняў і сродкаў для знішчэння жывой сілы, тэхнікі і збудаванняў праціўніка пры дапамозе розных ядраў, снарадаў і куляў, што аыкідваюцца з дапамогаю сілы параха- вых газаў ці спец. гаручых сумесяў. У за- лежнасці ад спосабу зарадкі падзяля- ецца на зброю казназарадную і зара- джаемую праз ствол, ручную і артыле- рыйскую. Бывае гладкаствольная і на- разная, аднаразовая і аўтаматычная, баявая і спартыўная. У залежнасці ад колькасці абслугі падзяляецца на інды- відуальную і калектыўную. Артыле- рыйская А. з. (бамбарды, гарматы, мі- намёты і інш.) здольна паражаць цэлі на значнай адлегласці і ў сховішчах, з закрытых пазіцый. Стралковая А. з. (ручніцы, мушкеты, аркебузы. карабіны, пісталеты і інш.) служыць для пара- жэння адкрыта размешчаных цэляў. У залежнасці ад канструкцыі замка бывае кнотавай, калясцовай, крамя- нёвай і байковай. На Беларусі А. з. выраблялася з канца 14 ст. У 16—18 ст. людвісарні (ліцей- ныя майстэрні), дзе адлівалі гарматы. існавалі ў Нясвіжы, Слуцку, Урэччы, Быхаве, Магілёве і інш гарадах. Руч- ную А. з., якой забяспечвалася гар. апал- чэнне, у большасці гарадоў Беларусі выраблялі рамеснікі. Частку ручной А. з. прывозілі з Польшчы, Венгрыі, Гер- манп, Галандыі. М.А. Ткачоў. АГОЛ Іосіф Іосіфавіч (20.11(2.12). 1891, г. Бабруйск — 10.3.1937], удзель- нік барацьбы за Сав. ўладу на Беларусі, філосаф і біёлаг. Акадэмік АН УССР (1934). Чл. КПСС з 1915. За ўдзел у рэв. руху ў Бабруйску зняволены, адбы- ваў ссылку ў Туруханскім краі. Са жн. Агнішча з гарадзішча Васількоўка Лагой- скага р-на. 1918 чл. Краявога камітэта камуністыч- ных арганізацый Беларусі і Літвы, у кастр.— дэлегат канферэнцыі камуніст. арг-цый акупіраваных Германіяй аблас- 35 АГОЛ цей у Маскве. Са снеж. 1918 чл. і са- кратар Мінскага губ. рэўкома, са студз. 1919 сакратар Мінскага гарвыканкома, нам. камісара па справах фінансаў БССР. Дэлегат Першага Усебеларускага э'езда Саветаў, чл. ЦВК Літвы і Бела- русі. 3 ліп. 1919 у Чырв. Армн, паліт- работнік 16-й армн. 3 1921 слухач Ін-та чырвонай прафесуры ў Маскве. 3 1924 супрацоўнік Ін-та філасофп, секцыі прыродазнаўчых навук (пазней — Аса- цыяцыі ін-таў прыродазнаўства) Ка- муніст. акадэміі, пазней — лабараторыі генетыкі Біялагічнага ін-та ім. К. А. Ці- міразева. Некалькі гадоў працаваў у ЗША па праблемах генетыкі дразафілы. 3 1929 правадзейны чл. Камуніст. ака- дэміі. 3 1933 нам. старшыні К-та навуко- вых устаноў ЦВК УССР Аўтар прац Да арт Агнястрэльная зброя. Гарматы з фігурнымі ўпрыгожаннямі. 17 ст.
36 АГРАРНАЕ па філасофскіх праблемах біялогіі і генетыкі. У 1936 незаконна арыштаваны і расстраляны. Рэабілітаваны пасмя- ротна. Тв.: Новый мятеж // Правда 1921. 4 мар- та; Промсхожденяе жявотных н человека. М., 1924 (Кнев, 1935), Метафнзнка н дн- алектнка в бнологнн // Под знаменем марк- снзма. 1926. № 3; Дналектнческнй метод н эволюцнонная теорня. М.; Л., 1927; Хочу жнть (повесть). М., 1936. Э. Л. Карніловіч. АГРАРНАЕ ПЫТАННЕ, пытанне пра ўласнасць на зямлю, яе размеркаванне, пераразмеркаванне і звязаныя з гэтым класавыя адносіны ў вёсцы, пра забес- пячэнне ўмоў для паспяховага развіцця сельскай гаспадаркі рэалізацыі сац. запатрабаванняў сялянства. А. п. ўзнікае з пачаткам грамадскага падзелу працы, развіццём тавараабмену і паглыбленнем сац. няроўнасці. У эпоху станаўлення і развіцця феадалізму зя- мельная ўласнасць канцэнтравалася ў руках феадалаў-памешчыкаў, якія спа- ганялі з сялян зямельную рэнту ў роз- ных формах: адработачнай, натуральнай, грашовай. На этапе разлажэння феад.- памешчыцкай гаспадаркі і пераходу да капіталізму адбываецца эвалюцыя форм феад. залежнасці да капіталіст. вытвор- чых адносін, пашыраецца арэнда зямлі. На Беларусі пасля сялянскай рэформы 1861 капіталіст. адносіны развіваліся хутчэй, чым у большасці іншых рэгіёнаў Расіі. Гзтаму спрыялі мерапрыемствы, праведзеныя царскім урадам у сувязі з паўстаннем 1863—64, якія аблягчалі ўмовы вызвалення сялян ад прыгоннай залежнасці: перавод часоваабавязаных сялян у разрад сялян-уласнікаў, пані- жэнне на 20 % выкупных плацяжоў, ча- стковае вяртанне адрэзкаў, часовае заха- ванне за сялянамі права карыстання сервітутамі. Будаўніцтва ў 1860—70-я га- ды на Беларусі чыгунак садзейнічала пашырэнню збыту с.-г. прадукцыі як унутры рэгіёна, так і за яго межамі. У паслярэформенны перыяд зямельны фонд Беларусі (агульная пл. ў 1877 — 16 595 тыс. дзес., у 1905 — 18 213 тыс. дзес.) складаўся з прыватнаўласніцкіх Да арт. Агнястрэльная зброя: 1 — мушкет з апорнай сошкай. 17 ст.; 2 — бамбарда з ядрамі і шуфлікам для закладкі пораху, 15 ст.; 3 — гармата-серпанціна, 16 ст. земляў (55,4 % у 1877, 57 % у 1905), на- дзельных (адпаведна 33,4 і 33,2 %) і земляў казны, царквы і інш. устаноў (адпаведна 11,2 і 9,8 %). Асноўным пе- ражыткам прыгонніцкай сістэмы з’яўля- лася захаванне феад. уласнасш на зям- лю (землі дваран, казны, царквы, мана- стыроў і інш.). Нягледзячы на паступо- вае скарачэнне долі феад.-саслоўнага землеўладання ў агульным фондзе зя- мель (з 61,1 % у 1877 да 50,3 % у 1905), Беларусь аж да Кастр. рэвалюцыі заста- валася адным з рэгіёнаў найбуйнейшага дваранскага землеўладання. Тут захава- лася шмат буйных дваранскіх латы- Да арт. Агнястрэльная зброя. Кій 15 ст. Да арт. АгнястрэльнаЯ зброя. Стрэльба і пісталет 19 ст. фундый (пл. больш 10 тыс. дзес. кож- ная): у 1877 іх было 116 (з 784 па Расіі ў цэлым), у 1905 — 119 (з 699). Засілле памешчыцкага землеўладання было асн. прычынай абвастрэння класавай бараць- бы ў бел. вёсцы. Сялянскія надзельныя землі таксама з’яўляліся разнавіднасцю феад. саслоўнага землеўладання: іх про- даж і купля, здача ў залог ці падара- ванне забараняліся. На Беларусі. у ад- розненне ад рус. губерняў, пераважала падворная сістэма сял. землекарыстання (64,1 % сял. двароў). Абшчына (35,9 % двароў) была пашырана ў асн. у Магі- лёўскай і Віцебскай губ. На падворнае землекарыстанне прыпадала 71,4 % усёй надзельнай зямлі, на абшчыннае — 28,6 %. Пазанадзельныя землі сялян, землі купцоў, мяшчан, гарадоў і інш. уласнікаў адносіліся да бурж. земле- ўладання. У 1877 яно складала 5,5 %, у 1905 — 16,5 % усёй плошчы прыдат- нага зямельнага фонду. На працягу 1877—1905 дваранскае землеўладанне скарацілася на 10,8 %, за той жа час пазанадзельная зямельная ўласнасць сялян павялічылася на 215,2 %, мя- шчан — на 86,6, купцоў — на 41,4 %. Развіццё капіталіст. адносін у сельскай гаспадарцы Беларусі выявілася ў ста- наўленні новых форм арганізацыі с.-г. вытворчасці, павышэнні тэхн. аснашча- насці, росце гандл. земляробства ў па- мешчыкаў і сялян, класавым расслаенні сялянства. У 1860—70-я гады ў паме- шчыцкіх гаспадарках пашырылася вы- карыстанне вольнанаёмнай працы. Кан- тынгент с.-г. рабочых фарміраваўся з розных груп беззямельных сялян (кут- нікаў, бабылёў, агароднікаў, дваровых, вольных людзей), а таксама перасялен- цаў з Прыбалтыкі і з-за мяжы і інш. Аднак значная частка памешчыкаў, не маючы сродкаў для найму рабочых, ад- давала перавагу адработкам. У гады аграрнага крызісу канца 19 ст. мнопя памешчыкі пераходзілі да найму рабо- чай сілы. У. I. Ленін адносіў Мінскую, Віленскую і Гродзенскую губ. да губер- няў з перавагай капіталістычнай сістэмы арг-цыі памешчыцкай гаспадаркі, Магі- лёўскую і Віцебскую — да губерняў з перавагай змешанай сістэмы, пры якой цесна перапляталіся капіталіст. наём і адработкі. У 1897 на Беларусі было пры- кладна 130 тыс. пастаянных с.-г. рабо- чых, напярэдадні 1-й сусв. вайны — 200 тыс. 3 развіццём капіталіст. адносін у сельскай гаспадарцы пашыралася вы- карыстанне машын і штучных угнаенняў. У сярэдэіне 1890-х гадоў па ўзроўні выкарыстання с.-г. тэхнікі ў памешчыц- кай і сял. гаспадарцы Беларусь займала 2-е месца ў Расіі (пасля Наваросіі), аднак да 1910 яна страціла гэтыя па- зіцыі. Станаўленне і развіццё капіталіст. адносін у сельскай гаспадарцы выклікала расслаенне сялянства. Даныя пра раз- меркаванне надзельнай зямлі сведчаць, што ў 1877 бяднейшае сялянства (да 15 дзес. на двор) складала 61,9 %, ся- рэдняе (15—20 дзес.) — 27,6, заможнае (больш за 20 дзес.) — 10,5 % ад агуль- най колькасці двароў. У пач. 20 ст., па-
37 АГРАРНАЕ водле размеркавання коней, бедната |складала 61 %, сярэдняе сялянства — 29, заможныя сяляне — 10 %. Да пач. 1-й сусв. вайны дыферэнцыяцыя сялян паглыбілася: бедната — 69 %, серадня- кі — 20, заможныя сяляне — 11 %. Развіццё капіталізму ў аір. сферы суправаджалася ростам таварнасці, уцяг- неннем бел. губерняў, дзе ўжо ў 1860-я гады сфарміраваўся рэгіянальны с.-г. рынак, у агульнарас. рыначныя адносі- ны. У 1860—70-я гады на першы план у сельскай гаспадарцы Беларусі вылу- чылася збожжавая вытворчасць. У 1870-я гады, у параўнанні з 1850-мі гадамі, сярэднегадавы чысты збор зерня (за вылікам насення) у 5 зах. губернях павялічыўся на 96% (у цэлым па Еўрап. Расіі на 25,4%). Беларусь стала рэгіё- нам інтэнсіўнага вывазу збожжа: у 1875—80 (апрача 1877 і 1879, звесткі пра якія адсутнічаюць) з Беларусі што- год вывозілася ў сярэднім 10,8 млн. пудоў асн. збожжавых грузаў, а ўвозі- лася 6 млн. пудоў. Непасрэдна або праз Рыгу, Лібаву, Польшчу збожжа вывозі- лася за мяжу. У 1901 —13 сярэднегада- вая вытворчасць збожжа на Беларусі складала 141 млн. пудоў, з якіх 77,4% прыпадала на сял. гаспадаркі і 22,6% — на ўладальніцкія, гал. чынам памешчыц- кія. Сялянскія гаспадаркі давалі 55,8 % таварнага збожжа. Важнае месца ў с.-г. вытворчасці займала вырошчванне буль- бы. Яе валавы збор у 1870-я гады ўзрос у параўнанні з 1850-мі гадамі ў 2,3 раза. Бульбаводства было цесна звязана з ві- накурствам, якое мела с.-г. характар і было сканцэнтравана амаль выключна ў памешчыцкіх маёнтках. 3 канца 19 ст. на Беларусі хуткімі тэмпамі развівалася льнаводства. Асноўная маса таварнага льновалакна вывозілася за мяжу: у Гер- манію, Аўстра-Венгрыю, Англію, Фран- цыю, Бельгію. Парэформенныя дзесяці- годдзі на Беларусі характарызаваліся ростам прадпрымальніцкай, гандлёвай жывёлагадоўлі. На працягу 1870—83 па- галоўе буйной рагатай жывёлы на 1000 дзес. зямлі павялічылася ў бел. губернях на 78,1 % (па Расіі ў цэлым зменшылася на 6%). Паляпшаліся па- роды жывёлы, развівалася малочная гаспадарка, у памешчыцкіх маёнтках адкрываліся новыя маслабойні і сыра- варні. У гады агр. крызісу канца 19 ст. сельская гаспадарка Беларусі стала спе- цыялізавацца на малочнай жывёлагадоў- лі. За гэты час пагалоўе кароў у 5 зах. губ. павялічылася ў 2,3 раза, надоі ма- лака — больш чым у 5 разоў. У канцы 19 — пач. 20 ст. стала развівацца ма- лочная гаспадарка ў сялян, узніклі сял. кааператыўныя малочныя прадпрыем- ствы. Малочныя тавары збывалі на мес- цы, а таксама вывозілі ў Варшаву, Маск- ву, Пецярбург, Кіеў, Адэсу, Вільню. Беларускае масла, сыры высока цанілі- ся ў Парыжы, Кёнігсбергу, Гамбургу, Гановеры, Данцыгу, інш. гарадах Еўро- пы. У 1901—05 з Беларусі штогод вы- возілася ў сярэднім 261 тыс. пудоў ма- лочных тавараў, у 1911 —13 — 538 пу- доў. Развіваўся гандаль буйной рагатай жывёлай, свіннямі, птушкай. Развіццё капіталізму ў сельскай гас- падарцы стрымлівалі шматлікія феад. пе- ражыткі: памешчыцкае землеўладанне, адработкі, цераспалосіца сял. надзелаў, адм.-паліцэйская і фіскальная роля аб- шчыны. Вялікім цяжарам на бел. сялян клаліся шматлікія падаткі і павіннасці. У пач. 20 ст. ў зах. губернях пры чыстым даходзе з 1 дзес. зямлі 3 руб. 60 кап. грашовыя падаткі і натуральныя павін- насці складалі 2 руб. 17 кап. (2/з даходу). Цяжкія ўмовы жыцця прымушалі бел. сялян пакідаць родныя мясціны і пера- сяляцца ў інш. рэгіёны Расіі (гл. Пера- сяленства), а таксама эмігрыраваць у ЗША, Канаду, Германію (гл. ў арт. Эміграцыя). К. п. было адным з асн. пытанняў сацыяльна-паліт. жыцця. Супярэчнасці ў агр. адносінах былі асновай сял. руху, які аб’ектыўна ўяўляў сабой барацьбу за «амерыканскі» шлях развіцця капі- талізму ў сельскай гаспадарцы (лікві- дацыя памешчыцкага землеўладання ў ходзе агр. рэвалюцыі, ператварэнне ся- лян у капіталіст. фермераў), у той час як памешчыкі і царскі ўрад, прыста- соўваючыся да развіцця капіталізму, імкнуліся накіраваць яго па «прускаму» шляху (маруднае перарастанне прыгон- ніцкай сістэмы ў капіталіст. на аснове памешчыцкай гаспадаркі). Праводзячы сталыпінскую аграрную рэформу, ца- рызм разлічваў з заможных сялян-улас- нікаў стварыць сабе трывалую апору на вёсцы. Розныя спосабы вырашэння А. п. ўтрымлівалі праграмы паліт. пар- тый і арг-цый. Акцябрысты, мірнаабнаў- ленцы і інш. правыя бурж. партыі пад- трымлівалі сталыпінскую агр. палітыку, дапускалі адчужэнне зямлі ў памешчы- каў толькі ў выключных выпадках за выкуп. Кадэты, Канстытуцыйна-ката- ліцкая партыя Літвы і Беларусі і блізкія да іх арг-цыі прапаноўвалі правесці дадатковае надзяленне сялян зямлёй за кошт «прымусовага адчужэння» часткі памешчыцкіх зямель за выкуп па «спра- вядлівай ацэнцы». Агр. праграмы эсэ- раў, трудавікоў, Беларускай сацыяліс- тычнай грамады, Польскай сацыяліс- тычнай партыі (ППС) адлюстроўвалі інтарэсы сялянства ў барацьбе з паме- шчыцкім землеўладаннем. Яны праду- гледжвалі канфіскацыю памешчыцкай зямлі без выкупу і ўраўняльнае размер- каванне яе паміж сялянамі. Рэвалюцый- нае вырашэнне А. п. прапаноўвала аграрная праграма РСДРП. 1-я сусв. вайна абвастрыла А. п. на Бе- ларусі. Больш паловы працаздольнага мужчынскага насельніцтва бел. вёскі было прызвана ў армію, многія сял. гас- падаркі засталіся без работнікаў. Неда- хоп рабочай сілы адчуваўся ў памешчыц- кіх гаспадарках. Значна скараціліся па- сяўныя плошчы, зменшылася пагалоўе жывёл. Напярэдадні Кастр. рэвалюцыі змест А. п. вызначаўся, з аднаго боку, наяў- насцю буйнога памешчыцкага землеўла- дання, з другога — мноствам малазя- мельных сялян і парабкаў. У 1917 на тэр. 20 паветаў Усх. Беларусі (у межах БССР 1925, без Гомельскага і Рэчыц- кага пав.), паводле няпоўных звестак, з агульнай колькасці зямлі с.-г. ўжытку 9500,5 тыс. дзес. гаспадаркі памерам больш за 50 дзес., а ў Мінскай губ. больш за 100 дзес. валодалі 4343, 6 тыс. дзес., або 45,7 % усёй зямлі. У той жа час т. зв. працоўнае землеўладанне сялян (гаспадаркі менш за 50 дзес.) складала 5157 тыс. дзес., або 54,3 % усёй зямлі. На кожную з 576,2 тыс. сялянскіх гас- падарак прыпадала па 8,9 дзес. зямлі. У ходзе Кастр. рэвалюцыі адначасова з пастаноўкай задач сацыяліст. пераўтва- рэння агр. адносін вырашаліся задачы буржуазна-дэмакр. характару, якія не ажыццявіла Лют. рэв. 1917. Дэкрэтам аб зямлі [26.10(8.11).1917] і Законам аб сацыялізацыі зямлі [27.1 (9.2).1918] прадугледжвалася канфіскацыя паме- шчыцкіх, наркоўных, казённых зямель і ўраўняльнае іх размеркаванне без вы- купу сярод беззямельных і малазя- мельных сялян. На Беларусі ў сувязі з ням. і польскай акупацыяй большай яе часткі канфіска- цыя і падзел зямель паміж сялянамі ад- бываліся не ўсюды і ў розны час: у Ві- цебскай і Магілёўскай губ. у 1918—20, Мінскай у 1910—21; у Гродзенскай і Ві- ленскай губ., Навагрудскім і Пінскім пав. Мінскай губ. яны зусім не былі пра- ведзены. У Сав. Беларусі землі перайшлі ў агульнанар. ўласнасць, г. зн. была пра- ведзена нацыяналізацыя зямлі. У выніку канфіскацыі і падзёлу паме- шчыцкіх і інш. непрацоўных зямель клас памешчыкаў быў ліквідаваны, сял. землекарыстанне павялічылася да 1923 на 1042 тыс. дзесяцін. У 1919—20 на Беларусі (у межах БССР 1925) налічва- лася каля 600 тысяч сял. гаспадарак. Сярэдні памер зямлі павялічыўся з 8,9 дзес. да 10,3 дзес. зямлі, або на 1,4 дзесяціны. Сярэдні памер гаспадарак, якія атрымалі зямлю, павялічыўся на 3—4 дзесяціны. У выніку каля 25 % бядняцкіх гаспадарак па пл. землекарыс- тання перайшлі ў групу серадняцкіх. Землекарыстанне гаспадарак пл. больш за 50 дзес. і часткі гаспадарак з 30— 50 дзес. было абмежавана да плошчы, якая магла быць апрацавана ўласнымі сіламі. У ходзе ажыццяўлення новай экана- мічнай палітыкі ў 1920-я гады састаўной часткай вырашэння А. п. ў БССР стала землеўпарадкаванне і ліквідацыя церас- палосіцы. 3 мэтай стварэння лепшых умоў для павышэння культуры земляроб- ства праводзілася аб’яднанне дробных кавалкаў зямлі, адбываўся выхад на ху- тары, пасёлкі і адрубы. Зямельны кодэкс БССР (сак. 1923), пацвярджаючы на- цыяналізацыю зямлі, адначасова даваў права карыстацца ёю тым, хто яе апра- цоўваў уласнымі сіламі. Хутарызацыя давала магчымасць павялічыць прадук- цыйнасць працы. Аб’яднанне раскіданых зямельных участкаў спрыяла лепшай апрацоўцы глебы, павышэнню культуры земляробства. Адначасова праводзілася
38 АГРАРНАЕ дадатковае надзяленне малазямельных з дзярж. фонду і за кошт пераразмер- кавання зямлі (лішкі зямлі ў кулакоў адразалі і перадавалі малазямельным), беднякам даваліся дадатковыя льготы. У 1928 24 % сялян вялі гаспадарку на хутарах і адрубах (з улікам тых, што выйшлі на хутары і адрубы да рэвалю- цыі), столькі ж гаспадарак было земле- ўпарадкавана. Да 1925 сельская гаспа- дарка рэспублікі была адноўлена. У 1928 пасяўныя пл. складалі 3450 тыс. га (у 1913 — 2664,1 тыс. га). На працягу 1925—28 ураджайнасць збожжавых узрасла з 7 да 7,4 ц, бульбы з 72 да 87 ц з га. У жывёлагадоўлі на працягу 1916—27 колькасць буйной рагатай жы- вёлы ўзрасла з 1489,2 тыс. да 2211,2 тыс. галоў, свіней з 1781,7 тыс. да 2326 тыс., авечак з 1717 тыс. да 3224,5 тыс. У выніку дэмакр. пераўтварэнняў у сельскай гаспадарцы ўсталяваўся свое- асаблівы сац.-эканам. парадак, які аба- піраўся на сял. дробнатаварную вытвор- часць ва ўмовах Сав. улады. Цэнтральнае месца ў ім заняла праслойка сераднякоў, у руках якіх знаходзілася 2/з зямлі і якія выраблялі 2/з с.-г. прадукцыі. У 1927 сераднякам належала больш за 50 % сял. гаспадарак, беднякам 47, кулакам каля 2,5 %. Да 1929 удзельная вага апошніх зменшылася да 2 %. Пры Сав. уладзе ва ўмовах жорсткай сацыяльнай і падатковай палітыкі ў адносінах да сельскай буржуазіі кулацтва не мела перспектыў развіцця. Гэта быў не асоб- ны клас, а дробнабурж. праслойка ў складзе сялянства. Сацыяльныя змены ў вёсцы ў 2-й палове 1920-х гадоў адбы- валіся ў цеснай сувязі з паскораным развіццём кааперацыі, асабліва яе прос- тых форм. Кааперацыя развівалася на прынцыпах добраахвотнасці і асабістай выгады зацікаўленых. Яна спрыяла па- вышэнню эканам. і культ. ўзроўню сялян. У 1929 у БССР кааперацыя ахоп- лівала 69 % сялян. Найб. распаўсюджа- ны былі малочныя, насенняводчыя, ме- ліярацыйныя т-вы, аднак асн. галіны сельскай гаспадаркі — вытворчасць збожжавых, бульбы, жывёлагадоўля — яшчэ заставаліся па-за межамі с.-г. кааперацыі, вяліся на традыц. аснове. Масавае драбленне сял. гаспадарак у выніку сямейных падзелаў да канца 1920-х гадоў прывяло да хуткага росту іх колькасці. 3 1917 да кастр. 1927 коль- касць сял. гаспадарак у БССР (у межах 1925) павялічылася з 535 тыс. да 688,6 тыс., ім належала 6262,6 тыс. дзес. зямлі с.-г. ўжытку. На адну сял. гас- падарку прыпадала ў сярэднім 9,1 дзес., г. зн. сярэдні памер гаспадаркі да 1923 зменшыўся прыблізна да ўзроўню 1917, калі ён складаў 10,3 дзесяціны. Усё гэта, а таксама нізкая культура земляробства абмяжоўвалі вытв. магчымасці аднаасоб- ных гаспадарак, павелічэнне выпуску с.-г. прадукцыі ў канцы 1920-х гадоў стала запавольвацца. Між тым хуткі рост прамысловасці і гар. насельніцтва ў сувязі з паскоранай індустрыяліза- цыяй патрабавалі хуткага нарошчвання вытв-сці прадуктаў харчавання і с.-г. сыравіны. На новым этапе сацыяльна-эканам. развіцця краіны А. п. зноў набыло востры характар. Яго аырашэнне было пастаў- лена сталінскім кіраўніцтвам на рэйкі пазаэканам. метадаў камандна-адм. сі- стэмы, шляхам правядзення калекты- візацыі сельскай гаспадаркі з пераваж- на прымусовым яе ажыццяўленнем. На- суперак умовам і рэальным магчымас- цям была пастаўлена задача за 2—3 га- ды перавесці пераважную большасць сял. гаспадарак (у 1928 у БССР іх было 804,5 тыс., ім належала 8072 тыс. га зямлі) на рэйкі буйной калект. гаспа- даркі. Сялянства Беларусі пераважна было супраць прымусовых метадаў вы- рашэння А. п. Большасць сялян уступалі ў калгасы насуперак уласнаму жаданню. 3 пачаткам суцэльнай калектывізацыі ўзрасла колькасць тэрарыст. актаў, пад- палаў і іншых форм актыўнай барацьбы. Толькі са студзеня па красавік 1930 ад- былося 498 выступленняў сялян супраць калектывізацыі, за першыя 5 месяцаў 1931 — 1169. У 1933 учынена 678 тэ- рарыст. актаў, за 9 месяцаў 1934 — 485. Аднак большасць сялян абмяжоўвалася пасіўным супраціўленнем (адмаўленне ўступаць у калгасы, масавы выхад з іх, невыкананне распараджэнняў улад). У працэсе калектывізацыі метадам экс- прапрыяцыі была праведзена т. зв. лік- відацыя кулацтва як класа, а разам з ім і значнай часткі сярэдніх сялян. Толькі ў канцы 1929 і студз.— лют. 1930 у БССР было раскулачана 15 629 гаспадарак. 6 тыс. сялян разам з сем’ямі па абвінавачванню ў контррэв. дзейнасці вывезены ва ўсх. раёны СССР. Усяго, паводле няпоўных звестак, раскулачана больш за 22 тыс. ўладальнікаў гаспада- рак (без уліку выключаных з калгасаў і рэпрэсіраваных пазней), з іх каля '/3 сераднякоў. Калектывізацыя ўнесла кар- дынальныя змены ў гасп. і сац. адносі- ны на вёсцы. Калі на 1.10.1929 у БССР існавала 1713 калгасаў і ў іх былі аб’яд- наны 25,8 тыс. (3,8 %) сял. гаспадарак са 178,7 тыс. га (4,3 %) ворнай зямлі, то ў канцы 1935 у калгасах лічылася ўжо 85,6 % усіх сялян, абагульненая плошча складала 92,3 % агульнай пасяў- ной плошчы. Да 1941 9608 калгасаў ва ўсх. абласцях БССР аб’ядноўвалі 705,8 тыс. двароў і 96,7 % усёй пло- шчы пасеву (заставалася 51 тыс. інды- відуальных гаспадарак). Карэнным чынам змянілася сац. аб- лічча сялянства. Яно перастала быць класам дробных вытворцаў і дробных уласнікаў. Перастаўшы быць аднаасоб- ным уладальнікам зямлі, селянін па сут- насці не стаў і калект. яе ўладальнікам, бо ва ўмовах камандна-адм. сістэмы ён не мог распараджацца ні сродкамі вы- творчасці, ні вынікамі сваёй працы. Паводле роду заняткаў, характару пра- цы, умоў побыту, традыцый і сац. псіха- логіі калгаснік заставаўся селянінам, а па фактычных адносінах да ўласнасці і аплаце працы набліжаўся да наёмнага рабочага, які, аднак, фактычна быў пры- мацаваны да зямлі (адсутнасць пашпар- тоў і інш.). Гвалтоўны спосаб пераўтва- рэння сельскай гаспадаркі, парушэнне законаў сац. і эканам. развіцця вёскі не- гатыўна адбіліся на эканам. стане кал- гасаў, прадукцыйнасці земляробства і становішчы сялян. 3 1932 па 1939 ура- джайнасць збожжавых вагалася ў ме- жах 5,2—6,7 ц з га, бульбы — 61 — 87 ц з га, а ў асобныя гады — яшчэ ніжэй. Толькі ў 1940 ураджайнасць збожжавых дасягнула 7 ц (узровень 1913), а бульбы 107 ц з га (на 55 % вышэй узроўню 1913). Пагалоўе буйной рагатай жывёлы і свіней, рэзка знізіў- шыся ў 1-й палове 1930-х г., толькі ў канцы дзесяцігоддзя наблізілася да ўзроўню 1923, але не ўзнялося да ўзроў- ню 1928. Асноўная мэта сацыяльна- эканам. пераўтварэнняў 1-й паловы 1930-х г. на вёсцы — значнае павышэн- не прадукцыйнасці сельскай гаспадар- кі — не была дасягнута. А. п. заста- валася не вырашаным. Фактычнае адзяржаўленне калгасаў, якое пазбаўля- ла селяніна права распараджацца калект. гаспадаркай, дрэнная арганізацыя і ніз- кая дысцыпліна працы, грубыя парушэнні прынцыпаў матэрыяльнай зацікаўленас- ці, навязванне нерэальных планаў падры- валі эканам. асновы развіцця сельскай гаспадаркі і сац.-псіхалагічныя пазіцыі сялянства як класа. Цяжкія ўдары ся- лянству і, адпаведна, сельскай гаспа- дарцы былі нанесены масавымі рэпрэ- сіямі. За крадзеж калгаснай маёмасці (паводле закону аб ахове сацыяліст. уласнасці ад 7.8.1932), а затым па роз- ных надуманых паліт. матывах у 1937— 38 былі рэпрэсіраваны сотні тысяч сялян, у т. л. спецыялісты сельскай гаспадаркі, калгасныя кіруючыя кадры. Паказальна, што ў канцы 1937 48,6 % старшынь калгасаў працавалі менш за 1 год. Разам з няспыннымі чысткамі кадраў рэпрэсіі ў вялікай меры дэзарганізавалі калгас- ную вытворчасць, зводзячы на нішто спробы рацыянальнай арганізацыі сель- скай гаспадаркі. Магчымасці для больш дынамічнага вырашэння А. п., што ўзніклі з утварэннем буйных гаспадарак, умацаваннем іх матэрыяльна-вытв. базы, ростам тэхн. узброенасці, не былі вы- карыстаны. У Зах. Беларусі асаблівасці А. п. ў 1921—39 і падыходы розных паліт. сіл да яго вырашэння вызначаліся па- наваннем памешчыкаў і буржуазіі ва ўмовах капіталіст. ладу і разаіццём рэв,- вызв. руху працоўных. Захапіўшы ў 1919—20 тэр. Зах. Беларусі, польскія ўлады ліквідавалі вынікі пачатых сав. уладай рэв. пераўтварэнняў. Аграрныя адносіны характарызаваліся тут перава- гай буйнога памешчыцкага землеўладан- ня, малазямеллем сялян, наяўнасцю феад.-прыгонніцкіх перажыткаў, збяд- неннем большай часткі сялянства. У пач. 1930-х г. у руках амаль 3 тыс. памешчы- каў і каля 2 тысяч кулацкіх гаспада- рак (плошчай больш за 50 га, 0,9 % усіх гаспадарак) знаходзілася 3,2 млн. га зямлі, а разам з дзярж. і царкоўнымі ўладаннямі — 4,1 млн. га (48,6 % усёй
39 АГРАРНАЕ зямлі). 73,3 % зямлі, сканцэнтраванай у буйных гаспадарках, належала па- мешчыкам. Вядучае становішча сярод іх займалі латыфуцдыі пл. ад 2 да 10 тыс. і больш га зямлі. У той жа час каля 610 тыс. сял. гаспадарак (разам з кулац- кімі і асадніцкімі) плошчай да 50 га валодалі 4320 тыс. га (51,4 % усёй зямлі), 56 % іх мелі менш чым 5 га. Такое становішча аызначала асаблівую вастрыню А. п. Пры 1/3 памешчыцкіх маёнткаў захаваліся сервітуты, іх пло- шча складала каля 1 млн. га. Сервіту- тамі карысталіся больш за 30 % сялян. Больш паловы сялян з’яўляліся саўла- дальнікамі т. зв. сумесных уладанняў (пашы, сенакосы, хмызнякі і інш.) агульнай плошчай каля 500 тыс. га. Каля 3/5 сял. гаспадарак мелі цера- спалосіцу. Аграрная палітыка польскага ўрада была накіравана на ахову інтарэсаў памешчыкаў і сельскай буржуазіі. Зя- мельная рэформа, якую праводзіў урад у 1920—30-я г., мела бурж. характар. Яна ўключала парцэляцыю — продаж часткі памешчыцкіх і дзярж. земляў дробнымі ўчасткамі (парцэламі), кама- сацыю — звядзенне сял. зямель у адзін участак, ліквідацыю сервітутаў. Дзяр- жаўную парцэляцыю польскі ўрад выка- рыстаў для насаджэння на «крэсах усходніх» польскіх вайск. і цывільных каланістаў — асаднікаў, якія станавіліся апорай улады і выкарыстоўваліся для задушэння нац.-вызв. руху. У 3 заход- небел. ваяводствах (Віленскім, Нава- грудскім, Палескім) было паселена 4436 асаднікаў, большасць з якіх склздалі былыя афіцэры і унтэр-афіцэры легіё- наў Ю. Пілсудскага, удзельнікі савецка- польскай вайны 1920. Асаднікі атрым- лівалі бясплатна або за невялікую плату зямельныя ўчасткі па 15—45 га і доўгатэрміновыя крэдыты на льгот- ных умовах. Т. зв. прыватную парцэ- ляцыю памешчыкі выкарысталі для спе- кулятыўнай распрадажы часткі сваіх горшых зямель. У 1920—30-я гады яны прадалі каля 450 тыс. га. Асноўнымі пакупнікамі зямлі былі гандляры, прад- прымальнікі, чыноўнікі, цывільныя асад- нікі, кулакі, дробныя кавалкі куплялі і сераднякі. У той жа час с.-г. рабочыя і дробныя арандатары, што жылі на гэтай зямлі, трацілі сродкі для існавання і папаўнялі армію беспрацоўных, эмігран- таў, парабкаў. Пры правядзенні камаса- цыі ўлады намагаліся найперш забяспе- чыць інтарэсы заможных сялян. На працягу 1923—39 у Віленскім, Нава- грудскім і Палескім ваяв. на хутары вы- селіліся 259 тыс. (43 %) гаспадарак, якім належала 1929 тыс. га (45 % ся- лян) зямлі. Ліквідацыя цераспалосіцы і аб’яднанне зямлі спрыялі паляпшэнню апрацоўкі глебы і павышэнню ўраджай- насці. Але правядзенне камасацыі і пе- расяленне на хутары пагаршалі стано- вішча сялян, асабліва яго бядняцкіх пластоў. Толькі заможныя сяляне ў вы- ніку выхаду на хутары і інтэнсіфікацыі гаспадаркі палепшылі сваё становішча. Камасацыя, як і сталыпінская хута- рызацыя, не змагла вырашыць А. п. і забяспечыць уздым сельскай гаспадаркі. Цяжкія вынікі для сялян мела ліквіда- цыя сервітутаў, бо прыблізна 3/4 сер- вітутнай зямлі атрымалі памешчыкі. Найбольш ад гэтага пацярпелі беднякі. Большасць сялян выступала за захаван- не сваіх правоў на сервітуты, за перадачу гэтых зямель ва ўласнасць сялян. Інтарэсы розных класаў, што вялі барацьбу за той або іншы спосаб пера- размеркавання зямель і пераўтварэння сельскай гаспадаркі, адлюстроўваліся ў агр. праграмах паліт. партый. Польскія і бел. буржуазныя і дробнабурж. пар- тыі — Польская нар. партыя «Вызвален- не», Польская сацыяліст. партыя, Бела- руская сацыял-дэмакратычная партыя, Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалю- цыянераў, Беларускі сялянскі саюз, Беларуская хрысціянская дэмакратыя і інш.— выступалі за правядзенне агр. рэформ зверху з выкупам памешчыцкай зямлі за грошы. Камуністычная пар- тыя Польшчы і Камуністычная партыя Заходняй Беларусі, польская Незалеж- ная сялянская партыя, ППС-лявіца, Беларуская сялянска-работніцкая гра- мада, Бел. сялянска-рабочы пасольскі клуб *3маганне» заклікалі да экспра- прыяцыі памешчыцкай зямельнай улас- насці, бясплатнай перадачы ўсёй зямлі беззямельным і малазямельным сяля- нам, ліквідацыі асадніцтва, развіцця кааперацыі. Патрабаванні, якія ставіла кампартыя, левасацыяліст. і рэвалю- цыйна-дэмакр. партыі і арг-цыі, былі пераважна ажыццёўлены ў апошнія месяцы 1939 пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР. Створаныя тут часовыя ўправы і сял. камітэты, самі сяляне ажыццявілі рэв. перамены ў агр. адно- сінах. Памешчыцкія, царкоўныя і част- кова казённыя землі былі падзелены паміж малазямельнымі сялянамі і параб- камі без выкупу. Яны атрымалі 430 982 га зямлі. Сялянам было раздадзена 14,1 тыс. коней і 33,4 тыс. кароў. Беднякам і батракам выдавалася насен- не для сяўбы. 29.10.1939 Народны сход Зах. Беларусі абвясціў канфіскацыю без выкупу зямель памешчыкаў, мана- стыроў, буйных дзярж. чыноўнікаў з усім жывым і мёртвым інвентаром, сядзібнымі пабудовамі. Уся зямля з яе нетрамі, лясамі і рэкамі аб’яўлялася ўсенар. здабыткам, дзярж. уласнасцю. Перадача сялянам зямлі, вызваленне іх ад арэнднай платы, запазычанасці дзяржаве, банкам, памешчыкам і ліхвя- рам палепшыла іх становішча. Але па- дзел памешчыцкай, царкоўнай, асадніц- кай, а потым і лішкаў кулацкай зямлі (усяго каля 1 млн. га) не пазбавіў сялян ад малазямелля, а сельскую гаспа- дарку ад адсталасці. Хоць удзельная вага беднякоў значна зменшылася, а серадня- коў — павялічылася, маламоцныя сяля- не па-ранейшаму складалі большасць гаспадарак. Больш за 340 тыс. гаспада- рак (з агульнай колькасцю 710 тыс.) з’яўляліся малазямельнымі: іх надзелы не перавышалі 5 га. Кіраўніцтва ВКП (б) і Сав. ўрад адзіна магчымы шлях пераўтварэння сельскай гаспадаркі Зах. Беларусі, як і ў СССР у канцы 1920-х — 30-я гады, бачылі ў калектывізацыі. Але ў адрозненне ад практыкі 1930-х гадоў калектывізацыя ў зах. абласцях Беларусі праводзілася больш павольна, буйная рагатая жывёла звычайна не абагульнялася. Калгасы ствараліся пераважна шляхам непасрэд- нага аб’яднання сял. гаспадарак, с.-г. вытворчая кааперацыя не набыла пашы- рэння. Разам з арганізацыйнымі фор- мамі ўтварэння калгасаў з усх. абласцей былі перанесены і адм.-камандныя ме- тады кіраўніцтва імі з боку органаў улады. У 1940 было праведзена абмежа- ванне землекарыстання заможных ся- лян, якім пакідалі ад 10 да 15 га зямлі. Гэта ліквідавала эканам. аснову існаван- ня кулацтва. Да 1941 у зах. абласцях БССР было створана 1115 калгасаў, якія аб’ядноўвалі каля 49 тыс. (6,7 %) сял. гаспадарак, ім належала 7,8 % зям- лі. Было арганізавана 28 саўгасаў, 11 МТС з 997 трактарамі. У гады Вял. Айч. вайны ням.-фаш. акупанты ўстанавілі на Беларусі жорсткі калан. рэжым, заснаваны на тэроры і няшчаднай эксплуатацьгі. Яны знішчалі калгасы і саўгасы або ператваралі іх у нямецкія дзярж. гаспадаркі, іх землі і грамадскую маёмасць абвясцілі ўлас- насцю Германіі. Пад выглядам аднаў- лення абшчыны акупац. ўлады ўвялі прымусовую прыгонніцкую працу ў дзярж. і т. зв. абшчынных гаспадарках, рыхтуючы іх для нямецкіх каланістаў. У зах. абласцях, лічачыся з фактычным станам, акупанты з тактычных мерка- ванняў часова дапускалі іцдывідуальныя гаспадаркі. Каланізатарскім захадам фаш. захопнікаў супрацьстаяла шырокае супраціўленне сялян. Галоўным у выра- шэнні ўсіх пытанняў, у тым ліку і агр., стала барацьба бел. народа супраць за- хопнікаў і іх паняволення Беларусі, выкарыстання яе рэсурсаў для сваіх захопніцкіх каланізатарскіх мэт. Базай матэрыяльнага забеспячэння партызан і падпольшчыкаў, асабліва прадуктамі харчавання, у значнай меры з’яўлялася індывідуальная сял. гаспадарка. У пар- тыз. зонах сярод сялян была пашырана ўзаемная дапамога і простая кааперацыя сіл у с.-г. і інш. работах. Пасля вызвалення Беларусі ад ням.- фаш. захопнікаў іх маёнткі былі лікві- даваны, адноўлены калгасы і саўгасы. Асноўным зместам А. п. і аграрнай палі- тыкі Сав. дзяржавы стала аднаўленне сельскай гаспадаркі і яе развіццё на аснове калгасаў і саўгасаў, правядзенне калектывізацыі ў зах. абласцях БССР. Аднаўленне ўскладнялася цяжкімі выні- камі вайны і камандна-адм. метадамі кіраўніцтва. Сельская гаспадарка Бела- русі была адноўлена толькі ў 2-й палове 1950-х гадоў. Калектывізацыя ў зах. абласцях праведзена ў асноўным у 1948—53. У 1945 тут было 122 калгасы, 23 саўгасы, у 1953 (пасля ўзбуйнення) — 2071 калгас і 43 саўгасы, аб’яднана 520,9 тыс. (97,2 %) сял. двароў, аба-
40 АГРАРНЫ гульнена 99,7 % пасяўной плошчы. У пасляваенны час калектывізацыя тут праводзілася пераважна такімі метадамі, што і ва ўсх. абласцях у 1930-я гады: з дапамогай розных форм прымусу (запалохванне, адм. націск, грубае пару- шэнне прынцыпу добраахвотнасці, ігна- раванне інтарэсаў і волі сялян). Гэтыя метады выклікалі незадаволенасць, уск- ладнялі барацьбу з антысав. бандытыз- мам. Пасляваеннае аднаўленне сельскай гаспадаркі і калектывізацыя ў зах. аб- ласцях Беларусі не вырашылі і не маглі вырашыць А. п. ў сэнсе забеспячэння ўмоў для паспяховага развіцця агр. сек- тара эканомікі, значнага павышэння выт- ворчасці с.-г. прадукцыі. Гэтыя задачы паступова, хоць і непаслядоўна, ажыц- цяўляліся ў 1960—70-я гады: назіраўся рост с.-г. вытворчасці, ураджайнасць збожжавых перавысіла 20 ц з га, адносна паспяхова развівалася жывёлагадоўля; істотныя зрухі адбыліся ў становішчы сялян. Аднак з прычыны адарванасці чала- века ад зямлі і ад вырабленай пра- дукцыі, суцэльнага адзяржаўлення ўлас- насці, уніфікацыі форм гаспадарання на пач. 1980-х гадоў у эканоміцы, у т. л. сельскай гаспадарцы, сталі відавочны- мі застойныя і крызісныя з’явы. По- шукі больш дасканалых спосабаў спа- лучэння асабістых і грамадскіх інта- рэсаў працаўнікоў, якія забяспечвалі б эфектыўныя стымулы і ўмовы для вы- сокапрадукцыйнай працы, прывялі ў кан- цы 1980-х гадоў да ўсведамлення, што пераадолець адчужанасць ад сродкаў вытворчасці і вынікаў працы можна толькі шляхам раздзяржаўлення і прыва- тызацыі, ліквідацыі манапрльнага права калгасаў і саўгасаў на карыстанне зям- лёй, стварэння поруч з імі буйнога сек- тара сялянскіх гаспадарак, сацыяльна- эканамічнай асновай якіх з’яўляецца прыватная ўласнасць на сродкі вытвор- часці, вырабляемую прадукцыю і ат- рыманыя даходы. Па гэтых кірунках на Беларусі ажыццяўляецца зямельная рэ- форма, нацэленая на забеспячэнне ўмоў для раўнапраўнага развіцця роз- ных форм гаспадарання на зямлі, ства- рэнне шматукладнай эканомікі. Права- вой базай для правядзення рэформы з’яўляюцца «Кодэкс Беларускай ССР аб зямлі» ад 11.12.1990, «Закон Беларускай ССР аб арэндзе» ад 12.12.1990, Паста- нова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 1.10.1991 аб прызнанні права прыватнай уласнасці на зямлю і інш. Калгасы і саўгасы, на якія ў 1992 прыпадала 73 % вырабляемай на Беларусі сельскагаспадарчай прадукцыі, павінны карэнным чынам рэфармавац- ца ў кірунку змены адносін уласнасці, найперш на зямлю, і стварэння на гэ- тай аснове ўмоў для больш поўнага раскрыцця працоўнага і прадпрымаль- ніцкага інтарэсу селяніна. Прадугледж- ваецца магчымасць пераўтварэння калгасаў і саўгасаў у акцыянерныя таварыствы, асацыяцыі, кааператывы і інш. Усім іх работнікам дадзена права на атрыманне пры выхадзе з калек- тыўнай гаспадаркі бясплатнага зямель- нага і маёмаснага паю. Велічыня зя- мельнага надзелу вызначаецца з улікам землезабяспечанасці, якасці зямлі і інш. фактараў. Дадатковую зямельную плошчу можна атрымаць за плату або ўзяць у арэнду. Заканадаўствам вы- значаны эканам., сацыяльныя і права- выя асновы арганізацыі дзейнасці ся- лянскіх (фермерскіх) гаспадарак і іх асацыяцый. Мяркуецца адмяніць праз- мерныя абмежаванні ў станаўленні рын- ку зямлі, ствараць сялянскія банкі, развіваць залогавыя аперацыі. Уключон- не ў поўным аб’ёме рыначных ме- ханізмаў пераразмеркавання зямлі па- вінна спрыяць накапленню прыватнага стартавага капіталу для стварэння фер- мерскіх гаспадарак. Сутнасць пераўтва- рэнняў, што адбываюцца ў аграрным сектары,— стварэнне і развіццё новых гаспадарчых форм, у якіх імкненне да больш прадукцыйнай працы вызначаец- ца рэальным правам уласнасці, свабо- ды гаспадарання і прадпрымальніцтва. Ліг.: БейлькннХ. Ю. Сельскохозяйст- венный рынок Белорусснн 1861 —1914 гг. Мн., 1989; Лнпннскнй Л. П. Развнтне капнталнзма в сельском хозяйстве Бело- русснн (II половнна XIX в.). Мн., 1971; Панютнч В. П. Соцнально-экономнче- ское развнтне белорусской деревня в 1861 — 1900 гг. Мн., 1990; Шабуня К. Н. Аграр- ный вопрос н крестьянское двнженне в Бе- лорусснн в революцнн 1905—1907 гг. Мн, 1962; Б у с ь к о В. Н. Экономнческая мысль Белорусснн середнны XIX — начала XX в.: Очеркм. Мн., 1990; Марченко Н. Е. Аграрные преобразовання в Белбрусснн в 1917—1918 гг. Мн., 1959; Ф н х Б. Ф. Аграр- ная революцня в Белорусснн (1917— 1920 гг.). Мн, 1966. X. Ю. Бейлькін, У. А. Палуян, В. С. Развецкі. АГРАРНЫ КРЫЗІС канца 19 ст., крызіс сельскай гаспадаркі, які выяўляў- ся ў цяжкасцях збыту с.-г. прадукцыі, зніжэнні цэн на яе, разарэнні дробных і сярэдніх таваравытворцаў. Меў сусв. характар, але найб. закрануў краіны Еўропы. У Расіі праявіўся пазней, чым у Зах. Еўропе: зніжэнне цэн на збожжа пачалося з 1881, хаця цяжкасці з яго збытам узніклі ў канцы 1870-х гадоў. Крызіс выкліканы прытокам на еўрап. рынкі таннага збожжа з ЗША, Канады, Аўстраліі і інш. краін, дзе ў выніку гасп. асваення новых зямельных масі- ваў адбыўся значны рост яго вытвор- часці. Развіццё марскога і чыг. тран- спарту спрыяла хуткай і таннай яго да- стаўцы ў еўрап. краіны. У Расіі ў 1860— 70-я гады ў выніку асваення новых зя- мель (у паўд. стэпавых, ніжняволжскіх і заволжскіх губернях) і павышэння ўраджайнасці вытворчасць збожжа так- сама павялічылася. У 5 зах. губернях (Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Ма- гілёўскай, Мінскай) у 1871—80 у па- раўнанні з 1851—60 сярэднегадавы яго збор павялічыўся на 62,6 %, а чысты збор (за вылікам насення) — на 96%. Бел. губерні сярод першых адчулі на сабе крызісныя з’явы. Тут не былі своечасова скарочаны выдаткі пры пера- возцы збожжа і інш. накладныя расходы. Адмоўна паўплывала павышэнне Герма- ніяй з 1879 гандлёвых пошлін на імпар- туемае з Расіі, пераважна з зах. губер- няў, збожжа. Да 1886—88 гандаль ім на Беларусі быў поўнасцю разладжа- ны, значна скараціўся яго вываз. Калі ў 1875—80 (апроч 1877 і 1879, звесткі пра якія не публікаваліся) у год чыг. і водным транспартам з Беларусі выво- зілі прыблізна 10,8 млн. пудоў збожжа, а ўвозілі 6 млн. пудоў (вываз перавы- шаў увоз на 81,4 %), то ў 1880-я гады (апроч 1881 і 1883) вывозілі 7,5 млн. пудоў, а ўвозілі 5,4 млн. пудоў (вываз перавышаў увоз на 38,9 %). У 1890-я гады Беларусь стала рэгіёнам увозу збожжа: у год прыблізна ён склаў 9,2 млн. пудоў пры вывазе 7,5 млн. пудоў (перавышэнне ўвозу над вывазам на 24,3 %). Галоўным кампанентам А. к. было зніжэнне цэн на збожжа. На Бела- русі мелі месца 2 перыяды рэзкіх спа- даў цэн: 1887—88 і 1894—95. Асабліва нізкімі былі яны на жыта: у 1887 восень- скі кошт 1 пуда жыта ў 5 зах. губернях складаў 50 % ад узроўню 1881, у 1894 — 35,5 % адузроўню 1891. Назіраліся спа- ды не толькі восеньскіх цэн, па якіх пра- давалася пераважная маса збожжа, але і вясенніх, інтэнданцкіх, оптавых, розніч- ных і інш. Меншым ваганням падвяр- галіся цэны на авёс, які карыстаўся попытам на замежных рынках, а таксама збываўся інтэнданцкім органам. А. к. прывёў да перабудовы сель- скай гаспадаркі Беларусі — асн. галіной стала малочная жывёлагадоўля. За гады крызісу ў 5 зах. губернях пагалоўе кароў вырасла ў 2,3 раза, надоі малака — больш чым у 5 разоў. У канцы 19 ст. бел. і прыбалтыйскія губерні сталі 3-м па важнасці (пасля паўн. і сібірскіх) рэгіёнам малочнай гаспадаркі Расіі. На Беларусі налічвалася каля 200 масла- бойняў і сыраварняў. Вырабляліся роз- ныя гатункі малочных тавараў: масла сметанковае, смятаннае, простае кухон- нае; сыр руска-швейцарскі, галандскі, тыльзіт, літоўскі і інш. Павялічваўся ган- даль жывёлай і птушкай. Зах. губерні былі таксама важным рэгіёнам ві- накурства: у 1887 тут сканцэнтра- вана 21,5 % вінакурных прадпрыемстваў Расіі. Ва ўмовах А. к. ў пач. 1890-х гадоў аднавіўся іх рост, павялічыўся аб’ём спірту, які на іх вырабляўся. У 1886/87 гасп. годзе ў 5 зах. губернях дзейнічала 355 вінакурных прадпрыемст- ваў, у 1900/01 —458. У некаторых мясцо- васцях, асабліва ў бел. паветах Віцебскай губ., пабольшала доля льнаводства. У 1896—1900 на Беларусі сярэднегада- вая плошча пасеваў ільну ў параўнанні з 1881 павялічылася на 30 %; сярэднега- давы валавы збор ільновалакна ў па- раўнанні з канцом 1880-х гадоў вырас з 1217,7 тыс. да 1921,6 тыс. пудоў (на 57,8 %). Беларусь стала важным экспар- цёрам ільновалакна ў Германію, Аўстра- Венгрыю, Францыю і інш. краіны. Ва ўмовах А. к. ў памешчыцкай і сял. гаспадарках паскорылася ўкараненне
41 АГУЛЬНАЗЕМСКІЯ с.-г. тэхнікі. Па гэтых паказчыках Бе- ларусь у сярэдзіне 1890-х гадоў заняла 2-е месца ў Рас. імперыі (пасля Украі- ны). Адбываліся змены ў сістэме земле- ўладання. Плошча дваранскага саслоў- нага землеўладання ў 5 зах. губернях з 1882 па 1902 скарацілася з 11 382 тыс. да 9024 тыс. дзес. (на 20,7 %). Адпа- ведна пашырылася землеўладанне інш. саслоўяў. За 20 гадоў сял. пазанадзель- нае землеўладанне вырасла з 388 тыс. да 2040 тыс. дзес. (у 5,3 раза). Далейшае развіццё атрымалі арэндныя адносіны. У 2-й палове 1890-х гадоў арэндны фонд зямель у параўнанні з 1887 павя- лічыўся з 2,3 млн. да 3,5 млн. дзес. (на 52,2%). Большасць арандатараў складалі сяляне, што адчувалі востры недахоп зямлі (гл. ў арт. Арэнда зямлі). К. к. паскорыў масавае разарэнне бел. сялянства. 3 1888 па 1900 колькасць сял. двароў павялічылася на 115,5 тыс. (на 21,3 %), з іх 101 тыс. былі аднакон- нымі ці бясконнымі. Узмацнілася драб- ленне сял. надзелаў: у 1877 на двор прыпадала ў сярэднім 14,8 дзес., у 1905 — 10,8 дзес. зямлі. У гады крызісу ў Віцебскай, Магілёўскай, палескіх паве- тах Мінскай губ. ажывіліся адработкі. А. к. канца 19 ст. абвастрыў супя- рэчнасць паміж капіталіст. адносінамі, якія развіваліся, і перажыткамі пры- гонніцтва, што садзейнічала выспяванню перадумоў бурж.-дэмакр. рэвалюцыі. Літ.: Бейлькнн X. Ю. Сельскохозяй- . ственный рынок Белорусснн 1861 —1914 іт. Мн., 1989; Лнпннскнй Л. П. Развнтне капнталнзма в сельском хозяйстве Бело- русснн (II половнна XIX в.). Мн., 1971; Панютнч В. П. Соцмально-экономнче- ское развнтне белорусской деревнн в 1861 — 1900 гг. Мн., 1990; Ш а 6 у н я К. Н. Аграр- ный вопрос н крестьянское двнженяе в Белорусснн в революцнн 1905—1907 гг. Мн., 1962. X. Ю. Бейлькін. АГРАРНЫЯ РЭФОРМЫ, пераўтварэн- ні сістэмы землеўладання і землека- рыстання. Адна з першых А. р. на Беларусі — валочная памера — праведзена першапа- чаткова ў некалькіх (1540-я гады), а затым, на аснове сУставы на валокі» 1557, ва ўсіх дзярж. маёнтках ВКЛ, у 1-й палове 17 ст.— у прыватных і духоўных уладаннях. Вызначыла земле- карыстанне амаль усяго сялянства Бела- русі. У каралеўскіх эканоміях Тызен- гаўза рэформай 1765 дзярж. сяляне пераведзены з аброчнай павіннасці на паншчынную пры адначасовым рэгуля- ванні іх зямельных надзелаў. У 1830— 50-я гады царскі ўрад паводле праекта П. Дз. Кісялёва ажыццявіў у дзярж. маёнтках зах. губерняў рэформу, якая прывяла да ліквідацыі фальваркаў, раз- дачы зямлі сялянам і замены паншчыны аброкам (гл. Дзяржаўнай вёскі рэфор- ма). Інвентарныя правілы, выдадзеныя ўрадам у 1840—50-я гады, вызначылі памер сял. зямельнага фонду ў прыват- наўласніцкіх маёнтках (гл. Інвентарная рэформа 1840—50-х гадоў). Буйнейшай А. р., якая азначала пера- ход Расіі, у т. л. Беларусі, ад феадалізму да капіталізму, была сялянская рэфор- ма 1861. Памешчыцкія сяляне вызва- ляліся ад прыгону і надзяляліся зям- лёй, але захоўваліся шматлікія пера- жыткі феадалізму. На дзярж. землях Беларусі, Літвы і Правабярэжнай Украі- ны праведзена была дзяржаўных сялян рэформа 1867. Сяляне пераводзіліся на выкуп і далучаліся да разраду сялян- уласнікаў. У канцы 19 — пач. 20 ст. царскі ўрад праводзіў на Беларусі і ў Літве землеўпарадкаванне вольных лю- дзей 2-га разраду, якія павінны былі выкупіць арандаваныя землі або адмо- віцца ад карыстання імі. Аналагічны характар мела чыншавая рэформа 1886 на Беларусі, Правабярэжнай Украіне і Літве: арандатары-чыншавікі павінны былі дакументальна або пры дапамозе сведак пацвердзіць свае правы на кары- станне зямлёй і выкупіць яе, інакш яны зганяліся з зямлі. У 1870—90-я гады — пач. 20 ст. на Беларусі і Літве право- дзілася таксама землеўпарадкаванне праваслаўных арандатараў і старавераў. Паварот царскага ўрада ад падтрымкі перажыткаў прыгону да стымулявання агр. капіталізму выявіўся ў сталыпін- скай аграрнай рэформе (ліст. 1906— чэрв. 1917), якая ўмацавала сельскую буржуазію, але не змагла вырашыць агр. пытання і спыніць уздым рэв. руху ў краіне. У Зах. Беларусі паводле зямельнай рэформы 1925 частка дзярж. і памешчыцкіх зямель падлягала выкупу за поўны кошт і перадачы сялянам для ўмацавання наяўных і стварэння новых хутарскіх гаспадарак. Гэта рэформа істотна не павялічыла сял. землека- рыстання, але садзейнічала паскарэнню хутарызацыі. Пра агр. пераўтварэнні ў Сав. Беларусі гл. ў артыкулах Дэкрэт аб зямлі, Калектывізацыя. Літ.: Гісторыя Беларускай ССР. Т. 1—5. Мн., 1972—75. П. Р. Казлоўскі, В. П. Панюціч. АГРЫЗКА Іасафат Пятровіч [1826, Лепельскі пав. Віцебскай губ.—18(30).3. 1890], удзельнік грамадскага і рэва- люц.-вызваленчага руху 1860-х гадоў, выдавец і журналіст. Скончыў Лепель- скае пав. вучылішча, Мінскую гімназію, Пецярбургскі ун-т са ступенню канды- дата права (1849). 3 1850 на службе ў кадыфікацыйнай камісіі Царства Поль- скага і міністэрстве фінансаў у Пецяр- бургу, дзе займаў высокія пасады. У Пе- цярбургу заснаваў друкарню, у 1859 вы- даваў газ. «БТонуо» («Слова») на поль- скай мове (забаронена ўрадам), выдаў першы зб. твораў М. А. Дабралюбава (т. 1—4, 1862), некаторыя тамы «Ма- тэрыялаў для геаграфіі і статыстыкі Расіі...» (па Віленскай, Гродзенскай губ., 1861—63), перавыдаў зб. стараж. зако- наў Польшчы, Беларусі, Літвы, Украіны еВалюміна легум» і інш. У грамадскі і рэвалюц. рух уключыўся ў студэнцкія гады, прымыкаў да гуртка 3. Серакоў- скага, да польскай рэвалюц. арг-цыі ў Пецярбургу; падтрымліваў цесныя сувязі з М. Г. Чарнышэўскім, з рэвалюц. т-вам еЗямля і воля». У лютым 1863 прызначаны гал. прадстаўніком варшаў- скага паўстанцкага ўрада ў Пецярбургу. 14.11.1864 арыштаваны і пасля працяг- лага следства (Вільня) прыгавора- ны да 20 гадоў катаргі. Памёр у Ір- куцку. Літ.: БаренбаумМ.Е. Мосафат Огрыз- ко (1826—1890); Очерк лнт.-нзд. деятель- ностн. М., 1964; Шалькевнч В. Первый нздатель сочнненнй Н. А. Добролюбова // Неман. 1986. № 2; Шостаковнч Б. С. Снбнрскне годы Юзефата Огрызко // Ссыльные революцнонеры в Снбнрн (XIX в.— февраль 1917 г.). Нркутск, 1974. Вып. 2. Г. В. Кісялёў. АГУЛЬНАЗЁМСКІЯ ПРЫВІЛЁІ, зака- надаўчыя акты ў ВКЛ, якія дзей- нічалі на тэр. ўсёй дзяржавы і замацоў- валі правы розных сац. груп, найперш шляхты. Надаваліся вял. князямі ці ка- ралямі. Найбольш вядомыя тры пры- вілеі 1387 вял. кн. ВКЛ Ягайлы. Два з іх (ад 20.2.1387 і 22.2.1387) вызначалі льготы феадалам за пераход у каталіцт- ва, вызвалялі каталіцкае духавенства і яго маёнткі ад дзярж. павіннасцей і па- даткаў. Трэцім прывілеем Ягайла перада- ваў паўнамоцтвы вял. князя ВКЛ свайму брату Скіргайлу, што мела важнае дзярж.-прававое значэнне для захаван- ня суверэнных правоў ВКЛ пасля заклю- чэння Крэўскай уніі 1385. Гарадзельскі прывілей 1413, падпісаны Ягайлам і Вітаўтам, замацоўваў унію ВКЛ з Поль- шчай (гл. Гарадзельская унія 1413), пашыраў правы феадалаў-католікаў і аб- мяжоўваў правы праваслаўных феада- лаў. Прывілеямі 1432 і 1434 праваслаў- ным феадалам надаваліся такія ж правы, як і католікам, што спрыяла кансалі- дацыі ўсіх феадалаў у адзінае саслоўе іаляхты незалежна ад іх веравызнання. Апошні прывілей гарантаваў асабістую свабоду і недатыкальнасць шляхты. Пры- вілеем Казіміра 1447 (гл. Прывілей 1447) забаранялася надзяляць чужынцаў, у т. л. палякаў, пасадамі, маёнткамі, зем- лямі і чынамі ў ВКЛ. Гэтым мелася на мэце не дапусціць у дзяржаву польск. феадалаў і захаваць самастойнасць ВКЛ. Прывілей абмяжоўваў права пера- ходу сялян ад аднаго феадала да дру- гога. Узвядзенне на велікакняжацкі па- сад Аляксандра азначылася выданнем прывілея 1492, які пацвердзіў раней- шыя правы шляхты, абавязак вял. князя ВКЛ не змяншаць тэрыторыю дзяржавы, падтрымліваць добрасуседскія адносіны з іншымі дзяржавамі, юрыдычна замаца- ваў абмежаванне ўлады вял. князя пана- мі-радай, без згоды якіх ён не мог пры- маць важных рашэнняў, вызначаў асно- вы адм., грамадзянскага і крыміналь- нага права. Гэты прывілей пэўны час адыгрываў ролю своеасаблівай феад. кан- стытуцыі. У 1506 Жыгімонт I Стары выдаў прывілей, які пацвердзіў усе папя- рэднія прывілеі і замацаваў правы, воль- насці, прывілеі і граматы, нададзеныя прэлатам, князям, баронам, нобілям, гарадам, мяшчанам і наогул асобам усякага стану і становішча. Выданнем прывілея 1506 завяршыўся першы этап развіцця пісанага права ў форме агуль- наземскіх прывілеяў, бо асноўнымі зако-
42 АГУНОВІЧ намі сталі Статуты Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 (гл. адпавед- ныя артыкулы). Літ.: ЛеонтовнчФ. Н. Нсточннкн рус- ско-лнтовского права: Обіцнй обзор нсточ- ннков. Договоры. Земскне н обл. прнвнлен. Варшава, 1894. Я. А. Юхо. АГУНОВІЧ Эдуард Канстанцінавіч (н. 16.12.1938, г. Рэчыца), бел. графік і мастак-афарм цель. Заслужаны работ- нік культуры БССР (1977). Скончыў Бел. тэатральна-маст. ін-т (1966). Працуе ў галіне кніжнай і станкован графікі, акварэлі, маст. афармлення выставак і музеяў. Аўтар праектаў маст. афармлен- ня экспазіцый Дома-музея I з’езда РСДРП у Мінску (1966 і 1980), мема- рыяльна а музея Ф. Э. Дзяржынскага ў г. п. Івянец (1968), музея сав.-поль- скай баявой садружнасці ў в. Леніна Горацкага р-на (1968), філіяла Дзярж. музея БССР у Заслаўі Мінскага р-на (1971), Літ. музея Я. Купалы ў Мінску (1976) і яго філіяла ў в. Вязынка Маладзечанскага р-на (1972), Літ. музея М. Багдановіча і яго філіяла па зав. Рабкораўскім у Мінску (1991). Афарм- ляў бел. раздзелы на выстаўках СССР у Індыі (1976) і ГДР (1980). Работы ў кніжнай графіцы: афармленне і ілюстра- цыі да ананімнай паэмы «Тарас на Парнасе» (1967, афорт; дыплом на Усе- саюзным конкурсе, прысвечаным 50-год- дзю Кастрычніка), ілюстрацыі да твораў Я. Коласа, I. Шамякіна і інш. Аўтар станковых работ: серыі «Дзяцінства» (1977, літаграфія), «Маці» (1979, афорт) і інш. Аформіў у Бел. тэатры імя Я. Купалы спектакль «Напісанае за- стаецца» А. Петрашкевіча (1979). АГЎРСКІ Самуіл Хаімавіч 117(29).4. 1884, Гродна — 19.8.1947], гісторык. Чл.-кар АН БССР (1936). Удзельнік рэвалюцыі 1905, быў чл. Бунда. У 1906— 17 у эміграцыі ў Англіі і ЗША. Пасля Лют. рэв. 1917 вярнуўся ў Расію. Чл. КПСС з 1918. У 1918 ваенны камісар у Віцебску. У 1924—29 заг. Гістпарта ЦК КП(б)Б, нам ырэктара Ін-та гісто- рыі партыі пры ЦК КП(б)Б, у 1930— 33 дырэктар Гістпарта пры Маскоўскім к-це ВКП(б), з 1934 дырэктар Ін-та яўрэйскай пралет. культуры, нам. дырэк- тара Ін-та нац. меншасцей АН БССР. У сак. 1938 арыштаваны і ў 1939 са- сланы ў Казахскую ССР на 5 гадоў. Рэабілітаваны ў 1956. Першая буйная праца А. «Яўрэйскі рабочы ў камуністыч- ным руху (1917—1921)» (1926) сваёй тэматычнай зададзенасцю (выдзяленне яўрэйскіх рабочых з інтэрнац. руху) пераклікалася са шматлікімі публіка- цыямі яўрэйскіх гісторыкаў. У «Нарысах па гісторыі рэвалюцыйнага руху на Бела- русі (1863—1917)» (1928) зрабіў спробу сістэматызаванага асвятлення гісторыі інтэрнац. рэв. руху, выкарыстоўваючы працы У. 1. Леніна, рэзалюцыі з'ездаў РСДРП. матэрыялы бальшавіцкіх газет «Нскра», «Вперёд», «Пролетарнй», вы- данні мясц. арг-цый РСДРП, Бунда і Знвходкі з селішча-1 Адаменка. інш., успаміны, зборнікі дакументаў і матэрыялаў, выдадзеныя да 20-годдзя рэвалюцыі 1905—07. Тым не менш фак- талагічная аснова кнігі бедная, аналіз матэрыялаў спрошчаны, схематычны, нярэдка прымітыўны ці адсутнічае ўво- гуле, няма навукова абгрунтаванай пе- рыядызацыі рэв. руху. А. злоўжываў шматслоўнымі цытатамі з розных публі- кацый аўтары якіх нярэдка пярэчылі адзін аднаму (напр., у нарысе пра БСГ), і пакідаў гэта без аналізу. Ненавуковая ацэнка дадзена ў кнізе паўстанню 1863—64, «Мужыцкай праўдзе», дзей- насці К. Каліноўскага. Пры асвятленні пачатковага этапу рабочага с.-д. руху на Беларусі А. не пераадолеў уплыву бундаўскай гістарыяграфіі. Але на той час, калі ў сав. друку масавым патокам ішлі тэндэнцыйныя публікацыі на тэму гісторыі яўрэйскага рабочага і рэв. руху з непрі крытан апалагетыкай Бунда пры замоўчванні дзейнасці арг-цый РСДРП і інш. партый, «Нарысы» адыгралі пэўную станоўчую ролю. У да- датку да кнігі сярод інш. дакументаў упершыню ў сав. друку апублікаваны ўсе 7 нумароў «Мужыцкай праўды». Кніга абмяркоўвалася Навуковым т-вам марксістаў Беларусі («Аб кнізе тав. Агурскага «Гісторыя рэвалюцыйнага руху на Беларусі», 1929). А. пазней пазбавіўся рэшткаў уплыву бундаўскай канцэпцыі гісторыі рэв. руху, пра што сведчыць брашура «Ленінская «Нскра» ў барацьбе супраць Бунда» (1934). А. адзін з першых распачаў барацьбу супраць т. зв нацыянал-дэмакратызму. У лютым 1929 ён выступіў на XII з’ездзе КП(б)Б супраць ацэнкі паўстання 1863—64 як сялянскага, «ідэалізацыі» К. Каліноўскага, якога назваў «міфічным героем». Спрабаваў даказаць, што паў- станне мела рэакцыйны, памешчыцка- клерыкальны характар, беспадстаўна спасылаючыся на Леніна, выказванне якога пра велізарнае значэнне шляхец- кага вызваленчага руху ў Польшчы па сутнасці не зразумеў. Палемізаваў па гэтых пытаннях з У. Ігнатоўскім. У 1930 А. апублікаваў арт. «Нацыянал-дэмакра- тычныя тэндэнцыі на гістарычным фрон- це на Беларусі» (Пролетарская револю- цня. 1930. № 8), накіраваны найперш супраць Ігнатоўскага і 3. Жылуновіча. Абвінавачваючы Ігнатоўскага ў нацыя- налізме, шматслоўна цытаваў заключэн- не прадстаўніка ЦК ВКП(б) У. П. За- тонскага і вымушанае публічнае раскай- ванне Ігнатоўскага ў «памылках». У ацэнках БСГ цалкам салідарызаваўся з А. Ангарэцісам, які лічыў Грамаду «фіктыўнай» партыяй. Рэзка крытыкаваў прадмов Жылуновіча да зб. дакументаў Сацыя істычны рух на Беларусі ў прак- ламацыях 1905 году» (1927) за спробу паказаць БСГ як марксісцкую арг-цыю і адзін з каранёў бальшавізму на Бела- русі. Шырокае святкаванне ў 1926 20-га- довага юбілею першых легальных га- зет на бел. мове «Наша доля» і «Наша ніва» лічыў праявай нацыянал-дэмакра- тызму. Бел. нацыянальны рух пасля Лют. рэв. 1917 характарызаваў як шаві- ністычны. Падпольную Бел. камуніст. арг-цыю (БКА), якая ў 1920 вяла актыўную барацьбу супраць польскіх акупантаў, А. аб’явіў «выдуманаю Ігна- тоўскім казкаю» і абвінаваціў яго, а таксама Жылуновіча ў ігнараванні баль- шавіцкіх арг-цый. Паліт. абвінавачванні А. адыгралі далёка не апошнюю ролю ў трагічным лёсе Ігнатоўскага, Жылуно віча і інш. выдатных бел. дзеячаў 1920-х гадоў. Ва ўмовах вострай ідэйна- паліт. барацьбы, навешвання ярлыкоў і абвінавачванняў у ідэалаг. шкодніцтве, падпадаў пад крытыку і сам. А., у т. л. ў парт. друку, на пленумах ЦК КП(б)Б і з'ездах КП(б)Б. Тв.: Борьба протнв уклонов нв нсторнче- ском фронте // Пролетарская революцня. 1929. № 11; Октябрьскне бон в Москве. М., 1932; Пввлей-сіянізм як агентура бур- жуазіі і англійсквгв імперыялізму // Баль- шавік Беларусі. 1934. № 5; на ідыш: Яўрэйскія квмісврыяты і яўрэйскія каму- ністычныя секцыі, 1918—1921 гг. Мн., 1926; На гістарычным фронце Супраць ідэаліза- цыі Бунда. М., 1930; Барацьба супраць бунда: Ад станаўлення «Нскры* да III з'езда РСДРП. М., 1932. Літ.: М н х н ю к В. Н. Становленне н развнтне нсторнческой наукн Советской Бе- лорусснн (1919—1941 гг.). Мн., 1985. М. В. Біч. АДАМ (Адамус) Рэйнальц (1602, княства Пфальц, цяпер Рэйнланд Пфальц — ?), кальвінісцкі тэолаг, педа- гог у ВКЛ. Адукацыю атрымаў у Лейдэн- скімун-це (Германія). Працаваў выклад- чыкам у Слуцкай школе. Разам з педа- гогамі А. Дабжанскім і А. Музоніем склаў на лац. мове статут, праграму і расклад заняткаў для гэтай школы (выд.
43 АДАМОВІЧ ў Любчы, 1628). У кнізе поруч з кароткім апісаннем бел. прыроды даюцца арыгі- нальныя метадычныя ўказанні па курсу л-ры і гісторыі, арганізацыі тэатральных паказаў, фізічнай падрыхтоўцы наву- чэнцаў; з павагаю гаворыцца пра духоў- ную адоранасць жыхароў Случчыны. У 1629 Віленскі сінод зацвердзіў да друку падрыхтаваныя А. дапаможнікі па рыторыцы і гісторыі. Рыторыка (выд. ў Любчы) змяшчае тропы і стылістычныя фігуры, якія праілюстраваны прыкладамі з антычнай л-ры і штодзённага жыцця Беларусі. 3 1642 працаваў на Беларусі інспектарам школ і бібліятэкарам. А. /. Парэцкі. АДАМЕНКА, комплекс археал. помні- каў зарубінецкай культуры каля в. Ада- менка Быхаўскага р-на. С е л і ш ч а-1. За 500 м на У ад вёскі, на левым беразе р. Адаменка, ва ўро- чышчы Абідня. Пляцоўка пл. 5—6 га на мысе вышынёй 2—4 м. Абследаваў у 1960—67 Л. Д. Побаль (каля 25 % тэр. селішча). Выяўлена 29 паўзямлянак пл. 12—24 м2, рэшткі наземных слупавых жытлаў. Паўзямлянкі прамавугольныя, мелі зрубную канструкцыю. Знойдзены грубаляпны і глянцаваны гліняны посуд, прасліцы, жалезныя сярпы, нажы, шпіль- кі, іголкі, тыглі, крыцы, формы для адліў- кі бронзавых упрыгожанняў, 6 падвесак з эмаллю, ант. рымскія вырабы (манеты, чырвоная лакавая кераміка, залачоныя шкляныя пацеркі, рэшткі бронзавага посуду, фібулы і інш.). Бронзавыя лунніцы, аздобленыя выем- чатымі эмалямі (2—5 ст.). выраблены, як мяркуюць, у мясц. ювелірнай майс- тэрні з перацёртага ў парашок рымскага шкла, якое плавілі і разлівалі ў адпа- ведныя формы. Лунніцы маюць форму раўнабедраных трохвугольнікаў, верхні вугал якіх служыў вушкам; ніжнія вуглы завершаны круглымі гнёздамі для чырво- най эмалі. Кожны з іх упрыгожваюць 3 круглыя выступы-дыскі (у адтуліны дыскаў устаўлены кольцы з тонкага дроту) або 3 раўнабедраныя трохву- гольнікі, адлітыя разам з лунніцай. Сярэдзіна лунніц дэкарыравана эмаллю. С е л і ш ч а-2. За 500—-800 м на Пд ад селішча-1, на правым беразе Дняпра, паміж урочышчамі Абідня і Радышава Гара. Даўжыня каля 50 м. Абследаваў у 1965 Побаль. С е л і ш ч а-3. За 500—700 м на Пд ад селішча-2. Памер 200—300X50 м. Абследаваў у 1965 Побаль. На селі- шчах-2 і 3 знойдзена ляпная кераміка 1-га тысячагоддзя і кальцыніраваныя косці. Непадалёку выяўлены сляды бескурганных могільнікаў. Бескурганны могільнік. По- бач з селішчам-1; ва ўрочышчы Абідня. 12 грунтавых пахаванняў з трупаспа- леннем. Даследаваў у 1960—67 Побаль. Знойдзены гліняны посуд, падвескі, рым- скія пацеркі, прасліца. Адносіцца да пач. перыяду існавання селішча-1. Курганны могільнік. На пра- вым беразе р. Адаменка, у лесе. Каля 10 курганоў. 1 курган у 1964 даследаваў Побаль. Дыяметр 5 м, вышыня да 0,6 м. Сярод знаходак рэшткі ляпных пасу- А. М. Адамовіч. дзін, апаленай гліны, камяні, попел. За 20—30 м ад кургана знойдзены абгарэ- лыя косці чалавека. Літ.: Очеркн по археологмн Белорусснн. Ч. 1. Мн., 1970; Поболь Л. Д. Археоло- гнческне памятннкн Белорусснн. Железный век. Мну 1983. Л. Д. Побаль. АДАМОВІЧ Алесь (Аляксацдр Міхай- лавіч; н. 3.9.1927, в. Канюхі Капыль- скага р-на), бел. пісьменнік, крытык, літаратуразнавец, грамадскі дэеяч. Чл.- кар. АН БССР (1980), д-р філал. навук (1962), праф. (1971). Скончыў БДУ (1950). Удзельнік партыз. руху на Бела- русі ў Айч. вайну. Працаваў в. а. дацэн- та кафедры бел. л-ры БДУ, ст. навук. супрацоўнікам Ін-та л-ры і мастацтва АН БССР. У 1962—64 слухач Вышэй- шых сцэнарных курсаў (Масква). 3 1964 в. а. дацэнта кафедры сав. л-ры Маскоўскага ун-та. У 1966— 87 ст. навук. супрацоўнік, заг. сектара літ. узаема- сувязей Ін-та л-ры імя Я. Купалы АН БССР. 3 1987 дырэктар Усесаюз- нага НДІ кінамастацтва. Літ. дзейнасць пачаў у 1953 як кры- тык. Крытычныя і літаратуразнаўчыя даследаванні апублікаваны ў перыяд. выданнях, кнігах «Шлях да майстэрст- ва» (1958), «Культура творчасці» (1959), «Беларускі раман» (1961), «Маштаб- насць прозы» (1972), «Гарызонты бела- рускай прозы» (1974), «Здалёк і зблізку: (Беларуская лроза на літаратурнай планеце)» (1976), «Кузьма Чорны: Урокі творчасці» (1977), «Літаратура, мы і час» (1979), «Браму скарбаў сваіх адчыняю...» (1980). Майстэрства эстэт. аналізу мастацкіх твораў А. спа- лучае з гуманіст. канцэпцыяй успры- няцця л-ры і жыцця. Грамадскае зна- чэнне яго крытычнай і літаратура- знаўчай дзейнасці — у адраджэнні і раз- віцці знішчаных у перыяд сталінізму метадалагічных прынцыпаў праўдзівасці і гістарызму, сцаярджэнні гуманіст. кры- тэрыяў ацэнкі твораў мастацкай л-ры. 3 1959 выступае як празаік. У дылогіі «Партызаны» (раманы «Вайна пад стрэ- хамі», 1960, «Сыны ідуць у бой», 1963), напісанай на аўтабіягр. матэрыяле, раск- рыў вытокі нар. супраціўлення акупан- там у Вял. Айч. вайну, стварыў вобраз маці-партызанкі (па сцэнарыю А- на кІнастудыі «Беларусьфільм» рэжысёрам В. Туравым пастаўлена аднайменная кі- надылогія, 1970). Аповесці «Асія» (нап. ў 1965, апубл. ў 1966 пад назвай «Вік- торыя») і «Апошні водлуск» (1969) ідэйна скіраваны супраць ваяўнічага эгаістычнага мяшчанства. У цэнтры «Хатынскай аповесці» (1972, прэмія Міністэрства абароны СССР 1974; Дзярж. прэмія БССР імя Я. Коласа 1976) — праблема захавання ідэйна- духоўнай спадчыны бел. народа. вынесе- най з цяжкіх выпрабаванняў Вял. Айч. вайны. У кнізе «Я з вогненнай вёскі...» (разам з Я. Брылём, У. Калес- нікам, 1975) праз успаміны выпадкова ўцалелых сведкаў масавых расстрэлаў паказаны жудасны малюнак генацыду. Гэтыя творы, разам з «Блакаднан кні- гай» (разам з Д. Граніным, 1979), у якой сабраны ўспаміны ленінградцаў пра блакаду, пашыраюць і паглыбляюць успрыняцце маштабу ўсенар. трагедыі ў гады вайны, маюць значэнне дакумен- тальнага гіст. сведчання. Па матывах «Хатынскай аповесці» Дзярж. рускім драм. тэатрам БССР пастаўлена інсцэні- роўка «Вяртанне ў Хатынь» (1977), створаны кінафільм «Ідзі і глядэі» (сцэнарый А. і Э. Клімава, пастаўлены Клімавым на кінастудыях «Беларусь- фільм» і «Масфільм», 1985, залаты ме- даль на Маскоўскім міжнар. кінафесты- валі, 1985). Аповесць «Карнікі» (на рус. мове, 1980) паказвае антычалаве- чую сутнасць фашызму, псіхалогію здрадніцтва, ставіць важныя філас. праблемы гуманізму. Аналіз мастацкіх твораў л-ры, прысвечаных падзеям Вял. Айч. вайны, вывады з уласнай творчай практыкі абагульнены А. у кнігах «Аб сучаснай ваеннай прозе» (1981), «Вайна і вёска ў сучаснай літаратуры» (1982), «Нічога важней: Сучасныя праблемы ваеннай прозы» (1985, 2 выд. 1987). У фантастычнай аповесці «Апошняя пас- тараль» (1987) —трывожнае папярэ- джанне палітыкам, усім людзям планеты пра магчымасць ва ўмовах гонкі ўзбраен- ня ядзернага канфлікту і гібелі цывілі- зацыі, палымяны заклік да міру і супра- цоўніцтва паміж краінамі і народамі. У кнігах «Выберы жыццё» (1986), «Да- думваць да канца: Літаратура і трывогі стагоддзя» (1988) у якасці асн. прынцы- пу суіснавання народаў свету А. вылучае прыярытэт агульначалавечых духоўных каштоўнасцей. А.— адзін з тых пісьмен- нікаў, публіцыстаў, грамадскіх дзеячаў, у творчасці і дзейнасці якога зараджа- ліся і выспявалі элементы новага мыс- лення, якія сталі ідэйнай і філас. асновай дэмакр. перамен у сав. грамадстве 1990-х гадоў. Разам з сусветна вядомымі вучонымі, грамадскімі дзеячамі і публі- цыстамі краіны стаў сааўтарам кнігі «Іншага не дадзена» (на рус. і англійскай мовах, 1988). Чл. К-та сав. вучоных у абарону міру і супраць ядзернан пагрозы. Нар. дэпутат СССР у 1989—91.
44 АДАМОВІЧ Тв.: Собр. соч. Т. 1—4. Мн., 1981—83; йзбр. пронзв. Т. 1—2. Мн„ 1977. Літ.: Новнченко Л. Рвботы белорус- ского крнтнка // Вопр. лнтературы. 1959. № 11; Мележ I. Пра «Хатынскую апо- весць» // 36. тв. Мн., 1983. Т. 8; Б р ы л ь Я. Маладзеем у працы // Маладосць. 1977. № 9; Каваленка В. Святло вялікіх мэт // Полымя. 1977. № 9; Д е д к о в й. Во нмя справедлнвостн // Адамовнч А. Карателн. М„ 1981. В. А. Каваленка. АДАМОВІЧ Аляксандр Фаміч (студз. 1900, в. Васюлькі Вілейскага пав. Ві- ленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н — 1937), парт. і дзярж. дзеяч БССР. Скончыў пач. вучылішча ў Радашковічах (1915). Як бежанец выехаў у Расію, потым у Екацярынаслаўскую губ., пра- цаваў на рудніках. У 1916 вярнуўся на радзіму, працаваў канторшчыкам на будаўніцтве ваен. чыгункі. У снеж. 1916 пераведзены ў Адэсу ва Упраўленне начальніка дарожных работ Бесараб- скага р-на. У 1917 уступіў у бел. куль- турна-асветніцкую арг-цыю «Беларускі гай», з 1918 член Бел. сацыяліст. гра- мады. У 1919 уступіў у Камуніст. партыю. У 1919 працаваў у Адэсе пры бел. клубе і бел. секцыі губ. аддзела нар. асветы. У час акупацыі горада войскамі белагвардзейцаў і інтэрвентаў жыў нелегальна. 3 1920 на Беларусі: член Дзісенскага пав. рэўкома, інструк- тар аддзела рэўкома 4-й арміі, сакратар Дзісенскага павятовага к-та РКП(б). У 1921 працаваў у Бабруйскім пав. аддзеле нар. асветы, у пач. 1922 мабілі- заваны ў Чырв. Армію. 3 канца 1922 інструктар, заг. аддзела Бабруйскага па- вятовага к-та КП(б)Б, інструктар ЦК КП(б)Б, з 1924 сакратар Калінін- скага акруговага к-та КП(б)Б (г. Клі- мавічы), з 1925 сакратар Полацкага акруговага к-та КП(б)Б, заг. аддзела друку ЦК КП(б)Б, рэдактар газ. «Бела- руская вёска». 3 1925 кандыдат у чл. ЦК КП(б)Б, з 1926 чл. ЦК КП(б)Б. У 1928—29 нам. наркома земляробства БССР. У 1929 з разгортваннем барацьбы з т. зв. нацыянал-дэмакратызмам трапіў пад агонь несправядлівай крытыкі і пуб- лічнага шальмавання, у вер. выключаны з партыі і зняты з работы. У ліст. 1929 Прэзідыум ЦК КП(б)Б адмяніў рашэнне аб выключэнні з партыі і замяніў яго строгай вымовай з папярэджаннем і накіраваннем на нізавую работу тэрмі- нам на 2 гады. Па абвінавачанні ў прыналежнасці да т. зв. «Саюза вызва- лення Беларусі», які быццам бы існаваў на Беларусі, у ліп. 1930 арыштаваны органамі АДПУ, а ў сак. 1931 калегіяй АДПУ зняволены на 10 гадоў. Пры паў- торным разглядзе справы ў 1937 прыга- вораны да пакарання смерцю. У 1988 пасмяротна рэабілітаваны. АДАМОВІЧ Антон [псеўд. Аль- гердзіч Г., Бірыч В., Забран- скі Д., Недасек Г., Склют Р„ Юстапчык С. і інш.; н. 13 (26) .6.1909, Мінск], бел. гісторык і літаратуразнавец. Вучыўся ў Белпедтэх- нікуме ў Мінску, з 1928 у БДУ. На- пісаў манаграфію пра М. Гарэцкага, якая друкавалася ў час. «Узвышша» (1928. № 1—6). У 1930 арыштаваны па абвінавачванні ў прыналежнасці да неіснаваўшага «Саюза вызвалення Бе- ларусі». У 1931 высланы ў Глазаў, у 1934 пераведзены ў Вятку (Кіраў), дзе працаваў у навучальных установах. У 1938 вызвалены; вярнуўся ў Мінск, скончыў БДУ. У час Вял. Айч. вайны супрацоўнічаў з акупацыйнымі ўладамі: быў членам Гал. рады «Беларускай народнай самапомачы», членам прэ- зідыума Бел. навук. т-ва, рэферэнтам па справах прапаганды і прэсы пры Генеральным камісарыяце Беларусі, пра- цаваў у рэдакцыі «Менскай газэты» («Беларускай газэты»), з 1943 у газ. «Раніца» (Берлін). Пасля вайны ў Зах. Германіі, рэдагаваў эмігранцкія газ. «Ве- дамкі», «Бацькаўшчына», час. «Сакавік», «Конадні». Адзін са стваральнікаў і су- працоўнікаў Мюнхенскага інстытута па вывучэнні СССР, кіраўнікоў бел. рэдак- цыі радыёстанцыі «Свабода». 3 1960 жы- ве ў ЗША. Аўтар піматлікіх прац па гісторыі, эканоміцы і культуры Белару- сі. У кнігах «Бальшавізм на шля- хах устанаўлення кантролю над Бе- ларуссю» (1954) і «Бальшавізм у рэ- валюцыйным руху на Беларусі: [даследа- ванні і матэрыялы]» (1956; абедзве на рус. мове) прыйпюў да высновы, што бальшавіцкая ідэалогія не мела карэн- няў на беларускай зямлі і ніколі не карысталася тут шырокай падтрымкай насельніцтва. Паводле А„ зразумелай і папулярнай сярод народных мас Бе- ларусі была тэорыя народнікаў, якая ў спалучэнні з ідэямі бел. нац. адраджэн- ня найбольш адпавядала інтарэсам ся- лянства. Кастрычніцкая рэвалюцыя, на яго думку,— гэта прынесеная на шты- ках салдат Зах. фронту новая форма заняволення народа. Абвяшчэнне 25.3. 1918 Беларускай Народнай Рэспублікі было спробай ажыццявіць «рэалізацыю сапраўдных нацыянальных інтарэсаў беларускага народа», а ўтварэнне БССР адыграла ролю своеасаблівай проці- вагі незалежніцкім ідэям у асяроддзі бел. патрыётаў, некаторыя з іх успры- нялі палітычную гульню бальшавікоў за «чыстую манету» і перайшлі на іх бок. Высокай навуковай вартасцю вызна- чаецца кніга «Супраціўленне саветыза- цыі ў беларускай літаратуры» (1956; англ. пераклад 1958). У ёй паказана шырокая панарама літаратурнага працэ- су, які аналізуецца ў цеснай сувязі з пераменамі ў палітычным жыцці рэс- публікі. Паводле А„ улады адводзілі лі- таратуры ролю пасіўнага сведкі ста- лінскіх злачынстваў і прапагандыста лжывых перамог у т. зв. сацыялістыч- ным будаўніцтве, што практычна пазбаў- ляла пісьменнікаў свабоды творчасці. Даследчык разглядае формы і метады процідзеяння бел. пісьменнікаў саветы- зацыі, але пры гэтым часам перабольш- вае ступень супраціўлення літаратараў сталіншчыне, сцвярджае, нібыта ў 1920-я гады сярод бел. пісьменнікаў амаль не было прыхільнікаў камуністаў, за вы- ключэннем некалькіх другарадных дзея- чаў. У кнізе прасочаны чарговыя хва- лі сталінскага пагрому бел. літаратуры, складзены грунтоўны спіс пісьменнікаў. А.—аўтар працы «Якуб Колас у супра- ціве саветызацыі: доследы і матэрыя- лы» (1955), брашуры «Як дух змагання Беларусі (да 100-х угодкаў нараджэн- ня Івана Луцкевіча)» (1983), супра- ваджальных артыкулаў да эмігранцкіх выданняў твораў Н. Арсенневай, М. Баг- дановіча, А. Гаруна, У. Жылкі, Л. Ка- люгі, А. Мрыя, А. Салаўя і інш. М. Л. іваноў, А. В. Мальдзіс. АДАМОВІЧ Вячаслаў (Вацлаў) Антона- віч (19.2.1864, Віленская губ.— 21.2. 1939), дзеяч беларускага нац. руху, адзін з лідэраў яго правага, паланафіль- скага крыла. 3 сям’і святара. У 1907—14 рэдактар-выдавец газ. «Северо-Западный телеграф» (Коўна), друкаваўся пад псеўд. А. Карэцкі, А. Ільніцкі. У 1917 адзін з актывістаў Бел. сацыя- ліст. грамады (БСГ), Вял. бел. рады, Цэнтр. бел. вайсковай рады. Кандыдат ад БСГ на выбарах ва Устаноўчы сход. У 1919—20 супрацоўнік вярбовачнага бюро Бел. вайсковай камісіі. Адзін са стваральнікаў (пад мянушкай Дзяргач) арг-цыі «Зялёны дуб». Удзельнік кан- ферэнцыі бел. паліт. арг-цый (Прага, вер. 1921), агітаваў за арыентацыю на Польшчу. Разам з П. Алексюком склікаў у Вільні ў снеж. 1921 Беларускі з’езд, які аформіў праграму паланафільскай плыні бел. руху. Рэдактар-выдавец газ. «Беларускае слова» (Гродна, 1920—21), «Раніца» (Вільня, 1921), «Наша Баць- каўшчына» (Навагрудак, 1922). У газ. «Звон» (Мінск, 1919), «Беларусь» (Мінск, 1919—20) выступаў з апавядан- нямі. Біяграфія А. вывучана недастат- кова, магчыма, яму прыпісваецца дзей- насць яго сына Вячаслава (нар. ў Ашмянах, друкаваўся з 1910 у газ. «Северо-Западный телеграф»). Тв.: (пад псеўд. Дзяргач) Тыпы Палесся: Абразкі і легенды: Адб. газ. «Грамадзскі голас». Вільня, 1924. Літ.: В е н г е р о в С. Крнтнко-бнографн- ческнй словарь русскнх пнсателей н ученых (от начала русской образованностн до нашнх дней). Т. 1. Предвархтельный спн- сок русскнх пнсателей н ученых н первые о ннх справкх. 2 нзд. Пг„ 1915; К. Смерць В. Адамовіча // Шлях моладзі. 1939. № 5; Сташкевнч Н. С. Прнговор револю- цнн: Крушенне антнсов. двнження в Бело- русснн, 1917—1925. Мн„ 1985. В. У. Скалабан. АДАМОВІЧ Язэп Аляксандравіч [26.12(7.1).1897, Барысаў — 22.4.1937], дзяржаўны дзеяч БССР. 3 1906 праца- ваў на ф-ках у Барысаве, Мінску, Крупках, Тыфлісе. 3 1914 у арміі, удзельнік 1-й сусв. вайны на Паўд.-Зах. і Румынскім франтах (ст. унтэр-афіцэр, узнагароджаны 3 Георгіеўскімі кры- жамі). 3 1916 чл. РСДРП інтэрнацыя- налістаў. У канцы 1916 паранены і накі- раваны на лячэнне ў Харкаў, дзе сустрэў Лют. рэвалюцыю 1917. Вёў актыўную рэв. агітацыю сярод салдат, выбіраўся членам палкавога к-та, Харкаўскага Са- вета рабочых і салдацкіх дзпутатаў. За рэв. дзейнасць адпраўлены на фронт.
45 АДАМПАЛЬ дзе таксама вёў прапаганду, выбіраўся ў салдацкія к-ты. Увосень 1417 дэмабі- лізаваны, працаваў сакратаром Барысаў- скага пав. Савета. Чл. КПСС з 1918. 3 наступленнем германскіх войск у лют. 1918 арганізаваў рабочы атрад, на чале якога змагаўся супраць інтэрвентаў пад Барысавам і Магілёвам. 3 сак. 1918 у Смаленску ў штабе Чырв. гвардыі (по- тым Чырв. Арміі). фарміраваў палкі, якія спынілі пад Смаленскам наступлен- не германскіх войск. На чале Жлобін- скага атрада чырвонаармейцаў прымаў удзел у разгроме стракапытаўскага мя- цяжу. Летам 1918 прызначаны пам. на- чальніка гарнізона і каменданта Смален- ска, затым — нач. гарнізона і ваен камісарам Смаленскай губ. 3 вер. 1918 ваен. камісар Магілёўскага і Лепельскага ваен. Саветаў. Пад яго кіраўніцтвам праводзілася лікаідацыя контррэвалюц. выступленняў у Гомельскай, Віцебскай і Смаленскай губ. Пасля вызвалення Беларусі ад польскіх інтэрвентаў А.— член Мінскай губпарттройкі, Мінскага губ. ВРК, ваен. камісар Мінскай губ., чл. Белрэўкома, нач. Мінскага гарнізона. 3 вер. 1920 нар. камісар па ваен. справах БССР, адначасова з 1921 нар. камісар унутр. спраў БССР і нам. стар- шыні ЦВК і СНК БССР У студз. 1921 па даручэнні ЦБ КП(б)Б і ўрада БССР удзельнічаў у перагаворах з ура- дам РСФСР і падпісаў дагавор аб гасп. і ваен. узаемаадносінах дзвюх сав. рэс- публік. У 1922 слухач Маскоўскай ваен. акадэміі. Прымаў удзел у падрыхтоўчай рабоце па ўтварэнні СССР, уваходзіў у склад бел. дэлегацыі на X Усерас. з’езд Саветаў, удзельнічаў у рабоце I з'езда Саветаў СССР (1922) У лют. 1924 ува- ходзіў у склад Часовага Бел. Бюро ЦК РКП(б) па ўзбуйненні тэр. БССР, з’яўляўся ўпаўнаважаным СНК БССР па далучэнні Віцебскай губ. да БССР. У сак. 1924 — маі 1927 старшыня СНК БССР. У 1924—25 чл. РВС СССР. 3 мая 1927 чл. Прэзідыума ВСНГ СССР і старшыня праўлення Цукратрэста СССР. 3 1932 на Д. Усходзе (нач. Камчацкага акцыянернага т-ва, кіраўнік цукровых і рыбакансервавых прадпрыем- стваў). Чл. ЦБ у 1920—22, ЦК і Бюро ЦК КП(б)Б у 1924 Чл. ЦВК СССР у 1924—29, ЦВК БССР у 1920— 27 і Прэзідыума ЦВК БССР у 1920—22, 1924—27. У абстаноўцы масавых рэпрэ- сій скончыў жыццё самагубствам. Імем А. названа вуліца ў Барысаве. Літ.. Адамовнч // Энцвклопедвческнй сло- арь Граната. 7 нзд. М., |Б. г.]. Т 41, ч. 3; Шамардзіна С. Старонкі з біяграфіі Язэпа Адамовіча // Полымя. 1966. № 4. М. В. Кузняцоў. АДАМОВІЧ Ян, беларускі гравёр па шкле 18 ст. 3 прыгонных. Працаваў на шкломануфактурах Радзівілаў: у мяст. Бяла-Падляска (цяпер Польшча), з 1760 на мануфактуры ў в. Урэчча (цяпер Любанскі р-н). У 1781 працаваў у гра- віравальным цэху, гравіраваў сталовы по- суд ,і люстэркі. М. М. Яніцкая. АДАМПАЛЬ, вёска ў Нягневіцкім сель- савеце Нанаірчдскага р-на За 19 км на ПнУ ад Нанаірудка, 40 км ад чыг. ст. Я. А. Адамоаіч. В. У. Адамчык. Будынак спіртзавода і млына ў былым фальварку Адампаль. Наваельня. 30 жыхароў, 10 двароў (1990) Заснавана прыблізна ў 1810 Адамам (магчыма, адсюльі назва) Храп- товічам на зах. ускраіне маёнтка Нягне- вічы, які ён у 1809 купіў у князя Радзі- віла. А. быў самым буйным фальваркам маёнтка Шчорсы Навагрудскага пав. На- лежаў графам Храптовічам, з 1893 — Храптовічам-Буценевым. Вялікую ролю ў развіцці фальварка А. адыграў ням. аграном і інжынер з Саксоніі Ферды- нанд Фёдаравіч Фішар, які ў 2-й палове 19 ст. прыблізна 40 гадоў быў гал. упраўляючым маёнткамі М. 1. Храпто- віча У гэты час А. стаў адной э лепшых гаспадарак Расійскай імперыі. Да адме- ны прыгоннага права (1861) асн. рабочай сілай фальварка былі сяляне-чыншавікі маёнтка Шчорсы. Пасля 1861 працавалі парабкі (толькі халастыя), а летам — і падзёншчыкі. Парабкі, акрамя поўнага ўтрымання. мелі плату грашыма (да 35 руб. у год.). Земляробства, жывёла- гадоўля, перапрацоўка некаторых відаў с.-г. прадукцыі вяліся самымі перадавымі на той час метадамі. У А. пад кіраў- нштвам англійскага спецыяліста ўпер- шыню на Беларусі былі ўведзены шмат- польныя севазвароты. У 2-й пал. 19 ст. тут існавалі 2 формы севазваротаў: на ўзвышаных месцах — 8-польны, на нізінных — 12-польны. Палі былі мелія- раваны з дапамогай дрэнажу, трубы да якога вырабляліся на ўласным заво- дзе ў суседніх Кальчыцах. Сеялі авёс, бульбу, буракі. віку, гарох, жыта, каню- шыну, пшаніцу, рапс, свірэпіцу, ціма- фееўку, ячмень і інш. пераважна на- сеннем лепшых замежных гатункаў. Ура- джайнасць была значна вышэйшай, чым у суседніх панскіх і сял. гаспадарках. Усе работы выконваліся з дапамогай самых дасканалых на той час прылад працы і машын, звычайна замежных. Добра была развіта жывёлагадоўля. Галоўная яе спецыялізацыя — адкорм валоў (каля 300 галоў, адкормліваліся да 1600 кг) і свіней англійскай пароды (каля 100 галоў). Быў статак дойных кароў. Малако перапрацоўвалі на сыра- варні фальварка Нягневічы ў галандскі .— у в.Балрская, г.Навагрудак С> о ПТОТОН .. ОООООРПООООООООПб0 00 0 0 0 0 000000000 ООООООООООООООО ОО О і- I Ооооооо 5І I 000 0120 С0Ооос 2 10 Б ОО ОООООоо ьО оооосо о о о о о о о 3 о І 4П<з®000 ° ° I Ос о о а о о х ______ _ _ 3 0 О ОО О О 0 1 о оо еооізоо ооаоооосе о о •“““о о о о <эо о 0 2-0 ОООО ООО11 оооо •’ > I Схема планіроўкі сядзібы фальварка Адампаль (каля 1900): 1 —спіртзавод і млын; 2 — склеп для захоўвання спірту; 3 — манстэрні; 4 — алейня; 5 — жылыя дамы са сховішчамі для гародніны; 6 — гумны; 7 — свіран; 8 — хлявы; 9 — артэзіянскі калодзеж; 10 — лядоўня; 11 — сажалкі; 12- сад. Рэканструкцыя М. Ф. Спірыдонава.
46 АДАМЧЫК і швейцарскі сыры, якія збываліся ў Варшаву і інш. гарады. Жывёлу ўтрым- лівалі без прывязі ў вял. хлявах, да якіх быў падведзены водаправод. А. быў гал. цэнтрам перапрацоўкі с.-г. прадук- цыі, што выраблялася ва ўсіх 6 фаль- варках маёнтка Шчорсы. У 1878 замест 3 бровараў пабудаваны спіртзавод з паравой машынай у 80 конскіх сіл (ад яе праз сістэму прыводаў працавалі млын, алейня і інш.). 13 рабочых за 1913 выра- білі (пераважна з бульбы) 31,5 тыс. вёдзер спірту. Ён захоўваўся ў цагляным склепе ў жал. чанах па 3 тыс. вёдзер. Брага па спец. трубаправодзе перапам- поўвалася ў хлявы для адкорму жывёлы. Дзейнічалі млын з 4 паставамі і алейня. 5 рабочых у 1879 намалолі 7500 пудоў мукі, у 1884 вырабілі 930 пудоў рапса- вага і льнянога алею. Для забеспячэн- ня фальварка вадой існаваў артэзіян- скі калодзеж. У пач. 20 ст. А.— вялікая сядзіба з комплексам цагляных будын- каў на каменных фундаментах, садам, сажалкамі і інш. (гл. схему). Сядзіба была ўся ў прысадвх. У 1896 у фальварку былі 2 двары (дом для адміністрацыі і інтэрнат для парабкаў), у якіх жылі 115 чал., спіртзавод і млын у адным 3-павярховым будынку са склепам, 2-павярховая маслабойня, майстэрні, склеп, лядоўня, 4-павярховы збожжазапасны магазін (свіран) і інш. пабудовы. 1х агульны кошт у 1901 скла- даў прыкладна 100 000 руб. Фальварку належала 508 дзес. (555 га) зямлі. \ ;. л. ворнай 384 дзес. (420 га). У сувязі з акупацыяй германскімі войскамі ў 1915 фальварак спыніў дзейнасць, некаторыя пабудовы былі спалены і разбураны рус. войскамі пры адступленні. 3 пач. 1920-х гадоў фальварак стаў дзярж. уласнасцю Польшчы. У ім была арганізавана 2-^аДовая школа-інтэрнат (прэпарэнда), дзе навучэнцаў рыхтавалі да паступлення ў настаўніцкую семі- нарыю. У 1930-я гады ў А.— дзіцячы прытулак, з 1944 — дзіцячы дом, з 1960-х — школа-інтэрнат, пазней спец. школа-інтэрнат, з 1991 — Адампальскі абл. спартыўна-аздараўленчы лагер «Алімпіец» пры Гродзенскай абл. юнац- кай школе алімпійскага рэзерву. Літ.: Б о л б а с М. Ф. Промышленності. Белорусснн, 1860—1900. Мн., 1978; Памят- ная кннжка Мннской губерннн на 1878 год. Мн., 1878. 4.1. Отд. 3. С.56—62; П у х о а А. Опнсанне хозяйства Шорс, нменне графа М. Н. Хрептоанча. Мн., 1879; Зеізкі А. Хтсгогзе V ^оЬегпіі Міпхкіе) // Сахеіа гоі- пісга. 1880. Рагсі. 1,8,15; Разгкіенісг Г. О дороОагяікіе ш КгсгогхасЬ: Ііхі йо гесіак- суі 1>г ппікі ЗУііепзкіево, 10 тагса 1815 // Огіеппік ІУііепзкі. 1815. Т. 1, № 4; Я г о ж. Рошгогпа роёгог в05роёаг5ка <1о Кгсгогх V гоко 1818 // Там жа. 1819 Т. 1, № 4. М. Ф. Спірыдонаў. АДАМЧЫК Вячаслаў Уладзіміравіч (н. 1.11.1933, в Варакомшчына Дзятлаў- скага р-на), беларускі пісьменнік. Ву- чыўся ў БДУ (1952—57), скончыў Вы- шэйшыя літ. курсы ў Маскве (1965). Жылы дом у в. Адампаль. Працаваў у Дзярж. выд-ве БССР, час. «Маладосць». 3 1977 гал. рэдактар сцэ- нарнай майстэрні кінастудыі «Беларусь- фільм», у 1980 нам. гал. рэдактара выд-ва «Мастацкая літаратура», літ. кансуль- тант СП БССР, з 1982 гал. рэдактар час. «Бярозка». Друкуецца з 1957. Тэмы ранніх апавяданняў А.— жыццё вёскі, маленства, пошук маладым чалавекам сэнсу і мэты жыцця. Пазней засяро- дзіўся на адлюстраванні жыцця ў Зах. Беларусі. У рамане «Чужая бацькаўшчы- на» (1977, Літ. прэмія імя I. Мележа 1980) паказаў трагізм існавання про- стага чалавека ва ўмовах сац. і нац. няроўнасці ў бурж. Польшчы, стварыў яркія мастацкія характары. Раман «Год нулявы» (1982), працягваючы тэму «Чужой бацькаўшчыны», адлюстроўвае працэс уз'яднання Зах. Беларусі з БССР, пачатак 2-й сусветнай вайны. Аўтар сцэнарыяў дакумент. фільмаў «Іван Ме- леж» (1977), «Валянцін Таўлай» (1978), «Якуб Колас»(1981). Асобныя творы А. перакладзены на рус., укр., літ., балгар- скую, польскую, ням. і інш. мовы. Я. Р. Лецка. АДАХОЎСКІ Хрыстафор (?—1661), ва- енны дзеяч ВКЛ, палкоўнік. 3 роду Адахоўскіх герба «Налэнч», галіна якога перасялілася ў ВКЛ з Польшчы ў 16 ст. Паступіў на службу ў гусарскую харуг- ву X. Паца (1648). Валодаў старост- вам Біржы (з 1658 ці 1659). За свой кошт сфарміраваў харугву лёгкай ка- валерыі, на чале якой змагаўся са шве- дамі ў Жамойціі, Ліфляндыі і Кур- ляндыі (1655—60). У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 на чале пал- ка, потым на чале 15 харугваў удзель- нічаў у баях супраць войска Далгарука- га на тэр. Беларусі (1660—61). Удзель- нік канфедэрацыі супраць караля Польшчы Яна II Казіміра, бітвы пад Кушлікамі 1661. Выступіў прыхільнікам замірэння з каралём, падтрымаў гру- поўку Пацаў. Загінуў у час узброенай сутычкі, якая ўзнікла сярод канфедэ- ратаў. Літ.: Роізкі віонгпік Ыо^гаГісгпу. Т. 23/3, г. 98. \Угос1аш еіс, 1978. 77. Р. Казлоўскі. АДВАЖНЫ Вінцук (сапр. Г е р м а н о- в і ч Язэп Станіслававіч, псеўд. Л я в о н В е т р а г о н; 4.3.1890, мяст. Гальшаны Ашмянскага пав.— 26.12.1978), бел. пісьменнік. Пасля сканчэння Віленскай духоўнай семінарыі (1913) служыў ксяндзом. У 1920 арганізаваў бел. школу. Казанні ў касцёле гаварыў на бел. мове, за што падвяргаўся ганен- ням з боку польскіх улад. У 1924 ус- тупіў у ордэн марыянаў у Друі, выкла- Даў у Друйскай гімназіі. 3 1932 у Харбіне (Кітай), дырэктар гімназіі. У 1936 вярнуўся ў Вільню, кіраваў бел. студэнцкім інтэрнатам. У 1938 разам з семінарыстамі праз Рым зноў паехаў у Харбін, дзе арганізаваў дапамогу бес- прытульным і бедным дзецям. У 1948 арыштаваны кітайскай міліцыяй і пера- дадзены сав. уладам. Паводле беспад- стаўнага абвінавачання прыгавораны да 25 гадоў зняволення. У 1955 вы- звалены, выехаў у Польшчу, адтуль у Італію. Апошнія гады жыцця правёў у Англіі. рэдагаваў час. «Божым шляхам», дзе змяшчаў артыкулы ў абарону міру. Друкаваўся з пач. 1920-х гадоў (до- пісы, гутаркі на бытавыя, маральна- этычныя і грамадскія тэмы). У зб. «Бела- рускія цымбалы» (1933) уяўленні аўтара пра місію мастака слова пераклікаюц- ца з традыцыяй бел. нац. адраджэн- ня, паэзіяй Ф. Багушэвіча, але застаюц- ца на ўзроўні культ.-асветніцкай пра- грамы. Працаваў у жанрах дзіцячай паэ- зіі, пісаў гумарыст. і сатырычныя творы, займауся перакладамі. Творчасць А. ад- люстравала ідэалаг. неаднароднасць дэ- макр. ў сваёй аснове вызваленчага руху ў Зах. Беларусі. У эміграцыі працяг- ваў пісаць вершы, вершаваныя гутаркі і байкі (зб. «Князь і Лапаць», Лондан, 1964; «Байкі і іншыя вершы», Лондан, 1973). Ва ўспамінах «Кітай — Сібір — Масква» (друкаваліся на бел. мове і ў пер. на італьянскую, літ. і польскую мовы) расказаў пра сваё знаходжанне ў сібірскіх лагерах. Літ.: Л а с к о ў 1. Шлях пакутніка: Па старонках адной малавядомай кнігі // ЛіМ. 1990. 9 лют. У. А. Калеснік, А. В. Мальдзіс. АДВЕДКІ, водведы, адведзіны, провідкі, наведы, наведванне па- радзіхі пасля родаў, традыцыйны звы- чай радзіннай абраднасці. У А. ішлі звычайна жанчыны (суседкі, сяброўкі, сваячкі парадзіхі) без запрашэння, усе разам ці паасобку ў першыя 2—3 дні (на Палессі — у першыя 2 тыдні і паз- ней) пасля родаў, каб дапамагчы па- радзісе і яе сям'і ў хатніх клопа- тах. Паводле звычаю, у А. нельга бы- ло ісці з пустымі рукамі, таму госці неслі яешню, хлеб, кашу, сыр, мёд, мас- ла, на Палессі — яшчэ боршч, аладкі, варэнікі, сырнікі, кампот з сушаных чар- ніц. Забаранялася цікавіцца здароўем но- ванароджанага і хадзіць у А. мужчы- нам і незамужнім дзяўчатам. Звычай захаваўся да нашага часу, асабліва ся- род вясковага насельніцтва, але з не- каторымі зменамі: у А. ходэяць жан- чыны, мужчыны і дзяўчаты, прыносяць падарункі дзіцяці і парадзісе, кветкі і інш. АДВЕНТЫСТЫ (ад лац. а<]уепці5 пры- шэсце), паслядоўнікі хрысціянскай плы- ні, якая ўзнікла ў 1-й палове 19 ст. ў ЗША у межах пратэстантызму. Зас- навальнік плыні У. Мілер (1782—1849), спасылаючыся на Апакаліпсіс і Кнігу прарока Данііла, прадказваў другое
прышэсце Хрыста ў 1843—44. Падзея гэ- тая не адбылася, і з тых часоў А. не вызначаюць дакладны тэрмін прышэсця і штодзённа чакаюць «канца све . Рух А. распаўся на некалькі адгалінаван- няў, сярод якіх найбольш шматлікае — адвентысты сёмага дня (АСД). Для іх бясспрэчным з'яўляецца аўтарытэт «пра- рочыцы» А. Уайт, працы якой ушаноў- ваюцца так, як і Біблія. Асноўныя палажэнні вучэння АСД: вера ў блізкае другое прышэсце Хрыста, уваскрэсенне мёртвых, страшны суд, 1000-гадовае царства Хрыста на зямлі для праведнікаў, пекла для грэшнікаў. А. адвяргаюць несмяротнасць душы, цвярджаюць. што яна памірае разам з целам, каб уваскрэснуць у дзень пры- шэсця Хрыста. Гісторыю чалавецтва АСД разглядаюць як адвечную бараць- бу Хрыста з Д’яблам (Сатаной), якая скончыцца пагібеллю д’ябальскага «воін- ства». Для чалавека адзіны шлях вы- ратавання бачаць у прыняцці адвентысц- кай веры. Лічаць, што зямное жыц- цё дадзена, каб чалавек мог падрыхта- вацца да гэтага дня. Адсюль патраба- ванне ад веруючых не толькі маральна- га, але і фізічнага ўдасканалення. Некаторыя бытавыя асаблівасці АСД вызначаюцца «санітарнай рэформай» (зводам правіл па ахове здароўя). А. абавязаны строга выконваць біблейскія запаведзі, шанаваць суботу як дзень ад- пачынку і малітоўнай працы. Прызнаюць абрады водахрышчэння, хлебапералам- лення (прычашчэння), узаемнага аб- мывання ног. Абавязкован з’яўляецца місіянерская дзейнасць. Кожны член абшчыны АСД абавязаны перадаваць у распараджэнне свайго кіраўніка дзеся- тую частку прыбытку (дзесяціну). Кі- руюць абшчынамі выбарныя прэсвітэ- ры і пасвечаныя прапаведнікі. Абшчы- ны ўтвараюць «палі», «палі» — «уніёны», апошнія — «дывізіёны». АСД з СССР не ўваходзілі ў Сусветны саюз АСД, але разглядаліся ім як самастойны «ды- візіён». У 1960 Усесаюзнае аб'яднанне АСД было распушчана дзярж. органа- мі за парушэнні заканадаўства аб культах. Абшчыны вернікаў захаваліся, з іх утварыліся 2 групы: 1-я выказ- вала погляды, якія шмат у чым разы- ходзіліся з дзеючым заканадаўствам аб культах, 2-я была больш лаяльнай. Пасля многіх гадоў напружаных узаема- адносін у канцы 1970-х г. дасягнута аб’яднанне абшчын АСД у межах асоб- ных рэспублік СССР. На Беларусі А. дзейнічаюць з пачатку 20 ст. Першапачаткова гэта былі вы- хадцы з лютэранскай царквы. Найбольш значнае развіццё адвентызм атрымаў у Зах. Беларусі ў 1920—30-я гады, асаблі- ва ў Палескім ваяв., дзе дзейнічалі ням. і польскія місіянеры. Цяпер на Беларусі існуе некалькі сотняў паслядоўнікаў гэ- тай царквы, якія аб'яднаны і кіруюц- ца Саветам. Большая частка А. сканцэнт- равана ў Брэсцкай вобл. Ёсць адзін- кавыя паслядоўнікі адвентызму-рэфар- мізму — плыні, якая ўзнікла ў Герма- ніі падчас 1-й сусв. вайны. А.-рэфар- місты негатыўна ставяцца да Сав. дзяр- В. Адважны. жавы, не прызнаюць воінскай павін- насці. Літ.'. Б е л о в А. В. Адвентнзм. 2 нзд. М., 1973; Клнбанов А. Н. Релнгмоз- ное сектантство в прошлом н настояіцем. М., 1973; Крывелев й. А. Нсторня ре- лмгяй: Очеркн. Т. I. 2 нзд. М., 1988. С. 393—395; К у л а к о в М. П. Не в без- деятельном ожнданнн второго прншествня Хрнста // На путн к свободе совестн. М., 1989. Л. У. Верашчаг[на. АДДЗЁЛ КІРАЎНІЦТВА ПРАВІН- ЦЫЯМІ ЛІТВЫ ((Ууёхіаі гагг^Огаі^су ргошіпс)аті Ьіішу), орган кіравання паўстаннем 1863—64 у Літве і на Бе- ларусі. Створаны ў лютым (сак.) 1863 у Вільні замест скасаванага Часовага правінцыяльнага ўрада Літвы і Беларусі. Рашэнне стварыць гэты орган было пры- нята ў выніку змовы памешчыцкай гру- поўкі «белых», праціўнікаў агр. рэвалю- цыі і шырокага ўдзелу ў паўстанні нар. мас, з камісарам варшаўскага паўстанц- кага ўрада ў Літве і на Беларусі Н. Дзюлёранам і санкцыяніравана вар- шаўскім урадам. К. Каліноўскі рашуча пратэставаў супраць яго стварэння, але падпарадкаваўся, каб не дапусціць згуб- нага для паўстання разладу. У склад ад- дзела ўвайшлі толькі «белыя»: Я. Гей- штар (старшыня), А. Аскерка, Ф. Да- леўскі, I. Лапацінскі, А. Яленскі. Камі- сарам варшаўскага ўрада заставаўся Дзюлёран. Дэкрэтам ад 27.2(11.3).1863 аддзел абвясціў несапраўднымі ўсе ман- даты «чырвонага» Часовага правінцыяль- нага ўрада Літвы і Беларусі. «Белыя» імкнуліся звузіць сац. базу паўстання, паставіць на камандныя пасады ў вая- водствах і паветах сваіх аднадумцаў. Але пад націскам «чырвоных» аддзел правёў пэўную работу для арганізацыі паўстання ў Літве і на Беларусі, вы- даваў загады і адозвы, у т. л. мані- фест да бел. сялян ад 3.5.1863 на бел. мове. Працягвалася выданне газ. «СЬог^- ^іеш Бшоіхміу» («Сцяг свабоды»; вый- шаў № 3), было арганізавана выданне газ. «АУіагіото&і о ро*зІапіц па ЬіііУІе» («Ведамасці аб паўстанні на Літве», № 1—8). Неўзабаве выявілася няздоль- насць «белых» кіраваць паўстаннем, бо ў сваіх планах яны спадзяваліся пе- раважна на дапамогу зах. дзяржаў. Іх арганізацы не вытрымалі жорсткага тэ- рору ўлад; Аскерка, Далеўскі і Яленскі ў 47 АДДЗЯЛЕННЕ канцы мая — пач. чэрв. 1863 былі арыш- таваны. Таму ў пач. чэрв. 1863 Гейштар і Дзюлёран былі вымушаны ўвесці ў склад аддзела паслядоўных і стойкіх рэвалю- цыянераў — Каліноўскага, У. Малахоў- скага, якія пачалі рашучую барацьбу, каб канчаткова вырваць кіраўніцтва паў- станнем з рук «белых». Былі выдадзе- ны адпаведныя дакументы, у т. л. «Пры- каз... да народу зямлі літоўскай і бе- ларускай» (11.6.1863), «Мужыцкая праў- да» № 7. Пераварот адбыўся ў ліп. 1863, але яшчэ раней — 14(26).6.1863 А.к.п-Л. быў перайменаваны ў Выканаў- чы аддзел Літвы. Літл Паўстанне ў Літве і Беларусі 1863—1864 гг. М., 1965 (Восстанне 1863 г. Матерналы н документы) ;СмнрновА. Ф. Восстанне 1863 года в Лнтве н Белорус- снн. М., 1963; Сіеуніог I. Раті$іпікі г 1а( 1857—1865. Т. 1—2. \9і1по, 1913; гл. таксама да арт. Каліноўскі К. Г. В Кісялёў. АДДЗЯЛЁННЕ ЦАРКВЬІ АД ДЗЯР- ЖАВЫ I ШКОЛЫ АД ЦАРКВЫ, кан- стытуцыйна замацаванае палажэнне аб неўмяшанні дзяржавы ва ўнутр. спра- вы царквы і неўмяшанне царквы і рэліг. арг-цый у справы дэяржавы. Уяў- ляе палітыка-прававы аспект свабо- ды сумлення як аднаго з найваж- нейшых дэмакр. прынцыпаў і асн. правоў грамадзян. Сваё ідэалаг. абгрун- таванне палажэнне атрымала ў прадстаў- нікоў рэв. буржуазіі, з 19 ст. ўключаец- ца ў праграмы розных бурж.-дэмакр. партый; у Расіі рэалізавана толькі са стварэннем Сав. дзяржавы. Асн. даку- ментам, які абагульняў заканадаўчую творчасць сав. улады ў сферы рэліг. адносін, стаў дэкрэт «Аб аддзяленні царквы ад дэяржавы і школы ад царк- вы», прыняты Саўнаркомам 23.1.1918. Ён замацаваў за кожным грамадзянінам права вызнаваць любую рэлігію ці не спавядаць ніякай. 3 афіц. дакументаў выключаліся звесткі пра рэліг. пры- належнасці асобы. Был забаронены за- коны і пастановы, якія абмяжоўвалі сва- боду сумлення, устанаўлівалі якія-не- будзь перавагі альбо прывіле на пад- ставе веравызнання грамадзян. Выканан- не грамадз. абавязкаў прызнавалася не- абходным незалежна ад рэліг. погляда асоб. Вольнае выкананне рэліг. абрадаў дазвалялася пры ўмове, калі яны не парушалі грамадскага парадку і не па- рушалі правоў грамадзян Сав. дзяржавы. Дзейнасць дзярж. устаноў і арг-цый поў- насцю вызвалялася ад рэлігійнасці. Лік- відаваліся ўсе ранейшыя формы саюза царквы з дзяржавай. У прыватнасці, ад- менены рэліг. клятва і прысяга, дзярж. і грамадскія мерапрыемствы больш не су- праваджаліся рэліг. абрадамі і цыры- моніямі. Рэлігійныя арг-цыі пазбаўляліся якіх-небудзь прывілеяў і субсідый ад дзяржавы, ім было забаронена вало- даць уласнасцю. Яны былі прызнаны прыватнымі т-вамі, якія не мелі правоў юрыд. асобы. Уся іх маёмасць абвяшча- лася народнай. Дэкрэт забараніў пры-
48 АДЗЕННЕ мусовае ўтрыманне збораў і падаткаў на карысць царк. і рэліг. т-ваў, а таксама меры прымусу альбо пакарання з боку гэтых т-ваў. Размежаванне царквы і дзяржавы давяршыла аддзяленне школы ад царквы. Рэлігійным арг-цыям (цэрк- вам, сектам і інш.) забаронена адкры- ваць ці мець агульнаадукац. школы, вы- кладаць у школах рэліг. вучэнні, а такса- ма арганізоўваць дзіцячыя і юнацкія малітоўныя сходы, гурткі і групы прапаганды рэлігіі. Гэты дакумент паслу- жыў узорам для аналапчных дэкрэтаў, выдадзеных у іншых рэспубліках, у пры- ватнасці БССР (1922). Канстытуцыя БССР, што дзейнічае цяпер, сцвярджае аддзяленне царквы ад дзяржавы і школы ад царквы (арт. 52). Аднак глыбокія разыходжанні паміж літарай закону і дзярж. практыкай, звязаныя з істотнай дыскрымінацыяй правоў вернікаў, неаб- ходнасць гуманізацыі грамадскага жыц- ця і адмаўленне ад ідэалаг. прымусу, запатрабавалі перагляду заканад. актаў, якія вызначалі становішча рэлігій у СССР, рэгулявалі адносіны паміж дзяр- жавай і царквон. У прыватнасці, да апош- няга часу дзейнічала састарэлая паста- нова ВЦВК і СНК РСФСР ад 8.4.1929 «Аб рэлігійных аб'яднаннях». I толькі 1.10.1990 быў прыняты Закон СССР «Аб свабодзе сумлення і рэлігій- ных арганізацыях», які павінен прывесці становішча царквы і правы веруючых у сав. дзяржаве ў адпаведнасць з патра- баваннямі дэмакр., гуманнага сацыяліз- му, з нормамі міжнар. права і цыві- лізаванага грамадства. Г. У Грушавы. АДЗЕННЕ, штучнае покрыва цела ча- лавека. У шырокім сэнсе ўключае так- сама галаўныя ўборы, абутак, пальчаткі і інш. Яго агульны стан і характэрныя рысы залежаць ад прыродна-кліматыч- ныў умоў, відаў гаспадаркі і спосабу гасп. дзейнасці, узроўню развіцця вытв. сіл, маёмасна-прававых адносін, этычных поглядаў і патрабаванняў. У гісторыі грамадства выконвае функцыі магічную, абрадавую, адрознення паводле полу, узросту, сямейнага становішча, саслоў- най, этнічнай і рэліг. прыналежнасці, паводле роду заняткаў і службовага прызначэння. але найперш утылітарную і эстэтычную Нясе ў сабе мастацкі воб- раз, таму выступае як від дэкаратыў- на-прыкладнога мастацтва і залежыць ад мастацкага стылю эпохі. Узнікла ў старажытнакаменным веку і прайшло складаны шлях эвалюцыі. Як сац. з’ява і як прадмет мастацтва ўвасабляла ўяў- ленні гіст. эпох пра ідэальнага чала- века, яго ўнутр. сутнасць і фізічнае аб- лічча. А. сярэднявечча згодна з хры- сціянскімі догмамі пра грахоўнасць цела хавала яго пад цяжкімі бясформен- нымі тканінамі, у эпоху Адраджэн- ня яно стала болып зручным, як бы выражала гармонію ўнутр. і знешняга ў чалавеку; у перыяд Асветніцтва на- было натуральныя, спакойныя формы. Спалучэнне ў адзіным мастацкім стылі кампанентаў А. і прадметаў, што яго дапаўняюць (стужкі, карункі, гузікі, спражкі, нашыўкі і аплікацыі, здымныя ўпрыгожанні), стварае ансамбль, які на- зываецца касцюмам. Мастацкімі сродка- мі А. служаць таксама фактура і ко- Беларускае народнае адзенне. Строі Цэнтральнай Беларусі і Панямоння: пухавіцкі (1), ляхавіцкі (2), капыльска-клецкі (3), слуцкі (4), вілейскі (5), мастоўскі (6), навагрудскі (7), ваўкавыска камянецкі (8—9).
49 АДЗЕННЕ лер матэрыялу, якасці аздобы. Касцюм змяняецца разам са стылем сваёй эпохі праз яго прыватнае выяўленне — моду (абмежаванае ў часе панаванне тых ці інш. форм А.). А.— важная этнічная прыкмета народнасці і нацыі. Крыніца- мі даследавання А. мінулага з'яўляюц- ца, як правіла, тагачасныя замалёўкі і апісанні, выявы А. ў творах мастацтва. Вытокі бел. А. ў культуры Кіеўскан Ру- сі. Умерана кантынентальны клімат, працяглая зіма і неспякотнае лета вы- магалі закрытага, цёплага А. Тканіны выраблялі з лёну (радзей пянькі) і воўны, упрыгожвалі набіўным ці вы- шываным узорам або ткалі з нітак роз- ных колераў. Баярства рабіла сваё А. пераважна з прывазных тканін (парча, аксаміт, тафта. камка) розных адцен- няў чырвонага, блакітнага, зрэдку зялё- нага колераў. Аздобаю служылі вышыўкі шоўкам і жэмчугам. Амаль усе віды А. былі накладнымі, агульнае эстэт. патра- баванне — статычнасць і прастата сі- луэта. Аснову гарнітураў складалі: мужчынскага — сарочка з поясам і пар- ты, жаночага — сарочка (даўжэйшая за мужчынскую) і паясное А. тыпу панёвы; верхняя вопратка — світа (зімой падшытая футрам). Гэтыя асаблівасці перайшлі ў спадчыну А. зах. зямель Стараж. Русі, дзе ў 13—16 ст. фарміра- валася бел. народнасць. Касцюм белару- саў не страціў сувязі з касцюмам рус- кіх і ўкраінцаў і меў таксама кан- такт з матэрыяльнай культурай літоў- цаў, палякаў, латышоў, інш. еўрап. на- родаў. Існаванне яго ў тую пару су- пала з выпрацоўкай у Зах. Еўропе асн. спосабаў і прыёмаў крою, удасканаль- ванне кравецкага рамяства, што прывяло да істотных змен у А. Сарочка (ка- шуля) ускладнілася прынцыпамі крою, адкладным каўняром, світка — вытачка- мі, авальным пакроем проймы і акату рукавоў. Змясціліся акцэнты дэкору, ён стаў больш разнастайны і вытанчаны. А. магнатаў і гар. знаці развівалася ў рэчышчы заходнееўрап. моды (шылася з дарагіх тканін, аздаблялася залатой і ся- рэбранай вышыўкай, каштоўнымі камя- нямі, каляровымі гузікамі). Важнымі ча- сткамі мужчынскага гарнітура былі ат- ласны жупан, зверху кунтуш, падпераза- ны доўгім поясам, воўчае (вільчура) і бабровае футра; жаночага — ферэзія, га- зука, чамара, аблямаваныя карункамі або футрам собаля, куніцы, ліса, кабат з ру- кавамі. Спрашчэнне А. арыстакратаў па- чалося з канца 18 ст. Народнае А. бы- тавала і стваралася ў асяроддзі працоў- нага люду. Нар. касцюм уздзейнічаў на касцюм вышэйшых класаў, сам зазнаваў яго ўплыў і быў найлепшым хавальні- кам трыдыцый нац. касцюма. Бел. ка- сцюм 14—16 ст. узбагаціўся новымі відамі (андарак, гарсэт) і прынцыпамі афармлення (спосабы завязвання наміт- кі), больш наблізіўся да абрысаў фігу- ры, стаў адпавядаць духу рэнесансава- га светаўспрымання. Меў характэрныя прыкметы касцюма эпохі Адраджэння, тэцдэнцыі да агульнай строгасці ан- самбля, перавагі белага колеру ў па- асобных вырабах, спалучэнне бела- га з чырвоным, геаметрычных узораў у арнаментыцы, што было трывалай ус- Беларускае народнае адзенне. Строі Заходняга і Усходняга Палесся: дамачоўскі (10), маларыцкі (11), кобрынскі (12), пінска- івацэвіцкі (13), мотальскі (14), давыд-гарадоцка-тураўскі (15), турава мазырскі (16), калінкавіцкі (17), брапнскі (18).
50 АДЗЕННЕ ходне-слав. традыцыяй. Бел. касцюм на- быў завершанасць як цэласная сістэма, свой утылітарны і мастацкі вобраз. Да- лейшае яго развіццё ў 17— сярэдзіне 19 ст. ішло не па шляху карэнных пераўтварэнняў, а па шляху тых ці ін- шых змен, звязаных з мадыфікацыяй элементаў А., насычэннем каляровай га- мы, пераасэнсаваннем арнаментальных матываў, замацаваннем рэгіянальных ад- метнасцей. Аднак развіццё не было про- сталінейным. У перыяд фарміравання бел. бурж. нацыі (на працягу 19 ст.) захоўвалася выразнае этнагр. аблічча бел. нар. А. Касцюм бел. сялян той пары выступаў як традыцыйны, класіч- ны ўзор нар. мастацтва. Адна з яго самых адметных рыс — цесная ўзаема- сувязь і танальная зладжанасць з інш. праявамі творчай дзейнасці беларусаў, з іх абрадамі і звычаямі. Даўнімі тра- дыцыямі было вызначана, якое А. на- сіць у будні і святы, надзяваць на вя- селле ці на радзіны, падчас радасці ці жалобы. Напр.. у пост хадзілі ў «па- сцяным* касцюме, у якім адсутнічаў чырвоны колер. У самае прыгожае А. ўбіраліся да працоўных урачыстасцей: выгану жывёлы «на юраўскую расу», на свята Першай баразны, Першага сна- па на ніве, Першага пакосу на сенажаці Касцюм натуральна ўпісваўся ў бел. краявід, гарманіраваў з інтэр’ерам сял. хаты, яго самабытнай мэбляй, ручні- камі, абрусамі. Тканіны выраблялі ў хатніх умовах, на кроснах. Фарбавалі прыроднымі фарбавальнікамі (настоямі траў, кары і лісця дрэў, балотнай жа- лезнай рудой). На белае палатно нано- сілі натыканнем або вышыўкай чырво- ны геаметрычны арнамент. У старажыт- насці чырвоны колер сімвалізаваў жыц- цё, а ў ансамблі А. кампазіцыйна яднаў яго часткі ў мастацкае цэлае. Сукон- ным 1 паўсуконным тканінам паяснога А. і поясу ўласціва паліхромнасць (слалучэнне чырвонага, зялёнага, сіняга, белага колераў), таму вышыўка ў іх амаль адсутнічае. У аздобе выкарыстоў- валі натуральныя серабрыстыя тоны лёну і воўны. Бытаваў таксама спецыфічны промысел упрыгожання тканін — набі- ванка. 3 2-й паловы 19 ст. са з’яўлен нем анілінавых фарбавальнікаў і крам- ных нітак спектр колераў пашырыўся, аднак сфера іх выкарыстання была абме- жаваная. У традыцыйны комплекс муж- чынскага А. ўваходзілі кашуля, нагаві- цы і камізэлька. Кашулю насілі на- выпуск, падпяразвалі поясам, калошы абгортвалі анучамі і запраўлялі ў лапці, пасталы, радзей боты. Найвышэйшага ўзлёту фантазіі і майстэрства бел. А. дасягнула ў жаночым касцюме, які і выз- начае своеасаблівасць нац. касцюма бе- ларусаў увогуле. Найбольшая ўвага ад- давалася ўпрыгожанню рукавоў, што звязана з верай у магічную сілу чыр- вонага рамбічнага арнаменту, які нібыта засцерагаў рукі ад злых духаў і нада- ваў ім моц у працы. Разнастайнасцю вылучаўся дэкаратыўны малюнак паяс- нога А. жанчыны (андарак, саян, лет- нік, панёва, фартух) — клетка, падоўж- ныя або папярочныя палосы ў чырво- ным, сіне-зялёным ці серабрыста-белым каларыце. У жаночае ўбранне, асаблі- 24 Беларускае народнае адзенне. Строі Прыдняпроўя і Наддзвіння: магілёўскі (19—20), краснапольскі (21), буда-кашалёўскі (22), неглюбскі (23), лепельскі (24), дубровенскі (25); Астравецка-дзісенскага рэгіёна (26—27).
51 АДЗЕННЕ ва святочнае, уваходзіў гарсэт у вы- глядзе безрукаўкі, якая шчыльна абля- гала стан і рабіла фігуру зграбнай. Шы- лі яго звычайна з аксаміту, парчы, шоў- ку чорнага, блакітнага, малінавага ко- лераў, аздаблялі нашыўкамі тасёмак, сту- жак, гузікаў, таксама вышыўкай. Лба- вязковым элементам касцюма быў роз- накаляровы (найчасцей чырвона-зялёна- белы) пояс з кутасамі, махрамі ці пам- понамі. Верхняя мужчынская і жано- чая вопратка мала адрознівалася паміж сабой. Шылі яе з валенага нефарбава- нага сукна (світа, сярмяга, латушка, бурка, бурнос), аўчыны (кажух, кажу- шок — белыя нядубленыя, пазней чыр- вона-вохрыстыя дубленыя, казачына). Касцюм беларусаў канца 19 — пач. 20 ст., яго формы не былі аднарод- нымі. Расслаенне сялянства, рост тавар- на-грашовых адносін, масавага ады- ходніцтва, пранікненне ў вёску прамысл. вырабаў размывалі «жанравыя» межы традыц. нар. касцюма. Моцны ўплыў га- радскога касцюма з яго традыцыяй да спрашчэння і універсалізацыі форм, шы- рокае выкарыстанне крамных тканін і тэхн. фарбавальнікаў падводзілі нар. А. да карэнных пераўтварэнняў. Поруч з ільнянымі, шарсцянымі саматканкамі па- шырыліся фабрычныя баваўняныя, шаў- ковыя і інш. віды А. Мужчынскі і жаночы касцюмы сталі больш багатымі, разнастайнымі, сугучнымі свайму часу. Замест чыстых і глыбокіх тонаў пачалі ўжывацца пераходныя. Трацілася се- мантыка традыц. геаметрычнага арна- менту, большае месца адводзілася рас- лінным узорам. На Палессі і Случ- чыне ў строгай геаметрыі ўзорыстых тка- нін паяўляюцца стылізаваныя выявы га- лубкоў, паўлінаў і інш. зааморфных ма- тываў. У сярэдзіне 20 ст. акрэсліваецца новая ступень у развіцці мастацкіх срод- каў бел. нар. А.: плоскасны малюнак дзякуючы дасягненню святлоценявога эфекту атрымлівае ілюзію аб’ёму. Народ- нае А. аднатыпнае на ўсёй Беларусі, але ў ім вылучаецца шэраг комплексаў. У жаночым касцюме з кашуляй асн. 4 комплексы: са спадніцай і фартухом; са спадніцай, фартухом і гарсэтам; са спадніцай, да якой прышыты ліф-гар- сэт, і фартухом; з панёвай, фартухом і гарсэтам (2 апошнія вядомы ва ўсх. 1 паўд.-ўсх. раёнах). Комплексы маюць шэраг разнавіднасцей, якія адрозніваюц- ца паасобнымі элементамі касцюма, тэхнікай выканання і характарам арна- менту, яго сюжэтамі, каларытам, а так- сама спосабамі нашэння частак касцю- ма. Гэтыя лакальныя разнавіднасці вы- лучаюцца як нар. строі, геаграфічныя межы якіх выражаны нярэзка. Яны мя- няліся ў розныя часы і залежалі ў мі- нулым ад сацыяльна-эканам. ўзроўню развіцця мясцовасці. прыродна-кліма- тычных умоў, адм., царк. і прыватна- ўласніцкіх падзелаў тэр., кантактаў з іншанац. насельніцтвам. Найбольш вы- вучаныя строі: дамачоўскі, кобрынскі, маларыцкі, мотальскі, пінска-івацэвшкі (Зах. Палессе), брагінскі, давыд-гара- доцка-тураўскі, калінкавіцкі, турава-ма- зырскі (Усх. Палессе), буда-кашалёўскі, дубровенскі, краснапольскі, магілёўскі, неглюбскі (Прыдняпроўе), вілейскі, ка- пыльска-клецкі, ляхавіцкі, пухавіцкі, слуцкі (цэнтр. Беларусь), ваўкавыска- камянецкі, мастоўскі, навагрудскі (Па- нямонне), верхнядзвінскі, лепельскі, су- ражскі (Наддзвінне). Магутная матэ- рыяльна-тэхн. база, рост дабрабыту пра- цоўных, павелічэнне вытв-сці тавараў нар. спажывання, расшырэнне сеткі прадпрыемстваў быт. абслугоўвання абу- мовілі затуханне традыцый нар. касцю- ма. Але ён застаецца крыніцай натхнен- ня, матываў і вобразаў для прафес. творцаў, прадаўжае жыццё на харэагра- фічных і тэатральных сцэнах, у мастац- кай самадзейнасці, выступае аб'ектам Да арт. Адзенне. 1. Княжацкае адзенне 11—12 ст. 2. Баярскае адзенне 12—13 ст. 3. Гараджа- не 12—13 ст. 4—5. Воіны 11 —12 ст. 6. Літоўскі воін 14 ст. 7—10. Военачальнікі Вялікага ккяства Літоўскага. 11 —12. Адзенне магнатаў 16—17 ст. 13. Адзенне сялян 15 ст. адлюстравання ў творах л-ры і мастацт- ва. Адрозненні ў А. рабочых, сялян, інтэлігенцыі нівеліруюцца, яно разві- ваецца як агульнаеўрап. касцюм, якому ўласцівы зручнасць у руху, лёгкасць і мяккасць у формах, рацыянальнасць і мэтазгоднасць крою, натуральнасць і элегантнасць агульнага выгляду. Розныя элементы нац. касцюма, аздаблення і ўпрыгожанняў выкарыстоўваюць сучас- ныя мадэльеры ў канструяванні новых мадэляў А. Літл Маслова Г. С. Народная одеж-
52 АДЗІНАЦЦАТАЯ да русскнх, украннцев н белорусов в XIX—начале XX в. // Восточнославян- скнй этнографнческнй сборннк. М., 1956; Грннблат М. Я. Белорусы: Очеркн про- нсхождення н этннч. нсторнн. Мн., 1968; Молчанова Л. А. Матернальная куль- тура белорусов. Мн., 1968; Б у л ь б а А. Колькі слоў аб дзявочай апратцы на Бе- ларусі. Вільня, 1911; Раманюк М. Ф. Беларускае народнае адзенне: [Альбом]. Мн., 1981; С іі I к о « 5 к а-К у с Н 1 е « 5 к а М. Нізіогіа нЬіог6\с. ХУгосіа» еіс, 1968. М. Ф. Раманюк. АДЗІНАЦЦАТАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ КП(б)Б, гл. Шосты з’езд КП(б)Б. АДЗІНАЦЦАТЫ З’ЕЗД КП(б)Б. Ад- быўся 22—29.11.1927 у Мінску. 344 дэ- легаты з рашаючым і 220 з дарадчым голасам, якія прадстаўлялі 23 735 чл. і 11 392 канд. ў чл. партыі (разам з камуністамі вайск. часцей). Парадак дня: 1) даклад аб рабоце ЦК ВКП(б) (Д. Г. Сулімаў); 2) даклад аб рабоце ЦКК ВКП(б) (Д. 3. Лебедзь); 3) справаздачны даклад ЦК КП(б)Б (В. Г. Кнорын); 4) справаздача Рэвізій- най камісіі КП(б)Б (А. А. Чарнушэвіч); 5) справаздача ЦКК КП(б)Б (А. Я Кал- нін); 6) аб асновах пяцігадовага плана развіцця нар. гаспадаркі ў БССР і СССР (М. М. Галадзед); 7) аб рабоце ў вёсцы (1. П. Рыжоў); 8) аб выніках нац.-культ. будаўніцтва і палітыка-асветнай работы (У. М. Ігнатоўскі); д) аыбары кіруючых органаў КП(б)Б. З’езд адбываўся ў атмасферы ўра- чыстага святкавання 10-годдзя сав. улады. Ухваліў паліт. і арганіз. лінію ЦК і ЦКК ВКП(б) па разгортванні сацыяліст. будаўніцтва ў СССР, узра- станні сацыяліст. сектара ў нар. гаспа- дарцы, умацаванні ўлады рабочага кла- са, па ўсталяванні адэінства і згурта- ванасці парт. радоў. Дэлегаты ўхвалілі меры ЦК ВКП(б) па спыненні дзей- насці трацкісцкай апазіцыі, выказваліся за поўнае знішчэнне трацкізму як ва- рожай ленінізму ідэйнай плыні. Ухва- ліўшы паліт. і арганіз. работу ЦК КП(б)Б, з’езд адзначыў, што парт. арг-цыя прыйшла да з’езда згуртаванай, павысіла свой уплыў на рабочых і сялян. У рэзалюцыі па справаздачы ЦК з’езд даручыў планавым органам БССР пры складанні пяцігадовага плана скан- цэнтраваць гал. ўвагу на фарсіраванні тэмпаў індустрыялізацыі, каб шляхам павышэння ўдзельнай вагі буйной са- цыяліст. прамысловасці ўмацаваць па- зіцыі сав. улады ў галіне эканомікі. Для стварэння ў рэспубліцы энерге- тычнай базы пастаўлена задача хутчэй завяршыць Асінбуд. З’езд падкрэсліў, што прам-сць павінна развівацца за кошт уласных рэсурсаў, рэжыму эка- номіі, рацыяналізацыі вытворчасці, па- вышэння прадукцыйнасці працы, укара- нення новай тэхнікі, зніжэння сабе- кошту прадукцыі. Для паляпшэння ма- тэрыяльнага становішча рабочых з’езд даручыў ЦК прыняць меры па забеспя- чэнні горада прадуктамі першай неаб- ходнасці, аслабленні беспрацоўя, зні- жэнні рознічных цэн, расшырэнні жыл- лёвага будаўніцтва, павышэнні аплаты працы. У рэзалюцыях па справаздачы ЦК і дакладу «Аб рабоце ў вёсцы» адзна- чаны рост прадукц. сіл і сацыяліст. элементаў у сельскай гаспадарцы, фак- тары тармажэння яе развіцця (нізкая культура, адсталыя формы сельскай гас- падаркі, недастатковае забеспячэнне яе сельгаспрыладамі, разыходжанне» цэн на с.-г. і прамысл. тавары). З’езд пад- крэсліў, што марудныя тэмпы развіцця сельскай гаспадаркі з’яўляюцца торма- зам для ўсёй нар. гаспадаркі рэспуб- лікі. Таму гал. задача КП(б)Б у гэтай галіне — умацаванне і расшырэнне яе сацыяліст. сектара шляхам выкарыстан- ня розных форм кааперавання, развіц- цё калект. форм пры далейшай інтэн- сіфікацыі і павышэнні прадукцыйнасці працы. У дакладзе і рэзалюцыі з’езда «Аб выніках нацыянальна-культурнага бу- даўніцтва і палітычнай асветы да дзе- сяцігоддзя Кастрычніцкай рэвалюцыі» прааналізавана ажыццяўленне нацыя- нальнай палітыкі ў БССР, проціборства розных сацыяльна-паліт. сіл вакол пы- тання самавызначэння, нац.-дзярж. і культурнага будаўніцтва. Акцэнт зробле- ны на праблемах ліквідацыі фактычнай няроўнасці народаў, што жылі на Бе- ларусі, развіцця нац. культур і нар. аду- кацыі, беларусізацыі рэспублікі (перавод справаводства на бел. мову), неабход- насці падрыхтоўкі мясцовых кадраў для нац.-культ. будаўніцтва, класавага інтэр- нац. выхавання. Адзначалася, што вылу- чэнне ў апарат кіраўніцтва толькі бела- русаў часта хваравіта ўспрымалася нацыянальнымі меншасцямі. Адэначыў- шы дасягненні ў нац.-культ. жыцці (пе- равод газ. «Звязда» на бел. мову, разгорт- ванне работы Інбелкульта і інш. НДІ і ВНУ, сеткі культасветустаноў), з’езд па- ставіў задачы далейшага развіцця нар. асветы, стварэння сістэмы прафтэхаду- кацыі, кадраў нац. інтэлігенцыі, паляп- шэння работы клубаў, хат-чытальняў. Было падкрэслена, што для забеспячэння поспехаў у нац.-культ. будаўніцтве не- абходна дабіцца болын актыўнага ўдзе- лу ўсёй КП(б)Б і прафсаюзаў рэспуб- лікі ў правядзенні нац. палітыкі, у пер- шую чаргу беларусізацыі. Па справаздачы ЦКК — РСІ КП(б)Б з’езд адзначыў яе актыўны ўдзел у ба- рацьбе за адзінства партыі, паляпшэн- не дзярж. і гасп. апарату, рэжым эканоміі, барацьбе з бюракратызмам. З’езд звярнуў увагу парт. і сав. органаў на неабходнасць узмацнення ўнутрыве- дамаснага і грамадскага кантролю шляхам прыцягнення да гэтай справы рабочых і сялян. Ён прапанаваў ЦКК рашуча караць асоб і органы (парт.. і сав.), якія прымяняюць рэпрэсіі да тых, хто іх крытыкуе. На аснове тэзісаў ЦК ВКП(б) пра 1-ы пяцігадовы план развіцця нар. гаспадаркі СССР з’езд прапанаваў планавым органам БССР распрацаваць пяцігадовы план развіцця нар. гаспадаркі БССР. Былі выбраны кіруючыя органы КП(б)Б: ЦК у складзе 67 чл. і 43 канд. у члены; ЦКК — 41 чл. і 15 канд.; Цэнтр. рэвіз. камісія — 5 членаў; дэлегаты на XV з’езд КП(б)Б. У рэзалюцыях з’езда пра- глядаюцца сімптомы будучых скрыўлен- няў і дэфармацый, якія ў канчатковым выніку прывялі да культу асобы і да застою. Відавочны дух месіянства і рэ- валюц. рамантызму ў поглядах на развіц- цё сусв. цывілізацыі, фанатычная ўпэў- ненасць, што абсалютная ісціна даступ- на толькі ВКП(б) і Камінтэрну. Прэ- тэнзія на месіянскую ролю ашчаслівіць чалавецтва на сав. ўзор асабліва кіда- лася ў вочы падчас юбілейных урачы- стасцей да 10-годдзя Кастр. рэвалюцыі. У свядомасці дэлегатаў панавалі ўяўлен- ні пра адналінейнае развіццё чалавечай цывілізацыі, бездакорнасць сацыялізму, якія насаджаліся ў агульнапарт. ра- шэннях і нар.-гасп. планах. Прамысло- вае будаўніцтва не ўвязвалася з пры- родаахоўнымі і рэсурсазберагальнымі мерамі. Быў узяты курс на безгасп. расходаванне торфу на паліва і выпра- цоўку электраэнергіі. У выступленнях дэлегатаў не было пераканаўчых фак- таў пра эфектыўнасць калгасаў і саў- гасаў у параўнанні з індывідуальнымі сял. гаспадаркамі. Наадварот, канста- тавалася стратнасць многіх калект. гаспадарак. Тым не менш, парт. думка аказалася не ў стане ўсумніцца ў марк- сісцкай догме пра бесперспектыўнасць і асуджанасць індывідуальнай гаспадаркі селяніна, заснаванай на ўласнай працы. З’езд узяў традыц. курс на абмежаван- не працавітага і прадпрымальнага селя- ніна-аднаасобніка, паступовы пераход сялянства да калект. працы, на выка- раненне прыватнаўласніцкай псіхалогіі і рэліг. вераванняў. Рэлігія ў справа- здачным дакладзе разглядалася як ле- гальная ідэалогія антысав. элементаў. Пры разглядзе пытанняў нац.-культ. будаўніцтва абсалютызавалася вучэнне пра «дзве культуры», дагматызавалася формула «пралетарская па зместу, на- цыянальная па форме», што стварала глебу для сектанцкіх скажэнняў у ад- носінах да культ. спадчыны і нац. куль- туры. У агульнапарт. дакументах з’я- віўся злавесны тэзіс пра «нацыянал- дэмакратызм», які ў далейшым быў выкарыстаны для разгрому кадраў нац. інтэлігенцыі. Ва ўнутрыпарт. жыццё ўносіўся дух агрэсіўнай нецярпімасці да іншадумства, да альтэрнатыўных ідэй і ўяўленняў пра шляхі развіцця сав. грамадства і вырашэння ўнутр. супя- рэчнасцей. Літ.: XI з’езд Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (22—29 ліст. 1927 г.): Стэнагр. справаздача. Мн., 1928; Коммуннстнческая партня Белорусснн в ре- золюцмях н решеннях сьездов н пленумов ЦК. Т. 1. (1918—1927). Мн., 1983. А. М. Малаіака, А. I. Марозава. АДЗІНАЦЦАТЫ УСЕБЕЛАРЎСКІ З’ЕЗД САВЕТАЎ рабочых, сялян- скіх і чырвонаармейскіх дэ- путатаў. Адбыўся 14—22.1.1935 у Мінску. 787 дэпутатаў з рашаючым голасам і 180 з дарадчым. Парадак дня: справаздача Урада БССР (М. М. Гала- дзед); аб стане і развіцці жывёлагадоўлі ў БССР (К. Ф. Бенек, Жолудаў); аб
53 АДЗІНЦЭВІЧЫ стане і задачах аховы здароўя ў БССР (I. 3. Сурта). Праходзіў ва умовах узмацнення куль- ту асобы Сталіна і актыўнага склад- вання камандна-адміністрацыйнай сістэ- мы, што прывяло да пэўнага адрыву рашэнняў з’езда ад жыцця, перабольш- вання дасягнутых поспехаў, змяншэння цяжкасцей і недахопаў. З’езд ухваліў паліт. і практ. дзейнасць урада рэспуб- лікі. Сярод дасягненняў адзначана адме- на картачнай сістэмы на хлеб і інш. прадукты харчавання, поспехі ў прамысл. будаўніцтве. Пастаўлена задача павы- шэння прадукцыйнасці працы, зніжэння сабекошту і павышэння якасці прамысл. прадукцыі. З’езд канстатаваў, што кал- гасны лад у БССР перамог канчаткова, хоць на 1.1.1935 у калгасах было аб’яд- нана 72,6 % сял. гаспадарак. Выказана паспешная думка, што ў рэспубліцы ёсць магчымасці поўнасцю скончыць калектывізацыю бядняцка-серадняцкіх гаспадарак у бліжэйшы год. У галіне культ. будаўніцтва адзначана ўвядзенне ўсеагульнага пач. навучання, амаль поўная ліквідацыя непісьменнасці сярод нас.; у гарадах ва ўзросце да 50 гадоў, у вёсках — да 45. З’езд ухваліў мера- прыемствы ўрада БССР па ўвядзенні ў 1935—36 навуч. годзе ўсеагульнага аба- вязковага навучання на базе няпоўнай сярэдняй школы і пашырэнні поўных сярэдніх школ з 10-гадовым тэрмінам навучання. Не грунтуючыся на рэальных магчымасцях, з’езд ставіў задачу выка- наць і перавыканаць план 2-й пяцігодкі па паляпшэнні матэрыяльнага станові- шча працоўных (павысіць яго ў 2—3 ра зы ў параўнанні з канцом 1-й пяцігодкі). Адзначаны пэўныя зрухі ў развіцці са- цыяліст жывёлагадоўлі. Разам з тым з’езд прызнаў, што працягваецца па- мяншэнне агульнага пагалоўя жывёлы (акрамя буйной рагатай), а работа боль- шасці жывёлагадоўчых саўгасаў і кал- гасных фермаў пастаўлена дрэнна. З’езд ухваліў зацверджаны СНК БССР дзярж. план развіцця жывёлагадоўлі і абавя- заў урад рэспублікі, зямельныя, саўгас- ныя і нізавыя сав. арг-цыі забяспечыць паляпшэнне спраў у жывёлагадоўлі. Адзначыў, што навук.-даследчая база аховы здароўя ўзбагацілася шэрагам медыцынскіх устаноў, але іх колькасць недастатковая. Былі зроблены змены і дапаўненні да Канстытуцыі БССР. Аб- вяшчалася, што на тэр. рэспублікі маюць абавязковую сілу пастановы заканад. органаў СССР, што БССР дае права на прытулак усім іншаземцам, якія пра- следуюцца за рэв. вызваленчую дзей- насць. 3 мэтай больш шырокага пры- цягнення працоўных нац. меншасцей да будаўніцтва новага жыцця ў тых мясцо- васцях, дзе яны складалі большасць, прадугледжвалася арганізацыя нац. ад- міністрацыйных адзінак, у якіх сав., гасп. і інш. ўстановы павінны працаваць на мове гэтай нацыянальнасці. З’езд выбраў ЦВК БССР (215 чл.), 72 дэлегаты на 7 з’езд Саветаў СССР і 5 прадстаўнікоў ад БССР у Савет Нацыянальнасцей ЦВК СССР. Старшы- нёй ЦВК БССР выбраны А. Р. Чарвя- Л Я. Адзінцоў. Герб роду Адзінцэвічаў. коў, старшынёй СВК БССР — Галадзед. Літ.: Пастановы XI Усебеларускага з'езда Саветаў Мн., 1935; Адзінаццаты Усебела- рускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, 14—22 студз. 1935 г.: Стэнагр. спраааздача. Мн., 1935. М П Касцюк. «АДЗІНСТВА», група бабруйскіх са- цыял-дэмакратаў у 1917, якая падзяляла погляды аднайменнай арг-цыі пецярбург- скіх меншавікоў-абаронцаў на чале з Г. В. Пляханавым і інш. Выдзеліліся з Бабруйскай арганізацыі РСДРП (гл. Абяднаныя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі) пасля выхаду з яе бальша- вікоў. Аснову «А.» складалі чыноўнікі, ваен. ўрачы, саддаты і інш. На арганіз. сходзе 29.9 (12.10). 1917 выбраны к-т. у які ўвайшлі С. К. Харчанка (старшы- ня), С. Я. Вальфсон, I. А. Іваноў-Жыгу- лін, I. Д. Мальцаў, М. Н. Ткачоў К-т звярнуўся да насельніцтва горада і сал- дат гарнізона з адозвай, у якой выклаў сваю платформу, накіраваў прывітанне Пляханаву. У кастр. 1917 група аб’ядноў- вала каля 50 чал. Напярэдадні Кастр. рэвалюцыі вяла актыўную паліт. работу сярод мясц. сацыял-дэмакратаў і нас., цесна супрацоўнічала з Бабруйскім са- цыял-дэмакратычным камітэтам Бунда, падзяляла яго погляды. 13(26). 10.1917 «А.» прадставіла ў Мінскую акр. камісію па выбарах ва Устаноўчы сход свой спіс кандыдатаў, але з прычыны мала- лікасці ён не быў зарэпстраваны. У час перавыбараў мясц. Савета рабочых і сал- дацкіх дэп. у снеж. 1917 у яго склад увайшоў і старшыня к-та групы. Больш познія звесткі пра групу «А.» не выяў- лены. Аналагічныя групы дзейнічалі ў Віцебску, Калінкавічах. на Зах. фронце. /7 К. Башко АДЗІНЦОЎ (Адзінец) Лявонцій Яфімавіч (2(14).7.1891, в. Карпілаўка Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер г. п. Акцябрскі — 3.2.1943], удзельнік барацьбы за сав. ўладу на Беларусі і грамадз. вайны; адзін з арганізатараў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял. Айч. вайну. Скончыў Рудабельскае нар. вучылішча. Батрачыў. 3 1914 у арміі. Удзельнічаў у рэвалюц. руху. Чл. КПСС з 1918. Арганізатар чырвонагвардзейскіх атрадаў у Рудобелцы Бабруйскага пав. (1917), чл. к-та Рудабельскай падп. партыйнай арг-цыі (1918), камандзір партыз. атрада (1919—20). Тры гады працаваў у павятовых установах Баб- руйска. 3 1924 нязменны сакратар Ка- місп па справах чырвонаармейцаў і чыр- воных партызан пры ЦВК БССР. <У 1924—30 нам. наркома сац. забеспя- чэння БССР, 1931—37 старшыня Бел. інваліднага каап. аб’яднання, старшыня ЦК сял. грамадскай узаемадапамогі, заг. сакратарыята ЦВК БССР. У вер.— ліст. 1941 звязаў упаўнаважанага ЦК КП(б)Б па арг-цыі парт. падполля ў Мінску 1. К. Кавалёва з ветэранамі Кастр. рэвалюцыі і грамадз. вайны. На кватэры А. праводзіліся пасяджэнні Мінскага падп. гаркома КП(б)Б, нарады падпольшчыкаў. хавалася зброя, боепры- пасы, нелегальная л-ра, медыкаменты. У падп. барацьбе ўдзельнічалі жонка А. Марыя Цімафееўна і дачка камса- молка Ніна [загінула ў кастр. 1942 пры выкананні задання Мінскага падп. гар- кома КП(б)Б]. 24.10.1942 арыштаваны, спалены ў Трасцянцы. Яго імем названы вуліцы ў Мінску і г. п. Акцябрскі. АДЗІНЦЭВІЧЫ, Адынцэвічы, ста- ражытны княжацкі род герба «Адынец». Магчыма. паходзіць ад полацкіх або друцкіх князёў. Пачатковая гісторыя ро- ду змешчана ў Супрасльскім рукапісе. Першым згадваецца князь Іван, які «прыехаў ад немцаў». Меў сына Міхала і ўнука Андрэя. Андрэй меў сыноў Фё- дара, Аляксандра і дачку (была замужам за вял. князем ВКЛ Жыпмонтам Кей- стутавічам). Аляксандр Андрэевіч з сы- нам Рыгорам у пач. 1430-х гадоў выехаў у Маскву. Федар Андрэевіч быў прыхіль- нікам Свідрыгайлы, у бітве пад Ашмяна- мі 1432 трапіў у палон. Ад сыноў Фё- дара Андрэевіча — Дзмітрыя (Дымітра), Багдана і Івана — утварыліся тры лініі роду А. 1) Ад Дзмітрыя пайшлі князі А. Гольцаўскія, якія валодалі маёнткамі Гольцава, Шыйка і Крывая каля Друцка. А. Гольцаўскія ад’ехалі ў
54 АДЗЯРЫХА Маскву, лінія згасла на пач. 16 ст. 2) Ад Івана (памёр каля 1509, яго сы- нам, магчыма, быў князь Сямён Івана- віч, для якога, верагодна, перапісаны Супрасльскі рукапіс 1519) пайшлі кня- зі А. Багрынаўскія. Вядома, што сыны Івана — Рыгор і Васіль — сумесна валодалі Багрынавам ля Друцка, часткай Нястанавіч, Крайска і Хатаевіч у Мен- скім пав. Браты жылі ў нязгодзе. У 1550 Васіль падаў на Рыгора ў суд за крыўду і пабоі, а ў 1555 завяшчаў усе свае маёнткі сыну стрыечнага брата Андрэю Сямёнавічу. У Рыгора Багрынаўскага быў адзіны сын Іван, які памёр раней за бацьку. Адзін з сыноў Івана Рыгора- віча, князь Дзмітрый Багрынаўскі, згадваецца ў 1595. Яго дачкой (магчы- ма, дачкой брата Дзмітрыя — Сямёна) была княжна Аляксандра, якая ў 1608 выйшла замуж за П. Уніхоўскага, а ў 1622 памерла. Мяркуецца, што яна была апошняй прадстаўніцай роду А. 3) Ад Багдана Фёдаравіча пайшла лінія А. Найбольш вядомы яе прадстаўнікі: Сямён Багданавіч (?—1566), дваранін гаспадарскі (1516), гараднічы гарадзенскі (1532?), дзяржаўца люба- шанскі (1563), дзяржаўца смальнянскі (1540). Быў жанаты з княжною Нас- тассяй Міхайлаўнай Сангушкавай, у па- саг за ёю атрымаў долю ў маёнтку Дзя- рэчын (Слонімскі пав.). Валодаў такса- ма Нястанавічамі. Андрэй Сямёнавіч (?—1566), гараднічы менскі (1549), пасол да та- тарскага хана (1555), ротмістр каралеў- скі (1555), маршалак гаспадарскі і дзяр- жаўца аршанскі (1559). Набыў маёнтак Прылукі (1542), вярнуў фамільны маён- так Рэпухаў (Аршанскі пав.), які пасля ад’езду да Масквы Аляксандра Андрэе- віча ў пач. 1430-х гадоў адышоў да роду Іллінічаў. Пасля смерці Рыгора Іванавіча Багрынаўскага гвалтоўна за- хапіў маёнтак Багрынава, зганьбіў ста- рэйшую дачку Івана Рыгоравіча, а яго ўдаву і малалетніх дзяцей звёз у Рэпу- хаў. Пасля смерці Андрэя заставаліся малалетнія сыны. Звестак пра іх няма. Маёнткі адышлі яго ўдаве Альжбеце з роду Глябовічаў, а пазней яе дзецям ад паўторнага шлюбу з Міхайлам Ва- ловічам. Прозвішчы Адзінцэвіч і Адынец былі пашыраны на працягу 16—18 ст. у Бе- расцейскім, Падляшскім, Кіеўскім, Ві- ленскім ваяв., Аршанскім, Смаленскім і інш. паветах. Хутчэй за ўсё, гэтыя роды не маюць адносін да князёў роду А. Вядо- ма, што ў Менскім ваяв. (пазней Мін- скай губ.) у 18—19 ст. існаваў род, які нібыта меў герб «Адынец». Гэты род, як лічыцца, памылкова тытулавалі князямі Багрынаўскімі. Літ.: У л а іц в к Н. Н. Введенве в нзуче- нне белорусско-лнтовского летопвсання. М., 1985; ХУоІГГ I. Кпіагіоніе 1ііе«5ко-пізсу о<1 кбпса XIV «іеку. \УаГ5га«а, 1895. Р. В. Баравы, В. Л. Насевіч, Л. Л. Чарняўская Адкрыты ліст (грамата), выдадзены А. Чар- ноцкаму. 1818. АДЗЯРЫХА Герасім Прохаравіч (1897, Бабруйск — 8.7.1920), удзельнік каму- ніст. падполля на Беларусі ў грамадзян- скую вайну. 3 1915 у арміі. Пасля Кастр. рэвалюцыі старшыня к-та праф- саюзаў маслабойнага завода ў Бабруй- ску, арганізатар камуніст. ячэйкі. У час польскай акупацыі ўдзельнік камуніст. падполля. Летам 1920 арыштаваны інтэр- вентамі і расстраляны. Яго імем названы вуліца і завод у Бабруйску. Літ.: Памятнвк борцам, погнбшям за ос- вобожденне Белорусснн. Мн., 1925. С. 6. АДКРЫТЫ ЛІСТ, афіцыйны дакумент на права правядзення даследчыкамі археал. раэведак і раскопак. На Беларусі першы А. л. (грамату) атрымаў 14.12. 1818 А. Чарноцкі (3. Я. Даленга-Хада- коўскі) за подпісам рэктара Віленскага ун-та. 3 1992 называецца дазвол. АДЛЕРФЕЛЬТ (АдІегГеІІ) Густаў (1671—28.6.1709), шведскі прыдворны, дзённік якога адлюстроўвае многія па- дзеі пачатку 18 ст., у т. л. на Беларусі. Вучыўся ва ун-тах Упсалы (Швецыя), Гале (Германія), падарожнічаў па Даніі, Галандыі, Англіі, Францыі. Гоф’юнкер (1700), пры двары Карла XII (з 1701), суправаджаў яго ў паходах. У час Паўн. вайны 1700—21 вёў дзённік ваен. падзей (у т. л. на Беларусі), дапаўняў яго афіц. дакументамі, інш. крыніцамі. Загінуў пад Палтавай. Дзённік часткова выдадзены (ананімна) у 1707 у Гамбургу, дапраца- ваны сынам А. Карлам Максіміліянам Еганам і выдадзены на французскай мове (1740, 1741), у пер. на англ. (1740) і ням. (1740—42) мовы. Арыгінал выдадзены ў 1919. Тв.: ХУагЬаІЙег епічгцгі <1ег Кгіейез-Таіеп СчгІ8 XII... Натінігв, 1707; Нізіоіге тііііаіге <1е СЬагІез XII, гоі <1е 8цё<1е... Уоі. 1—4. Атзіегдат, 1740; Кагі XII: 8 КгІЕзГогеіа^ 1700—1706. (8іоскНоіт|, 1919. В. П. Грыцкевіч. АДМІНІСТРАЦЫЙНА - ТЭРЫТАРЫ- ЯЛЬНЫ ПАДЗЁЛ БЕЛАРУСІ. У 6 — 8 ст. на Беларусі існавалі тэр.-паліт. аб’яднанні — племянныя саюзы («кня- жанні») крывічоў (палачан), дрыгавічоў і радэімічаў. У 9—10 ст. яны ўвайшлі ў стараж.-рускую дзяржаву — Кіеўскую Русь. Нашчадкамі племянных «княжан- няў» крывічоў і дрыгавічоў лічацца По- лацкая і Тураўская землі, якія захоўва- лі частковую самастойнасць нават пад уладай кіеўскіх князёў. Да сярэдзіны 12 ст. Полацкая зямля канчаткова ада- собілася ў паўсамастойнае дзярж. ўтва- рэнне з княжацкай дынастыяй Ізяславі- чаў (Рагвалодавічаў). Пазней з яе вылучыліся ўдзельныя княствы Віцеб- скае, Друцкае, Заслаўскае, Лагойскае, Менскае і, магчыма, Лукомскае, Свіслац- кае і Стрэжаўскае (сучасны Стрэшын?). Да сярэдзіны 12 ст. Тураўская зямля бы- ла пад кантролем кіеўскіх князёў. Апош- нія ў 12 ст. перадалі чарнігаўскім князям частку яе гарадоў (Мазыр, Клечаск, Рагачоў, Случаск), далейшы лёс якіх на працягу наступных стагоддзяў амаль не прасочваецца. На астатняй частцы Ту- раўскай зямлі з сярэдзіны 12 ст. зама- цавалася дынастыя Юр’евічаў. Пазней там утварыліся ўдзелы Пінскі і Тураўскі з Гарадцом (сучасны Давыд-Гарадок), Дубровіцкі і Сцепанскі на тэр. сучаснай Украіны. Гіпатэтычным з’яўляецца існа- ванне Нясвіжскага княства. Адзіная згадка пра яго (1223) магла адносіцца да Несвіча на Валыні. Былое «княжанне» радзімічаў часткова перайшло пад уладу Смаленска (Мсціслаў, Прапошаск), ча- сткова — Чарнігава (Гомій, Рэчыца, Ча- чэрск). Акрамя таго, існавалі дробныя перыферыйныя княствы Панямоння (Ваўкавыскае, Гарадзенскае, Новагарод- скае, Слонімскае), якія ў 13 ст., відаць, аб’ядналіся ў Новагародскую зямлю. У 11 — пач. 12 ст. Берасцейскае кня- ства належала Кіеву, у 2-й пал. 12—14 ст. разам з Драгічынам (цяпер у Поль- шчы), Камянцом і Кобрынам уваходзіла ў Валынскае княства. У 1-й пал. 13 ст. паўн.-зах. частка сучаснай Беларусі (Ашмяны, Галыпаны, Крэва, Ліда) знаходзілася, верагодна, у складзе ранне- літ. дзяржавы. У 2-й палове 13 ст. кня- ствы Панямоння ўвайшлі ў Вялікае княства Літоўскае (ВКЛ). Пры Віцені і Гедыміне (1-я палова 14 ст.) да ВКЛ далучаны Берасце, Віцебск, Менск, Пінск, Полацк, магчыма, Друцк, Клецк, Слуцк; пры Альгердзе — Свіслач (сярэ- дзіна 14 ст.), Гомель, Мазыр, Мсціслаў (3-я чвэрць 14 ст.). Пры ўваходжанні ў склад ВКЛ Віцебск і Полацк, як цэнт- ры земляў, атрымалі адм.-тэр. і судовую аўтаномію, якая праіснавала да сярэдзі- ны 16 ст. Большасць княстваў захавалі- ся як адм. адзінкі пад уладай Гедымі- навічаў (Гарадзёнскае, Віцебскае, За- слаўскае, Мсціслаўскае, Новагародскае, Пінскае, Полацкае, Слуцкае) ці мясц. княжацкіх дынастый (Гарадзецкае, Дру- цкае, Лукомскае); некаторыя княствы (Берасцейскае, Ваўкавыскае, Лагойскае, Менскае, Слонімскае) страцілі сваіх кня- зёў, і імі кіравалі намеснікі. У выніку падзелу ў 1345 ВКЛ паміж Альгердам і Кейстутам на Віленскую і Трокскую паловы (пад адной вярх. уладай) Альгер- ду, а потым яго нашчадкам належалі Вільня, Віцебск, Лагойск, Менск, Полацк, Слуцк, пазней — Кобрын і Мсціслаў. У Трокскую палову Кейстута і яго на- шчадкаў увайшлі Берасце, Ваўкавыск, Гарадзен, Камянец, Новагародак, Сло- нім. Свіслацкае княства з Любашанамі і Бабруйскам было падзелена паміж Вільняй і Трокамі і страціла самастой- нае значэнне. Берасце часова (з 1390 да 1408) было далучана да Мазовіі. У кан-
цы 14 — пач. 15 ст. вял. князь Вітаўт ліквідаваў княжацкія пасады ў Віцебску, Новагародку, Полацку і замяніў мясц. князёў сваімі намеснікамі. У 15 — 1-й палове 16 ст. тэр. Беларусі падзялялася на судова-адм. акругі (княствы і намесніцтвы), межы якіх не былі вызна- чаны заканадаўча, а гістарычна склаліся ў мінулым. Усяго было каля 20 княстваў і намесніцтваў, якія з’яўляліся асноўнымі адм.-тэр. адзінкамі. Акрамя таго, захоў- ваўся традыц. падзел ВКЛ на Віленскую і Трокскую часткі (з 1413 сталі назы- вацца ваяводствамі). У ваен. і часткова падатковых адносінах Гарадзецкае, Кле- цкае, Кобрынскае, Пінскае княствы, Бе- расцейскае, Ваўкавыскае, Гарадзенскае, Камянецкае, Новагародскае, Слонімскае і палова Свіслацкага намесніцтвы падпа- радкоўваліся намесніку (з 1413 — ваяво- дзе) трокскаму; Друцкае, Мсціслаўскае, Слуцкае княствы, Ашмянскае, Крэўскае, Лагойскае, Лідскае і другая палова Сві- слацкага намесніцтвы — ваяводзе вілен- скаму. Полацкая зямля з Лукомскім княствам, Віцебская з Аболецкім, Ар- шанскім і, магчыма, Магілёўскім намес- ніцтвамі ўтваралі асобныя ваен. і судовыя акругі. Такі статус мела Кіеўская зямля, у якую ўваходзілі Мазырскае і Рэчыцкае намесніцтвы. Пад уплывам Польшчы на працягу 15 ст. намесніцтвы пачалі назы- вацца староствамі ці паветамі. Да пач. 16 ст. Абольцы, Заслаўе, Лагойск фак- тычна страцілі статус намесніцтваў і пе- ратварыліся ў прыватнаўласніцкія або дзярж. маёнткі. Шэраг княстваў пасля згасання мясц. дынастый быў падарава- ны ў 1521—24 каралеве Боне: Гара- дзецкае, Клецкае, Кобрынскае, Пінскае. Фактычна гэта таксама ператварыла іх у адзіную адм. акругу. У 1529 намесніц- твам стала Мсціслаўскае княства. Адмет- най рысай Друцкага і Лукомскага кня- стваў з’яўлялася іх сумесная прыналеж- насць моцна разгалінаваным княжацкім родам. У 1504 статус ваяводства атрыма- ла Полацкае намесніцтва, у 1507— Но- вагародскае, у 1508 — Віцебскае. У выні- ку адм. рэформы ВКЛ 1565—66 коль- касць ваяводстваў была павялічана, па- ветаў — паменшана. Межы многіх з іх значна змяніліся. Быў канчаткова лікві- даваны асобы статус княстваў. Друцкае і Лукомскае ўліліся ў Аршанскі пав., Слуц- кае — у Новагародскі (фактычна яно працягвала існаваць у складзе Новага- родскага пав. як суцэльная феад. вотчы- на). Паводле гэтай рэформы тэр. Белару- сі была падзелена на ваяводствы: Бера- сцейскае (Берасцейскі і Пінскі пав.), Ві- ленскае (Ашмянскі, Браслаўскі, Віленскі і Лідскі пав.), Віцебскае (Аршанскі і Ві- цебскі пав.), Менскае (Менскі, Рэчыцкі і з 1569 Мазырскі пав.), Мсціслаўскае (без паветаў), Новагародскае (Ваўкавыскі, Новагародскі і Слонімскі пав.), Полацкае (без паветаў) і Трокскае (Гарадзенскі пав.). Падзел ВКЛ на 30 паветаў (16 з іх на тэр. Беларусі) быў замацаваны Ста- тутам Вялікага княства Літоўскага 1588, захаваўся да канца 18 ст. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) усх. частка Беларусі ўвайшла ў склад Рас. імперыі і ўключана ў Магі- лёўскую і Пскоўскую губерні, якія па- дзяляліся на правінцыі: Аршанскую, Ві- цебскую, Магілёўскую, Полацкую і Ра- гачоўскую. У 1776 з Пскоўскай губ. вылучаны бел. і латгальскія паветы, 3 іх утворана Полацкая губерня, у якую ўвай- шлі бел. паветы: Віцебскі, Гарадоцкі, Дрысенскі, Полацкі, Суражскі. Магілёў- ская губерня была падзелена на 12 па- ветаў: Аршанскі, Бабінавіцкі, Беліцкі, Клімавіцкі, Копыскі, Магілёўскі, Мсці- слаўскі, Рагачоўскі, Сенненскі, Старабы- хаўскі, Чавускі і Чэрыкаўскі. У 1778— 96 Магілёўская і Полацкая губ. складалі асобныя намесніцтвы з тымі ж назвамі і паветамі. У 1791 на тэр. Беларусі, што засталася ў складзе ВКЛ, узніклі новыя паветы: Завілейскі (цэнтр Паставы), Эйшышкскі, Слуцкі (Случарэцкі), Коб- рынскі, Запінскі (цэнтр Столін). Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у склад Расіі ўвайшла цэнтр. частка Беларусі. 3 яе была ўтворана Менская губерня (у 1795—96 асобнае намесніцтва), у якую ўваходзіла 13 паве- таў: Бабруйскі, Барысаўскі, Вілейскі, Давыд-Гарадоцкі, Дзісенскі, Докшыцкі, Ігуменскі, Мазырскі, Менскі, Нясвіжскі, Пастаўскі, Пінскі, Слуцкі. Паўд. частка былога Полацкага ваяводства далучана да Полацкай губ. (намесніцтва) як Ле- пельскі павет. На тэр. ВКЛ Гродзенскі пав. быў пераўтвораны ў Гродэен- скае ваяводства. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у склад Расіі ўвайшла зах. частка Беларусі, утвораны Віленская і Слонімская губерні. Слонімская губ. ме- ла 8 паветаў: Брэсцкі, Ваўкавыскі, Гро- дзенскі, Кобрынскі, Лідскі, Навагрудскі, Пружанскі і Слонімскі. У Віленскую гу- берню ўвайшлі 2 бел. паветы — Ашмян- скі і Браслаўскі. У 1797 Слонімская і Віленская губ. аб’яднаны ў Літоўскую губерню з цэнтрам у Вільні. У 1796 Полацкае і Магілёўскае намесніцтвы аб’- яднаны ў Беларускую губерню (цэнтр Віцебск), з 24 паветаў скасавана 7. Да Менскай губ. далучаны Рэчыцкі пав. (з Чарнігаўскага намесніцтва), перад гэтым скасаваны Давыд-Гарадоцкі. Докшыцкі, Нясвіжскі і Пастаўскі паветы. У выніку ўдасканалення адм.-тэр. падзелу ў 1802 на тэр. Беларусі існавала 5 губерняў: Магілёўская [уключала 12 паветаў — Аршанскі, Бабінавіцкі (скасаваны ў 1840), Беліцкі (з 1852 Гомельскі), Го- рацкі (з 1861), Копыскі (да 1861), Клі- мавіцкі, Магілёўскі, Мсціслаўскі, Рага- чоўскі, Сенненскі, Старабыхаўскі (з 1852 Быхаўскі), Чавускі, Чэрыкаўскі], Віцеб- ская [12 паветаў, з іх бел.: Віцебскі, Га- радоцкі, Дрысенскі, Лепельскі, Полацкі і Суражскі (скасаваны ў 1866)], Менская (10 паветаў: Бабруйскі, Барысаўскі, Ві- лейскі, Дзісенскі, Ігуменскі, Мазырскі, Менскі, Пінскі, Рэчыцкі, Слуцкі), Гро- дзенская (8 паветаў: Брэсцкі, Ваўкавы- скі, Гродзенскі, Кобрынскі, Лідскі, На- вагрудскі, Пружанскі, Слонімскі), Вілен- ская (11 паветаў, з іх бел.: Ашмянскі і Браслаўскі). У 1843 некаторыя паветы пераразмеркаваны: у Віленскую губ. пе- рададзены Вілейскі, Дзісенскі і Лідскі пав., у Менскую — Навагрудскі пав., у 55 АДМІНІСТРАЦЫЙНА Гродзе,нскую — Беластоцкая вобласць (Беластоцкі, Бельскі і Сакольскі пав.), у Ковенскую губерню — Браслаўскі павет. У 19 ст. на тэр. Беларусі ўтвараліся надзвычайныя адм.-тэр. адзінкі — гене- рал-губернатарствы. 3 1861 паветы па- дзяляліся на воласці. У 1-ю сусв. вайну 1914—18 ням. войскі да канца 1915 акупіравалі ўсю Г родзенскую, частку Менскай і Віленскай губерняў. У 1917 Віцебская, Магілёўская і неакупіраваныя паветы Менскай і Віленскай губ. аб’яд- наны ў Заходнюю вобласць з цэнтрам у Менску. У сак. 1918 цэнтр вобласці перанесены ў Смаленск, у яе склад увай- шла Смаленская губ. У вер. 1918 воб- ласць перайменавана ў Заходнюю ка- муну. 1.1.1919 утворана Беларуская ССР, у склад якой увайшлі Віцебская, Гродзен- ская, Магілёўская, Менская губ., бел. паветы Віленскай і Ковенскай губ. і зах. паветы Смаленскай губерні. Сталіцай БССР стаў Менск (з 1939 Мінск). У су- вязі з утварэннем у лютым 1919 Літоў- ска-Беларускай Савецкай Сацыялістыч- най Рэспублікі і акупацыяй зах. і часткі цэнтр. Беларусі польскімі войскамі (лю- ты — жн. 1919) Віцебская, Магілёўская і зах. паветы Смаленскай губ. адышлі да РСФСР. У крас. 1919 Магілёўская губ. пераўтворана ў Гомельскую губерню (у яе ўключаны і Рэчыцкі пав. Менскай губ.); Сенненскі (з крас. 1919) і Аршан- скі (з ліст. 1920) пав. далучаны да Віцебскай губ., Мсціслаўскі (з крас. 1919) —да Смаленскай губерні. 31.7. 1920 БССР адноўлена ў складзе Менскай (без Рэчыцкага пав.) і бел. паветаў Гродзенскай і Віленскай губерняў. Пасля грамадз. вайны і ваен. інтэрвенцыі па- водле Рыжскага мірнага дагавора ад 18.3. 1921 да бурж. Польшчы адышла За- ходняя Беларусь. У складзе БССР аста- ліся 6 паветаў былой Менскай губ.: Бабруйскі, Барысаўскі. Ігуменскі (з 1923 Чэрвеньскі) Мазырскі, Менскі і Слуцкі (пл. 52,3 тыс. км2, нас. 1544 тыс. чал.). 30.12.1922 БССР увайшла ў склад Саюза ССР. У лют. 1923 у Віцеб- скай губ. скасаваны Гарадоцкі, Дрысен- скі і Сенненскі пав., Лепельскі' пав. перайменаваны ў Бачэйкаўскі. У Гомель- скай губ. ў маі 1922 скасаваны Чавускі, у лют. 1923 — Быхаўскі пав., у ліп. 1922 большая частка Горацкага пав. перада- дзена Смаленскай губ., у снеж. 1923 Клімавіцкі і Чэрыкаўскі пав. аб’яднаны ў Калінінскі пав. з цэнтрам у г. Кліма- вічы. У сак. 1924 у выніку 1-га ўзбуйнення БССР у склад рэспублікі вернуты паветы Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губ., у якіх пераважала бел. насельніцтва. Віцебская губ. была скасавана. Тэр. БССР павялічылася больш чым у 2 разы (110,5 тыс. км2), а колькасць насель- ніцтва — да 4,2 млн. чал. На падставе рашэння 2-й сесіі ЦВК БССР 6-га склі- кання 17.7.1924 на тэр. Беларусі скасава- ны стары і прыняты новы адм.-тэр.
БЕЛАРУСКАЯ ССР, палітыка-адміністрацыйная карта
падзел рэспублікі — акругі, раёны і сель- саветы, склад якіх зацверджаны ЦВК і СНК БССР 2.1.1925. Утворана 10 акруг: Аршанская, Бабруйская, Барысаўская, Віцебская, Калінінская, Магілёўская, Мазырская, Менская, Полацкая і Слуц- кая, якія аб’ядноўвалі 100 раёнаў і 1202 сельсаветы. Акруга па плошчы была пры- блізна ўдвая болыпая за павет, а раён у 2,5 раза болыпы за воласць. У снеж. 1926 у выніку 2-га ўзбуйнення БССР у склад рэспублікі вернуты Рэчыц- кі і Гомельскі паветы. 8.12.1926 яны пе- райменаваны ў акругі, а 18 валасцей гэтых паветаў — у раёны. Гомельская губ. была скасавана. Цяпер тэр. рэспуб- лікі склала 125,8 тыс. км , а колькасць насельніцтва — 5 млн. чал. 9.6.1927 ска- саваны Барысаўская, Калінінская, Рэ- чыцкая і Слуцкая акругі, іх раёны раз- меркаваны па суседніх акругах. 26.7.1930 скасаваны апошнія 8 акруг. На тэр. Беларусі застаўся толькі раённы падзел. Колькасць раёнаў у БССР мянялася: 4.8.1927 скасаваны 16 раёнаў, 8.7.1931 — яшчэ 23 раёны. 15.2.1935 15 раёнаў ад- ноўлены. Паводле пастановы ЦВК і СНК БССР ад 21.6.1935 раёны БССР, разме- шчаныя ўздоўж дзярж. граніцы з Поль- шчай, былі аб’яднаны ў 4 акругі: Ле- пельскую (4 раёны), Мазырскую (9 ра- ёнаў), Полацкую (5 раёнаў) і Слуцкую (6 раёнаў). 15.1.1938 у БССР уведзены абласны падзел (гл. Вобласць). 20.2.1938 усе існаваўшыя на той час 90 раёнаў рэс- публікі былі размеркаваны паміж 5 абла- сцямі: у Віцебскую вобл. уключана 20 ра- ёнаў, Гомельскую — 14, Магілёўскую — 21, Менскую — 20, Палескую — 15 раё- наў. Акругі як адм. адзінкі былі скасава- ны. Пастановай урада 27.9.1938 гарады ў рэспубліцы падзелены на гарады аблас- нога (11) і раённага (24) падпарадка- вання. Акрамя таго. замест былых мястэ- чак былі ўзаконены 52 гар. і 14 рабочых пасёлкаў. Астатнія пасяленні (вёскі і бы- лыя мястэчкі) лічыліся сельскімі. Тэрыторыя Зах. Беларусі, якая ў 1921—39 была ў складзе бурж. Польшчы, уваходзіла ў 4 ваяводствы: Беластоцкае (Ваўкавыскі, Гродзенскі, часткова Аўгу- стоўскі і Саколкаўскі пав.), Віленскае (Ашмянскі, Браслаўскі, Вілейскі, Дзісен- скі, Маладзечанскі, Пастаўскі, часткова Свянцянскі і Віленска-Трокскі пав.), На- вагрудскае (Баранавіцкі, Валожынскі, Лідскі, Навагрудскі, Нясвіжскі, Слонім- скі, Стаўбцоўскі, з 1929 і Шчучынскі пав.), Палескае (Брэсцкі, Драгічынскі, Кобрынскі, Косаўскі, Лунінецкі, Пінскі, Пружанскі, Столінскі пав.). Паветы па- дзяляліся на гміны. Пасля далучэння Зах. Беларусі да БССР (ліст. 1939) на гэ- тай тэрыторыі ўтвораны 5 абласцей і 101 раён: Баранавіцкая вобл.— 26 раё- наў, Беластоцкая — 24, Брэсцкая — 18, Вілейская — 22 і Пінская — 11 раёнаў, Віленскі край з г. Вільня перададзены Літве. У ліст. 1940 у сувязі з перадачай у склад Літоўскай ССР тэрыторыі з боль- шасцю літ. насельніцтва 3 раёны Беларусі скасаваны: Гадуцішкаўскі, Парэцкі і Свянцянскі. У вер. 1944 17 раёнаў Бе- ластоцкай і 3 раёны Брэсцкай абл. пера- дадзены ў склад Полыпчы, Беластоцкая вобл. скасавана. 20.9.1944 у БССР утво- раны 3 новыя вобласці: Бабруйская, Гро- дзенская і Полацкая; Вілейская вобл. пе- райменавана ў Маладзечанскую. 8.1.1954 скасаваны Бабруйская, Баранавіцкая, Палеская, Пінская, Полацкая, 20.1. 1960— Маладзечанская вобл. На праця- гу 1956—62 у БССР праведзена ўзбуй- ненне раёнаў: у 1956 скасавана 11 раёнаў, 1957—3, 1959—14, 1960—15, 1961 — 1, у 1962—54 раёны, пасля чаго ў рэспубліцы засталося 77 раёнаў. У 1965 былі адноў- лены 23 раёны, у 1966—17 раёнаў. 28.12.1989 адноўлены Дрыбінскі р-н Ма- гілёўскай вобл. Паводле перапісу 1989 колькасць насельніцтва Беларусі складала 10,2 млн. чалавек. Тэрыторыя рэспублікі працяг- нулася з Пн на Пд на 560 км, з 3 на У — на 650 км. На 1.1.1991 тэр. Беларусі падзялялася на 6 абласцей (Брэсцкую, Віцебскую, Гомельскую, Гро- дзенскую, Магілёўскую, Мінскую) і 118 раёнаў. У рэспубліцы 99 гарадоў (у т. л. 1 — рэспубліканскага, 35— абласнога і 63 — раённага падпарадкавання), 110 гарадскіх і рабочых пасёлкаў (у т. л. 1 курортны пасёлак), 1506 сельсаветаў. На раёны падзяляюцца таксама ўсе аб- ласныя цэнтры і г. Бабруйск. Пра кожныя зямлю, княства, намес- ніцтва, генерал-губернатарства, ваявод- ства, губерню, правінцыю, акругу, павет, вобласць, раён гл. асобныя артыкулы. Літ.: Любавскнй М. К. Областное де- ленне н местное управленне Лнтовско-Рус- ского государства ко временн нздання перво- го Лнтовского статута. [М., 1892]; Кру- талевнч В. А. Адмнннстратнвно-террн- торнальное устройство БССР. Мн., 1966; Древнерусскне княжества X — XIII вв. М., 1975; Белорусская ССР: Адмнннстратнвно- террнторнальное деленне на 1 января 1986 г. 7 нзд Мн., 1986; Адмнннстратнвно-террн- торнальное устройство БССР: Справ. Т. 1 — 2. Мн., 1985—87; I акпЬо„8кі 3. Мара ХУіеІкіеко к5І?5І«а ІлІе«5кіе8О « роіовгіе XVI «. Кгако», 1928. М. I. Камінскі, В. Л. Насееіч. АДНАДВОРЦЫ ЗАХОДНІХ ГУБЕР- НЯЎ, падатковая катэгорыя сельскага насельніцтва на Беларусі ў 19 ст. Утвора- на на падставе закона ад 19.10.1831 з дробнай сельскай шляхты, пераведзенай у А. з. г. паводле паліт. (за ўдзел у паўстанні 1830—31) і фіскальных мерка- ванняў. Былі асабіста вольнымі (у адроз- ненне ад аднадворцаў у Расіі, якія нале- жалі да катэгорыі дзярж. сялян). Штогод плацілі падатак: хто жыў на ўласнай зям- лі—3 руб., на панскай і дзярж.— 2 руб. з дыму (гаспадаркі), неаселыя — 1 руб. з душы мужч. полу. Выконвалі рэкруцкую павіннасць тэрмінам 15 гадоў. Пасля паўстання 1830—31 тысячы А. з. г. былі пераселены на казённыя землі Паўн. Каўказа і Пд Украіны, частка паселена на дзярж. землях на месцы. У 2-й палове 1840-х гадоў пазбаўлены права валодан- ня прыгоннымі, якія перайшлі ў дзярж. казну. Паводле ўказа ад 1.8.1857, А. з. г. на ўласнай і дзярж. зямлі аднесены да дзяржаўных сялян, на панскай — да вольных людзей. Фактычна працягвалі існаваць як асобная група сельскага на- сельніцтва. У 1858 на Беларусі 44810 57 АДОЛЬСКАЯ А. з. г. (1,6 % сельскага насельніц- тва). Пераважная болыпасць іх не мела сваёй зямлі: у 1857 у Віленскай, Мін- скай і Гродзенскай губ. 62,5 %. А. з. г. жылі на памешчыцкіх землях, 10,6 — на казённых, 23,7 — на ўласных, 3,2 % былі неаселыя. Прымалі актыўны ўдзел у паўстанні 1863—64, за што землі іх пад- лягалі канфіскацыі і пераходзілі ў распа- раджэнне суседніх сельскіх абшчын. Па меры разбору шляхты колькасць іх узра- стала: у 1867 у Мінскай, Магілёўскай, Віленскай і Гродзенскай губ. іх было 110088 чал. Паводле закону ад 19.2.1868, А. з. г. былі пераведзены ў сельскія і гар. абшчыны і як асобная катэгорыя сельскага нас. перасталі існаваць. Пера- важная большасць іх злілася з сялян- ствам. А. з. г., якія жылі на дзярж. зямлі, маглі яе купіць, на памешчыцкіх землях такога права не атрымалі. Уласныя землі захаваліся за А. з. г. Літ.: Соловьев Я. Об однодворцах// Отеч. зап. 1850. Т. 69. Отд. 2;Дружнннн Н. М. Государственные крестьяне н реформа П. Д. Кнселева. Т. 1—2. М.; Л., 1946— 58; У л а ш н к Н. Н. Предпосылкн крестьян- ской реформы 1861 г. в Лнтве н Западной Белорусснн. М., 1965. С. 94—99. В. П. Панюціч. «АДНАЎЛЁННЕ НАРОДНАЙ ГАС- ПАДАРКІ БССР», «Восстановле- нне народного хозяйства Б С С Р (1921 —1925 іт.)», зборнік даку- ментаў і матэрыялаў па гісторыі БССР. Выдадзены ў Мінску ў 1981 Гал. ар- хіўным упраўленнем пры Савеце Мі- ністраў БССР, Ін-тамі гісторыі і эка- номікі АН БССР, ЦДАКР БССР. З’яўляецца працягам зборнікаў дакумен- таў «Вялікая Кастрычніцкая сацыялі- стычная рэвалюцыя на Беларусі» і «Ба- рацьба за Савецкую ўладу на Белару- сі. 1918—1920 гг.». Дакументы на рус. і бел. мовах размешчаны паводле тэматы- ка-храналаг. прынцыпу ў 3 раздзелах. Большасць дакументаў выяўлена ў архі- вах СССР і БССР і апублікавана ўпер- шыню, частка запазычана з газет «Звез- да», «Нзвестня ЦНК БССР», «Белорус- ская деревня», «Савецкая Беларусь» і інш. Яны асвятляюць асн. заканамернас- ці і асаблівасці аднаўлення і развіцця гаспадаркі рэспублікі пасля грамадзян- скай вайны. Зборнік мае прадметна-тэма- тычны паказальнік і пералік выяўле- ных дакументаў па тэме. У выданні адсутнічаюць дакументы па тэр. Ві- цебскай і Гомельскай губ. да сак. 1924, калі яны не ўваходзілі ў склад БССР. С. М. Ходзін. АДОЛЬСКАЯ Мар’яна [1767(7), Па- ставы—?], танцоўшчыца. Да 1785 пры- гонная падскарбія надворнага літоўска- га А. Тызенгаўза. Вучылася ў яго балет- ных школах у Гродне (магчыма, у Г. Пе- цінеці) і Паставах (у Ле Ду). У 1778 удзельнічала як салістка ў школьным спектаклі «Вясковы балет» Пецінеці на сцэне прыдворнага тэатра Тызенгаўза ў Гродне (у праграме адзначалася як
58 АДРАБОТКІ М. Адамовіч). Пасля смерці магната перададзена, паводле яго завяшчання, каралю Станіславу Аўгусту Панятоўска- му і ў 1785 увайшла як другая са- лістка ў склад трупы «Таварыства тан- цоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці». У 1788 была сярод выканаўцаў балета «Шлюб самнітаў». У 1789 пакінула сцэну. , Г. I. Барышаў. АДРАБОТКІ, кабальная форма найму сялян са сваімі прыладамі працы і цяг- лом да памешчыка або заможнага селя- ніна за арандаваную зямлю, пазычаныя грошы, хлеб, лясныя матэрыялы, у па- гашэнне штрафаў і інш. У Расіі, у т. л. на Беларусі, шырока практыкаваліся па- сля сялянскай рэформы 1861. Сталі асновай адработачнан сістэмы паме- шчыцкай гаспадаркі (як вынік малазя- мелля, падатковага ўціску, пазаэканам. прымусу сялян). Разнавіднасцямі А. бы- лі здольшчына і «кругавая» (поўная) апрацоўка панскай зямлі або выкананне асобных відаў работ (ворыва, пасеву, уборкі) з аплатай часткова грашыма, часткова зямельнымі ўгоддзямі. Да па- чатку работ вельмі часта выдаваўся гра- шовы ці натуральны задатак. Аплата працы пры А. была значна ніжэйшая, чым пры «вольным» найме. Адработач- ная сістэма звычайна прымянялася па- мешчыкамі (часта і заможнымі сяляна- мі) у разнастайных спалучэннях з эле- ментамі капіталістычнай сістэмы, калі зям- лю апрацоўвалі наёмныя рабочыя інвен- таром уладальніка. Паводле прыблізных даных пасля адмены прыгоннага права ў Гродзенскай. Віленскай і Мін- скай губ. пераважалі капіталіст. формы найму сялян, у Магілёўскай і Віцеб- скай — эмешаныя, адработачна-капіта- лістычныя. Па меры росту таварнай гас- падаркі і асабліва разлажэння сялянства А. паступова выцясняліся капіталіст. наймам, але былі шырока распаўсюджа- ны на Беларусі і ў пач. 20 ст. Ва ўсх. паветах былі больш пашыраны А., якія мог выканаць толькі селянін, што меў рабочую жывёлу і інвентар (здоль- шчына, А. з канём за арандаваныя пашу, сенажаць, поле, лес і інш.). У зах. і цэнтр. паветах распаўсюджаны былі А., даступныя сельскаму пралетарыю (на касьбе, жніве, уборцы бульбы, малацьбе і інш.). У А. цесна спалучаліся і пе- рапляталіся рысы феад. і раннекапі- таліст. эксплуатацыі сялянства. Вынік А. на Беларусі — збядненне і разарэнне сялян (перш за ўсё сераднякоў, якія най- больш шырока звярталіся да А.), руціна і адсталасць пераважнай большасці сял., а таксама значнай часткі памешчыцкіх гаспадарак (заснаваныя на сял. інвен- тары, яны не мелі стымулаў да павы- шэння агратэхнікі, прымянення машын, інтэнсіфікацыі). Літ.: Анфнмов А. М. Крупное поме- іцнчье хозяйство Европейской Росснн (ко- нец XIX — начало XX века). М., 1969; Шабу ня К. Н. Аграрный вопрос н кре- стьянское двнженне в Белорусснн в револю- цнн 1905—1907 гг. Мн., 1962. В. П. Панюціч. Да арт. Адраджэнне. Партрэт слуцкай князёўны Соф'і Алелька-Радзівіл. Мастак невядомы. 16 — пач. 17 ст. АДРАДЖЭННЕ, Рэнесанс (фр. Ке- паіззапсе), у канкрэтна-гіст. значэнні — эпоха ў развіцці духоўнай культуры Еў- ропы ў пераходны перыяд ад сярэдня- вечча да новага часу (14—1-я палова 17 ст.), якая характарызавалася ўзды- мам свецкай навукі і мастацтва, ста- наўленнем нац. мовы, літаратуры і нац. самасвядомасці, гуманіст. светапогля- дам. У болып шырокім значэнні — заканамернасць у гіст. развіцці народаў і пэўных рэгіёнаў, якая выяўляецца ў паскораным руху эканам., сацыяльна- паліт. і культурных працэсаў да больш высокіх форм грамадскага быцця і нац. самасвядомасці пасля працяглых перыя- даў застою альбо ўпадку. А. ў значэнні культурна-гіст. эпохі ў яе класічных фор- мах характэрна для тых народаў і рэ- гіёнаў (пераважна Зах. Еўропы), гіст. працэсы якіх характарызуюцца плаўна- сцю і бесперапыннасцю ў прагрэс. раз- віцці. Наадварот, А. як заканамернасць перыяд. уздымаў грамадскага быцця і культуры пасля іх заняпаду выяўлялася пераважна ў тых народаў (Усх. Еўропы, слав. і азіяцкага рэгіёнаў), гіст. працэсы якіх характарызаваліся перапыннасцю і катастрафічнасцю развіцця. Па сутнасці, тэрмін А. абазначае 2 розныя неадна- родныя паняцці. Таму ў метадалагічным плане іх мэтазгодна размяжоўваць: пер- шае (А. як кўльтурна-гіст. эпоха еўрап. культуры) абазначаць паняццем г у м а- ністычнае А., другое (А. як закана- мернасць культурна-гіст. развіцця пэў- ных рэгіёнаў і народаў) — паняццем нацыянальнага А. Пры гэтым у другім выпадку неабходна ўлічыць, што аналагічныя працэсы развіваліся задоўга да ўзнікнення нацый — у рамках наро- даў і народнасцей. Ні адно з іх не перакрывае сабою другое і не поўнасцю ўключае другое ў якасці сваёй падсістэ- мы. У рамках пераходнага перыяду ад сярэднявечча да новага часу гумані- стычнае А. ў дачыненні да нац. А. вы- ступае як цэлае адносна сваёй часткі, бо якраз у гэтую эпоху ў еўрап. рэгіёне адбывалася станаўленне нац. дзяржаў, нац. літаратурных моў і культур. Аднак у полі зроку нац. А. як заканамернай сусветна-гіст. з’явы, якая паўтараецца на розных узроўнях і ў пэўным «гіста- рычным рытме», гуманістычнае А. ба- чыцца як рэгіянальна-еўрап. і лакаліза- ваная ў часе культурна-гіст. эпоха. У гэ- тым плане паняцце нац. А., выступаючы спецыфічным выяўленнем агульнай за- канамернасці ў развіцці грамадства і яго культуры, уключае гуманістычнае А. як свой этап. Праблема гуманістычнага А. мае шматвяковую даследчую традыцыю. Ад- нак вывучалася яна пераважна ў куль- туралагічным аспекце. У агульнагіста- рычнай тэматыцы гэта праблема дасле- дуецца пераважна ў аспекце суадносін А. і папярэдняй эпохі сярэднявечча. Вучоныя эпохі А. называлі сябе «гума- ністамі» — ў тым сэнсе, што ў адрознен- не ад сярэдневяковых тэолагаў з іх бага- слоўскай праблематыкай (сііуіпа зшсііа) яны засяродзіліся на вывучэнні чалавека, яго жыццядзейнасці і культуры (Ьшпапа $Ш<!іа). Першапачатковае значэнне тэр- міна А. ўзнікла з глыбокай цікавасці гуманістаў да антычнай культуры, якую яны «адраджалі» для новага жыцця, як бы занава адкрывалі антычную л-ру, ма- стацтва, міфалогію, навуку. Гэты працэс не быў простай рэстаўрацыяй антычнай культуры. Італьянскі гісторык мастацтва Дж. Вазары ў кн. «Жыццяпісы самых знакамітых жывапісцаў, скульптараў і дойлідаў» (1550) увёў тэрмін «адраджэн- не» ў значэнні новага мастацтва, што грунтавалася на вывучэнні прыроды. Пра адраджэнне л-ры і інш. відаў мастацтва пісаў Л. Вала, а М. Фічына назваў сваю эпоху «залатым векам» росквіту «свабодных мастацтваў». Канцэпцыю А. як антыпод сярэднявеччу ўпершыню аб- грунтаваў французскі гісторык П. Бейль у «Гістарычным і крытычным слоўніку» (т. 1—2, 1695—97), паводле якога рэ- несансавы гуманізм быў асветніцкім і антырэліг. пратэстам супраць ярэдне- вяковага «варварства». Такі погляд на А. развівалі дзеячы еўрап. Асветніцтеа ў 18 ст., пазней ён набыў форму пэўнай сістэмы ў «Гісторыі Францыі» Ж. Мішле пад назвай «Адраджэнне» (1855). Швей- царскі гісторык культуры Я. Буркхарт у кн. «Культура Італіі ў эпоху Адраджэн- ня» (1860), развіваючы думкі папярэдні- каў, прыйшоў да іншых высноў: дамінан- тай рэнесансавай культуры быў не гу- манізм, а культ моцнай асобы і эгаізм, які межаваў з амаралізмам. У заходнееўрап. гістарыяграфіі і культуралогіі канца 19— пач. 20 ст. паступова пераадольвалася традыц. канцэпцыя абсалютнай апазі- цыйнасці А. ў адносінах да сярэдне- вяковай хрысціянскай культуры, акцэнты пераносіліся на пошук пераемнасці па- між гэтымі эпохамі. У сав. гістарыя- графіі, літаратуразнаўстве і філасофіі 1920—50-х гадоў фактычна была ад- ноўлена асветніцкая канцэпцыя А., якая
59 АДРАДЖЭННЕ рэзка супрацьпастаўляла рэнесансавы гуманізм і свецкую культуру сярэдне- вяк вым рэліг. і духоўным каштоўна- сцям, затое непасрэдна звязвала яго з Рэфармацыяй і раннімі ідэаламі утапіч- нага камунізму (Т. Мор, Т. Кампанела, Т. Мюнцар). Зыходнай ідэяй марксі- сцкай тэорыі эпохі А. стала выказванне Ф Энгельса: гэта была эпоха, што пара- дзіла «тытанаў па сіле думкі, страсці і характару, па шматбаковасці і вучонасці» (Маркс К., Энгельс Ф. Соч. 2 мзд. Т. 20. С. 346), якія выступалі апазіцыйна адносна феадалізму і яго ідэалаг. інсты- тута — каталіцкай царквы, былі рэвалю- цыянерамі ў прыродазнаўстве, філасофіі, л-ры і мастацкай культуры. Дагматычная тэндэнцыя, скіраваная на тое, каб шмат- гранныя і неаднародныя з’явы рэне- сансавай культуры растлумачыць тэо- рыяй грамадска-эканам. фармацый кла- саў і класавай барацьбы, нярэдка пры- водзіла да мадэрнізацыі эпохі А. быццам бы бурж. па сваей сац. структуры. Пазней гэтае сацыялагічнае ўяўленне пра гума- ніст. культуру А. было заменена кан- цэпцыяй шматфактарнасці, паводле якой эпоха А. была абумоўлена ростам гара- доў, развіццём таварна-грашовай гаспа- даркі, зараджэннем капіталіст. адносін, складваннем нац. дзяржаў, манарх. абса- лютызмам, узмацненнем антыфеад. і рэ- лігійнай барацьбы Аднак і ў гэтай абноў- ленай «дыялектыка-матэрыялістычнай» канцэпцыі не хапала дыялектыкі і ра- зумення ўзаемавызначальнасці матэры- яльных і духоўных з’яў, не заўсёды ўліч- валіся адносная аўтаномнасць культуры, яе ўнутр. заканамернасці і пераемнасць у развіцці. Найбольш значнае дасягнен- не рэнесансазнаўства — фундаменталь- нае даследаванне А. Лосева «Эстэтыка Адраджэння» (1978), у якім падагульне- ны сусв. вопыт у вывучэнні гэтай прабле- мы і прапаюваів арыгіналывя гісторыка- тэарэт. канцэпцыя, якая ўлічвае сацы- яльна-эканам. абумоўленасць культуры і яе ўнутр. дыялектыку самаразвіцця. Сацыяльнай базай А. быў не капі- талізм (у аснове капіталіст. вытворча- сці — развітая мануфактура і ф-ка, а ў 14—16 ст. ў Еўропе панавала традыц. сялянская і рамесніцкая вытв-сць), а хутчэй пракапіталіст. формы сац. быцця, засяроджаныя ў адносна вольных, забя- спечаных магдэбургскім правам гарадах, якія ў 14—16 ст. сталі цэнтрамі асветы, навукі і культуры, акумуліравалі духоў- ныя сілы грамадства. Тыпалагічныя ры- сы гэтай культуры — арыентацыя на даследаванне прыроды і чалавека (антра- ацэнтрызм і гуманізм), узмацненне аса- бістага і суб’ектыўнага пачаткаў, пан- тэістычны светапогляд, сцвярджэнне зямной каштоўнасці гарманічнага, усе- бакова развітога чалавека — майстра, мастака, вучонага і філосафа, урэшце, паступовае пераадоленне дагматызму, схаластыкі і станаўленне крытычнай думкі. Асноўныя дасягненні эпохі А.— вялікія геагр. адкрыцц (падарожжы X. Калумба, Ф. Магелана), якія садзейніча- лі пераадоленню сярэдневяковага правін- цыялізму, пацвердзілі шарападобнасць зямлі і сцвердзілі адзінства зямнога Да арт. Адраджэнне. Абраз «Пакланеняе вешчуноў» з в. Дрысвяты Браслаўскага раёна. 1514. Да арт. А раджэнне Тытульны ліст «Біб- ліі» з кнігі «Быццё» Ф. Скарыны. 1519. жыцця, астранамічныя і фізіка-матэма- тычныя тэорыі (М. Капернік, Г. Галілей, I. Кеплер і інш.), паводле якіх Зямля аказалася не цэнтрам завершана а і да- сканалага космасу, а часткай сонечнай сістэмы і бясконцага сусвету, станаўлен- не тэхн. навук, біялогіі, медыцыны, экс- перыментальных даследаванняў, якія са- дзейнічалі тэхналагіч іаму прагрэсу і ча- лавеказнаўству, высокі ўзровень гуманіт. навук — свецкай філасофіі, археалогіі, адкрыцце кнігадрукавання як умовы дэ- макратызацыі навукі, л-ры і асветы, узлёт рэаліст. мастацтва і станаўленне нац. літаратур. Паводле крытэрыяў развіцця мастацкай культуры і гуманіст. навукі, еўрап. А. дзеляць на: П р о т а р э н е- санс, ці ранняе А. [пераважна ў Італіі 14—15 ст.; творчасць А. Дантэ, Ф. Петраркі, Дж. Бакача, станаўленне рэнесансавага стылю ў архітэктуры (Л. Альберці), жывапісе (Джота), скуль- птуры (Л. Гіберці, Данатэла) і інш.], Высокае А. (пераважна ў выяўл. мастацтве канца 15—1-й чвэрці 16 ст.; Рафаэль, Леанарда да Вінчы. Тыцыян, Мікелацджэла, А. Дзюрэр і інш.), позняе А. (2-я палова 16—пач. 17 ст.). Позняе А. найб. ра< крыла я ў выяўл. мастацтве і л-ры, пераводзе ак- цэнтаў з прыгожага і ўзнёслага на тра- гічнае, кам чнае і агіднае (творчасць I. Босха, П. Брэйгеля Старэйшага, драмы і трагеды У. Шэкспіра, камічнае ў Эра ма Ратэрдамскага і У. фон Гутэна, эстэтыка М. Мантэня, гратэскавая воб- разнасць у раманах Ф. Рабле і М. Сер- вантэса, росквіт тэатральнага і музычна- га мастацтваў, тэндэнцыі да маньерызму і барока ў пластычных мастацтвах). У адрозненне ад класічнага італьянска- га А. культуру на Пн ад Альпаў называ- юць ПаўночнымА. Яго характэрныя рысы — сувязь з Р фармацыяй і нац. адраджэннем і пэўная залежнасць ад сярэдневяковых і рэліг. традыцый. Да гэтага тыпу А. прымыкае культура слав. рэгіёна. Бел. даследчыкі 1970—80-х гадоў да- казалі наяўнасць на Беларусі 16 — пач. 17 ст. рэнесансавага гуманізму і адпавед- най культуры. Спрэчкі вядуцца толькі наконт таго. наколькі глыбока пранікла яна ў тагачаснае бел. жыццё народа, была эпохай у станаўленні нац. культуры ці толькі плынню ў сярэдневяковай культуры. Беларусь у складзе ВКЛ (з 1569 — у Рэчы Паспалітай) была ў сацыяльна-эканам. адносінах перыфе- рыяй тагачаснай Еўропы. Тут не паспелі сфарміравацца элементы раннебурж. грамадства, якія доўгі час памылкова лічыліся бадай што адзінай сац. перад- умовай А. 3 другога боку, у сярэдне- вяковай Беларусі толькі зараджалася свецкая л-ра, асабліва паэзія на роднай мове. Філасофская і грамадская думка канчаткова не аддзяліліся ад багаслоўя і арыентацыі на Біблію. Не было выдатных дасягненняў у свецкіх відах мастацтва — жывапісу, скульптуры, музыкі. Аднак сёння пераважае думка пра варыянт- насць і шматграннасць рэнесансавай культуры ў рамках пэўнай яе аднатып- насці. Беларуска-літоўска-польскі рэгіён 16 ст. добра ўпісваўся ў тагачасную еўрап. культуру, хоць і не знаходзіўся ў эпіцэнтры яе развіцця. Тагачасныя бел. гарады мелі юрыд. аўтаномію. У 14—15 ст. сфарміравалася старабеларуская мо- ва, якая амаль да канца 17 ст. была
60 АДРАДЖЭННЕ дзярж. мовай ВКЛ. У галіне архітэктуры поруч з готыкай у 16 ст. на Беларусі складаўся рэнесансавы стыль (комплек- сная рэканструкцыя гарадоў, абарончыя эбудаванні, замкі-палацы ў Міры, Люб- чы, Нясвіжы, цэрквы ў Сынковічах, Супраслі, Маламажэйкаве, Спаса-Пра- абражэнская царква-замак у Заслаўі і інш.). 3 16—1-й паловы 17 ст. дайшлі творы жывапісу (сармацкі партрэт, тво- ры іканашсу з прыкметнымі рэаліст. і этнагр.-бытавымі рысамі). Вялікай з’я- вай эпохі А. было ўзнікненне бел. кнігадрукавання і станаўленне мясц. школы кніжнай графікі. Развівалася бел. царкоўная і свецкая музыка, узнікла нотадрукаванне, зарадзіўся самабытны жанр кантавай ' песеннай культуры. Пачынальнікам бел. рэнесансавага ас- ветніцтва быў Ф. Скарына — бел. і ўсходнеслав. першадрукар, выдавец і ка- ментатар першай бел. Бібліі. На падставе аналізу яго літаратурна-асветніцкай спадчыны раскрываецца сінтэзуючы ха- рактар светапогляднай асновы культуры эпохі А.: яна не была ні простай рэ- стаўрацыяй ант. навукі і мастацкай куль- туры, ні поўным адмаўленнем хрысціян- скага і сярэдневяковага светапогляду. Гэта быў сінтэз хрысціянскага гуманіз- му з ант. мастацкай і філас. культурай, які стварыў якасна новую культуру, што стала зыходнай асновай для развіцця нац. культур еўрап народаў. Арыгі- нальныя творы Скарыны нясуць на сабе адзнаку светапогляду пераходнай эпохі: яны грунтуюцца на традыц. біблеістыцы і разам з тым тлумачаць Біблію ў рэ- чышчы рэнесансавай культуры — як вы- нік шматвяковага і драматычнага ста- наўлення чалавечай духоўнасці. Скары- нава Біблія — першае ў гісторыі ўсход- неслав. народаў навукова-папулярнае вы- данне, разлічанае хутчэй на свецкага чытача, чым на літургічную службу. Светапогляд Скарыны характарызуецца кампрамісам паміж хрысціянскім этыч- ным ідэалізмам і рэнесансавым рэа- лізмам, арыентаваным на зямное быццё Да арт. Адраджэнне. В. Сташчанюк. Замкі Наваградка ў XVI ст. Гістарычная рэканструкцыя. 1990. і сац. гармонію. Яго ідэал — своеасаб- лівая «калакагатыя» (Арыстоцель), спа- лучэнне дабра і красы. Розныя аспекты літ.-асветніцкай спадчыны Скарыны раз- вівалі М. Гусоўскі, С. Будны, В. Цяпін- скі, Л. Зізаній, М. Сматрыцкі, Сімяон Полацкі і інш. бел. пісьменнікі 16—17 ст. У паэме «Песня пра зубра» (1523) Гусоўскі ў высокамастацкай форме на міжнар. у той час лац. мове выявіў рэнесансава-гуманіст. канцэпцыю пры- роды, айчыннай гісторыі і маст. творча- сці. Скарына і Гусоўскі — прадстаўнікі ранняй рэнесансавай культуры на Бела- русі — этапу, які пачаўся тут, як і ў шмат якіх іншых краінах паўн., цэнт- ральнай і ўсх. Еўропы, амаль на ста- годдзе пазней, чым у Італіі. Прычына гэтага «храналагічнага змяшчэння» ў тым, што эканам. і агульнакульт. ад- ставанне гэтых рэгіёнаў запаволілі пера- ход ад сярэднявечча да новага часу. Той жа прычынай тлумачыцца адсут- насць у гэтых рэгіёнах стадыі Высокага Рэнесансу. Бел. культура 2-й паловы 16— 1-й паловы 17 ст. пазначана рысамі по- зняГа Рэнесансу. У адрозненне ад ранне- рэнесансавага асветніцтва, заснаванага на веры ў магчымасць гармоніі паміж класамі, народамі. веравызнаннямі, па- між асобай і грамадствам, позні Рэнесанс характарызуецца стратай гэтых утапіч- ных мар і барацьбой разнастайных сац. і нац. груп за свае ідэалы і каш- тоўнасці. У гэтай барацьбе выкарыстоў- валіся дасягненні рэнесансавай культу- ры — кнігадрукаванне, л-ра, іншыя віды мастацтва, асабліва красамоўства, тзатр, жывапіс, тагачасная гуманіт навука. Та- ды быў адзін з самых палемічных перы- ядаў у гісторыі айчыннай культуры. Тыповы дзеяч таго часу — ідэолаг Рэ- фармацыі, пачынальнік бел. палемічнай л-ры С. Будны. Яго заслуга як пісьмен- ніка і асветніка — у паслядоўнай ба- рацьбе за інтэлектуальную свабоду, пра- ва на «іншадумства». Як выдавец і перакладчык ён развіваў традыцыі Скарыны, садзейнічаў развіццю бел. літа- ратурнай мовы. У палеміцы з езуіцка- каталіцкай экспансіяй развівалася гума- ніст. навука на бел. і царкоўнасла- вянскай мовах, пераважна мовазнаўства з элементамі паэтыкі і рыторыкі (пад- ручнікі слав. мовы Л. Зізанія ў 1596 і М. Сматрыцкага ў 1618). У канцы 16— 1-й пал. 17 ст. ўзніклі 3 асн. плыні ў асветніцтве, л-ры і грамадскай думцы: рэфармацыйна-рацыяналістычная (Буд- ны і яго паслядоўнікі), нац.-патрыятыч- ная (К. Пашкевіч, А. РыМша, Сімяон Полацкі), уніяцкая і каталіцкая (I. Па- цей, М. К. Сарбеўскі). Літ. творчасць і асветніцкая дзейнасць Сімяона Полац- кага ўвасобілі ўзаемасувязі ўсходнеслав. народаў, садзейнічалі засваенню гра- мадствам здабыткаў антычнай і зах.-еў- рап. культур, фарміраванню ўсходнеслав. стылю барока, які склаўся ў выніку сін- тэзу рэнесансавай культуры і хрысціян- скіх духоўных каштоўнасцей. Гумані- стам па светапогляду і тэарэтыкам баро- ка ў яго каталіцкай інтэрпрэтацыі быў польскі новалац. паэт, філосаф і літара- туразнавец Сарбеўскі (1595—1640), які выкладаў у Полацкай езуіцкай калегіі і на аснове сваіх лекцый напісаў дасле- даванне па тэорыі паэзіі, красамоўства і антычнай міфалопі (надрук. ў Полыпчы ў 1954—72 у кн. «Пра дасканалую паэ- зію...», «Лекцыі па паэтыцы», «Багі языч- нікаў»), Сярод інш. дасягненняў эпохі А. на Беларусі — дакументы дзярж. справа- водства на бел. мове (Метрыка Вялікага княстеа Літоўскага), гіст. навука і лета- пісы, прававая культура (Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588), развіццё новала- цінскай і старабел. л-ры, філасофскай і грамадска-паліт. думкі. Паняцце А. як заканамернасці развіц- ця нац. культур, а ў сукупнасці — сусв. культуры, слаба распрацавана. хоць і выказваліся цікавыя ідэі, гіпотэзы, назапашаны значны матэрыял гісторы- камі л-ры і нац. культуры. Рускі са- цыёлаг М. Я. Данілеўскі (1822—85) уяўляў гісторыю культуры як сістэму закрытых культурна-гіст. тыпаў, кожны з якіх праходзіць 3 этапы: юнацтва, ста- ласць і старасць, за якой наступае смерць і асіміляцыя вынікаў дадзенага тыпу культуры новым яе тыпам. Гісторык і літаратуразнавец К. М. Лявонцьеў (1831—91) канкрэтызаваў гэтую ідэю і выступіў з канцэпцыяй 3 стадый у раз- віцці кожнага рэпянальнага тыпу куль- туры і сацыяльна-паліт. ладу: першапач. прастата, квітнеючая складанасць і ста- дыя другаснага спрашчэння. Эпоху еўра- пейскага А. ён адносіў да складанага культ. росквіту. У адрозненне ад Дані- леўскага, паводле якога кожная культу- ра, як і кожны жывы індывідуальны арганізм, квітнее і прыносіць плён толькі адзін раз, Лявонцьеў дапускаў магчымасць адраджэння рэгіянальнай (напр., еўрапейскай) і нац. культуры пасля яе заняпаду. Аднак ён не развіў гэтай думкі, а прычыну заняпаду куль- туры як «спрашчэння» бачыў у нівелі- роўцы нац. самабытнасці і дэмакратыч- най сац. аднароднасці грамадства. На думку сав. гісторыка М. I. Конрада (зб. «Захад і Усход», 2 выд. 1972), А. не ёсць унікальная з’ява еўрап. культуры, яно па-свойму выявілася ў Індыі, Кітаі, еўрап. краінах у 8—16 ст. Гэтыя гіпотэзы і даследаванні пацвярджаюць пэўную за-
канамернасць у развіцці рэгіянальных і нац. культур, паводле якой іх заняпад альбо «другаснае спрашчэнне» не заўсё- ды адпавядае смерці або поўнай асімі- ляцыі іх культурна-гіст. здабыткаў. Гі- старычны вопыт слав. народаў (балгар, чэхаў, беларусаў, украінцаў і інш.) сведчыць, што за заняпадам альбо застоем нац. культуры ў спрыяльных гіст. умовах наступае перыяд іх уздыму, паскоранага развіцця, які справядліва называюць нацыянальным А. Яго зыход- ным імпульсам заўсёды была генетычная памяць народа, увасобленая ў сімвалах, культ. здабытках і святынях, нац. мове. Гісторыя сведчыць, што асімілятары варварскай эпохі фізічна знішчалі народ альбо яго эліту — носьбітаў генетычнай памяці і культ. традыцый, а больш познія «цывілізаваныя* асімілятары імкнуліся вытруціць з памяці народаў іх родную мову, традыц. культуру і нац. сімволіку. Перыядычнае адраджэнне пасля заня- паду — заканамернасць развіцця бел. культуры. Пэўныя «адраджэнскія» рысы характэрны для стараж. Беларусі 12 — пач. 13 ст. ў адносна спрыяльны пе- рыяд гісторыі (росквіт Полацкай і 7^- рава-Пінскай зямель, высокі ўзровень дойлідства, пісьменства, прыкладнога і выяўл. мастацтваў, асветніцкая дзей- насць Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага). 2-я палова 13—15 ст.— адносна «глухі» перыяд збірання сіл для новага творчага ўздыму (фарміраванне народнасці, новых форм дзяржаўнасці, станаўленне старабел. мовы і новага стылю ў мастацкай культуры). Гумані- стычнае А. было разам і раннім нацыя- нальным А. Пачыналася яно з абвяшчэн- ня роднай мовы фундаментальнай ду- хоўнай каштоўнасцю, якая жывіць куль- туру, стымулюе яе паскоранае развіццё. Пра мову народа ўзнёсла пісаў Скары- на; выкрываў тых, хто выракся яе, Ця- пінскі; раіў дзяржаўцам не забываць сваю дзярж. «мову славенскую» Будны. Афіцыйнае абвяшчэнне бел. мовы дзярж. мовай Статутамі ВКЛ 1566 і 1588 было спробай заканад. шляхам спыніць яе вы- цясненне з элітарных сфер грамадскага жыцця і культуры. Да 1696 бел. мова афіц. заставалася дзярж., хоць у 2-й палове 17 ст. яна пачала выцясняцца польскай і лац. мовамі ў сферу нар. жыц- ця і дэмакр. жанраў неафіц. пісьмен- ства. Заняпад бел. мовы і культуры ў 2-й палове 17—1-й палове 19 ст. тлумачыцца стратай народам сваёй дзяржаўнасці і асіміляцыяй носьбітаў дзяржаўнасці — магнатаў, шляхты, чыноўнікаў, гар. вяр- хоў. Аднак амаль 200-гадовы застой культуры не быў абсалютным заняпадам, а вяртаннем яе на этнагр. ўзровень «першапачатковай прастаты», дзе фармі- раваліся крыніцы (аўтэнтычны фаль- клор, яскрава выражаны нар. стыль драў- лянага дойлідства і прыкладнога ма- стацтва, лацінска-польская л-ра і тэатр класіцызму, асветніцкая філасофія), з якіх у 19 ст. пачаўся новы, уласна нац. этап развіцця бел. культуры. Другое, спецыфічна нацыянальнае А. прыпала на перыяд станаўлення бел. нац. мовы і л-ры ў 19 ст. (асветніцтва і фальклорна- этнагр. рамантызм, творчасць Я. Чачота, Я. Баршчэўскага, У. Сыракомлі, А. Ры- пінскага, В. Каратынскага, В. Дуніна- Марцінкевіча і інш. бел.-польскіх пі- сьменнікаў, бел. народнштва, рэвалюц. дэмакратызм К. Каліноўскага, Ф. Багу- шэвіча і іх паслядоўнікаў). Сацыяльнай базай гэтага А. было сялйнства, блізкая да яго шляхта, якая ўзначаліла нац.- вызв. рух народа. Другі этап гэтага працяглага ў часе нац. А. закончыўся стварэннем бел. літаратурнай класікі (творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Ба- гдановіча, іх літ. школы), аднаўленнем бел. кнігадрукавання, стварэннем нац. друку (газ. гНаша доля», гНаша ніва», часопісы), станаўленнем нац. школы ў тэатральным, выяўл. і інш. мастацтвах. Пасля Кастр. рэв. на Беларусь прыйшла 3-я хваля А. (1920-я гады), калі фак- тычна закончыўся працэс станаўлення прафес. мастацтва. Чацвёртае (2-е ў БССР) нац. А. пачалося ў 1950-х гадах ва ўмовах пераадолення культу асобы Сталіна. Гэты працэс культ. ўздыму за- паволіўся ў гады застою (2-я палова 1960 — пач. 1980-х гадоў), аднак даў багаты плён; бел. нац. культура набыла агульнаслав. і сусв. вядомасць, падсума- ваны яе здабыткі, аднаўляліся страча- ныя, забароненыя і забытыя пласты нац традыцый. Гэтыя працэсы набылі паска- рэнне ва ўмовах сацыяльна-эканам. і па- літ. перабудовы, духоўндга абнаўлення грамадства. Аднак якраз у канцы 1980 — пач. 90-х гадоў склалася супярэчлівае становішча ў бел. культуры ў выніку страты крыніц, што жывілі яе (жывое бытаванне нац. мовы ў грамадстве, тра- дыц. вясковы побыт, фальклор, іншыя віды нар. аўтэнтычнай культуры). Узні- кла альтэрнатыва: альбо новае А. нац. культуры — альбо яе чарговы крызіс і застой. Закон «Аб мовах у Беларускай ССР» (студз. 1990), паводле якога бел. мове нададзены статус дзярж. мовы, Да арт. Адраджэнне. А. М а ра ч к і н. Размова аб вечнасці. Скарына і Парацэльс. Трыпціх. 1990. 61 ♦АДРАДЖЭННЕ» будзе садзейнічаць адраджэнню нац. культуры пры ўмове яго эфектыўнага ажыццяўлення разам з аднаўленнем нац. дзяржаўнасці, адраджэннем традыц. ка- штоўнасцей нар. культуры і саміх тра- дыц. форм нар. быцця. Літ.: Пмнскнй Л. Е. Реалнзм эпохн Возрождення. М., 1961; Соколов В. В. Очеркн фмлософнм эпохн Возрождення. М., 1962; Голенніцев-Кутузов Н. Н. Нтальянское Возрожденне м славянскне лн- тературы XV—XVI веков. М., 1963; Ко- пысскнй 3. Ю. Соцмально-полнтнческое развнтне городов Белорусснн в XVI — первой половнне XVII в. Мн., 1975; Ю х о Н. А. Правовое положенне населення Бело- русснн в XVI в. Мн., 1978; Очеркн нсторнн фнлософской н соцнологнческой мыслн Белорусснн (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 26— 119; Нден гуманнзма в обіцествешіо-по- лнтнческой н фнлософской мыслн Белорус- снн (дооктябрьскнй перяод). Мн., 1977. С. 36—94; Чамярыцкі В. А. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. Мн., 1969; Помнікі старажытнай беларускай пісьмен- насці. Мн., 1975; Конон В М. От Ренес- санса к класснцмзму: (Становленне эстетн- ческой мыслн Белорусснн в XVI —XVIII вв.) Мй., 1978, Дорошкевнч В Н. Но- волатмнская поэзмя Белорусснн н Лнтвы: Первая половнна XVI в. Мн., 1979; Подокшян С. А. Францнск Скорнна. М., 1981; Яго ж. Проблема восточно- европейского Ренессанса н гуманнзма // Нван Федоров н восточнославянское кнмго- печатанне. Мн., 1984; Ягож. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі. Мн., 1990; Спадчына Скарыны: Зб. матэрыялаў першых Скарынаўскіх чытанняў (1986). Мн., 1989; Конан У. Ля вытокаў сама- пазнання: Станаўленне духоўных каштоў- насцей у святле фальклору. Мн., 1989; Я г о ж. Святло для людзей: [ Родная мова і культура ў эпоху перабудовы}. Мн., 1989; Скарына і ягд эпоха. Мн., 1990. У. М. Конан. «АДРАДЖЭННЕ , беларускае каапера- тыўна-выдавецкае таварыства. Існавала ў
62 АДРОК Мінску з крас. да канца 1922. Засн. па ініцыятыве Акад. цэнтра Наркамасветы БССР з мэтай выдання твораў мастац- кай л-ры і падручнікаў для бел. школ. Выпусціла 13 кніг мастацкай, пед., с.-г., навук. і музычнай л-ры, у т. л. пер- шыя паслярэв. зборнікі Я. Купалы «Спадчына», Я. Коласа «Водгулле», 3. Бядулі «Пад родным небам», паэму М. Чарота «Босыя на вогнішчы»; пера- выдала «Дудку беларускую» і «Смык беларускі» Ф. Багушэвіча (у адной кні- зе). Выпусціла «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры. Старадаўні пе- рыяд» М. Янчука, падручнікі «Практыч- ная граматыка» Я. Лёсіка, «Роднае сло- ва» С. Некрашэвіча, зборнік арыфме- тычных задач і методыку арыфметы- кі Т. Лукашэвіча і С. Валасковіча, брашуры пра гутарку з сялянскай мо- ладдзю, кармавыя расліны, альманах «Адраджэнне». Было першым у Сав. Беларусі выд-вам, якое выпусціла «Збор- нік песень з нотамі» бел. кампазіта- ра М. Равенскага. Мела кнігарню ў Мінску, вяло на камісійных асновах продаж бел. кніг у Маскве, Гомелі і пав. гарадах Беларусі. Рэарганізавана ў выд-ва нСавецкая Беларусь». л. С. Ліс. АДРОК (адказ, выхад), права се- ляніна ў ВКЛ на пераход ад ад- наго феадала да другога; тое, што і выхад сялянскі. Гл. таксама Юр’еў дзень, «Запаветныя гады». АДРЎБЫ, гл. Водруб. АДРЫНА, п у н я, 1) старадаўняя гас- падарчая пабудова для захавання неаб- малочанай збажыны, сена, саломы, с.-г. інвентару. Уваходзіла ў гаспадарчы ком- плекс сядзібы. Паводле функцыянальна- га прызначэння, займала сярэдняе месца паміж гумном і хлявом. Ставілі А. на прыгуменні або ў агульным комплексе гаспадарчых пабудоў. Часам мела падло- гу з плашчакоў. Звычайна прамавуголь- ны ў плане будынак з двухсхільнай ці вальмавай страхой. Найчасцей доўгія сцены рабілі каркасна («замётам у шу- лы» ці з плятня). У маёнтках 16—19 ст. будавалі вял. доўгія А., перагароджаныя ўнутры на некалькі адсекаў, кожны з якіх меў самастойны ўваход. У некато- рых фальварках у А. малацілі збожжа. На Магілёўшчыне А. называлі пуняй, сянніцай, у некаторых р-нах Брэстчы- ны — сельніцай. 2) Да 17 ст. спальня ў жылым памяшканні або халодны бу- дынак, дзе жылі летам. У. С. Гуркоў. АДРЭЗКІ, землі, адрэзаныя ад сялян- скіх надзелаў на карысць памешчыкаў у ходзе сялянскай рэформы 1861. У чар- назёмных губернях Расіі складалі каля 'Д У іншых мясцовасцях да 2/6 сял. надзельнай зямлі. На Беларусі рэформа праводзілася на аснове агульнарас. і двух мясц. палажэнняў. У Магілёўскай і бел. (акрамя Дрысенскага) паветах Віцеб- скай губ., як у рус. і паўднёва-ўкр. губернях, прадугледжвалася захаванне за сялянамі надзельных зямель, якімі яны карысталіся на момант адмены пры- гону. Але памешчыкі атрымалі права па- меншыць надзел, калі да рэформы ён быў болыпы за вышэйшую норму (4— 5,5 дзес.; ніжэйшая норма — 1 дзес. 800 кв. сажняў — 1 дзес. 2000 ‘ кв. сажняў на душу мужч. полу), калі ў па- мешчыка заставалася менш чым 1 / з прыдатнай зямлі маёнтка, а таксама калі селянін згаджаўся бясплатна атрымаць ва ўласнасць 25 % вышэйшага надзелу (гл. Даравальны надзел). Паводле ўстаў- ных грамат, на большай частцы тэр. Магілёўскай губ. А. складалі 12,7 % на- дзельнай зямлі. У Віленскай, Гродзен- скай, Мінскай і Дрысенскім пав. Віцеб- скай губ. за сялянамі замацоўваліся зем- лі, якія знаходзіліся ў іх пастаянным карыстанні напярэдадні адмены прыго- ну. А. ажыццяўляліся, калі надзел быў большы за інвентарны (гл. Інвентарная рэформа 1840—50-х гадоў) і калі ў паме- шчыцкім маёнтку заставалася менш за 1 / з прыдатнай зямлі. У Гродзенскай губ. было адрэзана 9,8 % надзельных зямель (каля 1 / з памешчыцкіх сялян увогуле пазбаўлены права на атрыманне надзе- лу), у Мінскай (без Навагрудскага і Пін- скага пав.), паводле прыменшаных да- ных — 2 %. Памешчыкі пазбаўлялі бы- лых прыгонных лепшай ворнай зямлі, па- шаў, сенажацяў, вадапояў, прагонаў для жывёлы, лясных участкаў, ссялялі іх «на пясочак». На Беларусі ў склад надзелу не былі ўключаны ўгоддзі, што знаходзі- ліся ў часовым карыстанні сялян (т. зв. прыёмныя землі), за якія яны адбывалі павіннасці. Сялян пазбавілі таксама зя- мельных сервітутаў. А„ праведзеныя на падставе палажэнняў ад 19.2.1861, узако- нілі на Беларусі значнае абеззямеленне памешчыкамі сялянства ў час інвентар- най рэформы і асабліва пасля рэскрыпта Аляксандра II ад 20.11.1857 вілен- скаму ген.-губернатару У. I. Назімаву. Паўстанне 1863—64, масавы сял. рух у адказ на грабежніцкія ўмовы рэформы 1861 прымусілі царскі ўрад стаць на шлях лавіравання, пайсці на пэўныя ўступкі сялянству, каб прыцягнуць яго на свой бок. Згодна з цыркулярамі віленска- га ген.-губернатара М. М. Мураўёва ад 17.8 і 18.10.1863, бел. і літоўскім сяля- нам была вернута частка зямлі, адабра- ная памешчыкамі ў 1846—62. У Зах. і Цэнтр. Беларусі яе атрымалі 19,2 тыс. абеззямеленых сял. двароў, што складала 12,5 % ад колькасці двароў, якія мелі надзелы. Указамі ад 1.3 і 2.11.1863 быў устаноўлены абавязковы выкуп, на 20 % паменшаны выкупныя плацяжы былых памешчыцкіх сялян. Ім вярнулі частку А. На большай частцы тэр. Магілёўскай губ. плошча надзельных зямель па вы- купных актах у параўнанні з устаўнымі граматамі павялічылася на 8,9 %, у Гро- дзенскай губ. яе памер па выкупных дакументах адносна сапраўднага сял. землекарыстання ўзрос на 5,4 %. Сяля- нам было вернута права часова кары- стацца сервітутнымі ўгоддзямі. Гэтыя ўступкі, вырваныя рэвалюц. рухам, аблег- чылі становішча сялян, але не змянілі грабежніцкага характару рэформы. На Беларусі ва ўласнасці памешчыкаў-два- ран засталося 64,3 % прыдатнай зямлі маёнткаў (44,2 % усіх прыдатных зя- мель). Былыя памешчыцкія сяляне 5 зах. губерняў заплацілі за надзельную зямлю ў 3,3 раза болып, чым яна каштавала на мясц. зямельным рынку ў час перахо- ду на выкуп (гл. Выкупная аперацыя). Адрэзаныя землі былі жыццёва неабход- ны сялянам, што прымушала іх аранда- ваць А. у памешчыкаў на кабальных умовах (гл. Адработкі). А. надзельнай зямлі мелі месца і пры правядзенні дзяржаўных сялян рэформы 1867. Ся- лянства вяло ўпартую барацьбу за вяр- танне А., ліквідацыю памешчыцкага зем- леўладання (гл. Аленьскае выступленне сялян 1880—82). Кр.: Полн. собр. законов Росснйской нмпе- рнн. Собр. 2-е. Т. 36. № 36662, 36665; Т. 44. № 4690; Сборннк правятельственных рас- поряженнй по устройству быта крестьян- собственннков в Северо-Западном крае. Внльна, 1864. Літ.: Зайончковскнй П. А. Отмена крепостного права в Росснн. 3 нзд. М., 1968; Фрндман М. Б. Реалнзацня реформы 1861 г. в Мннской губ. // Ежегодняк по аграрной нсторнн Восточной Европы, 1962 г. Мн., 1964; Шпаков М. Ф. Реалнзацня реформы 1861 г. в Могнлёвской губерннн // Ежегодннк по аграрной нсторнн Восточ- ной Европы, 1963 г. Внльнюс, 1965; X н л ю т а В. А. Землепользованне н земле- владенне бывшнх помешнчьнх крестьян Гродненской губерннн в середнне XIX века (40-е — начало 70-х гг.): Автореф. днс... канд. нст. наук. Мн., 1982. В. П. Панюціч. АДУКАЦЫЙНАЯ КАМІСІЯ (Кошіча Едцкас)і Кагободае]), установа па кіраў- ніцтву народнай асветай у Рэчы Паспа- літай. Першая падобнага роду ўстанова ў Еўропе. Заснавана сеймам 1773—75. У яе стварэнні і дзейнасці прымалі ўдзел асветнікі Г. Калонтай, I. Патоцкі, Г. Пірамовіч, Я. Снядэцкі, I. Храптовіч (гл. Храптовічы) і інш. Першы старшы- ня (1773—80) I. Я. Масальскі. Кіруючы- ся інтарэсамі патрыят. колаў шляхты і гараджан, што спрабавалі вывесці Рэч Паспалітую з эканам. і паліт. крызісу, А. к. ажыццявіла рэформу школ і універ- сітэтаў у духу ідэй Асветніцтва. Правя- дзенню рэформы спрыяў роспуск ордэна езуітаў (1773), школы і маёмасць якога былі перададзены А. к. У 1783 быў зацверджаны «Статут, прадпісаны камі- сіяй народнай асветы для акадэмій і школ Рэчы Паспалітай». Камісіі непа- срэдна падпарадкоўваліся Ягелонскі ун-т у Кракаве і Гал. школа Вял. кн. Літ. (пазней Віленскі універсітэт), якія з’яў- ляліся вышэйшай ступенню новай сістэ- мы адукацыі і галоўнымі навучальна- адм. цэнтрамі адпаведна ў Полыпчы («Кароне») і ВКЛ. Сярэднюю ступень адукацыі складалі акруговыя і падакруго- выя школы. На тэр. Беларусі А. к. ад- крыла акруговыя школы ў Брэсце, Грод- не і Навагрудку, якія ажыццяўлялі на- вучальна-адм. кантроль за падакруговымі школамі ў Жыровіцах і Пінску (кант- раляваліся Брэсцкай акр. школай), Бару- нах, Ваўкавыску, Вішневе, Паставах (кантраляваліся Гродзенскай акр. шко- лай), Бабруйску, Беразвеччы, Мазыры, Мінску, Нясвіжы, Слуцку і Халопенічах (кантраляваліся Навагрудскай акр. шко-
лай). Падакруговыя школы ў Драгічыне, Лідзе, Лужках і Шчучыне ўваходзілі ў Піярскую навуч. акругу (гл. Піяр- скія школы). Паспяховае заканчэнне ся- рэдняй школы давала права паступаць у вышэйшую навуч. ўстанову. Ніжэйшай ступенню адукацыі павінны былі стаць парафіяльныя вучылішчы, адкрыццё якіх прадугледжвалася ў мястэчках і гарадах. Нагляд за імі ўскладаўся на рэктара бліжэйшай акр. або прэфекта падакру- говай школы. А. к. зрабіла спробу вызваліць аду- кацыю ад прамога ўплыву каталіцкай царквы. Агульнае кіраўніцтва справай асветы забіралася з рук духавенства, тэалогія была выключана з навуч. пра- грам. Школа набывала свецкую накіра- ванасць. Найважнейшае значэнне нада- валася прадметам фізіка-матэматычнага цыкла, асабліва фізіцы, у праграму якой уключаліся таксама элементы земляроб- ства, батанікі, садоўніцтва, мінералогіі, гігіены. Для прывіцця вучням практыч- ных навыкаў уводэіліся асновы геамет- рыі, ветэрынарыі, камерцыі і інш. 3 гу- маніст. навук выкладаліся польская і лац. граматыкі, геаграфія, гісторыя, закана- знаўства і інш. Пры выкладанні гісторыі звярталася ўвага на тое, «каб не даць фальшывых уяўленняў аб падзеях», не называць «тое палітыкаю, што зганьбава- на хітрасцю, здрадай, подласцю, гвалтам, грабяжом і несправядлівым захопам чу- жой уласнасці». Пастаноўка фізічнага выхавання адпавядала задачам падрых- тоўкі моладзі да ўзброенай барацьбы за незалежнасць дзяржавы. Новая сістэма адукацыі выклікала су- праціўленне кансерватыўнай часткі па- мешчыкаў і духавенства. Шляхта і ката- ліцкая царква сарвалі арг-цыю парафі- яльных школ, разлічаных на сял. дзяцей. Абвешчаны статутам А. к. прынцып бес- саслоўнай адукацыі не быў ажыццёўле- ны. У 1794 статут адменены Таргавіц- кай канфедзрацыяй, А. к. распушчана. У бел. губернях, далучаных да Расіі паводле 2-га і 3-га падзелаў Рэчы Пас- палітай, школы А. к. існавалі да пач. 19 ст. Кр.: Коші^іа Егіцкаср Ыаго<1о№еі (Різпіа КотІ5]і і о КотІ5]і): \УуЬ6г ігодеі. УУгосіаш, 1954. Літ.: С а в н ч А. А. Школьная реформа в Польско-Лнтовском государстве в послед- ней четвертн 18-го века // Вестн. Нарком- проса БССР. 1922. № 5—6; Яго ж. Школьная реформа в Польско-Лнтовском государстве в последней четвертн XVIII ст. н её осуіцествленне на террнторнн Право- бережной Укранны // Уч. зап. Московского гор. пед. нн-та. М., 1941. Т. 3, вып. 1; Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: Са стара- жытных часоў да 1917 г. Мн., 1985. С. 127— 128, 165—166; Епка$геяісг 3. Нізго- гуа 52к61 » Когопіе і V ууіеікіет к5І^5(шіе Ьі(е№5кіет... Т. 1—4. Рохпап, 1849—51; \УіеггЬоы,5кі Т. Зхкоіу рагаііаіпе V Роізсе і па Ьі№іе ха схазбяг КотІ5]і Едіікасіі Кагогіоше] 1773—1794. Кгакбг», 1921. У. С. Пасэ. «АДУКАЦЫЯ», асветніцкае таварыства, якое дзейнічала легальна ў Віцебску ў студз.— вер. 1913. Заснавальнікі і кіраў- нікі «А.» — прадстаўнікі мясц. інтэліген- цыі: Р. Н. Шулепнікаў (старшыня праў- лення), К. В. Пісарэнка (нам. старшыні), В. А. Прус. Афіц. мэта т-ва — пад- рыхтоўка да стварэння нар. універсітэта. Віцебскія сацыял-дэмакраты скарыстоў- валі легальную трыбуну «А.» для рэв. прапаганды сярод шырокіх мас працоў- ных. Апрача публічных лекцый, право- дзіліся закрытыя сходы, на якіх члены т-ва чыталі і абмяркоўвалі творы К. Мар- кса, слухалі лекцыі пра ролю асобы ў гісторыі, пра А. I. Герцэна. Да вер. 1913 т-ва аб’ядноўвала 1268 члеНаў розных сац. груп (служачыя, рабочыя, рамесні- кі, гандляры) і паліт. партый. Закрыта за антыўрадавую дзейнасць. АДШЧЭП, асколак, адбіты адбойнікам ад кавалка крэменю або крамянёвага нуклеуса першабытным чал. у каменным ці бронзавым веку. Бываюць рознай формы і памераў, з ударнай пляцоўкай, пукатасцю ад удару адбойнікам і дзвюма плоскасцямі — т. зв. спінкай і брушкам. Выкарыстоўваліся першабытным чалаве- кам каменнага і бронзавага вякоў для вырабу прылад працы (скрэблаў, нажоў, сярпоў і інш.) або з’яўляліся адходамі апрацоўкі крэменю. АДЫНЕЦ Антон Эдвард (псеўд. I н а- цэнты Старушкевіч; 25.1.1804, в. Гейстуны Ашмянскага пав.—15.1. 1885), польскі паэт, перакладчык, мему- арыст, выдавец. Скончыў базыльянскую школу ў Барунах (1820), Віленскі ун-т (1823) са ступенню магістра права. У Вільні пасябраваў з А. Міцкевічам і Я. Чачотам, якія абудзілі ў ім цікавасць да гісторыі, з Т. Занам, I. Дамейкам, I. Ходзькам, гісторыкам I. Лялевелем. У 1821 стаў членам т-ва філарэтаў, для якога напісаў «Песню філарэтаў». У ліст. 1823 — лютым 1824 зняволены па спра- ве т-ва. У 1825—26 выдаў у Вільні 2-томнік «Паэтычныя творы». Рэдагаваў альманах «Мелітэле» (1829). У 1829—37 падарожнічаў па Зах. Еўропе (часткова з А. Міцкевічам), жыў у Дрэздэне. У 1837 вярнуўся ў Гейстуны, з 1838 у Вільні. У 1841—59 рэдактар газ. «Вы- ленскый вестнчк». У гэты час погляды А. сталі больш правымі: ён удэельнічаў у выданні «Віленскага альбома» у гонар Аляксандра II (1858). 3 1866 у Варшаве, дзе супрацоўнічаў у розных газетах і ча- сопісах. У 1884 разам з Дамейкам на- ведаў Беларусь, магчыма, сустракаўся ў Крошыне з П. Багрымам. Аўтар мемуарных «Пісем з падарожжа» (1875—78), «Успамінаў з мінулага» (1884), у якіх ёсць звесткі пра гіст. падзеі на Беларусі, вершаваных драм «Феліцыта, або Карфагенскія мучанікі» (1849), «Барбара Радзівілянка» (1860; сюжэт узяты з гісторыі Беларусі і Літвы). Перакладаў на польскую мову 63 АДЫХОДНІЦТВА творы Дж. Г. Байрана, А. Пушкіна, Ф. Шылера і інш. Літ.: Мікоіа](І5 1. Огіупіес «гёгбсі ргхуіасіоі. Сг^5(осЬоша, 1938. А. В. Мальдзіс. АДЫНЦЫ, шляхецкі род герба «Ады- нец». Найбольш вядомыя прадстаўнікі роду: Я н (?—?), уладальнік маёнтка Ліцві- наўка ў 1700. Марцін (?—?), сын Яна, скарбнік смаленскі ў 1745. Станіслаў (?—?), унук Яна, упамі- наецца ў 1753. Тадэвуш (1781 —1833), сын Стані- слава. Адвакат пры Гал. Трыбунале ВКЛ. У 1800 набыў Гейстуны (Ашмянскі пав.), віцэ-маршалак гэтага павета. Меў 7 дзяцей (сярод іх пісьменнік А. Ады- нец). Верагодна, да гэтага роду належаў Вінцэнт Адынец (1865—1952), які нара- дзіўся ў сям’і шляхціца ў Ліцвінаве пад Мінскам. Быў генералам рус. арміі, удзелыгічаў у рус.-японскай вайне 1904—05. Служыў у Першым Польскім корпусе, Бел.-Літоўскай дывізіі. Іл. гл. да арт. Адзінцэвічы. Р. В. Баравы, Л. Л. Чарняўская. АДЫХОДНІЦТВА, часовы адыход ся- лян з вёсак у гарады, на прамысл. прадпрремствы, с.-г. работы свайго і інш. рэгіёнаў краіны, а таксама за мяжу. Пачалося ў перыяд позняга феадалізму, выклікана ўзмацненнем феад. эксплуата- цыі, павышэннем ролі грашовага аброку, развіццём таварнай гаспадаркі і ростам наёмнай працы. Уласціва большасці ка- піталіст. краін. На Беларусі ў 1-й пало- ве 19 ст. значная колькасць сялян ішла на сплаўныя і возніцкія работы, дарож- нае будаўніцтва і г. д. У 1830-я гады толькі на сплаве лесу было занята 50—60 тыс. чалавек. Пасля сялянскай рэформы 1861 па меры ўзмацнення працэсу разлажэння сялянства, пралетарызацыі і паўперызацыі яго пераважнай масы, узнікнення адноснай перанаселенасці на вёсцы, развіцця грамадскага падзелу працы і рыначных адносін А. набывала масавы характар. Адыходныя і мясц. промыслы выступалі як формы ператва- рэння дробных земляробаў у сельскіх пралетарыяў. У сувязі з адносна невысо- кім узроўнем развіцця фабрычна-завод- скай прам-сці і гарадоў, мяжой яўрэй- скай аселасці, нізкай заработнай платай наёмных рабочых пераважная боль- шасць адыходнікаў з Беларусі шукала заработкаў у інш. рэгіёнах імперыі. У 1861—70 у 5 зах. губернях (Вілен- скай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёў- скай, Мінскай) штогод выдавалася ў ся- рэднім 60,8 тыс. пашпартоў, у 1891 — 1900—405,2 тыс. У канцы 19 ст. з Бела- русі штогод ішло ў адыходныя заработкі каля 300 тыс. чалавек, што больш чым у 2 разы перавышала колькасць мясцо- вых с.-г. рабочых. У 1906—10 па 5 зах. губернях выбіралася ў сярэднім 610,7 тыс. пашпартоў штогод. Найбольшае пашырэнне А. набыло ў Віцебскай і Ма- гілёўскай губ. (у 1891 —1900 60—83 чал.
64 АДЭЛЬСК на 1 тыс. сельскага насельніцтва), дзе захоўвалася шмат рэшткаў прыгонніцтва і быў больш цяжкім памешчыцкі пры- гнёт. Менш адыходнікаў давалі Вілен- ская і Мінская губ. (47—49 чал. на 1 тыс. сельскага насельніцтва). У параў- нанні з іншымі рэгіёнамі Еўрап. Расіі (паўн., сярэдняволжскім, цэнтр. і інш.) на Беларусі А. было распаўсюджана слабей. У 1861 —1900 5 зах. губерняў, на долю якіх прыпадала 7,5 % сельскага АДЫХОДНІЦТВА 3 БЕЛАРУСІ (1861-1910 гг.) РАЁНЫ АДЫХОДНІЦТВА* лаўскі.Чавусні. Чэрыкаўскі пааеты МаплАўснай губерні Паўночны (68 «дыходнінаў на ІОО сялянсніх двроў) Дзісенсні лавет Віленснай губерні: Дрысенскі । Лепельсні паветы Віцебснай гу- берні ПаўночнЗ- Усходкі (ЭБ адыходнінаў на ІОО ся- лянскіх доароў). Віцебсні Гарадоцкі. Полацмі паветы ВіцебснаА губерні; Аршансні. Горацні. Маплбўскі Сенненсні паветы Маплеўснай гу- берні Паўночна-Заходні (36 адыходнінаў на ЮО ся- лянсніх даароў) Ашмянскі, Вілейснг Лідсні паветы Віленснай губерні Барысаўсні павет (паўночная частна) Менснай губерн) Паўднбва- Усходні (67 адыходнінаў наІОО ся- лянсніх двароў) Гомельскі. Нліыааіцкі. Мсціс Напрамак адыходніцтва — • — Гракіцы губерняў і—-м і—Сучасныя граніцы Рэспубліні Беларусь *3аўвага Эеестні дадзены ў сучасных гракіцах Аўтар В.П.Пакюціч насельніцтва еўрапейскай часткі Расіі, давалі толькі 5 % адыходнікаў, што тлу- мачылася перанаселенасцю гарадоў і мястэчак мяжы аселасці, параўнаўчай аддаленасцю ад асн. рынкаў найму, не- высокай удзельнай вагой кваліфікаваных рабочых, слабымі дарэформеннымі тра- дыцыямі А. Беларускія сяляне наймаліся пераважна на будаўніча-дарожныя ра- боты па ўсёй Расіі. на фабрыкі і заводы Пецярбурга, Масквы, Кіева, Рыгі і інш. гарадоў, шахты і руднікі Данбаса і Кры- вога Рога, працавалі на касьбе, жніве, уборцы цукровых буракоў на Украіне, у Прыбалтыцы, займаліся рамізніцтвам, Заходні (29 адыходнікаў на ЮО сллянсніх даа- роў); Берасцейсні (лаўночная частна). Ваўна выскі, Гародзенскі, Пружансні, Слонімсні па- аеты Гародэенснай губерні; Менсні. Наваград- сні. Слуцкі (паўночна-ааходняя частна) паваты Менснай губерні Паўднйвы (24 адыходніні нв 1ОО сялянскіх два роў) Бабруйсні Барысаўскі (паўднбвая частна). 1 Ігуменсні, Мазырсні. Пінсні. Рэчыцкі. Слуцкі (паўднбва-ўсходняя частна) лааетыМенснай гу- -» берні; Быхаўсні, Рагачоўсні паветы Магілфўснай губерні, Берасцейсні (паўднбвая частна), Ноб рынсні паветы Гародзенскай губерні сплаўлялі лес па Дняпры, Зах. Дзвіне, Нёмане, Зах. Бугу і іх прытоках, пра- цавалі бурлакамі, грузчыкамі, прыслугай і г. д. У 1860—80-я гады прыкладна 3 / 5 бел. сялян-адыходнікаў займаліся неземляробчымі і 2 / 5 — земляробчымі промысламі. У канцы 19 — пач. 20 ст. з выцясненнем у паўд. губернях с.-г. рабочых машынамі, развіццём прам-сці, гандлю. змоцненым чыгуначным будаў- ніцтвам удзельная вага неземляробчага А. на Беларусі ўзрасла. Частка сялян накіроўвалася за мяжу. У 1880-я гады пачалося А. ў Амерыку, якое найбольш пашырылася на пач. 20 ст. Агульная колькасць адыходнікаў у Амерыку скла- ла на Беларусі не менш 600 тыс. чал. Напярэдадні 1-й сусв. вайны многія сяляне зах. і цэнтральных паветаў хадзілі на с.-г. работы ў Германію (Прусію). Адыходнікі фарміраваліся пераважна з вясковай беднаты, серад- някоў, якія складалі найбольшую пра- слонку ў рамізніцкім промысле, дзе патрэбны былі добрыя коні. Адыход- ныя промыслы — вынік пранікнення капіталізму ў сельскую гаспадарку, адна з важных умоў фарміравання пралетарыяту, стварэння ўнутр. рынку. А. мела важнае значэнне для павышэння класавай самасвядомасці сялян, моцна ўплывала на яго побыт. Літ.-. Шаховскхй Н. Сельскохозяй- ственные отхожне промыслы. М., 1896; Р а ш х н А. Г. К вопросу о форммрованнн рабочего класса в Росснн в 30—50-х годах XIX в. // Нсторнческне запнскн. М., 1955. Т. 53; Панкратова А. М. Пролетарнзацня крестьянства н ее роль в формнрованнн промышленного пролета- рната Росснн (60—90-е годы XIX в.) // Там жа. М., 1955. Т. 54; Панютнч В. П. Нз нсторнн формнровання пролетарната Белорусснн 1861 —1914 гг. Мн., 1969. В. П. Панюціч. АДЭЛЬСК вёска ў Гродзенскім р-не на р. Одла (Адлянка). За 34 км на Пд ад Гродна. 9 км ад аўтадарогі Гродна — Ваўкавыск, на старым гандлёвым шляху з Гродна праз Крынкі, Нараў, Орлю на Брэст. 761 жыхар, 227 дамоў (1990). А. захаваў аблічча старой вёскі тыпу аколіца. А. называюць Гродзерскай Камчаткай. У дакументах вядома як мястэчка з часоў праўлення вял. князя ВКЛ Ка- зіміра IV (1440—92). У 1490 тут пабу- даваны касцёл. У адпаведнасці са Стату- там ВКЛ 1529 з А. збіралі ў казну 15 коп грошаў (900 літоўскіх грошаў) на ваен. патрэбы. У 1546 каралева Бона пацвер- дзіла права жыхароў А. мець участкі зямлі, адкрываць корчмы, праводзіць штотыднёвыя таргі, ураўнавала правы асобных мяшчан А. ў пазямельнай пла- це з правамі мяшчан з мяст. Крынкі. Пазней гэтыя правы з некаторымі дапаўненнямі пацверджаны Стэфанам Баторыем, Ула зіславам IV. У 1588 Жыгімонт III далучыў А. да каралеў- скіх сталовых маёнткаў. У 1690 А.— вёска ў Трокскім ваяв., належала Гара- дзенскай эканоміі, атрымала жалаваную грамату караля Яна Сабескага. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай 1795 адышла да Прусіі. У 1807 далучана
65 АЖЭШКА да Рас. імперыі (у складзе Беластоцкай вобл.). 3 1808 заштатны горад Сакол- каўскага пав. Гродзенскай губ. Насель- ніцтва А. напалову складалася з мяшчан- хрысціян (традыцыйна займаліся вы- рабам тканін або сельскай гаспадар- кай) і яўрэяў (займаліся дробным гандлем). У І-й пал. 19 ст. ў А. пра- водзіліся 6 кірмашоў у год, належала 1525 дзес. зямлі, меўся даходны дом, прыбытак ад якога ў 1862 складаў 145 руб. Жыхары А. актыўна ўдзель- нічалі ў паўстанні 1863—64. У 1865 у А. 1327 жыхароў (з іх мяшчан і цэха- вых 1248), 201 будынак (усе драўляныя), касцел (католікаў 841), 6 яўрэйскіх корчмаў (іудзеяў 482), 2 яўрэйскія малітоўныя школы. У 1886 у А. 1346 жыхароў (католікаў 1242, іудзеяў 98, нраваслаўных 6). У 1895 даход горада склаў 225 руб., расход 220 руб., у т. л. на агульнагарадское кіраванне 170 руб. У сувязі з гэтым бытавала прымаўка: «Лад, як у Адэльску». Паводле перапісу 1897, у А. 1462 жыхары, на пач. 20 ст. 1828 жыхароў, у 1916 1742 жыхары (пераважна беларусы - католікі). У 1921 — 39 А. у складзе Польшчы, вёска Саколкаўскага пав. Беластоцкага вая- водства. 3 1939 у складзе БССР, з 1940 у Гродзенскім р-не, у 1941—44 пад ням. фаш. акупацыяй. 3 1956 цэнтр калгаса «Савецкі паграшчнік». У 1969 — 891 жыхар. У вёсцы сярэдняя школа, б ка клуб, фельчарска-акушэрскі пункт. Помнік У 1. Леніну, драуляны касцёл Ушэсця (пабудаваны ў 1-й пал. 18 ст.), гарадзішча. Літл Семенов - Тян - Шанскнй П. П. Географнческо-статнстнческмй сло- варь Россмйской нмпернн. Т. 3. Спб., 1866. С. 529; Матерналы для географнн н ста- тнстнкн Росснн, собранные офнцерамн Генерального штаба. Гродненская губерння. Ч. 2. Спб., 1863. С. 1016, Жу ч кевнч В. А„ Малышев А. Я., Рогознн Н. Е. Города н сёла Белорусскон ССР Нст.-геогр. очеркн Мн., 1959. С. 230. А П. Госцеў, В. У. Шаблюк. АЖАРОЎСКІ Адам Пятровіч (1776, Варшава — 5.12.1855), рускі ваенны і дзярж. дзеяч. Генерал ад кавалерыі (1826), сенатар (1826) Граф. 3 мала- польскага шляхецкага роду, вядомага з 15 ст. Бацька А.— апошні вял. ка- ронны гетман — быў павешаны за здраду ў час паўстання 1794, сам А.— удзель- нік гэтага паўстання. 3 1796 на рус. ваеннай службе. У чыне палкоўніка ўдзельнічаў у кампаніях 1805 і 1807 супраць Францыі. 3 1807 генерал- ад’ютант. У 1808 суправаджаў Аляк- сандра 1 у час паездкі ў Эрфурт для спаткання з Напалеонам 1. У пач. Айчыннай вайны 1812 — пры Гал. ква- тэры рус. арміі, далучаўся да «нямец- кай» (К. Л. А. Фуль, Л. фон Вальцо- ген) і «польскай» (С. С. Патоцкі, М. Ф. Влодэк) «партый», займаўся размяшчэннем войска ў Дрысенскім лагеры. У час Барадзінскай бітвы знаходзіўся пры М. 1. Кутузаве для перадачы загадаў і назірання за ходам бою. 3 17(29).10.1812 камандзір асоб- нага атрада (19-ы егерскі, Марыу- пальскі гусарскі і 4 казацкія палкі). Касцёл Ушэсця ў в. Адэльск. І-я пал. 18 ст. прызначанага для партыз. дзеянняў на паўд. флангу праціуніка У ліст. 1812 атрад А. удзельнічаў у баях пад Красным (цяпер Смаленская вобл ) і праследа- ванні французаў на Ляды, Дуброўна; 12(24) ліст. заняў Магілёў У Бярэзін- скай аперацыі 1812 атрад А., рухаючыся на Беразіно, Лагойск, прыкрываў левы фланг гал. сіл рускіх, А. першы паведа- міў Кутузаву аб пераправе папалеонаў- скіх войск цераз Бярэзіну Атрымаўшы заіад назіраць за дзеяннямі корпуса К. Ф Шварцэнберга, атрад А. праз Валожын. Воранава выншаў да Ліды, 1(13) снеж. заняў яе і рушыў у напрам- ку Беліца — Ражанка для наступлення на Беласток. 10(22) снеж. атрад рас- фарміраваны. У 1813—14 А. зноў у якасці камандзіра асобнага кав. атрада ўдзельнічаў у замежных паходах рус. арміі. 3 1814 знаходзіўся пры Аляк- сандру 1: выконваў спец. палітычныя і дыпламатычныя місіі, суправаджаў цара за мяжой, у т л. на міжнар. кангрэсах у Вене (1814—15), Ахене (1818), Трапаў (1820), Ланбаху (1821), а таксама ў шматлікіх падарожжах па Расіі і Польшчы ў 1816—25. Пасля кароткачасовага (люты — кастр. 1827) камандавання Асобным Літ. корпусам выншаў у адстаўку і пасяліуся ў Поль- шчы. 3 1833 член Дзярж савета Цар- ства Польскага, з 1841 прысутны ў Варшаўскіх дэпартаментах Сената. Літл Сборннк нмператорского Русского нстормческого обіцества. Т. 73, 78, 119, 121, 131. Спб., 1890 1910; М. й. Кутузов: Сб. документов. Т. 4, ч. 2. М., 1955; Д а в ы- д о в Д. Военньіе запнскн. М., 1982; 8 т о I- к а 81. Роіііука ЕцЬескіе^о рггесі рош- зіапіет ІімораЛочеут. Т. 2. Кгако», 1907. 2 чеуіі. \Уаг5ха«а, 1984. В. В. Антонаў. АЖЭШКА (Арэшка) Фларыян (Фларэнцій) Феліксавіч (1833, Коб- рынскі пав. — 1905), удзельнік паўстан- ня 1863—6 I на Беларусі. Скончыўшы Пецярбургскую медыка-хірургічную ака- дэмію (1861), займаўся прыватнай ура- чэбнай практыкай у Кобрынскім пав., вёў рэвалюц. прапаганду. У маёнтку Людвінова (цяпер вёска ў Драгічын- скім р-не) узначаліў групу дэмакратыч- на настроеных аднадумцаў, у ліку якіх была Э. Ажзшка, жонка яго брата Пятра. Аказаў уплыў на фарміраванне светапогляду будучай польскай пісьмен- ніцы. Разам з ёю арганізаваў у маёнтку школу для сялянскіх дзяцей, у якой навучалася 20 хлопчыкаў. Уваходзіў у Кобрынскую паўстанцкую арг-цыю, стварыў запасы зброі і боепрыпасаў у маёнтку Оўзічы (цяпер вёска ў Іва- наўскім р-не), што належаў яго брату Браніславу. Пры вобыску 16.3.1863 паліцыя выявіла гэты склад і нелегаль- ную перапіску. Аддадзены пад нагляд паліцыі. У крас. 1863 уступіў у атрад Р Траўгута, удзельнічаў у баях у Коб- рынскім, Пружанскім і Пінскім пав. Пасля разгрому атрада рабіў спробы яго аднаўлення. 5.7.1863 арыштаваны ў Пружанскім пав. ў час агітацыі добраахвотнікаў. Паводле прыгавору ваен.-палявога суда ад 2.1.1864 сасланы ў Томск, Дзе займауся прыватнай практыкай, набыў шырокую вядомасць у Сібіры як урач высокай кваліфікацыі. Атрымаўшы ў 1872 права дзярж. службы, на працягу 23 год працаваў урачом Томскай турмы, быў актыўным дзеячам мясц. таварыства ўрачоў. Да- намагаў вяшям наладжваць сувязі з воляй. У апошнія гады жыцця — урач духоўнай семінарыі. Памер у Томску. Літл Гапава В. I Эліза Ажэшка. Жыццё і творчасць. Мн„ 1969, Г р в ц к е- вмч В П С факелом Гвппократа. Мн. 1987. С 202; Мендрнна Г Н Медн- цннская деятельность полнтнческнх ссыль- ных в Снбнрн. Томск, 1962. С. 21—22; Росснйскнй меднцннскнй спнсок на 1905 год. Спб.. 1904; Оггеэгкояа Е. Бікіу геЬгапе. Т. 3 — 4. \Угос1аш, 1956—58; 2 е т Ь гг цхк і Ь. Еіоіа кзіудо когрцзц запіеагпево Роіэкіе^о, 1797—1918. ЗУаг- вгажа, 1927. Ф. / Ігнатовіч. ЖЭШКА (Оггезгкоіеа, дзявочае П а ў- лоўская) Эліза (6 6.1841, маёнтак Мількаўшчына Гродзенскага пав.— 18.5.1910), польская пісьменніца. прад- стаўнік рэалізму ў польск. л-ры. 3 ба- гатай шляхецкай сям'і. Выхоўвалася ў манастырскім пансіёне ў Варшаве (1852—57). У 1858—64 жыла ў маёнтку мужа Людвінова Кобрынскага пав. (ця- пер Драгічынскі р-н), дзе бліжэй пазнаё- мілася з побытам бел. сялян, дапамагала ім у час голаду і хвароб. У 1862 разам з малодшым братам мужа Ф. Ажзшкам арганізавала сял. школу, у якой навуча- лася 20 хлопчыкаў. Дзевер пазнаёміў будучую пісьменніцу з нелегальнай л-рай, далучыў да гуртка рэв. моладзі. У час паўстання 1863—64 К. была сувяз- ной атрада Р. Траўгута, дастаўляла правіянт і медыкаменты, перадавала звесткі пра дыслакацыю царскіх войск. У ліп. 1863 пасля разгрому атрада хавала Траўгута ў маёнтку, затым дапамагла яму перабрацца ў Полынчу. Паўстанне 1863—64 і сялянскі рух 1860—80-х гадоў на Беларусі адыгралі выключную ролю ў фарміраванні дэ- макр., гуманіст. светапогляду А. «Усё гэта зрабіў са мной і ўва мне год 1863. Калі б не яго молат і разец, мой лёс быў бы іншы і, відаць, я не стала б 3. Энц-ыя гісторыі Беларусі. Т.1
66 АЖЭШКІ пісьменніцай» (О ггеяк о» а Е. Ьіаіу геЬгапе. Т. 4. УУгосІа», 1958. С. 245). 3 1869 жыла ў Гродне, дзе і памерла. Літ. дзейнасць пачала ў 1866 апавядан- нем «Малюнак з галодных гадоў», які заснаваны на рэальных падзеях бел. прыгоннай вёскі. На творчасць А. 1870-х гадоў паўплывалі ідэі польскага пазіты- візму з яго заклікам «ргасу ц рогізіа»» («працы ля асноў» — асветніцкай працы з народам). Адлюстроўвала перадавыя ідэі часу: выступала за раўнапраўе жанчын у грамадстве (аповесці «Апош- няе каханне», 1868; «Пан Граба», 1869—70; «Марта», 1873), з гуманіст. пазіцый абараняла інтарэсы працоўных (зб. апавяданняў «3 розных сфер», т. 1—3, 1879—82), вострасатырычна намалявала маральны распад шляхецкай арыстакратыі і яе саслоўныя забабоны (раман«Пампалінскія», 1876). Станоўчы ўплыў на яе творчасць зрабіла рус. класіка (Л. Талстой, I. Тургенеў, М. Салтыкоў-Шчадрын). Творчым дасяг- неннем пісьменніцы з’явіўся раман «Над Нёманам» (1887), у якім узняты надзен- ныя праблемы тагачаснай рэчаіснасці, па-мастацку глыбока паказаны скла- даныя эканам. адносіны на вёсцы. Страсным гуманіст. пафасам прасяк- нуты творы 1880-х гадоў пра бел. на- род; аловесці «Нізіны» (1884), «Дзюр- дзі» (1885), «Хам» (1888), апавяданні «Рэха», «Тадавуш», «У зімовы вечар», «На следстве» і інш. У іх раскрыты станоўчыя рысы нац. характару белару- саў, самабытнасць іх мовы і культуры, паказана суровая праўда жыцця пасля- рэформеннай бел. вёскі, імкненне народа да лепшай долі. Беларускаму фальклору прысвечаны нарысы «Людзі і кветкі на берагах Нёмана» (час. «\Уізіа», 1888—91), у якія ўключаны і сама- стойныя запісы твораў вуснай нар. творчасці (лірычныя песні, балады, прымаўкі, загадкі, а таксама бел. назвы каля 400 траў), зробленыя А. на Гродзеншчыне. У фальклоры пі ьмен- ніца бачыла выяўленне духоўнага багац- ця беларусаў, нар. розуму і пачуцця прыгожага. У 1890-я гады ў яе творах вастрыня сац. праблематыкі саступае месца псіхалагічнай заглыбленасці (зб. апавяданняў «Меланхолікі», 1896), але ў адмаўленні кашталіст. рэчаіснасці і некаторых з'яў дакаданцкага мастац- тва яскрава выявіўся крытычны рэа- лізм (раман «Арганаўты», 1899). Апошні зб. навел «СІогіа уісііз» («Слава пера- можаным!», 1910) услаўляе герояў пі ўстання 1863— 64 і традыцыі нац,- выэв. барацьбы 3 дальнабачна цю псторыка А. вызначыла адну з гал. прычын паражэння паўстання — неда- статкова шырокі ўдзел сял мас: перад пэўстанцамі «была замкнута мужыцкая хата» (навела «Яны»), Пасля смерці пісьменніцы кніга была забаронена царскімі ўладамі. Апошнія 2 гады жыц- ця А. (19СЗ —10) былі духоўна звязаны Э. Ажэшка. С. 1. Азараў. з маёнткам Флер*янова Слуцкага пав. (цяпер Ляхавіцкі р-н). куды пісьменшца прь здж іла ўлетку на адлг чыняк. Гэты куток бел. зямлі А. зрабіла цэнтрам прыцягненяя бел. і польскай творчай інтэлігенцыі (пісьменнік У. Рэймант, тэатральны дэеяч і крытык Ю. Катар- бінскі і інш.), ён даў імпульс для на- пісання лірычнай эпісталярнай кнігі, якую склалі амаль штодзённыя лісты да гаспадара маёнтка Т. Бохвіца. А. падтрымлівала сувязі з дэеячамі культу- ры братніх слав. народаў (Салтыковым- Шчадрыным, 1. Франко), цікавілася бел. л-рай, ведала бел мову, сябравала э Ф. Багушэвічам і высока цаніла яго творчасць. Творы А. стаяць ля вытокаў бел. прафесійнага і самадзейнага тэатра. Апавяданне «У зімовы вечар», пера- працаванае для бел. сцэны В. Ластоўскім, разам з ін цэніроўкай аповесці «Хам» ставілася трупай I. Буйніцкага. Спек- таклем па апавяданні «У зімовы вечар» (14.9.1920) адкрыўся Еел. дзяр к. тэатр. На бел. мову перакладэены творы А. «Гздалі» (Вільня, 1907), «У эімовы вечар» (Вільня, 1927). Асоб- ным выданнем у перакладзе Я. Брыля і Я. Бяганскай выйшла яе кніга «Вы- бранае» (1975). У Гродне ў 1929 пастаўлены помнік А.; на доме, у якім з 1894 жыла пісьмен- ніца, устаноўлена мемарыяльная дошка; адна з гал. вуліц горада названа яе імем. Тв.'. Рус. пер.— Соч. Т. 1—5. М., 1953—54. Літ.'. Г а п а в а В. I. Эліза Ажэшка: Жыц- цё і творчасць. Мн., 1969; Мсторня польской лнтературы. Т. I. М., 1968. С. 514—535; Памяць: Гіст.-дакум. хрохіка Ляхавіцкага р-на. Мн., 1989. С. 108—115; Мопасіі Гоікіог Ьіаіогцакі » І»6гсхо4сі Еіігу Огге- 5гко»еі // Хіауіа Огіепіаііз. 1971. Т. 3. В. I. Гапава. АЖЭШКІ (А р э ш к і), старажытны шляхецкі род. Найбольш раннія гербоў- нікі называюць род А. герба «Кораб» (залаты карабель з падобнай на вежу мачтай на чырвоным полі; тое ж на шлеме) у Падляшскім ваяводстве. Прад- стаўнікі гэтага роду займалі розныя пав. пасады (стольнік, падстолі, падсу- дак, суддзя, войскі і інш ), гал. чынам у Мельніцкім пав. ў 16—17 ст. Вядомы каля 20 прадстаўнікоў гэтага роду. У 18 ст. вядомы А. герба «Побуг», прад- стаўнікі якога займалі дзяржаўна-адм пасады ў ВКЛ. Найбольш вядомыя прад таўнікі роду: Людвік (?—?), падкаморы пінскі, удзельнік Барскай канфедарацыі. Антоні (1743—71), сын Людвіка. маршалак пінскі ў часы Барскай кан- федарацыі прымаў актыўны ўдэел у паліт. барацьбе (падтрг мліваў партыю Чартарыйскіх). Удэельнічаў у выбарчым сойме 1764, у 1769 арганізоўваў на Піншчыне падмацаванні для войскаў Барскай канфедэрацыі, удэелыпчаў у баях Намеснік ген. каменданта войска літ. ў кампі ші 1771. Запнуў у бітве пад Ланцкаронай, дзе пахаваны ў пара- фіяльным касцёле. Леапольд (каля 1720—79). суддзя эемскі пінскі, пасол на соймы, член Гал. лгтоўскага трыбунала. стслыпк пінскі (1748), пісар гродскі пінскі (1750), маёр каралеўскіх драгунаў (1750), пад- палкоўнік войска літоўскага (1754). Паходзіў з незаможнай сям'і, меў спадчынны маёнтак у Пінскім павеце. Яго падтрымліваў гетман вял. літоўскі М. Радзівіл. Меў сыноў Антонія (марша- лак эемскі пінскі) і Тамаша. Верагодна, да гэтай лініі А. адносіліся: Антоні (псеўд. Іудак, Іудаш; 1800—77), зямянін, уладальнік маёнтха Пешкі (Пінскі пав.) У час паўстання 1830—31 адзін з арганізат раў паўстанц- кіх атрадаў у Пінскім пав^ удэельнічаў у баях. У 1831 арыштаваны, высланы ў родаяы маёнтак пад нагляд паліцыі. Уствнавіў сувязь з Ш. Канарскім і ство- ранай ім арг-цыяй Омлз польскага на- рода. У 1838 арыштаваны, супрацоў- нічаў са следствам. Сасланы ў Томск на 20 гадоў. Пасля амністыі вярнуўся ў Педпо. Меў сыноў Леапольда і Фран- цішка, дачку Камілу. Пётр (?—?), зямянін Кобрын кага пав^ уладальнік маёнтха Людчінова У 1858 ажаніўся э будучан польскай пісьменніцай Паўлоўскай (гл. Э. Ажэш- ка). Ф л а р ы я н (Фларэнцій; 1883—1905), брат Пятра. Гл. Ажэшка Ф. Ф. Літ.'. В о п і е с к і А Росгеі госібш я ІУіеІ- кіет к$і;$І№іе І-іІешхкіет » XV і XVI шіекц.
67 АЗБУКА \Уаг8га*а, 1883. 8. 223; Ыіевіескі К. НегЬагг Роккі. Т. 7. Ьірвк, 1841. 5. ! 40; Роккі $1ошпік ЬіовгаНсгпу. АУгосіа*' еіс, !979. Т. 24/2, г. 10!. 8. 309—311. В. Р Баравы, Л. Л. Чарняўская. АЗАРАЎ Сямён Іванавіч (31.1.1904, в. Вілейка Чавускага пав.— 8.5.1942), Герой Сав. Саюза (1943). У Чырв. Арміі з 1927. Скончыў Ленінградскую ваен. пяхотную школу (1931). Чл. КПСС з 1937. Удзельнік сав. фін- ляндскай вайны 1939—40. У Айч. вайну полк пад камандаваннем падпалкоўніка А. вызначыўся ў баях пад Ленінградам і ў Карэліі. Зімой і вясной 1942 у баях на масельгскім, потым кесценьгаўскім напрамках полк паспяхова адбіваў атакі ворага, утрымліваў стратэгічна важныя пазіцыі. А. загінуў у баі на тэр. Ка- рэльскай АССР. Яго імем названы вуліцы ў г. Чавусы, г. п. Кесценьга Карэльскай АССР. АЗАРЫЦКІ БОЙ 1942. Адбыўся ў Вял. Айч. вайну паміж партыз. атрадамі «Чырвоны Кастрычнік» (камандзір Э. Я. Чырлін), А. Ф. Каваленкі, I. Р. Жу- легі, Капаткевіцкім (А. А. Жыгар) і ням.-фаш. акупантамі 17.2.1942 у в. Аза- рычы Даманавіцкага р-на. У вёсцы размяшчаўся варожы гарнізон з 70 чал., знаходзіліся склады з хлебам, прызна- чаным для адпраўкі ў Германію. Аперацыяй кіраваў Герой Сав. Саюза Ф. I. Паўлоўскі. Атрад Каваленкі прыкрываў дарогу Кабыльшчына — Аза- рычы, узвод атрада «Чырвоны Кастрыч- нік» — дароіу Азарычы — Валасовічы. У 7 гадзін раніцы партызаны скрытна занялі зах. частку Азарыч, ударная група атакавала каравульнае памяшкан- не праціўніка. У выніку 3-гадзінпага бою партызаны разграмілі гарнізон, знішчылі каля 40 салдат і афіцэраў, захапілі 2 станковыя і 1 ручны кулямёты, 35 вінтонак, каля 50 тыс. патронаў, раздалі насельніцтву 850 т збожжа. М. Ф. Шумейка. АЗАРЫЦКІ РАЁН. Існаваў у 1924—31. Цэнтр — в. Азарычы. Утвораны 17.7. 1924, да 26.7.1930 у складзе Мазырскай акругі. Плошча раёна 1004 км '. 124 нас. пункты, насельніцтва (на 1.1.1925) 30 261 чал. Падзяляўся на 13 сельсаве- таў: Азарыцкі (з 1926 нац. яўрэйскі сель- савет), Валосавіцкі, Грабаўскі (з 1929 Ламавіцкі). Давыдаўскі. Слабададавы- даўскі (з 1926 нац. яўрэйскі), Кабыль- шчынскі, Каранеўскі (з 1926 Мартына- віцкі), Карпавіцкі (з 1926 Асташкавіцкі). Крукавіцкі, Навасёлкаўскі, Савіцкі, Хал- мянскі (утвораны ў 1930), Хамічоўскі, Яланскі (скасаваны ў кастр. 1924), Яўтушкавіцкі (з 1926 Людвінаўскі). А. р. скасаваны 8.7.1931: 5 сельсаветаў (Вало- савіцкі, Кабыльшчынскі, Ламавіцкі, Люд- вінаўскі, Давыдаўскі) перададзены ў склад Парыцкага р-на, 8 сельсаветаў (Крукавіцкі. Мартынавіцкі, Навасёлкаў- скі, Асташкавіцкі, Савіцкі, Халмянскі, Хамічоўскі і Азарыцкі), у т. л. Азары- чы,— у склад Мазырскага р-на. М. /. Камінскі. АЗАРЫЦКІЯ ЛАГЕРЫ СМЁРЦІ ў Вя- лікую Айчынную вайну. Створа- ны ням.-фаш. захопнікамі ў пач. сак. Трупы людзей, закатаваных фашысгамі ў азарыцкіх лагерах смерці. НЛХКД КХ'ІНТАН», Нў»5^м1ні« пнсмл сл«мсквг«> 'Г^ _ Л 9 * ч / «> • « , ТЫ ШСТ«Н трснцн, н шпчлмгн «інгднн . р п г с т у | х Ш V Ш (р т і Е * А 3 л п «у ш у і о ф • I * ) V ц т. Е л 4. жкмнсф 1 М 1« Ш у Г < іс • Т*7 Д Ш К Ж. Ы 2 «• Бл в« г* Д« ЖЛ 5« кл лд ЛЧ нр пл ра СА Т4 фв X4 Ц4 1,4 Б« а« г« а< ж< 5* к( 4( 4,1 М( /і сс т« фі ^« >|( *( ш| V* * КЕНЛНН КдрЬ'каНН Бр« • ?о к афч$> а.аі змір, с4м'Тнсан> р л 4 Тытульны ліст Азбукі Зізанія Лаўрэнція. 1944 у былым Даманавіцкім р-не. Пад выглядам эвакуацыі больш за 50 тыс. непрацаздольных сав. грамадзян былі прывезены ў 3 лагеры смерці, створаныя недалёка ад пярэдняга краю абароны, каля г. п. Азарычы, в. Дэерць і Пада- сіннік. Зняволеных трымалі на адкрытых балоцістых мясцінах, без пабудоў. Вакол тэрыторыі, абгароджанай калючым дро- там, былі пастаўлены кулямётныя вышкі, падыходы замініраваны. Гітлераўцы раз- мясцілі сярод вязняў сыпна-тыфозных хворых з мэтай распаўсюдзіць эпідэмію сярод нас упаючых часцей Чырв. Арміі. Вязняў м< эылі голадам, забаранялі рас- кладаць аіонь, яны вымушаны былі піць балотну ю ваду. За пратэст — расстрэль- валі. Да вызвалення 18—19.3.1944 у жывых засталося 33 480 чал., з іх дзяцей да 13 гадоў 15 960, жанчын 13 072, старых 4448. На месцы лагераў каля г. п. Азарычы ўзведзены мемарыяльны комплею. Ліг.: Преступлення немецко-фашьстскнх оккупантов в Белорусснн, 194! —1944. [2 нзд-3. Мн., 1965. 3. I. Бялуга. АЗАРЫЧЫ, гар. пасёлак у Калінкавіц- кім р-не, цэнтр пасялковага Савета і саўгаса «Азарычы», на р. Віша, за 42 км ад Калінкавіч, 22 км ад чыг. ст. Халоднікі (на лініі Жлобін — Калінкавічы), на аў- тадарозе Калінкавічы — Бабруйск. У сярэдзіне 16 ст. ўваходзілі ў Ма- зырскі пав. ВКЛ. Паводле прывілея ка- раля Станіслава Аўгуста, з 1786 мелі права праводзіць 2 кірмашы на год. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. 3 1799 належалі памешчыкам Лашкаро- вым. 3 канца 19 ст. цэнтр воласці Баб- руйскага пав. У 1878 900 жыхароў, па- водле перапісу 1897 1338 чал., у пач. 20 ст. 2025 жыхароў, 230 двароў, нар. вучылішча, аддзяленне сувязі, бальніца на 15 ложкаў. Сав. ўлада ўстаноўлена ў ліст. 1917. У раёне А. супраць польскіх акупантаў дзейнічаў партыз. атрад, які налічваў 500 чал. У Вял. Айч. вайну з ліст. 1941 да 20.1.1944 акупіраваны ням.- фаш. захопнікамі. 17.2.1942 партызаны разграмілі ў А. ням. гарнізон. Паблізу А. у сак. 1944 гітлераўцы стварылі 3 лагеры смерці (гл. Азарыцкія лагеры смерці). У 1924—31 цэнтр Азарыцкага, у 1935—60 Даманавіцкага р-наў. 3 17.11. 1959 гар. пасёлак, з 1960 у Калінкавіц- кім р-не. У 1990 1650 жыхароў, 50 два- роў. Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, аптэ- ка. Помнікі: У. I. Леніну; на брацкіх магі- лах сав. воінаў і партызан, якія загінулі пры вызваленпі А. ад ням.-фаш. захоп- нікаў. Мемарыяльны комплекс вязням Азарыцкіх лагераў смерці. АЗБУКА ЗІЗАНІЯ ЛАЎРЭНЦІЯ, «Н а - ука ку чнтаню н розуменю пнсма словенского, ту ты ж о святой тронцн н о вьчлове- ченнн господнн», першы буквар на Беларусі, падручнік для пачатховага на- вучання грамаце. Выдадзены «в Внльнн в друкарнн братской року божего 1596 а от создання мнра, сем тнсячного 104» (у, арыгінале лічбы перададзены літара- мі). На 44 лістах (88 старонак). Складаецца з алфавіта царкоўнасла- вянскай мовы, двух- і трохлітарных скла- доў, малітваў для чытання, сімвала веры (кароткага зводу гал. догматаў, якія складаюць аснову веравучэння), тлума- чальнага слоўніка «Лекснса», твора С. Зі- занія «Нзложенне о православной вере» (некаторыя даследчыкі лічаць С. Зізанія сааўтарам падручніка). Алфавіт (45 лі- тар) размешчаны ў 3 радкі, а потым паўтораны па 4 літары ў слупок. Калі чытаць алфавіт падрад, складаецца ўра- жанне, што ён надрукаваны ў разбіўку, што давала магчымасць хутчэй вывучыць яго. Прапушчана літара «земля». За ал- фавітам змешчаны «Лекснс снреч рече- ння, вькратьце сьбранны н нз словенска- го языка на простый рускнй днялект нс- толкованы Л. 7», у якім кніжная царкоў- наславянская лексіка тлумачыцца срод- камі народнай мовы (больш за 1000
68 АЗБУКІ слоў), ёсць фанетычныя і марфалагіч- ныя формы бел. мовы. «Лексіс» мае пера- кладна-тлумачальны характар, складзе- ны ў азбучным парадку. Для тлумачэння слоў выкарыстаны сінонімы, апісанні, эн- цыклапедычныя прыёмы тлумачэння слоў і паняццяў; змешчана кароткая ін- фармацыя з розных галін ведаў: філасо- фіі, гісторыі, геаграфіі, эканомікі, ваен- най справы, багаслоўя і г. д. Невялікі ка- тэхізіс С. Зізанія «Мзложенне о право- славной вере» складаецца з 3 раздзелаў: ♦О саятой тронцн», «О вьчеловеченнн господнм» і «О знаменнн крестном . Скі- раваны ён супраць догматаў каталіцкай і пратэстанцкай царквы. У кнізе змешча- ны 6 заставак і 7 ініцыялаў з дошак віленскай друкарні Ф. Скарыны. Падруч- нік быў вядомы на Беларусі, Украіне, у Літве, Польшчы, Чэхіі, Маскоўскай Русі, Балгарыі, Сербіі. Літ.: Лекснс Лаврентія Знзанія. Схноніма славеноросская. КнТв, 1964; Знзаній Л. Граматнка словенська. КнТв. 1980 (факс. выд.і; С у д н і к М. Р. Гісторыя ўзнікнення і этапы развіцця беларускай лексікаграфіі // Працы Ін-та мовазнаўства АН БССР. 1957. Вып. 4; Ботвннннк М. Б. Лаврентнй Знзаннй. Мн., 1973; Яго ж. Откуда есть пошел букварь. Мн., 1983. М. Б. Батвіннік. АЗБУКІ ІВАНА ФЁДАРАВА, падручні- кі для першапачатковага навучання гра- маце, выдадзеныя I. Фёдаравым у 16 ст. Вядомы 2 выданні азбукі. «Азбука» 1574 выдадзенаўЛьво- ве. У падручніку 40 лістоў без нумарацыі (79 старонак). Ён уключае алфавіт, пер- шапачатковыя звесткі па граматыцы цар- коўнаславянскай мовы, акраверш, маліт- вы для чытання, павучанні для дзяцей і іх бацькоў, пасляслоўе. Даюцца 2- і 3-літар- ныя склады, граматычныя звесткі пра назоўнік, прыметнік, дзеяслоў, лічэбнік і інш., некаторыя звесткі аб прасодыі (націску) у слове. Пераход ад раздзела граматыкі да чытання адбываўся праз акраверш, які дазваляў паўтарыць алфа- віт. Выкарыстаны тэксты Бібліі. У пасля- слоўі зварот да чытача з просьбай пры- няць працу ўкладальніка «Азбукі» з любоўю і з заклікам несці дабро, а най- перш веды і асвету, іншым людзям. «Азбука» 1578 выдадзена ў Аст- рогу на Валыні пад апекай князя К. I. Астрожскага. У падручніку 56 лістоў без нумарацыі (112 старонак) у 8° дру- каванага аркуша. Уключае грэчаскі ал- фавіт, паралельныя грэка-славянскія тэксты, славянскую азбуку, звесткі па граматыцы, павучальныя тэксты, «Сказа- нне како составн святый Кнрнл Фнлософ азбуку по языку словеньску» (рус. рэ- дакцыя артыкула «Аб пнсменах» 1348 балгарскага асветніка Чарнарызца Храб- ра), у якім гаворыцца пра значэнне сла- вянскай пісьменнасці ў гісторыі куль- туры і аб важнасці пераклада Бібліі на славянскую мову. А. былі распаўсюджа- ны на Беларусі і Украіне, у Літве і Маскоўскай Русі, пазней сталі ўзорам для выдання ўсходнеславянскіх азбук і буквароў. Старонка «Азбукі» Івана Фёдарава 1578. Л€ КСНС Сн^Іуь Рсчініа 'Вькратіцб с'ьсрднны • Нн^глевіскаг* ка , мал^агты Рі/скін ДіжлсТ'і Йстслкованы • Л ,2 • А • А _• "Э Адан*. гй, пд* ^сіе, 7*7*5’ * Дквл , тат» , штсц'й • 4ГГЛ1, (гістнн ллсг псвіда а'гнсцл , Сара НВК'1 • агні'ца, мсаода А овска • »/ ••5 / аді, тснастс , мА. нсдвкіделіос ліісцс , прійле НАА- ПСГ^СЦКіЛ адн , на і д НС'І • 4^1 , Ж • дллнл^і Ж , )(лл ла СЎ- Гі^М4 ЛД ‘7^на^і *Т»л К» вдніп лнті/еіА стен мобнТЧ. • лллна^і/Ь. , СЛЧ А Да арт. Азбукоўнікі. Пачатковая старонка «Лексіса» Л. Зізанія. 1596. Да нашага часу захавалася некалькі экземпляраў азбук, у т. л. экземпляр вы- дання 1574. На пач. 20 ст. ён належаў Г. Строганаву, потым — С. Дзягілеву, па спадчыне перайшоў да Б. Кахно, які ў 1953 падараваў яго бібліятэцы Гарвард- скага універсітэта (ЗША). «Азбука» 1578 захоўваецца ў бібліятэцы г. Гота (Германія). Зроблены перавыданні фак- сімільнага тыпу «Азбукі» 1574 у Кіеве (1975) і Маскве (1974), «Азбукі» 1578 у Маскве (1983) і інш. Літ.: МсаевнчЯ. Острожская «Азбука» Нвана Федорова // Кннга: Мсслед. н мате- рналы. М., 1968. Сб. 16; Немнровскнй Е. Л. Азбука 1574 г. Азбука 1578 г. // Проблемы школьного учебннка. М., 1974. Бып. 2;Ботвннннк М. Б. Откуда есть пошел букварь. Мн., 1983. М. Б. Батвіннік. АЗБУКІН Мікалай Васілевіч [1894, Бабруйск — 24.11.1943(7) ], беларускі краязнавец, географ, дзеяч бел. нац. руху. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1917). У гады вучобы чл. гуртка па вывучэн- ні Гродзенскай вобл. 3 1917 выклад- чык геаграфіі і прыродазнаўства ў Баб- руйскай гімназіі, чл. к-та Беларуска- га культурна-асветнага таварыства ў Бабруйску. У 1919, у час польскай акупацыі, арыштаваны. 3 восені 1920 ды- рэктар бабруйскай школы імя Я. Ку- палы. Вясной 1921 быў арыштаваны па падазрэнні ў прыналежнасці да партыі бел. эсэраў. 3 1921 у Мін- ску, працаваў у Навук.-тэрміналаг. ка- місіі Наркамасветы БССР, у Ін-це бел. культуры, з 1929 на кафедры геа- графіі АН БССР. Выкладаў у розных навуч. установах. Распрацоўваў бел. геагр. тэрміналогію, збіраў матэрыялы для геагр. слоўніка. Адзін з аргані- затараў краязнаўчага руху на Беларусі, сакратар Цзнтральнага бюро краязнаў- ства, першы рэдактар час. «Наш край». У ліп. 1930 арыштаваны па абвіна- вачанні ў прыналежнасці да *Саюза вызвалення Беларусі». 10.4.1931 за- суджаны на 5 гадоў ссылкі ў г. Налінск. Рэабілітаваны пасмяротна 15.11.1957. Тв.: Геаграфія Еўропы. М.; Л., 1924; Школьная карта Беларусі. Мн., 1925 (разам з А. Смолічам); Нашы мястэчкі: (Матэрыя- лы да геагр. слоўніку) // Наш край. 1925. № 2—3; Мястэчка Шацак // Там жа. 1927. № I. Т. С. Процька. АЗБУКОЎНІКІ, ананімныя рукапісныя зборнікі артыкулаў вучэбнага. павучаль- нага і энцыклапедычнага характару на ўсходне-славянскіх землях. Узніклі ў канцы 13 ст. ў сувязі з тым, што пасля прыняцця хрысціянства з’явілася многа кніг, якія змяшчалі незразумелыя для большасці чытачоў замежныя словы, імё- ны і паняцці. Першы вядомы спіс слоў з тлумачэн- нямі тыпу А. змешчаны ў Наўгародскай кормчай 1282. У 13—16 ст. А. былі галоўным чынам тлумачальнымі слоўні- камі. Вялікі ўплыў на методыку складан- ня А. аказалі слоўнікі Л. Зізанія і П. Бя- рынды. У 17—18 ст. найбольшае распаў- сюджанне атрымалі вучэбныя А. якія звычайна складаліся з азбукі (са складамі і пропісямі), кароткіх звестак па граматыцы, арыфметыцы і рэлігійна- маральных павучанняў. У некаторых А. змяшчаліся артыкулы па ўсеагульнай гісторыі (пра Ю. Цэзара, Я. Гуса і інш.), па стараж. рускай гісторыі, філасофіі (пра Арыстоцеля, Дэмакрыта, Платона, стоікаў; тлумачыліся такія катэгорыі, як уласцівасць, якасць, і інш.). У займаль- най форме А. давалі звесткі па прырода- знаўстве, арыфметыцы, мінералогіі. П а - вучальныя А. складаліся з размеш- чаных у алфавітным парадку артыкулаў
аб правілах паводзін вучняў. Д а в е - д а ч н ы я А. ўяўлялі сабой слоўнікі з тлумачэннем незразумелых слоў, што сустракаліся гал. чынам у Свяшчэнным пісанні. Некаторыя даведачныя А. давалі пераклад слоў на некалькі моў. Былі А. адначасова вучэбнага, павучальнага і да- ведачнага характару. Захавалася прыкладна 200 спісаў А. Яны з’яўляюцца важнай крыніцан па гісторыі культуры, школьнага навучання, грамадска-паліт. думкі, гісторыі, лексіка- графіі і лексікалогіі. Прыклад бел. А.— «Лексекон вкротце албо речннк выборнмх речей к словешцнзне закрнтых» (1660). Літ.: К а р п о в А. Азбуковнхкн нлн Алфа- внты нностранных речей по спнскам Соло- вецкой бнблнотс Казань, 1877; Прус- с а к А. В. Опн і,.іе азбуковннков, храня- швхся в рукопнсном отделеннн нмп. пуб- лнчной бнблнотекн. Спб., 1915; Ков- т у н Л. С. Азбуковннкн XVI—XVII вв. Стар- шая разновндность. Л., 1989. АЗГУР Заір Ісакавіч |н. 2(15).1.1908, в. Маўчаны, Сенненскі р-н), беларускі скульптар. Герой Сац. Працы (1978). гіар мастак СССР (1973). Нар. мастак БССР (1944). Правадзейны чл. АМ СССР (1958). Чл. КПСС з 1943. Вучыўся ў Віцебскім маст. тэхнікуме (1922—25), Ленінградскім вышэйшым маст. ін-це (1925—28), Кіеўскім маст. ін-це (1928—29). Працуе ў галіне стан- ковай і манументальнай скульптуры. Прыхільнік строга рэаліст. формы. Ства- рыў партрэты 3. Бядулі (1927), Г. Бабё- фа, Ф. Э. Дзяржынскага і А. Ф. Мясніко- ва (1932—34) для Дома ўрада ў Мінску, А. Дз. Стасавай, А. М. Бразера (абодва 1935), Р. К. Арджанікідзе, Л. П. Алек- сандроўскай (абодва 1939) і інш. У Вял. Айч. вайну ствараў вобразы, адметнмя суровай стрыманасцю і ўнутранай сабра- насцю: партрэты Герояў Сав. Саюза М. Ф. Гастэлы, В. В. Талаліхіна (абодва 1942), Ф. А. Смалячкова, М. П. Шмыро- ва, А. I. Радзімцава, А. 1. Малодчага, М. Ф. Сільніцкага (усе 1943, за тры апошнія Дзярж. прэмія СССР 1946). У пасляваенны час. прадаўжаючы работу над партрэтамі ваен. цыкла (партрэты ген.-палк. П. I. Батава, партызана В. I. Талаша, абодва 1947; палкаводцаў П. I. Баграціёна, 1946, М. Б. Барклая-дэ-Толі, 1947), А. стварае серыю партрэтаў Геро- яў Сац. Працы, дзеячаў партыі (Дзяр- жынскага, 1947, Дзярж. прэмія СССР 1948), прадстаўнікоў бел. культуры мі- нулага (Ф. Скарыны, Цёткі, абодва 1947; Ф. Багушэвіча, 1959), кіраўніка анты- феад. паўстання ў Магілёве ў 1606—08 С. Мітковіча, дзеячаў л-ры і мастацтва Сав. Беларусі (Я. Коласа, К. Крапівы, С. I. Селіханава. У. 1. Дзядзюшкі, усе 1949), серыю партрэтаў барацьбітоў за мір, кіраўнікоў камуніст. і рабочых пар- тый (Хо Шы Міна, П. Тальяці, М. Тарэ- за, Д. Ібаруры, усе 1950; В. Піка 1951). Прыкладам тонкага разумення сутнасці асобы з’яўляюцца партрэты Лу Сіня (1953) і Р. Тагора (1956), бел. паэта- лацініста эпохі Адраджэння М. Гусоў- скага (1980). Да 1950-х гадоў адносіцца большасць манументальных работ А.: помнікі У. I. Леніну ў с. Кашына Мас- коўскай вобл. і г. Арджанікідзе Паўн.- Царква Ушэсця у в. Азёры. Пачатак 20 ст. Асецінскай АССР (абодва 1957), у Аст- рахані (1958), Маладзечне (1959), Ма- хачкале (1960), Гродне (1987), Гур’еве (1981); помнікі-бюсты двойчы Герою Сав. Саюза С. I. Грыцаўцу (1951), Я. Купалу і Дзяржынскаму (1953) у Мінску, Талашу ў Петрыкаве (1951), М. В. Фрунзе ў Кахоўцы (1958). Вобраз Я. Коласа ува облены ў пом- ніку на плошчы Я. Коласа ў Мінску (1972). У 1980 А. стварыў помнікі К. Марксу і У. I. Леніну (перад будынкам ЦК КПБ у Мінску), у 1981 — помнік П. М. Машэраву ў Віцебску, К. Каліноў- скаму ў Свіслачы. 3 1980 кіраўнік Творчай манстэрні скулыітуры АМ СССР у Мінску. Аўтар публіцыстыч- ных твораў па праблемах выяўл. мастац- тва і мемуараў. Дэпутат Вярх. Савета БССР у 1947—67 і ў 1971—90. Літ.: Рогннская ф. С. 3. М. Азгур. М., 1961. Э. А. Петэрсон. АЗДЗЯЦІЧЫ, група археал. помнікаў каля в. Аздзяцічы Барысаўскага р-на. Гарадзішча ранняга перыяду штрыхаванай керамікі культуры. За 1 км на ПдЗ ад вёскі, на высокім карэнным беразе Бярэзіны. Пляцоўка памерам 50 X 30 м, выцягнута з 3 на У. Умацавана з У валам вышынёй каля 0,7 м і ровам глыбінёй 0,4—0,5 м, з Пн і Пд абмежава- на ярамі. Выявіў у 1931 А. М. Ляўданскі, даследаваў у 1958 А. Р. Мітрафанаў. Выяўлены рэшткі 2 жытлаў заглыбленых 69 АЗЁРЫ у зямлю. Знойдзены жал. наканечнік кап’я і абломак нажа, фрагменты ляпно- га глінянага посуду. Курганны могільнік-1 8—9 ст. За 1,5 км на ПдЗ ад вёскі, ва ўрочышчы Пяскі, побач з могілкамі. 39 курганоў (у 1929 было 63) вышынёй 0,5—2,5 м, дыяметрам 6—8 м. Ваклл курганоў за- хаваліся раўкі з перамычкамі. Даследа- ваў 4 насыпы ў 1930 Ляўданскі. Паха- вальны абрад — трупаспаленне. Зной- дзены пашкоджаныя бронзавыя ўпрыго- жанні, ляпныя гаршкі і іх фрагменты. Курганны могільнік-2 дрыга- вічоў (11 —12 ст.). За 500 м на 3 ад фермы. 31 курган (у 1920-я гады было 54) вышынёй 0,4—2 м, дыяметрам 5— 7 м. Вакол некаторых захаваліся раўкі з перамычкамі, зверху — западзінкі. Да- следавалі 9 насыпаў у розныя гады 1. Р. Калодкін, М. Н. Канвісараў, Ляўданскі, у 1979 абследаваў Ю. А. Заяц. Паха- вальны абрад — трупапалажэнне гала- вою на ПнЗ. Знойдзены бронзавыя і шкляныя пацеркі, скроневыя падвескі, жалезны нож. Літ.: Мнтрофанов А.Г. Железный век Средней Белоруссмм (VII—VI вв. до н. э.— VI!! в. н. э.). Мн., 1978. А. Р° Мітрафанаў, Ю А. Заяц. АЗЁРЫ, вёска ў Гродзенскім р-не, на паўд. беразе воз. Белае. Цэнтр сельсавета і калгаса «Звязда». За 25 км на У ад Гродна, 10 км ад чыг. ст. Жытомля. 2447 жыхароў, 741 двор (1989). У дакументах упершыню згадваецца ў 1398 як «двор Вітаўта», у 15—17 ст. каралеўскае ўладанне, цэнтр воласці Га- радзенскага пав. У 1518 Жыгімонт I аддаў мястэчка А. ў заставу старосце гарадзенскаму Ю. М. Радзівілу. У 1555 намеснікам азерскім быў С. Дыбоўскі. У адпаведнасці з прывілеем 1568 Жыгі- монта 11 Аўгуста ў А. праводзіліся штотыднёвыя таргі. У 1679 пабудаваны касцёл. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспа- літай (1795) у складзе Расійскай імпе- рыі, у Гродзенскім пав. Азёры, былая «сталовая» маёмасць польскага караля Станіслава Аўгуста, пасля яго смерці ў 1798 перайшла ва ўладанне графа Міхала Валіцкага (сапраўднае прозвішча Міцке- віч). Ен заснаваў у А. суконную (1807) і папяровую (1809) фабрыкі. У сувязі з паўстаннем 1863—64 маёмасць Валіцкіх была канфіскавана, прадпрыемствы прыйшлі ў заняпад. У 1895 у А. ство- рана гарбарнае прадпрыем ва, у 1899 адноўлена дзеннасць папярова-кардон- най фабрыкі. У 1840-я гады ў А. было 116 даароў. У канцы 1870-х гадоў 1013 жыхароў, царква, касцёл, сінагога заво- ды па вырабу свечак і скур. Паводле перапісу 1897, у А. 3283 жыхары. У 1904 на Азёрскай суконнай ф-цы распаў- сюджана адозва СДКПіЛ (Сацыял-дэ- макратыя Каралеўства Польскага і Літ- вы) «Да рабочых» (пра святкаванне 1 Мая). У 1921—39 у складзе Польшчы (Гродзенскі пав. Беластоцкага ваявод- ства). Да 1938 дзеннічалі падп. групы
70 АЗІН КПЗБ і КСМЗБ. У 1924 у А. адбыўся антыўрадавы мітынг, у 1925 у А. і сусед- ніх вёсках артыштавана 98 падлольшчы- каў. У 1926 правялі забастоўку 130 ра- бочых лесапільні. 3 1940 А. ў складзе Скідзельскага (Беластоцкай, з 1944 Гро- дзенскай вобл.), з 1962 — Гродзенскага р-на. У час Вял. Айч. вайны А. ў зоне дзеянняў партыз. брыгад імя Аляксандра Неўскага і Леншскага камсамола, якія ў 1942 знішчылі тут фаш. гарнізон. Прад- прыемствы: норкавая звераферма, леса- завод. Сярэдняя школа, школа-інтэрнат, Дом культуры, аптэка, 2 дашкольныя ўстановы, царква. У вёсцы брвцкая ма- гіла сав. воінаў і партызан, што загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры пач. 20 ст.— царква Ушэсця. Помнікі археалогіі: 2 стаянкі (8—5-е і 3-е тыся- чагоддзі да н. э.), курганныя могільнікі. Літ.: ЗДгірІогев Кегііт Ргііззіапет. Т. 1. Беіргі^, 1861; Пвсцовая кнхга Гроднен- ской экономнн с прнбавленнямн. Ч. 2. Внль- на, 1882. С. 234; Волостн в важнейшне селе- ння европейской Россвн. Спб., 1886. Вып. 5. С. 66. М. А. Ткачоў, /. Г Трусаў, В. У. Шаблюк. АЗІН Уладзімір Марцінавіч [26.9(8.10). 1895, в. Мар’янова. Полацкага р-на — 18.2.1920], герой грамадз. вайны. Чл. КПСС з 1918. Скончыў Полацкае рэаль- нае вучылішча. 3 1911 працаваў у Рызе, з 1915 у Полацку. 3 1916 у арміі. 3 пач. 1918 камандзір латышскага камуніст. ат- рада, у баі каля Дзвінска паранены. Ле- там 1918 накіраваны ў Вятку, дзе сфар- міраваў атрад Чырв. гвардыі. У жн.—вер. 1918 на чале батальёна, пасля — Арскай групы 2-й армп змагаўся супраць бела- гвардзейцаў і белачэхаў, удзельнічаў у План мясгэчка Азёры. 1828. У. М. Азін. вызваленні Казані. Увосень 1918 на чале 2-й зводнай дывізіі вызваліў Сарапул, Іжэўск, Воткінск і інш. 3 ліст. 1918 на чале 29-й стралк. дывізіі (Жалезная Азінская) у складзе 2-й армп змагаўся супраць войск Калчака на Урале, вызва- ляў Екацярынбург; са жн. 1919 у складзе 19-й арміі змагаўся з войскамі Дзянікіна пад Царыцынам, у Сальскіх стэпах, на Доне і р. Маныч. 17.2.1920 узяты ў палон і пасля катаванняў павешаны ў станіцы Ціхарэцкай. У знагароджаны ордэнам Чырв. Сцяга. У Полацку А. пастаўлены помнік. Яго імем названы саўгас у Расон- скім р-не, былая в. Белае ў Полацкім р-не, школа № 10 у Полацку, вуліцы ў Віцебску і Полацку. Літ.: Кондратьев Н Начднв Владн- мнр Азнн. М., 1968; Тараткевіч М. Уладзімір Азін. Мн.. 1971. , /. П. Хаўратошч. АЗМІЦЕЛЬ Фёдар Фёдаравіч (13.8.1918, с. Лінавіцк Акцюбінскага пав. Тургай- скай вобл.— 15.6.1944), удзельшк пар- тыз. руху ў Віцебскай і Мінскай абл. у Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Чл. КПСС. У пачатку вайны на Паўн. фронце, удзельнік баёў пад Масквой. У лютым — вер. 1942 каман- дзір партыз. атрада асобага прызначэн- ня, які дзейнічаў у троквугольніку Ор- ша — Віцебск — Смаленск. 3 мая 1943 камандзір партыз. атрада «Гром». У чэрв. 1944 у час варожай блакады партыз. брыгад каля воз. Палік ст. лейт. А. каман- даваў штурмавой групай па прарыву акружэння, быў цяжка паранены. Каб не трапіць у палон, падарваў сябе гранатай. Пахаваны ў в. Макаўе Барысаўскага р-на. У г. Новалукомль А. пастаўлены помнік і яго імем названы бульвар. У Іканскім музеі нар. славы Барысаўска- га р-на ўстаноўлены бюст А. АЗОНЧЫК Аляксандр Сямёнавіч [н. 28.7(10.8). 1908, хутар Яцкавічы Вілей- скага паа.], адзін з кіраўнікоў партыз. руху ў Вілейскай вобл. (Мядзельскі р-н) у Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). У 1922—39 працаваў у сельскай гаспадарцы, 1939—41 у органах НКУС. У жн. 1941 ар анізаваў партыз. дыверсій- ную групу (партыз. псеўданім Л ялі н), якая з чэрв. 1942 дзейнічала ў складзе ат- рада імя Будзеннага. У 1943 уступіў у КПСС. 3 снеж. 1943 камандзір атрада «Патрыёт» у партыз. брыгадзе імя С. М. Будзённага, адначасова нач. асоба- га аддзела брыгады. Атрад пад каман- даваннем А. правёў 439 баявых апера- цый, пусціў пад адхон 47 эшалонаў ворага. У 1944—55 на сав. рабоце. Жыве ў в. Куранец Вілейскага р-на. АЗЯРНІЦА, веска ў Слонімскім р-не. За 34 км ад Слоніма. Цэнтр сельсавета і калгаса «Прагрэс». Сярэдняя школа, аддзяленне сувязі, комплексны прыёмны пункт, клуб, б-ка. 431 жыхар, 187 двароў (1990). У пісьмовых крыніцах упаміна- ецца з 1478 у ліку «прысёлкаў» маёнтка Дзярэчын, якім валодалі Копачы. У кан- цы 15 — пач. 16 ст. вёска належала Б. Мілашэвічу, пасля яго смерці (1509) —каралеўскае ўладанне. 3 1510 маёнткам у А. валодаў падскарбі зем- скі Б. Багавіцшавіч. Паводле дакумента 1569, мястэчка А. Слонімскага пав. Нова- гародскага ваяв. належала 1. Гарнастаю. У 1604 у А. было 55 двароў і 10 корчмаў; у 1886 39 двароў, 418 жыхароў, дзейніча- лі школа, царква, сінагога, штогод право- дзіліся 2 кірмашы. 3 1940 цэнтр сель- савета. У 1969 496 жыхароў, 155 двароў. Брацкая магіла сав. воінаў. Літ.: Акты, нздаваемые Внленскою комнс- снею для разбора древнмх актов. Т. 22. Вхльна, 1895. С. 117; Русская нсторнческая бнблнотека. Т. 20. Спб.. 1903. С. 619—621. В. У. Шаблюк. АЗЯРЫШЧАНСКАЯ ВОЛАСЦЬ, А з я- рышчанскае староства, дзяр- жаўнае ўладанне ў ВКЛ у 14—18 ст. Займала прыкладна зах. палавіну сучас- нага Гарадоцкага р-на ўздоўж р. Обаль (да ўпадзення ў яе р. Усыса). Перша- пачаткова А. в. уваходзіла ў Віцеб- скі павет і знаходзілася ў пачарговым кіраванні намеснікаў з віцебскага баяр- ства. У 2-й пал. 15 ст. перападпа- радкавана непасрэдна вял. кн. Казімі- ру IV, які прызначаў намеснікаў
(дзяржаўцаў) пераважна з буйных феа- далаў (Валовічаў, Кішкаў, Радзівілаў). Вялікія князі Аляксацдр, потым Жыгі- монт 1 Стары перадавалі А. в. у склад уладанняў сваіх жонак (адпаведна Але- ны Іванаўны і Боны). 3 сярэдзіны 16 ст., калі мяжа Віцебскага і Полац- кага пав. праходзіла па р. Обаль, част- ка А. в. на правым беразе ракі (с. Роў- на і інш.) уваходзіла ў Полацкае вая- водства. 3 гэтага часу А. в. пачынае на- зывацца ў гіст. крыніцах староствам. У Лівонскую вайну 1558—83 большая частка А. в. ў 1563 захоплена рус. войскамі, каля с. Казьяны быў пабудава- ны абарончы замак. У 1580 воласць вернута ў ВКЛ. 3 1582 на працягу шэ- рага дзесяцігоддзяў знаходэілася ва ўмоўным уладанні князёў Друцкіх-Са- колінскіх. Ахоплівала некалькі дзесят- каў сёл (найбуйнейшыя Болецк, Воска- та, Выраўля, Мішневічы, Тарапчаны), мястэчкі Азярышча (сучаснае Езяры- шча) і Гарадок. Пры Друцкіх-Саколін- скіх зах. частка А. в. адасобілася ў сама- стойнае Казьянскае староства, якое паз- ней падзялілася на некалькі больш дроб- ных маенткаў (Арлея, Обаль, Роўна і інш.). Усх. частка захавала назву Азя- рышчанскае (Езярышчанскае) староства і знаходзілася ў часовым уладанні Сцяц- кевічаў, Агінскіх, Панятоўскіх, Салагу- баў. У 1667 налічвала 215 двароў. У 1772 А. в. адышла да Рас. імперыі і стала асн. часткай Гарадоцкага павета. У пач. 19 ст. падаравана віцебскаму ваен. губернатару Аляксандру Вюртэмбергска- му, пасля чаго ператварылася ў прыват- ны маёнтак. В. Л. Нас еіч АЙКАНІМІКА (грэч. оікоз жыллё + + 6пуша імя, назва), раздзел тапанімікі, які вывучае айконімы — уласныя назвы аселшічаў (гарадоў, сёл, вёсак паселкаў, хутароў), а таксама іх сукупнасць — айканімію. У айконімаў шмат агульнага з інш. класамі тапонімаў, і ў той жа час яны маюць сваю спецыфіку. Адна з тыповых рыс беларускай і наогул слав. айканімп — высокі працэнт у яе складзе агульных назваў паселішчаў. На тэры- торыях стараж.-слав. засялення вельмі частыя айконімы з асновай г о р а д ( г р а д ). Ва ўсх.-слав. землях самы ста- ражытны з іх — Ноўгарад (Нов- город Велнкнй), што ўзнік каля 8—9 ст. як паселішча ільменскіх славян. На думку археолагаў, у канцы 10 ст. заснаваны бел. гарады Новагародак (у польскай перадачы Навагрудак), у пач. 12 ст.— Д а вы д-Г а ра док. Іпацьеўскі летапіс пад 1162 згадвае Гарадзец — стараж. горад Полацкай зямлі. У эпоху Кіеўскай Русі і больш раннія перыяды айконімы з гэтай асно- вай служылі назвамі ўмацаваных пасе- лішчаў, заснаваных на руінах гарадзіш- чаў жалезнага веку або па суседстау з імі. Рэшткі некаторых гіст. гарадоў захаваліся да нашага ча<_у. С араж. га- радзішчы выяўлены каля в. Г а р а - д з і ш ч а на беразе перасохлай р. Менка (Мінскі р-н), паблізу г. п. Гарадзіш- ч а ва ўрочышчы Г а р а д о к (Баранавіц- кі р-н), у межах г. Гарадок (Віцеб- ская вобл.) і інш. Рус. летапісы ў розны Ф. Ф. Азміцель. А. С. Азончык. час (пачынаючы з 9 ст.) упамінаюць 6 гарадоў з назвай Бьлгород — «пры- гожы, светлы горад». У іх ліку Б ь л а - г р а д — сведка гераічных падзей, апіса- ных у «Слове пра паход Ігаравы» (12 ст.). Аднайменныя гарады ёсць у Чэха-Слава- кіі, Сербіі. Неаднаразова паўтараецца на слав. тэрыторыі назва Вышегородь (звычайна так называліся ўмацаваныя рэзідэнцыі феадала на ўзвышшы або стромкім беразе ракі), якая упершыню згадваецца ў летапісах пад 10 ст. 3 10— 12 ст. вядома некалькі слав. гарадоў з назвай Звеннгородь (у Балгарыі — Звеньгород), што азначае «вартавы горад з сігнальным звонам». У шэрагу 2-састаўных айконімаў кампанент г о- рад (град) выступае ў спалучэнні э імем асобы (найчасцей князя. цара), якой паселішча абавязана сваім узнік- неннем або дасталося ў дар ад продкаў. У некаторых выпадках такія назвы ўша- ноўвалі памяць дзярж. дзеячаў. Белару- скі г. Давыд-Гарадок і рускі г. Петраград (да 1914—Пецяр- б у р г) названы ў гонар іх заснавальні- каў — валынскага кн. Давыда Ігаравіча і цара Пятра 1 рус. крэпасць 1 в а н - г о- р а д (1492) —у гонар цара Івана 111, крэ- пасцьПаўлаград (1780) — наследні- ка прастола Паўла. У старажытнасці паняцце горад (град) мела інш. сэнс чым цяпер. У 1-м тысячагоддзі го - 71 АЙКАНІМІКА радам (градам) славяне называлі любое ўмацаванае паселішча, абнесенае ровам, земляным валам і частаколам. Многія сотні такіх паселішчаў былі на Русі, за што скандынавы далі ёй назву Гардарыкі («Краіна Г арадкоў»). Паступова слова г о р а д набыло новы змест, але старая мадэль дзейнічае і ў наш час: Валгаград — горад на Вол- зе, Кіраваград — горад С. М. Кіра- ва, Светлагорск, Салігорск. Прыкметны след у айканіміі пакінулі назвы інш. відаў паселішчаў, што даўно зніклі або ўжываюцца ў значэнні, далёкім ад таго, якое яны мелі ў момант ста- наўлення айконімаў. Паводле летапісных звестак у Стараж. Русі вельмі пашы- раным тыпам паселішча быў п а г о с т, які служыў пунктам прыпынку князёў і зборшчыкаў даніны, месцам гандлю, ку- ды з’язджаліся купцы або, як іх тады на- зывалі, госці. 3 увядзеннем хрысціянства пагосты набылі статус царк. прыходаў (так называлі старыя могільнікі), але па- колькі ў працэсе цэнтралізацыі княжац- кай улады культурна-рэліг. цэнтр пера- мясціўся ў сяло, яны страцілі сваё былое значэнне і пачалі адміраць. На тэр. Беларусі і У краіны ад іх засталіся толькі айконімы Пагост, Пагосце, Па- госцішча. У феад. эпоху вял. папу- лярнасць мелі слабоды і слабод- к і — паселішчы, насельніцтва якіх не было прыгонным або на пэўны час было вызвалена ад падаткаў і аашнасцей. На працягу 17—18 ст. яны страцілі сваю спецыфіку і перайшлі ў разрад звычай- ных вёсак або зліліся з гарадамі. Айко- німы не толькі ўвекавечылі слова с л а - бада (Слабада, Слабодка), але па іх можна меркаваць пра месцы размяшчэння былых слабод (Ляс- ная Слабада, Лугавая Слаба- да, Падгародная Слабада, Задруцкая Слабада), пра тое, да якога горада або вёскі яны належалі (Раваніцкая Слабада, Ган- цавіцкая Слабада), хто быў іх неп рэдным уладальнікам ( К н я ж а я Слабада, Каралеўская Сла- бада ), пра нац. склад і род звняткаў іх жыхароў (Руская Слабада, Літоўская Слабада, Рыбная Слабада ). Беларускія і ўкр. айконімы Воля, Волька, Вулька, Аст- равецкая Воля, Вандыволя і інш. засведчылі яшчэ адну (цяпер не існуе) назву льготнага паселішча — в о - ля (разнавіднасць слабады). Ад агульных назваў паселішчаў вядуць свой пачатак айконімы Сярэдняе Сяло, Сяльцо, Сялец, Сялко, Сялі- ба, Селішча, Заселле, Нава- селле, Навасёлкі, Наааса- ды, Выселкі, Прыселкі, Па- сёлак, Паселле, Паселішча, Перасады, Аселя, Весь, Вё- ска, Пачынак, Вялікі Двор, Дварэц, Дворышча, Аколіца, Засценкі, Фальваркі, Кало- нія, Курэнь, Куранец, Мяс-
72 АЙНЗАЦГРУПЫ тэчка, Мыза, Буда, Буданы, I з б і ш ч а , X і жа, Хатка, Ха- тынь, След, Стан, Каралёў Стан, Станавішча, Станька- вічы, Пасада, Пасад, Хутар, М а й д а н і інш. Другая характэрная асаблівасць слав. айконімаў — высокая суфіксальнасць. Ёсцьсуфіксы, якія найб. характэрны для назваў гарадоў, і суфік- сы, што амаль без выключэння афарм- ляюць назвы сельскіх паселішчаў. Гара- дам з даўнейшых часоў славяне давалі назвы, утвораныя прыналежнымі суфік- самі -і, -оў. Ва ўсх. славян яны былі найб. пашыраны ў 10—12 ст. У аснове назвы было імя заснавальніка горада або імя таго, хто атрымліваў яго ў дар ці меў да яго нейкае дачыненне: Тураў (упершыню ўпамінаецца пад 980) — ад імя першага летапіснага кп. Т у р а, які там правіў; Б а р ы с а ў (1102) абавязаны сваім узнікненнем по- лацкаму князю Барысу Усяславічу; Мсціслаў (М с т н с л а в л ь; 1156) — смаленскаму кн. М с ц і с л а в у Рамана- вічу.Заслаўе (Пзяславль, Ж е - славль, Жаславль; 1128) - кн. Ізяславу Улад ііміравічу. Для бел. стараж. гарадоў вельмі характэрны наз- вы з суфіксам -ск, які лалучаецца ла асноў уласных назваў рэк: П о л а ц к (Полотеск, Полотьск, Пол- теск; першае ўпамінанне пад 862) на р. Палата: Віцебск (Вндбеск: Вндебск, Внтьбеск; 1021) на р. Віцьба; Друцк (Дрютьск, Дрьтеск, Дрьютск; 1092) на р. Друць;Пінск (Пннеск, Пнньск; 1097) на р. П і н а; С л у ц к (С л у ч е с к; 1116) нар. Случ; Чачэрск ( Ч н - черск; 1159) нар. Чачора; Баб- руйск (Бобровск, Бабруеск, Бобрусек; 14 ст.) на р. Бабруйка і інш. Ёсць усе падставы лічыць, што Мінск (Меньск, Менск; 1067) і Лагойск (Логожск, Лого- ж е с к; 1078) таксама суадносяцца з на- звамі рэк Мень (Менка)іЛагаза. Працэс утварэння назваў на -ск працяг- ваецца і ў наш час (Дзяржынск, Гвардзейск, Першамайск), але ўжо па інш. мадэлі. Сельскую спе- цыфіку з даўніх часоў мелі айконімы на -ічы (-овічы, -евічы). Сваімі кара- нямі яны ўзыходзяць да перыяду слав. праайчыны. Элемент -іч спачатку абазначаў роднасць або родавую сувязь, потым — сына па бацьку. Так, патомкі Бабра, Равяты, Азарыя, Даўманта называліся адпаведна Ба- бровічы, Равяцічы, Азары- чы, Даўмантавічы. Калектывы ро- дзічаў або патраніміі (грэч. раіег бацька і бпута імя — найменне па бацьку) складваліся ва ўмовах патрыярхальна- родавага ладу, але ў перажытачных фор- мах захоўваліся у наступных фарма- цыях. Яны сумесна валодалі зямлёй, разам сяліліся. Патранімічныя гнёз- ды ў выніку разрастання і 'дзя- лення адной патрыярхальнай сямейнай абшчыны ўяўлялі сабой групу пасёлкаў вял. і малых сем’яў. Такі сямейна-ро- давы комплекс у той ці інш. ступені захоўваў гасп., грамадскае і рэліг. адзін- ства і меў агульную назву паводле імя пачынальніка роду. Патранімічны харак- тар мелі многія бел. абшчынныя сёлы і дворышчы нават у 16 ст. Яшчэ і цяпер сустракаюцца вёскі, назвы якіх у сваёй аснове супадаюць з прозвішчамі жыха- роў: Качановічы (прозвішча К а ч а - новіч), Калавуравічы (Кала- в у р а в і ч ) і інш. Тэрыторыя пашы- рэння айконімаў на -ічы, -овічы ахоплі- вае ўсх., цэнтр. і паўд. часткі Еўропы, уключае землі беларусаў, украінцаў, часткова рускіх, палякаў, чэхаў, лужы- чан, славакаў, балгар. У межах Чэха- Славакіі, Югаславіі і Польшчы ёсць зоны, дзе назвы на -ічы, -овічы складаюць 40—80 % ад агульнай колькасці геагр. найменняў. У пач. 20 ст. ў Мінскай, Магілёўскай, Віленскай і Гродзенскай губ. яны складалі 28—70 % у адносінах да астатніх назваў. На сучаснай бел. этнамоўнай тэрыторыі іх налічваецца больш за 3 тысячы. У большасці вы- падкаў аснову айконімаў складаюць да- хрысціянскія асабовыя імёны: Гары- давічы, Добравічы, Калядзі- чы, Мардвілавічы, Пухавічы, Раванічы, Смалявічы, Тру- ханавічы, Чудзенічы. Грэчаскія хрысціянскія імёны выкарыстоўваюцца р.і.і іей і пераважна ў размоўна-бытавой форме: Андрушкавічы. Дашка- вічы, Міхалевічы, Панюці- ч ы . К) х н а в і ч ы , Я к а в і ч ы , Я р э - мічы (гл. таксама Антрапаніміка). Многавяковы бесперапынны працэс ут- варэння ў бел. этнамоўнай зоне айконі- маў на -ічы (прыкладна да канца 16 ст.) сведчыць пра выключную жывучасць тут стараж. сялянскай формы калектыўнага саўладання зямлёй. Да распаўсюджаных і спецыфічна сельскіх адносяцца таксама назвы на -шчына, -аўшчына (Гарш- чэўшчына, Жы лё ў ш ч ы н а , Кунцаўшчына, Чэхаўшчына), -ова, -вва (Асмолава, Дабрынё- ва, Маторава), -оўка,-аўка (Гры- нёўка, Данілаўка, Дзегця- роўка, Чыжоўка), -іха (Бар- цяніха, Берасцяніха, Кана- ц і х а ). Трэцяй адзнакай айканіміі з’яў- ляецца тое, што ў ёй выразней, чым у інш. катэгорыях уласных імён праяў- ляецца адчувальнасць да змен у грамад- скім жыцці. Многія айконімы перажылі вякі і тысячагоддзі. Большасць з іх па розных матывах не раз замянялася на новыя. Так, вядомае з 12 ст. бел. пасе- лішча Крутагор’е прыкладна ў 13 — пач. 14 ст. перайменавана ўКойдана- в а, а ў 1932 — у Дзяржынск. Многія новыя назвы, што прыходзяць на змену старым, на жаль, грашаць штучнасцю, надуманасцю. Ніяк не ўпіс- ваюцца ў бел. айканімічны ландшафт наватворы Атрадная, Мілавід- ная,Зоранька, Зернавая.Сі- р э н е ў к а і інш., таму што створаны яны па рус. форме без уліку моўнай спецыфікі, практыкі нар. намінацыі, яе мадэляў. Да скасавання старых і пад- бору новых найменняў трэба падыхо- дзіць вельмі адказна. Варта памятаць, што назвы выконваюць не толькі адрас- ную функцыю, але і з’яўляюцца каштоў- най часткай нашай культурнай спадчы- ны, нясуць важную гіст. інфармацыю. Літ.:Л емцюгова В. П. Беларуская айканімія. Мн., 1970: Я е ж. Восточносла- вянская ойконнмня апеллятнвного пронс- хождення. Мн., 1983; Я е ж. Форммрованне восточнославянской ойконмммм в связн с развмтнем тмпов поселенмй. Мн., 1983; Б і - р ы л а М. В., Л е м ц ю г о в а В. П. Ана- мастычныя словаўтваральныя элементы ва ўсходне- і заходнеславянскіх мовах. Мн., 1973; С я д о ў В. В. Старажытнаруская та- панімія на беларускай тэрыторыі // Пы- танні беларускай тапанімікі. Мн., 1970; Адамовіч Я. М. Берагчы тапанімію род- нага краю // Тамсама; Жучкевнч В. А. Краткнй топонмммческмй словарь Белорус- снн. Мн., 1974. В. П. Лемцюгова. АЙНЗАЦГРЎПЫ (ням. ЕіпзаОДгцрреп аператыўныя групы), мабільныя вайско- ва-тэрарыстычныя фарміраванні фаш. Германіі ў 1938—45. Ствараліся з членаў СС, СА, СД, ГФП, гестапа, крыміналь- най і ахоўнай паліцыі. Аператыўныя групы «А», «В», «С», «Д» уваходзілі ў сістэму ням.-фаш. карных органаў, якія дзейнічалі на акупіраванай тэр. СССР, у т. л. на Беларусі, у Вял. Айч. вайну (гл. ў арт. Акупацыйны рэжым). А. падзяляліся на аператыўныя каманды (Еіп$аІгкоттап<1о$) і спецкаманды (8оп- <1егкоттап<1о5). Задачы А.— масавае знішчэнне сав. грамадзян. у т. л. ваенна- палонных, у зоне баявых дзеянняў армій і на акупіраванай тэрыторыі, тэрор на- сельніцтва ўсімі магчымымі сродкамі. А. прымалі актыўны ўдзел у карных апера- цыях супраць бел. партызан і цывільнага насельніцтва. Група «А» у складзе айнзацкаманд 2, 3, зондэркаманд 1 «А», 1 «В» рухалася за групай армій «Поўнач», дзейнічала на Пн Беларусі, у Прыбалты- цы, Ленінградскай вобл. Група «В» у складзе айнзацкаманд 8, 9, зондэрка- манд 7 «А», 7 «В», 7 «С», самастойнага атрада «Смаленск», спецкаманды «Маск- ва» дзейнічала ў зоне дыслакацыі групы армій «Цэнтр» на тэр. Беларусі і Сма- ленскай вобл. На Беларусі яе падраз- дзяленнямі толькі за месяц (15.11— 15.12.1942) забіта, спалена жывымі 134 298 чалавек. А. А. Каваленя. АЙЧЬІЗНЫЯ ЛЮДЗІ, у Вялікім княстве Літоўскім у 15—17 ст. залежнае насель- ніцтва, якое знаходзілася ў спадчынных маёнтках феадалаў. Называлі іх таксама отчычамі, непахожымі людзьмі. Яны жы- лі ў адным месцы, у адной вёсцы і неслі з пакалення ў пакаленне феад. павіннасці па спадчыне, таму і атрымалі назву «не- пахожых» («неатхожых»), г. зн. на асно- ве звычаю не мелі права вольнага пера- ходу ў іншую мясцовасць. Ужо ў 15 ст. дзярж. ўлада прызнавала за феадаламі права ўласнасці на А. л. Асабістая іх залежнасць ад феадалаў была аформлена Прывілеем 1447, паводле якога забара- нялася прымаць на дзярж. землі людзей «ізвечных», г. зн. тых, хто здаўна жыў на адным месцы. Выводзіць людзей феа- далаў з тых вёсак, дзе яны жылі, катэ- гарычна забараняў Судзебнік 1468. Ва ўсіх здзелках яны перадаваліся разам з
зямельным надзелам. Гэта катэгорыя ся- лянства папаўнялася рознымі шляхамі і церш за ўсё за кошт неаплатных даўжні- коў. Адной з крыніц устанаўлення іх залежнасці было закладніцтва. Закладні- кі з Полацкай зямлі ўпамінаюцца ў даку- ментах сярэдзіны 15 ст. Былі яны ў маёнтках баяр, полацкага праваслаўнага епіскапа і іншых феадалаў. Яны не маглі адчужацца без зямлі. Калі паншчына стала асн. павіннасцю прыгоннага сялян- ства, А. л. пачалі называць цяглымі ся- лянамі, прыгоннымі людзьмі. На працягу 16 — 1-й пал. 17ст. гэта катэгорыя сялян няспынна папаўнялася за кошт падара- вання феадалам населеных сялянамі зя- мель і закупніцтва «пахожых» сялян. У А. л. таксама ператвараліся тыя «пахо- жыя» людзі, якія пратэрмінавалі 10-гадо- вую даўнасць і не маглі заплаціць феа- далу грошы за выхад (10 коп грошаў і вяртанне грошай за атрыманую дапа- могу). Іх нашчадкі ўжо былі звычайнымі А. л. У Статутах ВКЛ 1529 і 1566 тэрмін даўнасці, пасля якога «пахожы» селянін не меў права пераходу і станавіўся «не- пахожым», не быў вызначаны, але пры- водзіўся 10-гадовы тэрмін «земскай даўнасці» па маёмасных і крымінальных справах. Феадалы часта выкарыстоўвалі гэта палажэнне, каб запрыгоніць «пахо- жых» сялян, якія пражылі больш за 10 гадоў у іх уладаннях. Асабістая залеж- насць А. л. ад феадала канчаткова аформлена Статутам 1588. Паводле па- віннасцей, якія яны адбывалі, А. л. падзя- ляліся на цяглых сялян і чыншавых сялян. Але па паходжанні сярод іх былі сяляне вышэйшай катэгорыі — сяляне слугі і самыя прывілеяваныя з іх — ваен- ныя слугі, панцырныя баяры, путныя ба- яры. Сярод іх былі і мяшчане прыват- наўласніцкіх гарадоў, якія не мелі права пакідаць горад без дазволу магната, ула- далыііка горада і мусілі выконваць шмат- лікія павіннасці на карысць магната, дзяржавы, а таксама гар. абшчыны. Літ.: Гісторыя Беларускай ССР. Т. 1. Мн., 1972; Греков Б. Д. Крестьяне на Русн с древнейшнх времён до XVII века. Кн. 1—2. 2 нзд. М., 1952—54; Грнцкевнч А. П. Частновладельческне города Белорусснм в XVI—XVIII вв. Мн.; 1975; Козлов- с к н й П. Г. Магнатское хозяйство Белорус- снн во второй половнне XVIII в. Мн., 1974; Пнчета В. П. Белоруссня н Лнтва XV — XVI вв. М., 1961; Похнлевнч Д. Л. Крестьяне Белорусснн н Лмтвы в XVI— XVIII вв. Львов, 1957; Я го ж. Право крестьян Белорусснн, Лнтвы н Укранны на землю н выход в XV—XVI вв. // Вопр. нсторнн. 1973. № 12. А. П. Грыцкевіч. АЙЧЫНА, гл. Бацькаўшчына. АЙЧЫННАЯ ВАЙНА 1812, абарончая вайна Расіі супраць французскай агрэсіі, першы этап агульнаеўрапейскай вайны 1812—14; пачатак ваеннага разгрому і падзення імперыі Напалеона 1. На баку Францыі ў вайне прымалі ўдзел усе пад- уладныя (Італія, дзяржавы Рэйнскага саюза, Швейцарыя), залежныя (Вар- шаўскае герцагства, Неапаль, Іспанія Жазэфа Банапарта) і саюзныя (Прусія, Аўстрыя) Напалеону дзяржавы (за выключэннем Даніі). Расія ваявала фак- тычна без саюзнікаў: напярэдадні і ў па- чатку вайны былі заключаны саюзы са Швецыяй, Англіяй і Іспаніяй Фердынан- да VII, аднак рэальнай дапамогі ніхто з іх аказаць не мог альбо не паспеў. Назва «А. в. 1812» з’явілася ў рус. публіцыстыцы ў 1813 з мэтаю адрознен- ня і супрацьпастаўлення нац. вайны 1812 замежным паходам рус. арміі 1813—14. 3 выданнем у 1839 «Апісання Айчыннай вайны ў 1812 годзе» А. 1. Мі- хайлоўскага-Данілеўскага гэта назва стала агульнапрынятай у рус. гіст. наву- цы. Пасля 1-й сусветнай вайны 1914—18, якую афіцыёзная прапаганда называла «другой айчыннай», і падзення царызму тэрмін «А. в. 1812» поўнасцю знік з літа- ратуры. У 1938 ён зноў быў уведзены ваўжытак, з 1941 канчаткова зацвердзіў- ся ў сав. навуцы. Спробы некаторых дарэвалюцыйных і сав. гісторыкаў пашы- рыць яго на ўсю вайну 1812—14 не мелі поспеху. У зах. літаратуры вайну 1812 звычайна называюць Рускай кампа- ніяй або Рускай вайной. Руска-французскія супярэчнасці, якія прывялі да вайны, пачалі складвацца адразу пасля Тыльзіцкага міру 1807. Вы- мушанае далучэнне Расіі да кантынен- тальнай блакады Англіі выклікала шыро- кую незадаволенасць у рус. грамадстве, уключаючы ўрадавыя колы, па мерка- ваннях эканам. (спыненне гандлю з Анг- ліяй) і паліт. (відавочная немэтазгод- насць для Расіі разрыву і вайны з Анг- ліяй, што падкрэслівала ў вачах сучасні- каў залежнасць рус. знешняй палітыкі адФранцыі). У асяроддзі дваран панава- лі ідэі рэваншу за прайграныя Напалеону войны 1805—07. Ва ўрадзе прыхільнікі саюзу з Францыяй (міністр замежных спраў М. П. Румянцаў, дзярж. сакратар М. М. Спяранскі і інш.) пастаянна былі ў меншасці і абапіраліся выключна на асабістую падтрымку імператара Аляк- сандра 1, якога вабіла магчымасць выка- рыстаць гэты саюз для знешняй экспансіі (Эрфурцкая саюзная канвенцыя 1908 ук- лючала згоду Напалеона на далучэнне да Расіі Фінлявдыі, Малдавіі і Валахіі; на працягу 1807—17 да Расіі далучаны Бе- ластоцкая вобл., Фінляндыя, Цярно- пальская вобл. і Бесарабія). У аўстра- франка-польскай вайне 1809 Расія, вы- конваючы саюзныя абавязацельствы, му- сіла выступіць на баку Францыі і Вар- шаўскага герцагства. Вайна закончылася паражэннем Аўстрыі і пераходам боль- шай часткі яе земляў да Варшаўскага герцагства, што значна павялічыла яго тэрыторыю і насельніцтва. Расіяй гэта было ўспрынята як пагроза яе ўладан- ням, набытым у выніку 3 падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795). Выра- шальную ролю ў пагаршэнні руска-фран- цузскіх адносін адыграла адмова Напа- леона ратыфікаваць падпісаную ў Пецяр- бургу 23.12.1809 (4.1.1810) канвенцыю, якая забараняла б аднаўленне Польскай дзяржавы. Знешняй праявай фактычнага распаду саюзу стала спыненне Расіяй 23.1 (4.2).1810 перагавораў пра нілюб Напалеона з сястрой рас. імператара вял. княжной Ганнай Паўлаўнай і вянчанне Напалеона з дачкой аўстрыйскага імпе- ратара. Падрыхтоўка Расіі да вайны пачалася неадкладна: новы (са студз. АЙЧЫННАЯ 1810) ваенны міністр М. Б. Барк- лай дэ Толі распрацаваў буйнамаштаб- ную праграму павелічэння колькасці, удасканалення арганізацыі і павышэння баяздольнасці арміі, ажыццявіў шэраг мер па падрыхтоўцы тэатру ваенных дзеянняў супраць Варшаўскага герцаг- ства і Францыі. 3 сак. 1810 раз- гарнуліся рэкагнасцыроўкі і працы па картаграфаванні і ваенна-інжынерным вывучэнні мясцовасцей уздоўж Зах. Дзвіны, Дняпра і Бярэзіны, будаўніцтва крэпасцей у Дынабургу (цяпер Даўгаў- пілс), Бабруйску, Барысаве, Рагачове і інш. У кастр. 1810 пачалі фарміравацца новыя для рус. арміі пастаянныя злучэн- ні — пях. карпусы і кав. дывізіі. На пра- цягу 1810—12 агульная колькасць узбр. сіл Расіі (з улікам ірэгулярных, гарнізон- ных і вучэбных часцей) узрасла з 610 тыс. да 975 тыс. чал. Адкрыта анты- французскі курс у палітыцы Расіі пачаў- ся маніфестам 19(13).12.1810, які, у адказ на Трыянонскі тарыф Напалеона (дэкрэт ад 5.8.1810 аб рэзкім павышэнні падаткаў на імпарт у Францыю кала- ніяльных тавараў з любых краін), павы- шаў падаткі на ўсе ўвазныя, у т. л. французскія, прамысл. тавары. 3 канца 1810 Аляксаадр I усё больш схіляўся да ідэі наступальнай вайны ў саюзе з Пру- сіяй, ліквідацыі Варшаўскага герцагства і абвяшчэння сябе польскім каралём. Пасля рашучай адмовы ваен. міністра герцагства Ю. Панятоўскага (гл. ў арт. Панятоўскія') на адпаведныя рус. прапа- новы быў высунуты і абмяркоўваўся ва ўрадавых колах Расіі Агінскага план 1811 пра ўтварэнне з зах. губерняў ім- перыі Вялікага княства Літоўскага як асновы будучага аднаўлення Польшчы ў уніі з Расіяй. 5(17).10.1811 Расія і Пру- сія заключылі саюзную ваен. канвенцыю, якая прадугледжвала ў пэўных выпадках рус. акупацыю ўсх. часткі Варшаўскага герцагства. У хуткім часе пасля гэтага Аляксандр I аадаў загад аб гатоўнасці ўсіх карпусоў на зах. граніцы да паходу. У сак. 1812 сфарміраваны Заходнія арміі: 1-я (каля 120 тыс. чал., галоўнакаман- дуючы Барклай дэ Толі) у Літве і Зах. Беларусі, 2-я (каля 49 тыс. чал., галоўна- камандуючы П. I. Баграціён) у ваколіцах Луцка, 3-я рэзервовая абсервацыйная (каля 44 тыс. чал., галоўнакамадуючы А. П. Тармасаў) у раёне Жытоміра. Іх дапаўнялі 3 асобныя корпусы (каля 103 тыс. чал.) — I. М. Эсена каля Рыгі, Я. 1. Мелер-Закамельскага каля Тарапца і Ф. Ф. Эртэля каля Мазыра. У маі 1812 армія Баграціёна значна наблізі- лася да 1-й арміі і заняла месца яе левага фланга (у раёне Ваўкавыск — Зэльва), які быў адсунуты да Ліды. 3-я армія ў сваю чаргу заняла месца Багра- ціёна пад Луцкам. У знешняй палітыцы Францыі першыя меры, відавочна накіраваныя супраць рус. інтарэсаў, пачаліся ў снежні 1810, калі Напалеон з мэтай канчаткова па- дарваць англійскую кантрабанду і ней-
74 АЙЧЫННАЯ тральны гандаль на Паўночным і Бал- тыйскім марах акупіраваў і далучыў да Францыі ганзейскія гарады, а таксама дынастычна звязанае з Расіяй герцагства Ольдэнбург, што было прамым парушэн- нем умоў Тыльзіцкага міру. Са студз. 1811 пачаў фарміравацца 1-ы Эльбскі корпус Л. Н. Даву, спецыяльна прызна- чаны для адбіцця магчымага наступлен- ня рускіх на Варшаўскае герцагства. У канцы 1811 Напалеон прыйшоў да пераканання аб магчымасці ўводу свайго войска ў герцагства і нават нападзення на Расію, каб прымусіць яго строга вы- конваць кантынентальную блакаду і лік- відаваць рус. пагрозу герцагству. У сак. 1812 была рэарганізавана «Вялікая ар- мія», якая разгарнулася да сярэдзіны мая на рубяжы Віслы, складаючы 3 групы карпусоў пад камандаваннем не- пасрэдна Напалеона (з сярэдзіны чэрв.), Э. Багарнэ і Жэрома Банапарта. У 1-й палове чэрвеня гал. сілы (каля 300 тыс. чал.) сканцэнтраваліся ва Усх. Прусіі, супраць цэнтра 1-й Заходняй арміі, а група карпусоў Жэрома Банапарта (каля 80 тыс. чал.) — у раёне Варшавы і Астра- лэнкі. На флангах размяшчаліся карпу- сы Ж. Э. Ж. А. Макданальда (каля Тыль- зіта) і К. Ф. Шварцэнберга (каля Люб- ліна). У перадваенныя гады бел. землі знахо- дзіліся ў напружаным гаспадарчым і сац. становішчы. Спусташэнне пасля армей- скіх пастояў і рэквізіцый у час войн 1805—07, адмоўны ўплыў кантыненталь- най блакады (спыненне збыту с.-г. пра- дуктаў у Англію) часткова ўраўнаваж- валіся спрыяльнай эканам. кан’юнктурай з прычыны высокага попыту на хлеб у Зах. Еўропе. Фальварачная шляхта ўзмацніла паншчынную эксплуатацыю сялян, распаўсюджваліся расійскія, больш жорсткія, чым у Рэчы Паспалітай, формы прыгону (індывідуальная пан- шчына замест падымнай, купля-продаж сялян без зямлі і інш.). Сталі выяўляцца сац. вынікі канфіскацый і распродажу («эксдывізій») буйных магнацкіх маёнт- каў у 1790-я гады: узбагачэнне заможнай шляхты, інтэнсіўнае дэкласаванне былых шляхціцаў-кліентаў і іх нашчадкаў, паве- лічэнне праслойкі людзей вольных пра- фесій, рост гар. насельніцтва. У выніку разбору шляхты шмат дробных шляхці- цаў было пераведзена ў сял. саслоўе. У асяроддзі шляхты не было адзінства і ў паліт. настроях. Частка арыстакратаў і буйных землеўладальнікаў — М. К. Агінскі (гл. ў арт. Агінскія), А. Е. Чарта- рыйскі (гл. ў арт. Чартарыйскія), Ф. К. Любецкі (гл. ў арт. Любецкія) і інш.— звязвала свае надзеі на аднаўленне эле- ментаў «літоўскай» дзяржаўнасці (ВКЛ) у саюзе з Расіяй на чале з Аляксанд- рам I; іншыя — Л. М. Пац (гл. ў арт. Пацы); А. Сапега (гл. ў арт. Сапегі), Д. Радзівіл (гл. ў арт. Радзівілы),— а таксама больш дэмакр. шляхецкія, мяш- чанскія, інтэлігенцкія колы арыентавалі- ся на Напалеона і Варшаўскае герцаг- ства. 3 часоў аўстра-франка-польскай вайны 1809 вял. колькасць шляхецкай моладзі, нягледзячы на забарону і рэпрэ- сіўныя меры (секвестры і канфіскацыі маёнткаў), эмігравала ў герцагства і па- ступала служыць у польскае войска. Ад- нак пераважная большасць шляхты з асцярогай глядзела на сац. рэформы ў герцагстве, асабліва на адмену прыгонна- га права, і схілялася падтрымаць ца- рызм, які зацвярджаў і пашыраў шля- хецкія прывілеі. У 1811 зах. губерні былі ўраўнаваны з астатнімі рас. губернямі ў адносінах падаткаў: замест розных збо- раў серабром уводзіўся агульнадзярж. падушны падатак асігнацыямі (што зна- чыла фактычнае змяншэнне падаткаў у 5 разоў). Падаткі дазвалялася выплач- ваць не грашыма, а збожжам (гэта мера, выглядаючы як ільгота для землеўла- дальнікаў, прывяла да назапашвання на дзярж. ваенных складах велізарнай масы збожжа, якое з пачаткам вайны было знішчана альбо вывезена ў глыб Расіі). Пашырэнню сац. апоры ўрада на Белару- сі і Літве спрыяла рэформа (з 1803) нар. асветы: рэарганізацыя Віленскага ун-та на свецкай аснове, утварэнне Ві- ленскай навучальнай акругі, ліберальная палітыка ў галіне рэлігіі (аднаўленне ў 1809 уніяцкай Літоўскай мітрапалічай епархіі, заснаванне Полацкай езуіцкай акадэміі). Вясной 1812 абедзве дзяржавы дамаг- ліся важных дыпламатычных поспехаў: Францыя здолела ануляваць руска-пру- скі саюз і падпісала 24 лютага з Прусіяй і 14 сак. з Аўстрыяй саюзныя дагаворы; Расія заключыла 24 сак. (5 крас.) саюз са Швецыяй, а 16(28) мая — Бухарэсцкі мірны дагавор з Турцыяй (ім закончы- лася вайна 1806—12), што дало магчы- масць у далейшым вызваліць і накі- раваць супраць Напалеона корпус Ф. Ф. Штэйнгеля з Фінляндыі і Дунайскую армію. 9(21) крас. Аляксандр 1 выехаў з Пецярбурга ў Вільню, у гал. кватэру 1-й арміі і прыняў вярх. камандаванне. Даведаўшыся пра гэта, Напалеон так- сама накіраваўся да сваіх войск. 10(22) чэрв. Францыя аб’явіла Расіі вайну і 12(24) чэрв. гал. сілы «Вялікай арміі» пачалі пераход рус. граніцы пера- правай цераз Нёман у раёне Коўна. У хо- дзе Віленскай аперацыі 1812 французы без бою занялі 16(28) чэрв. Вільню; армія Барклая дэ Толі, якую праследаваў узмоцнены авангард Ж. Мюрата, адсту- піла на Свянцяны ў напрамку на Дры- сенскі лагер. Такім чынам, французскія войскі ўклініліся паміж 1-й і 2-й арміямі, і Напалеон, акрамя паліт. выгод ад хут- кага захопу старадаўняй сталіцы ВКЛ, атрымаў магчымасць сканцэнтраваць амаль усё войска супраць Баграціёна, на армію якога з фронту наступалі войскі Жэрома Банапарта, а шляхі адступлення адрэзала група Даву, што накіравалася з Вільні да Мінска. Аднак 18 дзён знаходжання Напалеона ў Вільні (ён ча- каў флангавага маршу Баграціёна на злучэнне з 1-й арміяй, каб зні- шчыць 2-ю армію сваімі гал. сіла- мі), а таксама маруднасць Жэрома Бана- парта прывялі да таго, што Баграціён значна адарваўся ад праціўніка і пачаў адступленне да Мінска. Зразумеўшы свой пралік, Напалеон перадаў камандаванне ўсімі войскамі правага крыла Даву, а сам пайшоў на Глыбокае, каб перарэзаць 1-й арміі шлях адступлення на Віцебск і прымусіць яе прыняць бітву. Але Бар- клай дэ Толі да гэтага часу [2(14) ліп.] ужб выйшаў з Дрысенскага лагера і, пакінуўшы корпус П. X. Вітгенштэйна (гл. ў арт. Вітгенштэйны) прыкрываць напрамак на Пецярбург, адступіў правым берагам Зах. Дзвіны да Полацка. Тут Аляксандр I пасля настойлівых просьбаў вышэйшых саноўнікаў (старшыні Дэпар- тамента ваен. спраў Дзярж. Савета А. А. Аракчэева, міністра паліцыі А. Дз. Балашова і дзярж. сакратара А. С. Шыш- кова) у ноч на 7(19) ліп. пакінуў армію. Напярэдадні ён падпісаў адозву «Перша- прастольнай сталіцы нашай Маскве» і маніфест пра збор апалчэння, у якіх заклікаў усе саслоўі да ўзбр. абароны бацькаўшчыны. Парадак фарміравання апалчэння вызначыў маніфест 18(30) ліп.: яно склікалася толькі ў 16 веліка- рус. губернях шляхам пастаўкі дваранамі ратнікаў са сваіх прыгонных людзей. Афіцэраў і грамадз. чыноўнікаў (камі- сараў) для апалчэння набіралі з дваран. Баграціён, які накіроўваўся ад Нава- грудка да Міра, даведаўся, што Даву ўжо заняў Валожын і, такім чынам, шлях на Мінск адрэзаны. У кавалерыйскіх баях каля Міра (гл. Мірскі бой 1812) і Раманава ар’ергард 2-й арміі затрымаў прасоўванне праціўніка, і Баграціён бес- перашкодна адступіў на Слуцк і Баб- руйск, імкнучыся апярэдзіць французаў у Магілёве. Але Даву заняў горад першы 8(20) ліп. Спроба Баграціёна з боем прарвацца праз Магілёў на злучэнне з 1-й арміяй (бітва каля Салтанаўкі) не ўдала- ся. Гал. сілы 2-й арміі 12(24) ліп. пера- правіліся цераз Дняпро каля Нова-Быха- ва і рушылі на Мсціслаў і Смаленск. Тым часам 1-я армія 11(23) ліп. перайшла на левы бераг Зах. Дзвіны і заняла пазіцыю за р. Лучоса, чакаючы падыходу Баграціёна з боку Оршы, каб даць На- палеону ген. бітву. У выніку бою каля Астроўна 13—14(25—26) ліп. наступ- ленне французаў было перапынена, ад- нак Барклай дэ Толі, атрымаўшы звесткі пра няўдачу каля Салтанаўкі, у ноч на 16(28) ліп. скрытна пачаў адступаць таксама да Смаленска. 18— 20 ліп. (30 ліп.— 1 жн.) адбыліся Кляс- ціцкія баі 1812 паміж войскамі Віттен- штэйна і корпусам Н. Ш. Удзіно, пасля чаго Напалеон вымушаны быў перакі- нуць яму на дапамогу ў раён Полацка корпус Л. Гув’ён Сен-Сіра. На крайнім левым флангу «Вялікай арміі» Макда- нальд, накіраваўшы адну са сваіх дыві- зій на Рыгу, заняў 20 ліп. (1 жн.) Дына- бург. Пасля некалькіх дзён вагання На- палеон вырашыў працягваць наступлен- не, зыходзячы з непазбежнасці злучэння рус. армій у раёне Смаленска і слушна мяркуючы, што ў гэтых умовах яны не змогуць ухіліцца ад буйной бітвы. 22 ліп. (3 жн.) 1-я і 2-я арміі злучыліся ў Смаленску, а ўжо 26 ліп. (7 жн.), выка- рыстаўшы раскіданасць напалеонаўскіх
75 АЙЧЫННАЯ войск на фронце ад Веліжа да Магілёва, перайшлі ў наступленне ў віцебскім на- прамку. Праз 5 дзён сустрэчнае наступ- ленне пачаў Напалеон. Сэнс яго Смален- скай аперацыі 1812 заключаўся ў тым, каб хуткім маршам выйсці да Дняпра, пераправіцца на яго левы бераг, злучыц- ца тут з войскамі Даву і, утварыўшы магутную групоўку (каля 180 тыс, чал.), заняць Смаленск раней, чым да яго паспеюць вярнуцца абедзве рус. арміі. Першая частка плана была бліскуча выканана, аднак упартае супраціўленне дывізіі Дз. П. Невяроўскага пад г. Крас- нае 2(14) жн. не дазволіла французам узяць Смаленск з ходу. Рускае войска зноў заняло горад. і 4—5(16—17) жн. адбылася першая ў А. в. 1812 ген. бітва. Рускія вымушаны былі пакшуць Сма- ленск, але, маючы эабяспечаны тыл, арганізавана адступілі па маск. дарозе. У гэты час Вітгенштэйн спрабаваў выцес- ніць войскі Удзіно з Полацка, але быў адкінуты і адышоў да Дрысы (гл. II о- лацкія бітвы 18121. Ваеннае становішча паступова ствбілізавалася; Расія страці- ла велізарную тэрыторыю (усе, акрамя украінскіх, свае прыдбанні ў выніку па- дзелаў Рэчы Паспалітай), і Напалеон, знаходзячыся ў Смаленску, лічыў, што кампанія 1812 закончана і трэба звяр- нуць гал. ўвагу на адм. і эканам. арганізацыю заваяваных зямель. Ваенныя дзеянні на паўд. флангу мелі самастойнае значэнне і да завяршальнага этапу вайны не былі непасрэдна звязаны са становішчам на цэнтр. напрамку. Кор- пус Шварцэнберга (каля 25 тыс. чал.) у адпаведнасці з пач. задумай прызначаўся для абароны Варшаўскага герцагства. 22 чэрв. (4 ліп.) ён заняў Брэст і атрымаў ад Напалеона новы загад — ісці праз Слонім і Нясвіж на злучэнне з гал. сіламі. У якасці заслоны супраць 3-й арміі са складу групы Жэрома Бана- парта быў вылучаны і адпраўлены з Нясвіжа ў Пружаны корпус Ж. Л. Э. Рэнье (каля 17 тыс. чал.). Армія Тарма- сава пачала баявыя дзеянні толькі 3(15) ліп. партыз. набегам на прыгранічныя мястэчкі герцагства. 6(18) ліп. Тармасаў выступіў з Луцка на Кобрын, дзе 15(27) ліп. атрымаў перамогу над пях. брыгадай корпуса Рэнье (гл. Кобрынскі бой 1812). Занепакоены Напалеон загадаў Шварцэнбергу вярнуцца ў Пру- жаны і даручыў яму агульнае каман- даванне. Абодва карпусы 31 ліп. (12 жн.) атакавалі Тармасава каля Гарадзечна (гл. Гарадзечанская бітва 1812), на- неслі яму вялікія страты і праследавалі да Луцка. Вынікам Кобрынскага бою было таксама значнае ўмацаванне войск тылу і правага фланга напалеонаўскай арміі. 3 Прусіі і Варшаўскага гер- цагства карпусы К. Віктора і П. Ф. Ш. Ажэро рушылі на Вільню. Супраць гар- нізона Бабруйскай крэпасці (гл. Баб- руйская абарона 1812) і корпуса Эртэля з Магілёва была накіравана дывізія Я. Г. Дамброўскага, а ў склад корпуса Рэнье з герцагства — зводны атрад А. Касінскага. Для кіравання акупіраванымі тэрыто- рыямі Напалеон зацвердзіў у Вільні Часовы ўрад Вялікага княства Літоўска- га. Яго ўлада распаўсюджвалася на Віленскую, Гродзенскую, Мінскую губ. і Беластоцкую вобл., якія былі ператво- раны ў дэпартаменты з двайной — мяс- цовай і французскай — адміністрацыяй. Функцыі кантролю і паліт. кірауніцтва выконваў імператарскі камісар пры ўрадзе (Л. П. Э. Біньён). Ваен. ўлада належала ген.-губернатару Літвы Д. ван Гогендорпу (са жніўня ён і старшыня ўрада). Яму былі падначалены ваен. губернатары дэпартаментаў. Агульны нагляд і кіраўніцтва ад імя Напалеона ажыццяўляў міністр замежных спраў Францыі Г.-Б. Марэ, які знаходэіўся ў Вільні. Такім жа чынам былі аргані- заваны Віцебская, Магілёўская, Смален- ская і Курляндская губ., але яны Часоваму ўраду не падпарадкоўваліся. Такая паліт. арганізацыя не зусім адпавядала жаданням урада Варшаўска- га герцагства, сейм ^кога яшчэ 28 чэрв. (н. ст.) утварыў Генеральную канфедэ- рацыю 1812 і абвясціў аднаўленне Польскага каралеўства як унітарнай дзяржавы. Хаця Часовы ўрад далучыўся да канфедэрацыі, Напалеон у сваёй прамове 11 ліп. перад далегацыяй сейму ўхіліўся пацвердзіць яго рашэнні і за- значыў, што аднаўленне Польшчы можа быць вынікам толькі шырокага нац. руху. Гал. задачай ваен. грамадзян- скіх улад была арганізацыя харчовага і фуражнага забеспячэння войска. 3 пры- чыны яго велізарных патрэб, несувымер- ных з магчымасцямі краіны, а таксама змяншэння запасаў збожжа перад вай- ной утрыманнем рус. войска, рэквізі- цыйная сістэма нарыхтовак амаль ад- разу ж ператварылася ў бязлітасную эксплуатацыю рэсурсаў краю, якая часамі была звычайным рабаваннем (асабліва з боку камацд па за- беспячэнні асобных вайск. адзінак, а таксама шматлікіх дэзерціраў). Да ліст. 1812 у Вільні і Мінску быў сабраны вялікі запас харчавання, але ён дастаўся Да арт. Айчынная вайна 1812. Ля Берэзіны. Лістапад 1812 г. Гравюра 1-й чвэрці 19 ст. наступаючым рус. войскам. 3 вял. цяж- касцю ішло фарміраванне ілітоўскіх* войск 1812. Памылкай улад было пра- вядзенне рэкруцкага набору паводле расійскага закону, што выклікала не- задавальненне сялян. Усе гэтыя фак- тары, разам з рашэннем Напалеона захаваць прыгоннае права ў Літве і на Беларусі да канца вайны, прывялі да масавых сялянскіх хваляванняў (гл. ў арт. Сялянскі рух). Пасля Смаленскай бітвы 1-я і 2-я рус. арміі (каля 111 тыс. чал.), рухаю- чыся адной калонай, фактычна ўяўлялі сабой адзіную армію (7 пях. і 4 кава- лерыйскія корпусы). Востра паўстала пытанне пра галоўнакамандуючага, тым болыд, што ва ўмовах няспыннага адступлення Барклай дэ Толі выклікаў агульны недавер і нават абвінавачванні ў здрадэе. 8(20) жн. Аляксацдр I пры- значыў галоўнакамандуючым усімі 4 арміямі М. 1. Кутузава, які 17(29) жн. прыбыў да злучаных (1-й і 2-й) армій. Адступленне, аднак, працягвалася. Пры- пынак на 6 дзён у Смаленску пераканаў Напалеона, што ні матэрыяльныя рэсур- сы Беларусі і Літвы, ні маральны стан шматнац. «Вялікай арміі», ні значны баявы патэнцыял рус. войск не дазва- ляюць спыніць кампанію. Наступленне французаў узнавілася і актывізавалася. 3 17(29) жн. рус. ар'ергард пастаянна быў у баях. Генеральная бітва адбы- лася 26 жн. (7 вер.) каля в. Барадзіно. Напалеонаўская армія (гвардыя, 5 пях. і 4 кавалерыйскія корпусы) налічвала 134 тыс. чал.; руская, да якой падчас адступлення падыходзілі падмацаванні з унутр. губерняў,— 155 тыс. чал. У ходзе бітвы французы збілі рускіх з цэнтра і левага фланга іх пазіцыі, але разбурыць іх баявы парадак, акружыць альбо прымусіць бегчы не змаглі. Абодва бакі мелі цяжкія страты: рускія каля
76 АЙЧЫННАЯ 46 тыс. чал., французы, верагодна да 50 тыс. чал. 3-за немагчымасці хутка аднавіць панесеныя страты Кутузаў вымушаны быў працягваць адступленне і нават 2(14) вер. пакінуць Маскву, з якой сышло таксама амаль усё насельніцтва. 36 дзён, што правялі ў Маскве Напалеон і яго армія, з'явіліся рашаючым фактарам, які змяніў апе- ратыўную абстаноўку, суадносіны сіл і сам ход вайны на карысць Расіі. Ужо ў першыя дні акупацыі Масква з усімі яе значнымі матэрыяльнымі запасамі была амаль цалкам знішчана вял. пажарам. Гэта падзея дэмаралізавала французскае войска і паставіла яго на мяжу голаду. Затое яна выклікала патрыят. ўздым сярод рус. сялянства. Антыфранцузскі сял. рух перашкаджаў французам у нарыхтоўцы харчавання і фуражу, парушаў сувязь і пагражаў бяспецы ўсёй камунікацыйнай лініі Масква — Смаленск. Кутузаў размясціў сваё войска лагерам каля в. Таруціна (каля 80 км на ПдЗ ад Масквы), дзе яно адпачыла, папоўнілася (да 120 тыс. чал., не лічачы апалчэнцаў), было забяспечана харчаваннем і адзеннем. Таруцінскі бой 6(18) кастр., у якім быў разбіты авангард французаў, пры- мусіў Напалеона выйсці з Масквы і зноў рушыць на Кутузава. Бітва пад Мала- яраслаўцам 12(24) кастр. закончылася адыходам рускіх, аднак матэрыяльныя і аператыўныя магчымасці французска- га наступлення былі на гэтым вычарпа- ны. Маючы толькі 70 тыс. чал. у страі і вельмі ненадзейны і нават варожы тыл, Напалеон пачаў адыход да Смален- ска. Фарсіраваны марш па спустошанай вайной мясцовасці прывёў да амаль поўнай гібелі коней і масавага голаду. 3 23 кастр. (4 ліст.) сталі моцныя маразы, якія рэзка павялічылі смярот- насць і зрабіліся істотным фактарам далейшага ходу ваен. дзеянняў. Боем пад Вязьмай 22 кастр. (3 ліст.) пачалася рэалізацыя кутузаўскай ідэі паралель- нага праследавання — рух гал. сіл на Пд ад лініі адступлення французаў, не дапускаючы іх пранікнення ў раёны, не закранутыя вайной. 28 кастр. (9 ліст.) армія Напалеона (каля 50 тыс. чал. у страі і прыблізна столькі ж небаяздоль- ных) дасягнула Смаленска, але гэта не змяніла яе бядотнага матэрыяль- нага і маральнага становішча. У баях каля Краснага 4—6 (16—18) ліст. французы страцілі каля 25 тыс. чал., аднак усе іх карпусы (акрамя ар’ер- гарда М. Нэя) прабіліся па дарозе на Дуброўну, і 7(19) ліст. авангард Напалеона, перайшоўшы Дняпро, усту- піў у Оршу. Да гэтага часу абставіны на стратэг. флангах змяніліся. На Валыні з 3-й арміяй Тармасава 7(19) вер. злучылася Дунайская армія П. В. Чычагова. За- бяспечыўшы такім чынам колькасную перавагу над праціўнікам (60 тыс. чал. супраць 43 тыс.), рус. арміі перайшлі ў Да арт. Айчынная вайна 1812. Атака давскіх казакаў М. I. Платава каля Нясвіжа. Чэрвень 1812 г. Хромалітаграфія 1912. Да арт. Айчынная вайна 1812 г. Пераправа рускай арміі цераз Нёман у снежні 1812. наступленне. Шварцэнберг пасля няўда- лага для яго бою пры Любомл перапра- віўся цераз Зах. Буг і па левым яго беразе адышоў да Брэста. Падчас наступлення Тармасаў а рымаў рэскрыпт цара аб злу- чэнні дзвюх армій пад камандаваннем Чычагова і ў хуткім часе ад'ехаў да гал. кватэры Кутузава. Адначасова з Пецяр- бур а быў атрыманы новы план дзеянняў, які прадугледжваў наступленне на Мінск. Аднак Чычагоў, заняўшы 30 вер. (12 кастр.) Брэст, 2 тыдні заставаўся ў гэтым раёне, абмежаваўшыся партыз. рэйдам на тэр. Варшаўскага герцагства, які закончыўся паражэннем карпусоў П. К. Эсена і М. Л. Булатава 6(18) кастр. пад Бяла-Падляскай. Толькі 18(30) кастр. армія Чычагова рушыла па мінскім шляху праз Пружаны на Слонім, пакінуўшы ў Брэсце вайск. групу Ф. В. Остэн-Сакена. Шварцэнберг, засла- ніўшыся ад яе корпусам Рэнье, таксама накіраваўся да Слоніма. Аднак актыўныя дзеянні Остэн-Сакена прымусілі яго вяр- нуцца. 4(16) ліст. ў Ваўкавыскім баі 1812, а 13(25) ліст. ў баі пад Брэстам вайск. група Остэн-Сакена была разбіта і адступіла на Валынь. Шварцэнберг, накіраваўшы корпус Рэнье да Брэ- ста, заняў Слонім, дзе арміі Чыча- гова ўжо не было. Яна яшчэ 1(13) ліст. перайшла Нёман каля Новага Свержаня і рушыла на Мінск. Паспяхова для рус- кіх разгортваліся падзеі і на Зах. Дзві- не. Да канца верасня корпус Вітгенштэй- на за кошт падмацаванняў вырас з 15 да 40 тыс. чал. Страты напалеонаўскага войска амаль не аднаўляліся. Да таго ж Макданальд, баючыся за свой левы фланг каля Рыгі, перайшоў ад Дынабур- га да Баўска, у выніку чаго канчаткова страціў магчымасць узаемадзеяння з войскамі Гув’ён Сен-Сіра і Удзіно. Гэта часткова было кампенсавана свежым корпусам Віктора, які 16(28) вер. пры- быў з Вільні ў Смаленск. Аднак ініцыя- тыва цяпер перайшла да Вітгенштэнна. У выніку Полацкай бітвы 6—8 (18—20) кастр. французы спешна адступілі да Лепеля, а ген. К Ф. Врэдэ. выкарыстаў- шы раненне Гув\.і Сен-Сіра, самавольна адвёў яго корпус да Докшыц. Корпус Удзіно паспеў злучыцца з корпусам Віктора, што падышоў праз Сянно, і пасля Чашніцкіх баёў 1812 французы адышлі да Чарэі, прыкрыўшы, такім чынам, шлях адступлення Напалеона ад Оршы да Барысава. Пераправай Чычагова цераз Нёман, а Напалеона (за ім і армк Кутузава) цераз Дняпро пачалася Бярэ.гінская апе- рацыя 1812. У ёй рус. камандаванне пла- навала акружыць і знішчыць праціўніка канцэнтрычнымі дзеяннямі Чычагова, Вітгенштэйна і 1-й і 2-й армій Кутузава. Узяцце войскамі Чычагова 4(16) ліст. Мінска, а 9 (21) ліст. Барысава азначала поўнае перасячэнне шляхоў адступлення французаў. Толькі рашучыя і правільныя дзеянні Напалеона, які, стрымліваючы націск Кутузава і Вітгенштэйна, выбіў Чычагова з Барысава і аргашзаваў пера- праву свайго войска цераз Бярэзіну 14— 16(26—28) ліст., дазволілі рэшткам «Вялікай арміі» адступіць на Смаргонь і Вільню. Поспеху Напалеона паспрыяла і памылковае меркаванне Кутузава аб тым, што французская армія павінна рушыць на Ігумен (Чэрвень), Мінск, каб злучыцца з корпусам Шварцэнберга. Тым не менш, вынікі бярэзінскай пера- правы былі для Напал она катастрафіч нымі. Пад яго каманд ваннем заста лася не больш за 10 тыс. чал., і баяво значэння гэта група практычна не мел.і Яе праследаванне рускімі (на чале іх баявога парадку знаходзілася цяпер армія Чычагова) усё больш набывала характар не ваен. дзеянняў, а проста захопу палонных і трафеяў, руху з мэтай хутчэй выйсці на граніцу і стаць на зімо- выя кватэры. Пасля Маладз чанскага бою 1812 супраціўленне французаў па сутнасці спынілася. Галодныя і замёрз- лыя салдаты кідалі зброю і неарганіза- ванымі натоўпамі рухаліся да Вільні. 23 ліст. (5 снеж.) у Смаргоні Напалеон, даручыўшы камандаванне Мюрату, пакі- нуў армію і паехаў у Парыж. У Вільню Мюрат прывёў каля 4 тыс. баяздольных салдат гвардыі, корпуса Ажэро і прый- шоўшых да Докшыц войск Врэдэ. 28 ліст. (10 снеж.) іх выбіў з горада армейскі авангард Я. 1. Чапліца, а рэшткі ўцяклі праз Коўна да прускай граніцы. Поўны разгром цэнтр. групоўкі Напалеона вы- значыў і становішча на флангах. Швар- цэнберг, супраць якога ад Бярэзіны накіравалася гал. армія Тармасава. адступаў ад Слоніма на Беласток і адтуль на Варшаву. Макданальд, атрымаўшы звесткі пра бярэзінскую пераправу, ады- шоў праз Шаўлі ва Усх. Прусію. Прыбыццё 10(22) снеж. Аляксандра 1 у
77 АЙЧЫННАЯ гал. кватэру Кутузава ў Вільню і пераход да цара ўсёй паўнаты ваенна-паліт. кі- рауніцтва азначала канец А. в. 1812 і курс на вайну у Еўропе. Руска-англа-шведскі саюз склаў аснову 6-й антыфранцузскай кааліцыі. 18(30) снеж. была падпісана канвенцыя пра нен ралітэт прускага войска, а 16— 18 (28—30).1.1813 — аўстрыйскага. На працягу 1813 Прусія і Аўстрыя далучылі- ся да кааліцыі. Вайна закончылася поўным паражэннем і падзеннем імперыі Напалеона, рэстаўрацыяй у Францыі каралеўскай улады і дынастыі Бурбонаў. Парыжскі мірны дагавор 18(30).5.1814 і пастановы Венскага кангрэса 1814—15 вызначылі новую паліт. сістэму ў Еўро- пе, у прывагнасці пераход Варшаўскага герцагства пад кіраванне Расіі і ўтварэн- не Каралеўства Польскага. Аляксандр 1 адхіліў прапанову Кутузава пра канфі- скацыі маёнткаў усёй беларуска-літоў- скай шляхты, якая выступіла на баку На- палеона, на карысць рус. генералаў і афі- цэраў, што вызначыліся ў вайне. Мані- фест 12(ст.ст.) снеж. 1812 аб’яўляў амністыю жыхарам зах. губерняў — удзельнікам вайны супраць Расіі — пры ўмове іх вяртання на радзіму на працягу 2 месяцаў (гэты тэрмін пазней быў пра- доўжаны). Напачатку гэты закон даволі шырока парушалі. Рэпрэсіі спыніліся толькі з выданнем маніфеста 30 жн. (ст.ст.) 1814 пра ўсеагульную і безумоў- ную амністыю і вяртанне канфіскаваных альбо секвестраваных маёнткаў. У зах. губернях аднаўлялася ў першую чаргу ваен. кіраванне. Па ініцыятыве літоўска- га ваен. губернатара А. М. Рымскага- Корсакава ў снеж. 1812 у Вільні была сфарміравана Часовая выканаўчая камі- сія, а ў студз. 1813 люстрацыйныя камісіі для забеспячэння харчовай да- стаўкі рус. арміі і вызначэння страт зем- леўладальнікаў падчас вайны (з мэтай лепшай раскладкі павіннасцей). У сак. 1813 паўсюдна была адноўлена губ. адмі- ністрацыя. Вайна прынесла велізарныя страты абодаум бакам. Людскія страты ацэньваюцца для напалеонаўскай арміі ў 80 %, для рус. у 50 % ад колькасці войск, што прымалі ўдзел у вайне. Скарацілася і колькасць насельніцтва Беларусі, асаб- ліва гарадскога. Матэрыяльныя страты 5 бел.-літ. губерняў і Беластоцкай вобл., паводле тагачасных падлікау, склалі каля 160 млн. руб. серабром. Толькі доб- рыя ўраджаі 1813 і 1814 дазволілі пазбег- нуць масавага голаду і эпідэміі. Гаспа- дарчая разруха ў спалучэнні з захаванай арыентацыяй царызму на мясц. шляхту прывялі да канчатковай перамогі ў краі рас. форм прыгонніцтва, да кансервацыі нізкага ўзроўню нац. самасвядомасці беларусаў, да складвання на тэр. Літвы і Беларусі спецыфічна польскага па зме- сту і формах нац.-вызв. руху. Пачаткам асвятлення ў л-ры праблемы «Беларусь у 1812» можна лічыць «Ьізіу Іііежзкіе» («Літоўскія пісьмы») Ю. У. Нямцэвіча (Варшава, 1812), дзе ў публіцыстычнай форме давалася кры- тыка прарускай пазіцыі часткі бел.-літ. арыстакратыі і прапагандавалася адзін- ства Польшчы і Літвы праз Генеральную Да арт. Айчынная вайна 1812. Разгром мар- шала Віктора пад Старым Барысавам. Ліста- пад 1812 г. Гравюра па арыгінале 1814. канфедэрацыю. Сацыяльна-паліт. сітуа- цыя ў краі, дзейнасць Часовага ўрада Вял. кн. Літ. адлюстраваліся ў запісках удзельнікаў вайны (на баку Напалеона) Ф. Гжымалы ў альманаху «5>уЬі1Іа Шіасі- «а роізкіе^о» («Прадказальніца польска- га блукання», Парыж, 1833) і Р. Солтыка «№роІёоп еп 1812» («Напалеон у 1812 г.» Парыж, 1836). У Расіі пытанні гісторыі А.в. 1812 у зах. губернях першапачат- кова (1840—60-я гады) закраналіся ў гісторыка-краязнаўчых працах Я. Тыш- кевіча, М. В. Без-Карніловіча, П. В. Ку- кальніка і інш. У канцы 19 — пач. 20 ст. з’явіліся спец. даследаванні ваен. дзеян- няў на тэр. Беларусі — «Айчынная вайна 1812 г. ад Малаяраслаўца да Бярэзіны» А. М. Папова (Спб., 1877), «Айчынная вайна 1812 года. Аперацыі 2-й Заходняй арміі князя Баграціёна ад пачатку вайны да Смаленска» М. А. Інастранцава (Спб., 1914), працы У. I. Харкевіча, К. В. Ваен- скага. Да 100-гадовага юбілею вайны выдадзены шэраг даследаванняў па гісто- рыі асобных рэгіёнаў у 1812: У. С. Ар- сеньева і В. 1. Глыбоўскага пра Ві- цебшчыну, Я. Ф. Арлоўскага пра Гро- дзенскую губ., Ф. А. Кудрынскага пра Вільню і інш. Значны ўклад у археагра- фію А. в. 1812 зрабілі публікацыі Рус- кага гіст. таварыства і Віленскай археаграфічнай камісіі. У цэнтры ўвагі польскай гіст. навукі пач. 20 ст. знахо- дзілася сацыяльна-эканам. і гісторыка- прававая праблематыка эпохі вайны: сял. пытанне, рус. палітыка і адміністра- цыя на бел. землях (Г. Ма< ьціцкі, М. Лорэт), Генеральная канфедэрацыя і польска-літ. сувязі ў 1812 (А. Рэмбоў- скі, В. Токаж). Распрацоўка гэтых пытанняў падрыхтавала з’яўленне аба- гульняючых прац Я. Івашкевіча «Еіі»а » гокц 1812» («Літва ў 1812 годзе», Кракаў, Варшава, 1912) і М. Кукеля «)Ўо)па 1812 гокц» («Вайна 1812 года». Т. 1—2. Кракаў, 1937). 3 1930 х гадоў ажыўляецца вывучэнне вайны ў літ. літа- ратуры. У працах Б Дундуліса перагле- джаны шэраг палажэнняў польскіх гісторыкаў, акцэнтавана ўвага на супя- рэчнасці паміж вышэйшымі класамі Польшчы і Літвы, асаблівасцях польска- літоўскай нац. самасвядомасці на У ад Нёмана. У французскай, а таксама ў най- ноўшай польскай і сав. гістарыяграфіі гэта тэма распрацавана недастаткова. У гонар перамог рус. войск над ар- міяй Напалеона на тэр. Беларусі пастаў- лены помнікі ў Брэсце, Верхнядзвін- ску, Віцебску, Кобрыне, Маладзечне, Полацку, Друі, у вёсках Астроўна, Капцэвічы, Клясціцы, Паддубна, Салта- наўка, Сапяжынка, Студзёнка і інш. Крл Сборнмк РМО Т. 6, 21, 88, 89, 121, 122, 128, 133, 139. Спб., 1871 —1912; Сборннк нсторнческнх матермалов, нзвлеченных нз архмва... Собственной е.м.в. канцелярмм. Вып 1—3, 10, II, 13—16. Спб.; Пг., 1876—1917; Дубровнн Н. Отечествен- ная война в пмсьмах современнмков (1812— 1815 гг«). Спб., 1882; Ш у к н н П. Н. Бумагн, относяіцнеся до Отечественной вой- ны 1812 года. Ч. 1 — 10. М., 1897—1908; Отечественная война 1812 года. Отд. I, т. 1—21; отд. 2, т. 1. Спб., 1900—14 (Мате- рмалы Воем.-учен. архмва Главного штаба); Харкевнч В. Н. 1812 год в дневннках, запнсках н воспоммнанмях современнмков: Матерналы Воен.-учен. архмва Главвого штаба. Вып. 1—4. Вмльна. 1900—07; Ннколай Мнхайловнч, вел. кн. Днпломатнческне сношеммя Росснн н Фран- цмм по донесенмям послов ммператоров Александра н Наполеона, 1808—1812. Т. 1—6. Спб., 1905—08; Акты, мздаваемые Внленскою комнсснею для разбора древмнх актов. Т. 37. Внльна, 1912; Ахлесты ш е в Д П. Двенадцатый год: Пст. доку- менты собственной канцелярмн... К П. Тор- масова. Спб., 1912; Вмленскмй временнмк. Т. 5, кн. 1 —2. Вмльна, 1912— 13; Донскне ка- закн в 1812 году: Сб. документов... Рос- тов н/Д., 1954; Лнстовкн Отечественвой войны 1812 года: Сб. документов. М., 1962; Народное ополченне в Отечественной войне 1812 года: Сб. документов. М., 1962. «К. честн Росснн*. йз частной перепмскм 1812 года. М., 1988; Росснн двннулнсь сыны: Зап. об Отечественной войне 1812 года её участннков н очевндцев М., 1988; 1812 год... Военные дневннкн. М., 1990; М а г к п е- г о п Ь. Сашравпе де Кцздіе. Т. 1—4. Рагіх, 1897—1906; РаЬгу С. Сатра&пе де Кн85іе (1812). Уоі. 1—5. Рагіх, 1900—03; Я го ж. Сатравпе де 1812: Ооснтепь геіа- ІІГ$ а Гаііе дгоііе. Рагіз, 1912; Яго ж Сатра^пе де 1812: Ооснтепіз геІаііГх а Гаііе 8ацсЬе. Рагі$. 1912; С >і ц я ц е I А. Ьеіігез де 1812. Рагія, 1911; Яго ж. 1812. Ьа кпегге де Кц$$іе: ІЧоіех еі доснтепіх. 5ег. 1—3. Рагі$, 1912; 8іа5іе*5кі I. Ра- тіфіпікі о фб]піе 1812 г. Рогпап, 1933; К Іе55 т а п п Е. Нароіеопх Кц$$1апдГеШ- хпК іп АцвепгецкепЬегісйГеп. 2. АцГІ. Мііп- сйеп, 1982. Літ.: Богданоанч М. Нсторня Оте- чественной войны 1812 года по достоверным мсточнмкам. Т. 1—3. Спб., 1859—60; Харкевмч В. Н. Война 1812 года. От Немана до Смоленска... Вмльна, 1901; П о п о в А. Н. Отечественная война 1812 года: йст. нсслед. Т. 1. М., 1905; Вандаль А. Наполеон н Александр I: Франко-русскнй союз во время Первой нм- пермн: Пер. с фр. Т. 1 — 3. Спб., 1910—13; Ннве П. А. Отечественная война. Т. 1—5. Спб., 1911 —12; Отечественная войма н рус- ское обшество. Т. 1 — 7. М., 1911 —12; Военскмй К. А. Нсторнческне очеркм н статьн, относяшнеся к 1812 году. Спб., 1912; По путям Велмкой армнн: Юбнл. сб. разведок офмцеров Вмленского воем. окру- га... Ч. 1, вып. 1 — 2. Внльна, 1912; Тарле Е. В. Сочннення. Т. 7. М., 1959; Бабкнн В. й Народное ополченне в Отечественной войне 1812 года. М., 1962; Бескровный Л. Г. Отечественная
78 АКАДЭМІЧНАЯ война 1812 года. М., 1968; К о р н е й- ч в к Е. Белорусскмй народ в Отечествен- ной войне 1812 года. Мн., 1962; Т а р т а- ковскнй А. Г. Военная публнцнстнка 1812 года. М., 1967; Яго ж. 1812годмрус- ская мемуарнстнка: Опыт нсточннковедче- ского нзучення. М., 1980; Рогннскнй В. В. Швецня н Россня: Союз 1812 года. М., 1978; Богданов Л. П. Русская армня в 1812 году: Органнзацня, управленне, вооруженне. М., 1979; Абалнхнн Б. С. Отечественная война 1812 года на Юго-За- паде Россмн. Волгоград, 1987; Гсрон 1812 года: Сб. М., 1987; Жнлнн П. А. Оте- чественная война 1812 года. 3 нзд. М., 1988; Тронцкнй Н. А. 1812. Велнкнй год Росснн. М., 1988; Яго ж. Отечествен- ная война 1812 года. Нсторня темы. Са- ратов, 1991; Абалнхнн Б. С., Дунаевскнй В. А. 1812 год на пере- крёстках мненнй советскнх нсторнков, 1917—1987. М., 1990; КеЬоцІ Р. Сат- равпе <1е 1813. Ргеіітіпаігев. Т. 1. Рагіз, 1910; О ц п <1 ц I і к В. Нароіёоп еі 1а ЬіШа- піе еп 1812. Рагіз, 1940; Я г о ж. Ьіешуа Ьа- роіеопо авгевііоп теіаів (1807—1812). VII- піц5, 1981; Я г о ж. Мароіеопо ітрегіуоз 2Ііі&і- таз іг І-іеІоча (1813—1815). Уііпіцз, 1989; Ьа сатравпе <1е Кцззіе. 19ароІёоп — 1812. Рагіз, 1981; Саіе С. ТЬе іжаг о( іЬе Ія'о етрегогз. ТЬе Ооеі Ьеіфееп ІЧароІеоп апё АІехапОег 1812. Метг- Тогк, 1985. Бібліягр. паказальнікі, даведнікі, вопісы архіўных і музейных фондаў: Л н п р а н- д н й. П. Опыт каталога всем отдельным сочмненмям по 1872 год об Отечественной войне 1812 года. М., 1876; Г а б а ев Г. С. Роспмсь русскнм полкам 1812 года: Справ. о полках регулярной пехоты н кавалермн... Кнев, 1912; Горяннов С. 1812: Доку- менты Государственного м С.-Петербург- ского главного архнвов. Спб., 1912; Опнсь документов м дел, храняіцнхся в Сенатском архнве. Отечественная война м кампаннм 1813—1815 гг. Спб., 1912; П о л м к а р- п о в Н. П. Боевой календарь-ежеднев- ннк Отечественной войны 1812 года. Ч. 1. М., 1913; Мандрыкнна Л. А. н др. Каталог рукопнсных матерналов о войне 1812 г., храняіцмхся в отделе рукопмсей Го- сударственной Публнчной бмблмотекм. Л., 1961; Отечествемная война 1812 г.: Указ. сов. лнт. 1962—1987 гг. М., 1987; 1812 шеіц Течупез каго тебгіава Ьіеіцчоз Т8К ізСогі)оз іг еіпо^гаПіоз тогіе)п)е: Каіаіовоз. Уііпіііз. 1986. В. В. Антонаў. АКАДЭМІЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ ПА РЭФОРМЕ БЕЛАРЎСКАГА ПРАВА- ПІСУ 1 АЗБУКІ. Адбылася 14— 19.11.1926 у Мінску. Склікана Інстыту- там беларускай культуры- У рабоце кан- ферэнцыі ўдзельнічалі 69 чал., у іх ліку члены Інбелкульта, выкладчыкі БДУ, Бел. камуніст. ун-та, Горацкай с.-г. акадэміі, тэхнікумаў, прадстаўнікі літ. аб’яднанняў рэспублікі, а таксама запрошаныя спецыялісты з РСФСР, УССР і з-за мяжы: П. Растаргуеў — праф. Маскоўскага ун-та, П. Гарчын- скі — дацэнт Ленінградскага ун-та, Ю. Лазарэвіч — супрацоўнік бел. секцыі Смаленскага губ. аддзела нар. асветы, К. Німчынаў — дацэнт Харкаўскага ін-та нар. асветы, М. Фасмер — праф. Берлінскага ун-та, М. Біржышка — праф., рэктар Літоўскага ун-та ў Коўне, Е. Блесэ — дацэнт Латвійскага ун-та ў Рызе, Ю. Галомбак — дацэнт Варшаў- скага ун-та, Я. Райніс — нар. паэт Лат- віі, В. Ластоўскі — рэдактар час. «Кры- віч» (Літва), В. Пігулеўскі — дырэктар Люцынскай бел. гімназіі (Латвія), У. Жылка — рэдактар час. «Прамень» (Чэхаславакія), К. Езавітаў — рэдактар газ. «Голас беларуса» (Латвія) і інш. Канферэнцыя была значным навук. ме- рапрыемствам і важнай паліт. падзеяй у жыцці БССР. Паводле намераў арганіза- тараў, яна павінна была перад усім светам прадэманстраваць адзінства па- між КП(б)Б, зах.-бел. нац. рухам і бел. паліт. эміграцыяй. Сама ж КП(б)Б выступала ў якасці своеасаблівага іні- цыятара і гаранта правядзення канфе- рэнцыі, паручыцеля адзінства паміж усі- мі плынямі бел. нац. руху. Такая яе ро- ля ў многім вызначалася ўплывам на выпрацоўку палітыкі партыі актыў- ных у мінулым дзеячаў левага кры- ла бел. нац. руху (А. Адамовіч, А. Бур- біс, 3. Жылуновіч, У. Ігнатоўскі, А. Чарвякоў і інш.), якія пазней прымкнулі да бальшавікоў, увайшлі ў склад кіруючых парт. і сав. органаў. Па гэтай прычыне, а таксама пад уз- дзеяннем палітыкі беларусізацыі многія зах.-бел. дзеячы і прадстаўнікі эміг- рацыі ўспрымалі гэту ролю КП(б)Б як аб’ектыўную неабходнасць, найменшае зло, як з’яву, што не патрабуе паліт. ці навук. абгрунтавання. Сталіца БССР у дзень адкрыцця канфер. выглядала па-святочнаму: былі вывеша- ны сцягі (у т. л. некалькі бела-чырвона- белых), курсіравалі агітацыйныя машы- ны з плакатамі, прысвечанымі дасягнен- ням беларусізацыі. На прадпрыемствах і ва ўстановах праходзілі ўрачыстыя мі- тынгі і сходы. Рэсп. газеты на першых старонках змяшчалі біяграфіі ўдзельні- каў канферэнцыі, прывітальныя тэлегра- мы ад беларусаў з розных куткоў свету, рэзалюцыі мітынгаў і інш. У час урачы- стага адкрыцця канферэнцыі з мэтай дэманстрацыі духоўнай прысутнасці на ёй зах.-бел. дзеячаў, якія не змаглі прыехаць у Мінск з-за нявыдачы ім польскімі ўладамі загранічных пашпар- тоў, былі зачытаны прывітальныя тэле- грамы ад А. Луцкевіча, Р. Астроўскага і Б. Тарашкевіча. Апошні, жадаючы ўдзельнікам канферэнцыі добрых выні- каў працы, у сваёй тэлеграме зазначаў, што «культурныя і навуковыя работнікі Заходняй Беларусі перакананы, што ніякая сіла не зможа падарваць куль- турнай еднасці беларускага народу». Пра пераважна паліт. характар канферэнцыі сведчыць і факт прызначэння лідэраў бел. нац. цэнтраў з Літвы і Латвіі Ла- стоўскага і Езавітава старшынямі навук. камісій: графічнай і правапіснай. Аб рэформе бел. азбукі з дакладамі вы- ступілі Я. Лёсік і П. Растаргуеў, аб рэформе бел. правапісу — Лёсік і С. Нек- рашэвіч. Былі таксама заслуханы і аб- меркаваны даклады: «НацЫянальны ад- раджанізм і паслякастрычніцкі перыяд» М. Гарэцкага, «Даследаванне беларус- кай літаратуры 19 ст. да 1863 г.» Галом- бака, «Асноўныя этапы развіцця новай беларускай літаратуры» М. Піятуховіча, «Беларуская мова сярод іншых славян- скіх моў» П. Бузука і інш. Канферэнцыі спадарожнічалі шэраг розных паліт., грамадскіх і культ. мерапрыемстваў бел. нац. характару. Улады імкнуліся перака- наць замежных гасцей у эфектыўнасці і незваротнасці працэсу беларусізацыі, у тым, што на Беларусі адбываецца здзяйс- ненне «векавой мары» бел. народа — будаўніцтва сапраўднага суверэннага нац. дома. Для замежных гасцей была падрыхтавана вял. культурная праграма, выдаткоўваліся сродкі на арганізацыю гучных таварысцкіх сустрэч, банкетаў і інш. Так, у дзень адкрыцця канферэн- цыі ў чырв. зале сталоўкі цэнтр. рабочага кааператыва была наладжана ўрачыстая вячэра, на якой прысутнічалі кіраўнікі партыі і ўрада рэспублікі. Да канферэн- цыі былі прымеркаваны святкаванне 20-годдзя творчай працы Я. Коласа, адкрыццё Бел. 2-га дзярж. тэатра ў Віцебску і інш. Ганаровымі гасцямі гэтых мерапрыемстваў былі замежныя ўдзельнікі канферэнцыі. У апошні дзень яе работы ў клубе імя К. Маркса ў Мінску адбыўся канцэрт бел. музыкі, у пачатку якога аркестр пасля «Інтэрна- цыянала» выканаў «беларускую мар- сельезу» («Ад веку мы спалі...»). Яе спявалі ўсе прысутныя ў зале. Канферэн- цыя выклікала шырокі рэзананс ў краі- не і за мяжой. У яе адрас паступіла больш за 30 прывітальных лістоў і тэ- леграм ад дзярж., навуковых і навуч. устаноў, вучоных і грамадскіх дзеячаў, у т. л. ад Саўнаркома СССР, Наркамасветы РСФСР, Усесаюзнага т-ва культурных сувязей з замежнымі краінамі, старшыні ЦВК БССР А. Р. Чарвякова, Старшыні СНК БССР Я. А. Адамовіча і інш. Рэсп. газеты змяшчалі інфармацыю пра работу канферэнцыі, даклады і некато- рыя выступленні. У газ. «Савецкая Бела- русь», якая ў перыяд работы канфе- рэнцыі выходзіла ў павялічаным аб’ёме, акрамя ўсіх дакладаў былі надрукаваны таксама інтэрв’ю з Ластоўскім і Езавіта- вым. Першы гаварыў, «што на яго вачах паявіліся сдёзы радасці пасля таго, што ён убачыў у БССР»; другі змясціў прыві- тальны верш канферэнцыі. Трапна аха- рактарызаваў уражанні замежных гасцей і агульны ўзнёслы настрой, які панаваў на пасяджэннях канферэнцыі, Я. Райніс на старонках латышскай газ. «Сацыял- дэмакрат»: «Нацыянальнае абуджэнне Беларусі нагэтулькі моцнае, што засла- няе сабой усе іншыя духоўныя інтарэ- сы..., беларусаў ахапіла цудоўная нацыя- нальная ўзнёсласць». Пад уплывам візіту ў БССР цалкам змяніліся некато- рыя паліт. погляды Ластоўскага, які з аднаго з гал. праціўнікаў Сав. Беларусі ператварыўся ў яе прыхільніка. Не падзяляючы марксісцка-ленінскай ідэа- логіі, ён прыйшоў да даволі спрэчнага вываду пра магчымасць уплыву на паліт. лінію кіраўніцтва БССР праз актыўны ўдзел у беларусізацыі і развіццё бел. культуры. Таму Ластоўскі не толькі сам вырашыў пераехаць у БССР, але і высту- піў з заклікам да ўсіх бел. дзеячаў
за ежжа пераняць яго прыклад. У час. «К| івіч» ён пісаў, што «на помач [ Інбелкульту] у яго высілках адбудаваць беларускую культуру павінны пайсці ўсе нашы культурныя працаўнікі, якія знаходзяцца і па-за Менскам. Культу- ра — сенародны, а не партыйны скарбец». Неўзабаве ён далучыўся да А. Цвікевіча і інш. дзеячаў Бел. Нар. Рэспублікі, якія пераехалі ў Сав. Беларусь раней. Зна- чэнне канферэнцы ў тым, што яна ўпер- шыню пры шырокім удзеле айч. і замежных спецыялістаў абагульніла дасягненні бел. філалаі чнай навукі за гады савь улады і намеціла гал. кірункі далейшага развіц- ця. Хоць прынятыя канферэнцыяй па- становы аб рэформе бел. правапісу і графікі не набылі сілу закону, аднак некаторыя з іх потым былі ўлічаны пры распрацоўцы правапісных праектаў. Але ўжо ў пач. кампаніі па выкрыцці т. зв. нацыянал-дэмакратызму (канец 1920-х гадрў) канферэнцыя была ацэнена як з'езд бел. нацыяналістаў, «контррэвалю- цыйная дэманстрацыя сабраных з усіх канцоў нацыянал-дэмакратаў», «злёт антысавецкіх сіл». Пазней многія яе ўдзельнікі былі незаконна рэпрэсіраваны. Літ.: Працы акадэмічнае канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі. Мн., 1927; Власт (Вацлаў Ластоўскі). Ура- жанні ад паездкі ў Беларускую Радавую Сацыял стычмую Рэспубліку // Маладосць. 1991. № I. М. Л. Іваноў. АКАДЭМІЧНЫ ЛЁТАПІС, спіс Бела- руска-літоўскага летапісу 1446, паводле складу і тэксту блізкі да Супрасльскага тетапісу. У Ал. уваходзяць скарочаны агульнарус. летапіс, Смаленская хроніка, «Пахвала Вітаўту», смаленскія пагадо- выя запісы за 1432—46 і тЛетапісец вялікіх князёў літоўскіх». Ва ўрыўках збераглася частка па гісторыі Маскоў- скай Русі 14—1-й трэці 15 ст. (пачына- ецца со звестак 1339, згублены лісты з запісамі падзей 1373—1414 і 1418—27). Не збера ліся пач. частка, прысвечаная гісторыі Кіеўскай Русі, і тАповесць пра Падолле», што была змешчана ў канцы рукапісу. Тэкст Бел.-літ. летапісу 1446 м сцамі перададзены недакладна, з па- мылкамі, аднак ён каштоўны як адзін з ранніх спісаў яго 2-й рэдакцыі. Летапіс ваходзіць у склад рукапіснага зборніка сярэдзіны 16 ст., які захоўваецца ў б-цы Расійскай АН у Санкт-Пецярбургу. Апублікаваны ў 17-м (1907) і 35-м (1980) тамах Поўнага збору рус. лета- пісаў. Літ.: Срезневскяй В. М. Отчёт... о поездке в Олояецкую, Вологодскую я Пермскую губерввн // Пзвествя Отд-нвя рус. языка н словесмостн. 1903. Т. 8, кн. 4; Опнсанме Рукопмсного отдела Бмблнотекн АН СССР. М.; Л., 1965. Т. 3, іып 2. йстормческме сборнмкн XV—XVII вв. С. 107—110; Чамярыцкі В. А. Беларус- кія летапісы як поммікі літаратуры: Узнік- ненме і літ. гісторыя першых зводаў. Мн., 1969. В. А. Чамярыцкі. АКАДЭМІЯ НАВЎК БЕЛАРУСІ. Ад- крыта 1.1.1929 у Мінску на базе Інстытута беларускай культуры паводле пастановы ЦВК і СНК БССР ад 13.10.1928. Да 1936 мела назву Беларус- кая Акадэмія навук (БАН), да 1991 Ака- дэмія навук БССР. У ліку яе заснаваль- ІЛДІГТЧЖП Акадэмічны летапіс. Ліст 172. Галоўны корпус АкадэміІ навук Беларусі. нікаў і першых равадзенных членаў глебазнавец Я. М. Афанасьеў, геолаг М. Ф. Бліадухо, філосаф С. Я. Вальф- сон, эпізаатолаг С. М. Вышалескі, экано- міка-географ Г. I. Гарэцкі, прававед М. В. Грэдзінгер, меліяратар А. Д. Ду- бах, філолаг М. М. Д рнаво, пісьменнік шхпнцпяніш ПАСТАНОВА Цзнгральнага Выканаўчага Каміпгу I Спвету йороанык Конісопоў БССР аб ріарганііацыі інстытуту Беларуснай Нультуры ў Беларусную Днадэкію Навук Старцым Цптндьяага Вмкамўчага Кімгііту БССР А. ЧАРВЯКОІ Стараыка Самту Нартдных Камісара» БССР М- ГАІАДЗЦ Самратар ЦВК А ХАЦКПЛ Н°ВЫ ІнДД СЬВЕЖДЮ УРНДЮ т*** I — «і-;цс*««-в 1. аямач» « 11 "Г’_Г’_,ІТ.I 1>ВЯМ ьям-юагя яяйгя йілавсііга. Газета «Звязда» з матэрыяламц прысвечанымі рэаргаюзацыі Інстытута беларускай культуры ў Беларускую акадэмію навук. 1928. 79 АКАДЭМІЯ і грамадскі дзеяч 3. X. Жылуновіч (Ц. Гартны), літаратуразнавец 1.1. Замо- цін, гісторыкі У. М. Ігнатоўскі і В. У. Ластоўскі, мовазнавец Я. Ю. Лё- сік, нар. паэт Беларусі 1. Д. Луцэвіч (Я. Купала), аграхімік М. К. Малюшыц- кі, гісторык С. Ю. Матулайціс, нар. паэт Беларусі К. М. Міцкевч (Я. Колас), мовазнавец С. М. Некрашэвіч, эканаміст 1. А. Пятровіч, гісторык У. 1. Пічэта, мовазнавец і грамадскі дзеяч Б. А. Та- рашкевіч, гісторык А. М. Ясінскі. У 1929—33 з разгортваннем барацьбы супраць т. зв. нацыянал-дэмакратызму і абвінавачваннем у прыналежнасці да быццам бы існаваўшага на Беларусі •Саюза еызеалення Беларусі» пазбаўле- ны звання акадэміка і рэпрэс раваны Гарэцкі, Дубах, Дурнаво, Ластоўскі, Некрашэвіч, Л ёсік, Пічэта, рэпрэсіраваны вядомыя вучоныя П. А. Бузук, М. М. Ган- чарык, М. I. Гарэцкі, М. I. Каспяровіч, А. I. Смоліч, А. I. Цвікевіч, Л. Цвяткоў, У. Чаржынскі, М. М. Шчакаціхін, Б. I. Эпімах-Шыпіла і інш. Прэзідэнт акадэміі Ігнатоўскі ў студз. 1931 выклю- чаны з партыі і скончыў жыццё самагубствам. У 1932 у акадэміі было 14 інстытутаў, батанічны сад, выдавецтва, б-ка, Цэнтральнае бюро краязнаўства. У 1937—38 паводле надуманага абвіна- вачвання былі рэпрэсіраваны прэзідэнт АН БССР 1. 3. Сурта, віцэ-прэзідэнт В. К. Шчарбакоў, неадменны сакратар П. Я. Панкевіч, акадэмікі Афанасьеў, Ц. Л. Бурстын, П. В. Горын, Т. Ф. Дом- баль, Замоцін, ЖылуноВіч, Матулайціс, Пятровіч, В. А. Сербента, члены-карэс- пандэнты С. X. Агурскі, А. 1. Алексацд- ровіч, Я. А. Бранштэйн, С. П. Мельнік, 1. Д. Харык, Б. М. Шпенцэр. У выніку сталінскіх рэпрэсій было рэпрэс равана больш за 140 супрацоўнікаў акадэм , што адмоўна адбілася на развіцці многіх галін навукі, асабліва гуманітар-
80 АКАЛОВА ных. У 1941 у АН БССР было больш за 600 супрацоўнікаў, у т.л. 27 акадэмікаў. 23 чл.-кар. АН БССР, 12 навук.-даслед- чых устаноў, у т.л. 9 інстытутаў: гісто- рыі, эканомікі, літаратуры і мовы, сацыя- лістычнай сельскай гаспадаркі, біялогіі, эксперыментальнай фізіялогіі, хіміі, тор- фу, батанічны сад. У гады Вял. Айч. вайны значная частка вучоных працава- ла ў сав. тыле, каля 100 супрацоўнікаў імагаліся супраць фашысцкіх захопні- каў на фронце, у партыз. атрадах і пад- поллі. Нямецкія акупанты спрабавалі залучыць на свой бок навук. кадры, якія па розных прычынах апынуліся на акупіраванай тэрыторыі. 3 гэтай мэтай было ўтворана •Беларускае навуковае таварыства», якое сустрэла байкот і ўпар- тае супраціўленне вучоных. Яно існавала толькі на паперы і ніякай работы не вяло. Страты, нанесеныя ням.-фаш. акупантамі акадэміі, склалі больш за 300 млн. руб. У першае пасляваепнае дзесяцігоддзе адноўлены даваенныя на- вук. ўстановы і ўтвораны новыя ін-ты: механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, філасофіі і права, фізіка- тэхнічны (1947), мовазнауства (1951), энергетыкі (1952), фізіялогіі (1953). Патрэбы комплекснага развіцця навукі і ўзнікненне новых галін прам-сці на Беларусі з сярэдзіны 1950-х гадоў выклі калі хуткае развіццё фізіка матэм. і тэхн. навук. У 1955утвораны Ін-тфізікі і матэ- матыкі (у 1959 падзелены на Ін-т фізікі і Ін-т матэматыкі і вылічальнай тэхнікі), у 1957 — машыназнаўства і аўтаматызацыі. У 1963 Аддзел фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў ператво- раны ў інстытут. 3 1965 працуюць ін-ты ядзернай энергетыкі, тэхн. кібернетыкі. У 1960-я гады пачалі стварацца аддзя- ленні шэрага інстытутаў у абласных гарадах. На 1.1.1991 у АН працавала 17,1 тыс. чал., у тд. 55 акадэмікаў, 96 чл.-кар., 6 тыс. навук. супрацоўнікаў, з іх 375 дактароў і 2,5 тыс. кандыдатаў навук. Мае 5 аддзяленняў: грамадскіх н а в у к (Інстытут філасофіі і права, Інстытут сацыялогіі, Інстытут эканомікі, Інстытут гісторыі, Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, Інстытут мастацтва знаўства, этнаграфіі і фальклору, Наву- коваы інфармацыі па грамадскіх на- вуках аддзел), фізікі, матэма- тыкі і інфарматыкі |ін-ты фі- зікі імя Б. 1. Сцяпанава (з Магілёўскім аддзяленнем), электронікі, матэматыкі (3 вылічальным цэнтрам і Гомельскім аддзяленнем), фізікі цвёрдага цела і паў- праваднікоў (з Віцебскім аддзяленнем), тэхнічнай кібернетыкі (з Брэсцкім аддзя- леннем) |, ф і з і к а-т эхнічных пра- блем ма ш ы набудавання і энергетыкі [ін-ты цепла- і масааб- мену імя А. В Лыкава, праблем энер- гетыкі, радыяцыйных фізіка-хімічных праблем, радыеэкалагічных праблем, фі- зіка-тэхнічны (з Магілёўскім аддзялен- I. 1. Акаловіч. нем), механікі металапалімерных сістэм (Гомель), праблем надзейнасці і даўга- вечнасці маніын, прыкладной фізікі[, х і- мічных і іеалагічпых навук Гін ты фізіка-аріапічнай хіміі, агульнай і неарганічнай хіміі, праблем выкары- стання прыродных рэсурсаў і экалогіі (з эксперыментальнай базай «Дукора»), біяарганічнай хіміі, геахіміі і геафізікі (з Плешчаніцкай геафізічнай абсервато- рыяй)|, біялагічных навук [ін-ты экснерыментальнай батанікі імя В Ф. Купрэвіча, фізіялогіі, генетыкі і цыталогіі, фотабіялогіі, мікрабіялогіі, заалогіі, біяхіміі (Гродна), радыебіяло- гіі, Ц.энтр. батанічны сад|. У сістэме АН 10 канструктарскіх арг-цый здослед- нымі вытв-сцямі, доследная вытв сць пры Ін-це біяарганічнай хіміі, выдавецтва •Навука і тэхніка», друкарня імя Ф. Ска- рыны, Бібліятэка цэнтральная навуковая імя Якуба Коласа Муэей старажыт- на-беларускай культуры, Музен гісторыі Акадэміі навук Беларусі, музей валуноў. Выдае час. «Весці Акадэміі навук Бе- ларусі» (7 серый), «Доклады Акаде- мнн наук Беларусн», усесаюзныя час. «Двфференцнальные уравнення», «Нн- женерно-фнзнчсскнй журнал», «Журнал прнкладнов спектроскопнм», «Тренне н нзнос». Прэзідэнты: У. М. Ігнатоўскі (1929— 31), П. В. Горын (1931—36), 1. 3. Сурта (1936—37), К. В Гораў (1938—47), А. Р. Жэбрак (1947), М 1. Грашчанкаў (1947—51), В Ф Купрэвіч (1952—69), М. А. Барысевіч (1969—87), У. П. Пла- тонаў (1987-—92), Л. М. Сушчэня (з 1992). Акадэмікі, абраныя па спецыяльнасці гісторыя: у 1928 — У М Ігнатоўскі, С. Ю. Матулайціс, У. 1. Пічэта, М. М. Пак- роўскі, М. М. Яворскі, А. М. Ясінскі; у 1931 — П. В. Горын, М. М. Нікольскі, Е. I Рыўлін, В. А. Сербента, В. К. Шчар- бакоў; у 1940 А. М. Панкратава, У. М. Перцаў; у 1959 — Т. С. Гарбуноў; у 1969— I. С. Краўчанка; у 1974 — 1. М. Ігнаценка. Члены-карэспандэнты, абраныя па спецыяльнасці гісторыя: у 1936 — С. X. Агурскі; у 1959 — Н. В. Камен- ская; у 1969 — К. I. Шабуня; у 1972— У. М. Сікорскі; у 1977 — П. Ц. Петры- каў; у 1980— I. Я. Марчанка; у 1989— У. А. Бабкоў, М. П. Касцюк. Літ.: Купреввч В Ф Академг маук Белорусской ССР Очерк мстормм деятельностм. 3 мзд. Мн., 1968; Акадэм навук Беларускан ССР Мн., 1979; Токі рев Н. В. Академня наук Белорусскс ССР: годы становленмя н нспытанс (1929—1945). Мн., 1988; Академня на} Белорусской ССР: Краткмм очерк. Мс 1989 _ М. У. Токара АКАЛОВА, веска, цэнтр сельсавета Лагойскім р-не. За 35 км ад Лагойска. * двары, 115 жыхароў (1990). У 1770 мі стэчка ў Барысаўскім пав. Уладанг Свірскіх, пазней Валовічаў. У 1798 М хаіл Валовіч, пісар ВКЛ, заснаваў т) драўляны касцёл. У 1876 Генрых Валов прадаў спадчыну С. Кербедзю. У 188 мястэчка Прусавіцкай вол., 28 дваро 268 жыхароў, касцёл, 3 крамы. У 189 39 даароў, 201 жыхар (93 мужчыны, 1( жанчын), побач маёнтак А (30 жыхі роў). У 1917 у мяст. А. 49 дваро 176 жыхароў, у вёсцы А. 14 двароў, 9 жыхароў, побач млын. 3 1924 цэні сельсавета Плешчаніцкага р-на, у 1926 35 цэнтр нац. польскага сельсавет У 1930 аргашзаваны калгас «Чырвон камунар». 3 1962 у Лагойскім р-н У 1969 199 жыхароў, 72 двары. Н могілках абеліск на брацкай магі; сав. воінаў і партызан, якія загінулі Вял. Айч. вайну, стэла на магіле жыхарс вёскі, загубленых у 1944 ням.-фас эахопнікамі. М. М. Казлоўска АКАЛОВІЧ Іван Ільіч (н. 15.6.1922, і Малыя Жаберычы Аршанскага пав. поўны кавалер ордэна Славы У Вял. Ав вайну на фронце з 1943. Удзельнік Ку| скай бітвы, вызвалення Беларусі, баёў і Усх. Прусіі. Камандзір аддзяленг аўтаматчыкаў мал. сяржант А. вызні чыуся у чэрв. 1944 у час прарыі варожай абароны на ПнЗ ад Рагачоі знішчыў 3 і ўзяў у палон 2 гітлераўца з ахопленага агнём танка вынес парані нага афіцэра; у пач. 1945 у 3-дзённь баях каля г. Гумбінен; 13—18.3.1945 пр ліквідацыі ўсх.-прускай групоўкі прі ціуніка ў разведцы выявіу 3 самаходнь гарматы. якія былі знішчаны, паранен не пакінуў поля бою. Пасля вайны жыі і працуе ў г. Тулун Іркуцкай вобл. АКАЛОДАК, акалотак, 1) част» (раён) горада ў дарэвалюцыйнай Рас Замацоўваўся за паліцэйскім чына (акалодачным наглядчыкам) для адмін страцыйнага і паліт. нагляду за населі ніцтвам (гл. ў арт. Паліцыя). 2) Лека| скі пункт пры вайсковых часцях, па> раздзяленнях, лазарэтах у царскай арм АКАНОМ, кіраўнік панскай гаспадарі наглядчык за працай у фальварку перыяд феадалізму і капіталізму. Тэ| мін вядомы з канца 16 ст. А. нёс адка насць за гасп. дзейнасць у маёнтк трымаў пад кантролем суд над сялянак кіраваў зборам падаткаў. Напрыклад, інвентары Цімкавіцкай вол. 1761 (налі жала Радзівілам) адзначалася: «Акані мам... загадваецца, каб з вёскі Вераб’ев чы не патрабавалі больш ніякай платы На А. ўскдадаўся абавязак кантролю : падуладнымі яму намеснікамі асобнь фальваркаў. Ен вёў таксама ўсю гас справаздачу, якую прад'яўляў на рэв зію гаспадару ці яго адміністратар
81 АКРУГА Пасаду А. ў большасці выпадкаў займалі прадстаўнікі шляхецкага саслоўя. Так, гродзенскі губернатар М. М. Мураўёў у справаздачы за 1832 адзначаў: «Аколіч- ная і чыншавая шляхта... пераважна ўва- ходзіць у склад панскай прыслугі і зай- мае розныя пасады: камісараў, акано- маў...». Літ.: Кернажыцкі К. I. Гаспадарка прыгоннікаў на Беларусі ў канцы XVIII і першай палове XIX ст. Мн., 1935; Похнлевнч Д. Л. Крестьяне Белорус- сня н Лнтвы во второй половнне XVIII века. Внльнюс, 1966; Козловскнй П. Г. Магнатское хозяйство Белорусснн во второй половнне XVIII в. Мн., 1974. У. /. Пашкевіч. АКІМАЎ Мікалай Мікалаевіч [н. 17(30).5.1915, в. Кчэра Лужскага пав. Петраградскай губ., цяпер Бацецкі р-н Наўгародскай вобл.[, беларускі гісторык. Скончыў Ленінградскі пед. ін-т імя А. I. Герцэна (1937), ВПІП пры ЦК ВКП(б) (1944), Акадэмію грамад- скіх павук пры ЦК ВКП(б) (1950). Канд. гіст. навук (1950), праф. (1973). У 1950—85 у Мінскай ВПШ (заг. ка- федры марксізма-ленінізма, кафедры гісторыі КПСС). Даследуе праблемы гісторыі, тэорыі і палітыкі КПСС. Аўтар раздзелаў «Нарысаў гісторыі КПБ» (ч. 2, Мн., 1967), глаў у курсах лекцый і вучэб- ных дапаможніках для ВНУ і ВПІП краіны: «Гісторыя КПСС. Курс лекцый» (вып. 2. М., 1984), «Курс лекцый па гісторыі КПСС» (ч. 2. 2 выд. Мн, 1974) і інш. Некаторыя працы А, і найперш пра ўзрастанне кіруючай ролі КПСС у жыцці сав. грамадства, напісаны ў духу афіц. дагматычных дактрын, празмерна ідэала- гізаваныя і апалагетычныя. Тв.: Беседы о Коммуннстнческой партнн, её программе н уставе: Уч. пособне для школ молодых коммуннстов. Мн., 1971 (у сааўт.); Коммуннстнческая партня — руководяіцая н направляюіцая снла советского обіцества. Мн., 1978; КПСС — партня созндателей коммуннзма: Закономерностн развнтня пар- тнн н возрастанне её руководяіцей ролн в ком. стр-ве. Мн, 1981; В. й. Леннн — пред- седатель Совета рабочей н крестьянской обороны (разам з М. Г. Уласавай) // Вопр. мстормн. 1955. № 1. У. М. Міхнюк. АКІНЧЫЦ Фабіян Іванавіч (20.1.1886, в. Акінчыцы Мінскага пав, цяпер у ме- жах г. Стоўбцы—7.3.1943), беларускі грамадска-палітычны дзеяч. Скончыў юрыд. ф-т Пецярбургскага ун-та (1913). У 1906—17 чл. партыі эсэраў. Аб жыц- ці і дзейнасці А. ў 1917—23 шмат супярэчлівых звестак. 3 1923 на радзі- ме. У 1923—25 дырэктар пач. школы ў в. Засулле (Стаўбцоўскі р-н). У 1926 ад- крыў у Стоўбцах бюро юрыд. парад. Са жн. 1926 чл. Беларускай сялянска-ра- ботніцкай грамады (БСРГ). У вер. 1926 пераехаў у Вільню, узначаліў юрыд. ад- дзел Цэнтр. сакратарыята БСРГ, адна- часова сакратар, рэдактар інфармацый- ных справаздач пасольскага клуба Гра- мады; рэдагаваў і апрацоўваў усе інтэр- пеляцыі паслоў клуба ў сейме, вёў кан- цылярыю клуба. Член Гал. управы і Надзорчай рады Таварыства беларускай школы, старшыня Віленскага гар. к-та БСРГ. У студз. 1927 арыштаваны поль- скімі ўладамі і ў маі 1928 засу- джаны на 8 гадоў турмы. У 1929 тэр- мін зняволення скарочаны на 2 гады. Паводле распараджэння прэзідэнта Польшчы вызвалены датэрмінова ў ліп. 1930. Удэельнік Цэнтральнага саюза культурных і гаспадарчых арганізццый (Цэнтрасаюз), старшыня яго выбарча- га к-та і член Гал. рады, член рэдак- цыйных калегій газет Цэнтрасаюза «Наперад» (потым яе гал. рэдактар), «Беларускі звон», «Народны звон». У лют. 1931 у Вільні выдаў 1-ю пуб- ліцыст. працу «Чаму гэта так сталася? (Да справы выезду за граніцу былых пра- вадыроў Грамады)». У маі 1931 выйшаў з Цэнтрасаюза і стварыў Віленскую бел. групу «Адраджэнне» прапольскай арыен- тацыі. Са студз. 1932 у Стоўбцах, удзель- нічаў у рабоце Беларускага дабрачын- нага таварыства (БДТ), з 1933 яго стар- шыня, прадстаўнік БДТ у Беларускім нацыянальным камітэце ў Вільні. У ліст. 1933 выдаваў (разам з У. Казлоў- скім) часопіс бел. нацыянал-сацыялістаў «Новы шлях», пачаў ствараць Бе- ларускую нацыянал-сацыялістычную партыю (у кастр. 1937 забаронена поль- скімі ўладамі). У чэрв. 1939 удзельні- чаў у канферэнцыі бел. нацыянал-са- цыялістаў у Гданьску. 3 ліп. 1939 у Берліне, старшыня Бел. бюро прапаган- ды пры Мін-ве прапаганды Германіі. У пач. 1940 старшыня Бел. к-та ў Варша- ве. 3 пач. 1941 заг. школы прапаган- дыстаў пад Берлінам. Застрэлены парты- занамі ў час знаходжання ў Мінску. Тв.: Правакацыя беларускага народу: (Да справы 6. старшыні Грамады Б. Тараш- кевіча). Вільня, 1933; Аграрна-кааператыў- ная палітыка будучыні. Вільня, 1936; Зак Котіпіегп огвапігоі«а1 гчсН Ьіаіогцакі. \УІ1- по, 1936. г Я. Вапа. АКІНШЭВІЧ Леў Аляксандравіч [25. 1 (6.2.).1898, С.-Пецярбург— 1980], бе- ларускі і ўкраінскі гісторык. Вучыўся ў Кіеўскім ун-це (з 1916 і з 1918), скончыў Кіеўскую вайск. школу (1918). Служыў прапаршчыкам у Сімферопалі і на Румынскім фронце. У 1918 абра- ны сябрам кантрольнай камісіі бел. арг-цыі ў Кіеве. У 1918 прыняў гра- мадзянства Бел. Нар. Рэспублікі. 3 1921 навук. супрацоўнік Укр. АН. Вывучаў гі- сторыю бел, укр. і польскага права, гісторыю казацтва на Беларусі. 3 1923 сакратар Камісіі па вывучэнні гісторыі заходнерус. і ўкр. права Укр. АН. 3 1925 супрацоўнічаў з бел. час. «По- лымя», Ін-там бел. культуры і Бел. АН. Выступаў у бел. перыяд. і навук. выданнях з рэцэнзіямі на ўкр. навук. публікацыі. Быў асабіста знаёмы з У. Пі- чэтам, 3. Даўгялам, В. Дружчыцам, С. Некрашэвічам, 3. Жылуновічам, Я. Купалам, Я. Коласам. Друкаваўся ў «Працах Камісіі па вывучэнні гісторыі заходнярускага і ўкраінскага права» (на ўкр. мове). 3 1933 праф. Нежынскага пед. ін-та. Быў абвінавачаны ў бел. і ўкр. бурж. нацыяналізме і звольне- ны. У канцы 1930 — пач. 40-х гадоў працаваў у Смаленску. У час Вял. Айч. вайны жыў на Украіне. У 1944 выехаў у Зах. Германію. Пасля вайны перася- ліўся ў ЗША. У 1950-я гады працаваў у цэнтры па вывучэнні СССР (Ке- зеагсЬ Рго/есі оп (Ье ІІ88К) у Ва- шынгтоне, займаўся праблемамі нац. меншасцей, даследаваў сав. юрыдычную сістэму. Вывучаў гісторыю Беларусі і Украіны 16—17 ст. Супрацоўнічаў з Укр. навуковым т-вам імя Т. Шаўчэнкі і Беларускім інстытутам навукі і ма- стацтва (ЗША). Друкаваўся ў бел. і ўкр. эмігранцкіх навук. і перыяд. вы- даннях. Аўтар артыкулаў і прац пра сав. арбітраж і гістарыяграфію, успамінаў «Пракляты стэп» (на ўкр. мове). Тв.: Казацтва ва Беларусі: (Гіст.-юрыдыч- ны нарыс) // Полымя. 1927. № 1; Белару- скае казацтва ў украінскан гістарыягра фіі // Там жа. 1929. № 6; Казацка- сялянскія войны на Беларусі ў XVII стал. ў характарыстыцы акад. М. Грушэўскага // Сав. краіва. 1931. № 5; Балонкі з успа- мінаў // Запісы. Нью-Йорк, 1989. № 19. Ю. Р. Васілеўскі. АКМЯНСКАЯ БІТВА 1331, бітва літоў- ска-беларускіх войск з рыцарамі Тэўтон- скага ордэна на р. Акмяна (Пн Літвы). Уварваўшыся на тэр. Жэмайціі (Жму- дзі), ням. рыцары рабавалі і знішчалі на- сельніцтва. Жмудзіны папрасілі ў ВКЛ дапамогі. Вял. кн. Гедымін сабраў войска з літоўскіх, полацкіх і новагародскіх дружын і даў бой тэўтонскім рыцарам на чале з Генрыхам фон Плокам. Дзя- куючы добраму размяшчэнню войск (наперадзе татарская конніца, у сярэ- дзіне літ. воіны, на флангах і ў рэзерве бел. дружыны) Гедымін разграміў вора- гаў і прымусіў іх уцячы. Мясцовае насельніцтва, гвалтоўна ўключанае ў тэўтонскае войска, у час баёў перайшло на бок Гедыміна. А. б. прыпыніла ням. агрэсію на землі ВКЛ. АКОЛІЦА, тып сельскага паселішча на Беларусі ў 2-й пал. 16 — пач. 20 ст. Узнікла ў выніку валочнай памеры як паселішча дробнай шляхты, якая не мела прыгонных і займалася сельскай гаспадаркай. У маёмасных адносінах дробная шляхта амаль не адрозніва- лася ад сялян, але належала да пры- вілеяванага саслоўя і таму сялілася асобна і называлася ваколічнай шлях- тай. А. была найбольш пашырана на 3 Беларусі. У 2-й палове 16 ст. ў Гара- дзенскім пав. існавала 37 А. У канцы 18 ст. ў Мінскай губ. налічвалася 70 А, а ў сярэдзіне 19 ст.— 149. Назвы А. маглі ўтварацца ад прозвішча ўладаль- ніка, ад прозвішчаў тых родаў, якія іх засялялі. 3 цягам часу колькасць дамоў павялічвалася, некаторыя А. сталі вёска- мі. Для А. была характэрна бессістэмная забудова. Многія населеныя пункты за- хавалі назву А. да цяперашняга часу (вёскі Аколіца ў Мінскім, Бабруйскім і Карэліцкім р-нах, в. Аколіца Рудава ў Браслаўскім р-не і інш.). Літ.: Зеленскнй й. Матеряалы для географнн н статястякн Росснн, собранные офнцерамн Генерального штаба. Ммнская губерння. Спб, 1864. Ч. 2. С. 663—664. В. К. Мялешка, В. У. Шаблюк. АКРУГА, падзел дзяржаўнай тэрыто- рыі па адміністрацыйных ці палітычных прыкметах.
82 АКРУГОВЫ 1) Адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—30 і 1935—38. У 1924—30 былі А.: Аршанская, Бабруйская, Віцебская, Магілёўская, Мазырская, Менская і По- лацкая; у 1924—27 — Барысаўская, Ка- лінінская і Слуцкая; у 1926—30 Гомель- ская; у 1926—27 — Рэчыцкая; у 1935— 38 Лепельская, Мазырская, Полацкая і Слуцкая (гл. адпаведныя артыкулы). 2) Спецыяльная адм.-тэр. адзінка галіновага кіравання [ваенная А. (напр., Заходняя асобая ваенная акруга), навучальная А. (напр., Віленская наву- чальная акруга), пагранічная А., судо- вая А. і інш.]. 3) А. нацыянальная — нац.-тэр. адзінка, якая ўваходзіць у склад вобласці ці краю і вызначаецца нац. складам і побытам насельніцтва. А. нацыяналь- ная — адна з форм сав. аўтаноміі. 4) У Зах. Беларусі — раён дзейнасці падп. акруговых к-таў КПЗБ і КСМЗБ. У 1932 на тэр. Зах. Беларусі было 12 А.: Беластоцкая, Браслаўская, Брэсцкая, Ваўкавыская, Ві.іенская, Глыбоцкая, Гродзенская, Лідская, Маладзечанская, Навагрудская, Пінская, Слонімская. 5) Часовыя тэрытарыяльныя ўтва- рэнні для правядзення выбарчых кам- паній. Літ.: К рутал евмч В. А. Адмвнн- стратввно-террвторяальное устройство БССР. Мн., 1966; Адмнннстратнвно-террн- торнальное устройство БССР: Справ. Т. 1 (1917—1941 гг.). Мн., 1985. М. 1. Камінскі. АКРУГОВЫ БЕЛАРЎСКІ АНТЫФА- ШЫСЦКІ КАМГГЭТ БАРАНАВІЦКАЙ ВОБЛАСЦІ, назва кіруючага органа Баранавіцкай акруговай антыфашысцкай арганізацыі ў Вял. Айч. вайну. АКРУГОВЫЯ АРГАШЗАЦЫІ КПЗБ, нелегальныя арганізацыі Камуністыч- най партыі Заходняй Беларусі, якія дзейнічалі на тэр. акруг Зах. Беларусі ў 1923—38. Працавалі пад кіраўніцтвам Цэнтральнага Камітэта КПЗБ, акр. к-таў КПЗБ. II з’езд Камуністычнай рабочай партыі Польшчы (КПРП; вер.— кастр. 1923), які прызнаў права нацый на сама- вызначэнне аж да аддзялення, прыняў рашэнне аб стварэнні КПЗБ на правах тэрытарыяльнай арг-цыі КПРП. У канцы кастр. 1923 на скліканай ЦК КПРП у Вільні канфер. прадстаўнікоў усіх акру- говых і гар. парт. к-таў, што дзейнічалі на тэр. Зах. Беларусі і Віленскага краю, была арганізацыйна аформлена Кампар- тыя Зах. Беларусі. У 1923 у яе склад увайшлі 3 акр. арг-цыі: Беластоцкая, Брэсцкая і Віленская. Паводле рашэння ЦК КПЗБ, у пач. 1924 з Беластоцкай акр. арг-цыі была вылучана Гродзенская, у крас. ўтвораны Баранавіцка-Слонімская і Пінская арг-цыі. Да канца 1924 КПЗБ налічвала 6 акр. арг-цый, якія аб’ядноў- валі 45 раённых. У 1930—31 утвораны Ваўкавыская, Лідская, Маладзечанская, Пастаўска-Глыбоцкая і Свянцянска- Браслаўская акр. арг-цыі, у канцы 1932 з Баранавіцка-Слонімскай вылучаны Навагрудская і Слонімская. У 1932 у склад КПЗБ уваходзілі 12 акр. арг-цый: Беластоцкая, Браслаўская, Брэсцкая, Ваўкавыская, Віленская, Глыбоцкая, Гродзенская, Лідская, Маладзечанская, Навагрудская, Пінская і Слонімская, якія аб’ядноўвалі 99 раённых арг-цый (у 1934—38). Паводле рашэння ЦК КПЗБ, у пач. 1935 Браслаўская, Глыбоцкая, Лідская і Маладзечанская акр. арг-цыі ўвайшлі ў склад Віленскай, некалькі раней Ваўкавыская — у склад Беластоцкай. У 1935—38 працавалі Бе- ластоцкая, Брэсцкая, Віленская, Гро- дзенская, Навагрудская, Пінская і Сло- німская акр. арг-цыі КПЗБ. Спынілі дзейнасць у сувязі з неабгрун- таваным роспускам Кампартыі Польшчы і яе састаўных частак КПЗБ і КПЗУ. Літ.: Революцнонвый путь Компартвв Западной Белорусснн (1921 —1939 гг.). Мн., 1966. /. Ф. Дзяшко. АКРУГОВЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ КПРП, нелегальныя арганізацыі Камуністычнай рабочай партыі Польшчы (КПРП), якія дзейнічалі на тэр. Зах. Беларусі і Ві- ленскага краю ў 1921—23. Працавалі пад кіраўніцтвам ЦК КПРП, акр. к-таў КПРП. У сярэдзіне 1921 ЦК КПРП прыняў рашэнне ўзначаліць парт. ра- боту на тэр. Зах. Беларусі, якая, паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921, была далучана да Польшчы. Усе гар. і сельскія парт. арг-цыі Зах. Бела- русі былі аб’яднаны ў Беластоцкую і Брэсцкую акруговыя арг-цыі КПРП. Па прапанове Прэзідыума Выканкома Камінтэрна ЦК Кампартыі Літвы ў кастр. 1922 перадаў Віленскую акр. арг-цыю ў распараджэнне ЦК КПРП. Улічваючы нац. асаблівасці Зах. Белару- сі і Віленскага краю, ЦК Кампартыі Польшчы ў канцы 1922 у Гродне правёў нелегальную канфер. прадстаўнікоў Бе- ластоцкага, Брэсцкага і Віленскага акр. к-таў, якая прыняла рашэнне аб ства- рэнні Літоўска-Беларускай абласной арг-цыі КПРП. У сувязі са стварэннем у канцы 1923 Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі Беластоцкая, Брэсц- кая і Віленская акр. арг-цыі КПРП рэарганізаваны ў акруговыя арганізацыі КПЗБ. /. Ф. Дзяшко. АКРУГОВЫЯ АРГАШЗАЦЫІ КСМЗБ, нелегальныя арганізацыі Камуністычна- га Саюза моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ), якія дзейнічалі на тэр. акруг Зах. Беларусі ў 1924—38. Працавалі пад кіраўніцтвам Цэнтральнага Камітэ- та КСМЗБ, акр. к-таў КСМЗБ і КПЗБ. У студз. 1924 ЦК КПЗБ склікаў I неле- гальную канфер. прадстаўнікоў (камуні- стаў) камсамольскіх арг-цый Беластока, Брэста, Вільні, Гродна і Пінска, на якой было прынята рашэнне аб утварэнні КСМЗБ як саст. часткі Камуністычнага Саюза моладзі Польшчы (КСМП). У склад КСМЗБ увайшлі Беластоцкая, Брэсцкая і Віленская акр. арг-цыі КСМП. У 1-й палове 1924 з Беластоцкай акр. арг-цыі была вылучана Гродзенская, з Брэсцкай — Пінская, утворана Барана- віцка-Слонімская акр. арг-цыі КСМЗБ. Да чэрв. 1925 КСМЗБ налічваў 6 акр. арг-цый, якія аб’ядноўвалі больш за 40 раённых і гарадскіх. У 1930—31 утвораны Ваўкавыская, Лідская, Мала- дзечанская, Пастаўска-Глыбоцкая і Свянцянска-Браслаўская акр. арг-цыі, у канцы 1932 з Баранавіцка-Слонімскай вылучаны Навагрудская і Слонімская арг-цыі. У 1-й палове 1930-х гадоў у склад КСМЗБ уваходзілі 12 акр. арг-цый (Беластоцкая, Браслаўская, Брэсцкая, Ваўкавыская, Віленская, Глы- боцкая, Гродзенская, Лідская, Маладзе- чанская, Навагрудская, Пінская і Сло- німская), якія аб’ядноўвалі каля 100 ра- ённых і гарадскіх арг-цый. Паводде ра- шэння ЦК КСМЗБ, у пач. 1935 Брас- лаўская, Глыбоцкая, Лідская і Маладзе- чанская акр. арг-цыі ўвайшлі ў склад Ві- ленскай, некалькі раней Ваўкавыская — у склад Беластоцкай. У 1935—38 праца- валі Беластоцкая, Брэсцкая, Віленская, Гродзенская, Навагрудская, Пінская і Слонімская акр. арг-цыі КСМЗБ. Літ.: В і х р а ў А. А. Баявы памочнік КПЗБ (1921 — 1928 гг.). Мн., 1975. I. Ф. Дзяшко. АКРУГОВЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ РСДРП. Існавалі ў перыяд першай расійскай рэвалюцыі 1905—07 пры некаторых буйных гар. к-тах РСДРП. 1х стварэнне было выклікана неабходнасцю кіраў- ніцтва сялянскім рухам, які ў 1905—06 набыў масавы характар. Яно адпавя- дала новаму курсу РСДРП на дэмакра- тызацыю і перабудову парт. работы, вызначанаму ў звароце ЦК РСДРП, а таксама ў арт. У. I. Леніна «Аб рэарга- нізацыі партыі» ў кастр. 1905. Ва ўмовах заваявання народам паліт. свабод, хаця і абмежаваных, побач з іншымі ставі- лася задача пры захаванні нелегальнага парт. апарату ствараць легальныя і паў- легальныя парт. і прымыкаючыя да партыі арг-цыі. У 1905 на тэр. Беларусі ўтвораны Віленская акруговая арганіза- цыя РСДРП [уваходзілі Ашмянская, Гродзенская, Ліская і Смаргонская арг-цыі (гл. адпаведныя арт.), Аранская і Свянцянская групы РСДРП, сялян- ская с.-д. група мяст. Падброддзе], Віцебская акруговая арганізацыя РСДРП [аб’ядноўвала Полацкую (гл. адпаведны арт.), Веліжскую, Велікалуц- кую, Гарадоцкую і Невельскую групы] і Мінская акруговая сялянская аргані- зацыя пры РСДРП. У 1906 з Віленскай вылучылася Смаргонская акруговая ар- ганізацыя РСДРП [аб’ядноўвала Вало- жынскую, Даўгінаўскую, Лебедзеўскую, Смаргонскую групы), сфарміравалася Гродзенская акруговая арганізацыя РСДРП, Магілёўскі раённы к-т быў пераўтвораны ў акруговы (гл. Магі- лёўскі акруговы камітэт РСДРП), які разгарнуў рэв. работу сярод сялянства. Агульнае прызначэнне А. а. РСДРП — каардынацыя парт. работы ў горадзе і вёсцы, зліццё ў адзінае рэчышча рабо- чага і сял. руху. Яны аб’ядноўвалі мясцовыя с.-д. арг-цыі ў павятовых цэнтрах, мястэчках, вёсках. Вышэйшым органам А. а. РСДРП былі з’езд ці кан- ферэнцыя. Паміж з'ездамі (канфер.) работу ўзначальвалі выбарныя акр. к-ты або к-ты тых арг-цый РСДРП, пры якіх яны былі створаны. Аднак рашэнні кіруючых цэнтраў для мясц. груп не
былі абавязковымі. Іх гал. задачай было забеспячэнне падпарадкаваных арг-цый л-рай, прапагандыстамі, падрыхтоўка і правядзенне канферэнцый. На гэтыя мэты мясц. групы адлічвалі ў фонд А. а. 10 % сваіх грашовых паступленняў. Стварыць паўнакроўную сетку арг-цый на ўсіх узроўнях (вёска, прыход во- ласць, раён, акруга) з адпаведнымі к-тамі на чале ні адной з А. а. не ўдалося. Найбольш развітую структуру мела Мін- ская акр. сялянская арг-цыя. Адрозні- валіся А. а. РСДРП і падыходамі да фарміравання свайго складу. Адны ары- ентаваліся на стварэнне дакладна акрэс- леных парт. арг-цый ці груп, іншыя — больш масавых сялянскіх арг-цый пры захаванні кіруючай ролі сацыял-дэма- кратыі. Напрыклад, Мінская арг-цыя РСДРП умовай прыёму ў члены лічыла прызнанне бліжэйшых патрабаванняў праграмы РСДРП. Спалучэнне легаль- ных і канспіратыўных форм і метадаў дзейнасці дапамагло акруговым арг-цыям наладзіць даволі шырокае рас- паўсюджванне лістовак, весці актыўную вусную агітацыю. Не выпадкова лейтма- тывам у паліцэйскіх данясеннях гучалі скаргі на цяжкасці барацьбы з агіта- тарамі, якіх сяляне не выдавалі. Пры знаваў гэта і мінскі губернатар. Акру- говыя арг-цыі спрыялі пашырэнню непа- срэдных кантактаў рабочых і сялян, фарміраванню іх паліт. свядомасці, далучэнню да актыўнай рэв. дзейнасці вясковай інтэлігенцыі, найперш нар. настаўнікаў. Так, у Лідскай, Ашмянскай, Смаргонскай і некаторых інш. арг-цыях сярод прапагандыстаў настаўнікі скла- далі большасць. А. а. РСДРП перасталі існаваць у перыяд рэакцыі. А. С. Кароль. АКРУГОВЫЯ СУДЫ, асноўнае звяно ў сістэме агульных судоў царскай Расіі, уведзеных судовай рэформай 1864. Парадак іх дзейнасці рэгуляваўся судо- вымі статутамі 20.11.1864. На тэр. Бе- ларусі А. с. пачалі функцыяніраваць у ліст.— снеж. 1883 у губ. гарадах. Складаліся з крымінальных і грама- дзянскіх аддзяленняў. Крымінальныя аддзяленні разглядалі справы ў складзе кароннага суда або каронных суддзяў з прысяжнымі засядацелямі. Каронныя суддзі (старшыня, таварышы старшыні, члены А. с.) прызначаліся царом па прадстаўленні міністра юстыцыі з асоб узростам не менш за 25 гадоў, якія мелі вышэйшую юрыд. адукацыю і стаж работы ў праваахоўных органах не менш чым 3 гады. Кароннымі суддзямі не маглі быць асобы, што знаходзіліся пад следствам і судом за злачынствы і правіннасці, за якія прадугледжвалася турэмнае зняволенне ці больш строгае пакаранне, а таксама асобы, аб’яўленыя неплацежаздольнымі даўжнікамі, адда- дзеныя пад апеку за растрату і г. д. Заходні камітэт 1862—65 сваімі рашэн- нямі ад 26.3 і 22.5.1864 абмяжоўваў магчымасці замяшчэння адм. і судовых пасад на тэр. Беларусі для мясц. шлях- ты. Таму кароннымі суддзямі на Бела- русі прызначаліся пераважна рус. два- ране. У крымінальным судаводстве А. с. вял. значэнне мелі прысяжныя засяда- целі, якія вызначалі вінаватасць ці не- вінаватасць падсуднага (мера пакарання выносілася суддзямі). Корпус прысяж- ных засядацеляў камплектаваўся з асоб усіх саслоўяў пры пэўным узроста- вым (25—70 гадоў), маёмасным (не менш за 10 дзес. уласнай зямлі або маёмасць коштам 500—2000 руб.) цэн- зах і пры ўмове пражывання на тэр. павета (цэнзе аселасці) не менш чым 2 гады. У агульныя спісы прысяжных засядацеляў уключаліся ганаровыя мі- равыя суддзі, дзярж. служачыя, выбар- ныя службовыя асобы, землеўладаль- нікі, службовыя асобы органаў сял. самакіравання і суда. Пры гэтым на Беларусі дзейнічалі абмежаванні для асоб іудзейскага веравызнання. Паводле закону ад 19.7.1877, працэнт яўрэяў ся- род прысяжных засядацеляў павінен быў адпавядаць іх долі ў агульнай коль- касці нас. павета. Старшыня прысяж- ных засядацеляў выбіраўся толькі з хрысціян. Удзел яўрэнў не дапускаўся ў працэсах па справах аб злачынствах супраць веры ці аб злачынствах, спалу- чаных з парушэннем царк. правіл. А. с. разглядалі большасць крымінальных і гратаадз. спраў, якія не ўваходзілі ў кампетэнцыю міравых суддзяў (за вы- ключэннем спраў, падсудных судовым палатам, Сенату і інш. органам). Кры- мінальныя справы, па якіх належала пакаранне, звязанае з пазбаўленнем ці абмежаваннем маёмасных правоў, раз- глядаліся кароннымі суддзямі з удзелам прысяжных засядацеляў, астатнія спра- вы — кароннымі суддзямі пры наяў- насці не менш чым 3 членаў А. с. Да часу ўвядзення А. с. на тэр. Беларусі прысяжныя засядацелі былі адхілены не толькі ад разгляду крымінальных спраў паліт. характару, але і большасці злачынстваў супраць парадку кіравання (законы ад 9.5.1878 і 11.5.1882). Апе- ляцыйнай інстанцыяй для Мінскага і Гродзенскага А. с. была Віленская су- довая палата, для Віцебскага — С.-Пе- цярбургская, для Магілёўскага — Кіеў- ская. Прыгаворы А. с. з удзелам пры- сяжных засядацеляў маглі быць пера- гледжаны толькі Касацыйнымі дэпар- таментамі Сената. Паводле дэкрэта Сав. ўрада аб судзе ад 22.11 (5.12).1917, А. с. скасаваны на тэр. Беларусі ў канцы 1917 —пач. 1918. Кр.: Судебные уставы 20 ноября 1864 го- да, с нзложеннем рассужденяй, на коях онн основаны, нздамные Государственной канцелярней. 2 нзд. Ч. 1—4. Спб., 1867; Росснйское законодательство X—XX вв. Т. 8. М„ 1991. Літ.: Белевнч Ф. Р. Судебная рефор- ма 1864 г. н полмтнка русского самодержа- вня по отношенмю к ляцам польского про- всхождення в Белорусснм // Матервалы к IX конф. молодых учёных. Обіцеств. наукн. Мн„ 1964; Внленскнй Б. В. Судебная реформа н контрреформа в Рос- снн. Саратов, 1969. А. У. Марыскін. АКРЭЙЦ Станіслаў Станіслававіч [псеўд. А р л і цк і; 13(25).8.1836, г. Арол ці пас. Павянец Аланецкай губ.— пасля 19181, рускі і беларускі журналіст, ме- муарыст, белетрыст. 3 сям’і чыноўніка. Скончыў Віцебскую гімназію (1856), быў вольным слухачом Горы-Горацкага 83 АКРЭСЦІН земляробчага ін-та. Служыў у Магілёве ў палаце дзярж. маёмасці. Дасылаў заметкі ў пецярбургскія час. «Мскра» і «Экономнческнй указатель», падтрым- ліваў сувязі з рэдакцыяй «Современнн- ка». М. А. Дабралюбаў ухваліў яго пра- ект выдання ў Магілёве час. «Белорус- скнй вестннк» (не здзейсніўся). Удзель- нік паўстання 1863—64. Працаваў у Віленскай публічнай б-цы, быў сакра- таром В. Ф. Ратча. У 1867 выдаў у Вільні каляндар для народа. 3 1868 у Пецярбургу, сакратар газ. «Новое вре- мя», адным з выдаўцоў якой быў А. Кір- кор. Выдаваў час. «Дешевая бнблноте- ка...» (1871 — студз. 1874), «Всеммрный труд» (1872), дзе друкаваліся матэрыялы пра Беларусь (мастацкія творы А„ на- рысы Ф. М. Рашэтнікава). У 1880-я гады ад дэмакр. пазіцый перайшоў на рэак- цыйныя, у сваім час. «Луч» адкрыта прапаведаваў шавінізм, антысемітызм. У раманах «Апошнія язычнікі» (1871— 72), паэме «Беларуская быль» (1872), кн. «Старасвецкія памешчыкі. Нарысы Заходняга краю» (1885), аўтабіягр. хроніцы «Далёкія гады» (1899) і мему- арных нарысах, надрукаваных у пач. 20 ст. ў «Нсторнческом вестннке», рас- казваў пра Беларусь і Літву 1850—60-х гадоў: норавы прыгоннікаў, грамадскае і культ. жыццё Віцебска, Магілёва, Віль- ні, паўстанне 1863—64. Тв.: Последнве язычннкн. Ч. I—2. Спб„ 1871—72; Далёкяе годы: Автобногр. хро- нвка. Спб., 1899; Уголок восстанвя 1863 года // Мст. вестн. 1902. № 10—11; Мон скнтання по белу свету // Там жа. 1908. № 12; Воспомннання ннсургента // Там жа. 1912. № 9, 10; Лнтературные встречм н знакомства // Там жа. 1916. № 6, 7. Літ.: Добролюбов Н. А. Собр. соч. М.; Л„ 1963. Т. 6. С. 226, 527—528; Ц і к о ц- к і М. 3 гісторыі беларускай журналістыкі XIX стагоддзя. Мн„ 1960. С. 77—79; К і- сялёў Г. Пошукі імя. Мн„ 1978. С. 141 — 142, 203; Я г о ж. Разыскнвается классяк... Мн„ 1989. С. 352—353; Кузняева С. А. Мздательская деятельность С. С. Окрейца н «Белорусскяй вестннк» // Нсторня кннгн, кннжного дела н бнблнографнн в Белорус- снн: (сб. науч. ст.). Мн„ 1986. Г. В. Кісялёў, С. А. Кузняева. АКРЭСЦІН Барыс Сямёнавіч (18.2.1923, Масква — 6.7.1944), удзельнік вызва- лення Беларусі ад ням.-фаш. захопні- каў у Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў авіятэхшколу, аэра- клуб. Працаваў авіяц. тэхнікам, лётчы- кам-інструктарам. У Айч. вайну з 1942 на Сталінградскім, Паўд, 4-м Укр. і 3-м Бел. франтах. Нам. камандзіра эскадрыл- лі 74-га штурм. авіяпалка, ст. лейтэнант. Да канца снеж. 1943 зрабіў 381 баявы вылет, знішчыў больш за 40 танкаў, 2 бронемашыны, 2 самалёты, шмат інш. баявой тэхнікі і жывой сілы ворага. 6.7.1944 у раёне Мінска накіраваў свой ахоплены полымем самалёт на скопішча варожых войск. Пахаваны ў Мінску. Яго імем названы вуліца, завулак, школа ў Мінску, каля якой пастаўлены
84 АКСАКАЎ помнік, вуліца ў г. Ліда; на магіле А. ў Мінску абеліск. АКСАКАЎ Іван Сяргеевіч [26.9(8.10). 1823, с. Надзеждзіна Уфімскай губ.— 27.1 (8.2). 1886], рускі публіцыст, грамад- скі дзеяч, славянафіл. Скончыў Пецяр- бургскае вучылішча правазндўства (1842). У 1840—60-я гады выступаў за адмену прыгоннага права, цялесных кар. Добраахвотнік у апалчэнні ў час Крымскай вайны. Рэдагаваў славяна- фільскія часопісы і газеты «Русская бе- седа», «День», «Москва», «Русь» і інш. У 1858—78 карыстаўся вял. уплывам як адзін з кіраўнікоў маск. Славянскага камітэта. У гады руска-турэцкай вайны 1877—78 арганізаваў кампанію ў пад- трымку паўд. славян. 3 манархічных вялікадзярж. пазіцый асуджаў паўстанне 1863—64 у Польшчы, на Беларусі і Літве. Праводзіў ідэю русіфікацыі, «рас- палячвання» Беларусі, падтрымліваў у гэтым кірунку практычныя меры адмі- ністрацыі ген.-губернатара М. Мураўёва і яго паслядоўнікаў у т. зв. Паўночна- Заходнім краі. Не пагаджаўся з залішнім адміністраваннем рус. чыноўніцтва, па- сланага на Беларусь з цэнтр. губерняў Расіі. Падтрымліваў і прапагандаваў канцэпцыю ліберальна-асветніцкай асі- міляцыйнай палітыкі царызму адносна беларусаў (стварэнне і ўзмацненне на рускіх пачатках шырокай сістэмы школь- ніцтва, выдавецтваў, прэсы, рэлігійна- праваслаўных інстытутаў і г. д.), пад уздзеяннем якой, на яго думку, бел. на- сельніцтва хутчэй усвядоміла б сваю культурна-этнічную непаўнацэннасць, «сапсаванасць» польскімі ўплывамі і добраахвотна, на «ісцінна» рускай асно- ве канчаткова злілося б з велікарускім этнасам (пры захаванні некаторых сваіх «мясцовых» рыс). Дзейнасць А. сустра- кала аднадушную падтрымку з боку русафільна настроенай часткі бел. гра- мадства, асабліва прадстаўнікоў т. зв. заходнерусізму (М. В. Каяловіч, Е. Р. Раманаў і інш.). Тв.: Сочннення. Т. 1 — 7. М., 1886—87. Ліг_’ Венгеров С. А. Крнтнко-бно- графнческмй словарь русскнх пнсателей н учёных. Т. 1. Спб., 1889; Дмнтрнев С. Славянофмлы н славянофнльство: (Нз нсто- рнм рус. обіцественной мыслн середнны XIX века) // Нсторнк-маркснст. 1941. № I; Ннкнтнн С. А. Славянскне комнтеты в Росснн в 1858—1876 гг. М., 1960. А. К. Каўка. АКСАМІТНАЯ КНІГА, радаслоўная кніга найб. знатных баярскіх і дваран- скіх родаў Расіі. Назва паходзіць ад ак- самітнай вокладкі кнігі. Складзена ў 1687 пасля адмены месніцтва (1682) і пасля таго, як было спынена складанне разрадных кніг, у якіх запісваліся рас- параджэнні аб прызначэннях на ваен- ную, грамадз. і прыдворную службу. У А. к. ўключаны «Гасудараў радасло- вец» 1555—56, які складаўся пераважна з радаслоўных запісаў нашчадкаў Руры- кавічаў і Гедымінавічаў (царскі, кня- жацкія і баярскія роды), а таксама матэ- рыялаў пра гэтыя роды за 2-ю палову 16—17 ст., з радаслоўных роспісаў, па- дадзеных прадстаўнікамі гэтых родаў у 1682—87. А. к. не закончана, значная колькасць дваранскіх родаў у яе не ўклю- чана, ёсць фактычныя памылкі, фаль- сіфікацыі. Маніфестам 1807 уведзена А. к. купецкіх родаў, якую вяло мін-ва камерцыі (фінансаў). У гэтую кнігу найперш упісвалі купцоў (з нашчадкамі па прамой лініі) вышэйшай гільдыі, якія маглі даказаць, што іх бацькі і дзяды таксама належалі да гэтай гільдыі. Літ.: Родословная кннга князей н дворян росснйскнх н выезжнх (Бархатная кннга). М., 1787; Лнхачев Н. П. Государев родословец н бархатная кннга. Спб., 1900; Савелов Л. М. Лекцнм по русской генеа- логнн. М., 1908. АКСЕЛЕРАЦЫЯ, тое, што акцэлера- цыя. АКСЕЛЬРОД Любоў Ісакаўна (літ. псеўд. Артадокс; 1870, мяст. Дуні- лавічы Вілейскага пав. цяпер Пастаў- скага р-на — 1946), філосаф і літара- туразнаўца. Скончыла Бернскі ун-т (1900). У рэв. руху з 1884. 3 1887 у эмі- грацыі, працавала ў групе «Вызваленне працы». Паслядоўніца Г. В. Пляханава. У 1900 уступіла ў «Саюз рускіх са- цыял-дэмакратаў за мяжой». Супрацоў- нічала ў час. «Заря» (1901—02), газ. «Пскра» (1901—05). Вяла перапіску з У. I. Леніным. Пасля II з’езда РСДРП (1903) ад балыпавікоў адышла. У газ. «Сеееро-Западный край» апублікавала арт. «Аб праблемах ідэалізму» (1905), дзе выступіла супраць філасофіі рэві- зіянізму. 3 1906 у Расіі, выдала зб. «Філасофскія нарысы» (1906), друкавала арт. ў час. «Наша заря», «Современный мнр», «Дело» і інш. Абараняла марк- сісцкую філасофію ад нападак прад- стаўнікоў эмпірыякрытыцызму, аднак сама рабіла ўступкі агнастыцызму і рэлятывізму. У 1915 выслана з Петра- града. У 1917 чл. ЦК партыі меншаві- коў, пляханаўскай групы «Адзінства». У 1918 ад паліт. дзейнасці адышла. 3 1921 у Маскве, выкладала філасофію ў Ін-це чырвонай прафесуры, Дзярж. акадзміі мастацкіх навук, распрацоўва- ла пытанні філасофіі і мастацтва. Э. А. Карніловіч. АКСЁНАЎ Аляксандр Нічыпаравіч (н. 9.10.1924, в. Кунтараўка Гомель- скага пав., цяпер Веткаўскі р-н), дзярж. і парт. дзеяч Беларускай ССР. Скончыў Гомельскае пед. вучылішча (1941), ВПШ пры ЦК КПСС (1957). Удзельнік Вял. Айч. вайны. 3 1944 на камсамольскай рабоце ў Арэнбургскай, Баранавіцкай і Гродзенскай абл. У 1945 уступіў у КПСС. 3 1953 сакратар, 2-і сак- ратар, з вер. 1954 1-ы сакратар ЦК ЛКСМБ. У 1957—59 сакратар ЦК ВЛКСМ. Са жн. 1959 нам. старшыні К-та дзярж. бяспекі пры СМ БССР, у 1960—65 міністр унутр. спраў БССР. 3 1965 1-ы сакратар Віцебскага абкома КПБ. 3 1971 2-і сакратар ЦК КПБ. Са снеж. 1978 Старшыня Савета Міністраў БССР. У 1983— 85 Надзвычайны і Паўнамоцны па- сол СССР у ПНР. 3 1985 старшыня Дзярж. к-та СССР па тэлебачан- ні і радыёвяшчанні. 3 1989 на пен- сіі. Чл. ЦК КПСС у 1976—90. Чл. ЦК КПБ у 1956—86. Кандыдат у чл. Бюро ЦК КПБ у 1956—60, чл. Бюро ЦК КПБ у 1971—83.' Дэпутат Вярх. Савета СССР у 1966—84, 1986—90, Вярх. Савета БССР у 1955—67, 1971— 83. Чл. Прэзідыума Вярх. Савета БССР у 1975—83. АКСЮЧЫЦ Нічыпар Лукіч [13(25).3. 1892, в. Сакавічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н — 1939], дзярж. і парт. дзеяч БССР. У 1914—17 у арміі, у 1920—22 у Чырв. Арміі. Удзельнік 1-й сусв. і ^рамадз. войнаў. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. палкавога салдацкага к-та, з кастр. 1917 Барысаўскага пав. выканкома, рэўкома. Чл. КПСС з 1920. 3 1923 у Мінску: адзін з арганізатараў і 1-ы старшыня праўлення Белсельгасбанка, старшыня праўлення Белсельсаюза, нам. старшы- ні Усесаюзнага савета с.-г. кааперацыі. У 1929—31 старшыня Мінскага акр. выканкома, гарсавета. Нарком гандлю (1928—29), камунальнай гаспадаркі (1931—32) БССР. Чл. Прэзідыума ЦВК БССР у 1929—31. Чл. ЦК КП(б)Б у 1929—32, кацд. у чл. ЦК КП(б)Б у 1927—29, 1932—34, чл. Рэвізійнай камі- сіі КП(б)Б у 1927. У 1937 незаконна рэпрэсіраваны. Пасмяротна рэабіліта- ваны. Э. А. Карніловіч. АКТАВЫЯ КНІГІ, спецыяльныя кнігі ў судах ВКЛ 16—18 ст. Афіцыйна ўве- дзены Статутам ВКЛ 1529 (раздзел 6, артыкул 3), дзе сцвярджалася, што пры кожным судзе павінны быць пісары, «а пнсарн прнсяжные... мають... то все попнсыватн н к тому внн нашнх тэж внн нных н доходов панов свонх смот- ретн». Практыка вядзення гэтых запісаў у 1-й пал. 16 ст. сведчыць, што ўсе запісы вяліся ў адной кнізе па чарзе, паводле часу паступлення спраў у суд, незалеж- на ад іх зместу. Паводле Статута ВКЛ 1566, у дзяржаве былі зацверджаны земскі суд і гродскі суд, якія існавалі і раней (з 14 ст.). Адпаведна вяліся А. к. ў кожным з судоў. Быў утвораны і падкаморскі суд, рашэнні якога запіс- валіся ў кнігі земскага суда. Ад гэтага часу А. к. падзяляюцца на тры групы ў залежнасці ад іх зместу: паточныя, запісавыя і дэкрэтавыя кнігі. У паточныя кнігі запісвалі скаргі істцоў, адказы, пярэчанні і пратэсты адказчыкаў, звесткі, што адносіліся да забеспячэння доказаў (агляд пабояў, допыты сведак), даня- сенні судовых чыноўнікаў (віжа, альбо вознага, пазней часам яго называлі «енералам»). Сюды ж запісвалі скаргі і пратэсты на дзеянні службовых асоб. У запісовыя кнігі ўносілі акты ната- рыяльнага характару, якія неабходна было засведчыць дзярж. органам (таста- менты, дагаворы аб куплі-продажы ма- ёнткаў, падараванні, пагадненні аб арэн- дзе ў розных яе відах, пазыкі, розныя здзелкі і інш., а таксама афіц. даку- менты — прывілеі, граматы вял. князёў, пастановы соймаў ВКЛ і пав. соймікаў). У дэкрэтовыя кнігі запісвалі толькі судовыя пастановы і некаторыя працэ- суальныя дзеянні суда і бакоў. У Статуце
85 АКТЫ ВКЛ 1588 больш дэталёва вызначаны парадак вядзення А. к. і іх захавання (раздзел 4, артыкул 13), пра што свед- чыць сама назва артыкула — «О кннгах земскнх н гродскнх, где мають бытн хованы, н о местцу на отправованье судов земскнх н теж о выдаванью кому потреба укажеть выпмсов албо внднму- сов». А. к. захоўвалася ў бяспечным месцы: «У скрыню моцную за трнма замкамм, от которых однн ключ будеть у судьн, другой — у подсудка, а тре- тнй — у пнсаря, н печатьмн свонмм запечататн мають». Адкрываліся кнігі за тры дні да пачатку судовай сесіі, каб зацікаўленыя асобы маглі ўнесці адпаведныя запісы або атрымаць неаб- ходныя копіі. Кожны, хто заплаціў вызначаную пошліну, мог унесці любы запіс. У залежнасці ад віду судоў А. к. былі: гродскія (замкавыя), земскія, тры- бунальскія, магістрацкія, а потым і пад- каморскія. У практыцы канцылярый гродскіх і земскіх судоў 16—18 ст. яны называліся гродскімі і земскімі актамі і кнігамі. У судах і архівах Расіі 19 ст. А. к. называлі «старажытныя актавыя кнігі». У наш час яны атрымалі назву А. к. Захоўваюцца А. к. ў архівах (у Беларусі — у ЦД Г А у Мінску). Літ.: Статут Велвкого княжества Лмтов- ского 1529 года. Мн., 1960; Статут Велв- кого княжества Лвтовского 1566 года // Временнвк Московского об-ва нстормн н древностей росснйскнх. 1855. Кн. 23; Ста- тут Вялікага княства Літоўскага 1588: Тэкс- ты. Давед. Камент. Мн., 1989; й сае- ввч Я. Д. Гродскне м земскве акты — важнейшнй нсточннк по мстормн аграрных отношеннй в Речн Посполнтой в XVI — XVIII вв. // Ежегодннк по аграрной нсто- рнн Восточной Европы 1961 г. Рнга, 1963. А. П. Грыцкевіч. АКТЫ ВІЛЕНСКАЙ КАМІСІІ, АВК, Акты Віленскай археагра- фічнай камісіі, АВАК, серыя пуб- лікацый дакументаў па гісторыі Бела- русі, Украіны і Літвы 14—19 ст. (т. 1 — 39, Вільня, 1865—1915). Назва серыі мянялася: «Акты, нздаваемые археогра- фнческою комнсснею, высочайше учреж- денною в Внльне» (т. 1—2), «Дкты, нздаваемые Внленскою археографнче- скою комнсснею» (т. 3—19), «Акты, нздаваемые Внленскою комнсснею для разбора древннх актов» (т. 20—39). Ме- ла на мэце сцвердзіць справядлівасць да- лучэння Беларусі і Літвы да Расійскай імперыі, прапагандаваць ідэю пра «спрад- вечна рускі» характар Вял. кн. Літ. Змяшчае дакументы па паліт., сацыяль- на-эканам., царкоўнай гісторыі, этна- графіі, пра канфесіянальную сітуацыю на Беларусі, стан прававой культуры, побыт насельніцтва. Большасць крыніц публікавалася ўпершыню. Надрукаваны матэрыялы Гарадзен- скага, Брэсцкага і Слонімскага земскіх судоў, Гарадзенскага, Мінскага і Брэсц- кага гродскіх судоў, магістратаў Брэста, Кобрына, Камянца, Магілёва, Вільні (т. 1—6, 17,21, 22,36, 39), акты і дзкрэты Гал. Літоўскага трыбунала за 1398— 1794 (т. 12, 13, 15), акты копных судоў (т. 18). Асобныя тамы прысвечаны гісто- рыі царквы (т. 16, 33). Змешчаны інвен- тары феад. уладанняў са звесткамі па гісторыі населеных пунктаў, с.-г. вытвор- часці, павіннасцях сельскага насель- ніцтва, яго забяспечанасці асн. сродкамі вытворчасці і інш. (т. 14, 25, 35, 38). Асобныя тамы прысвечаны становішчу яўрэяў (т. 28, 29), татараў (т. 31) у Вял. кн. Літ. Уключаны матэрыялы пра руска-польскую вайну 1654—67 (т. 34), Айч. вайну 1812 (т. 37). Падаюцца так- сама звесткі пра развіццё прам-сці, сельскай гаспадаркі, культуры, узровень жыцця розных катэгорый насельніцтва, распаўсюджанне бел. мовы на тэр. Вял. кн. Літ. Адзіныя правілы выдання даку- ментаў адсутнічалі, матэрыялы рыхта- валі часам малакваліфікаваныя даслед- чыкі, некаторыя дакументы значна ад- розніваюцца ад арыгіналаў. Старабела- руская мова шэрага дакументаў не за- хоўвалася, падганялася пад правілы рус. мовы. Тэкст мае шмат друкарскіх памылак, загалоўкі і каментарыі, асаб- ліва да дакументаў на польскай і лац. мовах, не заўсёды адпавядаюць зместу арыгінала. Нягледзячы на недахопы, серыя мае вял. каштоўнасць як крыніца па гісторыі Беларусі. Надрукаваныя дакументы зберагаюцца ў ЦДГА Літвы і ЦДГА Беларусі ў Мінску. Гл. такса- ма Віленская археаграфічная камісія. Літ.: У л а іц в к Н. Н. Очеркн по архео- графнм в всточнвковеденвю всторвв Бе- лорусснм феодального пермода. М., 1973. С. 64—147. В. Ф. Голубеў. АКТЫ ВІЛЕНСКІХ ЦЭХАЎ («Акіу сесЬб» ІУіІепзкісЬ»), зборнік дакумен- таў па гісторыі прафесійна-вытворчых карпарацый у Вільні ў 1495—1700. Пад- рыхтаваны Г. Лаўмянскім і выдадзены ў Вільні ў 1939 напярэдадні 2-й сусв. вайны. Значная частка тыражу была знішчана. У зборніку змешчана 487 ак- таў на лац., старабел., польск. мовах, выяўленых у архівах Варшавы, Кракава, Вільні, у розных археаграфічных выдан- нях. У выданне ўключаны прававыя акты: гаспадарскія прывілеі, выпіскі з сеймавых пастаноў, судовыя выракі, звязаныя з арганізацыяй, зацвярджэн- нем і дзейнасцю віленскіх цэхаў, рамес- ных, мядовых «брацтваў», розных пра- фес. карпарацый — лекараў, купцоў, чле- наў віленскага магістрата і інш. Матэ- рыялы зборніка з’яўляюцца важнай крыніцай для вывучэння развіцця ра- мяства ў Вільні, сац.-эканам. жыцця, цэхавай дзейнасці, культурных і сац.- эканам. сувязей бел. мяшчан, купцоў, рамеснікаў з інш. жыхарамі Вільні (лі- тоўцамі, палякамі, немцамі і інш.). Ёсць звесткі пра ўзаемаадносіны цэхаў, купецкіх аб’яднанняў з гар. радай, іншы- мі адм. органамі, вярх. уладай, феада- ламі, духавенствам, пра сац.-класавыя супярэчнасці і сац. пратэст. Найболып цікавыя матэрыялы тычацца статутаў цэхаў, «брацтваў», апісанняў «штук да робеня», рамеснай тэхналогіі. Дакумен- ты сведчаць, што многія цэхі Вільні аб’ядноўвалі бел. праваслаўных рамес- нікаў. Зборнік падрыхтаваны на высо- кім археаграфічным узроўні, дакументы, як правіла, надрукаваны па арыгіналах. Адзначаны копіі, папярэднія публікацыі, апублікаваныя рэгесты. У археаграфіч- ных каментарыях прыводзяцца нека- торыя метралагічныя і нумізматычныя звесткі. Г. Я. Галенчанка. АКГЫ ГІСТАРЫЧНЫЯ («Акты н с- тормческме, относяіцнеся к Росснн, мзвлечённые нз нно- странных архнвов н бнблно- тек А. й. Тургеневы м»; 2-гі тытул «НіМогіса Кшзіае пюпнпіепіа ех апііцція ехіегагшп {5епіішп агсЬіуіз ег ЬіЫіоіЬесіз йерготріа аЬ А. 1. Тцг- Еепеуіо»), зборнік дакументаў па паліт. і царкоўна-рэліг. гісторыі Расіі, Белару- сі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы за 1075—1719 (т. 1—2. Спб., 1841—42). Падрыхтаваны гісторыкам і грамадскім дзеячам А. I. Тургеневым пры падтрымцы Археаграфічнай камі- сіі ў Пецярбургу. Матэрыялы выяў- лены ў Ватыканскім тайным архіве і рымскіх б-ках (т. 1), архівах і б-ках Італіі, Англіі, Францыі (т. 2), разме- шчаны ў храналагічным парадку на лац., італьянскай і польскай мовах без перакладу. Надрукаваны выпіскі з актаў, рэскрыптаў, дыпламатычнай карэспан- дэнцыі еўрап. дзяржаў, звесткі, што дастаўляліся дыпламатамі, падарож- нікамі, пасланнікамі рымскай курыі. У 1848 па ініцыятыве міністра нар. асветы С. Уварава Археаграфічная ка- місія выдала «Дадаткі да Актаў гіста- рычных...» (уключаны дакументы з архі- ваў аўстрыйскай Галіцыі, Торуні, Віс- марка, Брэмена, Гамбурга, Кёнігсберга і інш.). У А. г. і «Дадатках...» змешчаны дакументы, што асвятляюць палітыку рымскіх пап і некаторых еўрап. дзяржаў ва Усх. Еўропе (пасольствы С. Гер- берштэйна, Пасевіна, інструкцыі і даня- сенні папскіх нунцыяў, пасланні Геды- міну, Ягайлу, Вітаўту, перапіска з Іва- нам IV, С. Баторыем і інш.), праекты і арганізацыю царкоўна-рэліг. уніі, адно- сіны Расіі, Польшчы, ВКЛ з еўрап. два- рамі, звесткі пра Лівонскую вайну, сял.- казацкія паўстанні сярэдзіны 17 ст., дыпламатычныя перагаворы Полыцчы і ВКЛ з Расіяй у 16—17 ст., антыка- таліцкія «бунты», у т. л. Віцебскі бунт 1623. Выданне не даведзена да канца, каштоўныя матэрыялы 18 ст. часткова захаваліся ў архіве братоў Тургеневых. Літ.: Срезневскнй М. М. Александр Мвановнч Тургенев: Несколько о нем прн- помннаннй, 1785—1845 // Русская старнна. 1875. Кн. 3—4. Г. Я. Галенчанка. АКТЫ ЗАХОДНЯЙ РАСІІ, «Акты, относяіцмеся к нсторнн За- падной Росснн, собранные н нзданные Археографнчес- кою коммссмею» (АЗР), зборнік дакументаў па гісторыі Беларусі, Украіны і Літвы 14—17 ст. (т. 1—5. Спб., 1846— 53). Складальнік і рэдактар I. I. Гры- гаровіч (т. 1—4). У зборнік уключана каля 2 тыс. дакументаў са сховішчаў Пецярбурга, Масквы, Мсціслава, Ма- гілёва, Полацка на бел. і ўкр. мовах. Матэрыялы размешчаны паводде хра- налагічна-тэматычнага прынцыпу, прыя-
86 АКТЫ рытэт аддаваўся паліт. і царкоўнай тэматыцы. У т. 1 змешчаны комплекс дакументаў пра знешнепаліт. становішча Вял. кн. Літ. ў 14 — пач. 16 ст. (войны з Рус. дзяржавай за землі Севершчыны, Вярхоўскія княствы, Смаленшчыну, ды- пламатычныя зносіны з Полыпчай, Лі- воніяй, Малдавіяй, Крымскім ханствам, Ноўгарадам, Псковам). Пададзены пом- нікі феад. права 14—15 ст.: Вісліцкі статут Казіміра III 1347, Кракаўскі і Вартаўскі статуты, судзебнік Казімі- ра IV 1468. Уключаны земскія пры- вілеі велікакняжацкага ўрада Полац- кай (т. 2, № 70) і Віцебскай (т. 1, № 204) землям, прывілеі і іх пацвяр- джэнні Полацку, Менску, Магілёву, Бярэсцю, Віцебску, Новагародку, Ваў- кавыску на магдэбургскае права (т. 1, № 159, 165; т. 2, № 13, 61, 71, 73; т. 3, № 28, 77; т. 4, № 118), дараваль- ныя граматы (фундушы) царкоўным установам. Надрукаваны тэкст «Уставы на валокі» 1557, матэрыялы пра Лі- вонскую вайну 1558—83 (т. 3), даку- менты пра становішча праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай да і пасля Брэсцкай уніі 1596, пра інтэрвенцыю Рэчы Паспалітай у Рус. дзяржаву ў пач. 17 ст. (т. 4), універсалы і дарчыя граматы Б. Хмяльніцкага, дакументы пра ваен. дзеянні казакаў супраць крым- скіх татараў у 17 ст. (т. 5). Кожны том мае археаграфічныя заўвагі, генеала- гічныя табліцы і матэрыялы да рада- водаў удзельных князёў і буйных маг- нацкіх родаў. Літ.: У л а ш х к Н. Н. Очеркв по архео- графнн я нсточннковеденню нсторня Бе- лорусснн феодального пернода. М., 1973. С. 28—40. П. А. Лойка. АКТЫ КАНГРЭГАЦЫІ ПРАПАГАН- ДЫ ВЁРЫ («Асіа 8. С. Ое ргоравапсіа Гіде ессіевіат сасбоіісат Цсгаіпае еі Віе- Іагііуае аресіапііа»), серыя публікацый дакументаў па гісторыі царквы і рэлігіі. Выдаецца базыльянскім ордэнам у Рыме з 1953. Кангрэгацыя прапаганды веры — орган, які вызначаў асн. кірункі і каар- дынаваў місіянерскую дзейнасць курыі, створанай папам Грыгорыем XIII у 1622. Распараджалася уніяцкай царквой, а таксама кантралявала місіянерскую дзейнасць каталіцкіх ордэнаў на тэр. Беларусі і Украіны. Архіў кангрэгацыі веры знаходзіцца ў Ватыканскім пала- цы. А. к. п. в. змяшчаюць акты (пра- таколы) пасяджэнняў кангрэгацыі веры, пасланні да папскіх нунцыяў і інш. асоб, пратаколы «партыкулярных» кан- грэгацый, на якіх прымаліся рашэнні пра дзейнасць уніяцкай царквы на Бе- ларусі і Украіне. З’яўляюцца крыніцай для вывучэння палітыкі рымскай ку- рыі на Беларусі, ватыкана-бел. адносін, антыуніяцкіх рухаў, сял.-казацкіх паў- станняў, сацыяльна-паліт., эканам., ідэа- лаг. дзейнасці уніятаў у розныя гіст. перыяды. Археаграфічныя і гіст. ка- ментарыі асвятляюць дзейнасць уніяц- кага і каталіцкага духавенства з пазі- цый рымскай курыі. Літ.: Ш м у р л о Е. Рямская курня яа русском православном Востоке в 1609— 1654 годах. Прага, 1928; Правда про унію: Документн і матеріалн. 3 внд. Львів, 1981; П л о х н й С. Н. Борьба украннского на- рода с католнческой экспансней (XVI— XVII вв.). Днепропетровск, 1987. , , , Г. Я. Галенчанка. АКТЫ КАРАЛЯ ПОЛЬСКАГА I ВЯ- ЛІКАГА КНЯЗЯ ЛІТОЎСКАГА АЛЯК- САНДРА [Акіа Аіекзашіга, кгоіа роізкіе- 80, «іеікіего кзі^сіа 1ііе«'8кіе8о і I. сі. (1501—1506)»], збор актаў Аляксандра, выдадзены ў Кракаве ў 1927. Дакумен- ты асвятляюць узаемаадносіны Поль- шчы з ВКЛ, Маскоўскай Руссю, Прус- кім герцагствам, Ватыканам, Валахіяй, «Свяшчэннай Рымскай імперыяй». Збор матэрыялаў пачаўся ў 1870-я гады пад кіраўніцтвам гіст. камісіі Польскай Ака- дэміі навук. У падрыхтоўцы зборніка ўдзельнічалі I. Шуйскі, А. Сакалоўскі, у пач. 20 ст. Ф. Бостэль, з 1909 Ф. Папэ. Выхад у свет затрыманы ў сувязі з 1-й сусв. вайной. Уключае матэрыялы, выяўленыя ва ўступным томе Актаў Таміцкага, у «Рэгестах» Яна Ласкага (Гал. архіў стараж. актаў у Варшаве), прускія дакументы (Кёнігсбергскі, Гданьскі і Фраўенбургскі архівы), акты Кароннай метрыкі (выпіскі А. Павін- скага і інш. копіі і арыгіналы). Боль- шасць актаў на лац., частка на ням. і старабел. мовах без перакладу. Адлюст- раваны пытанні ваен. дапамогі, дзярж. і царкоўна-рэліг. уній, змешчаны праекты мірных дагавораў, пасольскія інструкцыі, перапіска польскіх і «літоўскіх» паноў- рады, «ухвалы» і дакументы сеймаў (Брэст, 1505). Упершыню апублікаваны аўтэнтычны тэкст прывілея Уладзісла- ва III, выдадзены ў 1443 праваслаўна- му бел. і ўкр. насельніцтву Кіеўскай мітраполіі пасля Фларэнційскай уніі, апісанне гаспадарскага скарбца, складзе- нае ў Лідзе ў 1506 пасля смерці Аляк- сандра. Ёсць звесткі пра Клецкую бітву 1506. Г. Я. Галенчанка. АК'ІЫ ЛГГОЎСКАЙ МЁТРЫКІ («А к- ты Лнтовской Метрнкн»), збор- нік дакументаў з Метрыкі Вялікага княства Літоўскага за 1413—1507. Выда- дзены Ф. I. Леантовічам у Варшаве ў адным томе з двух выпускаў (вып. 1—2, 1896—97). Уключана больш за 750 да- кументаў, выяўленых у 66 кнігах-копіях, што захоўваліся ў Варшаўскім архіве. Матэрыялы прысвечаны пераважна Бе- ларусі і Літве, часткова Украіне і Пад- ляшшу. Дакументы размешчаны ў храна- лагічным парадку, большасць з іх асвят- ляе сац.-эканам. і сац.-прававыя адно- сіны: гаспадарскія прывілеі на зямель- ную ўласнасць, прыгонных сялян, судо- выя выракі, дагаворы куплі-продажу ма- ёнткаў, арэнды, пазыкі, прывілеі на корчмы (прыватным асобам, цэрквам, касцёлам), мыта, дзярж. пасады, вой- таўства, на вызваленне ад падаткаў і павіннасцей, арганізацыю цэхавых кар- парацый, адбудову замкаў, гаспадарскія лісты да «враднікаў». 3 публічна-пра- вавых актаў змешчаны земскія (дзяр- жаўныя) прывілеі 1413, 1434, 1457, абласныя Валынскай (1501) і Жамойц- кай (1507) землям, магдэбургскія гра- маты Дарагічыну (1498), Мельніку (1501), Высокаму (1503). Апублікаваны граматы князёў Кобрынскіх, Мсціслаў- скіх, звесткі пра маёмасны і сямейны статус, генеалагічныя сувязі феад. знаці. Археаграфічны ўзровень публікацый невысокі, праграма і мэта выдання не вызначаны. Тэксты праўленыя, лац. акты не перакладзены, загалоўкі не заў- сёды дакладныя. Акты надрук. на копіях, хоць больш дакладныя спісы і нават арыгіналы захоўваліся ў Маск. Гал. архіве Мін-ва замежных спраў. Літ.: У л а ш х к Н. Н. Очеркя по архео- графнм н ясточямковедеямю нсторхн Бе- лоруссня феодального пернода. М., 1973. С. 229—230. Г. Я. Галенчанка. АКІЫ ЛІТОЎСКА-РУСКАЙ ДЗЯ»- ЖАВЫ («А кты Лнтовско-Рус- ского государства»), зборнік да- кументаў па сацыяльна-эканам. гісто- рыі ВКЛ 14—16 ст. Выдадзены М. В. Доўнар-Запольскім у Маскве (вып. 1, 1899; т. 2. 1897). Змятчае дакументы з Метрыкі Вялікага княства Літоў- скага: прывілеі гарадам на магдэбург- скае права (Бярэсцю 15.8.1390; пацвяр- джэнні 1408 і 1440 Высокаму, Дарагі- чыну, Літавіжу і інш.), велікакняжацкія граматы на зямельныя падараванні, інвентарныя вопісы (Мядзельскай вол. 1545, Радашковіч 1549, Аршанскага зам- ка 1560, Берасцейскага староства 1566 і інш.), матэрыялы Віленскіх 1563 і 1565, Гарадзенскіх 1567 і 1568, Люблін- скага 1569 вальных сеймаў, Берасцей- скага сойма 1566, апісанне граніцы ВКЛ з Вял. княствам Маскоўскім 1523, матэ- рыялы пра зборы сярэбшчыны, попіс гарадоў ВКЛ з указаннем колькасці пастаўленых імі на вайну воінаў (каля 1513), кантракты на арэнду велікакня- жацкіх мытняў, корчмаў, прыходна-рас- ходныя кнігі велікакняжацкіх пісараў, уставы сялянам гаспадарскіх уладанняў. Дакументы надрукаваны на старабел. мове, некаторыя на лацінскай. Выда- вец меў на мэце не толькі перадаць змест тэкстаў, але і асаблівасці пра- вапісу. Літа У л а ш п к Н. Н. Очеркв по архео- графня н нсточннковеденмю нсторнн Бе- лорусснн феодального пернода. М., 1973. С. 239—243. В. Ф. Голубеў. АКТЫ ПАЎДНЁВАЙ- I ЗАХОДНЯЙ РАСІІ («А кты, относяіцмеся к нсторнм Южной н Западной Росснн, собранные н нздан- ные Археографнческою ко- мнсснею»), серыйнае шматтомнае вы- данне па палітычнай, царкоўнай і са- цыяльна-эканамічнай гісторыі Украіны і Беларусі з 1361 па 1678 (т. 1 —15. Спб., 1861—92). Выдаваліся пад рэ- дакцыяй М. 1. Кастамарава і Г. Ф. Кар- пава. Змяшчае актавыя і нарматыўныя крыніцы. Большасць апублікаваных да- кументаў выяўлена ў Маскоўскім Гал. архіве Мін-ва замежных спраў, у кнігах Метрыкі ВКЛ (зараз у ЦДАСА), архіве уніяцкіх мітрапалітаў (ЦДГА СССР), Кіеўскай казённай палаце і Кіеўскай духоўнай акадэміі, Публічнай б-цы ў Пецярбургу, б-цы Асалінскіх у Львове
87 АКТЫ і інш. львоўскіх зборах. Матэрыялы, што непасрэдна або ўскосна асвятляюць гісторыю Беларусі, змешчаны пера- важна ў т. 1—3, 14. Гэта акты, якія вызначаюць сац.-эканам. статус розных сац. слаёў і прыватных асоб (прыві- леі на зямельную ўласнасць, на сялян, «таргі», кірмашы, корчмы, мыта; судо- выя выракі; арэндныя, купчыя, падзель- ныя «лісты» і інш.), прывілеі на адм. пасады, дакументы пра становішча пра- васлаўнай і уніяцкай царквы, грамад- ска-паліт. і асветніцкую дзейнасць брацтваў, сял.-казацкія паўстанні (у т. л. паўстанне С. Налівайкі), войны сярэ- дзіны 17 ст. і інш. Асобную групу скла- даюць «лісты» вял. кн. літоўскіх пра падаткі і павіннасці, у т. л. «жыхарам» Барысава пра цівунскія даходы (1396), прывілеі гарадам і мястэчкам на права бяспошліннага ганддю, самакіраванне (Оршы 1551, Крычаву 1570, Дзісне 1569, Віцебску 1589, Магілёву 1589). У т. 14 «Далучэнне Беларусі (1654— 1655)» (дадатак да т. 3) змешчаны матэрыялы пра ваен. дзеянні на тэр. Беларусі (Магілёў, Стары Быхаў, ваенна- паліт. аперацыі К. Паклонскага, гет- мана Івана Залатарэнкі), дыпламатыч- ныя і неафіц. зносіны з царскім урадам, яго палітыку на Беларусі. Сустракаюцца даныя пра міграцыю насельніцтва, перасяленцаў у Расію і на Украіну («на Ніз»), удзел беларусаў у запа- рожскім войску і інш. Археаграфічны і метадалагічны ўзровень выдання не- высокі: дакументы размешчаны па перыядах праўлення каралёў польскіх і вял. князёў літоўскіх, адсутнічаюць каментарыі. Большасць дакументаў апублікавана на старабел. і стараўкр. мовах. Літ.: К арп ов Г. Крмтмческнй обзор разработкн главных русскмх нсточннков, до нсторнн Малоросснн относяіцнхся, за время: 8-е генваря 1654—30-е мая 1672 го- да. М., 1870; Крнп’ якевнч 1. Архео- графічні працТ Ммколм Костомарова // Зап. Наукового товарнства ім. Шевченка. Львів, 1918. Т. 126, 127; Улаіцнк Н. Н. Очеркн по археографнн н нсточннкове- денню нсторнн Белорусснн феодального пернода. М., 1973. С. 203—206; К о в а л ь- с к н й Н. П. Мсточннковеденне н архео- графмя нсторнн Укранны XVI — первой по- ловнны XVII в. Ч. 2. Днепропетровск, 1978. Г. Я. Галенчанка. АКТЫ ПАЎСТАННЯ КАСЦЮШКІ («Акіу ром/8іапіа Козсшзхкі»), зборнік дакументаў паўстання 1794 у Польшчы, на Беларусі і Літве. Выдадзены ў 3 тамах (т. 1—2, Кракаў. 1918, пад рэд. Ш. Аске- назі і У. Дзванкоўскага; т. 3, Вроцдаў і Кракаў, 1955, пад рэд. Дзванкоўскага, Э. Кіпы, Р. Марцінека). Аснову вы- дання складаюць пастановы Тымчасовай заступчай рады, Найвышэйшай на- роднай рады, распараджэнні, адозвы і лісты Т. Касцюшкі. 1-ы том пачынаецца прадмовай, напіса- най Аскеназі, і ўступам, напісаным Дзван- коўскім. У ім змешчаны: пастанова Тымча- совай заступчай рады ад 19.4.1794, якая абвяшчала пра далучэнне жыхароў Мазавец- кага краю і Варшавы да паўстання, што пачалося ў Кракаве пад кіраўніцтвам Кас- цюшкі; пастанова ад 24.3.1794 пра склад Тымчасовай рады, скасаванне ўсіх законаў і пастаноў Гарадзенскага сойму 1793', даку- менты пра ўтварэнне новых рэв. органаў дзярж. кіравання; адозвы да розных груп насельніцтва Рэчы Паспалітай; пастамовы пра камплектаванне войска, утварэнне но- вых крымінальных судоў, пра падаткі; пра- таколы, рэзалюцыі і інш. акты Найвы- шэйшай нар. рады, што вызначалі парадак утварэння і дзейнасці цэнтр. і мясцовых рэв. органаў. Змешчаны адзін з найваж- нейшых актаў паўстанмя — Паланецкі уні- еерсал ад 7.5.1794, якім дэкларавалася апека ўраду над сялянамі і абвяшчалася вольнай асоба кожнага селяніна, змянша- ліся павіннасці прыгонных сялян, а паме- шчыкам забаранялася адбіраць у іх зямлю. Сярод дакументаў — адозва Касцюшкі ад 2.6.1794 да масельніцтва Беларусі і Літвы, у якой ён пісаў: «Землякі і суайчыннікі мае! На вашай нарадзіўся зямлі і ў вялікай любві да сваёй бацькаўшчыны. Адклікаецца ў мяне асаблівая схільнасць да тых, сярод каторых пачыналася маё жыццё». Да Бе- ларусі адносілася і пастанова Найвышэй- шай нар. рады пра аднаўленне іерархіі ў праваслаўнай царкве ў адпаведнасці з пастановай Пінскай кангрэгацыі 1791. У т. 2 змешчаны пратаколы і рэзалюцыі Найвышэйшай нар. рады з 24.7 да 30.10. 1794, дзённікі Тымчасовай заступчай рады з 19.4 да 27.5.1794 і Найвышэйшай нар. рады з 28.5 да 2.11.1794, а таксама паста- нова Найвышэйшай нар. рады пра выбранне (пасля таго, як паранены Касцюшка тра- піў у палон) вышэйшым начальнікам узбр. сіл паўстання Т. Ваўжэцкага і аб утва- рэнні вайск. рады. У т. 3 надрукавана карэспандэнцыя Кас- цюшкі, пратаколы патэнтаў для лінейных войск, для ваяводскіх і пав. міліцый, дадатак да 2-га тома, імянны і геагр. паказальнікі да 3 тамоў. Публа Акіу ро^зіапіа Кохсіпххкі. 8г. Ахкепагу, Бг^опко^зкі. Т. 1. Ргоіокоіу і бгіеппікі кабу газі^рсгеі іутсга- 5о»ге) і Кабу Ка^угзге) Кагодояге), сг. 1. Кгакбіу, 1918; Т. 2, сг. 2. Кгакб^, 1918; Т. 3. \Уу<1 Бгіуопко^зкі, Е. Кіра, к. Могсіпек. \Угос1а»г; Кгакб^, 1955; Нзбранные промзведенмя прогресснвных польскмх мыслктелей. Т. 1. М., 1956. I. А. Юхо. АКТЫ РЭФАРМАЦЫЙНЫХ СІНО- ДАЎ У ПОЛЫНЧЫ («Акіа зуподб» гогпо»іегсгусЬ « Роксе»), шматтомнае выданне крыніц па гісторыі Рэфармацыі ў Польшчы і ВКЛ. Выдаюцца з 1966 у Варшаве, падрыхтаваны М. Сіпайла. Ахопліваюць перыяд з 1550 да канца 17 ст., калі рэфармацыйны рух заняпаў. Выкарыстаны ўсе кодэксы рэфармацый- ных пратаколаў, упамінанні пра сіноды ў старадруках. Змяшчаюць таксама ма- тэрыялы, што маюць дачыненне да сінодаў: асобныя акты, карэспандэнцыі, рэляцыі. У т. 1 увайшлі дакументы 1550—59: пратаколы сінодаў пратэстан- таў Малой Польшчы, матэрыялы па гісторыі абшчыны «Чэшскіх братоў» у Вялікай Польшчы. У т. 2 (1972) увай- шлі пратаколы сінодаў 1560—70 кальві- нісцкіх абшчын Полыпчы і ВКЛ, «Чэшскіх братоў», арыян. У т. 3 (1983) змешчаны пратаколы кальвінісцкіх сіно- даў малапольскай правінцыі і ген. сінодаў (1571—1632). У наступных тамах плануецца змясціць пратаколы літоўскай (ахоплівала тэр. Беларусі і Літ- вы) і велікапольскай правінцый. У да- кументах асвятляецца арганіз., царкоў- на-рэліг., ідэалаг. дзейнасць рэфарма- цыйных абшчын, узаемаадносіны розных рэфармацыйных плыняў, палітыка вярх. улады ў адносінах да Рэфармацыі, удзел бел.-літоўскіх дзеячаў у грамадска- паліт. жыцці Польшчы і ВКЛ. Выданне выканана на высокім археаграфічным узроўні. Л. С. Іванова. АКТЫ ТАМІЦКАГА («Асіа Тотісіа- па»), шматтомнае серыйнае выданне гістарычных крыніц 1-й паловы 16 ст., пераважна дыпламатычных і палітычных актаў, створаных у кароннай канцыля- рыі часоў Жыгімонта I. Распачата ў 1852 польскім археографам, ствараль- нікам Курніцкай б-кі Ц. Дзялынскім. Да 1915 выйшла ў Познані 13 тамоў, адноўлена ў 1952 (выд. т. 14—16), у 1966 выйшаў т. 17, выданне працяг- ваецца. Акты атрымалі назву паводле прозвішча кракаўскага біскупа, падканц- лера П. Таміцкага, які ўзначальваў канцылярыю Жыгімонта I. Стваральні- кам збору быў пісар падканцлера, плоцкі і кракаўскі канонік С. Гурскі, які ў 1530—60-я гады зняў копіі і ўпарадкаваў дакументы за 1506—48 у храналагічным парадку. Адзін з першых збораў актаў Гурскі склаў для Радзі- віла Чорнага (збор захоўваўся ў радзі- вілаўска-сапегавым архіве). Апошняя, трэцяя рэдакцыя збору налічвае 24 тамы, зберагаецца ў Нацыянальнай б-цы ў Варшаве. Болынасць дакументаў (і ка- ментарыі да асобных тамоў) на лац. мове, частка матэрыялаў на польскай, ням. і старабел. мовах. У зборы змешча- ны дыпламатычныя пасланні, пасольскія інструкцыі, перапіска польскіх каралёў і вял. князёў літоўскіх з магнатамі Радзівіламі, Сапегамі, Гаштольдамі, вял. маскоўскімі князямі. Змешчаны афіц. выступленні, рэляцыі гаспадарскіх «врад- нікаў», паліт. і царкоўных дзеячаў. У т. 14 (1952) надрукаваны копіі каралеўскіх прывілеяў 1532, выдадзеныя Ф. Скарыне. Літ.: Ковальскяй Н. П. йсточнв- коведеняе ястормя Украяны XVI — первой половвны XVII века. Ч. 3. Днепропетровск, 1978. Г. Я. Галенчанка. АКТЫ ЎНП ПОЛЬШЧЫ 3 ЛІТВОЮ 1385—1791 («Акіа ІІпіі Роккі г Ьііяг^, 1385—1791»), зборнік дакументаў па гісторыі уніі паміж каралеўствам Поль- скім і ВКЛ за перыяд з 1385 да 1791. Складзены гісторыкамі С. Кутшэбам і У. Сямковічам, выдадзены Польскай АН і Варшаўскім навук. т-вам (Кракаў, 1932). Уключае 177 дакументаў на бел., польскай і лац. мовах. Ва ўступным артыкуле характарызуюцца арыгіналь- ныя дакументы і архівы, у якіх яны захоўваліся, копіі тых дакументаў, якія не захаваліся, даецца крыніцазнаўчая характарыстыка дакументаў, прыводзіц- ца літаратура, у якой акты уніі змяшча- ліся раней, а таксама пералік усіх апублікаваных актаў і інш. дакументаў, што ўтрымліваюць звесткі аб практыч- ных мерах па здзяйсненні дзярж. уніі. Першы са змешчаных дакументаў скла-
88 АКУЛА дзены на лац. мове ад імя вял. князя ВКЛ Ягайлы і яго брата Скіргаылы ў Крэве 14 8.1385. Некаторыя даслед- чыкі лічаць гэты дакумент пазнейшай фальсіфікацыяй, бо ён быў невядомы пры жыцці Ягайлы і пра яго няма згадак у бел. летапісах. У ім дава- лася абавязацельства пасля шлюбу Ягайлы з польскай каралевай Ядвігай уключыць (арріісаге) усе землі Літвы і Русі, якімі валодаў Ягайла, у склад Польшчы. Выканаць гэтае абавяза- цельства было немагчыма з-за рашучага адпору з боку бел. і літ. феадалаў такой форме саюза. Апошні са змешчаных актаў — прынятая 4-гадовым соймам 1788—92 канстытуцыя (закон) 20.10. 1791 «аб заручэнні абодвух народаў» (шляхецкіх саслоўяў ВКЛ і Польшчы), якой замацоўваўся дзярж. саюз абе- дзвюх дзяржау у складзе Рэчы Паспа- літай (з роўнымі правамі ВКЛ і Поль- шчы), абвяшчалася агульная і непа- дзельная Рэч Паспалітая. Закон спасы- лаўся на канстытуцыю 3 мая 1791 (не змешчаную ў гэтым зборніку), якая фармальна аб’яднала абедзве дзяржавы. Выданне змяшчае таксама дадаткі (з да- кументамі) і даведкі Дакументаў, дата- ваных пасля Люблінскай уніі 1569, каля 20. Зборнік з’яўляецца адным з найб. поўных, у ім змешчаны тэксты ўсіх уній паміж дзвюма дзяржавамі, а таксама шмат дадатковых дакументаў, якіх няма ў іншых выданнях. Археа- графічны ўзровень выдання ўзорны. А. П. Грыцкевіч. АКУЛА Кастусь (сапр. К а ч а н Аляк- сандр Ігнатавіч; н. 16.11.1925, в. Вера- цеі Дзісенскага пав., цяпер Докшыцкі р-н), беларускі эмігранцкі пісьменнік і журналіст. Вучыўся ў Віленскан бел. гімназіі, школе камандзіраў «Бел. краё- вай абароны* ў Мінску (1944). У час вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. за- хопнікаў эвакуіраваўся ў Францыю. Служыў у Брытанскай арміі, браў удзел у вызваленні Італн ў 1945. Жыў у Англіі, з 1947 у Канадзе. Як пісьменнік дэбютаваў у 1957, надрукаваўшы ў газ. «Бацькаўшчына» (Мюнхен) камедыю «Тараканы ў саладусе». У мастацка- дакумент. аповесці «Змагарныя дарогі» (1962) праз лёс гал. героя Сымона Спарыша паказаў свае адносіны да падзей, што адбываліся на Беларусі ў гады Вял. Айч. вайны, апісаў лёс бела- русаў, якія эвакуіраваліся на Захад. Трылогію «Гараватка» склалі шмат у чым аўтабіягр. раманы «Дзярлівая птушка» (1965), «Закрываўленае сонца» (1974), «Беларусы, вас чакае зямля» (1981), у якіх намалявана заходнебел. вёска на фоне гіст. падзен XX ст.: польская акупацыя Беларусі, уз'яднанне Зах. Бе- ларусі з БССР, 2-я сусв. вайна. Аўтар рамана на англ. мове «Заўтра ёсць учора» (1968, «Топюгго» ів уезіегсіау»). У цэнтры рамана лёс бел. сялянкі Марыі Каравай, якая эмігрыравйла ў Канаду. Вершы, сатыра, п’еса, успаміны склалі Да арт. Акупацыйны рэжым. Савецкія пат- рыёты, павешаныя ў Мінску. Ахвяры — мірныя жыхары: жанчыны, дзеці, старыя. зборнік «Усякая ўсячына» (1984) Рэ- дактар і выдавец штомесячнікаў «Бела- рускі эмігрант» (1948—49), час. «Зва- жай»; выступае ў рускамоўнай эмігранц- кай перыёдыцы. Л. 1. Пранчак. АКУЛЕВІЧ Рыгор Раманавіч (19.4.1907, в. Вялікая Кракотка Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонімскі р-н — 28.10.1974), удзельнік рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі, прагрэсіўны дзеяч бел. арганізацый у Канадзе. Адзін з арганізатараў падп. ячэйкі КСМЗБ, гурткоў Беларускай сялянска-работніц- кай грамады і Таварыства беларускай школы, б-кі імя Я Купалы ў в. Вялікая Кракотка. Каб пазбегнуць арышту, у 1928 эмігрыраваў у Канаду, дзе ўклю- чыўся ў рабочы і фермерскі рух, усту- піў у кампартыю Канады. Удзельнічаў у стварэнні рабоча-фермерскага клуба, у выпуску першай рус. газ. ў Канадзе «Канадскнй гудок», нараджэнне якой ві- таў М. Горкі. Газета (6.4.1940 забаро- нена канадскімі ўладамі) мела бел. ста- ронку. Адзін са стваральнікаў Федэ- рацыі рус. канадцаў і яе друкаванага органа газ. «Вестннк». У 2-ю сусв. вайну добраахвотнікам пайшоў на фронт, у баях з фашыстамі быў цяжка паранены. Пасля вайны ген сакратар Федэрацыі рус. канадцаў, нам. рэдактара, затым рэдактар газ. «Вестннк». Аўтар кн. «Рус- кія ў Канадзе» (Таронта, 1952), брашуры «50 год Беларускай рэспублікі» (Таронта, 1968). Л. Я. Прокша. АКЎЛІК Міхаіл Андрэевіч (1899, в. Ба- ранавічы, цяпер Карэліцкі р-н — 1938), савецкі камсамольскі і парт. дзеяч. Чл. КПСС з 1919. Скончыў Камуніст. ун-т імя Я. Свярдлова (1924). Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917, грамадз. вайны. 3 1919 на фронце, потым на падп. рабоце ў Харкаве. На I Усеўкр. з’ездзе камсамола (1919) выбраны чл. ЦК КСМУ, з 1920 чл. Цэнтр. бюро, загад- чык культ.-асветнага і паліт. аддзела ЦК камсамола Украіны. На III Усерас. з’ездзе камсамола (1920) выступаў з дакладам і заключным словам, выбраны канд. у чл. ЦК РКСМ. 3 1921 сакратар Екацярынбургскага губкома, Сібірскага бюро ЦК РКСМ. 3 1924 — выкладчык у камуніст. ун-це Беларусі, нам. загад- чыка аддзела прапаганды ЦК КП(б)Б. 3 1926 сакратар Мінскага акр. к-та КП(б)Б. 3 1928 слухач Ін-та чырво- най прафесуры ў Маскве, адначасова загадчык бел. сектара Камуніст. ун-та нац. меншасцей Захаду імя Ю. Ю. Марх- леўскага. 3 сак. 1933 на парт. рабоце ў Арэнбургскай вобл. Канд. у чл. ЦК КП(б)Б з 1925, чл. ЦК КП(б)Б \ 1925—28, канд. у чл. Бюро ЦК КП(( 5 у 1925 28. Чл. ЦВК БССР у 1927—28. У 1938 незаконна рэпрэсіраваны. Рэа- білітаваны пасмяротна. Э. А. Каршловіч. АКУЛІЧ Аляксандр Канстанцінавіч (15(27).1.1888, в. Стары Мазалаў Рага- чоўскага р-на — 13.5.1961), ген.-лейт. (1940). Чл. КПСС з 1917. 3 1915 у арміі, з 1917 у Чырвонай гвардыі, з 1918 у Чырвонай Арміі. Удзельнік Кастр. рэва- люцыі і грамадз. вайны: старшыня пал- кавога ВРК, камандзір палка, нач. штаба, камандзір брыгады. За ўзяцце Сівашскай дамбы (1920) узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. У Вял. Айч. ванну з 1941 камандзір дывізіі на Волхаўскім фронце, удзельнік абароны Ленінграда Да 1946 у Сав. Арміі. АКУПАЦЫЙНЫ РЭЖЫМ нямец- ка-фашысцкіх захопнікаў на акупіраванай тэрыторыі СССР у Вялікую Айчынную в а й н у, сістэма палітычных, эканаміч- ных і ваенных мер, накіраваных на лік- відацыю сацыяліст. грамадскага і дзяр- жаўнага ладу, рабаванне нац. багаццяу і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне сав. людзей. А. р.— вынік планамернага ажыццяўлення дзярж. палітыкі фаш. Германіі. Яго ідэалаг. асновай была «тэорыя* пра расавую перавагу ням. нацыі над інш. народамі, пра неабход- насць расшырэння «жыццёвай прасто- ры» для немцаў і права на сусв. пана ванне «Трэцяга рэйха* — Вял. герман- скай імперыі. Практычныя мерапрыем- ствы па ўстанаўленні А. р. на тэр. СССР загадзя распрацаваны ў наступ- ных дакументах: план вБарбаросав (1940), які вызначыў стратэгію і так- тыку нападу на СССР; ген. план «Ост» — праграму каланізацыі захопленых тэры- торый, германізацыі, высялення і зні- шчэння народаў Усх. Еўропы (з пачат- кам вайны канкрэтызаваны для тэр. СССР); «Інструкцыя пра асобныя воб- ласці» да дырэктывы № 21 плана «Бар- бароса» (13.3.1941) —дзцэнтралізацыю і расчляненне тэр. СССР; «Дырэктывы па кіраўніцтву эканомікай у акупіра- ваных усходніх абласцях» — метады эканам. рабавання. Вярх. галоўнакаман- даваннем фаш. арміі былі выдадзены ды- рэктыва «Пра ваенную падсуднасць у ра- ёне «Барбароса і пра асобныя паўна- моцтвы войск» (13.5.1941), якая здымала
з ваеннаслужачых германскай арміі ад- казнасць за любыя злачынствы на акупі- раванай тэр. СССР, а таксама «Дванац- цаць запаведзяў паводзін немцаў на Ус- ходзе і іх абыходжанне з рускімі» (1.6.1941) і іншыя дырэктыўныя даку- менты, што зверствы ў адносінах да цы- вільнага насельніцтва ўзводзілі ў ранг дзярж. палітыкі. 3 першых дзён уступлення на тэр. СССР, у т. л. і БССР, вонскамі фаш. Германіі і яе сатэлітаў быў уста- ноўлены т. зв. «новы парадак» — рэ- жым нац. і сац. прыгнечання, гвалту, грабяжу і крывавага тэрору. Насель- ніцтва было пазбаўлена элементарных правоў і чалавечых свабод; паўсюдна ўводзілася надзвычайнае становішча, сістэма заложнікаў. Уся паўната ўлады належала фаш. ваен. і цывільнай аку- пацыйнай адміністрацыі. Гал. сродкам насаджэння і падтрымання «новага па- радку» былі войскі СС (ЗсЬЫгзіаГ- Геіп — ахоўныя атрады) і СА (8Шг- таЫеі1ііП(»еп — штурмавыя атрады), па- ліцыя бяспекі (БісЬегЬеіізроІігеі) і служ- ба бяспекі СД (БісЬегЬеі&ііепзІ), ГФП (ОеЬеітГекіроІігеі — тайная палявая па- ліцыя), ахоўная паліцыя (БсЬшгроІігеі), паліцыя падтрымання парадку (Огбпііп- Да арт. Акупацыйны рэжым. Расстрэл ваен- напалонных. Езроіігеі) і крымінальная паліцыя, контр- разведвальныя органы «Абвера», жан- дармерыя, спец. паліцэйскія падраз- дзяленні, ахоўныя войскі, а таксама ўзбр. сілы вермахта. 3 членаў СС, СА, СД, ГФП. гестапа, крымінальнай і ахоў- най паліцый былі створаны асобыя апе- 89 АКУПАЦЫЙНЫ ратыўныя групы (Еіпзаігвглрре), як'я падзяляліся на спец. каманды (Зопсіег- коттапДоз) і аператыўныя каманды (Еіпхаігкоттапсіоз). Перад імі ставілася задача скарачэння насельніцтва шляхам масавага яго знішчэння ў ходзе вайны. Спец. аператыўная група «А» дзейні- чала ў захопленых раёнах Пн СССР, «В» — на Беларусі, «С» — на Украіне, «О» — у паўд. раёнах. Імі знішчаны сотні тысяч сав. людзей. Эканамічная палітыка акупантаў была накіравана на аднаўленне капіталіст. адносін, на ра- баванне і каланізацыю захопленых тэ- рыторый. Для гэтага быў створаны т. зв. штаб «Ольдэнбург». Акупанты ўвялі жорсткі рэжым паднявольнай працы і бесчалавечнай эксплуатацыі. Працяг- ласць рабочага дня афіцыйна лічылася 10—12 гадз, але кіраўнікі прадпрыем- ствау мелі права неабмежавана павя- лічваць яго, біць рабочых, садзіць у кар- цэр, западозраных у сабатажы высылаць у т. зв. «працоўныя выхаваўчыя лагеры», знявольваць у турмы. Аграрная палі- ВАЕННА-АДМІНІСТРАЦЫЙНЫ ПАДЗЕЛ АКУПІРАВАНАЙ ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ (па стану на 1942 г.)
90 АКУПАЦЫЙНЫ тыка была таксама падпарадкавана мэ- там рабавання. Сяляне былі пазбаўлены правоў на зямлю. На базе калгасаў гітлераўцы стварылі т. эв. «абшчынныя гаспадаркі» («Сетеіпв'іНзсЬаГіеп»), на базе саўгасаў — «дзяржаўныя маёнткі», «земскія двары» («Вотапеп»). Акупанты раздавалі землі ням. каланістам, былым памешчыкам і сваім памагатым. Сель- скае нас. абкладалася непасільнымі падаткамі, пастаўкамі, паборамі, раба- валася іх асабістая маёмасць. Нараба- ваныя прадукты і маёмасць акупанты пастаўлялі сваёй арміі, вывозілі ў Гер- манію. Беларусь была акупіравана з чэрв. 1941 да ліп. 1944. Фашысты ставілі за мэту ліквідаваць нац. дзяржаўнасць Беларусі, ператварыць яе ў аграрна- сыравінны прыдатак і калонію імперыял. Германіі. Яны расчлянілі тэр. Беларусі: паўн.- іах. раёны Брэсцкай і Беластоц- кую вобл. з гарадамі Гродна і Ваўка- выск далучылі да Усх. Прусіі (бецырк (цэнтр) Беласток]; паўд. раёны Брэсц- кай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абл.— да рэйхскамісарыята «Украіна», утварыўшы з іх 4 акругі — Мазырскую, Васілевіцкую, Петрыкаўскую, Ельскую; паўн.-зах. раёны Вілейскай вобл. ўклю- чылі ў ген. акругу Літвы; Віцебскую, Магілёўскую, большую частку Гомель- скай і ўсх. раёны Мінскай абл.— у зону армейскага тылу. У склад ген. акругі Беларусі («Генеральбецырк Беларутэні») увайшлі Баранавіцкая, Вілейская, Мін- ская (без усх. раёнаў), паўн. раёны Брэсцкай, Пінскай і Палескай абласцей, што складала 1 /3 тэр. БССР. Гэта тэры- торыя была ўключана ў склад рэйхска- місарыята «Остланд» з рэзідэнцыяй у Рызе і падзелена на 10 акруг (гебітаў); Баранавіцкую, Барысаўскую, Вілейскую, Ганцавіцкую, Глыбоцкую, Лідскую, Мін- скую, Навагрудскую, Слонімскую, Слуц- кую. На чале ген. камісарыята Беларусі са жн. 1941 быў гаўляйтзр В. Кубэ (22.9. 1943 знішчаны членамі Мінскага падполля), яго замяніў нач. СС і паліцыі на Беларусі групенфюрэр войск СС фон Готберг. На чале акруг стаялі гебітскамісары, гарадоў — штатскаміса- ры, раёнаў — ортскамісары. Мясцовыя органы акупац. улад узначальвалі роз- ныя шэфы, інспектары, зондэрфюрэры, сельгасфюрэры і інш. Каб зрабіць выгляд самакіравання і ўзмацніць уплыў на насельніцтва, з мясц. жыхароў былі створаны ўправы — гарадскія, раённыя, павятовыя, валасныя; у вёсках прызна- чаліся старасты, солтысы, войты. Гіт- лераўцы спрабавалі стварыць прафа- шысцкія нацыянальныя арг-цыі: 22.10. 1941 утворана Беларуская народ- ная самапомач (БНС), 22.6.1943 — Са- юз беларускай моладзі (СБМ), у чэрв. 1943 — Беларуская рада даверу пры генеральным камісарыяце Беларусі, 21.12.1943 — Беларуская цэнтральная рада. Усе яны былі марыянеткамі акупантаў. Адной з гал. мэт акупац. палітыкі гітлераўцаў было планамернае знішчэн- не народаў. Паводле плана «Ост», на Беларусі прадугледжвалася пакінуць ддя анямечвання і выкарыстання ў якасці рабочай сілы не болей за 25 % беларусаў, якія павінны былі страціць свае паліт, сац. і інш. правы. План быў разлічаны на 30 гадоў. Каб скараціць гэты тэрмін, гітлераўцы выкарыстоўвалі лагеры смерці, турмы, карныя аперацыі ЗНІШЧЗННЕ НАСЕЛЬНІЦТВА БЕЛАРУСІ НЯМЕЦКА- ФАШЫСЦКІМІ АКУПАНТАМІ Ў ГАДЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ ВІЛЬНЮС О 9 С К Вілкакішкіс Прлнаіі Калсукасо Ч33000 а 420 ЗБЮ О/Срім-ям Пл шчаміцы 02063 О Сянно 3104 .Дсжшыцы ОЗЛгіьл.о 5229 О Бягом іь 3300 / СліР^ О г 424 О Ммбілл 19000 37400 , 1 Та іачын 95210 Кру, ас 3379° Шкло 7504 о л Лупаяова 40000 Г Брас іа ў / 5456 с Віазы О і 404 О II Гналіна '^•^г^Шаркоўшчына о |676 Б^юэааччао Глыбонае ° 27000 КЙЗЗ Дунілакічы 992 О 2169 о Куранец 2540 Агтр.,мк і ° 541 сіеМл о 'ЬМО ДК95 ,, 1784 О?,,5о 1 Маладм’чма^’^ / 34718 Міёры 19020^ Дзісна 4584 4391 о Расоны 3750 Всрлнябпінск 6584 2974 І5ОООО Полацк Гарадок 300000 5064 0 Шужркх» іоооо^ 1484 о|4дв О 2375 Бешанкояічы 10276 а 146920 90000 Багушлўск 25 Ю76О ГОУЕЛЬ 135822 Слуцк 25564 Абласныя цэнтры (нольнасць «а- шчанагаў іорвд*. Райнныя цэмтры (молькасць на- сельніцтва, змі - шчанагв ў раВна) Найбояыы буйныя л^еры смерці і Трасцяма* месцы ыасааагв 206000 энішчэння саввм" грамадаян 39060 330000. 06433 1 'Юуац,.,, 01415 --------- Аалолемічы 0 2925 Крупк 3531 о Ьарысаў 47862 160 ыЛ эа о , „ о ~~ ііагішккі ооалп / V. Грм.. 2865 0 7’8^0 ЬІ43вС«<Лл. Кір.„... 45065 ° о Ю73х/ ' Д гя/ялаяа дГх 4716 0 /„«V6* 2681 Окя9 7 НалОычэоа оіпмл НсмМы* л 22000 >803° Оь'--'"Л»ІТЫ Капы., Ы (-шІЧ,ЛпіюЯ ~’Стш 07510ОЮ«,« 3132 ОЛІОООО ОКа 42000 «Л9®. лмо, 7802 ОБыцень - '549І~ ЗЮоКпгма *“ Пружаны 1=; /*' Шаранмжа^ о І2ВІ дгпол / Г992 ОБкрРза : о °эдГ*М 7°00 Жабінка 1764 34000 БРЭСГ г83693 ^осршялавіца ОЬЫАСПЖ * °®3* Ваўкакыск \ л 293320 д о3-ш.яа О 20000 6049 С /Сяіслач г. 43 14859 о^“^ 2000 393Вол->’ ° 6380 Мосоюгныыяо А а Трасцяняц іынгцо еоооо * мінск гоеооо 2789 ТОООО 400000 Дзяржылск 17606 ° РуЬснск О«892 оул э/'\,Б09( Ьронная Гара О Неляканы 3226 Чыря Слабаоа О о Ганцаяічы 8728 25504 Старобін 2866 “"лмп Ь Іяанаяа О 43900 о 8604 Ьі*брын ДраДчын О о — 8038 Дзняін 4498 Жобчыцм Уцінсу ' 4Д2 о Лоі - У'0800(1 Дакыд- Гарадок °Стслін 3349о */О Дамачояа 20000/4 О Сшар. Выжаўка ЛюбяшоўО 1952 ь59000 Бмлынічы 1968 аБе.размо 3181 7561 Чар'іна Горя і 3 3145 Апловічы о 1979 5040 МРООд Ба6рун< *С 100445 Заувага: У нольмасць а*ншчанык на тэрыторыі рабма ўнлючамы і вяэні. што аагінулі ў лагарах сыорці аынлючанне - ыасцы аасааага - шчэння Бронная Гара, Ааарыцніц і Бараааацмі аагеры смерці 2477 Кармао »73 9158 Кіраўск °І495 Расачоў Б353 Жлобін г, 3091 3000. 0 3271 О Люблнч №10 Аксіябрскі о 869 №520 капаяікелічы 2897 ‘ Лшін . ° 4474 .Іунінец О №637 Жы*ьавічы - ,3й* ° Петрыкау О Дубровіца о» ц Улабзімірац 1965 1550 Лалыгыцы о 2148 Вачленчы 1880 о Іураў 1792 Хойнікі 3>39 О Ьрашн о 8970 МАЗЫР 5884 Я ВОБЛ / КІЕЎСКАЯ ВОБЛ 5436 Н^ў.. у**-у 600 к ЯМ о •'-,5 Дрыбін^ ЗЦД МсціслаўО ] К49 ' 1 .____________________ МЛЧ1СУ I _ 71773 °178бЛГ“«Л.4ів00О т 24000 Клі.оя, I Чір...аўО ° <340 : II " --ч ' Слаўгарад 2000 ° Сяяцілаяічы Т БуОа-КашалНш 217 / О,23« ВР.Л Уларалічыо О 656 / 663 100000 А \ 135822 /Лрм.. 609 оСураж фКрасная Гара . Б Лоеі №35 1064 Камарын Ч А ЧАРНІГАЎ0 Дуброўка Жуыўкаа О Умеча Н С К А Я ОКлімцы О Сшарадуб В О Б Л Наяазыбкаў О Сяменаўка Ч О х *>_. ч^поўгарад- Сперскі ) Мсна о В Кулікоўка О А Я у О Сосніца | / Бахмачо / Касцюксаічы- 8690 І 846 ° °Краінап^ллв О Шчоре Р Н с к О Б Л О Хляжяя
і інш. На тэр. Беларусі было створана больш за 260 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў. Вязняў трымалі пад ад- крытым небам, марылі голадам, ката- валі, заражалі інфекцыйнымі хваробамі; працоўны дзень для іх працягваўся 12—18 гадзін. Працэс знішчэння сав. насельніцтва гітлераўцы механізавалі: людзей труцілі газамі ў камерах, у спец. аўтамабілях, т. зв. душагубках (Сазв'а- Веп). Жорстка распраўляліся гітлераўцы з сав. ваеннапалоннымі, да якіх адносілі ўсіх мужчын ва ўзросце 16—55 год, што сустракаліся ў непасрэднай блізкасці ад раёнаў ваен. дзеянняў. Лагеры для ваен- напалонных знаходзіліся ў распара- джэнні ваен. камандавання, лагеры для цывільных асоб — войск СС і гестапа. Лагеры смерці, турмы, гета былі ў кож- ным раёне Беларусі. Напярэдадні на- ступлення сав. войск гітлераўцы стваралі на пярэднім краі сваей абароны як жывыя заслоны спец. лагеры смерці, дзе размяшчалі інфекцыйных хворых у разліку на хуткае і масавае пашырэнне цяжкіх захворванняў сярод насельніцтва і сав. вайсковых часцей. Часта наперадзе сваіх маршавых калон фашысты гналі мірнае нас. па замініраваных дарогах 1 палях. На Беларусі была створана густая сетка ваен. і паліцэйскіх гарні- зонаў. Пад выглядам барацьбы з парты- занамі акупанты правялі на тэр. Беларусі болып за 140 карных аперацый. Нан- болып жорсткія з іх »Арол», еБалот- ная ліхаманка», вВеснавое свята», »Гер- ман», »3імовы лес», »Котбус», »Трох- еугольнік», вХорнунг», »Хрушч», »Нюрн- берг», »Ота», тфранц». У раёнах карных аперацый ажыццяўлялас я палітыка гена- цыду і «выпаленай зямлі», іх тэр. ператваралася ў пустыні. За гады аку- пацыі фашысты інішчылі на Беларусі больш за 2 млн. 200 тыс. сав. грамадзян і ваеннапалонных, вывезлі ў Германію каля 380 тыс. чал. За час акупацыі на Беларусі спалена разам з жыхарамі 628 весак, з іх 186 не адноўлены пасля вайны. У Віцебскай вобл. 243 вёскі па- лілі двойчы, 83 — тройчы, 22 — чатыры разы і болей; у Мінскай вобл. двойчы палілі 92 вёскі, тройчы — 40, чатыры ра- зы — 9, пяць і болей разоў — 6 вёсак. Запнуў кожны чацверты жыхар Бела- русі. Імкнучыся духоўна заняволіць народ, фашысты бязлітасна знішчалі нац. куль- туру, разбуралі і рабавалі ўстановы на- вукі і культуры. Былі разрабаваны ўсе ВНУ, НДІ, АН БССР, Бел. дзярж. тэатр оперы і балета, дзярж. бел. драматыч- ныя тэатры ў Міпску і Віцебску, Дзярж. карцінная галерэя, Бел. дзярж. гіст. музей, кансерваторыя, знішчаны многія тысячы выдатных помнікаў старажыт- насці, культуры, псторыі, архітэктуры, разбураны болын за 7 тыс. школьных будынкаў, 2187 бальніц і амбулаторый, 2567 дзіцячых садоў і ясляў, 219 біб- ліятэк, 5425 музеяў, тэатраў, клубаў і г. д. Непасрэдныя матэрыяльныя стра- ты склалі 75 млрд. руб. (у дзярж. цэнах 1941). На тэр. рэспублікі захопнікі спалілі і разбурылі 209 гарадоў і раённых цэнт- П. А. Акуцыёнак. раў, 9200 вёсак (1,2 млн. пабудоў); без жылля засталося каля 3 млн. чалавек (гл. Населеныя пункты Беларусі, знішча- ныя разам з жыхарамі ў 1941—44 га- дах). Фашысты знішчылі болып за 10 тыс. прамысловых прадпрыемстваў, амаль усе электрастанцыі, разрабавалі 10 тыс. калгасаў, 92 саўгасы, 316 МТС, выаезлі ў Германію 90 % станочнага і тэхн. абсталявання, каля 96 % энерге- тычных магутнасцей, каля 18,5 тыс. аўтамашын, больш за 9 тыс. трактароў і цягачоў, 1100 камбайнаў, 2,8 млн. галоў буйной рагатай жывёлы. 5,7 млн. галоў дробнай жывёлы, больш за 1,6 млн. т збожжа і 426,8 тыс. т мукі, 3 млн. т бульбы і агародніны, 7 млн. м ' дзелавой драўніны, 500 тыс. м3 піла- матэрыялаў; высеклі 104 тыс. га лесу, 33 тыс. га садоў. За гады акупацыі на Беларусі пасяўныя плошчы скара- ціліся на 43 % (у параўнанні з 1940), пагалоўе буйной рагатай жывелы — амаль на 69, коней на 61, свіней на 89, авечак і коз на 78 % і інш. Сусветная гі- сторыя цывілізацыі не ведае такога маса- вага знішчэння людзей у вайне, варвар- скага разбурэння матэрыяльных, духоўных. культ. і навук. каштоўнасцей Але крывавы рэжым акупантаў не зла- маў волі бел. народа, які ўзняўся на ўсенар. вайну і вёў яе да поўнага раз- грому фашыстаў. На акупіраванай тэр. Беларусі гераічна змагаліся з ворагам больш за 374 тыс. партызан у 213 партыз. брыгадах і 258 асобных атрадах. Больш за 70 тыс. патрыётаў дзейнічалі ў пад- польных арг-цыях і групах. Карэнныя жыхары рэспублікі ў радах нар. мсціў- цаў складалі 88,8 %. На баявым уліку ў атрадах і брыгадах, т. зв. скрытых партыз. рэзерваў было больш за 400 тыс. чал. На Беларусі былі створаны і дзей- нічалі ў тыле ворага 10 падп. абкомаў, 193 міжрайкомы, міжрайпартцэнтры, гаркомы і райкомы партыі, якія ядналі 35 тыс. камуністаў. Дзейнічала шыро- кая сетка камсамольскіх падп. органаў і арг-цый, якія налічвалі 95 гыс. кам- самольцаў. Імклівае наступленне Чырвонай Арміі і гераічныя дзеянні бел. партызан, якія трымалі пад кантролем каля 60 % тэр. рэспублікі і абаранялі цывільнае нас., сарвалі намер фашыстаў ператварыць бел. зямлю ў мёртвую зону. 91 АКЦЫЯ Літ.: Немецко-фашнстскнй оккупацнон- ный режнм (1941—44). М., 1965. Преступ- ные целв — преступные средства: Доку- менты об оккупацнонной полмтмке фа- шнстской Германнн ма террмторнн СССР (1941 —1944 гг.). 3 нзд М., 1985; Преступ- лення немецко-фашнстскнх оккупантов в Белорусснн, 1941 —1944 (2 нзд.) МН., 1965; Судебный процесс по делу о злодея- ннях, совершённых немецко-фашнстскямн захватчнкамн в Белорусской ССР (15— 29 января 1946 года). Мн., 1947; «Совер- шенно секретно! Только для командова- нняі». Стратегня фашнстской Германнм в войне протнв СССР: Документы н мате- рмалы. М., 1967; Документы о преступле- ннях Адольфа Хойзннгера протнв мнра, военных преступленнях н преступленнях протнв человечностн. М., 1962; Советскнй Союз в годы Велмкой Отечественной войны 1941 —1945 М., 1976, Нацнстская полнтнка геноцнда н «выжженной землн» в Бело- русснн, 1941 —1944. Мн., 1984;Т нгопеіі. Віаіогігё ро<3 окпрасіц піешіеска. \Уагзга*а; ЗУгосіаш, 1989. В. П. Раманоускі, I. П. Хаўратовіч. АКУЦЫЁНАК Пётр Антонавіч (25.4. 1922, г. п. Шуміліна— 15.10.1943), Ге- рой Сав. Саюза (1943). Чл. ВЛКСМ. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 у складзе знішчальнага атрада па барацьбе з гіт- лераўскімі лазутчыкамі і дыверсан- тамі. Скончыў ваен. вучылішча (1943). На фронце з ліп. 1943, удзельнік Курскай бітвы. Камандзір стралк. ўзвода мал. лейтэнант А. вызначыўся ў кастр. 1943 пры фарсіраванні Дняпра каля г. п. Лоеў: на чале ўзвода пад агнём праціўніка пераправіўся цераз раку, захапіў плац- дарм і ўзняў на вышыні чырвоны сцяг. Загінуў у гэтым баі. Пахаваны ў Лоеве. У Шуміліне і Лоеве яго імем названы вуліцы, у Шуміліне імя героя прысвоена школе, дзе ён вучыўся, на будынку шко- лы — мемарыяльная дошка; навечна залічаны ў спісы вайсковай часці, дзе служыў. АКЦЫЗ (франц. ассізе ад лац. ассідо абразаю), від ускоснага падатку пера- важна на прадметы шырокага ўжытку (соль, цукар, чай, запалкі). Уваходзіць у цану тавараў і тым самым фактычна перакладваецца на спажыўцоў. У дарэ- валюц. Расіі А. разам з віннай мана поліяй давалі 47,5 % агулыіан сумы бюджэтных даходаў (1904). На Бела- русі ў 1900 ускосныя абкладанні далі ў дзярж. бюджэт 33,7 млн. руб. (63,9 % усіх паступленняў), у 1913 60,5 млн. руб. (68,1 %). Пасля Кастр. рэвалюцыі ў перыяд новай эканамічнаа палітыкі А. плацілі гал. чынам сацыяліст. прадпры- емствы, што з’яўлялася сродкам пера-. размеркавання праз бюджэт часткі іх даходаў. У 1930—31 сістэма А. адменена. «АКЦЫЯ КАТАЛІЦКАЯ», «АК», назва грамадскіх арганізацый, якія дзейніча- лі на тэр. Зах. Беларусі ў 1925— 39. Ствараліся пры касцёлах па ініцыя- тыве каталіцкага духавенства. У «АК» уваходзілі прыхаджане толькі таго кас- цёла, пры якім гэта арг-цыя стваралася. Падзялюііся на мужчынскія і жаночыя групы, у якіх арганізоўваліся пад-
92 АКЦЫЯНЕРНЫЯ групы моладзі і асоб старэйшага ўзросту. У маладзёжныя падгрупы ўвайшлі пры- касцельныя арг-цыі «Патрыёты мола- дзі». У кожнай падгрупе выбіраўся сак- ратар і старшыня, якія кіравалі яе дзей- насцю паводле ўказання «асістэнта» — ксяндза. Сябры «АК» мелі членскія білеты, штомесяц плацілі ўзносы. «АК» мелі на мэце выхаванне моладзі ў духу каталіцызму, супраць атэізму. Падпарад- коўваліся непасрэдна «Інстытуту акцыі каталіцкай» у Вільні (утвораны павод- ле ўказання Ватыкана ў Віленскай епархіі ў 1925). У 1937 Ватыкан разаслаў энцыкліку (пасланне) папы рымскага Пія XI «Аб бязбожным ка- мунізме», дзе гаварылася, што каму- нізм, які пагражае ўсяму свету і касцё- лу, распаўсюджваецца з СССР. Като- лікам прапаноўвалася ўступаць у арг-цыі, якія выхоўвалі насельніцтва ў антыка- муніст. духу, у т. л. ў «АК». Да 1939 на Гродзеншчыне арг-цыі «АК» дзейнічалі амаль пры кожным касцёле. Сябры «АК» развучвалі п’есы, песні, выпісвалі і чы- талі польскія часопісы, рэліг. л-ру, аб- мяркоўвалі падзеі ў СССР, наладжва- лі дыскусіі на жыццёаыя тэмы. Пасля далучэння Зах. Беларусі да БССР арг-цыі «АК» прызнаны антысавецкімі і забаронены. У 1949—52 арганізатары і кіраўнікі «АК», якія жылі на тэр. СССР, былі прыцягнуты да крымінальнай адказ- насці як удзельнікі антысав. арг-цый. У сувязі з адменай у маі 1947 у СССР смяротнай кары іх найчасцей пры- гаворвалі да 10 ці 25 гадоў папраўча- працоўных лагераў з паражэннем у пра- вах на 5 гадоў і поўнай канфіска- цыяй маёмасці. Т. С. Процька. АКЦЫЯНЁРНЫЯ ТАВАРЫСТВЫ. форма арганізацыі гаспадарчай дзей- насці прадпрыемстваў. Узніклі ў перыяд першапачатковага накаплення капіталу. Аб’ядноўваюць індывідуальныя капіталы ў адзін асацыіраваны капітал, вырашаю- чы пры гэтым задачы, непасільныя для асобных прадпрыемстваў. Такім чынам вырашаецца супярэчнасць паміж імкнен- нем прадпрыемстваў да расшырэння і абмежаванасцю фінансавых рэсурсаў. А. т. могуць аб’ядноўвацца ў больш буйныя асацыяцыі — звышканцэрны, выпускаць каштоўныя паперы (акцыі, аблігацыі, закладныя лісты), якія могуць набываць пайшчыкі (акцыянеры). 3 іх узносаў утвараюцца капіталы А. т. У вы- ніку адбываецца скасаванне прыватнай уласнасці ў рамках капіталіст. спосабу вытворчасці. У Расіі А. т. ўзніклі ў канцы 18 ст., да 1861 іх налічвалася каля 120. На пач. 20 ст. капіталы А. т. складалі амаль 2 млрд. руб., яны выпускалі каля 60 % прадукцыі фабрычна-заводскай прамыс- ловасці. На Беларусі А. т. пачалі раз- вівацца з пач. 20 ст.; у 1900 тут дзейні- чалі 4, у 1913 20 А. т. У 1914 ім нале- жалі 34 прадпрыемствы: ільнопрадзіль- ная ф-ка «Дзвіна» ў Віцебску, віцебскі трамвай, з-д сухой перагонкі драўніны ў Выдрыцы (Аршанскі пав.), запалка- вая ф-ка «Прагрэс-Вулкан» у Пінску, Дубровенская тэкстыльная ф-ка, Гро- дзенская тытунёвая ф-ка, крухмальна- патачны завод у Мінску і інш. Аднак значэнне акцыянернага капіталу ў эка- номіцы дарэв. Беларусі было невялікім: у аб’ёме валавой прадукцыі буйной прам-сці ён складаў 14,8 % (1914). Пасля Кастр. рэвалюцыі ў перыяд новай эканам. палітыкі ў БССР ствараліся дзяржаўныя (пры ўдзеле некалькіх гасп. наркаматаў), змешаныя (дзярж.-каапе- ратыўныя і дзярж. прыватныя), каапе- ратыўныя і прыватныя А. т. У галіне крэдыту функцыяніравалі Бел. таварыст- ва с.-г. крэдыту, Белкамунбанк; у галіне гандлю — Дзяржгандальбел, Віцебскган- даль, Палесгандаль; у галіне нарыхто- вак — Хлебапрадукт. 3 1923 да 1928 зарэгістравана 20 прыватных А. т. У кан- цы 1920-х гадоў з пераходам да інду- стрыялізацыі А. т. згарнулі дзейнасць, саступіўшы месца буйным дзярж. прад- прыемствам. Зноў сталі ўзнікаць у канцы 1980 — пач. 1990-х гадоў у перыяд пераходу эканомікі на рыначныя адно- сіны. На пачатак 1991 іх налічвалася ў СССР больш за 2000, у Беларусі каля 100. Ствараюцца пераважна на базе дзярж. прадпрыемстваў, у некато- рых выпадках (Мінскі гадзіннікавы з-д) з удзелам ' сродкаў працоўных калектываў. Як А. т. ўзнікаюць камер- цыйныя банкі, біржы і інш. прадпры- емствы, што з’яўляюцца кампанентамі рыначнай структуры эканомікі. Л. М. Міхневіч. АКЦЭЛЕРАЦЫЯ,акселерацыя (ад лац. ассеіегаііо паскарэнне), паскарэнне індывідуальнага развіцця структур і функцый жывых істот. Тэрмін «А.» ўпер- шыню ўведзены рус. вучоным А. М. Се- верцавым. 3 1880-х гадоў у медыцынскай практыцы стала абавязковай антрапа- метрыя дзяцей. Гэта дазволіла канста- таваць у шэрагу пакаленняў дзяцей павелічэнне памераў цела і масы на ўсіх этапах росту, што суправаджалася больш раннім іх палавым выспяваннем. Гэту з’яву ням. ўрач Р. Кох у 1935 назваў А. 3 пач. 20 ст. яна назіраецца ва ўсіх краінах свету сярод усіх сац. пластоў насельніцтва. У выніку паскарэння ўнутрывантробнага развіцця плода пра- цягласць цяжарнасці жанчын скараці- лася з 40 тыдняў да 39—31. Пры нара- джэнні дзеці маюць большыя памеры цела і масу, у іх раней з’яўляюцца малочныя і пастаянныя зубы, раней фарміруюцца косці шкілета. У боль- шасці краін Еўропы рост чалавека завяр- шаецца ў сярэднім ва ўзросце 18—19 га- доў (у мужчын) і 16—17 гадоў (у жан- чын). А. абумоўлена комплексам бія- лагічных і сац. фактараў. Сярод іх — паляпшэнне сацыяльна-эканам. умоў жыцця, развіццё гігіены і паляпшэнне медыцынскага абслугоўвання, змешаныя ў этнічных адносінах шлюбы, уздзеянне экалагічных, стрэсавых фактараў (у т. л. касмічных) і інш. Значэнне А. для чала- века вывучана недастаткова. Адзначаюц- ца выпадкі парушэння гарманічнасці развіцця пры высокіх тэмпах А., што суправаджаюцца парушэннямі функцый розных органаў і іх сістэм. За апош- няе стагоддзе значна змяніўся фізічны тып нас. Беларусі. Даўжыня цела хлоп- цаў прызыўнога ўзросту да 1932 павя- лічылася на 2 см у параўнанні з пры- зыўнікамі 19 ст., а да 1970 на 5—8 см ва ўсіх абласцях рэспублікі, нягледзячы на тое, што цяперашнія прызыўнікі на 5—6 гадоў маладзейшыя. Дзяўчаты так- сама выспяваюць у сярэднім на 1— 1,5 года раней. А. больш выражана ў гараджан, чым у сельскіх жыхароў, у паўн. раёнах рэспублікі тэмпы А. больш высокія, чым на Палессі. Літ.: Властовсквй В. Г. Акцелера- цня роста н развнтня детей. М., 1976; Мнклашевская Н. Н., Соловье- в а В. С., Г о д н н а Е. 3. Ростовые про- цессы у детей н подростков. М., 1988; Салввон М. М., Полнна Н. Н., Марфнна О. В. Детскнй органнзм н среда: формнрованне фнз. тнпа в разных геохнм. регнонах БССР. Мн., 1989. I. I. Салівон. АКЦЯБР (да 1939 Хатаевічы), вёска ў Лагойскім р-не. За 36 км ад Лагойска. Цэнтр сельсавета і саўгаса «Спадарож- нік» (з 1965). 569 жыхароў, 204 двары (1990). У пач. 16 ст. вёска, разам з суседнім маёнткам Плешчаніцы нале- жала кн. Васілю Іванавічу Саламярэц- каму (памёр у 1540). Упамінаецца ў 1558 пры падзеле маёнткаў паміж яго ўдавой і дзецьмі. У 1567 частка в. Ха- таевічы належала таксама Пятру Жыгі- монтавічу Сноўскаму і яго пляменніку Матысю Янавічу Біюцішскаму. У 1582 згадваюцца двары Яна і Балтазара Пят- ровічаў Сноўскіх, дачкі кн. Саламярэц- кага Барбары (была замужам за Кале- нікам Тышкевічам), Естфа Галаўні, пані Маркавай, Міхайлы Валовіча і шляхціца Ціхана Васілевіча. Далейшы лёс гэтай вельмі раздробленай маёмасці недаследаваны. У 18 ст. мястэчка Мен- скага пав., належала мясц. дамінікан- скаму кляштару. Пасля далучэння ў 1793 да Рас. імперыі ў Барысаўскім пав., тут у 1803 пабудаваны касцёл. У 1812 мела 29 мяшчанскіх і 18 шляхец- кіх дамоў, пазней у ліку інш. каталіцкіх уладанняў канфіскавана на карысць дзяржавы. У 1880 мястэчка Плешчаніц- кай вол. Барысаўскага пав., уладанне Раклеўскіх. У 1908 у мястэчку 82 двары, 466 жыхароў. 3 1924 цэнтр Хатаевіц- кага сельсавета Плешчаніцкага р-на, у 1929 арганізаваны калгас імя Ста- ліна, у 1935 створана Акцябрская МТС. 3 1962 у Лагойскім р-не. У 1969 489 жыхароў, 142 двары. Помнік на ўшанаванне памяці 127 землякоў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, брацкая магіла сав. воінаў, што загінулі пры вызваленні вёскі ў ліп. 1944; на могілках пахаваны 22 жыхары в. Расохі, спале- ныя ў маі 1944 ням.-фаш. акупантамі. М. М. Казлоўская, В. Л. Насееіч. АКЦЯБРСКА-ЛЮБАНСКАЯ ПАРТЫ- ЗАНСКАЯ ЗОНА ў Вялікую Ай- чынную вайну, тэрыторыя паўднё- вых раёнаў Мінскай і паўночных Па- лескай абл., якую кантралявалі пар-
тызаны. Утворана ўвосень 1941 у выніку вызвалення партызанамі частак Акцябр- скага, Глускага, Любанскага і Старо- бінскага р-наў. Зону ўтрымлівалі злу- чэнне партыз. атрадаў Акцябрскага р-на (13 атрадаў, 1300 чал.) на чале з Ф. I. Паўлоўскім, з крас. 1942 злучэн- не партыз. атрадаў Мінскай і Палес- кай абл., з сак. 1943 Мінскае і Палескае партыз. злучэнні. Да чэрв. 1942 вызва- лены 418 нас. пунктаў, да канца 1942 тэр. каля 4 тыс. км2. У 1943 зона злі- лася на Пн са Слуцка-Капыльскай, на 3 з Ленінскай партыз. зонамі. Утварыў- ся партызанскі край пл. каля 8 тыс. км2, у які ўваходзілі Акцябрскі р-н, часткі Любанскага, Старадарожскага, Старо- бінскага, Слуцкага, Грэскага, Уздзен- скага. Чырвонаслабодскага, Капыльска- га, Капаткевіцкага, Глускага, Жыткавіц- кага, Даманавіцкага, Петрыкаўскага, Парыцкага, Ленінскага, Лунінецкага, Ганцавіцкага і інш. р-наў. У зоне дзей- нічалі падп. абкомы і райкомы КПБ і ЛКСМБ, пярвічныя парт. і камсамоль- скія арг-цыі, штабы Мінскага і Палес- кага партыз. злучэнняў, Акцябрскі і Любанскі райвыканкомы, у некаторых раёнах — выканкомы сельсаветаў; вы- даваліся газ. «Звязда», «Чырвоная зме- на», «Бальшавік Палесся», раённыя га- зеты. Было наладжана гасп. жыццё, у многіх населеных пунктах адкрыты школы. 3 мая 1942 устаноўлена двух- баковая радыёсувязь з Масквой, дзейні- чалі партыз. аэрадромы. Гітлераўцы неаднойчы спрабавалі пра- нікнуць на тэр. зоны. Яны правялі больш за 10 карных аперацый і, паводле няпоўных звестак, знішчылі больш чым 25 тыс. сав. грамадзян, каля 6 тыс. вы- везлі на катаржныя работы ў Германію. Каля 3 гадоў больш за 40 тыс. парты- зан мужна абаранялі насельніцтва зоны ад намнога большых сіл акупантаў, якія размяшчалі свае гарнізоны па перыметры партыз. зоны ўздоўж чыгункі Луні- нец — Калінкавічы — Жлобін Асіпо- вічы — Ляхавічы. 7.11.1942 пасля пара- да і мітынгаў, прысвечаных 25-й гада- віне Кастр. рэвалюцыі, партызаны бры- гад імя К. Я. Варашылава і 2-й Мінскай нанеслі ворагу вял. страты ў жывой сіле на берагах р. Пціч і ў Старыцкім лесе (гл. арт. Пціцкая аперацыя 1942, Ста- рыцкі бой 1942). Насмерць стаялі пар- гызаны каля Лаўскага лесу ў Капыльскім р-не (гл. Лаўскі бой 1942). Кровапра- літныя баі па абароне зоны вялі ў студз.— лютым 1943 і 1944 Мінскае і Палескае партыз. злучэнні. У час апера- цыі «Горнунг» загінулі састарэлыя браты М. С. і I. С. Цубы, адзін з якіх паўта- рыў подзвіг I. Сусаніна. Пад націскам намнога большых сіл праціўніка і з-за недахопу боепрыпасаў некаторыя пар- гыз. брыгады вымушаны былі пакідаць свае раёны дыслакацыі. Аднак яны хутка гуды вярталіся і працягвалі баявыя дзеянні. У гонар гераічнай барацьбы партызан у 1968 адкрыты мемарыяльны комплекс Зыслаў. Літ.: Всенародная борьба в Белоруссмн протнв немецко-фашнстскнх захватчнков в годы Велнкой Отечественной войны. Т. 1 — 3. Мн., 1983—85; Всенародное партнзан- ское двнженне в Белорусснн в годы Велм- кой Отечественной войны (нюнь 1941 — нюль 1944): Документы н матермалы. Т. 1 — 3. Мн„ 1967—82. У. С. Пасэ, Э. Ф. Языковіч. АКЦЯБРСКІ, рабочы пасёлак у Чаш- ніцкім р-не. Цэнтр Акцябрскага пасял- ковага Савета. За 12 км ад Чашнікаў, 15 км ад чыг. ст. Чашнікі. Утвораны ў 1967 з пас. торфапрадпрыемства «1 Мая», які існаваў з 1949. Торфа- прадпрыемства, сярэдняя школа, яслі- сад, клуб, б-ка, бальніца, аддзяленне сувязі, аптэка, комплексны прыёмны пункт камбіната бытавога абслугоўвання, 310 жыхароў (1990). АКЦЯБРСКІ, гар. пасёлак, цэнтр Ак- цябрскага раёна, на р. Нератоўка (пры- ток р. Пціч). За 203 км ад Гомеля. 7 км ад чыг. ст. Рабкор на лініі Баб- руйск — Рабкор. На аўтадарозе Глуск — Азарычы. Утвораны 31.8.1954 у выніку аб’яднання вёсак Карпілаўка, Рудо- белка і Рудня. Сяло Рудобелка (Рудыя Белкі) вя- дома з сярэдзіны 15 ст., калі яно было дадзена вял. князем літоўскім пану I. Гойцавічу (верагодна, ва ўмоўнае валоданне). Пазней — велікакняжацкае ўладанне, уваходзіла ў Бчыцкую (Пціц- кую) вол. Мазырскага пав., неаднаразова здавалася ў часовае трыманне ці ў арэнду буйным магнатам ВКЛ. У 1507 даход з Рудых Белак быў на 10 гадоў пада- раваны Мікалаю Радзівілу на расходы, звязаныя з выкананнем абавязкаў ваяводы трокскага. Пазней вёскай вало- даў яго сын Ян Радзівіл, пасля смерці якога ў 1545 Рудобелка зноў далучана да Бчыцкай вол. Паводле інвентара гэ- тай воласці, у 1552 у Рудых Белках 99 дымоў. Жыхары павінны былі пла- ціць даніну мёдам, воскам, футрам, а таксама грашыма, рамантаваць масты цераз р. Пціч на гандлёвым шляху з Мазыра ў Слуцк. У 1583 Рудобелка зна- ходзілася ў арэндзе (заставе) за 1830 коп грошаў ва ўдавы пана Ю. М. Зя- новіча, ад якой перайшла да яе зяця кн. А. М. Вішнявецкага. У 1661 кароль аддаў сяло кн. Аляксандру Гіларыю Палубінскаму за ваен. заслугі і ў якасці кампенсацыі за панесеныя страты ў суме 40 тыс. злотых у час службы ў Ліфлян- дыі. У 1683 Рудабельская вол. наліч- вала 90 дымоў. У сяле былі царква, карчма, млын і рудня. У 1685 памёр Гарадскі пасёлак Акцябрскі. Вуліца Кастрычніцкая. 1984. 93 АКЦЯБРСКІ сын Аляксандра Гіларыя — Канстан- цый, і права на валоданне воласцю і вёскай зноў перайшло да Радзівілаў (ад сястры Канстанцыя — Ганны Ма- рыі, якая была жонкай Дамініка Радзі- віла). У 18 ст. Рудобелка з’яўлялася цэнтрам войтаўства ў Мазырскім старо- стве. У 1700 тут пабудавана уніяцкая царква. Пасля далучэння Мазырскага пав. да Расіі (1793) вёска стала ўладан- нем памешчыка Дамініка Лапы, які за- снаваў маёнтак пад назвай Карпілаўка. У 1863 адкрыта Рудабельскае вучы- лішча. У 1-й палове 19 ст. Д. Лапа пра- вёў вял. меліярацыйныя работы, пера- тварыўшы навакольныя балоты ў аорную зямлю. За ўдзел яго сына Аляксандра ў паўстанні 1863—64 маёнтак канфіска- ваны ўладамі і ў 1874 перададзены барону Ліліянфельду. У 1880-я гады ў маёнтку налічвалася 600 валок зямлі, у Рудобелцы было 25 хат, праваслаў- ная царква і каталіцкая капліца. Напя- рэдадні Кастр. рэвалюцыі вёска з нава- кольнымі землямі належала барону П. М. Урангелю. 22.11(5.12).1917 у Ру- добелцы арганізаваны валасны рэв. к-т, які абвясціў сав. ўладу. Старшынёй рэўкома быў выбраны А. Р. Салавей, сакратаром М. А. Ляўкоў. У маёнтку Рудобелка была створана камуна. У пе- рыяд грамадз. вайны і ваен. інтэрвенцыі 1918—20 на тэр. Рудабельскай і пры- леглых да яе валасцей Бабруйскага пав. захоўвалася сав. ўлада, в. Рудо- белка была цэнтрам «Рудабельскай рэс- публікі». У студз. 1920 у час карнай экспедыцыі белапольскія акупанты спа- лілі Рудобелку. Жыхары Рудобелкі ў гонар «Рудабельскай рэспублікі» назвалі сваю воласць Акцябрскай. 28.6. 1939 створаны Акцябрскі р-н Палес- кай вобл. У Вял. Айч. вайну з восені 1941 да студз. 1944 уваходзіў у Акцябр- ска-Любанскую партызанскую зону. Дзейнічалі падп. РК КП(б)Б і ЛКСМБ, партыз. атрад «Чырвоны Кастрычнік». У кастр. 1941 у Рудобелцы адноўлена сав. ўлада: працавалі райвыканком, шко- ла, электрастанцыя, шавецкая і кравец- кая майстэрні, млын, майстэрня па вы- рабу зброі. У сак.—крас. 1942 гітлераўцы
94 АКЦЯБРСКІ правялі карную аперацыю супраць пар- тызан Акцябрска-Любанскай зоны. За- хапіўшы на некаторы час Рудобелку, акупанты ўчынілі расправу над мірным насельніцтвам. 5.4.1942 партызаны зноў авалодалі ёй і ўтрымлівалі да 24.1.1944. Пасля гэтага гар. пасёлак 5 месяцаў быў акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі. Вызвалена 27.6.1944 у ходзе Бабруй- скай аперацыі 1944 часцямі 28-й арміі 1-га Бел. фронту пры ўдзеле партызан 123-й Акцябрскай брыгады імя 25-год- дзя БССР. 3 вер. 1944 у Бабруйскай вобл., з 1954 у Гомельскай; у 1962—66 А. ўваходзіў у Светлагорскі р-н. У 1977 5,3 тыс. ж., у 1991 7,3 тыс. ж. Завод сухога абястлушчанага малака, спірт- завод, хлебазавод, амбінат бытавога абслугоўвання, райаграпрамтэхніка, ляс- гас, есапункт Бабруйскага леспрамгаса, ме эастанцыя. Сярэдняе прафес.-тэхн. вучылішча механізацыі сельскай гаспа- даркі, 2 ярэднія, дз цяча -юнацкая спар- тыўная і музычная школы, 2 дашколь- ныя ўстановы, Дом піянераў і школьні- каў, Дом культуры, Акцябрскі музей народ ац славы, 2 б-кі, кінатэатр, баль- ніца. Выдаецца газ. «Чырвоны Кастрыч- нік». Помнікі У. I. Леніну, Ц. П. Бу- мажкову, брацкія могілкі сав. воінаў і партызан, што загінулі ў Вял. Айч. вайну, магілы ахвяр фаш зму Устаноў- лены мемарыяльныя дошкі ў гонар Ак- цябрскага падп. РК КП(б)Б і штаба 123-н Акцябрскай партыз. брыгады мя 25-годдзя БССР, у памяць аб зна- ходжанні ў Рудобелцы цэнтра партыз. зоны, у гонар падп. парт. ка ферэнцыі. В. Л. Насевіч, В. С. Павамхіна. АКЦЯБРСКІ МУЗЁЙ НАРОДНАЙ СЛАВЫ. Заснаваны ў 1967 у г. п. Ак- цябрскі Гомельскай вобл^ адкрыты для наведвальнікаў 1.1.1968. Мае 3 экспазі- цыйныя залы (242 м2), больш за 1500 экспанатаў асн. фонду (1990). Экспа- зіцыя музея адлюстроўвае гі торыю раёна з дарэв. часоў да нашых дзён. У аддзеле этнаграфіі паказаны макет бел хаты, прадметы сял. побыту і тра- дыц. прылады працы, мужчынскія і жа- ночыя нац. касцюмы. Асобныя раздзелы прысвечаны гісторыі в. Рудобелка, жыц- цю дзекабрыс а М. Лапы. Дакумент. матэрыялы рэчавыя экспанаты, фота- здымкі расказва ць пра жыццё і дзей- насць актыўных барацьбітоў за Сав. ўладу на тэр. раёна, к раўнікоў і ўдзель- нікаў партыз. руху ў гады грамадз. вайны і замежнай інтэрвенцыі К. П. Арлоў- скага, А. Р. Салаўя, М. А. Ляўкова, М. Ф. Уса, П. Д. Малаковіча, Л. Я. Адзін- цова, Б. Я. Адзінца. Ц. К. Валодзькі, Е. А. Падуты і інш. Асобныя стэнды прысвечаны першым камсамольцам і арганізатарам першых калект. га пада- рак на тэр. раёна. Матэрыялы экспа- зіцыі, прысвечанай Вял. Айч. вайне, рас- казваюць пра тварэнне і баявыя дзеянні партыз. атрада «Чырвоны Кастрычнік», Акцябрска-Любанскай партыз. зоны, дзейнасць Палескіх падп. абкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ (гл. адпаведныя арт.), штаба партыз. злучэння Мінскай і Палескай абл. партыз. брыгад і атра- даў. Гэта лістоўкі падп. РК КП(б)Б, сцяг партыз. атрада «Чырвоны Каст- рычнік», макет дома, дзе праходзіла падп. партканферэнцыя, макет зямлянкі, дзе знаходзіўся штаб партыз. злучэння, матэрыялы пра партыз. аэрадром і ляс- ныя школы, падп. газеты еЗвязда*, «На- родны мсцівец», мат ірыялы пра Героя Сав. Саюза Ц. П. Бумажкова, зброя, асабістыя рэчы, дакументы фа аграфіі са ратароў падп. абкомаў і райюмаў, кіраўнікоў партыз. руху, партызан, у т. л. Героя Сав. Саюза Ф. I. Паўлоў- скага, Ф. М. Языковіча, I. Дз. Вятро- еа, партызанкі Р. I. Шаршнёвай і інш. Экспанаты пра злачынствы ням.-фаш. акупантаў, дыярама іагера смерці ў Аза- рычах, урны з зямлёй з месцаў спале- ных вёсак, фатаграфіі ахвяр фашызму. Ёсць у экспазіцыі матэрыялы пра вы- зваленне раёна воінамі 28-й арміі І-га Бел. фронту, конна-механізаванай групы і бел. партызанамі; карты Беларускай аперацыі 1944, Бабруйскай аперацыі 1944, фатаграфіі і асабстыя рэчы воі- наў-вызваліцеляў, фатаграфіі 18 Герояў Сав. Саюза, якія атрымал званне за вы- іваленне раена Героя Сав. Саюза А. М. Пінчука, поўных кавалераў ордэна Славы М 3. Асмыковіча, Р. П. Жулегі і інш. Экспануецца скульпт. кампазіцыя А. Заспіцкага «Партызаны», бюст Шарш- нёвай, карціны С. Раманава «Бой за р. Пціч», 3. Паўлоўскага «Сустрэча сяброў». Экспанаты музея расказваю ь пра воінаў-інтэрнацыяналістаў —ура- джэнцаў раёна, якія ваявалі ў Афга- ністане- В. А. Зыблеў. АКЦЯБРСКІ РАЁН. На ПнЗ Гомель- скай вобл^ пл. 1,4 тыс. км2. Утвора- пы 28.6.1939 (з цэн рам у в. Карпі- лаўка) у складзе Палескай вобл. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Гомельскай абл. 25.12.1962 скасаваны, тэр. раёна перададзена ў Светлагорскі р-н. 30.7.1966 адноўлены. Цэнтр раёна — г. п. Акцябрскі. Сельскіх населеных пунктаў 28 (1988), 8 ельсаветаў Акцябрскі, Валосав цкі, Ламавіцкі Лю- банскі, Ляскавіцкі, Парэцкі, Пратасаўскі, Чырвонаслабодскі. Раён занмае паўн.- ўсх. частку Прыпяцкага Палесся. Рэкі Пціч (з прытокамі Арэса і Нера оука) і Трэмля. Па тэр. раёна праходзіць Слаў- кавіцка-Ямінскі асушальны канал. Лесам занята 55 % тэрыторыі. Заказнік-жура- віннік Бабінец, А цябрскі фауністычны заказнік, ча ткова зоны адпачынку Арэ- са, Пясчанка. Раённая газета «Чырвоны Кастрычнік». У 1991 20,6 ыс. ж. У археал. адносінах раён даследаваны недастаткова. Найбольш стараж. зна- ходкі ля в. Парэчча датуюцца брон- завым векам. Тут жа выяўлены помнікі матэрыяльнай кучьтуры жал. веку. У раннім жалезным веку тут існавалі па- селішчы мілаградскай і зарубінецкай культур. Выяўленыя курганныя могіль- нікі каля вёсак Медухаў (хутар Буне- ва). Майсееўка, Ражанаў, Гарохавішчы, Харомцы, Чорныя Бр ды, ’. п. Акцябр- скі без папярэдніх ра копак дакладна датаваць немагчыма. Па знешнім выгля- дзе іх можна аднесці да 11—13 ст. Гара- дзішчы каля в. Валосавічы і Майсееўка маглі выкарыстоўвацца чалавекам на працягу жалезнага веку і сярэднявечча. У 8—9 ст. тэр. раёна насялялі ўсх.- славянскія плямёны дрыгавічоў. 3 канца 10 ст. ў складзе Тураўскага кня- ства. 3 канца 13 — пач. 14 ст. ў складзе ВКЛ. Пасля Люблінскан уніі 1569 у складзе Рэчы Паспалітай, у Мазырскім паа. Мінскага ваяв. і Слонімскім пав. Навагрудскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспа-
95 АКЦЯБРЫСТЫ літай (1793) у складзе Расійскай ім- перыі, у Мазырскім і Бабруйскім пав. Мінскай губ. Сав. ўлада ўстаноўлена ў ліст. 1917. Рэвалюцыйныя пераўтварэнні ў Рудабельскай і суседніх валасцях ажыццяўляў Рудабельскі рэўком, рэарга- нізаваны ў час барацьбы супраць корпуса I. Доўбар-Мусніцкага (гл. Доў- бар-Мусніцкага мяцеж 1918) у штаб па фарміраванні Чырв. гвардыі, у час герм. акупацыі — у падраённы к-т РКП(б). У перыяд кайзераўскай акупацыі Бела- русі на тэр. Рудабельскай і суседніх валасцей Бабруйскага пав. захоўвалася Сав. ўлада, існавала т. зв. «Рудабель- ская рэспубліка», наўкола дзейнічалі партыз. атрады. У час белапольскай аку- пацыі ў студз. 1920 карная экспедыцыя акупантаў спаліла Рудобелку і некалькі навакольных вёсак. Жыхары Рудобелкі ў гонар «Рудабельскай рэспублікі» на- звалі сваю воласць Акцябрскай. У Вял. Айч. вайну ў жн. 1941, сак.— крас. 1942 і з 24.1 да 27.6.1944 акупіраваны пям.-фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў раёне больш за 5 тыс. чал. мірнага насельніцтва (загінуў- кожны трэці жы- хар), больш за 20 вёсак знішчаны ра- зам з жыхарамі, у т. л. Вежын, Колбік, Перакалле, Селішча, Смуга. У першыя дні вайны на тэр. раёна ітвораны зні- шчальны батальён (на пач. ліп. 1941 — 100 байцоў), арганізатарамі і кіраўні- камі якога былі 1-ы сакратар Акцябр- скага РК КП(б)Б Ц. П. Бумажкоў і нам. старшыні райвыканкома Ф. 1. Паў- лоўскі. У ліп. 1941 у раён прыбыў ме- ханізаваны атрад Чырв. Арміі пад каман- даваннгм падаалк. Л. В. Курмышава (250 чал.). Абодва фарміраванні дэей- нічалі сумесна: вялі разнедку, знішчалі баявую тэхніку і жыэую сілу ворага. 15.7.1941 знішчылі 15 танкаў ворага на пераправе цераз р. Пціч, 18.7.1941 пры падтрымцы бранялоезда — штаб ням. дывізіі ў в. Воземля (гл. Воземлянскі бой 1941). У ліп. 1941 на базе зні- шчальнага батальёня створаны партыз. атрад «Чырвоны Кастрычнік*. У раёне дзейні'іалі пада. РК КП(б)Б і ЛКСМБ, партыз. брыгады 37-я ’мя А. Я. Пархо- менхі, 99-я Калінканшкая, 100-я Глус- кая, !21 я імя А. Ф. Брагіна, 123-я Ак- цябрсхая імя 25-годдзя БССР, 225-я, 258-я імя В. В. Куйбышава, асобныя атралы П. А. Дудаля, I. С. Губіна, А. Ф. Сарафанава. 3 восені 1941 дз студз. 1944 раён уваходзіў у Акцябрска- Любанскую партызанскую зону. Выдава- лася пада. газ. «Народны мсцівец». Аку- панты неаднаразова спрабавалі лікзіда- ваць зону, праводзілі карныя аш.рацыі. Каля в. Юркі яны стварылі лагер смерці, дзе трымалі пад адкрытым небам 10 000 старых, жанчын, дзяцей. У ходзе Гомель- ска-Рэчыцкай аперацыі 1943 на тэр. раёна рззарвана лінія ням. фронту, утвораны Рудабельсхія «вароты». Раён вызвалены ў ходае Бабруйсхай аперацьй 1944 часцямі 28-й армп 1-га Еел. фронту пры ўдзеле пар"ызан 123-й Акцябрскай брыгады імя 25-гсддзя БССР. У раёне брацкія магіль сав. воінаў і партызан, якія загіпулі ў Вял. Айч. вай- ну: у в. Дзербін, Забалацце, Любань (сярод пахаваных Герой Сав. Саюза С. Дз. Роман), Парэчча, Пратасы (сярод пахаваных Герой Сав. Саюза М. А. Бух- туеў), Рог; магілы ахвяр фашызму: у в. Булкаў, Забалацце, Кавалі, Лаўсты- кі, Ляскавічы, Малын, Новікі, Парэчча, Пратасы, Радкаў, Растаў, Харомцы, каля в. Гаць, Залессе і Курын, каля чыг. ст. Рабкор. Помнікі: С. М. Кіраву, удзель- ніцы камсамольскага падполля і партыз. руху Р. I. Шаршнёвай у в. Ламавічы; на месцы бою 18.7.1941 ахвярам фашыз- му ў в. Воземля; на месцы базіравання партыз. атрада «Чырвоны Кастрычнік» за 5 км ад в. Курын; у памяць аб Рудабельскіх «варотах» каля в. Мікуль- Гарадок; Герою Сав. Саюза Роману ў в. Пружынішчы; воінам-вызваліцелям і нар. мсціўцам, якія загінулі на тэр. раё- на, у в. Слабодка, на месцы былога лагера смерці каля в. Юркі; землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у в. Парэчча і Вуглы. Мемарыяльныя дошкі: у гонар Мінскага падп. абкома КП(б)Б, штабоў Мінскага партыз. злучэння, партыз. злучэння Мінскай і Палескай абл.. падп. друкарні ў вёсках Альбінск, Дзвесніца (на месцы іх базіра- ваняя адноўлены партыз. зямлянкі, уста- ноўлена мемарыяльная пліта), у гонар разгрому партызанамі ням.-фаш. гарні- зона восенню 1943 у в. Ламавічы. сав. танкістаў, якія таранілі палаючым тан- кам варожы браняпоезд у в. Чорныя Бра- ды (на месцы тарана — помнік); мема- рыяльны знак на месцы партыз. аэрадро- ма ў в. Парэчча. У в. Харомцы помнік архітэктуры 19 ст,— брама (на могілках) і ломнік сядзібна-паркавага мастацтва — парк канца 19 ст. У раёне нарадзіліся дзекабрыст М. Дз, Лапа, герой грамадз. вайны, удзельнік барацьбы за Сав. ўладу на Беларусі А. Р. Салавей, адзін з арга- нізатараў Мінскага парт. падаолля ў Вял. Айч. вайну Л. Я. Адзінцоў, Герой Сав. Саюза А. М. Пінчук, поўныя кавалеры ордэна Слачы М. 3. Лсмыковіч і Р. П. Жулега. А. Г. Калечыц. В. С. Пчваліхіна. АКЦЯБРЫСТЫ. «Саюз 17 ка с т р ы ч а і к а», партыя буйной гандлёва- прамысловай буржуазіі і памешчыкаў, іпто абуржуазіліся, у дарэвалюцыйнай Расіі. Утварылася ў кастр.— ліст. 1905 пасля апублікавання царскага Маніфе- ста 17 кастрычніка 1905 (октября •— адсюль назва). Заснавальнікі: граф П. А. Гейдэн, Дз. М. Шыпаў, А. I. Гуч- коў, М. У. Радзянка, М. А. Стаховіч, барон П. Л. Корф, граф 8. В. Гудовіч. А. Я. Брафман і інш. прадстаўнікі пра- вага крыла земскіх і гар. з’ездаў. У 1905—07 партыя налічвала 25—30 тыс. членаў. ЦК партыі знаходзіўся ў Маскве, з кастр. 1906 — мая 1907 яго ўзначальваў Гучхоў. На месцах функ- цыяніравалі губернскія. аблас.чыя, гарад- скія і павятовыя аддаелы, у студз.— крас. 1904 ва ўсёй Расійскай імперыі іх налічвалася 211. На Беларусі аддзелы А, дзейнічалі ў Віцебску, Гродне (І58 чал.), Магілёве, Мінску (100 чал.), не- каторых пав. гарадах. У іх уваходзілі чыноўнікі рус. нацыянальнасці. права- слаўнае духавенства, некаторыя паме- шчыкі. Друкаваныя органы партыі — газ. «Слово» (Пецярбург) і «Голос Москвы» (Масква). На месцах у 1906 вы- ходзіла 56 газет акцябрысцкага кірунку, у т. л. «Мынская речь», «Манское слово», «Ватебскіш голос» (да 3.1. 1907); для прапаганды сваіх поглядаў А. выкарыстоўвалі таксама «Епархйаль- ные ведомоста». Да «Саюза 17 кастрыч- ніка» прымыкалі 23 блізкія па праграме і тактыцы агульнарасійскія і нац. партыі і арг-цыі: Партыя прававога парадку, Гандлёва-прамысл. саюз, Прагрэсіўна- эканам. партыя, Балтыйская канстыту- цыйная партыя, Краёвая партыя Літвы і Беларусі і інш. У сістэме 3 паліт. лаге- раў, што вялі барацьбу ў Расіі (урадавы, бурж.-ліберальны, дэмакр.), А. займалі правы фланг бурж.-ліберальнага лагера. У залежнасці ад развіцця падзей яны мянялі свае пазіцыі і ў моманты аб- вастрэння паліт. барацьбы пераходзілі на бок урадавага лагера, блакіраваліся з чарнасоценцамі. Зыходны пункт праграмы А.— патра- баванне замены неабмежаванага сама- дзяржаўя канстытуцыйна-манарх. ла- дам. Яны віталі Маніфест 17 кастр., выступалі супраць склікання Устаноўча- га сходу, асн. надзеі ў пераадоленні рэв. крызісу ўскладалі на Дзяржаўную думу. Аграрная праграма была разлі- чана на павольную капіталіст. эвалюцыю сельскай гаспадаркі па прускім шляху: захаванне памешчыцкага землеўладан- ня, адчужэнне зямлі ў памешчыкаў толькі ў выключных выпадках за выкуп, падтрымка сталыпінскай аграр.чай рэ- формы. У нац. пытанні А. адстойвалі прыкцыпы «адзінства і непадзельнасці Расійскай дзяржавы», адмаўлялі «інша- родцам» у праве на аўтаномію, разыццё сваён мовы і культуры. Для рабочык дэкларавалі свабоду стачак (акрьмя прадарыемстваў важнага дзярж. зна’ эн- ня), саюзаў, паступовае развіццё сістэмы страхавання, аднак не выстаўлялі п: тра- бананне 8-гадзіннага рабочага дня. Сваю стратэгію і тактыку А. і. ікну- ліся ажыццяўляць праз Дзярж. думу, у выбарах і дзейнасці якой яны актыўна ўдзельнічалі. Каб забчспечыць сабе больш дэпутацкіх месцаў у Думе, мясц. аддзелы А. хадайнічалі ў 1905 перад ура- дам пра ўвядзенне на выбарах у Зах. краі, Прыбалтыцы і Царстве Польскім нац. курый. На глебе вялікадзяржаўнага ша- вінізму, антысемітызму, барацьбы суп- раць польскіх і паланізаваных памешчы- каў і каталіцкага духавенства, што дама- галіся аўтаноміі краю, адбывалася зблі- жэнне А. Беларусі з чарнасоценцамі. Яны сумесна праводзілі перадвыбарныя сходы, супрацоўнічалі ў друку. Альянс А. і чарнасоценнаў Беларусі быў аформле- ны стварэннем Рускага ўскраіннага саюза. У 1-й Дзярж. думе А. мелі 16 месц (разам з інш. правымі паргыямі), у 2-й — 42. Змяненне выбарчага закону ў выніку трэццячэрвеньскага перавароту
96 АЛАДАЎ 1907 дало А. магчымасць рэзка павялі- чыць сваё прадстаўнштва ў заканадаў- чым органе: у 3-й Дзярж. думе яны мелі 154, у 4-й — 98 месц; лідэры партыі Гучкоў і Радзянка былі старшынямі Думы. У залежнасці ад таго, уносілі законапраекты чарнасоценцы ці кадэты, А. прымыкалі да тых ці другіх і выконвалі ў Думе ролю «маятніка», ствараючы пра- ваакцябрысцкую або акцябрысцка-ка- дэцкую большасць. На пачатку 1-й сусв. вайны заклікалі згуртавацца вакол урада для перамогі над ворагам, удзельнічалі ва Усерасійскім земскім саюзе, Усера- сійскім саюзе гарадоу, ваенна-прамысло- вых камітэтах. У 1915 А. ўступілі ў апазіцыйны «Прагрэсіуны блок», у які ўвайшлі ўсе бурж. партыі і частка «на- цыяналістаў». Напярэдадні падзення ца- рызму выставілі ідэю дварцовага перава- роту. Пасля Лют. рэв. 1917 спрабавалі выратаваць манархію, пасадзіўшы на трон замест Мікалая 11 яго брата Міхаі- ла. Пасля правалу гэтага плана прынялі ўдзел у фарміраванні Часовага ўрада, у якім Гучкоў занмаў да 30.4(13.5).1917 пасаду ваен. і марскога міністра. Вясной 1917 на базе «Саюза 17 кастрычніка» ўтварылася Ліберальная рэсп. партыя на чале з Гучковым і Радзянкам, якая заха- вала вернасць ідэалам сваёй папярэдні- цы. Пасля Кастр. рэвалюцыі былыя А вялі барацьбу супраць Сав. улады, ува- ходзілі ў белагвардзейскія арг-цыі і «ўрады», працягвалі антысав. дзейнасць у эміграцыі. Літ.: Л е н і н У. 1. Вопыт класіфікацыі рускіх палітычных партый//Тв. Т. II (Полн. собр. соч. Т 14), Яго ж. Палі- тычныя партыі ў Расіі//Там жа. Т. 18 (Полн. собр. соч. Т 21); Я г о ж. Палітычныя партыі ў Расіі і задачы пралетарыята // Там жа. Т. 24 (Полн. собр. соч. Т. 31); Сборннк программ полнтнческнх партнй в Росснн. Вып. 2. Спб., 1906, Непролетарскне партнн Росснн: Урок нсторнн. М., 1984; С п н р н н Л. М. Крушенне помешнчьнх н буржуазных партнй в Росснн (начало XX в.— 1920 г.). М., 1977; М а р т ю х о- ва М. А. На переломе революцнн: 06- іцественно-полнт. двнженне в Белорусснн в связн с учрежденнем Гос. думы в Росснн (авг. 1905 — нюль 1906 г.) Мн_, 1986. К. М. Бандарэнка, М. А. Марцюхова. АЛАДАЎ Мікалай Ілыч [9(21).12.1890, Пецярбург — 4.12.1972), беларускі кам- пазітар. Нар. артыст БССР (1955). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1910). У гады грамадз. вайны працаваў ва Усх. кансерваторыі (Казань), з 1923 у Дзярж. ін-це муз. навукі (Масква). Уваходзіў у Бел. песенную камісію, якая існавала ў 1923—24 пры гэтым ін-це. 3 1924 у Мінску. Адзін з арганізата- раў і першых выкладчыкаў Бел. муз. тэхнікума, Бел. кансерваторыі (з 1946 праф., у 1944—48 дырэктар кансерва- торыі), удзельнічаў у стварэнні бел. кампазітарскай арг-цыі (1932). Рэдактар многіх муз. выданняў, збіральнік і да- следчык бел., марыйскага, чувашскага, якуцкага фальклору. Сваімі творамі 1920—30-х гадоў залажыў асновы мно- М.І. Аладаў. Алебарда. Віцебск, 15 ст. гіх жанраў бел. прафес. музыкі: апра- цоўкі нар. песні, кантаты («10 год», 1927), вакальна-сімфанічнай паэмы («Над ракою Арэсай» на вершы Я. Ку- палы, 1933), камерна-інструментальнага ансамбля (фартэпіянны квінтэт, 1925), раманса (рамансы на вершы Я. Купалы і М Багдановіча) і інш. Стварыў пер- шыя ў бел. сав. музыцы ўзоры драма- тычнай (2-я, 1930) і лірыка-псіхалагіч- най (4-я, 1953—54; 5-я, 1956) сімфо- ніі. Па матывах бел. паэм «Тарас на Парнасе» і «Энеіда навыаарат» і паэмы В. Дуніна-Марцінкевіча «Гапон» ства- рыў оперу «Тарас на Парнасе» (1927). У Мінску імем А. названа муз. школа № 2, на доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка. Літ.: НмсневвчС. Г. Народный артнст БССР Н Н Аладов. Мн, 1959, К у л е ш о- в а Г. Г Н Н Аладов: Очерк жвзнн н твор- чества Л., 1970. С Г. Ніснееіч. АЛЕАРЫЙ (Оіеагіііз), Эльшлегер (ОізсЫа^ег) Адам (16.8.1603, Саксо- нія — 23.2.1671), нямецкі вучоны, пада- рожнік, усхода- і славяназнавец. Скон- чыў Лейпцыгскі ун-т. Прыдворны матэ- матык і бібліятэкар герцага Фрыдрыха III Шлезвіг-Гальштэйнскага (з 1633). Ведаў рус. і арабскую мовы. Сакратар дыпламатычнай місіі герцага ў Расію (1633—34), саветнік місн ў Іран (1635— 39). На аснове штодзённых запісау сваіх назіранняў і вывучэння л-ры склаў натат- кі аб падарожжах (надрук. ў 1643 на ням. мове ў Шлезвігу, перавыдадзены на ням. мове яшчэ тройчы, на французскай 9 ра- зоў, на англійскан 4 разы, таксама на галандскай, італьянскай, тройчы на рус.). Нататкі багатыя на звесткі па геаграфіі і гісторыі Расіі, Ірана, пра народы, мясці- ны і інш., маюць цікавыя малюнкі і карты. На Беларусі не быў, але пісаў пра выхад- цаў з Літвы і Беларусі, якія жылі ў Стралецкай слабадзе і служылі ў наем ным войску вял. князёў маскоўскіх. Тв.: ВезсйгеіЬцпк <1ез пецеп огіепіаіізсііеп Кеіке. 8сЫе55*гі8, 1647; Рус. пер.: Опмсанне путешествня в Московню н через Московню в Персню н обратно. Спб., 1906: Опнсанне путешествня в Московню // Россня XV — XVII вв. глазамн нностранцев. Л., 1986. В. П. Грыцкевіч. АЛЕБАРДА (італьян. аІеЬагба, франц. ЬаІІеЬаггіе, ням. АаІЬагіе ці НаІІеЬагіе, Ааіт дрэўка + Вагіе сякера), стара даўняя халодная колюча-рубячая дрэў кавая зброя даўжынёю да 2,5 м. Узнікла ў Швейцарыі ў пач 14 ст. Баявая частка складалася з некалькіх злучаных паміж сабою элементаў сякеры або месяцапа- добнага ляза, якім секлі, гранёнага нажа або вілападобнага кап’я для ўколу і пра- нікаючага ўдару, зачэпнага крука для сцягвання вершніка з каня або вырыван- ня праціўніка з пешага строю. А. склала- ся ў выніку прымацавання да дрэўка баявога нажа — скрамасакса. Пазнен яго лязо было закруглена і павялічана, а з вынаходніцтвам пастаянных зачэп ных прыстасаванняу — тулеек — скра- масакс ператварыуся ў бярдыш У 13— 14 ст. у выніку яго ўдасканалення і аснашчэння кап'ём узнікла сапраудная А. Зачэпны крук (гак) спачатку прыма- цоўвалі да дрэўка аўтаномна паміж 2 тулеек. 3 канца 14 ст. ў А. пачалі рабіць доўгія і тонкія коп'і на 4 канты для прабадзення кальчуг і пласціністых да- спехаў. Абедзве тулейкі зліліся ў адну суцэльную, да якой пачалі прыварваць гак, што разам з сякераю і кап'ём ства- рыла адно цэлае. 3 дапамогаю 2 жал пласцін («вусоў») А. ўмацавалі да дрэў- ка. Працэс канструкцыйнага фарміраван- ня А. завяршыўся каля 1400. У 15 ст. вастрыё рубячай часткі А. стала больш доўгім, а павялічаная даўжыня кап’я зрабіла А. больш прыдатнай для прабі- вання даспехаў праціўніка. На працягу 16 ст. А. паступова знікла з узбраення пяхоты і засталася як сімвал улады і зброя афіцэрау. У 17—19 ст. выкары- стоўвалася як зброя палацавай і гарад- ской начной варты. Форма і выгляд А. рэзка змяшліся: памеры сякеры памен- шыліся, лязо стала ўвагнутым, а 4-канто- вае кап’ё празмерна доўгім. Палацавыя парадныя А. пачалі багата аздабляць залачэннем, чарненнем, траўленнем, дрэўка аббіваюць аксамітам, пад жалез- цам падвешвалі вітыя разнаколерныя шнуры; дзівосную канфігурацыю часам набывалі сякера і крук. У 16—17 ст. А. суіснавала з такімі аналагічнымі відамі халоднай зброі, як эспантон, пратазан, гізарма і глееія. У 18—1-й палове 19 ст. выгляд А. як зброі начной варты зноў змяніўся кап’ё стала кароткім і шырокім, крук-гак часам замянялі на простае вастрыё, сякера стала маленькай з выпуклым вастрыём. На Беларусі А. была найбольш пашырана ў 15—18 ст.
97 АЛЕКСАНДРОВІЧ У пісьмовых крыніцах вядома пад на- звамі «барта», «бартка», «бардка». Літ.: Охіе«апо«зк \У 2агух <1гіе)о« цгЬгозепіа « Роізсе №аг5ха«а, 1935; К»аі- піе«ісх 5У 1000 зіо* о дажпе) Ьгопі раіпеў ЗУагзгака, 1987; 2 у & ц I $ к і 2. Вгоп V данпеі Роізсе па ііе вгЬго)епіа Ецгору 1 ВІігкіедо 59зсЬодц. 2 «угі. Жагзгана, 1982; ВазЬГогдй. Еуоіііііоп оГ агтз аші агтоцг // ТЬе Атепсап Мвзешп ]оіігпаІ. 1915 КоУетЬег. М А. Ткачоў. АЛЁГ [?—912 (паводле Лаўрэнцьеў- скага летапісу) ці 922 (паводле першага Наўгародскага) [, старажытнарускі князь. 3 роду Рурыка. Паводле летапісу, • Рурык перад смерцю перадаў уладу А., бо сын Рурыка, Ігар, быў малалетнім. Гісторык С. М. Салаўёў лічыў, што А. атрымаў уладу не як апякун, а як старэй- шы ў родзе. 3 879 княжыў у Ноўгарадзе. Набраўшы войска з варагаў, з падулад- ных славен, крывічоў, чудзі, меры, весі, рушыў на Пд. У 882 захапіў Смаленск, Любеч, потым Кіеў, забіў князёў Асколь- да і Дзіра, а Кіеў зрабіў сталіцай сваёй дзяржавы. Яму плацілі даніну славене, крывічы, меры, а з 885 і драўляне, севяра- не, радзімічы. А. няраз ваяваў са слав. плямёнамі, якія жылі ў басейне Днястра і Дуная, з хазарамі. На чале войска з палян, славен, крывічоў, радзімічаў і інш. хадзіў паходам на Візантыю і за- ключыў у 911 выгадны для Русі дагавор (гл. Дагаворы Русі з Візантыяй). Паводле адных звестак, пахаваны ў Кіе- ве, паводле другіх — у Ладазе. Пра А. іс- навала многа легенд, адну з якіх скары- стаў А. С. Пушкін у «Песні пра вешчага Алега». Есць меркаванні, што А. быў гіст. прататыпам Вольп — героя старажыт- нарус. былін. Літ.: СоловьёвС. М. Псторхя Россян с древнейшях времён. Кн. 1 (Т. 1—2). М., 1959; РыбаковБ. А. Древняя Русь: Ска- занвя. Былнны. Летопмсн. М., 1963. АЛЕГ СВЯТАСЛАВІЧ (сярэдзіна 11 ст.—1.8.1115), князь уладзіміра-валын- скі [1073—76[, тмутараканскі [1083— 941, чарнігаўскі [1094— 961, ноўгарад-се- верскі [1097—11151, сын вял. кн. Свя- таслава Яраславіча. Некаторы час у склад ўладанняў А. С. ўваходзіу Гомель. Дапамагаючы палякам, разам з Уладзі- мірам Манамахам ён здзейсніў паход у Чэхію (1076). Спрабаваў замацавацца ў Чарнігаве, але пацярпеў няўдачу і ў 1078 уцёк у Тмутаракань. Трапіў у палон да хазараў (1079), прабыў у Канстанці- нопалі, а потым на востраве Родас 4 гады. 3 дапамогаю полаўцаў адабрау ва Ула- дзіміра Манамаха Чарнігаў (1094), але вымушаны быў аддаць яго брату Давыду (1096). Адмаўляўся ехаць у Кіеў на з’езд князёў, з-за гэтага вял. князі Святаполк і Уладзімір Манамах пайшлі ў 1096 на яго вайною і прымусілі падпарадкавацца. Па рашэнні Любецкага з’езда 1097 А. С. ат- рымаў ва ўдзел Ноўгарад-Северскі. Удзельнічаў у Віцячоўскім 1100 і Залот- чаўскім 1101 княжацкіх з’ездах, у пахо- дах на полаўцау (1107 і 1113). У «Слове пра паход Ігаравы» названы Гарысла- внчам. Літ.: Багалей Д. Мсторня Северской землн до половнвы XIV ст. Кнев, 1882; РыбаковБ А Первые века русской всто- рям М., 1964. П. Р. Алейнікаў. С. П. Алейнікаў. К. Александровіч. Партрэт Караля Радзі- віла (Пане Каханку). Да 1786. АЛЁЙНІКАЎ Павел Раманавіч (снеж. 1917, в. Таль, цяпер Любанскага р-на — 18.2.1945), Герой Сав. Саюза (1940). Працаваў у калгасе. У Чырвонай Арміі з 1938. Удзельнік сав.-фінляндскай вай- ны 1939—40. Камандзір аддзялення, малодшы камандзір А. вызначыўся ў баях 11—14.2.1940 у раёне населенага пункта Кюрола (цяпер пас. Краснасель- скае Выбаргскага р-на). Неаднаразова падымаўся ў атаку, паказваючы прыклад байцам аддзялення. Уварваўшыся ў траншэю ворага, закідаў яго гранатамі, чым дапамог атацы падраздзялення. У баі 21.2.1940 закідаў гранатамі амбра- зуру варожага дота, знішчыў 6 салдат ворага У Вял. Айч. вайну на Паўд. і 3-м Бел. франтах. Удзельнік вызвалення Літ- вы і Усх. Прусіі. Загінуў у баі. Пахаваны ў пас. Корнева Калінінградскай вобл. АЛЁЙНІКАЎ Сяргей Пятровіч [1 (14).2.1909, в. Зацішша Магілёўскага р-на— 1.2.1984[, Герой Сав. Саюза (1944). У Чырвонай Арміі з 1929. Скон- чыў Маскоўскую школу ВПС (1930). Чл. КПСС з 1940. У Вял. Айч. вайну са жн. 1941 на фронце, штурман авіяцыі далёкага дзеяння, маер. Зрабіў 240 выле- таў на разведку і бамбардзіроўку аб’ектаў праціўніка, удзельнічаў у баях пад Мас- квой, Сталінградам, Арлом, Ленінградам, на Беларусі, бамбіў ваенна-прамысл. аб’екты ў Германіі. Да 1947 на лёт- на-выпрабавальнай рабоце, палкоўнік. Засл. штурман-выпрабавальнік СССР (1964). АЛЕКСАНДРОВІЧ Канстанцін (? — ?), жывапісец 2-й пал. 18 ст. (вядомы творы з 1777 да 1794). Верагодна, вучыўся ў Л. Смуглевіча. Працаваў на Беларусі (Нясвіж), Украіне (Парыцк), у Варшаве. Вядомы як партрэтыст. Выконваў заказы арыстакратыі і караля. Рабіў таксама ў вял. колькасці копіі з партрэтаў мінулых эпох і сучасных яму мастакоў, што пра- цавалі ў Рэчы Паспалітай. Працягваў традыцыі параднага партрэта 17—18 ст. Творчасці А. ўласцівы яркая дакладная характарыстыка мадэлі, увага да дэталяў, выкарыстанне дэкаратыўных плям чыс- тага колеру. У перыяд працы на Беларусі яго мецэнатамі былі кн. Радзівілы і ген. I. Мараўскі. Найбольш вядомыя творы мастака — партрэты К. Радзівіла (Пане Каханку), датаваны 1786 (вядомы па шматлікіх аўтарскіх паўторах) і ген. Мараўскага, датаваны 1783 (захоўваюц- ца ў Нац. музеі ў Кракаве). У Парыцку выканаў у 1777 для Т. Чацкага галерэю партрэтаў «слаўных людзей», у т. л. гет- мана Вял. кн. Літ. Я. К. Хадкевіча. У варшаўскі перыяд творчасці стварыў партрэт караля Станіслава Аўгуста Па- мятоўскага, рабіў копп з работ М. Бачыя- рэлі, у т. л. партрэтаў Ягайлы і Ядаіп. У Львоўскім музеі імя Любамірскіх збе- рагалася каля 35 работ А., пераважна копіі т. зв. гіст. партрэтаў з калекцыі маёнтка Завушша каля Нясвіжа. Цяпер частка іх у Дзярж. гіст. музеі ў Львове і Львоўскан карціннан галерэі. Некато- рыя творы А. (партрэты К. Красінскага, 1786; Кацярыны II, 1777; Р. Граноўскага, 1793 і інш.) зберагаюцца ў Маст. музеі Літоўскай Рэспублікі ў Вільнюсе. Г. Г Сокалаў-Кубай. 4. Энц-ыя гісторыі Беларусі. Т. 1
98 АЛЕКСАНДРОВІЧ АЛЕКСАНДРОВІЧ (Аіехаікігожісг) Станіслаў (н. 5.4.1931, Вільня), польскі псторык. Д-р гуманітарных навук (1976). Скончыў Пазнанскі ун-т імя А. Міцкеві- ча (1955), дзе пасля працаваў выклад- чыкам гісторыі СССР. Праф. Тарунскага ун-та і Беластоцкай філіі Варшаўскага ун-та. Чытау цыкл лекцый у Гродзенскім ун-це імя Я. Купалы. Аўтар прац па гісторыі мястэчак, рамяства, гандлю на Беларусі і Літве 16—17 ст. Даследуе псторыю картаграфіі Польшчы, Белару- сі, Літвы і Маск. дзяржавы з часоў храніста Я Длугаша (15 ст.) і па 18 ст. Удакладніў біяграфіі картографа і маста- ка С Пахалавіцкага (16 ст.), нясвіжска- га картографа Т. Макоускага і датаванне «радзівілаўскай» карты ВКЛ (1603 за- мест ранейшай даты 1613). Увёў у навук. ўжытак карту і жыццяпіс бел. картогра- фа 18 ст. Я. Няпрэцкага, працы картогра- фа Ю. Нарановіча-Наронскага, звязаныя з гісторыяй мястэчак Дрысвяты і Любча. Правёў гісторыка-геагр. даследаванні планіроўкі і забудовы Полацка 1579. Апублікаваў невядомы малюнак аблогі Полацка войскамі С. Баторыя з выявай інкастзляванага храма святой Сафіі, ма- люнак Ульскага замка канца 16 ст. Выні- кі даследаванняў абагульніў у 2-томнай працы «Развіцце картаграфп Вялікага княства Літоўскага ад XV да паловы XVIII ст.» (2 выд. 1989), багатай картамі, планамі і інш. графічнымі матэрыяламі. Те. Міазіесгка Віаіопы і Ьі<«у іако оігодкі ІіапсНм ч XVI і » I роіошіе XVII кіекц // Косгпік Віаіомоскі. Віаіуаіок, 1961. Т. 1; Хаішіпіепіе ппамесгек Ьіі«у і Віаіогіізі « XVI і ріег«зхеі роіояае XVII №іекц // Косйпікі <1гіе)6ш зроіесгпусб і &О5- робагсіусЬ. Рогпаіі, 1966. Т. 27; Сепега і гог- »6і зіесі шіазіесхек ВіаіоГіізі і Ш*у <іо роіо- »у XVII *. // Асіа Ваігісо — Кіауіса. Віаіузюк, 1970. № 7; «Регекгупасуа до 2іеіш $«ірІеі» кзірсіа Ка<|хі«іііа $іегоікі. Сгаз розгзіапіа г^коріза // Агз Нізіогіса. Ргасе г 6гіе)6« розгзгесНпусЬ і Роізкі. Рогпагі, 1976; О падіашпіергусіі тарасЬ рапзі«а тозкі- е^зкіеко // 8іш1іа 2г6<йогпа№сге. №агхаіга; Рохпап, 1976. Т. 21; Картографнческме труды Юзефа Нароновнча-Нароньского на землях Велвкого княжества Лмтовского в середнне XVII в. // Археографнческнй ежегодннк за 1966 год. М., 1968. М. Л. Ткачоў. АЛЕКСАНДРОВІЧ Сцяпан Хусейнавіч (15.12.1921, Капыль— 1.5.1986), бела- рускі пісьменнік, літаратуразнавец, кры- тык і краязнавец. Д-р філал. н. (1972), праф. (1974). Скончыў БДУ (1950). Даследаваў гісторыю бел. літаратуры ў міжслав. бел.-балтыйскім і агульнаеўра- пейскім гісторыка-культ. кантэксце. У працы «Пуцявіны роднага слова» (1971) прааналізаваў працэс станаўлен- ня новай бел. літаратуры ў 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. паралельна з зараджэн- нем і развіццём нац. кнігадрукавання і перыёдыкі. Паказаў ролю друкаванага слова ў адраджэнні бел. літаратурнай мовы, абуджэнні і актывізацыі нац., сац.- грамадскай свядомасці, вызваленчага ру- ху народа, а таксама традыцыі ўзаема- дзеяння дэмакратычных, нац.-адраджэн- Станіслаў Александровіч. Герб роду Александровічаў. скіх сіл Беларусі з аналагічнымі рухамі Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы (у про- цівагу каланіялісцка-русіфікатарскаму курсу царскіх улад, афіцыйнаму бурж. друку). Узнавіў цэласную карціну бел. перыядычных выданняў і выдавецкіх суполак, т-ваў, паказаў іх ролю ў ідэйна- мастацкім і жанравым росце айчыннай славеснасці, сталенні нац. тэатра, музыкі, журналістыкі, у паглыбленым вывучэнні фальклору, этнаграфіі і ўсёй кулыуры Беларусі. У кн. «Вальнадумца з-пад Няс- віжа Аляксандр Незабытоўскі» (1975) раскрыў малавядомыя падзеі 3 гісторыі бел.-польскіх літ. і грамадска-паліт. сувя- зяў у 1840-я гады; на лёсе рэв. дэмакрата Незабытоўскага прасачыў эвалюцыю мясцовай, у большасці паланізаванай, інтэлігенцыі ад польскага патрыятызму да свядомага падзвіжніцтва на карысць бел. народу. Спецыяльныя распрацоўкі прысвяціў жыццю і дзейнасці Ф. Скары- ны, гісторыі народніцкага «Гомана», га- зетам «Наша доля» і «Наша шва», сувязям Я. Купалы з польскай л-рай, А. Міцкевіча, Т. Шаўчэнкі, Я. Райніса з Беларуссю і бел. культурай. Вывучаў літаратурна-паліт. біяграфію Ц. Гартнага (3. Жылуновіча), яго ўклад у справу нац.-дзяржаўнага самавызначэння Бела- русі ў 1918—19. Плённа развіваў гісторы- ка-літ. жанры пісьменніцкую біяграфію, літ. падарожжа, літ.-краязнаўчае эсэ. Для створаных А. партрэтаў бел. пісь- меннікаў (П Багрыма, Ф. Савіча. Ф Ба- гушэвіча, К. Каганца, Я. Купалы, Я Ко- ласа, Цёткі, 3. Бядулі, К. Чорнага, М. Танка і інш.) уласцівы глыбокі гіста- рызм, жыццёвая праўдзівасць. Дзейсна прычыніўся да ўзбагачэння крыніцазнаў- чай і тэксталагічнай базы па псторыі бел. літаратуры, літ. крытыкі і грамад- скай думкі (хрэстаматыі «Беларуская літаратура XIX ст.», 1971 і Беларуская літаратура XIX — пачатку XX ст.«, 1978; «Публіцыстыка беларускіх народнікаў», 1983; «Успаміны пра Цішку Гартнага», 1984, усе ў сааўтарстве). Надавау прын- цыповае значэнне метадалогіі даследа- ванняў, палемізаваў з некаторымі рус., польскімі аўтарамі (арт. «Недакладнасць ці ўстарэлыя погляды?», 1958; «У слаў- ным месце Віленскім», 1963, у сааўтар- стве) за іх антыгіст. падыход да паняц- цяў «Русь», «рускі», «Літва», «літоўскі», штучнае атаясамліванне з велікарускай або літ. культурамі здабыткаў уласна бел. культуры, дасягнутых пад гэтымі ж на- звамі ў розныя эпохі. Творчая спадчына А. ўвасобіла добры прыклад спалучэння літаратуразнаўства і пстарыяграфп з іншымі сумежнымі і дапаможнымі наву- камі. Тв.: Старонкі братняй дружбы. Мн., 1960; Гісторыя і сучаснасць. Мн., 1968, Кнігі і людзі. Мн„ 1976, Слова багацце Мн, 1981; Тут зямля такая. 2 выд. Мн., 1985. Літ.: М альдзіс А. Талент, памножаны на працавітасць // ЛіМ. 1981. 11 снеж.; Янушкевіч Я. Есць што збіраць, ёсць што шукаць // Голас Радзімы. 1984 25 кастр.; Л о й к а А Нястомны даследчык слова роднага // ЛіМ. 1986. 9 мая. Л. К. Каўка. АЛЕКСАНДРОВІЧ Ян, беларускі гравёр і разьбяр па шкле 18 ст. Пачынальнік дынастыі гутнікаў і гравёраў па шкле, якія працавалі на Урэцкай мануфактуры Радзівілаў (Любанскі р-н). У 1761—86 адзін з гал. і найб. кваліфікаваных гра- віроўшчыкаў і разьбяроў па шкле. Граві- раваў на сталовым посудзе і люстэрках партрэтныя выявы 1 фігуратыўныя сцэ- ны. М. М. Яніцкая АЛЕКСАНДРОВІЧЫ, шляхецкі род прадстаўнікі якога ў 16 — пач. 19 ст. займалі высокія дзярж. пасады ў ВКЛ, Рэчы Паспалітай, Герцагстве Варшаў- скім, Гарадзенскім і інш. пав. Мелі прымалі актыўны ўдзел у паліт. жыцці, мелі буйныя зямельныя надзелы ў Лід- скім, Гарадэенскім і інш. пав. Мелі прозвішча Вітаўты. Найбольш вядомыя прадстаўнікі роду; Альберт (? — ?), канюшы вял. кня- зя ВКЛ у 1530-я гады. Рыгор (? — ?), кашталян віленскі і вял. гетман літоўскі ў 16 ст, Стэфан Яўстафій (?— 1700), маршалак гародзенскі з 1684, кашталян новагародскі. Неаднаразова выбіраўся паслом на соймы ад Гарадзенскага пав. Актыўны дзеяч групоўкі Сапегаў. Міхал (? — ?), харунжы лідскі (1701), маршалак лідскі (1704), пасол ад Лідскага пав. на соймы (у 1693— 1703). Змагаўся супраць гегемоніі Сапе-
99 «АЛЕКСАНДРЫЯ» гаў у ВКЛ. У час Паўночнан вайны 1700—21 выплаціў са сваіх сродкаў кан- трыбуцыю за незаможную шляхту Лід- скага пав., прызначаную шведскім ваен. камандаваннем. Лукаш Антоні (? — ?), харунжы лідскі ў часы праўлення польскіх каралёў Аўгуста II Моцнага і Аўгуста ІП. Францішак Антоні (? — ?), старэйшы сын Лукаша, харунжы лідскі (1759), пасол на сойм 1766, падкаморы лідскі (1769), маршалак лідскі (1783), кашталян лідскі (1793). Падтрымліваў групоўку Чартарыйскіх, затым перайшоў у лагер Радзівілаў. Д а м і н і к (? — ?), малодшы сын Лу- каша, пісар земскі лідскі (1754), пасол на соймы (1754—64). Прыхільнік гру- поўкі Чартарыйскіх, удзельнік Ген. літоўскай канфедэрацыі 1764, маршалак трыбунала літоўскага (1770), канюшы вял. князя ВКЛ (1772). Судзіўся з А. Тызенгаўзам. Выдаў за свой кошт працу А. Маджэўскага Фрыча «Аб удас- каналенні Рэчы Паспалітай», перакла- дзеную з лац. мовы на польскую. Антоні Ф ел іцыя н (? — ?), абат, сакратар Рады Неустаёнцай (пастаянна дзеючага савета Рэчы Паспалітай (1778—80)1, вялікі пісар каронны. М а р ц і н (? — ?), харунжы браслаў- скі. У 1733 падтрымліваў кандыдатуру С. Ляшчынскага на польскі трон. Ян Алаіз(1728—81), сын Марціна, епіскап холмскі (1780). Тамаш Валяр’ян (? — 1794), сын Марціна, пасол у Канстанцінопалі (1764), кашталян (1772) і ваявода (1789) падляшскі, прыватны маршалак караля Станіслава Аўгуста, член «Рады Неустаёнцай». Падпісаў Акт Канстыту- цыі 3 мая 1791. Пераклаў на польскую мову трагедыю Карнеля «Геракл» і ана- німны твор «Клеаміра». Станіслаў (1781 —1826), сын Та- маша, сенатар, кашталян у Каралеўстве Польскім (1824—26). У 1800 атрымаў ад аўстрыйскага імператара Франца II ты- тул графа. Выбіраўся на сеймы герцаг- ства Варшаўскага (1811—12). Станіслаў (? — ?), сын Станісла- ва, член Дзярж. Рады Каралеўства Польскага (1861). Літ.: Оепеаіо^іа / Оргас. XV. О«оггасхек. ХУагзгаша, 1959; XV о 111 1. 8епаюго«іе і ёуЕпііагге ХУіеІкіедо кя{5І«а Ьііежзкіево, 1386—1795. Кгакож, 1885; Роіакі аіонпік Ьіовгаіісхпу. Т. I. Кгакб*, 1935. , П. Р. Казлоўскі. АЛЕКСАНДРОЎСКАЯ Ларыса Пампе- еўна [2(15).2.1904, Мінск — 23.5.1980], беларуская спявачка (сапрана), рэжысёр і грамадскі дзеяч. Нар. артыстка СССР (1940). Чл. КПСС з 1942. Скончыла Бел. муз. тэхнікум (1928), удасканаль- вала майстэрства ў Бел. студыі оперы і балета (1930—33). У 1919—24 удзель- ніца арганізаванай ёю самадзейнай тру- пы пры Палітаддзеле Зах. фронту. Удзельнічала ў першых замежных гаст- ролях бел. артыстаў у сав. час, выступала з выкананнем бел. песень на Міжнар. музычнай выстаўцы ў Франкфурце-на- Майне (1927). У 1933 партыян Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ) дэбютавала на сцэне Дзярж. тэатра оперы і балета БССР. Л. П. Александроўская. «Александрыя». Бітва Аляксандра Македон- скага з індыйскім царом Порам. Мініяцюра. У Вял. Айч. ванну выступала ў складзе канцэртных франтавых брыгад. Да 1960 салістка, у 1951—60 таксама гал. рэжы- сёр Дзярж. тэатра оперы і балета БССР. У 1946—76 старшыня прэзідыума праў- лення БТА. Выконвала партыі ў нац. спектаклях: Марыся і Алеся («Міхась Падгорны» і «Алеся» Я. Цікоцкага), Надзейка («Кветка шчасця» А. Туранко- ва), Марыя Грагатовіч («Кастусь Калі- ноўскі» Дз. Лукаса); а таксама ў класіч- ных і сав. операх У сваіх рэжысёрскіх работах развівала рэаліст. традыцыі рус. тэатра. Пастаноўкі: «Запарожац за Ду- наем» С. Гулак-Арцямоўскага (1951), «Страшны двор» С. Манюшкі, «Мазепа» П. Чайкоўскага (абедзве 1952), «Дзяў- чына з Палесся» Цікоцкага, «Аіда» Дж. Вердзі (абедзве 1953), «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага (1954), «Русалка» А. Даргамыжскага, «Трубадур» Вердзі (абедзве 1955), «Надзея Дурава» А. Ба- гатырова (1956), «Міхась Падгорны» (1957), «Яснае світанне» Туранкова (1958), «Пікавая дама» Чайкоўскага (1960). Выступала як канцэртная спя- вачка. Усенароднае прызнанне ёй пры- несла шчырае і ацухоўленае выкананне бел. нар. песень. Дзярж. прэмія СССР 1941. Дэпутат Вярх. Савета СССР у 1946—58, Вярх. Савета БССР у 1951— 63. Кандыдат у чл. ЦК КПБ у 1952—59. У Мінску імя А. прысвоена муз. школе № 1. На доме, дзе жыла спявачка, устаноўлена мемарыяльная дошка. Літ.: Рузо» Г. Л. П. Александровская М.; Л., 1950. Б. С. Смольскі. АЛЕКСАНДРОЎСКІ БОЙ 1942, адбыў- ся ў Вял. Айч. вайну ў чэрв. 1942 паміж партызанамі атрада М. М. Нікіціна (з ліп. 1942 партыз. брыгада Нікіціна) і ням.-фаш. карнікамі ў Дзяржынскім р-не. Партыз. атрад Нікіціна летам 1942 базіраваўся ў Алексацдроўскім лесе (ва ўрочышчы Доўгі Востраў, за 2 км ад в. Александрова Дабрынёўскага сельса- вета). Падпольшчыкі Мінска папярэдзілі партызан аб маючай адбыцца карнай экспедыцыі. Мінскі падп. гарком КП(б)Б і Уздзенскі падп. партком арга- нізавалі дастаўку ў атрад дадатковай зброі і боепрыпасаў. 14.6.1942 гітлераўцы накіравалі супраць партыз. атрада вял. атрад карнікаў, які падтрымлівалі 9 бро- немашын і 6 танкаў. Яны акружылі ўро- чышча і, адкрыўшы кулямётна-мінамёт- ны агонь, пачалі наступленне. Партыза- ны (120 чал.) пад камандаваннем камісара атрада П I. Знака (Мураўева) і нам. камандзіра атрада Ф. I. Серабра- кова больш за 8 гадз вялі няроўны бон. Адбіўшы 21 атаку ворага, прарвалі акру- жэнне і адышлі ў лясы Уздзенскага р-на. У баі загінула 9 партызан. У справаздачы пра аперацыю «Алексацдрова» гітлераў- цы пісалі: «ГІасля жорсткан барацьбы лагер быў узяты. Праціўнік сіламі да 200 чал. змог прарваць наша акружэнне... Уласныя страты значныя». У адплату за няўдачу карнікі 22.6.1942 спалілі в. Алек- сацдрова і расстралялі яе мужчын (20 чал.). На магіле ахвяр фашызму ў в. Александрова ўстаноўлены абеліск, на магіле 9 партызан ва ўрочышчы Доўгі Востраў — стэла; адноўлены партыз. лагер. «АЛЕКСАНДРЫЯ», помнік сусв. літара- туры, прыгодніцкі раман, прысвечаны ашсанню жыцця, паходаў і подзвігаў Аляксандра Македонскага. Тэкст твора грунтуецца на белетрызаванай біяграфн, складзенай у пач. 3 ст. ў Егіпце на грэч. мове. Большасць герояў рамана (персід- скі цар Дарый, індыйскі цар Пор, жонка Аляксандра Раксана, яго военачальнікі Антыёх і Пталамей) — рэальныя гіст. асобы, агульная схема паходаў і бітваў
100 АЛЕКСАНДРЫЯ адпавядае сапраўднасці. Аднак у цэлым «А.»— мастацкі твор на гіст. тэму, у якім шмат выдуманага, легецдарнага і нават казачна-фантастычнага (напр., у апісан- ні прыгод гал. героя ў Індыі). Усх. славя- нам твор вядомы ў 3 асн. рэдакцыях: лацінскай (узнікла ў 4 ст.), хранагра- фічнай (11—12 ст.) і сербскай (14 ст.). На Беларусі ў 15 ст. быў перакладзены паўднёваслав. варыянт «А.». Непасрэд- най крыніцай бел. перакладу лац. рэдак- цыі было адно з польскіх друкаваных вы- данняў 16 ст. Раман бытаваў у розных скарочаных варыянтах, уключаўся ў гіст. зборнікі, хронікі, хранографы (гл. «Вялі- кая хроніка», «Хроніка ўсяго сеету») і ўспрымаўся тагачасным чытачом як праўдзівае і дакладнае адлюстраванне гіст. падзей і рэалій. Асноўныя бел. спісы ўпершыню апублікаваў У. В. Анічэнка ў кн. «Александрыя» (1962). В. А. Чамярыцкі. АЛЕКСАНДРЬІЯ, вёска ў Александрый- скім сельсавеце Шклоўскага р-на, цэнтр калгаса «Дняпроўскі». За 12 км на Пн ад Шклова, 50 км ад Магілёва, 1 км ад чыг. ст. Копысь. 357 жыхароў, 178 двароў (1990). Вядома з сярэдзіны 17 ст. як спадчыннае феад. ўладанне ў Шклоўскім графстве Аршанскага пав. Віцебскага ваяводства. Пасля ўключэння ў склад Рас. імперыі (1772) — мястэчка ў Ко- пыскім пав. Магілёўскай губ„ з 1775 уладанне графа С. Г. Зорыча. Паводле ген. межавання, у 1783—84 у А. 378 жы- хароў, 53 двары, 2 царквы, панскі дом, казённы паштовы дом, вадзяны млын (гадавы даход 50 руб.); па Дняпры курсіраваў паром (гадавы даход 6— 10 руб.). У 1886 у мястэчку 312 ж., 54 двары, 2 праваслаўныя царквы, 2 цар- коўна-прыходскія школы, яўрэйскі малі- тоўны дом, 2 вадзяныя млыны, кузня. 3 уводам у дзеянне чыг. лініі Віцебск — Орша — Жлобін (1902), якая прайшла за 1,5 км ад мястэчка, яго развіццё паскорылася. У 1909 у ім 682 жыхары (642 селяніны, 30 мяшчан, 10 прадстаўні- коў духавенства; паводле веравызнан- ня — 652 хрысціяніны, 30 іудаістаў), 99 двароў. У маёнтку памешчыка Герасіма- ва, што'знаходзіўся паблізу А., пражыва- ла 13 чал. Многія сяляне арандавалі ў па- мешчыка зямлю на кабальных умовах. У гады рэвалюцыі 1905—07 жыхары мястэчка падтрымлівалі барацьбу рабо- чых Копысі, выступалі супраць па- мешчыка. Сав. ўлада ўстаноўлена ў кан- цы 1917. Сяляне спалілі маёнтак Герасі- мава, канфіскавалі яго зямлю, якая была падзелена ў адпаведнасці з колькасцю едакоў у сям’і. 3 лютага да ліст. 1918 А. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. 3 лют. 1919 у складзе РСФСР: у Магілёўскай (з 26.4.1919 Гомельскай), затым Віцебскай губ. Павод ле 1 -га ўзбуй- нення БССР (сак. 1924), вёска ўвайшла ў яе склад, з 20.8.1924 цэнтр сельсавета ў Копыскім р-не Аршанскай акругі. У ходзе землеўпарадкавання ў сярэдзіне 1920-х гадоў шляхам адрэзкі зямлі ў кулакоў і надзялення ёю беззямельных і малазямельных сял. землекарыстанне было ўраўнавана, вёска стала серадняц- кай. На 1.1.1925 у А. 990 жыхароў, 175 двароў, пач. школа, клуб з хатай- чытальняй, гурткамі палітграматы і маст. самадзейнасці. У 1928 арганізаваны кал- гас «Запаветы Ільіча», у 1931 — калгас імя А. В. Луначарскага. Калектывізацыя суправаджалася раскулачваннем — эк- спрапрыяцыяй і высяленнем заможных сялян. 3 8.7.1931 вёска ў Шклоўскім р-не (з 20.2.1938 Магілёўскай вобл.). У 1939 у А. 1371 жыхар, 147 двароў. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да чэрв. 1944 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія спалілі 36 двароў, разрабавалі калгасную маёмасць. У 1944 у вёсцы 860 ж„ 131 двор. У 1950 калгасы «Запаветы Ільіча» і імя Луначарскага аб’яднаны з калгасамі імя К. Я. Варашылава і «Серп і молат» у адну гаспадарку «Запаветы Ільіча» з цэнтрам у А. У 1958 да яго далучаны калгас імя Ф. Э. Дзяржынскага (аб’яднаная гаспадарка захавала назву апошняга). У 1966 з калгаса імя Дзяр- жынскага выдзеліліся 2 самастойныя гаспадаркі, у т. л. калгас «Дняпроўскі» з цэнтрам у А. У 1967 у вёсцы адкрыта сярэдняя школа (на базе 8-гадовай), ёсць клуб, б-ка, 2 магазіны, дзіцячы сад. , П. Р. Лук'янаў. АЛЕКСІЕВІЧ Святлана Аляксандраўна (31.5.1948, г. Івана-Франкоўск), бела- руская пісьменніца. Скончыла ф-т жур- налістыкі БДУ (1972). 3 1966 на пед. рабоце, потым літсупрацоўнік раённых газ. «Прыпяцкая праўда» (Нароўля), «Маяк коммуннзма» (Бяроза). 3 1973 карэспандэнт «Сельскай газеты», з 1976 рэдактар, заг. аддзела час. «Нёман». 3 1984 на творчай рабоце. Літ. дзейнасць пачала ў 1975 у жанры дакумент. прозы. Выступае як драматург і кінадраматург. Першыя публікацыі на тэму Вял. Айч. вайны ў час. «Маладосць» ляглі ў аснову кніг «У вайны — не жаночы твар...» і «Апошнія сведкі» (абедзве 1985), якія прысвечаны жанчынам—удзельніцам вайны і дзецям, што перажылі вайну і ням.-фаш. акупацыю. У кнігах паказаны антычалавечая сутнасць вайны і трагізм ваен. будняў. Па сцэнарыях А. пастаўле- ны спектаклі і дакумент. фільм «У вайны не жаночы твар» (1980, 1983, Дзярж. прэмія СССР 1985). У кн. «Цынкавыя хлопчыкі» (1991) паказана амараль- насць і злачыннасць вайны ў Афганістане ў адносінах да афганскага і сав. народаў. Творы А. перакладзены на многія мовы народаў свету. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1986). А. А. Асіповіч. АЛЕКСІНІЧЫ, вёска ў Сенненскім р-не. За 22 км ад Сянно, 28 км ад чыг. ст. Багушэўская. Цэнтр сельсавета і калгаса «Запаветы Ілыча». 300 двароў, 631 ж. (1991). У гіст. крыніцах упершыню ўпа- мінаецца пад 1512. Належала да маёнтка Палонна ў Віцебскай зямлі (пазней вая- водстве), потым да той яго часткі, якой валодала Ф. I. Рагацінская (па мацеры паходзіла з роду Уладзіміра Альгердаві- ча, князя кіеўскага) і завяшчала свайму пасынку М. Пацу. Аднак далёкія родзічы Рагацінскай — князі Астрожскі і Слуцкі, а таксама Хадкевіч — адсудзілі ў 1516 маёнтак сабе. У 1533 кароль Жыгімонт 1 перадаў А. разам з вёскамі Ходцы, Бера- шова і Беразовічы іншаму саўладальніку Палонна 1. Б. Сапегу. Ад яго частка ўдзела ў А. перайшла ў 1546 да сына Івана (памёр у 1580), другая — ад сяст- ры Івана Сапегі. Багданы Багданаўны, да яе мужа кн. Р. Друцкага-Любецкага. У 1558 А. разам з в. Беразніца — уладан- не Г. Р. Друцкай-Любецкай, на той час жонкі М. Осціка. Пры падзеле маёнткаў 1. 1. Сапегі ў 1591 яго частка А. разам з маёнткам Палонна дасталася яго ма- лодшаму сыну Андрэю (памёр у 1611). Яму ж дасталіся ў 1588 2 службы ў А„ якія раней кароль С. Баторый аддаў у па- жыццёвае карыстанне віцебскаму дроб- наму шляхціцу Васілю Шыбеку. Частка, што належала Друцкай-Любецкай, ад яе дачкі Г. М. Осцікавай перайшла да сына апошняй, кн. Р. Л. Сангушкі-Кашырска- га, які ў 1596 прадаў яе шляхціцу П. Стаброўскаму. У 1630 маёнткам А. валодаў А. Стаброўскі. У пач. 20 ст. вёска (сяло) у Пустынскай вол. Сеннен- скага пав.: 137 дамоў, 836 ж„ праваслаў- ная царква. 3 1924 цэнтр сельсавета. У 1969 403 жыхары, 105 двароў. У вёсцы сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддзяленне сувязі, 3 магазіны (1991). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Літ.: 8аріеЬо«іе: Маіег)а1у Ымогусгпо- Ёепеаіовісхпе і піа_іфко\»е. Т. 1—2. РЬ. 1890—91. В. Л. Насевіч. АЛЕКСЮТОВІЧ Мікалай Астапавіч (5.2.1921, в. Бахаравічы Ігуменскага пав., цяпер Пухавіцкі р-н — 27.4.1967), бела- рускі філосаф. Скончыў БДУ (1952). Кандыдат філас. н. (1955). 3 1952 супра- цоўнік Ін-та філасофіі і права АН БССР, з 1963 дацэнт Бел. тэхналагічнага ін-та. Даследаваў гісторыю грамадска-паліт. і філас. думкі, гісторыю атэізму і рэлі- гіі на Беларусі эпохі сярэднявечча. Кан- дыдацкая дысертацыя «Перадавая гра- мадская і філасофская думка на Беларусі ў 16 ст.» і кн. «Скарына, яго дзейнасць і светапогляд» (1958) прысвечаны этыч- ным, прававым, эстэт. поглядам Ф. Ска- рыны, яго ролі ў гісторыі слав. і сусв. культуры. Адзін з першых даў навук. аналіз светапогляду Скарыны, вызначыў яго характэрныя рысы — гуманізм і ра- цыяналізм. Вывучаў асветніцкую дзей- насць, літ. творчасць С. Буднага, К. Лы- шчынскага, К. Бекеша, С. Лована, Ф. Ка- сога, Л. Зізанія і інш. Адзін са складаль- нікаў і аўтараў кн. «3 гісторыі філасоф- скан і грамадска-палітычнай думкі Бела- русі» (1962), якая ўвяла ў навук. ўжытак творы бел. мысліцеляў 16—18 ст. У дыс- кусіі па кнізе А. Ф. Коршунава «Афана- сій Філіповіч» выказаў думку пра неаб- ходнасць новага аб’ектыўнага падыходу да пытання бел. дзяржаўнасці ў сярэдня- веччы (А дзе ж ісціна аб’ектыўная? // Полымя. 1966. № 5). Тв.: Светапогляд Ф. Скарыны // 450 год беларускага кнігадрукавання. Мн„ 1968; Гуманмстмческне нден в Белорусснм: Ско- рмна н его последователн / / Мстормя фнло- софнн в СССР. М„ 1968. Т. 1; Францыск Скарына // Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. Мн„
101 АЛЕНА 1968; 3 глыбінь стагоддзяў: Беларускі філо- саф К. Лышчынскі // Полымя. 1966. № 1; Імя яго гучыць у стагоддзях // Там жа. 1967. № 7. М. Б. Батвіннік. АЛЕКСЯЙЧЎК Цімафей Данілавіч (н. 6.2.1921, г. п. Камарычы Бранскай вобл.), Герой Сав. Саюза (1944). Беларус. У Чырвонай Арміі з 1939. Скончыў Таш- кенцкае ваен. пяхотнае вуч. (1941). У Вял. Айч. вайну з ліст. 1942 на Закаў- казскім, Паўн.-Каўказскім і 1-м Укр. франтах. Чл. КПСС з 1943. Камандзір стралк. батальёна капітан А. вызначыўся пры вызваленні Украіны: 31.12.1943 ба- тальён пад яго камандаваннем першым уварваўся ў г. Жытомір, знішчыў 10 тан- каў і каля 300 гітлераўцаў. Скончыў ваен. акадэмію імя Фрунзе (1947). Да 1977 у Сав. Арміі, палкоўнік. Ганаровы грама- дэянін г. Знойма (ЧСФР). АЛ ЁЛЬКАВІЧЫ (А л е л ь к і, С л у ц- к і я), княжацкі род герба *Пагоня», адна з галін Гедымінавічаў. Яго прадстаўнікі ў 15—16 ст. адыгрывалі значную ролю ў грамадскім і дзярж.-паліт. жыцці Бела- русі, Літвы і Польшчы. Неаднаразова ўдзельнічалі ў феад. міжусобіцах, прэ- тэндавалі на велікакняжацкі пасад. Пад- трымлівалі праваслаўную царкву. Най- большую вядомасць набылі А.: Аляксандр (Алелька, ? — 1454), заснавальнік роду, сын кіеўскага кн. Уладзіміра, унук вял. кн. ВКЛ Аль- герда, праўнук Гедыміна. Удзельны князь (з 1395), князькіеўскі (1443—54). У 1417 ажаніўся з Настассян, дачкой вял. кн. маскоўскага Васіля Дзмітрыеві- ча, унучкай вял. кн. ВКЛ Вітаўта. Вёў бесперапынныя войны з татарамі, абара- няючы ад іх паўд. межы ВКЛ. Падпісаў Мельнскі дагавор 1422 пра заключэнне міру ВКЛ і Польшчы з Тэўтонскім ордэ- нам. Як военачальнік і дыпламат ка- рыстаўся вял. аўтарытэтам у бел., літ. і ўкр. знаці, частка якой вылучыла яго кандыдатуру на велікакняжацкі пасад пасля смерці Вітаўта. Удзельнічаў у міжусобнай узбр. барацьбе паміж гру- поўкамі прыхільнікаў князёў Жыгімонта Кейстутавіча і Свідрыгайлы, спачатку падтрымліваў першага, потым другога. Жыгімонт Кейстутавіч, атрымаўшы пе- рамогу, адабраў у Аляксандра Слуцкае княства, а яго самога пасадзіў у астрог. Вялікі кн. ВКЛ Казімір IV вярнуў яму ў 1443 Слуцк, а таксама Кіеўскае княства, якое раней было адабрана ў яго бацькі. Памёр у Кіеве, пахаваны ў Кіева- Пячэрскай лаўры. Сямён (1420—1470), старэйшы сын Аляксандра, князь кіеўскі. Атрымаў ад Казіміра IV у валоданне Пінскае княства. Удзельнічаў у апазіцыі да Казіміра IV, які адмаўляўся прызнаваць Кіеўскае княства спадчынным удзелам Алелька- вічаў. Па ініцыятыве свайго цесця, тра- кайскага ваяводы Гаштольда, і інш. прад- стаўнікоў знаці прэтэндаваў на веліка- княжацкі пасад у 1454 і 1456, шукаў падтрымкі ў Маскве. У дэкларацыі, скла- дзенай сумесна з братам Міхалам і кн. Юрыем Гальшанскім, прызнаваў вял. кн. маскоўскага апекуном праваслаўнай царквы ў ВКЛ. Абнавіў саборную царкву ў Кіева-Пячэрскай лаўры. Памёр у Кіеве. Ц. Д. Алексяйчук. М і х а л (каля 1425—1481), малодшы сын Аляксандра, князь слуцкі і капыль- скі. У 1470—71 намеснік вял. кн. ВКЛ у Вялікім Ноўгарадзе. Пасля смерці бра- та Сямёна беспаспяхова спрабаваў атры- маць Кіеў. 3 мэтай стаць вял. кн. ВКЛ стварыў групоўку княжацкіх і магнацкіх родаў, якая збіралася скінуць Ягелонаў. На выпадак няўдачы быў прадугледжаны 2-і варыянт: аддзяленне ад ВКЛ усх. зямель Беларусі і Украіны з Кіевам і прызнанне над імі апекі вял. кн. маскоў- скага. Пакараны смерцю за арганізацыю змовы супраць вял. кн. Казіміра IV. Васіль (каля 1425—1495), сын Ся- мёна, князь пінскі. Сыноў не меў. Сямён (каля 1460—1505), сын Мі- хала, князь слуцкі. У 1502 і 1503 на чале слуцкага войска адбіў набегі крымскіх татараў і разбіў іх у бітвах на р. Уза і Прыпяць. Юрый (1492—1542), сын Сямёна, князь слуцкі. У юнацтве ўзначальваў (разам з маці) абарону Слуцка, абложа- нага войскамі кн. М. Глінскага (1508), смелая вылазка пад яго кіраўніцтвам спрыяла зняццю аблогі. У складзе войска ВКЛ удзельнічаў у разгроме татарскага набегу 1511, у Аршанскай бітве 1514. Быў жанаты з Аленай Радзівіл. Адзін з апекуноў Кіева-Пячэрскай лаўры. Юрый (каля 1531—1578), сын Юрыя, князь слуцкі. У складзе войска ВКЛ на чале некалькіх тысяч слуцкіх воінаў удзельнічаў у Ліеонскай вайне 1558—83. Пасля Люблінскай уніі 1569 страціў месца ў Радзе ВКЛ, якое займалі раней слуцкія князі. Набыўшы значнае багдцце, даваў вял. князю ВКЛ грашовыя пазыкі пад заклад бунных зямельных уладанняў. Пры яго двары была б-ка, якой карыстаўся гісторык і паэт М. Стрыйкоўскі. Пахаваны ў Кіева-Пя- чэрскай лаўры. Юрый (1559—1586), сын Юрыя Юр'евіча, князь слуцкі, апошні з роду А. па мужчынскан лініі. Пры ім княжацкі двор у Слуцку заставаўся буйным культ. цэнтрам. Яго дачка Соф’я ў 1600 выйшла замуж за Я. Радзівіла. Пасля яе смерці (1612) Слуцкае і Капыльскае княствы перайшлі да Радзівілаў. Літ.: Грхцкевнч А. П. Слуцк: Нст.- экон. очерк. 2 нзд. Мн., 1970; Я г о ж. Древ- ннй город на Случн. Мн., 1985; В о п і е с- к і А. Росгеі гоёбш * МЧеікіеш Ьііе^кіеш V XV—XVI шіекіі. ХУагхга^/а, 1887; КоНііЬа] Е. 6аіег]а ЬйеЗшіеізка роНгеібш Кагіхіу/іНоу/зкісЬ. \Уі1по, 1857; Се- пеаіо^іа / Оргас. XV. Ошоггасгек. ХУагзгау/а, 1959; Роі$кі зіошпік ЬіовгаНсгпу. Т. I. Кгакб*, 1935. П Р. Казлоўскі. АЛЁНА ІВАНАЎНА (19.5.1476, Мас- ква — 20.1.1513), старэйшая дачка вял. кн. Маскоўскага Івана 111, жонка вял. кн. ВКЛ і караля польскага Аляксандра. Выхавана ў прыхільнасці да праваслаў- най царквы. Цікавілася навукай і мастац- твам, вывучала рэліг. літаратуру. Адносна яе ў Івана III існавала некалькі шлюбных праектаў. Перавага была аддадзена шлю- бу з Аляксандрам, прадстаўніком роду Ягелонаў. Іван III разлічваў праз А. 1. атрымаць доступ да спраў Вялікага княства Літоўскага, умацаваць там ста- новішча праваслаўнай царквы. Са свайго боку вялікі князь Вялікага княства Лі- тоўскага Аляксандр і яго брат польскі ка- роль Ян Альбрэхт бачылі ў гэтым шлюбе сродак спынення паліт. і ваеннага насту- пу Маск. дзяржавы на ВКЛ. Перагаво- ры пра заключэнне шлюбу Іван 111 пачаў з пасламі ВКЛ П. і С. Яновічамі пасля падпісання ў 1494 выгаднага мірнага дагавору з ВКЛ. Напачатку з-за тэрытарыяльных спрэчак і ўмоў абмену палоннымі перагаворы складваліся ня- ўдала. Супраць шлюбу была і маці Аляк- сандра, каралева Альжбета, але яна вымушана была пакарыцца волі папы рымскага, які ўхваліў шлюб. Пасля абме- ну некалькімі пасольствамі ўмовы шлюбу былі заключаны. Заручыны адбыліся 6.2.1494 у Маскве ў адсутнасці Аляксанд- ра, якога ў час абраду замяняў адзін з членаў пасольства (па розных крыніцах С. Яновіч, С. Кежгайла альбо С. Га- штольд). 13.1.1495 А. I. выехала з Масквы ў суправаджэнні паслоў ад ВКЛ нам. гарадзенскага Аляксандра Юр'евіча Забярэзінскага, нам. полацкага Яна Юр’евіча Забярэзінскага і паслоў ад Маскаы Сямёна Іванавіча Рапалоўскага, Міхаіла Якаўлевіча Русалкі, дзяка Куры- цына, казначэя Васіля Жукава, жонак і дзяцей баярскіх. Акрамя багатага пасагу Іван 111 даў дачцэ і баярам з яе світы памятныя лісты, у якіх падра- бязна распісаў, як А. I. павінна сябе паводзіць і якое насіць адзенне. 15.2. 1495 Аляксандр сустрэў нявесту каля Вільні. Вянчанне адбылося ў Віленскім кафедральным саборы св. Станіслава паводле каталіцкага і праваслаўнага абрадаў. Службу правілі біскуп віленскі Войцех Радзівіл і маск. свяшчэннік Фама. Адносіны з мужам у А. I. склаліся добрыя, аднак яе цвёрдая прыхільнасць да праваслаўя выклікала расчараванне каталіцкага акружэння велікакняжацка- га двара. Яе пастаянна ўгаворвалі змя- ніць веру, але А. I. была няўмольнай, падтрымлівала праваслаўную царкву ў ВКЛ, разбіралася ў шматлікіх спрэчках паміж праваслаўнымі і католікамі. Набы-
102 АЛЕНДСКІ ты ёй маёнтак Жыгоры яна падаравала Прачысценскаму сабору ў Вільні, упры- гожыла Пакроўскую царкву, якую рэгу- лярна наведвала, выпісала з Масквы 13 кніг (для сябе і цэркваў). Разам з Аляксандрам А. 1. наведала гарады ВКЛ Смаленск, Віцебск, Полацк, Менск, Оршу і інш. У ліп. 1495 падтрымала мужа, які прасіў дапамогі ў Івана 111 супраць хана Менглі-Гірэя. 3 1497 адносіны паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай пагоршы- ліся. Іван III быў незадаволены самастой- нымі дзеяннямі А. I., адмовай Аляксанд- ра пабудаваць для яе праваслаўную царк- ву на тэр. замка, яго паходам у Малдавію і інш. Разам з тым у А. 1. ўзніклі непа- разуменні з бацькам з-за агрэсіўнай палітыкі Маск. дзяржавы ў адносінах да ВКЛ. Іван III пагражаў дачцэ пракляц- цем, калі яна не будзе выконваць яго волі. Яе становішча пагоршыла вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княст- вам Літоўскім 1500—03. У 1503 А. I. звярнулася да бацькі з лістом, у якім папракала яго за парушэнне міру: «От твонх людей,— пісала яна,— упад велн- кнй стался, городы н волостм пожжены, а нные позаседаны м бесчнсленный люд в полон поведён». 3 прычыны таго, што напярэдадні каранацыі яе прымушалі перайсці ў каталіцтва, А. I. адмовілася каранавацца на Каралеўства Польскае і не прысутнічала на каранацыі Аляк- сандра 12.12.1501; у Кракаў выехала толькі 4.2.1502. Аляксандр разам з ёю аб’ехаў польскія землі, даўшы гэтым зразумець свайму акружэнню, што, ня- гледзячы на праваслаўнае веравызнанне, А. 1. фактычна стала каралевай Поль- шчы. У 1501—03 яна атрымала ад мужа ў валоданне землі ў Віленскім і Трокскім ваяв., каля Менска, Гародні, у памежжы з Маск. дзяржавай, замкі ў Магілёве, каля Мсціслава, у Чачэрску і інш. Гарады былі перададзены ў пажыццёвае валодан- не, а землі — у поўнае распараджэнне. А. I. шчодра дарыла іх сваім прыбліжа- ным, праваслаўным цэрквам і манасты- рам. Часта прыязджала ў Менск, аказва- ла матэрыяльную падтрымку Вазнясен- скаму манастыру, падаравала апошняму маёнтак Трасцянец (1502). Пры яе дапамозе архімандрыт гэтага манастыра Іона стаў мітрапалітам кіеўскім і галіц- кім. Па просьбе кардынала Фрыдрыха, брата караля, і каталіцкіх біскупаў, са згоды мужа А. I. садзейнічала пасольству ВКЛ у Маскву, забяспечыўшы канцлера I. С. Сапегу лістамі да Івана III, сваіх маці і братоў. У 1503 быў падпісаны мір, аднавіліся сувязі з бацькам. Становішча А. I. значна ўмацавалася. У 1505 па- па рымскі Юлій II благаславіў шлюб Аляксандра з праваслаўнай, дазволіў не патрабаваць ад яе пераходу ў каталіцтва. А. I. падтрымала мужа ў яго барацьбе са шляхтай за цэнтралізацыю ўлады, але ў паліт. інтрыгах не ўдзельнічала. У 1506, калі татары ішлі на Літву, дапамагала цяжка хвораму Аляксандру на зборным пункце ў Лідскім замку сфарміраваць апалчэнне і накіраваць яго на чале з М. Глінскім супраць ворага. Пасля смер- ці Аляксандра (1506) трон і апека над А. I. перайшлі Жыгімонту I. Яе брат Васіль, які заняў маск. трон пасля смерці Івана III, хацеў выкарыстаць становішча А. I. для дасягнення сваіх паліт. мэт. 3 яе падтрымкай ён меў намер заняць трон ВКЛ, паабяцаўшы значныя прывілеі знаці. Выконваючы завяшчанне мужа, А. I. падтрымала Жыгімонта, які пада- рыў ёй Бельск з Суражам і Бранск. Яна працягвала гасп. дзейнасць, кіравала маёнткамі, у Браславе пабудавала жано- чы манастыр. Існуюць дзве версіі пра смерць А. I. Паводле першай, яна была атручана пасля таго, як віленскі ваявода М. Радзівіл западозрыў яе ў тым, што яна збіраецца вярнуцца на радзіму і далу- чыць свае ўсх. землі да Маск. дзяржавы. Паводле другой версіі, А. 1. памерла ў зняволенні ў Троках. Пахавана ў Пра- чысценскім манастыры ў Вільні. Літ.: Рассказы нз ксторнн Западных окра- нн Росснн. Вып. 3. Лнтовско-Русское кня- жество. Спб., 1905; Т у р а е в а-Ц е р е т е- л н Е. Ф. Елена Яоановна, велнкая княгння лнтовская, русская, королева польская. Спб., 1898; Документы, обьясняюіцне нсторню За- паднорусского края н его отношення к Рос- снн н к Польше. Спб., 1865; Памятннкн русской старнны в западных губерннях нм- пернн... Вып. 5. Внльна, 1870. В. М. Князева. АЛЕНДСКІ Антон Варфаламеевіч [каля 1843, Люблінская губ.— 30.3(11.4). 1864[, удзельнік паўстання 1863—64 на Беларусі. Сын вайскоўца. Бліскуча скон- чыў 1-ы Маскоўскі кадэцкі корпус (1862), вучыўся ў Міхайлаўскай артыл. акадэміі (Пецярбург). Належаў да афі- цэрскай рэв. арг-цыі, зблізіўся з чл. арг-цыі «Зямля і воля». У люгым 1863 рас- паўсюджваў яе пракламацыю «Льецца польская кроў, льецца руская кроў». У крас. 1863 употай выехаў з Пецярбурга ў Магілёўскі пав., дзе пад імем Антоній узначаліў Чарнаруцкі паўстанцкі атрад. У фарміраванні і дзеяннях атрада яму дапамаглі маладыя афіцэры члены паўстанцкай арг-цыі У. А. Корсак, браты М. А. і I. А. Манцэвічы. У прамовах перад народам абяцаў сялянам зямлю без вы- купу і іншыя дэмакр. пераўтварэнні. Пасля разгрому атрада пад Славенямі (27 крас.; цяпер Талачынскі р-н) далу- чыўся да сенненскіх, а потым бары- саўскіх паўстанцаў. 13.5.1863 схоплены карнікамі ў Барысаўскім пав. Публічна расстраляны ў Мінску паводле прыгавору ваен. суда. Літ.: В. [Ратч]. Очеркв мятежного двнже- нвя в Могнлёвской губерннн в 1863 году. Внльна, 1865. Г. В. Кісялёў. АЛЁНЬСКАЕ ВЫСТУПЛЁННЕ СЯ- ЛЯН 1880—82. Адбылося ў в. Алень Бы- хаўскага пав. Магілёўскай губ. (цяпер Магілёўскі р-н) з мэтай пашырыць сваё землекарыстанне шляхам вяртання ўча- сткаў, адрэзаных ад надзелаў у ходзе сял. рэформы 1861. Выклікана ростам малазямелля 'з прычыны натуральнага прыросту насельніцтва. На працягу 1870-х гадоў сяляне в. Алень неаднара- зова звярталіся ва ўстановы па сял. спра- вах, да міністра ўнутр. спраў А. Я. Ціма- шава і цара Аляксацдра II з просьбай вярнуць ім усе землі, якімі яны карыста- ліся да адмены прыгоннага права. Аднак просьбы іх не былі задаволены. Не да- чакаўшыся дапамогі ад улад, сяляне ў 1880 знішчылі межавыя знакі і пачалі пасвіць жывёлу на спрэчных землях, якія ўваходзілі ў склад маёнтка, што належаў купцу Прасольнаму. У лютым 1881 сяля- не перашкодзілі перавозцы сена з гэтых зямель у фальварак, учынілі парубку ле- су, а ў крас. і маі сілай не дапусцілі пра- вядзення на спрэчных дзялянках с.-г. работ і ўступілі ў сутычку з паліцыяй. У 1882, Нягледзячы на процідзеянне па- ліцыі, яны скасілі луг Прасольнага і вы- казалі намер зжаць яго збожжа. Для ўціхамірвання сялян 15.6.1882 у вёску прыбыў магілёўскі губернатар А. С. Дэм- бавецкі, які запатрабаваў спыніць сама- вольныя дзеянні. Нягледзячы на пагрозу губернатара прымяніць сілу, сяляне, уз- началеныя сваім аднавяскоўцам I. Філі- павым, які незадоўга да гэтага вярнуўся з войска, катэгарычна адмовіліся падпа- радкавацца. На наступны дзень загадам губернатара ў вёску для задушэння вы- ступлення былі ўведзены 2 роты салдат 62-га пях. Суздальскага палка. Пад на- ціскам узбр. сілы 14 жн. на сходзе сяляне адмовіліся ад сваіх намераў і прасілі вывесці з вёскі вайск. каманду. Але праз некалькі дзён радавы гэтай каманды Зі- чык, ураджэнец суседняй в. Цвёрдава, заклікаў сялян не ўступаць патрабаван- ням улад да яго вяртання з Пецярбурга, куды ён, самавольна пакінуўшы часць, накіраваўся, каб хадайнічаць зЗ земля- коў. У выніку многія жыхары в. Алень сышлі ў суседнія лясы і там хаваліся, чакаючы вяртання Зічыка. Толькі ў кастр. 1882 частка сялян спыніла супра- ціўленне і падпарадкавалася распара- джэнням улад. Губернатар загадаў вы- весці з вёскі адну роту салдат, а другую пакінуць на поўным утрыманні сялян, што працягвалі праяўляць непакорнасць. У хуткім часе выступленне было канчат- кова задушана. Кр.: Крестьянское двнженме в Росснн в 1881 —1889 гг.: Сб. документов. М., 1960. С. 67—68, 103—107, 736—737. У. П. Крук. АЛЁХІН Яўген Сцяпанавіч [11(23). 12. 1893, в. Верхнія Пады Тамбоўскай вобл.— 22.4.1945], сав. ваен. дзеяч, герой грамадз. вайны. Ген.-маёр (1942). Чл. КПСС з 1928. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1929). Удзельнік 1-й сусв. вайны, поўны георгіеўскі кавалер. У Чыр- вонай Арміі з 1918. У час вызвалення Беларусі ад войск бурж. Польшчы ка- мандзір батальёна. За мужнасць у баях на Зах. фронце ўзнаг. 3 ордэнамі Чырв. Сцяга. Пасля грамадз. вайны нач. штаба 5-й Віцебскай імя Чэхаславацкага пра- летарыяту стралк. дывізіі. У 1933—38 нач. Аб’яднанай беларускай вайсковай школы- У Айч. вайну камандзір дывізіі, корпуса, удзельнік абароны Масквы, Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Венгрыі, Чэхаславакіі. Чл. ЦВК БССР у 1935—38. У Мінску на будынку суво- раўскага ваен. вучылішча мемарыяльная дошка. М. I. Камінскі. АЛІБЕГАЎ Іван Якаўлевіч [сапр. Алі- бегянц Аганез Акопавіч; 21.11(3.12).
1886, Кутаісі—1941], рэвалюцыянер, удзельнік барацьбы за Сав. ўладу на Беларусі. Чл. КПСС з 1905. За ўдзел у рэв. руху выключаны з Маск. ун-та, у 1911 і 1914 арыштоўваўся. 3 1915 у Мінску, вёў работу па стварэнні баль- шавіцкіх арг-цый у войсках Зах. фрон- ту. Пасля Лют. рэв. 1917 член выканкома Мінскага Савета і бюро яго бальшавіцкай фракцыі. 3 вер. 1917 старшыня Мінскага камітэта РСДРП(б). На 1 і II Паўн.-3ах. абласных канфер. РСДРП(б) выбраны нам. старшыні абл. камітэта. 3 ліст. 1917 сакратар Прэзідыума Абласнога выка- наўчага камітэта Саветаў рабочых, сал- дацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту, камісар працы Зах. вобласці. У 1918 нам. старшыні Паў- ночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б), адзін з кіраўнікоў камуніст. падполля на Беларусі ў грамадз. вайну. На I з’ездзе КП(б)Б (1918) выбраны членам ЦК КП(б)Б. Чл. ЦВК БССР у 1919. 3 1919 у Маскве: працаваў у Нар- камаце шляхоў зносін, вучыўся ў Ін-це чырвонай прафесуры. У 1935—41 за- гадчык кафедры і дэкан Маск. ін-та гі- сторыі, філасофіі і л-ры. 3 першых дзён Вял. Айч. вайны ў Маск. нар. апалчэнні, загінуў у баі пад г. Вязьма Смаленскай вобл. Яго імем названа вуліца ў Мінску. АЛІЗАРОЎСКІ Аарон (А д а м, А л.я к- сандр; 1618—1659), правазнавец і са- цыёлаг, праф. Віленскай акадэміі, д-р права. Паходзіў з праваслаўнай сям’і, вучыўся ў навуч. установах Беларусі, Польшчы, Аўстрыі, Германіі і Італіі. Аў- тар працы «Аб палітычнай супольнасці людзей» (Данцыг, 1651), якая вызнача- ецца свецкім характарам, імкненнем да нетэалагічнага аналізу сутнасці грамад- ска-паліт. з’яў і адносін. Яго метадало- гія сфармулявана праз прынцып: ісці за прыродай як найлепшай правадыркай. А. шырока ўжываў эмпірыка-індуктыўны і рацыяналістычны метады, карыстаўся імі пры распрацоўцы і абгрунтаванні тэорыі натуральнага права і грамадскага да- гавору, на аснове якой вёў крытыку су- часнай яму сац. рэчаіснасці, асуджаў бяспраўе і прыгнёт сялян. Станоўча ацэньваў грамадскі лад, апісаны Т. Мо- рам у яго «Утопіі». Найбольш яму імпа- навалі ідэі выхавання моладзі, сцвяр- джэнне каштоўнасці фізічнай працы. А.— прадаўжальнік гуманіст. традыцый Ф. Скарыны, М. Літвіна, А. Валана. 1х аб’ядноўвае распрацоўка шэрагу агуль- ных ідэй і тэорый (натуральнага права, адукаванай манархіі), адстойванне адзі- ных ідэалаў (агульнай карысці, свабоды, роўнасці). Як і яго папярэднікі, А. верыў у магчымасць маральнага удасканалення чалавека, рэфармавання сац. адносін праз мэтанакіраваную і рацыянальную дзейнасць лквдзей, выкарыстанне твор- чых магчымасцей дзяржавы і права і як вынік гэтага — дасягненне сацыяльнай гармоніі, справядлівасці, роўнасці. Літ.: С о к о л С. Ф. Полятнческая в пра- вовая мысль в Белоруссвв XVI — первой половнны XVII в. Мн., 1984. С. Ф. Сокал. АЛІСЁЙКА Уладзімір Цітавіч (22.2. 1921, в. Косетаў Мазырскага пав., цяпер Калінкавіцкага р-на— 9.5.1981), Герой I. Я. Алібегаў. У. Ц. Алісейка. М. Альбер. Сав. Саюза (1944). Чл. КПСС з 1943. У Вял. Айч. вайну з сак. 1943 на Вол- хаўскім, 1-м Укр., 1-м і 2-м Бел. франтах. Камандзір сапёрнага ўзвода ст. сяржант А. вызначыўся ў 1943 пры фарсіраванні Дняпра каля Кіева. Пад агнём праціўніка з байцамі разведаў правы бераг ракі, захапіў плацдарм і размініраваў яго, што садзейнічала поспеху ў пераправе сав. войск. Удзельнік вызвалення Польшчы, штурму Берліна. Да 1971 у Сав. Арміі, палкоўнік. АЛТЫН (ад татар. алты — шэсць), 1) рускае лікава-грашовае паняцце, якое выражала суму ў 6 дзенег або 3 наўгарод- 103 АЛЬБРЭХТ скія капейкі. Да 1720-х гадоў аснова 200-грашовага лікавага рубля. У 1721 указам Пятра I вылічэнне грашовых сум у А. забаронена. 2) Сярэбраная манета без наміналу. Чаканілася на дроце штэм- пелем капейкі з патроенай капеечнай масай з канца 16 ст. да пач. 18 ст. (з пе- рапынкамі). 3) Медная манета, выпу- шчаная ў 1654—55 без абазначэння вар- тасці. Чаканілася на абрэзках расплю- шчанага дроту. 4) Сярэбраная манета, уведзеная грашовай рэформай Пятра 1 у пач. 18 ст. 5) Папулярная назва мед- нага наміналу ў 3 капейкі. На Беларусі А. называўся шастаком. АЛФЯРОВІЧЫ (П а г о с к і я), стара- жытны шляхецкі род герба Багорыя, ула- данні якога знаходзіліся ў Віцебскім ваяв. Ад спадчыннага маёнтка Пагосцічы зваліся А. П а г о с к і я. Першым у кры ніцах згадваецца Алфер. Называюцца 11 пакаленняў прадстаўнікоў гэтага роду, вядомых па маёмасных справах з сярэдзіны 16 ст. да сярэдзіны 18 ст. АЛЬБАРОСІКА (па аналогіі з лац. аі- ЬагшЬепіса беларусазнаўства), коліш- няя назва беларусазнаўства. АЛЬБАРУТЭНІКА (лац. аіЬагшЬепіса ад аІЬш белы-|-сярэднелац. КшЬепіа Русь), лацінская назва беларусазнаў- ства. г АЛЬБЕР (АІЬеП) Марсель (н. 25.11.1917, Парыж), французскі лётчык, удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Гербй Сав. Саюза (1944). Засл. лётчык Францыі. Скончыў лётную школу. У 2-ю сусв. вайну змагаўся ў радах дэголеўскіх сіл «Змагарная Францыя». 3 1943 у СССР у складзе авіяпалка «Нарман- дыя — Нёман» 1-й паветр. арміі. Капітан А. зрабіў 193 баявыя вылеты, збіў 23 са- малёты ворага. Да 1947 у французскай арміі. АЛЬБЕРЦІНІ (АІЬегііпі) Джаакіна (1751—1811), італьянскі кампазітар. У 1781—84 узначальваў капэлу Радзівілаў у Нясвіжы. Дырыжыраваў тут аперэтай Я. Голанда «Агатка» (1784). Да 1804 працаваў у Польшчы, потым у Рыме. Сярод твораў оперы «Дон Жуан» (паст. 1783, Варшава), «Польскі капельмай- стар» (1808). АЛЬБРЭХТ (АІЬгесЬі) Б р а н д э н- бу р г с к і (17.5.1490—20.3.1568), апо- шні гросмайстар (са снеж. 1510) Тэў- тонскага ордэна, першы герцаг Прусіі (з 8.4.1525). 3 роду Гогенцолернаў, 3-і сын Фрыдрыха Брандэнбург-Ансбах- скага, маркграфа Ансбаха і Байрэйта і Соф’і — дачкі польск. караля і вял. князя літ. Казіміра IV Ягелончыка. Ім- кнуўся вызваліць Тэўтонскі ордэн ад васальнай залежнасці ад польск. караля і вял. князя ВКЛ Жыгімонта I Старога (свайго дзядзькі). Дзеля гэтага спраба- ваў знайсці дапамогу ў Германіі, заклю- чыць саюз з маскоўскім вял. князем Васілём III. У 1519—21 вёў вайну з Польшчай, але пацярпеў паражэнне (Прусія была спустошана польск. вой-
104 АЛЬБЯДЗІНСКІ скамі) і вымушаны быў заключыць пе- рамір’е. Звяртаўся за дапамогай да Гер- маніі, але імператар Карл V і германскія князі адмовілі яму. У гэты час А. па- знаёміўся з М. Лютэрам і Ф. Меланхта- нам, царк. лідэрамі лютэранскай Рэ- фармацыі, стаў прыхільнікам іх ідэй, вырашыў правесці Рэфармацыю на зем- лях ордэна. Заручыўшыся падтрымкай польск. караля. 8.4.1525 заключыў у Кракаве дагавор, паводле якога Прусія ператваралася ў васальнае (адносна да Польшчы) герцагства на чале з А. (са спадчынным правам на герцагства яго сям’і). 10.4.1525 на плошчы гал. рынка ў Кракаве А. урачыста прысягнуў у ва- сальнай вернасці каралю Польшчы як свецкі герцаг Прусіі. Аб'явіў таксама аб секулярызацыі Тэўтонскага ордэна і ўвядзенні ў Прусіі лютэранства. Кла- паціўся аб адкрыцці ў гарадах лац. школ, у 1540 гімназп ў Кёнігсбергу, у 1544— універсітэта (СаІІе^ішп АІЬеггі- пшп), дзе атрымалі адукацыю многія бел. і літ. пратэстанты. У 1545 А. прыслаў у ВКЛ пратэстанцкіх прапаведнікаў і ўтварыў для яго грамадзян ва універ- сітэце спец. стыпендыі. Каб выдаваць кнігі на ням. і літ мовах, заснаваў дру- карню. У сувязі са сваімі выдавецкімі планамі ў 1530(?) запрасіў у Каралевец (Кёнігсберг) Ф Скарыну. Але ў хуткім часе абставіны прымусілі Скарыну пакі- нуць горад. 16.5.1530 герцаг выдаў яму прапускны ліст і пасланне да віленскага ваяводы Гаштольда з просьбай аказаць садзеянне «выдатнаму і многавучонаму мужу». Час праўлення А. характары- заваўся няўстойлівай паліт. сітуацыяй у Прусіі — наяунасцю апазіцыі з боку дваранства і мяшчан, сял. паўстаннямі, барацьбой паміж дзвюма групоўкамі лю- тэранскіх багасловаў. Літ.: Архвв Маркса в Энгельса. Т. 7. А. П. Грыцкевіч. Фірменны знак Альбярцінскай суконнай фабрыкі. АЛЬБЯДЗІНСКІ Пётр Паўлавіч (1826, Смаленская губ.— 19.5.1883), рускі дзярж. дзеяч, генерал ад кавалерыі (1878). Скончыў Пажаскі корпус (1843). Удзельнічаў у баях з горцамі на Каў- казе, у Крымскую вайну 1853—56 вы- значыўся ў бітве пад Інкерманам (24.10. 1854). Займаўся ваен.-дылламатычнай дзейнасцю, удзельнічаў у ажыццяўленні ваен. рэформ 1860—70-х гадоў. У 1866— 70 ліфляндскі, эстляндскі і курляндскі ген.-губернатар, камандуючы войскамі Рыжскай ваен. акруп. У 1874—80 ві ленскі, ковенскі і гродзенскі ген.-губер- натар, камандуючы войскамі Віленскай ваен. акругі. Праводзіў курс на ўмацаван- не эканам. і паліт. становішча мясц. памешчыкаў — сац. апоры самадзяр- жаўя ў краі, падтрымліваў іх імкненне да кансервацыі рэшткаў прыгонніцтва. Пры ім былі аслаблены ганенні на ката- ліцкую царкву, дазвалялася выданне і распаўсюджванне кніг на польскай мове 3 мая 1880 А.— варшаўскі ген.-губерна- тар, камандуючы войскамі Варшаўскай ваен. акругі, са студз. 1881 член Дзярж савета Расіі. АЛЬБЯРЦІН, былы пасёлак (або фаб- рычны пасёлак) у Слонімскім р-не, з 19.1.1965 у межах г. Слоніма. Узнік у 1-й палове 19 ст. як сядзіба маршалка шлях- ты Слонімскага пав. В. Пуслоўскага (1762—1833). У склад сядзібы ўвахо- дзілі двухпавярховы мураваны палац, гасп. і службовыя будынкі, пейзажны парк. У палацы размяшчалася багатая калекцыя твораў мастацтва. Побач з ся- дзібай узнік шэраг прамысл. прадпры- емстваў: цагельня, млын і лесапільня, дывановая мануфактура (1832—50), лесапільна-сталярная (1894—1914), су- конная (1813—1905), шоўкакруцільная (1894—1914) ф-кі, чыгуналіцейны (з 1903 наз. машынабудаўнічы; 1828— 1914) і электралямпавы (1913—15) за- воды, драцяное (1907—13) і мукамоль- нае (1881—1914) прадпрыемствы, запал- кавая ф-ка «Шчара» (1904—1914), з-д цвікоў (1905—1914). У 1823 на р. Іса пабудавана драўляна-земляная плаціна з двума шлюзамі, што дазволіла пры- мяніць вадзяны прывод. Побач з прад- прыемствамі ўзнікла паселішча фабрыч- ных сялян, якое ўваходзіла ў склад Шы- лавіцкай вол. Слонімскага пав. У канцы 1870-х гадоў у А. школа, крамы, па- стаялы двор. У 1885 паблізу пракла- дзена чыгунка, у 1886 пабудавана гідра- электрастанцыя. Паводле перапісу 1897, у А. 518 жыхароў. У час 1-й сусв. вайны акупіраваны ням. войскамі, эканам. і культ. жыццё заняпала. У студз. 1919 заняты Чырвонай Арміяй, у пачатку сак. 1919 акупіраваны польск. войскамі, якія пазней былі выбіты з А., але потым зноў захапілі мястэчка. У 1921—39 А. у скла- дзе Польшчы; тут заснавана кардонная ф-ка «Альбярцін». 3 1939 А. у складзе БССР. 3 15.1.1940 у Слонімскім р-не Баранавіцкай, з 8.1.1954 Гродзенскай абл. У 1941—44 А. пад ням.-фаш. акупа- цыяй. У 1946 аднавіла работу кардонная ф-ка, разбураная ў час Вял. Айч. вайны (з 1961 кардонная ф-ка «Беларусь», з 1990— нар. прадпрыемства «Альбяр- цін»). С. М. Чыгрын. В У. Шабмок. АЛЬБЯРЦІНСКАЯ СУКОННАЯ ФАБ- РЫКА. Дзейнічала ў 1813—1905 у мяст. Альбярцін (цяпер у межах г. Слоніма). Заснавана як мануфактура графам Ф. А. Замойскім, да 1828 перайшла ва ўладан- не памешчыкаў Пуслоўскіх. Напачатку дзейнічала толькі аддзелачная вытвор- часць. У 1838 сюды з мяст. Хомск Коб- рынскага пав. (цяпер веска ў Драгічын- скім р-не) пасля пажару была пераве- зена суконная ф-ка, што належала В. Пуслоўскаму. Альбярцін, у адрозненне ад Хомска, стаяў на беразе р. Шчара, якую можна было выкарыстоўваць як транс- партны шлях, крыніцу энергіі і вода- забеспячэння. У 1843 на ф-цы ў Аль- бярціне было 75 ткацкіх, 35 прадзільных, 7 пастрыгальных, 10 варсавальных і больш за 60 інш. станкоў, якія прыво- дзіліся ў рух вадой, коньмі і «ўласнаручна майстравымі людзьмі». У 1843 працавалі 494 рабочыя, у 1858—503. Сярод іх пера- важалі прыгонныя сяляне, якіх набіралі прымусова. Пераселены селянін атрым- ліваў месца у фабр. бараку або дазвол на пабудову ўласнага дома. Для агарода яму выдзяляўся невялікі ўчастак малапры- датнай зямлі. Дзённы заробак складаў 4—5 кап. Акрамя фабрычнай у летнія месяцы прыгонныя павінны былі выкон- ваць і с.-г. паншчыну: касіць, збіраць ураджай і інш. Поруч з прыгоннымі на ф-цы працавалі мясц., а таксама замеж- ныя вольнанаёмныя майстры (у 1843 апошніх было 8 чал.). У розны час ф-ка вырабляла сукно, коўдры, корт, трыко, фланель, драп. У дарэформенны перыяд прадпрыемства дасягнула апагею ў 1845, калі было выпушчана 90 тыс. аршынаў сукна. Пасля адмены прыгонна- га права (1861) выпуск прадукцыі ў 1873 склаў 91 тыс., у 1879—128 тыс. аршынаў у год. 3 1876 ф-ка размяшчалася ў 5 мураваных будынках У 1870—80 дзей- нічалі 134 ручныя ткацкія станкі, 22 часальныя, 15 прадзільных машын, сля- сарня і інш. У 1890-я гады ўстаноўлены
2 новыя паравыя машыны, 2 паравыя катлы. У 1879 на ф-цы працавала 475 наёмных рабочых. Рабочы дзень да 1896 складаў 12 гадз, потым 8—12 гадз. Ся- рэдняя заработная плата наёмнага рабо- чага — 20—60 кап. за дзень. 3 1885 пра- цавалі сталовая для рабочых, з 1886 — бальніца на 4—12 ложкаў, фельчар і ап- тэка, з 1891— вучылішча. На Варшаў- скай (1857) і Усерасійскай (Ма- сква, 1882) прамысл. выстаўках прадук- цыя ф-кі за высокую якасць адзначана сярэбранымі медалямі. У крас.— маі 1876 тут адбылася забастоўка 400 ра- бочых, якія патрабавдлі зямельнага на- дзелу і паляпшэння матэрыяльных умоў. М. Ф. Болбас, М. Т. Раманоўскі. АЛЬВАР (сапр. Альварэза Эма- нуэл; 1526—1585), партугальскі філо- лаг, аўтар падручніка лац. мовы «Павуч чальная граматыка» («І)е іпзіііпапе &га- таііка», Лісабон, 1572), які быў пашы- раны ў Рэчы Паспалітай, у т. л. ў ВКЛ і на Беларусі да 2-й паловы 18 ст. Вя- дома некалькі полацкіх і 15 віленскіх выданняў гэтай граматыкі. Неаднаразо- ва перавыдаваўся ў многіх краінах све- ту. У Расіі апошні раз перавыдадзены ў 1840 (Пецярбург). Л. Р Казлоў. АЛЬГЕРД (1296—май 1377), князь крэўскі і віцебскі, вял. князь ВКЛ [1345—77]. Сын Гедыміна. Атрымаў ад бацькі Крэўскае княства. Каля 1318 ажаніўся з віцебскай князёўнай Мары- яй Яраслаўнай і ў хуткім часе стаў ві- цебскім князем. Валодаючы самым за- ходнім і самым усходнім бел. княст- вамі і маючы непасрэдны ўплыў на По- лацкае княства, дзе княжыў яго сын Андрэы Полацкі. А., верагодна, лічыў сябе прадстаўніком усёй усходняй (най- большай) часткі дзяржавы. Таму пасля смерці Гедыміна, калі Вільня і веліка- княжацкі пасад дасталіся яго малодша- му брату Яўнуту, арганізаваў супраць Яўнута змову з братам Кейстутам. Кей- стут заняў Вільню і захапіў Яўнута. Аднак велікакняжацкі пасад дастаўся А., што азначала прызнанне Кейстутам дамінуючага месца бел. зямель у дзяржа- ве. Будучы выразнікам інтарэсаў гэтых зямель і абапіраючыся на натуральны працэс іх далейшага эканамічна-паліт. і культ.-этнічнага збліжэння, А. паспя- хова вёў палітыку, накіраваную на кан- чатковае аб’яднанне ўсходнеслав. зямель у адзінай дзяржаве. Да ВКЛ было да- лучана Чарнігава-Северскае (1340-я га- ды) княства, у паліт. залежнасці ад яго апынулася Смаленскае (1350-я гады). Будучы яшчэ віцебскім князем, А. з мэ- тай пашырэння свайго ўплыву на Пскоў выступіў у 1341 на дапамогу яму ў ба- рацьбе з крыжакамі. Хоць у далейшым пскоўскім князем стаў яго сын Андрэй Полацкі (1342), гэта палітыка не мела поспеху і прывяла да канфліктаў з су- седняй зямлёй. А. імкнуўся пашырыць свой уплыў і на Цвярское княства, што абвастрыла яго адносіны з Масквой. Тры паходы Альгерда на Маскву (1368, 1370, 1372) былі безвыніковымі. У 1362 А. разбіў татараў у бітве на р. Спня Воды, у выніку чаго далучыў да сваей дзяржавы Падолле і аддаў у кіраванне Вялікі князь ВКЛ Альгерд. новагародскім князям Карыятавічам, войска якіх складала галоўную сілу А. у гэтым паходзе. Авалодаўшы Кіевам, А. пасадзіў там князем свайго сына Ула- дзіміра. У выніку шматгадовай барацьбы з польскім каралём Казімірам III за Га- ліцкую і Валынскую землі яму дасталася ў 1377 толькі апошняя. А. удзельнічаў у адпоры нямецкай агрэсіі ў 1345, 1347, 1348, 1352, 1365 і 1370. За час яго княжання тэр. ВКЛ павялічылася больш чым у 2 разы, што было на карысць бел. землям, якія занялі цэнтр. месца ў дзяржаве. Гэта асабліва спрыяла росту эканомікі, высокаму развіццю культуры і тым самым забяспечвала ім вядучае месца ў дзярж. жыцці. Літ.: СоловьёвС. М. Нсторяя Россня с древнейшнх времён. Кн. 2. М., 1960, А н- тоновнчВ Б. Монографнн по нсторнн Западной н Юго-Западной Россян. Кнев, 1885. Т. 1. С. 74—132. М. I. Ермаловіч. АЛЬГЕРДАВІЧЫ, галіна велікакняжац- кай дынастыі ў ВКЛ у 14—16 ст.; на- шчадкі вял. князя Альгерда. Мелі ўдзелы на Беларусі, Украіне і ў велікарус. зем- лях. Ад дзвюх жонак (князёўны Ма- рыі Віцебскай і князёўны Ульяны Цвяр- ской) Альгерд меў 12 сыноў і 9 дачок. Усе яны дажылі да сталага ўзросту. Па- колькі ўсе сыны былі праваслаўнымі, то, апрача ўласнага імя, мелі і імя па баць- ку — Альгердавічы. У 1386 некаторыя з іх прынялі каталіцтва. Вялікімі князямі ВКЛ з роду А. былі сыны Альгерда — Ягайла (Якау, Уладзіслаў, вял. князь ВКЛ у 1377—1392 з перапынкам, ка- роль польскі ў 1386—1434) і Свідры- гайла (Леў, потым Баляслаў, вял. князь ВКЛ у 1430—32). Нашчадкі Альгерда, сыны Ягайлы — Уладзіслаў (кароль Польшчы) і Казімір (вял. князь ВКЛ, потым і кароль Польшчы) — называліся Ягелонамі. Гэтая назва захоўвалася і за нашчадкамі Казіміра да 2-й паловы 16 ст. Дынастыя Ягелонаў згасла ў 1572. Аль- гердавічамі называліся таксама нашчадкі іншых сыноў Альгерда. якія мелі ўдзелы на Беларусі і ў іншых землях. Часамі яны намагаліся заняць велікакняжацкі пасад, грунтуючы свае прэтэнзіі на паходжанні ад Альгерда. Гэтыя ўдзель- ныя князі і іх нашчадкі мелі ўжо ін- шыя прозвішчы, утвораныя ад імя непа- 105 АЛЬПЯРОВІЧ срэднага продка або ад назвы княства (маентка), дзе яны княжылі. Напры- клад, нашчадкі кн. бранскага, трубчэў- скага і старадубскага Дзмітрыя Альгер- давіча (загінуў у 1339) называліся кня- зямі Трубяцкімі (як княжацкі род існа- ваў да 20 ст.); нашчадкі Уладзіміра Аль- гердавіча (памёр пасля 1398) і яго сына Алелькі (Аляксандра) называліся князя- мі Алелькавічамі, зрэдку — князямі Слуцкімі; нашчадкі Івана Уладзіміравіча, князя на Белай,— князямі Бельскімі; нашчадкі Фёдара Альгердавіча — кня- зямі Кобрынскімі, іх сваякі — князямі Сангушкамі Альгердавічамі; нашчадкі Лугвена (Лінгвена) Сямёна Альгердаві- ча — князямі Мсціслаўскімі. А. карыста- ліся пэўнымі прывілеямі як найбліжэй- шыя сваякі дынастыі Ягелонаў, засядалі ў радзе паноў на спадчыннай аснове, карысталіся гербам велікакняжацкай дынастыі Ягелонаў і ўсёй дзяржавы — •Пагоняй», якую надалі ў якасці герба і сваім землям (такі герб мелі Слуцк і Слуцкае княства). А. мелі значны ўплыў на магнатаў і часта ўзначальвалі па- літ. г|>упоўкі. А. П. Грыцкевіч АЛЬГІМУНТ (?—?), міфічны новага- родскі князь. Звесткі пра яго ў розных крыніцах супярэчлівыя. У Хроніцы Быхаўца ён згадваецца як гальшанскі князь, сыну якога, Міндоўгу, Гедымін аддаў у кіраванне Кіеў пасля яго за- ваявання. Але гэту версію абвяргае В. Антановіч. У іншых крыніцах А. пака- заны як новагародскі князь жамойцкага паходжання. Паводле другіх крыніц, ён названы сынам Траняты (п. у 1264), Скіргайлы (1354—1396) і Гольшы (мі- фічная асоба). Супярэчлівасць звестак абвяргае яго гіст. сапраўднасць як нова- гародскага князя. Літ.: Хроннка Быховца. М., 1966. С. 51; Полное собранне русскнх летопнсей. М., 1980 Т. 35 С. 92, 131, 148, 151, 176, 178, 196, 199, 217, 220 М. I. Ермаловіч. АЛЬДОНА (паводле Хронікі Быхаўца — Ганна, імя А. набыла ў шлюбе; 1309 ці 1310—26.5.1339), дачка вял. князя ВКЛ Гедыміна. У 1325 (паводле іншых «вестак 1323) аддадзена замуж за сына польскага караля Уладзіслава I Лакеткі— Казіміра (з 1333 польскі ка- роль Казімір 111). Гэты дынастычны шлюб быў заключаны дзеля ўмацавання саюзу паміж ВКЛ і Польшчай з мэтаю сумеснай барацьбы супраць Тэўтонскага ордэна. Вынікам збліжэння дзяржаў стаў сумесны паспяховы паход на Брандэн- бург у 1326 на чале з кн. Давыдам Га- радзенскім. Літ.: Полное собранне русскнх летопнсей. М., 1975. Т. 32. С. 41, 188. М. 1. Ермаловіч АЛЬПЯРОВІЧ Яўген Маркавіч (1888, Гомель— 1938), удзельнік барацьбы за Сав. ўладу ў Маскве і Саратаве. Чл. КПСС з 1914. Скончыў Маскоўскае вы- шэйшае тэхн. вучылішча (1914). У рэв. руху з 1904: працаваў у нелегальнай друкарні, быў членам марксісцкіх рабо- чых гурткоў, баявой дружыны па ахове
106 АЛЬТЭРНАТЫЎНАСЦЬ мітынгаў, выконваў даручэнні Саратаў- скай арг-цыі РСДРП. У 1906 за ўдзел у рэвалюцыі 1905—07 выключаны з Са- ратаўскага рэальнага вучылішча. У 1915 працаваў па аднаўленні падп. балыпа- віцкай арг-цыі ў Маскве. 6.6.1915 арыш- таваны і сасланы ва Усх. Сібір. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. і арганізатар- прапагандыст Маскоўскага абл. бюро ЦК РСДРП(б). Удзельнічаў у Кастр. ўзброеным паўстанні 1917 у Замасква- рэччы. Потым на гасп. рабоце ў Маскве і Маскоўскай вобл. У 1938 незаконна рэпрэсіраваны і расстраляны. Рэабіліта- ваны пасмяротна. Э. А. Карніловіч. АЛЬТЭРНАТЫЎНАСЦЬ у г і с т а- рычным працэсе, наяўнасць у рэ- чаіснасці істотна адметных, узаема- выключальных магчымасцей гістарычна- га развіцця — альтэрнатыў (франц. аі- Іегпаііуе ад лац. аііегпаге чаргавацца) і адначасова прысутнасць грамадскіх сіл, якія актыўна дзейнічаюць па рэалізацыі гэтых магчымасцей. Можа разглядацца як з'ява гіст. рэчаіснасці і як задача гіст. пазнання. Уласціва толькі гра- мадскім з’явам, пераважна масавага ха- рактару. Адрозненні ў масавых з'явах і працэсах маюць дастаткова прасторы для выяўлення істотна адметных варыян- таў грамадскага развіцця. Аднак А. ха- рактэрна дзейнасці і развіццю не толькі на масавым узроўні. але і на ўзроўні вузкагрупавым, індывідуальным (звы- чайны від альтэрнатывы), які ў адроз- ненне ад гіст. альтэрнатывы (масавы ўзровень) менш кардынальна, на ніжэй- шым узроўні ўплывае на змест, формы, кірунак і вынікі функцыяніравання і развіцця грамадскіх сістэм У гіст. рэаль- насці ўзнікненне альтэрнатыўнай сітуа- цыі мае аб'ектыўныя і суб'ектыўныя перадумовы. Аб’ектыўнай асновай аль- тэрнатыў з'яўляецца прысутнасць у рэ- чаіснасці істотна адметных магчымасцей для наступнага развіцця, якія могуць быць рэалізаваны толькі з пэўнай вера- годнасцю. Узнікненне магчымасцей звя- зана з неадназначнай абумоўленасцю ў гіст. развіцці формы зместам і сродку — мэтай дасягнення. Змест гіст. развіцця можа мець пэўны дыяпазон форм, у якіх ён выяўляецца. У эпоху феадалізму іс- навала асабістая залежнасць селяніна ад феадала, формы якой вар'іраваліся ад простага аброку да асабістага закаба- лення і прамога гвалту над сялянамі. Разнастайнасць форм, у якіх выяўляецца адзін і той жа змест, вядзе да ўзнікнення розных магчымасцей, што ў сваю чаргу стварае аб’ектыўныя перадумовы для ўзнікнення альтэрнатыў. Не толькі адзін 1 той жа змест можа выяўляцца ў розных формах, але і, наадварот, пры пераходзе ад аднаго зместу да другога новая сут- насць часам развіваецца ў старой форме. У такім выпадку адна форма напаўняец- ца розным зместам. Станаўленне новай сутнасці ў розных старых формах пры пэўных умовах таксама можа выклікаць з’яўленне альтэрнатыўных магчымасцей. К. Альхімовіч. На этапе. 1894. Нацыянальны музей. Варшава. У грамадскім развіцці няма адназнач- най залежнасці сродку ад мэты. Адна і тая ж мэта ў залежнасці ад канкрэтна- гіст. умоў можа дасягацца рознымі срод- камі. Рэфармісцкія і рэвалюцынныя, легальныя і нелегальныя, мірныя і ўзбро- еныя метады дзейнасці — усе гэтыя сродкі могуць быць выкарыстаны для да- сягнення адной і той жа мэты. Харак- тар выкарыстання гэтых сродкаў з’яўля- ецца альтэрнатыўным. Розныя сродкі дазваляюць дасягнуць аднаго і таго ж выніку, аля гэты вынік можа мець розныя формы выяўлення, розны ўзровень разві- тасці, што часам выклікае ўзнікненне альтэрнатыўных сітуацый. Для фармі- равання альтэрнатывы неабходна пры- утнасць суб’ектыўнага фактара, г. зн. пэўных грамадскіх сіл, якія свядома ці падсвядома імкнуцца ператварыць істот- на адметныя магчымасці ў рэальнасць. Рэалізацыі той ці іншай з альтэрнатыў- ных магчымасцей папярэднічае яе выбар. У гіст. развіцці ён праводзіўся ў працэсе практычна-эмпірычнага, штодзённага пазнання рэчаіснасці ці на аснове вы- працаваных навук. тэорый і метадаў. Першы варыянт выбару ўласцівы не асобным гіст. персаналіям, а шырокаму колу суб’ектаў гісторыі, вял. сацыяльным групам людзей. Рэальным індыкатарам, якім кіраваліся ў сваім выбары гэтыя групы людзей, былі іх інтарэсы. Перша- пачатковым рухавіком апошніх былі па- трэбнасці людзей. Інтарэс выступае ў якасці пабуджальнай сілы дзейнасці суб'екта, існуе як непасрэдная крыніца яго актыўнасці. Ён у ведамляецца і вы- яўляецца ў форме матываў і стымулаў дзейнасці людзей, на аснове якіх фармі- руюцца мэты гэтай дэейнасці і складва- юцца ідэалы, да якіх імкнуцца людзі. Суб'ектыўны фактар з’яўляецца кампа- нентам, які вызначае магчымасць рэалі- зацыі той ці іншай гіст. альтэрнатывы з істотна адметных патэнцый яе раз- віцця. Перамога кожнага з альтэрнатыў- ных шляхоў залежыць ад суадносін гра- мадскіх сіл, іх мэтанакіраванасці, згурта- ванасці, арганізаванасці. Альтэрнаты- ва — гэта розныя варыянты наступнага развіцця, якія заключаны ў сённяшняй рэчаіснасці, але яшчэ не праяві- ліся рэальна. Ні ў якім разе альтэрна- тыва не ўяўляе сабой антытэзу, істотна адметны варыянт будучага развіцця, які супрацьстаіць існуючай рэчаіснасці. Бу- дучае з'яўляецца натуральным працягам сённяшняга, але яно не можа быць альтэрнатывай сённяшняму. Перамога адной з альтэрнатыўных магчымасцей здымае супрацьлеглую ёй магчымасць грамадскага развіцця, і альтэрнатыўная сітуацыя знікае. Ступень яе знікнення залежыць ад таго, наколькі альтэрнаты- ве, што перамагла, удалося падавіць супрацьлеглую. Бываюць сітуацыі, калі падаўленая альтэрнатыва знікае частко- ва. Тады застаецца патэнцыяльная маг- чымасць яе ўплыву на будучае грамад- скае развіццё. Не выключана сітуацыя, калі ні адна з супрацьлеглых тэндэн- цый развіцця не можа ўзяць верх. У вы- падку працяглага супрацьс аяння гэтыя альтэрнатывы могуць знікнуць і з'явяцца новыя магчымасці. Развіццё гіст. сітуа- цый у іх альтэрнатыўных варыянтах рэгулюецца законамі імавернага харак- тару. Гэтыя законы ўласцівы масавым выпадковым з’явам. Законы імавернага характару праяўляюцца як законы- тэндэнцыі, як пэўныя заканамернасці, што пакідаюць умовы для ўзнікнення істотна розных магчымасцей гіст. раз- віцця. У айчыннай гісторыі шмат выра- шаных і нявырашаных альтэрнатыў- ных сітуацый. У 13—16 ст. для ўсіх славян на альтэрнатыўнай аснове выра- шалася пытанне: якой дзярж. адзінцы стаць цэнтрам збірання земляў — Вял. княству Маскоўскаму ці Вял. княству Літоўскаму. Разнавіднасцю і адным з фактараў вырашэння дылемы была аль- тэрнатыва шляхоў далейшай паліт. эва- люцыі дзяржаўнасці ўсх. славян: феа- дальна-шляхецкая (баярская) дэмакра- тыя (Вял. княства Літоўскае, Вялікі Ноўгарад, Пскоў) ці таталітарная дзяр- жава (Вял. княства Маскоўскае). Пасля Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый для Беларусі існавалі рэальна два альтэр- натыўныя шляхі дзярж. самавызначэння: нацыянальна-дэмакратычны (БНР) і са- цыялістычны (БССР). Перамагла апош- няя альтэрнатыва. Прычына гэтага — большая моц грамадскіх сіл, якія імкну- ліся да дзярж. вызначэння Беларусі на сацыяліст. аснове. У гэты ж час вырашалася яшчэ адна альтэрнатыва — існаваць наогул бел. дзяржаўнасці ці не. У Сав. Беларусі да канца 1920-х га- доў у сельскай гаспадарцы існавала ба- рацьба двух альтэрнатыўных кірункаў — калгасна-кааператыўнага і індывідуаль- нага. Перамог першы, але другі на доўгі час захаваў пэўныя патэнцыі свайго існа- вання. Кожная са згаданых сітуацый аб’- ектыўна мела ў сабе некалькі аль- тэрнатыўных рашэнняў. Умовы для перамогі адной з іх былі створаны праз
107 АЛЫІІЭЎСКІ уздзеянне суб’ектыўна-гіст. фактара. Альтэрнатыва як гіст. рэчаіснасць з’яў- ляецца прадметам даследавання. Выву- чэнне альтэрнатыўных сітуацый дазва- ляе глыбей асэцсоўваць ход грамадска- гіст. развіцця, улічваць яго рэалізаваныя і нерэалізаваныя магчымасці. У працэсе аналізу вельмі складана адро; ніць са- праўдную альтэрнатыву. Патрэбен дэ- талёвы разгляд гіст. альтэрнатывы ў адзінстве ўтвараючых яе аб’ектыўных і суб’ектыўных фактараў. Неабходны пад- рабязны аналіз прычын перамогі адной альтэрнатывы і знікнення другон, сту- пені падаўлення магчымас ей пераможа- най альтэрнатывы і патэнцый, якія яна мела, для наступнага развіцця. Літ.: Ковальченко М. Д. Методы нсторвческого нсследовання. М., 1987. Л. Г. Каханоўскі. АЛЬХІМОВІЧ Казімір (20.12.1840, в. Дэмбрава Лідскага пав., цяпер Шчу- чынскі р-н — 31.12.1916), жывапісец, графік. Прадстаўнік позняга рамантызму і рэалізму ў бел. жывапісе 19 — пач. 20 ст. Творчасць звязана з мастацкім жыццём Польшчы, Літвы і Беларусі. Вучыўся ў мастацкай школе В. Герсана ў Варшаве (1871—73), у Мюнхенскай акадэміі масіацтваў (скончыў у 1875), у Парыжы (1876— 78). За ўдзел у паў- станні 1863—64 сасланы ў Сібір, вызва- лены ў 1869 па амністыі. 3 1878 жыў у Варшаве, браў удзел у выстаўках Вар- шаўскага т-ва заахвочвання ма тацтваў і Салона ў Парыжы. Стварыў карціны на тэмы бел., літ. і польскай гісторыі: «Пахаванне Гедыміна», «Пасля бітвы», «Смерць Маргера», «Ліздзейка з дачкой на руінах царквы Перуна», «Абарона Ольштына» (1883), «Смерць Глінскага ў турме» (каля 1884). У творах. напі- саных пад уплывам сібірскай ссылкі, гучыць пратэст супраць царскага сама- ўладдзя: «Смерць у выгнанні», «Пахаван- не на Урале» (каля 1873), «На этапе» (1894) і інш. У карцінах на бытавыя тэмы паказаны пакутлівы лёс сялян і парабкаў, іх цяжкая праца («Жніво», 1869; «Найманне работнікаў», 1893; «Па- рабкава хата», «Абліваючыся потам», «Шляхціц і селянін», 1908; і інш.). Па ма- тывах творчасці А. Міцкевіча стварыў се- рыю карцін, а таксама 12 кардонаў-ілю- страцый да пазмы «Пан Тадэвуш». Ілю- стратар твораў Ю. Славацкага і Ю. Кра- шэўскага. 3 Т. Попелем і А. Пятроўскім размалёўваў касцёл св. Кацярыны ў Пе- цярбургу. Літ.: Д робов Л. Н. Жмвопнсь Бело- руссвн XIX — начала XX в. Мн„ 1974. Л. Н. Дробаў. АЛЬХОЎСКІ Мікалай Іванавіч [27.9 (10.10).1909. в. Межава Аршанскага пав., цяпер Аршанскі р-н — 26.8.1978), Герой Сав. Саюза (1944). У Чырвонай Арміі з 1927. Чл. КПСС з 1932. Скон- чыў Ваенна-паветр. акадэмію (1936). У Вял. Айч. вайну з лютага 1943 на Бранскім, Варонежскім, Сцяпным, 2-м Укр. франтах, удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Малдавіі, Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі. Камандзір эскадрыллі знішчальнікаў авіяпалка, маёр, зрабіў 128 баявых вылетаў, удзель- М. 1. Альхоўскі. А. А. Альшэўскі. нічаў у 34 паветр. баях знішчыў 19 са- малётаў праціўніка. Да 1953 у Сав. Арміі, падпалкоўнік. Пазней жыў і пра- цаваў у Маскве. АЛЫПАНІЦКАЯ БІТВА 1527, паміж войскамі Вял. кн. Літ. і крымскіх татар. Адбылася 27.1.1527 каля р. Альшаніца (прыток Дняпра), за 30 км на ПдУ ад Кіева. Са снеж. 1526 татары шматлікі- мі набегамі на польскія, літ. і паўднёва- бел. землі прычынялі вял. страты. 7 тыс. коннікаў Вял. кн. Літ. на чале з вял. гетманам ВКЛ К. Астрожскім і палявым гетманам Я. Радзівілам, а таксама вой- скі кн. Юрыя Сяменавіча Слуцкага, кн. Андрэя Неміровіча, князёў Івана і Аляксацдра Вішнявецкіх і інш. дагналі татар (24 тыс. чал. на чале з царэвічам Малаем) на р. Альшаніца, дзе 27.1.1529 разбілі іх. Былі вызвалены 80 тыс. па- лонных, вернута нарабаваная маёмасць, зняволены, а потым забіты Малай. Пасля гэтай бітвы і з іншых прычын Крымскае ханства не змагло больш рабіць знач- ныя набегі на землі Вял. кн. Літоўскага. АЛЫІІАНСКАЕ ВЫСТУПЛЁННЕ СЯ- ЛЯН 1912. Адбылося ў в. Альшанка Пінскага пав. (цяпер Пінскі р-н) суп- раць уціску іх інтарэсаў мясц. ўладамі, якія дэейнічалі на карысць памешчыцы Скірмунт. На працягу 1904—12 на сялян неаднаразова накладваліся штрафы за самавольны выпас жывёлы на землях амешчыцы. Сяляне адмаўляліся пла- ціць, 1 ў 1912 улады апісалі і прызна- чылі для распрадажы іх жывёлу, каб атрыманыя грошы ўнесці па выканаў- чых лістах. 16.7.1912 сяляне загналі апісаную жывёлу (158 галоў) у лес і ар- ганізавалі яе ахову. Неўзабаве туды пры- быў атрад паліцыі (27 чалавек) на чале з павят. спраўнікам. Сяляне, узброіўшыся каламі, граблямі і інш., перагарадзілі паліцыі дарогу. Адбылася сутычка, у якой удзельнічалі каля 100 сялян. Многія стражнікі атрымалі ўдары палка- мі, з некаторых былі сарваны пагоны. Аднак, прымяніўшы нагайкі, паліцыя ўзяла верх. Жывёла была захоплена і дастаўлена да месца продажу. Спробы часткі сялян (30—50 чал.) адбіць яе ў час перагону не мелі поспеху. На на- ступны дзень сяляне вымушаны былі заплаціць памешчыцы 1302 руб., пасля чаго ім вярнулі жывёлу. Улады абвіна- вацілі 16 чал. у аказанні супраціўлення паліцыі, 4 «зачыншчыкі» выступлення былі арыштаваны. Кр.: Документы н матерналы по нсторнн Белорусснн (1900—1917 гг.). Мн., 1953. Т. 3. С. 748. Літ.: Гісторыя Беларускай ССР. Мн„ 1972. Т. 2. С. 508. А. Р. Бухавец. АЛЫПАНСКІ Прохар Мікалаевіч (н. 27.7.1913, с. Новаказанка Тэўрыз- скага пав. Омскай губ„ цяпер Тэўрыз- скага р-на), адзін з арганізатараў і кі- раўнікоў камсамольска-маладзёжнага падполля 1 партыз. руху на тэр. Віцеб- скай і Вілейскай абл. у Вял. Айч. вайну, гісторык. Доктар гіст. н. (1973). Чл. КПСС з 1941. 3 ліп. 1941 на Зах. фронце, са снеж. 1941 у партыз. атрадзе. У крас.— кастр. 1942 сакратар Мехаў- скага падпольнага абкома ЛКСМБ, упаўнаважаны ЦК ЛКСМБ па Вілей- скай вобл. 3 15.4.1943 сакратар, з 14.9. 1943 да 5.7.1944 нам. сакратара Вілей- скага падпольнага абкома ЛКСМБ, рэдактар абл. камсамольскага бюлетэня «Молодёжь Белорусснн в борьбе за Ро- днну». 3 1944 на парт. рабоце і ў друку. Скончыў БДУ (1952), Акадэмію грамад- скіх навук пры ЦК КПСС (1957). 3 1957 у апараце ЦК КПСС. 3 1959 у Ін-це славяназнаўства і балканістыкі АН СССР. Займаўся праблемамі рус. і польскага вызв. руху, гісторыяй сав.- польскіх адносін. Тв.: Декабрнсты в польское нацхонально- освободнтельное двнженне. М., 1959; Рнж- скнй мнр: Мз нсторнн борьбы Советского правнтельства за установленме мнрных отношеннй с Польшей (конец 1918 — март 1921 г.). М„ 1969; Рнжскмй договор н раз- внтне советско-польскнх отношеннй, 1921 — 1924. М„ 1974. АЛЬШЭЎСКІ Анатоль Адамавіч [парт. псеўд. Юрка Пружанскі; 21.6 (4.7). 1904, мяст. Бяроза-Картузская Пружанскага пав., цяпер г. Бяроза — 1937], дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі, публіцыст. Чл. КПСС з 1919. У 1919 добраахвотна ўступіў у Чырвоную Ар- мію, змагаўся за ўстанаўленне Сав. улады на Палессі. 3 1920 вучыўся ў
108 АЛЫІІЭЎСКІ Камуніст. ун-це імя Свярдлова (Маск- ва). Працаваў у Разані, Ніжнім Ноўга- радзе. 3 пач. 1925 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: сакратар ЦК КСМЗБ, чл. ЦК КСМ Польшчы. На III канфер. (1926) і 1 з’ездзе (1928) КПЗБ выбра- ны чл. ЦК. Рэдактар цэнтр. органаў ЦК КПЗБ лБальшавік» і вЧырвоны сцяг». Удзельнічаў у рабоце IV канфер. Кампартыі Польшчы (1925). У 1927 арыштаваны і зняволены польскімі бурж. ўладамі ў Варшаве. 3 1928 у СССР па абмену паліт. зняволенымі. 3 1932 зноў у зах.-бел. падполлі: кіраўнік Края- вога бюро ЦК КПЗБ. 3 ліп. 1932 да 1933 працаваў у рэдакцыі Прадстаўніцт- ва ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б у Мін- ску. 3 1933 на прафс. рабоце. У публі- цыст. артыкулах, апублікаваных ананім- на ў падп. выданнях, выкрываў палітыку ўрада бурж. Польшчы. У 1937 незакон- на рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмя- ротна. Яго імем названы вуліцы ў Бярозе і Пружанах; у Бярозе на доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка. Літ.: Калесяік У. Пасланец Праметэя: Дакум. аповесць. Мн„ 1984. У. А. Калеснік. АЛЬШЭЎСКІ ЛЁТАПІС, помнік бел.- літоўскага летапісання 16 ст.; спіс па- шыранай рэдакцыі лХронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», пера- кладзены на польск. мову, аналагічны тэксту Кракаўскага (на польск. мове) і Румянцаўскага спісаў (гл. Румянцаў- скі летапіс). У 19 ст. захоўваўся ў б-цы пана А. Хамінскага ў маёнтку Альшэва (ад яго і назва) каля Нарачы; цяпер зберагаецца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве. Датуецца 1550. У А. л. пада- дзена гісторыя ВКЛ ад легендарнага князя Палемона да сярэдзіны 15 ст. Асабліва падрабязна апісаны перыяд княжання Вітаўта, выкладзены па лЛета- пісцы вялікіх князёў літоўскіх». У кан- цы летапісу змешчана «хронічка» — збор кароткіх датаваных звестак за 1307— 1535. А. л. — самы ранні пераклад на польск. мову бел.-літ. летапісу. Упершы- ню апубл. С. Пташыцкім асобным вы- даннем (Вільня, 1907) і ў Поўным збо- ры рус. летапісаў (т. 17, 1907), пера- выдадзены М. М. Улашчыкам там жа (т. 35, 1980). Літ.: У л а іц н к Н. Н. Введенне в нзуче- нне белорусско-лнтовского летопнсання. М„ 1985. С. 58—60. В. А. Чамярыцкі. АЛЮШКЁВІЧ Мікалай Восіпавіч [1873, г. Ліда — 1903 (?)], дзеяч Бруснёва групы — адной з першых с.-д. арганіза- цый у Расіі. Вучыўся ў Лідскім і Пецяр- бургскім гар. вучылішчах. У 1891 атры- маў званне нар. настаўніка. Працаваў чарцёжнікам Гал. Адміралцейства і адна- часова быў слухачом тэхн. школы пры Рус. тэхнічным т-ве ў Пецярбургу. 3 кан- ца 1889 пад псеўд. «Хімік» вёў заняткі ў рабочых гуртках, выкладаў хімію, бія- логію, асновы палітэканоміі. Вясной 1891 удзельнічаў у паліт. дэманстрацыі на пахаванні пісьменніка-дзмакрата М. В. Шалгунова, у першай пецярбург- скай маёўцы. Друкаваў на гектографе Вялікі князь ВКЛ Аляксандр. і распаўсюджваў пракламацыі, лістоўкі і іншыя с.-д. выданні, ствараў нелегаль- ныя бібліятэкі. Пасля арышту М. I. Брус- нёва, восенню 1892 узначаліў ініцыятыў- ную групу прапагандыстаў, якая аднавіла дзейнасць разгромленай арг-цыі. Пра- водзіў сходкі рабочых, на якіх знаёміў іх са сваім рэфератам «Аб рабочым пы- танні ў Расіі і на Захадзе». Склаў пра- ект статута арг-цыі, збіраў сродкі на яе патрэбы, дастаўляў з-за мяжы рэв. літа- ратуру. Устанавіў цесныя сувязі з пецяр- бургскай групай польскіх сацыял-дэ- макратаў (1. Непакайчыцкі, К. Акуліч і інш.), студэнцкай зямляцкай арг-цыяй «Гурток польскай, літоўскай і беларускай моладзі», з групай лВызваленне працы», «Саюзам польскіх рабочых». Перакла- даў на рус. мову марксісцкую л-ру, займаўся выдавецкай дзейнасцю. На яго кватэры адбываліся сходкі, знаходзілі- ся б-ка нелегальнай л-ры і архіў, 1.6.1893 арыштаваны ў ліку іншых членаў арг-цыі. Пасля 4 з паловай месяцаў зняволення вызвалены і ўзяты пад на- гляд паліцыі з забаронай жыць у сталіч- ных і універсітэцкіх гарадах. Пасяліў- шыся ў Ноўгарадзе, заснаваў у 1896 ра- зам з мясц. сацыял-дэмакратамі падп. друкарню, у якой друкаваліся нелегаль- ныя выданні для рабочых Пецярбурга, у т. л. адозвы «Да рабочых Нова-Адмі- ралцейскага завода», «Справядлівая справа» і інш. 22.8.1897 арыштаваны. Пасля 1-гадовага зняволення ў турме высланы на 3 гады ў Валагодскую губ. У апошнія 2 гады жыцця з-за хваробы ад рэв. дзейнасці адышоў. Літ_* Деятелн революцнонного двнження в Росснн: Бнобнблногр. словарь. Т. 5, вып. 1. М„ 1931; Орехов А. М. Соцнал-демокра- тнческое двнженне в Росснн н польскне революцнонеры, 1887—1893 гг. М„ 1973. В. М. Чарапіца. АЛЯКСАНДР (5.8.1461, Кракаў — 19.8. 1506), вялікі князь ВКЛ [1492—15061, кароль польскі [1501—06]. Сын Казімі- ра IV, унук Ягайлы. Час яго княжання супаў з аднаўленнем шырокага наступ- лення Маск. дзяржавы на ВКЛ, прыпы- ненага пры Казіміры IV. У 1492—94 ВКЛ страціла частку сваёй тэр. з гарада- мі Мцэнск, Любуцк, Вязьма, Дарагабуж і інш. Жаніцьба А. з дачкою вял. мас- коўскага кн. Івана ІП Аленай іванаўнай не прывяла да прымірэння. У вайне Ма- скоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500—03, павсдле да- гавору аб 6-гадовым перамір’і, ВКЛ страціла 25 гарадоў (па інш. звестках 19), у т. л. Чарнігаў, Старадуб, Бранск, Гомель. Адначасова А. вымушаны быў весці барацьбу з саюзнікамі Масквы — крымска-татарскім ханам Менглі-Гірэем, войскі якога былі разгромлены ў Клецкай бітве 1506, і малдаўскім гаспадаром Стэфанам. Ва ўнутранай палітыцы А. ішоў на далейшыя ўступкі феадалам ВКЛ (гл. Прывілей 1492). У бытнасць польскім каралём пашырыў правы шлях- ты, пра што сведчыць Радамская кан- стытуцыя. Абранне А. польскім каралём азначала аднаўленне працэсу аб'яднання дзвюх дзяржаў пад уладай аднаго ка- раля, які выбіраўся польскімі і літ. феа- даламі. 3 гэтага часу ў адносінах да дзвюх дзяржаў пачала ўжывацца назва Рэч Паспалітая, якая пазней стала афі- цыйнай. А.— адзіны польскі кароль, па- хаваны ў Вільні. Літ.: СоловьёвС. М. йстормя Россмн с древнейшнх времён. Кн. 3. М„ 1960; Акіа АІекзапдга, кгбіа роіакіедо, «іеікіедо кзіфсіа 1іСе«акіе{О і I. <1. (1501 —1506). Кга- ко«, 1927 (Мопшпепса Медіі Аеуі Нізсогіса; Т. 19); Р а р ё е Р. Аіекзапсіег /авіеПопсхук. Кгакб», 1949; ІЧ е іі ш а п М. ІСіпегагшт АІекаапдга /авіеііопсхука «іеікіедо кзі^сіа ІіСежакіеко, Кгбіа Роізкіедо (схегкіес 1492 — зіегріеп 1506) // Хезтуіу ІЧаіікоке Бпіне- гауіеш іт. Адата Міскіенісха. Нізюгіа. Рохпап, 1971. 2. 11. М. /. Ермаловіч. АЛЯКСАНДР I [12(23).12.1777 — 19.11(1.12).18251, расійскі імператар [12.3.1801 —19.11.18251, старэйшы сын Паўла I і імператрыцы Марыі Фёдараў- ны. У дзіцячыя гады і ў юнацтве вымушаны быў лавіраваць паміж дзвюма варагуючымі групоўкамі дваран (пры- хільнікамі бабкі Кацярыны II і бацькі). што прывучала яго да двудушнасці, выпрацоўвала ўменне прыстасоўвацца да розных людзей і абставін і выка- рыстоўваць іх у сваіх інтарэсах. Як наследнік трона ўдзельнічаў у кіраванні дзяржавай: выконваў абавязкі Пецяр- бургскага ваен. губернатара, быў членам Сената, старшынёй ваен. дэпартамента і інш. Заняў трон у выніку палацавага перавароту 1801. Ва ўмовах абвастрэння класавых супярэчнасцей і складвання ў нетрах феадалізму капіталіст. адносін А. I з дапамогай т. зв. Нягласнага камітэта [В. П. Качубей, М. М. Нава- сільцаў, П. А. Строганаў, А. Ю. Чарта- рыйскі (гл. ў арт. Чартарыйскія)] пра- вёў памяркоўныя рэформы: купцам, мя- шчанам і казённым сялянам дадзена права купляць незаселеныя землі (1801); законам пра вольных хлебаробаў дазво- лена памешчыкам вызваляць сялян з зямлёй за выкуп ці адработкі (1803); утвораны міністэрствы, Камітэт мініст- раў (1802); праведзена рэформа асветы, паводле якой утвораны навуч. акругі, у т. л. Віленская навучальная акруга (1803), рэарганізаваны на свецкай асно- ве Віленскі універсітэт, адноўлены Дэрпцкі, заснаваны Харкаўскі і Ка- занскі ун-ты, пед. інстытут у Пецяр-
109 АЛЯКСАНДР бургу (1804). У адпаведнасці з пла- нам таварыша міністра юстыцыі і даверанай асобы цара М. М. Спяранска- га ў 1808—12 праведзена фінансавая рэформа, у 1810 створаны Дзярж. савет. У знешняй палітыцы А. 1 імкнуўся заха- ваць нейтралітэт у адносінах да англа- французскага саперніцтва за паліт. і эканам. гегемонію ў Еўропе. Але з па- шырэннем напалеонаўскай агрэсіі Расія вымушана была прыняць удзел у каалі- цыі 1805—07 супраць Францыі. У час паездкі на тэатр ваен. дзеянняў А. I у вер. 1805 пабываў у Магілёве і Брэсце. Пасля паражэння ў бітвах пад Аўстэр- ліцам [20.11 (2.12).1805] і Фрыдландам [2(14).6.1807| і заключэння Тыльзіцка- га міру 1807, паводле якога да Расіі адышоў Беласток з акругай, расійскі ўрад быў вымушаны далучыцца да кан- тынентальнай блакады Англіі. У 1808 А. I і Напалеон 1 падпісалі Эрфурцкую кан- венцыю, якой прызнаваліся правы Расіі на Фінляндыю, Малдову і Валахію. Аднак руска-французскія супярэчнасці працягвалі абвастрацца. Рыхтуючыся да новай вайны з Францыяй, па загаду А. I пачата будаўніцтва Бабруйскай крэпасці, Дрысенскага лагера. 3 канца 1810 схіляўся да ідэі наступальнай вай- ны ў саюзе з Прусіяй, ліквідацыі Вар- шаўскага герцагства і абвяшчэння сябе польскім каралём, для чаго меркаваў вы- карыстаць Агінскага план 1811. Напя- рэдадні Айчыннай вайны 1812 выехаў у Вільню і прыняў вярхоўнае камандаван- не рус. арміяй; у маі 1812 інспектаваў войскі ў Гродне, у ліп. прысутнічаў на ваен. савеце ў Дрысе. 6(18).7.1812 падпісаў у Полацку маніфест аб зборы нар. апалчэння, пасля чаго пакінуў ар- мію. У 1813—14 узначальваў антыфран- цузскую кааліцыю еўрап. дзяржаў. Адзін з кіраўнікоў Венскага кангрэса 1814—15 (паводле яго рашэнняў да Рас. імперыі было далучана Царства Польскае), арга- нізатараў (1815) т. зв. Свяшчэннага са- юза — аб’яднання еўрап. манархаў для барацьбы з рэв. і нац.-вызваленчым рухам. У апошняе дзесяцігоддзе цара- вання праводзіў рэакцыйную ўнутр. і знешнюю палітыку. У гэты час узмац- ніліся прыгонніцтва, нац. прыгнёт, ганен- ні на асвету, перадавую навуку (гл. Аракчэеўшчына). Указам А. 1 жыхарам Беларусі і Літвы забаранялася пасылаць юнакоў для навучання ў замежныя уні- версітэты. Арганізоўваліся ваенныя па- сяленні. У 1822 забаронена дзейнасць тайных т-ваў, масонаў. На Беларусі пры А. I працягвалася палітыка пала- нізацыі мясцовага насельніцтва. Гу- бернская і пав. адміністрацыя складала- ся з польскай і паланізаванай шляхты, кіраўніцтва і суд ажыццяўляліся на аснове Статута Вялікага княства Лі- тоўскага 1588. Заахвочвалася дзейнасць каталіцкай і уніяцкай царквы, езуітаў, у 1812—20 існавала Полацкая езуіцкая акадэмія. У перыяд царавання А. I умацавалася міжнар. становішча Рас. імперыі, расшырылася яе тэр.: далучаны Грузія (1801), Фінляндыя (1809), Беса- рабія (1812), Азербайджан (1813) і інш. У апошнія гады жыцця шмат падарож- нічаў па краіне, неаднаразова бываў на Беларусі: у Брэсце (1818, 1823), Бабруй- ску (1823), Віцебску (1817, 1821), Ма- гілёве (1817) і інш. Памёр у Таганрогу. Кр.: ПСЗ. Т. 26—40. Спб., 1830; Архмв Государственного совета. Т. 3—4. Спб., 1878—1901; Д у б р о в н н Н. Пнсьма глав- нейшнх деятелей в царствованне нмператора Александра і (с 1807—1829 год). Спб., 1883; Журналы Комнтета ммннстров: Царст- вованне нмператора Александра I, 1802— 1826 гг. Т. 1—2. Спб., 1888—91; Н н к о- лай Мнхайловнч, вел. кн. Перепнска нмператора Александра I с сестрой, велнкой княгнней Екатернной Павловной. Спб., 1910; Внешняя полнтнка Россмн XIX н на- чала XX века. Сер. 1. Т. 1—8; Сер. 2. Т. 1(9)-6(14). М., 1960—85; Русскме мему- ары: Нзбр. страннцы, 1800—1825 гг. М., 1989; Соггезропгіапе <іе Ргёйёгіс— Сёзаг ёе 1а Нагре еі Аіехапёге 1-ег. Т. 1—3. ЫецсЬаІеІ, 1978—80. Літ.: Б о г д а н о в н ч М. Н. Нсторня царствовання нмператора Александра I н Росснн в его время. Т. 1—6. Спб., 1869— 71; Шнльдер Н. К. Нмператор Алек- сандр I. Его жнзнь в царствованне. Т. 1—4. 2 нзд. Спб., 1904—05; Ннкол ай Мнхайловмч, вел. кн. Нмператор Алек- сандр I: Опыт кст. нсслед. 2 нзд. Пг., 1914; П ы п н н А. Н. йсследовання н статьн по эпохе Александра I. Т. I—3. Пг., 1916—18; П р е д т е ч е н с к н й А. В. Очеркн обіцественно-полнтнческой нсторнн Росснн в первой четвертн XIX века. М.; Л., 1957; СнроткннВ. Г. Дуэль двух днпло- матнй. Россня н Францня в 1801 —1812 гг. М., 1966; Окунь С. Б. Мсторня СССР: Лекцнн. Ч. 1—2. Л., 1974—78; М н н а е- в а Н. В. Правнтельственный констнту- цноналнзм н передовое обшественное мне- нне Росснн в начале XIX века. Саратов, 1982; Ннколаев В. Александр Пер- вый — старец Феодор Кузьмнч: Нст. бногр. Сан.-Францнско, 1984; Сафонов М. М. Проблема реформ в правнтельственной по- лнтнке Росснн на рубеже XVIII н XIX вв. Л., 1988; Мнроненко С. В. Самодер- жавне н реформы: Полнт. борьба в Росснн вначалеXIX в. М., 1989; 8етепЮ»5ку- К ц г і 1 о М. Аіехапгіег I уоп Кцззіаші. Ыароіеопа Севепзріеіег іп Ецгораз БсЬіскзаІ. РгапкГшТ-ат-Маіп, 1967; Раітег А. Аіехапёег I; Ізаг оі «аг еші реасе. ІЧе» Уогк, 1974; 1. е у Р. АІехапдге І-ег еі за Баіте-АПіапсе (1811—25). Ачес <іез йосц- тепіз іпёдііз. Рагіа, 1975; V а п Тааск М. 7аг Аіехапёег I, Ыароіеопз вепіаіег Апііроде. Еіпе Віо^гарЬіе. ТйЬіп^еп, 1983. В. В. Антонаў, В. В. Швед. АЛЯКСАНДР II [17(29).4.1818—1(13). 3.1881], расійскі імператар [19.2.1855— 1.3.1881]. Старэйшы сын Мікалая I і імператрыцы Аляксандры Фёдараўны. Выхоўваўся пад кіраўніцтвам гене- ралаў К. К. Мердэра, А. А. Ка- веліна, П. П. Ушакова, паэта В. А. Жу- коўскага. Як наследнік трона ўдзель- нічаў у кіраванні дзяржавай, вы- конваў адказныя дыпламатычныя дару- чэнні, шмат падарожнічаў па краіне і за яе межамі. На трон уступіў у складаны для Расіі час, калі яе паражэнне ў Крымскай вайне 1853—56 паказала не- жыццяздольнасць феад. сістэмы, зрабіла відавочнай гал. перашкоду на шляху далейшага развіцця — прыгоннае права. Абвастрэнне крызісу феадальна-прыгон- ніцкага ладу, уздым сялянскіх хваляван- няў прымусілі А. II прыступіць да пад- рыхтоўкі адмены прыгоннага права. Пер- шыя меркаванні ўрада наконт скасаван- ня прыгону 1857 былі выкладзены ў рэскрыпце Аляксандра 11 20.11(2.12). 1857 віленскаму ген.-губернатару У. 1. Назімаву. 3 нагоды прыезду А. II у Віль- ню (1858) інтэлігенцыяй горада быў выдадзены Віленскі альбом. 19.2.1861 А. II падпісаў «Маніфест пра адмену прыгоннага права» і «Палажэнні аб ся- лянах, якія выходзяць з прыгоннай залежнасці», на падставе якіх ажыццяў- лялася сялянская рэформа 1861. У 1863 у сувязі з сялянскімі выступлен- нямі і паўстаннем 1863—64 у «Пала- жэнні...» унесены змены для Літвы і Беларусі: спынены часоваабавязаныя ад- носіны паміж памешчыкамі і сялянамі, паменшаны выкупныя плацяжы, сяля- нам часткова вярталіся адрэзкі. У 1860—70-я гады праведзены земская рэформа (на Беларусь пашырана ў пач. 20 ст.), судовая рэформа 1864, гарадская рэформа 1870-х гадоў, ваенныя рэфор- мы 1860—70-х гадоў, школьная і цэнзур- ная рэформы. Для барацьбы з нац.-выз- валенчым рухам на Беларусі, Правабя- рэжнай Украіне і ў Літве пры царскім урадзе дзейнічаў Заходні камітэт 1862— 65. Каб задушыць паўстанне 1863—64, А. II прызначыў віленскім ген.-губерна- тарам М. М. Мураўёва, надаўшы яму над- звычайныя паўнамоцтвы. Па краі пра- кацілася хваля рэпрэсій, дзейнічалі след- чыя камісіі, ваенна-палявыя суды; многія ўдзельнікі паўстання, у т. л. выдатны сын бел. народа К. Каліноўскі, былі пакараны смерцю. Падзеі 1863 прымусілі А. II зрабіць захады па ўмацаванні на Бела- русі сац. базы самадзяржаўя. За кошт зямель т. зв. асоб польскага паходжання (пераважна мясц. паланізаванай шлях- ты) насаджалася рус. дваранскае зем- леўладанне. Чыноўнікаў мясц. органаў улады і выкладчыкаў навуч. устаноў ка- таліцкага веравызнання звальнялі са службы або пераводзілі ва ўнутр. губерні Расіі, а на іх месцы прызначалі ўраджэн- цаў велікарус. губерняў і прыбалтыйскіх немцаў. Для дзяцей дваран-католікаў былі ўведзены абмежаванні пры паступ- ленні ў сярэднія навуч. ўстановы, сельская школа была пастаўлена пад кантроль праваслаўнага духавенства. На Беларусі царскі ўрад праводзіў па- літыку русіфікацыі. Было забаронена карыстацца польскай мовай у афіц. перапісцы, грамадскіх месцах і гімна- зіях, а кнігі на польскай мове выклю- чаліся з вучнёўскіх бібліятэк. А. II не прызнаваў права на самастойнае існаванне бел. народа і яго мовы, Бе- ларусь лічыў рускай тэр., спрадвеку засе- ленай рус. праваслаўным насельніцтвам, толькі часткова апалячаным і акаталі- чаным. Беларускіх сялян каталіцкага ве- равызнання прымусова пераводзілі ў праваслаўе, многія каталіцкія кляштары і касцёлы былі зачынены або перада- дзены праваслаўнай царкве. Пасля зама- ху Дз. У. Каракозава (4.4.1866) на жыццё А. II паскорыўся адыход ад бурж. рэформ на шлях адкрытай рэак-
110 АЛЯКСАНДР цыі. 3 мэтай кансалідацыі пануючых класаў у барацьбе супраць рэв. руху з канца 1860-х г. царызм пайшоў на ўступкі дваранам зах. губерняў: эканам. мерамі змякчаў непажаданыя для іх вы- нікі скасавання прыгоннага права, па- збягаў адкрытых ганенняў на каталіц- кую царкву, дазволіў выданне кніг на польскай мове. У -час царавання А. II да Расіі ў асноўным далучана Сярэдняя Азія, за- вершана далучэнне Казахстана, паўн.- зах. Каўказа, Чэчні, Горнага Дагестана, вызначана канчатковая граніца з Кі- таем. Расійскай уласнасцю стаў Саха- лін, узамен Японіі перадаваліся Ку- рыльскія астравы. Рускія ўладанні ў Паўн. Амерыцы прададзены ЗША. Вя- лікае месца ў знешняй палітыцы займала барацьба за адмену дыскрымінацыйных умоў Парыжскага мірнага дагавора 1856. У ходзе руска-турэцкай вайны 1877—78 Расія садзейнічала вызваленню балканскіх народаў ад турэцкага ярма і атрыманню імі незалежнасці, вярнула Паўд. Бесарабію і далучыла Карс і Батум. У выніку замаху ў Пецярбургу А. II смяротна паранены бомбай, кінутай нарадавольцам I. Я. Грынявіцкім. Кр.: ПСЗ. Собр. 2. Т. 30—55. Спб., 1856—84; Сборннк РНО. Т. 30, 31, 45. Спб., 1881 — 85; 1 марта 1881 года: Казнь нмператора Александра II: Документы н вос- помннання. Л., 1991; йіеЬег А. 3. ТЬе роііііск оі аШосгасу: Ьеііегз оі Аіехапдег II (о ргіпсе А. I. Вагіаііпзкі, 1857—64. Рагіз; На^не, 1966. Літ.: Т а т н ш е в С. С. ймператор Алек- сандр II. Его жнзнь н царствованне. Т. 1—2. 2 нзд. Спб., 1911; К о р н н- л о в А. А. Обшественное двнженне прн Александре 11 (1855—1881); Нст. очеркн. М., 1909; Зайончковскнй П. А. Крнзнс самодержавня на рубеже 1870— 1880-х годов. М., 1964; Чернуха В. Г. Внутренняя полнтнка царнзма с середнны 50-х до начала 80-х гг. XIX в. Л., 1978; С а м 6 у к С. М. Полнтнка царнзма в Бе- лорусснн во второй половнне XIX века. Мн., 1980; Россня в революцнонной снтуацнн на рубеже 1870—1880-х годов. М., 1983; Ннколаев В. Александр 11: Человек на престоле: Нст. бногр. Мюнхен, 1986; М о 55е УУ. Е. Аіехапдег II апй (Ье іпдшСгіаІігаІіоп оГ Кііззіа. Ые№ Уогк, 1962; Оіезіеітеіег Е. 8охіа1е Апвзі. Копзегуаііуе Веакііопеп ап ІіЬегаІе кеіогт- роіііік іп Кнззіапд цпіег Аіехапдег II (1855—66). ЕгапсГцгІ-ат-Маіп, 1985. У. П. Крук. АЛЯКСАНДР III 126.2(10.3). 1845— 20.10(1.11).1894], расійскі імператар [1.3.1881—20.10.1894|. Другі сын Аляк- сандра II і імператрыцы Марыі Аляк- сандраўны. 3 прычыны таго, што А. III не прызначалася наследаванне трона, атрымаў невысокую адукацыю. Меў аб- межаваны кругагляд, грубы характар. Пасля смерці ў 1865 старэйшага брата Мікалая атрымаў тытул цэсарэвіча і стаў наследнікам трона. У час руска-турэцкай вайны 1877—78 камандаваў асобным атрадам. Прыйшоў да ўлады пасля за- бойства народнікамі Аляксандра II. Баючыся замахаў, рэдка выязджаў з Гатчынскага палаца і атрымаў мянушку «гатчынскі вязень». Яго настаўнікам і дарадчыкам быў обер-пракурор Сінода, рэакцыянер К. П. Пабеданосцаў. Палі- тычныя перакананні А. 111 вызначаліся рэакцыйнасцю і прымітывізмам, не выходзілі за межы формулы «праваслаўе, самадзяржаўе, народнасць». Выражаў інтарэсы найб. кансерватыўных колаў дваранства. Разгром рэв. падполля, адсутнасць масавага рэв. руху, слабасць ліберальнай апазіцыі былі прычынай усталявання рэакцыйнага паліт. курсу. У маніфесце 29.4.1881 А. III заявіў пра непахіснасць самадзяржаўнай улады і выказваў намер абараняць яе «ад усялякіх замахаў». У жн. 1881 зацвер- дзіў «Палажэнне аб мерах да аховы дзяржаўнага парадку і грамадскага спакою», якое давала права ўраду аб’яў- ляць асобныя мясцовасці на становіш- чы ўзмоцненай ці надзвычайнай аховы (гл. ў арт. Выключнае становішча). Рэалізацыя абвешчанага курсу адбыва- лася паступова. Паводле амністыі 1883 у гонар каранацыі А. III з ссылкі на радзіму вярнуліся ўдзельнікі паўстання 1863—64. У 1880-я г. праведзены нека- торыя рэформы: паніжаны выкупныя плацяжы былых прыгонных сялян (1881), часоваабавязаных сялян пераво- дзілі на абавязковы выкуп (з 1883), у Еўрап. Расіі адменены падушны падатак (1887). 3 канца 1880-х г. пачаўся перыяд адкрытай рэакцыі і т. зв. контррэформаў: увядзенне інстытута земскіх начальнікаў (1889; на Беларусі з 1900), перагледжаны земскае і гара- давое палажэнні, ліквідавана універ- сітэцкая аўтаномія і інш. Пры А. III узмацніўся нац. прыгнёт нярускіх наро- даў, уціск нац. культур, прымусовая русіфікацыя. У знешняй палітыцы цар арыентаваўся на Францыю, з якой у 1891—93 быў заключаны саюз. У той жа час адносіны з Германіяй і Аўстрыяй пагоршыліся. Кр.: ПСЗ. Собр. 3. Т. 1 — 14. Спб., 1885—98; Шевелев А. Некоторые ма- терналы к нсторнн жнзнн н царствовання велнкого царя-мнротворца Александра III Александровнча. Вып. 1 — 3. М., 1897 —1903; Пмсьма Победоносцева к Александру III. Т. 1—2. М., 1925—26. Літ.: Фнрсов Н. Н. Александр III // Былое. 1925. № 1; В н т т е С. Ю. Воспомн- нання. Т. 1. М., 1960; Дневннк государст- венного секретаря А. А. Половцова. Т. 1—2. М., 1966; 3 а й о н ч к о в с к н й П. А. Рос- снйское самодержавне в конце XIX столе- тня. М., 1970; Самбук С. М. Полнтнка царнзма в Белорусснн во второй половнне XIX века. Мн., 1980. У. П. Крук. АЛЯКСАНДР ВЮРТЭМБЕРГСКІ, гер- цаг Аляксандр Фрыдрых Карл [24.4.1771, г. Мёмпельгард (цяпер г. Менбельяр, Францыя) —22.6(4.7). 1833], рускі дзяржаўны і ваенны дзеяч, генерал ад кавалерыі (1800), член Дзярж. савета (1826). Член вюртэмберг- скай герцагскай (з 1806 каралеўскай) дынастыі Бентэльсбахаў; брат жонкі ра- сійскага імператара Паўла I Марыі Фё- дараўны. 3 1789 на вайсковай службе ў Аўстрыі, удзельнік войнаў супраць Францыі ў 1794—99. У 1800 па рэкамен- дацыі А. В. Суворава паступіў на рускую службу; быў шэфам кірасірскага свайго імя (з 1801 Рыжскага драгунскага) палка, інспектарам Ліфляндскай інспек- цыі па кавалерыі. У 1811—22 беларускі (віцебскі і магілёўскі) ваенны губерна- тар з месцазнаходжаннем у Віцебску. Напярэдадні Айч. вайны 1812 забяспеч- ваў пастаўку рабочай сілы, гал. ч. з сялян Віцебскай губ., для будаўніцтва Дрысен- скага лагера; у сак. 1812 падаў у ваеннае ведамства свой праект падрыхтоўкі да наступальнай вайны супраць Варшаўска- га герцагства і Францыі. У вайну быў пры галоўнай кватэры рускай арміі, у Барадзінскай бітве пэўны час камандаваў левым крылом войска. У крас.— снеж. 1813 знаходзіўся на чале асобнага кор- пуса, які аблажыў крэпасць Данцыг (Гданьск) і дамогся капітуляцыі фран- цузскага гарнізона. Па сканчэнні напале- онаўскіх войнаў А. В. атрымаў у арэнду казённае Езярышчанскае староства ў Гарадоцкім пав. 3 1822 — галоўна- ўпраўляючы шляхамі зносін (з 1822— шляхамі зносін і публічнымі збуда- ваннямі); асаблівую ўвагу звяртаў на развіццё воднага транспарту, у пры- ватнасці будаўніцтва Аўгустоўскага ка- нала, рэканструкцыю гідразбудаванняў на Агінскім канале і Бярэзінскай вод- най сістэме. Памёр у г. Гота (Германія). Тв.: ПпрагЬеуіасЬе Ветегкгіпвеп йЬег деп Ееіёгьк дег ргецааіхсЬеп Агтее чоп 1806 ыпд йЬег діе Кеіайоп дег ЗсЫасЫ уоп Ацег- зіаді. Мііац, 1808; Арегсц дек орёгасіопа <1ез (гоцреа аіііёе: дечапі Папгі^ еп 1813. Ьеіргів, 1821. Літ.: Краткнй нсторнческнй очерк развн- тяя н деятельностн ведомства путей сооб- шення за сто лет его сушествовання (1798—1898 іт.). Спб., 1898. В. В. Антонаў. АЛЯКСАНДР НЁЎСКІ (каля 1200— 14.11.1263), князь наўгародскі [1236— 51], вялікі князь уладзімірскі (з 1252). Праводзіў палітыку абароны паўн.-зах. зямель Русі ад націску шведаў, якіх разбіў у Неўскай бітве 1240, пасля чаго пачаў звацца Неўскім. Змагаўся супраць нямецкіх рыцараў-крыжаносцаў, перамог іх у Лядовым пабоішчы 1242. Усведамляючы немагчымасць паспя- ховай барацьбы з татарамі, якія з канца 1230-х г. намагаліся падначаліць сабе ўсходніх славян, імкнуўся наладзіць з імі мірныя адносіны. 3 гэтай мэтай неадна- разова наведваўся ў Залатую Арду. спрыяў ажыццяўленню татарамі агуль- нага перапісу рус. насельніцтва ў паду- ладных яму землях. Пасля смерці кананізаваны праваслаўнай царквой у святыя. Падтрымліваў цесныя сувязі з Полацкам, што тлумачылася неабход- насцю аб’яднання сіл у барацьбе са шведска-ням. экспансіяй. У 1239 узяў шлюб з Аляксандраю, дачкою полацкага князя Брачыслава Васількавіча. Вянчан- не адбылося ў г. Тарапец. Першы сын А. Н., Васіль, у маленстве выхоўваўся ў Віцебску (да 1245). На адной з пячатак князя была выява конніка, якая нагад- вала герб «Пагоня», пашыраны на бел. землях ВКЛ. Літ.: Жнтне Александра Невского // Па- мятннкн лнтературы древней Русн. XIII век. М., 1981; Новгородская первая лето-
111 АЛЯКСЕЙ пмсь старшего н младшего нзводов. М.; Л.. 1950. X. В. Крыванос. АЛЯКСАНДРАЎ ПРЫВІЛЁЙ, гл. Пры- вілей 1492. АЛЯКСАНДРАЎСКАЯ ЧЫГУНКА, на- зва Маскоўска-Брэсцкай чыгункі ў 1912—22. АЛЯКСЁЕЎ Валерын Паўлавіч (н. 2.8. 1929, Масква). рускі антраполаі гісто- рык. Д-р гіст. н. (1967), акад. АН СССР (1988) Скончыў Маск. ін-т усхода- знауства (1952). 3 1988 дырэктар Ін-та археалогіі АН СССР. Працы прысвечаны праблемам антрапагенезу, расагенезу, этнагенезу. Даследаваў ста- раж. і сучаснае нас. Усх. Еўропы, Каўказа, Сярэдняй Азіі, Сібіры, Ман- голіі, Індыі, Кубы і інш. Вызначыў ролю геагр. і сац. фактараў у расавай дыферэнцыяцыі чалавецтва. Прапанаваў прынцыпова новую класіфікацыю чала- вечых рас, заснаваную на паслядоўнасці ўзнікнення ачагоў расаўтварэння. У кн. «Паходжанне народаў Усходняй Еўро- пы» (1969) абагульніў этнагенетычны аналіз палеантрапалагічных даных, у т. л. па беларусах 19 ст. Прымаў удзел у падрыхтоўцы навук. кадраў і фарміра- ванні навук. тэматыкі групы антрапалогіі Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Тв.: Географня человеческях рас. М., 1974 Палеоантропологня земного шара н формнрованне человеческнх рас: Палеолнт. М 1978; Нсторнческая антропологня. М„ 1979, Становленне человечества М„ 1984; Географнческне очагн формнровання • че- ловеческнх рас. М., 1985; Этногенез. М., 1986; Нсторяческая антропологня н этно- генез. М„ 1989. /. I. Салівон. АЛЯКСЁЕЎ Іван Епіфанавіч [1(14).4. 1909, Полацк— 16.1.19431, Герой Сав. Саюза (1943). У Чырвонай Арміі з 1931. Чл. КПСС з 1932.Скончыў Кіеўскую артыл. школу (1933), браня- танкавыя курсы (1935). 3 1933 служыў у БВА. У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941. камандзір танкавага батальёна, нач. аўтабранятанкавых войск корпуса, нам. камандзіра, потым камандзір танка- вай брыгады. Удзельнік абароны Маск- вы. У студз. 1943 брыгада пад каман- даваннем палк. А. прарвала абарону во- рага ў напрамку г. Росаш Варонежскай вобл., за ноч прайшла па тылах ворага 70 км, вызваліла дзесяткі населеных пунктаў, у т. л. г. Росаш, захапіла варожы эшалон. А. запнуў у баі. Паха- ваны ў г. Росаш. Яго імем названа плошча і вуліца ў Росашы, вуліца і школа ў Полацку; у двары школы бюст А„ на яе будынку мемарыяльная дошка. АЛЯКСЁЕЎ Леанід Васілевіч (н. 15.1. 1921, г. Растоў-на-Доне), гісторык і археолаг. Д-р гіст. н. (1982). Скончыў Маскоўскі ун-т (1948). У 1948—50 пра- цавау у Гродзенскім псторыка-археал. музеі. У 1950—52 асшрант Ін-та гісто- рыі АН БССР. 3 1953 у Ін-це археалогіі АН СССР. У 1962—66 выкладаў архе- алопю ў Магілёўскім педінстытуце. Аўтар прац па гісторыі Полацкай і Смаленскай земляў 9—13 ст„ праводзіў археал. раскопкі Браслава, Друцка, Мсціслава, Рослаўля, вывучаў гісторыю археалогіі, архітэктуры, мастацтва і 1. Е. Аляксееу. Л. В. Аляксееў. краязнаўства гэтых рэгіёнаў. Даследаваў гісторыю Кіеўскай Русі, феадалізацыю Смаленскай зямлі, пытанні заселенасці і развіцця заходнерускіх земляу у 9—13 ст., псторыю Беларусі 19 ст. Яго працы вызначаюцца дасканалым крыні- цазнаўчым аналізам, шырокімі аналоп- ямі, вобразнасцю мовы. Аналізаваў на- вук. дзейнасць У. Галубовіча, В А. Га- радцова, Б. А. Рыбакова, А. М Ляўдан- скага, I. 1. Гаражанкіна, К. Н. Ікава, Э. М. Загарульскага, Я. Ф. Канкрына. Аўтар рэцэнзій на працы бел. археола- гаў, мастацтвазнаўцаў і краязнаўцаў. Тв.: Полоцкая земля в IX — XIII вв.: (Очеркн ясторнк Северной Белорусснн). М„ 1966; По Западной Двнне н Днепру в Белорусснн М„ 1974; Смоленская земля в IX — XIII вв.: Очеркн нсторнн Смоленіцнны н Восточной Белорусснн. М„ 1980; Лазарь Богша - мастер-ювелнр XII в. // Сов архе- ологня. 1957. 19° 3; Очерк нсторнн белорус- ской дореволюцнонной археологнн н нсто- рнческого краеведення до 60-х годов XIX в. // Там жа. 1967. 19° 4; Белорусская археологня н нсторяческое краеведеняе во второй половнне XIX — начале XX в. // Там жа. 1968. № 3; Вяртаючы народу мінулыя стагоддзі... // Полымя. 1969. № 12; Крыж Ефрасінні Полацкай // Маладосць. 1969 № 7; Устав Ростнслава Смоленского 1136 г. н процесс феодалнзацнн Смолен- ской землн // БІошіапе V <1гіе]асЬ Ецгору Рогпаіі, 1974, Мелкое художественное лнтье нз некоторых западнорусскнх земель / / Сов. археологня. 1974. № 3; «Оковскнй лес» Повестн временных лет // Культура средневековой Русн. Л„ 1974; Старажытны Браслаў // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1978. № 4; Некоторые вопросы заселенностн н развнтне западнорусскнх зе- мель в IX — XIII вв. / Древняя Русь н славяне. М„ 1978; Берестяная грамота нз древнего Мстнславля / Сов. археологня. 1983. № 1, рэц на. Трн тома альбома-ката- лога по мскусству Белорусснн XII — XVIII вв. Мн„ 1980 84 // Там жа. 1986. № 3; Судьбы археологнн н нсторнческого краеведення Белорусснн н Смолешцнны в 20-е—30-е гг. XX в. // Там жа. 1990. № 4‘ Е. Ф Канкрнн н нсторня открытня «Борн- совых камнен» в Белорусснн // Там жа. 1991. № 2. ‘Літ.: Улашчык М. Кніга пра полацкую зямлю // Полымя. 1967. № 4; П р а ш к о- в н ч М. Нстокн // Неман. 1967. 19° 7. М. А. Ткачоў. АЛЯКСЕЕЎ Міхаіл Васілевіч [3(15).11. 1857— 25.9.1918], рускі ваенны дзеяч, генерал ад шфантэрыі (1914), адзін з кіраўнікоў контррэвалюцыі ў 1917—18. Удзельнік рус.-турэцкан (1877—78), рус.-японскай (1904—05) войнаў. 3 пач. 1-й сусв. вайны нач. штаба Паўд.-Зах. фронту, у сак.— жн. 1915 галоўнака- мандуючы Паўн.-Зах. фронтам. Нера- шучасць А. і адсутнасць цвёрдасці ў кі- раванні аперацыямі фронту былі прычы- най шэрагу няўдач рус. арміі. 3 23.8.1915 нач. штаба вярх. галоўнакамандуючага (Мікалая 11) у Маплёве. Быў звязаны з лідэрамі ліберальнан буржуазіі. У час Лют. рэв. 1917, імкнучыся выратаваць манархію, пераканаў Мікалая II адрачы- ся ад трона. У сак.— маі 1917 вярх. галоўнакамандуючы, потым ваенны са- ветнік Часовага ўрада. Выступаў супраць Саветаў і дэмакратызацыі арміі. Пасля правалу карнілаўшчыны, з’яўляючыся з 30 жн. (12 вер.) па 10(23) вер. нач. штаба вярх. галоўнакамандуючага, вы- ратаваў Л. Г. Карнілава і яго прыхіль- нікаў, адправіўшы іх у Быхаў пад ахову верных Карнілаву войск. Быў членам Савета Рэспублікі. На выбарах ва Ус- таноўчы сход балаціраваўся па Заход- не~франтавой акрузе ад Рус. дэмакр. партыі. Пасля Кастр. рэвалюцыі ўцёк у Новачаркаск; разам з Карніла- вым і А. I. Дзянікіным аргані- заваў на Паўн. Каўказе белагвардзей- скую добраахвотніцкую армію і стаў яе вярх. кіраўніком. Узначальваў т. зв. «Асобую нараду», якая выконвала функ- цыі ўрада пры Дзянікіне. П. К. Башко. АЛЯКСЁЕЎСКІ Канстанцін Аляксеевіч [3(15).9.1855, Віленская губ.— пасля 1918|, удзельнік беларускага нацыяналь- нага руху пач. 20 ст. Скончыў 2-е Кан- станцінаўскае ваен. вучылішча (1875). Ген.-м. (1909). 3 1915 нач. Свеаборг- скай крэпасці. На Усебеларускім з'ездзе 1917 выбраны ў склад Савета старэйшын, заклікаў «адрадзіць беларускую дзяр- жаву», выступіў у абарону бел. нацыя- нальнага сцяга. Аўтар «Успамінаў пра Усебеларускі з’езд у г. Мінску» (Чыр- воны шлях. 1918. № 1—2). У 1918 за- прошаны Радай БНР у Мінск для фар- міравання бел. нацыянальнай арміі. В. У. Скалабан. АЛЯКСЁЙ. Алексій, Аляксей Цёплы, Аляксей Вясняны,
112 АЛЯКСЕЙ прысвятак у народным календары Адз- начаўся 17 сак. па старым стылі. У праваслаўным царк. календары —пра- падобны Алексій, чалавек Бо- жы. У гэты дзень чакалі прылёту буслоў, жораваў («Бусел кажа: хоць заб’юся, але на Ляксея з'яўлюся»), у некаторых рэгіёнах пачыналі сеяць лён, авёс («Аляксей сохі чэшыць, хаму- ты строе») У прырэчных вёсках А. лі- чыўся днём рыбалова («Аляксей сеці садзіць, лодкі смаліць. рыбу коліць*). Бортнікі на А. падглядалі пчол («На Цеплага Аляксея рыба ідзе на нераст, карова на верас, а бортнік на хвою»). У гэты дзень не ткалі, перад сном дзяўчаты варажылі пра будучае замужжа («Святы Аляксею, я на табе лён сею. Дай, Божа, знаці, з кім буду ў пары стаяці»), Літ ТолстаяС. М. Полессквй народ- ный календарь: Матерналы к этнодналект- ному словарю (А — Г) // Славявское в балкамское языкоэнавне. М., 1984; Я е ж. Полесскнй народный календарь: Матерналы к этнодналектвому словарю К — П // Сла- вянскнй н балканскнй фольклор. М., 1986; Лоэка А. Ой, вясна-вясняначка // Мастацтва Беларусі. 1989. № 2. А. Ю. Лозка. АЛЯКСЁЙ МІХАЙЛАВІЧ (19.3.1629, Масква — 29.1.1676), рускі цар [1645— 76], 2-і цар дынастыі Раманавых, першы цар, які прыняў тытул «гасудар усяе Вялікія і Малыя і Белыя Расіі» (1654). Заняў прастол у 1645, рэальна на паліты- ку ўплываў з пачатку 1650-х гадоў. Па- слядоўна ўмацоўваў самаўладдзе, пасля 1653 перастаў збіраць Земскія саборы, у 1654 стварыў уласную канцылярыю («Прыказ тайных спраў»), пры гэтым рэзка ўзмацніўся асабісты ўплыў цара на дзейнасць дзярж. апарату. Вылучаў на вышэйшыя дзярж. пасады людзей ня- знатнага паходжання (А. Л. Ардын- Нашчокін, А. С. Мацвееу), спыніў спробы царквы (у асобе патрыярха Нікана) умешвацца ў дзярж. справы. 3 яго рэформ найб. значныя: пасадская 1649—52 (канфіскацыя ў пасадах, згод- на з Саборным улажэннем 1649, слабод і двароў феадалаў, якія да гэтага былі вызвалены ад цягла, абкладанне іх па- даткам на агульных умовах), царкоўная (гл. Раскол). мытныя 1653, 1667 (увя- дзенне адзінага парадку збору падаткаў і пратэкцыянісцкага Новагандлёвага ста- тута), грашовая 1654—63 (спроба ўвесш ва ўжытак медную манету па прымусо- вым курсе). У ваен галіне працягваў паступовую замену дваранскага апалчэн- ня пастаяннай арміяй (палкі «новага строю»), у 1656—59 зрабіў спробу пабу- даваць ваен. флот на Зах. Дзвіне. Кан- чатковае афармленне прыгоннага права, узмацненне феад. эксплуатацыі і падат- ковага прыгнёту выклікалі гар. паўстанні 1648, 1650, 1662, Салавецкае паўстанне 1668—76, сял. вайну 1670—71 пад кіраў- ніцтвам С. Разіна і інш. канфлікты. Перыяд яго праўлення называлі «бун- ташным часам». Цар Аляксей Міхайлавіч. Умацаванне рус. дзяржавы да сярэдзі- ны 17 ст. дазволіла ўраду А. М. право- дзіць актыўную знешнюю палітыку Вай- на Расіі з Рзччу Паспалітай 1654—67, якая пачалася пасля Земскага сабора 1653, закончылася далучэннем да Расіі Смаленшчыны, Северскай зямлі і за- бяспечыла аб’яднанне Украіны з Расіяй (гл. Андросаўскае перамір’е 1667). Рус- ка-шведская вайна 1656—58 за выхад да Балтыйскага мора поспеху не прынесла. У 1660—70-я гады вяліся ваен. дзеянні супраць Крымскага ханства і гетмана Правабярэжнан Украіны П. Дарашэнкі, рыхтавалася вайна з Турцыяй. У час ваен. паходаў 1654—56 А. М. звычайна знаходзіўся пры войску, наве- даў многія гарады, у т. л. бел. Капыль, Барысаў, Магілёў, Полацк. У Віцебску сустракаўся з Сімяонам Полацкім. На занятай рус. войскамі тэр. Беларусі А. М. стараўся праводзіць мяккую палі- тыку ў адносінах да шляхты, праваслаў- най царквы і гарадоў. Беларусь разгля- даў як сваю новую вотчыну, праводзіў палітыку перасялення беларусаў, у т. л. прымусовага, у Маскоўскую дзяржаву. Ёсць звесткі, што ён збіраўся перасяліць з Беларусі 300 тыс. чал. для папаўнення страт насельніцтва пасля эпідзміі чумы 1654. У выніку шмат бел. будаўнікоў, збройнікаў, майстроў керамікі і інш. рамеснікаў асела ў Расіі, унесла значны ўклад у развіццё яе эканомікі і культуры. У 1672 для выхадцаў з Беларусі цар- скім загадам у Маскве была створана асобая Мяшчанская слабада. Умелы адміністратар, здольны падбі- раць патрэбных супрацоўнікаў і не схільны да фізічных распраў з непа- жаданымі людзьмі, А. М. атрымаў ад сучаснікаў мянушку «цішайшы». У пры- ватным жыцці захапляўся прыродазнаў- ствам: цікавіўся зёлкамі, пад яго нагля- дам упершыню ў Расіі былі зроблены цяпліцы (пад Масквой), дзе праводзіліся спробы акліматызацыі вінаграду, дыні, бавоўны і інш. Асабіста кіраваў пошукамі карысных выкапняў у краіне. Цікавіўся літаратурай. 3 1672 у яго палацы пачалі ладзіць першыя тэатральныя прад- стаўленні (з удзелам бел. акцёраў). Ча- лавек шырокіх поглядаў, А. М. не пера- шкаджаў увядзенню еўрап. элементаў у рус. побыт, але ў апошні год жыцця пад уплывам патрыярха Іаакіма забараніў насіць іншаземнае адзенне і пры- чоскі. Сярод яго 16 дзяцей — цары Фёдар, Іван V, Пётр 1, царэўна Соф'я. Тв'. Собранне пнсем царя Алексея Мв- хайловнча с прнложеннем Уложення со- кольннчья путн... Мэдал П. Бартенев. М., 1856, Пнсьма царя Алексея Мнхайловнча // Пнсьма русскнх государей н другнх особ царского семейства. М., 1896. Т. 5. Літ.: Хмыров М. Д. Царь Алексен Мн- хайловнч н его время, 1629—1676: (Нраво- пнсательный очерк) // Древняя н новая Россня. Спб., 1875. Т. 3, № 9; 3 а о з е р- скнй А П. Царская вотчнна XVII в. Мэ нсторнн хозяйственной н прнкаэной по- лнтнкн царя Алексея Мнхайловнча. 2 нзд. М., 1937; Абецедарскнй Л. С. Белору сы в Москве XVII в. Мн., 1957; Д у ш е ч- к н н а Е. В. Царь Алексей Мнхайловнч как пнсатель (Постановка проблемы) // Культурное наследне древней Русн. М., 1976, Крнстенсен С. О. Мсторня Росснн XVII в.: Обзор нсслед. н нсточннков: Пер. с дат. М., 1989; Соловьев С. М Сочннення. Кн. 5—6. М., 1990— 91 , А. /. Гладкі. АЛЯКСЮК Павел Паўлавіч (28.11. 1892, Гродна — ?), удзельнік беларус- кага нацыянальнага руху, адзін з лідзраў яго паланафільскага крыла. 3 сям’і вайскоўца. Скончыў Гродзенскую муж- чынскую гімназію (1911), юрыд. ф-т Пецярбургскага ун-та (1915). 3 1909 нам. старшыні Гродзенскага гуртка бела- рускай моладзі, дасылаў карэспандэнцыі ў газ. «Наша ніва». У 1915 адзін з засна- вальнікаў Беларускага таварыства дапа- могі пацярпелым ад вайны ў Вільні. Пасля Лют. рэв. 1917 уваходзіў у Бела- рускую сацыялістычную грамаду, быў членам яе Цэнтр. бюро; з мая 1917 адзін з актывістаў Беларускай народнай партыі сацыялістаў. У сак.— ліп. 1917. нам. старшыні Беларускага нацыянальнага камітзта ў Мінску. 3 кастр. 1917 член Выканаўчых камітэтаў Вялікай беларус- кай рады і Цэнтральнай беларускац вайсковай рады. Выступаў за стварэнне бел. нац. войска. У студз. 1918 за растра- ту грошай выключаны са складу Цэнтр. бел. вайсковай рады. 21.2.1918 разам са Р. Скірмунтам і прадстаўнікамі польскіх арганізацый вітаў германскія войскі пры іх уступленні ў Мінск. 3 лют. 1918 член Мінскага беларускага прад- стаўніцтва. Адзін з ініцыятараў абвяш- чэння ў сак. 1918 Беларускай Народнай Рэспублікі У лш. 1918 у складзе Народ- нага сакратарыяту Беларусі. Пасля ады- ходу германскіх войск з тэр. Беларусі супрацоунічаў з польскімі акупац. ўлада- мі, публічна вітаў Ю. Пілсудскага як «абаронцу беларускага народа». Быў чле- нам Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны. У 1919— 20 узначальваў Беларускую вайскоеую камісію. 3 восені 1920 старшыня Бел. паліт. камітэта ў Варшаве. Падтрымаў ваен. акцыю С. Н. Булак-Балаховіча на Беларусі; у час, калі ў Мазыр уварва- лася т. зв. Руская добраахвотніцкая
113 АЛЯХНОВІЧЫ нар. армія, узначальваў фіктыўны «бела- рускі ўрад» пры яе штабе. Ухваляў далучэнне Зах. Беларусі да Польшчы. Атрымліваючы фінансавую дапамогу ад польскага ўрада, праводзіў сярод заход- небел. насельніцтва агітацыю на карысць Польшчы, выдаваў газ. «Ледпозс» («Ед- насць»). Падтрымаў захоп у кастр. 1920 Вільні войскамі польскага ген. Л. Жалі- гоўскага. У 1921 стварыў паланафіль- скую арг-цыю «Беларуская краёвая сувязь», якая, насуперак рашэнню Бел. нац. камітэта ў Вільні пра байкот выба- раў 1922 у часовы сейм т. зв. Сярэдняй Літвы, выставіла на іх сваіх кандыдатаў і пацярпела паражэнне. У сярэдзіне 1920-х г. А. займаўся адвакацкан Тірак- тыкай у Навагрудку, быў віцэ-старшы- нёй Навагрудскай управы Т-ва бел. школы, прапагандаваў у друку ідэю «шчырага збліжэння беларускіх народ- ных мас з польскай дзяржаўнасцю». Далейшы лёс невядомы. Літ.'. Круталевнч В. А. Рожденне Белорусской Советской Республнкн: (На путн к провоэглашенню республнкн. Окт. 1917 —дек. 1918 г.). Мн., 1975; Я г о ж. Рожденне Белорусской Советской Респуб- лнкн: (Провоэглашенне республнкн... Нояб. 1918—февр. 1919 г.). Мн., 1979; С т а ш- к е в н ч Н. С. Прнговор революцйн: Круше- нне антнсоветского двнження в Белорусснн, 1917—1925. Мн., 1985. С. С. Рудовіч. АЛЯХНОВІЧ Галіна Іванаўна (н. 22.11. 1930, Мінск), беларускі гісторык, экана- міст. Канд. гіст. (1966) і д-р эканам. (1980) навук, праф. (1986). Скончыла БДУ (1954). 3 1957 малодшы навук. супрацоўнік Ін-та гісторыі АН БССР, з 1966 выкладчык палітэканоміі ў Бел. ін-це нар. гаспадаркі, з 1970— у БДУ. Аўтар прац па гісторыі эканомікі Бела- русі перыяду Вял. Айч. вайны. Тв.: Трудяшнеся Белорусснн — фронту. Мн„ 1972; Экономнка Белорусснн в условн- ях Велнкой Отечественной войны (1941 — 1945). Мн„ 1982. АЛЯХНОВІЧ Францішак (А л я х н о- віч-Алекна Францішак Каролевіч; псеўд. Ю. Монвід, Ягор Монвід; 9.3.1883, Вільня — 3.3.1944), беларускі драматург і тэатральны дзеяч. 3 сям’і віленскага скрыпача, нашчадка заняпа- лага шляхецкага роду з-пад Радашковіч. Рана пазнаёміўся са сцэнічным мастацт- вам, марыў стаць акцёрам. Сістэматыч- най агульнай адукацыі не атрымаў: за непаспяховасць быў выключаны з Вілен- скай гімназіі, не скончыўшы, пакінуў навучанне ў Віленскай хіміка-тэхн. шко- ле і ў Кракаўскім ун-це. У 1904 паступіў у Варшаўскую драматычную школу, па сканчэнні якой у 1907 працаваў акцёрам вандроўнай польскай трупы. 3 1908 у Вільні, дзе працаваў рэпарцёрам, выда- ваў на польскай мове гумарыстычны час. «Регкцпаз» («Перкунас»). Актыўна далучыўся да бел. нацыянальна-адра- джэнскага руху. У 1910 разам з А. Бурбі- сам і 1. Буйніцкім наладзіў у Вільні Першую беларускую вечарынку. Далей- шым тзатральным справам перашкодзіў інцыдэнт з уладамі: за крытычны арты- кул яны закрылі час. «Перкунас», а рэ- дактара аддалі пад суд Ратуючыся ад судовага праследавання, А. з’ехаў у Кра- Ф. Аляхновіч, каў, працаваў акцёрам у польскіх тэатрах на Галіччыне. У 1913 вярнуўся ў Віль- ню, дзе быў зняволены на год у турму Лукішкі. Тут ён стварыў на бел. мове першую сваю п’есу «На Антокалі». Пасля вызвалення працаваў маляром, карэктарам, пажарнікам, кантралёрам электрасетак, настаўнікам у дзіцячым бел. прытулку пад Вільняй. Нягледзячы на пастаянныя матэрыяльныя нястачы, А. не пакідаў надзеі стварыць сталую бел. тэатральную трупу. У 1917 супра- цоўнічаў з бел. газ. «Гоман». 3 чэрв. 1918 у Мінску, дзе актыўна ўключыўся ў працу Бел. дзярж. тэатра. Вясной 1919 вярнуўся ў Вільню, выдаваў час. *Беларускае жыццё», супрацоўнічаў з газ. *Грамадзянін», зноў спрабаваў арга- нізаваць тэатр. Восенню 1919 А. пераехаў у Мінск, акупіраваны польск. легіянера- мі, стаў дырэктарам і рэжысёрам Бел. тэатра. Актыўна ставіў уласныя п’есы, выцесніўшы з рэпертуару творы іншых бел. драматургаў. Разам з адступаючым польскім войскам у ліп. 1920 вярнуўся ў Вільню. У 1921—23 рэдактар газ. *Бела- рускі звон». Да Сав. Беларусі А. ставіўся ў цэлым прыязна, імкнуўся наладзіць творчыя кантакты, дзеля чаго ў 1922 беспаспяхова спрабаваў сустрэцца ў Бер- ліне з бел. культ.-выдавецкай місіяй на чале з Ц. Гартным. У 1926 прыехаў у БССР, дзе ў 1927 арыштаваны органамі АДПУ і прыгавораны да 10 год высылкі на Салаўкі. У вер. 1933 вярнуўся ў Вільню (сав. ўлады абмянялі яго на вяз- ня польскай турмы Б. Тарашкевіча). Супрацоўнічаў з польскім час. «8Го*о» («Слова»). У 1940—41 знаходзіўся на нелегальным становішчы. У час ням,- фаш. акупацыі рэдагаваў газ. «Беларускі голас». У сак. 1944 застрэлены ва ўласнай кватэры ці то савецкімі, ці то польскімі партызанамі. Аўтар драм «На Антокалі (1915), «На вёсцы» (1916), «Бутрым Няміра» (1916), «Манька» (1917), «Базылішк» (1917), «Калісь» (1917), аднаактоўкі для дзяцей «У ляс- ным гушчары» (1917) і інш. Большасць гэтых твораў напісана на аснове фальк- лорных сюжэтаў. Фальклорная паэтыка выразна праявілася ў больш позніх драмах «Цені» (1919), «Птушка шчасця» (1920), «Шчаслівы муж» (1921), «Круці не круці — трэба памерці» (1943) і інш. Вострым сац. зместам, дэмакр. скіра- ванасцю вызначаюцца п’есы «Няскон- чаная драма» (1920) і «Пан міністар» (1922). П’есам А. ўласцівы займаль- насць інтрыгі, дынамізм дзеяння, выраз- насць сцэнічнай мовы. Пісаў таксама вершы, абразкі, апавяданні. Чыста гіст. драм не стварыў, але амаль усе яго творы так ці інакш закранаюць гіст. мінулае бел. народа. Несумненную даку- мент. каштоўнасць мае перакладзеная на 7 моў кн. «У кіпцюрах ГПУ» (1937) як сведчанне вязня салавецкіх канцлаге- раў. У 1944 час. «Новы шлях» надру- каваў яго аповесць «Страшны год*. У кнізе «Беларускі тэатр» (1924) А. упершыню ў бел. мастацтвазнаўстве сістэматызаваў і прааналізаваў гісторыю нац. сцэнічнага мастацтва ад вытокаў да пач. 20 ст. Навуковая канцэпцыя да- следавання і да сёння не страціла сваёй каштоўнасці. Тв.: Калісь. Вільня, 1919; На вёсцы. Віль- ня, 1919; Страхі жыцця. Вільня, 1919; Цені. Мн„ 1920; Няскончаная драма. Вільня, 1922; Птушка шчасця. Вільня, 1922; Шчаслі- вы муж. Вільня, 1922; Пан Міністар. Віль- ня, 1924; Дрыгва. Вільня, 1925; У лясным гушчары. Рыга, 1932. Літ.: Г а р э ц к і М. Гісторыя беларускае літаратуры. Вільня. 1920. С. 193—198; Я с а к а р (3. Бядуля). Штрыхі аб белару- скай культуры // Беларускае жыццё. 1920. 28 студз.; КарскнйЕ. Ф. Белорусы. Т. 3, вып. 3. Пг„ 1922. С. 366—371; Д в а р ч а- н і н 1. Хрэстаматыя новай беларускай лі- таратуры (ад 1905 года). Вільня, 1927; К р ы в і ц к і Л. Францішак Аляхновіч // Ніва. 1990. № 2—3; Сабалеўскі А. Адметны след // Спадчына. 1990. № 3; Б я л я ц к і А. «Як я памру...» // Мала- досць. 1990. №10. С. С. Лаўшук. АЛЯХНОВІЧЫ, старадаўні баярскі род герба «Ляліва», прадстаўнікі якога ў 15—16 ст. займалі дзярж.-адм. пасады ў ВКЛ. У 16 ст. ад іх адгалінаваліся роды Іржыкавічаў, Кухмістравічаў, Дарага- стайскіх. Найбольш вядомыя прадстаўнікі роду: А л е х н а (? — ?), сын Рымавіда, за- снавальнік роду А. Намеснік гарадзен- скі (1456), маршалак надворны літоўскі пры Казіміры IV Ягелончыку. Яго брат Юрый заснаваў род Забярэзінскіх. П ё т р (? — 1516), сын Алехны, мар- шалак П. Я. Мантыгірдавіча (1488), кухмістр ВКЛ (1492), пасол на пётркаў- скі сойм 1501. Удзельнічаў у перага- ворах з польскім урадам пра заключэн- не уніі і ў выбарах на польскі трон вял. князя ВКЛ Аляксандра. Пасол на люблінскі каронны сойм (1506). У 1507 суправаджаў у Маскву татарскага пасла, які павінен быў стаць пасрэднікам у мір- ных перагаворах паміж ВКЛ і Маск. дзяржавай. Намеснік уцянскі (1514— 16). Андрэй (? — ?), сын Алехны, па- сол ВКЛ у Маскву (1493). Намеснік ожскі і пшэломскі (1494). Мікалай (? — каля 1548), сын
114 АЛЯХНОВІЧЫ Пятра, намеснік літоўскі (1539), мечнік літоўскі (1547). Станіслаў (7 — ?), сын Андрэя, зямянін каралеўскі (1551). Мацей (? — ?), сын Мікалая, два- ранін каралеўскі (1546). I р ж ы к (? — ?), сын Мікалая, двара- нін каралеўскі (1528). Няма ўпэўненасці, што да гэтага роду маюць адносіны А., якія ўпамінаюцца ў 18—19 ст.: Мельхіёр (? — ?), ротмістр упіцкі (1768). Тадэвуш (? — ?), рэгент актавы упіцкі. Аляксандр (? — ?), чэснік мсці- слаўскі. Мікалай (? — ?), лоўчы мсціслаў- скі (1792). Міхал (1746—82), родам са Жму- дзі, педагог-піяр, праф. права ў Гал. школе ВКЛ. Літ.: В о п і е с к і А. Росіеі го<1о* ж \Уіеікіепі Кмузііуіе Ьііежхкіет ш XV і XVI ігіекіі. 5Уагзгаша, 1887 5. 218. Роізкі зіожпік ЬіовгаГісхпу. ІУагзхажа, 1978. Т. 23/4, г. 99; 6І і е з і е с к і К. НегЬагг роізкі. Ьірзк, 1841. Т. 7. 5. 85 -86; XV о I Г Г 3 Кепаіогожіе і дувппагге ЗУіеікіево Кзі^Іжа Енежзкіево, 1386—1795. Кгакбж, '1885 5. 9, 21 В. Р. Баравы, Л. Л. Чарняўская. АЛЯХНОВІЧЫ, Алёхнавічы, вёска ў Маладзечанскім р-не, на р. Уша. Цэнтр сельсавета. Чыг. ст. на лінп Мінск — Маладзечна. За 30 км на ПдУ ад Мала- дзечна. 3,3 тыс. жыхароў (1990). У 19 ст. вёска (38 рэвізскіх душ) і фаль- варак (7 рэвізскіх душ) Краснасель- скай вол. Вілейскага пав. Фальварак на- лежаў Свентаржэцкаму, потым Камін- скаму, Баркоўскаму. У 1872 пракла- дзена чыгунка, у 1885 пабудаваны мура- ваны вакзал. У час І-й сусв. вайны ў А. існавалі харчовы пункт для бежанцаў і 4 салдацкія пякарні. Веску двойчы бамбілі ням. самалёты. У 1917 салдаты 2-й Сібірскай дывізіі, што размяшчалі- ся ў А., удзельнічалі ў рэв. руху. 3 1921 у складзе Польшчы. У А. дзейнічалі гурткі Бел. сялянска-работніцкай грама- ды. У 1922 сюды прыязджаў самадзей- ны бел. тэатр з Вільні. 3 1939 у складзе БССР, з 1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну на ст. А. ў былым доме куп- ца Нямцэвіча акупанты ў 1942 стварылі канцлагер, дзе загінулі дзесяткі ваенна- палонных. У 1948 арганізаваны калгас «Новае жыццё», у 1955 саўгас «Аляхно- віцкі», ператвораны ў птушкафабрыку. У 1969 1080 ж., 256 двароў. Камбінат бытавога абслугоўвання, сярэдняя шко- ла, клуб, б-ка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, сталовая, 5 ма- газінаў. Помшк на ўшанаванне памяці 31 аднавяскоўца, якія запнулі ў Вял Айч. вайну, мемарыяльная дошка чыр- вонагвардзейцам 1917. Літ.: Ядвігін 111 Выбраныя творы Мн., 1976. С. 244—247; В борьбе за Ок тябрь в Белорусснн н на Западном фронте Мн, 1957; Ляшковіч В А. Нандара- жэйшы скарб. Мн, 1985. Г. А. Каханоўскі. 1. Аляшкевіч. Партрэт Леана Сапегі. I. 1. Аляшкевіч. Партрэт М. Пачобут- Адляшцкага 1810. АЛЯШКЁВІЧ Васіль Антонавіч [16(28). 1.1893, в. Еськавічы Слуцкага пав., ця- пер Нясвіжскі р-н— 18.7.1972[, адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў грамадз. вайну. Чл. КПСС з 1917. 3 1915 у арміі. Пасля Лют. рэвалюцыі чл. палкавога к-та. 3 ліст. 1917 уста- наўліваў Сав. ўладу на радзіме. У час акупацыі Беларусі ням. войскамі аргані- затар і камісар партыз. атрада Ланскан вол. Слуцкага пав. (з мая 1918). У час польскай інтэрвенцыі з мая 1919 камісар партыз. атрада М. А. Кухарчыка, які дзейнічаў у ваколшах Ляхавіч і Клецка. Са жн. 1919 на падп. рабоце ў Бабруй- скім пав., арганізатар партыз. атрада імя 111 Інтэрнацыянала. У 1920—21 ваен. камісар Парыцкай вол. Бабруйскага пав., удзельнік барацьбы супраць войск Булак-Балаховіча. У 1922—49 на сав. і гасп. рабоце. Яго імем названа вуліца ў Нясвіжы. Літ.: Памяць: Гіст.-дакум хроніка Ля- хавіцкага р-на. Мн., 1989. С. 135—136, 147—148. АЛЯШКЁВІЧ Іосіф Іванавіч (1777, мяст. Шылува, цяпер Расейнскі р-н Літвы — 5.10.1830), жывапісец. Твор- часць звяэана з мастацкім жыццём Беларусі, Літвы. Польшчы і Расп. 3 сям’і беднага музыканта з Радашко- віч. Скончыў Віленскую мастацкую шко- лу (1803), працаваў у майстэрнях фран цузскіх мастакоў Ж. А. Д. Энгра і Ж. Л. Давіда. 3 1810 жыў у Пецярбур- гу. Часта выязджаў на Беларусь, дзе стварыў шмат цікавых партрэтаў у стылі позняга класіцызму і рамантызму. Сярод іх; «Групавы партрэт», «Жаночы парт- рэт», «Партрэт дзяўчынкі», «Сямейны партрэт», партрэты Л. Сапегі, М. Радзі- віла, А. Чартарыйскага, Г. Ржавускага, графа Плятэра і інш. Сябраваў з А. Міц- кевічам, напісаў яго партрэт (1828). У канцы жыцця меў схільнасць да місты- цызму. Літ.: Дробов Л. Н. Жнвопнсь Бело- русснн XIX — начала XX в. Мн., 1974 Л. Н. Дробаў. АМБРАЖЎНАС Пётр (Пятрас) Іосі- фавіч (24.1.1892, в. Грумшлі Панявеж- скага пав., цяпер Біржайскі р-н Літвы — 20.12.1937), дзяржаўны дзеяч БССР. Чл. КПСС з 1919 3 сялян, літовец. 3 1913 у арміі. У І-ю сусв. вайну арты- лерыст, у баях у Галіцыі быў кантужаны, паранены і атручаны газамі (1915). Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. брыгад- нага і дывізіённага салдацкіх к-таў. Пасля Кастр. рэв. 1917 чл. брыгаднага і дывізіённага ВРК, камандзір дывізіёна. У лют.— маі 1918 быў у ням. палоне, пасля вызвалення ўдзельнічау у падп. барацьбе супраць ням. інтэрвентаў 3 'крас. 1919 у ваенна-рэвалюц. атрадзе, які змагаўся ў Літве супраць мясцовай контррэвалюцыі і інтэрвентаў. Пасля падзення Сав. улады ў Літве (ліп 1919) старшыня Мірскага валаснога ВРК Навагрудскага пав., з вер. 1919 у харчовых органах Смаленскай губ. і Зах. фронту (Барысаўская і Мінская райхарчкамісіі). У 1921—22 мінскі павятовы харчкамісар. 3 1923 старшыня Мінскага пав. выканкома, з ліп. 1924 старшыня Аршанскага, з ліп. 1928 Го- мельскага акр. выканкомаў. 3 вер. 1930 нам. старшыні Вышэйшага савета нар. гаспадаркі БССР, з сак. 1934 нарком, з кастр. 1934 нам. наркома камунальнай гаспадаркі БССР. Старшыня праўлення Саюза архітэктараў БССР (1934—.37). Чл. ЦВК БССР у 1924—37 і канд. у чл. Прэзідыума ЦВК БССР у 1929—31 і 1935—37. Канд. у чл. ЦК у 1927—30 і чл. ЦК КП(б)Б у 1930—37. Загінуў у часы сталінскіх рэпрэсій. Рэабілітава- ны пасмяротна ў 1957. АМЕЛЬЯНОВІЧЫ (Цяпінскія), шляхецкі род герба «Астоя». На працягу 15—17 ст. А. валодалі маёнткам Цяпіна ў Полацкім ваяв. Найб. вядомыя прад- стаўшкі роду: Амяллян (? — ?), жыў у 2-й пал. 15 ст., заснавальнік роду, баярын. Маг- чыма, ён фігуруе ў полацкіх граматах
115 АНАМАСТЫКА 1440-х г. як намеснік полацкага вая- воды А. Б. Саковіча. 1 в а н (? — ?), сын Амялляна, сумес- на з братам Рыгорам валодаў маёнт- кам Цяпіна. Меў сыноў Мацея і Мі- калая Р ы го р (мянушка Служка, ? — ?), сын Амялляна. За службу атрымаў Новы Двор і Гатава пад Менскам. Па- водле попісу 1528, павінен быў выстаў- ляць у войска 14 узбр. коннікаў. Засна- вальнік роду Служкау. Мікалай (? — ?), сын Івана, гаспа- дарскі баярын Полацкага пав. Пры- гадваецца ў попісе вонск ВКЛ 1528. Бацька бел. гуманіста-асветніка В. М. Цяпінскага. У дакументах 1604 згадваюцца сыны Цяпінскага Табіяш і Абрагам. Род яшчэ існаваў у 1667, калі браты Рыгор, Крыштоф і Астафій Цяпінскія, якія валодалі маёнткамі Цяпіна, вёскамі Доужыцы і Глядзюкі, судзіліся з ула- дальніцай Чашнікаў Э Казаноўскай, народжанай Служкай. В Л Насевіч. АМЕЛЬЯНЮК Уладзімір Сцяпанавіч (1917, г. Дно Пскоўскай вобл.— 26.5. 1942), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1965). Чл. КПСС з 1942. Скончыў пед. курсы, быў піянерважатым, настаўнікам, рэ- дактарам Дзяржынскай раённай газе- ты. Перадвайной студэнт Камуніст. ін-та журналістыкі імя Кірава ў Мінску. Са жн. 1941 у складзе Камароўскай падп. парт. групы. Пісаў лістоўкі, раз- мнажаў і распаўсюджваў зводкі Саўін- фармбюро, падтрымліваў сувязь з Дзяр- жынскім патрыятычным падполлем і партыз. атрадамі Мінскай вобл. 3 пач. мая 1942 чл. Мінскага падп. гарко- ма КП(б)Б, заг. аддзела агітацыі і прапаганды, рэдактар падп. выданняў, 1-га нумара падп. газ. «Звязда Удзель- нічаў у стварэнні падп. друкарні, вызва- ленні ваеннапалонных з лагераў смерці і адпраўцы іх у партыз. атрады. Загінуў у Мінску пры выкананні баявога задання. У Мінску і Дзяржынску яго імем назва- ны вуліцы. устаноўлены мемарыяльныя дошкі, недалёка ад месца пбелі памятны знак; у пас. Самахвалавічы Мінскага р-на, дзе А. вучыўся ў школе, помнік. АМСТЭРДАМ Абрам-Меер Ізрайлевіч [каля 1871, г. Шклоў — 26(?).7.І899|, адзін з першых прапагандыстаў марк- сізму на Беларусі. Скончыў Аляксан- драўскае рамеснае вуч. ў Маскве. Пры- мыкаў да «палесцінафільскага» руху, распаўсюджваў л-ру на ідыш. На пач. 1880-х гадоў перайшоў на пазшыі марк- сізму. У 1892 заснаваў у Віцебску першы марксісцкі гурток (гл. ў арт. Віцебскія марксісцкія гургкі). 3 вер. 1896 жыў у Вільні, удзельнічаў у с.-д. рўху. У студз. 1897 арыштаваны. Адбываў пакаранне ў турмах Вільні. Вілейкі, Віцебска, са зня- волення падтрымліваў сувязі з віцебскімі сацыял-дэмакратамі. У 1899 па стану здароўя выпушчаны пад нагляд паліцыі ў Шклове. Патануў у Дняпры. Літ.: Деятелм революцмонного двнження Росснн. Бнобнблногр. словарь Т. 5, вып. I. М„ 1931; Очеркн нсторнн Коммуннстн- I. I. Аляшкевіч. Партрэт А. Е. Чартарый- скага. ческой партнн Белорусснн Ч 1 (1883— 1920). 2 мзд. Мн„ 1968. С 37. АМУЛЕТ, рэч, якую людзі насілі на целе і якой прыпісвалі мапчныя ўласці- васці: здольнасць засцерагаць ад злых духаў, чараў і розных няшчасцяў, адво- дзіць хваробы, прыносіць поспех. Вера ў чарадзейную сілу А. ўзнікла яшчэ ў па- леаліце і захавалася да нашых дзён. Узнікненне веры ў А. звязана з перша- бытнан мапяй і фетышызмам. У найста- ражытнейшыя часы ў якасці А. выкары- стоўваліся прасвідраваныя зубы і косці жывел. На тэр. Беларусі найб. старажытныя са знойдзеных А. адносяцца да неаліту (паселішчы на Крывінскім тарфяніку ў Сенненскім р-не, каля в. Камень Пін- скага р-на). А. шырока ўжываліся ў жал. веку. Гэта ўжо не толькі прасвідра- ваныя зубы жывёл і касцяныя падвескі, але і разнастайныя металічныя А. У жал. веку з'явіліся лунніцы, звязаныя з куль- там Месяца, які быу элементам агр. культу. На некаторых лунніцах ёсць выява крыжа — сімвалу сонца. Пры рас- копках раннесярэднявечных курганоў знаходзяць спецыфічныя падвескі — мі- ніяцюрныя выявы сякер (сімвал Перу- на), качак, нажоў, лыжак, многа А. у выглядзе коннікаў. У якасці абярэгаў, якія нібыта ахоўвалі здароўе ўладальні- ка, выкарыстоўваліся медальены-змееві- кі. Абярэгамі былі, напэўна, і шматлікія бранзалеты, асабліва «змеегаловыя», якія трапляюцца пераважна на ПнУ Беларусі. Пры раскопках Менскага зам- чышча знойдзены бранзалеты, сплеце- ныя з тоўстага залатога дроту, а на ім стылізаваныя зааморфныя выявы. Звыш- натуральныя ўласцівасці прыпісваліся і некаторым каштоўным камяням. Напры- клад, у старажытнасці лічылася, што бурштын мае дабратворны ўплыў на зда- роўе таго, хто яго носіць. Падвескі з яго былі не толькі ўпрыгожаннем, але і А. У язычніцкія часы ў якасці А. на- сілі крыжападобныя падвескі, а пасля прыняцця хрысціянства — крыжыкі. Э. М. Зайкоўскі. АМФАРА (лац. ашрКога, грэч. атрЬо- гецх), у ант. грэкаў і рымлян гліняная або металічная пасудзіна ,з высокім вуз- кім горлам і дзвюма вертыкальнымі ручкамі. У А. трымалі і перавозілі віно, алей, мёд, збожжа. На многіх ёсць ма- люнкі, арнаменты, надпісы. А. знахо- дзяць пры раскопках гарадзішчаў на Пд і 3 Беларусі. У час Кіеўскай Русі (10— 12 ст.) ' вырабляліся мясц. амфарапа- добныя пасудзіны — карчагі. «АНАГРАФЫ , беларускі часопіс, орган Беларускага Харытатыўна-адукацыйнага фонду (ЗША). Выдае з 1977 карпарацыя Яна і Аліцыі Пятроўскіх у г. Гейневіле, штат Фларыда. Часопіс друкуе матэ- рыялы па праблемах філасофіі, гісторыі Беларусі, старажытна-грэчаскай куль- туры. Выходзіць неперыядычна. Л. I. Пранчак. АНАМАСТЫКА (грэч. опотаМіке май- стэрства даваць імены), раздзел мова- знаўства, які вывучае ўласныя імёны, іх паходжанне, гісторыю, асн. заканамер- насці развіцця і функцыяніравання, а таксама сукупнасць уласных імён пэў- най тэрыторыі. этнасу, гіст. перыяду (анімія, анамастыкон). Вывучэнне прад- мета А. выходзіць за межы лінгвістыкі і патрабуе ўліку ўсіх абставін узнікнен- ня і развіцця ўласных імён (гіст. ўмовы, геагр. асаблівасці мясцовасці, сац. склад насельніцтва, яго этнічная пры- належнасць, канкрэтная сітуацыя з'яў- лення імя і інш.). У даследаваннях па А. карыстаюцца этымалагічным, гіста- рычным, арэальным, картаграфічным, апісальным, статыстычным, стратыгра- фічным, тыпалагічным, фармантным і інш. метадамі. Раздзелы А.: тапанімі- ка — вывучае ўласныя найменні геагр. аб’ектаў (гл. Айканіміка, Гідраніміка, Мікратапаніміка); антрапаніміка — імё- ны людзей; тэаніміка — багоў і міфала- гічных істот (Вялес, Пярун, Сварог, Ярыла, Лясун, Русалка); касманіміка — назвы галактык (Марфей I, Млечны Шлях) і сузор'яў (Геркулес, Дракон, Пегас, Вялікая і Малая Мядзведзіцы); астраніміка — планет (Зямля. Марс, Ве- нера), зорак (Палярная, Галава Гарго- ны, Атлас), астэроідаў (Ангеліна, Сіль- вія), камет (Клемола, Фая); зааніміка — мянушкі жывёл (Рагуля, Буян). Аб’ек- там даследавання А. з’яўляюцца так- сама хрэматонімы — уласныя імёны уні- кальных каштоўных прадметаў матэры- яльнай культуры, ювелірных вырабаў і інш. (Цар-гармата, Шапка Манамаха. Барысавы камяні, Рагвалодау камень, Крыж Ефрасінні Полацкай); храноні- мы — гістарычна знамянальных адрэз- каў часу, гадавых цыклаў прыроды (Вялікая Айчынная вайна, эпоха Яге-
116 АНАНІМНАЯ лонаў, Бронзавы век, Новы год); да- кументонімы — важнага для народа або народаў дакумента (Брэсцкі мір, «Уста- ва на валокі»); драмонімы — шляхоў зносін (шлях з «варагаў у грэкі», Агінскі канал, Старавіленскі тракт, авія- лінія Мінск—Масква); эргонімы — прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, таварыстваў, гурткоў (абутковая фабры- ка «Нёман», Таварыства беларускай мовы, клуб бел. мастацкай інтэлігенцыі «Беларуская хатка») і інш. Анамастыко- ны складаюцца гістарычна, адлюстроў- ваюць у сваёй аснове паняцці розных сфер жыцця і дзейнасці чалавека. У працэсе іх аналізу выяўляюцца пом- нікі матэрыяльнай культуры, месцазна- ходжанне карысных выкапняў, высвят- ляюцца супярэчлівыя пытанні пахо- джання і міграцыі народаў, іх расся- лення і інш. Пачатак навукова абгрун- таванаму падыходу ў вывучэнні А. паклаў ням. вучоны В. Гумбальт (1767— 1835). У Расіі яго прыхільнікам быў А. X. Вастокаў (1781 —1864). Асобныя рус. і бел. вучоныя 19 ст. (А. Кіркор, А. А. Качубінскі, А. Л. Пагодзін) пад- крэслівалі важную ролю ўласных імёнаў для вызначэння гіст. межаў рассялен- ня славян і суседніх з імі народаў. Паз- нейшы этап у развіцці ўсх.-слав. А. звя- заны з імёнамі А. А. Шахматава, А. I. Сабалеўскага, А. М. Селішчава, бел. лінгвістаў Я. Ф. Карскага, 3. Я. Та- раноўскага, Ю. Ю. Трусмана. Сістэмны, навук. характар вучэнне пра ўласныя імёны набыло ў 1960—70-я гады, калі з’явілася шмат спец. анамастычных выданняў, былі распрацаваны прынцыпы айчыннай А. як самастойнай навук. дысцыпліны. Сучасныя бел. даследчыкі (Я. М. Адамовіч, М. В. Бірыла, В. М. Емельяновіч, В. А. Жучкевіч, Г. А. Іванова, В. П. Лемцюгова, Г. М. Прышчэпчык, Г. К. Усціновіч, I. А. Шумская, I. Я. Яшкін) засяродж- ваюць увагу на сукупнасці тых ці інш. класаў уласных імёнаў у межах пэўных тэрыторый (рэспублікі, вобласці, басейна ракі і г. д), высвятляюць паходжанне стараж. і сучасных бел. асабовых імё- наў, прозвішчаў і інш. Важнай базай для паглыблення даследаванняў па А. з’яўляецца распрацоўка пытанняў гі- старычнай А„ што садзейнічае выву- чэнню не толькі ўласна моўных, але і знешніх (гіст.-геаграфічных, сац.-экана- мічных) прычын узнікнення ўласных геагр. назваў і асабовых імёнаў. Літ.: Бірыла М. В„ Лемцюгова В. П. Анамастычныя словаўтваральныя эле- менты ва ўсходне- і заходнеславянскіх мовах. Мн., 1973; Іх ж а. Працы па бе- ларускай анамастыцы (1955—1975); Біб- ліягр. ўказ. // Беларуская анамастыка. Мн., 1977; Іх жа. Працы па беларускай анамастыцы: Бібліягр. ўказ. (1976— 1978 гг.) і дапаўненні да бібліягр. (1955—1975)//Тамсама. Мн„ 1981; Іх ж а. Працы па беларускай анамастыцы: Бібліягр. ўказ. (1979—1985) і дапаўненні да бібліягр. (1972—1978)//Тамсама. Мн„ 1985; I х ж а. Працы па беларускай анамастыцы: Бібліягр. паказ. (1986—1991); дапаўненні да бібліягр. (1979—1985) // Тамсама. Мн„ 1992. В. П. Лемцюгова. АНАНІМНАЯ ЛІТАРАТЎРА, творы, якія распаўсюджваліся ў рукапісах або выйшлі ў свет без пазначэння імя аўтара. Прычыны з’яўлення А. л. розныя. Часам аўтар утойваў сваё дачыненне да напісання твора, баючыся праследавання з боку афіц. улад (у сярэднія вякі — царквы), ці не хацеў стаць вядомым з-за няўпэўненасці ў яго станоўчай ацэнцы. Акрамя таго, у эпоху сярэднявечча былі іншыя ўяўленні пра аўтарскае права. Творца, як правіла, выкладаў не свае індывідуальныя, а карпаратыўныя думкі і ідэі і карыстаўся традыц. стылёва-літ. прынцыпамі. Большасць твораў асобных жанраў (агіяграфія, летапісы) пераваж- на ананімныя. Ва ўсх.-слав. старажыт- насці імя аўтара наогул называлася толькі ў тым выпадку, калі яно належала знатнай асобе, вядомаму паліт. або рэліг. дзеячу. Распаўсюджваючыся вусна або шляхам перапісвання, творы маглі мець не аднаго, а некалькі аўтараў. Перапісчыкі звычайна ўносілі ў тэкст што-небудзь сваё, змянялі, пашыралі або скарачалі тэкст. Але галоўная прычына паяўлення А. л. ў дарэв. перыяд — праследаванне прагрэс. думкі царскімі ўладамі. Бел. ананімныя творы 19 ст. мелі яскрава выражаны грамадска-паліт. характар, востра крытыкавалі прыгон- ніцтва і самадзяржаўны лад, асабліва тыя, што ўзніклі напярэдадні сялян- скай рэформы 1861 і ў час паўстання 1863—64. Яны паказвалі бяспраўнае жыццё бел. селяніна, эксплуатацыю яго памешчыкамі або крытыкавалі грамад- ства, дзе ўсё купляецца за грошы, вы- крывалі мараль, заснаваную на чыста- гане. Дарэвалюцыйная бел. А. л. ўвогуле мела апазіц. да самаўладства характар, таму такія творы забаранялася друка- ваць аж да 1906, калі пад націскам рэв. падзей царызм вымушаны быў пайсці на некаторыя ўступкі. Але і пазней найб. вострыя творы па цэнзурных умовах бытавалі ў ананімнай форме. Паводле жанру творы А. л. разнастайныя: паэ- мы (еЭнеіда навыварат», еТарас на Пар- насе»), лірычныя вершы («Вясна гола перапала», «Праўда», «Пад дуду», «Ой, у полі вецер вые»), драматычныя дыя- логі («Гутарка пана з хлопам»), вер- шаваныя або празаічныя размовы, гутар- кі, замалёўкі, апавяданні («Гутарка Да- нілы са Сцяпанам», «Вось цяпер які люд стаў», «Гутарка Кузьмы з Апана- сам», «Гутарка старога дзеда», «Сход», «Панская ласка», «Гутарка ў карчме», «Гэй, каб нам жыць весялей» і інш. Характэрнай рысай большасці з іх з’яў- ляецца выразная скіраванасць на паста- ноўку і раскрыццё вострых сац. праблем нар. жыцця, крытыку існуючага грамад- скага ладу. Асабліва гэта датычыцца гутарак, публіцыстычных або мастацка- публіцыстычных твораў. Такая іх спецы^ фіка адбівалася на раскрыцці вобразаў, на прыёмах адлюстравання жыццёвых з’яў, выкарыстанні выяўленчых сродкаў нар. мовы, паэтыкі фальклору і г. д. Літ.: Александровіч С. X. Пуця- віны роднага слова. Мн„ 1971; Кісялёў Г. В. Пошукі імя. Мн„ 1978; Мальдзіс А. 1. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн„ 1980; Лазарук М. А. Беларуская паэма ў другой палавіне XIX — пачатку XX стагоддзя. Мн., 1970. М. А. Лазарук. АНАНІЧ Валерый Антонавіч (н. 17.9. 1949, в. Благадаць Рудзенскага, цяпер Пухавіцкага р-на), беларускі гісторык. Д-р гіст. н. (1991), канд. юрыд. н. (1983). Скончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР (1979), з 1983 пра- цуе там выкладчыкам, нач. кафедры. Даследуе пытанні гісторыі міліцыі БССР, праблемы прафілактыкі правапарушэн- няў і барацьбы са злачыннасцю. Тв.: Особенностн повышення эффектнв- ностн предупреждення преступленнй орга- намн внутренннх дел в крупных городах. Мн., 1986; Органы мнлнцнн н обіцествен- ностн Белорусскон ССР на страже право- порядка, 1971 —1985 гг. Мн„ 1990. АНАНЬЕЎ Анатоль Андрзевіч (1900 — 25.5.1942), дзярж. і парт. дзеяч БССР. Чл. КПСС з 1919. У 1918—33 у Чырво- най Арміі, удзельнік грамадз. вайны; прайшоў шлях ад радавога да нам. нач. палітаддзела дывізіі. У 1934 працаваў нач. палітаддзела МТС на Паўн. Каў- казе. Са жн. 1935 1-ы сакратар Мазыр- скага акруговага к-та КП(б)Б. 3 вер. 1937 па крас. 1938 нам. старшыні СНК БССР. У чэрв.— кастр. 1938 2-і сакратар ЦК КП(б)Б. У кастр. 1938 адкліканы аддзелам кіруючых парт. органаў ЦК ВКП(б), пасля чаго сляды яго губ- ляюцца. Чл. ЦК у 1936—38 і чл. Бюро ЦК КП(б)Б у 1937—38. Чл. ЦВК БССР у 1935—38. У 1940 А. незаконна рэ- прэсіраваны, асуджаны на 20 год зняво- лення. У 1954 пасмяротна рэабілітаваны. АНАРХІЗМ (ад грэч. апагсЬіа безулад- дзе), ідэалогія, тэорыя, грамадска-паліт. плынь дробных уласнікаў, іх своеасаб- лівы пратэст супраць эксплуатацыі ча- лавека чалавекам, насілля над асобай. Гал. змест А.— адмаўленне дзяржавы ўвогуле, асабліва дзяржавы дыктатуры пралетарыяту, паліт. барацьбы мас за сваё вызваленне, непрызнанне усяля- кай ролі партыі, пропаведзь неабмежа- ванай свабоды асобы, стыхійнасці ў грамадскім развіцці. Аснову света- погляду А. складае крайні інды- відуалізм дробнага таваравытворцы. Пра- явіўся ў 1840—60-я гады ў Еўропе як выражэнне дробнабурж. пратэсту су- праць улады буйной буржуазіі. Яго тэарэ- тыкі П. Прудон, М. Штырнер, М. А. Ба- кунін, пазней П. А. Крапоткін, I. Люст, Ж. Граў, Ж. Сарэль і інш. У Расіі ідэі А. ў канцы 1860-х гадоў успрынялі на- роднікі (гл. Народніцтва). Яны прапа- гандавалі веру ў хуткую перамогу сац. рэвалюцыі ў выніку ўсеагульнага сял. бунту. Новы этап у развіцці А. настаў у пач. 20 ст. на хвалі агульнага рэв. ўздыму. Глебай дпя ўспрыняцця ідэй А. былі дробныя ўласнікі — рамеснікі і гандляры, частка інтэлігенцыі, матэры- яльнае становішча якой было хіст- кім, а таксама частка рабочага кла- са. дэкласаваныя элементы, што раз- лічвалі шляхам стыхійнага бунту да- сягнуць «царства свабоды», неадклад-
117 АНАЦЭВІЧ нага задавальнення ўсіх патрэб. Най- больш буйнымі плынямі ў А. былі анар- ха-сіндыкалізм, анархізм-камунізм, ін- дывідуалізм. Шырокае распаўсюджанне на тэр. Беларусі саматужна-рамесніцкай вытв-сці, наяўнасць шматлікага сярэдня- га пласта насельніцтва ў гарадах і мяс- тэчках у многім абумовілі з’яўленне тут анархісцкіх груп. У 1903 узнікла група ў Беластоку, якую стварылі Ш. Кага- новіч і Г. Брумер. Пад уплывам пра- паганды беластоцкіх анархістаў у 1903— 04 такія групы створаны ў Баранавічах, Брэст-Літоўску, Ваўкавыску, Гродне, Заблудаве, Крынках, Ружанах, Смарго- ні і інш. У гады рэвалюцыі 1905—07 дзейнасць анархістаў звялася да эпіза- дычнай прапаганды сваіх ідэй, некалькіх тэрарыст. актаў супраць паліцэйскіх, дробязнай экспрапрыяцыі. Так, у канцы 1905 у Брэст-Літоўску і Пружанах анархісты далі пра сябе знаць выпускам некалькіх лістовак, вымагальніцтвам гро- шай. А. на Беларусі не меў ні глыбокіх каранёў, ні сувязі з масамі. Анархісцкія групоўкі і дробнабурж. элементы, што да іх прымыкалі, былі незадаволены дзейнасцю бундаўцаў, меншавікоў, паалейцыяністаў, сіяністаў- сацыялістаў, якія мелі пэўны ўплыў на масы. Тэрарыстычныя акты анархі- стаў шкодзілі рэв. руху, унеслі ў яго раскол, выклікалі ўзмацненне рэпрэсій. Ажыўленне А. пачалося пасля звяр- жэння царскага самадзяржаўя і было звязана з далучэннем да паліт. жыцця шырокіх мас. Калі да Лют. рэва- люцыі 1917 арг-цыі анархістаў былі толькі ў 6 гарадах Рас. імперыі, то восенню таго года — у 30, у т. л. ў Віцебску, Гомелі, Мінску. 3 аднаго боку, анархісты былі супраць Часовага ўрада, заклікалі да яго неадкладнага звяржэн- ня, з другога — не прызнавалі лозунгаў бальшавікоў, выступалі супраць Саве- таў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Характэрная рыса іх дзейнасці паміж лютым і кастр. 1917 — імкненне штурх- нуць масы на заўчасныя выступленні. Правакацыйную ролю адыгралі яны ў час ліпеньскіх падзей 1917, калі ўсяляк намагаліся вывесці на вуліцы Петрагра- да ўзбр. салдат і знішчыць органы ўла- ды, устанавіць, як яны лічылі, «самы справядлівы парадак анархісцкага ка- мунізму». Бальшавікі, выкрываючы аван- турызм анархістаў, імкнуліся далучыць да рэв. барацьбы тых, хто хацеў змагацца за сацыяліст. рэвалюцыю. Пасля перамогі Кастр. рэвалюцыі 1917 частка анархістаў змяніла свае погляды, фактычна прызнала сав. форму дзяржавы і нават імкнулася супрацоў- нічаць з Саветамі. Калі на 11 Усерас. з’ездзе Саветаў (кастр. 1917) прысут- нічала толькі 3 анархісты, то на IV Над- звычайным Усерас. з’ездзе Саветаў (сак. 1918) — 17. Тое ж назіралася і на Беларусі. Так, Гомельская група анархістаў-камуністаў спрабавала супра- цоўнічаць з Гомельскім Саветам рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У 1920—21 коль- касць дэлегатаў ад анархістаў на губ. з’ездах Саветаў знізілася да адзінак. Партрэт I. Анацэвічв работы В. Радзіга па малюкку К. Жукоўскага. Гэта было сведчаннем, што да канца грамадз. вайны працоўныя адкінулі ідэалогію і палітыку А. Анархісты спра- бавалі арганізаваць узбр. выступленні супраць улады Саветаў, стваралі спец. дружыны т. зв. «чорнай гвардыі». Да іх часам далучаліся крымінальныя злачын- цы. Сав. ўлада неаднаразова прымала меры да спынення вылазак анархістаў. Найбольш буйное выступленне анар- хістаў на Беларусі адбылося ў Віцебску. У сак. 1918 у горад прыбыла вайск. часць, касцяк якой складалі анархісты. Яны заняліся рабаўніцтвам і разбоем. Бальшавікі паспрабавалі іх раззброіць, але не здолелі. Анархісты занялі пры- вакзальную плошчу, захапілі мост цераз Дзвіну, абстралялі губваенкамат. На барацьбу з мяцежнікамі выступілі атрад браневікоў, 4-ы Варшаўскі полк, Латыш- скі кав. атрад. 30 крас. мяцежнікі зда- ліся, але частка іх уцякла ў Бешанко- вічы, дзе знайшла прытулак у атрадзе Пашкевіча, што дапамагаў кантрабанды- стам. Раззбраенне гэтага атрада стала апошняй аперацыяй па барацьбе з арга- нізаванымі выступленнямі анархістаў на Беларусі. Разлажэнне А. і выраджэнне ў анар- ха-бандытызм прымусілі яго ідэолагаў заняцца рэвізіяй некаторых сваіх догмаў. Гэта прывяло да з’яўлення ў канцы грамадз. вайны т. зв. анархізму-універ- салізму. Пераканаўшыся ў немагчымасці хутка ажыццявіць прынцыпы анар- хісцкага камунізму, анархісты-універса- лісты спрабавалі аб яднаць сваіх адна- думцаў на платформе старой артадоксіі А. і ідэй сусветнай камуністычнай рэва- люцыі ў анархісцкай інтэрпрэтацыі. Для гэтай плыні быў характэрны кас- мапалітызм, патрабаванне сцірання нац. перагародак і стварэння сусв. гаспа- даркі. Уследза Масквой на пач. 1921 гру- па анархістаў-універсалістаў узнікла ў Мінску. Яна імкнулася пашырыць ідэі мадэрнізаванага анархізму ў пав. гара- дах, пасылала туды сваіх прадстаўнікоў, аднак гэта не дало жаданых вынікаў. Невялікія легальныя групы анархістаў існавалі да сярэдзіны 1920-х гадоў. Літ.: Бакуввн М. А. Собранне сочн- неннй н пнсем. Т. 1—4. М., 1934—35; Я го ж. РІзбранмые фнлософскне сочнненмя н пмсьма. М., 1987; Яго ж. Фнлософмя. Соцнологня. Полмтмка. М., 1989; Маркс К. Конспект кнмгн Бакунмна «Государст- венностьн амархмя» // Маркс К., Энгельс Ф. Соч. 2 нзд. Т. 18; Л е н і н У. 1. Анархіэм і сацыялізм // Творы. Т. 5 (Полн. собр. соч. Т. 5); Я г о ж. Сацыяліэм і анархізм // Там жа. Т. 10 (Полн. собр. соч. Т. 12); Я г о ж. Дэяржава і рэвалюцыя//Там жа. Т. 25 (Полн= собр. соч. Т 33); Кропот- кн н П. А. Запмскм революцнонера. М., 1990; Яго ж. Хлеб н воля. Современная наука м анархмя. М., 1990; Горев Б. Анархнзм в Росснм: (От Бакуннна до Мах- но). М., 1930; Канев С. Н. Октябрьская революцня м крах анархнэма. М., 1974; К о м н н В В Амархнэм в Россмм. Ка- лнннн, 1969; Корноухов Е. М Борьба партнм болыцевнков протнв анархнзма в Росснн. М., 1981; П о ч а н м н С. 3. Мсторн- ей обречённые. Мн., 1977; Штмрнер М= Едннственный н его собственность: Пер. с нем. Спб., 1906; Яковлев Я. Русскнй анархнэм в Велнкой русской революцнн. Пг., 1921, У.Я. Казлякоў, У. /. Салашэнка. АНАСТАСЕВІЧ Васіль Рыгоравіч [28. 2(11.3).1775, Кіеў — 16(28).2.1845[, ру- скі бібліёграф, перакладчык, выдавец. Скончыў Кіеўскую акадэмію (1793). 3 1795 на вайск. службе, з 1802 у Мін-ве нар. асветы, у 1803—10 пісьмавод папячыцеля Віленскай навуч. акругі А. Чартарыйскага, у 1809—16 у Камісіі складання законаў, у 1826—28 цэнзар Гал. цэнзурнага камітэта. У 1811 —12 выдаваў час. «Улей», дзе надрукаваў пер- шы ў Расіі тэарэт. артыкул па бібліягра- фіі. 3 1817 адзін з фактычных сакратароў М. П. Румянцава, уваходзіў у Румян- цаўскі гурток. У 1811 ажыццявіў на- вук. выданне Статута ВКЛ 1588. Пера- клаў з польскай на рус. мову паліт- эканамічныя працы В. і 1. Страйноў- скіх, што выклікалі шырокія водгукі ў грамадстве. Літ.: Брнскман М. А. В. Г. Анаста- севнч (1775—1845). М., 1958; Славяно- веденме в дореволюцнонной Росснн: Бмо- бнблмогр. словарь. М., 1979. Дз. У. Караў. АНАЦЭВІЧ Ігнат Сымонавіч (псеўд. Жэгота з Малой Бераставі- ц ы; 1780, в. Малая Бераставіца Гро- дзенскага пав., цяпер Бераставіцкі р-н — 18.2.1845), гісторык, археограф, архі- віст. Вучыўся ў Кёнігсбергскім ун-це (1803—05), скончыў Віленскі ун-т (1811). У 1813—17 выкладчык гімна- зіі ў Беластоку. 3 1818 ад’юнкт, з 1827 праф. Віленскага ун-та. У 1828 абвінава- чаны ва ўдзеле ў студэнцкай арг-цыі «Плямёны сарматаў» і высланы на ра- дзіму. 3 1834 у Пецярбургу, супрацоў- нік Археаграфічнай камісіі, Румянцаў- скага музея. Даследаваў архівы і б-кі Пецярбурга, Дэрпта, Рыгі, Кёнігсберга, Варшавы, рукапісныя зборы прыватных асоб у Гродзенскай губ. Па выніках вандровак друкаваў артыкулы ў час. «Северный архнв», «Северная пчела», «Вестнмк Европы». Вывучаў гісторыю ВКЛ, калекцыяніраваў крыніцы, збіраў і апрацоўваў матэрыялы да <*Актаў За- ходняй Расіі». Аўтар артыкулаў па
118 АНГАРЭЦІС псторыі Беларусі («Накід першабытнай гісторыі Літвы», 1846; «Накід гісторыі Вялікага княства Літоўскага», 1849—50 і інш.). Сябраваў і перапісваўся з В. Р. Анастасевічам, М. Балінскім, Ч. Дма- хоўскім, П. 1. Кепенам, I. Лялевелем, А Міцкевічам, М. П. Румянцавым, Т Чацкім і інш. Гал яго праца «Гісто- рыя Літвы» засталася ненадрукаванай, некалькі яе тамоў, паводле завяшчання А., перададзены Ю. Крашэўскаму. Калекцыя рукапісаў і кнігазбор А. тра- пілі К. Свідзінскаму. Літ.: У л а ш н к Н. Н. Очеркн по рхеогра- фнн н нсточннкоееденню нсторнн Бело- русснн феодального пернода. М., 1973. С. 34—35; 1*аыкіексг 6 І^пасу 2едоіа Опасеапсх — Ьізіогук Ьп*у//5іікІіа і таіегіаіу х <1гіе)6ш паіікі роізкіе). ЗУаг- 5ха*а, 1961. 8ег. А, х. 4 Дз. У. Караў. АНГАРЭЦІС [сапр. Алекса Зігмас Іонавіч; 13(25) .6.1882, в. Абялупяй Віл- кавішкскага р-на, Літва — 22.5.1940), дзеяч міжнар. камуніст. руху, Кампартыі Літвы і Беларусі, гісторык, публіцыст. Член с.-д. партыі Літвы з 1906. У 1904 выключаны з Варшаўскага ветэрынарна- га ін-та за ўдзел у антываен. дэман- страцыі. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. У 1906—07 чл. Віленскага к-та СДПЛ. У 1909—15 зняволены ў тур- му, у 1915—17 сасланы на Анга- ру (адсюль псеўданім). Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. Петраградскага к-та РСДРП(б). Удзельнік Кастрыч- ніцкага ўзбр. паўстання ў Петраградзе. Са снеж. 1917 нам. камісара па літоў- скіх справах пры Наркамнацы. У час падпісання Брэсцкага міру 1018 пры- мыкаў да «левых камуністаў». 3 ліст. 1918 на падп. рабоце ў Вільні, чл. ЦК КПЛ. 3 лют. 1919 нарком унутр. спраў Літ.-Бел. ССР, з сак. чл. ЦК, чл. Прэзідыума, у 1920 чл. Палітбюро ЦК К.П(б)ЛіБ. 3 вер. 1920 сакратар Замежнага бюро ЦК КПЛ, з 1921 прад- стаўнік КПЛ у Выканкоме Камінтэрна, з 1923 чл. Палітбюро ЦК КПЛ. У 1926— 35 сакратар Інтэрнац. кантрольнай камі- сіі Камінтэрна. Аўтар «Гісторыі рэва- люцыйнага руху і барацьбы рабочых Літвы» (т. I—2, 1921). Незаконна рэ- прэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна. АНГІЛЕЙКА Фёдар, беларускі гравёр па дрэве канца 17 — пач. 18 ст. Прад- стаўнік Магілёўскай школы гравюры. Творы А. звязаны з выданнямі друкарні Богаяўленскага праваслаўнага брацтва ў Магілёве. Выканаў каля 10 падпісаных ксілаграфій: загалоўны ліст да кнігі «йрмолой снречь Осмогласннк» Іаана Дамаскіна (1700), «Нявер’е Фамы», «Вы- лячэнне расслабленага», «Укрыжаван- не», «Абразанне», «Сашэсце св. Духа на апосталаў», «Успенне Маці Боскай». «Уезд Хрыста ў Іерусалім», «Пакланен- не пастухоў» і інш.; усе ў «Нрмо- лое...» 1700, перадрукаваны ў «Нр- молое»... 1747. А таксама аўтар каля 20 непадпісаных гравюр у маплёўскіх брац- кіх выданнях канца 17 — пач. 18 ст. 3. I. Ангарэціс. Ф Ангілейка. «Успенне Маткі Боскай». Гра- вюра на дрэве ў кнізе «Мрмолой снречь Осмогласннк» Іаана Дамаскіна. Магілёў. 1700. Гравюрам А. характэрна прастата кам- пазіцыйных пабудоў і тэхн. прыёмаў, строгая лінеарная манера выканання, што збліжае іх з творамі народнага мастацтва. А. М. Пікулік АНГІЯЛІНІ Казтан (1748, Італія — 1816), архітэктар. Яго ж шё і твор- часць звязаны з Беларуссю. Вучыўся ў Балоньі і Вероне, у 1784 пераехаў у Полацк. 3 1786 жыў у Віцебску, вы- кладаў французскую мову, у 1789—96 тэорыю архітэктуры ў калегіуме езуітаў. У 1796—97 жыў у Оршы. Вярнуўшыся ў Віцебск, выкладаў архітэктуру, кіраваў будаўніцтвам касцёлаў. Аўтар алтара ў Віцебскім езуіцкім касцёле. У 1803— 05 жыў у Полацку, потым выехаў у Італію. АНДРАЙКЕВІЧ Ян Андрэй Гінтоўскі (1599 ці 1609— 74), беларускі і польскі пісьменнік, педагог, царкоўны дзеяч. Са шляхецкага роду Андрайкевічаў герба «Побуг» Ваўкавыскага пав. Быў рэкта- рам Полацкага езуіцкага калегіума. Аўтар «Мемарыяла бессмяротнай памя- ці...» (Вільня, 1667), дзе змешчаны партрэты і гербы Сапегаў, а таксама твора «Гарчычнае зерне горкай пакуты... Хрыста...» (Вільня, 1673), перавыдадзе- нага ў Вільні (1688, 1757), Замосці (1701), Калішы (1746, 1756), Кракаве (1881); у 1719 перакладзены на ням. мову. У. Г. Кароткі. АНДРАЙКОВІЧ (Бутаўт-Андрай- ковіч) Стафан Аляксандравіч (1861, Гродзенская губ.— ?), рэвалюцыянер, дзеяч арганізацыі «Народная воля» і польскай рабочай партыі «Пралета- рыят». 3 дваран (па мацярынскай лініі ўнук графа Л. Л. Бенігсена). Ву- чыўся ў Гродзенскай, Віцебскай і 2-й Пецярбургскай гімназіях. 3 во- сені 1881 член рэв. групы (М М Фле- раў, В. А. Бадаеў і інш.), якая праводзіла сацыяліст. прапаганду сярод рабочых Пецярбурга. Пасля яе ўваходжання вясной 1883 на правах рабочай групы партыі «Народная воля» ў Пецярбургскую нарадавольніцкую арг-цыю загадваў (пад псеўд. Уладзімір Бажэнаў) «лятучай друкарняй». Быў звя- іаны з пецярбургскім гуртком «Агніс- ка» («О^пііко») — філіялам партыі «Пралетарыят», разам з М. Паўлі, А. Нік- вістам і С. А. Івановым друкаваў ма- тэрыялы для абедзвюх партый (пра- кламацыі ў сувязі з каранацыяй Аляк- сандра 111, брашура «Да рускага гра- мадства ад рускіх рэвалюцыянераў» і інш.). 1.6.1883 арыштаваны (пры вобыс- ку знойдзены друкарскія прылады, рэв. выданні на рус. і польскай мовах), на 5 гадоў сасланы ва Усх. Сібір. У 1899 жыў у Гродне. Літ.: Деятелн революцнонного двнження в Росснн: Бнобнбляогр. словарь. Т. 3, вып. 1. М., 1933. Стб. 73—74; Очеркн револю- цнонных связей народов Росснн н Поль- шн. 1815—1917. М.. 1976. В. М. Чарапіца. АНДРАЙКОВІЧ-БЎТАЎТ Марыя Яра- славаўна (22.7.1852, в. Баландзічы Коб- рынскага пав., цяпер Іванаўскі р-н — 1933), жывапісец. Разам з бацькам, удзелыпкам паўстання 1863—64, пэўны час жыла на высылцы ў Расіі. У 1870-я гады навучалася жывапісу ў Мюнхене, падарожнічала па Італіі. Вярнуўшыся на радзіму, жыла ў сваім маёнтку Гар- настаевічы Ваўкавыскага пав. (цяпер Свіслацкі р-н) і ў Варшаве Працавала пераважна ў галіне гіст. карціны, жан- равага, рэлігійнага і партрэтнага жыва- пісу. Дэбютавала ў 1876 каршнай «Ка- ханоўскі над памерлай Уршуляй». У 1870—80-я гады ўдзельнічала ў вы- стаўках у Мюнхене, Кракаве, Варшаве. Найбольш вядомыя творы: карціны «Кардынал Ян Медзічы з Пампеніем Лаэтам на рымскіх раскопках» (1877), «Уладзіслаў Лакетак у гроце Айцова» (1881), «Міласэрнасць каралевы Ядвігі»
119 АНДРЫЁЛІ (1884), малюнак алоўкам «Горац іграе на кобзе» (1886). Твэры зберагаюцца ў музеях Польшчы. Г. Г. Сокалаў-Кубай. АНДРАЮК Нестар Ільіч [парт. псеўд. Мядзведзеў, Алёша; 29.9(12.10). 1906, в. Сычы Брэсцкага пав. Гродзенс- кай губ., цяпер Брэсцкі р-н — 2.3.1976], удзельнік рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Бе- ларусі. Чл. КПЗБ з 1926. Працаваў бу- даўніком у Брэсце. 3 1926 сакратар Гро- дзенскага акр. к-та КСМЗБ, з 1927 чл. сакратарыята ЦК КСМЗБ. За рэв. дзей- насць у 1928 зняволены на 8 гадоў. Пака- ранне адбываў у турмах Варшавы, Брэс- та, Баранавіч, Каранова. У 1938—39 па- літвязень Бяроза-Картузскага канцлаге- ра. У перыяд вызвалення Чырвонай Ар- міяй Зах. Беларусі ў вер. 1939 арганізоў- ваў паўстанцкія атрады, узначальваў ка- равульную службу рабочай гвардыі ў Пінску. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Цэнтр. фронце, служыў у знішчальнан авіяцыі. быў цяжка паранены. У 1947— 53 на гасп. і сав. рабоце ў Брэсце. Тв.: В днн немецко-польской войны // Годы нспытаннй н мужества. Мн„ 1973. В. П. Ласковіч. АНДРОПАЎ Юрый Уладзіміравіч (15.6.1914, ст. Нагуцкая Стаўрапольска- га краю — 9.2.1984), савецкі дзярж. і парт. дзеяч. Генерал арміі (1976). Герой Сац. Працы (1974). Член КПСС з 1939. 3 1930 рабочы на тэлеграфе ў г. Маз- док, матрос на Волзе. Вучыўся ў Петра- заводскім ун-це, скончыў ВПШ пры ЦК КПСС. У 1937 сакратар, з 1938 першы сакратар Яраслаўскага абкома ВЛКСМ; з 1940 першы сакратар ЦК ЛКСМ Карэліі. У Айч. вайну адзін з кіраўнікоў партыз. руху ў Карэліі. 3 1944 2-і сакратар Петразаводскага гаркома партыі, з 1947 — ЦК КП Ка- рэліі, у 1951 пераведзены ў апарат ЦК КПСС. 3 1953 надзвычайны і паўна- моцны пасол СССР у Венгрыі. 3 1957 загадчык аддзела ЦК КПСС. У 1962—67 і з мая 1982 сакратар ЦК КПСС. У 1967—82 старшыня КДБ СССР. 3 ліст. 1982 Ген. сакратар ЦК КПСС, аднача- сова з чэрв. 1983 Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета СССР, Старшыня Савета Абароны СССР. Чл. ЦК КПСС з 1961. Кандыдат у чл. Палітбюро ЦК КПСС з 1967, чл. Палітбюро ЦК КПСС з 1973. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1950—54 і з 1962. Чл. Прэзідыума Вярх. Савета СССР з 1982. У 1982—83 пад яго кіраўніцтвам былі вызначаны і пачалі ажыццяўляцца канкрэтныя меры па пераадоленні нега- тыўных з’яў у жыцці партыі і краіны. 7'в..' Выбраныя прамовы і артыкулы: Пер. з рус. Мн„ 1984. АНДРОСАЎСКАЕ ПЕРАМІР’Е 1667. Заключана з прычыны заканчэння вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. У гэтай вайне Расія імкнулася заваяваць бел., укр. і польскія землі. Падпісана 30.1.1667 у в. Адросава (Андрусава) на мяжы Мсціслаўскага і Смаленскага вая- водстваў дэлегацыямі абедзвюх дзяржаў. Рускую дэлегацыю ўзначальваў вял. і паўнамоцны пасол А. Л. Ардын-Нашчо- кін, дэлегацыю Рэчы Паспалітай — жмудскі староста, паўнамоцны камісар Ю. Глябовіч. 3 26.5.1666 да 30.1.1667 М. Э. АндрыЕлІ. было праведзена 31 пасяджэнне і выпра- цаваны ўмовы перамір’я на 13,5 года. Паводле дагавора, да Расіі перайшлі ваяв. Смаленскае з гарадамі Дарагабуж, Белая, Красны, Невель, Веліж і Себеж (апошнія 3 у 1686 адышлі да Віцебскага ваяв., належалі Радзівілам) і Чарнігаў- скае (Северская зямля) з Чарнігавам і Старадубам. Рэч Паспалітая прызнала ўз’яднанне Левабярэжнай Украіны з Расіяй і згадзілася на перадачу Расіі Кіева і яго прыгарадаў у радыусе 1 мілі да 1669. Але шэраг агаворак ва ўмовах перамір’я даў магчымасць пакінуць Кіеў у складзе Расіі назаўсёды. Запарожская Сеч апынулася пад агульным кіраўніцт- вам абедзвюх дзяржаў. Беларусь і астат- няя тэр. Украіны засталіся ў межах Рэчы Паспалітай. Пазітыўным вынікам М. АндрыёлІ. Смерць Людвіка Нарбута каля Дубічаў. Вільнюская карцінная галерэя. А. п. было тое, што яно стала пачаткам агульнага саюзу Расіі і Рэчы Паспалітай супраць турэцка-татарскіх захопнікаў, была прызнана свабода праваслаўнага веравызнання, гарантавалася недаты- кальнасць праваслаўных епархій. Літ.: ПСЗ. Спб„ 1830. Т. 1. С. 656—674; Очеркя ксторкн СССР. Пернод феодалнзма, XVII в. М„ 1955. Гл. 4, § 6; Мсторня днпло- матнн. 2 язд. М. 1959. Т. 1. С. 294—296; Бе- лоруссня в эпоху феодалязма. Т. 2. Мн„ 1960; Русско-белорусскне связн: Сб. доку- ментов (1570—1667 гг.). Мн„ 1963, С. 485— 489; СоловьёвС. М. Нсторня Росснн с древнейшнх времен. М„ 1961., Кн. 6, (т. II — 12). С. 144—191; Мсторня Польшн. М„ 1954. Т. 1. С. 261 — 264; Історія УкраТнськоІ РСР. Т. 1. Кнів, 1967. М. А. Ткачоў, АНДРЫЁЛІ Міхал Эльвіра [2.11.1836, Вільня—11(23). 8.1893], жывапісец, ры- савальшчык, ілюстратар; удзельнік паў- стання 1863—64 у Літве і на Беларусі. 3 сям’і скульптара, выхадца з Італіі. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, Маскоў- скім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1855—57), Акадэміі св. Лукі ў Рыме (1860). Вярнуўшыся з Італіі, працаваў у Вільні, быў звязаны з рэв. ко- ламі, прымыкаў да кчырвоных». У 1863 удзельнічаў у паўстанні на Віленшчыне (атрады К. Карэвы, 1. Пасербскага, Л. Нарбута) і ў Коўне. У вер. 1863 арыш- таваны ў Пецярбургу, у студз. 1864 уцёк з ковенскай турмы за мяжу. Жыў у Лонда- не і Парыжы, выканаў шмат графічных работ, прысвечаных падзеям 1863. У 1866 вярнуўся ў Расію, быў сасланы ў Вятку, дзе стаў настаўнікам будучых рус. мастакоў В. і А. Васняцовых. 3 1871 у Варшаве, ілюстраваў час. «КТозу» («Ка- ласы») і «Туводпік іііізігокапу» («Ілюст- раваны штотыднёвік»). У 1883—86 пра- цаваў у Парыжы. Памёр у Налэнчове пад Варшавай. У жывапісных і графічных работах адлюстраваў жыццё і побыт бел. і літ. народаў, іх гіст. мінулае (графічныя творы «Смерць Кейстута», «Сутычка літ-
120 АНДРЫЯШАЎ вінаў з крыжаносцамі», «Хрышчэнне язычнікаў», «Смерць Людвіка Нарбута каля Дубічаў»). Быў у сяброўскіх адно- сінах з Ф. Багушэвічам, напісаў яго партрэт. Ілюстрацыі да кніг А. Міцкеві- ча, Ю. Славацкага, А. Мальчэўскага, Ю. Крашэўскага, У. Сыракомлі, Э. Ажэшкі, зробленыя А. пад уплывам рамантызму, вызначаюцца віртуознасцю, дакладнасцю ў адлюстраванні гіст. па- дзей, багаццем фантазіі. Літ.: Д р о б о в Л. Н. Жнвопнсь Белбрус- снв XIX — начала XX в. М., 1974. С. 161 — 167; Р і а I к о ш а к і !Ч., БоЬгхускі Н. АпдгіоІІі V вхііісе і гусііі вроіесхпупі. №аг$га- »а, 1904; АпОгіоІІі—вшіасіек 5ШоісЬ схазош: ЬІ5іу і шзрошпіепіа. ІУгосіа» еіс., 1976. Л. Н. Дробаў, Г. В. Кісялёў. АНДРЫЯШАЎ Аляксандр Міхайлавіч (1.9.1863, Чарнігаў — 1939), украінскі гісторык. Скончыў Кіеўскі ун-т (1886). Працаваў у архівах Львова, Кіева, Рэве- ля, Рыгі, Пецярбурга, супрацоўнічаў з Кіеўскай археаграфічнай камісіяй. Ву- чань гісторыка У. Б. Антановіча, разам з М. С. і А. С. Грушэўскімі, М. В. Доўнар- Запольскім вывучаў гіст. геаграфію зя- мель, што ў 14 — пач. 15 ст. ўваходзілі ў склад ВКЛ. У працах «Нарыс гісторыі Валынскай зямлі да канца XIV ст.» (1887), «Нарыс гісторыі каланізацыі Пе- раяслаўскай зямлі да пачатку XVI ста- годдзя» (1931) даследаваў гісторыю каланізацыі і засялення зямель — пра- даўжальніц паліт. і культ. традыцын Старажытнарус. дзяржавы. У дака- стрычніцкі перыяд прытрымліваўся лі- беральных паліт. поглядаў, зведаў уплыў эканам. матэрыялізму. Літ.: Б а г а л і й Д. Нарнс украінськоі історіографп Т. 1, вып. 1—2. Кнів, 1923—25. Дз. У. Караў. АНДРЭ (Агкігё) Жак (н. 25.2.1919, Парыж), французскі лётчык, удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945). Засл. лётчык Фран- цыі. Вучыўся ва універсітэце, скончыў лётную школу. 3 1943 у СССР у складзе знішчальнага авіяпалка еНармандыя — Нёман» 1-й паветр. арміі. Удзельнік Ві- цебска-Аршанскай, Усх.-Прускай, Кёніг- сбергскай аперацый. Зрабіў 113 баявых вылетаў, удзельнічаў у 19 паветраных баях. Збіў 15 самалётаў праціўніка, 2 — у групе, 3 пашкодэіў. Да 1969 у французскай арміі, палкоўнік. АНДРЭЕЎ Анатоль Яўгенавіч (н. 14.9.1916, Рагачоў), адзін з кіраўнікоў партыз. руху на тэр. Віцебскай і Бела- стоцкай абл. у Вял. Айч. вайну, дзярж. дзеяч БССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1976). Скончыў Рэсп. парт. школу пры ЦК КП(б)Б (1950), ВПШ пры ЦК КПСС (1959). 3 1933 працаваў у паравозным дэпо чыг. ст. Орша. 3 ліст. 1941 адзін з кіраўнікоў падп. дыверсій- най групы, што дзейнічала на Аршанскім чыгуначным вузле. У лютым — чэрв. 1942 камісар партыз. атрада К. С. Засло- нава. У 1943 уступіў у КПСС. 3 сак. 1943 камісар, з ліст. 1943 да жн. 1944 каман- дзір партыз. атрада «Камсамол Бела- русі» брыгады імя Кастуся Каліноў- скага, адначасова з мая 1944 чл. Беластоцкага падп. РК КП(б)Б. Пасля вайны працаваў у дэпо чыг. ст. Мінск. 3 1961 нач. Гал. ўпраўлення аўтатран- спарту пры СМ БССР, у 1963— 84 міністр аўтатранспарту БССР. 3 сак. 1987 старшыня Бел. рэсп. савета ветэра- наў вайны і працы, адначасова старшыня Камісіі па справах былых партызан і пад- польшчыкаў пры Прэзідыуме Вярх. Саве- та БССР. Чл. ЦК КПБ у 1966—86. Чл. з 1986, нам. старшыні Рэвізійнай камісіі КПБ у 1990—91. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1963—85; нар. дэп. СССР з сак. 1989. АНДРЭЕЎ Восіп, разьбяр па дрэве 17 ст. Родам з Оршы. Мяркуюць, што быў узя- ты ў палон і вывезены ў Маскау ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654— 67. Працаваў у Аружэйнай палаце Мас- коўскага Крамля. У 1685 разам з інш. бел. разьбярамі рабіў іканастас «з фле- маванымі дарожнікамі» і калонкамі для Новадзявочага манастыра ў Маскве. АНДРЭЕЎ Іван (?, Полацк — 1679), майстар-чаканшчык па серабры. У па- чатку студз. 1660 у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 як палонны вывезены ў Маскву і залічаны майстрам чаканнай справы Сярэбранай палаты Крамля. Працаваў пераважна над фор- май посуду і рэльефнымі ўпрыгожан- нямі вырабаў з серабра. Сярод работ ся- рэбраныя пазалочаныя рукамыйнікі ца- рэвічаў Івана і Пятра (1676), зробленыя сумесна з Іванам Пракоф’евым, Васілём Іванавым і Ларыёнам Афанасьевым. АНДРЭЙ (Вісіла, Васіла, Ва- сілёк, Васіён, Андрэй Па- л я к; ? — ?), першы каталіцкі біскуп (1388—98) у ВКЛ. Вучыўся на арцыка- федры ў Гнезне. Служыў у Кракаве, меў рэзідэнцыю ў Рыме, атрымаў прызна- чэнне ў Вільню. У 1374 вярнуўся ў Кракаў, быў сакратаром і казначэем пры двары польскага караля. Прыхільнік шлюбу вял. кн. ВКЛ Ягайлы і поль- скай каралевы Ядвігі (1386), пасля за- ключэння якога Ягайла даў згоду папу рымскаму Урбану VI на ўстанаўлен- не ў Вільні біскупства і прызначэн- не біскупам А. Пры А. ў Віль- ні закладзена капліца Божага цела, збу- даваны касцёлы ў Вільні, Немянчыне, Медніках, Мейшаголе, Крэве, Абольцах, Лідзе, Вількаміры, Ашмяне і Быстры- цы. Віленскае рымска-каталіцкае біскуп- ства атрымала вял. зямельныя ўладан- ні, у т. л. на тэр. Беларусі: Ігу- мен, Веркі, Стрэшын, Ярунічы, Біскуп- цы, Бакшты, Васілёва. У 1392 А. ка- ранаваў Вітаўта на ВКЛ, заручыўся яго падтрымкай у правядзенні палітыкі па- шырэння каталіцызму і паланізацыі на тэр. ВКЛ. Аднак вымушаны быў пры- знаваць папулярнасць бел. мовы ў ВКЛ, паліт. незалежнасць ВКЛ ад Полыпчы, а таксама лічыцца з тым, што боль- шасць насельніцтва Вільні заставалася праваслаўным. У 1397 сучаснік пісаў пра А.: «Старац чэрствы, румяны, тро- хі адукаваны, бегла гаворыць па латыні, досыць добра — па-нямецку». Літ.: ВІн 8052 1. Оііе]е Роізкі. Т. 3. Кга- котк, 1868; 8ігу)ко*зкі М. Кгопіка Рокка, ЬІСе«8ка, Ітбсіхка і швіувікіеі Кііаі. ІУаг8га*а, 1846. Г. А. Каханоўскі. АНДРЭЙ ПОЛАЦКІ (1325—99), князь полацкі, пскоўскі і трубчэўскі. Сын Аль- герда і яго жонкі віцебскай князёўны Марыі Яраслаўны. 3 імем А. П. звязана аднаўленне і працяг наступальнай палі- тыкі Полацка ў адносінах да Пскова і Смаленска. Упершыню ўпамінаецца як удэельнік паходу бацькі на дапамогу Пскову ў барацьбе супраць крыжакоў, пасля чаго каля 1342 Пскоў абраў яго сваім князем. У хуткім часе А. П. стаў полацкім князем, пакінуўшы ў Пскове свайго намесніка, якога гараджане ў 1343 выгналі. Помсцячы за гэта, А. П. заха- піў у Полацку пскоўскіх купцоў, адабраў у іх маёмасць і напаў на Пскоўскую зямлю. У адказ пскавічы нападалі на По- лацкую зямлю ў 1354, 1355, 1358. Больш паспяхова складваліся адносіны са Сма- ленскам. Пасля канфліктаў 1355 і 1358 А. П. ў саюзе з вял. князем ВКЛ Аль- гердам авалодаў Ржэвам, а ў 1368 сма- ленскімі гарадамі Хоўрачам і Рудняй, што прывяло да абвастрэння адносін з Масквой. У 1372 А. П. ўдзельнічаў у паходзе цверскага князя Міхаіла на Маскву. Вёў актыўную барацьбу з кры- жакамі, якія часта ўрываліся ў Полац- кую зямлю. Асаблівую небяспеку для Полацка ўяўляў Дынабург, адкуль пачы- наліся паходы крыжакоў. У 1373 і 1375 А. П. правёў паспяховыя напады на гэту крэпасць, прычыніў ёй разбурэнні, узяў багатую здабычу і палон. Пасля 1377, А. П., незадаволены тым, што вялікім князем ВКЛ стаў яго малодшы брат Ягайла, распачаў барацьбу за веліка- княжацкі пасад, але пацярпеў паражэн- не і вымушаны быў пайсці ў Пскоў, дзе зноў стаў князем. Уступіўшы ў саюз з вял. маскоўскім князем Дзмітрыем Дан- скім, А. П. ў 1378 удзельнічаў у раз- громе татарскага хана Мамая на р. Во- жы. У 1379 адваяваў для Масквы север- скія гарады Трубчэўск і Старадуб, якія належалі ВКЛ. Удзельнічаў у Кулікоў- скай бітве 1380. Верагодна пазней, у час знаходжання на велікакняжацкім паса- дэе Кейстута, А. П. вярнуўся ў Полацк. У 1386 ён зноў выступіў супраць Ягай- лы, але быў разбіты і трапіў у палон і 3 гады быў зняволены ў польскай крэ- пасці. Вызвалены ў 1390, стаў на бок Вітаўта ў яго барацьбе са Скіргайлам. Полацк яму не вярнулі і некаторы час ён зноў княжыў у Пскове. У 1394 ездзіў у Ноўгарад для заключэння міру. Загі- нуў у бітее на Ворскле 1399. У Хроніцы Быхаўца памылкова названы Андрэем Гарбатым, сынам Кейстута. Літ.: Даннлевнч В. Е. Очерк ясторяя Полоцкой эемля до конца XIV столетня. Кн- ев, 1896. С. 158—171. М. 1. Ермаловіч. АНДРЭЙ УЛАДЗІМІРАВІЧ (каля 1390—1457?), князь, адзін з найбуйней- шых праваслаўных магнатаў ВКЛ. Сын кіеўскага князя Уладзіміра з роду Аль- гердавічаў, брат Алелькі (Аляксандра, гл. ў арт. Алелькавічы) і Івана Бельскага (гл. ў арт. Бельскія). Нарадзіўся, вера- годна, ад позняга шлюбу, незадоўга да
смерці бацькі. Удзельнага княства, у адрозненне ад братоў, не атрымаў, аднак займаў высокае становішча ў ВКЛ, уваходзіў у велікакняжацкую раду. Ула- дальнік маёнткаў Лагойск, Гайна і Ка- мянец (Менскі пав.), Славенск (Ашмян- скі пав.), Палонна і Лемніца (Віцебская зямля) і інш. Завяшчаў пахаваць сябе ў Кіева-Пячэрскім манастыры. Яго дачка Еўдакія (жонка камянецкага намесніка 1. Рагацінскага) і сын Глеб (упамінаец- ца ў 1455) памерлі пры жыцці А. У. Пасля смерці А. У. Лагойск і Камянец перайшлі да вял. князя ВКЛ Жыгімон- та II Аўгуста і ў хуткім часе былі пада- раваны князю А. Чартарыйскаму. Трэцяя частка маёмасці А. У. (Палонна і Лем- шца), паводле запавету, адышла да яго сваяка, полацкага баярына Сенькі Ча- рэйскага, астатнія маёнткі—да Фядоры Рагацінскай (каля 1450—1512), якая была замужам спачатку за 1. С. Кобрын- скім, потым за Ю. Пацам, а пазней за М. Радзівілам. Літ.: Акты, отмосяіцмеся к ясторнн Запад- ной Росснн... Спб., 1846. Т. I. С. 59—60; \У о I і і 1. Кпіахіо«іе Іііе«5ко-го$су об копса XIV «іекіі. ІУагзгаша, 1895. В. Л. Насевіч. «АНДЫНА» («Опдупа <1гц5кіепіскісЬ ггбдеТ», «Ундзіна Друскеніцкіх крыніц»), літаратурна-гістарычны і медыцынскі ча- сопіс ліберальна-асветніцкага кірунку. Выходзіў у 1844—46 на польск. мове раз у месяц у час курортнага сезона (крас.— снеж.) у Друскеніках (цяпер Друскінінкай, Літва). Выдаўцы: урач К. Вольфганг і асэсар Гродзенскага суда А. Данелецкі. Друкаваўся ў Гродзенскай губ. друкарні. Выкарыстаннем у назве імя вадзяной багіні (німфы) Ундзіны (у літ. фальклоры) падкрэслівалася пры- хільнасць да мясцовай (літоўска-бела- рускай) культурнай традыцыі. Меў аддзелы: медыцынскі, гістарычны, літаратурны. У гіст. аддзеле былі зме- шчаны артыкулы Т. Нарбута («Аб імёнах жонак вял. князя літоўскага Альгерда», «Заўвагі наконт аўтэнтычнасці падара- вання Вітаўта трокскаму манастыру», «Возера Вока дзявочае»), В. Мацэёўска- га («Бібліятэка шляхецкая і валасная польскага грамадзяніна 16 ст.») і інш. У літ. аддзеле пераважала белетрызава- ная проза, у т. л. гіст. тэматыкі («Урыўкі з дамашніх мемуараў» М. Грабоўскага, «Нявесты польскія ў 16 ст.» К. Вуй- ціцкага, «Жабрак» Нарбута). Лейтматы- вам паэтычных твораў («Сеймікі павято- выя» К. Буйніцкага) была ідэалізацыя гіст. мінулага, крытыка арыстакратыі. Я. С. Умецкая. АНІКЁЙЧЫК Анатоль Аляксандравіч (11.7.1932, г. Барысаў—2.2.1989), бела- рускі скульптар. Нар. мастак БССР (1972). Праф. (1981). Член КПСС з 1968. Скончыўшы Бел. тэатральна-маст. ін-т (1959), выкладаў у гэтым ін-це. 3 1978 заг. кафедры скульптуры. Удзель- нік маст. выставак з 1959. Працаваў у галіне манументальнай і станковай скульптуры. Стварыў партрэты М. В. Фрунзе (1963), А. Ф. Мяснікова (1964, абодва з Л. Гумілеўскім), У. Маякоў- скага (1963), Л. Бетховена (1968), Э. Чэ Гевары (1973), П. М. Машэрава, А. А. Анікейчык. А. А. Анікейчык. «Сны пра Радзіму. М. Баг- дановіч». 1981. кампазітара Л. Гідравічуса ((усе 1980), Г. Ахматавай (1982). Арыгінальныя задумай і пластычным вырашэннем тэ- матычныя кампазіцыі «Папараць-квет- ка» (1967), «Трывога» (1968), «Заклік» (1969), «Ф. Кастра» (1973), «Вясна Перамогі» (1975), «Вясна», «Памяць» (абедзве 1978), «Сны пра Радзіму. М. Багдановіч» (1981), «Вершы» (1982). Для творчасці А. характэрна імкненне да гісторыка-рамантычнай трактоўкі тэм і вобразаў. У станковых работах пера- важае манум. стыль, які найбольш вы- разна выявіўся ў манум. скульптуры: помнікі — У. I. Леніну ў гарадах Кры- чаў (1960) і Нароўля (1983), Ф. Э. Дзяр- жынскаму ў г. Стоўбцы (1966) і 117 землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну 1941—44, у в. Хвойнікі Чэрвень- скага р-на (1967), М. Ф. Гастэлу і яго экіпажу каля г. п. Радашковічы Мала- дзечанскага р-на (1976), А. М. Матро- саву ў в. Чарнушкі Лакнянскага р-на Пскоўскай вобл. (1978, у аўтарскім калектыве); фантаны «Юнацтва» каля Дома кіно і «Купалінкі» ў парку імя Я. Купалы ў Мінску (1972). Значныя 121 АНІМЕЛЕ творы на тэму Вял. Айч. вайны — мема- рыялы еПрарыў», «Праклён фашызму». Вялікае месца ў творчасці А. займаў вобраз Я. Купалы: надмагілле паэта на Вайсковых могілках у Мінску (1971, з А. Заспіцкім), помнік Я. Купалу ў Мінску (1972, з Гумілеўскім і Заспіцкім, Дзярж. прэмія БССР 1974), бронзавы бюст Я. Купалы (1973), пастаўлены ў Араў-парку ў Нью-Йорку, кампазіцыя «Восень паэта» (1980), помнік Я. Купа- лу ў Ляўках Аршанскага р-на (1982). Стварыў надмагіллі С. В. Прытыцкага (1975), М. Лынькова (1978), П. М. Ма- шэрава (1983), У. Караткевіча на Мас- коўскіх могілках, мемарыяльныя знакі ў Цэнтр. скверы на месцы пакарання смерцю членаў Мінскага парт. падполля ням.-фаш. захопнікамі (1979), на пл. Ле- ніна на месцы гібелі У. С. Амельянюка (1980, усе ў Мінску). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1967. Літ.: К р э п а к Б. А. А. А. Анікейчык. Мн., 1980. Э. А. Петэрсон. АНІКіЁВІЧ Кірыла Цімафеевіч, бел. краязнавец, археолаг і этнограф 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю. Працаваў на- стаўнікам нар. вучылішчаў у Магілёўскай і Віцебскай губ. Вывучаў побыт бел. ся- лян, -запісваў фальклор, вёў археал. раскопкі, быў пастаянным карэспандэн- там Е. Р. Раманава ў час яго работы над «Беларускім зборнікам». Асн. праца «Сенненскі павет Магілёўскай губерні» (Магілёў, 1907), ідэйную накіраванасць якой вызначаюць словы эпіграфа: «Хто не хоча ведаць сваёй Айчыны, той не заслугоўвае называцца яе сынам». У гэ- тым даследаванні даў геагр., гіст., эка- нам. і этнагр. характарыстыку Сеннен- шчыны, прывёў звесткі пра колькасць насельніцтва павета паводле саслоўнага складу, веравызнання і нац. прыналеж- насці, ахарактарызаваў жыллё, адзенне, сямейнае і грамадскае жыццё сялян, больш падрабязна разгледзеў заняткі насельніцтва і стан эканомікі павета. Выхад з цяжкага становішча народа ба- чыў у павышэнні яго адукацыі і правя- дзенні зямельных рэформ у рамках існа- ваўшага ладу. Усе аспекты побыту і культуры народа паказаны ў развіцці, з характарыстыкай змен, што адбыва- ліся ў 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. , В. К. Бандарчык. АНІМЕЛЕ Мікалай, бел. этнограф і археолаг сярэдзіны 19 ст. Вольнаадпу- шчаны селянін Віцебскай губ. Даследа- ваў матэрыяльную і духоўную культуру паўн.-ўсх. Беларусі. На аснове яго апі- санняў Рускае геагр. т-ва выдала працу «Побыт беларускіх сялян» (Этнографн- ческнй сборннк. Спб., 1854. Вып. 2) пра побыт бел. сялянства сярэдзіны 19 ст. У ёй апісаны жыллё, хатняе на- чынне, адзенне, ежа, сямейныя і калян- дарныя абрады. вытворчыя заняткі, звы- чаі, сацыяльная і маёмасная дыферэн- цыяцыя сялянства напярэдадні адмены прыгоннага права. У працы змешчаны
122 АНІМІЗМ таксама бел. прымаўкі, песні, паданні. Аўтар высока ставіў працавітасць, ма- ральныя і творчыя якасці беларусаў. Літ.: БандарчыкВ. К. Гісторыя бела- рускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964. АНІМІЗМ (лац. апіта дух, душа), сістэ- ма ўяўленняў і вераванняў аб духах і душы як вызначальных пачатках свету і чалавечага жыцця. Тэрмін А. уведзены ў этнагр. навуку англійскім вучоным Э. Б. Тайларам для характарыстыкі першабытнага светапогляду, які ўзняў- ся да проціпастаўлення бачнага і ня- бачнага (незямнога) свету. А.— харак- тэрная адзнака ўсякай рэлігіі. Аніміс- тычныя вобразы (душы, духі, дэманы, чэрці і інш.) узніклі як увасабленне не- зразумелых стыхій, што пагражалі ча- лавеку, з’яў і працэсаў, непасрэдна звя- заных з яго існаваннем. У адпаведнасці з характэрным для архаічных вераванняў антрапамарфізмам духі надзяляліся ча- лавечымі рысамі і якасцямі. Персаніфі- кацыя прыродных сіл на пэўнай ступені развіцця грамадства служыла форман іх засваення, уключэння ў свет чалаве- чай культуры. У славянскім языч- ніцтве адлюстраваннем дуалістычна- га А. паляўнічых плямён каменна- га веку быў культ «крывацмокаў і бера- гіняў». Пераход да земляробства абумо- віў з’яўленне культу «роду і парадзіх (Лады і Лелі)», які існаваў да 17 ст. Да хрысціянізацыі Кіеўскай Русі ў языч- ніцкі пантэон славян уваходзілі бап-ду- хі: Пярун (бог грому і маланкі, заступ- нік воінаў), Сварог (бог неба), Дажбог (богсонца), Мокаш (багіня ўрадлівасці) і інш. 3 А. звязана частка нар. вераванняў беларусаў, многія абрады і звычаі. На- прыклад, дзяды (памінанне продкаў), «завіванне барады (у дажынках). Воб- разамі бел. нар. дэманалогіі з’яўляюцца духі прыроды (палявік, вадзянік, лясун, жыцень і інш.), хатнія духі (дамавік), элыя духі (чорт) і інш. Анімістычныя ўяўленні адлюстраваны ў бел. фалькло- ры, нар. традыцыях, святах, трапілі ў больш познія рэлігійныя вераванні. Літ.: Т а й л о р Э. Первобытная культура: Пер. с англ. М„ 1989; НнкольскнйВ. К. Пронсхожденне релнгнн. М„ 1940; Т о к а- р е в С. А. Релнгмя в нсторнв народов мнра 4 нзд. М„ 1986; РыбаковБ. А. Язычество Древней Русн. М„ 1987. Г. У. Грушавы. АНІСАЎ Сяргей Рыгоравіч [парт. псеўд. Пеця, Казлоўскі Мікалай; 6(19).10.1906, в. Тур’я Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Краснапольскі р-н — 7.3.1987), дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі, публіцыст. Член КПСС з 1926. У 1927—'32 на камсамольскай рабоце ў Прапойску, Клімавічах, Магілёве, Мазы- ры; нам. рэдактара газ. «Чырвоная зме- на», «Рабочнй». 3 мая 1932 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: чл. сакрата- рыята ЦК КСМЗБ, рэдактар газ. <Ма- лады камуніст», «РоЬогож'іес» («Прызыў- нік»), час. «Маладая гвардыя», «Кам- самолец». 3 снеж. 1934 першы сакратар С. П. Анішчанка. ЦК КСМЗБ, з жн. 1935 сакратар Брэсцкага акр. к-та КПЗБ. Адзін з кі- раўнікоў забастовак рабочых лясных промыслаў у Белавежскай і Ружанскай пушчах (1932—33), беластоцкіх тэк- стыльшчыкаў (1933). 3 кастр. 1935 у польскіх турмах; у 1939—45 у ням. лаге- ры ваеннапалонных. Пасля Айч. вайны працаваў у друку. Аўтар прац па гісторыі КСМЗБ: «3 гісторыі камсамольскага падполля Заходняй Беларусі» (1958), «За волю і шчасце народа» (1959), «Кру- тымі шляхамі» (1960), «Палымянае юнацтва* (1969), «У змаганні гартава- ліся» (1975). АНІСІФАР (?—1592—94), мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі. Меў прозві- шча Дзевачка (мяркуюць, з-за таго, што да прыняцця сану быў альбо двойчы жа- наты, альбо жанаты на ўдаве, цгго ад- нолькава забаранялася кананічным пра- вам). Правіў праваслаўнай царквой у ВКЛ у цяжкіх умовах унутранага крызі- су і наступу каталіцызму. Пасля 1568 — архімандрыт Лаўрышаўскага манастыра. У 1579 абраны мітрапалітам, ад караля Рэчы Паспалітай С. Баторыя атрымаў у пажыццёвае ўладанне і кіраванне вілен- скі Святатраецкі манастыр, дамогся за- цвярджэння пры ім правЭслаўнага брацт- ва (1584). Жыў А. пераважна ў Новага- родку (Навагрудку, у 1584 віленскія мя- шчане скардзіліся каралю, што мітрапа- літ рэдка бывае ў Вільні). 3 імем А. звя- зана выданне ў друкарні Мамонічаў «Службоўніка» (1583). Дамогся ад Бато- рыя пацвярджэння прывілея Жыгімон- та I Старога аб незалежнай юрысдыкцыі праваслаўнай царквы (1585), дазволу спраўляць праваслаўныя царкоўныя свя- ты па юліянскім календары (1586). Па яго хадайніцтву Жыгімонт III Ваза забараніў у 1589 пасля смерці духоўнай асобы аддаваць яго маёмасць у карыс- танне свецкіх улад, спадчыну сталі пе- радаваць заступніку пасады. У ліпені 1589 канстанцінопальскім патрыярхам А. скінуты, а мітрапалітам прыэнача- ны прыхільнік уніі М. Рагоза. У 1590 А. адмовіўся ад правоў на Святатраецкі манастыр, але застаўся архімандрытам Лаўрышаўскага манастыра. Там і памёр. Літ.: М а к а р я й. Нсторня Русской церк- вн. Спб„ 1879. Т. 9. С. 403- 461. М. В. Нікалаеў. АНІШЧАНКА Сярген Пятровіч (20 4.1923, в. Сцяпы Бабруйскага пав.— 31.7.1944), Герой Сав. Саюза (1945). У Вял. Айч. вайну з кастр. 1941 член Шчадрынскай падп. камсамольска-мала- дзёжнай групы, партыз. сувязны, з восені 1943 у Чырв. Арміі. Вызначыўся 24— 25.6.1944 пры вызваленні Рагачоўскага р-на. Пад агнём праціўніка з групай байцоў пераправіўся цераз р. Друць каля в. Каласы, закідаў гранатамі варожую траншэю, захапіў плацдарм. знішчыў 20 гітлераўцаў, 12 узяў у палон. Запнуў у баі на тэр. Польшчы, пахаваны ў в. Стрэбня Беластоцкага ваяводства. На ра- дзіме яго імем названа вуліца і пастаў- лены помнік; імя героя прысвоена школе ў в. Шчадрын Жлобшскага р-на, дзе ён вучыўся. АНІШЧЫК Міхаіл Трафімааіч [3(16). 10.1905, в. Була Слонімскага пав., цяпер Івацэвіцкі р-н — 8.2.І973), дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Член КПСС з 1925. 3 1926 у Беларускай сялянска-работніц- кай грамадзе. У 1929 сакратар Слонім- скага акр. к-та КСМЗБ У 1934 сакратар Слонімскага акр. к-та КПЗБ. За рэв дзейнасць тройчы зняволены ў турмы. У 1939 у час вызвалення Зах. Беларусі Чырв. Арміяй ствараў атрады рабочай гвардыі. Пасля ўз’яднання Зах. Беларусі э БССР старшыня Слонімскага гарвы- канкома. У Айч. вайну ў Чырв. Арміі, з чэрв. 1943 у тыле ворага, пам. упаўна- важанага ЦК КП(б)Б і БШПР па Бара- навіцкай вобл., кіраўнік Слонімскага падп. міжрайпартцэнтра (жн.—снеж. 1943), у вер. 1943—ліп. 1944 сак- ратар Слонімскага падп. РК КП(б)Б, рэдактар яго падп. органа — газ. «Воль- ная праца». Пасля вайны на парт. і сав. рабоце. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1955—63. Яго імем названа вуліца ў Слоніме. АНКІНОВІЧ Лявон Нічыпаравіч (1907, в. Кашына Аршанскага пав.— 27.9.1943), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў парт. падполля і партыз. руху ў Віцебскай вобл. ў Вял. Айч. вайну. Член КПСС з 1932. 3 1926 на сав. і адм. рабоце. 3 ліп. 1941 чл. Аршанскага падполь- нага парт. цэнтра, які стварыў падполле ў горадзе і раёне і кіраваў ім (гл. Ар- шанскае патрыятычнае падполле). 3 мая 1942 да вер. 1943 камісар партыз. ат-
123 АНТОНАЎ рада імя Варашылава («Мсцівец») брыгады 1-й імя Заслонава, ад- начасова з чэрв. 1943 другі сакратар Аршанскага падп. РК КП(б)Б. Загінуў пры выкананні баявога задання каля в. Каміншчына Сенненскага р-на. Паха- ваны ў в. Забалоцце Аршанскага р-на. АНТАНЁВІЧ (Апіопіеччсх) Ежы (3.5. 1919, Пётркуў Трыбунальскі, Польшча — 29.6.1970), польскі гісторык і археолаг. Д-р гіст. навук (1961). Скончыў Вар- шаўскі ун-т (1946). Працаваў у Дзярж археал. музеі ў Варшаве. Арганізатар і кіраўнік Ятвяжскай і Ятвяжска-Сувал- каўскай археал. экспедыцый. Рэдактар штогодніка «Асіа Ваііісо-$1ауіса», пры- свечанага агульным праблемам гісторыі польскага, літ. і бел. народаў. Тв.;РгоЫету і роіггеЬуЬасІап агсЬеоІояісг- пусЬ па рЫпоспо-шасЬосІпісЬ гіетіасЬ Роі- 5кі // Асіа Вакісо-БІауіса. 1964. Ы° 1. Літ.: О к 111 і с г ). Ог. )еггу Апіопіешісг (1919—1970) // Котііпікаіу Магцгако- 1№агтіп5кіе. Оізгіуп, 1970. № 4(110); Сіеііак Т. )еггу АпЮпіешісг (1919— 1970) // Восгпік Віаіозіоскі. УУагзгаша, 1971. Т. 10. В. 1. Мялешка. АНТАНЁВІЧ (Апіопіелуісх) Уладзімеж (15.7.1893, г. Самбар, Галіцыя, цяпер Львоўская вобл.— 1968), польскі архео- лаг. Праф. (1920), правадз. чл. Польскай АН (з 1952). У 1925—33 выкладаў у Віленскім ун-це. У 1936—39 рэктар Вар- шаўскага ун-та, адначасова кіраўнік ка- федры археалогіі. Займаўся вывучэннем мезалітычных помнікаў на тэр. Зах. Бе- ларусі. Спрабаваў акрэсліць тэрыторыю свідэрскай культуры на Беларусі і Літве і выказаў меркаванне, што яе плямё- ны з'явіліся тут не пазней верхняга неа- літу. У 1934 удзельнічаў у навук. кан- ферэнцыі ў Мінску, наладзіў кантакты з бел. археолагамі А. М. Ляўданскім, С. А. Дубінскім, К. М. Палікарповічам. Аўтар каля 300 навук. прац па археалогіі, нар. мастацтве, музейнай справе, у т. л. даследавання пра залатыя рымскія солі- ды 3—4 ст. з Браслаўскага скарбу, адзі- ную такую знаходку на Беларусі. Тв.: Древнейшне остаткн человека в се- веро-восточной Польше н Лнтве // Труды 11 Международной конференцнн Ассоцмацнн по нзученню четвертнчного пернода Европы. Л., н др. 1934. Вып. 5; Сгаау ргге<1ЬІ5Іогусгпе і ш5ге5по<1гіе)оше Хіеші 1№і1еп5кіе) // УУіІпо і гіетіа 1№і1еп5ка. УУІІПО, 1930. Т. 1; О«а гіоге 5о1і<1у ггут5кіе 5ро<1 Вга5Іажіа // 1№іа<1ото$сі пцтігтаіусгпо-агсЬеоІовісгпе. Кгакош, 1930. Т. 13. М. Сагановіч, Г. В. Штыхаў. АНТАНІКОЎСКІ Аляксандр Мікалаевіч (23.11.1888—1937), дзярж. дзеяч БССР. Член КПСС з 1917. 3 1.1.1919 член і сакратар Прэзідыума Часовага работніц- ка-сялянскага Саеецкага урада Беларусі, рэдактар газ. чВесткі Часовага Работ- ніцка-Сялянскага Савецкага ўрада Бе- ларусі». На 1-м Усебел. з’ездзе Саветаў (2—3.2.1919) выбраны членам і сакра- таром Малога Прэзідыума ЦВК БССР. 3 сак. 1919 член і сакратар Мінскага губ. рэўкома. У ліп. 1919 — кастр. 1921 у Чырв. Арміі, нач. пададдзела палітад- дзела Зах. фронту. 3 1922 нам. заг. агітацыйна-прапагандысцкага аддзела Цэнтр. Бюро КП(б)Б. 3 1928 рэктар Віцебскага ветэрынарнага ін-та. Э. А. Карніловіч. М. Т. Анішчык. Ф. К. Анташкевіч. АНТАНОВІЧ Уладзімір Баніфатавіч [1830, г. Чарнобыль, цяпер Кіеўскай вобл.— 8 (21).3.1908), украінскі гісто- рык, археолаг, этнограф. Скончыў мед. (1855) і гіст.-філалагічны (1860) ф-ты Кіеўскага ун-та, дзе з 1878 быў пра- фесарам кафедры рус. гісторыі, з 1880 дэканам гіст.-філалагічнага ф-та. Кіраўнік гіст. т-ва Нестара-летапісца (з 1881). У 1863—80 гал. рэдактар Ча- совай камісіі для разбору стараж. актаў у Кіеве, кіраўнік выдання «Архіў Паўд- нёва-Заходняй Расіі». Апублікаваў шэраг мемуарных і эпісталярных крыніц, у т. л. «Дыярыуш» Ф. Еўлашоўскага (Кневская старнна. 1886. Т. 14, № 1; Мемуары, што адносяцца да гісторыі Паўднёвай Русі, 18?6). Працы па гісторыі Украіны, Беларусі і Літвы склалі зборнік «Ма- награфіі па гісторыі Заходняй і Паўднё- ва-Заходняй Расіі» (т. 1, 1885). Аўтар прац па археалогіі Украіны. Разам з М. П. Драгаманавым выдаў «Гістарыч- ныя песні маларускага народа» (т. 1—2, 1874—75). Адзін з заснавальнікаў укр. нац. гістарыяграфіі, стаяў на чале кіеў- скай школы гісторыкаў. Прытрымліваўся тэорыі «бяскласавасці» і «дэмакратызму» ўкр. народа, ідэалізаваў казацтва. На- стаўнік гісторыкаў А. М. Андрыяшава, П. В. Галубоўскага, А. С. і М. С. Гру- шэўскіх, В. Я. Данілевіча, М. В. Доўнар- Запольскага, В. Лескаронскага і інш. Тв.: Творн. Т. 1. Кнів, 1932. Літ.: Д о в н а р-3 апольскнй М. В. Нсторнческне взгляды В. Б. Антоновнча // Довнар Запольскнй М. В. Нз нсторнн об- ідественных теченнй в Росснн. 2 нзд. Кнев, 1910; Очеркн нсторнн нсторнческой наукн в СССР. Т. 2—3. М., 1960—63; Славянове- денне в дореволюцнонной Росснн: Бнобнб- лногр. словарь. М., 1979. С. 52—53. Дз. У. Караў. АНТАНЮК Максім Антонавіч [1895, в. Мацы Пружанскага павета (цяпер Кобрынскі р-н) — 30.7.19611, сав. ваен- ны. дзеяч. ген.-лейт. (1940). Чл. КПСС з 1918. 3 1915 у арміі, скончыў школу прапаршчыкаў. Пасля Лют. рэва- люцыі быў арыштаваны за бальшавіц- кую агітацыю. Удзельнік Кастрычніцка- га паўстання 1917 у Петраградзе. 3 кастр. 1917 у Чырв. гвардыі. камандзір 2-га кранштацкага атрада, удзельнік ба- ёў супраць Краснова пад Царскім Ся- лом. У грамадз. вайну пам. камандзіра палка, камандзір батальёна, Паўд. групы войск 5-й арміі, 10-й Камышынскай і інш. дывізій. Пасля грамадз. вайны ка- мандзір 5-й Віцебскай, 3-й Крымскай стралк. дывізій, нам. ген.-інспектара пя- хоты Чырв. Арміі. Член ЦВК Узбекіста- на ў 1925, ЦВК БССР у 1927. Скон- чыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1927). У Вял. Айч. вайну камандуючы 2-й, 3-й рэзервовымі і 48-й арміямі, групай войск 54-й арміі, Мінскай аператыў- най групай войск Ленінградскага фрон- ту; нам. камандуючага Сцяпной ваен. акругі, пам. камандуючага войска- мі па фарміраванні 2-га Прыбалт. фрон- ту. Пасля вайны нам. камандуючага войскамі Львоўскай ваен. акругі. 3 1947 у запасе. АНТАШКЁВІЧ Фёдар Кузьміч (1922, в. Казігорка Талачынскага р-на — 4. 3. 1945), Герой Сав. Саюза (1945). Член КПСС з 1942. У Вял. Айч. вайну на фронце з кастр. 1941. Камандзір гар- маты ст. сяржант А. вызначыўся ў баях за г. Губен (Германія). 3 27.2 да 4.3.1945 разлік гарматы А. адбіў 8 ва- рожых контратак, прычыніў праціўніку страты ў жывой сіле і тэхніцы. За- гінуў у баі. Пахаваны ў г. Вільгельм- Пік-ЦІтат-Губен (Германія). АНТОНАЎ Аляксей Інакенцьевіч [15(27).9.1896, г. Гродна — 18.6.1962], савецкі ваен. дзеяч, ген. арміі (1943). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. Член КПСС з 1928. Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1931), Генштаба (1937). 3 1938 на выкладчыцкай рабоце. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 нач. штаба Паўд., Паўн.-Каўказскага і Закаўказска- га франтоў, Чарнаморскай групы войск. Са снеж. 1942 1-ы нам. нач. Генштаба і нач. Аператыўнага ўпраўлення, удзельнік распрацоўкі плана Беларускай аперацыі 1944, інш. важных аперацый. 3 лют. 1945 нач. Генштаба. Удзельнік Крымскай і Берлінскай (Патсдамскай) канферэн- цый. У 1946—48 і з 1954 1-ы нам. нач. Генштаба, з мая 1955 адначасова нач. Штаба Аб’яднаных Узброеных Сіл дзяр-
124 АНТОНАЎ жаў — удзельніц Варшаўскага Дагавора. Дэп. Вярх. Савета СССР з 1946 У ліку ўзнагарод ордэн «Перамога». Урна з пра- хам А. ў Крамлёўскай сцяне. Яго імем названы вуліца і сярэдняя школа № 11 у Гродне. у доме, дзе ён нарадзіўся, ство- раны музей А., на доме ўстаноўлена мемарыяльная дошка. У Бел. дзярж. му- зеі гісторыі Вял. Айч. вайны экспануюц- ца матэрыялы аб ім. АНТОНАЎ Міхаіл Майсеевіч (11.3. 1923, мяст. Краснаполле Чэрыкаўскага пав.— 4.8.1943), Герой Сав. Саюза (1943). Член ВЛКСМ. Скончыў танка- вае вучылішча (1941). У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 на фронце, камандзір тан- кавага ўзвода, ст. лейтэнант. Вызначыўся ў ліп.— жн. 1943 пры вызваленні г. Арла: на падыходзе да горада танкісты яго ўзвода 7 разоў атакавалі праціўніка, пракладваючы шлях пяхоце; 4.8.1943 яго ўзвод першым уварваўся ў горад. За- гінуў у баі. Пахаваны ў Арле, на ма- гіле абеліск. У г.п. Краснаполле яго імем названа вуліца, імя героя прысвоена шко- ле, дзе ён вучыўся (на яе будынку мемарыяльная дошка), і школе ў г.п. Коўпны Арлоўскай вобл. АНТОНАЎКА, вёска ў Чавускім р-не, цэнтр сельсавета і калгаса «1 Мая». За 9 км на ПдЗ ад Чавусаў, 5 км ад чыг. ст. Чавусы, 54 км ад Магілёва. 470 жыхароў, 140 двароў (1990). Вядома з 1604 як дзярж. ўласнасць у Гарбавіцкім войтаўстве Магілёўскага староства-эканоміі, уваходзіла ў Аршан- скі пав. Віцебскага ваяводства. Пасля ўключэння ў склад Расійскай ім- перыі (1772) —у Чавускім пав. Магі- лёўскай губ. У 1785 дварцовая ўласнасць; 141 жыхар, 11 двароў. У 2-й пал. 19 ст. ўласнасць памешчыка. У 1897 у вёсцы 160 жыхароў, 19 двароў, у 1909—147 жы- хароў, 17 двароў. Існавала школа гра- маты, якая ў 1912 ператворана ў земскую. Сав. ўлада ўстаноўлена ў снеж. 1917. 3 лют. 1919 вёска ў Магілёўскан (з 26.4.1919 Гомельскай) губ. РСФСР. На базе дарэвалюцыйнай створана пра- цоўная школа І-й ступені, у якой у 1925 быў 51 вучань. Дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод да- рослых. Паводле І-га ўэбуйнення БССР (сак. 1924) вёска вернута ў склад Бе- ларусі. У 1932 арганізаваны калгас «Чырвоны барацьбіт». У 1940 у вёсцы 222 жыхары, 52 двары. У Вял. Айч. вай- ну з ліп. 1941 да 24.6.1944 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У снеж. 1943 гіт- лераўцы цалкам спалілі вёску, загубілі 58 жыхароў. Пасля вайны адноўлена. У 1969 90 жыхароў, 29 двароў, 8-га- довая школа, муз. школа, дзіцячы сад- яслі, Дом культуры, бібліятэка, 2 магазі- ны. Брацкая магіла 1148 воінаў 38-га стралк. корпуса 50-й арміі, якія загінулі ў баях за вызваленне Чавускага р-на. М. Б. Батвіннік. АНТОНЕНКА Аляксей Касьянавіч [30.1 (10.2).1911, в. Васькавічы Віцеб- скага пав.— 25.7.19411, Герой Сав. А. I. Антонаў. М. М. Ангонаў. Саюза (1941). Член КПСС. У Чырв. Армп з 1929. Скончыўшы Ейскую школу марскіх лётчыкаў (1932), служыў у ёй лётчыкам-інструктарам, падрыхтаваў больш за 100 ваен. лётчыкаў. Удзель- нік баеў на р. Халхін-Гол у 1939 (збіў 6 самалётаў), сав.-фінляндскай вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Ленінградскім фронце. Лётчык-зні- шчальнік капітан А. збіў 11 самалётаў ворага. Загінуў у баі. Пахаваны на паў- востраве Ханка (Фінляндыя). Яго імем названы вуліца ў Ленінградзе, пасёлак у Ленінградскай вобл.; залічаны навечна ў спісы авіяпалка, дзе ён служыў. АНТОНІ (свецкае Мельнікаў Ана- толь Сяргеевіч; 19.2.1924, Масква — 29.5.1986), дзеяч і псторык праваслаунай царквы на Беларусі. Д-р багаслоўя йопо- гіз саііза (1981). Скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію (1950). 3 1956 архі- мандрыт Жыровіцкага манастыра (Сло- німскі р-н), рэктар Мінскай (1956—63), пазней Адэскай духоўных семінарый. У 1964—65 епіскап белгарад-днястроў- скі. 3 мая 1965 епіскап, з кастр. 1965 архіепіскап, з 1975 мітрапаліт менскі і беларускі. У 1978—86 мітрапаліт ле- нінградскі і наўтародскі. Абараніў ды- сертацыю на ступень магістра багаслоўя «Жыровіцкі манастыр у гісторыі заход- ніх рускіх епархій» (1965; не апубл.), дзе сабраў звесткі па гісторыі права- слаўя на Беларусі ў 1917—62, склаў спіс жыровіцкіх архімандрытаў (звесткі пра стараж. перыяд гісторыі Жыровіцкага манастыра запазычыў у П. М. Жуко- віча). Даследаваў старажытнарускі жы- вапіс. Збіраў калекцыю старажытнага бел. ткацтва. Тв.: Преподобная Ефроснння Полоцкая // Богословскне труды. 1972. С6. 9; Нз нсторнн новгородской нконографнн // Там- сама. 1986. С6 27; Мнссня Русской пра- вославной церквн в прошлом н настояшем // Журн. Московской патрнархнн. 1982. № 5; Жнровнцкая святыня / / Вестн. Белорус- ского Экзархата. 1990. № 3. Літ.: Ч н ж о в А. Высокопреосвяшенный мнтрополнт Ленннградскнй н Новгород- скнй Антоннй (Мельннков) // Журн. Московской патрнархнн. 1986. № 10. В. В. Антонаў, М. В. Нікалаеў. АНТОПАЛЬ, гарадскі пасёлак у Дра- гічынскім р-не. За 28 км ад Драгічына, 127 км ад Брэста. 2 км ад чыг. ст. Анто- паль на лініі Брэст — Пінск, на аўтада- розе Кобпын — Драпчын. 2,7 тыс. ж. (1989). Вядомы з 1795 як мястэчка Кобрынскага пав. Слонімскай, з 1797 Лі- тоўскай, з 1801 Гродзенскай губ. У 1897 было 3867 жыхароў, 1262 дамы, нар. вучылішча. Напярэдадні 1-й сусв. вайны працавалі сукнавальня, смалакурня, 2 маслабойні, 6 мукамольняў. У 1915 акупіраваны кайзераўскімі войскамі, у 1919 — польскімі войскамі. У ліп.— жн. 1920 вызвалены Чырв. Арміяй. У 1921—39 у складзе Польшчы, мястэчка Кобрынскага пав. Палескага ваяводства. 3 канца 1939 у складзе БССР, з 15.1.1940 гар. пасёлак. У 1940— 59 цэнтр Антопальскага р-на Брэсцкай вобл. 25.6.1941 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў пасёлку і раёне 4390 сав. грамадзян, у т. л. 2,5 тыс. чал. у лагеры смерці На тэр. раёна дзей- нічалі падп. райкомы КП(б)Б (вер. 1943—12.7.1944) і ЛКСМБ (9.11.1943— 12.7.1944). Вызвалены 16.7.1944 часцямі Чырв. Арміі ў ходзе Беларускай аперацыі 1944. 3 1959 у Драгічынскім р-не. У 1969 у А. 5,9 тыс. жыхароў. Працуюць. ватна- прадзільная ф-ка, цагельны завод, хлеба- пякарня, гароднінакансервавы цэх, Дом быту, кінатэатр, сярэдняя і муз. школы, школа-інтэрнат, Дом культуры, 2 біблія- тэкі, Дом піянераў, турысцкая база, бальніца. Помнікі архітэктуры 19 ст.— гандлё- выя рады, Васкрасенская царква і касцёл. Брацкія магілы чырвонаармейцаў і паў- станцаў, сав. воінаў і партызан, сав. актывістаў. Літ.. Свод памятннков нсторнн н культу- ры Белорусснн: Брестская обл. Мн., 1990. АНТОПАЛЬСКІ РАЁН. Існаваў у 1940— 59 у Брэсцкай вобл. Утвораны 15.1.1940. Цэнтр раёна — г. п. Антопаль. Плошча раёна 900 км"’, 85 нас. пунктаў. 12.10.1940 раён падзелены на 13 сельсаветаў: Ак- цябрскі, Аніскавіцкі, Асіпавіцкі, Галоў- чыцкі, Гарадэецкі, Дзераўноўскі, Дзетка- віцкі, Дзямідаўшчынскі, Заніўскі, Іласкі, Каменскі, Першамайскі і Худлінскі. У ліп. 1954 скасаваны Асіпавіцкі, Дзе- раўноўскі, Дзямідаўшчынскі, Заніўскі, Іласкі. Каменскі і Худлінскі; пазней утвораны Грушаўскі і Імянінскі сельса- веты. У сак. 1959 скасаваны Акцябрскі сельсавет. Скасаваны А. р. 8.8.1959. Ан- топаль і 4 сельсаветы (Галоўчыцкі,
125 АНТРАПАЛАГІЧНЫЯ Дзеткавіцкі, Імянінскі і Першамайскі) перададзены ў Драгічынскі р-н, Аніска- віцкі, Гарадзецкі і Грушаўскі сельса- веты — у Кобрынскі р-н. Літ.: Адмнннстратнвно-террнторнальное устройство БССР: Справ. Т. 1—2. Мн., 1985—87. М. I. Камінскі. АНТРАПАГЕНЕЗ (грэч. апіЬгброз чала- век + вепезіз паходжанне), раздзел ан трапалогіі, які вывучае станаўленне ча- лавека як біялагічнага віду ў працэсе фарміравання грамадства, г. зн. сацыя- генезу. Сучасная тэорыя А. адказвае на пытанні: калі, дзе і пры якіх абставінах паявіўся чалавек на Зямлі. Тэорыя эвалюцыі грунгуецца на выніках бія лагічных і грамадскіх навук. Палеаантра- палогія, параўнальная біялогія, палеадз- маграфія паказваюць марфалагічныя якасці істот, што развіваюцца ў цеснай сувязі з умовамі асяроддзя, вызначаюць іх колькасць і ўзроставую структуру. Эвалюцыйная генетыка назапасіла пра мыя доказы існавання прыроднага адбо- ру і распрацавала метады яго матэма- тычнага мадэліравання. Псіхалогія і эва- люцыйная марфалогія мозгу вывучаюць узнікненне мыслення і мовы ў працэсе станаўлення чалавека. Этнаграфія дае магчымасць правесці аналогіі ў грамад- скіх суадносінах стараж. людзей. Род- насныя сувязі чалавека і жывёл пацвяр- джаюцца прамымі (касцявыя рэшткі выкапнёвага чалавека, яго бліжэйшых продкаў і блізкіх да іх форм) і ўскоснымі (параўнальна-анатамічныя, фізіялагіч- ныя, біяхімічныя, генетычныя і інш.) доказамі. Асн. прынцыпы навук. тэорыі А. (род- насць продка чалавека з чалавекапа- добнымі малпамі — шымпанзэ, гары- лай, арангутангам) абгрунтавалі ў канцы 19 ст. Ч. Дарвін, Т. Гекслі. Вывучэнне выкапнёвых рэшткаў паказала, што ў чалавека і ў сучасных малпаў былі аіулыіыя продкі, якія насялялі Афрыку, Азію, часткова Еўропу больш як 20 млн. г. назад. У біялагічнай эвалюцыі чала- века вылучаюць паслядоўныя стадыі пераходных істот, або аўстралапітэкаў (Ношо ЬаЬіігі— чалавек умелы), што паявіліся на Зямлі каля 17 млн. г. назад: найб. стараж. людзей — архантрапаў, якія жылі каля 1 млн. г. назад, з гэтага часу прасочваюцца расавыя асаблівасці; палеаантрапаў, яны існавалі 100—35 тыс. г. назад; сучасны чалавек (Ношо заріепз) каля 50 тыс. г. Разуменне фак- тараў А. грунтуецца на тэорыі Ф. Эн- гельса пра гал. ролю працы ў працэсе ператварэння малпы ў чалавека. Павод- ле гэтай тэорыі, важнымі фактарамі А. былі прыстасаванне да навакольнага асяроддзя праз працоўную дзейнасць і пераход ад расліннай ежы да мясной, выкліканыя пагоршаннем умоў жыцця ў ледавіковую эпоху. Развіццё грамадства (сацыягенез) адбывалася разам з бія- лагічнай эвалюцыяй чалавека Першыя прылады працы паявіліся на стадыі чалавека ўмелага. Мова як сродак зно- сін людзей сфарміравалася на стадыі архантрапа. Ідэалагічныя ўяўленні пача- лі фарміравацца на стадыі палеаантрапаў і працягваюць развівацца ў неаантрапаў. А. К. Антоненка. Культурныя адрозненні — аснова сучас- ных этнічных асаблівасцей — праявіліся на стадыі палеаантрапаў і прасочваліся ў асаблівасцях вырабаў прылад працы: у адных плямён пераважалі макралі- тычныя прылады, у другіх — мікралі- тычныя. Тэр. Беларусі пачала засяляцца ў палеаліце чалавекам неандзртальскай стадыі, пра што сведчаць археал. ста- янкі Бердыж і Юравічы. Пасля адступ- лення ледавіка ў эпоху мезаліту тэр. Беларусі канчаткова засялілі крамань- ёнцы — людзі сучаснага тыпу. Літ.: Энгельс Ф. Роля працы ў пра- цэсе ператварэння малпы ў чалавека. Мн , 1954; Борнсковскнй П. Н. Древней- шее прошлое человечества. 2 нзд. Л„ 1979; Б у н а к В В. Род Ното, его возннкнове- нне н последуюіцая эволюцня. М., 1980; Прнрода н древннй человек. М., 1981; Т е- гако Л М, Салнвон П. й. Основы современной антропологнн Мн, 1989. Л. 1 Цягака. АНТРАПАЛАГІЧНЫЯ ТЫПЫ. у раса- вай класіфікацыі групы людзей з ком- плексам агульных марфалагічных пры- кмет (будова цела, шкілета, чэрапа, ко- лер скуры, вачэй, валасоў і інш.); дроб- ныя адэінкі адной расы. А. т. фармі- руюцца як спадчынныя асаблівасці, што склаліся пад уздзеяннем прыродных і сацыяльных фактараў за многія пака- ленні. Узаемапераходы паміж вял. раса- мі праз мноства А. т. абумоўлены панэй- куменным рассяленнем і ўзаемадзеяннем чалавецтва. Арэалы пашырэння А. т. звычайна не супадаюць з этнічнымі ці дзярж. межамі, бо не супадаюць час і заканамернасці фарміравання гэтых супольнасцей. Да аднаго А. т. могуць належаць некалькі розных народаў, што сведчыць пра іх фарміраванне на гене- тычна роднаснай аснове, або адзін народ можа складацца з некалькіх А. т. з прычыны неаднароднасці яго па- ходжання. Адносная стабільнасць А. т. у часе і прасторы ўлічваецца пры вы- значэнні генетычнай роднасці пэўных этнатэрытарыяльных груп, або выяўлен- ні напрамкаў і ступені іншароднай пры- месі як вынік гіст. перамяшчэнняў і скрыжаванняў розных плямён і наро- даў. Некаторыя тэарэтыкі памылкова сцвярджаюць нязменнасць А. т. і іх біялагічныя асаблівасці лічаць выра- шальным фактарам у грамадскім і куль- турным развіцці пэўных этнасаў. Аднак прыкметы, якімі адрозніваюцца паміж сабою А. т., не з’яўляюцца жыццева важнымі для чалавека, ніяк не звязаны з яго псіхікай, таму не могуць уплы- ваць на пст. развіццё грамадства. На тэр. Беларусі Я. М. Чапуркоўскі вылучыў (1913) 2 А. т.: светлы доўга- галовы ў басейнах Зах. Дзвіны і Нёма- на, светлы круглагаловы на Палессі. В. В. Бунак удакладніў адрозненні па- між жыхарамі паўн. (верхнедняпроўскі А. т.) і паўд. (палескі А. т.) рэгіёнаў рэспублікі: сярод першых часцей сустра- каюцца больш светлыя адценні вачэй і валасоў, увагнутая спінка носа, больш высокі рост. На падставе вывучэння раса- вых рыс выкапнёвых рэшткаў з усх.-слав. курганоў 10—13 ст. Г. Ф. Дэбец (1932), Т. А. Трафімава (1946), Т. I. Аляксеева (1973) характарызавалі жыхароў тэр. Беларусі як доўгагаловых з шырокім і нізкім тварам больш ма- сіўных у паўн. групах, якія маюць пада- бенства да тагачаснага насельніцтва су- межных рэгіёнаў Прыбалтыкі. Дасле- даванні. распачатыя ў 1966 групай антра- палогіі Ін-та мастацтвазнаўства, этна- графц і фальклору АН Беларусі, пацвер- дзілі вынікі папярэдніх даследчыкаў і пашырылі антрапалаг. характарыстыку стараж. і сучаснага насельніцтва рэс- публікі. Большасць шкілетаў з курган- ных могільнікаў 10—14 ст. розных ра- ёнаў Беларусі сведчыць не толькі пра значнае падабенства ўсіх тэрытарыяль- ных груп, але выяўляе і лакальныя асаблівасці — менш выражаныя еўрапе- оідныя рысы ва ўсх. рэгіёне. Два шкі- леты бронзавага веку (адзін з Гродзен- скай, другі з Гомельскай абл.) маюць тыя ж адрозненні. Аб пераемнасці А т. у пакаленнях на працягу апошняга ты- сячагоддзя сведчыць супастаўленне вы- капнёвых рэшткаў шкілетаў насель- ніцтва 10—14 ст. і 18—19 ст. (напр., ідэнтычныя прапорцыі твару). Аднак на тэр. Беларусі, як і на большай частцы Еўропы, за апошняе тысячагоддзе змя- нялася форма галавы з падоўжанай (доліхакефальнай) да акруглай (бра- хікефальнай, т. за. працэс брахікефалі- зацыі), менш масіўным стаў шкілет (працэс грацылізацыі). Як і ва ўсім свеце, у беларусаў за апошняе стагоддзе назіраецца працэс акцэлерацыі (больш інтэнсіўны рост цела ў даўжыню, больш ранняе выспяванне арганізма), таму сучасныя пакаленні больш рослыя, чым іх аднагодкі пач. 20 ст. У сучаснага насельніцтва, акрамя адзначаных Буна- ком асаблівасцей, назіраецца невялікае паслабленне з ПдЗ на ПнУ еўрапеоід- ных рыс: больш нізкая і шырокая пе- раносіца, часцей сустракаюцца змеша- ныя адценні колеру вачэй (цёмна-бла- кітныя, шэрыя, зеленаватыя, нават ка- рычневыя), расце менш густая барада. Аднак адрозненні гэтыя невялікія, усе
126 АНТРАПАЛОГІЯ лакальныя А. т. звязаны паміж сабой узаемапераходамі. Тэрытарыяльнае раз- меркаванне асаблівасцей будовы твару і цела, дзрматагліфічных (варыяцыі скурных малюнкаў на далонях і ступ- нях), аданталагічных (структурныя асаблівасці зубной сістэмы) прыкмет, груп крыві дазваляе аднесці беларусаў да ўсходнееўрапейскага варыянта (бал- тыйскага тыпу паводле класіфікйцыі М. М. Чабаксарава) еўрапеоіднай расы. Падабенства А. т. беларусаў з рускімі, украінцамі, літоўцамі і латышамі ў сумежных з адпаведнымі рэспублікамі раёнах гістарычна абумоўлена этніч- нымі і генетычнымі сувязямі ў кантакт- ных зонах. Літ.: Д э б е ц Г. Чарапы Люцын- скага могільніка старажытных славян Бе- ларусі і месца апошніх у палеаантрапалогіі Усходняй Еўропы // Працы секцыі ар- хеалогіі Ін-та гісторыі БАН. Мн., 1932. Т. 3; А л е к с е е в а Т. Я. Этногенез восточных славян по данным антропологнн. М„ 1973; Бунак В. В. Антропологн- ческне нсследовання в Южной Белорусснн // Антропологнческнй сборннк. М., 1956. № 1; Кушннр А. Н„ Чаквнн Н. В. Новые матерналы к антропологнческой ха- рактернстнке населення Полоцкой землн X—XIII вв. // К 125-летню Полоцка; Конф. «Нсторня н археологяя Полоцка н Полоцкой землн»; Докл. на юбнл. чтеннях. Полоцк, 1987; Салнвон й. М. К вопросу об антропологнческой основе в формнро- ваннн фнзнческого тнпа белорусов: кра- ннологнческне матерналы // Этногенез белорусов. Мн„ 1973; Яе ж. Этногенетн- ческне аспекты формнровання антрополо- гнческнх особенностей белорусов // Пробле- мы этногенеза н этннческой нсторнн балтов: Тез. докл. Внльнюс, 1981; С а л н в о н М. Н„ Т е г а к о Л. М„ Мнкулнч А. Н. Очеркн по антропологнн Белорусснн. Мн„ 1976; I х жа. А нтропологня Белорусского Полесья: (Демографня, этняческая нсторня н гене- тнка). Мн„ 1978; Іх ж а. Бнологнческое н соцнальное в формнрованнн антрополо- гнческнх особенностей (по данным нссле- довання населення Поозерья). Мн„ 1981; Т е г а к о Л. Н„ Салнвон й. Й. Бе- лорусы // Этннческая одонтологня СССР. М„ 1979. Іх ж а. Экологнческне аспекты в антропологнческнх нсследованнях на тер- рнторнн БССР. Мн„ 1982; Іх ж а. Основы современной антропологнн. Мн„ 1989. 1. I. Салівон. АНТРАПАЛОГІЯ (ад грэч. апІбгороБ чалавек + Іо^оз слова, навука), галіна прыродазнаўства, якая вывучае пахо- джанне, эвалюцыю і заканамернасці зменлівасці біялагічных асаблівасцей чалавека і яго рас. Цесна звязана з пры- родазнаўча-гістарычнымі і сацыяльнымі навукамі, ажыццяўляе «пераход ад мар- фалогіі і фізіялогіі чалавека і яго рас да гісторыі» (Ф. Энгельс). Мае 3 асн. раздзелы: антрапагенез — вучэнне пра паходжанне чалавека і яго месца ў жы- вёльным свеце; расазнаўства, што вывучае прычыны ўтварэння, закана- мернасці фарміравання і ўзаемадзеян- ня рас, зменлівасці расавых тыпаў у прасторы і часе (у межах гэтага раз- дзела этнічная А. разам з археалогіяй, гісторыяй, этнаграфіяй і мовазнаўствам вывучае праблемы этнагенезу — фармі- равання розных этнасаў); марфало- г і я, што вывучае заканамернасці змен- лівасці будовы цела і органаў чалавека ў залежнасці ад спадчыннасці, умоў жыцця і працы. Уключае таксама са- маталогію (узроставыя варыяцыі будо- вы цела сучаснага чалавека), мералогію (варыяцыі асобных органаў арганізма), дэрматагліфіку (варыяцыі скурных ма- люнкаў на далонях і ступнях), аданта- логію (структурныя асаблівасці зубной сістэмы сучаспых і выкапнёвых людзей і вышэйшых малпаў), палеаантрапалогію (варыяцыі структур рэшткаў шкілета выкапнёвых людзей і вышэйшых мал- паў). 3 1960-х г. вылучаны яшчэ 2 раз- дзелы: фізіялагічная А„ што вы- вучае варыяцыі функцыянальных асаб- лівасцей арганізма чалавека і працэсы яго адаптацыі ў розных кліматычна- геаграфічных і сацыяльных умовах; антрапагенетыка, што рэканструюе ра- даслоўную папуляцый на падставе вы- вучэння заканамернасцей размеркавання антрапалаг. прыкмет з простым насле- даваннем, якія не змяняюцца на пра- цягу жыіідя (напр., групы крыві). Першыя звесткі па А. ёсць у працах Герадота (5 ст. да н. э.), Арыстоцеля (4 ст. да н. э„ увёў тэрмін А. як вучэнне пра духоўную прыроду чалавека), Лукрэцыя Кара (1 ст. да н. э.). Вялікія геагр. ад- крыцці 15—16 ст. далі магчымасць пазна- ёміцца з народамі Амерыкі, Акеаніі, Усх. Азіі, у т. л. Усх. Сібіры і інш. і распачаць сістэматызацыю чалавечых рас. Эвалюцый- ная тэорыя Ч. Дарвіна абвергла тэалагіч- нае вучэнне пра паходжанне чалавека і садзейнічала развіццю тэорыі антрапаге- незу. Як самастойная навука А. сфармі- равалася ў 19 ст. Першыя антрапалаг. ўста- новы створаны ў Парыжы (1859), Лоццане (1863), Мадрыдзе (1865), Берліне (1869), Вене (1870), Стакгольме (1873). Па іні- цыятыве А. П. Багданава ў 1864 арганіза- ваны антрапалаг. аддзел Т-ва аматараў прыродазнаўства пры Маскоўскім ун-це, а ў 1879 — антрапалаг. выстаўка, экспа- наты якой сталі асновай Музея антрапалогіі пры Маскоўскім ун-це. У 1879 антрапалаг. т-ва ўзнікла пры Ваенна-мед. акадэміі ў Пецярбургу. У 2-й пал. 19 ст. А. накоплівала звесткі пра розныя расавыя тыпы, палеа- антрапалагічныя матэрыялы, распрацоўвала і уніфікавала методыку іх вывучэння. Аб- вастрэнне супярэчнасцей паміж метрапо- ліямі і калоніямі ў канцы 19 ст. стала пры- чынай распрацоўкі антынавук. тэорый расіз- му, якія апраўдвалі эксплуатацыю і зні- шчэнне каланіяльных народаў. Прагрэсіў- ныя антраполагі выкрывалі рэакц. сутнасць расізму. Планамерныя даследаванні фізіч- нага развіцця антрапалаг. складу народаў СССР пачаліся пасля Кастр. рэвалюцыі. Ідэі пра біялагічную паўнацэннасць усіх рас, закладзеныя ў працах К. М. Бэра, Багданава, Дз. М. Анучына, М. М. Міклухі- Маклая, развіты ў даследаваннях сав. вучоных В. В. Бунака, Я. Я. Рагінскага, Г. Ф. Дэбеца, Г. А. Бонч-Асмалоўскага, М. Р. Левіна, М. М. Чабаксарава, В. П. Аляк- сеева, А. А. Зубава і інш. У канцы 19 — пач. 20 ст. пачаліся даследаванні антрапалаг. складу белару- саў. Іх праводзілі Анучын (1889), М. А. Янчук (1890), К. М. Ікаў (1890), А. Н. Раждзественскі (1902), А. Л. Здра- еўскі (1905), А. А. Піянткоўскі (1905). Фізічны тып і паходжанне беларусаў Палесся, зах. і ўсх. абласцей вывучаў Ю. Д. Талька-Грынцэвіч. Вынікі іх даследаванняў абагульнілі А. А. Іваноў- скі (1905), Я. М. Чапуркоўскі (1918). У 1926 па ініцыятыве А. К. Ленца пры Інбелкульце створана антрапалаг. камі- сія, пазней рэарганізаваная ў кафедру антрапалогіі Беларускай АН. Пачаліся планамерныя даследаванні (вымярэнне насельніцтва ў спалучэнні з вывучэннем груп крыві і нервован дзеннасці) у Слуц- кім, Мазырскім, Магілёўскім, Аршан- скім р-нах, вынікі якіх выкладзены ў працах Ю. М. Верамецкай, П. Я. Віш- неўскага, А. А. Смірнова, Д. Н. Эйнгорна. У 1920—30-я г. Бунак вывучаў фізічны тып і размеркаванне груп крыві ў белару- саў, даследаваў краніялагічныя калекцыі сярэдневяковага насельніцтва Беларусі. Па больш' шырокай краніялагічнай пра- граме антрапалагічны тып усх.-слав. насельніцтва пачатку 2-га тыс. вывучалі Дэбец, Т. А. Трафімава, В. В. Сядоў, Т. I. Аляксеева. У 1955—59 антрапалаг. склад жыхароў Беларусі планамерна вывучала антрапалаг. экспедыцыя Ін-та этнаграфіі АН СССР, што адлюстравана ў працах М. У. Вітова, Р. Я. Дзянісавай, Бунака, У. Дз. Дзячэнкі. У 1965 група А. створана пры Ін-це мастацтвазнаў- ства, этнаграфіі і фальклору АН Бе- ларусі. Праводзяцца комплексныя ан- трапалаг. даследаванні: фізічнага тыпу старажытнага (I. I. Салівон, А. I. Куш- нір) і сучаснага насельніцтва Беларусі (Салівон), заканамернасцей росту і раз- віцця вучняў у розных рэгіёнах рэспуб- лікі (Салівон, Н. I. Поліна), дзрмата- гліфічных і аданталагічных асаблівасцей (Л. 1. Цягака), размеркавання груп крыві і інш. генетычна абумоўленых прыкмет у сельскага насельніцтва (А. I. Мікуліч), генадэмаграфічныя — у гарадах рэспублікі (В. У. Марфіна). У Мінскім мед ін-це вывучаецца спад- чыннасць дэрматагліфічных прыкмет (I. С. Гусева) і размеркаванне нека- торых марфалагічных прыкмет у блізнят (Р. У. Дэрфліо), у НДІ аховы маця- рынства і дзяцінства — фізічнае раз- віццё сельскіх вучняў Бел. Палесся (Г. I. Вярэніч), у Ін-це культуры — палеапаталогія (Л. М. Казей). 3 1960-х г. у выніку раскопак супрацоўнікамі аддзе- лаў археалогіі Ін-та гісторыі АН БССР (Ш. 1. Бекцінееў, Л. У. Дучыц, Ю. А. За- яц, Я. Г. Звяруга, Т. М. Каробушкіна, А. В. Квяткоўская, П. Ф. Лысенка, Г. В. Штыхаў) і Ленінградскага аддзя- лення Ін-та археалогіі АН СССР (Ф. Д. Гурэвіч, К. В. Паўлава) значна пашырана астэалагічная калекцыя па нас. Беларусі 10—13 ст. і 14—17 ст. На матэрыяле раскопак Салівон ство- рана калекцыя па бел. сельскаму насель- ніцтву 18—19 ст. Гэта дало магчымасць удакладніць тэр. асаблівасці і зменлі- васць антрапалаг. складу жыхароў на тэр. Беларусі ў апошнім тысячагоддзі. Знаходкі М. М. Чарняўскага ў Гро- дзенскай вобл. (Ваўкавыскі р-н, куль- тура шнуравой керамікі) і А. Г. Калечыц у Гомельскай (Веткаўскі р-н, сярэдне- дняпроўская культура) шкілетаў 2 муж- чын сярэдняга ўзросту дазволілі наме-
127 АНТРАПАНІМІКА ціць вытокі аслабленай еўрапеоіднасці сярод больш позніх папуляцый. Літ.: Те гако Л. М. Антропологн- ческне нсследовання в Белорусснн. Мн., 1979; Т е г а к о Л. Н., Салнвон Я. Н. Основы современной антропологмн. Мн., 1989. /. /. Салівон. АНТРАПАМбРФНЫЯ ВЫЯВЫ, у пер- шабытнаабшчынным ладзе і сярэдня- веччы ўзнаўленне ў мастацкіх вырабах выяўленчымі сродкамі аблічча чалавека. А. в. старажытных часоў падзяляюць на графічныя і скульптурныя, у т. л. рэльефныя. Узровень іх выканання адпавядае агульнаму ўзроўню развіцця мастацтва і залежыць ад светапогляду, што панаваў у той ці іншы час. На ранніх этапах гісторыі мелі пераважна культавае прызначэнне. Самая стараж. А. в., знойдзеная паблізу тэр. Беларусі, статуэтка аголенай маладой жанчыны са стаянкі Елісееві- чы (Бранская вобл.), выраблена з біўня маманта і адносіцца да верхняга палеа- літу. Сярод аналагічных твораў яна вылучаецца значнай ступенню рэалістыч- насці і стараннасцю выканання. Самая ранняя графічная А. в. на тэр. Беларусі выяўлена на неалітычным паселішчы каля воз. Вячэра (Любанскі р-н) — гравіраваныя малюнкі на косці. Выявы людзей трапляюцца таксама на гліня- ным посудзе з неалітычнага паселішча Юравічы (Калінкавіцкі р-н) і паселішча позняга неаліту — ранняга бронзавага веку Асавец (Бешанковіцкі р-н). Мяр- куюць, што на знаходцы з Юравіч адлюстраваны нейкі міфалагічны сюжэт. У Асаўцы знойдзены і аб’ёмныя А. в. Адна з іх, выразаная з цвёрдага лісцевага дрэва, перадае вобраз мужчы- ны з выразнымі рысамі твару. Другая знаходка — галоўка ад рагавой ста- туэткі мужчыны, якая адлюстроўвае чалавека з высокім ілбом і выцягнутым авальным тварам з вострай бародкай. На думку даследчыкаў, абедзве скуль- птуркі ўяўляюць сабой еўрапеоідны ан- трапалаг. тып і ў пэўнай меры адлюстроў- ваюць рысы канкрэтных людзей. У ад- розненне ад палеаліту, калі галоўным у мастацтве быў паказ цела жанчыны, біялагічнага пачатку ў чалавеку, неалі- тычныя мастакі стараліся больш пака- заць твар, паколькі чалавек усё больш усведамляў сябе мыслячай істотай. У перыяд позняга бронзавага веку і асабліва ў жалезным веку амаль знікае арнамент на кераміцы, невядомы таксама графічныя і скульптурныя выявы людзей. Магчыма, гэта звязана са зменамі ў светапоглядзе стараж. людзей. Да 6— 8 ст. н. э. адносіцца скарб каля в. Хо- цішча Слаўгарадскага р-на, у якім, акрамя інш. упрыгожанняў, былі 3 брон- завыя з пазалотай бляшкі з выявамі птушыных галовак і выпуклай фігур- кай чалавека. Яны звязаны з помнікамі калочынскай культуры. Да позняга перыяду першабытнай эпохі і да ран- няга феадалізму адносяцца выяўленыя ў розных мясцінах Беларусі каменныя і металічныя язычніцкія ідалы. Знаходкі іх вядомыя па шляху з Рэчыцы ў Бабруйск (чатырохтвары ідал), каля Шклова (гл. Шклоўскі ідал), Слоніма (гл. Слонімскі ідал), Полацка, Барыса- ва і інш. Несумненна, што значна больш было драўляных ідалаў, якія не захаваліся. Пасля прыняцця хры- сціянства ў канцы 10 ст. ідалаў пачалі знішчаць або перарабляць у крыжы. Такія пераробленыя ў крыжы ідалы вядомыя ў ваколіцах в. Даўгінава Вілейскага р-на, Грабаўцы і Залуззе Жабінкаўскага р-на і інш. У перыяд феадалізму ў адрозненне ад першабытнага часу побач з народным паяўляецца прафесійнае мастацтва, на якое значны ўплыў акаэвала мастацтва Візантыі, Балгарыі і інш. еўрапейскіх краін з багатымі традыцыямі жывапісу, кніжнай мініяцюры, дробнай пластыкі. А. в. ёсць на фрэсках полацкіх Сафій- скага сабора і Спаса-Ефрасіннеўскай царквы. Яны звязаны з рэлігійнымі хрысціянскімі сюжэтамі, многія з іх напісаны ў класічнай візантыйскай манеры, у некаторых наглядаецца ады- ход ад візантыйскіх узораў. Вял. мастацкую каштоўнасць маюць фрэска- выя размалёўкі 12 ст. віцебскай царквы Звеставання (Благавешчанскай), дзе ёсць не толькі выявы анёла, але і воіна. А. в. сустракаюцца ў размалёў- ках стараж. храма ў Гродне. Шмат антрапаморфных сюжэтаў на кніжных мініяцюрах Аршанскага Евангелля, Із- борніка Святаслава 1073, Кодэкса Гер- труды, Служэбніка Варлаама Хутынска- га і інш. У дробнай пластыцы А. в. трапляюцца сярод шахматных фігурак, знойдзеных у Лукомлі, Ваўкавыску, Брэсце, Гродне і інш. У іх часцей перададзены канкрэтныя рысы не свя- тых, а свецкіх персанажаў. Свецкія сюжэты сустракаюцца сярод малюнкаў на касцях са скандынаўскімі рунамі 12—13 ст. з гарадзішча Маскавічы (Браслаўскі р-н). Да твораў дробнай пластыкі з выявамі людзей адносяцца каменныя і металічныя абразкі з По- лацка, Гродна, Пінска, Мінска, Гара- дзішча (Мінскі р-н), Ваўкавыска, Ко- пысі і інш., якія датуюцца 12—13 ст., а таксама выявы на пячатках, у фігурках кампазіцыі на крыжы Ефрасінні По- лацкай. У 14—16 ст. шматлікія выявы людзей трапляюцца сярод твораў жывапісу (у гэты час на Беларусі развіваўся партрэтны жанр), у разьбе, скульптуры, кніжных мініяцюрах (мініяцюры Ра- дзівілаўскага летапісу), гравюрах пер- шых друкаваных выданняў (у т. л. гравюрах Ф. Скарыны), творах дэкара- тыўна-прыкладнога мастацтва, кафлі. Літ.: Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1. Мн., 1987. Э. М. Зайкоўскі. АНТРАПАНІМІКА (грэч. йпіЬгброа чалавек + бпуша імя), раздзел анама- стыкі, які вывучае антрапонімы (асабо- выя імёны людзей, імёны па бацьку, прозвішчы, бытавыя назвы, мянушкі, псеўданімы), іх паходжанне, структу- ру, сац. функцыяніраванне і геагр. пашырэнне, а таксама сукупнасць аса- бовых імён — антрапанімію. Спецыфіка антрапаніміі ў яе гістарызме, непарыў- най сувязі з этнаграфіяй, правам, сац. псіхалогіяй і эстэтыкай. Амаль кожная краіна мае афіцыйна рэгламентаваную іменаслоўную (антрапанімічную) сістэ- му, побач з якой існуюць паралельныя неафіц. сістэмы (найчасцей бытавыя назвы). Сістэмы імён не спрадвечныя. Яны складаюцца гістарычна і не за- стаюцца нязменнымі. У старабел. юры- дычных актах 15—18 ст. адзначаюцца 2-, 3- і 4-слоўныя найменні асобы: Ахрэм Конанавіч, Селівон Мітковіч, Богдан Сенковіч Страцевіч, Войцех Юр'евіч Сташкевіча, Гапон Фёдаравіч Тулея Данец, Яцко Міхайла- віч Зіноўевіча Корсак, Філон Сямёнавіч Кміта Чарнабыль- с к і. На 1-м месцы ў іх стаіць асабовае імя, на 2-м — імя па бацьку, на 3-м — імя па дзеду, на 4-м — імя-мянушка, другое імя мужчыны, назва мясцовасці (сустракаюцца і інш. камбінацыі). На працягу 17—19 ст. ва ўсх.-слав. народаў (беларусаў, рускіх, украінцаў) склалася 3-кампанентная мадэль наідоення чала- века (імя, імя па бацьку, прозвішча), якая ўжываецца і ў наш час. Самы стараж. кампанент афіц. наймення — асабовае імя. Да ўвядзення хрысціянства славяне карысталіся двума тыпамі імён: складанымі (Вітагосць,Любамір, Мсц.іслаў, Святаполк, Усева- лад), якія ў Кіеўскай Русі насілі ўдзельныя князі і інш. прадстаўнікі вышэйшых саслоўяў, і простымі на- роднымі (Жак, Карнач, Лабан, Русак, Стома, Шульга). У імёнах увасабляліся жаданні бацькоў бачыць сына сусв. уладаром, смелым, міралюб- ным, жаданым госцем’ (Уладзімір, Воін, Міраслаў, Дабрагосць), вера ў чарадзейную сілу імя (Зубр, Мядзведзь, Тур) і інш. У нар. асяроддзі дзіця звычайна атрымлівала імя не адразу пасля нараджэння, а ў больш познім узросце, калі праяўляліся яго фізічныя і разумовыя якасці, асаблівасці характару, паводзін (Г а л а- вач, Дохля, Мацак, Дабрыня, Няпёка, Самахвал, Таміла, Н я к р а с). У некаторых плямёнах імёны нованароджаным давалі з улікам татэмных традыцый. Племя, якое лічыла сваім апекуном-татэмам пэўную жывёлу ці прадмет нежывой прыроды, устаўляла іх назвы амаль у кожнае імя. 3 мэтай завуаліраваць дадатныя рысы і тым самым адпужнуць злых духаў і во- рагаў практыкаваліся т. зв. «падманныя» імёны (Гадыш, Нянад, Неўпа- кой, Няміра, Булгак). У сувязі з увядзеннем у 10 ст. хрысціянскай рэлігіі царква пачала ўводзіць на Русі ў абавязковым парадку хрысціянскія кананізаваныя імёны тыпу А р ц е м і й, Васіль, Гаўрыіл, Мяфодзій, Варвара, Дар’я, Марына, Феа- досія і інш. Гэтыя імёны прыйшлі з Візантыі, куды ў сваю чаргу трапілі з Рымскай імперыі, а ў яе — з Б. Усхо- ду. Запазычаныя імёны былі чужымі і незразумелымі для славян. Таму мно-
128 АНТРАПАСАЦЫЯЛОГІЯ гія з іх прайшлі істотную апрацоўку ў вуснай нар. мове, у выніку з’явілася шмат рэгіянальных варыянтаў тыпу Л а ў р э н з Лаўрлнцій, А н т о н, А н- т о с ь з Антоній, А с т а п з Яўстафій, Вінцук, Вінкоз Вікенцій, Юрась, Юрко, Юшко з Юрый, Р ы г о р, Грысь,Грыц,Грыцько, Грыцук, Грын, Грынь,Грынаш з Грыго- рый, У л ь я н а з Іуліяна, А ў д о ц ц я з Еўдакія. Частка іх у такім выглядзе замацавалася ў літаратурнай мове. У 16 ст. з узмацненнем уплыву Польшчы на паліт. і культурнае жыццё Беларусі часцей сталі ўжывацца каталіцкія імёны і іх формы (Кароль, Крыштоф, Леанард, Матэуш, Фларыян, Шыман, Ян, Агнешка, Ружа). Нягледзячы на забарону, да 18 ст. побач з царкоўнымі імёнамі ўжываліся і старажытныя. Паводле нар. традыцыі чалавек мог быць носьбітам двух імён — царкоўнага і свецкага (Апанас Муд- рэц, Васіль Астравух, Цімох Бяссон, Радзівон Лось).У такім спалучэнні апошнія выконвалі функцыю другога імя — імя-мянушкі. Большасць грамадзян нашай краіны маюць адно імя, якое ўжываецца ў дзвюх формах: афіцыйнай (А л я к с е й, Д а р ’ я) і раз- моўна-бытавой (Алік, Даша). У вы- ніку суіснавання ранейшай сістэмы імён і новай, рускай, многія народы Поўначы, Д. Усходу і Сярэдняй Азіі выкарыстоўваюць «другія» імёны. Два імені прысвойваюцца дзецям па абрадах каталіцкай царкаы (Вільгельміна- Марыя, Ганна-Алена, Юзэфа- Яніна). У некаторых народаў свету прынята даваць узроставыя імёны. У беларусаў адзначаны выпадкі, калі ўзроставыя змены перадаваліся рознымі формамі аднаго і таго ж імені. У раннім дзяцінстве хлопчыка ласкава называлі Анцік, Гаўрык, Косцік, Юра- с і к. Імя падлетка звычайна заканчва- лася на -ук, -юк, -к(а): А н т у к, Г а ў- рук, Касцюк, Сенька, Ю р к а; імя дарослага хлопца — на есь, -усь, -ась: Алесь, Гаўрусь, Кастусь, Ю р а с ь. Форма імені жанатага муж- чыны падкрэслівала сталасць, паваж- насць: Гаўрыла, Міхайла, Пятро. У некаторых мясцовасцях гэту функцыю выконвалі формы імён на -к(а): Саўка, Сёмка, Мішка, Грышка. 3 1920-х г. праз маст. л-ру, друк, кіно да нас трапіла шмат замежных імён: Альберт, Арнольд, Артур, Ру- дольф, Эдуард, Аіда, Жанна, Э л ь в і р а і інш. Хутка ўзрасла папу- лярнасць штучных імён, утвораных ад агульных назваў: Авангард, Гра- ніт, Прагрэс, Трактар, Факел, Аўрора, Барыкада, Ідэя, Ін- дустрыя, Ліра, Навела, Энер- г і я, Э р а; узніклі новыя арыгінальныя імёны: Акцябрына, Мая, Улад- лен (скарачэнне з Уладзімір Ленін), Ленмарэн (Ленін, Маркс, Энгельс), К э м (камунізм, электрыфікацыя, ме- ханізацыя), Рэўмір (рэвалюцыя міра- вая), Электрыфікацыя; часцей сталі ўжывацца старажытнаславянскія імёны: Руслан, Святаслаў, Сла- вамір, Лада, Рагнеда, Раксана, Святлана. Сённяшні імяннік бела- русаў, як і інш. усх.-слав. народаў, пазбаўлены штучных імён; радзей у ім сустракаюцца імёны, запазычаныя ў неслав. народаў. Усё большую папуляр- насць набываюць старыя царкоўныя імё- ны: Дзяніс, Іван, Арцём, Ягор, Ірына, Наталля, Праскоўя, Т а ц ц я н а. Жыццё асабовых імён падуладна модзе. 3 пач. 17 да 1-х дзесяцігоддзяў 20 ст. самым рас- паўсюджаным сярод мужчынскіх імён усх. славян было імя Іван (на Беларусі—Ян, Янка), сярод жаночых у 1930—40-я г.— Валянціна, а ў наш час — Кацярына. У перыяд станаўлення кожнае імя мела кан- крэтны сэнс, які зараз можна выявіць толькі шляхам навук. аналізу. Напр., з грэч. мовы да нас прыйшлі імёны: А н д р э й — «мужны», В а с і л ь — «царскі», Г е о р г і й — «земляроб», Я ў- г е н — «высакародны, прыстойны», К і р ы л — «уладыка, гаспадар», Н а- с т а с і я — «уваскрэслая», А л е н а — «сонечная», I р ы н а — «мір, спакой» (імя багіні мірнага жыцця); з лацін- скай: В і к т а р — «пераможца», Р а- м а н — «рымскі, рымлянін», В а- л я н ц і н — «моцны, здаровы»; з стараж.-яўр.: I о с і ф — «бог прымно- жыць, бог прыбавіць», Е в а — «жыццё, жыццёвая», Елізавета — «бог мой» (клятва). Другі элемент поўнага афіц. наймення асобы — імя па бацьку (Ф а- міч — Фамінічна, Пракопа- віч — Пракопаўна). У беларусаў, рускіх і ўкраінцаў імя па бацьку ўзыхо- дзіць да стараж. патранімічнага (ад лац. раіег бацька) наймення, якое ўказвала на паходжанне ад пэўнага пачыналь- ніка роду па лініі бацькі ці дзеда. На бел. этнамоўнай тэрыторыі яно было адным з важных сродкаў у поўных найменнях асобы і заканчвалася пера- важна на -іч, -овіч, -евіч (Ігнат Кузьміч, Яцко Уласовіч, На- вум Радзівонавіч, Конан Май- сеевіч), радзей — на -оў, -еў, -ін, -енак, -ёнак, -енка (Герасіміваноў, Грышко Мікіцін, Сямён Гля- бёнак, Селівон Паўленка). Про- звішчы на Беларусі з’явіліся ў 16—18 ст. Аднак яшчэ ў 1-й пал. 18 ст. не ўсюды былі ўстойліва замацаваны найменні з усімі кампанентамі тыпу сучасных прозвішчаў. Большасць бел. прозвішчаў паходзіць ад стараж. дахрысціянскіх імён, якія ў 16—18 ст. усё больш страчвалі функцыю імя і набліжаліся да функцыі прозвішча. Акрамя прозвішча, імя і імя па бацьку пісьменнікі, акцёры, вучоныя, грамадскія і паліт. дзеячы могуць мець псеўданім — спецыяльна прыдуманае найменне, якое замяняе адзін, радзей два і ўсе тры кампаненты поўнага афіц. наймення ці ўжываецца паралельна. Часта псеўданім бывае больш вядомы, чым афіц. прозвішча: Ц ё т к а (Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч), Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч), Максім Танк (Яўген Іванавіч Скур- ко). Асобе могуць належаць і некалькі псеўданімаў. Напр., Вера Захараўна Ха- ружая мела псеўд. Вераніка Кар- чэўская, Алеся Шыпшына, Ан- толька, Падпольнік, Г. С. Кар- н і л а в а. У неафіц. умовах (пераважна ў мясц. асяроддзі) часта ўжываецца мянушка — найменне з інтымна-ласкальным або насмешліва-прыніжальным адценнем, дадзенае чалавеку членамі сям’і, сяб- рамі, калегамі па працы ці грамадскай дзейнасці. Мянушка ўказвае звычайна на якую-небудзь асаблівасць або рысу асобы: Бабыль, Бірук, Кулак, Бруй, Лабач, Блатун, Г алавень, Журавель. Здаўна на Беларусі бы- тавала паняцце прыдомак — найменне сям’і ці ўсяго роду (М ядзведзічы, Гарбузы, Пятровічы, Шлях- туны). На Беларусі ёсць цэлыя вёскі, жыхары якіх носяць агульнае прозвішча і адрозніваюцца толькі мянушкамі ці прыдомкамі. А. вырашае важныя навук. задачы (высвятляе значэнні слоў, ад якіх утвораны асабовыя імёны, пытанні пра- вапісу асабовых імён, перадачы запа- зычаных імён на бел. мову і інш.). Сведчанні антрапонімаў з’яўляюцца бяс- цэннымі для гісторыі мовы, генеалогіі, гіст. геаграфіі, гісторыі побыту, для вывучэння стараж. абрадаў і павер’яў, тэрыторыі рассялення ў мінулым плямён і народаў. Крыніцы антрапаніміі — летапісныя зводы, юрыд. акты, прывілеі, духоўныя і дагаворныя граматы, акты феад. землеўладання, пісцовыя кнігі і інш. старадаўнія дакументы, сучас- ныя запісы актаў грамадзянскага стану (ЗАГС). Літ.: Морошкнн М. Славянскнй нме- нослов. Спб., 1867; Суднік М. Р. Слоў- нік асабовых уласных імён. Мн„ 1965; Бірыла М. В. Беларуская антрапанімія: Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы. Мн„ 1966; Я г о ж. Беларуская антрапанімія: Прозвішчы, утво- раныя ад апелятыўнай лексікі. Мн„ 1969; Я г о ж. Беларуская антрапанімія: Струк- тура ўласных мужчынскіх імён. Мн„ 1982; ІЦетнннн Л. М. ймена н названня. Ростов н/Д, 1968; Ннконов В. А. Нмя н обіцество. М„ 1974; В е с е л о в- скнй С. Б. Ономастнкон. М„ 1974; Усціновіч Г. К. Антрапанімія Гродзен- шчыны і Брэстчыны (XIV—XVIII стст.). Мн., 1975. В. П. Лемцюгова. АНТРАПАСАЦЫЯЛОГІЯ, вучэнне, па- водле якога развіццё грамадства зво- дзіцца да канкурэнцыі расавых тыпаў; адна з біялагізатарскіх антыгуманных канцэпцый у антрапалогіі. Створана ў канцы 19 ст. Ж. Вашэ дэ Лапужам і Ота Амонам, якія спрабавалі да- казаць, што псіхічныя асаблівасці брахі- кефалаў больш «нізкія» ў параўнанні з доліхакефаламі. Прадстаўнікі А. як адной з форм расізму лічаць, што «вышэйшыя» псіхічныя якасці ўласцівы толькі «арыйскаму» доўгагаловаму свет- лавалосаму тыпу, пашыранаму ў Паўн. і Цэнтр. Еўропе. Прынцып барацьбы за існаванне паміж асобнымі біялагічны-
129 АНТЫСЕМІТЫЗМ мі відамі, адкрыты Ч. Дарвіным, яны пераносілі на гісторыю чалавецтва, якую разглядалі як барацьбу асобных рас. У наш час падобную біялагізатар- скую памылку (сцверджанне, што гісто- рыя чалавецтва падпарадкоўваецца не сацыяльным, а біялагічным законам) паўтарае амерыканскі вучоны, ствараль- нік сацыябіялогіі Э. О. Уілсан, які сцвярджае, што гуманітарныя і сацыяль- ныя навукі можна разглядаць як спе- цыялізаваныя раздзелы біялогіі. Л. I. Цягака. АНТЫ (грэч. Апіаі), назва аб’яднання славянскіх плямён 4 — пач. 7 ст. ў візан- тыйскіх і гоцкіх пісьменнікаў 6—7 ст. Засялялі лесастэп ад Карпат да Север- скага Данца. Займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй. Паселішчы размяшча- ліся. па берагах рэк і азёр. Жыллё ў паўд. раёнах — мазанкі, у паўн.— паўзямлянкі. А., якія насялялі лясную зону, былі на апошняй стадыі перша- бытнаабшчыннага ладу, пераважала сельская абшчына. У А. лесастэпавай зоны ўзніклі класавыя адносіны, маё- масная няроўнасць. 3 асяроддзя бага- тых выбіраліся правадыры «рэксы» (вядомыя з іх Боз, Пірагост, Дабрагаст, Мезамір). А. мелі моцную ваенную арг-цыю, палонных ператваралі ў рабоў. 3 развіццём рамяства рос унутр. і знешні гандаль. Дзяржава, якая складвалася ў 3—4 ст., не атрымала завяршэння. У пач. 6 ст. разам са склавінамі А. вялі барацьбу з Візан- тыйскай імперыяй. У пач. 7 ст. саюз А. распаўся. Літ.'. Третьяков П. Н. Восточносла- вянскне племена. 2 нзд. М., 1953; Очеркн нсторнн СССР: Крнзнс рабовладельческой снстемы н зарожденне феодалнзма на террнторнн СССР. III—IX вв. М. 1958. А. Р. Мітрафанаў. АНТЫКЛЕРЫКАЛІЗМ (грэч. апІі + + лац. сіегісаііз царкоўны), ідэйная плынь, скіраваная супраць прэтэнзій царквы і духавенства на кіруючую ролю ў палітычным, эканамічным і культурным жыцці грамадства. А. імкнецца падарваць аўтарытэт царк. служкаў, абмежаваць іх уздзеянне на людзей. Адыграў значную ролю ў аслабленні рэліг. ўплыву на грамадскае жыццё, на света- ўспрыманне людзей. Рэлігійнае вальна- думства і антыцаркоўная прапаганда зрабілі істотны ўклад у сацыяльнае і духоўнае разняволенне народа, хоць і не ўзнімаліся да ўзроўню атэіст. ўсведамлення. 3-за таго, што ў класава- антаганістычных фармацыях інтарэсы рэлігійна-царкоўных арганізацый супа- даюць з інтарэсамі правячых колаў, ду- хавенства не толькі супрацоўнічала з свецкімі ўладамі, але і прэтэндавала на кіраўніцтва дзяржавай. Пры гэтым узмацнялася духоўнае і палітычнае заняволенне мас, тармазілася сац. развіццё, што выклікала пратэст у роз- ных слаях грамадства, формай выяў- лення якога з’яўляўся А. У адрозненне ад атэізму А. не аспрэчвае рэлігійную веру, а толькі змагаецца з засіллем царквы ў грамадскім жыцці. Найболь- шую ролю А. адыграў у сярэднія вякі, 5. Энц-ыя гісторыі Беларусі. Т. 1 калі барацьба супраць афіц. царквы злі- валася з антыфеад. выступленнямі нар. мас. Ідэолагі рэв. буржуазіі выкарыста- лі А. як зброю ў барацьбе з феад. дзяр- жавай. Пашыраныя спосабы антыклеры- кальнай дзейнасці: выкрыццё распусты царкоўных служкаў, асуджэнне іх ама- ральных паводзін, дыскрэдытацыя і ад- маўленне царк. абрадаў, прадпісанняў, дзеянняў, скіраваных на ўзмацненне ўла- ды і памнажэнне багаццяў клерыкалаў. Традыцыі А. на Беларусі ўзыходзяць да сярэдневяковых ерасяў. Прадстаў- нікі гуманістычна-асветніцкай культуры Адраджэння (М. Гусоўскі, Ф. Скарына, С. Будны, Л. Зізаній і інш.) садзей- нічалі пашырэнню свецкіх ведаў, вызва- лялі мысленне суайчыннікаў ад руціны і коснасці рэлігійна-дагматычнай арта- доксіі. Яскравая старонка ў гісторыі бел. А.— парадыйная л-ра 17—19 ст. 3 пашырэннем атэіст. поглядаў А. пасту- пова траціць самастойнае значэнне. Г. У. Грушавы. АНТЫСЕМІТЫЗМ, праяўленне варо- жых адносін да яўрэяў (семітаў) па на- цыянальна-рэлігійных матывах; адна з форм расізму і шавінізму. Гіст. карані А. зыходзяць ад часоў вымушанага ма- савага перасялення яўрэяў з Палесціны у інш. краіны (1 ст. н. э.), дзе яны сталі нац. меншасцю. Пэўную ролю ва ўзнікненні А. адыграў догмат іудаіз- му, які абвяшчаў яўрэяў «богавыбраным» народам, чым проціпастаўляў іх іншым народам. Сац.-эканам. матывы А. звяза- ны з ліхвярствам багатай часткі яўрэй- скага насельніцтва і з яе імкненнем мана- палізаваць у сваіх руках гандлёва- прамысл. дзейнасць. А. праяўляўся ў сег- рэгацыі яўрэяў (забарона шлюбаў паміж хрысціянамі і яўрэямі, стварэнне гета і г. д.), розных абмежаваннях іх правоў, у выгнанні (поўным або частковым) з асобных краін, у пагромах. Бурж. рэва- люцыі 16—19 ст. суправаджаліся ўста- наўленнем грамадзянскага раўнапраўя яўрэяў, што садзейнічала іх асіміляцыі і аслабляла А. Пашырэнне А. назіралася ў апошняй трэці 19 ст. ў сувязі з эканам. крызісамі і масавым разарэннем дробна- бурж. пластоў насельніцтва. Эксплуата- тарскія класы ва ўсе часы выкарыстоўвалі А. з мэтай утрымання свайго панавання, барацьбы з рэв. і нац.-вызв. рухам. Край- няй формай А.— генацыдам вызначала- ся дзейнасць нацысцкай партыі ў Герма- ніі і ў акупіраваных ёю краінах у 1933— 45. Гітлераўцы знішчылі каля 6 млн. яўрэяў. У царскай Расіі А. з’яўляўся афіцый- ным курсам унутранай палітыкі: мяжа яўрэйскай аселасці, законы, якія за- баранялі яўрэям купляць зямлю, пасту- паць на дзярж. службу, займаць афіцэр- скія пасады ў арміі, служыць у паліцыі, працаваць на чыгунцы і ў паштовых установах, абмяжоўвалі пэўнай нормай вучобу ў сярэдніх і вышэйшых навуч. установах і інш. У пач. 1880-х г. у сувязі з забойствам Ал: ксандра II па Расіі (гал. чынам на П і) пракацілася хваля яўрэйскіх пагромаў. Другая іх хваля ўзнялася ў гады расійскай рэвалюцыі 1905—07. Ініцыятарамі і арганізатарамі пагромаў выступалі, як правіла, паліт. паліцыя, рэакцыйныя, шавіністычна на- строеныя чыноўнікі, купецтва, люмпен- пралетарыі, крымінальнікі, а ў перыяд рэвалюцыі — аддзяленні чарнасоценна- га «Саюза рускага народа». Адкрыта пра- пагандаваў А. афіцыйны, а з 1905 — чарнасоценна-акцябрысцкі друк і бліз- кія да яго па духу выданні польскай «народнай дэмакратыі» (эндэкаў). Су- праць А. ў Расіі выступалі ўсе дэмакр. і ліберальныя партыі і арг-цыі, найб. паслядоўна — сацыял-дэмакраты баль- шавікі, што змагаліся не толькі з А., але і з яўрэйскім нацыяналізмам, правую, шавіністычную плынь у якім увасабляў бурж. сіянізм. Грунтуючыся на догмах іудаізму, сіяністы сцвярджалі, што А.— справа вечная і мае пазакласавы харак- тар, выступалі за поўнае адасабленне яўрэяў ад неяўрэяў, кансерваванне ўсіх нац:-рэлігійных асаблівасцей, умацаван- не кагалу (яўрэйскай абшчыны) і ўлады ў ім рабінаў, прапагандавалі недавер і нянавісць да інш. народаў. Выратаванне ад А. яны бачылі ў стварэнні сама- стойнай бурж. яўрэйскай дзяржавы на «зямлі продкаў» (ці інш. тэр.), якую збіраліся выкупіць, асуджалі ўдзел яўрэяў у вызваленчым руху, у т. л. ў барацьбе супраць царызму. Т. ч., сіяністы сваёй дзейнасцю аб’ектыўна правакавалі рост А. Яны былі зацікаўлены нават у пагромах, бо гэта павялічвала коль- касць іх прыхільнікаў і спрыяла росту яўрэйскай эміграцыі ў Палесціну. Ідзйна- паліт. барацьбу з сіянізмам яго адэпты расцэньвалі як А. На Беларусі А. як грамадска небя- спечная з’ява ўпершыню праявіўся напярэдадні і ў час рэвалюцыі 1905—07. На абвастрэнне сітуацыі паўплываў яўрэйскі пагром, арганізаваны царскімі ўладамі ў крас. 1903 у Кішынёве з мэтаю прадухілення першамайскіх выступленняў рабочых. Адпаведныя ак- цыі рыхтаваліся і ў некаторых гарадах і мястэчках Беларусі — у Пінску, Шкло- ве і інш. Мясцовыя с.-д. арг-цыі Бунда выдалі шэраг адозваў, у якіх на пры- кладзе кішынёўскіх падзей выкрывалі пагромную сутнасць палітыкі самадзяр- жаўя, а таксама халопска-вернападдан- ніцкія пазіцыі яўрэйскай буржуазіі. У Бабруйску, Бешанковічах, Гомелі, Копысі, Мінску адбыліся сходы рабочых, на якіх абмяркоўваліся пытанні ства- рэння баявых дружын рля адпору пагромшчыкам. Яны былі створаны ў Пінску (300 чал.), Копысі (150), Оршы, Гомелі, Магілёве, Мінску і інш. гарадах і мястэчках. Дружыны прадухі- лілі пагромы ў Шклове, Смалянах Аршанскага пав. і інш. Аднак у Гомелі 1.9.1903 адбыўся яўрэйскі пагром, у якім удзельнічала і частка палітычна не- свядомых рабочых чыг. майстэрняў. Паліцыя і вайсковыя нарады не толькі не прымалі ніякіх захадаў супраць пагромшчыкаў, але і душылі супраціў- ленне ім з боку рабочых дружын.
130 АНТЫСЕМІТЫЗМ арганізаваных Гомельскім с.-д. к-там Бунда. Толькі вечарам паліцыя і садда- ты спынілі пагром, выкарыстаўшы пры гэтым зброю. У афіц. ацэнках гомель- скага пагрому дзеянні мясц. улад, паліцыі і войска цалкам апраўдваліся, а дружыннікаў абвінавачвалі ва ўзбр. супраціўленні войску, накіраванаму для ўтаймавання пагромшчыкаў. Праўдзівая ацэнка падзей у Гомелі была дадзена ў с.-д. друку, у т. л. газ. «Яскра» (1903, № 41). У шэрагу артыкулаў яна вы- крыла паліцэйскі характар такога псеў- данар. руху і сапраўдныя мэты анты- семіцкай палітыкі ўлад, накіраванай на атручванне свядомасці хрысціянскага насельніцтва ядам шавінізму. Права- куючы і арганізуючы яўрэйскія пагромы, урад меў намер адцягнуць увагу нар. мас ад барацьбы супраць самадзяржаўя, выклікаць недавер палітычна несвядомай часткі насельніцтва да рэвалюцыянераў, мабілізаваць рэакц. сілы супраць рэв. пралетарыяту і дэмакр. інтэлігенцыі. Публікацыі ў газ. «Йскра» доказна раскрылі рэакц. сутнасць палітыкі ца- рызму, а таксама яўрэйскіх нацыяна- лістаў-сіяністаў, якія імкнуліся затры- маць заканамерны гіст. працэс збліжэн- ня і асіміляцыі яўрэяў з карэнным на- сельніцтвам. Адозвы ў сувязі з гомель- скім пагромам выдалі мясцовыя к-т Бунда, с.-д. група чыг. рабочых, Харкаў- скі к-т РСДРП, ЦК Бунда і інш. арг-цыі. Да гадавіны пагрому 1.9.1904 у Гомелі былі выдадзены прысвечаныя гэтай па- дзеі лістоўкі, арганізаваны 4 масоўкі і паліт. стачка пратэсту з удзелам 700 рабочых. Восенню 1904 пры садзеянні мясц. улад адбыўся пагром у Магілёве, праўда, непараўнальна меншы па машта- бах, чым у Гомелі. Напружаная абста- ноўка ў гэтых адносінах назіралася і ў інш. гарадах і мястэчках Беларусі (Дзят- лава, Мазыр, Слонім), але дзякуючы контрзахадам с.-д. арг-цый пагромы там не адбыліся. У цэлым жа, што аДзначала нават бундаўская прэса, А. сярод бел. насельніцтва не атрымаў шырокага рас- паўсюджання. У пераважнай масе яно адносілася да яўрэяў дружалюбна. Гэта- му садзейнічала агітацыя сацыял-дэма- кратаў, якая ў перыяд рэвалюцыі 1905— 07 узмацнілася. У крас.— маі 1905 с.-д. арг-цыі Бабруйска, Ваўкавыска, Гомеля, Магілёва, Парычаў і інш. гарадоў і мя- стэчак Беларусі разгарнулі шырокую кампанію пратэсту супраць пагрому ў Жытоміры. У сувязі з гэтым гомель- скія арг-цыя РСДРП і к-т Бунда 12.5. 1905 правялі агульнагар. паліт. забастоў- ку пратэсту і вулічныя маніфестацыі. У час Усерасійскай паліт. стачкі ў кастр. 1905 рэакцыйныя сілы зноў шырока выкарысталі А. для барацьбы з рэвалюцыяй. На Беларусі ім удалося ар- ганізаваць яўрэйскія пагромы ў По- лацку, Оршы, Рэчыцы і інш. гарадах. Полацкія чарнасоценцы выступілі 23.10. 1905, праз 2 дні пасля завяршэння ў горадзе ўсеагульнай стачкі, у час якой улада некалькі дзён знаходзілася ў руках мясцовага рэв. к-та. Пасля малебна яны разам з духавенствам арганізавалі шэсце на цэнтр. вуліцы, якое ператварылася ў яўрэйскі пагром. Рабочыя дружыны спрабавалі спыніць пагромшчыкаў, але апошніх падтрымалі паліцыя і 2 роты салдат; звыш 60 дружыннікаў забары- кадаваліся ў гасцініцы «Залаты якар», другі атрад — у гасцініцы «Парыж». Болыпасць з іх загінула ў баі. У Оршы ў барацьбе з пагромшчыкамі загінуў 31 рабочы. У час пагрому ў Рэчыцы на дапамогу мясц. дружыннікам быў на- кіраваны атрад рабочых з Гомеля (30 чал.). Рэчыцкія чарнасоценцы, даведаў- шыся пра гэта, наладзілі засаду. У вы- ніку 9 гомельскіх дружыннікаў былі забіты, астатнія — паранены. Трывож- най была сітуацыя і ў Гомелі. Але тут вырашальную ролю адыграла пазіцыя чыгуначнікаў (выключна хрысціян, у большасці беларусаў), якія актыўна да- лучыліся да Усерасійскай паліт. стачкі. Агульны сход дэлегатаў Г омельскага ву- зла Лібава-Роменскай і Палескіх чыгу- нак 30.10.1905, абмеркаваўшы пытанне аб пагромах, прыняў рэзалюцыю, у якой гаварылася: «Мы... заяўляем, што рабо- чыя і служачыя мясцовых чыгунак не толькі не будуць садзейнічаць пагромам і насіллю, але, наадварот, рашуча і энергіч- на пойдуць супраць граміл» (газ. «Северо- Западный край», 1905, № 779). Рабочыя чыг. майстэрняў арганізавалі баявую дружыну, на кругласутачнае патруляван- не вуліц выходзіла да 100 чалавек. У такіх умовах гомельская «чорная сот- ня» не адважылася на выступленне. Рэзалюцыі аналагічнага зместу і адпа- ведныя арганіз. захады былі прыняты і ў інш. гарадах Беларусі. Рабочыя мінскага з-да «Тэхнолаг», у асн. беларусы, за- слухаўшы 24.10.1905 прадстаўніка мясц. групы РСДРП, выказалі ў сваёй рэза- люцыі глыбокае абурэнне пагромамі яўрэяў, армян, інтэлігенцыі і свядомых рабочых. Ацэньваючы гэта як «контррэ- валюцыйныя спробы з боку абсалютыз- му... затрымаць і задушыць рост вызва- ленчага руху», яны заявілі, што ўсе срод- кі, якія ёсць у іх распараджэнні, на- кіруюць «супраць гэтых гнюсных спроб пагромаў». Бязлітасную барацьбу з кі- раўнікамі пагромаў абвясцілі ў сваёй рэзалюцыі ўсе бел. рабочыя га(>барных заводаў Смаргоні. У такіх умовах высту- паць у ролі пагромшчыкаў давялося не- пасрэдна паліцыі і карнікам, што і ад- былося ў Гомелі ў студз. 1906. Калі рабочыя Гомеля забастоўкамі адзначылі гадавіну рэвалюцыі, нягледзячы на пала- жэнне аб надзвычайнай ахове, пачаліся карныя акцыі, якія 13 студз. выліліся ў пагром. Было падпалена некалькі яўрэй- скіх магазінаў. Ноччу пажар ахапіў большую частку горада. Пажарнікам дазволілі распачаць яго тушэнне толькі на другі дзень. Афіцыйным расследа- ваннем высветлена, што мясц. жандарскі начальнік ротмістр Падгарычані яшчэ да пагрому перадаў «чорнай сотні» 38 рэ- вальвераў, адабраных у рэвалюцыянераў, а таксама захопленую раней падп. дру- карню для публікацыі адпаведнай агіта- цыйнай л-ры. Падавіўшы рэвалюцыю, царызм і пар- тыі ўрадавага лагера працягвалі адкры- тую прапаганду А., але да яго крайніх форм — пагромаў прыбягаць баяліся. Звяржэнне царызму ў ходзе Лютаў- скай бурж.-дэмакр. рэвалюцыі рабяспе- чыла ўстанаўленне грамадзянскага раў- напраўя яўрэяў у Расіі. У 1918 СНК РСФСР прыняў Дэкрэт «Аб спыненні ў корані антысеміцкага руху». Аднак арміі «белых», акупац. вой- скі, розныя ваенізаваныя злучэнні (пят- люраўцы, махноўцы і інш.) актыўна разыгрывалі «яўрэйскую карту» ў бараць- бе э бальшавікамі. Пагромы суправаджа- ліся антысеміцкай прапагандай, абвіна- вачваннем усіх яўрэяў у прабальшавіц- кім настроі і шпіянажы. На Беларусі пагромы арганізоўвалі польскія акупац. войскі (жн. 1919 — ліп. 1920), атрады С. Булак-Балаховіча (канец 1920), бандыцкія фарміраванні (1921). Сав. ўлада імкнулася не дапускаць пашырэн- ня антысеміцкіх настрояў, якія падма- цоўваліся адносна высокім працэнтам яўрэяў у парт. і дзярж. структурах, іх актыўнай гандлёвай дзейнасцю ў гады нэпа. Абвастрэнню яўр. пытання спрыя- лі прымусовыя акцыі ў нац. палітыцы. Ужо ў першыя гады Сав. улады ў рам- ках барацьбы з «дробнабуржуазнай стыхіяй» на Беларусі пачалася ліквіда- цыя яўр. абшчын, закрыццё- сінагог, рэлігійных школ (хедэры, ешыботы), роспуск яўр. паліт. партый. У барацьбе з «нацдэмаўшчынай» (канец 1920-х — 1930-я гады) разам з бел., польскім, лі- тоўскім выкрываўся і «яўрэйскі буржуаз- ны нацыяналізм». У 1937—39 рэпрэсіра- вана значная частка яўр. інтэлігенцыі, дзярж. і парт. дзеячаў, ліквідаваны ство- раныя ў 1920-я гады яўр. культурныя і выхаваўчыя ўстановы. У Вял. Айч. вай- ну ням. фашысты з першых дзён пачалі метадычна знішчаць яўрэяў. На тэр. Бе- ларусі было створана каля 70 гета; знішчана каля 300 тыс. сав. грамадзян яўр. нацыянальнасці і яўрэяў, дэпарта- ваных з Германіі і некаторых акупі- раваных дзяржаў Еўропы. 3 рызыкай для жыцця беларусы хавалі яўрэяў у сваіх дамах, перапраўлялі ў партыз. атрады, за лінію фронту. У крас. 1942 у СССР утвораны Яўрэйскі антыфашысцкі камітэт (ЯАК), які збіраў і агалошваў праз прэсу і радыё звесткі пра звер- ствы нацыстаў. У канцы вайны і адразу пасля яе заканчэння пры ўдзеле ЯАК вя- лася работа над кнігамі аб трагедыі сав. яўрэяў у гады вайны. Выдадзена кніга Г. Смоляра «Мсціўцы гета» (М., 1947) аб Мінскім гета, падрых- тавана «Чорная кніга», у якой асоб- ныя раздзелы напісаны на матэрыялах Беларусі. Аднак у канцы 1940-х гадоў сталінскае кіраўніцтва ўзяло курс на ад- наўленне палітыкі А. У 1948 распуш- чаны ЯАК, большасць яго членаў рэп- рэсіравана. У Мінску забіты старшы- ня ЯАК нар. артыст СССР С. Міхоэлс. Здадзеная ў набор «Чорная кніга» бы- ла знішчана (адноўлена па рукапісах і выдадзена ў 1980 у Ізраілі). Апагеем
131 АНТЫФАШЫСЦКІ гэтай палітыкі стала кампанія па бараць- бе з «бязроднымі касмапалітамі», пад- трыманая на Беларусі XIX з’ездам КП(б)Б (лют. 1949). Гэта лінія зама- цоўвалася на шматлікіх нарадах, сходах сав.-парт. актыву, у «выкрывальных* артыкулах у прэсе; Групу яўр. нацыя- нальнасці абвінавачвалі ў «ідэалізацыі побыту яўр. дробнай буржуазіі». У 1949 закрыты Дзярж. яўр. тэатр БССР, зволь- нены з працы многія дзеячы культу- ры, у т. л. маст. кіраўнік яўр. тэатра В. Галаўчынер, гал. рэжысёр тэатра імя Я. Купалы Л. Літвінаў (Гурэвіч), фалькларыст Л. Бараг. Сфабрыкаваная паводле ўказання Сталіна ў студз. 1953 «справа ўрачоў» планавалася як завяршальны этап кам- паніі супраць сав. яўрэйства. Толькі з прычыны смерці Сталіна гэта кампанія шырока не разгарнулася. На Беларусі яна звялася да публікацый у прэсе, дзе адзначалася недастатковая рэв. піль- насць, што быццам бы дазволіла ў шэ- рагу ўстаноў «арудаваць ворагам... жу- лікам, бурж. нацыяналістам», прыводзі- ліся прыклады, дзе сярод выкрывае- мых нязменна былі і асобы з яўр. прозвішчамі. Пасля смерці Сталіна ўсе, хто праходзіў па «справе ўрачоў», вызва- лены і рэабілітаваны. Аднак практыка А. не была публічна асуджана. Працэс аднаўлення некаторых ін-таў яўр. куль- туры ў гады «хрушчоўскай адлігі» быў прыпынены. У дзейнасці парт.-дзярж. структур укаранялася практыка схавана- га А.— абмежаванне або недапушчэн- не асоб яўр. нацыянальнасці ў вы- шэйшыя эшалоны ўлады, на дыпламат. службу ў органы КДБ, МУС, у ін-ты абароннага значэння. Пасля адыходу з паліт. арэны КПСС—КПБ склаліся ўмо- вы для адраджэння яўр. культуры і рэ- лігіі. У Мінску і інш. гарадах Бела- русі створана каля 40 яўр. арг-цый і. абшчын, нядзельныя школы, бібліятэкі, групы па вывучэнні яўр. мовы. 3 1992 выдаецца яўр. газета «Авнв» («Вясна»). Наладжаны дыпламат. адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Ізраілем. Дзей- нічае Т-ва дружбы «Беларусь — Ізраіль». Аднак ва ўмовах барацьбы паміж пры- хільнікамі і праціўнікамі рэформ адзна- чаюцца выпадкі А. ў выглядзе яго прапаганды ў некаторых перыяд. выданнях. Літ.: ЭнгельсФ. Об антнсемнтнзме // Маркс К., Энгельс Ф. Соч. 2 нзд. Т. 22; Л е н і н У. I. Аб пагромным цкаванні яўрэяў // Тв. Т. 29 (Полн. собр. соч. Т. 38); Я г о ж. Да пытання аб нацыянальнай палітыцы // Там жа. Т. 20 (Полн. собр. соч. Т. 35); Б е б е л ь А. Соцнал-демократня н антнсемнтнзм. Спб., 1907; 1905: Еврейское рабочее двкженне: Обзор, матерналы н до- кументы / Сост. А. Д. Кнржннц. М.; Л., 1928; Б н ч М. О. Рабочее двнженне в Белорусснн а 1861 —1904 гг. Мн., 1983; Бухбнндер Н. А. Еврейское рабочее двнженне в Гомеле 1890—1905 гг. // Крас- ная летопнсь. 1922. № 2—3. Ларнн Ю. Еврен н антнсемнтнзм в СССР. М.; Л., 1929; Протнв антнсемнтнзма. Л., 1930; Два гады нацыянальнай работы ў БССР. Мн., 1929; Матерналы об антневрейскнх погромах. Сер. 1. Погромы в Белорусснн. М., 1922. М. В. Біч (да 1917), У. А. Семянюк. АНТЫТРЫНІТАРЫІ (ад грэч. апіі + +лац. ігіпііаз тройца), прыхільнікі рэлі- гійных вучэнняў і сектаў, якія адмаў- лялі адзін з асн. догматаў хрысціян- ства — догмат пра тройцу — «трыадзін- ства божае» (Бог-айцец, Бог-сын, Бог — дух святы). Вучэнне А. узнікла ў 2—3 ст. як рэакцыя на дагматызацыю і ірацыяналізм афіц. царк- вы. Да Нікейскага сабора 325 да руху А. належалі вялікія групы хрысціян (гностыкі, манархіяне, арыяне). Артадаксальнае ба- гаслоўе вяло супраць А. пастаянную бараць- бу. У сярэднія вякі А. нярэдка былі апорай вальнадумства. Іх ідэі развівалі табарыты, анабаптысты, рус. ерэтыкі. Гуманістычнае тлумачэнне і рацыянальная крытыка хры- сціянскай дагматыкі ў эпоху Адраджэння і Рэфармацыі далі штуршок да пашырэння руху А. У 16 ст. ў Італіі ўзнікла тайнае т-ва А., якое пашырыла свой уплыў на ўсю Еўропу. Буйным ідэолагам А. быў існанскі вучоны М. Сервет, пакараны смерцю рэліг. фанатыкамі. Уціск інквізіцыі вымусіў А. у 2-й пал. 16 ст. ратавацца ў Швейцарыі і Германіі, потым у Польшчы і ВКЛ, у т. л. на Беларусі, дзе былі вядомы як арыяне, поль- скія ці літоўскія браты, пазней сацыніяне. Значную ролю ў рэфармацыйна-гуманіст. руху на ўсх.-славянскіх землях адыгралі А. Станкар, Г. Бляндрата, П. Альцыяцы і інш. На Беларусі А. сталі прадстаўнікамі радыкальна-рэфармацыйнага руху. Па- водле светапогляду прымыкалі да гума- ністычнай і рацыяналістычнай традыцыі рэнесансавай культуры. У 2-й пал. 16 ст. яны стварылі тут шматлікія абшчыны (у Лоску, Клецку, Любчы, Іўі, Наваград- ку і інш.), мелі органы самакіравання, вялі выдавецкую дзейнасць, склікалі агульныя сіноды. Прызнаючы аўтарытэт «Свяшчэннага пісання», бел. А. абараня- лі права кожнага чалавека тлумачыць біблейскія запаветы, лічылі рэлігію ісці- най толькі ў межах усведамлення, ад- маўлялі першародны грэх і збавіцельную ахвяру Хрыста, ставілі пад сумненне артадаксальныя ўяўленні пра неўміру- часцьдушы і замагільны свет, прызнавалі Богам толькі «Бога-айца», а Ісуса лічылі простым чалавекам. А. выступалі супраць царк. іерархіі, манаства, адмаўлялі боль- шасць царк. абраднасці, з недаверам ставіліся да схаластыкі, клапаціліся пра сацыяльныя і маральныя змены ў жыцці людзей. Такія погляды адлюстроўвалі імкненні дэмакр. часткі грамадства. Па меры развіцця рэфармацыйных працэсаў сярод бел. А. вылучыліся 2 крылы. Інтарэсы гараджан і прагрэсіўна настрое- най шляхты выказвалі памяркоўныя рэ- фарматары, чыімі ідоолагамі сталі С. Бу- дны, В. Цяпінскі і інш. Выступаючы за перамены ў дзярж.-прававой і ідэалаг. сі- стэме феад. грамадства, яны ў сваіх патрабаваннях не дайшлі да праграмы карэннай перабудовы асноў сацыяльнага жыцця. У духоўнай сферы для іх былі характэрны асветніцка-рацыяналістыч- ныя імкненні. Радыкальнае крыло бел. А. (Пётр з Ганёндза, Якуб з Калінаўкі, Павел з Візны, М. Чаховіц і інш.) выражала патраблванні нар. мас, якія выступалі супрацг прыгнёту і бяспраўя, за ліквідацыю прыватнай уласнасці і феад. прывілей. Адсюль многія ута- пічныя праекты стварэння справядлівага грамадства без паноў і рабоў, без войнаў і насілля, без рэлігійнай і нац. няроў- насці. Сваю класавую нянавісць рады- кальныя А. пераносілі і на культ. каш- тоўнасці, якія ствараліся адукаванымі вярхамі грамадства. Яны адвяргалі не толькі тэалагічныя, рэлігійна-схаластыч- ныя веды, але і спадчыну антычнай філасофіі, патрыстычнан л-ры (гл. Патрыстыка). Толькі Біблія і здаровы розум простага чалавека ў іх вачах за- слугоўвалі даверу і складалі фундамент дабрачыннага і шчаслівага жыцця наро- да. Рэзкае непрыняцце рэалій феад. ўладкавання свету вяло радыкалаў да вострых канфліктаў не толькі з царк. і свецкімі ўладамі, але і з памяркоў- нымі А. Вальнадумства, рацыяналізм, на- туралістычнае тлумачэнне свету, уласці- вае А., спрыялі фарміраванню матэ- рыяліст. і атэіст. думкі на БеларуСі (К. Бекеш, С. Лован, К. Лышчынскі і інш.). Ідэі А. у 17 ст. былі развіты Ф. Соцынам і атрымалі назву сацыніян- ства. Узмацненне ўплыву каталіцкай цар- квы ў Рэчы Паспалітай на мяжы 16—17 ст. прывяло да масавага перасялення А. у Венгрыю, Трансільванію. Пазней А. карысталіся значным уплывам у Англіі і ЗША (асабліва ў форме унітарызму). Літ.: Левнцкмй О. Соцннманство в Польше н Юго-Западной Русн // Кневская старнна. 1882. Т. 2; Очеркн нсторнн фн- лософской н соцнологнческой мыслн Бе- лорусснн (до 1917 г.). Мн., 1973; Подок- ш н н С. А. Реформацня н обіцественная мысль Белорусснн н Лнтвы (Вторая половн- на XVI — начало XVII в.). Мн., 1970; Ьігегашга агіатка V Роізсе XVI нйекц: Апгоіовіа. АУагаханга, 1959. Г. У. Грушавы. АНТЫФАШЫСЦКІ КАНГРЭС ДЗЁЯ- ЧАЎ КУЛЬТУРЫ 1936 у Львове, кангрэс прадстаўнікоў прагрэс. інтэлі- генцыі Полыпчы, Зах. Украіны і Зах. Беларусі. Скліканы 16—17.5.1936 па іні- цыятыве камуністаў і беспартыйных для ўмацавання адзінага антыфаш. фронту. У ім удзельнічалі вядомыя дзеячы л-ры, мастацтва, навукі: У. Бранеўскі, В. Ва- сілеўская, Я. Галан, А. Гаўрылюк, С. Гот- ліб, Г. Гурская, Г. Дэмбінскі, С. Ендры- хоўскі, П. Казланюк, Л. Кручкоўскі, А. Ольха, С. Тудор і інш. Ад Зах. Бела- русі з дакладам выступіў кіраўнік Вілен- скай студанцкай лявіцы ефронт» Дэмбін- скі. Пра салідарнасць з канірэсам заявілі прагрэс. шсьменнікі Зах. Беларусі, у т. л. М. Танк. У сваёй рэзалюцыі кангрэс выказаў пратэст супраць нац. прыгнёту, паліт. бяспраўя працоўных, супраць праследаванняў прагрэс. дзеячаў культу- ры, ліквідацыі рабоча-сял. друку, рас- пальвання міжнац. варожасці, заклікаў інтэлігенцыю змагацца за развіццё навукі і культуры народаў, прыгнечаных бурж. Польшчай, актывізаваць барацьбу суп- раць наступлення фашызму, падрыхтоўкі новай сусв. вайны і нападу на СССР. Кангрэс быў даманстрацыяй адзінства інтэлігенцыі і працоўных за стварэнне антыфаш. нар. фронту, садзейнічаў больш актыўнаму ўдзелу шырокіх слаёў
132 АНТЫФАШЫСЦКІ прагрэс. інтэлігенцыі ў барацьбе за лік- відацыю сац. і нац. прыгнёту, супраць фашызму і вайны. Літ.: Антнфашястскяй конгресс работнн- ков культуры во Львове в 1936 г.: Доку- менты н матерналы. Львов, 1956. I. П. Хаўратовіч. АНТЫФАШЬІСЦКІ НАРОДНЫ ФРОНТ у Заходняй Беларусі, масавы рэвалюцыйна-дэмакратычны і антыфашысцкі народны рух. Развіваўся на глебе палявення нар. мас (ахапіла многія краіны Еўропы, у т. л. Польшчу і Зах. Беларусь) ва ўмовах наступлення сіл фашызму і нарастаючай пагрозы 2-й сусв. вайны. У Полынчы і Зах. Беларусі ўзнік у 1935 па ініцыятыве КПП і КПЗБ. Да сумесных дзеянняў супраць фашызму і вайны КПП і КПЗБ заклікалі ўсе дробнабурж. рэфармісцкія дзмакр. партыі і арг-цыі, прапанавалі ім разгор- нутую платформу барацьбы за адзіны рабочы і А.н.ф. Платформа змяшчала агульнадэмакр., паліт., эканам., сац. і нац. патрабаванні, якія адпавядалі надзённым жыццёвым інтарэсам пераважнай боль- шасці народа. Канчатковыя сацыяліст. мэты рабочага класа не выстаўляліся. Пазней кампартыі заявілі, што яны падтрымаюць кожны дэмакр. ўрад, калі ён будзе змагацца супраць фашызму і вайны. Да адзінства дзеянняў далучылі- ся, хоць і з ваганнямі, арг-цыі ППС, Бунда, Паалей Цыёна. У Баранавічах, Гродне і інш. гарадах былі ўтвораны к-ты і камісіі адзінага рабочага фронту. Часцей іх ролю выконвалі прафс. камісіі і забастовачныя к-ты. У выніку ў Зах. Беларусі паступова ўстанавілася адзін- ства дзеянняў розных кірункаў рабочага руху, у асн. ажыццявілася ідэя адзінага фронту рабочага класа, што прывяло да ўзмацнення барацьбы рабочых за свае правы і агульнадэмакр. патрабаванні, уздыму рабочага руху. У барацьбу ўцяг- валіся шырокія пласты працоўных — сяляне, гарадская бедната, дэмакр. колы інтэлігенцыі, якія аб’ядноўвалі свае сілы вакол адзінафрантавых і забастовачных к-таў. Шматлікія мітынгі і дэманстрацыі пад лозунгамі адзінага фронту адбыліся ў Баранавічах (гл. Баранавіцкі адзіна- франтавы мітынг працоўных 1936), Брэ- сце, Гродне (гл. Гродзенскія адзінафран- тавыя выступленні працоўных 1936), Лідзе, Пінску і інш. гарадах. У Зах. Беларусі толькі ў 1-й пал. 1937 у заба- стоўках удзельнічала больш за 25 тыс. чалавек. Вялікі размах набыла барацьба супраць прыняцця рэакц. канстытуцыі Польшчы, за дэмакр. правы, кампанія салідарнасці з барацьбой народа Іспаніі супраць фашызму, выступленні супраць падрыхтоўкі новай сусв. вайны. На раз- віццё руху за стварэнне А. н. ф. адмоўна ўплывалі ваганні і непаслядоўнасць дробнабурж. партый, масавыя рэпрэсіі ў СССР. Неабгрунтаваны роспуск Кам- партыі Польшчы ў жн. 1938, расправа з кіруючымі дзеячамі КПП, КПЗБ і КПЗУ абезгаловілі антыфаш. вызвален- чы рух напярэдадні 2-й сусв. вайны. Яго ідэі працягвалі натхняць працоўных Зах. Беларусі на барацьбу супраць фашызму, за дэмакр. правы, сац. і нац. вызваленне. Аднак яна вялася больш стыхійна і разрознена. У 2-й пал. 1938 працэс стварэння А. н. ф. амаль спыніўся. Літ.: Резолюцнн VII Всеммрного конгресса Коммуннствческого йнтернацнонала. М., 1935; Борьба трудяіцвхся Западной Бело- руссмя за соцяальное н нацяональное осво- божденне я воссоедяненяе с БССР: Доку- менты н матерналы. Т. 1. Мн., 1962; М а ц к о А. Н. Борьба трудяшмхся Полынм м Западной Белоруссян протмв фашнзма (1933—1939 гг.). Мн., 1963; Революцнон- ный путь Компартнм Западной Белорусснн (1921 — 1939 гг.). Мн., 1966; П о л у я н В. А. Революцнонно-демократяческое дммженне в Западной Белоруссяя (1927—1939 іт.). Мн, 1978; Ладысев В. Ф. В борьбе за демо- кратнческне права н свободы. Мн, 1988. , У. А. Прлуян. АНТЫФАШЫСЦКІЯ АРГАНІЗАЦЫІ ў Вялікую Айчынную вайну, падпоЛьныя патрыятычныя арг-цыі, гру- пы, камітэты, якія дзейнічалі на акупі- раванай ням.-фаш. захопнікамі тэр. Бе- ларусі, пераважна ў зах. абласцях. Іх стваральнікамі і арганізатарамі з’яўлялі- ся, як правіла, былыя чл. розных паліт. партый, пераважна чл. КПЗБ. Ва ўмовах фаш. акупацыі яны выкарысталі вопыт, традыцыі падпольнай рэа. барацьбы. Многія арг-цыі і групы ўзнікалі таксама па ініцыятыве мясц. камуністаў, камса- мольцаў, беспартыйных актывістаў, а таксама сав. ваеннаслужачых, якія апы- нуліся ў тыле ворага. Антыфаш. падпол- лю былі ўласцівы выразная структура, высокая арганізаванасць, канспірацыя, сувязь з шырокімі слаямі насельніцгва. Асновай структуры А. а. была тэрыта- рыяльная ячэйка (група) з 3—5 (радзей 7) чал. на чале з сакратаром (спачатку выбіраўся, потым прызначаўся). Члены розных ячэек не ведалі адзін аднаго. 5—7 ячэек аб’ядноўваліся ў падраён, 3—4 падраёны складалі раённую анты- фаш. арганізацыю на чале з камітэтам. У некаторых раёнах падраёны не ства- раліся. У раённы антыфаш. камітэт ува- ходзілі сакратар, 2 яго намеснікі, інст- руктар, «тэхнік» (забяспечваў падполь- шчыкаў л-рай, інш. матэрыяламі). Раён- ныя антыфаш. арг-цыі аб’ядноўваліся ў міжраённыя (акруговыя), абл. на чале са сваімі камітэтамі. Дзейнічалі: 2 абласныя (Беластоцкая абласная антыфашысцкая арганізацыя, Брэсцкая абласная анты- фашысцкая арганізацыя), 3 міжраён- ныя (або акруговыя; Баранавіцкая ак- руговая антыфашысцкая арганізацыя, Брэсцкая, Беластоцкая), 4 гар. (Брэсц- кая гарадская антыфашысцкая арга- нізацыя, Беластоцкая, Гродзенская, Сло- німская) і 27 раённых (Бельская, Бранская, Бярозаўская, Васілішкаўская, Ваўкавыская раённая антыфашысцкая арганізацыя, Высокаўская, Гайнаўская, Гродзенская раённая антыфашысцкая ар- ганізацыя, Заблудаўская, Зэльвенская, Камянецкая раённая антыфашысцкая ар- ганізацыя, Косаўская раённая антыфа- шысцкая арганізацыя, Крынкаўская, Лапская, Маларыцкая, Поразаўская, Пружанская. Радунская, Ружанская, Саколкаўская, Свіслацкая, Слонімская, Скідзельская раённая антыфашысцкая арганізацыя, Снядоўская, Сямяціцкая, Шарашоўская, Шчучынская) арг-цый. А. а. аб’ядноўвалі сотні ячэек (груп), больш за 12 тыс. падполыпчыкаў. Кож- ная група мела т. зв. «сімпатыкаў» (спа- чувальных), якія дапамагалі наладжваць сувязь з насельніцтвам. А. а. расшыралі і ўмацоўвалі сетку антыфаш. падполля, вялі масавую паліт. работу: арганізоўвалі гутаркі і сходы ў населеных пунктах, выдавалі і распаўсюджвалі падп. газеты, лістоўкі, звароты, прымалі па радыё паведамленні Саўінфармбюро і знаёмілі з імі насельніцтва. У чэрв. 1942 Брэсцкі міжраённы «Камітэт барацьбы з нямец- кімі акупантамі» стварыў нелегальную друкарню, дзе выдавалася падп. газ. «За Родяну», орган Брэсцкага абл. антыфаш. камітэта. А. а. ўзаемадзейніча- лі з партызанамі, дастаўлялі ў партыз. атрады зброю, боепрыпасы, адзенне, абутак, медыкаменты і прадукты харча- вання, здабывалі інфармацыю пра дысла- кацыю, дзеянні і планы ворага. Поразаў- ская, Шарашоўская, Пружанская, Ру- жанская раённыя антыфаш. арг-цыі ў 1943 пераправілі партызанам болын за 60 кулямётаў і аўтаматаў, 400 вінтовак. Камітэты, групы накіроўвалі ў партыз. атрады і брыгады мясц. патрыётаў і вызваленых з фаш. палону сав. воінаў, непасрэдна прымалі ўдзел у стварэнні партыз. фарміраванняў. У сак. 1943 з дапамогай «Акруговага беларускага ан- тыфашысцкага камітэта» Баранавіцкай вобл. быў сфарміраваны партыз. атрад імя Ленінскага камсамола. А. а. сама- стойна і разам з партызанамі рыхтавалі і ажыццяўлялі баявыя аперацыі, удзель- нічалі ў дыверсіях на чыгунцы і аўта- дарогах, выводзілі са строю абсталяван- не на прадпрыемствах. Гродзенскія ан- тыфашысты пусцілі пад адхон некалькі воінскіх эшалонаў праціўніка, падарвалі 2 вагоны з авіябомбамі. У 2-й пал. 1943 члены Пружанскай раённай антыфаш. арг-цыі прынялі ўдзел у 19 дыверсіях на чыгунцы. Група йнтыфашыстаў з в. Чамяры Слонімскага р-на падарвала эшалон з вугалем, у Слоніме па заданні партызан падпольшчыкі ўзараалі мост на р. Іса, сістэматычна выводзілі са строю абсталяванне на льнозаводзе і інш. аб’ектах. Антыфашысты Беластока спа- лілі тэкстыльнае прадпрыемства, Ру- жан — шкіпінарны з-д, Косава — пара- вы млын, Брэста — лесапільны з-д, аўта- рамонтныя майстэрні, здзейснілі дывер- сію ў сталовай для ням. афіцэраў. Эфектыўнымі былі сумесныя аперацыі падпольшчыкаў і партызан па разгроме фаш. гарнізонаў. У ліп. 1942 паводле плана, распрацаванага «Акруговым бела- рускім антыфашысцкім камітэтам» Бара- навіцкай вобл., партызаны і падполь- шчыкі напалі на варожы гарнізон у в. Азёры Скідэельскага р-на, разграмілі валасную ўправу, пошту, захапілі даку- менты праціўніка, грошы, медыкаменты, інш. трафеі. Падполыпчыкі-антыфашы- сты дапамаглі партызанам разграміць буйны фаш. гарнізон у г. Косава Брэсц- кай вобл., прымалі ўдзел у разгроме гар-
133 АНТЫФЕАДАЛЬНАЯ нізонаў у вёсках Руднікі, Войтаў Мост, Шчытна, інш. населеных пунктах Пру- жанскага, Поразаўскага, Ружанскага, Косаўскага і інш. раёнаў. Пасля стварэння падп. парт. органаў умовы дзейнасці А. а. ускладніліся. Парт. камітэты, закліканыя развіваць анты- фаш. падполле, не ўсюды займалі пра- вільную пазіцыю, часам вымушалі А. а. да самароспуску [Брэсцкі падп. абком КП(б)Б], ухіляліся ад кіраўніцтва анты- фаш. падполлем і аказання ім патрэбнай дапамогі. ЦК КП(б)Б вымушаны быў папраўляць парт. камітэты: у чэрв. 1943 накіравана радыёграма сакратару Брэ- сцкага падп. абкома партыі С I. Сікор- скаму пра неабходнасць захавання між- раённага антыфаш. «Камітэта барацьбы з нямецкімі акупантамі», прыняты ана- лагічныя меры па Баранавіцкай і інш. абласцях. Арганізатарамі і кіраўнікамі антыфаш. падполля былі П. I. Урбановіч, А. С. Азончык, М. Е. Крыштафовіч, Д. К. Сукачоў, Я. М. Афанасьеў, Н. М. Влады- ка, Б. I. Гардзейчык, А. М. Дурэйка, I. I. Жышко, А. Ф. Манкевіч, А. М. Мініч, Ф. 3. Місько, Н. А. Несцярук, Н. I. Паўлоўскі, Н. Ф. Трында, В. В. Янушка і інш. Літ.: Всенародная борьба в Белоруссяя протнв немецко-фашнстскях захватчнков в годы Велякой Отечественной войны. Т. 1—3. Мн., 1983—85Л. В. Аржаееа, П. П. Ліпіла. АНТЫФЕАДАЛЬНАЯ ВАЙНА 1648— 1651 на Беларусі, вайна нар. мас супраць пануючага класа феадалаў, для якой характэрны масавыя сумесныя вы- ступленні сялян, казацка-сял. атрадаў і змыканне іх з рухам гар. нізоў. Ба- рацьба мела ярка аыражаны антыфеад. характар. Народныя масы змагаліся супраць феад. прыгнёту, самавольстваў феадалаў і іх адміністрацыі, за па- слабленне павіннасцей, вынішчэнне шляхты — галоўнага віноўніка пры- гнёту. Аднак ні сяляне, ні гар. нізы тады яшчэ не ставілі за мэту зме- ну феад. фармацыі і нац. вызваленне, як гэта трактавалася дагэтуль у гіста- рыяграфіі. Гэта была не традыц. ба- рацьба супраць феад. прыгнёту, а бітва буйных супрацьлеглых сіл — ка- зацка-сял. атрадаў, ніжэйшых слаёў мя- шчанства з аднаго боку, і войска ВКЛ, якое складалася з наёмнікаў і шляхец- кага апалчэння,— з другога. У вайне прымалі ўдзел амаль усе сац. групы насельніцтва, уключаючы заможную ча- стку мяшчанства і нават праваслаўнае духавенства. Прадстаўнікі двух апошніх дзейнічалі не паслядоўна, у залежнасці ад паліт. абставін, далёка не заўсёды па- дзяляючы імкненні сял. масы. Важную ролю ва ўздыме антыфеад. руху на Беларусі ў сярэдзіне 17 ст. і ператварэнні яго ў А. в. адыграла паў- станне на Украіне пад кіраўніцт- вам Б. Хмяльніцкага. Ужо першыя звест- кі пра перамогі Хмяльніцкага пад Жоў- тымі Водамі і Корсунем у маі 1648 вы- клікалі ўзбр. выступленні бел. сялян і гараджан, асабліва ў суседніх з Украінай раёнах. Пінскі падстароста 20.8.1648 даносіў падканцлеру ВКЛ К. Л. Сапегу, што паўстаўшыя сяляне «нападаюць на шляхецкія маёнткі, паляць іх, шлях- ціцаў караюць смерцю, больш багатых купцоў да бедных раўняюць». Для пад- трымкі нар. руху на Беларусі Хмяльніц- кі накіраваў сюды летам 1648 з-пад Белай Царквы і Корсуня казацкія заго- ны (атрады) на чале з Галавацкім, Гладкім, I. Галотай, А. Нябабам, Хвясь- ко, Гапалічам і інш., у значнай ступені ўкамплектаваныя беларусамі. Адначасо- ва Хмяльніцкі адсылаў да «... Гомля н за Днепр аж до Борнсова м далей, до Быхава, теж, Могнлева н далей» універ- салы з заклікамі да насельніцтва брацца за зброю і выступаць супраць магна- таў і шляхты. Заклікі дзейнічалі, тым больш што яны былі падмацаваны пры- ходам у бел. паветы добра ўзброеных і арганізаваных казацкіх фарміраванняў. Гэта давала вял. надэеі бел. сялян- ству на поспех у барацьбе супраць шляхты і шляхецкага войска. Ужо да во- сені 1648 жыхары паўд. бел. гарадоў Мазыра, Турава, Гомеля, Рэчыцы, Лоева і іх наваколляў «усе паказачыліся і па- кляліся адзін другому стаяць да апошня- га». У летнюю кампанію 1648 казацка- сял. атрады атрымалі шэраг перамог над шляхецкім апалчэннем і наёмным вой- скам ВКЛ. Каля Рэчыцы былі разбіты харугвы пад камандаваннем пісара ВКЛ Валовіча, пад мяст. Горвалем — буйны атрад на чале з кн. Мірскім. Казакі і сяляне-паўстанцы авалодалі Го- мелем, Лоевам, Чачэрскам, Брагінам, Бабруйскам, Мазыром і інш. гарадамі і мястэчкамі на Пд і ПдУ Беларусі. Жыхары амаль не аказвалі арганіза- ванага супраціўлення. Шляхта і ду- хавенства, напалоханыя поспехамі ка- зацка-сял. войска, ратаваліся ўцёкамі ў глыб ВКЛ. Пуціўльскі ваявода Пляшчэеў паведамляў у Маскву цару Аляксею Міхайлавічу: «А которые де, государь, лнтовскне городы по сю сторо- ну Днепра, м нс тех де, государь, лнтовскнх городов мз всех паны, н державцы, н уряднмкн, н ляхн, н жн- ды все выбежалм з женамм н з детьмн за Днепр в королевскне городы, а оста- лмсь де в тех лнтовскнх городах одне меіцане н пашенные мужнкн». Бая- выя дзеянні на Беларусі мелі важнае значэнне і для войска Хмяльніцкага на Украіне, бо скоўвалі значныя сілы пра- ціўніка. Так войскі Радзівіла не змаглі ўдарыць з тэр. Беларусі ў тыл укр. ка- зацкаму войску, і яно ў вер. 1648 ат- рымала перамогу над войскам ВКЛ пад Піляўцамі. Гэта перамога ўцягнула ў ан- тыфеад. барацьбу новыя сілы насель- ніцтва. Паводле сцвярджэння гетмана польнага ВКЛ Я. Радзівіла, яна «пад- няла дух усёй рускай чэрні не толькі ў каралеўстве, але і ў Вялікім княстве Літоўскім». «Нават у тых месцах, дзе стаіць войска,— паведамляў Радзівіл гетману Я. Кішку,— сяляне, узбуджаныя казакамі на дзёрзкія ўчынкі, пачынаюць паўставаць і збірацца ў лясах». У вы- ніку ўсё большая колькасць прыгонных Беларусі бралася за зброю і граміла сваіх паноў. У пачатку кастр. 1648 не- калькі тысяч сялян-паўстанцаў з Давыд- Гарадоцкай вол. Пінскага пав. выбралі са свайго асяроддзя палкоўнікаў і сот- нікаў «спосабам казацкім» і напалі на маёнтак кн. М. С. Чацвярцінскага. Яны разграмілі панскі двор у Воранаве, да смерці збілі ўрадніка К. Дзелячынскага, знішчылі лісты гранічныя, рэестры, ін- вентары, квітанцыі падатковыя і інш. дакументы. У мяст. Стругі паўстанцы спустошылі двор шляхціца Я. Макрыцка- га, а яго самога ўтапілі ў рацэ. У тую ж восень на барацьбу са шляхтай падня- ліся тураўскія сяляне. Некалькі сотняў «паказачаных» паўстанцаў «почнннвшн межн себе полковннков, сотннков, пмса- ров, атаманов, есавул... впавшн се в злость хлопскую... велнкне м незносные крнвды н шкоды почнннлн» панам сва- ім. У маёнтку Семагошчы яны разбу- рылі двор шляхціца Янкоўскага, паразга- нялі ўсіх сельскіх войтаў і абра- лі новых. Затым каля 400 узбр. сялян накіраваліся ў Тураў, жыхары якога «бы- лі ім радыя і абяцалі ва ўсім дапа- магаць». На чале паўстанцаў стаяў Пракоп Цэўка. 3 Тўрава сяляне разам з гараджанамі рабілі налёты на Лахву і Да- выд-Гарадок. Але ў хуткім часе пацярпе- лі паражэнне ў сутычцы са шляхецкім войскам. Селянін з-пад Лахвы Яўхім Бяжэйчык, які трапіў у палон, паве- дамляў, што з сялянамі было каля 2 тыс. тураўскіх гараджан. Такія ж аб’ядна- ныя атрады дзейнічалі і ў іншых бел. гарадах. У Мазыры тутэйшы мешча- нін Іван Сталяр стаяў на чале атра- да, сфарміраванага з «чернн здешннх краёв», колькасню 400 чал. У ліст. 1648 казацкая харугва была створана з гараджан Ігумена. Яе ўзначаліў ігу- менец Грыбовіч. У Рэчыцы налічвалася каля 3 тыс. паўстанцаў, палову якіх складалі казакі, палову — сяляне. Нова- му вітку ўздыму антыфеад. руху на Бе- ларусі паспрыяла пасылка сюды Хмяль- ніцкім пасля перамогі пад Піляўцамі чарговых казацкіх загонаў. У данясен- ні пасольскаму прыказу сеўскі ваяво- да паведамляў, што «беларусцы де, госу- дарь, всякне черные людн всех го- родов н уездов, которые городы за каза- камн, стоят протнв поляков с каза- камм заодно». Супольнасць у барацьбе давала плён. У Кобрыне, напрыклад, казацка-сял. атрады пад кіраўніцтвам Гладкага разбілі полк драгунаў стольні- ка ВКЛ В. Гансеўскага. У Мазырскім пав. яны перамаглі войска, якім кіраваў Валовіч, захапілі г. Пінск. У пачатку кастр. 1648 казакі пад камандаваннем Крывашапкі занялі Чэрыкаў, адкуль ра- білі наезды на шляхецкія маёнткі Мсціс- лаўскага ваяводсгва. Калі супраць іх быў накіраваны атрад полацкіх шляхціцаў на чале з кн. Лукомскім, «крестьяне, собрався в деревне Мляных, того кня- зя Лукомского людей побнлн наголову, а самого раннлн». Такі паварот падзей на Беларусі за-
134 АНТЫФЕАДАЛЬНАЯ непакоіў кіруючыя колы Рэчы Паспалі- тай. Па загадзе караля пачалі фарміра- вацца новыя шляхецкія апалчэнш, павя- лічвалася колькасць наёмнай ваен. сілы. Гэтыя войскі сцягваліся на Пд і ПдУ Беларусі, каб прыкрыць бел. землі ад казацкага пранікнення і потым заду- шыць тут выступленні нар. мас. Агуль- нае кіраўніцтва войскам, якое наліч- вала восенню 1648 12—14 тыс., было да- ручана Я. Радзівілу. Першым горадам, які адчуў удар моцнага, узбр. арты- лерыяй войска, стаў Пінск. Пінчукі вы- рашылі абараняць горад «до последней крайностм н бнть ляхов». Прапанова войта Лукі Ельскага здаць горад ра- дзівілаўскаму войску была адвергнута. Няскоранасць каштавала жыццяў мно- гім абаронцам. У ліст. 1648 пасля аба- роны, якая трымалася «с полудня се- го... до полуденной поры следукмцего дня», войску стражшка ВКЛ Мірскага ўдалося захапіць горад. Пераможца *ме- шан побнл больше 3000 чел. і жён мх н детей велел побнть без мнлостн». Пінск быў зруйнаваны. Шляхецкае войска на чале з кн. Друцкім-Горскім авалодала Чэрыкавам. Горад спазнаў тое ж выні- шчэнне, што і Пінск: «белорусцев всех посеклм». Многіх жыццяў каштаваў ка- зацка-сял. атрадам штурм Старога Бы- хава ў снеж. 1648 пад кіраўніцтвам Ф. Гаркушы і С. Падбайлы. Паў- станцы ваявалі таксама каля Мінска і Новагародка. 30.12.1648 у Ігумене яны разграмілі буйны атрад войска вял. гет- мана ВКЛ Я. Кішкі пад камандай харун- жага літоўскага Я. Паца. Асноўныя баявыя дзеянні па задушэн- ні паўстання на Пд Беларусі разгарнулі- ся ў 1649. У пач. студзеня Радзівіл аб’яднаў вял. сілы і рушыў ад Брэста на Тураў, Петрыкаў, Мазыр і далей. Гэта быў крывавы шлях. У Тураве па загадзе Радзівіла ўсе жыхары, якія засталіся ў горадзе пасля адыходу паўстанцаў, былі перабіты. Пасля ўпартай барацьбы за Мазыр, што прынесла абодвум бакам вял. страты, радзівілаўскае войска адоле- ла паўстанцаў. Казацкі кіраўнік Міхнен- ка быў узяты ў палон і «с повелення княжеского казнен смертью отсеченнем головы, которая после взоткнута была на замковай веже». Пагромам падвергліся Чачэрск, Лоеў і інш. гарады. У Чачэрску пераможцы выбрав 150 человек [каза- каў] отсеклн правые рукн по запястья, а 50 де человек на колья посажалн, а достольных де казаков н нх жон н детей порубнлн всех». Многа казакаў загінула і ў час Бабруйска абароны 1649. Бязліта- сна расправіўся гетман і з жыхарамі горада, «меіцан де всех, которые н город ему отворнлн, мучнл нз жнвотов н рукм отсек у 800 чел., постннал 150 чел., на паля повзбнял большм 100 чел., н такую де невмнную кровь про- лнл без ума, для своей корыстн». Скарыстаўшы перамір’е паміж Хмяль- ніцкім і каралём Янам Казімірам, войскі Радзівіла занялі амаль усю тэр. ўздоўж Прыпяці, Дняпра, Друці. У выніку паўстанцы на Беларусі аказаліся адрэза- нымі ад укр. казакау. Туды, дзе адбывалі- ся ўзбр. выступленні, пасылаліся атрады шляхецкіх і наёмных войск «городы воевать н белорусцев сечь». Радзівіл, «да Внцентмй Гасевской, да стражннк Велн- кого княжества Лмтовского Мнрскнй н нные многне урядннкн ходят в Велнком княжестве Лнтовском н пустошат коро- левскме ж городы н села н деревнн... Только в котором городе былн черкасы Аўтар В ІМялешка
135 АНТЫЧНАЯ нлн гультайство, н онн тех мучат, посягая на благочестнвую хрнстнянскую веру, а нанпаче нз жявотов, н жены нх н детн н жявоты посылают в свон маетно- стн; н пограбя меіцанскне жнвоты н разоря нх совсем, на паля взбнвают н рубят без мнлостн, даючн прнчнну, будто онн Речн Посполнтой нздрайцы, а черка- сом н гультайству доброхоты н с ннмн одноверцы». Аднак поўнасцю задушыць узбр. ба- рацьбу нар. мас Радзівіл не здолеў. Летам на Беларусь зноў прыйшлі казац- кія загоны Гаркушы, Падбайлы, М. Крычэўскага і інш. Да казакаў паўсюдна далучаліся сяляне. У ліп. ад- былася Лоеўская бітва 1649. Узятыя ў палон войскам Радзівіла казакі на допы- це сказалі, што да Крычэўскага «прыста- ло несколько тысяч разного рода му- жнчья», што да яго «ндет множество мужнков, нз всех окрестных сел, хотя онн нх не вербуют». Некалькі тысяч «холопов» улілося ў атрад Нябабы. Барацьба працягвалася і каштавала шматлікіх чалавечых жыццяў, У т. л. казацкіх атаманаў Галоты, Нябабы, Крычэўскага і інш. Становішча змяніла- ся толькі пасля паражэння войска Хмяльніцкага пад Берастэчкам. У адпа- веднасці з Белацаркоўскім мірным дага- ворам 1651 казацкія атрады былі выве- дзены з Беларусі на Украіну. Гэта дало магчымасць пануючаму класу Рэчы Па- спалітай да восені 1651 падавіць узбр. выступленні бел. сялянства і гар. нізоў і такім чынам спыніць А. в. 1648—51. На працягу 1652—53 у некаторых месцах Беларусі адбываліся разрозненыя ўзбр. выступленні. Аднак шляхта хутка душы- ла іх ваен. сілай. Літ.: К о с'т о м а р о в Н. Н. Собр. соч.: Нст. монографяя н нсслед. Кн. 4, т. 9— 11. Богдан Хмельняцкнй. Спб„ 1904; Лочмель Н. Ф. Очерк нсторнн борьбы белорусского народа протнв польскнх панов. М„ 1940; ШчарбакоўВ. К. Сялянскі рух і казацтва на Беларусі ў эпоху феадалізма. М., 1935; Яго ж. Крестьянское двнженне. Белорусснн XVI н XVII вв. // Нст. сб. 1935. №4; Шуляковскнй X. Г. Нз нсторнн борьбы белорусского народа с поль- скнм панством в XVII в. // Уч. зап. Ленннгр. ун-та. Сер. нст. наук. 1940. Т. 67. вып. 7;ШуляковскнйЕ. Г. Участне бе- лорусского народа в освободнтельной войне 1648—1654 гг. // Вопр. нсторнн. 1954. № 5; Похнлевнч Д. Л. Белорусское казаче- ство // Наук. зап. Львівського державного ун-ту. Сер. іст. Львів, 1957. Вып. 6; Я г о ж. Крестьяне Белорусснн н Лмтвы в XVI—XVIII вв. Львов, 1957; Документы об освободнтельной войне украннского народа, 1648—1654 гг. Кнев, 1965; Гісторыя Белару- скай ССР. Т. 1. Мн., 1972; Абецедар- скнй Л. С. Белоруссня н Россня.'Очеркн рус.-бел. связей второй половнны XVI— XVII в. Мн„ 1978; КоІіііЬа] Е. Еусіе Іашівха КабгішіВа. ІУіІпо, 1859. В. I. Мялешка. АНТЫЧНАЯ ГІСТОРЫЯ, гістарычная. навука, якая вывучае фарміраванне, росквіт і заняпад рабаўладальніцкага ладу ў Стараж. Грзцыі, эліністычных дзяржавах і Стараж. Рыме (пач. ста- годдзя 2-га тыс. да н. э.— 5 ст. н. э.). Гісторыя як навука зарадзілася ў Ста- раж. Грэцыі. Ля яе вытокаў творы Гаме- ра і лагографаў, у якіх звесткі пра рэаль- ныя падзеі не аддзяляліся ад міфаў. «Бацькам гісторыі» лічыцца Герадот (5 ст. да н. э.). Яго прадаўжальнікамі былі Фукідыд (пачынальнік гісторыка- крытычнага метаду) і Ксенафонт. Пер- шую ўсеагульную гісторыю эліністычных дзяржаў і Рыма стварыў стараж.-грэч. гісторык Палібій (2 ст. да н. э.). У такім жа жанры напісана «Гістарычная біблія- тэка» Дыядора Сіцылійскага (1 ст. да н. э.). Сярод рымскіх гісторыкаў самы вядомы Ціт Лівій (1 ст. да н. э.— 1 ст. н. э.), аўтар «Гісторыі Рыма ад заснаван- ня горада». Падзеі гісторыі Рымскай імперыі 1 ст. н. э. асветлены ў «Гісторыі» і «Аналах» Тацыта. Апошнім значным рымскім гісторыкам быў Аміян Марцэлін (4 ст.), у «Дзеях» («Гісторыі») якога пададзена гісторыя Рымскай дзяржавы ад канца 1 ст. да канца 4 ст. н. э. Асноўнымі формамі антычных гіст. прац былі манаграфіі, гіст. біяграфіі, аналы, гіст. запіскі. У манаграфіях асвятляліся значныя гіст. эпохі асобных полісаў, дзяржаў або ўсяго вядомага аўтару све- ту. Біяграфіі паліт. і дзярж. дзеячаў у значнай меры мелі мдралізатарскі харак- тар (напр., «Паралельныя біяграфіі» Плутарха, «Жыццё дванаццаці цэзараў» Святонія, зборнік «Пісьменнікі гісторыі Аўгустаў»). У аналах падзеі запісваліся ў храналагічным парадку па гадах (найб. вядомы «Вялікія аналы»). Гіст. запіскі мелі суб’ектыўны характар, іх аўтары найчасцей давалі ўласную ацэнку гіст. падзеям, у якіх удзельнічалі самі (напр., «Запіскі пра грамадзянскую вай- ну» і «Запіскі пра Гальскую вайну» Юлія Цэзара). На схіле антычнасці сярод хрысціян набылі папулярнасць хронікі (Іпаліт, Юлій Афрыканскі, Яўсе- вій), з’явіліся першыя працы па гісторыі хрысціянскай царквы (Яўсевій Кесарый- скі, Сакрат, Сазамен і інш.). Для антыч- ных гіст. твораў характэрнымі былі разуменне гісторыі як «настаўніцы жыц- ця», распрацоўка тэорыі гіст. развіцця і пошукі яго заканамернасцей. Не адмаў- ляючы ўмяшання ў гіст. працэс багоў, ант. гісторыкі шукалі і яго ўнутр. рухаю- чыя сілы, бачылі іх у норавах людзей, у дэейнасці выдатных асоб, у дзярж. ладзе. Антычнаму гіст. светапогляду было ўласціва ўяўленне пра цыклічны харак- тар чалавечай гісторыі (таму, напр., «залаты век» чалавецтва размяшчаўся на пач. этапе гісторыі). У еўрапейскім сярэднявеччы панаваў хрысціянскі све- тапогляд, які характарызаваўся разры- вам з уяўленнем пра цыклічнасць чала- вечай гісторыі і ўсталяваннем канцэпцыі прагрэсіўнага развіцця гіст. працэсу. У адпаведнасці з яго схемай падзеі А. г. разглядаліся як падрыхтоўка да трыумфу хрысціянскіх ідэалаў, адпавед- на падбіраліся і трактаваліся гіст. факты. Тыповым ддя сярэдневяковай гісторыі было імкненне да стварзння прац па ўсеагульнай гісторыі, што ў многім грунтаваліся на звестках з А. г. Шырокі гіст. ахоп спалучаўся з асаблівай ціка- васцю да духоўнай сутнасці чалавека. Антычныя традыцыі ў болынай ступені, чым у Зах. Еўропе, захоўваліся ў сярэд- невяковай Візантыі, ідэалогія якой зрабі- ла вял. ўплыў на Стараж. Русь. У эпоху Кіеўскай Русі сталі пашырацца не толькі творы антычных хрысціянскіх аўтараў, але і «Іудзейская вайна» рымскага гі- сторыка Іосіфа Флавія, дзе апісана гісто- рыя Палесціны эліністычнага і рымскага часу. Папулярнасцю карысталіся творы візантыйскіх храністаў Іаана Малалы (6 ст.) і Георгія Манаха (Амартола; 9 ст.), у якіх (асабліва ў «Сусветнай хроніцы» Іаана Малалы) шмат звестак па А. г. Антычны матэрыял выкарыстоў- ваўся і ў зборніках сентэнцый («Пчала», «Элінска-рымскі летапісец» і інш.). Эпоха Адраджэння адметная значным павышэннем цікавасці да А. г. У барацьбе з феадальнай ідэалогіяй актыўна выка- рыстоўвалі ант. спадчыну гуманісты. Яны звярталіся да рукапісаў, а потым да вы- данняў ант. гісторыкаў, абапіраючыся на іх, стваралі свае працы. Піянерам гуманістычнай гістарыяграфіі антычна- сці быў Ф. Петрарка. Добра ведаючы працы ант. гісторыкаў, ён напісаў твор «Аб славутых мужах», у якім адрадзіў жанр гіст. біяграфій Плутарха. Значны ўклад у распрацоўку праблем А. г. зра- білі Ф. Б’ёнда, Л. Вала, Н. Макіявелі, Эразм Ратэрдамскі. Гуманісты многа зрабілі для выдання тэкстаў ант. аўтараў (напр., італьянскі гуманіст А. Мануцый выдаў 96 тамоў твораў 27 ант. гісторыкаў, філосафаў, паэтаў). Дзеячы эпохі Асвет- ніцтва ў процілегласць хрысціянскай гіст. канцэпЦыі распрацоўвалі сваю філа- софію гісторыі. Яна адмаўляла ідэю правідэнцыялізму, сцвярджала прагрэс у гісторыі як развіццё адносін паміж людзьмі, што маюць аднолькавую прыро- ду і з’яўляюцца роўнымі. Многія прад- стаўнікі эпохі Асветніцтва прысвяцілі свае творы аналізу праблем А. г. (Ш. Мантэск’ё, Г. Маблі, Дж. Віка, Аляксацдр Радзішчаў). Лепшай працай гэтага кірунку з’яўляецца «Гісторыя за- няпаду і разбурэння Рымскай імперыі» Э. Гібона. У 19 ст. значна павялічы- Лася база першакрыніц, з’явіліся новыя гісторыка-філас. канцэпцыі і методыкі гіст. даследаванняў (Б. Г. Нібур, Т. Мом- зэн, Дж. Грот, Н. Д. Фюстэль дэ Ку- ланж). У Расіі цэнтрамі вывучэння А. г. былі Акадэмія навук і ун-ты. Ураджэнец Мсціслава М. С. Кутарга стаў адным з заснавальнікаў універсітэцкага антыка- знаўства ў Пецярбургу і Маскве. Ён стварыў сваю навук. школу, сярод яго вучняў і паслядоўнікаў Ф. Ф. Сакалоў, В. В. Латышаў (у 1872 скончыў Гродзен- скую гімназію), С. А. Жэбелеў. Да т. зв. сацыяльна-эканам. школы належалі ан- тыказнаўцы канца 19—1-й пал. 20 ст. Р. Ю. Віпер, М. I. Растоўцаў. Канцэп- цыя А. г„ распрацаваная К. Марксам і Ф. Энгельсам і развітая У. I. Леніным, стала метадалагічнай базай для даследа- ванняў гісторыкаў-марксістаў. У СССР у 1920—30-я г. фактычна была знішча- на сістэма класічнай адукацыі, у якой выхоўваліся спецыялісты па антычнасці
136 АНТЫЧНЫЯ высокага класа, заняпалі і асн. навук. цэнтры і школы. Даследаванне ж А. г. звялося да фактаграфіі, да вывучэння эканомікі і класавай барацьбы па схемах, запрапанаваных наборам вульгарна-са- цыялагічных догмаў. Як і ў большасці краін Зах. і Цэнтр. Еўропы, на Беларусі існавала высокараз- вітая класічная школа (у 10—13 ст. у Полацку, Тураве, Наваградку; школы пры праваслаўных і каталіцкіх храмах 14—16 ст.; калегіі езуіцкага і піярскага ордэнаў; базыльянскія і пратэстанцкія школы; навуч. ўстановы праваслаўных брацтваў; школы Адукацыйнай камісіі і Мін-ва нар. адукацыі). Гал. зместам навучання было вывучэнне класічных моў, ант. гісторыі і культуры. Чыталіся і інтэрпрэтаваліся творы Гамера, Герадо- та, Карнелія, Непота, Еўтропія, Свято- нія, Курцыя Руфа, Ціта Лівія, Тацыта. На тэмы з ант. гісторыі ставіліся п’есы і пісаліся літаратурныя творы, прамаўляліся арацыі. Высокім узроўнем вызначалася езуіцкая адукацыйна-на- вуч. ўстанова са статусам ун-та — Віленская акадэмія, што паспяхова кан- курыравала з другім цэнтрам адукацыі ў Рэчы Паспалітай — Кракаўскім ун-там. Да пытанняў А. г. звярталіся Ф. Скары- на, С. Будны, Сімяон Полацкі, М. Сар- беўскі. У 1599 Б. Будны выдаў «Апа- фегматы», у аснову якіх пакладзены «Паралельныя біяграфіі» Плутарха. У 15—17 ст. на Беларусі распаўсюджва- ліся творы гіст. прозы: «Александрыя», «Троя», «Гісторыя пра Атылу», «Рымскія дзеі», хранограф «Вялікая хроніка» і інш. Да А. г. звярталіся ў паліт. мэтах і кіруючыя колы ВКЛ (афіц. летапісная легенда пра «рымскае пахо- джанне» вял. князёў літоўскіх). У канцы 18 — пач. 19 ст. дзякуючы працы прафе- сараў Віленскага ун-та і Полацкай езу- іцкай акадэміі выдадзены творы ант. гісторыкаў на лац. і польскай мовах: Ціта Лівія (1827), Салюстыя (1830), Карнелія Непота (1808), Юлія Флора (1790), Еўтропія (1817), Курцыя Руфа (Нясвіж, 1763) і інш. Выдаваліся пад- ручнікі і манаграфіі: «Кароткі выклад егіпецкай і карфагенскай гісторыі» (Гро- дна, 1776), «Слоўнік старажытнасці» (Полацк, 1807), «Рымская гісторыя» (1813), «Кароткі выклад рымскай гісто- рыі» (1817), «Кароткі курс грэцкай гі- сторыі» (1819). У 20 ст. цэнтрам даследавання па А. г. на Беларусі стала кафедра гісторыі стараж. свету і сярэдніх вякоў БДУ (у 1934—55 кафедра гісторыі стараж. свету). Пачатак бел. сав. школе антыка- знаўства паклалі М. М. Нікольскі і У. М. Перцаў. Ф. М. Нячай даследаваў узнікненне Рымскай дзяржавы, адносіны паміж Рымам і італікамі, Траянскую вайну. Г. М. Ліўшыц надрукаваў працы па гісторыі ант. Палесціны, сац.-паліт. барацьбе ў Рыме ў 1 ст. да н. э„ па гісторыі ант. хрысціянства і ант. філасо- фіі, Р. А. Нікольская даследавала сац.- паліт. барацьбу ў Афінах у 5 ст. да н. э. і гісторыю рэлігіі. Сучасныя бел. гісторыкі прадаўжаюць традыцыі, закладзеныя па- чынальнікамі бел. сав. школы антыка- знаўцаў. Пытанні сац.-паліт. барацьбы ў Афінах вывучае М. С. Корзун, гісторыю Пунічных войн — К. А. Равяка, паліт. гісторыю познарэспубліканскага Рыма— В. I. Ханкевіч, рэлігію ранняга Рыма — М. I. Мініцкі, ант. хрысціянства — В. А. Фядосік, гісторыю позняй антыч- насці — В. I. Гарамыкіна, гісторыю стараж.-грэч. філасофіі — Б. Б. Віц-Мар- гулес, сац.-паліт. погляды Платона — Л. Я. Вейняровіч, узаемаадносіны ант. філасофіі і хрысціянства — В. П. Оргіш, I. А. Яўтухоў. Спецыяльныя даследаван- ні па гісторыі бел. антыказнаўства ад- сутнічаюць. Сучасная замежная гістарыяграфія характарызуецца рэзкім пашырэннем ба- зы першакрыніц і новымі метадамі іх апрацоўкі, разнастайнасцю метадалаг. падыходаў. Вял. ўплыў на даследаванні замежных антыказнаўцаў маюць філа- софія экзістэнцыялізму, інтуітывізм, гі- старыясофія А. Тойнбі, неакантыянская канцэпцыя М. Вебера. Літ.: Алпатов М. А Мнровоззренне М. С. Куторгм н его концепцмя нсторнн Древней Грецнн // Вестн. древней нсто- рнн. 1955. № 3; Б о т в н н н н к М. Н. М. Нн- кольскнй. Мн„ 1967; Я г о ж. В. Н. Перцев. Мн„ 1978; Падокшын С. А. Роля антычных традыцый у развіцці культуры і грамадскай думкі на Беларусі ў XVI— XVII стст. // Беларуская літаратура. 1977. Вып. 5; Р е в я к о К. А„ X анкевнч О. Н. Развятне нсследованнй в областн древней нсторнн в Белорусснн // Вестн. древней нсторнн. 1987. № 4; Нсторнографня антнчной нсторнн. М„ 1980. А. А. Жлутко, К. А. Равяка. В. А. Фядосік. АНТЫЧНЫЯ ЗНАХОДКІ. Тэрыторыя Беларусі непасрэдна не трапляла ў зону ўплыву антычнай цывілізацыі. Шляхам менавога гандлю і інш. кантактаў з паўд. суседзямі — напрыклад скіфамі — жы- харам плямён бел. басейна Дняпра траплялі рэчы антычнага паходжання. Насельніцтву мілаградскай культуры (Асарэвічы, Гарошкаў, Мілаград) былі вядомы ант. паставыя і шкляныя мана- хромныя пацеркі розных форм і раз- настайнан каляровай гамы, залачоныя. Выяўлены адзінкавыя экземпляры па- церак з халцэдону, бурштыну, бронзы. У плямён зарубінецкай культуры [Чаплін, в. Івань Слуцкага р-на, Мыслі (у межах Капыля)] ант. імпарт больш разнастайны: акрамя шматлікіх і разна- стайных пацерак выяўлены абломкі грэч. амфар і фрагменты шкляных пасудзін. На паселішчах эпохі Кіеўскай Русі (Абідня, Тайманава) знойдзены рым- скія паставыя і шкляныя пацеркі, аб- ломкі глінянага чырваналакавага і брон- завага посуду. 3 нумізматычных знахо- дак вядомы скарбы і адзінкавыя зна- ходкі сярэбраных рымскіх дэнарыяў 1—3 ст„ рымская манета імператара Валента [364—378], пталамееўскага Егіпта, манеты Баспора, Фракіі (Чаплін, Гарошкаў). Мясцовыя майстры выраб- лялі ўпрыгожанні з эмаллю (Адаменка), сярэбраныя паясы з чырвонай эмаллю і бронзавымі дэталямі (Красны Бор), жалезныя фібулы, шпількі, бранзалеты, дроцікі скіфскага і рымскага тыпаў. Літ.: Мельннковская О. Н. Пле- мена Южной Белорусснн в раннем железном веке. М„ 1967; П об о л ь Л. Д. Славянскне древностн Белорусснн. Мн„ 1974; Рябце- в н ч В. Н. О чем рассказывают монеты. 2 нзд. Мн„ 1977. А. А. Егарэйчанка. АНУФРЫЙ, адна з загадкавых асоб у гісторыі Беларусі. Вядома толькі адно ўпамінанне яго ў грамаце, выдадзенай ім каля 1399. На думку Г. Л. Харашкевіч, грамата датуецца 1350 ці 1377—81. У ёй А. называе сябе вялікім князем: «Се яз, князь велмкнй Анофрей», але не ўпамінае месца свайго княжання. Гэтай граматай ён даў манастыру Іаана Прадцечы права на ўладанне бортнымі землямі на азёрах Сомніца, Лісна і рэ- ках Ула і Нача. Можна меркаваць, што А. быў апошнім полацкім князем, бо пазнейшыя ўпамінанні пра полацкіх князёў невядомыя. Гэта адзіны выпадак, калі полацкі князь тытулаваў сябе вялікім. Літ.: Белоруссня в эпоху феодалнзма. Т. 1. Мн„ 1959. С. 109; Полоцкне грамоты XIII — начала XIV вв. / Сост. А. Л. Хорош- кевнч. Вып. 1—3. М„ 1977—80. М. 1. Ермаловіч. АНЎЧЫН Дзмітрый Мікалаевіч [27.8(8. 91.1843—4.6.1923], антраполаг, географ, этнограф. Акад. (1896), ганаровы член Пецярбургскай АН (з 1898). Скончыў Маскоўскі ун-т (1867), праф., заг. ка- федры гэтага ун-та. 3 1890 прэзідэнт т-ва аматараў прыродазнаўства, антрапа- логіі і этнаграфіі. Адзін з заснаваль- нікаў час. «Этнографнческое обозренме» (1889). Удзельнік многіх экспедыцый, у т. л. да вытокаў Дняпра і Зах. Дзвіны (1894—95). Аўтар прац па антрапалогіі, этнаграфіі, агульнай геаграфіі. У Бел. нар. ун-це ў Маскве (1918) прачытаў лекцыю, у якой сцвярджаў, што бел. народнасць утварылася на тэр. пражы- вання плямён полацкіх і смаленскіх крывічоў і радзімічаў. У склад тэр. Бе- ларусі ўключаў Магілёўскую губ„ боль- шую частку Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай губ., 4 паўн. паветы Чарні- гаўскай, зах. палавіну Смаленскай губ.; Турава-Пінскія землі і Бел. Палессе лічыў пераходнай паласой да Украіны. Крытэрыямі прыналежнасці да бел. народнасці лічыў мову, агульнасць куль- туры і гіст. традыцый. Сцвярджаў, што Беларусь мае права на паліт.-нац. самастойнасць у блізкай сувязі з найб. роднай ёй велікарускай народнасцю. Упершыню абагульніў антрапаметрыч- ныя даныя па беларусах. Тв.: О географнческом распределеннн роста мужского населення Росснн. Спб., 1889; К вопросу о белорусской террнторнн // Курс белорусоведення. М„ 1918—20; Про- нсхожденне человека. 3 нзд. М.; Л.. 1927; Вынаходка агню і спосабы яго здабывання. Мн„ 1927. Літ.: К а р п о в Г. В. Путь ученого. М„ 1958; Яго ж. Д. Н. Анучнн. М„ 1962; Бандарчык В. К. Гісторыя беларускай савецкай этнаграфіі. Мн„ 1972. В. К. Бандарчык. АНЦІП’ЕЎ Яфімка (А н ц і п і н Яфрэм- ка), разьбяр па дрэве 2-й пал. 17 ст. Родам з Беларусі. Мяркуецца, што ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай
1654—67 як палонны вывезены ў Маскву. Працаваў у Аружэннай палаце Маскоў- скага Крамля. Пад кіраўніцтвам Іпаліта ўпрыгожваў (разам з Л. Юр'евым і Д. Грыгор'евым) царскую карэту «разь- бянымі вуглавымі слупкамі» і гербамі; рабіў іканастасы, куфры, рызніцы, цацкі для царэвічаў і інш. АНЦУКЁВІЧ Мікалай Пятровіч [5(17). 2.1892, мяст. Каралін Мазырскага пав., цяпер г. Ельск — 21.12.1971), беларускі педагог, філолаг-даследчык. У 1911 скончыў Бабруйскую гімназію, у 1919— Нежынскі гісторыка-філалагічны ін-т. 3 1920 працаваў выкладчыкам гісторыі ў рэальным вучылішчы ў Лунінцы, латыні — у польскай гімназіі ў Стоўбцах. Збіраў палескі фальклор, вёў культурна- асветніцкую работу сярод бел. насель- ніцтва. 3 1933 выкладчык латыні ў Беларускай гімназіі ў Вільні, з 1936 дырэктар гэтай гімназіі. У 1945—50 працаваў выкладчыкам у Вільнюскіх пед- інстытуце і універсітэце. Даследаваў «Слова аб палку Ігаравым». Прапанаваў сваё тлумачэнне «цёмных» месцаў «Сло- ва» метадам супастаўлення з бел. гавор- камі. Пераклаў «Слова» на сучасную рус. мову. АНЦЫПА (Анцыпа-Чыкунскі) Ільдафонс Дзяменцьевіч [1815(2), в. Мі- лавань каля Гродна — 6.6.1863], удзель- нік рэв. руху на Беларусі і ў Польшчы. Вучыўся ў Слонімскім павятовым ву- чылішчы. Удзельнічаў у паустанні 1830—31. У эміграцыі (Францыя) чл. Польскага дэмакр. т-ва, выступаў у дру- ку па пытаннях арганізацыі ўзбр. паў- стання. У час паўстання 1848 каман- даваў сялянскім атрадам на Пазнан- шчыне У 1859 вярнуўся ў Расію і жыў пад наглядам паліцыі ў маёнтку брата (Быхаўскі пав. Магілёўскан губ.). 24.4. 1863 узначаліў паўстанцкі атрад у Бы- хаускім пав. Паўстанцы грамілі валас- ныя канцылярыі, ссякалі тэлеграфныя слупы, палілі масты і, як сказана ў за- ключэнні палявога аўдытарыяту, «аб- вяшчалі вызваленне сялян ад усіх па- віннасцей, бясплатнае карыстанне па- мешчыцкай зямлёй, свабоду і роўнасць*. 28.4.1863 яго атрад быў разбіты. А. сха- пілі і па прыгаворы ваеннага суда рас- тралялі ў Магілёве. Ліг.: В (Ратч|. Очеркя мятежного двн- женяя в Могнлевской губерняя в 1863 го- ду. Вяльна, 1865; Паўстанне ў Літве і Бе- ларусі 1863—1864 гг. М., 1965 (Восстанне 1863 года. Матерналы н документы); Ратіотісг Е. ІУзрошпіепіа Т. 1. 3 »у<1. 1895. Г. В. Кісяліў. АПАЛЧЭННЕ, форма арганізацыі вай- сковай сілы часовага характару з усіх мужчын, здольных насіць зброю. Вядома з глыбокай старажытнасці. Для ранне- феадальнага грамадства універсальная сістэма агульнай мабілізацыі пэўнай часткі насельніцтва ў час ваеннай небяспекі. На тэр. Беларусі А называ- лася пагоняы і мела абарончае прызна- чэнне. У прывілеі 1387 Ягайлы сказана, што пагоня — гэта стараж. звычай да- ганяць ворага, адбіваць у яго нараба- ванае і палон. За межы ВКЛ апал- чэнцы хадзілі вельмі рэдка. Ва ўмовах I. К. АпанскІ. напружанай барацьбы з іншаземнымі захопнікамі ў 13—14 ст. А адыграла найважнейшую ролю ў абароне краіны. У сталым сярэднявеччы масавую ма- білізацыю сялян змяніла феад. А. Яно ахоплівала ўсіх землеўладальнікаў. Ве- лічыня зямельнага надзелу вызначала памер вайсковай павіннасці (земскай службы). Ад кожных 8, а з 1566—10 службаў (у службе 2 дымы) феадал абавязаны быў выставіць у А. 1 узброе- нага і добра экіпіраванага конніка. Кон- нікі складалі почт (узброены атрад) землеўладальніка. Землеўласнік, які меў менш за 8—10 службаў сялянскіх гас- падарак, ішоў служыць адзін. Ад службы вызваляліся толькі хворыя, непаўналет- нія або занятыя на дзярж. пасадах. У 16—17 ст. асноўную частку А. скла- дала шляхта. У войска ўваходзілі так- сама прывілеяваныя сяляне (напры- клад, асочнікі), панцырныя і путныя баяры (гл. ў арт. Баяры), мяшчане, якія валодалі зямлей, казакі, татары, пяці- горцы і інш Ухвалу (пастанову) аб склі- канні ўсеагульнага А. мог прыняць толькі вальны сойм пры згодзе ўсіх станаў. Тэрмін земскай службы вызначаўся на сойміках. Войскі А. мелі ўласную вял. харугву. Кіраваў А. найвышэйшы, з 17 ст. вялікі гетман літоўскі, аднак нярэдка камандаванне прымаў кароль і вял. князь ВКЛ, які мог дзяліць А. на часткі і нават пасылаць яго за межы княства. А. з тэр. ўсёй дзяржавы склікалася ў 1528, 1563, 1566, 1567, 1620, 1651, 1654 і ў іншыя гады. Зыходзячы з колькасці і складу насельніцтва, ВКЛ магло збі- раць у 1-й пал. 16 ст. каля 40 тыс. апал- чэнцаў. Аднак мабілізацыі звычайна былі няпоўныя. У 1528 да попісу з’явілася 19 844 чал. земскай службы, у т. л. 11 214 шляхты, 7754 чал. панскіх почтаў, 724 татараў, 149 мяшчан. У 1567 было сабрана 28 026 апалчэнцаў (24 392 кон- нікі і 3664 пехацінцы). У ходзе Лівон- скай вайны 1558—83, у час полацкай кампанп 1579 у 30-тысячным войску ВКЛ шляхецкае А. і панскія почты складалі адпаведна 11 і 10 тыс. У 1580 у час выправы на Вялікія Лукі ў 25-тысячным войску ВКЛ наёмшкі скла- далі каля 20 %, астатнія — апалчэнцы. Такім чынам, А. было асновай узброе- ных сіл дзяржавы. Аднак ужо з пачатку 17 ст. выявіліся значныя недахопы 137 АПАНСКІ такой формы арганізацыі войска. Яго эфектыўнасць зніжалі недысцыпліна- ванасць вольналюбівай шляхты, горшыя ў параўнанні з наемным войскам зброя і коні. Хоць патрабавалася выстаўляць коннікаўу адпаведным рыштунку (гусар- скім, казацкім ці пяцігорскім), апал- чэнцы з’яўляліся часам з вошчапам, бердышом або толькі з кордам. пулга- кам, алебардай. Тэрытарыяльны прын- цып фарміравання земскага войска пры- вёў да таго, што ў адной харугве былі і гусары, і пяцігорцы, і казакі, і рэйтары, што паслабляла баяздольнасць кожнай катэгорыі войска. У 1654 соймікі пры- нялі ўхвалу выстаўляць ад павета па 4 асобныя харугвы — гусарскую, рэн- тарскую, казацкую і пяхотную. Най- больш яскрава недахопы А. і іх няздат- насць абараняць краіну выявіліся ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654— 67. У першыя гады вайны бел. шляхта масава ўхілялася ад мабілізацыі, а пры ўмове захавання сваіх маёнткаў нават пераходзіла на бок непрыяцеля. Напр., у 1654 з Віленскага ваяводства А. вы- ставіў толькі Віленскі павет. Тым не менш, інстытут А. існаваў аж да падзе- лаў Рэчы Паспалітай (канец 18 ст.). У Расійскай імперыі пасля ўвядзення ўсеагульнай воінскай павіннасці (1874) было створана дзярж. А. з асоб, якія не служылі ў кадравай арміі, але адбы- лі тэрмін службы ў запасе і прызыва- ліся ў час вайны. Вялікую ролю ады- грала народнае апалчзнне ў Вял. Айч. вайне 1941—45. Літ.: Статут Вялікага княства Літоў- скага 1588 Мн., 1989, Лнтовская метрнка. Отд. 1, ч. 3. Кннгн публнчных дел. Пере- пнсн войска лнтовского Пг. 1915 (РЙБ; Т. 33); Юхо Н А. Правовое положеяне населення Белоруссян в XVI в. Мн, 1978, Я г о ж. Военное право Белорусснн н Лнтвы в XVI веке // Весн БДУ Сер. 3. 1987. № 3; Коіагзкі Н. 1Ўо):ко ро1нко-1не»5кіе ро<Ісха5 шо)пу іпПапскіе) 1576—1582 // 8Ш- <1іа і шаіегіаіу <1о (іівіогіі «оізкошо&і. 1970. Т. 16, сг. 2; 'В і 5 п е г Н. 1Уо)яко Іііевгекіе I роіожу XVII ніекіі. Сх. 1 // Там жа. 1973. Т. 19, сх. 1; Ь о V ш і а п : к і Н. Зішііа па<1 <1гіеіапіі УДеІкіедо Кзі^іша Ьііежхкіево. Рох- пап, 1983. Г. М. Сагановіч. АПАНСКІ Іосіф Казіміравіч (парт. псеўд, Краўчынскі, Міхайлаў; 18.7.1897, в. Сталярышкі Анікшчайскага р-на, Літва — 7.6.1927), савецкі дзярж. дзеяч. Член КПСС з 1916. У грамадз. вайну на падп. парт. рабоце ў Літве і на Беларусі. У 1919 чл. Віленскага гаркома КП(б)ЛіБ, выканкома гарсавета, рэў- трыбунала, потым старшыня Мазырскага пав. рэўкома. 3 1920 нам. нач. асобага аддзела 16-й арміі, якая размяшчалася на Беларусі. 3 1922 у ЧК Петраградскай ваен. акругі і Самары. У 1923 нач. Вы- шэйшай паграншколы ў Маскве, пам. нач. аддзела пагранаховы і старшы пам. гал. інспектара войск Аб'яднанага дзярж. паліт. ўпраўлення (АДПУ). 3 1924 нам. паўнамоцнага прадстаўніка АДПУ па Бел. ваен. акрузе і адначасова
138 АПЕЛЬБЕРГ з 1926 нач. Бел. аддзялення Гал. та- можнага ўпраўлення СССР. Адзін з арганізатараў ліквідацыі эсэраўскага падполля на Беларусі. Удзельнічаў у стварэнні на Беларусі сістэмы паліт. нагляду, у падрыхтоўцы неабгрунтава- ных падазрэнняў і абаінавачванняў у «нацдамаўшчыне» прадстаўнікоў бел. інтэлігенцыі. Канд. у чл. ЦК КП(б)Б у 1925—27. Чл. ЦВК Літ.-Бел. ССР у 1919, чл. ЦВК БССР у 1925—27. Загі- нуў пры выкананні службовых абавяз- каў. Яго імем названы вуліцы ў Мінску і Мазыры. АПЕЛЬБЁРГ Руф Эрнеставіч [псеўд. Аляксандраў, Дубровін, Кар- паў, Хахракоў; 1860, Уладзімір — 1927(?) |, нарадаволец. 3 дваран. Скон- чыў Уладзімірскую гімназію (1879), вучыўся ў Маскоўскім ун-це, адкуль выключаны за ўдзел у студэнцкіх хва- ляваннях. У Маскве ўваходзіў у склад нарадавольніцкай групы М. П. Андрэева. У жн. 1881 па даручэнні выканкома »Народнай волі» прыбыў у Вільню з мэтай аб’яднаць нарадавольніцкія гурт- кі Паўн.-Зах. краю ў адзіную арг-цыю. Разам з М. П. Аўчыннікавым, I. Ф. Лампе і мясц. нарадавольцамі ўдзельнічаў у заснаванні Віленскай цэнтр. групы, якая ўзначаліла Арганізацыю яНароднай во- лі» ў Паўночна-Заходнім краі, сустра- каўся з членамі мясц. гурткоў у Гродне, Віцебску, Мінску, Магілёве, Беластоку, Коўне. Праводзіў работу па стварэн- ні «Чырвонага крыжа», дапаможных арг-цый з рабочых і вучнёўскай моладзі, вёў прапаганду сярод сялян, наладжваў сувязі з рэв. арг-цыямі Польшчы і Пры- балтыкі. Разам з М. К. Янчэўскім за- снаваў у Вільні падп. друкарню (з-за жандарскіх ганенняў яе работа не рас- пачата). 29.1.1882 арыштаваны ў Вільні і сасланы ва Усх. Сібір. У 1924 жыў у Казані, удзельнічаў у рабоце гар. арг-цыі паліткатаржан і ссыльнапася- ленцаў. У рэв. руху прымалі ўдзел таксама яго браты Герман і Арэст, сястра Юлія. Літ.: Деятелв революцнонного двнження в Росснн: Бнобнблногр. словарь. Т. 3, вып. 1. М., 1933. Стб. 104—106. В. М. Чарапіца. «АПОВЕСЦЬ МІНЎЛЫХ ГАДОЎ», «Повесть временных лет», по- мнік усх.-славянскага летапісання, пер- шы агульнарус. летапісны звод. Скла- дзены ў пач. 12 ст., відаць, манахам Кіева-Пячэрскага манастыра Нестарам на аснове больш ранніх крыніц. Збераг- лася ў розных летапісных зводах (Лаў- рэнцьеўскі летапіс, Іпацьеускі летапіс, Радзівілаўскі летапіс і інш.), у скаро- чанай рэдакцыі — у шматлікіх гіст. збор- ніках і хранаграфічных кампіляцыях. Асн. змест твора — паліт. гісторыя ўсх. славян, Кіеўскай дзяржавы, якая па- дадзена на шырокім міжнар. фоне ў сувязі з гісторыяй суседніх краін і на- родаў. Ва ўступнай, недатаванай частцы, напісанай у форме гіст. аповесці пра далёкае мінулае Русі, гаворыцца пра Старонка «АповесцІ мінулых гадоў». Лаўрэн- цьеўскі летапіс. 1377. паходжанне славян, рассяленне ўсх.- слав. плямён, іх норавы і звычаі, пра ўзнікненне Кіева, першых кіеўскіх кня- зёў. Яна мае вуснапаэт. характар. Кры- ніцай для яе былі эпічныя легенды і паданні. Гал. чынам на аснове фалькл. традыцыі расказана ў летапісе пра шмат якія падзеі 9—10 ст. (у т. л. паданне пра запрашэнне варагаў на Русь, якое лягло ў аснову т. зв. нарманскай тэо- рыі), намаляваны вобразы стараж.-рус. князёў Алега, Ігара, Святаслава, княгіні Вольгі. У датаванай частцы «Аповесці...» у храналагічнай паслядоўнасці і ў па- гадовай форме выкладзена гісторыя Русі ад першай звесткі, дакладна пазначанай 852 («В лето 6360...»), і да 1110 уключ- на, праўдзіва адлюстравана эпоха гераіч- най барацьбы ўсх. славян за сваю сва- боду і незалежнасць, за паліт. аб’яд- нанне іх земляў у адной дзяржаве. Грунтоўна апісаны перыяд княжання Уладзіміра Святаславіча і падзеі ў 2-й пал. 11 ст., калі жыў і працаваў Нестар- летапісец. Значнае месца займаюць звесткі па гісторыі рус. царквы, падра- бязна раскрыта гісторыя хрышчэння Русі. Крыніцамі для зводу паслужылі папярэднія кіеўскія і візантыйскія лета- пісы, хронікі, жыціі і дакумент. матэ- рыялы, а таксама Біблія. У склад «А. м. г.» уключаны тэксты дагавораў рус. князёў з Візантыяй, апавяданне пра пачатак слав. пісьменства, аповесць пра забойства Барыса і Глеба, публі- цыст. трактат «Прамова філосафа» і інш. творы літаратурнага паходжання. Ня- гледзячы на кампілятыўны характар, стракатасць зместу, звод вылучаецца ідайна-тэматычным адзінствам, свед- чыць пра высокі ўзровень развіцця гіст. самасвядомасці ўсх. славян. Летапісцы былі выразнікамі інтарэсаў і поглядаў перадавых слаёў стараж.-рус. грамад- ства. Іх горача хваляваў лёс радзімы. Яны паэтызавалі яе гераічнае мінулае, апявалі подзвігі яе герояў, асуджалі міжкняжацкія сваркі і ў обіцы, якія аслаблялі магутнасць стараж.-рус. дзяр- жавы. Нестар, складальнік зводу і аўтар многіх звестак за 2-ю пал. 11 — пач. 12 ст., быў гісторыкам шырокага круга- гляду, пісьменнікам вял. таленту. Ен спа- лучаў дакладнасць і лаканізм дакумента з жывасцю, вобразнасцю і праўдзі- васцю маст. апавядання. Багатая зме- стам і арыгінальная па форме «А. м. г.» — каштоўная крыніца пазнання жыцця продкаў рус., бел. і ўкр. народаў. Звод садзеннічаў далейшаму развіццю лета- пісання на ўсх.-слав. землях, паслужыў асновай іншых твораў і гіст. кампіляцый. Летапіс змяшчае унікальныя звесткі з гісторыі бел. зямель, асабліва Полац- кага княстеа. Толькі ў гэтым творы апавядаецца пра полацкага князя 10 ст. Рагвалода і яго дачку Рагнеду. Падра- бязна выкладзена гісторыя жыцця і дзей- насці кн. Усяслава Брачыславіча, апе- тага ў «Слове пра паход Ігаравы». У «А. м. г.» прыведзены самыя раннія звесткі пра Полацк, Віцебск, Мінск, Тураў, Пінск, Бярэсце, Друцк і інш. бел. гарады. Храналогія гэтага зводу шмат дзе недакладная. Асабліва знач- ныя разыходжанні летапіснага дата- вання гіст. падзей з сапраўднасцю ў першай частцы твора (9—10 ст.). Напр., гадавы артыкул, датаваны 980, у якім апавядаецца пра паходы кн. Уладзі- міра на Полацк і Кіеў, фактычна змя- шчае звесткі пра падзеі 975—980. На Беларусі *А. м. г.» стала вядомай яшчэ ў эпоху феад. раздробленасці. Быта- вала ў складзе розных летапісных зво- даў: укр., маск., наўгародскіх. У скаро- чаным выглядзе (запісы пра падзеі 854—1074) увайшла ў Беларуска-літоў- скі летапіс 1446. Публа Повесть временных лет. Ч. 1—2. М.; Л., 1950; Полное собранве русскнх летопмсей. Т. I—2. М., 1962. Літ.: Шахматов А. А. Разыскання о древнейшнх руссквх летопнсных сводах. Спб., 1908; Яго ж. Повесть временных лет. Т. 1. Пг., 1916; Яго ж. «Повесть времевных лет» н ее нсточнвкв // Труды Отд. древнерусской лвтературы Нн-та лн- тературы АН СССР. 1940. [Т-І 4; Лнха- ч е в Д. С. Русскве летопвсм в вх куль- турво-нсторнческое значенве. М.; Л., 1947. В. А. Чамярыцкі. «АПОВЕСЦЬ ПРА БАВЎ», помнік бе- ларускай перакладной літаратуры, ся- рэдневяковы рыцарскі раман. Узнік у Францыі. Бел. пераклад зроблены ў 2-й пал. 16 ст., відаць, з сербскага тэк- сту і паслужыў крыніцай шэрага рус. спісаў. Збярогся ў адзіным рукапісе, т. зв. Пазнанскім зборніку. Мае займаль- ны любоўна-авантурны сюжэт. Тыпала- гічна блізкі да твораў гераічнага эпасу. Пасл; жыў крыніцай для нар. казкі пра Баву. Публа Веселовскнй А. Н. Нз всто- рвв романа м повестн: Матерналы н нсслед. Вып. 2. Славяно-романсккй отдел. Спб., 1888. Літ.: Кузьмнна В. Д. Рыцарсквй роман ва Русн. М., 1964. В. А. Чамярыцкі. «АПОВЕСЦЬ ПРА ЖЫГІМОНТА I БАРБАРУ РАДЗІВІЛ», гісторыка-літа- ратурны твор. Складзена ў сярэдзіне 16 ст., напэўна, у Вільні і змешча-
на ў канцы «Хронікі Вялікага княст- еа Літоўскага і Жамойцкага» пад 1545—48 (Пазнанскі спіс). У аповесці апісана гісторыя кахання і шлюбу вял. князя ВКЛ і караля Польшчы Жы- гімонта II Аўгуста і прыгажуні Бар- бары Радзівіл, якія, ідучы насустра'ч сваім пачуццям, патаемна павянчаліся ў Вільні. Невядомы аўтар з сатырыч- ным адценнем намаляваў усеагульнае грамадскае асуджэнне ў ВКЛ і Полынчы шлюбу караля з бяздзетнай жанчынай- удавою некаралеўскага роду. Аднак ка- ханне перамагло, Жыгімонт Аўгуст не адмовіўся ад Барбары і застаўся вер- ны сваёй абранніцы. «АПОВЕСЦЬ ПРА ПАДОЛЛЕ», помнік беларуска-літоўскага летапісання 1-й пал. 15 ст. Узнікла каля 1432—35 най- верагодней у Вільні ў асяроддзі паную- чых колаў ВКЛ. Змешчана ў Беларуска- літоўскім летапісе 1446 у канцы кЛетапісца вялікіх князёў літоўскіх», у 16 ст. была ўключана ў склад «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага» і Хронікі Быхаўца. Асн. змест — гісторыя Падольскай зямлі 2-й пал. 14—1-й трэці 15 ст., гісторыя яе далучэння да ВКЛ. Створана як паліт. дакумент з мэтаю абгрунтаваць гіст. права ВКЛ на Падолле і асудзіць па- літыку польскіх феадалаў, якія пасля смерці Вітаўта захапілі яго зах. частку. Падзеі і факты, выкладзеныя ў творы, у асноўным, адпавядаюць гіст. сапраўд- насці. Напісана на старабел. мове дзе- лавым стылем без дат, вылучаецца пуб- ліцыстычнасцю стылю, свецкім характа- рам зместу. В. А. Чамярыцкі. «АПОВЕСЦЬ ПРА СКАНДЭРБЁГА», помнік рускай і беларускай пераклад- ной літаратуры пач. 17 ст. Прысвечана апісанню нац.-вызв. барацьбы албанска- га народа супраць турэцкага нашэсця ў 15 ст. пад кіраўніцтвам Г. Кастрыёці, празванага Скандэрбегам. З’яўляецца пераробкай адпаведнага раздзела з «Хро- нікі ўсяго свету» (1564) польск. гісто- рыка М. Бельскага. Асноўнай крыніцай для яго паслужыла белетрызаваная «Гі- сторыя жыцця і спраў Скандэрбега» (1508) албанца М. Барлеці, якая бы- ла вядома на Беларусі ў перакладзе Ц. Базыліка на польск. мову (Брзст, 1569). У параўнанні з польск. крыніцай аповесць дэмакратызавана. Захавалася ў 10 спісах, з іх 2 (Пагодзінскі і Мін-ва замежных спраў) з выразнымі бел. моў- нымі асаблівасцямі. Служыла пазнанню гераічнага мінулага балканскіх наро- даў, выхаванню ў чытачоў патрыятыч- ных пачуццяў. Літ.'. Повесть о Скандербеге. М.; Л., 1957. В. А. Чамярыцкі. «АПОВЕСЦЬ ПРА ТАЎДАЛА», Кнн- га о Таудале-рыцерн», помнік беларускай перакладной літаратуры 16 ст., твор царк.-рэліг. характару. Аснову сюжэту складае апісанне незвычайнага падарожжа па замагільным свеце душы рыцара Таўдала, які ад моцнага пера- пою часова страціў прытомнасць. Ура- жаны пакутамі грэшнікаў у пекле, ге- рой каецца ў грахах і вырашае жыць праведна, па хрысціянскіх запаветах. Арыгінал аповесці пад назваю «Прывіды Тундала» ўзнік у 12 ст. на лац. мове ў Ірлацдыі. Бел. пераклад узыходзіць да чэшскай крыніцы. Бядомы ў адзіным спісе сярэдзіны 16 ст., які захоўваўся ў рукапісным зборніку бібліятэкі Кра- сінскіх у Варшаве і загінуў у час 2-й сусв. вайны. В. А. Чамярыцкі. «АПОВЕСЦЬ ПРА ТРОХ КАРАЛЁУ», помнік беларускай перакладной літара- туры апакрыфічнага характару. Арыгінал твора напісаны ў 14 ст. ням. манахам Іаганам з Гільдэсгейма на лац. мове. На бел. мову перакладзены ў 2-й пал. 15 ст. Захаваўся ў 3 спісах. Найбольш ранні, Ленінградскі, 15 ст. зберагаецца ў Дзярж. публічнай б-цы імя М. Я. Салты- кова-Шчадрына ў складзе рукапіснага зборніка разам з «Жыціем Аляксея, чалавека божага», «Страсцямі Хрысто- вымі». У аснове аповесці евангельскі эпізод пра пакланенне нованароджанаму Ісусу Хрысту трох усходніх цароў-языч- нікаў, якія пасля сталі шчырымі хрысція- намі. У творы апісваецца іх падарож- жа ў «святую зямлю», прырода зямель Блізкага Усходу, побыт, звычаі, вера- вызнаўчыя і этнічныя асаблівасці роз- ных народаў, у т. л. грэкаў, сірыйцаў, армян, грузін. Аповесць каштоўная як сведчанне духоўных запатрабаванняў пэўных слаёў бел. чытачоў 15—16 ст., адна з крыніц іх гісторыка-геагр. уяў- ленняў пра краіны Блізкага Усходу. Публ.'. П е р е т ц В. Н. Повесть о трех королях-волхвах в западнорусском спнске XV века // Памятннкн древней пнсьмен- ностя н нскусства. Спб., 1903. Т. 150. В. А. Чамярыцкі. «АПОВЕСЦЬ ПРА ТРЫШЧАНА», пом- нік беларускай перакладной літаратуры, папулярны сярэдневяковы рыцарскі ра- ман. Перакладзены на бел. мову ў 2-й пал. 16 ст. з сербскай крыніцы, якая ўзыходзіла да італьянскага арыгінала. Бел. пераклад збярогся ў Пазнанскім рукапісным зборніку, у якім пад агуль- ным загалоўкам («Повесть о внтязях с кннг сэрбскнх...») змешчана таксама «Аповесць пра Баву», а ў канцы — «Гісторыя пра Атылу» і тэкст поў- най рэдакцыі бел.-літоўскай «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойц- кага». У аснове рамана пазт. кельцкая легенда пра ўзнёслае каханне рыцара Трыстана і каралевы Ізольды (у бел. рэдакцыі — Трышчана і Іжоты), што ў шматлікіх літ. апрацоўках на працягу стагоддзяў бытавала сярод народаў Еўропы. «А. п. Т.» — унікальны слав. варыянт літаратурнай апрацоўкі славу- тай легенды, помнік бел. культуры 16 ст. Бел. пераклад зроблены ў свецкім ася- роддзі, вылучаецца творчым падыходам да тэксту, багаццем бел. літаратур- най мовы таго часу. Бел. рэдакцыя апо- весці перакладзена на сербскахарвац- кую, італьянскую і англ. мовы. Публ.'. Легенда о Трнстане н Нзольде. М., 1976; 5 в а т Ь а I і Е. 11 Тгізіапо Ьіапсо- гозао. Рігепге, 1983; ТЬе Ьуеіогцззіап Тгізіап. ІЧеш-Уогк; Ьопсіоп, 1988. Літ.'. Веселовскнй А. Н. йз нсто-' рян романа н повестн: Матерналы н нс- след. Вып. 2. Словяно-романскнй отдел. Спб.. 1888. В. А. Чамярыцкі. 139 АПТЭКА АПОКРЫФЫ (ад грэч. арбкгурЬоз таем- ны, запаветны), мастацкія аповесці ў сярэдневяковых літаратурах, сюжэтна звязаныя з Бібліяй, жыціямі святых, легендамі аб раі, пекле, канцы свету. Забараняліся царквой як некананічныя. У Стараж. Русі шырокую вядомасць на- былі А. аб стварэнні Богам Адама, аб цару Саламоне, «Хаджэнне Багародзіцы па пакутах» (у бел. апрацоўцы 15—16 ст.— «Аб дванаццаці пакутах»), «Стра- цім-птушка», апакрыфічныя евангеллі Іакава, Фамы, Нікадзіма. У А. ад- люстраваліся нар. ўяўленні эпохі феада- лізму пра светаўладкаванне, пошукі праўды і дабра. Зрабілі ўплыў на не- каторыя жанры бел. фальклору (казкі, духоўныя вершы). Л. Л. Кароткая. АПТЭКА (грэч. ароіЬекё склад, кла- доўка), медыцынская ўстанова, у якой гатуюць, захоўваюць і прадаюць лека- выя сродкі, перавязачны матэрыял, прад- меты догляду за хворымі і інш. У ся- рэднія вякі магдзбургскае права давала гарадам прывілей на продаж «зёлак». 3 пісьмовых крыніц вядома, што ў 15 ст. лекавыя сродкі з Беларусі вывозілі ў суседнія землі. Упамінанні аб першых А. на Беларусі адносяцца да сярэдзіны 16 ст. (Пінск, 1561; Брэст, 1566). Паводле даследаванняў В. П. Грыцкеаіча, у 16—18 ст. на тэр. Беларусі было не менш як 40 аптэк, што належалі пры- ватным асобам ці каталіцкім кляштарам. У маёнтках некаторых магнатаў былі дамашнія А., якія размяшчаліся ў спец. будынках. Захаваўся будынак фарнай (езуіцкай) аптэкі, заснаванай у г. Га- родня ў 1687 і пабудаванай у 1709 г. Мэбля, унутраны выгляд, выраблены на месцы посуд і абсталяванне адпавяда- лі аналагічным узорам еўрапейскіх А. У іх былі кнігі па фармацэптыі, рукапіс- ныя зборнікі рэцэптаў, на падставе якіх гатаваліся лекі, нярэдка з дзесяткаў ін- градыентаў. Каштавалі лекавыя сродкі, як правіла, дорага, іх кошт быў абумоў- лены колькасцю і характарам кампа- нентаў. Асноўная частка лекавых срод- каў была расліннага паходжання. Лека- вую сыравіну збіралі ў натуральных умо- вах — на зямельных участках, якімі надзяляліся А. і якія называліся аптэ- карскімі агародамі. У А. прадавалі таксама прыправы, кандытарскія выра- бы, алкагольныя напіткі, парфуму. Пад- рыхтоўка аптэкараў праводзілася па тыпу цэхавага вучнёўства. У 1-й пал. 19 ст. на Беларусі дзейнічала 70 пры- ватных і 15 казённых А.; у 1913 — 297 А. У 1963 у БССР — 915 гасп.-раз- ліковых, 170 бальнічных А.; у 1990— 1107 гасп.-раэліковых А. агульнага тыпу, 95 бальнічных А. Літ.'. Грнцкевнч В. П. Мз нсторнн аптечного дела в Белорусснн в пернод фео- далнзма // Аптечное дело. 1959. № 6; Я г о ж. Аптэкі // Помнікі гісторыі і куль- туры Беларусі. 1973. № 1; Яго ж. С фа- келом Гнппократа: Нз нсторнн белорусской меднцнны. Мн., 1987; Крючок Г. Р.
140 АРАБЕЙ Очеркн нсторнн меднцнны Белорусснв. Мн., 1976. _ Я. М. Цішчанка. АРАБЁЙ Лідзія Львоўна (н. 27.6.1925, в. Нізок Уздзенскага р-на), беларуская пісьменніца. Канд. філал. навук (1958). Скончыла БДУ (1951). Працавала ў рэ- дакцыях час. «Вожык», газ. «Чырвоная змена». 3 1955 рэдактар у выд-ве «Бе- ларусь», у 1967—74 у час. «Полымя». Друкуецца з 1953. Аўтар навук. прац «Цётка [Алаіза Пашкевіч]» (1956) і «Хвядос Шынклер» (1959). Пра жыццё і творчасць Цёткі аповесці «На струнах буры» (1966) і «Стану песняй» (1977). Тэму Вял. Айч. вайны раскрывае ў апо- весцях «На другой зіме вайны» (1966) і «Сярод ночы» (1968), раманах «Іскры ў папялішчы» (1969), «Сузор’е Вялікай Мядзведзіцы» (1980) і зборніку прозы «Мне трэба ехаць» (1974). Аповесці ♦Мера часу» (1962), «Экзамен» (1963), «Ваўчкі» (1972) прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Піша творы для дзяцей. Пераклала на бел. мову раман А. Хінта «Бераг вятроў» (з Р. Раманоў- скай, 1960). Асобныя творы А. перакла- дзены на рус., літ. і польскую мовы. С. А. Андраюк. АРАБСКАЕ ПІСЬМО на Беларусі, уласна арабская сістэма пісьма, дастаса- ваная да беларускай фанетыкі. Такое А. п. створана татарамі, якія ў 14—15 ст. пасяліліся ў ВКЛ, у т. л. і на Бе- ларусі, і паступова пачалі ўжываць бел. мову. Для абазначэння некаторых гукаў, якіх няма ў арабскім пісьме, былі створаны спец. літары, напр., для перада- чы мяккіх «дз» і «ц», гукаў «ж», «ч», «п». У выніку з’явіліся рукапісныя пом- нікі, напісаныя А. п. на бел. мове: кітабы, тэфсіры, хамаілы, тэджвіды. Некаторыя фанетычныя асаблівасці бел. мовы ў гэтых помніках адлюстраваны лепш, чым у тэкстах, запісаных кірылі- цай або лацінкай. Літ.\ Антоновнч А. К. Белорусскне тексты, пнсанные арабскнм пнсьмом, н нх графнко-орфографнческая снстема. Вмль- нюс, 1968; Фрндрнх й. Ксторня пнсьма: Пер. с нем. М., 1979; Павленко Н. А. Нсторня пнсьма. 2 нзд. Мн., 1987. Ю. А. Крыніцкі. АРАВА (раней Арэва), вёска ў Круг- лянскім пасялковым Савеце Круглянска- га р-на, за 11 км на Пн ад Круглага. 126 жыхароў (1989), 59 дамоў. Мясцовасць заселена ў глыбокай ста- ражытнасці, пра што сведчаць курган- ны могільнік (9 насыпаў) за 200 м на Пд і курган за 250 м на ПдЗ ад вёскі. Вёска ўзнікла не пазней 1-й трэці 16 ст. на землях Друцкага княства як маёнтак князёў Друцкіх-Горскіх. У 1541 і 1544 у дакументах Літоўскай метрыкі згад- ваецца «дань медовая оревская», якую атрымліваў уладальнік вёскі кн. Фёдар Дзмітрыевіч Горскі. Яго сыны Абрам і Рыгор валодалі А. сумесна, а іх наш- чадкі — часткамі маёнтка паасобку. У Лівонскую вайну 1558—83 вёска спалена рус. войскамі (1566). 3 1566 у Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства. У сярэдзі- Да арт. Арабскае пісьмо. Фрагмент Аль- Кітаба. не 17 ст. А. належала кн. Рыгору- Юрыю Друцкаму-Горскаму, ваяводу мсціслаўскаму (унуку Рыгора, праўнуку Фёдара Дзмітрыевіча). У 1659 вёска пе- райшла да яго малодшага брата Тэадора- Караля. Апошні з князёў Горскіх Міхал- Антоні (сын Тэадора Караля) у 1721 прадаў А. Пятру Корсаку — мужу сваёй сястры Ганны. Пасля ўключэння ў склад Расійскай імперыі (1772) увайшла ў Шклоўскі павет Магілёўскай губ. У 1835 заснавана вінакурня, у якой у 1895 уста- ноўлена паравая машына (працавала 8 рабочых). У канцы 19 ст. працавала кар- донная мануфактура (27 рабочых у 1894). У пач. 20 ст. паселішча ў Круглянскай воласці Магілёўскага паве- та, складалася з маёнткаў Вялікая А. і Малая А. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў ліст. 1917. 3 лютага да кастр. 1918 акушравана войскамі кайзераўскай Гер- маніі. 3 20.8.1924 у Круглянскім р-не Аршанскай акругі (да 26.7.1930). У 1926 у вёсцы 171 жыхар, 31 двор, 2 двары на хутары (10 жыхароў). 3 8.7.1931 у Талачынскім, з 12.2.1935 у Круглянскім р-не (з 20.2.1938 Магілёўскай вобл.). У 1931 арганізаваны калгас «Зялёная дуброва». У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да 27.6.1944 акупіравана ням.-фаш. за- хопнікамі. 3 16.9.1959 да 30.7.1966 у Бялыніцкім р-не. Уваходзіцьу склад кал- гаса «Свабода» (цэнтр — в. Грыбіна). Есць пачатковая школа, клуб, магазін. В. Л. Насевіч, А. Г. Шчарбатаў. АРАКЧЭЕЎШЧЫНА, рэакцыйны палі- тычны рэжым у Расіі ў 1815—25, уста- ноўлены царскім урадам пры падтрымцы вышэйшай знаці і ваен. бюракратыі з мэтай умацавання абсалютызму ва ўмо- вах узмацнення грамадскага руху пасля Айч. вайны 1812. Атрымаў назву ад проз- вішча царскага вяльможы, дзярж. і ваен. дзеяча А. А. Аракчэева (1769—1834), які з 1815 меў вызначальны ўплыў на імператара Аляксандра I. А. адлюстроў- вала інтарэсы гал. ч. дробных і сярэдне- маянтковых дваран, зацікаўленых у непа- рушнасці існуючых парадкаў, каб па- ранейшаму бескантрольна панаваць у сваіх маёнтках. Ва ўсіх сферах грамад- скага жыцця адбываўся паварот да рэак- цыі. Насаджалася цэнтралізацыя і уніфі- кацыя ў кіраванні, умйцоўвалася пана- ванне канцыляршчыны, папяровай руці- ны, дробязная адміністрацыйная рэгла- ментацыя. Ролю вышэйшай дзярж. уста- новы набыла Уласная яго імператарскай вялікасці канцылярыя, якою ў 1812— 25 кіраваў Аракчэеў. Праз яго цару паступалі справаздачы, даклады, рапар- ты губернатараў і інш. чыноўнікаў. У дзяржаве працвіталі самавольства, паліцэйскі дэспатызм, правакатарства, цэнзура. Для барацьбы з вызв. рухам у губ. і павятовых гарадах размяшчаліся вайсковыя каманды, былі сфарміраваны ваенна-арыштанцкія роты. У 1822 заба- ронена дзейнасць масонаў, у 1823 пачалі- ся ганенні на тайныя таварыствы філа- матаў і філарэтаў. Разам з тым у бел. губернях, дзе сярод памешчыкаў пера- важала паланізаваная шляхта, курс на ўзмацненне жорсткасці дзярж. кіравання праводзіўся больш асцярожна: тут пра- цягваў дзейнічаць Статут Вялікага кня- ства Літоўскага 1588, справаводства вя- лося на польскай мове. У перыяд А. ўзмацніліся прыгонніцкія меры ў адносі- нах да сялян: ім забаранялася «адшук- вацьвольнасць» (1815), памешчыкамбы- ло вернута права без суда ссылаць сваіх сялян у Сібір (1822), пацверджана манаполія дваран на валоданне прыгон- нымі людзьмі (1823). Поруч з узмацнен- нем памешчыцкай эксплуатацыі раслі дзярж. павіннасці сялян: грашовая, пас- тойная, рэкруцкая, падушны падатак. Сялянскія выступленні, у т. л. на Белару- сі (у Брэсцкім пав., Мазырскім старостве, мяст. Мальча Пружанскага пав. і інш.), жорстка душыліся. Узмацнілася рэакцыя ў галіне асветы і культуры. У 1817 Мін-ва асветы аб'яднана з Сінодам на чале з обер-пракурорам рэакцыянерам А. М. Галіцыным. У 1824 на ўсе навуч. акругі былі пашыраны прынятыя раней у Вілен- скай навучальнай акрузе меры па ўзмац- ненні паліцэйскага нагляду за вучыліш- чамі. Вялася барацьба супраць матэрыя- лістычнай думкі, праследавалася прагрэс. прафесура. 3 1824 у Віленскі ун-т і ў школы акругі не прымаліся вучні «не- свабоднага стану». Устанавіўся дзспа- тычны парадак у арміі: сляпое і літа- ральнае выкананне загаду, непрыманне асабістай ініцыятывы, ваен. муштра для салдат. Агідным праяўленнем А. былі ваенныя пасяленні. Слова «А.» стала хадзячым для характарыстыкі самаволь- ства і паліцэйскіх метадаў кіраўніцтва. Літ.:Ц е м я н о к Г. С. Аракчеевіцнна // Русская старнна. 1872. Т. 6, нояб.; [М а е в - с к н йі. Мой век нлн нсторня генерала Маев- ского. Ч. 2. Аракчеевіцнна // Там жа. 1873. Т. 8, окт., нояб. В- В. Швед. АРАМОВІЧ Ігнат Мікалаевіч (?—1875), удзельнік паўстання 1863—64 на Бела- русі і ў Польшчы. Мемуарыст. 3 1859 працаваў настаўнікам матэмаггыкі ў Бе- ластоцкай гімназіі. Належаў да рэв. арг-цыі, актыўна ўдзельнічаў у падрых- тоўцы ўзбр. выступлення. У час паўстан- ня на Гродзеншчыне (з 12.4.1863) быў ад’ютантам пры паўстанцкім ваенным начальніку Гродзенскага ваяводства. Па- плечнік і нязменны спадарожнік В. Уруб- леўскага. Увосень 1863 з Урублеўскім і
141 АРГАНІЗАЦЫІ рэшткамі гродзенскіх паўстанцаў перай- шоў на тэр. Польшчы (Любліншчына, Падляшша . Пасля разгрому атрадаў Урублеўскага (7.1.1864) эмігрыраваў. У Швейцарыі надрукаваў падрабязныя ўспаміны пра паўстанне на Гродзеншчы- не, у якіх апісаў баявыя дзеянні паў- станцкіх атрадаў, прыезд К. Каліноўска- га да паўстанцаў, змясціў тэксты бел. паўстанцкіх песень. У 1872 вярнуўся ў Расію, быў сасланы і памёр у Казані. Гв.:Маггепіа: Рапііріпік о гасіш рагіухапс- кіш V *о]е«6<І21«іе Сгодхіепзкіет V 1863 і 1864 г. Вепйіікоп, 1865. Г. В. Кісялёў. АРАНШТАМ Лазар Навумавіч [парт. псеўд. Артур; 9(21).6.1896, г. Ромны Сумскай вобл.— 1939], дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Чл. КПСС з 1915. Удзель- нік Кастр. рэвалюцыі 1917 у Маскве. У грамадз. вайну камісар дывізіі, камісар інспекцыі артылерыі Чырв. Арміі. 3 1924 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: сакратар ЦК КПЗБ, чл. ЦК Кампартыі Польшчы, дэлегат II (1924) і 111 (1936) канферэн- цый, I з’езда (1928) КПЗБ. У лют. 1926 арыштаваны ўладамі Польшчы. 3 1928 у СССР па абмену паліт. зняволены- мі, сакратар В ц бскага акр. к-та КП(б)Б. 3 1929 член РВС і нач. Паліт- упраўлення БВА. 3 1933 нач. Палітупраў- лення і нам. камандуючага Асобай Далё- каўсх. арміяй. Чл. ЦКК ВКП(б) у 1930—34. Член Цэнтр. рэвіз. камісіі ВКП(б) у 1934—37. Чл. ЦК КП(б)Б у 1929—33; канд. у чл. ў 1929—30, чл. Бюро ЦК КП(б)Б у 1930—33. Чл. ЦВК СССР у 1929—31, чл. ЦВК БССР у 1924, 1929—33. Незаконна рэпрэсіра- ваны. Рэабілітаваны пасмяротна ў 1956. , М. С. Арэхва. АРГАН, шматствольная агнястрэльная зброя 16—18 ст. у Еўропе, у т. л. на Беларусі; прататып шматствольнай арты- лерыі. Ствалы розных калібраў і памераў размяшчаліся гарызантальна ў некалькі ярусаў накшталт аргана (адсюль назва) на спец. станку з коламі або прымацоў- валіся да тоўстай дошкі. Паводле пісь- мовых крышц, А. быў у арсеналах Быхава (1692, 8 А. з мушкетных ствалоў), Няс- віжа і Слуцка (1767, па 4 12-ствольных А.). Выраблялі А. ў многіх гарадах Беларусі: Быхаве, Нясвіжы, Полацку, Слуцку і інш. АРГАНІЗАЦЫІ РСДРП на Белару- с і. Узнікненне і станаўленне арг-цый Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабо- чай партыі (РСДРП) на Беларусі ад- бывалі я ў рэчышчы агульнага працэсу фарміравання РСДРП. Аднак яно мела свае істотныя асабліва ці. Спецыфічнымі з’яўляліся сац. і нац. склад, ідэалагічныя і паліт. пазіцыі, характар і змест дзей- насці арг-цый, што было абумоўлена як складанасцю працэсу стварэння партыі ў агульнарас. маштабе, так і гіст., этніч- нымі, сацыяльна-эканам. і паліт. асаблі- васцямі развіцця краю. Гісторыя РСДРП у сталінскай аўтары- арнаі грактоўцы набыла шэраг істотных скажэнняў, зводзілася, па-сутнасці, да фор- мулы: «Гісторыя партыі — гісторыя баль- шавізму», да барацьбы бальшавікоў з роз- нымі апартуні т. плынямі і дробнабурж. пар- тыям . У адносінах да нац. кампартый думка даследчыкаў падпарадкоўвалася максіме: тая ці іншая з іх — арганічная частка баль- шавіцкай партыі. Ігнараваліся характар і асаблівасці працэсу іх фарміравання і дзей- насці, спрошчваліся і нівеліраваліся ўзаема- дзеянні з РСДРП у цэлым. Гісторыкі прыходзяць да высновы, што РСДРП аж да свайго VI з’езда (1917) з’яўлялася адзінай партыяй, у якой бальшавікі і меншав кі былі фрак- цыямі, плынямі. Іх узшкненне і барацьба былі адлюстраваннем уласцівых с.-д. руху рэвалюцыйнай і рэфармісцкай тэндэнцый, народжаных самім працэ- сам эканамічнага і палітычнага развіцця Расіі. Варта таксама ўлічваць, што гэтае адзінства мела свае асаблівасці на розных этапах фарміравання РСДРП, розных структурных яе ўзроўнях і ў роз- ных (эканам., нац.) рэгіёнах краіны. Асаблівасць с.-д руху надавала і тое, што ён узнік і развіваўся не толькі на запазычанай дактрынёрскай аснове мар- ксізму але і вырастаў з ідэй і практыкі народніцкага сацыялізму. На Беларусі зараджэнне с.-д. руху ад- носіцца да 1884—85. Пасля распаду на- родніцкай арг-цыі *Чорны перадзел» многія з былых яго членаў пайшлі за пляханаўскай групай «Вызваленне пра- цы». Гурткі ж «Народнай волі* аказаліся больш жыццяздольнымі і ўвайшлі ў ство- раную ў 1882 арганізацыю «Народнай ео- лі» ў Паўночна-Заходнім краі. Яна ства- рыла шэраг даволі буйных рабочых гурт- коў, якія аб’ядналіся ў «Рабочую аргані- зацыю» «Народнай волі* Паўночна-За- ходняга краю. Праграма апошняй была напісана на ўзор праграмы польскай ра- бочай партыі *Пралетарыят» (Вялікі, 1882—86), якая зыходзіла ў многім з марксісцкага светапогляду. Перакрыжа- ваны ўплыў групы «Вызваленне працы» і партыі «Пралетарыят» на працэс станаў- лення с.-д руху на Беларусі і склаў яго асаблівасць. Звязаныя з пляха- наўскай групай марксісцкія гурткі і арганізацыі Беларусі ўзніклі ў Вільні, Віцебску, Гродне, Мінску (пра кожны гл. адпаведны арт.), а таксама ў Гомелі з польскай рабочай партыяй — у Беласто- ку, Вільні, Віцебску і Пінску. Найбольш разнастайныя і трывалыя сувязі з расій- скімі і польскімі сацыял-дэмакратамі Арган 17 ст. 3 сярэдневяковай гравюры. падгрымлівалі гурткі Вільні — горада, які на мяжы 1880—90-х г. зрабіўся цэнт- рам с.-д руху Паўночна-Заходняга краю. Колькасна гурткі былі невялікімі - 5— 10 чал. Аднак ахарактарызаваць іх як цалкам марксісцкія нельга. У пёраважна сялянскім кра народніцкія ідэі мелі пад сабой аб'ектыўную сацыяльна-эканам. аснову. Змест і сэнс новага этапу ў гісто- рыі стварэння расійскай с.-д партыі вы- значаліся ўзнікненнем і дзейнасцю «Саюзаў барацьбы», пераемна звязаных з марксісцкімі гурткамі 1880-х — пач. 1890-х г. «Саюзы барацьбы», перш за ўсё створаны Леніным пецярбургскі, за- тым маскоўскі і кіеўскі падрыхтавалі Першы з'езд РСДРП (1898). Сацыял- дэмакратычныя арганізацыі Беларусі, што сфарміраваліся ў Віцебску, Гоме- лі, Гродне, Мінску (пра кожную гл. адпаведны арт.), мелі пераемнасць з тымі, што дзейнічалі тут у папя- рэдні перыяд і падрыхтавалі сувязі з «Саюзам барацьбы». Да канца 1890-х г. яны амаль поўнасцю пазбавіліся ад уплыву народніцкіх ідэй, але ў іх уз- мацнялася рэфармісцкая тэндэнцыя, якая атрымала назву эканамізм і была кваліфікавана іх радыкальна-рэвалюц. апанентамі (Ленін) як першая праява апартунізму. Уплыў эканамізму ў с.-д. арганізацыях, што фарміраваліся на Бе- ларусі, быў нават большы, чым у расійскіх арг-цыях. Тлумачыцца гэта вы- творчай раздробленасцю, стракатасцю сац. і нац. складу пралетарыяту Беларусі. У гэты ж перыяд у с.-д руху на тэр. Паўн.-Зах. краю праявілася тэндэнцыя да стварэння нац. с.-д. арганізацый, упершыню з усёй адкрытасцю — на ўста- ноўчым з’ездзе Літоўскай сацыял-да- макратычнай партыі (ЛСДП) у крас. 1896. Супраць выступілі С. Трусевіч, Ф. Дзяржынскі і інш., але асталіся ў меншасці і пацярпелі няўдачу. Трусевіч выншаў з ЛСДП і ў маі 1896 заснаваў Рабочы саюз Літвы (РСЛ) у складзе
142 АРГАНІЗАЦЫІ Віленскай, Мінскай і Смаргонскай арг-цый (усяго каля 300 членаў). У гэты ж час у агульнарас. с.-д. руху ўзнікла і арганізацыйна аформілася яўр. сепаратысцкая плынь. Прадстаўнікі яўрэйскіх с.-д. арг-цый Беластока, Вар- шавы, Вільні, Віцебска, Коўна і Мінска на з’ездзе ў Вільні, які адбыўся 25—27.9 (7—9.10).1897, прынялі рашэнне абства- рэнні «Усеагульнага яўрэйскага рабочага саюза ў Літве, Польшчы і Расіі» (гл. Бунд). РСДРП пасля I з’езда ўступіла ў па- ласу крызісу, які выявіўся і ў с.-д. руху на Беларусі, але з істотнымі асаблівасця- мі. Гал. з іх заключалася ў тым, што Бунду пад прыкрыццём агульнапарт. сцяга РСДРП удалося падпарадкаваць свайму ўплыву, уключыць у сваю струк- туру амаль усе с.-д. арг-цыі, што дзей- нічалі ў зах. губернях, хаця гэта пад- парадкаванне не было поўным ні ідэйна, ні арганізацыйна. Нямала сацыял-дэма- кратаў, праціўнікаў бундаўскага сепара- тызму, нярэдка аформленых у апазіцый- ныя групы, вяло барацьбу з Бундам унут- ры яго. Аднак такое становішча ў спалу- чзнні з адноснай слабасцю пралетарскай базы сацыял-дэмакратыі абумовіла і больш слабы ўзровень іскраўскага руху на Беларусі. Іскраўскія групы сфарміра- валіся ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Баб- руйску, Капылі. Прыхільнікі газ. «Пскра» былі ў Гродне, Брэсце, Оршы, Пінску, Мазыры, Смаргоні, Шклове. Яны сталі рэальнай сілай, здольнай стварыць пасля II з’езда РСДРП самастойныя, незалежныя ад Бунда арг-цыі. На гэтым з’ездзе зноў далі аб сабе знаць 2 тзндэн- цыі ў рабочым руху, адпаведна адлюстра- ваныя ў сацыял-дэмакратыі — рзв. і рэ- фармісцкая, якія прывялі да расколу па арганізац. пытаннях. Раскол на з’ездзе знайшоў свой працяг у фарміраванні дзвюх унутрыпарт. платформ, дзвюх фракцый — бальшавікоў і меншавікоў. Складанае перапляценне барацьбы і су- працрўніцтва між імі ў многім вызначыла далейшы лёс партыі. Пры гэтым разы- ходжанні на этапе дэмакратычнай рзва- люцыі не насілі праграмнага характару. Пры ўсёй вастрыні ідэйнай барацьбы прынцыповая лінія бальшавікоў і менша- вікоў была скіравана не на паглыблен- не расколу, а на аб’яднанне. Плыні то амаль зліваліся, то зноў разыходзіліся. На II з’ездзе РСДРП у спрзчках па пытанню аб месцы Бунда ў партыі на- радзілася ідэя стварэння на захадзе краіны Паўночна-Заходняга саюза РСДРП, у склад якога апрача арг-цый РСДРП павінны былі ўвайсці Бунд і Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Поль- скага і Літвы (СДКПіЛ). Маючы ў кожным горадзе к-т, які б ахопліваў сваім уплывам пралетарыят усіх нацыя- нальнасцей, Паўн.-Зах. саюз унёс бы планамернасць у парт. работу і вырашыў бы бундаўскае пытанне. Выхад Бунда з партыі, раскол яе на балыпавікоў і меншавікоў, асаблівасці сацыяльна-зка- нам. і паліт. умоў вызначылі іншы ход фарміравання абл. арг-цый. Але ў гал. ён адпавядаў рашэнням II з’езда. Лінія на стварэнне саюза была вытрымана, але не сумесна з Бундам, а супраць яго, у барацьбе з ім. У 1903—04 на Беларусі спатрэбілася паўторнае ства- рэнне арг-цый РСДРП, незалежных ад Бунда. Гэта асаблівасць наклала адбітак на ўнутрыпарт. барацьбу між бальшаві- камі і меншавікамі за ўплыў у арг-цыях і к-тах, што ствараліся. «Галоўным маты- вам стварэння адасобленых ад Бунда ар- ганізацый,— адзначалася ў справаздачы Паўн.-3ах. к-та ў ЦК РСДРП,— быў выхад апошняга з партыі». Высветлілася, што аўтарытэт Бунда быў значна пера- большаны, а рэальны трымаўся ў многім на аўтарытэце РСДРП. Не згодная з се- паратысцкім курсам Бунда частка яго членаў, асабліва рабочых, стала пакідаць арг-цыі. Рашаючым з’явілася тое, што Бунду не ўдалося ізаляваць сацыял-дэ- макратаў, якія ўзялі на сябе ініцыятыву стварзння мясц. груп і к-таў РСДРП. Ім садзейнічалі пасланцы ЦК, накіраваныя ў Расію з задачамі дапамогі к-там і ўста- наўлення з імі пастаянных сувязей кіру- ючых органаў партыі, стварэння каналаў транспарціроўкі л-ры. У стварэнні і ста- наўленні шэрага арг-цый РСДРП, аб’яд- нанні іх у Паўн.-Зах. і Палескі к-ты вык- лючна важную ролю адыгралі пасланцы ЦК, бальшавікі Л. Д. Махлін, М. М. Ка- ранеўскі, М. К. Уладзіміраў. Аналагічную работу вялі і пасланцы меншавіцкіх за- межных цэнтраў. Так праявілася логіка міжфракцыйнай барацьбы — найперш за ўплыў у нізавых арг-цыях, мясц. к-тах. Ішла яна з пераменным поспехам. У 1903 — пач. 1904 узніклі і сфарміра- валіся ў даволі вялікія, з разгалінаванай структурай Віленская, Віцебская, Дзвін- ская, Мінская арг-цыі РСДРП. У склад Віленскай акруговай арг-цыі з 1905 ува- ходзіла Смаргонская арганізацыя РСДРП. Пад кіраўніцтвам Мінскай пра- ходзіла станаўленне Бабруйскай аргані- зацыі РСДРП, Віцебскай, былі створаны Веліжская і Невельская рабочыя арг-цыі, Дзвінская і Солакская арг-цыі РСДРП. Іх уплыў распаўсюджваўся на цэнтр. і паўн. часткі краю. У сак. 1904 пад кіраўніцтвам Каранеўскага яны аб’ядна- ліся ў абл. арг-цыю, якая прыняла назву Паўночна-Заходні камітэт РСДРП. Ад- начасова на Пд Беларусі разгортваўся працэс стварэння яшчз адной абл. арг-цыі — Палескага камітзта РСДРП. У ліку першых тут сфарміраваліся Го- мельская, Навазыбкаўская і Клінцоўская арг-цыі, вакол якіх узнікла сетка драб- нейшых с.-д. груп. У студз. 1904 па ініцыятыве сацыял-дэмакратаў Го- мельскага чыг. вузла яны аб’ядналіся ў раённую арг-цыю на чале з Палескім к-там. У лютым у яе склад уліліся Магілёўская арг-цыя і Роменская група РСДРП. У стварзнні абодвух к-таў бальшавіц- кая частка ЦК дзейнічала значна актыў- ней, чым меншавіцкая. Імі цікавіўся аса- біста Ленін. 3 імі былі наладжаны даволі трывалыя сувязі, вялася перапіска, ім аказвалася дапамога л-рай, людзьмі, дру- карскімі прыладамі. У час утварэння абодва к-ты заявілі ў сваіх устаноўчых дакументах, што яны стаяць на бальша- віцкіх пазіцыях. Але ўжо праз 2—3 меся- цы пачаліся іх хістанні ў бок меншавізму. Пры наяўнасці ў партыі дзвюх плыней інакш і быць не магло. У барацьбе за скліканне трэцяга з’езда РСДРП (1905) абодва к-ты прынялі адпаведныя рэзалю- цыі ў яго падтрымку, вылучылі дэлегатаў: Дз. С. Пасталоўскага — ад Паўн.-3ах., Уладзімірава — ад Палескага к-таў, Р. Л. Шклрўскага — ад Мінскай арг-цыі РСДРП. Аднак няўстойлівасць іх пазі- цый, якая выявілася на пачатковай ста- дыі гснавання, засталася і надалей. Унут- рыпарт. барацьба — агульная рыса ўсіх арг-цый РСДРП у краіне. III з’езд РСДРП выпрацаваў платформу партыі ў рзвалю- цыі 1905—07 і разам з тым платформу пераадолення арганізацыйнага расколу і па пытаннях тактыкі. Бальшавікі прызна- валі з’езд як агульнапарт., меншавікі не прызнавалі, аднак арганізац. аб’яднання не адвяргалі. Адзін з гал. крытэрыяў баль- шавіцкай ці меншавіцкай арыентацыі мясц. арг-цый — прызнанне ці непры- знанне выбранага на з’ездзе ЦК партыі. Палескі к-т на Першым з’ездзе арганіза- цый РСДРП Палескага раёна (1905) выказаўся за прыняцце Статута з’езда, прызнанне ЦК, аднак не даў згоды назы- ваць з’езд агульнапартыйным. Агітацыя меншавікоў за далучэнне да Арганізац. камісіі падтрымкі не атрымала. Перамог пункт гледжання прымірэнцаў: прыняць усе захады да хутчзйшага аб’яднання абедзвюх частак партыі; для высвятлен- ня ўмоў аб’яднання ў бліжэйшы час склікаць абл. канферэнцыі Палескага і Паўн.-3ах. к-таў. Ранейшая ацэнка гэтых фактаў як сведчання жорсткай унутры- парт. барацьбы з мэтай размежавання аж да афармлення ў асобныя партыі патра- буе істотных паправак. Безумоўна, кож- ны бок імкнуўся зацвердзіць сваю пера- вагу, захаваць адзінства партыі на сваёй платформе, аднак пераадолела лінія на дасягненне згоды на ўзаемапрымаль- ных умовах. Першая расійская рэвалюцыя 1905— 07— наступны этап фарміравання РСДРП. За гэты час партыя вырасла колькасна, стала масавай, выпрацавала і праверыла сваю тактыку, здольнасць да кіраўніцтва. Колькасны склад арг-цый РСДРП на Беларусі да канца 1905 вырас прыкладна ў 4 разы і дасягнуў 4,5 тыс. чалавек. Для іх развіцця было харак- тэрным ускладненне структуры, прыняц- це ўласных праграм дзеянняў і статутаў, узмацненне ўзаемных сувязей. Як праві- ла, арг-цыі падзяляліся на раёны, мелі філіялы, многія гарадскія — ячэйкі, к-ты і падкамітэты на заводах, фабры- ках, чыг. дэпо (Мінская, Гомель- ская, Віцебская). На этапе найвы- шэйшага ўздыму рэвалюцыі значна расшырыліся раёны іх дзейнасці, узнікла новае важнае структурнае звяно — акруговыя арганізацыі РСДРП: Вілен- ская, Віцебская, Гродзенская, Мінская, Смаргонская. Патрэба ў іх дыктавалася
143 АРГАНІЗАЦЫІ неабходнасцю кіраўніцтва сялянскім ру- хам. У жн. 1905 у Мінску па ініцыятыве ЦК РСДРП адбылася 1-я Паўноч- на-Заходняя абласная канферэнцыя РСДРП, на якой прысутнічалі дэлегаты ад ЦК, Паўночна-Заходняга саюза РСДРП, Дзвінскага, Палескага і Рыж- скага к-таў, Віленскай, Віцебскай, Го- мельскай, Мінскай і Смаргонскай арг-цый РСДРП, Цэнтральнай групы Варшаўскай ваенна-рэвалюцыйнай арга- нізацыі. 3 дарадчым голасам на канфе- рэнцыі прысутнічалі прадстаўнікі Сма- ленскага к-та і Бабруйскай арг-цыі РСДРП. Канферэнцыя выпрацавала прынцыпы ўзаемадзеяння з іншымі нац. с.-д. арг-цыямі, выбрала бюро для каар- дынацыі дзейнасці арг-цый, абмену л-ры, падрыхтоўкі выдання абл. газеты. Аднак далейшы аб’яднаўчы працэс развіваўся без арг-цый Палескага к-та, які ў вер. 1905 быў лікаідаваны, а Гомельская, Магілёўская, Клінцрўска-Навазыб- каўская і Аршанская арг-цыі пераўтвора- ны ў раённыя к-ты з правам прадстаў- ніцтва на парт. з’ездах. У далейшым яны не прымалі ўдзелу ў з’ездах Паўн.-Зах. саюза, на базе якога ў канцы мая — пач. ліп. 1906 і створана абл. арг-цыя — Абласны саюз РСДРП Літвы і Беларусі. Адкрытая паліт. барацьба з царызмам, ператварэнне РСДРП у масавую партыю прывялі ў ходзе 1-й расійскай рэвалю- цыі да збліжэння бальшавіцкай і менша- віцкай плыней пры больш выразным акрэсленні іх ідэйна-паліт. аблічча. Ад- сюль і вынік: скліканне чацвёртага (Аб’яднаўчага) з’езда РСДРП (1906), на якім было дасягнута арганізац. адзінства партыі пры супярэчлівасці рэзалюцый па пытаннях тактыкі. З’езд пакідаў абодвум бакам шырокі прастор ідэйнай барацьбы супраць тых рашзнняў, якія яны лічылі памылковымі. Свабода абмеркавання і крытыкі ў імя адзінства дзеянняў з’яўля- лася шляхам да ўмацавання парт. арг-цый. I бальшавікі, і меншавікі добра ўсведамлялі, што ў тым сацыяльным ася- роддзі, у якім ім даводзілася дзей- нічаць, сіла ўплыву арг-цый РСДРП у многім забяспечвалася іх адзінствам. Арг-цыі РСДРП Беларусі пасля IV з’езда партыі таксама рашуча выказваліся за пераадоленне расколу. Але паколькі іх члены і раней цьмяна разумелі сутнасць разыходжанняў паміж бальшавіцкай і меншавіцкай праграмамі, то і пасля з’езда не адбылося выразнага ідэйна- паліт. размежавання па фракцыях. Пе- раадоленне расколу ім бачылася гал. чы- нам як аб’яднанне цэнтр. парт. органаў і ўстаноў. У арг-цыях РСДРП Белару- сі меншавіцкі ўплыў быў значна большы, але і тут абвастрэнне ідэйна-паліт. ба- рацьбы пасля IV з’езда дало сябе знаць. Меншавікі напачатку не прынялі ле- нінскай ідэі цэнтралізму як арганізац. прынцыпу, слушна раскрылі небяспеку перарастання яго ў звышцэнтралізм, ба- напартызм. Таму на Першай канферэн- цыі РСДРП у снеж. 1905 у процівагу цэнтралізму быў сфармуляваны прын- цып дэмакратычнага цэнтралізму. Адпаведна яму будаваліся і арг-цыі РСДРП Беларусі. Іх к-ты мелі права ідэйных і практычных кіраўнікоў мясц. арг-цый, склікання чарговых і надзвыч. з’ездаў і канферэнцый, выдання перыя- дычных друк. органаў і неперыядыч- най агітац. л-ры. Падпарадкаваныя ім арг-цыі і групы карысталіся шыро- кай самастойнасцю ў мясц. справах, ме- лі права непасрэдных зносін з кіруючымі цэнтрамі партыі. К-ты фарміраваліся на выбарнай аснове, але мелі права на ка- аптацыю новых членаў, роспуск тых ці іншых арг-цый. Арг-цыі РСДРП Белару- сі адверглі прынцып федэратыўнай пабу- довы партыі. Аб гэтым, у прыватнасці, гаварылася ў рэзалюцыі «Па поваду аб’яднання з Бундам», прынятай уста- ноўчым з’ездам арг-цый Паўн.-Зах. саюза. Умовы барацьбы ў падполлі дыктавалі ў многім ахвяраваць дэмак- ратызмам на карысць цэнтралізму, бяс- спрэчна выконваць кіруючыя ўказанні зверху. Аб іх імкненні да арганіза- цыйнай цэласнасці, прыхільнасці да цэнтралізму і адначасова аб больш сла- бым фракцыйным падзеле ў арг-цыях РСДРП Беларусі сведчыць, як гэта ні парадаксальна, і прызнанне большасцю з іх абавязковымі для партыі ўсіх ды- рэктыў меншавіцкага ЦК, абранага на IV з’ездзе (бальшавіцкае крыло высту- пала за адзінства дзеянняў пры магчы- масці ідэйнай барацьбы). Пра гэта свед- чыць і падтрымка рэзалюцыі ЦК «Аб свабодзе крытыкі рашзнняў партыйных з’ездаў» (асн. змест яе зводзіўся да абмежавання барацьбы вакол рашэнняў IV з’езда), яго плана паліт. кампаніі. Характэрна, што на прынцыпах цэнтра- лізму будавалі свае арг-цыі і Бунд, эсзры, БСГ — па-сутнасці ўсе партыі рэвалюц. лагера. 3 прычыны, што і бальшавіцкая і меншавіцкая плыні прызнавалі мэты дэ- макратычнай рэвалюцыі, у арг-цыях РСДРП не наглядалася бачных разы- ходжанняў па пытаннях праграмы. Для мясц. арг-цый, замкнёных на практыч- ных задачах, тзарэтычныя спрэчкі на- сілі даволі абстрактны характар. Прак- тычныя задачы ў гал. былі скіраваны на звяржэнне самадзяржаўя. Сацыя- лістычныя мэты выступалі як натхня- ючы ідэал, вызначэнне перспектывы. Таму на этапе бурж. рзвалюцыі ў рабо- чую партыю, што ўвасабляла сабой па- слядоўна-радыкальную лінію барацьбы з царызмам, уступалі (папаўняючы рады бальшавікоў, меншавікоў і нефракцый- ных сацыял-дэмакратаў) дробнабурж. рэвалюцыянеры, у значнай колькасці інтэлігенцыя. Тэндэнцыя тым больш ха- рактэрная для Беларусі, дзе слсй пра- летарыяту быў адносна невялікі, распы- лены па дробных прадпрыемствах, а слой рамеснікаў, дробных уласнікаў, чы- ноўніцтва — даволі шырокі. Накладвала адбітак і нац. стракатасць. Яўрэйская бедната служыла гал. крыніцай рабочай сілы для дробнай прамысловасці і рамес- най вытворчасці. На заводах і фабрыках пераважалі беларусы, рускія і ўкраінцы (75,4 % рабочых). Сялянства, якое складала больш за 80 % насельніцтва, было амаль цалкам беларускае. Інтэ- лігенцыя ў асноўным была руская, поль- ская і яўрэйская. Уласна беларуская, нацыянальна свядомая інтэлігенцыя яш- чэ толькі складвалася на аснове вы- хадцаў з сял. сем’яў. 3 гэтага зразуме- ла, чаму ля вытокаў пераважнай боль- шасці арг-цый РСДРП на Беларусі стаялі рускія, польскія і яўрэйскія ін- тэлігенты — выхадцы з гар. разначын- ных слаёў (зрэдку дваранства), слу- жачых, асоб свабодных прафесій, чаму такую значную ролю ў іх станаў- ленні адыгралі сасланыя ў зах. губер- ні расійскія сацыял-дэмакраты (і баль- шавікі і меншавікі), прадстаўнікі кіру- ючых цэнтраў. Бел. інтэлігенцыя сваім сімвалам веры абрала ідэалы нац.- вызваленчай барацьбы, яе прадстаўнікі ў 1902 заснавалі партыю Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Гэтым у многім тлумачыцца і той факт, што са- мастойная бел. с.-д. плынь (накшталт літоўскай, польскай) не аформілася ар- ганізацыйна. Аднак у бел. нац.-дзмак- ратычным руху ў БСГ уплыў с.-д. ідэй адчуваўся моцна. Лічыць с.-д. рух занесе- ным на Беларусь звонку, прывітым штуч- на было б памылкай. Ен меў пад сабой пэўную сацыяльную базу — не толькі пралетарыят, але і паўпралетарыят, дроб- набурж. слаі горада, сялянства. Гэта адлюстравалася і ў складзе арг-цый РСДРП. У тых з іх, што ўзніклі ў губ. цэнтрах, на буйных чыг. вузлах, паступо- ва сфарміраваліся праслойкі заводскіх, чыг. рабочых — рускіх, беларусаў, яўрэяў. У арг-цыях_ невялікіх гарадоў і мястэчак пераважалі рамеснікі, у боль- шасці яўрэі, у вясковых — сяляне-бе- ларусы. Безумоўна, такі сацыяльны і нац. склад арг-цый адбіваўся на іх паліт. пазіцыях, на фарміраванні плы- ней. Пераважна бальшавіцкай пазіцыяй на ўсіх этапах рэвалюцыі вылучЫліся Мінская, Бабруйская і Барысаўская арг-цыі РСДРП. Палітычнае аблічча астатніх мянялася. Такім чынам, агуль- ная для ўсёй РСДРП тэндэнцыя фрак- цыйнага размежавання ў арг-цыях Бела- русі праявілася з адставаннем па часе і пры значна болыпым росце меншавіц- кай плыні. Сярод дэлегатаў, пасланых на пяты (Лонданскі) з’езд РСДРП (1907), быў толькі 1 бальшавік — ад Мінскай арг-цыі. Віцебская, Смаленская акруго- вая, Смаргонская, Дзвінская і Го- мельская раённая паслалі меншавікоў. У рэвалюцыі 1905—07 асн. разыхо- джанні паміж дзвюма плынямі разгар- нуліся па пытаннях тактыкі. Бальша- віцкая тактыка грунтавалася на ідэі гегемоніі пралетарыяту ў дэмакратычнай рэвалюцыі, зліцця яго барацьбы супраць капіталізму з агульнадэмакратычнай (і агульнасялянскай) барацьбой супраць самадзяржаўя. Па-новаму вырашалася пытанне аб уладзе — рэв.-дэмакратыч- най дыктатуры пралетарыяту і сялянст- ва, устанаўленне якой бачылася як пера- мога бурж.-дамакратычнай рэвалюцыі, што служыла пераходнай формай да рэвалюцыі сацыялістычнай без працягла-
144 АРГАНІЗАЦЫІ га гіст. інтэрвалу. 3 такога разумення расстаноўкі класавых сіл і развіцця па- дэей вырастала і бальшавіцкая тактыка «левага блоку». Гегемонія пралетарыяту тут трактавалася не ў якасці нейкай вышэйшай каманднай сілы, а перадавога барацьбіта, чые інтарэсы ў найбольшай ступені адпавядалі агульнанародным. Адсюль тактыка нейтралізацыі лібераль- най буржуазіі, яе спроб стаць на чале вызваленчага руху пры дапушчальнасці практычных кампрамісаў з ёю як апазі- цыйнай царызму сілай. Вызначаліся і спосабы злому старой паліт. сістэмы — рэвалюцыйныя, а не рэфармісцкія, курс на ўсеагульную стачку, якая перарасла б ва ўсенар. ўзброенае паўстанне. Магчы- май формай рэв.-дэмакратычнай дыкта- туры Ленін напачатку лічыў Часовы ўрад, сфарміраваны на кааліцыйнай аснове, а пазней — Саветы. Менпіавіцкая тактыка арыентавалася на паступовае развіццё рэвалюцыі па ўзыходзячай лініі, паэтапнае ўсталяван- не спачатку ўлады буйной ліберальнай буржуазіі, потым дробнай рэвалюц. бур- жуазіі ў выглядзе дэмакратычнай рэспуб- лікі, нарэшце, пасля сацыяліст. пераваро- ту, улады пралетарыяту. Меркавалася працяглае існаванне капіталіст. зтапу развіцця грамадства. Меншавікі мелі на ўвазе гегемонію буржуазіі ў рзвалюцыі, адводзілі пралетарыяту ролю «крайняй левай апазіцыі», лічылі мэтазгодным яго саюз з буржуазіяй. Відавочна, што тактыка бальшавікоў вызначалася крайнім радыкалізмам, уяў- ляла сабой па сутнасці тактыку грамадз. вайны. Меншавіцкая тактыка зыходзіла з ідэі паступовых сацыяльных пераўтва- рэнняў без прымянення насілля. Такое складанае спалучэнне і су- тыкненне дзвюх тактык знайшло аддюст- раванне і ў дзейнасці арг-цый РСДРП Беларусі. У студэеньскіх выступленнях 1905 найбольш актыўна дзейнічаў Палес- кі к-т, які сам узначальваў стачку го- мельскіх чыгуначнікаў 8—12(21—25). 1.1905. На яго арыентавалася Магілёў- ская арг-цыя РСДРП. Шырокі размах набыла стачка рабочых Смаргоні 13 — 14(26—27) студз., падрыхтаваная мясц. сацыял-дэмакратамі разам з прадстаў- нікамі Віленскай арг-цыі РСДРП і Бе- ластоцкай арг-цыі СДКПіЛ. Пад іх кі- раўніцтвам тут створана першая на Бе- ларусі забастовачная камісія. Вусная і друкаваная агітацыя сацыял-дэмакратаў стала гал. сродкам арг-цыі кіраўніцт- ва рабочым рухам на Беларусі. У студз.— сак. 1905 Палескі і Паўн.-3ах. к-ты РСДРП значна павялічылі коль- касць сваіх выданняў, пашырылі тэма- тыку. У лістоўках і пракламацыях тлумачылася неабходнасць звяржэння самадзяржаўя і замены яго Устаноў- чым сходам, падтрымлівалася ідэя ўзброенага паўстання, крытыкавалася пазіцыя ліберальнай буржуазіі за яе га- тоўнасць пайсці на змову з царызмам. В(цебская арг-цыя першая на Беларусі падтрымала ленінскі заклік стварэння Часовага рэв. ўрада. У ходэе студэ.-сакавіцкіх выступлен- няў арг-цыі РСДРП зрабілі спробы ажыццяўлення тактыкі «левага блоку». Пытанні пра адносіны да непралетар- скіх партый, шляхі згуртавання ўсіх рэвалюц. сіл, іх сумесныя дзеянні аб- мяркоўваліся на парт. і рабочых схо- дах. У студэ. Мінская арг-цыя РСДРП правяла 7 сходаў аб праграме і тактыцы Бунда, эсэраў. Выявіліся старыя разы- ходжанні. Так, у выніку пагадненняў Бабруйскай, Гомельскай і Магілёўскай арг-цый РСДРП з мясц. к-тамі Бунда былі падзелены сферы работы па нац. прыкмеце. Мінскія эсэры эпізадычна ўдэельнічалі ў забастоўках, што право- дэіла арг-цыя РСДРП, дапамагалі ім рас- паўсюджваць л-ру, прадастаўлялі свае канспіратыўныя кватэры. У цэлым, аднак, кантакты арг-цый РСДРП з т. зв. непралетарскімі партыямі на Беларусі ў студз.—сак. 1905 былі нешматлікімі. Пазіцыі арг-цый РСДРП першага пе- рыяду рзвалюцыі па пытаннях тактыкі адлюстравалі выступленні іх дэлегатаў на III з’ездзе партыі: Уладзімірава — ад Палескага, Дз. С. Пасталоўскага — ад Паўн.-3ах- к-таў і Р. Л. Шклоў- скага — ад Мінскай арг-цыі РСДРП. Тактыкі адкрытых выступленняў пры- трымліваліся арг-цыі РСДРП Беларусі і ў вясенне-летні перыяд рэвалюцыі 1905, што адпавядала гал. тзндэнцыі яе раз- віцця — уздыму і палітызацыі масавага рабочага і агульнадэмакратычнага руху. Усяго ў сак.— чэрв. рабочы рух ахапіў 56 гарадоў і мястэчак. У паліт. забастоў- ках удзельнічала 98 тыс. чал., у дэман- страцыях — 30 тыс., у масоўках і мані- фестацыях — 94 тыс. У гэты перыяд былі створаны пярвічныя ячэйкі непас- рэдна на прадпрыемствах, пашырылася іх сетка на перыферыі, практычнае су- працоўніцтва з арг-цыямі іншых рэв. партый. Адметнай рысай тактыкі арг-цый РСДРП стала спалучэнне агульных за- дач рэвалюцыі (8-гадзінны рабочы дзень, заканчэнне вайны, свабода слова, друку, сходаў і саюзаў, вызваленне ўсіх па- літвязняў, Устаноўчы сход) з канкрэт- нымі патрабаваннямі рабочых пэўнага прадпрыемства, горада, мястэчка, са- цыяльнага пласта. Характэрныя ў гэтым сэнсе лістоўкі Бабруйскай арг-цыі РСДРП: «Да рабочых завода» і «Да ўсіх рабочых горада Бабруйска». У перыяд вясенне-летніх выступлен- няў арг-цыі РСДРП падтрымлівалі лінію на ўзброенае паўстанне. Гзта ідэя прапа- гандавалася ў друку, праяўлялася ў практычных мерах па назапашванні зброі, стварэнні баявых дружын, пад аховай якіх праходзіла большасць мітын- гаў, сходаў, дэманстрацый. Лінія на паўстанне вызначалася не толькі ўста- ноўкамі бальшавікоў, але і ростам рзв. РУХУ> узмацненнем рэпрзсіўных мер улад супраць народа. У чзрв. пры разгоне дэманстрацыі ў Мінску казакі і паліцыя прымянілі зброю: трое забіта, шмат пара- нена, 185 арыштавана. Узброеныя сутык- ненні ў ходзе чэрвеньскіх дэманстрацый адбыліся ў Бабруйску, Барысаве, Віцеб- ску, Гомелі. Этап найвышэйшага ўздыму рэвалю- цыі (восень — зіма 1905) стаў этапам найбольшага ўплыву на яе ход арг-цый РСДРП, а ўнутры іх — уплыву бальшаві- коў. Гэтаму спрыяла рэарганізацыя пар- тыі, праведэеная ў адпаведнасці са зва- ротам ЦК РСДРП, надрукаваным 10(23).10.1905 у газ. «Новая жнзнь», і артыкулам Леніна «Аб рэарганізацыі партыі», змешчаным у пераказе ў газ. »Северо-Западный край», што знаходзі- лася пад уплывам Мінскай арг-цыі РСДРП. Новыя ўмовы, створаныя завая- ваннем паліт. свабод (хаця і няпоўных), давалі магчымасць правесці частковую легалізацыю дэейнасці партыі, выдаваць легальна л-ру. Ставілася задача побач з канспіратыўным апаратам ствараць но- выя, адкрытыя і паўадкрытыя арг-цыі партыі, пашыраць дэмакратычную вы- барнасць у парт. жыцці. Найбольш поў- на правяла рэарганізацыю Мінская гру- па РСДРП. Яна разгарнула кампанію «закліку ў партыю», які праводэіўся на парт. сходах, у ячзйках на прадпры- емствах, рабочых «біржах», у чайных. Упершыню былі ўведзены парт. білеты, праведзена рэгістрацыя членаў партыі. Заклік у партыю ажыццяўляўся ў цеснай сувязі з прапагандай узброенага паў- стання. Такі ж характар у асн. насілі і рэзалюцыі сходаў: прымкнуць да РСДРП і пад яе сцягам уступіць у барацьбу з урадам. Стварыць уласную легальную газету арг-цыям РСДРП Бе- ларусі не ўдалося. Але функцыі яе ў мно- гім выконвала газ. «Северо-Западный край». Сцверджанне паліцыі, што ўсе супрацоўнікі яе рэдакцыі і рабо- чыя друкарні — члены РСДРП,— пера- большванне, але іх спачуванне сацыял- дэмакратам — факт бясспрэчны. Супра- цоўнікі газеты М. Лукоўскі і Ф. Гай- ліц уваходзілі ў кіраўніцтва Мінскай гру- пы, былі актыўнымі прапагандыстамі. У ходзе перабудовы парт. работы арг-цыям РСДРП удалося пашырыць свой уплыў у рабочым руху праз пра- фесійныя саюзы. Так, у склад Мінска- га камітэта Усерасійскага чыгуначнага саюза на першым яго з’ездзе 9(22) кастр. былі абраны члены РСДРП С. А. Валынскі, М. М. Кузняцоў, П. В. Жаба, П. С. Фармакоўскі, блізкі да партыі беспартыйны I. 1. Метлін, эсэры П. Я. Гамзегурдзі, М. В. Рэверэлі, М. I. Кула- коўскі. «Чыгуначны саюз у горадзе Мінску,— канстатавала паліцыя,— пры- няў сацыял-дэмакратычную праграму», а яго к-т стаў як бы «чыгуначнай секцыяй» партыі. Сярод чыг. служачых была створана група РСДРП, у якую ўвайшлі: Кузняцоў, I. Д. Масквін, I. В. Халево, С. Я. Уманскі, Н. Г. Леў- чанка, Н. В. Фамічова, А. М. і 3. А. Бай- раноўскія. Услед за Мінскім к-там чыг. саюза ў ліст. 1905 створаны к-т саюза Гомельскага раёна, аддзяленні ў Бара- навічах, Ваўкавыску, Жлобіне, Кобрыне, Лунінцы і Пінску, уплыў арг-цый РСДРП у якіх таксама быў адчувальны. Пры стварэнні беспарт. прафсаюзаў узмацні- ліся кантакты сацыял-дэмакратаў з
145 АРГАНІЗАЦЫІ прадстаўнікамі іншых партый, асабліва з эсзрамі. Такія прафсаюзы пры ўдзеле РСДРП былі створаны і сярод рамес- нікаў, дзе раней панаваў Бунд, у прыват- насці, прыказчыкаў і шаўцоў у Мінску, прыказчыкаў у Віцебску, гарбароў у Смаргоні. Як беспарт. сфарміраваліся ад- дэяленні саюза паштова-тэлеграфных служачых у Барысаве, Гомелі, Мінску. Арг-цыі РСДРП стаялі на чале Кастр. стачкі 1905. Найбольшай актыўнасцю вызначаліся дэеянні Мінскай арг-цыі РСДРП і Мінскага к-та чыг. саюза. Менавіта мінскія чыгуначнікі 7(20) кастр. пачалі забастоўку, якая да 12(25) кастр. набыла агульнагар. характар. 3 10(23) па 12(25) кастрычніка да яе да- лучыліся чыгуначнікі Брэста, Гомеля, Оршы, Пінска, рабочыя многіх заводаў і фабрык, рамеснікі. Эсэры неахвотна ішлі на адзінства дзеянняў і перагле- дэелі сваю пазіцыю толькі пасля Кур- лоўскага расстрэлу 1905. Жалобныя дэ- манстрацыя і мітынг 20 кастр. (2 ліст.), прысвечаныя памяці ахвяр расстрэлу, былі арганізаваны сумесна арг-цыямі РСДРП, Бунда, эсэраў і мясц. к-там прафсаюза чыгуначнікаў. У хуткім часе супрацоўніцтва аформілася арганізацый- на — створаны Мінскі кааліцыйны савет, у які ўвайшлі па 2 прадстаўні- кі ад арг-цый РСДРП, Бунда, эсз- раў, к-та прафсаюза чыіуначнікаў, ра- бочых. Аналагічныя саветы, к-ты, камісіі ўзніклі ў Баранавічах, Ваўкавыску, Ві- цебску, Гомелі, Лунінцы, Магілёве, Ма- зыры, Оршы, Пінску. У радзе месцаў яны ператварыліся ў своеасаблівыя органы ўлады. 12 дзён распараджаўся чыг. вуз- лом Кааліцыйны савет у Мінску, 9 дзён кіраваў масавымі выступленнямі рэвалюц. к-т у Мазыры (гл. Мазыр- ская рэспубліка 1905). Шырокія паў- намоцтвы меў Гомельскі камітэт дэле- гатаў 1905. Як спробу стварэння са- мастойнай рэспублікі кваліфікавала па- ліцыя дзеянні камітэта ў Оршы (гл. Аршанскія выступленні працоўных 1905). У падпарадкаванне саветам (к-там, камісіям) арг-цыі РСДРП, Бун- да, эсэраў перадавалі створаныя імі баявыя дружыны. Снежаньская забастоўка на Беларусі была абмежавана гал. чынам выступлен- нямі чыгуначнікаў. Змораныя папя- рэднім напружаннем, слаба згурта- ваныя рабочыя прамысловых прад- прыемстваў і рамеснікі іх не пад- трымалі. Прыкметы спаду рэв. хва- лі на Беларусі праявіліся раней, чым у прамысловых цэнтрах. Бунд адрэагаваў на гэта адыходам ад актыўных дзеян- няў, аслабленнем супрацрўніцтва з арг-цыямі РСДРП, матывуючы гэта не- абходнасцю захавання сіл для будучай барацьбы за «яўрэйскую справу». Эсэры захавалі вернасць рэв. тактыцы. Менавіта іх прадстаўнікі разам з сацыял-дэмакра- тамі складалі ў к-тах чыгуначнікаў ак- тыўнае ядро. Так, у Мінскім чыг. к-це і сярод служачых ідэалагічнае забеспя- чэнне забастоўкі было ўскладзена на сацыял-дэмакратаў Валынскага, Жабу, Метліна і эсэра Гамзегурдзі. Жаба, а так- сама эсэры Гамзегурдзі, Руцкі, Кула- коўскі непасрэдна кіравалі дзеяннямі груп рабочых. Снежаньская стачка хаця і адзначана шзрагам узброеных сутык- ненняў з паліцыяй, войскамі і нават паў- станнем чыг. батальёна ў Баранавічах (гл. Баранавіцкае выступленне рабочых і салдат 1905), аднак ва ўзброенае нар. паўстанне не перарасла. Арг-цыі РСДРП вялі актыўную работу ў вёсцы, імкнуліся зацвердзіць сярод сялянства сваё лідэрства.Па падліках гіс- торыка 3. В. Шыбекі, у 1905 паліцыяй у бел. вёсках былі знойдзены нелегаль- ныя выданні: РСДРП — у 134 населе- ных пунктах, партыі эсзраў — 75, БСГ — 25, Бунда — 18, Польскай партыі сацыялістычнай (ППС) — 18, анархіс- таў — 12, Усерас. сялянскага саюза — 12, Сацыялістычнай партыі Белай Ру- сі — 11. Гэтыя звесткі сведчаць і пра размах рэв. работы на вёсцы, і пра ўклад кожнай з партый у змаганне сялян за зямлю і волю. Уяўленні РСДРП, эсэраў, БСГ, Сацыяліст. партыі Белай- Русі і інш. аб шляхах звяржэння са- мадзяржаўя праз узброенае паўстанне супадалі. Гзтак жа, як і погляды на срод- кі антыпамешчыцкай барацьбы: найлеп- шым яны лічылі сельскагасп. забастоўку. Не толькі РСДРП, як сцвярджалася ра- ней, але і грамадаўцы, і эсэры мелі непас- рэднае дачыненне да арг-цыі і правядзен- ня такіх забастовак, у т. л. і бульбяных забастовак 1906. На этапе спаду рэвалюцыі змяні- лася і тактыка арг-цый РСДРП, узрас- лі ўнутрыпарт. супярэчнасці, меншавіцкі ўплыў. Скліканне Дзярж. думы адкры- вала магчымасць парламенцкай бараць- бы за дэмакратычную перабудову краіны. Спад рэвалюцыі здаваўся часовым. Таму РСДРП, асабліва бальшавікі, палічылі за лепшае прытрымлівацца рэв. тактыкі і заклікалі да байкоту 1-й Думы. Гэтую тактыку праводзілі і меншавікі, Бунд, эсэры, БСГ, хаця кожны са сваёй маты- вацыяй. Бальшавікі выступалі за «актыў- ны байкот» у спалучэнні з масавай агіта- цыяй, арг-цыяй рэв. сіл, падрыхтоўкай паўстання, звяржэннем самадзяржаўя і стварэннем часовага рэв. ўрада. Менша- вікі стаялі за стварэнне органаў самакі- равання, якія павінны былі стаць «пралогам паўстання», а бундаў- цы — за скліканне Устаноўчага сходу, але без закліку да ўзброенага паўстання. Думская тактыка бальшавікоў была раз- лічана на падтрымку левага крыла лібер. дэмакратыі ў імя сумеснай з рэв. дэ- макратыяй атакі на самадзяржаўе. Дум- ская тактыка арг-цый РСДРП на Белару- сі насіла супярэчлівы характар, што тлу- мачыцца складанасцю расстаноўкі паліт. сіл, міжпарт. барацьбой унутры рэвалюц. лагера і ўнутрыпарт. барацьбой паміж бальшавіцкай і меншавіцкай плынямі. На этапе найвышэйшага ўздыму рэ- валюцыі пераважала бальшавіцкая лінія, узгодненая арг-цыямі Паўн.-Зах. саюза і Палескага к-та на Першай аблас- ной канферэнцыі арганізацый РСДРП Паўночна-Заходняга краю (жн. 1905). У рэзалюцыі пра адносіны да Думы адзначалася, што канферэнцыя далу- чаецца да прапаноў ЦК і пастанаўляе змагацца за скліканне рэв. шляхам Устаноўчага сходу, весці падрыхтоўку пралетарыяту да адкрытага выступлення ў форме забастовак, дэманстрацый і ўзброенага паўстання. Паўн.-3ах. саюз распрацаваў «план актыўнага пратэсту»: выданне масавымі тыражамі праклама- цый і лістовак, рэгулярнае правядзенне масовак, сходаў на фабрыках і заводах, шырокая агітацыя ў асяродку бурж. дэ- макратыі. У гал. сваіх пунктах план быў рэалізаваны. Пасля паражэння Снеж. ўзброенага паўстання тактычная лінія арг-цый РСДРП страціла сваё адзінства. Най- большай радыкальнасцю вылучаліся па- зіцыі Віцебскай і Мінскай арг-цый, якія адхілілі план паліт. кампаніі, прапана- ваны пасля IV з’езда меншавіцкім ЦК РСДРП. У шэраіу выданняў Паўн.-Зах. саюза выразна праступіла ідэя меншавікоў на пераўтварэнне Думы ў орган агульнанар. руху (у проці- вагу бальшавіцкаму: «Зробім Думу срод- кам рэвалюцыі»). Роспуск 1-й Думы [8(21).7.1906] арг-цыі РСДРП ацані- лі як заканамерны, бо для царызму нават такая стрымана апазіцыйная ўста- нова здавалася занадта рэвалюцыйнай. У ходзе кампаніі па выбарах 2-й Дзярж. думы дзейнасць арг-цый РСДРП Бела- русі вызначалася дваістасцю, непасля- доўнасцю, перапляценнем радыкальных і рэфармісцкіх установак. Нягледзячы на выпрацаваную на Першай канферэнцыі Абласнога саюза РСДРП Літвы і Бе- ларусі (жн. 1906) выбарчую платфор- му, арг-цыі, што ўваходэілі ў яго, не здолелі выступіць як адзінае цэлае. Не змаглі яны сфарміраваць і сама- стойныя выбарчыя камісіі. Гэта абляг- чала сілам урадавага лагера барацьбу за мандаты. Як адзначалася ў рэ- залюцыі Трэцяй канферэнцыі Абласно- га саюза РСДРП Літвы і Беларусі (сак. 1907), перадвыбарчая барацьба вялася парт. арг-цыямі недастаткова планамер- на, слаба было наладжана супрацоў- ніцтва са спачуваючай РСДРП дэмак- ратычнай інтэлігенцыяй. Пасля разгону 2-й Думы і задушэн- ня рэвалюцыі, пад ударамі масавых арыштаў большасць арг-цый РСДРП паступова спыніла сваю дзейнасць. Бы- лі разгромлены ці значна аслаблены арыштамі арг-цыі ў Віцебску, Гомелі, Гродне, Мазыры, Оршы, Пінску, Смар- гоні. Толькі Мінская арг-цыя падвяр- галася разгрому каля 10 разоў. У вы- ніку колькасны склад мясц. арг-цый зменшыўся больш чым у 15 разрў. Як арганізац. цэлае перастаў існаваць Абл. саюз РСДРП Літвы і Беларусі, вясной 1908 паліцыя арыштавала членаў яго к-та. У гады рэакцыі толькі адзінкавыя з існаваўшых на Беларусі арг-цый РСДРП змаглі аднавіцца. Аднак і колькасна, і па маштабу дзейнасці яны значна саступалі сваім папярэднікам. Склад іх па-раней- шаму быў змешаны — балыпавіцка-мен-
146 АРГАНІЗАЦЫІ шавіцкі. У канцы 1907 аднавіла работу Мінская арг-цыя РСДРП, у 1908 — Ві- ленская (ахоплівала ўплывам бел. Аш- мянскі, Дзісенскі, Лідскі паветы), групы ў Гродне, Брэсце, Вілейцы, Смар- гоні. Невялікія с.-д. групы існавалі ў Го- мелі, Магілёве, Оршы, Чавусах, Рэчы- цы, Мазыры. У Навазыбкаве быў створаны адзін з асн. складоў л-ры, част- ка якой заставалася для распаўсюджван- ня на Беларусі. Па гэтай прычыне ў шэрагу гарадоў (Мінску, Гомелі, Грод- не, Магілёве) с.-д. групы здолелі ства- рыць неблагія бібліятэчкі рэвалюц. вы- данняў. У снеж. 1908 адбылася Нара- да рэвалюцыйных сацыял-дэмакратаў Паўночна-Заходняга краю, на якой пры- сутнічалі прадстаўнікі арг-цый РСДРП Вільні, Гродна, Брэста і Вілейкі. Нарада асудзіла ліквідатараў і адзавістаў, вы- казалася за ўмацаванне нелегальных арг-цый партыі, за ўдзел с.-д. фрак- цыі ў Думе з мэтай выкарыстання яе ў якасці агітацыйнай трыбуны, абрала свайго дэлегата на Пятую канферэн- цыю РСДРП (1908). У студз. 1908 ЦК РСДРП прыняў рашэнне аб стварэнні 4 абл. цэнтраў, у т. л. Паўн.-Зах. саюза (побач з Крымам, Паволжам, Поўднем). Але першая такая спроба ў лютым 1908 поспеху не мела. Другая Паўночна- Заходняя абласная канферэнцыя РСДРП з удзелам дэлегатаў ад арг-цый Вільні, Віцебска, Дзвінска, Смаргоні, Шаўлі хоць і выбрала абл. бюро, але яно хутка распалася. Не ўдалася і дру- гая спроба: серыя арыштаў сацыял- дэмакратаў сарвала канферэнцыю, склі- канне якой рыхтавалася на вер. 1909. У вер. 1909 адбылася нарада прадстаў- нікоў Гомельскай, Навазыбкаўскай, Клінцоўскай, Суражскай, Старадубскай, Мглінскай с.-д. арг-цый (гл. Нарада ар- ганізацый РСДРП Палескага раёна), дзе прынята рашэнне аднавіць абл. кі- руючы орган — Палескі к-т РСДРП з ранейшым раёнам дзейнасці. Нарада даручыла Гомельскаму акруговаму к-ту РСДРП выконваць функцыі абл. парт. органа. Тзндэнцыя на аднаўленне абл. цэнтраў сведчыла аб жыццяздольнасці арг-цый РСДРП, хоць яны не мелі пад сабой трывалай апоры — шырокай сеткі парт. арг-цый на месцах. Да мо- манту V канферэнцыі арг-цыі РСДРП Беларусі прайшлі пэўную стадыю аднаў- лення і ўмацавання. Безумоўна, ліквіда- тарска-адзавісцкія тэндэнцыі стрымліва- лі гэты працэс, але ў саміх арг-цыях яны праявіліся слаба. Хаця арг-цыі РСДРП заставаліся змешанымі, бальша- віцка-меншавіцкімі, у якасных адносінах яны былі іншымі, чым раней. У іх заста- ліся гал. чынам меншавікі-партыйцы. Не ўваходзілі ў іх меншавікі-ліквідатары. Бунд у адносінах да РСДРП заняў лікві- датарскія пазіцыі. У перыяд новага рэв. ўздыму працэс росту і ўмацавання арг-цый РСДРП Бе- ларусі не набыў значных машта- баў. У Палескім рэгіёне ў 1910 аднаві- лі сваю дзейнасць с.-д. гурткі ў дэпо Палескай чыгункі, на фабрыцы «Везу- вій», лесапільным з-дзе Лявіціна, у чы- гуналіцейных майстэрнях Фрумкіна, інш. прадпрыемствах Гомеля. На пач. 1911 аднавйгіся 3 яе раённыя арг-цыі РСДРП: Чыіуначная, Гарадская і Нава- беліцкая. 3 прыездам на Палессе ў 1911 У. М. Залежскага рэв. дзей- насць тут ажывілася. У хуткім часе арг-цыя вырасла да 80 чал, пашырыла раён дзейнасці ад Клінцоў да Жлобі- на і ад Гомеля да Магілёва і Пінска, наладэіла рэгулярныя сувязі з ЦК і з яго санкцыі ў маі 1912 назвала сябе Палескім к-там. Удалося ёй аднавіць выдавецкую дзейнасць. Сувязі з замеж- ным бальшашцкім цэнтрам забяспечы- лі пастаянны прыток нелегальнай л-ры, газет «Звезда», «Рабочая газета», «Со- цнал-демократ». Гэта зрабіла ўплыў на ход унутрыпарт. барацьбы. Пасля Шос- тай (Пражскай) Усерасійскай канфе- рэнцыі РСДРП (1912) расшыраны сход арг-цый і к-таў РСДРП Палескага раёна адхіліў платформу ліквідатараў. «Рабо- чая газета» ў ліп. 1912 адзначала, што арг-цыі РСДРП Волгі, Украіны, Кіева, Палесся і «слухаць не хочуць пра блок з ліквідатарамі». Рашэнні канферэнцыі ўхвалілі таксама Аршанская, Віцебская, Мінская арг-цыі РСДРП. Значны ім- пульс умацаванню арг-цый РСДРП Бе- ларусі надала газ. «Правда». Для рас- паўсюджвання газеты ствараліся гурткі, якія нярэдка станавіліся асновай парт. арг-цый, праводзілі падпіску, збор гро- шай. Гомель, Дзвінск, Мінск, Палессе Ленін называў у ліку тых, адкуль пасту- палі групавыя зборы. Пра ўплыў Пале- скага к-та сведчыць факт, што ў ходзе выбарчай кампаніі ў IV Думу ён выступаў самастойна, правёў кандыдатам па го- мельскай гар. курьгі рабочага чыг. майстэрняў Пуставойтава. Выбаршчы- кам на губ. сход ад рабочых горада і чы- гуначнікаў Гомельскага вузла прайшоў член Палескага к-та Марозаў. Пасля няўдалых спроб адраджэння Паўн.-3ах. к-та ў 1908 і 1909 новых 'захадаў не рабілася. Базай для фарміра- вання адзінай для ўсяго Паўн.-3ах. краю арг-цыі стаў Палескі к-т. Менавіта Па- лескую і Дзвінскую арг-цыі назвала Н. К.Крупская ў студз. 1913 сярод тых, якія склаліся самастойна, выраслі на гле- бе мясц. умоў і былі пераважна бальша- віцкімі. ЦК РСДРП усклаў на Палескі к-т функцыі абл. арг-цыі на перыяд пад- рыхтоўкі да чарговага з’езда партыі. Па- водле рашэння ЦК, меркавалася ства- рыць падрыхтоўчую камісію для склікан- ня з’езда арг-цый РСДРП Паўн.-3ах. краю. Аднак у абл. арг-цыю Палескі к-т не перарос. Яго арг-цыі РСДРП былі ма- лалікія і слаба звязаныя між сабой, не мелі дастатковай сацыяльнай ба- зы. У 1-ю сусветную вайну ўмовы для дэейнасці арг-цый РСДРП на Бе- ларусі, якая трапіла ў прыфрантавую зону, былі неспрыяльнымі. Тут панавалі законы ваен. часу, праводзіліся масавыя высылкі нядобранадзейных. 3 ліп. 1914 забаронены ўсе легальныя арг-цыі рабо- чых, сходы, дэманстрацыі, мітынгі. Рабочыя і служачыя чыгунак былі ўзя- ты пад асаблівы кантроль. Акрамя таго, мабілізацыі ў армію, закрыццё і звакуа- цыя шэрага прадпрыемстваў прывялі да значнага памяншэння колькасці кадра- вых рабочых. Разам з тым рост пра- мысловасці, якая абслугоўвала армію, спрыяў канцэнтрацыі пралетарыяту на буйных фабрыках і заводах. Слой рабочых вырас і за кошт абслугі вайско- вых майстэрняў (20—25 тыс. чал.), прызваных у армію ці залічаных па воль- наму найму з прамысловых цэнтраў. Значна пабольшала канцэнтрацыя рабо- чых у Мінску (да 30 тыс.), Гомелі (25 тыс.), Віцебску (18 тыс.), Магілёве (10 тыс.), якія сталі буйнымі базамі Зах. фронту. Адбылося своеасаблівае пера- размеркаванне рабочага класа: прамыс- ловыя рабочыя апынуліся сцягнутымі да лініі фронту ці ўключанымі ў армейскую структуру. Іх збліжэнне з салдатамі рэва- люцыянізавала армію і паступова пера- тварыла Зах. фронт у трэці (побач з Петраградам і Масквой) рэвалюц. цэнтр. Новыя ўмовы на Беларусі і Зах. фронце зрабілі немагчымым фарміраванне буй- ных арг-цый. Палескі к-т, арг-цыі ў Брэс- це, Віцебску, Магілёве, Мінску, Слуцку, Смаргоні і інш. гарадах былі разгромле- ны ў жн.—вер. 1914. Аднаўленне іх пра- ходзіла па 2 кірунках: фарміраванне не- вялікіх груп ва ўстановах і на прад- прыемствах у вайсковых падраздзялен- нях, згуртаванне беспарт. рабочых вакол парт. арг-цый, стварэнне бальшаві- камі ў армейскім асяроддзі актыву з рэвалюц. настроеных салдат. У канцы 1914 — пач. 1915 аднавілася Палеская арг-цыя РСДРП, якая, павод- ле вызначэння жандарскай агентуры, стаяла на бальшавіцкіх пазіцыях. 3-за праследаванняў яна доўгі час не выхо- дэіла за межы Гомеля. Толькі летам 1915 былі адноўлены групы ў Злынцы, Клінцах, Копысі, Навазыбкаве, Ор- шы. 3 канца 1916 дзейнасць Палес- кага к-та стала актывізавацца: больш рэгулярна выпускаліся лістоўкі, право- дзіліся нелегальныя сходкі рабочых, былі створаны на шэрагу прадпрыемстваў невялікія ячэйкі РСДРП, нелегальныя прафсаюзы чыгуначнікаў, друкароў, шаўцоў, краўцоў, сталяроў. Ячэйкі РСДРП узнікалі і незалежна ад Па- лескага к-та, але ўжо на пач. 1916 на- ладзілі з ім сувязі. Аднак у адзінае, структурна аб’яднанае цэлае Палеская арг-цыя не развілася. У Мінску аднаўленне с.-д. груп па- чалося летам 1915. Адной з першых сфарміравалася група пад кіраўніцтвам балыпавікоў В. Г. Кнорына, К. I. Лан- дэра, Л. П. Рэзаўскага і інш. Некалькі ячэек РСДРП сфарміраваліся ў сістэ- ме Усерасійскага земскага саюза, дзей- насць іх каардынаваў М. В. Фрунзе. У Віцебску да лют. 1917 сфармірава- лася Латышская раённая сацыял-дэма- кратычная арганізацыя. Мінская і Віцеб- ская с.-д. арг-цыі аб’ядноўвалі па 500 членаў. У іншыя (акрамя армей- скіх) групы ў Віцебскай, Магілёўскай
147 АРГАНІЗАЦЫІ і Мінскай губ. уваходэіла каля 250 ча- лавек, даволі актыўна дзейнічалі групы РСДРП у Оршы, Лунінцы (кіраўнік I. Е. Любімаў), Нясвіжы (кіраўнік I. Ксенафонтаў). Шэраг груп сфарміра- валіся ў ваен. майстэрнях: у Барысаве, Магілёве, Мінску, Міры, Полацку, Смар- гоні. У арміі аформленыя арг-цыі РСДРП дзейнічалі ў 32-м эвакапунк- це, 19-й роце паветраплавальнага атрада 3-га Сібірскага корпуса, у 2-м Сі- бірскім артыл. дывізіёне, войсках, што базіраваліся ў Нясвіжы і Маладзечне. Актыўнасцю вылучалася група ў 121-м запасным палку, створаная прапаршчы- кам А. Ф. Мясніковым. Амаль не па- кінула дакумент. слядоў дэейнасць чле- наў РСДРП, вакол якіх групаваўся ак- тыў з беспарт, рэвалюцыйна настроеных салдат. Між тым гэта была найб. пашы- раная форма вядзення паліт. агітацыі. Амаль ва ўсіх данясеннях камандавання рост рэвалюц. настрояў салдат звязаны з прысутнасцю сацыял-дэмакратаў, якія абапіраліся, паводле ацэнкі нач. Мінскай вайсковай акругі, на «агромністую боль- шасць нядобранадзейнага элемента». У данясенні са штаба 2-й арміі (сак. 1916) адзначалася, што па некалькі ча- лавек «забастоўшчыкаў» у батальёнах свабодна прапагандуюць у войсках са- цыял-дэмакратычныя ідэі непадпарад- кавання ўладам, спынення братазабой- чай вайны». На вёсцы арг-цый РСДРП па сутнасці не было. Гал. асяродкам рэв. руху на Беларусі сталі арміі Зах. фронту, звя- заныя з імі прадпрыемствы. Паводле нац. складу, арг-цыі РСДРП сфарміра- валіся ў абсалютнай большасці не з бе- ларусаў і кіраваліся не беларусамі. Гэтым у многім тлумачацца іх напачатку абыя- кавасць, а ў далейшым і адмоўныя адно- сіны да бел. нац. руху, задач бел. нац. адраджэння. Выразнага ідэйнага і аргані- зац. падзелу паміж бальшавікамі і мен- шавікамі-партыйцамі. Гал. і агульнай лі- ніяй барацьбы на гэтым этапе была анты- ваенная, антысамадзяржаўная. Менша- вікі-абаронцы ў падп. дзейнасці не ўдэель- нічалі, іх апазіцыйнасць рэжыму праяў- лялася ў легальных формах у саюзе з кадэтамі. Таму лагічна, што пасля звяр- жэння самадэяржаўя верх на Беларусі ўзяла аб’яднаўчая тэндэнцыя — не толь- кі бальшавікоў з меншавікамі, але і з бундаўцамі. Тэндэнцыя гэта мела пад са- бой аб’ектыўную аснову: недастатковае развіццё капіталіст. форм гаспадарання. Такім чынам, цэнтр. ідэя меншавікоў на паступовае пераўтварэнне грамадскіх ад- носін пры захаванні іх капіталіст. форм тэарэтычна адпавядала ўзроўню развіцця капіталізму ў Расіі. 3 гэтага яны зыходзі- лі, калі адхілілі магчымасць пераходу да сацыяліст. рэвалюцыі. I таму выступалі за рэфармісцкі шлях, за падтрымку Ча- совага ўрада, за змякчэнне класавай ба- рацьбы пралетарыяту супраць буржуазіі і за аб’яднанне на гэтай платформе ўсіх рэвалюц.-дэмакратычных сіл. Адпавядаў гэтай тэндэнцыі і настрой мас, якім Лют. рэвалюцыя, скінуўшы самадзяр- жаўе, дала вял. надзею на вырашэнне гал. для іх пытання — аб міры і зямлі. Акрамя таго, рэвалюцыя, палітызаваўшы магутны слой дробнай і сярэдняй бур- жуазіі, забяспечыла непралетарскім пар- тыям шматразовы колькасны рост. Мен- шавікі, упарта змагаючыся за стварэн- не аб’яднаных арг-цый, разлічвалі такім чынам з’амартызаваць радыкалізм баль- шавікоў і тым зменшыць небяспеку нова- га сацыяльнага выбуху. Але гал. прычы- ны, якія выклікалі крызіс і Лют. рэвалю- цыю, засталіся і не былі вырашаны тагачасным урадам, што прывяло да аб- вастрэння сітуацыі. За далейшае развіц- цё рэвалюцыі ці за заканчэнне яе на лютаўскай мяжы? — гэта пытанне стала асн. і канчаткова раскалола РСДРП на 2 партыі — бальшавіцкую і меншавіц- кую — і прадвызначыла лёс кожнай з іх у далейшым. Абяднаныя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі меншавікоў, бальшавікоў і бундаўцаў пачалі стварацца на Беларусі адразу пасля Лют. рэвалюцыі 1917. Але ўнутры гэтых арг-цый не спыня- лася барацьба па асн. пытаннях стра- тэгіі і тактыкі, у ходзе якой бальша- вікі набывалі прыхільнікаў, іх групы раслі. Пасля Сёмай (Красавіцкай) Усе- расійскай канферэнцыі РСДРП(б) (1917), якая палічыла немагчымым аб’яднанне са згодніцкімі партыямі, бальшавікі ўзялі курс на стварэнне сама- стойных арг-цый. Першымі, у крас. 1917, выйшлі з «аб’яднанкі» бальшавікі Гоме- ля, да ліп.— жн. 1917 — астатнія. Пасля ліпеньскіх 1917 падзей у Петраградзе значна ўпаў давер мас да Часовага ўрада і партый, якія яго падтрымлі- валі, затое рос аўтарытэт і папаўня- ліся рады бальшавікоў. Шосты з’езд РСДРП(б) (1917) завяршыў арганізац. размежаванне з меншавікамі і афармлен- не партыі бальшавікоў. Але бальшавікі працягвалі супрацоўніцтва з левым кры- лом меншавіцкіх грг-цый: меншавікамі- інтэрнацыяналістамі і аб’яднанымі са- цыял-дэмакратамі (інтэрнацыяналіста- мі). Адначасова разгортваўся працэс стварэння новых арг-цый РСДРП(б). У ліп. 1917 яны ўзніклі ў Бабруйску, Барысаве, Быхаве, Гарадку, Лідзе, Насо- вічах. Створаны першыя ячэйкі ў вёсцы. На Беларусі, дэе размяшчаўся вялікі кантынгент войск, актыўную ролю ў рэва- люцыі ігралі салдаты. Да жн. 1917 арг-цыі РСДРП(б) выраслі ва ўсіх вай- сковых падраздзяленнях Зах. фронту. За ўмацаванне сваіх пазіцый на фронце змагаліся і меншавікі. На іх аб’яднаўчым з’ездзе ў жн. 1917 дэлегаты ад арміі прадстаўлялі каля 3700 членаў. Ваен- ная арг-цыя меншавікоў аб’ядноўвала гал. чынам малодшых афіцэраў, ваен- ных урачоў, былых настаўнікаў, аг- раномаў, юрыстаў, чыноўнікаў. Найб. шматлікія арг-цыі меншавікі мелі ў Бабруйску, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Мінску і Полацку. Там былі створаны спец. ваенныя бюро, якія каардынава- лі парт. работу ў арміі. Уплывовай сілай на Зах. фронце былі і эсэры. Іх 3 армейскія, 7 карпусных і 12 ды- візійных арг-цый аб’ядноўвалі звыш 30 тыс. салдат — у асн. выхадцаў з сялянства. Пасля разгрому карнілаў- шчыны аўтарытэт бальшавікоў павысіў- ся, папоўніліся іх арг-цыі. Меншавікоў спасцігла адваротнае. 15(28).9.1917 у Мінску адкрылася Першая Паўночна-- Заходняя абласная канферэнцыя РСДРП(б), дэлегаты якой прадстаўлялі 7132 члены партыі і 2058 спачу- ваючых. Канферэнцыя аформіла Паў- ночна-Заходнюю абласную арганізацыю РСДРП(б) і абрала яе кіруючы ор- ган — Паўночна-Заходні абласны камі- тэт РСДРП(б) на чале з Мясні- ковым. Абл. арг-цыя аб’яднала баль- шавікоў Мінскай, Магілёўскай, Віцеб- скай і бел. паветаў Віленскай губ, а таксама ўсяго Зах. фронту. 25.9(8.10).1917 у Мінску адбылася канферэнцыя сацыял-дэмакратычных арганізацый Паўночна-Заходняй воб- ласці і фронту, 60 дэлегатаў якой прад- стаўлялі розныя плыні меншавізму — абаронцаў, меншавікоў-інтэрнацыяналі- стаў, аб’яднаных сацыял-дэмакратаў (ін- тэрнацыяналістаў). Паўночна-Заходняя абласная арганізацыя РСДРП (меншаві- коў) налічвала ў гэты час прыкладна 6 тыс. чалавек. Абласная бальшавіцкая арг-цыя толькі за 20 дзён, якія папярэд- нічалі надзвычайнай Другой Паўноч- на-Заходняй абласной канферэнцыі РСДРП(б) [5—7(18—20).10.1917], вы- расла ў 6 разоў. Яе дэлегаты прадстаў- лялі 28 591 чл. партыі і 27 856 спачува- ючых. 3 іх дэлегаты ваенных арг-цый Зах. фронту прадстаўлялі 21 463 членаў партыі і 27 231 спачуваючага. Колькасны склад тэрытарыяльных арг-цый за гэты ж час вырас з 2,5 тыс. да 7 тыс. членаў. Паўн.-3ах. абласны к-т РСДРП(б) стаў паліт. цэнтрам Кастрычніцкай рэвалюцыі на Беларусі і Зах. фронце. Кр.: КП(6)Б у рэзалюцыях. Ч. 1 (1903— 1921 гт.). Мн, 1934; Документы н матерналы по нсторнн Белорусснн (1900—1917 гг.). Т. 3. Мн., 1953; Революцнонное двнженне в Белорусснн 1905—1907 гг.: Документы н матермалы. Мн, 1955; Хроннка важнейшнх событнй нсторнн Коммунмстнческой партнн Белорусснн. Ч. 1. Мн, 1962; Революцня 1905—1907 годов: Документы н матерналы. М., 1975; Перепнска В. Н. Леннна н руко- воднмых нм учрежденнй РСДРП с партмй- нымн органйзацнямн, 1903—1905 гг.: Сб. документов: В 3 т. Т. 1. М., 1974; Пере- пнска В. П. Леннна н руководямых нм уч- режденнй РСДРП с партнйнымн органнза- цнямн, 1905—1907 гг.: Сб. документов: В 5 т. Т. 1, кн. 2. М., 1979; Войсковые комнтеты действуюіцей армйй. Март 1917 г.— март 1918 г.: [Сб. документов]. М., 1982. Літ.:К н о р н н В. Г. Революцня н контр- революцмя в Белорусснн. Ч. 1. Смоленск, 1920; Яго ж. 1917 год в Белорусснн н на Западном фронте. Мн, 1925; Кастрычнік на Беларусі: 36. артыкулаў і дакументаў. Вып. I. Мн., 1927; Фрунзе М. В. Собра- нме сочнненнй. Т. 1 — 2. М.; Л, 1926—29; В борьбе за Октябрь в Белоруссмн н на Западном фронте: Воспомннання актмвных участннков Октябрьской революцнн. Мн., 1957; Мз нстормн борьбы за распростране- нне маркснзма в Белорусснн (1883— 1917 гг.). Мн., 1958; Бугаев Е. П. Воз- ннкновенме большевнстскнх органнзацнй н образованне Компартйн Белорусснн. М,
148 АРГАНІЗАЦЫЯ 1959; Нгнатенко й. М. Беднейшее крестьянство — союзннк пролетарната в борьбе за победу Октябрьской революцнн в Белорусснн (1917—1918 гт.). Мн., 1962; Я го ж. Февральская буржуазно-демокра- тнческая революцня в Белорусснн. Мн., 1986; Шабуня К. й. Аграрный вопрос н крестьянское двнженне в Белорусснн в рево- люцнн 1905—1907 гг. Мн., 1962; Днре- н о к Е. Д. Полесская органнзацня больше- внков в борьбе протнв царнзма (1903— март 1917 гг.). Мн., 1965; Очеркн нсторнн Коммуннстнческой партнн Белорусснн. Ч. 1. 2 нзд. Мн., 1968; КузняевА. А. На путн к Октябрю. Мн., 1970; Скоробога- т ы й В. В. Возннкновенне н основные этапы становлення большевнзма в Белорусснн (1903-1917 гг.). Мн„ 1973; Бнч М. О. Развнтне соцнал-демократнческого двнже- ння в Белорусснн в 1883—1903 гг. Мн., 1973; Я г о ж. Рабочее двмженне в Белорус- снн в 1861 — 1904 гг. Мн., 1983; Е ф р е м о - в а О. Н. Роль ленннской «Нскры» в рас- пространеннн маркснзма в Белорусснн. Мн., 1980; Савнцкнй Э. М. Революцнонное двнженне в Белорусснн (август 1914 — фев- раль 1917 гг.). Мн., 1981; Солошен- к о В. й. Большевнкн в борьбе с мелко- буржуазнымн партнямм в Белорусснн (1903 —март 1917 гг.). Мн., 1981; Ко- р о л ь А. С. Большевнкн Белорусснн в рево- люцнн 1905—1907 годов. Мн., 1986; Болыпе- внкн Белорусснн в борьбе за победу Октября. Мн., 1987; Под красным знаменем Октября: Воспомннання участннков рев. событнй в Бе- лорусснн в пернод Велнкого Октября. Мн.. 1987. А. С. Кароль. «АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЯДНАНЫХ СА- ЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТАЎ-ІНТЭРНАЦЫ- ЯНАЛІСТАЎ» («а б’ яднальнікі»). Створана ў канцы жніўня (пач. верасня) 1917 групай «новажыццёўцаў», якія ад- мовіліся ўвайсці ў меншавіцкую т. зв. РСДРП (аб’яднаную). Лідэры Б. В. Аві- лаў, В. Базараў (В. А. Руднеў), В. П. Волгін, С. А. Лазоўскі, Г. Лін- даў (Г. Д. Лейтзйзен), О. Ю. Шміт і інш. Групы «аб’яднальнікаў» узніклі ў Петраградзе, Маскве, Волагдзе, Казані, Пермі і інш. гарадах. Летам 1917 такая група пачала стварацца ў Бабруйску. Аформілася ў канцы ліст.— пачатку снеж. 1917. Паліт. платформа арг-цыі прынята на 1-й канферэнцыі [Петра- град, 18—22.10(31.10—4.11).1917; прад- стаўляла каля 4 тыс. членаў], у рабоце якой удзельнічалі дэлегаты Віцебскай (прадстаўлялі 416 членаў) і Магілёўскай арг-цый. «Аб’яднальнікі» адмаўлялі маг- чымасць перамогі сацыяліст. рэвалюцыі ў адной краіне, выступалі за парламенцкую рэспубліку без прззідэнта і інш. Іх кірую- чы орган — Цэнтр. Бюро арг-цый Аб’- яднаных інтэрнацыяналістаў РСДРП, друкаваны — час. «Голос соцнал-де- мократа». У час Кастр. ўзбр. паўстання 1917 «аб’яднальнікі» выказваліся супраць дыктатуры пралетарыяту, хоць некато- рыя з іх уваходзілі ў ВРК (Масква, Петраград). У пачатку ліст. 1917 адмові- ліся ад членства ў Савеце Нар. Ка- місараў. Уваходзілі ў Абласны выканаў- чы камітзт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй воб- ласці і фронту. На II Усерас. з’ездзе Саветаў адстойвалі стварэнне «аднарод- нага сацыялістычнага ўрада», іх прад- стаўнікі ўвайшлі ў ВЦВК і ўзначаль- валі ў ім парламенцкую апазіцыю. Іх група разам з левымі меншавікамі гру- пы Ю. В. Мартава налічвала 14 чалавек. У студз. (лют.) 1918 члены арг-цыі ўтва- рылі РСДРП (інтзрнацыяналістаў). У канцы 1918 — пач. 1919 арг-цыя аб’яд- ноўвала 1078 членаў. Літ.‘. Непролетарскне партяв Росскн: Урок ксторкк. М., 1984; П о д 6 о л о- т о в П. А., С п к р к н Л. М. Крах меньше- внзма в Советской Росснн. Л., 1988. П. К. Баіако, Э. А. Ліпецкі. АРГАНІЗАЦЫЯ «НАРОДНАЙ ВОЛІ» Ў ПАЎНОЧНА-ЗАХОДНІМ КРАІ, П а ў но ч н а - 3 а х о д н я я аргані- зацыя «Народнай волі», аб’яд- нанне гурткоў «Народнай волі» Беларусі і Літвы ў 1881—84. Отворана па ініцыяты- ве выканаўчага камітэта «Народнай волі» пры актыўным удзеле члена выканко- ма М. Ф. Грачэўскага і агентаў вы- канкома Р. Э. Апельберга, М. П. Аў- чыннікава, I. Ф. Лампе і А. I. Лісоў- скай, якія былі накіраваны ў Вільню і Мінск. Апорным пунктам рэвалюцыяне- ры выбралі Вільню, дзе была ўтворана Віленская цэнтр. група, якая ўзначаліла арганізацыю. Акрамя прадстаўнікоў вы- канкома, у групу ўвайшлі члены нарада- вольніцкіх гурткоў Вільні: Гарбачэўскі, Лянкевіч, Мяснікаў, Рабіновіч, Ром, Са- калоў, Шульмейстар і інш. Паводле «Статута Віленскай цэнтральнай групы», у сферу яе дзейнасці ўвайшлі Віленская, Віцебская, Гродзенская, Ковенская, Магілёўская і Мінская іуб. Ставілася мэ- та «пашырыць рэвалюцыйную арганіза- цыю на свой раён і давесці яе да та- кой ступені сілы, каб у момант пера- вароту гэтая мясцовасць пайшла за пар- тыяй». Намаганнямі Віленскай цэнтр. групы ў арганізацыю былі прыцягнуты нарадавольніцкія гурткі Вільні, Мінска, Гродна, Віцебска, Магілёва, Гомеля, Ра- гачова, Оршы, Беластока і інш. гарадоў краю. Аб’яднанне гурткоў садзейнічала ператварэнню іх з самаадукацыйных у прапагандысцкія, засваенню імі больш складаных форм падп. дзейнасці. Былі арганізаваны новыя рабочыя гурткі, у Мінску і Магілёве наладжаны выраб фальшывых дакументаў, у Віцебску ство- рана вял. б-ка нелегальнай л-ры. Ва ўсіх гуртках праводзіліся зборы грошай на карысць «Народнай волі». Устанаві- ліся кантакты з яе загранічным цэнтрам і ваен. арганізацыяй, Польска-літоўскай сацы яльна-рэвалюцыйнай партыяй, а пазней і з партыяй «Пралетарыят». Важнай і працаёмкай справай былі спро- бы арганізаваць падп. друкарню, дэе мер- кавалася выдаваць «Рабочую газету» і пракламацыі для ўсёй партыі. У дру- карскую групу ўвайшлі М. К. Янчзўскі (кіраўнік), А. М. Айзенберг, Б. С. Гур- віч, П. С. Іваноўская і М. М. Чэкаідзе. Друкарню ўдалося забяспечыць абсталя- ваннем і пірыфтам, але спробы распачаць работу ў Вільні, Віцебску ці ў Рызе з-за жандарскіх ганенняў не мелі поспеху. Вялікі ўрон аб’яднанню нарадавольцаў нанеслі рэпрэсіі. 29.1.1882, напярздадні маючага пачацца 1 лютага ў Вільні з’ез- да прадстаўнікоў ад гурткоў, былі арыш- таваны Апельберг, Лампе і болынасць членаў Віленскай цэнтр. групы. Тыя, што засталіся на волі (Аўчыннікаў, Лісоў- ская, Шульмейстар, Уфлянд і інш.), аднавілі кіруючую групу і сувязі з пе- рыферыйнымі гурткамі (дзякуючы па- пярзджанню яны не былі разгромлены), але арышт у ліп. 1882 амаль усяго скла- ду выканкома «Народнай волі» разбурыў адносіны з цэнтрам. У вер. 1882 у Ві- цебску была арыштавана друкарская гру- па (акрамя Янчзўскага). Аб’яднанне на- радавольцаў Паўн.-Зах. краю стала існа- ваць як самастойнае і толькі намінальна падпарадкаванае выканкому. На гэтым этапе, калі ўзмацніліся пошукі больш дасканалых форм пабудовы арганізацыі, сярод мясц. нарадавольцаў атрымалі пе- равагу дэцэнтралісцкія погляды, стала папулярнай ідэя фарміравання груповак па нацыянальнай прыкмеце. Такія тэн- дэнцыі адлюстраваны ў дакументах, што распаўсюджваліся сярод гурткоўцаў: «Статут Заходне-Рускага таварыства «Самадапамога», «Ад сацыяльна-рэвалю- цыйнай беларускай народнай партыі», «Праграма рабочых, членаў пар- тыі «Народнай волі» ў Паўночна-За- ходнім краі» і інш. Да сярэдзіны 1883 уплыў Віленскай цэнтр. групы і між- гуртковыя сувязі значна аслабелі. Кан- салідуючай сілай у гэты час выступі- лі «маладыя» (апазіцыйная плынь у «На- роднай волі»), Яны лічылі неабходным засяродзіцца на прапагандзе сярод ра- бочых, адстойвалі прынцып федэрацыі і большай аўтаномнасці мясц. груп. Важ- ны ўклад у ажыццяўленне дзейнасці ар- ганізацыі ўнёс Аўчыннікаў, які са студэ. 1884 стаў членам ЦК «Маладой партыі Народнай волі». Ён пабываў у Мінску, Вільні, Віцебску, Магілёве, Оршы, Рызе, імкнучыся накіраваць работу гурткоў у рэчышча ідэй «маладых». У 1884 у краі распаўсюджвалася «Праграма рабочых, членаў партыі «Народнай волі» ў Паў- ночна-Заходнім краі», што сведчыла пра спробу стварэння рабочай арганізацыі і згуртавання рэв. сіл. Пасля арышту ў ліп. 1883 Янчэўскага, які стаў даваць падрабязныя паказанні, вясной 1884 па краі пракацілася хваля рэпрзсій, сувязі паміж гурткамі перапыніліся. Апошнім з кіраўнікоў арганізацыі ў крас. 1884 быў арыштаваны Аўчыннікаў. Засценак зла- маў і яго, на следстве ён расказаў аб сваёй рэв. дэейнасці. Аб’яднанне нарада- вольцаў Паўн.-Зах. краю перастала існа- ваць. Літ.'. С а м 6 у к С. М. Революцхонные народнмкн Белорусснм. Мн, 1972; Л о с н н- с к н й Н. Б. Революцнонно-народннческое двнженне в Белорусснн, 1870—1884 тт. Мн., 1983. , , М. Б. Ласінскі. «АРГАНІЗАЦЫЯ ТОТА», ваенная спе- цыялізаваная арг-цыя ў фаш. Германіі ў 1938—45 (назва ад прозвішча яе за- снавальніка нацыста інжынера Ф. Тота). Займалася будаўніцтвам і рамонтам ша- шэйных дарог, мастоў, аэрадромаў, ума- цаванняў і інш. ваен. аб’ектаў, у т. л. на акупіраванай тэр. Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Летам 1941 падраздзяленні «А. Т.» рухаліся за наступаючымі
149 АРГАНІЗАЦЫЯ ням.-фаш. войскамі, аднаўлялі разбура- ныя дарогі і камунікацыі, выкарыстоўва- ючы працу ваеннапалонных з лагераў, са- гнанага сілком цывільнага насельніцтва. У 1943 *А. Т.» прымала ўдзел у ства- рэнні герм. стратэгічнага абарончага ру- бяжа — «Усходняга вала» на лініі р. Нарва, Пскоў, Віцебск, Орша, ся- рэдняе цячэнне р. Дняпро, р. Сож, р. Малочная. Для ліквідацыі вынікаў ма- савых дыверсій партызан і падполыпчы- каў на чыгунцы, дарогах, гасп. і стра- тэгічных аб’ектах падраздзяленні «А. Т.» існавалі ў Віцебску, Гомелі, Мінску, Слуцку і інш. населеных пунктах. г Д. А. Каваленя. АРГАНІЗАЦЫЯ УКРАІНСКІХ НА- ЦЫЯНАЛІСТАЎ, АУН, палітычная пар- тыя. Створана ў 1929 на тэр. Зах. Ук- раіны, якая ўваходэіла ў склад Полыпчы. Вяла тэрарыстычную дзейнасць супраць урада Полыпчы, за што праследава- лася апошнім, а адзін з яе лідэраў С. А. Бандэра двойчы быў прыгавораны да па- карання смерцю. 3 пачаткам 2-й сусв. вайны АУН наладзіла цесныя сувязі з герм. спецслужбамі, якія паабяцалі пасля «вызвалення Украіны ад бальша- вікоў» прызнаць «самастойную саборную Украіну». 30.6.1941 у Львове без дадатко- вых узгадненняў з гітлераўцамі АУН аб- вясціла пра ўтварэнне «Украінскай са- мастойнай саборнай дэяржавы» і сфармі- равала яе ўрад. У пач. ліп. 1941 фа- шысты анулявалі гэты акт АУН, а ў вер. і снеж. правялі масавыя арышты і рас- стрэлы АУНаўцаў, нягледзячы на тое, што многія з іх знаходэіліся на адм. і па- ліцэйскай службе ў акупантаў. АУН рас- калолася. Адна яе частка пад кіраўніцт- вам А. Мельніка цалкам падпарадкавала- ся гітлераўцам, другая на чале з Бандэ- рам перайшла на нелегальнае стано- вішча. Сам Бандэра быў арыштаваны і ў вер. 1941 — кастр. 1944 знаходзіўся ў герм. канцлагерах. Абедзве групы АУН вялі паміж сабой пастаянную барацьбу, у т. л. ўзброеную. На тэр. Беларусі АУН дэейнічала ў Брэсцкай і Пінскай аб- ласцях, уключаных ням.-фаш. захопні- камі ў склад рэйхскамісарыята «Укра- іна». Разрозненыя ўзбр. бандэраўскія фарміраванні, што размяшчаліся ў лесе, актыўных баявых дзеянняў супраць сав. партызан не вялі. У асобных выпадках яны дапамагалі партызанам разведваль- най інфармацыяй, па просьбе апошніх вызвалялі вязняў са створаных акупан- тамі турмаў, лагераў ваеннапалонных. Вызваленых людэей АУНаўцы, як праві- ла, залічвалі ў свае рады. У адносі- нах да немцаў займалі тактыку пасіўнай самаабароны, на тэрор адказвалі тэро- рам, не дапускалі вывазу насельніцтва і маёмасці ў Германію, вялі агітацыйную работу супраць створаных на акупірава- най тэрыторыі органаў «самакіравання». АУН варожа ставілася да Арміі Краёвай (АК). Помсцячы за даваен. прыгнечанне зямель Зах. Украіны і пра- следаванне АУН, прымяняла да польска- га насельніцтва тэрор. Не апошнюю ро- лю ў распальванні гэтай барацьбы ады- грала ўключэнне гітлераўцамі Львова і ўсяго «дыстрыкта Галіччына» ў склад ген.-губернатарства, утворанага на акупіраванай тэр. Польшчы. Гэта, у сваю чаргу, адбілася на ўзаемаадносінах сав. партызан і АК (у т. л. і на Беларусі), якія да вясны 1943 былі лаяльныя. Канцэптуальна пазіцыя АУН змянілася летам 1943. На сваім 3-м вял. зборы (3—5.8.1943) яны прыйшлі да канчатко- вага вываду пра непазбежнае паражэнне Германіі. У такой сітуацыі АУН лічыла, што канчатковай мэты — самастойнасці Украіны — можна дасягнуць толькі з да- памогай сваёй арміі. Яна павінна высту- піць у той момант, калі аслабленая Чырв. Армія будзе дабіваць гітлераўцаў у Берліне. Усе намаганні бацдэраўцы скіравалі на адраджэнне Укр. паўстанц- кай арміі (УПА). Асабовы склад УПА, які знаходзіўся на нелегальным станові- шчы, атрымаў загад аб выхадзе ў лес. Там арганізоўваліся спец. школы па пад- рыхтоўцы камандных кадраў, актыўна стваралася мат.-тэхн. база. Для яе па- паўнення байцы УПА нападалі на ням. склады, у абмен на зброю і боепры- пасы прапаноўвалі гітлераўцам адзенне, абутак, разведінфармацыю пра Чырв. Армію, сав. партызан і інш. Каб збе- рагчы людзей, АУН распрацавала для УПА новую тактыку. Адносна акупан- таў — пасіўная самаабарона. Чым мац- ней яны будуць супраціўляцца, тым больш аслабленай прыйдзе ў Берлін Чырв. Армія. Усяляк ратаваць насель- ніцтва ад тэрору і вывазу ў Германію. У адносінах да сав. партызан — весці барацьбу з імі пад маркай таго, што яны сваімі актыўнымі антынямецкімі дзеян- нямі наклікаюць небывалы тэрор на на- сельніцтва. Бязлітасная барацьба з ка- муніст. падполлем і мельнікаўцамі, якія адмаўляліся ўступаць ва УПА. Сетка канспіратыўных арг-цый і агентуры АУН ахоплівала практычна ўсе населеныя пункты, адм. і зканам. арг-цыі Зах. Украіны і паўд. абласцей Беларусі. У ся- рэдзіне 1943 сілы і ўплыў АУН і ка- муністаў у гэтых раёнах былі амаль роўныя. Становішча змянілася пасля прыняцця АУН праграмы пасляваен. будаўніцтва самастойнай Украіны без «бальшавіцкай эксплуататарска-прыгон- ніцкай калгаснай сістэмы» і «памешчыц- ка-капіталістычнай сістэмы». Як адзна- чалі герм. спецслужбы, выступаючы суп- раць існуючага ў СССР ладу, АУН узяла на ўзбраенне ідэі сацыялізму, але пра- паноўвала ўдасканаліць яго мадэль. Гэта быў тактычны ход. У 1952 ра- шэнні 3-га вял. збору былі скасаваны. Але менавіта прапаганда сацыялізму, да- поўненая выкрыццём страшных зла- чынстваў сталіншчыны, забяспечыла бандэраўцам масавую падтрымку насель- ніцтва, асабліва сялянства. У той жа час бальшавіцкае падполле і яго кіраўніцтва на Украіне і Беларусі пад уздзеяннем эйфарыі перамог на фронце не ацанілі ўсёй сур’ёзнасці сітуацыі, якая была вы- клікана рашзннямі 3-га вял. збору АУН. У барацьбе з укр. нацыяналістамі падп. парт. органы Украіны і Беларусі зрабі- лі стаўку на ўзбр. сілу. У выніку ў стане ворагаў апынуліся і цалкам лаяль- ныя да сав. партызан бандэраўскія фар- міраванні. Узмацненню канфрантацыі садзейнічалі і непрадуманыя мерапрыем- ствы грамадз. адміністрацыі, якая прыйшла ўслед за Чырв. Арміяй. Яна таксама авалодвала сітуацыяй пры да- памозе грубай узбр. сілы. Паводле да- дэеных гітлераўскай разведкі, да лета 1944 толькі УПА налічвала ў сваіх ра- дах не менш за 130 тыс. узбр. байцоў (паводле звестак бандэраўцаў да канца 1944 — каля 500 тыс. чал.). Пасля выз- валення Бандэры ў кастр. 1944 з канцла- гера пачаўся новы этап супрацоўніцт- ва АУНаўцаў з гітлераўцамі. За збор разведінфармацыі і дыверсійную дэей- насць у сав. тыле Бандэра атрымаў не- абмежаваныя магчымасці для ўмацаван- ня мат.-тэхн. базы УПА за кошт вер- махта. У дырэктыве Бацдэры Гал. про- ваду (кіраўніцтву) АУН і штабу УПА гаварылася, што «пад уплывам бальша- віцкай рэчаіснасці менш стойкія элемен- ты, безумоўна, у абсалютнай большасці пяройдуць на бок Саветаў. Яны ўдвая небяспечныя для нашай далейшай ба- рацьбы... А таму трэба неадкладна і тайна ў імя вялікай нацыянальнай спра- вы вышэйпамянёныя элементы АУН і УПА ліквідаваць...». Такім чынам, знач- ная частка байцоў і камандзіраў УПА, найперш былых чырвонаармейцаў, была знішчана. Не пазбеглі бандэраўцы і хіт- рыкаў фаш. захопнікаў, якія распальва- лі на акупіраванай тэр. нац. варо- жасць паміж украінцамі і рускімі, яўрэямі, палякамі і інш. Ва ўкр.-бел. адносінах пазіцыя АУН была цвёрдая. Бандэраўцы лічылі, што адносіны да бе- ларусаў «павінны быць лаяльныя. Гэ- та — палітычная мэта. Мы павінны ім растлумачваць, што ворагі ўкраінцаў і беларусаў — немцы і бальшавікі. Белару- сы павінны змагацца за сваю дзяр- жаву». Аднак на Беларусі не было рэаль- най сілы, аналагічнай АУН. Таму ў канцы 1942 — пач. 1943 адбылося не- калькі сустрэч-перагавораў паміж АУНаўцамі і старшынёй Гал. савета Бе- ларускай народнай самапомачы (БНС) I. Ермачэнкам, чл. гэтага савета В. Каз- лоўскім і яшчз адным калабарацыя- ністам (прозвішча невядома), якія су- працоўнічалі з гітлераўцамі. Ад гэтай прапановы АУН яны адмовіліся, паколь- кі лічылі, што ваяваць адначасова супраць немцаў і бальшавікоў раўна- значна самазабойству. Бальшавікоў усе добра ведалі і з імі змагаліся, а ў адно- сінах да немцаў нацыяналісты былі ўпэўнены, што Захад звяжа ім рукі. У такой сітуацыі яны дамагаліся для сябе найбольшага легальным спосабам. Была дасягнута «дамоўленасць пра су- месную барацьбу супраць Саветаў». Вы- нікі гэтай дамоўленасці адбіліся пасля вызвалення рэспублікі Чырв. Арміяй. На тэр. Беларусі атрады УПА вялі баявыя дзеянні разам з бандамі мясц. калабара- цыяністаў, якія хаваліся ў лясах. Ме- навіта таму ў вачах бел. насельніцтва бандэраўцы да нашага часу поўнасцю
150 АРДАШНЯ асацыіруюцца з ням. памагатымі. Іх сумесны з байцамі АК тэрор мірныя жыхары адчувалі на сабе да пач. 1950-х г. Паводле звестак НКУС, да канца 1944 у Брэсцкай і Пінскай абл. дэейнічала каля 250 АУНаўскіх груп і атрадаў, кожны з якіх налічваў ад 25 да 500 чалавек. Некаторыя раёны поўнасцю кантралява- ліся бандэраўцамі. У Дзівінскім р-не Брэсцкай вобл. з УПА так ці інакш былі звязаны каля 3 тыс. чалавек. Асаблівую актыўнасць на тэр. Беларусі прааўлялі атрады Дворкі, Ермака, Кана- пелькі, Арцемчука, Юшчыка, Саўчука і інш. У 1944—46 АУН — УПА здзейсні- ла на Беларусі 2384 дыверсіі і тзрарыст. акты, у выніку якіх загінула 1012 чал., у т. л. 50 супрацоўнікаў НКУС, 8 афіцэ- раў, 28 салдат і сяржантаў Сав. Арміі, 171 парт. і сав. работнік, 298 цывільных асоб. Жорсткімі былі ў адказ і меры органаў НКУС. У 1944—46 яны правялі 4596 аперацый супраць укр., польскага і бел. нацыяналіст. падполля, у выніку якіх толькі ў 1946 было забіта 3766 і арыштавана 19 050 чалавек. 3 15.1 да 20.2.1945 у Брэсцкай і Пінскай абл пра- ведзена т. зв. чэкісцка-вайсковая апера- цыя «па ліквідацыі контррэвалюцыйнага падполля, бандгруп мясцовага фарміра- вання, а таксама ліквідацыі банд УПА». Было акружана 839 населеных пунктаў, абшукана 48 799 двароў, праверана 165 137 чал., прачасана 12 тыс. км2 лясоў і балот. Органы НКУС разгра- мілі 33 узбр. групы і атрады, забілі 98 і арыштавалі 3808 чал.; 55 чал. здаліся ў палон. Эфектыўнымі былі аперацыі па стварэнні лжэбандэраўскіх груп. У 1945 толькі адна такая група (20 чал.), с.твораная НКУС БССР, увайшла ў да- вер’е і знішчыла АУНаўскія атрады Тра- чуна і Грэчкі. Вялася таксама актыўная работа па вярбоўцы агентаў і паведам- ляльнікаў. У 2-й палове 1944 іх было за- вербавана сярод мясц. жыхароў 4385 ча- лавек. У цэлым жа АУН і на тэр. Беларусі вяла непрымірымую вайну з Сав. уладай. Усё, што перашкаджала гэтай вайне, бязлітасна знішчалася абод- вума бакамі. Паводле сведчанняў укр. гісторыка В. А. Чумака, АУН страціла 150 тыс. чал. забітымі, 170 тыс. трапілі ў палон і 75 тыс. здаліся добраахвотна. Новая маіутная хваля сталінскіх рэпрэсій паклала канец гэтай па сутнасці грамадз. вайне. У. I. Гуленка. АРДАШНЯ, прадпрыемства па вытвор- часці ардашу (вышэйшага ў параўнан- ні з вырабленым на будах гатунку па- ташу), які выкарыстоўвалі ў вытворчасці шкла, мыла, сукна, фарбаў, фарфору; пры апрацоўцы скур, бяленні тканіны і інш. Існавалі на Беларусі ў 18 — 1-й пал. 19 ст. Ардаш выраблялі з попелу, які дастаўлялі сяляне ў лік паншчыны або за плату. Дровы на А. таксама дастаўля- лі сяляне ў парадку павіннасці. Пра- цавалі на А. буднікі, як правіла, 9— 10 чал. Звычайна на А. было 6—9 медных і жалезных катлоў, драўляныя кадкі для попелу, жалезныя качэргі, шуфлі, долаты і інш. У 1740—80 А. былі найб. па- шыраны ў Крычаўскім, Чачэрскім, Пра- пойскім староствах; Копыскім, Быхаў- скім, Любавіцкім графствах, Гродзенскай эканоміі і інш. уладаннях. Захавалася падрабязнае апісанне двух А. у Быхаў- скім графстве. У Гарадоцкім фальварку гэта была драўляная пабудова, крытая гонтай, у якой размяшчаліся 2 цагля- ныя горны з 4 меднымі і 2 жалезнымі катламі для выпарвання шчолаку, гарта- вальная печлля гартавання (люстраван- ня) ардашу, паблізу — драўляная хатка майстра, 29 драўляных кадак для по- пелу. У новабыхаўскім фальварку драў- ляная А. была падзелена на 2 палаві- ны — вытворчае памяшканне і жыллё майстра. У А. была студня, кладоўка для захоўвання попелу, цагляныя горны 3 умураванымі катламі, паблізу — пабу- дова з гартав^льнай печчу. в. I. Мялешка. АРДЖАНІКІДЗЕ Рыгор Канстанцінавіч [парт. псеўд. Сярго; 12(24).10.1886, с. Гарэша Шарапанскага пав. Кутаіскай губ., цяпер Арджанікідзеўскі р-н, Гру- зія — 18.2.1937), савецкі дэярж. і парт. Дзеяч. Член КПСС з 1903. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07 у Закаўказзі. У 1907 чл. Бакінскага к-та РСДРП. У 1911 ву- чыўся ў парт. школе ў Ланжумо пад Парыжам. Упаўнаважаны замежнай і член Расійскай арганізац. камісій па скліканні Шостай (Пражскай) Усерас. канфер. РСДРП (1912), на якой вы- браны чл. ЦК і Рус. бюро ЦК РСДРП. Тройчы быў арыштаваны, 3 гады зня- волены ў Шлісельбургскую катаржную турму, двойчы сасланы ў Сібір. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. выканкома Якуцкага, з чэрвеня Петраградскага Са- ветаў, чл. Пецярбургскага к-та РСДРП(б). Удэельнік Кастр. ўзбр. паў- стання ў Петраградзе. Як прадстаўнік ЦК РСДРП(б) прымаў удзел у рабоце Другога з'езда армій Заходняга фронту 20—25.11(3—8.12).1917 у Мінску. У га- ды грамадз. вайны на парт.-паліт. ра- боце ў Чырв. Арміі. У 1919 як чл. Рэўваенсавета 16-й арміі Зах. фронту вёў работу па арг-цыі абароны Беларусі ад інтэрвенцыі бурж. Полынчы. 3 1920 старшыня Каўказскага бюро ЦК РКП(б), удзельнік устанаўлення Сав. улады ў Азербайджане, Арменіі, Грузіі. 3 1922 першы сакратар Закаў- казскага, Паўн.-Каўказскага крайкомаў ВКП(б). У 1926—30 старшыня ЦКК ВКП(б) і нарком Рабоча-сялянскай ін- спекцыі, нам. старшыні СНК і Савета Працы і Абароны СССР, чл. Рэўваен- савета СССР. 3 1930 старшыня ВСНГ, з 1932 нарком цяжкай прамысловасці. Член ЦК з 1921, канд. у чл. Паліт- бюро ЦК з 1926, чл. Палітбюро ЦК ВКП(б) з 1930. Член ЦВК СССР усіх скліканняў. Скончыў жыццё сама- губствам. Пахаваны ў Маскве на Краснай плошчы. У Барысаве яму па- стаўлены, помнік. АРДЫНАЦЫЯ (польск. огдупас)а ад лац. огфпаііо упарадкаванне), 1) не- падзельная і неадчужальная ўлас- насць пзўнага магнацкага роду ў Рэчы Паспалітай. У склад А. ўласнасці, апрача зямель і лясоў, уваходэілі га- рады, мястэчкі, вёскі, мануфактуры. Пра- ва на спадчыну вызначалася спец. ста- тутам (ардынацыяй, адсюль і назва). А. пераходзіла да старэйшага нашчадка старэйшай мужчынскай лініі; малодшыя браты атрымлівалі права на спадчыну пасля спынення ўсёй старэйшай муж- чынскай лініі, жанчыны за нашчадкаў не лічыліся. Уладальнік А. называўся ардынатам. На Беларусі вядомы А. кня- зёў Радзівілаў, заснаваныя пагадненнем 1579 паміж братамі Мікалаем Крышто- фам, Ольбрыхтам і Станіславам. Гэта пагадненне ў 1586 зацверджана каралём С. - Баторыем і пастановамі соймаў 1579 паміж братамі Мікалаем Крышто- 3 А. Радзівілаў; Нясвіжская, Клецкая, Алыцкая, пазней — Давыд-Гарадоцкая. Паводле пагаднення, пасля смерці пра- мых нашчадкаў А. пераходзілі да старэй- шай (нясвіжскай) лініі Радзівілаў. Радзі- вілаўскія А. захоўваліся ў Расійскай імперыі і ў бурж. Польшчы; ліквідаваны ў 1939. > 2) Прававыя нормы, што рэгулявалі спадчыннасць на нерухомую маёмасць пэўнага магнацкага роду ў Рэчы Паспа- літай. 3) Збор найб. важных прававых прад- пісанняў у сярэдневяковай Полынчы, якімі кіраваліся розныя ўстановы, аргані- зацыі і суды. Літ.'. ГрвцкевнчА. П. Частновладель- ческме города Белоруссян в XVI—XVIII вв.: (СОЦ.-ЭКОН. мсслед. нсторнн городов). Мн., 1975; Статут Вялікага княства Літоўскага. 1588: Тэксты. Давед. Камент. Мн., 1989. А. П. Грыцкевіч. «АРДЫНАЦЫЯ КАРАЛЁЎСКІХ ПЎШЧАЎ У ЛЯСНІЦТВАХ БЫЛОГА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА», («Ордннацня королевскнх пуіц в лесннчествах бывше- го Велнкого княжества Лн- товского»), попіс каралеўскіх лясных масіваў у ВКЛ 1636—40, выдадзены Ві- ленскай археаграфічнай камісіяй пара- лельна на польскай і рус. мовах (Вільня, 1871). Ардынацыя (упарадкаванне) пра- ведзена паводле універсала і спец. інст- рукцыі караля Рэчы Паспалітай Уладзіс- лава IV Вазы каралеўскімі камісарамі лоўчым ВКЛ П. Д. Ісайкоўскім, каноні- кам віленскім, каралеўскім сакратаром кн. Я. Пацам і маршалкам упіцкім панам К. Белазорам. Тзкст рэестра ардынацыі складзены на польск. мове пісарам скар- бовым ВКЛ П. Сжадзінскім і замаца- ваны подпісам караля з прыкладаннем пячаткі ВКЛ, подпісамі рэферэндарыя ВКЛ М. Трызны, канцлера ВКЛ А. Сапе- гі, пісара дэкрзтовага ВКЛ Я. Яленскага. Ардынацыя мела на мзце ўстанаўленне межаў каралеўскіх пушчаў, вызначэнне правоў шляхты і мясц. насельніцтва на «ўваходы» ў іх, арганізацыю ўпраўлення лясной гаспадаркай і вызначэнне статуса асоб, якія выконвалі спец. абавязкі ў створаных лясніцтвах. Працягвала дэярж. палітыку, абвешчаную «Рэеізіяй пушчаў і пераходаў звярыных у былыл Вялікім княстве Літоўскім» 1559 і «Ляс- ной уставай» 1567. Змяшчае попіс пуш- чаў у 20 лясніцтвах: Рудніцкім, Межы-
рэцкім, Ольшынскім, Лепунскім, Аран- скім, Пералайскім, Мерацкім, Язерскім, Салацкім, Сакольскім, Навадворскім 1-м, Перштунскім, Пераломскім, Белавеж- скім, Камянецкім, Берштанскім, Нава- дворскім 2-м, Забалоцкім, Конеўскім, Дубіцкім. Лясніцтвы складаліся з асоб- ных дзялянак ці «кватэраў», у якіх вызначаны «ўступы» — месцы, дзе даз- валяўся ўваход у пушчы. Вышэйшае кі- раванне каралеўскімі пушчамі ажыц- цяўляў лоўчы ВКЛ. На месцах знаходзі- ліся ляснічыя і спецыяльна прызнача- ныя паляўнічыя, асочнікі, стралкі, вар- таўнікі (гл. ў арт. Слугі). Пры попісе адзначаліся населеныя месцы на тэр. лясніцтваў, пералічваліся сяляне, іх па- віннасці, колькасць зямлі ў гаспадарках. Названы таксама рыбакі, дымары, на- стаўнік (бакалаўр у Рудшках), каваль. Часам пералічваліся дакументы шляхты на права валодання, указваліся прывілеі асобам і царкоўным арганізацыям на «ўваходы», сенажаці. Мелася таксама апісанне азёр, рэчак, лугоў. в Ф Голубеў. АРДЫНШЧЫНА, дзяржаўны падатак у ВКЛ у 15—16 ст., які ішоў на выпла- ту даніны крымскаму хану. Накладвала- ся на воласць, горад ці мястэчка. Спа- ганялася з мяшчанскага і сялянскага саслоўяў, сведчаннем чаго можа быць рашзнне вял. князя ВКЛ Аляксандра па цяжбе паміж Свіслацкай воласцю і пааданымі баяр Катовічаў: «...тые людн Котовнчов Горане н Бродчане, а Мак- снмовнчы з людмн нашнмн Свнслоцкое волостн мають всякую тягль тягнутн: н городы рубнтн н ордыніцнну даватн...». У гады спагнання А. з падаткаплацель- шчыкаў, як правіла, не збіраўся дзярж. падатак на патрэбы войска — сярэбш- чына. «А што ся ткнеть серебіцыны н ордыніцыны...: естлн будеть сего року ор- дыншнна с ннх выбрана, абы серебшн- ны с ннх братн не велел н казал нм в том датн покой»,— зашсана ў грамаце вял. князя ВКЛ Жыгімонта I Старога дзяржаўцу Бабруйскай воласці А. Гаш- тольду ў 1533. У адрозненне ад гра- шовай сярэбшчыны А. пераважна сплач- валася пушнінай. Ліг.: Акты, относяіцнеся к мстормм За- падной Росснн... Т. 1. Спб., 1846; Любавскнй М. К. Областное деленме н местное управленне Лнтовско-Русского го- сударства ко временн нздання первого Лн- товского статута» [М., 1892|. П. А. Лойка. АРЖАЕВА Людміла Васілеўна (н. 9.7. 1931, с. Баранаўка Мікалаеўскага р-на Ульянаўскай вобл.), беларускі гісторык- архівіст. Скончыўшы Маскоўскі гісторы- ка-архіўны ін-т (1954), працавала ў дзярж. архіўных установах Беларусі: нач. аддзела, нам дырэктара ЦДГА БССР у Гродне, рэдактар «Научно-ннформа- цнонного бюллетеня», нач. выдавецкага аддзела Архіўнага ўпраўлення пры СМ БССР. У 1969—88 заг. сектара навук. распрацоўкі партыз. матэрыялаў, ст. навук. супрацоўнік Ін-та гісторыі пар- тыі пры ЦК КПБ. Даследуе гісторыю парт.-камсамольскага, патрыятычнага і антыфаш. падполля на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Адзін з аўтараў калектыў- най манаграфіі «Усенародная барацьба I. А. Арлоў. У. А. Арлоў. на Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1—3, 1983—85), удзельніча- ла ў напісанні і складанні зб. «Подзві- гі іх неўміручыя» (1978), складанні зб-каў дакументаў і матэрыялаў «Рэва- люцыйны ўздым у Літве і Беларусі ў 1861—1862 гг.» (1964), «Паўстанне ў Літве і Беларусі 1863—1864 іт.» (1965), «Яны не сталі на калені» (1966), «Ба- рацьба працоўных Заходняй Беларусі за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне і ўз'яднанне з БССР» (т. 2, 1972), «У непакораным Мінску» (1987) і інш. Тв.: Публнкацня всторнческнх нсточннков в БССР // Вопросы архнвоведення н нсто- чннковедення в БССР Мн., 1971; Пз опыта мзученвя документальных мсточннков парт- органнзацнн Белоруссмм пернода Велнкой Отечественной войны // Актуальные пробле- мы врхнвоведення н мсточнмковедення марк- снзма-леннннзма м нсторнн КПСС: Мате- рвалы вауч. конф. М., 1979. АРЛОЎ Аляксандр Рыгоравіч (16(29). 9.1900, Орша — 28.4.1945], інжынер-ві- цэ-адмірал (1944). У Чырв. Арміі з 1918, удзельнік грамадз. вайны. Член КПСС з 1927. 3 1928 на флоце. Скончыў Вы- шэйшае ваенна-марское інжынернае ву- чылішча (1928), Ваен.-марскую акадэ- мію (1933). 3 1935 пам. нач. і нач. упраўлення Наркамата ВМФ СССР. За- гінуў у авіякатастрофе. АРЛОЎ Авдрэй Піліпавіч (30.11.1894, в. Радучы Чавускага р-на — 25.12.1970), 151 АРЛОЎ удзельнік барацьбы за Сав. ўладу на Беларусі. У 1918 арганізаваў і ўзнача- ліў 3-і Магілёўскі атрад Чырв. гвардыі, які ўдзельнічаў у вызваленні прадмесця Магілёва Лупалава ад ням. акупантаў і легіянераў Доўбар-Мусніцкага, пасля на Усх. фронце камандаваў батальёнам, удзельнік вызвалення Сімбірска. У пач. 1919 нач. штаба Ваен. савета паўстанц- кіх камуніст. часцей Беларусі і Зах. Украіны па барацьбе з пятлюраўцамі на Палессі, нам. камандэіра палка на Зах. фронце. У 1921—22 нач. асобага ат- рада па барацьбе з бандытызмам. У 1924—27 нам. нач. 18-га пагранатрада АДПУ у Жыткавічах. У пач. Айч. вайны ўдзельнічаў у баях пад Магілёвам і Вязьмай. Да 1948 служыў у Сав. Арміі. АРЛОЎ Іван Аляксеевіч (29.10(10.11). 1902, Віцебск — 2.9.1980], ген.-лейт. (1944). У Чырвонай Арміі з 1922. Член КПСС з 1926. Скончыўціы Ваенна- паліт. акадэмію (1936), быў нач. па- літаддзела Ваенна-паліт. акадэміі, нач. аддзела Палітупраўлення РСЧА, нач. Вышэйшых курсаў палітсаставу. У Вял. Айч. вайну з 1941 ваенком знішчаль- нага авіякорпуса, чл. Ваен. савета войск ППА краіны, Зах., Паўн., Цэнтр. фран- тоў ППА. Удзельнік абароны Масквы, Сталінграда, Ленінграда. Да 1953 у Сав. Арміі — чл. ваен. савета акругі ППА, у цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР. АРЛОЎ Уладзімір Аляксеевіч (н. 25. 8.1953, Полацк), беларускі пісьменнік. Скончыў гістфак БДУ (1975). Працаваў у Наваполацку настаўнікам гісторыі, журналістам. 3 1988 у Мінску, рэдактар выд-ва «Мастацкая літаратура». Першыя вершы друкаваў у студэнцкіх самавы- давецкіх часопісах «Блакітны ліхтар» (1973, Наваполацк) і «Мілавіца» (1974, Мінск). Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцяў «Добры дзень, мая Шыпшы- на» (1986), «Дзень, калі ўпала страла» (1988), вершаў у прозе «Там, за дзвя- рыма» (1991). Асаблівую ўвагу аддае гістарычнай тэматыцы. Стварыў вобразы выдатных дзеячаў з гісторыі Беларусі — полацкага князя Уладзіміра, Ефрасінні Полацкай, пазта Міколы Гусоўскага, фі- лосафа-атэіста К. Лышчынскага, вальна- думца А. Незабытоўскага, рэвалюцыяне- ра-нарадавольца I. Грынявіцкага. Падзеі ў творах А. адбываюцца ў розныя часы, але іх герояў яднае патрыятызм, кло- пат пра будучыню роднай зямлі, дзеля якой яны гатовы ахвяраваць жыццём. У публіцыст. артыкулах выкарыстоўвае малавядомыя гіст. звесткі, выкрывае фальсіфікатараў бел. гісторыі, падкрэслі- вае ролю беларусаў, іх культуры і тра- дыцый у станаўленні чалавечай суполь- насці. Аўтар сцэнарыяў дакументальных кінафільмаў «Ефрасіння Полацкая» (1989), «Беларускія матывы» (1990). Пераклаў на бел. мову кнігу М. М. Улаш- чыка «Была такая вёска» (1989). Тв.: Асветніца з роду Усяслава: Ефра- сіння Полацкая. Мн., 1989; Пока не погасла свеча: Повестн н рассказы: Пер. с бел. М.,
152 АРЛОЎСКІ 1990; Пад знакам дня ўчарашняга // ЛІМ. 1988. 15 студз.; Когда краснеет Клно // Лнт. газ. 1988. 17 февр.; Возвраіценме намятн // Там жа. 1988. 2 нояб.; Чтобы не превра- тнться в тавров // Неман. 1989. № 3; Скорнна — вечный // Там жа 1990. № 7; Адзін у трох іпастасях: Нататкі няўдзячнага вучня // ЛІМ. 1990. 16 ліст. Літ.. Сідарэвіч А. У кнізе і па-за кнігай // ЛіМ. 1987. 27 лют.; Ермаловіч М. Як птушка Фенікс... // Там жа. 1987. 26 чэрв.; Семенова А. Слава побежден- ным // Неман. 1989. № 10. 1. М. Чарняўскі. АРЛОЎСКІ Канстанцін Іванавіч [2(15). 12.1913, г. Быхаў — 22.7.1944], Герой Сав. Саюза (1945). У Чырвонай Арміі з 1934. Скончыў Бабруйскае танкавае вучылішча (1939). Удзельнік вызва- лення Зах. Беларусі (1939), сав.-фін- ляндскай вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. Камандзір танк. батальёна капітан А. вызначыўся ў ліп. 1944 пры вызваленні Латвіі. Ба- тальён пад яго камандаваннем двойчы прарываў умацаванні ворага на дзвін- скім участку фронту; за 8 дзён наступ- лення прайшоў каля 300 км, перарэзаў шляхі адыходу дзвінскай групоўцы пра- ціўніка, знішчыў 12 танкаў. 8 самаход- ных гармат, 8 танкетак, больш за 40 процітанкавых гармат. Загінуў у баі. Пахаваны ў Даўгаўпілсе ў брацкай ма- гіле. У Быхаве і Даўгаўпілсе яго імем названы вуліцы; у Быхаве на будынку былой школы, дзе ён вучыўся, мема- рыяльная дошка. АРЛОЎСКІ Кірыла Пракопавіч [18(30). 1.1895, в. Мышкавічы Бабруйскага пав., цяпер Кіраўскі р-н— 13.1.1968), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў гады грамадз. і Вял. Айч. войнаў. Герой Сав. Саюза (1943), Герой Сац. Працы (1958). Скон- чыў Камуністычны універсітэт нац. мен- шасцей Захаду імя Мархлеўскага ў Маскве (1930). 3 1915 у арміі. У 1-ю сусв. вайну на Зах. фронце, мал. унтэр- афіцэр. Член КПСС з 1918. 3 мая 1918 у Аршанскай надзвычайнай камісіі (ЧК). У чэрв. 1918 у час акупацыі Беларусі гер- манскімі войскамі па заданні Бабруй- скага падпольнага раённага камітэта РКП(б) арганізаваў і ўзначаліў партыз. атрад. 3 снеж. 1918 у Бабруйскай ЧК. У 1919—20 вучыўся на курсах кам- саставу ў Мінску. Магілёве, Маскве. У складзе падраздзяленняў курсантаў змагаўся супраць польскіх інтэрвентаў пад Барысавам, Бабруйскам, Полацкам, супраць войск Юдзеніча пад Петрагра- дам. Пасля заканчэння першых Мас- коўскіх кулямётных курсаў у 1920 ка- мандзір атрада рудабельскіх партызан (псеўд. Ваня), якія дзейнічалі ў тыле польскіх інтэрвентаў; потым на падп. рабоце ў Коўне. У кастр.— снеж. 1920 удзельнічаў у баях супраць войск Булак-Балаховіча. У 1922—25 камандзір партыз. атрада ў заходнебеларускім Па- лессі (псеўд. Аршынаў, Муха-Мі- хальскі). У 1930—36 у органах К. П. Арлоўскі. ДПУ—НКУС Беларусі. Удзельнік нац.-вызв. вайны ў Іспаніі (1936—39), саветнік партыз. корпуса рэспублікан- скай армн. 3 1939 пам. дырэктара Арэн- бургскага (Чкалаўскі) сельгасінстыту- та. У 1940—42 аказваў дапамогу кітай- скаму народу ў барацьбе супраць япон- скай агрэсіі. У чэрв. 1942 сфарміраваў і ўначаліў разведвальна-дыверсійную гру- пу НКДБ, якая 26.10.1942 была закінута на акупіраваную ням.-фаш. захопнікамі тэр. Беларусі і вырасла ў партыз. атрад «Сокалы». У крас.— маі 1943 на базе атрада пад агульным камандаваннем А. створаны 3 партыз. атрады. 17.2.1943 група партызан на чале з А. знішчыла з засады некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў фаш. адміністрацыі. У гэтым баі А. быў цяжка паранены, у выні- ку ранення страціў рукі і слых. 3 1944 старшыня калгаса «Рассвет» (Кіраўскі р-н), які хутка вырас у буй- ную шматгаліновую гаспадарку. Канд. у чл. ЦК КПСС у 1956—61, чл ЦК КПБ з 1949. Дэп. Вярх. Савета СССР з 1950, Вярх. Савета БССР у 1947—51. Імя А. прысвоена калгасу «Рассвет», Кіраў- скай сярэдняй школе № 2, Магілёў- скаму ПТВ механізаіцяі сельскай гаспа- даркі ў в. Буйнічы; яго імем названы вуліцы ў Бабруйску, Ганцавічах, Кіраў- ску, Клецку, Ляхавічах, Маплёве; у Мышкавічах устаноўлены бюст А. Літ.: Цветов Я. Повесть о Кнрнлле Орловском. 3 взд. М., 1976; Рвжкоў I. Чалавек з легенды. Мн., 1976; Понома- р ё в В Г. Мятежное сердце: Повесть о К. П. Орловском. Мн., 1987. 1. С Барысаў. АРЛОЎСКІ Яўстафій Філарэтавіч [14 (26).4.1862, в. Славенск Ашмян- скага пав. Віленскай губ., цяпер Вало- жынскага р-на — 2(15). 12.1913), бела- рускі гісторык, краязнавец і педагог. 3 сям’і праваслаўнага святара. Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю, Пецяр- бургскі гісторыка-філал. ін-т (1885). Выкладаў гісторыю ў Гродзенскай гімна- зіі. Член Паўн.-Зах. аддзела Рускага геагр. т-ва, гродзенскіх царкоўна-археал і статыстычнага камітэтаў. Адзін з засна- вальнікаў Гродзенскага педагагічнага т-ва (1907). У газ. «Гродненскне губерн- скме ведомостн» вёў аддзел крытыкі і бібліяграфіі па гісторыі. Аўтар прац па гісторыі населеных месцаў, нар. адука- цыі, царквы, Айч. вайны 1812 на Гро- дзеншчыне. Асн. ўвагу звяртаў на паліт. псторыю, вывучаў ролю беларусаў у гісторыі і культуры ВКЛ. Аддаваў пера- вагу праваслаўю як правадніку расій- скіх ідэй у т. зв. Паўн.-Зах. краі. Да- казаў тоеснасць летапіснага Городень і сучаснага Гродна на Нёмане, рабіў захады распачаць археал. раскопкі на Замкавай гары. У дакладзе на IX археал. з’ездзе ў Вільні («Заснаванне г. Гродна і яго гісторыя да 1241 г.», 1897) і кн. «Гродзенская даўніна» (ч. 1, Гродна. 1910) даследаваў гісторыю Гродна ад яго заснавання да пач. 20 ст., звярнуў увагу на росквіт горада ў часы ВКЛ, пад- крэсліў ролю магдэбургскага права. Лі- чыў, што ўключэнне Гродэеншчыны ў склад Рас. імперыі спрыяла эканам. і культ. развіццю краю. Адмоўна ста- віўся да паўстанняў 1830—31 і 1863—64. Тв.: Очерк нсторнн города Гродно, со- ставленный на основаннн печатных нсточ- ннков. Гродно, 1889; 2 язд. 1912; Св. Сер- гнй Радонежскнй н его время: Нст. очерк. Гродно, 1892; Нсторнческне основы рус- ского самодержавня. Гродно, 1893; М. Свнслочь — Волковысская: (Нст. очерк). Гродно, 1895; Граф М. Н. Муравьев как деятель над укрепленнем прав русской народностн в Гродненской губерннн 1831 — 35 м 1863—65 гг. Гродно, 1898; К нсторнн народного образовання в Грод- ненской губерннн. Гродно, 1899; Нмпера- трнца Марня Федоровна. Гродно, 1899; Нсторнческнй очерк Гродненской гнмна- знн. Гродно, 1901; Учебное опнсанне Гродненской губерннн. Гродно, 1902; 6 нзд. 1909; Судьбы православня в связн с нсто- рней латннства н уннн в Гродненской губерннв в ХІХ столетнн (1794—1900) Гродно, 1903. Літ.: Е. Ф. Орловскнй: Некролог. Грод- но, 1913. А. П. Госцеў. АРМАТА (ад лац. аггпаіа узброеная), 1) назва на Беларусі, Украіне, Літве і Польшчы ў 15—17 ст. разнастайнай зброі і засцерагальнага ўзбраення. 2) На- зва артылерыі бел. гарадоў і замкаў Уг 15—17 ст. м А. Ткачоў. АРМІЯ КРАЁВА (АК; Агшіа Кга)о*а, літар. армія краіны, айчынная армія), падпольная ваен. арганізацыя, якая дзейнічала ў 1942—45 на акупіраванай фаш. Германіяй тэр. Польшчы і частцы тэр. СССР (Украіна, Беларусь, Літва). Падпарадкоўвалася польскаму эмігран- цкаму ўраду ў Лондане. Камандуючыя АК: С. Равецкі, Т. Камароўскі, Л. Аку- ліцкі. Налічвала 250—300 тыс. чалавек.
153 АРНАМЕНТ Аб’ядноўвала як патрыятычныя дэмакр. элементы, так і прадстаўнікоў рэакц. колаў, што накіроўвалі яе дзейнасць. У паліт. адносінах будавалася на аснове «надпартыйнасці», тэорыі «двух вора- гаў» — Германіі і СССР. Зыходзячы з гэтага, дзейнасць АК абмяжоўвалася арганізатарскай работай, назапашваннем зброі, боепрыпасаў, фарміраваннем шы- рокай сеткі падп. арг-цый, крытых рэзерваў, арганізацыяй ваен. абучэння, разведкі, стварэннем штабоў і інш. орга- наў, якія ў выпадку краху акупац. рэ- жыму змаглі б забяспечыць прыход да ўлады эмігранцкага ўрада, аднаўленне парадкаў і граніц даваен. Польшчы. Пасля разрыву адносін паміж СССР і польскім эмігранцк м урадам (крас. 1943) узмацніліся тэндэнцыі да кан- франтацыі АК з сав. партыз. атрадамі, прамога выкарыстання яе ў антысав. мэтах. У кастр. 1943 камандаванне АК зацвердзіла план аперацыі «Бура», які прадугледжваў захоп тэр. Зах. Укра ны, Зах. Беларусі і Віленшчыны ў момант адступлення ням.-фаш. войск. Ажыццяў- ляючы гэту аперацыю, часці АК спра- бавалі авалодаць Вільнюсам (план «Вострая брама») і перашкодзіць аднаў- ленню Сав. улады ў Вільнюсе, Львове, інш. гарадах, захапілі адм. цэнтры ў Люб- ліне, Жэшуве і шэрагу інш. польскіх гарадоў. Адначасова асобныя падраздзя- ленні АК узаемадзейнічалі з сав. парты- занамі, часцямі Чырв. Арміі, Гвардыі Людовай і Армн Людовай, уступалі ў Войска Польскае. На тэр. Беларусі існавалі Навагрудская (падпарадкоў- валася Беластоцкаму краю), Палеская, Валынская і Віленская акругі АК. У час аперацыі «Бура» Навагрудская акруга перайшла ў падпарадкаванне каменданта Віленскай акругі. Згодна з прынятай тактыкай «стаяння са зброяй каля на- гі», «барацьбы абмежаванай» гал. каман- даванне АК да вясны 1944 не вяртала значнай увагі на стварэнне партыз. атра- даў, якія пачалі ўзнікаць яшчэ ў 1942. У большасці выпадкаў атрады арганізоў- валіся ў адпаведнасці з паліт. стано- вішчам, якое складвалася ў тым ці інш. раене, поспехамі Чырв. Арміі на франтах, актывізацыяй дзейнасці сав. партыз. атрадаў. Найб. буйнымі атра- дамі АК на тэр. Беларусі былі атрады Навагру скай акругі (аб'ядноўвалі каля 7 тыс. чал.). У 1944 тут дзейнічалі злу- чэнні «Наднёманскае , «Поўнач», «Ус- ход», Захад» («Шчучынскае ), «Стоў- бцы». Выкарыстаўшы патрыятычны ўздым, выкліканы пачаткам вызвалення Чырв. Арміяй тэр. Польшчы, эмігранцкі ўрад і кіраўніцтва АК 1.8.1944 узнялі Варшаўскае паўстанне, якое з прычы- ны яго непадрыхтаванасці і няўзгод- ненасці з камандаваннем Чырв. Арміі было жорстка задушана гітлераўцамі. АК распушчана 9.1.1945 Лонданскім эмігранцкім урадам. Літ.: Роізкіе зііу гЬго)пе V Лгавіеі шоўпіе і«іаіо«еў. Т. 3. Агтіа Кгаўожа. Ьопдуп, 1950; В6г-Котого«5кі Т. Агтіа родгіетпа. 4 шуд. Ьопдуп, 1979; Магііг С г. Віцго іпГогтасўі і ргоравапду 82Р, АК 1939—1945. ХУагзгаша, 1987; 2е шзро- тпіеб гоіпіеггу АК Окгевіі ІЧошовгбдек. у/агзга»а, 1988. г А. М. Літвін. АРМІЯ ЛЮДОВА (Агтіа Ьіідожа, літар. Народная армія), узброеныя партызанскія і падп. фарміраванні Поль- скай рабочай партыі (ППР) у 2-ю су- светную вайну. Створана дэкрэтам Я. Ф. Арлоўскі. Берасцянкі пач. 20 ст. Да арт. Арнвмент. Андарак пач. 20 ст. з Брэсцкай вобл. Краёвай Рады Нарадовай (КРН) ад 1.1.1944 замест Гвардыі Людовай (дзей- нічала з 1942). У Гал. камандаванне А. Л. уваходзілі галоўком ген. М. Роля- Жымерскі, нач. штаба, чл. ЦК ППР Ф. Юзьвяк, прадстаўнік КРН Я. Чахоў- скі. Было ўтворана 6 тэрытарыяльных акруг А. Л., што аб’ядноўвалі 23 раёны. А. Л. складалася э 16 партыз. брыгад і 20 асобных батальёнаў і атрадаў (ле- там 1944 у А. Л. налічвалася каля 60 тыс. чал). Гал. задачамі А. Л. былі барацьба супраць ням. акупантаў і пад- рыхтоўка да захопу ўлады ў пасляваен. Польшчы. У адрозненне ад Арміі Краё- вай (АК) А. Л. ўслед за ППР і КРН пагадзілася з уваходжаннем Зах. Бе- ларусі ў склад БССР і не патрабавала аднаўлення польска-сав. граніцы 1939. Па гэтай прычыне А. Л. не імкнулася распаўсюджваць сваю дзейнасць на тэр. т. зв. «крэсаў усходніх» («усходніх ускраін»). Партыз. атрады і групы баеві- коў-падпольшчыкаў А. Л. праводзілі дыверсіі на прамысл. аб’ектах і чыгун- цы, тэрарыст. акты супраць ням. аку- пац. адміністрацыі і жандармерыі. Вяс- ной і летам 1944 атрады А. Л. разам з сав. дыверсійна-разведвальнымі гру- памі вялі жорсткія баі з пераўзыхо- дзячымі сіламі гітлераўцаў у Парчэўскіх і Яноўскіх лясах, Сольскай пушчы. На польска-бел. паграніччы супрацоўнічала з сав. партызанамі, якія дзейнічалі на Беларусі. Адносіны А. Л. да АК за- ставаліся непрыязныя Вясной 1944 для каардынацыі дзеянняў А. Л. з вой- скамі Чырв. Арміі сав. камандаванне стварыла Польскі партыз. штаб (дысла- цыраваўся пры Ваен. савеце 1 га Бел. фронту, адным з кіраўнікоў штаба быў С В. Прытыцкі), які забяспечваў А. Л. зброяй, боепрыпасамі інш. Летам 1944 атрады А. Л. дапамагалі наступаючым сав. войскам, уласнымі сіламі вызвалілі некалькі польскіх гарадоў. Камандаван- не Чырв. Арміі перадавала А. Л. кан- троль над вызваленымі польскімі тэры- торыямі, А. Л., у сваю чаргу, перада- вала там уладу пракамуніст. мясц. Радам нарадовым. 21.7.1944 КРН пры- няла дэкрэт пра аб’яднанне А. Л. і Польскай арміі ў СССР у адзінае Вой- ска Польскае. Л. В. Лойка. АРНАМЕНТ (ад лац. огпатепіцт упрыгожанне), узор э рытмічна ўпа- радкаваных элемен аў для аздаблення прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога і выяўл. мастацтва хатняга ўжытку і арх. збудаванняў. Канкрэтныя адзнакі А. (кампазіцыя, матэрыял, колер, тэхн. прыёмы, характар матываў, віды сіметрыі і г. д.) у сукупнасці ўтвараюць арна- ментальны комплекс, цесна звязаны з прадметам, яго формай, прыроднымі якасцямі матэрыялу, канструкцыйнымі і архітэктанічнымі асаблівасцямі. Харак- тэрнай рысай А. з’яўляецца таксама адлюстраванне пэўных мастацка-стыля- вых кірункаў, нац. і мясцова-ла- кальных асаблівасцей. Зарадзіўся А. у
154 АРНАМЕНТ эпоху позняга палеаліту (на Беларусі яго элементы выяўлены на вырабах з рогу і косці). Развіццё А. найб. выразна прасочваецца на керамічных вырабах эпохі неаліту. У залежнасці ад форм і матываў адрозніваюць А. геаметрычны (ромбы, квадраты, кругі, салярныя зна- кі, разетк і інш.), раслінны, зааморфны і антрапаморфны, часта матывы сумя- шчаюцца. Паводле размяшчэння А. па- дзяляюць на гарызантальны, вертыкаль- ны, дыя анальны; па кампазіцыйнай будове — на сетка-, зігзага-, ялінка-, крыжападобны, трох- і прамавугольны, ромбападобны, суцэльны, паясны, шаш- ка-, стужка- і кратападобны, радыяльны і інш. Пры вырабе керамікі А. наносілі на сырую гліну простым або зубчатым штампам, пальцамі, шнурам, палачкай грабеньчыкам, тканінай. Вытокі боль- шасці геаметрычных А., уласцівых для бел. нар. творчасці, прасочваюцца ў арна- ментацыі посуду неалітычных плямёнаў, асабліва на Пд Беларусі. Гэта паясныя, стужачныя, геаметрычныя малюнкі, якія ў 3-м тыс. да н. э. запаўняліся радамі ямак, бакавых наколаў, лапчастых, прамавугольных і зубчастых адбіткаў. У бронзавым веку А. больш просты, утвораны пераважна адбіткамі шнура, пацеркавымі, ялінкападобнымі, віслафі- гурнымі матывамі. На кераміцы перы- яду Кіеўскай Русі пераважае лінейны і хвалісты малюнак, часта сустракаюцца стылізаваныя фігуркі чалавека, жывёл (качкі, пеўнікі, коні, козы і інш.). Ар- наментавалася зброя, касцяныя наклад- кі на калчаны, тронкі нажоў, грабень- чыкі, жаночыя ўпрыгожанні. Характэр ным элементам А. 10—11 ст. быў косы крыж і лініі трохаугольнага пуансона, у 12 ст. ён змяніўся на ромбы, косую рашотку, зігзаг з кропкамі пасярэдзіне. Перад палівай вырабы аздаблялі анго- бам (растворам гліны іншага колеру). У 10—14 ст. пашырана арнаменталь- нае ўпрыгожанне скуранога абутку вы- шыўкай, прошвай, пляцёнкай, прашморг- ваннем. Найб. распаўсюджаныя матывы крына-кветкі, сэрцападобнай пальметы, трохвугольнікаў, ромбаў. Фарміраванне бел. А. адбывалася ў 14—16 ст. адначасова з працэсам ства- рэння бел. народнасці ва ўзаемасувязі з традыцыямі суседніх этнасаў — рус- кага, укр., польскага, літоўскага. На- цыянальныя рысы бел. А. найбольш ярка ўвасобіліся ў нар. мастацтве і яго пашыраных відах — вышыўцы, ткацтве, пляценні і вязанні, мастацкай апрацоў- цы дрэва, керамікі, скуры. Старажытны А. меў строга геаметрычны малюнак з пераважным выкарыстаннем ромба і яго шматлікіх па канфігурацыі варыянтаў, вакол якіх звычайна групаваліся іншыя фііуры. Да ўстойлівых матываў адно- сяцца таксама матывы крыжа (прамы, косы, свастычны), васьмшялёсткавай ра- зеткі (зоркі), трохвугольніка, прамыя, ламаныя, зігзагападобныя лініі і інш. Элементы падобнага ўзору яскрава пра- Да арт. Арнамент. Дэталь касцянога ігольніка 12 ст. з Навагрудка (злева). Дэталь драўляных царскіх варот пач. 18 ст. з Давыд-Гарадка. Гліняны гаршчок сярэдзіны 2-га тысячагоддзя да н. э. з бескурганнага могільніка Рудня- Шляпна Веткаўскага р-на. Кафля канца 16 ст. з Лідскага замка. сочваюцца ў вышыўках жаночага адзен- ня, хатняй бялізны (краі наміткі, па- верхня фартухоў, кашуль, канцы руч- нікоў, абру аў). Зафіксаваны таксама ўстойлівыя традыцыі ўжывання сетка- вых кампазіцый, дзе фігуры размяшча- ліся ўздоўж прамых ці нахіленых восей (прамая ці косая сетка); сустракаюцца ўзоры, што складзены з рытмічна ўпарадкаваных на плоскасці тканіны адзінкавых (медальённых) матываў. Этнічная самабытнасць традыцыйнага А. бел. вышыўкі праявілася ў колеравам гаме (чырвонае ці чырвонае з нязнач- нымі дадаткамі сіняга або чорнага на белым фоне палатна), выкарыстанні пэўных прыёмаў арнаментацыі, у вы- танчанасці графічных узораў з дакладна распрацаваным і складана разнастайным малюнкам. Архаічныя ромба-геаметрыч- ныя ўзоры з выразна выяўленымі ла- кальнымі асаблівасцямі паслужылі жы- ватворнай глебай, на якой паступова на працягу стагоддзяў фарміраваліся і ўвайшлі ў традыц. побыт гарманічныя раслінна-геаметрызаваныя формы. У 19 ст. ўсё большую прываблівасць набываюць раслінныя ўзоры (выявы гнуткай хвалепадобнай галінкі з рыт- мічна адыходзячымі ў розныя бакі кветкамі і лісцем, вінаграднай лазы з гронкамі ягад, вазона, стылізаванага дрэва і інш.), кампазіцыйная пабудова і стылістыка якіх падпарадкоўвалася канонам мінулай эпохі і традыцыям пэўнай мясцовасці. У канцы 19 — пач. 20 ст. бел. вышываны А. не пазбег уплы- ву ўзораў, вядомых амаль усім еўрап.
155 «АРОЛ» народам (выявы кароны, ламбрэкена з кутасамі, вензеля, рэнесансавае дрэва з профільнымі птушкамі, павучальныя надпісы, арнітаморфныя матывы — пеў- ні, індыкі, галубы на галінках і інш.), якімі аздаблялі ручнікі. Пачынаючы з 1930-х гадоў у А. пераважаюць палі- хромныя раслінныя кампазіцыі з малюн- кам, набліжаным да канкрэтных пры- родных форм. Развіццё бел. тканага А. праходзіла ў рэчышчы стараж. славян- скіх традыцый і вызначалася функцыя- нальным прызначэннем прадмета і тэхн. асаблівасцямі ткання А. тут вылучаецца насычанасцю каларыстычнай гамы, уз- буйненнем матываў, разнастайнасцю малюнка з перавагай выкарыстання 8-пялёсткавай разеткі, 8-вугольнай зор- кі, ромба, квадрата, геаметрызаваных раслінных (вазоны, лісце, дрэвы, гронкі вінаграда), зааморфных (алені, ільвы), арнітаморфных (галубы, пеўні) форм. Строгасць нескладаных геаметрычных узораў уласціва традыц. пляценню па- лескіх чапцоў, карункаў на канцах ручнікоў, паясоў. Вязаны шыдэлкам (радзей пруткамі) А. карункаў на руч- ніках, прошвах абрусоў, сурвэтак заў- сёды суадносіцца з мастацкімі асаблі- васцямі і малюнкам узорыстай тканіны, якую ён дапаўняе. Народныя назвы ўзораў звязаны з паэтычна-асацыятыў- ным светаўспрыманнем майстра («у аконца», «грабелькі», «сякеры», «сня- жынка», «ключыкі» і інш.), адпавя- даюць дакладнасці і канкрэтнасці ўзору («кляновы ліст», «валошка», «ромб», «жолуд», «пчолка», «коннік» і інш.), сведчаць пра асаблівасці тэхн. выканання («у пуплы», «у вузлы», «убіванкі»), знешні выгляд узору («у драбнушкі», «дымкі»). Традыцыйная арнаментацыя бел. народных тканін цесна звязана з арнаментыкай народнай разьбы (кон- турнай, рэльефнай, выемчатай, ажур- най) па дрэве, якая прысутнічала ў аздабленні жылля, прылад працы, по- суду, рамак, табакерак, набоечных і пернікавых дошак. У разьбяным дэкоры здаўна пераважалі простыя традыц. элементы — рыскі, рубчыкі, зубцы, паскі, крыжыкі, зігзагі, сеткі; надзвычай па- пулярнымі былі шматпрамянёвыя разет- кі, зоркі. 3 цягам часу ў разьбе пашы- раюцца раслінныя матывы, спачатку ў гарманічным адзінстве з геаметрыч- нымі, а потым — як самастойны від дзкору. Бел. майстры аздаблялі храмы і палацы ў Маск. дзяржаве 17 ст. бела- рускай рэззю. У выяўл. мастацтве Бе- ларусі А. пашыраны ў графіцы і жы- вапісе. У рукапісных кнігах арнамен- тальны характар мелі застаўкі, кан- цоўкі, некаторыя літары і ініцыялы (Шарашоўскае евангелле). У 16—18 ст. у іканапісе былі пашыраны разныя па ляўкасе залачоныя арнаментальныя фо ны з элементамі геаметрычнага і рас- ліннага А. («Праабражэнне», 1648; «Пакровы», 1649; «Успенне», 1650; усе ў Дзярж. мастацкім музеі Беларусі). Раслінны А, узмоцнена стылізаваны аж да гратэскных форм, характэрны для кніжнай графікі Ф. Скарыны. У а р х і- тэктуры А. паявіўся не пазней 11 — Да арт. Арнамент. Спуцкія паясы 2-й пал. 18 ст. 12 ст. У мураванай архітэктуры А. часцей геаметрычны. Арнаментальны характар маюць аркатура цэркваў Спа- са-Ефрасіннеўскай (Полацк), Барыса- глебскай (Навагрудак), замкаў (Ліда. Мір Карэліцкага р-на), рытмічнае чар- гаванне разнастайных па форме ніш (шчыт гал. фасада царквы ў в. Сынко- вічы Зэльвенскага р-на), нервюр скля- пенняў (касцёл у в. Ішкалдзь Бара- навіцкага р-на), чаргаванне трыгліфаў і метоп у фрызах, філянговыя картушы (замак у в. Смаляны Аршанскага р-на) і інш. У некаторых выпадках выкары- стоўваеццца раслінны, зааморфны, ан- трапаморфны А. (гал. фасад палаца Нясвіжскага замка, інтэр’еры касцёла езуітаў у Нясвіжы, касцёла ў в. Міха- лішкі Астравецкага р-на і інш.). У драўляным дойлідстве А. ства- раецца пераважна скразной, краявой і глухой разьбой, выкарыстоўваецца ў аздабленні ліштваў, фрызаў, карнізаў, шчытоў, верандаў, варот і інш. На Пн Беларусі найб. пашыраны геаметрычныя матывы (ромб, круг, квадрат), на Пд — салярныя, разеткі і інш. Найб. важныя элементы А. часам вылучаюць яркімі колерамі. А. у архітэктуры ўзмацняе рытм будынкаў, стварае кантраст і нюанс. У наш час са змяненнем тэхн. прыёмаў і спосабаў аздаблення адбы- валіся змены ў традыцыйным А. У па- раўнанні з узорамі канца 19 — пач. 20 ст. прыкметна ўзбуйніліся арнамен- тальныя матывы, манахромная гама ўзбагацілася дадатковымі колерамі, ускладнілася форма вырабаў, з'явіліся новыя тэхніка і матэрыялы для арна- ментацыі. Нац. формы А. ўзбагаціліся новымі элементамі, звязанымі з сучаснай рэчаіснасцю. Літ..- Беларускае народнае мастацтва: [Альбом). Т. 1. Мн., 1951; Беларускі на- родны арнамент: [Альбомі. Мн, І955, Сахута Я М. Народная разьба па дрэву. Мн, 1978; Яго ж. Беларуская народная кераміка. Мн, 1987; Яго ж. Беларускае народнае мастацкае каваль- ства Мн., 1990; Сахута Е. М., Г о- в о р В. А. Художественные ремесла н про- мыслы Белорусснн. Мн, 1988; Р а м а- нюк М. Ф. Беларускае народнае адзенне: [Альбом]. Мн, 1981; Трызна Д. С Беларускія дываны і габелены Мн, 1981, Этнаграфія Беларусі: Энцыкл. Мн, 1989; Фадзеева В. Я. Беларуская народная вышыўка. Мн, 1991. В. Ф. Валошын (у ар- хітэктуры), У. Ф. Ісаенка (у кераміцы), В Я. Фадзеена (у вышыўцы, ткацтве). «АРОЛ» («Асііег»), кодавая назва кар- най аперацыі, праведзенай ням.-фаш. захопнікамі 20.7—10.8.1942 супраць пар- тызан і цывільнага насельніцтва Клі- чаўскай партыэ. зоны; працяг папярэд- няй аперацыі еХрушч» («МаікйГег»). Праводзілася сіламі баявой групы «Арол», якая складалася з часцей вы шэйшага начальніка СС і паліцыі «Ра- сія — Цэнтр» групенфюрэра СС Бах- Зелеўскі, часцей 203-й і 286-й ахоў- ных дывізій, 2-га паліцэйскага палка, 2 артдывізіёнаў, узмоцненых каманд тайнай палявой паліцыі і СД і зон- дзркаманд пад агульным камандаваннем ген.-маёра Рыхерта. Мэта аперацыі: акружыць і знішчыць партыз. атрады ў квадраце Беразіно — Бялынічы — Свіслач — Быхаў, расправіцца з насель- ніцтвам, захапіць і вывезці запасы прадуктаў, збожжа, жывёлу. На ўсім фронце партыз. абароны пачаліся цяж- кія баі. Усе партыз. атрады былі аб’яд- наны ў аператыўнае падпарадкаванне 208-га партыз. атрада імя Сталіна (У. I. Нічыпаровіч). Паводле рашэнн: камандавання 25 ліп. партызаны пакі- нулі Клічаў і пачалі адыход на ПнУ за чыгунку Асіповічы — Магілёў, ва Уса- кінскія лясы, дзе разлічвалі перагру- паваць сілы, папоўніць запасы ўзрыў- чаткі і боепрыпасаў. Ратуючыся ад карнікаў, разам з партызанамі ады- ходзіла і мясцовае насельніцтва. У кан- цы ліпеня ва Усакінскіх лясах сканцэнт- равалася 11 партыз. атрадаў (больш за 2 тыс. байцоў) і некалькі тысяч жан- чын, старых і дзяцей. Усе выхады з
156 «АРОЛ» лесу гітлераўцы перакрылі, пачалі авія- бамбардзіроўку, артыл. і мінамётны аб- стрэл месцаў дыслакацыі партызан і насельніцтва: пачалася блакада. Спроба ваен. савета Зах. фронту даставіць боепрыпасы і медыкаменты самалётамі не ўдалася. 30 ліп. Рыхерт прапанаваў партыз. камандзіру Нічыпаровічу пера- мір’е, але прапанова была адхілена. У ноч на 3 жн. партызаны прарва- лі акружэнне каля в. Усакіна. Гітле- раўцы праследавалі партызан і ў сярэдзі- не жніўня на ПнУ ад Рагачова і ў раёне Асіповіч правялі дадатковыя карныя аперацыі «Лютцаў» («Хціхоуу») і «Друж- ба» («РгецпсксііаГі»). У час карных аперацый «Хрушч» і «Арол» з 30 чэрв. да 10 жн. карнікі загубілі болып за 1,5 тыс. жыхароў, спалілі 31 вёску, захапілі больш за 3 тыс. галоў жывёлы і інш. маёмасць. Літ.: Немецко-фашнстскнй оккупацяон- ный режнм (1941—44): Сб. статей. М. 1965; Преступлення немецко-фашнстскнх оккупантов в Белорусснн, 1941 —1944. Мн., 1965. В. С. Лазебнікаў, У. С. Пасэ. «АРОЛ», абутковая фабрыка ў Мінску ў 1910—15. Заснавана т. зв. Т-вам руска- амерыканскай механічнай вытворчасці абутку, у якое ўваходзілі мясц. прад- црымальнікі X. М. Перац, М. Р. Бат- віннік, Л. Б. Бешынг. Ф-ка канцэнтра- вала 36 % магутнасцей гарбарна-абутко- вай прамысловасці Беларусі, выпускала каля 800 пар абутку ў суткі. Мела 145 станкоў ддя вытворчасці абутку, 63 ша- вецкія машыны, паравы рухавік (100 к. с.), дынамамашыну; працавалі на- рыхтоўчае, закроечнае, цвіковае, ачыш- чальнае, штампавальнае, машыннае ад- дзяленні. У 1913 выраблена прадукцыі на 276 тыс. руб., якая збывалася на мясц. рынку, а таксама ў цэнтр. Расіі, Сібіры. На ф-цы было занята каля 160 рабочых. Шырока выкарыстоўвалася жаночая і дзіцячая праца: у 1913 праца- валі 32 жанчыны і 30 падлеткаў (12 хлопчыкаў, 18 дзяўчынак). Працягласць рабочага дня — 11 гадзін пры 1,5- гадзінным перапынку. У 1-ю сусв. вайну ф-ка перайшла на вытворчасць ботаў, супрацьгазавых масак для рус. арміі, колькасць рабочых павялічылася да 200 чал. У ліст. 1915 эвакуіравана ў Маскву. Літ.: Шнбеко 3. В. Мннск в конце XIX — начале XX в.: Очерк соц.-экон. развнтня. Мн., 1985. С. 22; Экономнка Белорусснн в эпоху нмперналвзма, 1900— 1917. Мн., 1963. С. 42. 3. В. Шыбека. АРОЛ Нічыпар Максімавіч (1893, в. Ру- дзянец Гомельскага пав., цяпер Бу- да-Кашалёўскі р-н — 13.5.1934), удзель- нік барацьбы за Сав. ўладу на Бела- русі ў гады грамадз. вайны і ваен. інтэр- венцыі. Член КПСС з 1918. За ўдзел у сялянскіх хваляваннях быў зняволены ў турму. 3 1912 працаваў на чыг. вузле ў Гомелі. У снеж. 1917 уступіў у 1-ы Па- лескі чырвонагвардз. атрад. 3 пач. 1918 на чале атрада ўдзельнічаў у барацьбе супраць легіянераў Доўбар-Мусніцкага, ням. акупантаў. Летам 1918 атрад пад яго камандаваннем ахоўваў участак чы- гункі Сімбірск — Бугульма ад узбр. банд, што не прапускалі эшалоны з харча- ваннем у Петраград і Маскву, насель- ніцтва якіх галадала. Вярнуўшыся на Гомельшчыну, вёў падп. барацьбу суп- раць інтэрвентаў. Скончыўшы Гомель- скую школу сав.-парт. работнікаў, у 1924—26 працаваў у Клінцах, Бежыцы, пазней — дырэктарам саўгаса, Ін-та соі, інспектарам саўгасаў Наркамзема СССР. АРОЧКА Мікола (Мікалай Мікалаевіч; н. 10.12.1930, в. Вецявічы Слонімскага р-на), беларускі паэт, літ.-знавец, кры- тык. Д-р філал. навук (1981). Скон- чыў БДУ (1956). Працаваў у рэдак- цыях час. «Сельская гаспадарка Бе- ларусі» (1956—60), газ. «Літаратура і мастацтва» (1962). 3 1966 навук. су- працоўнік Ін-та л-ры АН БССР. Друку- ецца з 1949. Першы зб. вершаў «Не ўсе лугі пакошаны...» (1958). Аўтар болын як 10 кніг паэзіі, з іх сталасцю света- выяўлення вызначаюцца «Матчына жы- та» (1978), «Курганне. Крэва» (1982), «Падземныя замкі» (1986). Яго паэзія чуйная да ўзаемазалежнай повязі ча- соў — аддаленых і блізкіх, да пазнання іх у шырокім кантэксце назапашаных маральных каштоўнасцей, выпакутава- ных ідэалаў і надзей. Мастацкае слова А. прасякнута турботай пра высокую еднасць духоўнасці і хлеба надзённага — гэта клопат пра гіст. жыццяздольнасць свайго народа і яго невычэрпныя патэн- цыяльныя магчымасці. Лепшыя з вершаў народжаны лёсам паэта, перажываннем уласных драматычных і трагічных жыц- цёвых акалічнасцей, непасрэднай далуча- насцю да працы на зямлі, да яе сучасных будняў і супярэчнасцей [«Далучэнне да зямлі» (1984), «Дарогай світання» (1983), «Пах саломы» (1983)]. У творах 1970—80-х г. адбылося істотнае заглыб- ленне паэта ў родную гісторыю, выкліка- нае павышанай увагай да лёсу народа, яго вял. выпрабаванняў, сац. і духоўных драм. Вузлавыя моманты нац. гісторыі ўваскрашаюцца пераважна ў жанры дра- матычнай паэмы. Асэнсаванне пералом- ных, трагічных падзей у Крэве і ў эпоху Скарыны склала дылогію паэмнага эпасу, у цэнтры якога два вырашальныя, лёсатворныя моманты ў жыцці народа: непазбежнае перарастанне паліт. драмы («Крэва») у глыбокую духоўную драму, якую перажыў наш першадрукар («Суд- ны дзень Скарыны», 1991), той судны дзень. які шмат у чым пазначыў далей- шыя працэсы складвання нашай нац. самасвядомасці, уключаючы і сучас- насць. У гэтым рэчышчы па-мастацку даследуюцца і такія вогненныя і драма- тычныя падзеі на зямлі айчыны, як тра- гедыя спаленых вёсак («Курганне») і высокая ахвярнасць нац.-вызв. змаган- ня ў Зах. Беларусі («Мелодыя Таў- лая», 1986). Найлешпыя творы А. пера- кладзены на рус., укр., літ., таджыкскую, асецінскую, англійскую мовы. Творчыя інтарэсы А. як літ.-знаўца і крытыка звязаны з даследаваннем паэтычных жанраў, іх гіст. руху і сённяшняга стану. Выступае і як перакладчык з рус., укр., літоўскай, латышскай, польскай, англійскай, узбекскай моў. Те.: Валянцін Таўлай: Крытыка-біягр. на- рыс. Мн., 1969; Поэзмя н война. Мн., 1987. Літ.: Богдановнч Н. Отсветы огня // Неман. 1984. № 3; Сідарэвіч. А. Скрыжаванні гісторыі: Чытаючы драма- тычную паэму М. Арочкі «Крэва» // ЛІМ. 1983. 15 ліп.; Грамадчанка Т. Дотык роднасці: Штрыхі да творчага партрэта Міколы Арочкі // Там жа. 1987. 20 лют. Марціновіч П. Да каранёў, да сутнасці // Полымя. 1987. № 2; Гурская А. Па- знанне родных глыбіняў // Маладосць. 1987. № 8. А. С. Г'урская. АРСЕНАЛ (франц. агзепаі, італьян. агзепаіе, ад араб. дар ас-сінаа — май- стэрня), цэйхгауз, будынак, пры- значаны для захавання ваеннай зброі і боепрыпасаў, часам для іх выра- бу і рамонту. На Беларусі А. ўзво- дзілі ў буйных замках, абарончых вузлах гарадоў, сядзібна-палацавых комплек- сах. Гэта былі вял. мураваныя або драўляныя 1- або 2-павярховыя будынкі. У іх вылучаліся памяшканні, дзе захоў- валіся гарматы, ручныя стрэльбы, халод- ная зброя, запасы пораху, ядраў, куль і інш., неабходныя для абароны замка і горада. У 17—18 ст. А. існавалі ў Слуц- ку, Крычаве, Бабруйску і інш. гара- дах, у 19 ст.— у Бабруйскай і Брэсц- кай крэпасцях. АРСЁНІЙ (Старац; ?—1681), разь- бяр па дрэве. Майстар беларускай рэзі. Манах Аршанскага Куцеінскага мана- стыра. Пасля 1655 працаваў у майстэрні разьбы па дрэве Іверскага манастыра на Валдаі, магчыма, удзельнічаў у стварэнні разьбяных уваходных дзвярэй сабора гэ- тага манастыра. Пазней выконваў работы для Васкрасенскага сабора Новаіеру- салімскага манастыра (г. Істра Ма- скоўскай вобл.). У 1667 пераведзены ў Аружэйную палату Маскоўскага Крам- ля, дзе ўзначальваў разьбяроў. Кіраваў работай па аздабленні (разьба па дрэве) палаца ў Каломенскім (зараз у межах Масквы, 1667—68). Стварыў «іардан- скую сень» на 4 калонках для Суздаля (1668, цяпер — у саборы Раства Бага- родзіцы ў Суздалі). Літ.: Соболев Н. Н. Русская народная резьба по дереву. М.; Л., 1934; В е с е- ловсквй С. Б., Снегнрёв В. Л., ЗеменковБ. С. Подмосковье: Памятные места в нсторнн русской культуры XIV — XIX веков. 2 нзд. М., 1962; Абецедар- с к н й Л. С. Белорусы в Москве XVII в. Мн., 1957. АРСЁННЕВА (Арсеньева) Натал- ля (н. 20.9.1903), беларуская паэтэса. Яе бацька паходзіў з роду Арсеньевых, які па жаночай лініі даў паэта М. Ю. Лермантава. Нарадзілася ў Баку, але неўзабаве пасля нараджэння дачкі яе бацькі пераехалі ў Вілыпо, якая запі- сана месцам нараджэння А. У 1915—19 як бежанка жыла ў Яраслаўлі. У 1921 скончыла віленскія бел. гімназію і курсы настаўнікаў бел. народных школ, настаў- нічала ў Вільні, паступіла ў Віленскі ун-т. У 1922 выйшла замуж за бел. паліт. і вайсковага дзеяча Ф. Кушаля і выехала ў Польшчу. Восенню 1939 А. з двума сынамі апынулася ў Вілейцы, была арыштавана сав. ўладамі і выслана
157 АРТЫЛЕРЫЯ ў Казахстан. Дзякуючы хадайніцтву Я. Купалы і інш. бел. пісьменнікаў ссылку адмянілі, і ў маі 1941 яна вярнулася на Беларусь. У Вял. Айч. вайну жыла ў акупіраваным Мінску, супрацоўнічала ў чБеларускай газэце». У 1944 эмігрырава- ла ў Германію, потым у ЗША. Працавала ў эмігранцкай бел. газеце тБеларус», на радыё «Свабода», у Бел. ін-це л-ры і мастацтва ў Нью-Йорку. Друкуецца з 1920. Яе талент заўважыў і падтры- маў М. Гарэцкі. Ранняя лірыка, якую яна змяшчала ў перыядычных выданнях Зах. Беларусі, пераважна прыродаапі- сальная, інтымная. Яна імкнулася пера- даць імгненныя ўражанні, пачуцці, ад- люстраваць зменлівы стан душы, плынь унутранага быцця. Вершы, напісаныя ў акупіраваным Мінску, склалі зборнік «Сягоння» (1944). Талент паэткі раз- віўся ў бок філасофскага, гуманістыч- нага асэнсавання гіст. падзей, узмацні- ліся грамадз. трагічна-афарбаваныя но- ты. Вайна ўспрымаецца ёю як вял. тра- гедыя еўрапейскіх народаў; зруйнаваны, пакрыты папялішчамі свет выклікаў ад- чай і адчуванне ўласнага бяссілля («За ўсіх чыста, за ўсё — не наплачацца нават паэт»). У ваенных вершах А. не імкну- лася быць суддзёй падзей, не падзя- ляла ўдзельнікаў вайны на «сваіх і чу- жых», ёй аднолькава шкада ўсіх палег- лых — як сына Дняпра, так і сына Рэй- на. Яна абрала пазіцыю нейкага «надсу- светнага» назіральніка. Скразны матыў ваеннай лірыкі — матыў непасільнасці выказаць і аб’яднаць смуткам і тугою аднаго чалавека, нават калі ён паэт, сусветны смутак і жаль, што апанаваў чалавецтва, кінутае ў вір вайны. Побач з тэмай «жыцця... ў жалобнай раме», асуджэння вайны, смутку сярод руін і ахвяр, у творах моцна гучала нацыя- нальна-патрыятычная тэма Бацькаўш- чыны (вершы «Песня каліноўцаў», «Жы- ве Беларусь», «Прысяга», «Краіне», «Зня- воленым сцягом»), сцвярджалася ідэя вольнасці і моцы Беларусі, выказвалася вера ў той момант, калі Беларусь акрыяе ў змаганні і плён з яе ніў будуць збі- раць не чужынцы. У творчасці эмігра- цыйнага перыяду нац. і гісторыка-па- трыятычныя матывы паглыбіліся, набылі настальгічную афарбоўку, пастаяннай прыхільнасцю паэткі карыстаецца бел. нац. сімволіка (цыклы вершаў «Не ас- тыць нам», «Брамы», «На ростанях»). Асобныя творы прысвечаны Ф. Скарыне («У гасподзе Падуанскай»), дню абвяш- чэння незалежнасці Беларусі («25 сака- вік», «Ён граць ня сціхне»), Слуцкаму паўстанню 1920 («На Слуцкія ўгодкі», «Косы», «Сыны і маці»). Само імя Беларусі для паэткі, аддзеленай ад Бацькаўшчыны не толькі геаграфічнай, але і паліт. адлегласцю. становіцца «пя- кучым сымбалем болю», аднак толькі з ім яна адчувае сябе нястрачаным чалавекам. Тв.: Пад сінім небам: Вершы (1921 — 1925 г.). Вільня. 1927; Між берагамі. Нью- Йорк; Таронта. 1979; [Аўтабіяграфія] // Белврускі сьвет. 1989. № 21 (50); у кн.: Туга па Радзіме: Паэзія беларус. эміграцыі. Мн., 1992. Н. Арсеннева. Літ.: Б а й к о ў М. Аб творчасці Натал- лі Арсеньевай // Полымя. 1927. № 8; Н а в і н а А. Адбітае жыццё. Вільня, 1929. С. 108—115; М а ш а р а М. Плач над Гудзо- нам // Голас Радзімы. 1960. № 28; А д а- м о в і ч Ант. Біяграфічна-крытычны нарыс // Арсеньева Н. Між бервгамі. Нью-Йорк; Таронта, 1979; Сачанкв Б. Сняцца сны аб Беларусі... Мн., 1990. С. 43—48. , . 1. Э. Багдановіч. АРСЕНЬЕЎ Васіль Сяргеевіч [14(26).3. 1883, г. Сафія, Балгарыя — снеж. 1947], гісторык, генеалог. Скончыў 5-ю маскоў- скую гімназію (1896), юрыдычны ф-т ліцэя ў памяць цэсарэвіча Мікалая ў Маскве. 3 1904 на дзярж. службе, у 1908—10 — саветнік губ. праўлення ў Віцебску. Адзін з ініцыятараў, гал. ства- ральнікаў і 1-ы старшыня Віцебскай еу- чонай архіўнай камісіі (1909). Прымаў удзел у стварзнні яе архіва, музея, б-кі. 3 1910 у Туле і Пскове. 3 1919 супрацоўнік Гал. ўпраўлення архіўных спраў у Маскве, у 1920—30-я гады — праф. Маскоўскага ун-та. У снеж. 1933 выехаў за мяжу. У час знахо- джання ў Віцебску сабраў і выдаў даку- менты і матэрыялы па гісторыі Ві- цебскай губ.: пра французскіх ваенна- палонных 1812—13, удзельнікаў баёў пад Віцебскам у Айч. вайну 1812, род дваран Камаровых, ген.-губернатара 1. Міхель- сона, знаходжанне ў Віцебску рус. пісь- менніка I. Лажэчнікава, свае паездкі па Віцебшчыне з навук. мэтамі. Аўтар больш за 150 прац па генеалогіі і археаграфіі. Найбольш вядомая — «Род дваран Ар- сеньевых, 1389 г.— 1901 г.» (1903). , А. М. Падліпскі. АРТАНІЯ, Арсанія, Арта, адзін з трох раннефеадальных цэнтраў стараж. Русі 8—9 ст. Упамінаецца разам з Куяві- яй (Кіеўская зямля) і Славіяй (наў- гародскія, ці ільменскія славене) араб- скімі і персідскімі географамі (Аль- Балхі, Аль-Істархі, Ібн-Хаўкаль і інш.). Аль-Істархі пісаў: «Русы складаюцца з трох плямёнаў, з якіх адно бліжэй да Булгара... Другое племя, што жыве далей за першае, называецца Славія. Яшчэ племя называецца Артанія, а цар яго жыве ў Артыі». Паводле сведчання таго ж аўтара, А. гандлявала з краінамі араб- скага ўсходу; з яе вывозілі чорных сабалёў, свінец: «спускаюцца па вадзе» ў Куябу (Кіеў). Адны з даследчыкаў атаясамліваюць А. з тэр. антаў, другія — з Тмутараканню, трэція — з гарадамі Разань ці Чарнігаў. Ёсць меркаванне, што А. мае дачыненне да тэр. Беларусі і, магчыма, знаходзілася недзе на рацэ Рша (сучасная Аршыца, прыток Дняп- ра) на скрыжаванні гандлёвых шляхоў. Паводле апісанняў арабскіх географаў можна меркаваць, што цэнтр гэтай зямлі знаходзіўся недзе ў басейне Дняпра. Ён мог мець назву падобную па гучанню да слова «арса». Такім патрабаванням адпавядае горад, які ў летапісах фігуруе пад назвай Рша (цяпер Орша). Археалаг. раскопкі не даюць падставы лічыць, што менавіта Орша была цэнтрам А. Але го- рад мог быць перанесены ў пач. 11 ст. бліжэй да Дняпра, а раней мог знахо- дзіцца на р. Рша (па-арабску А. -рса) на адным з водных шляхоў, што злучаў басейны Дняпра і Зах. Дзвіны (праз р. Лучоса ці Адроў), дзе, дарэчы, зной- дзены 4 скарбы арабскіх дырхемаў 8— 9 ст. агульнай вагой 2,5 пуда, альбо ля в. Чаркасава, дзе знойдзены рэшткі стараж. ўмацаванага паселішча. Літ.: Гаркавн А. Я. Сказання мусуль- манскнх пнсателей о славянах н русскнх (с половнны VII века до конца X века по р. х.). Спб., 1870; Монгайт А. Л. К вопросу о трёх центрах Древней Русн // Краткне сообшення Нн-та нсторнн матерн- альной культуры АН СССР. М.; Л., 1947. Вып. 16; Греков Б. Д. Кневская Русь. М., 1953. АРТЫКУЛЫ ВАЙСКОВЫЯ (гетман- скія), вансковыя законы, пастановы і распараджэнні, якія дзейнічалі ў ВКЛ у 16—18 ст. Адыгрывалі ролю дысцы- плінарных і баявых статутаў у войску, былі зборамі вайскова-крымінальнага права. Зацвярджаліся соймам ці гетма- нам. Пры складанні Статута Вялікага княства Літоўскага 1529 зроблена спроба кадыфікаваць нормы вайсковага права. У 1754 у Нясвіжы зроблена першае сістэматызаванае выданне актаў па вай- сковым праве. АРТЫЛЕРЫЯ (франц. агііііегіе, ад старафранц. апііііег рыхтаваць, забяс- печваць), 1) адзін з асноўных родаў су- хапутных войск. 2) Від зброі або сукуп- насць прадметаў узбраення. 3) Навука, якая вывучае будову артыл. ўзбраення, яго якасці і спосабы выкарыстання. Самы ранні этап гісторыі А.— развіццё кідальнай А. (балістаў, катапультаў і інш.), якая зарадзілася ў краінах Ста- раж. Усходу (Егіпет, Месапатамія, Ін- дыя, Кітай і інш.), Грэцыі і Рыме. 3 вына- ходствам пораху ўзнікла агнястрэльная зброя: у Кітаі ў 11 ст., у Еўропе, у т. л. на Беларусі, у 14 ст. Самая старажыт- ная еўрапейская гармата ў выглядзе збанападобнай пасудзіны, зараджанай стралой, датуецца 1326. Рыцары Тэўтон- скага ордэна ўжо ў 1338 прымянілі А. ў час ваенных дзеянняў у Прусіі. Войскі ВКЛ упершыню сутыкнуліся з
158 АРТЫЛЕРЫЯ новай зброяй у 1341, калі ў час асады крыжацкага замка Баербург «вогненнай стралой» быў забіты вял. князь Геды- мін. У 14—15 ст. А. паспяхова разві- валася ва ўсёй Еўропе. Найбольш артыл. справа ўдасканальвалася ў Германіі і Прусіі. Летам 1377 грукат рыцарскіх гармат чуўся на Полаччыне, пад сценамі Новага замка (відаць, Дзісны). У 1382 войскі ВКЛ на чале з князем Кейсту- там ужо самі штурмавалі ўласнымі бам- бардамі ордэнскі замак Георгенбург. Пад- час бітвы на Ворскле 1399 войскі Вітаўта і дружыны бел. князёў Андрэя Полац- кага, Андрэя Друцкага і інш. вялі агонь з гармат і шшчаляў па войску Тамер- лана. Так зарадзілася палявая А. Кан- струкцыя першых гармат была прымі- тыўнай. Яны мелі выгляд каванай мета- лічнай трубы з глухой казной (задняя масіўная частка ствала), на якой мелася затравачная адтуліна для падпальвання парахавога зврада; зараджалася гармата з дульнай часткі. Ствол гарматы мацаваў- ся да масіўнай драўлянай калоды. Ядры Т а б л і ц а 1 Тэхнічныя даныя гармат 16 ст. з тэрыторыі ВКЛ (паводле Т. Новака) Тып Від гармат Ствол Ядро Вага, Ц Ка- лібр Даў- жы- ня, см Вагв, фун- таў Ка- лібр, мм Коль- касць стрэлаў у дзень Гарматы даўга- Фельдшланга 33 39 374 7,0 жалезн. 96 40 ствольныя (больш Фалькона 24 38 334 5,5 жалеэн. 88 50 як 28 калібраў) Квартышланга 17 34 255 3,5 жалезн. 75 60 Фальканет вялікі 9,5 35 196 2,0 жалезн. 56 70 Фальканет сярэдні 5,5 36 173 1,0 жалезн. 48 80 Серпанціна 2,5 38 114 0,5 жалезн. 30 80 Гарматы сярэдня- Шарфмеца 111 19,5 386 55,0 жалезн. 198 30 ствольныя (12—28 Картавуна 85 18 315 42,0 жалезн. 175 30 калібр.) Салавей 75 18 284 31,0жалезн. 158 30 Гарматы для стральбы камен- Каменная гарма- та вялікая 85 8 300 124,0 кам. 375 20 нымі кулямі (5—10 «Дзела агністае» 45 9 216 30,0 кам. 240 20 калібр.) Табліца 2 Тэхнічныя даныя гармат 17 ст. з тэрыторыі ВКЛ (паводле Т. Новака) Від гармат Ствол Ядро Вага, Ц Калібр Даў- жыня, см Вага, фунтаў Калібр, мм Колькасць стрэлаў у дзень Картввуна цэлая 64 18 328 48 182 60 Паўкартавуна 37 20 290 24 145 80 Чвэрцькартавуна 25 24 276 12 115 80 Актава 19 28 255 6 91 Дзела 6-фунтовае палкавое 6,5 15 137 6 91 Дзела 3-фунтовае палкавое 5 15 108 3 72 напачатку былі каменныя, у пач. 1380-х г. з’явіліся алавяныя і бронзавыя. Гарма- ты сталі адліваць з бронзы. Гэтая тэхніч- ная навінка адразу была перанята на Беларусі. У буйных гарадах (Полацк, Віцебск, Навагрудак і інш.) пачаўся вы- раб сваіх гармат. Ужо ў 1384 магістр Лівонскага ордэна скардзіўся папе рым- скаму, што жыхары Беларусі дастаўля- юць літоўцам кідальныя балісты, бам- барды і інш. зброю. Частку гармат купля- лі ў краінах Зах. Еўропы. Звычайным стала запрашэнне ў ВКЛ немцаў — майстроў ліцейнай справы і пушкароў. У пач. 15 ст. ў Еўропе стала модным будаваць гарматы-монстры, якія мелі ве- лізарную вагу і калібр, стралялі камен- нымі ядрамі вагой у некалькі цэнтнераў. Паступова рос парк разнастайных гар- мат. У 1428 у войску Вітаўта, якое асаджала наўгародскі горад Порхаў, былі ўжо «пушкн, н тюфякн, м пшцалн». Ся- род іх памерамі вылучалася «...пушка велнка велмн, Галка нмянем, везяху ея на сороце конех». Ядро, пушчанае з гэтай гарматы, раэбурыла адну з абарончых вежаў г. Порхава, пашкодзіла царкву і, збіўшы зубцы сцяны, упала ў лагеры свайго ж войска, што стаяла з друго- га боку горада. Пры гэтым загінуў полац- кі ваявода і «...коней многое множество раздразн». У 15—16 ст. гарматы сталі больш разнастайнымі: з’явіліся тарас- ніцы і паўтарасніцы, фоглеры, бамбарды- марціры («мардзеры»), фальканеты, фальконы, картавуны, калюбрыны, шарф- мецы, серпанціны, шротаўніцы, многа- ствольныя гарматы — шмыгаўніцы і «ар- ганы», нотшлангі, фельдшлангі, іубгані- цы. Але часцей для агульнай назвы артыл. гармат выкарыстоўваўся тэрмін «дзела» або «дзелы». Каля 1540 у Вільні заснава- ны гарматны ліцейны двор — людвісар- ня. Адсюль у цэнтралізаваным парадку гарматы і інш. агнястрэльную зброю рас- сылалі ў парубежныя беларускія замкі: Полацк, Віцебск, Оршу, Магілёў, Пра- пойск, Чачэрск, Мсціслаў, Радамлю, Го- мель, Рэчыцу, Крычаў, Мазыр, Мядзел, Мінск, Навагрудак, Радашковічы, Брас- лаў, Свіслач, Сураж, Азярышча, Бары- саў, Дрысу, Друю, Лепель, Дзісну і інш. Порах часцей за ўсё рабілі на месцы. Дыферэнцыяцыя гармат па памерах бы- ла прыблізная і простая: іх дзялілі на «делы велнкне», «делы малые», «делы середнне» і «делы долгне». Каліброўка гармат вялася па ядрах і іх вазе. Напа- чатку калібр вызначаўся простымі параў- наннямі: «куля якобы гуснное яйцо», «куля с курачое яйцо», «куля с кулак», «куля пядн хромое» і г. д. У 16—17 ст. гарматы ставілі на колы, у іх з’явіўся перадок з зараднай скрыняй. На змену каменным і бронзавым ядрам прыйшлі жалезныя, чыгунныя і нават шкляныя. У іх ліку былі разрыўныя, запальныя, шрапнель, гранаты, карцеч. Істотна па- лепшана канструкцыя гармат: з’явіліся цапфы, дэльфіны (скобы на ствале гарматы), вінграды (вытырклая частка на казне гарматы) і прасцейшыя пры- цэльныя прыстасаванні — мушка і про- разь. Асноўная маса гармат зараджалася з дула, але былі і казназарадныя. Ад апошніх адмовіліся ў перыяд уніфікацыі А. ў канцы 16 — пач. 17 ст. У выніку тэхнічна-тэрміналагічнай рэформы гар- маты сталі падзяляць на 3 тыпы: карат- каствольныя марціры, якія стралялі вертыкальна, калібр 28 і 81 фунтаў (210 і 300 мм); картавуны са стваламі сярэдняй даўжыні, калібр 6—48 фунтаў (95—186 мм); калюбрыны з доўгімі лю- фамі, калібрам ад 1,5 унцыі (37 г) да 40 фунтаў (23—175 мм). На падставе цісьмовых крыніц і музейных экспа- натаў вызначаны тэхнічныя даныя і назвы гармат, пашыраных на Беларусі, Украіне, у Полыпчы і Літве ў 16 ст. (гл. табл. 1) і 17 ст. (гл. табл. 2). Пры кожнай гармаце быў неабходны інструмент: шуфлікі (для насыпання по- раху ў ствол), штэмпель (для забівання зараду), баннік-*кажух» (з барановай шкуры для чысткі канала ствала пасля стрэлаў), лянтоўніца з кнотам (для пад- палу зараду), вугламеры, пад’ёмныя ме- ханізмы (для перасоўвання і пад’ёму гарматы), разнастайны шанцавы інстру- мент. Ад хуткай стральбы (да 8 стрэлаў у гадзіну) ствол гарматы моцна раза- граваўся і мог трэснуць. Калі ён
159 АРХЕАГРАФІЧНЫ разаграваўся да блакітнага колеру, стральбу спынялі і ствол ахалоджвалі: пакрывалі вільготным палотнішчам, лілі ў яго халодную ваду і прачышчалі бан- нікам. Паводле еўрапейскай традыцыі, гарматам на Беларусі ў 16—17 ст. да- валі ўласныя імёны-назвы.Так.у Нясвіж- скім замку былі гарматы «Саламандра», «Кракадзіл», «Гідра», «Сава», «Папугай», «Святы Ян», «Святы Міхал», «Святы Мацвей* і інш., у Ляхавіцкім замку — «Баба», «Негр», «Спявак», «Кіт», «Мал- па», «Змяя» і інш. Як правіла, на ствале гармат былі адліты фігуркі жывёл, пту- шак або святых, імем якіх яны наэы- валіся. Асобныя гарматы Нясвіжскага замка мелі выгляд калоны, ствала дрэ- ва, абвітага вінаградам, з адлітымі надпісамі на лац. мове, якія раскрывалі сімвал-назву гарматы: «Гідра. Рыхтую жалобу, хутка крану чорнай адмецінай», «Папугай. Усіх раблю мёртвым, каго ўдару крывой дзюбай», «Сава. Катастро- фу прадказваю кожнаму, хто прыбудзе як разбуральнік», «Хімера. Знішчаю во- рага вогненным горлам разяўленай хіме- ры». У 16—18 ст. на Беларусі не было адзінай цэнтральнай людвісарні, якая б задавальняла ўсе патрэбы ў А., а існа- валі невялікія «дзелалейні» ў Нясвіжы, Слуцку, Быхаве, Магілёве, Друі, Віцеб- ску, Полацку і інш. гарадах, якія рабілі гарматы для сваёй абароны. У арсеналах гарадоў было нямала трафейных гар- мат — шведскіх, нямецкіх, маскоўскіх. Старыя гарматы зберагаліся доўга і іх скарыстоўвалі пры патрэбе ў час абаро- ны. Напр., у Полацкім Верхнім замку ў 1552 яшчэ захоўваліся бамбарды часоў Вітаўта, а ў Ляхавіцкім замку ў 1658 ста- ялі 2 шведскія гарматы адліўкі 1559 калібрам 1,5 і 5 фунтаў і 12-фунтовая нямецкая гармата 1590. Разарваныя і старыя бронзавыя гарматы з беларускіх гарадоў паступова, у цэнтралізаваным парадку, дастаўлялі на пушкарскі двор у Вільню, дзе іх пераплаўлялі. Гісто- рыя захавала няшмат імён ліцейшчыкаў- людвісараў: напр., нямецкі майстар Гер- ман Мольтцфельд, мясцовыя майстры Сцяпан і Пятро ў Нясвіжы (канец 16 — пач. 17 ст.); К. Ганусаў у Быхаве (2-я палова 16 ст.); быхаўскія майстры Юрка і Мікалай, якія рабілі разавыя аддіўкі ў Магілёве (сярэдзіна 17 ст.). Напачатку А. на Беларусі абслугоўвалі наёмныя пушкары з Германіі, Чэхіі, Га- ландыі, у якіх бел. майстры вучыліся артыл. справе, а з сярэдзіны 16 ст. часцей абыходзіліся без наёмных майстроў. Га- лоўнымі метадамі вучобы былі практыка, удзел у ваенных падзеях, рэгулярныя праверачныя стрэльбы пад кантролем гар. магістрата. У 1-й палове 17 ст. з’явіліся падручнікі па артыл. справе, выдадзеныя на польскай і лац. мовах: італьянца Андрэя дэль’Аква, іспанца Ды- ега Уфана, ураджэнца Беларусі К. Семя- новіча. У 18 ст. артыл. гарматы выраб- лялі ў Слуцку, Быхаве, Нясвіжы, Гродне, Жлобіне, Вішневе. 3 далучэннем Бела- русі да Рас. імперыі выраб гармат тут спынены. Толькі эпізадычна па заказах асобных магнатаў рабіліся невялікія гар- маты-салютоўкі. Літ- Энгельс Ф. Нзбранные военные пронзведення. М., 1958; Внлннбахов В. Б., М у р ь я н о в М. Ф. Новый факт знакомства Русн с огнестрельным оружнем // Вопр. нсторнн. 1960. № 8; Полное собранне русскнх летопнсей. Т. 11, 12. М. 1965; Сбгзкі К. Нізіогііа апуіегіі роіакіе). ХУагзхаша, 1902; 19,0» а к Т. Роізка 52Шка коіеппа V схазасЬ ОЛгодгепіа. УУагзха- »а, 1955; Я го ж. Роізка ІесЬпіка жоіеппа XVI—XVIII V. ІУагзгажа, 1970. М. А. Ткачоў. АРТЭЛІЙ (Опеішз; Ортэл) Абрахам (4.4.1527, Антверпен — 28.6.1598), фла- мандскі картограф і выдавец, адзін з заснавальнікаў картаграфічнай навукі. Каля 1547 заснаваў уласную фірму. Падарожнічаў па Еўропе, сабраў багатую калекцыю антыкаў і карт. Выдаў зб. «Агляд шара зямнога» («ТЬеаігцш огЬіз іеггагшп», Антверпен, 1570), які фактычна стаў першым геагр. атласам, змяшчаў 53 карты асобных краін з дэта- лёвымі апісаннямі (у т. л. бел. зямель), бібліяграфічныя даведкі на 87 картогра- фаў. У 1579 уключыў у яго 3 гіст. карты са спісам геагр. аб’ектаў, выяўле- ных у працах Пталамея. Пазней гэты дадатак («Рагег^оп») выдаваўся асобна, што паклала пачатак стварэнню першых гіст. атласаў. У 1578 выдаў сумесна з А. Мыліусам індэкс стараж. геагр. наз- ваў. У 1592 адкрыў у сваім антверпен- скім доме музей, да канца жыцця зай- маўся гісторыка-геагр. даследаваннямі. «Агляд...» неаднаразова дапаўняўся і пе- равыдаваўся ў 17 — пач. 18 ст. Тв.: ТЬеаігнт огЬіз Іеггагцт. Апіуегреп, 1570 (факс. выд. 1970). Літ- Салніцев К. А. Картоведенне. 2 нзд. М., 1982; Джеймс П., Мартнн Дж. Все возможные мнры: йсторня геогр. ндей: Пер. с англ. М., 1988; КцЫіп Ь., Маіешзка В., Тотазгешзка М. Мару гіет роІзкісЬ кагіо^гаіб* підегіапдг- кісЬ XVI і XVII ». У/агзгачуа, 1987. , Д. Р. Казлоў. АРХЕАГРАФІЧНАЯ КАМІСІЯ, наву- ковая ўстанова, створаная ў 1834 у Пецярбуріу пры Мін-ве нар. асветы для выдання матэрыялаў, сабраных Археа- графічнай экспедыцыяй; напачатку лічы- лася часовай, з 1837 пастаянная ўста- нова для збору, апісання і выдання гіст. дакументаў. А. к. выдавала зборнікі дакументаў па гісторыі Расіі, Беларусі, Літвы, Украіны, Каўказа 14—18 ст., у т. л. Поўны збор рускіх летапісаў, Акты гістарычныя, Акты Заходняй Расіі, Акты Паўднёвай і Заходняй Расіі, Руская гістарычная бібліятэка. У 1862— 1929 выходзіў «Летапіс заняткаў Археа- графічнай камісіі» (в. 1—35). У рабоце камісіі ўдзельнічалі I. С. Анацэвіч, Я. I. Бярэднікаў, П. А. Гільтэбрант, I. I. Гры- гаровіч, М. В. Калачоў, М. I. Каста- мараў, I. I. Лапа, С. Л. Птаіаыцкі, С. В. Салаўёў, П. М. Строеў, А. А. Шахматаў і інш. У 1922 увайшла ў склад Ака- дэміі навук і як самастойная навук. ўстанова перастала існаваць. Сабраныя камісіяй дакументы захоўваюцца ў Архі- ве Санкт-Пецярбурскага філіяла Інсты- тута расійскай гісторыі Расійскай АН. У 1956 пры аддзяленні гіст. навук АН СССР створана А. к., якая каардынавала археаграфічную дзейнасць ва ўстановах АН, выдавала тАрхеографыческый еже- годнак». У 1864—1915 існавала Вілен- ская археаграфічная камісія. У складзе АН Беларусі А. к. адсутнічае. Літ.: Подробный каталог нзданнй Архе- ографнческой комнссмн, вышедшнх в свет с 1836 по 1918 год. 6 нэд. Пг., 1918. Гл. твксвма літ. пры арт. Археаграфія. Л. I. Збралевіч. АРХЕАГРАФІЧНЫ ЗБОРНІК ДАКУ- МЕНТАЎ («А рхеографмческнй сборннк документов, относя- іцнхся к нсторнн Северо-За- падной Русн, нздаваемый прм Управленнн Внленского учебвого округа»), серыйнае вы- данне дакументаў па гісторыі Беларусі і Літвы 15—19 ст. Выйшла 14 т. (1867— 1904). Распачата па ініцыятыве папя- чыцеля Віленскай навуч. акругі I. П. Карнілава. Значную ролю ў падрыхтоўцы выдання адыгралі П. А. Гільтэбрант, выкладчык Віленскай гімназіі А. Л. Міра- творцаў і педагогі Літоўскай праваслаў- най семінарыі ў Вільні. Апошнія тамы падрыхтаваны Віленскай археаграфічнай камісіяй і Камісіяй па арганізацыі Віленскай публічнай б-кі. Непасрэднымі выканаўцамі работы былі гал. ч. настаў- нікі сярэдніх навуч. устаноў, што абумо- віла невысокі археагр. ўзровень выдання (часам не пазначана, па якіх крыніцах друкаваліся дакументы, бел. тэксты звы- чайна перадаваліся паводле правіл рус. граматыкі, не ўсе матэрыялы з лацін- скай і польскай моў перакладзены). Як вынікае з прадмоў і археагр. легенд, большасць матэрыялаў выяўлена ў архівах, бібліятэках, манастырскіх і прыватных кнігасховішчах і зборах, у т. л. ў Нясвіжскім і Кейданскім архі- вах Радзівілаў, Жыровіцкім і Супрасль- скім манастырах, Віленскай публічнай б-цы, Літоўскай цухоўнай семінарыі, Ві- цебскім цэнтр. архіве. Некаторыя даку- менты тычацца гісторыі Украіны. Тэма- тыка зборніка неаднародная. Асн. групы складаюць сацыяльна-эканам. дакумен- ты (інвентары, люстрацыі, розных тыпаў прывілеі, фундушы, цэхавыя статуты, су- довыя справы і інш.), матэрыялы, у якіх асвятляюцца паліт. і культ. адно- сіны, войны (дыпламатычная перапіска, пасольскія «дыярыушы»), У адпавед- насці з палітычна-ідэалагічнымі погля- дамі Карнілава, блізкага да М. М. Мураў- ёва, душыцеля вызв. руху бел., польска- га і літоўскага народаў, найб. значнае месца адведзена гісторыі праваслаўнай царквы, царкоўна-рэлігійнай уніі, брацт- ваў, манастыроў. Царкоўна-рэлігійныя традыцыі бел., укр. і часткова літоў- скага народаў, пашырэнне сярод іх пра- васлаўя лічылася неабвержным доказам прыналежнасці гэтых народаў да «рус- кіх» — адзінай велікарускай народнасці. Матэрыялы па гісторыі Беларусі змеш- чаны ў асноўным у т. 2 (хроніка «Запіс- кі ігумена Арэста»), 6, 7 (з Нясвіж- скага архіва), 9 (гісторыка-дакументаль- ныя «хронікі» па гісторыі Супрасльскага манастыра, дакументы пра Каложскі ма-
160 АРХЕАГРАФІЧНЫЯ настыр), 11 (брэсцкі Сімяонаўскі мана- стыр), 12—13 (матэрыялы базыльянскай кангрэгацыі, рэвізіі уніяцкіх цэркваў), 5, 14 (дакументы па Усх. Беларусі). У працэсе пошукаў матэрыялаў для зборнікаў былі знойдзены унікальныя помнікі старажытнай бел. і славянскай л-ры і пісьменства, у т. л. Тураўскае евангелле, Супрасльсю рукапіс. Літ.: Спрогнс Н. Я. Подробный алфв- внтный указатель к 1 —13 томам Архео- графнческого сборнмка, нздаваемого прн Внленском учебном округе. Внльна, 1905; У л а ш н к Н. Н. Очеркн по археографнн н нсточннковеденню нсторнн Белорусснн феодального пернода. М., 1973. С. 147—170. Г. Я. Галенчанка. АРХЕАГРАФІЧНЫЯ ЭКСПЕДЫЦЫІ, экспедыцыі, што пасылаюцца для выяў- лення і збору гіст. крыніц. Адну з пер- шых А. э. арганізавала Рас. АН у 1809. У 1817—18 М. П. Румянцаў правёў экспедыцыю для абследавання архіваў і манастыроў Маскоўскай і Наўгародскай губ. У 1820 П. М. Строеў абследаваў манастыры Разанскай іуб. У час гэтых зкспедыцый выяўлены Ізборнік Свята- слава 1073, Судзебнік 1497, творы Кіры- лы Тураўскага і інш. У 1829—32 А. э. пад кіраўніцтвам Строева сабрала каля 3 тыс. актаў, большасць якіх выдадзена Археаграфічнай камісіяй. На Беларусі ў 19 — пач. 20 ст. А. э. арганізоў- валі Віленская археалагічная камісія, Віленская археаграфічная камісія, Ві- ленская навучальная акруга, іх праводзі- лі гісторыкі і археографы М. К. Баб- роўскі, П. М. Бацюшкаў, I. I. Грыга- ровіч, I. М. Даніловіч, А. I. Мілавідаў, А. П. Сапуноў. У 1970—80-я г. А. э. пра- водзілі Дзярж. б-ка БССР імя Леніна, Цэнтр. навук. б-ка імя Я. Коласа АН БССР, Рэспубліканскі музей гісторыі рэ- лігіі, Веткаўскі музей нар. творчасці. Сабраныя на тэр. Беларусі рукапісныя і друкаваныя помнікі кірылічнага пісьма захоўваюцца ў калекцыях: «Беларускі збор» (Бібліятэка Расійскай АН, экспе- дыцыя ў 1970—80-я г. ў Гомельскую і Ві- цебскую вобл.); «Нёманскі і Дзвінскі збор» (тамсама, экспедыцыя 1977—87 у Літву і на Беларусь); «Веткаўска-Ста- радубскі збор рукапісных і друкаваных кніг 15—18 ст.» (Бібліятэка Маскоў- скага ун-та, экспедыцыя ў Веткаўскі р-н у 1976—80-я г.); «Беларускі збор рука- пісных кірылаўскіх кніг» (Пушкінскі дом, экспедыцыя 1976—80 у Віцебскую і Гомельскую вобл.); «Пскоўскі збор» (Расійская нацыянальная бібліятэка, экспедыцыя 1971—72 у Пскоўскую вобл. і на Пн Беларусі). Літ.: М нловндов А. Рукопнсное отде- ленне Внленской публнчной бнблнотекн. Его нсторня н состав. Внльна, 1910; 3 б р а- л е в н ч Л. й. Нздвнне документов по нсторнн Белорусснн в первой половнне XIX в. // Йз нсторнн кннгн, бнблно- течного дела н бнблнографнн в Белорус- снн. Мн., 1972. Вып. 2; Улацнк Н. Н. Очеркн по археографнн н нсточннковеденню нсторнн Белорусснн феодального пернода. М., 1973; Яго ж. Введенне в нзученне белорусско-лнтовского летопнсання. М., 1985; К о з л о в В. П. Колумбы росснйскнх древностей. 2 нзд. М., 1985; Памятннкн пнсьменностн: Новые находкн: Каталог- путеводнтель по экспозмцнн археографн- ческнх центров... Л., 1988. Л. 1. Збралееіч. АРХЕАГРАФІЯ (ад грэч. агсііаіоз стара- жытны 4- вгарііо пішу ), дапа можная гіст. дысцыпліна, якая распрацоўвае ме- тодыку пошуку і збору пісьмовых помнікаў (палявая А., гл. ў арт. Археаграфічныя экспедыцыі), пытанняў навуковага ўліку і апісання рукапісаў і рукапісных кніг (камеральная А.), прынцыпы і метады выдання тэкставых гістарычных крыгііц (эдыцыйная, альбо выдавецкая А.). Цесна звязана з крыні- цазнаўствам, палеаграфіяй, дыпламаты- кай, архівазнаўствам і інш. Пачаткі навуковай А. ў Еўропе адно- сяцца да 16 ст. Італьянскі гісторык, гуманіст Палідор Вергілій падрыхтаваў у 1525 першае крытычнае выданне «Жа- лобнай кнігі аб пагібелі Брытаніі» храніста Гільдаса (6 ст.). Да сярэдзіны 16 ст. ў Францыі былі выдадзены важ- нейшыя крыніцы нацыянальнай гісторыі: «Вялікія французскія хронікі», хронікі Грыгорыя Турскага, Фруасара, Манстрэ- ле. У Германіі, пасля таго як буйнейшы пратэстанцкі гісторык I. Слэйдан сфар- муляваў у 1556 прынцып «рцод поп е$і іп асііз, поп езі іп тішдо» («Чаго няма ў актах, таго няма зусім»), філо- лаг і гісторык, ілірыйскі славянін Мацей Власіч арганізаваў у Магдэбургу калек- тыўную археаграфічную дзейнасць для падрыхтоўкі класічнай працы па царкоў- най гісторыі «Ессіехіазііса Ііізіогіа зесші- дшп гіп^чіаз сепПігіаз», вядомай як «Магдэбургскія цэнтурыі». У 1559—74 выйшлі 13 т., на кожнае стагоддзе ад пачатку хрысціянства да 13 ст. адве- дзены адзін том. У створаным для выканання гэтай працы Гістарычным таварыстве былі строга размеркаваныя абавязкі: «студыёзы» збіралі матэрыялы і капіравалі крыніцы, «архітэкты» супас- таўлялі і аналізавалі крыніцы, «губер- натары» альбо «рулявыя» на чале з Вла- січам рэдагавалі канчатковыя тэксты. 3 1630 пачынаецца археаграфічная дзей- насць т-ва баландыстаў (ад імя засна- вальніка — Ж. Боланда) — гал. чынам манахаў-езуітаў; якія шукалі і рыхтавалі да друку помнікі, звязаныя з хрысці- янскімі святымі (усяго з 1643 выдадзена 68 т. «Асіа запсіогшп»). У пач. 18 ст. баландысты зрабілі некалькі падарож- жаў па Італіі, Германіі, Аўстрыі, Фран- цыі і Іспаніі з мэтай збору пісьмо- вых помнікаў для музея і бібліятэкі ў Антверпене, які стварыў вучань Болан- да археограф Д. Папеброх (1628—1714). А. ў Польшчы пачынаецца публікацыяй Пісторыюса «Роіопісае Ызіогіае согрцз» (Базель, 1582. Т. 1—3); традыцыя злучаць у адным выданні дакументы па гісторыі Польшчы з помнікамі ВКЛ узыходзіць да пяцітомнага выдання В. Міцлера дэ Колаў «Нізіогіагшп Роіопіае еі М. П. ЬіЙі. зсгіріогшп соііесііо та^па» (Варшава, 1761—77), шырока задумана было выданне Я. Патоцкага «Оігопцііез, піетоігез еі гесііегсііез роцг кегуіг а Гііізіоіге де іоцз іез р^ііріез зіауез» (Варшава, 1793); у 1864—78 А. Бялёўскі выдаў у Львове тры тамы «Мопшпепіа Роіопіае Ызіогіса», дзе саб- раў сярэдневяковыя польскія хронікі, Антоні Хельцэль падрыхтаваў грунтоўны збор помнікаў права «Хіагодашпе ргачга роізкіедо ротпікі» (т. 1—2. Варшава, 1856—70). Цэнтрамі археаграфічнай дзейнасці былі бібліятэка Дзялынскіх, ардынацыя Красінскіх, заклад Асалін- скіх, Акадэмія мастацтваў у Кракаве і інш. Найбольш значныя выданні 19 — пач. 20 ст.: Мопшпепіа тедіі аеуі Ызіогіса, гез ^езіаз Роіопіае ііііізігапііа. Т. 1—19. Кракаў, 1874—1927; Зсгіріо- гез Кепіш Роіопісагшп. Уоі. 1—22. Кра- каў, 1872—1917; Хгодіа дхіе)о»е. Т. 1 — 24. Варшава, 1876—1915. У Расіі арганізаваныя пошукі і публікацыі крыніц пачаліся ў 18 ст. Ля вытокаў археаграфічнай дзейнасці стаялі Пётр I, М. Шчарбатаў. М. Навікоў распрацаваў Правілы публікацыі даку- ментаў, якімі карысталіся многія пака- ленні археографаў. Акадэмія навук у 1760-я г. ажыццявіла выданне Радзі- вілаўскага (I. Баркоў) і 1-й часткі Ніканаўскага летапісаў (А. Шлецар і С. Башылаў), у іх акрэсліліся два кірун- кі ў прыёмах публікацыі: крытычны і літаральны. У пач. 19 ст. пачалі стварац- ца ўстановы і таварыствы са спецыяль- нымі археаграфічнымі задачамі: Тава- рыства гісторыі і старажытнасцей Ра- сійскіх пры Маскоўскім ун-це (1804), Камісія друкавання дзяржаўных грамат і дагавораў (1811), Археаграфічная экс- педыцыя АН (1829—34), Археаграфіч- ная камісія (1834). Камеральную А. на бел. землях можна пачынаць са складання вопісаў мана- стырскіх бібліятэк і архіваў: Слуцкага Троіцкага (1494), Пінскага Ляшчынска- га (1588), Супрасльскага, Жыровіцкага і інш. У 1551 Марцін Кромер склаў вопіс аўтэнтычных лістоў, што знахо- дзіліся ў Метрыцы Вялікага княства Літоўскага, дзяржаўны архіў парадка- валі, складаючы вопісы ў 1594 па загаду канцлера Льва Сапегі, а таксама ў 1641 (каралеўскія сакратары Даўгяла- Завіша і Райскі). Вопісы рабілі па- водле храналагічнага прынцыпу, паводле спосабу захавання (фасцыкулы, пера- плёты), часам тэматычныя (асабліва во- пісы бібліятэк). Ад 17 ст. вядомы вопісы прыватных бібліятэк і архіваў: Рзестр кніг пінскага і тураўскага епіскапа Грыгорыя, складзены Сільвестрам Ка- глобам у 1631, каталог рукашсаў біблія- тэкі Радзівілаў (зараз у Галоўным архіве стараж. актаў у Варшаве, не апубліка- ваны) і інш. Над апрацоўкай Архіва Радзівілаў працавалі нясвіжскія архіва- рыусы 18—19 ст. Сімановіч, Богуш- Шышка, А. Іваноўскі, Б. Таўрагінскі. У канцы 18 ст. пад кіраўніцтвам і пры ўдзеле гал. архіварыуса літоўскай правінцыі базыльян (у 1793 ім быў Ф. Шакальскі) складзены вопісы ўсіх манастырскіх архіваў, прычым у гэтых вопісах альбо скапіраваны, альбо ўклее- ны арыгіналы прывілеяў манастыру, фундушавыя акты, многія з гэтых вопі- саў захаваліся. Найбольш значнай пра-
161 АРХЕАГРАФІЯ цай у галіне камеральнай А. ў 18 ст. стаў вопіс архіва мітрапалітаў кіеўскіх і галіцкіх, што перахоўваўся ў Нава- грудку (складзены ў 1780 базыльяні- нам Ф. Янкоўскім, рукапіс знаходзіцца ў Аддзеле рукапісаў Дзярж. Публічнай бібліятэкі ў Санкт-Пецярбургу). С. Рун- кевіч выдаў «Апісанне дакументаў архіва заходнярускіх уніяцкіх мітрапалітаў» (т. 1—2. Спб., 1897—1907). Значным укладам у камеральную А. Беларусі сталі работы П. Гільтэбранта «Рукапіснае аддзяленне Віленскай Публічнай біблі- ятэкі. Вып. 1. Царкоўна-славянскія рукапісы» (Вільня, 1871), Ф. Дабранска- га «Апісанне рукапісаў Віленскай Пуб- лічнай бібліятэкі, царкоўнаславянскіх і рускіх» (Вільня, 1882), апісанне мінскіх і слуцкіх рукапісаў К. Сніткі, ляшчын- скага архіва 3. Даўгялы. Бел. матэры- ялы адзначаны ў працах А. Вастокава «Апісанне рускіх і славенскіх рукапісаў Румянцаўскага музеума» (Спб., 1842), М. Пятрова «Апісанне рукапісных збо- раў, што знаходзяцца ў горадзе Кі- еве» (Кіеў, 1892—97), А. Нікольскага «Апісанне рукапісаў, што захоўваюцца ў архіве свяцейшага правячага Сінода» (т. 1—2. Спб., 1904—10). Буйнейшым дасягненнем дарэвалюіцяйнай расійскай А. сталі шматтомныя выданні: «Апісанне дакументаў і папер, што захоўваюцца ў Маскоўскім архіве Міністэрства юсты- цыі» (кн. 1—21. М., 1869—1915); «Се- нацкі архіў» (т. 1—-15. Спб., 1888— 1913); «Апісанне дакументаў і спраў, што захоўваюцца ў архіве свяцейшага пра- вячага Сінода» (т. 1—39. Спб., 1868— 1910), дзе змешчаны апісанні крыніц па гісторыі Беларусі. Пасля Кастр. рэвалю- цыі 1917 шмат якія архіўныя і музей- ныя дакументы, фонды і калекцыі змяні- лі месца захоўвання, вял. змены адбы- ліся і пасля 2-й сусв. вайны. Перад бел. камеральнай А. паўстала задача фіксацыі месцазнаходжання крыніц па гісторыі Беларусі. 3 археаграфічных выданняў пасляваеннага часу найболь- шую цікавасць маюць «Зводны каталог славяна-рускіх рукапісных кніг, што за- хоўваюцца ў СССР. XI—XIII стст.» (М., 1984) і «Каталог пергаментаў» Р. Ясаса (Вільнюс, 1980). Пачаткі эдыцыйнай А. на Беларусі ўзыхрдзяць да двухтомнага зборніка «Зчасіа Ьаііпа» («Пераканальная лаціна, альбо Збор рыторыкі, лістоў, статыстыкі, палітыкі, надпісаў, панегірыкаў, паэтыкі і гісторыі»), складзенага сакратаром пін- скага дыстрыкта ордэна айцоў марыянаў Янам Дамейкавічам Астроўскім (Лю&- лін, 1745—47). Большасць дакументаў датычыць роду Сапегаў, ёсць меркаванне, што ў складанні зборніка прымаў удзел канцлер ВКЛ Ф. Сапега. Археагра- фічныя выданні радавых дакументаў бе- ларускіх магнатаў і шляхты працягва- ліся ў 19 ст., найбольш значныя з іх: Архіў князёў Любартовічаў-Сангушкаў у Славуце, Архіў Сапегаў, Архіў Ра- дзівілаў і інш. У расійскай А. пача- так мэтанакіраванай публікацыі разна- родных бел. матэрыялаў пачаўся з вы- дання I. Грыгаровіча «Беларускі архіў старажытных грамат» (1824), дакументы 6. Энц-ыя гісторыі Беларусі. Т.1 пра эканамічнае, паліт., сацыяльнае і культ. жыццё, побыт насельніцтва ўклю- чаны ў Акты Заходняй Расіі (т. 1—5, 1846—53); Археаграфічны збор- нік дакументаў (т. 1 —14, 1867—1904), Акты Віленскай камісіі (т. 1—39, 1865—1915), «Гісторыка-юрыдычныя матэрыялы» (т. 1—32. Віцебск, 1871 — 1906). Асобныя тамы гэтых выданняў цалкам прысвечаны гісторыі рэлігіі і рэлі- гійных адносін (гал. чынам праваслаўя і уніяцтва). Дакументы іншых канфесій змешчаны ў Актах рэфармацыйных сіно- даў у Польшчы, Актах кангрэгацыі пра- паганды ееры, Архіве Бяршадскага. У 1788 П. Дубінскі выдаў першы зборнік юрыд. дакументаў сацыяльна-эканаміч- нага характару «Збор законаў і прыві- леяў, нададзеных Вільні, сталіцы ВКЛ», пазней з’явіліся прысвечаныя развіццю гаспадаркі Рэвізія пушчаў і пераходаў звярыных у былым Вялікім княстве Лі- тоўскім, «Ардынацыякаралеўскіхпушчаў у лясніцтвах былога Вялікага княства Лі- тоўскага», Пісцовая кніга былога Пін- скага староства, Рэвізія Кобрынскай эка- номіі, Пісцовая кніга Гродзенскай эканоміі, Пісцовая кніга Пінскага і Клецкага княстваў і інш. Існуе шмат публікаііый, прысвечаных паліт. гісторыі ВКЛ. Гэта выданні матэрыялаў асобных вялікіх князёў: Лісты Гедыміна, Эпіста- лярны кодэкс Вітаўта, Акты караля поль- скага і вялікага князя літоўскага Аляк- сандра, публікацыі дакументаў Метрыкі ВКЛ: асобныя тамы Рускай гістарычнай бібліятэкі, публіканыі М. Доўнар-За- польскага, I. Маліноўскага, С. Бяршад- скага, Ф. Леантовіча і інш. Гісторыі права Вялікага княства прысвечаны Збор літоўскіх законаў з 1389 да 1529, Валюміна легум, шматлікія публікацыі Статутаў ВКЛ. У 1823 упершыню быў выдадзены Супрасльскі летапіс, боль- шасць бел. летапісаў сабраныя і выда- дзеныя ў Поўным зборы рускіх лета- пісаў. Эдыцыйная А. ўжо ў 19 ст. выпра- цавала прыёмы падвядзення розначы- танняў спісаў пры публікацыі летапі- саў; неабходная археаграфічная падрых- тоўка прадугледжвала таксама поўны за- галовак, звесткі пра месца захавання і характар аўтэнтычнасці, звесткі пра па- пярэднія публікацыі. Было распрацавана пытанне пра склад навук.-даведачнага апарату (заўвагі, паказальнікі, прадмовы, табліцы). Заўвагі падзяляліся на тэксту- альныя (падрадковыя) і па зместу (у асобным раздзеле зборніка). Былі рас- працаваны тры віды паказальнікаў: прад- метны, імянны, геаграфічны. Склалася ўстойлівая форма прадмовы (звесткі па гісторыі публікацый, характарыстыка складу і зместу публікуемых дакумен- таў, выклад прыёмаў публікацыі). Са стварэннем Інстытута беларускай культуры бел. А. стала на шлях сама- стойнага развіцця. Арганізаваная ў студз. 1925 Археаграфічная камісія Інбелкульта (старшыня М. Доўнар-За- польскі, сакратар 3. Даўгяла) падрыхта- вала да выдання «Беларускі архіў» (т. 1—3, 1927—30), прысвечаны эпосе феа- далізму. У публікацыях сав. перыяду адбылася прынцыповая змена тэматыч- най арыентацыі археаграфічных выдан- няў. Зборнікі дакументаў асвятлялі рэв. барацьбу працоўных, развіццё эканомікі, культуры, гісторыі КПБ і ЛКСМБ. У 1920—30-я г. падрыхтоўкай археа- графічных выданняў займаліся таксама Цэнтральны архіў Беларусі (Цэнтрар- хіў), Інстытут гісторыі Акадэміі навук БССР, Камісія для збору і вывучэння матэрыялаў па гісторыі КП(б)Б і рэв. руху на Беларусі (Гістпарт), Віцебскі гістпарт, Гомельскі гістпарт. Былі выда- дзены зборнікі «1905 год у Беларусі» (1926), «Сацыялістычны рух на Беларусі ў пракламацыях 1905 г.», «1863 год на Меншчыне» (абодва 1927), «Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі ў часы распаду феадалізму» (1934—35) і інш. У многіх з іх адсутнічалі дакладна ўста- ноўленыя прынцыпы і метады выяўлен- ня, адбору і перадачы тзксту дакумен- таў. Бел. археографы не пазбеглі такіх заган, як аднабаковы і ілюстрацыйна- хрэстаматыйны характар адбору даку- ментаў, недакладная перадача тэксту, перадрук дакументаў з інш. выданняў без зверкі з арыгіналам. Работу па А. праводзілі і праводзяць Гал. архіўнае ўпраўленне пры СМ Рэс- публікі Беларусь, архівы рэспублікі, Ін-т гісторыі АН Беларусі, Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КПБ (да 1991), Ін- стытут літаратуры імя Янкі Купалы, Беларуская Энцыклапедыя і інш. Выда- дзены «Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі» (т. 1—4, 1936—54), «Вялікая Кастрычніцкая сацыялістыч- ная рэвалюцыя на Беларусі» (т. 1—2, 1957), «Барацьба працоўных Заходняй Беларусі за сацыяльнае і нацыяналь- нае вызваленне і ўз’яднанне з БССР» (т. 1—2, 1962—72), «Барацьба за Савец- кую ўладу на Беларусі» (т. 1—2, 1968—71), «Камуністычная партыя Бе- ларусі ў рэзалюцыях і рашэннях з’ез- даў і пленумаў ЦК» (т. 1—6, 1983— 87), «Паўстанне 1863 года» (1965), «Усе- народны партызанскі рух на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1—3, 1967—82), «Беларусь у эпоху феадаліз- му» (т. 1—4, 1959—79), «Рэвалюцыйны рух на Беларусі 1905—1907 гг.» (1955), «Пачынальнікі» (1977) і інш. Адсутнасць на Беларусі Археаграфічнай камісіі пры- водзіць да нескаардынаванасці выдавец- кай дзейнасці розных устаноў, прымя- ненню розных правіл і прынцыпаў ад- бору і выдання. Літ.: Мнловндов А. Н. Прошлое н современное положенне археографнн в Се- веро-Западном крае // Журн. Мнн-ва народ- ного просвеіцення. 1904. № 9; К о р н е- в а М. Н„ Тальман Е. М., Эпштейн Д. М. Нсторня археографнн в дореволюцнон- ной Росснн. М., 1969; В а л к С. Н. Совет- ская археографня. М.; Л., 1948; У л а ш н к Н. Н. Очеркн по археографнн н нсточнн- коведенню нсторнн Белорусснн феодального пернода. М., 1973; Копысскнй 3. Ю. Сборннкн документов по нсторнн Белорус- снн, нзданные в БССР (1921 —1971 гг.) // Археогр. ежегодннк на 1974 год. М„
162 АРХЕАЛАГІЧНАЕ 1975; Шорахаў Я. Ф. Пры вытоках беларускай савецкай археаграфіі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1975. № 2; Я г о ж. Археографнческме взданяя по нсто- рнн Белорусснн // Мз нстормн кнвгн в Белорусснн: (сб. статей). Мн., 1976; Вопросы археографмн в БССР. Мн., 1980; Документальные памятннкн: выявленне, учёт, мспользованме. М., 1988; РуіегіЬегв М. АУуёвв'апіе бгыкіет ігосіеі агсЫп'аІпусй: Меіосіа і (есітіка ргасу егіуіогзкіеі. ІУагзга- *а, 1963. М. В. Нікалаеў АРХЕАЛАГІЧНАЕ ДАТАВАННЕ, уста- наўленне ўзросту археалагічнага пом- ніка, комплексу, культуры або асобных вырабаў. Існуюць 2 сістэмы А. д.: аднос- ная і абсалютная храналогія. Пры а д- носнай храналогіі вызначаюць, якая з 2 рэчаў, культур або які з 2 куль- турных гарызонтаў, пластоў больш ста- ражытны. Стратыграфічныя назіранні за шэрагам помнікаў дазваляюць выявіць розныя выпадкі перакрывання культур- ных гарызонтаў, стварыць храналагічную шкалу для старажытнасцей — высвет- ліць парадак іх змянення з цягам часу (у выпадку непарушанасці напластаван- няў гарызонт, пласт, рэч, якія знахо- дзяцца вышэй, перакрываюць іншыя, лі- чацца больш познімі, чым ніжнія, што падсцілаюць іх). Пры параўнальна-тыпа- лагічным метадзе ўдакладняецца эвалю- цыя форм, спосабаў вырабу і апрацоўкі, стыляў, жытлабудаўніцтва, абрадаў і г. д. Складзеныя эвалюцыйныя рады выкары- стоўваюць як сродак датавання не толькі эпохі або культуры, але і перыяду, этапа (стадыі) або варыянта развіцця культуры. Часам вызначаецца, перад якой ці пасля якой пэўнай падзеі ўтва- рыўся археал. помнік (максімуму зледзя- нення, перыяду пацяплення, утварэння выкапнёвай глебы, вывяржэння вулкйна, паводкі, пажару, землетрасення і інш.). Абсалютная храналогія — устанаўленне ўзросту помніка ў звычай- ных вымярэннях нашага летазлічэння (тысячагоддзі, стагоддзі, гады і г. д.). Яна магчыма пры наяўнасці рэчаў з над- пісамі, датамі, прозвішчамі асоб, упамі- наннем вядомых гіст. падзей і інш. Напр., манетны скарб датуецца па самай позняй манеце, пахаванне захоўвае комплекс адначасовых рэчаў, надмагіль- ны помнік — дату і г. д. А. д. помнікаў дапісьмовых эпох часам вызначаецца з дапамогай метадаў прыродазнаўчых на- вук і накопленай імі інфармацыйнай базы. Палеалітычны помнік можа дата- вацца па геалагічным пласце або па адкладаннях стужачных глін; дэндра- храналагічным метадам — па гадавых пластах драўніны, знойдзенай на помні- ку, па ступені назапашвання фтору або знікнення бялку-калагену ў выкапнёвых касцях стараж. жывёл. Спорава-пылковы аналіз дапамагае вызначыць перыяд раз- віцця расліннасці ў час утварэння культ. пласта; радыевугляродны ана- ліз — вызначэнне ўзросту па ступені рас- паду 14С у арганічных рэштках; палеа-, геамагнітны — па магнітных характары- стыках аб’ектаў; тэрмалюмінесцэнтны аналіз дазваляе паддічыць дату абпаль- вання керамікі і г. д. Дакладнасць А. д. значна павялічваецца пры комплексным метадзе — адначасовым выкарыстанні некалькіх спосабаў датавання археал. матэрыялу. Літ.: АвдусннД. А. Археологня СССР. 2 язд. М., 1977; МартыновА. Н. Архе- ологня СССР. 2 нзд. М., 1982. У. Ф. Ісаенка. АРХЕАЛАГІЧНАЯ КАМІСІЯ ў Пе- цярбургу, цэнтральная археал. ўста- нова Расіі. Існавала ў 1859—1919. 3 1889 дазваляла і кантралявала раскопкі на дзярж., гар. і сялянскіх землях (на памешчыцкія землі яе правы не пашы- раліся). Выдавала штогоднік «Отчёты» за 1859—1915 (1862—1918), «Нзвестня» (в. 1—66, 1901—18), а таксама «Матэ- рыялы па археалогіі Расіі» (т. 1—37, 1866—1917). Правяла вял. работу па зборы помнікаў старажытнасці, іх ахове і рэстаўрацыі. На чале А. к. ў розны час былі С. Р. Строганаў, А. А. Васіль- чыкаў, А. А. Бабрынскі. Пасля лікві- дацыі яе функцыі перададзены Дзярж. акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры (з 1959 Ін-т археалогіі АН СССР). АРХЕАЛАГІЧНАЯ КУЛЬТУРА, гіста- рычная агульнасць археалагічных помні- каў (рэшткаў паселішчаў, вытворчасці, культавых месцаў, могільнікаў, арх. комплексаў і інш.) на акрэсленай тэры- торыі, якія існавалі прыкладна ў адзін час (гістарычны перыяд) і, з аднаго боку, аднастайны па сваёй матэрыяль- най культуры, а з другога — істотна адрозніваюцца ад адначасовых помнікаў суседніх абласцей. Аднастайнасць павін- на праяўляцца ў такіх памерах і пад- рабязнасцях, якія немагчыма растлума- чыць ні аднымі і тымі ж умовамі існа- вання і экалогіяй, ні наяўнасцю падоб- нага гаспадарча-культурнага тыпу, ад- нолькавым узроўнем грамадска-эканам. развіцця. Помнікі ці комплексы, якія аб’ядноўваюцца ў адну А. к., павінны адрознівацца ад іншых культур спецы- фічнай формай і арнаментацыяй посуду, упрыгожанняў (калі яны маюць вузкі арэал ужывання), асаблівасцямі паха- вальнага рытуалу, культавых абрадаў, тыпаў і месцаў размяшчэння паселішчаў, жытлабудаўніцтва і размяшчэння жыт- лаў, а таксама спосабамі вытворчасці і тыпамі прылад працы, гасп. дзейнасці, этнакультурнымі сувязямі і інш. Такія адрозненні развіваюцца ў выніку пэўнага тэр. адасаблення плямён ці народаў на пэўным адрэзку часу, захавання і раз- віцця традыцый папярэдніх пакаленняў; прыстасавання да мясц. умоў існавання. Гэта сведчыць аб іх этнічным сама- вызначэнні. А. к.— аб’ектыўна існуючая рэальнасць, якая адлюстроўвае ў рэшт- ках матэрыяльнай культуры генезіс, эта- пы развіцця і гіст. лёс этнаса, якому яна належала, разам з тым А. к.— наву- ковае паняцце, з дапамогай якога дасле- дуецца гіст. працэс. Пад уздзеяннем пры- родных працэсаў і чалавечай дзейнасці А. к. змяняецца. Археалагічныя крыніцы, створаныя ў працэсе археал. даследаван- няў, ператвараюцца ў гіст. крыніцы, на аснове якіх можна рэканструяваць гіст. працэс у старажытнасці, вызначыць этнасы, якія не захаваліся ў пісьмовых крыніцах. Існуе праблема суадносін па- між А. к. і этнасамі. Большасць даслед- чыкаў лічыць, што ў каменным веку А. к. адпавядала этнасу і, наадварот, кожны этнас развіваў пэўную, толькі яму ўласці- вую культуру. У палеаліце і мезаліце А. к. вылучаюцца пераважна па наборы вытворчага інвентару (крамянёвыя пры- лады працы), у неаліце — па арнамен- тацыі і тыпах посуду, у жалезным ве- ку — па форме гаршкоў і тыпах жыт- лаў, ва ўсходнеслав. плямён — па тыпах скроневых кольцаў і пахавальным рыту- але і г. д. Часам А. к. вылучаюць па другарадных прыкметах, і тады адна- му зтнасу моіуць адпавядаць розныя культуры (напр., тшцінецкая культура, сосніцкая культура, лебядоўская кулыу- ра ў бронзавым веку), часам адна і тая ж А. к. развівалася некалькімі зтнасамі, бы- ла поліэтнічнай (чарняхоўская культура, доўгія курганы, банцараўская культура ў раннім жалезным веку). Гандлёвыя сувязі, якія выяўляюцца ў А. к., разгля- даюцца як сведчанне міжплямённых су- вязей і, магчыма, запазычанняў. Калі падабенства паміж культурвмі адзнача- ецца па шматлікіх прыкметах, можна гаварыць пра гепетычныя сувязі паміж імі, пра роднасць этнасаў — пры аднача- совасці культур або аб прыналеж- насці да аднаго этнасу — пры адносным супадзенні арэалаў і паслядоўнасці часоў існавання А. к. Пачынаючы з брон- завага веку трапляюцца выпадкі перай- мання культуры (і мовы) суседніх, больш развітых плямён. Працэс складвання А. к. ішоў паралельна з распадам яе на мясцовыя (лакальныя), напэўна, пле- мянныя варыянты. А. к. ў сваім раз- віцці праходзіць некалькі этапаў (ста- дый), якія крыху адрозніваюцца ў кожным варыянце культуры. Варыянт з цягам часу можа развіцца ў генетычна блізкую А. к. ці знікнуць, што свед- чыць пра асіміляцыю этнаса або перай- манне ім чужой культуры, пераход да іншага гаспадарча-культурнага тыпу. Пра гэтыя складаныя ўзаемаадносіны этнасаў іншы раз можна меркаваць па наяўнасці ў складзе А. к. дыялектыч- нага адзінства тыпаў-архаізмаў, імпарту, традыцыйных і запазычаных форм, нава- цый, што даследуецца тыпова-параўналь- ным і статыстычным метадамі. Гісто- рыя развіцця і ўзаемадзеяння А. к. з той ці іншай дакладнасцю адлюстроў- вае гісторыю адпаведных ім этнасаў (ро- даў, плямён, народнасцей, нацый). Узро- вень развіцця носьбітаў культуры вызна- чаецца па іх гаспадарча-кулыурным тыпе. На тэр. Беларусі ў самастойныя А. к. вылучаны: грэнская культура, сеідэрская культура, сожская культура, яніславіцкая культура (мезаліт); верх- недняпроўская культура, днепра-данец- кая культура, нарвенская культура, нёманская культура, тыповай грабень- чата-ямкавай керамікі культура (не- аліт); паўночнабеларуская культура, прыбалтыйская культура, сосніцкая культура, сярэднедняпроўская культура.
163 АРХЕАЛАГІЧНАЯ тшцінецкая культура, шнуравой керамію Палесся культура (бронзавы век); банцараўская культура. днепра-дзвін- ская культура, зарубінецкая культура, мілаградская культура, паморская куль- тура, штрыхаванай керамікі культура (жалезны век) і інш. Літ.: Монгайт А. Л Археологнческве культуры н этнмческне обшностн // Народы Азнн н Афрнкн. 1967. № 1;АвдусннД. А. Археологня СССР. 2 над. М., 1977; 3 а г о- рульскнйЭ М Археологня Белорусснн. Мн., 1965; Очеркн по археологнн Белорус- снн. Ч. 1. Мн., 1970; Белорусская архе- ологня: Достнження археологов за годы Советской властн. Мн., 1987. У. Ф Ісаенка. АРХЕАЛАГІЧНАЯ ПЕРЫЯДЫ- ЗАЦЫЯ, падзел гісторыі развіцця чала- вецтва на буйныя па працягласці эпохі (вякі) і перыяды, які грунтуецца на істотных зменах у сродках вытворчасці, найперш за кошт больш прадукцыйных прылад працы. Паводле матэрыялаў (сыравіны), з якіх выраблялася боль- шасць прылад працы, вылучаюць камен- ны век, бронзавы век, жалеэны век. Унутры іх паводле тэхналапчнага май- стэрства апрацоўкі прылад вызначаюцца меншыя эпохі і перыяды. Паступовае павышэнне эфектыўнасці вытворчасці, пераход ад прысвойваючай гаспадаркі да вытворчай эканомікі, ад прымітыў- нага земляробства і жывёлагадоўлі да больш удасканаленых сістэм сельскай гаспадаркі ў эпоху феадалізму выразна адлюстравалася ў матэрыяльных рэшт- ках, пакладзеных у аснову больш дроб- най А п. Паміж А. п. і гістарычнай перыядызацыяй могуць устанаўлівацца пэўныя адпаведнасці: на каменны, брон- завы і жалезны вякі прыпадае перша- бытнаабшчынны лад. Для ранняга (шж- Межы эяедэяненняў дняпроўснага— 320—250 тыс гадоў наэад паазерснага (аалдайскага)— 05—10 тыс гадоў наэад накцавыя марэны мазырскай і аалынскай стадый дняпроўснага эледзянення сожснага (масноўснага)-220-1І0 тыс. гадоў назад ПАШЫРЭННЕ АРХЕАЛАГІЧНЫХ КУЛЬТУР НА ТЭРЫТОРЫІ ВЕЛАРУСІ ,/граслаў Полацк Вінебск Смаленск ВІЛЬНЮС •Орша Ьарысаў Ліда ІНСК Магілеу [Крычаў Навагрудак іхаў ібруйс» Гомель Пінск >рэст чрккаўі Чарнігаў мілаградсная Нуяьтуры н еі г дмалра-данацная г есрхнвдняпроўсная г нвмансная Н ул ьт у ры нарвенская дзяснінснал тыповай грабеньчата-ямнааай караміні лейкападобных нубнаў шарападобных амфар сяраднедняпроўсная шнурааой нераміні Палесся прыбалтыйсная (жупаўсная) лаўночнабеларусная фацьянаўсная тшцінецкая і сосніцкая лужыцная , паморская с о „ штрыхаванай нераміні днепра-дэвінсная эарубінацкая _ банцараўская калочынсная пражсная К о ніеўсная (познаэарубінецнаяі
164 АРХЕАЛАГІЧНАЯ няга) палеаліту (старажытнакаменны век) характэрна грубая апрацоўка пры- лад працы, адсутнасць падзелу працы, існаванне першабытнага чалавечага статка. У познім (верхнім) палеаліце ўсталяваўся мацярынска-радавы лад (матрыярхат), росквіт якога прыпаў на неаліт (новакаменны век). У гэты перы- яд адбыўся архаічны падзел працы і пачаўся пераход да вытворчай гаспадар- кі. Бронзавы і ранні жалезны вякі ў асноўным супадаюць з перыядам патры- ярхату, які завяршыўся распадам рада- вога ладу і ўтварэннем раннекласавага грамадства. У сярэдзіне 1-га тысяча- годдзя н. э. ва Усх. Еўропе ўста- ляваліся феад. адносіны. На базе далей- шага росту вытворчасці, развіцця ра- мяства і ганддю адбыўся другі буйны грамадскі падзел працы, раслі гарады. Суседская (тэрытарыяльная) абшчына ператварылася ў сельскую, зараджала- ся дзярж. ўлада. Літ.: Энгельс Ф. Паходжанне сям’і, прыватнай уласнасці і дзяржавы. Мн., 1970; П е р іп н ц А. М., Монгайт А. Л., Алексеев В. П. Псторня первобытного обшества. 3 нзд. М., 1982. У. Ф. Ісаенка. АРХЕАЛАГІЧНАЯ РАЗВЕДКА, від і метад навукова-даследчай дзейнасці спе- цыялістаў — археолагаў і прыраўнава- ных да іх навук. работнікаў па выву- чэнні археалагічных помнікаў на аснове пад’ёмных з зямлі знаходак. Праводзіцца з мэтаю выяўлення новых і абследа- вання вядомых помнікаў паводле да- зволаў. Пры А. р. асаблівая ўвага звяртаецца на дэталёвае абследаванне берагоў рэк і азёр, а таксама старыц і тарфяных масіваў, якія ў далёкім мінулым былі вадаёмамі і іх берагі маглі быць заселены людзьмі. Стаянкі эпохі палеаліту і мезаліту ў Падня- проўі звычайна размяшчаліся на 2-й надпоймавай тэрасе (10—30 м і болей над летнім межанным узроўнем вады ў вадаёмах), больш познія помнікі — на 1-й надпоймавай тэрасе (ніжэй 10 м). Аднак у розных зонах лака- лізацыі помнікаў могуць быць выклю- чэнні. Так, у Тураўскім міжрэччы Пры- пяці — Сцвігі, дзе вышыня тэрас не пе- равышае 4—5 м над поймамі рэк, ёсць паселішчы ад ранніх перыядаў каменнага веку да позняга сярэднявечча. А. р. дае асабліва плённыя вынікі пры абследаванні тых земляў, якія разорва- юцца, там добра прасочваюцца стараж. могільнікі і жытлы. Участкі распаўсю- джання старажытных рэчаў дапамага- юць вызначыць прыкладныя межы археал. помніка. Пры дэталёвых абследа- ваннях кар’ераў па здабычы мелу, пяску, гліны, торфу, на месцах пракладвання дарог, збудавання дамбаў, будаўніцтва жытлаў, прадпрыемстваў і інш.земляных работах могуць быць выяўлены рэшткі паселішчаў, майстэрняў, могільнікі, скар- бы, рэшткі чацвярцічнай фауны і інш. Усе адкрытыя археал. помнікі фатагра- фуюцца, наносяцца на планы маштабам 1:500 і 1:1000, на якіх пазначаюцца месцы жытлаў, скопішчы знойдзеных рэ- чаў, пахаванні і інш. Афармляецца паш- парт, у якім указваюцца мясц. назвы ўрочышчаў, рэк, азёр, прыводзяцца пры- вязкі да найбліжэйшых нас. пунктаў, падаюцца інш. звесткі. Выканаўцамі А. р. ў дзённіку падрабязна апісваюцца помні- кі і замалёўваюцца знойдзеныя рэчы. Па выніках А. р. аўтар прадстаўляе арганізацыі, што выдала дазвол, навук. справаздачу, якая захоўваецца ў навук. архіве. Складаюцца ўліковыя карткі, прымаюцца захады да рэгістра- цыі выяўленых помнікаў, іх ахове і ўвя- дзенні ў навук. ўжытак, уключэнню ў археалагічныя карты. Літ.: Авдуснн Д. А. Полевая архе- ологня СССР. М., 1972; Яго ж. Археоло- гвя СССР. 2 нзд. М., 1977; Методвка полевых археологнческнх нсследованнй. М., 1983. Л. Д. Побаль. АРХЕАЛАГІЧНЫ З’ЕЗД ДЗЕВЯТЫ. Адбыўся 31.7—14.8.1893 у Вільні. У ра- боце з’езда прынялі ўдзел 395 архео- лагаў, археографаў, этнографаў, края- знаўцаў, фалькларыстаў і інш. вучоных. Пасяджэнні праходзілі ў памяшканні Ві- ленскай публічнай б-кі пад старшынст- вам графіні П. С. Уваравай і пры ўдзеле вучоных I. Анічэнкі і М. I. Сакалова (Масква), С. Ф. Платонава і М. I. Веся- лоўскага (Спб) і інш. Заслухана 86 да- кладаў і паведамленняў, 43 з іх прысве- чаны бел. тэматыцы: пра формы паха- вальнага абраду ў магільных курганах Магілёўскай губ. (У. 3. Завітневіч), у паветах Мінскай губ. (М. П. Авена- рыус), пра тып магіл радзімічаў, помнікі бронзавага веку ў басейне Дняпра (У. Б. Антановіч), пра майстроў камен- нага веку басейна Дняпра (К. М. Мель- нік), пра заснаванне г. Гродна (Я. Ф. Арлоўскі), гісторыю Брэста (Л. С. Паеў- скі), каменныя бабы (С. С. Слуцкі), курганы Мінскай губ. (Г. X. Татур), стараж. храмы Віцебска і Полацка (А. М. Паўлінаў), курганы на мяжы Літвы і Беларусі (Ф. В. Пакроўскі) і інш. Да з’езда былі падрыхтаваны «Ар- хеалагічная карта Гродзенскай губерні» і «Археалагічная карта Віленскай губер- ні» Пакроўскага, у час работы з’езда працавала выстаўка археал. знаходак. У Маскве выдадзены «Працы дзевятага археалагічнага з’езда ў Вільні, 1893» (т. 1—2, 1895—97, пад рэд. Уваравай і Слуцкага). Падрыхтоўчая работа да з’езда была дару- чана ў 1891 Віленскаму аддзяленню Маскоў- скага папярэдняга камітэта пад кіраў- ніцтвам ген.-лейт. А. П. Тыртова і нам. Ю. Ф. Крачкоўскага. Члены к-та: А. П. Адамсон, П. Д. Бранцаў, В. В. Гразноў, Ф. М. Дабранскі, Я. Ф. Карскі, М. I. Ко- ханаў, В. 1. Насовіч, Пакроўскі, В. М. Плаш- чынскі, М. I. Самойла, К. 1. Снітка, I. Я. Спрогіс, I. П. Трутнеў, А. I. Шверубовіч. Работа к-та вялася ў адпаведнасці з Праві- ламі з’езда, зацверджанымі Маскоўскім ар- хеал. т-вам і Мін-вам нар. асветы. Пад- рыхтоўкай да з’езда былі ахоплены ўсе бел. землі, якія ўваходзілі ў склад Віленскай, Ковенскай (Новааляксандраўскі пав.), Мін- скай, Гродзенскай, Магілёўскай, Віцебскай, Смаленскай іуб. У кожнай іуберні было сваё аддзяленне к-та, якое вяло збор матэ- рыялаў і адпраўляла іх у Віленскае ад- дзяленне. Па валасцях рассылаліся апыталь- ныя лісты з мэтай збору звестак пра пом- нікі археалогіі, архітэктуры, аб прадметах нумізматыкі, палеаграфіі і інш. Вялася вялі- кая работа па арганізацыі і правядзенні археал. экспедыцый, па зборы музейных калекцый, наладжванні выставак. Прыцягва- ліся спецыялісты па археалогіі, гісторыі, этнаграфіі, стараж. л-ры, гіст. геаграфіі, мастацтву, нумізматыцы, геральдыцы, бел. мове, палеаграфіі, археаграфіі і інш. У ас- ноўным была завершана работа па складанні археал. карт Віленскай і Гродзенскай ’губ., ствараліся карты Мінскай, Віцебскай, Магі- лёўскай, Ковенскай губ., меркавалася ства- рыць карту Паўн.-Зах. краю. Адбылося 15 пасяджэнняў арганізацыйнага к-та, на якіх былі заслухамы даклады пра археал. экспе- дыцыюў наваколлі Радашковіч (Пакроўскі), даследаванні старажытнасцей Віцебшчыны (А. М. Семянтоўскі), ролю мовы ў даследа- ванні стараж. гісторыі (3. А. Ляцкі), экспедыцыйныя знаходкі з Мінскай губ. (Завітневіч), асабістыя калекцыі (В. П. Федаровіч, К. В. Балсуноўскі, Татур, А. К. Снітка), пра археал. даследаванні помнікаў (Е. Р. Раманаў, Авенарыус, В. Б. Гразноў, В. А. Шукевіч і інш.). У рабоце к-та прымалі ўдзел Карскі, I. К. Шуміцкі, Уварава, Б. В. Шчарбіцкі. Магілёўскі іубернатар А. С. Дам- бавецкі фінансаваў і дапамагаў арганізацый- на археолагам Раманаву, Завітневічу, Фур- саву, С. Ю. Чалоўскаму і інш. у дасле- даванні помнікаў Падняпроўя, арыентаваў іх на збор матэрыялаў і для фонду Магі- лёўскага музея. Публ.: Каталог предметов, доставленных на археологнческую выставку прн 9 архе- ологнческом сьезде в Вмльне в 1893 г. Бнльна, 1893. Літ.: С т о р о ж е в В. Н. IX археологнче- скмй сьезд в г. Внльно. Спб., 1894; А л е к- с е е в Л. Б. Белорусская археологня м нсторнческое краеведенне во второй половн- не XIX —начале XX в. // Сов. архео- логня. 1968. № 3; Каханоўскі Г. А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Бела- русі ў XVI—XIX стст. Мн., 1984. Г. А. Каханоўскі. АРХЕАЛАГІЧНЫ МУЗЕЙ «БЯРЭС- ЦЕ», гл. .Бярэсце». АРХЕАЛАГІЧНЫЯ З’ЁЗДЫ. Скліка- ліся па ініцыятыве Маскоўскага археал. т-ва для падагульнення вынікаў археал. даследаванняў у Расіі. Адбылося 15 А. з.: I у 1869 (Масква), II — 1871 (Пецяр- бург), III — 1874 (Кіеў), IV — 1877 (Казань), V — 1884 (Адзса), VI — 1887 (Яраслаўль), VII — 1890 (Масква), VIII — 1891 (Тыфліс), IX — 1893 (Віль- на, гл. Археалагічны з’езд дзевяты), X — 1896 (Рыга), XI— 1899 (Кіеў), XII — 1902 (Харкаў), XIII — 1905 (Екацярынаслаў), XIV — 1908 (Чарні- гаў), XV — 1911 (Ноўгарад). Ім папя- рэднічала вял. падрыхтоўчая работа, асабліва ў месцах правядзення: рассыла- ліся па валасцях апытальныя лісты для збору звестак пра помнікі археалогіі, архітэктуры, нумізматыкі і інш., аргані- зоўваліся археал. экспедыцыі, экскурсіі, выстаўкі. На А. з. слухаліся таксама даклады па гісторыі, геаграфіі, этна- графіі, гісторыі мастацтва і мовы, нуміз- матыцы. Літ.: С т о р о ж е в Б. Н. IX археоло- гнческвй сьезд в г. Бвльно. Спб., 1894; Алексеев Л. В. Белорусская архео- логяя н нсторнческое краеведенне во второй половнне XIX — начале XX в. // Сов. археологня. 1968. № 3; Каханоўскі
165 АРХЕАЛОГІЯ Г А Археалогія і гістарычнае краязнаў- ства Беларусі ў XVI — XIX стст. Мн», 1984. АРХЕАЛАГІЧНЫЯ КАРТЫ, 1) геагра- фічныя карты з нанесенымі на іх археалагічнымі помнікамі, стараж. зна- ходкамі арэаламі археаіагічных куль- тур і этнасаў. 2) Навук. работы, якія змяшчаюць спі- сы археал. помнікаў на тэр. рэспублікі, вобласці, раёна, рачнога басейна. Помні- кі, як правіла, называюцца па найбліжэй- шым нас. пункце, радзей — урочышчы, вадаёме; прыводзяцца іх месцазнахо- джанне адносна нас. пункта, берагавон лініі, пастаянных арыенціраў, пазнача- ецца эпоха. перыяд або час іх утва- рэння, культурная прыналежнасць. Ча- сам апісваюцца ўласцівасці помніка, якія вылучаюць яго з шэрага падобных (працягласць, магутнасць і парушэнні культ. пласта, колькасць, вышыня і шы- рыня валоў, глыбіня і шырыня равоў, вышыня пляцоўкі помніка над узроў- нем вады, колькасць і памеры курганных насыпаў і г. д.). А. к. дапаўняюцца планамі, схемамі размяшчэння помнікаў, у іх змяшчаюцца псторыя даследавання помнікаў, бібліяграфія, фотаздымкі, ма- люнкі знойдзеных старажытных рэчаў і інш. Найбольш вядомыя А. к. Беларусі: «Археалагічная карта Віленскай губерні» (1893) і «Археалапчная карта Гродзенс- кай губерні» (1895) Ф. В. Пакроўскага, «Помнікі жалезнага веку на тэрыторыі Палесся* і «Сярэдневяковыя помнікі Па- лесся» (абедзве 1961) Ю. У. Кухарэнкі, «Старажытнасці Беларускага Панямон- ня» (1962) Ф. Д. Гурэвіч, «Археалагічная карта Беларусі» (в. 1 — Помнікі камен- нага веку, 1968, в. 3 — Помнікі бронза- вага веку, 1976, У. Ф. Ісаенкі; в. 2 — Помнікі жалезнага веку і эпохі феада- лізму, 1971, Г. В. Штыхава), «Славян- скія старажытнасці Беларусі: (збор архе- алагічных помнікаў...)» (1974) і «Архе- алапчныя помнікі Беларусі. Жалезны век» (1983) Л. Д. Побаля і інш. У. Ф. Ісаенка. АРХЕАЛАГІЧНЫЯ ПОМНІКІ, зробле- ныя чалавекам стараж. прадметы, збуда- ванні або пахаванні, якія захаваліся на зямной паверхні, пад зямлёй або пад вадой і з'яўляюцца аб'ектам археалагіч- ных даследаванняў. А. п.— рэчавыя пст. крыніцы, паводле якіх можна аднавіць мінулае чалавечага грамадства. Да А. п. адносяцца: выкапнёвыя прылады працы, зброя, хатняе начынне, адзенне, упры гожанні, пасяленні (стаяюа, паселішчы, гарадзішчы, селішчы), рэшткі асобных жытлаў, рэшткі гідратэхнічных збуда- ванняў (стараж. сістэмы арашэння, кана- лы, плаціны, водаправоды), майстэрні, горныя вырабаткі, пячоры, палі стараж. земляробства, дарогі, стараж. ўмацаванні (абарончыя валы, равы). надмагільныя і культавыя збудаванні, пабудовы на па лях малюнкі і надпісы, высечаныя на асобных камянях і скалах, стараж. архі- тэктурныя помнікі. Да пахавальных пом- нікаў адносяцца курганныя і бескурган- ныя (грунтавыя) могільнікі, каменныя курганы і каменныя магілы. Да надма- гільных і культавых збудаванняў адно- сяцца каменныя стэлы, каменныя бабы, Да арт. Археалогія. Кампазіцыя «Паляўнічы і качкв» на сценцы неалітычнага гаршка са стаянкі Юравічы Калінкавіцкага р-на. каменныя крыжы, Барысавы камяні, ка- мяні са знакамі, паглыбленнямі, «чорта- вы* камяні, камяні-краўцы, следавікі, ідалы (гл. Слонімскі ідал, Шклоўскі ідал), свяцілішчы і інш. Да А. п. адносяц- ца затанулыя ў рэках і морах стараж. судны і іх грузы, паселішчы, якія апыну- ліся пад вадой (гл. Падводная археало- гія) і інш. На Беларусі вядома каля 900 помнікаў каменнага і бронзавага вякоў, каля 1500 гарадзішчаў і селішчаў ранняга жалезнага веку, каля 6 тыс. кур- ганных могільнікаў. Літ.: АвдуснхД. А. Археологня СССР. 2 нзд. М., 1977; Загорульскнй Э. М. Археологня Белорусснн. Мн., 1965; Очеркн по археологнн Белорусснн. Ч. 1 — 2. Мн, 1970—72. У. Дз. Будзько. АРХЕАЛАГІЧНЫЯ РАСКОПКІ, гл. Раскопкі археа гагічныя. АРХЕАЛОГІЯ (ад грэч. агсЬаюі старажытны, спрадвечны +16^0$ слова, вучэнне, навука), галіна гістарычнай на- вукі, якая вывучае станаўленне чалавека і гісторыю чалавечага грамадства па матэ- рыяльных рэштках жыцця і дзейнасці людзей — рэчавых (археалагічных) помніках. Даследуе ў комплексе стараж. помнікі (стаянкі, паселішчы, могільнікі, свяцілішчы, майстэрні і інш.), рэчы і іх катэгорыі (прылады працы, прадметы побыту, матэрыялы духоўнай культуры), якія выяўляюцца ў час археал. раскопак; узнаўляе сац.-эканам. гісторыю эпох, якія недастаткова або зусім не адлюстра- ваны ў пісьмовых крыніцах, бо на любой ступені развіцця грамадства існуе пэў- ная ўзаемасувязь паміж матэрыяль- най культурай і сац.-эканам. жыццём; даследуе шэраг пытанняў, якія вывуча- юцца таксама сумежнымі гуманітарнымі (этнаграфія, антрапалогія. палеантало- гія і інш.) і прыродазнаўчымі навукамі; цесна звязана з дапаможнымі гіст. дыс- цыплінамі (нумізматыкаы, сфрагістыкай, эпіграфікай). А. падзяляецца па эпохах (каменны век, бронзавы век, жалезны век, ранняе сярэднявечча), часам па крыніцах, культурна-пст. абласцях, эт- нічных прыкметах (скіфскі перыяд, ан- тычныя дзяржавы, славянаруская А.). Паводле храналагічнага і тэрытары- яльнага падзелу своеасаблівых рыс пом- нікаў вылучаюцца т. зв. археалагічныя культуры (напр., сожская культура, паў- ночнабеларуская культура, мілаградская культура і інш.). Важным пытаннем з’яўляецца класіфікацыя і датаванне здабытых пры раскопках рэчаў. У А. вы- карыстоўваюцца спецыфічныя метады даследавання: параўнальна-тыпалагічны метад (вызначэнне культ. прыналеж- насці і храналогіі рэчаў шляхам параў- нання з аналагічнымі, але ўжо вядо- мымі), стратыграфія (умовы залягання культ. пласта археал. помнікаў адносна геалагічных напластаванняў і інш. плас- тоў), статыстычны метад (улік масавых знаходак аднолькавага прызначэння), а таксама радыевугляродны, дзндрахра- налагічны, палеамагнітны, геалапчны і інш. метады, даныя палеанталогіі, палеа- батанікі (гл. Археалагічнае датаванне). Важны метад даследавання археал. пом- нікаў — картаграфаванне. Асобная галі- на А.— падводная археалогія вывучае стараж. і сярэдневяковыя помнікі, што апынуліся пад вадой (у азёрах, рэках, морах). Археалагічныя матэрыялы да- паўняюцца пісьмовымі крыніцамі. А. як навука аформілася ў 19 — пач. 20 ст., да гэтага яна вывучала антыч- насць і мела мастацтвазнаўчы кірунак. У краінах Зах. Еўропы цікавасць да нац. гісторыі, у т. л. да А., асабліва ўзмацнілася пасля Вял. франц. рэвалю- цыі 1789—93, якая спрыяла абуджэнню нац. самасвядомасці. 3 канца 18 ст. ў Расіі пачаліся раскопкі антычных помні- каў Паўн. Прычарнамор’я. 3 павелічэн- нем колькасці археал. матэрыялаў пача- ліся спробы іх класіфікацыі. У 1836 дацкі археолаг К Ю Томсен падзяліў помнікі першабытнай эпохі на каменны, брон- завы, жалезны вякі, Дж. Лебак падзя- ліў каменны век на палеаліт і неаліт. Гэту класіфікацыю паглыбіў Е. Я. Ворса, які вызначыў храналопю бронзавага веку паводле абраду пахавання. 3 гэтага часу А. становіцца навук. дысцыплінай. 3 2-й пал. 19 ст. ва ўсіх краінах свету право- дзіліся археал. даследаванні, вучоныя распрацавалі храналапчныя і перыядыч- «ныя сістэмы, наауковыя метады раско- пак, адбываліся археал. з’езды і канг- рэсы. У 1869—83 франц. археолаг Г. дэ Мартылье падзяліў палеаліт на перыя- ды- шэльскі, ашэльскі, мусцьерскі, салю- трэйскі, мадленскі. У Еўропе адкрыты эгейскія цывіліэацыі дагамераўскай Грэ- цыі (Г. Шліман, А. Эванс), на Усходзе — шумерская і вавілонская культуры. Шведскі археолаг А. Мантэліус размер- каваў стараж. рэчы па тыпах, якія пазней звязаў у эвалюцыйныя рады, і, такім чынам, стаў заснавальнікам параў- нальна-тыпалагічнага метаду. Франц. ву- чоны Ж. Дэшэлет выкарыстаў тыпала- гічныя рады рэчаў для гіст. вывадаў. У пач. 20 ст. чэшскі археолаг Л. Ні- дэрле надрукаваў збор славянскіх стара- жытнасцей і даказаў агульныя рысы культуры славян. У Расіі, у т. л. на Бела- русі, праводзіліся раскопкі курганоў. У 2-й пал. 19 ст. 1 Я Забелін распра- цаваў методыку раскопак скіфскіх курга- ноў, I. С. Палякоў — методыку дата- вання палеалітычных помнікаў па вы-
166 АРХЕАЛОГІЯ капнёвай фауне. Геолаг А. А. Іна- странцаў пры выаучэнні неалітычных стаянак на беразе Ладажскага воз. ўпершыню выкарыстаў у комплексе геал., біял. 1 археал. звесткі. Украінскі архе- олаг В. В. Хвойка адкрыў і класіфі- каваў як славянскія помнікі зарубінецкай і чарняхоўскай культур. Дзякуючы да- следаванням А. С. Уварава, Д. Я. Са- маквасава, Л. К. Іваноўскага, У. 1. Сізова і асабліва А. А. Спіцына ўзнікла славяна- руская А. На аснове даследавання шмат- лікіх курганных могільнікаў створана канцэпцыя рассялення ўсх.-славянскіх плямён, распрацавана ў агульных рысах храналогія старажытнасцей Кіеўскай Рўсі 9—13 ст. В. А. Гарадцоў першы даказаў існаванне бронзавага веку ва Усх. Еўропе. Б. У. Фармакоўскі вы- вучаў антычныя старажытнасці поўдня Расіі, праводзіў раскопкі стараж.-грэч. горада Ольвіі. М. I. Весялоўскі і В. Л. Вяткін даследавалі цэнтры стараж. цыві- лізацый Сярэдняй Азн. У канцы 19—1-й пал. 20 ст. ў эвх.-еўрап. А. ўзнік шэраг канцэпцый, ствараліся роэ- ныя школы і кірункі. Некаторыя вучоныя лічылі, што міграцыя народаў — аснова пашырэння культуры (Ф. Грэбнер, О Мен- ген, Б. Анкерман, В. Шміт і інш.). Іншыя вучоныя лічылі, што асобныя з’явы культуры могуць пранікнуць ад аднаго народа да дру- гога шляхам паступовага распаўсюджван- ня — дыфузіі (С. Мюлер, Г. Чайлд, А. Ман- тэліус 1 інш.). Гэтым тэорыям была проці- пастаўлена канцэпцыя аўтахтоннага развіц- ця, ці самастойнай эвалюцыі культур без значных перасяленняў. Усе гэтыя канцэпцыі (эвалюцыя, міграцыя і дыфузія) — роэныя бакі аднаго і таго ж гіст. працэсу. Узнік- лаідэя панвавіланізму (выводзіла ўсюагуль- началавечую культуру з Вавілона), паявіліся панэліністы, пангерманісты, панславісты і інш. Сярод міграністаў нарадзіліся шавіні- стычныя і расісцкія погляды (Г. Касіна). На Беларусі археал. раскопкі пача- ліся ў канцы 18 — пач. 19 ст. У 1-й чвэрці 19 ст. Т. Нарбут даследаваў курганы паміж Магтлёвам і Рагачовам, пазней каля Навагрудка і Ліды, вызна- чыў іх пахавальны абрад — інгумацыя на грунце пад насыпам. 3. Я. Даленга- Хадакоўскі склаў 4-томны «Слоўнік наз- ваў гарадзішчаў і ўрочышчаў», у якім сярод некалькіх тысяч археал. помнікаў каля 200 зафіксавана на Беларусі (гара- дзішчы ён лічыў свяцілішчамі). У сярэ- дзіне 19 ст. Я. П. Тышкевіч вывучаў курганы на Міншчыне, у 1855 на аснове сабраных матэрыялаў ён стварыў Вілен- скі музей старажытнасцей і пры ім Віленскую археалагічную камісію. Яго брат К. П. Тышкевіч даследаваў каля 200 курганоў, гарадзішчы і замчышчы Мінскай губ., склаў тапаграфічныя пла- ны, першы сфармуляваў канкрэтныя за- дачы раскопак. А. Г. К. Кіркор раскоп- ваў курганы ў Ашмянскім, Барысаў- скім, Вілейскім, Навагрудскім і Мінскім пав., класіфікаваў археал. помнікі. У 1886—94 археал. раскопкі ў Віцеб- скай і Маплёўскай губ. праводзіў Е. Р. Раманаў, ён сабраў звесткі пра Медная дыядэма і бурштынавыя падвескі 1-й пал. 2-га тысячагодцзя да н. э. з могіль- ніка Рудня-Шлягіна Веткаўскага р-на. Да арт. Археалогія. Гаршчок канца 3 — пач. 2-га тысячагоддзя да н. э. са стаянкі Хода- савічы Рагачоўскага р-на. 1000 помнікаў археалогіі, склаў археал. карты, выказаў меркаванне, што тэр. Бе- ларусі заселена чалавекам з эпохі палеа- літу. У. 3. Завітневіч раскапаў каля 670 курганоў пераважна ў Бабруйскім, Мазырскім і Рэчыцкім пав., вызначыў межы рассялення дрыгавічоў. Ф. В. Па- кроўскі праводзіў даследаванні на мяжы Літвы і Беларусі, склаў археал. карты Віленскай і Гродзенскай губ. В. А. Шу- кевіч выявіў больш за 130 помнікаў каменнага веку, даследаваў 16 курганоў і 376 каменных магіл 13—14 ст. на Гро- дзеншчыне. Археал. раскопкі праводзілі К. А. Гаворскі і I. I. Далгоў (курганы на Полаччыне), М. Ф. Кусцінскі (на Лепельшчыне), М. М. Турбін (курганы ў Ашмянскім, Быхаўскім, Мсціслаўскім пав. і каля Заслаўя), Р. Г. Ігнацьеў, Г. X Татур (курганы ў Мінскай губ.), М. П. Авенарыус (курганы ў Браслаў- скім і Навагрудскім пав. і на Магі- лёўшчыне), Ф. Вярэнька (гарадзішчы і курганы на Лепельшчыне), 3. Глогер (помнікі каменнага веку ў Панямонні), М. В. Фурсаў, С. Ю. Чалоўскі (курганы на Магілёўшчыне) і інш. А. А. Спіцын зрабіў агляд археал. даследаванняў бел. губерняў, згрупаваў матэрыялы ў храна- лагічнай паслядоўнасці ад каменнага ве- ку да сярэднявечча. Істотны ўплыў на развіццё археал. даследаванняў на Бела- русі зрабіў археалагічны &езд дзевяты, які праходзіў у Вільні ў 1893. Нягледзя- чы на пэўныя поспехі, археал. дасле- даванні на Беларусі ў дарэв. час мелі аднабаковы характар: вывучаўся амаль выключна адзін від помнікаў — курганы, характэрнай рысай А. быў яе края- знаўчы характар. Пасля Кастр. рэвалюцыі ў гады гра- мадз. вайны ў 1919 створана Расійская акадэмія гісторыі матэрыяльнай культу- ры. Сав. археолап вывучалі пытанш зараджэння чалавечага грамадства, рэлі- гіі, складвання родавай арганізацыі ма- трыярхату, патрыярхату, этнасу, узнік- нення жывёлагадоўлі, земляробства, гра- мадскага падзелу працы. Помнікі палеа- літу, мезаліту, неаліту даследавалі А. М. Рагачоў, П. П. Ефіменка, П. I Барыскоў- скі, Н. М. Гурына, О. М. Бадэр, С. М. Бібікаў і інш.; эпохі бронзы і ранняга жалезнага веку — А. Я. Брусаў, Б. Б. Піятроўскі, Т. С. Пасек, П. М. Трацця- коў, Ю. У. Кухарэнка і інш.; сярэдне- вяковыя гарады аывучалі У I. Раўда- нікас, А. У. Арцыхоўскі, Б. А. Рыбакоў, Б. А. Колчын і інш. Раскопкі скіфскіх і сармацкіх курганоў узбагашлі свет творамі стараж. мастацтва. У Ноўгарадзе ўпершыню былі знойдзены берасцяныя граматы. У 1921 пры Наркамаце асветы БССР створана навукова-тэрміналапч- ная камісія, якая займалася выяўленнем і ўлікам архейл. помнікаў. Іх плана- мернае вывучэнне ў 1925 пачала псторы- ка-археал. камісія Інстытута бетарускай культуры (Інбелкульта), у 1927 адкрыта кафедра археалогіі. У 1929 яна пад наз- вай археал. камісіі ўвайшла ў склад Ін-та гісторыі Беларускай АН, у 1932 пе- райменавана ў секцыю археалогіі, архе- ал. даследаваннямі на Беларусі кіраваў А. М. Ляўданскі. Ён раскопваў курганы ў Мінскай, Полацкай і Аршанскай акр., вывучаў стараж. Полацк, Заслаўе, Оршу, праводзіў класіфікацыю гарадзіш- чаў, вызначыў іх культурна-археал. пры- належнасць, акрэсліў рысы матэрыяль- най культуры, гаспадаркі і патрыярхаль- нага ладу плямён жалезнага веку. К. М. Палікарповіч выявіў і даследаваў палеа- літычныя стаянкі ў Бердыжы, Падлуж- жы і Юравічах, помнікі эпохі мезаліту, неаліту і бронзавага веку на Дняпры, Са- жы, Беседзі, Зах. Дзвіне, доказна абгрун- таваў думку, што на тэр. Беларусі чалавек паявіўся ў палеаліце. С. А. Дубінскі да- следаваў гарадзішчы жал. веку і курган- ныя могільнікі 11 — 13 ст. на Міншчыне, Магілёўшчыне і Віцебшчыне. Значны ўклад у развіццё А. Беларусі зрабілі А. Дз. Каваленя, А. I. Сербаў, М. М. Улаш- чык, С. С. Шутаў і інш. Асобныя археал. даследаванш праводзіліся і на тэр. Зах. Беларусі, якая ў 1921—39 знаходзілася ў складзе Польшчы. Тут найб. значныя вынікі пры раскопках атрымалі У. Анта- нееіч, У. Галубовіч, Г. Цзгак-Галубовіч,
167 АРХЕАЛОГІЯ Я. Савіцкі, С. Крукоўскі, Ю. Ядкоўскі, 3. Шміт, 3. Дурчэўскі, М. Федароўскі, Р. Якімовіч і інш. У Панямонні былі выяўлены Краснасельскія крэменезда- быўныя шахты, зроблены першыя спро- бы вылучэння мясцовых археал. культур, у т. л. найб. ранняй свідэрскай культуры. Польскія археолагі правялі выратаваль- ныя археал. работы на Замкавай гары ў Гродне, разведвальныя раскопкі ў Ваўка- выску, раскопкі курганных могільнікаў (Засвір, Наўры Мядзельскага р-на, Пад- рось Ваўкавыскага р-на) і інш. Вял. страты панесла навука ў гады культу асобы 1930-х г., калі былі рэпрэсіра- ваны і загінулі вядучыя бел. археолагі Ляўданскі, Дубінскі, Каваленя. Пасля Лйч. вайны паступова ўзнаў- лялася археал. вывучэнне Беларуоі. Яго праводзілі супрацоўнікі сектара археалогіі, створанага ў 1944 у Ін-це гісторыі АН БССР. Бел. вучоныя ўстана- вілі, што засяленне тэр. Беларусі пача- лося з сярэдняга палеаліту, г. зн. 100— 40 тыс. г. назад, выявілі каля 640 помні- каў каменнага і 670 бронзавага вякоў гал. чынам на Палессі, Пасожжы і Па- нямонні, дэталёва даследавана 30 меза- літычных, 78 неалітычных помнікаў, 18 могільнікаў бронзавага веку ў Верхнім Падняпроўі. Засяленне тэр. Беларусі адбывалася з ПдУ і Пд па бас. буйных рэк. У Зах. Палессі, у бас. Нёмана і Віслы ў эпоху мезаліту жылі плямёны свідэрскай культуры, у Верхнім Падня- проўі — грэнскай культуры. Зліццё не- калькіх культ. традыцый прывяло да фарміравання на тэр. ўсх. Беларусі сожскай культуры. У неаліце Панямон- не, бас. верхняй Прыпяці, суседнія раёны Літвы і Польшчы насялялі пля- мёны неманскай культуры, Усх. Палес- се — днепра-данецкай культуры, частку бас. Дняпра, абмежаваную р. Друць і Іпуць, займалі плямёны верхнедня- проўскай культуры. У 2-й пал. 3-га тыс. да н. э. на У Беларусі жылі плямёны дзяснінскай культуры. У раннім неалі- це Беларускае Паазер’е насялялі плямё- ны нарвенскай культуры, а ў сярэдзіне 3-га тысячагоддзя да н. э. пашырыліся плямёны тыповай грабеньчата-ямкавай керамію культуры. У раннім бронзавым веку на Пд Беларусі сфарміраваліся плямёны шнуравой керамікі Палесся культуры, Бел. Падняпроўе насялялі плямёны сярэднедняпроўскай культу- ры, Паазер е — паўночнабеларускай культуры У сярэднім бронзавым веку на Пд Беларусі пашырылася тшцінецкая культура, усх. помнікі якой часам вы- лучаюць у самастойную сосніцкую куль- туру (У. Дз. Будзько, У. Ф Ісаенка, М. М. Чарняўскі, У. П. Ксяндзоў, А. Г. Калечыц, Э. М. Зайкоўскі, В. Л. Ліп- ніцкая, В. Ф Капыцін, М. М. Крываль- цэвіч і інш.). У 1950— 80-я г. бел. архео- лагі праводзілі мэтанакіраванае выву- чэнне помнікаў ранняга жал. веку. Імі ўстаноўлена, што ў гэты час на Пд, ПдЗ і ПдУ Беларусі жылі плямёны міла- градскай, паморскай і зарубінецкай культур, у цэнтральнай і паўн.-зах. Беларусі — плямёны штрыхаванай кера- мікі культуры, на Пн і У Беларусі — Сяміпрамянёвыя скроневыя кольцы радзімі- чаў 10—11 ст. 3 курганнага могільніка Юдзі- чы Рагачоўскага р-на. Да арт. Археалогія помнікаў архітэктуры. Полацкі Сафійскі сабор. Муроўка II ст. днепра-дзвінскай культуры. У 6—8 ст. н. э. тут пашырыліся плямёны банца- раўскай культуры, на Пд і ПдУ — кіеўскац культуры, калочынскай куль- туры (А. Р. Мітрафанаў, Л. Д. Побаль, К. П. Шут, В. Б. Караткевіч, В. I. Ша- дыра, А. А. Егарэйчанка, В. С. Вяргей, М. I. Лашанкоў і інш.). Археолагі выказалі і альтэрнатыўныя меркаванні пра засяленне тэр. Беларусі ў жалез- ным веку. на думку адных вучоных (Побаль), на рубяжы нашай эры тут фарміраваліся славяне, на думку другіх (Мітрафанаў), да 6—8 ст. н. э. тут жылі балцкія плямёны. Даследаванні бел. археолагаў у 1960—80-я г. далі магчы- масць узнавіць працэс фарміравання ўсх.-слав. племянных аб’яднанняў — дрыгавічоў, полацкіх крывічоў, радзімі- чаў, якія з'явіліся этнічнай асновай бел. народнасці. Бел. даследчыкі вывучалі гарады эпохі Кіеўскай Русі — Полацк, Віцебск, Мінск, Пінск, Тураў, Друцк, Ваўкавыск, Лукомль, Слуцк, Клецк, Заслаўе, Гродна, Гомель і інш. (В. Р. Та- расенка, Г. В. Штыхаў, Э. М. Загаруль- скі, П. Ф. Лысенка, Я. Г. Звяруга, А. А. Макушнікаў і інш.), сельскія пасяленні і курганы (Л. У. Дучыц, Я. Р. Рыер, У. У. Багамольнікаў, Т. М. Каробушкіна і інш-). 3 сярэдзіны 1970-х г. пачалося спец. археал. выву- чэнне матэрыяльнай культуры бел. гара- доў 14—18 ст. (М. А. Ткачоў, 3. С. Паз- няк, В М. Ляўко, В. Е. Собаль, Ю. А. За- яц, С. В. Тарасаў). Для абгрунтавання датавання і характарыстыкі архітэктур- на-дэкаратыўнай керамікі бел. архео- лагі распрацавалі тыпалагічную шкалу развіцця кафлі. Яны даследавалі позна- сярэдневяковыя помнікі 14—18 ст.— Езярышча, Ашмяны, Свіслач, Сураж, Смаляны, Стрэшын, Магілёў, Ліду, Лоск, Мір і інш. (А. А. Трусаў, А. К. Краў- цэвіч, I. М. Чарняўскі, Г. А. Сагановіч і інш.). У 1980 на базе сектара археалопі ў складзе Ін-та гісторыі АН БССР утвораны аддзел археалогіі з сектарамі, у 1986 3 сектары пераўтвораны ў ад- дзелы: першабытнай археалогіі, сярэд- невяковай археалогіі і археалогіі дасле- даванняў зон новабудоўляў, у 1991 створаны аддзел археалопі жалезнага веку. Археал. помнікі Беларусі дасле- дуюць таксама супрацоўнікі аддзела археал. даследаванняў НДІ «Белспец- праектрэстаўрацыя», БДУ, Гомельскага і Г родзенскага ун-таў, Магілёўскага педінстытута, Дзярж. музея БССР, Гродзенскага гісторыка-археал. музея, Ваўкавыскага ваенна-гіст. музея, Віцеб- скага, Брэсцкага, Гомельскага, Магі- лёўскага абл. краязнаўчых музеяў і інш. Лрхеал. помнікі Беларусі розных перы- ядаў вывучалі супрацоўнікі Ін-та археа- логіі Расійскай акадэміі нааук (Л. В. Аляксееў, I. I. Арцёменка, М. М. Варонін, Ф. Д. Гурэвіч, Гурына, М. К. Каргер. Кухарэнка, В. М. Мельнікоўская, П. А. Рапапорт, Г Ф Салаўёва, Э. А. Сымано- віч, 3. М. Сяргеева і інш.), кафедры ар- хеалогіі Санкт-Пецярб. ун-та (В. А. Бул- кін і інш.). Сав. вучоны В. В. Сядоў ства- рыў тэорыю субстратнага паходжання беларусаў у працэсе асіміляцыі балтаў славянамі, які пачаўся ў 7—8 ст. н. э. Да- сягненні археолагаў у вывучэнні мінула- га Беларусі абагульнены ў шматлікіх манаграфіях, а таксама ў калектыўных працах «Нарысы па археалогп Беларусі» (ч. 1—2, 1970—72), «Беларуская археа- логія. Дасягненні археолагаў за гады Савецкай улады» (1987). Бібліяграфія пададзена ў кнігах «Бібліяграфія па археалогіі Беларусі і сумежных краін» (1933) Дубінскага і «Археалогія Бела- русі: Бібліяграфічны паказальнік (1932—1975)» (1988) Каробушкінай. Ліг.: АмальрнкА.С., МонгайтА. Л. В понсках нсчезнувшнх цнвнлнзацнй. 2 мзд. М., 1966; Ч а й л ь д Г. Прогресс н археоло- гмя Пер. с англ М., 1949; АвдусннД. А. Археологяя СССР. 2 нзд. М., 1977; К а х а- н о ў с к і Г А. Археалопя і гістарычнве краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. Мн., 1984; Вяргей В. С. Археалагічная навука ў БССР, 1919—1941 гг. Мн., 1992. Г. В. Штыхаў. АРХЕАЛОГІЯ ПОМНІКАЎ АРХІТЭК- ТУРЫ, галіна археалогіі, якая вызначае месцазнаходжанне рэшткаў загінуўшых або значна пераробленых помнікаў ману- ментальнай архітэктуры, вывучае іх, на аснове атрыманых звестак аднаўляе
168 АРХЕОГРАФМЧЕСКМЙ планы і, па магчымасці, рэканструюе фасады і асноўныя аб’ёмы помнікаў у цэлым. У пач. 19 ст. манументальную архітэктуру вывучалі гісторыкі архітэк- туры і мастацтвазнаўцы, археал. да- следаванні мелі дапаможны характар. У 1820—40-я г. ў Зах. Еўропе, у канцы 19 — пач. 20 ст. ў Расіі пачаліся навук. археал. даследаванні помнікаў архітэк- туры. У 1930—40-я г. вылучылася ў самастойную галіну археалогіі. У пасля- ваенныя гады распрацавана методыка археал. вывучэння арх. помнікаў, пра- водзіцца іх сумеснае даследаванне аб’яднанымі экспедыцыямі археолагаў, архітэктараў-рэстаўратараў, гісторыкаў архітэктуры, мастацтаазнаўцаў. У апош- ні час вучоныя звяртаюць вял. ўвагу на вывучэнне будаўнічых матэрыялаў і інш. археал. знаходак, якія дазва- ляюць дакладна вызначыць час асн. пе- рабудоў помніка. Археал. даследаванні помнікаў архі- тэктуры на Беларусі пачаліся ў 1790-я г., калі ў Полацку невядомы даследчык раскапаў падмуркі храма-трыконха Бельчыцкага Барысаглебскага манасты- ра 12 ст. (гл. Бельчыцы). У 1-й пал. 19 ст. на Беларусі праводзіліся візуальнае, мастацтвазнаўчае і гісторыка-архіўнае вывучэнне помнікаў архітэктуры. Пасля задушэння нац.-вызв. паўстання 1863 гісторыя і культура беларусаў трактава- ліся толькі з манархічных, велікадзяр- жаўных і клерыкальных пазіцый. Вял. ролю ў прапагандзе шавіністычных ідэй адыгрывала праваслаўная царква, якая атрымлівала значныя матэрыяль- ныя сродкі на будаўніцтва і рамонт сваіх храмаў. Рэшткі стараж. цэркваў 11 —14 ст. яна разглядала і прапаган- давала як сведкі «праваслаўнай старыз- ны» і процістаўляла іх больш познім помнікам архітэктуры, стылявыя асаблі- васці якіх адносіліся да польскай ката- ліцкай культуры. Прычым час будаўніц- тва шмат якіх праваслаўных храмаў свядома рабілі больш старажытнымі (напр., будаўніцтва царквы ў Сынка- вічах адносілі да 10 ст., хоць яна пабу- давана ў канцы 15 — пач. 16 ст.). Польскія бурж. вучоныя таксама право- дзілі нацыяналістычную лінію і разгля- далі бел. арх. помнікі як польскія, або, у крайнім выпадку, як літоўскія. Ня- гледзячы на гэта, рускія і польскія даследчыкі 19 ст. сабралі вял. факта- лапчны матэрыял па гісторыі бел. архі- тэктуры і спрабавалі яго крытычна асэнсаваць. Было абследавана шмат помнікаў, зроблены іх пачатковыя аб- меры, вывучаліся будаўнічыя матэрыялы і сістэмы муровак. Археалагічна-архітэк- турныя даследаванні часам спалучаліся з рамонтна-рэстаўрацыйнымі работамі. А. п. а. на Беларусі пачала хутка раз- вівацца ў канцы 1920-х — 1 -й пал. 1930-х г. Працы I. М. Хозерава, М. М. Шчака- ціхіна і інш. не страцілі навук. каштоў- насці і сёння. Раскопкі полацкіх арх. помнікаў 12 ст., праведзеныя на высокім Муроўка Гродзенскай Барысаглебскай царквы. 12 ст. Да арт. Археалогія помнікаў архітэктуры. Муроўка Лідскага замка. 14 ст навук. узроўні, далі пачатак вылучэнню самастойнай полацкай архітэктурнай школы. У Зах. Беларусі, якая да 1939 уваходзіла ў склад Польшчы, манумен- тальнае дойлідства па традыцыі аб’яўля- лася помнікамі польск. культуры. Толькі некаторыя польск. археолагі (3. Дур- чэўскі і інш.) імкнуліся да іх аб'ектыўна- га тлумачэння. У пасляваенны перыяд А. п. а. характарызуецца вял. аб’ёмам по- шукавых работ, у выніку якіх выяўлены дзесяткі раней невядомых помнікаў. Рас- копкі М. М. Вароніна, М. К. Каргера, П. А. Рапапорта, В. А. Булкіна дазволілі па-новаму ўбачыць і растлумачыць скла- даныя працэсы станаўлення і развіцця ар- хітэкзуры зах. зямель Стараж. Русі. 3 кан- ца 1960-х г. пачаліся раскопкі помнікаў 13—18 ст., вынікі іх надрукаваны ў працах М. А. Ткачова і М. У. Малеўскан, якія да- поўнілі раздзелы гісторыі архітэктуры Беларусі, прысвечаныя ранняй готыцы і фартыфікацыі. У апошні час шы- рока вывучаецца культавая і грама- дзянская архітэктура эпохі Адраджэння і барока (раскопкі I. М. Чарняўскага, 3. С. Пазняка, А. М. Кушнярэвіча і інш.). Літ.: Воронян Н. Н. Архнтектурный памятнмк как нсторяческнй нсточннк // Сов. археологня. 1954. № 19; М н х а й- ловскнй Е. Б. Реставрацня памятннков архнтектуры М., 1971; Раппопорт П. А. О методнке археологнческнх раскопок памятннков древнерусского зодчества // Краткне сообшення Нн-та археологнн АН СССР. М.. 1973. Вып. 135; Трусов О. А. Памятннкн монументального зодчест- ва Белорусснн XI — XVII вв.: Архнт.-археол. аналнз. Мн., 1988 А. А. Трусаў- «АРХЕОГРАФЙЧЕСКМЙ ЕЖЕГОД- НМК», штогадовае выданне Археагра- фічнай камісіі АН СССР. Заснаваны ў 1957 акадэмікам М. М. Ціхаміравым, выдаецца на рус. мове ў Маскве з 1958. Друкуе артыкулы па археаграфіі, крыні- цазнаўству, дапаможных гіст. дысцыплі- нах, агляды дакументаў, асобныя кры- ніцы. Гісторыі Беларусі прысвечаны артыкулы «Ітынэрарый вялікіх князёў літоўскіх па матэрыялах Літоўскан мет- рыкі (1481 —1530 гг.)» М. Г. Беражкова (1961), «Дагаворы Полацка 1405— 1406 гг. як крыніца па гісторыі яго знешняга гандлю і гандлевай палітыкі» Г. Л. Харашкевіч (1962), «Картаграфіч- ныя працы Юзафа Нарановіча-Наронь- скага на землях Вялікага княства Літоў- скага ў сярэдзіне XVII ст.» С. Алексан- дровіча (1966), «Тарыфы падымнага падатку беларускіх паветаў 1775 і 1790 гг.» П. Р Казлоўскага (1972), «Ненадрукаваная творчая спадчына М. К. Любаўскага» Дз. У. Карава (1974). Гісторыі Беларусі сав. перыяду прысвечаны артыкулы «Пратаколы па- сяджэнняў СНК Літоўска-Беларускай ССР (1919 г.)» А. В. Вараб’ёва (1966), «Зборнікі дакументаў па гісторыі Бела- русі, выдадзеныя ў БССР (1921— 1971 гг.)» 3. Ю Капыскага (1974), «Крыніцы вывучэння партыйна-патрыя- тычнага падполля Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (па матэ- рыялах ПА ІГП пры ЦК КП Беларусі)» (1984) і «Дзейнасць Гістпарта ЦК КП(б) Беларусі па стварэнню крыні- цавай базы гісторыка-партыйнай навукі ў 1920-я гады» (1987) М. Ф. Шумейкі і інш. Змешчаны ўспаміны М. М. Ні- кольскага «Як мы прыйшлі да парты- зан» (1982). У 1957—66 штогоднік змяшчаў інфармацыю пра публікацыі гіст. крыніц і прац па археаграфіі і да- паможных гіст. дысцыплінах, у т. л. і па гісторыі Беларусі. Змест выдання за 1957— 76 надрукаваны ў штогодніках за 1966 і 1976. Літ.: Л нт ва к Б. Г. Вопросы публнкацнн нсточняков на страннцах «Археографнче- ского ежегодннка» / / Археографнческнй ежегодннк за 1981 год. М., 1982; Б а н а с ю- к е в я ч Б. Д., Добрушкмн Е. М., Медушевская О. М «Археографнче- скнй ежегодняк»: нтогя, проблемы я пер- спектнвы (1977—1986 гг.) // Нсторня СССР. 1989. № 5. М Ф. Шумейка. «АРХЙВ МСТОРЙЧЕСКНХ Н ПРАК- ТЙЧЕСКНХ СВЕДЕННЙ, ОТНОСЯ- ІЦНХСЯ ДО РОССШ4», рускі гістарыч- ны часопіс. Выдаваўся М. В. Калачо- вым у Пецярбургу ў 1858—69. Друкаваў крыніцы і даследаванні па гісторыі, праву 1 этнаграфіі, артыкулы, у якіх ставіліся пытанні падрыхтоўкі сялян- скай рэформы. Сярод публікацый матэ- рыялы па гісторыі і этнаграфіі Беларусі: «Мазыршчына (3 падарожжа па заход- нерускім краі)» П. М. Шпілеўскага (1859), «Панцырныя баяры» В. Вешня-
кова і «Запіска аб яўрэях» Г. Р. Дзяр- жавіна (1862) і інш. С. Л. Кузняева. АРХІВАЗНАЎСТВА, комплексная дыс- цыпліна, што вывучае гісторыю, арга- нізацыю, тэорыю і практыку работы архіваў у галіне ўліку, апісання, выка- рыстання, забеспячэння захаванасці дакументаў, навук. арганізацыю працы і эканоміку архіўнай справы. На Бела- русі распрацоўка пытанняў А вядзецца ў асноўным цэнтр. дзярж. архівамі рэспублікі. Вынікі распрацовак друкава- ліся ў час. »Советскые архчвы», «Трудах Всесоюзного научно-нсследовательско- го ннстнтута документоведенмя н архнв- ного дела», інш. спец. выданнях. Як спецыяльная гіст. дысцыпліна А. вы- кладаецца на гіСТ. ф-тах універсітэтаў. Гл. таксама Архівы. Літ.: Вопросы архнвоведення н всточ- ннковедення в БССР. Мн., 1971. М. Ф. Шумеілка. АРХІВЫ (ад лац. агсЬІУііт), установы (або аддзелы ва ўстановах), якія збі- раюць, захоўваюць, выкарыстоўваюць дакументальныя матэрыялы, а таксама сукупнасць дакументаў, што ўтварылася ў працэсе дзейнасці устаноў, тава- рыстваў і прыватных асоб. Як збор крыніц А. выкарыстоўваюцца ў навук. даследаваннях, для патрэб гаспадаркі, культуры і дзярж. кіравання. А. існуюць з глыбокай старажытнасці. Самы буйны А. ранняга сярэднявечча ў Зах. Еўропе — Ватыканскі архіў (узнік у 4 ст.). У Стараж. Русі першыя А. ўтвараліся ў княжацкіх замках, мана- стырах, цэрквах. У ВКЛ пры канцыля- рыі Вял. князя існаваў архіў — Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Свае А. мелі гаспадарская і гарадская адміні- страцыя, магнаты (гл. Архівы Радзі- еілаў, Архівы Сапегаў, Архівы Хадке- вічаў), шляхта, некаторыя заможныя мяшчане. 3 2-й паловы 19 ст. дакументы ВКЛ зберагаліся ў Віленсюм цэнтраль- ным архіве старажытных актаў і Ві цебсюм цэнтральным архіве старажыт- ных актаў. У Мінску з 1872 існаваў сканцэнтраваны архіў скасаваных судо- вых месцаў Мінскай губ. Паводле дэкрэта СНК РСФСР ад 1.6.1918 «Аб рэарганізацыі і цэнтралі- зацыі архіўнай справы» заснаваны Адзі- ны дзярж. архіўны фонд. Дзярж. архіўны фонд у БССР уключыў важ- нейшыя комплексы дакумент. спад- чыны, што адлюстроўвае псторыю Беларусі. 4.8.1922 створаны Цэнтральны архіў Беларусі (Цэнтрархіў БССР, заг. 3. X. Жылуновіч), які кіраваў архіўнай справай у БССР. Важнымі падзеямі ў гісторыі архіўнага будаўніцтва з’явіліся Першая Усебеларуская канферэнцыя архіўных работнікаў (Мінск, 1924) і Другая канферэнцыя архіўных работ- нікаў БССР (Мінск, 1927), Першы з’еэд даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфп (Мінск, 1926). У 1938—60 архіўныя ўстановы ўваходзілі ў сістэму НКУС (МУС) БССР. Навуковае і арга- нізацыйна-метадычнае кіраўніцтва А. ажыццяўляла Гал. архіўнае ўпраўленне пры СМ Рэспублікі Беларусь, ператвора- нае ў 1992 у Камітэт па архівах і справа- К Е I Е 8 Т К. 8 р.в. а мРкгтеінійІ у Шігусіі Мцпііпеіног пя Млмспа зсі сІхісЛхкхпе. ПіДнг.ігОіеа, Пы'егх> уіпГп'РоПёбіеіаіЕте Овязіхоііс, ^оХсіа1е°МІ4 Рдпл КкгткхтогплКіт чтчпючгнхл Клпаянл ’грнлхі Неііпдііа Роіпс ^Х’Бі|-|юіутКайі.|Ьп.і а іеглі уо'с^оііу^РІкткіело у Негтапя ДУігі. кн-^о Ж°Х?Ьіі: Моітоугікіс" АЛійпііІм Зсухгепікісдо Вуйгаускіе'&і. 8іаго-' Іу^шісусіі.ІрогадЖюпу х тіЬхапйЬГ Х< у Мсі ргесі нах лісчій Іала Мппгкія ІКмпоЛігіс КспстйсуІкісТ АІсхапЛа ччсуісга БкагЬпіка'ЧЛІкотігікіс' Рійгг.і^.І хігоііікіс’' УРіІайкк-" у Н«кнп 8псІпхІоІ<-.і біч&Хсы Іс'Мсі Пніа тйе'Мкііт" Гпу. іут ісй Кг^еІіг Кігігасуі ос гохпусіі оЫ>Й Дс’Мсі сіахтапугіі ьпшіусіі Гат/аеііі Яо 1. тіоп пМеькуЖ. у Пгіаіу Мяісгпоміат.і_ Ь 'хіху ХйіЎІЛММ-.РГ. Кдотістіілмі Ьо !г: ірогыу ой-іале напі Ьуіу ргглл ГМіксійа ‘юга Бпіысло іЛпхІгкктоІГіІемПус'ОЕсі сопота ЮоЬг Хсія 1с& Мсі- Рпіа Л'. Мй ІксетЬга . зг В.окіі і 6)Г. ІхОллікк. РэесіЛрхіва Радзівілаў. 17 ст. ЦДГА Бела- русі ў Мінску. XV I ТьА с У Е, ТСЕІЕЯТК. КД'ТТАСТГ ОО Ко- гыгсіі О.чон 7. Опрлніа Піаіпот. 7.1'кгі т.уіков* п:і МліегпоШасІі оігг.ушапіііі / Гнч Ройёйуі, ’Л.цІдт Аптні.утут роіІоЬнуіІіХіі е"М\І Глпп Спкм тьгнохі Клпхі» ’іоуі ,тхІг.іс)Уік'»Ікіеііш ІкТт.ніо\а 5УісІкіе'’\і''Х I. ііаІсзд<у<к. Да арт Архівы. Рэестр квітамцый ад розных асоб 3 архіва Радзівілаў. ЦДГА Беларусі ў Мінску. водству. На Беларусі 6 цэшр. дзярж. А. (1991): Цэнтральны дзяржаўны гіста- рычны архіў Рэспублікі Беларусь у Мін- ску, Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў Рэспублію Беларусь у Гродне, Цэнтральны дэяржаўны архіў Кастрыч- ніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага бу- 169 АРХІВЫ даўніцтва Рэспублікі Беларусь, Цэнт ральны дзяржаўны архіў-музеы літарату- ры і мастацтва Рэспублікі Беларусь, Цэн- тральны дзяржаўны архіў кінафота- фонадакументаў Рэспублію Беларусь, Цэнтральны дзяржаўны архіў навуко- ва-тэхнічнай дакументацыі Рэспублікі Беларусь. У 1992 створаны Нацыяналь- ны архіў Рэспублікі Беларусь. Абласныя А. і іх філіялы захоўваюць дакументы мясц. устаноў, арг-цый, прадпрыемстваў, калгасаў і інш. (гл. адпаведныя арт., напр., Дзяржаўны архіў Брэсцкай воб- ласці). Дакументы КПБ зберагаліся ў Цэнтральным партыйным архіве Кам- партыі Беларусі і парт. архівах абкомаў КПБ. У 1992 гэты дакументальны комп- лекс перададзены ў дзяДж. архіўную службу Існуюць таксама Архіў Акадэміі навук Беларусі, архіў КДБ Рэспублікі Беларусь. Рукапісы і гіст. дакументы за- хоўваюцца таксама ў Бібліятэцы Нацы- янальнай Беларусі,Бібліятэцы цэнтраль- най навуковай імя Якуба Коласа, літара- турных музеях Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча. П. Броўкі, інш. музеях і навук. установах. Матэрыялы па гісто- рыі Беларусі захоўваюцца і ў дзярж. архівах Расіі: Расійскім дзяржаўным архіве старажытных актаў, Расійскім дзяржаўным гістарычным архіве, Дзяр- жаўным архіве Расійскай федэрацыі, Расійскім дзяржаўным архіве эканомію, Расійскім дзяржаўным навукова-тэхніч- ным архіве, Расійскім дзяржаўным архі- ве літаратуры і мастацтва, Расійсюм дзяржаўным архгве Ваенна-марскога флоту, Расійскім дэяржаўным архіве фонадакуметаў, Расійскім дэяржаў- ным архіве кінафотадакументаў. Даку- менты па гісторыі Беларусі зберагаюць таксама Цэнтр. архіў Міністэрства аба- роны Расіі, Архіў Расійскай Акадэміі навук, А. Міністэрства замежных спраў і Міністэрства бяспекі Расійскай Федзра- цыі, Цэнтр. дзярж. гіст. архіў Літвы, Цэнтральны дзярж. гістарычны архіў Украіны, Архіў Санкт-Лецярбургскага філіяла Інстытута расійскай гісторыі Расійскай АН і інш. Буйныя комплексы ддкументаў захоўваюцца ў А. Польшчы, Германіі, Швецыі, ЗША і інш. А. разам з н.-д, ўстановамі выдаюць гіст. дакументы (гл. Археаграфія), даведнікі пра архівы і архіўныя фонды. Гісторыю і практычную дзейнасць А. вывучае архівазнаўстеа. Літ.: Маяковсквй й. Л. Очеркв по всторнм архмввого дела в СССР 2 взд. М., 1960; Государствемный архмвный фонд СССР: Краткнй справ. в цнфрах. М., 1989; Государственные архнвы СССР: Справ. Ч. 1—2. М., 1989; Краткнй справочннк по научно-отраслевым в меморнальным архнвам АН СССР. М., 1979; Государ- ственные архнвы РСФСР: Справочннк- путеводнтель. М., 1980; Лнчные архнвные фонды в государственных храннлніцах СССР: Указ. Т. 1—3. М., 1962—80 (назв т. 3: Лмчные архнвные фонды в храннлн- шах СССР); Архнвное дело в БССР (1918—1968): Сб. законодательных н руко- водяшмх документов. Мн, 1972; Дакументы
170 АРХІВЫ па гісторыі Беларусі, якія зберагаюцца ў цэнтральных дзяржаўных архівах СССР. Мя., 1990; Вопросы архнвоведення н нсточ- ннковедення в БССР Мн., 1971; Теорня н практнка архнвного дела в СССР. 2 нзд М., 1980; Азаров А. Н. Архнвное дело в Белорусснн. до Велнкой Октябрьской соцналнстнческой революцнн // Науч.- ннформ. бюл. Архнвного управлення прн СМ БССР. 1961. № 10; Азаров А. й., Каменская Н. В Государственные архнвы н нсторнческая наука в Белорус- снм // Сов. архнвы. 1968. № 6; Л а ш к е- в н ч В В. Развнтне архнвного дела в БССР // Там жа. 1978. № 5. С 11 * а 1 е * і к Е 2Ьіогу роіхкіе, агсЬіша, ЬіЫіоІекі, ваЬіпеіу, Ваіегіе, гтшгеа і іппе гЫогу ратіціек рггезгіо&і * о)сгу2піе іпа оЬсгу±піе. Т. 1 — 2. 19агзга«а; Кгако», 1926—27; Сгітзіед Р. К. АгсЬічез агкі Мапцзсгірі Керозііогіез іп іЬе С88К Мозсоік ап<1 Ьепіп 8Га<1. Ргіпсеіоп, 1972; Я е ж. АгсЬічез апй Мапцзсгірі Керозііогіез іп іЬе С85К: Езюпіа. Ьаічіа, ЬіІЬцапіа аші Вуеіогцззіа. Ргіпсеіоп, 1981. А М Міхачьчанка. АРХІВЫ РАДЗІВІЛАЎ. 3 канца 15 ст. Радзівілы адыгрывалі першарадную ро- лю ў паліт., сацыяльна-эканам. і культур- ным жыцці Беларусі, Літвы, Украіны, былі пароднены з арыстакратычнымі ро- дамі ВКЛ, Польшчы, ням. княстваў. Ва ўсіх уладаннях Радзівілаў існавалі канцылярыі, складваліся і змяняліся свае формы справаводства, арганізоўваліся і апрацоўваліся архівы. Звычайна асноў- ныя архівы захоўваліся ў адмішстрацый- ных цэнтрах латыфундый. Найбольш багатыя архівы ў 16 ст. належалі прад- стаўнікам трох асноўных ліній Радзіві- лаў: ганёндзка-медзельскай (згасла ў сярэдзіне 16 ст.), біржанска-дубінкаў- скай (згасла ў 2-й пал. 17 ст.) і нясвіж- ска-алыцкай. У канцы 17 ст. большая частка архіўных дакументаў ганёндзкіх і біржанскіх Радзівілаў была сканцэнтра- вана ў нясвіжскім архіве. Паводпе ацэнкі нясвіжскага архіварыуса 1880-х г. Б. За- вадскага сістэма архіўнага справаводства ў радзівілаўскіх уладаннях 16—17 ст. была амаль дасканалай. У яе аснову быў пакладзены прынцып сістэматыза- цыі архіўных матэрыялаў па галоўных разнавіднасцях дакументацыі (часам з аылучэннем найб. старажытных і каш- тоўных актаў): пергаментныя прывілеі, прыватная карэспандэнцыя, улікова-рас- ходныя кнігі, публічныя справы і інш. У масавых групах гаспадарча-адмініст- рацыйнай дакументацыі практыкаваўся адбор і захоўванне матэрыялаў па асобных уладаннях і латыфундыях. У падрабязных «сумарыушах», складзе- ных у 1635, 1650—52, 1695, рэгістра- валіся ўсе катэгорыі дакументаў. Архіў- ны сумарыуш 1635 матэрыялаў біржан- ска-дубінкаўскага архіва дазваляе рэкан- струяваць асн. рысы старажытных А. Р. Матэрыялы біржанскага архіва захоўва- ліся ў 33 скрынях. Пераважную боль- шасць дакументаў складалі гаспадарскія прывілеі, пацвярджальныя граматы, су- довыя дэкрэты, камісарскія лісты пра падзел маёнткаў, розныя «позвы», «пра- тэстацыі», «зезнанні», «пераносы права». Да арт. Архіаы. Удзельнікі 1-й Усебеларускай нарады архівістаў. Май 1924. У асобную групу ўваходзілі інавн’ары і вопісы ўладанняў. Комплексы дзя)гыен- таў («фасцікулы» або «штукі») аб’яд- ноўвалі матэрыялы, што тычыліся пэў- ных маёнткаў і залежных ад іх фаль- варкаў. У 14-й скрыні, напр., захоўвалася 13 фасцікулаў, у якіх налічвалася 150 спраў маёнтка Любча (пачынаючы з пер- гаментнага прывілея вял. кн. літ. Аляк- сандра Федзьку пісару, 1499). Важную групу дакументальных і наратыўных крыніц складалі т. зв. «публічныя спра- вы», што тычыліся ўнутранай і знешняй палітыкі ВКЛ, Польшчы, Рэчы Паспа- літай, дзейнасці сеймаў, пасольстваў і інш. У біржанскім архіве эахоўваліся «публічныя справы» 2-й палоаы 16 — сярэдзіны 17 ст. Сярод іх 64 фасцікулы з сеймавымі і сеймікавымі справамі, рэляцыямі, інструкцыямі, прамовамі, матэрыяламі з’ездаў шляхты ВКЛ, Польшчы, канфедэрацый; 17 фасцікулаў спраў пра выбары каралёў, вял. князёў літоўскіх, паліт. барацьбу ў перыяд міжцарства; 6 фасцікулаў са справамі пра «рокаш» (паліт. выступленне шляхты ў пач. 17 ст.); 58 фасцікулаў са справамі пра інш. дзяржавы; 32 фасцікулы з ка- рэспандэнцыяй (лісты польскіх каралёў, вял. князёў літоўскіх, арыстакратаў Еўропы); 2 фасцікулы са справамі пра паўстанне С. Налівайкі і Лабады (ЦДГА БССР у Мінску, ф. 694, воп. 4, спр. 5704). У вопісах нясвіжскага архіва 18—19 ст. улічаны царкоўна-рэлігійныя справы, акты бел. і літ. феадалаў пра прызнанне вярхоўнай улады польскіх каралёў і вял. кн. літоўскіх — Ягайлы, Вітаўта, Свідрыгайлы і інш.; справазда- чы Віленскага манетнага двара 16— 18 ст.; акты Люблінскай унп 1569; «Сумарыуш метрык літоўскіх, кніг 9» і арыгінальная кніга Метрыкі за 1511 — 18, калі канцлерам быў Мікалай Радзі- віл; фінансавыя дакументы, у т. л. раху- нак, складзены Ярашам Валовічам у 1615 (344 арк.); матэрыялы пра стварэн- не нясвіжскага маярата; арэндныя дага- воры, судовыя пратаколы, фундушы мясц. каталіцкім калегіумам, попісы (інвентары) замкаў, палацаў, старостваў, гарадоў, мястэчкаў, Слуцкага княства; рэестры бібліятэк, рукапісаў, калекцый партрэтаў, зброі, генеалагічныя і карта- графічныя матэрыялы. Сярод унікальных дакументаў каралеўскі і велікакняжацкі «прывілей 1551», які надаваў Радзівілам выключнае права захоўваць у сваіх маентках дзярж. архіў ВКЛ (фальсіфі- кат 1721—43). Зберагаліся дакументы пра гуты і люстраныя мануфактуры, прадпрыемствы па вырабу дываноў, га- беленаў, паясоў, карэт, мэблі; матэрыялы пра дзейнасць пісьменнікаў, мастакоў, кваліфікаваных рамеснікаў, дакументы пра навучальныя ўстановы. нясвіжскі тэатр Радзівілаў, літаратурныя і мемуар- ныя творы Радзівілаў, матэрыялы дзярж. камісій, што займаліся справамі радзіві- лаўскіх маёнткаў. У 2-й палове 19 ст. нясвіжскі архі- варыус Сімановіч з дапамогай Б. Шышкі надаў архіўным фондам новую структу- ру — па тэматыцы (справы гаспадарскія, вайсковыя, фінансавыя і інш.) і па фармальных прыкметах (напр., карэс- пандэнцыя Радзівілаў), склаў алфавітны і храналагічны паказальнікі. У 1920-я г. архіварыусы А Іваноўскі і Б. Таўрагінскі падзялілі матэрыялы нясвіжскага архіва на 34 аддзелы, склалі 6 інвентароў (архіўных каталогаў). У 1929 «гістарыч- ныя» матэрыялы былі перавезены ў Вар- шаву, а «эканамічныя» засталіся на мес- цы і склалі аснову фонда Радзівілаў у ЦДГА БССР у Мінску (ф. 694, 25 540 спраў, 16 ст.— 1937). Паводле апісанняў польскіх даследчыкаў, «эканамічныя» матэрыялы ўваходзілі ў наступныя ад- дзелы нясвіжскага архіва: IX. Акты, што тычацца сялян; XXII. Акты «афіцыялі- стаў і грацыялістаў»; XXVIII. Адмініст- рацыйныя акты 19 ст.; XXX. Лясныя акты 19 ст.; XXXI. Прававыя дакументы;
171 АРХІВЫ XXXII. Касавыя дакументы. Часткова захаваліся таксама матэрыялы аддзелаў: XVI. Акты ардынацыі клецкай і давыд- гарадоцкай; XXVII. Архіўныя сумарыу- шы. XXIX. Эканамічныя акты 16— 19 ст.; ХХХІП. Рознае. Архіўныя ма- тэрыялы Радзівілаў захоўваюцца і ў ЦДГА Літвы ў Вільнюсе (ф. 1280, 2509 спраў, 1411—1939). У Польшчы ў дзярж. архіўным фондзе захоўваецца 5 асобных А. Р. Найбольшы належыць Дзярж. архіву старажытных актаў (ДАСА, Варшава, больш за 35 тыс. адзінак захоўвання). Аддзелы: II. Гіста- рычныя дакументы, 3275 спраў, 1379— 1837; III. Лісты манархаў і іх родзічаў, 993 справы, 1530—1884; V. Лісты іншых арыстакратычных родаў, 19 004 справы, 16—19 ст.; VI. Дыярыушы, 1613—1764; VII. Вайсковыя акты, 761 справа, 1587— 1821; VIII. Акты пра духоўных асоб, 734 справы, 1514—1891, у т. л. інвентар нясвіжскага кляштара бенедыкцінак, ма- тэрыялы езуіцкіх калегіумаў у Пінску і Слуцку, акты падаткавых выплат слуцкім духавенствам у 17—18 ст., пратэсты евангелічнага духавенства суп- раць католікаў, папскія булы; XV. Ма- тэрыялы нясвіжскай ардынацыі Радзіві- лаў, 20 «партфеляў», 1448—1839; XVII. Акты старостваў і эканомій, 161 справа, 1536—1827; XVIII. Акты пра сельскія ўладанні Радзіаілаў, 451 справа, 1520— 1876; XIX. Матэрыялы пра фабрыкі і мануфактуры, 575 спраў, 1632—1889, у т. л. дакументы пра гуту ў Налібаках, персіярню ў Слуцку, цукровыя заводы ў Карэлічах і Івані, бровары ў Налібаках і Беразовіцах, паташныя буды; XXIII. Матэрыялы пра розныя ўладанні Радзі- выаў, пераважна на тэр. Беларусі, 162 «партфелі», 17—19 ст.; XXV. Інвентары маёнткаў, 5408 спраў, 16—19 ст.; рука- пісы з бібліятэк Радзівілаў, 41 справа, 17—18 ст. У ДАСА захоўваецца так- сама небароўскі архіў Радзівілаў (матэ- рыялы ад 15 ст. да 1944, пераважна акты ўладальнікаў маёнтка) і архіў Радзівілаў з Паланэчкі (былы прыгодзіц- кі архіў, 15—19 ст.). Частка прыгодзіц- кага архіва Радзівілаў за 1792—1938 захоўваецца ў Дзярж. архіве ў Познані. Матэрыялы А. Р. з Наглоаіц (дакументы за 1788—1941) захоўваюцца ў Дзярж. архіве ў Кельцах. Акрамя архіўных збораў захаваліся асобныя дакументы і матэрыялы, што не- калі належалі Радзівілам, т. зв. «архіва- лія». У СССР матэрыялы Радзівілаў захоўваліся ў Цэнтр. дзярж. гіст. архіве Латаіі (карэспандзнцыя Радзіві- лаў за 1577—1621, захоўвалася ў былым Рыжскім дзярж. гарадскім архіве), у рукапісным аддзеле бібліятэкі Вільнюс- кага дзярж. ун-та, у Дзярж. Публічнай бібліятэцы ў Ленінградзе (пераважна ў зборах Дуброўскага), бібліятэцы АН УССР у Львове (трактаты, паліт. рзляцыі, публічныя справы, прамовы), у Цэнтр. дзярж. гіст. архіве УССР і бібліятэцы АН УССР у Кіеве і інш. У Польшчы — у вроцлаўскім Асалінэу- ме, Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве (у т. л. т. зв. «Іііегагіа» — наратыўныя і белетрыстычныя крыніцы 17—18 ст., што захоўваліся ў варшаўскім архіве нясаіжскай ардынацыі), у Плоцкай біб- ліятэцы імя Зялінскіх, бібліятэцы імя Э. Рачынскага ў Пазнані (зборы Ням- цэвіча), Курніцкай бібліятэцы (арыгі- нальныя дакументы за 1530—47, рукапі- сы з нясвіжскага архіва, забраныя ў пач. 19 ст. бібліятэкарам Квяткоўскім і пазней купленыя Т. Дзялыньскім), бібліятэцы Ягелонскага ун-та ў Кракаве, бібліятэцы Польскай АН (лісты, універ- салы 1518—1671, аперэта «Агатка», муз. Я. Д. Голанда, лібрэта Мацея Радзівіла, 1784), музеі Чартарыйскіх у Кракаве (у т. л. рукапіс з А. Р. з паказаннямі палонных бел. і ўкр. мяшчан, сялян і казакаў сярэдзіны 17 ст.). Публ.: Археографнческнй сборннк доку- ментов, относяіцнхся к нсторнн Северо-3а= падной Русн. Т. 7. Собранный в Несвмже н мзданный П. Гнльтебрандтом. Внльна, 1870; АгсЬіэдшт (Іотп КаЛгішіНош Кгакб*, 1885; К а 6 г і ш і Н К. Кхі^сіа КггуягюГа КаПгтіНа, Ьеітапа роіпе^о М/іеІкіе^о К$і?51- ууа Ьііе^кіе^о: Хргашу «го]еппе і роіііусгпе, 1621 — 1632. Рагух, 1859; К а д г і V і II А. 5. Метогіаіе гегпт ке^іапіт іп Роіопіа, 1632—1656. Т. 1—2. \УгосІа*г, 1968—70; Ьізіу \У1аду5Іа»'а IV до КггувІоГа Кадгі^ііа Ьеітапа роіпедо X. Ьііешвкіе^о рікапе 1612—1632 гокп. Кгакб^, 1867; ЬасЬо- «г і с г 8. А. Ьізгу огувіпаіпе Зувтппіа Ап^пвіа <1о МікоЬца КадгішіНа Сгатедо... ХУііпо, 1842; Т докптепі6«г Хі^сіа Мікокца КггувгіоГа йа- (І2І«гіМа г^апе^о 8іего1ка. ХУагхга^а, 1905; Віггп сіуаго іеівто кпуво5 1620—1745 / Ра- гепвё V. Капдеішпав іг й. Рігкоуіёіп5. Уі1піп5, 1982; Раті^іпік о кхі^сіп Кагоіп КадгішіІІе роШп^ агсЬішпт піе^кгіегзкіе^о. Ьчгбіу, 1864; \УоЬе М. Р. 1сопе5 Гатіііае дпса1І5 Кабхі- уііііапае... №е$«іеі, (1758). Літ.: Копысскнй 3. Ю. Нсточннкове- денне аграрной нсторнн Белорусснм. Мн., 1978; Леонтьева Т. Е. Несвмжскнй ар- хнв князей Радзявнллов: (Обзор докум. ма- терналов) // Науч.-ннформ. бюл. Архнвно- го управлення прн СМ БССР. 1961. № 2; Я е ж. Документальные матерналы фонда князей Рвдзнвмллов как мсторнческнй нс- точннк // Вопросы архнвоведення м нсточ- ннковедення в БССР. Мн., 1971; В а г V і п з - к і Е. АгсЬіягідт к5. КаЛгішіНо^ чі Ыіедоіегш Куз Кво ЬІ5іогіі і 5рга^ог(1апіе г ро5гакі*тап // АгсЬі«гцт КотІ5]і НІ51огусгпе] РАІД 23 2 А В Ь П В О I АЬо 8РЧ?УУІМ1ЕЫ1А іХАЬЫІХЖІА V Ю1 «АККСЖ ВОЬІІЕСІО ^АЬЕ/.АСУСН. аВ 1 1 С А. 8і>іт уіміеьпаВе ЫСЕ. /.ВЕАаЧ V ГОШАН КОТ 1)0 МЕСО ЗіДІХА СУСН. дМ' 5 1 Е Ь IX В, То ісЙ Зрка^тіміемаШе ЦІВ8КІЕСО, V ЕОІ.ЖАККОХ* 1)0 КІЕСОНАЬЕХАСУСН • лілкні /. ’ іі . > Да арт. Архівы Радзівілаў. Інвентары маёнткаў Заблудаў, Беліца і Уселюб. ЦДГА Беларусі ў Мінску.
172 АРХІВЫ 1909. Т. 11; Восгек К. АгсЬіша роіхкіе // ІЧапка Роізка. 1930. Т. 12: і а к о Ьо ш - 8 к і Л. Агсйічуііт РагіМ^Ом/е \Уіе1кіе^о Кы^зі- \уа Ьйе^Бкіе^о і іе^о Іозу // АгсЬеіоп. 1931. Т. 9;ТоЬап-Таогов»п5кі В. Сепеіа рОФЗІапіа АгсЬішілп КагігІФІЙош огаг ^агіобс іЬіого» <і1а паіікі роккіе] \Уаг$гаша, 1955 (рукапіс, ВіЫіоіека Магойо^а) ,Ва п ко*з к і Р. Роккіе агсЬі^а тавпаскіе V Сепігаіпут Рагів(шо»ут АгсЬіфогп Нівіогусгпут » Кі- ^о^іе // АгсЬеіоп. 1964. Т. 40; 8 т о I е гі - 8 к а В , 2 і е 1 і п 8 к а Т. АгсЬіша ргу»аіпе V АгсЬічуцт Сіаупут « УУагзга^іе (АгсЬі*а тавпаскіе) // Там жа» 1962. Т. 38; Цент- ральрый государственный нсторнческнй ар- хнв БССР в Мннске: Путеводнтель. Мн=, 1974., , _ Г Я Галенчанка. АРХІВЫ САПЕГАЎ. Сапегі з 16 ст. адносіліся да самых буйных магнацкіх родаў. 1х маёнткі размяшчаліся на тэр. Беларусі, Літвы і Украіны. Ва ўсіх латыфундыях Сапегаў існавалі свае два- ровыя канцылярыі, збіраліся і захоўва- ліся дакументы. Актыўная адміністра- цыйная, паліт., дыпламат прыдворная дзейнасць Сапегаў (многія з іх займалі пасады гаспадарскіх пісараў, канцлераў, ваявод. гетманаў) дазволіла ім добра азнаёміцца з дзярж. справаводствам, забяспечыць высокі ўзровень архіўнай справы ва ўласных уладаннях. Галоўныя радавыя А. С. належалі 2 лініям: ружанскай (у т. л. чарэйскай) і кодан- скай. Ружанскі архіў захоўваўся ў Ру- жанскім палацы, у 1786 пераведзены ў Дзярэчын (Слонімскі пав.). Большая частка ружанска-дзярэчынскага архіва ў 19 ст. стала ўласнасцю графа В. Пуслоў- скага і разышлася па розных сховішчах: 32 фаліянты падараваны Акадэміі мас- тацтваў у Кракаве, 3 — б-цы ардына- цыі Замойскіх у Варшаве, 9 — імпера- тарскай Публічнай б-цы ў Пецярбургу. Значны збор матэрыялаў (паводле пад- лікаў Э Хвалевіка каля 7 тыс. рукапісаў) пасля 1-й сусв. вайны паступіў у Пуб- лічную б-ку ў Вільні. Карэспандэнцыя чарэйскіх Сапегаў, пераважна 18 ст., захоўвалася ў зборы графа С. Браніцкага ў Росі (Ваўкавыскі пав.), у б-цы Кра- сінскіх у Варшаве, зборах Э. Чапскага ў Станькаве (Мінскі пав.) і Бібліятэцы Брытанскага музея. Асн. частка дзярэчынскага архіва зберагаецца ў аддзеле рукапісаў Цэнтр. б-кі АН Літвы (ф. 139, 5589 адз. зах.). Гэта прыватная карэспандэнцыя Сапе- гаў, дакумент. матэрыялы пра сац.-эка- нам. становішча і дзярж.-паліт. дзей- насць прадстаўнікоў роду Сапегаў. Як і архівы інш. бел. феадалаў, А. С. захоўвалі архівы былых уладальнікаў маёнткаў (Капацэвічаў, Палубінскіх. Войнаў). Складзеныя ў 18—19 ст. рэестры (ф. 18, № 119—120, 130—132, 134, 139, 142 і інш.) даюць магчымасць рэканструяваць склад А. С. Дакументы класіфікаваліся паводле зместу, складаліся ў храналагіч- ным парадку і захоўваліся ў асобных папках у шафах. Асаблівая ўвага звярта- лася на дакументы, што пацвярджалі маёмасныя правы Сапегаў. У рэестры 1742 ( «Ке)е$1г агсНішош... Рапочг МісЬа- ГСІРІХ РІЕКІІ’ШЧ РШІ2Ч I ІМІУЕМТОК аыуін Ооккмемтоіч Ік.|ГКЧ(Н Ркосеоекоу/ № (Ж?(Ж |)<»вв 5[/взтаксчі ч № 1/ТШІМЯ^ІЕ ІЫТЕК550ІУ ^тяког'пжоог-ііі Ім ІЫ НН.-ІШШПЕНЗ № Мете РпгпНсвьокя 5ТКЫ1Е Нлгмлсгома Еевклмусн Рлтпом МІШ4Ш Нетмям НнісчіЫевшюп СІЧКІОКЧ Оо В'жсхчіТЕ'і К оммЕМДг/ IІГ ІМ.ГП Ііші РЬ Лм НКЯВІ ^РІЕХІЕРйКІНСтаі.^ ОБПДКЧСН , -- 4733.*, ___ Да арт Архівы Сапегаў. Попіс дакументаў. 18 ст. Цэнтральная бібліятэка АН Літвы. Іа, ЗогеГа *ду РоіНазкіево і Кагітіегга Ьеопа Сепегаіа Апуіегуі \УК1. НгаЬіо» ЗаріеЬо» паІег^сусЬ») зафіксаваны да- кументы на чарэйскую спадчыну Сапе- гаў: гаспадарскія (каралеўскія і веліка- княжацкія) прывілеі феадалам і службо- вым асобам на права ўладання — 10 да- кументаў за 1519—96; камісарскія акты, лісты аб падзеле маенткаў — 11 даку- ментаў за 1485—1589; «права прадажнае вечнае» і «ўстаўное» — 13 дакументаў за 1545—96; інш. лісты, што замацоўвалі правы феадалаў (даравальныя, дагавор- ныя і інш. акты) — 9 дакументаў за 1489—1600; позвы ў суд, дэкрэты, «пра- тэстацыі» — 7 дакументаў за 1521—80; выпіскі з актавых кніг, «інтрамісіі», «экстракты», квітанцыі, «пераносы пра- воў», «зезнанья права» — 27 дакументаў за 1546—1600; інвентары ўладанняў — 2 дакументы за 1596—97. Рупліва збіралі- ся гаспадарскія прывілеі на высокія службовыя пасады. Рэестр «прывілеяў на дыгнітарства» за 1580—1754 складае 648 старонак (ф. 18, № 132). 3 дзярж.- публічных дакументаў асн. ўвагу Сапегаў прыцягвалі сеймавыя, сеймікавыя, дып- ламатычныя, пасольскія, дынастычныя справы. Але іх захавалася значна менш, чым сац.-эканам. актаў. Перапіска Сапе- гаў ахоплівае ўсе пласты свецкай і царкоўнай зпаці, розных каранаваных асоб, у т. л. замежных, паліт. і культур- ных дзеячаў, кнігавыдаўцоў. пісьмен- нікаў, мастакоў. Зберагліся рэвізія Кобрынскай эканоміі 2-й пал. 16 ст. (ф. 17, № 212), гаспадарча-расходная кніга Л. Сапегі 1592—93 (№ 106), чалабітныя сялян Сапегам за 1619—65 (№ 104), дыярыуш пасольства Казіміра Сапегі ў Маскву 1635 (№ 179), арыгіна- лы пасланняў папскіх кардыналаў і нун- цыяў да духоўных асоб Беларусі, Літвы і Украіны на лац. і італьянскай мовах 1624—73, слонімскі інвентар 1746 (№ 34), копіі перапіскі Сапегаў 1588— 1633 (ф. ВГ, № 431, 432). Некаторыя матэрыялы ружанска-дзярэчынскіх збо- раў захоўваюцца ў Цэнтр. дзярж. гіст. архіве Украіны ў Кіеве: дзярэчынскія прывілеі 1402, 1577, карэспандэнцыя Л Сапегі, праект паліт. дагавора Рэчы Паспалітай з Готардам Кестлерам — правіцелем курляндскім 18 ст. і інш. . Друп буйны архіўны комплекс (кодан- скія і больш познія тэафілпольскія матэрыялы) быў перавезены кн. А. Са- пегам (1828—1903) у маёнтак Красічы- на (каля Перамышля). У пач. 20 ст. ў архіве было амаль 50 тыс. рукапісных адзінак. У 1908—10 У. Сапега падараваў большую частку збораў львоўскаму Аса- лінэуму для «публічнага карыстання». У 1946 паводле дагавора з СССР 2/3 , б-кі Асалінэум, у т. л. мнопя матэрыялы красічынскага архіва Сапегаў, перада- дзена вроцлаўскай б-цы Польскай АН. У архіве шырока прадстаўлены эпіста- лярныя помнікі, у т. л. перапіска Л. Са- пеп з віленскім ваяводам Крыштофам Мікалаем Радзівілам, Я Замойскім, Я. Хадкевічам, Стэфанам Баторыем Су- стракаюцца матэрыялы пра мецэнацтва Сапегаў, выхаванне і навучанне моладзі, паездкі за мяжу, удзел у стварэнні і друкаванні Статута ВКЛ 1588, сялянска- казацкія рухі, паўстанне Налівайкі, ваен- ныя дзеянні сярэдзіны 17 ст., Брэсцкую унію 1596. Трэці архіўны комплекс, т. зв. варклян- скі архіў, не інвентарызаваны і дакладна не апісаны, зберагае дакументы за 1815 1916. Маёнтак Варкляны (недалё- ка ад Віцебска) да сярэдзіны 19 ст. быў уласнасцю шляхецкага роду Борхуў, потым належаў Сангушкам і Сапегам. Некаторыя дакументы і рукапісы, што захоўваліся ў Варклянах, пасля І-й суса. вайны трапілі ў Асалінэум і Архіў стараж. актаў у Варшаве. Асобныя матэрыялы з А. С. трапля- юцца ў розных сховішчах. У бібліятэцы Польскай АН у Кракаве асабістыя дакументы віленскага каноніка Іосіфа Яна Сапегі 1680—1738; копіі актаў пра «дамавую вайну на Літве» 1701; судовыя справы Сапегаў з Агінскімі; лісты 1535— 1810. У Цэнтр. дзярж. гіст. архіве Літвы: тэстаменты, кантракты, карэспандэнцыя 1624—1760, дзельчыя лісты, генеалагіч- ныя дакументы (ф. 139, № 1292); па- сведчанне нясвіжскага архівіста Ветцэля пра «пераход правоў» на Акты Таміцкага ад Яна Францыска Сапегі (ф. 1280, воп. 1, адз. зах. 107) У бібліятэцы Вільнюска- га дзярж. ун-та: эпісталярныя помнікі, панегірыкі роду Сапегаў, інвентары сапе- гаўскіх двароў (Ружаны, Вільчыцы, Зэль- ва і інш.), сацыяльна-эканам. акты. У Цэнтр. дзярж. гіст. архіве Латвп ваен- на-дыпламатычная паліт. карэспандэн- цыя 1597—1611 (гал. ч. справы Лівоніі). У Нац. б-цы ў Варшаве' перапіска з
173 АРХІПЕНКА замежнымі арыстакратычнымі дварамі, лісты абозавыя ваенна-паходныя 17— 18 ст., у т. л. напісаныя ў час ваенных дзеянняў супраць Б. Хмяльніцкага, аба- роны ад туркаў, асады Магілёва 1655. Ва універсітэцкай б-цы ў Варшаве: лісты ад рымскіх пап, імператараў, польскіх каралёў, карэспандэнцыя часоў польска-шведскай вайны. Каля 20 % дакументаў А. С. апубліка- вана ў выданнях К. Кагнавіцкага, А. Пра- хазкі, К. Ажароўскага, Б. Горчака, Архіве Сапегаў, Актах Віленскай камісіі, Актах Заходняй Расіі, Актах Паўднёвай і Заходняй Расіі і інш. Літ.: Ко § по « і с к і К. 2усіа 8аріеЬб9У. Т. 1 — 2. \Уі1по, 1790—91; К?іггуп8кі\У. Каіаіо^ г^корІ8О9/ ВіЫіоіекі гакіагііі Каг. іш. ОхБоІіпхкісІі. Т. 1—3. Ь9/О9/, 1881—98; 8аріеЬо\уіе. Т. 1—3. РЬ., 1890—94; АгсЬі- 9/гігв гіотід ЗаріеЬо^у. Т. 1. Ь9/О9/, 1892; С Ь \у а 1 09/і к Е. ХЬіогу роіакіе... Т. 1—2. У/аг8га\уа; Кгакб9У, 1926—27; К і е п і е - 9/ і с г 8. Агіагв 8аріеЬа (1828—1903). ілуояг, 1939; Капкгахсіц, гіпкіпіц. Уііпіілз, 1963; 8гво1еЙ8ка В., Хіеііпхка Т. АгсЬі^аІіа ргуууаіпе АгсЬі^вгв Сіо^пугв Акі Ба^пусЬ ау ХУаг^гате // АгсЬеіоп. 1963. Т. 39; Вапко9^8кіР. РоІ8кіе агсЬі^а та^паскіе 9/ Сепігаіпут РагІ8Г\уо9/ут АгсЬі- \*вт НІ8іогусгпут 9/ Кі]о9/іе // Там жа. 1964. Т. 40; Іп\9епіагг г^корІ8О9/ ВіЫіогекі ЛаеіеІІоПБкіе). Сг. 2. Кгако9/, 1972; Кова- льскнй Н. П. Мсточннковеденне нсторнн Укранны XVI— первой половнны XVII века. Ч. 3. Днепропетровск, 1978; Ког іепіо»- 8 к і I. 2арІ8кі г г^корІ8О9/ севагзкіе) ЬіЫіоІекі рнЫісгпе) РеіегзЬпген і іппусЬ ЬіЫіоіек реГеГ8ЬнГ8кісЬ // АгсЬіуунгв гіо йгіеі6\9 Іііега^ Пігу і обчгіаіу 9/ РоІ8се. Кгако^у, 1910. Т. 11; $гво1ігІ8ка РоЕгсгугпа роіпоспокге- 8О\уа рггеіогвн XVII і XVIII ау. па рогізіа- \уіе г^корІ8О^9 Лапа \Уіаёу8Іа9/а РосгоЬніа Ойіапіскіе^о і Апіопіе^о Кагітіегга 8аріеЬу. М/госіа\у еіс., 1983. Г. Я. Галенчанка. АРХІВЫ ТЫШКЁВІЧАЎ. Радавыя ар- хівы Тышкевічаў захаваліся ў нязначнай колькасці. Асноўны комплекс матэрыя- лаў захоўваецца ў рукапісным аддзеле Цэнтр. б-кі АН Літвы ў Вільнюсе (ф. 148, 296 адз. зах.; 1518—1876); дакументы і матэрыялы Ю. Тышкевіча, ваяводы брэсцкага, Я. Тышкевіча, ваяво- ды кіеўскага, паэта і публіцыста I. Тыш- кевіча, жамойцкага біскупа А. Тышкеві- ча, археолага, гісторыка, этнографа К. Тышкевіча. Асобны фонд 149 (130 адз. зах.; 1774—1912) складаюць даку- менты і матэрыялы Я. Тышкевіча — бел. гісторыка, археолага, этнографа, края- знаўцы, збіральніка стараж. культурных скарбаў. Частка А. Т. захоўваецца ў б-цы Вільнюскага ун-та, Цэнтр. дзярж. гістарычным архіве Літвы (ф. 716, 6609 адз. зах.; 1451 —1883), Нацыянальнай б-цы ў Варшаве (дакументы архіва з радавога маёнтка Чырвоны Двор), львоў- скай б-цы АН УССР, вроцлаўскім Асалінэуме. Літ.: Капкгазёіц. гіпкіпіц гобукіё / 8шіагё Е. Тгеіпіепё. Уііпіча, 1977. Г. Я. Галенчанка. АРХІВЫ ХАДКЁВІЧАЎ. Справа- водства ва ўладаннях магнацкага роду Хадкевічаў вялося прафесійна. Пра гэта сведчыць «Кннга, альбо реестр выда- ванья запнсов, лнстов н квнтов его мнлостн пана (Яна Хадкевіча) разным асобам через мене Яна Окуня...», што захоўваецца ў Архіве Ленінградскага аддзялення Ін-та гісторыі АН СССР. Уладальнікі Бераставіцы Канстанцін Хадкевіч і яго жонка княгіня Барбара Саламярэцкая ў сярэдзіне 16 ст. захоў- валі пергаментныя і папяровыя дакумен- ты ў скрынях з замкамі і гербавымі пячаткамі. Як вынікае з рэестра 1571, найб. стараж. актам быў пергаментны прывілей караля Аляксандра на маёнткі Рудавую, Паплаўцы, Спудзілаўцы, вы- дадзены ў Вільні ў 1506. Шмат увагі на архіўныя справы звярталі жамойцкі ста- роста Ян Мікалаевіч Хадкевіч (памёр у 1780) і яго сын пісьменнік, член вар- шаўскага т-ва сяброў навук Аляксандр Хадкевіч. У 2-й пал. 18 ст. разрозненыя А. X. былі сканцэнтраваны ў Млынаве (Валынь), створаны капійны фонд з ак- таў, выяўленых у кнігах Метры- кі ВКЛ, гродскіх, земскіх судоў і інш. Млынаўскі архіў у 1-ю сусв. вайну панёс значныя страты, пазней частка архіва падаравана графам М. Хадкевічам На- цыянальнаму музею ў Кракаве, асн. матэрыялы ў 1937 трапілі ў дзярж. кракаўскі архіў, куды ў 1951 перададзе- ны і матэрыялы з Нацыянальнага музея. У дзярж. кракаўскім архіве зберагаюцца матэрыялы за 1499—1932 роду Хадке- вічаў (у асноўным супрасльскай лініі) і прадстаўнікоў іншых пародненых з Хадкевічамі родаў (Сапегі, Радзівілы, Пацы, Кішкі і інш.). Гэта соймавыя прамовы, публічна-прававыя і ваенна- паліт. акты (мандаты, універсалы, распа- раджэнні) польскіх каралёў і вял. князёў літоўскіх, адміністратара Інфляндыі Яна Ераніма Хадкевіча, гетмана вял. літоўскага Яна Караля Хадкевіча. Захоў- ваюцца т. зв. «зборы» за 1586—1914, пераважна ваенныя акты, дакументы, матэрыялы па гісторыі Польшчы і ВКЛ, у т. л. па геральдыцы і картаграфіі. Матэрыялы сацыяльна-эканам. і гасп. характару тычацца ўладанняў Хадкеві- чаў (фальваркаў, мястэчак, вёсак). Асобныя матэрыялы з А. X., іх карэс- пандэнцыя захоўваюцца ў Галоўным ар- хіве стараж. актаў у Варшаве (фонд б-кі ардынацыі Замойскіх), Курніцкай б-цы, Публічнай б-цы імя Рачынскіх у Познані, Навук. б-цы АН Украіны у Льво- ве, у вроцлаўскім Асалінэуме і інш. Літ.: Коггезрошіепсуе Запа Кагоіа СЬо<І- кіевдсха / Оргасолуаі XV1. СЬотеіогезкі. 5№аг$ха«а, 1875. Г. Я. Галенчанка. АРХІЕПІСКАП (ад греч. агсЬі стар- шы + ерізкороз наглядчык, старшы епіс- кап), духоўны сан, адна з вышэйшых ступеней у хрысціянскай царк. іерархіі. У сучаснай праваслаўнай царкве А.— ганаровы сан, які папярэднічае мітрапа- літу. Хоць і лічыцца, што ўсе епіскапы роўныя, асобным епіскапам даверана права нагляду над іншымі, пры гэтым ім надаецца сан А. Сан А. ўведзены ў Рым- скай імперыі пры Канстанціне I Вялікім [306—337]. Першым гэты тытул атры- маў епіскап г. Александрыі. Першапа- чаткова тытул А. надаваўся патрыярхамі і мітрапалітамі аўтакефальных епархій. На Русі тытул А. першы атрымаў епіскап наўгародскі Ніфолт у 1165. Ты- тул А. насілі і праваслаўныя іерархі ў бел. землях. Архіепіскап полацкі Феадосій згадваецца ў Саборнай грамаце 1415 пра вылучэнне мітрапалітам Г. Цам- блака. г В. М. Зайцаў. АРХІМАНДРЫТ (грэч. агсЬішапдгііез старшы над манастыром), вышэйшы ду- хоўны сан у манахаў праваслаўнай царк- вы. У А. пасвячаюць настаяцеляў найб. значных манастыроў, а таксама інш. духоўных асоб, якія займаюць у царкве вышэйшыя адм. пасады: рэктараў духоў- ных семінарый і акадэмій, кіраўнікоў духоўных місій. Вядомы з 5 ст. Перша- пачаткова А.— ігумен, выбраны епіска- пам для нагляду за манастыром. Пазней тытул стаў ганаровым, надаваўся ігуме- нам важнейшых манастыроў епархіі — архімандрый. У апошнім значэнні най- менне прыйшло з Візантыі на Русь. Упершыню сустракаецца ў летапісах пад 1174 як тытул ігумена Кіева-Пячэрскага манастыра Палікарпа. Тытул А. насілі і настаяцелі Бельчыцкага Барысаглеб- скага манастыра ў Полацку. Першы з іх, Філарэт, упамінаецца пад 1396. , В. М. Зайцаў. АРХІМАНДРЬІЯ, 1) буйны мужчынскі манастыр на Беларусі, настаяцель якога насіў тытул архімандрыта. Да прыняцця Брэсцкай уніі 1596 настаяцелі манасты- роў прызначаліся мітрапалітам або епіс- капамі і былі ў залежнасці ад іх. Пасля абвяшчэння уніі ўсе манастыры, якія прынялі яе, у т. л. і А., утварылі асобную кангрэгацыю — базыльянскі ордэн (гл. ў арт. Базыльяне). Настаяцелі А. прызначаліся генералам ордэна або архімандрытам. Найб. вядомыя А.: Слуцкі Святой Тройцы, Пінскі Ляшчын- скі, Лаўрышаўскі (Навагрудскі р-н), Віленскі Святадухаўскі. 2) Манастыр, які атрымаў фундуш ад вял. князя ВКЛ або магната і паводле фундушовага запісу падлягаў кцітарска- му праву. Манастыр, які атрымаў фундуш ад вял. князя ВКЛ або караля Рэчы Паспалітай належаў да ліку кара- леўскіх бенефіцый і мог быць ахвярава- ны духоўнай, а іншы раз і цывільнай асобе ў пажыццёвае ўладанне за пэўныя заслугі. Напр., у 1570 Жыгімонт II Аўгуст аддаў ва ўладанне шляхціца Бакі Менскі манастыр Ушэсця; у 1576 гэты манастыр перададзены шляхціцу Стафану Дастаеўскаму. Г. А. Кухарчык. АРХІПЕНКА Фёдар Фёдаравіч (н. 30.10. 1921, в. Аўсімавічы Бабруйскага р-на), Герой Сав. Саюза (1945). Член КПСС з 1944. У Чырв. Арміі з 1938. Скончыў Адэскую ваен. школу пілотаў (1940), Ваенна-паветр. акадэмію (1951), Мас- коўскі інжынерна-эканам. ін-т (1967). У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд.-3ах., Зах., Бранскім, Сталінград- скім, Варонежскім, 2-м і 1-м Укр. фран- тах, лётчык-знішчальнік. Удзельнік аба- роны Ковеля, Роўна, Наваград-Валын- скага, Кіева, Харкава, Варонежа, баёў пад Сталінградам, на Курскай дузе.
174 АРХІРЭЙ вызвалення Украіны, Маддавіі, Польш- чы, Прагі, штурму Берліна. Зрабіў 467 баявых вылетаў, правёў 102 паветр. баі, збіў асабіста 30 варожых самалётаў і 14 у групе. Да 1959 у Сав. Арміі, палкоўнік. Жыве ў Маскве. АРХІРЭЙ (грэч. агсЬіегепх старшы свяшчэннік), агульная назва духоўных асоб вышэйшай (трэцяй) ступені іерархіі ў праваслаўнай царкве (епіскап, архіе- піскап, мітрапаліт, патрыярх). А. пад- началены іерэі і дыяканы. У грэч. пера- кладзе Старога запавету А. зваўся вышэйшы прадстаўнік старазапаветнага святарства — першасвятар. Гэта ж най- менне апостал Павел ужываў у адносі- нах да Ісуса Хрыста. В. М. Зайцаў. АРХІТЭКТУРА (лац. агсЫіесШга ад грэч. агсЬііесібп будаўнік), дойлід- с т в а, будынкі і інш. збудаванні (так- сама іх комплексы), якія ствараюць матэрыяльна арганізаванае асяроддзе, неабходнае людзям для іх жыцця і дзей- насці; мастацтва праектаваць і ства- раць збудаванні (комплексы) у адпавед- насці з іх прызначэннем, тэхн. магчы- масцямі і эстэт. поглядамі грамадства на пэўным гіст. адрэзку часу; галіна матэ- рыяльнай культуры, якая мае нац. харак- тар. Збудаванні часоў першабытнаабшчын- нага ладу. Першыя збудаванні на тэр. Беларусі вядомы з часоў верхняга па- леаліту. Жытлы былі авальныя ў плане, паглыбленыя ў зямлю, мелі заслоны ад ветру, полагі. Іх ставілі на цокалі з укапаных у зямлю валуноў і чарапоў, буйных трубчатых касцей жывёл (у асн. маманта; стаянкі Бердыж Чачэрскага і Юравічы Калінкавіцкага р-наў). Скла- даныя дугападобныя каркасы з жэрдак, рэбраў і біўняў абцягвалі скурамі, якія служылі дахам. Раннія жытлы дасягалі 5—11 м у папярочніку, часам мелі пасярэдзіне агнішча, унутраныя апоры для падтрымкі даху. Стаянкі і паселішчы эпохі палеаліту часцей узнікалі на схілах яроў ці ў паніжэннях берагоў рэк, а ў эпоху неаліту і на роўных месцах рачных тэрас. Неалітычныя паселішчы складалі- ся з некалькіх жытлаў, якія ўяўлялі сабой авальныя ў плане паўзямлянкі, пл. 10—15 м2 з лёгкімі перакрыццямі і абкладзенымі камянямі агнішчамі (Добры Бор Баранавіцкага, Камень Пін- скага, Ліцвін Калінкавіцкага р-наў). Планіроўка жылля сустракаецца радко- вая і кучная. Для плямён, якія насялялі тэр. Беларусі ў бронзавым ееку, харак- тэрна двухкамернае, прамавугольнае ў плане жытло на апорных слупах, з плеценымі сценамі, абмазанымі глінай, і двухсхільным дахам. У перыяд распаду родавага ладу (жалезны век) асн. тыпам паселішча было гарадзішча. Паступова разам з прыроднымі перашкодамі для аховы жылля пачалі выкарыстоўвацца сістэмы штучных умацаванняў з валоў, равоў і драўляных навальных канструк- цый. На Пд Беларусі часцей будавалі Ф. Ф. Архіпенка. зямлянкі і паўзямлянкі, у паўн. лясных раёнах асноўнымі былі зрубныя збуда- ванні. У цэнтральнай Беларусі выяўлены рэшткі жылля абодвух тыпаў. На гара- дзішчах штрыхаеанай керамікі культуры часцей будавалі наземныя жытлы слупа- вой канструкцыі, пазней — зрубныя, шматкамерныя, з адкрытым агнішчам. На Падняпроўі былі пашыраны прама- вугольныя ў плане наземныя пабудовы слупавой канструкцыі з шуламі, адкры- тым агнішчам у цэнтры і 1- ці 2-схільным дахам (Чаплін Лоеўскага р-на). Для неўмацаваных селішчаў характэрнай бы- ла двухрадовая планіроўка. Славянскія плямёны на Пд Беларусі будавалі паў- зямлянкі з печамі-каменкамі або гліна- бітнымі печамі, пастаўленымі ў куце (Хатомель Столінскага р-на, Петрыкаў). Архітэктура эпохі Кіеўскай Русі. У 9—10 ст. на бел. землях пачалі ўзні- каць гарады (гл. Г орад) — эканам., адм.-паліт., ваенна-абарончыя і культ. цэнтры таго часу — Полацк, Віцебск, Тураў, Пінск, Менск, Лукомль, Друцк, Заслаўе, Орша, Гародня, Бярэсце, Навагародак, Ваўкавыск і інш. Яны раз- мяшчаліся, як правіла, ля сутокаў малых рэк з вялікімі; былі таксама паселішчы астраўнога ці мысавага тыпу. У мацаваны цэнтр горада — дзядзінец — меў звы- чайна ў плане форму трохвугольніка. Паступова ў гарадах закладваліся асно- вы фартыфікацыйнага дойлідства і ману- ментальнай А. Абарончая сістэма гара- доў эпохі Кіеўскай Русі спалучала пры- родныя перашкоды (высокі бераг ракі, абрывы) і штучныя ўмацаванні. Дзядзі- нец і еакольны горад абкружалі земля- ным валам, на якім звычайна рабілі ўмацаванні з бярвення, і ровам. Такая сістэма абароны адпавядала тагачаснай тактыцы раптоўных нападаў. У 10— 12 ст. у сувязі з развіццём тактыкі пасіўнай аблогі паявіліся новыя формы абарончага дойлідства. У валах асобных гарадоў пачалі ўжывацца ўнутрывалавыя субструкцыі (Віцебск. Полацк, Менск, Давыд-Гарадок). Будаваліся гародні, та- расы, вежы. У 12 ст. ўзведзены першыя плінфавыя і каменныя абарончыя сцены і вежы (Гародня). 3 13 ст. ў лінію абароны пачалі ўключаць высокія шмат’ярусныя, прамавугольныя ці круглыя ў плане мураваныя вежы-данжоны, вядомыя з летапісаў як «стаўпы» (Камянецкая ее- жа, Навагародак, Бярэсце, Тураў і інш.). У многіх гарадах іх будавалі з дрэва. У 11 —12 ст. закладзены асновы горада- будаўніцтва, фарміраваліся радыяльна- кальцавая і радыяльна-веерная планіроў- ка вуліц. Развівалася манументальная А. Паміж 1044—66 пабудаваны першы на Беларусі мураваны храм — Полацкі Са- фійскі сабор. Пад уплывам візантый- скай, старажытнарускай і заходнееўра- пейскай архітэктуры склаліся полацкая і гродзенская школы дойлідства. Летапі- сы захавалі імёны дойлідаў: полацкага Іаана і гродзенскага Пятра Міланега. Да сярэдзіны 12 ст. ў Полацку сфармі- раваўся тып 6-стаўповага аднаапсіднага храма, мураванага з плінфы (плоскай цэглы) «паласатай» муроўкай «са сха- ваным радам» і запаўненнем вапнавым растворам (цамянкай) паласы шырынёй 10—12 см паміж двума радамі вытырк- лых цаглін (Полацкая Спаса-Праабра- жэнская царква Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра, Бельчыцкі Барысаглебскі ма- настыр). Полацкая школа дойлідства зрабіла вял. ўплыў на далейшае развіццё А. Беларусі і суседніх з ёю зямель. Полацкія дойліды ўдзельнічалі ў будаў- ніцтве Новагародскай Барысаглебскай царквы, заклалі падмуркі замкавай царк- вы ў Менску, будавалі ў Ноўгарадзе і Смаленску. У Віцебску ўжывалася каменна-цагляная муроўка, у якой рад блокаў з вапняку чаргаваўся з двума радамі плінфы (Віцебская царква Звес- тавання). У Гародні храмы і ўмацаванні дзядзінца будавалі з плінфы роўнаслаё- вай муроўкай, уводзячы ў яе гранітныя і гнейсавыя валуны з адшліфаванай паверхняй. Храмы звонку аздабляліся паліванымі місамі, рознакаляровай маё- лікавай пліткай, з яе выкладвалася пад- лога. Унутры ў сцены ўмуроўваліся галаснікі (Барысаглебская, Ніжняя, Пра- чысценская цэрквы). Храмы пабуда- ваны таксама ў Тураве, Менску, Нова- гародку, Ваўкавыску, верагодна, у Друц- ку, Мсціславе і Пінску. 3 сярэдзіны 13 ст. бел. дойліды выкарыстоўвалі буйнапамерную цэглу-пальчатку. Ваеннае дойлідства 14—17 ст. Асаб- лівасцю драўлянай і манументальнай А. 14—17 ст. з'яўляецца яе выразны аба- рончы характар. Землі Беларусі і Літвы на працягу некалькіх стагоддзяў былі арэнай ваен. дзеянняў: бясконцых напа- даў нямецкіх крыжакоў і набегаў крым- скіх татар, разбуральных паходаў войск Маскоўскай дзяржавы ў 16—17 ст., міжусобных сутычак мясц. феадалаў. У сувязі з гэтым замкі як цэнтры абароны нас. пунктаў, мураваныя храмы і нават жылыя будынкі былі падпарад- каваны задачам абароны (гл. таксама Абарончыя збудаеанні). Характэрнай рысай А. Беларусі 14—17 ст. з’яў- ляецца шырокае будаўніцтва прыватна- ўласніцкіх рэзідэнцый. Феад. замкі най- часцей размяшчаліся на прыродных ці штучных узвышэннях. План іх часам паўтараў канфігурацыю складанага рэль- ефу (Смаляны Аршанскага, Радашкові- чы Маладзечанскага р-наў), некаторыя замкі былі квадратнымі ці прамавуголь- нымі ў плане, фланкіраваны вежамі (Ге- ранёны Іўеўскага Іказнь Браслаўскага
175 АРХІТЭКТУРА р-наў). У 1-й палавіне 14 ст. вялося ак- тыўнае будаўніцтва мураваных адна- або двухвежавых замкаў-кастэляў (Лідскі замак, замкі ў Крэве Смаргонскага р-на і Медніках, цяпер Мядзінінкай Літоўскай Рэспублікі). Узводзіліся таксама шмат- вежавыя мураваныя замкі (Новагародак, Гародня, Віцебск, Орша), удасканальва- ліся і разбудоўваліся драўляныя замкі (Полацк, Бярэсце, Менск Гомель, Мсціфаў). У 1506—10 пабудавана жам- чужына бел. каменнага дойлідства — Мі- рскі замак. На рубяжы 15—16 ст. аба- рончыя рысы сталі набываць і культавыя пабудовы. У 5-вежавы храм-замак пера- будаваны Полацкі Сафійскі сабор, узве- дзены Супрасльская царква-крэпасць, 4-вежавыя цэрквы ў в. Сынковічы Зэль- венскага, Малое Мажэнкава Лідскага, касцёл у в. Камаі Пастаўскага р-наў. Да патрэб абароны прыстасоўваліся вежы- званіцы, ратушы, рэфармацкія храмы, дамы феадалаў (дом-крэпасць у Гайцю- нішках Воранаўскага р-на). У гэты пе- рыяд на Беларусі упершыню выкарыста- ны новыя заходнееурапейскія фартыф кацыйныя элементы — вежы-рандэлі (замкі ў Гераненах, Мядзелі). 3 сярэ- дзіны 16 ст. ўзводзіліся бастыённыя зам- кі (Заслаўе, Нясвіж, Ляхавічы, Каралін пад Пінскам). Найбольшы ўплыў на раз- віццё бастыённай фартыфікацыі зрабіла ваен. дойлідства Італіі, Нідэрландаў і, магчыма, Маскоўскай дзяржавы. У перы- яд Лівонскай вайны 1558—83 на полац- кіх землях узніклі гарады-астрогі з геа- метрычна правільнымі планам (Туроўля, Сітна, Сокал, Суша Казяны). У мура- ваным дойлідс і разам з буйнапамер- най цэглай шырока выкарыстоўваліся камяні-валуны. Ужывалася тэхніка лус- каватай муроўкі (цагляныя «шчокі» спалучаліся з каменнай забутоўкай) і «паласатай» муроўкі (рады валуноў вы- раўноуваліся радамі цаглін). У 14—17 ст. многія гарады Беларусі мелі складаную планіровачную струк- туру падпарадкаваную задачам аба- роны. Часам горад меў некалькі паясоў умацаванняў (Полацк, Віцебск, Магі- лёў). Пры іх узвядзенні па-ранейшаму шырока выкарыстоўвалася дрэва як асн. будаўнічы матэрыял. Аднак усё часцей будаваліся бастыённыя ўмацаванні з му- раванымі ўязнымі брамамі (Магілёў, Быхаў, Нясвіж, Слуцк). У многіх замках у лінію абароны ўключаліся драўляныя жылыя і гаспадарчыя будынкі (Мазыр, Кобрын, Бярэсце). У Гарадзенскім звм- ку з 15 ст. ў лініі абароны стаяў княжацкі палац з тоўстымі мураванымі сценамі і байніца адобнымі вокнамі. Асобныя драўляныя вежы прыстасоўва- ліся пад вятрак для забеспячэння гарнізонаў мукой у мірныя дні і ў час ваен. дзеянняў (Чачэрск. Кобрын). У гэты час на Беларусі былі створаны многія шэдэўры ваен. і грамадзянскага дойлідства еўрапейскага маштабу. Горадабудаўніцтва і палацавая архі- тэктура ў канцы 16 — пач. 20 ст. У 2-й пал. 16 — пач. 17 ст. на Беларусі адбываўся пераход ад сярэдневяковага дойлі іс гва да А. новага часу. Рост на- сельніцтва ў гарадах і іх эканам. развіццё Віцебская ратуша. спрыялі пашырэнню гар. тэрыторыі, ускладненню яе планіровачнай струк- туры. У большасці бел. гарадоў кан- чаткова сфарміраваліся 2 цэнтры'. замак феадала і гандлёвая плошча, якая дв гэтага часу набыла поліфункцыяналь- насць, стала ядром планіровачнай струк- туры горада. На плошчы, часта прама- вугольнай у плане або іншай канфігу- рацыі, узводзіліся культавыя будынкі розных канфесій, крамы, у гарадах з самакіраваннем (гл. Магдэбургскае пра- ва) — ратушы. Прамянёва-кальцавая планіроўка гар. пасадаў на Беларусі заўсёды была падпарадкавана тапагра- фіі. У працэсе разрастання пасадаў планіроўка ўпарадкоўвалася (Пінск, По- лацк, Магілёў), побач з драўляным машчэннем на вуліцах паявіўся брук, пракладвалася ліўнёўка (Віцебск). У 16 ст. пабудаваны першы водаправод Нясвіжская ратуша з гандлёвымі радамі. 16—19 ст. (Гародня). Значную частку . забудовы абкружалі гар. ўмацаванні, якія так- сама абумоўлівалі арх.-планіровачную структуру. На перакрыжаваннях абарон- чых умацаванняў (сцен або агароджаў) з важнейшымі шляхамі ставіліся магут- ныя брамы. У басейнах Зах. Дзвіны, Дняпра ў гэты час пабудввана шмат драўляных замкаў (Мазыр, Орша, Рага- чоў, Рэчыца і інш.). У вял. гарадах узводзілі па некалькі злучаных паміж сабой замкаў (Віцебск, Магілёў, По- тацк), разаіваючы мясцовыя радыцыі драўлянага замкава а будаўніцтва. Сце- ны-гародні найчасцей рубілі ў 5 бярвён і завяршалі навяснымі баявымі галерэя- мі з двухсхільнымі дахамі. Вуглы ўма- цоўвалі шмат’яруснымі вежамі з шатро вымі дахамі. 3 14 ст. разам са зрубнай тэхнікай будавання і канструкцыямі «ў шула» ў будаўніцтве ўжываліся рама- стоечныя канструкцыі, у т. л. і фахвер- кавага тыпу («прускі мур»). У гарадах, акрамя звычайных аднакамерных драў- ляных дамоў, ставілі будынкі на высокіх падклетах і двухпавярховыя. У інтэр’е- ры жылля паявіліся простыя кафляныя печы, якія на працягу 16—17 ст. ператварыліся ў сапраўдныя творы мас- тацтва. Кафля надала жыллю рэпрэ- зентатыўнасць і ўтульнасць. Кафляныя грубкі з таннай тэракотавай (непалі- ванай) кафлі былі і ў дамах дробных рамеснікаў. 3 16 ст. печы з кафлі клалі і на вёсцы ў дамах шляхты. Знешняе аблічча гарадоў значна змянілі новыя покрыўныя матэрыялы — гонта, дор, дахоўка паліваная і простая. Дахі брам, ратушаў, храмаў падбіваліся свінцовымі, меднымі лістамі, бляхаю. Пажарная ахова, якая актыўна дзейнічала ў гара- дах, забараняла крыць дахі саломай і
176 АРХІТЭКТУРА ставіць печы без комінаў, што вяло да знікнення курных хат. Для А. прыватнаўласніцкіх гарадоў характэрна выкарыстанне заходнееўра- пейскіх узораў фартыфікацыйных сістэм. Пашырэнне ў канцы 16 ст. бастыённых сістэм стараітальянскага і новаітальян- скага тыпаў (Заслаўе, Ляхавічы, Няс- віж), а потым адпаведных ім галандскіх мадыфікацый (Гальшаны Ашмянскага р-на, Слуцк, Смаляны Аршанскага р-на, Стары Быхаў, Сянно) спрыялі паступо- вай трансфармацыі замкавага дойлідства ў палацава-замкавае. А. палацаў унутры ўмацаванняў стала больш свецкай, па- раднай, набыла рысы італьянскага і ні- дэрландскага рэнесансу. Замкі, пабуда- ваныя ў традыцыях мясц. дойлідства, у канцы 16 — пач. 17 ст., набылі рысы рэнесансавых палацаў і найноўшыя сістэмы ўмацаванняў (Гародня, Любча Навагрудскага р-на, Мір). Акрамя пала- цава-замкавых комплексаў з галерэйнай або анфіладнай сувяззю памяшканняў у перыяд рэнесансу склаўся тып палаца без унутранага двара, з кампактнай планіроўкай і цэнтр. вестыбюлем (Рага- чоў, Нясвіж, Ружаны Пружанскага р-на). Прынцыпы палацавай А. ўласцівы шэрагу манумент. мураваных пабудоў канца 16 ст. ў Нясвіжы (калегіум езуітаў, плябанія, загарадны дом у прад- месці Альба). Адзіная ўцалелая рэне- сансавая ратуша ў Нясвіжы складаецца з кампактнага прамавугольнага ў плане асн. аб'ёму і магутнай чацверыковай вежы на тарцовым фасадзе. Першапачат- кова комплекс ратушы з крамамі быў замкнёны, гандлёвыя ячэйкі адкрываліся ва ўнутраны двор. У 17 ст. крамы перабудаваны і пераарыентаваны на гацдлёвую плошчу і прылеглыя да яе вуліцы. 3 апошняй чвэрці 16 ст. ў манумент. дойлідстве Беларусі пачалося развіццё і станаўленне новага стылю — барока, які шырока выкарыстоўваўся для прапа- ганды ідэй контррэфармацыі. Яго горада- будаўнічыя і мастацкія прынцыпы — ан- Палацава паркавы ансамбль у в. Жылічы Кіраўскага р-на. 18 — 1-я пал. 19 ст. Мемарыяльная капліца ў в. Лясная Слаў- гарадскага р-на. 1912. самблевасць, прасторавая разгорнутасць і дынамічнасць кампазіцыі, крываліней- насць абрысаў увасоблены ў будынках ратушаў (Віцебск, Магілёў, Слонім), крам (Паставы), дамоў рамеснікаў і гандляроў (Варняны Астравецкага р-на, Навагрудак, Нясвіж, Іўе, Гародня, Пас- тавы). У 18 ст. пачало бурна развівацца садова-паркавае мастацтва. Палацы раз- мяшчаліся звычайна паміж парадным дваром і паркам. гал. алея якога акрэслі- вала вось кампазіцыі ўсяго комплексу і завяршалася манументальнай уязной брамай або капліцай. Для барока харак- тэрны рэгулярныя паркі з геаметрычнай сеткай алей, тэрасамі, правільнымі фор- мамі баскетаў, шпалер, штучных ва- даёмаў. Станаўленне ў А. класіцызму храна- лагічна супадае з падзеламі Рэчы Паспа- літай і далучэннем Беларусі да Расійскай імперыі. У канцы 18 — пач. 19 ст. ство- рана шмат выдатных палацава-паркааых ансамбляў (Гомель, Жылічы Кіраўскага, Радзівілімонты, цяпер а. Чырвоная Зорка Клецкага, Сноў Нясвіжскага, Залессе Смаргонскага р-наў, Валожын). У аснову іх А. пакладзены манументальныя фор- мы антычных ордэраў, сіметрычнасць і ўраўнаважанасць у пабудове аб’ёмаў і арганізацыі ўнутранай прасторы. У гэты перыяд па ініцыятыве рус. ўрада была ажыццёўлена перапланіроўка многіх бел. гарадоў і мястэчак на ўзор рус. класіцызму, часта без уліку рэльефу і гіст. горадабудаўнічай сітуацыі. У час ра- боты знішчаліся старыя гар. ўмацаванні, пашыралася грамадзянскае будаўніцтва па т. зв. узорных праектах з элемен- тамі позняга класіцызму і несапраўднай готыкі (адм. будынкі, паштовыя станцыі, навучальныя ўстановы). Рамантычны кі- рунак А., у якім пошукі новых форм вяліся праз засваенне гіст. стыляў, най- перш праявіўся ў садова-паркавым мас- тацтве і палацавым будаўніцтве (ся- дзібы ў Закозелі Драгічынскага, Старых Пясках Бярозаўскага р-наў). Палацы спалучалі класіцыстычную планіроўку і псеўдагатычную трактоўку аб'ёмаў (Ко- сава Івацэвіцкага р-на, Крычаў). Арх. формы розных стыляў эклектычна спалу- чаліся пры будаўніцтве шматлікіх сядзіб- ных і сядзібна-паркавых ансамбляў (па- лацы і сядзібы ў Лынтупах Пастаўскага, Жамыславе Іўеўскага, Беліцы, Пружа- нах, Арэхаўне Ушацкага, Красках Ваў- кавыскага, Галавічполлі Шчучынскага, Чырвоным Беразе Жлобінскага р-наў і інш.). Паркі гэтага перыяду набылі спе- цыфіку эканамічных. Аснову іх складалі даходныя сады з ахоўнымі пасадкамі і маляўнічымі групамі інтрадукаваных раслін. Развіццё капіталіст. адносін у 2-й пал. 19 ст. спрыяла пашырэнню тыпаў гра- мадскіх збудаванняў. Аднак буйныя пра- мысл. будынкі, чыг. вакзалы, тэатры, шматпавярховыя даходныя дамы не мелі яшчэ сваіх арх.-стылёвых традыцый Ішоў актыўны пошук сродкаў мастацкай выразнасці разнастайных збудаванняў, які прывёў да эклектызму і стылізатар- ства. Пры будаўніцтве дзярж. устаноў рознага тыпу выкарыстоўваліся пераваж- на посткласіцыстычныя формы (гімназія ў Вілейцы, дом дваранскага сходу ў Слуц- ку), т. зв. «цагляная» А., мастацкімі сродкамі якой была адкрытая аысока- якасная муроўка, разнастайны дробны дэкор з фасоннай цэглы. У канцы 19 — пач. 20 ст. на змену эклектызму прыйшоў стыль мадэрн, які імкнуўся пераадолець супярэчнасці паміж мастацкім і утылі- тарным. Пабудовам у стылі мадэрн характэрна свабодная рацыянальная планіроўка ў спалучэнні з маляўнічай асіметрычнай кампазіцыяй аб’ёмаў, новы характар сінтэзу мастацтваў, сімвалічная трактоўка дэкору, што ў цэлым надавала збудаванням выразнае індывідуальнае аблічча (вакзалы ў Барысаве, Маладзеч- не, будынак пазямельна-сялянскага бан- ка ў Віцебску, земляробчай школы ў Лужасне Віцебскага р-на і інш.). У А. эклектыкі і мадэрна шырока выкарыстоў- валася адкрытая бутавая муроўка з атынкаваным выбеленым цагляным дэ- корам. Мадэрн адрадзіў ідэю гарманіч- нага суіснавання чалавека і прыроды, вобразы якой знайшлі адлюстраванне ў арнаменце, аб'ёмна-прасторавай кампа- зіцыі праз выкарыстанне плаўных. акру- глых ліній і абрысаў. Разнастайнасці форм спрыяла выкарыстанне новых бу- даўнічых матэрыялаў (жалезабетон,
177 АРХІТЭКТУРА шкло, метал). Развіццё стылю мадэрн. мела 3 асн. этапы: ранні (захапленне нацыянальна-рамантычнымі традыцы- ямі), сталы (абагачэнне форм, інтэрна- цыяналізацыя) і позні (узнікненне рацы- янальных канструктыўна-прагматычных форм). Першыя пабудовы ранняга мадэрна ўзведзены ў канцы 19 ст. З’яўляліся выні- кам пераасэнсавання псеўдарасійскага стылю (мемарыяльная капліца ў в. Ляс- ная Слаўгарадскага р-на) або класіцыз- му (капліца-пахавальня ў г. п. Мір Карэ- ліцкага р-на). Пашырэнне ідэй нацы- янальнага адраджэння прымушала ў мастацтве шукаць свой нацыянальна-ад- метны стыль. Дойліды Беларусі ўзялі за аснову раманскі стыль, які прывабліваў канструктыўнай абгрунтаванасцю аб'ё- маў, лагічнасцю і строгасцю форм. У вы- ніку яго перапрацоўкі шляхам спалучэн- ня розных па форме выступаў, кансоляў, вежачак разнастайнай канфігурацыі, двухколернага рашэння фасадаў (спа- лучэнне чырвонай цэглы з белай тынкоў- кай або кафляй любога колеру) ства- залася падабенства да арх. помшкаў Вял. княства Літоўскага (сядзібны дом у в. Чырвоны Бераг Жлобінскага р-на). Развіццё ідэй і прынцыпаў новага стылю падвяло да стварэння яго тэорыі. Абмен тэарэтычнымі і практычнымі набыткамі паміж рознымі школамі спрыяў інтэрнацыяналізацыі стылю, якая вызначае сталы мадэрн. Агульным для помнікаў гэтага перыяду было: пра- ектаванне з пераходам ад функцыяналь- на абгрунтаванага плана дааб’ёмна прас- торавай кампазіцыі, калі вобраз будынка павінен быў раскрывацца паступова, пры аглядзе яго з усіх бакоў; адыход ад строгай акадэмічнай сіметрыі да кам- пазіцыйна вытрыманай. ураўнаважанак асіметрыі; выкарыстанне арнаменту і дэ- кору толькі ў якасці ўпрыгожання; шыро- кае прымяненне новых будаўнічых матэ- рыялаў і канструкцый; выкарыстанне розных прыёмаў асвятлення (жылы дом у Гомелі па вул. Савецкай, 20, будынак чыг. вакзала ў Маладзечне і інш.). На Беларусі шырока выкарыстоўвалі дрэва як традыцыйны матэрыял (асабняк у Бабруйску па вул. Інтэрнацыянальнай, 25; Крыжаўзвіжанская царква ў в. Амельянец Камянецкага р-на), аднак драўляных будынкаў у стылі мадэрн захавалася няшмат. Позні мадэрн адметны канструк- тыўнасцю і рацыянальнасцю, а так- сама адраджэннем праектавання ў псеўдастылях. Гэтыя тэндэнцыі спачатку суіснавалі, затым першая з іх прывяла да канструктывізму і рацыяналізму. Мадэрн вызваляўся ад пампезнасці, ма- нернасці, імкнучыся да прастаты і мэтаз- годнасці. На змену масіўным пабудовам прыйшлі лёгкія каркасныя будынкі з вер- тыкальнымі і гарызантальнымі паясамі шклення, жалезабетоннымі карнізамі і г. д. (будынак б. земскай управы ў Рага- чове, цяпер вул. Леніна, 72), якія вызна- чаліся выразнасцю планаў і фасадаў, ар- намент або адсутнічаў, або выкарыс- тоўваўся нязначна. Беларускія дойліды пераймалі вопыт ням. архітэктараў-ма- Сынковіцкая царква-крэпасць. Канец 15 — пач. 16 ст. Касцёл у в. Гнёзна Ваўкавыскага р-на. 16 ст. дэрністаў. Пераход да канструктывізму патрабаваў абсалютызацыі канструк- тыўных форм (жылы дом у Гомелі, вул. Пушкіна, 26). Прыхільнікі рацыяналізму ўсё падпарадкоўвалі патрабаванням мэ- тазгоднасці (Дом урача ў Брэсце, пл. Во- лі, 12). Праектаванне ў псеўдастылях патрабавала пераасэнсавання ранейшых стыляў з характэрнай для позняга ма- дэрна сціпласцю дэкору (Усясвяцкая царква ў в. Дольная Рута Карэліцкага р-на). Дойліды Зах. Беларусі пераймалі традыцыі польскай народнай архітэкту- ры (асабняк па вул. Леніна, 38, жылы дом па вул. Леванеўскага, 3, у Брэсце). Мадэрн суіснаваў з інш. арх. стылямі і ўплываў на іх. Неараманскі стыль паступова набываў рысы мадэрна (кас- цёл Сымона і Алены ў Мінску). Пад уплывам мадэрна архітэктары часам свя- дома парушалі сіметрыю будынка, альбо вытрымлівалі пэўны стыль, ужы- ваючы элементы мадэрна ў аздабленні фасадаў (царкоўна-археалагічны музей у Мінску, пазямельна-сялянскі банк у Віцебску). Гнуткасць і адсутнасць жорсткіх канонаў у стылі мадэрна далі штуршок да развіцця на яго аснове сучаснай архітэктуры. Вясковая А., у адрозненне ад гарад- ской, мянялася больш павольна. Асн. будаўнічым матэрыялам было дрэва, з якога ставілі хаты і гаспадарчыя будын- кі, рабілі ўсе канструктыўныя часткі жылля: зруб, столь, падлогу, у некаторых месцах фундамент і дах. На працягу стагоддзяў развівалася буд. тэхніка, мя- няліся знешні выгляд і ўнутраная плані- роўка сельскага жылля (гл. ў арт. Вёска). Культавае дойлідства 14—16 ст. 3 помнікаў культавай А. 14—16 ст. вядомы праваслаўныя і каталіцкія храмы, каль- вінскія зборы, сінагогі і мячэці. У 14 ст. пабудаваны мураваныя праваслаўныя храмы ў Гародні, Новагародку, Віцебску, Вільні, Троках (Тракай Літоўскай Рэс- публікі), якія не захаваліся. Арх.- археал. даследаванні Верхняй царквы Гродзенскага замка і храма Нава- грудскага дзядзінца паказалі, што іх асн. аб'ём быў квадратны ў плане, з усходу завяршаўся паўкруглай апсідай. Праваслаўныя цэрквы 14 ст. мелі рысы ўсх.-слав. дойлідства 12 ст. і арх.- будаўнічых прыёмаў готыкі краін Паўн., Цэнтр. Еўропы і Прыбалтыкі. У сувязі з пашырэннем каталіцызму пасля заклю- чэння Крэўскай уніі 1385 на бел. землях пачалося будаўніцтва касцёлаў. У 1387 са згоды вял. князя Ягайлы заснаваны касцёлы ў Гайне Лагойскага, Абольцах Талачынскага, Крэве Смаргонскага, Лі- дзе, Ашмянах, Быстрыцы Астравецкага р-наў; у 1390 у Менску і Бярэсці. Гэтыя помнікі не захаваліся, апісанні іх адсутнічаюць. Храмы, пераважна ката- ліцкія, будаваліся ў гарадах і ў мяс- тэчках. Захаваліся тагачасныя пабудовы: аднастаўповыя (касцёл св. Андрэя ва Уселюбе Навагрудскага р-на), аднанефа- выя (Петрапаўлаўскі храм у Іўі) і трох- нефавыя (Ішкалдскі Траецкі касцёл). Мураваныя парафіяльныя касцёлы ўзве- дзены ў Новагародку і Гародні (пра іх А. амаль шчога невядома). Росквіт бел. культавага дойлідства прыпадае на 16 ст. У гарадах, мястэчках, замках феадалаў і манастырах будавалі храмы розных ты- паў і прызначэння. У канцы 15 — пач. 16 ст. ў А. склаўся тып 4-вежавага аба- рончага храма на ўзор Полацкага Сафій- скага сабора (Сынковіцкая, Супрасль- ская цэрквы, Мураванкаўская царква- крэпасць, Прачысценскі і Траецкі храмы ў Вільні). Гэта 3-нефавыя пабудовы, фланкіраваныя па вуглах вежамі, з адной або трыма апсідамі. Храмы вызначаюцца сістэмай абарончых элементаў, багатым дэкорам фасадаў і інтэр’ераў (Барыса- глебская царква ў Навагрудку). У 16 ст. пабудавана шмат аднанефавых храмаў (Міхайлаўскі, Мікалаеўскі і Петрапаў- лаўскі касцёлы ў Гнёзне Ваўкавыскага, Геранёнах Іўеўскага, Новым Свержані Стаўбцоўскага, Траецкія касцёлы ў Клецку, Чарнаўчыцах Брэсцкага р-наў).
178 АРХІТЭКТУРА Яркі след у культавым дойлідстве Беларусі пакінула Рэфармацыя. У 2-й пал. 16 ст. пад уплывам рэфармацыйнага руху пачалося актыўнае будаўніцтва пратэстанцкіх храмаў [кальвінскія зборы ў Асташыне Навагрудскага р-на, Койда- наве (цяпер Дзяржынск), Новым Свер- жані). Замест гатычных нервюрных скля- пенняў прастору храмаў перакрывала цыліндрычнае скляпенне з ляпной аздо- бай геаметрычнага малюнку. Іх фасады былі атынкаваны і мелі стрыманы ордэр- ны дэкор. Цікавай па арх. выкананні і наватарскай па тыпу для бел. дойлід- ства з'яўляецца цэнтрычная бесстаўпо- вая пабудова ў в. Кукцічы (цяпер пас. Першамайскі). Гэты помнік, а таксама кальвінскі збор у Смаргоні (17 ст.) выкананы пад уплывам рэнесансу. Рэне- сансавыя формы выкарыстаны пры бу- даўніцтве многіх рэфармацкіх храмаў (Дзераўная Стаўбцоўскага, Заслаўе Мін- скага, Замосце Слуцкага, Крамяніца Дольная Зэльвенскага р-наў), якія паз- ней былі перароблены ў касцёлы. Паную- чай формай культавых будынкаў стала аднавежавая базіліка, у вонкавым аздаб- ленні якой сустракаюцца элементы готы- кі і рэнесансу. А. касцёлаў бернардзін- цаў у Гародні і Іўі сведчаць пра пасту- повае пранікненне ў манумент. дойлід- ства эстэтычных канцэпцый барока. Пер- шы помнік барока на тэр. Рэчы Паспа- літай — езуіцкі касцёл у Нясвіжы (1584—93. арх. Я М. Бернардоні), будынак якога першапачаткова меў тра- дыцыйныя для бел. готыкі круглыя вежы па баках гал. фасада. Пасля заключэн- ня Брэсцкай уніі 1596 на Беларусі па- чалося ўзвядзенне уніяцкіх храмаў (Ус- пенская царква ў Новым Свержані ў стылі барока і інш.). Прыёмы барока характэрны для бенедыкцінскага комп- лексу (1590—95) і касцёла бернардзін- цаў (1598) у Нясвіжы, Мікалаеўскага касцёла ў Міры (1599—1605). Але гіст. ўмовы, якія спрыялі б развіццю сама- бытных форм барока, на той час яшчэ не зусім сфарміраваліся. Першыя мураваныя сінагогі на Бела- русі пабудаваны ў Бярэсці (1568) і Гародні (1578). У 2-й пал. 16 ст. найб. пашыраным тыпам сінагогі быў рэне- сансавы прамавугольны ў плане зальны аб’ём, перакрыты цыліндрычнымі скля- пеннямі з распалубкамі. У пач. 17 ст. складваўся новы тып сінагогі, што спалу- чаў рысы рэнесансу і барока (Стары Быхаў, Пінск, Новагародак). Культавае дойлідства 17 — пач. 20 ст. У 1 й пал. 17 ст ўсё шырэй выкарыс- тоўваліся элементы барока. складваліся яго мясц. формы. Спецыфічнымі рысамі А. сталага барока з’яўляюцца маляўнічы сілуэт храмаў, дэталёвая распрацоўка фасадаў, манументальнасць, адзінства аб'ёмаў, адпаведнасць гарызантальных і вертыкальных чляненняў (касцёлы аўгу- сцінцаў у Міхалішках Астравецкага, кармелітаў у Засвіры Мядзельскага, цыстэрцыянцаў у Вістычах Брэсцкага Кальвінскі збор у в. Дзераўная Стаўбцоў- скага р-на. 1590 р-наў, бернардзінцаў у Мінску і Слоні- ме). Пры ўзвядзенні найб. значных куль- тавых збудаванняў усіх канфесій выка- рыстоўваўся тып трохнефавай крыжова- купальнай базілікі з 2-вежавым гал. фасадам (уніяцкі Успенскі сабор у Жы- ровічах Слонімскага р-на, праваслаўны Богаяўленскі сабор і Мікалаеўская царк- ва ў Магілёве, касцёл езуітаў у Гародні). Праваслаўнае культавае дойлідства тры- вала захоўвала тып крыжова- купальнага трохапсіднага храма з планам у выглядзе роўнаканцовага грэчаскага крыжа (Ус- пенскі сабор жаночага Куцеінскага ма- настыра падОршай, Успенская і Пакроў- ская цэрквы ў Магілёве). Культавым пабудовам уніятаў найб. уласцівы рысы віленскага барока (По- лацкі Сафійскі сабор, цэрквы і манасты- ры базыльян у Беразвеччы Глыбоцкага, Барунах Ашмянскага р-наў, Талачыне, Богаяўленская і Крыжаўзвіжанская цэрк- вы ў Жыровічах, Уваскрасенская царква ў Віцебску і інш.). Для шэрага каталіцкіх храмаў гэтага перыяду характэрны больш грувасткія манумент. формы, якія склалі- ся пад уплывам А. паўночнаітальянскага барока (касцёлы кармелітаў у Мядзелі і Магілёве, храмы мальтыйцаў у Сталавічах Баранавіцкага, бернардзінцаў у Будславе Мядзельскага р-наў, езуітаў у Полацку). У меншай ступені ў А. каталіцкіх храмаў 2-й пал. 18 ст. знайшлі ўвасабленне маст. характарыстыкі віленскага барока (кас- цёлы ў Лужках, Германавічах Шаркоўш- чынскага р-на, Слоніме, храмы даміні- канцаў у Смалянах і Дунілавічах Пастаў- скага р-на) Аздоба інтэр’ераў помнікаў віленскага барока ўзбагачалася маляўні- чай стукавай лепкай, якая ў сярэдзіне 18 ст. набыла рысы ракако (інтэр'еры касцёлаў у Гродне, Слоніме, Вішневе Валожынскага р-на і інш.). Арх. прасто- ру дапаўнялі манумент. фрэскавыя раз- малёўкі Дэкор інтэр’ераў вызначаўся мастацкай цэласнасцю (касцёлы езуітаў у Нясвіжы, Гродне, кармелітаў у Магілё- ве, францысканцаў у Пінску). Манастыр- скія ансамблі звычайна спалучалі суро- выя рысы простай А. жылога корпуса і ўзнёслую маляўнічасць фасада храма. Ансамблевае вырашэнне характэрна для шэрага езуіцкіх калегіумаў (Брэст, Грод- на, Мінск, Пінск, Полацк, Юравічы Калінкавіцкага р-на, картэзіянцаў у Бя- розе і інш.). Праваслаўныя і уніяцкія манастыры звычайна будавалі з улікам рэльефу мясцовасці (базыльянскія ма- настыры ў Жыровічах, Віцебску, права- слаўныя Куцеінскія манастыры пад Оршай). У канцы 18—19 ст. у культавым дой- лідстве знайшлі ўвасабленне прынцыпы класіцызму (Петрапаўлаўскі сабор у Го- мелі, касцёл піяраў у Лідзе, цэрквы ў Слаўгарадзе, Стрэшыне, Чачэрску). Ім уласцівы цэнтрычныя купальныя кампа- зіцыі ў спалучэнні з дарычным ордэрам, што надавала збудаванням асаблівую манументальнасць. 3 сярэдзіны 19 ст. ўзорным стылем для будаўніцтва касцё- лаў стала несапраўдная готыка (касцёл у Плябані Маладзечанскага, Сар'і Верх- нядзвінскага, Раўбічах Мінскага р-наў, кальварыя ў Мінску). У канцы 19 ст. вылучылася неаготыка. якая імкнулася да адраджэння маст. цэласнасці сапраўд- най готыкі, эстэтызацыі каркаснай канст- рукцыі (касцёлы ў Відзах Браслаўскага, Гервятах Астравецкага р-наў, Паставах, Зэльве. Івянцы). У культавай А. перыяду капіталізму шырока выкарыстоўваліся розныя варыянты псеўдастыляў: раман- скага (касцёлы ў Слабодцы Браслаў- скага, Косаве Івацэвіцкага, Празароках Глыбоцкага р-наў), барока (касцёлы ў Параф’янаве Докшыцкага р-на, Глыбо- кім), класіцызму (касцёлы і цэрквы ў Ваўкавыску, Беняконях Воранаўскага р-на, Пружанах, Баранавічах). Існавалі таксама маст. рэтраспекцыі візантыйскай А. (Крыжаўзвіжанскі сабор у Полацку). Афіцыйным для будаўніцтва праваслаў- ных цэркваў стаў псеўдарускі стыль, які імітаваў арх. формы Маскоўскай дзяр- жавы 17 ст. або ўзоры рус. драўлянага дойлідства (Уваскрасенскі сабор у Бары- саве, цэрквы ў Браславе, Нарачы Мя- дзельскага р-на). Для іх характэрны традыцыйнае 5-купалле, высокія шатро- выя званіцы, цыбулепадобныя галоўкі, багаты дэкор у выглядзе какошнікаў, бровак, парэбрыкаў. Манумент. драўлянае дойлідства разві- валася пад моцным уплывам маст. стыляў, якія панавалі ў мураванай культавай А. На ўзор мураваных готыка- рэнесансавых бажніц з трохчасткавай структурай у 17—19 ст. склаўся тып драўлянага храма з вежай над бабінцам (цэрквы ў весках Здзітава Жабінкаў- скага, Дастоева Іванаўскага, Гарадная Столінскага, Дабраслаўка Пінскага р-наў). У перыяд барока пашырылася будаўніцтва двухзрубных драўляных бажніц (пераважна уніяцкіх), напачатку з плоскім бязвежавым фасадам, завер- шаным шчытом або франтонам розных форм (цэрквы ў Вавулічах, Дзеткавічах і Бездзежы Драгічынскага р-на), потым з двума вежамі па баках фасада (цэрквы ў Дзівіне Кобрынскага, Валавелі Драгі- чынскага, касцёл у Хоўхлаве Маладзе- чанскага р-наў). 3 дрэва будавалі падобныя да мураваных 3-нефавыя базі- лікі з 2-вежавым фасадам (царква ў Сцяпанках Жабінкаўскага, касцёл у Цім- кавічах Капыльскага р-наў). Вежы драў-
179 АРХІТЭКТУРА ляных храмаў прыбудоўваліся спачатку над гал. фасадам. 3 пач. 18 ст., у перыяд позняга барока, вежы пачалі рас- крапоўваць фасады на ўсю вышыню і нават ставіліся пад вуглом да яго (царква ў Хаціславе Маларыцкага р-на). Побач з культавымі будынкамі часта ўзводзілі драўляныя шмат’ярусныя зва- ніцы. Рысы рэпрэзентатыўнага этнагра- фічнага драўлянага дойлідства спалуча- ліся ў А. трохзрубавых клецкіх храмаў з трыма вярхамі. Для гэтых пабудоў ха- рактэрна адзінства і маналітнасць кам- пазіцыі (цэрквы ў Давыд-Гарадку, Сінкевічах Лунінецкага, Олтушы Мала рыцкага р-наў). На Палессі будавалі таксама бажніцы з рытмічнай комплекс- най групоўкай зрубаў рознай вышыні, завершаных шмат’яруснымі вярхамі (Мі- хайлаўская царква ў Слуцку, Ілын- ская царква ў Гомелі). Чатырохзруб- ныя крыжова-купальныя драўляныя са- боры з планам у выглядзе роўнакан- цовага грэчаскага крыжа будавалі ў 17 ст. пры буйных праваслаўных мана- стырах (Маркавым у Віцебску, Богаяў- ленскім Куцеінскім пад Оршай, Тупічэў- скім у Мсціславе і інш.). Аналагічную кампазіцыю, але з планам у выглядзе выцягнутага лацінскага крыжа, мелі драўляныя касцёлы 17 ст. (Порплішча Докшыцкага р-на, Віцебск). Пяшзруб- ныя крыжова-купальныя храмы з цэнтр. зрубам, завершаным купалам, з’явіліся ў 2-й пал. 18 ст. (Чорнатраецкая царква ў Віцебску). Крыжовы тып драўлянага храма, які найлепшым чынам адпавядаў прынцыпам класіцызму, пашырыўся на мяжы 18—19 ст. (цэрквы ў Кажан- Гарадку Лунінецкага, Чарнаўчыцах Брэсцкага р-наў). Архітэктура Беларусі савецкага пе- рыяду. У гісторыі бел. сав. А. вылуча- юцца 3 асн. перыяды: аднаўлення і рэ- канструкцыі (кастр. 1917—чэрв. 1941), пасляваен. адраджэння гарадоў і вёсак (1944—54), ажыццяўлення праграмы ка- пітальнага будаўніцтва на аснове ін- дустрыяльных метадаў (з сярэдзіны 1950-х г.). У 1-ю сусветную вайну (1914—18), грамадзянскую вайну і ваен. інтэрвен- цыю (1918—20) гарады і вёскі Бела- русі былі значна разбураны, знішчана 2/з прамысл. прадпрыемстваў. Таму да сярэдзіны 1920-х г. вялося ўпарадка- ванне нар. гаспадаркі. У першую чаргу аднаўляліся вытворчыя памяшкан- ні для дзярж прамысл. прадпрыемстваў, рэканструяваліся старыя дамы і збуда- ванні. У распараджэнне мясц. Саветаў перададзены канфіскаваныя ў прыват- ных асоб будынкі, прадпрыемствы, інжы- нерныя збудаванні, школы, тэатры, му- зеі. На базе б. даходных дамоў створаны дамы Саветаў (па вул. Савец- кай і Маркса ў Мінску). Праблема жылля вырашалася за кошт індывідуаль- нага будаўніцтва, а з 1924 — шляхам арганізацыі жыллёвых кааператываў. У адпаведнасш з планам манументальнай прапаганды мянялася аблічча нас. пунк- таў: гербы і старыя эмблемы саступалі месца сав. сімволіцы, вуліцам і плошчам гарадоў надаваліся новыя найменні. Пасля завяршэння ў 1925 аднаў- ленчага перыяду паралельна з рэканст- рукцыяй існуючых пачалося будаўніцтва новых прадпрыемстваў (гл. ў арт. Ін- дустрыялізацыя ў БССР), побач з якімі ўзнікалі рабочыя пасёлкі з 1—2-павяр- ховымі дамамі на 2—16 кватэр. Узводзі- ліся і буйныя грамадскія будынкі: Дзяржбанк (1927—29, Г. Гольц, М. Па- руснікаў), Універсітэцкі гарадок (1928— 31, I. Запарожац, Г. Лаўроў), комплекс 1-й Бел. с.-г. выстаўкі (1930—31, А. П. Воінаў, I. Валадзько, Н. Гіляраў, А. Кры- лоў, Лаўроў) у Мінску; Народны дом (1927—29, Г. Оль) у Бабруйску; клубы металістаў (1927—32, А. Васільеў) у Мінску і Віцебску і інш. У цэнтрах буйных гарадоў будаваліся шматпавяр- ховыя жылыя дамы. Для будынкаў таго часу характэрны лаканічнасць і прастата арх.-маст. вырашэння фасадаў Развіц- цё новых тэцдэнцый у А. супала з праектаваннем і будаўніцтвам у Мінску Дома ўрада БССР (1930—34, У. Ланг- бард). У яго аб’ёмна-прасторавую кампа- зіцыю, заснаваную на сіметрычным на- растанні да цэнтра аб’ёмаў і вышыні, арганічна ўключаны помнік У. I. Леніну (скульпт. М. Манізер, арх. Лангбард). У пач. 1930-х г. адбыўся пералом у адносінах да арх. спадчыны, створаны Саюз архітэктараў БССР (1934). На яго з’ездах (1935, 1937, 1941) абмяркоўвалі пытанні накірунку арх. творчасці, рэ- канструкцыі і развіцця гарадоў, праб- лемы А. масавага будаўніцтва, яго тышзацыі і індустрыялізацыі. Развіццё Крыжаўзвіжанская царква 19 ст. ў в Амельянец Камянецкага р-на. нар. гаспадаркі і культуры Беларусі вызначыла хуткі рост яе гарадоў. Іх рэканструкцыя праводзілася па наву- кова абгрунтаваных генпланах з улікам эканам. і культ. прагрэсу, наяўнай планіроўкі і перспектывы росту. У пра- ектных ін-тах Ленінграда, Харкава, Масквы складзены генпланы Мінска (1936—38), Віцебска (1932—38), Гоме- ля (1932—34 1937—40). Пасля арга- нізацыі ін-та Белдзяржпраект (1933) генпланы Магілёва (1936—39), Оршы і Мазыра (1936—39), Полацка (1936— 37) выкананы ў БССР. 3 1939—40 пача- та распрацоўка генпланаў рэканструкцыі гарадоў б. Зах. Беларусі, адначасова складаліся праекты дэталёвай планіроўкі асобных гар. вузлоў і раёнаў. Да 1941 усе буйныя прамысл. і культ. цэнтры БССР былі забяспечаны арх.-планіро- вачнай дакументацыяй. Друп 5-гадовы план развіцця нар. гаспадаркі БССР (1932—37) прадугледжваў развіццё жыллёвага будаўніцтва. Адначасова з ма- лапавярховым індывідуальным буд-вам павялічыліся аб’ёмы ўзвядзення жылых дамоў вышэй за 4 паверхі, якія раз- мяшчаліся звычайна ў цэнтры гарадоў Больш увагі аддавалі аб’ёмна-прастора- вай кампазіцыі і пластыцы фасадаў, планіроўцы і добраўпарадкаванню ква- тэр. Прыкладамі з’яўляюцца пабудава- ныя ў 1932—36 жылыя дамы спецыяліс-
180 АРХІТЭКТУРА таў у Мінску (Н. Макляцова), Віцебску (С. Прэзьма), Гомелі (М. Салін), інжынерна-тэхн. работнгкаў (Воінаў) і 3-і Дом Саветаў (А. Дзянісаў, У. Варак- сін) у Мінску, жылыя дамы Саветаў (Воінаў, А. Брэгман) у Магілёве і інш. 3 1936 архітэктары Беларусі вялі пошук найб. рацыянальных тыпаў жылых да- моў, секцый і кватэр, укараняліся праг- рэс. метады будаўніцтва, у т. л. паточна- скарасны. У перадваен. гады пачаўся пераход да ансамблевага прынцыпу забу- довы: ствараліся кварталы шматпавяр- ховых жылых дамоў у цэнтр. раёнах Мінска, Гомеля, Магілёва, Віцебска і інш. гарадоў па праектах Брэгмана, Воінава, Макляцовай, Р. Столера, Г. Якушка. Першыя паверхі такіх дамоў адводзіліся пад магазіны, аптэкі, паліклінікі, дзі- цячыя дашкольныя ўстановы і г. д. Сталі пашырацца тыповыя праекты школ на 880, 400 і 280 навучэнцаў Створаны унікальныя манум. грамадскія збудаван- ні: Дом Чырвонай Арміі (1934—39), Дзяржаўны тэатр оперы і балета БССР (1935—37), гал. корпус АН БССР (1935—39, усе Лангбард), гасцініца «Бе- ларусь» (1934—38, з 1985 «Свіслач», абодва Воінаў), будынак ЦК КПБ (1939—47, Воінаў, У. Вараксін), Палац піянераў і школьнікаў (1933—37, Воінаў, Вараксін), ін-т фізкультуры (1939, Во- інаў, Брэгман), будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (1929—32, Лаўроў), Бел. політэхнічны ін-т (1932—36, Лаў- роў, Макляцова) у Мінску; Дом Саветаў (1937—39, Лангбард), кінатэатр «Радзі- ма» (1939—40, Вараксін) у Магі- лёве і інш. За перадваен. пяцігодкі пра- ведзены значныя работы па добраўпарад- каванні і азеляненні нас. пунктаў, раз- віваўся гар. транспарт, расшырыліся сет- кі водаправода і каналізацыі, ствараліся паркі культуры і адпачынку, будаваліся стадыёны, спарт. пляцоўкі. Развівалася і сельскае будаўніцтва. Творчыя пошукі майстроў А. Беларусі былі цесна звязаны з традыцыямі бел. дойлідства: стрыма- насцю выяўл. сродкаў пры выразнасці прасторавай кампазіцыі, умелым выка- рыстаннем абмежаваных магчымасцей буд. матэрыялаў. У Вял. Айч. вайну ням.-фаш. захопнікі зруйнавалі 209 гарадоў і раённых цэнтраў (з 270 даваенных), спалілі 9200 вёсак. На 74 % быў выведзены са строю жыллёвы фонд рэспублікі, знішчаны ці разрабаваны большасць ВНУ, б-к. тэат- раў, музеяў, клубаў, разбураны 8825 школ, 2187 бальніц і амбулаторый, гар. камунальная гаспадарка. Былі поўнасцю спустошаны цэлыя раёны БССР: Асвей- скі, Бягомльскі, Дубровенскі, Лельчыцкі, Мехаўскі, Плешчаніцкі, Расонскі, Су- ражскі. Пасля вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў пачаліся аднаўлен- чыя работы. За кароткі час узведзены тысячы вытв., жылых і грамадскіх збуда- ванняў. У 1946—49 Белдзяржпраект і інш. праектныя арг-цыі распрацавалі 'пра- екты генпланаў Мінска, Брэста, Віцебска, Будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Гомеля, Гродна, Магілёва, Оршы, Полац- ка, Рагачова і інш. Праекты ўлічвалі гіст. планіроўку гарадоў, прадугледжвалі ка- рэнныя мерапрыемствы па іх рэканструк- цыі, удасканальванні планіровачнай структуры, асновы комплекснага выра- шэння сацыяльных, эканам., тэхн., гі- гіенічных і арх.-мастацкіх задач. У іх закладваліся прынцыпы функцыяналь- нага заніравання, добраўпарадкавання і азелянення. У пач. 1950-х г. уступілі ў строй буйныя прадпрыемствы, у т. л. мінскія трактарны і аўтамабільны заво- ды, шаўкаткацкая ф-ка ў Віцебску і інш. Іцдустрыяльнае развіццё гарадоў супра- ваджалася ростам аб’ёмаў будаўніцтва жылля. Індывідуальныя і дзярж жылыя дамы пераважна ўзводзілі па тыпавых праектах 1—3-пааярховых будынкаў на 4—24 кватэры. Шматкватэрныя жылыя дамы вышэй за 4 паверхі займалі аднос- на невялікае месца і ўзводзіліся ў цэнтр. раёнах на гал. магістралях буйных гарадоў. Рэалізацыя генплана Мінска вы- значыла стварэнне новага гар цэнтра, новых арх. ансамбляў, выпростванне і расшырэнне яго гал. магістраляў. Кампа- зіцыйнай воссю забудовы стаў Ленінскі праспект (зараз Францішка Скарыны), арганічна звязаны з жылым раёнам на Прывакзальнай плошчы (Б. Рубаненка, Л. Галубоўскі, А. Карабельнікаў), спарт. парку са стадыёнам «Дынама» (Г. Колі, Паруснікаў, С. Сатунц і інш.), плошчай Свабоды, сістэмай паркаў уздоўж р. Свіс- лач. Арх.-мастацкае аблічча праспекта Францішка Скарыны і ўсяго цэнтр. раё- на Мінска фарміруюць буйныя грамад- скія будынкі: Дом урада, акруговы Дом афіцэраў, Дзяржбанк (Паруснікаў), дзярж. універмаг (Р. Гегарт, Л. Мілегі), Галоўпаштамт (У. Кароль, А. Духан), Палац культуры прафсаюзаў і -цырк (У. Яршоў), Дзярж. мастацкі музей БССР (М. Бакланаў) і інш., жылыя дамы. Важную фарміравальную ролю ў забудове праспекта адыгрывае манумент Перамогі (1954, арх. Заборскі, Кароль, скульпт. 3. Азгур, А. Бембель, А. Глебаў, С. Селіханаў). За арх. вырашэнне Ле- нінскага праспекта ў Мінску архітэктары Баданаў, Баршч, С. Баткоўскі, Воінаў, Кароль, С. Мусінскі, Паруснікаў, 1. Сы- соеў, Трахтэнберг удастоены Дзярж. прэміі БССР 1968 У пасляваен. гады шіла рэканструкцыя і будаўніцтва новых ансамбляў абласных цэнтраў Беларусі: вуліц Кірава (В Гусеў, В. Данілаў) у Віцебску, Першамайскай (Л. Рымінскі, У. Семяненка) у Магілёве, праспект Ле- ніна (В. Ждановіч, А. Касякоў, Ш. Хін- чын і інш.) у Гомелі. Высокімі арх.-мас- тацкімі якасцямі вызначаюцца буйныя грамадскія збудаванні абл. драм. тэатры ў Гомелі (1948—56, А. Тарасенка) і Ві цебску (1954—58, А. Максімаў), адм. будынкі ў Гомелі (1949—55, Касьянаў) і Полацку (1949—55, Заборскі) і інш. У працэсе забудовы гарадоў выпраўлялі- ся недахопы іх функцыянальнай і пра- сторавай арганізацыі, рашаліся недахо- пы іх функцыянальнай і прастораван арганізацыі, рашаліся задачы транспарт- ных сувязей. Удасканальваліся ўсе віды і тыпы будынкаў і збудаванняў, шырока ўкараняўся метад тыпавога праектаван- ня і новых форм будаўніцтва. Разам з тым назіраўся зварот да класічнай арх. спадчыны, імкненне да трыум- фальнасці, што вяло да празмернага аз- даблення, адмоўна адбілася на вы- рашэнні функцыянальных, тэхн. і эка- нам. пытанняў і тэмпах росту будаўніцт- ва Хуткае развіццё прамысловасці, сель- скан гаспадаркі, навукі і культуры абумовіла карэнную перабудову арх.- будаўнічай практыкі. У 1950-я г. пачаўся новы этап развіцця горадабудаўніцтва і А. Беларусі, які характарызаваўся ма- савым укараненнем індустрыяльных ме- тадаў будаўніцтва. Асн. яго кірункам стала забудова вял жылых масіваў пераважна на свабодных тэрыторыях. Стварэнне мат.-тэхн. базы буд-ва і пера- ход да стварэння ўзбуйненых кварталаў (вул. К. Лібкнехта, Чырвоназорнай, Арлоўскай у Мінску) дазволілі аргані- заваць паточнае буд-ва, скараціць яго тэрміны і знізшь кошт. Пералом у масавым буд-ве адбыўся ў 1958, калі ў краіне пачалася рэалізацыя праграмы паляпшэння жыллёвых умоў працоўных. Для большасці гарадоў Беларусі былі распрацаваны схемы жыллёвага буд-ва па прынцыпу планіроўкі і забудовы жы- лых раёнаў і мікрараенаў. У адпавед- насці з новымі тэндэнцыямі забудаваны мікрараёны: Зялёны Луг 1 і 2 (А. Ша- лякін, Левіна, Л. Сакалова), па вул. Хар- каўскай (В. Варской, М. Мызнікаў, Л. Есьман, 1. Люблінскі) у Мінску; Мір 1 і 2 (1. Фралоў і інш.) у Магілёве; па вул. Фрунзе і Смаленскай шашы (Я. Ліневіч, А. і В. Данілавы, А. Бель- скі) у Віцебску: па Рэчыцкай шашы (I. Бурлака) у Гомелі; вул. Горкага (В. Бажко. 1. Мазнічка) у Гродне, а таксама ў новых гарадах Салігорску (Парсаданаў, А. Сідзельнікаў), Навапо- лацку (Ліневіч і інш.), Светлагорску (В. Анікін, Г. Булдаў, Г. Трушнікава) і інш Мікрараёны звычайна размяшчалі на свабодных тэрыторыях і забудоўвалі жылымі дамамі па тыпавых праектах з традыцыйнага матэрыялу або з буй- ных панеляў. У сувязі з ростам жыллё- вага і прамысл. будаўніцтва ўзнікла
181 АРХІЎ патрэба ў схемах размяшчэння прадук- пыйных сіл і рассялення насельніцтва, карэкціроўкі існуючых і складання новых генпланаў гарадоў. Прамысл. прадпры- емствы аб’ядноўваліся ў буйныя пра- мысл. вузлы (першыя ў Віцебску і Брэс- це). 3 сярэдзіны 1960-х г. пачалася комплексная забудова індустр. метадамі вял. жылых раёнаў з укараненнем сту- пеньчатай сістэмы культ.-быт. абслугоў- вання: Чыжоўка, Серабранка, Кура- соўшчына, Захад, Паўднёвы Захад у Мінску; Усходні ў Брэсце; па вул. Савец- кай і Валатоўскай у Гомелі; Савецкіх пагранічнікаў у Гродне; па прасп. Пушкі- на і Міру ў Магілёве; жылыя масівы ў Баранавічах, Бабруйску, Мазыры, Ма- ладзечне, Оршы і інш. Удасканальвалася арх.-планіровачная арганізацыя, а пас- ля зняцця абмежаванняў на павярхо- васць — і кампазіцыйныя прыёмы забу- довы. Расшыралася колькасць тыпавых праектаў жылых дамоў з павялічаным наборам тыпаў кватэр. Разам з тым пера- кос у бок колькасных характарыстык, засяроджанне ўвагі на утылітарна-тэхн. і эканам. пытаннях прывялі да манатон- насці і аднастайнасці жылой забудовы. Гарады рэспублікі страцілі своеасаблі- васць арх. аблічча. 3 пач. 1970-х г. у А. Беларусі паступова пераадольваецца жорсткі рацыяналізм, распрацоўваюцца і ўкараняюцца новыя серыі тыпавых праектаў, ускладняецца комплекс гора- дабудаўнічых работ. Удасканальвалася размяшчэнне і развіццё гар. і сельскіх нас. пунктаў. Працягвалі фарміравацца прамысл. вузлы ў Віцебску, Брэсце, Мінс- ку, Бабруйску, Магілёве, Наваполацку, Асіповічах, Жодзіне і інш. Цяпер на Беларусі каля 50 прамысл. вузлоў, мно- гія з іх размешчаны ў сярэдніх і малых гарадах (Маладзечне, Барысаве, Слуцку, Лідзе, Мазыры, Рагачове, Вілейцы, Глы- бокім, Крычаве, Жлобіне). Буйныя пра- мысл. комплексы ў многім вызначаюць арх.-мастацкае аблічча гарадоў. Разам з тым недасканаласць тэхналогій і не- дастатковасць прыродаахоўных мера- прыемстваў прывялі да ўскладнення экалагічнай абстаноўкі практычна ва ўсіх буйных гарадах рэспублікі, у Нава- полацку, Салігорску, Мазыры, Барысаве. Вастрыня жыллёвай праблемы ў рэс- публіцы патрабуе далейшай карэкціроўкі існуючых або стварэння новых генпла- наў для асобных раёнаў і грамадскіх цэнтраў. У 1970—80-я г. на аснове ін- дустр. буйнапанельнага домабудавання створаны новыя жылыя раёны з высо- кімі арх.-планіровачнымі і кампазіцый- нымі характарыстыкамі: Усход (Анікін, П. Волчак, Я. Гафо, Г. Горына, Е. Дзят- лаў, Жураўлёў, Папова, Сысоеў), Зялёны Луг 5 (С. Богін, А. Волк, Левіна, I. Сітнікава), па прасп. Машэрава (В. Крусь, Шпігельман) у Мінску; Форты 1 і 2 (Бажко, В. Давыдзёнак, А. Ягошын, I. Мазнічка, Г. Фядосенка) у Гродне; мікрараёны № 3 і №4 (Г. Будзько, Л. Валахановіч, В. Гапіенка, В. Ар- сеньеў, I. Карват) у Брэсце; па вул. Савецкай (Е. Казлоў, А. Падабедаў) і Валатова (Казлоў, А. Лебедзеў) у Го- мелі; жылы раён Поўдзень (А. Бельскі, Данілавы, Р. Махмутаў і інш.) і мікра- раёны (В. Караткоў, М. Шляймовіч, Шпіт) у Наваполацку. Важную ролю ў павышэнні якасці забудовы жылых масіваў адыгралі новыя серыі тыпавых праектаў, распрацаваных на аснове блок- секцыйнага метаду (Жураўлёў, Левіна, Аляксей Навумаў, Папова, Пушкін, Сы- соеў, Шпігельман, Шшт і інш.). Ён дае магчымасць узводзіць будынкі роз- най вышыні, працягласці і канфігурацыі, улічваць сітуацыю і рэльеф мясцовасці, адмовіцца ад шаблонных прыёмаў папя- рэдніх гадоў. Павысіўся ўзровень добра- ўпарадкавання і азелянення жылых раё- наў, набылі пашырэнне гандлёвыя і гра- мадска-гандлёвыя цэнтры. Вызначаль- нымі якасцямі А. грамадскіх будынкаў сталі функцыянальнасць і канструкты- візм, адносіны да матэрыялу і колеру, прапарцыянальнасць аб’ёмаў, пластыка фасадаў, суадносіны з навакольным асяроддзем. Новай тэмай для бел. дойлі- даў стаў Мінскі метрапалітэн. Вялікую ролю ў стварэнні вобразнай характарыстыкі адыгрывае ўзаемадзеян- не А. са сродкамі выяўленчай і ману- ментальнай прапаганды: помнікі Я. Купа- лу (1972, скульпт. Анікейчык, Л. Гумі- леўскі, А. Заспіцкі, арх. Градаў, Левін), Я. Коласу (1972, скульпт. Азгур, арх. Градаў, Заборскі, Левін), манумент «Мінск — горад-герой» (1985, арх. В. Крамарэнка, В. Яўсееў, У. Раманенка, скульпт. В. Занковіч) у Мінску; манумент у гонар савецкай Маці-патрыёткі (1975, скульпт. Заспіцкі, I. Місько, М. Рыжан- коў, арх. А. Трафімчук) у Жодзіне і інш. У 1960-я гады стала відавочным, што ранейшая забудова вёсак не адпавядае сацыяльна-эканам. умовам. У 1967 на Беларусі распачалі эксперыментальна- паказальнае будаўніцтва ў шэрагу гаспа- дарак. Прыклады такой забудовы — в. Верцялішкі калгаса «Прагрэс» Гро- дзенскага р-на (Заборскі, Емяльянаў), в. Леніна Горацкага р-на (Бяганская, А. Калнінш) і інш. Жыллёвае будаў- ніцтва на вёсцы вядзецца з улікам дэмаграфічнай сітуацыі, бытавога ўкладу розных груп сем’яў, спецыфічных патра- баванняў да сельскага побыту, што абу- мовілі выбар больш рацыянальных тыпаў жылых дамоў (сядзібныя, мансардавыя, блакіраваныя, секцыйныя), прыёмаў іх функцыянальнай арганізацыі, канструк- цый, буд. матэрыялаў і форм аргані- зацыі прысядзібных гаспадарак. У апошнія 20 гадоў усё больш увагі звяртаецца на захаванне, рэстаўрацыю і рэгенерацыю гіст. забудовы гарадоў, якія маюць каштоўную архіт. спадчыну. Завершаны рэстаўрацыя Сафійскага са- бора ў Полацку, Старога замка ў Гродне, Прачысценскага касцёла ў Мсці- славе, рэстаўрацыя і кансервацыя Ка- ложскай царквы ў Гродне, палаца ў Свяцку, Спаса-Праабражэнскай царквы ў Заслаўі, Слуцкай брамы ў Нясвіжы. Вядучая роля ў развіцці дойлідства рэспублікі належыць арх. навуцы. Да- следаванні ў галіне горадабудаўніцтва (Кароль, А. Лысенка, Шпіт, I. Іода, Я. Заслаўскі), А. жылых і грамадскіх будынкаў (Аладаў, А. А. Воінаў, А. П. Воінаў, П. Громаў, Е. Панамарова, С. Філімонаў), сельскай А. (В. Емялья- наў, В. Сакалоўскі, С. Сергачоў), ланд- шафтнай А. і аховы навакольнага асяроддзя (Б. Борцін, А. Сычова, В. Шальнікоўская), арх. спадчыны і су- часнасці з’яўляюцца тэарэтычнай базай бел. А. Падрыхтоўка арх. кадраў на Беларусі з 1952 вядзецца на арх. ф-це Бел. політэхн. акадэміі (падрыхтавана больш за 2 тыс. спецыялістаў). Літ.: Всеобіцая нсторня архнтектуры. Т. 1 —12. 2 нзд. М., 1970—75; Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1—5. Мн., 1987—92; Чантурня В. А. Нсторня архнтектуры Белорусснн. 2 нзд. Мн., 1977; Е г о р о в Ю. Градостронтельство Белорус- снн. М., 1954; Очеркн по археологнн Бело- русснн. Ч. 1—2. Мн., 1970—72; Т к а- ч о ў М. А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII—XVIII стст. Мн., 1978; Яго ж. Замкн Белорусснн. Мн., 1987; ЧарняўскаяТ. 1. Архітэктура Магілёва: 3 гісторыі планіроўкі і забудовы горада. Мн., 1973; Я к і м о в і ч Ю. А. Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся XVI — XIX стст. Мн., 1978; Кушнярэвіч. А. Зноў пра помнік готыкі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1988. № 1; Архнтектура Советской Белорусснн. М., 1973; Архнтек- тура Советской Белорусснн. М., 1986; Новые города Белорусснн. Мн., 1966; Заслав- с к н й Е. Л. Обіцественные центры районных населенных мест БССР: (Планнровка м застройка). М., 1963; Соколов- с к м й В. Э., А л нм ов Р. Н. Архнтектура нового белорусского села. Мн., 1979; В о н н о в А. А. Жнлшцное стронтельство в Белорусской ССР. Мн., 1980; Градо- стронтельство Белорусснн. Мн., 1988. Л. А. Базан.А. А. Воінаў, Т. В. Габрусь, А. М. Кушнярэвіч, М. А. Ткачоў. АРХІЎ АКАДЭМІІ НАВЎК БЕЛАРЎ- СІ, Цэнтральны навуковы ар- х і ў АН Беларусі. Створаны ў 1929 у Мінску. Зберагае дакументы АН і яе папярэдніка Інстытута беларускай культуры. Мае 76 фондаў, 47,1 тыс. спраў, у т. л. 22,2 тыс. асабістых спраў супрацоўнікаў АН БССР (1990). Знач- ная частка дакументаў за 1929—41 у Вял. Айч. вайну не ацалела. Асабістыя фонды вучоных АН збірае і захоўвае аддзел рэдкай кнігі і рукапісаў Біб- ліятэкі цэнтральнай навуковай імя Я. Коласа АН Беларусі (як выключэнне, у архіве захоўваецца асабісты архіў гісторыка У. М. Перцава). Дакументаль- ныя матэрыялы па гісторыі АН БССР зберагаюцца і ў Музеі гісторыі Акадэміі навук Беларусі. м. У. Токараў. АРХІЎ БЯРШАДСКАГА, умоўная наз- ва зборнікаў дакументальных матэрыя- лаў па гісторыі яўрэяў у ВКЛ і Польшчы за 1388—1569. Падрыхтаваны права- знаўцам і гісторыкам С. А. Бяршадскім, выдадзены ў Пецярбургу (т. 1—2, 1882; т. 3, 1903). Частка тыражу выйшла з тытульным лістом «С. А. Бершадскнй. Документы н регесты к нсторнн лнтовскнх евреев», частка — «С. А. Бершадскмй. Русско-еврейскнй архнв. Документы н
182 АРХІЎ матерналы дія нсторнм евреев в Росснн». У 1 — 2-м т. апублікаваны 662 даку- менты за 1388—1569, выяўленыя ў кні- гах Метрыкі ВКЛ, Віленскім і Кіеўскім цэнтр. архівах, друкаваных выданнях. Змешчаны каралеўскія і велікакняжацкія жалаваныя, пацвярджальныя, падатка- абкладальныя і інш. «лісты», прывілеі, універсалы, што датычыліся ўсяго яўр. насельніцтва ці канкрэтных абшчын і прыватных асоб; скаргі, заявы, пратэсты, прыватна-прававыя акты, судовыя ра- шэнні; дакументы аб прадпрымальніц- кай, гандлёвай і рамесніцкай дзейнасці. Тэксты надрукаваны на мове арыгіна- лаў (стара-беларускай, польскай, зрэдку лацінскай) без перакладаў, транскрып- цыя месцамі «выпраўлена», ёсць сціслыя легенды. Дакументы адлюстроўваюць сац.-эканам., грамадскае, паліт.-прававое жыццё яўр. абшчыны ў ВКЛ, узаема- адносіны з інш. этнарэлігійным асярод- дзем, вярхоўнай і мясц. уладай, дзярж. гаспадарку, арэндную, адкупную, мыт- ную практыку. У т. 3 уключана 177 актаў па гісторыі яўрэяў у Польшчы і на некаторых укр. землях. У рукапісе застаўся т. 4, у які ўвайшлі дакумен- ты за 1570—1791, выяўленыя ў Метрыцы ВКЛ, рукапісным аддзеле Публічнай б-кі ў Пецярбургу, Віленскім і Кіеўскім цэнтр. архівах. У публікацыі амаль не асвятляецца духоўнае і царкоўна-рэлігій- нае жыццё, унутрысацыяльныя адносіны, удзел яўр. насельніцтва ў сацыяльных і грамадска-паліт. рухах, ерасях. Літ.: У л а ш я к Н. Н. Очеркм по архео- графня в нсточняковеденню нсторнн Бело- руссмн феодального пермода. М., 1973. С. 228. Г. Я. Галенчанка. АРХІЎ ГІСТАРЫЧНАЙ КАМІСІІ («Аг- сНіжцтп Котізуі Нізіогусіпеі»), шматтом- нае серыйнае выданне дакументальных матэрыялаў 15—19 стст. Выходзіла ў 1878—1949 у Кракаве пад апекаю Гіста- рычнай камісіі Польскай акадэміі мас- тацтва (пазней — Польскай акадэміі на- вук). Выдадзена 16 тамоў. Пераважаюць матэрыялы крыніцазнаўчага характару або першакрыніцы па гісторыі права, царквы, грамадска-паліт., дыпламат. ад- носін, агляды бібліятэк і архіваў, пало- нікі. Сярод найб. значных публікацый — 2 дыярыушы Венскага кангрэса 1515, матэрыялы па гісторыі «паспалітага рушэння» 1497, 1509 (т. 1), руска- польскай вайны 1654—67 (т. 7), акты кракаўскай і плоцкай капітул 1438— 1523 (т. 6), дзейнасці «Няспыннай Рады» (т. 12), інвентары зямельных уладанняў і даходаў (т. 10), справаздачы абследаванняў і апісанні рукапісаў і дакументаў у архівах і бібліятэках Ватыкана, Пецярбурга, Будапешта (т. 4, 5, 6, 8) і інш. Для гісторыі Беларусі і Літвы, ВКЛ найб. значэнне маюць пер- шая публікацыя «Рэвізіі Полацкага вая- водства 1552 г.», падрыхтаваная 1. Шуй- скім па рукапісе сярэдзіны 18 ст. з б-кі графаў Браніцкіх (т. 2), матэрыялы па гісторыі праектаў царкоўнай уніі канца 15 — пач. 16 ст. (т. 5), бібліяграфічныя працы I. Сцябельскага, польскага уніяц- кага гісторыка 18 — пач. 19 ст. (т. 1) і інш. Публікаваліся ў асноўным дакумен- ты і матэрыялы на польскай і лацін- скай мовах, з некаторымі рэдакцыйнымі і аўтарскімі папраўкамі. Г. Я. Галенчанка. АРХІЎ КНЯЗЁЎ ЛЮБАРТОВІЧАЎ- САНГЎШКАЎ У СЛАВЎЦЕ («АгсЫ- жшп кацхф ЕпЬагіо»ісг6\м $апі;іізхкд«' * Яаяшсіе»), зборнік дакументаў па гісто- рыі Беларусі, Украіны (пераважна Ва- лыні) і Літвы 13—16 ст. (т. 1—7, Львоў, 1887—1910). У яго ўключаны дакументы з архіва Сангушкаў, што знаходзіўся ў мяст. Славута (б. Заслаўскі нав. Валынскай губ., цяпер Хмяльніцкая вобл. Украіны), а таксама з кніг Метрыкі ВКЛ, львоўскага Асалінэума, Публічнай біб- ліятэкі ў Пецярбургу. нясвіжскага архіва Радзівілаў і інш. Зборнік друкаваўся на сродкі кн. Рамана Сангушкі, уладальніка Славуты. Дакументы адбіраў і апрацоў- ваў хавальнік архіва ў Славуце Б. Горчак, рэдактарам быў гісторык Валыні Ж. Л. Радзічынскі. Большасць дакументаў — арыгіналы. Змешчаны дакументы вярх. улады Польшчы і ВКЛ (каралеўскія і велікакняжацкія лісты, інструкцыі, жалаваныя і пацвярджальныя прывілеі, у т. л. на бел. маёнткі, мястэчкі, гарады, замкі, на заснаванне таргоў і кірмашоў, на падатковыя льготы, выдадзеныя Сан- гушкам, Заслаўскім, Карэцкім, Слуцкім, Гальшанскім, Кішкам і інш. буйным феа- далам). Асобнае месца займае т. зв. «Кніга Боны» — зборнік копій афіцыйна зацверджаных дакументаў пра бел., укр. і літ. ўладанні кн. Астрожскіх. Надру- каваны магдзбургскія граматы, акты на- мінацыі на высокія службовыя пасады (напр., прывілей кн. Канстанціну Астрожскаму на «вряд» віленскага каш- таляна 1513), пастанова віленскага сей- ма 1528 пра колькасць узбр. коннікаў, якія выстаўляліся шляхтай са сваіх ула- данняў, рэестр Берасцейскай зямлі 1-й пал. 16 ст. і інш. Сярод гаспадарскіх інст- рукцый і пасланняў змешчаны дакумен- ты, адрасаваныя адміністрацыі паграніч- ных замкаў, казакам. Р.сць звесткі пра асобныя сеймавыя і дзярж. справы (запрашэнне ўсім князям Слуцкім на абмеркаванне паліт. становішча ВКЛ, якое склалася пасля ўзяцця Полацка войскамі Івана IV у 1563, пра пасольства Баркулаба Корсака ў Маскву 1562 і інш.). Прыватна-прававыя акты адлюст- роўваюць сац.-эканам. і сямейна-быта- выя адносіны (шлюбныя дагаворы дачок Сангушкі з Рыгорам Хадкевічам, кн. Зас- лаўскім, купчыя, прадажныя, застаўныя, дзельчыя лісты, тастаменты, фундушы і інш.). Змешчана перапіска Сангушкаў з Хадкевічамі і Радзівіламі. Археаграфіч- ны ўзровень публікацыі высокі, ёсць прадмова, археаграфічныя легенды, ка- ментарыі, геаграфічныя і імянныя пака- зальнікі. Большасць дакументаў надрука- вана кірыліцай на бел. і ўкр. мовах. Літ.: Ковальскнй Н. П. Мсточнякове- денне нстормв Укравны XVI — первой поло- внны XVII века. Ч. 3. Днепропетровск, 1978; С Ь V/ а 1 е V і к Е. ХЬіогу роккіе, агсЬі- »а, ЬіЫіоіекі, ваЬіпеІу... 1Уаг$га»а, 1916; СогсЬак В. Каіаіо^ г^корівб»' агсЬіччпп К$. 8апкп52ко« V Зіа^псіе і Ьі$іог)а іе^оі агсЬіч'цш. ЗДаодіа, 1902. # АРХІЎ ПА ГІСТОРЫІ ЛІТАРАТУРЫ I АСВЁТЫ Ў ПОЛЬШЧЫ («АгсЬіч'цт <1о дгіеібуу ІііегаШгу і о&уіаіу * Роксе»), гісторыка-літаратурнае і крыніцазнаўчае серыйнае выданне. Выходзіла ў Кракаве з 1878 да пачатку 2-й сусв. вайны. Сярод апублікаваных матэрыялаў даку- менты па гісторыі філасофскага ф-та Кракаўскага ун-та 16 ст. (т. 4, 1886), дзе вучылася шмат «літвінаў» — выхад- цаў з Беларусі і Літвы; бібліяграфічны агляд I. Кажанеўскага дакументаў па гісторыі Польшчы, Беларусі, Літвы, Ук- раіны (т. 11, 1910), у т. л. карэспандэн- цыя Сапегаў, Радзівілаў, Хадкевічаў, Па- цаў, Тышкевічаў, падарожныя нататкі Мікалая Радзівіла Сіроткі «Перыгрына- цыя ў святую зямлю» (т. 15, 1925). Ас- вятляецца гісторыя культ. сувязей Бела- русі і Літвы з Польшчай, Італіяй. інш. заходнееўрапейскімі дзяржавамі, Рус. дзяржавай. Г. Я. Галенчанка. АРХІЎ РАДЗІВІЛАЎ («АгсЬічшт <1отп йа<І2І\уі1І6\у»), публікацыя пісьмовых наратыўных (апавядальных) крыніц, што захоўваліся ў канцы 19 ст. ў нясвіжскім архіве Радзівілаў (гл. ў арт. Архівы Радзівілаў). Выдадзены ў 1885 у Кракаве. Падрыхтаваны нясвіжскім архіварыусам М. Б. Шышкам. Складаец- ца з трох комплексаў эпісталярных да- кументаў («лістоў») за 1571 —1633 на лац. і польскай мовах: сямейная і пры- ватная карэспандэнцыя М. К. Радзівіла Сіроткі з рознымі «врядннкамн», уплыво- вымі дзярж. і царк. дзеячамі Полыпчы, ВКЛ; перапіска канцлера ВКЛ, гетмана вял. кароннага Я. Замойскага і канцлера ВКЛ, гетмана вял. літоўскага Л. Сапегі з Радзівіламі. Зборнік асвятляе ўнутра- ную і знешнюю палітыку кіруючых колаў ВКЛ (адносіны бел. і літ. феадалаў да Люблінскай уніі 1569, Польшчы, Расіі, Швецыі, Крымскай арды, Турцыі, праек- таў узвядзення цара Фёдара, іншых кандыдатаў на трон караля польскага і вял. князя літоўскага, знішчэння татар і абмежавання казацкага сваволля). Ас- вятляюцца ваенныя падзеі (Лівонская вайна, руска-польскія войны), узброеныя выступленні шляхты («рокаш» Зебжы- доўскага), сеймавая, дыпламатычная і прыдворная дзейнасць бел. і літ. магна- таў. У перапісцы Радзівілаў з Сапегам і каталіцкімі біскупамі закранаюцца праблемы царкоўнай палітыкі, Брэсцкай уніі 1596, рэфармацыі на Беларусі і ў Літ- ве, контррэфармацыі, дзейнасці езуіцкага ордэна. Прыведзены дакументы аб пада- раванні радзівілаўскіх маёнткаў вілен- скім біскупам (напр., с. Дворышча Лід- скага пав., 1574). Ёсць звесткі пра ўдзел Л. Сапегі ў падрыхтоўцы і выданні Ста- тута ВКЛ 1588, пра назначэнні на сена- тарскія «вряды», іншыя «дворскія наві- ны». Некаторыя лісты з’яўляюцца важ- нымі крыніцамі для вывучэння класавай барацьбы нар. мас Беларусі, Украіны, Літвы, паўстання пад кіраўніцтвам С. На- лівайкі. Зборнік каштоўны ддя вызна- чэння сац. статуса бел.-літ. феад знаці,
183 АРХІЎ як саслоўнакласавай і паліт. кансаліда- цыі, маёмаснага становішча, побыту, звы- чаяў, прававых, рэлігійных і грамадскіх поглядаў, ідэалогіі і культуры. Асобныя дакументы («Адманіторыум», «Таста- мент») выходзяць за рамкі эпісталярных крыніц. «Адманіторыум» (1603) —свец- кі літаратурна-дакументальны твор, пад- рабязнае маральна-павучальнае і гаспа- дарча-дзелавое настаўленнеспадкаемцам Радзівіла Сіроткі, важная крыніца выву- чэння сацыяльнай псіхалогіі, выхавання феадальнай моладзі. Літ.: Роіякі 8Іо^пік Ьіо^гаіісхпу. Т. 30/2, г. 125. ХУгосіаіу еіс., 1987; 8 а ] к о ін 8- к і А. Ой Зіегоікі Цо КуЬепкі: V/ кгэдо гайгііуіНолу8кіе{’О тесепаГо. Рогпап, 1965. Г. Я. Галенчанка. АРХІЎ РАСІЙСКАЙ АКАДЭМІІ НА- ВУК, Цэнтральны навуковы архіў Расійскай АН. Створаны ў 1728 у Пецярбургу. 3 1934 у Маскве, мае Ленінградскае аддзяленне. Зберагае да- кументы АН і яе навук. устаноў, асабі- стыя фонды. У маскоўскім сховішчы 816 фондаў, у т. л. 469 асабістых, 418 тыс. спраў, у Ленінградскім аддзяленні 735 фондаў, 477 тыс. спраў (1990). У матэ- рыялах ёсць звесткі пра сувязі АН СССР з навук. ўстановамі БССР (падрыхтоўка кадраў, сумесныя даследаванні, экснеды- цыі). Матэрыялы па гісторыі Беларусі захоўваюцца ў асабістых фондах П. Н. Беркава, Я. Ф. Карскага (лісты рэдакцыі газ. «Наша ніва», Ф. Аляхновіча, В. Р. Брайцава, М. Гарэцкага, 1. I. Замоціна, Р. А. Зямкевіча, В. Іваноўскага, В. Лас- тоўскага, Я. Лёсіка, Л. 1. Леўшчанкі, С. М. Некрашэвіча, М. Я. Нікіфароўска- га, А. Паўловіча, А. Пшчолкі, Е. Р. Рама- нава, Ф. Ф. Турука, А. М. Уласава, М. Фрумкінай, А. М. Харузіна, Я. I. Хлябцэвіча, П. В. Шэйна, А. А. Шлюб- скага, М. М. Шчакаціхіна), М. М. Ні- кольскага, У. I. Пічэты (дакументы і фотаздымкі па гісторыі АН БССР і БДУ), К. А. Пушкарэвіча, А. А. Шахма- тава (лісты Я. Варонкі, У. М. Дабра- вольскага, Дз. I. Даўгялы, М. В. Доўнар- Запольскага, Я. Дылы, П. М. Жуковіча, В. Іваноўскага, А. А. Разенфельда, Е. Р. Раманава, Б. А. Тарашкевіча, У. I. і Я. I. Хлябцэвічаў, М. А. Янчука). 3 1933 архіў выдаваў «Труды Архнва АН СССР». М. У. Токараў. АРХІЎ САНКТ - ПЕЦЯРБЎРГСКАГА ФІЛІЯЛА ІНСТЫТЎТА РАСІЙСКАЙ ГІСТОРЫІ РАСІЙСКАЙ АН. Створаны ў 1936 на аснове збораў Археаграфічнай камісіі пры Мін-ве нар. асветы (існавала ў 1834—1922). Найбольш каштоўны збор — калекцыя актаў, сабраная рус. археографам П. М. Строевым у час ар- хеаграфічных экспедыцый 1829—34 (да- кументы з архіваў і канцылярый павято- вых і губ. устаноў 2-й чвэрці 19 ст„ у т. л. з Магілёўскага архірэйскага дома, з архіва Бел. кансісторыі, Мінскага епархіяльнага архіва. рукапісы з Суп- расльскага і Антоніева-Сійскага манас- тыроў). У 2-й пал. 19 ст. дакументы паступалі пераважна за кошт прыватных падараванняў і пакупак. Нацыяналіза- цыя рукапісных збораў пасля Кастр. рэвалюцыі значна папоўніла фонды. Рукапісныя творы паступалі з Дзярж. архіўнага фонду, Петраградскага аддзела Камісіі па ахове стараж. помнікаў, Наўгародскага т-ва аматараў старажыт- насцей, з манастыроў (адзін з найб. багатых манастырскіх збораў — даку- менты і рукапісы Іверскага манастыра, заснаванага выхадцамі з Беларусі ў сярэдзіне 17 ст.). У 1931—32 паступілі 64 фонды і калекцыі з рукапіснага аддзела б-кі АН СССР, у 1936 — ка- лекцыя М. П. Ліхачова з Ін-та кнігі, дакумента і пісьма (каля 40 тыс. адзі- нак). Архіў складаецца з 2 секцый: рускай (каля 300 фондаў і збораў па гісторыі Расіі 14—20 ст.) і заходнееўрапей- скай (больш за 60 калекцый і фон- даў па гісторыі Зах. і Цэнтр. Еўропы 7—20 ст.). У заходнееўрапейскай секцыі захоўваюцца матэрыялы. якія датычацца гісторыі Рэчы Паспалітай, ВКЛ, даку- менты княэёў Астрожскіх (ф. 11, 85 адз. 1582—1721), акты і лісты польск. кара- лёў і вял. князёў ВКЛ (карт. 29, 1519—1731), акты і карэспандэнцыя паліт. і грамадскіх дзеячаў (карт. 30. 31; 1544—1816), рукапісйыя зборнікі з дакументальнымі і нарматыўнымі крыні- цамі па гісторыі Польшчы (карт. 32; 15 — 1-я пал. 19 ст.), матэрыялы па гісторыі Лівоніі. Значныя зборы склада- юць акты Кіеўскай казённай палаты (карт. 68, 536 адз.; 1496—1790), калек- цыя цэнтр. і мясцовых дзярж. устаноў, гарадоў, епархій. Непасрэднае дачыненне да гісторыі Беларусі і ВКЛ маюць даку- менты «заходнярускай» царквы (карт. 87, 83 адз.; 1611 —1795). Сярод арыгі- налаў і копій гэтага фонду — дакументы з архіва уніяцкіх мітрапалітаў, выпіскі з заблудаўскага «Псалтыра» 1570, фун- душ шляхціца Багдана Статкевіча ігуме- ну Куцеінскага манастыра I. Труцэвічу (1641), смаленскія акты Жыгімонта III Вазы, перапіска слуцкага архімандрыта Міхаіла Казачынскага з царкоўнымі іерархамі (сярэдзіна 18 ст.). Каштоўныя калекцыі складаюць матэрыялы Археа- графічнай камісіі (карт. 114, 304 адз.; 1446—1792), рукапісныя кнігі (карт. 115, 1244 адз.; 1501—1844), акты Чарнігаў- скага губ. праўлення (карт. 150; 1585— 1794). Матэрыялы па гісторыі Беларусі, ВКЛ і Украіны захоўваюцца ў калекцыях прыватных фондаў: Д. Хадаровіча (да- кументы Віленскага ваяводства, карт. 146, 86 адз.; 1527—1776), протаіерэя Ка- цярынінскага манастыра ў Мінску Ніка- нора Смоліча (ф. 230, 5 адз.; канец 19 ст.), шляхціцаў Ванлярлярскіх (даку- менты Смаленскага і Аршанскага ваяв., карт. 35, 20 адз., 1560—1750), Д. I. Зуб- рыцкага (дакументы па гісторыі царквы на Беларусі і Украіне, карт. 57, 45 адз.; 1381—1847), Л. Б. Мадзалеўскага (вы- піскі з актавых кніг Віленскага і Мін- скага ваяв. 16—19 ст.), С. В. Салаўёва (дакументы Смаленскай ізбы, адпіскі ваявод, граматы цара Васілія Іванавіча, Ілжэдзмітрыя II, прамовы польскіх пас- лоў), Г. Д. Хілкова (дакументы Смутнага часу, Валагодскага архірэйскага дома), Д. I. Бантыш-Каменскага, даследчыка руска-польскіх і руска-літоўскіх адносін, царкоўнай уніі). Матэрыялы па гісторыі праваслаўнай і уніяцкай цэркваў на Беларусі 16— 19 ст. захоўваюцца ў калек- цыі праф. Жыровіцкай духоўнай семіна- рыі П. Н. Дабрахотава (ф. 52, 714 адз.; 16 — пач. 20 ст.), у т. л. гіст. запіска пра Полацкі Богаяўленскі манастыр (аўтар Р. С. Шапаў, І-я пал. 19 ст.), палемічны каталіцкі рукапіс 16 ст. «Аб брэсцкім саборы», перапісаны Дабрахо- тавым, дакументы па гісторыі жыровіц- кай царквы, выпісы з гродскіх кніг гаспа- дарскага замка Пінскага пав., 1633, ка- роткія біяграмы уніяцкіх дзеячаў 18 ст„ матэрыялы базыльянскіх кангрэгацый, рэестр рызніцы пінскага епіскапа (1631) з апісаннем бібліятэкі і інш. Публ.: [Выпвскн в язвлеченяя нз прото- колов заседаннй Археографнческой комнс- снм за 1835—1828 гг.| // Журн. Мнн-аа на- родного просвеіцення. Спб., 1835—49. Ч. 5— 64; Летопнсь занятнй Археографнческой ко- мнсснн (ЛЗАК) за 1861 —1828 гг. Вып. I — 35. Спб.; Л„ 1862—1929. Літ.: Л е о н н д. Нсторнческнй очерк Нверской Святоозерской обмтелн в её пат- рнаршнй пернод (с 1653 г. по конец 1666 го- да) // Русская нсторнческая бнблнотека. Пб., 1878. Т. 5; К у р д ю м о в М. Г. Опнса- нне актов, храняіцнхся в архнве нмп. Архео- графнческой комнсснн. I. Акты, поступнвшне нз Кневской казенной палаты // ЛЗАК за 1904 г. Спб„ 1907. Вып. 17; Яго ж. Опнсанме актов, храняіцнхся в архнве нмп. Археографнческой комнсснн. X. Коллекцня Вонлярлярского // ЛЗАК за 1918 г. Пг„ 1923. Вып. 31; Барсуков Н. П. Руко- пнсн археографнческой комнсснн. Спб., 1882; Чурнловскнй Н. Ф. Опнсанне документов собрання Ходоровнча, прннад- лежаіцнх Археографнческой комнсснн Мн- ннстерства народного просвеіцення // ЛЗАК за 1900 г. Спб., 1901. Вып. 13; Путеводнтель по Архнву Ленннградского отделення Ннстн- тута нсторнн. М.; Л„ 1958; Краткнй спра- вочннк по научно-отраслевым н меморналь- ным архнвам АН СССР. М„ 1979. , , Г. Я. Галенчанка. АРХІЎ САПЕГАЎ («Агсйішшп бошц 8аріеЬ6уу ууубапе хіагапіет годхіпу»), зборнік дакументаў з радавога архіва Сапегаў у Красічыне (каля Перамышля, гл. ў арт. Архівы Сапегаў) за 1575— 1606. Падрыхтаваны А. Прахазкам, фі- нансаваны А. Сапегам, т. 1 выдадзены ў 1892 у Львове. У зборнік уключаны таксама эпісталярныя помнікі з нясвіж- скага архіва Радзівілаў, з бібліятэк Ардынацыі Замойскіх (Варшава), Чарта- рыйскіх (Кракаў), Імператарскай пуб- лічнай у Пецярбургу і інш. збораў. Змеш- чана 625 лістоў, з іх 279 належалі канцлеру і віленскаму ваяводу Л. Сапе- гу. Лісты прысвечаны дзярж.-паліт., ад- міністрацыйным, гасп. і сямейна-быта- вым справам. Ёсць звесткі пра пасоль- ствы М. Гарабурды і Л. Сапегі ў Маскву, пра адносіны з крымскімі тата- рамі, запарожскімі казакамі, Польшчай, Ватыканам, Англіяй, пра планы арга- нізацыі агульнай дзяржавы шляхам аб’яднання Рэчы Паспалітай з Расіяй і абрання аднаго правіцеля. Пераказваюц- ца чуткі пра ўдзел Барыса Гадунова ў забойстве царэвіча Дзмітрыя. Ад-
184 АРХІЎ даецца ўвага Брэсцкай уніі 1596. У ліс- тах кіеўскага уніяцкага мітрапаліта. I. Пацея ёсць звесткі пра дзейнасць бел. брацтваў, непрыязныя адносіны пра- васлаўнага насельнштва Беларусі і Укра- іны да уніяцкай і каталіцкай цэркваў, палемічнае кнігадрукаванне. Апісаны выступленні полацкіх гараджан супраць каляндарнай рэформы 1599 (т, зв. каляндарныя бунты), голад у ВКЛ 1585, паўстанне Налівайкі, ваенныя дзеянні казакоў і шляхецкіх войск. У лістах да Радзівілаў Л. Сапега закранаў пытан- ні свайго фінансавага становішча, скар- дзіўся, што мае 40 тыс. злотых доўгу «з свайго худога зямянства»; прыведзены звесткі пра стан Полацкага ваяводства. Публікацыя сведчыць пра цесныя сувязі буйных феадалаў ВКЛ з дзярж. «врядні- камі», пра групавыя і сямейныя інтарэсы арыстакратыі, яе нацыяналызую і палі- тычную свядомасць, адкрытую і закуліс- ную дзейнасць. Дакументы апублікаваны ў храналагічным парадку, маюць археа- графічныя і біяграфічна-гістарычныя каментарыі ў адпаведнасці з рэкаменда- цыямі Польскай акадзміі навук. Ёсць геаграфічны і імянны паказальнікі. Прахазка падрыхтаваў таксама наступ- ныя тамы, якія засталіся ў рукапісах. Літа Ковальскнй Н П. Нсточннко- веденме нстормн Укранны XVI — первой по- ловнны XVII века Ч. 3. Днепропетровск, 1978; ІЦербнна В. Новые матерналы для нсторнм Русн Лвтовской н Московской в конце XVI м начале XVII столетнй // Чте ння в Нст. о-ве Нестора-летопнсца 1894 Кн. 8; Пташнцкнй С. Перепнска лнтов- ского канцлера Льва Нвановнча Сапегн// Журн. Мнн-ва народного просвешення. 1893. № 1 Г. Я. Галенчанка. АРХІЎ ЯНА ЗАМОЙСКАГА («АгсЬі- \сіші Запа 7атоу$кіево капсіегга і Ьеіта- па іуіеікіедо когоппево»), зборнік даку- ментаў і матэрыялаў за 1553—84 канц- лера і вял. кароннага гетмана Я. Замой- скага, які адыгрываў важную ролю ў па- літ. жыцці Рэчы Паспалітай у 2-й палове 16 ст. (т. 1—3, Варшава, 1904—13). Пісь- мовыя крыніцы выяўлены выдаўцом В. Сабескім у бібліятэцы Ардынацыі Замой- скіх. Ваенна-паліт. і царкоўна-рэлігійныя адносіны з ВКЛ, Расіяй, Турцыяй, Вала- хіяй, інш. дзяржавамі, сямейна-бытавыя пытанні адлюстраваны ў перашсцы Я. Замойскага з Радзівіламі, князямі Слуцкімі, Валовічамі, Кішкамі і інш. маг- натамі, уплывовымі паліт. і дзярж. дзея- чамі ВКЛ. Г. Я. Галенчанка. АРЦЁЛЬ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ (сельгасарцель), калектыўная сял. гаспадарка, форма аб’яднання сялян для сумеснага вядзення буйной гаспа- даркі аграмаджанымі сродкамі. На Бела- русі першыя А с. былі створаны ў ліп. 1918. Спачатку дзейнічалі на аснове статутаў, прынятых на агульных сходах. У 1919 зацверджаны «Нармальны статут працоўных земляробчых арцелей», які ў 1920 перагледжаны, каб зрабіць поў- нае абагуленне сродкаў вытворчасці аба- вязковай нормай для членаў арцелі. Гэ- М. П. Арцюх. тым статутам карысталіся да 1923 А. с. на частцы тэр. Беларусі, якая да 1-га ўзбуйнення БССР (1924) уваходзіла ў склад РСФСР, а на тэр. 6 паветаў БССР поўнае абагуленне сродкаў выт- ворчасці як статутная норма дзейніча- ла да 1925. Арцелі, пераважная боль- шасць якіх утваралася на землях бы- лых памешчыцкіх маёнткаў, знаходзілі- ся ў поўнай залежнасці ад мясц. зя- мельных упраўленняў. 3 пач. 1925 пачы- нае дзейнічаць агульны для РСФСР і БССР «Статут працоўнай земляробчай арцелі». Паводле яго членам А. с. мог стаць кожны грамадзянін краіны, яко- му больш за 18 гадоў, калі ён меў вы- барчыя правы, унёс пэўны пай (гро- шамі іп маёмасцю), абавязкова прымаў удзел асабістай працай у калектыўнай вытворчасці. Узровень абагулення не вы- значаўся, аднак з прычыны арганіза- цыі значнай большасці А. с. рэспублікі маламаёмнымі слаямі насельніцтва на землях дзярж. фонду быў аысокі. Калі ў 1927 ЦСУ за крытэрый размежаван- ня форм калектыўных гаспадарак была вызначана ступень аграмаджання срод- каў вытворчасці, выявілася, што з 282 А. с. 143 з’яўляюцца камунамі (гл. Ка- муна сельскагаспадарчая). Арцелі, якія існавалі больш працяглы тэрмін, мелі больш высокі ўзровень абагулення. А. с. былі не такімі ўстойлівымі калектывамі, як камуны. На працягу 1924—27 іх сац. склад істотна змяніўся — павялічылася ўдзельная вага насельніцтва, якое раней не займалася сельскай гаспадаркай (гл. Камісія па зямельным упарадкаванні пріцоўных яўрэяў). 3 мэтай прыпы- ніць распад калектыўных гаспадарак у статут 1928, побач з захаваннем паю, уключаны артыкулы аб стварэнні непа- дзельных фондаў і пэўныя абмежаванні на вяртанне зямлі членам, якія выхо- дзяць з арцелі. Вызначаліся розныя формы аплаты працы, у т. л. па яе якасці і кваліфікацыі работніка. 3 вяс- ны 1928, як вынік нарастання эканам. адм. прымусу насельніцтва вёскі да ўс- туплення ў калектыўныя гаспадаркі, па- вялічваецца ўдзельная вага сярэдняга ся- лянства ў складзе А. с. Улады на месцах праводзілі поўнае абагуленне сродкаў вытворчасці ва ўсіх А. с, якія стваралі- ся. Пасля публікацыі артыкула I. Сталіна «Галавакружэнне ад поспехаў» у крас. 1930 ЦВК і СНК ухвалілі новы «Прык- ладны статут сельскагаспадарчай арце- лі», які дакладна рэгламентаваў ступень аграмаджвання жывёлы, памяшканняў, інвентару і арганізацыю працы. Калі ў 1920-я гады ў болынасці А. с. асобныя гасп. работы выконваліся членамі арцелі па чарзе, то з пач. 1930-х гадоў гал. формагі арганізацыі працы стано- віцца пастаянная вытв. брыгада. Новы статут з’явіўся чарговым этапам на шляху адыходу А. с. ад кааперацыйных норм, бо канчаткова забараніў вяртанне зямлі членам калектыву, што пакідалі арцель. У выніку дзярж. рэгламентацыі з сярэдзіны 1930-х гадоў А. с. стала вдзінай формай калектыўнага гаспада- рання на вёсцы. што было замацавана ў новым прыкладным статуце А. с, пры- нятым у 1935, які дзейнічаў да 1969. Гл. таксама Калгас. С. М. Ходзін. АРЦЁМ’ЕЎ Лявонцій Арцёмавіч (каля 1890, Вузкаўская вол. Веліжскага пав. Ві- цебскай губ.— ?), поўны Георпеўскі ка- валер. Служыў у 145-м пях. Новачарка- скім палку, радавы. У І-ю сусв. вайну са жн. 1914 у 99-м пях. Івангарод- скім палку, фельдфебель, камандзір уз- вода, паўроты. У 1915 узнагароджаны Георгіеўскімі крыжамі 4 ступеней. АРЦЁМІЙ (? — 1570), рускі царк. дзеяч і публшыст, прадстаўнік рэліг. вальнадумства, прыхільнік несцяжацель- ства. 3 1536 манах у Парфір’евай пўстыні каля Кірыла-Белазерскага ма- настыра. Узвысіўся пры цару Іване IV Грозным, перапісваўся з ім. У 1551 пры- значаны ігуменам Троіца-Сергіева мана- стыра, у 1552 самавольна вярнуўся ў Парфір’еву пустынь. Выступаў супраць прыхільнікаў манастырскага землеўла- дання. У 1553 выкліканы на царкоўны сабор сведкам па справе рус. вальна- думца М. Башкіна. У 1554 абвінавачаны ў ерасі, адлучаны ад царквы і сасланы ў Салавецкі манастыр. Каля 1554—55 уцёк у ВКЛ. Спачатку жыў у Віцебску, дзе зноў зблізіўся з Феадосіем Касым, які таксама ўцёк сюды са зняволення. Пасля выгнання з Віцебска пасяліўся ў Слуцку пры двары князя Юрыя Алель- кі. Займаўся літ. дзейнасцю, вёў барацьбу супраць каталіцтва і лютэранства ў аба- рону праваслаўя. Быў асабіста знаёмы з прадстаўнікамі бел. рэфармацыйнага ру- ху (С. Будным, К. Каладынскім, I. Зарэц- кім), выступаў супраць антытрыніта- рыяў. У 1562 Будны паслаў А. свой «Катэхізіс», выдадзены ў Нясвіжы. А. адказаў яму некалькімі пасланнямі «до Снмона еретнка Будного» (захавалася два), у якіх папракнуў яго за памылко- выя думкі і заклікаў адмовіцца ад ерасі. Разам з тым А. высока ацаніў асобу і веды С. Буднага, назваў яго чалавекам, узбагачаным найвышэйшым сэнсам і ро- зумам. А.— аўтар 16 пасланняў, 9 з якіх напісана ў Слуцку. Зарэкамендаваў сябе таленавітым публіцыстам, быў пад моцным ўздзеяннем патрыстыкі. Адстой- ваў ідэі духоўнага самаўдасканалення, чалавекалюбства, цярпімасці да «ераты- коў», разумнага пераканання, любві да «кожнага слова». Пасланні А.— каштоў-
185 АРШАНСКАЕ ны помнік рус.-беларускай палемічнай л-ры сярэдзіны 16 ст. і пстарычная крыніца аб падзеях і ідэйных працэсах таго часу на Беларусі. Тв.: Посланвя Старца Артемня, XVI века // Русская нсторнческая бнблнотека. Пб. 1878. Т. 4. Літ.: 3 н м н н А. А Н. С. Пересветов н его современннкн. М., 1958; ВнлннскнйС. Г. Послання старца Артемня (XVI века). Одес- са, 1906; Очеркм нсторнн фнлософской н со- цнологнческой мыслн Белорусснн (до 1917 г.). Мн„ 1973. Г. У. Грушавы. АРЦЫБІСКУП, духоўны сан у каталіц- кай царкве, які адпавядаў сану архіе- піскапа ў праваслаўнан царкве. Часта А. называлі і архіепіскапаў грэка-ката- ліцкай (уніяцкай) царквы. АРЦЮХ Мікалай Пятровіч [16(29).5. 1913, в. Заполле Навагрудскага пав. Мін- скай губ. (цяпер Карэліцкі р-н) — 22.5. 19331, удзельнік рэв. руху ў Зах. Бела- русі. Быў пастухом, працаваў на сыраварні. 3 1932 сакратар Карэліцкага падп. райкома КСМЗБ. Удзельнічаў у арганізацыі масовак і дэманстрацый, у распаўсюджванні лістовак, зборы срод- каў сярод насельніцтва для чырв. дапа- моп (МОПРа Зах. Беларусі). Пад яго кіраўніцтвам вучні Запольскай школы патрабавалі навучання на роднай мове, у дні рэв. свят камсамольцы вывешвалі чырвоныя сцягі. У сувязі з узмацнен- нем рэпрэсій улад перайшоў на нелегаль- нае становішча. У час перастрэлкі з поль- скай паліцыяй паранены і заколаты шты- ком. Імем А. названа ауліца ў г. п. Ка- рэлічы, у скверы пастаўлены яго бюст. АРШАНСКАЕ ЕВАНГЕЛЛЕ, беларускі рукапісны помнік канца 12 — пач. 13 ст. Знойдзена ў Оршы ў 1812. Магчыма, створана на Полаччыне. Зберагліся 142 аркушы рукапісу (без пачатку і канца), пісаныя ўставам 2-й пал. 13 ст. на выса- каякасным пергаменце. У А. е. змешчаны 2 мініяцюры з выявамі Лукі і Мацвея, 2 застаўкі і 310 ініцыялаў з варыяцыямі старавізантыйскіх і першапачатковых тэраталапчных форм (у асобных ініцыя- лах — выявы чалавека). «Лука» і «Мац- вей» — адны з найб. ранніх выяў еван- гелістаў ва ўсх.-слав. рукапісах, сугучныя візантыйскаму палеалогаўскаму жывапі- су. За рэлігійнай абалонкай у мініяцюрах праглядаецца жывы нар. струмень, што збліжае іх з размалёўкамі Спаса-Пра- абражэнскай царквы Спаса-Ефрасіннеў- скага манастыра ў Полацку. А. е. збера- гаецца ў Цэнтр. навук. бібліятэцы АН Ук- раіны. Літ.: Геппенер М В. Слов'янські ру- копнсн XI XIV ст... Квів, 1969, Гісторыя беларускага мастацтва У 6т Мн., 1987 Т. I. С. 95—97; Шматаў В. Аршанскае еван- гелле // Спадчына. 1990. № 2. В. Ф. Шматаў. АРШАНСКАЕ ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ПАДПОЛЛЕ ў Вялікую Айчын- ную вайну. Дзейнічала з ліп. 1941 да чэрв. 1944 у Оршы і Аршан- скім р-не пад кіраўніцтвам Віцебскага падпольнага абкома КП(б)Б і Аршан- скага падп. РК КП(б)Б; каля 80 падп. груп, больш за 800 падполыцчыкаў. У 1 -й пал. ліп. 1941 парт. і камсамольскімі органамі для барацьбы ў падполлі былі Евангеліст Лука. Мініяцюра з Аршанскага евангелля. 13 ст. падабраны кадры, вызначаны канспіра- тыўныя кватэры, створаны базы са зброяй, боепрыпасамі і прадуктамі (на льнокамбінаце, хлебазаводзе, у лясах каля БелДРЭС, пас. Асінторф, в. Румі- на). Для арганізацыі і кіраўніцтва падполлем 16.7.1941 выбраны парт. цэнтр, у які ўвайшлі Л. Н. Анкіновіч, А. Ц. Скаварада, А. Г. Шкабарын. У ліп.— вер. 1941 дзейнічала больш за 20 падп. груп, у т. л. на чыг. вузле (юраўнікі К. У. Грачыха, М. П. Кузьмін, Е. М. Шамшурава), на льнокамбінаце (I. К. Петрачэнка), у друкарні (А. П. Ні- калаеў), у лагеры ваеннапалонных (В. А. Марчак), у в. Вялікае Сяло (Л. В. Канд- рацьеў), у в. Высокае (П. А. Пахомчык), у в. Дзевіна (А. М. Хорань), у в. Шыбекі (А. М. Гурын), у пас. Юрцава (М. С. Сіў- цоў). Падпольшчыкі вялі паліт. работу сярод насельніцтва, прымалі па радыё і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, учынялі дыверсіі на камунікацыях вора- га. У жн. 1941 узарвалі часовы мост цераз Дняпро, на суткі спынілі рух на чыгунцы Мінск — Масква. Камсамоль- ская група Кузьміна да восені 1941 мела радыёпрыёмнік, ручны кулямёт, 25 вінто- вак, некалькі тысяч патронаў, 53 гранаты. 3 ліст. 1941 на Аршанскім чыг. вузле пачала дзейнічаць група К. С. Заслонава, якая прыбыла з сав. тылу. Члены засло- наўскай групы А Я. Андрзеў, С. I. Чэб- рыкаў, П. В. Шурмін стварылі некалькі дыверсійных груп з машыністаў і рабо- чых дэпо. Падпольшчыкі рабілі вугаль- ныя міны, пусцілі пад адхон 6 варожых эшалонаў, вывелі са строю больш за 170 паравозаў, сістэму водазабеспячэння чыг. вузла, паваротны круг для параво- заў, дызель-маторную электрастанцыю, узарвалі некалькі складоў з боепрыпаса- мі і прадуктамі, знішчылі больш за 400 гітлераўцаў. У лютым 1942 пад па- грозай правалу група падпольшчыкаў на чале з Заслонавым пакінула Оршу і ўключылася ў партыз. барацьбу. У 1942— 44 група Дз. М. Бохана падарвала 13 эшалонаў, 14 аўтамашын з птлераўцамі, 236 вагонаў з ваен маёмасцю, знішчыла 5, сапсавала 78 паравозаў. Група братоў А., Б., I. і К. I. Бяляўскіх двойчы вы- водзіла са строю кампрэсарную станцыю, сыпала пясок у буксы вагонаў, здабывала зброю з эшалонаў, знішчала фашыстаў. Група Ф Я. Коўтуна здабывала для пар- тызан боепрыпасы, перадавала сав. ка- мандаванню ўзоры новых нямецкіх сна- радаў, узарвала чыг. састаў са снарадамі на ст. Самалюбаўка, спыніўшы гэтым рух па чыгунцы на 7 дзён. Група I. Ф. Го- луба на лесапільні здабывала для пар- тызан зброю, перапраўляла да іх людзей. Падпольшчыкі з групы 3. М. Шэвень на аэрадроме ў в. Болбасава з кастр. 1941 да крас. 1944 збіралі звесткі аб аэрадроме, размяшчэнні складоў, мініра- вала самалёты, узарвала 5 цыстэрнаў з гаручым, 7 аўтамашын з ваенным грузам, рухомую радыёстанцыю, гараж. У лш. 1943 на чыг. вузле аршанскія пад- польшчыкі разам з партызанамі атра- да «Дзядзькі Косці» ўзарвалі 25 цыс- тэрнаў і платформаў з бензінам. Патры- ёты вялі растлумачальную работу сярод салдат варожых фарміраванняў, у аыніку чаго летам 1943 да партызан перайшлі аўтарота ўласаўцаў і 24 чал. з кав. эскад- рона. Многія падполыпчыкі працавалі ва ўстановах акупантаў, здабывалі звесткі пра ваен. аб’ёкты, загады ворага, даку- менты для патрыётаў. У час падрыхтоўкі Беларускай аперацыі 1944 падпольшчыкі перадалі сав. камандаванню больш за 200 карт, схем і інш. звестак аб умаца- ваннях ворага. У барацьбе з ням.-фаш. акупантамі загінула амаль палавіна падпольшчыкаў. Многія падпольшчыкі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. К. С. Заслонаву прысвоена званне Героя Сав. Саюза, яму пастаўлены помнік на ст. Орша. У гонар падпольшчыкаў у Оршы ўстаноўлены мемарыяльныя дош- кі. Матэрыялы пра падполле экспануюц- ца ў Аршанскім мемарыяльным музеі Героя Савецкага Саюза К. С. Заслонава. Літ.: Подвнгн нх бессмертны. Мн., 1978. Л В Аржаева. АРШАНСКАЕ ПРАВА, своеасаблівы юрыдычны статут гарадскога саслоўя, які ў адпаведнасці з нормамі магдзбург- скага права сфарміраваўся ў Оршы на працягу 14—17 ст. ПаводЛе пісьмовых крыніц, у 1562 вял. князь ВКЛ задаволіў просьбу аршанцаў прызнаць законным выбранне на сходзе 1.2.1559 войтам гора- да М. Мыльнікава. У склад гарадскога самакіравання было выбрана яшчэ 6 ча- лавек. Сход даручыў ім адміністрацый- ныя і судовыя функцыі і абавязаў штогод рабіць справаздачу, а калі гораду будзе нанесена шкода «каждый мает датн под- луг маетностн своее не ровняючы богатого ку убогому». Адзін з пунктаў пастановы патрабаваў, каб: «Н стого шлюбу нашого не мает жаднн выступнть, одно маіт однн за другого стоятн».
186 АРШАНСКАЯ Парушальніка чакала канфіскацыя ўсёй маёмасці. 31.8.1577 вял. князь ВКЛ зацвердзіў пастановы гараджан і права на самакіраванне. Адначасова па прось- бе аршанцаў вызваліў іх ад павін- насці «ддя пашнн замковае на прнгон сохою, на жніве з серпом, на сено- жаць с косою... ходнтн». Як свед- чыць велікакняжацкая грамата ад 23. 11. 1593, аршанцы ўдасканалілі прынцыпы магдзбургскага самакіравання ў горадзе. Паводле А. п. яно складалася з войта і 4 сотнікаў, якія «будут вместо лавнн- ков». Аршанцы хоць і наблізілі функцыі абраных у самакіраванне да магдэбург- скай тэрміналогіі, аднак захавалі трады- цыйныя назвы пасад. У 1620 горад атрымаў грамату на поўнае магдэбург- скае права, якое аршанцы выкарысталі для таго, каб скласці ў сакавіку 1621 уласны статут, што рэгуляваў жыццё горада і адносіны паміж гараджанамі. 3 тэксту статута відаць, што гараджане аспрэчвалі юрыдычны аўтарытэт магдэ- бургскага права і былі нязгодныя з шэра- гам яго норм. На іх думку, у ім не дакладна вызначаны прынцып падзелу маёмасці. Не згадзіліся яны і з тым, каб пасяджэнні гарадскіх судоў праводзі- ліся (з улікам святочных дзён) паводле каталіцкіх канонаў і тлумачылі гэта тым, што «...в месте оршанском все обывателн места того — русь, наследовцы релнгнн закону греческого послушенства церквн восходнее, межн которымн отчастн знай- дутся людн рнмского закону». Не было, на іх думку, у гэтым праве «дэкларацын досконалое» аб меры пакарання за паклёп і хлуслівае сведчанне на судзе. Адхілялі яны не толькі пэўныя нормы магдзбургскага права, якія не адпавядалі ўмовам жыцця бел. горада 17 ст., але і састарэлыя нормы вечавога права. Пат- рэбныя нормы яны бралі ў Статуце Вя- лікага княства Літоўскага 1588, статутах «головных мест Кракова н Внлна», пас- тановах соймаў, у асабістым вопыце. Аршанскі статут змяшчаў 23 разделы, кожны з якіх складаўся з норм, што рэгулявалі дзейнасць гарадской рады, яе судовыя функцыі, маёмасныя і асабовыя адносіны жыхароў горада. У адносінах да таго, хто ўзніме руку на прадстаўніка гарадскога самакіравання, прадугледж- валася жорсткае пакаранне. Як сведчыць грамата караля Рэчы Паспалітай Жыгі- монта III Вазы ад 16 студзеня 1627 яшчэ ў 1619 сваю самастойнасць у арга- нізацыі гарадскога жыцця аршанцы па- шырылі і на рэлігійныя адносіны. Літ.: К а п ы с к і 3. Ю. Аршанскае права // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1972. № 2;Яго ж. Магдебургское право в городах Белоруссмн (конец XV — первая половнна XVII в.) // Сов. славяноведенне. 1972. №5;Яго ж. Соцнально-полнтнче- ское развнтне городов Белорусснн в XVI -— первой половнне XVII в. Мн., 1975. 3. Ю. Капыскі. АРШАНСКАЯ АКРЎГА адміністра- цыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924 — 30. Утворана 17.7.1924. Цэнтр — г. Орша. Плошча акругі 7,9 тыс. км2, пасля ўзбуйнення акруг (1927) — 11,7 тыс. км2. Колькасць на- сельніцтва 423,3 ‘тыс. чал. (1924), 572,3 тыс. чал. (1927). Уключала 10 раёнаў (Аршанскі, Багушэўскі, Горацкі, Дрыбінскі, Дубровенскі, Копыскі, Коха- наўскі, Круглянскі, Ляднянскі, Талачын- скі), 3 гарады (Горкі, Дуброўна, Орша), 5 мястэчак (Копысь, Коханава, Ляды, Смаляны, Талачын), 108 сельсаветаў. У сувязі са скасаваннем (9.6.1927) Ба- рысаўскай і Калінінскай акруг да А. а. далучаны Крупскі (з 18.6.1927), Мсці- слаўскі, Расненскі і Чарэйскі р-ны, у складзе якіх былі г. Мсціслаў, мястэчкі Бобр, Крупкі і Чарэя, 39 сельсаветаў. Акруговая газ.— «Камуністычны шлях». А. а. скасавана 26.7.1930. М. I. Камінскі. АРШАНСКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ РСДРП. Знаёмства рабочых Оршы з марксізмам пачалося ў 1890-я гады. У 1898—1900 тут дзейнічала Аршанская рабочая арганізацыя. У крас.— вер. 1900 існаваў с.-д гурток, які меў біблія- тэку нелегальнай л-ры, распаўсюджваў сярод чыгуначнікаў пракламацыю «Да ўсіх рабочых і работніц Расіі», вы- дадзеную ў друкарні с.-д. групы «Паўд- нёвы рабочы». Пасля выхаду газ. «Нск- ра» на яе пазіцыі перайшла група рабо- чых. У пач. 1904 гэта група ўтвары- ла Аршанскую арг-цыю РСДРП, што ад- разу ўвайшла ў склад Палескага камітэта РСДРП. Яе работай кіравалі Т. Чарняк, Д. Чарняк, С. Міндлін. Дзейнасць арг-цыі ў асн. пашыралася на рабочых чыг. вузла і прамысл. прадпрыемстваў горада. Вяла таксама рэв. прапа- ганду сярод салдат, рабочых мяст. Барань і Дуброўна, садзейнічала ства- рэнню тут мясцовай арг-цыі РСДРП. У перыяд рэвалюцыі 1905—07 дзей- насць арг-цыі ўзмацнілася. У лют. 1905 яна правяла 3 сходкі рабочых. Пад сумесным кіраўніцтвам мясцовых арг-цый РСДРП, Бунда і эсэраў адбы- ліся Аршанскія выступленні працоўных 1905, Бараньскія выступленні працоўных 1905 і інш. Займалася друкаванай прапагандай, выпусціла лістоўкі «Патра- баванні ўсіх чыгуначных служачых і ра- бочых», «Да ўсіх рабочых Аршанскага цвіковага завода», «Да насельніцтва го- рада Оршы», у якіх ставіла эканам. і паліт. патрабаванні. Актыўна вяла рэв. дзейнасць у вёсцы. Разам з Аршанскай арганізацыяй эсзраў склікала Аршан- скую павятовую канферэнцыю сялян 1906, на якой быў распрацаваны план дзеянняў на валасных, павятовым і гу- бернскім выбарчых сходах па выбарах у думу. У 1906 А. а. РСДРП разгромлена паліцыяй. Восенню 1907 П. М. Лепяшын- скі стварыў с.-д. групу, у якую ўвайшлі Ф. Ф. Жукоўскі, браты Кліцдуховы, Г. Н. Курцееў, В. Б. Лепяшынская, А. У. Фрал- коў і інш. Група мела сувязь з Загра- нічным бюро ЦК РСДРП, атрымлівала ад яго л-ру, вяла паліт. работу сярод працоўных Оршы. У 1910 пасля выезду кіраўніка групы Лепяшынскага і арышту інш. бальшавікоў, яна распалася. Вясною 1915 зноў аформілася А. а. РСДРП, у якую разам з меншавікамі і прымірэн- цамі бальшавікі ўвайшлі асобнай фрак- цыяй. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 у Оршы ўзнікла «аб’яднанка» (гл. Аб’яд- наныя сацыял-дэмакратычныя арганіза- цыі). Гл. таксама арт. Бальшавіцкія арганізацыі РСДРП. Літ.: Гл. пры арт. Арганізацыі РСДРП. У. 1. Салашэнка. АРШАНСКАЯ АРГАШЗАЦЫЯ ЭСЭ- РАЎ. Асобныя іурткі партыі сацыялі- стаў-рэвалюцыянераў у Оршы ўзніклі ў 1904—05. У іх уваходзілі сяляне, рабо- чыя, прадстаўнікі сярэдніх пластоў на- сельніцтва. У 1906 гурткі аб’ядналіся ў групу, якую ўзначальваў камітэт, што складаўся з прадстаўнікоў гурткоў. Гру- па з’яўлялася філіяй Магілёўскай аргані- зацыі зсзраў. Будучы нешматлікай (у гуртках налічвалася каля 20—30 чал.), у рэвалюцыю 1905—07 яна дзейнічала су- месна з Аршанскай арганізацыяй РСДРП і Аршанскім сацыял-дэмакра- тычным камітзтам Бунда, удзельнічала ў правядзенні Аршанскіх выступленняў працоўных 1905, Аршанскай павятовай канферэнцыі сялян 1906, выпуску лісто- вак. Сярод 22 дружыннікаў, якія загінулі ў час яўрэйскага пагрому ў Оршы ў кастр. 1905, былі і члены мясц. арг-цыі эсэраў. Пра больш познюю дзейнасць аргані- зацыі звесткі невядомы. Пасля Лют. рэ- валюцыі 1917 летам і восенню аргані- зацыя актывізавала работу, падтрымлі- вала інтэнсіўную сувязь з ЦК партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Восенню 1917 у А. а. э. сфарміравалася левае крыло, якое па найважнейшых пытаннях рэвалюцыі ішло за бальшавікамі. Аршан- скі балыпавік I. Р. Дзмітрыеў пісаў, што іх уплывам былі ахоплены эсэраўскія гурткі Оршы і павета. Эсэры мелі значны ўплыў у Аршанскім Савеце рабо- чых, салдацкіх і сялянскіх дзпутатаў, асабліва ў перыяд яго фарміравання, калі эсэр Памяранцаў быў выбраны стар- шынёй выканкома першага аб’яднанага Савета рабочых, салдацкіх і афіцэрскіх дэпутатаў (крас. 1917). Пра паліт. рэйтынг эсэраў сведчыць і той факт, што з двух дэлегатаў ад Оршы на II Усе- рас. з’езд Саветаў у кастр. (ліст.) 1917 побач з бальшавіком выбраны левы эсэр А. П. Карэлін. У сувязі з тым, што правыя эсэры разам з меншавікамі і бундаўцамі не прынялі Кастр. рэвалюцыі, бальшавікі ў ліст. 1917 правялі перавы- бары выканкома Савета, які ўзначаліў левы эсэр Эйдэлькінд. Але паліт. блок левых эсэраў Оршы з балыпавікамі пасля перамогі Кастр. рэвалюцыі быў недаўгавечны. Левыя эсэры адмоўна аднесліся да заключэння Брэсцкага міру 1918 і ства- рэння ў вёсках камбедаў. Выканком Аршанскага Савета, болыпасць у якім складалі левыя эсэры, не асудзіў леваэсэраўскі мяцеж (6—7.7.1918) у Маскве. Выключаныя са складу выканко- ма Савета левыя эсэры на чале з М. В. Буевічам падрыхтавалі антысав. Аршан- скі леваэсэраўскі мяцеж, які быў прызна- чаны на 6.8.1918. Але часці Чырв. Арміі, што прыбылі ў Оршу з Віцебска і Сма-
187 АРШАНСКАЯ ленска, ліквідавалі яго. Звесткі пра дзей- насць аршанскіх эсэраў пасля грамадз. вайны адсутнічаюць. Гл. таксама Ар- шанскі саюз эсзраў-максімалістаў. Літ.: СпврвдовмчА 14 Революцяон- ное двнженне в Россвн. Вып. 2. Партня соцналвстов-революцвонеров н её предшест- венннкя. Пг., 1916, Красная кннга ВЧК. Т 1. 2 нзд. М., 1990; Фельштнн- с к н й Ю. Г. Большевнкн н левые эсеры, окт. 1917 — нюль 1918: На путн к однопар- тнйной днктатуре Парнж, 1985 . . Э. А. Ліпецкі. АРШАНСКАЯ БІТВА 1514, адна з буйнейшых бітваў вайны Маскоўскай дзяржавы супраць ВКЛ 1512—22. Ад- былася 8.9.1514 пад Оршай (Віцеб- ская вобл.) паміж войскамі ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы. Неўзабаве пасля капітуляцыі перад рус. войскамі Смаленска (жн. 1514) вял. князь маскоўскі Васіль 111 паслаў 80-тысячнае коннае войска з баяр і «лю- дзей вайсковых» на чале з кн. М. I. Бул- гакавым-Голіцай і 1. А. Чалядніным у напрамку Оршы і Друцка. Кароль польскі і вял. князь ВКЛ Жыгімонт 1 Стары сабраў войскі абедзвюх сваіх дзяржаў: апалчэнне ВКЛ пад каманда- ваннем гетмана літ. К. I. Астрожскага (16 тыс. коннікаў), 14 тыс. польскіх коннікаў, 3 тыс. наёмнай пяхоты, атрады паноў з Малой Польшчы і шляхціцаў- добраахвотнікаў з Вялікай Польшчы (2500 коннікаў). Жыгімонт застаўся ў Барысаве з 4 тыс. войска, а асноўныя сілы (больш за 30 тыс. чал.) на чале з Астрожскім пайшлі пад Оршу. Атрадамі войска камандавалі Ю. Радзівіл, Я. Свяр- чоўскі і інш., значную яго колькасць складалі беларускія воіны (летапісы і хронікі называюць войска «літоўскім»). Першы бой адбыўся 27.8.1514 на левым беразе р. Бярэзіны ў час пераправы атрадаў ВКЛ. У гэтым баі разбіта некалькі рус. палкоў. Потым атрады I. Б. Сапегі нанеслі паражэнне маскоў- скім войскам на р. Друць. Рускае войска пераправілася на левы бераг Дня- Аршанская бітва 1514. Мініяцюра з Па- трыяршага рукашсу. 2-я лал. 17 ст. пра і стала паміж Оршай і Дуброўнай на р. Крапіўне. Тут, недалёка ад Аршанскага замка і адбылася рашаючая бітва. Частка бел.-літ. і польск. конніцы без страт пераправілася цераз Дняпро. Вышэй па цячэнні ад месца пераправы конніцы праз патаемна наведзены на- плыўны мост раку перайшлі пяхота, кон- ніца і артылерыя. Пасля кароткай пра- мовы Астрожскі павёў у атаку конніцу і пяхоту на расцягнутыя парадкі маскоў- скага войска. Пачалася жорсткая бітва з палкамі Булгакава-Голіцы. Чаляднін у бой не ўступіў, а калі ўдар абрынуўся на яго палкі, ад бою ўхіліўся Булгакаў- Голіца. Хітрым манеўрам пад выглядам адступлення Астрожскі ўцягнуў праціў- ніка ў пагоню і вывеў яго пад агонь сваіх замаскіраваных гармат. Пасля гэ- тага ён зноў нанёс ўдар па палках Булгакава-Голіцы, якія былі разгромле- ны, частка воінаў трапіла ў палон. Таксама былі разгромлены і палкі Чалядніна. У рус. войску пачалася паніка. Многія з уцекачоў загінулі ў р. Дняпры і Крапіўне (апошняя была запруджана целамі). Месца бітвы бы- ло ўслана забітымі. Дакументальныя звесткі пра страты супярэчлівыя: паводле рус. летапісаў, хронік і звестак С. Гер- берштэйна, страты рус. войска склалі каля 40 тыс. чалавек забітымі. У палон трапілі Булгакаў-Голіца, Чаляднін і яшчэ 8 ваяводаў, 17 інш. военачальнікаў, 2 тыс. «дзяцей баярскіх» і больш за 2 тыс. воінаў. Пераможцам раздалі 20 тыс. трафейных коней і палавіну абозу. Васіль III заявіў, што для яго тыя, хто трапіў у палон, мёртвыя. Дзесяткі гадоў заста- валіся палонныя ў Вільні і ў розных гас- падарскіх дварах і валасцях. Чаляднін памёр у Вільні праз некалькі гадоў, Бул- гакаў-Голіца вярнуўся на радзіму ў 1552. А. б.— адна з буйнейшых бітваў на тэр. Еўропы ў пач. 16 ст. Перамога ў ёй дала магчымасць вярнуць захопленыя праціўнікам Дуброўну, Мсціслаў і Кры- чаў. Смаленск узяць не ўдалося, аднак пасля бітаы да 1518 не адбывалася ўвар- ванняў маскоўскіх войск на Беларусь (за выключэннем асобных набегаў). Апі- санне бітвы з вершаванымі ўстаўкамі, прысвечанымі ёй, змешчана ў хроніцы М. Стрыйкоўскага. Пра бітву была скла- дзена бел. гістарычная песня, якая пра- слаўляла князя Астрожскага. На тэму А. б. ў 1520—30 напісана батальная карціна (аўтар невядомы; зберагаецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве) — пер- шая ва Усх. Еўропе. На ёй паказаны адзін з эпізодаў бітвы, намаляваны Астрожскі, дзяржаўны сцяг ВКЛ з выя- вай «Пагоні» і баявыя сцяжкі-вымпелы АРШАНСКАЯ БІТВА 1514 г
188 АРШАНСКАЯ бел. воінаў з чырвонай паласой на белым полі, якая перакрыжавана каля дрэўка другой чырвонай паласой. Літ.: Карамзмн Н. М. йсторня госу- дарства Росснйского. Спб., 1898. Т. 7. С. 55— 56; Соловьёв С. М. Йсторня Росснн с древнейшнх времён. М., 1960. Кн. 3. С. 245— 246; 3 н м н н А. А. Россня на пороге нового временн. М., 1972. С. 166—167; Г е р б е р ш- т е й н С. Запнскн о московскнх делах. Спб., 1908. С. 18—19; К о г 2 о п Т. Вгіе]е л'одеп і у/о]5коу/о8сі уі Роізсе. 2 Ь^о» еіс., 1923. Т. 1. 8. 258—259; Еагуз йхіе]оАУ у/о^коууозсі роЕкіеі <1о гокп 1864. ^агз- галуа, 1965. Т. 1. 8. 333—336; 8ігу]кош5- к і М. КгопІка Рокка, Ьііе^кка, 2т66гка і ^згувікіе) Кпзі. ХУагзхалуа, 1846. Т. 2. 8. 378—384; Ко1апко\у$кі Ь. Роізка Іа^іеііопб^: Огіеіе роіііусгпе. Ь\у6\у, 1936. 8. 204; Грыцкевіч А., Трусаў А. Бітва пад Оршай // Мастацтва Беларусі. 1990. № 8. А. П. Грыцкевіч. АРШАНСКАЯ БІТВА 1564, адбылася ў ходзе Лівонскай вайны 1558—83 у канцы студзеня ці пач. лютага паміж авангар- дам войска Маскоўскай дзяржавы на чале з ваяводам П. Серабранам і атрадам войска ВКЛ на чале з Ф. Кмітам- Чарнабыльскім і Ю. Осцікавічам. Гру- поўка рус. войск (паводде «Хронікі поль- скай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» М. Стрыйкоўскага, 50 тыс. чалавек) паспешна адступіла: яе камандаванне па- лічыла, што ў бой уступілі асн. сілы ВКЛ, якія нанеслі паражэнне другой грўпоўцы рус. вонск у Ульскай бітве 1564. У выніку гэтай бітвы і бітвы на Уле на 1-м этапе вайны была адноўлена ваенная раўнавага паміж ВКЛ і Маскоў- скай дзяржавай. АРШАНСКАЯ ЖАНОЧАЯ НАСТАЎ- НІЦКАЯ СЕМІНАРЫЯ, сярэдняя спец. навуч. ўстанова для падрыхтоўкі настаў- ніц пачатковых нар. вучылішчаў. Існава- ла ў 1911 —19. Яе адкрыццё было прымеркавана да 50-гадовага юбілею адмены прыгоннага права (1861). Пад- парадкоўвалася папячыцелю Віленскай навучальнай акругі. Тэрмін навучання 4 гады. Мела падрыхтоўчы клас і ўзор- нае пачатковае вучылішча, у якім семіна- рысткі праходзілі практыку. У 1914/15 навуч. годзе ў падрыхтоўчым і 3 класах семінарыі навучалася 113 выхаванак, у пач. вучылішчы — 27 вучняў; на ўтры- манне семінарыі і вучылішча дзяржава выдаткоўвала 31,8 тыс. руб., губернскае земства — каля 2,6 тыс. руб. Вывучаліся прадметы: закон божы, рус. мова і л-ра, царк.-слав. мова, педагогіка, псіхалогія, матэматыка, гісторыя, геаграфія, прыродазнаўства, фізіка, графічныя мас- тацтвы (чыстапісанне, маляванне, чарчэн- не), ручная праца, рукадзелле, спевы і музы- ка, методыка навуч. прадметаў, сельская гаспадарка, фізічныя практыкаванні і інш. Да 1917 царк.-слав. мова выключана з пра- грамы, скарочана праграма Закону Божага. Дырэктар семінарыі У. I. Андрыянаў, на- стаўнікі Н. А. Крэсціянава (рус. мова і л-ра), Г. В. Малаха (матэматыка), М. А. Васільева (гісторыя і геаграфія), Т. У. Лазарава (прыродазнаўства і фізіка), П. Я. Лазараў (графічныя мастацтвы) і інш. Сярод іх — выпускнікі Маскоўкага ун-та, Пецярбургскіх жаночых вышэйшых курсаў, Маскоўскага Строганаўскага прамысл.-мастацкага вучы- лішча і інш. У ліп. 1917 семінарыя рэарганізавана ў сярэднюю пед. навуч. ўстанову для асоб абодвух полаў. 3 1918 рыхтавала выкладчыкаў для 1-й ступені адзінай прац. школы. У 1919 пераўтворана ў 3-гадовыя пед. курсы. Г. Р. Сянькееіч. АРШАНСКАЯ ПАВЯТОВАЯ КАНФЕ- РЭНЦЫЯ СЯЛЯН 1906. Адбылася ў снежні 1906 у адной з вёсак Аршанскага павета. Склікана Магілёўскім акруговым камітзтам РСДРП сумесна з аршанскімі арг-цыямі РСДРП і эсэраў з мэтай згур- тавання сялян на антыўрадавай і анты- памешчыцкай платформе напярэдадні выбараў у II Дзярж. думу. Прысутні- чала прыблізна 8 дэлегатаў ад 4 валас- цей. Дэлегаты адзначалі складанасць паліт. сітуацыі на вёсцы: з аднаго боку, функцыяніруюць гурткі, створаныя са- цыял-дэмакратамі і эсэрамі, з другога — чарнасоценныя арг-цыі Саюза рускага народа. Паміж імі ішла барацьба за ўплыў на сялян. Перадвыбарная кампа- нія абвастрыла размежаванне вёскі на правую меншасць. што падтрымлівала самадзяржаўе, і левую большасць, якая выступала супраць царызму. Канферэн- цыя з рэвалюцыйна-дэмакратычных па- зіцый ацаніла значэнне Дзярж. думы як органа, які дапаможа народу згуртавацца ддя далейшай барацьбы. Дэлегаты пад- трымалі план сумесных дзеянняў левых сіл (сацыял-дэмакратаў і эсэраў) на ва- ласных, павятовых і губернскіх выбар- чых сходах. Канферэнцыя сведчыла пра свядомыя адносіны перадавой часткі сялянства да паліт. жыцця. Літ.: К о р о л ь А. С. Большевнкн Белорус- свв в революцнн 1905—1907 годов. Мн., 1986. С. 160—161. 3. В. Шыбека. АРШАНСКАЯ ПРАВІНЦЫЯ, адм.-тэр. адзінка ў 1772—77 у Магілёўскай губ. Цэнтр — г. Орша. Паводде ўказа ад 9.10.1772, узначальвалася ваяводам, пры якім дзейнічала правінцыяльная канцы- лярыя (20 чал.). Прыблізная пл. 954 690 дзес., колькасць падатковага насельніцт- ва 205 350 чал. (1774). 3 1773 падзя- лялася на паветы Аршанскі, Дубровен- скі і Сенненскі, у якія ўваходзілі 89 сёл, 1922 вёскі, 23 мястэчкі, 45 манастыроў. На тэр. А. п. размяшчаліся 6 старостваў (самыя вялікія з іх Бабінавіцкае і Ця- ложскае), найбуйнейшыя ва Усх. Бела- русі магнацкія ўладанні — Дубровен- скае, Копыскае, Любавіцкае (цяпер тэр. РСФСР) графствы і інш. Правінцыя скасавана ў 1777 у адпаведнасці з «Устанаўленнямі для кіравання губерняў Усерасійскай імперыі» (1775). Кр.: ПСЗ. Собр. 1-е. Спб., 1830. Т. 19, № 14014. Літ.: Жуковнч П. М. Управленне н суд в Западной Росснн в царствованне Екатернны II // Журн. Ммн-ва народного просвеіцення. 1914. Ч. 49, № 2. г Я. К. Анішчанка. АРШАНСКАЯ РАБОЧАЯ АРГАНІЗА- ЦЫЯ 1898—1900. Утвораны ў асяроддзі рамесных рабочых у канцы 1898 пад уплывам агітацыі высланых з Віцебска сацыял-дзмакратаў. Мела стачачную касу і падп. бібліятэку (каля 80 выдан- няў РСДРП, Бунда, беластоцкай «Групы рабочых рэвалюцыянераў», «Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі» і інш.). Пад уплывам яе агітацыі ў снеж- ні 1898 на працягу 5 дзён баставалі 14 рамесных рабочых, якія дабіліся ска- рачэння рабочага дня да 13 гадзін. Вяс- ною і летам 1900 адбыліся 4 эканам. забастоўкі ў рамесных майстэрнях — кравецкай, шавецкай, сталярнай і ша- пачнай. У крас. 1900 у Оршы распаў- сюджваліся першамайскія лістоўкі, у жніўні — паліт. адозва групы «Паўднёвы рабочы» (Екацярынаслаў) «Да ўсіх ра- бочых і работніц Расіі» (перадрукаваная ў № 1 газ. «Нскра», 1900). 6.9.1900 арг-цыя разгромлена паліцыяй. У якасці абвінавачаных да следства прыцягнуты 22 чал. Літ.: Б н ч М. О. Рабочее двнженне в Бело- русснн в 1861 —1904 гг. Мн., 1983. С. 130— 131. г М. В. Біч. АРШАНСКІ Барыс Эмануілавіч (1884, г. Гарадок — 1937), парт. і дзярж. дзеяч БССР. Працаваў пераплётчыкам у Гарад- ку. 3 1903 чл. Бунда, з 1918 чл. КПСС. 3 1913 у Пецярбургу, супрацоўнічаў у нелегальным друку, вёў рэв. работу, за што неаднаразова быў арыштаваны і зня- волены ў турму. У 1918 сакратар Ві- цебскага губкома РСДРП(б), чл. Віцеб- скага губ. Савета. У 1919 на падп. рабоце ў Літве. 3 1920 нам. старшыні выканко- ма Мінскага гар. Савета, нарком працы БССР. У 1925—26 рэдактар газ. «Ка- стрычнік» (на яўр. мове), нам. заг. агіт.- прапагандысцкага аддзела ЦК КП(б)Б. 3 1927 на парт. рабоце ў Свярдлоўску. 3 1929 заг. яўр. сектара АН БССР. Адзін з рэдактараў і аўтар прадмовы зб-ка дакументаў «1905 год у Беларусі» (1926). Чл. і кацд. у чл. Цэнтр. Бюро КП(б)Б у 1921—22, канд. у чл. ЦК КП(б)Б у 1927—30. Чл. ЦВК БССР у 1920—26. У 1937 незаконна рэпрэсіраваны і рас- страляны. Рэабілітаваны пасмяротна. , Э. А. Карніловіч. АРШАНСКІ Ілья Рыгоравіч [1846, Екацярынаслаў, цяпер Днепрапят- роўск — 5(17).9.1875], рускі гісторык, юрыст, публіцыст. Скончыў Новарасій- скі ун-т у Адэсе (1869). Супрацоў- нічаў у перыяд. выданнях «Новое время», «Неделя» і інш. Аўтар прац «Даследаванні па рускім праве сямей- ным і спадчынным» (1877), «Даследа- ванні па рускім праве звычайным і шлюб- ным» (1879), «Даследаванні па рускім праве» (1892). Упершыню грун- тоўна прааналізаваў рус. заканадаў- ства ў адносінах да яўрэяў, гісторыю і тагачаснае становішча яўрэйскага на- сельніцтва Рас. імперыі, у т. л. на Бе- ларусі: арганізацыю рэліг. побыту, сямей- ныя адносіны, эканам. жыццё, рэкруц- кую павіннасць, узаемаадносіны з ула- дамі і інш. Те.: Еврен в Росснн: Очеркн н нсслед. Спб., 1872; 2 нзд. 1877; Русское зако- нодательство о евреях: Очеркм » нсслед. Спб., 1877. Літ.: Моргулнс М. Г. й. Г. Ор- шанскнй н его лмтературная деятельность. Спб., 1901. С. А. Кузняева. АРШАНСКІ ЕЗУІЦКІ КАЛЁГІУМ. каталіцкая навучальная ўстанова. якая
189 АРШАНСКІ ізейнічала ў г. Оршы ў 1612—1820. Ство- эана ў выніку фувдацыі караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III Вазы, які су- уіесна з канцлерам ВКЛ Л. Сапегам і ксяндзом Лаўрэнціем у 1609 распраца- ваў план яе стварэння, а ў 1610—II па- дараваў аршанскім езуітам 210 валок зямлі з прыгоннымі сялянамі вёсак Цян- кі, Князі, Крыніцы, Чгрніца, Чабаданы, Чално, а таксама зямельныя надзелы ў горадзе для будаўніцтва касцёла, калегіу- ма і ніжэйшых школ. Апошняя фунда- цыя зацверджана соймам у 1616. У 1616 езуітам падараваны маёнтак Фашчаўка (больш за 2 тыс. сялян), а ў 1621 для будаўніцтва касцёла ім быў адведзены ўчастак лесу працягласцю 7 вёрст па Дняпры (у бок Смаленскай пушчы). У 1634 кароль Уладзіслаў IV падарыў калегіуму в. Дуброўна, а аршанскі про- башч Ян Франчкевіч — сваю юрыдыку ў Оршы. У 1712 ад рэчыцкага падчашніка да езуітаў перайшоў фальварак Мі- куліна з 2 вёскамі. Аршанскі староста Аляксандр Сапега «для памнажэння сла- вы божай» падарыў свае спадчынныя ма- ёнткі Зайчонкі і Хролы, а аршанскі пісар I. Г. Падбярэскі «для прапаганды ка- таліцкай веры» ў 1742 — маёнтак Жа- лезнік. Валоданні калегіума павялічвалі- ся і за кошт куплі: у 1623 за 6500 злотых набыты маёнтак Пагост, фальварак По- чап. У падатковым рэестры Аршанскага пав. 1772 як уладанні аршанскіх езуітаў вызначаны і маёнткі Гразівец, Гародня і Ламачын у ваколіцах Оршы. Прыбыткі калегіума раслі таксама за кошт ліх- вярства. Кароль надзяліў езуітаў манаполіяй на адукацыю шляхетнай моладзі ў горадзе і ва ўсім Аршанскім пав. Калегіум са- дзейнічаў пашырэнню ўплыву каталіцкай царквы на Беларусі, перашкаджаў раз- віццю ідэй вальнадумства. Адначасова садзейнічаў сцвярджэнню і развіццю еўрапейскай сістэмы адукацыі. 3 1618 тутпрацавала школа граматыкі, з 1623— паэтыкі. 3 1634 выкладалася рыторыка, з 1696 логіка, з 1724 філасофія. У 1634 адкрыты 2 бурсы: музычная і для шля- хетнай моладзі са збяднелых сем’яў. У 1655 у сувязі з распачатай паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай вайной (1654— 67) калегіум на 9 гадоў спыніў сваю дзейнасць. У 1680 пажарам зні- шчаны пабудовы калегіума. На працягу наступных трох гадоў адбудаваны новыя памяшканні. Тут быў створаны «Аршан- скі кодзкс». Пасля ўключэння Аршан- скага пав. ў склад Расійскай імперыі (1772), насуперак буле рымскага папы Клімента XIV (1773) аб роспуску ордэна езуітаў, калегіум працягваў сваю дзей- насць да 1820. Літ.: Мвтрошенко й. Я. Незуяты в восточной частв Белоруссян с 1579 по 1772 год // Полоцко-Ввтебская старнна. Внтебск, 1912. Вып. 2; Демьяновнч А. Незунты в Западной Росснн в 1569—1772 гг. Спб., 1872; Заі^зкі 81. Зехцісі » Роізсе. Кга- кб», 1908. 8. 199; Ведпагакі 8. ІІра- <1ек і о<Ігодгепіе зхкоі іегшскісЬ » Роізсе. Кгакб», 1933. 8. 98. Т. Б. Блінова. АРШАНСКІ ЗАМАК. Існаваў у 14— 17 ст. Размяшчаўся ў сутоку Дняпра і Аршыцы на месцы гарадзішча 11 ст. Му- Аршанскі замак. Малюнак з карты 16 ст. раваны 5-вежавы замак узводзіўся з 1398 па 1407 мясц. насельніцтвам пры ўдзеле майстра-муляра з Крулеўца (Кё- нігсберга). Па эканам. і паліт. прычынах быў не да канца змураваны і ў 15 ст. дабудаваны з дрэва. Падмурак сцен і вежаў замка стаяў на вапнавай падушцы, меў вышыню каля 1 м і быў складзены з валуноў сярэдніх памераў. Сцены зроблены ў тэхніцы «паласатай муроўкі», дзе рады падагнаных валуноў выраўна- ваны радамі буйнапамерных цаглін. Сістэма цаглянай муроўкі «балтый- ская» — чаргаванне 2 рубаў і 1 старча- ка, што дае магчымасць датаваць А. з. канцом 14 — пач. 15 ст. і дадаткова пацвярджае пісьмовыя сведчанні пра тагачасныя будаўнічыя работы. Паводле пісьмовых крыніц 16—17 ст. уваход у за- мак з 3 быў праз мост, перакінуты цераз роў, які жывіўся вадою Аршыцы. У 1560 2-ярусная драўляная замкавая брама на мураваным фундаменце мела сістэму запорных канструкцый. Унізе брамы стаяла вял. бронзавая гармата, другая невялікая жалезная гармата зна- ходзілася на 2-м паверсе. Брамны праём зачыняўся «ўзводам» — пад’ёмным мос- там. Праслам сцяны брама злучалася з 2-яруснай, напалову «мурам абмурава- най» вежай, што знаходзілася злева. Тут стаяла невялікая гармата. Далей мур ішоў на У і ўпіраўся ў трэцюю вежу, да ўзроўню 2-га яруса мураваную, а вышэй зробленую з дрэва. Ніжнюю частку яе займаў цэйхгауз, дзе было 33 гакаўні- цы, 20 аркебузаў, 3 невялікія жалезныя гарматы, старасвецкі жалезны «кнй ку стрелбе», запас гарматных ядраў, куль, свінец, порах, салетра, сера, кнаты і інш. На беразе Дняпра размяшчалася чацвёр- тая 2-павярховая вежа з гарматай. Пад мураванай сцяной знаходзіўся «тайннк деревянный, фундованный для воды у Днепр». Па краі высокага правага берага Дняпра ішла сцяна да 5-й вежы. На версе прасел замкавых сцен, на кансольных бэльках была зроблена баявая галерэя — «обланкн», дзе стаялі гарматы, тут жа бліжэй да брамы вісеў «звон велнкмй з клепалом», у які званілі «на трывогу». У нутры замка, ушчыльную да мураваных сцен, прымыкала 101 драўляная гародня, дзе ў ваенны час мелі «клетн на своё схо- ванье часу потребы» і свайго скарбу гараджане, шляхта і сяляне замкавай воласці. Перыметр мураванага замка складаў 354 м. У канцы 16 ст. А. з. яшчэ не быў дабудаваны. Маскоўскі дзяк Тры- фан Карабейнікаў, праязджаючы ў сту- дзені 1593 праз Оршу, адзначаў; «Горо- док Орша каменный, стонт на реке Непре на берегу с Лнтовской стороны, а верхней бой на стене н на башнях деревяной». У 1594 кароль Жыгімонт III абавязваў аршанцаў драўляныя «бланкм на стене замковой от Пршнцы оправлять н знову заробнтн, кгды опадуть». Замак дагляда- лі сяляне замкавай воласці, яны разам з гараджанамі рамантавалі мураваныя і драўляныя сцены, папраўлялі мост перад замкам і замкавы стаў. У 1529 да іх былі далучаны людзі з Гродзеншчыны — Васілішак, Дубічоў, Астрыны і з воласці Любашанскай на Магілёўскім Падня- проўі. Паводле «Уставы повннностей» за 1560 мяшчане-аршанцы абавязваліся «в замку одну стену оправоватн н перед замкам мост будаватн, стацею послам н гонцам даватн, а подводные пенязл... даватн н сторожу замковую полннтн». Акрамя таго, унутры замка з боку Аршы- цы яны «воддуг стародавнего звычаю» будавалі гародні, падтрымлівалі ў добрым стане тайнік да вады, капалі яму пад пад’ёмным мостам — «узводам», давалі 2 начных вартаўнікоў і «воротного меркуля водлуг старого звычаю». Як і ў кожным парубежным замку, мясцовыя пушкары займаліся рамонтам і вырабам ручной агнястрэльнай зброі і пораху. Пасля 1620 А. з. быў цалкам дабудаваны з каменю («камень днч до зубцоў»). Зубцы, відаць, былі з цэглы. Вышыня замкавых муроў да зубцоў была не аднолькавай: з небя- спечнага «прыступнага» боку — з Пн і 3 да 8 м, з бакоў, абароненых рэкамі і высокім берагам,— 5,3 м, шырынёю сця- на замка была «в сажень» (каля 2 м). А. з. шмат разоў падвяргаўся аблогам. У 1500 яго занялі і 3 гады ўтрымлівалі войскі Рус. дзяржавы. У 1507 і 1519 аблогі паўтарыліся. Доўгую аблогу замак паспяхова вытрымаў у 1562—64. Восен- ню 1654 А. з., які незадоўга да гэтага перажыў 2 пажары, быў узяты рус. войскамі. У снежні 1654 войска Радзі- віла авалодала замкам і ўтрымлівала да 11.5.1655. Пазней рус. стольнік 3. Ф. Ляонцьеў зноў заняў яго і ўтрым- ліваў да канца вайны Расіі з Рэччу Пас- палітай 1654—67. Пасля гэтых падзей замак прыйшоў у поўны заняпад і паз- ней не выконваў сваіх абарончых функцый. Літ.: Полное собранне русскнх летопнсей. М.; Л., 1975. Т. 32. С. 66, 72, 145, 147; Поасафовская летопнсь. М., 1957. С. 180— 181; Документы Московского архнва Мннн- стерства юстнцнм. М„ 1897. Т. 1. С. 123— 130; Второе хожденне Тряфона Коробейнн- кова // Чтенмя в О-ве нсторнн н древностей Росснйскнх. 1887. Кн. 1. С. 5. М. А. Ткачоў. АРШАНСКІ КАМІТЭТ ГРАМАДСКАЙ БЯСПЕКІ. Дзейнічаў у Оршы і паве- це ў 1917—18. Утвораны 6(19).3.1917 на надзвычайным пасяджэнні гар. думы ра- зам з прадстаўнікамі розных слаёў насельніцтва і садцат гарнізона. У к-т уваходзілі: I. А. Стратаповіч (старшы-
190 АРШАНСКІ ня), палкоўнік П. П. Ваксмут (тава- рыш старшыні), члены — I. С. Зархі (адзін з кіраўнікоў яўр. клерыкальнай арг-цыі), бундавец Г. А. Жураў, эсэр Г. Філіпаў, прадстаўнікі ад Усерас. зем- скага саюза, Усерас. саюза гарадоў і інш. Выдаткі на ўтрыманне к-та ўзяла на ся- бе гар. дума. К-т падтрымліваў Ча- совы ўрад, выступаў за бурж.-дэмакр. свабоды, за адзіную рэспубліку ў межах б. Рас. імперыі. Меў элементы ўлады. 7(20).3.1917 пачаў фарміраванне мілі- цыі: ліквідаваў паліцэйскае ўпраўленне, назначыў начальніка і 3 камісараў мі- ліцыі, фарміраваў інш. кадры. Спрыяў адпраўцы на фронт паліцэйскіх чы- ноў. Праводзіў сумесныя пасяджэнні з гар. думай, харч. к-там, Аршанскім Саветам для выпрацоўкі рашэнняў па важных праблемах жыцця горада і паве- та. У сувязі са складаным харч. ста- новішчам к-т на працягу сак.—мая 1917 прыняў шэраг пастаноў аб рэкві- зіцыі часткі харч. запасаў, млыноў, аўтамабіляў і інш. 3 умацаваннем улад- ных урадавых структур, пашырэннем дзейнасці Савета роля к-та слабела. Пасля перавыбараў гар. думы ў ліп. 1917 к-т спыніў існаванне, часткова яго функцыі перайшлі да камісіі грамад- скай бяспекі пры думе. 30.10(12.11). 1917 на надзвычайным пасяджэнні ду- мы выбраны новы склад к-та як ча- совага органа для процідзеяння захопу ўлады няўрадавымі структурамі і пад- трымкі ў горадзе грамадскага парадку. У к-т уваншлі Зархі, б. старшыня па- вятовай земскай управы А. В. Сярэбра- нікаў, чл. Аршанскага Савета бунда- вец Ш. М. Пашэрснік, настаўніца М. Л. Антонава і інш. У далейшым склад к-та быў пашыраны. 3 пераходам ула- ды да Аршанскага ВРК, а потым да Савета, к-т знаходзіўся ў апазіцыі да іх, выступаў за перадачу ўлады Устаноў- чаму сходу. У студз.— лют. 1918 пры падтрымцы думы к-т пачаў фарміра- ваць атрад самаабароны, у які запіса- лася каля 200 чал. Каб не дапусціць двоеўладдзя ў горадзе, 24.2.1918 паводле рашэння выканкома Саветв члены к-та былі арыштаваны, аднак праз некаль- кі дзён вызвалены. 3.3.1918 з набліжэн- нем да Оршы герм. войск Савет па- кінуў горад, улада перайшла да гар. думы, к-т аказваў ёй дапамогу ў на- ладжванні грамадскага парадку. 3 пера- ходам улады да Савета (кастр. 1918) ду- ма і к-т распушчаны. П. К. Башко. «АРШАНСКІ КОДЭКС», рукапісны зборнік канца 17 ст. (да 1693). Ство- раны ў Аршанскім езуіцкім калегіуме. Уключае 4 польскія барочныя драмы з бел. інтэрмедыямі, якія ставіліся ў школьных тэатрах у Полацку («Духоў- нае прычасце святых Барыса і Глеба»), Оршы («Слаўная дапамога для Раміра- вай перамогі, учыненая анёльскімі палка- мі»), Навагрудку («Містычнае прычасце ў жалю нявінных Кароля і Фрыдэрыка»), Віцебску («Містычнае вяселле прычасця Генсерыка і Трызімунда»). «А. к.» змя- шчае 7 інтэрмедыйных тэкстаў, дзе адна або дзве асобы гавораць на бел. мове. Захоўваецца ў бібліятэцы імя Асалінскіх у Вроцлаве (Польшча). Літ.: Мальдзіс А. I. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 175— 192. г А. В. Мальдзіс. АРШАНСКІ ПАВЁТ. Існаваў на Бела- русі ў 16—20 ст. Папярэднікам А. п. было Аршанскае (Рошскае) намесніцтва, утворанае ў 1392 пасля прамога падпа- радкавання Воршы (Оршы) вял. князю ВКЛ Вітаўту. Верагодна, яно ўваходзіла ў склад Віцебскай зямлі і падзяля- лася на шэраг валасцей. У 15 — пач. 16 ст. значная іх частка шляхам вяліка- княжацкіх пажалаванняў перайшла ва ўласнасць буйных феадалаў (пераважна праваслаўных князёў). Кн. Друцкія- Пуцяцічы набылі Басею, Горкі, Горы, Шышава, кн. Друцкія-Бабічы — Бруха- ва, Куцейна, Ламачын, Мошкава, Пры- хабы, Судзілавічы, Сялец, кн. Адзінцэ- вічы — Гальцова, Рэпухаў. Воласці Ко- пысь (з Баранню) і Раманава перайшлі да кн. Гальшанскіх. Каталіцкім панам Гаштольдам належаў Шклоў, Глябові- чам — Дуброўна і Расасна. Маёнткам Межава валодаў пан П. Фурс, потым — кн. Заслаўскія. У падпарадкаванні ар- шанскага намесніка да пач. 16 ст. заста- ліся Бабіна, Баева, Дзевіна і Заазер'е. Велікакняжацкай уласнасцю заставаліся Смаляны, пакульу 1543 каралева Бона не прамяняла іх кн. Сангушку. Невядомы ў гэты час статус Любавіцкай вол., якая пазней належала панам Сцяцкевічам- Заверскім. 3 16 ст. пад уплывам Польшчы пачалі ўжывацца тэрміны «павет» ці «ста- роства». Намеснікамі-старостамі А. п. былі князі Ф. I. Заслаўскі (1501—38), В. Ю. Друцкі-Талачынскі (1538—46), А. I. Друцкі-Азерацкі (1546—51, больш верагодна, да сваёй смерці ў 1558), П. Д. Корсак (1559), А. С. Адзінцэвіч (1560—66). Пасля ўключэння Смален- скай зямлі ў склад Расіі А. п. стаў пагранічным і неаднойчы быў тэатрам ваен. дзеянняў паміж войскамі ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы. Так, на працягу 1508—64 рус. войскі 6 разоў захоплі- валі і спусташалі Оршу і яе ваколіцы, тройчы даходзілі да Друцка, двойчы — да Шклова і Копысі. На р. Крапіўна адбылася Аршанская бітеа 1514. Павод- ле адм. рэформы ВКЛ 1565—66, памеры А. п. значна павялічаны. У яго ўвайшлі б. Лукомскае княства з буйным маёнткам Чарэя, Барысаўскае староства (да р. Бя- рэзіна), паўд. частка б. Аболецкага пав. з Алексінічамі, Беліцай і Палоннам, уся тэр. Друцкага княства ад Бабра да Стара- селля, далучаны таксама Магілёўскае староства, Любашанская і ўсх. частка Свіслацкай дзярж. валасцей, шэраг пры- ватнаўласніцкіх маёнткаў уздоўж Дняп- ра (Баркалабаў, Буйнічы, Быхаў, Новы Быхаў) і на 3 ад яго (Цяцерын з Бя- лынічамі, Галоўчын з Княжыцамі). У ва- ен. адносінах шляхецкае апалчэнне (ха- ругва) А. п. падпарадкоўвалася віцеб- скаму ваяводу, буйныя магнаты выстаў- лялі свае атрады асобна. Сцягам А. п. была харугва зялёнага колеру з' вы- явай «Пагоні», аднолькавая з харугвай Віцебскага пав. У канцы 16 — 1-й пало- ве 17 ст. на тэр. павета сфарміравалася латыфундыя паноў Сапегаў, якім нале- жалі частка Лукомскага княства, Чарэя з Худавам, Талачын і Стараселле з вял. часткай Друцкага княства, Цяцерын з Бялынічамі і Круглым, часткі Басеі, Гор, Горак і Шышава, Аршанскае і Магілёўскае староствы, Любашанская дзярж. воласць. Буйнымі землеўладаль- нікамі былі кн. Галоўчынскія (Галоўчын, Княжыцы, Новы Быхаў), Друцкія (ч. Друцка, Горы, Саколіна), Зіноўевічы (Беліца), Лукомскія (ч. Лукомля, Мя- лешкавічы, Шчыдуты), Сангушкі (Абольцы, Брухава, Крупкі, Смаляны), Сцяцкевічы-Заверскія (Баркулабаў, Лю- бавічы, Расасна, Чаркасаў), паны Глябо- вічы (Беліца, Дуброўна, Расасна), Радзі- вілы (Барысаўскае староства, Барань, Копысь, Раманава), Хадкевічы (Бобр, Быхаў, Шклоў). Акрамя таго ў А. п. налічвалася некалькі дзесяткаў дробных маёнткаў мясц. шляхты. На тэр. павета здаўна існавалі праваслаўныя манастыры Чарэйскі Святатроіцкі і Магілёўскі Пя- чэрскі. У 1620-я г. ў адказ на каталіцкую экспансію створаны Куцеінскі (каля Ор- шы), Буйніцкі і Баркулабаўскі права- слаўныя манастыры. Адначасова ўзнікалі (пераважна ў маёнтках магнатаў) ката- ліцкія касцёлы і кляштары. Так, Сапегі заснавалі каталіцкія кляштары ў Быхаве (каля 1620), Бялынічах (1623), Чарэі і Беліцы. З’явіліся каталіцкія кляштары і ў Оршы: базыльянскі (1642), дамінікан- скі (1650), бернардзінскі (1653). 3 канца 16 ст. існаваў кляштар у Лукомлі, з 1653 —у Чавусах. Касцёлы ўзніклі ў большасці мястэчкаў, што дазволіла стварыць у складзе Віленскага біскупства асобны Аршанскі дэканат (ахопліваў А. п. і суседні Мсціслаўскі пав.). Быў заснаваны і Аршанскі езуіцкі калегіум з вял. зямельнымі ўладаннямі. Да езуіцка- га калегіума ў Вільні перайшоў ад Са- пегаў маёнтак Пачаевічы. Да пач. 17 ст. найбуйнейшым горадам павета стаў Ма- гілёў, які ў 1561 атрымаў права на вой- таўства (гар. кіраванне), а ў 1577 поў- нае самакіраванне — магдэбургскае пра- ва і герб. Такімі ж правамі карысталіся Барысаў і Орша (з 1620). Гандлёва- рамеснымі цэнтрамі павета былі пры- ватнаўласніцкія мястэчкі Бобр, Быхаў, Бялынічы, Галоўчын, Горы-Горкі, Ко- пысь, Лукомль, Раманава, Стараселле, Талачын, Шклоў, пазней Крупкі, Хало- пенічы, Чавусы. Пасля адм. рэформы ВКЛ 1565—66 пасады старосты займалі Ф. Кміта-Чарнабыльскі (1566—87), А. I. Сапега (1588—1611), А. Д. Сапега (1613—35), Р. Ю. Друцкі-Горскі (1635—50) і яго сын М. Друцкі-Горскі (1650—51), К. Л. Сапега (1651—56); падстаростамі былі В. Цяпінскі (1578), П. Кубліцкі (1599), А. Падбярэзскі (1614), Я. Друцкі-Любецкі (1625— 34), П. Галімскі (1651); павятовымі маршалкамі — П. Ю. Друцкі-Сако- лінскі (1569—75), Ц. Ю. Друцкі- Саколінскі (1575—85), Р. Падбярэзскі (з 1585), Б.А. Лукомскі (1591), М.Друц-
191 АРШАНСКІ ц-Саколінскі (1591 — 1605), Я. Друцкі- 'орскі (1605—19), Я. Курч (1619), Сангушка (1620), Я Ю. Друцкі- ?аколінскі (1622— 48), П. Галімскі (1653); павятовымі харунжымі — Я. В. Сцяцкевіч-Заверскі (1629—31), •О Горскі (1639), С. Галоўчынскі (1640—44), М. Галоўчынскі (1644— 58),'земскімі суддзямі — Б. А. Лукомскі (1580—91), А. В Варапай (1599— 1615), I. Б. Лукомскі (1620—25), Я Це- канавецкі (1635), М. Баратынскі (1638— 42). Паўд. частка А. п. была арэнай эаявых дзеянняў казацкіх загонаў С. На- півайкі (1595) і т. зв. «вайны за Мала- росію» (з 1648). У 1654 амаль увесь павет заняты рус. войскамі і заставаў- ся ў іх руках да 1660—61. У 1655 каля мяст. Шапялевічы рускія раэбілі войска ВКЛ. У 1660 на р. Бася адбылася біт- ва, у якой войска ВКЛ на чале з Сапе- гам і Чарлецкім разбіла маскоўскае войска кн. Далгарукава. Вайна прычыні- ла А. п. моцнае спусташэнне. Да канца 17 ст. яе вынікі былі ў асн. пераадолены. З’явіліся новыя кляштары ў Дуброўне (1674), Галоўчыне і Княжыцах (1681), Оршы (1680, францысканскі). Колькасць касцёлаў у межах А. п. да 1669 дасяг- нула 17. Да канца 17 ст. старыя магнац- кія латыфундыі ў асн. распаліся, за выключэннем уладанняў Сапегаў, якія ахоплівалі Стары і Новы Быхаў з Тайма- навам, Баркулабаў з Буйнічамі, частку Галоўчына, Беліцу, Бобр, Горы з Горка- мі, Чарэю з Мялешкавічамі. Частка спадчыны кн. Галоўчынскіх (Галоўчын, Княжыцы) перайшла да Пацаў. Акрамя таго, мелася каля 150 шляхецкіх маёнт- каў (буйнейшыя ўладальнікі Баратын- скія, Галімскія, Кміцічы, Падбярэзскія, Халецкія і інш.) і вял. дзярж. воласці (старостаы) — Барысаўскае, Любавіц- кае, Любашанскае, Магілёўскае, Свіслац- кае. 3 пач. 18 ст. А. п. зноў стаў арэнай ваен. дзеянняў спачатку паміж магнацкі- мі групоўкамі К. Я. Сапегі і Р. Агін- скага (1700), потым паміж войскамі шведскага караля Карла XII і рус. цара Пятра I (1705—08). Адбыліся і ўзбр. выступленні сялян у Дуброўне (1701) і Быхаве (1702). Сярод землеўладальнікаў А. п. ў 18 ст. па-ранейшаму дамінавалі Аўтар карты М Ф.Слірыдонаў
192 АРШАНСКІ Сапегі, у 2-й палове 18 ст. значную маёмасць набылі кн. Агінскія (Барысаў- скае староства, Бобр, Бялынічы, Свіслач, Цяцерын). У выніку 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) большая частка А. п. (да р. Друць) адышла да Расіі, дзе была ўтворана Аршанская правінцыя. Астат- няя частка павета (з цэнтрам у Хало- пенічах) праіснавала да 2-га падзелу Рэ- чы Паспалітай (1793). Тэрыторыя А. п. ў складзе Расійскай імперыі была значна паменшана. Затое на Пн да яго далучы- лася частка Віцебскага пав. (да Лёзна). Паменшаны А. п. у 1772— 96 і з 1802 ува- ходзіў у Магілёўскую, у 1796—1802 — у Беларускую, з крас. 1919 — у Гомель- скую, з ліст. 1920 — у Віцебскую губ. У канцы 19 ст. тэрыторыя А. п. скла- дала 4831,8 кв. вёрст, насельніцтва (без Оршы на 1.1.1896) — 131 297 чал. (64 888 мужчын і 66 409 жанчын), у т. л. 980 дваран, 874 духоўнага звання, 268 ганаровых грамадзян і купцоў, 12 136 мя- шчан, 2911 ваен. саслоўя, 114 055 сялян, 67 інш. саслоўяў; 113 278 праваслаўных, 2120 раскольнікаў, 4876 католікаў, 551 пратэстант, 10 348 іудзеяў, 124 інш. веравызнанняў. У 1917 у складзе павета было 16 валасцей: Бараньская, Высачан- ская, Высоцкая, Дабрамысленская, Ко- ханаўская, Лёзненская, Любавіцкая, Машкоўская, Мікулінская, Новатухін- ская, Руднянская, Серакаратнянская, Смалянская, Старасельская, Старата- лачынская і Хлыстоўская. У 1919 у склад павета перададзены з Сеннен- скага пав. Зарэчнаталачынская і з Го- рацкага пав. Пугляеўская вол., з па- вета ў Віцебскую губ. перададзены Выса- чанская, Дабрамысленская, Лёзненская і Серакаратнянская вол., у Смаленскую губ.— Любавіцкая, Мікулінская, Руднян- ская і Хлыстоўская вол. У 1923 са скасаванага Сенненскага пав. ў Аршанскі перададзены Абчугская, Бобрская, Высо- кагарадзецкая, Какоўчынская і Раснянс- кая вол., праведзена ўзбуйненне валасцей у павеце. У сак. 1924 павет (9 валасцей: Абчугская. Бараньская, Бобрская, Ве- лікасельская, Высоцкая, Коханаўская, Новатухінская, Старасельская і Тала- чынская) увайшоў у склад БССР, дзе 17.7.1924 скасаваны. Яго тэрыторыя ўвайшла ў Аршанскую акругу, акрамя Бобрскай і частак Абчугскай, Веліка- сельскай і Старасельскай вал., якія былі ўключаны ў Барысаўскую акругу. Літ.: Лю&авсквй М. К. Областное деленве н местное управленве Лнтовско- Русского государства ко временн нзданмя первого Лвтовского статута. (М., 1892]; Круталевнч В. А. Адммннстратнвно- террмторнальное устройство БССР. Мн., 1966; Адмнннстратнвно-террвторнальное устройство БССР Справ. Т. 1 (1917— 1941 гг.). Мн., 1985. М /. Камінскі. В. Л. Насевіч. АРШАНСКІ ПАВЯТОВЫ РЭВАЛЮ- ЦЫЙНЫ КАМІТЭТ, часовы рэв. орган па ўстанаўленні Сав. улады і барацьбе з контррэвалюцыяй на тэр. Аршанскага пав. ў 1919—20. Дзейнічаў з 26.10.1919 да лета 1920. Створаны паводле паста- новы Аршанскага павятовага выканкома Савета ў складзе Жалезнякова (стар- шыня), Масюты (сакратар). Ігнацьева, Шыліханава. Павятовы выканком часова быў распушчаны, уся грамадз. і ваен. ўлада перайшла да рэўкома. На тэр. па- вета было абвешчана ваен. становішча. Ваколіцы Оршы ў радыусе 25 вёрст аб’яўляліся ў стане аблогі. Грамадз. і ваен. ўстановы павінны былі выкон- ваць усе загады і распараджэнні рэўкома. У адрозненне ад многіх інш. гарадоў у Оршы працягваў дзейнічаць гар. Савет, праходзілі павятовыя з’езды Саветаў. Пры неабходнасці рэўком умешваўся ў дзейнасць дзярж., ваен. і гасп. органаў, грамадскіх арг-цый, распу- скаў сходы апазіцыйнага характару Разам з надзвычайнай камісіяй арыш- тоўваў прадстаўнікоў апазіцыйных сіл, правёў рэпстрацыю асоб польскай на- цыянальнасці і г. д. П. К. Башко. АРШАНСКІ РАЁН. На ПдУ Віцебскай вобл., пл. 1,7 тыс. км2. Утвораны ў 1924. На 1.1.1990 у А. р. 183,9 тыс. жы- хароў (разам з Оршай), 265 населеных пунктаў, у т. л. горад абл. падпарадка- вання Орша — цэнтр раёна, г. Барань, гар. пасёлкі Копысь і Арэхаўск, 18 сель- саветаў: Андрэеўшчынскі, Барздоўскі. Вусценскі, Высокаўскі, Дубраўскі, Заба- лоцкі, Задроўеўскі, Запольскі, Зубаўскі, Клюкаўскі, Крапівенскі, Межаўскі, Па- нізаўскі, Першамайскі, Пішчалаўскі, Смалянскі, Стайкаўскі, Якаўлевіцкі. Паў- днёвая частка раёна ў межах Аршанска- Магілёўскай раўніны, цэнтральная на Аршанскім узвышшы, паўночная ў Лу- чоскай нізіне. Рака Дняпро з прытокамі Адроў, Аршыца, Лешча, Крапівенка. Найб. азёры Вялікае Арэхаўскае, Дзе- вінскае. Пад лесам 23 % тэр. раёна. Праз А. р. праходзяць чыгункі і аўта- дароп Мінск — Смаленск і Віцебск — Магілёў, чыгункі Орша — Крычаў, Ор- ша — Лепель. Найб. старажытнымі археал. помніка- мі на тэр. раёна з’яўляюцца стаянка канца палеаліту — пач. мезаліту каля в. Берасценава, майстэрня каменнага веку на паўн.-ўсх. ускраіне Оршы, ма- тэрыялы эпохі бронзы ў ніжніх пластах Аршанскага гарадзішча. Жалезны век прадстаўлены помнікамі днепра-дзвін- скай, мілаградскай, штрыхаванай кера- мікі (1-я палова 1-га тысячагоддзя н. э.), банцараўскай (3-я чвэрць 1-га тысячагоддзя н. э.) культур каля вёсак Барадзіно, Барэйшава, Вял. Бабіна, Гараны, Горная Веравойша, Кучына, Ляўкі, Рагозіна, Халмы, Чаркасоеа, Яромкавічы і інш. Частка гарадзішчаў Аўтар март В Л Насввіч
193 АРШАНСКІ і селішчаў жалезнага веку выкарыстоў- валася і ў эпоху Кіеўскай Русі. Матэ- рыялы 9—12 ст. выяўлены на гарадзі- шчы і селішчы каля в. Чаркасова, га- радзішчах паблізу весак Вусце, Ляўкі, Яромкавічы, селішчы каля в. Рагозіна. Самымі шматлікімі з’яўляюцца курган- ныя могільнікі і адзіночныя курганы крывічоў 9—13 ст. Найб. густа яны раз- мешчаны ўздоўж азёр Вялікае Арэхаў- скае, Перавалачна, Карэсіна, дзе пры- блізна пралягаў волак аднаго з адгалі- наванняў шляху з еварагау у грэкі». Курганныя мопльнікі на тэр. раёна да- следаваліся ва ўрочышчах Дубкі (кдзя в. Ларынаўка), Гразівец (каля Оршы), каля в. Чаркасова. Вядомы знаходкі стараж. каменных ідалаў паблізу вёсак Смаляны і Стайкі, у курганах на Пн ад Арэхаўска. Каля в. Дзятлава знаходзіўся Рагвалодаў камень. Да 14—15 ст. ад носяцца пахаванні з каменнымі крыжа- мі, плітамі з выявамі крыжоў і саляр- ных знакаў, культавыя камяні, якія за- фіксаваны на стараж. гарадзішчах (в. Рагозіна), курганах (ст. Хлюсціна), каля в. Гацькаўшчына. Каменныя крыжы выяўлены таксама паміж азёрамі Пера- валачна і Карэсіна, на р. Адроў (каля в. Азярок). Паблізу в. Вялікая Міцькаў- шчына зберагліся земляныя ўмацаванні крэпасці 14—18 ст. Паселішчы гар. ты- пу эпохі Кіеўскай Русі і развітога феа- далізму — гарадзішчы ў Оршы і Копысі. Аршанскае гарадзішча з’яўляецца най- стараж. часткай феад. горада, Копыскае («Пятроўскі вал») —дзядзінец стараж. Копысі 11—13 ст. У 8—9 ст. тэр раёна насялялі ўсх.-славянскія плямены крывічоў, якія з 9 ст. ўваходзілі ў склад Кіеўскан Русі, з 1320-х г. у ВКЛ, з 1569 у Рэч Паспалітую. У 1566—1924 існаваў Ар- шанскі павет. Аршаншчына была скры- жаваннем гандлёвых шляхоў паміж Ра- сіяй, Польшчай, Прыбалтыкай, Украінай. У час рус.-польскай (1654—67) і Паў- ночнай (1700—21) войнаў краю прычы- нены значныя разбурэнні і страты. 3 1772 у складзе Расійскай імперыі. У 1772— 96 і з 1802 у Магілёўскай, у 1796—1802 у Беларускай губернях. У Айч. вайну 1812 разрабаваны і раз- бураны мнопя мястэчкі і вёскі. У крас. 1905 адбылося высіупленне сялян вёсак Сметанка і Ляўкі Горацкага, Вусце і Бабінічы Аршанскага паветаў супраць мясц. памешчыкаў. Сав. ўлада ўстаноў- лена ў ліст. 1917. 3 лют. да кастр. 1918 усх. частка раёна акупіравана германскі- мі войскамі. 3 1919 у Гомельскай, з 1920 у Віцебскай губ. У 1928 у пас. Высокае адбыўся Першы з’езд КПЗБ А. р. утвораны 17.7.1924 у складзе Ар- шанскай акругі (да ліп. 1930). 8.7.1931 да яго далучана частка Коханаўскага р-на. 3 15.1.1938 А. р. у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія знішчылі зут 37,4 тыс. сав. грама- дзян, 19 тыс. ваеннапалонных. На тэр. раена дзейнічалі Аршанскае патрыятыч- нае падполле. Аршанскія падп. рай комы КП(б)Б і ЛКСМБ, партыз. брыгады 1-я і 2-я імя К. С. За- слонава, 16-я Смаленская, 115-я Горац- кая, Багушэўская, «Звязда», імя А. Ф. Данукалава, «Чэкіст», партыз. атрады 5, 10, 20, 112-ы Горацкі, «Трэ- ція». Вызвалены ў канцы чэра. 1944 вой- скамі 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Бел. франтоў сумесна з партызанамі ў ходзе Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944. У гаспадарцы раёна асн. месца займае с.-г. вытворчасць. Тут 23 калгасы, 10 саў- гасаў, птушкафабрыка (1990), якія спе- цыялізуюцца на малочна-мясной жы- велагадоўлі, ільнаводстве, свінагадоўлі, развіта птушкагадоўля, агародніцтва. Найб. буйныя прамысловыя прадпрыем- ствы: кафляны цэх Аршанскага вытв. аб’яднання «Оршабудматэрыялы», цэх Аршанскага з-да лёгкага машынабуда- вання (абодва ў Копысі), Беларуская ДРЭС, філіял Аршанскага льнокамбіната (абодва ў Арэхаўску), камбінат будматэ- рыялаў, з-д жалезабетонных вырабаў (абодва ў в. Андрэеўшчына) і інш. На тэр. раёна Смалянскі саўгас-тэхнікум, Высокаўскае СПТВ, 26 сярэдніх, 7 вась- мігадовых (у т. л. школа-інтэрнат), 11 пачатковых, дзіцяча-юнацкая спарт. і 2 муз. школы, 42 дашкольныя ўстано- вы. Дом піянераў і школьнікаў, 48 клуб- ных і 58 бібліятэчных устаноў, 59 кіна- АРШАНСКІ РАЁН Археалапчныя помнікі 1 Халмы г Помнікі і памятныя мвсцы рзвалюцыйнага руху Помнікі і памятныя месцы, зеязаныя з імёнамі выдат- ных людзей ВІнйс* Рамальдоес Заполм чар* Стар лааах Забалаццв X Чыреонае Вус Ьарсукі ®Дз($бМчы ПрОкшынс & & Помнікі I памят- ныя месцы ваен- на-пстарычных падзем Помнікі ахвярам фашызму Помнікі архітзктуры Музеі Парк* Запаведнікі 4 Вял.Міцькаў- шчына Гацькаўшчына Заслонаўка Яромкавічы Стар. Тарчылава 80 Нучына Сядрычына Грыша Лічбамі на нарце р пазначаны : X® ь он Пугляі Помнікі і месцы. Смаллны Рэпухава Роскі Сяяец Горна звязаныя з па- дзеямі грамадзян -\Лісуны скай вайны . Ьарэйшаеа Белеео БАРАНЬ Помнін і мес-'—*. ЦЫ вязаныя з 3убрэвІЧЫ падзе імі Вяяікам Айчыннам вайны 1941 1945 гг. ўстановак (у т. л. 57 стацыянарных), 6 бальнічных устаноў, 11 урачэбных амбулаторый, 28 фельчарска-акушэрскіх пунктаў. Выдаецца «Аршанская га- зета». У раёне брацкія магілы: чырвонаар- мейцаў, якія загінулі ў грамадз. вайну (в. Роскі Сялец); сав. воінаў і партызан, што запнулі ў Вял. Айч. вайну, у пас. Высокае, вёсках Ацдрэеўшчына, Барань, Белева, Браздзетчына, Вусце, Вусы, Гразіна, Дубраўка, Забалацце, Задроўе, Заполле, Зубава (сярод пахаваных Герой Сав. Саюза К. Я. Анохін), Клюкаўка, Крапіўна, Лісуны, Людкаўшчына, Маш- кова, Межава, Міцькаўшчына, Пагост, Панізоўе, Пішчалава, Пугляі, Роскі Ся- лец, Рэпухава, Смаляны (сярод паха- ваных Герой Сав. Саюза С. М. Міт), Стайкі, Старое Тарчылава, Шыбекі, Юрцава, Якаўлевічы; сав. воінаў, парты- зан і ахвяр фашызму ў в. Агранаміч- ная; ваеннапалонных у в. Вял. Міць- каўшчына; ахвяр фашызму ў г. п. Ко- пысь, весках Смаляны, Стайкі; удзельні- ка Айч. вайны 1812 ген.-маера М. М. Тру- Дзевіна Нлюкаўка^ ,О &. Брухава I Вусы Ніцыіаўшчына 1 2 Людкаўшчына Р'фОі&.Ф 3 БарадзінО Бррздоўка о Засценкі . м * Казяоаічы * ЯкаўАееічы 7. Энц-ыя гісторыі Беларусі. Т.1
194 АРШАНСКІ хачова каля в. Стахоўка, польскага паэта Т. Зана ў в. Смаляны (старыя каталіцкія могілкі). Помнікі двойчы Ге- рою Сав. Саюза С. I. Грыцаўцу (пас. Балбасава), Героям Сав. Саюза К. Я. Анохіну (в. Зубава) і К. С. За- слонаву (в. Забалацце, каля пас. Высо- кае), Я. Купалу (в. Ляўкі), на месцы пер- шага залпа рэактыўных мінамётаў «Ка- цюша» (каля в. Пішчалава), на месцы гібелі падполыпчыкаў (в. Глінішча), партызанам (у в. Сафіёўка і каля яе), сав. воінам (пас. Балбасава), у гонар Аршанскіх падпольных парт. цэнтра і райкома КП(б)Б (в. Гразіна), землякам, што загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Бабінічы, Барздоўка, Дубніцы, Забалац- це, Заслонаўка, Зубава, Пішчалава, Стар, Вусце, на месцы спаленай ням.- фаш. захопнікамі а Бортнікі. Помнікі архітэктуры: руіны замка «Белы Ко- вель» (1-я чвэрць 17 ст.) і кляштар дамініканцаў (2-я палова 18 ст.), цэрк- вы Спаса-Праабражэнская (2-я палова 18 ст.) і Аляксееўская (1864; усе чатыры ў в. Смаляны), Свята-Троіцкая (1-я палова 19 ст^ г. п. Арэхаўск), Петра- паўлаўская (в. Браздзетчына), Пра- чысценская (в. Крапіўна), Уваскрэсення (в. Межава; усе тры 2-й паловы 19 ст.), Іаана Хрысціцеля (в. Пугляі, 1895), Ілынская (а Высокае, мяжа 19—20 ст.), Троіцкая (в. Солаўе, пач. 20 ст.); сядзібы ў вёсках Межава, Юрцава (абе- дзве 19 ст.), Арэхаўск (былая в. Выдры- ца), Берасценева, пас. Высокае (усе тры на мяжы 19—20 ст.), будынкі паштовых станцый 19 ст. ў вёсках Грышаны і За- сценкі на былым шляху Пецярбург — Кіеў. Захаваліся рэшткі паркаў 19 — пач. 20 ст. ў 'вёсках Вусце, Казечкі, Межава, Смаляны, Юрцава, Якаўлевічы, пас. Высокае. Ва ўрочышчы Ляўкі (каля в. Ляўкі), дзе ў 1935 — 41 жыў і працаваў нар. паэт Беларусі Я. Ку- пала, створаны Купалаўскі мемар. запа- веднік «Ляўкі». Сярод ураджэнцаў раёна акадэмікі В. К. Шчарбакоў, М. Ф. Ярмоленка, У. А. Лабуноў, бел. пісьменнікі У. Карат- кевіч, У. Корбан, М. Садковіч, Я. Сіпакоў, А. Стаховіч, нар. артыстка Беларусі С. Ю. Друкер, Героі Сав. Сдюзд М. 1. Альхоўскі, П. А. Дудчык, I. П. Кір- пічоў, С. С. Пустэльнікаў, А. Д. Саля- нікаў, М. Д. Сіянін, I. Я. Сяржан- таў і інш. Літ.: Жмвопксная Россня. Т. 3. Спб.; М., 1882; Дембовецкнй А. С. Опыт опясаняя Могнлёвской губернхк... Кн. 1—3. Могнлёв, 1882—84; Россня: Полное геогр. опнсанне нашего отечества. Т. 9. Спб., 1905; Аршанскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Віцебская вобл. Мн., 1985; Шынкевіч А. М. Ар- шанская даўніна. Мн., 1992. В. М. Ляўко (археалогія), А. М. Шынкевіч. АРШАНСКІ САВЕТ РАБОЧЫХ, САЛ- ДАЦКІХ I СЯЛЯНСКІХ ДЭПУТА- ТАЎ. Працэс утварэння Саветаў у Оршы пачаўся пасля перамогі Лютаўскай бурж.-дэмакратычнай рэвалюцыі [27.2 (12.3). 1917]. Рабочыя некалькіх прад- прыемстваў 3(16) сак. арганізавалі ініцыятыўную групу, якая звярнулася да працоўных горада з заклікам да аб’яд- нання. Сход прадстаўнікоў рабочых, рамеснікаў і служачых 8(21) сак. па- станавіў стварыць Савет рабочых дэпута- таў і выбраў яго часовы выканаўчы к-т (старшыня Мілачкоў). 3 яго дапаМогай не пазней 14(27) сак. створаны Савет рабочых дэпутатаў на драцяна-цвіковым заводзе, які дзейнічаў самастойна да кастр. 1917 (старшыня А. Л. Антонен- каў). У хуткім часе ўзніклі часовы выканком афіцэрскіх дэпутатаў, выбраны на арганіз. сходзе афіцэраў, ваен. чы- ноўнікаў і ўрачоў (старшыня палк. П. Ваксмут), выканком Савета салдацкіх дэпутатаў (старшыня эсэр Я. Філіпаў); на сумесным пасяджэнні афіцэрскіх і салдацкіх дэпутатаў 12(25) сак. вы- браны пастаянны выканком Савета з 7 чалавек. На працягу 7(20) — 14(27). 4.1917 усе выканкомы зліліся і ўтварылі адзіны Савет рабочых, салдацкіх і афі- цэрскіх дэпутатаў (старшыня эсэр Па- мяранцаў), які з 1(14) мая пачаў выда- ваць газ. «Нзвестня Совета рабочнх, солдатскнх н крестьянскмх депутатов Оршанского района». 28.5(10.6).1917 ад- быўся ўстаноўчы з’езд сялянскіх дэпута- таў, на якім у Савет выбраны і яго прад- стаўнікі. 3 таго часу ён называўся Са- ветам рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Аршанскага раёна. 3 часу стварэння Савет знаходзіўся пад уплы- вам меншавікоў, бундаўцаў і эсэраў, падгрымліваў палітыку Часовага ўрада. Савет адыграў важную ролю ў дзмакра- тызацыі органаў мясц. самакіравання, удзельнічаў у стварэнні мясц. міліцыі, к-та грамадскай бяспекі, прафсаюзаў, салдацкіх і зямельных к-таў і інш. грамадскіх арг-цый, прыняў рашэнне пра ўвядзенне 8-гадзіннага рабочага дня. Прадстаўнікі Савета ўдзельнічалі ў рабо- це Першага з’езда ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фрон- ту, I Усерас. з’езда Саветаў рабочых і саддацкіх дэпутатаў 3 (16) .6 — 24.6(7.7). 1917. Летам 1917 у Савеце актывізавалі сваю дзейнасць бальшавікі і інтэрна- цыяналісты ( гл. Бальшавіцкія арганіза- цыі РСДРП). Савет адыграў важную ролю ў мабілізацыі мас на ліквідацыю карнілаўскага мяцяжу: устанавіў кант- роль на тэлефоннай станцыі, сумесна з інш. грамадскімі арг-цыямі стварыў ваен. камісію з 33 чал., якой былі на- дадзены функцыі кіруючага органа па барацьбе з контррэвалюцыяй, горад па- трулявалі салдаты разам з чл. Савета. Восенню 1917 уплыў балыпавікоў у Саве- це ўзмацніўся. У яго ўваходзіла болып за 20 бальшавікоў і інтэрнацыяналістаў, у выканком — 4. Актыўна дзейнічалі ў Савеце балыпавікі I. Р. Дзмітрыеў і А. У. Галкін, якія да гэтага працавалі ў Мінскім Савеце. Аднак і напярэдадні Кастр. рэвалюцыі ў Аршанскім Савеце пераважалі прадстаўнікі дробнабурж. партый, асабліва эсэры. На Другі Усе- расійскі з’езд Саветаў рабочых і сал- дацкіх дэпутатаў Аршанскі Савет паслаў бальшавіка Галкіна і левага эсэра А. П. Карэліна. У сувязі з тым, што бундаўцы, меншавікі і правыя эсэры рэзка адмоўна паставіліся да Кастр. рэвалюцыі, бальшавікі на чале з Дзміт- рыевым 27 кастр. (9 ліст.) пакінулі Савет і сфарміравалі Ваенна-рэвалюцый- ны к-т (ВРК), які абвясціў аб перахо- дзе да яго ўсёй улады. 7—9(20—22). 11.1917 адбыліся перавыбары выканкома Савета, у склад якога ўвайшлі бальша- вікі, эсэры і паалей-цыяністы, старшынёй выбраны эсэр Эйдэлькінд, яго нам.— бальшавік Дзмітрыеў. Аднак паміж аб- ноўленым выканкомам Савета і ВРК іс- навалі непаразуменні. Пасля безвыніко- вай спробы 15(28) ліст.прыйсці да пагад- нення выканком склаў з сябе адказ- насць за дзеянні ВРК. Паступова ўлада перайшла да Савета, ВРК быў скасаваны. У снеж. 1917 —лют. 1918 выканком Савета сфарміраваў аддзелы (зямельны, харчовы, нар. асветы, ваенны і інш.), ствараў атрады Чырв. Арміі, з 7.2.1918 пачаў выдаваць газету (пазней у адпа- веднасці з новай назвай Савета яна назы- валася «Нзвестня Совета рабочнх, крестьянскнх, батрацкнх н красноармей- скмх депутатов Оршанского уезда», паз- ней назва мянялася, з кастр. 1918 «На- бат»). Калі пачалося наступленне гер- манскіх войск, пры выканкоме ўтвораны рэв. штаб па мабілізацыі насельніцт- ва на адпор ворагу. Зах. частка Оршы пэўны час была акупіравана герм. армі- яй, у выніку члены выканкома пакі- нулі горад, улада перайшла да гар. думы. У сак. 1918 выканком вярнуўся ў горад і зноў узяў уладу ў свае рукі. У далей- шым у структуры не раз адбываліся змены. Паводле Канстытуцыі Сацыялі- стычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь 1919 ён называўся Савет рабочых, ся- лянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, паводле Канстытуцыі Беларускай ССР 1937 — Савет дэпутатаў працоўных, па- водде Канстытуцыі Беларускай ССР 1978 — Савет народных дэпутатаў. У 1924—30 Аршанскі Савет з’яўляўся раённым і акруговым, з ліп. 1930 — раённым, з 1938 да акупацыі Оршы ням.-фаш. войскамі (16.7.1941) і пасля вызвалення (27.6.1944) гар. і раённы Саветы. п. К. Вашко. АРШАНСКІ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫ- ЧНЫ КАМГГЭТ БУНДА, мясцовая арг-цыя Усеагульнага яўрэйскага рабо- чага саюза ў Літве, Польшчы і Расіі — нацыянальнай партыі с.-д. кірунку яўрэй- скіх рабочых і рамеснікаў (гл. Бунд). Узнік на пачатку 20 ст. (да 1903; даклад- ная дата стварэння і колькасны склад арг-цыі невядомыя). У рэвалюцыю 1905—07 па шэрагу такіх пытанняў, як байкот Булыгінскай думы, пратэст суп- раць распальвання царскімі ўладамі антысемітызму, стварэнне баявых дру- жын для барацьбы супраць пагромаў, аховы сходаў, мітынгаў і дэманстрацый (гл. Аршанскія выступленні працоўных 1905), дзейнічаў сумесна з Аршанскай арганізацыяй РСДРП і з Аршанскай арганізацыяй эсэраў. Для падрыхтоўкі да святкавання 1 Мая ў пац. крас. 1905 паміж аршанскімі арг-цыямі РСДРП і
195 АРШАНСКІЯ Бунда заключана пагадненне пра сумес- ныя дзеянні. У сярэдзіне крас. к-т пра- вёў 2 першамайскія сходы з удзелам 230 чал., а праз некалькі дзён сумесна з арг-цыяй РСДРП — антыўрадавую дэманстрацыю моладзі. Узначальваў шматлікія выступленні рабочых і рамес- нікаў Оршы з эканам. патрабаваннямі: скарачэння працоўнага дня, павелічэння заработнай платы, паляпшэння ўмоў працы і інш. У кастр. 1905 сумесна з арг-цыяй РСДРП выпусціў праклама- цыю супраць яўрэйскага пагрому ў Ор- шы, у выніку якога загінулі 22 дружын- нікі -— члены Аршанскай, Дубровенскай і Шклоўскай арг-цый Бунда і эсэраў. Бундаўцы Оршы імкнуліся наладзіць кантакты з сялянамі. У вер. 1905 у в. Любавічы Аршанскага пав. распаў- сюджваліся пракламацыі Бунда з заклі- кам да сялян байкатаваць выбары ў Булыгінскую думу. У снеж. 1906 прад- стаўнікі Аршанскага с.-д к-та Бунда прысутнічалі на Аршанскай павятовай канферэнцыі сялян 1906. Звесткі пра дзейнасць бундаўцаў Оршы ў перыяд паміж бурлс-дэмакр. рэвалюцыямі ад- сутнічаюць, магчыма, што іх арг-цыя ў гэты час не існавала. Пасля Лютаў- скай рэвалюцыі 1917 яна адрадзілася, з сак. ўваходзіла ў «аб’яднанку» (гл. Аб'яднаныя сацыял-дэмакратычныя ар- ганізацыі). У першы час мела значны ўплыў у Аршанскім Савеце рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Летам 1917 філіял Аршанскага с.-д. к-та Бунда ўзнік на чыг. станцыі Вярхуціна пад Ор- шай. Як і ўвесь Буцд, к-т рэзка адмоўна аднёсся да Кастр. рэвалюцыі і Сав. улады. У выніку балыпавіцкай прапаган- ды аўтарытэт Бунда сярод яўрэйскага пралетарыяту, у т. л. і ў Оршы, моцна пахіснуўся. У Аршанскай, як і ў іншых арг-цыях Буцда, узмацнілася левае кры- ло, пазіцыі якога наблізіліся да бальша- віцкіх. Вясной 1918 С. X. Агурскі і 3. X. Хайкін стварылі ў Оршы з былых левых бундаўцаў камуніст. ячэйку; ле- там тут існавала яўрэйская камуніст. секцыя, якая на 50 % складалася з былых левых бундаўцаў. У крас. 1919 бундаўцы Оршы правялі мабілізацыю ў Чырв. Армію. Летам 1920 левыя бун- даўцы і яўрэйская камуніст. секцыя Оршы паслалі прывітанне ў адрас 2-га кангрэса Камінтэрна. У 1921—22 А. с.-д. к. Б. распаўся, многія яго члены ўстуггілі ў РКП(б). Літ.: Гл. пры арт. Бунд. М. В. Біч, Э. А. Ліпецкі. АРШАНСКІ САЮЗ ЭСЭРАЎ-МАКСІ- МАЛІСТАЎ. Узнік восенню 1918 пасля ліквідацыі Аршанскага леваэсэраўскага мяцяжу. Аб’ядноўваў некалькі дзесяткаў чалавек. Аснову саюза склалі члены мясц. арг-цыі левых эсэраў. Кіруючы ор- ган — сакратарыят, у які ў 1919 увахо- дзілі В. Бабкоў, I. Петражыцкі, Г. Пу- даеў, А. Цэханоўскі і інш. Саюз вы- ступаў супраць канспіратыўнай, змоўніц- кай дзейнасці, прызнаваў недапушчаль- насць паліт. і эканам. форм звяржэння ўлады РКП(б), якую ён лічыў баявой арганізуючай сілай сусветнага рабочага руху. Эсэры-максімалісты падвяргалі крытыцы палітыку бальшавікоў адносна сялянства, лічылі, што падзел сялян на беднякоў, сераднякоў і кулакоў шкод- ны для сялян. Максімалісты выступалі супраць сацыялізацыі маёмасці. Увахо- дзілі ў Аршанскі Савет рабочых, сал- дацкіх і сялянскіх дэпутатаў, на 6-м з’ездзе якога (12—13.10.1919) сфарміра- валі сваю фракцыю з 4 чал., іх падтрым- лівалі яшчэ 30 дэпутатаў. Гэта фракцыя прайшла і ў выканком Савета ('/ь частка яго членаў). У ліст. 1919 Цэнтр. савет саюза эсэраў-максімалістаў прыняў па- станову аб мабілізацыі ўсіх членаў пар- тыі на франты грамадз. вайны. Аршанскі саюз пасля мабілізацыі колькасна змен- шыўся. У канцы снеж. 1919 ён выступіў у друку з пратэстам супраць арыштаў членаў саюза эсэраў-максімалістаў у Ма- скве. Больш познія звесткі адсут- нічаюць. П. К. Башко. АРШАНСКІ СТАНК АБУДАЎНІЧЫ ЗАВОД «ЧЫРВОНЫ БАРАЦЬБІТ». Заснаваны ў 1900 як механічныя і жа- лезаліцейныя майстэрні, у якіх вырабля- лі халадзільныя чаны, трансмісіі, выкон- валі рамонтныя работы. У 1928 пера- абсталяваны ў механічны і чыгунапла- вільны з-д «Чырвоны барацьбіт», выраб- ляў вентылятары і зап. часткі для с.-г. машын. У Вял. Айч. вайну 1941 —45 раз- бураны ням.-фаш. захопнікамі. У 1945 пачалося аднаўленне. У 1948—60 асвое- ны выпуск ліцейнага абсталявання, ма- шын для тарфяной прам-сці, верты- кальна-свідравальных станкоў. 3 1957 машынабудаўнічы з-д. У 1960 рэканстру- яваны і ператвораны ў станкабудаўнічы з-д. Асн. прадукцыя — плоскашліфа- вальныя станкі высокай і асабліва высо- кай дакладнасці, якія экспартуюцца ў 88 краін (1990), у т. л. ў Аўстрыю, Вялі- кабрытанію, Канаду, Францыю, ФРГ, Японію. Ёсць пункт аховы здароўя, пла- вальны басейн, 2 дашкольныя ўстановы, база адпачынку «Прыазёрны бор». АРШАНСКІЧАСОВЫ ВАБННА-РЭВА- ЛЮЦЫЙНЫ КАМІТЭТ, орган левых эсэраў у Оршы, апазіцыйны Сав. ула- дзе. Створаны 6.8.1918 у час мяцяжу левых эсэраў у горадзе. У яго склад увайшлі: Буевіч (старшыня, б. член вы- канкома Аршанскага Савета, вызвалены мяцежнікамі з астрогу), Беленькі, Русін- Паплаўскі, Петражыцкі, Вульфіус і інш. Пры к-це была створана рэдакцыйная камісія, на якую ўскладалася задача па выпрацоўцы паліт. платформы, распаў- сюджванні друкаванай прадукцыі. Па пытаннях тактыкі і палітыкі члены к-та не мелі адзінства. Найб. правыя элемен- ты (Беленькі, Русін-Паплаўскі) закліка- лі да расправы над кіруючымі работні- камі парт. і сав. органаў, міліцыі, надз ычайнай камісіі, аказання актыўна- га с, праціўлення часцям Чырв. Арміі, якія наступалі на горад; друкавалі і рас- паўсюджвалі адозвы контррэвалюцыйна- га і пагромнага зместу. Памяркоўныя члены к-та (Буевіч, Петражыцкі і інш.) займалі хісткую пазіцыю, выступалі за зрыў Брэсцкага міру 1918, за свабо- ду слова і друку, але не з’яўляліся прыхільнікамі пагромаў, грабяжоў, ак- тыўнага супраціўлення Чырв. Арміі. Пас- ля падаўлення мяцяжу к-т спыніў існа- ванне. Асобныя члены к-та ўцяклі, частка арыштавана і зняволена. У жн. 1919 рэв. трыбунал вынес апраўдальны прыгавор Буевічу, Петражыцкаму, Вульфіусу. Бе- ленькі быў аб’яўлены па-за законам, Русін-Паплаўскі асуджаны на 10 гадоў турмы. П. К. Башко. АРШАНСКІЯ ВЫСТУПЛЕННІ ПРА- ЦОЎНЫХ 1905. Адбываліся пад кіраў- ніцтвам мясц. арг-цый РСДРП і Бунда. У студзені пад уплывам падзей у Пецяр- бургу («Крывавая нядзеля») 350 рабо- чых ткацкай фабрыкі арганізавалі за- бастоўку салідарнасці. У лют. Аршан- ская арганізацыя РСДРП правяла 3 сходкі рабочых, у якіх удзельнічалі 150 чал. У пач. красавіка ў сувязі з падрыхтоўкай да святкавання 1 Мая арг-цыі РСДРП і Бунда заключылі пагадненне пра сумесныя дзеянні. Бун- даўскі к-т у сярэдзіне крас. арганіза- ваў 2 перадмайскія сходы з удзелам 230 чал. Па закліку рабочых раніцай 18.4(1.5).1905 пачалася забастоўка, якая ахапіла шэраг прамысловых і гандлёвых прадпрыемстваў. Каля 400 рабочых выйшлі на вулічную дэманстра- цыю, у ходзе якой гучалі рэвалюц. песні і заклікі. Паводле афіц. звестак, дэман- странты пры сутыкненні з паліцыяй кідалі ў яе камяні, стралялі. У той дзень затрыманы 6, на наступны арыш- таваны 20 чал. 21.4(4.5) пад кіраўніцтвам арг-цый РСДРП і Бунда праведзена антыўрадавая дэманстрацыя моладзі, якая суправаджалася стральбой па паліцыі. Дэманстрацыя разагнана ваен- най камандай, кіраўнікі арыШтаваны. 27.4(10.5) з нагоды вызвалення арыш- таваных удзельнікаў першамайскай дэ- манстрацыі каля турмы праведзена маніфестацыя. У падтрымку рэвалюц. падзей у Адэсе, Лодзі і іншых гарадах 25.6(8.7) арганізавана загарадная ма- соўка з удзелам каля 300 чал., веча- рам у горадзе — маніфестацыя, а 1(14).7 — дэманстрацыя (да 100 чал.), якая суправаджалася стральбой. Арыш- таваны 2 дэманстранты. У памяць забі- тых у Адэсе і Лодзі 5(18).7 арганіза- вана агульнагар. забастоўка пратэсту. На працягу дня не працавалі фабрыч- ныя і рамесныя прадпрыемствы, усе крамы. Каб не дапусціць дэманстрацыі, улады затрымалі на гэты дзень у Оршы паўэскадрона драгун. Адбываліся сутыч- кі з паліцыяй, рабочыя адбйгі арышта- ванага таварыша. Вечарам на акружаным войскам бульвары праведзены мітынг. Рэвалюц. рух у Оршы дасягнуў най- вышэйшага ўздыму ў дні Усерас. Ка- стрычніцкай паліт. стачкі, якая прахо- дзіла пад заклікамі звяржэння самадзяр- жаўя і ўстанаўлення дэмакр. рэспублікі. 11 (24) кастр. забаставалі рабочыя чыг. дэпо. Яны спынілі рух цягнікоў на станцыі, работу тэлеграфа. На чыг. станцыі адбыўся мітынг, ініцыятарам
196 АРШАНСКІЯ якога з’явілася, паводле вызначэння жандараў, «беларуска... гадоў каля 25» (асоба не высветлена). Вакол яе згурта- валася каля 300 чал. Жанчына выступіла з палымянай прамовай. Рабочыя ад- надушна падтрымалі яе заклік «Далоў самадзяржаўеі», не дапускалі да пра- моўцы жандараў і салдатаў, але пад па- грозай прымянення зброі былі вымуша- ны адступіць. Канвой з арыштаванай натоўп суправаджаў да горада, дзе яго сустрэлі папярэджаныя аб падзеях на станцыі гар. рабочыя. На працягу ўсёй дарогі да турмы выказвалася салідар- насць з арыштаванай, гучалі рэв. за- клікі. Ад турмы ўзбуджаны натоўп на- кіраваўся на Пецярбургскую вуліцу, дзе разбіў вокны ў дзярж. установах, у т. л. ў паліцэйскім упраўленні. У сувязі з гэтымі падзеямі ноччу і раніцай наступ- нага дня ў Оршу з Магілёва прыбылі 4 роты салдат на чале з віцэ-іуберната- рам. Не зважаючы на ўгаворы і пагрозы апошняга, рабочыя і служачыя чыгунач- нікі працягвалі баставаць. Аршанская арг-цыя РСДРП выдала пракламацыю з патрабаваннямі васьмігадзіннага рабоча- га дня, павелічэння заработнай платы на 20 %, утварэння камісіі з выбарных ад служачых і рабочых для сумеснага з ад- міністрацыяй вырашэння пытанняў аб звальненні, прыёме на работу і перамя- шчэнні па службе, ліквідацыі пенсіённай касы і вяртання ўзносаў з працэнтамі, увядзення дзярж. страхавання за кошт чыгунак, бясплатнага лячэння, адмены штрафаў, выплаты поўнага жалавання за час забастоўкі, адкрыцця за кошт дарогі навучальных устаноў, бібліятэк, чыталь- няў і інш. Паліт. патрабаванні: свабоды сходаў, саюзаў і арг-цый, слова, друку і стачак, недатыкальнасць асобы і жылля, скліканне ўсерас. з’езда дэлегатаў ад усіх чыгунак з мэтай выпрацоўкі новага па- лажэння аб чыг. рабочых і служачых, скліканне нар. прадстаўнікоў з закана- даўчымі паўнамоцтвамі для выпрацоўкі новых асн. законаў краіны ў інтарэсах працоўных класаў; недатыкальнасць удзельнікаў забастоўкі і поўная амні- стыя ўсім, хто пацярпеў за т. зв. паліт. і рэлігійныя злачынствы; адмена ваен- нага становішча і ўзмоцненай аховы, а таксама смяротнага пакарання. Аднак пад націскам улад чыгуначнікі адмовіліся ад паліт. пунктаў. Пад уплывам выступленняў рабочых 13(26).10 забаставалі вучаніцы жаночай гімназіі, на наступны дзень — вучні гар. вучылішча. Стачка ў Оршы стала ўсе- агульнай. У горадзе і на станцыі што- дзённа праходзілі масавыя мітынгі. Ве- чарам 18(31).10 на працягу 4 гадзін адбывалася дэманстрацыя. На наступны дзень раніцай на Пецярбургскай вуліцы сабраўся мітынг з чырв. і чорнымі сцяга- мі, удзельнікі якога прынялі рашэнне дамагацца вызвалення паліт. вязняў. Уварваўшыся на турэмны двор, вызвалілі вязняў, паднялі іх на рукі і з рэвалюц. песнямі накіраваліся да чыг. станцыі. Дэманстрацыя закончылася каля 19 гадз. 20.10(2.11) у Оршу з чырв. сцягамі прыйшлі каля 300 рабочых Бараньскага металаапрацоўчага завода (гл. Барань- скія выступленні працоўных 1905). На Саборнай пл. яны аб’ядналіся з аршан- скімі дэманстрантамі. Каля гар. управы адбыўся мітынг. Гучалі рэвалюц. прамо- вы і заклікі. Аркестр пажарнікаў выканаў «Марсельезу». Затым з аркестрам і рэва- люц. песнямі каля 3 тыс. удзельнікаў мі- тыніу прайпілі па вуліцах горада. Палі- цыя не ўмешвалася ў падзеі. Аднак пасля спынення забастоўкі мясц. рэакцыйныя сілы, абапіраючыся на дапамоіу ўлад і паліцыі, арганізавалі ў Оршы яўрэйскі пагром. Супраць пагромшчыкаў выступі- лі рабочыя дружыны з Оршы, Шклова і Дуброўны. У няроўным баі загінулі 22 дружыннікі. У іх памяць рабочыя Оршы і Шклова ў ліст. 1905 правялі аднадзённыя групавыя стачкі пратэсту. У 1905 у Оршы, як і ў інш. гарадах Беларусі, узмацнілася барацьба рабочых за паляпшэнне ўмоў працы, скарачэнне рабочага дня, павелічэнне заработнай платы і да т. п. Пад кіраўніцтвам мясц. арг-цыі Бунда ў маі баставалі шчаціншчыкі 2 прадпрыемстваў з патра- баваннем васьмігадзіннага рабочага дня; краўцы — у знак салідарнасці са зволь- ненымі таварышамі; 125 прыказчыкаў дамагаліся скарачэння рабочага дня і інш. У ліпені адбылася забастоўка 17 ра- бочых паравога і вадзянога млыноў, якія патрабавалі скараціць рабочы дзень да 13 гадз. з 2 гадз. перапынку на снеданне і абед, зрабіць нерабочымі нядзелі і свя- ты, павелічэння заработнай платы, вы- платы поўнага заробку за час стачкі, аднаўлення на рабоце звольненых тава- рышаў і інш. У верасні прыказчыкі аршанскага магазіна швейных машын «Зінгер» удзельнічалі ў рэгіянальнай забастоўцы магазінаў гэтай фірмы. У лістападзе баставала хатняя прыслуга з патрабаваннямі скарачэння рабочага дня і павелічэння платы. Болыпасць забастовак на хвалі ўздыму рэвалюцыі закончылася перамогай рабочых або кампрамісам. Літ.: Нстормя рабочего класса Белорус- ской ССР. Т. 1. Мн., 1984; Документы н матерналы по нсторнн Белорусснн (1900— 1917 гг.). Т. 3. Мн., 1953; Революцнонное двнженне в Белорусснн 1905—1907 гг.: Документы н матерналы. Мн., 1955; М а й- зель Л. Н. 1905—1907 гг. на Беларусі: Хроніка падзей. Мн., 1934. М. В. Біч. АРШАНСКІЯ ГАРАДСКІЯ ЎМАЦА- ВАННІ, комплекс абарончых збудаван- няў Оршы ў 14—18 ст. У 14 — пач. 15 ст. цэнтрам абароны горада з’яўляўся былы стараж. дзядзінец, што размяшчаў- ся ў сутоку Аршыцы з Дняпром. У 1-й пал. 14 ст. для расшырэння пляцоўкі дзядзінца яго валы былі скапаны, а па краі павялічанай пляцоўкі насыпаны но- вы земляны вал, пастаўлены драўляныя абарончыя сцены, вежы і ўязная брама. Пасля пабудовы ў пач. 15 ст. Аршан- скага замка туды перамясціўся цэнтр абароны горада. У пач. 16 ст. закончыла- ся фарміраванне гандлёва-рамесніцкага пасада, які займаў участак, абмежаваны р. Дняпро і Аршыца на Пн і 3 ад замка. Для яго аховы ўтвораны новы пояс гар. абароны — «острог посадскнй», які скла- даўся з землянога вала і драўляных абарончых збудаванняў на ім — гарод- няў і вежаў. Уезд і выезд ажыццяўляўся праз 3 гар. брамы: Дняпроўскую, якая выводзіла да паромнай пераправы цераз Дняпро на яго левы бераг і далей на Горы і Мсціслаў; Магілёўскую, што ад- крывала дарогу на мост цераз Аршыцу і далей па правым беразе Дняпра на Копысь, Друцк, Шклоў, Магілёў; Віцеб- скую, якая знаходзілася ў зах. часгцы горада і адкрывала шлях на Віцебск, Полацк і ў Прыбалтыку. Перад валам з паўн. і зах. бакоў знаходзіўся аба- рончы роў, які ўпіраўся канцамі ў Дняпро і Аршыцу. Унутры горада і на подступах да яго, асабліва на падыходзе да мураванага замка, на скрыжаваннях гал. магістраляў размяшчаліся шматлі- кія мураваныя храмы, манастыры і кля- штары бернардзінцаў, францысканцаў, кармелітаў, базыльян, дамініканцаў, бенедыкцінцаў, брыгітак, марыявітаў і уніятаў. Яны з’яўляліся дадатковым по- ясам абароны Оршы 16—18 ст. Пабудо- ва, догляд і рамонт А. г. у. былі абавяз- кам гараджан. Аднак стратэгічная важ- насць горада прымушала велікакняжац- кую і каралеўскую ўлады накіроўваць у Оршу з вёсак і мястэчак Зах. Бела- русі і Магілёўскага Падняпроўя дадат- ковую рабочую сілу. Паводле спец. «Уставы повннностей» 1594, дадзенай аршанцам Жыгімонтам III, усё дарослае мужчынскае насельніцтва аб’ядноўвала- ся ў ваенна-падатковыя падраздзялен- ні — 4 сотні на чале з сотнікамі. Да- кладна рэгламентаваліся ваенныя аба- вязкі: «...всн н кождый засобна, для обо- роны в час небеспечностн... от непрняте- ля господарского, стрельбу вшелякую; то есть гаковннцы, ручннцы н сагайдакн н нную оборону, то есть рогатнну н што нного ку той обороне належнть, у домех свонх метм, а без обороны таковое в дому свонм не мешкать». У снеж. 1620 кароль Жыгімонт падпісаў прывілей на магдэбургскае права, у якім яшчэ раз падкрэсліваліся абавязкі гараджан па абароне горада і догляду за А. г. ў.: будаваць «острог также альбо вал около места н кгды того потреба укажеть под час небеспечностн для оброны». У сувязі з пабудовай ратушы з замка перанеслі звон, у які званілі «под час велнкой небеспечностн». У гар. арсенале знахо- дзілася артылерыя, якую абслугоўвалі пушкары на ўмовах валодання зямель- нымі надзеламі. Паводле магдэбургскага прывілея, кожны гараджанін (ста- ражыл і новапасяленец) прыносіў у ратушы прысягу свайму гораду («прн- кладом места Кневского»), жыхары аба- вязваліся выконваць неабходныя павін- насці, асабліва па догляду за ўмацаван- нямі і ўдзеле ў абароне горада ў час вайны. Абавязковая прысяга выхоўвала пачуцце мясц. патрыятызму, грамадзян- скасці, праводзілася «...для лепшего варунку, певностн, беспечностн н пере- стерогн, н для повагн того места Ор- шанского». Паводле сведчанняў статутаў
кравецкага, пастрыгацкага і кушнерска- га рамесніцкіх цэхаў за 1612 і 1632, члены іх мелі ваенную амуніцыю, ха- ругву і герб. У рамеснікаў, не запісаных ні ў адзін з цэхаў, тавары рэквіза- валіся, прадаваліся, а грошы выкары- стоўваліся на закупку зброі і ваеннага рыштунку. За час існавання А. г. ў. зведалі шмат войнаў і аблог. У 1397 горад вытрымаў аблогу войск смаленска- га кн. Святаслава. У 1401 у час аблогі кн. Свідрыгайлы «оршане затворнлнся в городе н бороннлнся два днн н потом подалн город», каб пазбегнуць разбу- рэння. 3 1500 да 1564 А. г. ў. перажылі 4 аблогі рус. войск, а ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 горад трой- чы пераходзіў з рук у рукі і моцна быў разбураны. Паслы Рэчы Паспалітай і інш. краін, праязджаючы ў 1660—70-я г. праз Оршу, неаднаразова адзначалі, што горад і комплекс абарончых збуда- ванняў «да спусташэння яго масквіцяна- мі, як паказваюць руіны, быў харошы і вялікі». 3-за разбурэнняў сойм Рэчы Паспалітай вызваліў горад ад усіх па- даткаў. Паўночная вайна 1700—21 да- вяршыла разбурэнне А. г. у., горад і абарончыя збудаванні былі спалены калмыцкім атрадам рус. войск Пятра I, пасля чаго горад доўгі час не мог аднавіцца. Калі ў сярэдзіне 17 ст. ў ім жыло 5 тыс. чал., то ў 1772 у Оршы налічвалася толькі 793 чал. Дакументы канца 18 ст. ўсё ж называюць вал, 3 гар. брамы (Дняпроўскую, Віцебскую, Магілёўскую), але яны сведчылі не столькі пра магутнасць тагачасных А. г. ў., колькі пра сілу гіст. традыцый мясц. ваенна-інжынернага мастацтва. Літ.: Очеркн по археологян Белорусснн. Ч. 2. Мн., 1972; КоролюкВ. Д. Лнвонская война. М., 1954. С. 54; МальцевА. Н. Рос- сня н Белоруссня в середнне XVII века. М., 1974; Орша: Нст.-экон. очерк. 2 нзд. Мн, 1967. С. 18, 22. М. А. Ткачоў. АРЫЙЦЫ, а р ы і (дакладна паўнакроў- ныя), тэрмін, якім называлі сябе народы і плямёны, што гаварылі на індаіранскіх мовах, у адрозненне ад суседніх зава- яваных імі народаў. У бурж. этнаграфіі і антрапалогіі 19 ст. ўкаранілася па- мылковая думка, быццам А.— адзіны на- род, які з раёнаў Паміра перасяліўся ў Еўропу, што ад яго паходзяць грэкі, рымляне, славяне і германцы. Тэрмін«А.» ўзялі на ўзбраенне расісты і надалі яму значэнне вышэйшай расы. Прадстаўнікі ням. антрапалагічнай навукі Я. Фішэр, Г. Гюнтэр, Ф. Ленц і інш. лічылі немцаў «найбольш чыстымі арыйцамі», таму яны нібыта маюць «права» панаваць над усімі «непаўнацэннымі» расамі. Расі- сты праследавалі і знішчалі «неарыйцаў», прапагандавалі ідэі падтрымання чысціні «арыйскай расы». Гл. таксама Расы, Расізм. Літ.: Т е й л о р К. Проясхожденяе аряй- цев н донсторяческяй человек. М., 1897; Алексеев В. П. Раснэм в современной антропологнн // Протнв расяэма. М., 1966. Л. 1. Цягака. АРЫСТАКРАТЫЯ (грэч. агіаюкгаііа, літаральна ўлада лепшых, знатнейшых), 1) форма праўлення, пры якой улада належыць маёмнай і радавітай знаці. Прывілеі пануючых класаў абараняюцца законам, шырокія масы адхіляюцца ад удзелу ў кіраўніцтве дзяржавай. Аб- грунтаванне такой формы праўлення зво- дзіцца да ідэі аб палітычнай непаўна- цэннасці большасці людзей, якімі заклі- кана правіць А., эліта. 2) У пераносным сэнсе А.— прывілеяваныя вярхі якой-не- будзь сацыяльнай групы грамадства, якія карыстаюцца асобымі правамі. Гл. ў арт. Магнаты. АРЫЯНСКІЯ ШКОЛЫ, навучальныя ўстановы прадстаўнікоў радыкальнага рэфармацыйнага руху на Беларусі, вядо- мых пад назвамі арыяне (гл. Арыян- ства), антытрынітарыі, літоўскія браты, сацыніяне. У 2-й пал. 16 — пач. 17 ст. іс- навалі ў Іўі, Клецку, Любчы, Лоску, Няс- віжы, Навагрудку і інш. гарадах і мяст. Беларусі. Мелі 3—5 класаў. На чале школы стаяў рэктар, ён жа выкладаў у старшым класе. Вучні, апрача бага- слоўя, вывучалі творы стараж. філоса- фаў, гісторыкаў, паэтаў, польскую, бела- рускую, грэч., лац., старажытнаяўрэй- скую мовы, цывільнае права і ко- дэкс Юсцініяна, логіку (па Арыстоцелю), рыторыку, этыку, музыку, медыцыну, арыфметыку, фізіку. У А. ш. існавала рэліг. верацярпімасць, тут вучыліся дзеці не толькі арыян, але і праваслаў- ных і католікаў. У вучняў выхоўвалі павагу да чалавека і яго розуму, вучылі самастойна мысліць. Найбольш вядомай была А. ш., або акадэмія, у Іўі, заснаваная магнатам, прыхільнікам ары- янства Янам Кішкам (гл. ў арт. Кішкі). У 1585—93 рэктарам яе быў педагог і мысліцель Ян Ліцыній Намыслоўскі. Літ.: Харламповнч К. Западнорус- скяе православные школы XVI н начала XVII века. Казань, 1898; Іпка5ге»ісг 1. Ніэіогуа згкбі V когопіе і V ІУіеІкіет К$і$зіягіе Ьпешэкіет... Т. I. Рохпап, 1849. С. А. Падокшын. АРЫЯНСТВА, плынь у хрысціянстве, якая ўзнікла ў пач. 4 ст. ва Усх. Рым- скай імперыі. Пачатак А. паклаў александрыйскі прэсвітэр Арый (каля 256—336), які ад- маўляў роўнасць Хрыста з Богам-баць- кам. Сваё вучэнне Арый выкладаў у ка- заннях і маст. творах (некаторыя з іх захаваліся). Яго погляды падтрымлівала частка духавенства і гараджан, але большасць епіскапаў варожа паставілася да А., яно было асуджана Нікейскім саборам (325) як ерась. Імператары, баючыся ўзмацнення ўплыву епіскапаў, напачатку падтрымалі А., але ў канцы 4 ст. яны далучыліся да артадаксальнага хрысціянства. У 381 на саборы ў Кан- станцінопалі А. асуджана канчаткова. Арыяне спазналі жорсткія ганенні і да канца 4 ст. іх амаль не засталося сярод грэка-рымскага насельніцтва імпе- рыі. Яшчэ некалькі стагоддзяў А. пра- трымалася сярод германскіх плямён, якія прынялі хрысціянства з Канстан- цінопаля. У 16 ст. ідэі А. адрадзіліся ў асяроддзі радыкальных рэфармацыйных плыняў, у т. л. на Беларусі. Буйныя абшчыны арыян былі ў Іўі, Нясвіжы, Навагрудку і інш. Гл. таксама Анты- трынітарыі. 197 АРЭНДА Літ.: БолотовВ. В. Лекцвя по нстормм древней церквм. (Т.| 4, (отд.) 3. Пг., 1918; СамунловВ. Псторня арнанства на латннском западе. Спб., 1890. С. А. Падокшын. АРЭНБЎРГСКІ ГУРТОК БЕЛАРЎ- САЎ, грамадская культурна-асветная ар- ганізацыя бел. бежанцаў 1-й сусв. вай- ны ў 1918. Аб’ядноўваў беларусаў Арэнбурга і ваколіц. Асноўная статут- ная задача — аб’яднанне бел. культ. сіл для пашырэння сярод бел. народа друкаванага роднага слова, праўдзівых ведаў па гісторыі, этнаграфіі. Пры гурт- ку існавала б-ка-чытальня, праводзілі- ся лекцыі, канцэрты, бел. спектаклі. Планавалася адкрыць пачатковую бел. школу для дзяцей бел. паходжання. Частка грашовых узносаў сяброў гурт- ка ішла ў спец. фонд на агульна- нац. мэты. Вышэйшы орган — агульны сход сяброў, выканаўчы — камітэт (старшыня Б. I. Лагутка, таварыш стар- шыні У. Путчэўскі, сакратар В. Кот). Гурток выступіў за паліт. і культ.-нац. самавызначэнне Беларусі, падтрымліваў Бел. Раду ў Мінску. Летам 1918 на- ладзіў сувязь з Беларускім нацыяналь- ным камісарыятам. Ю. Р. Васілеўскі. АРЭНГЁЙМ Леан Тэадоравіч [псеўд Ота Немч ы ц; 1861, Рыга—1911(7), Віцебск], дзеяч рэв. руху на Беларусі і ў Польшчы. Скончыў рэальнае вучылі- шча ў Дынабургу (цяпер Даўгаўпілс, Латвія). Вучыўся ў Нова-Александрый- скім ін-це сельскай гаспадаркі (г. Пула- вы, Польшча), адкуль у 1883 разам з інш. ўраджэнцамі Беларусі выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. Выехаў у Пецярбург, дзе зблізіўся з польскім рэвалюцыянерам А. Дэмбскім. Пры яго пасрэдніцтве пераехаў у Варшаву, усту- піў у партыю еПралетарыят», браў удзел у стварэнні яе падп. друкарні. Працаваў там наборшчыкам, вырабляў штэмпелі і пячаткі для фальшывых дакументаў, перакладаў нелегальныя выданні з рус. мовы на польскую і наадварот. Падтрым- ліваў сувязі з рэвалюцыянерамі Гродна і Віцебска. Восенню 1883 выехаў на ра- дзіму, разам з жонкай А. I. Жаваранка- вай-Жураўскай аказваў фінансавую і інш. дапамогу бел. і польскім рэвалю- цыянерам. 14.11.1884 арыштаваны ў сваім маёнтку Марыянполь (Віцебская губ.), пасля зняволення ў Варшаўскую цытадэль у ліп. 1885 засуджаны на 8 месяцаў турмы. Адбыўшы пакаранне, жыў у Віцебскай губ. пад наглядам паліцыі. В. М. Чарапіца. АРЭНДА (ад лац. аггепгіаге праз польск. агепсіа аддаваць у наймы), маёмасны найм, дагавор, па якім арэн- дадавец (грамадзянін, прадпрыемства, установа ці арганізацыя) абавязваецца даць арандатару маёмасць у часовае карыстанне за пэўную плату. На Бела- русі ў дасав. час А. і арэндныя ад- носіны існавалі ў асн. у форме земле- карыстання (гл. Арэнда зямлі на Белару- сі). У пач. 1920-х г. у ходзе ажыц-
198 АРЭНДА цяўлення новай эканам. палітыкі А. была прызнана неабходнай мерай паскарэння сацыяльна-эканам. развіцця. У А. здава- ліся ў першую чаргу дробныя прад- прыемствы, якія не дзейнічалі і не падлягалі нацыяналізацыі. Іх А. забя- спечвала аднаўленне асн. фондаў, нара- станне вытворчых магутнасцей і аб’ёмаў прадукцыі без дзярж. капіталаўкладан- няў, дапамагала знізіць узровень бес- працоўя. Арандатарамі маглі быць прыватныя асобы (у т. л. і былыя ўладальнікі прадпрыемстваў), але перавага аддавалася кааператывам, спа- жывецкім таварыствам, дзярж. прад- прыемствам, установам, арг-цыям і ве- дамствам. Дагавор аб А. заключаўся пасля папярэдніх перагавораў арэнда- даўцы з патэнцыяльным арандатарам або на конкурснай аснове. Ен прадугледжваў захаванне арандатарам працоўнага зака- надаўства на прадпрыемстве, тэхнікі бяспекі, вядзенне статыстычнай спра- ваздачнасці, выплату падаткаў, забеспя- чэнне вытворчасці сыравінай, матэрыя- ламі, палівам, рабочых — заработнай платай, харчамі і адзеннем. 3 78 прадпрыемстваў, якія Саўнаргас БССР летам 1921 прадугледжваў здаць у А., да вер. 1922 былі арандаваны толькі 52, бо ў А. здавалі гал. чынам дрэнна абсталяваныя і нерэнтабельныя прад- прыемствы. Высокія адлічэнні, устаноў- леныя ў пач. арэнднай кампаніі, не адпавядалі рэальнай даходнасці, адсутні- чала надзейнае забеспячэнне сыравінай, паўфабрыкатамі і абсталяваннем, дзярж. органы на месцах часта негатыўна ад- носіліся да арандатараў і іх праблем. У 1928 развіццё А., якая не ўпісвалася ў адм.-камандную сістэму кіравання эка- номікай, было спынена шляхам прыняц- ця новых рэгламентуючых пастаноў. У 1930 А. ў прамысловасці канчаткова забаронена. Перабудова эканам. структур, пачатая ў СССР у канцы 1980-х г., адрадзіла розныя формы арэндных адносін, асаб- ліва ў сістэме аграпрамысловага ком- плексу. Напачатку акцэнт быў зроблены на паглыбленне і ўдасканаленне форм падрадных адносін (гл. Арэндны пад- рад). Прыняты Указ Прэзідыума Вярх. Савета СССР «Аб арэндзе і арэндных адносінах у СССР», Пастанова Савета Міністраў СССР «Аб эканамічных і арганізацыйных авсновах арэндных ад- носін у СССР» (1989), Закон СССР «Аб арэндзе (асновы заканадаўства Са- юза ССР і саюзных рэспублік)» (1989), «Закон Беларускай ССР аб арэндзе» (1990). Я. К. Мядзведзеў. АРЭНДА ЗЯМЛІ на Беларусі, форма землекарыстання, пры якой уласнік зямлі перадае на пэўны тэрмін свой зямельны ўчастак іншай асобе (арацдатару) для вядзення гаспадаркі за арэндную плату. Узнікла разам з пры- ватнай уласнасцю на зямлю. Адрозні- ваюць дакапіталістычную прадуктовую і капіталісгычную прадпрымальніцкую А. з. Пераходныя ад феадалізму да капі- талізму формы — здолыачына і адра- боткі. На Беларусі да 1861 перава- жала дакапіталістычная А. з. Паводле сялянскай рэформы 1861 у ліку іншых грамадзянскіх правоў сяляне атрымалі права заключаць арэндныя здзелкі. Развіццю арэндных адносін на Беларусі садзейнічала, з аднаго боку, малазямел- ле сялян, з другога — недахоп сродкаў у памешчыкаў для вядзення гаспадаркі, з прычыны чаго яны шырока практыкавалі здачу зямлі ў арэнду. Меры па абме- жаванню куплі-продажу зямлі яўрэямі і «асобамі польскага паходжання» (пе- раважна мясц. паланізаванай шляхтай; гл. ў арт. Абмежавальныя законы) пашыралі фонд арэцдных зямель. Акра- мя памешчыкаў, значную колькасць зям- лі на Беларусі здавала ў арэцду казна. У 1860—70-я г. Беларусь была рэгіёнам развітых арэндных адносін. У Мінскай губ. ў пач. 1870-х г. здавалі зямлю ў арэнду ўладальнікі 2 /з маёнткаў, у 2-й палове 1870-х г. з 2358 маёнткаў губерні поўнасцю ў арэндзе знаходзілі- ся 834 маёнткі. Буйныя памешчыкі Брэсцкага пав. (кн. Віттенштэйн, граф Грабоўскі, Сапегі) здавалі ў арэнду маёнткі цалкам або часткамі (фальвар- камі). Была пашырана і субарэнда, калі ўпраўляючыя, аканомы маёнткаў, за- можныя сяляне, узяўшы ў арэнду маён- так або яго частку, у сваю чаргу здавалі гэту зямлю ў арэнду невялікімі кавал- камі. Тэрміны арэцды вагаліся ад 1 сезо- на да 6—12 гадоў. Сярод арандатараў пераважалі сяляне ўсіх маёмасных груп (заможныя, сераднякі, беднякі), былі таксама дваране, купцы, мяшчане, у т. л. перасяленцы з інш. раёнаў Расіі і з-за мяжы. Паводле вынікаў абследавання 169 сялянскіх гаспадарак (пач. 1870-х г.), з заможных сялян да арэнды звярталіся 63,9 % двароў, з се- раднякоў — 40,3, з беднякоў — 8,3 %. Сераднякі і беднякі арацдавалі зямлю ў асноўным за адработкі. У Мінскай губ. за арэццу пашаў сяляне адпрацоўвалі да 14 дзён з гаспадаркі або 2 дні за жывёліну. У палескіх паветах іуберні бы- ла пашырана здольная здача ў арэнду лугоў, за што сяляне аддавалі паме- шчыку ад 1 /з да 2/з сабранага сена. Істотныя змены ў арэндныя адносіны на Беларусі ўнёс аграрны крызіс канца 19 ст. Многія памешчыкі, што не здолелі прыстасавацца да патрэб рынку, раз- глядалі арэнду як адзіны выхад з узнік- шых цяжкасцей. У 1887 арэццны фоцд на Беларусі складаў 2,4—2,5 млн. дзес. У арэндзе знаходзілася каля 1 / « усёй дваранскай зямлі, 89,3 % зямлі, што здавалася ў арэнду, прыпадала на дваран. У 2-й палове 1890-х г. фонд арэндных зямель дасягнуў 3,3—3,5 млн. дзес., г. зн. за дзесяцігоддзе павялічыўся на 36— 37,5 %. У 5 бел. губернях (Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай) 36,6 % маёнткаў, закладзеных у Дваранскім зямельным банку, зна- ходзіліся ў арэндзе, 36,1 % эксплуата- валіся памешчыкамі з долі ўраджаю, г. зн. з дапамогай адработачных форм арэццы. У 1881 бел. сяляне арандавалі 900 тыс. дзес. зямлі (16 % надэельнай). Да пач. 20 ст. сялянская пазанадзельная арэнда ў бел. губернях склала (з улікам пашаў) 2 млн. дзес. зямлі (' /з на- дзельнай). Сялянская арэнда расла за кошт пашырэння дакапіталістычных яе форм — адработкаў, здольшчыны. У канцы 19 ст. на Беларусі больш як 1,5 млн. дзес. зямлі арандавалі дваране, купцы, мяшчане, якія на аснове вольна- наёмнай працы вялі буйныя прадпры- мальніцкія гаспадаркь Была вельмі пашырана доўгатэрміновая арэнда: на 100 выпадкаў аформленай дагаворамі арэцды прыпадала 93 выпадкі доўгатэр- міновай і 7 — кароткатэрміновай. 3 кож- ных 100 дзес. арандаванай зямлі ў ка- роткатэрміновай арэндзе знаходзілася толькі 15 дзес. (без уліку кабальных форм арэнды, не аформленай дагавора- мі). У доўгатэрміновую арэнду здава- ліся ў асноўным землі казны. Арэнд- ная плата за 1 дзес. зямлі (незалежна ад тэрмінаў арэнды і якасці ўгодцзяў) складала ў 1881 у бел. губернях 5 руб. 10 кап., у 1896 — 5 руб. 37 кап. Натуральная арэнда абыходзілася сяля- нам значна даражэй за грашовую (у 1881 пры сярэдняй арэнднай цане 5 руб. 10 кап. арэнда 1 дзес. з долі ўраджаю абыходзілася сялянам 7 руб. 80 кап., г. зн. на 53 % вышэй грашовай). У пач. 20 ст. значэнне арэнды ўзра- стала. У 1916 у Віцебскай, Магілёў- скай, неакупіраваных паветах Віленскай і Мінскай губ. доля гаспадарак сялян- скага тыпу (уваходзілі, акрамя надэель- ных і купчых, араццаваныя землі) у агульным фондзе пасяўных плошчаў да- сягнула 91 %. Рост сялянскай жывёла- гадоўлі, у т. л. малочнай гаспадаркі, вёў да пашырэння арэнды сенакосаў і пашаў. Фонд арэндных зямель часткова фармі- раваўся за кошт сялянскіх надзельных зямель. У 1907 толькі ў Віцебскай губ. ў арэнду здавалася 67 тыс. дзес. надэель- най зямлі. Значная частка арандаванай сялянамі зямлі канцэнтравалася ў заможных гаспадарках. У 1907 у Віцеб- скай губ. заможныя сяляне, якім належа- ла 10,7 % усіх сялянскіх гаспадарак, распараджаліся 27 % арандаванай зям- лі. У сярэднім на кожную гаспадарку прыпадала 13,4 дзес. арандаванай зямлі. Гэта была прадпрымальніцкая, кашталі- стычная арэнда. Бядняцкія і серадняцкія двары, якія складалі 89,3 % усіх аранда- тараў, мелі ў сваім распараджэнні 73 % арандаванай зямлі, на кожную гаспадар- ку прыпадала 4,3 дзес. Гэта была дроб- ная прадуктовая кабальна-прыгонніцкая арэнда. У 1912 у бел. губернях агуль- ная плошча пасеваў палавіншчыкаў на арандаваных землях складала 68 % плошчы іх пасеваў на ўласных землях, а плошча сенажацяў на арандаваных эем- лях — да 185 % плошчы ўласных сена- жацяў. Паводле паддікаў, заснаваных на ўскосных звестках (статыстычныя да- ныя адсутнічаюць), да 1917 арэндны фонд на Беларусі складаў прыкладна 5 млн. дзес. зямлі, у т. л. не менш за 3,3 млн. дзес. прыпадала на гаспадаркі сялян, 1,7 млн. дзес.— на інш. саслоўі. Арэндныя адносіны, у т. л. ў адработач-
ных формах, садзейнічалі аддзяленню зямлі ад уласнікаў, пераважна паме- шчыкаў, росту сельскагаспадарчай выт- ворчасці, яе таварнасці, расслаенню сялянства. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 у выні- ку адмены прыватнай уласнасці на зямлю і экспрапрыяцыі непрацоўнага земле- ўладання былыя ўласнікі зямлі пера- тварыліся ў землекарыстальнікаў дзяр- жаўнай (агульнанар.) зямлі. Наём рабо- чай сілы і свабоднае прадпрымальніц- тва ў сферы агр. адносін, у т. л. А. з., былі забаронены. Аднак нягледзячы на забарону, практыка найму рабочай сілы і А. з. ў гады грамадз. вайны фактыч- на захоўвалася. Пасля заканчэння вайны і пераходу да новай эканамічнай палі- тыкі наём рабочай сілы і арэндныя здзелкі былі легалізаваны і ў калектыў- ных, і ў індывідуальных гаспадарках. Спачатку яны рэгуляваліся не спец. прававымі нормамі, а асобнымі распа- раджэннямі вышэйстаячых органаў ула- ды. Прававая база для рэгулявання арэндных адносін у БССР была закладзе- на «Асноўным законам аб працоўным землекарыстанні» ад 7.9.1922, які пры- знаваў права грамадзян пры пэўных умо- вах на арэнду сял. надзелаў і дазваляў выкарыстанне ў сял. гаспадарках наём- най працы. Здаваць зямлю ў арэнду маглі толькі гаспадаркі, «часова аслаб- леныя» ў выніку стыхійных бедстваў ці недахопу рабочай сілы, як правіла, на тэрмін аднаго севазвароту, а пры яго адсутнасці на арандуемым участку — не больш чым на 3 гады. Дапускалася толькі працоўная арэнда (з мэтай атры- мання прадукцыі, не прызначанай на продаж). Калі ж у выніку перасялення або пераходу да інш. заняткаў сял. двор спыняў вядзенне самастойнай гаспадар- кі, ён пазбаўляўся права здаваць зямлю ў арэнду. Аплачваць арэнду можна было грашамі або прадуктамі. Арандатар быў абавязаны весці гаспадарку «старанна і прадбачліва», выплачваць за здатчыка зямлі падаткі і павіннасці ў аб’ёме, адпаведным велічыні араццуемага ўча- стка. Субарэнда (перадача арандатарам зямлі інш. асобам) не дапускалася. Выкарыстанне зямель з дзярж. фонду — т. зв. дзяржземмаёмасцей (ДЗМ)— рэгламентавалася зямельнымі кодэксамі БССР 1923 і 1925. У 1926/27 гасп. г. ў арэнднае карыстанне за плату здавалася 15,9 % усіх зямель ДЗМ. Іх арандатарамі былі дзярж. і грамадскія арг-цыі (у т. л. кааперацыя) і прыват- ныя асобы. Апошнія пераважалі сярод арандатараў садоў і агародаў, а таксама лугоў з фонду ДЗМ (у сярэдзіне 1920-х гадоў 80—90 % такіх угоддзяў знахо- дзілася ў карыстанні прыватных асоб). Сярод арандуемых сялянамі зямель больш за 44 % займалі сенакосы з дзярж. фонду зямель, на долю ворыва з дзяржаўнага фонду ў 1927 прыпа- дала толькі 9,3 % (гэта былі маёмасці мясц. значэння, як правіла, малапрыдат- ныя ўчасткі, што патрабавалі вял. за- трат). Па меры развіцця кааперацыі, пераходу краіны да першачарговага вы- рашэння задач сацыяліст. характару ўдзел некаапераваных арандатараў у выкарыстанні ДЗМ змяншаўся. Гэта бы- ло выклікана згортваннем крэдытавання некаапераваных гаспадароў, нарошчван- нем іх падаткаабкладання, а таксама скарачэннем фоццу пазанадзельных, дзярж. зямель за кошт размеркавання іх сярод беднаты, буйных гаспадарчых арг-цый (Дзяржторффонд, ЛесБел, Бел- сельсаюз і інш.) і райвыканкомаў. Здача зямель для аднаасобных арандатараў звычайна была кароткатэрміновай (як правіла, не больш чым на 3 гады), а для калект. аб’яднанняў сялян — доў- гатэрміновай (да 12 гадоў). Прыватным асобам землі ДЗМ здаваліся з таргоў, працоўным калектывам — шляхам па- гаднення. Калектыўныя аб’яднанні і дзярж. ўстановы ў першую чаргу атры- млівалі льготы, у т. л. ўстанаўленне паніжанай арэнднай платы; яны ж мелі права выкупу жывога і мёртвага інвен- тару. У 1925 саўгасы, аб’яднаныя Бел- сельтрэстам, а ў 1927 і калгасы былі вызвалены ад арэнднай платы з захаван- нем за імі арандаванай дзярж. маёмасці. Арандуючы сродкі с.-г. вытворчасці, гра- мадскія (калектыўныя) аб’яднанні сялян у сваю чаргу і самі здавалі зямлю ў арэнду. Зямельныя ўчасткі ДЗМ пера- важна выкарыстоўваліся за грошы. Пры агульным бесперапынным росце арэнд- ных цэн іх узровень на землі ДЗМ быў больш нізкі ў параўнанні з цэнамі на надзельныя землі (у сярэдзіне 1920-х гадоў прыкладна ў 2,7—3,4 раза). Гэта ў пэўнай меры адлюстроўвала палітыку дзяржавы па абароне інтарэсаў гаспа- дарча аслабленых слаёў сялянства, заахвочванні іх ініцыятывы ў павелі- чэнні свайго землекарыстання за кошт дзярж. зямель (напр., у 1926 у Слуцкай акрузе сярод арандатараў зямель ДЗМ беднякоў было 71 %, сераднякоў 29 %). Аднак А. з. з дзярж. фонду была ў 1,4 раза менш распаўсюджанай, чым арэнда надзельнай (пераважна з-за не- раўнамернага яго размеркавання па тэр. рэспублікі). Паводле даных гне- здавога (выбарачнага) перапісу 1926, да дзяржарэнды звярталася толькі 3,1 % абследаваных сял. гаспадарак. Нязнач- ная была і колькасць гаспадарак, ахопленых арэндай на надзельнай сял. зямлі. Здатчыкамі зямлі ў арэнду пера- важна былі маламоцныя (бядняцкія) гаспадаркі, арандатарамі — сераднякі. У 1926 у БССР зямлю ў арэнду здавалі каля 2,1 % абследаваных сял. гаспадарак; з іх ліку доля беспасяўных і малапасяўных гаспадарак (да 2 дзес. пасеву) складала 62,2 %, заможных вяр- хоў (больш за 8 дзес.) — 0,9 %. Сярэд- няя велічыня здаваемых участкаў скла- дала 1,6 дзес. На ніжнюю групу пры- падала 74,1 % зямель, на верхнюю — 0,8 %. Арандавала зямлю 7,6 % абследа- ваных сял. гаспадарак (у 3,6 раза больш, чым здавала ў арэнду). 3 іх 4,5 % арандавалі надзельныя землі, 3,1 % — землі з дзяржфонду. Доля аран- даваных с.-г. угоддзяў дзяржфоццу ў агульным аб’ёме арэнды ў 1926 складала 27,9 %, у 1927—29 %. Сярод гаспада- рак, што арандавалі зямлю, 23,1 % былі 199 АРЭНДА бядняцкімі, 73,3 % серадняцкімі, 3,6 % — заможнымі. Пры гэтым на ніжнюю групу прыпадала 16,9 % зя- мель арэнднага фонду, на верхнюю — 9,5 %. Пры агульным пашырэнні арэнд- ных адносін іх маштабы і характар пасля рэвалюцыі адрозніваліся ад дарэвалю- цыйных. Адышла ў мінулае асн. фігура дарэвалюцыйнай здачы зямлі ў арэнду — памешчык. Арэндны фонд рэзка скара- ціўся (у СССР на сярэдзіну 1920-х гадоў прыкладна ў 3 разы) і стаў фар- міравацца з дзярж. фондавых і сял. зямель пры агульным скарачэнні ў 3—4 разы колькасці гаспадарак, якія бралі зямлю ў арэнду. Амаль непрыкметнай была прадпрымальніцкая здача зямлі ў арэнду (з мэтай атрымання таварнай прадукцыі), бо заможныя групы сялян удзельнічалі ў ёй мала. Здача зямлі ў арэнду абумоўлівалася недахопам або адсутнасцю ўласных сродкаў вытв-сці і рабочых рук, арэнда — іх пэўным ліш- кам, які, аднак, часта быў вынікам ніз- кай забяспечанасці зямлёй у параўнанні з наяўнымі вытв. магутнасцямі. Пера- важная большасць арандатараў брала ў наём зямлю, каб больш эфектыўна выкарыстоўваць свае сродкі вытв-сці і рабочыя рукі, хаця пэўная іх частка поруч з А. з. наймала таксама рабочыя рукі, інвентар і інш. элементы с.-г. вы- творчасці. Паводле гнездавога перапісу 1927, чужыя прылады вытв-сці выка- рыстоўвалі 35 % арандатараў-беднякоў, 30,3 % сераднякоў і 25 % заможных гаспадароў-арандатараў; рабочых найма- лі адпаведна 27,8 %, 45,5 і 55 % гаспа- дарак. Пасля XV з’езда ВКП(б) (снеж. 1927) у сувязі з рэалізацыяй «курсу на калектывізацыю» ўмовы развіцця А. з. былі сур’ёзна дэфармаваны. У гэты час асн. прынцыпы рэіулявання арэндных адносін на вёсцы вызначаліся законам СССР «Агульныя асновы землекары- стання і землеўпарадкавання» ад 15.12. 1928, які прадугледжваў змяншэнне аіульнай пл. зямель, што здаваліся ў арэнду (за кошт дзярж. фонду і абрэзкі шматзямельных гаспадарак), абмежа- ванне да 6 гадоў гранічнага тэрміну арэнды, скарачэнне найму рабочай сілы і прылад вытв-сці і інш. Фактычна ва ўмовах хуткай змены падыходаў да вырашэння пытанняў сацыяльна-эканам. развіцця арэндныя адносіны рэгуля- валіся не толькі заканадаўчымі нормамі, але ўсёй сістэмай дзярж. мер, накіра- ваных на абмежаванне і выцясненне «кулацтва» ў сувязі з т. зв. сацыялі- стычнай перабудовай вёскі. У выніку А. з. згортвалася з-за зніжэння зацікаўлена- сці больш заможных гаспадароў у атры- манні дадатковых участкаў (яны цяпер лічылі за лепшае не браць, а здаваць зямлю ў арэнду, што вяло да памяншэн- ня памераў іх гаспадарак). Буйнейшыя арандатары выцясняліся дробнымі. Па- водле гнездавога перапісу, на працягу 1927—29удзельная вага здатчыкаў зямлі
200 АРЭНДНЫ ў рэспубліцы знізілася з 5,1 да 4,8% ад колькасці абследаваных гаспадарак (пл. здаваемай зямлі паменшылася на 17,8 %), сярод дробнакапіталіст. («ку- лацкіх») гаспадарак вырасла з 2,7 да 4,4 % (пл. здаваемай зямлі павялічылася на 87,8 %), сярод дробных таваравыт- ворцаў (сераднякоў) засталася нязмен- най на ўзроўні 3,2 % (рост пл. на 8,4 %), у пралетарскай і паўпралетар- скай групе (беднякоў) скарацілася з 13,2 да 10,4 % (пл. зменшылася на 35,6 %). Бедната, складаючы сярод арэндадаўцаў 20,8 %, па-ранейшаму здавала ў арэн- ду найб. колькасць зямлі (у 1929 51,5 % ад усёй зямлі, здаваемай у арэнду), яе магчымасці ў асваенні новых пло- шчаў прыкметна выраслі. Пры скарачэн- ні агульнага ліку арандатараў (да 4,8% у 1929) назіраўся інтэнсіўны рост колькас- ці арандатараў-беднякоў (на 59,6 %). Калі ў 1927 іх удзельная вага сярод аран- датараў складала 21,4 % і яны трымалі ў сваіх руках толькі 21,3 % арандаванай зямлі, то ў 1929 удзельная вага вырасла да 23 %, а доля арандаванай бядняцкай зямлі — да 26,6 %. Арэнда бядняцкіх гаспадарак станавілася ўсё больш магут- най і ў разліку на адну гаспадарку набліжалася да сярэдняй па рэспубліцы (1,8 га). Сераднякі ў гэты час сталі дзейнічаць больш абачліва. Колькасць арандаванай зямлі на адну гаспадарку ў іх вырасла нязначна, а агульны яе аб’ём амаль не змяніўся, хаця паводле апошня- га паказчыка і колькасці гаспадароў- арандатараў яны па-ранейшаму займалі 1-е месца і толькі паводле магутнасці арэнды (арандаванай плошчы ў разліку на 1 гаспадарку) саступалі найб. за- можным гаспадаркам. Дробнакапіталі- стычныя (заможныя) гаспадаркі, не павялічваючы памер арандаваных уча- сткаў (2,3 га), на працягу 1927—29 ска- рацілі колькасць арандаванай зямлі на 36,5 %, а іх удзельная вага сярод арандатараў паменшала з 12 да 7,4 %. Палітыка наступлення на «кулака» пры апоры на беднату давала свае вынікі. У абставінах узмоцненага націску на «міраедаў» пры дзейсных механізмах сац. абароны арандатарам імкнуўся стаць новы гаспадар — пешчаная ўладай бедната. Насуперак чаканням кіруючай парт. бюракратыі, яна спрабавала вый- сці з цяжкага эканам. становішча з дапамогай рыначных адносін, не ўсве- дамляючы іх асуджанасць ва ўмовах, калі апаратныя структуры ставілі мэту наогул скончыць з дробным уласнікам. 3 пераходам да суцэльнай калекты- візацыі сельскай гаспадаркі і ліквідацыі на гэтай аснове кулацтва як класа А. з. была выключана з гасп. жыцця ся- лян. Пастановай ЦВК і СНК СССР «Аб мерапрыемствах па ўмацаванні сацыялі- стычнай перабудовы сельскай гаспадар- кі ў раёнах суцэльнай калектывізацыі і па барацьбе з кулацтвам» ад 1.2.1930 законы пра дазвол А. з. і выкарыстанне наёмнай працы ў аднаасобных сял. гаспадарках былі адменены. «Прыкладны статут сельскагаспадарчай арцелі», за- цверджаны СНК СССР і ЦК ВКП(б) 17.2.1935, і пастанова ЦВК і СНК СССР «Аб забароне здачы ў арэнду зямель сельскагаспадарчага значэння» ад 4.6. 1937 поўнасцю забаранілі куплю-про- даж і здачу ў арэнду грамадскай і прысядзібнай калгаснай зямлі. Гэтыя ўстаноўкі пераважна дзейнічалі да канца 1980-х гадоў (дазвалялася толькі ў рэдкіх выпадках арэнда зямель спец. лрызначэння і гарадскіх для размя- шчэння гандл., складскіх і інш. часовых збудаванняў). Прынятыя Вярх. Саветам БССР «Кодэкс Беларускай ССР аб зям- лі» (11.12.1990) і «Закон Беларускай ССР аб арэндзе* (12.12.1990) далі права на арэнду дзярж. зямлі грамадзянам і арг-цыям на аснове рашэнняў сельскіх, пасялковых, гар. і раённых Саветаў нар. дэпутатаў. Літ.: Лвпвнсквй Л. П. Развнтве капвталвзма в сельском хозяйстве Белорус- свв (II половвна XIX в.). Мн., 1971; Панютнч В. П. Соцмально-экономвче- ское развмтне белорусской деревнн в 1861 — 1900 гг. Мн., 1990; Ш а б у н я К. П. Аграр- ный вопрос м крестьянское двнженве в Белорусснн в революцвн 1905—1907 гг. Мн, 1962; Азнзян А., Велнкевнч Н. Арендные отношення в советской деревне. М.; Л., 1928; Даннлов В. П. Советская доколхозная деревня: соцвальная структура, соцнальные отношення. М., 1979. X. Ю. Бейлькін, А. М. Сарокін. АРЭНДНЫ ПАДРАД, форма арганіза- цыі і аплаты працы арэндных калекты- ваў. У адрозненне ад арэнды, якая рэгламентуе адносіны эканамічна, юры- дычна і адміністрацыйна незалежных асоб, дагавор А. п. заключаецца паміж адміністрацыяй дзярж., калектыўных і грамадскіх прадпрыемстваў з аднаго бо- ку і асобнымі работнікамі ці калек- тывамі падраздзяленняў гэтых прад- прыемстваў з другога. Дагавор праду- гледжвае пэўную самастойнасць пад- радчыка ці падраднага калектыву ў вы- значэнні форм і сістэм аплаты працы, распарадку рабочага дня, зменнасці ра- бот і інш. Прадпрыемства (адміністра- цыя) пакідае за сабой асн. функцыі прадпрымальніка (вызначэнне віду дзей- насці, разлікі з бюджэтам, планаванне асн. наменклатуры і аб’ёму вытв-сці, ажыццяўленне тэхн. рэканструкцыі, вы- значэнне ўнутрыгаспадарчых разліко- вых цэн і тарыфаў, формы ўліку і г. д.). У БССР А. п. набыў пашырэнне з канца 1980-х г., асабліва ў с.-г. вытвор- часці, дзе форму А. п. прыняў калектыў- ны (брыгадны, сямейны) падрад. Ка- лектыў на А. п. адказвае не толькі за канчатковыя вынікі вытв-сці, але і за эфектыўнае выкарыстанне асн. і аба- ротных фондаў. Адной з форм А. п. з’яўляюцца ўнутрыгаспадарчыя працоў- ныя кааператывы, якія маюць высокі ўзровень гасп. самастойнасці: самі фар- міруюць гаспадарча-разліковы даход, ствараюць уласныя фонды спажывання і накаплення і інш. У склад кааператыў- ных падраздзяленняў гаспадаркі могуць быць уключаны асобныя арэндныя бры- гады і звенні, калектывы ферм і ся- мейныя. Работа на А. п. з’яўляецца асн. заняткам або сумяшчаецца з інш. відам дзейнасці. Я. К. Мядзведзеў, Б. М. Шапіра. АРЭХАЎКА, вёска ў Нясяцкім сель- савеце Клічаўскага р-на, цэнтр саўгаса «Добраахвотнік». За 13 км на 3 ад г. п. Клічаў, 5 км ад чыг. ст. Нясета на лініі Магілёў — Асіповічы. 952 жыхары, 357 двароў (1990). Вядома з 19 ст. як уласнасць паме- шчыка Іодкі ў Бабруйскім пав. У 1838 было 142 рэвізскія душы; у 1897—477 жыхароў, 74 двары, у Бацэвіцкай воласці Бабруйскага пав., пазней у Даўжанскай вол. Ігуменскага пав. Раз у год, 9 мая, праводзілася вясковае свята (фэст). По- бач былі аднайменныя маёнтак (38 жы- хароў) і фальварак (5 жыхароў). У кан- цы 19 ст. ўзнікла вёска Новая А., у сувязі з чым першая атрымала назву Старая А. У 1908 у Старой А. 635 жыхароў, 81 двор, у Новай А. 218 жыхароў, 32 двары. У 1911 адкрыта царкоўнапры- ходская школа. У 1917 у Старой А. 583 жыхары, 86 двароў, у Новай А. 312 жыхароў, 38 двароў. Найбольш урадлі- выя землі былі ў руках памешчыка Іодкі (1726 дзес.). Савецкая ўлада ўстаноўлена ў ліст. 1917. Упаўнаважаныя Даўжанскага ва- ласнога рэўкома дапамаглі сялянам пра- весці выбары Савета сялянскіх дэпутатаў і падзяліць памешчыцкую зямлю. 3 лют. да ліст. 1918 Старая і Новая А. акупі- раваны войскамі кайзераўскай Германіі. Пасля вызвалення царкоўнапрыходская школа пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені, у якой у 1925 было 89 вучняў. Дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. 4.9.1923 арганізавана сельскагаспадарчая арцель «Дуброва». 3 17.7.1924 вёска ў Клічаў- скім р-не Бабруйскай акругі, з 15.1.1938 у Магілёўскай вобл. У 1926 у Сгарой А. 683 жыхары, 128 двароў, у Новай А. 357 жыхароў, 64 двары. У 1929 утвораны калгас «Усход» (з 1935 імя Кірава). У 1940 абедзве вёскі зліліся ў адну, у якой налічвалася 365 жыха- роў, 117 двароў. У Вялікую Айч. вайну ў пач. ліп. 1941 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. Многія вяскоўцы адразу ўключыліся ў партыз. барацьбу. У пач. 1942 у А. партызаны разграмілі палі- цэйскі гарнізон. У вер. 1943 у час карнай экспедыцыі гітлераўцы расстралялі 9 жыхароў, спалілі 110 дамоў. Вызвалена 28.6.1944 войскамі 3-й арміі 1-га Бел. фронту. Пасля вайны адбудавана, адноў- лены калгас. 3 20.9.1944 вёска ў Клі- чаўскім р-не Бабруйскай, з 8.1.1954 вёска Магілёўскай вобл. (з 25.12.1962 да 6.1.1965 у Кіраўскім р-не). 3 1957 А. ў складзе саўгаса «Нясята». У 1963 з яго вылучаны саўгас «Добраахвотнік» з цэнтрам у А. У вёсцы размешчаны майстэрні па рамонту сельскагаспадар- чай тэхнікі, комплекс буйной рагатай жывёлы (пабудаваны ў 1983), ёсць ма- газін, бібліятэка, клуб, 2 дзіцячыя сады, музычная школа, бальніца. У. Дз. Будзько. АРЭХАЎНА, вёска ў Бабыніцкім с/с Полацкага р-на. 18 жыхароў, 11 двароў
(1990). У мінулым мястэчка ў складзе Полацкага ваяводства. Узнікла ў 1-й пал. 16 ст. на землях, якія пан I. Р. Корсак, гараднічы Полацкі, атрымаў ад вял. кня- зя ВКЛ і караля Польшчы Жыгімонта I каля 1521. Раней тыя землі належалі вольным путным слугам Саланевіцкага стану, што жылі ў вёсках Душкі, Загац- це, Празарокі і інш. Путныя слугі на працягу амаль 20 гадоў судзіліся з Кор- сакам, дамагаючыся скасавання каралеў- скага прывілея. што ператвараў іх у прыгонных. Аднак намаганні сялян былі беспаспяховымі. У 1552 сын I. Р. Кор- сака — Баркулаб Корсак — валодаў ся- род іншых дваром Арэхаўна, дзе было 50 сем'яў сялян. Цяпер вёска ў складзе калгаса «Маладая гвардыя». Літ.: С п і р ы д о н а ў М. Ф Полаччына: XVI стагоддзе // За передовую науку. 1990. № 3—7. В Л. Насевіч. АРЭХАЎСК, гар. пасёлак у Аршанскім р-не, на беразе Вял. Арэхаўскага возера пры вытоку з яго р. Аршыца. За 27 км ад Оршы, 10 км ад чыг. ст. Хлюсцша на лінп Орша — Смаленск. Узнік у пач. 20 ст. як заводскі пас. Выдрыца ва ўрочышчы Выдрыца каля в. Арэхі Аршанскага пав. ў сувязі з будаў- ніцтвам з-да сухой перагонкі драўніны (150 рабочых, 1910). Пасля закрыцця з-да (1917) пасёлак сельскага тыпу. 3 1924 у Аршанскім р-не. 3 пачаткам будаўніцтва 11.7.1927 БелДРЭС пасёлак вырас, зліўся з в. Арэхі і 25.7.1929 пераўтвораны ў рабочы пасёлак пад наз- вай Арэхі-Выдрыца. У 1939 было 3.7 тыс. жыхароў. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да 24.6.1944 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, амаль цалкам знішчаны. 11.7.1946 пераўтвораны ў г. п. Арэхаўск. У 1946—56 цэнтр Арэхаўскага раена. У 1969 у А. 5,3 тыс. жыхароў, у 1990 — 4,3тысячы. Працуюць БелДРЭС, з-д кандэнсатараў «Лантан», ільнозавод, цяплічны камбінат, участкі Лукомскага буд. ўпраўлення і «Белэнергарамналад- ка». Сярэдняя і дзіцячая муз. школы, Дом культуры, бібліятэка, бальніца, КБА, аддзяленне сувязі, 9 магазінаў. Помнікі: курганныя могільнікі, Свята-Троіцкая царква (1812), БелДРЭС; маплы: Героя Сав. Саюза Ю. В Смірнова, сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. АРЭХАЎСКІ РАЁН. Існаваў у 1946— 56 у Віцебскай вобл. Утвораны 9.9.1946. Цэнтр — г. п. Арэхаўск. Плошча раена 0,8 тыс. км2, 92 населеныя пункты, у т. л. рабочы пасёлак Асінторф Па- дзяляўся на 8 сельсаветаў: Азяроцкі, Бабінавіцкі, Будскі, Верацейскі (з 1954 Халмоўскі), Высокаўскі, Клюкаўскі, Ме- жаўскі і Шапкаўскі. А. р. скасаваны 17.12.1956: Будскі, Высокаўскі, Ме- жаўскі, Шапкаўскі сельсаветы, пасёлкі Арэхаўск і Асінторф перададзены ў склад Аршанскага р-на, Азяроцкі і Хал- моўскі сельсаветы — у склад Дубровен- скага, Клюкаўскі — у склад Багушэў- скага, Бабінавіцкі — у склад Лёзненска- га р-наў. м / Камінскі АРЭХВА Мікалай Сямёнавіч [парт. псеўд. Пётр, Клышк а-М а л і н о ў- скі, Мікуліч, Б а р ы с е в і ч; 11 (24). 11.1902, в. Баруны Ашмянскага р-на — М. С. Арэхва. 16.7.1990), дзеяч рэв. руху ў Зах. Бе- ларусі, бел. гісторык. Засл. работнік куль- туры БССР (1981). Чл. КПСС з 1920. У 1919 змагаўся супраць войск Юдзеніча, польск. інтэрвентаў. У 1920— 23 сакратар Наўгародскіх павятовага і губернскага к-таў РКСМ. 3 вер. 1923 у апараце ЦК ВЛКСМ. У 1924 старшыня Часовага Беларускага Бюро ЦК РКСМ, першы сакратар ЦК КСМБ. Чл. ЦВК БССР у 1924. 3 студз. 1925 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: сакратар Вілен- скага акр. к-та, чл. ЦК КПЗБ. У сак. 1926 арыштаваны і 5 гадоў быў зняволе- ны ў турмах Польшчы. У 1934— 35 узначальваў Краявы сакратарыят ЦК КПЗБ. Дэлегат III канферэнцыі (1926), 11 з’езда (1935) КПЗБ, VII кангрэса (1935) Камінтэрна. 3 мая 1935 член Бю- ро, з ліп. 1936 прадстаўнік ЦК КПЗБ пры арганізац. апараце ЦК Кампартыі Польшчы ў Празе. 3 снеж. 1939 у СССР. У Айч. вайну з 1944 у Войску Польскім. 3 1945 у апараце Мін-ва грамадскай бяспекі ПНР. У 1956 — 84 навук. супрацоўнік Ін-та гісторыі партыі пры ЦК КПБ. Аўтар даследаванняў і ме- муараў, складальнік дакументальных зборнікаў па гісторыі рэв. руху ў Зах. Беларусі, у т. л. калектыўнай мана- графіі «Рэвалюцыйны шлях Кампартыі Заходняй Беларусі (1921 —1939 гг.)» (1966, адзін з аўтараў), зборніка ўспамі- наў «У суровыя гады падполля» (1958, адзін з аўтараў і рэдактараў), збор- ніка дакументаў «Барацьба працоўных Заходняй Беларусі за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне ўз’яднанне э БССР» (т. 1—2, 1962—72, адзін з укла- дальнікаў і рэдактараў). Тв.: Рэвалюцыйны рух у Заходняй Бе- ларусі ў гады белапольскай акупацыі. Мн, 1958; Дела н людн КПЗБ: Воспо- ммнанмя. Мн., 1983. /. П. Хаўратовіч. АРЭХІ-ВЫДРЫЦА, назва ў 1929— 46 г. п. Арэхаўск. АСАБІСТАЯ УНІЯ персанальная у н і я, у перыяд феадалізму форма канфедзрацыі на чале з адзіным манар- хам, але пры захаванні кожнай дзяр- жавай — удзельніцай уніі самастойнасці ў вырашэнні ўнутраных пытанняў і знач- най самастойнасці ў знешнепалітычнай дзейнасці. Спрыяла найперш павышэнню ваенна-паліт. магутнасці дзяржаў- удзельніц. Крэўская унія 1385 мела сваёй 201 АСАВЕЦ мэтай аб’яднанне ВКЛ з Польшчай у адну дзяржаву. Па шэрагу прычын рэальнага аб’яднання не адбылося, унія толькі паклала пачатак канфедзратыў- ных адносін ВКЛ і Польшчы на прын- цыпах А. у. Віленска-Радамская унія 1401 і Гарадзельская унія 1413 па- цвердзілі такія адносіны. Існавала прак- тыка выбрання агульных манархаў ВКЛ і Польшчы (з невялікімі перапынкамі). Люблінская унія 1569 прывяла да ства- рэння новай федзратыўнай дзяржавы — Рэчы Паспалітай. Літ.: Юхо Я. Уніі Вяліквга княства Літоўскага з Полыцчай // Полымя. 1972. № 1. С. Ф Сокал. АСАВЕЦ, група стаянак эпохі неаліту бронзавага веку каля в. Асавец Бешан- ковіцкага р-на, на паўн. краі Крывінскага тарфяніку. Стаянка 1 паўночнабеларускай культуры. За 2 км на Пд ад вёскі, на ле- вым беразе р. Крывінка. Выявіў да- следаваў у 1934 К. М. Палікарповіч. Культурны пласт 1,5 м. Знойдзены пры- лады працы і кераміка. Датуецца 1-й пал. 2-га тыс. да н. э. Стаянка-2 позняга неаліту і ран- няга бронзавага веку (канец 3-га — 1-я пал. 2-га тыс. да н. э.). За 1,5 км на ПдУ ад вёскі. Пляцоўка памерам 80X Х250 м. Выявіў у 1966 і даследаваў у 1966, 1968, 1969, 1972, 1980, 1982, 1986 М. М Чарняўскі. Культурны пласт да 1,3 м Выяўлены рэшткі жытлаў слупа- вой канструкцыі з двухсхільным дахам (адначасова ўтвараў і сцены) з трыс- нягу. Усярэдзіне жытлаў былі ад- крытыя агнішчы на пясчанай падсыпцы. За межамі жытлаў выяўлены меншыя па памерах агнішчы, месцы па апрацоўцы драўніны і вырабу глінянага посуду. Ка- ля асновы культурнага пласта знойдзе- ны некалькі апрацаваных касцей, аблом- кі гліняных гладкасценных гаршкоў, ар- наментаваных насечкамі, наколамі, ад- біткамі грабеньчыка, ямкамі. У асн. частцы культурнага пласта выяўлены фрагменты вастрадоннапрыкругленых гаршкоў, кубкаў, місак розных памераў паўночнабеларускай культуры позняга неаліту, арнаментаваных па ўсёй паверх- ні шчыльнымі ўзорамі з гарызантальных паясоў насечак, адбіткаў грабеньчыка, ямкавых паглыбленняў, наколаў; абломкі пласкадоннага посуду, арнаментаванага ў верхняй частцы адбіткамі шнура і лінейнага штампа, ранняга бронзавага веку. Сярод знаходак крамянёвыя нака- нечнікі стрэл і коп’яў, скрабкі, нажы, клінападобныя сякеры, каменныя свідра- ваныя сякеры і матыкі, касцяныя і ра- гавыя наканечнікі стрэл, праколкі. іголкі, гарпуны, рыбалоўныя кручкі, лыжкі, рэшткі драўляных чаўноў і вёслаў, місак. Выяўлены ўпрыгожанні з бурш- тыну, прасвідраваных зубоў і косці, гу- зікі, творы першабытнага мастацтва — драўляныя і касцяныя мініяцюрныя фігуркі людзей, жывёл, птушак. Стаянка-3 бронзавага веку (2-я
202 АСАВІЦКІЯ пал. 2-га тыс. да н. э.). За 1 км на ПдУ ад вёскі. Выявіў і даследаваў у 1968 Чарняўскі. Знойдзены крамяневыя пры- лады працы і абломкі посуду сярэдня- бронзавага часу. На ўсх. краі стаянкі выяўлены рэшткі драўлянай пабудовы. С т а я н к а-4 рання а неаліту (4-е тыс. да н. э.). За 1,8 км на ПдУ ад вескі. Выяаіў у 1971, даследаваў у 1976, 1977, 1983, 1986 Чарняўскі. Знойдзены крамянёаыя наканечнікі стрэл, скрабкі, касцяныя праколкі, прылады, якімі секлі, абломкі вастрадонных гаршкоў, арн мен- таваных пад краем венчыка адбіткамі грабеньчыка, наколамі, насечкамі, поя- сам з глыбокіх ямак. Трапляюцца не шматлікія знаходкі шнуравок керамікі культуры. С т а я н к а-5 позняга неаліту і ран- няга бронзавага веку. За 1 км на ПдУ ад вёскі. Адкрыў і даследаваў у 1987 Чар- няўскі. Культурны пласт каля 0,5 м. Знойдзены крамянеаыя і касцяныя пры- лады працы, кераміка нарвенскай і паў- ночна-беларускай культур. Літ.: Полнкарповмч К. М. Торфя- ннковые стоянкн Крмвмна н Осовец в БССР // Бюллетень Комнсснн по нзуче- нню четвертнчного пернода. М.; Л„ 1940. № 6—7; Чернявскнй М. М. Новое неолнтнческое поселенне на Крнвннском торфяннке // Докл. к XI конф. молодых учёных Белорусской ССР. Мн„ 1967; Я г о ж. Нсследованне неолнтнческнх поселеннй Крнвннского торфяннка // Древностн Белорусснн. Мн„ 1969; Белорусская архео- логня. Мн.. 1987. М. М. Чарняўскі. АСАВІЦКІЯ, княжацкі род у ВКЛ. Мяр- куецца, паходзяць з удзельных князёў смаленскіх. Князь I а а н А„ які згад- ваецца ў 1482, пасля захопу ўсх. часткі Смаленскай зямлі Маскоўскай дзяржа- вай не пажадаў служыць аял. князю маскоўскаму Івану III і ад'ехаў да аял. князя ВКЛ Аляксандра. Атрымаў ад апошняга воласць Мікуліна ў Віцебскай зямлі. Меў сына Міхаіла (каля 1490— каля 1550) які ў 1526 атрымаў воласць Мікуліна і валодаў таксама маёнткам Пышна ў Полацкім ваяв. Паводле попісу 1528 кн. Міхаіл павінен быў стааіць у войска 7 конных воінаў. Памёр бяз- дзетным. Яго ўдава Аграфена, дачка князя Андрэя Лукомскага, аыйшла за Сямёна Кміту. Пасля яе смерці Пышна ў 1555 атрымаў яе брат А. А. Лукомскі- Мялешкаўскі, а воласць Мікуліна перай- шла да Рыгора Валовіча. Літ.: IV о 1( ( 3. Кпіахіо«іе 1і1е«зко- гіізсу о<1 копса сгіегпазіево «іекіі. №агзга«а, 1895. 5. 341—342. В. Л. Насееіч. АСАДА, від феад. зямельнай рэнты ў грашовай форме, асн. павіннасць асад- ных сялян ВКЛ у 16 ст. Узнікла з раз- аіццём таварна-грашоаых адносін. Па- водле еУставы на валою* 1557, у велі- какняжацкіх (гаспадарскіх) уладаннях складала 30 грошаў з валокі. У маёнт- ках інш. феадалаў памеры А. перавы- шалі гэту норму. У канцы 16 ст. А. пасту- пова злілася з чыншам. М. Ф. Спірыдонаў. Творы першабытнага мастацтва канца 3 — пач. 2-га тысячагоддзя да н. э. з паселішча Асавец: драўляная фігурка чалавека (увер- се), касцяныя змяя, галоўка птушкі. АСАДНІКІ, ваенныя і цывільныя кала- ністы, якіх польскі ўрад перасяляў з раенаў карэннай Польшчы ў Зах. Бела- русь і Зах. Украіну для ўмацавання сваіх класавых і нацыянальных інтарэсаў. Асадніцтва пачалося на аснове законаў (абодва ад 17.20.1920) аб пераходзе ў дзярж. ўласнасць зямлі ў некаторых паветах Польшчы і аб надзяленні зямлёй польскіх вайскоўцаў, якія вызначыліся ў вайне супраць Сав. Гасіі ?« элы мелі на мэце найперш адцягнуць увагу поль- скага сялянства ад справы канфіска- цыі памешчыцкіх уладанняў і былі скі- раваны на ўмацаванне сельскай буржуа- зіі. А. атрымлівалі на льготных умовах або дарма ўчасткі (асады — адсюль наз ва) па 12—45 га, крэдыты будаўнічыя матэрыялы, розны інвентар. Фонд, з яко- га надзялялі А„ складаўся з зямель: казённых, гал. ч. канфіскаваных цар- скім урадам у паўстанцаў 1863—64; памешчыцкіх (пераважна памешчыкаў няпольскай нацыянальнасці, якія да 1.4. 1921 не вярнуліся ў свае маёнткі); пра- васлаўнага духавенства (надзелы боль- шыя за 30 га). Землі польскіх памешчы- каў засталіся некранутымі. Атрымлівалі зямельныя надзелы гал. ч. старшыя і ма- лодшыя афіцэры. Надзяленне зямлёй ваенных А. адбылося ў асн. у 1-й палове 1920-х г„ потым паступова спынілася, затое пашырылася цыаь ьнае асадніцтва. Да 1930 у Зах. Беларусь былі пераселены 4434 вайсковыя А„ у 1920—30-я г.— некалькі тысяч цыаільных А Усе яны атрымалі за бясцэнак або дарма больш як палавіну ўсёй зямлі, прададзенай паводле т. зв. дзярж. парцэляцыі. А. пасялялі хутарамі пераважна ўздоўж сав.-польскай граніцы. Яны былі аб'яд- наны ў Польскі саюз ускраін, часта займалі пасады войтаў, эксплуатавалі мясц. сялян-батракоў, бралі з іх ліхвяр- скія грошы за арэнд сваіх ямельных участкаў. А. падтрымлівалі палітыку па- ланізацыі бел. і ўкр. народаў, былі ўзброены і нярэдка выконвалі паліцэй- скія функцыі, выкарыстоўваліся ўладамі для барацьбы з рэв. і нац.-аызв. рухам. Таму працоўныя Зах. Беларусі выступалі супраць А„ патрабавалі скасавання асадніцтва. Пасля ўз’яднання Зах. Бела- русі з БССР А. былі дэпартаваны ва ўсх. раёны СССР. У Вял. Айч. вайну большая частка А. уступіла ў Польскую армію пад камандаваннем ген В. Андэрса, якая была сфарміравана на тэр. СССР. Пасля 2-й суса. вайны паводле пагад- ненняў паміж саа. і польскім урадамі сем'і А. аярнуліся ў Полыпчу. Літ.: П о л у я н В. А„ П о л у я н Н. В. Революцнонное н нацнонально-освободн- тельное двнженне в Западной Белорусснн в 1920—1939 гг. Мн„ 1962; Борьба тру- дяіцнхся Западной Белорусснн за соцналь- ное н нацнональное освобожденне н воссое- днненне с БССР: Документы н матерналы. Т. V Мн„ 1962. „ У. А. Палуян. АСАДНЫЯ СЯЛЯНЕ, адна з асноўных катэгорый феад.-залежных сялян ВКЛ у 16 ст., галоўнай пааіннасцю якіх была асада. Паводле еУставы на валою» 1557, яны, як і цяглыя сяляне, плацілі чынш, давалі дзякла і стацыю натурай або грашамі, адбывалі талою і згоны. Вартасць усіх асн. павіннасцей А. с. скла- дала 106 грошаў з валокі добрай зямлі і 66 грошаў з валокі вельмі дрэннай зямлі. А. с ераважалі ў дзярж. ула- даннях і складалі значную колькасць у маёнтках буйных феадалаў. 3 развіц- цём фальварка доля А. с. змяншалася. На У Беларусі, дзе фальваркаў было мала, А. с. складалі большасць сялян- ства. М. Ф. Спірыдонаў. АСАДЧЫЕЎ Аляксандр Дзмітрыеаіч (н. 25.4.1919, г. Барысаглебск Варо- нежскай вобл.), Герой Сав. Саюза (1946), ген.-маёр ааіяцыі (1975). Член КПСС з 1941. Скончыў Качынскую ваен. ааіяц. школу лётчыкаў (1939), Ваенна- паветр. акадэмію (1950), Ваен. акада-
203 АСАЦЫЯЦЫЯ мію Генштаба (1969). У Вял. Айч. вайну з 1943 на Варонежскім, Паўн.-Каўказ- скім, Паўд., 4-м Укр., 1-м і 3-м Бел. франтах — камандзір эскадрыллі зніш- чальнага авіяпалка, ст. лейтэнант. Удзельнік вызвалення Багушэўска, Ві- цебска, Бешанкоаічаў, Оршы, Сянно, Ле- пеля, Бягомля, Мінска, Маладзечна, Ві- лейкі, Ашмян, Смаргоні. У баях на тэр. Беларусі збіў 8 самалётаў праціўніка, знішчыў 9 цыстэрнаў з гаручым, 26 аўтамашын. Усяго за гады вайны зрабіў 230 баявых вылетаў, асабіста збіў 18 самалётаў ворага, 6 — у складзе групы. 3 1971 ст. выкладчык акадэміі Генштаба. АСАНАЛІЕЎ Джумаш (10.5.1923, с. Атуз-Уул Ак-Суйскага р-на Ісык-Куль- скай вобл.— 25.6.1944), Герой Сав. Саюза (1944). У Вял. Айч. вайну на фронце з сак. 1943. Наводчык кулямёта яфрэйтар А. 24.6.1944 адзін з першых пераправіўся цераз Зах. Дзвіну каля а. Лабейкі Сіроцінскага р-на, пры захопе плацдарма знішчыў каля 20 гітлераў- цаў; калі загінуў разлік кулямёта, А. адзін адбіваў атакі ворага, пакуль не скончыліся патроны. Акружаны фашыс- тамі, апошняй гранатай падарваў іх і за- гінуў сам. Пахаваны ў в. Узрэчча Бешанкоаіцкага р-на. Яго імем названа вуліца_ў Мінску. АСАРЭВІЧЫ, гарадзішча і бескурганны могільнік мілаградскай культуры (6—4 ст. да н. э.) каля в. Асарэвічы Бра- гінскага р-на. За 3,5 км на Пд ад вёскі. Адкрыў у 1929 I. X. Юшчанка, дасле- давала ў 1955—57 В. М. Мельнікоўская, абследавалі ў 1956 Л. Д. Побаль, у 1975 В. Е. Собаль, у 1985 М. I. Лашанкоў. Гарадзішча. Пляцоўка прамаву- гольная, памер 120X 70 м, аышыня 10 м, умацавана валам шырынёй у аснове 20—22 м, вышынёй 0,7 м. Культурны пласт 0,1 м. Выяўлены абгарэлыя бяр- вёны вугла драўлянай канструкцыі, фраг- менты ляпнога посуду (гаршкі з яйка- падобным, шарападобным, акруглабокім тулавам, арнаментаваныя ямачнымі ўціс- каннямі па шыйцы, «жамчужынамі»), шлакі і інш. Бескурганны могільнік. За валам гарадзішча, на пакатым схіле ўзаышша. Плошча 7 тыс. м2. Пахавальны абрад — трупаспаленне. Знойдзены аб- ломкі керамікі, упрыгожанай грабеньча- тым штампам і шнуравымі адбіткамі, кальцыніраваныя косці чалавека, вырабы з жалеза (наканечнікі стрэл, нож, брыт- ва, шыла), бронзы (скіфскі акінак, кін- жал, нажны бранзалет, пярсцёнкі, шпіль- ка, падвеска), шкла (каляровыя пацер- кі), гліняныя прасліцы. Літ.: Юшчамка I. X. Археалагічныя доследы ў Гомельскай акрузе // Запіскі аддзела гуманітарных навук БАН. Мн., 1930. Кн. 11. Працы археалагічнай камі- сіі, т. 2; Мельннковская О. Н. Пле- мена Южной Белорусснн в раннем желез- ном веке. М., 1967. М. /. Лашанкоў. АСАТКІН-УЛАДЗІМІРСКІ Аляксандр Мікалаевіч (3(15).10.1885, с. Вазнясен- скае Кастрамскога паа.— вер. 1937], савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Маскоўскі камерцыйны ін-т. Член КПСС з 1904. Удзельнік рэвалюцыі 1905— А. М. Асаткін-Уладзімірскі. А. Дз. Асадчыеў. Глінянае прасліца і абломак скіфскай стра- лы з бескурганнага могільніка Асарэвічы. 07. Працаваў у Кастрамской, Іванава- Вазнясенскай, Уладзімірскай арг-цыях РСДРП. За рэв. дзейнасць 6 разоў зня- волены, 2 разы сасланы. У 1918—21 чл. Прэзідыума ВЦСПС, чл. ЦК прафсаюза тэкстыльшчыкаў. У 1921 у Туркестан- скай АССР: нарком гасп. спраў, нам. старшыні СНК, старшыня эканам. Са- вета. 3 1922 адказны інструктар ЦК РКП(б). У маі 1923 узначаліў пар- тыйна-ўрадавую камісію па ўзбуйненні БССР. 3 4.2.1924 сакратар Часовага Бе- ларускага бюро ЦК РКП(б). У маі—вер. 1924 першы сакратар і чл. Бюро ЦК КП(б)Б. Затым у апараце ЦК ВКП(б). 3 1925 адказны сакратар Уладзімірскага губкома партыі, чл. Рэаі- зійнай камісіі ЦК ВКП(б). У 1928— 29 старшыня праўлення Усесаюзнага с.-г. банка. 3 1930 у Хабараўску, старшы- ня выканкома Далёкаўсходняга краю. У 1931—32 прадстаўнік Наркамата знешняга гандлю СССР у Японіі і Кітаі. У 1933—35 нач. палітсектара МТС Нар- камзема УССР, чл. Аргбюро ЦК КП Украіны, чл. ЦК ВКП(б). 3 1935 нач. Упраўлення нар.-гасп. ўліку УССР. 3 ліст. 1936 чл. Прэзідыума Акадэміі нааук УССР, дырэктар Ін-та эканомікі АН УССР. У 1937 незаконна рэпрэсіра- ваны і пакараны смерцю. Рэабілітаваны ў 1957. АСАЦЫЯЦЫЯ БЕЛАРЎСКІХ СТУ- ДЭНТАЎ ВНУ у Петраградзе, грамадская культурна-асветная арганіза- цыя ў 1923—25(7). Заснавана 25.3.1923 на гар. нарадзе студэнтаў-беларусаў ВНУ Петраграда па ініцыятыве Бел. асацыяцыі пры Петраградскім с.-г. ін-це. Асн. мэты: арганізацыя бел. студэнцтва ў Петраградзе з мэтай вывучэння гісто- рыі, эканомікі, культуры і рэв. руху Бе- ларусі. Кіруючы орган — управа. Куль- турна-асветныя мерапрыемствы адбыва- ліся ў памяшканні студэнцкага клуба Петраградскага с.-г. ін-та. 1.4.1923 адбылася сустрэча сяброў асацыяцыі з дзеячамі бел. рэв. руху Я. Канчарам і 3. Жылуновічам (апошні меў значны ідэйны ўплыў на актыў асацыяцыі). Падтрымлівала сувязі з бел. аучоным А. Сержпутоўскім. Сярод актывістаў сту- дэнты Казловіч, Краскоўскі, Рамановіч і інш. Асацыяцыя рэарганізавана ў Бе- ларускае студэнцкае зямляцтва ў Ленін- градзе. Ю. Р. Васілеўскі. «АСВА», прагрэсіўны часопіс гумару і сатыры. Выдавалася легальна на бел. мове ў Вільні з 25.3 да 25.8.1934 сту- дэнтам Віленскага ун-та П. Радзюком па заданні ЦК КПЗБ. Працягвала традыцыі закрытых польскімі ўла- дамі час. еМаланка», еБеларускай газе- ты» і «Літаратурнай старонкі», выра- жала інтарэсы радыкальных пластоў за- ходнебел. вёскі і горада, салідарных з праграмай рабоча-сялянскага фронту інтэлігентаў і моладзі. Выйшла 6 нума- роў. Не абмяжоўвалася жанрамі сатыры, змяшчала і грамадзянскія публіцыст. вершы, вершаваныя і празаічныя дэкла- рацыі, калектыўныя пісьмы працоўных, была голасам сац. нізоў, закранала ба-
204 АСВЕЙСКАЕ лючыя праблемы крызісу, паўперызацыі вёскі, адгукалася на паліт. пытанні ўнутр. і замежнага жыцця, выступала супраць разгулу фашызму ў Германіі, польскага шавінізму. Рэдакцыя заяўля- ла, што ставіць сваёй мэтай «паглыб- ленне сацыяльнай і нацыянальнай свя- домасці працоўных мас». Часопіс крыты- каваў аграрную палітыку ўрада, адмоў- на ставіўся да хутарызацыі і фетышы- зацыі агракультуры як панацэі ад усіх бед на вёсцы, выступаў супраць бурж.- нацыяналіст. прэсы. «А.» згуртоўвала маладых пісьменнікаў, ідэйна звязаных з рабочым класам і вясковай беднатой. На 6-м нумары забаронена ўладамі, а яе рэдактар-выдавец засуджаны на 6 гадоў турмы. Літ.: Гэй, смалі, страляй, маланка!, Мн., 1989. У. А. Калеснік. АСВЁ^СКАЕ ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ПАДПОЛЛЕ ў Вялікую Айчын- ную аайну. Дзейнічала са жн. 1941 да ліп. 1942 у г. п. Асвея і Асвей- скім р-не. Арганізатары і кіраўнікі: У. У. Сімацкі (да 18.11.1941), I. К. Захараў. 9 падп. груп (каля 100 чал.): у Асвеі — кіраўнік Сімацкі, у сельсаветах: Задзежскім — С. І.Жвірб- ля, Каханавіцкім — I. П. Петрыенка, Кі- сялёўскім — К. П. Яськін, Красоў- скім — Р. С. Лукашонак, Малашкаў- скім — М. Я. Белабародаў, Савейкаў- скім — У. I. Хвяжэнка, Сенькаўскім — I. А. Марачкоўскі, Сухарукаўскім — К. I. Мядзюта. Падпольшчыкі прымалі па радыё і распаўсюджвалі зводкі Саў- інфармбюро, вялі разведку, паліт. работу сярод насельніцтва, арганізоўвалі ўцёкі ваеннапалонных з лагера, здабывалі зброю і боепрыпасы. Толькі члены Асвей- скай, Задзежскай і Малашкаўскай груп сабралі 3 станковыя, 15 ручных кулямё- таў, 75 вінтовак, некалькі тыс. патро- наў. Патрыёты знішчалі гітлераўцаў, вы- велі са строю 14 аўтамашын, 6 танкаў, разбурылі 10 мастоў, сапсавалі тэле- граф, сувязь на шашы Асвея — По- лацк, Каханавічы — Расоны, Стралкі — Зябкі, спалілі Канчанскі льнозавод, хар- чоаы склад, нарыхтоўчы малакапункт. У крас. 1942 падпольшчыкі арганіза- валі партыз. атрад, які разам з іншымі атрадамі ў жн. 1942 перарос у Асвей- скую партыз. брыгаду імя Фрунзе. С. /. Жвірбля. АСВЁЙСКА-ЗАМАШАНСКАЕ ВЫ- СТУПЛЁННЕ СЯЛЯН 1884, выступ- ленне сялян 7 вёсак Асвейскай і За- машанскай вал. Дрысенскага пав. Ві- цебскай губ. ў адказ на адмежаванне спрэчных зямель на карысць памешчы- ка. Пры размеркаванні ў 1864 паміж сялянамі гэтых вёсак зямельных надзе- лаў сярод прыдатнай зямлі трапляліся кавалкі непрыдатнай, якія ў разлік не браліся. Размешчаныя на сялянскіх па- лосах, яны перашкаджалі пры ворыве і таму паступова распрацоўваліся сяля- намі, што не выклікала пярэчанняў з боку памешчыка У. М. Шадурскага. Калі няўдобіцы былі распрацаваны поўнасцю, Шадурскі ў 1872 узбудзіў супраць сялян іск, аднак ён быў адхіле- ны судом. Тым не менш у 1883 за- прошаны Шадурскім каморнік адрэзаў ад сялянскіх зямель 24 участкі агульнай плошчай 270 дзес. Абураныя сяляне ў красавіку 1884 сталі збірацца на гэтых участках і, ужываючы сілу, не дапускалі іх апрацоўкі памешчыцкімі работнікамі. Пад націскам павятовага спраўніка, які пагражаў увядзеннем экзекуцыйнага становішча, 29 красавіка жыхары вёсак Вялікае Сяло, Гарадзілавічы, Галькаў- шчына Асвейскай вол. згадзіліся пера- даць справу на вырашэнне Сената. Сяля- не вёсак Валюкі, Сенькава, Зянькі Зама- шанскай вол. катэгарычна адмовіліся падпарадкавацца ўладам, нанеслі пабоі памешчыцкім рабочым і пагражалі пры- мяненнем сілы павятоваму спраўніку, станавому прыставу і інш. службоўцам. 1 мая ўлады яшчэ раз паспрабавалі ўга- варыць сялян спыніць хваляванне, далі ім 3 дні на роздум. 5 мая жыхары вёсак Валюкі, Зянькі, а таксама Рагалёва і Вялікае Сяло зноў адмовіліся ўступіць памешчыку спрэчныя землі. Каб не дапу- сціць пашырэння размаху выступлення, 16 мая па загаду віцебскага губернатара В. В. фон Валя ў непакорныя вёскі ўве- дзены 2 роты салдат 100-га пяхотнага Астроўскага палка, з дапамогай якіх вы- ступленне было задушана. Утрыманне салдат на «экзекуцыйным пастоі» на- несла сялянам страты ў суме каля 1500 руб. Літ.: Крестьянское двнженне в Росснн в 1881 — 1889 гг.: Сб. документов. М., 1960. С. 277—279, 750—751; Белоруссня в эпоху капнталнзма.* Сб. документов н матерналов. Т. 1. Развнтне капнталнзма в сельском хо- зяйстве Белоруссмн. Мн., 1983. С. 233—234. У. П. Крук. АСВЁЙСКІ РАЁН. Існаваў у БССР у 1924—59, да 26.7.1930 і з 21.6.1935 у Полацкай акрузе, з 20.2.1938 у Ві- цебскай, з 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 зноў у Віцебскай абласцях. Утвораны 17.7.1924. Цэнтр — мястэчка, з 27.9.1938 гар. пасёлак Асвея. Плошча раёна 603 км , 412 населеных пунктаў. Насельніцтва 21 314 чал. (на 1.1.1925). Падзяляўся на 9 сельсаветаў: Асвейскі (у 1958 скасаваны), Задзежскі, Кахана- віцкі, Кісялёўскі, Красоўскі, Малашкаў- скі, Савейкаўскі, Сенькаўскі, Сухарукаў- скі (з 1958 Відоцкі). Скасаваны 8.8.1959, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Дры- сенскага раёна. м. I. Камінскі. АСВЁТА, сістэма адукацыйна-выхаваў- чых і культурна-асветных мерапрыем- стваў і спец. устаноў краіны. Па мэтах, задачах і структуры мае канкрэтна-гіста- рычны характар, залежыць ад узроўню эканам., паліт. і культурнага развіцця грамадства. На Беларусі да з’яўлення пісьменнасці першасныя элементы А. базіраваліся на канонах і ведах нар. педагогікі. Яны былі арганічнай часткай сацыяльна-эканам. і культурнага жыцця грамадства, найб. праяўляліся ў працоўным навучанні ў авалоданні навыкамі земляробства, асно- вамі будаўніцтва, разнастайных рамёст- ваў. 3 пакалення ў пакаленне перада- ваўся нар. каляндар з яго характэрнымі святамі, звязанымі з земляробствам і жывёлагадоўляй; першасныя адзінкі вы- мярэння даўжыні (лыка, шнур, прут, тапарышча, «стреленье мз лука», гоны, валока, саха, след), вагі (камень, грыўна, залатнік, «свіння»), меры сыпкіх і вадкіх рэчываў (бочка, вядро, гарнец, гаршчок, гляк, дзяжа, кадка, калода, карэц, кош, кубел і інш.). Дзякуючы памяці народа, які ўвесь час карыстаўся гэтымі ведамі ў будзённым працоўным жыцці, яны за- хоўвалі сваё асветнае значэнне для мно- гіх дзесяткаў пакаленняў. А., пісьменнасць і кніжнасць на бел. землях сталі пашырацца ў 10 ст., пра што сведчыць знаходка віслай пячаткі- булы полацкага князя Ізяслава (апош- няя чвэрць 10 ст.) з кругавым надпісам яго імя на грэчаскі манер «ІЗЯС[ЛАВ]- ОС». 3 заснаваннем каля 1000 г. епіскап- скай кафедры і ўзвядзеннем у 1050—55 Сафійскага сабора ў Полацку ўзнік цэнтр летапісання Полацкай зямлі і бібліятэка, дзе захоўваліся і перапісваліся кнігі на стараславянскай і грэчаскай мовах, існа- вала школа. Будаўнікі храма пакінулі свае аўтографы на парожнай каменнай пліце. Князёўна Ефрасіння Полацкая (1110—73) у заснаваным ёю ў Полацку Спаскім манастыры арганізавала школу ддя простых хлопчыкаў і дзяўчынак, са- ма перапісвала кнігі. Помнікам А. і пісь- меннасці з’яўляецца напрастольны пад- пісны крыж, зроблены ў 1161 Лазарам Богшам для Спаса-Ефрасіннеўскага ма- настыра. Дзякуючы матрыманіяльным сувязям полацкіх князёў з візантыйскім імператарскім домам Комнінаў у Полацк з Візантыі прыбывалі адукаваныя манахі, будаўнікі і кніжнікі. У працэсе археал. раскопак у гарадах Полацкай зямлі (Мінску, Друцку, Віцебску, Браславе і інш.) знойдзены спец. прылады для пісь- ма — стыло-пісалы, металічныя засцеж- кі ад пераплётаў кніг. Надпісы і літары выяўляюцца на прадметах хатняга ўжытку, якімі карысталіся як мужчыны, так і жанчыны, што сведчыць пра іх пісь- меннасць. Сведчаннем распаўсюджанас- ці А. і пісьменнасці з’яўляюцца таксама т. зв. Барысавы камяні з аыявамі 6-кан- цовага крыжа і надпісамі. 2 камяні з над- пісамі меліся пад Вілейкаю і Талачыном, «Рагвалодаў камень» — паміж Оршаю і Друцкам. Надпісы свецкага характару ўчынены палачанамі на сценах Спаса- Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку і Сафійскага сабора ў Кіеве. Прадметы з надпісамі і асобнымі літарамі аыяўлены на аддаленым парубежным паселішчы Полацкай зямлі — гарадзішчы Маска- вічы (Браслаўскі р-н). У Віцебску і Мсці- славе знойдзены берасцяныя граматы. Шырокія гандлёвыя сувязі Полацкай зямлі ў 10—13 ст. з Рыгай, Краляўцом і Ганзейскімі гарадамі з іх непазбежнымі крэдытнымі аперацыямі і распіскамі, на- яўнасць у гарадах «нямецкіх двароў» — калоній замежных купцоў — аымагалі ведання нямецкай, лацінскай і польскай моў. Частае ўжыванне ў Полацкай зямлі дзесяцярычнага «і» пры напісанні свед- чыць пра яе сувязі з Захадам і пра ўжы-
205 АСВЕТА ванне і веданне лацінскай графікі, асаблі- ва ў канцылярыях князя і гарадскіх улад. Адной са старажытных калысак А. і пісьменнасці на тэр. Беларусі была Ту- раўская зямля. 3 заснаваннем каля 1000 г. ў г. Тураве епіскапскай кафедры тут пачалі асветніцкую дзейнасць і пера- піску кніг 2 манастыры. Адсюль пахо- дзіць найстаражытнейшае на землях усх. славян «Тураўскае евангелле» (11 ст.). Пры раскопках Турава знойдзены кніж- ныя засцежкі і пісалы. У 12 ст. Тураў стаў цэнтрам вялікай магутнай «зям- лі» — раннефеадальнага дзярж. ўтварэн- ня. Пры двары тураўскага князя служылі багатыя і высокаадукаваныя грэкі, якія прымалі ўдзел у культурным жыцці кня- ства. У такім асяроддзі вырас і расквітнеў талент аднаго з найбуйнейшых асветні- каў 12 ст.— Кірылы Тураўскага. Слава і вядомасць пра яго «Поучення» разы- ходзілася разам з тэкстамі па ўсіх усход- не- і паўднёваславянскіх землях. Яго выступленні перад шырокай аўдыторыяй з прамовамі супраць людскіх заган (пад- ману, ілжывасці, абжорства, дармаед- ства, зла і гвалтоўніцтва) мелі асвет- ніцкае і сацыяльна-пед. значэнне. Кірыла Тураўскі заахвочваў сваіх суайчыннікаў да кнігі і ведаў, даваў парады для чы- тання. Пра пашырэнне пісьменнасці ся- род гараджан Тураўскай зямлі сведчаць пісалы, знойдзеныя ў Пінску, Слуцку, Бярэсці, фрагменты амфары і шыфернае прасліца з надпісамі (Пінск), розныя рэчы з нанесенымі на іх асобнымі літа- рамі. «Аўтограф» малалетняга тураў- скага князя Святаполка Ізяславіча вы- яўлены на сцяне Сафійскага сабора ў Кіеве. У Бярэсці знойдзены самшытавы грабеньчык канца 12 — пач. 13 ст. з вы- разаным алфавітам. У ходзе археал. даследаванняў Гродна, Ваўкавыска, Слоніма, Турэйска знойдзе- ны пісалы і кніжныя засцежкі, падпісныя прасліцы, фрагменты амфар з надпісамі і літарамі, свінцовыя імянныя пячаткі. Развіццё феад. адносін спрыяла пра- нікненню пісьменнасці ў вёску, дзе ўмен- не чытаць, пісаць, лічыць патрабавалася ад прадстаўнікоў феад. адміністрацыі — зборшчыкаў падаткаў, старцаў, цівуноў. У 10—13 ст. існавалі 2 тэхнікі пісання. Рукапісныя кнігі, граматы і дзярж. дага- воры пісалі пяром і чарнілам на перга- менце. На бяросту, навошчаныя дошчач- кі літары наносілі вострай палачкай ці металічным вастрыём — пісалам. Другі канец пісала меў выгляд лапатачкі, якой загладжвалі на воску няўдалы ці непа- трэбны тэкст. На працягу 10—13 ст. у побыт бел. гарадоў паступова ўваходзілі рукапісныя кнігі. Напісаныя на пергаменце, яны каштавалі дорага, іх маглі набыць толькі заможныя гараджане. Можна было ка- рыстацца кнігамі бібліятэк — «кніжніц» пры цэрквах і манастырах. Асноўную масу кніг складалі рэлігійна-дыдактыч- ныя творы, былі кнігі і прыродазнаўчага характару. Вялікае значэнне мелі кнігі гістарычна-асветнага зместу, якія апіс- валі біблейскія падзеі, візантыйскую і су- светную гісторыю. Яны стымулявалі на- пісанне мясц. летапісаў і хронік. У адным шэрагу з такімі творамі стаяла палом- ніцкая і павучальная л-ра, жыціі. Па кнігах тагачасны чытач знаёміўся з невя- домым яму светам, асэнсоўваў гісторыю свайго народа ў супастаўленні з гісторы- яй інш. народаў, што фарміравала яго светапогляд, выхоўвала эстэтычныя гу- сты, жыццёвыя ідэалы, павышала ўзро- вень культуры. Звязаная з шырокімі бытавымі і куль- турнымі патрэбамі, А. ў 10—13 ст. дасяг- нула дастаткова высокага ўзроўню, па- стаянна жывілася ідэямі нар. педагогікі, стала трывалым падмуркам для А. на- ступных стагоддзяў. 3 сярэдзіны 13 — пач. 14 ст. набіралі сілу агульнакультурныя тэндэнцыі раз- віцця бел. народнасці. Яна выходзіла на гіст. арэну ў складаных знешнепаліт. абставінах. Ва ўмовах мангола-татарска- га націску з У і крыжацкай агрэсіі з 3 ад- былося аб’яднанне бел., літоўскіх і ўкр. зямель у феад. дзяржаву — Вялікае кня- ства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Культурны падмурак папярэдняй эпохі спрыяў далейшаму развіццю і пашырэн- ню А. ва ўсіх бел. землях і за іх межамі. Беларуская мова набыла грамадскую ва- гу і атрымала статус агульнадзяржаўнай на ўсёй тэр. ВКЛ, стала мовай яго літара- туры і справаводства. Далейшы рост га- радоў Беларусі і фарміраванне адзінага эканам. арганізма дзяржавы дабратворна ўплывалі на пашырэнне А. і культуры, пранікненне яе ў розныя пласты тага- часнага грамадства. Адбывалася пэўная культурная пераарыентацыя бел. зямель ад Візантыі да суседніх краін Прыбал- тыкі, Цэнтр. і Зах. Еўропы. Працягвала развівацца старадаўняя кніжная пісьменнасць. Пры праваслаў- ных храмах ствараліся і працавалі пры- ходскія школы, пры каталіцкіх касцё- лах — кафедральныя. Аднак манаполія царквы на А. не была ўжо абсалютнай. Існавалі свецкія перапісчыкі, пісцы, пісь- меннікі, якія ўлічвалі рост грамадскай цікавасці да кніг разнароднага зместу. Многія буйныя магнаты (Хадкевічы, Слуцкія, Сапегі, Агінскія, Радзівілы) і адукаваная шляхта стваралі ўласныя бі- бліятэкі. Раслі і багацелі шматлікія біблі- ятэкі манастыроў. У велікакняжацкай канцылярыі, у канцылярыях намеснікаў у буйных гарадах, якія вялі гандаль з Ганзай і еўрапейскімі краінамі, праца- валі пісцы і перакладчыкі, якія валодалі нямецкай, лацінскай і польскай мовамі. Адметнай з’явай у галіне А. 14—15 ст. было пашырэнне гіст. твораў, узнікненне бел.-літ. летапісання. 3 канца 15 ст. на Беларусі пачалася эпоха Адраджэння, якая супадала з т. зв. Паўночным Рэнесансам. Паскорылася сац.-паліт і культ. развіццё, расла коль- касць гарадоў і мястэчак, якія кары- сталіся магдэбургсюм правам, у адпа- веднасці з чым пашыралася пісьмен- насць, павышаўся ўзровень культуры. Апрача царкоўна-рэлігійных распаўсю- джваліся творы антычнай і заходне- еўрапейскай л-ры. Але адукацыя заста- лася пераважна саслоўнай і канфесія- нальнай, бо навучанне гал. ч. засяро- джвалася вакол магнацкіх палацаў і кля- штараў. 3 пашырэннем гуманіст. і рэ- фармац. руху (16—17 ст.) складваліся ўмовы і для свецкага школьнага наву- чання дзяцей сялян і рамеснікаў. Акрамя каталіцкіх, праваслаўных і пратэстанцкіх узніклі таксама іудзейскія, мусульман- скія школы. Пачатак 16 ст. ў гісторыі А. на Бела- русі пазначаны культурна-асветніцкай дзейнасцю Ф. Скарыны. Выдаючы на роднай мове Біблію і інш. кнігі, Скарына імкнуўся дапамагчы чытачам свайго краю пазнаць асновы тагачасных навук, «абы научнвшыся мудростн, добре жнлн на свете». Разглядаючы кнігу як гал. крыніцу ведаў, ён дбаў пра набліжэнне яе да простага чалавека, дзеля чаго ажыццявіў пераклад Бібліі на мову, бліз- кую да тагачаснай беларускай, чым спрыяў развіццю бел. А. і культуры. Скарынінскія традыцыі ў А. прадоўжылі С. Будны, браты Л. Зізаній і С. Зіза- ній, В. Цяпінсю, I. Фёдараў, П. Мсці- славец, С. Собаль, Л. Сапега і інш. У 16—17 ст. А. на Беларусі развівалася ва ўмовах барацьбы паміж праваслаўем, каталіцызмам і рэфармацыйнымі руха- мі. У 2-й пал. 16 ст. з мэтаю ўмацавання пазіцый каталіцкай царквы і вынішчэн- ня рэфармацыйнага руху ў ВКЛ распа- чаў дзейнасць ордэн езуітаў. Ка- рыстаючыся падтрымкай урада, езу- іты адкрывалі школы, якія лічылі срод- кам ажыццяўлення задач каталіцкай эк- спансіі. У 1579 яны заснавалі першую ў ВКЛ вышэйшую навучальную ўста- нову — Віленскую акадзмію (гл. Вілен- сю універсітэт) з сістэмай навучання, арыентаванай на падрыхтоўку паліт. дзеячаў, дыпламатаў і інш. На Беларусі езуіцкія школы ўзніклі ў Полацку (1581), Нясвіжы (1584), Оршы і Брэсце (1616), Хойніках (1622), Гродне (1625), Нава- грудку (1644), Віцебску (1649), Мінску (1672), Слуцку (1704), Слоніме (1719) і інш. Накірунак гэтых школ быў антыпра- тэстанцкі, а з цягам часу стаў і анты- праваслаўным. У іх вывучалі граматыку, рыторыку, этыку, багаслоўе, фізіку, матэ- матыку. Гуманітарна-рэлігійная адука- цыя, якую давалі гэтыя школы, напа- чатку адпавядала патрэбам духоўных і свецкіх феадалаў, садзейнічала пашы- рэнню кругагляду шляхецкага саслоўя. Але да сярэдзіны 18 ст. езуіцкія школы перасталі адпавядаць гасп. і паліт. патрабаванням кіруючых колаў ВКЛ і ўсёй Рэчы Паспалітай з-за фармалізму і абмежаванасці іх праграм (недахоп рэ- альных ведаў па прыродазнаўстве і гра- мадазнаўстве). Акрамя езуіцкіх існавалі школы кармелітаў, картэзіянцаў, брыгі- так і інш. каталіцкіх манаскіх ордэнаў. У 2-й пал. 16—1-й пал. 17 ст. насупе- рак процідзеянню каталіцкай царквы школа і А. на Беларусі развіваліся пад моцным уплывам рэфармац. рухаў: лю- тэранства, кальвінізму, арыянства і інш. У лютэранскіх школах выкладаліся катэ- хізіс, граматыка, арыфметыка, польская і «руская» (бел.) мовы. У 1560-я гады
206 АСВЕТА на Беларусі былі 163 кальвінісцкія зборы, пры якіх існавалі школы (у Аш- мянах, Брэсце, Віцебску, Глыбокім, За- слаўі, Клецку, Магілёве, Мінску, Нясві- жы, Оршы, Пінску, Свіслачы, Слуцку, Смаргоні, Сямятычах, Шклове і інш. гарадах і мястэчках). У іх вывучаліся матэматыка, гісторыя, геаграфія, прыро- дазнаўства, рэлігія, лацінская і бел. мо- вы. Арыянскімі абшчынамі на Беларусі заснаваны школы ў Іўі, Клецку, Нясвіжы, Койданаве, Любчы (Навагрудскай), Ло- ску і інш. (гл. Арыянскія школы). Настаўнікамі працавалі адукаваныя лю- дзі, з еўрапейскім узроўнем ведаў. Не- каторыя з іх стваралі свае падручнікі: «Катэхізіс» Буднага, «Дапаможнік для авалодання вучэннем Арыстоцеля», «Сентэнцыі, якімі трэба кіравацца ў жыцці» Я. Л. Намыслоўскага і інш. Да сярэдзіны 17 ст. каталіцызму ўдалося разграміць пратэстантызм: з 1612 у Рэчы Паспалітай было забаронена будаваць пратэстанцкія зборы і кірхі, а ў сярэдзі- не 17 ст. прыняты ўказ пра закрыццё ўсіх пратэстанцкіх школ. Усходнеславянская праваслаўная тра- дыцыя ў А. выяўлялася ў дзейнасці брацкіх навуч. устаноў. Услед за Вілен- скай брацкай школай (1584) узніклі Брэсцкая, Магілёўская, Мінская, Пін- ская, Аршанская, Ельненская, Шклоў- ская,школы пры Цяперскім (Навагруд- скі пав.), Баркулабаўскім (Аршанскі пав.) і інш. манастырах. Брацкія школы кіраваліся статутам брацтва («чынам») і статутам школ. У навучальным працэсе выкарыстоўваліся злементы класна- ўрочнай сістэмы, вывучаліся граматыка, рыторыка, арыфметыка, свяшчэннае пі- санне, геаграфія, астраномія, мовы (беларуская, польская, грэчаская, лацін- ская) і інш. У ліку выкладчыкаў брац- кіх школ былі В. Цяпінскі, браты Зіза- ніі, М. Сматрыцкі, Л. Карповіч і інш. Пасля Брэсцкай царкоўнай уніі 1569 ад- крываліся уніяцкія школы пры базыльян- скіх кляштарах (гл. Базыльянскія шко- лы). У заемадзеянне розных плыняў вызна- чала і спецыфіку працэсу развіцця А. і школьнай справы на Беларусі. Да сярэ- дзіны 18 ст. сістэма адукацыі, што склалася, перастала адпавядаць наспе- лым патрэбам грамадскага развіцця. Змены, што адбываліся ў эканам. і паліт. жыцці Рэчы Паспалітай, найперпі уця- гненне памешчыцкай гаспадаркі ў тавар- на-грашовыя адносіны, распаўсюджанне ідэалогіі Асветніцтва, выклікалі неаб- ходнасць рэарганізацыі школьнай спра- вы. Першым крокам у гэтым кірунку стала рэформа піярскіх школ, прапана- ваная польскім грамадскім дзеячам і пе- дагогам С. Канарскім. Пашыралася вы- вучэнне прыродазнаўчых і дакладных на- вук, у школьную праграму ўключаліся «палітыка, ці азнаямленне вучняў з са- чыненнямі па пытаннях палітычных», «знаёмства з мясцовымі законамі і но- равамі», эстэтычнае і фізічнае выхаван- не; выкарыстоўваліся перадавыя методы- кі. Рэформу піярскіх школ прыхільна сустрэлі радыкальна настроеныя колы шляхты. Пачатак разлажэння феад.-прыгонніц- кай сістэмы, паліт. падзеі апошняй трэці 18 ст., у т. л. падзелы Рэчы Паспалі- тай, адбіліся і на сферы школьнай адукацыі. Найб. радыкальнымі мера- прыемствамі ў галіне А. былі школьная рэформа ў Рэчы Паспалітай, ажыццёўле- ная Адукацыйнай камісіяй, і адкрыццё новых школ у Рас. імперыі паводле статута, выпрацаванага Камісіяй па ства- рэнні нар. вучылішчаў. На Беларусі школьная адукацыя апынулася ў сферы дзеяння абедзвюх рэформ. Важную ролю ў правядзенні рэформы на землях Зах. і Цэнтр. Беларусі, што да 1790-х г. заста- валіся ў складзе Рэчы Паспалітай, ады- граў I. Храбтовіч (гл. ў арт. Храптовічы). У выніку рэформ павялічылася коль- касць пачатковых і сярэдніх школ, наву- чанне набывала ўсё больш свецкі харак- тар. Да пач. 19 ст. на Беларусі склалася даволі заблытаная сетка навуч. устаноў, пазбаўленых адзінага кіраўніцтва і не звязаных паміж сабой. Дыяпазон разна- стайных навуч. сістэм дазваляў пры жаданні і магчымасцях атрымаць адука- цыю, адпаведную ўзроўню ведаў 16, 17 ці 18 ст. на польскай, рус., яўрэйскай, франц. і ням. мовах. Напярэдадні школь- най рэформы 1803—04 на Беларусі існа- вала каля 130 пачатковых, 33 сярэднія і няпоўныя сярэднія школы, значная коль- касць яўрэйскіх рэліг. школ, каля 40 школ розных каталіцкіх ордэнаў. Агуль- ная колькасць навучэнцаў у канцы 18 ст. ва ўсіх школах (за выключэннем яўрэй- скіх) не перавышала 4 тыс. чал. Школь- ная адукацыя была даступна дзецям шляхты, духавенства, заможных гара- джан. У пач. 19 ст. ў Расіі праведзена рэ- форма А. У 1802 упершыню ў яе гісто- рыі створана Мін-ва нар. асветы. Еўра- пейская частка краіны была падзелена на 6 навуч. акруг, на чале кожнай з іх царом прызначаўся папячыцель. Бела- рускія губерні ўвайшлі ў склад Віленскай навучальнай акругі, якую ўзначаліў ма- гнат А. Чартарыйскі (гл. ў арт. Чарта- рыйскія). Вучэбна-метадычным і адм. цэнтрам акругі быў Віленскі ун-т. У ходзе рэформы на Беларусі павялічыліся сетка свецкіх агульнаадук. школ і колькасць навучэнцаў у іх, скарацілася колькасць манасгырскіх вучылішчаў. Трывалае ме- сца ў навуч. планах занялі прыродазнаў- чыя дысцыпліны. Былі адкрыты прагрэ- сіўныя для свайго часу ланкастэрскія школы. Паступова заваёўвала прызнанне жаночая адукацыя. Аднак значнае месца ў сістэме школьнай адукацыі Беларусі працягвалі займаць каталіцкія навуч. ўстановы. У 1812—20 дзейнічала По- лацкая езуіцкая акадэмія, якая была цэнтрам асобай езуіцкай навуч. акругі. У навучальных установах, што ўвахо- дзілі ў яе склад, на тэр. Беларусі, зай- малася 700 чал. (больш за 20 % агуль- най колькасці вучняў гімназій і павято- вых вучылішчаў). У канцы 1820-х г. на Беларусі дзейнічала 38 павятовых (у т. л. 23 манастырскія) вучылішчаў, 4 гімназіі, больш за 100 прыходскіх школ. Асноў- ны кантынгент навучэнцаў складалі два- ране (84 % усіх вучняў у павятовых вучылішчах і гімназіях, 40 % у прыход- скіх школах). Пасля выступлення дзекабрыстаў (1825) і паўстання 1830—31 сістэма А. была рэарганізавана ў кірунку ўзмац- нення рэакцыйных прынцыпаў «права- слаўя, самадзяржаўя, народнасці». Ува- сабленнем гэтых прынцыпаў стала па- літыка русіфікацыі, вялікадзяржаўнае адмаўленне нац. самастойнасці бел. мо- вы, закрыццё ў 1832 Віленскага ун-та. Разам з закрыццём ун-та часова (да 1850) была ліквідавана і Віленская на- вуч. акруга. Школы Віленскай і Гродзен- скай губ. увайшлі ў склад Беларускай навучальнай акругі, папячыцелем якой стаў Р. I. Карташэўскі. На пач. 1850-х г. на тэр. сучаснай Беларусі існавала 576 навуч. устаноў, у т. л. 1 вышэйшая — Горы-Горацкі земля- робчы інстытут, 12 сярэдніх, 45 няпоў- ных сярэдніх, 45 дзярж. і прыватных жаночых вучылішчаў і больш за 400 дзярж., ведамасных і прыватных пачат- ковых школ. У канцы 1850 — пач. 1860-х г. у іх навучалася прыкладна 16,5 тыс. чал. (0,5 % насельніцтва). У не- каторых вёсках дзейнічалі т. зв. «тайныя» школы, кансультатыўныя пункты («асед- лыя» і «неаседлыя»), дзе сялянскія дзеці навучаліся грамаце, рамесніцкім навы- кам з дапамогай пісьменных адстаўных салдат, дзячкоў, вандроўных майстроў і інш. Істотныя змены адбыліся і ў складзе настаўнікаў. Калі ў пач. 19 ст. сярод іх амаль усюды пераважала духавенства, то ў сярэдзіне 19 ст. 80 % настаўнікаў гімназій і павятовых вучылішчаў мелі свецкую адукацыю, больш за 50 % скон- чылі вышэйшыя і спец. пед. ўстановы. У гэтым асяроддзі пачыналася фарміра- ванне бел. разначыннай інтэлігенцыі, зараджаліся вызваленчыя ідэі, абуджа- лася нац. самасвядомасць. Развіццё капіталізму пасля падзення прыгоннага права выклікала патрэбу ў больш шырокім развіцці А. Пад націскам грамадскага руху ў 1860—70-я г. царскі ўрад правёў рэформы ў галіне нар. адукацыі. Навучальныя ўстановы роз- ных ведамстваў у пераважнай большасці перайшлі ў падпарадкаванне Мін-ва нар. асветы. У зах. губернях былі ліквідаваны дваранскія павятовыя вучылішчы. На вё- сцы пачатковымі школамі сталі народ- ныя еучылішчы, двухкласныя пачатко- еыя вучылішчы, у гарадах навуч. ўстано- вамі ніжэйшага тыпу — гарадскія вучы- лішчы. Мужчынскія гімназіі былі падзе- лены на 2 тыпы — класічныя і рэальныя. У гарадах з невялікай колькасцю насель- ніцтва дазволена адкрываць прагімназіі. Адкрываліся жаночыя 7-класныя гімна- зіі. Вынікі школьнай рэформы на Белару- сі былі менш значныя, чым у цэнтр. губернях Расіі, бо тут яна супала з устанаўленнем рэакцыйнага курсу ў палі- тыцы царызму пасля задушэння паўстан- ня 1863—64. У 1864 за ўдзел студэнтаў у паўстанні закрыты Горы-Горацкі зем-
207 АСВЕТА ляробчы ін-т, Навагрудская гімназія, Свіслацкая і Маладзечанская прагімна- зіі. На Беларусі былі ліквідаваны поль- скія школы, амаль усе прыватныя вучы- лішчы. Не прызнавалася бел. мова, якую царскія чыноўнікі лічылі «прадук- там паланізацыі». Адхіляліся ад пасад мясц. настаўнікі каталіцкага веравызнан- ня, а на іх месцы прызначаліся «добра- надзейныя» асобы з унутр. губерняў Ра- сіі. Палітыка царызму ў адносінах да нар. вучылішчаў вызначалася Часовымі правіламі для нар. школ у губернях Віленскай, Ковенскам, Мінскай, Магілёў- скай і Віцебскай» (1863), якія дзей- нічалі да канца 19 ст. Пачатковыя шко- лы на Беларусі аддаваліся пад поўны кантроль праваслаўнага духавенства, чы- ноўнікаў і паліцыі. Прадугледжвалася выкладанн толькі самых элементарных ведаў: рус. і царкоўнаславянскай гра- маты, арыфметыкі, догматаў праваслаўя і царкоўных спеваў. Падручнікі для школ Паўн.-Зах. краю прынцыпова ад- розніваліся ад адпаведных падручнікаў для рус. губерняў вялікадзяржаўным тлумачэннем гісторыі краю, вялікай колькасцю апавяданняў па гісторыі пра- васлаўя на Беларусі. Рэакцыя ў галіне А. ўзмацнілася пасля выдання пала- жэння пра царкоўнапрыходскія школы (1884), паводле якога закрыты многія нар. вучылішчы, а на іх базе ўтвораны царкоўнапрыходскія школы і школы граматы, падначаленыя праваслаўнаму духавенству. 3 1881 па 1899 колькасць нар. вучылішчаў на Беларусі скарацілася з 1198 да 999. Пасля 1887 у адпавед- насці з цыркулярам «Аб мерах па па- ляпшэнню складу навучэнцаў у гімназіях і прагімназіях» (празваны «цыркулярам пра кухарчыных дзяцей») і «Аб абмежа- ванні прыёму ў сярэднія навучальныя ўстановы яўрэяў 10-працэнтнаю нормай» сярод навучэнцаў пачала зніжацца ўдзельная вага дзяцей ніжэйшых са- слоўяў. У канцы 19 ст. на Беларусі розныя ведамствы ўтрымлівалі і кантралявалі 13 гімназій, 3 прагімназіі, больш за 20 павятовых вучылішчаў і больш за 1400 пачатковых школ. Агульная коль- касць навучэнцаў ва ўсіх школах (акрамя прыватных) не перавышала 160 тыс. Важную ролю ў развіцці школьнай аду- кацыі на Беларусі адыгралі адкрытыя ў 2-й пал. 19 ст. настаўніцкія семінарыі (у Маладзечне, Полацку, Нясвіжы, Сві- слачы), жаночыя епархіяльныя вучылі- шчы і царкоўна-настаўніцкія школы. Ад- нак узровень нар. А. і колькасць пісь- меннага насельніцтва заставаліся нізкімі. У 1897 колькасць пісьменных у адно- сінах да ўсяго насельніцтва (акрамя дзяцей да 10 гадоў) складала у бел. паветах Віленскай губ. 33,9 %, Віцеб- скай — 27,1, Гродзенскай — 31,5, у Мін- скай губ.— 22,7, у Магілёўскай — 21,8, на Беларусі ў цэлым — 25,7 %. На рубяжы 19—20 ст. сістэма А. ўсту- піла ў супярэчнасць з патрэбамі жыцця. Адсталасць нар. адукацыі станавілася тормазам на шляху эканам. прагрэсу. Пад націскам рэв. руху і патрэб эка- нам. развіцця царызм пайшоў на пашы- рэнне нар. адукацыі. 3 1900 да 1914 колькасць пачатковых і сярэдніх школ усіх тыпаў, уключаючы прыватныя, па- вялічылася у Віленскай навуч. акрузе з 6297 да 7593, а навучэнцаў у іх — з 248 тыс. да 490 тыс. Колькасць школ царкоўнага ведамства (царкоўна-пры- ходскіх і школ граматы) паменшылася з 5 тыс. у 1900 да 1,5 тыс. ў 1914, а колькасць нар. вучылішчаў пабольшала адпаведна з 1075 да 4784. Важную ролю ў пашырэнні пачатковай адукацыі ады- гралі земскія школы, створаныя пасля 1911 у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губ. У 1912 гар. вучылішчы ператвораны ў вышэйшыя пачатковыя вучылішчы. Па- вялічылася сетка сярэдніх школ: у 1914 на Беларусі было 88 сярэдніх навуч. устаноў, у т. л. 33 дзярж. сярэднія школы розных ведамстваў і 55 прыват- ных поўных і няпоўных сярэдніх школ. Рост школьнай сеткі вылучаў на першы план праблему падрыхтоўкі настаўнікаў. У пач. 20 ст. на Беларусі дадаткова адкрыты 5 настаўніцкіх семінарый: Ар- шанская, Барысаўская, Гомельская, Ба- бруйская жаночыя, Рагачоўская муж- чынская; настаўніцкія інстытуты: Ві- цебскі, Магілёўскі, Мінскі, арганізоўва- ліся настаўніцкія курсы. У выніку ўзрос- шых патрэб у прафесійна-тэхнічнай аду- кацыі адкрываліся прафесійна-тэхнічныя вучылішчы, рамесныя аддзяленні і класы, фельчарска-акушэрская школа (у Мін- ску) і інш. У Віцебску ў 1911 адкрыта аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута (дзейнічала да 1922). Рэвалюцыя 1905—07 абудзіла паліт. свядомасць настаўнікаў і перадавой школьнай моладзі, уцягнула іх у рух за перабудову А. на дзмакр. асновах. Прагрэсіўныя педагогі Беларусі Ф. А. Кудрынскі, Дз. А. Сцяпура, Е. Р. Рама- наў, К. I. Ціхаміраў і інш. ў сваёй асвет- ніцкай дзейнасці і навук. працах рас- працоўвалі шляхі і метады сувязі вы- кладання асноў навук з задачамі працоў- Да арт. Асвета. Сельская школа ў в. Васілевічы Рэчыцкага пав. 1910. нага навучання і эстэтычнага выхавання, прапагандавалі ідэі выхаваўчага навучан- ня, развіцця ў дзяцей пазнавальных ін- тарэсаў, падкрэслівалі ролю асабістага прыкладу настаўніка. Значны ўклад у развіццё пед. справы на Беларусі зрабілі Цётка (А. С. Пашкевіч) і Я. Колас (К. М. Міцкевіч). Цётка стварыла кніжкі для дзяцей на бел. мове («Лемантар», «Гасцінец для малых дзяцей», «Першае чытанне для дзетак беларусаў»), Я. Ко- лас засноўваў нелегальныя бел. школы, быў адным з арганізатараў з'езда нас- таўнікаў Мінскай губерні 1906 (у Міка- лаеўшчыне), напісаў падручнік «Другое чытанне для дзяцей беларусаў». Адной з праяў грамадска-пед. руху на Беларусі было стварэнне «тайных школ», педага- гічных таварыстваў, якія выдавалі часо- пісы іБелорусскцй учательскай вестнык» Магілеў), »Педагогыческое дело» (Гродна), навукова-пед. зборнікі. Пасля Кастр. рэвалюцыі пачалася карэнная перабудова сістэмы А. на аснове праграмных палажэнняў бальша- віцкай партыі ў галіне нар. адукацыі: цесная сувязь А. з сац.-эканам. і па- літ. пераўтварэннямі; права ўсіх народаў на адукацыю на роднай мове; прынцып пераемна ці ўсіх звёнаў сістэмы нар. адукацыі; ліквідацыя непісьменнасці і малаіВісьменнасці; ажыццяўленне ўсеаг. адукацыі за кошт дзяржавы. Меры па ліквідацыі саслоўных, ралігійных, нац. і інш. прывілеяў у галіне А. вызначаны дэкрэтамі ВЦВК і СНК «Аб стварэнні Дзяржаўнай камісіі па асвеце» (9.11. 1917), «Аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы» (2.1 1918), «Аб перадачы ў распараджэнне Народнага камісарыята па асвеце на- вучальных і адукацыйных устаноў усіх ведамстваў» (5.6.1918) і інш. На пад-
208 АСВЕТА ставе дэкрэтаў і пастаноў Сав. ўрада на Беларусі былі ліквідаваны дарэвалюцый- ныя органы А. і ствараўся новы апарат кіравання культурным будаўніцтвам. Пры Лблвыкамзаху, губ. і павято- вых Саветах былі створаны аддзелы нар. адукацыі, у падпарадкаванне якіх перай- шлі ўсе навуч. ўстановы незалежна ад былой ведамаснай прыналежнасці. У студз. 1918 пачалася ліквідацыя Віленскай навуч. акругі. Было забаро- нена выкладанне рэлігіі і выкананне рэліг. абрадаў, уведзены новы правапіс. У снежні 1917 — лютым 1918 у Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губ. адкрыта болын за 2300 пачатковых школ. Ствара- ліся першыя школы-камуны, якія прапа- гандавалі калектывісцкія прынцыпы ў навучальна-выхаваўчай рабоце. У адпа- веднасці з рашэннямі I Усерас. з’езда па асвеце (жн. 1918) замест шматлікіх тыпаў навуч. устаноў стваралася адзіная працоўная школа 2 ступеняў: 1-я з 5-га- довым тэрмінам навучання для дзяцей 8—13 гадоў, 2-я з 4-гадовым тэрмінам навучання для падлеткаў 13—17 гадоў. Разгарнулася работа па падрыхтоўцы настаўніцкіх кадраў. Летам — восенню 1918 у Віцебску, Магілёве, Рагачове былі арганізаваны пед. курсы. У выніку ўтварэння Беларускай ССР (1.1.1919) у студз. 1919 створаныаНа- родны квмісарыят асветы БССР. На тэр. Віцебскай, Мінскай і Гомельскай губ. вясной 1919 працавала 2811 школ, у т. л. 2697 школ 1-й ступені і 114—2-й. У іх навучалася 190 тыс. дзяцей, працавала 3500 настаўнікаў. Аднак школ было яшчэ недастаткова, каб у іх маглі вучыцца ўсе дзеці школьнага ўзросту, не хапала на- стаўнікаў. У 1920 у Мінску, Барысаве і Бабруйску арганізаваны 3-гадовыя пед. тэхнікумы; у Віцебску — ін-т нар. асве- ты; у Гомелі, Оршы, Чавусах і інш. гара- дах — пед. курсы. У крас. 1919 адноўле- ны Горы-Горацкі земляробчы ін-т, у сне- жні 1920 пачаў працаваць Беларускі дзярж. палітэхнікум, у кастр. 1921 — Беларускі дзяржаўны універсітэт. У ліку найважнейшых задач культур- най рэвалюцыі была ліквідацыя непі- сьменнасці і малапісьменнасці. Пачатак яе ажыццяўлення пакладзены дэкрэтам СНК РСФСР «Аб ліквідацыі непі- сьменнасці сярод дарослага насельніцтва РСФСР» (26.12.1919), паводле якога ўсе ва ўзросце ад 8 да 50 гадоў, хто не ўмеў чытаць і пісаць, павінны былі вучыцца грамаце на роднай ці рус. Нацыянальныя школы ў БССР у 1926 / 27 навучальным годзе Школы беларускія рускія яўрэйскія польскія коль- касць 7о коль- касць °/ /о коль- касць % коль- касць % 4-гадовыя 4190 85,3 467 8,4 147 3,01 132 2,6 7-гадовыя 197 66,6 32 11 53 18,2 11 3,8 мовах. Адпаведны загад быў выдадзены 11.12.1920 і ВРК Беларусі. У ліп. 1920 СНК РСФСР утварыў Усерас. надзвы- чайную камісію па ліквідацыі непісьмен- насці, аналагічная камісія была створа- на пры Палітсавеце Наркамасветы БССР. Рэспубліканская, губ. і павятовыя камісіі вялі ўлік непісьменных, адкрывалі пункты па ліквідацыі непісьменнасці (лікпункты), школы пісьменнасці, гурт- кі, хаты-чытальні і г. д. У 1924 у БССР пачалі стварацца ячэйкі добраахвотнага таварыства «Прэч непісьменнасць» (кан- чаткова аформлена ў 1926), якія вялі растлумачальную дзейнасць сярод пра- цоўных, адкрывалі лікпункты. У выні- ку ўзровень пісьменнасці насельніцтва БССР на працягу 1920—26 вырас з 31,5 % да 40,7 %. 3 2-й пал. 1920-х г. ліквідацыя непісьменнасці праводзілася пад лозунгам «Пісьменны, навучы непі- сьменнага!». Створаны сотні новых лік- пунктаў і школ малапісьменных, з не- пісьменнымі і малапісьменнымі займалі- ся тысячы культармейцаў. Аднак у даваенны час непісьменнасць у БССР не была цалкам ліквідавана, у 1937 сярод дарослага насельніцтва заставалася 234,5 тыс. непісьменных. Пасля далучэння Зах. Беларусі працэнт непісьменных і малапісьменных павялічыўся. У сярэдзіне 1920-х г. у БССР праве- дзена рэарганізацыя сістэмы агульна- адук. школ. 9-гадовыя школы пераўтво- раны ў 7-гадовыя, якія сталі асноўным звяном новай сістэмы. У 1927 / 28 навуч. г. ў БССР працавала 279 сямі- годак (97,6 тыс. вучняў), многія з іх ствараліся на аснове пачатковых школ. Склаліся 3 тыпы навуч. устаноў, якія ажыццяўлялі спец. прафесійную падрых- тоўку: прафесійна-тэхнічная школа, тэх- нікум, інстытут. Цэнтрам падрыхтоўкі спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі быў Белдзяржуніверсітэт. У 1920-я г. за- снаваны Беларускі політэхнічны ін- стытут (1920), Беларускі дзярж. ін-т сельскай і лясной гаспадаркі (1922), Бе- ларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1925) і інш.; у 1930-я г.— Беларускі інсгытут народнай гаспадаркі (1933). 3 мэтай паскоранай падрыхтоўкі дзяцей рабочых і сялян для паступлення ў ВНУ пры апошніх арганізоўваліся раб- факі. У 1930 іх было 12 (2,2 тыс. студэнтаў), у 1933—50 (10,9 тыс. сту- дэнтаў). У адпаведнасці з патрэбамі гаспадаркі і культуры ствараліся тэх- нікумы розных профіляў: індустрыяльна- тэхнічныя, сельскагаспадарчыя, эканам., пед., мед., муз. і мастацкія. Рашэннем XV з’езда ВКП(б) (1927) у СССР уведзена ўсеаг. абавязковае па- чатковае навучанне. БССР адной з пер- шых саюзных рэспублік ажыццявіла па- чатковы ўсенавуч: у 1931—32 навуч. г. 98 % дзяцей ва ўзросце 8— 11 гадрў былі ахоплены пачатковай школай. На Бела- русі паралельна вырашалася задача па- ступовага пераходу да ўсеаг. абавязковай 7-гадовай адукацыі. Павялічваліся асі- гнаванні на школьную справу, будаваліся тыпавыя школьныя будынкі, удасканаль- валася арганізацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу, уводзіліся новыя праграмы, што дазволіла ў 2-й пал. 1930-х г. перайсці да ўсеаг. 7-гадовай адукацыі ў гарадах, пашырыць яе і ў сельскай мясцовасці. У 1920—30-я г. ў БССР вялася рабо- та па забеспячэнні працоўным усіх нацыянальнасцей магчымасці атрымаць адукацыю на родных мовах. У рамках палітыкі беларусізацыі большасць пачат- ковых, частка 7-гадовых школ і тэхніку- маў, некаторыя ВНУ былі пераведзены на бел. мову навучання. Вялікі ўклад у станаўленне бел. школы ўнеслі наркомы асветы БССР У. М. Ігнатоўскі (1921 — 26), А. В. Баліцкі (1926—29). Адкры- валіся таксама рус, яўрэйскія, польскія школы (гл. табліцу). На працягу 1927—32 амаль у 2 разы пввялічылася колькасць пед. тэхнікумаў (з 15 да 28) і навучэнцаў у іх. У 1935 Аршанскі і Рагачоўскі педтэхнікумы пе- раўтвораны ў настаўніцкія ін-ты. Пед. ін-ты працавалі ў Віцебску, Гомелі, Магі- лёве. У 1931 адкрыты пед. ін-т у Мінску. Для правядзення тэарэтычных даследа- ванняў у галіне педагогікі ў 1929 у Мін- ску адкрыты НДІ педагогікі і педалогіі (цяпер Бел. НДІ адукацыі). Станоўчым тэндэнцыям у развіцці А. ў 1920—30-я г. процістаялі адм.-каманд- ныя метады кіраўніцтва з боку парт. і дзярж. органаў. Усё больш частай з’явай у школьнай справе сталі штурмаўшчына, захапленне заклікамі і рапартамі, фарма- лізм і бюракратызм. Ва ўгоду вышэй- стаячым інстанцыям статыстычныя па- казчыкі па ліквідацыі непісьменнасці за- вышаліся. У школах выцясняліся дэмакр. асновы, вучнёўскае самакіраванне было пазбаўлена самастойнасці, а потым зусім ліквідавана. Вялікую шкоду сі- стэме А. нанеслі атмасфера падазронасці і даносаў, што ўсталявалася ў 1930-я г, рэпрэсіі ў адносінах да многіх настаў- нікаў па абвінавачванню іх у «варожай дзейнасці», «буржуазным нацыяналіз- ме». У гэты час пачалося згортванне беларусізацыі народнай А. У сярэдняй агульнаадукацыйнай школе была істотна павялічана колькасць гадзін на вывучэн- не рус. мовы і л-ры за кошт скара- чэння гадзін на бел. мову і л-ру. У ся- рэдніх спец. і вышэйшых навуч. устано- вах у перадваенныя гады выкладанне вя- лося ўжо пераважна на рус. мове. У складаных умовах развівалася А. ў Зах. Беларусі, якая на працягу 1921—39 знаходзілася ў складзе бурж. Польшчы. Парушаючы ўмовы Рыжскага мірнага дагавора 1921 аб свабодным развіцці нац. меншасцей, польскія ўлады паўсюд- на закрывалі бел. школы, да 1925 іх засталося толькі 4. Настаўнікаў-белару-
209 АСВЕТА саў пазбаўлялі работы, за імі ўчынялі' паліцэйскі нагляд. Не хапала і польскіх школ. У 1937 / 38 навуч. г. ў 3 ваявод- ствах (Віленскім, Навагрудскім, Пале- скім) працавала 4221 школа, у якіх ву- чылася 546,6 тыс. дзяцей. Паводле афі- цыйных звестак, 13 % дзяцей школьнага ўзросту не наведвалі школу. У 1931 у Зах. Беларусі сярод насельніцтва ва ўзросце больш за 10 гадоў было 43 % непісьмен- ных. Працоўныя вялі актыўную барацьбу за дэмакратызацыю нар. адукацыі, ад- крыццё бел. школ. Вялікую ролю ў гэтым адыграла Таварыства беларускай школы. У 1927—28 урад Пілсудскага пад на- ціскам вызв. руху вымушаны быў ад- крыць у Зах. Беларусі 27 бел. і 51 поль- ска-бел. школу: працавалі 4 бел. гімназіі (у Вільні, Клецку, Навагрудку і Рада- шковічах; гл. адпаведныя арт.). Але ў пач. 1930-х г. гімназіі, за выключэннем Віленскай, зноўбылі закрыты. У 1938/39 навуч. г. ў Зах. Беларусі не засталося ніводнай бел. школы. Пасля ўз'яднання Зах. Беларусі з БССР (1939) сістэма А. тут была рэарганізавана на новых прынцыпах. У 1940/41 навуч. г. ў зах. абласцях БССР дзейнічала 5958 агульна- адук. школ, у якіх навучалася 774,5 тыс. дзяцей, працавала 25 сярэдніх спец. навуч. устаноў, 5 ін-таў. Больш як 4500 тыс школ вялі навучанне на бел. мове. Вял. работа праведзена па ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці сярод дарослага насельніцтва. Моцны ўрон А. нанесены ў Вял. Айч. вайну. Ням.-фаш. захопнікі знішчылі на Беларусі 2648 школ, усе дзіцячыя дамы і дашкольныя ўстановы; агульныя страты нар. адукацыі склалі 2,5 млрд. руб. У пач. вайны больш за 10 тыс. настаўнікаў і работнікаў сістэмы А. ўступілі ў Чырв. Армію, шмат настаўнікаў і вучняў стар- шых класаў змагаліся ў партыз. атрадах, удзельнічалі ў падп. барацьбе. У многіх партыз. зонах дзейнічалі »лясныя» школы. Пасля вайны сетка школ на Беларусі была адноўлена, умацоўвалася іх матэ- рыяльная база, расшыралася падрыхтоў- ка выкладчыцкіх кадраў. Чацвёрты пя- цігадовы план развіцця нар. гаспадаркі СССР 1946—50 у галіне нар. А. паставіў задачу ажыццяўлення абавязковага па- чатковага навучання і пераходу да ўсеаг. 7-гадовага навучання. За першыя 2 гады 4-й пяцігодкі ў БССР дадаткова адкрыта 846 пачатковых школ (у наступныя гады іх колькасць скарацілася ў сувязі з пера- ўтварэннем часткі іх у 7-гадовыя шко- лы). За 1949—50 адхрыта 657 ноаых 7-гадовых школ, што забяспечыла маг- чымасць ажыццявіць сямігадовы ўсена- вуч. На працягу 1946—50 кантынгент вучняў 5—7-х класаў павялічыўся з 178,3 тыс. да 544,3 тыс. чал., колькасць вучняў 8—10-х класаў — з 20,4 тыс. да 72,4 тыс., а колькасць выпускнікоў 10-х класаў — амаль у 5 разоў. У зах. абла- сцях БССР да 1950 грамаце навучана больш за 370 тыс. непісьменных і каля 534 тыс. малапісьменных. У 1950-я г. прыняты меры па завяр- шэнню ўсеаг. 7-гадовай і пашырэнню сярэдняй адукацыі з адначасоаым умаца- Да арт Асвета. У. Кожух. «Лясная школа». ваннем матэрыяльнай базы школ, паляп- шэннем падрыхтоўкі пед. кадраў. У 1958/59 навуч. г. ў БССР працавала 11 578 школ, у т. л. 7164 пачатковыя, 2839 сямігадоаых, 1575 сярэдніх, з агульнай колькасцю нааучэнцаў 1191,6 тыс. чал. У адпаведнасці з рашэннямі XX з’езда КПСС (1956) у БССР пачалі адкрывацца школы-інтэрнаты, у якія за- лічвалі дзяцей-сірот, дзяцей маці-адзіно- чак, інвалідаў вайны і працы і інш. Каб забяспечыць навучанне той часткі моладзі, якая ва ўмовах вайны не магла атрымаць нармальнай адукацыі, аргані- зоўваліся школы для дарослых, у 1945/46 навуч. г. на Беларусі адкрыта 439 вячэрніх школ (7,2 тыс. вучняў). У 1958/59 навуч. г. працавала 347 школ рабочай моладзі (45,7 тыс. вучняў) і 448 школ сельскай моладзі (12 тыс. вуч- няў). Пры агульнаадук. школах існавалі асобыя вячэрнія класы, у якіх вучылася больш за 20 тыс. чал., у 13 завочных школах — 4,3 тыс. чал. Але ўстаноўка на падрыхтоўку моладзі гал. чынам да па- ступлення ў ВНУ прывяла да пераважна тэарэтычнага характару адукацыі, дзеці не прыцягваліся да пасільнай грамадска карыснай працы. Такі кірунак у адукацыі вёў да начотніцтва і пасіўнага ўспры- мання школьнікамі навуковых ісцін. Вучэбны план, уведзены ў 1954, прад- угледжваў політэхнізацыю школы. Павя- лічвалася колькасць гадзін на прадметы фізіка-матэматычнага і біялагічнага цык- лаў, удзельная вага якіх склала 35 % вучэбнага часу. У несены змены ў парадак вывучэння і сістэму выкладання інш. школьных дысцыплін. У 1—4-х кл. уво- дзілася выкладанне ручной працы, ў 5— 7-х класах — практычныя заняткі ў май- стэрнях і на вучэбна-доследных участ- ках, у 8—10-х класах — практыкумы па сельскай гаспадарцы, машыназнаў- ству і электратэхніцы. У некаторых шко- лах з 1956 / 57 навуч. г. ўведзена аы- вучэнне асноў вытворчасці і вытворчая практыка вучняў на прамысл. прадпры- емствах і ў сельскай гаспадарцы. За пасляваенныя гады на Беларусі створана шырокая сетка навукова-мета- дычных устаноў і арганізацый для павышэння ідэйна-тэарэт. узроўню і пед. кваліфікацыі работнікаў А. У гарадах і раёнах аднавілі работу пед. кабінеты, у абласных цэнтрах — ін-ты ўдаскана- лення настаўнікаў, у Мінску — Рэспуб- лікансю ін-т павышэння кваліфікацыі пед. кадраў. Выдаваліся «Настаўніцкая газета», часопісы «Савецкая школа» і «У дапамогу настаўніку». Праводзілася ўпарадкаванне сеткі вышэйшай школы. У 1948 колькасць студэнтаў ВНУ Беларусі дасягнула дава- еннага ўзроўню (у 1946 яна складала 40 %). У 1945 адкрыты тэатральны ін-т (з 1953 тэатральна-мастацкі), у 1951 — Гродзенскі с.-г. ін-т, у 1953 — Бел. ін-т інжынераў чыг. транспарту ў Гомелі, у 1954 — Беларускі ін-т механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі ў Мінску. Наладжвалася сістэма падрых- тоўкі настаўнікаў. Праз 2—3 гады пасля вайны пед. навуч. ўстановы па коль- касці студэнтаў наблізіліся да ўзроўню 1940/41 навуч. г. Але ў ВНУ адчуваўся недахоп навукова-пед. кадраў, што не спрыяла падрыхтоўцы высокакваліфіка- ваных настаўнікаў. У 1948 на базе факультэта замежных моў Мінскага пед- інстытута створаны Мінскі пед. ін-т замежных моў. У 1949 адкрыты настаў- ніцкі ін-т у Бабруйску, у Гомельскім пед. ін-це — факультэт фізічнага выха- вання, у Магілёўскім педінстытуце — фізіка-матэматычны факультэт; у 1950 Брэсцкі настаўніцкі ін-т рэарганізаваны ў пед. ін-т. Змены адбыліся і ў сетцы пед. вучылішчаў. Магілёўскае пед. вучы- лішча пераўтворана ў пед вучылішча фізічнага выхавання, Гродзенскае — у музычна-педагагічнае, Віцебскае — у мастацка-графічнае. Ва ўсіх пед. вучы- лішчах абласных цэнтраў адкрыты ад- дзяленні для падрыхтоўкі ст. піянерва- жатых. У 1950 у БССР дзейнічала 7 пед. і 10 настаўніцкіх ін-таў, 27 пед. вучылішчаў. Пры 4 пед. і 3 настаў- ніцкіх ін-тах працавалі вячэрнія аддзя- ленні, пры ўсіх пед. ВНУ і 20 пед. вучылішчах — завочныя. У 1956 / 57 на- вуч. г. ў пед. і настаўніцкіх ін-тах вучылася 8890 студэнтаў, столькі ж — на завочных аддзяленнях; у пед. аучы- лішчах — 5289 навучэнцаў. Павялічваў- ся прыём у пед. ВНУ і вучылішчы. Для паляпшэння падрыхтоўкі настаўні- каў малодшых класаў адкрыты Мазыр- скі пед. ін-т (1952) і адпаведныя фа- культэты ў шэрагу пед. ін-таў. У 1958/59 навуч. г. на Беларусі праца- валі 25 ВНУ, у якіх займалася 57 тыс. студэнтаў (у 2 разы больш у параўнанні з даваенным перыядам); 106 сярэдніх спец. навучальных устаноў, у якіх зай- малася 55,7 тыс. чал. (рост таксама амаль ў 2 разы). У 1958 ВНУ выпусцілі 8570 спецыялістаў, з іх 4213 чал. для нар. асветы. Разам з тым у пасляваенны час у сі- стэме адукацыі працягвалася звужэнне сферы ўжывання бел. моаы. У 1951 мі- ністр асветы БССР I. М. Ільюшын заявіў, што рус. мова з’яўляецца другой роднай мовай для ўсіх народаў, якія жывуць на
210 АСВЕТА тэр. Савецкага Саюза. Гэты тэзіс, успры- няты як дырэктыва для практычнага дзеяння, спрыяў ва ўмовах Беларусі яшчэ большаму ўмацаванню ў навуч,- выхаваўчым працэсе пазіцый рус. мовы ва ўрон беларускай, падзенню сацыяль- нага прэстыжу апошняй. У 1952/53 навуч. г. з 48 агульнаадукацыйных школ г. Мінска толькі ў 9 выкладанне аялося на бел. мове. У адпаведнасці з Законам «Аб умаца- ванні сувязі з жыццём і аб далейшым развіцці сістэмы народнай асветы ў СССР» (1958) прадугледжвалася ўвя- дзенне ўсеаг. 8-гадовага навучання, пе- раўтварэнне 10-гадовых школ у 11-гадо- выя працоўныя політэхнічныя школы з вытворчым навучаннем, пашырэнне сеткі вячэрніх і завочных школ, распрацоўка і ўвядзенне ўдасканаленых вучэбных планаў, праграм і падручнікаў, умаца- ванне вучэбна-матэрыяльнай базы шко- лы. Аднак пры ажыццяўленні гэтага За- кону была дапушчана паспешлівасць. аказалася не падрыхтаванан матэрыяль- ная база для вытворчага навучання, абмяжоўвалася магчымасць выбару вуч- нямі прафесп, час, адведзены на вытвор- чае навучанне, выкарыстоўваўся нера- цыянальна. У 1964 тэрмін навучання ў сярэдняй школе зноў быў скарочаны да 10 гадоў, а ў 1966 вырашана забяспе- чыць вучням прафесійную падрыхтоўку толькі пры наяўнасці ўмоў, у выніку чаго вытворчае навучанне ў большасці школ БССР было фактычна адменена. Колькасць сярэдніх школ павялічылася: у 1966—67 іх адкрыта больш за 240. У адпаведнасці з рашэннем XXI з'ез- да КПСС (1971) пастаўлена задача забяспечыць у 9-й пяцігодцы (1971—76) поўны пераход да ўсеаг. сярэдняй аду- кацыі. Меры па рэалізацыі гэтага ра- Дв арт. Асвета. Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. 1970-я гады шэння вызначаны ў пастанове ЦК КПСС і СМ СССР «Аб завяршэнні пераходу да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі мо- ладзі і далейшым развіцці агульнааду- кацыйнай школы» (1972). Аднак ажыц- цяўленне гэтай задачы зноў сутыкнулася з адставаннем вучэбна-матэрыяльнай базы, з якасцю вучэбна-вытворчай рабо- ты і ўзроўнем кваліфікацыі настаўнікаў сельсюх школ. Пастанова ЦК КПСС і СМ СССР «Аб мерах па далейшаму паляпшэнню ўмоў работы сельскай агульнаадукацыйнай школы* (1972) прадугледжвала ўмацаванне аучэбна-ма- тэрыяльнай базы сельскай школы, ства- рэнне інтэрнатаў пры сярэдніх і 8-гадо- аых школах. арганізацыю харчавання і падвоз дзяцей у школы і інш. 3 развіц- цём усеаг. 8-гадовага, а потым 10-гадова- га навучання трывалае месца пры школе занялі групы падоўжанага дня. У канцы 1970-х г. пачаўся перавод пачатковай школы на 3-гадовы тэрмін навучання без зніжэння ўзроўню ведаў вучняў. Да 1975 ажыццёўлены пераход сярэдняй школы на новыя праграмы і падручнікі, якія арыентавалі вучняў на аыаучэнне фун- даментальных законаў развіцця прыроды і грамадства, адзінства тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі. 3 мэтай раз- віцця індывідуальных інтарэсаў і здоль- насцей вучняў у 7—10 класах дадаткова ўводзіліся факультатыўныя заняткі. Пераход да ўсеаг. сярэдняй адукацыі завершаны да канца 1970-х г. Асноўным шляхам атрымання сярэдняй адукацыі заставалася дзённая агульнаадукацый- ная школа; яе дапаўнялі школы пра- цоўнай моладзі, сярэднія спец. навучаль- ныя ўстановы — тэхнікумы, прафесія- нальна-тэхнічныя вучылішчы. Аднак па- велічэнне кантынгенту вучняў зноў вы- клікала недахоп пед. кадраў. Памылкі, дапушчаныя ў 1950-я г. ў планаванні падрыхтоўкі настаўнікаў (закрыты на- стаўшцюя ін-ты, зменшана колькасць пед. вучылішчаў), вымусілі павялічыць набор у пед. ВНУ, адкрываць пед- вучылішчы (да 1967 у БССР іх было 8 са штогадовым прыёмам 760 чал.). У Бел. політэхнічным ін-це адкрыты ін- жынерна-пед. факультэт. Кадры па спе- цыяльнасці біялопя і асновы с.-г. вытвор- часці да 1966 рыхтавалі Гомельскі, Віцеб- скі, Брэсцкі педінстытуты і Бел. с.-г. акадэмія. Для падрыхтоўю выкладчыкаў працы адкрыты індустрыяльна-пед. тэх- нікумы ў Мінску і Пінску, індустрыяльна- пед. вучылішча ў Оршы. Для падрыхтоўю выкладчыкаў фізічнага выхавання ў 1963 адкрыты тэхнікум у Гродне, у 1966 —у Віцебску. 3 1958 / 59 да 1966 / 67 наауч. г. колькасць студантаў пед. ВНУ павялі- чылася з 22 тыс. да 32,2 тыс., а педвучылішчаў — адпаведна з 3,7 тыс. да 5,8 тыс. У адпаведнасці з пастановамі ЦК КПСС і СМ СССР «Аб мерах па далей- шаму развіццю аышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, паляпшэнню пад- рыхтоўю і выкарыстання спецыялістаў у СССР» (1963) і «Аб мерах па паляп- шэнню падрыхтоўкі спецыялістаў і ўда- сканаленню юраўніцтва вышэйшай і ся- рэдняй спецыяльнай адукацыян у краіне* (1966) вызначаны меры падрыхтоўкі кадраў з вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыяй для забеспячэння патраба- ванняў новых галін прамысловасці (ра- дыёфізшы, электроніцы, аўтаматызацыі, дакладнай механіцы, радыётэхніцы і інш.). 3 1958 па 1965 прыём у ВНУ і сярэднія навуч. ўстановы павялічыўся больш чым у 2 разы. У 1958 адкрыты Гродзенскі мед ін-т, у 1961 — Маплёў- скі машынабудаўнічы ін-т, у 1965 — Віцебсю тэхналагічны ін-т лёгкай прамы- словасці. у 1966 — Брэсцкі інжынерна- будаўнічы ін-т (у 1989 пераўтвораны ў політэхнічны); у 1964 на базе радые- тэхнічнага факультэта Бел. політэхнічна- га ін-та створаны Мінскі радыётэхнічны ін-т. Гомельскі пед. ін-т у 1969 і Гро- дзенскі пед. ін-т у 1978 пераўтвораны ва універсітэты. Бел. лесатэхнічны ін-т рэарганізаваны ў Бел. тэхналапчны ін-т. У многіх ВНУ адкрыты ноаыя факуль- тэты. У 1963 у 22 ВНУ (з 25) дзейні- чалі завочныя і вячэрнія аддзяленні. У 1967 на Беларусі працавала 28 ВНУ, у якіх вучылася амаль 116 тыс. студзн- таў; каля 135 тыс. навучэнцаў займа- лася ў сярэдніх спец. навуч. установах. 3 сярэдаіны 1980-х г. пачалася рэ- форма агульнаадук. і прафесійнай шко- лы. У ведзена наступная структура агуль- най сярэдняй і прафесійнай адукацыі: пачатковая школа — 1—4-я класы; ня- поўная сярэдняя школа — 5—9-я класы; сярэдняя агульнаадук. і прафесійная гтікола— 10—11-я класы, сярэднія пра- фесійныя вучылішчы, сярэднія спец. нааучальныя ўстановы; навучанне дзяцей пачынаецца з 6-гадовага ўзросту. Рэфор- ма прадугледжвае больш цесныя ўзаема- сувязі навучання і вытворчай працы, уключэнне аучняў з малодшых класаў у сістэматычную, пасільную для іх здароўя і ўзросту грамадска-карысную працу. У школах уведзены курс асноў інфар- матыкі і вылічальнай тэхнікі. У 1987 / 88 навуч. г. ў 5986 агульнаадук. школах
211 АСВЕТНІЦТВА Беларусі навучалася 1485 тыс. чал., у прафесійна-тэхнічных навуч. устано- вах — 162 тыс., у сярэдніх спец. навуч. установах — 154 тыс., у 33 ВНУ — 179,4 тыс. Уведзеная на Беларусі з 2-й паловы 1950-х г. практыка выбару бацькамі мо- вы навучання дзяцей пры абставінах, калі ва ўсіх вышэйшых і сярэдніх спец. навуч. установах рэспублікі, у службо- вым справаводстве выкарыстоўвалася толькі рус. мова, вяла да фактычнага выкаранення нац. мовы з агульна- адукацыйнай школы (найперш у гора- дзе). У 1988/89 навуч. г. ў школах з рус. мовай навучання займалася 1186,8 тыс. вучняў, з бел. мовай — толькі 296,3 тыс., з дзвюма мовамі — 23,8 тыс. На сучасным этапе найважнейшай за- дачай у галіне А. з’яўляецца пера- адоленне негатыўных аынікаў панаван- ня адміністрацыйна-каманднай сістэмы (фармалізму, уніфікацыі навучання, сла- басці матэрыяльнай базы і інш.). Грамадскасць рэспублікі працягвае по- шукі шляхоў удасканалення зместу аду- кацыі, метадаў навучання, яго дыфе- рэнцыяцыі, стварэнне кожнаму вучню умоў для развіцця яго інтарэсаў і здоль- насцей; па засваенню набыткаў нац. культуры, роднай мовы і гісторыі свайго краю, гуманізацыі і дэмакратызацыі аду- кацыі, пераадоленню яе адставання ад сусв. ўзроўню. Літ.: Мз ясторяя школы Белоруссяв н Лнтвы. М., 1964; О реформе обіцеобразова- тельной н профессмональной школы: Сб. до- кументов н матерналов. М., 1984; Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. Мн. 1968; Асвета і пе- дагагічная думка ў Беларусі: Са старажыт- ных часоў да 1917 г. Мн., 1985; К і с я л ё ў Р. Я. Школа Савецкай Беларусі. Мн., 1968; Мннкевнч М. Г. Обідеобразовательная школа Белорусской ССР на современном этапе. Мн., 1978; Очеркн нсторнн школы н пе- дагогнческой мыслн народов СССР, 1961 — 1986 гг. М., 1987; Константннов Н. А., М е д ы н с к н й Е. Н., Ш а б а е в а М. Ф. Мсторня педагогнкн. 4 нзд. М., 1974; Нльюшнн Н. М., УмрейкоС. А. На- родное образованне в Белорусской ССР. 2 нзд. Мн., 1961; Красовскнй Н. Н. Высшая школа Советской Белорусснн. 2 нзд. Мн., 1972; Улашнк Н. Н. Грамотность в дореволюцнонной Белорусснн // Нсторня СССР. 1968. № 1; Сянькевіч Г. Р. Ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменна- сці ў Беларускай ССР (20—30-я гады). Мн., 1990; АндрэеваЕ., ЛычЛ. Асвета і мо- ва // Настаўн. гаэ. 1990. 23 чэрв.— 25 жн. Э. К. Дарашэвіч, У. С. Пасэ, Г. Р. Сянькевіч, М. А. Ткачоў, А. В. Трухан. АСВЁТНАЕ ТАВАРЫСТВА БЕЛАРЎ- САЎ (АТБ) у Варшаве. Існавала з восені 1936 да вер. 1939. Да афіц. рэгістрацыі 23.12.1937 дзейнічала пад на- звай «Арганізацыйны камітэт белару- скага таварыства ў Варшаве». Аб’яд- ноўвала прадстаўнікоў бел. інтэліген- цыі, работнікаў, студзнтаў варшаўскіх ВНУ (каля 1 тыс. чал.). У праўлен- не АТБ уваходзілі Я. Гапановіч (стар- шыня), П. Ластаўка (сакратар). Т-ва мела на мэце правядзенне культ,- асветнай і выдавецкай дзейнасці, арга- нізацыю б-к, клубаў, аказанне матэ- рыяльнай дапамогі і маральнай пад- трымкі сябрам АТБ і беларусам, якія жылі ў Варпіаве, і інш. АТБ арга- нізавала і правяло вечарыну-канцэрт для бел. грамадства ў зале Варшаў- скага муз. т-ва (6.2.1937, прысутніча- ла 400 чал.), канцэрт бел. спевака М. Забэйды-Суміцкага ў Варшаўскай кан- серваторыі (24.5.1938), даклад па бел. літаратуры і літ. вечарыну М. Тан- ка (3.7.1939), сустрэчы з дзеячамі бел. нац. руху ў Зах. Беларусі А. Клі- мовічам, С. Паўловічам, М. Танкам і інш. Пры АТБ працавалі курсы бел. мовы, гурткі мастацкай самадзейнасці. У 1937 —38 пры т-ве існавалі неле- гальныя групы КПЗБ і КСМЗБ. 3 АТБ цесна супрацоўнічалі навуковец і гісто- рык бел. л-ры Р. А. Зямкевіч, бел. паэт Г. Леўчык. Сярод актывістаў т-ва адвакат А. Бычкоўскі, праф. Вар- шаўскай кансерваторыі С. Казура, дзеяч бел. руху Б. Руткоўскі, кампазітар А. Шыдлоўскі, Забэйда-Суміцкі, Л. Пань- ко, В. Чарняўская і інш. Дзейнасць АТБ спынена ў першыя дні нападу ням. войск на Польшчу. Літ.: Ластаўка П. Асветнае таварыст- ва беларусаў у даваеннай Варшаве // Бе- ларускі каляндар 1980. Беласток, 1980; Каравацкі Ф. Важная пляцоўка // Тамсама. Ю. Р. Васілеўскі. АСВЁТНІЦТВА, антыфеадальная, бур- жуаэная паводле сваёй сацыяльна-па- літычнай сутнасці ідэалогія перыяду ста- наўлення капіталізму. Прапаведавала прыярытэт асветы, навукі і розуму ў жыцці асобы, грамадства і дзяржавы. Усталяванню А. спрыялі навук. адкрыцці ў прыродазнаўстве і дасягненні гума- нітарных ведаў: у руках буржуазіі яны сталі ідэйнай зброяй у барацьбе супраць феад.-царкоўнага светапогляду, схала- стыкі, цемрашальства, абсалютызму і фе- адальнага ладу. Як плынь культуры, гра- мадска-паліт. думкі А. адлюстроўвала нарастанне супярэчнасцей феадальнай сац. эканам. фармацыі ў эпоху бурж. рэвалюцый. У кожнай краіне, у кожнага народа А. мела свае асаблівасці і храналогію, адпаведныя ўзроўню развіцця грамад- ства і сац.-эканам. адносін. Найраней яно выявілася ў Галандыі, дзе ў 16 ст. перамагла першая ў свеце бурж. рэвалю- цыя; У. Акоста, Г. Гроцый, Б. Спіноза (17 ст.) патрабавалі вызваліць навуку ад кантролю царквы. У Англіі пасля перамо- гі бурж. рэвалюцыі 17 ст. А. набыло больш вальнадумны характар (Т. Гобс, Дж. Лок, А. Клінз, Д. Гартлі, Дж. Прыст- лі). Лок, які быў добра вядомы на Бела- русі, з бурж. пазіцый крытыкаваў феада- лізм, даказваў неабходнасць прыватнай уласнасці, выступаў за свабоду асобы, ахову правоў чалавека. Найвышэйшай ступені развіцця А. дасягнула ў Францыі, асабліва напярэдадні Вял. Французскай бурж. рэвалюцыі канца 18 ст.: П. Бейль выступаў супраць феад.-царкоўнай ідэ- алогіі; Вальтэр, які стаў сімвалам А. («эпоха Вальтэра»), патрабаваў адмены саслоўных прывілеяў, ускладаў надзеі на асветнага манарха; Ж. Ж. Русо абгрун- таваў права народных мас на паўстанне; П. А. Гольбах, Ж А. Ламетры, Д. Дзід- ро, К. А. Гельвецый проціпаставілі рэлігіі і ідэалізму матэрыялізм і атэізм. Амаль усе франц. асветнікі былі вядомы на Беларусі. У Германіі А. ўзнікла ў 2-й пал. 18 ст. ва ўмовах эканам. і па- літ. адсталасці краіны; Г. Э. Лесінг, Ф. Шылер, I. В. Гётэ выступалі абаронца- мі нац. адзінства Германіі. А. ў ЗША мела акрэслены бурж. характар, стала ідэалогіяй барацьбы з англ. абсалютыз- мам (В. Франклін, Т. Джэферсан). У слав. краінах А. найб. яскрава выяві- лася ў Польшчы (Г. Калонтай, С. Ста- шыц) і было накіравана супраць феад.- арыстакр. і каталіцкай рэакцыі, усе- ўладдзя магнатаў. У Чэхіі яно развіва- лася ва ўмовах нац.-вызв. барацьбы су- праць аўстрыйскага абсалютызму. У Сер- біі і Балгарыі было ідэалогіяй, якая садзейнічала аб’яднанню суайчыннікаў у іх барацьбе супраць турэцкага пана- вання. У Расіі А., замацаванае М. Ла- маносавым, А. Радзішчавым, Дз. Фанвізі- ным і М. Навіковым, мела антыпрыгон- ніцкі і рэв.-дэмакр. кірункі; М. Чарны- шэўскі і М. Дабралюбаў дапоўнілі іх ідэямі утапічнага камунізму. На Укра- іне А. звязана з дзейнасцю Р. Скаварады, у Літве — К. Данелайціса. На Беларусі ідэі А. распаўсюдзіліся ў 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. і былі звязаны з франц., рус., польск., укр. і літоўскім А. Яны знайшлі адлюстраванне ў фі- ласофіі, сацыялогіі, гіст. навуцы, л-ры і мастацтве; вызначаліся паказам бытавых і этнічных умоў жыцця класаў і сац. груп, праблем аўтаномнасці і адносін да Рэчы Паспалітай і Расіі, успрыняцця духоўнай спадчыны мінулага, суіснаван- ня розных пластоў у нац. культуры. У А. вылучаліся розныя класава-групавыя арыентацыі: ад магнатаў (I. Л. Храптовіч, гл. ў арт. Храптовічы) і сярэдняй шлях- ты да незаможнай і дэкласаванай шлях- ты (I. Яленскі). Ідэйныя вытокі А. на Беларусі ідуць ад творчасці і дзейнасці прагрэсіўных мысліцеляў канца 17 — пач. 18 ст. К. Лышчынскага, Сімяона Полацкага, I. Капіевіча. Значны ўклад зрабілі выхаванцы Кіева-Магілянскай духоўнай семінарыі сярэдзіны 18 ст. (Л. Барановіч, Г. Каніскі, Ф. Пракаповіч і інш.). Прадстаўнікі ранняга перыяду А. на Беларусі Б. Дабшэвіч, К. Нарбут, М. Пачобут-Адляніцкі звязвалі навуко- выя задачы з гуманістычнымі, лічылі свабоду думкі абавязковай умовай для развіцця навукі. Пачынальнікамі асвет- ніцкіх тэндэнцый у творах на гіст. тэмы былі Капіевіч, Ф. Папроцкі, але канцэп- туальна яны заставаліся ў межах да- асветніцкіх поглядаў на гісторыю. Пера- ход да асветніцкіх канцэпцый у сістэ- ме гіст. ведаў назіраецца ў творах А. Нарушэвіча, які галоўную ролю ў гіст. працэсе адводзіў розуму, прадметам гіст. даследаванняў лічыў жыццё народа як сукупнасць палітыкі, эканомікі і куль- туры; значную ўвагу звяртаў на асвятлен- не нац. гісторыі. Т. Гусаржэўскі таксама лічыў, што гісторыя не зводзіцца да
212 АСВЕЯ вывучэння спраў каралёў і міністраў, а павінна даследаваць звычаі, права, по- быт, рэлігію, палітыку і культуру. Гі- старычныя погляды развіваліся ў рэчы- шчы асветніцкай тэорыі «натуральнага права», якая была выкладзена ў працы Т. Млоцкага «Сведчанне з вытокаў нату- ральнага права» (1779). Млоцкі не зга- джаўся з тэзісам Гобса аб рашаючай ролі сілы ў гіст. працэсе, а збліжаўся з тэорыяй «грамадскага дагавора» Русо. Зыходзячы з канцэпцыі «натуральнага права». /. Страйноўскі абараняў прын- цып роўнасці людзей, выказваў думкі пра натуральную абумоўленасць грамад- скіх парадкаў. Для пашырэння ідэй А. шмат зрабіла Адукацыйная камісія. Спе- цыфічнай рысай А. на Беларусі з’яўля- лася яго арыентацыя на вырашэнне ся- лянскай праблемы. У працах Ю. Паўлі- коўскага, Д. Пільхоўскага, Яленскага, Я. Ясінскага і інш. абгрунтоўвалася неабходнасць забяспечыць паліт. гаран- тыі асобе селяніна, выказваліся ідэі скасавання прыгону, стварэння сістэмы навучання сялянскіх дзяцей, прапаноў- валіся камуністычна-утапічныя праекты абшчыннай роўнасці пры карыстанні зямлёй і атрыманні прадукту вытворча- сці. У ідэалогіі А. бярэ пачатак гіста- рызму прынцып. Абапіраючыся на эва- люныянізм дадарвінаўскага тыпу, А. Маркевіч стварыў антрапалагічную кан- цэпцыю, паводле якой узнікненне і раз- віццё чалавецтва — гэта вынік паступо- вага развіцця прыроды а ўзнікненне і дынаміка розных рас і этнасаў абумоў- лена аб'ектыўнымі законамі прыроды. У кнізе Ю. Ясінскага, прысвечанай пытанням антрапалогіі, скарыстаны не- каторыя сутнасныя прынцыпы А., хоць адначасова дапушчаны адыход у бок правідэнцыялізму. Прадаўжальнікам ас- ветніцкіх традыцый на Беларусі і ў Літ- ве з’яўляўся М. Ачапоўскі. 3 ідэалогіяй А. былі звязаны філаматы і філарэты. Літ.: Б а с к к н М. П. Фнлософяя немец- кого просвешення. М., 1954; ВолгннВ. П Развнтне обшественной мыслн во Францнн в XVIII веке. М., 1958; Оснпова Е. В Фнлософня польского просвешення. М., 1961; Дорошевнч Э. К. Фнлософня эпохн просвешення в Белорусснн. Мн., 1971; Мальдзіс А. 1. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. Э. К. Дарашэвіч. АСВЁЯ (да пач. 19 ст. Асвей), га- радскі пасёлак у Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., на паўд. беразе Асвей- скага возера. За 40 км ад Верхнядзвін- ска, 190 км ад Віцебска, 37 км ад чыг. ст. Верхнядзвінск на лініі Полацк— Даўгаўпілс. 1900 жыхароў (1991). У гіст. актах А. ўпамінаецца з 15 ст. Напачатку цэнтр воласці ў складзе Полацкай зямлі. 3 1505 належала полацкаму ваяводу Станіславу Глебавічу, потым яго сынам, ад якіх перайшла да магнатаў Кііакаў. У 1600 А. з воласцю купіў вял. літоўскі канцлер Леў Сапега. Сапегі валодалі А. амаль 150 гадоў, у 1749 яна прададзена мінскаму ваяводу Язэпу Гільзену, які па- Да арт. Асецкі Л. П. «Клятва партызан» (уверсе) і «Званіце. званы Хатыні» з серыі «Памяць» (1984—85). будаваў тут вялікі палац, касцёл, засна- ваўкляштармісіянарыяў. Ягосын(памёр бяздзетным у 1786) запісаў А. шляхці- цу Іосіфу Шадурскаму. На той час у маёнтку было 13 тыс. душ цяглых сялян. У родзе Шадурскіх А. была да канца 19 ст. У 1616 і 1633 А. займалі рус. войскі. 3 16 ст. валасны цэнтр у По- лацкім ваяводстве. 3 1695 горад. У 17— 18 ст. праз А. праходзіў гацдлёвы шлях з Расіі ў Ліфляндыю, Літву, Прусію. Двойчы на год (2 мая і 28 чэрв.) тут праводзіліся кірмашы. 3 1772 у складзе Расійскай імперыі, мястэчка, цэнтр вола- сці Дрысенскага павета. Вясною 1847 у А. і навакольных вёсках адбыліся вы- ступленні сялян супраць прыгону. Па- водле перапісу 1897 у А. 2830, у 1905 3700 жыхароў, нар. аучылішча. Сав. ўла- да ўстаноўлена ў ліст. 1917. У 1924—59 цэнтр раёна, з 27.9.1938 гар. пасёлак. У Вял. Айч. вайну 1.7.1941 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У А. дзейнічала Асвейскае патрыятычнае падполле, на тэрі раёна Асвейская (пазней імя М. В Фрунзе), «За Савецкую Бе- ларусь», 1-я Дрысенская, імя К. К. Ра- касоўскага і інш. партыз. брыгады. Фа- шысты спалілі А. і 158 навакольных вёсак, забілі каля 4,4 тыс. мірных жыха- роў. За гады вайны ў раёне загінула каля 10 тыс. чалавек. 17.7.1944 А. вызва- лена ад акупантаў войскамі Сав. Арміі і партызанамі. 3 1959 у Верхнядзвінскім р-не. У 1969 3,8 тыс. жыхароў. У А. торфабрыкетны і цагельны заводы, ткац- кі і аышывальны цэхі Верхнядзвінскай ф-кі маст. вырабаў, Дом быту «Чайка», лясніцтва, сярэдняя і муз. школы, 8-гадо- вая школа-інтэрнат, 2 брацкія магілы 636 воінаў Сав. Армп і партызан, што тут загінулі; магіла камандзіра партыз. атрада У. У. Сімацкага. Помнікі: пад- польшчыкам, на ўшанаванне памяці зем- лякоў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Мемарыяльныя дошкі: у гонар вызва- лення гар. пасёлка ад ням.-фаш. захоп- нікаў і ў памяць першага сходу пад- польшчыкаў. Помнік архітэктуры — ма- настырскі шпіталь (18 ст.), Асвейскі парк (18 ст.). Каля А. 6 гарадзішчаў ранняга жалезнага веку. В. Л. Насевіч. АСЁЦКІ Людвіг Пятровіч (н. 9.5.1929, в. Продаіна Бабруйскага р-на), беларускі графік, многія творы якога прысвечаны гісторыі Беларусі. Засл. дзеяч мастацтваў БССР (1981). Скончыў Мінскае мастац- кае вучылішча (1962), Бел. тэатральна- мастацкі ін-т (1960). Працуе ў галіне станковай і кніжнай графікі, манумен- тальнага жывапісу. Серыі «Кастрычніц- кія дні на Беларусі» (1960), «Горад бу- дуецца» (1963), «Падполле Мінска» (1968; усе ў тэхніцы лінагравюры), «Па матывах трылогіі Я. Коласа «На роста- нях» (1973), «Жодзіна» (1974—76), «Вызваленне» (1975, усе ў тэхніцы літа- графіі), «Балада аб Лаўскім баі» (1979), «Памяць» (1984—85), «Мір Планеце» (1986—89, усе ў тэхніцы афорт), «Асветнікі» (1991, полівінілцытатная тэмпера). Лінаграаюра «Забастоўка ў Смаргоні ў 1905» (1967). Станковым ра- ботам уласціаы арыпнальныя кампазі- цыйныя вырашэнні, абвостраная выраз- насць малюнка, святлоценявыя кантра- сты. У галіне манументальНага мастац- тва: размалёўкі «Абарона Сталінграда» (1971) у Бел. дзярж. музеі гісторыі Вял. Айч. вайны, «Кастрычнік на Белару- сі» (1977) у Літаратурным музеі Я. Ку- палы ў Мінску, «Перамога» (1974) у гіст.-краязнаўчым музеі ў г. п. Карэлічы. Ілюстраваў кнігі «Мы раскажам пра Мінск» (1964), «Людзі на балоце» (1968) і «Подых навальншы» (1970) I. Мележа і інш. в Ф. Шматаў АСІМІЛЯЦЫЯ ў этнаграфіі (ад лац. акгітііаііо), аід аб’яднаўчых этніч- ных працэсаў, якія суправаджаюцца за- сваеннем адным народам ці этнічнай групай мовы, культуры і інш. этнічных прыкмет другога народв (які сацыяльна больш развіты ці дэмаграфічна перава-
213 АСІПОВІЦКАЕ жае) да поўнага зліцця з ім. Працэс А. ажыццяўляецца на розных узроўнях: антрапалагічным, сацыяльным, культур- ным, моўным і інш., аынікам яе з'яўляецца змена этнічнай самасаядома- сці асіміляванага этнасу. А. характэрна для гісторыі амаль што ўсіх народаў, у т. л. і беларусаў. Натуралыіая А. ўзнікае пры непасрэдных кантактах разнарод- ных этнічных груп, абумоўленых агуль- насцю іх паліт., сацыяльнага, гасп. і кулыурнага жыцця, пашырэннем між- этнічных шлюбаў. На землях Беларусі натуральная А. ў старажытнасці адбы- валася ў працэсе рассялення слааян і іх узаемадзеяння з мясц. балцкімі пля- мёнамі (гл. ў арт. Бдлгы), якія, на думку шэрага даследчыкаў (П. Галубоў- скі, Е. Чапуркоўскі, Г. Дэбец, В. Сядоў, М Грынблат, Г. Хабургаеў і інш.), склалі субстратную аснову крывічоў, ча- сткова радзімічаў, дрыгавічоў. Працэс славянскай каланізацыі паўн.-зах. зя- мель Беларусі і сумежных з імі тэры- торый Аўкштайтыі і Латгаліі працягваў- ся амаль да 19 — пач. 20 ст. і супра- ваджаўся А. суседніх перыферыйных і экстэрытарыяльных груп балцкага на- сельніцтва (літвы, нальшы. дзяволтвы, судавы, дайновы, латгалаў-лотвы, паляк- шан-ятвягаў і інш.). Яно паступова страчвала этнічныя асаблівасці сваёй культуры, мовы, самасвядомасці. Нату- ральная А. іншаэтнічнага насельніцтва на тэр. Беларусі ажыццяўлялася і ў адносінах да нешматлікіх груп рускіх, палякаў, украінцаў, немцаў, татараў (колькасць апошніх, напр., у выніку А. з боку беларусаў і часткова палякаў на працягу 16—19 ст. скарацілася з 40 да 10 тыс. чал.). А. закранула некаторыя саслоўныя групы беларусаў, у прыватна- сці рамеснікаў-гараджан, якіх вывозілі або запрашалі на працу ў Маскоўскую дзяржаву ў 16—18 ст., дзе яны паступо- ва абруселі. Прадстаўнікі бел. шляхты (пераважна буйной і сярэдняй), у ася- роддзі якой з 16 ст. пачала распаў- сюджвацца польская мова і вузкасаслоў- ныя нормы паводзін, у адрозненне ад традыцыйных этнічных, адмовіліся ад са- мавызначэння «ліцвіны» або «русіны» і пачалі называць сябе палякамі ці літоў- скімі палякамі. Прымусовая А„ у адроз- ненне ад натуральнай, ажыццяўляецца ў форме ўрадааых мерапрыемстваў, накі- раваных на штучнае паскарэнне А. інш. народаў. Палітыку прымусовай А. ў адно- сінах да беларусаў актыўна праводзіў урад царскай Расіі (гл. ў арт. Русі- фікацыя), асабліва пасля задушэння паўстання 1830—31 у Польшчы, на Беларусі і ў Літве і паўстання 1863— 64 у Польшчы, на Беларусі і ў Літве. Была забаронена уніяцкая вера, якая стала ўжо традыцыйнай для беларусаў (гл. ў арт. Грэка-каталіцкая царква на Беларусі), адменена дзеянне Ста- тута Вялікага княства Літоўскага 1588. Ужыванне бел„ літоўскай і польскай моў у грамадскіх месцах, а таксама выкла- данне іх каралася штрафамі. Бела- русь і Літва атрымалі афіцыйную назву Заходнярускі край. Хваля штучнай А. прайшла па Беларусі (пасля нядоўга- Помнік удзельнікам Асінторфскага камса- мольска-маладзёжнага падполля. га перыяду беларусізацыі) ў 2-й пэлове 1930-х г. і пасля Вял. Айч. вайы. А. беларусаў, як і інш. народаў СССР, праводзілася шляхам ажыццяўлення мэ- танакіраванай сістэмы партыйна-ўрада- вых мерапрыемстваў пад сцягам бараць- бы з т. зв. «нацдэмаўшчынай» і «нацы- яналізмам», у адпаведнасці з афіцыйнай дактрынай пра неабходнасць збліжэння і зліцця нац. культур, стварэння «новай гістарычнай супольнасці — савецкага народа». У выніку на Беларусі ката- страфічна скараціўся сацыяльны арэал ужывання беларускай мовы. амаль зні- шчана традыцыйная этнічная культура. павялічылася колькасць людзей, перш за ўсё нашчадкаў міжнацыянальных шлюбаў, якія адмоаіліся ад сваіх бела- рускіх каранёў. /. у Чаквін. АСІНТОРФ, гарадскі пасёлак у Дубро- венскім р-не Віцебскай вобл. За 16 км на Пн ад Дуброўна, 88 км ад Віцебска, 7 км ад чыг. ст. Асінаўка на лініі Орша — Смаленск. 1800 жыхароў, 639 двароў (1991). Узнік у 1927 у сувязі з будаўніцтвам на асінаўскіх тарфяных масівах торфапрадпрыемства па нарых- тоўцы паліва для Бел. дзярж. раённай электрастанцыі (БелДРЭС). 3 27.9.1938 рабочы пасёлак. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да 23.6.1944 акупіра- ваны ням.-фаш. захопнікамі. Тут дзейні- чала Асічторфскае камсамольска-мала- дзёжнае падполле. 3 1946 у Арэхаўскім, з 1956 у Аршанскім, з 1965 у Дубро- венскім р-нах. На 1969 3300 жыхароў. На 1991 2 школы (з іх 1 муз.), бальніца, 5 магазінаў, лясніцтва. У цэнтры пасёлка ў парку брацкая мапла 395 воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вай- ну. Каля будынка канторы торфапрад- прыемства «Асінторф» помнік сав. воі- нам-вызваліцелям, партызанам, падполь- шчыкам і землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Недалёка ад А. на аўтамапстралі Масква—Брэст помнік асінторфскім падпольшчыкам. АСІНТОРФСКАЕ КАМСАМОЛЬСКА- МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПОЛЛЕ ў В я- лікую Айчынную вайну. Дзей- нічала з 10.8.1941 да кастр. 1943 у раёне прадпрыемства «Асінторф», гідрастанцыі БелДРЭС і чыг. ст. Асінаўка Дуб- ровенскага р-на. Яднала каля 50 чал. Створана былым дырэктарам торфапрад- прыемства Г. Г. Амельчанкам. У штаб уваходзілі: С. П. Шмуглеўскі (каман- дзір), Я. У. Вільсоўскі (камісар), Л. К. Букацік, В. Ф. Агурцоў. Баявыя групы былі ў г. Дуброўна, рабочых пасёлках Цэнтральным, № 1, 2, 3, 5, 6, 8, 11, у Асінторфскім лагеры ваеннапалонных, вёсках Азёры, Замоські, Заполле, Судзі- лавічы. Да ліст. 1942 дзейнасцю пад- полля кіраваў камандзір партыз. брыга- ды «Дзядзькі Косці» К. С. Заслонаў, у лютым—кастр. 1943 — камандзір 16-й Смаленскай партыз. брыгады I. Я. Шла- пакоў. Уладкаваўшыся на работу ва ўстановы акупантаў, падпольшчыкі зда- бывалі для партызан звесткі пра дысла- кацыю войск праціўніка, зброю, бое- прыпасы, медыкаменты, дакументы, про- пускі, арганізоўвалі ўцёкі ваеннапалон- ных, перапраўлялі да партызан і за лінію фронту сав. грамадзян, ратавалі людзей ад вывазу ў Германію, псавалі тэлефонную сувязь, машыны і абста- ляванне. Патрыёты ўзарвалі чыг. мост, спалілі плаціну помпавай станцыі, зні- шчылі 3 склады боепрыпасаў, ваен. маёмасці і гаручага, вывелі са строю сістэму гідраторфу, спалілі дом адпа- чынку фаш. афіцэраў. У кастр. 1943 уліліся ў 16-ю Смаленскую партыз. брыгаду. На аўтамагістралі Мінск—Ма- сква, непадалёку ад рабочага пасёлка Асінторф, у гонар герояў падлолля па- стаўлены манумент (1966, скульпт. Г. 1. Мурамцаў, арх. В Занковіч, Л. Левін). Літ.: Шмуглевскяй С. П Рядовые подлолья. Мн„ 1971; Калнннн П. 3. Партнзанская республнка. 2 нзд. Мн„ 1968. А. Л. Петрашкевіч. АСІПОВІЦКАЕ ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ПАДПОЛЛЕ ў Вялікую Айчын- ную вайну. Дзейнічала з ліп. 1941 да чэрв. 1944 у г. Асіповічы і Асіповіцкім р-не пад кіраўніцтвам Асі- повіцкіх падп. райкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ (з кастр. 1942), Магілёўскага падпольнага абкома ЛКСМБ (з крас. 1943). Усяго за гады акупацыі ў Асі- поаічах і раёне дзейнічалі 33 падп. групы, больш за 120 чал. Трымала сувязь з партыз. брыгадамі: 1-й Асіповіцкай, 1-й Бабруйскай, 161-й імя Катоўскага, атрадамі імя Кірава, «Храбрацы», «Ма- сква». У ліп.—жн. 1941 створаны падп. гру- пы: у паравозным дэпо ст. Асіповічы —
214 АСІПОВІЦКІ 25 чал., кіраўнікі М. С. Шведаў, В. П. Сянюк; на ст. Асіповічы — II чал., У. М. Бандарэнка, А. А. Пазняк; рамонтнікі паравознага дэпо — 6 чал., А. Ф. Чайкоўскі; у «Заготзбожжа» і прадуктовым складзе — 14 чал., М. Ф. Лемеш, В. К. Малевіч, Ф. У. Верхаводка; на радыёвузле — 6 чал., Ф. А. Крыловіч, Г. Б. Сакалоўскі; у чыгуначнай бальні- цы — 9 чал., П. С. Казак; у в. Брыцала- вічы — 11 чал., Г. Н. Баразна і В. 1. Ста- шэўскі; пас. Градзянка — 6 чал., В. 1. Іваноў; в. Ліпень — 5 чал., М. У. Кунько, М. П. Гоцін. У вер.— снеж. 1941 створа- ны падл- групы ў гар. бальніцы — 5 чал., Е. П. Шамко, В. А. Працко; 2 гар. групы па 4 чал., кіраўнікі Г. 1. Каваль, I. К. Радзівілава. У сак. 1942 створана падп. група з 13 чал. на чале з 1. Дз. Санковічам, на кватэры якога была ўстаноўлена рацыя. Радыстка Н. С. Зоніна (Берастоўская) перадавала разведданыя ў штаб 1-га Бел. фронту. У канцы 1941 падпольшчыкі наладзілі сувязь з членамі Асіповіцкага РК КП(б)Б Р. X. Голантам, М. П. Каралё- вым і А. В Шынком. Для каардынацыі актывізацыі падп. груп створаны кіру- ючы цэнтр у складзе Шведава (кіраў- нік), У. М. Бандарэнкі, А. С. Крата, Крыловіча, М М Няверкі. Чайкоўскага. Былі вызначаны месцы сустрэч падполь- шчыкаў з прадстаўнікамі цэнтра, сувяз- нымі. Па заданню сакратара Магілёўска- га падп. абкома ЛКСМБ П. Ф. Валожына ў крас.—жн. 1943 у Асіповічах створана больш за 20 падп. камсамольска-мала- дзёжных груп, якія ўзначалілі Крыловіч, С. Ф. Важнік, А. К. Пармон, К. К. Пар- мон, У. I. Крукоўскі, С. В. Казакоў, Няверка, Л. С. Круглік і інш. ПаДполь- шчыкі прымалі па радыё і распаўсюджва- лі зводкі Саўінфармбюро, выдавалі лі- стоўкі, вялі разведку, здабывалі для партызан зброю, боепрыпасы, медыка- менты, рабілі дыверсіі на чыгунцы, вы- водзілі са строю лакаматывы, станкі, абсталяванне. Так, група Шведава за жн.—ліст. 1941 вывела са строю 12 пара- возаў, 13.11.1942 падпольшчыкі спалілі ў рамонтна-аднаўленчым саставе спец. вагон з каштоўнымі прыборамі, з-за чаго акупанты надоўга былі пазбаўлены магчымасці аператыўна лікаідоўваць вы- нікі ўзрываў і крушэнняў на чыгунцы. Зімой 1943 падпольшчыкі вывезлі з ням. друкарні і перадалі партызанам шрыфт, паперу, фарбу. Пранікаючы ў акупацый- ны апарат, патрыёты здабывалі там блан- кі дакументаў, неабходныя партызанам звесткі, медыкаменты, боепрыпасы, пра- дукты, паперу. Падпольшчыкі правялі шэраг аперацый: Няверка магнітнымі мінамі знішчыў 3 воінскія эшалоны, Важ- нік узарваў ільнозавод, склад «Загот- збожжа», гармату ў двары фельдкамен- датуры. Крот — састаў з гаручым, вывеў са строю 6 паравозаў, М. М. Па- тоцкі — вышку механічнай блакіроўкі на станцыі. У ноч на 30.7.1943 у Асі- повічах здзейснена адна з буйней- шых дыверсій Вял. Айчыннай вайны. Падпольшчык Крыловіч дзвюма магніт- нымі мінамі замініраваў эшалон з па- лівам на ст. Асіпоаічы. Ад выбуху мін у пачатку і канцы саставу пачаўся моцны пажар, які перакінуўся на 3 воінскія эшалоны з авіябомбамі і снарадамі, танкамі, прадуктамі. У выніку 10-гадзін- нага пажару былі спалены 4 эшалоны праціўніка, у т. л. эшалон з новымі танкамі «Тыгр», які накіроўваўся ў раён Курскай бітвы, пашкоджаны ву- гальны склал. блокпост, дэпо, выведэены са строю чыг. пуці. Усяго падпольшчыкі ўзарвалі на чыг. ст. Асіповічы 30 воінскіх эшалонаў і вывелі са строю больш за 70 паравозаў. А М Літвін. АСІПОВІЦКІ РАЁН. На ПдЗ Магілёў- скай вобл., плошча 1,9 тыс. км2, насель- ніцтва 61,7 тыс. чал. (з Асіповічамі). Утвораны у 1924. Цэнтр раёна — г. Асіповічы. На 1.1.1989 у раёне 165 нас. пунктаў, 12 сельсаветаў: Асіповіцкі, Вя- зеўскі, Дараганаўскі, Дрычынскі, Ка- меніцкі, Карытненскі, Лапіцкі, Ліпеньскі, Пагарэльскі, Пратасевіцкі, Свіслацкі, Ясенскі. Знаходзіцца ў межах Цэнт- ральна-бярэзінскай раўніны. На тэр. раё- на працякаюць рэкі Пціч і Бярэзіна з прытокам Свіслач. На р. Свіслач створа- на Асіповіцкае вадасховішча і пабудава- на Асіповіцкая ГЭС. Праз раён прахо- дзяць чыгункі Мінск — Бабруйск (з ад- галінаваннем да Градзянкі) і Магілёў — Баранавічы, аўтадарога Мінск — Баб- руйск. Засяленне тэр. раёна чалавекам адбы- валася ў эпоху мезаліту (9—5-е тыс. да н. э.), пра што сведчаць выяўленыя ста- янкі каля вёсак Майсеевічы, Радуцічы, Слопішча. Захавалася паселішча камен- нага веку каля в. Краснае. Бронзавы век (канец 3-га — 2-е тыс. да н. э.) прадстаўлены стаянкамі каля весак Га- лынка, Майсеевічы, Радуцічы, Слопішча, могільнікамі сярэднедняпроўскай куль- туры каля вёсак Вялікая Гарожа, Буда, Ставішча, слядамі паселішча каля в. Ус- ціж. У жалезным веку (7 ст. да н. э.— 7—8 ст. н. э.) на тэр. раёна жылі плямёны штрыхаванай керамікі культу- ры (гарадзішчы каля в. Свіслач. Смык, селішча каля в. Камарына інш.). Да помнікаў гэтага часу належаць і гара- дзішчы каля вёсак Лапічы, Навасёлкі, рабочага пасёлка Ялізава. Наяўнасць на гарадзішчах каля в. Зборск і Цэль поруч са знаходкамі культуры штрыха- ванай керамікі матэрыялаў мілаградскай і зарубінецкай культур сведчыць, што тэр. раёна з’яўлялася зонай кантактаў пля- мён, якія жылі на тэр. Паўд. і Цэнтр. Беларусі. У 6—8 ст. паўн. частку раёна насялялі плямёны банцараўскай культу- ры (селішчы каля вёсак Ліпень, Чучча), а на поўдні жылі плямёны пражскай культуры (гарадзішча і селішча каля в. Смык). 3 8 ст. на тэр. раёна жылі славянскія плямёны дрыгавічоў. Іх архе- ал. помнікі — курганныя могільнікі каля вёсак Брыцалавічы, Камарына, Малая Гарожа, Няччо, Усціж, Ясень і, верагод- на, недаследаваныя могільнікі і адзіноч- ныя курганы каля вёсак Азярышча, Га- лынка, Зборск, Каменічы, Канцы, Каў- гары, Лука, Орча, Радуцічы, Хімное і інш. Матэрыялы эпохі Кіеўскай Русі (9—13 ст.) выяўлены на гарадзішчах каля вёсак Зборск, Навасёлкі, Свіслач, Смык, Цэль і інш. 3 сярэдзіны 14 ст. тэр. раёна ў складзе ВКЛ; з 2-й пал. 16 ст. большая частка паўн. тэр. ў Мін- скім, астатняя — у Рэчыцкім паветах Мінскага ваяводства. Пасля 2-га падзе-
215 АСІПОВІЧЫ лу Рэчы Паспалітай (1793) тэр. ўключа- на ў склад Расійскай імперыі, паўн. частка ў Ігуменскі, паўд.— у Бабруйскі паветы Мінскай губ. Пракладзеная ў 1872 Лібава-Роменская чыгунка спрыяла развіццю лесараспрацовак, дрэваапра- цоўчых і інш. промыслаў. Працоўныя раёна ўдзельнічалі ў рэвалюцыі 1905— 07, Кастр. рэвалюцыі. Савецкая ўлада тут устаноўлена ў ліст. 1917. 3 мая да ліст. 1918 тэр. раёна была акупіравана германскімі, са жн. 1919 да ліп. 1920 — польскімі войскамі. Пад час грамадзян- скай вайны і замежнай інтэрвенцыі дзейнічалі Пагарэльскі, Свіслацкі, За- мошскі рэўкомы. А. р. утвораны 17.7.1924 у складзе Бабруйскай акругі (да 26.7. 1930), з 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У 1930-я г. праведзена калектывізацыя. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 акупі- раваны ням.-фаш. захопнікамі. На тэр. раёна дзейнічалі Асіповіцкае патры- ятычнае падполле, партызаны Асі- повіцкай ваенна-аператыўнай групы, брыгад 1-й Асіповіцкай, І-й Бабруйскай, 161-й імя Р. Катоўскага. Акупанты за- губілі ў раёне (з Асіповічамі) 1979 сав. грамадзян, знішчылі разам з жыха- рамі вёскі Бортнае, Макаўе, Старонка і Весялова (пасля вайны не адноўлены). Раён вызвалены ў чэрв. 1944 войскамі 1-га Бел. фронту (каманд. ген. арміі К. К. Ракасоўскі) у ходзе Бабруйскай аперацыі 1944. 3 20.9.1944 раён у Баб- руйскай, з 8.1.1954 — у Магілёўскай вобл. У гаспадарцы раёна вядучае месца займае сельскагаспадарчая вытворчасць. Тут 14 калгасаў і 4 саўгасы (1990), якія спецыялізуюцца на вытворчасці збожжа, мяса і малака. Прамысловасць (будматэрыялаў, металаапрацоўчая, хар- човая) у асноўным сканцэнтравана ў Асіповічах. За межамі горада найболь- шыя прадпрыемствы — шклозавод «Ка- стрычнік» (рабочы пасёлак Ялізава), торфазавод (рабочы пасёлак Татарка), Асіповіцкая ГЭС. На тэр. раёна 18 ся- рэдніх, 12 васьмігадовых школ, 4 школы- інтэрнаты, 4 дзіцячыя муз., 2 дзіцяча- юнацкія спарт. школы, 27 дашкольных устаноў, 41 клубная, 13 бальнічных уста- ноў, 17 фельчарска-акушэрскіх пунктаў, дзіцячыя санаторыі «Вяззе» і «Лапічы». Выдаецца раённая газ. «Запаветы Ле- ніна». У раёне брацкая магіла чырвонаар- мейцаў, што загінулі ў барацьбе за Саа. ўладу ў 1920 (в. Углата); брацкія магілы саа. воінаў і партызан, што загі- нулі ў Вял. Айч. вайну: у раб. пасёлках Градзянка, Ялізава (сярод пахаваных Герой Сав. Саюза С. В. Пяцялін), Татарка, вёсках Брыцалавічы, Вязы- чын, Вялікі Бор, чыг. ст. Вярэйцы (сярод пахаваных Герой Сав. Саюза М. Р Абро- сімаў), Дараганава, Замошша, Караны, Карытнае, Каўгары, Кляпчаны Мост, Крамок, Краснае, Крынка, Лазовае, Ла- пічы, Ліпень, Лука, Майсеевічы, Малі- наўка, Мязовічы, Пагарэлае, Перадожкі, Радуцічы, Свіслач (сярод пахаваных Героі Сав. Саюза М. I. Кліменка і Д. Ц. Леўчанка), Слабада, Уборак, Углата, Цэль, Чучча, у пас. Сасновы і чыг. ст. Ясень; маплы ахвяр фашызму ў вёсках Асавок, Бязок, Брыцалавічы, Вялікая Гарожа, Дараганава, Крынка. Лазовае, Лапічы, Лочын, Мяжное, за 7 км ад в. Ра- дуцічы, у рабочых пасёлках Градзянка і Ялізава, у пас. Сасновы; Героя Сац. Працы А. М. Гарбацэвіча (в. Ясень). Помнікі: на ўшанаванне памяці землякоў у вёсках Базок, Каменічы, Радуцічы; на месцы спаленых фашыстамі вёсак Борт- нае і Макаўе; Герою Сав. Саюза М. П. Каралёау ў в. Амінавічы; мемарыяльны комплекс у гонар Асіповіцкіх падп. рай- комаў КП(б)Б, ЛКСМБ і Асіповіцкай ваенна-аператыўнай групы (в. Лазовая); У. 1. Леніну (в. Ясень). 3 помнікаў ар- хітэктуры—парк у в. Дуброва (закла- дзены ў 1909 як прысядзібны). У раёне нарадзіліся Героі Сав. Саюза С. М. Каданчык, Каралёў, Я. М. Стэль- мах, Герой Сац. Працы Гарбацэвіч. Літ.: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Магілёўская вобл Мн.. 1986; Освобожденне Белоруссян, 1944. 2 нзд. М., 1974; Адмнннстратнвно-террнторнальное устройство БССР. Справ. Т. 1 — 2. Мн„ 1985—87; Зорнн В. П.Ершова Г Н. Оснповячн: Нст.-экон. очерк. Мн., 1982. В. В. Гетаў (археалогія), Г. 1. Дулеба. АСІПОВІЧЫ горад абласнога падпарад- кавання, цэнтр раёна Размешчаны на левым беразе р. Сіняя (прааы прыток Свіслачы), за 133 км ад Магілёва, 3 км ад аўтадарогі Мінск — Бабруйск. Чыг. вузел 4 напрамкаў: на Мінск, Гомель, Магілёў і Баранавічы. 36,2 тыс. жыхароў (1990). Вядомы з 18 ст. як вёска. У 1834 у ёй налічвалася 26 гаспадарак. У 1872 за 2 км ад вёскі заснавана станцыя з той жа назвай Лібава-Роменскай чы- іункі (40 жыхароў, 5 дамоў). У 1890 з гэтай станцыі адпраўлена каля 297 тыс. пудоў драўніны і інш. мясцовых грузаў. У 1880-я — 1-й пал. 1890-х г. пабудаваны 2 лесапільныя за- воды, млын, адкрыта паштовае аддзя- ленне. Паводле перапісу 1897 на месцы сучаснага горада існавалі тры самастой- ныя паселішчы з назвай А.: вёска (526 жыхароў, 78 гаспадарак), чыг. станцыя (каля 100 жыхароў, 11 гаспадарак), пасёлак (каля 200 жыхароў, 38 гаспада- рак, заезны двор, 4 крамы), якія пазней зліліся ў адзін населены пункт. На пач. Асіповічы. 1970-я гады. Агульны выгляд. 20 ст. ў А. каля 1500 жыхароў, болып за 300 двароў, 41 вуліца і завулак, дзей- нічалі 2 лесапільныя, шпалапрапітны (з 1900), смаляны (з 1909) заводы, 13 майстэрняў (47 рамеснікаў), млын, за- езны двор, аптэчны магазін. У 1906— 07 адкрыты 2 пачатковыя школы, у 1909 пачаў працаваць тэлеграф. Пра- цоўныя А. у снежні 1905 правялі пер- шую забастоўку. Рабочыя шпалапрапіт- нага завода 17.3.1908 арганізавалі эка- нам. стачку, патрабуючы павелічэння зарплаты, паляпшэння ўмоў працы і бы- ту, ліквідацыі штрафаў. Стачка заду- шана паліцыяй і салдатамі. Летам 1915 на чыг. станцыі адбыліся хваляванні салдат. Паводле перапісу 1917 у А. каля 4.2 тыс. жыхароў. Сав. ўлада ўстаноўлена ў ліст. 1917. На станцыі А. ўтвораны рэв. камітэт, які ўзяў пад кантроль чыг. вузел, парт. ячэйка, якая вяла дзейнасць па ўмацаванні Сав. улады. У снеж. 1917 арганізаваны чырвонагвардзейскі атрад. 3 19 лютага па май 1918 А. былі заняты польскім корпусам Доўбар-Мусніцкага, з мая да 4.12.1918 — войскамі кайзераў- скай Германіі, з 20.8.1919 да 10.7.1920 — войскамі бурж. Польшчы. У 1919—20 у ваколіцах дзейнічалі партыз. атрады Я. Багдановіча і А. Каралька (больш за 120 чал.), Д. X. Пінчука і Тру- бачова (больш за 40 чал.). У 1921 пры чыг. станцыі адкрыты клуб «Чырвоны Кастрычнік» з бібліятэкай-чытальняй. У 1922 пабудавана электрастанцыя. Са студзеня 1922 А.— цэнтр воласці, з 17.7 1924 — мястэчка, цэнтр раёна Бабруй- скай акругі (да 26.7.1930), з 20.2.1938 у складзе Магілёўскай вобл. У 1923 ад- крыта бібліятэка, у 1925 — бальніца і амбулаторыя, у 1927 — дзіцячы сад, у 1932 — маслазавод і МТС. У 1931 пачала выходзіць газ. «Калгасная праўда» (за- раз «Запаветы Леніна»). Пасля здачы ў эксплуатацыю чыг. лініі Асіповічы — Рослаў (1931) А. сталі чыг. вузлом. 3 15.7.1935 — горад. У 1939 у А. 13.7 тыс. жыхароў. На пач. 1941 тут працавалі 2
216 АСІПЧУК сярэднія школы, 2 дзіцячыя сады, 2 ам- булаторыі, бальніца, 12 прамысл. прад- прыемстваў (каля 2 тыс. рабочых і служачых), у т. л. паравознае дэпо, вагонарамонтны пункт, МТС, маслаза- вод, арцелі <Перадавік», <Прагрэс», <3вязда», <Чырвоны хімік», леспрамгас, прамкамбінат. У Вял. Айч. вайну 30.6.1941 горад акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі. У горадзе і раёне дзейнічала Асіповіц- кае патрыятычнае падполле. Пад- польшчыкі распаўсюджвалі лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро, здабывалі раз- ведданыя аб ворагу, учынялі дыверсіі на камунікацыях праціўніка. Барацьбу супраць акупантаў узначальвалі падп. райкомы КП(б)Б (ліпень 1941—2.7. 1944) і ЛКСМБ (14.10.1942— 2.7.1944). На тэр. раёна дзейнічалі 1-я Асіповіцкая, 1-я Бабруйская, 161-я імя Р. 1. Катоў- скага партыз. брыгады, з ліпеня 1943 — Асіповіцкая ваенна-аператыўная група. Горад вызвалены 28.6.1944 войскамі 1-га Бел. фронту ў ходзе Бабруйскай аперацыі 1944, воінамі 18-га стралк. корпуса 65-й арміі (15-я, 37-я, 69-я гвардз. стралк. дывізіі), 251-га асобнага танк. палка, 925-га лёгкага самаходна- га артыл. палка 65-й арміі, 9-й гвардз., часткай сіл 50-й і 45-й авіядывізій 6-га авіякорпуса далёкага дзеяння і партыза- намі Асіповіцкай ваенна-аператыўнай групы. 3 25.9.1944 А.— цэнтр раёна Бабруйскай, з 8.1.1954 — Магілёўскай абл. (з 25.12.1962 да 6.1.1965 у Бабруй- скім р-не). 3 7.3.1963 А.— горад абл. падпарадкавання. У 1953 паблізу горада на р. Свіслач пабудавана Асіповіцкае вадасховішча і Асіповіцкая ГЭС. У 1959 у горадзе 15,8 тыс. жыхароў. За пасля- ваенны перыяд горад адбудаваўся і па- шырыў свае межы. Тут працуюць заво- ды аўтаагрэгатаў, кардонна-руберойдавы імя XXV з’езда КПСС, жалезабетон- ных канструкцый, камбінат хлебапрадук- таў, хлебазавод, маслазавод, кансервавы завод, фабрыка канцтавараў. У горадзе 5 сярэдніх агульнаадукацыйных школ, 8-гадовая школа-інтэрнат, муз. і дзіцяча- юнацкая спарт. школы, сярэдняя аячэр- няя школа, 11 дашкольных устаноў, міжшкольны вытворчы камбінат, Дом піянераў і школьнікаў, 2 клубы, 9 біб- ліятэк, 2 кінатэатры. У горадзе помнікі: У. I. Леніну, у го- нар вызвалення горада ад ням.-фаш. захопнікаў і на ўшанаванне памяці ра- ботнікаў камбіната хлебапрадуктаў, што загінулі ў Вял. Айч. вайну; магілы А. Я. Сташкеаіча і А. М. Чумакова, загубленых у 1920-я г. ворагамі Сав. улады; Героя Сав. Саюза П. I. Марозава; брацкая магіла партызан грамадз. і Вял. Айч. войнаў; брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну (сярод пахаваных Герой Сав. Саю- за Б. М. Дзмітрыеў), магілы ахвяр фашызму. А.— радзіма Герояў Саа. Саюза 3. С. А. У. Аскерка. Гарэліка, Б. А. Майстрэнкі, гісторыка Н. В Каменскац. Літ.: Россяя: Полное геогр. опнсаняе нашего Отечества. Т. 9. Спб., 1905; Города Росснн в 1904 году. Спб., 1906; 3 о р н н В П„ Ершова Г. Н Оснповнчн: Нст.-экон. очерк. Мн., 1982; Адмнннстратнв- но-террнторнальное устройство БССР: Справ. Т. 1—2. Мн., 1985—87; Збор пом- нікаў гісторыі і культуры Беларусі: Магі- лёўская вобл. Мн„ 1986. А. 1 Валахановіч, Г. 1. Дулеба. АСІПЧЎК Сямён Канстанцінавіч (1893, в. Сініца Мінскага пав.—1937), удзельнік Кастр. рэвалюцыі ў Маскве, барацьбы за Сав. ўладу на Беларусі. Экстэрнам здаў экзамен на настаўніка. 3 1914 у арміі, вёў антываен. прапа- ганду сярод салдат. У 1916 ад ваенна- палявога суда ўцёк у Румынію. Пасля Лют. рэв. 1917 — у Маскве, адзін са стваральнікаў Чырв. гвардыі. Член КПСС з сак. 1917. У кастр. 1917 удзельнік узбр. паўстання, барыкадных баёў. Пасля рэвалюцыі канд. у чл. Маскоўскага Са- вета, камендант Ўладзімірскай губ. над- звычайнай камісіі. У 1918 добраахвотна пайшоў у Чырв. Армію, ваяваў пад Ца- рыцынам. 3 мая 1919 у распараджэнні ЦК КП(б)ЛіБ. У сав.-польскую вайну 1919—20 палітработнік на Зах. фронце, потым заг. аддзела нар. асветы Слонім- скага, пазней Мінскага пав. 3 1923 на гасп. рабоце. Член ЦВК БССР. Ілжыва абвінавачаны і рэпрэсіраваны. Рэабілі- таваны пасмяротна. АСКАЛЁНКА Дзмітрый Яфімавіч (7.11. 1920, в. Следзюкі Быхаўскага р-на — 26.9.1942), Герой Сав. Саюза (1943). У Чырв. Арміі з 1937. Скончыў 3 курсы Мінскага палітэхнікума (1937), Ленінградскае ваен. ааіяц.-тэхн. вучылі- шча (1939), Качынскую ваен.-авіяц. школу пілотаў (1941). Удзельнік сав,- фінляндскай вайны 1939—40. У Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. Камандзір звяна знішчальнага авіяц. палка, ст. лейтэнант. Да чэрв. 1942 зрабіў 197 бая- вых вылетаў, вызначыўся пры абароне Ленінграда. Адзін з першых авалодаў тэхнікай начных палётаў. Збіў 14 сама- лётаў ворага. Загінуў пры аыкананні баявога задання. Пахаваны ў г. п. Дуб- роўка Усевалажскага р-на Ленінградскай вобл. Яго імем названы вуліцы ў Быхаве, С.-Пецярбургу, плошча ў г. п. Дуброўка; на будынку школы ў в. Следзюкі, дзе ён вучыўся, і на будынку Дуброўскай СШ устаноўлены мемар. дошкі. АСКЕРКА Аляксандр Уладзіслававіч (1830, маёнтак Рудакова Рэчыцкага пав. Мінскай губ.— 11.1.1911), грамадскі дзеяч ліберальнага кірунку, удзельнік паўстання 1863—64 на Беларусі і ў Літве. Скончыў Пецярбургскі ун-т. У 1853—57 на вайсковай службе. Як член Мінскага губ. к-та па ўладкаванні побыту сялян удзельнічаў у распрацоўцы ўмоў сялянскай рэформы 1861, у рабоце рэдакцыйных камісій у Пецярбургу; выступаў у друку па пытаннях земскага крэдыту. 3 1861 чл. Віленскай па сял. справах установы (прнсутствня), удзельнічаў таксама ў рабоце Віленскай археал. камісіі. У 1862 арганізаваў у Варшаве выданне бел. буквара-катэхізіса (<Элементаж для добрых дзетак каталі- коў»), Быў адным з кіраўнікоў партыі •белых» на Беларусі і ў Літве. У канцы лютага 1863 увайшоў у склад паўстанц- кага Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы, загадваў там вайсковымі справамі і аіленскай гарадской арганізацыяй (на- чальнік г. Вільні). 31.5.1863 арыштаваны, сасланы на катаргу ў Сібір. 3 1872 жыў у Варшаве, працаваў у рэдакцыі час. <Аіепецш». У 1885—1904 дырэктар фі- ліяла страхавога т-ва ў Вільні. Памёр у Відзах Лаўчынскіх (цяпер Браслаўскі р-н). Пахаваны ў Вільні. Літ.: В е у п а г Ь. ОгіаЫпоіё Аіекаапёга Оакіегкі V №і!піе » ІаіасН 1861—1863// Кзіеда ратцікожа: коіа Ьімогуко*’ аіц- сііасгу шнжегзугені ХіеГапа Ваюге^о № УУіІпіе, 1923 — 1933. ЗУІІпо. 1933; Ко з т а п М. Оаіе- «зкі і Озкіегка Ьо)о*пісу о зрга«? паго<1о*д // СіесНапояпсг )., Козпіап В„ Козтап М. Ьа шііепзкіе) Коззіе. Рогпап, 1990. Г. В. Кісялеў. АСКЕРКА Міхаіл Андрэевіч (1836, Мінск — 28.4.1864), удзельнік паўстання 1863—64 на Беларусі. 3 сям’і чыноў- ніка. Скончыў Слуцкую гімназію і мед. ф-т Маскоўскага ун-та (1860), працаваў урачом у Магілёве, быў таксама хатнім лекарам у багатых памешчыкаў. У 1862 пакінуў дзярж. службу, удзельнічаў у стварэнні рэв. арг-цый у Магілёўскай губ. Належаў да партыі счырвоных», трымаў сувязь з віленскім паўстанцкім цэнтрам, з К. Каліноўскім. Як камісар Магілёў- скага ваяводства (губерні) разам з Л. Звяждоўскім узначаліў там узбр. паўстанне. 3 пач. мая 1863 у Мінску, неўзабаве прызначаны камісарам Мін- скага ваяводства (іуберні). Пабываў у многіх паўстанцкіх атрадах, натхняючы байцоў, наладжваў сувязі, забяспечваў паўстанцаў інструкцыямі і пашпартамі. Па заданні Каліноўскага ў пач. кастрыч- ніка разам з 1. Ямантам рэарганізаваў паўстанцкую адміністрацыю на Міншчы- не. Ратуючыся ад рэпрэсій, выехаў у
Пецярбург, каб прабрацца адтуль за мя- жу. Па дарозе 22.10.1863 арыштаваны на ст. Востраў Пскоўскай губ., мужна трымаўся на следстве. Расстраляны ў Магілёве па прыгаворы ваен. суда. Літ.: 1. 8 [ОЬіегіегзка ).[ Озгаіпіе сЬкіІе МісЬаІа Озкіегкі // Сопіес ДУіІепзкі. 1908. № I, 3, 4. Г. В. Кісялёў. АСКЕРКІ, старажытны шляхецкі род герба «Мурдэлія», прадстаўнікіякогазай- малі дзярж.-адм. пасады ў ВКЛ. Адзін з найб. заможных шляхецкіх родаў на Беларусі, мелі зямельныя ўладанні ў Менскім і Полацкім ваяводствах, у Ма- зырскім, Наваградскім, Ашмянскім пав. У крыніцах згадваюцца з 16 ст. Найб. вядомыя прадстаўнікі роду: Рыгор (?—?), ротмістр каралеўскі пры Жыгімонце 11 Аўгусце і Стэфане Баторыі, удзельнік бітвы на Уле 1564. Самуэль [1600 (?) — 1675 (?)], палкоўнік войска ВКЛ, пісар земскі мазырскі (1632), войт мазырскі (1633), суддзя мазырскі (1653), пасол соймавы, дэпутат трыбунала ВКЛ (1666). Прымаў удзел у маскоўскай, турэцкай, інфляндскай, прускай ваен. кампаніях, у баях супраць казацкіх войскаў у час антыфеадальнай вайны 1648—51, у найб. значных бітвах вайны Расіі з Рзччу Паспалітай 1654—67, у баях супраць шведскіх інтэрвентаў (стаў прататыпам аднаго з персанажаў рамана Г. Сян- кевіча «Патоп»). Удэельнічаў у падаў- ленні сялянскага выступлення ў Тураве 1666. Фундатар кляштара бенедыкцінцаў у Слуцку (1671). Антоні [1670 (?) — 1734], пісар ВКЛ (1724), пасол соймавы, кашталян наваградскі (1726), прыхільнік Ра- дзівілаў, з 1717 выконваў функцыі ка- місара нейбургскіх уладанняў Радзівілаў, чэснік мазырскі, маршалак Мазырскага пав. (1717). Рафал Алоіз (1708—1767), сын Антонія, маршалак мазырскі, пасол соймавы, маршалак Трыбунала скарбава- га (1740), староста багрымаўскі (1742). Гервазы Людвік (1700 (?) — 1771], сын Антонія, пасол соймавы, кашталян наваградскі (1724), староста і войт мазырскі, чэснік літоўскі (1748), рэферэнт літоўскі (1764). Марцін Тэадор [1720 (?) — 1796], сын Антонія, пасол соймавы, староста мядзельскі, маршалак (1765) і кашталян ашмянскі (1793). Антоні Яўхім (?—?), сын Рафа- ла, староста багрымаўскі (1760), пасол соймавы, дэпутат Трыбунала ВКЛ (1762, 1790), маршалак рэчыцкі (1783—86), суддзя соймавы (1791). Ян Мікалай (1735—1796), сын Рафала, пасол соймавы, пісар земскі (1768), падстолі (1769) і войскі ма- зырскі (1771—81), дзпутат Трыбунала ВКЛ (1781), стражнік польны літоўскі (1782), удзельнік Сямігадовай вайны 1756—63, з’езда шляхты 1793 у Хойніках па падрыхтоўцы паўстання 1794. У 1795 арыштаваны і сасланы ў Сібір. Памёр у Табольску. Рафал Міхал (1761 —1818), сын Яна Мікалая, стражнік польны літоў- скі (1790), удзельнік з’езда шляхты 1793 М. А. Аскерка. у Хойніках па падрыхтоўцы паўстання 1794. Баляслаў (1822, Вадовічы Мазыр- скага пав.— 1896), удзельнік паўстання 1863—64. Маршалак павятовы (1860). Вучыўся ў Вільні, жыў у маёнтку Ячонка Менскага пав. За ўдзел у паў- станні 1863— 64 арыштаваны, засуджаны на 12 гадоў катаргі. 3 1875 жыў ў Варшаве. Аляксандр (1830—1911), удзель- нік паўстання 1863—64. Гл. Аскер- ка А. У. Міхаіл (1836—28 4.1864), удзель- нік паўстання 1863—64. Гл. Ас- керка М. А. Літ.: Роізкі зіом'пік ЬіовгаЛсгпу. Т. 24/2. г. 101. \9госіа» еіс., 1979; Ы і е 5 і е с к і К. НегЬагг Роізкі. Т. 7. Ьірзк, 1847; 5У о 1 Г Г ). 8епаюго№Іе і гіу^пііагге АУіеІкіедо Кзі$зп«а Ьнем'зкіево, 1386—1795. Кгакбм', 1885. 8. 114, 121, 123, 212, 276, 313. 324, 326; 2усЫіпзкі Т. 21оса Кзіеда згІасЬіу роізкіеў Рогпагі, 1883. Т. 5. 8. 200—201. В. Р Баравы, Л. Л. Чарняўская. АСКЕТЫЗМ (ад грэч. азкезіз практыка- ванне. подзвіг), адмаўленне ад дабра- быту, абмежаванне або заглушэнне па- чуццяў і жаданняў, добраахвотнае пера- адоленне фізічнага болю, адзіноты. Пра- ктыкуецца ў некаторых філас. школах і большасці рэлігій. У хрысціянстве ўзо- рам А. з’яўляецца зямное жыццё Ісуса Хрыста — самаадмаўленне, пагарда да ўласных пакут дзеля выратавання чала- вецтва. А. у хрысціянстве — шлях ду- хоўнай падрыхтоўкі да выратавання, «нябеснай асалоды» праз цялеснае ўстрыманне, строгасць духоўнага жыцця, самаадмаўленне дзеля шчасця блізкіх і адмаўленне ад выяўлення ўласнай волі шляхам падначалення сябе духоўнаму настаўніку. У першыя стагоддзі існа- вання хрысціянства з’явіліся аскеты, якія жылі ў адзіноце. Рух аскетаў парадзіў манаства. Сярод манахаў практыкавалі- ся розныя формы А., у т. л. крайняе ўстрыманне ад ежы (поснікі), поўная адзінота ў пячорах, ізаляваных ад свету келлях (пустэльнікі), шматдзённае ста- янне на камені — «стаўпе» (стоўпнікі) і г. д. Аскеты насілі адзенне пераважна з чорнай або рудой тканіны, якое адрознівалася ад агульнапрынятага кро- 217 АСКОЛЬДАЎ ем, часта насілі плашч вандроўных філосафаў (палій). Яны не займалі, як правіла, пасады ў царкоўнай іерархіі. У стараж. царкве аскеты складалі асоб- ную групу вернікаў, якія карысталіся найбольшым аўтарытэтам. Пратэстан- тызм вылучыў патрабаванне свецкага А. Першы вядомы на Беларусі аскет-пу- стэльнік — Кірыла Тураўскі. Р.сць зве- сткі пра масавы А. манахаў-картуздў кляштара ў Бярозе (17—19 ст.), дзе для манахаў-аскетаў (пустэльнікаў) былі прызначаны асобныя карпусы з келлямі і вытворчымі памяшканнямі. Ежу ім пе- радавалі праз зігзагападобную адтуліну ў сцяне, зробленую такім чынам, што пустэльнік не бачыў ні твару, ні рук чалавека, які падаваў ежу. Касцёл быў падзелены на 2 часткі: у адной маліліся пустэльнікі, што ішлі ў касцёл спец. ходам, у другой — іншыя вернікі. У ня- дзелю і святочныя дні пустэльнікам дазвалялася выходзіць у кляштарны сад, у агульную трапезную і размаўляць. В. М Зайцаў. АСКОЛЬД I ДЗІР (?—882), адны з першых вядомых кіеўскіх князёў. Этніч- нае паходжанне іх не высветлена. Па- водле меркавання Б. Рыбакова, абодва славяне (даследчык звязвае імя Аскольд з назвамі рэк: Аскол, Ворскла, якія маглі пакінуць яшчэ Герадотавы скало- ты). На думку М. Фасмера, гэтыя князі былі выхадцамі са Скандынавіі (Ас- кольд — НозкцМг). У «Аповесці мінулых гадоў» паведамляецца, што А. і Дз. у 866 хадзілі на Канстанцінопаль. Магчыма, з гэтым паходам звязана хрышчэнне кня- зёў, бо ў Акружных пасланнях патры- ярха Фоція ёсць звесткі пра хрышчэнне нейкіх русаў у 860-я г. Некаторыя аўтары (А. М. Сахараў) лічаць, што хрысціянскае імя Аскольда — Мікалай. На месцы пахавання Аскольда ў 11 ст. быў пабудаваны храм у гонар св. Міка- лая. Паводле Ніканаўскага летапісу, а таксама звестак В М. Тацішчава ў 865 ці 867 А. і Дз. «воеваша полочан много зла сотворнша». М. Ермаловіч лічыць, што ў гэтых звестках адлкктраваны сапраўдныя ўспаміны пра паход кіеў- скіх князёў на Полацк. Абодва князі забіты ў 882 наўгародскім князем Але- гам. Літ.: Повесть временных лет. Ч. 1—2. М.; Л., 1950; Ннконовская летопнсь // ПСРЛ. М.. 1965. Т. 9. Татнідев В. Н. Нсторня Росснйская. Т. 2. М.; Л., 1963. X П. Крыеанос. АСКОЛЬДАЎ Якаў Лазаравіч (1893, Слуцк — 1937), ваенны дзеяч. Пасля Лют. рэв. 1917 вёў аптацыю сярод сал- дат Зах. фронту, чл. армейскага к-та 2-й арміі ў Слуцку, чл. франтавога к-та. Чл. КПССз мая 1917. 3 кастр. 1917 стар- шыня Слуцкага рэўкома. Камандзір рэв. атрада 2-й арміі, у студз. 1918 вёў бой ка- ля чыг. ст. Ясень пад Бабруйскам у час наступлення войск Доўбар-Мусніцкага. Захоплены палякамі ў палон. Пасаджа- ны ў Бабруйскую крэпасць, прыгавораны
218 АСЛІКОЎСКІ да пакарання смерцю. Вызвалены ў вы- ніку абмену на палонных польскіх ле- гіянераў. 3 сак. 1919 у Чырв. Арміі: ваен. камісар І-й Літ. стралк. дыві- зіі, 4-й стралк. дывізіі, Дзвінскага ўма- цаванага раёна, нам. чл. РВС 3-й арміі. Пасля грамадз. вайны пам. камандую- чага войскамі Харкаўскай ваен. акругі, чл. РВС Віцебскага р-на, Гал. інспек- тар упраўлення ВНУ Сібіры і Далёкаўсх. Рэспублікі, нач. і ваенком Гал. ваен.- інжынернага ўпраўлення РСЧА. 3 1924 на гасп. рабоце, у 1930-я гады нач. I будаўніцтва, дырэктар з-даў у Новасібір- ску і Кіеве. Узнаг. 2 ордэнамі Чырв. Сцяга (1921, 1922). У 1937 беспадстаў- на арыштаваны органамі НКУС і рас- страляны. Рэабілітаваны пасмяротна. 3. Л. Карніловіч. АСЛІКОЎСКІ Мікалай Сяргеевіч (12.9. 1900, г. п. Ляцічаў Хмяльніцкай вобл.— 8.10.1971), ген.-лейт. (1943), Герой Сав. Саюза (1945). Член КПСС з 1941. У Чырв. Арміі з 1919. У гады грамадз. вайны камандзір партыз. атрада, каман- дзір кав. эскадрона, палка, дывізіі. Скон- чыў Вышэйшую школу каманднага са- ставу ў Харкаве (1921), Ваен. акадэмію Генштаба (1942). На франтах Вял. Айч. вайны з чэрв. 1941. Удзельнік бітвы пад Масквой, Беларуснай аперацыі 1944. Кавалерысты. корпуса пад яго каманда- ваннем вызначыліся ў баях за вызвален- не гарадоў Ліда і Гродна, у ліку першых выйшлі да дзярж. граніцы СССР. Корпу- су прысвоена ганаровае найменне «Гро- дзенскага». Удзельнік вызвалення Поль- шчы і Усх. Прусіі. Да 1953 у Сав. Арміі. Ганаровы грамадзянін г. Ліда, дзе яго імем названа вуліца. АСМАК (ад старабел. осем восем), назва на Беларусі гроша польскага (разменьваўся на 8 пенязяў). Найб. ранняе шсьмовае ўпамінанне адносіцца да 7.6.1541 (Гродна). Выйшаў з ужытку ў 1-й пал. 18 ст. АСМАЛОЎСКІ Уладзімір Пятровіч (н. 26.6.1947, г. Кіравакан, Арменія), бела- рускі гісторык. Канд. гіст. навук(197б). Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1969). Працаваў завучам школы ў Магілёўскім р-не, з 1974 супрацоўнік Ін-та гісто- рыі партыі пры ЦК КПБ, з 1992 — Бел. навук.-даследчага цэнтра дакументазнаў- ства і рэтраінфармацыі. Даследуе праб- лемы Кастрычніцкай рэвалюцыі, сав. будаўніцтва ў 1921—41, індустрыяліза- цыі БССР. Адзін з аўтараў калектыўнай манаграфіі «Бальшавікі Беларусі ў ба- рацьбе за перамогу Кастрычніка» (1987). Тв.: 70 слаўных гадоў. Мн, 1987; Советы Белоруссяв, окт. 1917 — янв. 1919 г. Мн, 1989 (разам з А. 1. Несцярэнка). АСМЫКОВІЧ Мікалай Захаравіч [20.4 (3.5).1916, в. Германавая Слабада Баб- руйскага пав. (в. Чырвоная Слабада Акцябрскага р-на) — 14.12.1976], поўны кавалер ордэна Славы. Член КПСС з 1943. У 1937— 39 у Чырв. Арміі, затым у органах НКДБ у Мінску. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Бел, 1-м Бел. франтах. Удзельнік абарончых баёў на тэр. Беларусі, Украіны, Курскай бітвы, вызвалення Беларусі, Украіны, баёў у Германіі. Камандзір гарматы ст. сяржант А. 25.12.1943 у раёне в. Шацілкі (цяпер г. Светлагорск) знішчыў каля 30 гітле- раўцаў; у 1944 у баях за г. Ковель яго разлік падбіў 2 танкі; у 1945 у час прарыву варожай абароны на р. Одэр знішчыў гармату праціўніка, 3 куля- мёты, каля 30 гітлераўцаў; паранены, замяніў забітага наводчыка і камандаваў разлікам да канца бою. Пасля вайны працаваў у саўгасе на радзіме. АСОБАЕ ^ЛУЧЭННЕ ПАРГЫЗАН- СКІХ АТРАДАЎ, АЗПА, часовае злу- чэнне партыз. атрадаў у Вял. Айч. вайну. Узнікла на тэр. Баранавіцкай вобл. ў жн. 1942 як штаб аб’яднаных атрадаў (з кастр. 1942—АЗПА). Штаб каардынаваў ^разведвальныя і дыверсійныя дзеянні партыз. атрадаў на чыгуначных участ- ках Мінск — Баранавічы, Мінск — Маладзечна — Ліда, Баранавічы — Лі- да. Агульнае кіраўніцтва ажыццяў- ляў камандзір дыверсійна-разведваль- нага атрада (галаўны атрад) В. В. Шчар- біна. Напачатку АЗПА аб’ядноў- вала атрады: дыверсійна-разведвальны Шчарбіны (з кастр. 1942 атрад «Дзімы»), 125-ы імя Сталіна, імя Чапае- ва, 620-ы (пазней імя I. П. Кузняцова), В. 3. Браева, А. Свентаржэцкага, 621-ы (пазней імя Чкалава) Баранавіцкай вобл, імя Будзённага Вілейскай вобл, «Штурм» Мінскай вобл. Пазней АЗПА пашырыла свой уплыў на ўсе атрады, што базіраваліся ў Налібоцкай і Ліпічан- скай пушчах. 3 ліст. 1942 большасць атрадаў, што ўваходзілі ў склад АЗПА, аб’яднаны ў брыгады: імя Сталіна, імя Чкалава, Ленінскую Баранавіцкай вобл, «Штурмавую» Мінскай вобл, імя Фрунзе Вілейскай вобл. У ліп. 1943 АЗПА скасавана. Пазней брыгады і атрады ўлі- ліся ў Баранавіцкае і Вілейскае партыз. злучэнні. Камандзіру галаўнога атрада Шчарбіне прысвоена званне Героя Сав. Саюза. Л. Л. Манаенкаў. АСОБАЕ СТАНОВІШЧА, гл. Выключ- нае становішча. АСОБЫ БЕЛАРЎСКІ ЗБОР, спец. курсы для падрыхтоўкі арганізатараў партыз. руху на тэр. Беларусі ў крас.— ліст. 1942. Створаны паводле рашэння ЦК КП(б)Б каля г. Мурам Уладзімір- скай вобл. Адборам асабовага складу, фарміраваннем груп і атрадаў займаўся ЦК КП(б)Б. Праграма навучання рас- працавана ў ЦК КП(б)Б і зацверджана Наркаматам абароны СССР. 1-ы выпуск адбыўся ў сярэдзіне чэрв. 1942: сфармі- равана 12 партыз. атрадаў (у кожным 50 чал, у т. л. інструктары мінна- падрыўной справы, падрыўнікі, каман- дзір, камісар, нач. штаба). У пач. ліп. 1942 усе атрады праз віцебскія 'вароты» перапраўлены на акупіраваную тэр. Бе- ларусі. Атрады «Бясстрашны», «Быстры», «Навальніца», «Мсцівец» накіраваны ў Віцебскую вобл, атрады «Бура», «Гвар- дзеец», «Знішчальнік», «Смерць фашыз- му»'— у Мінскую, «Балыпавік», «За Ра- дзіму», «Перамога» — у Магілёўскую, атрад «Меч» — у Гомельскую. Пад- рыхтаваных на зборы арганізатараў пар- тыз. руху перапраўлялі ў тыл ворага разам з дыверсійнымі групамі. Атрады і групы, забяспечаныя рацыямі, нала- джвалі сувязь з партыз. атрадамі і падп. арг-цыямі. За час існавання А.Б.з. падрыхтавама 2865 чал. 3 іх сфарміра- ваны і накіраваны ў тыл ворага 15 атра- даў і 100 арганізатарскіх груп з агуль- най колькасцю асабовага складу ў 2378 чал, у т. л. 60 інструктараў мінна- падрыўной справы і 2318 падрыўнікоў. Многія атрады выраслі ў партыз. бры- гады. Літ.: Якубовскнй Н. А. В тыл врага: (Помоіць страны кадрамв партнз. двнженню Белорусснн в годы Велнкой Отечественной войны). Мн, 1979; Брюханов А. Н. В штабе партнзанского двнження. Мн, 1980. У. М. Якубоўскі. АСОБЫ РАБОЧЫ ПОЛК ІМЯ МІН- СКАГА САВЕТА ПРАФСАЮЗАЎ, гл. Першы Мінскі рабочы полк. АСОЧНІКІ, сяляне-слугі ў ВКЛ 14— 18 ст, галоўным абавязкам якіх была ахова пушчаў вял. князя ці буйных феа- далаў, нагляд за звярынымі пераходамі і логавішчамі, падрыхтоўка палявання і ўдзел у ім, нарыхтоўка для панскага двара пэўнай колькасці дзічыны. Вядомы з 14 ст. Жылі звычайна каля пушчаў у асобных вёсках ці на хутарах, вызвалялі- ся ад паншчыны і грашовых падаткаў, удзельнічалі ў ваенных паходах. Паводле «Уставы на валокі» 1557 за службу атрымлівалі 2 валокі зямлі, якія не абкла- даліся падаткамі. 3 заняпадам паляўніц- тва, масавай высечкай лесу, развіццём лясных промыслаў і фальварковай гас- падаркі эканам. становішча А. пагорша- ла. Колькасць іх скарацілася, зямель- ныя надзелы зменшыліся спачатку да 1, а паводле еАрдынацыі каралеўскіх пу- шчаў у лясніцтеах былога Вялікага кня- ства Літоўскага» 1641 да 0,5 валокі. У 18 ст. змяніліся абавязкі А.: іх па- ступова пераводзілі на чынш, за зямель- ны надзел яны павінны былі выплачваць дзякло (прадуктовы падатак), ахоўваць лясы, рамантаваць дарогі і масты ў пушчах, перавозіць пошту, вырабляць ву- галь, дзёгаць, паташ і інш. с. Ф. Цярохін. АСТАПЕНКА Павел Яўменавіч (н. 13.12.1918, мяст. Саматэвічы Клімавіцка- га пав, цяпер в. Саматэвічы Касцюко- віцкага р-на), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камсамольска-маладзёжнага падполля і партыз. руху на тэр. Магі- лёўскай вобл. ў Вялікую Айч. вайну. У 1941 на ўзвядзенні абарончых збу- даванняў, з лютага 1942 у распараджэнні ЦШПР і БШПР. 3 крас. 1943 у тыле праціўніка, пам. упаўнаважанага ЦК ЛКСМБ па Магілёўскай вобл, у лю- тым — маі 1944 сакратар Магілёўскага падпольнага абкома ЛКСМБ. У 1945 скончыў Вышэйшую дыпламатычную школу, працаваў у МЗС СССР. 3 1949 у МЗС БССР: заг. паліт. аддзела, з 1955 нам. міністра. 3 1961 пастаянны прадстаўнік БССР пры ААН у дыплама- тычным рангу надзвычайнага і паўна- моцнага пасланніка. 3 1964 нач. Упраў-
219 АСТРАВЕЦ лення па замежнаму турызму пры СМ БССР. У 1970—80 пам. Генеральнага дырэктара Міжнар. арг-цыі працы. АСТАФ’ЕЎ Рыгор, збройнік 17 ст., май- стар-пішчальнік. Родам з Оршы. Праца- ваў у Маскве, куды ў 1658 вывезены разам з быхаўскім збройнікам Васілём у якасці яго вучня. Жыў у Броннай слабадзе сярод бел. пасяленцаў-рамесні- каў. У 1677 А. з Амелькам Сяргеевым зрабіў 4, у 1678 — 10 пішчаляў. АСТАШЫН, вёска ў Луцкім сельсавеце Карэліцкага р-на, на р. Сэрвач, за 15 км на Пд ад Карэлічаў, 4 км ад чыг. ст. Гарадзея. 113 двароў, 216 ж. (1990). Упершыню згадваецца ў грамаце Вітаўта 1428 у складзе двароў і валасцей На- ваградскага княства. У 1446 двор А. вял. кн. ВКЛ Казімірам Ягелончыкам быў дадзены кн. В. Ф. Астрожскаму. У 2-й пал. 15 — пач. 16 ст. належаў князям Чартарыйскім, а пазней на нека- торы час зноў стаў каралеўскім уладан- нем. У 16—18 ст. А. валодалі Бакі і Швыкоўскія, у 19 ст.— Грабоўскія. У 1506 А. упамінаецца як адзін з пунктаў на шляху войскаў ВКЛ, якія ішлі ў Клецк, дзе адбылася бітва з татарамі. У 2-й пал. 16 ст. ў А. збудаваны кальвінскі збор (не збярогся). У сядзіб- ным доме і зборы захоўваліся рода- выя архівы і б-ка. У 1880-я гады ў А. было 57 двароў. У перыяд 1-й сусв. вайны вёска акупіравана германскімі войскамі. 3 1921 у складзе Зах. Беларусі ў Польшчы. 3 1939 у БССР, з 12.10.1940 цэнтр сельсавета Валеўскага раёна, з 25.11.1940 да 16.7.1954 — Карэліцкага р-на. У час Вял. Айч. вайны ў чэрв. 1941 акупіравана ням.-фаш. войскамі. Вызвалена ў ліп. 1944 часцямі Чырво- най Арміі ў выніку Беластоцкай аперацыі 1944. Вёска ў складзе калгаса «Сцяг Леніна». Пачатковая школа, б-ка, Дом кулыуры. Помнік эемлякам, яюя загінулі ў Вял. Айч. вайну. Літ.: Любавсквй М. К Областное деленме н местное управленне Лнтовско- Русского государства ко ременн нздання первого Лнтовского статута: йст. очеркн. [М., 18921. С. 127—128. В. У. Шабюок. АСТАШЫНСКАЕ ВЫСТУПЛЕННЕ СЯЛЯН 1932 у Заходняй Бела- р у с і, узброенае выступленне сялян в. Асташына і навакольных вёсак Нава- грудскага пав. 19—20.3.1932 супраць падатковага прыгнёту Польшчы. Ад- былося пад кіраўніцтвам сялянскага к-та. Напярэдадні выступлення сяляне в. Асташына і навакольных вёсак па закліку Любчанскага падп. райкома КПЗБ байкатавалі аўкцыён, дзе рас- прадаваліся жывёла і маёмасць, кан- фіскаваныя ў іх за нявыплату падат- каў. Сяляне спалілі маёнтак абшарніка, сядзібы асадніка і гандляра, якія куп- лялі канфіскаваныя ў сялян пажыткі. Паліцыя арыштавала 5 сялян, западоз- раных у падпале, але насельніцтва ад- біла арыштаваных, а паліцыю прагнала. Сялянскі к-т разаслаў у навакольныя вёскі чырвоных ганцоў, якія сабралі ў Асташына болып за 1 тыс. сялян. Яны закідалі паліцэйскіх каменнем, і тыя ф. А. Аспшэнка. Герб «Астоя». зноў вымушаны былі ўцякаць. Акапаў- шыся ў суседнім маёнтку, паліцыя пача- ла страляць у людскі натоўп. Узброіў- шыся паляўнічымі стрэльбамі і інш. агня- стрэльнай зброяй, сяляне ўступілі ў перастрэлку з паліцыяй, аднак узяць маёнтак не здолелі. У ноч на 20 сакавіка на вёску напаў карны атрад з 150 па- ліцэйскіх, узброеных карабінамі і куля- мётамі. 87 і ялян было арыштавана. Многія жыхары, у т. л. жанчыны, старыя, дзеці, былі збіты на паліцэйскім участку ў Нягневічах. Сяляне в. Асташына раз- грамілі паліцэйскі ўчастак, вызвалілі вязняў, захапілі зброю, спалілі двор каменданта паліцыі. На падтрымку аста- шынцаў выстушлі сяляне 8 суседніх вёсак. Улады жорстка расправіліся з удзельнікамі выступлення. Карная эк- спедыцыя правяла новыя арышты. Па- водле прыгавору надзвычайнага суда 5.7.1932 у Навагрудку былі павешаны сяляне Асташына 1. Бахар, А. Гаўраш, А. Малец, В. Стасевіч; А. Бахар, 1. Валенчу кевіч, Ф. Дарашэаіч, Дарашынскі Аўсянік прыгавораны да пажыццёвага турэмнага зняволення; астатнія 44 чал. атрымалі ў агульнай колькасці 241 год турэмнага зняволення. Гэта выступленне зрабіла значны ўплыў на развіццё рэв. руху ў Зах. Беларусі. Літ.: Революцвовный путь Компартнв Западной Белорусснн (1921 —1939 гг ). Мн„ 1966. С. 254—255 / П. Хаўратовіч. АСТАШЭНКА Фёдар Апанасавіч [7(19).6.1896, в. Вял. Любшчына Ві- цебскага пав., цяпер Віцебскага р-на — 27.10.1976], ген.-лейт. (1945), Герой Сав. Саюза (1945). Член КПСС з 1928. У арміі з 1915, у Чырв. Армп з 1918. Удзельнік грамадз. вайны. Скончыў Смаленскія пях. курсы чырвоных каман- дзіраў (1920), Маскоўскія курсы сярэд- няга камсаставу (1927). 3 1938 служыў у БВА. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах., Бранскім, Сталінградскім, Карэльскім, Паўд.-3ах„ 3-м і 2-м Укр. франтах. Удзельнік абароны Беларусі, вызвалення Украіны, Румыніі, Венгрыі і Чэхаславакіі. Стралх. корпус пад яго камандаваннем за 22 дні з баямі прайшоў 1185 км, выйшаў на венгерскую граніцу, у цяжкіх умовах фарсіраваў р. Ціса і вызваліў г. Сегед, што садзейнічала далейшаму наступленню сав. войск. У 1951 скончыў Ваен. акадэмію Генштаба. Да 1956 працаваў выкладчыкам у Ваен. акадэміі Генштаба. Ганаровы гра- мадзяшн г. Браціслава. «АСТОЯ», прыватнаўласніцкі герб.учыр- воным полі 2 залатыя месяцы рагамі ў розныя бакі, паміж месяцамі меч без похвы, рукаяткай уверх; клейнод — на прылбіцы 5 страусавых пёраў. Паводле паданняў, узнік у пач. 11 —12 ст. На тэр. ВКЛ распаўсюджваўся пасля прыняцця Гарадзельскага прывілея 1413. Гербам «А> карысталіся больш за 200 родаў на Беларусі, Украіне, у Літве і Польшчы. А. К. Цітоў. АСТРАВЕЦ, гар. пасёлак; цэнтр Астра- вецкага р-на, на р. Лошы, за 202 км ад Гродна, 5 км ад чыг. ст. Гудагай на лінн Маладзечна—Вільнюс. Аўтамаб. да- рогай злучаны з Ашмянамі. 9790 жыха- роў (1991). У пісьмовых крыніцах упамінаецца з 1468, калі кіеўскі ваявода М. Гаштольд заснаваў тут касцёл і кляштар даміні- канцаў А. уваходзіў у Віленскае ваявод- ства ВКЛ. Належаў Гаштольдам, Ка- рыцкім, Корсакам. 3 1795 у складзе Расійскай імперыі, у Віленскім, потым Ашмянскім пав. Віленскай (у 1797—1801 Літоўскай) губ. У 19 ст. належаў Ка- стравіцкім і Сыцянкам. У 1886 мястэчка, 176 жыхароў, 22 двары, млын, піларама, цагельня, бровар, тартак, майстэрня дрэ-
220 АСТРАВЕЦКІ нажных труб. Конная чыгунка звязвала А. са ст. Слабодка (цяпер Гудагай). У 1905 дзейнічала «Астравецкае тава- рыства», звязанае з Віленскай арг-цыяй РСДРП. У 1915—18 А. акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі, у 1921—39 у складзе Польшчы, у Аш- мянскім пав. Віленскага ваяводства. У 1933 тут адбыліся забастоўка на цагельні купца Барана, першамайскі мітынг. 3 1939 у складзе БССР, з 15.1.1940 цэнтр Астравецкага р-на Вілей- скай, з 1944 Маладзечанскай, з 1960 Гро- дзенскай абл. У канцы чэрвеня 1941 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі. 3.7. 1944 партыз. брыгада імя ЦК КП(б)Б вызваліла А. і ўтрымлівала яго да падыходу Чыра. Армн. 3 25.4.1958 — гар. пасёлак. Да 1962 і з 1965 цэнтр раёна (у 1962—65 у Ашмянскім р-не). Хлебазавод, філіял Смаргонскага за- вода сухога абястлушчанага малака, кам- бінат буд. матэрыялаў, сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, кінатэатр, біблія- тэкі. Выдаецца газ. «Астравецкая праў- да». Помнік архітэктуры — Казьма- АСТРАВЕЦКІ Архвалагічныя помнікі РАЁН Помнікі і памятныя месцы руху Помнікі і памят- ныя месцы енна-гістарычных падзей Помнікі і памятныя месцы. заязаныя з імйнамі еыдатных яюдзей Масцяны Будраны' БаранТ Трашчаны Спомды Варзяны Вяя.Сті Нвярашуш Падольцы Жукойні Одарышні Рытань Зааідэіменты Быстрыца Супраненпн Іенацоваі Чзхі Троквнікі БаброўнЫ Варняны ДубнЫ! Градаўшчызна ідзюны Нумпяны Малі Гіры. Ізабеяіні Паяушыі Вя Янвнтамы* удаеай ^Слабодна Лазоўна ДаМдкд Астравец зх * Міхаяішкі, 0 Белая Вада Нароняты ' Сяабодяа а „ _ \ Помнікі і месцы звязаныя з па- дзеямі гряма- дзянскай вайны Помнікі ахеярам фашызму Помнікі архітзктуры Помнікі прыроды Паркі Геалапчнае агаленне Намарышні дзям'янаўскі касцёл 18 ст.; помнікі. У. I. Леніну, воінам і партызанам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. АСТРАВЁЦКІ РАЁН. Размешчаны на ПнУ Гродзенскай вобл. Пл. 1,6 тыс. км2. Утвораны ў 1940. Цэнтр раёна — г. п. Астравец. Нас. пунктаў 438 (1986), 9 сельсаветаў: Астравецкі, Варнянскі, Гераяцкі, Гудагайскі, Кемелішкаўскі, Міхалішкаўскі, Падольскі, Спондаўскі, Трокеніцкі. Большая частка раёна разме- шчана на Нарачана-Вілейскай нізіне, на ПдЗ адгор’і Ашмянскага ўзвышша. Рэкі: Вілія з прытокамі Ашмянка, Страча, Са- рачанка, Газоўка, Балошынка. На Пн Са- рачанская група азёр, буйнейшыя Тум- скае, Вераб'і, Каймін, Туравейскае; ва- дасховішчы Альхоўскае і Янаўскае. Пад лесам 43 % тэр. раёна. Помнікі прыро- ды — геалагічнае агаленне Камарышкі, Варнянскі парк. Па тэр. раёна прахо- дзіць чыгунка Маладзечна — Вільнюс, аўтадарога Полацк — Вільнюс з адгалі- наваннем. Першыя сляды знаходжання чала- века на тэр. раёна адносяцца да не- аліту. У гэты час і ў наступным брон- завым веку насельніцтва было нешмат- лікім. 3 канца бронзавага і пач. жа- лезнага веку (з 7—6 ст. да н. э.) Помнікі і месцы. звязаныя э па- дзеямі Вялікай Айчыннай вайны 1941 - ’ 1945 гг захавалася даволі многа ўмацаваных па- селішчаў (гарадзішчаў), пераважна культуры штрыхаванай керамікі (Гуры, Караняты, Нідзяны). У гэты час тэр. была заселена балцкім насельніцтвам, для археал. помнікаў якога з 6 ст. н. э. характэрны ўсходнелітоўскія курганныя могільнікі (Будраны, Лоша, Палушы, Пільвіны, Сідарышкі). У часы найболь- шай магутнасці Полацкага княства (11 ст.) на Астравеччыне прасочваюцца сла- вянскія ўплывы, складваюцца ўмовы для будучага абеларушвання рэгіёна. У 1230-я г. тэр. ўвайшла ў склад ВКЛ. У канцы 16 ст. тэр. раёна адносілася да Вілен- скага і Ашмянскага паветаў Віленскага ваяводства. 3 1795 у складзе Расійскай імперыі ў Віленскім паа. Віленскай губ. (у 1797—1801 у Літоўскай губ.). Тэр. раёна была арэнай баявых дзеянняў у Айч. вайну 1812. У 1873 пракладзена чыгунка Маладзечна — Вільня. У час 1-й сусв. вайны ў 1915—18 тэр. раёна акупіравана германскімі войскамі, у 1921—39 у скла- дзе Польшчы ў Ашмянскім паа. Ві- ленскага ваяводства. 3 канца 1939 у складзе БССР. А. р. утвораны 15.1.1940 у складзе Вілейскай вобл. 3 чэрв. 1941 аку- піраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія знішчылі тут больш за 500 чал. гра- мадзянскага насельніцтва. На тэр. раёна дзейнічалі падп. райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ, партыз. брыгады імя Гастэлы, імя Варашылава і імя ЦК КП(б)Б. Вызвалены ў пач. чэра. 1944 партызанамі і войскамі 3-га Бел. фронту ў ходзе Вільнюскай аперацыі 1944. 3 20.9.1944 раён у складзе Маладзечанскай, з 20.1. 1960 — Гродзенскай абл. 25.1.1962 А. р. скасаваны, яго тэр. перададзена ў Аш- мянскі (у т. л. Астравец) і Смаргонскі раёны. Адноўлены 6.1.1965. У гаспадар- цы раёна вядучае месца займае сель- скагаспадарчая аытворчасць. Тут 12 кал- гасаў і 4 саўгасы (1985), якія спецыя- лізуюцца на малочна-мясной жывёла- гадоўлі і свінагадоўлі, ільнаводстве. Пра- мысловасць (буд. матэрыялаў і харчо- вая) у асноўным сканцэнтравана ў Астраўцы. У раёне 10 сярэдніх, 15 вась- мігадовых, 17 пачатковых школ, муз. школа, 22 дашкольныя ўстаноаы, Дом піянераў і школьнікаў, 38 клубных, 42 бібліятэчныя ўстановы, 5 бальнічных ус- таноў, 24 фельч.-ак. пункты. Раённая газ. «Астравецкая праўда». У раёне брац- кія магілы: сав. воінаў і партызан (у в. Варняны і Варона), сав. ваеннапалонных (в. Гудагай), ахвяр фашызму (а. Кеме- лішкі); героя грамадзянскай вайны Т. Я. Яўсеева (в. Быстрыца). Помнікі К. Мар- ксу (в. Варона), В. I. Чапаеву (в. Вар- няны), землякам, што загінулі ў Вял. Айч. вайну (вескі Баброўнікі, Варона, Гервяты, Гіры, Газа, Міхалішкі, Падоль- цы, Трокенікі, Чэхі). Мемарыяльная до- шка М. С- Калгушкіну і 1. А. Ушаке- вічу — сав. работнікам, што запнулі ў 1950 (в. Дайлідкі). Помнікі архітэктуры: архітэктурны ансамбль 2-й пал. 18 — 1-й пал. 19 ст. (в. Варняны); касцёлы — Маці Боскай (1764, в. Гудагай; канец 19 ст., в Клюшчаны), Георгіеўскі (ся- рэдзіна 18 ст., в. Варона; 2-я пал. 19 ст., в. Вялікія Свіранкі), Крыжаўзаіжанскі
221 АСТРАШЫЦКА (1760, в. Быстрыца), Міхайлаўскі (1653, в. Міхалішкі), Троіцкі (1903, в. Гервя- ты), касцёл (1781, в. Кемелішкі); ся- дзіба 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. (в. Тро- кенікі). У в. Дубнікі ў 1880-я г. жыў польскі пісьменнік Г. Сянкевіч. Родам з Астравеччыны бел. паэт К. Сваяк, бел. літаратар і вучоны А. Мальдзіс. Літ.: Мальдзіс А. 1. Астравеччына, край дарагі...: Нарыс. Мн, 1977; Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Гродзенская вобл. Мн., 1986. М М Чарняўскі (археалогія). АСТРАВУХАВА Клаўдзія Аляксандраў- на (1894, мяст. Стоўбцы Мінскай губ.— 24.8.1987), удзельніца Лютаўскай і Кастр. 1917 рэвалюцый, гісторык 3 1910 у Разані. 3 ліст. 1917 чл. гаркома, з крас. 1918 сакратар Разанскага губ- кома РКП(б). 3 пач. 1920 у Маскве, працавала ў арпнструктарскім аддзеле ЦК РКП(б). У 1921—28 у Камісіі па вывучэнні гісторыі партыі і Кастр. рэва- люцыі, пасля ст. навук. супрацоўнік, чл. вучонага савета Ін-та марксізму- ленінізму пры ЦК КПСС. Адзін з аўта- раў кароткай біяграфп У. I Леніна, рэдактараў шэрага тамоў яго твораў для 4-га і 5-га выд, складальнікаў 2-га тома для 2-га і 3-га выд, «Успамінаў аб У. 1. Леніне». Аўтар успамінаў пра Кастр. рэвалюцыю. 3. А. Карніловіч. АСТРАВЫ, веска ў Ваўкавіцкім сель- савеце Чавускага р-на, на р. Раста, за 20 км на ПдЗ ад Чавусаў, 34 км ад Магілёва, 14 км ад чыг. ст. Раста на лініі Магілёў — Крычаў. 150 жыхароў, 97 двароў (1992). Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У 1635 сяло ў Астравецкім войтаўстве Магілёўскай эканоміі Аршанскага пав, дзяржаўная ўласнасць. У 1742 20 асе- лых падданых, існавалі млын і драўля- ная царква. У выніку 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1722) увайшла ў склад Чавускага, з 1852 - Быхаўскага па- ветаў Магілёўскай губ. У 1897—598 жы- хароў, 88 двароў; школа граматы, царква, хлебазапасны магазін, вінная крама. Побач з вёскай быў аднайменны фаль- варак В. А. Дзем’яновіча (20 жыхароў). У 1904 адкрыта царкоўнапрыходская школа. У 1909—649 жыхароў, 96 двароў, у маёнтку 1 двор, 7 жыхароў. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў снежні 1917. Царкоўнапрыходская пераўтвора- на ў працоўную школу 1-й ступені (у 1925 101 аучань). Дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1931 арганізаваны калгас «Камунар», які ў 1932 аб’ядноўваў 115 гаспадарак. Працавалі ваўначоска і кузня. У 1940—985 жыхароў, 205 два- роў. У Вял. Айч. вайну з 12.7.1941 да 14.6.1944 акупіравана ням.-фаш. захоп- нікамі. Гітлераўцы ў лютым 1944 спа- лілі 175 двароў, загубілі 30 жыхароў. 3 1953 у складзе калгаса «Іскра», у 1976 да вёскі далучаны пас. Дуброва. Клуб, бібліятэка, магазін. Брацкая магіла 10 воінаў 110-й стралк. дывізіі, якія загінулі ў баях за вызваленне раёна; магіла А. Дз. Сала- Астрамечаўская бібліятэка імя Ф. Ф. Паў- ленкава. Першая старонка тэксту і мініяцюра з Астрамірава евангелля. губавай, мед. сястры, якая загінула ў Вял. Айч. вайну. М. Б. Батвіннік. АСТРАМЁЧАЎСКАЯ БІБЛІЯТЭКА ІМЯ Ф. Ф. ПАЎЛЕНКАВА, адна з пер- шых на Беларусі бясплатных нар. бібліятэк. Заснавана ў 1905 у в. Астра- мечава Брэсцкага пав. (цяпер Брэсцкі р-н) на сродкі фонду прагрэс. кніга- выдаўца Ф. Ф. Паўленкава. Бібліятэка- рам быў настаўнік Астрамечаўскага нар. вучылішча А. П. Зянкевіч. Камплек- тавалася творамі рус., бел. і зарубежных пісьменнікаў. Прысылалі кнігі М. Горкі, Я. Купала (выданні суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца»). У 1908 мела больш за 1000 кніг, абслугоўвала 240 чы- тачоў. Хавала і распаўсюджвала неле- гальную паліт. літаратуру. У час 1-й сусв. вайны спыніла дзейнасць. Адноў- лена ў канцы 1920-х гадоў; у 1934 за- крыта польскімі ўладамі 3 1946 сель- ская б-ка імя Паўленкава. Кніжны фонд 11 234 (1991). Літ- Маврнчева К. Первая народ- ная бнблнотека на селе в Белорусснн // Бнб- лнотекарь 1956. № 11 АСТРАМІРАВА ЕВАНГЕЛЛЕ, кніга евангельскіх чытанняў па тыднях. пера- пісаная ў 1056—57 з балгарскага арыгі- нала дыяканам Грыгорыем для наўгарод- скага ваяводы і пасадніка Астраміра (адсюль назва); самы старажытны дак- ладна датаваны помнік стараслав. кіры- лічнай пісьменнасці. Напісана на пер- гаменце (30X35 см) у 2 слупкі на 294 аркушах. Аздоблена аыявамі евангеліс- таў, ініцыяламі і застаўкамі, стылізава- нымі пад інкрустацыю на эмалі і раз- маляванымі золатам і фарбамі. Збера- гаецца ў Дзярж. публічнай б-цы імя М. Я Салтыкова-Шчадрына ў Санкт- Пецярбургу. Пўбл.: Остромнрово Евангелве 1056— 1057 г. (второе). Спб., 1889; Остромнрово Евангелне 1056—1057. Л, 1988. АСТРАМОВІЧ Аляксандр Сцяпанавіч, гл. Зязюля А. АСТРАЎЛЯНСКАЕ ВЫСТУПЛЕННЕ СЯЛЯН 1858, выступленне сялян у маёнтку Астраўляны Віцебскага пав. (цяпер вёска ў Гарадоцкім р-не), адна з праяў крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы напярэдадні сялянскай рэформы 1861. Хваляванне пачалося летам 1858, калі пад уплывам чутак аб маючай адбыцца адмене прыгоннага права сяля- не адмовіліся выконваць паншчыну Абу- раныя арыштам свайго важака В. Яўстаф’ева, у ліп. сяляне зноў не выйшлі на палявыя работы. патрабуючы яго вызвалення з віцебскай турмы. У вер. 1858 усе 250 сялян маёнтка перасталі падпарадкоўвацца памешчыку. Пасля прыбыцця ў Астраўляны вайсковага атрада сяляне сышлі ў лес. Выступленне працягвалася да глыбокай восені і было задушана ваеннай сілай. Сялян пага- лоўна пакаралі розгамі, некалькі чала- век адправілі ў Сібір. Літ.: Гісторыя Беларускай ССР. Т. 2. Беларусь у перыяд капіталізму (1861 — 1917 гг.). Мн, 1972. С. 19; Чепко В. В. Классовая борьба в белорусской деревне в первой половвне XIX в. Мн, 1972. С. 254. В У Чапко АСТРАШЫЦКА-ГАРАДОЦКІ РЛЕН, адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзін- ка ў БССР у 1924—31. Утвораны 17.7.1924. Уваходзіў у Мінскую акругу (да 26.7.1930). Цэнтр—мяст. Астра-
222 АСТРАШЫЦКІ шыцкі Гарадок. Пл. раёна 765 км2, 374 нас. пункты, насельніцтва 28,9 тыс. чал. (на 1.1.1925). Падзяляўся на 7 сельсаветаў: Астрашыцка-Г арадоцкі, Астрошыцкі, Бяларуцкі, Каладзішчан- скі, Папярнянскі, Прылепскі, Шапя- лёўскі (з кастр. 1924 да жн. 1925 Лы- сагорскі). 21.8.1925 створаны Прудзі- шчанскі сельсавет. Раён скасаваны 18.1.1931. Астрашыцка-Гарадоцкі, Кала- дзішчанскі і Папярнянскі сельсаветы падпарадкаваны Мінскаму гарсавету; Шапялёўскі сельсавет увайшоў у За- слаўскі р-н, Астрошыцкі, Бяларуцкі і Прудзішчанскі сельсаветы — у Лагой- скі р-н, Прылепскі сельсавет — у Сма- лявіцкі р-н. Літ.: Адмянмстратмвно-террмтормальное устройство БССР Справ. Т. 1 (1917—. 1941 іт.). Мн.. 1985. С. 192 М. 1 Камінскі. АСТРАШЫЦКІ ГАРАДОК, вёска ў Мінскім р-не, на р. Усяжа. За 24 км на Пн ад Мінска, на шашы Мінск — Лагойск. 15 км ад чыг. ст. Калодзішчы. Цэнтр сельсавета і саўгаса «Новы шлях». 3 тыс. жыхароў, 1789 двароў (1987). Стараж назва паселішча Гарадок (Астрашыцкім называецца з 19 ст. ад в. Астрошыцы, б. цэнтра ўладання). Паводле інвентара 1650 мясТэчка з драўляным замкам, гандл. плошчай, царквой, карчмой і крамамі; 3 вуліцы (Мінская, Глебкавіцкая і Кавальская), 51 двор. Замак меў абарончыя сцены і 4 вуглавыя вежы. быў абкружаны штучным ровам і сажалкамі. Да замка вёў мост, уваход праз браму-вежу «прускага муру», унутры якой былі жы- лыя, гасп. і абарончыя памяшканні. Злева ад брамы стаяў аднапавярховы драўляны палац, вакол якога высаджва- ліся зёлкі. Жылыя памяшканні палаца мелі размаляваныя дзверы і столь. Астрашыцкі Гарадок. Астрашыцка-Гарадоцкія пвлацы. 3 малюнка Н. Орды. 19 ст. печы і каміны з каляровай кафлі. За палацам размяшчаліся варыўня, кухня, пякарня, псярня, лазня, бровар. Справа ад брамы стаялі дом «прускага муру» з жылымі пакоямі, каморай, вазоўняй, стайняй і свіран. Перад замкам зна- ходзіліся стайня, вадзяны млын і тартак. У 1734 у мястэчку 24 двары. Паводле інвентара 1745 30 двароў, драўляны палац, звярынец, фальварак з 2 жылымі будынкамі, пякарнян, стайнямі, аборай, броварамі і інш. За сядзібай былі ставы з млынамі і рыбныя сажалкі. У 1-й палове 19 ст. за 1 км ад мястэчка пабу- даваны мураваны 2-павярховы палац у стылі несапраўднай готыкі, дзе размя- шчалася сабраная М. Тышкевічам калекцыя твораў выяўл. і дэкар.-пры- кладнога мастацтва. Згарэў у 1860, да 1876 пабудаваны новы палац. Існаваў вял. парк, у якім быў звярынец. У 1886 мястэчка, цэнтр Астрашыцка-Гарадоц- кай воласці Мінскага пав., 2 царквы, капліца, школа, рудня, майстэрня па вырабу меднага посуду для бровараў, 11 крам, заезны дом, 4 млыны, у 1897 1115 жыхароў. У ліст. 1905 сяляне мястэчка і навакольных вёсак аргані- завалі выступленне супраць царскіх улад У 1917 1564 жыхары, 324 двары. У 1924—31 цэнтр Астрашыцка-Гара- доцкага раёна. У 1931 падпарадкаваны Мінскаму гар. Савету, з 1935 у Мінскім р-не. У пач. 1930-х г. створаны калгас «Новы шлях», працавалі электрастан- цыя, кравецкая майстэрня арцелі «Пра- грэс», шавецкая арцель «Праўда», 7-га- довая школа, клуб. У чэрв. 1941 паблізу А. Г. мужна змагаліся воіны 100-й стралк. дывізіі (гл. ў арт. Мінска аба- рона 1941}. У вёсцы камбінат быт. абслугоўвання, цэхі фабрыкі дзіцячых цацак і мэблевы, сярэдняя школа, 2 ма- газіны, Дом культуры, дзіцячы сад-яслі, бальніца, аптэка. Брацкія магілы воінаў 100-й стралк. дывізіі і 5-й гв. танк. арміі. Помнік на ўшанаванне памяці 242 зем- лякоў, якія запнулі ў Вял. Айч. вайну. Царква і капліца канца 19 ст.— помнікі нар. дойлідства. В. В. Віталееа, Ю. А. Якімовіч. АСТРОГ, 1) комплекс дрэваземляных умацаванняў населенага пункта сталага (жылы А.) ці часовага (стаялы А.) характару на Беларусі, Украіне, у Расіі ў 13—18 ст. Звычайна размяшчаўся на мяжы княства ці дзяржавы. 2) Ахоў- ная агароджа з вертыкальна (прамы А.) ці коса (касы А.) укапаных бярвён, якая засцерагала месца стаянкі войска ад раптоўнага нападу праціўніка. 3) Ру- хомая штурмавая вежа (астрожак), якой карысталіся ў час аблогі гарадоў і інш. умацаванняў. 4) Турма, абне- сеная /іраўлянай сцяной. М. А. Ткачоў. АСТРОЖСКАЯ ДРУКАРНЯ. Заснава- на каля 1578 1 Фёдаравым у мяст. Астрог (цяпер Ровенская вобл. Украіны) у маёнтку кн. К. К. Астрожскага і на яго сродкі. Звязана з дзейнасцю куль- турна-асветніцкага гуртка, мецэнатам якога быў князь. Пры Фёдараве тут выдадзены «Азбука» (1578; у параўнанні з «Азбукай», надрукаванай Фёдаравым у Львове ў 1574, мела дадатак — грэ- часкі алфавіт і грэка-слав. тэксты, так- сама «Сказанне»), «Гкалтыр і Новы запавет» і алфавітна-прадметны пака- зальнік да яго «Кнігазбор рэчаў самых патрэбных» (1580), а таксама першая поўная слав. Біблія кірылічнага шрыф- ту, т. зв. «Астрожская біблія», лістоўка «Храналогія» А. Рымшы (1581). Вы- даўцы перанялі вопыт работы Ф. Ска- рыны, што прасочваецца і па зместу і па аздабленню кніг. Значную ролю ў дзейнасці А. д. адыграў Грынь Іва- навіч, які ўдзельнічаў у аздабленні ўсіх выданняў. Пасля ад'езду Фёдарава (1582) А. д. дзейнічала да 1612, выпус- ціла каля 25 кніг. Літ.: Нсаевнч Я. Д. Острожская тнпографяя я ее роль в межславянскмх культуряых связях (послефёдоровскнй пе- рмод) // фёдоровскне чтенмя, 1978. М_, 1981. М Б. Батеіннік. АСТРОЖСКАЯ ШКОЛА, грэка- славяна-лацінская калегія, першая школа вышэйшага ўзроўню на Украіне. Сярод сучаснікаў вядома пад назвай «акадэмія». Засн. каля 1576 у мяст. Астрог (цяпер г. Астрог Ровен- скай вобл.) К. К. Астрожскім. Стала значным асветніцкім цэнтрам антыка- таліцкага кірунку. Вял. ролю ў яе дзей- насці адыгралі сувязі з Расіяй, Грэ- цыяй, паўд. і зах. славянамі. У школе выкладалі слав., грэчаскую. лацінскую мовы і т. зв. вольныя навукі (грама- тыку, арыфметыку, рыторыку, логіку і інш.). На высокім узроўні было на- ладжана вывучэнне музыкі і харавых спеваў, тут развіўся шырока вядомы на Украіне і Беларусі «астрожскі на- пеў». Першым рэктарам школы быў пісьменнік Г. Сматрыцкі, сярод выклад- чыкаў — Астрожскі Клірык, грэк К. Лу- карыс і інш. Пры школе дзейнічалі Астрожская друкарня і навукова-літа- ратурны гурток. Члены яго выдавалі навучалышя дапаможнікі, помнікі грэ- ка-візантыйскай пісьмовасці, палеміч-
223 АСТРОЎНА ныя творы. А. ш. мела вял. значэнне для пашырэння асветы сярод насель- ніцтва і арганізацыі школ, зрабіла ўплыў на пазней адкрытыя брацкія школы ў Львове, Кіеве, Вільні, Брэсце і інш. Спыніла дзейнасць у 1636. АСТРОЖСКІЯ, княжацкі род герба «Астрога , прадстаўнікі якога займалі высокія дзярж. пасады ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай, мелі буйныя землеўладанні на Беларусі і Украіне. Паходзілі з пін- скіх і тураўскіх князёў. Найбольш вя- домыя прадстаўнікі роду: Даніла (?—?), удзельнік бараць- бы феадалаў ВКЛ супраць польскага караля Казіміра III у 1341. Фёдар ]?—1438 (?)], сын Дані- лы, староста луцкі. падтрымліваў Свідры- гайлу ў барацьбе супраць Вітаўта, у 1422 удзельнічаў у паходзе кн. Фёдара Карыбутавіча ў Чэхію на падтрымку гусітаў. Канстанцін (1460(?) — 1530], сын Івана, гетман найвышэйшы ВКЛ з 1497, кашталян віленскі з 1511 (?), ваявода трокскі з 1522, член Рады ВКЛ. Узначальваў паспяховыя паходы на крымскіх татараў, перамог больш як у 60 бітвах. У бітве на Вядрошы 1500 супраць маскоўскіх войскаў быў раз- біты, трапіў у палон, з якога ўцск у 1507. У Аршанскай бітве 1514 кіраваў войскамі ВКЛ, якія перамаглі маскоў- скія войскі. Актыўны абаронца права- слаўя, будаваў цэрквы ў гарадах Бела- рус і Украіны, у Вільні. Апрача вялі- к х маёнткаў на Валыні, меў вялікія эемлеўладанні на Беларусі і ў Літве: выслужыў у караля маёнткі Дзяцел (сучаснае Дзятлава, 1498), Тураў (1508), Ахонава і воз. Свіцязь каля Наваградка (1516), Копысь. У пасаг за першай жонкай Таццянай Сяменаў- най Гальшанскай у 1509 атрымаў частку Гальшан і Глуска, Смалявічы, Жыцін на Пцічы, а таксама Шашолы і Саіраны. Па праву ўнука князя Івана Бельскага дамогся ў 1516 долі ў спадчыне Фядоры Рагацінскай, атрымаўшы Славенск каля Валожына, Лемніцу і Палонну ў Віцеб- скай зямлі. У 1522 атрымаў Смаляны, купіў Тарасаў пад Менскам, Нізгалава і Сушу ў Полацкай зямлі. Ажаніў я ў 1524 з Аляксандрай Слуцкай, атры- маў за ёй вял. зямельныя ўладанні на Беларусі. У 1528 быў другім па коль- касці падданых эемлеўладальнікам у ВКЛ (пасля віленскага ваяводы А. Гаш- тольда). 3 усіх маёнткаў ставіў у войска 426 конных воінаў. Ілья (Элія, 1510—39), сын Кан- станціна і Таццяны з роду Гальшан- скіх. Атрымаў маёнткі Галыпанскіх на Беларусі: Копысь, Палонну з Лемніцан (пазней п райшлі да Сапегаў) і Сма- ляны (пасля яго смерці адышлі да ка- ралевы Боны). Канстанцін Васіль (1527— 21.3.1608), сын Канстанціна і Аляксацд- ры з роду Слуцкіх. Нарадзіўся і правёў дзяцінства ў Тураве, які належаў яго маці. Дзякуючы багаццю (яму нале- жала 25 гарадоў, 10 мястэчак і 670 вё- сак, якія штогод давалі прыбытку больш за 1 млн. злотых), быў адным з «Астрожская біблія» 1581, надрукаваная ў Астрожскай друкарні. Да арт. Астрожскія. Герб княэя К. Астрож- скага э «Азбукі» 1. Фёдарава. 1578. найб. плывоі іх магнатаў у ВКЛ. Вы- ступаў супраць пашырэння' каталіцтва на Беларусі і Украіне. Быў цесна звя- заны са збеглым рус. князем А. Курбскім. . дз н з ініцыятараў стварэння Вілен- скай канфедэрацыі 1599. Падтрымліваў праваслаўныя брацтвы, заснаваў школы ў Слуцку, Тураве (1572), Астрожскую друкарню дзе працаваў рус. перша- друкар I. Фёдараў. Удзельнічаў у заду- шэнні сялянска-казацкіх паўстанняў, якімі кіравалі К. Касінскі, С. Налівайка. Альжбета (Галшка, 1539—82), празваная «Чорнай княгіняй», дачка Ільі і Беаты з роду Касцялецкіх. Нарадзі- лася пасля смерці бацькі, з дзяцінства была адзіным нашчадкам велізарнай маёмасці, што і аызначыла яе трагічны лёс. Яе дзядзька Канстанцін Васіль жадаў яе шлюбу са сваім сябрам, Дзмітрыем Сангушкам, але маці была супраць. У 1553 Сангушка гвалтоўна захапіў 14-гадовую Альжбету і павян- чаўся з ёю. Аднак Беата дамаглася каралеўскага дэкрэту аб скасаванні шлюбу і абвяшчэнні Сангушкі па-за законам, пасля чаго ён быў забіты родзічамі Беаты — Касцялецкімі і Зба- ражскімі. У 1554 зноў насуперак волі Альжбеты і яе маці Жыгімонт II Аўгуст выдаў яе за польскага магнат графа Лукаша з Горкі. Маці вывезла Альжбету з Полыпчы і схавала яе ў дамініканскім кляштары ў Львове. У 1559 туды быў выкліканы Сямён Слуцкі, які павян- чаўся з Альжбетай у клі штары ужо абкладзеным дружынай графа Лукаша. Калі скончыліся запасы вады, манахі здаліся і Альжбету адвезлі да Лукаша, дзе яна правяла каля 14 гадоў у добра- ахвотным зняволенні. Пасля смерці ў 1560 С. Слуцкага Беата, каб не дапус- ціць да маёнткаў графа Лукаша, вый- шла замуж за польскага магната Аль- брэхта Ляскага, які фактычна захапіў маёнткі, абыходзіўся з жонкаю вельмі жорстка, трымаў яе пад замком. Пасля яго смерці частка маенткаў А. адышла да польскага караля. Астатнія маёнткі Альжбета, якая пасля смерці Лукаша ў 1573 выйшла на волю, завя- шчала свайму дзядзьку Канстанціну Васілю. Януш (1554—1620), сын Канстан- ціна Васіля, ваявода валынск з 1585, апошні з роду А. па мужчынскай лініі. Пасля яго смерці маёнткі перайшлі да Заслаўскіх Лік~ Ч/оІІІ 1. Кшагіоэгіе Іііешзко- пізсу о<1 кобса сгСетазіедо *іекіі. )Уагзга*а. 1895; Костомаров Н. Н. Княэь К. К Ос рож кнй // Костомаров Н. Н. Рус- ская ясторня в жнэнеопнсаннях её глав- нейшхх деятелей. М.. 1990. Кн. 1. I. А. Юхо, В. Л. Насевіч. АСТРОЎНА, вёска ў Бешанковіцкім р-не. За 33 км на У ад Бешанковіч. Цэнтр сельсавета і саўгаса «Астроўна». 1,2 тыс. жыхароў, 535 двароў (1990). Замак А. заснаваны прыкладна ў 1520-я г. віцебскім ваяводам Іванам Багданавічам Сапегам на эемлях, што засталіся яму і брату яго Янушу ў спад- чыну ад маці, князёўны Фядоры Фё- дараўны Друцкай-Саколінскай. Гэтыя землі займалі ўсх. частку сучаснага Бешанковіцкага з прылеглай часткай Сенненскага р-наў і належалі да маёнтка Палонна. У гіст. крыніцах А. ўпершыню
224 АСТРОЎСКІ згадваецца ў 1546 як спадчына дзяцен Сапегі. Тады ж яго ўдава атрымала каралеўскі дазвол залажыць мястэчка каля збудаванага Сапегам замка. Потым маёнткам валодалі сын Івана, Іван Іва- навіч, і сын Януша, Міхайла Янушавіч. Апошні ў 1551 судзіўся з князем Сен- ненскім за яго наезд на А. У 1591 пры падзеле маёнткаў I. 1. Сапегі паміж яго сынамі аднаму з іх, Рыгору, даста- лося А. з вёскамі Берашова, Бествіна, Бікава, Дарожкі, Добрына Задоры, Замашэнне, Засор е, Застарынцы, Кур- пейкіна, Кукавячына, Машчонае, Ме- лехава, Тоўсцікава, Ходцы, Цеплакі, Чухары. 3 1600 па 1633 гэтым абшарам валодаў адзіны сын Рыгора, Аляксандр Дажбог (Багдан) Сапега, староста Ар- шанскі. Адначасова частка А. належала ўнукам Януша Багданавіча, Мікалаю і Льву Міхайлавічу (абодва памерлі ў 1611), потым сыну Мікалая, Фёдару, ваяводу Мсціслаўскаму. А. Д. Сапега ў 1622 заснаваў у А. манастыр дамінікан- цаў. А як андр Дажбог і Фёдар — апошнія ў сваіх галінах роду Сапегаў. Пасля смерці Аляксандра Дажбога яго ўдзел адышоў да дачкі Ганны і яе мужа Станіслава Нарушэвіча. Удзел Фёдара ў 1650 быў падзелены паміж Валові- чамі, Трызнамі і Камароўскімі — сы- намі яго сясцёр. У 1772 А. далучана да Расійскай імперыі. Было цэнтрам воласці Сенненскага пав. Магілёўскай губ. На канец 18 ст. ў А. 97 жыхароў, 19 двароў. У той час А.— значны ган- длёвы цэнтр, дзе штогод з 15 жн. па 1 вер,- праводзіўся кірмаш. У пачатку Айчыннай вайны 1812 у ваколіцах А. адбыўся бой паміж фран- цузскім авангардам Ж. Мюрата (напа- чатку 2 дывізіі 1-га кавалерыйскага корпуса Э. М. А. Нансуці і 2 батальёны лёгкай пяхоты; каля 9 тыс. чал.) і часткай сіл 1-й Заходняй арміі М. Б. Барклая дэ Толі, які, намагаючыся за- трымаць наступленне праціўніка і забяс- печыць свой намер злучыцца з арміяй П. 1. Баграціёна, накіраваў ад Віцебска па дарозе на Бешанковічы ўзмоцнены 4-ы пяхотны корпус А. I. Остэрмана- Талстога (11-я і 23-я пях. дывізіі, 4 ка- валерыйскія палкі; каля 10 тыс. чал.). Раніцай 13(25) ліпеня лейб-гвардыі Гусарскі і Нежынскі драгунскі палкі сустрэлі перадавыя часці французаў і праследавалі іх да А., дзе былі атака- ваны 4-й лёгкай кавалерыйскай бры- гадай 1. М. Г. Пірэ. Страціўшы арты- лерыю, рус. войскі ў беспарадку адсту- пілі. Галоўныя сілы Мюра а і Остэр- мана-Талстога разгарнуліся на У ад А. абапал віцебскай дарогі. Рускія пасля- доўна атакавалі правы фланг, цэнтр і абодва флангі французскай пазіцыі, але былі з вял. стратамі адбіты актыўнымі кавалерыйскімі контратакамі і агнём артылерыі. Вечарам да Мюрата падышла 13-я пях. дывізія А. Ж. Дэльзона, і Остэрман-Талстой, асцерагаючыся абы- *ходу свайго правага фланга, адвёў войскі да вёскі Кукавячына, за 9 км ад А. Першую лінію новай рус. пазіцыі заняла прысланая на падмацаванне 3-я пях. дывізія П. П. Канаўніцына. 14(26) ліп. французы, якія забяспечылі колькасную перавагу (15 тыс. чал. су- праць 11 тыс.), няспыннымі атакамі (вылучылася 15-я лёгкая кавалерый- ская брыгада Ю. Немаеўскага) прыму- сілі Канаўніцына адступіць. У 2-й па- лавіне дня да авангарда прыбыў Напа- леон I і асабіста ўзначаліў праследа- ванне. Да ночы войскі Остэрмана-Тал стога і Канаўн цына злучыліся з 1-й арміяй на пазіцыі пад Віцебскам, на р. Лучосе. За 13—14 (25—26) ліп. рус. войскі страцілі каля 4 тыс. чал., у т. л. некалькі соцень палоннымі; французы — верагодна, больш як 3 тыс. чал. Пад- час вайны мястэчка было разбурана, кірмашы прыйшлі ў заняпад. На 1888 у А. 469 жыхароў, 70 дамоў; у пач. 20 ст.— 300 жыхароў, 126 дамоў; у 1969—851 жыхар, 264 двары. У вёс- цы сярэдняя школа, Дом куль- туры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, бальніца, 5 магазінаў. Помнікі: на месцы бою 1812, землякам, як я загінулі ў Вял. Айч. вайну; магілы: ахвяр фа- шызму, партызан і падпольшчыкаў, сав. воінаў, што загінулі пры вызваленні А. ад ням.-фаш. захопнікаў; мемарыяль- ная дошка ў гонар сав. воінаў. Літ.: ЗаріеЬошіе: Маіег^аіу Ьіхіогусгпо- Вепеаіовісгпе і тамікоше. Т. 1—2. РЬ., 1890—91. В. В. Антонаў, В. Л. Насевіч. АСТРОЎСКІ Марцін, жывапісец 16 ст. Прыдворны мастак караля Польшчы і вял. князя ВКЛ Жыгімонта II Аўгуста. Разам з таварышамі па майстэрні В. Хел- мінскім, С. Радкам і Я. Гадэ ў 1554 накіраваны для выканання жывапісных работ у Віленскім ніжнім замку. АСТРОЎСКІ Радаслаў Казіміравіч [25.10(6.11).1887, фальварак Заполле Слуцкага пав.— 17.10.1976], дзеяч бела- рускага паліт. і нац.-вызваленчага руху, калабарацыяніст у гады Вял. Айч. вай- ны. Прымаў удзел у рэвалюцыі 1905—07, за што быў выключаны са Слуцкай гімназіі. У 1908 паступіў на матэма- БОЙ КАЛЯ в.АСТРОЎНА 13(25)-14(26) ліпеня 1812 г. Аўтар В.В Антонаў
225 АСТРОШЫЦЫ тычны ф-т Пецярбургскага ун-та. Кі- раваў слуцкім студэнцкім зямляцтвам у Пецярбургу. У лют. 1911 за ўдзел у рэв. руху арыштаваны. Пасля карот- кага зняволення ў турмах гТецярбурга і Пскова вызвалены, жыў у бацькоў на Пружаншчыне пад наглядам паліцыі. У сак. 1912 зноў прыняты ва ун-т, у студз. 1913 пераведзены ў Юр’еўскі ун-т (Тарту), дзе скончыў фізіка-ма- тэматычны ф-т (1913). Працаваў на- стаўнікам у Чанстахове (Польшча), з 1914 выкладчык матэматыкі Мінскай гімназіі, у 1915—17 выкладчык Мін- скага настаўніцкага ін-та. Пасля Лют. рэв. 1917 абраны камісарам Слуцкага пав., дырэктарам Слуцкай гімназіі. Ар- ганізатар і 1-ы дырэктар бел. гімназіі ў Слуцку (вер. 1917). У чэрв. 1917 на канферэнцыі Бел. сацыяліст. грамады выбраны чл. ЦК. Выступіў супраць кастрычніцкага перавароту 1917, патра баваў, каб Вял. Бел. Рада ўзяла ўладу на Беларусі ў свае рукі, бо «на праціўны выпадак знішчыцца ўсё культурнае ба- гацце краю» (Вольная Беларусь. 1917. 19 ліст.). Дзлегат Усебеларускага з’езда ў Мінску (снеж. 1917). У 1920 служыў у арміі ген. Дзянікіна. Актыўны ўдзель- нік Слуцкага паўстання 1920. 3 1921 у Зах. Беларусі. Працаваў у Польска- амерыканскім камітэце дапамогі дзецям, выкладчыкам (1923), дырэктарам (1924— 36) Віленскай бел. гімназіі. Ініцыятар стварэння праўрадавага Поль- ска-беларускага т-ва (люты 1924) 3 1924 супрацоўнічаў з ЦК КП(б)Б і КПЗБ. Апякун нелегальнай камса- мольскай арг-цыі ў Віленскай бел. гімна- зіі (1924—25). Віцэ-старшыня ЦК Бел. сялянска-работніцкай грамады. старшы- ня Т-ва бел. школы, Бел. дабрачыннага т-ва (1925—26). Дырэктар Бел. каапе- ратыўнага банка ў Вільні (1925—26). Чл. КПЗБ з 1926. У студз. 1926 арышта- ваны, на судовым працэсе Грамады апраўданы. Пасля арышту змяніў паліт. кірунак, у 1928—36 прапагандаваў ідэі супрацоўніцтва з польскай санацыяй. У маі 1934 — снеж. 1935 дзеячы нац.- вызваленчага руху ў Зах. Беларусі правялі грамадскі суд над А. У 1936 ён мусіў пераехаць у Лодзь, дзе працаваў настаўнікам у польскан школе. У 1940 узначаліў аддзяленне Бел. камітэта самапомачы ў Лодзі. Восенню 1941 пераехаў у акупіраваны Мінск, праца- ваў у цывільнай адміністрацыі. 3 кастр. 1941 бургамістр у Смаленску, Бранску, Маплёве. Са снеж. 1943 прэзідэнт Бе- ларускай Цэнтральнаа Рады (БЦР). Адзін з гал. арганізатараў Другога У себеларускага кангрэса (чэрв. 1944), на якім БЦР была абвешчана адзіным дзяржаўна-нац. прадстаўніцтвам бел. народа. Пасля вайны жыў у Зах. Гер- манн, а з 1956 у ЗША. Быў кіраўніком і ідэолагам т. зв. «бэцээраўскай» плыні бел. паліт. эміграцыі. Літ.: К а I іі 8 Ь V Іп Піе хегуісе о( Ібе реоріе Гог а Ггее Вуеіогвміа ЬюзгарЬісаІ поіез оп РгоГеззог Каііакіай Озігошзкі. Ьопёоп, 1964; Велнкая Октябрьская Со- цвалвствческая революцвя в Белорусснв Документы н матерналы. Мн, 1957. Т. 1. С. 368; Вуеіогы.чзіап 5іаіеЬоо<1: Кеаііег ап<1 Р К. Астроўскі ЬіЫіовгарЬу. Ме» Тогк, 1988; Тцгопек 3. Віаіогці ро<1 окцрасід піешіеска. №агбга»'а; УУгосІа», 1989 Ю Р. Васілеўскі. АСТРОЎСКІ Тодар (9.11.1750, Падляш- ша — 12.2.1802), прававед, гісторык. Юнаком уступіў у піярскі манаскі ордэн. Асн. працы: «Права цывільнае альбо асабліва польскага народу з статутаў і канстытуцый каронных і літоўскіх сабранае...» (т. 1—2, 1784, 2 выд. 1787, на польск. мове; т. 1—2, 1797 — 1802, на ням. мове), «Дзейнасць і правы польскага касцёла» (т. 1—3, 1793, на польск. мове). Для псторыі права Бе- ларусі найбольшую каштоўнасць мае «Права цывільнае...*, у якім побач 3 польскім правам разглядаецца і права ВКЛ. А. першы звярнуў увагу на неаб- ходнасць навуковага аналізу Статута Вялікага княства Літоўскага 1588. Пад цывільным правам разумеў амаль увесь комплекс норм, выкладзеных у Ста- туце 1588. Разам з грамадзянскім пра- вам даследаваў крымінальнае і працэ- суальнае права, судовую сістэму, што дзейнічала ў Рэчы Паспалітай у 2-й пал. 18 ст. Па сваіх ідэйных поглядах быў блізкім да тагачасных асветнікаў. У яго працах неаднаразова сустракаюц- ца спасылкі на працы Ч. Бекарыя, У. Блэкстана, Ш. Мантэск’е і інш. асветнікаў. Тв.: Ргая'о суя'ііпе аІЬо 52сге8о1пе пагосіц роізкіево, г 5ІаІШок і коікіушсуі когоппусЬ і 1ііе«5кісЬ геЬгапе... Т. 1—2. 1Маг5га»а, 1784. Літ.: 2 6 г 6 і к о « 5 к і 2. Тео<1ог Омго*5кі (1750—1802): Ріяага бажпево роІ5кіе&о рга«а 5$<1о»е8о (ргосеа, рга«о ргушаіпе 1 кагпе)... \Уагзга»а, 1956. 7. А. Юхо. АСТРОЎСКІ Юрый Міхайлавіч (29.6. 1925, Мінск — 31.12.1991), беларускібія- хімік. Акад. АН БССР (1986, чл.-кар. 1977), ц-р мед навук (1965), праф. (1966), Засл. цзеяч навукі БССР (1978). Скон- чыў Мінскі мед. ін-т (1950). 3 1956 працаваў у Віцебскім мед. ін-це. 3 1959 у Гродне — загадчык кафедры біяхіміі мед. ін-та. з 1970 загадчык Аддзела рэгуляцыі абмену рэчываў АН БССР, з 1985 дырэктар Ін-та біяхіміі АН БССР. Стваральнік Гродзенскай бія- хімічнай школы, арганізатар п -ршай ака- дэмічнай навук. установы Зах. Беларусі. Актыўна ўдзельнічаў у працы Тава- рыства бел. мовы імя Ф Скарыны, вы- вучэнні псторыка-культ. спадчыны Бе- ларусі: лічыў гал. справай адраджэння Беларусі выхаванне нац. самасвядомасці. Распрацоўваў пытанні нац. палітыкі ў га- ліне падрыхтоўкі навук. кадрау Беларусі, нац. самавызначэння беларусаў у сувя- зі з генетычнымі доследамі. Аўтар пра- цы «Беларусы: генетыка, рэлігія, на- цыянальнасць» (выдадзена ў публі- цыстычным варыянце, 1991). А Г Майсяёнак АСТРОШЫЦЫ, вёска ў Лагойскім р-не. За 12 км на ПдЗ ад Лагойска, каля шашы Мінск — Лагойск. Цэнтр сельсавета і саўгаса імя К. Маркса. 574 жыхары, 178 двароў (1989). У гіст. дакументах упершыню ўпамі- наецца ў 1449 пад назвай Острожчы- ч ы сярод маёнткаў, на якія атрымаў прывілей пан Алёхна Судзімонтавіч, сын віленскага баярына Судзімонта Дорге- віча. Пасля смерці Алёхны Судзімон- тавіча, ваяводы віленскага (каля 1491), А. адышлі ў спадчыну яго дачцэ Аляк- сандры, аддадзенан за М. Танчынскага. У 1492 Аляксандра з мужам прадалі маёнтак разам з воласцю за 6200 вен- герскіх злотых пану С. Я. Кежганлу (муж Ядвігі — сястры Аляксандры). Пасля згасання ў 1554 роду Кежгайлаў замак і мястэчка А. трапілі да С. С. Ша- мёта, а воласць з сёламі за даўгі ады- шла да пана Івана Гарнастая, ваяводы Навагрудскага. Яго сыны Гаўрыла і Астафі сумесна валодалі сваёй часткай маёнтка, якая налічвала каля 400 мя- шчанскіх і сялянскіх двароў. У 1567 яны выстаўлялі з А. адпаведна 12 і 8 конных воінаў. У пач. 1580-х г. Гаўрыла Гар- настай валодаў замкам і мястэчкам з фальваркам, частка воласці з вёскамі Навасёлкі і Чудзенічы належала Федару Скуміну-Тышкевічу. У 1590 удава Гаў- рылы Гарнастая прадала А. (замак, мястэчка і фальварак з вёскамі) Крыш- тофу Радзівілу. Пазней А. сканцэнтра- валіся ў руках Тышкевічаў, у валоданні якіх заставаліся да пач. 20 ст. Цэнтрам маёнтка стаў Гарадок (Астрашыцкі Гарадок) У 1791 А.— адзін з 6 фаль- варкаў, што належалі ўладальніку Га- радка Ю. Тышкевічу. У 1747 тут пабу- давана уніяцкая царква (не захавала- ся). У 1870 вёска Астрашыцка-Гара- доцкай воласці Мінскага пав., 49 душ мужчынскага полу. У пач. 20 ст. пасе- лішча А. складалася з панскага двара (55 жыхароў) і вёскі (150 жыхароў, 21 двор). 3 1924 цэнтр сельсавета Астрашыцка-Гарадоцкага, з 1931 Лагой- скага р-наў. У 1930 створаны калгас «Парыжская камуна». У 1969 361 жыхар, 117 двароў. Сярэдняя школа, бібліятэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддзялен- не сувязі, магазін. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў ліп. 1944, помнік на ўшанаванне памяці 193 землякоў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. М. М. Казлоўская, В. Л. Насевіч. 8- Энц-ыя гісторыі Беларусі. Т. 1
226 АСТРЫНА АСТРЫНА, гар. пасёлак у Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл. на р. Астрынка. Цэнтр калгаса «Савецкая Беларусь». За 22 км на ПнЗ ад Шчучына, 47 км ад Гродна, 29 км ад чыг. ст. Ражанка (лінія Масты — Ліда), на скрыжаванні аўтадарог Гродна — Ліда і Масты — Радунь — Вільнюс. У 1990—2500 жы- хароў. Археолаг В. В. Сядоў атаясамліваў А. са стараж. горадам Астрэя. Упер- шыню А. згадваецца ў кнізе запісаў Лі- тоўскай метрыкі ў 1450 і ў кнізе надан- няў вял. князя ВКЛ і караля Полыдчы Казіміра IV Ягелончыка за 1441—82. У 15 — пач. 16 ст. з’яўлялася каралеў- скім уладаннем, цэнтрам воласці Трокс- кага пав. У 1487 — мястэчка. У пач. 16 ст. намеснікамі астрынскімі былі Глеб Пронскі, Фёдар Храптовіч, Сямён Скіндзер. У 1520 вял. кн. ВКЛ і кароль Польшчы Жыгімонт I Стары, вінаваты А. I. Хадкевічу 500 коп грошаў, аддаў яму А. У 16—18 ст. А.— цэнтр староства ў Лідскім пав. Віленскага ваяводства. У 1641 атрымала магдзбургскае права. У 1666 Пацы пабудавалі тут касцёл. 3 1771 уласнасць А. Зянковіча. 3 1793 цэнтр воласці. 3 1795 у складзе Расій- скай імперыі, мястэчка Лідскага пав. У 1859 у мястэчку 170 дамоў, 970 жы- хароў, драўляная царква, капліца; пра- водзіліся штотыднёвыя кірмашы. У 1882 у А. 1985 жыхароў. Паводле перапісу 1897—2410 жыхароў. У 1921—39 у скла- дзе Польшчы, з 1926 цэнтр гміны Шчу- чынскага пав. 3 канца 1939 у складзе БССР, з 1940 — гар. пасёлак Васіліш- каўскага р-на. 3 24.6.1941 па 12.7.1944 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. Дзейнічала група падполынчыкаў. Вы- звалена А. часцямі 5-й гв. кавалерыйскай дывізіі 3-га кавалерыйскага корпуса ў ходзе Вільнюскай аперацыі 1944. 3 1954 — цэнтр Васілішкаўскага р-на, у 1960—62 у Скідзельскім, з 1962 у Шчучынскім р-нах. У А. кафельны цэх Скідзельскага камбіната буд. матэрыялаў, вытворчы ўчастак Гродзенскага рамонтна-буд. ўпраўлення, хлебапякарня, камбінат быт. абслугоўвання, лясніцтва, сярэд- няя школа, філіял Шчучынскай муз. школы, Дом піянераў, Дом культуры, 2 бібліятэкі, 2 дашкольныя ўстановы, бальніца. Помнікі: У. I. Леніну, бел. паэтэсе Цётцы (Алаізе Пашкевіч), 2 брацкія магілы: падпольшчыкаў, сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, і партыйна-сав. работнікаў, забітых у 1945—48 ворагамі сав. улады. Літ.: Любавскяй М. К. Областное деленне н местное управленне Лнтовско- Русского государства ко временн нздання первого Лнтовского статута: Нст. очеркн. (М., 1892]. С. 157—158. А. I. Несцярэнка, В. У. Шаблюк. АСТРЫНСКІЯ, род татарскіх царэвічаў у ВКЛ; адгалінаванне крымскай дына- стыі Гірэяў. Герб А. (вядомы па пя- чатках) узыходзіць да т. зв. «Тарак- Да арт. Астрынскія. Выявы гербаў на пячатках Аэубека-салтана (1530-я гады; злева) і царэвіча Джаная (1572). Тамгі», традыцыйнай геральдычнай эм- блемы дынастыі Гірэяў з выявай грэбеня (татарскае — «тарак») у выглядзе тры- зубца. Паходзілі ад царэвіча Дэўлеш- салтана — унука хана Хаджы-Гірэя, сына царэвіча Даўлет'яра. У па- чатку 1491 Дэўлеш-салтан і яго дзядзька Ізцемір, якія варагавалі з ханам Менглі- Гірэем, выехалі ў Кіеў. У пасланні крымскаму хану вял. князь ВКЛ і кароль польскі Казімір IV абяцаў не выпускаць абодвух царэвічаў за межы ВКЛ і ўпа- мінаў аб дараванні ім маёнтка. У канцы 1492 маскоўскі пасол паведамляў пра іх з Крыма, што «те царевнчн, сказы- вают, поженнлнся в Лнтве, а отведены с Украмны далече в глубь». Дзякуючы сваяцтву з крымскай дынастыяй род А. некаторы час займаў ганаровае ста- новішча пры двары вял. князя і быў найб. уплывовым татарскім родам у ВКЛ. Як і царэвічы Пунскія, А. дд ся- рэдзіны 16 ст. не ўваходзілі ў склад татарскіх харугваў, не падпарадкоўва- ліся татарскім харунжым, мелі права (як князі і паны) з’яўляцца са сваім атрадам непасрэдна да гетмана. Найбольш звестак выяўлена пра сына Дэўлеш-салтана А з у б е к а-салтана (Азюбека, Узубека, ? — пасля 1540). Упершыню ён упамянуты ў грамаце Менглі-Гірэя 1507 з просьбай да Жыгі- монта I Старога вярнуць гэтаму царэ- вічу «даннну», перададзеную нейкаму «москвнтнну». У 1514 кароль падараваў Азубеку 70 двароў конюхаў, 2 парабкаў і 6 пусташаў пад Астрынай (цяпер Гродэенская вобл.). 3 таго часу Азубек- салтан і яго нашчадкі ў актах ВКЛ называюцца царэвічамі Астрынскімі (ад маёнтка Астрына). У 1531 Азубек атры- маў буйны маёнтак Паложын у Менскім пав., у 1536 — Сцяпанаўскую зямлю ў Трокскім пав. Ён таксама валодаў маёнткамі Бераставіца (Бжостовіца) - Бігене ў Ваўкавыскім пав. Быў двара- нінам гаспадарскім, удзельнічаў у цыры- моніі абвяшчэння Жыгімонта II Аўгуста вял. князем ВКЛ (1529). У свіце Жы- гімонта I Старога прысутнічаў на Бе- расцейскім сойме 1533. Па даручэнні караля неаднаразова выступаў арбітрам і суддзёй у спрэчках літоўскіх служы- лых татар, выдаваў ім пасведчанні пра шляхецтва, якія пацвярджаліся кара- лём. Быў жанаты з княжною Зоняй (Зосяй) Малікбашаўнай, якая паходзі- ла са знатнага літоўска-татарскага роду князёў Шырынскіх. Меў сыноў-царэ- вічаў Б а г а т ы р-салтана (упамянуты ў 1547), Джаная (упамінаецца ў 1555—72) і Чынгіса (упамінаецца ў 1555—98), якія атрымалі па спад- чыне бацькоўскія ўладанні. Царэвіч Чынгіс і яго маці («царыца Астрын- ская») у І555 дабіліся ад Жыгімонта II Аўгуста пацвярджэння на патомнае ўладанне маёнткам Рыча пад Астры- най, з умовай ваеннай службы каралю. У 1567 А. (магчыма, Чынгіс) выставіў у войска ВКЛ 8 узброеных коннікаў (г. зн. па сваіх уладаннях адносіўся да сярэдніх феадалаў). У 2-й пал. 16 ст. царэвічы А. паступова страцілі свае землеўладанні. Паложын прадалі земскаму падскарбію пану Мікалаю Нарушэвічу, Бераставіцу-Бігене — гас- падарскаму маршалку пану Марціну Курчу (1588), Рыча трапіла ў заклад да земскага падскарбія Дзмітрыя Ха- лецкага. Пасля смерці Чынгіса яго малалетнія дзеці ад шлюбу з княжной Умнай (Уланай) Агішаўнай Шырын- скай у 1598 атрымалі прывілей Жыгі- монта III Вазы, які пацвердзіў іх правы на маёнтак Рычу, а ў 1603 удава царэ- віча прадала яго Халецкім. Род царэ- вічаў А. згас на дзецях Чынгіса. У поль- скай генеалагічнай літаратуры і інш. публікацыях пра літоўскіх татараў царэвічы А. да цяперашняга часу па- мылкова лічыліся патомкамі апошняга хана Вялікай Арды Шах-Ахмата (Шэйх Ахмедаэ). Літ.: IV о 1 Г I I. Кпіагіо\»іе Іііекзко- Ш5су од копса сгсегпа5Іево \»іеко. ЗУаГ5га- «а, 1895; ОгіаЛвІея'ісг 8. НегЬагг гойгіп ІаіагзкісЬ V Роізсе. ЗУіІпо, 1929. 8. 245—246; Думнн С. В. Татарскяе царевячя в Велмком княжестве Лнтовском (XV—XVI вв.) // Древнейшне государ- ства на терряторнн СССР: Матерналы н нсслед., 1987 г. М., 1989. С. В. Думін АСТРЭЯ, стараж. горад, які ўпаміна- ецца ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» на тэр. Беларусі. Гісторык М. М. Ціхаміраў выказаў меркаванне, што горад размяшчаўся ў паўн. частцы Полацкай зямлі. Археолаг В. В. Сядоў атаясамліваў А. 3 г. п. Астрына Шчу- чынскага р-на. Найбліжэйшае гарадзі- шча размешчана за 1,5—2 км на ПдУ ад гар. пасёлка і за 800 м на 3 ад в. Куль- бачына Шчучынскага р-на, на схіле берага р. Астрынкі, які прылягае да забалочанай поймы..Яго пляцоўка акруг- ла-авальнай формы памерам 75 X 55 м умацавана валам вышынёй з Пн, Пд і У 3—3,5 м, з 3 1,5—2 м, шырыня вала ў аснове 12 м. 3 зах. боку знаходзіўся ўезд, з паўд. боку прасочваюцца сляды рова. Выявіў у 1968 Сядоў, абследаваў у 1975 М. А. Ткачоў, даследаваў (зра- біў прарэзку вала і ўскрыў 164 м2) у 1989—90 С. А. Піваварчык. Культурны пласт ад 0,2 да 1 м. Выяўлены ган- чарная кераміка 10—13 ст., жал. нака- нечнікі стрэл 10—14 ст., наканечнік кап’я, умбон шчыта, фібула, рыбалоўны кручок, гліняныя прасліцы, жорны, косці жывёл, печ-каменка. Прарэзка' вала паказала, што ён насыпаны ў 11 ст. ў адзін прыём. Ядро вала складаецца з гліны, а знешні схіл забрукаваны каменнем. Гарадзішча з’яўлялася адным з абарончых збудаванняў Панямоння. За 200 м на Пн ад гарадзішча знаходзяц-
ца 2 курганныя могільнікі (з 5 і 4 насы- паў). Літ.: Покровскнй Ф. В. Археологн- ческая карта Внленской губерннн. Внльна, 1893; С е д о в В. В. К нсторнн поселеннй Черной Русн // Краткне сообіцення !4н-та археологнн АН СССР. М., 1974. Вып. 139. С. А. Піваварчык. АСЬМІНА, старадаўняя мера аб’ёму сыпучых рэчываў (збожжа) у Расіі, на Беларусі. 3 17 ст. А.= '/в бочкі (або кадзі) =г/г чвэрці = 4 чацверыкам = 32 гарцам=104, 956 л. АСЯДОЎСКІ Леанід Мікалаевіч (9.4. 1934, в. Лошыца 2-я Мінскага р-на — 12.2.1990), бел. жывапісец, многія творы якога прысвечаны гісторыі Беларусі. Скончыў Бел. тэатральна-мастацкі ін-т (1961). У 1961—72 выкладчык Мін- скага мастацкага вучылішча. Аўтар тво- раў на гісторыка-рэв. тэму: 2 трыпціхі — «М. В. Фрунэе ў Мінску» (1967) і «25-га. Першы дзень» (1969), «Харчат- рад» (1968), «Абвяшчэнне Я. М. Свяр- дловым Беларускай Савецкай Сацыялі- стычнай Рэспублікі» (1978). На тэму сучаснасці: «Няхай заўжды будзе сон- ца» (1964), «Будаўніцтва нафтаправода «Дружба» (1965), «Нафта беларуская ёсць» (1972) і інш. Адзін з аўтараў дыярамы «Мінскі кацёл» (1969—71; Бел. дзярж. музей гісторыі Вял. Айч. вайны ў Мінску), аўтар дыярамы «Бой пад Мілаславічамі» (1981, краязнаўчы музей у г. Клімавічы). АСЯНІНЫ, дзень памінання продкаў, восеньскія дзяды; старадаўняя ўрачыс- тасць язычніцкага паходжання. Назва А. пашырана пераважна на Пн Беларусі. Святкавалася праз 3 тыдні пасля пакро- ваў. Шчодрасць абрадавага стала забяс- печвалася парой года. Падрыхтоўка да А. уключала абавязковае прыбіранне па- двор’я і хаты. Усе мыліся. Лічылася, што чысціня і парадак будуць уцехай продкам, душы якіх наведаюць коліш- нюю гасподу і паспрыяюць у жыцці жывым. Гаспадар, запаліўшы свечку, звяртаўся да памерлых: «Прыходзьце да нас на асяніны ўсе тыя, хто займаў гэту сялібу». Падавалі звычайны няцот- ны лік страў: у бяднейшых сем’ях 7, у багацейшых 11 і больш. Ад кожнай абрадавай стравы лыжку яе адкладалі ў асобную пасудзіну і ставілі на пада- коннік — для душ памерлых. Скрып, звон шыбы, пошум апошніх лістоў на дрэве за акном успрымаліся як пры- сутнасць нябачных продкаў. А.— свед- чанне высокай маральнасці земляробаў з іх сталым ушанаваннем памяці сваіх продкаў. Літ.: Някяфоровскяй Н. Я. Про- стонародные пряметы я поверья, суеверные обряды я обычах, легендарные сказаняя олнцах н местах. Внтебск, 1897; Празднвкн н обряды в Белорусской ССР. Мн., 1988. А. С. Ліс. АТВЁРЖЫЧЫ, група археал. помнікаў на ўскраіне в. Атвержычы Столінска- га р-на, якая складаецца з 2 селішчаў, бескурганнага і курганнага могільнікаў. С е л і ш ч а-1 зарубінецкай культуры. На паўн.-ўсх. ускраіне вёскі, на пойме правага берага р. Гарынь. Даследавалі ў 1957 Ю. У. Кухарэнка, у 1963, 1965 Бронзавыя шпількі і фібулы з бескурганнага могільніка Атвержычы. К. В. Каспарава. Выяўлена паўзямлян- кавае жытло, сценкі пакатыя, падлога са шчыльнага мацерыковага пяску. У невялікім паглыбленні ў падлозе жыт- ла — рэшткі глінабітнай печы. У запаў- ненні паўзямлянкі знойдзена каля 200 фрагментаў грубаляпных і 10 фраг- ментаў глянцаваных пасудзін, арнамен- таваных пальцавымі зашчыпамі, ямкамі і насечкамі па краі венчыка, з наляп- ным валікам, 2 гліняныя біканічныя прасліцы і грузіла. За 2,3 м на ПнЗ ад жытла ў гасп. яме знойдзены фраг- менты грубаляпнога посуду, косці жы- вёл, кавалкі глінянай абмазкі. На тэр. селішча знойдэены жалезная авальная спражка 3—4 ст., гліняныя прасліцы і грузілы, 2 крамянёвыя нажы для жніва і інш. С е л і ш ч а-2 зарубінецкай культуры. За 1 км на ПнУ ад вёскі. Даследавалі Кухарэнка і Каспарава. Выяўлены 2 гасп. ямы, абломкі глянцаваных і не- глянцаваных пасудзін, посуду, абломкі таўстасценных гаршкоў, часткова арна- ментаваных зашчыпамі і насечкамі на краі венчыка, ямачнымі ўцісканнямі, абломкі каменных зерняцёрак, сякеры, косці жывёл. Бескурганны могільнік за- рубінецкай культуры. Прымыкае да селішча-1. Адкрыў у 1955 і даследаваў 13 магіл у 1962 Кухарэнка, 84 магілы даследавала ў 1963, 1965 і 1968 Каспа- рава. Пахавальны абрад — трупаспа- ленне па-за межамі магілы з пахаван- нем рэштак крэмацыі ў авальных або круглых ямах: непасрэдна на дне ямы (60) і ў гліняных урнах (23). У 13 ма- гілах рэштак крэмацыі не выяўлена. Пахавальны інвентар — гліняныя ляп- ныя глянцаваныя гаршкі, міскі, кубкі, чаркі, металічныя ўпрыгожанні (брон- завыя і жалезныя фібулы, бронзавыя шпількі, трапецападобныя падвескі на бронзавых ланцужках, спіралепадобныя бранза іеты, шкляныя пацеркі, бронза- выя сг ралькі і трубачкі), скураны пояс з пры лацаванымі да яго бронзавымі пласцінкамі і бляшкамі. Курганны могільнік дрыга- вічоў 10—11 ст. На правым беразе р. Гарынь, на могілках. 25 насыпаў вышынёй да 1 м, дыяметрам 5—10 м (адзін з курганоў вышынёй каля 2 м, дыяметрам 13 м). Выявіў у 1953 Б. В. Міралюбаў, даследаваў 3 курганы 227 АТЛАСЫ ў 1955 і 1957 Кухарэнка. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на попельных і вугальных праслойках галавой на 3 або ПдЗ. Побач з пахаваннем выяўлены рэшткі спаленай драўлянай пабудовы, жалезныя абручы, дужка ад вядра, абломкі ганчарнай керамікі. Літ.: Кухаренко Ю. В. Средневеко- вые памятннкн Полесья. М., 1961; Каспа- р о в а К. В. Могмльннк н поселенме у дер. Отвержнчн // Матерналы н нсследо- ванмя по археологмн СССР. М., 1969. №160; Яе ж. Новые матерналы могмль- ннка Отвержнчн м некоторые вопросы относнтельной хронологмн зарубннецкой культуры Полесья // Археологнческнй сборннк Гос. Эрмнтажа. Л., 1976. Вып. 17. А. А. Егарэйчанка, Я. Г. Звяруга. АТЛАСЫ ГУБЁРНЯЎ, агульнагеагра- фічныя карты і планы 2-й пал. 18 — пач. 19 ст., сабраныя ў асобныя папкі (тамы). Складзены пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі ў сувязі з увядзеннем новага адм.-тэр. падзелу. Прызначаны для даведак царскай адмі- ністрацыі пры выкананні бягучых мера- прыемстваў унутранай палітыкі (падара- ванняў, планіроўкі гарадоў, уладкавання дарог, арганізацыі паштовай службы, раскватараванняў войск і інш.). На Беларусі ўпершыню складзены ў 1777 для Магілёўскай і По- лацкай губ. (намесніцтваў). Атлас Магілёўскай губ. ўключае гене- ральную (агульную) і 12 павятовых карт (маштаб 1:210 000), атлас Полац- кай губ.— генеральную і 10 павятовых карт (маштаб 1:420 000). Крыніцамі для іх паслужылі інструментальныя здымкі і дакумент. матэрыялы. Карты суправа- джаюцца тлумачальным тэкстам у выгля- дзе кароткага гісторыка-геаграфічнага і сацыяльна-эканам. апісання адм. адзі- нак. Даюць разнастайную інфармацыю пра населеныя пункты (гарады, мястэч- кі, вёскі), гаспадарскія двары, рэлігій- ныя цэнтры і інш. Асобна пазначаны заводы, млыны, корчмы, фарпосты, та- можні, засекі. Атласы захоўваюцца ў Аддзеле рукаігісаў Расійскай нац. біблія- тэкі ў С.-Пецярбургу. У выніку генеральнага межавання ў канцы 18 ст. створаны межавыя А. г.— найб. каштоўныя і самыя поўныя картаграфічныя крыніцы пра адм. адзін- кі, эканоміка-геацр. стан усх. зямель Беларусі. Складаліся ў 1786 каморніка- мі межавой канторы ў 3 экз.: для Ме- жавога дэпартамента Сената, Межавой канцылярыі ў Маскве і архіва Магілёў- скай (затым Полацкай) межавой кан- торы. Уключаюць планы губернскіх і павятовых цэнтраў (маштаб 1:8400) і карты паветаў (маштаб 1:84 000). Для зручнасці карыстання лісты павятовых карт-планаў разрэзаны на часткі. Усе яны ілюмінаваны (пададзены ў колеры). У межавых А. г. паказана размеркаван- не с.-г. угоддзяў і лясоў, улічаны ўсе фактычна існуючыя віды і тыпы насе- леных пунктаў, адм.-рэлігійных устаноў . (планавым малюнкам), пазначаны межы
228 АТРАДЫ прыватных, дзярж. і духоўных уладан- няў, падрабязна адлюстравана гідрагра- фічная сетка, каналы, гал. і прасёлач- ныя дароп, масты, перавозы, гаці праз балоты, злементы рэльефу. Суправа- джаюцца кароткімі эканам. заўвагамі на кожны павет, у якіх прыведзены ста- тыстычныя і апісальныя звесткі на эле- менты планавай нагрузкі. Межавыя А. г. захоўваюцца ў рукапісным выглядзе ў Расійскім дзяржаўным архіве стара- жытных актаў (б. ЦДАСА СССР), Расійскім дзяржаўным пстарычным ар- хіве (б. ЦДГА СССР), Расійскім дзяржаўным ваенна-гістарычным архі- ве (б. ЦДВГА СССР). У сувязі са змяненнем адм.-тэр. па- дзелу ў 1798—1806 шляхам аб- наўлення межавых матэрыялаў ство- раны атлас Беларускай губ. Зроблены каморнікамі мясцовых губ. упраўленняў і Сімбірскай (б. Полацкай) межавон канторы на падставе вуснага і пісьмовага апытанняў землеўладаль- нікаў, карэспандэнцыі адм.-паліцэйскіх устаноў, здымкаў лясоў, падатковай рэвізіі 1795, люстрацыі дзярж. вёскі 1798. У распыленым стане яго лісты захоўваюцца ў Расійскім дзярж. ар- хіве стараж. актаў. Паводле праграмы обер-пракурора Се- ната А. Б. Куракіна ад 25.4.1798 мяс- цовымі каморнікамі ў 1800 створаны ат- Да арт. Атласы губерняў. Фрагмент карты Беліцкага павета з Межавога атласа Маплеў- скай губ. 1786 лас Мінскай губ. Матэрыяламі для яго паслужылі ваенна-тапаграфічныя здымкі, спісы населеных месцаў і ўла- данняў паводле рэвізп 1795. Маштаб павятовых карт 1:210 000. Захоўваецца ў Расійскім дзярж. гіст. архіве і Ра- сійскім дзярж. ваен.-гіст. архіве. А. г. сведчаць у цэлым аб высокім узроўні развіцця картаграфіі і стане вывучэння ўсх. і цэнтр. Беларусі 18 — пач. 19 ст. Іх недахопы — адсутнасць каардынатнай сеткі, празмерная генера- лізацыя (абагульненне) паказчыкаў, не- дакладнасць у лакалізацыі і скажэнні ў напісанні назваў некаторых населеных пунктаў, умоўнасць канфігурацыі леса- пакрыцця тэрыторыі. А. г. шырока выкарыстоўваліся ў час Айчыннай ваяны 1812, пры арганізацыі ваенных пася- ленняў. правядзенні землеўпарадкавання вёскі пасля сялянскай рэформы 1861. Я. К. Анішчанка. АТРАДЫ САМААБАРОНЫ, ваенізава- ныя, паўваенізаваныя і няўзброеныя фарміраванні. Ствараліся ў 1917—18 ва ўмовах хісткага становішча органаў дзярж. улады для падтрымкі грамадскага парадку, барацьбы з пагромамі, анархіяй, рухамі, якія выступалі за ўзбр. змяненне паліт. сістэмы. Фарміраваліся па прын- цыпе добраахвотнасці пры актыўнай падтрымцы з боку Час. ўрада, паліт. партый і грамадскіх арг-цый, якія стая- лі на рэв.-дэмакр. пазіцыях. Органы Час. ўрада спрабавалі выкарыстаць А. с. для барацьбы з контррэвалюцыяй спра- ва і злева. Ствараліся і паводле нац. прыкметы. У вер.— кастр. 1917 А. с. ўзніклі ў Магілёўскай губ. па ініцыятыве мясц. польскай рады. У пач. кастр. 1917 пытанне пра стварэнне А. с. па нац. прыкмеце было пастаўлена ад імя саюза яўрэяў — воінаў рус. арміі — перад чл.Часовага ўрада А. 1. Кана- валавым і ЦВК Саветаў рабочых і сал- дацкіх дэпутатаў для абароны яўр. на- сельніцтва ад пагромаў і барацьбы з контррэвалюцыяй. У Віцебску на канец кастр. 1917 у А. с. запісалася больш за 200 чал., пераважна члены мясц. пажар- нага т-ва. У студз.— лют. 1918 фармі- раванне А. с. пачаў Аршанскі камітэт грамадскай бяспекі. 17.2.1918 гар. ўправа ўхваліла план стварэння атрада як над- парт. арг-цыі; у лют. у атрад запіса- лася каля 200 чал. Найб. актыўнасць выявіла і польскае насельніцтва. У пач. сак. 1918 штаб па стварэнні А. с. быў арыштаваны. П. К. Башко. АТРЫБУЦЫЯ (лац. аііпЬШіо прыпіс- ванне), устанаўленне аўтарства непадпі- санага або псеўданімнага літаратурнага, навуковага, мастацкага твора, вызначэн- не яго прыналежнасці да пэўнага гіст. часу, нац. школы. У літаратура- знаўстве вял. роля адводзіцца А. пры вывучэнні помнікаў стараж. пісьменнас- ці, якія распаўсюджваліся пераважна ананімна і твораў бесцэнзурнай л-ры. Для псторыі бел. л-ры А. мае асаблівае значэнне ў сувязі са спецыфічнымі ўмо- вамі яе развіцця ў дакастр. перыяд: афіц. забарона друкавання кніг на бел. мове, адсутнасць нац. перыёдыкі, рукапіснае і вуснае бытаванне твораў (гл. ў арт. Ананімная літаратура). У мастац- твазнаўстве асн. метад А.— псто- рыка-стылістычны аналіз. Выкарыстрў- ваюцца даныя археалогіі, палеаграфіі, эпіграфікі, лінгвістыкі, геральдыкі, этна- графіі, гісторыі касцюма і інш., метады датавання прыродазнаўчых навук. У а р- х е а л о г і і выкарыстоўваецца А. ста- раж. рэчаў, комплексаў, культур. Найвы- шэйшай ступені дасягае А. этнічнай прыналежнасці помнікаў, калі археал. крыніцы ператвараюцца ў гіст. факты і з’яўляецца магчымасць вывучаць гісто- рыю пэўнага этнасу. «АТЭНЭУМ («АіКепаент»), польска- моўны часопіс, які выдаваў у 1841—51 у Вільні пісьменнік Ю. 1. Крашэўскі. Асвятляў праблемы гісторыі, культуры, грамадска-паліт. жыцця гал. чынам зя- мель б. ВКЛ — Беларусі, Літвы, а так- сама Украіны і Польшчы, змяшчаў літ.- мастацкія творы. Найболылы грамадскі рэзананс часопіс меў у 1842—48, калі на яго старонках змяшчаліся матэрыя- лы, аўтары якіх аыступалі супраць феад. парадкаў, за вызваленне сялян ад прыго- ну («Аб польскім селяніне» А. Козьмя- на, «Гісторыя Саўкі» Крашэўскага і інш.), вялі палеміку з ірупоўкай рэакц. дзеячаў «Заходняга краю» — т. зв. «пе- цярбургскай катэрыяй» на чале з Г. Ржа- вускім, М. Грабоўскім і інш. У часопісе дамінавала гіст. тэматыка. Змешчаны артыкулы Крашэўскага «Літ- ва ў часы Вітаўта» (1849, т. 2), Я. Тыш- кевіча «Пра нядаўна знойдзеныя літоў- скія манеты» (1845, т. 4), В. Краеў-
скага «Крытычная ацэнка старажытных гісторыкаў» (там жа), У. Сыракомлі «Станіслаў Ляшчынскі» (1846, т. 2), П. Вярцінскага «Абарончыя валы вакол Вільні» (1848, т. 3) і інш. У ім шмат апублікавана гіст. дакументаў, у т. л. «Пацверджанне правоў і свабод літоў- скім татарам ад 20 ліпеня 1568 года» (пададзена ў арыгінале — на старабел. мове і ў польск. перакладзе; 1841, т. 1), лісты Г. Хадкевіча да М. К. Радзі- віла Сіроткі за 1598—1603, якія даты- чацца слуцкай кн. Соф’і (1842, т. 6), «Каралеўскі ўказ ляснічым у Вялікім княстве Літоўскім 1568 г.» (1844, т. 6), артыкул С. А. Радзівіла «3 часоў пана- вання Жыгімонта 111» у перакладзе з лацінскай Е. Катлубая (1848, т. 3) і інш. Друкаваліся таксама краязнаўчыя на- рысы: «Белая на Падляссі» Крашэўска- га (1841, т. 1), «Пра пінскі францыскан- скі кляштар» А. Машынскага (1844, т. 4), «Споведзь» А. Плуга (1849, т. 3) і інш. У ліку этнаграфічных і фальклор- ных матэрыялау «Народныя песні на Піншчыне, сабраныя і перакладзеныя Р. Зянькевічам» (1847, т. 4), «Матэ- рыялы да статыстыкі і этнаграфіі Гро- дзенскай губерні: Бельскі павет* I. Яра- шэвіча (1848, т. 6) і інш. У часопісе публікавалася шмат мастацкіх твораў, пераважна мясцовых пісьменнікаў, нека- торыя з якіх дэбютавалі ў ім. Сярод аўтараў — Крашэўскі, Е. Фялінская, Сы- ракомля, Т. Лада-Заблоцкі, Р. Падбярэс- кі, Плуг і інш. Друкаваліся таксама пераклады з іншых моў (творы М. В. Го- галя і інш.). К. Л. Цвірка. «АТЭНЭУМ ВІЛЁНСКІ» («Аіепеіпп АУіІепзкіе»), гістарычны часопіс. Выда- ваўся ў 1923— 39 Т-вам аматараў навук у Вільні на польскай мове. Перыядыч- насць — ад 4 нумароў у год да аднаго ў 2 гады. Асвятляў гісторыю зямель ВКЛ, змяшчаў дакументальныя матэрыялы, падрабязную, часта анатаваную біблія- графію даследаванняў па гісторыі ВКЛ. Друкаваў артыкулы і дакументы па гісто- рыі эканам. адносін і развіцця прадук- цыйных сіл: «Аграрная гісторыя зямель літоўскіх» В. Станевіча (1924), «Абмер волакаў» Л. Каланкоўскага (1927), «Віленскія ткацкія цэхі да 1795 г.» Е. Ма- коўскай-Гулбінавай (1924), «Старыя да- рогі Палесся» С. Віславуха (1937); па гісторыі міждзярж. сувязей і інешняй палітыцы ВКЛ: «Так званая кааліцыя Літвы з татарамі супраць Масквы ў 1480 г.», «Ежы Сямёнавіч Астрожскі ў Ноўгарадзе 1458—59 г.», «Іван III і Русь Літоўская» Ф. Канечнага (1923, 1925, 1926); «Паход пад назвай «Радашковіц- кі» Сігізмунда Аўгуста ў Маскву 1567— 68 гг., які не адбыўся» К. Піварскага (1927), «Трактат ЗІ-УІП-1449 у святле палітыкі Літвы і Масквы» 3. Скапін- скай (1928), «Адносіны Літвы з Масквой у першай палове царавання Аляксандра Ягелончыка 1492—1499» В. Белавейскай (1930); па гісторыі асобных зямель і гарадоў Беларусі: «Гісторыя ўдзелу г. Вільні ў сеймах Рэчы Паспалітай» (звесткі пра колькасць на ельніцтва Полацка, Брэста, Гродна ў 16 ст.) У. Ка- валенкі (1926), «Развіццё граніц і тэ- Каранацыйны медаль Аўгуста II. рыторый Кобрынскага павета да паловы XVI стагоддзя» С. Віславуха (1929), «3 дакумента XV ст. адносна зямлі По- лацкай» (1930) і «Выгнаннікі Полацкія (1563—1580 г.)» (1934) Р. Мяніцкага, «Гісторыя зямлі Полацкай у часы Ві- таўта (1385—1430)» В. Мацыеўскай (1933), «Ваўкавыскі павет у канцы XVII стагоддзя» С. Кракоўскага (1939); па гісторыі Вільні: дакументы 15—17 ст. з апісаннем Вільні (1923), «Гісторыя ўдзелу г. Вільні ў сеймах Рэчы Паспа- літай» (гісторыя горада, спісы войтаў, бурмістраў, саветнікаў з 1485 па 1713) Каваленкі (1926), «Аб чым нам гавораць старыя віленскія камяніцы?» (апісанне архіваў) К. Рэмера (1930); па гісторыі магнацкіх родаў Радзівілаў і Гаштоль- даў: «Ці існавалі Нясвіжскія князі?» Я. Якубоўскага (1923), «Князі Нясвіж- скія, Збараскія і Вішнявецкія да канца XVI ст.» Ф. Равіта-Гаўронскага (1930), «Прывілей К. Я. Сапегі для яўрэяў у Любчы 1690 г.» С. Росяка (1938), «Альбрэхт М. Гаштольд» М. Кузьмін- скай (1927); па гісторыі прававой думкі: «Паняцце ўзмацнення па Літоўскаму Статуту III 1588 г.» Т. Млынарскага (1923), «Стан даследавання Літоўскіх Статутаў» С. Эрэнкрэйца (1924), «3 лі- стоў да Іаахіма Лялевеля наконт Лі- тоўскага Статута (1815—1830)» Л. Са- доўскай (1929); па гісторыі культуры, асветы, рэлігіі на Беларусі: «Нарыс гісто- рыі Картузіі Бярозскай у 1648—1831 гг.» М. Папоўскай (1938), табліцы з колькас- цю навучэнцаў парафіяльных школ у 1803—15 (1939). Друкаваліся таксама дакументы, якія тычыліся Айч. вайны 1812, паўстанняў 1830—31 і 1863—64. Публікаваліся матэрыялы па археалогіі: «Славянскія курганныя могільнікі каля вёскі Платава ў павеце і ваяводстве Наваірудскім» А. Цэгак-Галубовіч, «Ган- чарная тэхніка лепкі на тэрыторыі паў- ночна-ўсходніх зямель Польшчы паводле матэрыялаў апошніх раскопак» У. Галу- бовіча, «Агляд прац па кансервацыі помнікаў на замкавай гары ў Вільні ў 1930—36 гг.» У. Бартноўскага (усе 1938) і інш. I. Я. Яўжэнка. 229 АЎГУСТ АЎГУСТ II М о ц н ы (А118Ц8І П Ггу- дегук Моспу; 12.5.1670—1.2.1733), ка- роль Рэчы Паспалітай (1697—1706 і 1709—33], курфюрст саксонскі (Фрыд- рых Аўгуст 1; 1694—1733). Малодшы сын саксонскага курфюрста Іагана Геор- га III. Саксонскі трон атрымаў пасля смерці старэйшага брата Іагана Георга IV, на польскі трон выбраны пасля смерці Яна Сабескага. Заняўшы трон, умяшаўся ў канфлікт Сапегаў з боль- шасцю беларускай і літоўскай шляхты, беспаспяхова імкнуўся прымірыць ва- рожыя ірупоўкі. Як саксонскі курфюрст з 1700 удзельнічаў у Паўночнай вайне 1700—21 супраць Швецыі. у 1704 уцяг- нуў у гэту вайну Рэч Паспалітую. Імкнуўся да абсалютнай улады. Збіраў- ся ператварыць ВКЛ у незалежную дзяржаву са спадчыннай манархіяй, у чым яго падтрымалі Радзівілы. Вішня- вецкія, Агінскія, іншыя магнаты і частка шляхты. Скарыстаўшы пагрозу шведскага нашэсця на ВКЛ, увёў на тэр. Беларусі і Літвы саксонскія войскі. Але саксонцы цярпелі паражэнне за пара- жэннем, у 1701—02 шведы занялі літоў- скія землі і ўступілі на тэр. Беларусі. Пасля канчатковага паражэння А. II падпісаў Альтранштацкі мір 1706 з Кар- лам XII і адмовіўся ад кароны Рэчы Паспалітай на карысць Станіслава Ля- шчынскага, саюзніка Швецыі, выбранага каралём яшчэ ў 1704. Пасля разгрому шведскіх войск у Палтаўскай бітве 1709 вярнуўся на трон Рэчы Паспалітай. На- магаўся ўзмацніць сваю ўладу. Калі на тэр. Беларусі разгарнулася барацьба па- між прыхільнікамі шляхецкай «залатой вольнасці» на чале з гетманам вял. літоўскім Людвікам Пацеем і прыхіль- нікамі караля на чале з гетманам поль- ным літоўскім Дэнгофам, Пацея пад- трымалі магнаты, а А. II — Расія і Пру- сія. 3 гэтага часу пачалося актыўнае ўмяшанне Расіі ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. «Нямы сойм» з 1.2.1717 устанавіў пратэкцыю рус. цара над Рэччу Паспалітай, была максімаль- на абмежавана колькасць войск ВКЛ (6 тыс.) і Польшчы (18 тыс.). Пасол Пятра I кн. Р. Ф. Далгарукі прадыкта- ваў сойму пастанову аб забароне дысі- дэнцкай шляхце (праваслаўным, лютэ- ранам і г. д.) займаць дзярж. пасады, што было прынята соймам. У Рэчы Пас- палітай у гэты час было 60 тыс. рус. войска. Пётр I дамогся, каб 30 тыс. сак- сонскага войска (з лютэран) было выве- дзена з Рэчы Паспалітай. Акрамя Расіі ў паліт. справы Рэчы Паспалітай пачалі ўмешвацца Прусія, Аўстрыя і Францыя. А. II больш клапаціўся пра гасп. і культ. развіццё Саксоніі, а інтарэсы Рэчы Пас- палітай падпарадкоўваў дынастычным мэтам. Намагаючыся ўзмацніць сваю ўладу ў Польшчы і ВКЛ, абапіраўся на дапамогу суседніх дзяржаў, на карысць якіх збіраўся аддаць частку тэр. Рэчы Паспалітай. 3 прычыны выключнай фі- зічнай сілы і шматлікіх любоўных прыгод
230 АЎГУСТ быў празваны моцным» і карыстаўся папулярнасцю сярод шляхты. Літ.: Энгельс Ф. Внешняя полнтнка русского царнзма '/ Маркс К., Энгельс Ф Соч 2 нзд. Т. 22; Гісторыя Беларускай ССР. Мн., 1972 Т. 1. С. 394 398 А П Грыцкеві ч. АЎГУСТ III (Ап8П8« III Егудегук; 17.10.1696—5.10.1763), кароль Рэчы Паспалітай і саксонскі курфюрст (Фрыд- рых Аўгуст II; 1733—63; сын Аўгус- та II Моцнага). Прэтэндаваў на трон Рэчы Паспалітай адначасова са Ста- ніславам Ляшчынскім. Заняў трон Рэчы Паспалітай пры дапамозе рус. і сак- сонскіх войскаў у час вайны за польскую спадчыну 1733—35. За гады яго праў- лення ў краіне пашырылася феад. анар- хія, знізіўся міжнар. прэстыж Рэчы Паспалітай, пачаўся глыбокі паліт. кры- зіс. Соймы не збіраліся дзесяцігоддзя- мі або адразу ж распускаліся з прычыны актыўнага выкарыстання права ліберум вета. Цэнтральная ўлада амаль не дзейнічала. Мясцовыя ўлады ў паве- тах і магнаты праводзілі сваю неза- лежную палітыку. А. 111 не меў сваіх паліт. канцэпцый, кіраваў з дапамогай фаварытаў, асаблівым уплывам з 1738 карыстаўся Г. Бруль. 3-за дзярж.-па- літычнай дэзарганізацыі Рэч Паспалітая ўсё больш трапляла ў залежнасць ад суседніх дзяржаў, асабліва Расіі. Аднак пры А. III ажывіліся культурнае жыццё эканоміка (развіццё мануфактур), па- чалася адукацыйная рэформа ордэна піяраў. , А. П Грыцкевіч. АЎГУСТАЙЦІС Аляксандр Вікенцьевіч (22.7(4.8). 1905, в. Зазер’е Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н — 24. 11.1937], камсамольскі дзеяч. Чл. КПСС з 1920. У 1924—29 шкло- выдзімальшчык на Мінскім шклозаво- дзе, адначасова слухач Цэнтр. саўпарт- школы (з 1925 Камуністычны ун-т Бе- ларусі). 3 1929 сакратар Плешчаніц- кага РК ЛСКМБ, з 1931 прадстаў- нік ЦК ЛКСМБ у Трактарацэнтры БССР. 3 1932 сакратар, з 1934 1-ы сакратар ЦК ЛКСМБ. Чл. ЦВК БССР у 1935—37, чл. ЦК КП(б)Б і канд. у чл. Бюро ЦК КП(б)Б у 1937. 14.8.1937 арыштаваны органамі НКУС і абві- навачаны ў прыналежнасці да «анты- савецкай арганізацыі правых» у Беларусі, у якую быццам бы быў завербаваны ў лютым 1936 былым 1-м сакратаром ЦК КП(б)Б М. Ф. Гікалам. 24.11.1937 Ваен. калегіяй Вярх. Суда СССР прыга- вораны да вышэйшай меры пакаран- ня. Рэабілітаваны Ваен. калегіяй Вярх. суда СССР 13.6.1956. У. /. Адамушка. АЎГУСТДОР (франц. Ац((цзІ<1ог залаты Аўгуста), залатая манета Рэчы Пас- палітай, якая адпавядала 5 талерам (ка- ратная проба 23,5, лігатурная маса 5 916 г). Чаканілася пры Аўгусце 111 Лейпцыгскім манетным дваром у 1753— 56, 1758. Эталонам для А. паслужыў пістоль Іспаніі, луідор Францыі, фрыд- рыхсдор Прусіі, таму на рэверсе намі- Каранацыйны медаль Аўгуста III. нал 5 ТЬ (іЬаІег). У 1753—56 чакані- ліся фракцыі ў '/2 і 2 А. Літ.: С н т о « 5 к і М. Мопеіу 5*5ко-роІ- 5кіе. Кгакб», 1910; Яго ж. Ройгесгйік пшпігшаіукі роІ5кіе]. Кгакбк, 1914. АЎГУСТОВА, археал. помнікі каля в. Звязда Лепельскага р-на. Гарадзішча штрыхаванай кера- мікі культуры. За 1,5 км на ПнЗ ад вёскі. Адносіцца да пасяленняў пера- ходнага перыяду — ад неўмацаваных па- селішчаў да ўмацаваных гарадзішчаў. Адкрыў у 1931 А. М. Ляўданскі, дасле- даваў у 1953 А. Р. Мітрафанаў, абсле- даваў у 1981 Ю. А. Заяц. Знойдзены фрагменты штрыхаванай керамікі, жа- лезная сякера, дроцік з шыпамі, серп, рыбалоўныя кручкі, жалезны шлак, глі- няныя прасліцы, касцяная праколка, косці свойскіх і дзікіх жывёл. Датуецца 4—1 ст. да н. э. На паўд.-зах. ускраіне вёскі, на беразе воз. Тэкліц знаходзіцца курганны могільнік-1 з 10 насыпаў, за 700 м на Пн ад вёскі — курганны мо- гільнік-2 з 4 падоўжаных насыпаў, за 500 м на Пн ад вёскі — курган. Літ.: Сведенмя 1873 г. о городншах н курганах // Нэвестая Археологнческой ко- мнсснн. Спб., 1903. Вып. 5; Л я ў д а н- с к і А. М. Кароткае паведамленне аб доследах культур эпохі жалеэа ў БССР у 1930—1931 іт. // Працы секцыі археалогіі Ін-та гісторыі БАН. Мн., 1932. Т. 3; Алексеев Л. В. Археологяческне па- мятннкн эпохн желеэа в среднем теченнн Зап. Двнны // Вопросы этннческой нсто- рнн народов Прнбалтнкн. М„ 1959. (Труды Прнбалтнйской обьеднненной комплексной экспеднцнн [Т.] 1).Мнтрофанов А. Г. Августовское городнше // Теэнсы докладов к конференцнн по археологнн Белорусснн Мн„ 1969. г В. 1. Шадыра АЎГУСТОЎСКІ КАНАЛ, на ПнУ Поль- шчы і ў Гродзенскім р-не, злучае рэкі Віслу і Нёман (праз р. Бебжу, Аўгустоў- скія азёры, р. Чорная Ганча). Даўжыня каля 102 км, з іх на тэр.. Беларусі 22 км. Мае 18 шлюзаў, у т. л. ў БССР 4 шлюзы і 2 плаціны. Ініцыятыва правядзення канала належала кн. Ф. К. Друцкаму- Любецкаму, міністру скарбу Царства Польскага. Ставілася мэта атрымаць гандлёвы шлях да Балтыйскага мора ў абход прускіх уладанняў з іх высокім мытным зборам. Паводле загаду цэсарэ- віча Канстанціна будаўніцтва пачалося 27.7.1824 сіламі інжынернага корпуса ген. М. Малецкага. Аўтар праекта кана- ла і кіраўнік будоўлі — ген. I. Пран- дзінскі. Агульны кошт будоўлі складаў больш за 2 млн. руб. У час паўстання 1830—31 работы перапынены, адноўлены ў 1833, навігацыя пачалася ў 1839. 3 развіццём чыг. транспарту канал па- ступова страціў сваю ролю, але застаўся ў прыдатным стане, хоць у І-ю і 2-ю сусв. войны апынуўся ў зоне жорсткіх баёў. Мае мясцовае гасп. значэнне. За- хоўваецца як гіст. помнік, з’яўляецца рэкрэацыйна-турыстычным аб’ектам. Літ.: Кга55о«5кі В. Сг1егу5іа ІаГ роіэкі ] кагіо^гаііі »о]5ко«е]. 1580—1980. №аг5га«а, 1980. 8. 24. Л. Р. Казлоў. АЎГУСТОЎСКІ ПАВЁТ, адм.-тэр. адзінка ў Польшчы і Рас. імперыі ў 19—20 ст. Утвораны ў 1807 з Дамброў- скага і Бебжанскага пав. у складзе Варшаўскага герцагства. У 1816 павет далучаны да Рас. імперыі, да 1837 у складзе Каралеўства Польскага. У 1837—66 у складзе Аўгустоўскай, з 1866—Сувалкаўскай губ. Цэнтр — г. Аўгустоў. Павет размяшчаўся на паўд.-зах. ускраіне Аўгустоўскай пушчы. Пл. 1779 ка. вёрст, нас. 81,7 тыс. чал. (1897), у т. л. 42,2 % палякі, 32,5 % беларусы, 5,3 % рускія.. Падзяляўся на 12 вла цей, меў 1 горад і 3 пасады. У 1915—18 акупіраваны войскамі кайзе- раўскай Германіі. 3 канца 1918 у складзе адноўленай Полыцчы, уваходзіў у Бела- стоцкае ваяводства, падзяляўся на гміны (былыя воласці); Кур’янскую, Ліпскую і інш. У час польска-германскай вайны (вер. 1939) па дамрўленасці паміж урадамі СССР і фаш. Германп павет заняты войскамі Чырв. Арміі. У ліст. 1939 ён уключаны ў склад БССР, з 4.12. 1939 у Беластоцкай вобл. У студз. 1940 павет скасаваны, на яго тэр. ўтвораны Аўгустоўскі і інш. раёны. У 1945 тэр. перададзена Польшчы. М. I. Камінскі. АЎГУСЦІНОВІЧ Аляксандр Пятровіч (10(22).3.1876, в. Калпяя Ашмянскага пав„ цяпер Смаргонскі р-н— 1950], удзельнік рэв. руху. Член КПСС з 1907. 3 1897 на ваен. службе. У 1901—07 рабочы на прадпрыемствах Кранштата, вёў рэв. прапаганду сярод матросаў, распаўсюджваў парт. выданні. У 1907 эмігрыраваў у ЗША, у 1908 вярнуўся на радзіму і працягваў рэв. дзейнасць. 4(17).12.1908 арыштаваны, зняволены ў турмах Вільні і Пецярбурга, у 1909 прыгавораны да вечнага пасялення ў Сі- біры, працаваў слесарам на Паўн.-Ені- сейскіх залатых капальнях, удзельнічаў у рэв. руху, у зборы сродкаў у фонд газ. «Правда». 3 1915 у Краснаярску, сле- сар у гал. чыг. майстэрнях. Удзельнік Лют. рэвалюцыі, кастр. падзей 1917 у Краснаярску. Адзін з арганізатараў і чл. гарадскога штаба Чырв. гвардыі, чл. к-та прафсаюза чыгуначнікаў. У гра- мадз. вайну на падп. рабоце ў горадзе, змагаўся супраць белачэхаў і белагвар- дзейцаў. У 1922—27 чл. губ. кантроль- най камісіі ВКП(б). Потым на сав. і гасп. рабоце, дэп. гар. Савета, чл. выканкома краявога Савета, старшыня праўлення гар. арг-цыі МОПР. э_ д. Карніловіч.
АЎГУСЦІНОВІЧ Тамаш Мацвеевіч (1809, Віленская губ.— 1891), бел. па- дарожнік-геабатанік, урач. 3 беднай ся- лянскай сям’і. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, на мед. ф-це Віленскага ун-та і ў Віленскай медыка-хірургічнай ака- дэміі, якую скончыў у 1835. Даследа- ваў лекавыя расліны на Украіне. У 1871—76 падарожнічаў па Сахаліне, у Забайкаллі, Прымор’і, басейнах Лены, Вілюя, Віціма і Калымы. Сабраў і пе- радаў у Гал. батанічны сад у Пецяр- бургу каля 40 тыс. узораў флоры Сі- біры. У 1874 і 1880 надрукаваў арты- кулы пра Сахалін, у якіх апісаў жыццё мясцовых жыхароў. Тв.: Жнзнь русскнх н ннородцев на остро- ве Сахалнн // Всемнрный путешественннк. 1874. Мч 2; Трм года в Северо-Восточной Снбнрн за Полярным кругом // Древняя н новая Россня. 1880. Т. 18, № 12; Нэвле- ченне нэ путевых запнсок пребывання на острове Сахалнне // Правнтельственный вестннк. 1879. № 276; Заметкн об острове Сахалнне: (Кэ путевого журнала...) // Там жа. 1880. № 284—286. Літ.: Грнцкевнч В. П. Собнратель гербарнев // Грнцкевнч В. П. От Немана к берегам Тнхого океана. Мн., 1986. В. П. Грыцкевіч. АЎГУСЦІНЦЫ (лац. ац^цзііпіапі), чле- ны каталіцкага жабрацкага ордэна. Па- водле легендарнай версіі царквы, ордэн утвораны ў 391 біскупам г. Гіпона (Паўн. Афрыка) Аўрэліем Аўгусцінам (354—430). На самай справе ён узнік пасля аб'яднання 4 кангрэгацый мана- хаў-пустэльнікаў і зацверджаны булай папы Аляксандра IV у 1256 пад назвай «Ордэн пустэльнікаў святога Аўгусціна» (лац. Опіо Егешііагшп 8. Анвн^ііпі). У аснову дзейнасці ордэна было пакла- дзена т. зв. «Правіла святога Аўгусці- на» — зборнік тэкстаў, напісаных нібыта Аўрэліем Аўгусцінам. На чале ордэна стаяў генерал, які выбіраўся ордэнскім капітулам. Улада генерала была абме- жавана дзейнасцю дэфінітарыяў (дарад- цаў). Вопратка А.— хабіт (чорная су- конная рыза з вострым капюшонам і доў- гімі шырокімі рукавамі). У перыяд поз- няга сярэднявечча А., як і францыс- канцы, абаранялі кірунак сярэдневяко- вай схаластыкі — аўгусцініянства (ары- ентацыя на Платона, неаплатанізм, ана- логія паміж трыма здольнасцямі душы — памяццю, розумам, воляй — і трыма абліччамі Тройцы, тэзіс аб веры як пе- радумове ўсялякіх ведаў і інш.). У 16 ст. манахі-А. падтрымалі Рэфармацыю. Зас- навальнік пратэстантызму М. Лютэр да свайго разрыву з каталіцызмам нале- жаў да ордэна А. Прыродазнаўца, за- снавальнік генетык Г. Мендэль таксама быў А. У ВКЛ і Польшчы ордэн А. быў самым нешматлікім сярод жабрацкіх ордэнаў. На Беларусі А. мелі кляштары ў Берасці (1410—1830, фундатар вял. князь ВКЛ Вітаўт), Гародні (1503— 1673, фундатар вял. князь ВКЛ Аляк- сандр). У в. Міхалішкі (цяпер Астра- вецкі р-н) у 1653 на сродкі Яна Бжас- тоўскага і яго сына Цыпрыяна пабуда- ваны касцёл А. (архітэктар К. Пэнс). Літ.: II1Ь ) Хгкіс ЬіэСогусгпо-ЬювгаГі- сгпу такопіі ац^цэііапакіе^о * Роіасе. Кга- кб», 1930; 2акопу ш^экіе » РоІ5се V М. В. Аўдэееў. 1772 гокц; Маіегіаіу <1о Аііазц Ьіаіогусгпево сЬгге&і]аіІ51»а » Роіхсе. Т. 1. ЬііЫіп, 1972. Л. А. Карнілава. АЎДАКЁЯ (Аўдакей, Яўдока), свята ў нар. календары, якое лічылі першым днём вясны (1 сакавіка ст. ст.). Да яго царква прымеркавала дзень хрысціянскай пакутніцы Еўдакп. У гэты дзень забаранялася прасці, рэзаць што- небудзь можна было толькі авечымі нажніцамі. 3 дня А. ў некаторых мясцо- васцях пачыналі гуканне вясны. 3 днём А. былі звязаны шматлікія метэаралаг. і гасп. прыкметы: цёплы дзень абяцаў удалы сенакос, дажджлівы — ураджай жыта, марозны — памерзне грэчка ў час цвіцення, завіруха — увесь год будзе халодны і неўраджайны. У А. Васілевіч. АЎДЗЁЕЎ Міхаіл Васілевіч [9(22).11. 1913, в. Гарадзецк Горацкага пав. Ма- гілёўскай губ. (цяпер Дрыбінскі р-н) — 22.6.1979], Герой Сав. Саюза (1942), ген.-маёр авіяцыі (1957). Член КПСС з 1938. У Чырв. Арміі з 1932. Скончыў школу ваен. пілотаў (1934). Служыў у Аўгустоўскі канал. 1920-я гады. 231 АЎКШТАЙТЫ авіяцыі Чарнаморскага флоту. У Вял. Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. Вызначыўся пры абароне Севастопаля, дзе ў паветр. баях асабіста збіў 6 сама- лётаў ворага. Удзельнік абароны Пера- копа, вызвалення Каўказа, Новарасійска, Севастопаля, Румыніі і Балгарыі. Зрабіў 498 баявых вылетаў, правеў 141 паветр. бой, збіў 17 самалетаў праціўніка. Пасля вайны камандаваў авіяц. злучэн- нем. Скончыў Ваен. акадэмію Генштаба (1949). Да 1964 у Сав. Арміі. АЎКШТАЙТЫ, этнаграфічная група літоўцаў, якія жывуць у сярэдняй і ўсх. Літве на У ад р. Дубіса і на Пн ад р. Нямунас (Нёман) і Нярыс (Вілія). Упершыцю А.' ўпамінаюцца ў Дузбург- скай хроніцы ў сувязі з падзеямі 1294— 1300. Назва паходзіць ад літоўскага анкзінііпіз (верхні) у адрозненне ад назвы жэмайтаў, што жылі ніжэй па Нёмане. Суседзямі А. былі на Пн — эемгалы, на У і ПдУ — літва, на Пд — ятвягі, на 3 — жэмайты. Жылі ў басейне р. Нявежыс і нізоўях Вілп на неўмаца- ваных паселішчах, а гарадзішчы, магчы- ма, служылі сховішчамі (культурны пласт у іх нязначны або адсутнічае). У 1 —4 ст. пахавальны абрад — трупа- палажэнне ў мужчын галавой на 3, у жанчын — на У. У магілах 5—6 ст. сустракаюцца трупапалажэнне і трупа- спаленне, з 7 ст. пераважае трупаспа- ленне. Пахавальны інвентар бедны: у 1—6 ст. жалезныя нажы, шылы, ся- керы, бронзавыя шпількі і бранзалеты, у 7—13 ст. фрагменты ўпрыгожанняў з каляровых металаў, зрэдку прылады працы і ўзбраенне. У 10—13 ст. побач з нябожчыкам хавалі няспаленых коней (1—10 і больш жывел) са збруяй і ўпрыгожаннямі (цуглі, страмёны, спраж- кі, бронзавыя спіралі, пласціны, браз-
232 АЎЛАС готкі, бурштынавыя пацеркі і інш.). Многія этнічна-культурныя рысы А. маюць пэўнае падабенства да бела- рускіх. Літ.: Фннно-угры н балты в эпоху средне- вековья. М., 1987; ЬіеШУІц ешо^епеге. Уііпіш, 1987. Я. Г. Звяруга. АЎЛАС, дзень хрысціянскага пакут- ніка Уласа, які ў народзе лічыўся за- ступнікам хатняй жывёлы. Адзначаўся 11 лютага ст. стылю. А. называлі «каро- віным святам», не шануючы якое, гас- падар меў небяспеку наклікаць на сваю жывёлу бяду. У некаторых мясцовасцях А. спраўлялі як конскае свята. У гэты дзень коней лепш кармілі, на іх не пра- цавалі, але аб’язджалі маладых коней. А. часта супадаў з масленіцай — апош- нім скаромным тыднем перад вялі- кім постам. У язычніцкія часы заступ- нікам хатняй жывёлы лічыўся Вялес. . У. А. Васілевіч АЎРАМКАЎ Пракоп Іванавіч (16.10. 1923, в. Пакроўка Родзінскага р-на Алтайскага краю — 22.1.1944), Герой Сав. Саюза (1944). Беларус. Да 1941 працаваў трактарыстам у калгасе. У па- чатку Вял. Айч. вайны добраахвотнікам пайшоў у армію. На фронце з ліст. 1941. Удзельнік абароны Масквы. Ваяваў на Паўн.-Зах. фронце. 22.1.1944 камандзір стралковага аддзялення сяржант А. у баі каля в. Амшары Новасакольніцкага р-на Пскоўскай вобл. закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота. Пахаваны ў брацкай магіле ў в. Шэйкіна Нова- сакольніцкага р-на. На радзіме яму пастаўлены бюст. АЎРАМКІ ЛЁТАПІС, летапісны звод, складзены ў апошняй чвэрці 15 ст. ў Пскове або ў Ноўтарадзе на аснове больш стараж. рус. летапісных крыніц. Ахоплівае падзеі да 1469. У ім адлюст- равана гісторыя Кіеўскай і Маск. Русі, Ноўгарада, часткова ВКЛ, барацьба ўсх. славян супраць іншаземных захоп- нікаў. Найб. каштоўныя і Цікавыя ма- тэрыялы за 14—15 ст., далучаныя да летапісу юрыд. артыкулы, у т. л. Руская праўда- У 1495 гэты летапісны звод перапісаны ў Смаленску Аўрамкам. Быў распаўсюджаны на Беларусі. На аснове А. л. ўзнік Віленскі спіс, у кан- цы якога змешчаны тэкст еЛетапісца вялікіх князёў літоўскіх». Звесткамі А. л. часткова карыстаўся складальнік Супрасльскага летапіснага зборніка 1-й пал. 16 ст. Надрукаваны А. л. у Поўным зборы рус. летапісаў (т. 16, 1889). Сведчыць пра культурныя ўзаемасувязі бел. зямель з Ноўгарадам і Псковам у 15—16 ст. Літ.: Шахматов А. А. Обозренне русскнх летопксных сводов XIV—XVI вв М.; Л.; 1938. С. 231 —255. В. А. Чамярыцкі. АЎРЫЛЬ (Аугіі) Піліп (21.7.1654, Ангулем, Францыя — студз. 1698), фран- цузскі падарожнік, манах-езуіт. У ордэн уступіў у 1670. Вывучаў матэматыку. Быў пасланы для місіянерства ў Кітай на пасаду матэматыка кітайскага імпе- ратара, праз Турцыю і іран праехаў П. I Аўрамкаў. у Астрахань (1685—86). Жадаючы паехаць у Кітай разам з кітайскімі купцамі. якія намерваліся выехаць з Масквы, адправіўся разам з езуітам Л. Барнабэ ў Маскву. Апісаў пасяленні палонных з Рэчы Паспалітай, у т. л. з Беларусі, «паміж Волгай і Масквой», якія добраўпарадкавалі мясцовыя глебы так, што тыя сталі лепшымі ў дзяржаве. Разам з Барнабэ высланы праз Бела- русь у Польшчу, адкуль вярнуўся ў Расію і зноў атрымаў адмову на праезд у Кітай. Вярнуўшыся ў Францыю напі- саў і выдаў кнігу пра падарожжа, у якой апісаў жывёльны свет Беларусі, у т. л. іСмаргонскую акадэмію». Морам адпра- віўся ў Кітай, памер у дарозе каля в-ва Тайвань. Тв.: Уоуаде еп йіуегх ёіаіз «ГЕіігоре еі сГАвіе епігергіх роііг йёсооупг оп поііуевіі сЬетіп а 1а СЬіпе. Рвгіз, 1692. 2 выд. Па- рыж, 1693; внгл. выд Лондан, 1693; га- ланд. выд.: Утрэхт, 1694; польск. выд.: Вар- шава, 1791; рус. пер.: Сведенмя о Снбнрн н путн в Кнтай, собранные мнсснонером Ф. Аврнлем, в Москве, в 1686 году // Рус. вестн. 1842. Т. 6, № 4. вх«г«ШЛ^.упу / роу М I _ . _ . - - - *- Ліст Аўрамкі летапісу. Літ.: Пнрлннг П. Французскнй мезунт в Москве в XVII столетмм // Рус. стврнна. 1902. № 9. В. П. Грыцкевіч. АЎСТЭРЫЯ (італьян. охіепа), заезны дом, тып карчмы. На Беларусі вядома з 16 ст. (Гродна і інш.) Вельмі пашырана з 18 ст. (Глуск, Паставы, Тураў, Ашмя- ны, Слуцк, Варняны Астравецкага р-на). Размяшчалася звычайна ў цэнтры горада ці мястэчка, каля рынку. Будавалі з дрэва або каменю. Уключала стайні, вазоўні, гасціныя пакоі, каморы. А. па- служылі прататыпамі для паштовых станцый, гасцініц (у 2-й пал. 18—19 ст.). АЎСЯНІК Антон [1888, в. Кабылле Аль- ковіцкай вол. Вілейскага пав. Мінскай губ. (цяпер в. Кастрычніцкая Вілей- скага р-на) — 1933 (?)), беларускі грамадска-паліт. дзеяч. Чл. Бел. сацыя- лістычнай грамады (БСГ). Скончыў тэх- налагічны ін-т у Харкаве, вучыўся на караблебудаўнічым ф-це Пецярбургскага політэхн. ін-та. У час ням. і польскай акупацыі Беларусі (1918—19) старшыня Бел. рады ў Бабруйску, чл. Нар. сакра- тарыята Беларусі. У 1919—20 чл. Бел. вайсковай камісіі. У 1920—22 працаваў у сельскай гаспадарцы. У 1922 абраны дэп. у сейм Польскай Рэспублікі, уаа- ходзіў у Бел. пасольскі клуб. У пач. 1930-х г. эмігрыраваў у БССР. А. С. Ліс. АЎСЯННІКАЎ Генадзь Сцяпанавіч (н. 19.2.1935, Магілёў), беларускі акцёр. Нар. артыст БССР (1974). У 1957 скон- чыў Бел. тэатр.-маст. ін-т. Працуе ў Бел. тэатры імя Я. Купалы. Яго акцёрскаму мастацтву ўласцівы нар сакавіты гумар, арганічнасць, дакладнасць псіхалагіч- нага малюнка ролі. Найб значныя рабо- ты ў нац. рэпертуары: Цярэшка Кала- бок, дзед Цыбулька, Стары («Трыбунал», ♦Таблетку пад язык» і «Святая праста- та» А. Макаёнка), Пустарэвіч («Паў- лінка» Я. Купалы), Язэп Карыта («Ажа- ніцца — не журыцца» Далецкіх і М. Ча- рота), Караўкін («Брама неўміручасці» К. Крапівы), Кічкайла («Амністыя» М Матукоўскага), Дубадзел («Людзі на балоце» паводле I. Мележа), Кропля («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона), Кат святога судзілішча («Напісанае за- стаецца» А. Петрашкевіча), Брава-Жы- ватоўскі («Плач перапёлкі» паводле I. Чыгрынава). Здымаецца ў кіно («Доў- гія вёрсты вайны», «Апошняе лета дзя- цінства», «Полымя», «Дзень вяртання» і інш.), тэлевізійных спектаклях («Плач перапёлкі», «Тэатр купца Япішкіна» і інш.). Ч Н. Муліца. АЎТАКЕФАЛЬНАЯ ЦАРКВА (ад грэч. ашб5 сам-|-керЬаІё галава), у права- слаўі самастойная адміністрацыйна неза- лежная царква. Існуе 15 А. ц., у т. л. Беларуская аўтакефальная праваслаў- ная царкеа. АЎТАХТОНЫ, тое, што абарыгены. АЎТОРАКІ, і л ьі н ц ы, рэлігійная сек- та, якая ўзнікла ў пач. 1930-х г. у Зах. Беларусі. Атрымала распаўсюджанне ў праваслаўным сялянскім асяроддзі. За- снавана бел. селянінам Ільёй (Альяшам) Клімовічам з в. Грыбаўшчына (каля Беластока). Ен аб’явіў сябе біблей- скім прарокам, які сышоў на зямлю, абвясціў пра хуткі надыход канца све-
233 АХВЯРАПРЫНАШЭННЕ ту і дзеля яго сустрэчы заснаваў «горад будучага» Вершалін, куды сыходзіліся веруючыя. Меў прыбліжаных «апоста- лаў». Накіраванасць новага вучэння была містычная, практыкаваліся цуда- творныя вылячэнні, фальсіфікаваліся прывіды. Секта мела сувязь з трады- цыямі іанітаў, фанатычных паслядоў- нікаў Іаана Кранштацкага, якога ша- навалі як духоўнага папярэдніка Ілы. Культ А.-ільінцаў фармальна не адроз- ніваўся ад праваслаўнага, і набажэн- ства праводзілася на яго ўзор. У ліку асаблівасцей — перанясенне дня адпа- чынку на аўторак (адсюль назва), шанаванне «ільінскіх» абразоў з выявай 1. Клімовіча і інш. кіраўнікоў секты ў выглядзе Тройцы і святых. Існавала «грыбаўская» літвратура — рукапісныя зборнікі гімнаў, малітоўнікі, брашуры. Пасля 1939 секта амаль распалася. У цяперашні час вядомы адзінкавыя паслядоўнікі А. на Гродзеншчыне і на Беласточчыне. Секта А. дэталёва апі- сана ў рамане бел. пісьменніка А. Кар- пюка «Вершалінскі рай» (1974). А. В. Верашчагіна. АЎХАЧОЎ Фядосій Міхайлавіч |н. 4(17).9.1909, в. Машавое Клімавіцкага пав. Маплёўскай губ. (цяпер Касцюко- віцкі р-н)], Герой Сав. Саюза (1946). Член КПСС з 1937. Скончыў Вышэйшую школу бранятанкавых войск (1947). У Вял. Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. Удзельнік абароны Прыбалтыкі. Вызначыўся ў сак. 1945 пры вызваленні г. Гдыні. Танкавы батальён, якім ка- мандаваў маёр А., першы ўварваўся ў горад, знішчыў 11 варожых гармат, заха- піў 20 паравозаў, 130 вагонаў з грузамі, 5 складоў з прадуктамі і абмундзіра- ваннем, каля 350 аўтамашын, 30 мата- цыклаў. Пасля вайны на гасп. рабоце. Яго імем названа вуліца ў г. Касцюко- вічы. Танк Т-34 з батальёна А. пастаў- лены ў Гдыні як помнік. АЎХІМОВІЧ Мікалан Яфрэмавіч [н. 1 (14).1.1907, г. Барысаў], парт. і дзярж. дзеяч БССР, адзін з арганізатараў парт. падполля і партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. 3 1920 батрачыў, працаваў у аўтаатрадзе, на лесапільным з-дзе ў Барысаве. У 1926 уступіў у Ка- муніст. партыю. У 1926—30 у Лепелі сак- ратар райкома ЛКСМБ, сакратар райвы- канкома, старшыня райпрафбюро. Скон- чыў Камуністычны ун-т імя Леніна ў Мінску (1933). 3 1933 нам. начальніка палітаддзела Пухавіцкай, нам. дырэктара па паліт. рабоце Капыльскай МТС. 3 1938 сакратар Капыльскага, з 1939 Аўгустоўскага РК КП(б)Б. У 1940— 47 сакратар ЦК КП(б)Б па кадрах. Скончыў ВПШ пры ЦК ВКП(б) (1948). У 1948—51 першысакратарГомельскага, у 1951—53 — Гродзенскага абкомаў КПБ. У 1953—56 другі сакратар ЦК КПБ, у 1956—59 Старшыня Савета Міністраў БССР, з 1959 міністр хлеба- чл. ЦК КПБ у 1940—73, Бюро ЦК КПБ нага забеспячэння БССР. У 1975—85 на- вук. супрацоўнік Ін-та гісторыі партыі пры ЦК КПБ. Чл. ЦК КПСС у 1956—61, чл. ЦК КПБ у 1940—73, Бюро ЦК КПБ у 1953—59. Дэп. Вярх. Савета СССР А. Аўсянік. Ф. М. Аўхачоў. М. Я. Аўхімовіч. у 1946—62, Вярх. Савета БССР у 1940—74. АЎЧЫННІКАЎ Міхаіл Пятровіч (1852, Архангельская губ.— 1921), рэвалюцыя- нер-народнік. Удзельнік «хаджэння ў на- род», гурткоў «Зямлі і волі» (1870-я г.). Сасланы ў Сібір, адкуль уцёк пры са- дзеянні члена Выканаўчага камітэта *На- роднай еолі» Ю. М. Багдановіча. 3 пач. 1881 на нелегальным становішчы. У Маскве пазнаёміўся з членамі «На- роднай волі» М. Ф. Грачэўскім, С. С. Зла- тапольскім і інш. Накіраваны ў Паў- ночна-Заходні край для актывізацыі дзейнасці мясц. нарадааольцаў, стаў іх фактычным лідэрам. У Мінску ўстана- віў кантакт з гуртком Я. С Хургіна і «семінарскай групай» А. М Мшкевіча. У жн. 1881 — лютым 1884 удзельнічаў у стварэнні і дзейнасці арганізацыі еНароднай волі» ў Паўночна-Заходнім краі. У 1882—83 кіраваў зборам сродкаў на карысць «Народнай волі» ў гуртках нарадавольцаў-афіцэраў у Мінску, Пін- ску, Гродне, Магілёве, Оршы, Бабруй- ску. 3 1883 супрацоўнічаў з С. Куніцкім і Л. Варыньскім па падрыхтоўцы пагад- нення паміж «Народнай воляй» і поль- скай партыяй • Пралетарыят» (заключа- на ў сак. 1884). У маі 1883 зблізіўся з П. П. Якубовічам, прапагандаваў ідэі «маладых» (апазіцыйная плынь у «На- роднай волі») у гуртках нарадавольцаў зах. губерняў, 3 гэтай мэтай наведаў Мінск, Вільню, Оршу, Віцебск, Магілёў, Рыгу. У студз. 1884 разам з Якубові- чам і інш. ўвайшоў у склад ЦК «Мала- дой партыі Народнай волі». Маючы су- вязі з дзеячамі Беларускай сацыяльна- рэвалюцыйнай групы «Гоман» (X. 1. Рат- нерам і інш.), садзейнічаў уплыву на яе «маладых». У крас. 1884 арыштаваны ў Маскве. На допытах расказаў пра сваю рэв. дзейнасць і даў слова надалей не ўдзельнічаць у вызв. руху. У адм. парад- ку высланы на 5 гадоў у Сібір. Аўтар мемуараў «3 маіх нарадавольніцкіх успамінаў» (Снбнрская летопнсь. 1916. № 6—12; 1917, № 1—2). Літ.: Кубалов Б. Г. Ветеран «На- родной волн» (М. П. Овчвннвков) // Ка- торга м ссылка. 1924. № 5, С у х о м- л н н В. Н. О предательстве М. Овчнн- ннкова // Там жа. 1926. № 3. М. Б. Ласінскі. АХВЯРАПРЫНАШЭННЕ, абрад задоб- рывання звышнатуральных (сіл (духаў прыроды, духаў продкаў, багоў і інш.), прынясеннем ім дароў, у т. л. жывых істот. Узнікла ў перыяд зараджэння рэлігійных уяўленняў пра існаванне звышнатуральных сіл, якія нібыта маглі паўплываць на зыход палявання, ура- джай, прыплод жывёлы, лёс людзей. Славяне задобрывалі духаў прыроды, памерлых родзічаў. У старажытнасці ўсх. славяне ў выпадку смерці князя забівалі і хавалі або спальвалі разам з ім яго жонку, нявольніц, коней, лічачы, што ўсё гэта спатрэбіцца яму ў зама- гільным жыцці. Людзі ў труну з нябож- чыкам клалі яго асабістыя рэчы. У пе- рыяд язычніцтва ахвяры ў выглядзе рытуальнай ежы прыносілі да велізарных дрэў, незвычайных па форме валуноў, крынічак. 3 пашырэннем хрысціянства ў месцах язычніцкіх пакланенняў пача- лі будаваць цэрквы, капліцы, а крыніцы, камяні, дрэвы аб’яўлялі святымі мес- цамі і праводзілі каля іх богамаленні. Барварскія формы А. сустракаліся сярод ствравераў (прыхільнікі пратапопа Ава- кума спальвалі сябе). Рэшткі А. ў той
234 АХВЯРШК ці іншай ступені захаваліся ў каталі- цызме і праваслаўі (запальванне све- чак і лампад, прынашэнне ў царкву ці касцёл вышытых сурвэтак, ручнікоў, палатна, грошай і інш., вешанне ручні- коў на крыжы каля дарог і г. д.). Літ.: Мялешка М. Камень у вера- ваннях і паданнях беларусаў. Мн., 1929; Штернберг Л. Я. Первобытная ре- лнгня в свете этнографнн. Л., 1936; Т о- к а р е в С. А. Релнгнозные веровання восточнославянскнх народов XIX — нача- ла XX в. М.; Л. 1957; Яго ж. Раннве формы релнгнн н нх развнтне. М, 1964. Л. 1. Мінько. АХВЯРНІК (стараслав. т р э б і ш ч а), месца прынашэння ахвяр, дароў (матэ- рыяльных рэчаў, прадуктаў харча- вання, палявання, грошай і інш.) духам продкаў, багам, святым. У старажытнас- ці ў ахвяру прыносілі і людзей, але найчасцей — жывёлу (праліццё крыві лі- чылася сімвалам жыцця). Паводле свед- чанняў візант. гісторыка Пракопія Ке- сарыйскага (6 ст.), славяне прыносілі ахвяру са з’яўленнем небяспекі, а калі яна мінала, ахвяравалі ў знак удзяч- насці. Адзін з язычніцкіх А. выяўлены на Пярынскім свяцілішчы каля Ноў- гарада ў выглядзе кола, выкладзенага з неапрацаваных камянёў перад ідалам. На Кіеўскім свяцілішчы 8—10 ст. А. размяшчаўся на Пд ад капішча (пласт перапаленай гліны, паблізу якога зной- дзена шмат касцей свойскіх жывёл). Каля г. Гарадок Хмяльніцкай вобл. раскапана свяцілішча 6—7 ст., побач з якім у паглыбленні размяшчалася круг- лае вогнішча з рэшткамі абпаленых кас- цей жывёл і фрагментамі глінянага посуду. А. 9 ст. выяўлены каля г. Жы- томір (знойдзены косці каня і жал. наканечнікі стрэл). Свяцілішчы і А. Паўн. Букавіны размяшчаліся на валах, якія мелі плоскую вяршыню або ступень- ку на схіле, дзе пастаянна гарэлі агні; у неглыбокіх равах з плоскім дном раз- водзілі вогнішчы, для якіх на дне рабі- лі выбрукоўку з камянёў, дзе, напэўна, знаходзіліся «палаючыя» А., куды кідалі мяса жывёл і рытуальна разбітыя па- судзіны. На Беларусі А., тыпалагічна блізкі да свяцілішчаў Паўн. Букавіны,— Вер- хаўлянскае свяцілішча. Сярэдзінай 10 — пач. 11 ст. датуецца Ходасавіцкае свя- цілішча, рэканструяванае А. В. Кузай і Г. Ф. Салаўёвай. У якасці А. да нашага часу выкарыстоўваецца Даждж- богаў камень Крамянецкага свяцілішча. Ен акружаны 4-вугольнай выбрукоўкай з камянёў. На этнічна бел. тэрыторыі, каля в. Гачкі паблізу г. Бельск-Пад- ляскі (усх. Беласточчына), у 1970 пры раскопках гарадзішча В. Шыманскі выявіў ахвярную яму з вял. колькасцю буйных гліняных місак і некалькімі канечнасцямі буйной рагатай жывёлы. Падобныя знаходкі пераклікаюцца з па- ведамленнем Пракопія Кесарыйскага аб прынясенні славянамі ў ахвяру богу Грому (Перуну) быкоў. У 6 ст. пля- цоўка гарадзішча была акружана каль- цом жылой забудовы, якая ўзмацня- лася па краі сцяной з пакладзеных гарызантальна бярвён і змацаваных з кожнага канца парай слупоў. Сярод попелу ахвярных вогнішчаў паўсюдна трапляліся рэшткі касцей чалавека, што сведчыць пра чалавечыя ахвярапрына- шэнні. У культ. пласце знойдзены бясформенныя брылы (кавалкі зямлі па- мерам у некалькі сантыметраў) з пера- творанага ў вугаль арганічнага рэчыва. Яны былі ідэнтыфікаваны як рошчына прасяных круп, змяшаных з мукой з пражанага проса. 3 усяго гэтага рабілася штосьці накшталт хлеба для ахвяра- прынашэнняў, які клалі разам з жывёль- нымі ахвярамі. Ролю проса ў, абрадах стараж. славян адзначалі арабскія пада- рожнікі ранняга сярэднявечча. Выяўле- ныя на гарадзішчы сляды заняткаў каляровай металургіяй могуць сведчыць аб прысутнасці тут «чараўніка» (ён мог выконваць функцыі жраца), звязанага з паганскім (нехрысціянскім) культам. Чараўнікі і жрацы часта паходзілі з асяроддзя кавалёў і металургаў. Ёсць падставы меркаваць пра існа- ванне А. на гарадзішчы каля г. Косава Івацэвіцкага р-на, Гарадзішча гэта раз- мешчана на вяршыні высокай гары, мае сістэму равоў і валоў, у многім ана- лагічную свяцілішчам Смаленшчыны і Букавіны. Пры раскопках у адным мес- цы на глыбіні 0,5 м выяўлена старанна выкладзенае абпаленымі камянямі аг- нішча, на якім знойдзены фрагменты ляпной керамікі. На Пд ад яго, уздоўж вала, ішла выбрукоўка з камянёў шы- рынёй каля 1,3 м. У некаторых месцах яна перарывалася агнішчамі, якія былі прыўзняты над выбрукоўкай. Пры агні- шчах знойдзены крамянёвыя прылады, косці, зубы свойскага быка ці зубра, іклы і зубы дзіка. У рове паміж 2 валамі выяўлены гумусаваны пласт, пад якім даволі шчыльна залягалі камяні. У ніж- няй частцы гэтага пласта траплялася вуголле, косці жывёл (пераважна свінні), крамяні са слабымі слядамі апрацоўкі. Паводле керамікі гэты помнік можна датаваць 10—11 ст. Акрамя помнікаў, на якіх праводзілі- ся раскопкі, па запісаных у 19 ст. леген- дах паганскія А. існавалі таксама на гарадзішчы каля вёсак Васькаўцы і Хоў- хлава Маладзечанскага, Ровенская Сла- бада Рэчыцкага р-наў. Паводле мерка- ванняў К. П. Тышкевіча, А. існавалі таксама на гарадзішчы каля в. Быстры- ца Астравецкага р-на і каля культавага каменя паблізу б. хутара Тупальшчына Смаргонскага р-на. Пра месцы прыня- сення славянамі-язычнікамі ахвяр згад- ваецца і ў «Аповесці мінулых гадоў» (пач. 12 ст.). Пазней частка паганскіх А., асабліва святых крыніц і камянёў, была адаптавана да хрысціянскіх абра- даў і выконвала функцыі прошчаў. Літ.: Р ы б а к о в Б. А. Язычество древ- ней Русн. М., 1987; Седов В. В. Восточ- ные славяне в VI—XIII вв. М., 1982; 5гаіг а п 5 к і IV. РгаЬІ5іогіа геіівіі па гіетіасЬ роІзкісЬ. ІУгосІа» еіс., 1987. Э. М. Зайкоўскі. АХМАНАЎ Майсей Навумавіч (1894, Рыга — 1943), удзельнік барацьбы за Сав. ўладу на Беларусі, адзін з арга- нізатараў камсамола Беларусі. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. Юр’еўскага Савета, з кастр. 1917 — Юр’еўскага, пазней Петраградскага ВРК. У 1918 старшыня Невельскага Савета, з верас- ня — у Смаленску, заг. аддзела сац- забеспячэння і член Аблвыкамзаха, на V Паўн.-Зах. канферэнцыі РКП(б) выбраны канд. у чл. абкома. Дэлегат I з’езда РКСМ, старшыня Аргбюро па скліканні I з’езда камсамола Зах. воб- ласці. У 1919 старшыня ЦК камсамола Літвы і Беларусі. У час інтэрвенцыі Полыпчы быў асобаўпаўнаважаным Савета абароны Літаы і Беларусі ў Маладзечанскім р-не, камісар 17-й стралк. дывізіі, потым рэдактар газ. «Красноармеец» палітаддзела 16-й арміі Зах. фронту. 3 1921 сакратар Слуцкага павятовага к-та КП(б)Б, выкладчык Мінскай саўпартшколы. 3 1923 на парт. рабоце ва Удмурціі, з 1926 у апараце ЦК ВКП(б). У 1937 незаконна рэпрэсі- раваны, рэабілітаваны пасмяротна. Э. А. Карніловіч. АХМАНСКІ (ОсЬтапвкі) Ежы (н. 4.12. 1933, г. Руднікі Тарнабжэгскага ваяв., Польшча), польскі гісторык. Скончыў Пазнанскі ун-т (1955). Доктар гіст. навук (1960), праф. Пазнанскага ун-та. Вучань Г. Лаўмяньскага. Аўтар прац па гісторыі ВКЛ, крыніцазнаўстве, гіст. геаграфіі, культуры Усх. Еўропы, між- нар. культурных сувязей. Даследаваў гісторыю каталіцкай царквы ў Літве і на Беларусі ў канцы 15 — сярэдзіне 16 ст. У навук.-папулярным выданні «Гісторыя Літвы» (1967, 2 выд. 1982) прывёў шмат новых крыніц. распрацаваў арыгінальную схему перыядызацыі гісто- рыі Літвы, з улікам і сацыяльна-эка- нам., і кардынальных паліт. зрухаў. Аўтар даследаванняў пра Хроніку Бы- хаўца, пра творчасць і жыццёвы шлях Міхалона Літвіна, М. Гусоўскага і інш., падручніка «Руская гісторыя да 1861 г.» (1974), публікацый па гісторыі літоўска- га нац. руху 19 — пач. 20 ст., крыніца- знаўчай працы «Вітаўдзіяна. Кодэкс прывілеяў вялікага князя літоўскага Ві- таўта. 1386—1430» (1986), дзе шмат матэрыялаў датычыцца зямель Беларусі. Тв.: Со5ро<1агка (оікагсгпа » <1оЬгасЬ Ьо5ро<1аг5кісЬ па КоЬгуп52сгуіпіе. 8ш<1ішп г бгіеібгг Го1«гагкіі па Віаіогіізі. Копіес XV — росг. XVII V. // К^агіаіпік Нізіогіі Кііішгу МаСегіаІпеў ІУагзгаіеа, 1958. № 3; Роіогепіе вроіесгпо-вовродагсге і жаіка кіазоіеа сЫорб« « екопотіі коЬгупвкіеі » дпівіе) роіовче XVI і ріег«5іеі роіожіе XVII «іекіі // Косгпікі д2Іе)6* ароІесгпусЬ і 8о8Р°4агсгусЬ. Рогпап, 1958. Т. '19; Огвапігасіа оЬгопу » ІУіеІкіш кзі^зікіе Ьі- Іе«г5кіт ргге<1 пара<1аті саіагоіе кгутзкісЬ V XV—XVI «йекіі. ІУагзга«а, 1960. Т. 5; І-іі<1по5С Іііе«г5ка »е «4о$сі ОЬоІсе па Віаіо- гіі5І №5сЬо<1піеі V XIV—XVI «іекіі // Асіа Ва1іісо-81ауіса. 1967. Т. 5; На<1 Кгопік^ ВусЬозесв // 8ііі<1іа ±гб<1іогпв«сге. 1967. Т. 12; ВІ5кцр5І»о №І1еп5кіе « $ге<1піо«4есгіі. Рогпап, 1972; Се5е1І5сЬай ші<1 ІУіг15сЬаЙ Ьііаііепз уот Ліі5$апв <1е5 14 ІаЬгЬшнІегІз ЬІ5 1655 // 8ш<1іа Нізіогіае Оесопотісае. Ып. іт. А. Міскіе«,ісга V Рогпапііі. 1980. Рогпап, 1981. Уоі. 15; Іліезгзка вгапіса еіпісг-
235 АХОЎНАЕ па па »5сКо<1гіе <кі ерокі ріешіеппе] <1о XVI «гіекіі // Ііпішегауіеі іш А Міскіежісга ш Рогпапш. 8ег. НІБІогіа. Рогпап, 1981. К 96. Г. Я. Галенчанка. АХМІСТР, ахмістрыня, кіраўнік панскага двара; адм. пасады ў гаспадар- ках магнатаў (паноў) і сярэдняй шляхты ў ВКЛ і Польшчы. 3 цягам часу ў аба- вязкі А. пераходзіла кіраўніцтва гас- падаркай маёнтка: кантроль за сяўбой, зборам і захаваннем ураджаю, забеспя- чэннем догляду жывёлы і аховы панскага лесу, межаў маёнтка, а таксама за спагнаннем павіннасцей. 3 сярэдзіны 15 ст. назва пасады паступова выцеснена тэрмінам аканом. К) А. Каіяда АХОВА ПОМНІКАЎ ГІСТОРЫІ I КУЛЬТЎРЫ. сістэма дзярж. і гра- мадскіх мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне і засцярогу ад разбурэнняў і пашкоджанняў культурнай спадчыны. Ахове падлягаюць помнікі гісторыі і культуры, творы архітэктуры, аыяўл. і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, археал. знаходкі і комплексы, якія маюць нац. і міжнар. значэнне. Дзей- насць па ахове ўключае н.-д. работу (вывучэнне, класіфікацыя, каталагіза- цыя і публікацыя), падрыхтоўкі і вы- данне заканадаўчых актаў (прызнанне пэўнага аб’екта помнікам гісторыі і куль- туры; прыняцце законаў, якія забара- няюць пашкоджанне, разбурэнне або пе- рабудову помнікаў, вываз іх за мяжу і да т. п.; распрацоўка інструкцый аб парадку ўліку, захавання і рэстаўрацыі маст. і гіст. каштоўнасцей), кансерва- цыйныя і рэстаўрацыйныя работы, па- пулярызацыю помнікаў як гіст. спад- чыны 1 набытку. У Расіі меры па ахове асобных пом- нікаў старажытнасці ўпершыню прыня- ты Пятром 1 (1718, 1722). Указамі 1838 і 1839 зацверджана дзярж. апека над помнікамі, пачалася работа па іх уліку і каталагізацыі. Вялікі ўклад ў арганізацыю аховы помнікаў зрабілі Пе- цярбургская археал. камісія (1850) і Маск. археал. т-ва (1864), губ. вучоныя архіўныя камісіі, губ. і абл. статыстыч- ныя камітэты. Пытанні аховы помнікаў ставіліся на археалагічных з'ездах. Пасля Кастр. рэвалюцыі выдадзена больш за 15 дэкрэтаў па ахове помні- каў. На Беларусі 24.12.1923 СНК БССР прыняў пастанову пра абавязковую рэ- гістрацыю і ахову помнікаў мастацтва, старажытнасці, нар. побыту і прыроды, якія знаходзіліся ва ўласнасці ўстаноў, таварыстваў і прыватных асоб. Да 1925 ахову помнікаў ажыццяўляў Наркамат асветы БССР, потым Інбелкульт. Першы спіс помнікаў культуры зацверджаны пастановай СНК БССР 5.7.1926. Пасля Вял. Айч. вайны праведзена перарэ- гістрацыя помнікаў, што зберагліся (1950, 1957), зацверджаны новыя сшсы помнікаў ваен гісторыі, археалогп, архітэктуры і мастацтва, якія' падлягалі дзярж. ахове. У снеж. 1966 створана Бел. добраахвотнае т-ва аховы помнікаў псторыі і культуры. 3 1967 ахова пом- нікаў ускладзена на Мін-ва культуры БССР, а нагляд эа іх станам — на вы- канкомы мясц. Саветаў дэпутатаў пра- Да арт. Ахова помнікаў псторыі і культуры. Ахоўны знак. цоўных і іх аддзелы культуры. У 1969 Вярх. Савет БССР прыняў закон «Аб ахове помнікаў культуры», у 1978 — Закон БССР «Аб ахове і выкарыстанні помнікаў гісторыі і культуры», паводле якога з 1.11 1978 дзярж. кіраўніцтва па ахове помнікаў на тэр. Беларусі ажыццяўляў СМ БССР, выканкомы абл., раённых, пасялковых і сельскіх Саве- таў нар. дэпутатаў, а таксама спец. ўпаўнаважаныя дзярж. органаў аховы помнікаў. 3 мэтай папулярызацыі пом- нікаў, іх сістэматызацыі і вывучэн- ня ў 1984—88 выд-ва «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі выпусці- ла еЗбор помнікаў гісторыі і куль- туры Беларусі» ў 7 тамах (8 кнігах), які з’явіўся афіцыйным дакументам улі- ку помнікаў, што ўзяты ці павінны быць узяты пад дзярж. ахову. 13.11.1992 пры- няты закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны», паводле якога дзярж. палітыка ў галіне ўліку і аховы гісторыка-культурнай спад- чыны вызначаецца ў рэспубліцы Вярх. Саветам і ажыццяўляецца СМ рэспублі- кі праз спецыялізаваны дзярж. орган аховы гіст. культурнай спадчыны — Дзярж. інспекцыю. Выпрацоўка і ўда- сканаленне навук.-метадычнай палітыкі ў галіне ўліку, аховы, зберажэння, аднаў- лення, выкарыстання, размнажэння і вяртання гэтай спадчыны ажыццяўляе Бел. рэсп. навук.-метадычная рада па пытаннях гіст.-культурнай спадчыны. Матэрыяльныя аб’екты і нематэрыяль- ныя праяўленні чалавечай творчасці, якім у адпаведнасці з гэтым зако- нам нададзены статус каштоўнасці, уно- сяцца ў Дзярж. спіс гіст.-культурных каштоўнасцей. Дзеля захавання і сістэ- матызацыі ўліковых дакументаў і зве- стак аб адметных выніках і сведчаннях гіст. развіцця народа рэспублікі, страча- ных матэрыяльных аб’ектах і нема- тэрыяльных праяўленняў чалавечай творчасці, якія б маглі атрымаць ста- тус гіст.-матэрыяльных каштоўнасцей, ствараецца Банк звестак аб гіст.- культурнай спадчыне. Паводле закону забараняецца дзейнасць, што стварае па- грозу пагаршэння стану або знікнен- ня нерухомых матэрыяльных каштоў- насцей, абмяжоўваецца або забараняец- ца дзейнасць, у выніку якой забрудж- ваюцца паветраны і водны басейны і ствараецца пагроза існаванню ці тэхніч- наму стану каштоўнасцей. Усе віды работ у зонах аховы нерухомых матэрыяль- ных каштоўнасцей могуць праводзіц- ца толькі паводле пісьмовага дазво- лу Дзярж. інспекцыі. Асн. правы ўласні- каў каштоўнасцей рэгулююцца законам «Аб уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь». Фінансаванне аховы і зберажэння гіст.- культурнай спадчыны ажыццяўляецца за кошт дзярж. выдаткаў, сродкаў улас- нікаў ці карыстальнікаў каштоўнасцей, а таксама сродкаў, што спаганяюцца з па- рушальнікаў рэжыму ўтрымання каштоў- насцей і патрабаванняў закону, і інш. сродкаў, што паступаюць на законных падставах. Вінаватыя ў наўмысным раз- бурэнні і пашкоджанні помніка прыцяг- ваюцца да крымінальнай адказнасці. На Беларусі больш за 16,3 тыс. помнікаў гісторыі і культуры (1992), у т. л. 11 601 помнік гісторыі, 3048 помнікаў археалогіі, 1613 помнікаў архітэктуры, 247 помнікаў мастацтва рэсп. і мясцовага значэння. Для асобнага аб’екта, групы ці комплексу помнікаў, гіст. цэнтра горада ўстанаўліваецца ахоўная зона, якая забяспечвае зберажэнне помніка, яго экспазіцыю і мэтазгоднае выкарыстанне. Кансервацыю і рэстаўрацыю помнікаў архітэктуры, выяўленчага і дэкар.-пры- кладнога мастацтва праводзіць любая юрыдычная або фізічная асоба, якая мае адпаведны дазвол. Кр.: Закон Беларускай Савецкай Сацыялі- стычнай Рэспублікі «Аб ахове помнікаў куль- туры» / / Збор законаў, указаў Прэзі- дыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Саветв Міні- страў Беларускай ССР. 1969„ № 36; Закон Беларускай Сввецкай Сацыялістычнай Рэс- публікі «Аб ахове і выкарыстанні помні- каў гісторыі і культуры» // Там жа. 1978- № 20; Закон Рэспублікі Беларусь «Аб вхо- ве гісторыка-культурнай спадчыны» // Звяз- да„ 1992. 1 снеж.; Советское законода- тельство о памятнмках нсторнм м культуры: Сб. документов н матерналов (1917—72 гг.). Мн., 1972; Охрана памятнмков нсторнн н культуры: Сб. документов, М„, 1973. Літ.: Короткевнч В= Б Памятнн- км мсторнн м культуры. Мн., 1978. АХОЎНАЕ АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВА, да- кумект, які складаецца на кожную матэ- рыяльную гісторыка-культурную каш- тоўнасць органамі Дзярж. інспекцыі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і падпісваецца яе ўласнікам або кары- стальнікам. А. а. прадугледжвае дзеян- ні, якія ўладальнік павінек ажыццяў- ляць для забеспячэння захаванасці пом- ніка, своечасовага яго догляду, выканан- ня ўмоў яго выкарыстання і інш. ме- рапрыемствы, абумоўленыя дзеючым за- канадаўствам. Без падпісання А. а. новым уласнікам ці карыстальнікам пэў- най гісторыка-культурнай каштоўнасці ўсялякія здзелкі па яе куплі-продажы.
236 АХОЎНЫЯ дарэнні, перадачы ў спадчыну, арэнду і інш. формы перадачы правоў карыстання ёю не прызнаюцца сапраўднымі. Пару- шэнне дагавора ў А. а. ўмоў атрымання і выкарыстання каштоўнасцей, а таксама ажыццяўленне пералічаных ў ім неда- пушчальных учынкаў караюцца паводле закону. Дз. С. Бубноўскі. АХОЎНЫЯ АДДЗЯЛЁННІ (да 1903 аддзяленні па ахове грамад- скай бяспекі і парадку), ах- р а н к а, мясцовыя органы палітычнага вышуку ў дарэвалюцыйнай Расіі, пад- парадкаваныя дэпартаменту паліцыі. Першыя А. а. створаны ў Пецярбургу (1866), Маскве і Варшаве (1880). У 1902—03 заснаваны ва ўсіх найбуй- нейшых цэнтрах рэв. руху: Кіеве, Хар- каве, Адэсе, Кішынёве, Растове-на-До- не, Жытоміры, Екацярынаславе (цяпер Днепрапятроўск), Палтаве, Вільні і'інш. Уваходзілі ў склад канцылярый паліц- майстраў і граданачальнікаў, аднак мелі ўсе правы самастойнай установы. Іх асн. задачы — вышук рэв. арг-цый і асобных рэвалюцыянераў. Арышт і дазнанне па матэрыялах, сабраных ахранкай, ажыц- цяўлялі губ. жандарскія ўпраўленні. У распараджэнні А. а. знаходзілася спец. агентура «вонкавага нагляду» (філёры) і сакрэтныя агенты (тайныя паведам- ляльнікі і правакатары). Маскоўскае і Пецярбургскае А. а. мелі асобыя атрады філёраў — «лятучы» ў Маскве (з 1897) і «цэнтральны» ў Пецярбургу (з 1906), якія дзейнічалі практычна на ўсёй тэр. Расійскай імперыі, у т. л. ў бел. губер- нях. У ліп. 1898 з мэтай ліквідаваць у Зах. краі арганізацыі Бунда Маскоў- скае А. а. накіравала ў Мінск, Бабруйск, Беласток паліцэйскія атрады на чале з ахраннікамі, якія пры садзеянні мясц. жандармерыі і паліцыі правялі па ўказан- ні філёраў шматлікія вобыскі і арышты. У выніку ліквідаваны групы ў Вільні, Лодзі і інш., захоплены друкарні ў Мінску і Бабруйску, канфіскаваны не- легальныя выданні. Ахранка высачыла дэлегатаў першага з’езда РСДРП (1898, Мінск), і неўзабаве амаль усе яны былі арыштаваны. Пад пастаянным наглядам ахранкі знаходзіліся А. В. Бонч-Асма- лоўскі і інш. рэвалюцыянеры. Сакрэтныя агенты шырока выкарыстоўваліся для фальсіфікацый, ілжэсведчанняў і пра- вакацый. Агенты-правакатары (Е. Азеф, А. Раманаў, А. Серабракова, Р. Малі- ноўскі і інш.), пранікаючы ў рэв. партыі, бралі актыўны ўдзел у іх дзейнасці, выдавалі сваіх таварышаў па аргані- зацыі, штурхалі іх на такія дзеянні, якія аблягчалі арышт рэвалюцыянераў і рас- праву над імі. У 1899 маскоўскай ахранкай завербаваны на службу бунда- вец С. Каплінскі. Па яго даносах вы- крыты сацыял-дэмакр. к-ты ў Гомелі, Магілёве, Мінску, Вільні і інш. гарадах Беларусі і Літвы. У 1903 Каплінскі пераведзены ў склад сакрэтнай агентуры Віленскага А. а. (Пасля Кастр. рэва- люцыі яго выявілі ў Саратаве і па пры- гаворы рэв. трыбунала ў 1918 расстра- лялі.) Правакацыі як сродак барацьбы з рэв. рухам актыўна выкарыстоўваў нач. Маскоўскага А. а. (1896—1902) С. В. Зубатаў, па ініцыятыве якога з мэтай расколу рабочага руху, абмежа- вання яго рамкамі эканам. патрабаван- няў ствараліся легальныя рабочыя арга- нізацыі пад апекай жандармерыі і палі- цыі (гл. Зубатаўшчына). У 1901—03 у Мінску, Вільні, Гродне, Адэсе пад кіраўніцтвам Зубатава дзейнічала т. зв. Яўрэйская незалежная рабочая партыя. У рэвалюцыю 1905—07 і ў гады рэак- цыі сетка А. а. пашырана, да 1914 у імперыі іх налічвалася 26. Для аб’яд- нання дзейнасці ахранкі і жандарскіх упраўленняў па паліт. вышуку ў 1906— 14 створана 10 раённых А. а., у т. л. Пецярбургскае, Маскоўскае, Варшаў- скае, Віленскае, Кіеўскае, Харкаўскае і інш.; кожнае з іх кантралявала ад 3 да 12 губерняў. Кіраўніцтва раённымі А. а. ажыццяўляў Асобы (палітычны) аддзел дэпартамента паліцыі. У 1906 ахранка пачала падрыхтоўку агентуры з ліку «талковых сялян» для ўкаранення ў рэв. сялянскія арг-цыі. Сакрэтнымі агентамі загадвала створаная ў 1910 у складзе Асобага (палітычнага) аддзела звышсакрэтная агентурная часць. Вялі- кае значэнне ў паліцэйскай практыцы тайнага вышуку мела перлюстрацыя прыватнай карэспацдэнцыі. Нагляд за карэспандэнцыяй (зняцце копій, фа- таграфаванне, дэшыфроўка) па заданню дэпартамента паліцыі і ахранкі ажыц- цяўлялі ў т. зв. «чорных кабінетах» (афіцыйнае найменне — «сакрэтныя ад- дзяленні цэнзуры»), створаных пры най- буйнейшых паштамтах. А. а. скасаваны ў ходзе Лютаўскай рэвалюцыі 1917. Літ.: Мулукаев Р. С. Полхцяя н тю- ремные учреждення дореволюцнонной Рос- снн. М., 1964; Федоров К. Г., Я р- м ы 111 А. Н. Йсторня полнцмн дореволю- цнонной Росснн. Ростов н/Д., 1976; Ш н н- джнкашвнлм Д. й. Сыскная полмцмя царской Росснн в пернод нмперналнзма. Омск, 1973; Эренфельд Б. К. Тяжё- лый фронт: Мз нсторнн борьбы большевн- ков с царской тайной полнцней. М., 1983. М. М. Забаўскі, А. Я. Сукала. АХРЭМЧЫК Іван Восіпавіч (3(16).12. 1903, Мінск — 9.3.1971], беларускі жы- вапісец. Нар. мастак БССР (1949). Праф. (1964). Скончыў Вышэй- шы мастацка-тэхнічны інстытут у Маскве (1930). 3 1931 на пед. рабоце, з 1963 заг. кафедры жывапісу Бел. тэатр.-маст. ін-та. Удзельнік маст. выс- тавак з 1921. Працаваў у жанры парт- рэта, тэматычнай карціны, пейзажа, манументальнага мастацтва. Адзін з першых адлюстраваў у бел. жывапісе тэмы сацыяліст. буд-ва, станаўлення Сав. улады: карціны «Падпісанне мані- феста аб утварэнні БССР» (1929), «Торф для Асінбуда» (1931), «Уступ- ленне Чырвонай Арміі ў Мінск» (1935), «Гідраторф», «Гідраторф Асінбуд» (абе- дзьве 1937), «Арганізацыя Савецкай улады ў Гомелі» (1940). У Вял. Айч. вайну супрацоўнічаў у выданні ЦК КП(б)Б «Раздавім фашысцкую гадзі- ну» (1943—44), стварыў карціны «Твар ворага» (1942), «Пасяджэнне ЦК КП(б) Беларусі 3 ліпеня 1941 г.» (1944). Пасля вайны напісаў адну з лепшых сваіх работ «Абаронцы Брэсцкай крэ- пасці» (1958). Стварыў шэраг партрэтаў сучаснікаў: «Партрэт дзяўчыны» (1947), У. I. Уладамірскага (1948), М. I. Дзя- нісава (1951), Е. А. Міровіча (1952), М. Б. Осіпавай (1959), «За раялем» (партрэт дачкі, 1966), П. С. Пестрака (1968), С. Б. Баткоўскага (1971); пей- зажы «Сонечны дзень» (1952), «Каля сажалкі. Паланга» (1957), «Бэз цвіце» (1958), «Раніцай», «Квітучая вясна» (абодва 1963), «Летні пейзаж», (1965) «3 акна майстэрні» (1971). Творы ману- ментальнага жывапісу: 2 пано для Усе- бел. выстаўкі сельскай гаспадаркі і пра- мысловасці (1930), дэкаратыўны фрыз «Свята беларускага народа» для бел. па- вільёна Усесаюзнай с.-г. выстаўкі ў Маскве (1939), плафон «Дружба наро- даў» у Тэатры юнага гледача ў Мінску (1955) і пано «Беларускія народныя майстры» ў канферэнц-зале Бел. т-ва дружбы з зарубежнымі краінамі (1956, з I. Давідовічам). Творчасці А., засна- ванай на рэаліст. традыцыях, уласціва грамадзянскасць, глыбокае пранікненне ва ўнутр. свет сучасніка, яснасць і да- кладнасць пластычнай формы, цэльнасць каляровага вырашэння. Дэп. Вярх. Са- вета БССР у 1947—59. Яго імя пры- своена Рэсп. школе-інтэрнату па музыцы і выяўленчаму мастацтву. У Мінску на доме, дзе ён жыў, мемарыяльная дошка. Літ.: А л а д о в а Е. В. Н. О. Ахремчяк. М., 1960. Т. А. Карповіч. АЧАПОЎСКІ Міхаіл Мікалаевіч (11.5. 1788, в. Пацейкі Навагрудскага вая- водства, цяпер Капыльскі р-н — 21.1. 1854), вучоны-аграбіёлаг, эканаміст, дзе- яч асветы. 3 сям’і уніяцкага святара. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ун-та (1812) са ступенню доктара філасофіі. Працаваў упраўляю- чым маёнтка ў Жэмайціі, дзе спраба- ваў ліквідаваць цераспалосіцу сялян- скіх зямель, ажыццявіць свой праект замены паншчыны чыншам. Удзельнічаў у «работах» віленскай масонскай ложы «Руплівы літвін рэфармаваны», высту- паў на яе пасяджэннях з навук. паве- дамленнямі (1818). У 1819—20 з навук. мэтамі быў у Германіі: знаёміўся з тэорыяй і практыкай вядзення сельскай гаспадаркі ў Саксоніі, Мекленбургу, Гольштыне, працаваў у Мегліне (Пру- сія) пад кіраўніцтвам ням. вучонага А. Д. Тэера, вывучаў ветэрынарыю і лесаводства ў Берліне. У пісьмах з-за мяжы да I. Лялевеля, А. Чартарый- скага звяртаў увагу на праблемы паляпшэння с.-г. адукацыі, даказваў не- абходнасць увядзення шматпольнай сі- стэмы севазвароту. 3 кастр. 1820 пра- фесар аграноміі Варшаўскага ун-та, адначасова дырэктар Агранамічнага ін-та ў Марымонце (каля Варшавы). У 1821—22 з навук. мэтамі наведаў Англію, Францыю, Аўстрыю. У 1822— 32 прафесар Віленскага ун-та. Важную ролю адводзіў эксперыменту і нагляд- ным метадам навучання. Дабіваўся адкрыцця ў Вільні агранамічнага ін-та,
237 АШМЯНСКАЕ але не знайшоў падтрымкі. Клапаціўся аб пашырэнні навук. ведаў: падрыхтаваў для сялян папулярны выклад прац ву- чоных-аграрнікаў (не апублікаваны; урыўкі з яго зачытваліся на пася- джэнні філарэтаў), напісаў падручнік для павятовых школ «Аб глебе, яе апра- цоўцы і вырошчванні раслін», брашуру «Спосаб класіфікацыі глеб» (1825, або- два ў Вільні) і інш. У працы «Погляд на сучасны стан гаспадарання ў паў- ночным клімаце» (т. 1—2, 1828 —30) выказваўся за адмену прыгонніцтва, якое лічыў галоўным тормазам развіцця нар. гаспадаркі. 3 1832 жыў у Варшаве, у 1833—53 дырэктар Агранамічнага ін-та ў Марымонце. У гэты час стварыў сваю найб. значную працу «Сельская гаспа- дарка» (т. 1 —10, 1834—44; 2 выд. 1848—49) і дадатак да яе — «Навука аб эканоміі або кіраванні гаспадаркай», т. 11 (выдадзены пасмяротна ў 1856). Прапагандаваў ідэі вучоных-асветнікаў, асабліва А. Снядэцкага, успрыняў яго матэрыялістычную трактоўку сутнасці жыцця, эвалюцыйнай ідэі. Добра ведаў гісторыю роднага краю, імкнуўся вы- карыстаць у мясцовых умовах гісторы- ка-эканам. распрацоўкі замежных вучо- ных. Грамадскія погляды А. супярэч- лівыя: абгрунтоўваючы перавап выка- рыстання памешчыкамі наемнай працы, ён адначасова падзяляў ідэю абмежа- вання асабістай свабоды сялян. Быў членам рады прамысловасці і рады гра- мадскага выхавання пры Камісіі спраў унутраных, духоўных і асветы (Варша- ва), Т-ва сельскай гаспадаркі (Масква), Галіцыйскага гасп. т-ва (Львоў), навук. т-ва пры Горы-Горацкім земляробчым інстытуце, Сельскагаспадарча-эканам. т-ва (Пецярбург). Літ.: Дорошевмч Э. К. Фнлософня эпохм Просвеіценмя в Белоруссмм. Мн, 1971; Віепіаггбігпа 1. Когезропсіеп- с)а МісКаіа Осгарошхкіево // 8шдіа г йгіе- Іо» 8О5ро<1аг5Іша \Уіе]5кіе8°. ХУгосіаш. 1957. Т. 1; 2агуз роізкіе) туііі екопо- тісгпо-гоіпісгеі <1о ёгпдіе] шо)пу $шіаіоше). УУгосіаш еіс., 1973. М. Я. Рыбко. АШАРОВІЧ Ілья Перцавіч [1879, Паня- веж Ковенскай губ. (цяпер г. Паняве- жыс, Літва) — 29.11.19381, рэвалюцыя- нер, гісторык. Адукацыя хатняя. Чл. Паалей-Цыена (1902—04), Буцда (1904—19), ВКП(б) з 1919. У гады грамадз. вайны ў Варонежы: нам. стар- шыні губпрафсавета, заг. яўрэйскага нац. камісарыята, на падп. рабоце ў Віль- ні, Гродне, Беластоку, чл. Бюоо па не- легальнай рабоце пры ЦК КІІ(б) ЛіБ. 3 1921 у Мінску: рэдактар газ. «Штэрн» («Звязда») і «Векер» (з 1925 «Октябрь») на мове ідыш. У 1920-я гады заг. аддзела агітацыі і прапаганды Мінскага павятова-гар. і акруговага к-таў, ЦБ КП(б)Б, адначасова з 1929 сакратар Яўрбюро ЦК КП(б)Б. Быў чл. камісіі па нац. палітыцы ў БССР, праўлення бел. філіяла Таварыства гісторыкаў- марксістаў. У 1930, 1932—33 працаваў у падполлі сакратаром ЦК КП Літвы. 3 1929 чл. прэзідыума, з 1934 заг. аддзела падрыхтоўкі кадраў АН БССР. Чл. ЦБ КП(б)Бу 1921—24, ЦК КП(б)Б у 1925—30, 1932—34, чл. ЦВК БССР. I В. Ахрэмчык. Абаронцы Брэсцкай крэ- пасці. 1958. Дзяржаўны мастацкі музей Беларусі. У сваіх працах разглядаў пытанні гісто- рыі рэв. руху яўрэйскіх рабочых, ідэй- на-тэарэт. барацьбы ў гіст. навуцы БССР у 1920-я — пач. 1930-х гадоў. Выступаў супраць бундаўскай фальсіфікацыі гісто- рыі ўтварэння Кампартыі Беларусі (ад- верг канцэпцыю яе «двухкарэннасці» — з арг-цый РСДРП і Бунда). У навук. і публіцыст. артыкулах прапагандаваў інтэрнацыяналізм і дружбу народаў. Аднак творы яго не пазбаўлены суб’ек- тывізму і вульгарызатарства, якія скла- ліся ва ўмовах культу Сталіна. У 1937 беспадстаўна арыштаваны і расстраля- ны. Рэабілітаваны пасмяротна ў 1957. Тв.: Октябрьская революцмя м борьба за большевнзацвю еврейскнх рабочвх. Мн, 1932 (на ідыш), Супраць бундаўскага ска- жэння гісторыі бальшавізму 2выд. Мн., 1934 Літ.: Бнлявмчюс Э. Человек удмвн- тельной судьбы // Коммуннст (Внльнюс), 1966. №12. У. М. Міхнюк. АШМАРЫН (Ахрамовіч) Вітольд Францавіч (1882 — сак. 1930), савецкі і партыйны дзеяч, журналіст. Член РСДРП з 1902, член ВКП(б) з 1918. За ўдзел у рэв. руху ў 1902 сасланы ў Сі- бір. У 1905—17 вёў рэв. работу ў пра- мысловых раёнах Расіі. Пасля Кастр. рэвалюцыі на прафсаюзнай рабоце, у Наркамаце асветы РСФСР, у рэдакцыі газ. «Нзвестня ВЦНК». 3 1920 на Бе- ларусі: сакратар Ваенрэўкома БССР (кастр.— снеж. 1920), сакратар ЦВК БССР і член яго Прэзідыума (снеж. 1920 — жн. 1921). член рэдкалегіі газ. «Звязда». Арганізатар і першы кіраўнік Бел. аддзялення Рас. тэлеграфнага агенцтва (БелТА), член калепі Дзярж. выдавецтва БССР (1921). У 1920—21 выбіраўся членам ЦВК БССР і Кант- рольнай камісіі КП(б)Б. 3 жн. 1921 у Маскве: працаваў у ВЧК і АДПУ пры СНК СССР, з 1923 у апараце ЦК ВКП(б). М. 1. Камінскі. АШМЯНСКАЕ ВЫСТУПЛЁННЕ СЯ- ЛЯН 1901, ашмянскі бунт, бараць- ба сялян Ашмянскага пав. за зямлю. Вясною 1901 пад уплывам агітацыі адстаўнога салдата Бразоўскага, які, спасылаючыся на палажэнне 1877 аб сялянах Зах. краю, агітаваў жыхароў Вішнеўскай 1 суседніх валасцей патра- баваць прырэзкі зямельных надзелаў з 2—2,5 да 8 дзесяцін за кошт паме- шчыцкіх уладанняў, сяляне захашлі ў маёнтку Вішнева каля 40 дзес. зямлі. Спроба памешчыка адмежаваць свае землі стала штуршком да масавага выступлення сялян. 29 мая прыехалі каморнікі. Сяляне (каля 3 тыс. чалавек з 32 вёсак 6 валасцей павета) акружылі іх і патрабавалі весці межаванне толькі ў адпаведнасці з палажэннем 1877. Назаўтра каморнікі выйшлі на поле пад аховай каля 100 соцкіх, дзе- сяцкіх, станавых і іншых паліцэйскіх улад. Але сяляне ляглі на зямлю і не дазволілі пачаць межаванне. Асаблівай смеласцю вызначаліся жанчыны. 6 чэрв. Бразоўскі быў арыштаваны, але сяляне адбілі яго. Для ўціхамірання бунту 10—11 чэрв. з Вільні прыбылі 2 сотні казакоў і батальён пяхоты на чале з віленскім губернатарам. Было арышта- вана 50 чалавек. Як паведамляла газ. «Нскра» (1901, № 6 і 7), да жніўня гэтага года 20 удзельнікаў выступлення, супраць якіх не было прамых улік, па распараджэнні губернатара сасланы ва Усх. Сібір. Астатнія кінуты за краты і аддадзены пад суд за супраціўленне ўладам. У вёсках. жыхары якіх удзель- нічалі ў выступленні, раскватараваны 2 роты салдат на поўнае ўтрыманне сялян да кастр. 1901. Літ.: Швбуня К. Н. Аграрный вопрос н крестьянское двнженне в Белорусснн в революцнн 1905—1907 іт. Мн., 1962 С. 150; Ефремова О. М. Роль ленмнской Мскры» в распространеннн марксхзма в Белорусснн. Мн, 1980. С. 71. А. 1 Марозава. АШМЯНСКАЕ КАМУНІСТЫЧНАЕ ПАДПОЛЛЕ ў грамадзянскую вайну. Дзейнічала ў 1918 і 1919—20 пад кіраўніцтвам Мінскага падпольнага раённага камітэта РКП(б) і Мінскага падпольнага камітэта КП(б)ЛіБ. Сярод стваральнікаў і кіраўнікоў падполля ў пе- рыяд акупацыі войскамі кайзераўскай Германіі — Я. У. Дудко, К. П. Май- сак. У лют.— сак. 1918 у вёсках Міхне- вічы, Яневічы, Бабрына, Алянец і інш. Ашмянскага павета ўзніклі падпольныя бальшавіцкія арг-цыі. У іх уваходзілі былыя салдаты-франтавікі, рабочыя, што вярнуліся з гарадоў, мясцовая моладзь. Быў створаны Ашмянскі падраён РКП(б) з цэнтрам на чыг. ст. Залессе. Летам 1918 падраён налічваў 70, у кастр.— 100 членаў партыі, што пра- жывалі ў 18 населеных пунктах. Апрача названых вышэй, падп. арг-цыі дзейні- чалі ў вёсках Ардзяя, Вётхава, Запа- лякі, Зарудзічы, Заскавічы, Кавалі, Ку- ляшы, Міцкавічы, Рудня, Ручыца, Хаў- сты, Ягаднава, на хутары Паляны. Прад- стаўнік Ашмянскага падполля ўдзель- нічаў у рабоце Першай падпольнай
238 АШМЯНСКАЯ канферэнцыі камуністычных арганіза- цый Мінскага раёна, якая адбылася 15.7.1918 у Мінску. Г алоўная задача падпсльшчыкаў — барацьба з акупац. войскамі кайзераў- скай Германіі. Для гэтага яны вялі агітацыю сярод насельніцтва, збіралі зброю, боепрыпасы, праводзілі баявыя дзеянні на чыгунцы. У жн. 1918 пад- польшчыкі знішчылі склад боепрыпасаў на чыг. ст. Пруды. 10 ліст. ўзнікла парт. арг-цыя ў Ашмянах. Каб не вы- клікаць рэпрэсій, яна назвала сябе ячэйкай сацыял-дэмакратаў-інтэрнацыя- налістаў; з 27 снеж. стала называцца камуністычнай. Ячэйка налічвала 30 ча- лавек. Старшынёй Ашмянскай падраён- най арг-цыі прызначаны Я. У. Дудко, сакратаром Р. В. Дудко. У час адыходу германскіх войск (канец 1918 — пач. 1919) падпольшчыкі перашкодзілі вывез- ці са ст. Залессе і інш. месцаў у Герма- нію нарабаванае дабро, забіралі ў ня- мецкіх салдат зброю. Да прыходу ў Ашмяны Чырв. Арміі стварылі павя- товы рэўком. Найбольш актыўна ў пе- рыяд ням. акупацыі дзейнічалі I. П. Вай- да, I. П. Драмілюк, Т. П. Канапацкая, I. Я. Козел, Я. В. Козел, А. К. Ла- пыцька, А. I. Майсак, К. П. Майсак, С. Я. Майсак, I. М. Мускі, С. I. Паў- лоўскі, М. I. Рак, М. Дз. Русак, 1. В. Ца- рык і інш. Пасля акупацыі павета войскамі бурж. Полынчы ў маі 1919 падпольныя каму- ніст. ячэйкі былі ўтвораны больш чым у 20 населеных пунктах Ашмяншчыны, у т. л. ў вёсках Крэва, Бурмакі, Жураўцы, Сакаўшчына, Солы. У кожнай з іх — да 30 чалавек. Існавалі 2 накі- роўваючыя цэнтры — у Беніцкай (кіраў- нік Ю. Балыш) і Валожынскай (М. I. Глябовіч) валасцях. У Ашмянах пад- польную арг-цыю ўзначальваў Б. К. Чар- няўскі. Баявыя дзеянні падпольшчыкаў актывізаваліся летам 1920, калі яны да- памагалі Чырв. Арміі выганяць акупан- таў. Сярод тых, хто арганізоўваў А. к. п. ў перыяд польскай акупацыі і актыўна змагаўся з ворагам, былі С. П. Андрыя- ловіч, Дз. Ф. Арцюкевіч-Раманоўскі, В. Ц. Лукашанец, Ю. М. Макаўчык, Дз. I. Мядынскі, Л. Пазнанская, Дз. Д. Сівы, П. М. Яблонскі і інш. Многія з падпольшчыкаў уступілі ў Чырв. Ар- мію, загінулі на франтах грамадз. вайны, іншыя ўсталёўвалі Сав. ўладу на Аш- мяншчыне; тыя, хто застаўся на тэр. Заходняй Беларусі, якая адышла ў 1921 да Полыпчы, змагаліся ў радах КПЗБ, Грамадзе, ТБШ за сац. і нац. вызваленне і ўз’яднанне з БССР. Дзей- насць падполля адлюстравана ў экспа- зіцыі Ашмянскага раённага краязнаў- чага музея імя Ф. К. Багушэвіча. А. Р. Каранеўскі. АШМЯНСКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ РСДРП. Распаўсюджанне марксізму сярод перадавых рабочых і інтэлігенцыі Ашмян пачалося ў 1890-я г. і звязана гал. чынам з паступленнем легальных марксісцкіх выданняў у «агульнадаступ- ную бібліятэку для чытання». У 1895— 96 тут дзейнічала Ашмянская рабочая арганізацыя, якая ўзнікла на аснове ста- чачнай касы. Пад яе ўплывам адбыліся ашмянскія забастоўкі гарбароў 1896. Нелегальную с.-д. агітацыю на Ашмян- шчыне з 1901 вяла Віленская арганіза- цыя РСДРП. У канцы 1904 створана арг-цыя РСДРП якая з восені 1905 ува- ходзіла ў Віленскую акруговую арганіза- цыю РСДРП Паўночна-Заходняга саюза РСДРП, пазней Абласнога саюза РСДРП Літвы і Беларусі. Члены арг-цыі вялі паліт. агітацыю сярод насельніцтва, праводзілі сходы, мітынгі, дэманстрацыі, выпускалі лістоўкі. Іх дзейнасць актыві- завалася ў перыяд рэвалюцыі 1905—07. У студз. ў Ашмянах адбылася стачка пратэсту супраць крывавай расправы ца- рызму 9.1.1905 над рабочымі Пецярбурга. Вясной — летам 1905 з эканам. патраба- ваннямі выступілі гарбары. Па ініцыяты- ве арг-цыі РСДРП 21.7.1905 у Ашмянах скліканы сход рабочых (300 чал.), на якім сацыял-дэмакраты тлумачылі пры- чыны цяжкага становішча народа, рас- казвалі пра расправу царызму над рабо- чымі Пецярбурга, Лодзі, Адэсы і іншых гарадоў, заклікалі ўзмацніць барацьбу з прыгнятальнікамі народа. Сход закон- чыўся дэманстрацыяй. Мясцовыя арг-цыі РСДРП і Бунда правялі стачку салідарнасці працоўных Ашмян з рабо- чымі Лодзі і Адэсы. Напярэдадні 1 Мая 1906 арг-цыя РСДРП правяла 4 сходы рабочых, на кожным з якіх прысутні- чала ў сярэднім па 100 чалавек; былі выпушчаны лістоўкі да навучэнцаў, да прафсаюза гарбароў, што існаваў тут з 1890-х г. і налічваў 120 членаў. У чэрв. 1906 А. а. РСДРП налічвала 145 чле- наў, аб’яднаных у заводскую і рамес- ніцкую сходкі, 7 гурткоў, 5 з якіх былі заводскімі; мела групу салдат. Прадстаў- нікі арг-цыі ўдзельнічалі ў рабоце 1-й (18.1.1906) і 3-й (11 — 12.6.1906) канфе- рэнцый Віленскай акр. арг-цыі РСДРП (пэўна, і ў 2-й, дакументы якой не за- хаваліся), прысутнічалі з правам дарад- чага голасу на трэцім з’ездзе Паўночна- Заходняга саюза РСДРП. А. а. РСДРП падтрымлівала сувязь з Гродзенскай, Лідскай, Свянцянскай, Смаргонскай арг-цыямі, з Паўн.-Зах. к-там, а пазней з Абл. саюзам РСДРП Літаы і Бела- русі. У перыяд рэакцыі арг-цыя раз- громлена. Літ.: Хроняка важнейшнх событяй нсто- рмм Коммунмстмческой партмн Белорус- снн. Ч. 1. Мн., 1962; Очеркн нсторнн Коммуннстнческой партнм Белорусснн. Ч. 1. 2 нзд. Мн., 1968. У. I. Салашэнка. АШМЯНСКАЯ РАБОЧАЯ АРГАНІЗА- ЦЫЯ, падпольная арг-цыя с.-д. кірунку. Дзейнічала з канца 1895 да сярэдзіны 1896. Аб’ядноўвала рабочых-гарбароў Ашмян. Узнікла на аснове стачачнай касы (каля 100 чал.) пад уплывам ра- бочых арг-цый Вільні і Смаргоні. Кіраў- нікі М. Іваноўскі, С. Патомскі, В. Пап- кевіч, ' Э. Гардановіч, X. Гельфанд. Мела на мэце забастоўкамі дамагчыся паляпшэння эканам. становішча рабо- чых. Паводле статута каля 60 % срод- каў касы ішло на падтрымку стачак, астатнія — на дапамогу рабочым пры няшчасных выпадках. На сходках вялася прапаганда класавай салідарнасці ра- бочых, арганізоўвалася чытанне і абмер- каванне нелегальнай л-ры, разглядаліся пытанні правядзення стачак. Пад яе ўплывам у 1896 ашмянскія гарбары пра- вялі 10 стачак, з іх 2 групавыя. Асн. патрабаванні стачачнікаў — павелічэнне аплаты працы, скарачэнне норм выпра- цоўкі. Стачка ў абарону звольненага таварыша працягвалася 2 тыдні. Боль- шасць патрабаванняў рабочых, выстаў- леных у час стачак, была задаволена (гл. Ашмянскія забастоўкі гарбароў 1896). У 1896 арг-цыя правяла святка- ванне 1 Мая (гл. Ашмянскія маёўкі рабочых 1896). Арганізацыя спыніла існаванне ў чэрв. 1896 у сувязі з арыш- там многіх актыўных яе членаў. Літ.: Нсторня рабочего класса Белорусснн. Мн., 1984. Т. 1. С. 120; Бнч М. О. Ра- бочее двнженне в Белорусснн в 1861— 1904 гг. Мн., 1983. С. 102—103. М. В. Біч. АШМЯНСКІ ПАВЕТ, адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1566—1940. Цэнтр — горад Ашмяны. У часы ВКЛ у складзе Віленскага ваяводства. Земскія і грод- скія суды А. п. знаходзіліся ў Ашмя- нах, Мядзелі, з 1775 — у Ашмянах і Паставах. У 1791 падзелены на А. п. (з цэнтрам у Ашмянах) і Завілейскі павет (з цэнтрам у Паставах). У выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 усх. частка павета адышла да Рас. ім- перыі. 3 1795 А. п. у складзе Вілен- скай, у 1797—1801 Літоўскай губ. Ука- зам ад 14.8.1802 А. п. паспрабавалі перадаць з Віленскай губ. ў Гродзенскую, аднак з-за пратэстаў шляхты перадача фактычна не адбылася. Першапачаткова А. п. складаўся з 7 валасцей (праў- ленні ў Ашмянах, Бакштах, Дзевяніш- ках, Крэве, Лошы, Смаргоні, Трабах). У канцы 19 — пач. 20 ст.— 23 воласці: Бакштанская, Беніцкая, Валожынская, Вішнеўская, Гальшанская, Граўжышкаў- ская, Дзевянішкаўская, Дзераўноўская, Забрэжская, Івейская, Крэўская, Куца- віцкая, Ліпнішкаўская, Лугамавіцкая, Налібоцкая, Палачанская, Палянская, Седліцкая, Смаргонская, Сольская, Су- ботніцкая, Трабская, Юрацішкаўская. Плошча павета 6196,5 кв. вярсты (1863), без азёр 6050,1 кв. вярсты (1903). Колькасць насельніцтва ў 1848 — 112 556, у 1861 — 128 666, у 1893 — 204 738, з іх католікаў 120 988, права- слаўных 59 553, іудзеяў 23057, мусуль- ман 633, старавераў (раскольнікаў) 485, лютэран 21, рэфарматаў 1. Паводле перапісу 1897, насельніцтва склала 233 559, у 1903 — 252 227 чал. Адбыло- ся ашмянскае выступленне сялян 1901. У час. 1-й сусв. вайны германскія войскі акупіравалі 13 валасцей А. п. і Ашмяны, з лютага 1918 — усю тэр. павета. Дзей- нічала Ашмянскае камуністычнае пад- полле. У студз.— крас. 1919 і ліп.— кастр. 1920 у выніку дзеянняў Чырв. Арміі на тэр. А. п. існавала савецкая ўлада, дзейнічалі павятовыя рэўкомы, выканком (выбраны на з’ездзе 10.2. 1919). 3 мая 1919 па ліп. 1920 А. п.
239 АШМЯНСКІ акупіраваны польск. войскамі. Паводле дагавору ад 12.7.1920 паміж РСФСР і Літвой прадугледжвалася перадача част- кі А. п. Літве, аднак фактычна гэтага не адбылося. 3 кастр. 1920 А. п. у скла- дзе Сярэдняй Літвы, з сак. 1922 да вер. 1939 у Віленскім ваяводстве Польшчы. У пач. 1920-х г. частка тэр. адышла да Валожынскага пав., пасля чаго пл. А. п. складала 2352 км2, насельніцтва — 70 021 чал. (у канцы 1931 —101 542 чал.), існавала 9 гмін: Беніцкая (пазней ска- савана), Гальшанская, Граўжышкаў- ская, Дзеаянішкаўская, Крэўская, Ку- цавіцкая, Палянская, Смаргонская, Сольская. У вер.— снеж. 1939 у А. п. было 11 гмін (далучаны Варнянская і Гервяцкая); Дзевянішкаўская гміна пазней перададзена Літве. Пасля ўвахо- ду ў склад БССР у студз. 1940 на тэр былога А. п. ўтвораны Ашмянскі, Астравецкі і Смаргонскі р-ны ў складзе Вілейскай, з 1944 Маладзечанскай, з 1960— Гродзен кай абл. У перыяд ням. фаш акупацыі А. п. адноўлены (вясной 1942) у складзе Ашмянскай, Гальшанскай, Граўжышкаўскай, Крэў- скай, Куцавіцкай, Сольскай, Смаргон- скай валасцей. Уваходзіў у Віленскую акругу ген. камісарыята Літва. Існа- ваў да ліп. 1944. Літ.: 1 апко^хкі Сг. Рочуіаі Озгшіапзкі: Ма(ег]аІу до дгіеіо^ гіеші і Індгі. Сг. 1. РеіегБЬыгв, 1896; Корева А. Матермалы для географнм м статнстмкм Росснн, со- бранные офнцерамн Генералыюго штаба. Внленская губерння. Спб., 1861; В а I і п- 5кі М., Ьіріпзкі Т. ЗіагоЁуіпа Роіхка род Кізіогусгпут, ^еовгаГісгпут і Грчанов/чыО Язна Віды Шаркауш* Лынгмямы Чарнеевічь Лужкі абанары Залессео Мосар’ Албйя (анцяі Гадуцішмі Свіла Свянцяныі Дубіні ^Груздавс Каркожышкі Жэляс Ваўкалата ШваксЗ :Кабыйьні Кузмічы Нов* Будслаў> Дубраўляны Снлені Вароны Внпанічьп I ягомль ВІЛЬНЯ Спягла Воуча Лавс Мільча іузла іРононцішні Драеенікі І-фшча «эрвач с>рм»ц Дзядзілавічы Лонеі Солыі Прусаві Паяяны іупран Нясяц гавуцес Нуші яны іяцЯіы Гпраеец Мал Салечнікі па прыналежнасці Наалава' [дзевічы ІСуреітшкь Трабы Вішнеў Рршзвгчы Кап^ц. Ненрашы Яуздуны 'ауя Дуды СМца Чапуі Лотеа СтарЬппсІ Дакудаеа В4ЯВОЯСТ8А Долак^ ^Вугор ] Ясееал^ Чучалны^ (Крайск > / рынееічы НІыжра Бердаўка2 Сучасныя граніцы Беларусі Занарач в • Сырыемс Астраўляны • Дэяржаўная ўласнасць • Шпнхецная ўласнасць ф Уласнасць наталіцнам царкаы =Дуброўна ЛІДД -ФЗоша !!ГЫ /60 Ітуны СвіраныО^ Меднікі ы Касцянеаічы Р чга>__ । Сурвілішні \ у Нарнааічі АШМЯНСКІ ПАВЕТ У КАНЦЫ XVI ст. Лоюзэе> ------Зееерел Гамжычы Парфенавічы # в^ьбарсмчьі п * і //Гняздзілаегчы / Ластавніа ® Г алубі [ЧарЛяцічы І+Ахабнс ^Крапіунс Пяршай \ Кіявец О МЕЖЫ — - — ьаяводстваў —— - пааетаў Л1ЧБАМІ НА НАРЦЕ ПАЗНАЧАНЫ ВЁСНІ А-2 І.Мегуны. Б-4: 2.Падяіпяны. З.Палуш. 4.Сухадолы. 5-Ашмяна Мураваная. 6. Паеяжы. 7. НавасілкІ. 8- ГвдзейнІ; Б-2: 9. Заляддзе. 10. Галадніца. 11. Баенцы. 12. Васюновічы; Б-3. 13 Дабрэвічы. Н.Канень ЗаеілеОскк В 1 15-Сцыеаны; В 2 Іб.Дой- нее^ы. 17. Гарадзечна. 18. Семернік! I \ ] Верхуяе Мядз^л ІСтары 4^ | • ^охас ПМядзел па адыіністрацыйным значзнні . Сталша Вялінага нняства ‘ Літоўсняга \ Цэнтры паветаў івачаняды^ Вшнева Юўшчынсг^Ь-— Г Чартаеічы Княі Варонкы ) Даўпнава АШМЯНД Гарады Мядзвл Мястэчкі Вішнева Весні (Вілейка)2’.--**’ Гарчдзілаеа~ п імгВнмА / Забярэззе IX Слааенск _ • ( Лужаны ’Хоўжла Ваасжы. \ V №• ІО Нарач Куранеі 1лявіца'< V < ГаьЬянь Іунілавічы \ Праход^ у / Вяшняны і. „ і ф Пораліш-а .тарое ** А/нюгло' уа«ло За6вр.е П*'Ч ° г . ш Бераэееч ЖодзішкТ^ д ДубатоА/О \ / У Войстам^—=А8 Ч. гДанюшаеа ф • > \ ^Свягпляны Рускае , .. , ^аба^ оцце^ ІаваселкІл Ўі.I • /Куранец( анута Ч ® Косуюа I • О ф 1 / Забалоцце ЗаскаЬмш^ Беніцд ~ - \ і.авар Лн/ Маркаеа^^^ Лебедзееа^ ЛмкМ Вялінае^ г₽У’Аа«а, Восо^а ОЖрыеічы • \ кібы V—. Аўтар карты М Ф.Стрыдонаў
240 АШМЯНСКІ ЗГаІумусгпут. Т 4. \УаГ5га\са, 1886, Военно- статнстнческое обозренне Росснйской нм- пермн. Т. 9, ч. 2. Внленская губерння. Спб., 1848; Гошкевнч М. Н. Вмленская гу- берння. Внльна, 1905; Борьба за Совет- скую власть в Белорусснн 1918—1920: Сб. документов н матерналов. Т. 1. Мн., 1968- , А. Р Каранеўскі. АШМЯНСКІ РАЁН. Размешчаны на ПнУ Гродзенскай вобл. Пл. 1,2 тыс. км2. Утвораны ў 1940. Цэнтр раёна — г. Аш- мяны. На 1990 у раёне 388 населеных пунктаў, 11 сельсаветаў: Барунскі, Галь- шанскі, Граўжышкаўскі, Гродзінскі, Жупранскі, Кальчунскі, Каменналогскі, Крайванцаўскі, Навасёлкаўскі, Мурава- на-Ашмянкаўскі, Семярніцкі. Разме- шчаны на Ашмянскім узвышшы. Рэкі: Ашмянка, Гальшанка, Клява, Марачан- ка. Пад лесам 30 % тэр. раёна. На тэр. раёна зона адпачынку Ашмянка, санато- Аўтар В.Л.Насевіч рый «Ашмяны». Па яго тэр. праходзяць чыгунка і аўтадарога Мінск — Вільнюс. Найбольш стараж. сляды пражывання на тэр. раёна чалавека адносяцца да каменнага веку. У пач. бронзавага веку тут жыло насельніцтва шнуравой керамі- кі культуры. якое займалася земляроб- ствам і жывёлагадоўляй. 3 канца 2-га тыс. да н. э. да 5 ст. н. э. жылі пля- мёны штрыхаванай керамікі культуры (гарадзішча Шчапанавічы). Іх замянілі і жылі тут да 13 ст. плямёны культуры ўсходнелітоўскіх курганоў (курганныя могільнікі Клявіца і Маркіняты). Засна- ванне Гальшанскага гарадзішча, якое ўзнікла ў 12 ст., прыпісваюць князю Гальшану (Гольшысу). Пранікненне сла- вянскага насельніцтва прасочваецца з 12 ст. Рэшткі паселішча на месцы сучаснага г. Ашмяны датуюцца 13— 14 ст. 3 1340-х г. тэр. раёна ў складзе ВКЛ, з 1566 у Ашмянскім павеце. 9.12.1432 на тэр. раёна (каля Ашмян) адбылася бітва паміж войскамі Свідрыгайлы і Жыгімонта Кейстутавіча, а ў час вайны Расіі з Рзччу Паспалітай 1654—61 у ліп. 1655 — бітва паміж войскам ВКЛ і войскам Расіі і казакоў. У 1655—61 тэр. раёна акупіравана рус. войскамі. У час Паўночнай вайны 1700—21 яна неаднаразова была ў зоне баявых дзеянняў. 3 1795 у складзе Расійскай імперыі. У 1812 тэр. раёна часова акупіравана французамі. У час паўстанняў 1830—31, 1863—64 дзейні- чалі паўстанцкія атрады. У 1-ю сусв. вайну тэр. раёна акупіравана германскімі вонскамі. У 1919 у складзе БССР, Літоўска-Беларускай ССР. У 1920—22 у складзе Сярэдняй Літвы, у 1922—39 у складзе Ашмянскага павета Віленскага ваяводства Польшчы; дзейнічалі падп. арг-цыі КПЗБ і КСМЗБ. 3 1939 павет (з 15.1.1940 раён) у БССР. На пачатак 1941 у раёне 9 сельскіх спажывецкіх т-ваў, 83 школы, 3 калгасы («1 Мая», «17 верасня», «Парыжская камуна»), МТС, с.-г. школа, 7 аддзяленняў сувязі, 2 б-кі, Дом культуры, 14 чытальняў, 7 чырвоных куткоў, бальніца, 4 фельчар- ска-акушэрскія і 6 мед. пунктаў, амбула- торыя. 3 чэрв. 1941 раён акушраваны ням.-фаш. войскамі, дзейнічалі партыз. брыгады імя М. Ф. Гастэлы і атрад «Баявы», інш. партызанскія фарміраван- ні, падп. райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ, 9 антыфаш. арг-цый (39 чал.), аператыў- ная антыфаш. група ў г. Ашмяны (5 чал.). Акупанты расстралялі каля 2 тыс. жыхароў раёна, спалілі 534 дамы. Раён вызвалены ў ліп. 1944 часцямі 3-га Бел. фронту ў ходзе Вільнюскай аперацыіі 1944. 3 20.9.1944 раён у скла- дзе Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Гро- дзенскай абл. Працавалі пед. і мед. вучылішчы, заатэхнікум. Дзейнічаюць. сельгастэхнікум, прафесійна-тэхнічнае вучылішча, дзіцячая спарт. школа, Дом піянераў і школьнікаў, 15 сярэдніх, 16 васьмігадовых, 11 пачатковых школ, 24 дашкольныя ўстановы, 41 б-ка, 38 клубных устаноў, 2 муз. школы, Аш- мянскі раённы краязнаўчы музей імя Ф. Багушэвіча, нар. тэатр, ансамбль песні і танца «Крыніцы», 33 установы аховы здароўя. Раённая газ. «Ашмянскі вес- нік». У гаспадарцы раёна вядучае месца займае с.-г. вытворчасць. Тут 10 кал- гасаў і 2 саўгасы, якія спецыялізуюцца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, ільнаводстве, свінагадоўлі. Прамысло- васць у асноўным сканцэнтравана ў Аш- мянах. Прадпрыемствы: мясакамбінат, заводы харч. канцэнтратаў, ільнопе- рапрацоўчы, дражджавы, сыроў, пласт- мас, дакладнага ліцця і інструментальнай вытворчасш (усе ў Ашмянах), камбікор- мавы (чыг. ст. Ашмяны), тарфяны (в. Кальчуны), крухмальны (в. Рамей- кішкі), жвірасартавальны (в. Баруны). На тэр. раёна магілы: бел. паэта Ф. Багушэвіча (в. Жупраны), польскага вучонага К. Снядэцкага (в. Гароднікі), ахаяр фашызму (а. Навасяды, за I км на Пд ад в. Талмінава). Помнікі: Ф. Багушэвічу (в. Жупраны), сав. воінам (в. Зарэчча); землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну (вёскі Баруны, Будзёнаўка, Габрыялаўшчына, Гальша-
241 АШМЯНСКІЯ ны, Гардзіеўцы, Гінеўцы, Гродзі, Дэбесі, Доргішкі, Жупраны, Зарэчча, Каменны Лог, Клявіца, Крайванцы, Кракоўка, Масцвілішкі, Міхайлоўшчына, Мурава- на-Ашмянка, Навасёлкі, Паляны, По- гіры, Семернікі, Талмінава, Цудзеніш- кі); Курганы Памяці землякам, што загінулі ў Вял. Айч. вайну (вёскі Гарэцкаўшчына, Граўжышкі, Рудзіш- кі, Шчапанавічы). Помнікі архітэк- туры: кляштар базыльян (18 ст., в. Бару- ны), кляштар францысканцаў (17 ст.) і руіны замка (канец 16 — пач 17 ст., в. Галыцаны), царква (19 ст., в. Гарод- нікі), Георгіеўскі касцёл (канец 18 — пач. 19 ст., в. Граўжышкі), Петра- паўлаўскі касцёл (19 ст., в. Жупраны), сядзіба (19 ст., в. Міхайлоўшчына), будынак друкарні (канец 18 — пач. 19 ст., в. Муравана-Ашмянка), касцёл дзевы Марыі (канец 16 ст., в. Муравана- Ашмянка). У раёне нарадзіліся жывапісец Ю. Карчэўскі, сав. парт. і дзярж. дзеяч К. К. Стрыеўскі, польскі паэт, пера- кладчык, мемуарыст і грамадскі дзеяч А. Э. Адынец, кіраўнік паўстання 1863— 64 у Ашмянскім пав., археолаг і мемуа- рыст 3. С. Мінейка, паэт, публіцыст і гісторык Ч. К. Янкоўскі, паэты В Ад- важны і А. Зязюля, удзельнік нац.- вызваленчага руху, дзеяч КПЗБ, гісто- рык М. С. Арэхва, нар. артыст РСФСР А. I. Батурын. Я. Г. Звяруга (археалогія), А. Р Каранеўскі. АШМЯНСКІ РАЁННЫ КРАЯЗНАЎ- ЧЫ МУЗЁЙ імя Ф. К. Багушэві- ч а. Заснаваны ў 1952, імя Ф. К. Багушэ- віча прысвоена ў 1953. Адкрыты для наведвальнікаў 16.10.1955. Першы ды- рэктар А. М. Кушняроў, навук. супра- цоўнік В. У. Свенціхоўскі. У 1963—65 музей працаваў на грамадскіх пачатках. Яго супрацоўнікамі былі бел. псторыкі В. Б. Караткевіч і М. Ф. Спірыдонаў. Экспазіцыя музея некалькі разоў абнаў- лялася, апошні раз у 1987. Плошча экспазіцыі 236 м2, 10 залаў. Музей мае 3 аддзелы: гісторыі дасав. перыяду, гісторыі сав. грамадства, прыроды; больш за 6 тыс. экспанатаў асн. фонду (1990). У экспазіцыі археал. знаходкі, нумізма- тычная калекцыя, дакументы і фота- здымкі з гісторыі Ашмяншчыны, прыла- ды працы, адзенне, прадметы побыту, творы дэкаратыўна-прыкладнога маста- цтва, вырабы нар. майстроў I. Ф. Астра- мовіча, П. I. Бусловіча, Ф. М. і С. I. Сяр- пейкаў. Асобная зала прысвечана жыццю і літ. дзейнасці Ф. Багушэвіча. Тут збера- гаюцца яго асабістыя рэчы, макеты дома ў Кушлянах, дзе жыў пісьменнік, выданні яго твораў, фатаграфіі блізкіх і родных, фотакопіі дакументаў. Экспанаты музея расказваюць пра ўдзельнікаў гіст. і рэв. падзей, дзеячаў навукі і культуры А. Снядэцкага, Г. Дэмбінскага, М. С. Арзхву, Ф. I. Сініцкага, А. I. Шутовіча і інш. У музейнай б-цы (каля 1,5 тыс. экз. кніг) ёсць рэдкія і каштоўныя вы- данні. д. /. Васілеўская, А. Р, Каранеўскі. АШМЯНСКІЯ ВЫСТУПЛЕННІ ПРА- ЦОЎНЫХ 1905, Адбываліся пад кіраў- ніцтвам Ашмянскай арганізацыі РСДРП і мясц. к-та Бунда. Пад уздзеяннем с.-д. агітацыі, звязанай з расстрэлам рабочых у Пецярбургу («Крывавая ня- дзеля»), 24.1 (6.2). 1905 у Ашмянах пачалася агульная паліт. стачка. Пер- шымі забаставалі рабочыя 4 гарбарных заводаў. Створаныя групы рабочых-агі- татараў хадзілі па прамысл. і гандлёвых прадпрыемствах і заклікалі падтрымаць забастоўку. Да яе далучыліся рабочыя вінакурнага і лесапільнага заводаў, усіх кравецкіх, шавецкіх і інш. майстэрняў, прыказчыкі магазінаў і крам. 25.1(7.2). 1905 паліцыя арыштавала трох агітата- раў: М. Герасімовіча, М. Стасіловіча (Шышко) і А. Амброса. Паводле звестак віленскага губернатара, на 27.1(9.2). 1905 у Ашмянах рыхтавалася вулічная антыўрадавая дэманстрацыя. У сувязі з гэтым улады ўзмацнілі мясц. паліцыю і прыслалі ў Ашмяны 20 казакоў. Забас- тоўка закончылася 28.1 (10.2).1905. Дзень 1 Мая ўсе рабочыя ашмянскіх гарбарных заводаў адзначылі аднадзён- най забастоўкай; паколькі ў 1905 ён прыпаў на нядзелю, стачка была праве- дзена на наступны дзень, у панядзелак. 10(23) ліп. ў Ашмянах адбылася анты- ўрадавая дэманстрацыя рабочай моладзі. 3 яе ўдзельнікі былі арыштаваны. На 25.7(7.8).1905 арг-цыі РСДРП і Бунда сумесна падрыхтавалі выступленні пра- тэсту супраць рэпрэсій царызму ў Лодзі і Адэсе. Былі створаны агульная камісія і аб’яднаны баявы атрад з 40 чал. На мітынгу, які праводзіўся за горадам, прамоўцы гаварылі пра рэпрэсіі царызму ў Лодзі і Адэсе і заклікалі прысутных разам ісці ў горад, каб адкрыта выказаць свой пратэст. Заклік быў аднадушна падтрыманы. У горад маніфестанты ўвайшлі зняўшы шапкі, з разгорнутымі чырвонымі і чорнымі сцягамі і рэв. заклікамі. У цэнтры горада адбыўся мі- тынг. Насельніцтва, што сабралася на мітынг, слухала прамову зняўшы шапкі. У час дэманстрацыі распаўсюджваліся пракламацыі. Пасля прамовы баявы ат- рад салютаваў стральбой з рэвальвераў. Паліцыя пахавалася. На наступны дзень каля 30 удзельнікаў рэв. выступленняў былі арыштаваны. Пра гэтыя падзеі былі змешчаны карэспандэнцыі ў бальшавіц- кай газ. «Пролетарнй» і бундаўскай «Последнне нзвестня» за 1905. Бундаўскі мясц. к-т 21 вер. (4 кастр.) правёў сход (удзельнічала 150 чалавек), на якім аб- мяркоўвалася пытанне аб адносінах да Булыгінскай думы. Сход падтрымаў рэ- залюцыю ЦК Бунда пра байкот Думы. У час Кастр. Усерас. палітычнай стачкі 1905 у Ашмянах 8 дзён баставалі рабо- чыя і рамеснікі ўсіх заводаў, майстэрняў і магазінаў. Паводле данясення павято- вага вайсковага начальніка, у горадзе
242 АШМЯНСКІЯ штодзённа «адкрыта і бесперашкодна» адбываліся мітынгі і дэманстрацыі са сцягамі, барабанам, музыкай, рэв. песня- мі і стральбой, у якіх удзельнічалі 400—500 чал. Яны, адзначалася ў рапар- це, умешваліся ў дзеянні паліцыі і пера- шкаджалі ёй выконваць свае абавязкі. 7 дзён, але з меншым размахам працягва- лася ў Ашмянах снежаньская паліт. стачка. Узмацнілася і эканам. барацьба аш- мянскіх рабочых. 30.8 (12.9). 1905 за- баставалі рабочыя т. зв. «мокрых» аддзя- ленняў 4 гарбарных заводаў якія патра- бавалі павышэння заработнай платы. 5(18) вер. спынілі работу краўцы, дама- гаючыся 8-гадзіннага рабочага дня і па- велічэння заработнай платы. Пад уп- лывам смаргонскіх гарбароў 19—23 вер. (2—6 кастр.) баставалі ўсе 150 рабочых 4 ашмянскіх гарбарных заводаў, патра- буючы 8-гадзіннага рабочага дня, павелі- чэння заработнай платы на 25 %, памяншэння норм выпрацоўкі на 20 %, прыёму на работу і звальнення рабочых толькі са згоды таварышаў, арг-цыі мед. дапамогі за кошт гаспадароў з захаван- нем поўнага заробку на працягу 1 месяца і палавіннага за 2 месяцы хваробы. Амаль усе іх патрабаванні былі задаво- лены. У вер. 1905 ад 3 да 5 дзён баставалі ўсе 150 рамеснікаў, дамагаю- чыся 8-гадзіннага рабочага дня і павы- шэння заработнай платы на 20—30 %. Кр.: Документы н матермалы по нстормм Белоруссмн. Т. 3. Мн„ 1953; Революцнонное двнженне в Белорусснн 1905—1907 іт.: Документы н матерналы. Мн„ 1955; М а й - зель Л. Н. 1905—1907 гг. на Беларусі: Хроніка падзей. Мн„ 1934; Всеросснйская полнтнческая стачка в октябре 1905 г. Ч. 1—2. М.; Л„ 1955. М. В. Біч. АШМЯНСКІЯ ЗАБАСТОЎКІ ГАРБА- РОЎ 1896, першыя ў Ашмянах выступ- ленні рабочых. Прайшлі пад уплывам агі- тацыі і пад кіраўніцтвам Ашмянскай ра- бочай арганізацыі. На працягу года ад- былося 10 эканам. забастовак на гарбар- ных заводах, у т. л. 5 паўторных. У двух выступленнях удзельнічалі рабочыя 4 за- водаў. Асноўныя патрабаванні рабочых: павелічэнне заработнай платы, змян- шэнне норм выпрацоўкі. У адным з выс- тупленняў рабочыя дамагаліся аплаты дзён забастоўкі, у другім (працягвалася 2 тыдні) патрабавалі аднаўлення на рабоце звольненага таварыша. Спробы гаспадароў заводаў наняць штрэйкбрэ- хераў у Вільні і Смаргоні былі паралі- заваны контрмерамі рабочай арг-цыі. Забастоўкі засведчылі рост класавай самасвядомасці рабочых розных нацыя- нальнасцей. Літ.: Бнч М. О. Рабочее двяженне в Белорусснн в 1861 —1904 іт. Мн„ 1983. С. 102—103. М.р.Біч. АШМЯНСКІЯ МАЁЎКІ РАБОЧЫХ 1896, адно з першых на Беларусі святкаванне дня міжнароднай пралетар- скай салідарнасці 1 Мая. Сход некалькіх дзесяткаў рабочых адбыўся 1(13).5. 1896 у лесе каля Ашмян. Ен праходзіў Герб Ашмян з прывілея 1792. Ашмяны на карце Т. Макоўскага. 1613. План цэнтра Ашмян: А — ратуша, Б — кас- цёл, В — дом старосты Канец 18 ст. пад чырвоным сцягам з дэвізам «Рабо- чыя ўсіх краін, яднанцеся! . Адзін з кіраўнікоў Ашмянскай рабочай арганіза- цыі X. Гельфанд і студэнт А. Гурвіч выступілі з прамовамі пра значэнне свята Першамая неабходнасць сумеснай ба- рацьбы за паляпшэнне ўмоў жыцця і працы. Удзельнікі сходу спявалі «Дубі- нушку», «Уставай, падымайся, рабочы народі». 14(261.5.1896 адбылася больш масавая маёўка. Рабочыя М. Іваноўскі і А. Кац выступілі з прамовамі (першы па-руску, другі па-яўрэйску). На наступны дзень М. Іваноўскі чытаў на сходцы рабочым нелегальную кніжку на польскай мове і заклікаў іх да аб’яднання з віленскімі і смаргонскімі рабочымі ў барацьбе за паляпшэнне свайго стано- вішча. Літ.: Гл. пры артыкуле Ашмянская рабо- чая арганізацыя. М. В. Біч. АШМЯНЫ, горад, цэнтр Ашмянскага р-на, на р. Ашмянка (бас. Нёмана). За 220 км на ПнУ ад Гродна, 17 км ад чыг. ст. Ашмяны (на лініі Маладзечна — Вільнюс), на аўтадарозе Маладзечна — Вільнюс. Насельніцтва 15,2 тыс. чал. (1990). Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 1340-х г. як населены пункт Віленскага княства і замак вял. князёў ВКЛ (ёсць меркаванні, што існуе з 11 ст.). Належаў Гедыміну, па спадчыне перай- шоў да яго сыноў Яўнута (з 1341), потым Альгерда (з 1345); з 1382 — улас- насць вял. князя Ягайлы. У 1384—85 А. бралі ў аблогу крыжакі, але вымушаны былі адступіць. Паводле меркавання не- каторых даследчыкаў, статут горада А. атрымалі ад Вітаўта пасля бітвы з та- тарамі ў 1399 на р. Ворскле. У пач. 15 — канцы 18 ст. ў А. быў замак, дзе ў 1432 у час нападу Жыгімонта Кейстутавіча ледзь не загінуў вял. князь ВКЛ Свідрьнайла. 8.12.1432 пад А. адбы- лася бітва паміж войскамі Свідрыгайлы і Жыгімонта. Свідрыгайла быў разбіты, загінула больш за 10 тыс. чал. Магдэ- бургскае права горад атрымаў у пач. 16 ст. (вядома паводле люстрацыі 1537), цэнтр Ашмянскага павета. У 16 ст. горадам валодалі Я. Юндзіловіч, В. На- сілоўская, Я. Забярэзінскі і інш. У 1505 у А. атабарыліся францысканцы, захава- ліся рэшткі касцёла, пабудаванага імі. Не зберагліся пазней пабудаваныя тут кальвінскі збор (2-я пал. 16 ст.) і дамініканскі касцёл (1667). Горад двой- чы займалі рус. войскі (1519 і 1655). У Паўночную вайну 1700—21 А. былі заняты і разрабаваны шведскімі войска- мі. У 1655, 1661 і 1677 А. вызваляліся ад выплаты падаткаў з-за разбурэнняў і збяднення насельніцтва. 22.5.1792 Ста- ніслаў Аўгуст, пацвердзіўшы магдэбург- скае права, зацвердзіў герб горада (сярэбранае поле шчыта падзеленае на тры часткі; у правай — рука з залатымі вагамі, у левай тарк, паміж імі ў дольнай частцы чырвонае цяля). У час паўстання 1794 у А. размяшчаўся штаб паўстанцкай арміі Я. Ясінскага. Тут фарміраваўся атрад М. К. Агінскага, надрукавана адозва да рус. войск. 3 1795 А. ў складзе Расійскай імперыі, павятовы
243 АШМЯНЫ горад. У 1797 тут дэейнічала ад- галінаванне антыцарскан арг-цыі (аса- цыяцыі). 3 чэрв. па снеж. 1812 А. акупіраваны франц. войскамі, у яго вако- ліцах адбыліся жорсткія баі, горад часткова спалены. У 1811 у А. 1830 жыхароў; у 1825—1012, дамоў 145; у 1848 жыхароў 4115, дамоў 346, працавалі 3 гарбарні, 35 крам, 2 бальніцы на 52 месцы, пав. вучылішчы (30 вучняў, 2 настаўнікі). У час паўстання 1830—31 у А дзейнічала рэв. арг-цыя (кіраўнікі П. Важынскі, К. Пшаздзецкі), у вако- ліцах — паўстанцкія атрады. У 1846—49 існавала аддзяленне тайнай арг-цыі тСаюз свабодных братоў», у 1861 — 62 — сТаварыства Піянтковічаў». 9.6. 1845 быў зацверджаны 2-і герб А. (мяд ведзь на зялёным полі, зверху «Пагоня»). У час паўстання 1863—64 у ваколіцах горада дзейнічалі паўстанцкія атрады 3. Мінейкі, Г. Чаховіча, К. Ясеві- ча. У 1861 у А. 4604 жыхары. Паводле перапісу 1897, 7124 жыхароў, 10 пра- мысл. прадпрыемстваў (4 гарбарні, бро- вар, прадпрыемства па разліву мінераль- най вады, медаварня, саладоўня, тыту- нёвая ф-ка, вадзяны млын), на якіх працавал 382 рабочыя. У А. існавала Ашмянская рабочая арганізацыя, якая дзейнічала пад кіраўніцтвам «Рабочага Саюза Літвы». Адбыліся ашмянскія забастоўкі гарбароў 1896, ашмянскія маеукі рабочых 1896. Першыя паліт. выступленні рабочых прайшлі ў 1902. Адбыліся ашмянскія выступленні пра- цоўных 1905. У 1904 у А. створана Ашмянская арганізацыя РСДРП. 3 вер. 1914 па студз. 1919 А. акупіраваны германскімі войскамі, з ліст. 1918 тут дзейнічала падп. бальшавіцкая арг-цыя (30 членаў). 3 1.1.1919 А. ў складзе БССР, пазней Літоўска-Бел. ССР, з крас. 1919 па ліп. 1920 пад польскай акупацыяй. Паводле дагавору паміж РСФСР і Літвой ад 12.7.1920 праду- гледжвалася перадача А. Літве, але яна не адбылася, бо 2.10.1920 у горад уведзены часці т. зв. польска-беларускай дывізіі на чале з ген. Жалігоўскім. У кастр. 1920 — сак. 1922 А. ўваходзілі ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 — у склад Польшчы, цэнтр павета Віленскага вая- водства. У 1920—39 тут дзейнічалі гімна- зія імя Я. Снядэцкага, агульнаадукацый- ная школа, нар. тэатр, бальніца, дом са- старэлых электрастанцыя, ф-ка спірт- ных напіткаў, дражджавы і лесапільны з-ды, гарбарня, бойня, млын; 7 тыс. жы- хароў (1931). На пач. 1920-х г. у нава- коллі дзейнічала партыз. група Чар- няўскага. Дзейнічалі падп. арг-цыі і рай- комы КПЗБ (сакратар М. В. Голяс) і КСМЗБ гуртк Т-ва бел. школы, Бел. ся- лянска-работніцкай грамады, пасольскага клуба «Змаганне» (кіраўнікі павятовага сакратарыята П. У. Петкун, А. П. Сцефа- новіч, А. А. Рыжы). Пасля ўз'яднання Зах. Беларусі з БССР (1939) А.— раённы цэнтр Вілейскай (з 1940), Маладзечан- скай (з 1944), Гродзенскай (з 1960) абл. 3 25.6.1941 да 7.7.1944 пад ням.- фаш. акупацыяй, дзейнічалі падп. райко- мы КП(б)Б (28.9.1943—8.7.1944) і ЛКСМБ (5.9.1943—8.7.1944), са снеж. 1943 — антыфаш. група з 5 чал. Вызва- лены А. часцямі 3-й, 19-й гв. танкавай і 2-й гв. мотастралковай брыгад 3-га гв. танкавага корпуса 5-й гв. танкавай арміі і 31-й гв. стралк. дывізіі 11-й гв. арміі. Паводле перапісу 1970 — 9621 жы- хар. Прамысл. прадпрыемствы: ільно- камбінат, масласырзавод, філіял Лідска- га мясакамбіната, заводы дражджавы, харч. канцэнтратаў, пластмас. На 1.1. 1990 у А. 5 сярэдніх школ (2 з іх школы-інтэрнаты), Дом піянераў і школьнікаў, дзіцячая спарт. школа, 6 да- школьных устаноў, Дом культуры, аутаклуб, муз. школа, нар. тэатр, нар. ансамбль песні і танца «Крыніцы», Ашмянскі раённы краязнаўчы музей імя Ф. Багушэвіча, сельгастэхнікум, праф.-тэхн. вучылішча № 192, аўта- школа ДТСААФ, кінатэатр, 8 кінаўста- новак, гасцініца, турбаза. Выдаецца га- зета «Ашмянскі веснік». Помнікі: У. 1. Леніну, барацьбітам за Сав. ўладу, якія загінулі ў 1939— 47, Героям Сав. Саюза А. Кашавому, 3. Касмадзям’янскай, 2 брацкія магілы сав. воінаў і партызан, царква (2-я пал. 19 ст.), будынак карчмы (канец 19 ст.). Літ.: 3 а п к о*ьк і Сг. Ро«іаі Озгтіап- 5кі: МаІег)аІу 6о бгіеіб* гіеті і іікіхі. Сг. 1. РеіегаЬіігв, 1896; Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Гродзенская вобл. Мн„ 1986; Краўцэвіч А. К. Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV—XVIII стст.: Планіроўка, культурны слой. Мн„ 1991. А. Р. Каранеўскі.
БАБАРЭКА Б, другая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Б («Букі»), утворанай графічным відазмяненнем В («ведзі»), што ўзнікла на аснове грэка- візант. устаўнай В («віта»). У старабел. графіку перайшла са старажытнарус. пісьменства. Абазначала зычныя гукі «б», «б'», пры аглушэнні «п» («бубень», ♦хлебь»). Не мела лічбавага значэння, бо лічбавае значэнне «два», уласцівае грэка-візант. «віце», перайшло на кіры- ліцкую літару В У рукапісах 14—17 ст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напі- сання помнікаў. У 16 ст., дзякуючы выдавецкай дзейнасці Ф. Скарыны, акра- мя рукапіснай, набыла і друкаваную форму, стала адрознівацца малая і вялі- кая, хоць ужыванне вял. літары ва ўласных імёнах, геагр. назвах і ў пач. сказаў было яшчэ непаслядоўным. У су- часнай бел. мове абазначае шумныя звонкія выбухныя зычныя гукі «б», «б’», а пры аглушэнні «п» («барва», «белы», «грыб»). Бывае вялікая і малая, мае ру- капісную і друкаваную форму. Выкары- стоўваецца ў афіц. абрэвіятурах (БССР, ТБМ). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «другі» (пункт «Б»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае зна- чэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (квадрат № 6 б). А. М. Булыка. БАБАРЭКА Адам Антонавіч [2(14). 10.1899, в. Слабада-Кучынка Слуцкага пав, цяпер Капыльскі р-н — 10.10. 1938), беларускі пісьменнік. крытык. Пасля сканчэння Мінскай духоўнай семі- нарыі (1918) настаўнічаў на Случчы- не, загадваў аддзелам нар. асветы. У час акупацыі Беларусі польск. войскамі адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падпол- ля на Случчыне, удзельнік партыз. руху. У 1921—22 палітработнік у Чырв. Ар- міі. У 1922—27 вучыўся ў БДУ на этнолага-лінгвістычным аддзяленні, ад- начасова працаваў настаўнікам у мін- скіх школах, у рэдакцыі газ. «Савец- кая Беларусь*. У 1926—29 выкладчык бел. мовы і літаратуры ў Камуніст. ун-це Беларусі, з 1928 асістэнт кафед- ры бел. л-ры БДУ. Адзін з арга- нізатараў і кіраўнікоў літаратурна-ма- стацкіх аб’яднанняў «Маладняк» (1923) і «Узвышша» (1926). У 1930 беспад- стаўна арыштаваны, 10.4.1931 засуджа- ны на 5 гадоў высылкі. Жыў у г. п. Сла- бадской (Вятчына), у Вятцы, працаваў бухгалтарам. У 1937 рэпрэсіраваны паўторна. Рэабілітаваны ў 1957. Вы- даў кнігу «Апавяданні» (1925), аднак найбольш поўна зарэкамендаваў сябе як крытык. Даследаваў творчасць М. Баг- дановіча, К. Чорнага, У. Дубоўкі, М. Ча- рота, Я. Коласа, 3. Бядулі, гісторыю бел. літаратуры. Распрацоўваў метадалагіч- ныя прынцыпы літаратуразнаўства і эстэтыкі. Высока ацэньваў творчасць класікаў бел. л-ры, распрацоўваў света- поглядную і творча-псіхалагічную тыпа- логію. Спалучаў актыўнасць публіцыст. крытыкі з гістарызмам, філасафічнасцю і сацыялагічнасцю аналізу літ. твор- часці. Літ.: К о н а н У. Адам Бабарэка Кры- тычна-біягр. нарыс Мн., 1976. У М Конан. БАБІНА КАША, старадаўняя абрада- вая страва на хрэсьбінах у беларусаў. Яе варыла бабка-павітуха з прасяных ці інш. круп на малацэ, з яйкамі, цукрам, мёдам, маслам. Зверху кашу аз- даблялі цукеркамі і кветкамі. Падавалі пад канец святочнага абеду і за яе пачынаўся «торг». Пасля «торгу» гар- шчок з Б. к. аддавалі госцю, які пад- носіў бабцы найлепшы падарунак. Той, каму даставалася Б. к., гаршчок разбіваў на шчасце нованароджанаму і на чарапку гаршка частаваў кожнага госця кашай. У апошнія гады пры свят- каванні радзін замест традыцыйнай кашы падаюць у гаршку ці на гаршку цукеркі, пячэнне ці торт. , г Т. I Кухаронак. БАБІНА ЛЕТА, у народным календары беларусаў цёплая пара ў канцы верасня — пачатку кастрычніка. Б. л. настае пасля значнага пахаладання. На Беларусі яно працягваецца ад некалькіх дзён да двух тыдняў. Назва паходзіць, найб. верагодна, ад таго, што на гэты час прыпадала пераважна «бабская» работа на агародзе і ў полі: убіралі гародніну, капалі бульбу, мялі і трапалі лен і каноплі. У некаторых раёнах Б. л. называлі тыдзень перад Пакровамі, калі варажылі на «шчаслівую бабулю» (бабку-павіту ху ). БАБІНАВІЦКАГА ТЫПУ ПОМНІКІ, пстарычная агульнасць археал. помнікаў у раннім і развітым неаліце на У Бела- рускага Падзвіння і ў прылеглых раёнах Верхняга Падняпроўя. Даследавалі іх В П. Траццякоў, Э. М. Зайкоўскі. I. М. Ціханенкаў. Паселішчы размяшча- ліся па берагах рэк і азёр, у т. л. і на карэнных берагах вышынёй 10 і больш м над сучасным межанным узроўнем вады, што звязана з трансгрэсіяй пры- родных вадаёмаў у атлантычным або суббарэальным перыядзе. Насельніцтва займалася паляваннем, рыбалоўствам, збіральніцтвам. Большасць крамянёвых прылад працы выраблялі на пласцінах і пласціністых адшчэпах: канцавыя скрабкі, вуглавыя разцы, трапецыі і сячэнні пласцін, сегменты, грубааббітыя сякеры. Наканечнікі стрэл падзяляюцца на 4 тыпы: тронкавыя бабінавіцкага тыпу, лістападобныя, з бакавымі выемка- мі, рамбічныя. Кераміка паводле саставу гліны, арнаментацыі і стратыграфічных умоў залягання падзяляецца на 3 храна- лагічныя групы. Найбольш ранняя кераміка з дамешкам пяску ці кварцу ў гліне мае падгарызантальныя расчосы з унутранага боку. Таўшчыня сценак 0,7—1 см. Венчыкі звычайна злёгку адагнутыя звонку, але трапляюцца і прамыя, 55—61 % фрагментаў керамі- кі не арнаментавана, 25—37 % — з гра- беньчатым арнаментам, 7—13 % маюць спалучэнні адбіткаў грабеньчатага штам- пу з ямкамі і наколамі. Шмат абломкаў з накольчатымі і грабеньчатымі ўзорамі, зрэдку трапляецца арнамент у выглядзе пракрэсленых ліній. Большасць керамікі гэтага тыпу мае падабенства з кера- мікай верхняволжскай культуры (5—4-е тысячагоддзе да н. э.), меншая яе частка — з керамікай днепра-данецкай культуры і ранняга этапу нарвенскай культуры. Другую групу складае кера- міка з арганічным дамешкам у гліне расчосамі з унутранага боку. Пасудзіны мелі патоўшчаныя закругленыя донцы. Значная частка фрагментаў без арна- ментаў, сярод арнаментаваных перава- жалі адбіткі грабеньчатага штампу, спалучэнні грэбеня з ямкамі і наколамі, наколы, ямкі. У арнаменце гаршкоў паявіліся насечкі, што збліжае іх з кера- мікан нарвенскай культуры (Бабінавічы, стаянка 2). Да 3-й групы адносіцца гладкасценная кераміка з арганічным да- мешкам у гліне, яна менш шчыльная, чым у папярэдняй групе. Таўшчыня сце- нак пасудзін ад 0,4 да 0,9 см. Вен- чыкі найчасцей прамыя ці злёгку адагнутыя звонку, часам на зрэзы іх нанесены арнамент 3 прыёмаў арнамен- тацыі па-ранейшаму пераважалі грабень- чатыя (каля трэці фрагментаў), а так- сама спалучэнні грэбеня з інш. эле- ментамі, паяўляюцца «вусеневыя» адбіткі і сляды тонкай слаба перавітай вяровачкі,
ашыраюцца насечкі. У гэтай групе яшчэ ольш узмацняюцца рысы, характэрныя ля нарвенскай культуры. Па аналогіі верхняволжскай культурай помнікі ыпу Бабінавіч датуюцца сярэдзінай -га — 4-м — канцом 3-га тысячагоддзя а н. э. Да Б. т. п. належаць стаянкі абінавічы (Лёзненскі р-н), Мяжа (Га- адоцкі р-н), Старыя Лаўкі (Чашніцкі -н), Зарэчча (Бялыніцкі р-н) і інш. Літ~ ЗайковскнйЭ. М. Этапы развн ня неолнта Северной Белорусснн // Древ- остн Лнтвы н Белорусснн. Внльнюс, 1988 Э. М. Зайкоўскі. АБІНАВІЦКІ ПАВЁТ, адм.-тэр. адзін- а ў 1777—96 і 1802—40 у Магілёўскай уб. Цэнтр г. Бабінавічы. Утвораны 21.6. 777 з Дубровенскага пав. Плошча 01,6 тыс. дзес. (1782), з іх 132,8 тыс. зес. займалі лясы, 139,9 тыс.— ворныя емлі, 8,7 тыс.— сенажаці. У 1782 у авеце было 6 мястэчак, 15 сёл, 685 весак, тыс. сялянскіх двароў, дзе пражывала 5,1 тыс. чал. Сяляне адбывалі прыгон 12 фальварках, сплаўлялі мачтавы лес, ыраблялі драўляны посуд. Дзейнічалі 2 (.алезаапрацоўчыя заводы, 24 млыны. Іа тэр. павета атрымалі зямельныя адараванні К. Таннер, А. Драздоўскі, . Максімаў і інш. 12.12.1796 пры ўтва- энні Беларускай губ. павет скасаваны, го тэр. ўключана ў Аршанскі і Віцебскі ав., 27.2.1802 адноўлены. У 1831 у авеце пражывала 50,7 тыс. чал., у т. л. 8,2 тыс. сялян, 644 памешчыкі, 173 азначынцы, 144 стараверы; паводле ве- авызнання ў 1824 было 46,2 тыс. права- лаўных, 2,1 тыс. католікаў, 6 тыс. ідзеяу У 1831 працавала 12 заводаў, іабрыка шкляных вырабаў, 42 вадзяныя 4 ветраныя млыны, 42 вінакурні, 0 кузняў. Канчаткова Б. п. скасаваны 3.2.1840, тэр. ўвайшла ў Аршанскі пав. Кр.: Полное собранне законов Росснйской мпернн. Собр. 2. Т. 30. Отд. 2. Спб., 1856. Літ.: Дембовецкнй А. С. Опыт опн- аняя Могвлёвской губернвн... Кн. 2. Могн- ёв на Днепре, 1884; 81онпік веовгаіісхпу Ігбіевіка Роізкіедо і іппусЬ кга)6« віошіап- кісЬ. Т. 1. ІУагяаша, 1880. 8. 73. Я. К. Анішчанка. іАБІНАВІЧЫ, вёска ў Лёзненскім р-не, а зах. беразе Зелянскога (Бабінавіцка- а) возера. Цэнтр сельсавета і птушка- забрыкі імя Заслонава. За 30 км на ІдЗ ад Лёзна, 75 км ад Віцебска, а аўтадарозе Лёзна — Арэхаўск. 1430 сыхароў, 532 двары (1990). Заснаваны е пазней 16 ст., мяркуючы па назве, ыхадцамі са стараж. сяла Бабіна Ар- іанскага староства ВКЛ. У канцы 16— 7 ст. мястэчка, дзярж. маёмасць, цэнтр абінавіцкага староства ў Віцебскім вая- одстве. У канцы 17—18 ст. у фактычным ладанні князёў Агінскіх. Частка Б. алежала да аршанскага кляштара тры- ітарыяў. Вуліцы мястэчка сыходзіліся а гандлёвай плошчы, 2 з іх былі даро- амі на Віцебск і Оршу. Пасля 1-га адзелу Рэчы Паспалітай (1772) Б. ў кладзе Расійскай імперыі, уваходзілі Аршанскі пав. Магілёўскай губ. ’ 1777—96 і ў 1802—40 былі цэнтрам абінавіцкага пав., мелі статут павятова- а горада. У 1781 горад атрымаў герб; блакітным полі 2 мачты з флюгерамі — Е Ы Е бБ ІЕ' & Бк 6 Літара «Б»: 1 — устаў 11 ст.; 2 — скорапіс 15 ст.; 3 — паўустаў 15 ст.; 4 — скорапіс 16 ст.; 5 — шрыфт Ф Скарыны 16 ст.; 6 — Статута ВКЛ 1588; 7 — паўустаў 16 ст.; 8 — скорапіс 17 ст.; 9 — друкаваная 17 ст.; 10 — грамадзянская 18 ст. Герб Бабінавіч. 1781. у знак таго, што ў ваколіцах горада нарыхтоўваўся карабельны лес. У Б. былі прыстань і склад лесаматэрыялаў, што сплаўлялі адсюль па рэках Лучоса Зах. Дзвіна ў Рыгу. У 1778 зацверджаны праект планіроўкі горада, у якім праду- гледжвалася перанесці Б. на другі бераг р. Вярхіта і забудаваць у выглядзе прамавугольніка з плошчан у цэнтры, але ён не быў ажыццёўлены. У канцы 18 ст. распрацаваны праект забудовы Б. на ста- рым месцы, паводле якога планіроўка прыводзілася ў прамавугольную сіс- тэму і горад акружаўся валамі і равамі. Гэты праект ажыццеўлены часткова. У 1796—1802 і пасля 1840 Б.— заштат- ны горад у Магілёўскай губ. на тэр. Дабрамысленскай вол. Аршанскага пав. 3 часу заснавання Б. вядомы ганчар- ным промыслам, які дасягнуў росквіту ў 19 — 1-й чвэрці 20 ст. 3 мясц. чырвонай гліны тут выраблялі чырвонагліняную непаліваную, чорназадымленую і гарта- БАБІНСКІ ваную кераміку (гарлачы, гаршкі, збанкі, міскі), якую з пач. 20 ст. пачалі аздаб- ляць размалёўкай У канцы 19 ст. тут працавала 39 рамеснікаў. У 1860 горад налічваў 1271 жыхара і 159 дамоў, у 1879 1320 жыхароў. Паводле перапісу 1897 у Б. 1157 жыхароў, дзейнічалі царкоўнапрыходская школа, пошта, тэ- леграф, прыходская царква (пабудавана ў 1742), касцёл Св. Тройцы, пабуда- ваны ў 1782—97 аршанскімі трынітарыя- мі, сінагога. Пасля рэвалюцыі 1917 Б. страцілі статут горада і сталі вёскай, з 1919 у Віцебскай губ. РСФСР. Пасля 1-га ўзбуйнення БССР (сак. 1924) Б. ў складзе БССР, цэнтр сельсавета ў Выса- чанскім р-не Віцебскай акр. (да ліп. 1930). 3 лш 1931 цэнтр сельсавета ў Лёзненскім р-не, з 20.2.1938 у Віцебскай вобл. Напярэдадні вайны 1618 жыхароў, 376 двароў. У Вял. Айч. ванну ў ліп. 1941 каля Б. у абарончых баях з ворагам вызначылася 153-я стралк. дывізія (ка- мандзір палк. М. А. Гаген). 3 17 ліп. яна ва ўмовах поўнага акружэння не- калькі дзён вяла цяжкія баі. Пра- рваўшы кальцо акружэння, прайшла з баямі па тылах ворага і злучыла- ся з часцямі Чырв. Арміі, захаваўшы арг-цыю і баяздольнасць. 3 ліп. 1941 да чэрв. 1944 Б. акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі. У яе ваколіцах дзеннічалі партыз. атрады Лезненскай, імя А. Ф. Данукалава і інш. брыгад- Вызвалены 25.6.1944 часцямі 11-й гв. арміі 3-га Бел. фронту ў час Віцебска- Аршан- скай аперацыі. Спаленая цалкам фашыс- тамі вёска пасля вайны адноўлена і з вер. 1946 да снеж. 1956 была ў складзе Арэхаўскага р-на. У 1970 у вёсцы 753 жыхары, 234 двары, сярэдняя школа, клуб, б-ка, дзіцячыя сад і яслі, ура- чэбна-амбулаторны ўчастак, аддзяленне сувязі, сталовая, 4 магазіны, лясніцтва, кандытарскі цэх. У цэнтры вёскі. побач з сярэдняй школай, вайсковыя могілкі, дзе пахаваны 1308 сав. воінаў і партызан. У 1966 тут пастаўлены помнік воіну- пераможцу. У Б. і каля вёскі знаходзіцца група археалапчных помнікаў розных часоў: 2 неалітычныя стаянкі (на беразе Бабінавіцкага возера і на правым беразе р. Вярхіта), гарадзішча, 6 могільнікаў эпохі Кіеўскай Русі і адзіночны курган, а таксама земляное ўмаца- ванне Салдацкая Слабада. Гарадзішча і могільнікі вядомы з 1873, абследавалі- ся ў 1925, 1973, 1981, раскопкі не праводзіліся. Стаянкі адкрыты ў 1926, у 1967—68 і 1978 іх даследавалі 1. М. Ці- ханенкаў і Э М. Зайкоўскі. У час раско- пак знойдзены разнастайныя крамянё- выя прылады працы, ляпная кераміка. Адносяцца да Бабінавіцкага тыпу пом- нікаў. М /. Камінскі, В Л. Насевіч БАБІНСКІ (ВоЬіпькі) Станіслаў Фелікс (Станіслаў Янавіч; парт. псеўд. Р а ф а л , К а з ё л; літ. псеўд. Р. Няруда, Ян
246 БАБКОЎ Крачыньскі, Ляліва; 20.11.1882, Варшава — 1937), дзеяч польскага рэв. руху, удзельнік устанаўлення Сав. улады на Беларусі. Скончыў Ягелонскі ун-т (1910) і лясную акадэмію. Член СДКПіЛ з 1905, яе Варшаўскага к-та з 1913. Шмат разоў арыштаваны Пасля Лютаў- скай рэвалюцыі 1917 чл. выканкома Мас- коўскага Савета рабочых дэпутатаў, чл. Маскоўскіх акр. бюро і гар. к-та РСДРП(б), Выканкома групы СДКПіЛ у Расіі. Па Мінскай і Магілёўскай выбарчых акругах балаціраваўся ва У станоўчы сход. У час. Кастр. рэвалюцыі чл. ваен. бюро пры Маскоўскім к-це РСДРП(б), нач. рэзервовага штаба ВРК Маскоўскага Савета. У снеж. 1917 — жн. 1918 нам. камісара па польскіх справах пры Наркамнацы РСФСР, удзельнік канферэнцыі камуністычных арганіза- цый акупіраваных Германіяй мясцовас- цей. У грамадзянскую вайну на паліт. рабоце ў войску, з жн. 1918 камісар Зах. дывізіі, чл. ВРК 16-й арміі Зах. фронту. 3 пач. 1918 чл. ЦВК груп СДКПіЛ, з пач. 1919 груп КРПП у Расіі. 3 лют. 1919 нач. палітаддзела Наркамата земляробства Літоўска-Бела- рускай рэспублікі. Член камісіі па аднаўленні работы Віленскага ун-та, по- тым па адкрыцці ун-та ў Мінску. Арга- нізатар і выкладчык курсаў сав. работні- каў у Мінску (1920). Чл. Польбюро агітпрапа ЦК РКП(б) [ВКП(б)] у 1919—22, 1926. Адзін з заснавальнікау, рэктар і заг. кафедр філасофіі Ураль- скага камуніст. ун-та ў Свярдлоўску. 3 1925 у польскай камісіі гісторыі партыі пры ЦК ВКП(б), у 1929—31 дырэктар Політэхн. музея ў Маскве, у далейшым кіраўнік метадычнага савета навукова-тэхн. выдавецтваў. Аўтар мно- гіх навук. і публіцыст. твораў. 15.6.1937 арыштаваны па лжываму абвінавачван- ню. Рэабілітаваны пасмяротна ў 1956. Літ.: Хацкеввч А. Ф. Польскне внтер- нацноналвсты в борьбе за власть Советов в Белорусснн. Мм., 1967; ІЧ а ] <1 ч а IV- Роіа- су »е «)а<1гасЬ КернЫікі Ьііе«5ко-Віа1о- гшкіеі (1919 г.) // Кшапаіпік Ьіяогусгпу. 1967. К. 74, г. 3: Кзіэда роіакб», цсгепіпікб» Ке«оІііс]і Раідгіегпікодае) 1917—1920: Віоц гаГіе. УУагзгаша, 1967. А. 1. Марозава. БАБКОЎ Уладзімір Андрзевіч (н. 22.2. 1939, ст. Салтанаўка Жлобінскага р-на), бел. гісторык. Чл.-кар. АН Беларусі (1989). Д-р гіст. навук (1978). Праф. (1983). Скончыў БДУ (1963). 3 1956 працаваў журналістам у Гомельскай вобл., пазней — у рэсп. друку, на Бел. радыё. 3 1969 ст. навук. супрацоўнік, у 1975—90 заг. сектара Ін-та гісторыі партыі пры ЦК КПБ. 3 1991 гал. на- вук. супрацоўнік Аддзела навук. інфар- мацыі па грамадскіх навуках АН Бе- ларусі, з 1992 заг. кафедры паліталогіі Бел. дзярж. эканам. ун-та. Даследуе пра- блемы жыццядзейнасці і развіцця паліт. партый. грамадскіх паліт. рухаў, Саветаў нар. дэпутатаў. Аўтар манаграфій «Наву- ковы падыход у партыйнай рабоце» (1985), «Адраджэнне духу ленінізму» С. Бабінскі. У. А. Бабкоў. (1989), шэрага прац па гісторыі і паліта- логіі. БАБКОЎ Уладзімір Яўхімавіч (каля 1875; Стары Быхаў Магілёўскай губ.— 13(26).11.1905), удзельнік рэв. руху. Я. С. Бабровіч. Скончыў Магілёўскую гімназію. У 1896 за ўдзел у дэманстрацыі пратэсту ў су- вязі з падзеямі на Хадынскім полі вы- ключаны з Маскоўскага ун-та і на год высланы ў Быхаў пад нагляд паліцыі. У 1897 паступіў у Харкаўскі ун-т. Чл. Харкаўскай арг-цыі РСДРП. 28.10.1900 арыштаваны і зноў высланы на радзіму пад нагляд паліцыі. Вёў рэв прапаган- ду сярод рабочых, стварыў Быхаўскую сацыял-дэмакратычную арганізацыю. Пад уплывам яго дзейнасці ў Быхаве адбыліся першыя выступленні працоў- ных. 17(30).11.1901 зноў арыштаваны і зняволены ў Магілёўскую турму. Вясною 1902 высланы ў Енісенскую губ. на 3 гады. Адбыўшы ссылку, жыў у Харкаве, Варонежы. У газ. «Пскра» (№ 20, 1902) змешчана паведамленне пра ссылку Б. у Пролетарнн» (№ 3, 1905) — некра- лог. М. В. Біч. БАБОЎНЯ, вёска ў Капыльскім р-не Цэнтр сельсавета і саўгаса «Бабоўня» За 15 км ад Капыля, 120 км ад Мінска 25 км ад чыг. ст. Цімкавічы, на скрыжа- ванні аўтадарог Капыль — Узда і Асі- повічы — Баранавічы. 430 жыхароў 145 двароў (1990). Вядома з 17 ст. калі вёсцы нададзены правы мястэчка дазвол на штотыднёвыя кірмашы У 1769—1806 працавала суконная ману- фактура (у 1797 110 чал., усе прыгон- ныя, выпрацавана 4,6 тыс. аршынаў сукна; у 1800 вырабляла сукно, байку, ві- гонь). У 1860-х г. больш за 550 жыха- роў, школа. На пач. 1880-х г. 2 школы 5 крам, валасное праўленне. На пач 20 ст. Б. ў Цялядавіцкай вол. Слуцка га пав., 196 жыхароў, 28 двароў; у су- седнім аднайменным маёнтку — 407 жы- хароў, вінакурны з-д з паравым руха- віком (у 1900 7 рабочых). Сав. ўладг ўстаноўлена ў ліст. 1917. На гэты час у Б 119 жыхароў, 36 двароў; на базе нацыя- налізаванага маёнтка (155 жыхароў) створана гаспадарка для забеспячэнн; Чырв. Арміі. У лют.— снеж. 1918 аку- піравана войскамі кайзераўскай Герма- ніі, у жн. 1919 —ліп. 1920 і ў кастр.— ліст. 1920 — войскамі Польшчы. 3 ся- рэдзіны ліст. 1920, пасля адыходу польскіх войск за дэмаркацыйную лінію Б. знаходзіліся ў нейтральнай зоне; туі існавалі саўгас (26 рабочых), вінзавод школа (25 вучняў). У 1924 у мястэчку Б 191 жыхар, 49 двароў, у пасёлку Б 86 жыхароў, 20 двароў. 3 20.8.1924 вёска цэнтр сельсавета Капыльскага р-нг Слуцкай, з 1927 Мінскай, з 1935 Слуцкай акруг, з 1938 Мінскай вобл. У 1930 па- будаваны млын з лесапільняй (32 ра- бочыя). На пач. 1930-х г. у б. мястэчку створаны калгас «Чырвоны пуцілавец» у пасёлку — калгас «КІМ». У Вял. Айч вайну з 29.6.1941 акупіравана ням.-фаш захопнікамі. Вызвалена 1.7.1944 вонскамі конна-механіз. групы 1-га Бед фронту 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Мінскай абл. Аддзяленні прамкамбіната камбіната бытавога абслугоўвання, па- чатковая школа, дзіцячы сад, бальніца аптэка, магазін, сталовая. аддзяленне сувязі, лясніцтва. Брацкая магіла сав воінаў і партызан, помнік землякам якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
247 БАБРОВІЧЫ Літ.: Городскне поселення Росснйской нм- ерян. Т. 3. Спб., 1863; Нсторнко-статнстн- еское опнсанне девятн уездов Мннской гу- ерннн. Вып. 1. Мн., 1870 (Труды Ммнского убернского статнстнческого комнтета); Во- остн н важнейшне селення Европейской осснн. Вып. 5. Спб., 1886; Спіс прамысло- ых прадпрыемстваў БССР. Вып. 1, 2. Мн., 935; Прамысловасць дарэвалюцыйнай Бе- арусі. Мн., 1988. В. М. Удальцоў. АБРОВА (сапр. Б р о н і н а) Марыя ляксандраўна (1897, в. Локшы Віцеб- кай губ.— 28.4.1920), адзін з кіраўні- оў парт. падполля ў Бабруйску і Баб- уйскім пав. ў гады грамадзянскай вай- ы і ваен. інтэрвенцыі. У пач. 1920 накі- авана ЦК КП(б)ЛіБ у Бабруйск для нацавання камуніст. падполля. Чл. Баб- уйскага падпольнага камітэта П(б)ЛіБ. Стварыла Ясеньскі ра- зны падп- камітэт, які аб’ядноў- іў 15 парт. ячэек у вёсках Багушоўка, аранавічы, Восаў, Вял. Каменка, Кіся- евічы, Саломенка, Старынкі, Пабокаві- ы і інш. Бабруйскага пав. 25.4.1920 ары- ітавана польскімі акупантамі ў час івятовай падп. парт. канферэнцыі, якая ібывалася на яе кватэры. Хворая на яф Б. пасля катаванняў расстраляна ізам з П. П. Фёдаравым. Яе імем у Баб- шску названа вуліца. На брацкай магіле і падпольшчыкаў у 1926 устаноўлена емарыяльная вежа. А. /. Марозава. АБРОВІЧ Ян (Іван) Станіслававіч іарт. псеўд. Б о р с к і Казімір Іванавіч, ы м о н, Казік; 2(15).6.1902, в. Па- іф’янава Вілейскага пав., цяпер Док- ыцкі р-н — 8.1.1943], дзеяч рэв. руху ў іх. Беларусі, публіцыст, 3 1916 веста- і і перапісчык папер у ваенна-да- >жным атрадзе на Вілейшчыне, з 1917 іглядчык Мінскага тэлеграфа на лініі ітамка—Мінск. У 1918—20 вучыўся ў чназіі і на рабфаку ў Вільні. У 1921 інс- :ктар школьнага ўпраўлення ў Мін- у-Мазавецкім (Польшча). Вучыўся ў ражскім ун-це (1922—25), дзе вёў імуніст. прапаганду сярод студэнтаў- іларусаў. Чл. Кампартыі Чэхаславакіі 1923, чл. КПЗБ з 1926. 3 1926 на ірт. рабоце ў Зах. Беларусі. Каапта- іны ў ЦК КПЗБ, яго прадстаўнік >ы ЦК Беларускай сялянска-работніц- й грамады і паліт. рэдактар газет 'РГ «Жыццё беларуса», «Беларуская ва», «Беларуская справа», «Народная рава», «Наша справа» і інш. На з’ездзе (1927) Кампартыі Польшчы ібраны кацд. у чл. ЦК КПП. 23.12.1928 ыштаваны, прыгавораны да 15 гадоў рмы. Пакаранне адбываў у турмах юнкі, Равічы, у Беластоку. 3 вер. 32 у СССР у выніку абмену па- 'вязнямі. Працаваў у Камісіі па вучэнні Зах. Беларусі пры АН !СР. Сааўтар (з Я. Багданскім) ашуры «Аб класавай барацьбе ў За- дняй Беларусі ў часы Беларускай ся- нска-работніцкай грамады» (1932). .10.1933 арыштаваны па справе *Бе- рускага нацыянальнага цэнтра» і .1934 паводле пастановы судовай ка- гіі АДПУ прыгавораны да 10 гадоў яволення. Пакаранне адбываў на Д. ходзе. 14.8.1939 Амурскім абл. судом /джаны яшчэ на 10 гадоў пазбаў- лення волі і накіраваны ў Севера- дзвінскі лагер (Архангельская вобл.), дзе і памёр. Рэабілітаваны па абодвух прыгаворах 16.8.1956. у. I. Адамушка. БАБРОВІЧЫ, паселішчы каменнага веку каля в. Бабровічы Івацэвіцкага р-на на паўн.-ўсх. беразе воз. Бабровіцкае. П а с е л і ш ч а-1 эпохі мезаліту (10— 6-е тысячагоддзі да н. э.). На марэн- ным узгорку востраў даўжынёй каля 200 м, вышынёй 3—4 м над узроўнем вады. Выявіў у 1963 і даследаваў у 1971 У. Ф. Ісаенка, абследавала ў 1989 Н. В. Шаблюк. Знойдзены рэшткі 6 вог- нішчаў, абкладзеных камянямі. Вакол іх сабрана больш за 100 крамянёвых прылад працы свідэрскай культуры і 600 апрацаваных крамянёў (лістападоб- ныя наканечнікі стрэл, свярдзёлкі і сярэ- Знаходкі са стаянкі Бабровічы: наканечнікі стрэл (1—4), скрабкі (5, 10), нож (6), скоблі (7, 11, 12, 14, 15), разцы (8, 9, 16, 18), адшчэп (13), нуклеус (17). дзінныя праколкі, зробленыя з пласцінак, нажы з бакавой рэтушшу і паглыблення- мі, звужаныя на канцы і папярочна рэ- тушаваныя разцы, масіўныя канцавыя скрабкі, скоблі). Трапляюцца таксама тыповыя для макралітычнай культуры грубыя разцы, прылады, якімі секлі, міндалепадобныя сякеры або разакі, вастрыі яніславіцкай культуры. П а с е л і ш ч а-2. На пясчаных патаў- шчэннях берага. Выявіў у 1963 і дасле- даваў у 1971 Ісаенка, даследавалі ў 1989 Н. В. Шаблюк і В. У. Шаблюк. Куль- турны пласт да 0,25 м. Знойдзены каніч- ныя і двухпляцовачныя нуклеусы свідэр-
248 БАБРОЎ скага тыпу, канцавыя скрабкі з высо- кіх пласцінак, вуглавыя і сярэдзінныя разцы (пераважна на краях зламаных пласцінак), скоблі, 4 тронкавыя наканеч- нікі стрэл (3 з іх у абломках) 8—6-га тысячагоддзяў да н. э. Выяўлены таксама фрагменты бытавой керамікі, зя- лёнапаліванай кафлі. шкляны посуд, ме- талічныя вырабы (ключ, долата, скобы, цаікі) 15—18 ст. Літ.: Мсаенко В Ф Неолвт Прнпят- ского Полесья. Мн„ 1976. У. Ф. Ісаенка, Н. В. Шаблюк. БАБРОЎ Іван Іванавіч (5.3.1905, в. Ма- лыгіна Кашынскага р-на Калінін- скай вобл.— 1.11.1943), адзін з кіраўні- коў парт. падполля і партыз. руху на тэр. Брэсцкай вобл ў Вял. Айч. вайну. 3 1930 на парт. рабоце ў Ленінградзе. 3 сак. 1940 заг. прамысл. аддзела, з сак. 1941 сакратар Брэсцкага абкома КП(б)Б. У пач. Айч. вайны ў палітупраў- ленні Зах., потым Цэнтр. франтоў, выкладчык у ваен. школе. 3 жн. 1942 у адазеле кадраў ЦШПР, з ліст. 1942 у рас- параджэнні БШПР. 3 сак. 1943 пам. упаўнаважанага БШПР па Брэсц- кай вобл., з крас. 1943 сакратар Брэсц- кага падпольнага абкома КП(б)Б. ад- начасова чл. штаба і нам. камандзіра Брэсцкага партыз. злучэння. Загінуў у баі з ням.-фаш. захопнікамі каля в. Бя- лавічы Косаўскага (цяпер Івацэвіцка- га) р-на, ратуючы моладзь ад вывазу на катаргу ў Германію. Яго імем названы вуліцы ў Брэсце і в. Бялавічы. БАБРОЎНІКІ, катэгорыя сялян-слуг у ВКЛ. Займаліся паляваннем на баброў, наглядам за бабровымі гонамі і іх ахо- вай. Падпарадкоўваліся баброўнічаму, службоўцу са шляхты. Мелі выязнога каня, паляўнічых сабак і лоўчыя сеткі. Сачылі за выкананнем звы- чаёвых і кадыфікаваных норм паляў- нічага права. Паводле Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 пад пагрозай штрафу ў 12 руб. забаранялася касіць, араць і секчы лазу вакол бабро- вых хатак на адлегласці кінутай палкі. За забойства або крадзеж бабра бра- каньер павінен быў «платнтм... за чор- ного бобра чотырн копы грошей, а за карого — две копе грошей». Б прыцяг- валіся да выканання інш. павіннасцей, у т. л. талок. 3 1551, паводле «Установы аб людзях пахожых», павіннасць лавіць баброў была пашырана і на вольных сялян. За работу Б. мелі плату ў за- лежнасці ад выслугі, месца службы і жыхарства. Атрымлівалі кожнага 5-га бабра або падчарэўе кожнага здабытага звера, або 1—3 грошы. Маглі мець гас- падарку. Зямельны надзел Б. ў 16 ст. быў каля 1 валокі, да сярэдзіны 18 ст. паменшыўся напалову. У сувязі з дра- пежніцкім знішчэннем баброў у 18 ст. Б. зліліся з іншымі катэгорыямі насель- ніцтва. С. Ф. Цярохін БАБРОЎНІЧЫ, службовая асоба ў ВКЛ, якая наглядала за бабровымі ўгоддзямі і паляваннем на баброў. 1. 1. Баброў. МІГІІМ.Ь вовконуы М Баброўскі. Партрэт работы М. Пшыбыль- скага (паводле малюнка К Рыпінскага). 1833 БАБРОЎСКІ Міхаіл Кірылавіч [8(19). 11.1784, ці 1785, в. Вулька Бельскага пав. (цяпер Польшча) — 21.9(3.10).1848], беларускі славіст і арыенталіст. Док- тар тэалогіі (1823). Член Археал. ака- дэміі ў Рыме, парыжскага і лонданскага азіяцкіх навук. т-ваў, Т-ва гісторыі і ста- ражытнасцей расійскіх пры Маскоў- скім ун-це. Праходзіў з даўняга бел. шляхецкага роду, бацька — уніяцкі свя- тар. Вучыўся ў Драгічынскім вучылішчы піяраў, скончыў Беластоцкую гімназію (1806), Гал. духоўную семінарыю пры Віленскім ун-це (1812). 3 1817 канонік брэсцкі. У 1817—22 у замежнай навук. камандзіроўцы ад Віленскага ун-та. У 1822—24, 1826—33 праф. экзегетыкі і герменеўтыкі Віленскага ун-та, у 1824— 26 у ссылцы ў базыльянскім манастыры ў Жыровічах на Слонімшчыне. 3 1833 жыў у мяст. Шарашова Пружанска- га пав., дзе атрымаў прыход. Памёр ад халеры. Юнаком пачаў вывучаць стараж. славянскія рукапісы і старадрукі ў царквах і манастырах Яшчэ гімназістам зацікавіўся архівам і б-кай Супрасльска- га манастыра, дзе ў 1822 адкрыў Супрасльскі рукапіс. Даследаваў гісі рыю славянскага кнігадрукавання, збір матэрыялы пра дзейнасць Ш. Фіе. Ф. Скарыны, 1. Фёдарава, П. Мсціслаўі У час замежнай камандзіроўкі ўдаск нальваў веды ў галіне славянскіх, усхс ніх і стараж. моў, археалогіі, гісторі л-ры, сабраў вялікі навук. матэрыял, в вучыў і апісаў многія славянскія стар жытнасці. Зрабіў навук. апісанне стара кірылаўскіх глагалічных літ. помнік Ватыканскай б-кі (надрукавана яе гг хавальнікам А. Майі ў 1831). Увёў навук. ўжытак шэраг важнейшых помі каў гісторыі і культуры, у т. л. перш) глагалічнуіо друкаваную кнігу «Місал закону Рымскага двара» (Служзбн 1483), што захоўвалася ў Ватыка скай б-цы. Справаздачы. якія дасыл Б. на імя рэктара Віленскага ун- (частка іх захоўваецца ў аддзеле р капісаў Навук. б-кі Вільнюскага ун-т; дазваляюць меркаваць пра яго наву дзейнасць у Аўстрыі, Італіі, Франш на землях зах. і паўд. славян, лужыцк сербаў. Сябраваў з вядомымі славіста Б. Капітарам, I. Добраўскім, В. Га каю і інш. Б. быў першым бел. ск рыназнаўцам. Знаёмства Б. з кніга Скарыны адбылося ў супрасльск кнігазборы. Дасягнуўшы, як і Скарыь найвышэйшых вучоных ступеняў, Б. прі свяціў сябе захаванню, збераганню ст раж. культуры беларусаў і ўсяго сл вянства. Яго працы і дзейнасць — выт кі сусв. славяназнаўства. Як ніхто таго часу, спрыяў узнікненню асобна кірунку ў гуманітарных навуках — бел русазнаўства, абуджэнню сярод еўра навукоўцаў цікаўнасці да гіст. лёсу я роднага народа. Разам з I. Даніловіш быў адным з першых творцаў бел. на адраджэння. Менавіта Б. нанава адкрі для бел. і еўрап. навукі імя і спра Скарыны, звесткі пра якога, збірані на працягу ўсяго жыцця даследчьп увайшлі ў так і не надрукаваную «Гіст рыю славянскіх друкарняў у Літв («Псторню славянскмх кннгопечатен Лнтве»). Пра гэту працу сярод навукс цаў доўгія гады хадзілі легенды, першь у друку яе згадаў польскі бібліёгрг К. Эстрайхер у 1870. Вучоны-патрыі Б. адчуў тое сапраўды нацыянальн; а галоўнае — стратэгічна адпаведн для паспяховага развіцця роднай кул туры, што пакінуў у спадчыну Скар на, які на заранку Адраджэння абвясг старабел. мову і народ цалкам раўв праўнымі сярод інш. еўрап. моў і народ; Б. сабраў багатую бібліятэку, што ста першым спец. зборам помнікаў бел. ст радрукаванай л-ры, асобныя кнігі з я калекцыі зберагаюцца ў сховішчах ВІ' нюса, Масквы, Ленінграда. Пры жыі Б. ўдалося надрукаваць толькі нязна ную частку сваіх прац. Частка рук піснай спадчыны знікла адразу пас яго смерці, частка трапіла да біблі філа В. Транбіцкага, а потым разышла па розных сховішчах, большасць з іх з гінула ў 2-ю сусв. вайну. Ацалелі толі асобныя яго лісты, нататкі і матэрыял прызначаныя іншым асобам, збер гаюцца ў зборах Вільнюса, Кракаі
249 БАБРУЙСК іршавы, Масквы, Санкт-Пецярбурга і ш. Імя Б. нададзена Лабараторыі выву- ння духоўнай культуры Падляшша Іасква). Літ.: Б о б р о в с к м й П. О М. К. Боб- вскмй (1785—1848), учёный славмст-орн- галнст. Спб., 1889; Яго ж. К бногра- ін М. К. Бобровского (славянского фн- лога орненталнста). Спб., 1890; Ф р а н- . в В А. Польское славяноведенне конца /111 н первой четвертм XIX ст. Прага, 06; Станкевіч А. Магнушзўскі; Паў- ж Багрым; Баброўскі: (Да вытокаў бела- скага адраджэння). Вільня, 1937; Л а- і нце в Ю. А. Мздання Францнска Ско- ны н другнх славянскнх первопечатннков бнблмотеке Супрасльского монастыря // лорусскнй просветмтель Францмск Скорн- н начало кннгопечатання в Белорусснн Лнтве. М„, 1979; Я г о ж. Мнханл Боб- вскнй — первый нсследователь болгарско- «Абагара» 1651 г. // Русско-болгарскне яэн в областм кннжного дела. М., 1981; г о ж. Первая кннга, напечатанная глаго- цей. н ее нсследователь Мнханл Бобров- нй: (К 500-летню начала кннгопечата- я глаголмческнм шрнфтом) // Сов. авяноведенме. 1983. № 4; У л а шнк Н. Н. іеденне в мзученне белорусско-лнтовского топнсання. М., 1985. С. 38, 40—44; абынцаў Ю. А. Пачатае Скарынам. н., 1990. Ю А. Лабынцаў. ЧБРОЎСКІ Павел Восіпавіч [21.3(2.4). 32, б. маёнтак Вака каля Вільні — 16).2.1905[, гісторык і этнограф. Па- тковую адукацыю атрымаў пад кіраў- цтвамсвайго дзядзькі М. К. Баброўска- . Вучыўся ў Пружанскім дааранскім чылішчы і Полацкім кадэцкім корпусе 844—49). Скончыў Дваранскі полк Санстанцінаўскае ваен. вучылішча, 151), Мікалаеўскую акадэмію Ген. таба (1857). У 1853—54 удзельнічаў у ійне з Турцыяй, у 1860—75 на штабных ісадах, у 1875—97 нач. Ваенна-юрыд. іадэмн; генерал ад інфантэрыі. 3 1859 раваў групай афіцэраў Ген. штаба, якая ідрыхтавала і выдала «Матэрыялы для аграфп і статыстыкі Расіі, сабраныя [эіцэрамі Генеральнага штаба. Гродзен- іая губерня» (ч. 1—2 і дадаткі ў 2 т., І63). У працы пададзены звесткі па іспадарцы, этнаграфіі, асвеце, пра гара- >і і найб. значныя мястэчкі губерні. агаты гісторыка-этнаграфічны і геагра- ічны матэрыял з'яўляецца важнай кры- цай па гісторыі Беларусі. Вывучаў сторыю летапісаў («Лёс Супрасльскага /капісу...», 1887; «Яшчэ нататка пра Су- эасльскі рукапіс», 1888), уніяцкай царк- я («Руская грэка-уніяцкая царква ў араванне імператара Аляксандра 1», 890), жыццё і навук. дзейнасць I. К. Баброўскага. Тв.: Мсторнко-статвстнческвй очерк горо- а Гродны // Памятная кннжка Гроднен- кой губернвн на 1860 год. Гродно, 1860; аконы двнження народонаселення Грод- енской губерннн в 15-летннй пернод // 'амсама; Несколько слов о Зельвенской рмарке // Внленскнй вестн. 1860. М° 85, 6; Нсторнческая монографня города Грод- о // Вестн. Западной Россвн, 1866. Т. 3, 1° 7; Г. Слоннм н прнмечательные места лоннмского уезда // Там жа. 1866 Т. 4, к» 12; Упраздненне Супрасльской греко-унн- тской епархнн н восстановленне Внленской інтрополнчьен епархнн. Внльна. 1890 Літ.: ВенгеровС. А. Крнтнко-бногра- інческнй словарь русскнх пнсателей н учё- Герб Бабруйска. 1796. ных... Т. 4. Спб., 1895; Бандарчык В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964. В. Ф. Шалькевіч. БАБРУЙСК, горад абл. падпарадкаван- ня, цэнтр Бабруйскага раёна, порт на р. Бярэзіна. Вузел чыгунак на Асіповічы, Жлобін, Акцябрскі і аўтадарог на Мінск, Гомель. Магілёў, Калінкавічы, Рагачоў, Слуцк. За 110 км ад Магілёва. Нас. 232 тыс. чал. (1990). Тэр. горада заселена чалавекам не паз- ней бронзавага веку (канец 3-га — 2-е тысячагоддзе да н. э.), пра што сведчаць знойдзеныя тут свідраваная сякера з акруглым абухом, сякера-клін, каменная матыка трапецападобнай формы і камен- ная ступа ўсечана-канічнай формы. На рубяжы нашай эры ўжо дзейнічаў водны шлях па Бярэзіне, тутэйшае насельніцт- ва падтрымлівала гандлёвыя сувязі з мнопмі краінамі, у т. л. з далёкім Ры- мам (у раёне Фарштата ў 1981 зной- дзена рымская шкляная ромбападобная сіняя пацерка). У 6—7 і 11 —13 ст. пры ўпадзенні р. Бабруйкі ў Бярэзіну існа- вала паселішча дрыгавічоў, жыхары яко- га займаліся земляробствам, рыбнай лоўляй і бабровым промыслам. Паводле старадаўняй славянскай традыцыі пасе- лішча названа па меншай рэчцы, што ўпадала ў большую. У 12—13 ст. Б., ве- рагодна, уваходзіў у склад Мінскага княства. Размяшчэнне горада на важнай воднай артэрыі — гандлёвым шляху ад- крывала дарогу на Пд у Кіеў і на Пн (праз сістэму волакаў і азёр) у Зах. Дзвіну і Балтыйскае мора. Тут жа, каля гарадзішча, дзейнічаў паром цераз Бя- рэзіну, які кантраляваў сухапутны ганд- лёвы шлях на Мінск і Вільню. Паслугі заезджым купцам, спагнанне з іх па- датку за пераправу на пароме («мыта паромнага») прыносіла гораду значны прыбытак. Першае пісьмовае ўпамінанне пра Б. (летапісны Бобровск, Бобруеск, Бобрусек) адносіцца да 1387. На мяжы 1330—40-х г. Б. з ваколіцамі тра- піў ва ўладанне вял. князя ВКЛ Альгерда і яго брата Кейстута. Паводле дамоў- ленасці паміж братамі, Б. і воласць, а таксама падаткі з іх дзяліліся на 2 часткі — «Внленскую н Троцкую поло- вмцы», якія знаходзіліся ў судова-адм. залежнасці адпаведна ад Віленскага і Трокскага ключоў (ведамстваў, што збі- ралі і захоўвалі мядовую даніну). Гэ- тымі палавінамі кіравалі 2 велікакняжац- кія намеснікі і 2 старцы (выбраныя асо- бы мясц. самакіравання). Такі парадак пацверджаны дагаворам 1387 паміж кня- зямі Ягайлам і Скіргайлам і дзейнічаў да 2-й пал. 16 ст. У 1502—03 горад спус- ташалі крымскія татары, у 1506 яго неад- наразова асаджаў мяцежны князь М. Глінскі. У 1540 Б. упершыню пазна- чаны на геагр. карце Еўропы, выдадзе- най у Базелі. У канцы 1550 — пач. 60-х г. спец. камісія ВКЛ, створаная для межа- вання зямель, перамерала ворныя землі горада і раздала іх «на чынш» (у арэн- ду) і на розныя замкавыя службы — пушкарскую, «служковскую» і інш. 3 1565 Б. у Рэчыцкім пав., цэнтр ста- роства; уладанне вял князя, потым Ра- дзівілаў, Гаштольдаў, Трызнаў. Горад меў магдэбургскае права. У 16—17 ст. Б. разросся і разбагацеў ад прыёму купцоў і збору падаткаў на сваім мытным прыка- морку (таможні). Паводле інвентара 1620 у горадзе 15 вуліц, 2 завулкі, 409 двароў, 75 крам, млын, царква, кас- цёл. Пра шырокія гандлёвыя сувязі Б. сведчаць знойдзеныя тут у 1854 і 1910 манетныя скарбы 2-й чвэрці 17 ст., якія складаліся з манет Расіі, Іспанскіх Ні- дэрландаў і інш. краін. ІДэнтрам абароны сярэдневяковага Б. ў 14—18 ст. быў Бабруйскі замак. Увесь горад быў абне- сены драўляна-землянымі ўмацаваннямі (агульная даўжыня больш за 3 км) у выглядзе абарончага вала, драўляных сцен, паркана і каля 10 вежаў. Уезд і выезд з горада ажыццяўляўся праз 4 брамы: Падольную (вяла да паромнай пераправы на Бярэзіне і далей у Ма- гілёў), Свіслацкую (у Свіслач), Кіся- лёўскую (у паўд.-зах. частцы Бабруйска) і Прудовую (адкрывала дарогу цераз плаціну на Бабруйцы да зарэчных гарад- скіх валок з агародамі, сенажацямі і садамі) (гл. Бабруйскія гарадскія ўмаца- ванні). Гараджане разам з выбранымі ад воласці сялянамі неслі ў брамах начную варту ад «свавольных людзей». у 17— 18 ст. ў горадзе існавала Бабруйская езуіцкая рэзідэнцыя. У студэ. 1649 Б. значна пацярпеў у час яго аблогі і штур- му войскам гетмана Я. Радзівіла, які выбіваў з горада казакоў-паўстанцаў на чале з Паддубным і гараджан, што да- лучыліся да паўстанцаў (гл. Бабруйска абарона 1649). У 1655 казакі наказнога гетмана I. Залатарэнкі захапілі Б. і «... без остатку спалнлн, чтоб впредь не было прнчом держатмся врагом н недру- гом... царского велнчества». У 1665 го- рад зноў штурмавалі ўкр. казакі, замак і гар. ўмацаванні былі разбураны, але хутка адбудаваны. Разбурэнні, прычыне- ныя Б. ў гады руска-польскай (сярэдзіна 17 ст.) і Паўночнай (1700—21) войн, прывялі горад і акругу ў заняпад. У 18 ст. Б. ператварыўся ў невялікае мястэчка.
250 БАБРУЙСК 3 1793 Б. у складзе Рас. імперыі, з 1795 цэнтр Бабруйскага павета. У 1796 яму нададзены герб — у сярэбра- ным полі карабельная мачта і 2 пера- крыжаваныя бервяны. У 1800 складзены першы праектны план Б., паводле якога горад забудоўваўся да 1810. Далейшае яго развіццё звязана з будаўніцтвам на месцы замка Бабруяскац крэпасці, якая адыграла важную ролю ў Айч. вайну 1812. Гарнізон крэпасці вытрымаў 4-ме- сячную асаду (гл. Бабруйская абаро- на 1812}. 3 Б. звязаны падзеі дзекабрысц- кага руху. Тут распрацаваны Бабруйскі план дзекабрыстаў 1823, што праду- гледжваў арышт цара і яго світы ў час агляду войск у крэпасці. У лют. 1826 прапаршчык С. 1 Трусаў спрабаваў узняць паўстанне раскватараванага тут Палтаўскага палка. У крэпасці адбывалі пакаранне дзекабрысты М. А. Бадзіска, 1. Р. Бурцоў, В. С. Нораў, Трусаў I інш. У 1829 у Б. 6,8 тыс. жыхароў, 601 дом. Развіццю горада садзейнічала пракладка шашы Масква — Варшава (1848) і Лібава-Роменскай чыгун- кі (1873). Дзякуючы ім, а таксама вод- наму шляху па Бярэзіне, хутка разві- валіся гандаль, дрэваапрацоўчыя і іншыя рамёствы і промыслы. У сярэдзіне 19 ст. ў Б. каля 19 тыс. жыхароў, больш за 1300 дамоў (у т. л. 1278 драўляных, 23 мураваныя), 4 заводы (40 рабочых), 173 рамесныя майстэрні (больш за 300 рамеснікаў), 193 крамы, 4 царквы, 3 па- чатковыя школы. Паводле перапісу 1897 у горадзе 34,3 тыс. жыхароў (з іх 59,4 % непісьменных); у 1904 37,5 тыс. жыхароў, 52 вуліцы і завулкі агульнай працягласцю каля 46 вёрст (з іх 6 вёрст брукаваных), адна плошча, 3050 пабу- доў (сярод іх 172 мураваныя, 2878 драў- ляных), 19 фабрык і эаводаў (582 ра- бочыя), 191 рамесная майстэрня (1077 рамеснікаў), 2 банкі, 13 пачатковых школ (1755 вучняў, 38 настаўнікаў), гімназія (236 вучняў, 14 настаўнікаў), 2 бальніцы (70 ложкаў), 5 аптэк, 8 ап- тэчных магазінаў, 15 урачоў, 8 акушэ- рак, 7 фельчараў, 2 ветэрынары, 3 дру- карні, літаграфія, 7 фатаграфім, бібліятэ- ка-чытальня, гасцініца, 19 корчмаў. Га- лоўнае месца ў прамысловасці займалі дрэваапрацоўчая, цагельная (гл. Баб- руйскія цагельныя мануфактуры), віна- курная, тытунёвая, маслабойная, мука- мольная, крупадзёрная, чыгуналіцейная галіны; развіты керамічныя, ткацкія про- мыслы, гандаль. Жыхары Б. прымалі ўдзел у рэв. руху. Важную ролю ў росце паліт. свядомасці рабочых адыгрывала марксісцкая л-ра. У 1898 у Б. надрукаваны маніфест I з’езда РСДРП. Тут дзейнічалі Бабруйскі сацыял-дэмакратычны камітэт Бунда, група прыхільнікаў ленінскай «Пскры», з 1904 — Бабруйская арганізацыя РСДРП 3 ліст. 1905 да кастр 1906 вяла работу ваенна-рэв. арг-цыя РСДРП. У час рэвалюцыі 1905—07 бабруйчане План Бабр йска. Каля 1800 ЦДГА Бела- русі ў Мінску. ўдзельнічалі ў студзеньскай стачцы пра- тэсту супраць расстрзлу царызмам ра- бочых Пецярбурга, у Кастрычніцкай Усерасійскай паліт. стачцы 1905, сне- жаньскіх выступленнях 1905 (гл. Баб- руцскія выступленні працоўных 1905); тут адбыліся Бабруйскія выступленні салдат 1905, 1907. У дарэвалюцыйным Б. выходзілі газеты »Бобруйскае отклыкы» (1911 —12), гБобруйская жязнь» (1913—і4)т «Последнме новостн» (1914), «Бобруйскмй курьер» (1914—16). У 1913 у Б. 41,3 тыс. жыхароў, на пач. 1914 27 прамысл. прадпрыемстваў (720 рабо- чых). 3 1916 дзейнічала Бабруйская жа- ночая настаўніцкая семінарыя. 23.8.1915 адбылося антываеннае выступленне сал дат гарнізона. У ліст. 1917 устаноўлена сав. ўлада 20.1.1918 горад заняты польскім корпу сам Доўбар-Мусніцкага, з 23.5 д. 28.11.1918 акупіраваны войскамі кайзе раўскай Германіі, з 29.8.1919 ді 10.7.1920 — бурж. Польшчы. У гады гра мадз. вайны і замежнай інтэрвенцыі і Б. і павеце дзейнічала Бабруйскае ка муністычнае падполле, у маі — ліст 1918 — Бабруйскі падпольны раённь камітэт РКП(б), у жн. 1919 —лш 1920 — Бабруйскі падп. камітэі КП(б)ЛіБ. Са снеж. 1917 працавала Беларускае культурна-асветнае тавары- ства, у 1918—19 выдавалася газ. «Пзвес- тня Бобруйского революцнонного ко- ммтета». У 1921 у Б. дзейнічала павято- вае аддзяленне дзярж. выдавецтва БССР У 1924 створаны Бабруйскі краязнаўчы музеч. У 1920-я г. ў Б. існавала філія літ. аб’яднання «Маладняк», выдаваліся альманах «Уздым», «Бюллетень», газ. ♦Пролетарская пнла», часопісы «Просве- іценне н труд», «Наш дневннк». У 1923 было 36,7 тыс. жыхароў. 3 1924 Б.— цэнтр 1-га Бабруйскага і 2-га Бабруйскага, з 1927 Бабруйскага раёнаў, у 1924—30 адначасова цэнтр Бабруйскай акругі. 3 1919 выходзіла газ. «Камуніст» (да 1931 з літ. дадаткамі «Вясна» і «Ударнік»). Выдаваліся газеты «Чырвоны друкар» (1934—35), «Рабочы кааператар» (1931), «Сацыялістычным шляхам» (1931), «За ўдарныя тэмпы» (1932—41), «Сацыялістычны лес і сплаў» (1934—41), «Стаханавец» (1936—41). 3 1938 Б. у Магі- лёўскай вобл., горад абл. падпарадкаван- ня. За перадваенныя гады ён стаў адным з буйных прамысл. і культ. цэнтраў БССР. У 1939 у горадзе 84,1 тыс. жы- хароў, у 1940 больш за 100 прамысл. прадпрыемстваў (каля 10 тыс. рабочых), 30 школ (больш за 13 тыс. вучняў, 527 настаўнікаў), 38 дзіцячых дашколь- ных устаноў, 17 клубаў, 2 кінатэатры, 13 бібліятэк, 3 бальніцы (825 ложкаў) і 19 інш. мед. устаноў. Тут дзейнічалі ў 1932—35 Дзярж. рус. драм. тэатр БССР, у 1935—38 Тэатр рабочай мола- дзі, у 1938 —41 калгасна-саўгасны тэатр, у 1941 абласны рус. драм. тэатр. У Вял. Айч. вайну з 28.6.1941 да 29.6. 1944 Б. акупіраваны ням.-фаш. захоп- нікамі. Летам 1941 фашысты стварылі тут 4 лагеры смерці з 8 аддзяленнямі і філіяламі. У горадзе і наваколлі акупан- ты загубілі каля 100 тыс. сав. грама- дзян. Супраць захопнікаў дзейнічала Бабруйскае патрыятычнае падпол- ле, якое ўзначальвалі Бабруйскі падпольны міжраыком КП(б)Б (жн.— ліст. 1942) і Бабруйскі падпольны між- рааком ЛКСМБ (жн. 1942 — чэрв 1943), райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ, гарком ЛКСМБ. Выдавалася газ. «Боб- руйскнй партнзан» — орган падп. райко- ма КП(б)Б. 29.6.1944 горад вызвалены войскамі 1-га Бел. фронту (камандуючы ген. арміі_ К. К. Ракасоўскі) у ходзе Бабруйскай аперацыі 1944 20 вайск. час- цям і падраздзяленням, што вызначы- ліся ў баях за горад, прысвоена гана-
ровае найменне «Бабруйскіх». Матэ- рыяльныя страты горада за гады вайны 471 720 тыс. руб. У 1944 у Б. 28 тыс. жыхароў. У 1944—54 горад — цэнтр Бабруйскай вобласці, з 1954 у Магілёў- скай вобл. Выдаваліся газеты: «Савецкая Радзіма» (1944—54), «Ленінскі шлях» (1945—56), «Рабочы» (1957—75). У па- сляваен. гады тэр. горада расшырана за кошт далучэння нас. пунктаў Крывы Крук, Дзеднава, Новы Свет, Цітаўка, Лагерная, Слабада, Бярэзінскі фарштат і інш. Паводле перапісу 1959 каля 97,5 тыс. жыхароў. У шматгаліновай структуры індустрыі горада гал. месца займае хім. прамысловасцы вытв. аб'яд- нанні «Бабруйскшына», «Беларусьгума- гэхніка», «Бабруйскгідролізпрам». Дзей- нічае самае буйное ў рэспубліцы вытв. дрэваапрацоўчае аб'яднанне. Развіта ма- шынабудаванне і металаапрацоўка: вытв. аб’яднанне «Бабруйскфермаш», Бабруй- скі машынабудаўнічы завод, з-ды судна- рамонтны, трактарных дэталяў і агрэга- таў (у вытв. аб’яднанні «Мінскі трак- тарны завод»), вагавымяральных пры- лад, доследна-механічны (у вытв. аб'- яднанні «Аўтатранстэхніка»), аўтатрак- тарных дэталяў. Прадпрыемтвы лёг- кай і харчовай прамысловасці: вытв. аб'яднанне мастацкіх вырабаў, кам- бінаты па апрацоўцы другаснай сыра- віны і гарбарны, швейная, валюшна- лямцавая, трыкатажная, абутковая, люстраная, футравая і інш. ф-кі, мяса-, хлебакамбінаты. малочны, маслабойны і кансервавы заводы, кандытарская ф-ка «Чырвоны харчавік» і інш. Развіта індустыя буд. матэрыялаў (з ды буйна- панельнага домабудавання, зборнага жа- лезабетону, камбінат будаўнічых матэ- рыялаў). Дзейнічае ТЭЦ. У Б. 5 ся- рэдніх спец. навуч. устаноў (аўтатранс- партны, лесатэхнічны, механіка-тэхнала- гічны, с.-г. тэхнікумы, мед. вучылішча), 8 ПТВ, бухгалтарская школа, 40 агуль- наадукацыйных, 3 дзіцячыя муз. і мас- тацкая, 3 дзіцяча-юнацкія спарт. школы, 80 дашкольных дзіцячых устаноў. У па- сляваенны час працавалі тэатры: аблас- ны рускі драматычны (1944—47), бел. калгасна-саўгасны вандроўны (1956— 62), Магілёўскі абласны муз. камедыі (1965—70). 3 1970 дзейнічае Магі- лёўскі абл. тэатр драмы і камедыі імя В. 1. Дуніна-Марцінкевіча (пісьменнік нарадзіўся пад Б. і вучыўся тут у шко- ле). У горадзе 5 кінатэатраў, 17 стацыя- нарных кінаўстановак, 20 клубных уста- ноў, 4 масавыя б-кі, 3 стадыёны, му- зей краязнаўчы і нар. творчасці, Бабруй- скі філіял Дзярж. архіва Магілёўскай вобл., выставачная зала, 3 бальніцы, 4 дыспансеры, радзільны дом, 11 палі- клінік, Дом сан. асветы, 3 Дамы піяне- раў і школьнікаў, станцыі юных тэхні- каў і юных натуралістаў, 2 паркі куль- туры і адпачынку, Дом фізкультуры і спорту. Выдаюцца грамадска-палітыч- ныя газеты «Бабруйскае жыццё» і «Трыбуна працы». Помнікі архі- тэктуры Бабруйская крэпасць і гасцініца «Бабруйск», помнікі У. I. Леніну, С. М. Халтурыну, воінам 1-га Бел. фрон- ту — вызваліцелям Б. ад ням.-фаш. за- хопнікаў, у гонар вайск. часцей, што вызначыліся пры вызваленні горада ад гітлераўцаў, В. 3. Харужай. Брацкія ма- гілы: падпольшчыкаў грамадзянскай вайны і ваен. інтэрвенцыі, Вял. Айч. вайны, сав. воінаў і партызан, магіла ген.-маёра Б. С. Бахарава. Б.— радзіма Герояў Сав. Саюза С. А. Гарэліка, У. I. Ермака, М. П. Меб- ша, С. 1. Сікорскага, Харужай; бел. пісьменнікаў Б. М. Мікуліча і Ю. Г. Рудзько: кампазітара У. У. Алоўнікава, спевакоў 1. М. Балоціна, В. I. Глушко- ва, піяніста С. Л. Талкачова, філосафа, акадэміка АН БССР С. Я. Вальфсона, інш. дзеячаў навукі і культуры. Літ.: Россяя: Полное геогр. опнсанне на- шего Отечества. Т. 9. Спб., 1905; Города Рос- снн в 1904 году. Спб., 1906; Бобруйск: Нст,- экон. очерк. 2 нзд. Мн., 1970; Снмончнк Ф. В. В огне трёх революцнй: Воспомннання старого коммуннста. Мн., 1964; Збор помні- каў гісторыі і культуры Беларусі: Магілёў- ская вобл. Мн., 1986. А. /. Валахановіч, Г. /. Цулеба, М. А. Ткачоў. БАБРЎЙСКА АБАРОНА 1649, абарона Бабруйска казакамі і гараджанамі ад войск феадалаў у час антыфеадальнай вайны 1648—51. У кастр. 1648 жыха- ры Бабруйска паўсталі і разам з казац- кім загонам (атрадам) Паддубскага пе- рабілі заможную шляхту, утапілі ў Бя- рэзіне гарадскога старасту. Каля сцен горада быў разбіты атрад літ. харун- жага Паца, пасланы на задушэнне паў- стання. У пач. студз. 1649 да Бабруйска падышлі 1,5 тыс. наёмнікаў і шляхты на чале з польным пісарам ВКЛ У. Ва- ловічам. 4 тыдні паўстанцы паспяхова адбівалі атакі шляхецкіх войск. На да- памогу Валовічу да Бабруйска падышоў атрад польнага гетмана ВКЛ Я. Радзі- віла. Паўстанцы адхілілі яго прапанову пра капітуляцыю. Радзівіл не адважыўся пачаць штурм сааімі сіламі і папрасіў дапамогі ў караля. Сваё войска ён раз- мясціў за Бярэзінай. Скарыстаўшы роз- нагалоссі сярод паўстанцаў, ён схіліў на свой бок багатых мяшчан, гандля- роў, рамеснікаў, духавенства. Ноччу 21.2.1649 здраднікі адчынілі гар. вароты і з сем’ямі па\інулі горад. Войска Радзіві- ла ўварвалася ў горад і ўчыніла крывавую Бабруйск у 2-й палове 19 ст. БАБРУЙСКАЕ расправу. Паддубскі з невялікай групай казакоў зачыніўся ў драўлянай вежы і доўга адбіваўся, але быў схоплены і па- саджаны на кол. За час баёў было забіта некалькі тысяч гараджан і казакоў. Ра- дзівіл не меў літасці нават да здрад- нікаў: «...да н меіцан де всех, которые город ему отворнлн, мучнл нз жнво- тов н рукн отсек у 800 человек, постннал 150 чел., на паля возбнял большн 100 ч.» (Акты, относяшнеся к нсторнн Южной н Западной Росснн. Спб., 1861. Т. 3. С. 298). Літ.: Абэцздарскі Л. С. Барацьба ўкраінскага і беларускага народаў за ўз'яд- нанне з Расіяй у сярэдзіне XVII века. М , 1954. БАБРУЙСКАЕ ПАТРЫЯТЬІЧНАЕ ПАДПОЛЛЕ ў Вялікую Айчын- ную вайну. Дзейнічала з ліп. 1941 да чэра. 1944 у Бабруйску і Бабруй- скім р-не пад кіраўніцтвам Магі- лёўскага падпольнага абкома КП(б)Б, Бабруйскага падпольнага міжрай- кома КП(б)Б, Бабруйскага падп. РК КП(б)Б. Барацьбой моладзі кіравалі ад- паведныя падпольныя камсамольскія ор- ганы. Падполле налічвала 29 груп, больш за 500 чал. Групы ўзначальвалі: М. Р. Баг- лай, П. С. Вашукевіч, А. К. Калеснікаў і Я. 1. Савацееў, В. С. Калеснікаў, Д. М. Лемяшонак, П. Ф. Маслёнак і В. I. Бутараў, П. М. Сцяржанаў, 1. В. Сто- маў (з крас. 1942 Я. Е. Царык) і С. Г. Акуліч, А. В. Фальковіч і інш. У арга- нізацыі падполля ўдзельнічалі і былыя ваеннаслужачыя: групы С. 3. Крамнёва, В. I. Лівенцава, К. Н. Сумбаева, I. А. Хімічова, К. М. Якаўлева. У вер. 1941 адбылася першая нарада прадстаўнікоў падп. груп горада, на якой з мэтай каардынацыі іх дзейнасці выбрана апера- тыўная група ў складзе Лівенцава (кіраў- нік), Н. А. Боўкуна, В. М. Васільева, Крамнёва, Г. М. Кустова, Дз. А. Ляпёш- кіна, Маслёнка. Створаны камітэт КП(б)Б, у які ўвайшлі: Лемяшонак (сакратар), Г. С. Бекіш, А. I. Чарноў. Да
252 БАБРУЙСКАЕ кастр. 1941 камітэт ахапіў сваім уплывам шматлікія гарадскія і сельскія гру- пы. Падпольшчыкі дзеннічалі на ст. Мошны, у раб. пас. Глуша, вёсках Брожа, Варатынь, Васілеўка, Каралёва Слабада, Гарбац вічы і Осава, Казакова, Фартуны і Кругланіва, Цялуша, Чыкілі, Шчаткава і Панюшкавічы і інш. Члены групы Маслёнка і Бутарава, што дзейні- чала на лесакамбінаце, прымалі парадыё- прыёмніку і распаўсюджвалі зводкі Саў- інфармбюро, выводзілі са строю абсталя- ванне на камбінаце, хлебазаводзе, элект- растанцыі. Група Лівенцава вяла паліт. работу, здабывала і вырабляла бланкі дакументаў (за жн.— снеж. 1941 вырабі- ла больш за 200 пашпартоў), пячаткі, мела радыёпрыёмнік, фоталабараторыю. Група Стомава і Акуліча, якая дзенні- чала ў раёне Бярэзінскага фарштата, учыняла дыверсіі на суднарамонтным і шпаларэзным з-дах, вяла прапаганду ў варожых фарміраваннях, перадавала партызанам звесткі пра аэрадром ворага і яго гарнізон у Бабруйску, арганізоў- вала ўцёкі ваеннапалонных з лагера смерці. Група Крамнёва ўчыняла дывер- сіі ў казармах акупантаў, на радыёза- водзе, выводзіла са строю сістэму вода- забеспячэння. Група Вашукевіча вяла прапаганду ў варожых фарміраваннях, летам 1943 адно з іх пераправіла ў партыз. атрад. Група А. К. Калеснікава і Я. I. Савацеева, што дзейнічала на біржы працы, уладкоўвала падполынчыкаў ва ўстановы акупантаў, ратавала насельніц- тва ад вывазу ў Германію, забяспечвала падпольшчыкаў неабходнымі дакумен- тамі. Працуючы ў ням. друкарні, Сцяр- жанаў і В. Г. Цегуноў друкавалі лістоў- кі, бланкі прапускоў, прадуктовыя карткі. Пазней яны вынеслі шрыфт, вярстатку, паперу і іншае абсталяванне, якое ў студз. 1942 было дастаўлена ў лес, дзе быў наладжаны выпуск лістовак і адозваў для насельніцтва (надрукавана 55 лісто- вак тыражом 25,5 тыс. экз.), з ліст. 1942 там друкавалася падп. газ. «Бобруй- скмй партнзан». Група Баглая за першыя 5 месяцаў акупацыі вывела са строю 11 электраматораў, шмат дэфіцытных прыбораў. Падпольшчыкі в. Брожа (кі- раўнік В. Н. Шчэрбіч) у час рамонту ваен. тэхнікі ворага ў студз. 1942 сапсавалі абсталяванне майстэрні. Пад- полыпчыкі раб. пас. Глуша (кіраўнік I. Р. Гарнастан) вызвалілі з лагера смерці ваеннапалонных, захапілі зброю, боепрыпасы, міны, рацыю, здабывалі і перадавалі партызанам медыкаменты, прадукты, двойчы выводзілі са строю шклозавод «Камінтэрн». Падпольшчыкі в. Осава (кіраўнік Лемяшонак), вёсак Цялуша (кіраўнік А. В. Руднеў), вёсак Шчаткава і Панюшкавічы (кіраў- нік А. А. Маеўскі) вялі паліт. работу сярод насельніцтва, распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, лістоўкі, пе- рапраўлялі партызанам папауненне, а таксама ўзрыўчатку, прадукты, выво- дзілі са строю кабель сувязі ўздоўж Да арт. Бабруйскае патрыятычнае пад- полле. Помнік на брацкай магіле подполь- шчыкаў у Бабруйску. шашы Бабруйск — Жлобін, распрапа- гандавалі 70 салдат з варожага фармі- равання, якія ў 1943 са зброяй перайшлі да партызан. Група в. Казакова (кіраў- нік А. I. Калпакоў) накіравала да парты- зан больш за 200 чал., перадавалі ім зброю, боепрыпасы, медыкаменты. Кал- пакоў з жонкан і дзецьмі восенню 1941 вынес са склада вайск. часці праціў- ніка і перадаў партызанам 35 вінтовак, 2 аўтаматы, некалькі скрынак патронаў. У снеж. 1941 фашыстам удалося рас- крыць і разграміць некалькі падп. груп. У студз. 1942 пад пагрозай правалу частка падпольшчыкаў пайшла да парты- зан, у т. л. члены к-та. Больш за 150 падпольшчыкаў у снеж. 1941 — студз. 1942 стварылі 752-і партыз. атрад, на базе якога сфарміравана І-я Бабрунская партызанская брыгада. Кіраўніцтва падп. барацьбой у горадзе ўзначаліў Бабруйскі камітэт партыз. руху (Лемяшонак, Г. Н. Акуліч, Бутараў, А. В. Кодач, М. I. Се- місалаў). Некаторыя падп. групы былі звязаны непасрэдна са штабамі часцей Чырв. Арміі. Група Д. X. Маркава рэгулярна забяспечвала камандаванне Чырв. Арміі звесткамі пра дыслакацыю, узбраенне, колькасць часцей праціўніка, члены гэтай групы ўзарвалі ням. палявую радыёстанцыю, паравы кацёл на гідроліз- ным з-дзе, вывелі са строю 2 электра- маторы, знішчылі склад з бензінам на лесакамбінаце і некалькі аўтамашын. Баявая дзейнасць падполля асабліва ўзмацнілася з 2-й пал. 1943, калі сав. войскі разгарнулі наступленне на тэр. Беларусі. Летам 1943 у Бабруйску ство- раны новыя падп. арг-цыі на чыг. вузле, электра- і тэлефоннай станцыях. Члены разведвальна-дыверсійнай групы X. С. Прыбыля восенню 1943 узарвалі вайск. эшалон з жывой сілай і ваен. маёмасцю, цэментны з-д, падпалілі ка- зармы, ліквідавалі 2 варожыя аўта- машыны. У 1943—44 на тэр. р-на паспя- хова дзейнічала разведвальна-дыверсій- ная група I. М. Стэльмаха і I. А. Лебе- дзева. 223 падпольшчыкі ўзнагароджаны ордэ- намі і медалямі, В. I. Лівенцаву і У. А. Парах- невічу прысвоена званне Героя Сав. Саюза. У Бабруйску ўстаноўлены: помнік на брац- кай магіле падпольшчыкаў і партызан, мема- рыяльныя дошкі; у в. Брожа, Глуша, Осава, Цялуша — мемарыяльныя дошкі, у в. Шчат- кава — мемарыяльная пліта. Літ.: Всенародная борьба в Белорусснн протнв немецко-фашнстскнх захватчнков в годы Велнкой Отечественной войны. Т. 1—3. Мн., 1983—85; Подвнгн нх бессмертны. Мн., 1978. А. Б Рогаў. БАБРЎЙСКАЕ СТАРОСТВА, гл. ў арт. Бабруйская воласць. БАБРЎЙСКАЯ АБАРОНА 1812, дзеянні рускіх войск па абароне і прыкрыцці Бабруйскай крэпасці ў час Айчыннай вайны 1812. Крэпасць была важным апорным пунктам рус. арміі на шляху паўд. стратэгічнага фланга напалеонаў- скага войска. Да лета 1812 крэпасць уключала галоўнае 5-бастыённае ўмаца- ванне на правым беразе р. Бярэзіны. незакончаныя перадавое (з Пд) і перад- маставое (на левым беразе) умацаванні. Узбраенне — 330 гармат; гарнізон — дывізія рэзерву з запасных батальёнаў 24-й і 27-й пях. дывізій, каля 5 тыс. чал.; часовы ваен. губернатар Г. А. Іг- нацьеў, камецдант падпалк. А. Ф. Берг. Падтрымку крэпасці павінен быў ажыц- цяўляць 2-гі корпус рэзерву Ф. Ф. Эртэ- ля, што размяшчаўся ў раёне Мазыра. У пачатку вайны Бабруйская крэпасць адыграла значную ролю ў забеспячэнні адступлення 2-й Зах. Арміі П. I. Баг- раціена. Захоп франц. войскамі 26 чэрв. (8 ліп.) Мінска, 28 чэрв. (10 ліп.) Ігумена і выхад іх перадавых раз’ездаў да мяст. Свіслач паставілі 2-ю армію, якая накіроўвалася ў гэты час ад Нясвіжа да Слуцка, пад пагрозу быць адрэзанай ад Бабруйскай крэпасці і перапраў цераз Бярэзіну. Толькі паспя- ховы бой рус. ар’ергарда 2(14) ліп. пры Раманаве, а таксама рашэнне Напалеона накіраваць асн. сілы свайго правага крыла непасрэдна да Оршы і Магілёва дазволілі Баграціёну без перашкод дайсці да Бабруйска. Ігнацьеў прыняў меры па зборы падвод і фуражу для арміі, загадаў перагнаць да Бабруйска ўсе судны, якія маглі захапіць французы. За час знаходжання ў Бабруйску 6—8 (18—20) ліп. 2-я армія атрымала падма- цаванні (каля 2 тыс. чал.), папоўніла запасы харчавання, пакінула ў крэпасці хворых і параненых. 3 французскага бо- ку супраць крэпасці быў разгорнуты ўз- моцнены пяхотай 4-ы кавлерыйскі кор- пус М. В. Латур-Мабура (каля 10 тыс. чал.), аднак 17(29) ліп. ён пайшоў да Магілёва, наўздагон галоўным сілам. Актывізацыя ў канцы ліпеня ваен. дзеян- няў у Падляшшы, магчымая пагроза паўд. камунікацыйным лініям франц. войска выклікалі шэраг мерапрыемстваў Напалеона па арганізацыі гэтага стра- тэгічнага фланга. Корпус Латур-Мабура вярнуўся да Бабрунска. 27 ліп. (8 жніў- ня) французы занялі Рагачоў і вывелі
253 БАБРУЙСКАЯ шэраг атрадаў назірання на лінію Свіс- лач — Любонічы — Побалава, пера- крыўшы левабярэжныя падыходы да крэпасці. У хуткім часе корпус Латур- Мабура быў заменены 17-й пях. дывізіяй Я. Г. Дамброускага, якому былі таксама падначалены 28-я лёгкая кавалерыйская брыгада Д. Дзеваноўскага і асобныя франц. часці, што размяшчаліся ў Мін- скай губ. (усяго каля 12 тыс. чал. пры 20 гарматах). 23 жніўня (4 вер.) Дамброўскі пачаў блакаду Бабруйска, перакрыўшы сваімі войскамі дарогі, што вялі ў крэпасць. Спроба рус. атрадаў палк. Баранава і падпалк. Дрэера прарвацца да Бабрунска з боку Жлобіна не мела поспеху; аднак гал. сілы корпуса Эртэля (каля 5 тыс. чал.) скрытна падышлі 2(14) вер. да Глуска, выбілі з яго слабы польскі гарнізон і рушылі на Бабруйск. Дамброўскі не паспеў скан- цэнтраваць свае сілы. На наступны дзень у баі каля в. Гарбацэвічы рускія атры- малі рашучую перамогу, аднак Эртэль не працягваў наступлення і, знішчыўшы прадуктовыя склады французаў у Глуску і ваколіцах, вярнуўся ў Мазыр. Аднак і Дамброўскі вымушаны быў выйсці з Ра- гачова і сканцэнтраваць войска каля Свіслачы, маючы на ўвазе ўжо не столькі дзеянні супраць Бабруйскан крэпасці, колькі прыкрыццё напрамку на Мінск. 30 вер. (12 кастр.) Дамброўскі фактычна зняў блакаду і адышоў на Ігумен, пакі- нуўшы невялікія атрады каля Глуска і Свіслачы. За час блакады Бабруйская крэпасць паспяхова выконвала функцыю ўмацаванага фарпоста, які забяспечваў з Пн дзеянні корпуса Эртзля, прыкрываў Рэчыцу, дзе знаходзіліся мінскія губерн- скія ўлады, спрыяў захаванню рус. кіравання ў палескіх паветах, паспяховай барацьбе Эртэля і А. В. Запольскага (часовы нач. корпуса войск у Мазыры) з сялянскім, а таксама прапольскім нац. рухам у гэтым рэпене На заключным этапе вайны рус. камандаванне разгляда- ла Бабруйск гал. чынам як месца канцэнтрацыі вялікіх харчовых і аптэ- карскіх запасаў, зручнае блізкасцю да тэатра ваен. дзеянняў і добрым умаца- ваннем. У ліст. апошнія польскія і франц. часці выйшлі з-пад Бабруйска; іх прасле- даваў вылучаны Эртэлем атрад падпал- коўніка Палагейкі. 29 ліст. (11 снеж.) большая частка бабрунскага гарнізона накіравана на ўзмацненне палявых войск. У снеж. 1812 і ў 1813 Баб- руйск быў таксама месцам фарміравання новых падраздзяленняў рус. арміі. Літ.: Фабрнцнус Н. Г. Главное ннже- нерное управленне: Нст. очерк. Ч. 1, очерк 1—2. Спб., 1902; Кацнельсон А. Н. Жертва войны в Белорусснн // Еврейская старнна. 1912. Вып. 1; ВіЫіоіека раті^іпі- кб» і роёгбіу ро <1а«пеі Роксе. Т. б. Огехпо, 1871. В. В. Антонаў. БАБРЎЙСКАЯ АКРЎГА, адміністра- цыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—30. Утворана 17.7.1924. Цэнто г. Бабруйск. Плошча акругі 14,5 тыс. км , пасля ўзбуйнення ў 1927 — 20,8 тыс. км2. Насельніцтва 499,8 тыс. чал., у 1927 — 751,4 тыс. чал. У 1924—27 акруга ўклю- чала 12 раёнаў: Асіповіцкі, Бабруйскі І-ы, Бабруйскі 2-і, Буда-Кашалёўскі, Га- радзецкі, Глускі, Жлобінскі, Клічаўскі, Парыцкі, Рагачоўскі, Свіслацкі, Стрэ- шынскі; раёны падзяляліся на 145 сель- саветаў. У склад акругі ўваходзілі 3 гара- ды (Бабруйск, Жлобін і Рагачоў) і 4 мястэчкі (Асіповічы, Глуск, Парычы і Стрэшын). У сувязі са скасаваннем Слуцкай акругі 9.6.1927 у склад Б. а. перададзены Любанскі, Слуцкі, Старада- рожскі, Старобінскі і Чырвонаслабодскі р-ны, Слуцк і мяст. Любань, Старыя Да- рогі і Старобін. 4.8.1927 Бабруйскія р-ны 1-ы і 2-і аб’яднаны ў адзіны Бабруйскі р-н, а Гарадзецкі і Стрэшынскі скаса- ваны. 27.10.1927 Буда-Кашалёўскі р-н перададзены ў склад Гомельскай акругі. Акруговая газета «Камуніст». 26.7.1930 Б. а. ў складзе 13 раёнаў і 204 сель- саветаў скасавана. Літ.: Адмпнмстратмвно-террмтормальное устройство БССР. Т. 1. Мн., 1985, С. 158. М. I. Камінскі. БАБРЎЙСКАЯ АПЕРАЦЫЯ 1944, на- ступальная аперацыя 24—29.6.1944 войск правага крыла І-га Бел. фронту (ген. арміі К. К. Ракасоўскі )-, састаўная частка Беларускай аперацыі 1944 у Вял. Айч. вайну. Удзельнічалі 3-я, 28, 48, 65-я арміі (ген.-лейтэнанты А. В. Гарба- таў, А. А. Лучынскі, П. Л. Раманенка. П. I. Батаў), конна-механізаваная група (ген.-лейт. I. А. Пліеў), 16 я паветр. армія (ген.-палк. авіяцыі С. I. Рудэнка), Дняпроўская ваенная флатылія (капітан 1-га рангу В. В. Грыгор’еў), злучэнні авіяцыі далёкага дзеяння. Задача апера- цыі — ударамі з раёна Рагачова ў на- прамку Бабруйск — Асіповічы і з раёна на Пд ад Парыч у напрамку Старыя Дарогі — Слуцк акружыць і разграміць бабруйскую групоўку ворага, развіць на- ступленне на Мінск і на Баранавічы. Сав. войскам процістаялі 9-я ням. армія БАБРУЙСКАЯ АПЕРАЦЫЯ 24-29 чэрвеня 1944 г. (10 дывізій) і 2 дывізіі 4-й арміі. Праціў- нік стварыў на Бабруйскім напрамку глыбокаэшаланіраваную абарону. ' 24 чэрв. войскі 65-й і 28-й армій пра- рвалі абарону праціўніка. Уведзены ў прарыў 1-ы гв. танк. корпус (ген.-маёр М. Ф. Паноў) паглыбіўся ў напрамку Бабруйска да 20 км і выйшаў у тыл парыцкан групоўкі ворага; 26 чэрв. кон- на-механізаваная група Пліева выйшла да р. Пціч у раёне Глуска. 65-я армія 26 чэрв. выйшла да Бярэзіны на Пд ад Бабруйска, перарэзала шашу Баб- рунск — Слуцк; 28-я армія 27 чэрв. вы- зваліла Глуск і цэнтр Акцябрскага р-на—в. Карпілаўка; 1-ы гв. танк. корпус перарэзаў шляхі на 3 і ПдЗ ад Баб- руйска. Наступленне 3-й і 48-й армій развівалася з вял. цяжкасцямі, толькі пасля магутных бомбавых удараў 16-й паветр. арміі і ўводу буйных танкавых сіл абарона праціўніка была зломлена. 26 чэрв. часці 48-н арміі вызвалілі Жло- бін. 9-ы танк. корпус (ген.-маёр Б. С. Бахараў) абышоў Бабруйск з Пн і 27 чэрв. злучыўся з І-м гв. танк. корпу- сам, закончыўшы акружэнне 40-тысяч- най групоўкі ворага (гл. Бабруйскі ккацёл»), якая 28 чэрв. ліквідавана. Наступленне ішло ў напрамку на Мінск і Слуцк. 28 чэрв. вызвалены Асіпо- вічы і Старыя Дарогі, 29 — Бабруйск. Дняпроўская ваен. флатылія падтрымлі- вала сухапутныя вонскі агнём, пера- праўляла байцоў і тэхніку цераз Бярэзі- ну. Сав. войскам памагалі партызаны, якія захоплівалі пераправы, вялі развед- ку ў тыле ворага, удзельнічалі ў баях. У ходзе Б. а. разбіты гал. сілы 9-й ням. арміі, ліквідавана бабруйская групоўка Лінія фронту да зыходу 23 чэрвеня Раены снанцэнтравання элучэнняў Ф таннавых нонна-ыеханіэ ванай гру- (ЧхЭ ПЫ Напраыні ўдараў злучэнняў савецніх войск агульнавайсновых агульнавайсноеых । танка- вых пры сумесных дэеякнях агульнавайсновых нонна- механіэаваных пры сумес ных дзеяннях -4--Удары авіяцы' Дзеянні Дняпроўснай ва- < еннай флатылп Абарончыя рубяжы няыец- на-фашысцкіх войсн к_—- Анружэнне і энішчэнне грулоўкі няыецка-фашыс ця'* еойсн Даты вызвалення насе- 28® лекых пуннтаў Становішча савецн х - ...... войсн да эыходу 20 чэр- веня
254 БАБРУЙСКАЯ ворага (знішчана каля 50 тыс. салдат і афіцэраў, падбіта і захоплена 366 тан- каў, больш за 5 тыс. гармат і мінамётаў, каля 16 тыс. аўтамашын і ' інш.). Стварыліся спрыяльныя ўмовы для на- ступлення на Мінск і Баранавічы. Літ.: Советская Военная Энцнклопедня. Т. 1. М., 1976; Велнкая Отечественная война 1941 — 1945. М.. 1985 Р- М. Шавяла. БАБРЎЙСКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ РСДРП. Створана ў пач. 1904 з мясц. іскраўцаў. У сак. 1904 увайшла ў склад Паўночна-Заходняга камітэта РСДРП. Пазней уваходзіла ў Паўночна-Заходні саюз РСДРП, Абласны саюз РСДРП Літвы і Бсларусі, Паўночна-Заходнюю абласную арганізацыю РСДРП. Яе арганізатар і першы кіраўнік Р. Л. Шклоўскі. Структура арг-цыі. цэнтр. гру- па (камітэт) і 5 перыферыйных груп, якія дзейнічалі ў раёнах горада, што пры- лягалі да лесапільнага і вінакурнага з-даў. чыг. станцыі, у зарэчным і гарад- скім. Мела 8 паліттурткоў: 3 ніжэншага (па 12 чал.), 2 сярэдняга (па 35 чал.), 3 вышэйшага тыпаў. Да вер. 1905 аб'ядноўвала каля 80 (да снеж.— 150) членаў і каля 300 спачуваючых. Мела друкарню і б-ку нелегальнай л-ры. 3 мэ- тай разгортвання паліт. работы сярод салдат гарнізона Бабруйскай крэпасці восенню 1905 пры ёй створана Баб- руйская ваенна-рэватюцыйная арганіза- цыя РСДРП Б. а. аб’ядноўвала ў сваіх радах баль- шавікоў, меншавікоў і прымірэнцаў. Ад- нак яе актыўная дзейнасць, сувязі з Загранічным бальшавіцкім цэнтрам, Пе- цярбургскім к-там, Мінскай арганіэа- цыяй РСДРП дазволілі ёй па асн. Няснж пытаннях часу займаць бальшавіцкія пазіцыі. Гэта выявілася ў яе падтрымцы ленінскай платформы адносна склікання III з’езда РСДРП, прапагандзе яго ра- шэнняў, выпуску бальшавіцкіх па зместу брашур і пракламацый, практычнай дзейнасці. У вер. 1904 чл. ЦК партыі М. М. Літвінаў, а ў лютым і сак. 1905 члены Бюро камітэтаў большасці, якія наведвалі Бабруйск, дакладвалі У. I. Ле- ніну пра яе бальшавіцкія пазіцыі. У вост- ран ідэйнай барацьбе з Бабруйскім сацыял-дэмакратычным камітэтам Бунда Б. а. РСДРП да 1905 замацавала свой уплыў на многіх прадпрыемствах. Аднак у перыяд рэвалюцыі 1905—07 у арганізацыі выступленняў працоўных супрацоўнічала з ім. Так.пасля расправы царскага ўрада 9(22).1.1905 з рабочымі Пецярбурга з прадстаўнікоў арг-цый РСДРП і Бунда ў Бабруйску створана аб’яднаная стачачная камісія, пад кіраў- ніцтвам якой адбыліся многія забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі. Арг-цыя была адным з ініцыятараў трох узброеных дэ- манстрацый у сак. 1905, першамайскай стачкі, летніх забастовак салідарнасці з барацьбой пралетарыяту Масквы, Пецяр- бурга, Лодзі, Іванава-Вазнясенска, Адэ- сы, трохдзённай агульнагар. стачкі ў кастрычніку, шматтысячнага мітынгу пратэсту супраць Курлоўскага расстрэлу 1905. У снеж. 1905 ёю створана баявая дружына (гл. Бабруйскія выступленні працоўных 1905). Пад уплывам рабочага руху і рэв. агітацыі ў 1905—06 у Баб- руйскім пав. адбылося 25 сялянскіх вы- ступленняў, у т. л. самавольныя парубкі лесу і патравы памешчыцкіх угоддзяў, забастоўкі парабкоў і падзёншчыкаў. Для ўціхамірання сялян улады не раз скарыстоўвалі паліцыю і войскі, кіраўні- коў і актыўных удзельнікаў выступлен- няў кідалі ў турмы. Разам з Бабруйскай ваенна-рэвалюцыйнай арганізацыяй РСДРП яна падрыхтавала Бабруйскія выступленні салдат 1905, 1907. Пад іх уплывам адбыліся хваляванні саддат Клязьменскага і Крамлёўскага пал- коў (снеж. 1905), артыл. парку (вер. 1906). Б. а. РСДРП вяла актыўную друкава- ную прапаганду. Толькі за 1905 яна вы- дала і распаўсюдзіла 9 назваў лістовак агульным тыражом звыш 10 тыс. экз., некалькі брашур, зборнік рэв. песень, распаўсюджвала выданні ЦК, Паўн.-Зах. к-та (саюза), Мінскай арг-цыі РСДРП. Дэлегаты Б а. ўдзельнічалі ў рабоце Першага з'еэда Паўночна-Заходняга ка- мітэта РСДРП, Першай абласной канфе- рэнцыі арганізацый РСДРП Паўночна- Заходняга краю. Канферэнцыі прапаган- дыстаў арганізацый РСДРП Паўночна- Заходняга краю, II (ліст. 1905) і IV (май — чэрв. 1906) з’ездаў Паўн.-3ах. саюза РСДРП (гл. адпаведныя арт.). Пасля паражэння Снежаньскага ўзбр. паўстання ў Маскве паліцыя ўзмац- ніла рэпрэсіі. 28.12.1905 (10.1.1906) яна раскрыла яўку і захапіла склад марксісц- кай л-ры на кватэры В. В. Сакалоўскага. 28.3(10.4).1906 да 10 гадоў катаргі пры- гавораны аптатар Б. а. РСДРП В. Сяр- гееў, 7.5(10 6).1906 арыштаваны экспе- дытар арг-цыі П. Яфрэмаў, які вёз у Слуцк нелегальную л-ру, 2(15) кастр. арыштаваны кіраўнікі ваен.-рэв. арг-цыі, 24.11 (7.12). 1906 разгромлена друкарня. У гады рэакцыі, а потым 1-й сусв. вайны дзейнасць арг-цыі аслабла, але не спынілася. Яна трымала сувязь з Мас- коўскай і Пецярбургскай арг-цыямі, рас- паўсюджвала нелегальную л-ру, збірала сродкі на карысць РСДРП. Пасля Лют. рэвалюцыі 17(30).4.1917 у Бабруйску ўзнік- ла аб’яднанка. Гл. Аб’яднаныясацыял-дэ- макратычныя арганізацыі, Арганізацыі РСДРП, Бальшавіцкія арганізацыі РСДРП, Меншавіцкія арганізацыі РСДРП Літ.: Снмончнк Ф. В В огне трёх революцнй Воспомннання старого комму- ннста. 8)н., 1964. А. С. Кароль. БАБРУЙСКАЯ ВАЕННА-РЭВА- ЛЮЦЫЙНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ РСДРП, група сацыял-дэмакратаў, якая вяла ў 1905—06 рэв. работу сярод салдат Бабруйскага гарнізона. Створана 31.10 (13.11). 1905 пры Бабруйскай арганіза- цыі РСДРП. Кіраўнікі Л. С. Галынскі, К. Ісаева, Н. Пагадзіцкая; члены Куста- новіч, Рубінштэйн, Р. Шнеерсон, Ясенеў. Дзейнічала пад кіраўніцтвам Ваенна- рэвалюцыйнай арганізацыі пры Аблас- ным саюзе РСДРП Літвы і Беларусі. Стварала нелегальныя гурткі, арганізоўва- ла сходы і мітынгі, распаўсюджвала лістоўкі і бальшавіцкую газ. «Казарма». Узначальва- ла выступленне салдат 1905 (гл. Бабруйскія выступленні салдат 1905. 1907). У лют. 1906 выпусціла лістоўку з пратэстам супраць прыгавору актыўных паўстанцаў да пака- рання смерцю, летам — адозву «Да салдат Бабруйскага гарнізона». Разам з Бабруйскай арг-цыяй РСДРП падрыхтавала і ажыццяаі- ла ўцёкі 10 смяротнікаў. У вер. 1906 арга- нізавала аыступленне салдат артыл. палка за дэмабілізацыю прызыўнікоў 1903, якое скончылася іх перамогай. 2(15). 10.1906 кі- раўмікі арыштаваны і арг-цыя перастала існаваць.
255 БАБРУЙСКАЯ БАБРЎЙСКАЯ ВОБЛАСЦЬ, адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1944—54. Утворана 20.9.1944 з раёнаў Магілёўскай, Мінскай і Палескай абл. Цэнтр — г. Бабруйск. Пл. 19,7 тыс. км2, насельніцтва 654,9 тыс. чал. (1953). Уключала 14 раёнаў: Акцябр- скі, Асіповіцкі, Бабруйскі, Глускі, Грэ- скі, Капыльскі, Кіраўскі, Клічаўскі, Лю- банскі, Парыцкі, Слуцкі, Старадарожскі, Старобінскі, Чырвонаслабодскі; гарады абл. падпарадкавання Бабруйск і Слуцк, гарады раённага падпарадкавання Асіпо- вічы і Старыя Дароп, гар. паселкі Глуск, Капыль, Клічаў, Любань, Старо- бін, Парычы, Урэчча, Чырвоная Слабада, рабочыя пасёлкі Глуша, Градзянка, Ялі- зава, Ясень. 14.5.1949 в. Татарка пераў- творана ў рабочы пасёлак. Абл. газета «Савецкая Радзіма». Пасля скасавання Б. в. (8.1.1954) Акцябрскі і Парыцкі р-ны перададзены ў Гомельскую вобл., Глускі, Грэскі, Капыльскі, Любанскі. Слуцкі, Старадарожскі, Старобінскі і Чырвона- слабодскі р-ны — у Мінскую вобл., Асі- повіцкі, Бабруйскі, Кіраўскі і Клічаўскі р-ны — у Маплёўскую вобл. Літ.: Адмшшстратмвно-террнторнальное устройство БССР. Т. 2. Мн., 1987. С. 59. М. /. Камінскі. БАБРЎЙСКАЯ ВОЛАСЦЬ, Бабруй- скае староства. дзяржаўнае ўла- данне ў ВКЛ, якое занмала большыя часткі сучасных Бабруйскага, Кіраўскага і прылеглыя да іх часткі Жлобінскага і Светлагорскага р-наў. Напачатку во- ласць уваходзіла, відаць, у Свіслацкае княства, якое пасля далучэння да ВКЛ у сярэдзіне 14 ст. было падзелена на 2 часткі паміж крэўскім і віцебскім кн. Альгердам і яго братам, трокскім кн. Кейстутам. Гэты падзел захаваўся і пры ўтварэнні ў 1413 Віленскага і Трокскага ваяводстваў: даход з Б. в. дзяліўся між імі пароўну. Воласцю кіра- ваў намеснік, якога прызначаў вял. князь звычайна з ліку буйных баяр (Глябовічаў, Давойнаў, Нацаў, Тышкеві- чаў). У 1560 у Б. в., як і ў інш. дзярж. валасцях, праведзена адм. рэформа — замест стараж. адзінак падаткаабкладан- ня (дымоў) уведзены службы. На праця- гу 15—16 ст. некалькі сёл воласці (Ду- рынічы, Кісялевічы, Рыння. Сцяпы, Та- таркавічы, Хімы) былі падараваны вял. князем розным феадалам. Ў 1565 тэр. Б. в. ўключана ў Рэчыцкі пав. Менскага ваяв., аднак традыц. падзел на віленскую і трокскую «палавіцы» згадваецца яшчэ ў дакументах валочнай памеры, якая пра- водзілася тут у 1611—39. Паводле гэтых дакументаў, віленская і трокская «пала- віцы» налічвалі да рэформы крыху больш за 100 службаў кожная. Асобнае дзярж. ўладанне ўтвараў маёнтак Любо- нічы з сёламі Белевічы, Казулічы, Кост- рычы, Морхавічы, Падрэчча, Сяргеевічы, Уласавічы. На віленскай «палавіцы» най- буннейшымі сёламі былі Зелянковічы, Кабылічы, Коўчыцы, Коўцічы, Старыя і Новыя Казловічы, на трокскай — Аўсі- мавічы, Варатынь, Вітлін, Плёса, Сякеры- чы. У выніку валочнай памеры замест службаў было намерана 475 аселых валок (у т. л. 80 у маёнтку Любонічы), на якіх месціліся каля 1 тыс. сялянскіх БАБРУЙСКАЯ ВОЛАСЦЬ (СТАРОСТВАІ у 2-й палове XVI—1-й палове XVII ст гт Аўтар В Л Насевіч двароў. Акрамя таго, у г. Бабруйск было 409 мяшчанскіх дамоў і ў прад- месцях 286 гаспадарак агароднікаў. У 17—18 ст. намеснікі (дзяржаўцы) зваліся старостамі, а сама воласць — староствам. У 2-й пал. 16 — 1-й пал. 17 ст. на пасаду бабруйскага старосты прызначаліся прадстаўнікі шляхецкага , роду Трызнаў, потым — інш. буйныя феадалы, у т. л. Радзівілы. Пасля да- лучэння да Рас. імперыі (1793) са складу староства ў якасці пав. цэнтра вылучаны г. Бабруйск, а само яно паступова па- дзялілася на некалькі асобных маёнткаў. Літ.: Акты Внленской археографнческой комнсснн. Внльна, 1898. Т. 25. С. 114—330. , , В. Л. Насевіч. БАБРУЙСКАЯ ЕЗУІЦКАЯ РЭЗІДЭН- ЦЫЯ. арганізацыя манаскага каталіцка- га ордэна езуітаў у 17—18 ст. Езуіты з'явіліся ў Бабрунску ў пач. 17 ст. Першыя місіянерскую дзейнасць па пра- пагандзе каталіцызму тут праводзілі ма- нахі Нясвіжскага езуіцкага калегіума Езуітам удалося замацавацца ў Бабруй- ску ў 1618, а рэзідэнцыя іх узшкла ў 1630. Гарадскі староста Пётра Трызна перадаў езуітам маёнткі Гарбацэвічы, Рыня, Устайла, пабудаваў для іх дом у Бабруйску і перадаў 7500 фларэнаў, атрыманых пад заклад маёнтка Кіся- левічы. У 1638 нашчадкі Трызны аддалі езуітам в. Дваранавічы з уніяцкай царк- вой, пабудавалі касцёлы ў вёсках Гар- бацэвічы і Шацілкі, якія ў 1643 падара- ваў ордэну шляхціц Пётра Суляціцкі. Гэта дало магчымасць езуітам адкрыць тут місіянерскія пункты. У час антыфеад вайны 1648—51 рэзідэнцыя прыйшла ў заняпад. У 1681 аднавіла дзеннасць сваіх школ. У час Паўночнай ванны 1700—21 у сувязі з масавымі эпідэміямі яна неаднаразова спыняла сваю дзей- насць (1707, 1709, 1715). 3 1720 пры рэзідэнцыі дзейнічаў прытулак ддя збяд- нелай шляхты. Каля 1730 рэчыцкі суддзя Ф. Дзерналовіч пабудаваў за свой кошт у г. Рэчыца езуіцкі касцёл Пятра і Паўла. Т. В. Блінова. БАБРЎЙСКАЯ ЖАНОЧАЯ НАСТАЎ- НІЦКАЯ СЕМІНАРЫЯ, сярэдняя спец. навуч. ўстанова для падрыхтоўкі настаў- ніц пачатковых нар. вучылішчаў. Існава- ла ў 1916—19 у Бабруйску. Уваходзіла ў склад Віленскай навучальнаы акругі. Пры паступленні аддавалася перавага ўраджэнкам Мінскай губ. Тэрмін наву- чання 4 гады. Мела ўзорнае пачатковае вучылішча, у якім семінарысткі прахо- дзілі практыку. Утрымлівалася на сродкі губернскага земства. У 1916 у семінарыі навучаліся 34 выхаванкі. Прадметы: закон божы, рус. мова і л ра, царкоўнаслав. мова (з 1917), матэматыка, фізіка, гісторыя і геаграфія, прыродазнаўства, геалогія, лопка, педа- гогіка і псіхалогія, графічныя мастацтвы, спевы, музыка, рукадзелле, сельская гас- падарка, фізічныя практыкаванні і інш. Начальніца семінарыі А. Д. Дудзіцкая- Лішына, настаўнікі I. Д. Акімава, П. I. Ліпінскі, В. I. Рашчанка, Л. М Фірасевіч 1 ІНШ. 3 1.9.1917 семінарыя рэарганізавана ў сярэднюю пед. навуч. ўстанову для асоб абодвух полаў. 3 кастр. 1918 пяціклас- ная, рыхтавала выкладчыкаў для адзінай прац. школы 1-й ступені. Былі ўведзены новыя прадметы: беларусазнаўства, за- межныя мовы, гігіена. У 1918/19 навуч. г. займалася 193 чал. У 1919 пераўтво- рана ў 3-гадовыя пед. курсы. Г. Р Сянькетч. БАБРУЙСКАЯ КРЭПАСЦЬ, комплекс абарончых збудаванняў у Бабруйску ў 1-й пал. 19 ст. Пабудавана ў 1807—36 у гіст. цэнтры г. Бабруйска на месцы Баб- руйскага замка ў сутоку рэк Бярэзіна і Бабруйка. Будаўніцтва вялося ў 2 этапы. І-ы (1807—12) ажыццёўлены в< ўмовах набліжэння Айчыннай вайнп 1812, калі ставілася мэта, выкарыстоўв; - ючы водны рубеж, стварыць для непры і- целя непрыступны фарпост. Крэпасць будавалі спецыялісты з розных месцаў Расп паводле праекта ўпраўляючага Ін- жынернай экспедыцыяй Ваеннага мін-ва ген. К. 1. Опермана (кіраўнік работ ген. Я. П. Фелькерзам, са студз. 1811 палк. С. С. Фёдараў). Яе ўзводзілі тысячы салдат і прыгонных сялян Ма- гілёўскай, Мінскай і Чарнігаўскай губ. Ад кожнай губерні патрабаваліся 500 фурманак і будаўнічы матэрыял. Матэ- рыялы дастаўлялі таксама з Карзліі, Каўказа, Украіны, Урала. Забудова крэ- пасці вялася на аснове рэканструкцыі наяўных будынкаў (мураваны езуіцкі кляштар перабудаваны ў арсенал) і ства- рэння новых (казармы, шпіталь, скла- ды). Да пачатку вайны пабудаваны 5 асн. бастыёнаў, частка ўнутраных збудаван- няў, насыпаны валы, выкапаны глыбокія равы. У Айч. вайну 1812 камандуючы
256 БАБРУЙСКІ 2-й рус. арміяй П. I. Баграціён пасля жорсткіх баёў з франц. войскамі даў за сценамі крэпасці адпачынак салдатам, назапасіў харчоў, боепрыпасаў, пакінуў тут раненых. Крэпасць вытрымала 4-ме- сячную асаду (гл. Бабруйская абарона 1812). На 2-м этапе будаўніцтва (1812— 36) тэр. крэпасці павялічана, узведзены 17 дадатковых бастыёнаў (да 1820), ве- жы, форт «Фрыдрых Вільгельм» (1822). Паводле плана 1818 (арх. А. Штаўберт) планіроўку комплексу вызначала сетка ўзаемна перпендыкулярных вуліц, забу- даваных мураванымі 2—3-павярховымі дамамі. На скрыжаванні гал. вуліц знахо- дзілася парадная Саборная плошча з до- мам каменданта (1818), будынкамі шпі- таля (18221 і штаба (1824), саборам Аляксандра Неўскага (1827). У зах. частцы крэпасці размяшчаліся казармы, ва ўсх. — склады, артылерыйскі і інжы- нерны паркі. У 1830-я г. на вонкавым рове ўзведзены капаніры для флангавага артыл. і ружэйнага агню. Пры падрыхтоўцы паўстання дзекаб- рыстаў Б. к. адводзілася значная роля. Тут распрацаваны Бабруйскі план дзе- кабрыстаў 1823, які прадугледжваў Бабруйская крэпасць у 1811 г. 3 карціны мастака Б. Залескага. аршыт цара і яго світы ў час агляду войск у крэпасці. У лют. 1826 прапар- шчык С. I. Трусаў спрабаваў узняць паўстанне раскватараванага тут Палтаў- скага палка. Пасля задушэння дзекаб- рысцкага руху царызм ператварыў Б. к. у катаржную турму, дзе знявольвалі рэ- валюцыянераў. Яе вязнямі былі дзекаб- рысты М. А. Бадзіска, I. Р. Бурцоў, М. Ф. Вільканец, В. С. Нораў, Трусаў і інш., петрашэўцы А. I. Мядзведзеў, К. I. Цімкоўскі. Пасля паражэння паў- стання 1863—64 у Польшчы, на Бела- русі і ў Літве тут было зняволена каля 2 тыс. яго ўдзельнікаў. У рэвалюцыю 1905—07 у крэпасці размяшчаўся дысцыплінарны батальён у колькасці 900 саддат, у т. л. 300 матросаў Балтыйскага флоту, якія адбывалі пака- ранне за рэв. дзейнасць. У знак пратэсту супраць суровага рэжыму ўтрымання тут адбыліся бабруйскія выступленні салдат 1905, 1907. У кастр. 1917 раскватара- ваныя ў крэпасці 21-я і 57-я пяхотныя, 94-я і 75-я Сібірская, 75-я грэнадзёр- ская дывізіі падтрымалі бальшавікоў і прынялі ўдзел ва ўстанаўленні сав. улады на Бабруйшчыне. У час акупацыі Бабруйска войскамі бурж. Польшчы (жн. 1919 — ліп. 1920) на тэр. крэпасці знаходзіўся лагер ваеннапалонных, дзе загінула некалькі тысяч чырвонаармей- цаў. У Вял. Айч. вайну ням.-фаш. захоп- нікі ператварылі крэпасць у лагер смерці і толькі да жн. 1942 загубілі каля 40 тыс. сав. ваеннапалонных (пахаваны на тэр. крэпасці). У чэрв. 1944 сав. войскі акружылі і знішчылі варожы гар- нізон (гл. Бабруйская аперацыя 1944). Разбурэнні ваенных гадоў, рэканструк- цыі змянілі першапачатковы выгляд крэ- пасці, парушылі цэласнае адзінства комплексу. Літ.: К внтннцкая Е. Д. Планнровка Бобруйской крепостн // Архнтектурное наследство. 1976. № 25; Ненадавец А. М. Крэпасць на Бярэзіне. Мн., 1993. / . 1. Дулеба, В. Ф. Марозаў. БАБРЎЙСКІ ЗАМАК. Існаваў у 14— 18 ст. у Бабруйску на правым беразе р. Бярэзіны непадалёку ад сутоку з р. Бабруйкаю. Займаў вяршыню пагорка берагавога плато памерам 53 X 66 м, якому пазней надалі чатырохвугольную форму. 3 боку р. Бярэзіны замак быў ахаваны высокім і стромкім схілам, з астатніх бакоў умацаваны абарончым ровам шырынёй да 15 м. Паводле «Уста- вы» 1626 замак абнесены земляным ва- лам, на якім стаялі абарончыя драўля- ныя вежы і сцены — дубовы «штакет». Згадваюцца 2 вежы з абламамі, уязная вежа-брама. Магчыма, што з боку р. Бя- рэзіны таксама былі вежы. 3 агнястрэль- най зброі ў Б. з. «Устава» 1626 называе 2 жал. гарматы, 3 серпанціны, 43 гакаў- ніцы, 11 ручніц губчастых, запасы жалез- ных і каменных ядраў, алавяныя кулі да гакаўніц, порах, салетру, серу, волава. Інвентар 1671 паведамляе пра драўляны мост, перакінуты цераз абарончы роў да 2-яруснай уязной брамы. Яе ніжні пра- мавугольны ярус меў праезд, які зачы- няўся падвоенымі варотамі з спец. «форткаю» для пешаходаў і сістэман жал. запораў — «зашчапкаў з прабоямі». Верхні ярус у выглядзе «вежы на дзеся- церыку» меў 3 гакаўнічыя байніцы «з усім неабходным для стральбы». Дзве 2-ярусныя вежы, вельмі падобныя паміж сабою, крытыя драніцамі і «дольным схованьем», былі абмазаны глінаю з проціпажарнымі мэтамі і для прадухілен- ня гніення. Гэтыя 3 вузлы абароны размяшчаліся з напольнага боку ад гора- да. 3 боку р. Бярэзіны замак ахоўвалі 2 рэдуты — драўляна-земляныя збуда- ванні бастыённага тыпу, перакрытыя гонтавымі стрэшкамі. «Рэдуты» трымалі пад абстрэлам пераправу цераз Бярэзіну і абаранялі подступы да гар. брамы Падольнай, якая ўваходзіла ў склад баб- руйскіх гарадскіх умацаванняў. Паміж вежамі і рэдутамі стаялі рубленыя сцены — гародні з тоўстых дубовых бяр- вён з галерэяй насценнага бою — блан- каваннем. На замкавым дзядзінцы раз- мяшчаўся мураваны цэйхгаўз, дзе знахо- дзіліся 5 спраўных гакаўніц і 450 гакаўнічных ствалоў. Паводле інвентара 1684, планіровачная структура Б. з. не змянілася, але зброі ў цэйхгаузе памен- шала: згадваюцца 8 гакаўніц з запасам жалезных куль. Інвентар 1692 сведчыць пра паступовы заняпад і разбурэнне ўмацаванняў замка, які перастаў існа- ваць у канцы 18 ст. Аднак на плане г. Бабруйска 1794 яго сляды яшчэ выраз-
257 БАБРУЙСКІ на захаваліся. За час свайго існавання Б. з. перажыў шмат аблог і разбурэнняў. У 1502 і 1503 яго спусташалі крымскія татары, у 1506 «перад Тронцнным днём» яго неаднаразова асаджаў мяцежны князь М. Глінскі. У студз. 1649 замак згарэў у час аблогі Бабруйска войскам гетмана Я. Радзівіла, які выбіваў паў- станцаў-казакоў на чале з Паддубным і гараджан, што далучыліся да паўстанцаў. У сак. 1655 казакі гетмана I. Залата- рэнкі спалілі замак, гэта паўтарылася і ў 1665 пасля чарговай казацкай аблогі. Замак даглядала і рамантавала насель- ніцтва горада і воласці. Мяшчане абавя- заны былі будаваць 2 замкавыя вежы «з кгрунту аж до обламку» і рэгулярна абмазваць глінаю; па загаду замкаван адміністрацыі для нясення варты ад «свавольных людзен» мусілі выстаўляць у брамах столькі людзей, колькі потреба укажет»; выдзяляць і пасылаць за свае ірошы для пастаяннай круглагадован «сторожы» ад крымскіх татар спец групу конных воінаў у Рэчыцу, Мазыр і Лоеў, каб мець аператыўную «ведомость о постороннем непрнятеле». Сяляне Баб- руйскай воласці неслі «сторожовіцнну» ў замку і фальварку 4 тыдні ў год (2 вясною і 2 восенню), «водлуг старой уставы і давнего звычаю свойго» хадзілі ў Б. з. «на замкавую патрэбу» для рамон- ту ўмацаванняў. Разам з мяшчанамі яны здавалі грошы «на сторожу» ад татар. Літ.: Акты Лнтовско-Русского государст- ва. М., 1899 Вып. I. С 228; Довнар- Запольскнй М. В Государственное хо- зяйство Велнкого княжества Лнтовского прн Ягеллонах. Кнев, 1901 Т. 1. С. 681 — 682; Акты Внленской археографнческой комнс- снм. Внльна, 1898. Т. 25. С. 122—137, 153, ЗЗР- М. А. Ткачоў. БАЬРУЙСКІ «КАЦЁЛ» у Вялікую Айчынную ванну, акружэнне пад Бабруйскам войскамі правага крыла 1-га Бел. фронту ў ходзе Бабруйскай апера- цыі 1944 6 дывізій 9-й ням. арміі. Савецкія войскі 3-й і 48-й армій, якія наступалі з раёна Рагачова, і войскі 65-й арміі, што наступалі з раёна на Пд ад Парыч, 27.6.1944 злучыліся на Пн ад Бабруйска (1-ы гв. і 9-ы танк. карпусы), замкнулі акружэнне 40-тысяч- най групоўкі ворага на ПдУ ад Бабруйска і ў горадзе. Ліквідацыю групоўкі войск, якая трапіла ў «кацёл», праводзілі 48-я і 65-я арміі. Асаблівасць апера- цыі — масіраванае выкарыстанне авія- цыі фронту. 526 самалётаў 16-й паветр. арміі на працягу 1,5 гадзіны групамі па 25—30 самалётаў наносілі ўдары па ворагу, які рыхтаваў прарыў, прычынілі яму значныя страты. Групоўка праціўні- ка была рассеяна. 28 чэрв. сав. войскі закончылі ліквідацыю акружанага пра- ціўніка. 3 раёна Бабруйска 5-тысячнай групоўцы ворага ўдалося прарвацца ў напрамку Асіповіч, але і яна была ўзята ў палон. 29 чэрв. быў вызвалены г. Баб- руйск. Р. М. Шавяла. БАБРУЙСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Заснаваны ў 1924 у Бабруйску края- знаўцам Ц. Я. Славіным. Мае 6 экспа- зіцыйных залаў (пл. экспазіцыі 250 м2), 11,7 тыс. экспанатаў асн. фонду (1993). Раздзелы экспазіцыі: прырода краю, сав. і дасав. перыяды гісторыі Бабруйшчыны. У 1-м раздзеле дэманструюцца экспа- наты флоры і фауны краю, карысныя выкапні. У раздзелах гісторыі прадстаў- лены: прадметы, знойдзеныя ў час архе- ал. раскопак на тэр. Бабруйскага р-на, дакументальныя матэрыялы пра стараж. Бабруйск, у т. л. гіст. даведка пра першае ўпамінанне горада 28.4.1387, пра Баб- руйскую абарону 1812. калекцыі зброі і рыштунку рускай і французскай армій канца 18 •— пач. 19 ст., дакументы пра дзейнасць у Бабруйску дзекабрыстаў С. I. Мураўёва-Апостала, М. П. Бястужа- ва-Руміна, I. С. Павала-Швяйкоўскага, В. К. Тызенгаўзена, В. С. Норава, М. I. Пушчына (гл. ў арт. Бабруйскі план дзекабрыстаў 1823), матэрыялы, прысвечаныя В. I. Дуніну-Марцінкевічу, які нарадзіўся ў Бабруйскім пав., этнагр. рэчы, пра стварэнне і дзейнасць Баб- руйскай арганізацыі РСДРП, Бабруйскія выступленні салдат 1905, 1907. Макет дома, у якім быў надрукаваны Маніфест I з'езда РСДРП. Экспанаты расказваюць пра ўдзельнікаў кастр. падзей 1917 Ф. М. Паўлюца, А. Н. Стэльмаха, I. Ф. Пятрушу і інш., пра ўтварэнне Бабруйскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, арганізатараў сав. улады на Бабруйшчыне П. Ф. Равінскага, П. Д. Малаковіча, партыз. руху на Бабруйшчы- не ў грамадз. вайну і яго ўдзельнікаў А. Р. Салаўя, С. Л. Вілюгу, М. Ф. Уса і інш., Бабруйскае камуністычнае пад- полле ў грамадзянскую вайну і яго ўдзельнікаў М. А. Баброву, П. П. Фёдара- ва, Ф. Л. Каменскага, А. Ц. Непагодзіна, Г. П. Адзярыху. Асобны стэнд прысвеча- ны В. 3. Харужай, якая нарадзілася ў Бабруйску і ў 1920—21 працавала ў Бабруйскім пав. к-це камсамола. Шэраг экспанатаў музея прысвечаны развіццю прамысловасці Бабруйшчыны, калгасна- саўгаснаму і культ. будаўніцтву ў гады даваен. пяцігодак. У экспазіцыі, прысве- чанай Вял. Анч. вайне 1941—45, падп. газеты і лістоўкі, дакументы і фота- Да арт. Бабруйскі кацёл. Гітлераўцы, узятыя ў палон пад Бабруйскам. Чэрвень 1944. здымкі пра дзейнасць падп. парт. і камсамольскіх арг-цый на акупіраванай тэр. Бабруншчыны, пра Бабруйскую апе- рацыю 1944. Экспанаты пасляваен. пе- рыяду адлюстроўваюць развіццё вядучых прадпрыемстваў горада, сац. і культ. дасягненні раёна. , Н. П. Лрцемчык. БАБРЎЙСКІ ЛАГЕР СМЁРЦІ (№ 131). Створаны ням.-фаш. захопні- камі летам 1941 у акупіраваным Баб- руйску на тэр. Бабруйскай крэпасці для масавай загубы сав. грамадзян і ваеннапалонных. Пад канец года ў ім было каля 60 тыс. вязняў, з іх больш за 20 тыс. трымалі пад адкрытым небам. 3-за голаду, холаду, антысанітарных умоў успыхнула эпідэмія сыпнога тыфу. Для яе пашырэння гітлераўцы змяшчалі здаровых ваеннапалонных з хворымі. У кастр.— ліст. 1941 за суткі памірала 600—800, зімон — да 1 тыс. чал. Цяжка- хворых фашысты закопвалі разам з мёртвымі. 7.11.1941 па загаду прадстаў- ніка вярх. камандавання герм. арміі быў падпалены адзін з баракаў. Вязняў, якія выбягалі з падпаленага будынка, расстрэльвалі з кулямётаў. У выніку згарэла і расстраляна больш за 4 тыс. чал. У снеж. 1941 пад выглядам ад- праўкі ў Мінск 3200 паўраспранутых палонных пагрузілі ў таварныя вагоны і на адкрытыя платформы. Усе яны па дарозе замерзлі. Да жн. 1942 у лагеры загублена каля 40 тыс. чал., да студз. 1944 загублены ўсе ваеннапалонныя. Ла- гер увесь час папаўняўся цывільнымі вязнямі, 5 тыс. з іх вызваліла Чырв. Армія. На магіле ахвяр фаш. тэрору пастаўлены помнік. Літ.: Преступлення немецко-фашнстскнх оккупантов в Белорусснн, 1941 —1944. 2 нзд. Мн„ 1965; Судебный процесс по делу о злодеяннях, совершенных немецко-фашнст- 9- Энц-ыя гісторыі Беларусі. Т.1
258 БАБРУЙСКІ скнмн захватчнкамн а Белорусской ССР (15—29 января 1946 г.). Мн., 1947. 3. I Бялуга. БАБРУЙСКІ машынабудаўнічы ЗАВОД. Заснаваны ў 1898. Дзейні- чаў як механічны, кацельны і чы- гуналіцейны з-д. Выпускаў абсталя- ванне для бровараў. У рэвалюцыю 1905—07 тут адбылася забастоўка. Пас- ля кастр. 1917 рэканструяваны і расшы- раны. У 1930 пабудаваны механічны цэх. 3 1932 машынабудаўнічы з-д. У Вял. Айч. вайну разбураны. Аднавіў дзейнасць у 1945. 3 1951 выпускае цэнтрабежныя помпы. У 1961 пабудаваны сталеліцейны цэх. У 1966—71 уведзены ў дзеянне чы- гуналіцейны, рамонтна-механічны цэхі, электрацэх. 3 1974 у вытворчым аб’яд- нанні «Саюзпомпамаш». Выпускае цэнт- рабежныя помпы для горнаруднай, мета- лургічнай, хімічнай, энергетычнай і інш. галін прам-сці. БАБРЎЙСКІ ПАВЁТ, адм.-тэр. адзінка ў 1795—1924 у Мінскай (да 1919) губ. Цэнтр г. Бабруйск. Утвораны 5.5.1795. Плошча 12,2 тыс. км2, нас. (з Бабруй- скам) 318,8 тыс. чал. (1897), з іх 67,4 % беларусаў, 19,4 % яўрэяў, 10 % рускіх; у 1908 у павеце 327 тыс. жыхароў. Падзя- ляўся на 22 воласці (1890): Азарыцкую, Асавецкую, Бацэвіцкую, Бортніцкую, Брожскую, Гарадоцкую, Гарбацэвіцкую, Глускую, Горкаўскую, Жыцінскую, За- балоцкую (Любанскую), Замошскую, Качэрыцкую (цэнтр в. С‘ арцы), Любо- Аутар В Л Насевіч ніцкую, Лясковіцкую (цэнтр в. Забалоц- це), Новадарожскую, Парыцкую, Руда- бельскую (з 1920 Акцябрская), Свіс- лацкую, Стэпскую, Тураўскую, Чэр- нінскую. 3 29.8.1919 да 10.8.1920 павет (акрамя Замошскай вол., акупі- раванай войскамі бурж. Польшчы) ува- ходзіў у Гомельскую губ. 1.7.1921 Заба- лоцкая (Любанская) вол. перададзена Слуцкаму пав. 19.1.1923 Замоші кая вол. перайменавана ў Чычэрынскую. 17.7. 1924 павет ліквідаваны, большая частка тэр. ўвайшла ў Бабруйскую акругу. Гор- каўская, часткі Асавецкай, Жыцінскай і Новадарожскай вал. перададзены Слуц- кай акрузе, Азарыцкая, Лясковіцкая і частка Акцябрскай вол.— Мазырскай ак- рузе. Л. Р. Казлоў. БАБРЎЙСКІ ПАДПОЛЬНЫ КАМІ- ТЭТ КП(б)ЛіБ у гады грама- дзянскай вайны. Дзейнічаў пад кіраўніцтвам ЦК КП(б)ЛіБ у час поль- скай акупацыі Бабруйска з жн. 1919 да ліп. 1920. Выбраны на парт. сходзе 20.8.1919, за некалькі дзён да акупацыі горада, у складзе: Я. Готліб (парт. псеўд. Райскі), С. Заводнік і Ляўкоў. Для парт. работы на вёсцы сход вылучыў батрацкі цэнтр у складзе Гулякевіча, Лук’янчы- ка, Шапіры, Юркевіча. За арганізацыю партыз. руху і ваен. работу адказ- ным прызначаны Ляўкоў, выдавецкую і агітацыйна-прапагандысцкую секцыю ўзначаліў М. Блюменталь (парт. псеўд. Авербух). У кастр. 1919 для кіраўніцтва падп. барацьбой у Бабруйск прысланы з Беластока Ф. Л. Каменскі (парт. псеўд. Фалк), потым са Смаленска пры- былі П. П. Фёдараў (парт. псеўда- німы Пятроў, Дняпроўскі) і М. А. Бро- ніна (парт. псеўд. Баброва). Яны ўвай- шлі ў склад камітэта, а Каменскі ўзначаліў яго. Да пач. 1920 у Бабруйску створана 6 парт. ячэек (аб’ядноўвалі 118 камуністаў). шырокая сетка парт. ячэек арганізавана ў вёсках Бабруйска- га пав. У мяст. Свіслач і в. Ясень дзей- нічалі раённыя парт. к-ты. Падп. арг-цыі былі створаны і ў раскватараваных у Бабруйску польскіх вайсковых часцях. Бабруйскі к-т падтрымліваў сувязь з Го- мельскім губ. к-там РКП(б), падп. парт. арг-цыямі Украіны. Камітэт супрацоўні- чаў таксама з мясц. арганізацыямі Бун- да, Яўр. сацыял-дэмакр. рабочай партыі («Паалей Цыён»), меншавікоў, эсэраў. Каардынацыйным цэнтрам супрацоў- ніцтва розных паліт. плыняў было Цэнтр. бюро прафсаюзаў горада. У пач. 1920 прафсаюзы Бабруйска разгромлены акупац. ўладамі. Аднак па ініцыятыве падп. к-та КП(б)ЛіБ у горадзе створа- ны нелегальныя інтэрнац. прафесійныя арг-цыі, у якіх дамінавал камуністы і левыя бундаўцы. Яны сталі прытрым- лівацца выключна ўзброеных метадаў барацьбы з акупац. ўладамі, узялі курс на разгортванне партыз. руху ў павеце. Арганізацыі Бунда, ЯСДРП («Пвалей Цыён»), эсэраў прапаноўвалі абмежавац- ца легальнымі формамі апазіцыйнай дзейнасці, якая зводзілася гал. ч. да байкоту выбараў у органы самакіраван- ня. Разыходжанні ў тактыцы прывялі да расколу паліт. сіл Бабрунска. 25.4.1920 у час павятовай парт. канфер нцыі поль- скія жандары арыштавалі ў Бабруйску і 28 крас. расстралялі членаў к-та Бабро- ву, Каменскага і Фёдарава, апошні цаной свайго жыцця даў магчымасць уцячы астатнім удзельнікам канферэнцыі і зні- шчыць парт. дакументы. У пач. мая к-т аднавіў работу (пад старшынствам Блю- менталя), у яго складувайшлі і прадстаў- нікі бундаўцаў, якія заявілі аб сваёй пры- хільнасці да камуніст. дактрыны. Аднак і новы склад к-та быў арыштаваны і 7.5.1920 расстраляны. Рэпрэсіі паралі- завалі таксама дзейнасць інш. партый. Пасля вызвалення Бабруйска Чырв. Ар- міяй (ліп. 1920) на аснове камуніст. ячэ- ек створана Бабруйская павятовая арг-цыя КП(б)Б. М. С. Сташкевіч. БАБРЎЙСКІ ПАДПОЛЬНЫ МІЖРАЙ- КОМ КП(б)Б у Вялікую Айчын- ную вайну. Дзейнічаў з 11.8 да 4.11.1942. Створаны ЦК КП(б)Б для кіраўніцтва падп. парт. арг-цыямі Асіпо- віцкага, Бабруйскага, Бярэзінскага, Кі- раўскага і Клічаўскага р-наў, разгорт- вання партыз. руху і актывізацыі баявых дзеянняў партыз. атрадаў. Сакратар міжрайкома I. М. Кардовіч; члены: Я. 1. Заяц, I. А. Матыль, К. М. Якаўлеў. Міжрайком стварыў Бабруйскі і Кіраў- скі, зацвердзіў Асіповіцкі і Бярэзінскі падп. райкомы партыі [гл. Раённыя пад- польныя камітэты КП(б)Б], пасля чаго спыніў сваю дзейнасць. Літ.: Подпольные партнйные органы Ком- партнн Белорусснн в годы Велнкой Отечест- венной войны (1941 —1944). Мн., 1975. А. М. Літвін.
259 БАБРУЙСКІ БАБРЎЙСКІ ПАДПОЛЬНЫ МІЖРАЙ КОМ ЛКСМБ у Вялікую Айчын- ную вайну. Дзейнічаў з 24.8.1942 да 1.6.1943 пад кіраўніцтвам Магілёўскага падпольнага абкома ЛКСМБ і Бабруй- скага падпольнага міжрайкома КП(б)Б (да 4.11.1942). Кіраваў дзейнасцю Асіпо- віцкага, Бабруйскага, Клічаўскага падп. райкомаў ЛКСМБ Магілёўскай вобл. і Глускага падп. райкома ЛКСМБ Пале- скай вобл., камсамольскіх і маладзёжных арг-цый і груп Бабруйска. Сакратары: I. А. Матыль, П. Ф. Валожын (з 1.3. 1943); члены міжрайкома: В. С. Даўжан- кова, А. С. Дайнека (да 15.3.1943), А. П. Касцевіч, В. А. Барабашкіна (з 1.12.1942). Асн. база знаходзілася ў Клічаўскім р-не. Літ.: Подпольные комсомольскне органы Белорусснн в годы Велнкой Отечественной войны (1941 —1944). Мн., 1976. Р. М. Шавяла. БАБРЎЙСКІ ПАДПОЛЬНЫ РАЁННЫ КАМІТЭТ РКП(б) у гады грама- дзянскай вайны. Дзейнічаў пад кі- раўніцтвам Паўночна-Заходняга аблас- нога камітэта РКП(б) у час германскай акупацыі Бабруйска з мая да ліст. 1918. У яго склад уваходзілі П. Ф. Ра- вінскі (пад псеўд. Раеўскі) — старшы- ня, П. М. Серабракоў (парт. псеўд. Павел Балашоў) — нам. старшыні, Б. Нейман (парт. псеўд. Новікаў) — сакратар, С. Капілаў, I. А. Вайнер, П. Дз. Малаковіч, П. П. Фёдараў (парт. псеўд. Пятроў), Шумілін. Ставіў за- дачы аднавіць парт. арг-цыі ў гарадах і вёсках, арганізаваць агітацынную рабо- ту сярод насельніцтва, наладзіць рэгу- лярную сувязь з інш. парт. арг-цыямі на акупіраванай тэр. Беларусі. Да восені 1918 у Бабруйску адноўлены парт. ячэйкі амаль на ўсіх прадпрыемствах, сфарміраваны парт. фракцыі ў прафсаю- зах, дзе камуністы ўзаемадзейнічалі з прадстаўнікамі Бунда, Яўр. сацыял-дз- макр. рабочай партыі («Паалей Цы- ён»), эсэраў. Парт. ячэйкі ўтвораны і ў валасцях павета, у т. л. ў Бортніцкай, Качэрыцкай, Туркоўскай, у мяст. Глуск, Старыя Дарогі, якія сталі цэнтрамі раз- гортвання партыз. руху. Разам з эсэра- мі камуністы стваралі ў вёсках атрады самааховы. У ліп. 1918 Бабруйскі падп. к-т рэарганізаваны ў раённы. Разгалі- наваная сетка парт. ячэек аб’яднана ў валасныя, падраённыя (Глускую, Руда- бельскую, Старадарожскую і Ясеньскую) і Бабруйскую гар. парт. арг-цыі. Былі на- ладжаны сувязі з падп. арг-цыямі Бары- сава, Гомеля, Жлобіна, Магілёва, Мазы- ра, Пухавіч, Рагачова. Прытрымліваючы- ся дактрыны аб кірўючай ролі камуніст. партыі, балынавікі праводзілі тактыку расколу бундаўскіх, паалейцыянісцкіх і эсэраўскіх арг-цый, з якімі супрацоўні- чалі на глебе апазіцыі акупац. уладам. Такая тактыка прывяла да паліт. ізаля- цыі камуністаў, страты імі ўплыву ў Цэнтр. бюро прафсаюзаў горада, якое з’яўлялася каардынацыйным цэнтрам арг-цый, апазіцыйных да акупантаў. Бундаўскае і эсэраўскае кіраўніцтва не падтрымала прапановы камуністаў аб пашырэнні ўзброенага процістаяння акупац. уладам, хоць частка бундаўцаў і асабліва левыя эсэры бралі ўдзел у стварэнні ў павеце баявых дружын і скла- доў для хавання зброі. Бабруйская баявая рабочая дружына ўзаемадзейні- чала з Глускім, Рудабельскім, Старада- рожскім і інш. паўстанцкімі атрада- мі. Пасля стварэння Краявога камітэ- та камуністычных арганізацый Беларусі і Літвы дзейнасць Бабруйскага к-та стала яшчэ больш адарванай ад парт. структур Бунда, ЯСДРП («Паалей Цыён»), эсэраў, якія імкнуліся да паліт. метадаў барацьбы. Канферэнцыя падп. бальшавіцкіх арг-цый (кастр. 1918) у Бабруйску, на якой прысутнічалі прад- стаўнікі 156 вясковых і 10 гар. ячэек, канкрэтызавала задачы раённай парт. арг-цыі ў барацьбе за сав. ўладу ва ўмовах падполля, вызначыла тактыку ад- носін з інш. паліт. партыямі. Канфе- рэнцыя рэкамендавала парт. ячэйкам са- дзейнічаць імкненню левых груп Бунда, ЯСДРП («Паалей Цыён»), эсэраў і інш. далучацца да рэв.-вызв. бараць- бы супраць герм. акупантаў. Перагле- дзеўшы ранейшую тактыку, камуністы дасягнулі пагаднення з левымі бундаўца- мі і паалейцыяністамі ў прафсаюзах. У сельскай мясцовасці камуністы ішлі на кампраміс з левымі эсэрамі і Партыяй рэвалюцыйных сацыялістаў-народнікаў Беларусі. Пасля вызвалення Бабруйска (28.11.1918) на аснове падп. к-та ство- рана раённая бальшавіцкая партарга- нізацыя, у якую ўлілося 400 падполь- шчыкаў. М. С. Сташкевіч. БАБРЎЙСКІ ПЛАН ДЗЕКАБРЫСТАЎ 1823, першая ў гісторыі дзекабрысц- кага руху спроба ўзняць узброенае паў- станне з мэтай ажыццяўлення дзярж. перавароту. Распрацаваны ў маі 1823 кі- раўнікамі Васількаўскай управы Паўд- нёвага т-ва падпалк. Чарнігаўскага пях. палка С. I. Мураўёвым-Апосталам, пра- паршчыкам Палтаўскага пях. палка М. П. Бястужавым-Руміным, палк. Аляк- сопальскага пях. палка I. С. Павала- Швяйкоўскім і капітанам 18-га егерска- га палка В. С. Норавым. Паўстанне мер- кавалася пачаць у Бабруйску, дзе была раскватаравана 9-я пях. дывізія (Пал- таўскі і Чарнігаўскі палкі) 3-га пях. кор- пуса 1-й арміі. Дзекабрысты вырашылі скарыстаць прыезд у Бабруйск для агля- ду войск імператара Аляксандра 1. Група вайскоўцаў на чале з Павала- Швяйкоўскім павінна была арыштаваць цара, вял. князя Мікалая Паўлавіча і іх світу, прымусіць цара падпісаць адра- чэнне і прыняць канстытуцыю. Пасля авалодання Бабруйскай крэпасцю паў- станцы мелі намер накіравацца з вой- скамі на Маскву, распаўсюджваючы на шляху руху пракламацыі да арміі і наро- да. Выступленне ў Бабруйску павінна было стаць сігналам для паўстанняў у Маскве, Пецярбургу, 2-й арміі. Для ажыццяўлення плана выступлення арга- нізатары спрабавалі заручыцца згодай : падтрымкай Паўднёвага і Паўночнагг т-ваў дзекабрыстаў. У маі 1823 былі накіраваны пісьмы кіраўнікам Камен- скай управы Паўднёвага т-ва В. Л. Да- выдаву і С. Р. Валконскаму. Апошні адказаў , што «таварыства ў гэтым годзе яшчэ не мае намеру дзейнічаць». Адказ адлюстроўваў пазіцыю кіраўніка Паўд. т-ва П. I. Песцеля, які лічыў, што паў- станне павінна пачынацца ў «сэрцы ўлады», г. зн. у Пецярбургу. Члены Паўн. т-ва I. А. Фанвізін і I. Дз. Якуш- кін, сустрэўшыся ў Маскве з Бястужа- вым-Руміным, не ўспрынялі яго як «сур’- ёзнага змоўшчыка». У вер. 1823 Бясту- жаў-Румін вёў у Вільні перагаворы аб узгадненні дзеянняў з прадстаўніком Літоўскага правінцыяльнага савета поль- скага Патрыятычнага т-ва К. Радзівілам і віленскай рэв. моладдзю (у т. л., маг- чыма, з А. Міцкевічам), аднак дамоў- ленасці не былі рэалізаваны з-за пра- ведзеных у Вільні арыштаў. Без пад- трымкі інш. рэв. арг-цый выступленне ў Бабруйску не мела сэнсу. Агляд войск Аляксандрам I у Бабруйскай крэпасці адбыўся 13.9.1823 без надзвычайных здарэнняў. Няўдача з ажыццяўленнем Б. п. дз. 1823 прымусіла ўсвядоміць не- абходнасць сувязі паўстання на перыфе- рыі з цэнтрам, аб’яднання сіл Паўн. і Паўд. т-ваў, выпрацоўкі агульнага плана дзеянняў. Гл. таксама Дзекабрысты на Беларусі. Кр.: Восстанне декабрнстов: Документы. Матерналы. Т. 4. М.; Л., 1927; Т. 9. М., 1950; Т. 12. М„ 1969. Літ.: Декабрнсты н тайные обіцества в Росснн. М„ 1906; Нечкнна М. В. Двн- женне декабрнстов. Т. 2. М„ 1955; Оль- шанскнй П. Н. Декабрнсты н польское нацнонально-освободнтельное двнженне. М„ 1959; Букчнн С. В. К мечам рванулнсь нашн рукн; Докум. повестн. 2 нзд. Мн„ 1985. В. В. Швед. БАБРЎЙСКІ РАЁН. Размешчаны на ПдЗ Магілёўскай вобл. Пл. 1,6 тыс. км2, насельніцтва 183 тыс. чал. (з Бабруй- скам). Утвораны ў 1927. Цэнтр — г. Бабруйск. На 1.1.1989 у раёне 227 нас. пунктаў, 12 сельсаветаў: Борт- нікаўскі, Брожскі, Варатынскі, Вішнёў- скі, Восаўскі, Гарбацэвіцкі, Гарохаўскі, Кавалёўскі, Слабодкаўскі, Сычкаўскі, Цялушскі, Хімоўскі. Большая частка раёна знаходзіцца ў межах Цэнт- ральнабярэзінскай раўніны. На тэр. раё- на працякаюць рэкі Бярэзіна (судна- ходная), Ала, Бабруйка, Беліца, Брожа, Ваўчанка, Вір і інш., ёсць воз. Вяхава. Праходзяць чыг. і аўтамаб. дарогі Мінск — Гомель, Слуцк — Рагачоў, Баб- руйск — Магілёў, чыг. лініі Мінск — Гомель, Бабруйск — г. п. Акцябрскі. Тэр. раёна заселена чалавекам з эпохі мезаліту (9—5-е тыс. да н. э.), пра што сведчыць паселішча каля в. Стасеўка. Эпоха неаліту (6—3-е тыс. да н. э.) прадстаўлена стаянкай каля в. Сяліба. Помнікамі каменнага веку з’яўляюцца таксама паселішчы каля в. Вербкі. У бронзавым веку (канец 3-га — 2-е тыс. да н. э.) тут, верагодна, жылі плямёны культуры шнуравой керамікі: пра гэта сведчаць сляды паселішча і знаходкі керамікі з кургана каля в. Думаноўшчы- на. Сляды паселішчаў і асобныя зна-
260 БАБРУЙСКІ ходкі бронзавага веку выяўлены каля вёсак Лукі, Пятровічы, Сяліба, Хімы і інш. У раннім жал. веку ў 6—3 ст. да н. э. на тэр. раёна жылі плямёны міла- градскай, у 3 ст. да н. э.— 2 ст. н. э.— зарубінецкай культуры (гарадзішча каля в. Пятровічы і в. Шчаткава). Захава- ліся гарадзішчы ранняга жал. веку каля вёсак Міхалева 2-е, Мак равічы, Пера- сова і інш. У 3—7 ст. пашырыліся пля- мёны кіеўскай і, напэўна, пражскай куль- туры (селішчы каля в. Шчаткава). 3 8 ст. на тэр. раена жылі славянскія плямёны дрыгавічоў, якія пакінулі пахавальныя помнікі — курганныя могільнікі (в. Ста- рая Шараёўшчына). Да дрыгавіцкіх помнікаў, верагодна, адносяцца недасле- даваныя могільнікі каля вёсак Банёўка, Баранавічы 3-я, Баяры, Гародчына, Гарохаўка, Макаравічы, Обча, Постраш, Рагалі і інш Сярэдневяковыя матэрыялы выяўлены на гарадзішчы каля в. Міха- лёва 2-е. 3 9 ст. частка тэр. раёна ўва- ходзіла ў Полацкае, частка — у Тураў- скае княствы, з 14 ст. ў Вял кн. Літоў- скім. У 16 ст. ў Рэчыцкім пав. Магілёўскай губ., значная частка тэр. раёна ўваходзі- ла ў Бабруйскае староства. У час анты- феад. вайны ўкр. і бел. народаў 1648— 51 і руска-польскай вайны 1654—67 жы- хары Бабруйска і навакольных вёсак удзельнічалі ў паўстаннях супраць феа- далаў, аказвалі падтрымку казацкім ат- радам. У выніку 2-га падзелу Рэчы Пас- палітай (1793) тэр. раёна далучана да Расійскай імперыі, увайшла (з 1795) у Бабруйскі пав. Мінскай губ. У Айчынную вайну 1812 Бабруйшчына была арэнай баёў з французскімі захопнікамі, праз яе адступалі войскі рус. 2-й зах. арміі пад камандаваннем П I. Баграціёна. У 1873 праз Бабруйшчыну пралягла Лібава-Ро- менская чыгунка, якая спрыяла развіццю гаспадаркі і гандлю, промыслаў і ра- мёстваў (гл., напр., Бабруйскія цагель- ныя мануфактуры). На працягу 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. тут адбываліся хваля- ванні сялян (1868, 1884, 1905, 1906). Напярэдадні І-й сусв. вайны ў чэрв. 1914 у в. Гарбацэвічы ў час мабілізацыі ў армію адбылося сутыкненне сялян з паліцыяй (удзельнічала больш за 500 чал.), у жн.— вер. 1915 у прыфран- тавой паласе павета — выступленне сал- дат і сялян. Савецкая ўлада ўстаноў- лена ў ліст. 1917. У студз.— лют. 1918 тэр. была ахоплена мяцяжом польскага корпуса Доўбар-Мусніцкага, у маі — ліст. 1918 акупіравана войскамі кайзе- раўскай Германіі, у жн. 1919 — ліп. 1920 занята палякамі. Падчас грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі дзейнічалі падполле, павятовы рэўком. У 1924 утвораны Бабруйскі раён першы і Баб- руйскі раён другі, 4.8.1927 яны аб’яднаны ў Б. р. У 1930-я г. праведзена калек ы- візацыя. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 раён акупіраваны ням.-фаш. за- хопнікамі, якія знішчылі тут (разам з Бабруйскам) больш за 100 тыс. савецкіх грамадзян. У раёне дзейнічалі партыз. брыгады І-я Бабруйская, 12-я кав. імя А. К. Флегантава, 37-я імя А. Я. Пар- хоменкі, партыз. полк 537-ы, партыз. атрады, Бабруйскае патрыятычнае пад- полле. Барацьбу партызан і пад- польшчыкаў узначальвалі Бабруйскі падпольны міжрайком КП(б)Б, Бабруй- скі падпольны міжрайком ЛКСМБ, райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ, гарком ЛКСМБ. Раён вызвалены ў чэрв. 1944 войскамі 1-га Бел. фронту (каманд. ген. арміі К. К. Ракасоўскі) у ходзе Бабруйскай аперацыі 1944. 3 20.9.1944 да 8.1.1954 уваходзіў у Бабруйскую вобласць, з 1954 — у Магілёўскую. У гаспадарцы раёна вядучае месца належыць с.-г. вытворчасці. Тут 10 кал- гасаў і 10 саўгасаў (1990), якія спецыя- лізуюцца на вытворчасці збожжа і мя- са-малочнай жывёлагадоўлі. Памысло- васць (хімічная, машынабудаўнічая, ме- талаапрацоўчая, дрэваапрацоўчая, лёг- кая і харчовая) сканцэнтравана пера- важна ў Бабруйску. За межамі горада найбольшыя прадпрыемствы — шклоза- вод «Кастрычнік» (р. п. Глуша) і торфа- завод «Рэдкі Рог» (пас. Рэдкі Рог). На тэр. раёна 56 сярэдніх, 7 васьмігадо- вых, 6 пач. школ, 6 дзіцяча-юнацкіх спарт. і 5 муз. школ, мастацкая школа, 94 дашкольныя ўстановы, 8 бальніц, 74 фельчарска-акушэрскія пункты 12 па- ліклінік, санаторый. Выдаюцца грамад- ска-палітычныя газеты «Бабруйскае жыццё» і «Трыбуна працы». У раёне брацкія магілы сав. воінаў, партызан і ваеннапалонных, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну: у вёсках Аўсімавічы, Бабіна 1-е, Бабіна 2-е, Ба- гушоўка, Баранавічы, Баршчоўка, Баяры (сярод пахаваных Герой Сав. Саюза М. А. Ізюмаў), Бірча, Брожа, Бярозаві- чы, Варатынь (сярод пахаваных Герой Сав. Саюза I. Я. Арол), Вішнёўка, Вя- лічкава, Ганчароўка, Гарбацэвічы, Гаро- хаўка, Даманова, Кавалі, Калінаўка, Ка- лініна Крупічы, Малыя Бортнікі, Маль- ева, Мікулічы, Мірадзіна, Міхалева І-е, Міхалёва 2-е, Навасёлкі, Новая Шараёў- шчына, Осава (Восава), Пабокавічы. Постраш, Прагрэс, Раксалянка, Сімгара- вічы, Слабодка, Стасеўка, Сычкова (сярод пахаваных Герой Сав. Саюза М. Р. Селязнёў), Туркі, Узнога, Хімы, Цялуша, Чарніца (сярод пахаваных Ге- рой Сав. Саюза А. Г. Чарныш), Шчат- кава (сярод пахаваных Героі Сав. Саюза М. А. Калодка і I. Ф. Маслоўскі), Юр’ева, Ясень-Каменка, Ясны Лес, у пасёлках Барак, Брожа і Леніна, р. п. Глуша; магілы ахвяр фашыз- м у ў пас. Брожа, каля вёсак Бро- жа, Грабава, у в. Слабодка. Уста- ноўлены помнікі землякам, што загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёс- ках Варатынь, Вішнёўка, Вял. Борт- нікі, Іванаўка, Міхалева 1-е, Пятровічы, Слабада; помнік падполыпчыкам у в. Шчаткава, помнік на магіле Н. А. Ва- ранцовай-Вельямінавай (унучкі А. С. Пушкіна) у в. Цялуша. Узведзены ме- марыяльны комплекс у гонар воінаў І-га Бел. фронту і партызан у в. Сычкава. Мемарыяльныя дош- к і ўстаноўлены ў в. Сычкава бел. пісь- менніку і тэатр. дзеячу В. I. Дуніну- Марцінкевіч і камунарам Панюшкавіц- кай с.-г. камуны (1919). П о м н і к і а р- хітэктуры: драўляная царква пач. 20 ст. ў в. Туркоўская Слабада, камен- ная царква канца 19 — пач. 20 ст. ў в. Цялуша, паштовая станцыя сярэдзіны 19 ст. ў в. Барок. У раёне нарадзіліся: Героі Сав. Саю- за Ф. Ф. Архіпенка, А. К. Болбас, М. Дз. Капусцін, У. А. Парахневіч М. Р. П нчук, К. П. Чарноў, А. К. Шмы- гун; бел. пісьменнікі М. Аўрамчык, П. Га- лавач, М. Герчык, В. Дунін-Марцінке- віч, А. Дзятлаў; скрыпач Л. Гарэлік, дзяржаўны дзеяч БССР М. Ляўкоў, ва-
261 БАБРУЙСКІ енны дзеяч ген.-л. М. I. Глінскі, Героі Сац. Працы А. Р. Сакун і Л. П. Цэд. Літ.: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Магілёўская вобл. Мн., 1986; Ос- вобожденне Белорусснн, 1944. 2 нзд. М., 1974; В памятм народной. Мк., 1969; Навеч- но в сердце народном. 3 нзд. Мн., 1984; Адмнннстратнвно-террнторнальное устрой- ство БССР. Т. 1—2. Мн., 1985—87. В. В. Гетаў (археалогія), Г. I. Дулеба. БАБРЎЙСКІ РАЁН ДРУГІ, адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—27 у складзе Бабруйскай акругі. Утвораны 17.7.1924. Цэнтр — г. Бабруйск. Пл. 1072 км2, 311 нас. пунктаў, насельніцтва 42,3 тыс. чал. (на 1.1.1925, без Бабруйска). Падзяляў- ся на 14 сельсаветаў: Баранавіцкі, Берас- нёўскі, Гарадзецкі, Казуліцкі, Капусцін- скі (з вер. 1926 нац. рус. сельсавет), Лешчанскі, Любоніцкі, Міхалёўскі, Мыш- кавіцкі, Падрэцкі, Паўлавіцкі, Старцоў- скі, Харлапавіцкі, Хімоўскі. 4.8.1927 у су- вязі з узбуйненнем раёнаў аб’яднаны з Бабруйскім раёнам першым у адзіны Бабруйскі раён. Літ.: Адмнннстратнвно-террнторнальное устройство БССР. Мн., 1985. Т. 1. С. 165. М. 1. Камінскі. БАБРЎЙСКІ РАЁН ПЁРШЫ, адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—27 у складзе Бабруйскай акругі. Утвораны 17.7.1924. Цэнтр — г. Бабруйск. Пл. 1453 км2, 196 нас. пунктаў, насельніцтва 46,9 тыс. чал. (на 1.1.1925, без Бабруйска). Па- дзяляўся на 13, пасля 14 сельсаветаў: Багушоўскі (з вер. 1926 нац. рус. сель- савет), Брожскі, Варатынскі, Восаўскі, Гарбацэвіцкі, Каменскі, Кавалёўскі, Ма- леўскі, Продзвінскі, Рымаўцоўскі, Сыч- каўскі, Туркоўскі, Цялушскі, Бортнікаў- скі (з жн. 1925). 4.8.1927 у сувязі з узбуйненнем раёнаў аб’яднаны з Баб- руйскім раёнам Эругім у адзіны Баб- руйскі раён. Літ.: Адмнннстратнвно-террнторнальное устройство БССР. Мн., 1985. Т. 1. С. 165. М. I. Камінскі. БАБРЎЙСКІ САВЁТ РАБОЧЫХ, САЛ- ДАЦКІХ I СЯЛЯНСКІХ ДЭПУТА- ТАЎ. Створаны ў Бабруйску ў 1-й па- лове 1917. Ініцыятыву па стварэнні Са- вета праявілі дзеячы розных паліт. пар- тый і плыняў рэв.-дэмакр. кірунку. 3 іх удзелам прадстаўнікі рабочых шэрага прадпрыемстваў горада 5(18).3.191? выбралі часовы к-т Савета. Да 9(22) сак. з удзелам нач. гарнізона і камандзіраў вайсковых падраздзяленняў створаны ваенна-выканаўчы к-т Савета, які аб’яд- наў саддатаў, афіцэраў і ваен. чыноўні- каў. У 2-й палове сакавіка 1917 завяр- шылася аб’яднанне абодвух Саветаў у адзіны орган, хоць выбары дэпутатаў у яго працягваліся і ў красавіку. Складаў- ся з 2 секцый (рабочай і салдацкай) і 6 камісій. Узначальваў Савет выканком і яго рабочы орган — бюро прэзідыума. Першым старшынёй аб'яднанага Баб- руйскага Савета выбраны ваен. ўрач эсэр В. В. Дамагараў, яго намеснікамі — бувдавец Н. 3. Юхвід і меншавік С. 3. Ка- цэнбогін, сакратаром выканкома — бун- давец Я. Д. Разенталь, старшынёй сал- дацкай секцыі Савета — меншавік Д. С. Збарскі. Вясной 1917 створана павятовая секцыя Савета рабочых дэпутатаў, якую ўзначальваў член Польскай сацыялістыч- най партыі С. Н. Брадовіч. На павятовым з’ездзе сялянскіх дэпутатаў, які адбыў- ся 25—26 чэрв. (8—9 ліп.), выбраны выканком Савета сялянскіх дэпутатаў, які ўзначальваў эсэр П. М. Караткевіч. 3 прычыны разыходжанняў па некато- рых пытаннях Савет рабочых і салдац- кіх дэпутатаў і выканком павятовага Савета дзейнічалі ў асн. аўтаномна. Са- вет адыграў важную ролю ў дэмакраты- зацыі ў горадзе і павеце старых органаў кіравання, стварэнні міліцыі, прафсаю- заў, фабрычна-заводскіх і саддацкіх к-таў, сялянскіх арг-цый, устанаўленні на прадпрыемствах 8-гадзіннага рабоча- га дня. Знаходзіўся пад уплывам рэв.- дэмакр. партый, падтрымліваў палітыку Часовага ўрада і яго органаў на месцы. Прымаў меры супраць вывазу харчаван- ня і тавараў шырокага ўжытку з горада і павета, рэгуляваў канфлікты паміж ра- бочымі і прадпрыемцамі. Прадстаўнікі Бабруйскага Савета Петрасянц, Разен- благ, Закес удзельнічалі ў рабоце э'еэда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці [23—26.5(5—8.6). 1917, Мінск]; Дамагараў і Петрасянц з’яўляліся дэлегатамі I Усерас. з’езда Саветаў рабочых і саддацкіх дзпутатаў [3—24.6(16.6—7.7).1917, Петраград]. 4 дэлегаты ад Савета былі прадстаўле- ны на з’ездзе салдацкіх дэпутатаў тыла- вых гарнізонаў Мінскай ваен. акругі (чэрв. 1917, Смаленск). Дэлегат Савета Лямніцкі выбраны старшынёй акр. к-та, дэлегат Антонаў — яго намеснікам. У чэрв. абавязкі старшыні Савета часова выконвалі Брадовіч і Збарскі. 23 чэрв. (6 ліп.) на сумесным пасяджэнні прад- стаўнікоў Савета, ротных і батальённых к-таў па прапанове эсэраў прынята ра- шэнне падзяліць членаў Савета на фрак- цыі паводле парт. прыналежнасці. 7 (20) ліп. Савет з удзелам прадстаўнікоў рот- ных і камандных к-таў абмеркаваў лі- пеньскія падзеі ў Петраградзе. Рэзалю- цыя, прынятая амаль аднагалосна, асу- дзіла бальшавікоў за сепаратнае паў- станне, якое штурхала краіну да грама- дзянскай вайны. Выхад кадэтаў са складу Часовага ўрада Савет кваліфікаваў як новы контррэв. крок. У ліп.-жн. 1917 па- чалося рэзкае размежаванне Савета на фракцыі. У гэты час склалася фракцыя сацыял-дэмакратаў (інтэрнацыяналі- стаў), на аснове якой восенню ўтварыла- ся фракцыя РСДРП (бальшавікоў). Ле- там 1917 пры ўдзеле Савета камавдаван- не Бабруйскага гарнізона сфарміравала з саддатаў некалькі рабочых камавд для дапамогі сялянам ва ўборцы ўраджаю. У жн. 1917 пачала выдавацца газ. «Нз- вестня Бобруйского Совета рабочнх н соддатскнх депутатов». У час карнілаў- скага мяцяжу (гл. Карнілаўшчына) Са- вет сумесна з прадстаўнікамі салдацкіх к-таў і паліт. партый сацыяліст. кірунку ўтварыў «Камітэт абароны рэвалюцыі», які часова сканцэнтраваў уладу ў сваіх руках, кантраляваў сітуацыю ў горадзе і яго ваколіцах, увёў цэнзуру мясц. дру- ку (к-т распушчаны ў пач. верасня). 18 вер. (1 кастр.) выканком Савета пры- няў рэзалюцыю пратэсту ў адрас міністра ўнутраных спраў, ВЦВК, губ. камісара з прычыны прызначэння павятовага ка- місара без узгаднення з Саветам. У су- вязі з вострым недахопам тавараў пер- шай неабходнасці ў вер. Савет забараніў вывозіць іх з горада на працягу 5 дзён, праводзіў канфіскацыі і рэквізіцыі та- вараў у спекулянтаў. На пасяджэнні Бабруйскага Савета 14(27) кастр. баль- шавікі (I. М. Кузякоў, М. Я. Бральніцкі і інш.) выступілі за скліканне II Усерас. з’езда Саветаў. Меншавікі, бувдаўцы, эсэры (Гальперын, Душман, Кацэнбогін, Разенталь) выказваліся за яго скліканне пасля выбараў ва Устаноўчы сход. Са- вет 41 голасам (супраць 33) падтрымаў іх, але адмовіўся накіраваць на з’езд Са- ветаў свайго дэлегата. Пасля ўзброенага паўстання ў Петраградзе Бабруйскі Са- вет пад уплывам рэв.-дэмакр. партый асу- дэіў захоп улады бальшавікамі. У пач. ліст. 1917 улада ў горадзе часова перай- шла да мясц. «камітэта выратавання рэвалюцыі», што складаўся з прадстаў- нікоў розных паліт. плыняў. Абаронцы пакінулі Савет. Бальшавікі да сярэдзіны лістапада ўстанавілі ў горадзе кантроль за радыёстанцыяй, органамі Часовага ўрада- Дэлегат ад Бабруйскага Савета прымаў удзел у рабоце з’езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, які праходзіў 19—21.11(2— 4.12).1917 у Мінску. Аднак пераход улады да Савета ў горадзе і павеце за- цягнуўся да снеж. 1917. У гэты час у яго ўваходзіла 150 дэпутатаў, якія прад- стаўлялі 10,5 тыс. чалавек. Склаліся і дзейнічалі фракцыі: бальшавікоў (каля паловы дэпутатаў), эсэраў, бувдаўцаў, с.-д. (інтэрнацыяналістаў) і с.-д. (аб’яд- нанцаў); уваходзілі таксама прадстаўні- кі груп .Адзінства» і гПаалей Цыён». На аснове пагаднення паміж фракцыя- мі 24.12.1917 (6.1.1918) сфарміраваны прэзідыум Савета з 5 чал.: старшыня бальшавік Бральніцкі, таварышы стар- шыні М. Лішуноў і эсэр Душман, сакра- тары — эсэр Петрасянц і бундавец Ра- хінштэйн. 3 выпадку заключэння дагаво- ру аб перамір’і на Заходнім фронце балыпавіцкая фракцыя Савета 26.12.1917 (8.1.1918) арганізавала ў горадзе маса- вую маніфестацыю. Дэпутат Бабруй- скага Савета бальшавік Самосьеў удзель- нічаў у рабоце канферэнцыі Саветаў Заходняй вобласці, якая адбывалася ў Мінску 4(17).1.1918. Пасля акупацыі Бабруйска войскамі кайзераўскай Гер- маніі Савет ліквідаваны. Многія дэпута- ты сталі членамі Бабруйскага камуніс- тычнага падполля, іншыя выехалі ў Сав. Расію. Напярэдадні выгнання герм. за- хопнікаў у горадзе 26.11 (9.12).1918 утвораны рэўком (старшыня Раеўскі), які сканцэнтраваў у сваіх руках усю ўладу. У адпаведнасці з Канстытуцыяй БССР 1919 у студз.— лютым 1919 адбыліся выбары ў Савет рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, пераваж- ную большасць дэпутатаў якога склада-
БАБРУЙСКІ лі члены і спачуваючыя КП(б)Б. Пер- шае пасяджэнне новага Савета адбылося 8.2.1919. Друкаваным органам Савета стала газ. «Камуніст», якая пачала выходзіць у ліст. 1918 пад назвай «Нзвестня Бобруйского революцнонного комнтета». Летам 1919 у сувязі з поль- скай інтэрвенцыяй улада зноў перайшла да рэўкома. Савет адноўлены пасля вы- звалення ў ліп. 1920 Бабруйска ад поль- скіх войск. У 1924—30 тут дзейнічалі акруговы і раённы (да 1927 два раён- ныя — Бабруйскага 1-га і Бабруйскага 2-га раёнаў) Саветы. Пасля скасавання ў ліп. 1930 акруг застаўся раённы Савет, які ў адпаведнасці з Кансты- туцыяй БССР 1937 стаў наз. Саветам дзпутатаў працоўных. 3 ліп. 1939 да чэрв. 1941 дзейнічалі гарадскі і раённы Саветы. 3 утварэннем у вер. 1944 Баб- руйскай вобласці тут працавалі абласны (да студз. 1954), гарадскі і раённы Са- веты народных (з 1978) дэпутатаў. На доме, дзе ў 1917 размяшчаўся Бабруйскі Савет, мемарыяльная дошка. П. К. Башко. БАБРЎЙСКІ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРА- ТЬІЧНЫ КАМІТЭТ БЎНДА, мясцовая арг-цыя Усеагульнага яўрэйскага рабо- чага саюза ў Літве, Польшчы і Расіі (гл. Бунд). Пачатак дзейнасці Бунда ў Баб- руйску адносіцца да канца 1897, калі сіоды была пераведзена цэнтр. бундаў- ская друкарня, у якой, у прыватнасці, у крас. 1898 выдадзены «Маніфест Ра- сійскай сацыял-дзмакратычнай рабочай партыі», прыняты на Першым з'ездзе РСДРП у Мінску (у ліп. 1898 друкарня захоплена паліцыяй пры спробе пераво- зу ў Гродна). У снеж. 1898 пад уплывам с.-д. агітацыі ў Бабруйску адбылася першая забастоўка 13 рабочых, якія па- трабавалі 12-гадзіннага рабочага дня. Яна працягвалася больш за месяц і скон- чылася перамогай рабочых. Арганіза- цыйнае афармленне і пачатак сістэма- тычнай дзейнасці арг-цыі Бунда ў Баб- руйску адносіцца да 1902. Як і ўвесь Бунд, к-т у гэты час з’яўляўся састаўной часткай РСДРП і дзейнічаў пад яе сця- гам. У лютым 1902 ён арганізаваў сход рабочых, на якім вёў антызубатаўскую агітацыю. У снеж. 1902 правёў 2 сходы рабочых (150 чал.), прысвечаныя памя- ці дзекабрыстаў. Пра характар сходаў сведчаць заклікі на выстаўленым транс- паранце: «Няхай жывуць барацьбіты 14 снежня! Няхай жыве палітычная рэ- валюцыя! Пралетарыі ўсіх краін, яднай- цеся!». К-т вёў таксама эканам. агіта- цыю, пад уплывам якой у 1902 бастава- лі маляры, сталяры 6 майстэрняў і муж- чынскія краўцы горада. Пры дапамозе Бабруйскага к-та ў 1-й пал. 1902 утва- рылася арг-цыя Бунда ў мяст. Парычы Бабруйскага пав. на чале з Р. Л. Шклоў- скім, якая налічвала каля 50 чал. У вер. 1902 па справе гэтай арг-цыі да следства прыцягнута 10 чал. У лют. 1903 к-т арга- нізаваў 2 масоўкі з удзелам 250 рабочых, прысвечаныя гадавіне вызвалення сялян ад прыгону. Да дня памяці герояў «На- роднай волі» [1(14) сак.] к-т выдаў спец. лістоўку і правёў сход рабочых, на якім быў выстаўлены чырв. сцяг. У прамовах на сходзе высвятляліся задачы рабочага руху, падкрэслівалася памылковасць тактыкі тэрору, спяваліся рэв. песні. 26.7(18.8).1903 к-т арганізаваў антыўра- давую маніфестацыю ў тэатры: у час прадстаўлення п’есы М. Горкага «На дне» з галёркі раскідана 400 лісткоў з пратэстам супраць яўрэйскага пагрому ў Кішынёве і збіванняў рабочЫх у паўд. гарадах краіны. У снеж. 1903 праведзена чарговая масоўка, прысвечаная памяці дзекабрыстаў. У 1902—03 камітэт займаў пераважна рэв., інтэрнац. пазіцыі, атрымліваў «Нскру», не цураўся агітацыі і сярод бел. рабочых. Некаторыя з іх уступілі ў арг-цыю Бунда, напрыклад Ф. В. Сімон- чык. На II з’ездзе РСДРП Бунд выйшаў з партыі. Пры абмеркаванні гэтага пы- тання большасць членаў Бабруйскай арг-цыі засталася вернай Бунду, а невя- лікая частка прыхільнікаў «РІскры» па- кінула яго рады і ўтварыла Бабруйскую групу РСДРП (гл. Бабруйская аргані- зацыя РСДРП). Узаемаадносіны паміж арг-цыямі Бунда і РСДРП у Бабруйску, як і ў іншых гарадах Беларусі, харак- тарызаваліся вострай ідэйнай барацьбой за ўплыў на рабочых, якая вялася на сходках-дыскусіях і ў друку. Бундаўцы пры гэтым за нязгоду прызнаць Бунд федзратыўнай часткай РСДРП абві- навачвалі II з’езд і ўсю РСДРП у раскольніцкай дзейнасці і вялікадзяр- жаўным шавінізме. У 1904 яўрэйскія рабочыя Бабруйска амаль непадзель- на знаходзіліся пад уплывам Бунда. У сак. 1904 на мітынгу, арганізаваным бундаўскім к-там пры пахаванні рабо- чага, удзельнічала да 2 тыс., а ў перша- майскіх сходах — каля 800 чал. Напя- рэдадні 1 Мая к-т выдаў і распаўсюдзіў віншавальныя лісткі з заклікам да ўсе- агульнай забастоўкі, у якой прыняло ўдзел каля 1200 работнікаў дробнай і рамеснай вытворчасці. Летам 1904 к-т арганізаваў маніфестацыю з нагоды па- ніхіды, наладжанай сіяністамі ў сувязі са смерцю заснавальніка і лідэра сусвет- най сіянісцкай арг-цыі Т. Герцля. У 1904 вядучым матывам у агітацыйнай дзей- насці к-та стала тэма руска-японскай вайны. У лістоўках, на сходках, маніфе- стацыях і дэманстрацыях выкрываўся антынар. характар вайны і ў сувязі з гэ- тым — эканам. крызіс і рост беспрацоўя. У антываен. масоўцы, праведзенай к-там за горадам 25.9. (8.10). 1904, удзельнічала 700 чал. У горад яны вярталіся з рэв. песнямі і заклікамі «Далоў вайну!», «Далоў самадзяржаўе!», «Няхай жыве палітычная свабода!» і інш. Паводле ра- шэння ЦК Бунда, к-т у кастр. 1904 правёў 3 масоўкі, на якіх каля 400 ра- бочых прынялі рэзалюцыю пратэсту су- праць расстрэлу рабочага сходу ў Бела- стоку. 2(15).10.1904 па закліку к-та каля 200 рабочых пад аховай узброенай дру- жыны выйшлі на адкрытую антыўра- давую дзманстрацыю пад чырв. сцягам, з лозунгамі «Далоў самадзяржаўе!», «Далоў паліцэйскі свавол!», «Няхай жыве сацыялізм!». Дэманстранты спявалі «Варшавянку» і раскідвалі пракламацыі, якія бліжэйшай мэтай рабочага руху абвяшчалі звяржэнне самадзярж. ўрада, а далейшай — дасягненне сацыялізму. Дэманстрацыя закончылася сутыкнен- нем з паліцыяй і перастрэлкай. На да- памогу паліцыі выклікана рота салдат, дэманстранты былі рассеяны. Вынікі гэтай дзманстрацыі, пралікі ў яе арг-цыі абмяркоўваліся на 3 сходах з удзелам 200 чал. У час рэвалюцыі 1905—07 амаль усе паліт. выступленні рабочых і рамеснікаў горада к-т праводзіў сумесна з мясц. арг-цыяй РСДРП. Адразу пасля крыва- вых падзей у Пецярбургу 9(22).1.1905 у Бабруйску з прадстаўнікоў гэтых арг-цый была створана Аб’яднаная ста- чачная камісія. Яна і ўзначальвала Баб- руйскія выступленні працоўных 1905, з’яўлялася інтэрнац. рэвалюцыйным органам. Некаторыя выступленні к-т пра- водзіў і асобна. Сепаратызм у яго дзей- насці найбольш праяўляўся ў арг-цыі эканам. барацьбы і пры стварэнні пра- фесійных саюзаў. Апошнія ствараліся як парт. (бундаўскія) арг-цыі з ліку ра- бочых і прыказчыкаў, якія прызнавалі кіраўніцтва Бунда. У праўленне (бюро) такіх прафсаюзаў уводзіліся прадстаў- нікі к-та з правам «вета», якое дазваляла ім прыпыняць любое рашэнне, калі яно супярэчыла праграме або тактыцы Бун- да. Уступаючы ў Бунд, прафсаюзы па- вінны былі адлічваць у яго касу 20— 25 % сваіх даходаў. 3 восені 1905 такія прафсаюзы выступалі ў якасці непасрэд- ных арганізатараў эканам. стачак. У 1905 — пач. 1906 к-т падтрымліваў тактыку байкоту Булыгінскай і 1-й Дзярж. дум. Пасля IV (Аб’яднаўчага) з’езда РСДРП ён разам з усім Бундам увайшоў у склад РСДРП, аднак рэаль- нага аб’ялнання яго з мясц. арг-цыяй РСДРП не адбылося. Адной з аб’ек- тыўных прычын гэтага з’яўляўся спад рэвалюцыі, які пачаўся пасля разгрому Снежаньскага ўзброенага паўстання. У студз.— чэрв. 1906 к-т выдаваў на ідыш і рус. мовах гектаграфаваны інфар- мацыйны бюлетэнь «Рэвалюцыя ў Расіі». Ва ўмовах наступлення контррэвалюцыі колькасць выступленняў рабочых рэзка скарацілася. Змяніўся і характар рабоча- га руху: са студз. 1906 да чэрв. 1907 у Бабруйску зафіксавана толькі адно знач- нае паліт. выступленне рабочых — гру- павая стачка 18.4(1.5).1907, прысвеча- ная дню Міжнароднай салідарнасці пра- цоўных 1 Мая. У падрыхтоўцы гэтага выступлення ўдзельнічаў і Б. с.-д. к. Б. Пасля трэцячэрвеньскага дзярж. пера- вароту ўплыў к-та яшчэ больш звузіўся, а пасля шматлікіх арыштаў і захопу паліцыяй у лістападзе 1907 друкарні яго дзейнасць фактычна спынілася. Аднаў- ленню работы к-та, як і ўсяго Бунда, перашкаджала даволі моцная групоўка «легалістаў», што настойвала, каб «кан- цэнтраваць рабочыя масы толькі вакол легальных устаноў», займацца пераваж- на нац.-культ. дзейнасцю, барацьбой за суботні адпачынак для яўрэяў, за ўзмац- ненне ўплыву ў кагале (абшчыне). Толь-
263 БАБРУЙСКІЯ кі пад вясну 1910 быў дасягнуты кам- праміс, прыняты статут. Да канца года колькасць членаў арг-цыі вырасла да 420 чал. Яна накіроўвала дзейнасць, забяспечвала л-рай, прапагандыстамі бундаўскія групы ў населеных пунктах і на прамысл. прадпрыемствах паблізу Бабруйска. На ліст. 1910 гэтыя групы аб’ядноўвалі 460 чал. К-т стварыў падп. прафсаюзы пекараў, сталяроў, шаўцоў, каробачнікаў (у 1910 прыблізна па 60 чал. у кожным), краўцоў (140 чал.), праводзіў сходы, заняткі ў гуртках ра- меснікаў, распаўсюджваў выданні ЦК Бунда. Летам 1910 яго прадстаўнік пры- няў удзел у рабоце 8-й канфер. Бунда ў Львове. У вер. 1910 к-т выдаў на гекто- графе адозву «Змагайцеся за свае пра- вы». Наладжана некалькі дробных эка- нам. стачак. Буйнейшая з іх забастоў- ка 40 сталяроў у маі — ліп. 1910 скон- чылася частковымі ўступкамі гаспадароў. У перадваенныя гады пад націскам бундаўскіх лідэраў камітэт фактычна адмовіўся ад актыўнай барацьбы з улада- мі і прадпрыемцамі (за 3 апошнія гады арганізаваны толькі 2 паліт. выступлен- ні — першамайскае ў 1912 і стачка пра- тэсту супраць кіеўскага судовага пра- цэсу над яўрэем Бейлісам у 1913). Асн. формай барацьбы сталі т. зв. «пе- тыцыйныя кампаніі» або збор подпісаў пад зваротамі ў Дзярж. думу з просьбай дазволіць свабоду прафсаюзаў (120 под- пісаў, 1912), рабочых таварыстваў і спра- ваводства ў іх на яўрэйскай мове, за ад- мену мяжы аселасці, нац. раўнапраўе, страхаванне (200 подпісаў) і г. д. У гады 1-й сусв. вайны ва ўмовах жорсткіх рэпрэсій, бежанства, масавых высялен- няў з прыфрантавой зоны к-т распаўся. Уцалелыя яго члены абмяжоўваліся арг-цыяй дабрачыннай дапамогі выся- ленцам, бежанцам і беспрацоўным. Пас- ля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 Б.с.-д. к. Б. ў сак. аднавіў сваю дзейнасць. Ён прымаў удзел у стварэнні Бабруй- скага Савета рабочых, салдацкіх і сялян- скіх дэпутатаў, прафсаюзаў (бундаўцы разам з меншавікамі і эсэрамі складалі ў іх большасць, займалі кіруючыя паса- ды). Падтрымліваў палітыку Часовага ўрада, стаяў на абарончых пазіцыях. Выступаў супраць перадачы ўлады Саве- там. У 1917 дэлегаты к-та ўдзельнічалі ў рабоце Усерасійскай канфер. Бунда (крас., Петраград), 1-й канфер. Бунда Паўн.-3ах. краю (ліп., Мінск), Мінскай губ. канфер. Бунда (жн.), увайшлі ў склад яго Паўн.-Зах. і Мінскага губ. к-таў. Трымаў цесную сувязь з Бабруй- скай аб’яднанай арг-цыяй РСДРП. Бабруйская арг-цыя Бунда атрымала права самастойна паслаць дэлегата на з’езд аб’яднанай арг-цыі РСДРП, які намячаўся. У канцы мая к-т налічваў больш за 600 членаў, пры яго дапамозе летам арг-цыі Бунда адноўлены ў Пары- чах, Старых Дарогах і інш. мястэчках Бабруйшчыны. У час выбараў у гар. самакіраванне (ліп. 1917) бундаўцы атрымалі 12 месцаў. У час карнілаўскага мяцяжу яны ўвайшлі ў мясц. «Камітэт абароны рэвалюцыі» антыкарнілаўскага характару. Восенню 1917 узмацніліся рознагалоссі, якія ў канцы года прывялі да выхаду з арг-цыі каля 40 чал. Кастр. рэвалюцыю к-т, як і ўвесь Бунд, сустрэў варожа, яго прадстаўнікі ўвайшлі ў контррэвалюц. Камітэт ратавання рэва- люцыі. У вер.— кастр. 1917 разыходжан- ні поглядаў членаў бундаўскай арг-цыі Бабруйска на бягучыя пытанні набылі востры характар. Яе к-т неаднаразова падвяргаўся на сходах рэзкай крытыцы за дрэнную сувязь з масамі, ігнараванне іх інтарэсаў. У 1-й пал. кастр. 1917 к-т перавыбраны. Арг-цыя, якая наліч- вала каля 1000 членаў, выбрала камітэт з 19 чал. У ліст. 1917 ад бундаўскай арг-цыі адкалоліся левыя элементы ў колькасці каля 50 чал., гал. чынам ра- бочыя. Іх узначаліў сталяр П’яных. Створаны імі к-т трымаў сувязь з мясц. бальшавікамі і інтэрнацыяналістамі. На- пярэдадні выбараў ва Устаноўчы сход камітэт выпусціў адозву з заклікам да яўрэйскіх рабочых галасаваць за спіс бальшавікоў. У час выбараў ва Уста- ноўчы сход бундаўскі камітэт разам з меншавікамі атрымаў 2165 галасоў з 11 170. У ходзе перавыбараў Бабруй- скага Савета ў снеж. 1917 бундаўцы заваявалі каля 40 меспаў і разам з мен- шавікамі стварылі ў выканкоме фракцыю з 17 дэпутатаў, якая актыўна выступала за Устаноўчы сход, супраць паўнаўлад- дзя Саветаў. У час герм. акупацыі дзей- насць камітэта не даследавана. У снеж. 1918 Яго левыя элементы заснавалі «Камуністычны Бунд», які ў студз. 1919 пачаў выдаваць газ. «Ііпзег УУосЬепЫаП» («Наш штотыднёвік»). Дзейнасць камі- тэта ў 1919—20 не вывучана. Пасля ўступлення Бунда ў РКП(б) у сак. 1921 з яго Бабруйскай арг-цыі ў кампартыю Беларусі перайшло 29 членаў. Б. с.-д. к. Б. быў ліквідаваны. Літ.: Р а ф е с М. Очеркв по нсторнв Бун- да. М., 1923; Бухбвндер Н. А. Нсторня еврейского рабочего двнження в Росснн. Л., 1925; Агурскнй С. Еврейскнй рабочмй в коммуннстнческом двмженнн (1917— 1921). Мн., 1926; Сацыялістычны рух на Беларусі ў пракламацыях 1905 г. Мн., 1927; 1905. Еврейское рабочее двнженне: Мате- рмалы н документы/Сост. А. Д. Кнржнхц. М.; Л., 1928; Майзель Л. Н. 1905— 1907 гг. на Беларусі: Хроніка падзей. Мн., 1934; Б н ч М. О. Рабочее двнженне в Бело- русснн в 1861 —1904 гг. Мн., 1983; йсто- рня рабочего класса Белорусснн. Т. 1. Мн., 1984. М. В. Біч, Э. М. Савіцкі, П. К. Башко. БАБРЎЙСКІЯ ВЫСТУПЛЕННІ ПРА- ЦОЎНЫХ 1905. Амаль усе буйныя па- літ. выступленні працоўных рыхтавалі і ўзначальвалі сумесна арг-цыі РСДРП і Бунда (гл. Бабруйская арганізацыя РСДРП, Бабруйскі сацыял-дэмакратыч- ны камітэт Бунда). У сувязі з падзеямі ў Пецярбургу 9(22).1.1905 («Крывавая ня- дзеля») у Бабруйску з прадстаўнікоў гэ- тых арг-цый створана аб’яднаная стачач- ная камісія. Па яе ініцыятыве каля 700 рабочых намітынгу 15(28) студз. прыня- лі рашэнне аб’явіць у горадзе з 16(29) студз. агульную забастоўку пратэсту. У першы дзень баставалі каля 1 тыс. рабочых дробных прадпрыемстваў, дру- карняў і прыказчыкаў. Але рабочыя за- водаў і фабрык не падтрымалі забастоў- ку. Да 21 студз. (3 лют.) колькасць ста- чачнікаў паменшала ўдвая, а 22 студз. (4 лют.) забастоўка спынена. У дні за- бастоўкі распаўсюджваліся пракламацыі РСДРП і Бунда. 29 студз. (11 лют.) праведзена агульнагар. забастоўка і дэ- манстрацыя, у час якой казакі жорстка збілі рабочых. 13(26) сак. 800 рабочых і рамеснікаў правялі забастоўку з патра- баваннямі прызнаць 1 Мая святочным днём, права на стачку, увядзення 8-га- дзіннага рабочага дня, павышэння апла- ты працы. У час забастоўкі адбыліся мітынг і 2 узбр. дэманстрацыі, адна з іх скончылася перастрэлкай з патрулём. Адначасова з паліт. барацьбой нарас- талі эканам. выступленні. У выніку за- бастоўкі ў маі рабочыя 4 лесапільных заводаў дамагліся павышэння аплаты працы, скарачэння рабочага дня, бяс- платнага (за кошт гаспадароў прад- прыемстваў) мед. абслугоўвання. 1х пад- трымалі 700 рабочых фанернай ф-кі і 2 лесапільных заводаў у Старых Да- рогах і Фалічах Бабруйскага пав., якія 16(29) мая спынілі работу. У Старыя Дарогі па выкліку гаспадароў прад- прыемстваў банкіраў Поляка і Вайсбрэ- ма прыбылі 2 роты салдат і 40 казакоў. Аднак падстаў для рэпрэсій не знай- шлося. Гаспадары вымушаны былі ска- раціць рабочы дзень да 10 гадз і апла- ціць забастовачныя дні. Перамогай скон- чылася майская забастоўка кавалёў і слесараў, якія дамагліся ўстанаўлення 8-гадзіннага рабочага дня. Рабочыя гарбарна-абутковай прамысловасці пры- нялі ўдзел у рэгіянальнай эканам. стач- цы, арганізаванай у маі 1905 прафсаю- зам шчаціннікаў. Новы ўздым паліт. барацьбы летам 1905 звязаны з паўгадавінай «Крывавай нядзелі» і падзеямі ў Лодзі, Адэсе. У канцы чэрвеня адбылася забастоўка салідарнасці з рэв. Адэсай. У пач. ліпеня арг-цыі РСДРП і Бунда выдалі адозву «Да ўсіх рабочых горада Бабруйска», у якой выкрываліся злачынствы цар- скага ўрада ў Пецярбургу, Адэсе, Жыто- міры, Лодзі, Мінску, антынар. характар руска-японскай вайны. Лістоўка заклі- кала рабочых быць гатовымі да «смяр- тэльнага бою, кідаць работу і выйсці на вуліцу з заклікамі «Далоў самадзяр- жаўеі Няхай жыве народнае паўстанне! Няхай жыве дэмакратычная рэспубліка! Няхай жыве сацыялізм!». Забастоўка, якая пачалася 7(20) ліп., ахапіла рабо- чых прамысл. прадпрыемстваў, чыгу- начнікаў, грузчыкаў порта, служачых банкаў і інш. устаноў, паралізавала жыццё горада. Паліцыя выклікала на дапамогу 2 роты салдат. Аднак рабочыя вялікім натоўпам рушылі да цэнтра го- рада. У розных месцах адбылося каля 15 антыўрадавых маніфестацый. У ходзе адной з іх быў забіты рабочы Генкін. Абураныя гэтым рабочыя 12(25) ліп. правялі агульную аднадзённую забастоў- ку і 2 мітынгі (каля бальніцы і на мо- гілках). У пахавальнай працэсіі, якую
264 БАБРУЙСКІЯ ахоўвалі ўзбр. дружыннікі, удзельнічала каля 15 тыс. чалавек. Аб’яднаная стачачная камісія кіравала выступленнямі працоўных горада і ў пе- рыяд найвышэйшага ўздыму рэвалюцыі ў кастр.— снежні 1905. У ходзе ўсеагуль- най стачкі, якая ахапіла ўсе прамысло- выя прадпрыемствы, магазіны і вучняў гімназіі, 20—22 кастр. (2—4 ліст.) што- дзённа праводзіліся вулічныя маніфеста- цыі і мітынгі. 7(20).11 баставалі вольна- наёмныя служачыя гар. управы. 17(30) ліст. ва ўсерас. паліт. стачку ўключыліся паштова-тэлеграфныя ра- ботнікі горада. 27.11(10.12) паштовых служачых пад вартай вайсковага падраз- дзялення прымусілі прыступіць да рабо- ты. У сувязі з гэтым група РСДРП выдала спец. адозву з заклікам да рабо- чых цвёрда трымацца да канца. 23.11(6.12). 1905 15 рабочых па даручэн- ні Бабруйскай групы РСДРП захапілі друкарню Фрыдлянда і надрукавалі ў ёй 700 экз. пракламацый «Да салдат» і «Да войск Бабруйскага гарнізона», якія ў гэты час баставалі (гл. ў арт. Баб- руйскія выступленні салдат 1905, 1907). 12—14(25—27).12.1905 працоў- ныя Бабруйска ўсеагульнай паліт. стач- кай і вулічнымі масоўкамі падтрымалі намаганні дзмакр. сіл Расіі звергнуць царызм. 27.12.1905 (9.1.1906) Бабруйская група РСДРП арганізавала маніфеста- цыю, у ходзе якой гучалі заклікі «Да- лоў самадзяржаўе!», «Далоў царскіх чы- ноўнікаў!», «Няхай жыве народны Уста- ноўчы сход!». Усяго на працягу 1905 у Бабруйску адбылося 9 групавых і ўсе- агульных стачак, 12 вулічных дэман- страцый, 42 масоўкі і маніфестацыі, у якіх удзельнічала адпаведна 18,9 тыс., 5,3 тыс. і 19,2 тыс. чалавек. У 4 вулічных выступленнях быў дадзены ўзброены адпор карнікам. Пад уплывам рабочага руху адбыліся шматлікія выступленні сялян у вёсках Бабруйскага пав. Літ.: Революцвонное дввженне в Белорус- свн 1905—1907 гг.: Документы н матермалы. Мн., 1955; йсторвя рабочего класса Бело- руссвв. Т. 1. Мн., 1984; 1905. Еврейское рабочее двнженне: Матерналы в документы / Сост. А. Д. Кнржнмц. М.; Л., 1928; М а й- зель Л. Н. 1905—1907 гт. на Беларусі: Хроніка падзей. Мн., 1934; К о р о л ь А. С. Большеввкв Белорусснв в революцнн 1905— 1907 годов. Мн., 1986; Бобруйск: Нст,- экон. очерк. Мн., 1965. М. В. Біч. БАБРЎЙСКІЯ ВЫСТУПЛЁННІ САЛ- ДАТ 1905, 1907, рэвалюцыйныя выступ- ленні салдат дысцыплінарнага батальёна ў Бабруйскай крэпасці. У 1905 батальён складаўся з 4 рот агульнай колькасцю 900 салдат, у т. л. 300 матросаў Балтый- скага флоту, якія адбывалі пакаранне за рэв. дзейнасць і ўтрымліваліся ў крэ- пасці на суровым рэжыме. 22.11.1905 пад уплывам звестак аб выступленні Варонежскага дысцыплінарнага батальё- на і ў знак пратэсту супраць зняволення некалькіх чалавек у карцэр салдаты 3 рот адмовіліся ісці на страявыя занят- кі. Яны ўзламалі склады са зброяй, за- хапілі вінтоўкі (без патронаў) і, спасы- лаючыся на маніфест аб амністыі, ульты- матыўна запатрабавалі ў 5-дзённы тэр- мін вырашыць пытанне аб іх вызвален- ні. На ўгаворы афіцэраў здаць зброю паўстанцы адказалі адмовай, пасля чаго камандаванне крэпасці і вучэбнае пад- раздзяленне Клязьменскага палка пакі- нулі размяшчэнне батальёна. Стыхійна пачатае выступленне набывала паліт. характар. На мітынгу былі выпрацаваны дадатковыя патрабаванні: неадкладная дэмабілізацыя прызваных у армію з за- пасу, скарачэнне тэрміну службы, заме- на ваенных судоў выбарнымі, адмена ця- лесных пакаранняў, ліквідацыя дысцып- лінарных батальёнаў і штрафных рот, а таксама вызваленне паліт. зняволеных, перадача зямлі сялянам, 8-гадзінны ра- бочы дзень, забарона выкарыстоўваць войскі для ўціхамірвання рэв. выступ- ленняў. У ноч на 25 ліст. паўстанцы беспаспяхова спрабавалі прарвацца ў го- рад. Каб прадухіліць падтрымку паў- стаўшых з боку насельніцтва, афіцэры распусцілі чуткі аб намеры дысцыплі- нарнага батальёна спаліць Бабруйск. Спробы асобных груп паўстанцаў узброіць рабочых пацярпелі няўдачу. Пад уздзеяннем прапагандысцкай рабо- ты Бабруйскай ваенна-рэвалюцыйнай арганізацыі РСДРП 237-ы Крамлёўскі і 238 ы Клязьменскі палкі гарнізона ад- мовіліся душыць выступленне. Віленскі ген.-губернатар паслаў у Бабруйск кар- ную экспедыцыю на чале з ген. Арло- вым. 25.11.1905 карнікі акружылі ка- зармы з паўстанцамі і пад пагрозай артабстрэлу прымусілі здацца. Па спра- ве аб паўстанні было засуджана 28 ча- лавек, з іх 13 — да расстрэлу (пазней заменены 15-гадовай катаргай). Гэта выступленне атрымала значны рэзананс: пра яго паведамілі бальшавіцкая газ. «Новая жнзнь», газ. «Казарма», лібе- ральная прэса, яно мела водгук у іншых салдацкіх хваляваннях (гл. Баранавіц- кае выступленне рабочых і салдат 1905, Брэсцкія выступленні салдат 1905— 07). 14.6.1907 адбылося новае паўстанне салдат дысцыплінарнага батальёна, якое таксама жорстка задушана: 5 салдат па- караны смерцю, 18 зняволены. Кр.: Документы в матерналы по всторвв Белоруссвн (1900—1917 гг.). Мн., 1953. Т. 3. С. 588—590; Революцнонное цвнже- нне в Белорусснн 1905—1907 гт.: Документы н матерналы. Мн., 1955. С. 339, 354—355. Літ.: Хроннка важнейшнх событнй нсто- рнв Коммунвствческой партнн Белорус- снн. Мн., 1962. Ч. 1. С. 129; Лнпнн- сквйЛ., Лукьянов Е. Крестьянское н солдатское двнженяе в Белоруссмв (1900— 1907 гг.). Мн., 1968; Король А. В Бобруй- ском двсцвплннарном // Неман. 1980. № 12. У. Г. Філякоу. БАБРЎЙСКІЯ ГАРАДСКІЯ ЎМАЦА- ВАННІ, комплекс драўляна-земляных умацаванняў у выглядзе абарончага вала, драўляных сцен, паркана і вежаў, якія абаранялі кварталы г. Бабруйска ў 14—18 ст. Агульная даўж. лініі ўмацаван- няў больш за 3 км. Уяўлялі сабой трох- вугольнік, утвораны р. Бярэзіна, Бабруй- ка і ручаём Дняпрэц, з 3 умацаванні дадаткова прыкрываў вял. стаў, які ўтварыўся плацінай вадзянога млына на р. Бабруйка. Уезд і выезд з горада ажыццяўляўся праз 4 брамы. На Пд, унізе, пад Замкавай гарой знаходзілася Падольная брама, якая вяла на бераг Бярэзіны да паромнай пераправы і далей у Магілёў. Вышэй па цячэнні Бярэзіны на адлегласці 26 шнуроў (1274 м) стаяла Свіслацкая брама, якая выводзіла на да- рогу ў Свіслач (цяпер вёска ў Асіпо- віцкім р-не). У паўн.-зах. частцы Баб- руйска размяшчалася Кісялёўская бра- ма. Чацвёртая брама Прудовая адкры- вала дарогу праз плаціну на Бабруйцы да зарэчных гарадскіх валок з гародамі, сенажацямі і садамі. Гараджане разам з выбранымі ад воласці сялянамі неслі ў гар. брамах начную варту ад «сваволь- ных людзей», на ўвесь тыдзень выдзя- лялі «на голошенне» спец. групу «сто- рожей-клнкунов», якія «клнкалн», каб усе былі ўважлівыя да агню. Каб праду- хіліць непажаданыя нечаканасці як «от свонх свовольных куп людей, так н от постороннего (упасн, Боже!) непрняте- ля, прыкладом нншнх местечек», мяшча- не ставілі ўпоперак гар. вуліц «кабылі- ны», якімі запіраўся свабодны рух. Коль- касць вежаў, што стаялі ў лініі гар. аба- роны, дакладна невядома, але, улічваю- чы перыметр ахоўных збудаванняў, мож- на меркаваць, што іх было каля 10. На гравюры 17 ст. паказана, што яны былі 2-павярховыя 4—6-гранныя ў плане. Драўляныя брамы Бабруйска таксама мелі абламы, вянчаліся шпілямі з флюге- рамі-ветранікамі. Сцены-гародні мелі байніцы для стральбы з агнястрэльнай зброі. Умацаванні вытрымалі 2 татарскія аблогі ў 1502 і 1503, а таксама неадна- разовыя прыступы ў 1506 войска князя М. Глінскага. У 1649 яны значна пацяр- пелі ў час аблогі і штурму Бабруйска атрадамі гетмана Я. Радзівіла. У сак. 1655 укр. казакі наказнога гетмана I. За- латарэнкі захапілі Бабруйск і Каралеў- скую слабаду і «...без остатку попалнлн, чтоб впредь не было прмчом держатнся врагом н недругом... царского велнчест- ва», усіх уцалелых абаронцаў пусцілі «под меч». У 1665 гар. ўмацаванні зноў штурмавалі ўкр. казакі і разбурылі іх дашчэнту. Але яны хутка былі адбуда- ваны. Паводле інвентароў горада за 1671, 1684, сцены, вежы і брамы знаходзіліся ў спраўным стане. Як сведчаць гіст. да- кументы, усімі ваенна-будаўнічымі рабо- тамі ў Бабруйску кіраваў падвойскі, на ім ляжаў таксама абавязак ведаць «сто- рожовіцнной» у замку і па гар. брамах і «обычным в тех краях глашаньем». Падобныя функцыі выконвалі і валас- ныя старцы, якія кіравалі сялянамі во- ласці ў час догляду паркану і «часу все- лякнх гвалтов н небеспечностн». Разбу- рэнні гар. ўмацаванняў пачаліся з канца 17 ст., яны зніклі пасля ўключэння Баб- руйска ў склад Расійскай імперыі ў 1793. Літ.: Акты Внленской археографнческой комнсснн. Внльна, 1898. Т. 25. С. 126, 135— 137; Акты, относяшнеся к нсторнн Южной м Западной Росснн... Спб., 1861. Т. 3. С. 295, 298; Гісторыя Беларусі ў дакументах і ма- тэрыялах. Мн., 1936. Т. 1. С. 497. М. А. Ткачоў.
265 БАБЫЛІ Б БАБРЎЙСКІЯ ГІМНАЗІІ. Існавалі ў Бабруйску ў 1902—20. Падпарадкоўвалі- ся Віленскай навучальнай акруэе. Бабруйская мужчынская г і м н а з і я засн. ў 1823 як 3-класнае пав. вучылішча, пераўтворанае ў 1865 у 4-класную прагімназію. Пастановай гар. думы 1.10.1902 пераўтворана ў 8-клас- ную гімназію з падрыхтоўчым класам. У 1908/09 навуч. годзе 365 вучняў, на ўтрыманне выдаткоўвалася 40,2 тыс. руб. (дзярж. сродкі, плата за навучанне і інш.). Выкладаліся: Закон Божы (пра- васлаўнае, рымска-каталіцкае, іудзей- скае веравызнанні), рус., польская, фран- цузская, ням., старажытныя мовы, матэ- матыка, фізіка, гісторыя, законазнаўства, прыродазнаўства, маляванне, чыстапі- санне, спевы, музыка. Дырэктар I. В. Ар- лоўскі (скончыў Маскоўскі ун-т). Сярод настаўнікаў — выпускнікі Маскоўскага і Казанскага ун-таў, Віленскага настаўніц- кага ін-та. Бабруйская жаночая Аляк- сееўская гімназія адкрыта 1.7.1906 як 7-класная, у 1907/08 навуч. годзе ўведзены 8-ы пед. і падрыхтоўчы класы. Утрымлівалася за кошт платы за навучанне і грамадскіх сродкаў. У 1908/09 навуч. годзе 393 выхаванкі. Выкладаліся: Закон Божы, рус. мова (ням., французская, лац. мовы неабавяз- ковыя), матэматыка, фізіка, прырода- знаўства, геаграфія, чыстапісанне, ма- ляванне, рукадзелле. Абсталяваны фі- зічны і прыродазнаўчы кабінеты. На- стаўнікамі працавалі выпускнікі Пецяр- бургскага ун-та, Віленскага вышэйшага жаночага вуч. і інш. Бабруйская мужчынская прыватная гімназія адкрыта ў кастр. 1907 у складзе 1—5-га і падрых- тоўчага класаў. Утрымлівалася за кошт платы за навучанне і дапамогі прыват- ных асоб. 264 навучэнцы. Выкладаліся: Закон Божы, рус., француэская, ням., лац. мовы, матэматыка, астраномія, чыс- тапісанне, маляванне, гімнастыка, му- зыка. Дырэктар I. Р. Гадыцкі-Цвірко (скончыў Нежынскі гісторыка-філалагіч- ны ін-т). Бабруйская жаночая пры- ватная гімназія рэарганізавана 19.11.1910 з прыватнай прагімназіі М. М. Ільінскай. У 1912 294 навучэнкі. Выкладаліся: Закон Божы, рус., фран- цузская, ням. мовы, гісторыя, славес- насць, прыродазнаўства, фізіка, арыфме- тыка, алгебра, геаметрыя, маляванне, чыстапісанне. Сярод настаўнікаў — вы- пускнікі Кіеўскай духоўнай семінарыі, Нясвіжскага настаўніцкага ін-та, Рыж- скага політэхнічнага ін-та, Парыцкага жаночага духоўнага вуч. Марыі Магда- лены і інш. У 1919—20 гімназіі і прагімназіі рэ- арганізаваны ў адзіныя працоўныя шко- лы 1-й і 2-й ступеняў. Г. Р. Сянькевіч. БАБРЎЙСКІЯ ЦАГЁЛЬНЫЯ МАНУ- ФАКТЎРЫ. У 1833—1914 нахутары М л ы н о к (цяпер у межах г. Бабруй- ска) дзейнічала цагельная мануфакту- ра, якой з 1898 валодалі купцы Г. і 3. Пружаніны. У 1861 тут працавала 18, у 1904 — 58, у 1910 — 33 рабочыя. С. А. Бабрук. У 1879 выраблена 150 тыс. штук цэглы на 2,7 тыс. руб., у 1910 — 744 тыс. штук на 11 тыс. руб. Асноўны капітал мануфактуры ў 1913 складаў 6 тыс. руб. Пракладка ў 1873 праз Бабруйск Ліба- ва-Роменскай чыгункі спрыяла пашы- рэнню прамысл. і жыллёвага будаўніцтва, што павялічыла патрэбу ў будаўнічых матэрыялах. У выніку ў канцы 19 ст. ў Бабруйску і наваколлі адкрыта больш за 10 новых цагельных прадпрыемстваў. Найбуйнейшае з іх — мануфактура н а Бярэзінскім фарштаце (прад- месці, за 4 км ад чыг. ст. Бярэзіна) — дзейнічала ў 1875—1914. Належала куп- цу Г. I. Разенбергу. Працавала ў летні перыяд 5—6 месяцаў у год. У 1880 тут выраблялі 100 тыс. штук цэглы, у 1884— 91 — па 500 тыс. у год, у 1910 — 1,5 млн. штук; гадавы прыбытак ад 2 тыс. руб. (1880) да 33 тыс. руб. (1900). У 1884 на мануфактуры працавала 25 ра- бочых, у 1891 — 40, у 1898 — 75, у 1902— 145, у 1903— 156 рабочых. Праца на ўсіх участках была ручная. Заробак за дзень складаў: фармоўшчы- ка 1,1 руб., развозчыка гліны 60 кап., чорнарабочага 40—60 кап.; за аб- пал цэглы плацілі 35 руб. у месяц. Рабочы дзень — 9 гадз з перапынкам на 30 мін. Прыстанцыйная мануфак- тура (каля чыг. ст.) дзейнічала ў 1879— 1914. Належала купцам Г. і Е. Лазін- скім. У 1895 быў конны рухавік. У год выпрацоўвала ад 100 тыс. да 2 млн. штук цэглы на суму 1,5—56 тыс. руб. У 1880 працавала 9 рабочых, у 1900 — 92, у 1904 — 62 рабочыя, сярод іх былі дзеці і падлеткі. У сувязі з адмовай Зя- мельнага банка выдаваць паэыку на бу- даўніцтва мураваных дамоў пасля 1904 вытворчасць цэглы зменшылася ўдвая, колькасць рабочых скарацілася да 30 чал. У крас. 1905 тут адбылася забастоўка рабочых, якія дамагліся частковага за- давальнення сваіх патрабаванняў. Ма- нуфактура на хутары Крывы К р у к (цяпер у межах г. Бабруйска) дзейнічала ў 1904—14. Належала купцу М. Я. Беркнеру і К°. У 1908—10 пра- цавала 48 рабочых, у 1913 — 50. У 1910 выраблена 700 тыс. штук цэглы на 10 тыс. руб. У канцы 19 — пач. 20 ст. дзейнічалі таксама цагельныя мануфактуры Когана і Тамашова (20 рабочых у 1900), прад- прыемствы Золмана (6 рабочых у 1880, вырабляла 150 тыс. штук цэглы на 3 тыс. руб.), Зольдберга (6 рабочых у 1880, вырабляла 150 тыс. штук цэглы на 3 тыс. руб.), Фуксена (6 рабочых у 1880, выраб- ляла 100 тыс. штук цэглы на 1,5 тыс. руб.), Фужана (9 рабочых у 1880, выраб- ляла 75 тыс. штук цэглы на 1,1 тыс. руб.). М. Ф. Болбас. БАБРУК Сяргей Антонавіч [2(15).2. 1901, в. Шубічы, цяпер Пружанскага р-на— 18.3.1962], ген.-лейтэнант (1955), Герой Сав. Саюза (1944). Член КПСС з 1929. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1940). У Чырв. Арміі з 1920. Удзельнік барацьбы супраць басмачоў. У Вял. Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. 3 1944 камандзір стралк. дывізіі ў скла- дзе 3-га Укр. фронтуі Вызначыўся пры ліквідацыі нікапальскай групоўкі ворага. Дывізія пад яго камандаванйем з 31.1 да 12.2.1944 прарвала моцную абарону праціўніка, знішчыла каля 2100 варожых салдат і афіцэраў, многа баявой тэхнікі, у т. л. 9 танкаў і самаходных гармат, захапіла 14 складоў з боепрыпасамі, гаручым і харч. прадуктамі. Скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1947). Да 1960 у Сав. Арміі. Яго імем названа вуліца ў г. Пружаны. БАБЎНІЦКІ БОЙ 1943. Адбыўся паміж партызанамі атрада «Балотнікава» (ка- мандзір I. Н. Глушко) 125-й Капатке- віцкай партыз. брыгады і атрадам ням,- фаш. карнікаў каля в. Бабунічы Петры- каўскага р-на 26—27.5.1943. Атрад кар- нікаў (300 салдат) напаў на в. Бабунічы. Партыз. застава (20 чал.), якая там зна- ходзілася, прыняла бой, але вымушана была адступіць. 26.5.1943 карнікі захапі- лі вёску і спалілі яе. На наступны дзень акупанты накіраваліся ў в. Мяхедавічы. каб спаліць яе і знішчыць партызан. Байцы атрада «Балотнікава» (85 чал.) за 700 м ад в. Бабунічы на ўзлеску зрабі- лі засаду і флангавым і перакрыжаваным франтальным агнём разграмілі карнікаў. Гітлераўцы страцілі 56 салдат і афіцэ- раў забітымі і параненымі, у партызан 1 чал. забіты, 2 паранены. Літ.: Всенародное партнзанское двяженне в Белоруссян в годы Велнкой Отечествен- ной войны. Мн„ 1973. Т. 2, кн. 1. С. 582—583. У. С. Пасэ. БАБЫ, памінальны дзень, які папярэдні- чаў дзядам. Ушанаванне продкаў у ста- ражытнасці праводзілася 2 дні — у ад- паведнасці з полам нябожчыка. Б. ад- розніваліся ад дзядоў больш сціплым асартыментам страў: не ставілі на стол скаромнага, пяклі посныя бліны, варылі квас з грыбамі ці вяленай рыбай, кі- сель. Ужо ў 19 ст. Б. не адзначалі. БАБЫЛІ, кутнікі, каморнікі, ка- тэгорыя беззямельных сялян на Бела- русі ў 16—19 ст. Займаліся рамёствамі, дробнымі промысламі, наймаліся на роз- ныя работы да феадалаў і заможных сялян. Некаторыя Б. мелі сваю хату, часам жывёлу, агарод, сенажаць; некато-
266 БАБЫНІЧЫ рыя нічога не мелі, жылі ў чужых хатах, займаючы кут ці камору (адсюль назвы кутнікі, каморнікі), або нават жабравалі. Асн. павіннасцю Б. была бабыльшчы- на — грашовы чынш, памер якога зале- жаў ад заможнасці; тыя, што мелі свае хаты, плацілі падымнае (да 4 злотых у год). Б., якія выконвалі розныя работы ў двары феадала (прыбіралі двор, гасп. памяшканні, агароджвалі сады і фаль- варковыя пасевы, памагалі агароднікам, выконвалі абавязкі пасыльных, вартаў- нікоў і інш.), вызваляліся ад грашовых пабораў. Тэрмін «Б.» быў пашыраны пераважна ва ўсх. раёнах Беларусі, у зах. раёнах іх часцей называлі кутні- камі ці каморнікамі. У асобных уладан- нях і вёсках Б. складалі да 45 % на- сельніцтва. Жылі яны таксама ў гарадах і мястэчках. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі (канец 18 ст.) Б. абкладаліся падушным падаткам. надзя- ляліся зямлёю, абзаводзіліся гаспадар- кай, неслі павіннасці і такім чынам да сярэдзіны 19 ст. зліліся з асн. катэго- рыяй сялян. Б. сталі называць адзінокіх, бедных, бяздомных людзей. В 1. Мялешка. БАБЫНІЧЫ, вёска ў Полацкім р-не, паміж азёрамі Бабына на 3 і Нясета на У. Цэнтр сельсавета і калгаса імя М. 3. Мялешкі. За 40 км на ПдЗ ад По- лацка, 145 км ад Віцебска, 17 км ад чыг. ст. Загацце. 250 жыхароў, 86 двароў (1990). Паводле пісьмовых звестак, вя- домы з 2-й пал. 15 ст., калі належалі полацкаму баярыну 3. В. Корсаку, потым яго сынам і ўнукам. Паводле Полацкай рэвізіі 1552, згадваецца як «отчнна н де- днна» 5 унукаў 3. Корсака. Складалася з феад. двара і сяла, дзе жыло 57 сем’яў (дымоў) сялян і 40 сем’яў ваеннаслу- ЖБілых людзей — баяр панцырных і пут- ных. 3 іх 13 сем’яў належала В. М. Зя- ноўевічу-Корсаку, 45 — яго брату Івану, а астатнія — іх стрыечным братам: Баг- дану, Глебу і Фёдару Іванавічам Корса- кам. Пазней Б. заставаліся ў складзе Полацкага ваяводства, ва ўладанні на- шчадкаў названых асоб; частка маёмас- ці ў выніку шлюбаў перайшла ў іншыя роды. У 17—18 ст. прыватнаўласніцкае мястэчка. 3 1793 у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Лепельскага пав. Полацкай, з 1802 Віцебскай губ. На па- чатку 20 ст. комплекс паселішчаў у Б. складаўся з мястэчка (70 дамоў, 326 жы- хароў) і фальварка Бабынічы-Вовель (належалі памешчыку А. Тамашэвічу), маёнтка Бабынічы-Юраўшчына (на- лежаў нашчадку першых уладальнікаў — В Корсаку) і маёнтка Вуглы-Бабынічы (належаў Ф. Русецкаму). 3 1922 у По- лацкім пав. У 1924—31, 1935—60 у Вет- рынскім. з 1960 у Полацкім р-нах. У Вял. Айч. вайну спалены ням.-фаш. захопнікамі, загінула 110 жыхароў. У 1970 жыхароў 146, двароў 52. Сярэд- няя школа, клуб, бібліятэка, фельчарска- акушэрскі пункт, аптэка, аддзяленне су- К. Ф. Багавут. Фотатыпія паводле малюнка Л. Севт-Абена. 1812. вязі, магазін. У цэнтры вёскі брацкая магіла сав. воінаў і партызан. В Л Насевіч (гісторыя). БАГАВІЦІНАВІЧЫ Багавіціны, старажытны шляхецкі род герба еКорчак», прадстаўнікі якога займалі адм.-дзярж. пасады ў ВКЛ, валодалі маёнткамі на Беларусі. Найбольш вядомыя прадстаў- нікі роду. Багавіцін (?—?), заснавальнік роду. Упершыню згадваецца ў 1431 ся- род прыхільнікаў вял. князя ВКЛ Свід- рыгайлы, магчыма, служыў яму і ў 1440-я гады. Меў дачку, якая выйшла за кн. Палубінскага, і 3 сыноў: Льва, Богуша і Пятра. Ад сына апошняга, Ба- гавіціна Пятровіча, гараднічага і мастаў- нічага крамянецкага, які згадваецца ў 1523 і 1538, пайшла валынская галіна Б.-ПІумбарскіх. Леў (?—?), сын Багавіціна, пісар каралеўскі (1481), ключнік берасцейскі (1487), чэснік літоўскі (1501), намес- нік крамянецкі (1502). Уладальнік маёнткаў Казярады і Ворцел у Бера- сцейскім пав. Галіна Льва скончылася на яго сынах Івану, Багдану і Багавіціну ў 1520-я г. Б о г у ш (?—?), сын Багавіціна, пісар каралеўскі (1500). Уладальнік Шумска і ІІІумбар на Валыні. Меў сыноў Богуша Міхала, Воіна, Яна. Богуш Міхал (?—1503), сын Бо- гуша, пісар літоўскі (1508), намеснік жыжморскі, слонімскі і камянецкі, мар- шалак літоўскі (1511), падскарбі земскі (1520), прымаў удзел у польска-мал- даўскай кампаніі 1509, ездзіў з дыпла- матычндд місіяй у Маскву. Паводле попісу 1528, выстаўляў у войска 64 верш- нікаў са сваіх беларуска-літоўскіх маёнт- каў і 14 вершнікаў з валынскіх. Ад шлюбу з княжной Ф. Сангушкавай меў толькі дачок. Вядома, што адна з іх, Ганна, выйшла замуж за польскага магната С. Тэнчынскага, а другая, Фядора, спа- чатку за кн. Фрыдрыха Пронскага, а аўдавеўшы (у 1555) — за М. Трабу- хоўскага. пазней за М. Дзялынскага. Воінь (?—?), сын Богуша, вядома, што рана памёр, пакінуўшы сыноў Івана і Фёдара. Ян (?—1551), сын Богуша, дваранін каралеўскі, староста карнялаўскі (1527), пасол у Маскву ў 1529, староста дра- гіцкі (1542), маршалак каралеўскі (1546), дзяржаўца даўгяліцкі, староста крамянецкі (1548). Меў значныя маёнт- кі. Паводле попісу 1528, ставіў у войска 39 вершнікаў. Пасля смерці яго маё- масць падзелена паміж 5 яго сынамі. Ад аднаго з іх, Міхайлы, пайшла галіна Б.- Казярадскіх. У дакументах 16 ст. згадваецца каля 20 прадстаўнікоў роду Б., якія займалі розныя павятовыя пасады ў Берасцей- скім і Валынскім ваяводствах, у т. л. Вацлаў, пасол соймавы (1589), Ацдрэй, стольнік валынскі (1596), Міхаіл, марша- лак берасцейскі і інш. Літ.: Ыіеаіескі К. НегЬагг роЬкі. Т. 2. Ьірзк, 1839; V/ о I Г { 1. 5епа- Іогошіе I ёувпііагге ІУіеІкіедо К5І?51»а Ьііешзкіево. 1386—1795. Кгако», 1885; В о п і е с к і А. Росгеі гоЗо»... ІУаГ5ха»а, 1883; Яго ж. НегЬагг роІ5кі. Сг. 1. ІУі- аёото5сі ЬіЯогусгпо-вепеаІокісгпе о гогіасЬ згІасЬескісЬ. ІУагзгаша, 1899. Р.В Вараеы.В.Л Насееіч.Л. Л.Чарняўская. БАГАВУТ Карл Фёдаравіч [16(27). 9.1761, Эстляндыя — 6(18).10.1812], рускі ваенны дзеяч, ген.-лейтэнант (1807). 3 прыбалтыйскага шляхец- кага роду нарвежскага паходжання. На вайсковай службе з 1779. Удзель- нічаў у ваенных дзеяннях у Крыме ў 1782—83, руска-турэцкай вайне 1787— 91, польскіх кампаніях 1792 і 1794, потым камандаваў рознымі егерскімі палкамі. У час руска-пруска-француз- скай вайны 1806—07 на чале асобнага атрада, вылучыўся ў бітвах каля Пулту- ска, Пройсіш-Эйлаў і інш. Падчас руска- шведскай вайны 1808—09 і пазней — камандзір дывізіі. 3 1811 камандзір 2-га пях. корпуса (з сак. 1812 у складзе 1-й Заходняй арміі М. Б. Барклая дэ Толі) са штаб-кватэрай у Вільні; пад камандаваннем Б. знаходзіліся таксама казацкая кардонная варта у Віленскай губ., збор агентурнай інфармацыі пра ўзбр. сілы Варшаў- скага герцагства. Да пач. Айчыннай вайны 1812 корпус Б. (4-я пях. ды- візія ген. 3. Дз. Алсуф’ева, кавале- рыйскі авангард ген. А. М. Усева- лажскага; каля 17 тыс. чал. пры 87 гарматах) размяшчаўся ўздоўж ніжняга цячэння р. Вілія. Казакі, вы- сунутыя ў раён Коўна, першымі ве- чарам 11(23) і ў ноч на 12(24).6. 1812 уступілі ў бой з французамі (пры пераправе іх перадавых застаў праз Нёман). У ходзе адступлення корпус Б. 21 чэрв. (3 лш.) злучыўся з 1-й арміяй каля Даўгелішак і ру- хаўся далей як частка яе галоўных сіл, Корпус браў удзел у бітвах каля Смаленска, Лубіна (гл. ў арт. Сма- ленская аперацыя 1812), Барадзіна, у Таруцінскім манеўры рус. войска. У баі пад Таруцінам забіты. Пасля гібелі Б. 2-і корпус (камандзір ген. С. М. Далгарукаў, з ліст. 1812 Яўген Вюртэмбергскі) увайшоў у склад армейскага авангарда М. А. Міларадаві- ча, удзельнічаў у баях пры Вязьме, Дарагабужы, Красным, у далейшым пра- следаванні французскага войска.
267 БАГАРНЭ Літ.: НоГтаппС. V/. Та^еЬцсЬ <1е5 2-Геп гцххіхсЬеп Согрх іп <1еп ЕеМхіікеп уоп 1812, 1813, 1814. ТЬ. 1. МііпЯег, 1830; Ец|$еп V о п IV іі г 11 е ш Ь е г 8- Мешо- ігеп. ТЬ. 1—3. Егапкііігі ап О<1ег, 1862. В. В. Антонаў. БАГАЛЮБАЎ Аляксандр Мікалаевіч [16(29).5.1900, г. Чэбаксары — 28.2. 1956], удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў, ген.-палкоўнік (1945), Герой Сав. Саюза (1945). Член КПСС з 1932. У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1931), Ака- дэмію Генштаба (1038,. у Вял. Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. 3 мая 1944 нач. штаба 2-га Бел. фронту. Дзя- куючы прадуманаму плану дзеянняў, умеламу кіраванню штабамі злучэнняў войскі фронту ў Беларускай аперацыі 1944 паспяхова выканалі пастаўленую перад імі задачу па разгрому праціўніка на магілёўскім напрамку. Пасля вайны на адказных пасадах у Сав. Арміі. БАГАЛЮБАЎ Мікалай Пятровіч (1821—98), мемуарыст. Унук А. М. Ра- дзішчава. Скончыў Марскі кадэцкі кор- пус. Служыў афіцэрам на флоце. Пасля адстаўкі з 1847 быў на цывільнай службе пры губернатары ў Віцебску, затым у Коўне і Пецярбургу. У 1865—75 дырэк- тар Горы-Горацкага земляробчага вучы- лішча. Аўтар успамінаў «3 бачанага, чу- тага, зведанага» (нап. ў 1891—92, не друкаваліся, рукапіс захоўваецца ў Рука- пісным аддзеле Расійскай дзярж. б-кі ў Маскве). Нягледзячы на кансерва- тыўныя погляды мемуарыста, успаміны змяшчаюць шмат цікавага гіст. матэ- рыялу: каларытныя замалёўкі побыту Беларусі сярэдзіны 19 ст„ яскравыя сцэ- ны з чыноўніцкага жыцця, цікавыя звест- кі пра Віцебск і Горкі, падзеі паўстання 1863—64 у Горках і існаванне там неле- гальнага лісаратурнага таварыства вуч- няў. Аўтар папулярных прац па гісторыі рус. флоту, кнігі «Волга ад Цвяры да Астрахані» (1862). Некаторыя кнігі Б. ілюстраваны яго братам — мастаком- марыністам А. П. Багалюбавым (1824— 96), які неаднаразова бываў у Горках, працаваў там над сваімі карцінамі. Літ.: Аляксееў Л. Гогалеўская Бела- русь: Па забытых і неапубл. матэрыялах // Полымя. 1971. № 12; Бас 1. Падарожжа ў літаратурнае мінулае: Літ.-крытыч. арт. Мн„ 1971; Кнселёв Г. В. Разыскнвает- ся классмк...: Пст.-лнт. днлогня. Мн„ 1989; Огарева Н В. Летопнсь жнзнн н дея- тельностм художнмка А. П. Боголюбова. Саратов, 1988; Указатель воспомннанмй, дцевннков, путевых запнсок XVIII — XIX вв. (нз фондов отдела рукопнсей). М„ 1951. , Г. В. Кісялёў. БАГАМОЛАЎ Валяр’ян Іванавіч [сапр. К а р л а ў Мікалан Мікалаевіч; парт. псеўданімы Маэстра, Чорт; 15(27).11.1881, г. Слонім— 27.1.19351, прафесійны рэвалюцыянер. Вучыўся ў Кіеўскім політэхн. ін-це (1900—01, вы- ключаны за ўдзел у рэв. руху). У пошу- ках заробку падарожнічаў па Сібіры, Маньчжурыі, Кітаі, В'етнаме, ЗША. 3 1904 член Астраханскага к-та РСДРП, арганізаваў друкаванне неле- гальнай л-ры. Вёў рэв. работу ў Самары, Саратаве, Пензе і інш. 3 вясны 1905 у С. Н. Багарад. Кіеве ў Паўднёвым бюро ЦК РСДРП, потым у Маскве — заг. падп. друкарні ЦК РСДРП, дзе друкавалася газ. «Рабо- чнй», кіраўнік маскоўскай групы Ваен- на-тэхн. бюро пры ЦК РСДРП. Удзель- нік Снежаньскага ўзбр. паўстання 1905 у Маскве. Вясной 1906 разам з А. Дз. Стасавай нелегальна перапраўляў дэле- гатаў IV з’езда РСДРП у Стакгольм. Агент ЦК РСДРП у Фінляндыі. Удзель- нік Свеаборгскага паўстання (1906). У Куакала (Фінляндыя) удзельнічаў у падрыхтоўцы Тамерфорскай канфер. баявых арг-цый РСДРП. Накіраваны ў Кіеў у Ваеннае паўд.-тэхн. бю- ро пры Пецярбургскім к-це РСДРП. Працаваў у Кіеве ў школе бая- вых інструктараў. У 1907 арыштаваны і пасля 2 гадоў зняволення ў Бутырскай турме высланы ў Палтаўскую губ. Пасля Кастр. рэвалюцыі 191^ на гасп. і навук. рабоце. БАГАМОЛЬНІКАЎ Уладзімір Уладзімі- равіч (23.4.1941, Гомель— 6.9.1992), беларускі археолаг. Канд. гіст. навук (1989). Скончыў Гомельскі ун-т (1974). 3 1977 выкладчык Гомельскага ун-та. У выніку раскопак і аналізу лета- пісаў даследаваў межы рассялення радзі- мічаў і іх суседзяў. Распрацаваў тыпала- гічную класіфікацыю радзіміцкага паха- вальнага абраду і храналогію радзімшюх старажытнасцей, вдявіў асаблівасці адаен- ня радзімічаў. Вывучаў гісторыю ўсходне- славянскіх летапісных плямён на тэр. Беларусі, іх грамадскі лад. Тв.: Пахавальны абрад радзімічаў // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1977. № I; Ра- дзіміцкія скроневыя кольцы / / Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1977. № 4; Прнчнны нзмененнй погребального обряда раднмнчей // Древностн Белорусснн н Лнтвы. Мн„ 1982; Археологмч скне па- мятннкн Гомелыцнны. Мн„ 1988 (разам з А. А. Макушнікавым). Г. В. Штыхаў. БАГАРАД Самуіл Нахманавіч [н. 4(17). 8.1907, Віцебск], Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ленінградскі марскі тэхнікум (1935). У Вял. Айч. вайну ка- мандзір падводнай лодкі Шч-310 Б. вызначыўся зімой 1944—45 у баях за Прыбалтыку. Калі вораг на сушы быў блакіраваны сав. войскамі, гітлераўскае камандаванне спрабавала выратаваць свае часці марскім шляхам. Экіпажу Шч-310 была пастаўлена задача не даць прайсці фаш. транспартам. Падводная лодка на чале з Б. за 2 паходы затапіла 7 варожых караблёў водазмяшчэннем 40 тыс. тон. Усяго экіпаж затапіў 10 ка- раблёў праціўніка і транспарт. Да 1961 у ВМФ, капітан 1-га рангу. БАГАРНЭ (ВеацЬагпаіз) Эжэн, прынц Яўген-Напалеон (3.9.1781, Парыж — 21.2.1824), французскі і італьянскі дзярж. і ваенны дзеяч. Дывізіённы гене- рал (1805), у 1805—14 віцэ-кароль Італіі; у Айчынную вайну 1812 камандаір франц. корпуса, які дзейнічаў на тэр. Бе- ларусі. 3 тытулаванага дваранскага ро- ду: сын ген. А. Багарнэ (гільяцінаваны падчас якабінскага тэрору) і Жазефіны Багарнэ (пазней першай жонкі Напалео- на I, у 1806 Б. быў ім усыноўлены). 3 1794 на вайсковай службе; у кампаніях 1796—1800 ад’ютант Напалеона, афіцэр консульскай гвардыі, выконваў асобныя ваенныя і дыпламат. даручэнні. Пры абвяшчэнні імперыі' (1804) і стварэнні Італьянскага каралеўства (1805) Б. атрымаў шэраг вышэйшых тытулаў і га- наровых званняў, праводзіў у Італіі на- палеонаўскую палітыку. Камандаваў італьянскім войскам у аўстра-франка- польскай вайне 1809. У час падрыхтоўкі вайны супраць Расіі сфарміраваў (з італьянскіх, французскіх, некаторых ілі- рыйскіх і іспанскіх часцей) і ўзначаліў 4-ы корпус «Вялікай арміі» (каля 45 тыс. чал., 120 гармат). У Віленскай аперацыі 1812 Б. камандаваў цэнтральнай групай войск (4-ы і 6-ы карпусы, 3-і кав. кор- пус). 4-ы корпус удзельнічаў як аван- гард галоўных сіл Напалеона ў баях каля Астроўны 13—14(25—26) ліп. і Віцеб- ска 15(27) ліп.; у жн. наступаў на левым флангу арміі; браў актыўны ўдзел у бітвах пад Барадзіном і Малаяраслаў- цам. Падчас адступлення корпус панёс цяжкія страты ў баях, ад голаду і маро- заў; пры пераправе праз р. Воп (правы прыток Дняпра) 28 кастр. (9 ліст.) страціў усю артылерыю і фактычна пе- растаў існаваць (па некаторых дадзе- ных на момант прыходу да Оршы ў страі заставалася 1800 чал., да Коўны — 400—500 чал.). 16.1.1813 у Пазнані Б. прыняў камандаванне ўсёй «Вялікай арміяй», ажыццявіў адвод баяздольных часцей да рубяжа р. Эльба; у маі 1813 вярнуўся ў Італію. Пасля падзення на- палеонаўскай імперыі жыў у Баварыі (быў жанаты з дачкой баварскага кара- ля). Нашчадкі Б.— герцагі Лейхтэнберг- скія — былі блізкай раднёй расійскай імператарскай дынастыі Раманавых. Кр.: Беляев В. К нсторнн 1812 года. Пнсьма маршала Бертье к прннцу Евге- нню-Наполеону Богарне, внце-королю Нта- лнанскому. Спб„ 1905; Ложье Ц. Днев- ннк офнцера Велнкой армнн в 1812 голу. М„ 1912; ЁаЬацте Е. Кеіаііоп сотріёіе <1е Іа сатраепе <1е Кцззіе еп 1812... 6 ё<1. Рагі», 1820; Оц Саззе А. Мётоігез е< соггезропёапсе роініцце еі тііііаіге <1ц ргіпсе Ецвёпе. Т. 1 —10. РагІ5, 1858— 60.
БАГАРОДСКІ Літ.: [Лейхтенбергскнй Г. Н.] Прннц Евгеняй Богарне, вмце-король Пта- лнн. Спб., 1902; Яго ж. Прннц Евгеннй- Наполеон Богарне во главе Велнкой Армнн. Спб., 1905; СарреПо С. Сіі Наііапі іп Вцззіа пеі 1812. Сахіеііо, 1912; АёаІЬегі, Ргіпг V о п Вауегп. Ец^еп ВеацЬагпаік, гіег БііеГаоЬп Нароіеопа: Еіп ЬеЬепіЬіеШ. 2. АцП. МйпсЬеп, 1950; Ошап С. Мароіеоп’а уісегоу: Еіівёпе гіе ВеацЬагпаіх. І.опбоп, 1966; Вегпагйу Е. бе. Ецкёпе <1е ВеацЬагпаі:, 1781 — 1824. Рагіз, 1973. В. В. Антонаў. БАГАРОДСКІ Мікалай Мікалаевіч [2 (14) .6.1877, с. Барыса-Глеб Бежацка- га пав. Цвярской губ.— 3.1.1938], бел. гісторык, краязнавец. Чл.-кар. Інбелкуль- та (1927). Скончыў гіст. адцзяленне Маск. духоўнай акадэміі (1904). У 1904—17 выкладчык лац. мовы, царк. даўніны Віцебскай духоўнай семінарыі, дзе ў 1910 стварыў гурток царк. даўні- ны. 3 1908 грамадскі загадчык царкоўна- археал. сховішча старажытнасцей (гл. Віцебскі царкоўна-археалагічны музей). Адзін з ініцыятараў, стваральнікаў і чле- наў Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (1909—18). Удзельнік XV археал. з’ез- да ў Ноўгарадзе (1911). Рэдактар не- афіц. часткі «Полоцкых епархыальных ведомостей» (1914—16). У 1918—28 працаваў настаўнікам у Віцебску, у 1928—37 у Віцебскім культурна-гіст. му- зеі, адначасова ў 1930—37 у Віцебскім гіст. архіве. Чл. камісіі па ахове помні- каў гісторыі і мастацтва (1919—24), Віцебскага акруговага таварыства края- энаўства (1924—28), у якім узначаль- ваў гісторыка-культ. секцыю. Аўтар артыкулаў пра А. П. Сапунова, А. С. Бя- лыніцкага-Бірулю, па гісторыі Віцебскай духоўнай семінарыі, успамінаў пра свай- го настаўніка В. В. Ключэўскага. У 1937 арыштаваны, незаконна асуджа- ны. Рэабілітаваны пасмяротна ў 1956. Літ.: Падліпскі А. М. 3 любоўю да роднага краю // Помнікі гісторыі і куль- туры Беларусі. 1981. № 2. А. М. Падліпскі. БАГАСЛОЎЕ, тэалогія, сукупнасць рэлігійных ідэй і дактрын, якія ў сістэ- матычнай форме выкладаюць вучэнне пра Бога ў адпаведнасці з тэкстамі, што разглядаюцца як «слова божае» («Свя- шчэннае пісанне»). Грунтуецца на тэіс- тычным светапоглядзе і тэарэт. канструк- цыях, запазычаных з ідэалістычнай фі- ласофіі. Дагматыка, што ляжыць у асно- ве Б., прымаецца за «богам дадзеную», бясспрэчную і абсалютную мудрасць. Та- му мэтай багаслоўскіх даследаванняў з’яўляюцца не пошукі раней невядомых ісцін, а сістэматызацыя, абгрунтаванне і тлумачэнне «боскіх адкрыццяў», асэн- саванне ідэй і рэлігійнага вопыту «айцоў царквы» і святых, распрацоўка культава- га (абрадавага) боку богаслужэння і г. д. Для Б. характэрны аўтарытарызм, кан- серватызм, дагматызм. 3-за гэтага яно асуджае праяўленні вальнадумства, ру- хоўнай незалежнасці і самастойнасці, прызнаючы за філасофіяй, навукай і мастацтвам гал. чынам службовую ролю ў адносінах да рэлігіі. Разам з тым, для абгрунтавання рэліг. светаўспрымання Б. імкнецца выкарыстаць увесь арсенал ра- цыянальна-лагічных сродкаў. Таму, пры- маючы за асн. аргумент спасылку на свяшчэнныя тэксты і боскую благадаць, Б. культывуе і рэлігійную філасофію, якая паказвае разумнасць боскіх ісцін, гармонію веры і ведаў, рэлігіі і навукі. У абліччы багаслова як бы сумяшчаюц- ца цвярозы даследчык і глыбокі містык, паглыблены ў «нявыказаны вопыт» зно- сін з Богам. У той або іншай ступені Б. ўласціва любой рэлігіі. Аднак у стро- гім разуменні яно найб. характэрна ве- равучэнню трох чыста тэістычных рэлі- гій: іудаізму, хрысціянству, ісламу. Хрысціянскае Б. абапіраецца на Біб- лію, пастановы Усяленскіх сабораў і патрыстыку. Сучаснае хрысціянскае Б. ўключае: асноўнае Б. (фундамен- тальная тэалогія, апалагетыка), д а г- матычнае Б. (удакладняе сістэму догматаў), маральнае Б. (праграма этычных паводзін вернікаў), параў- нальнае Б. (даказвае перавагу сваёй веры перад іншымі веравызнаннямі), пастырскае Б. (практыкум для свя- тара), а таксама тэорыю богаслужэння (літургіка), тэорыю пропаведзі (гамі- летыка), тэорыю царк. права (кано- ніка). На Беларусі ўжо з 10 ст. мелі пашырэнне багаслоўскія працы хрыс- ціянскіх «айцоў царквы» Афанасія Алек- сандрыйскага, Васіля Вялікага, Грыгора Назіянзіна, Іаана Златавуста, Іаана Дамаскіна. Паколькі дагматычны канон праваслаўнай веры быў распрацаваны ў рэчышчы грэка-візантыйскай патры- стыкі (Афанасій Александрыйскі — «бацька» праваслаўя), пераважны ўплыў на культ. развіццё ўсх.-славянскіх наро- даў мела Б. ўсх. царквы. Грэчаская пат- рыстыка знаходзіць адлюстраванне ў Словах Кірылы Тураўскага. У якасці Катэхізіса да 17 ст. на бел. землях шырока выкарыстоўваўся твор Іаана Дамаскіна «Спавяданне веры». Вялікім аўтарытэтам на Беларусі ў 17—18 ст. карыстаўся раннехрысціянскі багаслоў Яфрэм Сірын (4 ст.). Ва ўмовах езуіцка- каталіцкай экспансіі багаслоўская ціка- васць да твораў «айцоў царквы» дапаў- нялася імкненнем знайсці ў іх апору для абароны духоўных традыцый бел. наро- да, яго нац. культуры і мовы. 3 патрыя- тычнымі мэтамі вучэнне патрыстычнага Б., перакладалі і прапагандавалі С. Зіза- ній, Л. Карповіч, М. Сматрыцкі і інш. Уключэнне Беларусі ў склад Рэчы Паспа- літай абумовіла распаўсюджанне і раз- віццё тут каталіцкага і уніяцкага Б. Сутнасць Б. як мыслення ўнутры царкоўна-дагматычных канонаў робіць яго несумяшчальным з прынцыпамі свабоды філас. і навук. пазнання свету. Таму ўжо з эпохі Адраджэння фармі- руецца ідэйная традыцыя крытыкі Б. Найбольш разгорнуты і паслядоўны ха- рактар яна мела ў французскіх матэ- рыялістаў 18 ст. і Л. Феербаха. Марк- сісцкі атэізм разглядае Б. як адчужаную форму чалавечага мыслення, што ад- люстроўвае антаганістычныя сацыяль- ныя адносіны як ідэалагічнае замаца- ванне рэлігійнага погляду на свет. Літ.: Флоренскнй П. А. Столп м утвержденне нстнны. М., 1914; Крыве- л ё в Н. А. Современное богословне н наука. М., 1959; Габннскнй Г. А. Крнтнка хрнстнанской апологетнкн. М., 1967; Бо- гословскне труды. Сб. 1—29. М., 1960—89. Г. У. Грушавы. БАГАТЫРОЎ Анатоль Васілевіч [н. 31.7(13.8).1913, Віцебск], беларускі кам- пазітар і педагог. Нар. артыст БССР (1968). Праф. (1960). Скончыў Бел. дзярж. кансерваторыю па класе В. Зала- тарова (1937), з 1948 выкладае ў ёй кам- пазіцыю (выхаваў больш за 30 кампазі- тараў, сярод іх Я. Глебаў, 1. Лучанок, Дз. Смольскі), у 1948—62 рэктар. У першым буйным творы — кантаце «Паэма-казка пра Мядзведзіху» (1937, сл. А. Пушкіна) выступіў як сталы мастак. Да найб. значных яго твораў належыць опера «У пушчах Палесся» (лібрэта Я. Рамановіча па аповесці Я. Коласа «Дрыгва», паст. ў 1939, Дзярж. прэмія СССР 1941; у 1982 здзейс- нена тэлеэкранізацыя 2-й рэдакцыі), адна з першых у нац. оперным рэпер- туары. Да гэтага жанру звяртаўся паз- ней («Надзея Дурава», лібрэта I. Келе- ра, 1946, паст. Ансамблем сав. оперы Усерас. тэатр. т-ва ў 1947, Бел. тэатрам оперы і балета ў 1956). Аўтар буйных вакальна-сімфанічных твораў, сюжэтна- вобразны лад якіх звязаны з гісторыяй бел. народа, сав. дзяржавы. Гераічнай барацьбе сав. народа супраць ням.-фаш. захопнікаў прысвечаны кантаты «Ленін- градцы» (вершы Джамбула, 1942) і «Беларускім партызанам» (вершы Я. Ку- палы, 1942). Аўтар кантат «Беларусь» (вершы Я. Купалы, П. Броўкі, П. Труса, 1949), «Леніну слава» (вершы Я. Коласа, 1952), 2 маналогаў пра Леніна для баса і сімфанічнага аркестра (1969). На аснове нар. песеннасці стварыў арыгі- нальную шматчасткавую кампазіцыю «Беларускія песні» (словы народныя і Н. Гілевіча, 1967, Дзярж. прэмія БССР 1969). Аўтар многіх твораў сімфанічнага жанру, камерна-інструментальных і ка- мерна-вакальных твораў, музыкі да філь- маў і тэатр. пастановак, у т. л. да драмы М. Лермантава «Маскарад». У 1938—49 старшыня праўлення Саюза кампазітараў БССР. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1938—59. Літ.: Дубкова Т. А. Анатоль Багаты- роў. Мн., 1972. Т. А. Дубкова. БАГАЦЬКАЎКА, вёска ў Раздзельскім сельсавеце Мсціслаўскага р-на, на р. Ра- мясцвянка. За 23 км на ПнЗ ад Мсціс- лава, 104 км ад Магілёва, 27 км ад чыг. ст. Ходасы, на лініі Орша — Крычаў. 100 жыхароў, 66 двароў (1993). Вядома з 19 ст. ў Мсціслаўскім пав.; у 1834 116 жыхароў, 28 двароў, улас- насць памешчыка. Насельніцтва займа- лася земляробствам, шавецкім і кравец- кім промысламі. У пач. 20 ст. існавалі 2 вёскі: Вялікая Б. (172 жыхары, 30 двароў) і Малая Б. (160 жыхароў, 21 двор) у складзе Шамаўскай воласці Мсціслаўскага пав. У Вялікай Б. была школа граматы. Савецкая ўлада ўста- ноўлена ў ліст. 1917. У 1930 у в. Вялікая
269 БАГДАНАЎ Б. арганізаваны калгас «Світанне» (14 сем’яў), у в. Малая Б.— калгас імя Чырв. Арміі (13 сем’яў). У 1932—33 калгасы аб’яднаны ў калгас «Світанне» (34 гаспадаркі). На базе дарэв. створана школа 1-й ступені. У Вял. Айч. вайну з 14.7.1941 да 29.9.1943 вёскі акушрава- ны ням.-фаш. захопнікамі, пасля вайны адбудаваліся. У 1976 абедзве, вёскі аб’яднаны ў адну Б. У складзе калгаса імя Леніна (цэнтр в. Курманава). Ма- лая Б.— радзіма бел. пісьменніка Мак- сіма Гарэцкага і геолага, акад. АН БССР Г. 1. Гарэцкага. Пачатковая школа, му- зей пісьменніка М. Гарэцкага, магазін. М. Б. Батвіннік. БАГАЧ, 1) багатнік, багатуха — старадаўняе земляробчае свята, што спраўлялі пасля заканчэння жніва. 3 пашырэннем хрысціянства Б. быў прымеркаваны да свята нараджэння маці Боскай (8 верасня старога стылю), якая лічылася заступніцай ураджаю Быў важным момантам у нар. земляробчым календары беларусаў: у гэты час заканч- валі ворыва зябліва і пачыналі сяўбу азімых — «Прыйшоў багач — кідай ра- гач, бяры сявеньку, сей памаленьку». Свята мела абшчынны характар і быта- вала ў бел. вёсцы да канца 19 ст. (пераважна на Гродзеншчыне і Паўн. Палессі). 2) Сімвал свята Б.— сявенька з жытам ці пшаніцай і ўстаўленай васко- вай свечкай (жыта вымалочвалі з пер- шага зажыначнага снапа і зносілі па жменьцы з кожнага двара). 3 Б. абхо- дзілі ўсе двары ў вёсцы, а на закан- чэнне зганялі на выган статак і абносілі вакол яго Б. Пасля свята яго ставілі ў хаце пэўнага гаспадара і пакідалі да наступнага жніва (гаспадар частаваў удзельнікаў урачыстага абходу). Павод- ле нар. павер’яў, Б. павінен быў забяс- печыць дому багацце і шчасце. Літ. Боглавовяч А Е. Пережнткв древнего мвросозерцамвя у белорусов Грод- на, 1895; Ннкнфоровскнй Н. Я. Простонародные прнметы н поверья, суевер- ные обряды н обычан, легендарные сказа- нмя о лвцах м местах Внтебск, 1897 Л. / Мінько. М Ф Піліпенка. БАГДАНАВА, вёска ў Багданаўскім сельсавеце Валожынскага р-на. За 34 км на ПнЗ ад Валожына, 3 км ад чыг. ст. Багданаў, каля аўтадарогі Валожын — Ашмяны. 176 жыхароў, 71 двор (1993). Вядома з 2-й паловы 16 ст. як маён- так Багдана Сапеп (мяркуюць, што наз- ва ад імя ўладальніка). 3 1569 сядзіба Сапегаў, уваходзіла ў Ашмянскае старо- ства Віленскага ваяв. 3 1653 уладанне Пацаў, з 1696 мястэчкам Б. валодалі Данілевічы. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 у складзе Рас. імпе- рыі, у Ашмянскім пав. Віленскай губ. Належала Чаховічам, якія залажылі ў Б батанічны сад з гадавальнікам баброў. 3 1836 Б. ўласнасць Рушчыцаў. Тут нарадзіўся, пэўны час жыў і працаваў вядомы мастак Ф. Рушчыц (1870— 1936) У канцы 19 ст. ў Б. касцёл, вадзяны млын, сукнавальня, піцейны дом. У 1905 за 3 км на У ад Б. пачалося будаўніцтва чыг. станцыі і пасёлка Р Б Багданаў. (цяпер пас. Багданаў, цэнтр сельсавета і саўгаса «Багданаўскі»), У пач. 20 ст. ў маёнтку Рушчыцаў былі 22 жыхары, у вёсцы — 163. Рушчыцы валодалі 265 дзес. зямлі, жыхары вёскі — 197. Сав. ўлада ўстаноўлена ў ліст. 1917. У лют.— снеж. 1918 вёска акупіравана герман- скімі, ліп. 1919 — ліп. 1920 польскімі войскамі; да 17.9,1939 уваходзіла ў склад бурж. Польшчы. 3 25.6.1941 да 6.7.1944 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1960—62 была ў складзе Ашмянскага, у 1962—65 — Іўеўскага р-наў Гродзен- скай вобл. 3 1947 уваходзіла ў саўгас «Юрацішкаўскі», з 1957 — «Багданаў- скі». Помнік на магіле Ф. Рушчыца, касцёл Міхаіла (1844). М. Б. Батвіннік. БАГД АНАЎ (сапр. Маліноўскі) Аляксандр Аляксандравіч [10 (22).8. 1873, г. Саколка Гродзенскай губ., цяпер Польшча — 7.4.1928], рэвалюцый- ны дзеяч, філосаф, сацыёлаг, эканаміст, даследчык прыроды, урач, шсьменнік, публіцыст. Скончыў медыцынскі ф-т Харкаўскага ун-та (1899). Удзельнік нарадавольскага і с.-д. руху. Член РСДРП у 1896—1909, выключаны за фракцыйную дзейнасць. Пасля 11 з’езда РСДРП супрацоўнічаў з бальшавікамі, вясной 1904 у Швейцарыі зблізіўся з У. 1 Леніным. Як чл. Бюро камітэтаў большасці вёў работу па падрыхтоўцы 111 з’езда РСДРП (1905). Як агент ЦК выступаў разам з чл. ЦК і Паўн.- Зах. камітэта Дз. С. Пасталоўскім на Да арт. Багацькаўка. Хата Гарэцкіх у в. Ма- лая Багацькаўка. сходах сацыял-дэмакратаў Вільні, Віцеб- ска, Дзвінска і Мінска з пра- пагандай рашэнняў з’езда. У рэвалюцыю 1905—07 разам з Л. Б. Красіным узначальваў баявую тэхн. групу бальша- вікоў, займаўся узбраеннем баявых дружын. Працаваў у рэдакцыях бальша- віцкіх газет «Новая жнзнь», «Вперёд», «Пролетарнй». У гады рэакцыі лідэр адзавістаў, групы «Уперад», што высту- пала супраць партыі. Погляды Б. крыты- каваў Ленін у кнізе «Матэрыялізм і эмпірыякрытыцызм» (1909). Б. лічыў Кастр. рэвалюцыю 1917 гістарычна не падрыхтаванай, аднак адзначаў яе сацы- яльныя заваёвы. У 1918—21 выкладаў у Маск. ун-це, Камуніст. (пазней Сацыя- ліст.) акадэміі грамадскіх навук. Адзін з кіраўнікоў «Пралеткульта» Аўтар прац па палітэканомп, філасофп, пралетар- скай культуры, навукова-фантастычных раманаў. 3 1921 займаўся н.-д. работай у галіне геранталогц і гематалогіі. У 1926 арганізаваў і ўзначаліў першы ў свеце Ін-т пералівання крыві Памер ад няўдалага эксперымента на самім сабе. Тв.: Вопросы соцмалнзма: Работы развых лет. М„ 1990. Э А Карніловіч. БАГДАНАЎ Пётр Аляксеевіч [20.5(1.6). 1882, Масква — 12.5.1939[, рэвалюцыя- нер. У рэв. руху з 1900. Скончыў Маск вышэйшае тэхн вучылішча (1909) У 1905—14 працаваў у Маскоўскай арг-цыі РСДРП, быў членам к-та (1906— 08), ваен. арг-цыі, узначальваў студэнцкі с.-д рух Масквы. 3 1914 на фронце, з 1916 працаваў у чыг. парку ў Гомелі. Пасля Лют. рэв. 1917 выбраны старшы- нёй ваен. секцыі Гомельскага Савета, старшынёй гар думы. У час карнілаў- скага мяцяжу ўзначальваў К-т рэв. аховы, які затрымліваў эшалоны з вой- скамі, накіраванымі Стаўкай на заду- шэнне рэвалюцыі ў Петраградзе і Маск- ве. У кастр. дні 1917 старшыня Гомель- скага рэўкома, чл. Прэзідыума выканко- ма Савета. Па рабочым спісе выстаўлены канд. ва Устаноўчы сход. У 1921—25 старшыня ВСНГ СССР, ВСНГ РСФСР. 3 1926 старшыня Паўн.-Каўказскага крайвыканкома, з 1930 кіраўнік сав. гандлёвай арг-цыі ў ЗША. У 1935—37 1-ы нам. наркома мясц. прамысловасці РСФСР. Чл. Цэнтр. рэвізійнай камісіі ВКП(б) у 1927—30, ВЦВК і ЦВК СССР. Беспадстаўна рэпрэсіраваны, рэабіліта- ваны пасмяротна. У Гомелі яго імем названа вуліца. А. I. Марозава БАГДАНАЎ Рыгор Багданавіч [22. 1(4.2).191О, в. Марцюшы, цяпер Гара- доцкага р-на— 1.10.1943[, Герой Сав. Саюза (1943). У Вял. Айч. вайну са снеж. 1941 на Зах„ Цэнтр., Варонежскім фрац- тах. Член КПСС з 1942. Каман- дзір батальёна ст. лейтэнант Б. зызна- чыўся ў вер. 1943 у баях на Пн ад Кіева Праследуючы ворага, батальен з ходу фарсіраваў Дзясну і выйшаў да Дняпра, пад агнём праціўніка фарсіра- ваў раку, захапіў плацдарм, адбіў 10 ва-
270 БАГДАНАЎ Б рожых контратак, заняў 2 нас. пункты і ўтрымліваў іх да падыходу падмаца- вання. Памёр ад ран. Пахаваны ў с. Жу- кін Кіева-Святошынскага р-на Кіеўскай вобл. БАГДАНАЎ Самойла. касцяной справы майстар 17 ст. Родам з Беларусі. Выве- зены як палонны ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 у Маскву. Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоў- скага Крамля ў арцелі па мастацкай апрацоўцы косці. У лютым 1661 разам з майстрамі Кірушкам Сцяпанавым, Івашкам Мікіціным, Івашкам і Данілам Грыгор’евымі са слановай коспі зрабіў шахматы. У 1680 асабіста вытачыў 2 камплекты шахмат са слановай косці для цара у адным фігуры людзей з бер- дышамі і стрэльбамі выкананы ў тэхніцы разьбы па косці, у другім фігуры гладкія, точаныя. БАГДАНАЎ Сямён Ільіч [29.8(10.9). 1894, Пецярбург— 12.3.1960], удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, мар- шал бранятанкавых войск (1945). Двой- чы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Член КПСС з 1942. У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. Скончыў Вышэйшую ваенна-пед. школу (1923), курсы ўдаска- нальвання пры Ваен. акадэміі механіза- цыі і матарызацыі (1936). У Вял. Айч. вайну камандзір танк. дывізіі, якая ў 1941 вяла баі на тэр. Беларусі, нам. камандуючага арміяй па танкавых вой- сках, камандзір танкавага і механізава- нага карпусоў, каманд. танк. арміяй. Удзельнік Маскоўскай бітвы, Корсунь- Шаўчэнкаўскай, Беларускай, Вісла- Одэрскай. Усх.-Памеранскай і Берлін- скай аперацый. 3 1947 1-ы нам. каманд., камандуючы бранятанк. і механізаваны- мі войскамі Сав. Арміі, з 1953 камандуючы механізаванай арміяй, у 1954—56 нач. Ваен. акадэміі бранятанк. і механіз. войск. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1946—58. Яго імем названа вуліца ў г. Пружаны. БАГДАНАЎ Уладзімір Сяргеевіч (н. 10.12.1927, в. Каралі, Віцебскі р-н), беларускі гісторык. Д-р гіст. навук (1984), праф. (1985). Скончыў БДУ (1953), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1964). У Вял. Айч. вайну партызан атрада «Сібірак» брыгады «За Савецкую Беларусь» Віцебскай вобл. 3 1944 пам. машыніста, у 1949—61 на прафс., камсамольскай і парт. рабоце ў Віцебску. У 1964—65 кіраўнік лектар- скай групы, у 1969—74 сакратар Мін- скага абкома КПБ. У 1965—69 выклад- чык, дзкан завочнага ф-та, з 1974 пра- рэктар БДУ. Даследаваў праблемы гісто- рыі КПСС. Адзін з аўтараў «Курса лекцый па гісторыі КПСС» (ч. 1—2, 1971). Тв.: Партнйные органнзацнм Белорусснн в борьбе за укрепленне днсцнплнны труда в промышленностн. Мн, 1976. БАГДАНОВІЧ Адам Ягоравіч [Адольф Георгіевіч; 20.3 (паводле аўтабіяграфіі С. 1. Багданаў. А. Я. Багдановіч. 25.3). 1862, мяст. Халопенічы Бабруйска- га пав. (цяпер Крупскі р-н) — 16.4. 1940[, беларускі этнограф, гісторык культуры, мемуарыст, удзельнік рэвалю- цыйна-народніцкага руху. Бацька паэта М. Багдановіча. 3 сялянскай сям’і. Працаваць пачаў у 12-гадовым узросце ў мінскіх чыг. майстэрнях. Цяжкая фізіч- ная праца, знаёмства з творамі А. 1. Герцэна, М. А. Някрасава, уражанні ад тэрарыстычных актаў рэва- люцыянераў спрыялі фарміраванню ў яго народніцкіх поглядаў. Падчас навучання ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі (скончыў у 1882) арганізаваў гурток «самаразвіцця і самаадукацыі» (I. С. Га- пановіч, А. I. Каранько, Матусевіч і інш.). У жн. 1882 уступіў у «семінар- скую» групу нарадавольцаў Мінска (А. Міцкевіч, I. М. Акаловіч і інш.), на працягу 3 гадоў вёў прапагандысц- кую работу ў вёсках Ігуменскага пав. У 1885—91 загадчык 1-га гар. пач. вучы- лішча ў Мінску. Уваходзіў у кіруючы склад мінскай арг-цыі «Народная воля». Пасля рэзкага пагаршэння здароўя ады- шоў ад рэв. дзейнасці, змяніў прафесію і пераехаў у Гродна (1892), дзе пасту- піў на службу ў мясц. аддзяленне Сялян- скага пазямельнага банка. Адначасова быў дырэктарам публічнай бібліятэкі. 3 1896 жыу у Ніжнім Ноўгарадзе, з 1907 у Яраслаўлі. У 1920—31 заг. навуковай б-кі Яраслаўскага дзярж. му- зея, адначасова выкладчык гісторыі культуры ў мастанкім, музычным і тэат- ральным тэхнікумах. У час навучання ў Нясвіжскай семі- нарыі Б. пачаў збіраць фальклорна-этна- графічны матэрыял, частка якога пазней увайшла ў кнігу П. В. Шэйна «Матэ- рыялы для вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заход- няга краю» (т. 1—3, 1887—1902). Вы- ступаў з навук. артыкуламі ў газ. «Мннскне губернскне ведомостн», «Мнн- скнй лнсток», «Гродненскне губернскне ведомостн» і інш. У Гродне апублікаваў гіст. нарыс «Пра паншчыну» (1894) і грунтоўнае даследаванне «Перажыткі старажытнага светасузірання ў белару- саў» (1895), у якім змясціў багаты фактычны матэрыял і правёў яго сістэм- ны аналіз (даследаваў перажыткі феты- шызму, анімізму, культаў сонца, нячы- стай сілы і інш.). Асноўная навук. праца Б.— «Этнічны склад народаў славянскіх і рускіх» (т. 1—2, 1935). якой спадарожнічалі даследаванні «Эт- нічны склад беларускага народа» і «Этнічны склад насельніцтва Верхняга Паволжа, Акі і Камы» (усе ў рукапі- сах). У іх на аснове даных археа- логіі, антрапалогіі, палеанталогіі, геагра- фічнай наменклатуры разглядаюцца на- родаўтваральныя працэсы ва Усх. Еўро- пе. Выкарыстанне стараж. тапанімікі ў якасці этналагічнага і культурна-гіст. матэрыялу тэарэтычна абгрунтавана ў працы «Мова зямлі. Утварэнне водарач- ных імёнаў і што ад іх паходзяць» (т. 1—2; друкавалася фрагментарна). Б.— аўтар артыкулаў па аграрным пытанні, праблемах нар. адукацыі, літа- ратуразнаўства, тэатральнага мастацтва і інш. (друкавалі я ў перыёдыцы Беларусі і Расіі), мемуараў «Да гісторыі партыі «Народная воля» ў Мінску і Беларусі 1880—1892», «Рэвалюцыйны рух у г. Мінску і губерні ў 80 і пачатку 90-х гадоў» (у рукапісах), успамінаў пра сына Максіма, пра М. Горкага, Ф. Шаляпіна. Займаўся мастацкім перакладам. На працягу жыцця вёў шы- рокую перапіску, яго адрасатамі былі Горкі, К. Пешкава, Я. Колас, 3. Бядуля, В. Ластоўскі, Я. Дыла, I. Замоцін, В. Мачульскі і інш. Архіў Б. зберагаецца ў Ін-це літаратуры АН Рэспублікі Бела- русь, бібліятэка — у Цэнтр. навук. б-цы імя Я. Коласа АН Рэспублікі Беларусь і Цэнтр. б-цы Літоўскай АН. Тв.: Язык эемлн: Населенне Верхнего Поволжья, Окн н Камы: Этнол. очерк... Ярославль, 1966. Літ.: П ш н р к о в Ю. С. А. Е. Богдановнч. Мн, 1966; Шляхпаэта / Склад. Н. Б. Ватацы. Мн, 1975; Бандарчык В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. Мн, 1964. Т. М. Кароткая.
271 БАГДАНОВІЧ Б БАГДАНОВІЧ Ангел Іванавіч (2(14).10. 1860, г. Гарадок — 24.3(6.4).1907], удзельнік рэв. руху, публіцыст, крытык, рэдактар. 3 1880 вучыўся на мед. ф-це Кіеўскага ун-та; быў членам нарадаволь- скага гуртка, вёў прапаганду сярод рабочых. У 1883 высланы ў Ніжні Ноўгарад, дзе пазнаёміўся з У. Г. Кара- ленкам і пачаў супрацоўнічаць у шэрагу волжскіх выданняў. 3 1887 жыў у Каза- ні, быў адным з рэдактараў газ. «Волжскмй вестннк». У 1893 у Пецяр- бургу стаў адным з арганізатараў неле- гальнай рэв.-дэмакр. партыі «Народнае права». Аўтар яе праграмнага дакумен- та — брашуры «Надзённае пытанне» (1894). Супрацоўнічаў у час. «Русское богатство». У 2-й пал. 1890-х гадоў пе- райшоў на пазіцыі «легальнага марксіз- му». У 1895—1906 рэдактар час. «Мнр божнй», на старонках якога прапаганда- ваў неабходнасць адукацыі для шыро- кіх слаёў народа, ідэі В. Р. Бялінскага, М. А. Дабралюбава, М. Г. Чарнышэў- скага, выступаў у абарону рэаліст. л-ры дэмакр. кірунку. Пісаў пра падзеі рэва- люцыі 1905—07. Пасля публікацыі яго артыкула пра Снежаньскае ўзбр. паў- станне 1905 часопіс быў забаронены. 3 1906 рэдагаваў час. «Современный мнр». Тв.: Годы перелома. 1895—1906: Сб. крв- тнч. статей. Спб., 1908. Літ.: Корннловвч Э. А. Оружнем публнцнста // Корннловнч Э. А. Людн революцнонного подвнга. Мн., 1985. Э. А. Карніловіч. БАГДАНОВІЧ Віктар Францавіч [16(29).2.1904, г. Жыткавічы— 16.10. 1978], ген.-лейтэнант (1949). Член КПСС з 1925. Скончыў Ваен. акадэмію Генштаба (1943). 3 1918 працаваў на чыгунцы, на заводах у Жыткавічах. У Чырв. Арміі з 1922. 3 1938 нач. штаба, нам. камандзіра дывізіі. Удзельнік сав.- фінляндскай вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах., Вол- хаўскім, Ленінградскім, Сцяпным, Паўд,- Зах. і 3-м Укр. франтах: нач. штаба корпуса, арміі. 3 крас. 1944 нам. каман- дуючага войскамі Паўд.-Уральскай, Тур- кестанскай ваен. акруг. У 1956—61 у апа- раце Мін-ва абароны СССР. БАГДАНОВІЧ Вячаслаў Васілевіч [1878, Віцебская губ.— 1941 (?)], бела- рускі царк. і грамадска-паліт. дзеяч. 3 сям’і святара. Скончыў Кіеўскую ду- хоўную акадэмію. 3 1907 інспектар Ві- ленскай духоўнай семінарыі, потым яе рэктар. У 1917 дэлегат на Вял. царк. сабор у Маскве. Выкладаў Закон Божы ў Віленскай бел. гімназіі. Адзін з засна- вальнікаў і кіраўнікоў «Беларускага праваслаўнага аб’яднання». У 1922 абра- ны ў сенат Польскай Рэспублікі, увахо- дзіў у Бел. пасольскі клуб. У 1920— 30-я гады член Бел. нац. камітэта ў Вільні. Выступаў супраць аўтакефаліі бел. праваслаўнай царквы. Аўтар музыкі да некалькіх рамансаў і на лібрэта А. Пшчолкі. Паводле звестак А. Клі- мовіча, у 1920-я гады Б. прыпісвалася аўтарства раманса «Зорка Венера» на словы М. Багдановіча. Быў арыштаваны польскімі ўладамі і зняволены ў Бяроза- В. Ф. Багдановіч. М. Багдановіч. Картузскі канцэнтрацыйны лагер. Пасля вызвалення Зах. Беларусі і Вільні Чырв. Арміяй у вер. 1939 друкаваўся ў «Вілен- скай праўдзе». У кастр. 1939 арыштава- ны і прапаў без вестак. А. С. Ліс. БАГДАНОВІЧ Генадзь Васілевіч [1885, в. Нікалаева Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер в. Луначарскае Верхнядзвінскага р-на— 1937 (?)], бе- ларускі асветны і грамадскі дзеяч, педагог. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю (1907), Яраслаўскі юрыд. ліцэй (1911), Віленскі пастаўніцкі ін-т. У 1911 працаваў у Вілейскай 2-класнай настаўніцкай школе. У 1913 пераехаў на жыхарстаа ў с. Храноўскае Кастрам- ской губ., выкладаў у семінарыі. У 1916 — лют. 1919 справавод Міністэр- ства (з кастр. 1917 Нар. камісарыят) поштаў і тэлеграфаў у Маскве. У 1917 ра- зам з Я. Варонкам увайшоў ад Бел. сацыяліст. грамады ў Асобую нараду па падрыхтоўцы праекта закону аб выбарах ва Устаноўчы сход Расіі. У пач. 1918 загадчык юрыд. аддзела Бел. нац. камі- сарыята ў Петраградзе. 3 1919 настаў- нічаў у Дрысе, выкладаў геаграфію ў Віленскай бел. гімназіі, рэдагаваў час. «Незалежная думка». Пасля эміграцыі ў СССР з 1924 выкладчык Віцебскіх пед. тэхнікума і ветэрынарнага ін-та. 15.7.1930 беспацстаўна арыштаваны. Паводле пастановы Калегіі АДПУ ад 10.4.1931 абвінавачаны ў тым, што «ўваходзіў у віцебскі філіял контррэва- люцыйнай арганізацыі «СВБ» і право- дзіў асноўныя ўстаноўкі гэтай арганіза- цыі», і прыгавораны да 5 гадоў высылкі ў г. Слабадскі Кіраўскай вобл. Рэабіліта- ваны Вярх. судом БССР 15.11.1957. А. С. Ліс. БАГДАНОВІЧ Максім Адамавіч [27.11(9.12).1891, Мінск — 12(25).5. 1917], беларускі паэт, перакладчык, кры- тык, гісторык літаратуры. Раннія дзіця- чыя гады правёў у Гродне (1892— 96), жыў і вучыўся ў Ніжнім Ноўгара- дзе (1896—1908) і Яраслаўлі (1908— 16). Скончыў юрыд. ліцэй у Яраслаўлі (1916) і восенню пераехаў у Мінск. Працаваў сакратаром губ. харчовай камісіі. У лют. 1917 цяжка хворы на сухоты выехаў на лячэнне ў Ялту, дзе і памёр. Творчасць Б. развівалася ў атмасферы вострых сацыяльна-паліт. канфліктаў пач. 20 ст., яна прасякнута пафасам патрыятычнага служэння сацыяльнаму і нац. вызваленню бел. народа, ідэямі роўнасці і братэрства, гуманістычнымі ідэаламі. У сваёй паэзіі ён выказваў глыбокае і рознабаковае разуменне гісто- рыі бел. народа, яго багатых дзяржаўна- паліт. і культ. традыцый (цыклы вершаў «Старая Беларусь», «Старая спадчына»), якасна развіў і ўзбагаціў традыцыі народнасці і гістарызму ў новай бел. літа- ратуры. Гіст. матывы гучаць у вершах «Безнадзейнасць», «Летапісец», «Пера- пісчык», «Слуцкія ткачыхі», у паэтычным цыкле «Места» (1911), паэме «Максім і Магдалена» і вершы «Агата» (абодва 1915). Водгукам на 1-ю сусв. вайну з’яўляюцца вершы «Ты доўга сядзела за сталом» (1914) і «Цёмнай ноччу лучына дагарала» (1915). У літаратуразнаўчых і публіцыстыч- ных творах Б. зрабіў сістэматызаваны і комплексны агляд гісторыі бел. л-ры ад 12 да пач. 20 ст. ва ўзаемасувязі з агульнаславянскім і ўсееўрапейскім гі- сторыка-культурным кантэкстам. Ён па- ставіў і пачаў распрацоўваць шэраг ме- тадалагічных і гістарыяграфічных пы- танняў мінулага. Высока ацэньваў дзяр- жаўна-паліт. і духоўны набытак ВКЛ, узлёт бел. пісьменства, усяе культуры ў эпоху Адраджэння. Адзначыў супя- рэчлівую ролю ў гісторыі Беларусі пра- васлаўнай і каталіцкай цэркваў, іх пры- чыненне да заняпаду старабеларускай культуры, да асіміляцыі бел. насельніцт- ва; станоўча ўспрымаў уніяцтва як аль- тэрнатыву дэнацыяналізацыі ў рэлігій- ным жыцці беларусаў. Распрацоўваў праблемы этнічнай кансалідацыі бел. на- рода, яго нац.-вызв. руху (арт. «Беларус- кае адраджэнне», «Беларусы», «За сто га- доў», «На беларускія тэмы», «Аб гума- нізме і неабачлівасці», «Хто мы такія?», накіды незавершаных прац «3 барацьбы Полаччыны з Кіеўшчынай», «Літоўская Пагоня»). Спрыяў замацаванню ў гра- мадскай думцы галоўных паняццяў, ста- савальных да нац. развіцця: «Беларусь»,
272 БАГДАНОВІЧА «беларускі народ», «беларуская нацыя», «Бацькаўшчына», «беларуская мова», «беларуская культура», «беларуская ін- тэлігенцыя», «нацыянальная дзяржава», «нацыянальная свядомасць», «нацыя- нальнае пачуццё», «беларускі нацыяналь- ны рух» і інш. У арт. «Беларускае адраджэнне» (1915) даў перыядызацыю нац.-вызв. руху на працягу 19 — пач. 20 ст. Дарэформенны этап, на думку Б., звязаны з ростам антыпрыгонніцкіх на- строяў сярод часткі мясцовай шляхты і ажыўленнем лакальнага, «краёвага» па- трыятызму, зараджэннем пераважна ў асяроддзі спаланізаванай інтэлігенцыі новай бел. л-ры (Я. Баршчэўскі, Я. Ча- чот, У. Сыракомля, А. Кіркор, А. Вя- рыга-Дарэўскі, В. Дунін-Марцінкевіч). Паслярэформенны этап (пач. 1860-х — 1890-я г.) адзначаны сацыяльна-паліт. выбухам падчас паўстання 1863—64, з’яўленнем бел. нелегальнага друку («Мужыцкая праўда» К. Каліноўскага), зараджэннем народніцка-сацыяліст. руху (група «Гоман»), паглыбленнем навук. вывучэння Беларусі, творчасцю Ф. Багу- шэвіча, які «бадай ці не першы стаў пра- паведнікам усебаковага нацыянальнага адраджэння беларусаў, даводзячы, што яны прадстаўляюць асобны, самастойны народ» (Багдановіч М. Зб. тв. Мн., 1968 Т. 2. С. 229—230). Рэвалюцыя 1905—07 знаменавала пачатак наступна- га этапу ў нац.-вызв. руху, яго якаснае паглыбленне і дынамізацыю (дзейнасць Беларускай сацыялістычнай грамады, выдавецкіх, грамадска-культ. суполак і гурткоў, газет «Наша доля» і «Наша ніва», творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі, А. Гаруна, Ядаігіна III., Зм. Бя- дулі, К. Буйло, М. Гарэцкага і інш.). Б. сфармуляваў канкрэтныя патрабаван- Адкрыццё Багдановіча Максіма літаратурнага музея. 1991. Багдановіча Максіма літаратурны музей. Фрагмент экспазіцыі. ні бел. нац.-вызв. руху ў кантэксце агуль- най барацьбы за дэмакр. пераўтварэнні ў Расіі: самакіраванне для Беларусі ў фор- ме «краёвай» аўтаноміі; скасаванне аб- межаванняў у адносінах да бел. мовы, увядзенне яе ў школьнае навучанне, дзярж. ўстановы і царкоўна-рэлігійны ўжытак. Выключнае значэнне надаваў фарміраванню бел. інтэлігенцыі, падкрэ- сліваў яе грамадскую і культуратворчую ролю (арт. «Новая інтэлігенцыя»), Пра- водзіў ідэю адкрытасці бел. народа, яго культуры на сусветную цывілізацыю, ві- таў станоўчы ўплыў на духоўнае жыццё Беларусі суседніх велікарускай і поль- скай культур, але засцерагаў пры гэтым ад абсалютызацыі ўплыву звонку, каб той ♦не меў сваёй высновай дэнацыяналіза- цыю беларускага народа* (Там жа. С. 346). У друкаваных працах, публіч- ных выступленнях Б. выявіў глыбокую дасведчанасць у нац.-адраджэнцкіх ру- хах братніх славянскіх народаў: украін- цаў, чэхаў, сербаў, чарнагорцаў, балга- раў, славенцаў, лужыцкіх сербаў, кашу- баў (арт. «Галіцкая Русь», «Чырвоная Русь», «Браты-чэхі», рэц. на кнігу А. Л. Пагодзіна «Славянскі свет»), звяр- нуў увагу на недастатковасць гістарыз- му, разумення карэнных гіст. праблем у паасобных тагачасных публікацыях па славяназнаўству. Яму пастаўлены помнікі ў Місхоры і Мінску, створаны літ. музеі ў Мінску і Гродне, яго імем названы вуліцы ў Грод- не і Мінску. Тв.: 36. тв. Т 1—2. Мн., 1968. Літ.: Богдановнч А. Матермалы к бнографнн Макснма Адамовнча Богдано- внча // Богдановнч А. Страннцы нз жнзнн Макснма Горького. Мн., 1965; П і ч э т а У М. Багдановіч, як гісторык бе- ларускага адраджэння // Вестн. народного комнссарната просаешення ССРБ. 1922. № 5—6 (7 — 8); Навіна А. Праблема сфармавання нацыянальнай душы Максіма Багданоаіча // Калоссе. Вільня, 1937. Кн. 4 (13); Лойка А. Максім Багдано- віч. Мн., 1966; Стральцоў М. Загадка Багдановіча. Мн., 1969; Ермаловіч М. Яму была падуладна: [Аб гіст. поглядах М. Багдановіча) // Помнікі гісторыі і куль- туры Беларусі. 1981. № 4; Скалабан В. «...В это суровое н важное аремя»: Макснм Богданоанч а Мннске // Неман. 1981. № 12; Бярозкін Р. С. Чалавек напрадвесні. Мн., 1986; К о на н У. М. Славянская ідэя ўтворчасці Максіма Багдановіча // Славяне: адзінства і мнагастайнасць: Міжнар. канф. 24—27 мая 1990 г.: Тэз. дакл. і паведамл. 3 секцыя. Гуманізм і асветніцтва ў славян- скіх культурах. Мн, 1990; Ватацы Н. Б. Максім Багдановіч: Паказ. твораў, аўтогра- фаў і крытыч. літ. Мн., 1977. А. К. Каўка. БАГДАНОВІЧА МАКСІМА ЛІТАРА- ТЎРНЫ МУЗЕЙ. Заснаваны ў Мінску 3.4.1981. Адкрыты 8.12.1991 у будынку па вул. М. Багдановіча, 7а (помнік ар- хітэктуры 19 ст.), недалёка ад месца, дзе нарадзіўся паэт. Пл. экспазіцыі 244 м . Вядзе збіральніцкую, даследчую, культ.-асветную работу, зберагае прадме- ты духоўнай і матэрыяльнай культуры, звязаныя з жыццём і дзейнасцю М. Багдановіча. На канец 1992 у музеі каля 12 тыс. адзінак захавання асн. і на- вук.-дапаможнага фондаў. Самую вял. калекцыю складаюць кнігі, сярод якіх не- калькі экземпляраў адзінага прыжыццё- вага зборніка паэта «Вянок» з яго аўто- графамі, кнігі з кола чытання М. Баг- дановіча, літаратура пра яго жыццё і творчасць, зах.-бел. выданні і інш. У не- шматлікай калекцыі рукапісаў рукапіс- ны зборнік «Зеленя* і дзённік М. Баг- дановіча 1915, а таксама ўспаміны пра яго 3. Верас, Д. Дзябольскага, рукапіс- ныя матэрыялы сваякоў і знаёмых, лю- дзей з акружэння паэта — А. Я. Багда- новіча, У. Г. Караленкі, К. П. Пешкавай, 3. Верас, А. Смоліча, аўтографы бел. дзеячаў культуры і мастацтва — 3. Бя- дулі, А. Паўлоаіча, Я. Хлябцэвіча, М. Танка, М. Лужаніна, А. Багатырова, М. Аладава, Ю. Семянякі і інш. Калек- цыя дакументаў прадстаўлена матэрыя- ламі, якія тычацца акружэнпя М. Баг- дановіча і ўвекавечання яго памяці. У раздзеле фотадакументаў — выявы паэта розных гадоў, яго родных, знаё- мых, сяброў. Аўтар архітэктурна-мастацкага афармлення экспазіцыі Э. К. Агуно- віч. Створана таксама экспазіцыя філіяла музея ў Мінску ў доме № 9 па
273 БАГРАЦІЁН Рабкораўскім зав. Тут у 1916—17 паэт пражыў апошнія 5 месяцаў на радзіме. У музеі вядуцца падрыхтоўчыя работы па музеефікацыі мемарыяльных мясцін у весках Ракуцёўшчына Маладзечанска- га р-на і Вяззе Асіповіцкага р-на. Штогод у маі — чэрвен музей право- дзіць у в. Ракуцёўшчына Свята паэзп, прысвечанае памяш М. Багдановіча. Т. М. Кароткая. БАГДАНЧУК Аляксандр Іванавіч (парт. псеўд. Волкаў, Віктар, Стах; 15.6.1905, г. Ляхавічы — 26.11.1976), удзельнік рэв. і нац.-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Скончыў Мінскую нелегальную партшколу КПЗБ (1934). У 1-ю сусв. вайну ў эва- куацыі ў Пензенскай губ. У 1922 вярнуў- ся ў Зах. Беларусь. Па заданні Слонім- скага гаркома КПЗБ ствараў падп. пад- райкомы партыі. У 1926—35 сакратар Слонімскага райкома КСМЗБ, член Ба- ранавіцкага, сакратар Слонімскага На- вагрудскага акр. к-таў КПЗБ, інструктар ЦК КПЗБ. У студз.—ліп. 1935 рэдактар газ. «На акупанта» — органа Навагруд- скага акругкома КПЗБ. Адзін з кіраўні- коў Нарачанскіх рыбакоў выступлення 1935. За рэв. дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны польскімі ўладамі, каля 7 гадоў правёў у турмах. 3 1935 у СССР. У 1937 незаконна рэпрэсіраваны і засуджаны на 10 гадоў. Рэабілі гаваны ў 1953. Тв.'. Як мы выдавалі нелегальную газету «На акупанта!» // У суровыя гады пад- полля. Мн„ 1958; На озере Нарочь // Годы нспытаннй н мужества. Мн., 1973. В. П. Ласковіч. БАГДАНЧЎК Сяргей Яўхімавіч [парт. псеўд. Жэнька, Стары; 22.3(4.4). 1911, в. Касцяні Слонімскага пав. Гро- дзенскай губ. (цяпер Слонімскага р-на) — 4.4.1933] дзеяч рэвалюцыйна- га руху ў Заходняй Беларусі. Скончыў Камуніст. ун-т нац. меншасцей Захаду імя Мархлеўскага ў Маскве (1932). Адзін са стваральнікаў падп. камсамоль- скіх арг-цый на Слонімшчыне. У 1927 сакратар Слонімскага акр. к-та КСМЗБ. Неаднаразова быў арыштаваны польскі- мі бурж. уладамі У 1928 эмігрыраваў у СССР. 3 чэрв. 1932 зноў на падп. рабоце ў Зах. Беларусі. 3 ліп. 1932 сакратар Брэсцкага акр. к-та КПЗБ. Па даручэнні ЦК КПЗБ узначальваў забастоўку ле- сарубаў і возчыкаў лесу на Пружаншчы- не (9.12.1932 — люты 1933), якая скон- чылася перамогай бастуючых. Схоплены і закатаваны пал цыяй. Яго імем названы вуліцы ў Брэсце, у пас. Мухавец Брэсц- кага р-на, дзе яму пастаўлены помнік. С. Р. Анісаў. БАГДАШЭВІЧ Іван (?—?), арганізатар і кіраўнік аднаго з найбольш буйных на Белар сі ўзбр. паўстанняў мяшчан Давыд-Гарадка, мяст. Гарадзец і сялян навакольных вёсак у час ан ыфеадальнаа вайны 1648—51. Быў войтам Давыд-Га- радка. У час паўстання выбраны палкоў- нікам войска, якое складалася з некаль- кіх тыс. чалавек. Пад яго кіраўніцтвам паўстанцы больш за 2 гады кантралявалі ўсю тэр. Давыд-Гарадоцкай вол. Гл. Давыд-Гарадоцкае паўстанне 1648—50. 1. X. Баграмян. П. 1. Баграціён. Невядомы мастак. 1830-я гады. «БАГОРЫЯ», прыватнаўласніцкі герб. У чырвоным полі 2 джалы стралы: адно вастрыём уверх, другое — уніз. Клейнод мае над прылбіцай 3—5 пёраў паўліна або выяву паўліна з распушчаным хва- стом і стралой у дзюбе. Існуюць вары- янты этага герба: паміж джаламі раз- мешчаны вертыкальны (просты) або ндрэеускі (X) крыж. Клейнод можа быць з пёраў страуса (2 чырвоныя па краях, усярэдзіне — белае). На Беларусі атрымаў пашырэнне з 15 ст. Ім карыста- ліся больш за 30 родаў на Беларусі, Украіне, у Літве і Полыцчы. Сустрака- ецца на манетах Жыгімонта III Вазы ў 1606—18 (у гэты час падскарбіем ВКЛ быў Геранім Валовіч герба «Б.»). А. К. Цітоў. БАГРАМЯН Іван Хрыс афор віч [20.11 (2.12).1897, г. Елізаветполь, цяпер г. Гянджа, Азербайджан — 21.9.1982], Маршал Сав. Саюза (1955), двой- чы Герой Сав. Саюза (1944, 1977). Член КПСС з 1941. У арміі з 1915, у Чыр- вонай Арміі з 1920. Удзелыгік грамадз. вайны. Скончыў ваен. акадэміі імя Фрун- зе (1934), Генштаба (1938). 3 1940 нач. аператыўнага аддзела штаба арміі, по- тым — Кіеўскай Асобай ваен. акругі. У пач. Вял. Айч. ванны нач. аператыў- нага аддзела — нам. нач., з крас. 1942 нач. штаба Паўд.-Зах. фронту. Адначасо- ва ўзначальваў штаб войск Паўд-Зах. напрамку. 3 ліп. 1942 камандуючы 16-й (11-й гв.) арміі Зах. фронту, якая ўдзель- нічала ў разгроме паўн. фланга арлоў- скай групоўкі праціўніка ў Курскаа бітве 1943. 3 ліст. 1943 камандуючы войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту, якія пра- вялі Гарадоцкую аперацыю 1943, удзель- нічалі ў Беларускай аперацыі 1944, Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944, По- лацкай аперацыі 1944, У ходне-Прускай аперацыі 1945. 3 крас. 1945 камандуючы войскамі 3-га Бел. фронту. У 1945—54 камандуючы войскамі Прыбалтыйскай ваен. акругі. У 1954—58 у апараце Мін-ва абароны СССР: гал. інспектар, нам. міністра, потым нач. Ваен. акадэміі Генштаба. У 1958—68 нам. міністра аба- роны — нач. Тылу Узбр. Сіл СССР. 3 1968 у групе ген. інспектараў Мін-ва абароны СССР. Канд. у чл. ЦК КПСС з 1952, чл. ЦК КПСС з 1961. Дэп. Вярх. Савета СССР з 1946. Урна з прахам у Крамлёўскай сцяне. Яго імем названы вуліцы ў Гарадку і Полацку. БАГРАЦІЁН Пётр Іванавіч [1765, г. Кіз- ляр (цяпер Дагестан) — 12(24).9.1812], рускі генерал ад інфантэрыі (1809), герой Айчыннай вайны 1812. Князь, з сям’і нашчадкаў грузінскай цар- скай дынастыі. На ваен. службе з 1782. Служыў на Каўказе. Удзельнік рус.-тур. ванны 1787—91, задушэння паўстання Т. Касцюшкі і штурму Варша- вы (1794). Вызначыўся ў італьян. і швейцарскіх паходах А. В. Суеорава (1799). У час вайны 1805—07 з Францы- яй узначальваў ар’ергард рус. арміі вы- значыўся пры Шэнграбене (Аўстрыя), Пройсіш-Эйлау (цяпер Баграціёнаўск Калінінградскай вобл.) і Фрыдлацдзе (цяпер Праўдзінск Калінінградскай вобл.). Удзельнік войнаў Расіі са Швецы- яй (1808—09) і з Турцыяй (1806—12).
274 БАГРАЦІЁН 3 сак. 1812 камандаваў 2-й Зах. арміяй, якая размяшчалася на тэр. Беларусі і Украіны; у чэрв. 1812 штаб-кватэра ар- міі знаходзілася ў Ваўкавыску. У пач. Айчыннай вайны 1812 удалым манеўрам вывеў армію з-пад удару намнога боль- шых сіл праціўніка ў напрамку Слошм — Навагрудак — Нясвіж — Слуцк — Ба- бруйск — Магілёў на злучэнне з 1-й Зах. арміяй пад Смаленскам. Ваенны талент Б. асабліва праявіўся ў аперацыях пад Нясвіжам і Нова-Быхавам, калі ён блі- скучымі манеўрамі аыратоўваў рус. ар- мію ад разгрому. У Барадзінскай бітве 1812 камандаваў левым крылом рус. ар- міі, быў цяжка паранены і памёр у в Сі- мы Уладзімірскай губ., дзе быў пахаваны. У 1839 прах перанесены на Барадзінскае поле. Матэрыялы пра дзейнасць Б., асаб- ліва на тэр. Беларусі, ёсць у Ваўкавыскім ваенна-гістарычным музеі імя П. I. Ба- граціёна. На будынку музея ўстаноўлена мемарыяльная дошка, перад домам па- стаўлены бюст Б. Яго імем названы ву- ліцы ў Ваўкавыску, Лідзе, Мінску. Літ.: Генерал Багратнон: Сб. док. н мате рналов. |М), 1945, Документы штаба М Н. Кутузова, 1805—1806: Сб. Внльнюс, 1951; Ростунов 11. Н. П. Н. Багратнон. М., 1957. «БАГРАЦІЁН», кодавая назва стратэ- гічнай наступальнай аперацыі Чырвонай Арміі па вызваленні Беларусі ад ням.- фаш. захопнікаў у Вял. Айч. вайну. Гл. Беларуская аперацыя 1944. БАГРЬІМ Паўлюк {Павел Восіпавіч; 2.11.1812, в. Крошын Навагрудскага пав. (цяпер Баранавіцкі р-н) — 1891 (?)], бе- ларускі паэт. 3 сям’і каваля. Пачатковую адукацыю атрымаў у Крошынскай пара- фіяльнай школе. За распаўсюджванне антыпрыгонніцкіх вершаў здадзены ў рэ- круты. Вярнуўшыся, працаваў у Крошы- не кавалём. Быў здольны майстар. У мяс- цовым касцёле зберагаецца люстра рабо- ты Б.— узор металічнай коўкі 19 ст. на Беларусі. Захаваўся адзін верш паэта- самародка — «Зайграй, зайграй, хлопча малы...», напісаны ім у юнацкія гады і надрукаваны ва ўспамінах навагрудскага адваката I. Яцкоўскага «Аповесць з май- го часу» (Рочуіеіс сгазц то)е^о сгуіі рггуводу Іііеууккіе. Ьотіуп, 1854). Верш кранае сілай пратэсту супраць прыгону, глыбінёй і непасрэднасцю пачуццяў. Літ.: Александровіч С. Незабыўны- мі сцежкамі. 2 выд. Мн„ 1962; Яго ж. Па слядах паэтычнай легенды. Мн„ 1965; Л о й к а А. Гісторыя беларускай літарату ры: Дакастрычніцкі перыяд Ч. 1. Мн„ 1977; Пачынальнікі / Склад. Г В. Кісялёў. Мн„ 1977; Янулайціс А. Аб маладым паэце з Крошына // Маладая Беларусь. 1913. Сш. 3; Янушкевіч Я. «Ледзьве здымкі ўрата- ваў...»: Новае пра сям'ю Паўлюка Багрыма // ЛіМ 1988 4 ліст А. В. Мальдзіс. БАГРЫНАВА, веска ў Воўкавіцкім сель- савеце Талачынскага р-на, у калгасе імя А. В. Суворава. За 13 км на У ад Талачы- на. 118 жыхароў, 59 двароў (1990). Узнікла на тэр. Друцкага княства. У 16 ст. тут размяшчаўся маёнтак кн. 3 I. Азгур. Скульптурны партрэт П. Баг- рыма. Адзінцэвічаў — Багрынаўскіх. Упершы- ню кн. Рыгор Іванавіч Багрынаўскі ўпа- мінаецца ў 1507, яго брат Васіль у 1509. Браты жылі ў нязгодзе (у 1550 Васіль на- ват падаваў на Рыгора ў суд за крыўды і пабоі). У 1555, паміраючы бяздзетным, Васіль завяшчаў свае ўладанні сыну стрыечнага брата — кн. Андрэю Сямё- навічу Адзінцэвічу. Пасля смерці ў 1559 Рыгора і яго адзінага сына Івана Адзін- цэвіч гвалтоўна захапіў Б„ зняволіўшы ўдаву і малалетніх дзяцей Івана. Адным з тых дзяцей, відаць, быў кн. Дзмітрый Багрынаўскі, які ўпамінаецца ў 1595 пас- ля смерці Адзінцэвіча і яго сыноў. Апош- няя ў родзе Багрынаўскіх — князёўна Аляксандра. У 1608 яна выйшла замуж за шляхціца П. Уніхоўскага, у 1622 па- мерла. У 1638 Б згадваецца сярод ма ёнткаў кн. С. Сангушкі. Пазней далучана да латыфундыі Сангушкаў з цэнтрам у Смалянах і заставалася там да 19 ст. Паволле адм. рэформы ВКЛ 1565—66 Б ўвайшло ў Аршанскі пав. Пасля далучэн- ня ў 1772 усх. ч. Беларусі да Расійскан імперыі вёска ў складзе Стараталачын- скай воласці Аршанскага пав. Магілёў- скай губ. У пач. 20 ст. належала паме- шчыку I. Сушынскаму, у ёй былі 192 жыхары, 25 двароў. Побач з вёскай група археал. помнікаў, якія абследавалі ў 1893 Ё. Р. Раманаў, у 1930 А. Дз. Кава- леня, у 1965 Л. В. Аляксееў, у 1967 і 1969 3. М. Сяргеева, у 1972 А. Р. Мітра- фанаў, у 1981 і 1988 В. М. Ляўко. Гарадзішча. За 500 м на Пн ад вёскі. Памер пляцоўкі, што захавалася, 20X8 м. Культурны пласт 0,5—0,7 м. Знойдзены фрагменты ляпной (6—8 ст.) і ганчарнай (16—18 ст.) керамікі. Выяў- лены валы, якія моцна аплылі, у профілі іх прасочваюцца драўляныя канструкцыі з 3 ярусаў абпаленых бярвён дыяметрам 10—12 см. Замчышча. На У ад гарадзішча, на высокім мысе. 3 Пн і У да яго прымыкае кар’ер, з Пд і 3 абмежавана ярамі з стромкімі схіламі. Памеры 40X23 М. Культурны пласт складаецца з верхняга (1,15—1,2 м) і ніжняга гарызонтаў. У верхнім гарызонце выяўлены ганчар- ная кераміка 14—17 ст., кафля 17 ст„ цэгла-пальчатка, абпаленыя камяні. Па-за межамі замчышча ў шурфе выяў- лены рэшткі пабудоў з дрэва і цэглы, цэг- ла-пальчатка гзымсавая кафля з выявай арла. На думку даследчыкаў, на месцы гарадзішча жалезнага веку ў феад. час узнікла сядзіба, а на месцы мыса мог размяшчацца ўмацаваны замак кн. Друц- кіх-Багрынаўскіх. Курганны могільнік крывічоў 11 ст. Абапал дароп на в. Варанцэвічы. 6 насыпаў (раней было 12) вышынёй 1,5—2 м, дыяметрам 10—12 м. У 1967 Сяргеева раскапала 4 курганы. Паха- вальны абрад — трупапалажэнне на га- рызонце. Знойдзены бранзалетападоб- ныя скроневыя кольцы з пазалоча- нымі шклянымі і сердалікавымі прызма- тычнымі пацеркамі. У 1969 яна даследа- вала яшчэ 2 насыпы. У адным былі мужчынскае і жаночае пахаванні галавой на 3, знойдзены 6 скроневых кольцаў з сярзбранага дроту, 4 арабскія дырхемы дынастыі Саманідаў з адтулінамі для падвешвання, пацеркі, бронзавы пласці- ністы пярсцёнак, жалезны нож, віты сярэбраны бранзалет з завязанымі кан- цамі, жалезны абруч і дужка ад драў- лянага вядра, білонная падковападоб- ная фібула, баявая сякера, невял. брон- завы пласціністы бранзалет з канцамі ў выглядзе звярыных галовак, 2 пасудзіны. У 2-м кургане былі 3 пахаванні: у насы- пе, на мацерыку, на пясчанай падсыпцы. Літ.: Алексеев Л В Археологнческне памятнмкн эпохн железа в среднем теченнн Западной Двнны // Вопросы этннческой нсторнн народов Прнбалтнкн. М„ 1959 (Труды Прнбалтнйской обьедннённой ком- плексной экспеднцмн; |Т.) 1); С е р г е е- ва 3. М. Курганы у д. Багрмново вблнзн дреанерусского Друцка (БССР) // Краткме сообшення Пн-та археологнн АН СССР М„ 1969. Вып. 120, Я е ж Раскопкн курганов в Толочннском районе (БССР) // Тамсама. 1972. Вып. 129, IV о 111 ). Кпіагіочте іііеік- зко-гц5су од копса XIV шіеко. У/агхгаша, 1895. 5. 284—287. В М. Ляўко (археалогія), В. Л. Насевіч. БАГЎН Іван (? — 17.2.1664), украінскі вайсковы дзеяч, вінніцкі і брацлаўскі палкоўнік, наказны гетман (1651), па- плечнік Б. Хмяльніцкага ў антыфеадаль- най вайне 1648—51. Праславіўся пера- могамі над польскімі войскамі на Брац- лаўшчыне (1648), пад Вінніцай (1651), Жванцам (1653), Уманню (1654). Напярэдадні Белацаркоўскага дагаво- ру 1651 заняў Белую Царкву і на- вакольныя вёскі, гэтым спрыяў Хмяль- ніцкаму пры абмеркаванні ўмоў дагавору. У 1659 узначаліў паўстанне супраць укр. гетмана I. Выгоўскага, які перайшоў на бок польскай шляхты. У 1664 арыштава- ны палякамі і расстраляны ў Ноўгарадзе- Северскім. БАГУЦКІ Вацлаў Антонавіч (парт. псеўд. Шпак, Аляксандр; 1884, мяст. Буракуў каля Варшавы—19.12. 1937), рэвалюцыянер, сав. парт. дзеяч. У 1904 уступіў у СДКПіЛ. Дэлегат
275 БАГУШЭВІЧ V з’езда (1906) СДКПІЛ ад арг-цый Беласточчыны. За рэв. дзейнасць 9 разоў арыштаваны, 4 гады знаходзіўся ў тур- мах. У 1910 эмігрыраваў у ЗША, там з польскіх рабочых стварыў секцыю СДКПІЛ. У 1912 вярнуўся ў Расію. Удзельнік 1-й сусв. вайны, вёў рэв. агіта- цыю сярод салдат. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. выканкома Тыфліскага Савета, адзін з кіраўнікоў Тыфліскай парт. арг-цыі бальшавікоў. У 1918 кіраўнік к-та СДКПіЛ, стваральнік арг-цый Кампар- тыі Польшчы ў Беластоку і Гродне. Стар- шыня Гродзенскага падпольнага камітэ- та РКП(б) 1918, з 26.1 да 27.4.1919 — Гродзенскага Савета рабочых дэпутатаў 1919. У 1919—20 старшыня Надзвычай- най камісіі ў Мінску, чл. ЦК, адначасова чл. Бюро па нелегальнай рабоце пры ЦК КП(б)ЛіБ. У 1921 аднаўляў падп. парт. арг-цыі на тэр. Зах. Беларусі і Вілен- шчыны. Удзельнік 11 з’езда (1923) КПРП. У 1921—22 заг. аргаддзела, у 1922—24 сакратар Цэнтральнага Бюро КП(б)Б і нам. старшыні СНК БССР, чл. прэзідыума і нам. сакратара Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б). У 1924— 25 прадстаўнік ЦК Кампартыі Польшчы ў Выканкоме Камінтэрна і чл. ВККІ. Пасля вучобы на курсах марксізму-лені- нізму пры Камуніст. акадзміі ў Маскве з 1929 у ВЦСПС, старшыня ЦК прафса- юза работнікаў сувязі СССР, старшыня Скандынаўскай секцыі Выканкома Прафінтэрна. 3 1936 на рабоце ў Хаба- раўску, чл. калегіі краявога суда. Чл. ЦВК СССР у 1922—24 і яго Прэзідыума ў 1924. Чл. ЦВК БССР у 1921—24 і яго Прэзідыума ў 1922—24. Чл. ЦК Кампар- тыі Польшчы ў 1925—30. У кастр. 1937 незаконна рэпрэсіраваны. Пасмяротна рэабілітаваны 31.3.1956. Яго імем назва- на вуліца ў Гродне; у Мінску на доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дош- ка. А. /. Марозава. БАГУШЭВІЧ Іван Міхайлавіч (12(25). 9.1906, Мінск — 14.8.1962], Герой Сав. Саюза (1943). Член КПСС з 1942. 3 1928 настаўнік у г. п. Ула Віцебскай вобл., працаваў у Мінску. У Чырв. Арміі з 1935. Скончыў артыл. курсы ўдасканалення ка- манднага саставу (1936). Удзельнік баёў на р. Халхін-Гол у 1939. У Вял. Айч. вайну на фронце з ліп. 1942, удзельнік Сгалінградскай і Курскай бітваў, вызва- лення Украіны, Малдавіі, Румыніі, Вен- грыі, Чэха-Славакіі, Аўстрыі. Вызна- чыўся ў баях пры фарсіраванні Дняпра каля Днепрадзяржынска ў кастр. 1943. Пушачна-артыл. полк пад яго каманда- ваннем у ліку першых пераправіўся це- раз раку, замацаваўся на плацдарме, зла- маў супраціўленне ворага і пачаў імклі- вае наступленне. Скончыў Вышэйшыя акад. артыл. курсы (1947), Вышэйшую афіцэрскую артыл. школу (1952). Да 1956 служыў у Сав. Арміі, палкоўнік. Ганаровы грамадзянін г. Браціслава (Славакія). БАГУШЭВІЧ Марыя Уладзіміраўна (псеўд. Рэгіна, Ванда, Вянеда; 4.1.1865, в. Цапэрка Слуцкага пав. (ця- пер Клецкі р-н) — 1887], дзяячка рэв. руху ў Польшчы і на Беларусі. Са збяднелай дваранскай сям’і з стараж. В. А. Багуцкі. 1. М. Багушэаіч. М. У. Багушэвіч. роду татарскага паходжання; па маці звязана далёкім сваяцтвам з родам Касцюшкаў. 3 1874 жыла ў Варшаве. Вучылася на вышэйшых гуманітарных курсах пры прыватным пансіёне, у 1881 здала экзамен на званне нар. настаўніцы. 3 вер. 1882 працавала ў Т-ве Чырв. Крыжа — дапаможнай арг-цыі партыі *Пралетарыят». Уступіўшы ў пач. 1884 у «Пралетарыят», узначаліла Т-ва Чырв. Крыжа. У ліп. 1884, пасля масавых арыштаў сярод кіраўнікоў «Пралетары- яту», разам з беларусамі М. А. Манцэ- вічам, В. 1. Разумейчыкам і інш. стала на чале ЦК партыі. Пры яе непасрэдным удзеле да восені 1884 была аб’яднана большасць рабочых гурткоў у Варшаве, адноўлены разгромленыя парт. арг-цыі ў Лодзі, Згежы, Тамашаве-Мазавецкім. Распаўсюджвала марксісцкую л-ру, вяла рэв. прапаганду сярод рабочых і інтэлі- генцыі, з’яўлялася аўтарам шэрага парт. дакументаў. Наладзіла работу тайнай друкарні, выданне парт. газ. «Ргоіеіагіаі» («Пралетарыят»), дзейнасць пераплёт- най, сталярнай, швейнай і інш. майстэр- няў, якія працавалі на патрэбы партыі. Устанавіла кантакты з польскай сацы- яліст. эміграцыяй у Жэневе і Парыжы, з дапамогай Разумейчыка, А. Кутасевіча, Г. Аляшкевіча, М. Войніча і інш. аднавіла сувязі з рэвалюцыянерамі Вільні, Бела- стока, Гродна, Мінска, Магілёва, Брэста, Нясвіжа. Слуцка і інш. 30.9.1885 арышта- вана разам з братам Іванам (прымаў удзел у друкаванні і распаўсюджванні нелегальных пракламацый, быў сувяз- ным у кантактах з рэвалюцыянерамі ў Вільні і Гродне). Пасля зняволення ў Варшаўскай цытадэлі ў 1887 выслана ў Сібір. Па дарозе вяла «Дзённікі». Не да- ехаўшы да месца ссылкі, цяжка захва- рэла і памерла ў краснаярскай пера- сыльнай турме. Тв.: Раті^іпік. ^госіаіу, 1955. Літ.: Ваіітвагіеп Ь. Ргіе]е \Уіе1кіево РгоІеіагіаШ. \Уаг$ха№а, 1966; С г е г е р і- с а XV. З^іцгкі ге№о1ііс]опізіб№ Віаіотзі і Роізкі V іаіасб 70—80 XIX шіеко. ХУагзгаша, 1985. В. М. Чарапіца. БАГУШЭВІЧ Францішак Бенядзікт Ка- зіміравіч (псеўд. Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барыса- в а, Н ц 5 г і с г, А. О., О е т оз, Т е п; 9(21).3.1840, фальварак Свіраны Вілен- скага пав. (Літва) — 15(28).4.1900], бе- ларускі паэт, празаік, публіцыст. Пахо- дзіў са збяднелай шляхты. Вучыўся ў Віленскай гімназіі. У 1861 паступіў на фізіка-матэматычны ф-т Пецярбургскага ун-та; выключаны з 1-га курса за адмову прыняць новыя універсітэцкія правілы. У 1862—64 настаўнічаў у Доцішках Лід- скага пав. (цяпер Воранаўскі р-н) і, паводле некаторых звестак, у Цапэрцы Слуцкага пав. (цяпер Клецкі р-н). Удзельнік паўстання 1863—64, у баях быў паранены. 3-за пагрозы рэпрэсій тайна жыў на Сувалкаўшчыне і ў Вільні, пасля пераехаў на Украіну. 3 парады польскага мовазнаўца і этнографа Я. Карловіча паступіў у Нежынскі юрыдычны ліцэй, дзе вучыўся ў 1865— 68. Працаваў судовым следчым на Украіне і Валагодчыне. У 1884 пераехаў у Вільню, быў адвакатам пры акруговым судзе, паказаў сябе паслядоўным аба- ронцам бел. сялян. 3 1898 жыў у Куш- лянах Ашмянскага пав. (цяпер Смар- гонскі р-н), пахаваны ў в. Жупраны Ашмянскага р-на. Б.— рэв. дэмакрат, адзін з пачынальні- каў крытычнага рэалізму ў бел. л-ры, бу- дзіцель гіст. і нац. свядомасці бел. наро- да. Аўтар двух паэтычных зборнікаў «Дудка беларуская» (пад псеўд. Мацей Бурачок; Кракаў, 1891) і «Смык бела- рускі» (пад псеўд. Сымон Рэўка з-пад Барысава; Познань, 1894), кніжкі-апавя-
276 БАГУШЭВІЧЫ дання «Тралялёначка» (без пазначэння аўтарства; Кракаў, 1892); магчымы аўтар бел. ананімнай брашуры пра сялянскія хваляванні 1894 у мяст. Крожы (Кра- жай) у Літве. Падрыхтаваў да друку зборнікі «Скрыпка беларуская» і «Бела- рускія апавяданні Бурачка* (з-за цэн- зурнай забароны не апублікаваны і па сёння не знойдзены). Дасылаў карэспан- дзнцыі ў час. «Кга]» (*Край»). Галоўны герой твораў Б.— мастака народніцкага складу — бел. селянін, якога абдзялілі пры скасаванні прыгону, абдзірае казна, крыўдзяць суд і царскія чыноўнікі, але які не скарыўся, захаваў сваю чалаве- чую годнасць. Павага да чалавека працы, роўнасць усіх людзей, адданасць радзі- ме, Бацькаўшчыне — найважнейшыя грамадскія ідэалы паэта. У творчасці Б. таленавіта спалучаны гісторыка-філа- софскае і мастацкае асэнсаванне лёсу бел. народа, ва ўвесь голас гучаць матывы нац. адраджэння. Палітычнае і грамад- скае крэда паэта найб. выразна выказана ў прадмове да зб. «Дудка беларуская», дзе выкладзены погляды на бел. мову як на мову «нам ад Бога даную», «для нас святую». Б. лічыў мову «адзежай душы», асновай існавання нацыі, клікаў шана- ваць родную мову, «каб не ўмерлі». У прадмове акрэслены вехі гісторыі краю з часу ВКЛ, у якім Беларусь была «як тое зярно ў гарэху», прыблізна вызнача- на яе тэрыторыя («ад Вільні да Мазыра, ад Віцебска за малым не да Чарнігава, дзе Гродна, Мінск, Магілёў, Вільня і шмат іншых мястэчак і вёсак...»). Ціка- васць да гісторыі ў Б. абудзілася ў юнацкія гады. 16-гадовым гімназістам (1856) ён прыняў удзел у стварэнні Віленскага музвя старажытнасцей, пе- радаў музею шэраг гіст. памятак (стара- жытны славянскі гадальнік, крыж з сла- вянскім надпісам, ядро, 3 медныя манеты і інш.). Нямала каштоўных рэчаў падара- ваў таксама Нац. музею ў Кракаве і польскаму Раперсвільскаму музею ў Швейцарыі. Многія творы Б. заснаваны на гіст. тэматыцы: «Хрэсьбіны Мацюка , «Быў у чысцы», «Свая зямля». У іх па- казаны канкрэтныя гіст. падзеі — гвал- тоўнае насаджэнне на Беларусі пра- васлаўя, сялянская рэформа 1861 і інш. У творах і допісах Б. згадваюцца імёны вял. князёў літоўскіх Вітаўта, Ге- дыміна, кіраўніка паўстання Т. Касцюш- кі, асветнікаў М. Пачобута-Адляніцкага, Т. Зана, Я. Чачота і інш. Б. дасканала ведаў найважнейшыя помнікі стараж. бел. пісьменства: Статуты Вял. княства Літоўскага, гіст. хронікі, рукапісныя дакументы. Імкнуўся асэнсаваць дзярж.- паліт. традыцыю ў гісторыі бел. народа, яго гіст. шлях у кантэксце гісторыі інш. народаў: польскага, украінскага, літоў- скага, чэшскага, балгарскага, харвацкага, татарскага, яўрэйскага. Інтуітыўна верыў у гіст. прагрэс («Так быць не можа, па- вінна быць інакш, а інакш быць не мо- жа — толькі лепш!»). Сябраваў з многі- мі вучонымі-гісторыкамі (Т. Корзанам, Ф. К. Багушэвіч. Ю. Семірадскім, 1. Капярніцкім, Карло- вічам. М. Федароўскім), даследчыкам славянскіх моў I. Бадуэнам дз Куртэнэ. Зацікаўлена сачыў за работай 9-га архе- ал. з’езда (Вільня, 1893), клапаціўся, каб на яго трапілі археолагі-патрыёты, якім дарагая гісторыя краю. Б. цікавіў- ся станам эканомікі Беларусі, збіраў статыстычныя звесткі; выказваўся за развіццё ў краі арэцды зямлі пры ўмове наяўнасці ў арандатараў с.-г. адукацыі, забеспячэнні іх неабходнымі прыладамі. Літаратурная творчасць і грамадская дзейнасць Б. абуджалі нац. самасвядо- масць беларусаў, яго ідэйная спадчына з’явілася фуцдаментам ідэалогіі бел. нац.-вызв. руху пач. 20 ст. Пры жыцці творы Б. ў царскай Расіі былі забароне- ны. Яны выдадзены асобнымі кнігамі і лістоўкамі ў час рэвалюцыі 1905—07, аднак у 1908 на іх накладзены арышт. У Сав. Беларусі ўпершыню выдадзены ў 1922 («Дудка беларуская»). Аднак у кан- цы 1920-х—30-я г. ў БССР творчасць Б. была абвешчана буржуазна-кулацкай, нацыяналістычнай, да 1940 яго кнігі не друкаваліся. У Зах. Беларусі імя паэта было сцягам барацьбы за сац. і нац. вызваленне, выходзілі яго кнігі, навук. працы пра творчасць паэта. У Вял. Айч. вайну вершы Б. друкаваліся ў газ. «Са- вецкая Беларусь», іх патрыятычныя радкі клікалі змагацца за волю і незалежнасць Беларусі. Захаваўся сямейны альбом Багушэві- чаў (Нац. музей Беларусі), лісты да Карловіча (ЦДГА Літвы, Аддзел рукапі- саў Львоўскай дзярж. навук. б-кі імя В. Стафаніка), Э. Ажэшкі (Ін-т літ. да- следаванняў Польскай АН), А. Карпові- ча (Аддзел рукапісаў Цэнтр. б-кі АН Літвы). Імя Б. прысвоена Ашмянскаму раённаму краязнаўчаму музею, калгасу ў Ашмянскім р-не; у Кушлянах адкрыты мемарыяльны музей Б. Помнікі паэту ў Жупранах і на яго магіле. У Жупранскім касцёле — мемарыяльная дошка Б. Тв.: Творы. Мн„ 1967; Вершы. Мн„ 1976; Творы. Мн„ 1990. Літ.: Карскнй Е. Белорусы. Пг., 1922. Т. 3, вып. 3. С. 194—212; Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры. 3 выд. М.; Л„ 1924; $ I а п к і е V іс" А. Рг. ВаЬігёе^іё. /аЬо іуссіо і (шогёаЛ. ІУііпіа, 1930; Запі- сы Беларускага навуковага таварыства. Сш. 1. Вільня, 1938; Барысенка В. Францішак Багушэвіч і праблемы рэалізму ў беларускай літаратуры XIX ста- годдзя. Мн„ 1957; Александроаіч С. Старонкі братняй дружбы. Мн„ 1960; Я г о ж. Гісторыя і сучаснасць. Мн„ 1968; Александровіч С„ Александро- а і ч В. Беларуская літаратура XIX — пач. XX ст„ Мн„ 1978; Кісялёў Г. Сейбіты вечнага. Мн„ 1963; Яго ж. 3 думай пра Беларусь. Мн„ 1966; Пачынальнікі / Склад. Г. В. Кісялёў. Мн„ 1977; Н авуменка I. Пісьменнікі-дэмакраты. Мн„ 1967: Д о р о- шевнч Э„ Конон В. Очерк нсторнн эстетнческой мыслн Белорусснн. М„ 1972; Майхровнч А. С. Белорусскне ре юлю цнонные демократы. Мн„ 1977; Л о й к а А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакаст- рычніцкі перыяд. Ч. 1. 2 выд. Мн, 1989; Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літа- ратуры. Т. 2. Мн„ 1969; Нсторня белорус- ской дооктябрьской лнтературы. Мн„ 1977; Содаль У. Кушлянскі кут. Мн„ 1990; Я г о ж. Сцежкамі Мацея Бурачка. Мн„ 1990; Францішак Бенядзікт Багушэвіч: Жыццё і творчасць: [Фотаальбом] / Склад. У. Содаль, Е. Мацюш, Мн„ 1986. . У. /. Содаль. БАГУШЭВІЧЫ, вёска ў Бярэзінскім р-не Мінскай вобл., на р. Уса. Цэнтр сельса- вета і калгаса «Чырвоная Беларусь». За 24 км на ПдЗ ад г. Беразіно, 95 км ад Мінска, 30 км ад чыг. ст. Градзянка. Упершыню ўпамінаецца ў купчай ад 1.6.1501 як маёнтак. 22.2.1568 маёнтак падвергся нападу ўзбр. сялян Свіслацкай вол„ якія збеглі ад пана В. Рудкоўскага. 11.5.1569 кароль Жыгімонт Аўгуст даў распараджэнне пакараць паўстанцаў. У наступныя часы Б.— рамесніцка-гацд- лёвае мястэчка з прыстанню і вадзяным млынам на р. Уса, 2 разы на год тут праводзіліся кірмашы. Належала За- вішам, Ваньковічам Свентаржэцкім. У 18 ст. Б. былі цэнтрам графства. Тут было развіта садоўніцтва, агародніцтва, пчалярства; над возерам — вял. сад і парк. Есць паданне, што Б. некалі былі вял. мястэчкам. Па загадзе пані мяшчане павінны былі сабраць 100 коней. За невы- кананне загаду злосная гаспадыня ада- брала ў людзей апал. Сем'і на зіму сся- ляліся па дзве ў хату, а свабодныя хаты разабралі на дровы. 300 сем'яў пакінула Б. і насельніцтва скарацілася ўдвая. За ўдзел Б. Свентаржэцкага ў паўстанні 1863—64 яго палац быў знішчаны. У 1875 цар Аляксандр I падараваў мяс- тэчка Шалгунову. Першая школа ў Б. ад- крыта ў 1862. У 19 ст. былі пошта, па- жарная каманда, касцёл. царква і 4 сіна- гогі. Да 1917— цэнтр воласці Ігуменска- га пав„ у 1897 — 524 жыхары. Сав. ўлада ўстаноўлена ў канцы 1917. У 1927 у Б. 783 жыхары (з іх 72 % беларусаў, 24 % яўрэяў), 107 двароў. У 1929 аргані- заваны калгас. У цэнтры вёскі, ва ўрочышчы Кас- цельная гара (Касцелішча) на левым бе- разе р. Уса знаходзіцца гарадзішча мілагра скай і зарубінецкай культур (7 ст. да н. э.— 2 ст. н. э.). Упершыню адзначана Г. X. Татурам на археал. кар- це Мінскай губ. ў 1870-я г. Даследаваў у 1964—65 Л. Д. Побаль. Знойдзены вырабы з крэменю, жалеза, бронзавае скроневае кольца, штрыхаваная керамі- ка, тыглі. У скверы каля клуба помнік -абеліск на
магіле камсамольца М. В. Рыбачонка, забітага ў 1924; каля будынка сельсавета стэла з барэльефнан выявай юнака. Брацкая магіла 20 сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Айч. вайну. На левым беразе р. Уса — касцёл (сярэдзіна 19 ст.). У вёсцы сепаратарны пункт, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, баль- ніца, амбулаторыя, аптэка, ветэрынарны ўчастак, лясніцтва, аддзяленне сувязі, 2 магазіны. Літ.: Самцэвіч В. Эканамічна-куль- турнае становішча мястэчка Багушэвічы // Наш край. 1927. № 3; Акты, нздаваемые Внленской археографнческой комнссней. Т. 14, 33. Внльна, 1887, 1908; П обаль Л. Знаходка ў Багушэвічах // Маладосць. 1966. №5;Міпе]ко 2. 1 Іа^і род Акгороі: ^зротпіепіа г Іаі 1848—1866. УУагзгаша, 1971. Г. А. Каханоўскі. БАГУШЭЎСК, гар. пасёлак у Сеннен- скім р-не, за 38 км на У ад Сянна. Чыг. ст. Багушэўская на лініі Віцебск — Ор- ша, аўтадарогамі злучаны з Сянном, Ві- цебскам, Оршай. У 19 ст. вядомы як фальварак Багу- шэўка, дзе ў 1854—84 працаваў бровар. 3 пабудовай чыгункі Віцебск — Жлобін (1903) — чыг. ст. Багушэўская, вакол якой вырасла мяст. Б. (Серакаротнен- ская вол. Аршанскага пав.). Сав. ўлада ўстаноўлена ў ліст. 1917. У лют. 1918 для барацьбы з ням. захопнікамі ў Б. сфармі- раваны партыз. атрад (300 чал.), які вырас у полк Чырв. Арміі. 3 1924 мястэч- ка Аршанскай акр. У 1926 у Б. 1176 жы- хароў, у 1930 дзейнічалі арцель гнутай мэблі «Праца» (44 рабочыя) і вінзавод (34 рабочыя). 3 27.9.1938 гар. пасёлак у Віцебскай вобл., у 1939 было 3,3 тыс. жыхароў. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да 25.6.1944 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі; дзейнічалі падп. райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ. 3 канца 1943 недалё- ка ад Б. праходзіла лінія фронту, пасёлак быў ператвораны фашыстамі ў апорны вузел абароны. У 1924—31 і ў 1935— 60 цэнтр Багушэўскага раёна, з 1960 у Сенненскім р-не. 5 тыс. жыхароў (1990). Працуюць мэблевая ф-ка, лясгас, лес- прамгас, швейны цэх, КБА. У Б. 2 ся- рэднія і 8-гадовая санаторна-амбулатор- ная школы, Дом культуры, б-ка, аддзя- ленне сувязі, 14 магазінаў. Помнікі: У. 1. Леніну, у гонар войск 20-й арміі, якія гераічна змагаліся з ворагам у ліп. 1941; 4 брацкія магілы сав. воінаў і партызан, што загінулі ў Вял. Айч. вайну. БАГУШЭЎСКІ Стафан (26.12.1876, ма- ёнтак Ізабелава Мінскай губ.—16.4. 1938), удзельнік рэв. руху на Беларусі, дзеяч антываен. і антыфаш. руху ў Поль- шчы. Скончыў гімназію ў Пецярбургу (1899), вучыўся ў Ін-це сельскай гаспа- даркі і лясніцтва ў Пулавах (Люблін- ская губ.), быў вольным слухачом Яге- лонскага ун-та ў Кракаве (1901—05). Увосень 1905 вярнуўся на радзіму, удзельнічаў у агіт.-масавай рабоце Бела- рускай сацыялістычнай грамады сярод сялян Мінскай губ. У снеж. 1905 арыш- таваны разам з К. Каганцом і інш. грамадаўцамі. Пасля некалькіх месяцаў зняволення ў мінскай турме знаходзіўся пад наглядам паліцыі, напярэдадні слу- хання справы ў судзе ўцёк у Кракаў, дзе закончыў вучобу і атрымаў дыплом агранома. У 1907—14 займаўся аграна- мічнай працай. У 1 -ю сусв. вайну служыў у польскіх легіёнах у складзе войск Аўстра-Венгрыі. У 1918—28 удзельнічаў у рабоце польскіх сельскагаспадарчых грамадскіх арг-цый, працаваў выкладчы- кам, займаўся навуковай дзейнасцю. У 1928 і 1930 выбіраўся ў польскі сенат. Падтрымліваў кантакты з Кампартыяй Польшчы (КПП). 3 1930 узначальваў эміграцыйнае бюро, якое займалася арганізацыяй эміграцыі беззямельных сялян з Польшчы і Зах. Беларусі ў Лацінскую Амерыку. Пад уплывам А. Барбюса, з якім сустракаўся ў Па- рыжы ў 1932, далучыўся да міжнар. антываеннага і антыфаш. руху. У маі 1933 заснаваў Польскі антыфаш. і анты- ваенны камітэт, быў дэлегатам Еўра- пейскага антыфаш. рабочага кангрэсу ў Парыжы (1933). 3 канца 1934 рэдагаваў час. «Коішппа» («Калона»), у якім вы- ступаў з крытыкай санацыйнага ўрада Польшчы, за што выданне было канфіс- кавана. 1.8.1936 Б. арыштаваны і зня- волены ў турму. Пасля выхаду з турмы аслабіў кантакты з КПП з прычыны негатыўных адносін да сталінскіх рэпрэ- сій у СССР. Літ.: Б і ч М. Ад родных ніў: Грамадска- паліт. погляды Каруся Каганца // Полымя. 1988. № 3; Баіпо«хге 4гіе]е Роізкі: Маіегіаіу іаішііа г окге$ц 1914—1939.Т. 14. \Уагзга»а, 1969. В. М. Чарапіца. БАГУШЭЎСКІ БОЙ 1941. Адбыўся па- між партызанамі Багушэўскага партыз. атрада (камандзір А. К. Стэльмах), групы ваеннаслужачых, што трапілі ў акружэнне, і партыз. атрада I. Ф. Бяляева з ням.-фаш. акупантамі ў г. п. Багушэўск у вер. 1941. У ноч на 4.9.1941 група партызан увайшла ў пасёлак, дзе раз- мяшчаўся гарнізон ворага, закідала гра- натамі памяшканне камендатуры, раз- граміла раённую ўправу, знішчыла не- калькі гітлераўцаў і ням. ваен. камендан- та Віцебска, які прыехаў на нараду, захапіла трафеі і дакументы. Група пры- крыцця з боку шашы Віцебск — Орша сустрэла агнём гітлераўцаў, якія спяша- ліся на дапамогу гарнізону, падарвала аўтамашыну, астатнія 3 павярнулі назад. БАГУШЭЎСКІ РАЁН. Існаваў у БССР у 1924—31, 1935—60. Утвораны 17.7. 1924. Цэнтр раёна—мяст. Багушэўск (з 15.7.1935; з 27.9.1938 гар. пасёлак). Пл. раёна 895 км2, насельніцтва (на 1.1.1925 ) 33 889 чал., 334 нас. пункты. Падзяляўся на 9 сельсаветаў: Астапен- скі, Багушэўскі, Будскі, Дзевінскі (з вер. 1926 Клюкаўскі), Каменскі (з вер. 1926 Стайкаўскі), Какоўчынскі, Ледневіцкі, Навасельскі і Сідорніцкі (Тур’еўскі). Быў у складзе Аршанскай акругі да яе лікві- дацыі 26.7.1930. Пасля скасавання Віцеб- скага р-на 15.2.1931 яго Замастоцкі і Машканскі сельсаветы ўвайшлі ў Б. р. У сувязі з частковым перараяніраваннем Б. р. ліквідаваны 8.7.1931. Астапенскі, Багушэўскі, Какоўчынскі, Клюкаўскі, Ледневіцкі і Стайкаўскі сельсаветы пера- дадзены Аршанскаму, Асінаўскі, Бабінавіцкі і Старабабыльскі — Лёзнен- скаму, Будскі, Навасельскі і Сідорніцкі 277 БАДЗІСКА (Тур’еўскі) — Сенненскаму р-нам, Замас- тоцкі і Машканскі падпарадкаваны Ві- цебскаму гарсавету. Паводле пастановы ЦВК і СНК БССР ад 12.2.1935 Б. р. адноўлены. У яго склад увайшло 13 сель- саветаў: Астапенскі, Багушэўскі, Клю- каўскі, Ледневіцкі, Стайкаўскі Аршанс- кага р-на; Замастоцкі, Машканскі Віцеб- скага р-на; Будскі, Застадольскі, Нава- сельскі Сенненскага р-на; Асінаўскі, Бабінавіцкі, Старабабыльскі Лёзненска- га р-на. У сак. 1935 да Б. р. далучаны Какоўчынскі сельсавет Аршанскага р-на, а Бабінавіцкі вернуты Лёзненскаму р-ну. Пасля ўвядзення ў рэспубліцы абласнога адм.-тэр. падзелу Б. р. з 20.2.1938 у складзе Віцебскай вобл. У вер. 1938 ска- саваны Багушэўскі сельсавет. На 1.1.1941 раён уключаў г. п. Багушэўск і 12 сельса- ветаў: Асінаўскі, Астапенскі, Будскі, За- мастоцкі, Застадольскі, Какоўчынскі, Клюкаўскі, Ледневіцкі, Машканскі, На- васельскі, Стайкаўскі, Старабабыльскі. У 1946—56 Клюкаўскі сельсавет знахо- дзіўся ў Арэхаўскім раёне. У ліп. 1954 ліквідаваны Старабабыльскі сельсавет, а Будскі перайменаваны ў Забораўскі. 20.1.1960 Б. р. скасаваны. Асінаўскі і Замастоцкі сельсаветы перададзены Ві- цебскаму р-ну, Клюкаўскі і Стайкаў- скі — Аршанскаму р-ну, Астапенскі, За- бораўскі, Застадольскі, Какоўчынскі, Ледневіцкі, Машканскі, Навасельскі і г. п. Багушэўск — Сенненскаму р-ну. М. /. Камінскі. БАДЗІСКА Міхаіл Андрэевіч [5(17).3. 1803—28.6( 10.7). 1876], дзекабрыст. 3 дваран Тульскай губ. Вучыўся ў Мар- скім кадэцкім корпусе ў Пецярбургу (1812—20). 3 1820 мічман 1-га флоц- кага, з 1823 Гвардзейскага марскога экіпажаў. Быў ад’ютантам марскога мі- ністра (1823). У час плавання на фрэгаце «Проворный» (1823—24) успрыняў воль- натпобівыя ідэі, уступіў у тайнае «Та- варыства Г вардзейскага экіпажа». Удзельнік паўстання 14(26).12.1825 на Сенацкай плошчы: заклікаў матросаў не прысягаць Мікалаю I, разам са сваім та- варышам па службе В. А. Дзівавым вы- пусціў арыштаванага ў казармах Гвар- дзейскага экіпажа П. Р. Кахоўскага, перасцярог ад небяспекі В. К. Кюхельбе- кера. 15(27). 12.1825 арыштаваны. Засу- джаны на 5 гадоў крапасных работ, пака- ранне адбываў у Бабруйскай крэпасці. Параўнальна мяккі напачатку рэжым ут- рымання вязняў быў зменены затым жорсткімі здзекамі над імі. 3-за непасіль- най працы ў шкодных умовах (напр., стоячы з кайданамі па пояс у ледзяной вадзе, ачышчаў ад ілу крапасныя равы) Б. набыў цяжкую хваробу. Пасля скан- чэння тэрміну зняволення (1831) заліча- ны радавым у войска, у складзе 49-га егерскага палка ўдзельнічаў у задушэнні паўстання 1830—31. У 1838 выйшаў у адстаўку, з 1843 жыў у сваім маёнтку Са- коўніна Чэрнскага пав. Тульскай губ. Стаў прыхільнікам вучэння, блізкага да талстоўства, спрабаваў аблегчыць жыц-
БАДЗЯНСКІ цё прыгонных сялян. Адкрыў на свае сродкі школу, дзе сам навучаў сялян- скіх дзяцей па ўласнай праграме. Памёр у сваім маёнтку. Літ.: Арсеньев В. С„ Картав- цев М. М Декабрнсты-тулякя. Тула, 1927; Бейсембмев Т К Новые данные к бнографмн декабрнста М. А. Боднско // Вестн. АН Каз. ССР. 1984. № 10; К а п- л а н Ф Ад Сенацкай плошчы да Бабруйскай крэпасці // Помнікі гісторыі і культуры Бе- ларусі. 1988. № 4. В. В Швед. БАДЗЯНСКІ Восіп Максімавіч [31.10(12.11).1808, мяст. Варва Лохвіц- кага пав. Палтаўскай губ.—6(18).9. 18771. рускі і ўкраінскі філолаг-славіст, гісторык, этнограф, пісьменнік. Скончыў Палтаўскую духоўную семінарыю (1831), Маскоўскі ун-т (1834). У час на- вучання ва ун-це знаходзіўся пад уплы- вам ідэй «скептычнай школы» М. Т. Ка- чаноўскага, што адбілася на кандыдац- кай рабоце Б. «Пра меркаванні адносна паходжання Русі» (Сын Отечества. 1835. № 37—39), распачаў вывучэнне славян- скай філалогіі, этнаграфіі і гісторыі. У 1837 абараніў магістарскую дысерта- цыю «Пра народную паэзію славянскіх плямён» і стаў першым у Расіі магістрам «славянскіх гаворак». У 1837—42 каман- дзіраваны Маскоўскім ун-там за мяжу. Наладзіў кантакты з выдатнымі дзеячамі славянскай навукі і культуры — П. 1. Шафарыкам, В. Ганкаю, Я. Коларам, Б. Капітарам інш. Асвоіў большасць славянскіх моў, вывучыў славянскія ру- капісы ў б-ках Прагі, Вены. Пешта, са- браў багатую б-ку, якую пазней перадаў Маскоўскаму ун-ту. Доктарская дысер- тацыя Б. «Пра час паходжання славян- скіх пісьмён» (1855) захавала значэнне даведачнага выдання. 3 1842 экстраарды- нарны, у 1855—68 ардынарны праф. кафедры гісторыі і л-ры славянскіх га- ворак ун-та. У 1845—48, 1857—68 сакра- тар Маскоўскага т-ва псторыі і стара- жытнасцей расійскіх, рэдактар час. «Чте- ння Обшества мстормн н древностей росснйскнх...». Чл.-кар. АН (1854), чл. многіх замежных навук. т-ваў. Ра- зам з інш. славістамі заклаў фун- дамент вывучэння гісторыі, мовы і культуры славянскіх народаў. Пераклаў на рус. мову працы Шафарыка «Славян- скія старажытнасці» (т. 1—2, 1837— 48) і «Славянскае народаапісанне» (1843). Надрукаваў шмат крыніц па гіс- торыі славян, у т. л. матэрыялы пра Кірылу і Мяфодзія (1863—66, 1873), Ізборнік Святаслава 1073 (1880). Збіраў бел. нар. песні, даследаваў паэму «Энеіда навыварат*. Адкрыў Пазнанскі рукапіс, дзе змешчаны тХроніка Вялікага княст- еа Літоўскага і Жамойцкага», «Гісторыя пра Атылу», «Аповесць пра Баву», »Апо- весць пра Трышчана». Быў блізкі да славянафілаў. Літ.: Кондрашов Н. А. О. М Бо- дянскнй. М„ 1956; Булахов М Г. Восточнославянскне языковеды: Бмобнблм- огр. словарь. Т. 1. Мн„ 1976; Славяноведе нне а дореволюцнонной Росснн' Бнобнблм- П. А. Бадунова. огр. словарь. М„ 1979; Кнселев Г. Ра- зыскнвается класснк... Мн, 1989 Дз. У Караў. БАДУНОВА Палута (Пелагея Аляк- сандраўна; 1885, Навабеліца, цяпер у ме- жах г. Гомеля — 29.11.1938), дзеяч бе- ларускага нац. руху. Настаўніца. Скон- чыла вышэйшыя гіст.-літ. курсы ў Пет- раградзе (1917). У чэрв. 1917 на кан- ферэнцыі Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ) выбрана чл. ЦК, нале- жала да леван плыні ў партыі. Дэ- путат Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Удзельнічала ў ра- боце Усебеларускага Зезда. У лютым 1918 увайшла ў Народны сакратарыят Беларусі, займала пасаду народна- га сакратара апекі. Удзельнічала ў ад- крыцці бел. дзіцячых прытулкаў і школ. Старшыня арганізаванага 4.5.1918 у Мін- ску дабрачыннага Беларускага т-ва «Цёт- ка» ў гонар паэтэсы, якое мела на мэ- це дапамогу бедным. 3 лета 1918 да 1925 у Беларускай партыі сацыялістаў- рэвалюцыянераў (БПС-Р), сакратар ЦК БПС-Р. Увосень 1919 увайшла ў Ра- ду Беларускаа Народнаы Рэспублікі, вы- ступала за поўную незалежнасць бел. народа. Была арыштавана польск. ўла- дамі. У крас. 1920 як прадстаўнік БПС-Р вяла перагаворы ў ЦК РКП(б). На з’ездзе БПС-Р (25.12.1920, Мінск) адстойвала паліт. лінію лавіравання ў адносінах ла сав. улады. У 1921 абві- навачана ў антысав. дзейнасці арыш- тавана, але па хадайніцтвах А. Чар- вякова і сястры Марыі вызвалена і вы- ехала ў Польшчу. У 1923— 25 жыла ў Празе. За мяжой неаднаразова зняво- лена. У ліст. 1925 вярнулася ў СССР. Працавала настаўніцай навабеліцкан школы, на курсах беларусазнаўства ў Го- мелі. 3.9.1937 абвінавачана ў антысав. дзейнасці і арыштавана. 30.11.1937 за- суджана на 10 гадоў папраўча-працоў- ных лагераў. 25.5.1938 прыгаворана да вышэйшай меры пакарання за «дзей- насць* у Аб'яднаным антысавецкім пад- поллі, расстраляна ў Мінску. Рэабілі- тавана ў 1989. Аўтар успамінаў пра А. Бурбіса і Ядвіпна Ш. (Адраджэн- не. 1922. Сш. 1). Літ.: Луцкеаіч А. За дааццаць пяць гадоў (1903—1928). Віл'ня, 1928 (пера- выд. Мн„ 1991). У. У. Грамовіч, Т С Процька. БАЕВА, веска ў Дубровенскім р-не, на р. Мярэя. Цэнтр сельсавета і калгаса імя Ф. Э. Дзяржынскага. За 28 км на ПдУ ад Дуброўна, 135 км ад Віцебска, 30 км ад чыг. станцыі Пагодзіна; аўтада- рогай злучана з г. Дуброўна. 310 жыха- роў, 86 двароў (1991). Вядома з 17 ст. як мястэчка. Паводле 1 -га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Б. ў складзе Расій- скай імперыі, цэнтр воласці Копыскага, з 1861 Горацкага пав. Магілёўскай губ. У 1880 каля 1000 жыхароў, 98 драўля- ных дамоў, валасное праўленне, 2 школы, 2 праваслаўныя царквы, вадзяны млын, багадзельня, 7 крам. Сав. ўлада ўстаноў- лена ў ліст. 1917. 3 крас. 1919 мястэчка ў Гомельскай губ„ з ліп. 1922 валасны цэнтр у Смаленскай губ. У лют. 1923 Баеўская вол. скасавана, Б. ўключана ў склад Ляднянскай вол. Горацкага пав. Смаленскай губ. РСФСР. 3 сак. 1924 Б. ў складзе БССР, з жн. 1924 цэнтр сельса- вета Ляднянскага р-на Аршанскай акру- гі (да 26.7.1930). 3 20.2.1931 Б. цэнтр сельсавета ў складзе Дубровенскага р-на, з 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну акупіравана ням.-фаш. войскамі ў ліп. 1941. Напярэдадні акупацыі ў вёсцы жыло 1095 чал., было 220 двароў. За час акупацыі фашысты загубілі 110 мірных жыхароў, а вёску спалілі. Вызвалена 30.9.1943 войскамі Зах фронту Пасля вайны адноўлена толькі ‘/4 частка вёскі (на 1970). Бібліятэка, фельчарска-аку- шэрскі пункт, магазін. Брацкая магіла 698 сав. воінаў, якія загінулі ў баях за. вызваленне вёскі і яе ваколіц. М. I. Камінскі. БАЖАНАЎ Аляксацдр Васілевіч (1.9. 1917, в. Труфанцава Барысаглебскага р-на Яраслаўскай вобл.—29.6.1944), Ге- рой Сав. Саюза (1944). Член КПСС з 1942. У Чырв. Арміі з 1938. У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941. Камандзір гар- маты ст. сяржант Б. вызначыўся пры вы- зваленні Магілёўскай вобл.: 29.6.1944 пры адбіцці варожай контратакі каля в. Гаршкова Шклоўскага р-на, калі ў гарматнага раэліку скончыліся боепры- пасы, з гранатамі Б. кінуўся пад варожы танк. Пахаваны ў в. Гаршкова ў брацкай магіле. БАЖАНАЎ Аляксей Міхайлавіч (1820— 6.8.1889), вучоны-аграном, эканаміст, дзеяч асветы. Скончыў Горы-Горацкі земляробчы інстытут (1851). Працаваў выкладчыкам кафедры прыродазнаўчай гісторыі і сельскай гаспадаркі Маскоў- скай духоўнай семінарыі (1851—61), за- гадваў вучзбна-практычным хутарам Маскоўскага т-ва сельскіх гаспадароў.
Меў маёнтак у Гродзенскай губ. Спрыяў пашырэнню перадавых спосабаў вядзен- ня сельскай гаспадаркі. Абараніў магі- старскую дысертацыю «Аб вырошчванні пшаніцы, з апісаннем парод, якія раз- водзяць у Расіі» (1856). Аўтар шэрага падручнікаў і навук.-папулярных прац па сельскай гаспадарцы. 3 1863 прафесар Горы-Горацкага земляробчага ін-та (з 1864 у Пецярбургу), потым Пецярбург- скага ляснога ін-та. У 1882—83 дырэктар Новаалександрыйскага ін-та сельскай гаспадаркі і лесаводства (Ковенская губ.), потым пам. папячыцеля Вілен- скай навуч. акруп. З’яўляўся членам- карэспандэнтам вучонага к-та Мін-ва дзярж. маёмасцей і дарадчым членам ве- тэрынарнага к-та Мін-ва ўнутраных спраў. Вывучаў стан сельскай гаспадар- кі ў Германіі, Англіі, Бельгіі, Францыі, удзельнічаў у Парыжскай сусв. выстаў- цы; пераклаў працу В. Баўмейстара «Аб развядзенні, утрыманні і выкарыстанні свойскіх жывёл» (1865). Абвяргаў распаўсюджанае тлумачэнне гаспадар- чай адсталасці Расіі яе дрэннымі прыродна-кліматычнымі ўмовамі, паказ- ваў перавап вольнанаёмнай працы ў па раўнанні з прыгоннай. Лічыў неабход- ным пераход ад трохполля да шматпол- ля, прапагандаваў выкарыстанне с.-г. машын, распрацаваў методыку разліку іх эфектыўнасці. Выказваўся за наладж- ванне дзярж. сістэмы страхавання, пра- дастаўленне сялянам крэдыту, паляп- шэнне статыстычнага і бухгалтарскага ўліку, развіццё сельскагаспадарчай аду- кацыі. Тв.: Опыты земледелня вольнонаёмным трудом. М„ 1860; 2 нзд. Спб, 1861; Что можно занмствовать у нностранцев по частн земледелня. Спб„ 1863; 2 нзд. Спб„ 1867. Літ.: Внленскнй календарь на 1890 г. Внльна, 1889; Цнтовнч С. Г. Горы-Го- рецкнй земледельческнй ннстнтут — первая в Росснн высшая сельскохозяйственная школа (1836—1864). Горкн, 1960; Б у с ь- к о В. Н. Экономнческая мысль Белорусснн середнны XIX — начала XX в.: Очеркн. Мн., 1990. С. 41 — 42. 46—47. В М. Бусько. БАЖНІЦА (праслав *Ьогыпса), разна- віднасць культавай пабудовы або яе частак. Значэнне тэрміна «Б.» ў розныя часы мянялася. У літ. мове перыяду Кіеўскай Русі Б называлі царкву або капліцу, а таксама паліцу з абразамі ў хаце. У старабел. і польскай мовах сло- ва «Б.» мела значэнні: храм наогул, язычніцкі храм, іудзейскі храм. У польс- кай мове пазней апошняе значэнне стала пераважаць. Хутчэй за ўсё ад крывічоў тэрмін «Б.» трапіў у латышскую і літ. мо- вы. Верагодна, у часы прыняцця хрысці- янства Б. называлі паганскія (нехрысці- янскія) храмы закрытага тыпу (будын- кі) у адрозненне ад капішчаў і трэбішчаў (гл. Ахвярнік), размешчаных пададкры- тым небам. Такія храмы, пабудаваныя з дрэва, зафіксаваны ням. аўтарамі рання- га сярэднявечча ў палабскіх і паморскіх славян. Паводле апісання ням. храніста Цітмара Мерзебургскага (пач. 11 ст.), у свяшчэнным горадзе Радагошчы племя рэдарыяў «...драўлянае свяцілішча... ста- іць на фундаменце з рагоў розных жывёл. Знадворку сцены яго аздоблены наколькі А. В Бажанаў. можна бачыць старанна выразанымі вы- явамі багоў і багінь. Унутры стаяць зробленыя чалавечаю рукою багі, кожны з выразаным імем, дзеля застрашвання апрануты яны ў шаломы і панцыры, вы- шэйшы бог называецца Сварожыч, і ўсе язычнікі яго асабліва ўшаноўваюць. Рэ- галіі яго могуць быць вынесены адтуль толькі ў выпадку вайны і толькі спеша- ным воінам Для стараннага догляду свяцілішча прызначаюць туземных асо- бых жрацоў». Некаторае ўяўленне пра язычніцкія Б. на тэр. Беларусі дае вусная нар. твор- часць В Ю Ластоўскі прыводзіць звест- кі пра гарадзішча на востраве воз. Богін- скае ў Браслаўскім р-не, дзе яшчэ ў 19 ст. «трымаўся высокі капец, у сярэдзіне якога была старое веры бажніца, э адзіным аконцам, праз якое прамень сон- ца ў сярэдзіну падвў толькі роўна а поўдня». Пазней гэта Б. разбурана. На гэтым жа востраве знойдзены каменны ідал. Паводле нар. падання. некалькі язычніцкіх Б. знаходзіліся ў в. Лоск Валожынскага р-на. Даследаванні па- ганскіх Б. на Беларусі пакуль не право- дзіліся. Па суседству з тэр. Рэспублікі Беларусь каля г. Почап Бранскай вобл. на селішчы зарубінецкай культуры дасле- давана круглая ў плане культавая пабу- дова дыяметрам 5 м. На думку гісторыка Б. А. Рыбакова, у ёй праводзілася рыту- альная цырымонія варкі першых пладоў новага ўраджаю, свяшчэнны посуд для якой захоўваўся ў размешчанай побач зямлянцы. Унутры круглага свяцілішча мелася круглае глінабітнае збудаванне, умацаванае ў ніжняй часгцы слупамі, гліна абпалена. Верагодна, гэта было аг- нішча-ахвярнік. Каля яго, бліжэй да ўва- ходу, захаваліся сляды слупоў і масіўныя рэшткі абгарэлага дрэва, напэўна, ад ідала Налева і направа ад ахвярніка- агнішча і цэнтральнага ідала меліся 2 вял. нішы, каля якіх па акружнасці будынка стаялі слупы, відавочна, мен- шыя ідалы. Паводле рэканструкцыі свя- цілішча, праведзенай Рыбаковым, уверсе, у цэнтры канічнага даху, была вял. адту- ліна для выхаду дыму, якая адначасова служыла для асвятлення Б. дзённым святлом. Сярод рэчаў знойдзена егіпец- БАЗЫЛІК кая пячатка 1 —3 ст. н. э. з выяван ляжачага льва з блакітнай пасты. Да сярэдзіны 20 ст. Б. (багоўня, ківот) на Беларусі называлі драўляную шафку ці паліцу з абразамі, іншы раз зашклё- ную, прамавугольнай або 3-вугольнай формы. Яна размяшчалася звычанна ў хаце на покуці, радзей — у клеці ці гумне, дзе селянін праводзіў значную частку свайго часу. Б. аздаблялі разьбой, упрыгожвалі ручнікамі, выцінанкамі, ста- вілі свянцоную ваду, свечкі, клалі лека- выя травы, каштоўныя рэчы і інш. Літ.: Рыбаков Б.А. Язычество дреаннх славян. М„ 1981 Э. М. Зайкоўскі. БАЗАРНІК, службовая асоба ў ВКЛ, якая наглядала за выкананнем правіл гандлю на рынках (базарах). Сачыў за дакладнасцю мер вагі і вымярэнняў, спаганяў пошліны з прывазных тавараў і інш. рыначныя наборы. БАЗЫЛІК Цыпрыян [1535(?) г. Серадз, Польшча — пасля 1600], дзеяч культуры на Беларусі; паэт, перакладчык, кампа- зітар, кнігавыдавец. Вучыўся ў Кракаў- скім ун-це, тады ж прыняў кальвінізм. Прыблізна з 1556 прыдворны музыкант, адзін з кіраўнікоў капэлы канцлера ВКЛ Мікалая Радзівіла Чорнага. Разам з Вац- лавам з Шаматул складаў рэлігійныя спевы, якія выдаваліся асобнымі кнігамі ў Берасш (1556, 1558, 1559), увайшлі ў эборнік «Песні хвал Боскіх» (1558), што складаўся са 100 песень з нотамі. У 1560—70-я г. ўладальнік і кіраўнік Брэсцкай друкарні (гл. ў арт. Брэсцкія друкарні), дзе выдаваліся рэлігійныя і свецкія кнігі, у т. л. «Брэсцкая Біблія» (1563), «Размова паляка з ліцвінам» (каля 1564). У некаторыя кнігі ўключаны яго вершы. Б.— аўтар вершаванага апі- сання «...падзей, звязаных са смерцю Хальжбэты з Шыдлаўца Радзівіл» (1562), паэмы «Надпіс на помніку П. Сецыгнеўскага» (1570). Магчыма, яму належыць сатырычная антыкаталіцкая паэма «Пратэй, або Пярэварацень» (1564) і сатырычная алегорыя «Працэс чарцей супраць людскога роду» (1570). Разам з А. Воланам пераклаў з лац. мовы на польскую і выдаў кампіляцыйны твор «Гісторыя жорсткіх ганенняў царквы боскай» (1567), у якім асуджаюцца рэ- лігійныя ганенні ў Зах. Еўропе. Пераклаў на польск. мову творы А. Фрыча Маджэў- скага «Аб удасканаленні Рэчы Паспалі- тай» (Лоск, 1577), М. Олаха «Пра Аты- лу, караля угорскага» (Кракаў, 1574; ру- капіс бел. перакладу каля 1580) і М. Бар- летыуса аб героі вайны супраць туркаў Г. Скандэрбегу (1569). У 1570 -80-я г. займаў пасаду войта ў Мельніку на Паддяшшы. Літ.: Парэцкі Я. 1. Антырэлігійная сатыра Брэсцкага друкарскага даара ў XVI ст // Беларуская літаратура Мн„ 1979. Вып. 7; Огцкагге ііашпе] Роізкі... 2. 5. \9іеІкіе КаіўЗітго Ьііежакіе. \Угос1а» еіс„ 1959; КоІ 5. Вагуіік Сург)ап // Роіхкі зіошпік ЬіовгаГісхпу. Кгакб», 1935. Т. 1. С. В Казуля.
280 БАЗЫЛЬЯНЕ БАЗЫЛЬЯНЕ, супольнасць манахаў, якія жылі па правілах, распрацаваных св. Васілём (Базылём — адсюль назва) Вялікім (4 ст.); пазней (з 17 ст.) уніяцкі ордзн. Кляштары Б. былі распаўсюджа- ны ў Малой Азіі, на Балканах, у паўд. Італіі. 3 прыняццем хрысціянства яны паступова з’яўляюцца ў землях усх. славян, у т. л. і на Беларусі. Пасля абвяшчэння Брэсцкай уніі 1596 Б. набываюць ордзнскую арганізацыю на тэр. Рэчы Паспалітай. У 1605 уніяцкі мітрапаліт I. В. Руцкі запрасіў у падна- чалены яму віленскі кляштар Св. Тройцы манахаў-кармелітаў, а ў 1621 езуітаў, каб яны пасадзейнічалі стварэнню ма- наскага ордэна грэка-каталіцкай царквы. У 1617 у Новагародку адбылася 1-я кангрэгацыя новага ордэна базыльян. Быў прыняты статут, распрацаваны Руц- кім на аснове правіл св. Васіля на ўзор статутаў каталіцкіх манаскіх ордэнаў. Руцкі быў абраны першым протаархіман- дрытам (генералам) ордэна. Пастановы кангрэгацыі былі для Б. законам. На кангрэгацыях павінны былі прысутні- чаць мітрапаліт грэка-каталіцкай царквы, протаархімандрыт, вышэйшыя іерархі, настаяцелі кляштараў, выбарныя прадстаўнікі ад кожнага кляштара. Кан- грэгацыі падзяляліся на звычайныя і выбарчыя, правінцыяльныя і агульныя. Склікаліся раз у 4 гады (пры неабход- насці часцей). Адбываліся звычайна ў Жыровічах (Слонімскі р-н), Новагарод- ку, Вільні. Да 1658 протаархімандрыт выбіраўся пажыццёва, быў падначалены уніяцкаму мітрапаліту. Рэзідэнцыяй про- таархімандрытаў быў прызначаны кляш- тар у Тараканях (Кобрынскі пав.). У 1743 ордэн базыльян падзелены на 2 правінцыі — Літоўскую (уваходзілі і землі Беларусі) і Рускую (або Польскую, каронную). Існавала таксама асобая Супрасльская архімандрыя (3 кляштары, 33 манахі). Рэзідэнцыя Літоўскага пра- вінцыяла (кіраўніка правінцыі) была размешчана ў віленскім кляштары Св. Тройцы (Базыльянскія муры). На Бела- русі існавала 55 кляштараў Б. Найбуй- нейшыя з іх Полацкі, Жыровіцкі, Менскі, Віцебскі, Беразвецкі, Барунскі, Быценскі, Антопальскі. Уплыў ордэна павялічваўся паступова. У 1655 існаваў 31 кляштар (180 манахаў), у 1726 былі 73 кляштары (300 манахаў), у 1772 абедзве правін- цыі мелі па 72 кляштары кожная, 612 манахаў у Літоўскай і 613 у Рускай правінцыях. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай з 1772 існавалі 4 правінцыі: з Літоўскай была выдзелена Беларуская (на землях, далучаных да Расіі), з Рус- кай — Галіцкая (на землях, што адышлі да Аўстрыі). У ордэн дазвалялася ўсту- паць католікам. Сярод Б. было многа шляхты, што давала ордэну багатыя фундацыі. У 1826 маёмасць Б. Беларус- кай і Літоўскай правінцыі (60 кляшта- раў, 430 манахаў) складала 404 570 руб. і 7370 прыгонных сялян. Для падрыхтоўкі манахаў з паслушнікаў існавалі навіцы- яты і студыі пры кляштарах у Антопалі, Беразвечы, Вільні, Віцебску, Замосці, Лаўрышаве, Лядах, Львове, Полацку, Жыровічах, Хелме і інш. Вучыліся ў іх 2—4 гады, існавалі 3 спецыялізацыі: тэалогія, філасофія, рыторыка. Манахі, якія скончылі студыі, маглі з часам заняць кіруючыя пасады ў кляштарах і ордзне, выкладалі ў базыльянскіх шко- лах. Б. займаліся таксама выдавецкай дзейнасцю. Іх друкарні былі ў Вільні, Супраслі, Менску, Львове, Пачаеве. 3 1628 па 1800 у іх выдадзена каля 1080 кніг у асноўным на польскай, лацін- скай, царкоўнаславянскай мовах, каля 40 % складала свецкая л-ра. Жаночых кляштараў Б. было адносна няшмат і яны не адыгралі такой ролі, як мужчынскія. На Беларусі кляштары базыльянак існа- валі з пач. 17 ст. да 1839. Іх апякункай лічыцца св. Макрына, сястра св. Васіля. У 1813 у 3 правінцыях ордзна Б. было 11 жаночых кляштараў (115 манашак). Падначалены яны былі епархіяльным архірэям. У 1824 базыльянкі трымалі 10 пансіёнаў для дзяўчынак. У 1834 у Беларускай і Літоўскай епархіях было 10 іх кляштараў (72 манашкі). Жаночым кляштарам належала 2600 сялян і 89 600 руб. серабром. Яны трымалі 7 пансіёнаў, у якіх вучылася 118 дзяўчы- нак, 3 прытулкі. Найбуйнейшыя жаночыя кляштары: Віленскі, Гарадзенскі, Менскі (з 1834 у Мядзеле), Пінскі, Вальнянскі, Мазалеўскі. У 1804 у Тараканях адбыла- ся апошняя кангрэгацыя. Скліканне на- ступных і выбары протаархімандрыта былі забаронены. Пасля Полацкага цар- коўнага сабора 1839, на якім уніяцкая царква была скасавана, пачалося пера- ўтварэнне кляштараў Б. у праваслаўныя манастыры або іх ліквідацыя на тэр. Ра- сійскай імперыі, за выключэннем Кара- леўства Польскага, дзе ліквідацыя кля- штараў Б. адбылася ў 1870-я г. У Га- ліцыі яны існавалі да Львоўскага сабора 1946, пазней дзейнічалі на эмігра- цыі ў краінах Зах. Еўропы і Амерыкі. У канцы 1980-х г. Б. аднавілі дзейнасць на Беларусі і Украіне. Літ.\ Бобровскнй П. О. Русская греко-уннатская церковь в царствованне нмператора Александра 1. Спб., 1890; Кояловнч М. О. Йсторня воссоеднне- ння западнорусскнх уннатов старых времён. Спб., 1873; Петров Н. М. Очерк нсторнн базнлнанского ордена. Кнев, 1870; [Се- м а ш к о й.| Запнскн Моснфа, мнтрополнта лнтовского... Т. 1—3. Спб., 1883; Матернал для нсторнко-топографнческого нсследова- ння о православных монастырях. Спб., 1890; РіеПурсхак — Ма]его»ісг М. Ва- гуііапіе » Когопіу і па ІлГшіе. Згкоіу і кБІ^хкі 'к ёгіаіаіпоасі гакогш. УУаг&гажа; ІУгосІачч, 1986; С і і у с к і 3. Згкоіу V я'О]. Роіоскіт роріегя'агут кга)п гогЬіогге. |Б. г.); Я г о ж. ЗіеёгіЬа Ьагуііапбш V Тогокапіасй. Кгакбяг, 1906. В. Р. Кірэеў. БАЗЫЛЬЯНСКІЯ ШКОЛЫ, навучаль- ныя ўстановы, якія ствараліся, утрымлі- валіся і кіраваліся манаскім ордэнам базыльян у 17—1-й пал. 19 ст. Дзейні- чалі на Беларусі, Украіне, у Літве, Латвіі і Польшчы. У 1605 I. В. Руцкі склаў мемарыял аб рэфармаванні школ. Кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт III Ваза прывілеем ад 31.3.1613 дазволіў базыль- янам адкрываць школы з «рускай» (ста- рабеларускай і стараўкраінскай) ці польскай мовамі навучання. Руцкі лічыў, што гэтыя школы павінны пераняць арганізацыю, сістэму і змест навучання ў езуіцкіх калегіумаў, мець такія ж пра- вы і прывілеі. Папа Павел V 2.12.1615 зацвердзіў Б. ш. і дазволіў весці ў іх на- вучанне свецкай моладзі. Першыя школы ўзніклі да 1637 у Барунах, Жыровічах, Краснаборы, Менску, Новагародку і Чы- рэі. Настаўнікаў для Б. ш. рыхтавалі ў езуіцкіх калегіумах, у Віленскай акадз- міі (універсітэце), у замежных універсі- тэтах. Пазней большасць настаўнікаў рыхтавалі базыльянскія навуч. ўстановы. Рэктарамі і прэфектамі Б. ш. былі ба- зыльяне, выкладчыкамі базыльяне і свец- кія настаўнікі. Настаўнікі-манахі мелі права выкладаць у свецкіх навучальных установах — Віленскай акадзміі (з 1781 Галоўная школа ВКЛ, з 1797 Галоўная Віленская школа, з 1803 Віленскі імпера- тарскі універсітэт), семінарыях, пры- ходскіх школах. Педагогі Б. ш. былі знаёмы з дыдактыкай I. Г. Песталоцы, у прыходскіх школах яны часта карысталі- ся Бел-Ланкастэрскай сістэмай узаемна- га навучання. Дзеячы ордэна базыльян выступалі супраць прымянення ця- лесных пакаранняў у школах. У Б. ш. выкладалі грэчаскую, лацінскую, царкоў- наславянскую, польскую, нямецкую, французскую, з 19 ст. рускую мовы, метафізіку, рыторыку, логіку, паэтыку, права, свяшчэнную гісторыю, асновы хрысціянскага веравучэння і абраднасці, гісторыю агульную і Рэчы Паспалі- тай, з 19 ст. гісторыю Расійскай ім- перыі, фізічную і палітычную ге- аграфію, арыфметыку, алгебру, геамет- рыю, заалогію, з канца 18 ст. фізіку і астраномію. У Б. ш. вучылася моладзь розных веравызнанняў; тыя, хто скончыў шасцікласную Б. ш. (у 5-м класе вучылі- ся 2 гады), мелі права паступаць ва уні- версітэт. У 17 — пач. 18 ст. ў выніку ваенных дзеянняў, у т. л. падчас вайны анты- феадальнай 1648—51, вайны Расіі з Рэч- чу Паспалітай 1654—67, Паўночнай еай- ны 1700—21, значная колькасць Б. ш. была знішчана, іншыя прыйшлі ў заня- пад. У 2-й палове 18 ст. пачалося іх адраджэнне, узрасла колькасць наву- чэнцаў і настаўнікаў. 3 1773 Б. ш. пад- парадкоўваліся Адукацыйнай камісіі, ка- рысталіся яе падручнікамі і праграмамі. У 1795 на тэр. Літоўскай правінцыі ордэна базыльян дзейнічалі шасціклас- ныя Б. ш. ў Барунах, Беразвечы, Жыро- вічах; трохкласныя Б. ш. ў Свержані, Талачыне, Жыдычыне (на Валыні) і Па- дубісе (у Жмудзі). У Рускай правінцыі ордэна было 9 Б. ш., у Супрасльскай архімандрыі 2 (у Супраслі і Варшаве); 2 Б. ш. дзейнічалі ў Галіцкай правінцыі ордзна. У Б. ш. працавала каля 100 на- стаўнікаў, у кожнай школе было ад 100 да 600 вучняў. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння Беларусі да Ра- сійскай імперыі ўзніклі Б. ш. ў Бярэсці (1797), Лядах (1809) і Вярбілаве. У 1824 у трох правінцыях ордэна ба- зыльян было 13 школ, у іх вучылася
каля 4400 вучняў. У 1820—30-я г. Б. ш. былі зачынены ўрадам Расійскай імпе- рыі (у т. л. ў 1830 у Барунах) альбо пераўтвораны ў семінарыі і духоўныя школы па падрыхтоўцы белага духа- венства для Рускай праваслаўнай царквы Іу т. л. ў Жыровічах (1828), Лядах (1828), Беразвечы (1830)]. Літл Бобровскнй П. О. Русская греко-уннатская церковь в царствованне нмператора Александра 1. Спб., 1890; Сігускі I. М. (ХЎоіупіак) Мопазіуг Ьагуііапош ш Ьойаск па Віаіе] Яіізі. Кга- кош, 1891; Бокакгешісг Л. НіхГогуа 5гк61 ш Когопіе і ш ХУіеІкіет Кяі$5Сшіе Ьііеш- $кіет огі паійашпіедсгусЬ сгаяо*' аг гіо гоко 1794. Т. 3, 4« Рогпап, 1851- Р і 6 1 у р с- гак — Ма]егошісг М. Вагуііапіе ш Когопіе і па Ьіішіе: ЕгкоЬ і к$іцгкі ш (Ігіаіаіпо^сі гакопо ХУагзгаша; ХУгосіаш, 1986. В Р Кірзеў. БАЙДАЧНАЕ, падатак у ВКЛ у 15— 18 ст. Спаганяўся пры прахшдзе байдака (рачнога судна даўжынёй каля 45— 60 м, шырынёй 6—12 м) з гаварам пад рачным мостам ці пры зах< дзе ў гандл. цэнтр. БАЙКОЎ Мікалай Сафр< навіч (крас. 1915, в. Покаць Рагачоўскнга пав. Магі- лёўскай губ., цяпер Чашірскі р-н — 3.10.1943), Герой Сав. (аюза (1943). У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941, радавы. Вызначыўся пры і.ызваленні Ка- марынскага р-на: у вер. 1'1(3 у ліку пер- шых з групай байцоў пераправіўся цераз Дняпро Пры ўтрыманні захопленага плацдарма на правым (іеразе Дняпра праявіў бясстрашша і герзізм, паранены, працягваў адбіваць контратакі праціўні- ка, чым садзейнічаў паспяховай пе- раправе сваёй роты. Прапаў без ве- стак. БАЙКОЎ Мікалай Якаўлевіч [літ. псеўд. К р ы в і ч Мікола, Аглядальнік, Асветнік; 10(22).2.1889, г. Бежацк Цвярской губ.— 23.6.1941], беларускі мова- і літаратуразнавец, педагог. Скон- чыў Маскоўскую дух'оўную акадэмію (1913). У 1913—19 выкладчык Мін- скай духоўнай семінарыі і інш. навуч. устаноў горада. 3 1918 у Мінскім настаў- ніцкім ін-це чытаў курсы педагогікі, псі- халогіі, логікі і гісторыі філасофіі. 3 1921 выкладчык Белпедтэхнікума. Рэ- дактар час. «Школа н культура Совет- ской Белорусснн» (1919, 1921). Адна- часова з 1921 вучоны сакратар Навук,- тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР, у 1922—28 — слоўнікавай камі- сіі Інбелкульта, потым Ін-та мовазнаў- ства АН БССР. 19.7.1930 арыштаваны па абвінавачанні ў прыналежнасці да «Саюза вызвалення Беларусі». 2.9.1930 вызвалены. У 1931—41 літсупрацоўнік Мінскага рэкламнага бюро, стыліст у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». Ра- зам з М. Гарэцкім выдаў «Практыч- ны расійска-беларускі слоўнік» (1924, 2 выд. 1926), з С. Некрашэвічам — «Бе- ларуска-расійскі слоўнік» (1925) і «Ра- сійска-беларускі слоўнік» (1928), з А. Бараноўскім — «Практычны белару- скі вайсковы слоунік» (1927). Пера- кладныя слоўнікі доўгі час былі най- больш грунтоўнымі працамі ў нац. лексікаграфіі. Аўтар артыкулаў па пе- М. С. Байкоў. дагогіцы («Асноўныя прынцыпы аргані- зацыі школы», 1921; «Нарысы па гісто- рыі ідэі працоўнага выхавання», 1922), бел. л-ры («Паэма «Новая зямля» як ма- нументальны твор беларускай паэзіі», 1923; «Месца Я. Купалы ў беларускай літаратуры», 1928; «Навейшая белару- ская літаратура», 1929) і бел. мове («Да пытання аб чужаземных словах у нашай мове», 1927; «Аб нашай мовазнаў- чай тэрміналогіі», 1928). Апрацаваў 4-ы выпуск «Беларускай навуковай тэрмі- налогіі» — «Тэрміналогію логікі і псі- халогіі» (1923). Сааўтар лемантара для дарослых «Наша сіла — ніва ды машы- на» (1925, 2 выд. 1927); аўтар леман- тара для вясковых лікпунктаў «Наша сіла — Саветы» (1928, 3 выд. 1929). Літ.: Булахов М. Г. Восточнославян- скне языковеды: Бнобнблногр. словарь. Т. 2. Мн., 1977; Германовіч 1. К. Бе- ларускія мовазнаўцы. Мн., 1985. У. М. Міхнюк. БАЙНІЦА, адтуліна ў сцяне абарончага збудавання для вядзення агню са страл- ковай зброі (закрытая Б.) або прасвет паміж зубцамі ў завяршэнні замкавых сцен, вежаў і інш. (адкрытая Б.). Па- явіліся ў антычны час і сярэднявеччы, калі пачалося будаўніцтва замкаў, ума- цаванняў гарадоў, з 14—15 ст. і ў паля- вых абарончых умацаваннях. На Белару- сі вядомы ў драўляных абарончых збу- даваннях таражытных часоў, у мурава- ных вежах з 13 ст. (Камянецкая вежа); прызначаліся для вядзення стральбы з лукаў і арбалетаў, мелі прамавугольную, трапецападобную, паўцыркульную фор- му. Вельмі пашырыліся ў 14 ст. (Лідскі, Крэўскі замкі). У 15—16 ст. Б. набывалі акруглую форму, бо стала шырока ўжы- вацца ручная агнястрэльная зброя (руч- ніцы, аркебузы, мушкеты) і лёгкія гар- маты (гакаўніцы), у 17 ст.— форму фі- гуры, утворанай з круга і прамавуголь- ніка, пастаўленага на яго карацейшым бокам (замак у г. п. Любча Навагрудска- га р-на. касцёл у в. Камаі Пастаўскага р-на, кляштар брыгітак у Гродне). На валах земляных умацаванняў 16—17 ст. трапляліся адкрытыя Б.— прасветы па- між лазовых кашоў, напоўненых зямлёй. Б., прызначаныя для вядзення агню з гармат, наз. амбразурамі, для кідання камення — машыкулямь А. А. Трусаў. 281 БАКСТ БАКА Юзаф (18.3.1707, Міншчына — 2.5. 1780), польскі паэт, каталіцкі прапа- веднік. Сын мсціслаўскага скарбніка Адама Бакі. У 1740-х г. жыў у Мінску. Потым вёў місіянерскую дзейнасць у На- вагрудку і Вільні. Аўтар напісанага ў стылі барока паэт. зборніка «Заўвага аб непазбежнай смерці» (1766), дзе побач з усхваленнем звышнатуральных сіл і асу- джэннем «марнасці быцця» крытыкаваў прыгоннікаў, якія не дбаюць пра сваіх ся- лян. Быў папулярны на Беларусі і ў Літве ў 18 ст. Стыль Б. выкарыстоўвалі В. Ду- нін-Марцінкевіч і У. Сыракомля. БАКІНАЎСКІ БОЙ 1942. Адбыўся паміж партызанамі 125-га атрада імя Сталіна (камандзір С. А. Рыжак) Мін- скай вобл. і ням.-фаш. захопнікамі ў Ба- кінаўскім лесе, за 3 км ад в. Бакінава Дзяржынскага р-на 2.5.1942. У крас. 1942 на базе падп. груп на чале з Рыжа- ком (в. Касілавічы) і А. Г. Мурашоаым (в. Баравое) быў створаны першы ў Дзяржынскім р-не партыз. атрад. 2 мая Бакінаўскі лес быў акружаны гітлераў- цамі (450 чал.). Партызаны на чале з Рыжаком занялі кругавую абарону і на працягу 6 гадз адбівалі атакі праціўніка. Атрад без страт выйшаў з акружэння. У Бакінаўскім лесе адноўлена месца раз- мяшчэння штаба атрада: адноўлены штабная і шпітальная зямлянкі, устаноў- лены памятны знак — камень-валун. Літ.: Всенародное партнзанское двнженне в Белорусснн в годы Велнкой Отечественной войны (нюнь 1941 — нюль 1944): Докумен- ты н матерналы. Т. 1. Мн., 1967; В а л а х а- новнч А. П., Кулагнн А. Н. Дзер- жнніцнна: Прошлое н настояіцее. Мн., 1986. А. /. Валахановіч. БАКІНІЧЫ, стаянка эпохі неаліту каля в. Бакінічы Пінскага р-на. За 500 м на ПдУ ад вескі, на правым беразе р. Боб- рык. Выявіў і даследаваў у 1964—67, 1987—88 У. Ф. Ісаенка. Даўжыня пля- цоўкі каля 150 м. Культурны пласт 0,3 м. Знойдзены ранненеалітычныя сякерапа- добныя, пласціністыя прылады працы з крэменю, абломкі пасудзін з дамешкамі ў гліне раслін, жарствы. тоўчанай рака- віны і познанеалітычныя рэчы, характэр- ныя для нёманскай культуры. Датуецца 5—3-м тыс. да н. э. Літ.: Мсаенко В. Ф. Неолнт Прнпя - ского Полесья. Мн., 1976. БАКСТ (Розенберг) ЛеўСамойлавіч [27.4(9.5).1866, Гродна — 27.12.19241, жывапісец і графік, тэатральны мастак, мадэльер. Вучыўся ў 6-й Пецярбургскай гімназіі, Пецярбургскай Акадэміі мас- тацтваў (1883—87, курс не скончыў). У работах 1892 «Кармэн», «Іспанец», «Баярыня», «Украінка» адчуваецца ўплыў Г. Семірадскага, Ю. Клевера і К. Макоўскага. У 1893—96 займаўся ў парыжскіх студыях Ж. Л. Жэрома і Р. Жульена, пазней у фінскага мастака А. Эдэльфельта. У 1906—09 выкладаў жывапіс у прыватнай мастацкай школе Л. М. Звягінцавай у Пецярбургу. Яго вучнямі былі М. Шагал і мастак кнігі
282 БАКУНАВІЧЫ М. А. Тырса. Дэбютаваў у 1889 карцінай «Муж і жонка» (у 1989 твор экспанаваў- ся ў Магілёве і Гродне). Вядомы творы Б. «Вячэра» (1902), «Антычнае бачанне», «Лівень», «Элізіум» (усе 1906), «Ста- ражытны жах» (1908). Першая работа Б. ў тэатры — афармленне французскай пантамімы «Сэрца маркізы» для імпера- тарскіх тэатраў (паст. М. Пеціпа). Аўтар дэкарацый і касцюмаў да балетаў. Аформіў шэраг спектакляў у Парыжы для трупы 1. Рубінштэйн і для Гранд- Апера. Б. займаўся кніжнай графікай, супрацоўнічаў у часопісах «Мнр нскусст- ва», «Золотое руно», «Аполлон». 3 1909 жыў у Парыжы (з перапынкамі). Вя- дучы дэкаратар т. зв. «Рускіх сезонаў» за мяжой С. П. Дзягілева (балеты «Клеа- патра», 1909; «Шэхерэзада» і «Жар- птушка», 1910; «Нарцыз», 1911; «Даф- ніс і Хлоя», 1912), дзягілеўскіх антрэ- прыз. Стылізаваў матывы ант. мастацт- ва. Б. вабілі тэмы філас. характару, да якіх звярталіся 1. М. Крамской, М. М. Ге. Аўтар партрэтаў А. М. Бенуа (1898), 1. I. Левітана (1899), В. В. Розанава (1901), Дзягілева (1906), А. Белага (1906), К. А. Сомава (1906), Айседоры Дункан (1908) і інш. Мадэліраваў адзенне (супрацоўнічаў з фірмай «Па- кен», мадэльерам Пуарэ), меў рэпутацыю «Дэлакруа касцюма». У 1910—20-я гады працаваў у тэатрах Лондана, Нью-Йорка, Бруселя, Рыма. Аўтар лібрэта да балетаў «Шэхерэзада» і «Тамара» (паст. Дзягі- лева). Кавалер ордэна Пачэснага легіёна (1914). Памёр у Парыжы, дзе яго імем названа вуліца. Літ.: П р у ж а н П. Н. Л. С. Бакст. Л., 1975; Борнсовская Н. А. Лев Бакст. М., 1979. А. П. Госцеў. БАКУНАВІЧЫ, вёска ва Ушакоўскім сельсавеце Чэрыкаўскага р-на, на р. Крупка. За 20 км на ПдЗ ад Чэрыкава, 97 км на ПдУ Магілёва, 16 км ад аўта- дарогі Чэрыкаў — Краснаполле, 20 км ад чыг. ст. Крычаў. На тэр. Чэрыкаўскага запаведніка. 281 жыхар, 103 двары (1986). Вядома з 16 ст. як велікакняжац- кае ўладанне ў ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) адышла да Ра- сійскай імперыі, належала сенатару А. М. Галіцыну. Налічвала 120 жыхароў, 27 даароў. У 1880-я г. ў вёсцы 267 жы- хароў, 35 двароў; у пач. 20 ст. —503 жы- хары, 64 двары, у Старынскай воласці Чэрыкаўскага пав. У рэвалюцыю 1905— 07 у маёнтку Б. адбываліся сялянскія хваляванні. У снеж. 1905 сяляне спалілі свіран памешчыцы Казлінскай. Хваля- ванне задушана паліцыяй і вайсковым падраздзяленнем. 25 чал. секлі розгамі, 1 быў сасланы на катаргу. Вясною 1906 сяляне захапілі лугі памешчыкаў Аба- ленскага і Казлінскай, для іх разгону прыцягвалася паліцыя. Сав. ўлада ўста- ноўлена ў студз. 1918. У 1926 у вёсцы 621 жыхар, 114 двароў, дзейнічала 4-гадовая школа. 3 17.7.1924 Б. ў Чэры- каўскім р-не Калінінскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Магілёўскай акруг, з 20.2.1938 М. Балінскі. Магілёўскай вобл. У 1931 з 8 бядняцкіх гаспадарак у вёсцы створаны калгас «Бальшавік», у 1935 ён аб’ядноўваў 94 гаспадаркі. Напярэдадні Вял. Айч. вайны ў вёсцы 380 жыхароў, 100 дамоў. У ліп. 1941 акупіравана ням.-фаш. за- хопнікамі. У ліст. 1942 гітлераўцы спалі- лі 95 дамоў, забілі 32 вяскоўцаў. У 1943 байцы 720-га партыз. атрада разграмілі размешчаны ў Б. апорны пункт ворага. Вёска вызвалена 30.9.1943 воінамі 324-й стралк. дывізіі 50-й арміі пры ўдзеле партызан 720-га і 721-га атрадаў. У баях з ворагам прымалі ўдзел 60 вяс- коўцаў, 3 чал. загінулі. Пасля вайны вёска адноўлена. 3 16.9.1959 у Крычаў- скім, з 25.12.1962 у Краснапольскім, з 30.7.1966 у Чэрыкаўскім р-нах. Увахо- дзіць у калгас «Маладая гвардыя», у вёсцы ферма, магазін, клуб, бібліятэка. За 1,5 км на У ад вёскі размешчана Бакунавіцкае радовішча мелу (прагноз- ныя запасы 17,4 млн. т). А. Г. Шчарбатаў. БАКУНІН Фёдар Аляксеевіч (2.3.1898, в. Старое Ільмава Чыстапальскага р-на, Татарстан — 22.1.1984), генерал-маёр (1940), удзельнік абарончых баёў на Бе- ларусі ў 1941. Член КПСС з 1925. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў, Лютаўскай і Кастр. рэвалюцый. У Чырв. Арміі з крас. 1918, камандзір палка, нач. ваен. вучылішча. камандзір дывізіі. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах. фронце, камандзір 61-га стралк. корпуса ІЗ-й арміі, 3 — 26.7.1941 начальнік Ма- гілёўскага р-на абароны (гл. Магі- лёва абарона 1941). Пад яго камандаван- нем часці Чырв. Арміі і атрады нар. апалчэння 23-дзённымі жорсткімі баямі скавалі пад Магілёвам буйныя сілы во- рага ў перыяд Смаленскай бітвы 1941, сталі магутнай перашкодай на шляху правага крыла групы армій «Цэнтр» і нанеслі значныя страты ўдарным сілам праціўніка. У ліст. 1941 выйшаў з акру- жэння. У гады вайны цяжка паранены і кантужаны. Да 1947 камандаваў кор- пусам, потым у адстаўцы. БАКШАНСКІ Юльян [1824, маёнтак Тупальшчына Свянцянскага пав. (цяпер Смаргонскі р-н)— 4.4.1863], удзельнік вызв. руху, публіцыст. Вучыўся ў Вілен- скай гімназіі. За сувязь з тайнымі сту- дэнцкімі гурткамі і хаванне забароненых кніг у 1842 сасланы ў Разанскую губ. У 1846 вярнуўся з выгнання і ў сак. 1847 напісаў «Адозву да смаргон- скіх сялян», у якой заклікаў аб'яднацца з мяшчанамі і салдатамі і выступіць супраць памешчыкаў, выказваў ідэю аб рашаючай ролі нар. мас у жыцці гра- мадства, разглядаў нар. паўстанне як асн. сродак вырашэння сац. і нац. праб- лем. Арыштаваны і засуджаны на 12 га- доў катаргі, якую адбываў у Нерчын- ску да 1858. У 1863 на радзіме аргані- заваў і ўзначаліў атрад паўстанцаў і ў сутычцы з урадавымі войскамі загінуў у в. Свечкі, пахаваны ў в. Плябань Вілей- скага пав. (цяпер Маладзечанскі р-н). На магіле помнік. Літ.: М о х н а ч Н. Н. Ндейная борьба в Белорусснн в 30—40-е годы XIX в. Мн., 1971. С. 97—102; Р а і п Ь а ч г О. КчсЬ коп5рігасу]пу па Ьіініе і Віаіогіш, 1846—1848. ДУаг5га«а, 1965. 8. 213— 237. Н. М. Махнач. БАКШТЫ, вёска ў Іўеўскім р-не, на р. Бярэзіна. Цэнтр сельсавета. За 40 км на У ад г. п. Іўе, 25 км ад чыг. ст. Юра- цішкі. 1455 двароў, 3055 ж. (1991). Упершыню згадваецца ў хроніках крыжаносцаў 14 ст. У 1387 вял. князь ВКЛ Ягайла перадаў Б. і воласць касцёлу Св. Станіслава ў Вільні. Пры вял. князі ВКЛ і каралі Польшчы Казі- міры IV Ягелончыку (1440—92) Б. на- лежалі Кежгайлам. 3 1795 у складзе Рас. імперыі, цэнтр воласці Ашмянска- га пав. У 1886 83 двары, 918 ж., 2 царквы, сінагога, школа, багадзельня, заезны двор, 2 карчмы. У час 1-й сув. вайны з 1915 Б. акупіраваны герм войскамі. 3 1921 у складзе Ашмянскага пав. Ві- ленскага ваяв. Польшчы. Дзейнічала падп. ячэйка КПЗБ. 3 1939 у БССР. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета Юраціш- каўскага р-на. У час Вял. Айч. вайны з чэрв. 1941 вёска акупіравана ням.-фаш. войскамі. Вызвалена войскамі Чырв. Арміі ў выніку Беларускай апе- рацыі 1944. 3 20.1.1960 у Іўеўскім р-не. У 1970 382 двары, 1257 ж. Уваходзіць у склад калгаса імя Ульянава. У Б. школа, Дом культуры, бальніца. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік у гонар Лід- скага міжраённага падп. партцэнтра КП(б)Б і партызанскіх брыгад. В. У. Шаблюк. БАЛІНСКІ Міхаіл Ігнатавіч (14.8.1794, маёнтак Цярэспаль Полацкага пав.— 22.12.1864), гісторык і публіцыст. 3 сям'і інфлянцкага чашніка. Скончыў Віленскі ун-т (1818). Вывучаў л-ру і гісторыю ў 1. Лялевеля і права ў I. Да- ніловіча. У 1816—22 і 1829—30 супра- цоўнік час. «Огіегіпік \Уі1еп$кі» (еДзеннік Віленьскі»), з 1818 разам з Лялевелем рэдагаваў час. «Туводпік \Уі1егіхкі» (»Ты- годнік Віленьскі»). Чл. т-ва шубраўцаў,
адзін з рэдактараў яго газ. «УУіадотоісі Ьгцкоже» («Вулічныя паведамленні ). У 1818—22 сакратар Віленскга друкар- скага т-ва. За ўдзел у падрыхтоўцы паў- стання 1830—31 арыштаваны. 3 1836 жыў у Варшаве, адзін з заснавальнікаў навук.-літаратурнага час. «ВіЫіоіека \Уагзха№$ка» (еБібліятзка Варшаў- ска»). 3 1847 у Вільні, віцэ-старшыня Віленскай археалагічнай камісн, чл. Рус. геаграфічнага т-ва. Аўтар публіцыстыч- ных, гіст. і гісторыка-геагр. дасле- даванняў, прысвечаных Беларусі. Разам з Ц. Ліпінскім выдаў даследаванне «Старажытная Польшча...» (т. 1—3, 1843—46), 3-і том якога падрыхтаваны Б., дзе на падставе багатага дакумент. матэрыялу пададзена гісторыя населе- ных пунктаў Беларусі (1846). Асвят- ляў гісторыю Беларусі як частку гісто- рыі Польшчы і польскай культуры. Те.: Ніногуа Міама \Уі1па. Т. I — 3. ІУіІпо, 1836—37; Вашпа Акаёеіпіа \Уі1еп$ка. Ре- іегзЬіігв, 1862; Рашіеіпікі о Запіе 5>піа<1ес- кіт... Т. 1—2. ІУіІпо, 1864 65. Літ.: Ргаза рокка V ІаіасЬ 1661 —1864. ІУагхга^а, 1976. 8 122—165;ПнчетаВ Н. Введенве в русскую нсторню: (Нсточннкн н всторнографня). М, 1923; К а х а н о ў- с к і Г. А. Археалогія і гістарычнае края- знаўства Беларусі ў XVI — XIX стст. Мн., 1984. Дз. У. Караў. БАЛІЦКІ Антон Васілевіч [4. (17).9. 1891, в. Балічы Гродзенскага пав.— 31.10.1937], дзярж. дзеяч БССР. Скон- чыў Свіслацкую настаўніцкую семіна- рыю, працаваў настаўнікам, потым па- ступіў у Віцебскі настаўніцкі ін-т, з якога ў 1915 мабілізаваны ў армію. Удзельнік Лютаўскай рэвалюцыі на фронце, старшыня салдацкага к-та 300-га пях. палка, чл. гарнізоннага сал- дацкага к-та ў Бендэрах, ваенны камі- сар Бендзрскага пав. Удзельнічаў у ба- рацьбе супраць карн'ілаўшчыны. У 1919 вучыўся ў Адэскім с.-г. ін-це, веў падп. работу ў Адэсе, стварыў і ўзначаліў паўстанцкі партыз. атрад, які дзейні- чаў у Прыднястроўі. У ліст. 1919 уступіў у Укр. партыю камуністаў-барацьбітоў, якая з усталяваннем Сав. улады ўлі- лася ў РКП(б). У 1920 чл. калепі Адэс- кага губ. аддзела нар. асветы, заг. па- літасветы, старшыня губ. саюза работні- каў асветы. 3 кастр. 1921 нам. наркома, з 1926 нарком асветы БССР. Удзель- нічаў у распрацоўцы і стварэнні сістэмы сярэдняй і вышэйшай адукацыі. Адзін з творцаў і праваднікоў дзярж. палітыкі беларусізацьц. Аўтар артыкулаў па пы- таннях тэорыі і практыкі нац.-культ. будаўніцтва. Правадзейны член Ін-та бел. культуры. Канд. у чл. ЦК КП(б)Б у 1929—30, чл. ЦВК БССР. У 1929 з раз- гортваннем кампаніі барацьбы з т. зв. нацыянал-дэмакратызмам трапіў пад агонь несправядліван крытыкі і публіч- нага шальмавання. У 1930 арыштаваны па сфальсіфікаванай «справе контррэ- валюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі «Саюз вызвалення Беларусі», выключаны з партыі. У сак. 1931 засуджаны ка- легіяй АДПУ на 10 гадоў лагераў. Пры паўторным разглядзе справы 30.9.1937 прыгавораны да пакарання смерцю. У 1988 пасмяротна рэабілітаваны. А. В. Баліцкі. Те.: Нтогв н план работы Наркомпроса Белорусснн // Вестн. Народного Комвсса- рната просвешення ССРБ. 1922. № 9—10; Інстытут беларускай культуры // Асвета. 1924. № 3; Беларусізацыя культурна-ас- ветных устаноў // Полымя. 1925. № 4, 5; Культурнае будаўніцтва да дзесятай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі // Асве- та. 1927. № 7; Сістэма народнай асветы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэс- публікі // Там жа. 1927. 19° 3. Літ.: [Біяграфія Б.] // Вестн. Народно- го Комнссарната просвешення ССРБ. 1922. № 4.С. 21—22; Ц ы х у н А. Памяць жыве// ЛІМ. 1988. 30 снеж. _ А. С. Кароль. «БАЛОТНАЯ ЛІХАМАНКА» («Зшпйіе- Ьег»), кодавая назва адной з найбольш буйных карных аперацын ням.-фаш. за- хопнікаў супраць партызан і мясцовага насельніцтаа ў т. зв. генеральнай акрузе «Беларусь» на тэр. Віцебскай, Мінскай і Брэсцкай абл. Складалася з 7 пасля- доўных аперацый. Праводзілася па зага- ду рэйхсфюрэра СС Гімлера 25.8— 20.9.1942 сіламі нач. СС і паліцыі ♦Остланд», нач. паліцыі парадку Ьелару- сі, паліцыі бяспекі і СД, камандуюча- га вермахта «Остланд»; 1-й матарызава- най брыгадай СС, 23-м паліцэйскім пал- ком, 8 асобнымі ахоўнымі батальёнамі, 5 матарызаванымі ўзводамі жандарме- рыі СС і інш. Карнікам быў дадзены за- гад знішчыць усе вёскі, якія знаходзяц- ца ў балоцістым і лясным раёнах. Карная аперацыя «Б. л.— П о ў н а ч Троенфельд 1» ажыццяўлялася ў Лепельскім і Бягомльскім р-нах, раёне воз. Домжарыцкае з мэтаю знішчэння партыз. атрада «Рамана» (камандзір Р. А. Дзякаў) і цывільнага насель- ніцтва, якое знаходзілася пад яго ахо- вай Партызаны разам з насельніцтвам пакінулі лагер каля в. Кветча (Бягомль- скі р-н), адышлі ўглыб Бярэзінскага запаведніка. Карнікі падверглі лясны ма- сіў арт.-мінамётнаму абстрэлу, але з-за панесеных страт ад праследавання ад- мовіліся. У задачу 2-й аперацыі «Б. л.— Поўнач Бінц» у Плешчаніцкім і Ільянскім р-нах уваходзіла знішчэнне партыз. атрадаў «Мсцівец» (В. Т. Ва- ранянскі) і «Барацьба» (С. Н. Далга- наў), што дзейнічалі ў раёне паміж рэ- камі Вілія і Ілія. Партызаны выявілі праход на стыках батальёнаў гітлераў- цаў. якія іх акружылі, і разам з част- кай жыхароў вырваліся з кальца блака- БАЛТМАН ды ў раён весак Пядань — Мсціж Раз- злаваныя няўдачамі карнікі з 27.8 да 6.9.1942 правялі 4 крывавыя аперацыі: на ПнЗ ад Лагойска — «Б. л.— Поўнач Баркхольт»; у Лагойскім, Смалявіц- кім р-нах, у вусці р. Цна каля вёсак Мыльніца — Масцішча — «Б. л.— П о ў- нач Троенфельд II»; у Уздзен- скім р-не, паміж дарогай Мінск — Слуцк і воз. Сіняе — лясны масіў паміж вёскамі Церабель, Кавалевічы, Таўкачэ- вічы, Гута, Ячанка, Асака — «Б. л.— Поўнач Троенфельд III»; у Стаўбцоўскім р-не ў Налібоцкай пуш- чы — «Б. л.— 3 а х а д». 7-я аперацыя «Б. л.— Паўднёвы Захад» право- дзілася ў Быценскім, Ганцавіцкім, Ко- саўскім і Целяханскім р-нах, у вял. ля- сіста-балоцістым раёне на Пн і Пд ад чы- гункі Бяроза — Баранавічы, паміж рэ- камі Шчара і Грыўда, азёрамі Вы- ганашчанскае і Бабровіцкае. У гэты час праз зону блакады праходзіў баявым рэйдам у Пінскую вобл. партыз. атрад імя Шчорса, які прыняў на сябе ўдар карнікаў (гл. Агінскі бой 1942). У ходзе карнай аперацыі гітлераўцы загубілі 10 013 сав. грамадзян, 1217 вывезлі на катаржныя работы ў Германію. Літ.: Немецко-фашвстсквй оккупацвон- ный режнм (1941—44). М., 1965; Преступле- ння немецко-фашвстсквх оккупантов в Бе- лорусснв, 1941 —1944 2 нзд. Мн, 1965. У. С. Пасэ, В. С Лазебнікаў. БАЛОЦІНА Анісся Давыдаўна (1865, г. Мсціслаў — 7), рэвалюцыянерка-на- родніца 1880-х г. 3 мяшчан. У час навучання ў вучылішчы жывапісу, скулыітуры і дойлідства ў Маскве ўва- ходзіла ў гурток нарадавольцаў, удзель- нічала ў друкаванні і распаусюджванні нелегальнай л-ры. Арыштавана 31.3.1886 па даносе С. В. Зубатава, які выдаў паліцыі гурток. У ліп. 1887 выслана на 8 гадоў у Сібір. За ўдзел ва ўзбр. вы- ступленні ссыльных у Якуцку 22.3.1889, дзе была паранена, ваенна-судовая камі- сія прыгаварыла яе да пазбаулення ўсіх правоў і пажыццёвай катарп. Пака- ранне адбывала ў Вілюйскай катаржнай турме для асабліва небяспечных паліт. злачынцаў на Кары. 3 вер. 1893 на воль- ным пасяленні. 3 кастр. 1897 жыла ў Шклове Магілеўскай губ. пад наглядам паліцыі. У чэрв. 1898 выехала за мяжу. м В. Біч. БАЛТМАН Адольф (Адам) Данатавіч Іпарт. псеўд. Анатолій; 4(16).4.1882, Новааляксандраўскі пав. Ковенскай губ.— ?], рэвалюцыянер, адзін з кіраў- нікоў Мінскай арг-цыі РСДРП. У ліп. 1906 арыштаваны пры перавозцы дру- карскага шрыфту. 3 сак. 1907 у Мінску. У маі 1907 арганізаваў забастоўку на кафляна-ганчарным з-дзе купца Поляка, за што арыштаваны. Пры вобыску на яго кватэрЫ знойдзены 6 адозваў РСДРП, у т. л. «Праекты рэзалюцый да пятага з’езда РСДРП», «Тактычная платформа да прадстаячага з’езда», ру- капісы статута Мінскай арг-цыі РСДРП
284 БАЛТЫ і патрабаванняў рабочых кафлянага з-да Поляка, яўкі, візітныя карткі з пячаткай Мінскай арг-цыі РСДРП, талонныя кніжкі для збору ахвяраванняў, перапіс- ка, якая сведчыла пра яго антыўра- давую дзейнасць. Зняволены ў мінскую турму. Паводле прыгавору Віленскай су- довай палаты ў снеж. 1908 высланы на пасяленне ў Енісейскую губ., дзе быў да 1911 ці 1912. Далейшы лёс невядомы. Н. В. Назарава. БАЛТЫ, група індаеўрапейскіх плямён і народаў, якія гавораць ці гаварылі на балтыйскіх мовах або іх дыялектах (лі- тоўцы, латышы, прусы, ятвягі, куршы, земгалы, селы). Упершыню тэрмін «Б.» ўвёў ням. вучоны Г. Ф. Несельман у 1845. Фарміраванне Б. адбывалася ў эпоху неаліту (3—2-е тысячагоддзе да н. э.), калі носьбіты шнураеой керамікі культур распаўсюдзіліся ў Сярэдняй і Паўн. Еўропе і асімілявалі мясц. насельніцтва. Вобласць пашырэння Б. ахоплівала бас. Віслы, Нёмана, Зах. Дзвіны, Верхняга Падняпроўя, вярхоўяў Волгі і Акі. У ран- нім жалезным веку (7 ст. да н. э.— 4 ст. н. э.) Б. на Пд і ПдУ межавалі са скіфамі, сарматамі і плямёнамі зарубі- нецкай культуры, на Пн і ПнУ іх суседзямі былі фіна-угорскія плямёны, на 3 — славяне і германцы. У пісьмовых крыніцах Б. ўпершыню згадваюцца Та- цытам (1 ст. н. э.) у сувязі з промыслам бурштыну. Пталамей (2 ст. н. э.) указваў на этнічнае чляненне плямён Балтыйскага ўзбярэжжа і сумежных тэ- рыторый (венеды, вельты, айсты, карбо- ны, карыёты, селы, гелоны і інш.). У скандынаўскіх хроніках 9 ст. называ- юцца куршы, земгалы, прусы; у стара- жытнарускіх летапісах (11 ст.) —кур- шы, латгалы, прусы, ятаягі, пазней (12 ст.) —літва, жмудэь і інш. На тэр. Беларусі Б. належалі днепра-дзвінская культура, штрыхаванай керамікі культу- ра і, магчыма, мілаградская культура. Старажытнасці больш позняга часу (5— 7 ст. н. э.) на гэтай тэрыторыі ў сваёй аснове былі таксама балцкімі, але ўжо са славянскім уплывам. Вядучую ролю ў эканоміцы Б. доўгі час адыгрывала паляванне і рыбалоўства. 3 удаскана- леннем прылад вытворчасці, што было выклікана шырокім ужыткам жалеза, вядучай галіной гаспадаркі паступова станавілася земляробства. Асноўным ты- пам пасяленняў Б. былі ўмацаваныя паселішчы — гарадзішчы, якія з развіц- цём земляробства змяніліся адкрытымі селішчамі — вёскамі, дзе жылі некалькі вялікіх, а потым і малых сем’яў. Тагачасныя Б. падзяляліся на заходніх, усходніх і дняпроўскіх. Да заходніх адносіліся пруса-ятвяжскія плямёны (прусы, ятвягі, куршы, галінды, скаль- вы), да ўсходніх — лета-літоўскія (літва, аўкштайты, жэмайты, латгалы, земгалы і інш.). Вычляненне дняпроўскіх Б. можна правесці толькі археалагічна (юхнаў- ская, верхняокская культуры і ўсх. частка днепра-дзвінскай культуры). Адзіным рэліктам, які тут захаваўся ў 9—12 ст., з’яўляецца летапіснае племя голядзь. Паводле даных тапанімікі і ар- хеалогіі на тэр. Беларусі пражывалі продкі балцкіх плямён: літвы, лотвы, латыгалі, ятвягаў і інш. У 2-й пал. 1-га тысячагоддзя н. э. славяне, якія рухаліся з Пд на Пн па Дняпры, адрэзалі дняпроўскіх і часткова ўсход- ніх Б. і амаль поўнасцю асімілявалі іх. Выцесненыя ў рэгіён Прыбалтыкі, Б. прынялі ўдзел у фарміраванні эт- нічных літоўцаў і латышоў. На тэр. Бела- русі асіміляцыя Б. працягвалася да 12— 13 ст. і пазней. Частка іх была выцес- нена на ПнЗ, частка знішчана, але значная колькасць засталася жыць на сваіх месцах як астраўкі сярод славян- скага асяроддзя. 3 цягам часу славяні- заваныя нашчадкі Б. усё болыц зліваліся з новымі патокамі славян, што садзейні- чала фарміраванню этнічнай спецыфікі зах. груп усх.-славянскага насельніцтва 9—13 ст., з якіх складвалася беларуская народнасць. Літ.: М о о р а X. А. О древней террнторвн расселення балтскнх племён // Сов. архео- логвя. 1958. № 2; Мажюлнс В. Лннг- внствческне заметкн к балтнйскому этно- генезу. М., 1964; ТретьяковП. Н. Фвн- но-угры, балты н славяне на Днепре н Волге. М.; Л., 1966; Седов В. В. Славяне Верхнего Поднепровья н Подвннья. М., 1970; Я г о ж. Балты н славяне в древностн (по данным археологнн) // Нз древнейшей нсторнн балтскнх народов. Рвга, 1980; МнтрофановА. Г. Железный век сред- ней Белорусснн (VII—VI вв. до н. э.— VIII в. н. э.). Мн., 1978; Шадыро В. М. Ранннй железный век северной Белорусснн. Мн., 1985. В. 1. Шадыра. БАЛЎЕЎ Пётр Сямёнавіч [21.6(3.7). 1857—1923], рускі ваенны дзеяч, гене- рал ад інфантэрыі (1915). Сын ген,- маёра з дваран Стаўрапольскай губ. Скончыў Акадэмію Генеральнага штаба (1882). У час руска-турэцкай вайны 1877—78 удзельнічаў у аблозе і штурме крэпасці Карс. У 1885—1900 служыў у Данскім казацкім войску; потым па- слядоўна камандзір пях. батальёна, пал- ка, брыгады. У 1904—05 нач. штаба 6-га армейскага корпуса і штаба вайско- вай аховы Ломжынскай губ. Удзель- нічаў у вучэннях і манеўрах войск Вар- шаўскай ваен. акругі, у 1907—09 склаў ваенна-тапаграфічны агляд раёна рэк Бобр і Нараў. 3 1910 нач. 17-й пях. дывізіі. На пачатку 1-й сусв. вайны камандзір корпуса (з вер. 1914); удзель- нік Галіцыйскай і Лодэінскай аперацый 1914, аперацыі рус. войск па лікві- дацыі Свянцянскага прарыву 1915. Падчас Нарачанскай аперацыі 1916 нач. паўд. ударнай групы. Затым каманда- ваў асобай (ліст. 1916 — ліп. 1917) і 11-й (ліп. 1917) арміямі. 3 20.7(2.8). 1917 галоўнакамандуючы арміямі Паўд- нёва-Заходняга, з 4(17).8.1917 — Заход- няга фронту 1915—18. Падтрымліваючы лаяльныя адносіны да выбарных вайск. камітэтаў, імкнуўся захаваць баяздоль- насць фронту (выступаў супраць бра- тання, дамагаўся ўзмацнення дзейнасці ваенна-палявых судоў, хадайнічаў аб за- крыцці бальшавіцкай газ. «Звезда»). Пасля Кастр. ўзброенага паўстання ад- мовіўся падпарадкавацца дырэктывам Сав. ўрада пачаць перагаворы з каманда- ваннем герм. войск аб перамір’і. У ноч на 12(25).11.1917 рэв. войскі пад кіраўніцт- вам ВРК Зах. фронту акружылі ў Мінску штаб фронту і адхілілі Б. ад паса- ды. 3 1918 на штабной рабоце ў Чырв. Арміі. У 1919 у Рэўваенсавеце Рэс- публікі. У 1920 — пастаянны член Асо- бай нарады па пытаннях павелічэння сіл і сродкаў для барацьбы з наступлен- нем польскай контррэвалюцыі пры Га- лоўнакамандуючым узбр. сіламі РСФСР С. С. Каменеве; 30.5.1920 разам з А. А. Брусілавым і інш. генераламі старой рус. арміі — членамі Асобай нарады — пад- пісаў «Зварот да ўсіх афіцэраў, дзе б яны ні знаходзіліся» з заклікам дапамагчы Чырв. Арміі ў барацьбе з Урангелем і Польшчай. 3 1920 Б. удзельнічаў у пра- цы Камісіі па даследаванні і выкары- станні вопыту вайны 1914—18. Памёр у Маскве. Тв.: Военно-топографвческвй обзор Боб- ро-Наревского района. Ломжа, 1909. Літ.: Велнкая Октябрьская соцвалнстнче- ская революцня в Белорусснн: Документы н матерналы. Т. 1—2. Мн., 1957; Победа Советской властн в Белорусснн. Мн., 1967; Смольянннов М. М. Революцнонное двнженне солдатскнх масс на Западном фронте в 1917 году. Мн., 1981. В. В. Антонаў, М. 1. Камінскі. БАЛЦІН Аўгуст Янавіч [сапр. Блюм Тэадор Янавіч; 5(17).1.1894, г. Газен- пот Курляндскай губ. (цяпер г. Айзпутэ, Латвія) — 23.6.1953], прафесійны рэ- валюцыянер, дзярж. дзеяч БССР. Член КПСС з 1909. 3 1908 вёў рэв. дзей- насць у Лібаве, Пецярбургу, Рызе, Хар- каве, Баку, Грозным. Шмат разоў арыш- таваны і зняволены (1909, 1913, 1914, 1916). Пасля Кастр. рэвалюцыі старшы- ня Закаўказскага кааператыўнага саюза, нам. старшыні Цэнтрасаюза, старшыня Міжкааператыўнага савета і інш. 3 1929 у БССР: старшыня Белкаапсаюза, нар- ком гандлю (1930), забеспячэння (1931—33), нам. старшыні СНК БССР (1933—34), нарком лёгкай (1934), мяс- цовай (1934—37) прам-сці. Чл. ЦВК СССР (1935— 37), ЦВК БССР (1929— 37), Прэзідыума ЦВК БССР (1935— 37). Чл. ЦК КП(б)Б (1930—37), старшыня Таварыства старых бальшаві- коў у БССР (1933—37). Беспадстаўна арыштаваны 4.9.1937 і зняволены. Рзабі- літаваны і вызвалены з турмы ў канцы 1940-х г. М. 1. Камінскі. БАЛЬНІЧНЫЯ КАСЫ, органы страха- вання рабочых на Беларусі ў пач. 20 ст. Выплачвалі дапамогу хворым ра- бочым за кошт іх страхавых узносаў. У Расіі 23.6(6.7).1912 быў зацверджаны закон «Аб абавязковым страхаванні рабочых ад няшчасных выпадкаў і на вы- падак хваробы». Ён пашыраўся на пра- мысл. прадпрыемствы, у якіх працавала не менш як 20 чал. пры наяўнасці рухавіка і не менш за 30 чал. без рухавіка. Каса магла быць заснавана пры наяўнасці 200 членаў, калі было менш — стваралася агульная каса для рабочых некалькіх прадпрыемстваў. Члены касы штомесяц плацілі ўзнос у памеры 2—3 % ад сумы заробку. Уладальнік
прадпрыемства ўносіў у касу 2 / 3 сумы ўзносаў рабочых. 3 сродкаў Б. к. хворым выдавалі дапамогу ў памеры 25—50 % сярэдняга заробку на працягу не больш як 26 тыдняў. Жанчыны атрымлівалі да- памогу па цяжарнасці ад палавіны да 2/3 заробку на працягу 4 тыдняў да родаў. У канцы 1913 у Віленскай, Ві- цебскай, Гродзенскай, Мінскай і Ма- гілёўскай губ. налічвалася 99 Б. к., у якіх удзельнічала 39 тыс. рабочых, ле- там 1914—128 кас, каля 47 тыс. чле- наў. У Мінскай губ. было ў гэты час 25 кас, якія налічвалі 9,5 тыс. рабочых, у Магілёўскай — 17 кас, больш за 6 тыс. рабочых. Б. к. спрыялі паляпшэнню ахо- вы здароўя рабочых зах. губерняў, але страхаваннем тут было ахоплена толькі каля '/« часткі рабочых і служачых. М. М. Забаўскі. БАЛЬЦАР (ВаІ/.ег) Освальд Мар’ян (23.1.1858, мяст. Ходараў, цяпер Львоў- скайвобл.— 11.1.1933), польскі гісторык. Вучыўся ў Львоўскім і Кракаўскім ун-тах (1878—81). 3 1887 праф. поль- скага права Львоўскага ун-та. Чл: Кра- каўскай АН (1888). 3 1891 дырэктар Львоўскага краявога архіва. Заснаваль- нік (1901) Польскага навук. т-ва ў Льво- ве, рэдактар (1891—94) час. «Кжагіаіпік Нігіогусхпу» («Гістарычны штокварталь- нік»), Аўтар прац па гісторыі дзяр- жавы і права Полыпчы і ВКЛ. Прад- стаўнік т. зв. эвалюцыйнай тэорыі ўтаа- рэння дзяржаўнасці, імкнуўся даказаць паходжанне польскай дзяржаўнасці не- пасрэдна з радавых адносін. Шэраг гіст. эсэ Б. выдадзены ў перакладзе на рус. мову («Да гісторыі грамадска-дзяржаў- нага ладу Польшчы», 1908). Тв.: Оепеаіовіа Ріагіок. Кгако», 1895; Каіе^і рга»а роЕкіедо. Т. 3—4, сг. 1. Кгакбя', 1906; КгоІезн»о Роізкіе 1295—1370. Т. 1—3. Ілеб», 1919—20; Німогуа іі5<го]іі Роізкі. \Уаг5га«а, 1922. Літ.: ІЧошу КогЬіН. Т. 7. Вотапіугт. Нааіа охбіпе і ггесго«е. Назіа о5оЬо»е. 1№аг5гагга, 1968. Дз. У. Караў. БАЛЬЦЭВІЧ Вацлаў Мартынавіч (1876, в. Лялянцы Лідскага пав. (цяпер у Во- ранаўскім р-не) — 1902], рэвалюцыянер, адзін з пачынальнікаў с.-д. руху на Беларусі і ў Літве. Працаваў краў- цом у Вільні. Разам з Ф. Э. Дзяржын- скім наладзіў выпуск і распаўсюджван- не нелегальнай л-ры. У вер. 1897 арышта- ваны па справе Віленскага рабочага гурт- ка, перанёс квтаванні, учыненыя жандар- скім афіцэрам Васільевым. Пасля турэм- нага зняволення ў адм. парадку высланы ў лют. 1899 у Вяцкую губ., адкуль у тым жа годзе ўцёк на радзіму. Пе- райшоў на нелегальнае становішча і вёў рэв. прапаганду сярод рабочых Вільні, Гродна, Коўна. Быў дэлегатам 2-га з’езда Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы (жн. 1900, Отвацк, каля Варшавы) і канферэнцыі СДКПіЛ (люты 1901, Беласток). У сак. 1901 заснаваў арганізацыі СДКПіЛ у Смар- гоні. Летам 1901 удзельнічаў у стварэн- ні на Беларусі і ў Літве Усеагульнага сацыял-дэмакратычнага федэратыўнага саюза гарбароў. На 3-м з’ездзе СДКПіЛ (вер. 1901, Варшава) выбраны ў Галоў- нае праўленне партыі. У 1902 па асабістай ініцыятыве рыхтаваў замах на Васільева (не здзейсніўся). Памёр у Вільні ад сухот. Літ.: РІосЬоскі М. \У5ротпіепіа дгіа- іасга 8ОКРІБ. 5Уаг5га»а, 1956; К а п- с е V і с г 5. Ва1се«ісг \УасІач» // 8ІО№пік ЬіохгаНсгпу бгіаіасгу роізкіедо КіісЬіі гоЬог- пісгехо. ІУагвгаша. 1986. Т. 1. В. М. Чарапіца. БАЛЬШАВІК, рабочы пасёлак у Го- мельскім р-не, цэнтр сельсавета. За 15 км ад Гомеля, 1 км ад чыг. ст. Лазурная на лініі Гомель—Жлобін, на аўтадарозе Гомель—Магілёў. Утвораны ў 1950 з 1-га, 2, 3, 4-га пасёлкаў торфазавода «Балыпавік», да 1962 ва Уваравіцкім р-не. Торфапрадпрыемства «Бальшавік», асфальтабетонны з-д, Дом быту. Сярэд- няя і 8-гадовая школы, дзіцячы сад-яслі, клуб, бальніца. Брацкая магіла сав. воі- наў, якія загінулі пры вызваленні раёна ад ням.-фаш. захопнікаў, помнік земля- кам, што загінулі ў Вял. Айч. вайну. «БАЛЫІІАВІК», тэарэтычны і палітычны орган Цзнтральнага Камітэта КПЗБ (№ 1—40 газета на 12 старонках, з № 41 — часопіс на 50—70 старонках). Выдаваўся са снеж. 1924 да 1936 на бел. і рус. мовах спачатку ў Вільні не- легальна, потым у Мінску. Выходзіў не- рэгулярна. Меў рубрыкі: «3 жыцця пар- тыі», «Па Савецкай Беларусі», «Наша жыццё і барацьба», «3 жыцця нашых брацкіх кампартый». Публікаваў ін- фармацыю пра дзейнасць ЦК КПЗБ, друкаваў найважнейшыя рашэнні з’ез- даў, канферэнцый і пленумаў КПЗБ і КПП, артыкулы па тэорыі і практыцы рэв. барацьбы, пра формы і метады работы парт. арг-цый, расказваў пра бу- даўніцтва сацыялізму ў СССР і БССР, дзейнасць кампартый і рэв. барацьбу пра- летарыяту замежных краін. У 1930-я г. на старонках часопіса змешчана шмат артыкулаў сектанцкага характару. Сярод аўтараў кіраўнікі КПП і КПЗБ А. Ва- рскі, Ю. Ленскі, П. Корчык, С. Т. Мі- лер, А. А. Альшэўскі, Л. I. Родзе- віч і інш. У склад цэнтр. рэдакцыі ор- гана ЦК КПЗБ у розны час уваходзілі Альшэўскі, С. Я. Будзінскі, М. А. Блін- чыкаў, Родзевіч (рэдактар) і інш. Выйш- ла каля 50 нумароў. Літ.: Зелннсккй П. М., Р а к е- в я ч Н. А. Печать КПЗБ в борьбе за сво- боду. Мн., 1977. С. 7—9. П. I. Зялінскі. «БАЛЫІІАВІК БЕЛАРЎСІ», назва часо- піса *Коммуныст Белоруссцц» ў 1927—52. БАЛЫПАВІЦКІЯ АРГАНІЗАЦЫІ РСДРП на Беларусі ў 1917. Пас- ля VII (Красавіцкай) Усерасійскай канфер. РСДРП 1917 і асабліва пасля VI з’езда РСДРП(б) [26.7(8.8) — 3(16).8.1917] працэс выхаду бальшаві- коў з аб’яднаных с.-д. арг-цый і стварэн- не імі сваіх асобных арг-цый рэзка паско- рыўся. Разам з тым бальшавікі працяг- валі супрацоўніцтва з левым крылом мен- шавіэму — меншавікамі-інтэрнацыяна- лістамі [мартаўцамі, назва ад псеўданіма аднаго з іх лідэраў — Л. Мартава (сапр. Цэдэрбаўм Ю. В.) ] і нефрак- цыйнымі аб’яднанымі сацыял-дэмакра- тамі (інтэрнацыяналістамі). Апошнія ў адрозненне ад мартаўцаў паступова ада- 285 БАЛЫНАВІЦКІЯ сабляліся ад меншавікоў-абаронцаў і ў жн. 1917 сталі ствараць на Беларусі і Зах. фронце свае самастойныя арг-цыі, большасць якіх пазней зліліся з бальша- віцкімі. У шэрагу выпадкаў бальшавікі і меншавікі-інтэрнацыяналісты выходзі- лі з «аб’яднанак» разам, стааралі агуль- ныя арг-цыі, што стаялі пераважна на бальшавіцкіх пазіцыях і называліся ін- тэрнацыяналісцкімі. Першымі арганіз. сувязь з меншавіка- мі і бундаўцамі разарвалі гомельскія бальшавікі. 6(19).4.1917 на сваім агульнагар. сходзе яны стварылі камі- тэт, які назвалі Палескім. У яго склад увайшлі М. М. Хатаевіч, В. Т. Пяньеў- скі, I. М. Якубаў, I. А. Хімакоў, Д. А. Цырлін. Да канца мая Го- мельская бальшавіцкая арг-цыя вырасла з 30 да 200 членаў, да канца жн.— да 800 чал. У Віцебску на агульнагар. сходзе бальшавікоў і меншавікоў-інтэр- нацыяналістаў 20.6(3.7).1917 была ство- рана пагаджальная камісія, якая фак- тычна стала часовым праўленнем Ві- цебскай с.-д. арг-цыі (інтэрнацыяналі- стаў). У яе склад увайшлі бальша- вікі С. I. Брадоўскі, Б. Д. Пінсан, В. Я. Чунчын, А. А. Шыфрыс^ між- раёнцы Аболін, Бабун і меншавік-ін- тэрнацыяналіст Туфрын. 2(15) ліп. на агульнагар. сходзе віцебскіх сацыял-дэ- макратаў прынята рэзалюцыя аб далу- чэнні да Усерасійскага бальшавіцкага цэнтра і аб разрыве ўсіх сувязей з «са- цыялістычным блокам». 4(17) ліп. ад «сацыялістычнага блока» адмежавалася Віцебская латышская раённая арга- нізацыя РСДРП і яе члены ўвайшлі ў склад Віцебскай арг-цыі РСДРП (інтэрнацыяналістаў). Па ініцыятыве бальшавікоў 7(20) ліп. абраны прэ- зідыум Віцебскага к-та РСДРП (ін- тэрнацыяналістаў) у складзе Шыф- рыса (старшыня), Пінсана, Д. М. Тай- нова і Даўгашова, што завяршыла пра- цэс афармлення Віцебскай арг-цыі РСДРП (інтэрнацыяналістаў). У канцы чэрв. аформілася Полацкая арг-цыя РСДРП аб’яднаных інтэрнацыяналістаў. Фарміраванне Мінскай арг-цыі РСДРП(б) завершана 17(30).7.1917, што пацверджана заявай Мінскага к-та. На час выхаду з «аб’яднанкі» яна на- лічвала каля 400 чал., на пач. жніўня — 600. Мінскі к-т РСДРП(б) 27.7(9.8).1917 выпусціў у свет 1-ы нумар газ. «Звезда» (гл. Звязда), якая стала агульнабальша- віцкай газетай на Беларусі. Названыя арг-цыі былі найб. буйнымі, вакол якіх на працягу ліп.— жн. раз- гортваўся інтэнсіўны працэс афармлення бальшавіцкіх арг-цый. Аднак канчатко- вую перавагу над тэндэнцыямі на за- хаванне аб’яднаных с.-д. арг-цый ён набыў толькі пасля падаўлення кар- нілаўскага мяцяжу. 10(23) ліп. пры да- памозе прадстаўніка Мінскай арг-цыі РСДРП створана самастойная група бальшавікоў і інтэрнацыяналістаў у Бабруйску. У канцы ліп. ў яе склад
286 БАЛЫІІАВІЦКІЯ увайшла група балыпавікоў, якая пры- была з вайск. падраздзяленнем з Маск- вы (I. М. Кузякоў, П. Ф. Равінскі, П. М. Серабракоў і інш.). У 2-й пал. ліпеня створаны бальшавіцкія арг-цыі ў Барысаве, Маладзечне, Гарадку, Насо- вічах, Слуцку. 12(25) ліп. з «аб’яднанкі» выйшлі бальшавікі Оршы. На сваім сходзе яны выбралі бюро ў складзе Хургіна (старшыня), Гарбачова і Шуль- мана. Створаная арг-цыя стала называц- ца інтэрнацыяналісцкай. У зоне дзейнасці Палескага к-та ўслед за Гомельскай з «аб’яднанкі» выйшлі і ўтварылі самастойную арг-цыю бальшавікі Рэчыцы. У яе склад увайшлі парт. групы запалкавай ф-кі «Днепр», цвіковага з-да, 257-га запаснога палка, артыл. парка; старшынёй к-та абраны А. С. Касценка. У ліп. ўзнікла баль- шавіцкая арг-цыя ў Быхаве. У жн. па- рвалі з абаронцамі і сфарміравалі сама- стойныя арг-цыі бальшавікі Мазыра, Брагіна, Веткі, Горвалі, Хойнікаў. Своеасабліва праходзіў працэс раз- межавання ў Магілёўскай аб’яднанай с.-д. арг-цыі. У жн. ў ёй сфармірава- лася бальшавіцкая фракцыя, у бюро якой уваходзілі М. Ц. Максімаў (старшыня), А. I. Чарніцкі, Залманзон. На агуль- нагуб. канферэнцыі меншавікоў 9(22) жніўня і гар. сходзе аб’яднанай арг-цыі фракцыя бальшавікоў выстуціла з за- клікам да меншавікоў-інтэрнацыяналіс- таў разарваць арганіз. сувязі з абаронца- мі. У адказ правае крыло заявіла пра свой фармальны выхад з «аб’яднанкі» з разлі- кам павесці за сабой меншавікоў-інтэр- нацыяналістаў. Але тыя не пайшлі за імі. Большасць членаў ' Магілёўскай арг-цыі РСДРП прытрымлівалася плат- формы аб’яднаных сацыял-дэмакратаў (інтэрнацыяналістаў). У склад арг-цый РСДРП(б) уваходзілі гал. чынам чыгу- йачнікі, рабочыя мясц. прадпрыемстваў, салдаты, мабілізаваныя ў армію нераваж- на з прамысл. цэнтраў краіны. Сельскіх бальшавіцкіх ячзек у гэты перыяд амаль не было. Працэс стварэння арг-цый РСДРП(б) інтэнсіўна разгортваўся ў вайск. злу- чэннях Зах. фронту, асабліва ў 2-й арміі, у якой служылі вопытныя парт. работ- нікі — 1. А. Апетэр, Р. I. Берзін, Ф. I. Гжэльшчак, М. У. Рагазінскі, М. А. Раеў і інш. На канец чэрв. ў 3-м Сібірскім корпусе бальшавіцкая арг-цыя налічвала 235 чал., а на пачатак жн.— больш за 500, у 12-м Туркестан- скім палку — больш за 200 чал. У 3-й арміі найб. буйныя арг-цыі сфармірава- ліся ў 29-м Чарнігаўскім (120 чал.) і ў 57-м Паўночна-Данецкім палках. Коль- касны рост бальшавіцкіх арг-цый свед- чыў, што меншавікі і эсэры, чый уплыў у арміі пасля Лют. рэв. быў вырашаль- ным, гублялі свае пазіцыі. Армія бальша- візавалася. Характэрна, што ў вайск. часцях на Зах. фронце «аб’яднанак» не было. Колькасны рост бальшавіцкіх арг-цый суправаджаўся ўдасканаленнем іх струк- туры, умацаваннем сувязей паміж сабой і з кіруючымі цэнтрамі. Ствараліся гар., раённыя і падраённыя арг-цыі. У Мінску ўзшклі Ляхаўская і Чыгуначная, у Го- мелі — Нова-Беліцкая і Чыгуначная раённыя арг-цыі, у Віцебску дзейнічаў Латышскі, райком РСДРП(б). Аршан- ская інтэрнацыяналісцкая арг-цыя сфар- міравала раённае аддзяленне на чыг. вакзале. У бальшавікоў Мінска і Ві- цебска амаль адначасова ўзнікла ідэя аб’яднаць усе бальшавіцкія сілы Белару- сі ў адзіную арг-цыю. Яе выказалі С. А. Шэйдліна — прадстаўнік Віцебскай арг-цыі інтэрнацыяналістаў — 25 ліп. (7 жн.) у выступленні на Маскоўскай абл. парт. канферэнцыі і А. Ф. Мясні- коў у выступленні на VI з’ездзе РСДРП(б). ЦК партыі падтрымаў іх. 31 ліп. (13 жн.) сакратар ЦК РСДРП(б) А. Дз. Стасава інфармавала Віцебскі к-т РСДРП (інтэрнацыяналістаў); «Ад- носна таго, што для Заходняга краю неабходна арганізаваць абласную ар- ганізацыю, Цэнтральным Камітэтам ужо зроблены крокі і ўжо прапанавана ар- ганізаваць Паўночна-Заходнюю воб- ласць, у якую ўвойдуць Мінск і Ві- цебск. Таварышы з Мінска былі ў нас, і была размова менавіта на гэту тэму, так што рэкамендуем Вам звязацца з Мінскам». 14(27) жн. агульны сход Мінскай бальшавіцкай арг-цыі прыняў рашэнне пра скліканне 1 (14) вер. ў Мінску парт. канферэнцыі. 17 жн. (30 вер.) «Звезда» надрукавала адпавед- ны зварот. Адначасова было абвешчана пра скліканне франтавой канфер. сацыял-дэмакратаў (інтэрнацыяналі- стаў). Ініцыятыва бальшавікоў была скі- равана на стварэнне адзінай абл. арг-цыі, якая б аб’яднала як рабочыя, так і ваенныя парт. арг-цыі. Ідэю склікан- ня канфер. падтрымала Палеская і інш. бальшавіцкія арг-цыі. Аднак правесці яе ў назначаны тэрмін перашкодзіў карні- лаўскі мяцеж: многія з дэлегатаў і ўдзельнікаў ліквідацыі мяцяжу не змаглі прыехаць на канферэнцыю. Тыя 46 дз- легатаў з рашаючым голасам і 6 з да- радчым (прадстаўлялі 6061 члена пар- тыі), што сабраліся ў Мінску, правялі 1—3 (14—16) .9.1917 Паўночна-Заход- нюю абласную і франтавую нараду РСДРП, якая прыняла рашэнне пра скліканне 15(28) вер. Паўн.-3ах. аблас- ной канфер. бальшавікоў. На пачатак восені 1917 бальшавіцкія арг-цыі Беларусі і Зах. фронту наліч- валі: Мінская 1200 чал., Віцебская каля 2 тыс., Палеская больш за 800, Бабруйская і Слуцкая па 200, Замір’- еўская 135 чал. Арг-цыі 2-й арміі на- лічвалі больш за 2300 чл., 3-й арміі — больш за 500 чал. Адначасова бальша- візаваліся інтэрнацыяналісцкія арг-цыі. 13(26) вер. прэзідыум Віцебскай арг-цыі РСДРП (інтэрнацыяналістаў) вырашыў «прыняць за аснову Статут партыі, вы- працаваны на апошнім (VI) партыйным з’ездзе» і назваць яе Віцебскай арг-цыяй РСДРП (бальшавікоў). 8(21) вер. камітэт Аршанскай арг-цыі РСДРП (інтэрнацыяналістаў) паведаміў ЦК РСДРП(б), што ўсе яго члены стаяць на бальшавіцкіх пазіцыях. Па сутнасці, на бальшавіцкіх пазіцыях стаялі Ра- гачоўская, Барысаўская і Полацкая інтэрнацыяналісцкія арг-цыі. У сваёй дзейнасці яны кіраваліся дырэктывамі ЦК РСДРП(б). У вер. па прапанове бальшавіцкай фракцыі агульны сход Магілёўскай арг-цыі РСДРП прыняў рашэнне парваць з меншавіцкім цэнт- рам і перайменаваць яе ў «Аб’яднаную сацыял-дэмакратычную арганізацыю ін- тэрнацыяналістаў і бальшавікоў». Першая Паўночна-Заходняя аблас- ная канферэнцыя РСДРП [15—18.9 (28.9—1.10).1917) завяршыла афарм- ленне абл. парт. арг-цыі Беларусі [гл. Паўночна-Заходняя абласная арганіза- цыя РКП(б)}, абрала яе камітэт з 27 членаў (старшыня А. Ф. Мяснікоў). 20.9(3.10).1917 адбылася канфер. баль- шавіцкіх арг-цый 10-й арміі; 22 вер. (5 кастр.) — 2-й арміі, крыху пазней — 3-й арміі. Усё гэта сведчыла пра арга- нізац. ўмацаванне бальшавікоў на Зах. фронце і рост іх уплыву. Гэта па- цвярджалі і данясенні Стаўкі Часоваму ўраду: «Велізарнае развіццё ў арміі ат- рымлівае бальшавіцкая плынь. Лозунгі і ідэі бальшавізму арганізуюць стыхію і накіроўваюць яе ў рэчышча рэвалюцый- най барацьбы». Лозунгі бальшавікоў «Уся ўлада Саветамі», «Спыніць вай- нуі», «Фабрыкі — рабочым, зямлю — ся- лянам!» грунтаваліся на паліт. і эканам. платформах, выпрацаваных VI з’ездам РСДРП(б). Аднак мірнае развіццё рэвалюцыі і плаўны пераход ула- ды да Саветаў ва ўмовах рэальнай улады контррэв. буржуазіі сталі не- магчымымі, Выратаванне краіны ад на- дыходзячай паліт. і эканам. катастрофы бальшавікі бачылі ў ажыццяўленні такіх радыкальных мер, як поўны цераход улады ў рукі пралетарыяту і бядней- шага сялянства; заканчэнне вайны, на- цыяналізацыя і перадача зямлі тым, хто яе апрацоўвае; нацыяналізацыя і цэнтра- лізацыя банкаўскай справы і найб. важ- ных галін прам-сці; устанаўленне эфек- тыўнага рабочага кантролю з паступо- вым пераводам яго ў поўнае рэгуля- ванне выта-сці; скасаванне знешняй і ўнутранай дзярж. запазычанасці, увя- дзенне падатку на маёмасць і прадметы раскошы; увядзенне працоўнай павін- насці. Адсюль вынікаў курс партыі на ўзбр. паўстанне. Адсюль і тактыка ад- носін да дробнабурж. партый: падтрымка рэвалюцыйна-дэмакр. патрабаванняў іх левага крыла, рэзкая крытыка і бараць- ба з плынямі, што падтрымлівалі Ча- совы ўрад, выступалі за супрацоўніцт- ва з буржуазіяй на аснове правядзен- ня сац. рэформ. Бальшавікі імкліва нарошчвалі сілы, збіраючы пад свае лозунгі шырокія масы рабочых, сялян, салдат, змардаваных вайной і нястачамі, страціўшых надзею дачакацца ад Часовага ўрада абяцаных сац. рэформ, вырашыць асн. пытанні — аб міры і зямлі. Адпаведна пайшоў на рэзкі спад уплыў партый, якія падтрым- лівалі палітыку Часовага ўрада, у т. л. і сацыяліст. партый — меншавіцкай і
эсэраўскай,— хаця яны былі яшчэ шмат- лікія і арганізаваныя. Пра гэта сведчыла канферэнцыя сацыял-дэмакратычных арганізацый Паўночна-Заходняй воб- ласці і фронту 1917, якая праходзіла 25.9(8.10).1917 у Мінску. 60 яе дэлега- таў прадстаўлялі каля 6 тыс. членаў Паўночна-Заходняй абласной арганіза- цыі РСДРП. На Беларусі ў вер. 1917 дзейнічалі 3 губернскія (да 25 тыс. чле- наў), 3 армейскія, 7 карпусных, 13 ды- візійных (да 33 тыс. членаў) эсэраўскіх арг-цый. Аднак ні меншавіцкія, ні эсэ- раўскія арг-цыі не былі з’яднаны ні ідэй- на, ні арганізацынна, раздзяляліся на правую і левую фракцыі. Прычым ле- выя іх фракцыі ў сітуацыі абвастрэн- ня рэв. крызісу ідэйна набліжаліся да бальшавізму. Да кастр. 1917 на Беларусі, як і па ўсёй краіне, бальшавікі сталі самай уплывовай паліт. сілай. Калі на- пярэдадні VII канфер. яны мелі на Бе- ларусі і Зах. фронце толькі некалькі самастойных арг-цый, то да восені 1917 стварылі сетку парт. арг-цын на чале з Мінскім, Палескім і Віцебскім камітэ- тамі РСДРП(б). Прычым апошні рас- паўсюджваў свой уплыў на ўсю губерню. 5—7(18—20) кастр. ў Мінску адбылася Другая Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РСДРП (надзвычайная), 353 дэлегаты якой прадстаўлялі 28 591 члена партыі і 27 856 спачуваючых. Дэ- легаты 170 ваен. бальшавіцкіх арг-цый Зах. фронту прадстаўлялі 21 463 чл. пар- тыі і 27 231 спачуваючага. Калі ў ра- боце I канфер. прымалі ўдзел прадстаў- нікі бальшавікоў ад 33 часцей і злучэн- няў, 1 артыл. брыгады, 3 дывізіёнаў і 2 армейскіх карпусоў, то ў рабоце II канфер.— больш чым ад 130 часцей і злучэнняў, 12 дывізій, 3 карпусных к-таў, 2 армейскіх Саветаў сял. дэпутатаў. Колькасны склад тэрытарыяльных парт. арг-цый бальшавікоў за гэтыя 20 дзён павялічыўся з 2,5 тыс. да 7 тыс. чле- наў. У паліт. і сацыяльна-эканам. пытан- нях лінія бальшавіцкіх арг-цый Бе- ларусі адпавядала агульнай лініі РСДРП(б). Адметнасць назіралася ў іх пазіцыі па нац. пытанні, адносінах да бел. партый, хаця і яна грунтавалася на агульнапрынятым у РСДРП(б) супра- цоўніцтве з левымі рэвалюцыйна-дэмакр. плынямі і групоўкамі ў нац. партыях, на барацьбе з правымі, якіх бальша- вікі ўсе адносілі да бурж.-нацыяна- лістычных. Бальшавіцкія арг-цыі не ба- чылі ў беларусах нацыі, імклівага росту нац. самасвядомасці бел. народа ў ходзе рэвалюцыі, не заўважалі складанага ха- рактару бел. нац.-вызваленчага руху, яго паліт. сіл. Таму гал. і зыходны пра- грамны прынцып РСДРП(б) аб праве на- цый на самавызначэнне Паўн.-Зах. ка- мітэт не адносіў да беларусаў. Ён ад- моўна паставіўся да ідэі іх дзярж. са- мавызначэння не толькі ў форме су- верэннай рэспублікі, але і ў форме аў- таноміі ў складзе РСФСР. Ён лічыў да- статковым захаваць Заходнюю вобласць у складзе РСФСР у якасці адм.-тэр. адзінкі. Да кастр. 1917 Паўн.-Зах. абласны к-т аб’ядноўваў 400 парт. арг-цый. II кан- 1. М. Банаў. фер. прапанавала парт. арг-цыям пры- няць усе меры для своечасовага склікан- ня II Усерас. з’езда Саветаў, вызначыла гал. задачай перадачу ўсёй паўнаты ўла- ды Саветам як у цэнтры, так і на месцах. Абласны к-т РСДРП(б) стаў паліт. цэнтрам Кастр. рэвалюцыі на Беларусі і Зах. фронце. А Зах. фронт стаў па сут- насці 3-м (поруч з Петраградам і Маск- вой) цэнтрам Кастр. рэвалюцыі. План паўстання на тым і грунтаваўся ато на- пярэдадні Кастрычніка армія была на- палову бальшавіцкай. Пасля рэвалюцыі новая сітуацыя, зме- ны ў становішчы самой РСДРП(б), задачы ўстанаўлення ўлады Саветаў за- патрабавалі ад партыі прывесці сваю па- літыку і арганіз. структуру ў адпавед- насць з палітыкай і структурай Саве- таў. Калі Саветы стаараліся на аснове адм.-тэр. падзелу краіны, то парт. арг-цыі ўзнікалі гал. чынам на прадпры- емствах і ў вайск. часцях, уваходзілі ў гар. і раённыя аб’яднанні. У канцы кастр. 1917 у склад Паўн.-3ах. абл. арг-цыі ўваходзілі 1 губ., 11 гар., 5 раённых арг-цый, 170 арг-цый 2-й, 3-й і 10-й армій Зах. фронту. Павятовых, валасных і сельскіх парт. арг-цый практычна не існавала. На іх стварэнне і скіраваў свае намаганні Паўн.-Зах. абласны к-т РСДРП(б). У Магілёве вялася работа па стварэнні губ. к-та партыі бальшавікоў. Да канца 1917 — пач. 1918 працэс пе- рабудовы Паўн.-Зах. абл. арг-цыі РСДРП(б) па тэрытарыяльна-вытв. прын- цыпе даў прыкметныя вынікі. У Віцеб- скай губ. дзейнічала 78 сельскіх парт. ячзек (каля 1860 членаў), у Ма- гілёўскай — 98 (1270 членаў). Сфармі- раваны шэраг пав. і валасных к-таў. Была адладжана сістэма арг-цый, звяза- ных з ЦК РСДРП(б). Пазней, ва ўмо- вах германскай акупацыі, абапіраючыся на іх, Паўн.-3ах.,абласны к-т РСДРП(б) стварыў разгалінаваную сетку падп. бальшавіцкіх арг-цый (гл. таксама Арга- нізацыі РСДРП на Беларусі, Аб'яднаныя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі, Ка- муністычнае падполле на Беларусі ў гра- мадзянскую вайну). А. С. Кароль, М. С. Сташкевіч. БАМБАРДА (франц. ЬотЬапіе, італьян. ЬотЬагда), мардэр, адна з першых 287 БАНДАРНЫЯ артыл. гармат, якія ў 14—16 ст. выка- рыстоўваліся для аблогі і абароны крэ- пасцей. Напачатку Б. мела выгляд звы- чайнай трубы, зробленай з некалькіх слаёў жалеза, змацаваных абручамі, паз- ней яе адлівалі з бронзы. Гармата мела вял. калібр, кароткі ствол і падоўжа- ную зарадную камеру. Страляла камен- нымі ядрамі, часта абкаванымі жал. аб- ручамі, пазней — жал. ядрамі. Далё- касць стральбы дасягала 200—600 м. Больш раннія Б. замацоўвалі ў масіўных калодах, устаноўленых на вымастках з брусоў; у 15 ст. іх ставілі на масіўныя колы. Калібр Б. дасягаў 1000 мм, вага 10—19 т, маса ядра 300—400 кг, даў- жыня ствала 5—6 калібраў (метраў). Такія гарматы-монстры былі распаў- сюджаны па ўсёй Еўропе, асабліва ў 15 ст. У войску вял. князя Вітаўта была Б. «Галка», якую цягнулі 40 коней. Ін- вентар Полацка за 1552 згадваў «Мор- деры спнжаныя Внтольтовы трн, а однн мордер четаёртый железный». Б. выйшлі з ужытку ў 17 ст. (гл. таксама ў арт. Артылерыя). Літ.:С 6 г 5 к і К. НіхіогЦа агіуіегіі роізкіе). УУагзхана, 1902; Полное собранне русскнх летопнсей. Т. 11 — 12. Патрнаршая нлн Ннконовская летопнсь. М„ 1966; Тка- ч о ў М. А. Абарончыя збудаванні заход- ніх зямель Беларусі XIII—XVIII стст. Мн., 1978. М. А. Ткачоў. БАНАЎ Іван Мікалаевіч [16(29).8. 1916, станіца Тацынская Данскога вой- ска вобл., цяпер г. п. Тацынскі Рас- тоўскай вобл. — 9.2.1982], адзін з арга- нізатараў партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Член КПСС з 1939. У Чырв. Арміі з 1935. Скончыў Арджанікідзеў- скае ваен. пяхотнае вучылішча (1938). Удзельнік вызвалення Зах. Беларусі (1939). У Вял. Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. Са жніўня 1942 у тыле во- рага, адзін з арганізатараў дыверсійна- разведвальнай работы ў Баранавіцкай, Пінскай і Брэсцкай абл., падрыхтаваў 3 групы разведчыкаў. 3 студз. 1944 да- памагаў польскім партызанам у бараць- бе з гітлераўцамі. Скончыў ваен. акадэ- мію імя Фрунзе (1949). Ген.-маёр (1969). Да 1977 у Сав. Арміі. БАНДАРНЫЯ ВЫРАБЫ, драўляныя ёмістасці з клёпак (бандарак) для збе- ражэння і транспарціроўкі вадкіх або сыпкіх рэчываў. Выраб такога посуду ў беларусаў вядомы з глыбокай старажыт- насці (гл. Бондарства). Шматлікія рэшт- кі Б. в. (днішчы, клёпкі, накрыўкі, жалезныя абручы, дужкі, вушкі) розных памераў выяўлены пры археал. раскоп- ках у пластах канца 12—16 ст. Форма клёпак (падоўжаныя трапецападобныя ці акруглыя выпуклыя планкі) абумо- віла кадзепадобную (канічную) ці бочка- падобную (пукатую) формы Б. в. Ёміста- сці адрозніваліся памерам, формай (круглыя, трапецападобныя, авальныя), наяўнасцю састаўных элементаў, парода- мі дрэў (хвоя, дуб, елка, асіна, вольха). Каркас вырабу мацавалі жалезнымі
288 БАНДАРЧУК (шырыня 0,5—1 см) ці драўлянымі (з ляшчыны, радзей дубу, елкі) абручамі. Для вады і вадкіх рэчываў выкарыстоў- валі бочкі, кадушкі, вёдры, біклагі, ба- рылкі, конаўкі; для с.-г. прадуктаў — бочкі, кадзі, бачуркі, кубельцы. фаскі; для бытавых патрэб — кублы, жлукты, балеі, цэбры, ражкі, дзежы, даёнкі, боч- кі, бельчыкі; меры ёмістасці — асьміны, шаснасткі, карцы. Некаторыя вырабы (бочкі, кадзі, цэбры, вёдры) вызначалі- ся шырокім дыяпазонам ужывання ў хат- няй гаспадарцы. Адна і тая ж пасудзі- на нярэдка мела розныя вонкавыя формы Бандарныя вырабы: цэбар (1); вёдры (2, 5, 6);бельчык (9); біклагі (10, 14); карэц (13); барылка (16); судзіна (3); кадушка (4); кубелец для сала (7); дзяжа (8); кубел для адзен- ня (II); жлукта (12);балея (15); ражка (17); даёнка (18). (балея круглая і авальная, вёдры су- часнай формы і кадушкападобныя, ба- чуркі адна- і двухдонныя), якія выяў- лялі геагр. заканамернасць пашырэння або як паралельныя варыянты ў адной і той жа мясцовасці. Б. в. вызначаліся функцыянальнай мэтазгоднасцю, вон- кавай прастатой, практычнасцю. Не- каторыя вырабы невялікіх памераў (біклагі, барылкі, карцы, бельчыкі) аз- даблялі разьбой і выпальваннем. Пры параўнанні археал. матэрыялу са стараж. замчышчаў Гродна, Мінска, Полацка з адпаведным этнаграфічным 19 — пач. 20 ст. не выяўлена істотных адрознен- няў у тэхналогіі бандарнага рамяства, што сведчыць аб трываласці вытворчых традыцый. Літ.: К а л я д з і н с к і Л. У., Т к а- ч о ў М. А. Драўляныя вырабы і дрэва- апрацоўка ў сярэдневякоаым Віцебску // Помнікі культуры: Новыя адкрыцці. Мн„ 1985. , В. С. Цітоў. БАНДАРЧУК Пётр Фёдаравіч [н. 18.9(1.10).1911, в. Забараўцы Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н], поўны кавалер ордэна Славы. 3 жн. 1944 на 1-м Бел. фронце, кулямётчык. Пры авалоданні Вісленскім плацдармам 2 сутак адбіваў контратакі ворага, утрымліваў захоплены рубеж да падыходу батальёна; у баях за г. Познань у лют. 1945 з напарнікам авалодаў апорным пунктам праціўніка; пры ліквідацыі пазнанскай варожай гру- поўкі прыняў камацдаванне аддзяленнем і не даў ворагу вырвацца з акружэння. БАНДАРЧЫК Васіль Кірылавіч (н. 1.8.1920, в. Кірава Слуцкага р-на), бе- ларускі этнограф. Чл.-кар. АН БССР (1972), д-р гіст. навук (1965), праф. (1978). Засл. работнік культуры БССР (1980). Ганаровы чл. Польскага этнагр. т-ва (з 1970), член адміністрацыйнага савета міжнар. т-ва этналогіі і фалькло- ру Еўропы (з 1982). Скончыў БДУ імя У. 1. Леніна (1952). Удзельнік Вял. Айч. вайны. 3 1957 у Ін-це ма- стацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, з 1969 — дырэктар, з 1976 — заг. аддзела этнаграфіі. Даследуе гісто- рыю бел. этнаграфіі, фальклор, этнакуль- турныя працэсы, этнагенез і этнічную гісторыю беларусаў. Сабраў і сістэматы- заваў шырокі фактычны матэрыял пра дзейнасць арг-цый, устаноў і т-ваў бел„ рус. і польскіх вучоных, якія даследа- валі этнаграфію і фальклор бел. народа. Пад яго рэдакцыяй і пры непасрэдным удзеле выдадзены кнігі: «Этнічныя пра- цэсы і вобраз жыцця» (1980), «Про- мыслы і рамёствы Беларусі» (1984), «Этнаграфія беларусаў» (1985), «Палес- се. Матэрыяльная культура» (1988). Тв.: Н. Я. Ннкнфоровскнй. Мн„ 1960 (разам з 1. Г. Чыгрынавым); Е. Р. Ра- манаў. Мн„ 1961; А. К. Сержпутоўскі. Мн„ 1966 (разам з А. С. Фядосікам); Гісто- рыя беларускай этнаграфіі. Пачатак XX ст. Мн„ 1970; Беларуская этнаграфія і фальк- лор у працах славянскіх вучоных эпохі рамантызму. Мн„ 1973 (разам з Л. А. Ма- лаш). Т. М. Мікуліч. БАНДАРЭНКА Максім Мінавіч (1902, б. хутар Кіжын Бабруйскага пав.— 17.2.1943), адзін з кіраўнікоў парт. пад- полля на тэр. Брэсцкай вобл. ў Вял. Айч. вайну. Член КПСС з 1926. У 1928—41 старшыня калгасаў, дырэк- тар МТС у Парыцкім, Дзяржынскім і Целяханскім р-нах. 3 вер. 1941 у пар- тызанах, з канца 1942 сакратар Ганца- віцкага падп. РК КП(б)Б. Загінуў у баі. БАНДЭРА Сцяпан Андрэевіч (1909, с. Стары Угрынаў Івана-Франкоўскай вобл.— 15.10.1959), адзін з лідэраў Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН). Чл. АУН з 1929. 3 1932 нам. краявога правадніка АУН, з крас. 1941 на чале яе Гал. провада (кіраў- ніцтва). У адказ на антыўкраінскую па- літыку ўрада бурж. Польшчы на тэр. Зах. Украіны арганізоўваў і ажыццяў- ляў супраць яго тэрарыст. дзейнасць. Двойчы быў прыгавораны польскімі ўла-
289 БАНІСТЫКА дамі да пакарання смерцю. 3 пач. 2-й сусв. вайны супрацоўнічаў з гітлераўскі- мі спецслужбамі. 30.6.1941 у Львове пад кіраўніцтвам Б. АУН абвясціла акт пра ўтварэнне «Украінскай самастойнай са- борнай дзяржавы». За гэта ў вер. 1941 Б. арыштаваны гітлераўцамі, зна- ходзіўся ў герм. канцлагерах Заксен- хаўзен і Араніенбург на правах вышэй- шага палоннага афіцэра, да якога пры- мяняліся нормы міжнар. права. Вер- ныя Б. ўзбр. фарміраванні вялі ў тыле акупантаў адначасова антыфаш. і анты- бальшавіцкую барацьбу, у т. л. і на тэр. Бел. Палесся. Па загаду Г. Гімлера ў кастр. 1944 Б. вызвалены з канцлагера. 3 мэтай умацавання мат.-тэхн. базы Укр. паўстанцкай арміі (УПА), анты- бальшавіцкае выступленне якой планава- лася АУН на канец вайны. Б. зноў су- працоўнічае з гітлераўскімі спецслужба- мі. Пасля вайны арганізоўваў тэра- рыст. дзейнасць на тэр. Зах. Украіны і ў пагранічных паўд. абласцях Бе- ларусі. Жыў у Мюнхене пад псеўд. Стэфан Попель. Быў атручаны (па адной версіі — агентам КДБ, па 2-й — зах.-герм. спецслужбамі, па 3-й — скон- чыў жыццё самагубствам) .У. /. Гуленка. БАНЕЦКІ Адам Юзаф Фелікс [19.11. 1842, г. Жыдаў (Польшча) — 24.6.1909], гісторык, аўтар шматлікіх прац па ге- ральдыцы і генеалогіі. Да 1872 служыў у Варшаве ў чыне асэсара, быу міра- вым суддзей у Гроецкім пав. Пакінуў- шы службу, займаўся навукай. Найб. вя- домыя працы: «Пералік родаў у Вялі- кім княстве Літоўскім у XV і XVI ст.» (1887), «Гербоўнік польскі» (1899— 1909). Пры жыцці Б. выйшлі ў свет та- мы 1 —13. Пасля яго смерці справу пра- доўжыў А. Рэйскі, які давёў яе да 16 та- моў. Б. карыстаўся шматлікімі гіст. кры- ніцамі. Яго працы захавалі навук. каш- тоўнасць. А. К. Цітоў. БАНІСТЫКА (франц. Ьопізііцііе), да- паможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае папяровыя грашовыя знакі і боны як крыніцу эканамічнай і палітыч- най гісторыі грамадства. Узнікла ў пач. 20 ст., цесна звязана з нумізматыкай. Першыя папяровыя грошы вядомы ў Кі- таі з сярэдзіны 7 ст. У Расіі ўказ пра ўвядзенне папяровых грошай выдаў у 1762 Пётр 111, але з’явіліся яны ў 1769 пры Кацярыне 11 пад назвай «государ- ственная асснгнацмя» і разменьваліся толькі на медную манету. На Беларусі першыя папяровыя грошы выпушчаны ў час паўстання 1794 пад кіраў- ніцтвам Т. Касцюшкі. 1-я эмісія паў- станцкага ўрада складалася з 7 наміна- лаў (5, 10, 25, 50, 100, 500, 1000 злотых), 2-я — з 3 (1 злоты, 5 і 10 грошаў), 3-я — з 1 намінала (4 злотых). Знакі 1-й эмісіі былі выраблены на якаснай паперы, мелі адзнакі серыі і парадка- вага нумару, 2-й і 3-й эмісій — на шэрай паперы, меншыя памерам, мелі адзнакі толькі серыі. У 1811 у выніку перамоў прадстаўнікоў бел. шляхты з урадам Аляксандра I пра аднаўленне ВКЛ на Беларусі пачалося абарачэнне расійскіх папяровых асігнацый. Першыя боны ў Расіі з'явіліся ў 1840 у прадпрымаль- 10. Энц-ыя гісторыі Беларусі. Т.1 П. ф. Бандарчук. В К. Бандарчык. М<КД6!.НГ ' П Да арт. Баністыка. Бона першай эмісіі, вы- пушчаная ў час паўстання 1794 пад кіраў- ніцтвам Т Касцюшкі. 7 нікаў Усеваложскіх, якія, каб пазбегнуць банкруцтва, разлічваліся з рабочымі бо- намі. Выпуск заменнікаў дзярж. грашо- вых знакаў улады забаранялі, таму іх выпускалі пад назвамі «ярлыкь» (1840—41), «квнтанцня» (1841—44), «расчетный знакь» (з 1844). На Бе- ларусі першыя боны з’явіліся напярэ- дадні паўстання 1863—64 з-за недахопу разменнай манеты. Іх выпускалі розныя эмітэнты (уладальнікі магазінаў, фірм, фабрык, рэлігійных суполак і інш.) з Брэста (7), Слоніма (5), Камянца (4), Кобрына (3), а таксама Быценя. Ваў- кавыска, Высокага, Дамачова, Дзярэчы- на, Зэльвы, Косава, Нясвіжа, Навагруд- ка, Пружан, Слуцка і інш. У далей- шым урад Расійскай імперыі дазваляў выпуск прыватных бонаў у дзярж. уста- новах, але абмяжоўваў іх абарачэнне межамі самой установы (напр., боны афі- цэрскага клуба выкарыстоўваліся пры разліку ў сталоўцы ці буфеце клуба). У час 1-й сусв. вайны, калі была па- рушана стабільнасць фінансаў ваюючых дзяржаў, замест металічных грошай па- чаўся выпуск папяровых грашовых зна- каў дробных наміналаў. На акупіраванай ням. войскамі тэр. зах. Беларусі ў 1916 у абарачэнне былі выпушчаны металічныя (1, 2, 3 кап.) і папяровыя наміналы (20, 50 кап„ 1, 3, 10, 25, 100 руб.). 3-за недахопу грашовых знакаў на мес- цах выпускалі іх заменнікі. У 1915 у акупіраваным немцамі Навагрудку Гра- мадзянскі к-т выпускаў боны наміналам у 2 кап.; у 1917 у Бабруйску гарадской думай і ўправай наладжаны выпуск улас- ных чэкаў; харчовым к-там Палескіх чы- гунак — бонаў. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917, з-за па- мылковай тзорыі аб хуткім адміранні гро- шай, новая ўлада не друкавала грашо- выя знакі. Аднак жыццё патрабавала іх выпуску, таму грашыма аб’яўляліся каш- тоўныя паперы царскага перыяду (аба- вязацельствы, білеты дзярж. казначэйст- ва, аблігацыі «займа свободы» і іх купо- ны. Так, у Мазыры ў 1918 ваенна-рэв. к-т выпусціў боны абавязковага аба- рачэння з наддрукоукай «нмеет хожде- нне в качестве расчетного знака в пре- делах Мозырского ревкома» на царскіх каштоўных паперах (купонах ад «бнле- тов государственного казначейства» вар- тасцю 1 і 2 руб., аблігацыях 5,5 % ваен- най пазыкі 1916 вартасцю 2 руб. 75 кап., аблігацыях «займа свободы» вартасцю 40, 50, 100 руб.). У маі 1919 усім дзярж. установам было дазволена праводзіць разлікі паміж сабой праз бухгалтарскія запісы, у канцы мая 1919 дазволена не- абмежаваная эмісія (стымуляванне гі- перінфляцыі) грашовых знакаў. У студз. 1920 ліквідаваны Дзярж. банк РСФСР як «непатрэбны ў будучым». Фактычна да 1922 выпускаліся не грошы, а іх за- меннікі пад назвай «расчетный знак». На тэр. Беларусі, акупіраванай Германі- яй (люты — сак. 1918), Усх. пазыковая каса выпусціла для абарачэння грашовыя
290 БАНІФРАТЫ знакі вартасцю 1 /г, 1, 2, 5, 20, 50, 100 і 1000 марак. Недахоп гэтых знакаў кам- пенсаваўся выпускам мясцовымі ўладамі бонаў. Так, Магілёўская губ. ўправа ажыццявіла эмісію 1, 5, 10, 25 руб. (3 і 100 руб.— бланкі), земствы Го- мельскага пав.— 5 руб., Слуцкага — 1, 3, 5, 10 руб., Гомельскае самакіраванне выпусціла гарадскія боны вартасцю 1, 3, 5, 10 руб., Ігуменскі гар. грамадзян- скі банк выпусціў боны вартасцю 1, 3, 5. 10 руб., Рагачоўская гар. ўправа — 1 і 5 руб. Пасля адыходу германскіх акупацыйных войск (1919) Лідскі ВРК выпусціў боны абавязковага абарачэння вартасцю 1, 3, 5, 10 руб., Ігуменскі Цэнтральны рабочы кааператыў «Гра- мадзянін» — прыватныя боны вартасцю 10 руб., Саюз кааператыўных т-ваў Ві- цебска — пазыковы ліст на 100 руб. Пасля акупацыі Беларусі польскімі вой- скамі (жн. 1919) акупацыйныя ўлады ў Лагойску на слуцкіх бонах надрукавалі свае боны вартасцю 3 і 10 руб. У Гродне восенню 1919 рабочы каапе- ратыў пусціў ва ўнутранае абарачэнне ўласныя знакі вартасцю 50 пфенігаў, 1 і 3 маркі, у 1920 к-т сацыяльнага забеспячэння пры магістраце — 5, 20, 50 марак, якія абарачаліся разам з польскімі агульнадзярж. грашыма. У Вільні гандлёвы банк выпусціў боны вартасцю 1, 5, 10, 20 марак. Ва ўсх. Беларусі з паступовым пераходам да нэпа ў абарачэнні адначасова былі «денежные знакн» і чырвонцы (па курсу 10 царскіх руб. золатам). У 1922 з пе- ралікам на залатое ўтрыманне выпуска- ліся боны камісарыята шляхоў зносін («транспортные сертнфнкаты») і «пла- тежные обязательства НКФ (для прад- прымальнікаў). 3 утварэннем СССР у 1923 на грашовых знаках змяшчаўся відарыс новага герба, а на рэверсе над- пісы на нац. мовах дзяржавы. У перыяд нэпа, калі ўтвараліся разнастайныя ка- аператывы, спажывецкія таварыствы. 8РІМ’8ТОГРУУАКЕХ-РІШКТКЕКТ8СНЕІ^ ЗНАК ПУНКТАВАЙ ВАРТАСЬЦІ ПРАДЗІЛЬНЫХ ВЫРАБАУ куаіць ітрадаільвмт тавврау адаів тавстыаввы пуякт АмцсрсЬсп ая$ СгяпЛ Лсг АмасЛпнл^ Лс» ОспсгаІЬаттіллап йі Ммы* № 211182 ІлЬаЬаг <1ем< $сЬ«Іпм ІеІ ЬепсЫІг*, ВрІпчаіоГГжань Шг • п«п ТехіІІртнЫ ав Ьавіее ТЕХТІЬРІЛЧКТ 0аЕ-5Гс. ВыдоАм ім распара^ж»н^а Гэнгральмаы Камісара р Мсьску Да арт. Баністыка Боны, якія выдаваліся акупацыйнымі ўладамі насельніцтву за здадзе- ныя лён і воўну ў гады Вял. Айч. вайны. Да арт. Баністыка. Бона (разліковая кві- танцыя), выпушчаная для абарачэння ў ла- герах асобага прызначэння. 1929. ЧЕРВЕНЬСКНЙ ЦЕНТР. РАБОЧНЙ КООПЕГЛТ ІВ Товарвый ордер Л6 ва 50 воп. ммеет получмть по нвстояш«му ордеру мв» гхэанс Ц. Р К. краткосрочный «редмт то- варов на сумну ПяўьДЕСЯГ ЛІредееавдм. Пр4»мння (► Член 11/ш.іен а \ Бухы імф Да арт. Баністыка. Бона, выпушчаная Чэр- веньскім цэнтр. рабочым кааператывам у 1923—28. біржы, саюзы, адраджалася заняпалая гаспадарка. фінансавая сістэма склада- лася з разменнай сярэбранай і меднай манеты (былі і папяровыя разменныя грошы), казначэйскіх і банкаўскіх біле- таў, залатой манеты. Аднак з-за недахо- пу разменнай манеты працягваўся вы- пуск прыватных бонаў. Уласныя боны выпускалі: у Бабруйску ваенна-спажы- вецкае т-ва «Чырвоны стралок» і сталоў- ка «Прадмома», у Гомелі — цэнтральны рабочы кааператыў, у Мінску — Бел. ва- енна-спажывецкае т-ва, цэнтр. рабочы кааператыў, цэнтр. кааператыўнае бюро, вайсковы кааператыў хлебапякарняў, кааператывы «Эканомія», «Украіна» і на- стаўніцкага саюза, у Чэрвені — цэнтр. рабочы кааператыў. 3 правядзеннем ка- лектывізацыі рыначныя адносіны ў эка- номіцы былі ліквідаваны. Чырвонец пе- растаў быць канверсуемай валютай. «Расчетные чекн» ў 1929 захоўваліся толькі ў лагерах спец. прызначэння, іх выпуск аднаўляўся і ў 1932. У Зах. Беларусі, якая знаходзілася пад ула- дай Польшчы, у вайсковых часцях ства- раліся кааператывы, якія выпускалі ўлас- ныя маркі. У Вял. Айч. вайну на аку- піраванай тэр. Беларусі абарачаліся часо- выя заменнікі грошай (для ням. вай- скоўцаў), савецкія грошы, курс якіх быў зніжаны, і спец. акупацыйныя маркі (для насельніцтва); спец. боны выдава- ліся нарыхтоўшчыкам за здадзеныя воў- ну, лён і інш. сыравіну. У канцы 2-й сусв. вайны, калі Чырв. Армія вызваляла краіны Зах. Еўропы, сав. ўрад выпускаў грошы для аба- рачэння на іх тэрыторыях. Перыядыч- на ў СССР праводзіліся грашовыя рэ- формы з абменам грашовых знакаў на новыя (1922—23, 1947, 1961). Нацыя- нальны банк Беларусі 25.5.1992 выпусціў у абарачэнне ў якасці самастойнага пла- цежнага сродку разліковыя білеты вар- тасцю ў 50 кап., 1, 3, 5, 10, 25, 50, 100, 200, 500 руб. Ва ўсіх краінах боны і грашовыя знакі з'яўляюцца прадметамі калекцыяніравання, вывучэння іх узнік- нення і гісторыі. Бел. боны вывучаны мала. Літ.: Каталог бон н дензнаков Росснн. РСФСР, СССР, окранн н образованнй (1769—1927). М., 1927; Каталог бон не- обязательного обрашення (частных), вы- пушенных на террнторнн СССР в 1914— 1925 гг. Ростов н/Д, 1927; Каталог де- нежных знаков Росснн н Балтнйскнх стран 1769—1950. Берлнн, 1953; Мельннко- в а А. С. Твёрдые деньгн. 2 нзд. М., 1973; Ш н ш к н н А. П. Маркн военных собраннй частей русской армнн // Труды Гос. Пст. музея. М„ 1986. Вып. 61; СенкевнчД. А. Г осударственные денеж- ные знакн РСФСР н СССР 1918—1961. М.. 1988; ЗаЫбпзкі Т. Каіаіов раріе- гошусЬ ріепірдгу роІзкісЬ і ціушапусЬ па гіе- тіасЬ Роізкі 1794—1965. ІУагзха^а, 1967; Р і с к А. Кгапдап сасаіо^ оі шогід рарег то- пеу. Уоі. I—2. МбпсЬеп, 1986. У. С. Базан. БАНІФРАТЫ (браты міласэрна- сці), манахі каталіцкага манаскага ор- дэна святога Яна Божага (лац. Огдо 5. Зоаппіз де Вео) групы клірыкаў рэгу- лярных. Заснавальнік ордэна партугалец Ян Божы ў 1540 у Грэнадзе (Іспанія) стварыў цывільнае брацтва, галоўнай мэ- тай якога быў догляд хворых, удоў і сірот. 1.1.1572 папа рымскі Павел V на- даў брацтву рэгулу св. Аўгусціна і назваў яго ў сваім брэве (кароткім пасланні) манаскім ордэнам. На чале ордэна стаяў генерал. Выпрабавальны тэрмін пры ўступленні 1 год, яшчэ 1 год адводзіўся для выпрабавання прынятага ў ордзн. Апрача 3 асн. манаскіх абавязкаў (паслушэнства, устрымання, беднасці) узялі на сябе яшчэ адзін — догляд хво- рых. Кляштарнымі шпіталямі кіравалі цывільныя ардынарыі, якія мелі мед. адукацыю. Вопратка Б. (хабіт); рыза з
291 БАНКІ чорнага сукна, шкаплер такога ж ко- леру, маленькі круглы капюшон, скураны пояс. У 1592 Б. падзяліліся на 2 га- ліны: іспанскую (уваходзілі кляштары Б. у Іспаніі і Зах. Індыі) і італьянскую (кляштары Б. у Італіі, Францыі. Герма- ніі і Рэчы Паспалітай). У Рэчы Паспалітай першы кляштар Б. заснаваны ў Кракаве ў 1609. На тэр. Беларусі кляштары Б. былі ў Новагарод- ку (1649—?, фундатар Казімір Леў Сапега, падканцлер ВКЛ); Менску (1700—1836, фундатар Тэадор Ванько- віч, стольнік менскі), Гродне (1727— 1843, фундатар віленскі біскуп Пан- цажынскі, у 1798 кляштар атрымаў фун- душ ад Паўла I), Высока-Літоўску (1785—1840, фундатар Аляксандр Са- пега), Ракаве (1638—1832 ?). Літ.: О 5гріІа1асЬ ЬопіГгаіегб» і гасЬісбн V Мігіакіі // Вгіе]е <1оЬгосгугіпо$сі... 1821. Т. 2; Кіосгошзкі 1. 2акопу ш^кіе V Роіхсе « XVI—XVIII «іекч // Кбісібі « Роксе. Кгакб», 1970. Т. 2. ХМіекі XVI—XVIII; 7акопу т(5кіе V РоІ5се V 1772 гокч. ЬііЫіп, 1972 (Маіегіаіу до Асіа5Ц ЬІ5Согусгпево сЬгге$сі)агі5Іша « Роксе; Т. 1. Л. А. Карнілава БАНКІ (ад позналац. Ьапса крама мя- нялы), установы, якія ажыццяўляюць пасрэдніцтва ў крэдыце і плацяжах, акумулююць грашовыя рэсурсы і за іх кошт крэдытуюць прадпрыемцаў. На тэр. Беларусі ў 1873 буйныя памешчыкі і купцы заснавалі Мінскі камерцыйны банк (адзін з першых у Расіі, ажыццяўляў аперацыі і за межа- мі Беларусі). У 1881—84 у . Мінску, Віцебску, Магілёве, Гродне адкрыты ад- дзяленні Дзяржаўнага банка Расіі, якія крэдытавалі памешчыкаў і бур- жуазію; іх баланс на 1.1.1914—32.5 млн. руб. У канцы 19 — пач. 20 ст. адкрыты філіялы расійскіх акцыянерных камер- цыйных Б. Да пач. 1-й сусв. вайны на Беларусі дзейнічалі аддзяленні Б.: Злуча- нага (баланс на 1.1.1914 5,6 млн. руб.), Руска-Азіяцкага (13,1 млн.), Віленскага прыватнага (11,5 млн.), Азоўска-Дан- скога (7,3 млн.), Маскоўскага (1,4 млн.), Руска-Французскага (2,8 млн.). Агульны аб’ём крэдытных укладанняў на 1.1. 1914—38,6 млн. руб. Праз гэтыя аддзя- ленні ішоў прыток кароткатэрміновых пазыковых капіталаў з інш. раёнаў Расіі, што прыносіла Б. значны прыбы- так, які ў 1913 перавысіў 1 млн. руб. У 1874 з’явіліся т-вы ўзаемнага крэдыту (Мінскае і Магілёўскае); да пач. 20 ст. іх было 9. да 1914 — 74, найбольшыя з іх Мінскае, Магілёўскае, Віцебскае, Го- мельскае, Пінскае. Некаторыя т-вы ўзаемнага крэдыту ў параўнанні з філія- ламі буйных Б. мелі большы аб’ём аперацый. У сярэдзіне 19 ст. пачалі з’яўляцца крэдытныя кааператывы, аб'яднанні дробных гандляроў, рамесні- каў, сялян і падобныя да іх крэдытныя ўстановы. Адна з найбуйнейшых сярод устаноў гэтага тыпу — Гомельскі (Міка- лаеўскі) сялянскі банк (баланс на 1.1.1914—0,5 млн. руб.). У Гомелі (1870), Полацку (1874), Віцебску (1882). Барысаве (1900), Магілёве (1908) адкрыты гарадскія грамадскія Б., якія належалі органам гар. самакіра- вання (значнага развіцця не атрымалі). На Беларусі Б. абслугоўвалі пераважна буйную кліентуру, укладвалі сродкі ў са- мыя кароткатэрміновыя аперацыі. За 1902—14 крэдытныя ўкладанні Б. на Беларусі павялічыліся больш як у 5,2 раза, на 1.1.1914 дасягнулі 83,5 млн. руб. У сукупным балансе крэдытных устаноў больш як 44 % прыпадала на аддзя- ленні камерцыйных банкаў, каля 28 на дзярж. Б„ 24 на т-вы ўзаемнага крэды- ту, 4 % на гар. грамадскія Б. Патрэбы ў крэдыце бел. прамысловасці і гандлю Б. поўнасцю не задавальнялі. Гэта са- дзейнічала ўзнікненню банкірскіх да- моў, кантор, развіццю ліхвярскага крэ- дыту, пранікненню замежнага капіталу ў лесагандлёвыя і інш. аперацыі. Былі ад- крыты аддзяленні іпатэчных Б.: акцыя- нерных зямельных Віленскага (ва ўсіх павятовых цэнтрах), Маскоўскага, С.- Пецярбургска-Тульскага, дзяржаўных Сялянскага пазямельнага банка (апера- цыі з 1883), Дваранскага зямельнага банка (з 1885). У 1896 арганізавана Мінскае гар. крэдытнае т-ва, установа ўзаемнага крэдытавання ўласнікаў гар. нерухомай маёмасці пад яе заклад. Па- зыкі пад заклад нерухомай маёмасці вы- давалі і акцыянерныя зямельныя Б. На пач. 1914 у іпатэчных Б. было закла- дзена прыватнаўласніцкіх зямель 6,6 млн. дзес. (з іх 1695 тыс. дзес. сялян- скіх) і частка нерухомай маёмасці ў га- радах. Запазычанасць землеўласнікаў склала 217 млн. руб. (з іх сялян 71,2 млн. руб.), уладальнікаў гар. маё- масці — 31,5 млн. руб. Пасля Кастр. рэвалюцыі філіялы пры- ватных Б. на Беларусі нацыяналізаваны, зямельныя банкі закрыты. Філіялы Дзярж. банка РСФСР спынілі сваю дзейнасць у перыяд ваеннага камунізму. Фарміраванне новай банкаўскай сеткі пачалося ў 1922 з адкрыццём у Мінску Бел. канторы Дзяржбанка РСФСР. У 1923—25 пачалі дзейнічаць філіялы агульнасаюзных акцыянерных Б.— Пра- мысловага (Прамбанка), Усесаюзнага каап. (Усекабанка, з 1936 Гандлёвы), Да арт. Баністыка. Агульнагарадская бона, выпушчаная Гомельскім гарадскім самакі- раваннем у 1918. сфарміравалася сістэма мясц. Б. У 1923 адкрыты Гомельскі рабочы Б. (Раб- банк), які ў 1924 пераўтвораны ў мясц. камунальны Б., а ў 1927 падпарадкава- ны Белкамунбанку (створаны ў 1925). 3 мэтай канцэнтрацыі свабодных срод- каў для крэдытавання сельскай гаспадар- кі арганізаваны акруговыя т-вы с.-г. крэдыту: Беларускае і Гомельскае (1923), Віцебскае і Аршанскае (1924), Калінінскае (1925), Бабруйскае і Магі- лёўскае (1926), Мазырскае і Полацкае (1927). Беларускае т-ва ў 1924 пераўтво- рана ў Белсельбанк, які ўзначаліў усю сістэму с.-г. крэдыту. Прыватнаму капі- талу было дазволена адкрываць т-вы ўзаемнага крэдыту. Пры падрыхтоўцы і правядзенні калектывізацыі сельскай гаспадаркі крэдытная кааперацыя аб'яд- нала (1929) больш за 300 тыс. сялянскіх гаспадарак (астатак выдадзеных ёю пазык на 1.10.1929 перавысіў 22,4 млн. руб.). 3 ажыццяўленнем крэдытнай рэформы 1930—32 акцыянерныя Б. і с.-г. крэдытныя ўстановы ліквідаваны. 3 ліквідацыяй прыватнага капіталу пера- сталі існаваць т-вы ўзаемнага крэдыту. У выніку перабудовы банкаўскай сістэмы з 1932 на Беларусі функцыяні- равалі Беларускі камунальны Б., канторы з філіяламі Дзяржбанка СССР, Прам- банка СССР, Сельгасбанка СССР (усе да 1959), Гандальбанка СССР (да 1957), з 1959 Дзяржбанка СССР і Буд- банка СССР, з 1987 Беларускія рэспуб- ліканскія Б. Дзяржбанка СССР, Знеш- эканомбанка СССР, Ашчаднага банка СССР, Прамбудбанка СССР, Аграпрам- банка СССР, Жылсацбанка СССР, якія дзейнічалі на прынцыпах гасп. разліку і самафінансавання. У снеж. 1990 Вярхоўны Савет прыняў законы «Аб Нацыянальным банку Беларускай ССР» і «Аб банках і банкаў- скай дзейнасці». Усе ўстановы банкаў СССР на тэр. рэспублікі аб’яўлены ўлас-
292 БАНКУЗАЎ насцю Беларускай ССР На базе Беларускага рэспубліканскага Б. Дзярж- банка СССР і спецыялізаваных дзярж. Б. створаны Нацыянальны Б. Рэспублікі Беларусь, падпарадкаваны Вярхоўна- му Савету Беларусі, і незалежныя акцыянерныя камерцыйныя Б.: Агра- прамбанк, Знешэканомбанк, Прамбуд- банк, Жылсацбанк і Ашчадны банк (апошні цесна связаны з Нацыянальным Б.). 3 узнікненнем малых прадпрыем- стваў, арэндных адносін, індывідуальнай працоўнай дзейнасці сталі стварацца дробныя камерцыйныя Б. на акцыянер- най і паявой аснове. На 1.1.1990 у рэспубліцы зарэгістраваны: Кааператыў- ны Б. «Дзвіна» (Віцебск), Беларускі прамысловы і інавацыйны Б. «Прыяр- банк», Мінскія камерцыйныя Б. «Міка- банк» і «Беларусь», Брэсцкі камерцыйны Б. «Брэсткамбанк», Камерцыйны Б. «Жылсацбанк» (Мінск), Гродзенскі рэ- гіянальны камерцыйны Б. «Комплекс», Камерцыйны Б. «Дукат» (Мінск), Магі- лёўскі камерцыйны Б., Камерцыйны Б. «Экаразвіццё» (Мінск), Камерцыйны Б. «Супрацоўніцтва». Б. адыгрываюць істот- ную ролю ў развіцці эканомікі Беларусі. Аб’ём крэдытных укладанняў у нар. гаспадарку склаў (у млн руб.): на канец 1980 — 10 932 (у т. л. 7371 кароткатэр- міновых і 3561 доўгатэрміновых), на 1985—14510 (10 159 кароткатэрміно- вых і 4351 доўгатэрміновых), на 1989— 11 161 (6772 кароткатэрміновых і 4389 доўгатэрміновых). Змяншэнне каротка- тэрміновых крэдытаў звязана з пачаткам эканам. рэформы і павышэннем адказ- насці Б. за рацыянальнасць крэдытных укладанняў. Кр.: Закон БССР «О нацвональном банке Белорусской ССР»; Закон БССР «О банках н банковской деятельностн в Белорусской ССР» // Сов. Белоруссня 1990. 28 дек. Літ.: Экономнка Белорусснн в эпоху нмперналнзма, 1900—1917. Мн., 1963; Развнтне экономнкн Белорусснн в 1921 — 1927 гг. Мн, 1973; Развнтне экономнкн Бе- лорусснн в 1928—1941 гг. Мн., 1975; Народ- ное хозяйство Белорусской ССР в 1989 г.: Стат. ежегодннк Мн„ 1990.3. 1. Гіяргідзе. БАНКУЗАЎ Анатоль Іванавіч (15.1. 1921, в. Мхінічы Чэрыкаўскага пав., цяпер Краснапольскага р-на — 23.5. 1980), Герой Сав. Саюза (1945). Член КПСС з 1942. У Чырв. Армп з 1938. Удзельнік сав.-фінляндскай вайны 1939— 40. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Карэльскім, Зах., Бранскім, Калінінскім, 2-м і 1-м Прыбалтыйскіх, 3-м Бел. франтах — камандзір узвода, роты, нач. штаба, камандзір палка. Удзельнік аба- роны Ленінграда, Петразаводска, Мур- манска, вызвалення Вязьмы, Невеля, Гарадка, Віцебска, Оршы, Барысава, Мінска, Ліды, штурму Тыльзіта, Інстэр- бурга, Кёнігсберга. Полк пад яго каман- даваннем вызначыўся ў крас. 1945 у баі за крэпасць і ваенна-марскую базу Пілау (Балтыйск). Скончыў Ваен. акадэ- мію імя Фрунзе (1947). Ген.-маёр А. 1. Банкузаў. (1953). Да 1962 у Сав. Арміі. Жыў і працаваў у Маскве. БАНОЛЬДЗІ Джузепе Ахіла Эльміра [1821, Барселона (Іспанія) — 1871], удзельнік паўстання 1863—64 на Бела- русі і ў Літве, грамадскі дзеяч, спявак, танцмайстар. Італьянец па паходжанні, вучыўся ў Лазанскім ун-це. 3 1842 жыў у Вільні. Быў настаўнікам спеваў у Два- ранскім ін-це, займаўся перакладамі, выступаў як спявак — выканаўца тво- раў С. Манюшкі, з якім сябраваў. У яго рэпертуары былі песні на словы Я. Ча- чота. У 1848 удзельнічаў у першай пастаноўцы оперы Манюшкі «Галька» (выканаў партыю Ёнтака). Бываў у Мін- ску, іншых гарадах Беларусі (у 1859 на- ведаў з канцэртамі Віцебск). Прыхіль- нік партыі «чырвоных», у 1862 з К. Каліноўскім увайшоў у Літоўскі пра- вінцыяльны камітэт. У заснаванай ім фотамайстэрні рыхтаваліся падп выдан- ні. У лют. 1863 высланы ўладамі (паводле інш. звестак — уцёк) за мяжу. Віленскі паўстанцкі цэнтр (Часовы пра- вінцыяльны ўрад Літвы і Беларусі) пры- значыў яго сваім прадстаўніком за мя- жой і даручыў закупку зброі. Пасля паўстання меў у Парыжы фотаатэлье. У час Парыжскай камуны 1871 капітан, камандзір эскадрона ў злучэннях В. Урублеўскага. Памёр ад ран. Літ.: Генерал Мерославскнй... я Ахнллес Бонольдн, внленсквй фотографшнк, танц- мейстер, певец н главный агент Нацнональ- ного правмтельства Отдела лмтовскнх про- вмнцнй Внльна, 1864; Яфрэмаў У. Сябра Манюшкі, паплечнік Каліноўскага, змагар парыжскіх барыкад // ЛіМ. 1972. 2 ?ЭРВ- Г В. Кісялёў. БАНТКЕ (Ваікіікіе) Ежы Самуэль (24.11.1768, Люблін— 11.6.1835), поль- скі гісторык, бібліёграф, кнігазнавец Вучыўся ў Гальскім і Іенскім ун-тах. Доктар філасофіі (1811). 3 1811 праф. бібліяграфіі Кракаўскага ун-та, дырэктар Ягелонскай бібліятэкі. У працах, прысве- чаных гісторыі кнігадрукавання ў Поль- шчы і ВКЛ прывёў гіст. і бібліягр. даныя пра бел. старажытныя кірыліч- ныя і польскамоўныя выданні, асвятляў дзейнасць бел. першадрукароў і кшга- выдаўцоў у Вільні, Заблудаве, Супраслі, Нясвіжы і інш. Яму былі вядомы кнігі пражскай Бібліі і «Апостал» Ф. Скары- ны. У «Гісторыі польскага каралеўства» («Оііе]е Кгбіезіша Роізкіево», 1810; 2 выд. 1820; 3 выд. 1835) зрабіў сціслы агляд гісторыі ВКЛ да Люблінскай уніі 1569, канцэптуальна шмат у чым паўта- рыў гіст. даследаванні А. Нарушэвіча. У Ягелонскай б-цы складаў каталог каля 15 тыс. тамоў (т. зв пасляезуіцкія збо- ры). У 1818 запрашаўся на кафедру агульнай гісторыі Віленскага ун-та. Вы- даваў слоўнікі і падручнікі. Те.: НіЯогімЬ-сгііікБе Апаіесіеп гчг Егіаіпепіпв <1ег СезсЬісЬіе ёез Овіепз уоп Еіігора. \УгосТа», 1802; Нілогуа бгцкагп КгаковгскісЬ... Кгакбш, 1815; Нізіогуа <1гіі- кагп » КгОІезшіе Роізкіет і Жіеікіет Хі?51- »іе Ьііезгзкіет... Т. 1—3. Кгакбзк, 1826, Літ. Вагусг Н 3. 8. Вапбікіе, іево О5оЬо«оЛ і гоіа V гог«о)ц кцішгу паго<1о«е). Каюпісе, 1948 Г. Я. Галенчанка. БАНТЫШ-КАМЕНСКІ Мікалай Міка- лаевіч [16(27).12.1737, г. Нежын Кіеў- скай губ.— 20.1 (1.2).1814[, рус. і ўкр гісторык і археограф. Паходзіў з сям’і малдаўскіх баяр. Вучыўся ў Кіева-Магі- лянскай акадэміі (1745—54) і Маскоў- скай славяна-грэка-лацінскай акадэміі. 3 1763 архіварыус, з 1783 кіраўнік Мас- коўскага архіва Калегіі замежных спраў. Склаў апісанні рукапісаў, што тычыліся адносін з Польшчай, ВКЛ і Рэччу Паспалітай, Турцыяй, Кітаем, Гру- зіяй і інш. Большасць яго прац надру- кавана пасля смерці. «Агляд знешніх зносін Расіі» (т. 1—4, 1894—1902) падае звесткі пра дыпламат. дакументы з 1481 да 1802. Б.-К. падрыхтаваў да друку 1-ы том «Збору дзяржаўных грамат і дага- вораў» (1813). Асобнае месца ў яго дзейнасці заняло вывучэнне дыпламат. узаемаадносін Расіі з ВКЛ, Польшчай, Рэччу Паспалітай. У 1780—84 склаў 5-томны «Дыпламатычны збор спраў паміж расійскім і польскім дварамі... да 1700» (выд. пад назвай «Перапіска паміж Расіяй і Польшчай да 1700», т. 1, 1848; ч. 1—3, 1861), які вылучаецца дакладнасцю перадачы тэкстаў. У 1795 па заказу Кацярыны 11 напісаў «Гіста- рычную звестку пра ўзнікненне ў Поль- шчы уніі...» (надрук. 1805, праўрадавая версія «уніяцкага пытання» зноў набыла актуальнасць у час задушэння паўстання 1863—64, праца перавыдадзена ў 1866 у Вільні). Літ.: Нконннков В. С. Опыт русской нстормографмм. Кнев, 1891—92. Т. 1, ч. 1—2. С. 112—243; С о ф м н о в П. Г. Нз нсторнм русской дореволюцнонной археографнн. М., 1957; К о з л о в В. П. Колумбы россмйскнх древностей. 2 мзд М 1985.Дз. У. Караў. БАНЦАРАЎСКАЯ КУЛЬТЎРА, к у л ь- тура тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны, археал. культу- ра плямён, якія ў 6—8 ст. жылі ў Верхнім Падняпроўі, Верхнім Панямон- ні, Верхнім і Сярэднім Падзвінні. Назву атрымала ад гарадзішча Банца- раўшчына пад Мінскам. Насельніцтва займалася земляробствам, жывёлагадоў- ляй; паляванне і рыбалоўства мелі дапа- можны характар; былі развіты здабыча і апрацоўка жалеза, бронзаліцейная вы- творчасць, ганчарства, апрацоўка дрэва, косці і інш. Асноўным тыпам пасяленняў былі адкрытыя селішчы, якія размяшча- ліся на пакатых узвышшах у поймах рэк
або на мысападобных выступах надпой- мавых тэрас. Шмат селішчаў узнікала каля больш ранніх гарадзішчаў, якія дадаткова ўмацоўваліся землянымі вала- мі і ператвараліся ў гарадзішчы-схові- шчы. Жытлы будаваліся наземныя і паўзямлянкавыя. Паўзямлянкі былі пе- раважна зрубнай канструкцыі, іх ніжнія вянкі заглыблялі ў зямлю ад 0,2 да 0,8 м. Наземныя жытлы мелі слупавую канструкцыю. Сцены рабілі з бярвён таўшчынёй 0,2—0,3 м. Плошча жытлаў складала ад 7—9 да 18—20 м2. Шмат- камерная планіроўка жытлаў сведчыла пра захаванне радавых адносін. Унутры жытлаў, часцей у далёкім ад увахода куце, размяшчаліся печы-каменкі круг- лай або авальнай формы, радзей у цэнтры жытлаў размяшчаліся агнішчы — вы- масткі з дробных камянёў круглай або авальнай формы, укрытых пластом гліны. Каля дамоў размяшчаліся ямы-скляпы, верагодна, калектыўнага карыстання круглай, авальнай ці прамавугольнай формы, глыбінёй ад 0,4 да 1 м. Боль- шасць ям у разрэзе чашападобныя, не- каторыя мелі амаль вертыкальныя сцен- кі. Пахавальны абрад — трупаспаленне на бескурганных і курганных могільні- ках. Крэмацыю нябожчыкаў рабілі па-за межамі некропаля, пасля чаго ачышча- ныя ад попелу і вуголля косці змяшчалі ў гліняныя пасудзіны-урны або ссыпалі на дно магільных ям. Курганы па форме падзяляюцца на круглыя, падоўжаныя і доўгія, у іх таксама есць урнавыя і бяз- урнавыя пахаванні, змешчаныя на гары- зонце, у насыпе або адразу пад дзярно- вым пакрыццём насыпу. У доўгіх курга- нах ад 2 да 9 пахаванняў. Пахавальны інвентар вельмі бедны і найчасцей скла- даецца з цэлых або фрагментаваных па- судзін. Плямёны Б. к. выраблялі слаба- прафіляваныя пласкадонныя ляпныя гаршкі. У гліну дадаваліся жарства і буйназярністы пясок, на поўдні Б. к.— шамот (тоўчаныя чарапкі). Посуд меў адагнуты венчык, слабавыражаную шый- ку, моцна апушчаны плячук, злёгку пукатае тулава. Трапляюцца таксама круглабокія, цыліндрычна-канічныя, міс- кападобныя. на Падзвінні — слоікапа- добныя пасудзіны. На помніках Б. к. знаходзяць біканічныя гліняныя праслі- цы, жалезныя нажы, сярпы, сякеры, наканечнікі коп’яў, шпоры, падковапа- добныя фібулы, бронзавыя бранзалеты, падвескі, пярсцёнкі, рэшткі бронзалі- цейнай вытворчасці. Даследчыкі лічаць, што Б. к. сфарміравалася ў выніку пранікнення на тэр. паўн. Беларусі нось- бітаў культуры тыпу Абідні (гл. Ада- менка) і змешвання іх з плямёнамі днепра-дзвінскай культуры і штрыхава- най керамікі культуры. Большасць вучо- ных лічыць, што Б. к. належала балтам са славянскім уплывам. Літ.'. Очеркн по археологнн Белорусснн. Ч. 1. Мн„ 1970; Мнтрофанов А. Г. Железный век средней Белорусснн (VII—VI вв. до н. э.— VIII в. н. э.). Мн„ 1978. А. Р. Мітрафанаў. БАНЦАРАЎШЧЫНА, гарадзішча каля былой в. Банцараўшчына Мінскага р-на. За 2,5 км на ПнУ ад чыг. ст. Жданоаічы, на левым беразе р. Свіслач (цяпер вада- сховішча Дразды). Пляцоўка авальная, выцягнутая з У на 3, памерам 55 X 35 м. 3 Пн і ПнЗ умацавана 2 валамі вышынёй каля 2 м і равамі глыбінёй 1,5—2 м, шырынёй 12—14 м. На ўсх. ускраіне гарадзішча зберагліся рэшткі вала, што закрываў уваход на пляцоўку. Выявілі ў 1925 М. М. Улашчык і С. С. Шутаў, даследавалі ў 1926—28 С. А. Дубінскі, у 1948—49 А. Р. Мітра- фанаў, у 1982 Г. В. Штыхаў, ускрыта 245 м2 плошчы. На мацерыку выяўлены рэшткі паселішча бронзавага веку. Куль- турны пласт 0,2—1,8 м, мае 2 гарызонты. Ніжні (3 ст. да н. э.— 4 ст. н. э.) адносіцца да штрыхаванай керамікі культуры. Тут знойдзены жалезныя сярпы, нажы, шылы, брытвы наканечні- кі коп’яў з двума шыпамі, бронзавыя і жалезныя пярсцёнкі, падвескі, фібула з «падвязанай» ножкай, посахападобныя шпількі, драцяное скроневае кольца, глі- няныя прасліцы (некаторыя з наразным арнаментам), жалезныя шлакі, рэшткі домніцы, косці свойскай жывёлы. Шмат- лікая ляпная кераміка храналагічна Кераміка банцараўскай кудьтуры. Упрыгожанні э гарадзішча Банцараўшчына. 293 БАПТЫСТЫ падзяляецца на раннюю (посуд з паверх- няй, пакрытай штрыхамі і арнаментам у выглядзе круглых ямак) і пазнейшую (пераважна вострарэберныя гаршкі з зашчыпамі па рабры). У верхнім гары- зонце (6—8 ст.) выяўлены рэшткі драў- ляных наземных пабудоў з «каменнымі пляцоўкамі» памерам 1,5 X 2 м (вера- годна, утварыліся ў выніку разбурэння печаў). Паміж камянямі былі складзены косці жывёл, уздоўж краю стаялі або ляжалі разбітыя пасудзіны з апаленым гарохам. На думку Дубінскага, гэта ахвярны комплекс. Знойдзены прылады працы і ўпрыгожанні: бронзавы арнамен- таваны бранзалет з патоўшчанымі кан- цамі, скручаная з тонкай бронзавай стужкі спіралька, лунніца з трыма вы- ступамі ўнізе, да якіх прымацаваны трапецападобныя падвескі, шкляная сі- няя пацерка «ў вочкі», тыглі, льячка, глі- няныя прасліцы з вял. адтулінамі, 20 ляпных гаршкоў, у якіх захаваліся апа- леныя зярняты пшаніцы, гароху, проса. Посуд гладкасценны цюльпанападобнай, міскападобнай і слоікападобнай формы, трапляюцца пасудзіны з рабром пася- рэдзіне. Ад верхняга культурнага пла- ста гэтага гарадзішча атрымала назву банцараўская культура. Літ.: Д у б і н с к і С. Раскопкі Банцараў- скага гарадзішча каля Мінска ў 1926 г. // Гістарычна-археалагічны зборнік. Мн„ 1927. №1;Мнтрофанов А. Г. Банцеровское городнше // Белорусскне древностн. Мн„ 1967; Яго ж. Железный век средней Белорусснн (VII—VI вв. до н. э.—VIII в. н. э.). Мн„ 1978. Г. В. Штыхаў. БАПЛАН Гіём (каля 1600, Нарман- дыя — 6.12.1673), французскі інжынер- фартыфікатар, картограф. У 1630—48 служыў у польскай арміі ў чыне капітана артылерыі. Пабудаваў шэраг крэпасцей на Украіне (Крамянчуг, Бар і інш.). У час шматлікіх вандраванняў сабраў багаты гіст., геагр. і этнагр. матэрыял, які пазней апублікаваў (Апісанне Украіны. Руан, 1650). Зрабіў вял. колькасць кар- таграфічных здымкаў на мясцовасці. У 1645—52 супрацоўнічаў з гданьскім выдаўцом карт В. Хондыем. Зробленыя ім карты (тэр. Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны) неаднаразова друкаваліся ў розных варыянтах да сярэдзіны 18 ст„ з’яўляюцца важнымі гіст. крыніцамі. Склаў карту «Вялікае княства Літоўскае і Белая Русь», дзе ўпершыню ў гісторыі картаграфіі назва «Беларусь» вынесена ў загаловак. Літ.: К о р д т В. А. Матерналы по нсто- рнн русской картографнн. Вып. 2. Кнев, 1910; В ц с х е к К. 2е хШёінт па<1 тараті Веаріапа // №а<1ото&і зТіііЬу веовгаГісхпеі- 1933. № 7; Казлоў Л. Р. Першыя карты Белай Русі // Помнікі гісторыі і куль- туры Беларусі. 1980. № 4. Л. Р. Казлоў. БАПТЬІСТЫ (грэч. Ьарііго акунаць, хрысціць у вадзе), паслядоўнікі аднаго з кірункаў пратэстантызму — баптызму. Першая абшчына Б. створана ў 1609 англійскімі эмігрантамі ў Амстэрдаме (Галандыя). Найбольш распаўсюджаны
294 БАРАВЕЦ баптызм у ЗША, адкуль пашырыўся на тэр. Расійскай імперыі, у т. л. на Бела- русь. У аснове веравучэння Б. агульныя пратэстанцкія догматы: вера ў святую Тройцу, адмаўленне ролі царквы як абавязковага пасрэдніка паміж Богам і чалавекам, прызнанне прынцыпу ўсе- агульнага свяшчэнства (права і неабход- насць кожнага члена царквы прапаведа- ваць). Прытрымліваюцца догматаў аб выратавальнай місіі Ісуса Хрыста. аб спрадвечнай грахоўнасці чалавека, аб другім прышэсці Хрыста. У баптызме няма адзінай думкі аб выратаванні. Прыватныя (партыкулярныя) Б. пры- трымліваюцца дактрыны наканавання, паводле якой выратаванне атрымаюць толькі людзі, прадвызначаныя да гэтага вышэйшай сілай. Агульныя (генераль- ныя) Б. лічаць, што Бог даруе вырата- ванне ўсім, хто верыць у выратавальную ахвяру Хрыста (догмат агульнага выра- тавання. якога прытрымліваўся Саюз евангельскіх хрысціян-баптыстаў у СССР). Кожны Б. павінен вывучаць і самастойна асэнсоўваць Біблію, для яго абавязковай з’яўляецца місіянерская дзейнасць і дабрачыннасць. Пропаведзі Б. грунтуюцца на рэлігійна-маральнай тэматыцы, на прынцыпах усеагульных любві і братэрства. Абраднасць Б. значна спрошчана. Яны прызнаюць 2 асн. абрады — хрышчэнне ў вадзе паўналетніх і абрад хлебапраламлення. Асноўныя святы Б.: Нараджэнне і Хрышчэнне Хрыста, Вялікдзень, Тройца, Праабражэнне, Свята Жніва, Дзень Адзінства. На Беларусі першыя абшчы- ны Б. з’явіліся ў 1870-я гады. У 1900-я г. было каля 960 паслядоўнікаў баптызму. У 1920—30-я г. ў Зах. Беларусі дзейнічала каля 5 легальных саюзаў Б. і евангельскіх хрысціян. Яны падтрымлівалі цесныя сувязі з замеж- нымі місіямі і заснавалі шэраг абшчын (у асноўным у Палескім ваяводстве). Большасць Б. на Беларусі ўваходзілі ў Г. Баплан. Карта «Вялікае княства Літоўскае і Белая Русь». Каля 1654. Саюз евангельскіх хрысціян-баптыстаў у СССР, частка — у Савет цэркваў еван- гельскіх хрысціян-баптыстаў. Літ.: Баптнзм н баптнсты: (Соцнол. очерк). Мн„ 1969; Мнтрохнн Л. Н. Баптнзм. 2 мзд. М„ 1974; Надоль- с к н й Р. В. Баптнзм в прошлом н настоя- шем. Мк„ 1987; Нсторня баптнзма в СССР. М„ 1989. А. У. Верашчагіна. БАРАВЕЦ Тарас Дзмітрыевіч (мянушка Бульба; 9.3.1908, с. Быстрычы Ровен- скага пав. Валынскай губ„ цяпер Бярэ- знаўскі р-н Ровенскай вобл.— 15.5.1981), дзеяч украінскага нацыянальнага руху. 3 1933 адзін са стваральнікаў і кіраўнік падп. арг-цыі «Украінскае нацыянальнае адраджэнне», якая дзейнічала на Палес- сі і ставіла за мэту барацьбу за адра- джэнне Укр. нар. рэспублікі (УНР). Неаднаразова быў арыштаваны польскімі ўладамі. У жн. 1940 нелегальна перабраў- ся з Польшчы на тэр. Укр. Палесся, дзе аднавіў пасля рэпрэсій органаў НКУС падп. арг-цыю. 3 пач. Вял. Айч. вайны ператварыў яе ў Палескую сеч Украінскай паўстанцкай арміі (ПС УПА), што дзейнічала на тэр. Укр. і Бел. Палесся. Летам 1941 разам з бел. групамі, якія ўзначальвалі У. Родзька і М. Вітушка, вёў барацьбу за «вызвален- не Палесся ад бальшавікоў». Узначаль- ваў Сарненскую акр. паліцыю, супра- цоўнічаў з абверам. 3 прыходам ням. цывільнай адміністрацыі Б. восенню 1941 распусціў ПС УПА. Зімой 1942 аднавіў яе як партыз. фарміраванне, што змагалася супраць гітлераўскіх акупац. улад і бальшавікоў. У 1942—1-й пал. 1943 у барацьбе з гітлераўцамі падтрым- ліваў сав. партызан, а ў барацьбе з сав. партызанамі — гітлераўцаў. Б. імкнуўся аб’яднаць усе ўкр. антыкамуніст. арг-цыі ў адзіную армію з мэтай адраджэння УНР як адзінай дэмакр. шматпарт. дзяржавы. Летам 1943 ПС УПА сілай падпарадкавана Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў. Б. добраахвотна аыехаў у Берлін, дзе быў арыштаваны і зняволены ў канцлагер Заксенхаўзен. Вызвалены немцамі ў сак. 1945. Удзельнічаў у арганізацыі партыз. барацьбы ў сав. ты- ле. Пасля вайны жыў у ФРГ, Канадзе. Тв.: Армія без державн: Спогадн. Вінні- пег, 1981. Літ.: ОУН на службе у фашнзма // Воен.- нст. журн. 1991. № 5. У. /. Гуленка. БАРАВОЕ, вёска ў Дзяржынскім р-не. Цэнтр сельсавета і калгаса імя М. Гор- кага. За 9 км на ПдЗ ад г. Дзяржынска, 11 км ад чыг. ст. Койданава. 410 ж., 138 двароў (на 1.1.1992). У дакумент. крыніцах вядома з 16 ст. Паводле інвентароў Старынскай (Ста- рынкаўскай) і Станькаўскай валасцей, у 1588—89 уваходзіла ў склад Старынкаў- скай вол. Мінскага пав. ВКЛ і належала Радзівілам. У 1756 пабудавана права- слаўная царква. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Койданаў- скай вол. Мінскага пав. Расійскай імпе- рыі. У 1867 тут адкрыта пач. школа. Сав. ўлада ўстаноўлена ў ліст. 1917. У гады суцэльнай калектывізацыі ў вёсцы арганізаваны калгас «Чырвоны паграніч- нік». 3 1924 цэнтр сельсавета Койданаў- скага р-на, з 1932 цэнтр нац. польскага сельсавета Койданаўскага, у 1936 пера- ўтвораны ў бел. сельсавет Дзяржынскага р-на, з 1937 — Мінскага р-на, з 1939 — Дзяржынскага р-на. У гады Вял. Айч. вайны ў вёсцы дзейнічала парт.-камса- мольская група Дзяржынскага падп. антыфаш. к-та «Смерць фашызму» (гл. Дзяржынскае партыйна-камсамольскае падполле). У 1970 у Б. 288 ж., 99 двароў. У вёсцы сярэдняя школа, б-ка, клуб, кам- бінат бытавога абслугоўвання, медыцын- скі і ветэрынарны пункты, аддзяленне сувязі, магазін. Помнікі: капліца-паха- вальня пач. 20 ст.; помнікі жыхарам вёсак Бараўскага сельсавета, якія загіну- лі ў Вял. Айч. вайну, і на брацкай магіле 330 сав. воінаў, якія загінулі ў чэрв.— ліп. 1941 пры выхадзе з варожага акружэння і ў ліп. 1944 пры вызваленні тэр. Бараўскага сельсавета ад ням.-фаш. захопнікаў; мемарыяльная дошка ў го- нар падпольшчыкаў. Б.— радзіма бел. сав. фізіка, акад. АН БССР Л. В. Ва- ладзько; бел. сав. філосафа, чл.-кар. АН БССР А. I. Савасцюка. Літ.: Валахановнч А. Н„ К у л а- г н н А. Н. Дз ржнніцвна: Прошлое н на- стояшее. Мн„ 1986. А. /. Ваяахановіч. БАРАГ Леў Рыгоравіч [н. 31.12. 1910(13.1.1911), Кіеў], беларускі і рус- кі фалькларыст і літвратуразнавец. Д-р гіст. навук (1971), праф. (1972). Засл. дзеяч навукі Башкірскай АССР (1977). Скончыў Маскоўскі пед. ін-т імя Леніна (1931). У 1938—41 заг. кафедры Мінскага пед. ін-та і адна- часова навук. супрацоўнік Ін-та мовы і л-ры АН БССР, у 1943—49 дацэнт БДУ. У 1949 абвінавачаны ў кас- мапалітызме і мусіў пакінуць Беларусь. 3 1951 дацэнт Башкірскага пед. ін-та, з 1957 заг. кафедры Башкірскага ун-та. У манаграфіі «Беларуская казка» (1969) паказаў нац. самабытнасць бел. народ- ных чарадзейных казак. Першы ў бел. фалькларыстыцы склаў і апублікаваў сіс- тэматычны паказальнік «Сюжэты і ма- тывы беларускіх народных казак» (1978, пабудаваны паводле агульнапрынятвй міжнар. сістэмы класіфікацыі казачных
295 БАРАН сюжэтаў). Адзін з аўтараў кнігі «Параў- нальны паказальнік сюжэтаў. Усходне- славянская казка» (1979). Выдаў у Бер- ліне на ням. мове «Беларускія народ- ныя казкі» (выд. 1 —10, 1966—80). Л. М. Ненадавец. БАРАДАЎКА Павел Рыгоравіч [10(23). 1.1908, в. Асташова Лепельскага пав. (цяпер Чашніцкі р-н) — 19.6.1968], поў- ны кавалер ордэна Славы. Да 1939 пра- цаваў у калгасе. Удзельнік вызвалення Зах. Беларусі (1939) і сав.-фінляндскай вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. Удзельнік Маскоў- скай і Курскай бітваў, вызвалення Бела- русі, Польшчы, баёў ва Усх. Прусіі. На- водчык мінамёта Б. вызначыўся: у 1944 у час прарыву абароны праціўніка каля Рагачова, фарсіравання р. Друць і ўтры- мання плацдарма; у 1945 пры знішчэнні агнявой кропкі ворага ў час наступлення сав. войск каля Кракава, пры фарсіра- ванні р. Пасарга і штурме Кёнігсберга. Пасля вайны працаваў у саўгасе. БАРАДЗІН (Грузенберг) Міхаіл Маркавіч (9.7.1884, г. п. Янавічы Сураж- скага р-на — 29.5.1951), рэвалюцыянер, сав. дзярж. і паліт. дзеяч. У рэвалюцый- ным руху з 1900, чл. Бунда. У 1905— 06 сакратар камітэта Рыжскай арг-цыі РСДРП. 3 1907 па 1918 у ЗША: у 1908 стварыў у Чыкага спец. школу для паліт. эмігрантаў, удзельнічаў у рабоце Сацыяліст. партыі Амерыкі (у 1919 на яе аснове ўтворана Кампартыя ЗША), быў казначэем створанага ў 1909 Т-ва дапа- могі рус. палітвязням. 3 1919 ген. консул РСФСР у Мексіцы, адначасова праца- ваў у Камінтэрне. У 1923—27 па запра- шэнні Сун Ят-Сена жыў у Кітаі як паліт. саветнік ЦВК нац.-рэв. партыі Гаміньда- на. Вярнуўшыся ў СССР, займаў пасады нам. наркома працы, нам. дырэктара ТАСС, з 1932 гал. рэдактар газ. «Мох- со« 1Че«5» («Маскоўскія нааіны»), адна- часова ў Вял. Айч. вайну ў рэдакцыі Саўінфармбюро. У 1951 незаконна рэп- рэсіраваны, рэабілітаваны пасмяротна. Літ.: Вндные советскне коммуннсты — участннкн кнтайской революцнн. М., 1970. С. 22—40. БАРАДЗІН Цімафей Сцяпанавіч (жн. 1917, Гомель— 20.6.1942), адзін з арга- нізатараў і кіраўнікоў Гомельскага пат- рыятычнага падполля ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1965). Вучыўся ў Маскоўскім паліграфічным ін-це (1941). 3 1936 працаваў на Гомель- скай ф-цы «Палесдрук». У Вял. Айч. вай- ну па заданні Гомельскага падп. гаркома КП(б)Б арганізаваў і ўзначаліў групу падпольшчыкаў, якія друкавалі і распаў- сюджвалі лістоўкі, рабілі для партызан ням. пашпарты, пропускі, вызвалялі з ла- гераў сав. ваеннапалонных. Група Б. ўзарвала майстэрні па рамонту варожых танкаў, бензасховішча, рэстаран. 3 ліст. 1941 кіраўнік Гомельскага падп. апера- тыўнага цэнтра па каардынацыі дзейна- сці падп. груп. 8.5.1942 у час падрых тоўкі да ўзрыву Гомельскай электрастан- цыі Б. і некалькі членаў групы арышта- ваны. і расстраляны. У Гомелі яго імем названа вуліца, на будынку ф-кі «Палес- П. Р. Барадаўка. Ц. С. Барадзін. Р. 1. Барадулін. друк» і на доме, дзе жыў Б., устаноўлены мемарыяльныя дошкі. БАРАДЎЛІН Рыгор Іванавіч (н. 24.2. 1935, в. Гарадок Ушацкага р-на), бела- рускі паэт. Нар. паэт Беларусі (1992). Скончыў БДУ (1959). Працаваў у газ. «Советская Белоруссня», час. «Вожык», «Бярозка», «Беларусь», «По- лымя», у выд-ве «Беларусь», з 1972 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друку- ецца з 1954. Выдаў кнігі вершаў «Маладзік над стэпам» (1959), «Нагбом» (1963), «Неруш» (1966), «Адам і Ева» (1968), «Лінія перамены дат» (1969), «Вяртанне ў першы снег» (1972), «Святапчалы» (1975), «Вечалле» (1980), «Амплітуда смеласці» (1983), «Маўчанне перуна» (1986) і інш., у якіх паэтычнымі сродкамі эмацыянальна, пластычна, шматколерна адлюстроўвае прыгажосць роднай зямлі, пафас стваральнай працы. Адным з асн. матываў яго паэзіі з’яўляецца зварот да падзей Вял. Айч. вайны, паказ барацьбы бел. народа з фа- шызмам, успаміны пра партыз. мінулае роднай Ушаччыны. Творчасць Б. вызна- чаецца багаццем мовы, разнастайнасцю жанраў і вобразна-стылявых сродкаў, яскравай метафарычнасцю, тонкім псі- халагізмам. Аўтар зборнікаў сатыр. і гумарыстычных твораў, эпіграм на дзея- чаў бел. л-ры і мастацтва, твораў для дзя- цей і інш., а таксама зборніка літаратур- на-крытычных артыкулаў «Парастак рад- ка, галінка верша» (1986). На бел. мову перакладае творы Т. Шаўчэнкі, Я. Райні- са, Дж. Байрана, А. Міцкевіча, С. Ясені- на, У. Бранеўскага, П. Нэруды, Н. Гілье- на, С. Паптонева, Э. Межэлайціса, Я. Еўтушэнкі, А. Вазнясенскага, I. Драча і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1976 за паэму «Балада Брэсц- кай крэпасці» (1974), Дзярж. прэмія БССР імя Я. Купалы 1976 за зб. вершаў «Рум» (1974) і кнігу перакладаў выбра- най лірыкі Ф. Гарсія Лоркі «Блакітны звон Гранады» (1975). У складзе ўрада- вай дэлегацыі БССР прымаў удзел у ра- боце XXXIX сесіі Ген. Асамблеі ААН (1984). Гал. рэдактар штогодніка «Бра- тэрства». Прэзідэнт бел. ПЭН-цэнтра. Літ.: Г а р э л і к Л. М. Зямля бацькоў дала мне права: Станаўленне творчай інды- відуальнасці Р. Барадуліна. Мн. 1983. У.В.Г ніламёдаў. БАРАДЎЛІН Феадосій Раманавіч [27. 1(8.2).1896, в. Ляжні Гарадоцкага пав. Віцебскай губ.— 11.12.19561, удзельнік устанаўлення сав. улады і грамадз. вай- ны на Беларусі, гісторык медыцыны. Д-р медыцынскіх навук, праф. (1946). Скон- чыў Віцебскую гімназію (1915), Мас- коўскі ун-т (1923), Ін-т чырвонай прафе- суры (1928). Чл. КПСС з 1919. Чл. Гарадоцкага пав. рэўкома, нам. старшыні Віцебскага губ. рэўкома і выканкома Савета рабочых, сял. і саддацкіх дзпута- таў. Дэлегат IX з’езда РКП(б) (1920). Ствараў камбеды, удзельнічаў у ліквіда- цыі антысав. мяцяжоў. Займаўся пытан- нямі забеспячэння Чырв. Арміі харчамі і фуражом. Удзельнік падаўлення Кран- штацкага мяцяжу (1921). 3 1928 дацэнт тэрапеўтычнай клінікі 1-га Маскоўскага медыцынскага ін-та, потым заг. кафедры шпітальнай тэрапіі, дырэктар медыцын- скага ін-та ў Махачкале. У Вял. Айч. вайну армейскі тэрапеўт. 3 1950 заг. кафедры гісторыі медыцыны 1-га Мас- коўскага медыцынскага ін-та. Аўтар прац па стараж. і антычнай медыцыне. Літ.: Кузьмнн М. К. Вндный деятель советской школы нсторнков меднцнны // Сов. меднцхна. 1967. № 12.Ф. і. Ігнатовіч. БАРАН (Баранаў) Сяргей [1894, Горніцкая вол. Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н— 1937 (?)], беларускі грамадскі і культ. дзеяч, педагог. Член Бел. партыі сацыялістаў-рэвалюцыяне- раў (БПС-Р). Узначальваў гродзенскае
296 БАРАНАВІЦКАЕ т-ва дапамогі ахвярам 1-й сусв. вайны. У 1919 старшыня Бел. нац. камітэта ў Гродне, заснавальнік і выкладчык Гро- дзенскай бел. гімназіі. Займаўся каап. дзейнасцю. У час выбараў у польскі сейм (1922) балаціраваўся ад Блока нац. меншасцей. Арыштаваны польскімі ўла- дамі і на судовым працэсе над удзельні- камі бел. эсэраўскага падполля ў Бела- стоку ў 1923 прыгавораны да 8 гадоў турэмнага зняволення. Пасля адбыцця тэрміну пакарання ў канцы 1920-х гадоў эмігрыраваў у СССР. У 1930-я гады незаконна рэпрэсіраваны. А. С. Ліс. БАРАНАВІЦКАІ ВЫСТУПЛЁННЕ РАБОЧЫХ I САЛДАТ 1905. Паліт. стачка баранавіцкіх чыгуначнікаў пача- лася 8(21).12.1905. На мітынгах і дзман- страцыях з заклікам да ўзбр. барацьбы выступаў прадстаўнік Маскоўскага Саве- та. 9(22) снеж. 300 чыгуначнікаў на чале са старшынёй к-та Баранавіцкага аддзялення Усерас. чыгуначнага саюза інжынерам эсэрам М. М. Ляпко адмові- ліся выконваць распараджэнні адмініст- рацыі, вывелі са строю камутатар. Спы- ніўся рух паяздоў. 10—11 (23—24) снеж. рабочыя дэпо разам з салдатамі чыг. брыгады праводзілі масавыя мітынгі і сходы. Схопленыя жандарамі на мітынгу салдаты былі адбіты. 11 (24) снеж. на месца мітынгу прыбыў ген. Арцем’еў і загадаў разысціся. Рабочыя збілі генера- ла, сарвалі пагоны, паламалі шашку. Афіцэры, якія суправаджалі генерала, пачалі страляць у рабочых і некалькі чалавек паранілі. Узброеныя рабочыя адказалі агнём. Для задушэння выступ- лення баранавіцкіх рабочых і салдат з Вільні 12(25) снеж. прыбылі паграніч- ныя войскі, назаўтра — карная экспеды- цыя ген. Арлова. Пачаліся масавыя арышты. У віленскую турму былі кінуты кіраўнікі і актыўныя ўдзельнікі выступ- лення: Ляпко з жонкаю, 1. Бачэўскі, К. Гайдамовіч, А. Друкаў, С. Здасель, М. Мухін і інш. 16(29) снеж. салдаты чыг. батальёна зноў правялі сход, на якім рапіылі забіць ген. Арцем’ева, з «Марсельезай» прайшлі па горадзе. Яны мелі намер пасля таго, як прыбудзе падмацаванне, захапіць у Баранавічах уладу ў свае рукі і стварыць тут часовы ўрад. 31.12.1905 (13.1.1906) мінскігубер- натар даносіў камандуючаму войскамі Віленскай ваен. акругі, што паліт. пера- кананні большасці ніжэйшых чыноў баранавіцкай чыг. брыгады накіраваны на звяржэнне існуючага ладу ўсімі маг- чымымі сродкамі, нават са зброяй у ру- ках. У памяць аб падзеях 1905 у Бара- навічах устаноўлены мемарыяльная дош- ка і стэла. Літ.: Революцнонное дввженне в Белорус- снв 1905—1907 гг.: Документы н матерна- лы. Мн., 1955; Лнпннскнй Л., Л у к ь я- н о в Е. Крестьянское н солдатское двнже- нве в Белоруссвн (1900—1907 гг.1. Мн., 1968. БАРАНАВІЦКАЕ ГАРАДСКОЕ ПАТ- РЫЯТЫЧНАЕ ПАДПОЛЛЕ ў В я л і- кую Айчынную вайну. Дзейніча- ла ў г. Баранавічы з жн. 1943 да ліп. 1944. Аб’ядноўвала 32 чал. Ядром пад- полля стала група пад кіраўніцтвам А. I. Крыштофіка, пасланая камандаван- нем атрада імя А. В. Суворава Перша- майскай партыз. брыгады Баранавіцкай вобл. ў крас. 1943 у горад для арганіза- цыі падполля. Дзейнічала ў кантакце з гэтай брыгадай, з восені 1943 — пад кіраўніцтвам Баранавіцкага падпольнага абкома КП(б)Б і Баранавіцкага падп. гаркома КП(б)Б. Падпольшчыкі мелі ў горадзе 2 явачныя кватэры, якія трымалі П. П. Герасімук і А. А. Долгер. У вер.— ліст. 1943 патрыёты А. М. Коўш, Крыштофік, I. А. Ліцкевіч, Г. М. Гера- сімук, П. П. Герасімук, Л. П. Бара- дзінскі, Т. I. Дземідовіч і інш. ажыццяві- лі шэраг дыверсій на чыгунцы, узарвалі 6 эшалонаў з гаручым, ваен. тэхнікай і жывой сілай праціўніка, вывелі са строю будынкі цэнтр. блакіроўкі чыг. стрэлак, электратакарнай майстэрні, перасыльна- га пункта, спалілі памяшканні аўтагара- жа з усім абсталяваннем і 5 машынамі, мэблевую ф-ку. У студз. 1944 падполь- шчыкі Крыштофік, М. I. Нікіцін, К. М. Долгер, Я. К. Коўш, П. А. Ліс і і інш. па заданні камандавання партыз. брыгады Першамайскай выкралі і даста- вілі ў штаб брыгады нам. бургамістра Баранавіч. Патрыёты распаўсюджвалі сярод насельніцтва сав. газеты і лістоўкі, збіралі зброю і боепрыпасы. У лютым 1944 12 падпольшчыкаў арыштаваны. 11.3.1944 на рыначнай плошчы Барана- віч фашысты пакаралі смерцю П. П. Ге- расімука, А. М. Дзянішчыка, Я. А. Дол- гер, К. М. Долгера, Л. П. Барадзін- скага, Т. 1. Дземідовіча, А. Ю. Шырко, I. А. Ліцкевіча, Г. А. Ліцкевіч. У барана- віцкай турме і Калдычэўскім лагеры смерці закатаваны падполыпчыкі П. А. Ліс і Я. Д. Старэнга. Нягледзячы на арышты і гібель патрыётаў, падполле дзейнічала да вызвалення Баранавіч і раёна ад акупантаў. У Баранавічах на брацкай магіле падпольшчыкаў у 1968 пастаўлены абеліск. У гонар падполь- шчыкаў на месцы пакарання смершо ў 1966 устаноўлена мемарыяльная дошка. М. Ф. Шумейка. БАРАНАВІЦКАЕ ПАРТЫЗАНСКАЕ ЗЛУЧЭННЕ ПАЎДНЕВАЙ ЗОНЫ ў Вялікую Айчынную вайну. Створана ў кастр.— ліст. 1943 паводле рашэння ЦК КП(б)Б з мэтай узмацнен- ня парт. кіраўніцтва партыз. рухам у паўд. раёнах (на Пд ад чыг. Мінск — Брэст) Баранавіцкай вобл. Камандзіры: сакратар Баранавіцкага падпольнага аб- кома КП(б)Б Ф. А. Баранаў (кастр. 1943 — сак. 1944), П. А. Бягун (в. а., крас.— май 1944), Р. Дз. Румянцаў (май — ліп. 1944); нач. штаба М. К. Зай- цаў. Дзейнічала на акупіраванай тэр. Быценскага, Ляхавіцкага, Нясвіжскага, Клецкага і Ганцавіцкага (Пінская вобл.) р-наў. Аб’ядноўвала 3 партыз. брыгады (18-я імя Фрунзе, 19-я імя Молатава, 20-я імя В. С. Грызадубавай), 4 асобна дзеючыя атрады (200-ы, 620-ы імя Ча- паева, імя Жданава, імя Кірава). 3 сак. 1944 злучэнне наз. «Група № 26». На час злучэння з часцямі Чырв. Арміі (3—12.7.1944) налічвала 2,4 тыс. парты- зан. На Пн Баранавіцкай вобл. дзейніча- ла Баранавіцкае партызанскае злучэнне паўночнай зоны. А. Л. Манаенкаў. БАРАНАВІЦКАЕ ПАРТЫЗАНСКАЕ ЗЛУЧЭННЕ ПАЎНОЧНАЙ ЗОНЫ ў Вялікую Айчынную вайну. Створана ў крас. 1943 паводле рашэння Баранавіцкага падпольнага абкома КП(б)Б. Камандзіры: 1-ы сакратар Ба- ранавіцкага падп. абкома КП(б)Б В. Я. Чарнышоў (крас. 1943 — ліп. 1944), Р. А. Сідарок (в. а., крас.— ліп. 1944). Дзейнічала на тэр. паўн. раёнаў Баранавіцкай вобл., Дзяржынскага, Мін- скага, Заслаўскага р-наў Мінскай вобл., Радашковіцкага р-на Вілейскай вобл. У сувязі з масавым прытокам у рады партызан мясц. насельніцтва (з мая 1942) групы, што дзейнічалі тут з лета 1941, колькасна выраслі. У 2-й пал. 1942 у вобласці дзейнічалі 32 партыз. атрады. Адначасова ішоў працэс цэнтра- лізацыі кіравання баявымі дзеяннямі партызан у маштабах раёна, зоны. Ствараліся часовыя каардынацыйныя цэнтры: у маі 1942 Баранавіцкая акруго- вая антыфашысцкая арганізацыя, летам 1942 група аб’яднаных атрадаў (4 атра- ды) пад агульным кіраўніцтвам, каман- дзіра атрада «Грозны» Б. А. Мічурына, у жн. 1942 Асобае злучэнне партызанскіх атрадаў (АЗПА). Агульнае кіраўніцтва ажыццяўляў камандзір дыверсійна-раз- ведвальнага атрада В. В. Шчарбіна. 3 ліст. 1942 большасць атрадаў, якія ўва- ходзілі ў АЗПА, зводзіліся ў брыгады. Гэтыя аб’яднанні, створаныя паводле іні- цыятывы іх камандзіраў у ходзе сумес- ных баявых дзеянняў асобных атрадаў і груп, былі нетрывалыя, распадаліся і зноў складваліся для выканання чарго- вых баявых задач. 8.9.1942 ЦК КП(б)Б пастанавіў аднавіць работу Баранавіцка- га абкома КП(б)Б (легальнага) у сав. тыле; 2.10.1942 прызначыў сакратара абкома Чарнышова ўпаўнаважаным ЦК КП(б)Б па Баранавіцкай вобл., на тэр. якой у гэты час накіраваў 10 аргані- затарскіх груп. У сак. 1943 у тыл ворага накіраваны (прыбылі ў Налібоц- кую пушчу ў пач. крас.) арганізатарскія групы на чале з Чарнышовым, Сідарком, Я. Д. Гапеевым, С. П. Шупенем. Па- чалі дзейнічаць падп. абл. і раённыя парторганы. Да канца крас. 1943 яны ўстанавілі сувязь з партыз. атрадамі і брыгадамі. Былі аб’яднаны брыгады імя Сталіна, імя Чкалава, Ленінская, імя Жукава (20 атрадаў) і 15 асобна дзею- чых атрадаў (усяго больш за 5 тыс. партызан), якія дзейнічалі на Пн ад чыг. Мінск — Брэст, і на іх базе створаны Б. п. з. У складзе абласнога злучэння былі створаны тэрытарыяльныя між- раённыя партыз. злучэнні: Івянецкае, Лідскае, Слонімскае, Стаўбцоўскае, Шчучынскае (гл. адпаведныя арт.). У сувязі з цяжкасцямі кіраўніцтва з адзінага абл. цэнтра партыз. рухам на тэр. ўсёй вобласці на Пд створана і дзейнічала Баранавіцкае партызанскае злучэнне паўднёвай зоны. Акрамя таго, на тэр. вобласці дзейнічалі самастойна
297 БАРАНАВІЦКАЯ брыгада «Няўлоўныя» і атрады «Слаў- ны», імя Калініна, «Наватары». На час злучэння з часцямі Чырв. Арміі (4— 15.7.1944) Б. п. з. (паўн. групоўка) уключала: 4 міжраённыя злучэнні, якія аб’ядноўвалі 22 брыгады — імя Сталіна, імя Чкалава, імя Шчорса, імя Панама- рэнкі, «За Савецкую Беларусь», Ленін- скую, імя Ленінскага камсамола, імя Варашылава, «Перамога», імя Кірава, імя Дзяржынскага, 1-ю Баранавіцкую, «Упе- рад», імя Чапаева, імя Аляксандра Неў- скага, імя Жукава, Першамайскую, «Камсамолец», «25 гадоў БССР», імя Суворава, імя Ракасоўскага, 1 -ю Бел. ка- валерыйскую; 4 асобна дзеючыя атра- ды — імя Кутузава, П. А. Алыбіна, імя Калініна (сямейны атрад, Навагрудскі р-н), 106-ы; агульная колькасць больш за 17,5 тыс. партызан. Усяго на тэр. Баранавіцкай вобл. на час яе вызвалення дзейнічала 26 брыгад і 11 асобных атрадаў; агульная колькасць больш за 22 тыс. партызан. Камандзіру злучэння Чарнышову, камандзірам брыгад Б. А. Булату, Ф. М. Сінічкіну, каман- дзіру Стаўбцоўскага партыз. злучэння I. 3. Царуку прысвоена званне Героя Сав. Саюза. А. Л. Манаенкаў. БАРАНАВІЦКА - СЛОНІМСКАЯ АК- РУГОВАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ КПЗБ. Дзейнічала з крас. 1924 да канца 1932 ва ўмовах падполля пад кіраўніцтвам Бара- навіцка-Слонімскага акр. к-та КПЗБ. У зону яе дэейнасці ўваходзілі Барана- віцкі, Косаўскі, Навагрудскі, Нясвіжскі, Слонімскі і Стаўбцоўскі паветы. У 1928 аб’ядноўвала 311 камуніствў. Кіраўні- камі арг-цыі ў розны час былі К. I. Асіпік, В. М. Дайновіч, М. Л. Пера- валоцкі і інш. Акр. арг-цыя КПЗБ узначальвала барацьбу працоўных за сац. і нац. вызваленне, уз’яднанне Зах. Беларусі з БССР. супраць пагрозы вай- ны, арганізоўвала выступленні рабочых і сялян супраць антынароднай палітыкі польскага ўрада, стварала гурткі Беларускай сялянска-работніцкай гра- мады (БСРГ), Таварыства беларускай школы (ТБШ), умацоўвала свой уплыў у прафсаюзах і інш. легальных і паўле- гальных арг-цыях. У 1924 пад уплывам камуністаў знаходзіліся ўсе праўленні яўр. прафсаюзаў у Баранавіцкім, Нава- грудскім і Слонімскім паветах. Вял. ўвагу камуністы аддавалі стварэнню партячэек на сяле. Іх рост назіраўся ў Косаўскім, Навагрудскім і інш. паве- тах. У канцы 1924 у 30 вёсках Слонім- скага пав. існавалі партячэйкі, якія аб’яд- ноўвалі каля 100 камуністаў. Вясковыя ячэйкі КПЗБ збіралі сродкі ў дапамогу палітзняволеным, стваралі іурткі МОПРа, дапамагалі сялянам у іх бараць- бе за адкрыццё бел. школ, распаўсюдж- валі нелегальную л-ру. Па дырэктыве ЦК КПЗБ Баранавіцка-Слонімскі акруг- ком ствараў сялянскія к-ты, якія разам з партячэйкамі арганізоўвалі сялян на барацьбу супраць урадавай зямельнай рэформы, за бясплатную выдачу насен- ня, будаўнічага лесу і інш. У 1924—27 адбыліся паліт. і эканам. забастоўкі, першамайскія дэманстрацыі ў Баранаві- чах, Слоніме, Ружанах, Карэлічах, вы- ступленні за амністыю палітзняволеным у Слоніме і Баранавічах (4.7.1926), Навагрудку (19.8.1926, 3 тыс. чал.), у абарону БСРГ у Косаве (гл. Косаўскі расстрэл 1927). У 1926—27 члены КПЗБ і КСМЗБ правялі ў Косаўскім, Навагрудскім, Слонімскім і Стаўбцоўскім паветах сходы дапрызыўнікаў, на якіх былі прыняты рэзалюцыі пратэсту суп- раць тэрору, сац. і нац. прыгнёту, пад- рыхтоўкі вайны з СССР. У сувязі з выба- рамі ў польскі сейм (1928) акругком КПЗБ вылучыў тройку вопытных каму- ністаў, якая арганізоўвала перадвыбар- чыя мітынгі, распаўсюджвала лістоўкі і адозвы, назначала агітатараў для вя- дзення паліт. работы ў вёсках і на прад- прыемствах. Члены акр. арг-цыі КПЗБ агітавалі галасаваць за кандыдатаў у дэпутаты I. Я. Гаўрыліка, I. С. Дварча- ніна, П. С. Крынчыка і інш. Шмат увагі аддавалі камуністы стварэнню і дзейна- сці гурткоў БСРГ і ТБШ. У канцы 1926 у Слонімскім і Навагрудскім пав. гурткі БСРГ налічвалі па 15 тыс. членаў, у Косаўскім пав.— 10 тыс., у Стаўбцоўскім — 5 тыс. і ў Баранавіц- кім — каля 3 тыс. У 1928 у Слонімскім пав. працавалі 54 гурткі ТБШ, у Нава- грудскім — 56 і амаль столькі ж у Косаў- скім. Праўленне ТБШ Навагрудскай ак- ругі знаходзілася пад уплывам камуні- стаў. Актыўная работа вялася сярод беспрацоўных, якіх у 1930—32 у Нава- грудскім ваяв. налічвалася больш за 2,7 тыс. чал. Да пунктаў канцэнтрацыі бес- працоўных былі прымацаваны партячэй- кі ці асобныя камуністы, па іх ініцыяты- ве ствараліся к-ты беспрацоўных, право- дзіліся мітынгі і дэманстрацыі. Масавыя выступленні беспрацоўных з патрабаван- нямі эканам. і паліт. характару адбы- ліся ў ліп. 1931 у Слоніме, Навагрудку, Баранавічах. У 1929—32 пад кіраўніцт- вам камуністаў прайшлі забастоўкі будаўнікоў электрастанцыі, рабочых ка- мунальных прадпрыемстваў, папяровай ф-кі і трох лесапільняў у Слоніме, ад- быліся Асташынскае і Нягневіцкае вы- ступленні сялян 1932 і інш. Акр. арг-цыя КПЗБ накіроўвала дзейнасць мясц. арг-цый КСМЗБ. У канцы 1932 у сувязі з ростам радоў КПЗБ і павелічэннем аб’ёму работы акр. і раённых парт. арг-цый, рашэннем ЦК КПЗБ замест Баранавіцка-Слонімскай створаны сама- стойныя Навагрудская і Слонімская акр. арг-цыі КПЗБ (гл. адпаведныя арт.). Літ.'. Революцяонный путь Компартмн Западной Белорусснн (1921 —1939 гг.). Мн., 1966. /. Ф. Дзяшко. БАРАНАВІЦКАЯ АКРУГОВАЯ АН- ТЫФАШЫСЦКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ ў Вялікую Айчынную вайну. Дзейнічала з мая 1942 да снеж. 1943 на чале з Акруговым бел. антыфаш. к-там Баранавіцкай вобл. Утворана па ініцыятыве камуністаў (пераважна былыя члены КПЗБ і ваеннаслужачыя, што трапілі ў акружэнне) на базе анты- фаш. груп Васілішкаўскага, Зэльвенска- га, Радунскага, Шчучынскага р-наў Баранавіцкай і Скідзельскага р-на Бела- стоцкай абл. Арганізацыйна аформлена 5.5.1942 на міжраённай канферэнцыі кіраўнікоў шэрага антыфаш. груп, вы- браны Акруговы камітэт з 6 чал.: Г. М. Картухін (старшыня, да ліп. 1942), А. Ф. Манкевіч (нам. старшыні, да ліп. 1942), А. А. Патапаў (сакратар), Б. I. Гардзейчык, П. В. Жукоўскі, А. I. Іваноў. К-т аб’яднаў разрозненыя партыз. і падп. групы, якія дзейнічалі ў рэгіёне, актывізаваў работу па стварэн- ні новых груп і арг-цый, накіроўваў іх дзейнасць. Да чэрв. 1942 створана 5 ды- версійных груп (125 чал.); Васілішкаў- скі, Скідзельскі і Шчучынскі раённыя антыфаш. к-ты, якія ўзначальвалі 35 падп. груп (150 чал.). Восенню 1942 пад кіраўніцтвам Акруговага к-та барацьбу з акупантамі вялі больш за 260 падполь- шчыкаў. Акруговы, раённыя к-ты і ніза- выя антыфаш. арг-цыі вялі паліт. работу сярод насельніцтва і партызан, выпуска- лі лістоўкі. У выніку іх дзейнасці сталі хутка расці партыз. сілы. Паводле пла- на, распрацаванага к-там, у ліп. 1942 быў разбіты варожы гарнізон у в. Азёры Скідзельскага р-на. У выніку аперацыі разгромлена валасная ўправа, пошта, захоплены каштоўныя дакументы, меды- каменты, грошы і інш. Сумесныя баявыя аперацыі партызан і падпольшчыкаў праведзены і ў інш. нас. пунктах. Пры актыўным удзеле Акруговага к-та ў сак. 1943 сфарміраваны партыз. атрад, які разгарнуўся ў партызанскую брыгаду імя Ленінскага камсамола. У камандны склад брыгады ўвайшлі кіраўнікі анты- фаш. падполля: Гардзейчык, Іваноў, Па- тапаў і інш. Далейшы рост партыз. руху ў рэгіёне праходзіў у цеснай сувязі з развіццём антыфаш. арг-цый. Са ства- рэннем на тэр. вобласці ў сак. 1943 Баранавіцкага падпольнага абкома КП(б)Б, падпольных раённых і міжраён- ных к-таў партыі дзейнасць антыфаш. к-таў, арг-цый і груп ажыццяўлялася пад іх кіраўніцтвам. Л. В. Аржаееа, П. П. Ліпіла. БАРАНАВІЦКАЯ АПЕРАЦЫЯ 1916, Скробава - Гарадзішчанская аперацыя 1916, наступальная апе- рацыя рускіх войск Зах. фронту (галоў- накамацдуючы ген. ад інфантэрыі А. Е. Эеерт) 19.6—16.7(2—29.7).1916; састаў- ная частка стратэгічнай кампаніі на руска-германскім фронце ў пазіцыйны перыяд 1-й сусв. вайны. Ажыццяўля- лася з мэтай падтрымаць наступленне рус. войск на Паўд.-Зах. фронце (Бру- сілаўскі прарыў), дзеля чаго перша- пачаткова запланаваны гал. ўдар на Зах. фронце ў раёне Маладзечна быў пера- несены ў раён Гарадзішча — Баранавічы. Правядзенне аперацыі ўскладалася на 4-ю армію (камандуючы ген. А. Ф. Ра- гоза) у складзе 5 карпусоў, 3 дывізій, інш. часцей. Прарыў абароны праціўніка на 8-кіламетровым участку фальварак Драбышы — Завоссе (цяпер Баранавіцкі р-н) павінна была ажыццявіць ударная група ў складзе 9-га і 35-га карпусоў; яе падтрымлівалі на 2,5-кіламетровым
298 БАРАНАВІЦКАЯ участку на Пн ад Драбышоў 25-ы корпус, за 10 км на Пд ад галоўнай атакі — дывізія Грэнадзёрскага корпуса, за 20 км на Пд — 2 дывізіі 10-га корпуса. У ходзе падрыхтоўкі аперацыі быў створаны рэзерв у складзе 3-га Сібірскага, 3-га армейскага і 3-га Каў- казскага карпусоў. Усяго для правядзен- ня аперацыі было сканцэнтравана 19,5 пях. і 2 казацкія дывізіі (340 тыс. чал.; 1324 кулямёты, 258 цяжкіх і 743 лёгкія гарматы). На ўчастку наступлення рус. 4-й арміі ўмацаваныя пазіцыі займала 9-я армія праціўніка (каман- дуючы ген. Р. Войрш) групы фронту ген.-фельдмаршала Леапольда Бавар- скага ў складзе 3-га ландвернага і 25-га рэзервовага германскіх, 3-га і 12-га аўстрыйскіх карпусоў. Умацаваная аба- рончая паласа праціўніка ўключала не- калькі ліній акопаў, абсталяваных казыр- камі, траверсамі, 613 пляцоўкамі для кулямётаў, перад акопамі праходзіла драцяная загарода ў 5—6 радоў з рагат- камі памгж імі. Аперацыя пачалася 19—20 чэрв, (2—3 ліп.) артпадрыхтоўкай, у ходзе якой з-за слабай шчыльнасці агню па прычыне недахопу снарадаў толькі часткова былі разбураны акопы і не падаўлена артылерыя праціўніка. 20 чэрв (3 ліп.) 3 дывізіі 9-га і ўведзеныя ў бой са спазненнем 2 дывізіі 35-га карпусоў у ходзе наступлення авалодалі толькі 1-й лініяй акопаў. 21—22 чэрв. (4—5 ліп.) на ўчастку фронту 9-га корпуса і ў раёне Скробава (цяпер Баранавіцкі р-н) 5 дывізій зноў перайшлі ў наступленне. Я ны былі сустрэты контр- ударам герм. войск і, нягледзячы на падтрымку 3-га Каўказскага корпуса, спынены на 2-й лініі акопаў. 25 чэрв. (8 ліп.), пасля ўвядзення на стыку паміж 9-м і 35-м карпусамі 3-га Сібірскага і 3-га армейскага карпусоў і працяглай артпадрыхтоўкі, сіламі 6 ды- візій была праведзена трэцяя атака рус. войск на 12-кіламетровым участку ад в. Цырын (цяпер Карэліцкі р-н) да в. Завоссе. На працягу дня часці 3-га Сібірскага і 9-га карпусоў тройчы аднаў- лялі артпадрыхтоўку і чатыры разы ха- дзілі ў атаку, але не дасягнулі поспеху. Такім чынам, у ходзе наступальных баёў рус. войскам не ўдалося пера- адолець абарончую паласу праціўніка. 1(14) лш. 3 аўстра-германскія дывізп ажыццявілі контрнаступленне каля в. Скробава і занялі пакінутыя раней акопы. Спробы рус. войск аднавіць страчаныя пазіцыі ў ходзе атак 12—16 (25—29) ліп. на ўчастку Скробава — Лабузы (цяпер Ляхавіцкі р-н) скончылі- ся няўдачай У ходзе Б. а. страты рус. войск забітымі, параненымі і ўзятымі ў палон склалі каля 80 тыс. салдат і афіцэраў, страты праціўніка — каля 25 тыс. чал. Асноўныя прычыны няўдачы наступлення рус. войск пад Баранавічамі: недахоп артылерыі, снарадау, вінтовак (18 тыс. салдат 4-й арміі не мелі БАРАНАВІЦКАЯ АПЕРАЦЫЯ 19 чэрвеня (2 ліпеня)—16 (29) ліпеня 1916 г ..... Ліній фронту Напраман галоўнага ўдару 4 Арміі (8 I 35 н) Напраман удараў 25-га грэнадзбрскага 1 Ю-га нарлусоў зброі), дрэннае кіраўніцтва войскамі ў час прарыву, калі наступленне вялося разрознена, рэзервы ўводзіліся ў бой нясвоечасова і ў недастатковай коль- касці. Пасля Б. а. 1916 на Зах. фронт была ўскладзена задача стрымліваць сілы герм. групоўкі пад камандаваннем Леа- польда Баварскага і шляхам пагрозы прадоўжыць аперацыю пад Баранавічамі, садзейнічаць наступленню Паўд.-Зах. фронту. Літ.: ЗайончковскмйА. М. Мнровая война 1914—1918 гг. 3 нзд. М., 1938. Т. 2. С. 59—63 А. М. Бабкоу БАРАНАВІЦКАЯ ВОБЛАСЦЬ, адм,- тэр. адзінка ў БССР у 1939—54. Утворана 4.12.1939 на тэр. б. Навагруд- скага ваяв. Польшчы пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР. Цэнтр г. Баранаві- чы. Пл. 23,3 тыс. км2 у 1940 і 13,7 тыс. км2 у 1953. Нас. 1184,4 тыс. чал. (1940). Уключала 8 паветаў: Бара- навіцкі, Валожынскі, Лідскі, Навагруд- скі, Нясвіжскі, Слонімскі, Стаўбцоўскі і Шчучынскі. 15.1.1940 паветы скасаваны, вобласць падзелена на 26 раёнаў: Быцен- скі, Валеўскі (з ліст. 1940 Карэліцкі), Валожынсю, Васілішкаўскі, Воранаўскі, Гарадзішчанскі, Дзятлаўсю, Жалудоцкі, Зэльвенскі, Івянецкі, Іўеўскі, Казлоўш- чынскі, Клецкі, Лідскі, Любчанскі, Ляха- віцкі, Мастоўскі, Мірскі, Навагрудскі, Навамышскі, Нясвіжскі, Радунскі, Сло- німскі, Стаўбцоўскі, Шчучынскі і Юра- цішкаўскі. У складзе вобласці былі 2 гарады абл. падпарадкавання (Барана- вічы і Ліда), 7 гарадоў раённага пад- парадкавання (Валожын, Клецк, Ляхаві- чы, Навагрудак, Нясвіж, Слонім, Стоўб- цы) і 10 гар. пасёлкаў (Васілішкі, Гарадзішча, Дзятлава, Жалудок, Зэльва, Івянец, Іўе, Казлоўшчына, Мір, Шчу- чын). На тэр. вобласці 12.10.1940 створана 6 гар. пасёлкаў: Альбярцін, Астрына, Воранава, Гарадзея, Любча, Масты; гар. пасёлак Казлоўшчына адне- сены да катэгорыі вёсак. Усе раёны вобласці налічвалі 376 сельсаветаў. Абласная газ. кЧырвоная звязда». 20.9.1944 Валожынскі, Іўеўскі і Юраціш- каўскі р-ны перададзены ў склад Маладзечанскай вобл., Васілішкаўскі, Во- ранаўскі, Жалудоцкі, Зэльвенскі, Лідскі, Мастоўскі, Радунскі і Шчучынскі — у склад Гродзенскай вобл. 8.1.1954 Б. в. скасавана. Быценскі, Гарадзішчанскі, Ляхавіцкі, Навамышскі р-ны і г. Барана- вічы перададзены ў склад Брэсцкай вобл., Дзятлаўскі, Казлоўшчынскі, Карэліцкі, Любчанскі, Мірскі, Навагрудскі і Сло- німскі — у склад Гродзенскай вобл., Клецкі, Нясвіжскі і Стаўбцоўскі — у склад Мінскай вобл., Івянецю р-н — у склад Маладзечанскай вобл. Літ.: Адміністрацыйна-тэрытарыяльны па- дзел Беларусі. Мн., 1985; Адмвнястратмвно- террнторяальное устройство БССР. Т. 1—2. Мн., 1985—87. М. /. Камінскі. «БАРАНАВІЦКАЯ ГАЗЭТА» («Вагапа- уіскада Наіеіа»). Выдавалася з 22.7. 1941 да 24.6.1944 у г. Баранавічы на бел. мове лацінкай, з чэрв. 1943 — кірыліцай пад кантролем герм. улад у перыяд акупацыі Беларусі ням.-фаш. захопнікамі ў Вял. Айч. вайну. Выходзіла 2 разы на тыдзень. У 1941 выдавалася пад назвай «Вагапоячвсііег Хеііппй» («Баранавіцкая газета») і публікавала матэрыялы на ням., польскай і бел. мовах. Са студз. 1944 наз. «Пагоня». Рэдактары К. Берэнд, А. Бурскі, Л. Га- рошка, Б. Шышко. Распаўсюджвалася пераважна ў зах. абласцях Беларусі. Інфармавала пра падзеі на франтах 2-й сусв. вайны, праўдзівасць якіх была прапарцыянальна поспехам ням. арміі. Друкавала распараджэнні і звароты аку- пац. улад, нацыяналіст. арг-цый, матэ- рыялы пра дзейнасць мясц. аддзяленняў Беларускай народнай самапомачы. пра барацьбу з партызанамі. Пісала пра нац.-культ. адносіны і пед. мерапры- емствы ва ўмовах акупацыі, правінцыяль- нае жыццё ў Баранавічах, Слоніме, Стоўбцах і іх наваколлі. На старонках «Б. г.» змешчаны ўрыўкі «3 гісторыі Крыўі — Беларусі» Я. Станкевіча, нары- сы пра Ф Скарыну, М. Сматрыцкага, А. Гурыноаіча, празаічныя і вершаваныя творы М. Лагады, Я. Пушчы, А. Жвіра і інш., антысав. публіцыстыка. Большасць матэрыялаў газеты без подпісу. Выйшлі 223 нумары. С. У. Жумар. БАРАНАВІЦКІ АДЗІНАФРАНТАВЫ МІТЫНГ ПРАЦОЎНЫХ 1936 у За- ходняй Беларусі. Адбыўся ў лют. 1936 пад кіраўніцтвам адзінафрантавога к-та, у які ўваходзілі прадстаўнікі гар. арг-цый КПЗБ (1. Райсю), ППС (Ю Махай), Бунда (Вераб’еўсю), «Паалей Цыёна» (Коган). Удзельнічала 5 тыс. працоўных г. Баранавічы і сялян нава- кольных вёсак. Зала і фае гар. кінатэатра «Апола» не ўмясцілі ўдзельнікаў мітынгу, і яны запоўнілі прылеглыя вуліцы. Палі- цыя не адважылася разагнаць мітын-
299 БАРАНАВІЦКІ гуючых. Мітынг пачаўся спяваннем «Ін- тэрнацыянала . Перад працоўнымі вы- ступілі прадстаўнікі розных паліт. пар- тый, якія гаварылі пра нац. прыгнёт, беспрацоўе, перапоўненыя палітвязнямі турмы размах забастовачнай барацьбы ў Зах. Беларусі, заклікалі аб яднацца ў нар. фронт для сумеснай барацьбы супраць наступлення капіталу і рэакцыі, пагрозы новай сусв. вайны. Абвяшчаліся лозунгі: «Далоў вайнуі», «Мы хочам міруі», «Вы- зваліць з турмаў палітзняволеных!» і інш. Удзельнікі мітынгу прынялі рэзалюцыю пратэсту супраць рэакцыйнай унутранай і знешняй палітыкі ўрада Польшчы, выказаліся за аб'яднанне працоўных у нар. фронт для барацьбы супраць фашызму і вайны. Мітынг з’явіўся па- варотным момантам у развіцці адзіна- франтавога руху ў Баранавічах. Літ.: Р шюцнохный путь Компартнн Западной Белорусснн (1921—1939 іт.). Мн., 1966. / Ф. Дзяшко. БАРАНАВІЦКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУ- ЗЕЙ. Адкрыты ў Баранавічах як павято- вы музей у касгр. 1929 па ініцыятыве настаўніка Л. Турскага. Пасля ўз’яд- нання Зах. Беларусі з БССР (1939) камісія па ахове помнікаў гісторыі і культуры перадала музею творы жывапі- су, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кнігі з былых панскіх маёнткаў. У 1940 пераўтвораны ў Баранавіцкі абласны музей выяўл. мастацтва, дзе зберагаліся творы жывалісу, фарфор 17—18 ст., мармуровы інкруставаны столік работы сіенскіх майстроў 16 ст., пячаткі князя Радзівіла 18 ст., старадрукі, нумізма- тычная калекцыя. У час ням.-фаш. аку- пацыі музей разрабаваны. У маі 1946 Слонімскі музей, які ацалеў у час вайны, пераўтвораны ў Баранавіцкі абл. гісгоры- ка-краязнаўчы музей, у 1952 пераведзе- ны ў Баранавічы, у 1954 пераўтвораны ў Б. к. м. У музеі каля 32 тыс. экспанатаў (1990), экспазіцыя пл. 285 м2. Мае аддзелы прыроды, гісторыі дасав. і сав. перыядаў, асобную выставачную залу (з 1984). Зберагаюцца археалагічная, нумізматычная і этнаграфічная калекцыі, матэрыялы пра выдатных емлякоў А. Міцкевіча, П. Багрыма, У. Галубка, Баранавіцкае выступленне рабочых і сал- дат 1905. Адлюстраваны падзеі Кастр. рэвалюцыі і грамадз. вайны, барацьба працоўных за сац. і нац. вызваленне ў часы ўваходжання Зах. Беларусі ў склад бурж. Польшчы. Захоўваюцца ма- тэрыялы пра абарончыя баі 1941, партыз. рух і падпольную барацьбу ў Айч. вайну [партыз. зброя і рыштунак, друкарскі станок Ляхавіцкага падп. рай- кома КП(б)Б, падп. газеты «Барацьба», «Вольная праца», «Голас селяніна», «За Роднну», «Знамя свободы», «Моло- дой партнзан», «Народный мстнтель», «Партызан Беларусі», «Перамога», «Смерть фашнзму», «Савецкі патрыёт», «Сцяг свабоды», «Чырвоная звязда», лістоўкі партыз. баявыя лісткі]. Сярод экспанатаў — асабістыя рэчы вязняў Калдычэўскага і Ляснянскага лагераў смерці, турэмныя краты, прылады ката- ванняў. Экспануюцца матэрыялы пра вызваленне горада і раёна, пра вайсковыя часці і злучэнні, якім нададзены гана- ровыя найменні «Баранавіцкіх». Спецы- яльная экспазіцыя прысвечана земля- кам-военачальнікам Г. А. Васілевічу, Я. А. Галасову, I. Я. Малашыцкаму, М. С. Філіпоўскаму; двойчы Герою Сав. Саюза С. 1. Грыцаўцу, Героям Сав. Саюза I. К. Кабушкіну і Г. М. Халас- цякову. Паказаны станаўленне і развіццё нар. гаспадаркі і культуры ў пасляваен- ныя гады. С. А. Шчарбакоў. БАРАНАВІЦКІ ПАВЕТ, адм.-тэр. адзін- ка на Беларусі ў 1919—40. Утвораны ў складзе Мінскай губ. паводле пастано- вы Прэзідыума ЦВК БССР ад 6.2. 1919 з цэнтрам у г. Баранавічы. На першым этапе ў складзе павета было 6 валасцей: Востраўская, Гарадзішчан- ская, Дараўская, Крывошынская, Нава- мышская і Сталовіцкая У 1920 у павет увайшлі яшчэ 4 воласці: Ляхавіцкая, Мядзвецзіцкая Чэрніхаўская і Ястрам- бельская. 3 сак. 1921 Б. п. у складзе Польшчы ў Навагрудскім ваяводстве. Пл. 3497 км2, нас 124,2 тыс. чал. (1922). Падзяляўся на гміны (былыя воласці). У снеж. 1925 скасаваны Паланэчкаўская і Чэрніхаўская гміны, замест іх створана Вольнаўская. У студз. 1926 з Слонім- скага пав. ў Б. п. перададзены Дабро- мысленская і Моўчадская гміны. На тэр. павета ўтворана Дуброўская гміна. 3 14.11.1939 Б. п. у складзе БССР і ^ГраСь/, Іэнтр аобласцг .Юроцішлі Лкінішні іГсуя ЛІДА' Дакудаеа Васілішні Парачаныі Астрына 03ембрау Ходаі НАВАГРУДАК’ Жалу, іарэлЫы Райцы ІТОУБЦЫ 'Валеўна Мо чадзь Вольна *Рось Падбалоі. Галышо юТБАРАНАВІЧЫ' .КЛЕЦКІ Братнаеа ЛІДА ЛЯХІВІЧЫ Уцас, Грыці Мараь Волька Зостраў Люсн Мапрзц '\Каменнаі ^ПРерыО Дзятчава іВаля '-р | Ярулйыі I Яаар ГКазлоушчына Рудн» О _ Пктрыла—^^ Бляьмоны Лазае'ы Мінамеў О НалЯаяі Лубень \ А’убямав**/] Гуменаўшчым О | \паперня\Г('р^ з Мал Палонно® 1 'КАВЫСК-----~ О ‘.Мімрэчча Ізабелін I Іукаемы ) I Веска ' коўка Люв ° О Уселюб чы Дабромысль 'Г арадзел I _ V і Ба- ўя ХІНЯСВ1Ж О> ІПацеаш 1 'к •" О ет і Палонхо [Альбярцгн НІЫрМуНЫ уі-т /Радунь уе' \ Пелясаі ў" о /• 5рГуды . ГЭоблрэжмо^ С ,зеазды0 К, ц ^^^ЕАЛОЖЫН ) Баброеічы „ Явар ра«нау Еаранавіцнай воАл —Баранавіцнай аобласці ў (844— 54 гг Аўтамабільныя дароп БАРАНАВІЦКАЯ ВОБЛАСЦЬ (Граніцы дадэены на Ш I11840 г.; ) 20 8 1044 г ) Гарады \с Д Паселні гарад--^^"^ снога тыпу \у Населеныя пуннты т сельснага тыпу Граніцы: і—ч саюзны* рэспублін абласцей; Баранааіцнай аобласш ецэнтры Нта _________\\о 4.12.1939 увайшоў у склад Баранавіцкай вобласці, дзе ў студз. 1940 на тэр. паветаў утвораны раёны. БАРАНАВІЦКІ ПАДПОЛЬНЫ АБ- КОМ КП(б)Б у Вялікую Айчын- ную вайну. Створаны ЦК КП(б)Б і працаваў пад яго кіраўніцтвам з сак. 1943 да ліп. 1944. Дзейнічаў на тэр. Баранавіцкай вобл. Сфарміраваў і ўзна- чаліў падп. Івянецкі Лідскі, Слонімскі, Стаўбцоўскі і Шчучынскі міжрайпарт- цэнтры, Быценскі міжрайком КП(б)Б (гл. адпаведныя арт.), Баранавіцкі гар- ком, Лідскі гарком-райком КП(б)Б і 23 райкомы [гл. Раённыя падпольныя камі- тэты КП(б)Б], якія аб’ядноўвалі 145 пярвічных парт. арг-цый, 2232 камуніс- таў у партыз. фарміраваннях. 22 райкомы выдавалі газеты (гл. Друк падпольны). Ажыццяўляў прак ычныя меры па раз- віцці патрыятычнага падполля і партыз. руху, павышэнні баяздольнасці партыз. фарміраванняў, актывізацыі іх баявой дзейнасці. Пад яго кіраўніцтвам створа- ны і дзейнічалі Баранавіцкае, Івянецкае, Лідскае, Стаўбцоўскае Шчучынскае пар- тыз. злучэнні (гл. адпаведныя арт.). Накіроўваў дзейнасць Баранавіцкага падпольнага абкома ЛКСМБ, Баранавіц-
300 БАРАНАВІЦКІ кай акруговай антыфашысцкай арганіза- цыі і яе к-та, праводзіў паліт. работу сярод насельніцтва. Сакратары абкома: В. Я. Чарнышоў (з 19.3.1943), Ф. А. Баранаў (з 10.8.1943, адначасова ў кастр. 1943 узначаліў Баранавіцкае партыз. злу- чэнне паўд. зоны); члены: Я. Д. Гапееў, Р. А. Сідарок, С. П. Шупеня (усе з 19.3.1943), Дз. М. Армянінаў, У. 3. Царук (абодва з 8.7.1943). Друкаваны орган — газ. «Чырвоная звязда»; выдаваў таксама лістоўкі, адозвы, зводкі Саўінфармбюро. Базіраваўся ў Налібоцкай пушчы. 30.4. 1944 ЦК КП(б)Б зацвердзіў упаўнава- жаным ЦК КП(б)Б і БШПР па паўд. раёнах Баранавіцкай вобл. Р. Дз. Румян- цава і яго нам. П. А. Бегуна. 2.10.1942 ЦК КП(б)Б зацвердзіў сак- ратара Баранавіцкага абкома КП(б)Б, упаўнаважанага ЦШПР Чарнышова ўпаўнаважаным ЦК КП(б)Б па парт. падполлі ў Баранавіцкай вобл.; пазней яго памочнікамі прызначаны М. Т. Аніш- чык, Царук, Шупеня, Л. В. Папова, Сідарок, Гапееў. Аднак адпраўка ўпаўна- важанага і яго памочнікаў у тыл ворага затрымалася да сак. 1943. 3 прыбыццём на акупіраваную тэр. Баранавіцкай вобл. быў створаны Б. п. а. КП(б)Б. У гонар падп. абкома КП(б)Б у в. Кляцішча Стаўбцоўскага р-на ў 1981 пастаўлена стэла. Г. В. Будай. БАРАНАВІЦКІ ПАДПОЛЬНЫ АБ- КОМ ЛКСМБ у Вялікую Айчын- ную вайну. Дзейнічаў з крас. 1943 да 10.7.1944 на тэр. Баранавіцкай вобл. пад кіраўніцтвам ЦК ЛКСМБ і Барана- віцкага падпольнага абкома КП(б)Б. Узначальваў дзейнасць падпольных Івя- нецкага, Лідскага, Слонімскага, Стаўб- цоўскага, Шчучынскага міжрайцэнтраў, Навагрудскага міжрайкома (гл. адпавед- ныя артыкулы), Баранавіцкага гаркома, Лідскага гаркома-райкома ЛКСМБ, 25 райкомаў ЛКСМБ (гл. Раённыя падполь- ныя камітэты ЛКСМБ), 214 тэр. кам- самольскіх, 120 маладзёжных антыфаш. арг-цый, 170 пярвічных камсамольскіх арг-цый у партыз. фарміраваннях; усяго каля 4,9 тыс. камсамольцаў і больш за 500 маладых антыфашыстаў. Сакратары: А. К. Рыбакоў, Ф. А. Башкінцаў (з 11.1. 1944); члены абкома: У. С. Міхнян, Р. Ф. Фамічоў, А. С. Міхайлічэнка (з 8.8.1943), Ц. А. Паўлюц (з 8.8.1943), П. С. Пятроўскі (са жн. 1943), Р. I. Гужавін (з вер. 1943), А. В. Савуцін (з 1.1.1944); інструктары па падп. рабоце: 3. С. Салдатава (з ліст. 1943), Г. В. Кулага (з лют. да 13.3.1944), Р. Л. Марахоўскі (са студз. да 13.3.1944), У. Ц. Хазяеў (з 10.2.1944). Друкаваны орган газ. «Молодой мстцтель». Асн. база знаходзілася ў Налібоцкай пушчы. На месцы базіравання Баранавіцкіх падп. абкомаў КП(б)Б, ЛКСМБ і штаба Баранавіцкага партызанскага злучэння паўночнай зоны адноўлены зямлянкі. Літ.: Подпольные комсомольскне органы Белорусснн в годы Велнкой Отечественной войны (1941 — 1944). Мн„ 1976. Р. М. Шавяла. БАРАНАВІЦКІ РАЁН. Размешчаны на Пн Брэсцкай вобл. Пл. 2,2 тыс. км2. Нас. 55,4 тыс. чал. (без Баранавіч, 1990). Утвораны 8.4.1957 у выніку рэарганіза- цыі Навамышскага р-на, з 1962 узбуйне- ны за кошт Гарадзішчанскага р-на. Цэнтр — г. Баранавічы. 246 нас. пунктаў, у складзе раёна г. п. Гарадзішча', 21 сель- савет: Велікалуцкі, Вольнаўскі, Гірман- таўскі, Жамчужненскі, Карчоўскі, Каў- пеніцкі, Крошынскі, Ляснянскі, Мала- хавецкі, Мілавідскі, Моўчадскі, Мядзене- віцкі, Навамышскі, Падгорнаўскі, Пала- нечкаўскі, Палонкаўскі, Пачапаўскі, Пет- кавіцкі, Сталовіцкі, Уцёскі, Цешаў- лянскі. Большая частка раёна размешча- на на Баранавіцкай раўніне, на Пн адгор’і Навагрудскага ўзвышша. Вадасховішчы Гаць і Кутаўшчына; азёры Калдычэў- скае, Іса, Дамашэўскае, Паўлінаўскае; рэкі Шчара, Моўчадзь, Лахазва, Сварот- ва, Мышанка. Лясы займаюць 31 % тэр. раёна, найбольш буйныя масівы паўд- нёва-заходні (Дабраборская, Яжонская, Ланцаў Лог, Навасадская лясныя дачы) і заходні (Вяршок — Палонка — Спачы- нак, Цешаўлянская лясная дача). На тэр. раёна энаходзіцца частка Барана- віцкага батанічнага заказніка лекавых раслін, Моўчадскае насаджэнне еўрапей- скай лістоўніцы, Туганавіцкі парк, по- мнікі прыроды — Карчоўскія дубы-бліз- няты, Камень філарэтаў; зоны адпачын- ку вакол азёр Гаць і Паўлінаўскае. Па тэр. раёна праходзяць чыгункі Масква — Брэст, Вільнюс — Лунінец, Магілёў — Ваўкавыск — Асіповічы, аўтадарогі Масква — Брэст, Кобрын — Івацэві- чы — Стоўбцы, Баранавічы — Слонім — Гродна, Баранавічы — Палонка — Сло- нім, з Баранавіч на Навагрудак, Ляхаві- чы, Нясвіж. Тэр. раёна, асабліва ўзбярэжжы р. Шчары і Калдычэўскага воз., заселена першабытным чалавекам у эпоху мезалі- ту. Тут жылі носьбіты свідэрскай і яніславіцкай культур, у неаліце — нё- манскай культуры. У бронзавым веку (з пач. 2-га тысячагоддзя да н. э.) тэр. раёна займалі плямёны шнуравой кера- мікі, пазней тшцінецкай культур. У жа- лезным веку з 7 ст. да н. э. вярхоўі Шчары ўваходзілі ў арэал штрыхаванай керамікі культуры. Выяўлены гарадзі- шчы таго часу Добры Бор, Пурневічы, Гарадзішча. 3 трэцяй чвэрці 1 -га тысяча- годдзя да н. э. захаваліся помнікі бан- цараўскай культуры. Шматвяковае су- седства старажытных балцкага і славян- скага насельніцтва надавала рэгіёну этнічную своеасаблівасць. У апошняй чвэрці 1-га тысячагоддзя н. э. тэр. раёна заняло дрыгавіцкае насельніцтва, якое пакінула пасля сябе селішчы і курган- ныя могільнікі Пурневічы, Стрэлава (46 курганоў). 3 9 ст. тэр. раёна ў складзе Кіеўскай Русі. з канца 13 — пач. 14 ст. ў ВКЛ, пасля Люблінскай уніі 1569 у Рэчы Паспалітай (у Навагрудскім ваяводстве). У час руска-польскай (1654—67) і Паў- ночнай (1700 —21) войнаў рэгіёну пры- чынены значныя разбурэнні і страты. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) тэр. раёна ў складзе Расіі. Да 1801 уваходзіла ў Літоўскую, потым у Гродзенскую губ., з 1843 большая частка ў Мінскай губ. У час паўстання 1863— 64 пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага ў маі 1863 каля в. Мілавіды былі сканцэн- траваны буйныя сілы паўстанцаў, адбы- лася Мілавідская бітва 1863 з карнікамі. На месцы гэтай падзеі пастаўлена ме- марыяльная капліца (1933) і памятны знак (1988). У 1905—07 сяляне актыўна ўдзель- нічалі ў рэв. руху. У 1-ю сусв. вайну з восені 1915 большая частка раёна акупі- равана кайзераўскімі войскамі, праз Ку- таўшчыну — Завоссе — Войкавічы — Ула<;ы — Крошын праходзіла лінія фронту, праведзена буйная Баранавіц- кая аперацыя 1916. Сав. ўлада ўстаноў- лена пасля адыходу германскай арміі ў студз. 1919. Тэр. ўвайшла ў склад Нава- грудскага, з лютага 1919 Баранавіцкага павета БССР. У сак. 1919 — ліп. 1920 і з вер. 1920 раён акупіраваны польскімі войскамі. У 1921—39 у складзе бурж. Польшчы, у Навагрудскім ваяводстве. 3 1939 у складзе Баранавіцкай вобл. БССР. 15.1.1940 утвораны 2 раёны: Нава- мышскі і Гарадзішчанскі, з 8.1.1954 На- вамышскі ў складзе Брэсцкай вобл., 8.4.1957 перайменаваны ў Баранавіцкі р-н (з 25.12.1962 у яго складзе і Гара- дзішчанскі р-н). У Вял. Айч. вайну Б. р. у чэрв. 1941 акупіраваны ням.-фаш. за- хопнікамі, якімі знішчана каля 80 тыс. чал., найбольш у Ляснянскім лагеры смерці і Калдычэўскім лагеры смерці. На тэр. раёна дзейнічалі Баранавіцкае гарадское патрыятычнае падполле, Ба- ранавіцкая акруговая антыфашысцкая арганізацыя, Баранавіцкія падп. абкомы і гаркомы КП(б)Б і ЛКСМБ, Навамыш- скі і Гарадзішчанскі падп. райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ, Баранавіцкае парты- занскае злучэнне Паўднёвай зоны, вы- ходзілі падп. газ. «Перамога», «Парты- зан Беларусі», «За Роднну». Раён вы- звалены ад ням.-фаш. акупантаў 6—9. 7.1944 войскамі 1 -га Бел. фронту ў ходзе наступлення на баранавіцка-слонімскім напрамку. У гаспадарцы раёна асн. месца займае с.-г. вытворчасць. Тут 16 калгасаў, 9 саўгасаў, 5 птушкафабрык, дзярж. конны завод-камбінат «Мір», племзавод «Прыазёрны», эксперыментальная база «Вольна-Чэрніхава», міжгаспадарчае прадпрыемства «Усходняе», пчолагада- вальнік. Найбольш буйныя прамысл. прадпрыемствы: заводы жалезабетонных вырабаў і санэлектразагатовак, жвірова- сартавальны завод «Омневічы», торфа- прадпрыемства «Каўпеніца», лясгас. На 1.1.1992 у раёне (без Баранавіч) 25 ся- рэдніх, 20 васьмігадовых, 11 пачатковых школ, дзіцяча-юнацкая спарт. школа, 2 Дамы піянераў, дзіцячая турбаза, 44 дашкольныя ўстановы, 86 бібліятэк, школьная фільматэка, 86 клубных уста- ноў, 270 кінаўстановак (у т. л. 180 ста- цыянарных). Цэнтр. раённая палікліні- ка. цэнтр. раённая бальніца, 5 амбула- торый, 50 фельчарска-акушэрскіх пунк- таў. Раённая газ. «Наш край». На тэр. раёна брацкія магілы: воінаў, якія загінулі ў баях з войскамі кайзе-
301 БАРАНАВІЧЫ раўскай Германіі ў 1-ю сусв. вайну ў в. Скробава; сав. воінаў, партызан, вЭен- напалонных і ахвяр фашызму, што за- гінулі ў Вял. Анч. вайну, у вёсках: Бярозаўка, Вольна, Вялікая Каўпені- ца, Вялікія Лукі, у г. п. Гарадзішча (ся- род пахаваных Герой Сав. Саюза П. П. Едуноў), у вёсках Гарановічы, Гірмантаўцы, Дамашэвічы, Дубава, Зар- ная, Карчова, Крошын, Лебяжаны, Лот- аічы, Люшнева, на чыг. ст. Лясная, у вёсках Мілавіды, Новая Мыш, у пас. Мірны, вёсках Паланечка, Палонка, у пас. Першамайскі (сярод пахаваных Герой Сав. Саюза Р. А. Чакмянёў), у вёсках Прыазёрная, Русіны, Сеўрукі, Сталовічы, Тартакі, Уцёс, Юшкавічы, Ятвезь; магілы ахвяр фашызму ў вёсках Калдычэва Лясная, Мілавіды, Омневі- чы, Палонка Ямічна. Помнікі: двойчы Герою Сав. Саюза С. 1. Грыцаўцу ў в. Моўчадзь, Герою Сав. Саюза 1. К. Ка- бушкіну (пас. Мірны), А. Міцкевічу (в. Медзяневічы), на магіле П. Багрыма (в. Крошын); землякам у в. Вольна, Вялікія Лукі, Гірмантаўцы, Забалацце, Зялёная, Колбавічы, Малая Сваротва, Мілавіды, Нагорная, Падгорная, Па- ланечка, Пастарынне, Пачапава, Перха- вічы, Родкавічы, Савічы, Сасновая, Сві- раны, Скробава, Цешаўля, Уцёс; земля- кам і ахвярам фашызму ў в. Моўчадзь; ахвярам фашызму і партызанам у в. Застарынне; вязням Калдычэўскага ла- гера смерці ў в. Калдычэва; на месцы расстрзлу сав. ваеннапалонных і мірных жыхароў на чыг. ст. Лясная; паўстанцам 1863 каля в. Мілавіды. Помнікі архітэк- туры: рэшткі каралеўскага ўмацавання 16 ст., кляштар Сэрца Ісуса 19—20 ст., царква Іаана Хрысціцеля 18 ст. (усе ў в. Сталовічы), палац кн. Канстанціна Радзівіла канца 18 — пач. 19 ст., Юр’еўскі кляштар 19 ст., вадзяны млын пач. 18 ст. (усе ў в. Паланечка), Прааб- ражэнскі кляштар пач. 19 ст. (у інтэр’еры 3 драўляныя разныя алтары, амбон і ар- ган, перанесеныя з кляштара бенедыкці- нак у Нясвіжы) і Праабражэнская царк- ва сярэдзіны 19 ст. (у інтэр’еры люстра, выкаваная П. Багрымам, усе ў в. Новая Мыш), Крыжаўзвіжанская царква і кляштар (абодва 18 ст. ў г. п. Гарадзі- шча), цэрквы Троіцкая 18 ст. (в. Воль- на), 19 ст. (в. Моўчадзь), пач. 20 ст. (в. Палонка), кляштары пач. 20 ст. (в. Крошын) і Троіцкі (в. Ішкаддзь), сядзіба 19 ст. ў в. Ястрамбель, будынак паштовай станцыі 19 ст. ў в. Мілавіды, Туганавіцкі парк 2-й пал. 19 ст. каля в. Карчова. Сярод ураджэнцаў раёна Героі Сав. ( Саюза С. 1. Грыцавец (в. Бароўцы), I. К. Кабушкін (в. Малахоўцы), паэты А. Міцкевіч (былы хутар Завоссе), П. Багрым (в. Крошын), адзін з пачы- нальнікаў бел. сав. тэатра У. 1. Галубок (ст. Лясная). Літ.'. Волостн н важнейшяе селення Евро- пейской Росснн. Вып. 5. Спб., 1886; Рос- сня: Полное геогр. опнсанне нашего отечест- ва. Т. 9. Спб., 1905; Торговля н промышлен- ность Европейской Росснн по районам. Вып. 11. Полесская полоса. Спб., Б. г.; Б е р Ф. Э. фон. 06 образованнн Барановнчского уезда: (К вопросу об нзмененнн граннц уездов Мннской губерннн). Мн., 1913. М. М. Чарняўскі (археалогія), С. А. Шчарбакоў. БАРАНАВІЧЫ, горад абл. падпарадка- вання, цэнтр Баранавіцкага раёна. За 206 км на ПнУ ад Брэста. Вузел чыгунак (лініі на Мінск, Брэст, Слуцк. Лунінец, Ліду, Ваўкавыск) і аўтадарог. 159 тыс. жыхароў (1989). Узнікненне Б. звязана з будаўніц- твам Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. Пача- так гораду паклала чыг. ст. Баранавічы (назва ад вёскі Навагрудскага пав.), здадзеная ў эксплуатацыю ў ліст. 1871. Вакол станцыі ўзнік пасёлак, які ў сярэ- дзіне 1880-х г. налічваў каля 1,5 тыс. жыхароў, 120 дамоў. У маі 1884 пасёлку нададзены статус мястэчка, якое атры- мала назву Развадова (ад прозвішча ўладальніцы мясц. маёнтка Развадоў- скай). У снеж. 1884 пачаў дзейнічаць участак чыгункі Вільня — Лунінец — Пінск, новая станцыя Б. Палескай чы- гункі стала другім цэнтрам фарміравання горада. Паселішча, што пачало фарміравацца вакол станцыі, атрымала назву Новыя Баранавічы. У 1886 пачаўся рух на ўчастку Баранавічы — Ваўкавыск — Бе- ласток. У 1890-я г. пасёлкі зліліся і ўтва- рылі Б. Былі пабудаваны пакгаузы, млын, сухарны завод віл нскага інтэнданцтва. На сталае кватараванне прыбылі некаль- кі батальёнаў чыг. брыгады і пях. пал- БАРАНАВІЦКІ РАЁН 4 Дубава 5 Зорная I Заазер'е 2 Гаранавйы 5 Ояневмы пУР^?вічы Лічбамі на карце пазначаны. ‘V/ /$&Іал Сваротва ф Ечяльянавічы Моўчадзь Пврлав Лотвмы ^Ятвез^ Археалапчныя помнікі Сасновая Гаотая* памятныя месцы «аенна гі- 2 Помнікі ахвярам фашызму 3 ф Музеі.архівы Помнікі архітэктуры Ф Паркі Помнікі прыроды Помнікі I памятныя мес- цы рэеалюцыйнага руху Помнікі і месцы. звязаныя з падзеямі Вллікай Айчыннай вайны 1941—1945 гг. Помнікі I памятныя мвс- цы. звязаныя з імйнамі ыдатных людзей Помнікі старычных падзвй лс/праДбелі, Грнцаміі Савічы врабрышча ачапава Свіраны Лебяжан Забалацце ЦлплівадыО Сеўрукі'*' Жомч с,*ру,<| Прыазв Дзераўная і 'Добры Бор Карчоўскія ду- бы-блізняты Валун Камень філа- рэтаў Моўчадскае лесамаса- джэнне еўрапейскай лістоўніцы Баранавіцкі батанічны заказнік лекавых раслін ка. Паводле перапісу 1897, у Б. 8718 жы- хароў, 834 будынкі, 4 прадпрыемствы, двухкласныя школы (чыгуначная і да- брачыннага т-ва). Гурток РСДРП чыгу- начнікаў падтрымліваў сувязі з Вільняй, Пецярбургам, Жэневай. У рэвалюцыю 1905—07 адбылося Баранавіцкае вы- ступленне рабочых і салдат 1905. У 1912 у Б. каля 30 тыс. жыхароў. Напярэдадні 1-й сусв. вайны працавалі 3 цагельныя, маслабонны, калёснай мазі, 2 лесапіль- ныя, чыгуналіцейны і сухарны заводы, 3 фабрыкі млынавых жорнаў, 2 млыны. 3 1911 працавала мясц. тэлефонная сет- ка. У пач. 1-й сусв. вайны ў Б. размяшча- лася Стаўка Вярхоўнага галоўнакаман- дуючага рус. арміяй. У вер. 1915 акупі- раваны ням. войскамі. У ваколіцах Б. праходзіла лінія фронту. У чэрв.— ліп. 1916 рус. войскі правялі Баранавіцкую аперацыю 1916. У ліст. 1917 у раёне Б. заключаны дагавор аб перамір’і паміж рус. і ням. войскамі. 5.1.1919 вызвалены войскамі Чырв. Арміі, устаноўлена Сав. ўлада. 3 6.2.1919 горад, цэнтр Баранавіц- кага павета Мінскай губ. БССР. Дзейні- чаў павятовы рэв. камітэт. У сак. 1919 — ліп. 1920 і з вер. 1920 акупіраваны польск. войскамі. У 1921—39 у складзе бурж. Польшчы, цэнтр павета Навагрудскага моржы Люшнева Цешаўяя зС Оо\ІЗяябная астарынне Яяуцавічы нробава Рэпічы * ІшнальГ шОІ ПелікавЎчы,
302 БАРАНАЎ ваяводства. У 1939 каля 27 тыс. жыхароў. Самым буйным было прадпрыемства фірмы «Крэс-экспарт» па перапрацоўцы мяса (200 рабочых). Працавала радыё- станцыя. Дзейнічалі арг-цыі КПЗБ. 3 вер. 1939 у складзе БССР. 3 4.12.1939 цэнтр Баранавіцкай вобласці, горад абл. падпарадкавання. Былі адкрыты настаў- ніцкі ін-т, музен выяўл. мастацтва, абл. драм. тэатр. У Айч. вайну з 27.6.1941 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў горадзе і ваколіцах 127,5 тыс. чалавек, зруйнавалі 80 % прамысл. прад- прыемстваў, навучальныя і культ.-асв. ўстановы, 2500 жылых дамоў. У горадзе і вобласці барацьбу з ворагам узначаль- валі падп. абкомы і гаркомы КП(б)Б і ЛКСМБ, дзейнічалі Баранавіцкае парты- занскае злучэнне, Баранавіцкая акруго- вая антыфашысцкая арганізацыя, Бара- навіцкае гарадское патрыятычнае пад- полле. Вызвалены 8.7.1944 у выніку на- ступлення войск 1-га Бел. фронту на ба- ранавіцка-слонімскім напрамку. Пасля скасавання Баранавіцкай вобл. (8.1. 1954) горад у складзе Брэсцкай вобл. 3 мая 1954 цэнтр Навамышскага, з крас. 1957 Баранавшкага р-наў. 58,1 тыс. жы- хароў у 1959, 101,5 тыс. жыхароў у 1970. Развіты машынабудаванне (аўтаагрэгат- ны, аўтаматычных ліній, станкапрылад, станкабудаўнічы, гандлёвага машынабуда- вання эаводы), легкая (вытворчае баваўня- нае аб’яднанне, абутковая, трыкатажная і швейная фабрыкі, філіял мінскага вытворча- га аб’яднання цацак «Мір»), харчовая пра- мысловасць. У горадзе 5 сярэдніх спец. навуч. устаноў, Баранавіцкі краязнаўчы му- зей, філіял дзяржархіва Брэсцкай вобл. Выдаецца газ. «Наш край». Помнікі У. 1. Ле- ніну, С. С Грыцаўцу Ва ўрочышчы Гай на месцы расстрэлу ў 1942 ням.-фаш. акупан- тамі 3 тыс. чэхаславацкіх грамадзян створа- ны мемарыяльны комплекс. Помнікі архітэк- туры Крыжаўзвіжанскі касцёл, Пакроўскі сабор. Літ.. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Брэсцкая вобл. Мн., 1984. С. 70— Баранавічы. Пачатак 20 ст. Е. М. Баранаў. 78. Б е р Ф. Э. фон. Об образованнн Бара- новнчского уезда (К вопросу об мзменрннн граннц уездов Мннской губерннн).Мн., 1913.' С. А. Шчарбакоў. БАРАНАЎ Ермалай Максімавіч (ліп. 1892, мяст. Кайкава Мінскага пав., цяпер вёска Мінскага р-на — 1942), удзельнік камуніст. падполля ў гады грамадз. вай- ны, ваен. інтэрвенцыі, патрыят. падполля ў Вял. Айч. вайну. У 1906—14 парабкаваў, працаваў чорнарабочым у Мінску, Рам- нах, Баранавічах. 3 1914 у арміі. 3 вяс- ны 1918 старшыня Кайкаўскага падп. падрайкома РКІІ(б), начальнік партыз. атрадаў. Чл. КПСС з 1919. У 1919—23 у Чырв. Арміі, потым на сав. і гасп. рабоце. У Айч. ванну ўдзельнічаў у стварэнні Мінскага патрыятычнага падполля, на- ладжваў сувязь з партыз. атрадамі. Летам 1942 нам. нач. зоны Вара- шылаўскага падп. РК КП(б)Б, узна- чальваў падп. парт. арг-цыю ў Пушкін- скім пасёлку г. Мінска. 7.10.1942 схоп- лены фашыстамі і закатаваны. БАРАНАЎ Федар Аляксеевіч (9.1.1905, Пецярбург— 15.3.1982), парт. дзеяч БССР, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў парт. падполля і партыз. руху на тэр. Ба- ранавіцкай вобл. ў Вял. Айч. ванну. 3 1920 рабочы. Член КПСС з 1928. 3 1931 на парт. рабоце ў Ленінградзе. У 1939— 40 слухач Вышэйшай школы партаргані- затараў пры ЦК ВКП(б). 3 1940 сакра- тар Баранавіцкага абкома КП(б)Б. У Айч. вайну з 1942 упаўнаважаны ЦК ВКП(б) па ўводу энергамагутнасцей Урала. 3 жн. 1943 сакратар Баранавіцка- га падпольнага абкома КП(б)Б, у кастр. 1943 — сак. 1944 камандзір Баранавіц- кага партызанскага злучэння Паўднё- вай зоны. 3 ліп. 1944 сакратар Барана- віцкага, 1-ы сакратар Бабруйскага, 1-ы сакратар Гродзенскага абкомаў КПБ. 3 1958 старшыня Камісіі сав. кантролю, потым Камісіі дзярж. кантролю СМ БССР. Чл. ЦК КПБ у 1949—52, 1954— 66. Чл. Парткамісіі пры ЦК КПБ у 1963—74. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1954—62, Вярх. Савета БССР у 1947— 59. Яго імем названа вуліца ў г. Барана- вічы., БАРАНАЎ Эдуард Трафімавіч 11811, Эстляндская губ.— 5(17).7.1884), рускі дзярж. дзеяч, генерал ад інфантэрыі (1869). Скончыў Царскасельскі ліцэй (1829). Служыў у Ізмайлаўскім палку, з 1838 флігель-ад’ютант імператара Мі- калая 1. 3 1844 у дзеючай арміі на Каў- казе. Удзельнічаў у паходзе рус. войск у Венгрыю для задушэння рэвалюцыі (1849). У час Крымскай ванны 1853— 56 — на Балтыйскім тэатры ваен. дзеян- няў, камандзір брыгады. 3 крас. 1866 ліфляцдскі, эстляндскі і курляндскі ген.-губернатар, камандуючы войскамі Рыжскай ваен. акругі. У кастр. 1866 — сак. 1868 віленскі, ковенскі, гродзенскі і мінскі ген.-губернатар, гал. начальнік Ві- цебскай і Магілёўскай губ., камандуючы войскамі Віленскай ваен. акругі. 3 мэ- тай пашырэння ў краі сацыяльнай базы самадзяржаўя праводзіў курс на супра- цоўнштва з мясц. памешчыкамі, для чаго лічыў неабходным аслабіць рэпрэсіі і абмежаванні ў адносінах да ўдзельнікаў паўстання 1863—64. Пры ім у бел. гу- бернях пачата адмена ваен. становішча, аб'яўлена пра спыненне незакончаных судовых спраў на паўстанцаў, скасавана Віленская асобая следчая камісія. Ставіў пытанне пра скарачэнне кантрыбуцый- ных збораў, што спаганяліся са шляхты пасля задушэння паўстання. Выступіў з праектам перагляду на карысць паме- шчыкаў умоў сялянскай рэформы 1861 на Беларусі (прапанаваў паменшыць на- дзелы сялян, пазбавіць іх правоў на сер- вітуты і інш.), але не знайшоў падтрым- кі ва ўрадавых колах. 3 1868 — член Дзярж. савета Расп па дэпартаменту дзярж. эканоміі, з 1881 старшыня гэта- га дэпартамента. БАРАНОЎСКІ Яўген Іванавіч (н. 3.9. 1938, Бабруйск), беларускі гісторык. Скончыў БДУ (1966). Канд. гіст. навук (1973). 3 1966 вучоны сакратар, ст. навук. супрацоўнік Ін-та гісторыі партыі пры ЦК КПБ. 3 1980 у апараце ЦК КПБ: інструктар аддзела навукі і навуч. устаноў, ідэалагічнага аддзела. 3 1990 дырэктар Цэнтр. парт. архіва КПБ, з 1992 дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Даследуе гісторыю КПБ і БССР, парт. падполля на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, нац. пытанні. Адзін з аўтараў калектыўных прац: «Шматна-
303 БАРАНЬСКАЯ цыянальная савецкая дзяржава» (М., 1972), «Вялікая сіла інтэрнацыянальна а адзінства» (Кіеў, 1979), «Ажыццяўленне прынцыпаў інтэрнацыяналізму ва ўмовах развітога сацыялізму» (Мн., 1979). Тв.: За дружбу народаў: Дзейнасць КП Беларусі па ажыццяўленню ленінскай нац. палітыкі ў 1921 —1925 гг. Мн., 1972; Па- мятные места Велнкой Октябрьской со- цналнстнческой революцнн в Белорусснн. 2 нзд. Мн., 1978; Ордена на знаменн респуб- лнкн. Мн., 1985 (разам з А. М. Міхальчан- кам). БАРАНЦЭВІЧ Антон Казімірааіч (каля 1837, в. Кірклішкі Ашмянскага пав.— 26.1.1918), удзельнік паўстання 1863— 64 на Беларусі і ў Польшчы. 3 1853 на вайсковай службе. Напярэдадні паўстан- ня служыў у Лібаўскім пях. палку (Бела- сток), падпаручнік. Належаў да рэв. арг-цыі. Паводле плана паўстання, 12.4. 1863 прыбыў з групай афіцэраў беластоц- кага гарнізона на зборны пункт і ўзнача- ліў спачатку падраздзяленне ў галоўным паўстанцкім атрадзе Гродзенскан губ., а потым асобны атрад. Паплечнік В. Уруб- леўскага; паказаў сябе як здольны пар- тыз. камацдзір. Пасля разгрому паў- стання ў студз. 1864 эмігрыраваў у Па- рыж. 3 1869 жыў у Галіцыі, інжынер шляхоў зносін. Ва ўспамінах апісаў баявую дзейнасць паўстанцаў Гродзен- шчыны на чале з Урублеўскім у апошні перыяд, калі яны вымушаны былі перан- сці за Буг у Падляссе. Памёр у Львове. Тв.: Озіаіпіе гіпіе коппево Іііежзкіево оёёгіаіц //V/ 40-ц госгпіс; рожзіапіа яусг- піожево 1863—1903. Ь«6», 1903. Г. В. Кісялёў. БАРАНЬ, горад у Аршанскім р-не, на р. Адроў. Падпарадкоўваецца Аршан- скаму гарсавету. За 9 км на ПдЗ ад Оршы, на аўтадарозе Орша — Коханава. 13,5 тыс. жыхароў (1990). Вядома як сяло Б. (потым Старая Б.), што ў 1518 належала кн. К. I. Астрож- скаму. У 1541 уласнасць яго сына I. К. Астрожскага, належала да замка Копысь. У 1591 у складзе Копыскага маёнтка згадааецца фальварак Б. У 1598 уладальнік Копысі гетман ВКЛ Крыш- тоф Радзівіл заснаваў у Аршанскім пав. мястэчка Б., куды перавёў падданых са Старой Б. У прывілеі гетмана ад 30.10. 1598 паведамляецца, што ён «...зала- жыў на гасцінцы ад Барысава да Оршы места на Барані, а каб тыя прышлыя людзі ў ім асядалі і валокі прыняўшы распрацоўвалі, назначыў ім, людзям, якія будуць прыходзіць, асядаць у месце, свабоду ад даты ліста, напісанага на 15 год, уласныя падданыя гэтыя абавя- заны выконваць павіннасці. апісаныя ў інвентары». У той жа дзень Радзівіл пі- саў: «...пацвярджаем, што Кліму Храло- вічу даў у м. Бараньскім валоку... на свабоднае трыманне 15 год». Ліст гетма- на ад 15.11.1599 паведамляе «аб зала- жэнні» мястэчка Б. і аб тым, што ўзяў падданага са Старой Б. Сямёна Кавезя і зрабіў яго войтам. «На каторае вой- таўства далі яму на Копыскай вуліцы. дзе старая арэнда стала, пляц у канцы пляцаў рынкавых, аж па дарозе да млына і 2 валокі... вольныя ад платы пажыц- цёва, за што павінен свайму пану верна і чэсна служыць. I што той жа Сямён Кавезя, войт бараньскі, узяў з в. Старая Барань у дадатак яшчэ 8 маргоў. Тады гэтыя 2 валокі трымае на чыншы, плаця- чы з іх па коп паўтрэці з кожнай, як апісана ў інвентары галоўнай памеры». У мястэчку войту дазвалялася вызначаць гандлёвы дзень. У І-й палове 17 ст. ў Б. было 38 дамоў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Б. у складзе Расій- скай імперыі: сяло, цэнтр воласці Аршан- скага пав. Паводле «Інвентара зямель, выганаў, распрацовак, зарасніка мяшчан і валашчан староства Барысаўскага, што знаходзяцца ў павеце Аршанскім для лепшага выбару падаткаў» за вер. 1781 у Б. было 26 пляцаў, на якіх гаспа- дарылі Ян і Мацей Чорныя, Юзаф Шаб- лінскі, Ігнацій Шушкевіч, Лук’ян Каў- тач, Іаан і Курыла Шытакі, Андрэй, Нічыпар і Міхаіл Чарнухі, Якаў, Давыд і Даніла Сушкевічы, Сапрон Локіш, Ян Яранкевіч, Карповіч, Чарэйскі, Станіс- лаў Рэут, Лапа, Зяльковіч. Да Б. нале- жалі засценкі Загацце (9 гаспадароў), Заўротаў, Ромбскі (па 2 сям'і) і Млын Бараньскі (3 двары). У 2-й палове 19 ст. ў Б. каля 300 жыхароў, працавалі крух- мальны з-д, млын, было нар. вучылішча (адкрыта ў 1875, 31 вучань). У 1873 тут заснаваны драцяна-цвіковы з-д. 11.7.1905 яго рабочыя (каля 200 чал.) правялі забастоўку, удзельнічалі ў Кастр. Усерасійскай паліт. стачцы 1905 (гл. Бараньскія еыступленні працоўных 1905). Сав. ўлада ўстаноўлена ў ліст. 1917. 3 лют. да кастр. 1918 го- рад акупіраваны войскамі кайзераў- скай Германіі. У 1924—60 цэнтр сель- савета ў Аршанскім р-не. У 1935 пера- ўтвораны ў рабочы пасёлак. 3 16.7.1941 да 27.6.1944 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі. 3 17.5.1972 горад. У Б. з-д «Чырвоны Кастрычнік», пры якім дзей- нічаюць Палац культуры, нар. музей і дзіцяча-юнацкая спарт. школа; 2 сярэд- нія і муз. школы, 5 дашкольных уста- ноў, бібліятэка, паліклініка, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, стадыён. Баранавічы. 1930-я гады. Помнікі: у гонар звснавання Б., працоў- най славы; мемар. дошкі на ўшанаванне памяці бел. пісьменніка У. Корбана, сав. лётчыка М. I. Сарокіна; магілы сав. воіна і партызана, што загінулі ў Вял. Айч. вайну, ахвяр фашызму. Літ.: Б р а в е р Я. Л. Барань // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1979. № 4. Я. Л. Бравер, М. Ф. Спірыдонаў. БАРАНЬСКАЯ КЎЛЬНЯ, Б а р а н ь- скі кульны двор, майстэрня па вытворчасці ядраў і куль для гармат і гакаўніц. Засн. ў 1597 кн. Мікалаем Ра- дзівілам у с. Барань, верагодна, Бары- саўскай воласці Аршанскага пав. Работнікаў майстэрні («кульнікаў») на- біралі з мясц. сялян і надзялялі іх 1 вало- кай зямлі (21,36 га). За гэта яны павінны былі здабываць руду, вырабляць драўня- ны вугаль, варыць жалеза і адліваць ядры-«кулі». Напачатку тут працавалі 2 «кульнікі» — Ходар Бяляк і Панцялей Абрамовіч, якіх 14.10.1597 прызначылі «на выробене куль» на ўмове «кожды рок до замку Копыского давать куль железных велмкмх до дела... Бнржан- скне... десять; кулм для дел тых, которые на замку Копыском, копу одну, а до га- ковннц куль копа одна н пятьдесять». «Кульнікі» абавязаны былі таксама ха- дзіць «до оправы замку Копыского н парканов мейскмх ровно с другнмн под- данымн волостн Копыской». У кастр. 1598 на выраб «куль до дел н гаковннц» узяты яшчэ 12 сялян з Барані: Клім Хруловіч, Нічыпар Панцялей, Андрэн Ульчонак, Жора Мішоніч, Саўка Хруло- віч, Іван Дзінка, Юрка Зямля, Раман Хруловіч, Івашка Іона, Аўсей Ця- рэнцьеў і Якаў Калацаніч. Б. к. пастаў- ляла кулі і ядры Копыскаму і Біржан- скаму (цяпер г. Біржай у Літве) замкам, якімі валодалі Радзівілы. Паводле распа- раджэння адміністратара Копыскага замка на бараньскіх «кульнікаў» былі
304 БАРАНЬСКІЯ ўскладзены павіннасні «на кожны рок давать до замку Копыского з кожной волокн куль железных велмкмх до дел Бнржмнскнх по 15, над тымн меншнмн так же до дел Бнржанскмх по 25, до дел Копыскнх по 30, до гаковннц Копыскнх куль по копе». «Кульнікі» ўдзельнічалі таксама ў рамонце і доглядзе Копыскага замка, умацаванняў горада, давалі гро- іпы «на выправу выбранцев», «жнта на пушкаров замковых» і стацыю на выпа- дак прыезду ў Копысь Радзівілаў. На тэр. ўсёй замкавай воласці толькі ба- раньскім «кульнікам» дазвалялася ка- паць руду, выпальваць вугаль і варыць жалеза. Аднак пад пагрозай канфіскацыі вугалю і руды яны павінны былі абавяз- кова закопваць за сабой усе ямы, таму што ад такіх самавольных дзеянняў сялян воласці і так «все леса опустоше- ны н вннвеч... обернуты есть». Пару- шальнікі караліся штрафам «внны рубель грошей», усё нарыхтаванае (руда, ву- галь, жалеза) забіралася на карысць Копыскага замка. За год на патрэбы Біржанскага замка Б. к. вырабляла 195 вялікіх ядраў і 325 меншых, для Копыскага — 390 меншых ядраў і 780 гакаўнічных куль. Існавала да ся- рэдзіны 18 ст. М. А. Ткачоў. БАРАНЬСКІЯ ВЫСТУПЛЕННІ ПРА- ЦОЎНЫХ 1905. У перыяд уздыму рабо- чага руху, выкліканага расстрэлам мані- фестацыі ў Пецярбургу («крывавая ня- дзеля»), на драцяна-цвіковым заводзе ў в. Барань Аршанскага пав., дзе працавалі 215 чалавек, 17—18(30—31).1.1905 бас- тавала 40 рабочых ланцуговага аддзя- лення. Іх патрабаванні палепшыць умовы працы і павысіць заработную плату не былі задаволены, а ўдзельнікі стачкі былі звольнены. 11 —12(24—25) ліп. тут ад- былася агульная забастоўка рабочых з аналагічнымі патрабаваннямі. Напярэ- дадні стачкі ў Барані распаўсюджвалася гектаграфаваная пракламацыя «Да ўсіх рабочых Аршанскага цвіковага завода» з пералікам патрабаванняў рабочых, выдадзеная Аршанскай арг-цыяй Палес- кага к-та РСДРП. Па прапанове магі- лёўскага фабрычнага інспектара і палі- цэйскага прыстава гаспадар з-да задаво- ліў патрабаванні рабочых і яны 13(26) ліп. прыступілі да работы. 8 дзён — з 12(25) кастр. па 20 кастр. (2 ліст.) — у знак салідарнасці з Кастр. Усерасійскай паліт. стачкай баставалі ўсе рабочыя завода. Яны патрабавалі знішчэння самадзяржаўя і ўстанаў- лення дэмакратычнай рэспублікі. У гэ- тыя дні і пазней у Барані і навакольных вёсках былі наладжаны дэманстрацыі, вялася агітацыя сярод сялян пра неаб- ходнасць падрыхтоўкі да ўзбр. барацьбы. 20.10(2.11). 1905 300 бараньцаў з чырв. сцягамі і рэв. песнямі калонай прыйшлі ў Оршу, дзе прынялі ўдзел у мітынгах і дэманстрацыях. У жандарскім данясенні ад 11 (24).11.1905 паведамлялася, што рабочыя Бараньскага драцянога завода, «маючы халодную зброю і рэвальверы, узбройвалі такой жа зброяй сялян і пад- бухторвалі іх прыняць удзел у збіванні чыноў паліцыі, якое збіванне яны маюць намер учыніць у бліжэйшай будучыні...». Літ.'. Документы я матерналы по нсторнн Белорусснн (1900—1917 гг.). Т. 3. Мн„ 1953; Революцнонное двнженне в Белорус- снн 1905—07 гг.: Документы н матерналы. Мн., 1955; Мсторня рабочего класса Бело- русскон ССР. Т. 1. Мн., 1984; 1905 год на Аршаншчыне. Орша, 1926. М. В. Біч. БАРАТЫНСКІЯ, старажытны кня- жацкі род герба «Астоя». Заснавальнік роду князь Аляксавдр Авдрэевіч, ста- рэйшы сын удзельнага князя Авдрэя Усеваладавіча Шуціхі Мезецкага з роду чарнігаўскіх князёў. Прозвішча Б. атры- маў ад набытага пры падзеле бацькоў- скіх маёнткаў сяла Баратынь (Калуж- ская вобл.) паблізу Мезецка. Аляксандр Андрэевіч і яго сыны служылі папера- менна то вял. князям маскоўскім, то вял. князям ВКЛ. У час руска-літоўскіх войн пач. 16 ст. ўнук Аляксандра Авдрэе- віча, Іван Львовіч, не пажадаў застацца ў сваёй вотчыне, якая трапіла пад уладу Масквы, і з’ехаў у ВКЛ, дзе ў якасці кампенсацыі за страчаную маёмасць атрымаў уладанне паблізу Мейшаголы. Ен стаў заснавальнікам лукомскай галі- ны роду Б., асноўным уладаннем якой была частка Лукомскага княстеа з маёнткам Пірошыца, атрыманым у выні- ку шлюбу Івана Львовіча з княжной Вяземскай, унучкай кн. Васіля Луком- скага. Гэтыя землі пазней адышлі як пасаг дачкі Івана Львовіча Б. Аўдоцці да яе мужа кн. Цімафея Друцкага-Сако- лінскага. У гіст. крыніцах згадваюцца сыны Івана Львовіча: Багдан і Яська (1542, 1558); Іван (1537, 1542), які су- дзіўся са сваім шваграм Друцкім-Сако- лінскім за мацярынскую спадчыну ў Лукомлі і быў забіты апошнім у 1562, а таксама Мікалай (1554, 1562, 1563), які атрымаў ад сваён цёткі Алены Вя- земскай, удавы Івана Сялявы, частку спадчыны ў Лукомлі. Ад Мікалая пайшла аршанская лінія роду Б., якія з 17 ст. ўсё радзей карысталіся княжацкім ты- тулам. Упамінаецца: у 1578 Януш (Ян), магчыма, сын Мікалая; М і к а- лай, сын Януша, стольнік аршанскі ў 1604, падсудак аршанскі ў 1624—34, суддзя земскі ў 1638—42; Станіслаў, падсудак аршанскі ў 1674; М і х а і л, скарбнік аршанскі ў 1716; Франці- ш а к, мечнік і падсудак гродскі аршанскі ў 1716; Юзаф, ротмістр аршанскі ў 1781. Акрамя таго, у Полыпчы жылі Б. герба «Корчак» і Б. герба «Сякера». Літ.'. В о п і е с к і А. Росхеі гоііоч/ чі ХУіеІ- кіеш кзі^зіжіе ЬіСежзкіеш ш XV і XVI шіекц. \УаГ5га*а, 1883; 14 і е 5 і е с к і К. НегЬагг Роккі. Ьірзк, 1839. Т. 2. 8. 235—238. Р. В. Баравы, В. Л. Насевіч, Л. Л. Чарняўская. БАРАЎЛЯНСКАЕ КАМСАМОЛЬСКА- МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПОЛЛЕ ў В я- лікую Айчынную вайну, са- стаўная частка Барысаўскага патрыя- тычнага падполля. Дзейнічала з ліп. 1941 да восені 1942 у в. Бараўляны Барысаўскага р-на. Кіраўнікі: I. А. Ка- роль (да 25.8.1941, загінуў), Д. Ф. Ка- пыткоў (з 25.8.1941). Аб’ядноўвала 6 груп, каля 30 чал. У падп. барацьбу ўключыліся Я. К. Акуліч, былы партызан грамадз. вайны Ф. А. Капыткоў, сакра- тар Бараўлянскай камсамольскай ячэйкі С. В. Верхаводка, настаўнікі У. М. Ка- роль, А. 1. Ганчаровіч і інш., жыхары Бараўлян А. Р. Акуліч, М. В., М. Дз. і П. I. Верхаводкі, П. А. Ганчаровіч, А. Ф. Замблоцкі, Ю. Д. Капыткова, М. А. Кароль, аграном П. 3. Мароз, ста- раста в. Лісіна Н. С. Герасімовіч, заг. медпункта ў в. Корсакавічы I. Л. Бар- душка, цераз якога падпольшчыкі тры- малі сувязь з барысаўскім падполлем. У пач. крас. 1942 члены падполля ства- рылі партыз. атрад, які з вер. 1942 дзей- нічаў у складзе партыз. брыгады «Дзядзькі Колі». Для байцоў гэтага атрада яны здабылі 4 кулямёты, больш за 50 вінтовак, аўтамат, 2 пішучыя ма- шынкі, радыёпрыёмнік, трымалі з атра- дам цесную сувязь, праводзілі сумесныя баявыя аперацыі. С. К. Грабоўскі. БАРАЦІНКА, папулярная назва медных солідаў Рэчы Паспалітай у 1659—61, 1663—66. Назва ад імя Ціта Лівія Бара- ціні (Бураціні), ініцыятара іх выпуску і трымальніка манетных двароў Рэчы Пас- палітай у 2-й пал. 17 ст. Узнікла ў поль- скамоўнай нумізматычнай л-ры сярэдзі- ны 19 ст. ў форме «Ьогаіупек», які транс- фармаваўся да канца стагоддзя ў Б. У дакументах 2-й пал. 17 ст. медны солід называўся шэлегам, часам з удаклад- неннем «грубы» з-за адносна тоўстага манетнага кружка, зрэдку трапляецца назва «Ьогаіупсгук» (барацінчык). На Беларусі Б. літоўскія выпускаў Брэсцкі манетны двор. Літ.-. 2 а в 6 г 5 к і I. Мопеіу сіакпеі Роі- зкі... 5Уагзга\»а, 1845; Наііеп-Сгарз- к і Е. Саіаіо^ііе <іе 1а соііесііоп сіев тёёаіііез еі топпаіе» роіопаізев. Уоі. 4. Сгакоуіе, 1891. I. I. Сінчук. «БАРАЦЬБА», газета, выданне Літоўска- Беларускага абласнога камітэта Каму- ністычнай рабочай партыі Польшчы (КПРП). Выходзіла нелегальна з 15.8. 1921 да снеж. 1922 у Вільні на бел. мове (частку матэрыялаў друкавала на рус. і польск. мовах). Была разлічана на рабо- чых, працоўных сялян, с.-г. рабочых (парабкаў), парт. і камсамольскі актыў Зах. Беларусі. Асвятляла барацьбу пра- цоўных Зах. Беларусі супраць сац. і нац. прыгнёту, жыццё ў БССР і Сав. Расіі. Вядома 10 нумароў. «БАРАЦЬБА», газета, орган ЦК КПЗБ. Выдавалася на бел. мове ў Берліне ў кастр. 1932 — лют. 1933. Выходзіла не- рэгулярна. Вядома 5 нумароў. Мела руб- рыкі: «Заходняя Беларусь», «3 Савецкай Беларусі», «Да нас пішуць» і інш. Змя- шчала матэрыялы пра нац.-вызв. рух, паліт. і эканам. ўціск працоўных Зах. Беларусі, выступала ў абарону Тава- рыства беларускай школы (ТБШ), рас- казвала пра зах.-бел. эміграцыю ў Фран- цыі. Крытычна ставілася да праграмы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД), ідэйнай платформы і тактыкі т. зв. Беларускай санацыі. Шырока асвятляла судовы працэс польскіх улад над Гал. управай ТБШ, публікавала пра- тэсты грамадскасці супраць суда над
305 БАРАШКАЎ Б. А. Тарашкевічам, з якімі выступала ра- дыкальнае бел. і ўкр. студэнцтва ў Чэха- славакіі, дзеячы чэшскан і славацкай культуры, старшыні Еўрапейскага і Усе- германскага сялянскіх к-таў доктар Ма- ліёлі і дэпутат рэйхстага Пуц, прад- стаўнікі бел. культ.-асв. арг-цый у Бра- зіліі, бел. эміграцыі ў Францыі. Адзнача- ла крайняе збядненне зах.-бел. вёскі, заклікала да арганізацыі дапамогі паліт- вязням, пісала пра ход Бетавежскай за- бастоўкі рабочых лесараспрацовак 1932—33. У арт. «Мінулы год на За- ходняй Беларусі» прааналізаваны паліт. становішча і вызв. рух за 1932. Інфар- мавала пра грамадскае і культ. жыццё беларусаў у Латвіі, пра стварэнне ў Францыі культ.-асв. т-ва імя Браніслава Тарашкевіча. Змяшчала артыкулы пра паспяховае выкананне пяцігодкі ў БССР, жыццё калгасаў, дэкаду АН БССР у Маскве, 50-годдзі Я. Купалы і Я. Ко- ласа і інш. Усе матэрыялы падпісваліся крыптанімамі. Перастала выходзіць у сувязі з прыходам да ўлады Гітлера і фашызацыям Германіі. А. С. Ліс. «БАРАЦЬБА», газета, орган Слонімска- га антыфаш. к-та Баранавіцкай вобл. ў Вял. Айч. ванну. Выдавалася ў 1944 пад- польна на бел. мове. Вядомы 2 нумары ад 19 і 28.6.1944. «БАРАЦЬБА ЗА САВЁЦКУЮ ЎЛАДУ НА БЕЛАРЎСІ. 1918—1920 гг.» («Борьба заСоветскую власть в Белорусснн. 1918—1920 гг.»>, зборнік дакументаў і матэрыялаў (т. 1, 1968, т. 2, 1971). Ўваходзіць у агульна- саюзную серыю «3 гісторыі грамадзян- скай вайны ў СССР». Падрыхтаваны Ін-там гісторыі партыі пры ЦК КПБ, Ар- хіўным упраўленнем пры СМ БССР, Цэнтр. дзярж. архівам Сав. Арміі, ЦДАКР БССР У зборніку змешчаны 873 дакументы, большасць з іх упершыню ўведзена ў навук. ўжытак, 150 пададзены ў вытрымках. Ў 1-м томе змешчаны даку- менты з лют. 1918 да лют. 1919 пра ба- рацьбу працоўных Беларусі супраць германскіх акупантаў, вызваленне Бела- русі ад захопнікаў, утварэнне БССР і КПБ і стварэнне органаў Сав. улады, у т. л. Маніфест Часовага рабоча-сялян- скага Савецкага ўрада Беларусі, Паста- нова Прэзідыума ВЦВК аб прызнанні незалежнасці БССР ад 31 1.1919 і інш. У 2-м томе дакументы з лют. 1919 да снеж. 1920 пра стварэнне Літоўска- Бел. ССР, нац. дзярж. будаўніцтва, ба- рацьбу супраць войск Польшчы, партыз. рух на акупіраванай тэрыторыі, сав.-польскую вайну 1920, у т. л. пра ўварванне арміі Булак-Балаховіча на тэр. Мазырскага і Рэчыцкага пав. Заключ- ныя дакументы характарызуюць склада- нае становішча на Беларусі ў канцы 1920, першыя крокі мірнага будаўніцтва. М Ф Шумецка. «БАРАЦЬБА ПРАЦОЎНЫХ ЗАХОД- НЯЙ БЕЛАРЎСІ ЗА САЦЫЯЛЬНАЕ I НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ВЫЗВАЛЁННЕ I ЎЗ’ЯДНАННЕ 3 БССР» («Борьба трудяшнхся Западной Бело- русснн за соцнальное н на- цнональное освобожденне н М. П. Барашкаў. воссоеднненне с БССР»), збор- нік дакументаў і матэрыялаў, у якіх адлюстраваны рэв. і нац.-вызв. барацьба працоўных Зах. Беларусі ў перыяд знаходжання яе ў складзе Полыпчы. Падрыхтаваны Ін-там гісторыі партыі пры ЦК КПБ, Архіўным упраўленнем пры СМ БССР і Ін-там гісторыі АН БССР (1-ы том), выдадзены ў Мінску ў 2 тамах (т. 1, 1962, т. 2, 1972). Боль- шасць дакументаў выяўлена ў партархі- вах ін-таў гісторыі партыі пры ЦК КПБ, ЦК КП Літвы, ЦК ПАРП, дзярж. архі- вах Брэсцкай і Гродзенскай абл., Мала- дзечанскім філіяле дзярж. архіва Мін- скай вобл., Пінскім філіяле дзярж. архіва Брэсцкай вобл., ЦДА Літоўскан ССР, а таксама ў перыяд друку. Дакументы раз- мешчаны ў храналагічнай паслядоў- насці, толькі ў 1 -м раздзеле 1 -га тома — паводле тэматычнага прынцыпу. Яны ад- люстроўваюць падзеі на ўсёй тэр. Зах. Беларусі, уключаючы Беластоцкую пра- мысл. акругу з г. Беласток, якая ўвахо- дзіла ў сферу дзейнасш КПЗБ, і Віленскі край з г. Вільня, які быў цэнтрам рэв. і нац.-вызв руху Зах. Беларусі. Тэксты дакументаў на бел. і рус. мовах апублі- каваны на мове арыгінала, на поль- скай — у перакладзе на рус. мову. У I -м томе змешчана 414 дакументаў аб па- дзеях з канца 1920 да сярэдзіны 1929, якія размеркаваны на 3 раздзелы ма- тэрыялы пра эканам. становішча краю і яго насельніцтва; вызваленчы рух у перыяд пасляваеннага рэв. ўздыму (1921—24); рэв. і нац.-вызв. рух у гады частковай стабілізацыі капіталізму (1925 — сярэдзіна 1929). Матэрыялы 2-га тома (324 дакументы) ахопліваюць перыяд 1929—39 і размеркаваны так- сама на 3 раздзелы: рэв. рух у гады су- светнага эканам. крызісу (1929—33); развіццё і дзейнасць адзінага нар. фронту (1934—38); вызваленне Зах. Беларусі Чырв. Арміяй у вер. 1939 і ўз’яднанне яе з БССР. Дакументы зборніка ха- рактарызуюць дзейнасць КПЗБ і КСМЗБ (пастановы і рэзалюцыі парт. з’ездаў, канферэнцый, пленумаў, звароты, адоз- вы, лістоўкі цэнтральных, акруговых і раённых к-таў КПЗБ і КСМЗБ), скла- даныя паліт. і эканам. абставіны ў Зах. Беларусі, якой адводзілася роля аграрна- га прыдатку прамысл. раёнаў Польшчы, крыніцы сыравіны і таннан рабочай сілы; адпюстроўваюць цяжкае становішча пра- цоўных, іх рэв. барацьбу за сац. і нац. вызваленне, якая на працягу ўсіх гадоў акупацыі то актывізавалася, то стабілі- завалася, але ніколі не спынялася. У ліку найважнейшых дакументаў зборніка: да- гавор аб перамір’і паміж Расіяй, Украі- нан і Полынчай ад 12.10.1920, Рыжскі мірны дагавор 1921, законы пра зямель- ныя рэформы ў Польшчы, якія ў Зах. Беларусі мелі каланізатарскі характар (парцзляцыя, камасацыя, хутарызацыя, асадніцтва, ліквідацыя сервітутаў), ура- давыя пастановы аб падатках, шарвар- ках і штрафах, увядзенні ваеннага ста- новішча, надзвычайных судоў і карных экспедыцый, афіцынная дзярж. статыс- тыка, дакументы ваен. і грамадскіх улад (ваяводстваў, старостваў, інспектараў працы, паліцыі, дэфензівы), аб паліт- працэсах, становішча палітвязняў у тур- мах. Сярод дакументаў, што зыходзілі ад працоўных,— рэзалюцыі сходаў бастую- чых рабочых, прыгаворы сялянскіх схо- даў, дэкларацыі насельніцтва пра ад- крыццё бел. школ, лісты і карэспан- дэнцыі працоўных у рэдакцыі газет. Асобную групу складаюць інтэрпеляцыі паслоў Беларускага пасольскага клуба, дакументы пра Таварыства беларускай школы, Беларускую сялянска-работ- ніцкую грамаду, еЗмаганне», пра Асташынскае выступтенне сялян 1932, Кобрынскае ўэброенае выступленне ся- лян 1933, Нарачанскіх рыбакоў выступ- ленне 1935, пра выступленні працоўных у абарону СССР, за салідарнасць з рэсп. Іспаніяй, за вызваленне палітвязняў і інш. У многіх парт дакументах ад- люстраваны памылковыя сектанцкія по- гляды і метады дзейнасці КПЗБ у адно- сінах да сялянскіх і с.-д. партый, што вынікалі з памылковай «тэорыі сацыял- фашызму» і адмоўна ўплывалі на ства- рэнне адзінага фронту камуністаў з пра- цоўнымі, якія былі пал уплывам або ў радах ППС, «Стронніцтва людовага», бел. нац. партый, Бунда, хрысціянскіх прафсаюзаў. бел. нацыянальных культ.-асв. арг-цый і інш. У заключным раздзеле дакументы Народнага сходу За- ходняй Беларусі 1939, законы СССР і БССР пра ўключэнне Зах. Беларусі ў склад СССР і прыняцці Зах. Беларусі ў склад БССР. У пачатку кожнага тома змешчаны прадмовы, у канцы — камен- тарыі і паказальнікі (прадметны, імянны і геаграфічны, слоўнікі паланізмаў, уста- рэлых слоў 1 выразаў). I. П. Хаўратовіч. БАРАШКАЎ Міхаіл Парфенавіч (1908, в. Бель 3-я Чэрыкаўскага пав. Магілёў- скай губ., цяпер в. Бель Крычаўскага р-на — 21.2.1944), беларускі журналіст. У 1929 уступіў у Камуніст. партыю. У 1930—33 вучыўся ў Камунісгычным ін-це журналістыкі імя Кірава ў Мінску, быў рэдактарам раённых газет у Чаву- сах, Дуброўне, са студз. 1939 рэсп. ма- ладзёжнай газ. *Чырвоная змена» У час ванны на Калінінскім фронце, на падп. рабоце ў Віцебскай вобл. У студз.—
306 БАРБАРА лютым 1944 — рэдактар падп. газ. «Звяз- да» і «Чырвоная змена». БАРБАРА (ВагЬаго) Джазафат (1413, Венецыя — 1494), італьянскі дыпламат, падарожнік, усходазнавец. У 1436—51 консул венецыянскай факторыі Тана, падарожнічаў па дняпроўскіх, данскіх, волжскіх стэпах, Крыме, Каўказе, За- каўказзі, Трапезундскай і Візантыйскай імперыях. Магчыма, вяртаўся дамоў праз Маскву, ВКЛ, Полынчу, Германію. У 1463—65 рэвізор у Далмацыі, паве- раны ў справах Венецыі ў Албаніі (1465 —71), сведка і прыхільнік узбр. барацьбы албанскага военачальніка Ге- оргія Кастрыёта (Скандэрбега, продка рус. пісьменніка 19 ст. Ф. В. Булгарына- Шкандэрбека, ураджэнца Беларусі) су- праць туркаў-асманаў. У 1473—77 пасол Венецыі пры двары ўладара Ірана Узун- Хасана, падарожнічаў па Іране. Вярнуў- шыся ў 1479 дадому, займаў адм. пасады, быў саветнікам венецыянскага дожа. Аўтар падарожных нататкаў з цікавымі звесткамі па гісторыі, этнаграфіі, геагра- фіі. Пра Беларусь пісаў цьмяна: ад Маск- вы да мяжы Полыпчы 22 дні шляху, пер- шы горад на гэтым шляху Трокі, ад Трокаў да таямнічага «Лёнін» (або «Лё- нічы») ехаць 9 дзён, а ад Трокаў да Познані — усяго 7 дзён. Выказвалася спрэчная думка, што Лёнін (Лёнічы) — гэта Слонім. Даследчык яго творчасці Я. Скржынская мяркуе, што апісанне шляху праз Маскву і Беларусь Б. пера- пісаў у падарожніка Кантарыні. Тв.: Уіа^і Гаігі да Уіпеііа аііа Тапа, іп Регзіа, іп Іпдіа еі іп Сопяапііпороіі: соп 1а <1е5сгшіопе рагіісоіаге <1і сіна, Шо^Ьі, 5ІІІ, СО5ШГПІ еі <1е11а Ропа <1е1 &гап Тчгсо... Уіпевіа, Апіопіо Мапцгіо, 1543; выданне на лац. мове: Франкфурт-на-Одэры, 1601; англ. выданне: Лондан, 1873; рус. выданне: 1831, 1836, 3 выд.: Путешествне в Тану // Барбаро н Контарннн о Росснн: К нсто- рнн нтало-рус. связен в XV в. Л., 1971 (змешчаны таксама тэкст на італьян. мове: Ўіаздг' аііа Тапа). Літ.: Скржннская Е. Ч. Бнографня йосафата Барбаро // Барбаро н Контарннн о Росснн: К нсторнн нтало-рус. связей в XV в. Л., 1971. В. П. Грыцкевіч. «БАРБАРОСА» («ВагЬагокза Гаіі»), ко- давая назва плана агрэсіўнай вайны фаш. Германіі супраць СССР; важнейшая праграмная задача германскага фашыз- му на шляху да сусв. панавання. Назва ад імя германскага караля і імператара «Свяшчэннай Рымскай імперыі» Фрыд- рыха I Барбаросы (12 ст.), які імкнуўся крывавымі войнамі падпарадкаваць сабе суседнія дзяржавы. Распрацоўка плана пачата па распараджэнні Гітлера 21.7. 1940, канчатковы варыянт выкладзены ў дырэктыве № 21 план «Б.» вярх. галоў- накамандавання ўзбр. сіламі ад 18.12. 1940, яго разгорнутае афармленне — у дырэктыве па сканцэнтраванні войск (план «Б.») ад 31.1.1941, а таксама ў дырэктыве па дэзінфармацыі праціўніка ад 15.2.1941 і спец. указаннях да дырэк- тывы № 21 ад 13.3.1941. У аснову плана «Б.» пакладзены авантурыстычная тэо- рыя емаланкавай вайны» і старыя імкненні германскага імперыялізму — «Паход на Усход» («Пгапй пасЬ Озіеп»), Стратэгічная задача — у найкарацейшы тэрмін («яшчэ да таго, як будзе закон- чана вайна супраць Англіі») разграміць асн. сілы Чырв. Арміі на 3 ад Дняпра і Зах. Дзвіны, захапіць важнейшыя паліт. і эканам. цэнтры — Маскву, Ленінград, Данбас і выйсці на лінію Волга—Архан- гельск. Асаблівае значэнне надавалася захопу Масквы. У плане «Б.» падрабязна выкладзены задачы сухапутных войск, парадак іх узаемадзеяння з войскамі сатэлітаў, задачы ВПС і ВМФ. Перша- пачатковы тэрмін нападу на СССР — май 1941 — у сувязі з правядзеннем аперацыі супраць Югаславіі і Грэцыі быў перанесены на 22.6.1941. Да гэтага часу па плану «Б.» каля граніц СССР паміж Балтыйскім і Чорным морамі былі сканцэнтраваны 3 групы армій: «Поў- дзень», «Цэнтр» і «Поўнач», якія мелі задачу наступаць адпаведна ў напрамках на Кіеў, Маскву і Ленінград. У Фінлян- дыі і Нарвегіі сканцэнтроўваліся ням. армія «Нарвегія» і 2 фінскія арміі, пад- трымку якім забяспечвалі 5-ы ням. па- ветр. флот і фінская авіяцыя. Ім ставі- лася задача выйсці да Мурманска і Ле- нінграда. У склад сканцэнтраваных для нападзення на СССР войск уваходзілі 181 дывізія і 18 брыгад Германіі і яе саюзнікаў (у т. л. 19 танкавых і 14 мата- рызаваных), іх падтрымлівалі 4 паветра- ныя флаты, фінская і румынская авія- цыя. Да чэрв. 1941 гітлераўскія ўзбр. сілы налічвалі ў цэлым больш за 7 млн. 234 тыс. чал., з іх 5 млн. у сухапутных войсках і арміі рэзерву, 1 млн. 688 тыс. у ваен.-паветр. сілах, 404 тыс. ў ВМФ, 150 тыс. у войсках СС; каля 3,5 тыс. танкаў, 7,2 тыс. гармат (у сухапутных войсках), каля 3 тыс. баявых самалё- таў. 22.6.1941 фаш. Германія без абвя- шчэння пачала вайну супраць СССР. План «Б.» ажыццяўляўся з надзвычай- най жорсткасцю (гл. Акупацыйны рэжым, Карныя аперацыі, Лагеры смер- ці, «Ост», СС). Нягледзячы на поспехі ням.-фаш. войск у пачатку вайны, ажыц- цяўленне плана «Б.» было сарвана ге- раічнай барацьбой Чырв. Арміі і ўсяго сав. народа. Літ.: Псторня второй мнровой войны, 1939 — 1945. Т. 3. М., 1974; К о в а л ь В. С. «Барбаросса»: Нстокн н нсторня велнчай- шего преступленяя нмперналнзма. Кнев, 1982; План «Барбаросса» // Военно-нст. журн. 1991. № 3. У. I. Лемяшонак. БАРБАРОЎ, вёска ў Мазырскім р-не, прыстань на правым беразе р. Прыпяць. Цэнтр сельсавета, калгаса «Серп і мо- лат». За 31 км на ПдУ ад Мазыра. 334 жыхары, 150 двароў (1990). Вядомы з 18 ст. як мястэчка, былі смалакурні; драўніна з суседніх лясоў сплаўлялася па рацэ ў Адэсу, Мікалаеў і інш. порты Чорнага мора. У 1779 пабу- давана Успенская царква, каталіцкая капліца, палац (каля 1865; не збярогся). У 1886 226 жыхароў, 33 двары. У Вял. Айч. вайну 1941—45 у Б. і наваколлі дзейнічаў славацкі партыз. атрад; вёску спалілі ням.-фаш. акупанты. Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, аддзяленне сувязі, 3 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, сядзібна-паркавы ан- самбль 19 ст. Радзіма акадэміка АН БССР М. А. Мацапуры. БАРБАШОЎ Аляксандр Іпалітавіч (1858— ?), рускі гісторык, аўтар прац па гісторыі ВКЛ. Скончыў гісторыка- філал. ф-т Пецярбургскага ун-та. Выкла- даў у сярэдніх навуч. установах Пецяр- бурга. 3 1886 магістр рус. гісторыі [дысертацыя «Вітаўт і яго палітыка да Грунвальдскай бітвы (1410 г.)», Спб., 1885]. Вывучаў унутраную і знешнюю палітыку Вітаўта, барацьбу літ., рус., бел. і ўкр. народаў супраць Тэўтонскага ордэна. Шырока выкарыстоўваў бела- руска-літоўскія летапісы. Працы Б. скі- раваны супраць польскай гістарыягра- фічнай традыцыі ў вывучэнні гісторыі ВКЛ 14—16 ст. ВКЛ трактавалася ў іх як частка Рус. дзяржавы. Тв.: Танненбергская бнтва // Журн. Мнн-ва нар. просвешення. 1887. Ч. 254; Летопнсные нсточннкн для нсторнн Лнтвы в среднне века. Спб., 1888; Торнскнй мнр // Журн. Мнн-ва нар. просвеідення. 1890. Ч. 272; Внтовт. Последнне двадцать лет княження 1410—1430. Спб., 1891 (Очеркн лнтовско-рус. нсторнн XV в.). Дз. У. Караў. БАРДАХ (ВагбасЬ) Юліуш (н. 3.11. 1914, Адэса), польскі гісторык права. Скончыў факультэт права і грамадскіх навук Віленскага ун-та (1939). У гады 2-й сусв. вайны на фронце, у складзе 1-га польскага корпуса ўдзельнічаў у асенне-зімовым наступленні Чырв. Арміі 1943—44. У 1950—85 у Варшаўскім ун-це (з 1960 прафесар), адначасова ў 1961—69 дырэктар Ін-та гісторыі права пры гэтым ун-це. Член Польскай Акадзміі навук (1989), многіх замеж- ных навук. т-ваў. Даследуе грамадска- паліт. лад і права Польшчы і ВКЛ 14—18 ст„ звычаёвае права Беларусі і Літвы, Статуты ВКЛ, праблемы гіста- рыяграфіі, метадалогіі гісторыі і інш. Сярод яго прац «Усынаўленне ў літоў- скім праве XV—XVI ст.» (1938), «Да- следаванні з гісторыі дзяржаўнага ла- ду і права Вялікага княства Літоў- скага XIV—XVII ст.» (1970), «Пра даўнюю і нядаўнюю Літву» (1988) і інш. Тв.: Нсторня государства н права Поль- шн. М., 1980 (у сааўт.); Лнтовскне ста- туты — памятннкн права пернода Возрожде- ння // Культурные связн народов Восточ- ной Европы. М„ 1976; Ё’епГапІ <1ап5 Гапсіеп <1гоі( роІопаІБ е( Іішапіеп ]цзціГа 1а Гіп <Ш XVIII 5Іёс1е // Кесііеііз Зосіёіё .Іеап Во<1іп. Вгііхеііез, 1976. Т. 36; Коп5(уш- с)а 3 та]а а цпіа роІ5ко-1ііе»5ка // Ьаііка Роізка. 1991. Ыг. 2; Рі4тіеппісі«о роізкіе « ІпГІапіасЬ (<1о 1918 г.) // Мі?<1гу ЗУзсНодет а 2асЬо<1ет. 1991. Сг. 2; І_е5 геіаііопа епіге 1е5 саіЬоІіццез е< 1е5 огіЬойо- хе5 <1ап5 1е Сгапд ОцсЬё <1е Ьішапіе (Сіп <1гі XIV—XVII 5Іёс1е5) // Ье огівіпі е 1о зуіічрро деііа Сгізііапііа 5Іауо-ЬігапІіпа. Кгут. 1992. БАРДЗЁЎСКІ РАССТРЭЛ 1906, рас- стрэл царскімі войскамі сялян в. Бар- дзёўка Брэсцкага пав. (цяпер Камянец- кі р-н). У чэрв. 1906 амаль усе вёскі Высока-Літоўскай воласці Брэсцкага пав. ахапіў забастовачны рух батракоў і па- дзёншчыкаў. Ён суправаджаўся зняццем
рабочых з палявых работ у панскіх маёнтках. На задушэнне выступленняў былі кінуты вайсковыя сілы. 24 чэрв. сяляне в. Бардзёўка двойчы праганялі з фальварка Сукаўшчына (належаў графіні Патоцкай) прышлых рабочых, каб прымусіць землеўладальніцу павя- лічыць плату бардзёўскім касцам. Ака- ном звярнуўся за дапамогай да каман- дзіра 4-й роты 194-га Мсціслаўскага пяхотнага палка капітана Гніласырава, які з 4 саддатамі выпадкова праязджаў паблізу. Афіцэр загадаў сялянам разы- сціся. Сяляне не паслухаліся, упэўненыя, што вайскоўцы не будуць страляць. 3 натоўпу выйшаў трыццацігадовы се- лянін Ф. Клімчук і з палкай за плячы- ма рушыў на капітана. Афіцэр стрэліў у яго з рэвальвера, але прамахнуўся. Другім стрэлам Клімчук быў паранены ў нагу. Сяляне тым часам пачалі абы- ходзіць Гніласырава, каб адрэзаць яго ад салдат. Заўважыўшы гэта, капітан даў загад адкрыць агонь. Першы залп быў няўдалы. Сяляне вырашылі, што стрэлы халастыя, і працягвалі рухацца ўперад. Наступнымі выстраламі было паранена 6 чалавек. Пасля гэтага на- тоўп рассыпаўся. 3 7 параненых 3 чал. памерлі. Абураныя крывавай расправай, жыхары Высока-Літоўскай воласці пада- лі ў 1-ю Дзярж. думу скаргу, якая, аднак, не мела вынікаў. Кр.: Революцнонное двнженне в Бело- русснн 1905 1907 гг Документы н ма- терналы. Мн., 1955. С. 562—564. 3. В. Шыбека. БАРКАЛ АБАВА, Баркулабава, вёска ў Быхаўскім р-не на Дняпры, цэнтр сельсавета і калгаса імя К. Лібк- нехта. За 12 км ад Быхава, 39 км ад Магілёва, 3 км ад чыг. раз’езда Барка- лабава. 488 жыхароў, 199 гаспадарак (1990). Мясцовасць заселена чалавекам у глыбокай старажытнасці, аб чым свед- чаць выяўленыя тут археал. помнікі: стаянка эпохі ранняга мезаліту (10— 8 тыс. г. назад; за 500 м на Пн ад вёскі), гарадзішча ранняга жалезнага веку і эпо- хі Кіеўскай Русі (на паўд. ускраіне вёскі, пры ўпадзенні р. Струга ў Дняпро), се- лішча (2—5 і 6—8 ст. н. э., на 3 ад гарадзішча) і інш. Назва вёскі пахо- дзіць ад імя ротмістра і дзісенскага ста- расты Баркулаба Іванавіча Корсака, 'які быў саўладальнікам маёнтка Буй- нічы (тутэйшыя землі ўваходзілі ў яго склад) і ў 1564 заснаваў тут замак, «заклікаўшы на волю і даўшы свабоду ў год дванаццаць людзям прыхожым*. Да 1568 пабудаваны 2 царквы. У 16— 18 ст. Б.— мястэчка ў скЛадзе Аршан- скага пав. Віцебскага ваяводства. У 1583 у якасці пасагу перайшло да кн. Б. 1. Са- ламярэцкага, які ўзяў шлюб з дачкой Корсака Евай. У 1594 заснавана царква св. Георгія (Юрыя), да яе парафіі на- лежалі вёскі Хадуцічы, Ліпаўка. Нава- сёлкі, Лежнева, мяст. Багданава (гл. Дашкаўка). У 1626 сын Саламярэц- кага Багдан з сястрой Аленай заснавалі ў Б. праваслаўны мужчынскі манастыр, на які ахвяравалі вёскі Сутокі (цяпер Чавускі р-н) і Махава. Манастыр стаў буйным цэнтрам апазіцыі уніяцтву на Беларусі. У ім, мабыць, створаны Бар- кулабаўскі летапіс. Ад Саламярэцкага мястэчка перайшло яго зяцю Б. В. Сцяц- кевічу, які заснаваў тут і жаночы ма- настыр. Пазней Б. набыў кн. А.-Г. Палу- бінскі. У 1685 мястэчка ў якасці пасагу атрымаў Е.-С. Сапега, што ажаніўся з дачкой Палубінскага Ізабэлай. Затым належала іх сыну Антонію, плямен- ніку Міхаілу Антонію, пляменнікам апошняга Міхаілу Ксаверыю і Аляксанд- ру Сапегам. У 1758 у мястэчку 171 жыхар мужч. полу, 64 двары, бровар, саладоўня, маслабойня. Пасля ўключэн- ня ў склад Рас. імперыі (1772) — у Старабыхаўскім пав. Магілёўскай губ. У 1780 у мястэчку 465 жыхароў, 69 двароў, 2 царквы, дом архірэя, 2 млы- ны. У канцы 18 ст. дзейнічала базыльян- ская школа. У 1871 фальварак Б. набыў купец А. Ф. Рык. Ен валодаў 1539 дзес. зямлі, меў вадзяны млын. Не пазней 1882 адкрыты хлебазапасны магазін. У манастыры дзейнічала школа, дзе навучалася 20 дзяўчынак (1884). Быў пастаялы двор (з 1886), дзейнічалі ме- дзеплавільнае, лесапільнае (па 50 рабо- чых у 1898), 2 вінаробчыя (7 рабочых у 1913) прадпрыемствы. У 1897 сяло Б. ў Глухскай вол. Быхаўскага пав., 605 жыхароў, 93 двары, царква, цар- коўнапрыходская школа, карчма, Мр«*> АРУІЯ Ці/рцонсн* ІНАРВЕП » С ІАРЭЛЬСНАЯ АРНІЯ \ * /ІЛ 1А9АНРВА-9СХ. ' ** АРНІЯ • ) Ч&Д ЧХВЛЬСІНКцХ УЕ ^тАкгольмЬ0 д у^—^Хаккі ГРУПІ кТАЛШ' ,Лен|нгржд ГоркГ іМАСКВА / Сараяюў іКІВЎ оХаркаў ,мшыяег3‘"к«”’; \ РУМЫНІЯ ІДЧІЕУХАРЭСТ НоваросЮсм ІСовастопал&ь^ I ПЛАН ВАЙНЫ ФАШЫСЦКАЙ ГЕРМАШІ СУПРАЦЬ СССР (План мБжрбароса“) Т У Р Ц Ы | Я 307 БАРКАЛАБАВА 7 крам, штогод 24 чэрв. і 29 жн. пра- водзіліся таржкі; у манастыры 54 жыха- ры, 2 царквы. Непадалёку былі хутар (7 жыхароў, 2 двары), фальварак (5 жы- хароў, 2 двары), сядзіба (2 двары, 4 жы- хары. вадзяны млын, карчма). У 1904 у Б. пабудавана царква Казанскай Маці Бос- кай — помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. У рэвалюцыю 1905—07 рабочыя маёнтка выстаўлялі памешчыку патра- баванне аб павышэнні заработнай платы. У 1909 у сяле 671 жыхар, 110 дамоў, у фальварку 23 жыхары, 2 дамы, у жа- ночым манастыры 93 жыхары, 11 два- роў. У ліст. 1917 устаноўлена Сав. ўлада. 3 лютага да ліст. 1918 Б. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. 3 1919 у Быхаўскім, з лют. 1923 у Магілёўскім пав. Гомельскай губ. РСФСР У 1919 тут створана с.-г. камуна імя К. Лібкнехта (у 1921 аб'ядноўвала 57 гаспадарак, мела 241 дзес. зямлі, 18 конем, 26 кароў; у 1925 набыла трактар). У 1920 дзей- нічала майстэрня па рамонту сельгасін- вентару, адкрыта школа па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. На базе дарэв. створана працоўная школа 1-й ступені (73 вучні ў 1925). 3 сак. 1924 ныл нгржжрамі дк чарммя КШ Р1ІНЫ СК1НЦ1ЙТД1ІЖЯ- Казш ©Піануамыя ўдары мл- мацка-фажысцкай ааіяцыі аа нрамыславых цмтрах каду млмацка- фшвысцкік мйск жа плану .БарЙареса* '•I—дэяржхўныя СтшЧнграі пааярныі уладанмяў ' СССР жрандаваныі тхрытя- Даяржаўныя граніцы аамажныі дзяржаў дадааны на 1 сакааіка 1938 г Даяржаунаа граніца СССР да- ТБІЛІСІ Гракіца паыіж Руыынілй і Баа-
308 БАРКЛАЙ вёска ў складзе БССР, цэнтр сельсаве- та Быхаўскага р-на Магілёўскай акру- гі (да 26.7,1930), з 20.2.1938 Магілёў- скай вобл. У 1926 900 жыхароў, 149 два- роў. У 1930 сельгаскамуна імя К. Лібк- нехта пераўтворана ў аднайменны кал- гас. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да чэрв. 1944 вёска акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. Ураджэнец вёскі А. I. Ліпскі быў адным з кіраўнікоў партыз. руху на Магілёўшчыне (у кастр. 1943— чэрв. 1944 камандзір 122-га партыз. палка *3а Радзіму»). Вызвалена 26.6.1944 войскамі 324-й стралк. дывізіі 50-й арміі 2-га Бел. фронту; у памяць аб фарсі- раванні Дняпра каля Б. пастаўлена стэла (1975). У брацкай магіле ў цэнтры вёскі пахаваны сав. воіны і партызаны, што загінулі ў 1944. На франтах змага- лася 195 вяскоўцаў, 81 з іх загінуў; на ўшанаванне памяці землякоў пастаўлены помнік. У пасляваенныя гады ў вёсцы дзейнічаў дзіцячы дом. У 1970 у Б. 596 жыхароў, 170 двароў. У вёсцы сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, б-ка, бальніца. 2 магазіны. Зберагліся мураваныя будынкі б. царквы і пастая- лага двара. Літ.: Баркулабовская летопнсь // ПСРЛ. М., 1975. Т 32; Археографнческкй сборннк документов, относяшнхся к нсторнн Северо- Западной Русн. Внльна, 1867. Т. 2. № 31, 33. В. Л. Насевіч В М. Удальцоў. БАРКЛАЙ ДЭ ТОЛІ Міхаіл Багданавіч [13(24).12.1761, маёнтак Помуш (цяпер у Пакруойскім р-не Літвы) — 13(25).5. 18181, рускі ваенны і дзярж. дзеяч. Граф (1813) і князь (1815), генерал-фельд- маршал (1814). 3 шатландскага роду, які перасяліўся ў 17 ст. ў Прыбалтыку. На вайсковай службе з 1776 (намінальна з 1767). Удзельнік рус.-турэцкай 1787— 91 і рус.-шведскай 1788—90 войнаў, польскіх кампаній 1792 і 1794; у апошняй вызначыўся пры штурме Вільні 28— 29 ліп. (8—9 жн.) і ў баях супраць атрада паўстанцаў на чале з С. Гра- боўскім. Потым камандзір егерскага батальёна (з 1797 палка), служыў на Беларусі і ў Літве. Падчас рус.-пруска- французскай вайны 1806—07 каманлзір перадавога атрада (з крас. 1807 пях. дывізіі), быў паранены ў бітве каля Прэйсіш-Эйлау. У вайне супраць Швецыі 1808—09 камандаваў корпусам, ажыц- цявіў лядовы пераход на тэр. Швецыі праз праліў Кваркен (сак. 1809); з чэрв. 1809—ген.-губернатар і галоўнакаман- дуючы рус. вонскам у Фінляндыі. Са студз. 1810 да вер. 1812 — ваенны мі- ністр; на гэтай пасадзе разгарнуў актыў- ную дзейнасць па падрыхтоўцы да ванны супраць напалеонаўскай Францыі: кра- пасное будаўніцтва (у т. л. Бабруйскай крэпасці), удасканаленне арганізацыі ар- міі, павелічэнне яе колькасці, распрацоў- ка заканадаўчых дакументаў ваеннага кі- равання («Установа Ваеннага міністэрст- ва» і «Установа для кіравання Вялікай дзеючай арміян») і інш. 19(31 ).3.1812 Б. дэ Т. прызначаны галоўнакамандуючым М. Б. Барклай дэ Толі. Невядомы мастак. 1-я чвэрць 19 ст. 1-й Заходнян арміяй і 30 сак. (11 крас.) прыбыў да арміі ў Вільню. У пач. Айчын- най вайны 1812 быў упэўненым прыхіль- нікам і арганізатарам глыбокага (да Зах. Дзвіны і Дняпра) адступлення і злучэння 1-й і 2-й армій з мэтай пера- адолення колькаснан перавагі праціўні- ка. Ад'езд імператара Аляксандра 1 з арміі 7(19) ліп. паставіў Б. дэ Т. ў ста- новішча фактычнага вярхоўнага галоўна- камандуючага, але без афіцыйна нада- дзеных паўнамоцтваў. Наступныя падзеі (адыход ад Віцебска без генеральнай бітвы. няўдалае контрнаступленне пад Смаленскам, далейшае адступленне) вы- клікалі ў рус. войску і грамадстве вост- рае незадавальненне, беспадстаўныя аб- вінавачанні Б. дэ Т. ў пасіўнасці, баяз- лівасці, здрадзе. 3 прызначэннем галоў- накамандуючым усімі арміямі М. 1. Ку- тузава роля і ўплыў Б. дэ Т. рэзка скараціліся. Падчас Барадзінскай бітвы ён камандаваў правым флангам і цэнт- рам баявога парадку. 21.9(3.10).1812 звольнены з вонска па хваробе і ад’ехаў у Калугу, пасля ў Ліфляндскую губ. ў свон маёнтак. У лютым 1813 вернуты на службу, быў галоўнакамандуючым 3-н Зах. арміяй, з мая 1813— усімі рус. і прускімі войскамі ў Багемскай (Га- лоўнай) арміі; удзельнічаў ва ўсіх буй- ных бітвах 1813—14. Пасканчэнні вайны прызначаны галоўнакамандуючым 1-й арміяй са штаб-кватэрай у Варшаве, з 1816— у Магілёве; выступаў супраць развіцця сістэмы ваенных пасяленняў. У 1817 суправаджаў Аляксандра 1 пад- час яго падарожжа па Беларусі. Памёр ад хваробы сэрца па дарозе ў Германію на лячэнне. Пахаваны ў маёнтку Бекгоф (цяпер Йыгевестэ, Эстонія). Тв.: Пзображенве военных действнй 1812 г. Спб., 1912. Літ.: Харкевнч В. Н. Барклай де Тол- лн в Отечественную войну после соедннення армнй под Смоленском. С прнложеннем перепнскн с нмператором Александром I. Спб., 1904; Ягож. К нсторнн 1812 г. Пере- пнска нмператора Александра н Барклая де Толлн от начала военных действнй до отьеэ- да государя нз армнн // Воен. сб. 1906. № 3—9; Казаков Н О запнсках М. Б. Барклая де Толлн // Военно-нст. журн. 1974. ІЧо 4, Балязнн В. Н Фельдмаршал М. Б. Барклай-де-Толлн: Жнзнь н полководческая деятельность. Кнев, 1990; Тотфалушнн В. П. М. Б. Барклай де Толлн в Отечественной войне 1812 г. Саратов, 1991; Зоззеі- 5 о п М., 1 о 5 5 е І5О п І>. ТЬе сотшапііег: А ІІГе оі Вагсіау <1е Тоііу. ОхГоггІ еіс., 1980. В В. Антонаў. БАРКОЎСКІ Дунін Альфонс [20.10. 1850, в. Плянта (цяпер Брэсцкая вобл.) — 1905), беларускі жывашсец. Вучыўся ў Варшаўскай рысавальнай школе (1876—79) і Кракаўскай школе прыгожых мастацтваў (1879—87; з 1882 у манстэрні Я. Матэйкі). Удзельнічаў у многіх выстаўках Варшаўскага і Кра- каўскага т-ваў прыгожых мастацтваў. 3 1888 жыў на радзіме, маляваў ба- тальныя і паляўнічыя сюжэты, стварыў шэраг пейзажаў. У 1896—98 працаваў у в. Быкавізна Віленскан губ., пісаў партрэты і абразы для пахавальні сям’і Козел-Паклеўскіх. 3 1898 жыў у маёнтку Свілы (цяпер Воранаўскі р-н), потым у пас. Бікбарда каля Урала, дзе напісаў карціны «Паляванне на мядзведзя», «Лоўля рыбы восцямі». Вядомы як аўтар жанрава-бытавых карцін «Каля вада- пою» (1887), «Хворая жонка» (1893). Гістарычная тэматыка адлюстравана ў творах «Мыта на Беларусі» (1899), «Бітва пад Чуднавам» (?). М. М. Яніцкая. БАРКОЎСКІ Яўген Нічыпаравіч [н. 14 (27).8.1910, Вільня), ген.-лейтэнант інж. службы (1968). Беларус. Засл. будаўнік РСФСР (1970). Член КПСС з 1931. 3 1932 у ВМФ. Скончыў Ваенна-транс- партную акадэмію (1939). У Вял. Айч. вайну на Чарнаморскім і Паўн. флатах, нач. інжынернай службы ваенна-марской базы. Удзельнік абароны Севастопаля, Запаляр'я. Да 1972 у ВМФ, нам ка- мандуючага Паўн. флотам па будаўніцт- ву. Ленінская прэмія ў галіне навукі і тэхнікі 1984. БАРКУЛАБАВА, гл. Барка табава. БАРКУЛАБАЎСКІ ЛЁТАПІС, Б а р- кулабаўская хроніка, Барка- лабаўскі летапіс, помнік белару- скага летапісання пач. 17 ст. Захаваўся ў адзіным спісе, т. зв. Патрыяршым рукапісе 3-й чвэрш 17 ст., які збера- гаецца ў Дзярж. гіст. музеі (Масква). Складзены ў мяст. Баркулабава (цяпер в. Баркалабава Быхаўскага р-на) хутчэй за ўсё мясцовым праваслаўным свята- ром Ф Філшоаічам. Пачынаецца са зве- стак пра сейм 1545 у Брэсце, пабудову ў 1526 Магілёўскага замка. Больш сі- стэматызавана выкладзены падзеі з 1563 (захоп Полацка Іванам Грозным) да 1608. Найбольш падрабязна апісаны пе- рыяд з 1580-х г. да пач. 17 ст. У Б л. змешчаны унікальныя звесткі па гісторыі Усх. Беларусі: інфармацыя пра асобныя ваенна-гіст. падзеі, з псторыі бел.
309 БАРОКА культуры і праваслаўнай царквы, пра гіст. асоб, у т. л. двух Ілжэдзмітрыяў, пра ўзнікненне мястэчка Баркулабава (заснавана ў 1564 бел. шляхціцам Бар- кулабам Корсакам) і іншы краязнаўчы і этнагр. матэрыял. Разгорнута апісаны прысвечаны пытанням уніі Брэсцкі царкоўны сабор 1596, у якім удзельні- чаў аўтар. Асноўнымі крыніцамі для Б. л. паслужылі асабістыя назіранні і ўспамі- ны аўтара, выкладзеныя ў яркіх эма- цыянальных замалёўках, жыццё і побыт бел. вёскі ў цяжкія часы разбураль- ных ваенных паходаў, розных стыхій- ных бедстваў і голаду. Летапісец быў блізкі да народа і асвятляў падзеі з патрыятычных пазіцый. У прыват- насці, ён асуджаў дзеянні запарожскіх казакоў, якія на Беларусі «вялікую шкоду чынілі... горш, чым злыя непрыяцелі». Усё гэта надае Б. л. рысы помніка гістарычна-мемуарнага жанру. У лета- пісны звод уключаны ліст Івана Грознага да Стэфана Баторыя 1580, грамата Жыгімонта 111 1592, тэкст «Універсала рокашу 1606». У жанравых адносінах Б. л.— хроніка, у якой перамяжоўваюц ца дакументальныя запісы з гіст.-ме- муарнымі замалёўкамі. Твор кампазі- цыйна рыхлы, літаратурна недапраца ваны. Трапляюцца недакладнасці ў дата- ванні гіст. падзей, іншыя фактычныя памылкі. Напісаны жывой бел. мован, вобразнай і каларытнай. Упершыню апублікаваны ў 1877 укр. пісьменнікам і вучоным П. А. Кулішам. Найбольшы ўклад у вывучэнне Б. л. ўнеслі М. В. Доў- нар-Запольскі, А. Ф Коршунаў і Н. Т. Вайтовіч. Публ.: Полное собранне русскнх летопн- сей. Т. 32. М„ 1975, Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці. Мн„ 1975. Літ.: Д о в н а р-3 апольскнй М В. Баркулабовская летопнсь. Кнев, 1908; Мальцев А. Н. Баркулабовская лето- пнсь // Археографнческнй ежегодннк за 1960 г. М„ 1962; Вайтовіч Н. Т. Барку- лабаўскі летапіс. Мн„ 1977. В. А. Чамярыцкі. БАРМІЦА, дэталь засцерагальнага ўзбраення сярэдневяковага воіна 12— 17 ст. Мела выгляд кальчужнага палатна- прывескі, якое прымацоўвалася да шле- ма-шышака або місюркі. Б. прыкрывала патыліцу, шыю, вушы, плечы і лапаткі воіна ад ударау халоднай зброян. БАРМІЧАЎ Віталій Дзмітрыевіч (н. 1.11. 1920, в. Аляксандраўка Растоўскага р-на Яраслаўскай вобл.), беларускі гісторык, журналіст. Канд. гіст. навук (1972). Скончыў Рэсп. парт. школу пры ЦК КП(б)Б (1949), БДУ (1953). У Вял. Айч. вайну з мая 1942 радыст партыз. атрада асобага прызначэння на акупі- раванай тэр. Беларусі. 3 мая 1944 рэ- дактар газ. « Партнзанская правда» — органа Дунілавіцкага падп. райкома КП(б)Б. У 1944—51 на журналісцкай рабоце, потым у Сав. Арміі. 3 1954 рэ- дактар праўлення т-ва «Веды» БССР, ст. рэдактар выдавецтва «Навука і тэх- ніка», вучоны сакратар рэдакцынна- выдавецкага савета АН БССР (1959— 90). Даследуе праблемы міжнац. ад- носін. Те.: В еднной семье братскях культур' Я. Н. Баркоўскі. Старонка Баркулабаўскага летапісу. 17 ст. Межресп. культ. связн Белорусснн. Мн„ 1965; В еднном союзе: Нст.-публнцнст. очерк о развнтнн многонац. соц. культуры в СССР. Мн„ 1972; Союзу республнк — шестьдесят. Мн„ 1982. У. М. Міхнюк. БАРМЫ, 6 а р м а, металічныя (сярэб- раныя, залатыя) ці зробленыя з тка- ніны наплечнікі з выявамі рэліг. свя- тыняў, вышытых золатам і ўпрыгожа- ных самацветамі і жэмчугам; частка царскага ўрачыстага убору Б. апраналі візант. імператары, рус. князі ў сярэ- дзіне 16 ст.— пач. 18 ст„ маск. цары ў час каранацыі і ўрачыстых выхадаў. Упершыню згаданы ў 1216 пад назвай «оплечья», як Б.— у духоўнан грамаце Івана 1 Каліты 1328. Літ.: Срезневскнй Н Н Матерна- лы для словаря древнерусского языка по пнсьменным памятннкам Т. 1 — 3. Спб., 1893 —1912; Саввантов П. Опнсанне старннных русскнх утварей, одежд, оружня. ратных доспехов н конского прнбора... Спб„ I896. М. А Ткачоў. БАРОКА (італьян. Ьагоссо літар. мудра- гелісты, дзіўны, як мяркуюць, ад парту- гальскага регоіа Ьаггоса жамчужына дзіўнай формы ці ад лац Ьагосо мнема- нічнае абазначэнне аднаго з відаў сіла- гізму ў схаластычнай логіцы), вызна- чальны стыль у еўрапейскім мастацтве канца 16— сярэдзіны 18 ст., які ўзнік на аснове традыцый позняга Адраджэння. Першапачатковы этап развіцця Б. звя- заны з узмацненнем феад.-каталіцкай рэакцьп ў Зах. Еўропе. Стыль Б. шырока выкарыстоўваўся для прапаган- ды ідэй Контррэфармацыі. Эстэты- ка Б. заснавана на проціпастаўленні ідэальнага і пачуццёвага ў чалавеку, яго волі і розуму ірацыянальнасці быцця. Мастацтва Б. вызначаецца эма- цыянальным і інтэлектуальным напру- жаннем, складанасцю выяўл. сродкаў, імкненнем да сінтэтычнасці жанраў. Маст. прынцыпы Б.— дынамічнасць кам- пазіцыі, кантрасты маштабаў, рытмаў, матэрыялаў і фактур, святлоценявыя і колерныя эфекты, крывалінейнасць абрысаў, імкненне стварыць ілюзію бяз- межнай прасторы. Зарадзілася Б. ў 2-й пал. 16 ст. ў Італіі, найвышэйшага росквіту дасягнула ў Рыме ў сярэдзіне 17 ст. Станаўленне яго адбывалася ў перыяд складвання нацый і нац. дзяржаў, часткова звязана з барацьбой за нац. адзінства і антыфеад. рухам у шэрагу еўрап. краін. Гэта спрыяла сплаву эстэт. канцэпцыі Б. з мясцовымі масг. трады- цыямі і фарміраванню яго нац. разна- віднасцей. Для бел. мастацтва Б. характэрна ўзаемадзеянне зах.-еўрапейскіх уплываў з візант. і мясцовымі традыцыямі, што надало яму пэўную самабытнасць. Ма- тэрыяльнай базай для станаўлення Б. з'явілася архітэктура. Пачатак эпохі Б. на Беларусі звязаны з будаўніцтвам першага ў Рэчы Паспалітай помніка архітэктуры Б.— касцёла езуітаў у Ня- свіжы (1584—93, арх. Я М Бернар- доні). Развіццё бел. Б. ў манумент. мураванай архітэктуры праншло 3 пе- рыяды: ранняе (канец 16— 1-я пал. 17 ст.), сталае (2-я пал. 17—1730-я г.) і позняе (1730—80-я г.). Для ранняга перыяду характэрны гал. ч. пошукі новых аб'ёмна-прасторавых кампазіцый збудаванняў. адпаведных эстэт. канцэп- цый. Асобныя збудаванні трацілі аба- рончыя функцыі, што прывяло да транс- фармацыі замкавага будауніцтва ў па- лацава-замкавае. У культавым дойлідст- ве сфарміраваўся базілікальны тып храма з плоскім гал. фасадам, спачатку бязвежавым, потым 2-вежавым (Бо- гаяўленскі сабор у Магілёве, касцёлы езуітаў у Гародні, дамініканцаў у Стоўб- цах і інш.). Перыяд сталага Б вызна- чаўся пэўнай стабілізацыян кампазіцыі 2вежавай базілікі і развіццём маст. характарыстык арх. збудаванняў, паве- лічэннем колькасці ярусаў вежау, боль-
310 БАРОКА шай пластычнай насычанасцю фасадаў (Мікалаеўская царква ў Магілёве, кас- цёлы бернардзінак і езуітаў у Мінску, дамініканцаў у Княжыцах пад Магілё- вам). Сталае Б. знайшло ўвасабленне ў грамадзянскай архітэктуры (ратуша ў Магілёве), у развіцці прынцыпаў ансамблевасці арх. комплексаў, найваж- нейшы з якіх — паступовае разгортван- не арх. аб’екта перад гледачом. Позняе Б. ў манумент. культавай архітэктуры Беларусі атрымала назву віленскага Б. Важную ролю ў стварэнні школы вілен- скага Б. адыграла творчасць I. К. Глаў- біца. Арх. помнікі гэтай школы вызна- чаюцца пластычнасцю аб’ёмаў, маляўні- часцю сілуэта, утворанага стромкімі шмат’яруснымі скразнымі ажурнымі ве- жамі, фігурнымі атыкавымі франтонамі, якія надавалі гал. фасаду прасторавую Да арт. Барока. Пінскі касцёл францысканцаў структуру (царква ў Беразвеччы пад Глыбокім, касцёл кармелітаў у Глыбо- кім, уніяцкі Полацкі Сафійскі сабор). Б. зрабіла значны ўплыў на манумент. драўлянае дойлідства Беларусі. 3 канца 18 ст. з пранікненнем прынцыпаў класіцызму ствараліся арх. помнікі, якія спалучалі элементы 2 стыляў (палацы ў Свяцку Гродзенскага, Дзярэчыне Зэльвенскага р-наў). У выяўл. мастацтве рысы Б. пачалі праяўляцца ў 1-й пал. 17 ст., інтэнсіў- нае засваенне яго форм — у 2-й пал. 17 ст. Барочныя формы найб. выяві- ліся ў скульпт. аздабленні, размалёўках касцёлаў. Самабытнасць барочнай бел. скульптуры ў разнастайнасці вобразных характарыстык і своеасаблівасці пла- стычнага вырашэння. Рысы Б. харак- тэрны для інтэр’ера касцёла аўгусцінцаў у в. Міхалішкі Астравецкага р-на (1653). Прыкладам мясц. інтэрпрэтацыі Б. з’яў- ляецца скульпт. ансамбль касцёла фран- цысканцаў у Пінску (1720—30-я г.). У 1-й пал. 18 ст. ў скульптуры Б. больш яскрава акрэсліваюцца мясц. асаблівасці: дэмакратызм вобразаў, іх адухоўленасць, эмацыянальная выразнасць, лаканізм пластычнай мовы («Ян Непамук», в. Вял. Падлессе Ляхавіцкага р-на і інш.). 3 сярэдзіны 18 ст. з познім Б. пера- плятаецца стыль ракако, што павялічвае дэкаратыўнасць, маляўнічасць скульпту- ры. Але ў болыласці выпадкаў яна не траціць сваёй канкрэтнасці, унутр. знач- насці, сілы эмацыянальнага ўздзеяння (скульптуры евангелістаў з касцёла в. Нягневічы Навагрудскага р-на). 3 пранікненнем класіцызму ў канцы 1770-х г. скульптура паступова траціць маляўнічасць, шматракурснасць, але тра- дыцыі Б. трымаліся амаль да пач. 19 ст. (скульптуры апосталаў Пятра і Паўла з царквы в. Кажан-Гарадок Лунінец- кага р-на). Манумент. жывапісу ў стылі Б. ха- рактэрны прасторавасць, маляўнічасць і дынамізм кампазіцыі. багацце дэкору, ансамблевасць рашэнняў, натуралізм асобных элементаў выявы. Экзальта- ванасць, пафаснасць, уласцівыя зах.-еўрап. жывашсу Б., на Беларусі трапляюцца рэдка і толькі ў канцы 18 ст. У 2-й пал. 17—18 ст. створаны буйныя фрэскавыя цыклы (размалёўкі Міка- лаеўскай царквы і Станіславаўскага касцёла ў Магілёве, кармеліцкага кля- штара Раства Багародзіцы ў Бялынічах і інш.), а таксама іканастасы і алтар- ныя комплексы з жывапісам (ікана- стасы Мікалаеўскай царквы ў Магілёве, Георгіеўскай царквы ў Давыд-Гарадку Столінскага р-на, алтары францыскан- скага Успенскага касцёла ў Пінску і Праабражэнскага касцёла ў в. Новая Мыш Баранавіцкага р-на). Стыль Б. ў 2-й пал. 18 ст. стаў пануючым у іканапі- се, дзе барочныя формы спалучаліся з традыцыннымі, перанятымі ад візан- тыйскага і стараж.-рус. мастацтва (гл. ў арт. Беларуская іканапісная школа). Пашыраным відам жывапісу ў перыяд Б. быў парадны шляхецкі партрэт, лепшыя ўзоры якога прывабліваюць яскравай характэрнасцю тыпажу, псіхалагізмам вобразаў (партрэты Аляксандра Астрож- скага, Міхала Казіміра Апнскага і інш.). У канцы 18 ст. барочныя творы жыва- пісу трацяць свае лепшыя якасці, псі- халагізм замяняецца знешняй афек- тацыяй стану, цікавасць да рэальнасці — бутафорнасцю. У 1-й пал. 19 ст. Б. са- ступае месца класіцызму, але яго эле- менты захоўваліся ў жывапісе да 2-й пал. 19 ст. У графіцы стыль Б. найб. характэрны для кніжнай гравюры, майстры якой, зыходзячы з мясц. традыцый, у 17— 18 ст. выпрацавалі непаўторны стыль беларускага Б. Раннія формы яго пра- явіліся ў геральдычных кампазіцыях заблудаўскіх выданняў I. Фёдарава і П. Мсціслаўца (гербы Р. Хадкевіча з «Евангелля вучыцельнага», 1569, «Псалтыра», 1570). Рысы Б. характэрны і для многіх тытульных аркушаў кніг, што выншлі ў друкарнях Вільні, Еўя, Куцейна, Магілёва, Супрасля. У ілюст- рацыях кніг з кірылаўскім шрыфтам
311 БАРСКАЯ і выпрацаваўся стыль бел. «сялянска- га Б.» з простанародным тыпажом, стрыманасцю форм, блізкасцю да нар. традыцый («Часаслоў», Вільня, 1617). Найбольшага развіцця Б. дасягнула ў вы- даннях Магілёўскай друкарні, дзе праца- валі гравёры М. Вашчанка і В. Вашчанка, Ф. Ангілейка (гл. таксама Магілёўская школа граеюры). У 17—1-й пал. 18 ст. стыль Б. яскрава выявіўся ў графічным афармленні лаціна-польскіх выданняў (медзярыты Т. Макоўскага, А. і Л. Та- расевічаў, I. Шчырскага і інш.). Графіка лаціна-польскіх выданняў, у афармленні якіх прымалі ўдзел і замежныя майст- ры, што працавалі ў ВКЛ (К. Гётке, Л. Вілац, I. Энгельхарт і інш.), набліжа- лася да еўрап. Б. Маст. прынцыпы Б. выявіліся ва ўсіх відах бел. дэкаратыўна-прыкладнога ма- стацтва: ткацтве, вырабах са шкла (гл. Беларускае шкло), паліванай кераміцы (гл. ў арт. Кафля), разьбе па дрэве (гл. Беларуская рэзь), ювелірным мастацтве і інш. У літаратуры Б. найб. выразна выяві- ласяў2-й пал. 17—1-йтрэці 18 ст. і было цесна звязана з ідэямі Контррэфар- мацыі. Эстэтыка Б. была крокам наперад у маст. развіцці Беларусі. Яна сінтэ- завала сярэдневяковыя і рэнесансавыя традыцыі, скрыжавала шляхі развіцця пісьмовай л-ры і фальклору, увабрала ідэі гуманізму, ранняга Асветніцтеа (Сімяон Полацкі). Асобныя рысы Б. назіраюцца ўжо ў бел. палемічнай прозе і панегірычнай паэзіі 1-й пал. 17 ст. Але найб. поўна яны выявіліся ў рэліг.-філас. паэзіі і школьнай драме 2-й пал. 17 — 1-й трэці 18 ст., а таксама ў школьных курсах паэтыкі і рыторыкі. Тэарэтыкам рыторыкі і паэтыкі Б. быў новалацінскі паэт, літаратуразнавец і фі- лосаф М. К. Сарбеўскі. Беларускаму Б. ўласцівы розныя ідэйныя і фармальна- стылявыя тэндэнцыі. Побач з «высокім», феадальна-арыстакратычным Б., творы якога напісаны на польскай, лац. і стара- слав. мовах, існавала' «сярэдняе» і «ніз- кае» Б., якое адпавядала запатрабаван- ням бяднейшай шляхты, гараджан і было прадстаўлена парадыйна-сатыр. і гума- рыст. паэзіяй (*Ліст да Абуховіча», іПрамова Мялешкі» і інш.), інтэрме- дыямі да школьных драм, песенна- інтымнай лірыкай. Бел. Б. развівалася пад уздзеяннем і ў цеснай сувязі з гэтым кірункам у інш. славянскіх л-рах. Узаемадзеянне зах.-еўрап. уплываў з мясцовымі нар. традыцыямі, перапля- ценне рэнесансавых і класіцысцкіх тэн- дэнцый, характэрнае для бел. Б., выяві- лася і ў муз. мастацтве. Імкненне музычнага Б. да сінтэзу мастацтваў, вызвалення музыкі ад саюзу са словам, развіццё інструментальных жанраў рэа- лізавалася на Беларусі ў пышных па- станоўках школьнага тэатра, у насы- чэнні музыкай спектакляў батлейкі, у пашырэнні з пач. 17 ст. аркестраў (капэл) пры дварах магнатаў, калегіях, касцельньіх і уніяцкіх ансамбляў, ама- тарскіх інструментальных калектываў. Б. ўпершыню сінтэзавала прафесійнае і нар. мастацтва. Гіст. значэнне бел. музычнага Б. ў тым, што яно разам з украінскім вылучыла новы шматга- лосы стыль — партэсныя спевы, якія рэалізавалі паказальны для барочнага муз. мастацтва кампазіцыйны прынцып канцэртнасці. Тыповыя для гэтага стылю жанры — партэсны канцэрт у царк. музыцы, кант і псальма ў свецкай. У ас- нове вобразнага зместу партэсных тво- раў — чалавек, які разглядаўся не з рэ- лігійных, а з агульначалавечых пазіцый. Для бел. кантавай культуры характэрна рэалістычная плынь, што выявілася ў пранікненні ў некаторыя творы нац.-вызв. і патрыят. ідэй. Майстры бел. Б., як польскія і ўкр., зрабілі значны ўплыў на культуру Расіі. Літ.: Всеобіцая всторвя яскусств. Т. 4. М., 1963; Всеобіцая ясторяя архвтектуры. Т. 6. М., 1968; Кацер М. С. Мзобразв- тельное нскусство Белорусснн дооктябрь- ского нернода: Очеркн. Мн., 1969; Ягож. Народно-прнкладное нскусство Белорусснн (от первобытного обшества до 1917 г.). Мн., 1972; Чантурня В. А. Нсторня архнтектуры Белорусснн. Т. 1 (Дооктябрь- скнй пернод). 3 нзд. Мн., 1985; Я к і м о- в і ч Ю. А. Драўлянае дойлідства Бела- рускага Палесся. XVII—XIX стст. Мн, 1978; Кудряшов В. К. Проблема ба- рокко в белорусской архнтектуре XVII— XVIII вв. // Сб. науч. работ Мн-та стр-ва н архнтектуры АН БССР. Мн., 1961. Вып. 5; Мальдзіс А. I. На скрыжаванні сла- вянскіх традыцый. Мн., 1980; К о с т ю к о- в е ц Л. Ф. Кантовая культура в Бело- русснн. Мн., 1975. Т. В. Габрусь (архітэкту- ра), А. К. Лявонава (скульптура), Э. I. Ве- цер (жывапіс), В. Ф. Шматаў (графіка), А. В. Мальдзіс (літаратура), Л. П. Касцю- кавец (музыка). БАРОНЬКІ, вёска, цэнтр сельсавета ў Касцюковіцкім р-не, на р. Зубр. За 25 км на Пд ад Касцюковіч, 10 км ад чыг. ст. Журбін, на лініі Крычаў — Журбін. 209 двароў, 519 жыхароў (1992). У 19 ст. вёска ў Клімавіцкім пав. Працавала царкоўнапрыходская школа, з 1909 — народнае вучылішча. У ходзе сталыпінскай агр. рэформы пач. 20 ст. некалькі вяскоўцаў выдзеліліся на хута- ры (ад прозвішча аднаго з іх Марута паходзіць назва ўрочышча Марушчына). У пач. 20 ст. на землях, купленых у памешчыка, вяскоўцы стварылі пасёлак Мікалаеўка. Пасля Кастр. рэвалюцыі на гэтых землях была арганізавана камуна, якая, аднак, хутка распалася. Паселішча на месцы б. камуны атрымала назву Пакроўка. 3 крас. 1919 Б. ў Го- мельскай губ. РСФСР, з сак. 1924 зноў у складзе БССР. 3 17.7.1924 у Бялын- кавіцкім р-не, з 20.8.1924 цэнтр сельса- вета. 3 4.8.1927 у Касцюковіцкім р-не. У 1928 створана таварыства па сумес- най апрацоўцы зямлі. У час калекты- візацыі ў вёсцы арганізаваны 3 калек- тыўныя гаспадаркі, якія потым аб’ядна- ліся ў калгас «1 Мая» (у 1941 меў 1763 га зямлі). На пачатку Вял. Айч. вайны частка калгаснай маёмасці, у т. л. жывёла, эвакуіравана ў сав. тыл. У жн. 1941—вер. 1943 вёска акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. Вызвалена ў хо- дзе Бранскай аперацыі 1943. На франтах і ў партыз. барацьбе загінула 85 вяс- коўцаў. 3 1959 Б.— цэнтр саўгаса, з 1991 калгаса «Баронькі». У 1970 у вёс- цы 180 двароў, 627 жыхароў. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, біб- ліятэка, бальніца, гандлёвы цэнтр, аддзя- ленне сувязі. Брацкая магіла сав. воі- наў, якія загінулі ў 1941—43, помнік землякам. У. Р. Ламінскі. БАРОЎСКІ БОЙ 1942. Адбыўся паміж кавалерыйскім партыз. атрадам (ка- мандзір А. К. Флегантаў), групай парты- зан Чашніцкай партыз. брыгады «Дуба- ва» і штабной ротай 201-й ням. ахоўнай дывізіі ў вер. 1942 каля в. Бароўка 2-я Лепельскага р-на. Кав. атрад рабіў рэйд з-за лініі фронту ў тыл праціўніка. 10.9.1942 ён дасягнуў месца размяшчэн- ня Чашніцкай брыгады, дзе атрымаў звесткі аб перадыслакацыі штаба ахоў- най дывізіі ворага. 12 вер. байцы атрада замініравалі ўчастак шашы Лепель — Камень і зрабілі засаду. У выніку бою было знішчана 12 аўтамашын, больш за 80 гітлераўцаў. На месцы бою пастаў- лена стэла. Літ.: Всенародное партнзанское двнженне в Белорусснн в годы Велнкой Отечест- венной войны (нюнь 1941— нюль 1944); Документы н матерналы. Т. 1. Мн., 1967. У. С. Пасэ, Р. А. Чарнаглазава. БАРСКАЯ КАНФЕДЭРАЦЫЯ, ваенна- паліт. аб’яднанне часткі шляхты і нека- торых магнатаў Рэчы Паспалітай для барацьбы супраць караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага (гл. ў арт. Па- нятоўскія) і царскай Расіі ў 1768— 72. Засн. 29.2.1768 у г. Бар (зараз Він- ніцкая вобл.) па ініцыятыве Ю. Пу- ласкага, епіскапа Адама Красінскага, яго брата Міхала і інш. Канфедэраты вы- ступалі з кансерватыўнай праграмай адмовы ад паліт. рэформ, на якія пайшоў кароль і яго аднадумцы, патрабавалі скасавання прынятага ў лют. 1768 зако- ну пра ўраўнаванне ў правах з католі- камі шляхты праваслаўнага і лютэран- скага веравызнання, захавання шля- хецкіх вольнасцей і прывілеяў каталіцкай царквы. Разам з тым яны дамагаліся спынення ваен. інтэрвенцыі царскай Расіі, умяшання яе ва ўнутр. справы Рэчы Паспалітан, аднаўлення незалеж- насці краіны. Патрыят. заклікі далі шырокі прыток у рады канфедэратаў шляхты, мяшчан, сялян. Масавай з’явай стала партыз. барацьба, якая ахапіла польскія, бел. і літоўскія землі (на Ук- раіне Б. к. стрымлівалася паўстаннем калііўшчына). На Беларусі ў 1768 да Б. к. далучылася частка шляхты Брэсц- кага, Мсціслаўскага і Полацкага ваяв., Браслаўскага, Ваўкавыскага, Аршанска- га і Ашмянскага пав. Увосень 1769 ство- рана «Генеральнасць» — Галоўны савет Б. к. з рэзідэнцыяй у г. Прэшаў (Сла- вакія). Дзейнасць канфедэратаў на тэр. Беларусі і Літвы каардынавалі члены Галоўнага савета маршалак Міхал Пац (гл. ў арт. Пацы) і камацдуючы войска- мі Ю. Сапега (гл. ў арт. Сапегі). У чэрв.
312 БАРСУКІ 1770 партыз. атрад Шымана Касакоў- скага перайшоў з Літвы на Беларусь, дзе папоўніўся дробнай шляхтай, сяля- намі і інш. Дзейнічаў у раёне Мядзе- ла, Радашковіч і Мінска. Быў разбіты пад Навагрудкам. Актыўным дзеячам Б. к. быў кн. Кароль Радзівіл (гл. ў арт. Радзівілы). Б. к. памагалі замежныя дзяржавы, у інтарэсах якіх было аслаб- ленне ўплыву Расіі на Рэч Паспалітую: Аўстрыя дазволіла канфедэратам рыхта- ваць на сваёй тэр. атрады, Францыя пасылала ім грошы і ваен. інструктараў, Турцыя абвясціла вайну Расіі. У 1771 рух канфедэратаў на Беларусі ўзмацніў- ся ў сувязі з далучэннем да іх вял. гетмана літоўскага Міхала Казіміра Агінскага. Супраць Б. к. дзейнічалі войскі, верныя каралю Станіславу Аўгу- сту Панятоўскаму і саюзнай яму царскай Расіі. 12.9.1771 невял. войска М. Агін- скага было разбіта А. В. Суворавым пад в. Сталавічы (каля Баранавіч). Пасля гэтага барацьба пайшла на спад. Тысячы канфедэратаў, 70 % з якіх складалі мяшчане і сяляне, былі сасланы ў Сібір на катаргу. Б. к. садзейнічала Першаму падзелу Рэчы Паспалітай, паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй у 1772. Літ.: Нванхцкхй С. Ф. Первым пе- рвод Барской конфедерацвв // Уч. зап. Ленннградского пед. нн-та. 1941. Т. 45; Я г о ж. Польша в половнне XVIII в. н воз- ннкновенне Барской конфедерацнн // Там жа. 1939. Т. 22. Копорсту ПБкі VI. Коп(е<1егас;а Вагзка. Т. I—2. ЗУагяаша, 1936—38. П. Р. Казлоўскі. БАРСУКІ, беларускія майстры мастац- кага ткацтва Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоў у 18—-1-й палове 19 ст. 1 о с і ф, майстар-ткач слуцкіх паясоў. У 1750-я г. вучыўся майстэрству ў Я. Маджарскага (гл. ў арт Маджарскія). В а с і л ь, майстар маст. ткацтва. У 2-й палове 18 ст. гал. майстар Слуцкай ману- фактуры. Тамаш (? — каля 1823), кіраўнік Слуцкай мануфактуры ў 1807— 16. Спачатку быў пісарам мануфактуры. У перыяд яго кіраўніцтва акрамя слуцкіх паясоў ствараліся ўзорыстыя і залата- тканыя тканіны. Б. ўзбагацілі мастацкае ткацтва новымі прыёмамі і бел. нацыя- нальнымі матывамі. БАРСУКОЎ Міхаіл Іванавіч [11(23).1. 1890, Масква — 5.4.1974), дзяржаўны дзеяч БССР. Праф. (1952). Скончыў Маскоўскі ун-т (1914). Удзельнік 1-й сусв. вайны. У час Кастр. рэвалюцыі ўзначальваў медыка-сан. аддзел ВРК Петраградскага Савета рабочых і салдац- кіх дэпутатаў. Член КПСС з 1917. У гра- мадз. аайну кіраваў перабудовай ваенна- сан. службы Чырв. Арміі і Чырв. Крыжа, узначальваў сан. службу Усх., Паўд., Паўд.-3ах. франтоў, потым Зах. ваен. акругі. У 1924— 30 нарком аховы зда- роўя БССР, адначасова заг. кафедры мед. ф-та БДУ, рэдактар часопіса «Бе- ларуская медычная думка» (да 1929). 3 1930 узначальваў сектар аховы зда- М. У. Барташоў. роўя Дзяржплана СССР. У Айч. вайну нач. эвакапунктаў Калінінскага і 1-га Прыбалт. франтоў. 3 1945 заг. аддзела ва Усесаюзным НДІ сац. гігіены і арг-цыі аховы здароўя імя М. А. Сямашкі. Стар- шыня Усесаюзнага навук. т-ва гісторы- каў медыцыны. Аўтар прац па гісторыі і тэорыі сав. аховы здароўя, гісторыі ваен. медыцыны. Чл. ЦВК БССР у 1925—30. М I. Камінскі. БАРТАПЮЎ Макар Уласавіч [7(20).9. 1909, г. Жлобін — 7.2.19481, Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі з 1929. У 1931 уступіў у Камуніст. партыю. Скончыў Ейскую школу марскіх лётчы- каў (1932). Камацдзір штурмавой дывізіі марской авіяцыі палк. Б. вызначыўся ў час вайны з Японіяй. 9—17.8.1945 дывізія наносіла ўдары па часцях Кван- тунскай армп ў партах і на чыг. стан- цыях, знішчыла 24 караблі і транспарты агульным водазмяшчэннем 47 тыс. т, 11 эшалонаў, 5 самалётаў, 4 масты, 7 арт. батарэй, 8 складоў, 2 паравозы, 70 ва- гонаў, злектрастанцыю, дэпо, каля 26 тыс. салдат і афіцэраў праціўніка. Загінуў пры выкананні службовых аба- вязкаў. Пахаваны ў Калінінградзе. У Жлобіне яго імем названа вуліца. БАРТКЁВІЧ Вінцэнт [1776, маёнтак Па- лессе Ашмянскага пав. (цяпер Пастаў- скі р-н) —пасля 1837], удзельнік паў- стання 1794 і паўстання 1830—31 у Польшчы, на Беларусі і ў Літве. 3 бела- рускай шляхты. У 1794 артыл. паручнік у арміі Т. Касцюшкі, удзельнічаў у аба- роне Варшавы, паранены трапіў у па- лон. Пасля вызвалення займаўся гаспа- даркай у маёнтках Пеліканы і Палессе. Напярэдадні паўстання 1830—31 заві- лейскі (свянцянскі) павятовы віцэ- маршалак шляхты. У крас. 1831 узна- чаліў паўстанцкія ўзбр. сілы Завілей- скага пав., на чале іх удзельнічаў у баях за Вільню. Пасля паражэння адступіў са Свянцян у Дзісенскі пав. і далучыўся да дзісенскіх паўстанцаў. Як камацдзір паўстанцкай кавалерыі Завілейскага, Ві- лейскага і Дзісенскага паветаў быў адным з кіраўнікоў паходу паўстанцаў з сумежжа Беларусі і Літвы ў Жэмай- цію, дзе далучыўся да корпуса ген. А. Гелгуда. У студз. 1832 арыштаваны царскімі ўладамі і пасля працяглага следства ў Вільні сасланы ў Волагду. 3 1837 жыў пад наглядам паліцыі ў Сма- ленскай губ., дзе неўзабаве і памёр. Літ.: В і е I і п 8 к і К Кок 1831 V рошіесіе 2алеі1е)$кіт (^іуі^сіапБкіт). ІУіІпо; §»і^сіа- пу, 1930., Г. В Кісялёў. БАРТНОЎСКІ Дзмітрый Піліпавіч (19. 10(1.11). 1902, в. Старыя Цярэшкавічы (цяпер в. Цярэшкавічы Гомельска- га р-на) — 11.3.1970], ген.-лейтэнант авіяцыі (1944). У ВМФ з 1922. Скончыў Гомельскі тэхнікум шляхоў зносін (1922), Севастопальскую школу марскіх лётчыкаў (1926), Ваен. акадэмію Ген- штаба (1951). Член КПСС з 1939. Удзельнік сав.-фінляндскай вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну нач. шта- ба ВПС ВМФ. Удзельнік арганізацыі абароны Севастопаля, Ленінграда, За- паляр’я, вызвалення Севастопаля, Пры- балтыкі. 3 1945 нач. штаба і камандуючы ВПС флоту, з 1952 нач. Вышэйшых афіцэрскіх курсаў. У 1954—61 у апараце Мін-ва абароны СССР. БАРТЭЛЬС Артур (1818, Вільня — 23. 12.1885), паэт, карыкатурыст, ілюстра- тар. Вучыўся ў Пецярбургу, Парыжы. Удзельнічаў у паўстанні 1863—64, эмі- грыраваў. Вярнуўшыся з-за мяжы, жыў у Лагойску, Гарадку, Вільні. Аўтар са- тырычных вершаў і песень (на польск. мове), якія пры яго жыцці атрымалі шырокую вядомасць на Беларусі, у Літве і Полыцчы, многія сталі народнымі (часгка надрукавана ў яго зб. «Песні і сатыры», 1888). У эміграцыі напісаў паэму «Палескі тыдзень». Друкаваўся ў віленскіх выданнях Я Вільчынскага (1850) і Ю. Крашэўскага. У 1859 вый- шаў зб. «Драмы і камедыі». Яго байку «Свінні і бараны» пераклаў на бел. мову Ф. Багушэвіч. Стварыў цыклы саты- рычных малюнкаў «Скнара», «Пан Яўген», «Пан Афанасій Скарупка — ча- лавек прагрэсіўны» (надрукаваны ў «Віленскім альбоме» ў 1858), «Чалавек высокага паходжання», «Суседскі абе- дзік», «Аканом» (захоўваюцца ў рука- пісным фондзе б-кі Вільнюскага ун-та). Малюнкі суправаджаў рыфмаванымі подпісамі, у якіх высмейваў звычаі два- ранства і местачковай шляхты. На вы- стаўцы 1891 у Мінску экспанаваўся яго малюнак «Цыганскі табар». Літ.: Орлова М. А. Нскусство Совет- ской Белоруссвя. М., 1960. Л. Н. Дробаў. БАРУНСКАЯ НАСТАЎНІЦКАЯ СЕ- МІНАРЫЯ, сярэдняя спец. навучальная ўстанова для падрыхтоўкі настаўнікаў пачатковых школ у мяст. Баруны Аш- мянскага пав. (цяпер Ашмянскі р-н). Дзейнічала ў 1915—33. Засн. як рус. на- стаўніцкая семінарыя. 3 набліжэннем фронту 1-й сусв. вайны эвакуіравана ў г. Ціхвін Наўгародскай губ. У 1917/18 навуч. годзе ў ёй займалася 37 наву- чэнцаў (у т. л. 22 беларусы), працавала 15 выкладчыкаў. У 1920 у Барунах у бу- дынку б. манастыра базыльян адкрыта бел. наст. семінарыя, стваральнікам і ды- рэктарам якой быў С. А. Рак-Міхай- лоўскі. Пасля падпісання Рыжскага мірнага дагавора 1921 бел. семінарыя зачынена польскімі ўладамі, восенню 1921 на яе аснове арганізавана дзярж. польск. мужч. настаўніцкая семінарыя.
313 БАРШЧЭЎСКІ У 1924 у ёй навучаліся 114 чал., у 1925— 136, у т. л. 1 дзяўчына (з іх 112— дзеці сялян; 125 католікаў, 10 праваслаўных, 1 мусульманін), у 1930—110 чал. У 1923 працавалі 5 выкладчыкаў, у 1930—9. Дырэктары В. Падгурскі (1923), У. Люра (з крас. 1925) і інш. Прадметы'. поль- ская, ням. мовы, гісторыя, прырода- знаўства і геаграфія, фізіка, матэматы- ка, музыка і спевы; пазней выкладалі- ся таксама рэлігія, батаніка, заалогія, анатомія і фізіялогія чалавека, фізкуль- тура і інш. Дзейнічалі краязнаўчы, фізіка-хімічны, земляробчы, літаратур- ны, лёгкаатлетычны гурткі, хор, скры- пічны аркестр, школьны кааператыў, каса ўзаемадапамогі, таварысцкі суд. Пры семінарыі працавала пачатковая школа (з 1922), у якой семінарысты праходзілі практыку, існаваў інтэрнат. Семінарыя скасавана ў ходзе школьнай рэформы. Н У. Іванова, С. С. Рудовіч. БАРУНЫ вёска ў Ашмянскім раёне. За 22 км на ПдУ ад Ашмян, 42 км ад чыг. ст. Ашмяны. Цэнтр сельсавета з 1969. 168 двароў, 516 жыхароў (1.1. 1991). У мінулым мястэчка Ашмян- скага павета, адзін з цэнтраў уніяцтва. У 18 ст. ў Б. пабудаваны кляштар ба- зыльян, пры якім у вер. 1793 адкрыта 6-класная школа, дзе вучыліся поль- скія пісьменнікі А. Адынец, Ю. Корсак, 1. Ходзька. Сярод настаўнікаў школы базыльяне Ф. Бялдоўскі, М. Лебель, Б. Ляўковіч, Г. Лебель, Б. Гамалінскі, С. Катовіч, С. Ушацкі. У 19 — пач. 20 ст. ў складзе Куцавіцкай воласці. У 1850-я г. 120 жыхароў, 17 двароў. 3 кастр. 1884 царкоўнапрыходская школа (28 вучняў, настаўнік В. Завадскі, выпускнік Мала- дзечанскай настаўніцкай семінарыі). У канцы 19 сг. Б. належалі ведамству праваслаўнага духавенства. У 1880 было 165 жыхароў, у 1905 — 229 жыхароў, 294 дзесяціны зямлі. Дзейнічала Барун- ская настаўніцкая семінарыя. У пе- рыяд І-й сусв. вайны Б. акупіраваны германскімі войскамі. 3 1921 у складзе Польшчы. У сярэдзіне 1920-х г. 262 жы- хары, прыватныя крамы, школа. Жыха- ры Б. і навакольных вёсак прымалі ўдзел у нац.-вызв. руху. Адзін з яго кіраўнікоў — пасол сойма В. 1. Стану- левіч. Летам 1928 і ў снеж. 1929 тут адбыліся мітынгі, на апошнім члены Беларускага сялянска-рабочага пасоль- скага клуба «Змаганне» Я Е. Гаўрылік і Ф. 1. Валынец раслаўсюджвалі лістоўкі. 3 1939 у складзе БССР, працавала 7-гадовая школа. У 1941—44 акупіра- ваны ням.-фаш. захопнікамі, дзейніча- ла антыфаш. група. Летам 1944 вёска амаль цалкам спалена. Эксперыменталь- ная база «Баруны». гравійна-сартаваль- ны завод «Баруны», сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка. Помнікі: землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, кляштар базыльян з царквою (2-я палцва 18 ст.). Б.— радзіма дзеяча рэв. руху ў Зах. Беларусі М. С. Арэхвы. Літ.: Пашкевнч М. М. Чудотворная Мкона Богороднцы в Борунах Внльна, 1907; 3 а п ко »5к і Сг. Роніаі Овхтіапвкі. Реіега- Ьіігв, 1896. Сг. 1.8.61; Бітэль П. Баруны // Голас Радзімы. 1991. 31 кастр. А Р. Каранеўскі. Дз. П. Бартноўскі. БАРЦЯНСКАЕ ВЫСТУПЛЕННЕ СЯ- ЛЯН 1802—04. Пачалося вясной 1802 у Барцянскім старостве Лідскага пав. Сяляне 5 вёсак, спасылаючыся на тое, што да гэтага яны плацілі толькі чынш і не адбывалі адработачных павіннасцей, адмовіліся выконваць паншчыну і шар- варкі, накладзеныя арандатарам. Праз свайго паверанага селяніна М Цыбуль- скага яны падалі на імя цара прашэнне аб вызваленні ад паншчыны і інш. работ. Аднак Цыбульскі быў арыштаваны, а прашэнне засталося без адказу. Вясной 1803 сяляне не выйшлі на працу. і палі ў маёнтку не былі засеяны. У староства прыбыў лідскі земскі камісар з атрадам паліцэйскіх і саддат У адказ на пагрозы ужыць зброю больш за 200 сялян пакі- нулі вёскі і пахаваліся ў навакольных лясах і балотах. У жн. 1803 па распа- раджэнні губернатара ў староства пры- была рота салдат, якая была размешчана на пастой па сялянскіх хатах, «выядаю- чы ў іх апошні хлеб і жывёлу». «Завадатары» выступлення былі арышта- ваны і засуджаны. Аднак у маі 1804 сяляне зноў адмовіліся падпарадкоўвац- ца, перасталі апрацоўваць не толькі землі арандатара, але і свае надзелы. Хваляванне задушана ваен. сілай. Літ.: Ч е п к о В В. Классовая борьба в белорусской деревне в первой половнне XIX в. Мн, 1972. С. 104—106. В. У. Чапко БАРЧ (ВаНхсЬ) Ігнат (27.7.1697, Клодз- ка. Польшча — 5.7.1753), сталяр і разь- бяр па дрэве. У 1725—28 працаваў у езуіцкім калегіуме ў Брэсце 3 1731 жыў у Вільні і працаваў пры касцёле св. Яна. Рабіў мэблю для касцёла, удзельнічаў у аздабленні інтэр’ера, тэатральнай за- лы, бібліятэкі і інш. памяшканняў Ві- ленскай езуіцкай акадзміі. БАРШЧЭЎСКІ Аляксандр Андрэевіч (псеўд. Алесь Барскі; н. 2.11.1930, в. Бандары Беластоцкага ваяв., Поль- шча), беларускі паэт, літаратуразнавец, публіцыст, перакладчык, фалькларыст, педагог, грамадска-культ. дзеяч. Доктар філалогіі габілітаваны (1984). Скончыў Лодзінскі ун-т (1955). 3 1956 выклад- чык, з 1975 заг. кафедры бел. філалогіі Варшаўскага ун-та. Першыя вершы апубл. ў 1956 у беластоцкай бел. газ. «Ніва». Аўтар кн. паэзіі «Белавежскія матывы» (Беласток, 1962), «Жнівень слоў» (Беласток, 1967), «Мой бераг» (Мн, 1975), «Блізкасць далёкага» (Бе- ласток, 1983), «Лірычны пульс» (Мн., 1987), зборніка абразкоў, артыкулаў, дарожных нататкаў «3 пабачанага і пера- жытага» (Мн„ 1992). У паэзіі Б.— ма- тывы вернасці роднай зямлі, мове, род- ным караням, неадназначны, складаны і супярэчлівы духоўны свет сучасніка, малюнкі роднай прыроды. Б.— даслед- чык і папулярызатар бел. л-ры: арт. пра бел. летапісы, сярэдневяковых бел. прапаведнікаў і пісьменнікаў-палемістаў, асветнікаў і друкароў, паэтаў, мемуарыс- таў, перакладчыкаў, пра Ф. Скарыну, А Рыпінскага, Я. Баршчэўскага, Я. Ча- чота, В. Дуніна-Марцінкевіча, К. Калі- ноўскага, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыну, А. Гурыновіча. Ф. Тапчэўскага, Ядві- пна Ш., К. Каганца, Цётку, Я. Купалу, Я. Коласа, М. Багдановіча, А. Гаруна, Ц. Гартнага, У. Галубка, М. Гарэцкага, 3. Бядулю, Б. Тарашкевіча, М. Танка, Я Брыля, пра газ. «Наша ніва», пра польска-бел. культурныя і літ. сувязі і інш. Аўтар «Гісторыі беларускай літа- ратуры» (на бел. мове, Варшава; Ч. 1. Фальклор, 1976; Ч. 2. Перыяд Кіеўскай Русі і Вялікага княства Літоўскага, 1981), складальнік (з В. Шведам) хрэ- стаматый па л-ры для 8-га класа бел. школ у Польшчы «Дружба і праца» (Варшава, 1967) і «Насустрач жыццю» (Варшава, 1974), кніг «Беларуская аб- раднасць і фальклор усходняй Беласточ- чыны (нараджэнне, вяселле, смерць)» (Беласток, 1990), «Ігнат Дварчанін — беларускі палітык і вучоны» (Варшава, 1990, з А. Бергман і Е. Тамашэўскім). Аўтар артыкулаў пра бел. пісьменнікаў у «Малым слоўніку еўрапейскіх пісьменнікаў СССР» (Варшава, 1966, на польск. мове). Укладальнік і пера- кладчык на польск. мову з бел. арыгі- налаў фальклорных зб. «Д’яблава скрып- ка» (бел. нар. казкі са збораў М. Фе- дароўскага; Варшава, 1973, 2-е выд. 1977), «Невычэрпны збан. Казкі зямлі мінскай, смаленскан, маплёўскай, гро- дзенскай і Палесся» (Варшава, 1976) На польскую мову перакладае творы бел. паэтаў. Збірае, публікуе і даследуе бел. фальклор Беласточчыны. Арганізатар міжнар. канферэнцый, навук. сімпозіу- маў і сесій з нагоды выдатных падзей і дат у гісторыі бел. народа (100-годдзе Я. Купалы і Я. Коласа, Варшава, 1982; 500-годдзе Ф Скарыны, Беласток, 1990, і інш.). Актыўна ўдзельнічае ў рабоце Беларускага грамадска-культурнага та- варыства ў Польшчы (з 1984 яго стар- шыня). Літ.: Ц в і р к а К. Струмень паэзіі // По- лымя. 1963. № 6; Г ніламёдаў У. Паэт
314 БАРШЧЭЎСКІ з Беласточчыны // Тамсама. 1969. № 8, Каэбярук У. Апярэджваючы час // Тамсама 1990 № 11; Беларускія пісьмен нікі: Біябібліягр. слоўнік. Т. I Мн., 1992. /. У. Саламевіч БАРШЧЭЎСКІ Ян [1794 (паводле інш. крыніц 1790 ці 1796), в. Мурагі По- лацкага пав. (цяпер Расонскі р-н) — 28.2(12.3).1851], беларускі і польскі пісьменнік, выдавец, адзін з пачыналь- нікаў новай бел. л-ры. Вучыўся ў По- лацкай езуіцкай калегп. Падарожнічаў па Беларусі, збіраў фальклор. У 1820-я г. пераехаў у Пецярбург. Там пазнаёміўся з А. Міцкевічам. Т. Шаўчэнкам, арга- нізаваў літ. гурток, які аб’ядноўваў выхадцаў з Беларусі. Яго друкаваным органам быў штогодні альманах «ІЧіега- Ьшіка» («Незабудка», 1840—44). Апош- нія гады жыў у Чуднаве на Валыні (цяпер гар. пас. у Жытомірскай вобл.). Літ. творчасць пачаў у Полацкай ка- легіі польск. класіцысцкімі паэмамі «Пояс Венеры» і «Псіхея» (1809). Дру- каваўся ў часопісах «КцЬоп» («Рубон»), «АіЬепаешп» («Атэнэум») і інш Да пач. 19 ст. адносяцца яго бел. дыдактычныя вершы «Дзеванька» і «Гарэліца». Падзе- ям 1812 прысвяшў бел. твор «Рабункі му- жыкоў», які распаўсюджваўся ў рукапі- сах (варыянт яго пад назвай «Размова хлопаў» знойдзены пры аобыску ў П. Багрыма). Гал. твор Б.— поль- скамоўны празаічны зб. «Шлях- ціц Завальня, або Беларусь у фанта- стычных апавяданнях» (т. 1—4. Пб., 1844—46), дзе шырока выкарыстаны бел. казкі і паданні. Прадмову да збор- ніка напісаў і асобу аўтара ахаракта- рызаваў Р Падбярэскі. Як пісалі рэцэн- зенты (М. Грабоўскі, В. Пракаповіч і інш.), у кожным слове «Шляхшца Завальні» «чуваць беларус»; зборнік яны параўноўвалі з цыклам «1001 ноч»7 У перакладзе на бел. мову легенды з гэ- тага зборніка апублікавала віленская газ. «Гоман» (1916). Як паэт Б. склаўся пад уплывам класіцызму. Потым перай- шоў на рамантычныя пазіцыі (заснава- ныя на бел. легецдах польскія балады і вершы «Дзве бярозы», «Зарослае возе- ра», «Русалка-зводніца», «Дзявочая кры- ніца», «Пачаноўская гара на Русі» і інш.). Уплыў паэзп Міцкевіча адчувальны ў яго паэме «Жыццё сіраты», вершах «Да моладзі», «Мелодыі шлігрыма» і інш Прататыпам гал. героя польскамоўнай аповесці «Душа не ў сваім целе», вера- годна, быў бел. рэвалюцыянер-дэмакрат Ф. Савіч. Погляды Б. супярэчлівыя: спачуваў прыгонным сялянам, адмаўляў адчужанасць паміж людзьмі, якая на- раджалася новымі бурж. адносінамі, ідэалізаваў патрыярхальнае мінулае, заклікаў да класавага міру. Многія яго бел. і польскамоўныя творы да на- шага часу не дайшлі. Тв.: $гкіс роіпоспе^ Віаіопізі // Косгпік Іііегаскі. 1843; Ргога і ЦДегэге. Сг. 1. Кі- І6«, 1849; бел. пер.— Начэпнасць. Вільня, 1917; Чармакніжнік і эмяя, што вылупіла- ся з петушынага яйца. Вільня, 1917; Шлях- Ян Баршчэўскі. ціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях Мн., 1990; рус пер.— Очерк Северной Белорусснн // Нллюстрацня. 1846. № 10 Літ.: Зямкевіч Р Ян Баршчэўскі, першы беларускі пісьменшк XIX сталецця. Вільня. 1911; Васілеўскі Д. М Новыя матэрыялы творчасці Яна Баршчэўскага // Полымя. 1925. № 5; Яго ж. Пад аховай роднай песні: (3 перапіскі Яна Баршчэў- скага) // Маладняк. 1928. № 1; Хлябцэ- віч Я Ян Баршчэўскі — Першы беларускі пісьменнік XIX веку і ягонае апісанне партызанскагд руху беларускіх сялян // Узвышша 1928. № 4; Мальдзіс А. Па- дарожжа ў XIX стагоддзе. Мн„ 1969. С. 25— 39; Пачынальнікі / Скл. Г В Кісялёў. Мн„ 1977. С. 39—84; П ер к і н Н. Літаратурная спадчына Яна Баршчэўскага і Яна Чачо- та // Перкін Н. Абсягі думкі Мн„ 1980. А. В. Мальдзіс. БАРЫКІН Емяльян Ігнатавіч [20.7(2.8). 1902, в. Тросная Камарыцкага р-на Бранскай вобл.— 25.3.1951 [, адзін з ар- ганізатараў і кіраўнікоў парт. падполля і партыз. руху ў Гомельскай вобл. ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Член КПСС з 1928. 3 1937 на парт. ра- боце. Скончыў саўпартшколу (1939). У 1941 сакратар Гомельскага гаркома КП(б)Б. Удзельнічаў у арганізацыі аба- роны Гомеля ад ням.-фаш. захопнікаў, адзін са стваральнікаў Гомелыгкага нар. апалчэння. 3 19.8.1941 да ліст. 1943 сакратар Гомельскага падп. гаркома, чл. Гомельскага падп. абкома КП(б)Б. У жн. 1941 адзін з арганізатараў партыз. атрада «Бальшавік», які ў кастр. 1943 рэарганізаваны ў партыз. брыгаду «Баль- шавік», з ліст. 1942 нач. штаба Гомель- скага партыз. злучэння. 3 1944 сакратар Гомельскага гаркома; з 1948 сакратар Баранавіцкага абкома КП(б)Б. Чл. Рэ- візійнай камісіі КП(б)Б з 1949. Дэп. Вярх. Савета БССР з 1947. Яго імем названы вуліца і школа ў Гомелі, цеплаход. БАРЫС, князь друцкі ў 12 ст. Даслед- чыкі адносяць яго да роду Рагвалодаві- чаў: адны лічаць сынам Рагвалода Ба- рысавіча, другія — сынам Усяслава Раг- валодавіча. Упамінаецца ў летапісе пад 1195, калі разам з палачанамі і ў саюзе з чарнігаўцамі ўдзельнічаў у паходзе на Віцебск, залежны ў той час ад Сма- ленска. Б. вызначыўся ў бітве, якая скончылася разгромам смаленскага вой- ска, узяў у палон смаленскага князя Мсціслава Раманавіча і перадаў яго князю чарнігаўскаму па яго просьбе. Тое, што Б. дзейнічаў у саюзе з пала- чанамі, сведчыць пра вяртанне Друцка ў 1180 пад уладу Полацка. Літ.: Полное собранне русскнх летопнсей М. 1962 Т 2. С. 690—694, Давнле- внч В. Е. Очерк нсторнн Полоцкой землн до конца XIV столетня. Кнев, 1896 С. 103; Ермаловіч М Старажытная Беларусы Полвцкі і новагародскі перыяды. Мн„ 1990. М. I. Ермаловіч. БАРЫС I ГЛЕБ [у хрышчэнні Раман і Давыд; ?—1015 (?)[, старажытна- рускія князі, малодшыя сыны кн. Ула- дзіміра Святаславіча, якія першымі ва ўсходнеслав. землях былі кананізаваны царквой (1072). Звесткі пра іх захава- ліся ў «Сказанні аб Барысе і Глебе» (верагодны аўтар Іакаў, 11 ст.), «Жыціі Ьарыса і Глеба» Нестара, «Аповесці мінулых гадоў», «Эймундавай сазе». Паводле айчынных крыніц, Б. і Г. забіў іх зводны брат Святаполк Акаянны, які імкнуўся пасля смерці Уладзіміра Святаславіча набыць неабмежаваную ўладу над Кіеўскай Руссю. Згодна з «Эймундавай сагай», складзенай у Скан- дынавіі, Б. (Барыслейф) быў забіты кн. Яраславам Мудрым (Ярыслейфам). Праваслаўная царква падкрэслівае, што браты не аказалі супраціўлення ў час забойства, жадаючы прыпадобніцца Ісу- су Хрысту ў бязвінным прыняцці смер- ш- На Русі Б. і Г. назвалі «страсто- терпцамн». Паводле Г. Фядотава, з іх імёнамі звязаны новы, невядомы нават Візантыі тып хрысціянскай святасці. Культ Б. і Г. меў шырокае распаўсю- джанне у розных усходнеслав. княствах і быў прызваны змякчыць адносіны паміж князямі. Нягледзячы на доўгую і ўпартую барацьбу паміж Полацкам і Кіевам, ушанаванне Б. і Г. мела месца і ў землях Беларусі. «Сказанне» шырока бытавала ў складзе чэццяў-міней (адзін са спісаў захаваўся ў Чэцці 1489), пра- логаў і інш. Каля 1693 у Полацку ста- вілася п'еса «Духоўнае прычасце святых Барыса і Глеба», у якой выкарыстаны сюжэт «Сказання». У 12 ст. Барыса- глебскія храмы былі пабудаваны ў По- лацку, Тураве, Гродне, Навагрудку. Літ.: АбрамовнчД. Н. Жмтня святых мученнков Борнса в Глеба н службы нм. Пг , 1916, ФедотовГ. П. Святые ДреНней Русн. М„ 1990; Хорошев А. С. Пошітн- ческая нсторня русской каноннзацнн (XI— XVI вв). М„ 1986; Ляшенко А. Н. «Еупшпёаг 8а&а» н русскне летопнсн Нзв. АН СССР Сер. 6. Л , 1926 №12, Фор- тннскнй Ф Я. Тнтмар Мерзебургскнй н его хроннка Спб., 1872 X. П Крыванос. БАРЫС УСЕВАЛАДАВІЧ [каля 1117, Горадзен (Гародня)—пасля 1151[, князь гарадзенскі. Старэйшы з трох сы- ноў Усевалада Давыдавіча (князя гара- дзенскага з 1116) і Агаф’і (дачкі Уладзі- міра Манамаха). Прапраўнук Яраслава Мудрага і па лініі бацькавай і па лініі маці. Разам з братам Глебам Усевала- давічам атрымаў у спадчыну г. Горадэен (Гародню) як цэнтр удзельнага Гара- дзенскага княстеа, падпарадкаванага
315 БАРЫСАЎ вял. кіеўскаму князю Усеваладу Ольга- вічу. Паводле Іпацьеўскага летапісу ў 1144 Б. У. разам з братам Глебам удзель- нічаў у паходзе вял. кіеўскага князя на Уладзіміра Валадаравіча Г аліцкага («Многоглаголявого Володнмерка»). Пасля смерці князя Усевалада Ольгавіча пачалася міжусобная барацьба Манама- хавічаў за велікакняжацкі стол. У канф- лікце паміж унукам Уладзіміра Манама- ха Ізяславам Мсціславічам і Юрыем Ула- дзіміравічам Далгарукім Б. У. падтрымаў першага. У 1150 разам з Ізяславам і яго братам Уладзімірам хадзіў пад Дарага- буж. У 1151 войскі Б. У. ўдзельнічалі ў аблозе Кіева, займалі месца насупраць Лядскай брамы. Пасля ўзяцця Кіева Б. У. са сваім войскам праследаваў полк князя Юрыя аж да Белгарада. Пасля гэтага ўпамінанні Б. У. ў летапісах невя- домы. Мяркуецца, што нашчадкаў ён не пакінуў. Каля 1185 князь Мсціслаў Усе- валадавіч у гонар патронаў старэйшых братоў Б. У. і Глеба Усяславіча святых Барыса і Глеба пабудаваў у Гародні Ба- рысаглебскую царкву. Літ.: Мпатьевская летопясь // ПСРЛ. М., 1962. Т. 2; Соловьёв С. М Сочяневяя. Кн 1. Мсторяя Росснн с древнейшях времён. Т 1—2. М.. 1988; ВоронннН Н. Древнее Гродно. М., 1954. С. 13, 14, 140. А. П. Госцеў. БАРЬІС УСЯСЛАВІЧ (? — 1128), князь полацкі, сын Усяслава Брачыславіча (Чарадзея). Свой пасад заняў пасля смерці бацькі як старэйшы сын (1101). У 1102 хадзіў на ятвягаў, разбіў іх і ўзяў вялікі палон, які пасяліў у г. Барысаве, заснаваным ім у гэтым жа годзе. Вера- годна, у 1106 узначальваў аб’яднанае войска полацкіх князёў, якое выступіла супраць земгалаў. У выніку няўдачы гэ- тага паходу, як можна меркаваць, быў пазбаўлены полацкага пасада. У 1127 па патрабаванні кіеўскага князя Мсцісла- ва, які з многімі князямі прыйшоў на По- лацкую зямлю, Б. У. быў пастаўлены по- лацкім князем замест Давыда. свайго брата. Густынскі летапіс называе другое імя Б. У.— Рагвалод Можна меркаваць, што полацкія князі давалі гэта імя сваім старэйшым сынам у гонар родапачыналь- ніка полацкіх князёў — Рагвалода. 3 імем Б. У. звязваюць надпісы на Ба- рысавых камянях. Літ.: Полное собранне русскях летопнсей. Спб., 1843. Т 2. С. 293; Татншев В. Н. Нсторня Росснйская. М.; Л., 1963. Т. 2. С. 123; Повесть временных лет. М.; Л., 1950. Ч. I. Р- 183. , М. I. Ермаловіч. БАРЫСАВЫ КАМЯНІ, манументаль- ныя помнікі эпіграфікі 12 ст. на тэр. Бе- ларусі: 7 вялікіх валуноў з высечанымі на іх 6-канцовымі крыжамі і надпісамі «Гос- подм помозн». Вядома 5 камянёў у рэ- чышчы Зах. Дзвіны — па аднаму каля в. Падкасцельцы за 5 км ад Полацка і ка- ля г. п. Друя, 3 каля г. Дзісна (2 каля былой в. Балоткі, 1 каля былой в. Накоўнікі); 2 на сушы — каля в. Дзят- лаўка Аршанскага р-на. (т. зв Рагва- лодаў камень) і каля в. Высокі Га- радзец Талачынскага р-на. Захаваліся 3 камяні: адзін з дзісенскіх камя- нёў ( з надпісам «Сулнборь хрьст»), што ў 1887—88 падняты з дна ракі і Е. І.'Барыкін. Барысаў камень каля Сафійскага сабора ў Полацку. адпраўлены ў Маскву (знаходзіцца ў му- зеі-запаведніку «Каломенскае»); камень з в. Падкасцельцы, што ў 1981 падняты і ўстаноўлены каля Сафійскага сабора ў Полацку; камень, што ў Друі. Астат- нія помнікі разбураны. Да прыняцця хрысціянства (10 ст.) камяні былі языч- ніцкімі фетышамі. Крыжы на валунах высечаны паводле загаду полацкага кня- зя Барыса Усяславіча ў 1-й трэці 12 ст. ў сувязі з ажыўленнем язычніцкіх вера- ванняў і з мэтай увекавечыць імя князя. У народзе камяні былі вядомы пад на- звамі Барыс. Барыс-Хлебнік, Барыс- Глеб, Барысаглебскі, Пісар, Пісанік і інш. Захавалася шмат паданняў пра Б. к. Літ.: АлексеевЛ. В. Полоцкая земля в IX — XIII вв : (Очеркя всторяя Северной Белорусснн). М., 1966; Тарановнч В. П. К вопросу о древмнх лапндарных памятнн- ках с ясторяческнмм яадпнсямн на террнто- рнн Белорусской ССР // Сов. археологхя. 1946. № 8; Р ы б а к о в Б. А. Русскне датн- рованные надпнсн XI—XIV веков. М., 1964. Л У Дучыц. БАРЫСАЎ, горад, цэнтр Барысаўскага р-на, прыстань на р. Бярэзіна. За 71 км на ПнУ ад Мінска, чыг. ст. на лініі Мінск — Орша, на аўтадарозе Мінск — Масква. 150 тыс. жыхароў (1992). Адзін са стараж. гарадоў Беларусі. Па- водле звестак В. М. Тацішчава заснаваны на левым беразе Бярэзіны ў 1102 полац- кім кн. Барысам Усяславічам (паводле іншых звестак — у 1032 кіеўскім кн. Яра- славам Мудрым). Упершыню ўпамінаец- ца ў Лаўрэнцьеўскім летапісе пад 1127 як горад Полацкай зямлі, у Іпацьеўскім ле- тапісе пад 1128 як горад Полацкага кня- ства. На геаграфічнай карце Еўропы ўпершыню пазначаны ў 1506—07 (вы- дадзена ў Рыме). У 1431 разбураны ў выніку міжусобных войнаў. У 1542 вял. князь ВКЛ Жыгімонт II Аўгуст падара- ваў Барысаўскі замак віленскаму ваяво- ду Я. Глебавічу, Б. уключаны ў Вілен- скае ваяводства. У час Лівонскай еайны 1558—83 праз Б. неаднойчы праходзілі войскі Стэфана Баторыя. У 1563 горад атрымаў магдзбургскае права, якое ў 1577, 1595, 1640, 1792 пацвярджалася і пашыралася. 3 1563 Б.— цэнтр Барысаў- скага староства (гл. ў арт. Барысаўская воласць), пасля Люблінскай уніі 1569 — староства леннага ўладання князёў Агін- скіх, потым Радзівілаў, уваходзіў у Ар- шанскі паеет Віцебскага ваяводства. У 1654—62 быў заняты войскамі Расіі. У час Паўночнай вайны 1700— 21 горад займалі то шведскія, то рус. войскі. У вы- ніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Б. адышоў да Расійскай імперыі. 3 1795 цэнтр павета Мінскага намесніцт- ва. У 1796 атрымаў гарадскі герб’ на ся- рэбраным полі брама з 2 вежамі і выява святога. У Айч. вайну 1812 з канца чэр- веня акупіраваны, разрабаваны і спа- лены напалеонаўскімі войскамі. 26— 28.11.1812 пад Б рус. войскі на- неслі значныя страты французскай арміі пры пераправе іх цераз Бярэзіну і занялі горад. У 1863 у Б. 5.8 тыс. жыха- роў, 601 жылы дом, 70 крам, цагельны завод У 1871 праз Б. прайшла чыгунка Масква—Брэст, на правым бераэе Бярэ- зіны ўзнікла чыг станцыя, пры ёй пас. Нова-Барысаў, злучаны з Б. драўляным мостам (даўжыня больш за 1 км). Па- водле перапісу 1897 у Б. 15 063 жыхары (41,7 % пісьменныя), ст. Барысаў адгру- жала каля 1 млн. пудоў грузаў за год. У 1901 і 1910 горад моцна пацярпеў ад пажараў. На 1910 у Б. каля 19 тыс. жыхароў, больш за 1520 двароў, 32 пра- мысл. прадпрыемствы, з іх найбольшыя запалкавыя ф-кі «Вікторыя» (400 рабо- чых) і «Бярэзіна» (300), 2 лесапільныя заводы (200 і 150), шклозавод (160), дрожджава-вінакурны завод (100), па- пяровая ф-ка «Папірус» (100), паравы млын (40 рабочых); працавала 112 крам, ніжэйшая лясная школа, мужчынская гімназія, жаночая прагімназія, некалькі пачатковых школ, метэастанцыя і інш. Працоўныя горада ўдзельнічалі ў рэв. руху. Летам 1901 на запалкавай ф-цы «Вікторыя» адбылася эканам. стачка. У жн. 1903 баставалі краўцы горада, патрабуючы скарачэння рабочага дня і павелічэння зарплаты. У канцы 1904 створана Барысаўская арганізацыя РСДРП. У рэвалюцыю 1905—07 тут ад-
316 БАРЫСАЎ быліся дэманстрацыі і стачкі, якія ня- рэдка заканчваліся перамогай рабочых. У 1917 у горадзе каля 24 тыс. жыхароў. Сав. ўлада ўстаноўлена ў ліст. 1917. 3 лю- тага да 2.12.1918 горад акупіраваны вой- скамі кайзераўскай Германіі, з вер. 1919 да 25.5.1920 — бурж. Польшчы. Супраць акупантаў у горадзе дзейнічала падполле, якое ўзначальваў падп. падраенны к-т РКП(б). 3 1924 Б.— цэнгр раёна, у 1924—27 акругі, з 1938 — у складзе Мін- скай вобл., горад абл. падларадкавання. У 1939 каля 49 тыс. жыхароў, каля 40 прамысл. прадпрыемстваў, у т. л. дрэ- ваапрацоўчы камбінат (больш за 2,5 тыс. рабочых), запалкавая ф-ка (больш за 1,4 тыс.), шклозавод (757 рабочых); праца- валі калгасна-саўгасны тэатр (1935— 38), 3 сярэднія спец. навуч. ўстановы, 10 агульнаадукацыйных сярэдніх школ, 9 клубных устаноў, 2 кінатэатры, 31 біблі- ятэка, 11 дашкольных устаноў, 2 баль- ніцы, паліклініка. У Вял. Айч. вайну 2.7.1941 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі. На тэр. горада гітлераўцы стварылі 6 лагераў смерці, у якіх загубілі больш за 33 тыс. сав. гра- мадзян. Супраць акупантаў у горадзе дзейнічалі падп. міжрайпартцэнтр, між- райком ЛКСМБ, гарком-райком КП(б)Б, гарком і райком ЛКСМБ, Ба- рысаўскае патрыятычнае падполле, у раёне — партызанскія брыгады; ♦Дзядзькі Колі», ♦Стары», ♦Смерць фа- шызму», 1-я Антыфашысцкая, дзве імя С. М. Кірава, імя П. К. Панамарэнкі, імя М. А. Шчорса, ♦Разгром» і інш. Б. вы- звалены 1.7.1944 войскамі 3-га Бел. фронту, 13 часцям і злучэнням, што вы- значыліся пры вызваленні горада, на- дадзены ганаровыя найменні ♦Барысаў- скіх». У 1959 у Б. 59,3 тыс., у 1970 84 тыс. жыхароў. Депельская вуліца ў Барысаве. Паштоўка пачатку 20 ст Герб Барысава. 1792. Сучасны Б.— адзін з буйнейшых пра- мысл. і культ. цэнтраў Беларусі. Працу- юць вытворчае дрэваапрацоўчае аб'яд- нанне (2 камбінаты), заводы ♦Пралетар- скі молат», папярова-лесахімічны і шпа- лапрапітны, аўтатрактарнага электрааб- сталявання, аўтарамонтны, інструмен- тальны, агрэгатаў, рамонтна-механічны, ♦Аўтагідраўзмацняльнік», еЧырвоны ме- таліст», хрусталёвы, ♦Эмальпосуд», пла- стмасавых, гумава-тэхнічных, хімічных вырабаў, доследны палімернай тары »Па- ліміз», хіміка-фармацэўтычны, ф-ка піяніна; мясакамбінат, камбінат хлеба- прадуктаў, макаронная ф-ка, піўзавод, малочны і кансервавы з-ды. Працуюць палітэхнікум, 2 вучылішчы, 5 ПТВ, 19 школ, школа-інтэрнат, музычная, дзіця- чая мастацкая, 5 дзіцяча-юнацкіх спарт. школ, 42 дашкольныя ўстановы, Дом пія- нераў і школьнікаў, станцыі юных нату- ралістаў і юных тэхнікаў, 4 бібліятэкі, Дом культуры, 14 клубных устаноў, 3 кі- натэатры, краязнаўчы музей, філіял Дзярж. архіва Мінскай вобл.. Дом спор- ту, 4 бальніцы, 7 паліклінік, 4 аптэкі, 3 дыспансеры, станцыі пералівання кры- ві, хуткай дапамогі, 2 сан.-эпідэміялагіч- ныя, 32 пункты аховы здароўя. Выдаецца газ. ♦Адзінства». Помнікі: У. 1. Леніну, Р. К. Арджанікідзе, 10 Героям Сав. Саю- за — ураджэнцам Барысаўшчыны, Л. 1. Чалоўскай; Героям Сав. Саюза, што вы- значыліся і загінулі пры вызваленні гора- да — экіпажу танка А. I. Данілаву, А. А. Пятраеву, П. М. Раку; сав. танкіс- там, у гонар гв. дывізіі, якая абараняла Барысаўскі р-н у ліп. 1941 і ўдзельнічала ў яго вызваленні. Брацкая мапла 10 тыс. сав. ваеннапалонных, закатаваных фа- шыстамі ў канцлагеры ў 1941—44, 4 брацкія магілы сав. воінаў, брацкая магі- ла партызан, 4 магілы ахвяр фашызму. брацкая магіла сав. актывістаў, што загі- нулі ў 1920-я г. Помнік Айч. вайны 1812 ♦Батарэі»; помнікі архітэктуры — будынакчыг. вакзала (пач. 20 ст.), Васк- расенскі сабор (19 ст.), гацдлёвыя рады (1908) і касцёл (пач. 19 ст.), сінагога (пач. 20 ст.). Б.— радзіма аднаго з кіраў- нікоў паўстання 1863—64 А. Д. Трусава, дзярж. і парт. дзеячаў БССР 1. А. Ада- мовіча і А. 1. Хацкевіча, акадэміка АН БССР В. В. Барысенкі. Літ.: Города Россня в 1904 году. Спб., 1906; Клейв Э. М., Довгялло Д. Н., Белоцерковец Н. Е. Город Борнсов (Ммнской губерннм) Ввльна, 1910; Доку- менты н матермалы по нсторнм Белоруссмм (1900—1917 гг.). Т. 3. Мн.. 1953; Белорус- сня в эпоху феодалнзма. Т. 3. Мн, 1961; Борьба за Советскую власть в Белорусснн, 1918—20 гг.: Сб. документов н матерналов Т. 1 — 2. Мн., 1968—71; Ерусалям- чнк Л. Ф, Гнлевнч Ж В. Борнсов. Нст.-экон. очерк. Мн., 1976; Збор помні- каў гісторыі і культуры Беларусі: Мінская вобл Кн. 1. Мн, 1987. Г. / Дулеба. БАРЫСАЎ Міхаіл Уладзіміравіч (н. 14. 6. 1923, в. Нароўшчына, цяпер Мазырска- га р-на), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Гомельскі аэраклуб (1941), ва- внна марское авіяц. вучылішча (1943). У Вял. Айч. вайну лётчык, дастаўляў са- малёты на фронт. 3 жніўня 1944 у дзей- най часці ВГК Балт. флоту, камацдзір авіязвяна, нам. камандзіра эскадрыллі. За 10 месяцаў зрабіў 47 баявых вылетаў, патапіў 9 і пашкодзіў 2 транспарты пра- ціўніка водазмяшчэннем 80 тыс. т. Пасля вайны скончыў Вышэйшыя афіцэрскія курсы ВПС (1947). Да 1960 у Сав. Ар- міі, падпалкоўнік. БАРЫСАЎСКА-БЯГОМЛЬСКАЙ 30- НЫ ПАРТЫЗАНСКАЕ ЗЛУЧЭННЕ ў Вялікую Айчынную вайну. Па- чало складвацца ў 2-й пал. 1942, сфар- міравана ў жн. 1943. Камандзір сакра- тар Мінскага падпольнага абкома КП(б)Б Р. Н. Мачульскі (жн. 1943 — чэрв. 1944), нач. штаба М К. Са- доўскі (жн. 1943 — чэрв. 1944). Дзей- нічала на тэр. паўн. раёнаў Мінскай вобл.: Барысаўскага, Бягомльскага, Крупскага, Лагойскага Плешчаніцкага, Смалявіцкага, Халопеніцкага. 3 лета 1941 на гэтай тэр. дзейнічалі партыз. атрады 1 А Яраша, А. Я. Васілеўскага, М. X. Балана (♦Буравеснік»), С. Н. Даў- ганава (яБарацьба») і шматлікія партыз.
317 БАРЫСАЎСКАЕ групы, у лют. 1942 створаны атрад В. Ц. Варанянскага («Мсцівец»). У 1942 у су- вязі з хуткім колькасным ростам існую- іых і ўзнікненнем новых партыз. атрадаў пачалося стварэнне партыз. брыгад. У жн.— снеж. 1942 створаны партыз. брыгады: «Дзядзькі Колі» і «Стары» (расфарміраваны 8.5.1943, атрады вылу- чаны ў асобна дзеючыя), «Жалязняк», «Народныя мсціўцы», «Штурмавая» і імя Кірава. 11.8.1942 у мэтах узмацнення кіраўнштва падп. партыйнымі арг-цыямі і партыз. рухам утвораны Барысаўскі падпольны міжрайпартцзнтр і для за- беспячэння кіраўніцтва баявымі дзеян- нямі партыз. брыгад і атрадаў — Бары- саўскі ваенна-аператыўны цэнтр (каман- дзір Г. 1. Абрамаў, камісар В. В Сямё- наў, нач. штаба 1. П. Ціткоў, з ліст. 1942 М. I. Каваленка), якія 5.10.1942 прыбылі ў Барысаўска-Бягомльскую пар- тызанскую зону і распачалі дзейнасць (раен базіравання на Пн ад воз. Палік). Міжрайпартцэнтр аб’яднаў п»д сваім кі- раўніцтвам партыз. брыгады і атрады, умацаваў іх арганізацыйна, пазней пе- раўтварыў ваенна-аператыўны цэнтр у ваенны аддзел міжрайпартцэнтра (у лі- пені 1943 скасаваны) У жн. 1943 партыз. злучэнне ўзначаліў Мачульскі. На час злучэння з часцямі Чырв. Арміі (27.6 — 3.7.1944) у партыз. злучэнне ўваходзіла 10 брыгад: «Дзядзькі Колі», «Жалязняк», «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанян- скага, імя Кірава, «Смерць фашызму», імя Панамарэнкі, Лагойская «Бальша- вік», імя Калініна, «Штурмавая», 1-я Ан- тыфашысцкая; 2 асобна дзеючыя атрады. імя Суворава і імя Калініна; агульная колькасць 10 436 партызан. Камандзіру злучэння Мачульскаму, камандзірам брыгад П. Р. Лапаціну, 1. П. Ціт- кову, Г. Ф. Пакроўскаму, камісарам бры- гад С. С. Манковічу, 1. М. Цімчуку прысвоена званне Героя Сав. Саюза. Літ.: Т в т к о Н. Ф. Брвгада «Железняк». 2 нзд. Мн„ 1982; Мачульскнй Р. Н. Вечный огонь: Партнз. зап. 3 нзд. Мн„ 1978. А. Л Манаенкаў. БАРЬІСАЎСКА-БЯГОМЛЬСКАЯ ПАР- ТЫЗАНСКАЯ ЗОНАў Вялікую Ай- чынную вайну, тэрыторыя на Пн Мінскай вобл., якую кантралявалі пар- тызаны. У снеж. 1942 партыз. брыгада «Жалязняк» Мінскан вобл. ў выніку Бягомльскай аперацыі 1942 вызваліла г. п. Бягомль. Да пач. 1943 партызаны вы- звалілі ад акупантаў усю тэр. Бягомль- скага р-на і ўстанавілі свой кантроль над паўн. часткай Барысаўскага р-на (пл. 2250 км ), да канца 1943 яшчэ каля 6 тыс. км тэр. Барысаўскага, Бягомль- скага, Крупскага, Лагойскага, Плешча- ніцкага, Смалявіцкага, Халопеніцкага і інш. р-наў (каля 1100 пунктаў). На тэр. зоны была адноўлена Сав. ўлада. выдава- ліся газеты, дзейнічалі камецдатуры, пад- трымлівалася рэгулярная радыёсувязь з Вял. зямлёй. 3 крас. 1943 у Бягомлі дзейнічаў партыз. аэрадром. Кіраўніцтва ў зоне ажыццяўлялі падп. Мінскі пад- польны абком КП(б) Б, Барысаўскі між- райпартцэнтр, райкомы партыі, штаб партыз. злучэння зоны. Пасля зліцця Б,- Б. п. з. з Полацка Лепельскай парты- М. У. Барысаў. занскай зонай і Сенненска-Аршанскай партызанскай зонай вызваленая тэрыто- рыя склала 11 тыс. км2. Зону абара- нялі партыз. брыгады «Жалязняк», «На- родныя мсціўцы» імя В. Ц. Варанян- скага, «Дзядзькі Колі», «Штурмавая», «Смерць фашызму», імя Кірава, 1-я Антыфашысцкая і інш. У мэтах стрымлівання карна-грабежніцкіх выла- зак ням.-фаш. акупантаў непасрэдна да гарнізонаў ворага былі высунуты развед- вальныя і дыверсійныя падраздзяленні, засадныя групы. Гэта вымушала праціў- ніка адцягваць значныя сілы на абарону камунікацый і апорных пунктаў гарні- зонаў. Дапамогу партызанам аказвалі падпольшчыкі Мінска, Барысава, Док- шыц і інш., якія перадавалі інфармацыю аб намерах сілах праціўніка. У час буп- ных карных аперацый ням.-фаш. захоп- нікаў вял. дапамогу партызанам у абаро- не зоны аказвалі ЦК КП(б)Б і БШПР. Сав. лётчыкі ў складаных умовах начных вылетаў дастаўлялі ў зону медыкаменты, боепрыпасы, вывозілі на Вял. зямлю па- раненых. Гітлераўцы не раз спрабавалі ліквідаваць зону. У ходзе карнай апера- цыі чКотбус» у баях пад в. Пышна (гл. Пышнянскія баі 1943) партызаны нанеслі праціўніку значныя страты, зніш- чылі больш за 2 тыс. салдат і афіцэраў, 2 самалёты, 24 танкі і бронемашыны, 73 аўтамашыны, з канца крас. да сярэдзі- ны чэрв. пусцілі пад адхон 43 варожыя эшалоны. Цяжкія выпрабаванні выпалі на долю партызан і мясцовага насель- ніцтва ў час карных аперацый тВес- навое свята» і «Баклан» (май — чэрв. 1944). Займаючы кругавую абарону на балоцістых пляцоўках, партызаны толькі ў майска-чэрвеньскіх баях знішчылі 3735, паранілі 2400 і ўзялі ў палон каля 1 тыс. варожых салдат і афіцэраў, выра- тавалі жыццё тысячам сав. людзей. На месцы партыз. аэрадрома пастаў- лены абеліск, у в. Іканы Барысаўскага р-на — помнік у гонар партызан гэтай зоны. Літ.: Всенародное партмзанское двнженне в Белорусснн в годы Велнкой Отечественной войны (нюнь 1941 нюль 1944): Докумен ты н матерналы. Т. 1 — 3. Мн., 1967—82; Вс«народная борьба в Белорусснн протнв не мецко-фашнстскнх захватчнков в годы Ве- лнкой Отечественной войны. Т. I — 3. Мн„ 1983 — 85. У. С. Пасэ. Э. Ф Языковіч. БАРЫСАЎСКАЕ ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ПАДПОЛЛЕ ў Вялікую Айчын- ную вайну. Дзейнічала з ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 у Барысаве і раёне пад кіраўніцтвам Барысаўскіх падп. райкома (да лютага 1942) і гарко- ма-райкома КП(б)Б (з мая 1943). Дзеннасць падполля накіроўваў Бары- саўскі падпольны міжрайком КІІ(б)Б і Мінскі падпольны абком КП(б)Б. У па- чатку акупацыі горада фашыстамі для арганізацыі падполля і партыз. барацьбы ў горад прыбыў 1-ы сакратар Бары- саўскага РК КП(б)Б (адначасова каман- дзір партыз. атрада) 1. А. Яраш з групай камуністаў. У Ліп. 1941 Яраш звязаўся з членамі райкома Т. Н. Крыу- шам і У. А. Качаном, камуністамі Дз. М. Карнелюком, I Я Паўловічам, Дз. К. Ку- рачкіным, А. 1. Казлоўскім, А. А. Кар- неевым, Л. В. Арловым, В. В Карнюш- кай, Д. В. Яшчанкам. 1. I. Хадасевічам, В. М. Старадзеткам, якія апынуліся на акупіраванай тэрыторыі. Памочнікамі Яраша ў кіраўніцтве падп. барацьбой прызначаны Крыуш і Качан. У ліку пер- шых створана падп. група на шклозаво- дзе н'а чале з I. П. Даўгалавым і У. У. Ла- зоўскім, якія па заданні падполля пасту- пілі сюды на работу. Пад кіраўніцтвам гэтай групы дзейнічалі камсамольска- маладзёжная група Б. П. Качана, група ў Стара-Барысаве, якая сабрала на месцах баёў вял. колькасць вінтовак, пісталетаў, гранат, патронаў і накіравала ўсё ў пар- тыз. атрад Яраша. Падп. група на чыг. станцыі на чале з Д. 1. Лебедзевым сачы- ла за рухам воінскіх эшалонаў, выводзіла са строю паравозы, узарвала тэлефонную калонку, цераз якую гітлераўцы трымалі сувязь з фронтам; 27.12.1943 члены гэтай групы бацька і дачка П. і Н. П. Тока- равы ўзараалі на чыг. станцыі 2 пара- возы, 3 платформы з баявой тэхнікай. У К Бранавіцкі стварыў падп. групу з настаўнікаў. Пад кіраўніцтвам Ф П. Па- даляна і А. К. Саламаціна дзейнічала група піянераў на чале з Віктарам Паш- кевічам. Я ны сабралі і вынеслі са складоў 10 ручных кулямётаў, 21 аўтамат, 273 вінтоўкі, 50 гранат, шмат патронаў. У стварэнні падполля актыўна ўдзельні- чалі былыя ваеннаслужачыя: ст. паліт- рук С. М. Ігумнаў і маёр П. В. Яхан- таў. Дзейнічалі таксама групы на элект- растанцыі, з-дах «Камінтэрн» і «Чыр- воны металіст», запалкавай фабрыцы, дрэваапрацоўчым камбінаце і інш. прад- прыемствах, якія аб'ядноўвалі ў сваіх радах больш за 100 чал. Падпольшчыкі пасылалі на работу ў варожыя ўстановы надзейных людзей, цераз якіх здабывалі бланкі дакументаў, харчовыя карткі, звесткі пра аб’екты і сілы ворага, рата- валі людзей ад вывазу ў Германію. Б. К. Замбржыцкі стварыу на санэпідэмстан- цыі падп. групу, члены якой перапраў- лялі да партызан ваеннапалонных, пера- давалі зброю, медыкаменты, склалі план агнявых кропак праціўніка ў горадзе. Падпольшчыкі мелі канспіратыўныя ква-
318 БАРЫСАЎСКАЕ тэры, слухалі па радыёпрыёмніках, запісвалі і распаўсюджвалі ў выглядзе лістовак зводкі Саўінфармбюро. Наяў- насць канспіратыўных кватэр, бланкаў дакументвў і пропускаў давала магчы- масць ратаваць сав. ваеннапалонных з фаш. лагераў смерці і накіроўваць іх да партызан. Толькі за восень 1941 і зіму 1942 адпраўлена больш за 200 ваенна- палонных. Каля 60 цяжкапараненых байцоў і камавдзіраў Чырв. Арміі выле- чана ў падп. шпіталі, створаным у гора- дзе П. Н. Вусціным. Патрыёты дрэва- апрацоўчага камбіната «Камінтэрн» узарвалі падстанцыю на ф-цы «Прафін- тэрн», якая забяспечвала электраэнергі- яй фабрыку і камбінат. Падпольшчык С. М. Манкевіч псаваў электрарухавікі, падпаліў лесапільны цэх. Патрыёты на чале з 1. Л. Піваваравым і А. Ф. Сама- радавым узарвалі на электрастанцыі во- данапорную станцыю, спалілі 2 электра- маторы. Пад кіраўніцтвам А. К. Хаўста- ва ажыццёўлены шэраг дыверсій на з-дзе «Чырвоны металіст». У лютым 1942 у баі з фашыстамі запнуў 1. А. Яраш. Падпольнай барацьбой працягвалі кіра- ваць Качан і Крыуш. Вясной і летам 1942 у турмы кінуты і пасля жорсткіх ката- ванняў расстраляны У. А. Качан, Т. Н. Крыуш і інш. падпольшчыкі, многія пайшлі з горада да партызан. Тыя, што засталіся, з новымі сіламі разгарну- лі барацьбу супраць захопнікаў. Да канца 1942 у Барысаве дзейнічала каля 20 падп. груп. Выконваючы пастанову лютаўскага Пленума ЦК КП(б)Б 1943 аб узмацненні пранікнення ў гарады, парт. камітэты і партыз. фарміраванні, якія дыслацыра- валіся вакол Барысава, таксама ства- рылі ў горадзе шырокую сетку развед- вальных і дыверсійных груп. Тут дзейні- чала некалькі груп сав. ваеннай разведкі. 3 дапамогай партыз. брыгад «Дзядзькі Колі», «Разгром», імя Кірава, імя Пана- марэнкі, імя Шчорса і інш. падпольшчы- кі правялі шэраг баявых аперацый і ды- версій. Вясной 1943 яны спалілі гараж з 8 аўтамашынамі, склад з гаручым і запчасткамі. Падпольшчыкі з-да «Чыр- воны металіст» знішчылі ў гаражы 5 аў- тамашын, вывелі са строю 3 маторы. Ба- рысаўскія патрыёты выявілі школу абве- ра ў пас. Печы і яе філіял у прыгарадзе Барысава, знішчылі фельдкамснданта горада і нач. будаўнічай школы, вывезлі да партызан нач. барысаўскага аддзялен- ня контрразведкі штаба 4-й ням. арміі з важнымі дакументамі, здабылі план ума- цаванняў ваенных аб’ектаў Барысава, схемы абарончых ліній Антосіна—Брылі, план перапраў цераз Бярэзіну. У друкар- ні Барысаўскага падп. гаркома-райкома КП(б)Б яны надрукавалі і распаўсюдзілі 158,3 тыс. экз. газет і лістовак. Вялікую дапамогу падпольшчыкам аказвалі пар- тызаны. У кастр. 1943 мінай з гадзінні- кавым механізмам, атрыманай з брыгады ♦Смерць фашызму», С. Н. Кніга ўзарваў у Барысаве мост на аўтамапстралі Брэст—Масква. Напярэдадні Беларускай аперацыі 1944 падпольшчыкі зрывалі ме- рапрыемствы праціўніка па разбурэнні прамысл. прадлрыемстваў і будынкаў, вывазу каштоўнага абсталявання, угону насельніцтва і г. д. 3 Барысаўскім пад- поллем мелі сувязь Велікастахаўская, Бараўлянская, Бродаўская, Жыцькаў- ская, Лошніцкая, Навасельская падп. арг-цыі. У Барысаве ў гонар падполь- шчыкаў устаноўлены мемарыяльныя дошкі. С К. Грабоўскі. БАРЬІСАЎСКАЕ СТАРОСТВА, гл. ў арт. Барысаўская воласць. БАРЬІСАЎСКАЯ АКРЎГА, адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—27. Утворана 17.7.1924. Цэнтр г. Барысаў. Плошча ак- ругі 11,8 тыс. км2, нас. 370,3 тыс. чал. (1925). Уключала 9 раёнаў: Барысаўскі, Бягомльскі, Бярэзінскі, Зембінскі, Круп- скі, Лепельскі, Плешчаніцкі, Халопеніцкі і Чарэйскі, 2 гарады (Барысаў і Лепель), 7 мястэчак (Беразімо, Бобр, Зембін, Крупкі, Плешчаніцы, Халопенічы і Ча- рэя). 20.8.1924 раёны падзелены на 107 сельсаветаў. Акруговая газ. «Вясковая праўда» Б. а. скасавана 12.4.1927 у сувязі з узбуйненнем акруг у рэспубліцы. Раёны акругі 9.6.1927 перададзены ў склад Мінскай (Барысаўскі, Бягомльскі, Бярэзінскі, Зембінскі, Крупскі, Плешча- ніцкі і Халопеніцкі р-ны), Полацкай (Лепельскі р-н) і Аршанскай (Чарэйскі р-н) акруг. БАРЫСАЎСКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ РСДРП. Створана ў снеж. 1904 з рабо- чых — прыхільнікаў газ. «Мскра», што ўдзельнічалі ў распаўсюджванні газеты і яе выданняў. Адзін з яе стваральнікаў бальшавік А. I. Баршай. К лету 1905 ува- ходзіла ў Паўночна-Заходні камітэт РСДРП. пазней — у Паўночна-Заходні саюз РСДРП, к лютаму 1907 — у Аб- ласны саюз РСДРП Літвы і Беларусі. Пасылала дэлегата на 2-і з’езд арг-цый РСДРП Паўн.-Зах саюза (ліст. 1905). Была звязана з Мінскай арг-цыяй РСДРП, прадстаўнікі якой прыязджалі ў Барысаў і на месцы аказвалі дапамогу. Мела друкарню, кіравала работай 5 гурт- коў (больш за 100 слухачоў), што рыхта- валі прапагандыстаў. Сходы арг-цыі на- ведвалі каля 300 чал. Да ліп. 1905 рас- паўсюдзіла 11 назваў лістовак, некалькі брашур, у т. л. работу У. I. Леніна «Да вясковай беднаты», бальшавіцкія газеты «Вперёд», «Пролетарнй». Рабочыя Бары- сава ўдзельнічалі ў рэвалюцыі 1905—07, у забастоўцы рабочых запалкавых фаб- рык «Бярэзіна» і «Вікторыя», якая адбылася ў студз. 1905 у знак пратэсту супраць расправы царызму над рабочымі Пецярбурга, удзельнічала 1200 чал. Б. а. РСДРП надрукавала і распаўсюдзіла ліс- тоўку «Да ўсіх барысаўскіх рабочых і работніц» з заклікам узнімацца на ба- рацьбу за свае правы. У лютым арга- нізавала паліт. дэманстрацыю. Як паве- дамляла газ. «Северо-Западный край», у маі ў Барысаве адбываўся стачачны ты- дзень з эканам. патрабаваннямі. 1(14) ліп. тут праходзіла агульная забастоўка: рабочыя двойчы спрабавалі арганізаваць дэманстрацыю, але былі разагнаны збро- яй. Усяго з 9(22) студзеня па 1(14) ліпеня ў Барысаве адбылося 8 выступ- ленняў рабочых і рамеснікаў. У 1906 у рабоце Б. а. РСДРП намеціўся спад, што было абумоўлена перш за ўсё арыш- там на пачатку года большасш яе чле- наў, у т. л. кіраўніка 1. Н. Вярбіцкага. Гэтым, відаць, тлумачыцца і той факт, што прадстаўнік Б. а. РСДРП з правам дарадчага голасу не з’явіўся на 4-ы з’езд Паўн.-3ах. саюза РСДРП (ён жа І-ы ўстаноўчы з’езд Абл. саюза РСДРП Літ-
319 БАРЫСАЎСКАЯ вы і Беларусі). Аднак па ініцыятыве рабочых шклозавода Імецкага і Юрэві- ча, намаганнямі ўцалелых ад арышту членаў арг-цыя ў хуткім часе была ад- ноўлена. Яе прадстаўнік з правам раша- ючага голасу прымау удзел у рабоце 2-й канферэнцыі Абл. саюза РСДРП Літвы і Беларусі (канец лютага — пач. сакавіка 1907). У снеж. 1908 паліцыя выкрыла падп. бібліятэку, адрасы явак у Бабруй- ску, Вільні, Мінску падпісны ліст для збору сродкаў на карысць РСДРП. Гэта надоўга затрымала развіццё с.-д. работы ў Барысаве. Літ.: гл. пры арт. Арганізацыі РСДРП. У. /. Салашэнка. БАРЫСАЎСКАЯ БІТВА 1812, баі паміж рускай 3-й Заходняй арміяй (галоў- накамандуючы адмірал П. В. Чычагоў) і напалеонаўскімі войскамі за авалоданне г. Барысавам, мостам цераз Бярэзіну і ўмацаваннем на яе правым беразе (ка- ля в. Дымкі) 9—11(21—23).11.1812; адзін з вырашальных момантаў Бярэ- зінскай аперацыі 1812. Ключавое зна- чэнне Барысава абумоўлена яго месца- знаходжаннем як умацаванай пазіцыі на абодвух берагах Бярэзіны — буйней- шай воднай перашкоды на шляху адступ- лення войска Напалеона, а таксама вуз- ла дарог, па якіх збліжаліся войскі пра- ціўнікаў: асн. групоўка войск Напалеона адступала ад Оршы праз Талачын; ар- мія Чычагова рухалася з боку Мінска; карпусы французскіх войск К. Віктора і Н. Ш. Удзіно адступалі ад Чарэі цяпер у Чашніцкім р-не) і Халопеніч (цяпер у Крупскім р-не). Невялікі гарні- зон франц. войск у Барысаве 6(18) ліст. быў узмоцнены часткамі б. мінскага гарнізона пад камандай М. Бранікоў- скага (Вюртэмбергскі 7-ы пях. полк, за- пасныя батальёны і кав. дэпо); вечарам 8(20) ліст. да іх далучыўся атрад Я. Г. Дамброўскага (17-я пях. дывізія, 28-я лёгкая кав. брыгада Д. Дзеваноў- скага), які падышоў ад Ігумена. Агуль- ная колькасць гарнізона склала каля 5 тыс. чал. пры 20 гарматах. Раніцан 9(21) ліст. рускі авангард К. В. Ламберта (Ві- цебскі пях., 7-ы, 13, 14 і 38-ы егер- скія, Александрыйскі гусарскі і Арзамас- кі драгунскі палкі; каля 4,5 тыс. чал. пры 36 гарматах), пасля начнога пераходу ад Жодзіна, раптоўна атакаваў перадмаста- вое ўмацаванне У час жорсткага бою рускія ўварвал ся ў перадмосце, але іх правы фланг апынуўся пад пагрозай з боку польскага ар'ергарда ген. К. Ч. Па- каша. Ламберт сканцэнтраваўшы агонь артылерыі і накіраваўшы кавалерыю і егераў у абход умацавання да моста, адкінуў Пакаша на Пд, у бок в. Юш- кевічы, выбіў праціўніка з перадмосця, захапіў мост і да канца дня цалкам ава- лодаў Барысавам. Спробы Дамброўскага ўтрымацца на рубяжы р. Сха былі беспа- спяховыя; яго войскі пачалі хаатычна адыходзіць аршанскай дарогай насустрач гал. сілам Напалеона. 10(22) ліст. армія Чычагова (каля 32 тыс. чал. пры 180 гарматах) увайшла ў Барысаў. Пры гэ- тым Чычагоў паспяшаўся перавезці на левЫ' бераг армейскія абозы і не прыняў своечасовых мер па назіранні за праціў- нікам. Толькі раніцай 11(23) ліст. аван- гард ген. П. П. Палена (каля 2,8 тыс. чал.) быў высунуты да в. Лошніца. Тым часам каля в. Нача (цяпер у Крупскім р-не) з Дамброўскім злучыўся авангард корпуса Удзіно (5-я лёгкая кав. брыгада ген. Б. П. Кастэкса) і гэтыя войскі (каля 3,6 тыс. чал. пры 12 гарматах) атака- валі Палена каля Лошніцы на лясной да- розе. Бесперапыннымі кав. атакамі рус. пяхота была адкінута ў лес на Пн ад да- рогі. Днём на месца бою прыбыў Удзіно з усім корпусам (каля 10 тыс. чал.) і, уводзячы ў бой свежыя сілы (у той час як Чычагоў не аказваў дапамогі свайму авангарду), вымусіў Палена да хуткага адступлення. Працягваючы пра- ледаванне, у 2-й пал. дня войскі Удзіно ўварваліся ў Барысаў. Чычагоў не змог арганізаваць абароны і паспешліва адсту- піў на правы бераг, пакінуўшы ў горадзе абозы, запасы фуражу, армейскую кан- цылярыю, усіх параненых і хворых. Ар’ергарду А. Р. Шчарбатава ўдалося спаліць мост. 3 егерскія палкі рус. войск, адрэзаныя пад Лошніцай, і каля 3 тыс. кавалерыстаў, якія былі на фуражаванні ў ваколіцах Барысава, не паспелі дабрац- ца да горада і пераправіліся цераз Бя- рэзіну вышэй па цячэнні, каля в. Брылі. Армія Чычагова займала гал. сіламі пе- радмаставое ўмацаванне, кантралюючы сваімі флангавымі атрадамі правы бераг Бярэзіны ад дарогі Брылі — Зембін да в. Юшкевічы. Сам горад быў заняты франц. войскамі корпуса Удзіно, якія павінны былі забяспечыць пераправу ўсёй напа- леонаўскай арміі; абарону з боку ракі за- няла 9-я пях. дывізія ген. П. Г. Мер- ля. 13(25) ліст. ў Барысаў прыбыў Напалеон і ў той самы вечар пераехаў у Аўтар В.Л Насааіч Стара-Барысаў, бліжэй да намечанага пункта пераправы. Сіраты за 9— 11 (21— 23) ліст. склалі ў рускіх не менш як 3 тыс. чал. загінуў ген. Энгельгарт, быў пара- нены Ламберт; у палякаў і французаў, верагодна, каля 5 тыс. чал., былі цяжка паранены Пакаш і Дзеваноўскі, канту- жаны Дамброўскі. Горад быў разбураны і выпалены. Б. б. 1812, хоць у чыста пазіцыйным плане і не была яўным пара- жэннем рус. войск (яны занялі і ўтры- мл валі перадмаставое ўмацаванне), мела вынікам часовы пераход аператыўнай іні- цыятывы да Напалеона. Негатыўную для рус. войск ролю адыгралі таксама пасіў- насць корпуса П. X. Вітгенштзйна. няў- згодненасць яго дзеянняў з дзеяннямі Чычагова, значная аддаленасць гал. сіл рус. арміі. Прамым вынікам бітвы з’яві- ліся баі каля вёсак Студзёнка і Бры- лі і пераправа напалеона скага войска цераз Бярэзіну. Літ.: Запнскн г нерала Отрошенко // Рус. вестн. 1877. № 10;КраснянскнйВ. Г. Г. Борнсов н Борнсовскнй уезд в Отечествен- ную войну 1812 года. Гродна, 1913; Самцэвіч В. Помнікі кампаніі 1812 г. у Барысаве // Наш край. 1926. № 10—11. В. В. Антонаў. БАРЫСАЎСКАЯ ВОЛАСЦЬ, Б а р ы- саўскае староства, дзяржаўнае ўладанне ў ВКЛ у 14—18 ст. Займала ўсх. частку сучасных Барысаўскага і паў- днёвую Крупскага р-наў. Першапачатко- ва Б. в. уваходзіла, відаць, у Друц- кае княства, у 15 — 1-й пал. 16 ст.— у Віленскае ваяводства. Даход з Б. в. ішоў на службовыя расходы віленскага
320 БАРЫСАЎСКАЯ ваяводы. У пач. 16 ст. частка тэр. воласці (сёлы Глівін, Упірэвічы) шляхам велі- какняжацкіх пажалаванняў стала пры- ватнымі маёнткамі. Пазней Б. в. ператво- рана ў староства, якое перадавалася ва ўмоўнае ўладанне буйным феадалам. Першымі старостамі па традыцыі былі віленскія ваяводы М. Я. Радзівіл Чорны, потым М. Ю. Радзівіл Руды. Ва ўмоўным уладанні нашчадкаў апошняга заста- валася на працягу некалькіх дзесяцігод- дзяў. Паводле адм. рэформы ВКЛ 1565— 66, большая частка Б. в. ўвайшла ў Аршанскі павет, астатняя, на правым бе- разе р. Бярэзіна (з сёламі Вялікі Ста- хаў і Дымкі),— у Менскі павет. У 17 ст. з Б. в. ў самастойныя ўладанні вылучыліся Ратуцічы (у 1643 запісаны старостам А. Казаноўскім на засна- ваны ім касцёл у Барысаве), Вяляцічы, Гібайлавічы, Дзмітравічы, Сморкі, Эсь- моны. Пасля гэтага ў склад староства ўваходзіла каля 50 населеных пунктаў, найбуйнейшымі з якіх у 18 ст. былі г. Барысаў, мястэчкі Барань, Лошніца, Нача, Нёманіца, Ухвала, сёлы Аздзяцічы, Арэшкавічы, Бытча, Жыцькава («прад- месце Жыхава»), Кастрыца, Вялікі і Малы Стахаў, Студзёнка, Шавяр- нічы і інш. У 18 ст. староства належала князям Агінскім, потым — зноў Радзівілам. У 1793 далучана да Рас. імперыі, у 1798 са складу староства вылучаны ў якасці пав. цэнтра Бары- саў, а само яно ў колькасці 8 тыс. душ мужч. полу падаравана ў прыватную ўласнасць кн. Д. Радзівілу. Пазней на працягу 19 ст. тэр. былой Б. в. ўяў- ляла сабой маёнтак, якім валодалі вял. князі з дома Раманавых, родзічы рас. ім- ператараў. В. Л. Насевіч. БАРЫСАЎСКАЯ ЖАНОЧАЯ НА- СТАЎНІЦКАЯ СЕМІНАРЫЯ, сярэдняя спец. навуч. ўстанова для падрыхтоўкі на- стаўніц пачатковых нар. вучылішчаў. Існавала ў 1914—16 у Барысаве. Увахо- дзіла ў склад Віленскай навуч. акругі. Ад- чынена 1.7.1914, першая начальніца семі- нарыі М. 1. Цімчанка-Ярашэнка. Тэр- мін навучання 4 гады. Пры паступленні перавага аддавалася ўраджэнкам Мін- скай губ. У 1914 прынята 35 навучэнак і 3 кандыдаткі. Семінарысткам плацілі стыпендыю (180 руб. у год). Прадметы: закон божы, рус. і царк,- слав. мовы, рус. л-ра, матэматыка, гі- сторыя, геаграфія, прыродазнаўства, фізіка, педагогіка, ручная праца, рука- дзелле, графічнае мастацтва (чыстапі- санне, маляванне, чарчэнне), спевы, му- зыка, фізічныя практыкаванні. Пры се- мінарыі дзейнічала ўзорнае пачатковае вучылішча, у якім семінарысткі пра- ходзілі практыку. У 1916 семінарыя за- крыта ў сувязі з ваен. дзеяннямі (1-я сусв. вайна). Г. Р. Сянькевіч. БАРЫСАЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АБ’ЯД- НАНЫ МУЗЕЙ. Засн. ў 1946, адкрыты ў Барысаве 17.12.1950. да 1988 краязн. му- зей. Мае 6 экспазіц. залаў (пл. экспа- зіцыі 107,5 м2), 30 тыс. экспанатаў (1990). Раздзелы экспазіцыі: паселішчы каменнага веку; узнікненне горада; зна- ходжанне ў складзе ВКЛ і Рэчы Паспа- літай, у складзе Расіі, разгром напале- онаўскіх войск на Бярэзіне ў 1812 г.; развіццё капіталізму; рэв. падзеі на Ба- рысаўшчыне. У раздзеле археалогіі каля 200 экспанатаў, у т. л. каменныя сякеры і кліны, фрагменты гліняных пасудзін культуры штрыхаванай керамікі, сярпы, каменныя зерняцёркі, прылады ганчар- най і металургічнай справы, стараж. рэчы з раскопак у Стара-Барысаве. Захоўва- юцца дакументы часоў ВКЛ і Рэчы Пас- палітай, ваенныя касцюмы і зброя перыя- ду Айч. вайны 1812, этнаграфічныя матэ- рыялы канца 19 — пач. 20 ст., нуміз- матычная калекцыя (каля 3 тыс. манет 16—20 Ст.). У раздзеле сав. перыяду аллюстраваны рэв. падзеі 1917, грама- дзянская вайна і ваен. інтэрвенцыя, аднаўленне гаспадаркі і будаўніцтва ў га- ды даваенных пяцігодак, неабгрунтава- ныя рэпрэсіі супраць жыхароў горада і раёна ў 1930-я г., дзейнасць Ба- рысаўскага патрыятычнага падпол- ля, партыз. рух у Вял. Айч. вайну 1941—45, аднаўленне нар. гаспадаркі ра- ёна ў пасляваен. перыяд. Сярод экспа- натаў музея газеты і лістоўкі, выдадзе- ныя ў падп. друкарні, дакументы, узна- гароды, асабістыя рэчы падпольшчыкаў, партызан, удзельнікаў вызвалення Бары- саўшчыны ад ням.-фаш. захопнікаў, адзенне вязняў фаш. канцлагераў, пра- дукцыя мясц. прадпрыемстваў, у т. л. Барысаўскага хрусталёвага завода імя Ф. Э. Дзяржынскага. Асобная экспазі- цыя прысвечана лётчыку-касманаўту СССР У. В. Кавалёнку, які скончыў школу ў в. Зачысце Барысаўскага р-на. Экспануюцца матэрыялы пра знакамітых землякоў: удзельнікаў рэв. руху А. Тру- сава, Л. Каменскага, М. Цюндзявіц- кага, дзярж. дзеячаў Я. А. Адамовіча, А. I. Хацкевіча, Герояў Сав. Саюза М. Р. Вайнруба, Я. Р. Вайнруба, М. 1. Ма- розава, М. Я. Рабцава і інш., вучоных Г. П. Гурыновіча, Т. В. Бірыч, скульп- тараў А. А. Анікейчыка, М. К. Врон- скага, пісьменнікаў М. Клімковіча, В. Гі- гевіча, паэтаў Л. Рашкоўскага, 1. Харыка. Экспазіцыю дапаўняюць маст. творы скульптараў В. Н. Летуна, А. П. Кроха- лева, мастакоў А. Нічыпаловіча, 1. Пят- рова і інш. Акрамя пастаяннай экспа- зіцыі, у музеі дзманструюцца выстаўкі калекцый крышталю, керамікі, нумізма- тыкі, этнаграфіі. Дзейнічаюць навукова- даведачная б-ка, філіялы: Іканскі музей народнай славы, Дом-музей сям’і А. Ф. Купрыянавай у г. Жодзіна. , , Ж. В. Гілевіч. БАРЫСАЎСКІ ЗАМАК. Існаваў у 14— 18 ст. Узнік у 13 — пач. 14 ст. пасля пераносу г. Барысава з першапачаткова- га месца на 4 км ніжэй па цячэнні р. Бярэзіна. Размяшчаўся на левым яе беразе, каля сутокаў з р. Пралля (Прыл- ля, Алешка), займаў пляцоўку пл. каля 2 га, абкружаную высокім земляным ва- лам з драўлянымі сценамі і вежамі, а таксама ровам, які жывіўся водамі Бя- рэзіны і Праллі. Паводле звестак польск. гісторыка А. Гваньіні, у 16 ст. замак бы умацаваны вежамі і парканам з гародюг запоўненых зямлёю і камянямі. На ча яго аблогі існавала сістэма скрытага вс дазабеспячэння. Замак меў стратэі значэнне, бо кантраляваў суднаходні шлях з басейна Балтыйскага ў Чорна мора і сухапутны шлях у цэнтр Бела русі. У 1514 Барысаў асаджалі войск рус. ваявод М. 1. і Д. 1. Булгакавы: «н нные... воеводы с людмн», аднак, замаі ім узяць не ўдалося. У 1519, калі групоў ка войск 9 маск. ваявод, рухаючыся ; напрамку Орша — Мінск — Вільня «...воеваша і пленнша Лнтовскую землю» Б. з. згадваецца ў ліку «повоеванных го родов». У 1535 10 рус. ваявод, якія ішл ад Смаленска, «начаша воеватн королёв; державу», уключаючы «Борнсово». Кож ны раз кварталы горада без аўтаномных умацаванняў паліліся і знішчаліся. У ча< Лівонскай вайны 1558—83 у замку па- стаянна знаходзіўся гарнізон салдат. Не- калькі апісанняў замка захавалася з 16 ст. Маскоўскі дзяк Трыфан Кара- бейнікаў у студзені 1593 пісаў, што ёь «древян, невелнк, поменшы Дорогобужа, под ннм р. Березнна, с реку с Одрев, да около пруд, а от городка едучн к Менску, мост древяной, через реку, через пруд, в длнну его сажен з 200». Пасол аўстрыйскага імператара Мікалай Варкач 24.8.1593 адзначаў, што паблізу Барысава «даволі вялікі замак, увесь пабудаваны з дрэва». У 1-й пал. 17 ст. замак перабудаваны ў 5-бастыённую фартэцыю, умацаваную вял. ровам з ва- дою. 3 У да яго прымыкала «падзам- ча», якое таксама мела лінію абароны. Паблізу ўмацаванняў знаходзіўся драў- ляны мост на палях цераз Бярэзіну. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 каля Б. з. атрад шляхціца К. Паклонскага 10.6.1655 пацярпеў пара- жэнне ад войск ваяводы Ю. Барацінскага і мусіў адступіць да Мінска. Аднак узяць замак рус. атраду не ўдалося і на дапамо- гу яму была кінута групоўка войск аколь- нічага ваяводы Б. М. Хітраво (4159 чал. пяхоты і 1207 коннікаў). Пасля працяг- лага жорсткага бою 19 чэрв. замак быў узяты і спалены. Рэшткі гарнізона адсту- пілі на правы бераг Бярэзіны, спаліў- шы за сабою мост. 14 вер. цар загадаў ваяводу неадкладна «в Борнсове делать город земляной нлн деревянный, смотря по тамошнему»; сцены астрога было зага- дана рабіць «с обламамн». На аднаўленне замка былі накіраваны вял. сілы салдат і рэйтараў рус. арміі, сагнаны сяляне навакольных вёсак. Неўзабаве «острог на Березе реке» і мост цераз раку былі адноўлены. Для аховы моста на левым беразе зрабілі «земляной город» — бас- тыённы шанец. Вайна зацягнулася, і за- мак пачалі ўмацоўваць грунтоўна. У 1657 ваявода В. Шарамецеў дакладваў цару, што замак «делан острогом в четыре сте- ны, а меж стен насыпано землёю». Гэта фактычна была аснова землянога вала, на якім пазней паставілі «город рубленой стены» (вежы і сцены). Для скрытай падачы вады зрабілі тайнік да Бярэзіны, на дзядзінцы выкапалі калодзеж, паста- вілі жылыя і гасп. пабудовы, свірны і
321 БАРЫСАЎСКІ інш. У 1658 замак двойчы пераходзіў з рук у рукі і ад гэтага моцна пацяр- пеў. 29.6.1658 ваявода Ф Нарбекаў у «адпісцы» цару паведамляў, што ў замку «только земляной вал оставлен деревян- ным стоячнм тыном, а крепостей ннкакнх по городу, нн боёв с города н обороны н очнсткн городу ннкакой не было». У 1659 па версе вала пастаўлены хваёвыя тара- сы (зрубы) з падаоенымі сценкамі вы- шынёю 3,5 аршына і байніцамі з шыро- кім сектарам абстрэлу. Перад кожным тарасам на спец. канструкцыі — слупы з перакладзінамі — былі ўскочаны па 3 ♦каткі» (тоўстыя бервяны, якія пускалі зверху на праціўніка). Ваявода адзна- чаў, што каля праезных варот быў адноў- лены тайнік да вады. Яго абгарадзілі бярвеннем і прапусцілі ♦текучую воду нз рекн Березнны, м тот тайннк покрыл землею н утанл м укрепнл незнатно н прочно н в прнход непрнятельской н в осаду в Борнсове ратным людям водою нужне ннколн не будет». На тэр. падзамка насыпалі ♦выводы» (бастые- ны), зрабілі «полатн» (падмосткі для стралкоў), паклалі «каткн на столбах же н на перекладах... по 3 берна тяжёлых». Для таго каб злучыць вал замка і падзамка, раздзеленых ровам з вадою, у яго дно ўбілі палі, на якія з брусоў і жал. «связей» паставілі спец. каркас, што ўтрымліваў астрожную сця- ну. Гэтая канструкцыя была больш трывалай і не замінала плыні ракі, што жывіла абарончы роў. У Б. з. і на падзамку стаяла 145 дамоў і жытніц, тут былі майстэрні, у якіх рамантавалі агнястрэлыіую зброю, у т. л. гарматы. Ваенна-абарончыя работы ў замку вялі- ся зімою і былі завершаны не поўнасцю У канцы 1660 — пач. 1661 новы рус. ваявода Н. С. Хлопаў прадоўжыў іх. ♦ Рухомые места» гарадавой сцяны па- правілі, зрабілі на іх абламы, паглыбілі і пашырылі роў, яго берагі і дно выслалі дзірваном; перад ровам і астрогам паста- вілі «честнк» (драўляныя загародкі), абнавілі тайнік да вады. Павялічылася колькасць гармат: у чэрв. 1660 іх было 21, у пач. 1661—41, з іх 5 даставілі з Вільні («4 пніцалн медных внленскмх... 1 пмшаль дробовая внленская»); быў значны запас пораху (390 пудоў), ядраў, куль, сотні чацверыкрў хлеба. У той час Б. з. з’яўляўся складам і перавалачнай базай для трафеннай зброі і прадуктаў, захопленых і нарыхта- ваных рус. войскамі ў гарадах Беларусі і Літвы. Толькі ў канцы 1660 з замка ў Смаленск і Маскву адправілі 73 гар- маты («пншалей полковых і затнн- ных»), 252 пуды ручнічнага і гарматнага пораху, 290 пудоў свінцу і мушкетных куль. Адсюль жа вывозілі кваліфікава- ных рамеснікаў — «всякмх мастеровых людей» з бел. і літ. гарадоў, фуры з баявымі двспехамі — латамі, шышакамі, халоднай зброяй, заступамі, рыдлёўка- мі, з трафейнымі барабанамі, літаўрамі і сцягамі. У час аблог ці раптоўнага нападу гарнізон замка меў права кары- стацца ўсімі звезенымі сюды прыпаса- мі і правіянтам з хлебных свірнаў, што і было зроблена зімою 1661, калі Б.з. 11. Энц-ыя г історыі Беларусі. Т. 1 Плав Барысаўскага замка 18 ст. асаджалі атрады ВКЛ на чале з гетма- нам С. Чарнецкім. Каб не даць магчы- масці па лёдзе падысці да сцен фартэ- цыі, гарнізон рус. вонск пастаянна аб- колваў лёд у вадзяным рове. Вясною 1661 умацаванні замка зноў рамантава- лі: выкапалі абарончы роў глыбінёй 4, шырынёй 7 сажняў, гарадавую сцяну па байніцы абклалі дзернам, каб «за- жечь было немочно», на падзамку насы- палі бастыёны, паставілі на іх драўляныя сцены з абламамі і байніцамі для верх- няга і падэшвеннага гарматнага баёў. У чэрв. 1661 Б. з. пастаянна знаходзіў- ся ў аблозе. Нешматлікі рус. гарнізон не мог трымаць абарону па ўсім перыметры замка і падзамка, таму ўмацаванні падзамка на 2/з былі спалены і знішчаны гар. пасад. Дзякуючы запасам зброі і хлеба, замак цэлы год вытрымліваў аблогу атрадаў С. Чарнецкага, В. Валові- ча, А. Русецкага пях. палка П. Сапегі. 9.7.1662 знясілены гарнізон пакінуў замак і адступіў на У Барон А. Маер- берг, які праз 3 месяцы праязджаў праі Барысаў, адзначаў: «2-га кастрыч- ніка за 120 вёрст ад Магілёва паявіўся перад нашымі вачыма Барысаў. Ён складаецца з 2 крэпасцей на левым беразе Бярэзіны, воды якой, прымножа- ныя водамі... рэчкі Схі, цякуць і абкру- жаюць яго. Пабудоў у ім няма ніякіх, акрамя ўбогага жытла ваяводы з каплі- цаю... а горад, што прылягае да крэпас- цей, разбураны». Удзельнік польскага пасольства ў Маскве Б. Танер у 1678 запісаў: «Горадам гэтым валодалі маскві- цяне дзякуючы зручнасці прадстаўле- най вялікай ракой Бярэзінай, пра што і цяпер сведчаць бачныя рэшткі сцен і ва- лоў». У канцы 17 ст. Б. з. і падзамак прыведзены ў парадак, і яго бастыённыя ўмацаванні захоўваліся ў добрым стане да канца 18 ст. Да цяперашняга часу захаваліся равы, у якіх пастаянна стаіць вада. Літ.'. Мейерберг А. Путешествве в Московню... М., 1874; Опмсанме путешествня в Москву Ннколая Варкоча, посла рнм- ского вмператора в 1593 году // Чтенвя в О-ве нстормм н древностей росснйскнх. М., 1874. Кв. 4. С. 7; Второе хожденне Трнфона Коробейннкова / Там жа. 1887. Кн. 1. С. 6; Т а н н е р Б Опнсанне путешествня польского посольс ва в Москву в 1678 го- ду // Там жа. 1891 Кн. 3, М а л ь ц е в А. Н. Россня н Белоруссня в середнне XVII века. М., 1974. М. Л. Ткачоў. БАРЫСАЎСКІ ПАВЕТ, адм.-тэр. адзін- ка на Беларусі ў 1793—1924. Утвораны пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Мінскай губ. Пл. 10182,5 км\ нас. 240 764 чал. (1897). У павет у 1917 уваходзіла 28 валасцей: Бытчанская, Бягомльская, Бярэзінская, Валасевіцкая, Велікадолецкая, Вітуніцкая, Восаўская, Вяляціцкая, Г айнаслабодская, Глівін- ская, Дзмітравіцкая, Докшыцкая, За- чысцкая. Зембінская, Кішчынаслабод- ская, Красналуцкая, Лагойская, Лошніц- кая, Мільчанская, Мсціжская, Плешча- ніцкая, Прусавіцкая, Смалявіцкая, Тумі- лавіцкая, Ухвальская, Халопеніцкая, Эсьмонская і Юр'еўская. У гады грамадз. вайны большая частка павета акупіра- вана нямецкімі, а потым польскімі вой- скамі (неакупіраваныя воласці часова былі перададзены ў склад Гомедьскай губ. РСФСР). Паводле Рыжскага мір- нага даг; вора 18.3.1921 Докшыцкая, Тумілавіцкая і частка Мільчанскай вол. адышлі да Польшчы; Крайская вол з Вілейскага пав. перададзена ў Б. п.; частка Мільчанскай вол., якая засталася ў Б. п„ перайменавана ў Горненскую вол. 20.6.1924 у склад Б. п. перададзены Лукомская і Чарэйская вол. са скаса- ванага Бачэйкаускага пав. Б. п. скасава- ны 17.7.1924, большая яго частка ўклю- чана ў Барысаўскую акругу. Велікадо- лецкая вол. адышла да Полацкай акр., Гайнаслабодская, Смалявіцкая і часткі Глівінскай, Лагойскай і Юр’еўскай вал. перададзены ў Мінскую акр., частка Эсь- монскай вол. далучана да Магілёўскай акруп. М. I. Камінскі. БАРЫСАЎСКІ ПАДПОЛЬНЫ МІЖ- РАЙКОМ ЛКСМБ у Вялікую Айчынную вайну. Створаны ІДК ЛКСМБ і дзейнічаў з 18.7.1942 да 30.7.1943 пад кіраўніцтвам яго і Бары- саўскага падпольнага міжрайпартцэнтра. Стварыў падп. Барысаўскі гарком, Бары- саўскі, Бягомльскі, Крупскі, Лагойскі, Смалявіцкі, Халопеніцкі райкомы ЛКСМБ (гл. Раённыя падпольныя камі- тэты ЛКСМБ) і кіраваў іх дзейнасцю. Сакратар Я. 1. Гуля, члены У. Дз. Буха- рын (Гранаў), Н. 1. Качарга (да 1.9.1942), Дз. В. Лёля (з 1.9.1942), Г. П. Дзятлава (з 1.10.1942). Друкаваны орган газ. «Сталннское племя». Базіра- ваўся ў Барысаўскім р-не, каля воз. Палік. Пасля скасавання міжрайкома работай падп. камсамольскіх органаў і арг-цый у Барысаўскай зоне кіраваў Лёля. Літ.'. Подпольные комсомольскне органы Белорусснн в годы Велнкой Отечественной войны (1941 —1944). Мн., 1976. БАРЫСАЎСКІ ПАДПОЛЬНЫ МІЖ- РАЙПАРТЦЭНТР, Міжраённы партыйны цэнтр Барысаў- скай зоны ў Вялікую Айчын- ную вайну. Створаны ЦК КП(б)Б 11.8.1942. Дзейнічаў з 6.10.1942 да ліп. 1943. Узначальваў парт. работу і пар- тыз. рух на тэр. Барысаўскага. Бягомль- скага, Крупскага, Лагойскага, Плешча- ніцкага, Смалявіцкага і Халопеніцкага
322 БАРЫСАЎСКІ р-наў. Стварыў падп. Барысаўскі гарком- райком, Крупскі, Лагойскі, Плешчаніц- кі, Смалявіцкі, Халопеніцкі райкомы партыі. Накіроўваў дзейнасць Барысаў- скага падпольнага міжрайкома ЛКСМБ. Склад міжрайпартцэнтра: П. А. Жуковіч (кіраўнік), П. Ф. Смірноў, В. С. Пыжы- каў (да 16.12.1942), Т. С. Радзюк (з ліст. 1942). Друкаваны орган — газ. «Народный мстмтель». Асн. база — у раёне воз. Палік. Пасля спынення дзей- насці міжрайпартцэнтра барацьбу на- сельніцтва супраць акупантаў на тэр. паўн. раёнаў Мінскай вобл. ўзначальваў Мінскі падп. абком КП(б)Б. У гонар падп. міжрайпартцэнтра і штаба партыз. брыгады «Стары» ў в. Палік Барысаўскага р-на пастаўлены абеліск. Літ.-. Подпольные партнйные органы Компартнн Белоруссвв в годы Велнкой Отечественной войны (1941 —1944). Мн., 1975 А М Літвін. БАРЬІСАЎСКІ РАЁН, на ПнУ Мінскай вобл. Пл. 3 тыс. км2. Утвораны 17.7.1924 у складзе Барысаўскай акругі. На 1.1.1992 у Б. р. (без Барысава) 53,6 тыс. жыхароў. Цэнтр г. Барысаў. 313 населеных пунктаў, 22 сельсаветы' Аздзяціцкі, Бродаўскі, Весялоўскі, Вяля- ціцкі, Глівінскі, Забашавіцкі, Зачысцен- скі, Зембінскі, Іканскі, Карсакавіцкі, Аўтар В Л Насевіч Кішчынаслабодскі, Лошніцкі, Майсееў- шчынскі, Мётчанскі, Мсціжскі, Навасёл- каўскі, Неманіцкі, Перасадскі, Прыгарад- ны, Траянаўскі, Хаўхоліцкі, Чарневіцкі. Паверхня раёна раўнінна-ўзгорыстая. Паўд, частка занята Цэнтральнабярэ- зінскай раўнінан, паўн.-зах.— Верхнебя- рэзінскай нізінай. Паміж імі і на ПнУ — палоса Мінскага ўзвышша — Барысаў- ская града. Рэкі: Бярэзіна з прытокамі, Сха, Мужанка, Бобр з прытокам Нача, Гайна, Бродня, Пліса, Рова, воз. Палік. Пад лесам 51 % тэр. На Пн — Бярэзін- скі біясферны запаведнік. Помнікі пры- роды' геалагічны разрэз Мурава, Бары- саўскае лесанасаджэнне, Чэрнеўскі за- казнік-журавіннік. Зоны адпачынку Дро- здзіна, Пескі — Беліна, Стахава на р. Бя- рэзіна, Вяляцічы на рэках Нача і Бобр, Сха на р. Сха. Па тэр. раёна прахо- дзяць чыгунка і аўтадарога Масква — Брэст, аўтадароп на Плешчаніцы, Бера- зіно, Бягомль. Тэр. раёна заселена чалавекам у 9-м тыс. да н. э. Пры даследаванні паселішчаў каменнага веку Вялікае Стахава (раскапана 500 м2) і Глівін (200 м2) знойдзены крамянёвыя прыла- ды працы (скрабкі, разцы, скоблі, ланцэтападобныя вастрыі, рэтушаваныя пласціны і пласціны-ўкладышы для кам- бінаваных прылад працы). На тэр. раёна выяўлены помнікі эпохі неаліту (4— 2-е тыс. да н. э.) каля вёсак Аздзяцічы, Навасёлкі, Слабодка, Чэрнеўка і інш. На Пд раёна жылі плямёны грабеньча- та-накольчатай керамікі, на Пн — гра- беньчата-ямачнай керамікі культур. Шматлікія прылады працы з каменю эпохі бронзы (3—2-е тыс.— 7 ст. да н. э.) у тэхніцы шліфоўкі, паліроўкі і свідра- вання знойдзены на помніках на беразе р. Нача каля вёсак Барань, Боркі, Вяля- цічы, Гаравец, Дзедзелавічы, Жыцька- ва, Зачысце, Ігрышча, Кастрыца, Кра- цэвічы, Лошніца, Млёхава, Неманіца, Пагадзіца, Перасады, Прудзіца, Цёсла. У раннім жалезным веку Барысаўшчына была заселена балцкімі плямёнамі штрыхаванай керамікі культуры. На по- мніках гэтага часу (гарадзішчах і селі- шчах) выяўлены рэшткі наземных жытлаў слупавой канструкцыі са сляда- мі вытворчасці жалеза. Сярод знойдзе- ных прылад працы: жалезныя сярпы, нажы, шылы, сякерападобныя прылады для апрацоўкі дрэва, коп'і, вастрыі, пяр- сцёнкі, фібулы, бронзавыя бранзалеты, пацеркі, гліняныя прасліцы і грузікі, ляпны посуд, камяні для зерняцёрак (Аздзяцічы, Крынічкі, Кімія, Навасёлкі, Ляшчаны, Слабодка). У 3—4 ст. н. э. сюды з Пд пранікла насельніцтва позна- зарубінецкай культуры (гарадзішча Лаў- нікі, паселішча Глівін). Каля вёсак Малое Стахава, Дзедзелавічы, Дудзінка выяўлены рэшткі зрубных жытлаў- паўзямлянак, знойдзены жалезныя сяр- пы і нажы для жніва, сякера, кольцы, званочак, ляпны слабапрафіляваны по- суд. Даследаваны шматлікія паселішчы 8—9 ст., курганныя могільнікі з паха- вальным абрадам трупаспалення (паха- ванні адзінкавыя, двайныя і трайныя), у якіх знойдзены ляпныя гаршкі і шкляныя ўпрыгожанні. На тэр. раёна 34 курганныя могільнікі 11 —12 ст. По- мнікі язычніцтва — Князь-камень (ва ўрочышчы Тур’і Горы каля в. Бярозаў- шчына). Рэшткі летапіснага Барысава выяўле- ны ў в. Стары Барысаў. Яго дзядзінец памерам 150 X 80 м займаў стрэлку мыса, з Пн да яго прымыкаў пасад. Тут знойдзены рэчы 12—13 ст.: жалез- ныя нажы, цвікі, сярпы, замок, сякера, каса, касцяны грэбень, шыфернае праслі- ца, залатое скроневае трохпацеркавае кольца, гліняны посуд, у т. л. амфары. Рэшткі паселішча 15—17 ст. выяўлены на левым беразе ручая, на ўзвышшы. У 10—13 ст. тэр. раёна ў складзе Полацкага княства, з 14 ст.— у ВКЛ. У час Лівонскаы вайны 1558—83 праз тэр. раёна праходзілі войскі Стэфана Баторыя. У час Паўночнай вайны 1700—21 горад папераменна займалі то шведскія, то рус. войскі. У выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) тэр. раёна ўвайшла ў склад Расіі (Барысаўскі павет Мінскай губ.). У Айч. вайну 1812 акупіраваны і разрабаваны напа- леонаўскімі войскамі, на тэр. раёна дзейнічалі партыз. атрады з вёсак Вял. Стахава, Студзёнка, Сморкі і інш. У канцы ліст. 1812 каля в Студзёнка рус. войскі прычынілі французскай арміі вял. страты ў час пераправы цераз Бярэзіну. У 1905—07 сяляне павета актыўна ўдзельнічалі ў рэв. руху. Сав. ўлада ўстаноўлена ў ліст. 1917. 3 лютага
323 БАРЫСАЎСКІ да снеж. 1918 акупіраваны кайзераўскі- мі войскамі, зах. частка раёна з вер. 1919 да канца мая 1920 — войскамі бурж. Польшчы. Б. р. утвораны ў 1924 у складзе Барысаўскай акругі БССР. 3 9.6.1927 да ліп. 1930 у складзе Мінскай акругі, з 15.1.1938 — у Мінскан вобп У Вял. Айч. вайну Б. р. у ліп. 1941 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі. Імі знішчана тут каля 10 тыс чал. (без Барысава), цал- кам ці часткова спалена 80 вёсак. На тэр. раёна дзейнічалі Барысаўскае пат- рыятычнае падполле, падп. гарком-рай- ком і міжрайком КП(б)Б, гарком і міжрайком ЛКСМБ, 8 партыз. брыгад, асобныя партыз. атрады. Паўн. част- ка раёна ўваходзіла ў Барысаўска- Бягомльскую партызанскую зону. Выда- валася падп. газ. «Бальшавіцкая трыбу- на». Раён вызвал; ны ад ням.-фаш. аку- пантаў у пач. ліп. 1944 войскамі 3-га Бел. фронту ў ходзе Мінскай аперацыі 1944. У 1960 да Б. р. далучана частка тэр. Бягомльскага і Халопеніц- кага раёнаў. У гаспадарцы раёна пераважае с.-г. вытворча ць (малочная і мяса-малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля, бульба- водства. агародніцтва). На 1.1.1991 у раё- не (без Барысава) 12 калгасаў, 18 саўга- саў, 2 птушкафабрыкі. Найбольш буй- ныя заводы: Прыямінскі рамонтны, орфабрыкетны «Ганцавіцкі», кансерва- вы і камбікормавы. У раене 28 сярэдніх, 16 васьмігадовых, 16 пачатковых 1 спарт. школа, Дом піянераў і школьні- каў, 37 дашкольных устаноў, 52 біблія- тэкі, 43 клубныя ўстановы, 81 кінаўста- ноўка (у т. л. 43 стацыянарныя), 41 фельчарска-акушэрскі пункт, 2 паліклі- нікі 9 сельскіх участковых бальніц, 3 урачэбныя амбулаторыі, раённая санэпі- дэмстанцыя. Раенная аз. «Адзінс ва*. На тэр. раёна брацк я маплы: сав. воінаў, партызан, падпольшчыкаў і ахвяр фашызму, што запнулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Аздзяцічы, Боркі, Будзенічы, Вераскі. Вялікае Стахава, Вял. Трасцяні- ца, Вял. Негнавічы, Глівін, Дубяні, Жыцькава, Забашавічы, Замошша, За- чысце, Зембін, Зорычы, Карсакавічы, Кастрыца, Касцюкі, Кішчына Слабада, Крацэв чы, Ліпкі, Лошніца, Ляхаўка, Майсееўшчына, Макаўе (сярод пахава- ных Героі Сав. Саюза Ф. Ф. Азміцель, Б. Л. Галушкін, разведчыца Т. С. Баўэр), Мал. Негнавічы, Навасёлкі (цэнтр сель- савета), Навішына, Неманіца, Н ўкі, Но- вая Мётча, Перасады, Прыяміна, Садоў- шчына, Святое, Старабарысаў, Старое Янчына, Студзёнка, Цімкі, Чарневічы; брацкія могілкі сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму ў в. Будзенічы (сярод пахаваных Герой Сав. Саюза П. Р. Лапа- цін); магілы ахвяр фашы му ў вёсках Будзяніцкая Рудня, Вял. Трасцяніца, Зембін, Іканы Касцюкі, Мал. Ухалода, Маталыга, Новае Сяло, Разліцце. Мема- рыяльны комплекс у гонар рус. воінаў 1812 (в. Брылі) і 2 помнікі (в. Брылі, в. Студзёнка); помнікі сав. актывістам у в. Баравыя; на месцы фарсіравання Бярэзіны ў 1944 у в. Вял. Ухалода; у гонар курсантаў Барысаўскага танк. ву- чылішча ў в. Пчэльнік; сав. лётчыкам, якія знішчылі ў 1941 пераправу цераз Бярэзіну ў в. Весялова; медработнікам. якія загінулі ў Вял. Айч. вайну ў в. Ганцавічы; на месцы спаленых в. Задні Мост і пас. Люцецкі; партыза- нам Барысаўска-Бягомльскай партыз. зоны ў в. Іканы: у гонар міжрайпарт- цэнтра Барысаўскай зоны і штаба пар- тыз. брыгады «Стары» ў в. Палік; пар- тыз. брыгады «Дзядзькі Колі* ў в. Ган- цавічы, імя С. М. Кірава ў в. Жортай, партыз. атрада «Буравеснік» у в. Крацэ- вічы; у гонар Барысаўскага падп. гар- кома-райкома КП(б)Б у в. Крынічкі; падпольшчыкам у в. Вял. Стахава, пія- неру партызану-разведчыку М. Усоскаму ў в. Новае Сяло; камсамольцам і мола- дзі, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну ў в. Старабарысаў; ахвярам фашызму ў вёс- ках Мрай і Скупліно; зем. якам у вёсках Аздзяцічы, Баяры, Весялова, Вуглы, Вял. Стахава, Вял. Ухалода, Вяляцічы, Глівін, Жортай, Жыцькава, Забашавічы, Зачысце, Зембін, Зорычы. Іканы (і мема- рыяльны парк герояў), Карсакавічы, Кастрыца, Касцюкі, Кімія, Кішчына Слабада, Крычына, Лошніца, Майсееў- шчына, Мсціж, Навасёлкі, Неманіца, Ніўкі, Новая Метча, Пагадзіца. Сівіца, Старабарысаў, Траянаўка, Хаўхоліца, Цімкі, Чарневічы. Помнікі архітэктуры: царква 2-й пал. 19 ст. і касцёл пач. 19 ст. (усё ў в. Зембін), царква канца 19 — пач. 20 ст. (в. Зорычы), сядзібны дом пач. 20 ст. (в. Старабары- саў). Б. р.— радзіма бел. шсьменніка М. М. Клімковіча, Герояў Сав. Саюза П. К. Казакевіча (в. Забашавічы), У. Р. Рыжова (в. Майсееўшчына), А. К. Харчанкі (в. Кішчына Слабада), С. I. Чарняка (в. Чарневічы). Ліг. Волостн н аажнейшне селння Евро- пейской Росснн. Вып. 5. Спб., 1886; Рос- сня: Полное геогр. опнсанне нашего отече- ства. Т. 9. Спб., 1905; Гісторыя Беларусі ў дакументах і ма эрыялах. Т. 1. IX— XVIII ст. Мн., 1936; Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Мінская вобл. Кн. 1. Мн., 1987. Ю. А. Заяц. Г. У. Кіберман.
324 БАРЫСАЎСКІ БАРЫСАЎСКІ САВЁТ РАБОЧЫХ, САЛДАЦКІХ I СЯЛЯНСКІХ ДЭПУ- ТАТАЎ. Узнік у Барысаве ў маі 1917 у выніку аб’яднання ў адзіную арг-цыю некалькіх Саветаў, прадстаўнікоў сялян- ства. У сак. 1917 у мясцовым гарнізоне былі створаны 2 Саветы салдацкіх дэ- путатаў (старшыня салдат Вішнякоў), афіцэрскіх і класных чыноў (старшы- ня палк. Георгіеў). Да мая 1917 яны дзейнічалі асобна, але праводзілі сумес- ныя пасяджэнні. Вырашалі пытанні сал- дацкага жыцця, канфлікты, падтрымлі- валі дысцыпліну ў часцях. Саветы са- дзейнічалі ўтварэнню саддацкіх к-таў, клубаў, змагаліся з дэзерцірствам і інш. Дзейнасць Саветаў часткова рэгламента- валася начальнікам гарнізона. Да сярэ- дзіны сак. 1917 утвораны Савет рабо- чых дэпутатаў (старшыня меншавік Гольдберг), які ўдзельнічаў у аргані- зацыі прафсаюзаў, фабзаўкомаў, у выра- шэнні канфліктаў паміж рабочымі і прад- прымальнікамі. 18.4 (1.5). 1917 паводле пастановы Савета, зацверджанай мясц. органамі Часовага ўрада, на прадпрыем- ствах уводзіўся 8-гадзінны рабочы дзень. Пасля аб’яднання Саветаў кіруючым органам стаў аб’яднаны к-т Саветаў салдацкіх, рабочых, афіцэрскіх і сялян- скіх дэпутатаў г. Барысава і павета. Старшыня Георгіеў, пазней Гольдберг, Мешчаракоў. Восенню 1917 наз. Бары- саўскі Савет рабочых, салдацкіх і ся- лянскіх дэпутатаў. Садзейнічаў дэма- кратызацыі органаў самакіравання, ства- рэнню сялянскіх арг-цый. Падтрымлі- ваў Часовы ўрад, асудзіў ноту Мілюко- ва і ліпеньскія выступленні ў Петра- градзе, карнілаўскі мяцеж. Прадстаўнікі Савета прымалі ўдзел у рабоце 1-га з’езда ваен. і рабочых дзпутатаў арміі і тылу Зах. фронту, з’езда Саветаў ра- бочых і саддацкіх дэпутатаў Зах. воб- ласці, 1-га Усерас. з’езда рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Эсэр Кавалёў быў дэлегатам 2-га Усерасійскага з’езда Саветаў. Дамінуючы ўплыў у Савеце (амаль да ліст. 1917) мелі меншавікі, бундаўцы, эсэры, аднак восенню ўзмац- нілася фракцыйнае размежаванне. Да перавыбараў у ліст. 1917 па асн. пы- таннях рэвалюцыі Савет арыентаваўся на пазіцыю эсэра-меншавіцкага выканко- ма Зах. фронту, асудзіў узбр. паўстан- не ў Петраградзе. У выніку праведзе- ных у 1-й пал. ліст. 1917 пера- выбараў у Савеце 60 дэпутатаў, у т. л. салдацкая секцыя 12 чал., рабочая 18, сялянская 22, батрацкая 8. На пасяджэнні Савета 13(26).11.1917 з прадстаўнікамі сялян павета абвешчана ўстанаўленне Сав. улады. Выбраны вы- канком з 21 чал., у кіраўніцтве баль- шавікі: старшыня паручнік М. С. Бур- містраў, нам. С. Дз. Хадасевіч, камісар С. Ф. Нялюбаў. Выканком размяшчаўся ў Нова-Барысаве, а ў Старым Бары- саве захоўваўся ўплыў меншавікоў і бун- даўцаў. 3 ліст. саддацкая секцыя Саве- та выдавала газ. «Солдат». Павятовы з’езд Саветаў сялянскіх дэпутатаў выбраў сваіх прадстаўнікоў у аб’ядна- ны Савет, які ў гэты час наз. Бары- саўскі Савет салдацкіх, рабочых, сялян- скіх і батрацкіх дэпутатаў. Выканаў- чая і распарадчая ўлада была ў выкан- кома і павятовага камісара, якія дзейні- чалі пад кіраўніцтвам мясцовага к-та РСДРП(б). Асн. ўвагу Савет сканцэнт- раваў на ўвядзенні кантролю над выт- ворчасцю і дзейнасцю ўстаноў, арганіза- цыі новай сістэмы ўлады на вёсцы і інш. Аднак на пачатак лют. 1918 яму не ўдалося цалкам кантраляваць развіццё падзей у павеце. У час герм. акупацыі частка дэпутатаў перайшла на падп. ра- боту, займалася арганізацыяй партыз. руху. У ліст. 1918 у горадзе сфармі- равалася ядро Савета, але яно дзейні- чала як грамадская арг-цыя. У снеж. 1918 адбыўся павятовы з’езд Саветаў (221 дэлегат), на якім 2/3 складалі бальшавікі. Прэзідыум выканкома выбра- ны ў 1-й пал. студзеня 1919. Аднак Савет не меў усёй паўнаты ўлады. Толь- кі з утварэннем валасных і сельскіх Саветаў у лют.—сак. 1919 ён актыві- заваў дзейнасць па правядзенні аграрнай рэформы, устанаўленні кантролю за выт- ворчасцю, забеспячэнні насельніцтва прадуктамі харчавання, палівам, рэар- ганізацыі сістэмы нар. адукацыі і інш. У 1919 выдаваў газ. «Нзвестня Борн- совского Совета». Летам 1919 у сувязі з наступленнем польскіх войск улада пе- райшла да рэўкома. У снеж. 1920 на з’ездзе Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў Барысаў- скага пав. заслухана і зацверджана спра- ваздача рэўкома, выбраны выканком Са- вета (20 чал.) і дэлегат на 2-і Усебел. з’езд Саветаў. Друк. орган газ. «Бедняк». 5.1.1921 сфарміраваны аддзе- лы, прызначаны загадчыкі, зацверджаны прэзідыум выканкома (старшыня А. I. Хацкевіч). У пач. 1921 у павеце дзейні- чалі гарадскі, 25 валасных, 383 сель- скія Саветы, а таксама Вітуніцкі ва- ласны рэўком на мяжы з Польшчай. Некаторыя Саветы праводзілі лінію, якая не адпавядала курсу РКП(б), у сувязі з гэтым у чэрв. 1921 адбыліся пера- выбары гарадскога Савета і валасных выканкомаў. У ліп. скліканы павятовы з’езд Саветаў, выбраны новы склад вы- канкома, сфарміраваны прэзідыум (стар- шыня Хацкевіч). П. К. Башко. БАРЬІСАЎСКІ ХРУСТАЛЁВЫ ЗАВОД імя Ф. Э. Дзяржынскага. Засн. ў 1898 (паводле інш. звестак у 1885) як шкляна-хрусталёвы з-д. Вырабляў шкляны і хрусталёвы посуд, лямпавае шкло. У 1910 — 255 рабочых, паравыя рухавікі. У час грамадз. вайны разбура- ны, у 1921 адноўлены, у 1930-я рэкан- струяваны. Да 1941 выпускаў больш за 300 найменняў вырабаў з каляровага і шматслаёвага шкла, хр .сталю бясколер- нага і каляровага. Экспартаваў гатун- ковы посуд і лямпавае шкло ў Афгані- стан, Вялікабрытанію, Германію, Егіпет, Турцыю, Францыю. На з-дзе выкананы хрусталёвыя вазы і плафоны з наклад- нога шкла для Усесаюзнай с.-г. выстаў- кі (1939). У Айч. вайну з-д разбураны, дзейнічала група Барысаўскага патрыя- тычнага падполля. Адноўлены ў 1944, рэканструяваны ў 1960—70-я г. 3 1979 з-д носіць сучасную назву. Выраб- ляе больш за 300 найменняў гатунко- вага посуду, у т. л. мастацкае шкло (гл. Беларускае шкло). 3 канца 1950-х г. на з-дзе працуюць прафесійныя мастакі. Лепшыя вырабы дэманстраваліся на між- нар. выстаўках і кірмашах у Бруселі. Будапешце, Лондане, Парыжы і інш. Прадукцыя экспартуецца ў многія краіны свету. Літ.‘. Борвсовскнй стекольвый. Мн., 1974; Янвцкая М. М. Художественное стекло Советской Белорусснн. Мн., 1989. М. М. Яніцкая. БАРЫСАЎСКІЯ ВЫСТУПЛЁННІ ПРАЦОЎНЫХ 1904—07. Адбываліся пад кіраўніцтвам мясц. с.-д. камітэта Бунда і групы РСДРП. 29.2(13.3).1904 на арганізаваным бундаўцамі сходзе 350 ра- бочых ушаноўвалі памяць герояў *На- роднай волі» А. Жалябава, С. Пяроўскай і інш. Удзельнікі сходу вярталіся ў горад пад аховай баявога атрада, з чырв. сця- гам, рэв. песнямі і заклікамі. Дзень 1 Мая адзначаны распаўсюджаннем лістоўкі «Няхай жыве 1 Мая!» і шэрагам паліт. масовак. Летам і восенню 1904 на сходах рабочых абмяркоўвалі пытанні аб крызісе, вайне, класаван барацьбе, узаемаадносінах Бунда з РСДРП, міжнар. сацыяліст. і рабочым руху і інш. На сходзе 400 рабочых пры- нялі прывітальнае пісьмо Амстэрдамска- му кангрэсу II Інтэрнацыянала. У сувязі з расстрэлам паліцыяй рабочых Бела- стока ў вер. 1904 Барысаўскі к-т Бунда выдаў гектаграфаваны лісток і правёў 2 сходы пратэсту. 3 нагоды адпраўкі на- вабранцаў 24 ліст. (7 снеж.) сацыял-дэ- макраты арганізавалі на вакзале анты- ваен. маніфестацыю. На эканам. бараць- бу працоўных наклаў адбітак крызіс, які абвастрыўся ў час рус.-японскай вайны. 3-за гэтага ў чэрвені не дзейнічала тыдзень запалкавая ф-ка «Вікторыя», а потым працавала 2—3 дні ў тыдзень, у жн. на гэтай фабрыцьі адбылася 4-дзённая эканам. забастоўка. Восенню ў Барысаве каля тыдня працягваліся агульнапрафесійныя стачкі швачак (за- кончылася іх перамогай) і сталяроў (закончылася кампрамісам). У сувязі з расстрэлам у Пецярбургу маніфестацыі рабочых 9(22).1.1905 («Крывавая нядзеля») мясц. арг-цыі РСДРП і Буцда 15(28).1.1905 склікалі сходку прадстаўнікоў рабочых (200 чал.), дзе прынята рашэнне аб’явіць у горадзе 16(29) студз. ўсеагульную заба- стоўку пратэсту і выбрана стачачная камісія. Сацыял-дэмакраты выдалі адо- зву «Да ўсіх барысаўскіх рабочых і ра- ботніц», у якой тлумачылі падзеі ў Пецярбургу і заклікалі да забастоўкі. На іх заклік адгукнуліся рабочыя запалка- вых фабрык «Бярэзіна» і «Вікторыя», усіх кравецкіх і шавецкіх майстэрняў і іншых прадпрыемстваў — усяго каля 1200 чал. Забастоўка працягвалася
325 БАРЫСЕВІЧ 2 дні. Каля ф-кі «Вікторыя» адбываліся масоўкі, на якіх распаўсюджваліся анты- ўрадавыя лістоўкі, абвяшчаліся рэв. заклікі. Ад ф-кі «Бярэзіна» (2 вярсты ад Барысава) каля 300 рабочых з рэв. пес- нямі прыйшлі ў горад. У лют. 1905 пра- ведзены 3 масоўкі па 500 чалавек. 8(21) сак. каля 1 тыс. рабочых пад аховай узбр. дружыны выйшлі са сцягамі на вулічную дэманстрацыю На чырв. сцягу былі напісаны заклікі «Далоў самадзяр- жаўе! Няхай жыве дэмакратычная рэс- публіка! Няхай жыве сацыялізм!», на чорным — «Вечная памяць загінуўшым героям!». Абвяшчэнне рэв. заклікаў у ходзе дэманстрацыі суправаджалася стрэламі з рэвальвераў. Распаўсюджва- лася адозва «Да ўсіх барысаўскіх рабо- чых», якая заклікала працоўных горада выйсці на вуліцы і выказаць сваю салі- дарнасць з расійскім пралетарыятам, пратэст супраць збівання і расстрэлаў дэ- манстрантаў. У лістоўках выстаўляліся патрабаванні неадкладнага спынення руска-японскай вайны, знішчэння сама- дзяржаўя і ўстанаўлення дэмакр. рэспублікі. Напярэдадні 1 Мая распаўсю- джваліся адозвы, 1 Мая праведзены мі- тынг з удзелам 750 чал. і аднадзённая ўсеагульная забастоўка. Але горад быў аб'яўлены на становішчы ўзмоцненай аховы, таму арганізаваць вулічную дэ- манстрацыю не ўдалося. У канцы крас. 1905 адбыліся маніфестацыі рабочых запалкавых фабрык, вулічная дэманст- рацыя і маніфестацыя на лодках (30 чал.) па р. Бярэзіне каля турмы, у маі 1905—4 масоўкі і вулічная дэман- страцыя. 27 і 29 чэрв. (10 і 12 ліп.) у Барысаве праведзены сходы, прысвеча- ныя рэв. выступленням рабочых Лодзі і Адэсы, на якіх прынята рашэнне арга- нізаваць аднадзённую стачку салідар- насці. 30.6(13.7).1905 у 6 гадзін раніцы атрады рабочых агітатараў пачалі абход фабрык, заводаў, майстэрняў, магазінаў, заклікаючы далучыцца да забастоўкі. Яны распаўсюджвалі пракламацыі пра падзеі ў Лодзі і Адэсе. На двары гуты пры ўдзеле 300—400 рабочых адбылася маніфестацыя. Атрады аптатараў зліва- ліся і ўтварыўся натоўп каля 200 чал., які даў адпор палшыі. Паліцыя параніла двух рабочых. Чакаючы новых выступ- ленняў, улады прыслалі з Нова-Барыса- ва паўэскадрона драгунаў. Не зважаючы на гэта, рабочыя ў 19 гадзін арганізавалі маніфестацыю, якая была разагнана зброяй, некалькі яе ўдзельнікаў арышта- ваны, адбылася перастрэлка з паліцыяй. Адзначаючы паўгадавіну пачатку рэ- валюцыі і памяць ахвяр «Крывавай нядзелі», 9(22).6.1905 рабочыя Барыса- ва арганізавалі ў прыгарадным лесе сход 400 чал., а вечарам у горадзе — дэман- страцыю. 28 ліп. (10 жн.) адбыліся 2 вялікія сходы: сход 500 чал. у прыгарад- ным урочышчы Сазонаўка закончыўся сутыкненнем з паліцыян і драгунамі (паранена 2 і арыштавана 11 чал.) і сход каля 1 тыс. чалавек на могілках. Усяго ў чэрв.— ліп. 1905 у Барысаве адбылося 8 сходаў і маніфестацый з удзелам каля 4 тыс. рабочых, 3 вулічныя дэманстрацыі, усеагульная стачка, 4 су- М. А. Барысекіч. тыкненні з паліцыян і салдатамі. 1 (14) жн. ўдзельнікі маніфестацыі ўсту- пілі ў перастрэлку з раз’ездам казакоў, 8 маніфестантаў арыштаваны. Вечарам наступнага дня ў драгунскі раз’езд (12 чал ) з даху дома была кінута бомба (1 салдат забіты, 2 паранены). Узмацнілася і эканам. барацьба рабо- чых. У сак. 1905 адбыліся агульнапрафе- сійныя забастоўкі шаўцоў, кавалёў, ча- ляднікаў і вучняў кравецкіх майстэрняў, прыказчыкаў, рабочых тытунёвай ф-кі Ліўшыца. У канцы крас. баставалі больш за 1 тыс. рабочых ф-к «Вікторыя» і «Бярэзіна», якія патрабавалі 9-гадзін- нага рабочага дня і павышэння платы. У маі 1905 баставалі рабочыя кафель- нага з-да Эпштэйна (гаспадар другога кафельнага з-да пайшоў на ўступкі, не чакаючы спынення работы), лесапільных з-даў, бандэрольнага аддзялення ф-кі «Бярэзіна», бляхары, пекары, сталяры, шапачнікі, швачкі, кавалі, гарбары, а так- сама работнікі фатаграфін, мадысткі, прыказчыкі, чаляднікі гасцініц і цыруль- няў. У чэрв. і жн. забаставалі рабочыя гутаў. На адной з іх у агітатара В. Арлоўскага паліцыя адабрала выданні РСДРП — брашуры «Вайна і рэвалю- цыя», «Прамовы ніжагародскіх рабочых на судзе», «Наёмная праца і каштал», газ. «Нскра». Стачкі, як правіла, былі непра- цяглыя, але вызначаліся наступальным характарам і заканчваліся поўным або частковым задавальненнем патрабаван- няў. Стачачнікі дамагліся скарачэння рабочага дня да 9—10 гадз., павелічэння платы. 18(31) кастр. каля 2 тыс. рабочых Барысава агульнай забастоўкай падтры- малі заклік Усерасійскай кастр. паліт. стачкі — знішчэння самадзяржаўя і ўстанаўлення дэмакр. рэспублікі. У сувя- зі з царскім маніфестам мясц. арг-цыі РСДРП і Бунда склікалі масавы мітынг, які ператварыўся ў 4-тыс. шэсце- дэманстрацыю. Мітынгі адбыліся каля турмы, на мастах цераз Бярэзіну, каля ф-кі «Вікторыя» і ў іншых месцах. Па- водле звестак газ. «Северо-Западный край» перад чырв. сцягамі з рэв. заклі- камі «ўсе здымалі шапкі, нават гарада- выя». Паліцыя не ўмешвалася ў падзеі. Толькі вечарам, калі прыбыў эскадрон драгунаў, шэсце спынілася. У ліст. работ- нікі паштовых устаноў горада і павета далучыліся да Усерас. паштова-тэле- графнай забастоўкі, якая выклікала ся- род чыгуначнікаў, рабочых і дзмакр. сла- ёў гараджан рух салідарнасці. 12(25) снеж. адбыўся мітынг на Базарнай плош- чы, дзе прамоўца В. Пракудзін заклікаў сялян адбіраць зямлю ў памешчыкаў, не плаціць падаткі. Апагей рэв. ўздыму тут прыйшоўся на кастр. 1905. Няўдача кастр. паліт. выступленняў расчаравала шырокія слаі працоўных. Узмацніўся і націск сіл контррэвалюцыі. У такіх умо- вах масавы паліт. рух рабочых у Бары- саве з канца 1905 надоўга спыніўся. Выступленні рабочых у 1906—07 адбыва- ліся ва ўмовах спаду рэвалюцыі, мелі на мэце паляпшэнне свайго эканам. становішча. У маі 1906 баставалі 175 рабочых запалка- вай ф-кі, у чэрв.— лесапільнага з-да і млына Гутмана. У сувязі з рашэннем сіндыката за- палкавых фабрыкантаў Зах. краю аб павы- шэнні цэн на запалкі 26.6. (9.7) .1906 агуль- ную забастоўку аб'явілі 1200 рабочых запал- кавых ф-к «Вікторыя» і «Бярэзіна», па- трабуючы павышэння платы на 10 %, па- ляпшэння мед. абслугоўвання, аплаты за час забастоўкі. У выніку 10-дзённай барацьбы фабрыканты задаволілі асн. патрабаванні ра- бочых і згадзіліся аплаціць палавіну дзён забастоўкі. Адначасова і, відаць, па дамоўле- насці з імі баставалі рабочыя запалкавых ф-к у Мазыры і Слоніме. Сярод рабочых за- палкавых ф-к разгарнуўся рух за стварэн- не легальнага прафсаюза, які быў створаны і афіцыйна зарэгістраваны ў сак. 1907. У жн. 1906 у Барысаве баставалі чаляднікі і вучні мужчынскіх кравецкіх майстэрняў, у кастр.— рабочыя трох друкарняў. Боль- шасць рабочых Барысава і ў час адступ- лення рэвалюцыі знаходзілася пад уплывам мясц. арг-цый РСДРП і Бунда, што засвед- чылі ў студз. 1907 выбары ў II Дзярж. думу. У маі 1907 баставалі рабочыя крышталё- вага з-да Панкевіча ў знак салідарнасці са звольненымі таварышамі. Рабочыя 2 заводаў па вырабу керамічнага посуду патрабавалі павышэння заработнай платы, скарачэння на 2 гадзіны працоўнага дня, выплаты 2-тыд- невай дапамогі ў выпадках хваробы і інш. У ліп. 1906 і 1907 баставалі рабочыя ф-кі «Бярэзіна», у кастр,— ліст. 1906 каля тыся- чы рабочых абедзвюх запалкавых ф-к, па- трабуючы павышэння расцэнак, а таксама рабочыя лесапільнага завода, паравога млы- на і будаўнікі, рабочыя дрожджава-вінакур- нага з-да Гутмана, якія патрабавалі па- вышэння заработнай платы, скарачэння працоўнага дня, паляпшэння ўмоў працы. Большасць стачак у перыяд наступлення контррэвалюцыі і рэакцыі закончылася пара- жэнмем рабочых. Літ.: 1905 год у Беларусі. Мн., 1926; МайзельЛ. Н. 1905—1907 гг. на Бе- ларусі: Хроніка падзей. Мн„ 1934; Ре- волюцнонные двнження в Белоруссмн 1905— 1907 гг„: Документы н матермалы. Мн., 1955; Документы н матермалы по нсторнн Белорусснн (1900—1917 гг.). Т. 3. Мн., 1953. М. В. Ыч. БАРЫСЕВІЧ Мікалай Аляксандравіч (н. 21.9.1923, пас. Лучны Мост Бярэ- зінскага р-на), бел. фізік, грамадскі дзе- яч. Акад. АН Беларусі (1969, чл.-кар. з 1966), акад. Расійскан Акадэміі навук (1981, чл.-кар. з 1972), замежны чл. Чэхаславацкай АН (1977),
326 БАРЫСЕНКА Славенскан акадзміі навук і мастацт- ва (СФРЮ 1981), д-р фізіка-ма- тэматычных навук (1965), праф. (1967), ганаровы д-р Іенскага ун-та (1984), пра- вадзейны член еўрапейскай Акадзміі навук, мастацтваў і славеснасці (1992). Герой Сац. Працы (1078). Удзельнік Вял. Айч. вайны. Скончыў БДУ (1950). У 1955—69 нам. дырэктара (адначасо- ва ў 1954—63 дацэнт БДУ), з 1957 кіраўнік лабараторыі фізікі інфрачырво- ных прамянёў Ін-та фізікі АН БССР. 3 студз. 1969 віцэ-прэзідэнт, у маі 1969—87 прэзідэнт АН БССР, з 1987 кі- раўнік лабараторыі фізічнага ін-та АН СССР, з 1992 ганаровы прэзідэнт АН Беларусі, з 1993 старшыня камісіі АН Беларусі па гісторыі навукі. Навук. даследаванні па люмінесцэнцыі і спектраскапіі складаных малекул, кван- тавай электроніцы, інфрачырвонай тэх- ніцы. У 1978 разам з д-рам фізі- ка-матэматычных навук Б. С. Не- парэнтам (Ленінград) адкрыў з'яву ста- білізацыі-лабілізацыі складаных мале- кул, якая садзейнічала стварэнню лазе- раў на пары арганічных злучэнняў, вы- карыстоўваецца ў спектраскапіі, люмі- несцэнцыі, фотахіміі, квантавай электроніцы. Дзярж. прэмія СССР 1973 за даследаванні рассейвання выпрамя- нення дысперснымі сістэмамі і стварэнне новага класа аптычных фільтраў для шы- рокай вобласці інфрачырвонага спектра, Ленінская прэмія 1980 за цыкл работ па спектраскапіі свабодных складаных ма- лекул. У 1969—87 гал. рэдактар час. «Доклады Академнн наук БССР». У 1971—87 старшыня К та па Дзярж. прэміях БССР у галіне навукі і тэхнікі. Чл. ЦК КПБ у 1971—90. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1969—89. БАРЫСЕНКА Васіль Васілевіч (12(25). 4 1904, Барысаў — 26.7.1984], беларускі літаратуразнавец, крытык. Акад. АН БССР (1969, чл.-кар. 1957), доктар філал. навук, праф. (1956). Засл. дзеяч навукі БССР (1974). Скончыў БДУ (1929). У 1932—34 дэкан літаратурнага ф-та, дацэнт кафедры бел. л-ры Мін- скага пед. ін-та. 3 1934 старшы навук. супрацоўнік, з 1937 дырэктар Ін-та мовы, л-ры і мастацтва АН БССР. Удзельнік Вял. Айч. ванны. У 1946— 73 дырэктар Ін-та л-ры АН БССР. Даследаваў праблемы тэорыі і гісторыі бел. л-ры, тэксталогіі, творчасць Ф. Ба- гушэвіча, В. Дуніна-Марцінкевіча, Цёт- кі, Я. Лучыны, Я. Купалы Я Коласа. 3. Бядулі, П. Труса, М Лынькова, Т. Шаўчэнкі. У некаторых артыкулах і рэцэнзіях 1930—40-х гадоў аддаў дані- ну вульгарнаму сацыялагізму. Навуковы рэдактар і сааўтар выданняў «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры: Дапаможнік для студэнтаў ВНУ» (1956), «Гісторыя беларускан савецкай літарату- ры» (т. 1—2, 1965—66) і інш. Тв.: Францішак Багушэвіч і праблема рэаліэму ў беларускай літаратуры XIX ста- годдэя. Мн„ 1957 Л. С. Савік БАРЫСЁНКА (Барысёнак) Тарас. селянін в. Трасцянка Ігуменскага пав. (цяпер у Бярэзінскім р-не). У Айчын- ную вайну 1812 узначальваў партыз. атрад аднавяскоўцаў, які рабіў напады на французскіх салдат і фуражыраў, рас- праўляўся з мясцовымі памешчыкамі. У атрадзе ваяваў таксама яго сын Пётр. БАРЫСЁНКА Уладзімір Аляксандравіч [н. 12(25).1.1912, в. Пеніца Мазырскага пав., цяпер Калінкавіцкага р-на], Герон Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1931. Скончыў Сумскае артыл. вучылішча (1937). Удзельнік вызвалення Зах. Ьела- русі і Зах. Украіны ў 1939, сав.-фінлянд- скай вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Ленінградскім і 2-м Бел. фран- тах. Удзельнік прарыву блакады Ленін- града, вызвалення Прыбалтыкі, Беларусі. Вызначыўся ў лютым 1944 пры прарыве абароны ворага каля Араніенбаума (ця- пер г. Ламаносаў): артполк пад яго камандаваннем знішчыў глыбокаэша- ланіраваныя ўмацаванні, дзесяткі танкаў і гармат праціўніка. Скончыў афіцэрскую артыл. школу (1950). Да 1957 у Сав. Арміі, палкоўнік. БАРЫЧЭЎСКІ Арцём Іванавіч (16(28). 6.1891. с. Сернікі Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Зарэчненскага р-на Ровен- скай вобл.— 2.11.1969]. Герой Сав. Саю- за (1945). Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. Член КПСС з 1939. У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941. Нам. ка- мандзіра батальёна маёр Б. вызначыў- ся 24.6.1944 у час прарыву варожай абароны на ПнЗ ад Рагачова і 14.7.1944 у баі пад Ваўкавыскам. Штурмавая група пад яго камандаваннем першая ўварвалася ў Ваўкавыск, захапіла цэнтр горада і ўтрымлівала яго да злучэння з батальёнам, знішчыла 50 агнявых пунк- таў, 8 процітанк. гармат праціўніка. Пас- ля вайны працаваў у г. Зернаград Рас- тоўскай вобл., дзе яго імем названа віліца. БАРЫЧЭЎСКІ (Барычэўскі-Тар- нава) Іван Пятровіч (1810, Мінская губ.—24.7.1887), беларускі гісторык. ар- хеограф, фалькларыст, этнограф, пера- кладчык. Скончыў Мінскую духоўную се- мінарыю (1829), Кіеўскую духоўную акадэмію (1833). У 1835—41 служыў у розных дэпартаментах 3 1841 у Гал. упраўленні шляхоў зносін, дзе з 1860 ды- рэктар канцылярыі. У час. «Санкт-Петер- бургскне ведомостн», «Маяк», «Журнал Мнннстерства народного просвешення» і інш. апублікаваў артыкулы «Даследаван- не пра паходжанне, назву і мову лі- тоўскага народа», «Урывак з літоўска- рускай гісторыі», «Камяні літоўскіх багінь», «Пра рускі летапіс у Літве, наз- ваны «Хроніка Быхаўца», «Жыццеапі- санне Касцюшкі» і інш. Запісы фалькло- ру паўд. і зах. славян надрукаваны ў яго кнігах «Аповесці і паданні наро- даў славянскага племя» (ч. 1—2, 1840— 41) і «Народныя славянскія апавядан- ні» (1844). Асобнай кн. выйшла яго пра- ца «Праваслаўе і руская народнасць у Літве» (1851). Удзельнічаў у зборы ма- тэрыялаў і падрыхтоўцы выданняў Ар- хеаграфічнай камісіі. Яго зборнікі ўпер- шыню пазнаёмілі рус. чытача з нар. паэ- зіяй славян, у т. л. беларусаў. Архіў Б. не знойдзены. Г. А. Каханоўскі. БАРЫЧЭЎСКІ Яўген Іванавіч (17.12. 1883, Мінск — 12.9.1934), беларускі літа- ратуразнавец, педагог, перакладчык. Праф. (1928). Вучыўся ў Берлінскім (1903— 04), Маскоўскім (скончыў у 1910) ун-тах. Працаваў настаўнікам рус. л-ры ў Маскве ў 1910—18. 3 1918 вучоны сакратар Галоўмузея РСФСР, сакратар музейнага аддзела Наркамас- веты РСФСР. адначасова чытаў лекцыі па філасофіі ў Маскоўскім і Петра- градскім ун-тах. 3 1922 у Мінску вы- кладаў рус., антычную і замежную л-ры, тэорыю л-ры ў БДУ (да 1928 дацэнт), рус. мову і л-ру ў Мінскай Цэнтраль- най парт. школе. У 1927—33 навук. супрацоўнік Інбелкульта, затым Ін-та л-ры і мастацтва АН БССР. Беспад- стаўна рэпрэсіраваны, рэабілітаваны па- смяротна. Прадстаўнік культурна-пст. школы ў літаратуразнаўстве. Зрабіў ук- лад у распрацоўку пытанняў тэорыі л-ры. паэтыкі асобных жанраў фальклору. Пры аналізе бел. л-ры апіраўся на дасле- даванні М. Багдановіча і М. Гарэц- кага. Прымаў удзел у падрыхтоўцы збору твораў М. Багдановіча (т. 1—2. 1927—28). Адзін з першых у бел. літаратуразнаўстве бібліеграфаў. Дасле- даваў заходнееўрапейскую л-ру. Тв.: Мвр вскусств в образах поэзнн. М. 1922; Паэтыка літаратурных жанраў. Мн. 1927; Тэорыя санету. Мн. 1927; О прнроде эстетнческого сужденвя // Труды БГУ. 1923. № 4—5. А. А. Лоака БАРЫША Гурый Іларыёнавіч (н. 30.4.1928, Ташкент), беларускі тэатра- знавец і мастацтвазнавец. Д-р мастацтва- знаўства (1990), праф. (1990). Скончыў Ташкенцкі тэатральны ін-т (1950). Пра- цаваў у Ін-це мастацтвазнаўства, этна- графп і фальклору АН БССР (1955— 67, 1973— 78), Бел. тэатральна мастац- кім ін-це (1961—67), Гал. рэдакцыі БелСЭ (1967—73). 3 1979 у Мінскім ін-це культуры (з 1983 заг. кафедры). Даследуе гісторыю і тэорыю бел. прафе- сійнага і нар. тэатра. Распрацаваў кан- цэпцыю поліэтнічнай і полілінгвістычнай шматслойнай тэатральнай культуры Бе- ларусі 18 ст. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага тэатра» (т. 1, 1983) і кн. «Музычны тэатр Беларусі. Дакастрыч- ніцкі перыяд» (1990).
327 БАРЭЦКІ Тв.: Беларускі народны тэатр батлейка. Мн., 1962 (разам з А. К. Саннікавым); Театральная культура Белорусснн XVIII ве- ка. Мн., 1992. Літ.: Саламаха А. Мастацтвазнаўца Гурый Барышаў: Партрэт у пст. інтзр'еры // Тэатральны Мінск 1989. № 5. А. А. Саламаха. БАРЫШНІК, гандлёвы пасрэднік у ВКЛ. Садзейнічаў куплі і продажу тавараў на рынках і кірмашах за пэўную ўзнага- роду (барыш). Пры неабходнасці свед- чыў на судзе пра гандлёвыя здзелкі. БАРЭВІЧ Пётр Міхайлавіч (11.6.1890, Сувалкі. Польша— 29.8.1921), польскі інтэрнацыяналіст, удзельнік грамадз. вайны на Беларусі. 3 1915 у арміі, скончыў школу прапаршчыкаў. Удзель- нік 1-й сусв. вайны, штабс-капітан, камандзір батальёна. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 член палкавога к-та. Прымаў удзел у барацьбе супраць карні- лаўшчыны, у фарміраванні часцей Чырв. Арміі. 3 1918 чл. РКП(б), ваяваў на Усх. фронце (камандзір палка, брыга- ды), з 1919 на Паўд. фронце (каман- дзір 7-й кав. дывізіі). 3 вер. 1920 на Зах. фронце — камандзір 17-й кав. дывізіі, удзельнік вызвалення Беларусі ад войск Польшчы. 3 студз. 1920 камандуючы войскамі ВЧК Зах. пагранічнай акру- гі. Забіты агентам Б. Савінкава ка- ля в. Сар'я Дрысенскага пав. (ця- пер Верхнядзвінскі р-н). П. А. Селіванаў. БАРЭЙКА (канец 13—1-я пал. 14 ст.), легендарны сярэдневяковы рыцар, бел. шляхціц праваслаўнай веры. Паводле храніста М. Стрыйкоўскага — пачыналь- нік роду Хадкевічаў. Першы подзвіг здзейсніў у 1306 у Вільні, дзе вял. князь Гедымін адпачываў са сваім войскам. Сюды прыехаў пасол ад Залатой Арды з патрабаваннем выплаты даніны з зямель ВКЛ. Ён выставіў перад Гедымінам воі- на-волата незвычайнай сілы і сказаў: «Калі можаш выставіць супраць ханскага батыра роўнага па сіле і той перамо- жа, то мой цар заволжскі даруе дані- ну. Але калі наш батыр пераможа — заплаціш усю даніну і сам пойдзеш у вязніцу». Пасля нарады са сваім дааром Гедымін адмовіўся ад прапановы збройна знішчыць татарскае пасольства і загадаў шукаць па ўсім ВКЛ рыцара, гатовага выйсці на бой з батырам. Смельчаку князь абяцаў дастойныя дары, зямель- ныя ўладанні, а для роду і патомкаў — пажыццёвыя прывілеі. 3 усіх зямель на заклік Гедыміна сталі з’язджацца мала- дыя рыцары ВКЛ. Але стоячы перад веліканам-татарынам, які рашуча дэман- страваў сваю сілу, адзін за адным ад- ступалі. Тады выйшаў высокі, дужы, шы- рокі ў плячах Б У кулачным баі ён браў хуткасцю і гнуткасцю свайго цела, увіш- на пазбягаў удараў праціўніка і дамог- ся перамогі. Усклаўшы на галаву Б. ду- бовы вянок пераможца, Гедымін, згодна з абяцаннямі, падараваў яму ў дзяржан- не Стакілавічы, Слонім, збляны, Ка- зылкішкі і Саханава, а яго нашчадкам — Мсшбава Другі двубой выйграў Б. ў 1344 падчас паходу вял. князя Альгерда ў Прусію. Пасля 1-й цяжкай бітвы на р. А I. Барычэўскі. А. А. Барэйка. Юрыя, каб не праліваць лішняй крыві, ням. рыцар прапанаваў паядынак на ўмо- ве: хто пранграе двубой, то яго вонска адступае без далейшай бітвы і лічыцца пераможаным. I зноў пастарэлы ў баях Б. праславіў свае рыцарства, узяўшы верх над магутным немцам. Нашчадкі слаў- нага Б. жывуць у многіх месцах Беларусі. Літ.: 8ігу;ко«5кі М. О росх^ІкасЬ, «уч'одасЬ, фіеІпо&іасЬ, зргажасЬ гусег- акісЬ і «Іотон'усЬ аіаяте^о пагосііі Іііе- «акіедо, хето^іігкіево гдокіево... \Уаг5га»а, 1978., М. А. Ткачоў. БАРЭЙКА Аркадзь Аляксандравіч [14 (26).1.1898, в. Дубраўкі Полацкага р-на— 12.12.1955], ген.-маёр (1941), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў кур- сы «Выстрал» (1922), Вышэйшыя акадэ- мічныя курсы пры Ваен. акадэміі Ген- штаба (1949). У Чырв. Арміі з 1918. Член КПСС з 1928. Удзельнік гра- мадз. вайны, вызвалення Зах. Беларусі ў 1939, сав.-фінляндскай вайны 1939— 40. У Вял. Айч. вайну на Зах., Бран- скім, Цэнтр., Бел. і 3-м Бел. фран- тах, камандзір дывізіі, корпуса. У вер. 1943 байцы корпуса пад яго камандаван- нем паспяхова фарсіравалі Дняпро ў Брапнскім р-не, захапілі і ўтрымлівалі плацдарм. Да 1953 у Сав. Арміі. Яго імем названа вуліца ў г. Калінкавічы. БАРЭЙША Антон Сцяпанавіч (1858, ху- тар Любопаль Пінскага пав.— 1924), рэвалюцыянер-народнік 3 сялян. Вучыў- ся ў Беластоцкім рэальным вучылішчы, уваходзіў у склад нелегальнага вучнёў- скага гуртка, арганізаванага 1 Я. Гры- нявіцкім; у 1877—79 — студэнт Пецяр- бургскага тэхналагічнага ін-та. Спыніў- шы вучобу ў ін-це, у 1879 выехаў у с. Бацішчава Смаленскай губ., дзе ву- чоным-аграхімікам і публіцыстам А. М. Энгельгартам была створана ўзорная гас- падарка на капіталістычных асновах і школа ддя «інтэлігентных землеўласні- каў». Аднак жыццё ў «інтэлігенцкай аб- шчыне» не задаволіла Б., у студз. 1880 ён вярнуўся ў Пецярбург. Да жн. 1880 жыў на адной кватэры з Гры- нявіцкім. Увайшоў у цэнтр. гурток ра- бочай арг-цыі «Народнай волі», кіраваў яе раённымі аддзяленнямі за Нарвенскай заставай. Вёў рэв. прапаганду на фаб- рыках і заводах горада. Са снеж. 1880 працаваў у нарадавольскай «лятучай» друкарні, якая выпускала «Рабочую га- зету» (Г. М. Гельфман, М. В. Ця- церка, М. М. Каладкевіч), з сак. 1881 па прапанове Р. П. Ісаееа перайшоў у друкарню газ. «Народная воля» (М. Ф Грачэўскі, П. С. Іваноўская). Улетку 1881 быў у Маскве, дзе разам з П. А. Ця- лалавым, I. В. Калюжным і інш. ўдзель- нічаў у стварэнні рабочай нарадаволь- скай арг-цыі. У вер. вярнуўся ў Пецяр- бург, аднавіў прапаганду сярод рабочых за Нарвенскай заставай. 18.12.1881 арыштаваны і зняволены ў Петрапаў- лаўскую крэпасць, у час следства даў праўдзівыя паказанні. Пазней даводзіў, што напісаў іх пад дыктоўку праку- рора, знаходзячыся ў хворым, нервовым стане з прычыны пагроз і жорсткасці рэжыму. Быў прыцягнуты да судовага «працэсу 17-ці» (сак.—крас. 1883). За- суджаны да ссылкі ў Сібір. Браў удзел у дзеннасці Т-ва Чырвонага Крыжа «На- роднай волі», якое аказвала матэрыяль- ную дапамогу ссыльным рэвалюцыяне- рам, арганізоўвала іх уцёкі. Памёр у г. Кірэнск (цяпер Іркуцкая вобл.). Тв.: К процессу 17-тя // Былое. 1907. № 1. С. 295—299. Літ.: Процесс 17-тя народовольцев в 1883 г. // Былое. 1906. № 10; Ж у к о в- с к я й-Ж у к. Ушедшме... А. С. Борейшо // Каторга м ссылка. 1925. Кн. 1; С н ы т- к о Т. Г. Русское народннчество я польское обшественное данженве 1865—1881 іт. М., 1969.^ М. Б. Ласінскі, В М. Чарапіца. БАРЭЦКІ Іоў (у свеце Іван Мацвеевіч; 2-й пал. 16 ст., с. Бірчы, цяпер Га- радоцкага р-на Львоўскай вобл.— 12.3. 1631), праваслаўны царкоўны дзеяч, пе- ракладчык, пісьменнік. Выкладаў у Льво- ве лац. мову, у 1604—05 рэктар брац- кай школы. 3 1610 у Кіеве, першы рэктар брацкай школы (пазней акадэ- мія). 3 1620 Кіеўскі мітрапаліт. Пад- трымліваў кнігадрукара і асветніка С. Собаля. Выступаў супраць каталіцызму і Брэсцкай царкоўнай уніі 1596, садзей- нічаў пашырэнню граматы ў асяроддзі простага люду. Аўтар пасланняў, лістоў, прадмоў, перакладаў, палемічных тво- раў: «Дыялог пра праваслаўную веру* (Астрог, 1606), «Анфалагіён, або Выб- раная мінея на ўвесь год» (пераклад з
328 БАСАЛЫГА грэч. мовы, дапоўнены службамі рус. свя- тых і іх кароткімі біяграфіямі; Кіеў, 1619), «Аполія Апалогіі М. Сматрыцкага» (на- кіравана супраць поглядаў Сматрыцкага на унію; Кіеў, 1628) і інш. Творы Б. былі вядомы бел. чытачам 17 ст., яго дзеннасць адыграла пэўную ролю ў развіцці бел. культуры. Літ.: Голубев С. Т. Кмевскяй мятро- полят Петр Могвла н его сподвяжнмкм. Т. I. Кяев, 1883; Возняк М. Пясь- менннцька діяльність Івана Борецького на Волнні і у Львові. Львів, 1954. А. Ф. Коршунаў. БАСАЛЫГА Дзмітрый Мікалаевіч Іпарт. псеўд. Ігнат, Уральскі, Іг- натарскі, Дзм. Р а дно ў; 15(27). 11.1884, мяст. Дудзічы Мазырскага пав., цяпер Калінкавіцкі р-н — 15.4.1969], рэ- валюцыянер, дзеяч тэатра і кінамастацт- ва. 3 1893 жыў на радзіме бацькі ў в. Варкавічы Слуцкага пав. У 1904— 08 вучыўся ў Харкаўскім тэхналагіч- ным ін-це. Чл. РСДРП з 1904. У рэв. 1905—07 адзін з арганізатараў і кіраў- нікоў баявых дружын у Харкаве. Чл. Севастопальскага ваенна-марскога к-та, агітатар. Удзельнік аперацыі па выкра- данні з Севастопальскага суда каля 1 тыс. спраў матросаў-паўстанцаў крэй- сера «Ачакаў» (1906). У 1907 на не- легальнай рабоце ў парткамітэтах Ека- цярынбурга, Камышлова, Пярмі, Чэля- бінска. Дэлегат V (Лонданскага) з’ез- да РСДРП. У 1908 арыштаваны, зня- волены ў Харкаўскай турме. У 1910—14 у Маскве працаваў на кінафабрыцы А. Ханжанкова і вучыўся на юрыд. ф-це Маскоўскага ун-та, у школе-студыі МХАТ, вёў рэв. работу. У сак. 1917 ар- ганізаваў 1-ы Усерас. саюз работнікаў тэатра. Мабілізаваны салдатам у цар- скую армію, быў выбраны старшынёй палкавога к-та. Удзельнік Кастр. рэва- люцыі. У 1917—18 кіраўнік Саратаўска- га тэатра. У 1919 камісар брыгады Чырв. Арміі. 3 1920 у Маскве заг. Цэнтр. ўпраўлення тэатраў Наркамасветы РСФСР. У 1923—25 старшыня праўлен- ня акцыянернага т-ва «Пралетарскае кіно». Рэжысёр і сцэнарыст кінафіль- маў «Са змроку царызму», «Узяцце свабоды» (1922), «Барацьба за ультыма- тум» (1923), «Чырвоны тыл» і «3 іск- ры — полымя» (абодва 1924), «Мусуль- манка» (1925; даа апошнія на сусв. выстаўцы ў Парыжы ў 1937 адзна- чаны Залатымі медалямі), кінакамедый, фільмаў для дзяцей. 3 1931 працаваў у Наркамаце сувязі, Радыёкамітэце, арганізаваў і ўзначаліў першую ф-ку за- пісу гуку на плёнку. У 1938—41 пра- цаваў у Траццякоўскай галерэі. У Вял. Айч. вайну ў Чырв. Арміі, камісар мас- коўскіх зборных пунктаў. У 1944—45 дырэктар курсаў, супрацоўнік Вышэйшай дыпламатычнай школы пры Наркамаце замежных спраў СССР. Тв.: Незабываемые встречм // Воспомя- нанмя о Владнммре Мльнче Леняне. М., 1961. Ч. 3. Літ.: Н е ж н ы й М. Былое перед глаза- мн. М., 1965. В. С. Відлога. БАСАЛЫГА Канстанцін Мікалаевіч [парт. псеўд. I в а н , Воля, Дальні; 18(ЗО).5.1887, мяст. Дудзічы Мазырска- га пав., цяпер Калінкавіцкі р-н — 9.9.1963], рэвалюцыянер. Брат Дз. М. Ба- салыгі. 3 1893 жыў на радзіме бацькі ў в. Варкавічы Слуцкага пав. У 1904 ву- чыўся ў Харкаўскім рэальным вуч., удзельнічаў у рабоце с.-д. гуртка. Член РСДРП з 1905. У рэвалюцыю 1905— 07 чл. ваенна-баявога штаба ў Харка- ве, Севастопальскага к-та РСДРП і рэ- дакцыі яго газ. «Солдат». Удэельнік аперацыі па выкраданні з Севастопаль- скага суда каля 1 тыс. спраў мат- росаў-паўстанцаў крэйсера «Ачакаў» у 1906. У 1907 на Урале па даручэн- ні Пермскага к-та РСДРП вёў паліт. агітацыю сярод салдат мясц. гарнізо- на. Займаўся рэв. дзейнасцю ў Верхне- Камскай парт. арг-цыі. Дэлегат V (Лон- данскага) з’езда РСДРП (1907). Вёў рэв. работу ў Пярмі, Адэсе, Краснада- ры. У 1915 сасланы ў Омск. Удзель- нік Кастр. рэвалюцыі. Пасля рэвалюцыі на паліт. і культ. рабоце ў Севастопалі, на Стаўраполлі. У Вял. Айч. вайну ў Севастопальскім нар. апалчэнні. , В. С. Відлога. БАСАЛЫГА Міхаіл Самуілавіч, (н. 1.5. 1942, г. Слуцк), беларускі графік. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1970). Працуе ў галіне станковай і кніжнай графікі. Да гіст. тэмы звяртаецца ў асн. ў творах станковай графікі: трыпціх «Грунвальдская бітва» (1989), «Бітва з татарамі» (1989), «Рагнеда» (1990), «Мірскі замак» (1991) і інш. Творы выкананы ў тэхніцы каляровай аўталі- таграфіі, адлюстроўваюць гіст. побыт і гіст. касцюм. Аформіў альбом «Гравюры Францыска Скарыны» (1972, з У. С. Ба- салыгам, дыплом імя Ф. Скарыны 1972), кнігі вершаў М. Танка «Хай будзе святло», «Ключ жураўліны» (1972, абедзве з У. С. Басалыгам), «А«е Ма- гіа» (1980), іл. да кнігі А. Петрашке- віча «Напісанае застаецца» (1982), кнігу Я. Купалы «Вершы і паэмы» (1982, дыплом імя Ф. Скарыны 1982) і яго паэму «Курган» (1987, дыплом імя Ф. Скарыны 1987), зборнікі «Дзень міру» (1986), «Веча славянскіх балад» Я. Сіпакова (2-е выд. 1988), «3 цемры стагоддзяў» Л. Дайнекі (1993) і інш. Ілюстрацыі выкананы ў тэхніцы лінарыту і каляровага лінарыту. Г. А. Фатыхава. БАСАЛЬІГА Уладзімір Самойлавіч (н. 1.4.1940, г. Слуцк), беларускі графік. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1967). У 1966—71 гал. мастак мастацкай прам-сці Беларусі, у 1971—80 гал. мастак Маст. фонду БССР. Працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі, дэкара- тыўна-прыкладнога мастацтва, экслібры- са. Гал. тэма творчасці Б.— культурная і гіст. спадчына Беларусі. Ёй прысве- чаны графічныя аркушы «Шануйце род- нае слова» (1976), «Неба бацькаўшчы- ны» (1980), «Навагрудчына», «Мой род- ны кут», «Дух стагоддзяў», «Радзіма Купалы» (усе 1982). 3 1977 працуе над стварэннем серыі графічных твораў «Помнікі дойлідства Беларусі», якая ад- люстроўвае помнікі бел. дойлідства 12—19 ст. («Мірскі замак», «Царква ў Сынкавічах», «Спаса-Ефрасіннеўская царква ў Полацку», «Каложская царква ў Гродне», «Спаса-Праабражэнская царква ў Заслаўі», «Вежа замка ў Люб- чы», «Нясвіжскі замак» і інш.). Леп- шыя з твораў кніжнай графікі — ілюст- рацыі да кнігі «Мая Іліяда» У. Каратке- віча (1969), альбом «Гравюры Фран- цыска Скарыны» (1972, разам з М. С. Басалыгам, дыплом імя Ф. Скарыны 1972) і інш. Стварыў 6 графічных аркушаў з серыі «Мова наша родная», у якіх маст. сродкамі ўслаўляе прыга- жосць і выразнасць бел. мовы, паказ- вае гіст. спадчыну беларусаў. Літ.: Пянькоўская А. Справа даў- жынёй у жыццё // Мастацтва Беларусі. 1991.'№ 8. Г. А. фатыхава. БАСЕЯ, гістарычная воласць у верх- нім цячэнні р. Басі, на стыку сучасных Горацкага і Шклоўскага р-наў. Упер- шыню згадваецца каля 1136 у грамаце смаленскага князя Расціслава Мсціславі- ча, які атрымліваў з Б. даніну ў паме- ры 15 грыўняў і вызначыў з яе дзеся- ціну на карысць смаленскага епіскапа. Паводле археал. даследаванняў, у 12— 13 ст. воласць складалася з невялікіх паселішчаў па некалькі двароў. Цэнтр яе, верагодна, знаходзіўся ў сучасным урочышчы Пагост (каля в. Новае Вілья- нава Шклоўскага р-на), хоць слядоў тагачаснага паселішча там не выяўле- на. У перыяд ВКЛ разам з суседняй Г орскай воласцю належала князям Друцкім, нашчадкам князя Івана Пуця- ты. У 1-й палове 16 ст. адна частка Б. належала кн. Васілю Юр’евічу Друцка- му-Талачынскаму, другая трапіла да кн. Сямёна Ямантовіча-Падбярэзскага (яго маці, паводле ўскосных мерка- ванняў, была з роду Талачынскіх). У складзе ўладанняў апошняга ў 1522 згадваюцца вёскі Казловічы і Хамінічы, а ў 1542 таксама Пагост, Навасёлкі, Кішчыцы, Беразоў і Гарадзішча. Гэтыя ўладанні ён завяшчаў Альбрэхту Гаш- тольду, уладальніку Шклова, але завя- шчанне, відавочна, не было выканана, бо кн. Падбярэзскі перажыў Гаштольда (апошні памёр у 1539). Панскай гаспа- даркі (фальваркаў) на той час у вола- сці не было, яе насельніцтва па-ра- нейшаму складалася з сялян-даннікаў. Пасля смерці кн. Падбярэзскага (1540) сястра Ульяна адсудзіла яго спадчыну на карысць сваіх сыноў Рыгора і Івана Яц- кавічаў. Неўзабаве Рыгор Яцкавіч Пад- бярэзскі прадаў сваю і братаву частку Б. вял. князю Жыгімонту I Старому, у 1547 Іван Падбярэзскі беспаспяхова спрабаваў адсудзіць сваю долю назад. Пазней гэта частка Б. была далучана да Шклоўскага графства, інвентар якога за 1643 згадвае Басейскую вол. (якая ў 1650 ужо падзелена на Кішчыцкае, Сер- цыслаўскае і Сасноўскае войтаўствы), а таксама Казловіцкае войтаўства. Пасля смерці кн. Васіля Друцкага-Талачынска- га (1546) другая палавіна Б. стала прад- метам спрэчкі паміж яго сёстрамі і ўдавой Марыяй Багданаўнай (з роду
князёў Заслаўскіх), якая ў 1550 адна- віла шлюб з навагрудскім ваяводам I. Гарнастаем. Сёстры кн. Талачынскага Людміла (жонка Юрыя Храбтовіча) і Настасся (жонка Рамана Гарасімовіча) мелі права выкупіць спадчыну брата ў Гарнастая, аднак з-за нястачы сродкаў зрабілі гэта толькі часткова. Пасля шэра- га судовых працэсаў частка Б. і іншых маёнткаў кн. Талачынскага засталася ў пасынка Марыі Багданаўны Гаўрылы Гарнастая і яго братоў, а частка — у нашчадкаў Настассі Талачынскай (яе дачкі ад першага шлюбу князёўны Баг- даны Канстанцінаўны Друцкай-Каноплі і яе мужа I. 1 Сапегі). Г. 1. Гар- настай са сваёй часткі «даннікаў у Басеі за Дняпром» у 1567 ставіў у вой- ска 1 конніка. Пасля яго смерці ў 1588 гэты маёнтак перайшоў да яго сына Ге- расіма. Доля Багданы Сапегінай пасля яе смерці (1584) дасталася пры падзеле старэйшаму яе сыну — Льву Іванавічу Сапегу, які ў 1590 купіў у Г. Г. Гар- настая і яго долю. Да велізарных маёнт- каў Л. I. Сапегі ў 1624 належала і Б. з Якаўлевічамі, з якой ішоў чынш у памеры 1345 коп грошаў, а ў завяшчан- ні (1633) гэты ж маёнтак згадваец- ца як Сяльцо з Якаўлевічамі. У 1656 гэ- та частка былой Б. ад сына Л. I. Сапегі перайшла да Нарушэвічаў. На па- чатку 20 ст. тэр. былой воласці Б. займалі Маслоўская і Гарадзішчанская воласці Горацкага пав. Магілёўскай губ. Там на- лічвалася больш за 100 населеных пунк- таў, у т. л. 9 маёнткаў і 14 фаль- варкаў, жыло каля 22 тыс. жыхароў. Літ.: АлексеевЛ. В. Смоленская зем- ля а IX — XIII вв. М., 1980; V о 111 1. Кпіахіо«іе Іііешзко-гцзсу оё копса сггег- пазіево «іекц. АУагзгака, 1895; ЗаріеЬокіе: Маіегуаіу ЬІ51огусгпо-кепеа1о{ісгпе і та^- ікоше. Т. 1. РеіегзЬіігв, 1890. В. Л. Насевіч. БАСІН Мэер Вэлькавіч (1890, Чэры- каў — 20.9.1918), рэвалюцыянер, бакін- скі камісар. Член РСДРП з 1912. У 1909 скончыў рамеснае вучылішча ў Магілёве. 3 1911 у Баку, працаваў слесарам, удзельнічаў у прафсаюзным руху, У падрыхтоўцы і правядзенні ба- кінскай стачкі 1914, за што быў зняво- лены. 3 канца 1914 чл. праўлення праф- саюза рабочых нафтавай прамысловасці Баку. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі дэп. Бакінскага Савета, з 8.7.1917 чл. Ба- кінскага гар. к-та РСДРП(б). У вер. 1917 адзін з кіраўнікоў усеаг. стачкі бакінскіх рабочых. 3 ліст. 1917 сакра- тар прэзідыума выканкома і рабочай сек- цыі Бакінскага Савета. 3 крас. 1918 заг. рабочай секцыі Бакінскага СНГ. Рас- страляны англійскімі інтэрвентамі і эсэ- раўскім урадам у ліку 26 бакінскіх камісараў ў Закаспіі. Пахаваны ў Ба- ку на Плошчы імя 26 бакінскіх камі- сараў, дзе ў 1968 пабудаваны пантэон. У Баку і Чэрыкаве яго імем названы вуліцы, у Магілёве на вучылішчы, дзе ён вучыўся — мемарыяльная дошка. М. Ф. Мельнікаў. БАСТЫНЕЦ Міхаіл Сцяпанавіч (1896, Пінск — 27.10.1954), удзельнік барацьбы за Сав. ўладу на Гомельшчыне. 3 1915 у арміі — слесар аўтамайстэрняў у Го- П. X. Басянкоў. Р. М. Баталаў. мелі, Мінску. У час акупацыі часткі Беларусі германскімі войскамі чл. Па- лескага падпольнага камітэта РКП(б), чл. Гомельскага падп. ВРК і нач. штаба партыз. атрадаў. Ствараў партыз. атра- ды, аднаўляў на прадпрыемствах Гомеля і ў вёсках Палесся парт. арг-цыі. Адзін з кіраўнікоў Гомельскай забастоўкі рабочых 1918 супраць акупантаў. 3 1919 у Чырв. Арміі на Зах. фронце. У скла- дзе Гомельскага пралетарскага баталь- ёна змагаўся супраць польскіх інтэрвен- таў. 3 1921 на парт. рабоце. Скончыўшы Маскоўскі электрамеханічны ін-т ін- жынераў транспарту (1936), працаваў у Мін-ве электрастанцый СССР. Удзель- нік Вял. Айч. вайны. БАСТЬІНСКІ БОЙ 1942. Адбыўся паміж партызанамі атрада імя М. Ц. Шыша (камандзір М. 1. Герасімаў; пазней у кладзе партыз. брыгады імя В. М. Мо- латава) і ням.-фаш. гарнізонам у в. Ба- стынь Лунінецкага р-на ў жн. 1942. У в. Бастынь знаходзіўся лесапільны за- вод, які нарыхтоўваў шпалы для патрэб чыгункі. 25.8.1942 партызаны напалі на гарнізон, што размяшчаўся ў вёсцы, знішчылі 22 гітлераўцаў, спалілі завод і склад гатовай прадукцыі (100 м3 шпал), захапілі трафеі. БАСУРМАНІН, назва жыхара ВКЛ, які вызнаваў мусульманскую веру. Статут ВКЛ 1588 вызначаў прававое становішча Б., прадугледжваў для іх шэраг забарон і абмежаванняў. Мусульманам забараня- лася займаць пасады ва ўстановах вял. 329 БАТАЛАЎ князя, у маёнтках магнатаў і шляхты мець прыгонных сялян хрысціянскага веравызнання, абмяжоўваўся іх удзел у судаводстве па справах хрысціян: яны не маглі быць панятымі пры аглядах і інш. дзеяннях вознага і г. д. (выключэн- не складалі татары, якія неслі службу ў вонску ВКЛ). Калі ж мусульманін меў закупаў ці ваеннапалонных з ліку хры- сціян, то пад пагрозай смяротнай кары яму забаранялася пераводзіць іх дзяцей у сваю веру. Мусульмане не маглі такса- ма браць для сваіх дзяцей мамак з хры- сціянак. Л. Дз. Клок. БАСЦЁНАВІЧЫ, вёска ў Капачоўскім с/с Мсціслаўскага р-на, на р. Кашанка. Цэнтр калгаса імя Ф. Энгельса. За 22 км на 3 ад Мсціслава, 77 км ад Магілёва, 14 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша—Крычаў. 354 жыхары, 140 двароў (1992). Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 18 ст. У 1816 166 жыхароў, 33 два- ры; у 1880 252 двары, 46 двароў; у 1897 408 жыхароў, 57 двароў. У 1909 347 жыхароў, 66 двароў, школа (75 на- вучэнцаў), карчма. Уваходзіла ў Доўга- віцкую вол. Чэрыкаўскага пав. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся ста- лярным і бандарным промысламі. На мя- жы 19—20 ст. у Б. пабудавана царк- ва — помнік драўлянага дойлідства з элементамі класіцызму. Сав. ўлада ўста- ноўлена ў ліст. 1917. У 1926 626 жы- хароў, 87 двароў. У 1929 арганіза- ваны калгас «1 Мая», які ў 1932 аб'яд- ноўваў 38 сялянскіх гаспадарак. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да 29.9.1943 аку- піравана ням.-фаш. захопнікамі. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў 1943 пры вызваленні раёна. Помнік на ўша- наванне памяці 96 землякоў, якія загі- нулі ў Вял. Айч. вайну. Бібліятэка, ад- дзяленне сувязі, клуб, гандлёвы цэнтр, дзіцячыя сад-яслі, фельчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт, ста- ловая. М. Б. Батвіннік. БАСЯНКОЎ Пётр Харытонавіч [18(26). 11.1908, в. Вылева Гомельскага пав., ця- пер Добрушскага р-на — 20.6.1969], Ге- рой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Ар- міі з 1930. Удзельнік сав.-фінлядскай вайны 1939—40. У Вял. Айч. ванну з чэрв. 1941 на фронце. Удзельнік Ста- ліаградскай і Курскай бітваў, вызвален- ня Беларусі, Прыбалтыкі, баёў ва Усх. Прусіі, Германіі. Вызначыўся ў баі каля г. Добеле Латв. ССР. 18.9.1944 экіпаж танха Т-34, у складзе якога быў механік-вадзіцель Б., адбіў атаку 8 тан- каў праціўніка, 4 з іх знішчыў. У ня- роўным баі ад варожага снарада танк загарэўся, з экіпажа жывым застаўся адзін Б., але бою не спыніў. Член КПСС з 1944. Пасля вайны працаваў у р. п. Касцюкоўка Гомельскага р-на. Яго імем названы вуліцы ў Гомелі, Доб- рушы; у Касцюкоўцы, на доме, дзе ён жыў, мемарыяльная дошка. БАТАЛАЎ Рыгор Міхайлавіч [15(28). 1.1915, Віцебск], Герой Сав. Саюза
330 БАТАЛЬНЫ (1943), ген.-лейтэнант (1965). 3 1931 у аўтамайстэрнях Віцебска. У Чырв. Арміі з 1934. Скончыў Мінскае пях. вучылішча (1937). У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўд.-3ах., Сталінградскім, Дан- скім, Варонежскім, 2-м Укр. франтах; нач. аператыўнага аддзялення штаба ды- візіі, камандзір стралк. палка, нам. ка- мандзіра дывізіі. Удэельнік баёў на До- не, пад Сталінградам, Белгарадам, вызвалення Румыніі, Венгрыі, Аўстрыі, Чэхаславакіі. Полк пад яго камандаван- нем вызначыўся ў вер. 1943 пры фарсі- раванні Дняпра на Пд ад Краменчуга, захопе і расшырэнні плацдарма на пра- вым беразе ракі. Пасля вайны скон- чыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1952), Генштаба (1959). Да 1971 у Сав. Арміі. БАТАЛЬНЫ ЖАНР, гл. ў арт. Гіста- рычны жанр у мастацтве, літаратуры. БАТАЎ Павел Іванавіч [20.5(1.6). 1897, в. Філісава, цяпер Рыбінскага р-на Яраслаўскай вобл.— 19.4.19851, ге- нерал арміі (1955), двончы Герой Сав. Саюза (1943, 1945). У арміі з 1915. У Чырв. Арміі з 1918. Скончыў курсы «Выстрал» (1927). Член КПСС з 1929. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў, нац.-рэв. вайны ў Іспаніі 1936—39, вызвалення Зах. Беларусі (1939), сав.- фінляндскай вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 камандзір стралк. корпуса, нам. камацдуючага, ка- мандуючы арміяй, нам. камандуючага войскамі Бранскага фронту. 3 кастр. 1942 камандуючы 65-й арміяй, якая дзейніча- ла на Данскім. Сталінградскім, Цэнтр., Бел., 1-м і 2-м Бел. франтах. Удзель- нік Сталінградскай і Курскан бітваў, 65-я армія ў кастр. 1943 фарсіравала Дняпро ў раёне Лоева, захапіла плац- дарм, у 1943—44 вызваляла Рэчыцу, Ма- зыр, Бабруйск, Асіповічы, Слонім, у 1945 — Ростак, Шчэцін, Гданьск і інш. Пасля вайны 1-ы нам. Галоўнакамандую- чага Групай сав. войск у Германіі, ка- мандуючы войскамі Прыкарпацкай, Пры- балт. ваен. акруг, Паўд. групай войск. Скончыў акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1950). 3 1962 нач. штаба Аб’яднаных узбр. сіл дзяржаў-удзельніц Варшаўскага Дагавору. 3 1965 у Групе ген. інспектараў Мін-ва абароны СССР. У 1970—81 старшыня Сав. к-та ветэ- ранаў вайны. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1927—50, 1954—66. Аўтар кнігі ўспамінаў «У паходах і баях» (3 выд. М.. 1974). Ганаровы грамадзянін гарадоў Бабруйск, Баранавічы, Калінкавічы, Рэ- чыца, Светлагорск, Слонім, г. п. Лоеў. Яго імем названы вуліцы ў Бабруй- ску, Лоеве, у в. Хомінка Лоеўскага р-на. БАТВІННІК Марат Барысавіч (н. 22. 12.1928, Мінск), беларускі гісторык. Скончыў БДУ (1951). Працаваў ва ўста- новах нар. асветы. 3 1977 у Ін-це мас- тацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Даследуе гісторыю культуры і асветы Беларусі і гістарыяграфію эпохі феадалізму, ролю спадчыны Ф. Скарыны П. I. Батаў. ў дзейнасці бел. друкароў і выдаўцоў 2-й пал. 16—17 ст. Аўтар кніг пра жыццё і дзейнасць бел. вучоных. па гісторыі вучэбных кніг, адзін з аўта- раў кн. «Беларускі асветнік Францыск Скарына і пачатак кнігадрукавання на Беларусі і ў Літве» (1979), «Іван Фёда- раў і ўсходнеславянскае кнігадрукаван- не» (1984). адказны рэдактар кн. «Фран- цыск Скарына — беларускі гуманіст, ас- ветнік, першадрукар» (1989). Батлейка. Так званы ельнінскі вяртэп. 18 ст. Те.: У ястоков учебной кнмгв. Мн., 1964; Н. М. Нмкольскмй. Мн., 1967; Лав- рентнй Звзаннй. Мн., 1973; В. Н. Пер- цев. Мн„ 1978; Откуда есть повіёл букварь. Мн., 1983; Вывучэнве жыцця і дзейнасці Францыска Скарыны ў ЗША // Весш АН БССР. Сер. грамад. навук. 1990. № 4—5. БАТЛЁЙКА (ад Веііееш польская наз- ва г. Віфлеема, паводле біблейскіх ска- занняў — месца нараджэння Хрыста), беларускі нар. лялечны тэатр. Вядомы з 16 ст. У розных рэгіёнах Беларусі меў назвы яселка, батляемка, остлейка, жлоб, вяртэп. Падобны да Б. тэатр апісваў Герадот. Блізкія да Б. ўкр. вяртэп (па- шыраны ў 18—19 ст.) і польская шоп- ка (вядома з 15 ст.). Для паказаў Б. з дрэва рабілі скрын- кі розных памераў, звычайна ў выглядзе хаткі ш царквы, з гарызантальнымі яру- самі-сцэнамі, кожная з якіх мела прора- зі для ваджэння лялек; аздаблялася тканінан, паперай, геаметрычнымі фігу- рамі з тонкіх палачак і нагадвала балкон. На задніку сцэны малявалі абразы. зор- кі, крыжы, вокны, лялечныя кампазіцыі на біблейскія сюжэты. Скрынка, падоб- ная да царквы, мела купалападобны дах з крыжам і зачынялася дзверцамі. Неаб- ходнасцьу шмат’яруснай будове скрынак адпала, калі паказы Б. набылі свецкі характар. Л ялькі-персанажы рабілі з дрэ- ва, каляровай паперы, тканіны; вала- сы, бровы, вусы — з лёну ці аўчыны; вопратку — з тканіны. Лялькі мацавалі на драўляны ці металічны шпень, пры да- памозе якога батлеечнік вадзіў іх па проразях у ярусе-сцэне. Вядомы Б. і з лялькамі-марыянеткамі на нітках з верх- нім прынцыпам ваджэння, пальчатач- ныя лялькі. Паказы суправаджаліся му- зыкай, сцэна і лялькі асвятляліся свеч- камі. Батлеечнік знаходзіўся за скрын- кай, адтуль вадзіў лялькі, гаварыў тэкст, падрабляючы голас персанажа. Часта ён быў не толькі адзіным выканаўцам, але і драматургам, мастаком, рэжысёрам, му- зыкантам, іншы раз — своеасаблівым канферансье (звяртаўся да гледача, ха- рактарызуючы ад свайго імя персана- жы). Звычайна батлеечнікі былі талена- вітымі акцёрамі-самародкамі. Рэпертуар Б складаўся з 2 частак канашчнай (рэ- лігіннай) і свецкай (народна-бытавой), якія разыгрываліся адпаведна на верх- нім і ніжнім ярусах. Найбольшай па- пулярнасцю карыстаўся свецкі рэпер- туар з камічнымі сцэнамі, нар. пес- нямі і танцамі: «Вольскі — купец поль- скі», «Ірыдыяда, Рыгор і франт», «Волжскі дваранін і Ванька», «Бары- ня і доктар», «Цыган і цыганка», «Яў- рэй і казак», «Скамарох з мядзведзем» і інш. Батлейкавы паказ меў сінтэ- тычны характар, уключаючы песні, тан- цы, маналог, дыялог. У 2-й пал. 19 ст. запісаны некаторыя тэкставыя варыян- ты паказаў Б. Яны дзеляцца на сцэнкі і песні рэліг. зместу, містэрыяльную драму «Цар Ірад» і нар. жанравыя сцэны. Апошнія маюць вострасатырыч- ны характар, у іх высмейваюцца такія сацыяльныя тыпы, як доктар-шарлатан, карчмар, фанабэрысты шляхціц і інш. Сатырычным вобразам проціпастаўлены селянін — гал. герой папулярных сцэн
331 БАТРАК «Мацей і доктар», «Антон з казой і Антоніха». Вядомы батлеечнікі Н. Ды- ла, С. Трывога (Слуцк), В. Бутома (Магілёў), Муравіцкі і Дамбіцкі (Мінск), Бранкоўскі і Бурдун (Дзят- лава), М. Барашка (Мір) і інш. У кан- цы 19 — пач. 20 ст. асобныя сцэны Б. выконвалі жывыя акцёры (т. зв. жывая Б.). Заняпад Б. пачаўся ў 2-й пал. 19 ст. У 1915 у Мінску наладжаны паказы Б„ у 1923 1. Барашка дэманстраваў мас- тацтва Б. ў Маскве, на Усерас. с.-г. саматужна-прамысл. выстаўцы, у 1927 батлеечнікі давалі прадстаўленне ў Мін- ску, у Бел. дзярж. музеі. Апошнія за- фіксаваныя паказы Б. адбыліся ў в. Бя- іевічы Слуцкага р-на (1962, 1963). Літ.: Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. В. 8. Быт белоруса. Ввльна, 1912; Ш е й в П. В. Вертеп нлв бетлейкн (бат- тейкв) // Матервалы для нэученвя быта н языка русского населеммя Северо-Запад- ного края. Спб., 1902. Т. 3; К а р с к в й Е. Ф. Белорусы. Т. 3, вып. 3. Пг„ 1922; Бяду- л я 3. Батлейка // Вестн. Нар. Комнсса- рмата просвешенмя ССРБ. 1922. Вып. 5—6, № 3—4; Краснянскі В. Батлейка Віцебскага аддзялення Беларускага Дзяр- жаўнага музея // Зап. аддз. гуманіт. навук Ін-та беларускай культуры. Мн„ 1928. Кн. 6. Працы камісіі гісторыі мастацтва, т. 1, сш. 1; Барышаў Г. І„ Санні- к а ў А. К. Беларускі народны тэатр бат- лейка. Мн„ 1962; Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. Мн„ 1983. М. А. Каладзінскі. БАТОРЫЙ [венг. ВаіЬогу кіжап, польск. Ваюгу ЗіеГап, бел. Батура Сцяпан; 27.9.1533, Шомліо (Румынія) — 12.12. 1586)|, дзярж. дзеяч, палкаводзец, князь трансільванскі [1571—76], вял. князь ВКЛ і кароль польскі. Паходзіў са стараж. венгерскага роду Баторыяў Шомліо. 3 15 гадоў на ваен. службе ў караля Чэхіі і Венгрыі Фердынанда. Разам з ім быў у Італіі, вучыўся ў Падуанскім ун-це. Пазней служыў у трансільванскага князя Іаана Сігізмун- да Запольскага. Трапіўшы ў палон да немцаў, каля трох гадоў займаўся там навукамі, у т. л. вывучаў працы рым- скіх гісторыкаў. 3 1571, пасля смерці Іаана Сігізмунда, князь Трансільваніі. Пасля таго, як прэтэндэнт на каралеў- скі трон Рэчы Паспалітай Генрых Валуа ўцёк з Кракава (1574), Б. пры дапамозе магнатаў Збароўскіх і інш. выставіў сваю кацдыдатуру на польскі трон. На элекцыйным сейме 15.12.1575, насуперак сенату, які абвясціў каралём Максі- міліяна 11, дробная шляхта абвясціла Б. каралём Рэчы Паспалітай з умоваю, што ён ажэніцца з Ганнай Ягелонкай, 54-га- довай сястрой Жыгімонта II Аўгуста. Каранаваўся ў Кракаве 1 мая 1576. Пасля доўгіх перагавораў з прадстаў- нікамі ВКЛ і пасля таго, як граматай ад 29.7.1576 прызнаў, што Польшча і ВКЛ з'яўляюцца раўнапраўнымі дзяр- жавамі ў складзе федэратыўнан дзяр- жавы, абавязаўся захоўваць самастой- насць ВКЛ, пашырыць яго межы, не прызначаць военачальнікамі ў ВКЛ палякаў, агульныя соймы склікаць па чарзе то ў Кароне (Польшчы), то ў Літве (ВКЛ), Б. быў абвешчаны вял. князем літоўскім. У далейшым кожны трэці сейм Рэчы Паспалітай адбываўся Партрэт Стэфана Баторыя. Мастак В. Цып- ляўскас. 1979. ў Гародні. У 1579—82 удзельнічаў у Лівонскай вайне. Правёў шэраг паспяхо- вых аперацый, у выніку вярнуў ВКЛ Полацк і Вялікія Лукі. Аблога Пскова скончылася безвынікова, аднак паско- рыла заключэнне 10-гадовага Ям-За- польскага мірнага дагавора 1582 і закан- чэнне вайны. Імкнуўся да ўмацавання каралеўскай улады, разам з тым пад- трымліваў шляхту. Замест каралеўскага суда зацвердзіў для яе ў якасці вышэй- шай судовай інстанцыі шляхецкія выбар- ныя трыбуналы (для шляхты Польшчы ў 1578, для шляхты Літвы і Беларусі Магілеўская батлейка. 2-я пал 19 ст. ў 1581). У 1584 афіцынна абяцаў зацвердзіць папраўкі да Статута Вялі- кага княства Літоўскага 1566. Мяр- куюць, што тэкст статута з папраўкамі, зацверджаны прывілеем Жыгімонта 111 ад 28.1.1588, напісаны ад імя Б. Пад- трымліваў каталіцкую царкву і езуітаў, якія выступалі супраць Рэфармацыі і магнатаў-рэфарматараў. Прывілеем ад 1.4.1579 пераўтварыў Віленскі езуіцкі калегіум у акадэмію (пазней — Віленскі універсітэт), даў дазвол на заснаванне езуіцкіх калегіумаў у Полацку (1581), Рызе (1580), Дэрпце (Тарту, 1584). Яму належыць ініцыятыва стварэння езуіцкага калегіума ў Гародні. Імкнуўся да мірнага вырашэння ідэалагічных канфліктаў. Быў звязаны сяброўскімі адносінамі з ваяводам і вальнадумцам К. Бекешам. Сваю рэзідэнцыю трымаў у Гародні. Тут прымаў пасольствы рус- кае (1581) і англійскае (1584), правёў раду сенатараў для разгляду дамаганняў Швецыі (1582), вырашыў справу жыха- роў Рыгі, якія не прынялі грыгарыянскі каляндар. Надаў жыхарам Гародні льго- ты, выдаў прывілей для Гародзенскай саборнай Прачысценскай царквы, па- водле якога на ўтрыманне храма выдзя- лялася 10 коп літоўскіх грошаў у год. Памёр у Гародні. Пасля смерці Б. ўзнік- ла спрэчка паміж прыдворнымі медыкамі аб прычынах смерці. Каб яе вырашыць, 14.12.1586 у Гародні было праведзена першае на тэр. Усх. Еўропы анатамі- раванне. Літ.: Котогпіскі 5. 5. Еххаі й’опе ісопо^гарЬіе ёе Коі Еііеппе Ваюгу. Кгакож. 1935; М'о)сіеЬо№$кі 1. 5іагу гатек «г Сгоёпіе. УУап>га*а, 1938. А. П. Госцеў. БАТРАК Іван Андрзевіч [сапр. К а з - л о ў с к і; 17(29).2.1892, в. Малое Галь- цэва Аршанскага пав., цяпер Талачынскі р-н— 1938], удзельнік рэв. руху, рускі паэт, публіцыст. Скончыў Маскоўскі ун-т (1924). 3 1911 рабочы ў Пецярбургу. У 1-ю сусв. вайну чл. Пецярбургскага к-та РСДРП, сакратар 1-га гар. райкома партыі. Арганізаваў у Петраградзе падп. бальшавіцкую друкарню, удзельнічаў у выданні нелегальнага час. «Рабочнй голос», газ. «Пролетарскнй голос». За ўдзел у рэв. руху ў 1915 арыштаваны і засуджаны на 8 гадоў катаргі. У 1917 у Петраградзе, удзельнік VII (Краса- вшкай) Усерас. канферэнііыі РСДПР(б). дэпутат Петраградскага Савета. Друка- вацца пачаў у 1913 у «Правде». Са снеж. 1917 сакратар Аршанскага павятовага к-та РКП(б), рэдактар газ. «Набат», на старонках якой выступаў з арты- куламі на грамадска паліт. тэмы У 1920 інструктар Паўд.-Усх. бюро ЦК РКП(б). 3 1921 у Маскве, працаваў у газ. «Бед- нота», «Правда», час. «Комбайн». Адзін з кіраўнікоў Усесаюзнага т-ва сялянскіх пісьменнікаў. Аўтар зборнікаў баек і вер- шаў «Абручы і клёпкі» (1926), «Саха і трактар» (1928), «Павукі і мухі» (1931), «Байкі» (1928, 1933) Незакон-
332 БАТРАКОЎ на рэпрэсіраваны ў гады культу асобы Сталіна, памёр у турме. Тв.: Мзбранное. М., 1958. Літ.: Русскне советскне пнсателн. Поэ- ты: Бнобнблногр. указ. М„ 1978. Т. 2. С. 254—265; Карніловіч Э. Рэва- люцыяй мабілізаваны // Полымя. 1980. № 3, Я г о ж. На гребне нсторнн. Мн. 1989. С 188—198. Э. А. Карніловіч. БАТРАКОЎ Міхаіл Рыгоравіч (5.8.1922, в. Радуга Гомельскага пав., цяпер Вет- каўскі р-н — 16.1.1945), Герой Сав. Саюза (1945). Працаваў у Гомелі. У Вял. Айч. вайну з 1941 на фронце. Скончыў Майкопскае бранятанкавае вучылішча (1943). У 1943 уступіў у Камуніст. пар- тыю. Удзельнік баёў на Паўн. Каў- казе, Кубані, на Беларусі, у Літве, Усх. Прусіі. Вызначыўся пры вызваленні Прыбалтыкі. 26.7.1944 танк. рота пад камандаваннем ст. лейтэнанта Б. прарва- ла абарону ворага на правым беразе Нёмана каля Каўнаса. Але ў варожым тыле шлях ёй перакрылі 30 танкаў прашўніка. Рота адбіла 4 контратакі ворага, знішчыла 14 танкаў. Экіпаж ма- шыны Б. падбіў 4 танкі. Запнуў у баі на тэр. Усх. Прусіі. Пахаваны ў г. Кі- бартай у Літве. У г. Ветка яго імем названа вуліца, у в. Радуга — вуліца, школа, пастаўлены помнік. БАХАНОВІЧ Аляксандр Антонавіч (?—?), палітычны авантурыст пач. 20 ст. У 1897 скончыў Віленскае пяхот- нае вучылішча. Паручнік інжынерных войск. Пры дапамозе А. Керанскага стварыў Гродзенскі воінскі саюз для барацьбы супраць бальшавікоў. Пасля кастр 1917 узначальваў у Петраградзе Цэнтральны камітэт аб’яднаных грамад- скіх арг-цый Гродзенскай губ., які ў ліп. 1918 разагнаны бальшавікамі. У снеж. 1918 у Кіеве Б. вёў інтрыгі супраць прадстаўнікоў урада БНР. У студз. 1919 у Адэсе ўступіў у Бела- рускі нацыянальны цэнтр (БНЦ), пра- панаваў яму прыняць на сябе функцыі Часовага краёвага ўрада Беларусі (на пасяджэнні БНІД 21.1.1919 прапанова адхілена). 26.1.1919 спрабаваў падма- нуць БНЦ: паведаміў, што ў Слоніме 13.1.1919 адбыўся Усебеларускі з'езд, які абраў Дырэкторыю на чале з Б (па- ведамленню паверыў А. Дзянікін і ў тэле- граме 2.2.1919 вітаў «урад» Б.). 28.1.1919 выключаны з БНЦ. Па пратэсту БНЦ і Адаскай Бел. Рады французскія акупацыйныя ўлады выслалі Б. з Адэс- кай акругі. У крас. 1919 у Вене. На- зываў сябе «прэзідэнтам Беларускай Рэспублікі», прасіў дапусціць яго на мірную канферэнцыю ў Парыжы. Матэ- рыялы пра дзейнасць Б. захоўваюцца ў Цэнтр. б-цы АН Літаы (ф. 21, спр. 2210, арк. 1 —10). Ліг. Луцкевіч А. Дзённік // По- лымя. 1991 № 4—5. А. М Сідарэвіч БАХАРАЎ Барыс Сяргеевіч (10.9.1902, г. п. Дзямянск Наўгародскай вобл.— 16.7.1944), ген.-маёр танк. войск (1942). У Чырв. Арміі з 1921. У 1924 усту- піў у Камуніст. партыю. Скончыў М. Р. Батракоў. Б. С Бахараў. П. М Бахараў. Ваен. акадамію імя Фрунзе (1932). У Вял. Айч. вайну камандуючы танк. дывізіяй і 9-м танк. корпусам, які за ўдзел у Бабруйскай аперацыі 1944 атрымаў ганаровае найменне «Бабруй- скага», за ўдзел у вызваленні 8.7.1944 г. Баранавічы ўзнагароджаны ордэнам Чырв. Сцяга. Загінуў каля в. Шакуны Пружанскага р-на, пахаваны ў Бабруй- ску ў скверы Перамоп, на магіле по- мнік — танк Т-34. Яго імем названы сквер і вуліца ў Бабруйску, вуліцы ў Касцюковічах і Пружанах; у в. Шані Пружанскага р-на яму пастаўлены по- мнік, на месцы гібелі — абеліск. БАХАРАЎ Пётр Міхайлавіч (н. 7.1.1920, в. Грыневічы. цяпер Лагойскага р-на), Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1940. 3 ліп. 1941 на Паўд.-Зах., Бранскім, 1-м Бел. і інш. франтах. Кам- сорг батальёна лейтэнант Б. вызначыўся ў баях на тэр. Чарнігаўскай вобл.: 21.9.1943 узвод бранябойшчыкаў пад яго камандаваннем адбіў контратаку пра- ціўніка, падбіў 3 танкі. 28.9.1943 група байцоў на чале з Б. пры фарсіраванні Дняпра ў Брагінскім р-не ліквідавала варожы заслон на востраве, на правым беразе захашла і ўтрымала плацдарм, падбіла 3 танкі. Да 1974 у органах МУС, падпалкоўнік. БАХАЦЕЦ, вёска ў Гарбавіцкім с/с Чавускага р-на. За 23 км на 3 ад Чаву- саў, 34 км ад Магілёва, 6 км ад чыг. ст. Раста на лініі Магілёў — Крычаў, 243 жыхары, 138 двароў (1990). Па шсьмовых крыніцах вядомы з 17 ст У 1635 сяло ў Гарбавіцкім вой- таўстве Магілёўскай эканоміі Аршан- скага пав„ дзярж. ўласнасць. У 1742 30 гаспадарак, царква. У 1785 у Чавус- кім пав. Магілёўскага намесніцтва, 512 жыхароў, 60 двароў. У 1880 256 жыхароў, 53 двары. У 1893 адкрыта школа. У 1897 505 жыхароў, з іх 495 праваслаўных, 70 двароў; у Галенаўскай вол. Чавускага пав„ раз у год право- дзіўся кірмаш. У 1909 603 жыхары, 73 двары. Сав. ўлада ўстаноўлена ў снежні 1917. Школа пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені (70 вучняў у 1925). 1.5.1930 арганізаваны калгас імя 1. В Сталіна, які ў 1932 аб’ядноўваў 39 сялянскіх гаспадарак. У Вял. Айч. вайну з 15.7.1941 да 24.6.1944 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. Пачатковая школа, клуб, б-ка, магазін. Брацкая магіла 2 сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Радзіма Героя Сав. Саюза лётчыка- знішчальніка Ц. С. Жучкова. М. Б. Батвіннік. БАХМАТОВІЧ Казімір [1808, в. Даб- раўляны Ашмянскага пав. (цяпер Смар- гонскі р-н) — 1837], бел. жывашсец, рысавальшчык, літограф, яго творчасць звязана таксама з Польшчай і Літвой. Паходзіў, верагодна, з прыгонных ся- лян. Вучыўся ў Віленскім ун-це на кафедры жывапісу ў Я. Рустэма. Быў хатнім настаўнікам малюнка ў дабраў- лянскім маёнтку графа А. Гюнтэра. Выканаў насценную размалёўку інтэр'- ера капліцы Дабраўлянскага палаца (1828) і літаграфію «Інтэр'ер капліцы Дабраўлянскага палаца» (1829). У 1829— 30 працаваў у Вільні, меў май- стэрню ў доме К. Плятэра. Па рысун- ках мастакоў выканаў серыі літаграфій Збор рысункаў А. Арлоўскага» (1836), Збор касцюмаў народных і ваенных з 1831 г., нарысаваў Казімір Бахма- товіч, вучань Віленскай акадэмп на Літве», у якім выкарыстаў 30 гравюр Ф. К. Дзітрыха з цыкла «Адзенне вой- ска польскага з 1831 г.»; літаграфаваў (па арыгіналах невядомых маста- коў) партрэты кіраўнікоў паўстання 1830 —31 Скрыніцкага і Ю. Хлапіц- кага; выканаў пяром батальныя сцэны
333 БАЦЬКАЎШЧЫНА і партрэты паўстанцаў Дзвярніцкага, Камінскага, Рыбінскага, Савінскага, Умінскага. Сярод аўталітаграфій вылу- чаецца 10 аркушаў з выявамі парку і палаца Гюнтэра пад назвай «Дабраў- лянскі сувенір» (1835), партрэт маста- ка Рустэма, цыкл «Успаміны аб Віль- ні» (1837). Вядомы яго жывапісныя творы, выкананыя алейнымі фарбамі («Дзяўчынка з немаўляткам», «Літоў- ская вяснянка»), графічныя лісты, выка- наныя ў змешанай тэхніцы («Мужчынскі партрэт», «У спальні»), і інш. Б.— аўтар шматлікіх архітэктурна-пейзажных і бытавых графічных замалёвак, якія маюць гісторыка-этнаграфічную каштоў- насць (трапныя і псіхалагічна выраз- ныя малюнкі з побыту і заняткаў га- раджан, сялян і рамеснікаў, дакладная прамалёўка дэталяў іх адзення і інш.). Найпаўнейшы збор твораў мастака за- хоўваецца ў б-цы Карніцкіх Польскай Лкадэмп навук. Літ.: Дробов Л. Н Жнвопнсь Бело русскн XIX — начала XX в Мн., 1974 М. М. Яніцкая БАХМЁЦЬЕЎ Іван Андрыянавіч [н. 18 (31). 10.1917, с. Нікольскае-на- Яманчы Ніжнедзявіцкага пав. Варонеж- скай губ., цяпер Хахольскі р-н Варо- нежскай вобл.], Герой Сав. Саюза (1943), ген.-лейтэнант (1967). Скончыў Разанскае ваен. пяхотнае вучылішча (1938). Удзельнік баёў каля воз. Ха- сан (1938). У Вял. Айч. вайну з крас. 1942 на Зах., Цэнтр., Бел. і 1-м Бел. франтах. Полк пад яго камандаваннем вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра каля г. п. Лоеў Гомельскай вобл. і Са- жа на Пд ад Гомеля. Удзельнік раз- грому Квантунскай арміі і Японіі. Пасля вайны скончыў акадэміі імя Фрунзе (1947), Генштаба (1958). Да 1974 у Сав. Арміі. БАЦВІНАВА, курганны могільнік радзі- мічаў (11 —12 ст.) каля в. Бацвінава Чачэрскага р-на. 18 насыпаў вышынёй 1,5—3 м, дыяметрам 6—12 м. Абследа- вала ў 1967 Г. Ф. Салаўёва. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце з рэшткамі спаленай агароджы ў яме (1). Жаночыя пахаванні — галавой на 3, мужчынскія і парныя — на У. Паха- вальны інвентар: нож у ножнах на ма- сіўным бронзавым ланцугу, падковапа- добныя фібулы, рэшткі паяснога набо- ру, жаночыя ўпрыгожанні (7-прамянё- выя скроневыя кольцы, грыўня, бран- залеты, пярсцёнкі, лунніцы, крыжыкі круглаканцовыя, пятлістыя, язычковыя і «анцкага» тыпу). Выяўлена пахаванне ў яме галавой на Пд, у калодзе; паха вальны інвентар: бранзалет, 2 нажы, фібулы. Магчыма, належала чужынцу з Пд. Літ.: Соловьёва Г. Ф. Славянскве курганы у с Ботввновка Гомельской об- ластв // Краткме сообшення Нн-та архео- логнн АН СССР. М., 1982. Вып. 171 Г Ф. Салаўёва. БАЦІЦКІ Павел Фёдаравіч [14(27).6. 1910, Харкаў — 17.2.1984], Маршал Сав. Саюза (1968), Герой Сав. Саюза (1965). Скончыў Ленінградскую кав. школу (1929), Ваен. акадэмію імя Фрунзе 1. А Бахмецьеў. П Ф. Баціцкі. (1938). У Чырв. Армп з 1924. 3 1929 служыў у БВА. Член КПСС з 1938. У 1938—40 у Генштабе РСЧА. 3 снежня 1940 нач. штаба брыгады, з сак. 1941 — дывізіі. У Вял. Айч. вайну з 22.6.1941 на Паўн.-Зах., Варонежскім, Сцяпным, 1-м і 2-м Укр., 1-м і 3-м Бел. франтах нач. штаба мотадывізіі, камандзір стралк. дывізіі, карпусоў. Удзельнік Беларускай аперацыі 1944, вызвалення Украіны, Малдавіі, Польшчы, Чэха- славакн, разгрому фаш. груповак ва Усх. Прусіі, штурму Берліна. Скончыў Ваен. акадэмію Генштаба (1948). 3 1948 нач. штаба Маскоўскага р-на ППА, з 1950 нач. Гал. штаба — нам. Галоў- накамандуючага ВПС, з 1953 1-ы нам. камандуючага войскамі Маскоўскай ва- ен. акруп, камандуючы арміяй. У 1954— 65 камандуючы войскамі ППА Маскоў- скай акругі. У 1966—78 галоўнакаман- дуючы войскамі ППА краіны — нам. міністра абароны СССР. 3 1978 гене- ральны інспектар Групы ген. інспектараў Мін-ва абароны СССР Канд. у чл. ЦК КПСС з 1961, чл. ЦК КПСС з 1966. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1962—84 «БАЦЬКАЎШЧЫНА», газета нац.-дэ- макр. кірунку. Выдавалася з 16 да 28.3.1919 у Гродне на бел. мове бел. культурна-асв. т-вам «Бацькаўшчына». Кароткія перадавыя артыкулы газеты прысвячаліся надзённым пытанням па- літ. становішча Беларусі, задачам бягу- чага моманту. Газета інфармавала пра бел. паліт. рух, паведамляла пра ды- пламат. акцыі ўрада Бел. Народнай Рэспублікі. Надрукаваны праграма Бе- ларускай партыі сацыялістаў-федэралі- стаў, артыкулы «Беларусы» (пад крып- танімам Э. Б.), «Некалькі слоў аб бе- ларускім руху» (пад крыптанімам КіК), «Лісты з Мінска» Р. Суніцы (Р. Зямке- віча) пра абвяшчэнне БССР, станові- шча ў Мінску, у т. л. пра арышт былых членаў Часовага ўрада БССР і выклад- чыка настаўніцкага ін-та Б. Тарашкеві- ча. Змешчапы нарысы пра Гродзенскую Каложскую царкву 1. Карчынскага, пра К. Каганца (пад крыптанімам К. Б.), вершы Ф. Калінкі і В Святагора. Стала вяла рубрыку «Кроніка». Закрыта ў сувя- зі з акупацыяй Гродзеншчыны легіёнамі Пілсудскага і з выездам з Гродна Бела- рускай Рады. А. С. Ліс. «БАЦЬКАЎШЧЫНА», беларуская эмі- грацыйная газета. Выдавалася з 31.10. 1947 да снеж. 1966 на бел. мове у Мюн- хене. 3 1955 бел. тыднёвік палітыкі, культуры і грамадскага жыцця. 3 1955 выдавец У. Бортнік. Лічыла сябе орга- нам «беларускай нацыянальна-вызволь- най думкі», асн. задачу бачыла ў тым, каб «развіваць і паглыбляць беларускі патрыятызм, узбройваць нашае эмі- грацыйнае грамадзянства высокімі ідэй- нымі якасцямі, вырабляць жалезны гарт і ахвярнасць у вялікім змаганні за вызваленне нашае дарагой Бацькаў- шчыны». Мела прадстаўніцтвы і рас- паўсюджвалася ў ЗША, Канадзе, Вя- лікабрытаніі, Францыі, Аўстраліі, Ар- генціне, Бельгіі, Новай Зеландыі, Вене- суэле. Друкавала інфармацыю пра міжнар. жыццё, навіны «Па куткох эміграцыі», карэспандэнцыі пра паліт. становішча на Беларусі, матэрыялы па псторыі, культуры 1 мастацтву. Змя- шчала навук. даследаванні А. Адамовіча, С. Брагі, У. Глыбіннага, С. Станкевіча, Я. Станкевіча, літаратурныя творы Н. Арсеньевай, Ю. Віцьбіча, М. Вярбы, У. Дудзіцкага, М. Кавыля, Р. Крушыны, А. Салаўя, М. Сяднева і інш. Выдавала дадаткі: дзіцячы «Каласкі», літаратурны і жаночы. Пры газеце дзейнічала вы- давецтва, якое выпусціла творы Я. Ку- палы, Я. Коласа, М. Багдановіча, А. Га- руна, В Ластоўскага, Л. Калюп, А. Мрыя, Ю. Віцьбіча, Р. Крушыны, альманах твораў бел. эміграцыйных пісьменнікаў «Ля чужых берагоў». Сістэ- матычна змяшчала публікацыі па гісторыі Беларусі, палемізуючы з афі- цыйнай савецкай, часткова польскай (ПНР) гістарыяграфіяй, асабліва ў пытаннях бел. дзяржаўнасці перыяду ВКЛ і інкарпарацыі бел. зямель цар- скай Расіяй у выніку падзелаў феадаль- най Рэчы Паспалітай, нац.-вызв. руху на Беларусі ў 19 — пач. 20 ст., развіцця бел. нацыянальна-адраджэнскай думкі, узнаўлення бел. дзяржаўнасці । дзей-
334 БАЦЬКАЎШЧЫНА насці БНР, бел.-рускіх, бел.-польскіх дачыненняў. Шмат увагі адводзілася праблемам нацыянальна-дзярж. і куль- турнага адраджэння Беларусі ў 1920-я г., крытыцы асімілятарскага накірунку нац. палітыкі ў БССР. Шэраг матэрыялаў прысвечаны гісторыі рэлігіі, рэлігій- ных адносін, супярэчнасцям у нац.- канфесійным развіцці Беларусі з пункта погляду «рускае» правасл. царквы і «польскага» касцёлу; падкрэслівалася нацыянальна-творчая роля уніі. Асвят- ляла грамадска-паліт. і культурнае жыц- цё ў БССР і бел. эміграцыі, творчасць пісьменнікаў-эмігрантаў і пісьменнікаў БССР. Друкавала творчыя партрэты відных паліт. і культурных дзеячаў Беларусі: Л. Сапегі, К. Каліноўскага, Ф. Баіушэвіча, I. Луцкевіча, Я. Купа- лы, В. Ластоўскага і інш. А. Лямец, Л. I. Пранчак. БАЦЬКАЎШЧЫНА, А й ч ы н а, Р а- д з і м а, гісторыка-культуралагічнае, фі- ласафічнае паняцце, якое азначае пэў- ную этнакультурную супольнасць, адно- сіны чалавека да яе — патрыятызм. Блізказначнымі з’яўляюцца выразы «родная краіна», «родная старонка», «родная зямля». У гісторыі бел. грамад- скай думкі, літаратуры прайшло шматвя- ковую эвалюцыю, зместам і формай адпаведную канкрэтна-гістарычным умовам. У старажытных т. зв. стара- жытнарускіх і старабеларускіх пісьмо- вых крыніцах (летапісы, помнікі дзела- вога пісьменства, маст. творы) паняцце Б. перадаецца выразамі «зямля», «руская зямля», «атчына», «атчызна», радзей — «матернзна» (тры апошнія ўжываліся пераважна ў вузкім, маёмасна-ўладаль- ным ці спадчынным значэнні). Па меры пераадолення ўдзельнай раздробленасці, фарміравання цэнтралізаванай дзяржа- вы, узмацнення этнакансалідацыйных працэсаў пашыраецца і паглыбляецца змест паняцця «айчына» як увасаблення агульнадзярж., агульнаграмадскіх інта- рэсаў: «отчызна наша Велнкое князство Лнтовское» (Устаўная грамата вял. кня- зя Аляксандра 1501), «панство отчызны нашое» (Грамата Віленскага сейма 1514) і т. д. Побач з гэтым шырока ўжыва- ліся сінанімічныя катэгорыі і выразы: «панство», «гаспадарства», «княства» — «панство Велнкое князство Лнтовское», «господарство Реч Посполнтая» (пасля аб’яднання ВКЛ і Кароны Польскай у федэратыўную унію 1569). У афіцыйнай практыцы феад. грамадства ідэя Б. най- часцей атаясамлівалася з ідэяй дзяржа- вы, народа ў іх саслоўна-прывілеяваным разуменні. «Народ-шляхта» становіцца амаль адзіным паўнапраўным суб’ектам Б., пануючай палітыка-эканамічнай сілай над яе працоўнай большасцю. У эпоху Адраджэння, актывізацыі гу- маністычнай думкі на Беларусі зараджа- ецца і пашыраецца дэмакр. канцэпцыя паняцця Б., заснаваная на прынцыпах раўнапраўя людзей розных сацыяльных станаў, нацыянальнай і канфесійнай прыналежнасці, на ідэі самаахвярнага служэння чалавека сваёй Радзіме. У творчасці Ф. Скарыны паўстае ідэал справядліва арганізаванага грамадства на аснове гарманічнасці асабістых і су- польных інтарэсаў, «дабра паспалітага», усебаковага сацыяльнага, культурна-ду- хоўнага развіцця народа, «людзей прос- тых, паспалітых», адданасці ўсіх і кож- нага роднай зямлі. Патрыятычная ідэя Б., народна-дэмакратычная па сутнасці, абагульнена выказана Ф. Скарынам у прадмове да Кнігі Юдзіф, як адна з най- шляхетных маральна-этычных каштоў- насцей: «тако ж н людн, нгде зроднлнся н ускормлены суть по Бозе, к тому месту велмкую ласку ммають». Скарынаўская патрыятычная традыцыя знайшла свой працяг у творчасці, грамадскай дзей- насці С. Буднага, В. Цяпінскага, Ф. Кмі ты-Чарнабыльскага, Л. Сапегі, Ф. Еўла- шоўскага, Я. Цадроўскага, аўтараў Хронікі Быхаўца, Баркулабаўскага летапісу, Магілёўскай хронікі, «Прамовы Мялешкі», іншых дзеячаў і прадстаўні- коў грамадскай думкі старадаўняй Бе- ларусі. Якаснае паглыбленне і ўзбагачэнне паняцця Б. прыпадае на канец 18 — пач. 20 ст.— эпоху нац. кансалідацыі, вызв. змагання бел. народа з-пад каланіяль- нага ўціску царскай Расіі, польскай, а таксама спаланізаванай мясцовай ары- стакратыі. У новай бел. л-ры — «Песня беларускіх жаўнераў», творы В. Дуніна- Марцінкевіча, А. Вярыгі-Дарэўскага, К. Каліноўскага, нарадавольцаў групы «Гоман», Ф. Багушэвіча, А. Абуховіча, К. Каганца, пісьменнікаў-нашаніўцаў — выказаны адвечныя патрыятычныя ім- кненні, абуджэнне гістарычнай, нац. свядомасці народа «забранага краю», за- мілаванне да сваёй айчыны, «паветрыя, каторым мы аддыхаем» (В. Дунін-Мар- цінкевіч), рашучасць бараніць «сваю бацькаўшчыну» (К. Каліноўскі) ад чужацкае навалачы. Цэласнага, рознаба- ковага зместу паняцце Б., з улікам га- лоўных кампанентаў (геаграфічна-тэры- тарыяльны абшар, народ, паліт. і эканам. лад, культура, мова, гіст. спадчына), набывае пасля рэвалюцыі 1905—07, на этапе разгорнутай барацьбы за нац.- культурнае адраджэнне Беларусі, укара- наванай абвяшчэннем Беларускай На- роднай Рэспублікі (БНР), затым Бе- ларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Пад сцягам адраджэння Бацькаўшчыны-Беларусі кансалідуюцца розныя літаратурныя, культ.-асветныя, партыйныя, сацыяльна-рэв. аб’яднанні, плыні, рухі, што яскрава праявіліся ў дзейнасці Беларускай сацыялістычнай грамады, «Нашай долі», «Нашай нівы», бел. выдавецкіх суполак, Усебеларускага з’езду (снежань 1917) і г. д. Праблема Б. як спрадвечнага абшару ў этнічных, дзярж. межах бел. народа, як свабоднага дэмакр. грамадства, уладкаванага павод- ле сацыяльна-паліт. і нац. раўнапраўя, бесперашкоднага духоўнага развіцця, прыязнасці з суседнімі, усімі інш. наро- дамі свету, грамадства, гарантаванага ў сваіх правах і жыццёвых інтарэсах улас- най незалежнай дзяржавай, становіцца абагульняючай. кансалідуючай ідэяй бел. адраджэнскага руху. Яна знайшла сваё адлюстраванне ў публіцыстыцы, мастац- кіх творах, даследчыцкіх працах I. Луц- кевіча, А. Луцкевіча, А. Уласава, В. Лас- тоўскага, Я. Коласа, М. Багдановіча, Цёткі, 3. Бядулі, А. Гаруна, Л. Гмырака, М. Гарэцкага, асабліва Я. Купалы, аўта- ра яркіх мастацка-філасофскіх вобразаў паняволенай, пакліканай да свабоднага самавызначэння Бацькаўшчыны (драма «Раскіданае гняздо», зборнікі лірыкі «Жалейка», «Шляхам жыцця»). У купа- лавай публіцыстыцы далей развіты ска- рынаўскі ідэал Б.— справядлівай маці ўсіх людзей краіны, незалежна ад іх на- цыянальнасці, веравызнання, што пры нац. і канфесійнай неаднароднасці бел. грамадства мела і мае прынцыповае зна- чэнне: «У вольнай, незалежнай Бела- рускай дзяржаве не павінна быць «ні эліна, ні іудзея». Усе роўныя перад дзяр- жаўнай уладай, усе роўныя перад пра- вам і законам, усе вольна развіваюць сваю нацыянальную культуру і сама- бытнасць і кіруючыся ў сваёй грама- дзянскай працы дабрабытам агульнай бацькаўшчыны-Беларусі» (Купала Я. Незалежная дзяржава і яе народы // Бе- ларусь. 1919. 29 ліст.; Тое ж // Спадчы- на. 1990. № 1. С. 19). Ідэя Б. адыграла ролю ў змаганні народа супраць гвалтоў- нага падзелу бел. зямлі (Рыжскі мірны дагавор 1921), за ўз'яднанне падзеленых частак краіны ў адзінай бел. дзяржаве; супраць ням.-фаш. захопнікаў у гады 2-й сусв. вайны; служыла і служыць незаменным духоўным стымулам у про- цідзеянні нацыянальна свядомых сіл гра- мадства планамернай асіміляцыі бел. народа з боку партыйна-наменклатурнай дыктатуры. На сучасным этапе (з канца 1980-х гадоў) пад знакам новага адраджэння Бацькаўшчыны-Беларусі, адбудовы яе палітычна-дзярж. незалежнасці і суверэ- нітэту, пераадолення сацыяльна-эканам. крызісу, заняпаду бел. мовы, усяе нац. культуры гуртуюцца патрыят. сілы бел. этнасу, уключна з беларускай эмігра- цыяй. Нацыянальна-адраджэнскай ідзяй прасякнуты Дэкларацыя Вярхоўнага Са- вета Беларускай Савецкай Сацыялістыч- най Рэспублікі аб дзяржаўным суве- рэнітэце Беларускай Савецкай Сацыя- лістычнай Рэспублікі (ліп. 1990, ста- тус канстытуцыйнага закону нададзены 25.8.1991), праграмныя дакументы ўста- ноўчых сойму, з’езда, канферэнцыі Беларускага народнага фронту «Адра- джэнне», Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», іншых дэмакр. арг-цый. Шырыцца агульнабел. паход за свабодную незалежную Баць- каўшчыну, яе бесперашкоднае права годна адспяваць у агульначалавечым хоры сваю гіст. песню. А. К. Каўка. «БАЦЬКАЎШЧЫНА», згуртаванне бе- ларусаў свету. Заснавана 6.3.1990 у Мін- ску на сходзе прадстаўнікоў творчай і тэхн. інтэлігенцыі Беларусі, сярод якіх былі нар. дзпутаты СССР, БССР, Мін- скага гар. Савета. Выбраны арганіза- цыйны к-т (старшыня Я. Лецка), пры-
335 БАЦЭВІЧЫ нята рашэнне аб выпрацоўцы праграм- ных дакументаў і скліканні ўстаноўчай канферэнцыі. 10—11.9.1990 на ўстаноў- чай канферэнцыі ў Мінску былі прад- стаўнікі ўсіх (апрача Крымскага) бел. зямляцтваў і суполак з рэспублік СССР (гл. Беларускія культурныя згуртаван- ні), замежныя госці юбілею Ф. Скарыны, а таксама прадстаўнікі найбольш уплы- вовых арг-цый беларусаў з Беластоцка- га ваяводства (Польшча): Беларускага дэмакратычнага аб'яднання (БДА), Бе- ларускага грамадска-культурнага тава- рыства (БГКТ), Беларускага абяднання студэнтаў (БАС), тыднёвіка «Ніва». Ідэю стварэння згуртавання «Б.» пад- трымалі ўдзельнікі 19-й сустрэчы бе- ларусаў Паўн. Амерыкі (вер. 1990, Кліў- ленд), якія прынялі адпаведную рэзалю- цыю і паслалі на адрас устаноўчай канферэнцыі прывітальную тэлеграму. Выбраны: прэзідэнт згуртавання «Б.» нар. пісьменнік Беларусі В. Быкаў, вы- шэйшы кіруючы орган — Рада (старшы- ня Лецка), выканаўчы орган — управа; камісіі па розных кірунках дзейнасці (культурна-асветная, гаспадарча-экана- мічная, рэлігійная, краязнаўства, замеж- ны турызм і інш.). Вызначаны асн. задачы «Б.»: спрыяць адраджэнню куль- туры, мовы, нац. свядомасці і трады- цый бел. народа, кансалідацыі і аб’яд- нанню беларусаў свету незалежна ад іх парт. прыналежнасці, паліт. поглядаў, са- цыяльнага і маёмаснага стану, веравыз- нання, наладжваць патрэбныя для Бе- ларусі сувязі з замежжам. Створаны ад- дзяленні «Б.» ў абл. цэнтрах і гарадах Беларусі, а таксама за мяжой. «Б.» прымае ўдзел у шматлікіх акцыях пат- рыятычнага кірунку, за кошт заробле- ных сродкаў ажыццяўляе дабрачынную дзейнасць. Ініцыятар склікання і арга- нізатар першага сходу беларусаў бліз- кага замежжа (снеж. 1992) і форуму бе- ларусаў свету (ліп. 1993). Я. Р. Лецка. «БАЦЬКАЎШЧЫНА», культурна-асвет- нае т-ва бел. нац. меншасці ў Латвіі ў 1921—25. Створана ў Дзвінску (цяпер г. Даўгаўпілс) групай інтэлігенцыі на чале з настаўнікам Я. В. Харлапам. Членамі кіраўніцтва т-ва ў розны час былі М. Гарэцкі, 1. С. Дварчанін, К. Еза- вітаў, У. Жылка, I. I. Краскоўскі, П. В. Мядзёлка, У. В. Пігулеўскі, С. П. Сахараў, А. П. Якубецкі і інш., яго дзейнасці спрыялі прадстаўнікі лат. інтэлігенцыі Б. Р. Брэжга, Я. Райніс. Мела на мэце гуртаванне бел. насель- ніцтва, развіццё яго сац. і нац. свядо- масці, пашырэнне асветы, бел. друку, інфармавала лат. грамадскасць і ўрад пра становішча бел. меншасці, яе культ.- асв. патрэбы і інш. У выніку дзейнасці т-ва і падтрымкі Райніса пры Мін-ве асветы Латвіі ў 1921 створаны Бел. аддзел для кіраўніцтва навучальнымі ўстановамі (кіраўнік Сахараў), у Дзвін- скім і Люцынскім пав. адкрыта каля 60 бел. школ, заснаваны Люцынская і Дзвінская бел. гімназіі (гл. адпаведныя арт.), настаўніцкія курсы, с.-г. школа. Паводле сфабрыкаваных паліт. паліцыяй бурж. Латвіі матэрыялаў супраць членаў «Б.» былі арыштаваны Краскоўскі, Мя- дзёлка, Пігулеўскі, Езавітаў, Якубецкі і інш. У крас. 1925 адбыўся суд. які, аднак, скончыўся апраўданнем усіх аб- вінавачаных. Пасля суда Краскоўскі і Мядзёлка эмігрыравалі ў СССР. Дзей- насць т-ва прыйшла ў заняпад і пасту- пова спынілася. 3 сярэдзіны 1920-х г. культ.-асв. работу ў Латвіі праводзілі бел. т-вы «Прасвета», «Рунь», «Ара- тай», «Беларуская хата», «Таварыства беларускага тэатра», «Таварыства бела- рускіх вучыцеляў», «Навукова-краязнаў- чае таварыства», «Таварыства беларусаў- выбаршчыкаў», «Беларускае выдавецтва ў Латвіі», асв. кааператыў «Культура і праца». Літ.: Езавітаў К. Беларускае культур- на-асветнае т-ва «Бацькаўшчына» ў Латвіі. Рыга, 1932; Мядзёлка П. В. Сцеж- камі жыцця: Успаміны. Мн., 1974. С. С. Панізнік. БАЦЭВІЧЫ, вёска ў Клічаўскім р-не, на р. Ольса. Цэнтр сельсавета і калгаса імя Леніна. За 15 км на ПдЗ ад Клічава, 117 км ад Магілёва, 11 км ад чыг. ст. Тачанка. 977 жыхароў, 411 двароў (1990). Курганны могільнік за 2,5 км на У ад вёскі сведчыць, што з 8 ст. н. э. тут жылі дрыгавічы. У пісьмовых крыніцах Б. ўпершыню ўпамінаюцца пад 1560 як сяло ў Свіслацкай вол. ВКЛ, дзярж. ўласнасць, 46 двароў. У 1689 Б. ў складзе маёнтка Свіслач Мінскага пав. У 1743 сяло ў Аршанскім павеце, шляхецкая ўласнасць. Пасля ўключэння ў склад Ра- сійскай імперыі (1793) цэнтр воласці Бабруйскага пав. Мінскай губ. У 1844 283 жыхары, 51 двор, цэнтр маёнтка ў Бабруйскім пав., уласнасць памешчыка. У 1865 адкрыта нар. вучылішча, у якім у 1891 займалася 47 хлопчыкаў, былі царква, 2 млыны, штогод тут праводзіў- ся кірмаш. У 1892 у маёнтку заснаваны вінакурны і лесапільны заводы (у 1895 13 рабочых, дзейнічала паравая машы- на). У 1897 у сяле 671 жыхар, 87 два- роў, хлебазапасны магазін, 3 крамы, пастаялы двор; у маёнтку 57 жыхароў, 7 двароў. У рэвалюцыю 1905—07 тут дзейнічала падп. с.-д. група, якой кіраваў рабочы Гарэлік з Бабруйска. Група была хутка раскрыта, яе члены Хруцкі, Пятро- віч, Гарэлік і інш. арыштаваны. 27.2. 1906 па закліку селяніна Я. Сушко вяс- коўцы, што працавалі на лясных работах у памешчыка, аб’явілі забастоўку. У 1915 адкрыта земская бальніца. У 1917 у вёс- цы 903 жыхары, 139 двароў. У ліст. 1917 устаноўлена Сав. ўлада. 3 лют. да ліст. 1918 Б. акупіраваны войскамі кай- зераўскай Германіі. Пасля выгнання аку- пантаў у Б. арганізаваны рэўком, стар- шынёй якога стаў У. Кніга. Члены рэў- кома і валвыканкома кіравалі падзелам памешчыцкай і царкоўнай зямлі. У 1920 на базе маёнтка створана нар. гаспадар- ка, якая мела 358 га зямлі; працавалі паравы млын, бровар, лесапільня. У 1921 арганізаваны саўгас імя К. Маркса, у 1924 ён атрымаў першы трактар. У 1922 у вёсцы адкрыта хата-чытальня. У 1930-я г. палітаддзел саўгаса выпу- скаў шматтыражку «Сцяг ударніка», працавалі 4-гадовая і 7-гадовая (у 1923 было 124 вучні) школы. У 1923 на па- мешчыцкіх землях створана с.-г. ар- цель, у маёнтку пачала дзейнічаць масла- робная арцель. У 1928 працавалі не- вялікая электрастанцыя, лакамабіль, млын, вінзавод, маслабойня; была баль- ніца. У 1931 у саўгасе (уваходзіў у Магілёўскі свінагадоўчы трэст) 14 трак- тароў. 3 20.8.1924 Б.— цэнтр сельсавета ў Клічаўскім р-не Бабруйскай акругі (да 26.7.1930), з 20.2.1938 Магілёўскай вобл. У 1926 906 жыхароў, 172 двары. У 1927 у пасёлках Культура і Вялікае Ляда, што ўзніклі падчас падзелу па- мешчыцкай і царкоўнай зямлі, створаны т-вы па сумеснай апрацоўцы зямлі, на базе якіх узнік калгас «Культура». У 1929 арганізавана камуна, рэаргані- заваная ў 1930 у калгас імя Леніна, да якога далучыўся і калгас «Культура». У 1929 устаноўлены лакамабіль і элек- трагенератар, вёска атрымала электра- асвятленне. У 1931 адкрыта вячэрняя школа для дарослых, у 1932 абсталя- вана стацыянарная кінаўстаноўка, у 1934 адкрыты дзіцячыя яслі. У 1937 саўгас ліквідаваны, яго землі перада- дзены калгасу, а на саўгаснай сядзібе створана МТС, у якой у 1938 было 15 трактароў (дзейнічала да сак. 1958), саўгасны цагельны завод і лесацэх перай- шлі да райпрамкамбіната. У 194(Г. у вёсцы 1214 жыхароў, 312 два'роў, ся- рэдняя школа, бібліятэка, клуб, бальніца, аддзяленне райпрамкамбіната, пошта, магазін. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. Гру- па патрыётаў на чале са старшынёй сельсавета М. I. Александровічам разгар- нула барацьбу супраць акупантаў. Пад- польшчыкі вялі агіт.-масавую работу сярод насельніцтва, распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, лячылі пара- неных чырвонаармейцаў. У студз. 1942 на базе групы Александровіча ўтвораны партыз. атрад № 620, а кіраўнік групы стаў яго камісарам. У пач. 1942 гітле- раўцы загубілі 44 вяскоўцаў, стварылі ў вёсцы гарнізон і камендатуру. Вясной 1942 партызаны разграмілі фаш. гар- нізон, спалілі 250 т збожжа, прызнача- нага для адпраўкі ў Германію. У вёсцы размясціўся райвыканком, які арганіза- ваў барацьбу супраць гітлераўцаў і на- ладжваў жыццё сялян. У канцы чэрв. 1944 немцы спалілі 179 двароў і загубілі 71 жыхара. Вёска вызвалена 28.6.1944. У брацкай магіле пахаваны воіны 928-га і 298-га асобных сапёрных батальёнаў 55-й стралк. дывізіі 61-й арміі 1-га Бел. фронту, якія загінулі пры вызваленні Клічаўскага р-на, і партызаны 208-га асобнага імя I. В. Сталіна і 277-га пар- тызанскіх палкоў. На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 133 вяскоўцы, 127 расстраляны гітлераўцамі. Пасля вайны вёска адбудавана. У 1967 да Б. далучаны вёскі Зарэчча і Вусце. У 1970 у Б. 1315 жыхарюў, 408 дварюў, лесапільня, цагель- ны завод. Сярэдняя і муз. школы, дзіця- чы сад, магазін, Дом культуры, біблія-
336 БАЦЮНЯ тэка, аптэка. Б.— радзіма дзеяча бел. нац.-вызв. руху, вучонага-географа А. А. Смоліча. у. Дз. Буйзько. БАЦЮНЯ Аляксандр Рыгоравіч [20.6 (2.7).1898, в. Курганы Бабруйскага пав., цяпер Кіраўскі р-н — 21.3.19761, ген.-палкоўнік (1958). У арміі з 1916. У 1918 добраахвотна ўступіў у Чырв. Армію. Скончыў Вышэйшыя стралкова- тактычныя курсы (1921), Ваен. акадэ- мію імя Фрунзе (1934). Член КПСС з 1929. Удзельнік грамадз. вайны, баёў каля воз. Хасан у 1938. У Вял. Айч. вайну з 1941 нач. штаба корпуса, арміі на Паўд.-3ах., Варонежскім, 1-м Укр. франтах. Удэельнік вызвалення Украіны, Чэхаславакіі. Да 1961 у Сав. Арміі. БАЦЮШКАЎ Пампей Мікалаевіч (14 (2.6) .6.1811, маёнтак Данілаўскае Ва- лагодскай губ.— 20.3(1.4).1892], рускі гісторык, дзярж. і грамадскі дзеяч, выда- вец. 3 дваранскай сям’і. Брат паэта К. Бацюшкава. Скончыўшы афіцэрскія класы артыл. вучылішча ў Пецярбургу (1831), служыў у арміі (1832—40). 3 1850 віцэ-губернатар у Коўне, у 1851 — 53 пам. папячыцеля, у 1868—69 папя- чыцель Віленскай навучальнай акругі, у 1856—67 віцэ-дырэктар дэпартамента духоўных спраў іншаземных веравы- знанняў. 3 1869 член савета міністра нар. асветы. Кіраваў к-там па будаў- ніцтве храма Хрыста Збавіцеля ў Мас- кве. Паводле паліт поглядаў славяна- філ, супрацоўнічаў з I. С. Аксакавым, М. П. Пагодзіным, М. В. Каяловічам; адзін з асн. праваднікоў палітыкі русі- фікацыі на Беларусі, Украіне і ў Літве. Вынікам яго дзейнасці ў дэпартаменце духоўных спраў іншаземных веравы- знанняў была пабудова на Беларусі і Украіне больш як 2 тыс. праваслаўных цэркваў па тыпавых праектах, прымаў захады перавесці богаслужэнне ў касцё- лах Мінскай губ. з польскай мовы на рускую (праз ксяндза Сенчыкоўскага). Выдаў «Атлас народанасельніцтва За- ходне-Рускага краю паводле веравы- знанняў» (1863, складзены афіцэрамі ген. штаба Эртэлем, Барановічам, Дэ- ліўронам, Рытыхам і інш., 2 выд. 1864). Ініцыятар і выдавец серыі альбомаў з тлумачальнымі тэкстамі «Помнікі рускай даўніны ў заходніх губернях імперыі» (вып. 1—8, 1868—85). Выдаў са сваімі прадмовамі манаграфіі прафесараў Кіеў- скай духоўнай акадэміі М. 1. Пятрова, М. I. Гарадзецкага і I. I. Малышэўскага «Холмская Русь» (1887), «Валынь» (1888), «Беларусь і Літва» (1890), «Па- долле» (1891), «Бесарабія» (1892). Гістарычнае развіццё Беларусі зводзіў да гісторыі праваслаўнай царквы і паліт. дзейнасці князёў. Асабісты архіў Б. зберагаецца ў Дзярж. публ. б-цы імя М. Я Салтыкова-Шчадрына ў Санкт- Пецярбургу (Аддзел рукапісаў, ф. 52). Літ.: Памятн П. Н. Батюшкова Спб., 1892; Крачковскнй Ю. Ф. Памятн П. Н Батюшкова. Вмльна, 1892; М а й- к о в Л. П. Н. Батюшков // Батюшков П. Н. А. Р. Бацюня. Бессарабня: Нст. опнсанне. Спб., 1892. С. XV—XXXII; Пыпнн А. Н. йсто- рня русской этнографнн. Т. 4. Спб., 1892. С. 103—137. М. В. Нікалаеў. БАЧЭЙКАВА, вёска ў Бешанковіцкім р-не, на р. Ула. Цэнтр сельсавета і кал- гаса «Бачэйкава». За 21 км на ПнЗ ад Бешанковіч, 75 км ад Віцебска, 21 км ад чыг. ст. Чашнікі, на скрыжаванні аўтадарог Віцебск — Лепель і Чашні- кі — Ула. 1164 жыхары (1992). Вядома з часоў ВКЛ як маёнтак, пазней мястэчка ў Полацкім ваявод- стве. У дакументах упершыню згад- ваецца ў 1460 як уласнасць кн. Я. М. Ямантовіча, пазней належала яго нашчадку — кн. С. Ямантовічу-Падбя- рэзскаму (памёр у 1540 бяздзетным). У выніку працяглых судовых спрэчак паміж яго ўдавой і сястрой Б. і інш. маёнткі ў 1542 адсудзіла сястра князёўна Ульяна на карысць сваіх сыноў Рыгора і Івана Яцкавічаў. На той час уладанне складалася з двара з пасадам (мястэч- кам) і воласці, у якую ўваходзілі вёскі Плескунова, Стрыжава і інш. Пры падзе- ле Б. дасталося Рыгору (пачынальніку шляхецкага роду Падбярэзскіх), а Стрыжава з навакольнымі вёскамі — Івану. Частка маёнтка Б. належала і А. Н. Цеханавецкаму — верагодна, сы- ну Ульяны ад другога шлюбу. Пасля смерці Р. Я. Падбярэзскага (1585) Б. ва- лодаў А. Н. Цеханавецкі сумесна з яго сынам Станіславам. 3 гэтага года і да пач. 20 ст. Б. заставалася ўласнасцю Цеханавецкіх. У час Лівонскай вайны ў 1563—80 Б. неаднаразова было спустошана, паз- ней адноўлена. У 1626 складалася з ума- цаванага частаколам і ровам феад. маёнтка (двара), мястэчка (79 душ мужчынскага полу) і воласці з вёскамі Астраўляны, Высакагора (цяпер Высо- кая Гара), Жарнасекі (цяпер Жарна- секава), Забелле, Клешчыно. У 1626 Ста- ніслаў Цеханавецкі здаў маёнтак у арэн- ду (заставу) кн. Э. Кантакузену. У час руска-польскай вайны ў 1654 Б. спа- лена дашчэнту. К канцу 17 ст. Б. зноў адрадзілася, у 1692 у ім было 45 мя- шчанскіх сем'яў і 13 прымакоў, да воласці належалі вёскі Адамашкава, Дзятлы. Жарнасекі, Забелле-Баярскае, Клешчыно, Сенькаўшчына, Старынкі, Філіпенкі. У канцы 18 ст. ў мястэчку дзейнічалі суконная фабрыка, збройная і карэтная майстэрні, чарапічны, ган- чарны, вінакурны, піваварны заводы. У 1769 пабудаваны новы панскі дом. Мястэчка налічвала каля 50 сем’яў. У 1793 Б. далучана да Рас. імперыі, цэнтр воласці ў Лепельскім пав. Полац- кай, з 1802 Віцебскай губ. У 1852 было 136 душ мужчынскага полу, да маёнтка належалі 14 вёсак: Багданава, Валь- коўшчына, Грыцькаўка, Дзятлы, Дубро- вы, Жарнасекі, Забелле, Клешчыно, Навасёлкі, Промыслы, Прыгожае, Сень- каўшчына, Тарантова, Шыпулі і 4 за- сценкі: Займішча, Касмыры, Сушытна, Талвіншчына. На 1886 у Б. 250 жыхароў, 29 двароў, бальніца, школа, вінакурны і піваварны заводы, ветраны млын, ганд- лёвыя рады, рынак, 3 кірмашы ў год; па- водле перапісу 1897 — 722 жыхары. У 1923—24 цэнтр Бачэйкаўскага павета Віцебскай губ. 3 1930-х г. цэнтр калгаса «Бачэйкава». У 1970 918 жыхароў, 238 двароў. Цагельны завод, 2 школы, з іх 1 сярэдняя, Дом культуры, біблія- тэка, аптэка. Літ.: Цехановецкнй В. П. Хроннка одного поместья: Бочейково. Внтебск, 1905. В. Л. Насевіч. БАЧЭЙКАЎСКІ ПАВЕТ, адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1923—24. Утвора- ны 15.2.1923 у Віцебскай губ. РСФСР у выніку перайменавання Лепельскага пав. ў Бачэйкаўскі і далучэння да яго часткі скасаванага Сенненскага пав. Цэнтр — мяст. Бачэйкава. У склад павета ўвахо- дэілі 9 валасцей: Бешанковіцкая, Ле- пельская, Лукомльская, Несінская, Улья- навіцкая, Ушацкая, Хоцінская, Чарэй- ская, Чашніцкая. 3.3.1924 тэр. Б. п. (б. Лепельскага) увайшла ў склад БССР. 20.6.1924 павет скасаваны. Бешанковіц- кая, Ульянавіцкая і Чашніцкая вол. перададзены ў склад Віцебскага пав., Лепельская, Несінская, Ушацкая і Хо- цінская вол.— у склад Полацкага пав., Лукомльская і Чарэйская вол.— у склад Барысаўскага пав. М. I. Камінскі. БАЧЭЙКАЎСКІЯ БАІ 1943. Адбыліся паміж партызанамі і гарнізонам пра- ціўніка ў в. Бачэйкава Бешанковіцкага р-на ў Вял. Айч. вайну. Гарнізон з’яў- ляўся важным апорным пунктам акупан- таў на шашы Віцебск — Лепель і пера- шкаджаў баявым аперацыям партызан на камунікацыях аператыўнага тылу ня- мецкай 3-й танк. арміі групы армій «Цэнтр», рабаваў насельніцтва, удзель- нічаў у карных аперацыях у трохву- гольніку Віцебск — Полацк — Лепель. У ноч на 25.7.1943 байцы 2-й Ушацкай партыз. брыгады імя Панамарэнкі (ка- мандзір М. В. Уткін) разграмілі гарнізон, знішчылі склады з гаручым, боепрыпасамі і сельгаспрадуктамі, аўта- рамонтную майстэрню, радыётэлефонны вузел сувязі і інш. У час Лепельскай аперацыі 1943 бой у в. Бачэйкава 20—
25.10.1943 вялі партыз. брыгады «Аляк- сея» (А. Ф. Данукалаў) і 2-я імя За- слонава (В II. Комлеў). 20 кастр. ўда- рамі з Пд і ПдЗ штурмавыя групы пар- тызан пад прыкрыццём мінамётнага і ар- тыл. агню пасля паўтарагадзіннага бою захапілі частку в. Бачэнкава. Скаваўшы боем праціўніка, які замацаваўся ў дзо- тах на правым беразе р. Ула, партызаны разграмілі гітлераўцаў ў вёсках Дзяміда- вічы і Слабодка. 25 кастр. партызаны адышлі ў напрамку в. Свяча і на дарозе Свяча—Бачэйкава разбілі ням.-фаш. падраздзяленні. Гітлераўцы занялі в. Ба- чэйкава і спалілі яе. Літ.: Всенародное партнзанское двнженне в Белорусснн в годы Велнкой Отечественной войны (нюнь 1941 —нюль 1944) Докумен- ты н матерналы. Кн. 2. Мн., 1978 У С Пасэ. БАШКІНЦАЎ Філат Антонавіч (н. 15.3. 1919, р. п. Благавешчанка Алтайскага краю), адзін з арганізатараў камса- мольска-маладзёжнага падполля і пар- тыз. руху на тэр. Віцебскай і Барана- віцкай абл. у Вял. Айч. вайну. Скончыў Томскі ун-т (1941), працаваў сакрата- ром РК ВЛКСМ г. Томска. 3 31.7.1942 сакратар Віцебскага падпольнага аб- кома ЛКСМБ. з 11.1.1944 да 10 7.1944 сакратар Баранавіцкага пад- польнага абкома ЛКСМБ. 3 ліп. 1944 на парт. і навук.-пед. рабоце. Скончыў ВПШ пры ЦК КПСС (1948), Акадэ- мію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1957). Канд. эканам. навук (1957). БАШКО Пётр Кузьміч (н. 12.1.1945, в. Некрашэвічы Карэліцкага р-на), беларускі гісторык. Канд. гіст. навук (1978). Скончыў БДУ (1970). 3 1972 малодшы, з 1981 ст. навук. супрацоўнік Ін-та псторыі АН Беларусі. Даследуе гісторыю Кастр. рэвалюцыі. Адзін з аўта- раў «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР» (т. 2, 1985), удзельнік складання атласа «Вялікі Кастрычнік» (М., 1987). Гв..' Советы рабочнх, солдатскнх н кресть- янскнх депутатов Белорусснн (март — ок- тябрь 1917 г.). Мн., 1987; Нз нсторнн дея- тельностн Белорусского нацнонального ко- мнссарната (Белнацкома) // Путем борьбы н труда.^Мн., 1989. БАШНЯК Аляксандр Карлавіч (15.8. 1786—1831), падарожнік, батанік. У вы- ніку праездаў з Дарагабужа і Духаў- шчыны ў Віцебск, адтуль праз Полацк у Себежскі павет (1815), з Вільні ў Кіеў, пакінуў цікавыя звесткі пра краявіды, населеныя пункты Беларусі, у т. л. пра Мінск (ускраінамі горад падобны Да рускага, у цэнтры — да польскага), Бабруйск і Бабруйскую крэпасць. Лі- чыў, што зах. паветы Смаленшчыны, дзе жылі беларусы, у этнічных і этна- графічных адносінах не розніліся ад усх. паветаў Віцебскай губ. Са спачуваннем пісаў аб прыгонных бел. сялянах. Ці- кавіўся этнаграфіяй і звычаямі, іх мовай і дыялектамі. Імкнуўся вызначыць геа- лагічнае мінулае Беларусі, яе глебы, клі- мат, лясы, асабліва на Полаччыне. Б. вядомы і як царскі шпіён, які сачыў за А. С. Пушкіным. У жн. 1825 разам з на- чальнікам паўд. ваен. пасяленняў графам I. О. Вітам падаў данос (іЗапіску») у Пецярбург пра дзейнасць Паўд. т-ва дзекабрыстаў на Украіне. Памёр (па П М. Бацюшкаў. інш. звестках забіты) у час паўстання 1830—31. Тв.: Дневные запнскн путешествня А. Бошняка в разные областн Западной н Полуденной Росснн в 1815 г. Ч 1—2 М., 1820—21; Запнска А. К. Бошняка // Крас- ный архнв. 1925 Т. 2 (9). Літ.: Нечкнна М. В. Двнженне де- кабрнстов. Т. 2. М., 1955; Грыцкевіч В П., Мальдзіс А. 1. Шляхі вялі праз Беларусь: Нарыс. Мн., 1980. А. П. Грыцкевіч. «БАЯВАЯ ЎСКАЛОСЬ», ілюстраваны часопіс. Выдаваўся ў ліп. 1949 — лют. 1950 у Зах. Германіі, у 1954—81 у Ка- надзе (Таронта) на бел. мове. Рэдактары М. Панькоў (1949—50, псеўд. М. Воль- ны), С. Хмара (1954—81). Орган лі- таратурнай сустані (аб'яднання) «Бая- вая ўскалось», створанай у 1949 членамі заснаванай ў 1937 у Зах. Беларусі неле- гальнай літаратурнай арг-цыі «Маладая ўскалось». Часопіс выказваўся за адзін- ства бел. культуры незалежна ад месца пражывання яе творцаў, друкаваў творы бел. паэтаў і празаікаў, што жылі ў эміграцыі (Вольнага, А. Змагара, М. Кавыля, У. Клішэвіча, У. Снопа. Хмары, М. Целеша, Я. Юхнаўца і інш.), у БССР і на Беласточчыне. Змяшчаў арт. пра У. Дубоўку, Г. Леўчыка, М. Маша- ру, М. Савіцкага, М. Танка, зах.-бел. рэв. паэзію, а таксама хроніку, кнігапіс. Абапіраўся на ідэйную традыцыю Бел. сялянска-работніцкай грамады, адкідаў устанрўку «паэзіі для паэзіі», ацэньваў літ. творчасць як адзін з відаў зброі за вызваленне бацькаўшчыны, за волю працоўнага народа (№ 11). Выступаў супраць арыентацыі на знешнія сілы і заяўляў пра ўласны шлях да вольнай і незалежнай Беларусі, і адмяжоўваўся ад т. зв. бэнээраўскай і бэцээраўскай плыняў эміграцыі (№ 2, 17). Часопіс карыстаўся эмблемай Двупагоні як сім- валам змагання з ўсімі варожымі сі- ламі. Выйшла 18 нумароў. Ю. Туронак. БАЯВЫЯ ДРУЖЫНЫ ў рэвалюцыі 1905—07, узброеныя атрады рабочых, іншых дэмакр. слаёў гар. насельніцтва, якія фарміраваліся рэв. партыямі для абароны ад пагромных дзеянняў царыз- му, падрыхтоўкі і правядзення ўзбр. паўстання. Першыя Б. д. на Беларусі 337 БАЯРСКАЯ ўзніклі як атрады самаабароны для ахо- вы вулічных дэманстрацый рабочых напярэдадні рэвалюцыі 1905—07. Баль- шавікі разглядалі іх як ядро рэв. арміі, неабходнай для ўзбр. паўстання. У гады рэвалюцыі дзейнічалі пры арганізацыях РСДРП, Бунда, эсэраў, сіяністаў-сацыя- лістаў у Гомелі, Бабруйску, Мінску, Віцебску, Оршы, Пінску і інш. гарадах і мястэчках. Б. д. ахоўвалі мітынгі і дэманстрацыі ад нападаў чарнасоцен- цаў, паліцыі і войск, патрулявалі вуліцы з мэтай прадухілення яўрэйскіх пагромаў. Эсэраўскія Б. д. (Гомель, Ветка) займаліся арганізацыяй і правя- дзеннем тэрарыст. актаў. Рэв. партыі нярэдка заключалі пагадненні аб сумес- най узбр. барацьбе, каардынавалі дзей- насць Б. д. Сістэматычна праводзіліся вайсковыя заняткі. Члены Б. д, авалод- валі ваен. ведамі, абучаліся тактыцы вулічнай барацьбы, уменню трапна стра- ляць. Зброю рабочыя выраблялі ў сваіх майстэрнях. Б. д. Гомеля атрымлівалі яе таксама з Масквы. У час Снежань- скага ўзброенага паўстання 1905 Б. д. Беларусі затрымлівалі эшалоны з вой- скамі, што накіроўваліся ў Маскву на падаўленне паўстаўшых рабочых. На да- памогу маскоўскім рабочым у Горках быў сфарміраваны ўзбр. атрад, у Гоме- лі — спец. цягнік з атрадам каля 100 чал. Ураджэнцы Беларусі прымалі ўлзел у дзейнасці Б. д. Масквы, Данбаса, Запа рожжа, Сібіры. Н барыкадах Чырвонай Прэсні ў Маскве разам з рус. рабочымі змагаліся беларусы А. С. Карачун, 1. А Ма цюшэўскі, М. А. Цітоў. Сярод 150 дружын- нікаў, якія дзейнічалі на Маскоўска-Казан- скай чыгунцы, былі беларусы Я П. Саза- новіч, М. К. Цыбулька, А. В. Пешч. М. А. Карнялюк, В. Р. Міхневіч, К. Я. Га- равік; адным з кіраўнікоў з'яўляўся П. Я. Зянковіч. У кіраўніцтве ўзбр. паў- станнем рабочых Матавіліхі (Перм) браў удзел ураджэнец Лідскага пав. А. Г. Юрш Вопыт арганізацыі і дзейнасці Б. д. быў выкарыстаны бальшавікамі ў 1917 пры ства рэнні Чыреонай гвардыі Літ.: Нсторня рабочего класса Белорус- ской ССР. Т 1. Мн„ 1984; Ф н л я к о в В. Г. Революцнонные связн рабочнх Бело- русснн н Росснн в конце XIX — начале XX в. Мн., 1987. У. Г. Філякоў. БАЯРСКАЯ, вёска ў Нягневіцкім с/с Навагрудскага р-на, на р. Валоўка. За 17 км ад Навагрудка, 40 км ад чыг. ст. Наваельня. 177 жыхароў, 82 двары (1990). Назва вёскі паходзіць ад ула- дання невядомага баярына. Паводле ін- вентара 1671 — сяло, належала магнац- каму роду Радзівілаў. Жыхары вало- далі 24 валокамі зямлі, была царква. У канцы 18 ст. В. перайшла ва ўладанне Храптовічаў, была ў складзе Нягне- віцкага маёнтка. У 1842 сяляне вёскі мелі 150 дзесяцін ворыва, 70 дзесяцін сенажацяў, 20 дзесяцін пустак. Летам 1905 сяляне вескі ўдзельнічалі ў за- бастоўцы, якая была задушана паліцыяй У 1908 у Б. 258 жыхароў. 3 3.9.1915 па снежань 1918 акупіравана войскамі кайзераўскай Германп. 3 27.12.1918 па
338 БАЯРЫ 18.4.1919 і з 19.7.1920 па 1.10.1920 дзей- нічала сав. ўлада. У 1921—39 у складзе Польшчы, уваходзіла ў Нягневіцкую гмі- ну. 3 верасня 1939 у складзе БССР, уваходзіла ў Нягневіцкі с/с Любчанскага р-на Баранавіцкай вобл. У чэрв. 1941 — ліп. 1944 пад ням.-фаш. акупацыяй. 10.9.1949 тут утвораны калгас «Чыр- воны партызан», з 29.1.1951 веска ў скла- дзе калгаса імя Леніна (цэнтр в. Нягне- вічы). 3 8.1.1954 у складзе Любчан- скага, з 17.12.1956 — Навагрудскага р-наў Гродзенскай вобл. Клуб, б-ка, ма- газін. Літ.: М а 1 сге«5к а М. Ьаіуіцшііцпі ка<1гі№іНб№ » XV <1о роіожу XVI «іекц. УУвгагака; Рогпап, 1985. 5. 124, 126, 127; Революцнонное двнженне в Белорусснн 1905—1907 гт.: Документы н матерналы. Мн.. 1955. С. 161. М. А. Ткачоў. БАЯРЫ, 1) вышэйшы слой феад. гра- мадства ў Кіеўскай Русі, пазней — у рускай дзяржаве. Былі васаламі князя, абавязанымі служыць У яго войску, маглі перайсці да другога князя. Мелі свае вотчыны і васалаў. У 17 ст. розні- ца паміж Б. і дваранствам сцерлася. 2) Ваеннаслужылыя людзі ў ВКЛ. Па- ходзілі з Б. ІІолацкага, Тураўскага і Сма- ленскага княстваў, ад Б. і дружыннікаў вял. князёў літоўскіх. У 13—16 ст. боль- шасць Б. атрымала саслоўныя прывілеі феадалаў. Частка з іх уяўляла сабой прамежкавую групу паміж феадаламі і сялянамі. У юрыд. дакументах пачы- наючы з 15 ст. сярод Б. вылучаюцца паны і знатныя Б., якія разам з князямі складалі вярхі феад. саслоўя (Гара- дзельскі прывілей 1413). Гэтыя катэ- горыі ўпамінаюцца ў велікакняжацкіх прывілеях да Статута Вялікага княства Літоўскага /529. У 14—15 ст. і 1-й чаэрці 16 ст. ўсюды асн. маса феадалаў (сярэд- нія і дробныя землеўладальнікі) мелі Лагер бежанцаў. 1915. адну назву — Б. Пачынаючы з Гара- дзельскага прывілея 1413 для абазна- чэння саслоўя феадалаў побач з гэтым тэрмінам у афіцыйных актах усё часцей трапляецца тэрмін Б.-шляхта або шлях- та. Але да 2-й чвэрці 16 ст. асн. тэр- мінам для абазначэння феадалаў за- ставаўся тэрмін Б. Большасць Б. былі васаламі гаспадара (вял князя), част- ка — васаламі буйных феадалаў-князёў, паноў, буйных Б. Значная колькасць Б.-шляхты мела па некалькі або зусім не мела феад.-залежных сялян. Іх на- зывалі конныя Б., якія людзей не маюць, пешая шляхта (паводле тэрміналогіі попісу войска ВКЛ 1528 і 1567). У 1-й пал. 16 ст. побач з тэрмінамі шляхта, Б.-шляхта ўжываюцца тэрміны паны-Б., паны-Б. панцырныя, зямяне, шляхта панцырная (у 1570-я г. і ў 1605 у Давыд- Гарадоцкім маёнтку Радзівілаў), паны-Б. панцырныя і путныя (у 1597 у Капыскім маёнтку Радзівілаў, у канцы 16 ст. ў Капыльскім і Нясвіжскім маёнтках Ра- дзівілаў). Да канца 16 ст. шляхтан і зямянамі называлі феадалаў Слуцкага княства. Яны мелі па 5—10 валок зямлі, з якіх неслі ваенную службу. Існавала значная па колькасці група ваеннаслу- жылых людзей, куды ўваходзілі не толь- кі нашчадкі дробных бел. і літоўскіх Б. і дружыннікаў, але і прадстаўнікі вяр- хоў сялянства. Гэтыя ваеннаслужылыя людзі ўдзельнічалі ў войнах у складзе атрадаў паноў, а часам і самастойна, разам з шляхціцамі. У попісе войска 1528 пазначана 10 Б. путных і 1 конюх з Жалудка, 2 «слугі путные, што людзей не маюць» з Рагачова, 34 сакольнікі замка Новагародскага, 11 новагародскіх садоўнікаў, 4 кухары, 1 псяр і 1 «ла- безнік». У 1567 у войску запісаны 7 слуг путных «самілішскіх» з Трокскага пав. (пазней нашчадкі гэтых слуг путных лічыліся шляхтай). Усе ваеннаслу- жылыя людзі разам з Б.-шляхтай высту- палі ў паход «з ыменей сваіх». Яны падзяляліся на баяр панцырных, путных баяр або проста Б. (часам іх звалі служ- камі), слуг путных, слуг дамовых. Усе яны атрымлівалі надзелы зямлі пры ўмове нясення службы, гал. чынам вай- сковай. Паміж дробнымі феадаламі і вышэйшай групай ваеннаслужылых сялян у 16 ст. не заўсёды можна пра- весці мяжу. Тэрміналагічная неакрэсле- насць адлюстроўвала пераходную сту- пень, што займалі ваеннаслужылыя лю- дзі ў эканам. і сац. адносінах. У полацкай рэвізп 1552 адзначана, што ў валоданнях полацкай шляхты жылі Б., слуп, слугі путныя, слугі дамовыя, якія неслі вайско- вую службу ў атрадах шляхціцаў, сваіх паноў. Частка з іх мела сваіх айчыз- ных людзей і агароднікаў. Так, на айчыз- най зямлі чалавека путнага Міхаіла Ба- лотава было 15 сялянскіх дымоў. Ва- еннаслужылыя сяляне намагаліся ўліцца ў клас феадалаў, і нярэдка гэта ім уда- валася. Былі выпадкі, калі Б.-феадалы, якія не маглі выконваць звязаныя з ваеннай службай павіннасці, траплялі ў катэгорыю залежных сялян. У рэдкіх выпадках шляхціцамі станавіліся прад- стаўнікі незапрыгоненых сялян — «пд- хожых людзей». Працэс прававога фар- міравання шляхецкага саслоўя зацягнуў- ся да 2-й пал. 16 ст. (пошсы войска ВКЛ 1528 і 1567, Статуты Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588, закон аб доказе шляхецтва 1522 і інш. прывілеі). Значная частка Б. да канца 16 ст. аформілася як шляхецкае саслоўе. Ужо тады было нямала бедных шляхці- цаў, якія не мелі прыгонных і залежных сялян. Паводле эканам. становішча яны мала адрозніваліся ад сялян-слуг. Знач- ная частка ваеннаслужылых людзей ВКЛ трапіла ў шляхецкае саслоўе, але захавала назву Б. Часткова гэта былі нашчадкі дробных Б. і слуг путных (Б. панцырных, Б. путных і інш). Яны па-ранейшаму выконвалі ваенныя і інш. службовыя павіннасці і займалі ў пэў- най ступені прывілеяванае становішча ў параўнанні з асн. масай сельскага насельніцтва. На Беларусі ад назвы сац. групы Б. замацаваліся тапонімы: Баяры, Малыя Баяры, Баяры Дзікушкаўскія і тыпу Баяркі, Баярск. 3) Адна з катэ- горый сялян у ВКЛ у 2-й пал. 17— 18 ст. За свой надзел выконвалі павін- насці, плацілі чынш. Яны не былі аса- біста свабоднымі, не служылі ў апал- чэнні і па сутнасці з’яўляліся прыгон- нымі. Да канца 18 ст. феадалы перавялі многіх Б. на становішча чыншавых і нават цяглых сялян. Літ.: Похнлевнч Д. Л. Крестьяне- слугн в Велнком княжестве Лнтовском в XVII —XVIII веках // Среднне века: Сб. М., 1962. Вып. 21, Грнцкевнч А. П. Хозяйственное н правовое положенне воен- но-служнлого населення в Слуцком кня- жестве в XVI — XVIII вв. // Ежегодннк по аграрной нсторнн Восточной Европы, 1962 г. Мн., 1964; Яго ж. Формнрованне феодального сословня в Велнком кня- жестве Лнтовском н его правовые основы (XV — XVI) // Первый Лнтовскнй Статут 1529 г. (Матерналы респ. науч. конф., посв. 450-летню Первого Статута). Внль- нюс, 1982; Любавскнй М. К. Област- ное деленне н местное управленне Лнтов-
ско-Русского государства ко времснн нзда- ння первого Лнтовского статута. [М., 1892). А. П. Грыцкевіч. БАЯРЫ ПАНЦЫРНЫЯ, паны-бая- ры панцырныя, ваеннаслужылыя людзі ў ВКЛ у 1-й пал. 15—18 ст. Рэ- крутаваліся з зямян. сельскіх мяшчан і вольных людзей, частку якіх вял. князі і каралі сялілі на свабодных землях уздоўж граніцы ВКЛ з Маск. дзяржавай (Віцебска-Пскоўскае і Смаленскае па- рубежжа). На ўмовах бясплатнага ка- рыстання зямлёю і інш. правамі яны прысягалі спраўна несці вайск. службу (памежную варту), падпарадкоўваліся ўраду мясц. замка. Паводле дакументаў 16 ст., Б. п. абавязваліся заўсёды быць гатовымі да вайны, мець добрага каня з сядлом, панцыр, шлем-прылбіцу з за- бралам, меч або корд, кап’ё, каляровае адзенне, сагайдак, шчыт-павезу і шпоры. У 17—18 ст. Б. п. абавязваліся мець «добрага каня казацкага, дзіду, пару пі- сталетаў ля лукі і бандалет на поясе». Згодна з каралеўскай граматай 1547, Б. п. мелі прывілеі: судзіць іх мог толькі суд; захоўваліся маёнткі, дараваныя па пярэднімі каралямі; удава да ўступлення ў 2-і шлюб валодала ўсёй маёмасцю мужа, а пасля шлюбу толькі тым, што ёй выдзеліў і перадаў у спадчыну муж (рэшта аддавалася дзецям, братам ці інш. блізкім родзічам); забаранялася браць у Б. п. падводы, коней і выка- рыстоўваць на інш. службе, акрамя ва еннай; дазвалялася займацца рамёствамі, промысламі і гандлем нароўні з купцамі і мяшчанамі. Б. п., якім кароль Казімір IV пажалаваў двары, мелі права валодаць слугамі і сяліць тут людзей, прадаваць з дазволу караля свае маёнткі. Гэтыя пры- вілеі пацвярджаліся граматамі розных каралёў, у т. л. апошняй граматай 1764 Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1667 цар Аляксен Міхайлавіч перавеў себежскіх і невельскіх Б. п. у разрад «панцырных казакоў» з правам вало- дання ўсімі землямі, што былі ў іх ка- рыстанні. Далучаныя пазней зноў да Рэ- чы Паспалітай, казакі аднавілі свае ра- нейшыя правы і працягвалі называцца Б. п. У 1780 сенат Рас. імперыі залічыў тых Б. п., якія даказалі сваю панцыр- насць, у разрад сялян дварцовай кан- цылярыі і пакінуў за імі ўсе землі і льго- ты казакоў. М. А. Ткачоў. БЕГЛЫЯ, збегі, групы, сем’і сялян ці асобныя сяляне ў ВКЛ, якія без ведама і дазволу феадала кідалі сваю гаспадар- ку і патаемна перасяляліся ў інш. месцы (найчасцей у інш. вёскі, другія гарады). Звычайна яны выбіралі мясцовасці, дзе на той час былі больш лёгкія па- віннасці. Уцёкі былі адной з пасіўных форм класавай барацьбы сялянства. Яны пачасціліся па меры ўвядзення і ўзмацнення прыгону, асабліва ў час за- снавання фальваркаў, замены натураль- нага аброку і чыншу паншчынай. якая шырока праводзілася велікакняжацкай уладай і феадаламі (гл. ў арт. Валоч ная памера). Гэтв пацвярджаецца шмат- лікімі дакументамі ваявод, земскіх і замкавых судоў. За 2-ю пал. 16—17 ст. городсной ноіійтегь по оказанію помошм 6'Ьженпамь Петрогріді. Англіпскій пр., д. АЛ 38) тел. БО8-4О- кннжка ддя аапкся веякаго рада аоноша, оказыадемой Всяяаго роді повоіцо, ояаіеннів «1-*«6» учремд*- Іеаь лредьмотеяв оеі янмжка, обямПдьао аномгм п эгу №(. Да арт. Бежанцы. Кніжка для запісу дапа- могі бежанцы М. Р. Зары з Сольскай во- ласці Ашмянскага павета. сейм Рэчы Паспалітай прыняў каля 20 пастаноў аб уцёках сялян з шляхец- кіх маёнткаў у ВКЛ. Сяляне пагранічных ваяводстваў і паветаў ВКЛ часта збягалі за мяжу — у Расію, на Украіну, у Пру- сію. Каб прадухіліць уцёкі, быў узмоц- нены нагляд расшыраны паліцэйскія функцыі сельскага войта, сялян за пры- ём валацуг (так часам называлі Б.) прыцягвалі да судовай адказнасці. 3 той жа мэтай была ўведзена кругавая па- рука і адпрацоўка паншчыны абшчынай за збеглага, пакуль той не будзе злоў- лены. Заканадаўства ВКЛ прадугледж- вала вялікія штрафы нават для шляхці- цаў, якія дапамагалі Б. схавацца ў сваіх маёнтках. А. П Грыцкевіч. Да арт. Бежанцы. Чарга за харчам. 1915. 339 БЕЖАНЦЫ БЁЖАНЦЫ 1-й сусветнай вай- ны 1914 — 18, уцекачы, мірнае насельніцтва, якое з набліжэннем фронту прымусова высялялася і пакідала сталае месца жыхарства. Паводле афіцыйных, далёка не поўных даных, на 1(14). 2.1917 у Расіі налічвалася 3,2 млн. Б. Было зарэгістравана 750 680 Б. з Гро- дзенскай губ., 51 954 з Віцебскай. 164 351 з Віленскай, 161 453 з Мінскай, 1654 з Магілёўскай губ. Б. з Беларусі былі рас- кіданы па ўсёй Расіі. Асабліва шмат іх асела ў Тамбоўскай, Самарскай, Ка- лужскай, Казанскай, Курскай, Саратаў- скай губ., у Петраградзе (100 704), Маскве (128 261). Паводле даных На- роднага камісарыята ўнутраных спраў РСФСР, на 11.5.1918 у Расіі жыло 2 292 395 Б. з Беларусі, у т. л. беларусаў і рускіх 2 059 857. Паводле падтікаў У. А. Палуяна, у 1918—24 у Зах. Беларусь вярнулася каля 700 тыс. Б. Першыя Б. з’явіліся на Беларусі восенню 1914. Пасля паражэння рус. армн вяс- ною — летам 1915 і з набліжэннем фрон- ту Беларусь ператварылася ў бежанскі лагер. Бежанскі рух быў стыхійны, ніякага плана эвакуацыі не існавала. Ся- ляне імкнуліся застацца на сваёй зямлі, але іх казакі сілаю выпраўлялі ў бежан- ства. Звычайна рухаліся на падводах, над якімі рабілася буда (абцягнуты палатном каркас з арэшніку). Асабліва шмат Б. запоўнілі Брэсцка-Маскоўскую шашу, дзе ў ліл. 1915 на ўчастку Кобрын — Баранавічы знаходзілася 400 тыс. Б 24.7.1915 былі прызна- чаны Галоўнаўпаўнаважаныя па ўладка- ванні Б. на франтах. Беларусь увайшла ў раён дзейнасці Галоўнаупаўнаважа- нага па ўладкаванні Б. Паўн.-Зах фрон- ту. Толькі 30.8.1915 быў прыняты закон
340 БЕЗ-КАРНІЛОВІЧ «Аб забеспячэнні патрэб бежанцаў», пры міністры ўнутраных спраў была створа- на Асобая нарада па ўладкаванні Б Даб- рачыннай дзейнасцю займаўся Камітэт яе імператарскай высокасці вялікай княжны Таццяны Мікалаеўны (Тац- цянінскі камітэт, пасля Лютаўскай рэ- валюцыі 1917 ператвораны ва Усерас. камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны). Шырокую дзейнасць разгарнулі нацыя- нальныя дабрачынныя арганізацыі. У крас. 1915 у Вільні створана Бе- ларускае таварыства дапамогі пацярпе- лым ад вайны. Яно адкрыла шэраг аддзелаў на месцах (у т. л. Мінскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны), якія мелі пра- ва весці работу незалежна ад т-ва ў Вільні. У студз. 1916 створана Бе- ларускае таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны. Становішча Б. было надзвычай цяжкім. Голад, кепскія жыллёвыя ўмовы спрыя- лі развіццю хвароб, у т. л. шырокаму распаўсюджванню эпідэмій. Высокай бы- ла смяротнасць. Узнікалі канфлікты з мясцовым насельніцтвам. Нягледзячы на гэта, нацыянальная свядомасць бел. Б., сілаю адарваных ад Бацькаўшчыны, значна вырасла. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 сярод Б. дэейнічалі арг-цыі Бе- ларускай сацыялістычнай грамады, Бе- ларускай народнай грамады. У Маскве адбыліся 2 з’езды Б.-беларусаў [24— 27.9(7—10.10) і 19—21.11(2—4.12). 1917]. Былі створаны Дрэнбургскі гур- ток беларусаў, Беларуска-ўкраінскі камі- тэт помачы ахвярам вайны ў Бар- науле, Беларуская вучнёўская грамада, сБеларуская хатка» ў Арле, сБеларус» у Маскве, сБеларуская хатка» ў Петра- градзе, Беларуская чыгуначная грама- да ў Маскве, Беларускі нацыянальны гурток у Багародзіцку Тульскай губ., Гурток беларускай сацыялістычнай мо- Прывал бежанцаў у Баранавічах. 1915. ІфІІоІеЬ і Суіііпіа н»»і» СЙЕІАХ^КАЯЯ ГЯЫУТШО Х1ЛГА11ЛНК11 НІНОІІГУ шл'лі ПРОТОКОЛЫ, ПОСТАНОВЛЕНІЯ м МАТЕРІАЛЫ Всероссійскаго СкЬзда БЬженцввь МЗ"Ь Б-БЛОРУССІМ в*ь Моснв±> Іб 21 іюля 1918 года 1________ _ іштшспо шмсазд .ннюшьнго гміссшт ЫОСКВА Т«-ог>а*'« .Грогресеь’. М*смк>« а * 11 1018 г. Да арт. Бежанцы. Пратаколы Усерасій- скага з’езда бежаннаў з Беларусі. Воклад- ка. Масква, 1918. ладзі ў Калузе, Саюз беларусаў у Ар- хангельску і інш. У 1918—19 работу сярод Б. праводзілі Беларускі нацыя- нальны камісарыят і беларускія секцыі РКП(б). У ліп. 1918 у Маскве ад- быўся Усерасійскі з'езд бежанцаў з Бе- ларусі. У складзе Наркамата па ваен. справах РСФСР у крас. 1918 была ство- рана Цэнтр. калегія па справах аб палон- ных і бежанцах, у маі 1919 пера- дадэена у Наркамат унутраных спраў РСФСР. Літ.: Сурмна-Мосальская Е. А. Запнскн беженца. Пг., 1916: Кудрмн- с к н й Ф. А. Людскне волны. Пг., 1917; Багдановіч М. Агляд працы эа першы год Мінскага Аддзела Беларускага Тава- рыства для помачы пацярпеўшым ад вай- ны // Полымя. 1981. № 12; Яго ж. Белорусскнй беженскнй прнют // Багдано- віч М. Збор твораў Мн., 1968. Т. 2; Протоколы, постановлення н матерналы Всеросснйского сьезда беженцев нз Бело- русснн в Москве 15—21 нюля 1918 г. М., 1918; К а н ч е р Е. С. Белорусскнй вопрос: Сб. ст. Пг., 1919; Жылуновіч 3. Балючае пытанне // Сав. Беларусь. 1921. 3 крас.; Мсціслаўскі А. [Гарэцкі М-1 Балючае пытанне // Наша думка. 1921. 14 мая; Аб уцекачах беларусах // Крывіч. 1923. Н°3;КоласЯ. Женіцнны Советской Белорусснм //3 жыццяпісу Якуба Коласа: Дакументы і матэрыялы. Мн„ 1982; Доку- менты н матерналы по нсторнн Белорусснн (1900—1917 гг.). Мн., 1953. Т. 3. С. 823— 826, 836—848; СаладковН. Н. Соцналь- но-экономнческое положенме Белорусснн до Велнкой Октябрьской соцналмстнческой революцнн (конец XIX — начало XX в.). Мн„ 1957. С. 135—138; СолодковТ. Е. Борьба трудяшнхся Белорусснн протнв ца- рнзма (1907 — 1917 гг.). Мн„ 1967. С. 305— 308; МядзёлкаП. Сцежкамі жыцця. Мн., 1974. С. 76—97; КруталевнчВ. А. Рож- денне Белорусской Советской Республнкн. Мн., 1975. С. 288 — 302; Хадыка П. По веленню сердца. Мн., 1980. С. 8—16; С а- в н ц к н й Э. М. Революцнонное двнженне в Белорусснн (август 1914 — февраль 1917 гг.). Мн., 1981. С. 30—31, 35—37, 126— 128; СкалабанВ. «... В это суровое н важ- ное время* // Неман. 1981. № 12; Тычн- на М. Народ н война. Мн., 1985. С. 32, 105—106; Сташкевнч Н. С. Прнговор революцнн: Крушенне антнсов. двнження в Белорусснн, 1917—1925. Мн„ 1985. С. 46— 47, 57—58, 114—117; Ратайка П. На жыццёвых кручах. Мн„ 1985. С 33—36; Улашчык М. Была такая вёска: Гіст.-эт- нагр. нарыс. Мн., 1989. С. 162—164; Зда- новіч Г. С. Бежанства // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ляхавіцкага р-на. Мн„ 1989. С. 130—131; Я л у г і н Э. Без эпітафіі: Дакум. аповесць. Мн„ 1989; С. 77—80; М і - рановіч Я. «Бежанцы» // Ніва. 1992. 4 кастр.; Б а б к о в А. М. Беженское двмже- нне в Беларусн в годы первой мнровой войны // Усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў: Тэз. дакл. і паведамленняў. Мн., 1993. Ч. I. Гісторыя Беларусі. В. У. Скалабан. БЕЗ-КАРНІЛОВІЧ Міхаіл Восіпавіч [29.9 (10.10). 1796, Магілёўская губ.— 7.(19). 1.1862], беларускі гісторык, края- знавец і этнограф, вайсковы тапограф і статыстык, ген.-маёр рус. арміі. Брат дзекабрыста А. В. Карніловіча. Скончыў 1-ы кадэцкі корпус (1816). Удзельнік рус.-турэцкай вайны (1828—29). У 1831—47 кіраваў тапаграфічнай экс- педыцыяй у Мінскай, Наўгародскай, Валынскай, Віцебскай, Магілёўскай губ. і Беластоцкай вобл. 3 1852 у адстаўцы. Працаваў у розных архівах (дзяр- жаўных, манастырскіх, прыватных). Аўтар прац па гісторыі Беларусі, якую абмяжоўваў Віцебскай і Магілёўскай губ., астатнія бел. землі называў Літвой. Продкамі беларусаў лічыу не толькі кры- вічоў і радзімічаў, але таксама і сусед- нія плямёны, якія аказвалі свой уплыў. Пра беларусаў пісаў як пра самастой- нае племя і ставіў іх у «адзін шэраг з суседнімі народамі». Выключнае значэн- не надаваў дзяржаўнасці Полацка, лічыў яго цэнтрам крывічоў. Адзначыў згуртаванасць Полацкай зямлі ў 1230—
40-я г. ў барацьбе супраць крыжакоў, даказваў пакоджанне вял. кн. літоў- скага Віценя з роду полацкіх князёў. Сабраў краязн. звесткі і даў гіст. да- ведкі пра Віцебск, Полацк, Лепель, Лукомль, Друцк, Мсціслаў, Магілёў, Люцын, Невель, Оршу, Копысь, Себеж, Чарэю і інш. Апісваў помнікі дойлід- ства, археалогіі і этнаграфп, побыт бел. сялян. Тв.: Внтебская губерння. Спб., 1852; Ксторнческне сведення о прнмечательней- шнх местах в Белорусснн с прнсовокупле- ннем н другнх сведеннй. к ней же относя- шнхся. Спб., 1855. Літ.: Бандарчык В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст Мн„ 1964; Каханоўскі Г. А. Археалогія і гіста- рычнае краязнаўства Беларусі ў XVI— XIX стст. Мн., 1984. Г. Л. Каханоўскі. «БЕЙ ФАШЙСТСКУЮ ГАДГІНУ», га- зета, орган Снядаўскага антыфаш. к-та Беластоцкай вобл. ў Вял. Айч. вайну. Выдавалася ў 1944 у падполлі на рус. мове. Вядомы 1 нумар ад 7.7.1944. БЁЙЛЬКІН Хаім Юдкавіч [н. 24.3.1931. мяст. Васілевічы (цяпер горад) Рэчыц- кага р-на], беларускі гісторык. Д-р гіст. н. (1991). Праф. (1991). Скончыў БДУ (1954). 3 1954 настаўнік гісторыі. 3 1969 на кафедры гісторыі КПСС і навук. камунізму Гомельскага філіяла Бел. політэхнічнага ін та, з 1978 да- цэнт, праф. кафедры філасофіі і гісторыі Гомельскага кааператыўнага ін-та. Да- следуе развіццё кашталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі 19 — пач. 20 ст., агр. палітыку Сав. дзяржавы ў 1970— 80-я гады, вывучае помнікі гісторыі і культуры Беларусі. Тв.: Сельскохозяйственный рынок Бе- лорусснн 1861 —1914 гг. Мн., 1989. БЕКАРЭВІЧ Сцяпан Міхайлавіч, бела- рускі краязнавец і этнограф сярэдзіны 19 ст. Быў святаром Нежкаўскай царквы ў Магілёўскім пав., вывучаў сямейны побыт, абрады і вераванні сялян Магі- лёўшчыны. У газ. «Могнлёвскме губерн- скне ведомостн» надрукаваў арт. «Сель- скія нарысы. Сяло Нежкава» (1864. № 31, 33, 45), «Сельскія нарысы. Вя- сельны абрад у сялян у прыходзе с. Неж- кава Магілёўскага павета» (1865. № 13), «Погляд на ўласнасць» (1867. № 29) і інш. Літ.: Бандарчык В. К. Гісторыя бе- ларускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964. БЁКЕШ Каспар (1520, Трансільва- нія— 1579), паліт. дзеяч, беларускі мысліцелы Венгр па паходжанні, быў сапернікам С. Баторыя ў барацьбе за трансільванскае княжанне, пазней — яго сябар і саюзнік. Пасля выбрання С. Баторыя каралём Рэчы Паспалітай Б. камандаваў венгерскай пяхотай у каралеўскім войску. У бітвах пад Гдань- скам (1578) і Полацкам (1579) пра- явіліся ваенныя здольнасці Б. Некаторы час быў гарадзенскім ваяводам. Вакол Б. групаваліся антытрынітарыі Паводле сведчання сучаснікаў, сам Б. не вызнаваў ніякай рэлігіі. Памёр у Гародні. Пасля смерці Б каталіцкая 1 праваслаўная цэрквы адмовіліся хаваць яго на М. В. Без-Карн!ловІч. 341 БЕКЮ А. Бекю. сваіх могілках. Паводле загаду С. Бато- рыя, яго цела перавезлі ў Вільню па- хавалі на высокім беразе р. Вільня. Паводле наказу Б., на яго надмагіллі высеклі надпіс: «...Не веру ў Бога, не прагну яго неба, не баюся пекла, не турбуюся пра Божы суд, не трывожуся пра цела і тым больш пра душу, якая памерла разам са мною...» У Бел. дзяр- жаўным музеі гісторыі рзлігіі ў Гродне экспануецца скульпт. выява Б. (скульп- тар А. Салятыцкі). Тв.: У кн.: Нз нсторнн фнлософской н обшественно-полнтнческой мыслн Белорус- снн. Мн.. 1962. БЕКЮ Аўгуст (3.5.1771, г. Гродна — 26.7.1824), беларускі ўрач. Прафесар (1806). Айчым польскага паэта Ю. Сла- вацкага. Вучыўся ў Гродне і Кёнігсбер- гу. Скончыў Галоўную Віленскую школу (з 1803 Віленскі імператарскі ун-т), дзе ў 1789 атрымаў ступень д-ра філа- софп, у 1793 — д-р медыцыны. 3 1797 працаваў там віцэ-прафесарам пата- логіі, тэрапіі і фармакалогіі, з 1806 праф. паталогіі, філасофіі і гігіены. У 1804 пасланы ун-там у Шатландыю для даследавання прышчэпкі воспы. Вярнуўшыся адтуль, першы на Беларусі і ў Літве пачаў вакцынацыю супраць воспы. У 1807—12 быў членам школь- най камісіі. у 1809 папячыцелем школ. Асноўныя працы па шпітальнай справе і гігіене. Друкаваўся ў час. «Огіеппік ЎУіІепхкі» («Дзённік Віленскі»). Удзель- нік лікаідацыі тайнага патрыятычнага т-ва філаматаў у Віленскім ун-це. У ліку абвінавачаных за прыналежнасць да т-ва філаматаў быў і А. Міцкевіч, які ў драм. паэме «Дзяды» вывеў Б. пад імем доктара, якога за непрыстойныя ўчынкі забівае маланка. Б. сапраўды загінуў ад удару маланкі. Бежанцы ў Слуцку. 1915.
342 БЕЛААЗЕРСК Тв.: О в'аксупіе сііі іак гя'апе) озріе кго«іеу №і!по, 1803; Когрга«а (Іохкопаіоісі >хрі1а1о« УУііпо, 1807; О роггцОпеш Шггу- тужапіц эрііаіож. (Уііпо, 1807, О Ідгепіц тейусупу г сЬігцгвЦ. УУііпо, 1817. Літ.: В і е 1 і п 5 к і 1. ГІпішегхуіеі ІМі- Іепзкі (1579—1831). Т. 1—3. Кгако», 1899 — 1900. БЕЛААЗЁРСК, горад у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобл. За 27 км ад Бя- розы, 131 км ад Брэста, 33 км ад чыг. ст. Бяроза-Картузская на лініі Брэст — Мінск. Узнік у 1958 на месцы в. Ніўкі ў сувязі з будаўніцтвам Бярозаўскай ДРЭС. 3 12.1.1960 наз. рабочы пасёлак Бярозаўскі, быў цэнтрам Бярозаўскага пасялковага Савета. Забудоўваўся ў асн. адна- і двухпавярховымі жылымі дамамі. Сюды была пракладзена шаша Бярозаўскі — Бяроза, чыг. лінія ад ст. Бронная Гара. 3 25.6.1960 рабочы па- сёлакБ. (назваадвоз. Белае),з 15.1.1963 паселак абласнога, з 27.1.1965 — раённа- га падпарадкавання. 3 16.9.1970 горад раённага падпарадкавання. У 1962—63 у сувязі з павелічэннем магутнасці ДРЭС праект забудовы пасёлка пера- працаваны ў бок значнага пашырэння яго межаў. У 1975 Мінскі філіял Цэнтр. навукова-даследчага і праектнага ін-та распрацаваў новы генплан забудовы горада. У Б. дзейнічаюць Бярозаўская ДРЭС (другая па магутнасці пасля Лукомскай ДРЭС), энергамеханічны з-д, камбінат бытавога абслугоўвання, доследная рыбаводна-садковая гаспа- дарка, хлебазавод; будуецца (1992) фабрыка спарт. абутку (сумеснае сав,- спанскае прадпрыемства). Есць СПТВ электратэхнікаў, 3 сярэднія, музыч- ная школа, філіял Бярозаўскай дзіцяча- юнацкай спарт. школы, 5 дашкольных устаноў, Палац культуры энергетыкаў, Дом піянераў і школьнікаў, бальніца, паліклініка, кінатэатр, 2 б-кі. Помнік на брацкай магіле сав. воінаў і парты- зан, якія загінулі ў Вял. Анч. вайну. П. Р. Лук'янаў. БЕЛАБАРОДАЎ Афанасій Паўланць- евіч (18(31).1.1903, в. Акініна-Баклашы Іркуцкага пав., цяпер Іркуцкай вобл.— 1.9.1991], ген. арміі (1963), даойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). У Чырв. Арміі з 1923. Удзельнік грамадз. вайны, баёў на Кітайска-Усх. чыгунцы (1929). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). У Вял. Айч. вайну з кастр. 1941 на Зах., Паўд.-Зах., Калінінскім, 1-м Прыбалтыйскім франтах, камандаваў дывізіяй, корпусам, арміяй. Удзельнік Маскоўскай бітвы, баёў за Кёнігсберг, разгрому Квантунскай арміі Японіі (1945). Пад яго камандаваннем войскі 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту вызначыліся ў ВіцебскаАршанскай апе- рацыі 1944: прарвалі абарону праціў- ніка, авалодалі ўмацаваным раёнам Сіро- ціна, фарсіравалі Зах. Дзвіну, сумесна з вонскамі 39-й арміі 3-га Бел. фронту абкружылі і знішчылі віцебскую гру- поўку ням.-фаш. войск. 3 1957 нач. Гал. ўпраўлення кадраў Мін-ва абароны Б. Белаблоцкі. СССР. 3 1963 камандуючы войскамі Маскоўскай ваен. акругі, з 1968 ваен. інспектар-саветнік Мін-ва абароны СССР. Чл. ЦК КПСС у 1966—54. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1950—54, 1966— 70. БЕЛАБЛОЦКІ Браніслаў (1861 в. Астрашын Слуцкага паа.— 14.4.1888), рэвалюцыянер-дэмакрат, сацыёлаг, літа- ратурны крытык, перакладчык. Скончыў Мінскую гімназію. Вучыўся на юрыд. ф-це Пецярбургскага ун-та, адначасова ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Удзельнічаў у рабоце гурткоў вНарод- най волі». Светапогляд Б. сфарміраваўся пад уплывам твораў рэв.-дэмакратаў. 3 1882 у Варшаве, супрацоўнічаў з дзеячамі партыі вПралетарыят», веў рэв. прапаганду. Друкаваўся ў •РггевЦ- дгіе Ту^ойпіожут» («Штотыднёвы агляд») і час. «Аіепешп» («Атэнеум»), У літ -крытычных творах падкрэсліваў грамадзянскі характар л-ры, патрабаваў рэаліст. адлюстравання жыцця працоў- ных. У сацыялагічных даследаваннях, крытыкуючы т. зв. арганічную тэорыю грамадства Г. Спенсера, адзначаў, што рухаючай сілай развіцця грамадства з’яўляюцца супярэчнасці сацыяльных структур. Адзін з перакладчыкаў «Капі- талу» К. Маркса на польскую моау. Те.: 5гкісе Іпегаскіе / Оргас. 1_. Кггу ^іскі. ІУагхгажа, 1932; Бгкісе зроіесгпе і Іііегаскіе / Оргас. 5. Зашііег. ХУагзгаша, 1954. Літ.: Мальдзіс А. 1. Верны вучань р.эвалюцынных дэмакратаў // ЛіМ. 1961 21 лістап. 8ап<11ег 5. 12 росг^ікош гпагкхіхюіххкіеі кгуіукі Іііегаскіе) » Роізсе: Вгопізіаж ВіаІоЫоскі. ХУгосіа»', 1954; К г гу- V і с к і Ь. ІЬЗротпіепіа. Т. 2. Н'агхгажа, 1958. г С. А. Малевіч. БЕЛАБОЦКІ (магчыма Белаблоц- к і) Андрэй (Ян) Хрыстафоравіч (?—?), усходнеславянскі філосаф і паэт 2-й пал. 17 — пач. 18 ст. У некаторых крыніцах яго блытаюць з польск. паэтам Янам Белабоцкім (каля 1600 — пасля 1661). Скончыў Слуцкую кальвінскую гімназію. вучыўся ў ун-тах Зах Еўропы Быў кальвінісцкім прапаведнікам у Слуцку, настаўнікам у Магілёве. Ганенні езуітаў вымусілі Б. пераехаць у Сма,- ленск, а потым у Маскау (1681), дзе ён прыняў праваслаўе і імя Ацдрэй (1682). Веру лічыў асабістам справай кожнага чалавека. Да пераходу ў праваслаўе не прызнаваў афіцыйнай царквы, падвяргаў крытыцы Біблію. У 1686—91 як пера- кладчык пасольства Ф. Галавіна наве- даў Кітай. У яго філас. трактатах «Ка- роткая гутарка літасці з ісцінаю» (1685), «Вялікая навука Раймунда Люлія» і «Кніга філасофская» (1698—99) вы- явіўся рацыяналістычны ўплыў ідэй сацыніянства. Філасофію ставіў вышэй за багаслоўе. Пераклаў трактат Фамы Кемпійсквга «Аб наследаванні Хрысту». Гал. паэт. твор Б.— паэма «Пентатэу- гум, або Пяць кніг кароткіх...» («Пяці- кніжжа»), напісана стараслав. мовай, у якой адчуваецца ўплыў бел. мовы. У паэме сцвярджаецца марнасць зям- нога быцця, падрабязна апісваюцца карціны пякельных пакут, канца свету. Аднак пры ўсёй містычнасці аўтар не траціў сувязей з рэальнасцю, рэзка крытыкаваў несправядлівы падзел ба- гаццяў пры феад. ладзе, паразітызм пануючага класа (яго прадстаўнікі трапляюць у пекла). Тв.: Памятнякм древней пвсьменноств. Т. 18. М , 1878; Пентатеугум // Тр. Отдела древнерусской лнтературы. М ; Л., 1965. Т. 21, Тое ж / Русская снллабмческая поэзня XVII—XVIII вв. Л., 1970. Літ.: Подокшнн С. А. Вольнодумец нз Белорусснн Ян Белобоцкнй // Молодые учёные н современная фнлософская наука. Мн., 1964; Яго ж. .. Ян Белобоцкнй /> Очеркн нсторнн фнлософской н соцноло- гнческой мыслн Белорусснн (до 1917 г.). Мн., 1973; Горфункель А. X. Андрей Белобоцкмй — поэт н фнлософ конца XVII— начала XVIII в. Гр. Отдела древнерус- ской лнтературы. М.; Л , 1962. Т 18; Я го ж. Нензвестное нзданне петровской энохм / Кннга: Мсслед. м матерналы: Сб. М., 1962. Т. 6; М а л ь д 3 і с А. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980; П р а ш к о- в і ч М 1. Ян (Андрэй) Белабоцкі // Гісторыя беларускай дакастрычніцкай лі- таратуры. Мн.. 1968. Т. 1. А. В. Мальдзіс. БЕЛАВЕЖСКА-ГАЙНАЎСКАЯ ЗАБА- СТОЎКА РАБОЧЫХ ЛЕСАПІЛЬНЫХ ЗАВОДАЎ 1932 уЗаходняй Бела- р у с і. Адбылася 3.2—2.4.1932 пад кіраў- ніцтвам Гайнаўскага райкома КПЗБ і забастовачнага к-та. Дапамогу Гайнаў- скай парт. арг-цыі аказвалі Беластоцкі акругком і ЦК КПЗБ. Удзельнічала каля 2,2 тыс. чалавек. Рабочыя патра- бавалі павышэння зарплаты, аднаўлення на рабоце двух незаконна звольненых лесарубаў. Прадпрыемцы спрабавалі зламаць бастуючых нявыдачай зар- платы. У адказ на гэта 22 лютага больш за 1 тыс. рабочых Гайнаўкі разам з сем'ямі арганізавалі «марш галодных» у Белавежу, дзе знаходзілася дырэк- цыя промыслу. Да іх далучыліся бастую- чыя рабочыя Белавежы, беспрацоўныя, сяляне навакольных вёсак. Адбылося сутыкненне з паліцыян, многія рабочыя былі паранены. Напалоханая адміні- страцыя заводаў вымушана была павы- сіць зарплату на 15 %, прыняць на работу звольненых. Аднак праз нека- торы час прадпрыемцы парушылі ўмо- вы дагавору, і забастоўка ўспыхнула з новай сілай. Пасля арышту 6 членаў забастовачнага к-та рабочыя рушылі на
паліцэйскі ўчастак у Гайнаўцы, патра- буючы вызвалення таварышаў. Паліцыя адкрыла агонь, рабочы Я. Верпахоўскі быў забіты, 8 чал. цяжка паранены. Пахаванне Верпахоўскага вылілася ў антыўрадавую дэманстрацыю, у якой удзельнічала некалькі тысяч чалавек. У знак пратэсту супраць бясчынстваў паліцыі ў Гайнаўцы забаставалі рабо- чыя лесапільных з-даў Белавежы і Чэрлядзі. Пад націскам працоўных арыштаваныя былі вызвалены і адноў- лены на рабоце. Літ.: Революцвоннын путь Компартмм Западной Белорусснн (1921 —1939 гг.). Мн., 1966. /. В. Палуян. БЕЛАВЁЖСКАЯ ЗАБАСТОЎКА РА- БОЧЫХ ЛЕСАРАСПРАЦОВАК 1932— 33 у Заходняй Беларусі. Пра- ходзіла з 15.10.1932 да сярэдзіны лют. 1933 пад кіраўніцтвам мясц. арг-цый КПЗБ. Удзельнічала больш за 7 тыс. бел. і польскіх рабочых, сялян-сезонні- каў, якія працавалі на лесапільных з-дах, лесарубамі і возчыкамі лесу ў Бела- вежскай пушчы. Бастуючыя патраба- валі павышэння зарплаты на 50 %, захавання 8-гадзіннага рабочага дня, сац. забеспячэння ў выпадку хваробы і беспрацоўя, бясплатнай мед. дапамогі. Для больш цеснай сувязі з бастуючымі і кіраўніцтва іх барацьбон ЦК КПЗБ накіраваў у Белавежскую пушчу свайго прадстаўніка I. Ф. Сяменікава. Па ініцыятыве членаў КПЗБ у вёсках Біль- чыцы, Вашчынічы, Несцяркі, Навадвор- цы, Новы Гданьск, Пасуцкія Буды і інш. былі створаны забастовачныя к-ты. Іх дзеянні квардынаваў цэнтр. забасто- вачны к-т, у склад якога разам з бес- партыйнымі ўвайшлі чл. Пружанскага райкома КПЗБ С. П. Пацяруха, каму- ністы А. Астапчук, С. Корсак, Т. Літвін- чук, Ф. Шпарло. Для абароны ад напа- ду паліцыі, недапушчэння да работы штрэйкбрэхераў былі арганізаваны дру- жыны самаабароны і забастовачныя пікеты. Польскія ўлады прымалі жор- сткія меры да бастуючых: паліцыя вы- сяляла іх з квзённых баракаў, канфіскоў- вала прадукты, разганяла сходы і збі- вала іх удзельнікаў; было арыштавана больш за 100 актывістаў, адзін з іх — М. Тарасевіч — павешаны ў Сухопаль- скім паліцэйскім участку. Па закліку КПЗБ забастоўкі салідарнасці з рабо- чымі лесараспрацовак Белавежскай пу- шчы адбыліся ў Белавежы, Беластоку, Брэсце, Вільні, Гайнаўцы і інш. насе- леных пунктах. У Беластоцкай акрузе ў фонд бастуючых было сабрана больш за 1 тыс. злотых. Сяляне суседніх паветаў забяспечвалі іх прадуктамі. Скончылася частковым задавальненнем патрабаванняў бастуючых. Ход і вынікі забастоўкі шырока асвятляліся ў друку КПЗБ і КСМЗБ (газ. «Бальшавік», «Барацьба», «Чырвоны сцяг», «Лесаруб у барацьбе», «Малады камуніст» і інш.). М. П. Клімец, I. В. Палуян. БЕЛАВЁЖСКАЯ ПУШЧА, буйны ляс- ны масіў (пл. каля 145 тыс. га) у паўд,- зах. частцы Беларусі на тэр. Камянецка- га, Пружанскага і Свіслацкага р-наў, часткова на тэр. Польшчы (пл. каля 57 тыс. га); адзін з найстарэйшых лясных запаведнікаў Еўропы, Дзяржаўны на- цыянальны парк; помнік гісторыі. Тэры- торыя заселена чалавекам у 12—10-м тысячагоддзях да н. э. Мясцовасць упер- шыню згадваецца ў «Гісторыі» Герадота (5 ст. да н. э.), які называе племя неўраў, што насяляла берагі рэк Нараў і Лясная. Звесткі пра мясцовыя плямёны ёсць таксама ў творах Плінія Старэй- шага і Тацыта (1—2 ст.). У Іпацьеў- скім летапісе пад 983 згадваюцца ятвя- гі, якія жылі на тэр. паміж Нёманам і вярхоўямі р. Нараў. У выніку ваен. па- ходаў галіцка-валынскіх і польскіх (ма- завецкіх) князёў (1114—50-я гады) гэ- тыя землі былі падпарадкаваны Галіцка- Валынскаму княству і Мазовіі. Неаднара- зовыя напады на ятвягаў рабілі і кіеўскія князі. У 1276 валынскі князь Уладзімір Васількавіч заснаваў на р. Лясная г. Ка- мянец. У 1281 частка ятвяжскіх зямель увайшла ў склад ВКЛ, другая частка ў 1283 захоплена Тэўтонскім ордэнам. На працягу 14 ст. на мясцовасць неадна- разова рабілі напады крыжаносцы. У час войн тэрыторыя спусташалася, насель- ніцтва часткова знішчана, часткова пера- селена і асімілявана славянамі і герман- цамі. Пра стараж. насельніцтва сведчаць назвы сёл і лясных урочышчаў: Ятвязь, Ятвеск, Язвы, Язвіны. Ужо ў 13 ст. ў лясах Б. п. былі ўве- дзены абмежаванні на паляванне. 3 кан- ца 14 ст. пушча ператвараецца ў запавед- ны лясны масіў з правам палявання толькі для прывілеяваных асоб. Восенню і зімой 1409—10 па загадзе польскага караля Уладзіслава II (гл. Ягаймі) у пушчы нарыхтоўвалі мяса дзікіх жывёл для шматтысячнай арміі, якая мелася прыняць удзел у рашаючай бітве з Тэў- тонскім ордэнам (гл. Вялікая вайна 1409—II). Засоленае мяса на плытах (па 200 бочак на кожным) сплаўля- лі па рэках Зах. Буг, Вісла і Нараў у спецыяльныя склады. Для папаўнення конніцы адлоўлівалі сотні дзікіх коней — тарпанаў. Пры наступніках Ягайлы для аховы пушчы ў ёй была паселена стра- жа — стралкі з сем’ямі. Да часоў кіра- вання Жыгімонта 1 Старога адносяцца спробы заканадаўчага рэгулявання выка- рыстання пушчанскіх лясоў: у 1538 пры- няты закон «Аб захаванні лясоў і палявання», у 1541 створаны паляўнічы заказнік для аховы зуброў. Пры Жы- гімонце II Аўгусце лясы Б. п. пачалі ўцягвацца ў гаспадарчую дзейнасць. Па- будаваны 4 жалезаробчыя, паташны, смалакурны заводы. У 1557 была ство- рана камісія для разбору правоў ка- рыстання лесам, рэкамі і ўгоддзямі ў пу- шчы. Упершыню поўнае апісанне Б. п. даў мсціслаўскі стараста Р. Б. Валовіч у 1559 у Рэвізіі пушчаў і пераходаў звя- рыных у Вялікім княстве Літоўскім. Ста- тут Вялікага княства Літоўскага 1588 дэ- талёва вызначыў парадак карыстання ляснымі ўгоддзямі, рэгламентаваў праві- лы палявання, бортніцтва, рыбнай лоўлі і інш. Была прадугледжана адказнасць за парушэнне правіл. Нормы, закла- дзеныя ў Статуце, спрыялі ахове нава- кольнага асяроддзя, ахове рэдкіх жывёл і 343 Ю БЕЛАВЕЖСКАЯ О птушак. У 1640 забаронена высечкв пушчанскага лесу, у 1641 складзена но- вае апісанне пупгчы (на той час яе пл. 163,9 тыс. га). У час Паўноч- най вайны 1700—21 Б. п. была арэ- най баявых дзеянняў. Пышныя кара- леўскія паляванні 18 ст. шкодзілі фау- не пушчы (толькі 27.9.1752 былі забі- ты 42 зубры, 18 зубрых і 6 цялят, шмат інш. жывёл). У 1-й пал. 18 ст. быў знішчаны высакародны алень. Паводле 3-га падзелу Рэчы Паспалі- тай (1795) Б. п. адышла да Расій- скай імперыі, стала паляўнічай гаспа- даркан рускіх цароў. 3 1802 знаходзі- лася ў падпарадкаванні Міністэрства фі- нансаў (па дэпартаменце дзярж. маё- масцей). У адпаведнасці з указам 1802 аб запаведанні пушчы і захаванні зуб- роў быў наладжаны іх улік, аднак вы- сечкі лесу працягваліся. У Айчынную вайну 1812 паблізу Б. п. адбываліся баі паміж рускімі і французскімі вой- скамі, асобныя атрады напалеонаўскіх фуражыраў пранікалі ўглыб пушчы, дзе займаліся браканьерствам. У час паў- стання 1830—31 тут дыслацыраваліся паўстанцкія атрады і рускія войскі, у Ашчапоўскім лясніцтве захавалася магі- ла аднаго паўстанца. У 2-й пал. 1830-х гадоў па патрабаванні марскога ведамства пачалі праводзіцца суцэль- ныя і выбарачныя высечкі. У 1838 на карабельныя мачты высечана 3 тыс. самых вялікіх дубоў і хвой. Т. зв. Ган- наўская дача была адведзена на патрэ- бы расійсквга флоту. У 1842—47 пра- ведзена першае лесаўпарадкаванне Б. п. (пл. яе на той час 121,4 тыс. га). Пушча была падзелена на 5 лясніцтваў, у склад кожнага з іх уваходзілі па 2 аб’езды і 12 абходаў. Аднак высеч- ка лесу працягвалася. На працягу 1838— 57 прыватным асобам і кампаніям бы- ло адпушчана 700 тыс. м3 драўніны. Толькі ў 1850 пруская фірма Бугенга- гена высекла 76 890 самых вялікіх дрэў. У 1854 за хабар яна дамаглася права на высечку яшчэ 60 тыс. дрэў і, перапрадаўшы затым драўніну ў Англію і Францыю, атрымала чысты прыбытак на суму не менш як 2 млн. руб. Гэтыя махінацыі былі выкрыты газетай «Коло- кол» у артыкулах «Дрымучая справа» (1861, № 108) і «Яшчэ аб дрымучайспра- ве» (1861, № 117, 1862. № 119). У час паўстання 1863—64 на тэр. Б. п. дзейнічалі паўстанцкія атрады В. Уруб- леўскага, Г. Стравінскага (Млотка), Ф. Юндзіла (гл. таксама Гродзенскія паўстанцкія атрады). Падзеі 1863—64 у Б. п. адлюстраваны ў рамане рус. пісьменніка М. С. Ляскова «Няма куды» (кн. 3). У пушчы вялася рэгулярная падкормкв зуброў, аднак у выніку цар- скіх паляванняў іх колькасць менша- ла (напр., 6—7.10.1860 было забіта 28 зуброў), у 1884 улічаны 384 жы- вёлы. У 1867 у Б. п. завезена 18 еўрап. высакародных аленяў і пачаты работы па іх акліматызацыі. У 1888 пушча адыш-
344 БЕЛАВУСАЎ ла да ўдзельнага ведамства, пад загадам якога знаходзілася ўласнасць царскай сям’і. У сувязі з гэтым было праведзе- на новае лесаўпарадкаванне, пушча бы- ла абнесена ровам і высокай агароджай. У 1892 рускі мастак 1. I. Шышкін у Б. п. зрабіў шэраг эцюдаў. На персаналь- най выстаўцы эцюдаў у 1893 ён прад- ставіў творы «Ссечаны дуб. У Белавеж- скай пушчы», «Белавежская пушча. Бу- ралом», «Пчальнік. Белавежская пушча» і інш. Вялікую шкоду Б. п. нанеслі 1-я сусв. і савецка-польская войны. Пушча апынулася ў зоне германскай акупацыі. Нямецкія ўлады ажыццяўля- лі інтэнсіўную высечку лесу, для чаго было пабудавана некалькі лесапільных заводаў і больш за 300 км вузка- калейнай чыгункі. За 2,5-гадовы перыяд гаспадарання ў Б. п. немцы вывезлі ў Германію больш за 4,5 млн. м3 каш- тоўнай драўніны (за ўсё 19 ст. было высечана 5 млн. м3). У час вонн вы- пііпчаліся звяры: былі знішчаны лані, р.нка скарацілася пагалоўе ласёў і ка- іуль, аленяў, дзікоў, у 1919 забіты апошні зубр. 3 1919 Б. п. ў складзе Польскай дзяржавы. У 1921 быў вылучаны запа- ведны ўчастак (пл. 4,6 тыс. га) і ар- ганізаваны Нацыянальны парк, пачаліся работы па аднаўленні зубра. У астат- няй частцы пушчы выдзяляліся кан- цэсіі на нарыхтоўку драўніны. Адбы- ліся Белавежска-Гайнаўская забастоўка рабочых лесапільных заводаў 1932, Белавежская забастоўка рабочых леса- распрацовак 1932—33. Да 1940 каля 30 % каштоўнага лесу было замене- на маладняком. Пасля далучэння да БССР (1939) уся тэр. Б. п. аб’яў- лена дзярж. запаведнікам. У час ням.-фаш. акупацыі (1941—44) у пушчы працягваліся драпежніцкія высечкі лесу, вынішчэнне звяроў 3 тэр. пушчы выся- лялася насельніцтва. Было знішчана 80 вёсак, спалена 79 лясных сядзіб. У Б. п. дзейнічалі партыз. атрады імя С. М. Кірава, імя Э. Тэльмана, імя В. П. Чкалава і інш. Са спецыяль- най задачай аховы зубрынага статка ў пушчу быў накіраваны партыз. ат- рад імя Б. Хмяльніцкага. У кастр. 1944 адноўлена дзейнасць запаведніка. Разгорнуты шырокая н.-д. праца, інтэн- сіўна і комплексна вывучаецца жывёль- ны і раслінны свет пушчы. Б. п. стала месцам сустрэч дзярж. дзеячаў, дып- ламатычных перагавораў 8.12.1991 на да- чы ў Віскулях (Пружанскі р-н) вышэй- шыя кіраўнікі Рэспублікі Беларусь, Ра- сійскай Федэрацыі і Украіны ад імя сва- іх дзяржаў — заснавальніц Саюза ССР канстатавалі, што Савецкі Саюз як суб’ект міжнароднага права і геапалі- тычная рэальнасць спыняе існаванне, і падпісалі пагадненне аб утварэнні Са- дружнасці Незалежных Дзяржаў. Літ.: К арцов Г. Беловежская пуіца. Спб., 1903; Ревмзвя пуш м переходов звермных в бывшем Велмком княжестве Лн- А. М. Белавусаў. товском. Вмльна, 1867; Беловежская пуша: Нсслед. Вып. 1—3. Мн„ 1958—69; Бе- ловежская пуша. Мн„ 1980. С. Н. Нстормческое прошлое Беловежской пушм // Лесной журн. 1987. № 3 У. У. Мелішкевіч. БЕЛАВЎСАЎ Андрэн Мінавіч [19. 9 (2.10). 1906, в. Ходасавічы Рагачоў- скага р-на — 18.11.19761, поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну парты- зан, з чэрв. 1944 на фронце, сапёр. 14.1.1945 у час прарыву варожай абаро- ны зняў 42 міны, у лютым 1945 на лодцы пераправіў цераз Одэр 400 скрынак боепрыпасаў, 1,5 т прадуктаў; 10.3.1945 з групай байцоў зрабіў 2 праходы ў мінных палях, пры наступленні на за- хопленым рубяжы зняў 150 мін; у крас. 1945 зрабіў праходы ў мінных палях, размініраваў шашу ў напрамку г. Франк- фурт-на-Одэры, зняў 30 мін, узначаліў групу па будаўніцтве моста цераз канал і забяспечыў своечасоаы праход сав. тэх- нікі. Пасля вайны жыў на радзіме. БЕЛАЗОРЫ стараж. шляхецкі род герба «Вянява», прадстаўнікі якога зай- малі адм.-дзярж. пасады ў ВКЛ. Вядо- мы ў Віленскім і Трокскім ваяводствах у 1-й пал. 16—19 ст. Падзяляліся на лініі: грынкішкаўскую (войтаўскую), упіцкую (кашталянскую), голнеўскую (пашушнянскую), на Кулігах (Бран- шчына). Найб. вядомыя прадстаўнікі роду: Ян Войцехавіч (? — ?), рот- містр каралеўскі (1550), стражнік ВКЛ. Юрый Войцехавіч (? — ?), суддзя земскі віленскі (1569). Станіслаў Ц550(?) — 1623(?)1, сын Яна Вонцехавіча, суддзя земскі упіцкі (1578), стольнік (1584), пад- каморы упіцкі (1593), маршалак Тры- бунала ВКЛ (1605). Двойчы жанаты: з Альжбетай Лопац і Даротай Война- вай. Меў 5 сыноў. Габрыэль (? — ?), сын Станісла- ва, падкаморы упіцкі (1625), староста навамлынскі (1629). Жанаты з Хрысці- най Астроўскай. Крыштоф [1588(?) — 16441, сын Станіслава, маршалак, падстолі упіцкі (1662), маршалак Трыбунала ВКЛ (1628), староста абельскі (1640), пасол соймавы. Валодаў маёнткамі Лань, Варняны і Грынкішкі. Жанаты з Ядві- гай Гедройц, меў 5 сыноў і дачку Соф’ю, якая пастрыглася ў манашкі. Ян Караль (1596—1631), сын Станіслава, пробашч віленскі, прэлат капітула, сакратар каралеўскі, рэферэн- дарый ВКЛ (1630). Казімір (1608(?) — 1680(?)),сын Габрыэля, падсудак вількамірскі (1634), маршалак упіцкі (1657), кашталян віцебскі (1664), староста навамлынскі, ваявода менскі (1667), пасол соймавы. Быў жанаты з Кацярынай Раеўскай, меў 7 сыноў і дачку. Станіслаў (? — ?), сын Габры- эля, падсудак, суддзя земскі вількамір- скі (1649), кашталян мсціслаўскі (1662), падкаморы упіцкі (1667), пасол соймавы. Ю р ы й (Ежы, ? — 1665), сын Крыш- тофа, маршалка упіцкага, пробашч капліцы Св. Казіміра ў Вільні, сакра- тар каралеўскі, скарбовы пісар ВКЛ, прэлат жмудскі, біскуп смаленскі (1657). аіленскі (1661). Крыштоф (? — 1687), сын Казі- міра, маршалак, падстолі (1662), ха- рунжы упіцкі (1665), харунжы ВКЛ (1683), палкоўнік каралеўскі, пасол соймавы. Быў жанаты з Ганнай Руда- мінай, потым з Іааннай-Альжбетай Ісайкоўскай. Міхал Марцін [1627(?) —1707]. архімандрыт уніяцкі гарадзенскі, вілен- скі (1661), каад’ютар біскупа пінскага і тураўскага, біскуп пінскі (1665), ві- ленскі (1666), арцыбіскуп полацкі (1697), абат лаўрышаўскі (1671). Пра- водзіў палітыку ліквідацыі праваслаўя на Беларусі. Юры (Ежы. ? — ?), сын Крышто- фа, маршалка упіцкага і харунжага ВКЛ, падстолі (1721), стольнік упіцкі (1735), суддзя земскі (1739), войскі упіцкі (1756). пасол соймавы, служыў пры двары Міхала Казіміра Радзівіла. Крыштоф (? — 1741), падкаморы вількамірскі, канонік віленскі, канцлер віленскага і смаленскага капітулаў, на пачатку 18 ст. выступіў супраць Сапегаў. Літ.: В о п і е с к і А. НегЬагг роізкі. Т. 1,сг. 1. УУагзга*а, 1899; Я г о ж. Росгеі годо» » ІУіеІкіеш к5І$з!«іе Ьігешхкіет V XV і XVI »іекц. \Уагзха»а, 1883; Ы і е з і е с- кі К НегЬагг роІ5кі. Т 2. Ёірзк, 1839; IV о 111 3. $епаіого«іе і Цу^пііагге УУіеІ- кіеко кзі^зіка Ьііежзкіево, 1386—1795. Кгакб», 1885; 2усЬ1іпзкіТ. 2<оІа кзіода зхІасЬіу роізкіе). Т. 5. Рогпап, 1883. Р В Баравы. Л. Л. Чарняўская. БЕЛАКАПЫЦКІ Антон іосіфавіч (1878, в. Боркі Ігуменскага паа., цяпер Уздзен- скі р-н — 1962), георгіеўскі кавалер. Працаваў на сельскай гаспадарцы- Са- мастойна навучыўся грамаце. У пач. 1-й сусв. вайны прызваны ў армію. Скончыў палкавую школу малодшых ка- мацдзіраў, камандаваў кулямётным узво- дам. Узнаг. Георгіеўскім крыжам 3 ступеней. У 1916 вярнуўся дадому ін- валідам. БЕЛАКОЗ Адольф Сцяпанавіч (каля 1826, маёнтак Лешна Ваўкавыскага пав.— 1895, па інш. звестках 1865), удэельнік паўстання 1863—64 на Бела- русі і ў Польшчы. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. Служыў у Гродзенскай палаце цывільнага суда. На пач. 1860-х г. жыў у Беластоку, даваў урокі музыкі. Ува-
345 БЕЛАРУС ходзіў у канспіратыўную арг-цыю «чыр- воных», актыўна ўдзельнічаў у пад- рыхтоўцы паўстання, надрукаваў (з Б. Шварцэ) у беластоцкай падп. друкарні некалькі рэв. выданняў, у т. л. *Гутарку старога дзеда». 3 пач. 1863 паўстанцкі начальнік Беластока. У крас. 1863 знаходзіўся пад следствам па падазрэнні «ў злачынных дзеяннях супраць урада», пасля вызвалення быў пад наглядам паліцыі. У чэрв. 1863 зноў арыштаваны і высланы ў Пермскую губ. Праз год прыгаворам ваен. суда сасланы ў Сібір. Аўтар успамінаў пра беластоц- кую падп. арг-цыю, зняволенне ў Вільні і ссылку ў Сібір (1862—65; іх месца- знаходжанне невядома). Г. В. Кісялёў. БЕЛАКОЗ Алесь (Аляксандр Мікала- евіч; н. 11.9.1928, в. Ляткі Ваўкавыскага пав., цяпер Мастоўскі р-н), беларускі краязнавец, музеязнавец, педагог. За- служаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь (1987). Скончыў Гродзенскі пед. ін-т (1958). 3 1948 на пед. рабоце, з 1958 настаўнік бел. мовы і л-ры Гудзе- віцкай сярэдняй школы, дзе ў 1965 за- снаваў літ.-краязнаўчы музей. Распра- цаваў методыку далучэння аучняў да літ.-краязнаўчага пошуку, музейнай справы. Разам з вучнямі сабраў шмат матэрыялаў па гісторыі і культуры род- нага краю. 3 1990 дырэктар Гудзевіц- кага літаратурна-этнаграфічнага музея. Тв.: Школьны літаратурна-краязнаўчы // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1973. № 4; Як стварыць этнаграфічны музей у школе // Бел. мова і літ. ў школе. 1990. 8. А. Г. Майсяёнак. БЕЛАКУРАЎ Сяргей Аляксеевіч (1.9. 1862, Масква — 3.12.1918), гісторык, архівіст. Скончыў Маскоўскую духоў- ную акадэмію (1881). Магістр (1891) і доктар царкоўнай гісторыі. Чл.-кар. П цярбургскай АН (1903). 3 1881 працаваў у архіве Мін-ва замежных спраў, з 1898 дырэктар архіва. Аднача- сова казначэй і сакратар Т-аа гісторыі і старажытнасцей расійскіх. Вывучаў гісторыю ўзаемаадносін (у асн. куль- турных) Расіі 17 — пач. 18 ст. са сла- аянскімі краінамі, Украінай і Беларуссю. Гэтыя пытанні разглядаў у сувязі з даследаваннем дзейнасці А. Суханава і патрыярха Нікана па зборы грэч. і слав. рукапісных кніг сярэдзіны 17 ст. Аўтар даследавання пра харвацкага пісьменніка 17 ст. Ю. Крыжаніча. Кі- раўнік і рэдактар шматлікіх выданняў па гісторыі, у т. л. т. 4—5 «Помнікаў дыпламатычных зносін Маскоўскай дзяржавы з Польска-Л ітоўскай дзяржа- вай» (1912—13), у якіх змешчаны дакументы Пасольскага прыказа за 1598—1615. У 1902 выдаў «Кароткую выпіску пра былыя паміж Польшчаю і Расіяй перапіскі, войны і перамір'і, 1462—1565 гг.». Дз. У. Караў. БЕЛАПАН, гл. Беларускае прыватнае агенцтва навін. БЕЛАПЯТРОВІЧ Ежы (1740—16.3. 1812), дзярж. дзеяч ВКЛ. У 1764 лідскі стражнік, удзельнічаў у выбранні кара- лём Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1771 лідскі лоўчы. Пры падканцлеры Я. Храптоаічу сакра- А. I. Белакапыцкі. А. Белакоз. тар малой пячаткі літоўскай (да 1784). У 1780 гродскі суддзя ў Навагрудку. У 1780—84 сябар Пастаяннай (Няспын- най) Рады, удзельнічаў у рабоце дэпар- тамента справядлівасці. У 1783—87 пісар вайскоаы літоўскі. Удзельнік паўстання 1794 пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. 24 крас. зачытаў перад ВІЕІАШ каіаІ1ска]а кахе'а. віленцамі на гар. рынку акт аб пачатку паўстання ў ВКЛ. Сябар Вышэйшай літоўскай рады ў Вільні, суддзя крымі- нальны літоўскі. 3 утварэннем Цэн- тральнай дэпутацыі Вялікага княства Літоўскага кіраўнік аддзела вайсковых патрэб. У 1808 член судовай камісіі па пытаннях фінансавання асветы. 3 сак. 1810 заснавальнік і старшыня Т-ва дабрачыннасці ў Навагрудку. За спра- вядлівасць, самаадданае выкананне гра- мадскіх і службовых абавязкаў Б. на- зывалі «літоўскім Арыстыдам». Як і іншыя актыўныя ўдзельнікі паўстання, увекавечаны ў паэме А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш». Літ.: Акгу рожзгапіа Ко&іцзгкі. Кга- кб», 1918. Т. 1. 8. 229—230; Т. 2. 8. 415; К о г г о п Т. ІУешп^гггпе <1гіе)е Роізкі га 8г. Аіівіізга (1764—1794). Кгакош; ІУагзга- »а, 1897. Т. 4. 8. 269; Моісіскі Н. Сепегаі Лазіпзкі і роФзіапіе Кобсшмкош- зкіе ІУагзгаша егс., 1917. 8. 140, 229, 381, 398. _ У. П. Емяльянчык. «БЕЛАРУС», рабочы клуб у Маскве ў 1919. Адкрыты 23.2.1919 культ.-асветным аддзелам Беларускага нацыянальнага камісарыята і Маскоўскай бел. секцыяй РКП(б) для правядзення паліт. і культ,- асветнай работы сярод беларусаў і пад- рыхтоўкі кадраў для работы на Беларусі. У арганізацыі і дзейнасці клуба ўдзель- нічалі А. Бурбіс, А. Грыневіч, Я. Дыла, П. Каравайчык, 1. Мазур, Ф. Турук, Я. Хлябцэвіч і інш. Меў бібліятэку з чытальняй. У снеж. пераўтвораны ў літоўска-бел. клуб, які дзейнічаў у 1920. Літ.: Борьба за Советскую власть в Бе- лоруссмм, 1918—1920 гг.: Сб. документов м матермалов. Мн., 1971. Т. 2. С. 243—245. В. У. Скалабан. «БЕЛАРУС» («Віеіагцз»), штотыднёвая грамадска-палітычная, літаратурна-ма- стацкая і рэлігійна-асветніцкая ката- ліцкая газета нац.-дэмакр. кірунку. Выдавалася з 13(26).1.1913 да 30. 7(12.8).1915 у Вільні на бел. мове, друкавалася лацінкай. Была разлічана пераважна на каталіцкую частку бел. сялян і інтзлігенцыі. Рэдактары-выдаў- цы: А. 1. Бычкоўскі, з № 5 за 1914 Б. А. Пачопка. Эпг раф да ўсіх нумароў «Б.» — словы з Евангелля: «Шкада мне гэта а народу... бо не мае што есці» (Марк, 8, 2). Мела аддзелы і рубрыкі: рэдакцыйныя артыкулы; вершы, апо- аесці, апавяданні і нарысы; каталіцкі касцёльны каляндар; сялянская гаспа- дарка; краёвая царкоўная і замежная хронікв; перапіска з уласнымі карэс- пацдзнтамі; «усячына» (афарызмы, за- гадкі, незвычайныя здарэнні і інш.). Друкавала артыкулы на эканам., паліт. і с.-г. тэмы, квзанні святароў на тэмы маралі і педагогікі, жыціі святых, ма- літвы. У праграмным артыкуле рэдак- цыя заявіла, што «будзе стаяць заўсёды на грунце хрысціянскім-каталіцкім, ба- ронячы справу хрысціянскую і бела- рускую», паважаючы іншыя народнасці і веравызнанні (13.1.1913). Асаблівасць бел. адраджэнскай ідэі ў газ. «Б.» —
346 БЕЛАРУС адзінства нац. культуры, асветы і хры- сціянскай веры. Газета агітавала бела- русаў квтолікаў за развіццё нац. сама- свядомасці, заахвочвала каталіцкі клір да ўжывання бел. мовы ў набажэнстве, арыентавалася на сацыяльную гармонію і вясковы, сялянскі лад жыцця, не пры- мала класавую барацьбу і сацыяліст. ідэі. Зрэдку газета публікавала крытыч- ныя матэрыялы ў дачыненні да існую- чага паліт. ладу. Выступала за эвалю- цыйны шлях развіцця грамадства, па- ступовае вырашэнне асн. сацыяльных праблем праз асветніцтва на роднай мове, выкарыстанне прагрэсіўных мета- даў гаспадарання (добраахвотная ка- аперацыя, фермерская гаспадарка). На думку аўтараў газеты, у гэтым сацыяль- ным быцці можна дасягнуць толькі адноснага дабрабыту і часовай гармоніі, бо праўдзівае і вечнае шчасце бывае толькі на небе (28.3.1913). Газета перасцерагала сялян ад выезду за межы Беларусі, паказвала трагічнае стано- вішча эмігрантаў. Найвышэйшай гра- мадскай і духоўнай капітоўнасцю аўтары газеты лічылі мараль, дабра- чыннасць, любоў і павагу ў сям’і, паміж суседзямі, народамі і краінамь Публі- кавала нар. казкі, песні, паданні, этна- граф. нарысы, апісанні нар. гульняў, звярнула ўвагу на сувязь бел. фальклору і традыцыйных абрадаў з хрысціянскімі вобразамі і малітвамі. Вітаючы лепшыя бакі нар. характару беларусаў, адзна- чала і яго нясмеласць, пасіўнасць, кансерватызм прывычак. Для надрука- ваных у газеце матэрыялаў характэрны нашаніўскі матыў абуджэння белару- саў да актыўнай гіст. творчасці, ідэя нац. адзінства беларусаў праваслаўных і ка- толікаў, крытыка русіфікатарскіх і пала- нізатарскіх тэндэнцын. Апублікавала цыкл нарысаў Р. Кляновіча па гісторыі і культуры Беларусі (6—27.2.1914), па- водле якіх сэнс нац. гісторыі заключаец- ца ў раскрыцці творчых сіл народа, яго сацыяльнай і духоўнай самабытнасці. У нацыяналізме газета бачыла пазі- тыўны (нац. самасвядомасць) і нега- тыўны (шавінізм) бакі. У 1-ю сусв. вайну займала памяркоўную «патрыя- тычную» і «абарончую» пазіцыі, заклі- кала дапамагаць салдацкім сем’ям. Друкавала літ. творы А. Гаруна (пад псеўд. А. Сумны), А. Паўловіча, А. Зя- зюлі, Г. Леўчыка, К. Сваяка і інш. У. М. Конан. «БЕЛАРУС», газета, выдаецца з 20.9. 1950 у Нью-Йорку на бел. мове Бела- руска-амерыканскім задзіночаннем. Рэ- дактар 3. Кіпель (1991). Друкуе ма- тэрыялы з жыцця бел. эміграцыі, ана- літычныя карэспандэнцыі пра стано- вішча на Беларусі, нарысы па бел. гісто- рыі, творы бел. пісьменнікаў-эмігрантаў, успаміны. 3 газетай супрацоўнічалі дзея- чы эміграцыі Н. Арсеньева, А. Адамовіч, У. Глыбінны, Я. Каханоўскі, Ф. Кушаль, А. Саковіч і інш. Распаўсюджваецца ў ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Польшчы, Беларусі. «БЕЛАРУС НА ВАРЦЕ», часопіс. Вы- даваўся ў ліст. 1943 — чэрв. 1944 у Мінску на бел. мове пад кантролем герм. улад у перыяд акупацыі Беларусі ням,- фаш. захопнікамі ў Вял. Айч. вайну. Быў прызначаны для беларусаў, якія знаходзіліся на службе ў фаш. і на- цыяналіст. вайсковых і ваенізаваных фарміраваннях (паліцыі, атрадах СС, СД, Бел. краёвай абароны). Адказны за выпуск Ф. Кушаль, рэдактар апош- няга нумара У. Гуцька. Усхваляў гітлераўскіх акупантаў і іх паслугачоў, прапагандаваў ідэі бел. нацыяналізму, заклікаў беларусаў да ўзбр. барацьбы супраць сав. улады. На старонках ча- соніса надрукаваны артыкулы, нарысы і апавяданні пра барацьбу з партыза- намі, арганізацыйна-паліт. аспекты дзейнасці паліцыі і інш. Выйшла 10 ну- мароў. С. У. Жумар. «БЕЛАРЎС У АМЕРЫЦЫ», беларускі часопіс у ЗША. Выдаваўся ў вер. 1948 — сак. 1949 у Саўт-Рыверы на бел. мове. Выдавец Я. Ніхаёнак. Змяшчаў хроніку эмігранцкага жыцця, матэрыя- лы пра грамадска-паліт. сітуацыю ў свеце і на Бацькаўшчыне, абвесткі пра пошукі родных і блізкіх. Выйшлі 4 нумары. БЕЛАРУСАЗНАЎСТВА, навука, што вывучае адметнасць і агульнасць бела- русаў, іх нацыянальны рух, узаемаадно- сіны з суседзямі і ролю ў сістэме між- народнай супольнасці народаў у міну- лым і сучасным. Вызначаецца ком- плексным, міждысцыплінарным пады- ходам да праблем даследавання. Здзяй- сняе самапазнанне нацыі з мэтай вы- працоўкі і ўдасканалення нац. тэорыі, вызначэння нац. шляху (аб’яднаўчай ідэі), аховы нац. форм быцця, у якіх выяўляюцца заканамернасці агульнача- лавечага прагрэсу. У межах навуковай плыні існуе асветнае Б., якое распаў- сюджвае сярод насельніцтва веды па мове, літаратуры, гісторыі, этнаграфіі, геаграфіі, эканоміцы, фалькларыстыцы, мастацтвазнаўству і інш. Спалучэнне навук. і асветнай дзейнасці тлумачыцца цеснай сувяззю тэорыі і практыкі нац. будаўніцтва. Пад уздзеяннем самых розных абставін нацыі заўсёды з’яў- ляюцца пэўным варыянтам кансаліда- цыі, а не застылай структурай. Паспя- ховае развіццё нацыі немагчыма без пастаянных мэтанакіраваных намаган- няў па яе духоўнаму аздараўленню. Таму нац. тэорыя толькі ў звязку з нац. прапагандай надаюць этнасу жыцця- здольнасць і згуртаванасць. Нацыяналь- ная навук.-асветная праца звычайна арганізуецца на дзярж. узроўні з вы- карыстаннем найноўшых дасягненняў у галіне навукі і тэхнікі (выдавецтвы, друкарні, радыёстанцыі, кіна- і тэлесту- дыі) і з дапамогай бібліятэк, архіваў, музеяў. У межах Б. вядзецца ўлік і збор навук. і мастацкай літаратуры пра Беларусь. У бібліяграфіі гэта літаратура складае асобны раздзел пад назвай беларусістыка, ці беларосіка, альбаросі- ка, альбарутэніка. Часам пад белару- сістыкай разумеюць сукупнасць розных культурных здабыткаў бел. нацыі (бе- ларусістыка ў мастацтве, музыцы і г. д.). Беларусістамі называюць навукоўцаў, якія займаюцца даследаваннем Бела- русі. У сваім развіцці Б. прайшло некалькі этапаў. Перыяд з канца 18 ст. да 1880-х гадоў быў падрыхтоўчым. У пач. 19 ст. выкладчыкі Віленскага ун-та I. М. Да- ніловіч і М. К. Баброўскі спрабавалі навукова абгрунтаваць бел. нацыяналь- ную ідэю, але ў выніку русіфікатарскай палітыкі царызму іх дзейнасць была нейтралізавана. Першымі свядомымі даследчыкамі свайго народа былі К. Ка- ліноўскі і яго паплечнікі. Але іх працу перапынілі царскія шыбеніцы і высылкі. Вывучэнне бел. мовы, этнаграфіі, гісто- рыі вялося пераважна ў рамках поль- скай або рус. навукі. Пецярбург шукаў на Беларусі працяг Расіі, а Варшава — Польшчы. Але менавіта вынікі рус. і польскай навукі, незалежна ад паліт. арыентацыі даследчыкаў пацвердзілі нац. самабытнасць беларусаў, абудзілі ў бел. інтэлігенцыі цікавасць да сваіх кара- нёў. Свядомае самапазнанне нацыі пачалося ў 1880—90-я гады. Ля выто- каў Б. стаялі песняры Ф. Багушэвіч, К. Каганец, археолаг Г. Татур, бел. народнікі (гл. «Гоман»), бел. гурток вучняў мінскай гімназіі (гл. таксама Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух). У пач. 20 ст. пытаннямі Б. зай- маліся «Круг беларускай народнай пра- , светы і культуры», Беларуская сацыя- лістычная грамада. Ва ўмовах нац. прыгнёту з боку царызму, забароны бел. друку Б. знаходзілася фактычна на нелегальным становішчы, застава- лася прыватнай справай свядомых асоб, бел. навукова-асветных гурткоў і тава- рыстваў, а таксама нац. паліт. партый і аб’яднанняў, мела цесную сувязь з нац.-вызваленчым рухам, набыло ха- рактар самаабароны ад русіфікацыі і паланізацыі. Даследаванні вяліся пера- важна па асобных навуках і толькі ў выніку выпрацоўкі паліт. праграм нац. спадчына пачала вывучацца комплексна. У выніку рэвалюцыі 1905—07 Б. набыло легальныя формы, атрымала магчымасць абапірацца на нац. перыя- дычныя выданні. На чале культурнай працы стала газ. «Наша ніва». У 1913 у Віцебскім аддзяленні Маскоўскага археал. ін-та А. П. Сапуноў пачаў чытаць курс лекцый па гісторыі Бела- русі. Гады паліт. рэакцыі вярнулі наша- ніўцаў з вышынь рэв. рамантызму на глебу рэальных жыццёвых клопатаў. Дзеячы на чале з братамі А. і 1. Луцке- вічамі асэнсоўвалі вопыт нац.-вызвален- чай барацьбы, распрацоўвалі тэорыю бел. культуры, працягвалі распачаты БСГ пошук вырашэння аграрнага пытання з улікам нац. традыцый. Нашанівец В. Ластоўскі выдаў першую навуковую працу на бел. мове «Кароткая гісторыя Беларусі» (Вільня, 1910). Згуртаваныя вакол «Нашай нівы» бел. песняры Я. Ку- пала, Я. Колас, М. Багдановіч і інш. замацавалі асновы нац. літаратуры, якая стала для Б. найважнейшай кры-
347 БЕЛАРУСАЗНАЎСТВА ніцам звестак пра духоўны свет і псі- хічны склад беларусаў. У Пецярбургу выдаваўся літаратурна-мастацкі альма- нах гМаладая Беларусь», які фактычна з’яўляўся першым выданнем бел. навук. публіцыстыкі. працаваў Беларускі наву- кова-літаратурны гурток студэнтаў Санкт-Пецярбургскага ун-та. Пры ўдзе- ле Я. Ф. Карскага, Е. Р. Раманава, А. А. Шахматава, Б 1. Эпімах-Шыпілы і інш. вучоных гурткоўцы распрацавалі комплексную праграму даследавання бел. мовы, фальклору, этнаграфіі, нар. мастацтва. а таксама асн. кірункі асветніцкай працы. На пасяджэннях гуртка чыталіся навук. даклады «На- рыс беларускай народнай думкі», «Раз- віццё нацыянальнай беларускай ідэі» і інш. Тут упершыню загаварылі пра Б. як сістэму ведаў пра Беларусь. Бе- ларусазнаўцы нашаніўскай пары аба- піраліся як на здабыткі сваёй працы, так і на вынікі даследаванняў шмат- лікіх навукова-асветных аб’яднанняў заходнярускага кірунку. У 1914—20, калі краіна апынулася ў паласе вялікіх выпрабаванняў і вырашаўся лёс яе народаў, цікавасць да Б. значна пабольшала. Да яго звяр- таліся шматлікія бел. партыі, якія рознымі спосабамі імкнуліся зберагчы адзінства нацыі, абараніцца ад сусе- дзяў, адстаяць права Беларусі на дзярж. незалежнасць. Упершыню Б. атрымала хоць і намінальную, але падтрымку з боку прадстаўнічых арг-цый (нацыя- нальныя камітэты, бел. рады) і дзярж. утварэнняў бел. народа (БНР, БССР). Адначасова Б. як навук. плынь пачала дзяліцца на айчынную, міграцыйную і замежную, адлюстроўваючы нялёгкі шлях бел. адраджэння. Народжаную ў нашаніўскі перыяд цікавасць да бел. культуры не стрымалі ні войны, ні рэ- валюцыі. Самапазнанне нацыі зведала значны ўздым, з’явіліся новыя бел. перыядычныя выданні, навукова-асвет- ныя таварыствы, гурткі. Тым не менш, Б. не здолела абараніць нацыю ад ідэйнай інтэрвенцыі, адшукаць адзіны шлях, па якім пайшлі б усе беларусы. Па- пярэдні вопыт Б., як і паліт. вопыт бел. народа, быў недастатковым. У 1920-я гады вастрыня бел. пытання, незаверша- насць адраджэння стымулявалі Б. па абодва бакі дзярж. мяжы. Масква ў паліт. мэтах дэманстравала свае лаяльныя адносіны да беларусаў. Нацыя- нальна свядомыя кіраўнікі БССР (А. Чарвякоў, У. Ігнатоўскі і інш.) распачалі беларусізацыю. Упершыню Б. атрымала афіцыйнае прыэнанне ў БССР, стала дзярж. справай. Яго арга- нізацыяй займаўся Народны камісары- ят асветы БССР, у складзе якога існа- валі Бел. аддзел (з 1920), Акадэмічны цэнтр (з 1921). Навукова-тэрміналагіч- ная камісія (з 1921). 3 1922 навук.- асветную, у т. л. і беларусазнаўчую, дзейнасць узначаліў Інстытут беларускай культуры. Перавага аддавалася навук. Б. Даследаванні набылі комплексны характар. Распрацоўвалася бел. навук. тэрміналогія, мэтанакіравана і пасля- доўна выяўляліся асаблівасці матэ- БЕЛОРЖКНЙ П'ОТДЕП отдем пнквешЕпня пміномлыіых веньшнгктв Н . К. П КУРС Белоруссоведенмя. ЛеКЦНН. ЧМТАЛНЫЕ 8 МЛОРУССКОЛ МГОДНОП унмккмтете в «оскве летон «ів годв: >млзйтьяел Пр цятдопт •Спгос» < плочігсн’еп »тпог**«ігзесвд* н*о»»<с"ого пкеасніі лнда е ф мХкг.ого. 1918-1920 <г. Да арт Беларусазнаўства. Вокладка «Курса беларусазнаўства». Масква. 1918—20. рыяльнай і духоўнан культуры белару- саў, іх гасп. форм вытворчасці, грамад- скіх адносін. Разгарнуўся краязнаўчы рух (гл. Краязнаўства). Навук. вынікі друкаваліся ў *3апісках аддзета гума- нітарных навук» Інбелкульта, час. »Наш край», гПолымя», «Маладняк». Пры Інбелкульце працавала Бібліяграфічная камісія, якая занмалася ўлікам літа- ратуры пра Беларусь. Беларусістыцы адводзілася асн. месца ў інбелкультаў- скай і Бел. дзярж. бібліятэках. Замацоўвалася ўсведамленне. што Б.— гэта не толькі асветная дысцыплі- на, але і асобная навукв, што збірае і вывучае матэрыялы пра Беларусь, арганізуе нац. прапаганду. Але пад навук. Б. найчасцей разумелі меха- нічную злучанасць разнастайных навук пра Беларусь. Каб узняць навук. ўзро- вень Б., 10.12.1924 Прэзідыум Інбел- культа прыняў рашэнне склікаць у чэрв. 1925 навук. з’езд беларусазнаўцаў з мэ- тай падсумоўвання навук вынікаў усіх галін Б., абмеркаваць спрэчныя пытанні і вызначыць чарговыя задачы. Запла- наваны з'езд выліўся ў Акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правашсу і азбукі (1926). 3 сярэдзіны 1920-х гадоў ВКП(б) і КП(б)Б пачалі адкрыта цягнуць навуку пад свой ідэа- іагічны кантроль, руйнаваць яе нац. формы. Інбелкульт паступова траціў сваё першапачатковае прызначэнне, у 1929 ператвораны ў Беларускую ака- дэмію навук, дзе Б. прыродазнаўчымі навукамі было адцеснена на другі план. ВНУ рэспублікі не сталі цэнтрамі Б., адпаведныя кафедры так і не былі ад- крыты. Не была ажыццеўлена і прапа- нова Наркамата асветы БССР (1924) пра стварэнне пры БДУ даследчага ін-та Беларусі. Асветнае Б. звязвалася з дзярж. палітыкай беларусізацыі. Выкладанне Б. як прадмета пачало ўводзіцца ў шко- лах з 1920/21 навуч. года. Арганізоў- валіся курсы і гурткі. У 1923—24 А. П. Сапуноў выкладаў Б ў Віцебскім пед. ін-це. У 1924—27 у Мінску дзей- нічалі Вышэйшыя курсы беларусазнаў- ства, на якіх рыхтавалі настаўнікаў і лектараў. Асветнае Б. ў значнай сту- пені мела фармальны характар, яму про- цідзейнічалі зрусіфікаваныя чыноўнікі і настаўнікі. Нацыянальная ідэя магла ўэяць верх над камуністычнай, а гэта не ўваходзіла ў разлік правячай парт. бюракратыі, для якой беларусізацыя была толькі аптацыйнай кампаніяй, завершанан у канцы 1920-х гадоў. У Зах. Беларусі Б. трымалася на самаахвярнай працы нацыянальна сая- домай і нталігенцыі. У 1921 у Вільні распачалі дзейнасць Беларускае навуко- вае таварыства і Беларускі музей імя I. Луцкевіча — своеасаблівыя цэнтры бел. навукі і культуры. Беларусазнаўчую асветную ролю выконвалі бел. перыя- дычныя выданні, Таварыства беларускай школы Сярод замежных беларусазнаў- чых цэнтраў 1920-х г. вядомасць мелі Навуковае таварыства імя Ф. Скарыны ў Празе, Беларускі нацыянальны камі- тэт у Чыкага, Беларускае навуковае таварыства ў Рызе. Беларусазнаўцы замежжа падтрымлівалі сувязь з Інбел- культам. У БССР навук-асветная дзейнасць з пач. 1930-х г. канчаткова падпала пад кантроль Масквы і магла ажыццяў- ляцца толькі ў межах дэнацыяналіза- ванай сав. ідэалогіі. Выспяванне 2-й сусв. вайны паскорыла ўстанаўленне дыктатур сталіністаў і пілсудчыкаў, якія, зраэумела, не маглі цярпець бел. «сепаратызм». Яны знішчалі працаў- нікоў бел. культуры. Але калі ў складзе Польшчы бел. сілы змагаліся за заха- аанне Б., то ў БССР пераважна адра- каліся ад яго ў імя сацыялізму і сусвет- най рэвалюцыі, асабістага дабрабыту, які залежаў ад паслухмянасці партый- на-дзярж. зліце. Далучэнне ў 1939 Зах. Беларусі да БССР не прывяло да адраджэння Б. Не дапамаглі гэтаму ні перамога ў Вял. Айч. вайне, ні ўтварэнне сусв. сістэмы сацыялізму, ні пабудова ў СССР «раз- вітога сацыялізму». Партыйна-бюракра- тычная сістэма з мэтай дэнацыяналі- зацыі пазбаўляла беларусаў натураль- нага права самапазнання. Літаратура і мастацтва, хоць і заставаліся беларуска- моўнымі, але не заўсёды адпавядалі бел. духоўнасці, мелі вельмі вузкае кола спажыўцоў. 3 навукоўцаў больш шанцавала археолагам, этнографам, фалькларыстам. Але сабраныя імі ма- тэрыялы, як і здабыткі прадстаўнікоў інш. навук, не выкарыстоўваліся для адраджэння нацыі.
348 БЕЛАРУСІЗАЦЫЯ Заняпад Б. працягваўся да канца 1980-х гадоў. Пэўны ўклад у захаванне традыцый Б. зрабілі цэнтры бел. эмі- грацыі ў ЗША, Канадзе, ФРГ, Англіі, Аўстраліі, Чэха-Славакіі. Айчыннае Б. пачало аднаўляцца ўслед за адра- джэннем бел нац.-вызваленчага руху. Павялічылася беларусазнаўчая навуко- ва-асветная роля перыядычных выдан- няў Беларусі, асабліва газ. «Літаратура і мастацтва», заснаваны час. «Спадчына» (з 1989). У 1991 створаны Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны і ў яго складзе аддзел беларусазнаў- ства, факультэты беларускай філалогіі і культуры Гродзенскага ун-та імя Я. Купалы і Мінскага педінстытута. Задачы Б значна ўскладніліся. Яно павінна ўжо займацца не аздараўленнем, а духоўнан рэанімацыяй бел. нацыі. Павялічылася патрэба ў глыбокім і ўсебаковым вывучэнні гіст. вопыту і духоўных каштоўнасцен беларусаў, каб падтрымаць і аднавіць нац. формы быцця, у якіх былі б створаны самыя спрыяльныя ўмовы для поўнага раскрыц- ця здольнасцей кожнага прадстаўніка нац. супольнасці. Адначасова Б. выму- шана звяртацца і да даследаванняў зрухаў у бел ментальнасці, што выклі- каны сталінскім генацыдам і ідэалагіч- ным гвалтам, экалагічнымі катастрофамі і непазбежнай інтэнсіфікацыяй міжэт- нічных кантактаў. Каб забяспечыць знешнія ўмовы для нац. развіцця, вызначыць аптымальныя формы ўдзелу беларусаў у вырашэнні праблем міжнар. супольнасці, неабходны пошук шляхоў авалодання культурай супрацоўніцтва з інш. краінамі. Першы міжнар. кангрэс беларусістаў (Мінск, 25—27.5.1991) за- снаваў Міжнародную асацыяцыю бела- русістаў, разгледзеў сучасны стан Б., вызначыў кірункі яго далейшага раз- віцця. Б. як навука зможа стаць са- праўды дзейсным сродкам забеспячэння духоўнага здароўя бел. нацыі толькі пры ўмове, што яно будзе абапірацца на Да арт. Беларусазнаўства. Міжнародны кангрэс беларусістаў. Круглы стол «Беларуская дыяспара». 27.5.1991. дзярж. сістэму асветы і прапаганды суверэннай Беларусі. Літ.: Советская Белоруссяя К III сьезду Советов Белоруссям. Мн„ 1921; Практыч- нае вырашэнне нацыянальнага пытання ў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. Ч. 1. Беларусіэацыя. Мн„ 1928; Інстытут беларускай культуры (1н- белкульт): Гісторыя ўэнікнення Сучасная структура. Навукова-даследчая дзейнасць. Мн, 1926; Навнна А. Белорусское двнженне // Новый энцнклопеднческнй словарь. Ф А. Брокгауз, Н. А. Ефрон. Спб., Б. г. Т. 8; Т у р у к Ф. Белорусское двнженне М, 1921; Каспяровіч М Беларуская навука да Кастрычніка і пасля яго // Маладняк. 1927. № 10; Яго ж. Арганізаванае вывучэнне Беларусі ў XIX і пачатку XX ст. // Полымя. 1928. 14> 1—2; Чаквнн Н В„ Терешковмч П. В. Нз нсторнн становленмя нацмонального самосознання белорусов (XIV — начало XX в.) // Сов. этнографня. 1990. М° 6; Курс белоруссоведення Лекцнн. чнтанные в Белорусском народном унмверснтете в Москве летом 1918 года. М„ 1918—20; Беларусіка-АІЬагшЬепіса. Кн. 1—2. Мн„ 1993. 3. В. Шыбека. БЕЛАРУСІЗАЦЫЯ, палітыка нацыя- нальна-дзярж. і нацыянальна-культурна- га будаўніцтва ў БССР у 1920-я г. Яе вытокі — у беларускім нацыянальна-вы- зваленчым руху, у ідэях бел. нац. ад- раджэння, выкрышталізаваных інтэлі- генцыяй і сфармуляваных у праграмах бел. нацыянальных дэмакратычных і са- цыялістычных партый. У БССР Б. магла праводзіцца толькі пры ўмове, што яе ідэі былі б успрыняты КП(б)Б як адзінай уладнай, кіруючай партыяй. Выпрацоўка нацыянальнай праграмы Камуніст. пар- тыі праходзіла складана і супярэчліва, у жорсткай унутрыпартыйнай барацьбе. Прыхільнікі ідэі сусветнай пралетарскай рэвалюцыі, якая б зруннавала межы па- між краінамі, выступалі супраць існаван- ня на тэр. былой Расійскай імперыі новых дзярж. утварэнняў, у т. л. і БССР Толькі ва ўмовах пераходу ад грамадзян- скай вайны да грамадзянскага міру, ста- наўлення новай эканамічнай палітыкі, пошуку форм саюза сав. рэспублік, пад націскам прадстаўнікоў нацыянальных кампартый, верх атрымала лінія прыхіль- нікаў федэратыўнага аб'яднання, абнаў- лення нацыянальнай палітыкі. Яе асноў- ныя палажэнні былі замацаваны ў ра- шэннях X (сак. 1921) і XII (крас. 1923) з’ездаў РКП(б), якія абаяшчалі галоў- най мэтай ліквідацыю фактычнай няроў- насці народаў СССР у галіне эканам., сацыяльна-паліт. і культурнага развіцця. У ліку ініцыятараў і аўтараў палітыкі Б. былі дзеячы бел. нацыянальна-вызвален- чага руху, якія ў час рэвалюцыі і гра- мадз. вайны саядома прыйшлі да бальша- вікоў. звязалі з сав. уладай свае надзеі на нац.-дзярж. самавызначэнне бел. народа, яго сац. і нац. адраджэнне. Многія з іх увайшлі ў склад кіруючых парт. і сав. ор- ганаў: А. Р. Чарвякоў (старшыня ЦВК і СНК БССР), 3. X. Жылуновіч (рэдактар газ. «Савецкая Беларусь»), У М. Ігна- тоўскі (нарком асветы БССР), А. Л. Бурбіс (нам. наркома замежных спраў БССР), А. В. Баліцкі (нам. нар- кома, з 1926 нарком асветы БССР), П. В. Ільючонак (заг. аддзела Наркамата асветы); а таксама маладзеншыя ўдзель- нікі нац.-вызв. руху, якія ў 1920 разам з Ігнатоўскім уваходзілі ў склад ЦК Бел. камуніст. арг-цыі: М. Кудзелька (М. Чарот), 1. Каранеўскі, А. Сташэўскі і інш. Нягледзячы на шэраг супярэч- насцей ініцыятыва была падтрымана кі- раўніцтвам КП(б)Б, сакратарамі ЦК В. Г. Кнорыным (сак. 1920 — ман 1922), В. А. Багуцкім (май 1922 —люты 1924), А. М. Асаткіным-Уладзімірскім (лю- ты — вер. 1924), А. 1. Крыніцкім (вер. 1924 — май 1927). Насельніцтва рэспублікі было шмат- нацыянальным: беларусы складалі каля 80 %, яўрэі і рускія — прыкладна па 8, палякі — каля 2, украінцы — да 1, літоў- цы. немцы, татары — па 0,1, іншыя — 0,2 %. Беларусы жылі пераважна ў вёс- цы, яўрэі і рускія ў гарадах і мястэч- ках. Гэта ўносіла спецыфіку ў моўную сітуацыю: горад быў рускамоўным, вёска — беларускамоўнай. Адносна нізкі эканам. ўзровень развіцця Беларусі, пасляваенная разруха ў перапляценні са шматгадовай палітыкай паланізацыі і ру- сіфікацыі мелі вынікам адносную нераз- вітасць нац. форм культуры, фармірава- лі ў свядомасці сялян комплекс непаўна- цэннасці роднай мовы як мовы халоп- скай, мужыцкай. Акрамя таго, у рэсп. партактыве доля выхадцаў з іншых партый, у т. л. дробнабурж. нацыяналь- ных, а таксама сіянісцкіх партый і арг-цый дасягала 40 %, у акруговым — 25 %. Гэта акалічнасць, як і нізкае прад- стаўніцтва беларусаў у парт., сав„ гасп. органах (часам менш за чвэрць), усклад- няла правядзенне нац. палітыкі. Многія ідэі Б. выспелі і пачалі ажыц- цяўляцца яшчэ ў час грамадзянскай вайны (дзяржаўнасць мовы, стварэнне бел. школ і адначасова школ для прад- стаўнікоў інш. народаў, перавод справа- водства на бел. моау). У снеж. 1920 з запіскай на адрас кіраўніцтва КП(б)Б звярнуўся Ільючонак і быў падтрыманы. Пад яго кіраўніцтвам пры Наркамаце асветы БССР адкрыліся курсы беларуса- знаўства для падрыхтоўкі настаўнікаў. Узначаліў курсы Я. Лёсік. Па ініцыя- тыве Ігнатоўскага тады ж на бел. мову пачало пераводзіцца справаводства Нар-
349 БЕЛАРУСІЗАЦЫЯ камата земляробства, а пазней і Нарка- мата асветы, у 1921 па ініцыятыве Бур- біса — Наркамата замежных спраў. У лют. 1921 ЦВК БССР па дакладзе, падрыхтаваным Наркаматам асветы, прыняў шэраг пастаноў, што прадвызна- чылі ўвесь наступны ход Б. Быў па- цверджаны дэкрэт урада Літ.-Бел. ССР (1919) пра раўнапраўе ў якасці дэяр- жаўных бел., рус., яўр. і польскай моў, намечаны меры па стварэнні сістэмы да- школьнага выхавання і школьнай адука- цыі, прафесійна-тэхн. вучылішчаў і тэх- нікумаў. У аснову іх дзейнасці заклад- ваўся прынцып працоўнай школы і род- най мовы выкладання. Для падрыхтоўкі кадраў стваралася шырокая сетка курсаў беларусазнаўства. У 1921 адкрыўся Бе- ларускі дзяржаўны універсітэт, у 1922 — Інстытут беларускай культуры Згурта- ванню ўсіх творчых сіл народа садзейні- чала аб’яўленая ў ліп. 1923 сумесным дэкрэтам ЦВК СССР і ЦВК БССР амніс- тыя ўсім радавым удзельнікам і кіраўні- кам антысав. нацыянальных фарміраван- няў і арг-цый 1918—20. VII з’езд КП(б)Б (сак. 1923) пад- вёў папярэднія вынікі вырашэння нац. пытання на Беларусі, акрэсліў новыя пасля ўтварэння СССР моманты і зада- чы: адзінства Саюза і правы рэспублік, хуткае аднаўленне іх эканомікі, дэ- цэнтралізацыя кіравання мясц. галінамі гаспадаркі, адраджэнне прыгнечанай ца- рызмам бел. культуры, развіццё бел. мо- вы, барацьба са шкоднымі ўхіламі ў між- нац. адносінах. Па сутнасці з’езд сфар- муляваў прынцыпы палітыкі Б. Пашыра- ны пленум ЦБ КП(б)Б (ліп. 1923) у па- станове «Канкрэтызацыя платформы ЦК РКП(б) ва ўмовах БСС Рэспублі- кі» (ліп. 1923) вызначыў комплекс мер па гасп. адраджэнні краю, тэрытарыяль- ным самавызначэнні бел. народа, развіцці бел. мовы і нац. культуры, вылучэнні і выхаванні кадраў. Гэта праграма не- аднаразова ўдакладнялася і дапаўняла- ся: у кастр. 1923 на сумесным з сакрата- рамі павятовых камітэтаў пасяджэнні ЦК КП(б)Б, на ліпеньскім і кастрыч- ніцкім (1925) пленумах ЦК КП(б)Б. 2-я сесія ЦВК БССР (15.7.1924) пры- няла пастанову «Аб практычных мера- прыемствах па правядзенню нацыяналь- най палітыкі», у выніку якой Б. стала афіцыйнай дзярж. палітыкай. Прэзідыум ЦВК БССР утварыў спец. камісію па ажыццяўленні нац. палітыкі на чале з А. 1. Хацкевічам. Аналапчныя камі- сіі ствараліся пры акруговых выканко- мах. Каб трымаць сітуацыю пад сваім кантролем, пры агітпрапагандзе ЦК КП(б)Б працавалі спец. бюро прапаган- ды і агітацыі сярод працоўных яўр., поль- скай, латышскан і літоўскай нацыяналь- насцей на іх родных мовах. У 2-й пал. 1920-х г. Б. набыла цэ- ласны канцэптуальны характар, была ўзнята да ўзроўню парт і дзярж. па- літыкі, стала вызначальнай рысай гра- мадска-паліт. развіцця БССР. У аыніку ўзбуйнення БССР у сак. 1924 да рэспуб- лікі адышлі 15 паветаў Віцебскай, Го- мельскай і Смаленскай губ., у 1926 — Рэчыцкі і Гомельскі пав. Насельніцтва БССР павялічылася амаль да 5 млн. чал. Асноўны змест нац. палітыкі вы- значалі пытанні развіцця бел. мовы і культуры (пры безумоўным забеспячэнні правоў і магчымасцей свабоднага раз- віцця нац. меншасцей). Выключная ўва- га звярталася на навук. даследаванні праблем бел. моаы, яе гісторыі, нарма- тыўнасць, распрацоўку навук. тэрмінало- гіі. У 1920-я г. бел. мова набыла ўсе гал. прыкметы, уласцівыя кожнай нац. літа- ратурнай мове (гл. таксама Беларуская мова). Выключная заслуга ў гэтым, по- руч з навукоўцамі, належала пісьменні- кам, у т. л. і тым, хто прыйшоў у л-ру пасля Кастр. рэвалюцыі, як У. Ду- боўка, М. Чарот, М. Зарэцкі, Я. Неман- скі, С. Баранавых, П. Галавач, К Чорны, М. Лынькоў, К. Крапіва, Б. Мікуліч, А. Мрый і інш Важнейшай часткан куль- туры лічыліся і грамадскія навукі. Выда- валіся працы па актуальных праблемах гісторыі, мастацтва, літаратуры, грамад- скай думкі і эканомікі Беларусі. Шырокае развіццё атрымала краязнаўства. Пачаў выходзіць час. «Наш край». У ходзе Б. навучальных устаноў зы- ходным прынцыпам лічылася забеспя- чэнне правоў і магчымасцей кожнай на- цыянальнасці вучыць дзяцей на роднай мове. У 1928 да 80 % школ было пера- ведзена на бел. мову навучання. Адна- часова адкрываліся школы і класы з род- най мовай навучання для прадстаўнікоў нац. меншасцей. У выніку выкладанне ў школах вялося на 8 нац. моаах. Рус. і бел. мовы ва ўсіх навучальных устано- вах з’яўляліся абавязковымі для выву- чэння. На бел. мове вялося навучанне і ў частцы прафтэхвучылішчаў, тэхні- кумаў. Дзейнічалі таксама яўр. і польскі педгэхнікумы. На рабфаках, у вячэрніх школах для дарослых, школах рабочай і сялянскай моладзі, у савецка-парт. шко- лах уводзілася поруч з бел. мовай і літа- ратурай абавязковае вывучэнне псторыі, геаграфіі і эканомікі БССР. Выкладанне гэтых і шэрага іншых прадметаў гума- нітарнага цыкла паступова пераводзілася Удзельнікі семінара па беларусізацыі школ. Мінск. Пач. 1920-х гадоў. на бел. мову. Вялася Б. парт., дзярж. і грамадскіх арг-цый. У 1925 у цэнтр. дзярж. установах бел. мовай валодала не больш 20 %, у 1927—80 %. Да 1928 амаль цалкам на бел. мову было пераве- дзена справаводства ў дзярж. і парт. органах, прычым першымі і ў найкара- цейшы тэрмін [1 год, у адпаведнасці з зацверджанымі на пленуме ЦК КП(б)Б у ліп. 1924 планам] гэта зра- білі Кіраўніцтва справамі ЦВК і СНК БССР, Наркамасветы і Наркамзем. 3 канца 1925 пасяджэнні і пратаколы бюро ЦК і акруговых камітэтаў КП(б)Б вяліся на бел. мове. Канчатковы тэрмін пераводу справаводства на бел. мову ўстанаўліваўся ў 3 гады. У цэлым ён быў вытрыманы. Асноўныя ўнутрырэспублі- канскія дакументы друкаваліся на 4 мо- вах, агульнасаюзнага значэння — на бел. і рус. мовах, грамадска-прававыя даку- менты (пасведчанні і інш.) — на бел. і адной з трох іншых раўнапраўных мовах. Пры гэтым за кожным грамадзянінам захоўвалася права звяртацца ў любую ўстанову на роднан мове і на ёй атрымаць адказ. Праводзілася Б. і ў злучэннях Чырв. Арміі, у т. л. ў 2-й бел. страл- ковай дывізіі і ў Аб'яднанай беларускай вайсковай школе. Адным з цэнтр. кірункаў Б. з’яўля- лася т. зв. каранізацыя — вылучэнне і выхаванне кадраў з карэннага насель- ніцтва на парт., сав„ прафс. і грамад- скую работу, прычым вылучэнне не толь- кі беларусаў, але і прадстаўнікоў інш. нацыянальнасцей. Палітыка Б. аказала выключнае ўздзе- янне на нар. масы Зах. Беларусі, уз- мацніла іх імкненне да ўз’яднання з БССР, дзе ідэалы нац.-вызв. барацьбы з мэтаў і заклікаў ператвараліся у жывую практыку. Уздзейнічала Б. і на бела- рускую эміграцыю. Бел. нац. нарада (кастр. 1924, Берлін) прыняла рашэнне
350 БЕЛАРУСІСТЫКА пра спыненне барацьбы супраць сав. улады і роспуску ўрада Бел. Нар. Рэс- публікі, прызнанне Мінска адзіным цэнт- рам нац.-дзярж. адраджэння Беларусі, заклікала падтрымаць палітыку Б. Мно- гія з дзеячаў бел. эміграцыі (В. Ластоў- скі, I. Краскоўскі, А. Цвікевіч і інш.), прынялі запрашэнне ўрада БССР, пры- ехалі ў Мінск. Пры ажыццяўленні Б. праявілася і адмоўная тэндэнцыя — праводзіць яе фарсіраванымі тэмпамі, часам з акцэн- там на адм. метады замест растлума- чальных. Такія перакосы выклікалі ад- моўную рэакцыю ў часткі іншаэтнічнага насельніцтва. У гэтых перакосах праяві- ла оябе ўжо тая сістэма, элементы якой спакваля складваліся,— адміні- страцыйна-камандная сістэма. 3 канца 1920-х г. распачалася кампа- нія па выкрыцці т. зв. нацыянал-дэмакра- тызму, пад якім разумелі варожую ідэа- логію і практыку, контррэвалюцыйныя плыні, што мелі на мэце рэстаўрацыю капіталізму ў БССР. Апагеем гэтай кам- паніі стала сфальсіфікаваная справа т. зв. «Саюза вызвалення Беларусі» («СВБ»), за ўяўную прыналежнасць да якой пастановай калегіі АДПУ было за- суджана 90 чал.— гал. ч. дзеячаў на- вукі і культуры, кіраўнікоў шэрага нар- каматаў рэспублікі, у т. л. нарком асветы А. В. Баліцкі, нарком земляробства Дз. Ф. Прышчэпаў, дырэктар выдавецт- ва П. В. Ільючонак. У злосным нацыя- нал-дэмакратызме і дапамозе «СВБ» былі абвінавачаны 3. X. Жылуновіч (Ц. Гартны) і прэзідэнт АН БССР У. М. Ігнатоўскі, якіх у студз. выклю- чылі з партыі і вызвалілі ад пасад. Ігна- тоўскі скончыў жыццё самагубствам. Нападкі і абвінавачванні ў правым ухіле і нацыянал-дэмакратызме зведаў А. Р. Чарвякоў. Абвінавачванне ў пры- належнасці да кіраўніцтва «СВБ» было прад’яўлена Я. Купалу і Я. Коласу. I толькі непахісная мужнасць Купалы, які ў знак пратэсту зрабіў спробу сама- губства, сарвала гэту злавесную задуму апрычнікаў з АДПУ. У 1920-я г. праблема нац. і культ. будаўніцтва вырашалася як арганічная частка ўсяго комплексу праблем новай эканамічнай палітыкі. Таму адмова ад нэпа, пераход да суцэльнай прымўсовай калектывізацыі непазбежна павінны былі прывесці да дэфармацый і ў нац., культ. палітыцы. У гэтым і была адна з асн. прычын павароту ад палітыкі Б. да раз- грому мясцовай нац. інтэлігенцыі, спы- нення палітыкі бел. нац. адраджэння. У канцы 1920-х — пач. 1930-х г. Б. су- пярэчліва перапляталася з палітыкай вы- крыцця нацыянал-дэмакратызму. Спак- валя прыхільнасць да бел. мовы і культу- ры, што ў сярэдзіне 1920-х г. лічылася за гонар, да сярэдзіны 1930-х г. тран- сфармавалася ў поўную сваю процілег- ласць і станавілася важкім аргументам для абвінавачвання ў нацыянал-дэмакра- тызме. Паступова набіраючы абароты, запрацавала рэпрэсіўная машына, у 1931 ЦК КП(б)Б прыняў пастанову «Аб уз- мацненні барацьбы з ухіламі ў нацыя- нальным пытанні». У 1933 «выкрываюц- ца» контррэвалюцыйнае шкодніцтва ў Наркамземе БССР і Белтрактарацэнтры, група шкоднікаў у Белдзяржзабеспячэн- ні і інш. Творцы аўтарытарна-бюракра- тычнай сістэмы паспрабавалі даць сваё тлумачэнне падзеям і ўскладалі віну за зрыў Б. на тых жа нацдэмаў (паста- нова аб'яднанага пленума ЦК і ЦКК КП(б)Б у снеж. 1933). Сам тэрмін «Б.» знікае з ужытку і амаль на паўста- годдзя тралляе пад забарону. Сфера ўжывання бел. мовы паступова звузіла- ся, знікала са справаводства, пераста- ла гучаць у дзярж. і парт. установах, ВНУ. Гэта настолькі відавочна не ста- савалася з абвешчанымі прынцыпамі на- цыянальнай палітыкі, што 6.9.1940 ЦК ВКП(б) прыняў пастанову «Аб вывучэн- ні партыйнымі і савецкімі работнікамі, якія працуюць у саюзных і аўтаномных рэспубліках, мовы адпаведнай саюзнай ці аўтаномнай рэспублікі». У студз. 1941 Бюро ЦК КП(б)Б прыняло паста- нову «Аб вывучэнні беларускай мовы ў ВНУ, тэхнікумах і школах БССР». Гэ- тыя пастановы былі далёкім і апошнім водгукам палітыкі Б. (без ужывання са- мога тэрміна). Асаблівых вынікаў яны не далі. I не маглі даць, бо ў 1930-я г. змя- нілася ўся нацыянальна-культурная па- літыка. Літ.’. Практычнае вырашэнне нацыяналь- нага пытання ў БССР. Ч. 1. Беларусіза- цыя. Мн., 1928. А. С. Кароль. БЕЛАРУСІСТЫКА, тое, што белару- сазнаўства. БЕЛАРЎСКА-АМЕРЫКАНСКАЕ ЗА- ДЗІНОЧАННЕ, БАЗА, грамадская ар- ганізацыя беларусаў у ЗША. Засн. ў 1949 па ініцыятыве М. Гарошка, Я. Стан- кевіча, М. Дарашэвіча, Я. Ніхаёнка. Аб’ядноўвае нацыянальна-свядомых прадстаўнікоў бел. эміграцыі, творчую інтэлігенцыю. Мае аддзелы ў некаторых штатах ЗНІА. Прапагандуе бел. культуру, арганізуе сустрэчы беларусаў Паўн. Аме- рыкі. Выдае газ. «Беларус». Старшыня доктар А. Шукелойць. БЕЛАРЎСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ СТУ- ДЭНТАЎ. БАС, беларуская грамадская арганізацыя, якая праводзіць культ., асветную і турыстычную работу сярод студэнтаў ВНУ Рэспублікі Польшча. Уз- нікла ў 1-й пал. 1981 на хвалі дэмакр. перамен у краіне як вынік рэальных патрэб бел. студэнцкага асяроддзя. 13.12.1981 у сувязі з увядзеннем ваен. становішча ў Польшчы дзейнасць БАС спынена. У 1982 працавала нелегальна. Легальным працягам арганіз. ініцыятыў бел. студэнтаў ва ўмовах ваен. стано- вішча стала ўтварэнне ў 1983 Рады культуры студэнтаў бел. нацыянальнасці, якая дзейнічала пры Цэнтр. радзе куль- туры т-ва польскіх студэнтаў у Варшаве. Рашэнне пра аднаўленне БАС прынята ў 1987 на з’ездзе бел. студэнтаў у г. Бельск-Падляскі. 25.3.1988 утворана ініцыятыўная група БАС. 29.11.1988 БАС зарэгістравана і стала другой пасля Бела- рускага грамадска-культурнага тава- рыства легальнай арг-цыяй у пасляваен. Польшчы. Вышэйшыя кіруючыя органы БАС — Усеагульны сход і Гал. рада (знаходзілася ў Варшаве, з 1991 — у Беластоку). Гурткі аб’яднання дзейні- чаюць у ВНУ Беластока, Варшавы, Гданьска, Любліна і Ольштына, адзін — у ЗША. 3 1991 БАС з’яўляецца чл.- заснавальнікам Рады бел. арг-цый у Польшчы. Аб'яднаннем праведзены фес- тываль музыкі маладой Беларусі «Басо- вішча» ў Гарадку, нар. свята «Купалле», спаборніцтвы бел. моладзі з вучнямі агульнаадук. ліцэяў у Бельску-Падля- скім і Гайнаўцы, асветная акцыя «Бела- рускі народны універсітэт», турыстычныя рэйды па Беласточчыне «Бацькаўшчы- на», «Падарожжа», «Развітанне». 25.3. 1985 БАС аднавіла на тэр. Польшчы тра- дыцыю святкавання дня абвяшчэння Бел. Нар. Рэспублікі. У 1981 і 1988 аб’яднан- не выдала 3 выпускі бюлетэня «Апошнія паведамленні БАС», у 1983—90 — 13 ну- мароў бюлетэня «Сустрэчы». У штотыд- нёвіку «Ніва» штомесячна змяшчае ста- ронку «Прысутнасць». Выдавецкая камі- сія БАС займаецца перадрукам з інш. вы- данняў публікацый па гісторыі і культуры Беларусі. 3 1988 БАС узначальвалі Я. Ва- па, У. Пац, Б. Кучынская (з 1991). С. Іванюк. БЕЛАРЎСКАЕ АДДЗЯЛЕННЕ СА- ВЕЦКАГА ФОНДУ КУЛЬТУРЫ, гл. Беларускі фонд культуры. БЕЛАРЎСКАЕ БРАЦТВА, тайная на- цыянальна-адраджэнская арганізацыя, што па некаторых звестках была створана ў 1921 у Коўне (Каў- нас). Адной з крыніц, якая сведчыць пра існаванне Б. б., з’яўляюцца следчыя матэрыялы прыдуманай АДПУ БССР справы «Саюза вызвалення Беларусі» («СВБ»). Арыштаваныя па ёй ў 1930 дзеячы бел. нац.-дэмакр. і дзярж. адра- джэння А. Галавінскі, Л. Заяц, I. Краскоў- скі, В. Ластоўскі і I. Цвікевіч перш за ўсё абвінавачваліся ў прыналежнасці да «контррэвалюцыйнай арг-цыі» Б. б. Усе яны, а таксама П. Мядзёлка, далі на следстве ўласнаручныя паказанні пра Б. б. Паводле паказанняў Ластоўскага, заснавальнікамі брацтва былі ён, В. За- харка і П. Крачэўскі (усе трое кіраў- нікі Рады Бел. Нар. Рэспублікі). Чле- намі Б. б. з’яўляліся К. Езавітаў, Кра- скоўскі, I. Цвікевіч, а таксама А. Валь- ковіч і Я. Чарапук, «якія яшчэ ў Ры- зе далі ўрачыстае абяцанне на вернасць БНР». Арг-цыя будавалася і дзейніча- ла па прынцыпу масонскіх ложаў. Тыя, хто ўступаў у брацтва, прымалі масон- скі абрад і давалі клятву на вернасць БНР. Пры стварэнні Б. б. статута і пра- грамы не было, пратаколы сходаў не вяліся. Адзіным сведчаннем прыналеж- насці да Б. б. была ўрачыстая клят- ва. Члены брацтва карысталіся паролем бел. эсэраў: пытанне «Вялікая справа?» і адказ «Справа бацькаўшчыны». У арг-цыю ўваходзілі пераважна лідэ- ры партыі бел. эсэраў. Гал. мэта Б. б.— пераадоленне супярэчнасцей і рознага- лоссяў у Радзе БНР, каардынацыя
351 БЕЛАРУСКАЕ дзейнасці бел. нац.-адраджэнскіх сіл на эміграцыі і ў БССР. Па словах Ластоў- скага, члены брацтва давалі ўрачыстае абяцанне ўзаемна давяраць адзін аднаму і незалежна ад паліт. перакананняў верна служыць бел. народу. 3 паказан- няў Галавінскага вынікае, што акрамя яго членамі Б. б. маглі быць П. Ба- дунова, У. Ігнатоўскі і М. Мар- кевіч. Краскоўскі паказаў, што адзін са сходаў быў праведзены на кватэ- ры Я. Варонкі, на якім апошні таксама прысутнічаў. У сваіх паказаннях Кра- скоўскі атаясамліваў Б. б. з «Саюзам адраджэння Беларусі», які быццам бы ўзнік у пач. 1920-х гадоў за мяжой і каардынаваў дзейнасць бел. паліт. эміг- рацыі Літвы, Латвіі, Полыпчы і Чэха- славакіі. У яго ўваходзілі Езавітаў, Кра- чэўскі. Ластоўскі, А. Луцкевіч і А. Цві- кевіч, якія нібыта ўзначальвалі «пяцёр- кі» (адзінка арганізац. будаўніцтва брацтва) у вышэйназваных краінах. Мя- дзёлка назвала членам Б. б. А. Луц- кевіча. На яе думку, у склад адной з «пяцёрак» уваходзілі У. Пігулеўскі, А. Якубецкі і інш. Гэта «пяцёрка» ў сярэдзіне 1920-х гадоў дзейнічала ў Дзвінскай бел. гімназіі. I. Цвікевіч на- зваў сярод членаў брацтва К. Дуж- Душэўскага. Паводде слоў Ластоўскага, Б. б. спыніла існаванне ў маі 1923, калі ён пакінуў пасаду прэм’ер-мініст- ра БНР. У следчых матэрыялах па «СВБ» АДПУ імкнулася «звязаць» Б. б. з «Саюзам адраджэння Беларусі», які быццам бы з пераездам у 1926 у Мінск Ластоўскага быў пераўтвораны ў «СВБ». Ніякіх матэрыялаў, акрамя пры- знанняў арыштаваных, следчыя АДПУ не мелі. У 2-й пал. 1950-х гадоў у хо- дзе рэабілітацыі рэпрэсіраваных па «СВБ» КДБ запытваў розныя архівы СССР з мэтай выявіць якія-н. матэ- рыялы адносна Б. б., аднак усе адказы былі адмоўныя. У Дзярж. архіве л-ры і мастацтва Рэспублікі Беларусь (ф. 3, воп. 1, спр. 170) захаваўся дакумент, які, верагодна, мае адносіны да дзейнасці Б. б.— праект Статута Бел. нар. брацт- ва (БНБ, без даты). У ім сфармуля- вана мэта брацтва — «эканамічнае, куль- турнае і палітычнае адраджэнне бела- рускага народа і краю», а таксама арганізац. прынцыпы яго пабудовы. Згодна з праектам Статута, вышэйшым органам БНБ з’яўляўся сойм-з'езд вы- барных ад усіх ложаў. Практычнай дзей- насцю брацтва кіравала Гал. рада, якая выбіралася соймам на 1 год у складзе не менш як 6 асоб. Яна не мела пастаяннага старшыні, апошні выбіраў- ся кожным сходам рады. Кожная ло- жа выбірала свой урад — старшыню, сак- ратара і казначэя, яе сходы право- дзіліся штомесяц. Ніякіх дакументаў і запісаў пасяджэнняў БНБ розных уз- роўняў не вялося. Тыя, хто ўступаў у ложу, прымалі прысягу: «Абяцуюся і прысягаю любіць сваіх братоў і па- магаць ім у кожнай патрэбе, не шкадую- чы і жыцця свайго. Усё, шф> будзе мне вядома, як брату, абяцуюся дзяржаць у тайне, хаця бы на судзе ў справах брацт- ва трэба было крыва прысягаць, і гэта павіннасць ляжыць на мне і пасля выхаду з брацтва. Абяцуюся ўсе паста- новы гнязда майго, галоўнага ўраду і сойму спаўняць паслухмяна». Звесткі пра Б. б. былі прыведзены Л. Цанавам у яго кн. «Усенародная партызанская вайна ў Беларусі супраць фашысцкіх захопнікаў» (1951. Ч. 2. С. 804—806). Навук. рас- працоўка тэмы Б. б. патрабуе пошуку новых матэрыялаў. Літ.: Сташкевнч Н. С. Прнговор революцнн: Крушенве антнсов. двнження в Белорусснн, 1917—1925. Мн., 1985; М н х- н ю к В. Белорусскне масоны // Згода. 1993. № 4, сак. У. М. Міхнюк. БЕЛАРЎСКАЕ ВОЛЬНАЕ ЭКАНАМІЧ- НАЕ ТАВАРЫСТВА ў Віцебску. Існавала ў снеж. 1826 — вер. 1841. Ство- рана памешчыкамі Віцебскай і Магілёў- скан губ. з мэтаю павышэння прадук- цыйнасці прыгонніцкай працы ва ўмовах развіцця капіталіст. адносін. Імкнулася абагульняць дасягненні с.-г. навукі ў Ра- сіі і за мяжой і выкарыстоўваць іх ва ўмовах Беларусі. Апрача памешчыкаў бел. губерняў у яго ўваходзіла некалькі чл. Вольнага эканамічнага таварыства ў Пецярбургу разам з рус. эканамістам М. С. Мардвінавым. Прэзідэнтам т-ва лічыўся ген.-губернатар Віцебскай, Магі- лёўскай і Смаленскай губ. М. М. Хаван- скі. У 1820-я гады т-ва набыло маён- так Залучоссе (каля Віцебска), у якім была арганізавана ўзорная гаспадарка. У 1841 т-ва выдала ў Пецярбургу адзін нумар час. «Летопнсь Белорусского об- шества сельского хозяйства», дзе зме- шчаны яго статут, артыкулы пра віна- курства на Беларусі, вынаходства новага плуга, пра паспяховыя спробы араць зямлю і разрыхляць падзём, не перава- рочваючы пласта, даваліся парады па арашэнні лугоў, лячэнні і засцярозе жывёлы ад паморку і інш. Літ.: Труды первого областного сьезда сельскмх хозяев в гор. Двннске в 1903 г. Внтебск, 1904; ВоробейН. В. О белорус- ском Вольном экономнческом обшестве: (Мз нсторнн экон. мыслн в Белорусснн в первой половнне XIX века) // Сб. науч. работ Бело- русского полнтехннческого мн-та. Мн., 1958. Вып. 68. М. В. Верабей. БЕЛАРУСКАЕ ВОЛЬНА-ЭКАНАМІЧ- НАЕ ТАВАРЫСТВА, грамадская арга- нізацыя ў Мінску пры Бел. політэхн. ін-це ў 1921—22 (?). Статутныя задачы: прыродна-гіст. і прамыслова-эканам. вы- вучэнне Беларусі, вырашэнне навукова- тэхн. праблем, звязаных з патрэбамі мясц. гаспадаркі. Старшыня прэзідыума вучоны М. К. Ярашэвіч, сябры П. М. Ка- пура. В. I. Пераход, С. В. Скандракоў. У т-ва ўваходзілі пераважна прафесары. выкладчыкі і студэнты Бел. політэхн. ін-та. Летам 1922 мела 97 афіц. сяброў. Супрацоўнічала з Нар. камісарыятам земляробства БССР. Арганізоўвала пуб- лічныя лекцыі, чытанні, экспедыцыі. У студз. 1922 разам з Гістарычным і Педагагічным т-вамі выступіла з ініцыя- тывай склікання з’езда Зах. вобласці РСФСР па вывучэнні бел. этнагр. краю. Разам з Беларускай культурна- навуковай асацыяцыяй пры Пятроўскан сельскагаспадарчай акадэміі (Масква) летам 1922 арганізавала і правяло навук. экспедыцыю пад кіраўніцтвам праф. М. Аганоўскага, з Нар. камісарыятам земляробства БССР і праф. У. П. Бу- шынскім рыхтавала экспедыцыі глеба- вую і па этнаграфіі Беларусі. Пры т-ве працавалі секцыі: фізіка-матэматычная, ляснон, сельскай гаспадарак і інш. Ся- род актывістаў аграхімік праф. А. Т. Кір- санаў, лесазнаўцы К. Ф. Міран і Ч. I. Ро- дзевіч, мікрабіёлаг К. I. Кудзін, бел. на- вукоўцы П. М. Валодзька, М. Л. Гомза, П. П. Кашчанка, А А. Кісель, М. Ш. Мі- халевіч, П. I. Сакун, інжынер-хімік М. Шпунт і інш. Ю. Р. Васілеўскі. БЕЛАРУСКАЕ ВОЛЬНА-ЭКАНАМІЧ- НАЕ ТАВАРЫСТВА ў Петрагра- дзе. Існавала з кастр. 1918 па 1920. Створана пры садзеянні Петраградскага аддзялення Беларускага нацыянальнага камісарыята і беларускай секцыі РКП(б). Мела на мэце спрыяць развіццю навукі, культуры і нар. гаспадаркі Бела- русі. Пасяджэнні арганізацыннага бюро па стварэнні таварыства адбыліся 14 чэрв. і 14 ліп. 1918. Былі выпрацаваны статут т-ва (за аснову прыняты статут Беларускага навукова-культурнага тава- рыства ў Маскве з дапаўненнем задач эканам. характару) і зварот «Да вывучэн- ня Беларусі» за подпісамі М. М. Аўсяна- га, Я. С. Канчара і А. Ц. Вазілы. Першае ўрачыстае пасяджэнне т-ва адбылося 13.10.1918, нрысутнічала 27 чал. Заслу- ханы даклады «Задачы і мэты таварыст- ва» (Р. Р. Каўшыла), «Аб прафесія- нальнай адукацыі ў краі» (Аўсяны), «Да пытання пра стварэнне ўпраўлення меліярацыйных і агракультурных работ на Беларусі» (Канчар), «Пра стан на- роднай гаспадаркі на Беларусі» (Вазіла), «Пра сучасны стан школы на Беларусі» (Дз. М. Сабалеўскі). У праўленне т-ва ўвайшлі акадэмік Я. Ф. Карскі, прафесар П. М. Жуковіч (ганаровыя члены), Канчар (старшыня праўлення), Аўсяны, Вазіла, П. 1. Міклашэўскі, М. М. Саба- леўскі, Дз. М. Сабалеўскі, П. Р. Бываль- кевіч (члены праўлення), А. К. Сержпу- тоўскі, Ф. I. Баліцкі, У. I. Півавараў, I. А. Пятровіч (Я. Нёманскі), П. I. Са- вініч, I. М. Хвядчэня, 3. I. Баранчык. Паводле сведчання Сержпутоўскага, у рабоце т-ва прымалі ўдзел акадэмікі С. Ф. Альдэнбург і А. А. Шахматаў. 22.11.1918 праўленне абмяркоўвала пы- танні выдання навук. часопіса «Белорус- сня», зборніка бел. прыказак Сержпутоў- скага, стварэння ў Петраградзе Бел. па- чатковага палітэхнікума, арганізацыі ўпраўлення меліярацыйных і агракуль- турных работ, стварэння бібліятэкі. Звесткі пра дзейнасць т-ва ў 1919— 20 фрагментарныя. У Нац. бібліятэцы Беларусі захоўваюцца кнігі з пя- чаткай бібліятэкі таварыства. Літ.: Скалабан В. Па ленінскаму дэкрэту // Мастацтва Беларусі. 1984. № 4. В. У. Скалабан. БЕЛАРЎСКАЕ ВЫДАВЁЦКАЕ ТАВА- РЫСТВА ў В і л ь н і. Існавала ў 1913— 15 і 1919—30. Выдавала і распаўсюджва-
352 БЕЛАРУСКАЕ ла творы бел. літаратуры. Засн. 1(14).7. 1913 Б. Даніловічам, I. Луцкевічам, К. Шпакоўскім і інш. на базе выдавецт- ва «Нашай нівы». Знаходзілася пад ідэй- ным уплывам Беларускай сацыялістыч- най грамады. Гал. мэту сваёй дзейнасці бачыла ў духоўным адраджэнні бел. народа. У 1913—14 сакратаром выд-ва працаваў Я. Купала. На 1-м этапе існа- вання (1913—15; спыніла дзейнасць з прычыны 1-й сусв. вайны) выпусціла ў свет 15 кніг агульным тыражом 50 тыс. экз. Сярод іх творы Я. Коласа, М. Га- рэцкага, Ядвігіна Ш., К. Буйло, П. Бела- руса, Я. Лёсіка і інш., «Велікодная пі- санка», «Апавяданні і легенды вершам», «Беларускія калеццары» на 1914, 1915. Аднавіла выдавецкую справу ў 1919 (напачатку з дадаткам у назве «Крыні- ца»), Выпускала навук.-папулярную, на- вучальную і маст. л-ру. Уздым нац.-вызв. руху ў сярэдзіне 1920-х г. актывізаваў працу выд-ва. У яго кіраўніцтва (праца- вала на кааператыўных пачатках) ува- ходзілі вядомыя культурна-грамадскія дзеячы Зах. Беларусі. Вядучае месца заняло выданне маст. л-ры. Выйшлі «Выбраныя творы» Я. Коласа, п'есы «У іншым шчасці няшчасце схавана» К. Каганца, «Суд» У. Галубка, «Ат- рута» М. Гарэцкага, «Лекары і ле- кі» А. Гаротнага, зб. вершаў «Зор- ным шляхам» X. Ільяшэвіча, зборнік зах.-бел. паэтаў і пісьменнікаў «Рунь веснаходу», «Хрэстаматыя новай бела- рускай літаратуры» I. Дварчаніна, кры- тычныя нарысы «Адбітае жыццё» А. На- віны, філас. эцюды «Адвечным шляхам» I. Абдзіраловіча (1. Канчэўскага), успа- міны «За дваццаць пяць гадоў (1903— 1928)» Луцкевіча, «Асновы дзяржаў- насці Беларусі» М. Доўнар-Запольскага і інш. У перакладзе на бел. мову выдадзе- ны творы М. Лермантава, У. Караленкі, У. Гаршына, Г. Сянкевіча. Выдала кнігу паліт. і эканам. артыкулаў «Зборнік «На- ша ніва», працы па педагогіцы С. Паўло- віча, вучэбныя дапаможнікі «Беларуская правапісь з практыкаваннямі» і «Права- пісь чужых слоў» Я. Станкевіча, зб. арты- кулаў аб кааперацыі, кнігі па сельскай гаспадарцы Я. Пачопкі, «Беларускі спеўнік з нотамі» (вып. 1, у яго ўвайшлі нар. песні і творы, народжаныя вызв. ру- хам), «Беларускія календары» на 1926, 1927 і 1929. Спыніла дзейнасць у пач. 1930-х г. пасля забароны ўрадам Польшчы легальных форм вызв. руху. А. С. Ліс. БЕЛАРЎСКАЕ ГЕНЕРАЛ-ГУБЕРНА- ТАРСТВА, Віцебскае, Магілёў- скае і Смаленскае генерал- губернатарства, адм.-тэр. адзінка ў Расійскай імперыі ў 1772—1856. Цэнтр — г. Магілёў, з 1796 Віцебск. Узначальвалася генерал-губернатарам (ваенным губернатарам), пры якім дзей- нічала канцылярыя. Аб’ядноўвала губер- ні, утвораныя на землях, далучаных да Расіі ў 1772; заснавана ў сувязі з ускра- інным становішчам гэтых губерняў і не- спрыяльнымі для царызму грамадска- палітычнымі абставінамі ў іх. Уключала губерні: у 1772—76 Магілёўскую і Пскоў- скую, у 1776—96 Полацкую і Магілёў- скую (у 1778—96 намесніцтвы), у 1796— 1802 Беларускую, у 1802—23 Віцебскую і Магілёўскую, у 1823—31 Віцебскую, Магілёўскую, Смаленскую і Калужскую, устудз.— крас. 1831 Віцебскую, Магілёў- скую, Смаленскую і Мінскую, у 1831— 56 Віцебскую, Магілёўскую і Смален- скую. 3 2-й пал. 1820-х гадоў у сувязі са зменамі ў складзе, паўстаннем 1830— 31 і нац. палітыкай самадзяржаўя тэр- мін «беларускае» ў назве ген.-губернатар- ства паступова выцясняўся з ужытку і замяняўся пералікам асобных губерняў. Ген.-губернатары (ваенныя губернатары): 3. Р. Чарнышоў (1772—80), П. Б. Пасек (1780—1802), А. М. Рымскі-Корсакаў (1802—03), 1. I. Міхельсон (180.3—05), В. Дз. Рымскі-Корсакаў (1805—11), Аляк- сандр Вюртэмбергскі (1811—22), М. М. Ха- ванскі (1822—37), П. М. Дзьякаў (1837— 46), А. М. Галіцын (1846—53), П. М. Іг- нацьеў (1853—55), М. А. Урусаў (1855— 56). Кр.: Полн. собр. законов Росснйской нм- пернн. Собр. 1-е. Т. 19. № 13807; Т. 20. № 14499; Т. 24. № 17632; Т. 27. № 20162; Собр. 2-е. Т. 31. № .30189.В. В. А. Шаўкапляс. БЕЛАРЎСКАЕ ГРАМАДСКА-КУЛЬ- ТЎРНАЕ ТАВАРЫСТВА ўПольшчы, БГКТ, грамадская арг-цыя, якая право- дзіць культ.-асветную работу сярод бел. насельніцтва Польшчы. Заснавана ў 1956. Гал. праўленне ў Беластоку. Пры ім створаны секцыі: л-ры, асветы, куль- туры, выдавецкая, навук., лектарская. 180 гурткоў БГКТ аб’ядноўвалі 6,2 тыс. чалавек (1980). Мае свае клубы (у Беластоку, Бельску, Варшаве, Гайнаў- цы, Гданьску), б-кі (у Беластоку, Вар- шаве, Гданьску). Пры садзеянні БГКТ створана кафедра бел. філалогіі ў Вар- шаўскім ун-це. У Беластоку з 1957 вя- дуцца ралыёперадачы на бел. мове. Вы- дае «Беларускі каляндар», працуюць літ.-мастацкае аб’яднанне «Белавежа», 35 калектываў мастацкай самадзейнасці. Таварыства праводзіць конкурсы, фесты- валі і святы бел. песні, фэсты (святы), школьныя конкурсы спевакоў, чытальні- каў, драмгурткоў. 3 1989 арганізоўвае адпачынак дзяцей у Беларусі, вандроўкі моладзі па Беласточчыне. Навуковыя ар- тыкулы друкаваліся ў «Беларускім ка- лендары» за 1961 і выходзілі асобнымі зборнікамі (1964, 1974). Выдае творы членаў аб’яднання «Белавежа» і рэпер- туарныя зборнікі для самадзейнасці, газ. «Ніва». В. А. Трыгубовіч. БЕЛАРЎСКАЕ ДАБРАЧЬІННАЕ ТА- ВАРЫСТВА, БДТ, грамадская аргані- зацыя ў Зах. Беларусі ў 1920—30-я гады. Займалася аказаннем дапамогі і ўтрыманнем інтэрнатаў пры бел. гімна- зіях, настаўніцкіх семінарыях і інш. Праўленне БДТ размяшчалася ў Вільні. У 1925—30 арг-цыя знаходзілася пад уплывам рэв.-дзмакр. і нац.-вызваленчых арг-цый Беларускай сялянска-работніц- кай грамады і «Змагання», атрымліва- ла субсідыі ад Чырв. Крыжа БССР. 3 пач. 1930-х гадоў пасля разгрому «Змагання» дзейнічала пад уплывам бел. нацыяналь- ных арг-цый. БЕЛАРЎСКАЕ ДОБРААХВОТНАЕ ТАВАРЫСТВА АХОВЫ ПОМНІКАЎ ГІСТОРЫІ I КУЛЬТЎРЫ, масавая гра- мадская арганізацыя. Створана ў снеж. 1968 на ўстаноўчым з’ездзе, на якім пры- няты статут, выбраны Цэнтр. савет т-ва. Членам т-ва можа быць любы грама- дзянін з 16-гадовага ўзросту, які прызнае статут т-ва і працуе ў адной з яго пярвічных арг-цый, таксама дзярж. прадпрыемства, установа, кааператыў- ныя і грамадскія арг-цыі (калектыў- ныя члены). Вышэйшы кіруючы орган — з’езд (склікаецца не радзей як 1 раз у 5 гадоў), які разглядае і прымае ста- тут т-ва, уносіць у яго змены і дапаў- ненні, выбірае Рэсп. савет і рэвізійную камісію, абмяркоўвае і зацвярджае іх справаздачы, заслухоўвае навук. даклады і паведамленні. Адбылося 6 з’ездаў т-ва (1966, 1971, 1977, 1981, 1986, 1991). Кіруючы орган паміж з’ездамі — Рэсп. савет (склікаецца не радзей як 1 раз у год), выканаўчы орган — прэзідыум. Працуюць (1993)'6 абл., 129 раённых і гар. саветаў, якія аб’ядноўваюць больш за 12,6 тыс. пярвічных арг-цый (каля 2,1 млн. іцдывідуальных членаў). Т-ва з дапамогай грамадскасці і насельніцтва праводзіць работу па выяўленні і выву- чэнні помнікаў гісторыі і культуры, за- беспячэнні іх аховы (узяцце помнікаў пад ахову, складанне ахоўных абавяза- цельстваў, устаноўка ахоўных знакаў, вызначэнне ахоўных зон, кантроль за захаваннем рэжыму аховы), фінансуе работу па кансервацыі і рэстаўрацыі унікальных помнікаў археалогіі, гісторыі і культуры (у т. л. Полацкі Сафійскі сабор, Мірскі замак, Заслаўская Спаса- Праабражэнская царква, Кальвінскі збор у Смаргоні, касцёл у Раўбічах пад Мін- скам і інш.). Выдае кнігі, брашуры, бук- леты, плакаты, у т. л. гіст. і археал. тэ- матыкі: «Археалагічная карта Беларусі. Вып. 1. Помнікі каменнага веку» (1968), «Старажытная гісторыя Усходняга Па- лесся» (1975), «Археалагічная карта Бе- ларусі. Вып. 3. Помнікі бронзавага ве- ку» (1976) У. Ф. Ісаенкі, «Археалагіч- ная карта Беларусі. Вып. 2. Помнікі жа- лезнага веку і эпохі феадалізму» (1971) і «Гарады Беларусі па летапісах і раскоп- ках (IX—XIII стст.)» Г. В. Штыхава, «Замкі Беларусі (XIII—XVII ст.)» М. А. Ткачова і «Заслаўскі гісторыка- археалагічны запаведнік» С. А. Мілючэн- кава (1977), «Археалагічныя помнікі Гомельшчыны» У. У. Багамольнікава і А. А. Макушнікава, «Археалагічныя пом- нікі Міншчыны» М. М. Чарняўскага (1988), «Помнікі ваеннай гісторыі і бая- вой славы» В. М. Чарнатава, «Дакумен- тальныя помнікі Савецкай Беларусі» В. Дз. Селяменева, М. Ф. Шумейкі, «Тэатр імя Я. Купалы — помнік архі- тэктуры і гісторыі» 3. С. Пазняка (усе 1990) і інш. У 1970—89 выдаваўся штоквартальны бюлетэнь «Помнікі гі- сторыі і кўііьтуры Беларусі», з 1989 сумесна з Бел. фоцдам культуры выдае час. «Спадчына». Пры т-ве дзейнічаюць навукова-метадычны, рэдакцыйна-экс-
353 БЕЛАРУСКАЕ іертны саветы, секцыі прапаганды, гісто- эыі, археалогіі, архітэктуры, этнаграфіі, частацтва, моладзі, дакументальных іомнікаў. Г. А. Саўчанка. БЕЛАРЎСКАЕ ДЭМАКРАТЫЧ- НАЕ АБ'ЯДНАННЕ, БДА, палітычная іартыя беларускага насельніцтва ў Рэс- іубліцы Польшча. Узнікла ў 1990 на іазе Бел. клуба (БК, утвораны 11.2.1989 і Беластоку, старшыня Ю. Туронак), і які ўваходзілі члены Беларускага аб- іднання студэнтаў (БАС) Я. Вапа, Ч. Ваўранюк, Ю. Каліна, А. Латышо- іак і інш. У перыяд выбараў у сейм і :енат польскага парламента (адбыліся 1.6.1989) БК вылучыў 2 незалежных бел. сандыдатаў Я. Мірановіча і С. Яновіча, ікія, аднак, не набралі патрэбнай коль- :асці галасоў. У вер. 1989 БК вызначыў ніцыятыўную групу па стварэнні Бел. рамадскага к-та «Грамада для работы іа падрыхтоўцы Устаноўчага кангрэса іел. паліт. партыі. Дзейнасць БК фак- 'ычна спынілася. Устаноўчы кангрэс 5ДА адбыўся 10.2.1990 у Беластоку ў іамяшканні Бел. грамадска-культурнага -ва (каля 100 дэлегатаў). Кангрэс ірааналізаваў паліт. і эканам. сітуацыю іа Беласточчыне, абмеркаваў і прыняў Іраграму і Статут БДА, адозвы да бел. іміграцыі і Бел. нар. фронту «Адраджэн- іе». Асн. мэты дзейнасці БДА — выказ- іанне патрабаванняў бел. насельніцтва і ібарона яго інтарэсаў. У Гал. раду БДА 'ваходзяць: Яновіч (старшыня, з 1992 га- іаровы прэзідэнт), Мірановіч і 1. Пар- |>янюк (намеснікі старшыні), М. Ада- іік, М. Аляксюк, Латышонак, Я. Мак- імюк, Ю. Раманюк, П. Скепка (члены); ’ Гал. рэвізійную камісію БДА увахо- ізяць: П. Германюк (старшыня), Я. Аль- іовік, А. Самойлік (члены); каарды- іатар Краёвай управы БДА — В. Стах- іюк. На 2-м кангрэсе БДА (26.1.1992) таршынёй Гал. рады абраны Латышо- іак. БДА выдае бюлетэнь «Беларускія іавіны». _ М. А. Ткачоў. БЕЛАРУСКАЕ ЖЫЦЦЁ», грамадска- іаліт. і літаратурны часопіс нац.-дэ- іакр. кірунку. Выдаваўся з чэрв. 1919 у Іільні, з снеж. 1919 да сак. 1920 у Мінску іа бел. мове лацінкай і з вер. 1919 кіры- ііцай як ілюстраваны штотыднёвік нерэ- улярнай перыядычнасці. Рэдактар-вы- іавец Ф. Аляхновіч, з 1920 літаратурны іраўнік 3. Бядуля. Часопіс выступаў за тварэнне самастойнай бел. дзяржавы іурж.-дэмакр. тыпу або альтэрнатыунай редэрацыі народаў былога ВКЛ, якая, на іумку рэдакцыі, магла б процістаяць Іольшчы, Расіі і Германіі. Ва ўмовах юльскай акупацыі рэдакцыя ішла на ампраміс, спадзеючыся на шчырасць бяцанняў «начальніка Польскай Дзяр- навы» Ю. Пілсудскага, змясціла «Ме- іарыял» Віленскай бел. рады да Пілсуд- кага з просьбай дапамагчы аб’яднаць сю Беларусь «у незалежную дзяржа- у, суседнюю і дружную з Польшчай» 5.6.1919). Аднак аідавочна несумя- нчальнасць паміж праграмай часопіса, б'яўленай у арт. «Нашы мэты» (5.6. 919), дзе выдаўцы абвясцілі сваёй мэ- ай «уласную дзяржаўнасць», з планамі Іілсудскага, які ў звароце да жыхароў 2. Энц-ыя гісторыі Беларусі. Т.1 ляяяммм * ыетряічлім *• , «м» м « ВЕЛАРУСЯАЕ ВДШ былога ВКЛ меў на ўвазе толькі куль- турна-нацыянальную аўтаномію і права на «вольную, нічым не звязаную гу- тарку аб сваіх патрэбах». У шэрагу прв- грамных артыкулаў часопіс выступаў супраць палітыкі бальшавікоў і аднача- сова супраць белагвардзейскай і ням. па- літыкі заняволення Беларусі. Крытыкв- валася палітыка Польшчы за няўвагу да нац. самавызначэння народаў, зямельнай рэформы і дэмакратызацыі. Часопіс пад- трымаў выбранне старшынёй Цэнтр. бел. рады Віленшчыны і Гродзеншчыны Б. Тарашкевіча і яго перагаворы з поль- скім урадам (30.7 і 4.8.1919). Для света- погляду большасці аўтараў характэрна традыцыйная канцэпцыя бел. народніцт- ва, арыентацыя на вёску і ідзалы вольнай кааперацыі як спецыфічна бел. гістарыч- нага шляху. Літаратурна-мастацкі ад- дзел часопіса вызначаўся жанравай раз- настайнасцю, шырокім ахопам гісторыі бел. мастацкай культуры і яе праблем, асабліва л-ры і нац. тэатра: арт. 3. Бя- дулі «Чаму яшчэ няма беларускага ра- ману?» і «Хараство ў беларускай на- роднай творчасці», нарысы пра творчасць Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінска- га, В. Дуніна-Марцінкевіча. К. Каганца. К. Каліноўскага, С. Манюшкі, У. Га- лубка, цыкл артыкулаў А. Навіны «На- шыя песняры», даследаванне I. Луцкеві- ча пра кітабы. Часопіс друкаваў інфар- мацыю пра жыццёвы лёс і творчасць бел. пісьменнікаў, дзеячаў мастацтва, змя- шчаў вершы Я. Купалы, Я. Коласа, вершы, апаіяданні і нарысы 3. Бядулі, Ц. Гартнага, А. Гаруна, М. Гарэцкага, А. Гурло, М. Кудзелькі (М. Ча- рота), М. Краўцова, Г. Леўчыка, А. Зя- зюлі, урыўкі з «Гісторыі беларускае лі- таратуры» М. Гарэцкага, п'есы Ф. Алях- новіча, хроніку літаратурна-мастацкага жыцця, у т. л. паведамлялася пра вы- данне на рус. мове твораў Я. Купалы «Выбраныя вершы ў перакладах рускіх паэтаў» (М., 1919). у. м. Конан. БЕЛАРЎСКАЕ ЗГУРТАВАННЕ ВАЙ- СКОЎЦАЎ, БЗВ, непалітычны грамад- ска-патрыятычны добраахвотны рух, у якім незалежна ад нацыянальнасці, ве- равызнання, паліт. поглядаў і сяброўства ў іншых рухах ці партыях, на дэмакр. пачатках аб'ядноўваюцца вайскоўцы сапраўднай службы або ў адстаўцы, а таксама калектыўныя сябры — іншыя грамадскія арг-цыі і паліт. партыі. Засн. 19—20.8.1991 у Мінску пад час жнівеньскага путчу 1991. Устаноў- чы з'езд адбыўся 12—13.10.1991 у Мін- ску. Зарэгістравана ў снеж. 1991. Вы- шэйшы орган БЗВ — з’езд. Паміж з’ез- дамі кіраўніцтва ажыццяўляецца каар- дынацыйнай і выканаўчай радамі. Стар- шыня М. В. Статкевіч. Аснову БЗВ складаюць суполкі ў гарнізонвх і вайск. аддзелах. Вытокам БЗВ з’яў- ляецца рух патрыят. вайскоўцаў, якія ўваходзілі з 1989 у гурткі Т-ва бел. мо- вы ў Барысаве, Бярозе, Мінску, Ка- захстане, Мвскве, Цверы і інш. Мэты і задачы: садзеянне ажыццяўленню вайсковай рэформы, абарона дэмакратыі і дзярж. суверэнітэту Рэспублікі Бела- русь, правоў бел. вайскоўцаў, выхаван- не дзярж. пвтрыятызму і нац. год- насці ў вайскоўцаў і шырокіх колаў грамадства. БЗВ прымала ўдзел у рас- працоўцы дакументаў, накіраваных на фарміраваннё бел. войска і правядзенне вайск. рэформы: правяло рэспублікан- скую акцыю «Урок патрыятызму», у межах якой падрыхтаваны і змешча- ны ў перыядычным друку кароткі на- рыс вайсковай гісторыі Беларусі «Забы- тая слава» (1992); выступіла ініцыята- рам і арганізатарам падпісання «Ан- тыкрызіснага пагаднення супраць знеш- няй пагрозы суверэнітэту Рэспублікі Беларусь» (сак. 1992), якое аб'яднала ўсе патрыят. сілы рэспублікі. М. М. Бірукоў. БЕЛАРЎСКАЕ ЗЯМЛЯЦТВА ПРАЛЕ- ТАРСКАГА СТУДЭНЦТВА ў Кіеве. Існавала з 16.12.1926 да 1930 (?). Ініцыятыўная група створана ў ліст. 1925. У кастр. 1926 утвораны арганіз. к-т зямляцтва, які супрацоўнічаў з Цэн- тральным бюро пралетарскага студэнцт- ва Беларусі (ЦБ пралетстуда), Наркама- там асветы БССР, ЦК КПБ. 16.12.1926 на ўстаноўчым сходзе зямляцтва абраны выканаўчы орган — праўленне, старшы- ня М. Аляшкевіч, сакратар П. Бруква, зацверджаны статут. Задачы: вывучэнне гісторыі, эканам. геаграфіі, прам-сці, культуры і мастацтва Беларусі; матэ- рыяльная дапамога сябрам зямляцтва. На пач. 1927 аб'ядноўвала 173 чал. Скла- далася з аўт. аддзелаў, арганізаваных пры 12 ВНУ Кіева: пры с.-г., ветэрынар- на-заатэхн., медыцынскім, політэхн. ін-тах, нар. адукацыі, губ. сав. партшколе і інш. Існавалі культурніцкая і эканам. секцыі зямляцтаа, працавалі гурткі бел. мовы і прыродазнаўства, бел. б-ка. На базе Цэнтр. клуба студэнцтва Кіева ўтво-
354 БЕЛАРУСКАЕ раны бел. клуб. Праводзіліся бел. сту- дэнцкія вечарыны. Праўленне выпісвала для студэнтаў беларускамоўныя газеты і часопісы. У 1927/28 навуч. годзе зям- ляцтва атрымала 1205 руб. грашовай да- тацыі ад ЦБ пралетстуда Беларусі і раза- вую грашовую дапамогу ад Наркамата асветы БССР. Праўленне зямляцтва су- працоўнічала з Кіеўскай акр. радай пра- летарскага студэнцтва Украіны, з бел. студэнцкімі зямляцтвамі Варонежа, Ле- нінграда, Масквы. 10.3.1929 па ініцыя- тыве зямляцтва ва Укр. АН адбылася ве- чарына бел. культуры з удзелам квартэ- та 1-га Бел. драм. тэатра, укр. паэта М. Драй-Хмары і музыказнаўцы-этно- графа К. Квіткі, прысутнічала каля 500 чал. Актывісты зямляцтва: Багатка, М. К. Журык, К. А. Мядзведзеў, М. К. Рымша, Я. М. Чмыхаў, П. Я. Ясін- скі. Ю. Р. Васілеўскі. БЕЛАРЎСКАЕ ІНФАРМАЦЫЙНАЕ АГЁНЦТВА, БЕЛІНФАРМ, дзяр- жаўны інфармацыйны орган. Створана 27.5.1992 на базе БЕЛТА у складзе Мін-ва інфармацыі Рэспублікі Бела- русь. Займаецца зборам і перадачай паліт., эканам. і інш. інфармацыі для прэсы, тэлебачання, радыё, а таксама для сродкаў камунікацыі на аснове элект- ронных тэхналогій. Узнікненне інфар- мац. службы на Беларусі звязана з дзей- насцю расійскіх тэлеграфных агенцтваў. У кастр. і ліст. 1881 у Мінску і Грод- не былі адкрыты аддзяленні Рус. тэле- графнага агенцтва. Пасля 1917 на Бела- русі дзейнічала Петраградскае тэлеграф- нае агенцтва. На базе яго карэс- пандэнцкай сеткі 23.12.1918 у Мін- ску створана Бел. аддзяленне Расійскага тэлеграфнага агенцтва (БелОТРОСТА). У 1919 пераўтворана ў Мінскае аддзяленне. У студз. 1921 паводле рашэння Прэзідыума ЦВК Беларусі ў Мінску адкрыта Бел. бюро РОСТА з правам арганізацыі абл. аддзяленняў РОСТА. 18.1.1924 Бел. бюро РОСТА пераўтворана ў Бел. абл. аддзяленне ка- мерцыйнага тэлеграфнага агенцтва (БелКТА) з цэнтрам у Мінску, якое абслугоўвала Мінскую, Віцебскую, Го- мельскую і Смаленскую губ. 7.3.1931 БелКТА ліквідавана, на яго базе ство- раны ўрадавы інфармац. орган Белару- скае тэлеграфнае агенцтва, пазней Тэлеграф. агенцтва Бел. ССР (БЕЛТА). У Вял. Айч. вайну агенцт- ва працавала толькі на працягу 2-га паўгоддзя 1942. Аднавіла дзейнасць 22.2.1944 у Гомелі, з 20.7.1944 у Мін- ску. А. М. Міхальчанка. БЕЛАРЎСКАЕ КРАЯЗНАЎЧАЕ ТАВА- РЫСТВА, БКТ, добраахвотная грамад- ская арганізацыя. Створана 27.12.1989 на ўстаноўчым з’ездзе ў Мінску. Зарэгістра- вана Міністэрствам юстыцыі БССР 4.6. 1991. Дзейнічае ў адпаведнасці з існую- чым заканадаўствам і прынятым Стату- там. У аснове дзейнасці БКТ — прын- цыпы, распрацаваныя Цэнтральным бю- ро краязнаўства (з 1923) пры Інстыту- це бел. культуры, а таксама камісіяй па краязнаўстве (з 1987) Беларускага фон- ду культуры. Кіруючыя органы — рада і сакратарыят. Старшыня рады Г. А. Ка- ханоўскі, нам. старшыні М. В. Біч, Л. Р. Казлоў, 3. X. Санько, В. С. Тал- стой, В. А. Чамярыцкі. Задача БКТ — спрыяць нац. адраджэнню Беларусі праз творчую, навук. і асветную ініцыятыву па вывучэнні канкрэтнай мясціны або рэгіёна; мэта — стварэнне ў кожным раё- не рэспублікі грамадскіх структур, якія ўнясуць свой уклад у агульнабел. края- знаўчы рух. БКТ працуе ва ўзаема- сувязі з Бел. фондам культуры, інш. гра- мадскімі і дзярж. арг-цыямі. Краязнаў- чыя арг-цыі створаны ў многіх раёнах. Некаторыя з іх маюць уласны статут, сімволіку, грашовы рахунак у банку, ар- ганізуюць свае выданні (газ. «Новае Па- лессе», Крупкі). Ва ўсіх абл. цэнтрах дзейнічаюць краязнаўчыя аб’яднанні. Выдадзены Статут БКТ. Прадугледжа- ны выпуск альманаха «Наш край». Пры БКТ ствараюцца малыя прадпры- емствы. Г. А. Каханоўскі. БЕЛАРЎСКАЕ КУЛЬТЎРНА-АСВЁТ- НАЕ ТАВАРЫСТВА ў Бабруйску, БКАТ. Заснавана ў снеж. 1917 па іні- цыятыве мясц. інтэлігенцыі з мэтай спрыяць уздыму культ. і матэрыяльнага ўзроўню бел. народа. У камітэт т-ва ўва- ходзілі выкладчыкі Бабруйскай гімназіі М. В. Азбукін і В. Д. Дружчыц, супра- цоўніца гар. бібліятэкі Ю. В. Бібіла, свя- шчэннік К. Давідовіч, М. I. Каліноўскі, Ф. Ляшэвіч, Ф. А. Чарнецкі і інш. У лекцыях перад жыхарамі, артыкулах у мясц. друку, у спец. пракламацыях сябры Статут Беларускага Навуковага Таварыства* Мвта Таварыгтва. § 1. Беларускае Навуковае Та- варыства мае н* мэці рознас.тарон- ную навуковую працу, ржзвцьца любові да навуковых досьледаў і пашыр&ньне веды. Дзеля гэтай мэты Таварыства: а) закладае і утрымлівае на моцы пазваленьня ўласьцеЙ музэі, бібдіотэкі і навуко- вые установы; б) арі’анізуе выстаўкі, экскур- сіі, лекціі, курсы і навуко- ные з’еады; в) устанаўляе конкурсы і нв- грады за нануковые прапы; д) вядао свзе пэрыодычные ор- ганы і выдавецкую работу. е) оргаяізуе свае аддзелы. Т-віі ыае хіейсцо быцьцнў месь- ці Вільні. Чышіасць яго абнімае Вілевскі местовы округ. Канітал Таварыетвя. § 2. Капітал Таварыства творыц- ца с членскіх склядак, даравівн, надмог, легацій, спадкаў і ўсякіх прэдпрыемстн Таварыства § 3. Коз;нагодпзя астача яд бюд- жэту, прчцэпты ад ложачай гатоўкі, 2% адчыелепьня яд ўсякай пасту- паючай экстра іатпўкі ідуць у жа- лезны кап.тал Таварыгтва. § 4. Жагіі'зны каіГ'іал паруша- ецца тольк ш* пасіаноне Агуяьна- га сходу. Абавяак! чшемаў. § 5. ЧлеЬамі Таварыства могуць быць асобы, рэкомэндаваные двума членамі Таварыств* і прынятые Урадам. ' § 6. Члевы дзедяцц* на авычжй- ных, джжывотаых, карэспжядвнтаў і гоноровых.. Звычайвы члея пдаціць у год Б руб. (10 м.) чденсжаІ скдад- К», дажывотны член аплачывае ад- наразова ня ыенш 100 руб. член- скай складкі; членаў карэсп. вызна- чае ўрад; тытул гоноровага членж надае Агульны Сход асобвм, выкж- заўшым асаблівые эасдугі мэтам Таварыства. — оГноровые члены і члены карвсп. звальнжюцца ад член- скай складж’. Члены Т-ва маюць нравахарыс- таць в усіх устаноў Т-вж. Урм- § 7. Усмі спрввамі Таварыства, маетяасьцю і установамікіруеУрад, ныбраны Агульным Сходам, паводде інструкцій таго-ж Агудьнага Сходу і лавоцле абавявываючага ў Краю дзержзўнага права. § 8. Урад складаецца з 9 чле- ваў > 3 ааступнікаў, выбіраных ва 3 гады. Кожын год ’/» часць членаў вы- бывве па жэрэб’ю, і адбываюцца повые ныбэры вдпаведнага чыс- ла членаў. § 9. Кожын год члевы Ураду выбіраюць с паміж сябе прэяыдіум у скдддзе: Маршалка, Кустоша, Скар- бніка, Бібліотэкяра і Пісара. § 10. Выбраныо ў Урад члены могуць хооптаваць да Ураду сьвя- домых асоб з дарадчым годасам і тварыць сэхціІ. Сэкціі працуюць паводлуг інструкціі, дадзенай ура- дам. § 11. Урад павінен вясьці ўсе дакумэнты, касовую і іввэнтарныо кнігі, а такжэ спісываць пратаколы ўсіх сваіх васеданьняў. § 12. Заседаньня Ураду павіняы адбывацца кя ыеней аднаго разу ў месяц; іх склікае Маршалак па сваей асабістай івіцыатыве, або на жаданьне 3 членаў Таварыства. Надаерчая Рада. § 13. Урад ва ўсіх сваіх гаспа- дарокіх чыннасьцях пдцлегае кав- тролю Надзорчай Рады, выбранай Агульным Сходам што год у лічбе Б асоб і 2 заступнікаў. § 14. Надзорчая Рада мао права быць на засецаньнях Ураду з да- радчым голасам. § 1Б . Надзорчая Рвда павішіа нж&менш два разы ў год рабіць к&дтроль кассы, маетнасьці, уста- ноў і прэдпрыемств Таварыства; справіздачу з рэвізыйных чыннась- цей яна здае Агулыіаму Схоау. Агульны Сход. § 16. Агульные Сходы бываюць звыклые, скліканые Урадам дзеля справаздачы раз у год, і ўадоймные, скліканые экстра ва жадавьне Над- зорчай Рады, або 16 членаў Тава- рыства не пазьней двох месяцаў ?д часу ладаньня аб гэтым заявы Ураду. § 17. Калі псршы Дгульны Сход не збярэцца, ла месяц павінен быць скдікан цругі з засьцярогай, што пастанопід другога Сходу будуць правамочніл пріл ўсякаіі лічбе га- ласоў. § 18. Правамочэн Агульны Сход (апрыч склікашма ў другі раз) калі на ім будзо ’/Ч агульнае лічбы чле- наў і ’/э Урзду і Надзорчай Рады Пастановы ў спраі ах змены стату- ту, нарушэныш жа.'іезнага кап талу і Ліквідаці’ Т-ва вынссіці» усвкі Агульны Сход большасьцю 3/3 га- ласоў. § 19. Агульным Сходам Мзршал- куо ч.юн Таварыствк, кожьы раз выбіраны с паміл: ч.юнаў, не нале- жачых да Ураду ні да Надзорчай Рады. .Ііпвідація. § 20. Па прыііадак ліквідаші маетнасць Тавпрілстна, паводле па- становы Агу.тыіага ЛІквідацыйнага Сходу, пав нна быць ужыта на пядтрыманьне ішпых Беларускіх Тапэрыств і Усіаноў. § 21. Ва ўсіх інпіых свравах, не абнатых гэгым статуіахг, пастанаў- ляе Агулыіы Сход. Статут Беларускага навуковага таварыства. ЦДАМЛіМ Беларусі.
355 БЕЛАРУСКАЕ т-ва паказвалі неабходнасць і гіст. зака- намернасць нац. адраджэння бел. народа, падкрэслівалі самабытнасць яго культу- ры і мовы, вялі палеміку з праціўніка- мі бел. нац.-вызв. руху. Т-ва выступала за стварэнне сістэмы нац. адукацыі (школьнай і пазашкольнай), прапаган- давала ідэю развіцця кааперацыі сярод бел. насельніцтва, займалася вывучэннем і папулярызацыяй гісторыі, этнаграфіі Беларусі, дасягненняў нац. мастацтва. Звесткі пра дзейнасць т-ва пасля 1919 ад- сутнічаюць. С. С. Рудовіч. БЕЛАРУСКАЕ КУЛЬТЎРНА-АСВЁТ- НАЕ ТАВАРЫСТВА ў К о ў н е, БКАТ. Існавала з лют. 1932 да 1935 (?). Ста- тутныя мэты: пашырэнне бел. асветы і культуры на роднай мове, адкрыццё бел. кнігарняў і бібліятэк, правядзенне лек- цый і чытанняў, драматычная і кан- цэртна-музычная дзейнасць. Мела штан- дар з дэвізам: «Жыве мова — жыве народі». Веданне бел. мовы і гісторыі было неабходнай умовай сяброўства ў БКАТ. У 1933 налічвала больш за 1000 чал. У прэзідыум т-ва ўваходзілі С. Дзя- дзевіч, М. Матач, К. Плескачэўская, С. Якавюк і інш. Мела аддзяленні: Бра- зельскае, Гялвойскае, Вількамірскае, Мя- рэцкае, Алаіцкае; прадстаўніцтвы ў Тра- каі і Зарасаі; жаночы аддзел у Коўне. Дзейнасць БКАТ у Коўне канцэнтра- валася ў «Беларускай хатцы» (вул. Кра- шэўскага, 34, заг. Матач). Пры т-ве пра- цаваў перасоўны Бел. нар. ун-т, дзе вы- кладаліся гістбрыя і геаграфія Беларусі, бел. культура, мова і літаратура. Са згоды мін-ва асветы Літвы лектары Бел. нар. ун-та наведвалі мясцовасці, дзе жыло бел. насельніцтва. У чэрв. 1932 пры т-ве заснаваны Бел. нар. тэатр у Коўне са сталай тэатр. студыяй (кіраўнікі Пле- скачэўская, А. Матачова). У 1932—33 адбылося каля 30 пастановак у Коўне і 10 у правінцыі. У Коўне і пры Бра- зельскім аддзяленні існавалі хары. 25.3. 1933 на 15-я ўгодкі БНР адбылося вы- ступленне ковенскага хору БКАТ па га- радскім радыё. 3 лют. 1933 працавалі дзіцячы садок і бібліятэка-чытальня. У ліп. 1933 БКАТ увайшло ў ініцыятыў- ны камітэт Міжнар. асацыяцыі бел. арг-цый (Коўна). Прапагандавала ідэю стварэння незалежнай бел. дэяржавы, удзельнічала ў паліт. акцыях бел. эмі- грацыі. Супрацоўнічала з Аб’яднаннем студэнтаў-беларусаў Літоўскага універ- сітэта імя Вітаўта Вялікага ў Коўне. Ю. Р. Васілеўскі. БЕЛАРЎСКАЕ КУЛЬТЎРНАЕ ЗГУР- ТАВАННЕ, БКЗ, культурна-асветная арганізацыя, якая дзейнічала на акупі- раванай тэр. Беларусі ў Вял. Айч. вай- ну. Створана ў студз. 1944 у Мінску кіраўніцтвам Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) са згоды германскіх аку- пацыйных улад. Кіраўнік А. Калубовіч. Мела 4 аддзелы: музыкі — узначальваў М. Шчаглоў (М. Куліковіч), прапаган- ды і бел. культуры — У. Дудзіцкі У. Гуцька), л-ры — Н. Арсеннева, музе- яў і краязнаўства — А. Шукелайць. Ста- віла за мэту аб’яднаць усе існуючыя на той час на Беларусі культ.-асв. ўстановы (тэатры. нар. да <ы б-кі, музеі і інш.). Пры дапамозе БКЗ кіраў- ніцтва БЦР спадзявалася ўздзейнічаць на бел. насельніцтва з мэтай прапаганды палітыкі і ідэалогіі акупантаў, барацьбы супраць камуніст. ідэалогіі і інш. Аднак гэтыя спробы гітлераўцаў і іх памагатых не мелі падтрымкі насельніцтва Бела- русі. А. М. Літвін. БЕЛАРЎСКАЕ НАВУКОВАЕ ТАВА- РЫСТВА, БНТ. Існавала ў Вільні ў 1918—39. Сярод заснавальнікаў В. Ла- стоўскі, I. і А. Луцкевічы, В. Святаполк- Мірскі, Я. Станкевіч, У. Талочка і інш. Кіруючы орган — урад, які выбіраўся на агульным сходзе членаў БНТ. Паводле статута, т-ва мела на мэце «рознабако- вую навуковую працу, развіццё любові да навуковых доследаў і пашырзнне ведаў». Свае задачы бачыла ў заснаванні і ўтры- манні музеяў, бібліятэк, навук. устаноў, арганізацыі выставак, лекцый, курсаў і навук. з’ездаў, выдавецкай работы, вы- пуску перыяд. выданняў. У пач. дзейна- сці БНТ засяродзілася на выпрацоў- цы бел. навук. тэрміналогіі і яе кады- фікацыі, праблемах перакладу на бел. мову пед. і мастацкай л-ры. Пры т-ве былі арганізаваны Бел. музей імя I. Луц- кевіча і б-ка, аснову якой склаў кніга- збор Б. Даніловіча; дзейнічалі гіст., літ.-мастацкія і краязнаўча-экскурсій- ныя секцыі. На пасяджэннях члены БНТ выступалі з дакладамі і паведамленнямі па гісторыі, л-ры, мове, фальклору і этна- графіі Беларусі. У 1925 т-ва правяло святкаванне 400-годдзя бел. кнігадрука- вання (з дакладамі выступілі Б. Тараш- кевіч і А. Станкевіч), у 1929 — 400-год- дзя Статута ВКЛ 1529, і інш. Члены БНТ удзельнічалі ў рабоце міжнароднага з’езда гісторыкаў у Варшаве і рэ- гіянальнага ў Львове, арганіэоўва- лі выстаўкі твораў бел. мастацтва, этнаграфіі. Выдала навук. зб-кі «Гадавік Беларускага навуковага таварыства ў Вільні» (1933) і «Запісы Беларускага на- Да арт. Беларускае навуковае таварыства. Урачыстая акадэмія ў 10-я ўгодкі з дня смерці 1. Луцкевіча. Вільня. 1929. вуковага таварыства» (1938), кнігу А. Станкевіча «Доктар Францішак Ска- рына — першы друкар беларускі, 1525— 1925» (1925), брашуру А. Луцкевіча «Праўда пра «камеру Конрада» (1923, на польскай мове), апублікавала адозву да грамадскасці збіраць сродкі на стварэнне Дома бел. культуры. Частка навук. прац і паведамленняў, а таксама інфармацыя пра дзейнасць БНТ змешчаны на старон- ках часопісаў еКалоссе», еНеман», «Шлях моладзі». 3-за адсутнасці дзярж. падтрымкі і сродкаў навук. паведамленні членаў т-ва публікаваліся нерэгулярна. На працягу існавання БНТ склад яго мя- няўся. Адны члены эмігрыравалі ў БССР (Г. Багдановіч, М. Гарэцкі, А. Грыневіч, I. Дварчанін, М. Кахановіч, С. Рак-Мі- хайлоўскі, А. Смоліч, С. Чыжэўскі), другія ўключыліся ў паліт. дзейнасць, былі арыштаваны польскімі ўладамі (Я. Лагіновіч, Тарашкевіч і інш.). Тава- рыства папаўнялася, асабліва ў 1930-я гады, творчай моладдзю з Віленскага і Пражскага ун-таў. У канцы 1920-х — пач. 1930-х гадоў у БНТ прыйшлі В. Грышкевіч, М. Ільяшэвіч, Б. Кіт, М. Пецюкевіч, С. Станкевіч, М. Чарнец- кі, М. Шкялёнак, Р. Шырма і інш. Па- стаянна ў рабоце т-ва ўдэельнічалі А. Луцкевіч, С. Паўловіч, У. Самойла, А. Станкевіч, А. Трэпка; з перапын- камі — В. Багдановіч, А. Більдзюкевіч, Э. Будзька, Л. Дубейкаўскі, Г. Душэў- ская, Р. Зямкевіч, В. Іваноўскі, М. Кас- цевіч, I. Катовіч, Б. Пліс, А. Сакалова, Я. Салавей, Ф. Умястоўскі, Л. Чарняў- ская, К. Шафнагель і інш. Спыніла дзейнасць у сувязі з далучэннем Зах. Беларусі да БССР. А. С. Ліс. БЕЛАРЎСКАЕ НАВУКОВАЕ ТАВА- РЫСТВА, БНТ. Існавала з чэрв. 1942 да канца 1943 у Мінску. Створана нямецка-
356 БЕЛАРУСКАЕ фашысцкімі акупац. ўладамі з дапамогай калабарацыяністаў. «Ганаровым прэзі- дэнтам» т-ва стаў ген. камісар Беларусі В. Кубэ. У склад прэзідыума Б. н. т. ўваходзілі I. Ермачэнка (старшыня), В. Іваноўскі, Ф. Юрда (намеснікі), Г. Касяк (вучоны сакратар), члены т-ва А. Адамовіч, П. Свірыд і інш. Т-ва мела на мэце сабраць усе навук. кадры, што па розных прычынах апынуліся на аку- піраванай тэрыторыі, і прымусіць іх пра- цаваць на акупантаў. Б. н. т. цікавілі магчымасці расшырэння пасяўных пло- шчаў бульбы, развіцця кармавой базы сельскай гаспадаркі, даследаванне і вы- карыстанне запасаў торфу, водных рэ- сурсаў Нёмана, Зах. Дзвіны і інш. пы- танні гаспадаркі, якія ням.-фаш. захоп- нікі мелі намер выкарыстаць у сваіх ін- тарэсах. Пры гэтым навук. працы павін- ны былі быць перакладзены на ням. мову. Быў абвешчаны «конкурс на атрыманне прэміі рэйхскамісара Остланда за леп- шую навуковую работу». Аднак на пра- цягу года кіраўнікі Б. н. т. нічога не змаглі зрабіць. Бел. вучоныя байкатава- лі дзейнасць т-ва. У чэрв. 1943 зноў было аб’яўлена аб адкрыцці Б. н. т. Яго прэзідэнтам стаў Іваноўскі, намесніка- мі — Лыноўскі і Масевіч. Усе члены т-ва назначаліся ці зацвярджаліся Кубэ. Пад пагрозай рэпрэсій гітлераўцы сагналі на ўстаноўчы сход т-ва некаторых навук. работнікаў, якіх ім удалося выявіць у Мінску. У сваіх выступленнях кіраўнік 1-га аддзела Ген. камісарыята Беларусі Баўэр і прэзідэнт Б. н. т. Іваноўскі патрабавалі ад бел. вучоных распрацоў- ваць навук. тэмы зыходзячы з задач ваен. часу. Б. н. т. перастала існаваць у канцы 1943 у выніку байкоту і ўпартага су- праціўлення вучоных. Арганізоўваючы падобныя т-вы, акупанты ставілі сабе за мэту стварыць бачнасць нац. самадзей- насці бел. народа, выкарыстаць яго твор- чую інтэлігенцыю ў інтарэсах насаджэн- ня «новага парадку», наблізіць да сваёй палітыкі навукоўцаў і тым самым скам- праметаваць іх перад сав. уладай. М. У. Токараў. БЕЛАРЎСКАЕ НАВУКОВА-КУЛЬ- ТУРНАЕ ТАВАРЫСТВА, БНКТ. Існа- вала ў Маскве ў 1918—19. Створана пры садзеянні Беларускага нацыянальнага камісарыята. Мела на мэце развіццё на- вукі і культуры Беларусі, правядзенне культ.-асв. работы сярод беларусаў. Ува- ходзілі В. Р. Брайцаў (сакратар праў- лення), Я. Л. Дыла, В. I. Качалаў, М. К. Любаўскі, У. 1. Пічэта (стар- шыня праўлення), Ф. Ф. Турук, М. А. Ян- чук і інш. На першым публічным па- сяджэнні т-ва 14.7.1918 прысутнічала больш за 1000 чал., з дакладам «Асноў- ныя моманты гісторыі Беларусі» выступіў Любаўскі. Т-ва планавала выдаць матэ- рыялы і даследаванні па этнаграфіі Бела- русі пад рэд. Янчука, зборнікі бел. фаль- клору і нарысаў бел. л-ры, гісторыка- эканамічную хрэстаматыю, 46 кніг па гі- сторыі Беларусі, працы па эканам. і с.-г. ведах. Падрыхтавала да выдання ў лют. 1919 час. «Белорусская жнзнь», у які ўключаны творы Я. Купалы, М. Багда- новіча, Ц. Гартнага, артыкул пра паліт. кірункі ў бел. нац. руху (з дадаткам дакументаў), нар. песні з архіва В. Ба- дзянскага, артыкул пра вырабы са скуры і дрэва; часопіс у свет не выйшаў. Прад- стаўнікі т-ва Янчук і Брайцаў 22.3.1919 удзельнічалі ў нарадзе па арганізацыі Бел. дзярж. ун-та, скліканай Наркам- асветы РСФСР. Умовы грамадзянскай вайны не далі т-ву разгарнуць актыўную работу. Літ.'. Турук Ф. Вместо предмсловвя // Любавсквй М. К. Основные моменты мсто- рвн Белорусснн. М., 1918; Скалабан В. Па ленінскаму дэкрэту // Мастацтва Бела- русі. 1984. № 4. В. У. Скалабан. БЕЛАРУСКАЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЕ АБ’ЯДНАННЕ, БНА, гл. ў арт. Бела- руская хрысціянская дэмакратыя. БЕЛАРЎСКАЕ (ПАЎНОЧНА-КАЎ- КАЗСКАЕ) СТУДЭНЦКАЕ ЗЯМЛЯЦ- ТВА ў Растове-н а-Д о н е. Існа- вала ў 1927 пры Паўн.-Каўказскім ун-це (Растоў-на-Доне). Заснавана на агульным сходзе 27 лютага. Мэта: культ.-асветная дзейнасць сярод бел. сту- дэнцтва і матэрыяльная дапамога сябрам зямляцтва. Аб’ядноўвала студэнтаў-бе- ларусаў медыцынскага, пед., эканам. факультэтаў (24 чал.). Старшыня праў- лення Ц. Селіванаў, сакратар А. Жэб- рун, актывісты М. Кавалёў, Г. Салане- віч, А. Шэўчык і інш. Кантактавала з Цэнтральным бюро пралетарскага сту- дэнцтва Беларусі (Мінск), атрымлівала грашовыя датацыі ад Нар. камісарыята асветы БССР. Пашырала сярод бел. сту- дэнтаў перыяд. выданні БССР. Ю. Р. Васілеўскі. БЕЛАРЎСКАЕ ПРАДСТАЎНІЦТВА ў Б е р л і н е. Створана ў канцы 1939 пры Міністэрстве ўнутраных спраў Германіі. Займалася выяўленнем асоб бел. нацыя- нальнасці, якія пражывалі ў Германіі і на захопленых ёй тэрыторыях. У розны час Б. п. ўзначальвалі Ф. Акінчыц, А. Шкуцька і інш. У 1940 пры Б. п. ўтвораны т. зв. Бел. к-т самапомачы з філіяламі ў Варшаве, Празе, Вене, Лодзі, Мюнхене і інш. гарадах. Б. п. і Бел. к-т самапомачы цесна супрацоўнічалі з герм. разведслужбамі і службай бяспекі (СД), вялі работу сярод ваеннапалонных бела- русаў, былых салдат Войска Польскага. Па меры набліжэння пачатку вайны дзейнасць Б. п. і Бел. к-та самапомачы выкарыстоўвалася ў разведвальнай і пра- пагандысцкай рабоце, арганізацыі ды- версійных груп, падрыхтоўцы кадраў цы- вільнай адміністрацыі для Беларусі. 19.6. 1941 у Берліне на нарадзе прадстаўнікоў Б. п. і Бел. к-та самапомачы ўтвораны т. зв. Бел. нац. цэнтр на чале з М. Шчорсам. У склад яго кіраўніцтва ўвайшлі Р. Аст- роўскі, Шкуцька, М. Шкялёнак, Ч. Ха- няўка, В. Тумаш, В. Гадлеўскі. Бел. нац. цэнтр меў на мэце стварэнне бел. дзяржавы пад ням. пратэктаратам. 3 пач. вайны супраць СССР Бел. нац. цэнтр распаўся. Яго члены займалі розныя па- сады ў акупац. апараце гітлераўцаў на тэр. Беларусі, Польшчы, Расіі. Друка- ваны орган Б. п.— газ. еРаніца». А. М. Літвін. БЕЛАРЎСКАЕ ПРАЛЕТАРСКАЕ СТУ- ДЭНЦКАЕ ЗЯМЛЯЦТВА ў М а с к в е. Існавала з 27.5.1923 да вясны 1930. Створана як ідэалагічная і арганіз. альтэрнатыва Беларускай культурна- навуковай асацыяцыі пры Пятроўскан сельскагаспадарчай акадэміі, якая ў 1923 спыніла дзейнасць. Статутныя мэ- ты: «змаганне з буржуазна-шавіністыч- най і непралетарскай ідэалогіяй часткі беларускага студэнцтва ў Маскве»; арганізацыя навук. і культурніцкай працы сярод бел. студэнтаў; падрыхтоў- ка для Беларусі кваліфікаваных спе- цыялістаў, якія ведаюць мясц. асаблі- васці і бел. мову; стварэнне навук. гурт- коў па спецыялізаваным вывучэнні Беларусі, па гісторыі, геаграфіі, роднай мове і л-ры; арганізацыя вучэбнай прак- тыкі на Беларусі; размеркаванне пасля сканчэння ВНУ на працу ў Беларусь; матэрыяльная ўзаемадапамога. Паводле статута, сябрамі маглі быць толькі выхадцы з пралетарскіх слаёў Беларусі. У склад гар. арг-цыі ўваходзілі аўт. зямляцтвы пры паасобных ВНУ. Дзей- нічала пад кіраўніцтвам цэнтр. бюро, якое прадстаўляла зямляцтва па-за межамі Масквы, распрацоўвала планы і методыку работы, вырашала фінан- савыя пытанні, размяркоўвала стыпен- дыі і грашовую дапамогу, пуцёўкі ў санаторыі і на лячэнне. Дзейнічала ў кантакце і пад кантролем Маскоўскага бюро студэнтаў пры гар. савеце праф- саюзаў, паўнамоцнага прадстаўніцтва БССР у РСФСР, паўнамоцнага прад- стаўніка Наркамата асветы пры Нар- камаце асветы РСФСР і Цэнтральным бюро пралетарскага студэнцтва Бела- русі (ЦБ пралетстуда, Мінск). 3 восені 1923 зямляцтва атрымлівала матэрыяль- ныя датацыі ад СНК БССР, Наркамата асветы БССР і Цэнтр. савета прафсаю- заў БССР. Найбольш буйная нац. сту- дэнцкая арг-цыя ў Маскве (756 чал.), якая аб’ядноўвала зямляцтвы з 22 ВНУ. Створана шырокая сетка навук. гурткоў па беларусазнаўстве, спец. прадметах, бел. мове і л-ры, культуры, гісторыі, геаграфіі і эканам. геаграфіі. Зямляцтва ўдзельнічала ў агульнагар. мерапрыемст- вах Маск. бюро студэнтаў, камсамола, у мітынгах супраць палітыкі Польшчы ў Зах. Беларусі. 3 сябрамі зямляцтва сустракаліся А. Р. Чарвякоў, У. М. Ігна- тоўскі, В. Г. Кнорын, В. А. Багуцкі, М. I. Мароз і інш. Пры зямляцтве існа- валі студэнцкі хор пад кіраўніцтвам бел. кампазітара М. Равенскага, драма- тычныя гурткі. Вясной 1924 з дапамогай 3. Ф. Жылуновіча выдадзены час. «Змаганне», на старонках якога асвят- лялася паліт., навук. і культурніцкая дзейнасць студзнцтва. 3 лют. 1925 супольна з ЦБ пралетстуда Беларусі ў Мінску выдаваўся час. «Чырвоны сцяг» (выйшла 8 нумароў). У 1923/ 24 навуч. г. на баланс зямляцтва перададзены Бела- рускі клуб і б-ка. У 1926 працавалі 12 гурт- коў бел. мовы і л-ры, у якіх займалася 200 студэнтаў. На 1.1.1927 у зямляцтве
357 БЕЛАРУСКАЕ 830 сяброў з 21 ВНУ, наладжана супра- цоўніцтва з Укр. пралетарскім сту- дэнцкім зямляцтвам і Бел. драматычнай студыяй у Маскве (восень 1923), аддзя- леннем Т-ва палітэмігрантаў з Зах. Беларусі ў Маскве (сак. 1925). Зімой 1927 праведзена сустрэча-вечарына з Я. Коласам. 3 1927 арганізоўвала гурткі для заахвочвання напісання дыпломаў па бел. тэматыцы пры Ін-це інжынераў шляхоў зносін, гідрамеліярацынны гур- ток пры Маскоўскай с.-г. акадэміі імя Ціміразева. Лепшым дыпломнікам выдзяляліся спец. стыпендыі. У 1927/28 навуч. г. колькасць гурткоў бел. мовы і л-ры, гісторыі, драматычных і вакаль- ных паменшылася, паступова спынялася беларусізацыя справы зямляцтва. 3 1928/29 навуч. г. дзейнасць яго бю- ракратызавана і фактычна зведзена да агітацыі і прапагацды пралетарскай ідэалогіі. Паводле рашэння цэнтр. бюро зямляцтва і ЦБ пралетстуда Беларусі, гуртаванні студзнтаў па тэр.-нац. прык- метах былі скасаваны і ўсе пытанні мо- ладзі перададзены ў камсамольскія арг-цыі па месцы вучобы. Сябрамі зям- ляцтва ў Маскве ў розныя гады былі дзярж. дзеяч Беларусі Р. Парэчын; бел. пісьменнікі і літаратары А. Ляжневіч, А. Гародня (А. Функ), Ю. Гаўрук, У. Ду- боўка, М. Дуброўскі, К. Якаўчык, Л. Ро- дзевіч; мастакі I. Ахрэмчык, В. Руцай, Р. Семашкеяч, М. Філіповіч, А. Шаўчэнка; спявачка I. Яўнзем; вучоныя Ю. Вольскі, М. Лойка, В. Лубяка, Я. Палявы, А. Пра- капчук, Ф. Яхімовіч; мастацтвазнавец А. Ус; артыст М. Міцкевіч, студэнты М. Брыт, А. Кахановіч, М. Кіеня і інш. 3 зямляцтвам супрацоўнічалі прафесары П. Растаргуеў, Ф. Турук і інш. Літ.: Скарыніч: Літ.-навук. гадавік. Вын. 1. Мн., 1991; К а ў к о А. 3 братняю Руссю // Маладосць. 1978. № 7. Ю. Р. Васілеўскі. БЕЛАРЎСКАЕ ПРЫВАТНАЕ АГЕН- ЦТВА НАВІН, БелаПАН, недзяржаўная інфармацыйная служба. Створана 19.11. 1991 у Мінску як таварыства з абмежа- ванай адказнасцю. Асн. кірункі дзей- насці: збор, апрацоўка і аператыўнае распаўсюджванне інфармацыі на тэр. Беларусі і за яе межамі, узаемаабмен з замежнымі сродкамі масавай інфар- мацыі. Агенцтва праводзіць таксама сацыялагічныя даследав'анні, робіць кан- сультацыйныя, рэкламныя і пасрэд- ніцкія паслугі. А. М. Міхальчанка. БЕЛАРЎСКАЕ ПРЭС-БЮРО, інфар- мацыйнае бюро і карэспандэнцкія пунк- ты, якія ствараліся ўрадам Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) для інфар- мавання замежнай грамадскасці пра Беларусь, бел. пытанне і дзейнасць урада БНР. Першае прэс-бюро існавала з лета 1919 да 1925 пры Надзвычайнай місіі БНР у Берліне. Выдавала інфармац. бюлетэнь на бел. і ням. мовах (1-ы нумар захоўваецца ў Цэнтр. б-цы АН Літвы), фундатарам і шэф-рэдактарам якога ў 1919 быў кн. С. Л. Сапега. Б. п.-б. дзейнічалі таксама ў Рызе пры Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі (1919—21; кіраўнік У. Грунтоў), Капенгагене (1919—21; д-р I. Лур’е), Коўне (пры дыпламат. прадстаўніцтве БНР у Літве, 1921—24; выдавала свой бюлетэнь), Нью-Йорку (1921; Бубешка), Таліне (наз. інфармац. аддзел, 1921—22; М. Чарвякоў). Карэс- пандэнцкія пункты ў розны час існавалі ў Парыжы, Празе, Варшаве, Вене, Бял- градзе, Сафіі, Вільні, Гданьску, Канстан- цінопалі. Задачай кожнага бюро было забяспечваць сродкі масавай інфармацыі краіны свайго месцазнаходжання матэ- рыяламі пра падзеі на Беларусі і вакол яе, эбіраць інфармацыю па бел. праблеме і дасылаць яе ў берлінскае прэс-бюро. Р. А. Лобаў. БЕЛАРЎСКАЕ САБРАННЕ, грамадская арганізацыя, якая існавала з крас. 1921 да лют. 1922 у Коўне. Мела на мэце культурную дзейнасць сярод бел. насель- ніцтва ў Літве, паліт., навук., мастацкае і фізічнае ўдасканаленне сваіх сяброў. Статут зацверджаны літоўскімі ўладамі 7.5.1921. У Б. с. ўваходзілі Я. Варонка (старшыня ўправы), В. Ластоўскі (са- кратар), А. Вальковіч (скарбнік), А. Га- лавінскі, К. Дуж-Душэўскі, В. Захарка, А. Ружанцоў, А. Рэшка, А. Цвікевіч, Я. Шальмук і інш. дзеячы бел. нац.- вызв. руху. У чэрв. 1921 Б. с. адчыніла «Беларускі клуб» (вул. Лайсвес алея, 66), памяшканне і маёмасць якога неўзабаве былі рэквізаваны літоўскай паліцыяй з фармальнай прычыны. Ю. Р. Васілеўскі. «БЕЛАРЎСКАЕ СЛОВА», штодзённая палітычная, літаратурная і эквнам. газета, орган Гродзенскага бел. нацыя- нальнага к-та, з 23.11.1920 — Цэнтр. бел. нацыянальнага к-та. Выдавалася з 2.10.1920 да 7.1.1921 у Гродне на бел. мове. Рэдактары В. Адамовіч, У. Шалеш- ка (з № 42). У газеце супрацоўнічалі А. Смоліч (пад крыптанімам «Л. Б.»), С. А. Рак-Міхайлоўскі («С. Р.», «С. Р-к»), Я. Натусевіч і інш. Інфармавала пра падзеі на Беларусі, у бурж. Польшчы і ва ўсім свеце. Паліт. жыццё асвятляла з пазіцый барацьбы за нац. вызваленне бел. народа, у гэтай сувязі палемізавала з польскай афіц. прэсай. Друкавала матэрыялы пра Слуцкае паўстанне 1920 (хроніку яго падзей), высвятляла паліт. аблічча С. Н. Булак-Балаховіча, пад- крэслівала яго авантурызм, сувязь з Б. В. Савінкавым, інфармавала пра раззбраенне і інтэрніраванне часцей Бу- лак-Балаховіча польскімі ўладамі. Піль- на сачыла за сав.-польскімі перагаворамі ў Рызе, значную ўвагу аддавала захопу Віленшчыны войскамі ген. Л. Жалігоў- скага і звязаным з гэтым актам паліт. перспектывам краю. Рэзка крытыкавала палітыку нац. ўціску ў бурж. Польшчы: зняволенне ў турмы бел. інтэлігенцыі, рабункі і фізічныя пакаранні сялян польскімі салдатамі, надзяленне бел. і ўкр. землямі польскіх вайскоўцаў — удзельнікаў сав.-польскай вайны 1920, праследаванні бел. настаўнікаў, палані- зацыю школы. Расказвала пра работу Гродзенскай бел. гімназіі, бел. дзіця- чага прытулку, кнігарні і чытальнай за- лы, бел. культурна-масавыя мерапрыем- ствы ў Гродне, грамадскае жыццё бела- русаў у ЗША. Асвятляла сац.-паліт. жыццё ў СССР, змяшчала інфармацыю пра VIII Усерас. з’езд Саветаў у Маскве, пісала пра вывучэнне роднай мовы ў БССР. Выйшла 78 нумароў. Закрыта ўладамі бурж. Польшчы. А. М. Пяткевіч. «БЕЛАРЎСКАЕ СЛОВА», заходнебе- ларуская штотыднёвая грамадска-палі- тычная і літаратурная газета. Выдава- лася з 3.2.1926 да 9.2.1928 у Вільні на бел. мове. Выдавец — Часовая бел. рада, з № 20 за 1926 — Бел. нац. рада. Ад- казны рэдактар Т. Вернікоўскі. У сваіх праграмных артыкулах заяўляла пра нац. адраджэнне, тэрытарыяльную і культур- на-нац. аўтаномію Беларусі, перадачу зямлі сялянам на падставе ўласнасці, шырокі дэмакратызм, барацьбу з каму- нізмам, нац. царкву, далучэнне Усх. Беларусі да Заходняй, прызнанне поль- скай дзяржаўнасці, спыненне нац. ва- рожасці, агульную грамадскую згоду па- між польскім і бел. народамі. Крытыка- вала праграмы Бел. сялянска-работ- ніцкай грамады (БСРГ), Бел. сялянскага саюза (БСС), Бел. хрысціянскай дэ- макратыі (БХД), «камуністычную ра- боту» БСРГ і яе газ. «Беларуская ні- ва». Пісала пра варожасць апошняй да газ. «Беларуская крыніца», якую «Бела- руская ніва» называла «буржуазна- ксяндзоўскім» органам, пра адносіны бел. паліт. арг-цый да БСРГ, якая вы- ступае за «інтэрнацыянальныя інта- рэсы пралетарыяту», здрадзіўшы бел. сялянству. Змяшчала матэрыялы пра краявы польскі з’езд у Гродне, агульны сход т-ва «Прасвет» і яго працу (арга- нізацыю бел. настаўніцкіх курсаў і бібліятэк, удзел у школьным плебісцыце, падтрымку бел. культурных устаноў і інш.), асвятляла пытанні бел. школь- ніцтва, працаўладкавання інтэлігенцыі ў школы і адм. ўстановы, удзелу ў самаўрадах, зямельнай справы і інш. Уважліва сачыла за працэсам белару- сізацыі ў Сав. Беларусі. У арт. «Баль- шавікі і царква» (1926. № 3) крытычна ставілася да замены ў БССР абраду «хрышчэння» на «акцябрыны», калі немаўлят накрывалі чырв. сцягам і давалі ім імёны Акцябр, Рэвалюцыя, Марксіст. Змяшчала на сваіх старонках агляды падзей у свеце і Польшчы, юрыд. парады. У рубрыцы «Наш саты- рыкон» друкавала пародыі на творы I. Крылова, Ядвігіна III., артыкулы Я. Светазара, пераклады з рус. мовы твораў П. Раманава і інш. Выйшла 74 нумары. В. 1. Дзяшко. «БЕЛАРЎСКАЕ СЛОВА», газета. Выда- валася ў 1943—44 у Віцебску (друка- валася ў Дзвінску) на бел. мове пад кантролем герм. улад у перыяд акупацыі Беларусі ням.-фаш. захопнікамі ў Вял. Айч. вайну. Выходзіла 2 разы ў месяц (з ліст. 1943—3 разы). Рэдактары М. Ра- гуля, Т. Лебяда. Тэндэнцыйна асвятляла падзеі на франтах 2-й сусв. вайны, публікавала антысеміцкія і антырус. матэрыялы, прапагандавала ідэі бел. нацыяналізму. Шмат увагі аддавала пы- танням гісторыі, нац.-культурнага жыц-
358 БЕЛАРУСКАЕ ця, адукацыі. Друкавала папулярныя гіст. нарысы (у рубрыцы «Пазнай сваю мінуўшчыну»), тэатр. рэцэнзіі, кры- тычныя агляды бел. л-ры, метадычныя рэкамендацыі для настаўнікаў бел. мовы, каментарыі пед. квнферэнцый, празаіч- ныя і вершаваныя творы М. Багдановіча, А. Каханоўскай, Лебяды, П. Труса і інш. Выйшаў не менш як 61 нумар. , , С. У. Жумар. БЕЛАРУСКАЕ СТУДЭНЦКАЕ ЗЯМ- ЛЯЦТВА пры Валагодскім ма- лочнагаспадарч ы м інстыту- це. Існавала ў 1926/27 навуч. г. ў Во- лагдзе. Заснавана б. студэнтамі Бел. с.-г. акадэміі, камандзіраванымі дзярж. ор- ганамі БССР на вучобу ў Валагодскі малочнагасп. ін-т, супрацоўнічала з Наркаматам земляробства БССР і Цэн- тральным бюро пралетарскага студэн- цтва Беларусі (Мінск). У яго ўваходзілі: В. Валодзька (адказны сакратар), В. Вег- нэр, В. Каралькоў, У. Перапечка, Р- Юдэльсон. Ю. Р. Васілеўскі. БЕЛАРЎСКАЕ СТУДЭНЦКАЕ ЗЯМ- ЛЯЦТВА пры Тыфліскім Дзяр- жаўным політэхнічным ін- с т ы т у ц е. Існавала з 1927 да 1930 (?) у Тыфлісе (сучасны Тбілісі). Заснавана 23.1.1927 на агульным сходзе студэнтаў- беларусаў ін-та. У склад яго ўваходзілі 8 чал. Старшыня бюро М. Ф. Густыр, сакратар Ф. Брыль, актывісты Ізмайло- віч, Кот, Свігач, Чарняўскі. Гал. задачы: вывучэнне бел. мовы і матэрыяльная да- памога бел. студэнтам — сябрам зямляц- тва. Кантактавала з Цэнтральным бюро пралетарскага студэнцтва Беларусі (ЦБ пралетстуда, Мінск), прасіла арганіз. і матэрыяльнай дапамогі з боку дзярж. органаў БССР, але не атрымала яе. Вы- пісвала газ. «Савецкая Беларусь», інш. бел. перыядычныя выданні. Дзякуючы ЦБ пралетстуда Беларусі для некаторых сяброў зямляцтва арганізавана летняя практыка на бацькаўшчыне. Пад канец дзейнасці — Бел. секцыя пры Тыфлі- скім клубе народаў Захаду. Ю. Р. Васілеўскі. БЕЛАРЎСКАЕ СТУДЭНЦКАЕ ЗЯМ- ЛЯЦТВА ў Варонежы. Існавала з ліст. 1924 да вясны 1929. Заснавана бел. студэнтамі Варонежскага с.-г. ін-та (31 чал.). Пазней далучыліся сту- дэнты ун-та і рабфака. 3 восені 1925 складалася з 2 секцый: пры Варонежскіх с.-г. ін-це і ун-це. Зімою 1925 — 55 сяб- роў (34 у с.-г. ін-це, 21 ва ун-це). У зям- ляцтва ўваходзілі ўраджэнцы Беларусі, Літвы, Пскоўшчыны, Смаленшчыны. Старшыня праўлення К. Бужынскі, сакратар Т. Дамінікоўскі, з 8.11.1926 адпаведна Кантар і Шчытовіч; акты- вісты: студэнты Брожын, Давыдаў, А. Малевіч, Шкрэдаў. На пакрыццё арга- ніз. выдаткаў у 1927/28 навуч. г. атрыма- ла грашовую датацыю ад Наркамата ас- веты БССР. Працавала ў кантакце з Цэнтральным бюро пралетарскага сту- дэнцтва Беларусі і з Варонежскім гар. бюро пралетстуда. Планавала арганіза- цыю гурткоў беларусазнаўства і бел. мо- вы, беларусізацыю працы эямляцтва. Рэ- гулярна атрымлівала ад ЦБ пралетстуда Беларусі бел. газеты, часопісы. У крас. 1928 Варонежскае гар. бюро пралетстуда адмовілася супрацоўнічаць з зямляцт- вам. Літ.: Д-скі [ Дамінікоўскі Т.]. Як жыве і працуе беларускае эямляцтва ў Ва- ронежы // Чырвоны сцяг. 1925. № 5—6. Ю. Р. Васілеўскі. БЕЛАРЎСКАЕ СТУДЭНЦКАЕ ЗЯМ- ЛЯЦТВА ў Варшаве. Існавала ў 1908—14. Ініцыятар стварэння і першы кіраўнік (да 1912) М. Гуткоўскі. Аб’яд- ноўвала студэнтаў-беларусаў Варшаўска- га ун-та. У 1908 у складзе зямляцтва 100 чал. Арганізоўвала культурныя, этнаграфічныя мерапрыемствы, у т. л. дабрачынныя. Праводзіла бел. веча- рыны. У 1910 у бел. музычна-вакальнай вечарыне ўдзельнічалі бел. пісьменнікі Г. Леўчык і А. Пшчолка; у лютым 1913 у вечарыне з песнямі, танцамі і бел. кухняй удзельнічалі трупы I. Буйніцкага, хору пад кіраўніцтвам М. Тэадаровіча, дэкламатара П. Гуткоўскага. Дзякуючы намаганням Р. Гуткоўскага надрукавана праграма вечарынкі на бел. мове, за што ён быў арыштаваны. Сярод актывістаў браты Гуткоўскія, А. Салаўёвіч і інш. Дзейнасці зямляцтва спрыялі тагачасны рэктар Варшаўскага ун-та праф. Я. Кар- скі, яго жонка і дачка С. М. і Н. Я. Кар- скія, бел. паэт Леўчык. Літ.: Г - с к і Н. ІГуткоўскі М.] 3 жыцця беларускай моладзі ў Варшаве // Вестн. нар. коммссармата прссвеіцення ССРБ. 1922. № 2. Ю. Р. Васілеўскі. БЕЛАРЎСКАЕ СТУДЭНЦКАЕ ЗЯМ- ЛЯЦТВА ў К а з а н і. Існавала ў 1924. Аб’ядноўвала студэнтаў-беларусаў Ка- занскага ун-та, ветэрынарнага, полі- тэхн., сельскай гаспадаркі і лесаводства, Усх. пед. ін-таў, Вышэйшай дзярж. мастацкай майстэрні, рабфакаў і інш. (63 чал.). Старшыня праўлення М. А. Шыркевіч, сакратар П. Кірык; актывісты М. Бухман, В. М. Каральчук, Я. С. Сачко, I. С. Стома. Супрацоўнічала з Цэнтр. бюро зямляцтваў Казані. Звяр- талася па матэрыяльную дапамогу ў стыпендыяльную камісію пры ЦВК БССР. Ю. Р. Васілеўскі. БЕЛАРЎСКАЕ СТУДЭНЦКАЕ ЗЯМ- ЛЯЦТВА ў Ленінградзе. Дзейні- чала з перапынкамі ў 1925—37 (?). Аб’ядноўвала зямляцтвы бел. студэн- таў асобных навуч. устаноў Ленінгра- да. Утворана ў выніку рэарганізацыі Аса- цыяцыі беларускіх студэнтаў ВНУ у Петраградзе. Асноўныя задачы: нац.- культ. праца, навук. дзейнасць, матэ- рыяльная ўзаемадапамога. Выканаўчы орган — выбарнае праўленне. Супрацоў- нічала з Ленінградскім гарадскім саве- там пралетарскага студэнцтва і Цэнт- ральным Бюро пралетарскага студэнцт- ва Беларусі. 3 1927 на арг-цыю культ,- асветных мерапрыемстваў (адбываліся ў Беларускім доме асветы) атрымлівала грашовыя датацыі ад Наркамата асве- ты БССР (да 1500 руб. на навуч. год). Сябры зямляцтва ўдзельнічалі ў пад- рыхтоўцы літ.-музычных вечарын бел. пісьменнікаў Я. Купалы, Я. Коласа, Ц. Гартнага, пачынаючых літаратараў П. Кабзарэўскага, 3. Піваварава, Б. Пят- роўскага, Р. Сапуна (Р. Папараць), Я. Шарахоўскага. 3 эямляцтвам супрацоў- нічалі бел. вучоныя А. Сержпутоўскі, К. Пушкарэвіч, дзеячы бел. нац.-культ. руху Я. Канчар, Л. Сеўрук і інш. Сярод сяброў бел. пісьменнікі Р. Жа- лязняк, Сапун, А. і П. Пруднікавы і інш. Са студз. 1929 пры зямляцтве дзейнічала навук. т-ва па вывучэнні Беларусі ў складзе каля 30 сяб- роў (старшыня праўлення А. Дрозд, навук. сакратар Пратасевіч). Сябры т-ва (сярод іх М. Грынблат і інш.) удзель- нічалі ў экспедыцыях па Беларусі, арганізаваных супрацоўнікамі АН БССР. Ю. Р. Васілеўскі. БЕЛАРЎСКАЕ СТУДЭНЦКАЕ ЗЯМ- ЛЯЦТВА ў Саратаве. Існавала ў 1927/28 навуч. годзе. Аб’ядноўвала 65 бел. студэнтаў. Кіраўнік студэнт Саратаўскага ун-та Я. Л. Шавялёў. Падтрымлівала сувязі з Цэнтральным бюро пралетарскага студэнцтва Беларусі (Мінск) і Саратаўскім губ. бюро пра- летарскага студэнцтва. Атрымлівала з Беларусі кнігі па беларусазнаўстве і падручнікі бел. мовы. На арганіз. вы- даткі атрымала грашовую датацыю ад Наркамата асветы Беларусі. Ю. Р. Васілеўскі. БЕЛАРЎСКАЕ СТУДЭНЦКАЕ ЗЯМ- ЛЯЦТВА ў Смаленску. Існавала з восені 1924 да вясны 1929 (?) пры Сма- ленскім ун-це. Зацверджана выканкомам Смаленскага ун-та. Займалася культ.- асветнай дзейнасцю сярод навучэнцаў- беларусаў і бел. насельніцтва Сма- ленска. Выканаўчы орган — бюро, стар- шыня студэнт пед. ф-та У. Ганчароў (да 6.3.1926; ён жа загадчык Бел. сек- цыі пры губ. аддзеле нар. адукацыі), сакратар А. А. Міхальчанка. Пазней нам. старшыні і старшыня культ. ка- місіі М. Чунаева, сакратар М. Цішке- віч; старшыня рэвіз. камісіі навучэнец рабфака Гамаліцкі. У 1926 у склад зямляцтва ўваходзіла 115 чал. (сту- дэнты пед., медыцынскага, рабочага ф-таў Смаленскага ун-та, фармацэў- тычнага і кааператыўнага тэхнікумаў, губ. сав. партшколы), у 1927/28 навуч. годзе — 158 чал. Працавалі гурткі бела- русазнаўства (выкладчыкі Ганчароў, П. Кароль), драматычны (кіраўнік I. Хацкевіч), харавы (у 1926 кіраўнік П. М. Івашчанка, пазней Ратнер); арга- нізоўвала вечарыны, ставіла спектаклі. Восенню 1927 у склад зямляцтва ўвайшлі некаторыя сябры Гомельскага, Смален- скага зямляцтваў, навучэнцы бед аддзя- ленняў рабфака і губ. сав. партшколы. Супрацоўнічала з Бел. секцыяй пры Смаленскім губ. аддзеле нар. адукацыі, губ. краязнаўчым т-вам, з т-вам паліт. эмігрантаў Зах. Беларусі ў Смаленску. 3 вясны 1927 наладзіла сувязі з Цэнт- ральным бюро пралетарскага студэнцтва Беларусі (ЦБ пралетстуда) і Наркама- там асветы БССР (атрымала ад апошня- га 300 руб. грашовай датацыі). Зямляцт- ву дапамагалі Смаленскі губ. выканком,
359 БЕЛАРУСКАЕ губ. аддзел нар. адукацыі і губ. Савет прафсаюзаў. Ад ЦБ пралетстуда Белару- сі атрымлівала бел. перыяд. выданні і падручнікі па беларусазнаўстве. Пасыла- ла сваіх прадстаўнікоў у Аршанскі, Ві- цебскі, Мазырскі і Мінскі акр. выканко- мы па пытанні выдзялення матэрыяль- най дапамогі для студэнтаў — ураджэн- цаў гэтых акруг. Пры ўдзеле сяброў зям- ляцтва арганізаваны бел. аддзел у губ. бібліятэцы. 3 зямляцтвам супрацоўнічалі А. Ляўданскі, настаўнікі і выкладчыкі- беларусы П. К. Кароль, Ю. Лазарэвіч, М. Ражнова і інш. 29.11.1925 зямляцтва правяло 1-ю канферэнцыю бел. навучэн- цаў г. Смаленска. 26.1.1926 адбылася ўрачыстая сустрэча сяброў зямляцтва з У. Ігнатоўскім, які на наступны дзень аыступіў перад сябрамі зямляцтва і сту- дэнтамі Смаленскага ун-та з лекцыяй па гісторыі бел. культуры. 5.12.1926 зям- ляцтва святкавала 20-годдзе літ. дзейнас- ці Я. Коласа. Летам 1928 выпускную ве- чарыну студэнтаў пед. ф-та наведаў бел. пісьменнік М. Гарэцкі. Актывісты зям- ляцтва студзнты: I. В. Дашкевіч, I. П. Дзмітрачэнка, К. Жэжаль, В. С. Клім, С. Кулагін, Б. С. Манеўскі, М. Я. Чадовіч, М. Шыкун і інш. Літ.: Гончаров В. Тов. Нгнатовскмй в Смоленске. Сгуденты-белорусы в Смо- ленске я вх об-ьедяненяе. // Рабочнй путь (Смоленск). 1926. 3 февр. Ю. Р. Васілеўскі. БЕЛАРУСКАЕ СТУДЭНЦКАЕ ЗЯМ- ЛЯЦТВА ў Т о м с к у. Існавала ў 1927/28 навуч. годзе. Заснавана 20.9. 1927 на сходзе студэнтаў-беларусаў Сі- бірскага тэхналагічнага ін-та і Томскага ун-та. У склад зямляцтва ўваходзіў 31 чал., старшыня праўлення Пашкоўскі, сакратар А. Багданаў. Выпісвала бел. га- зеты і часопісы. Супрацоўнічала з бел. аддзяленнем рабфака ў Томску, вяло пе- рапіску з Цэнтральным бюро пралетар- скага студэнцтва Беларусі і Нар. ка- місарыятам асветы БССР. Ю. Р. Васілеўскі. БЕЛАРЎСКАЕ ТАВАРЫСТВА (Б е л о- русское обіцество), групоўка дэ- нацыяналізаванай інтэлігенцыі і чыноў- нікаў, а таксама прадстаўнікоў заможнай часткі бел. сялян, якія арыентаваліся на саюз з царскім урадам, каб з яго дапамогай прыдбаць землі польскіх па- мешчыкаў. Існавала ў 1908—1-й пал. 1910-? гадоў. Узнікла ў Вільні на аснове т-ва «Селянін» («Крестьяннн»), Дзей- насць таварыства ўзначальвала праўлен- не (10 чал.); старшыні Л. М. Салане- віч, з жн. 1911 П. В. Каранкевіч. Дру- каваныя органы — газ. еБелорусская жызнь», еСеверо-Западная жызнь», *Бе- лорусскчй еестніік». Т-ва стаяла на па- зіцыях заходнерусізму, галоўнай задачай лічыла «развіццё ў беларускай народ- насці самасвядомасці на асновах рускай дзяржаўнасці». З’яўлялася правадніком шавіністычнай палітыкі царызму на Бе- ларусі, атрымлівала субсідыі ад урадава- га адм.-бюракратычнага апарату, пад- трымлівала сувязі з правымі дэпутатамі 3-й Дзярж. думы. Спрабавала дыскрэ- дытаваць бел. нац.-вызв. рух, выклікаць рэпрэсіі супраць газ. кНаша ніва». Пад- трымлівала сталыпінскую аграрную рэ- форму. На з’ездзе прадстаўнікоў вёскі Паўн.-3ах. краю (канец 1908—пач. 1909, Вільня), скліканым т-вам сумесна с дэ- путатамі Думы, настойвала на больш інтэнсіўным правядзенні хутарызацыі ў Віленскай і Гродзенскай губ. Пры абмеркаванні ў 1909—10 законапраекта аб увядзенні земства ў зах. губернях т-ва дамагалася аб’яднання ўсяго «рус- кага» (беларускага) праваслаўнага на- сельніцтва з рускімі памешчыкамі на платформе велікадзяржаўнага шавінізму для барацьбы супраць «польскага засіл- ля». Да пачатку 1-й сусв. вайны сышло з паліт. арэны. М. М. Забаўскі. БЕЛАРУСКАЕ ТАВАРЫСТВА АРХІ- ВІСТАЎ, грамадская арг-цыя. Створана 26.9.1990 на ўстаноўчай канферэнцыі ў Мінску па ініцыятыве супрацоўнікаў дзярж. архіваў Беларусі з удзелам ор- ганаў дзярж. кіравання архіўнай спра- вай. Зарэгістравана 25.1.1991. Асн. кі- рункі дзейнасці: прапаганда ідэі бераж- лівага захавання гіст. дакументаў; са- дзеянне павышэнню грамадскай знач- насці і прэстыжу архіўнай службы, пра- фесіі архівіста; актывізацыя творчай дзейнасці супрацоўнікаў архіваў; развіц- цё навук. асноў архіўнай справы і ар- ганізацыі работы з дакументамі ў справаводстве; умацаванне прававой ас- новы дзейнасці дзярж. архіўнай служ- бы, удзел у распрацоўцы заканадаў- ства ў галіне архіўнай справы, аба- рона сап.-прававых інтарэсаў архівістаў. Т-ва ўдзельнічала ў распрацоўцы праек- та Закону Рэспублікі Беларусь аб нац. архіўным фондзе і ў арганізацыйнай ра- боце па стварэнні Нацыянальнага архі- ва Беларусі. Г. I. Сурмач. БЕЛАРЎСКАЕ ТАВАРЫСТВА ДАБРА- ЧЫННАСЦІ ў Стоўбцах. Дзейніча- ла з 15.7.1931 да жн. 1933. За мэту ставіла развіццё нац. самасвядомасці бел. насельніцтва Зах. Беларусі. Займа- лася таксама аказаннем матэрыяльнай і маральнай дапамогі бедным, сіротам, інвалідам, прапагандавала санітарныя веды сярод сялян. Пры Б. т. д. працавалі клуб з б-кай і радыё, бел. хор (кіраў- нік Г. I. Цітовіч) і хор у в. Стары Свержань (40 чал., кіраўнік Гарановіч), ставіліся драм. спектаклі ў Стоўбцах і навакольных вёсках, а таксама ў Няс- віжы, Міры. Сябры Б. т. д. праводзілі курсы земляробства, чыталі лекцыі, вялі заняткі па бел. грамаце з дзецьмі, якія вучыліся ў польскіх школах; 20.6.1932 арганізавалі ў Стоўбцах дабра- чынную нар. забаву-імпрэзу, грашовы збор ад якой перададзены бедным ся- лянам. За кошт фонду т-ва былі закуп- лены абутак, вопратка і размеркаваны сярод дзяцей-сірот і інвалідаў. Зімой 1932—33 у Стоўбцах і вёсках Залужжа і Жацерава былі арганізаваны курсы кройкі і шыцця для сялян. Б. т. д. не- аднаразова падпадала пад рэпрэсіі поль- скіх улад. 30.7.1933 на агульным сходзе т-ва прынята рашэнне далучыцца да Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Сярод актывістаў Б. т. д. Ф. Акінчыц, I. Гундзіловіч, М. Сабалеў- скі і інш. Літ.: Чудзін Ю. 1930-я гады: БТД у Стоўбцах // Прамень. 1991. 15 кастр. Ю. Р. Васілеўскі. БЕЛАРУСКАЕ ТАВАРЫСТВА ДАПА- мбп ПАЦЯРПЕЛЫМ АД ВАЙНЫ, дабрачынная арганізацыя для дапамогі бежанцам 1-й сусветнай вайны. Існа- вала ў 1915 — сярэдзіне 1920-х г. у Віль- ні. Створана ў крас. 1915, маршалак т-ва В. Іваноўскі, намеснікі А. Луцкевіч і В. Ластоўскі, пісары П. Аляксюк, I. Біндзюк, скарбнік У. Сталыгва. У чэрв. 1915 выступіла са зваротам «Да грама- дзян Беларусі» (выдадзены лістоўкай і змешчаны ў газ. «Беларус», 4.6.1915). Т-ва арганізоўвала пункты харчавання, сталовыя, інтэрнаты, імкнулася аказваць мед. дапамогу бежанцам. Сродкі скла- даліся з членскіх узносаў, ахвяраван- няў, прыбыткаў з дабрачынных мера- прыемстваў. Спроба Бел. т-ва па пры- кладу іншых дабрачынных арг-цый атрымаць субсідыі ад Таццянінскага камітэта і Галоўнага камітэта Усера- сійскага саюза гарадоў поспеху не мела. Накіравала сваіх упаўнаважаных у Гро- дзенскую (Алякскж) і Віленскую (Лас- тоўскі) губерні. У чэрв.— ліп. 1915 ад- крыла аддзелы т-ва ў Мінску (гл. Мін- скі аддзел Беларускага таварыства да- памогі пацярпелым ад вайны), Дзісне, Вілейцы, Празароках, Друскеніках, в. Го- жа Гродзенскай губ., Полацку, якія мелі права весці работу незалежна ад т-ва ў Вільні. Напярэдадні акупацыі Вільні кайзераўскімі войскамі (вер. 1915) частка кіраўнікоў т-ва (Іваноўскі, Аляксюк і інш.) выехалі на У, пасля заняцця немцамі Зах. Беларусі яго ад- дзелы ў Віцебскай і Мінскай губ. апыну- ліся за лініяй фронту. У час акупацыі камітэт т-ва быў перавыбраны, у яго ўвайшлі А. Луцкевіч (старшыня), Ю. Мэнкэ (скарбнік), Я. Салавей (сакра- тар), I. Луцкевіч, А. Рачкоўская, Ф. Віш- неўскі, Я. Ліцкевіч. Поруч з аказаннем матэрыяльнай дапамогі ахвярам вайны камітэт гуртаваў вакол сябе дзеячаў бел. нац. руху, што эасталіся ў Вільні, набываў значэнне прадстаўніка нац. ін- тарэсаў бел. насельніцтва перад акупа- цыйнымі ўладамі. Важным кірункам дзейнасці т-ва стала культ.-асв. праца сярод дарослых і дзяцей. Ддя арганізацыі бел. школ пры ім была створана школьная камі- сія, у якую ўваходзілі А. і 1. Луцкевічы, Б. Пачобка, Цётка (А. Пашкевіч), Каст- равіцкая і інш. Намаганнямі камісіі 13.11.1915 у Вільні распачала працу першая бел. пачатковая школа, у 1916 у горадзе дзейнічала 5 бел. школ (больш за 200 вучняў). Навучанне было бяс- платным, бедных вучняў т-ва забяспеч- вала адзеннем і харчаваннем. Школь- ная камісія распрацоўвала навучальныя праграмы, прызначала настаўнікаў, на- ладжвала падрыхтоўку і выданне пад- ручнікаў, разглядала пытанні бел. наву-
360 БЕЛАРУСКАЕ ковай тэрміналогн. У пач. 1916 герм. ўлады, зацікаўленыя ў аслабленні поль- скага ўплыву ў Зах. Беларусі, прызналі бел. мову раўнапраўнай з інш. мовамі краю, што актывізавала дзейнасць т-ва па арганізацыі бел. школьніцтва. Вяс- ной 1916 адбыўся першы выпуск слуха- чоў бел. настаўніцкіх курсаў, аргані- заваных школьнай камісіяй у снеж. 1915 у Вільні, у канцы 1916 у мяст. Свіслач пачала працаваць бел. настаў- ніцкая семінарыя. На курсах і ў семі- нарыі выкладалі А. Луцкевіч (бел. гра- матыка), I. Луцкевіч (геаграфія, края- знаўства), Ластоўскі (гісторыя), Цётка (педагогіка), Я. Булгак (гігіена), С. Іва- ноўская (гімнастыка), М. Кімант (спе- вы), Мэнкэ (ням. мова) і інш. Пад- рыхтоўка настаўніцкіх кадраў дазволіла значна пашырыць школьную сетку: паводле звестак А. Луцкевіча, на пра- цягу 1917—18, нягледзячы на супра- ціўленне польскіх памешчыкаў і духа- венства, у Гродзенскай, Віленскай, Су- валкаўскай і акупіраваных паветах Мінскай губ. былі адкрыты 153 бел. пачатковыя школы. У 1917 камітэт т-ва арганізаваў 2 дзіцячыя прытулкі: у Чор- ным Бары (каля Вільні), разлічаны на 70 дзяцей, і ў Качанах (каля Яшуноў, цяпер в. Яшунай Шальчынінканскага р-на Літвы) на 40 дзяцен. У Вільні былі адкрыты 2 страўнг для беднякоў (выдавала да 100 бясплатных абедаў у дзень) і для людзей сярэдняга да- статку. 3 канца 1918 дзейнасць т-ва ў сувязі са складанай ваеннай і паліт. сітуацыяй на Віленшчыне пачала згортвацца. У маі — чэрв. 1919 з-за адсутнасці гро- шай на закупку прадуктаў былі зачы- нены дзіцячыя прытулкі. У ліп. 1919 аб’яўлена пра аднаўленне дзейнасці т-ва, выбраны новы камітэт К. Душэў- скі (старшыня), Я. Сянькевіч (віцэ- старшыня), Ярэміч (сакратар), Мэнкэ (скарбнік). 3 вер. 1919 т-ва мела свайго прадстаўніка ў Цэнтральнай Беларускай радзе Віленшчыны і Гродзеншчыны. Аднак спробы наладзіць працу т-ва ў ранейшых маштабах не мелі поспеху. На пач. 1920-х г. яго дзейнасць зво- дзілася да ўтрымання камітэтам (стар- шыні: П. Мятла ў ліст. 1923— маі 1924, Р. Астроўскі ў маі — кастр. 1924 і сак. 1925, Э. Будзька ў кастр. 1924— лютым 1925; члены: А. 1 С. Станкевічы, Г. Баг- дановіч, А. Сакалова, В. Тарашкевіч, А. Астроўская, М. Кэпэль і інш.) дзі- цячага прытулку ў Вільні (каля 100 вы- хаванцаў). Звесткі пра функцыяніраван- не т-ва пасля 1925 не выяўлены. Літ.: Устав Белорусского обшества по оказаняю помошя пострадавшям от войны = Статут Беларускага таварыства па аказан- ню помачы пацярпеўшым ад вайны. Вільна, 1915; Тры гады працы Беларускага камі- тэту // Беларускі шлях. 1918. 3 мая А. М. Бабкоў, С. С. Рудовіч. БЕЛАРЎСКАЕ ТАВАРЬІСТВА ДРЎЖ- БЬІ I КУЛЬТЎРНАЙ СЎВЯЗІ 3 ЗА- МЁЖНЫМІ КРАІНАМІ, добраахвотная СТАТУТ дапамогі ахвярам вайньг і ь I ВІЛЬНЯ . І9Н г. Друвжрнл -ДРІ'Ь", Суіач. 5. УСТАВЬ Ы>лорусскаго Обіцества по оказанію помошн пострадавшнмь оть войны. СТАТУТ Беларускаго Таварыства па аказаньню помачы пацярпеушым ад вайны. ТшіографЬі М. М Куягы, гь Вялыгік 1915 г Статуты Беларускага таварыства дапамо- гі пацярпелым ад вайны 1915 і 1921. ЦДАМЛіМ Беларусі. грамадская арганізацыя, якая садзей- нічае развіццю дружбы і супрацоўніцт- ва бел. народа з народамі замежных краін. Створана 7.4.1926 як Таварыства культурных сувязей Сав. Беларусі з за- граніцай. Каля вытокаў яго былі Я Ку- пала, Я. Колас, Ц. Гартны, М. Чарот і інш. дзеячы бел. культуры. У 1952— 58 наз. Бел. т-ва культурнай сувязі з заграніцай 12.9.1991 зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Бела- русь. У склад т-ва на правах калектыў- ных членаў уваходзяць грамадскія арг-цыі, творчыя саюзы, калектывы ра- ботнікаў прамысл. прадпрыемстваў, кал- гасаў, навуч. і навук. устаноў і інш. На 1.1.1990 мела 12 рэсп. аддзяленняў: Т-ва сав.-польскай дружбы (з 1958), Сав. т-ва дружбы з Германіяй (з 1958), Т-ва сав.-кітайскай дружбы (з 1958), Т-ва сав.-балгарскай дружбы (з 1961), Т-ва сав.-чэхаславацкай дружбы (з 1961), Т-ва сав.-венгерскай дружбы (з 1963), т-ва «СССР — Канада» (з 1962), т-ва «СССР — Фінлявдыя» (з 1963), т-ва «СССР — Францыя» (з 1964), Т-ва сав.-в’етнамскай дружбы (з 1966), Т-ва сав.-кубінскай дружбы (з 1973), Т-ва сав.-аўстрынскай дружбы (з 1980). Працавалі 10 абласных, 38 гарадскіх і раённых, 311 пярвічных арг-цый. Працуюць секцыі: садзеяння сац.-эка- нам. развіццю рэспублікі і ліквідацыі вынікаў радыёактыунага забруджання; узаемасувязі з грамадскімі арг-цыямі рэспублікі; па ўзаемадзеянню з замеж- нымі краінамі; літаратуры і мастацтва; грамадскіх і гуманітарных навук. Сучасная назва і статут прыняты 17.12.1978 на рэсп. канферэнцыі т-ва. Асн. задачы, вызначаныя статутам: азнаямленне грамадскасці замежных краін са здабыткамі культуры бел. наро- да, са знешняй палітыкай Рэспублікі Беларусь, садэейнічанне ўмацаванню міру, міжнароднаму супрацоўніцтву; па- пулярызацыя на Беларусі дасягненняў навукі і культуры ў замежных краінах, арг-цыя дапамогі жыхарам Беларусі, якія пацярпелі ад катастрофы на Чар- нобыльскай АЭС. Т-ва супрацоўнічае з 320 грамадскімі арг-цыямі 74 краін свету, у т. л. Аўстрыі, В’етнама, Вялі- кабрытаніі, Бельгіі, Германіі, Італіі, ЗША, Канады, Славакіі, Польшчы, праводзіць вечары дружбы, Дні Бела- русі, сустрэчы, дыскусн, выстаукі. У ра- боце Т-ва ўдзельнічаюць бел. пісьмен- нікі, вучоныя, кампазітары і інш. У 1991 у сувязі з абвяшчэннем суверэнітэту Рэспублікі Беларусь пачата стварэнне самастойных т-ваў дружбы з асобнымі замежнымі краінамі. А. М. Ваніцкі. БЕЛАРЎСКАЕ ТАВАРЫСТВА ПА КУЛЬТЎРНЫХ СУВЯЗЯХ 3 СУАЙ- ЧЬІННІКАМІ ЗА РУБЯЖОМ, Бела- рускае таварыства «Радзі- м а», добраахвотная грамадская арг-цыя, якая падтрымлівае і пашырае культурныя сувязі з выхадцамі з Бела- русі, якія жывуць за межамі б. СССР Утворана ў 1964 (у 1960— 64 дзейні- чала Бел. секцыя к-та «За вяртанне на Радзіму і развіццё культурных сувя- зей з суайчыннікамі»). У 1976 пера- творана ў Бел. т-ва «Радзіма». Сярод заснавальнікаў Р. Шырма (старшыня т-ва да 1978) і М. Танк. Выдае газ. <Голас Радзімы», наладжвае кантакты з аб’яднаннямі землякоў за мяжон і асобнымі суайчыннікамі. Дасылае ім грамадска-паліт. і мастацкую л-ру, у т. л. «Бібліятэчку газеты «Голас Ра- дзімы», ноты, муз. інструменты, касцюмы для маст. самадзейнасці, кінафільмы, фотавыстаўкі, падручнікі на бел. і рус. мовах. Для суайчыннікаў праводзіць у Мінску курсы па вывучэнню бел.
361 БЕЛАРУСКАЕ гісторыі, культуры і мовы, падрыхтоўцы кіраўнікоў маст. самадзейнасці. Стар- шыня т-ва М. А. Савіцкі. В. Г. Мацкевіч. БЕЛАРЎСКАЕ ТАВАРЫСТВА Ў ПЕ- ТРАГРАДЗЕ ПА АКАЗАННІ ДАПА- МОГІ ПАЦЯРПЕЛЫМ АД ВАЙНЫ, дабрачынная арг-цыя для дапамогі бежанцам-беларусам у 1-ю сусв. вайну. Існавала з студз. 1916 да пач. 1918. Заснавальнікі Б. I. Эпімах-Шыпіла, Ч. I. Родэевіч, А. П. Ярэміч, У. Ф. Мітке- віч. На ўстаноўчым сходзе 31.1.1916 у члены т-ва ўступіў 21 чал., у т. л. Ф. Абрантовіч, Л. В. Адамовіч, В. С. Арэнь, Ф. Будзька, А. I. і С. Г. Ва- лейкі, А. I. Гагалінскі, 3. X. Жылуновіч, Я. В. Кавецкая. Б. А. і В. А. Лемешы, С. Л. Станкевіч, М. Ф. і У. С. Сталыгвы, Л. Хвецька. У камітэт т-ва выбраны Л. С. Сеўрук (старшыня), Ярэміч (нам. старшыні), М. 1. Мігай (нам. старшыні), Э. А. Будзька (сакратар), А. М. Беніцэ- віч, М. А. Дзевялтоўская-Гінтаўт, Ро- дзевіч, Б. А. Тарашкевіч, Эпімах-Шы- піла і інш. Таварыства аказвала дапа- могу грашыма і рэчамі, адкрыла інтэр- наты для бел. студэнтаў і вучняў, дзі- цячы прытулак, кравецкую майстэрню, выдавала лістоўкі з заклікам ахвяра- ваць грошы для бежанцаў, у т. л. «Па- галелым ад вайны беларусам памажы- цеі». Наладжвала «Беларускія вечары- ны». Падтрымлівала сувязі з Мінскім аддзелам Беларускага таварыства дапа- могі пацярпелым ад вайны, Беларускім нацыянальным камітэтам у Мінску. Імкнулася пашырыць уплыў на ўсю тэр., дзе знаходзіліся бежанцы. У снеж- ні 1917 камітэт т-ва перавыбраны, у яго ўвайшлі і члены Беларускай сацыял- дэмакратычнай рабочан партыі А. Р.Чар- вякоў, А. X. Усціловіч (Усціновіч) і інш. Спыніла дзейнасць са стварэннем Беларускага нацыянальнага камісарыя- та. Архіў т-ва захоўваецца ў ЦДАКР БССР (ф. 672) і Ленінградскім дзярж. гіст. архіве (ф. 1935), спіс членаў — у ЦДГА БССР у Мінску (ф. 511, воп. 1, спр. 8, л. 1—2 адв.). Гл. таксама арт. Бежанцы. Літ.: Мядзёлка П. В. Сцежкамі жыцця: Успаміны. Мн., 1974. С. 89—91. В. У. Скалабан. БЕЛАРЎСКАЕ ТАВАРЫСТВА ЧЫР- ВОНАГА КРЫЖА, БТЧК. Існавала з крас. 1921 да сярэдзіны 1922 на тэр. Літвы. Утворана на аснове Жэнеўскай канвенцыі ад 22.8.1864 аб таварыствах Чырвонага Крыжа. Статутныя мэты: ака- занне медыцынска-санітарнай, матэры- яльнай і маральнай дапамогі бел. ваенна- палонным, бежанцам, эмігрантам, хво- рым, сіротам, усім пацярпелым ад ваен- ных дзеянняў, садзеянне ў рээміграцыі на бацькаўшчыну. БТЧК месцілася ў Коўне ў атэлі «Метраполь». Старшыня таварыства Я. Варонка, віцэ-старшыні I. Цвікевіч і Н. Ліпоўскі, скарбнік П. Мядзёлка. Яднала 32 чал. Мела ад- дзяленні і прадстаўніцтвы ў Берліне (А. Бароўскі), на Гродзеншчыне (С. Баран-Нямір), у Вільні (А. Кара- бач), Празе (М. Вяршынін), Рызе (К. Езавітаў), Канстанцінопалі, Аме- Піпшыі ц пііы Бпірупі пііхыц' а*ма нараБіла етржты нрмуцы яліна* пжлжніне Беларусі. Ад Пхнсму да Доьоінсму Ідуць амелы рааоры на мльцаБеларусмаЙ Аонрось малагэных амолау, абалал і*( стырчма стаяць раа» БІтын Будыммі селямсніа аба агмЬм'ь анішчаныя сблы ауслбм ды лолілам > аочы бйуцца ды сьлбаы мааерж маціснахоцы Гасладары раабегліса па ьмту там-ы адмы у бадаа ды у мудае ма сьмерць марааліса ды у чушую аа« мсльму >а масьцьмі, іа целам на мемі ааляглі, а другна амнебудзь а мыцьцім барумамхцца, алі шмат бады аноооць, •о цяжэмьма У цялерашммхмх дарагоулю мыць. I жтеш ім памошыць? Сааеш ямхдцы майперш пааімны ім памагчы. Осі 24 і 25 чэрвіая (Іюня) •удаічь авор грошш і ядаеніш па усім Пітроградае дааайчн добрыа лаодчш омлыіі Ваша амога жто зборшчынам, а жте проста , НШМІТЭТ БЕЛЯРУСНДГа ТДВДРЫСТВД длн помачы пачнрпеу- шым дд аайны на Энамененай аулічы , д № М, нв. 54 ітжлеш 253 49 мгтадзень ад I* Д» • тадзіны аеч. Проша шчыра дапамагчы бддзе аачарпоушым Беларусамі За шчырую падмогу будзіч» гчыры дзннуй. Лістоўка, выдадзеная Беларускім таварыст- вам у Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны. 1916. ЦДАКР Бе- ларусі. рыцы. Дабрачынны фонд фарміраваўся са збораў ад грамадска-культурных ме- рапрыемстваў з ахвяраванняў прыват- ных асоб, дзярж. і грамадскіх арг-цый. БТЧК супрацоўнічала з міграцынным урадам Бел. нар. рэспублікі ў Коўне, урадавымі ўстановамі Літвы, Літ. тавары- ствам Чырв. Крыжа. Займалася выдавец- кай дзейнасцю, у 1921 выпусціла тры маркі серыі «Беларусь. Пошта», збор ад іх продажу пайшоў на дабрачынныя мэты. Ю. Р. Васілеўскі. БЕЛАРЎСКАЕ ЦЭНТРАЛЬНАЕ БЮРО ПРЫ НАРОДНЫМ КАМІСАРЫЯЦЕ АСВЕТЫ РСФСР, орган для каардына- цыі і кіравання сістэмай нац. адукацый- ных і культурна-асветных устаноў, якія абслугоўвалі бел. насельніцтва на тэр. РСФСР. Дзейнічала ў Маскве ў 1921 — 30 (?). Заснавана па хадайніцтву Паўна- моцнага прадстаўніцтва БССР пры ўра- дзе РСФСР. Кіравалася пастановамі, дырэктывамі і інструкцыямі па нац. пы- танні і асвеце нац. меншасцей ЦК РКП(б), Наркамата па справах нацы- янальнасцей РСФСР, калегіі Наркамата асветы РСФСР, цэнтр. Савета па асвеце народаў нярускай мовы (Саўнацмен) пры Наркамаце асветы РСФСР, гал. упраўленняў Наркамата асветы РСФСР па прафадукацыі і па сац. выхаванні. Уваходзіла ў склад Саўнацмена пры Наркамаце асветы РСФСР на правах бел. аддзела. Фінансавалася з бюджэтаў Наркамата асветы БССР і РСФСР. У ліп. 1921 распрацавала план работы. У 1921—22 адчынены Беларуская сек- цыя пры Віцебскім губернскім аддзеле народнай асветы, Беларуская секцыя пры Гомельскім губернскім аддзеле народнай асееты, Беларуская секцыя пры Смален- скім губернскім аддзеле народнай асве- ты; арганізаваны бел. культурна-асвет- ныя ўстановы ў Сібіры і Санкт-Пецяр- бургу. У 1-й палове 1920-х г. у месцах пражывання бел. насельніцтва створаны дзесяткі бел. школ розных ступеняў, клубаў, хат-чытальняў, пунктаў па лікві- дацыі непісьменнасці (на пач. 1926 каля 200 устаноў). Забяспечвала бел. ўстано- вы вучэбнай, паліт.-асветнай і мастац- кай беларускамоўнай л-рай, вырашала арганіз., кадравыя і фінансавыя пытан- ні бел. секцый і інш. падначаленых устаноў на тэр. РСФСР. 3 Цэнтр. дзярж. выд-вам народаў СССР выдавала ў Маск- ве бел. падручнікі для школ і інш. л-ру. Праводзіла канферэнцыі бел. настаўні- каў РСФСР, вучняў бел. школ. У пра- грамы некаторых ВНУ Віцебска, Сма- ленска, Сібіры, пед. тэхнікумаў Гомеля і інш. уведзена выкладанне беларуса- знаўства. 3 1925 у Мінску перыядычна працавалі месячныя Цэнтр. бел. курсы Наркамата асветы РСФСР, якія рыхта- валі настаўнікаў для бел. школ у РСФСР. Пры дапамозе бюро праводзіліся губ. летнія курсы бел. настаўнікаў у Гомелі і Смаленску. Супрацоўнічала з Беларускім студэнцкім зямляцтвам у Маскве, інш. гарадах РСФСР. У 1924—26 пасля да- лучэння Віцебскай, Гомельскан і часткі Смаленскан губ. да БССР функцыі бюро звузіліся. У 1930 яно ліквідавана, яго функцыі адышлі да інспектара па асвеце нац. меншасцей Наркамата асветы РСФСР. Да лета 1927 загадчыкам быў М. Ф. Лойка, пазней — Н. Каляда. У розныя часы ў бюро працавалі бел. пісьменнік У. Дубоўка, мовазнавец Ю. Вольскі, студэнты С. Шышова, I. Крыцкі, Мянькоўскі. Літ.: Г-скі ІГуткоўскі М-1 Беларуская культурная праца па Усходзе // Вестн. нар. комнссармата просвеіцсння ССРБ. 1922. № 3—4. Ю. Р. Васілеўскі. БЕЛАРЎСКАЕ ШКЛО. На тэр. Беларусі шкло было вядома яшчэ да нашай эры, пра што сведчаць археал. знаходкі рым- скага імпарту — шкляныя пацеркі і фрагменты посуду з гарадзішча Чаплін. У 2—5 ст. н. э. каляровае глуша- нае шкло, зваранае ў майстэрні мясцо- вага ювеліра з перацёртых фрагментаў рымскага шклянога посуду ці пацерак, выкарыстоўвалася для аздаблення юве- лірных вырабаў выемчатымі эмалямі і вырабу пацерак тэхнікай ліцця і навіўкі. Такое шкло было найбольш пашырана ў Падняпроўі і Панямонні. У 11 ст. на тэр. Беларусі было вядома каляровае і бясколернае празрыстае шкло майстроў кіеўскіх (свінцова-крэменязёмнае шкло з сумесі паташу, сурыку і пяску) і візан- тыйскіх ( натрыева-каліева-кал ьцыева- крэменязёмнае залацістае шкло з двай- ной шыхты). У гэтым жа стагоддзі бел. манстры пачалі вырабляць бранзалеты са шкла, зваранага па 4 рэцэптурах, у т. л. кіеўскай, візантыйскай і грэчаскай. 3 такога шкла «месяцавым спосабам вы-
362 БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКАЯ дзімалі посуд і аконныя шыбы, выраблялі каляровыя смальты і эмалі, глазуры для палівы керамічнага посуду і абліцовач- ных маёлікавых плітак, якімі выкладалі падлогі і сцены мураваных храмаў (Га- радзень, Пінск, Полацк), рабілі вітра- жы, біжутэрыю, каляровыя гранёныя ўстаўкі для пярсцёнкаў, металічных аб- кладаў кніг, культавай атрыбутыкі. У 12 ст. ў Падзвінні (Віцебск і яго акруга) склалася самастойная школа шкларобст- ва. майстры якой спачатку варылі шкло па трох рэцэптурах: натрыева-свінцова- крэменязёмнае, каліева-свінцова-крэме- нязёмнае, каліева-кальцыева-свінцова- крэменязёмнае. Пазней тут выраблялі каліева-кальцыева-крэменязёмнае шкло. Я но было празрыстым, раўнамерна афар- баваным, хімічна ўстойлівым. Бясколер- нае шкло атрымлівалі, уводзячы ў шыхту невял. колькасць аксіду марганцу, які з’яўляўся таксама фарбавальнікам, на- даючы шкламасе адценні фіялетавага, пурпуровага, ружовага колераў. Для павышэння хімічнай устойлівасці шкла ў трайную шыхту пачалі ўводзіць нязнач- ныя дабаўкі аксіду алюмінію і магнію. 3 атрыманага шкла спосабамі адвольнага выдзімання і фармавання выраблялі бранзалеты, посуд, які ювеліры аздабля- лі эмалямі, ангобам, радзей золатам. Ра- меснікі-шкларобы працавалі ў іншых стольных гарадах буйных княстваў (Га- радзень, Новагародак, Пінск, Полацк, Тураў), у цэнтрах феадальных уладан- няў (Свіслач Асіповіцкага, Вішчын Рага- чоўскага р-наў, Мазыр і інш.). 3 15— 16 ст. упамінаюцца гуты (мяст. Пірутаў- шчына і Цількаўшчына на Гродзеншчы- не, в. Ганушышкі). У 17 ст. пры Любчан- скім замку Радзівілаў майстэрні ўпер- шыню пачалі гравіраваць посуд карун- давай іголкай, размалёўвалі шкло халод- нымі эмалямі. У 15—17 ст. пашырыўся асартымент шкляных вырабаў, з'явіліся новыя формы і віды аздобы. У Пінску, Друцку, Ваўкавыску, Свіслачы і інш. га- радах выраблялі посуд бытавы і сталовы (бутэлькі, чарніліцы, флаконы, шкляні- цы, стопкі, кілішкі, штофы, талеркі), аптэчны і літургічны (келіхі, чашы). Майстры-шкларобы Гародні, Бярэсця, Оршы, Менска, Іўя выдзімалі посуд з лёгкаплаўкага, т. зв. «даўгога», шкла зе- ленаватага адцення, аздабляючы яго ляпным рэльефным дэкорам, у выглядзе стужак, ніцей, пячатак, ручак, зааморф- ных фігурак. 3 17 ст. Б. ш. экспартава- лася ў Маскоўскую дзяржаву. Там жа працавалі і вопытныя майстры-шкларо- бы — выхадцы з Беларусі. 3 13 ст. ванд- роўныя рамеснікі з рэлігійнай секты «чэшскія браты» прынеслі на бел. землі тэхналогію вытв-сці багемскага хруста- лю. У 17—1-й пал. 18 ст. паявіліся пер- шыя шкляныя мануфактуры на базе вот- чынных гут (Налібоцкая шкляная ману- фактура, Урзцкая шкляная мануфакту- ра), у гарадах Гродне, Крычаве, Рагачо- ве, Чачэрску, вёсках Новая Мыш (Бара- навіцкі р-н), Студзёная Гута (Гомельскі Да арт. Беларускае шкло. Кварта 16 ст. з Гродна, аздобленая эмалямі, ангобам, зо- латам. Да арт. Беларускае шкло. Кандэлябр. Гут- ная тэхніка. 2-я пал. 18 ст. р-н), Белая Дуброва (Касцюковіцкі р-н) і інш. Павелічэнню вытв-сііі шкла і ўда- сканаленню тэхналогіі шкларобчага пра- цэсу спрыяла пашырэнне ведаў па хіміі ў сувязі з адкрыццём Полацкай калегіі езу- ітаў (1580), хімічных школ у Вільні, По- лацку, Навагрудку, Гродне. Працы вык- ладчыкаў гэтых школ Бенядзікта Дабшэ- віча, Іаана Сцірпейкі, Фелікса Цяцеркі прысвечаны ўласцівасцям аксідаў, шчо- лачаў, кіслот, соляў, спалучэнняў сераб- ра, золата, свінцу, кальцыю, медзі і інш. кампанентаў шкламасы. У 18 ст. дзякуючы засваенню новых рэцэптур і тэхналогій, аядомых у той час у краінах Зах. Еўропы, дасягнуты высокі мастацкі ўзровень Б. ш. Асвоена варка свінцовага хрусталю і рубінавага шкла, афарбавана- га калоіднай меддзю, вытв-сць шкла ізумруднага колеру, выдзіманне буйных лістоў шкла «халяўным» спосабам, вы- раб люстэркавага шкла спосабам наліўкі шкламасы ў формы і вальцавання, тэхна- логія вырабу люстэркаў, люстраў, жы- рандоляў, акуляраў, лабараторнага посу- ду, новыя прыёмы дэкарыравання шкла і свінцовага хрусталю: гравіроўка меднымі кольцамі, агранка «ў брыльянт», аздаб- ленне нізкарэльефнай разьбой і разьбя- нымі камеямі, ніцямі рубінавага шкла, міжсценным залачэннем, накладнымі медальёнамі па размалёўцы эмалямі і золатам, размалёўка золатам і інш. У 19 ст. значную ролю ва ўдасканаленні тэхналогій вытв-сці шкла адыгралі вучо- ныя Горы-Горацкага земляробчага ін- стытута. Выкладчык ін-та К. Д. Шміт да- следаваў вапнякі Аршанскага павета, якія потым шырока выкарыстоўваліся ў шкларобстве. У гэты перыяд на Беларусі дзейнічала больш за 200 прадпрыемстваў шкляной прам-сці. Буйненшымі былі гута «Нёман», Барысаўскі шкляна-хрусталё- вы (гл. Барысаўскі хрусталёвы завод), Целяханскі, Г анцавіцкі, Стараўскі (Слуцкі р-н) з-ды. Высокі мастацкі ўзро- вень Б. ш. неаднаразова адзначаны на Усерас. с.-г. выстаўках пач. 20 ст., між- нар. выстаўках у Марселі (1908), Пары- жы (1910), што спрыяла яго экспарту ў Турцыю, краіны Бліжняга Усходу і інш. Пасля Кастр. рэвалюцыі колькасць шклопрадпрыемстваў рэзка скарацілася. У 1937 у сувязі з патрэбамі нар. гаспа- даркі пабудаваны Гомельскі шклоза- вод — адно з буйнейшых у СССР прад- прыемстваў па вырабу ліставога шкла. Росквіт вытв-сці Б. ш. прыпадае на 1960-я гады з прыходам на шклозаводы прафес. мастакоў. У станаўленні сучас- най бел. школы маст. шкла важную ролю адыгралі аднаўленне і ўдасканаленне стараж. і традыц. тэхнік аздаблення шкла. Б. ш. неаднаразова адзначалася прэміямі на міжнар. выстаўках мастац- кага шкла ў Ябланцы (Чэхаславакія). Літ.: ІЦ а п о в а Ю. Л. Стекло Кневской Русн. М., 1972; Я е ж. Очеркн нсторнн древ- него стеклоделня: (По матерналам долнны Ннла, Блнжнего Востока н Европы). М., 1983; Яніцкая М. М. Вытокі шклароб- ства Беларусі. Мн.. 1980: Я е ж. Беларускае мастацкае шкло (XVI — XVIII стст.). Мн., 1977; Я е ж. Беларускае мастацкае шкло XIX — пач. XX ст. Мн., 1984; Я е ж. Художественное стекло Советской Белорус- снн. Мн., 1989. А. Дз. Ляўковіч, М. М. Яніцкая. БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКАЯ АРМІЯ, аператыўнае аб'яднанне часцей і злучэн- няў Чырв. Арміі на тэр. Беларусі і
363 БЕЛАРУСКАЯ Літвы (Літоўска-Беларускай ССР) у грамадзянскую вайну. Загадам рэўваен- савета Рэспублікі ад 13.3.1919 Заходняя армія перайменавана ў Б.-Л. а. У яе ўвайшлі Заходняя, Літоўская (да 30.4. 1919), 8-я і 17-я стралк. дыаізіі. Знахо- дзілася ў складзе Заходняга фронту 1919—24. Камандуючыя армн А. Я. Сне- сараў (да 31.5.1919), П. К. Міронаў (в. а., з 31.5.1919); члены РВС. А. М. Пы- жаў, У. С. Селязнёў, Ф. Ф. Норвід (10.3—16.5.1919), С. 1. Брадоўскі (з 17.3.1919), I. С. Уншліхт (з крас. 1919); нач. штаба А. В Новікаў. Загадам РВС Рэспублікі ад 7.6.1919 перайменавана ў Шаснаццатую армію. Літ.: Борьба за Советскую власть в Бело- руссмм, 1918—1920 гт.: Сб. документов н матерналов. Т. 2. Мну 1971. М. I. Камінскі. БЕЛАРЎСКА-ЛІТОЎСКІ ЛЁТАПІС 1446, першы агульнадзяржаўны летапіс- ны звод Вялікага княства Літоўскага, прысвечаны гісторыі ўсх. славян і Літвы. У яго аснове — летапіс, складзены каля 1430 у Смаленску невадомай асобай духоўнага сану ў асяроддзі ешскапа, у 1432 -35 — мітрапаліта Герасіма, гара- чага прыхільніка агульнарус. праграмы вял. князя Вітаўта, і прадоўжаны паз- ней да 1446. Першапачатковая рэдак- цыя не збераглася. У 1490-я г. ўзнікла 2-я рэдакцыя (Нікіфараўскі летапіс, Супрасльскі летапіс, Акадэмічны лета- піс), каля 1500—3-я. скарочаная рэдак- цыя (Слуцкі летапіс). Храналагічна ахоплівае перыяд ад ся- рэдзіны 9 да сярэдзіны 15 ст. Звесткі па гісторыі Русі за 854—1427 запазычаны з рус. летапісаў (мітрапаліта Фоція 1420-х г., Сафійскага 1-га і Наўгародскага 4-га летапісаў), тэксты іх істотна скаро- чаны. У зводзе аб’яднаны самыя роэныя творы, напісаныя ў Кіеве, Маскве. Віль- ні, Смаленску, у велікакняжацкай канцы- лярыі і асяроддзі духавенства, свецкім дзелавым і кніжна-слав. стылямі, на стараж.-рус. і старабел. мовах, што надае яму пэўную стракатасць і незаверша- насць. Аднак адзінства тэмы і гіст. кан- цэпцыі, дзярж. погляду на падзеі робяць летапіс адносна цэласным творам. 3 мяс- цовых твораў увайшлі Смаленская хроні- ка, тПахеала Вітаўту» (адзін з першых твораў бел. свецкай панепрычнай про- зы), смаленскія пагадовыя запісы за 1432—46 і тЛетапісец вялікіх князеў лі- тоўскіх» з «Аповесцю пра Падолле». Па- водле характару — гэта агульнарус. звод. Паліт. гісторыя Літвы, Беларусі, часткова Украіны 14—1-й пал. 15 ст. пададзена ў цеснай сувязі з гісторыяй Маскоўскай Русі і пераемнасці з гісторыяй Кіеўскай Русі. Шмат увагі аддаецца апісанню ге- раічнай барацьбы ўсх. славян з іншазем- нымі заваёўнікамі, а таксама княжання Вітаўта, гал. героя арыгінальнай часткі летапісу, у якой сцвярджаеццд магут- насць і высокі міжнар. аўтарытэт гэтага князя, ухваляецца яго аб’яднаучая палі- тыка на Русі. Большасць звестак бел.-літ. часткі летапісу унікальныя, не паўтараюцца ў іншых крыніцах таго часу. Аўтар зводу праводзіў ідэю гіст. еднасці ўсх. славян і абгрунтоўваў заканамернас- ці іх паліт. аб’яднання ў складзе ВКЛ, Люстра Урэцкай шкляной мануфактуры. 18 ст. Да арт. Беларускае шкло. Клеймы шкля- ныя: ваяводы Апнскага (злева) і майстра- шклароба. 17 ст. АвгХ Беларускв-літоўскі летапіс 1446. Урывак э Нікіфараўскага спіса. якое лічыў вядучым цэнтрам збірання ўсх.-слав. земляў. У летапісе выявіліся імкненні перадавых грамадскіх колаў Літаы, Беларусі і Украіны 1-й пал. 15 ст., у ім упершыню асэнсавана і раскрыта важная гіст. роля ВКЛ ва Усх. Еўропе Складзены пад уплывам традыцый усх.-слав. летапісання. Своеасаблівасць грамадска-паліт. і культурна-духоўнага жыцця Літвы і Беларусі 15 ст., надзённых ідэйна-маст. задач, якія стаялі перад бел.-літ. летапісцамі, абумовілі шмат у чым адметны характар гэтага помніка. У ім спалучаны традыц., пагадовая фор- ма выкладу з прагматычным звязным апааяданнем пра мінулае, гіст. аповесці з кароткімі дзелавымі запісамі, літара- тура і дакумент. Летапіс — каштоўная крыніца па псторыі народаў Усх. Еўро- пы, сведка рознабаковых узаемасувязей рус., бел., укр. і літ. народаў эпохі сярэднявечча. Захаваў шэраг звестак па псторыі Паўн.-Усх. Русі 14—1-й трэці 15 ст., якіх няма ў інш. рус. леташсах, таму мае значэнне і для даследавання рус. летапісання. Паслужыў асновай для еХронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», Хронікі Быхаўца і інш. ле- тапісных твораў у'йКЛ і Расіі 16—17 ст. Адкрыты і ўпершыню апубл. I. Данілові- чам у 1823—24 у час. «Огіеппік УУііепзкі» («Віленскі дзённік»). Змешчаны ў Поў- ным зборы рускіх летапісаў (т. 17, 1907, т. 35, 1980). Літ.: Чамярыцкі В. А. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. Мн., 1969, У л а ш н к Н. Н. Введенне в нзученне бе- лорусско лнтовского летопнсання. М., 1985. В. А. Чамярыцкі. БЕЛАРЎСКА-ЛІТОЎСКІЯ ЛЕТАПІ- СЫ, гл. Летапісы беларуска-літоўскія. БЕЛАРЎСКА-УКРАІНСКІ КАМІТЭТ ПОМАЧЫ АХВЯРАМ ВАЙНЫ (Бела- руская грамада) у Барнауле, дабрачынная арг-цыя для дапамогі 6е- жанцам 1-й сусв. вайны. Дзейнічаў з перапынкамі з пач. 1918 да канца 1920. Задачы. абарона матэрыяльных і юрыд. інтарэсаў бел. і ўкраінскіх бежанцаў, культ.-асветная праца сярод іх. Стар- шыня М. Ф. Бліадухо. Супрацоўнічаў з камітэтамі бежанцаў інш. нацыянальнас- цей У 1918 уваходзіў у Міжнар. камітэт бежанцаў у Сібіры (Барнаул). Падчас грамадз. вайны дзейнасць неаднаразова забаранялася ваен. і цывільнымі ўладамі Барнаула. Ю. Р. Васілеўскі. БЕЛАРЎСКАЯ АКАДЭМІЯ МА- СТАЦТВАЎ. Заснавана ў 1945 у Мін- ску як Беларускі тэатральны інсты- тут. У 1953—91 Бел. дзярж. тэат- ральна-мастацкі ін-т, з 15.11.1991 Б. а. м. У 1992/93 навуч. годзе ф-ты; тэат- ральны (акцёрскае мастацтва, рэжысу- ра, кінваператарства, тэлеаператарства, тэатразнауства), мастацкі (жывапіс, гра- фіка, скульптура, манументальна-дэкара- тыўнае мастацтва, мастацтвазнаўства), мастацка-прамыслоаы (дэкаратыўна- прыкладное мастацтва, дызайн, знешне-
364 БЕЛАРУСКАЯ гандлёвая рэклама, інтэр’ер і абсталя- ванне, выяўленчыя сродкі аптацыі і рэк- ламы, мастацкае праектаванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прам-сці). На 14 кафедрах 110 выкладчыкаў, у т. Л. 8 прафесараў і дактароў навук, 51 да- цэнт і кандыдат навук; 658 студэн- таў. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1969. Асн. кірунак навук. даследаванняў — гісторыя і тэорыя бе- ларускага тэатральнага і выяўленчага мастацтва. А. А. Каляда. БЕЛАРЎСКАЯ АКАДЭМІЯ МУЗЫКІ. Адкрыта 15.11.1932 у Мінску на базе Бел. муз. тэхнікума як Бел. дзярж. кансерваторыя. У Вял. Айч. вайну не працавала. Аднавіла дзейнасць у 1944 У 1992 рэарганізавана ў акадэмію. У 1992/93 навуч. годзе ф-ты: фартэ- піяна, кампазіцыі і музыказнаўства, аркестравы, нар. інструментаў, вакаль- на-харавы, музычна-педагагічны; завоч- нае і падрыхтоўчае аддзяленні, оперная студыя. На 23 кафедрах 177 выклад- чыкаў, у т. л. 21 прафесар і доктар навук, 68 дацэнтаў і кандыдатаў навук. 676 студэнтаў. Навучанне дзённае і за- вочнае. Даследаванні па пытаннях гісто- рыі і тэорыі музыкі. Літ.: Белорусская государственная кон- серваторвя: Очеркв всторвн к 50-летню образованвя. Мн, 1983. БЕЛАРЎСКАЯ АПЕРАЦЫЯ 1944, адна з найбуйнейшых стратэгічных насту- пальных аперацый Чырв. Арміі ў Вял. Айч. вайну. Кодавая назва «Баграці- ё н». Задача аперацыі — разграміць гру- пу армій «Цэнтр», вызваліць Беларусь, пачаць вызваленне Літвы і Польшчы. Мела на мэце прарваць абарону праціў- ніка на 6 участках віцебскага, аршан- скага. магілёўскага і бабруйскага на- прамкаў, расчляніць яго войскі і разбіць іх паасобку. Праведзена 23.6—29.8.1944. На пачатак аперацыі фронт на Беларусі праходзіў на лініі воз. Нешчарда, на Ў ад Полацка, Віцебска, Оршы, Магілёва, Жлобіна і далей па р. Прыпяць да Кове- ля, утвараючы т. зв. Беларускі выступ, павернуты сваёй вяршыняй на У, даў- жынёй больш за 1100 км, праз які пра- ходзілі бліжэйшыя шляхі да граніц Г ерманіі. На тэр. Беларусі вораг стварыў глы- бокаэшаланіраааную (250—270 км) аба- рону (умоўная назва «Фатэрлянд»), якая апіралася на развітую сістэму па- лявых умацаванняў і прыродныя рубяжы (абарончыя палосы найчасцей размя- шчаліся на высокіх зах. берагах шматлі- кіх рэк з шырокімі забалочанымі пой- мамі). Яе ўтрымлівалі група армій «Цэнтр» (ген.-фельдмаршал Э. Буш), з 28 чэрв. ген.-фельдмаршал В. Модэль) у складзе армій: 3-й танк., 4-й, 9-й і 2-й па- лявых. 3 Пн да яе далучаліся войскі 16-й арміі з групы армій «Поўнач», з Пд — злучэнні 4-й танк. армп з групы армій «Паўночная Украіна», усяго Чырв. Арміі супрацьстаялі 63 дывізіі і 3 брыга- ды, 1.2 млн. чал., 9500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат. Назем- ныя войскі падтрымлівалі 6-ы і частка сіл 1-га і 2-га паветр. флотаў (1350 са- малётаў). Для разгрому варожай групоў- кі сав. Вярх. Галоўнакамандаванне вы- лучыла значна большыя сілы — 2,4 млн. чал., больш за 36 тыс. гармат і мінамётаў, 5200 танкаў і самаходных артустановак, каля 5,3 тыс. самалётаў, якія ўваходзілі ў франты: і-ы Прыбалтыйскі (ген. арміі I. X. Баграмян), 3-і Беларускі (ген.-палк., з 26 чэрв. ген. арміі I. Д. Чар- няхоўскі), 2-і Беларускі (ген.-палк., з 28 ліп. ген. арміі Г. Ф. Захараў), 1-ы Бе- ларускі (ген. арміі, з 29 чэрв. Маршал ,РЫГА ігІА БЕЛАРУСКАЯ АПЕРАЦЫЯ 23 чэрвеня—29 жніўня 1944 г. Кекігсберг ІКлайпеда МЛІемелл} Шаўляй Даўгаўпыс Ікстэрбург Г Е Р М А Н I Я ГВ1ЛЬН1 еВілейка 2-і іірыбалт7фр6нт5“ / 15 па І-ы ПРЫБАЙТ. ФРбНТ Яцебск ® \ КЕ 3-і >БЕЛ. ФР. Лінія фронту да эыходу 22 чэраоня Напрашні ўдараў са- •вцміх войсн 23 чэрввня- -4 ліпеня Лінія фронту да зыход Налрамні ўдараў савеаніх Напрамні ўдараў 1А Вой- сма Польсмага Налрамні ўдараў злучэнняў саввцніх аойск.* •оз.ШпІрдымг—Зе .еродка МІНСІ Гагілёў БЕП. ФР. агульнааайсновых»танна- ых пры сумесных дзеян- нях Дзеянні Дняпроўснай •- •ннай флатылн ВАРШАВА ‘ Б Е 30.6 С Р Абарончыя рубяжы ня- мецма- фашысцніх аойсн Брэст Лукікец 1 107 О ІГомель Нонтрудары нямецна-фа- шысцніх войсн Мазыр І-ы БЕЛАРУСКІ ФІ Чарнігаў Анружанне і анішчэнме групоўні нямецна-фашыс- цкіх аойсн Любліі Даты выэаалення насе- ланых пуннтаў |-ы УКРАІНСКІ ФРОНТ ____ Лінія фронту да эыходу 29 жніўня
365 БЕЛАРУСКАЯ Сав. Саюза К. К. Ракасоўскі). Да ўдзелу ў аперацыі прыцягваліся таксама авія- цыя далёкага дзеяння (маршал авіяцыі А. Я. Галаванаў) і авіяцыя проціпа- ветранай абароны. 3 войскамі цесна ўза- емадзейнічалі партызаны. Дзеянні фран- тоў каардынавалі Маршалы Сав. Саюза А. М. Васілеўскі (1-ы Прыбалт. і 3-і Бел.), Г. К. Жукаў (2-і і 1-ы Бел.). У склад 1-га Прыбалт. фронту ўваходзілі арміі: 4-я ўдарная (ген.-лейт. П. Ф. Ма- лышаў), б-я гв. (ген.-лейт. I. М. Чысця- коў), 43-я (ген.-лейт. А. П. Белабаро- даў), 3-я паветр. (ген.-лейт. авіяцыі М. П. Папівін), 2-ы танк. корпус (ген.-лейт. танк. войск В. В. Буткоў). У склад 3-га Бел. фронту ўваходзілі арміі: 39-я (ген.-лейт. I. 1. Люднікаў), 5-я (ген.-лейт. М I Крылоў), 11-я гв. (ген.-лейт. К. М Галіцкі), 31-я (ген.-лейт. В. В. Глаголеў), 5-я гв. танка- вая (маршал бранятанк. войск П. А. Рот- містраў). 1-я паветр. (ген.-лейт. авіяцыі М. М. Громаў, з 2 ліп. ген.-палк. авіяцыі Ц. Ц. Хрукін), конна-механізаваная гру- па (ген.-лейт. М. С. Аслікоўскі), 2-гі гв. танк. корпус (ген.-маёр танк. войск А. С. Бурдзейны). У склад 2-га Бел. фронту ўваходзілі арміі: 33-я (ген.-лейт. В. Дз. Кручонкін, з 9 ліп. ген.-лейт. С. I. Марозаў), 49-я (ген.-лейт. 1. Ц. Гры- шын). 50-я (ген.-лейт. 1 В Болдзін), 4-я паветр. (ген.-палк. К. А. Вяршынін). У склад 1-га Бел. фронту ўваходзілі ар- міі: 3-я (ген.-лейт. А. В. Гарбатаў), 48-я (ген.-лейт. П. Л. Раманенка), 65-я (ген.-лейт. П. I. Батаў), 28-я (ген.-лейт. А. А. Лучынскі), 61-я (ген.-лейт. П. А. Бялоў), 70-я (ген.-палк. В. С. Папоў), 47-я (ген.-лейт. М. 1. Гусеў), 8-я гв. (ген.-палк. В. 1. Чуйкоў), 69-я (ген.-лейт. У. Я. Калпакчы), 1-я польская (ген.-лейт. 3. Берлінг), 2-я танк. (ген.-лейт. танк. войск 1. С. Багда- наў, з 23 ліп. ген.-маёр А. 1. Радзіеўскі), 6-я паветр. (ген.-лейт. авіяцыі Ф. П. Па- лынін), 16-я паветр. (ген.-палк. авіяцыі С. I. РудэнкаУ, а таксама танкавыя кар- пусы: 9-ы (ген.-маёр танк. войск Б. С. Бахараў, з 17 ліп. ген.-маёр танк. войск Н. I. Ваейкаў), 1-ы га. (ген.-маёр танк. войск М. Ф. Паноў), 11-ы (ген.-маёр танк. войск П. М. Рудкін, з 15 ліп. ген.-маёр танк. войск I. I. Юшчук); кон- на-механізаваная група (ген.-лейт. 1. А. Пліеў)-, кавалерыйскія карпусы: 2-гі гв. (ген.-лейт. У В. Крукаў), 7-ы гв. (ген.-маёр М. П. Канстанцінаў); Дняпроўская ваен. флатылія (капітан 1-га рангу В В. Грыгор'еў). У адпаведнасці з планам Б. а. асаблі- вае значэнне надавалася разгрому найб. моцных флангавых груповак ням.-фаш. войск у раёнах Віцебска і Бабруйска, што забяспечвала ўмовы для імклівага прасоўвання буйных сіл 3-га і 1-га Бел. франтоў. Уцалелыя ад разгрому войскі праціўніка планавалася адкінуць на глы- біню 200— 250 км у нязручны для аба- рончых дзеянняў раён пад Мінскам, ад- рэзаць шляхі адыходу, акружыць і лікві- даваць іх. У далейшым сав. войскі, па- шыраючы фронт наступлення, павінны былі выйсці да зах. граніц СССР. По- спех сав. войск на Беларусі прадугледж- валася выкарыстаць таксама для перахо- ду ў наступленне 2-га і 3-га Прыбалтый- скіх франтоў. Паводле характару баявых дзеянняў і выкананых задач Б. а. падзяляецца на 2 этапы. На 1-м этапе (23.6—4.7.1944) праведзены аперацыі: Віцебска-Аршан- ская Магілёўская, Бабруйская, Полац- кая, Мінская (гл. адпаведныя арты- кулы). Раніцай 23.6.1944 гал. сілы 1-га Пры- балт., 3-га і 2-га Бел. франтоў пасля магутнай артыл. і авіяц. падрыхтоўкі пе- райшлі ў наступленне на віцебскім, ар- шанскім і магілёўскім напрамках. 24чэрв. пачалі наступаць войскі 1-га Бел. фрон- ту на Бабруйскім напрамку. За 6 дзён на- ступлення яны прарвалі абарону пра- ціўніка на глыбіню 100—150 км. Войскі 1-га Прыбалт. і 3-га Бел. франтоў 25— 28 чэрв акружылі і разбілі віцебскую групоўку гітлераўцаў у складзе 5 дывізій (гл. Віцебскі ікацёл»), 26 чэрв. вызвале- ны Віцебск, Талачын, 27-га — Орша, 28-га — Лепель. На магілёўскім напрам- ку войскі 2-га Бел. фронту фарсіравалі Проню, Басю, Дняпро і 28 чэрв. авалода- лі Магілёвам. Войскі правага крыла 1-га Бел. фронту наносілі ўдары ў напрамку Бабруйск — Асіповічы і Бабруйск — Слуцк, акружылі і ліквідавалі бабруй- скую групоўку ворага ў складзе 6 дывізій (гл. Бабруйскі скацёл»), 29 чэрв. в лзва- лілі Бабруйск. 1-ы Прыбалтыйскі фронт наступаў на Полацк і Глыбокае, З-і, 2-і і 1-ы Бел. франты вялі наступленне па сустрэчных напрамках на Мінск. Войскі 3-га Бел. фронту 29—30 чэрв. фарсірава- лі Бярэзіну, 1 ліп. вызвалілі Барысаў, 2 ліп.— Вілейку, Краснае. Войскі 1-га Бел. фронту 30 чэрв. вызвалілі Слуцк, 2 ліп.— Стоўбцы, Гарадзею, 4 ліп.— Нясвіж, 3 ліп.— Мінск. На У ад горада сав. войскі акружылі 105-тысячную гру- Камандуючы 3-м Беларускім фронтам генерал-палкоўнік I. Д. Чарняхоўскі ставіць баявыя задачы камандуючым арміямі напярэдадні Беларускай аперацыі 1944. поўку праціўніка са складу 4-й і 9-й ням. армій (гл. Мінскі »кацёл»). Войскі 1-га Прыбалт. фронту вызвалілі Полацк і раз- гарнулі наступленне на Шаўляй. У выніку 1-га этапу Б. а. група армій «Цэнтр» пацярпела катастрафічнае пара- жэнне, гал. яе сілы былі разбіты. У цэнт- ры сав.-германскага фронту ўтварыўся 400-кіламетровы пралом, і сав. войскі ат- рымалі магчымасць імкліва наступаць на 3. На 2-м этапе (з 5 ліп. да 29 жн.) былі ажыццёўлены наступальныя аперацыі: Вільнюская, Беластоцкая, Люблін-Брэсц- кая, Шаўляйская (гл. адпаведныя арт.) і Каўнаская. Войскі 2-га Бел. і частка сіл 3-га Бел. франтоў з удзелам парты- зан 11 ліп. закончылі лікаідацыю мін- скага «катла» ў ходзе наступлення сав. войскі вызвалілі 4 ліп. Смаргонь, 5 ліп.— Маладзечна, 8 ліп.— Баранавічы і Нава- грудак, 9 ліп.— Ліду, 10 ліп.— Слонім, 14 ліп.— Ваўкавыск і Пінск, 16 ліп.— Гродна і 24 ліп.— яго занёманскую ча- стку (гл. Беластоцкая аперацыя 1944). Вызваленнем 28 ліп. Брэста закончана выгнанне ням.-фаш. захопнікаў з тэр. Бе- ларусі. У Б. а. вялікую дапамогу Чырв. Арміі аказвалі партызаны і насельніцтва Бела- русі. На пач. лета 1944 на акупіраванай тэр. Беларусі дзейнічалі 144 партыз. бры- гады і 80 асобных атрадаў. Іх удзел у аперацыі быў прадугледжаны Стаўкай Вярх. Галоўнакамацдавання. Пры шта- бах франтоў былі створаны аператыўныя групы БШПР для каардынацыі партыз. сіл з войскамі. За 3 дні да пачатку Б. а. партызаны пачалі масавае разбурэнне чыг. камунікацый ворага метадам «рэй- кавай вайны». Было падарвана 61 тыс.
366 БЕЛАРУСКАЯ рэек, 8 чыг. мастоў. Партызаны перараза- лі шляхі адступлення праціўніку, захо- плівалі і будавалі новыя масты і перапра- вы да падыходу Чырв. Арміі, вызвалілі шэраг раённых цэнтраў, удзельнічалі ў ліквідацыі акружаных груповак праціў- ніка. Падполыпчыкі перадавалі сав. ка- мандаванню звесткі пра абарону праціў- ніка, паказвалі замініраваныя будынкі, удзельнічалі ў вулічных баях. У выніку Б. а. поўнасцю вызвалена Беларусь, болылая ч. Літвы, ч. Латвіі, усх. раёнаў Польшчы; Чырв. Армія па- дышла да граніц Германіі. У ходзе апе- рацыі сав. войскі поўнасцю разграмілі 17 дывізій і 3 брыгады праціўніка, 50 яго дывізій страцілі больш за палавіну свайго складу, ням. група армій «Цэнтр* была разгромлена. Б. а. мела вял. значэнне для вызвалення Прыбалтыкі, Зах. Украіны, Польшчы; стварыліся ўмовы для далей- шага наступлення сав. войск на тэр. Гер- маніі, ддя разгортвання наступальных аперацый англа-амерыканскіх войск, якія 6.6.1944 высадзіліся ў Нармандыі (Паўн. Францыя) і адкрылі 2-гі фронт. За ўдзел у Б. а. болей як 1500 генералам, афіцэ- рам і салдатам прысвоена званне Героя Сав. Саюза, больш за 600 вайсковых часцей і злучэнняў атрымалі ганаровыя найменні па назвах нас. пунктаў, пры вызваленні якіх вызначыліся. У гонар Б. а. на 21-м км ад Мінска на шашы Мінск — Масква насыпаны кур- ган Славы. Літ.: Акаловвч Н. М. Освобожденме Белоруссвн: людв, подввгв. Мн., 1985; Велв- кая Отечественная война 1941 —1945: Эн- цнкл. М., 1985; В боях за Белоруссвю. 2 взд. Мн., 1974; Велвкая Отечественная война Советского Союза, 1941 —1945: Крат- кая нсторня. 2 нзд. М., 1970. Г о р б а- тов А. В. Годы н войны. М., 1965; Всена- родная борьба в Белоруссвн протвв немец- ко-фашвстсквх захватчнков в годы Велв- кой Отечественной войны. Т. 3. Мн., 1985; Крылов Н. М. На іланном направленвв // Освобожденне Белоруссвв, 1944. 2 нзд. М., 1974: П лотннков Ю. В. В сраженнях за Белоруссню. Мн., 1982. У. 1. Лемяшонак. БЕЛАРЎСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ АХВЯР ПАЛІТЫЧНЫХ РЭПРЭСІЙ, БААПР, добраахвотнае аб’яднанне грамадзян, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій. Устаноўчы з’езд адбыўся 7—8.2.1992 у Мінску. Зарэгістравана Мін-вам юсты- цыі Рэспублікі Беларусь 5.6.1992. Вышэй- шы орган — з’езд, кіруючы — рада, вы- канаўчы — управа. Прэзідэнт Г. В. Шты- хаў. БААПР ставіць сабе за мэту: удзел у рабоце па аднаўленні пару- шаных правоў і інтарэсаў незаконна рэпрэсіраваных грамадзян, садзеянне поўнай і публічнай рэабілітацыі ахвяр рэпрэсій; аказанне прававой, матэрыяль- най, сац.-бытавой і інш. дапамогі па- цярпелым ад паліт. рэпрэсій; удзел у ра- боце па ўвекавечанні памяці ахвяр рэп- рэсій, пошукі месцаў пахаванняў рэпрэ- сіраваных, устанаўленне помнікаў ахвя- рам рэпрэсій, стварэнне Кніг памяці; садзеянне дэмакр. пераўтварэнням і ба- рацьбу супраць актаў беззаконня і дыск- рэдытацыі; развіццё прававой і гумані- тарнай свядомасці грамадзян; арганіза- цыю сумесна з архіўнымі ўстановамі выставак і інш. асв. мерапрыемстваў, прысвечаных памяці ахвяр рэпрэсій, і інш. У склад БААПР уваходзяць Бабруйскае аддзяленне ахвяр паліт. рэпрэсій, Гродзенскае абл. аб’яднанне ахвяр неабгрунтаваных паліт. рэпрэсій (абодва створаны ў 1990), Брэсцкая абл. асацыяцыя ахвяр неабгрунтаваных рэ- прэсій, Гомельская асацыяцыя ахвяр па- літ. рэпрэсій (абедзве ў 1991), Брэсцкая і Маладзечанская гарадскія, Пухавіц- кая раённая асацыяцыі ахвяр паліт. рэпрэсій (усе ў 1992). У. I. Адамушка. БЕЛАРЎСКАЯ АЎТАКЕФАЛЬНАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЦАРКВА, БАПЦ, ад- міністрацыйна незалежная (ад грэч. ац- Юк сам -{- керЬаІё галава) ад інш. цэркваў праваслаўная царква бел. народа. Тэн- дэнцыі да адасаблення бел. епархій ад Рус. праваслаўнай царквы праявіліся ў хуткім часе пасля ўтварэння БССР {абранне на Мінскім епархіяльным з’ез- дзе ў 1922 бел. мітрапаліта Мелхіседэка (М. Л. Паеўскага) і абвяшчэнне мітра- поліі аўтакефальнай царквой у 1927, ад- начасовае існаванне Беларускай аўта- номнай праваслаўнай царквы], але не атрымалі развіцця па прычыне рэпрэсій з боку Сав. улады (Мелхіседэк высланы ў Краснаярск, потым пераведзены ў Маск- ву, дзе і памёр; амаль усе епіскапы загінулі ў турмах і лагерах), а таксама вострай унутрыцарк. барацьбы. Мэтана- кіраваная дзярж. палітыка ліквідацыі рэ- лігіі, асабліва інтэнсіўная ў 1929—37, прывяла да амаль поўнага знішчэння праваслаўных храмаў і духавенства ў БССР. Некаторае ажыўленне царк. жыц- ця ў 1939—40 (у прыватнасці. засна- ванне экзархата Маск. патрыярхіі для Зах. Украіны і Зах. Беларусі) закранула толькі зах. раёны і было выклікана ім- кненнем улад супрацьдзейнічаць уплыву каталіцызму на былых польскіх тэрыто- рыях. У гэтых умовах частка духавен- ства і бел. антысавецкія арг-цыі (Бела- рускі нац. камітэт у Варшаве і інш.) успрынялі пачатак Вял. Айч. вайны і ням. акупацыю як магчымасць аднаўлення БАПЦ. На працягу 1941—42 было сфар- міравана царк. кіраўніцтва (мітрапаліц- кая ўправа, потым Сінод) на чале з мітрапалітам Панцеляймонам (П. С. Ражноўскім), зроблены падзел Беларусі на епархіі і прызначаны епіскапы. Да сярэдзіны 1944 існавалі епархіі: Мінская мітрапаліцкая, Брэсцкая, Віцебская, Го- мельская, Гродзенская, Магілёўская, На- вагрудская, Палеская. Усебеларускі царк. сабор (Мінск, жн.— вер. 1942) зацвердзіў Статут БАПЦ, але адклаў фармальнае абвяшчэнне аўтакефаліі да канца вайны. У 1942 —44 павялічваліся супярэчнасці паміж епіскапам БАПЦ і шэрагам паліт. і грамадскіх дзеячаў (Р. Астроўскі, I. Касяк, М. Лапіцкі і інш.), якія пры падтрымцы ням. улад спрабавалі фарсіраваць працэс беларусі- зацыі царквы (увядзенне бел. мовы ў набажэнства і рэліг. навучанне, зваль- ненне архірэяў і святароў прарускай арыентацыі і г. д.), а з утварэннем Беларускай цэнтральнай рады — падна- чаліць царкву яе паліт. кантролю. Падчас вызвалення Беларусі Чырв. Арміяй епіс- капат эвакуіраваўся ў Германію, а ў лютым 1946, нягледзячы на пратэсты эмігранцкіх Беларускага царк. камітэта і Бел. праваслаўнага аб’яднання, увайшоў у склад Рус. замежнай праваслаўнай царквы. Трэці раз БАПЦ была заснавана з удзелам прадстаўнікоў Укр. аўтаке- фальнай праваслаўнай царквы на саборы ў Констанцы (Германія) у чэрв. 1948 (гл. Беларуская аўтакефальная права- слаўная царква на эміграцыі). Літ.: Устав союза православных старо- церковных обшвн, в своей совокупноств образуюіцнх Белорусскую автокефальную православную церковь. Мн., 1927; К а- с я к I. 3 гісторыі праваслаўнай царквы бе- ларускага народу. Ныо-Йорк, 1956; Доку- менты облнчают: Реакцнонная роль релнгнн в церквн на террвторвв Белоруссвв. Мн., 1964; Мартос А. Беларусь в всторнчес- кой, государственной в церковной жвзнн. Буэнос-Айрес, 1966 (скарочаны перадрук: Мн., 1990). В. В. Антонаў. БЕЛАРУСКАЯ АЎТАКЕФАЛЬНАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЦАРКВА на эмі- г р а ц ы і, БАПЦ на эміграцыі, адміністрацыйна незалежная ад іншых цэркваў праваслаўная царква беларусаў- эмігрантаў. Заснавана 4—5.6.1948 на 1-м саборы БАПЦ у Констанцы (Зах. Германія) пры дапамозе. іерархаў Укр. аўтакефальнай праваслаўнай царквы (УАПЦ). На саборы выбрана Часовае кіраўніцтва і Кансісторыя БАПЦ, у якія ўвайшлі епіскап УАПЦ Сергій, 5 бел. свя- тароў і некалькі вернікаў, і прынята ра- шэнне правесці ўлік усіх бел. святароў на эміграцыі. 18—19.12.1949 паводле па- становы сабора епіскапаў УАПЦ, яе епіскапамі Платонам і Вячаславам у г. Розенгейм (Баварыя) быў пасвечаны на епіскапа БАПЦ архімандрыт Васіль (У. Тамашчык), што азнаменавала адра- джэнне іерархіі БАПЦ. Сесія сабора епіскапаў БАПЦ 20.12.1949 вырашыла лічыць галавою сабора епіскапа Сергія з наданнем яму сана архіепіскапа і права нашэння дыяментавага крыжа на клабу- ку; сакратаром сабора прызначаны епі- скап Васіль. 3 гэтага часу пачала адбу- доўвацца структура БАПЦ на эмігра- цыі. У 1-й пал. 1950-х гадоў прыходы і місіі (у апошніх набажэнствы адбы- ваюцца не штотыднёва) БАПЦ былі арганізаваны ў гарадах Розенгейм і Мюнхен (Зах. Германія), Брадфард, Манчэстэр, Бірмінгем і Лондан (Англія), Лёвен, Хаўтален, Монс, Шарлеруа і Льеж (Бельгія), Парыж і Ліль (Францыя). 3 прычыны пераезду большасці бел. эмігрантаў у ЗША, Канаду і Аўстралію многія прыходы БАПЦ у Еўропе паза- чыняліся. Місіі дзейнічаюць толькі ў Англіі (гарады Лондан, Манчэстэр, Брадфард, Нотынгем і Кембрыдж) і Бельгіі (Льеж). Адначасова ўзнікла сет- ка прыходаў і місій у заакіянскіх краі- нах: у ЗША — прыходы св. Жыровіцкай Маці Боскай у гарадах Хайлецд-Парк (прадмесце Нью-Брансвіка, штат Нью- Джэрсі; 1950—51) і Кліўлецд (1951), св. Кірылы Тураўскага ў Нью-Йорку
367 БЕЛАРУСКАЯ (1950), Св. Духа ў Дэтройце (1967) і Св. Тройцы ў г. Дораты (штат Нью- Джэрсі; 1973), місіі ў гарадах Барбэртан (штат Агайо), Памона (штат Каліфор- нія) і Наплес (штат Фларыда); у Кана- дзе — прыходы св. Кірылы Тураўскага ў Таронта (1954—55) і св. Спаса ў Манрэ- алі (1990); у Аўстраліі — прыходы св. апосталаў Пятра і Паўла ў г. Адэлаіда (1949—50), св. Антона, Яна і Яўстафія ў Мельбурне (1958), Жыровіцкай Маці Боскай у г. Перт (1991). Перабраліся за акіян і ўладыкі БАПЦ: архіепіскап Сер- гій у Аўстралію, епіскап Васіль у ЗША. 3 павелічэннем ліку прыходаў павялічы- лася і іерархія БАПЦ: у сан епіскапаў хіратанізаваны (пасвечаны) настаяцель прыхода ў Кліўлендзе айцец Аляксандр Крыт пад імем уладыкі Андрэя (16.2. 1968), айцец Міхаіл Мацукевіч з бел. прыхода ў Таронта пад імем уладыкі Мікалая (10.3.1968), айцец Іван Бруцкі з бел. прыхода ў Іст-Дэтройце пад імем уладыкі Ізяслава (22.2.1981). Пасля смерці епіскапа Васіля (1970) і ар- хіепіскапа Сергія (1971) адбыўся 2-і сабор БАПЦ (1972, г. Хайленд-Парк), на якім зацверджаны Статут БАПЦ (на аснове Статута, прынятага ў 1942 Усебел. царк. саборам у Мінску), аформлены і зацверджаны Рада, Кансі- сторыя і Рэвізійная камісія, выбраны мітрапалітам БАПЦ (з месцазнаходжан- нем у Кліўлендзе) архіепіскап Андрэй. Пасля смерці мітрапаліта Андрэя (1983) на 3-м саборы БАПЦ (26—27.5.1984, г. Хайленд-Парк) першым іерархам БАПЦ выбраны архіепіскап Мікалай з Таронта. На 4-м саборы (5—6.10.1991, г. Хайленд-Парк) яму быў нададзены ты- тул мітрапаліта БАПЦ. Сабор зацвердзіў таксама арганізаваны раней пры БАПЦ «Фонд дапамогі ахвярам Чарнобыля». У пач. 1980-х гадоў у асяроддзі духа- венства і вышэйшай іерархіі БАПЦ уз- ніклі рознагалоссі, у выніку якіх нова- пасвечаны епіскап Ізяслаў пачаў склі- каць свае саборы, не прызнаючы сану архіепіскапа Мікалая. На 1-м саборы ў 1984 у г. Манчэстэр архіепіскап Ізяслаў быў выбраны мітрапалітам. 2-і сабор ад- быўся ў 1990 у г. Бруклін (ЗША). 3 мэтай урэгуляваць непаразуменні архі- епіскап Мікалай склікаў у 1983 у Кліў- лендзе Надзвычанны сабор БАПЦ, але разыходжанні засталіся. Спробы ліквіда- ваць іх з дапамогай цывільных амеры- канскіх судоў таксама не далі вынікаў, і цяпер пад назвай БАПЦ дзейнічаюць 2 царк. арг-цыі. Некаторыя бел. праваслаўныя прыхо- ды на эміграцыі не ўваходзяць у струк- туру БАПЦ, а падначалены экзарху Канстанцінопальскай патрыярхіі ў Паўн. Амерыцы. Сярод іх у ЗША — прыход св. Ефрасінні Полацкай у г. Саўт- Рывер у штаце Нью-Джэрсі (засн. ў 1950—51), св. Юрыя ў г. Чыкага (1958), св. Кірылы Тураўскага ў г. Рычманд Гіл каля Нью-Йорка (1968—69); у Кана- дзе — прыход св. Ефрасінні Полацкай у г. Таронта (1951—52). У гэтых прыхо- дах служаць бел. святары. Іх кіруючы орган — Беларуская царк. рада Паўн. Амерыкі на чале з айцамі М. Лапіцкім (у 1951—76) і С. Коўшам (з 1976). Канстанцінопальская патрыярхія дала згоду хіратанізаваць бел. епіскапа, калі знойдзецца адпаведны кацдыдат. Літ.: Беларускі праваслаўны каляндар на 1968 год. Нью-Ёрк, 1967; Беларускі пра- васлаўны каляндар на 1970 год. Кліўленд, 1969; Бацькаўшчына. Мюнхен, 1948. 20 чэрв.; 1949. 5 кастр.; 1950. 1 студз.; Беларус. Нью-Ёрк, 1967—91; Царкоўны пасланец. Нью-Ёрк, 1990. № 36; Царкоўны сьветач. Саўт Рывэр, 1951. № 1; 1976. № 25; Цярпінскі В. Гісторыя пабудовы Бела- рускай праваслаўнай царквы імя сьвятое Еўфрасіньні Полацкай. Саўт Рывэр, 1984; Памятка высьвячэньня царквы сьвятога Кі- рылы Тураўскага ў Рычмонд Гіл. Ныо-Ёрк, 30 кастр. 1983; Беларуская праваслаўная царква сьв. Юрыя ў Чыкага, 1958—1983. Чыкага, 1983. В. Кіпель. «БЕЛАРУСКАЯ АЎТАКЕФАЛЬНАЯ ЦАРКВА», назва «шпіёнска-паўстан- цкай арганізацыі», прыдуманай у ліп.— вер. 1937 супрацоўнікамі НКУС БССР для ўзбуджэння крымінальнай справы і правядзення паліт. працэсаў над дзея- чамі Беларускай аўтакефальнай пра- васлаўнай царквы (БАПЦ). Паводле версіі НКУС, арганізацыя пачала фармі- равацца ў 1918 у час ням. акупацыі Мінска; складалася з 13 паўстанцкіх груп, якія «існавалі» ў Асіповіцкім, Барысаўскім, Клічаўскім, Мінскім, Пу- хавіцкім, Смалявіцкім, Смілавіцкім і Ча- вускім р-нах; «аб'ядноўвала» больш за 200 чал., у т. л. 2 архіепіскапаў, 30 святароў, 170 кулакоў і былых царскіх чыноўнікаў. Яе кіраўніком быў абвешчаны епіскап Філарэт (Ф. Я. Ра- менскі); у кіруючы цэнтр уключана 12 чал.: архіепіскап Афанасій (Ф. П. Вячорка), святары Мінскай аўтакефаль- най царквы Марыі Магдаліны А. П. Кіркевіч, С. I. Кульчыцкі, М. С. Ру- бановіч і рэгент П. П. Вяршынскі, свя- тар Дзяржынскай царквы С. Я. Са- доўскі, дзякі Я. С. Бараноўскі і У. С. Лобач, бухгалтар А. Я. Наўроцкі, а так- сама В. А. Лобач, М. Я. Раменская, Н. I. Пуйман. У члены «арганізацыі» быў залічаны і мітрапаліт Мелхіседэк, які нібыта ажыццяўляў асабістую сувязь з Ю. Пілсудскім. 3 польскай развед- кай «арганізацыя» нібыта была звязана праз ксяндза I. А. Баравіка і пін- скага архіепіскапа А. Іназемцава. «Удзельнікаў арганізацыі» абвінавачвалі ў «контррэвалюцыйнай агітацыі супраць калгасаў», у тым, што яны «па ўказан- нях Раменскага праводзілі на практыцы унію з рымска-каталіцкай царквой, прыцягвалі да царквы антысавецкі ак- тыў католікаў». Паводле абвінаваўчага заключэння, «контррэвалюцыйнай гру- пай царкоўнікаў намечаны кандыдатам у Саветы пры перавыбарах Кульчыц- кі, і за яго вядзецца агітацыя ў царк- ве, сярод веруючых». У час арышту членаў арг-цыі была канфіскавана л-ра рэліг. зместу і далучана да справы «як контррэвалюцыйная», у т. л. кнігі Э. Рэнана, часопіс «Вера н разум» і інш. Паводле рашэння Асобай тройкі НКУС БССР ад 25.10.1937 прыга- вораны да вышэйшай меры пакарання 11 кіраўнікоў «арганізацыі» і 1.11.1937 расстраляны ў Мінску; В. А. Лобач і Пуйман прыгавораны да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Пра рэабі- літацыю ўдзельнікаў «арганізацыі» пы- танне ўзнімалася ў ліп. 1940, снеж. 1954 і студз.— сак. 1958. Аднак толькі ў адносінах да жанчын было прызнана, што яны «засуджаны без дастатко- вых на тое падстаў». У маі 1960 па скарзе сваякоў «за недаказанасцю скла- ду злачынства» рэабілітаваны У. С. Ло- бач. 5.4.1989 на падставе арт. 1 Унд,- за Прэзідыума ВС СССР ад 16.1.1989 рэабілітаваны ўсе члены «арганізацыі». Т. С. Процька. БЕЛАРЎСКАЯ АЎТАНОМНАЯ ПРА- ВАСЛАЎНАЯ ЦАРКВА (1924—34), аб’яднанне беларускіх епархій абнаўлен- чай царквы (гл. ў арт. Руская права- слаўная царква). Абнаўленцы заяўлялі аб падтрымцы сацыяліст. грамадства, дэмакратызавалі царкоўнае кіраванне, патрабавалі перагляду дагматыкі, этыкі, літургіі і інш. бакоў рэлігійна-царкоўнага жыцця. Аб’яднанне ўтворана ў маі 1924 на чале са Свяшчэнным сінодам і мітра- палітам Магілёўскім і Беларускім на 1-м Бел. абл. царкоўным саборы (Магілёў). Да канца 1920-х г. уключала каля 500 па- рафій, гал. чынам ва ўсх. абласцях (Аршанская, Віцебская, Высачанска-Ве- ліжская, Магілёўская і Мсціслаўская епархіі). У снеж. 1924 з падпарадка- вання Б. а. п. ц. выйшлі парафіі Дубро- венскага р-на, якія абвясцілі ўласную царкоўную незалежнасць. 3 пач. 1930-х г„ ва ўмовах пераходу Сав. дзяр- жавы да жорсткай антырэліг. палітыкі і агульнага крызісу абнаўленства Б. а. п. ц. хутка страціла свае пазіцыі і ў снеж. 1934 пастановай Свяшчэннага сінода праваслаўных цэркваў у СССР была лік- відавана, яе парафіі вярнуліся пад уладу Маскоўскай патрыярхіі. Выдавала час. «Белорусскнй православный вестннк» (Магілёў, 1924—27). Мітрапаліты Б. а. п. ц.: Уладзімір (1924—26), Іосіф (I. П. Крачатовіч; з 1926). В. В. Антонаў. БЕЛАРЎСКАЯ БІБЛІЯТЭКА I МУЗЕЙ ІМЯ ФРАНЦІШКА СКАРЫНЫ ў Л о н- д а н е, грамадска-культурны асяродак, які ў 1979 атрымаў статус «незалежнай навукова-харытатыўнай установы» і з’яў- ляецца «ўласнасцю ўсіх беларусаў». Ад- чынена для ўсіх, хто цікавіцца беларусіс- тыкай незалежна ад іх нацыянальнасці. Аб’ядноўвае бел. эмігрантаў і англійскіх навукоўцаў-беларусістаў. Існуе пераваж- на на добраахвотныя ахвяраванні, на працэнты ад іх укладаў у банк. Аснову б-кі склалі прыватныя зборы бел. свята- роў Ч. Сіповіча і Л. Гарошкі, якія пера- ехалі ў Лондан адпаведна з Рыма (1948) і Парыжа (1958). Яе афіцыйнае адкрыц- цё ў асобным будынку (Холдэн роуд, 37, раён Фінчлі) адбылося 15.5.1971 (мемар. дошку адкрыў прафесар сла- вянскай філалогіі Оксфардскага ун-та Р. Оці). Бібліятэка і музей займаюць
368 БЕЛАРУСКАЯ 8 пакояў, у якіх захоўваюцца каля 40 тыс. тамоў кніг і камплектаў газет і часопісаў. Сярод іх фрагмент 1-й кнігі «Царствы» Ф. Скарыны, куплены на аукцыёне б-кі С. Дзягілева ў Монтэ-Кар- ла, Статут ВКЛ 1588, рэдкія бел. выдан- ні, надрукаваныя ў Куцейне, Вільні і Су- праслі, першадрукі зборнікаў М. Багда- новіча, К. Буйло, М. Гарэцкага, Я. Купа- лы, М. Танка, Ядаігіна Ш. і інш. бел. пісьменнікаў, першавыданні прац гісто- рыкаў А. Гваньіні, А. Каяловіча і інш., творы эмігранцкіх аўтараў. У калекцыі рукапісаў аўтографы Я. Коласа, Я. Ку- палы (паэма «Курган»), 24 беларуска- моўныя дакументы 1499—1682. Асобна зберагаюцца архівы Пінскага праваслаў- нага духоўнага праўлення (каля тысячы дакументаў), кампазітара М. Куліковіча- Шчаглова, калекцыя старых карт. У му- зейных пакоях экспануюцца ўзоры бел. народнага ткацтва і вышыўкі, 2 слуцкія паясы і сшыты з паясоў арнат, сельска- гаспадарчыя і хатнія прылады, калекцыя манет ВКЛ і інш. Вывешаны жывапіс- ныя і графічныя работы К. Каганца, Б. Малкіна, П. Сергіевіча, мастакоў- эмігрантаў В. Жаўняровіча, П. Мірано- віча, М. Наўмовіча, М. Паўлюкоўскага, М. Саўкі-Міхальскага і інш. Бібліятэка вядзе выдавецкую дзейнасць («Пантыфі- кальная літургія» 17 ст., зборнік вершаў М. Багдановіча, А. Гаруна і 3. Бядулі ў арыгінале і англійскім перакладзе і інш.), праводзіць навук. канферэнцыі, прысве- чаныя юбілеям дзеячаў бел. культуры (Я. Купала і Я. Колас, Ф. Скарына, В. Ластоўскі, I. і А. Луцкевічы), прабле- мам гіст. спадчыны, рэлігійнага жыцця, арганізуе штогадовыя курсы лекцый па беларусазнаўству, сустрэчы з гасцямі з Беларусі, вечары паэзіі. Узначальвае бібліятэку рада, якая складаецца з дзе- ячаў бел. эміграцыі і англійскіх вучоных. Старшыня рады (з 1971) бел. святар А. Надсон. 3 асяродкам цесна супрацоў- нічае Англа-беларускае навук. таварыст- ва, якое выдае «Лопгпаі оГ Ьуеіогцхзіап 8Ішііе»> («Часопіс беларускіх даследа- ванняў»), Літ.: ТЬе Егапсік ЭДагупа Вуе1огіі5$іап ЬіЬгагу апіі МііБешп, 1971 —1981. Ьошіоп, 1981; ТЬе Ргапсік ЗДагупа Вуеіогііззіап ЬіЬгагу аімі Мцзешп, 1971 —1991. Бопдоп, 1991. , А. В. Мальдзіс. «БЕЛАРЎСКАЯ БОРЦЬ», часопіс Бела- рускага кааператыўнага т-ва «Пчала». Выдаваўся са жн. 1934 да мая 1938 у Вільні на бел. мове. Рэдактар-выдавец Л. А. Войцік (Зоська Верас). Першыя 5 нумароў надрукаваны на шапірографе, астатнія — друкарскім спосабам. Асн. кі- рунак часопіса — папулярызацыя і пра- паганда рацыянальных прыёмаў пчаляр- ства. Асвятляў пытанні садоўніцтва, ага- родніцтва, дробнай жывёлагадоўлі, ветэ- рынарыі, гігіены і медыцыны. Закранаў праблемы бел. мовы і школьніцтва. На старонках «Б. б.» змешчаны матэрыялы пра мядова-лекарскія зёлкі, вершы і апа- вяданні, тэматычна звязаныя з пчалярст- вам, карэспандэнцыі з чужога жыцця і прэсы, пытанні і адказы. Меў старонку для жанчын, куток наймалодшых, пашто- вую скрынку. Абменьваўся матэрыяламі з рус., польск., укр., чэш. і ням. пчаляр- скімі часопісамі. Рэдакцыя працавала на грамадскіх пачатках, сродкі на паперу і друкаванне ішлі ад падпіскі. Спыніў існаванне з-за фінансавых цяжкасцей. Выйшла 25 нумароў. I. у. Саламевіч. БЕЛАРЎСКАЯ ВАЁННАЯ АКРЎГА, БВА, ваенна-адміністрацыйнае аб’яд- нанне вайсковых часцей, злучэнняў, ваен. навучальных і інш. ваен. устаноў, улікова-мабілізацыйных органаў (ваен- каматаў), якія дыслацыраваліся на тэр. Беларусі . Утворана 28.11.1918 як Мін- ская ваенная акруга. 14.12.1918 перайме- навана ў Зах. ваенную акругу, у склад якой увайшлі Мінская, Смаленская, Ві- цебская, Магілёўская і Віленская губ. Кі- раванне акругай ажыццяўляў акруговы ваен. камісарыят (размяшчаўся ў Сма- ленску). 20.12.1918 створаны ваенна- акруговы штаб. На тэр. акругі фарміра- валіся мясцовыя ваен.-адм. органы. На працягу студз. 1919 створаны Мінскі, Барысаўскі, Бабруйскі, Гомельскі, Дры- сенскі, Ігуменскі, Рэчыцкі, Слуцкі, Ма- зырскі, Навагрудскі павятовыя, стваралі- ся валасныя камісарыяты. Першымі акруговымі камісарамі былі I. Я. Алібе- гаў і У. С. Селязнёў. Першы друкаваны орган акругі — газ. «Красноармеец». У крас. 1918 ва ўмовах грамадзян- скай вайны і ваеннай інтэрвенцыі для абароны зах. раёнаў Сав. Рэспублікі ад замежных інтэрвентаў створаны спачатку Зах. ўчастак атрадаў заслоны, потым Заходні раён абароны 1918, які перайменаваны ў Заходнюю Армію 1918—19, а з 19.2.1919 у Заходні фронт 1919—24. У жн. 1919 акруговы ваен. камісарыят быў падначалены Рэўваенса- вету Зах. фронту, які ажыццяўляў ваен- на-аператыўнае кіраўніцтва дзеючымі часцямі Чырв. Арміі. Зах. ваен. акруга з’яўлялася тылавой базай войск, крыні- цай папаўнення людскіх і матэрыяльных рэсурсаў. Да канца 1919 на тэр. акругі сфарміравана 5 рэзервовых палкоў для Чырв. Арміі. Акруговы ваен. камісарыят займаўся фарміраваннем і абучэннем новых часцей, арганізацыяй барацьбы з бандытызмам, забяспечваў войскі збро- яй, рыштункам, харчамі і фуражом. Пас- ля заканчэння баявых дзеянняў 8.4.1924 Зах. фронт перайменаваны ў Зах. ваен. акругу. У 1924—25 у войсках акругі, як і ва ўсёй Чырв. Арміі, праводзілася ваен. рэформа, якая прадугледжвала пе- раход да адзінаначалля, змяненне струк- туры ўпраўлення акругай, перавод войск на новыя штаты, увядзенне тэрытары- яльнага прынцыпу камплектавання і падрыхтоўкі злучэнняў і часцей Чырв. Арміі, стварэнне нац. злучэнняў і часцей. Першае ў акрузе нац. фарміраванне — 2-я Бел. стралковая дывізія. 2.10.1926 Зах. ваен. акруга перайменавана ў Бела- рускую ваенную акругу. Войскі БВА вы- конвалі задачы па ахове граніцы, удаска- нальвалі баявое майстэрства, аказвалі дапамогу працоўным рэспублікі ў аднаў- ленні нар. гаспадаркі. Пачынаючы з 1925 на тэр. акругі рэгулярна праводзіліся вучэнні і манеўры, у ходзе якіх правя- ралася новая арганізац. структура войск, адпрацоўваліся тактычныя прыёмы вя- дзення баявых дзеянняў. Рэўваенсавет і Паліт. ўпраўленне БВА удасканальвалі формы і метады ідэйнага выхавання і паліт. вучобы асабовага саставу. Выда- дзены дапаможнік для чырвонаармей- цаў на бел. мове «Чырвонаармейская чытанка» (1928), выходзіла акруговая газ. «Красноармейская правда» (з 22.6. 1921). У 1930 на тэр. акругі вялося будаўніцтва Полацкага, Мінскага і Па- лескага ўмацаваных раёнаў. У гады пер- шых пяцігодак БВА атрымала на пера- ўзбраенне войск новую баявую тэхніку айч. вытворчасці. Тэхнічнае пераасна- шчэнне суправаджалася ўдасканаленнем арганізац. структуры; упраўленне акругі было аб’яднана са штабам. У сувязі з пераходам ад змешанай тэрытарыяльна- кадравай сістэмы да адзінага кадравага прынцыпу ў 1935— 38 тэрытарыяльныя стралк. дывізіі БВА пераўтвораны ў кад- равыя. У 1937—38 беспадстаўнымі рэ- прэсіямі ў адносінах да кіруючых работ- нікаў, камандзіраў і палітработнікаў ваен. кадры акругі былі сур’ёзна аслаб- лены. У 1938 БВА названа Беларускай асобай ваен. акругай. Яе ўпраўленне ў 1939 з Смаленска пераведзена ў Мінск. У вер. 1939 войскі акругі (Бел. фронт) удзельнічалі ў паходзе ў Зах. Беларусь. 11.7.1940 БВА перайменавана ў Зах. асобую ваен. акругу. Войскі акругі асна- шчаліся новымі відамі зброі і ваен. тэх- нікі, папаўняліся часцямі проціпаветра- най абароны, бранятанкавымі і механі- заванымі карпусамі. У пачатку Вял. Айч. вайны акруга 22.6.1941 зноў ператворана ў Зах. фронт. Апынуўшыся на гал. стратэгічным на- прамку, Зах. фронт прыняў на сябе ўдар самай магутнай групоўкі ворага — групы армій «Цэнтр». Неўміручыя подзвігі здзейснілі ўдзельнікі Брэсцкай крэпасці абароны 1941 і Магілёва абароны 1941. Войскі Зах. фронту ўдзельнічалі ў раз- громе гітлераўцаў пад Масквой (гл. Маскоўская бітва 1941), у Смаленскай аперацыі 1943. 24.4.1944 Зах. фронт пе- райменаваны ў 3-і Беларускі фронт, вой- скі якога прымалі ўдзел у Беларускай аперацыі 1944, а на заключным этапе Вял. Айч. вайны — ва Усх.-Прускай аперацыі. 3 15.10.1943 на базе ўпраўлення Мас- коўскай зоны абароны ў Смаленску (з жн. 1944 у МінсКу) сфарміравана ўпраўленне БВА (камацдуючы В. Ф. Якаўлеў). У ліп. 1944 у склад акругі была ўключана тэр. Літоў- скай ССР, са студз. 1945 БВА стала на- зывацца Беларуска-Літоўскай ваен. акру- гай. 9.7.1945 яна падзелена на 2 акругі: Мінскую (аб’ядноўвала Мінскую, По- лацкую, Маладзечанскую, Віцебскую і Магілёўскую вобл., упраўленне ў Мінску) і Баранавіцкую (аб’ядноўвала Баранавіц- кую, Брэсцкую, Гродзенскую, Пінскую, Бабруйскую, Палескую і Гомельскую вобл., упраўленне ў Бабруйску). 4.2.1946 яны аб’яднаны ў адну акругу — БВА (упраўленне спачатку размяшчалася ў Бабруйску, са студз. 1947 у Мінску).
369 БЕЛАРУСКАЯ Акруговая газ. *Во славу Родыны» (з 1947). Разам з працоўнымі рэспуб- лікі воіны акругі актыўна ўдзельнічалі ў аднаўленні нар. гаспадаркі БССР пасля яе вызвалення ад ням.-фаш. захопнікаў. 3 1950-х г. войскі БВА аснашчаліся но- вымі відамі зброі, у т. л. ракетнай зброяй рознага прызначэння. У сувязі з гэтым адбываліся змены ў арганізац. структуры існуючых злучэнняў, уведзены новыя роды войск. у іх ліку ракетныя. У новых умовах выраслі патрабаванні да баявой вывучкі, маральна-паліт. і псіхалагічнай падрыхтоўкі асабовага складу. Войскі БВА прымалі ўдзел у вучэннях і манеў- рах «Дняпро» (1967), «Нёман* (1968), «Дзвіна» (1970), «Бярэзіна» (1978), «Захад-81» (1981) і інш. 22.2.1968 БВА узнагароджана ордэнам Чырв. Сцяга. 6.5.1992 БВА ліквідавана ў сувязі са стварэннем Міністэрства абароны Рэс- публікі Беларусь і будаўніцтвам Узбро- еных Сіл Рэспублікі Беларусь. У розны час войскамі акругі (фран- тоў) камандавалі: Я. 3. Барсукоў (1918), М. М. Дамажыраў (1919), Дз. М. На- дзёжны (1919), У. М. Гіціс (1919—20), М. М. Тухачэўскі (1920—21, 1922—24), П. М. Захараў (1921), А. I. Ягораў (1921—22, 1927—31), А. I. Кук (1924), А. 1. Корк (1924—27), Е. П. Убарэвіч (1931—37), 1. П. Бялоў (1937), М. П. Ка- валёў (1938—40), Дз. Р. Паўлаў (1940— 41), А. I. Яроменка (1941), С. К. Ціма- шэнка (1941, 1945— 46, 1949— 60), I. С. Конеў (1941, 1942—43), Г. К. Жу- каў (1941—42), В. Д. Сакалоўскі (1943—44), 1. Д. Чарняхоўскі (1944— 45), А. М. Васілеўскі (1945), 1. X. Багра- мян (1945), С. Г. Трафіменка (1946— 49), У. М Камароў (1960—61), В. А. Пянькоўскі (1961—64), С. С. Марахін (1964—67), I. М. Траццяк (1967—76), М. М. Зайцаў (1976—80), Я. П. Іваноўс- кі (1980 — 85), У. М. Шуралёў (1985— 89), А. 1 Кастэнка (1989—92). Літг. Краснознамённый Белорусскнй во- енный округ. 2 нзд. М , 1983 М 1. Глязер. БЕЛАРЎСКАЯ ВАЙСКОВАЯ КАМІ- СІЯ, БВК, орган па фарміраванні бела- рускіх часцей у польскім войску ў 1919—21. Утворана 2.8.1919 у Вільні Цэнтральнай Беіарускай радай Віленш- чыны і Гродзеншчыны паводле дамоўле- насці з Начальнікам Польскай дзяржавы Ю. Пілсудскім. Яго дэкрэтам ад 22.10. 1919 афіцыйна дазвалялася пачаць фар- міраванне сумесна з польскім каманда- ваннем на добраахвотнай аснове бел. час- цей (напачатку 2 батальёнаў пяхоты) і зацвярджалася БВК у складзе: П. Аляк- сюк (старшыня), А. Аўсянік, палкоўнікі Г. Канапацкі (камандуючы бел. войскам) і Д. Якубоўскі, штабс-капітаны Ф. Ку- шаль і А. Якубецкі, Ю. Мурашка, А. Пру- шынскі (А. Гарун). С. Рак-Міхайлоўскі. Камісія брала на сябе абавязкі вербаваць добраахвотнікаў і ажыццяўляць «нацыя- нальнае гадаванне войска» — выхоўваць у афіцэраў і салдат адданасць справе нац. адраджэння. Камацдаванне бел. войска падпарадкоўвалася непасрэдна польскай ваеннай адміністрацыі. Сфармі- раваныя часці меркавалася накіраваць на польска-савецкі фронт. У ліст. 1919 Пасведчанне ахвотніка Беларускага войска, выдадзенае Беларускай вайсковай камі- сіяй. 1920 ІДДАМЛіМ Беларусі. БШЖКІНАРОДЗЕТ 6СЛАРККЛЯ ВЛЙОСОШ МЯМКЗЯ. Адозва Беларускай вайсковай камісіі. 1919. ІДДАМЛіМ Беларусі. БВК пераехала ў Мінск. IТадтрымлівала сувязь з Найвышэйшай радай БНР. Па- дзялялася на падкамісіі: вярбовачна-агі- тацыйную (узначальваў Аляксюк), ква- ліфікацыйную (Якубецкі), статутную (Прушынскі), культурна-асветную (Рак- Міхайлоўскі) і інш. У паветах ствараліся бел. вярбовачныя бюро. Сярод насель- ніцтва БВК распаўсюджвала адозвы з за- клікам уступаць у нац. войска для ба- рацьбы за «волю, свабоду, незалежнасць і непадзельнасць нашай Бацькаўшчыны- Беларусі». Перакладала на бел. мову польскія вайсковыя статуты, выдала зборнік «Падарунак беларускаму жаўне- ру» (1920). Вяла рэгістрацыю добраах- вотнікаў (афіцэраў, салдат, ваенных чы- ноўнікаў, урачоў). Каб не дапусціць у бел. часці ненадзейныя злементы і звесці да мінімуму магчымыя выпадкі здрады, камісія збірала падрабязныя звесткі пра паліт. аблічча кожнага прэтэндэнта, пра- водзіла адбор у адпаведнасці са спец. патрабаваннямі: абавязковая прыналеж- насць да бел. нацыі, пэўны ўзрост, ведан- не афіцэрамі бел. мовы. прыхільнасць да ідэі незалежнасці Беларусі, пацверджа- ная рэкамендацыямі 2 вядомых дзеячаў нац. руху. За час сваёй дзейнасці з 485 афіцэраў і ваенных чыноўнікаў, што падалі заявы, камісія залічыла ў рэзерв 272 чал. БВК спрабавала падпарадка- вацьсвайму кантролю некаторыя партыз. атрады на тэр. Беларусі, рабіла захады па вызваленні афіцэраў-беларусаў, якія былі прызваны ў Чырв. Армно і трапілі ў польскі палон. Аднак намаганні ства- рыць ва ўмовах акупацыйнага рэжыму ІІЕНЧІНЕ’ Варожая навж што пагражалз нашаму ста- рому Менск,5 ЛДБІТЛ ДЗНЮ'ІЫ АДІАЗЕ I АХІІРМІ ВОІкСНІГА ЖАЎМЕРД. Ам м Лук вмыуоіі тыртж шіць цты м «пвг» пм ш мм ймло. м і імгі сьмп даші. нігші Д» М- Іод мшм I нтшдь мшув Бмыаушчыіт Гаяш ШЖ1 I шсш. Тысгш іцтв) МШЫІ уціын 1 НД МАШХ стрі І ГІ- ртмь. Тшьа дш нш І усН ІК. Хтеж ішяк »С М п к аіс м ІІ пм амсіі. ШШТСМА! ВОЙШ? ІІНІНІ І IIІІІІІІІ ЦІ1ІШ1 нн' Піі 1111111 ІІПГі IІШНІІІ! ІІІІІ1! ІТІ ІІН I ІІІІІЫ ІІ ІІІІІІ «5»«ларцская ріайскоаая ТХа лісія Змк у Б««*ру<к*е Войпа ярыммам* у ВаНшхі» Кмск Мехск. рог (Бхммямм) ‘ «уя. Мн*мв<»* (3*к*р<уав«). Адозва Беларускай вайсковай камісіі. 1920 ЦДАМЛіМ Беларусі. бел. войска не мелі сур’ёзных шанцаў на поспех. Польскія ўлады, дазволіўшы для прыкрыцця сваіх анексіянісцкіх планаў снаванне БВК, у сапраўднасці не жадалі стварэння ўзброеных адзінак, якія б надалі беларускай дзяржаўнасці рэаль- ную сілу, таму фактычна пазбавілі камі- сію магчымасці ўплываць на іх фарміра- ванне. У сак. 1920 распараджэннем ваен- нага міністэрства вярбоўка і адбор доб- раахвотнікаў былі выключаны з кампе- тэнцыі БВК і перададзены мясцовым ор- ганам акупацыйнай адміністрацыі, якія байкатавалі гэту справу. Добраахвотны прынцып набору таксама рабіў яе мала- рэальнай. У выніку ўдалося скамплекта- ваць толькі 1 бел. пяхотную роту. У ліп. 1920 пры эвакуацыі польскіх войск з Мінска ў сувязі з наступленнем Чырв. Арміі БВК фактычна распалася. Адноў- лена 3.10.1920 у г. Лодзь (Польшча) у складзе: Якубецкі (старшыня), Ку- шаль, Ф. Умястоўскі, Э. Якабіні, Яку-
370 БЕЛАРУСКАЯ боўскі. Займалася пераважна культурна- асветнай працай сярод інтэрніраваных у Польшчы вайскоўцаў-беларусаў. Прапа- новы аб рээвакуацыі камісіі ў адзін з га- радоў Зах. Беларусі былі адхілены поль- скімі ўладамі. 15.5.1921 скасавана. Літ.: Казбярук У. М. Светлай волі зычны звон: Алесь Гарун. Мн., 1991. С. 16—23. С. С. Рудовіч. БЕЛАРЎСКАЯ ВУЧНЁЎСКАЯ ГРА- МАДА ў К а л у з е, грамадская аргані- зацыя. Існавала ў 1918. Заснавана вуч- нямі навуч. устаноў, эвакуіраваных з тэр. Беларусі ў час 1-й сусв. вайны. 18.6.1918 зарэгістравана Беларускім нацыяналь- ным камісарыятам. Асноўная мэта — аб’яднанне вучняў-беларусаў усіх навуч. устаноў на нац. культ.-асветнай глебе. Вышэйшы орган — агульны сход сяброў, выканаўчы — выбарнае праўленне (5 членаў і 2 кандыдаты). Старшыня праў- лення П. Сліжэўскі, сакратар А. Раман- чук, актывісты Л. Сушко, В. Кузьміц- кая. Арганізоўвала лекцыі і даклады, праводзіла культ. мерапрыемствы. Пра- цавалі літ. і драматычная секцыі, б-ка. Мела аддзелы пры паасобных навуч. установах. Ю. Р. Васілеўскі. «БЕЛАРЎСКАЯ ГАЗЁТА», неафіцыйны орган КПЗБ, які легальна выдаваўся ў Зах. Беларусі на бел. мове ў Вільні з 8.6.1933 да 30.1.1934, у час т. зв. «жэста ўзаемапавагі» польскіх улад да СССР пасля падпісання ў 1932 пакта аб ненападзе, калі часова на землях Зах. Беларусі крыху аслаб тэрор. Рэдактар- выдавец А. Карповіч, кіраўнікі — прад- стаўнікі ЦК КПЗБ Я. Міско (падп. псеўданім «Лазар», да № 6), В. Таўлай («Васіль»), А. Зубовіч («Юрка»), В. Эп- штэйн («Даніла»), С. Бергман. Прапа- гандавала сацыялізм, уз’яднанне Зах. Беларусі з БССР, выступала супраць фашызацыі грамадскага жыцця ў Поль- шчы, нацыянальнага ўціску, крытыкавала палітыку і дзейнасць Беларускай сана- цыі, Беларускай хрысціянскай дэмакра- тыі і інш. партый і груповак. Актыўна абараняла інтарэсы працоўных Зах. Бе- ларусі, пісала пра бяспраўе ў Вільні, за- бастоўкі беластоцкіх тэкстыльшчыкаў, работу Таварыства беларускай школы і інш. Вял. ўвагу аддавала пытанням між- нар. жыцця, выкрывала германскі фа- шызм (арт. «У краіне свастыкі», «Гіт- лер — Еўропа — Мы»), шырока асвят- ляла судовы працэс над Г. Дзімітровым. У нумарах 8 і 10 мела літаратурныя старонкі. Друкавала творы М. Васіль- ка, П. Граніта, Ф. Грышкевіча, А. Дубро- віча, М. Засіма, А. Іверса, В. Канцавога, П. Пестрака, П. Радзюка, М. Танка, В. Таўлая, Я. Чабора, М. Явара і інш. Па ініцыятыве рэдакцыі «Б. г.» 10.12.1932 у Вільні быў скліканы нелегальны з’езд зах.-бел. пісьменнікаў, на якім створаны Літаратурны фронт сялянска-рабочых пісьменнікаў Заход- няй Беларусі. Разам з тым, у асобных матэрыялах (арт. «Адкрытымі вачыма», 19.1.1934, і інш.), слепа верачы інструк- цыям з-за сав. кардону, апалагетычна ўслаўляючы «шчаслівае» жыццё белару- саў у БССР, «пільную» рэв. дзейнасць камуніст. партыі, «Б. г.» скочвалася на артадаксальна-бальшавіцкія пазіцыі, займалася па сутнасці паклёпам на гра- мадска-паліт. і культурных дзеячаў Зах. Беларусі I. Дварчаніна, Р. Шырму, С. Рак-Міхайлоўскага, П. Мятлу, А. Гаў- рылюка, П. Валошына, М. Бурсевіча, М. Кахановіча і інш., на некаторыя грамадскія арг-цыі, напр., ТБШ, якое быццам бы пэўныя сілы спрабавалі «ўцягнуць... на шлях супрацоўніцтва з паланізатарскімі арганізацыямі». Асоб- ныя нумары і артыкулы газеты канфіс- коўваліся ўладамі Польшчы. На 17-м нумары забаронена. Найбольш актыў- ныя супрацоўнікі газеты Дубровіч, Кар- повіч, Міско, Таўлай, Чабор арыштаваны і пасля 2-гадовага следства засуджаны. 1. У. Саламееіч. «БЕЛАРЎСКАЯ ГАЗЭТА». Выдавалася з 27.7.1941 да 28.6.1944 у Мінску на бел. мове пад кантролем герм. улад у перыяд акупацыі Беларусі ням.-фаш. за- хопнікамі; самае буйное бел. антысав. перыядычнае выданне ў Вял. Айч. вайну. Да 5.2.1942 наз. «Менская газэта». Рэ- дактары А. Сянькевіч, У. Казлоўскі, А. Дземчанка, М. Шкялёнак. Распаўсю- джвалася на тэр. Генеральнай акругі Беларусь. «Б. г.» мела на мэце кансалі- дацыю бел. народа на антысав. платфор- ме, барацьбу з бальшавізмам, ідэала- гічную падтрымку акупац. рэжыму. Вы- значалася нацыяналізмам і шавінізмам, нянавісцю да рускіх, палякаў і яўрэяў, імкненнем да стварэння бел. нац. ідэало- гіі «ўзвышэнства», пошукамі «арыйскіх каранёў» бел. народа, спробай даказаць яго нібыта гістарычна абумоўленую цягу да Германіі, атаясамліваннем марксізму і сіянізму і інш. Друкавала прамовы і артыкулы кіраўнікоў фаш. Германіі, рас- параджэнні, звароты і аб’явы акупац. улад, агляды нацысцкай прэсы, асвят- ляла і каменціравала падзеі на франтах 2-й сусв. вайны, міжнар. становішча, прапагандавала эканам. і паліт. мера- прыемствы акупац. адміністрацыі, усхва- ляла фаш. Германію як ідэальную дзяржаву. Інфармавала пра дзейнасць Беларускай народнай самапомачы, Бела- рускай краёвай абароны, Беларускай цэнтральнай рады, Саюза беларускай мо- ладзі, ролю і значэнне якіх значна пера- большвала, а любыя іх акцыі з захаплен- нем каменціравала. Шмат увагі аддавала праблемам моўнай палітыкі, выкладання ў пачатковай школе, падрыхтоўкі настаў- ніцкіх кадраў, выхавання нац. самасвя- домасці, арганізацыі культ. жыцця на месцах. Друкавала папулярныя нарысы па гісторыі і культуры Беларусі, многія з якіх яўна палітызаваныя і блізкія да публіцыстыкі, матэрыялы па гісторыі бел. эміграцыі, пра бел. традыцыі і абрады, паходжанне бел. сімволікі і інш. На ста- ронках «Б. г.» змешчаны ўспаміны ўдзельнікаў грамадз. вайны, матэрыялы пра сталінскія злачынствы (артыкулы пра Катынскі расстрэл, лагеры НКУС, успаміны Ф. Аляхновіча «У кіпцюрах ГПУ», сведчанні былых вязняў і інш.), творы Н. Арсенневай, Л. Геніюш, М. Зарэцкага, М. Багдановіча, М. Загор- скага, літ.-крытычныя артыкулы, рэцэн- зіі і інш. Шэраг публікацый газеты канца 1943 — пач. 1944 прасякнуты пе- сімізмам, асуджанасцю, расчараваннем у выбраным шляху. Аднак гэтыя настроі не паўплывалі на антысав. кірунак «Б. г.». Выйшла 272 нумары. С. У. ЎКумар. БЕЛАРЎСКАЯ ГРАМАДА ў К о ў н е, грамадская арг-цыя. Існавала ў 1917— 18. Мела на мэце аб’яднанне белару- саў г. Коўна (цяпер Каўнас, Літва) і наваколляў дэеля абароны сацыяльна- эк'анам. інтарэсаў і спрыяння рэалі- зацыі бел. нацыянальных ідэалаў. Статут Б. г. прадугледжваў адкрыццё бел. школ, дзіцячых прытулкаў, бальніц і каапера- тываў, выпуск л-ры, канцэртную і тэат- ральную дзейнасць. Пры Б. г. існаваў гурток моладзі. У складзе рады — дзеяч бел. нац.-вызваленчага руху Р. Казячы і інш. Ю. Р. Васілеўскі. «БЕЛАРУСКАЯ ГРАМАТЫКА ДЛЯ ШКОЛ» Б. А. Тарашкевіча, падруч- нік, які ўпершыню вызначыў правапіс- ныя і граматычныя нормы сучаснай бел. мовы. Распрацаваны студэнтам гіст.-фі- лалагічнага ф-та Пецярбургскага ун-та Б. А. Тарашкевічам. Надрукаваны ў 1918 у друкарні М. Кухты ў Вільні паралельна кірыліцай і лацінкаю. Пра граматыку літаратурнай мовы свайго народа марыла не адно пакален- не бел. інтэлігентаў. У 1845 «Кароткую граматыку беларускай мовы» стварыў П. М. Шпілеўскі (не апублікавана), у 1880-я гады над бел. слоўнікам і грама- тыкай працаваў этнограф Е. Р. Раманаў. Клапаціліся пра бел. граматыку Ф. Ба- гушэвіч, Цётка (выдала чытанку «Пер- шае чытанне для дзетак беларусаў». Пб., 1906), К. Каганец (напісаў «Беларускую граматыку», якая не закончана, не апуб- лікавана, удзельнічаў у падрыхтоўцы «Беларускага лемантара». Пб., 1906), М. Багдановіч і інш. Асабліва вострая патрэба ў нармаванай бел. граматыцы ўзнікла тады, калі пачалі выдавацца бел. газеты еНаша доля», «Наша ніва» і інш., стала актыўна развівацца бел. кнігадру- каванне. Аўтары з многіх рэгіёнаў Бела- русі пісалі пад уплывам мясц. гаворак, дыялектаў. Наспела неабходнасць вы- працаваць адзіныя моўныя правілы для нармавання пісьма, навукова асэнсаваць характэрныя рысы бел. мовы і яе струк- туры. Стварэнне адзінага правапісу па- трабавала высокай філалагічнай кваліфі- кацыі. Вырашыць гэту задачу выключнай цяжкасці ўзяўся Тарашкевіч. У 1912 ён выступіў з дакладам пра фанетычную транскрыпцыю бел. твораў на пасяджэн- ні Беларускага навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў Санкт-Пецярбургскага універсітэта. 3 гэтага пачалася работа над граматыкай. Ідэю распрацоўкі праві- лаў бел. граматыкі горача падтрымаў Я. Купала, які быў асабіста знаёмы з Тарашкевічам і прысутнічаў на пася- джэнні гуртка. 4.11.1913 Купала ад свай- го імя і ад імя старшыні Беларускага выдавецкага таварыства ў Вільні В. Л. Іваноўскага прасіў Тарашкевіча
371 БЕЛАРУСКАЯ паскорыць работу над бел. граматыкай і даслаць яе рукапіс у Вільню для вы- дання. Працуючы пад кіраўніцтвам акад. А. А. Шахматава і Я. Ф. Карскага, у 1917 Тарашкевіч завяршыў работу над граматыкай і ў 1918 спрабаваў выдаць яе ў Петраградз'е. Аднак адсутнасць друкар- скай базы і паперы прымусілі яго звяр- нуцца ў Вільню. Аўтар спяшаўся выдаць кнігу да навуч. года (прадмова датавана 13.8.1918). Ён вызначыў асн. рысы бел. мовы і ахарактарызаваў навук. прынцып, пакладзены ў падмурак грама- тыкі. Абапіраючыся на жывую нар. гаворку і пісьмовыя стылі, што склаліся да таго часу, ён сцісла апісаў гукавую сістэму, арфаграфічны і граматычны лад сучаснай бел. мовы, дакладна вылучыў і падкрэсліў асн. заканамернасці мовы, удала паяднаў дыялектную аснову з та- гачаснай пісьмовай традыцыяй, навукова абгрунтаваў адзіныя правілы напісання. У якасці ілюстрацыйнага матэрыялу вы- карыстаны высокамастацкія ўрыўкі з твораў пісьменнікаў, а таксама прыказкі, прымаўкі, ідыёмы. У кнізе зроблена спроба уніфікаваць новую бел. граматыч- ную тэрміналогію з улікам асаблівасцей бел. мовы і тэрмінаў міжнар. характару. Аўтар замацаваў фанетычны прынцып напісання галосных (перадачу на пісьме акання і якання), а для перадачы зычных — марфалагічны з некаторымі адхіленнямі ў бок фанетычнага, каб перадаць спецыфіку бел. мовы (дзекан- не і цеканне, падаўжэнне зычных, за- цвярдзенне шыпячых, «р» і этымалагіч- нага «ц», асіміляцыю зычных па мяккас- ці). Удала вызначаны ім і гал. грама- тычныя катэгорыі бел. мовы, уласцівыя ёй формы словазмянення. Не зусім уда- ліся правілы пра перадачу на пісьме «е» ў ненаціскным становішчы, напі- санне запазычаных слоў, хоць правапіс іх быў распрацаваны спецыяльна ў ад- паведнасці з тым, як яны асіміляваліся ў бел. мове. Усведамляючы, што нормы бел. літ. мовы трэба ўдасканальваць, у 1928 аўтар, знаходзячыся ў польскай турме, значна перапрацаваў граматыку (5-е выд., пераробленае і пашыранае, Вільня, 1929). Сфармуляваныя Тараш- кевічам правілы атрымалі ўсеагульнае прызнанне. На аснове яго граматыкі пачалі выдавацца падручнікі бел. мовы інш. аўтараў («Практычная граматыка беларускай мовы» Я. Лёсіка, 1921, і інш.). Граматыка Тарашкевіча садзей- нічала ліквідацыі разнабою ў школьным навучанні і выдавецкай справе, аднак па- кідала нявырашанымі некаторыя пытанні (правапіс запазычаных і складаных слоў, імёнаў, прозвішчаў, геагр. назваў і інш.). У 1934 яго Граматыка заменена «Правапісам беларускай мовы», выдадзе- ным паводле пастановы СНК БССР «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу» (1933). У 1943 у Мінску вый- шла 7-е выд. кнігі Тарашкевіча з дапаў- неннямі і зменамі А. Адамовіча, А. Лёсі- ка, К. Шкуцькі: заменены некаторыя тэксты мастацкіх твораў, асобныя тэрмі- ны (лічэбнік — на лічбоўнік, зложаны сказ — на складаны сказ, будучны час — на будучы час, прадлог — на прайменнік, адмоўнасць — на адмоўе і г. д.). Дзее- прыметнік незалежнага стану на -ўшы заменены на формы з суфіксам -л (па- рыжэлы, струхнелы). 12.3.1943 кніга была дапушчана да школьнага ўжыван- ня. Граматыка Тарашкевіча і цяпер вы- карыстоўваецца бел. эміграцыяй за мя- жой. Факсімільна перавыдадзена ў 1992 у Мінску. Літ.: К р а м к о I. 1., Ю р э в і ч А. К., Я н о в і ч А. I. Гісторыя беларускай літа- ратурнай мовы. Мн„ 1968. Т. 2. С. 160— 181; Рагойша В. П. Ліст да «Дзядзь- кі Тараса» // Рагойша В. П. Напісана рукой Купалы. Мн„ 1981; Яновіч А. I. Б. А. Тарашкевіч — мовавед // Беларуская лінгвістыка. Мн„ 1982. Вып. 21. I. У. Саламевіч. БЕЛАРУСКАЯ ГУБЁРНЯ, адміні- страцыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расійскай імперыі ў 1796—1802. Ут- ворана 12.12.1796 аб’яднаннем Магілёў- скага (12 паветаў) і Полацкага (11 па- ветаў) намесніцтваў. Цэнтр — г. Віцебск. Пры ўтварэнні губерні Бабінавіцкі, Дры- сенскі, Клімавіцкі, Копыскі, Рэчыцкі, Старабыхаўскі і Суражскі пав. былі скасаваны, іх тэр. падзелена паміж су- седнімі паветамі. Плошча губерні 7375,1 тыс. дзес. Падзялялася на 16 паветаў: Аршанскі, Беліцкі, Веліжскі, Ві- цебскі, Гарадоцкі, Дынабургскі, Люцын- скі, Магілёўскі, Мсціслаўскі, Невельскі, Полацкі, Рагачоўскі, Себежскі, Сеннен- скі, Чавускі, Чэрыкаўскі. У 1798— 1800 у губерні было 72 мястэч- кі, 545 сёлаў і 2084 сяльцы, 17 595 вё- сак, 28 слабод, 65 пагостаў, 5807 пан- скіх двароў; пражывала 1388,5 тыс. чал. падатковага насельніцтва (88 % сялян знаходзілася на паншчыне), 20 тыс. чал. ваколічнай шляхты. Самае буйное паме- шчыцкае ўладанне належала князю К. С. Любамірскаму (236,1 тыс. дзес. зямлі, 48,7 тыс. сялян), найбуйнейшае дзярж. ўладанне — Езярышчанскае староства (99,7 тыс. дзес., 10,8 тыс. сялян). У 1797 у губерні адбываліся маса- выя сялянскія выступленні (гл. Ві- цебскія выступленні сялян 1797). У 1799 і 1800 губерню наведаў Г. Р. Дзяржа- він, пакінуў пра гэта ўспаміны. Вышэйшае кіраўніцтва Б. г. ажыццяў- ляў ген.-губернатар П. Б. Пасек. Губерна- тары: С. С. Жагулін (1796—97), М. С. Бе- лакапытаў (1797—99), П. 1. Севярын (1799—1801), В. М. Тарбееў (1801), А. М. Рымскі-Корсакаў (1801—02). 27.2.1802 скасавана, тэр. падзелена на Віцебскую і Магілёўскую губ. Кр.: Полн. собр. законов Россвйской нмпернн. Собр. 1-е. Т. 24. № 17634, 17702; Т. 27. № 20162; Белоруссня в эпоху феодалвзма: Сб. документов в матервалов. Т. 3. Воссоеднненне Белорусснн с Рос- свей н её экон. развнтве в конце XVIII — первой половвне XIX века (1772— 1860). Мн„ 1961. Літ.: Б у к ч н н С. «Обязан встнну в тол- пе крестьян следнть» // Букчнн С. ...На- род, нздревле нам родной: Рус. пнса- телн н Белоруссня: Очеркн. Мн„ 1984. Я. К. Анішчанка. БЕЛАРЎСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ ПО- ЛІТЭХНІЧНАЯ АКАДЭМІЯ, БДПА. Засн. ў 1920 у Мінску на базе Мін- скага політэхнічнага вучылішча, пера- ўтворана ў Беларускі політэхнічны інсты- тут (БПІ). У 1922 БПІ рэаргані- заваны ў Бел. дзярж. ін-т сельскай гаспа- даркі. У 1933 мінскія ін-ты энерге- тычны, будаўнічы, тарфяны, хіміка-тэх- налагічны, харчовай прам-сці і Горацкі водна-меліярацыйны зноў пераўтвораны ў БПІ. Меў 4 ф-ты, рыхтаваў інжынераў па 8 спецыяльнасцях. На базе БПІ утвораны таксама інстытуты: Бел. ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1954), М агілёўскі машынабудаўнічы (1961), Мінскі радыётэхнічны (1964), Брэсц- кі інжынерна-будаўнічы (1966), Го- мельскі політэхнічны (1981). У 1991 БПІ рэарганізаваны ў акадэмію. У 1992/93 навуч. г. ў БДПА ф-ты: аўтатрактарны, архітэктурны, дарожна- га будаўніцтва, машынабудаўнічы, ме- ханіка-тэхналагічны, прыборабудаўнічы, робатаў і робататэхнічных сістэм, будаў- нічы, энергетычны, энергетычнага будаў- ніцтва; 4 вячэрне-завочнага навучан- ня (машынабудаўнічы, энергетыкі і кі- равання, аўтамеханічны і будаўнічы); павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх спец. навуч. уста- ноў, кіруючых работнікаў і спецыялістаў будаўніцтва, грамадскіх прафесій і інш.; міжгаліновы ін-т павышэння кваліфіка- цыі кадраў. На 89 кафедрах 1796 выклад- чыкаў, у т. л. 86 прафесараў і дактароў навук, 911 дацэнтаў і кандыдатаў навук, каля 20 тыс. студэнтаў. Выдае шмат- тыражную газ. «Советскнй ннженер» (з 1935). Акадэмія — цэнтр міжнар. супра- цоўніцтва ў галіне адукацыі, навукі і тэх- нікі, падрыхтоўкі інжынерных і навук. кадраў. я л Корхау «БЕЛАРЎСКАЯ ДОЛЯ», грамадска-па- літычная газета прагрэсіўнага кірунку ў Зах. Беларусі, орган Беларускага пасольскага клуба. Выдавалася на бел. мове ў Вільні з 11.1 да 22.5.1925. Рэдактар-выдавец А. Пракапеня. Асвят- ляла паліт. падзеі ў Польшчы і свеце. Вял. ўвагу аддавала пытанням нац.- вызв. руху ў Зах. Беларусі, садзейні- чала яго росту і пашырэнню, развіццю паліт. свядомасці народа. Узнімала ак- туальнае для Зах. Беларусі аграрнае пы- танне (арт. «Праект урада аб парцэляцыі і асадніцтве і «Сельскі пралетарыят», «На што ідуць нашы падаткі», «Асад- ніцтва і абшарнікі» і інш.). Друкавала выступленні ў сейме бел. дэпутатаў П. Валошына, Б. Тарашкевіча, Ф. Ярэмі- ча і інш., прысвечаныя надзённым паліт. і сац. праблемам зах.-бел. жыцця, іх інтэрпеляцыі (запыты) пра факты сама- ўпраўства мясц. польскай адміністра- цыі, арышты, праследаванне бел. школы, друку, адлюстроўвала ідэйнае размежа- ванне дэпутатаў Бел. пасольскага клуба. Крытычна ставілася да дзейнасці поль- скага сейма (арт. «Сонная сесія», «У сойме»), выкрывала дзейнасць на зах.-бел. землях дробнабурж. згодніцкай партыі «Вызволене». У арт. «Свята пра- цоўных» разгледжана гісторыя Перша- мая ў кантэксце грамадска-паліт. праб-
372 БЕЛАРУСКАЯ лем Польшчы і Зах. Беларусі. Асаб- лівую ўвагу аддавала барацьбе за школу на роднай мове. У пастаяннай рубрыцы «Змаганне за школу» надрукаваны «Зва- рот Цэнтральнай беларускай школьнай рады да грамадзянства», інструкцыя «Як дамагацца беларускай урадавай школы», выступленні дзеячаў асветы. У газеце змяшчаліся творы Я. Купалы (пера- друк з сав. прэсы), У. Жылкі, Л. Ро- дзеаіча, У. Курбскага, артыкулы пра 15-годдзе бел. тэатра ў Вільні, А. Наві- ны пра В. Дуніна-Марцінкевіча, навук.- папулярны нарыс А. Станкевіча «Док- тар Ф. Скарына — першы друкар бела- рускі», інфармацыя пра падрыхтоўку Бел. навуковым т-вам юбілею Ф. Ска- рыны і яго святкаванне 28.3.1925 у Вільні з удзелам прадстаўнікоў польскай, рус., укр., яўр. і літ. культурнай гра- мадскасці і інш. У матэрыялах пра міжнар. становішча выкрывала італьян- скі фашызм, разглядала контррэв. пе- раварот у Балгарыі, эвалюцыю канцэп- цыі вызв. руху ў Індыі, пВліт. прабле- мы Францыі і цяжкае жыццё эміг- рантаў у гэтай краіне, апублікавала на- рысы пра кітайскага рэвалюцыянера- дэмакрата Сунь Ят-сена, пра першага прэзідэнта Чэхаславацкай рэспублікі Т. Масарыка, пісала пра грамадска- культурны рух беларусаў у Латвіі. Выйшла 36 нумароў, з іх 3 канфіска- ваны. Рэдактар-выдавец арыштаваны, пазней эмігрыраваў у СССР. Закрыта ўладамі Польшчы. _ А. С. Ліс. «БЕЛАРЎСКАЯ ДОЛЯ», штодзённая незалежная газета. Выдавалася Бел. т-вам «Аб’яднанне» ў Гродне ў 1927 на бел. мове. Рэдактар А. Брушок. Высту- пала за дзярж. дапамогу бяздомным бел. сем’ям у Зах. Беларусі, адкрыццё школ на роднай мове, у якія маглі б улад- кавацца беспрацоўныя настаўнікі-бела- русы, за прыём бел. інтэлігенцыі на дзярж. пасады, аблягчэнне становішча бел. вёскі, стварэнне культурных цэнтраў, эканам. кааператываў і інш. Паведам- ляла пра 9-ыя ўгодкі з дня абвяшчэн- ня Бел. нар. рэспублікі і арганізацыю яе Рады, дзейнасць Бел. с.-г. т-ва і т-ва «Аб’яднанне», сход Бел. дабрачын- нага т-ва, закрыццё Гродзенскага па- вятовага сакратарыята Бел. сялянска- работніцкай грамады, дазвол царк. улад весці пропаведзі на бел. мове, выхад 2 нумароў газ. «Беларускі дзень», інфармавала пра падзеі ў свеце і Поль- шчы, дзейнасць польскіх сейма і сената, ўмовы эміграцыі ў ЗПІА, Канаду, Перу, грашовы курс і праекты падатковай сістэмы, вяла карэспандэнцыю з чыта- чамі пра жыццё сялян-беларусаў і інш. В. 1. Дзяшко. БЕЛАРЎСКАЯ ДРАМАТЫЧНАЯ МАЙСТРОЎНЯ, аматарская тэатраль- ная студыя ў Вільні ў 1922—25. Мела на мэце папулярызацыю бел. тэатр. культуры ў Зах. Беларусі, ства- рэнне асновы для прафесійнага тэатра. Складалася з навучэнцаў і настаўні- каў Віленскай бел. гімназіі. Кіраўнікі А. Канчэўскі, М. Красінскі, А. Міха- левіч, Л. I. Родзевіч. Наладжвала спек- таклі ў вёсках. Рэпертуар вызначаўся во- страй сацыяльнай накіраванасцю: «На папасе» і «Раскіданае гняздо» Я. Ку- палы, «Рысь» («У зімовы вечар») павод- ле Э. Ажэшкі, «Лес шуміць» паводде У. Караленкі, «Апошняе спатканне» У. Галубка. У праграме выступленні хо- ру, танц. нумары, маст. чытанне бел. вер- шаў. Спыніла існаванне з-за рэпрэсій польскіх улад і матэрыяльных цяж- касцей. Літ.: Л а б о в і ч А. А. Тэатр змагання. Мн., 1969. А. А. Лабовіч. «БЕЛАРЎСКАЯ ДЎМКА», газета дз- макратычнага кірунку. Выдавалася з 28.4 да 27.7.1919 у Вільні на бел. мове. Выходзіла 3 разы на тыдзень. Рэ- дактары I. Вайцяховіч, У. Знамяроў- скі, Э. Падгайскі. У газеце супрацоў- нічалі прадстаўнікі радыкальнай інтэ- лігенцыі пераважна сацыяліст. арыента- цыі. Мела рубрыкі «Беларусь» (з мес- цаў), «Апошнія навіны», «3 газет», «У Вільні» і інш. Паслядоўна выступала за цэласнасць і непадзельнасць Беларусі, выкрывала анексійныя планы правых сіл Польшчы, польскіх нацыянал-дэмакра- таў, заклікала да аб’яднання ўсе дэмакр. элементы краю без розніцы веравызнан- ня і нацыянальнасці, узнімала надзённыя пытанні жыцця розных пластоў і груп насельніцтва (інтэлігенцыі, служачых, бежанцаў і інш.). Шырока асвятляла падзеі на Беларусі, у т. л. работу Бел. з’езда Віленшчыны і Гродзеншчыны, кан- ферэнцыі Бел. партыі сацыялістаў- рэвалюцыянераў Гродзеншчыны, настаў- ніцкага з’езда, праблемы бел. школы, пы- танні арганізацыі войска для абароны рэспублікі, апублікавала мемарандум урада Бел. Нар. Рэспублікі да старшы- ні мірнай канферэнцыі ў Парыжы. Дру- кавала матэрыялы па гісторыі Беларусі і яе грамадскай думкі (аўтары Я. Лё- сік, Т. Грыб пад псеўд. Т. Глеба), актуальных праблемах палітыкі (арт. «Перад новай вайной», «Палітычныя перспектывы і Беларусь», «Што нам дасць мір з Нямеччынай?»); на канкрэт- ных фактах акупац. рэчаіснасці аналі- завала польска-бел. адносіны (Р. Зям- кевіч пад псеўд. Юры Алелькавіч, Ра- ман Суніца), радыкальна ставілася да зямельнага пытання («Зямельная рэфор- ма ў Полыцчы», «У справе зямель- най рэформы»), Газета змяшчала на сваіх старонках творы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Гарэцкага, Старога Ула- са, М. Арла, I. Нялепкі, 3. Вехаця, 3. Бядулі, нататкі А. Гурло, К. Лука- шэвіча, пераклады на бел. мову твораў Э. Ажэшкі, Пружанскага, публікацыі на навук.-папулярныя, агульнаасветныя, кааператыўныя тэмы. Шэраг матэрыялаў падпісаны псеўд. Саўка Баравой, Трой- нат, Свой, Янучонак, крыптанімамі «Е. Б.», «К.», «Л. Б.», «А. С-ва» і інш., якія не расшыфраваны. Газета дае яскравае ўяўленне пра сац., паліт. і грамадскае становішча на Беларусі вяс- ной—летам 1919. Выйшла 56 ну- мароў. Закрыта польскай акупац. адміні- страцыяй. , А. С. Ліс. «БЕЛАРЎСКАЯ ДЎМКА», штотыднёвы грамадскі, літаратурны і сельскагаспа- дарчы часопіс у Зах. Беларусі. Вы- даваўся з 2.10.1930 да 1932 у Гродне на бел. мове. Адказны рэдактар і выда- вец А. Лукашык (№ 1), потым Л. Лу- кашык. У праграме часопіса абвешчана пра яго незалежнасць, імкненне ўсебако- ва інфармаваць чытача, ахоўваць інтарэ- сы бел. сялянства. Асвятляў бел. гра- мадскі рух на Гродзеншчыне, жыццё вёскі, заклікаў бел. інтэлігенцыю арга- нізоўваць культурна-асв. работу. Апублі- каваў даклад Р. Астроўскага «Беларуская справа высоўваецца на парадак дзённы польскім грамадзянствам» (1931, № 9) пра змену адносін польскага ўрада да бел. пытання. Пісаў пра падзеі ў Поль- шчы і за мяжой, пра жыццё ў СССР і БССР, у т. л. пра сталінскія рэпрэсіі; дру- каваў матэрыялы па пытаннях рэлігіі, права, сельскай гаспадаркі. На старон- ках «Б. д.» змешчаны артыкулы да 10-годдзя з дня смерці А. Гаруна, Ядвігіна Ш., літ. творы Ф. Аляхновіча, А. Бартуля, Г. Леўчыка, М. Журбы, М. Крапіўніцкага, Я. Коласа, Я. Купа- лы і інш. В. I. Дзяшко. «БЕЛАРЎСКАЯ ДЎМКА», грамадска- палітычны і літаратурна-мастацкі ча- сопіс. Выдаецца з 1960 у Нью-Йорку — Саўт Рыверы (ЗША) на бел. мове Бе- ларускім выдавецкім таварыствам. Ад- стойвае ідэі незалежнасці Беларусі, інфармуе пра важнейшыя падзеі на Бацькаўшчыне, пра жыццё бел. эмігра- цыі. Друкуе ўспаміны, палемічныя арты- кулы, творы бел. сав. пісьменнікаў і пісьменнікаў бел. замежжа, у т. л. Я. Зо- лака, М. Кавыля, Л. Случчаніна. Распаў- сюджваецца ў ЗША, Канадзе, Вяліка- брытаніі, Аўстраліі, Польшчы, Беларусі. Рэдактар М. Кавыль, выйшла 36 нума- роў (1991). Л. 1. Пранчак. БЕЛАРЎСКАЯ ДЭПУТАЦКАЯ ФРАК- ЦЫЯ «ЗМАГАННЕ» ЗА ІНТАРЭ- СЫ СЯЛЯН I РАБОЧЫХ, гл. «Зма- ганне». «БЕЛАРЎСКАЯ ЗАРНІЦА», царкоў- на-грамадскі часопіс. Выдаваўся 1.9. 1928—1.5.1929 у Вільні на бел. мове раз у 2 тыдні. Рэдактар-выдавец А. Коўш. Ставіў сабе за мэту пераадолець пашы- ранае за 2 апошнія стагоддзі адчужэн- не праваслаўнай царквы на Беларусі ад пац.-вызв. імкненняў бел. народа, яго адраджэння. Праблемы праваслаўнай царквы, хрысціянскага веравучэння асэн- соўваў у грамадскім, гіст. і агульна- хрысціянскім аспектах (арт. «Беларусі- зацыя праваслаўнай царквы» Вукалы, «Нацыянальны элемент у хрысціянстве» Латоцкага, «Прычыны падзелу царквы і варункі магчымага злучэння» пад псеўд. Алі, «Царства божае і царства кесара- ва» М. Бярдзяева, «Сусветная ахвяра» пад крыптанімам «А. К.», «Палажэнне і абавязак вучыцеля веры», «Задачы царквы» і інш.). Шмат увагі аддаваў тагачаснаму стану хрысціянства, адносі- нам паміж царквой і дзяржавай, ду- хавенствам і прыхаджанамі (арт. «Царк-
373 БЕЛАРУСКАЯ ва і дзяржава» і «Думкі проціў ня- беснага бязвер’я» пад псеўд Алі, «Аб «крызісе» хрысціянства» Чарняўскага, «Будучае змаганне хрысціянства з марк- сізмам» Г. Папандапулы), асвятляў бя- гучыя пытанні жыцця праваслаўнай цар- квы ў Польшчы (арт. «Мітрапаліталь- ная рада» пад крыптанімам «А. С.», «Віленскі епархіяльны склад» пад крып- танімам «А. К.», «Стан законавучыцель- скае справы ў Віленскай епархіі ў 1928 г.», «Балючая справа»). Пісаў пра рэліг. выхаванне моладзі, заснаванне ка- федры беларусазнаўства на багаслоў- скім ф-це Варшаўскага ун-та, правы бел. праваслаўнай абшчыны на Пятніцкую царкву ў Вільні і інш. 3 мэтай раз- віцця нац. самасвядомасці, пашырэння асветы сярод веруючых друкаваў матэ- рыялы пра пачатак хрысціянства на Бе- ларусі, царк. брацтвы, Статут ВКЛ 1588, Берасцейскую царк. унію 1596, змясціў артыкулы пра Маламажэйкаў- скую і Пятніцкую цэрквы, ліст канцле- ра ВКЛ Л. Сапеп да полацкага ар- хіепіскапа 1. Кунцэвіча, прамову міт- рапаліта Г. Каніскага пра стан веры на Беларусі. Асаятляў пытанні кааперацыі (арт. «Маральныя падставы кааперацыі» Вукалы, «Значэнне кааперацыі ў жыцці грамадства»), бел. асветы (публікацыі пра Віленскую бел. гімназію, Т-ва бел. школы), інфармаваў пра суд над бел. паліт. партыямі і арг-цыямі, у т. л. над Бел. сялянска-работніцкай грама- дой, і інш. На старонках часопіса зме- шчаны «Беларускі рэлігійны гімн», эцюд «3 гісторыі бел. культуры», звесткі пра беларусаў і інш. народы-насельнікі Бе- ларусі, творы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, К. Буй- ло. Рабіў агляды прэсы, вёў палеміку з рус. эмігранцкім, польскім перыядыч- ным і бел. хадэцкім друкам. Меў пастаянныя рубрыкі «Хроніка», «Школь- ныя справы», «Гаспадарчыя парады». Выйшла 13 нумароў. А. С. Ліс. «БЕЛАРЎСКАЯ ЗВЯЗДА», газета, орган Палітупраўлення Беларускага фронту. Выдавалася на бел. мове ў вер.— кастр. 1939. Рэдакцыя газеты знаходзілася ў Смаленску, потым у Мшску, Беластоку. Друкавала апера- тыўныя зводкі, карэспандэнцыі, нататкі чырвонаармейцаў, нарысы, замалёўкі, вершы, матэрыялы пра цяжкія ўмовы жыцця пад прыгнётам Польшчы, пра ролю Чырв. Арміі ў вызваленні працоў- ных Зах. Беларусі. Усе публікацыі былі прасякнуты матывамі інтэрнац. бра- тэрства працоўных. У газеце супрацоў- нічалі і друкаваліся бел. пісьменнікі П. Броўка, П. Глебка, I. Гурскі (ад- казны сакратар), М. Лынькоў (рэ- дактар), П. Панчанка і інш. А. /. Конанава. БЕЛАРЎСКАЯ ІКАНАПІСНАЯ ШКО- ЛА, самабытная нацыянальная жыва- пісная школа пач. 16 — сярэдзіны 19 ст. Склалася на аснове традыцый візант. мастацтва пад уплывам ідэй заходне- еўрап. Адраджэння. Вызначаецца шэ- рагам трывалых рыс мастацкага ўвасаб- лення: спалучэннем сімвалізму выяўлен- Абраз «Маці Боская Адзігітрыя Смален- ская». 16 ст Да арт Беларуская іканапісная школа. Абраз «Сашэсце ў пекла» з Чачэрска. 1678 чай мовы з вострахарактарным тыпа- жом, важкасцю форм, дакладнасцю ў перадачы дэталяў і інш. Характэрнае для рэнесансу імкненне перадаць жы- васць і прыгажосць навакольнага свету ўвасаблялася ў бел. абразе праз традыц. іканапісныя прыёмы. Самабытная сістэ- ма суадносін колеру і аб’ёмнай пластыкі фарміравалася паступова, пераходзячы ад умоўных абстрагаваных форм стара- жытнарус. жывапісу да больш канкрэт- ных, характэрных для мастацтва Рэне- сансу і барока. У ранніх творах 16 ст. элементы новага часу (лірызм вобраза і інш.) спалучаліся з асн. рысамі мас- тацтва сярэднявечча, у т. л. раўнавагай і абагульненасцю выявы («Маці Боская Іерусалімская», сярэдзіна 16 ст., Брэст- чына, Музей стараж. бел. культуры ІМЭФ АН Беларусі (МСБК); «Маці Боская Адзігітрыя», пач. 16 ст., Случчы- на, Дзярж. мастацкі музей Беларусі (ДММБ)). У 17 ст. праяўляецца імкнен- не да перадачы прасторы, натуральных прапорцый, паступовай замены традыц. умрўных куліс арх. выявай або ланд- шафтам. Асобныя персанажы падаваліся ў свецкім убранні. Ў сюжэтную аснову ўключаліся бытавыя этнагр. элементы («Успенне» і «Тройца старазапавет- ная», 1-я пал. 17 ст., Брэстчына, МСБК; «Нараджэнне Багародзіцы» Пят- ра Яўсеевіча з Галынца, 1649, ДММБ). Пранікненне ў абраз элементаў жанра- васці, якія надалі яму жыццёвую пера- кананасць, не знізіла агульнай ідэйнай напружанасці і манументальнасці воб- разнага ладу («Маці Боская Заміла- ванне», 1644, МСБК; «Праабражэнне», «Пакровы», «Успенне», 1649—50, «На- раджэнне Багародзіцы», сярэдзіна 17 ст., Брэстчына; «Сашэсце ў пекла», 1678, Магілёўшчына, ДММБ). У 1-й пал.— сярэдзіне 17 ст. школа дасягнула сталасці, што выявілася ў арганічным зліцці зместу і формы. Выразна праяў- ляюцца каліграфічнасць малюнка, плас- тычнасць форм, мадэліраваных колерам, самабытнасць кампазіцыйных прыёмаў з адначасовым выкарыстаннем прамой і адваротнан перспектывы («Сабор архангела Міхаіла», 2-я пал. 17 ст., «Апосталы Лука і Сымон», канец 16 — пач. 17 ст., Брэстчына) У 2-й пал. 17 — пач. 18 ст. з пашырэннем уніяцтва, асабліва ў асяроддзі сялян і рамесні- каў, адбывалася фалькларызацыя мас- тацтва, яго зварот да глыбінных нар. вытокаў і агульная дэмакратызацыя. Побач з высокапрафес. жывапісам узнік значны пласт т. зв. народнага прыміты- ву і сумежных з ім форм, якія адлю- строўвалі простанар. густы і светапогляд (размаляваныя царскія дзверы з Брэст- чыны, 1-я пал. 17 ст., МСБК; «Успен- не», 1730, Віцебшчына, ДММБ). У дзко- ры абразоў шырока ўжываліся традыц. матывы рэнесансу і барока, прыёмы нар. творчасці: рэльефны раслінны арнамент фону, які арганічна спалуча- ецца з аб"ёмнасцю і пластычнасцю жыва- пісных форм, арнаментальная размалёў- ка на палях з накладнымі рамамі, зала- чэнне, серабрэнне, часам аздабленне эмалямі. Бел. абраз вызначаецца дэка- ратыўнасцю, мажорнасцю агульнага эма- цыянальнага стану («Маці Боская Адзі- гітрыя неўвядальны цвет», 1-я пал. 17 ст., Магілёўшчына, «Ушэсце Хрыста», 2-я пал. 17 ст., Случчына, абодва ў ДММБ). У 18 ст. пашыраны разьбяныя паліхромныя ківоты, фератроны, глыбо- кія рамы, разнастайныя шаты: ад мета- лічных з высокарэльефнай чаканкай да драўляных разьбяных. Часам прымяня- лася рэльефная ляўкасная лепка з на- ступнай размалёўкай і залачэннем («На-
374 БЕЛАРУСКАЯ раджэнне Багародзіцы», сярэдзіна 18 ст., «Параскева-пакутніца Камянецкая», 2-я пал. 18 ст., МСБК; «Маці Боская Бя- лыніцкая», 1751, ДММБ; «Маці Боская Апека», 1766, Брэстчына, Варварынская царква ў Пінску). У рэчышчы агульна- нац. школы развіваліся, захоўваючы найб. грунтоўныя рысы нац. традыцыі, мастацкія рэгіёны і цэнтры, якія вызна- чаліся своеасаблівымі стылёвымі і тэхн. адметнасцямі: Брэсцка-Пінскі, Слуцкі, Магілёўска-Віцебскі. У 18 ст. на Брэст- чыне сфарміраваліся Давыд-Гарадоцкі, Камянецкі, Кобрынскі цэнтры іканапісу. Б. і. ш. спазнала ўплывы мастацкіх традыцый суседніх народаў і асн. агуль- наеўрап. кірункаў развіцця мастацтва. Найбольш цесна яна была звязана з традыцыямі Валыні, Славакіі, паўднёва- ўсх. Польшчы і Румыніі. У канцы 18 — 1-й пал. 19 ст. на фоне Асветніцтва і росквіту свецкага мастацтва Б. і. ш. паступова траціла прыярытэт у фар- міраванні эстэт. ідэалу, але здолела захаваць спецыфіку і найважнейшыя рысы шляхам стылізацыі ў формах «наіўнага» барока («Разасланне апоста- лаў», пач. 19 ст., «Тайная вячэра», 1-я пал. 19 ст., «Маці Боская з дзіцем», «Спас-Пантакратар» Юзафа Камінскага, 1836, Брэстчына, МСБК). Развіццё Б. і. ш. як самабытнай з’явы спынілася ў аыніку забароны уніяцтва і насаджэн- ня праваслаўнай царквой на Беларусі псеўдавізантыйскіх форм мастацтва. Гл. таксама Выяўленчае мастацтва Бе- ларусі. Літл Шчакаціхін М. М. Матэрыялы да гісторыі беларускага малярства XVIII ст. // Віцебшчына. Віцебск, 1925—28. Т. 1—2; Жывапіс Беларусі XII—XVIII стагоддзяў: [Альбом]. Мн., 1980; Музей старажытна- беларускай культуры: Кат. экспазіцыі. Мн., 1983; Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 1—2. Мн., 1987—88. Э. 1. Вецер. БЕЛАРЎСКАЯ КАМУНІСТЫЧНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ, БКА, арганізацыя ка- муніст. кірунку. Дзейнічала з 1 студз. да жн. 1920. Створана на аснове арг-цыі «Маладая Беларусь», якая функцыяні- равала з мая 1917 пры Мінскім на- стаўніцкім ін-це. У кіруючае яд- ро «Маладой Беларусі» ўваходзілі У. М. Ігнатоўскі, А. Сташэўскі, В. С. Гарбацэ- віч, I. П. Каранеўскі, С. Г. Булат, М. С. Кудзелька (М. Чарот), М. I. Мароз. Аб’ядноўвала ў асн. навучэнцаў і сельскую інтэлігенцыю. У праграмных і тактычных пытаннях арыентавалася на Бел. сацыяліст. грамаду. Пасля яе распа- ду ўвайшла ў склад Бел. партыі са- цыялістаў як аўтаномная арг-цыя. У 1919 у «Маладой Беларусі» ўзнік- ла левая плынь, якая актыўна ўключы- лася ва ўзбр. супраціўленне польск. акупац. рэжыму. Ў снеж. 1919 на сустрэчы прадстаўнікоў ЦК КП(б)ЛіБ з кіраўніцтвам партыі бел. эсэраў у Смаленску было заключана пагадненне аб каардынацыі дзеянняў усіх паўстанц- кіх сіл у барацьбе супраць польск. ін- тэрвентаў. «Маладая Беларусь» стала збліжацца з КП(б)ЛіБ. 1.1.1920 іні- цыятыўная група членаў арг-цыі «Мала- дая Беларусь» у складзе Ігнатоўскага, Каранеўскага, Сташэўскага, Булата, Ку- дзелькі стварыла арганізац. цэнтр БКА, які заявіў аб прызнанні праграмы і так- тыкі РКП(б). У праграмных дакумен- тах БКА пацвярджалася, што арг-цыя будзе «дабівацца ладу Савецкай Бела- рускай Рэспублікі, спадзеючыся на дапа- могу Савецкай Расіі, з якой Савецкая Беларусь энаходзіцца ў федэратыўнай сувязі». БКА падтрымала мэты бальша- віцкай рэвалюцыі, выказалася за дыкта- туру пралетарыяту, барацьбу з сусв. імперыялізмам, нават звязала рэвалю- цыю з інтарэсамі сусв. пралетарыяту. У той жа час яна імкнулася праводзіць палітыку ў інтарэсах бел. народа. БКА з’яўлялася як бы зародкам бел. нацыянал-бальшавізму, які, ідучы насу- страч расійскаму бальшавізму, спрабаваў забяспечыць новай сістэме, што ўста- лёўвалася сілавымі метадамі, найболь- шую падтрымку бел. насельніцтва. Кі- раўніцтва ЦК КП(б)ЛіБ насцярожана ставілася да БКА, выкарыстоўвала яе як пераходную ступень да ўспрымання ка- муніст. ідэй радавымі членамі нац,- дэмакр. партый. БКА яднала левыя эле- менты партыі бел. эсэраў сярод наву- чэнцаў, сельскага настаўніцтва, сялян- ства і накіроўвала іх у рэчышча ба- рацьбы з польск. інтэрвентамі. У кан- цы лют. 1920 у Мінску на нарадзе прадстаўнікоў «пяцёрак» (каля 2 тыс. членаў) выбраны пастаянны ЦК БКА, у які ўвайшлі Ігнатоўскі (старшыня), Булат, Каранеўскі. Арг-цыі БКА існава- лі на тэр. Мінскай і Гродзенскай губ. У многіх паветах пад кантролем БКА дзенічалі партыз. атрады. Члены БКА садзейнічалі аб’яднанню партыз. атра- даў, што змагаліся на Беларусі, у паў- станцкую арг-цыю, штаб якой знаходзіў- ся ў Мінску. У пач. 1920 на з’ездзе ў Гатаве быў створаны падраённы штаб Мінскай раённай паўстанцкай арг-цыі (нач. штаба чл. БКА А. I. Ра- маноўскі). У наваколлі Мінска дзейні- чаў партыз. атрад на чале з чл. БКА С. С. Плашчынскім. Пад кіраўніцтвам ЦК БКА дзейнічалі партыз. атрады ў Докшыцах, Маладзечне, Ст. Дарогах, Ігумене, Слуцку, Барысаве, Дуко- ры, Лідзе, Ашмянах і інш. У красаві- ку 1920 пасля разгрому польскай дэфензівай штаба Мінскай паўстанцкай арг-цыі ЦК БКА уключыў сваіх прад- стаўнікоў у Бел. паўстанцкі к-т, які кіраваў баявымі дзеяннямі партызан. К-т падтрымліваў сувязь са штабам Зах. фронту і ў ажыццяўленні баявых аперацый кіраваўся ўказаннямі ка- мандуючага фронтам М. М. Туха- чэўскага. Пасля вызвалення Мінска ад польск. інтэрвентаў БКА актыўна ўклю- чылася ў работу па адраджэнні нац. дзяржаўнасці бел. народа. 31.7.1920 старшыня ЦК БКА Ігнатоўскі разам з прадстаўнікамі ЦК КП(б)ЛіБ, ЦК Бунда і прафсаюзаў падпісаў «Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці Сацыялістыч- най Савецкай Рэспублікі Беларусь». 3 адраджэннем бел. сав. дзяржаў- насці адпала неабходнасць існавання БКА. У жн. 1920 па рэкамендацыі ЦК РКП(б) Мінскі губ. к-т КП(б)ЛіБ заявіў аб роспуску БКА і прыняцці яе членаў у склад КП(б)ЛіБ. У паста- нове губкома адзначалася, што «Белару- ская камуністычная арганізацыя... зжы- ла рэшткі народніцтва і нацыянал- сацыялізму і, па меры сваіх сіл, пра- водзіць у жыццё прынцыпы дыкта- туры пралетарыяту і камунізму, з пры- чыны чаго з боку Камуністычнай пар- тыі Літвы і Беларусі ў цяперашні час няма перашкод да прыняцця Бе- ларускай камуністычнай арганізацыі ў рады КП(б)ЛіБ». Той жа пастановай БКА распускалася як парт. нац. струк- тура, а яе члены інтэграваліся ў КП(б)ЛіБ. У канцы 1920-х— 1930-я гады амаль усе б. члены БКА абві- навачаны ў правядзенні нац.-дэмакр. ідэалогіі і рэпрэсіраваны. Літ.: Малашко А. М. К вопросу об оформленян однопартнйной снстемы в СССР. Мн., 1969. С 248—249; Сташке- в я ч Н. С. Пряговор революцня: Крушеняе антнсов. двяженяя в Белоруссяя, 1917— 1925. Мн., 1985. С. 236—237; Ігнацен- ка I., Кароль А. Усевалад Ігнатоў- скі і яго час. Мн., 1991. С. 12—21. М. С. Сташкевіч. БЕЛАРЎСКАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ 1918. Адбылася 25—28.1.1918 у Вільні. Скліка- на Арганізац. к-там, у які ўваходзілі прадстаўнікі розных сацыяльных колаў і бел. арг-цый з акупіраванай Германіяй тэр. Беларусі. Правядзенне Б. к. было выклікана падзеямі ў Расіі (Кастр. пера- варот 1917), ва ўсх. частцы Беларусі (Усебел. з’езд, антыбел. палітыка баль- шавікоў) і на тэрыторыі, акупіраванай герм. войскамі (абвяшчэнне Літ. Рэс- публікі ў снеж. 1917). У сувязі з гэтым узнікла неабходнасць узгадніць мэты розных бел. арг-цый, «апрацаваць асно- вы беларускага народнага прадстаў- ніцтва» і «палажыць першы камень пад будоўлю нашай гасударственнай буду- чыні». 3 прычыны таго, што герм. акупац. ўлады і Літоўская Тарыба падазрона ставіліся да бел. вызв. руху, Арганізац. к-т у сваёй абвестцы прапа- наваў склікаць падрыхтоўчую нараду, якая, «разгледзеўшы сучаснае палітыч- нае палажэнне і вырабіўшы сабе ясны погляд на яго, павінна апрацаваць асновы арганізацыі беларускага народ- нага прадстаўніцтва». Нарада сабрала- ся 25.1.1918 у Вільні і абвясціла сябе Б. к. Дэлегатам належала разгледзець 2 канцэпцыі: выпрацаваную ў вер. 1917 канферэнцыяй Бел. нар. к-та, Бела- рускай сацыял-дэмакратычнай работніц- кай групы і Віленскага к-та Бел. сацыяліст. грамады (гл. ў арт. Беларускі народны камітэт) і выпрацаваную арг-цыяй Сувязь незалежнасці і непа- дзельнасці Беларусі. Пасля ўзгаднення сваіх пазіцый бел. арг-цыі не адмові- ліся ад ідэі Бел.-Літ. дзяржавы. На дум- ку ўдзельнікаў Б. к., гэта дзяржава павінна была стаць канфедэрацыяй 2 аўтаномных тэрыторый — беларускай і літоўскай; у склад канфедэрацыі павінны былі ўвайсці ўсе бел. і ўсе літ.
375 БЕЛАРУСКАЯ землі. Б. к. абрала каардынацыйны цэнтр бел. арг-цый і прадстаўнічы орган аку- піраванай Германіяй тэр. Беларусі — Ві- ленскую беларускую раду. Літ.: Сідарэвіч А. Беларускі шлях // ЛіМ. 1990. 23, 30 ліст. А. М. Сідарэвіч. БЕЛАРЎСКАЯ КРАЁВАЯ АБАРОНА, БКА, вайсковае фарміраванне для ба- рацьбы супраць бальшавізму на акупі- раванай ням.-фаш. захопнікамі тэр. Бе- ларусі ў Вял. Айч. вайну. Стваралася паводле дазволу Гітлера на правядзенне мабілізацыі на Беларусі, загадаў ген. камісара Беларусі фон Готберга ад 23.2.1944 і прэзідэнта Беларускай цэн- тральнай рады (БЦР) Р Астроўскага ад 6.3.1944. Узначальвала БКА Гал. камандаванне на чале з маёрам Ф. Ку- шалем, якому падпарадкоўваліся акр. аддзелы БКА. Аснову БКА складала прымусова мабілізаванае мужчынскае насельніцтва 1908—24 гадоў нараджэн- ня. Усяго было мабілізавана каля 25 тыс. чал., з якіх планавалася сфарміраваць 48 батальёнаў (па 450—500 чал.). Да сярэдзіны крас. 1944 было створана 36 пях. і 6 сапёрных батальёнаў. Афіцэры і падафіцэры БКА праходзілі падрыхтоўку на 3-тыднёвых курсах у Мінску, радавыя — на месцах службы. 25.3.1944 для афіцэраў уведчены знакі адрознення чыноў і званні: лейтэнант, старшы лейтэнант, капітан, маёр, падпал- коўнік; для падафіцэраў — дрыжынавы і звязовы. Гал. мэтай БКА з’яўлялася барацьба супраць сав партызан, якая праводзілася ў згодзе з паліцэйскімі ўладамі на месцах. Большасць насель- ніцтва варожа ставілася да мабілізацыі ў БКА. Створаныя батальёны не апраў- далі надзей акупантаў. Многія з іх выкарыстоўваліся для аховы складоў, інш. гасп. мэт. Пад уплывам агітацыі партызан і падпольшчыкаў, баявых дзеянняў Чырв. Арміі адбывалася маса- вае дэзерцірства вайскоўцаў БКА і пераход іх са зброяй да партызан. Пасля вызвалення тэр. Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў кіраўнікі БКА апынуліся ў Германіі, дэе пад кіраў- ніцтвам СС і Мін-ва ўсіх абласцей пры- ступілі да арганізацыі т. зв. беларускага войска. У кастр. 1944 вайсковы аддзел БЦР рэарганізаваны ў Гал. ўпраўленне вайск. спраў (ГУВС) на чале з К. Еза- вітавым, якому было прысвоена званне генерал-маёра. Для падрыхтоўкі афіцэр- скіх і падафіцэрскіх кадраў у кастр. 1944 створаны 1-ы бел. вучэбны кадра- вы батальён, укамплектаваны пера- важна асабовым складам мінскай школы БКА, што была эвакуіравана ў Гер- манію разам з выкладчыкамі. Паводле загаду ГУВС ад 8 1.1945, для фармі- равання рэзерву беларускага войска створана «асобая група рэзерву». У яе залічваліся збеглыя ў Германію былыя паліцэйскія, асабовы склад Беларускага корпуса самааховы, бел. часцей СС, СД, ОД, лясной варты, спецгруп па барацьбе з партызанамі і інш. Такім чынам, батальёны БКА фарміраваліся ў Германіі пераважна з тых асоб, якія выступалі супраць сав. улады і шукалі там паратунку ад кары. Паводле загаду рэйхсфюрэра СС Гімлера ад 25.1.1945, ГУВС стварыў 1-ю беларускую грэна- дзёрскую брыгаду «Беларусь». У склад яе ўвайшла частка былых вайскоўцаў БКА, астатнія ўключаны ў 30-ю грэна- дзёрскую дывізію СС «Беларусь № 1», якая трапіла ў палон да амерыканцаў. А. М Літвін. БЕЛАРЎСКАЯ КРАЕВАЯ НАРОДНАЯ РАДА, фіктыўны прадстаўнічы орган, выбраны на т. зв. Беларускім краё- вым з'ездзе (студз. 1919). Інспіравана ўрадам Польшчы, які прэтэндаваў на бел. землі і не хацеў, каб дэлегацыя Бел. Нар. Рэспублікі ўдзельнічала ў Па- рыжскай мірнай канферэнцыі. «Прэзі- дэнт» рады К. Цвірка-Гадыцкі. «член* — А. Янсан. 23.3.1919 яны накіравалі міністру-прэзідэнту Польшчы ліст, у якім прасілі яго зрабіць адпаведныя крокі «ў кірунку ўстанаўлення супольнага палі- тычнага жыцця беларускага народа з Польшчай». А М. Сідарэвіч. «БЕЛАРЎСКАЯ КРЫНІЦА» («Віеіа- гцхка)а кгупіса»), штотыднёвая (у 1940 двухтыднёвая) газета, орган Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД). Вы- давалася з 8(21).10.1917 у Петраградзе на бел. мове, № 3 за 1918 у Мінску, з 7.9.1919 да 12.7.1940 у Вільні. 3 15.4. 1937 да 16.11.1939 не выходзіза. Да 1925 і з 17.11.1939 называлася < Крыніца». Друкавалася то лацінкай, то кірыліцай, у 1934—39 двума шрыфтамі адначасова. Рэдактарамі «Б. к.» ў розны час былі Т Вайцяховіч, В Васілеўскі, В. Грыне- віч, М. Грачанік, У. Знамяроўскі, Я. Пазняк, А. Станкевіч, Л. Сярмяга, Б. Туронак і інш. Разлічана была на сялян, інтэлігенцыю, жыхароў Зах. Бе- ларусі і беларусаў у эміграцыі. 3 пер- шых нумароў газета заклікала ўсіх беларусаў і ўсё насельніцтва краю ўзяц- Бі 4 „ВІеІагііжка, Кгупісу** х йп. 171.1935 6 капГІікамапу. РІегмуТкл Міаіма гуСлПав. Мг. $ (598). ТУІІпІа, Рапіаііхіеіак 18 Бішіхіепіа 1955 8. Но<1 XI (XIX) ВІЕЕАКІІ8КАЗА БЕЛАРУСКАЯ ВІЕЕАКІІ8КАЗА КРЫНІЦАІІКВУМІСА Ра1іІу«п«іа^ Ьгатасіхкаіа і 1іІагаіагпа|а Ьахее*. Рэлігія у У аадным « пдццрэдвік ну- мвроў «Беж. Крыжіпы» творв- тычаа । пумкгычж» паріжыў а спуажу шксіы ў прагрвме кб» ноў ісваі ЬХД. Цвцер вачу М- крвнуць ічт-ж»саосвбаа соре- ау рваігіі. I гттую сорвау м*- сіараюса прнжтавіць а Ц)вкту । аеджаньна ваібольм вгыроаага, агульмаів і арымцыдоваів. Гатв мачв, вто спражу ралігіі ў ара трамс абвоўленаВ БХД цаств- рвемса ўнжць тм. аж гэтага аы- шагм сцравждЛівьСьць іьары&Цк белврусжага жароду а пувжуу гдсджвжьжж аго мсЛлвжвіжкіж лвнржаўвішнж ідамлвў. Як шлітычна-дааржаўмцжаа алува, тжж І валітыка црвжтыч- ваа веллюць свмьвн. жгтлжмкл- жучы. тры галоўыыа споскбы абноуле (Ауятыкул йнск,.м-мж) мвічв больм аж у пі ршыы вы- валжу. аьяўлвеіша ўпвдак уса- клга аўторытггу, р сж івл Дўжо вд-мвре іьаы, жулы сіаы, і, аж у СССР, — мваольнштва іра- мддмн । жароду. 3. Між уладаС * ьвецкж» і хухоўвж» ісм>е рв.жьддеж фувжцыаў, лдсанасьці Сутнасьць гатаага раль 'лелу ыі лепж палаеду фу»кцы»ў > гыь. «ято дааржала орылвав аўторы- і»т рмілі, а рнаінл аўторызжт лааржаны. а. е аж ідмржава на ўмевавсіш* ў спражы ралігіі, тм ралігіж ыа ўмеваавццж ў сорхвы діаржамы. Усімі овепг ымі соракжжі віруе ўаала ожец- ваа, а справамі рааігівмымі ві- руе ўлада дужцўнаа. IIры гэіміж адмосівах між дваржалаі і рваі- ца за адбудову бацькаўшчыны. Пісала, што ў той час, калі «развалілася цар- ская імперыя, калі ўсе прыгнечаныя, загнаныя і паняволеныя народы пачалі будзіцца да новага жыцця і з надзеямі спазіраць у будучыню, калі сыны вёскі нашан і места, пакінуўшы даўгавечны сон, заявілі, што і яны хочуць людзьмі звацца, а народы, стогнучыя пад чужац- кім ярмом, сказалі, што хочуць быць вольнымі,— нарадзілася на свет «Кры- ніца» (1919. № 1). Рэдакцыя імкнулася да аб’ектыўнага асвятлення і тлума- чэння з’яў грамадскага і культурнага жыцця ў краі і за мяжой. У аснову выдання былі пакладзены прагрэсіўныя традыцыі газет тНаіаа ніва» і «Бела- рус». «Б. к.» паслядоўна адстойвала агульна-дэмакр. патрабаванні свабоды слова, друку, дэманстрацый, 8-гадзіннага рабочага дня, перадачы ва ўласнасць беззямельным і малазямельным сяля- нам памешчыцкай зямлі. Шмат увагі аддавала нац. пытанню. Настойліва вяла работу па кансалідацыі беларусаў-като- лікаў і беларусаў-праваслаўных як чле- наў адной нацыі, народа ў процівагу ўстарэлай канцэпцыі, паводле якой лічы- лася, што ўсе праваслаўныя — рускія, а католікі — усе палякі. Падтрымлівала развіццё бел. л-ры і мастацтва, гіст. навукі, асветы, шырокае выкарыстанне бел. мовы ў грамадскім жыцці, выка- нанне на ён набажэнстваў у цэрквах і касцёлах. Паводле заявы Туронка, газета ніколі не здраджвала сваім хрысціянска-дэмакр. ідэалам, што яна і надалей будзе выступаць «за палітыч- ную, культурную і грамадскую волю най БХД. роду 1 ўсімсваім.часта гроамым, аажвгам аьжльнаеіш вв жышь- жго. Пры іатым це аабывжймо так-жв, впо раліпв — ггга аа > ліаав у нвродае цввмасыіь і жіо , жааі бачым часта вло, маючас лучнвсьаь в ралігіай, дык туі сіірева нв У рэлігіі. в У фаль жывым яв ііаламвмілі, у ваду жыжаньві а таго, ш імжага і Прмаішіі супрадоўмоцтва і ; со іілармасыр, вв у інатыж галі- 1 вал жыцыіа, тавіў галінеуаажы- ыык жллосінаў між рэаігівя і і сь*«а»аа уладлі налінвм мець! саораўлы валімае аастасааавьыа I • нажым влроцас беаарусжіы. | Вяаіжае ражавднааьас, авос б* і адм у бадарускім вародве, выв>- | .БЕЛАРУСКАЙ КРЫНІЦЫ' (Зяаюдві -іліотЫленв&нннчі}.
376 БЕЛАРУСКАЯ беларускага народу, за брацкае сужыццё ўсіх народаў, засяляючых наш край» (1926. № 37). У 1920-я г. на старонках «Б. к.», акрамя патрыятычных і нац.- рэлігійных, усё часцей выказваліся думкі сац.-грамадскага і паліт. харак- тару. Газета асвятляла дзейнасць гурт- коў Таварыства беларускай школы, Беларускага інстытута гаспадаркі і куль- туры, падтрымлівала пазіцыі Беларускай сялянска-работніцкай грамады ў зма- ганні за зямлю для працоўных сялян, за правы бел. мовы і культуры ў родным краі, але крытычна ставілася да яе пра- летарскай праграмы пра вядучую ролю адной партыі ў грамадстве. Знаёміла чытачоў з бел. рухам у Смаленску, арганізацыяй пры мясц. ун-це студэнц- кага зямляцтва, адкрыццём у 1926—27 навуч. годзе пры пед. факультэце Сма- ленскага ун-та кафедры беларусазнаў- ства, а пры рабфаку — Бел. аддзела. Прыхільна сустрэла весткі пра ўтварэн- не ў Мінску ў 1926 Т-ва культурнай сувязі Сав. Беларусі з заграніцай, заснаванне Бел. акадэміі навук, змясці- ла з гэтай нагоды прывітанні акад. В. Ю. Ластоўскага, праф. У. 1. Пічэты, Б. I. Эпімах-Шыпілы (1928. № 52). Адстойваючы ідэю хрысціянскай гуман- насці, пашаны да духоўных набыткаў іншых, асабліва славянскіх народаў, газета рэкламавала ўкр. час. «Сільскі світ», які выходзіў у Львове, друкавала на сваіх старонках хрэстаматынныя творы М. Канапніцкай, Т. Шаўчэнкі, I. Франко, А. Міцкевіча, Л. Талстога, А. Чэхава, Я. Неруды, О Жупанчыча, С. Енка і інш. Ў «Б. к.» ўпершыню (1926. № 35) апублікаваны верш В. Гамуліцкага «На Белай Русі» (нап. ў 1905) у перакладзе К. Стаповіча, які адыграў важную ролю ў прапагандзе бел. мовы і песні ў слав. свеце. Папу- лярнасць газеце надавалі таксама розныя магарыялы, што змяшчаліся пад рубры- камі «Аб чым гамоняць славяне?», «Вольная трыбуна», «3 Радавай Бела- русі», «Беларусы ў Латвн», «Беларусы на эміграцыі», дзіцячы аддзел «Зорка», дзе друкаваліся байкі, замалёўкі, песні на выхаваўчыя тэмы, запазычаныя са слав. фальклору і школьных чытанак братніх народаў. Разглядала пытанні фізічнага і культурнага выхавання мо- ладзі, знаёміла з фізічным выхаваннем у стараж. Грэцыі, Егіпце, Індыі, Кітаі, паведамляла пра жыццё студэнтаў у краі і за мяжой. Садзейнічала бел. вучнёўскай і студэнцкан моладзі ў справе атрымання неабходных'прафесій у амерыканскіх сярэдніх і вышэйшых школах. У газеце прапагандаваліся веды па гісторыі і культуры бел. народа, яго традыцыях і заычаях, рэгулярна змяшчаліся літ.-маст. творы А. Зязюлі, К. Сваяка, А. Бартуля, Ф. Грышкевіча, Я. Быліны, С. Новіка, А. Ананіча, С. Шыманоўскага, Ф. Субача, Я. Свята- зара, Н. Жальбы, Т. Кондэля і інш. За час свайго існавання «Б. к.» стала ♦ ♦ 1 ф ф 4- ♦ Ф ПЕРВЫН ГОД Деітелыюстя Белорусской Культурло- НлучаоІ Ассошаші студентоі Петроі- сіо* Сельско-Хозійственво* Амлдеяш. НіІНІІІЫ ІЦНГІ ГЦІЧКІ мінмі ІССЦІІШ 14 НояОря 1921 года Вокладка справаздачы Беларускай куль- турна-навуковай асацыяцыі. 1921. трыбунай бел. эміграцыі, часта друкавала карэспандэнцыі пра яе грамадскае і культурнае жыццё, сувяз' з бацькаў- шчынай. Паслядоўна прывівала бел. чытачу пачуцці патрыятычнага абавязку перад сваёй Айчынай, якой кожны мусіць служыць добрымі ўчынкамі і справамі, быць верным прынцыпам хрысціянска-дэмакр. маралі. Патрыя- тычная накіраванасць «Б. к.» і крытыч- ныя ацэнкі ёю бурж. ладу часта выклі- калі незадаволенасць польскіх улад Толькі ў 1-й пал. 1920-х гадоў газета 9 разоў канфіскоўвалася і 17 разоў прыцягвалася да судовай адказнасці, а за ўвесь перыяд выдання ў Вільні яе 3 разы закрывалі і 58 нумароў было канфіскавана. Усяго выйшла 768 нума- роў. 3 лют. 1991 у Мінску выходзіць аднайменная газета, якая лічыць сябе прадаўжальніцай традыцый «Б. к.». Літ.-. Мірачыцкі Л. «Крывіца» ў лёсе беларусаў // Полацак. 1991. 5; Я го ж. «Крыніца». беларусы ў Аргенціне // Навіны Беларускай акадэміі. 1991. № 44; Яго ж. «Крыніца»; беларусы ў Нямеччыне // Там- сама. 1992. № I — 3. Л. П. Мірачыцкі. «БЕЛАРЎСКАЯ КУЛЬТЎРА», літара- турна-грамадскі часопіс. Выдаваўся з ліп. да вер. 1927 у Вільні на бел. мове. Рэдактар-выдавец Ф. Умястоўскі. Ідэй- ныя пазіцыі часопіса былі абумоўлены памяркоўнымі поглядамі рэдактара, яго паліт. арыентацыян на тэрытарыяльную аўтаномію Зах. Беларусі з паслядоўнай эвалюцыяй да незалежнасці. Асвятляў пытанні гісторыі Беларусі («Аб уніі на беларускіх землях» Я. Зенюка, «Шлях да незалежнасці Беларусі» пад псеўд. Незалежнік, «Кара» Саўліча), бел. асветы на зах.-бел. землях («Школь- ная справа ў Польшчы» М. Краўцова), пісаў пра неабходнасць культурнай і краязнаўчай руплівасці ў Зах. Бела- русі. краязнаўчую работу ў БССР. Апу- блікаваў арт. «Трымаймася родных наз- ваў» Краўцова (пад псеўд. Звончык), дзе паказана, як польская адміністрацыя тэндэнцыйна скажае этнічную аснову бел. тапонімаў. На старонках часопіса надрукаваны творы М. Багдановіча, А. Бартуля, М. Васілька, Я. Доліна, Б. Друцкага-Падбярэзскага (пад крып- танімам «Б.»), Я. Палешука і інш., пераклады на бел. мову актуальных для зах.-бел. жыцця філас. твораў С. Белай- ца, М. Горкага, А. Міцкевіча, Р. Ра- лана, Ю. Славацкага, Р. Тагора, агляд творчасці Я. Коласа. У раздз. «Біблія- графія» пад крыптанімам «В.» змешчаны спіс выдадзеных на бел. мове ў Вілын кніг і агляд бел. друку за 1906—27. Меў грунтоўны раздзел «Хроніка». Вый- шлі 3 нумары ў 2 кнігах. А. С. Ліс БЕЛАРЎСКАЯ КУЛЬТЎРНА-НАВУ- КОВАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ п р ы П я т- роўскай сельскагаспадарчай акадэміі. Існавала з 14.11.1920 да вясны 1923 у Маскве. Заснавана сту- дэнтамі-беларусамі. Старшыні: Г I. Га- рэцкі (да ліст. 1922), П. Жук. Мэты асацыяцыі: спрыянне культурна- гасп. адраджэнню Беларусі, вывучэнне розных галін гаспадаркі, арганізацыя навук.-даследчых экспедыцый па Бе- ларусі, навук. і культурная падрыхтоўка бел. студэнтаў для будучай працы на Бацькаўшчыне. Аб'ядноўвала больш за 200 сяброў (1923). Мела секцыі: жывё- лагадоўлі, доследаў над раслінамі, пча- лярства, лесазнаўства, меліярацыі, ста- тыстыкі і дынамікі гаспадаркі Бела- русі; існавалі агранамічны гурток, хор і драматычная студыя. Сябры асацыя- цыі ўдэельнічалі ў працы акад. гуртка па вывучэнні Смаленскай губ. У зборы і апрацоўцы матэрыялаў па гаспадар- цы Беларусі дапамагалі прафесары А. А. Калантар, М. Аганоўскі, а так- сама Я У. Самонлаў, А. Смоліч, А. Л. Бурбіс. Летам 1922 сябры аса- цыяцыі ўдзельнічалі ў экспедыцыі Нар- камзема Беларусі па вывучэнні вытв. сіл Міншчыны і Мазыршчыны. Члены асацыяцыі былі прыхільнікамі канцэп- цыі эканам. развіцця «Беларусь — Чырвоная Данія» і рабілі ўласныя спробы вырашыць праблемы інтэнсі- фікацыі сельскай гаспадаркі. Асацыя- цыя выдала брашуры-справаздачы за 1921 і 1922 г., навук. зборнік-альманах з арт. прафесараў В. Р. Вільямса, А. Д. Ду- баха і інш. Разам з Бюро бел. студэнцкіх арг-цый у Маскве выдала літ.-навук. аль- манах «Маладая Беларусь» (1922). Рых- таваўся да друку альбом «Нявывучаная Беларусь», спец. навук. зборнікі, час. «Беларускі гаспадар» (1923, са студэн- тамі Горацкага с.-г. ін-та). Праводзілася таксама культурніцкая дзейнасць, збор бел. фальклору. 3 сябрамі асацыяцыі сустракаліся А. Р. Чарвякоў, паўна- моцны прадстаўнік БССР у РСФСР М. Мароз і інш. 3 вясны 1922 дзей- насць асацыяцыі выклікала крытыку і абвінавачанні ў «навуковым ухілізме»,
нацыянал-шавінізме і апалітычнасці. Па гэтай прычыне ў вер. 1922 Гарэцкі быў часова затрыманы органамі АДПУ. Вясною 1923 у Маскве пачалі стварац- ца альтэрнатыўныя бел. пралетарскія зямляцтвы і асацыяцыя вымушана была спыніць сваё існаванне. 3 шэрагаў асацыяцыі выйшлі вядомыя вучоныя: геолаг Г. 1. Гарэцкі, эканаміст С. А. Жда- новіч, глебазнавец П. П. Рагавой I інш. Літ:. Гарэцкі М. Камароўская хро- ніка // 36. тв. Мн., 1986. Т. 4; Л і с А. Песню — у спадчыну: Мастацтвазнаўчыя арт. Мн., 1989. Ю. Р. Васілеўскі. БЕЛАРУСКАЯ КУЛЬТУРНА-НАВУ- КОВАЯ ГРАМАДА ў Барысаве, грамадская арганізацыя. Існавала ў 1922. Зарэгістравана ў Наркамаце асветы БССР 29.4.1922. Мэты: вывучэнне і па- шырэнне ведаў па гісторыі, краязнаў- ству і культуры Беларусі, чытанне лек- цый, адкрыццё музеяў, лекцыйных кур- саў і выставак, арганізацыя драматыч- ных, музычных, літ. мерапрыемстваў, матэрыяльная ўзаемадапамога. Дэвіз грамады: «Сонца навукі прагляне ясна над нашай нівай». Кіруючы орган — выбарны прэзідыум (старшыня А. Іва- ноў-Казельскі (псеўд. Сымон Музыка), сакратар В. Гайдук]. У сак. 1922 налічвала 16 сяброў, пераважна супра- цоўнікі школьных устаноў і вайскоўцы. Сярод актывістаў Н. Гаеўская, В. Да- шук, А. Літэцкая, К. Ржэўскі, Л. Хаця- новіч. Ю. Р. Васілеўскі. БЕЛАРЎСКАЯ ЛІТАРАТЎРА, адна з найважнейшых галін духоўнага жыцця беларускага народа. Гл. ў арт. Літара- тура. БЕЛАРУСКАЯ МОВА, мова беларусаў, карэннага насельніцтва Беларусі; дзяр- жаўная мова Рэспублікі Беларусь. Па- водле перапісу 1989, яе лічаць роднай 77,7 % жыхароў Беларусі, у т. л. 80,2 % беларусаў. Разам з рус. і ўкр. мовамі адносіцца да ўсх. групы славянскіх моў, якая асаблівасцямі фанетычнай сістэмы, граматычнага ладу і слоўніка- вага складу адрозніваецца ад моў зах. і паўд. славянскіх народаў. Працэс раз- віцця мовы ўключае цесна звязаныя знешнюю гісторыю (яе тэр. пашырэнне, выкарыстанне ў пісьменнасці, грамадска- культурным жыцці народа, школьным навучанні, набажэнстве і г. д.) і ўну- траную гісторыю (змены ў галіне гукаў і форм, у сінтаксісе і лексіцы). Параўнальна - гіст. мовазнаўствам устаноўлена, што Б. м., як і ўсе сла- вянскія мовы, адносіцца да індаеўра- пейскай моўнай сям’і, што некалі мела адзіную мову-аснову (прамову), распад якой адбываўся прыблізна 3—2,5 тыс. гадоў да н. э. Дыялектныя адрозненні, што існавалі ў індаеўрапейскай мове, сталі характэрнымі рысамі асобных індаеўрапейскіх моў. Даследчыкі адзна- чаюць у фанетыцы, граматыцы і лексіцы славянскіх і балтыйскіх моў мноства агульных рыс, якія не ўласцівы інш. індаеўрапейскім мовам. Гэта дазваляе заключыць, што пасля распаду індаеўра- пейскан мовы пэўны час існавала балтаславянская моўная супольнасць. Надпіс на Рагвалодавым камені. 1171. Ьдмяр іасічі глі«у Ол»ф«?ну «йвіці ь ХтгтЯННГН ІЗЛДЬ 6Л.0БНЦН П05ННЛ Й^'ГЬТЬОН» ЗгПОАЕНЕ 6ЫЛ0ЖНЫ Й Мйн,,ргскнн нзыкй -ЛОКЬТОРСМЬ Л^ОІфРіІНЬЦНбКо СКОРННСЬ. НЗЬОЛА ЕН4Г0 ГР/Л4 ІЮДОЦЬЖІ . НіШРЛЬ 60ГЗ НО гтн, йльлмпобііоАнтыКіЫЗ*ігньь Да арт. Беларуская мова. Ф Скарына. Кніга «Юдзіф». Тытульны ліст. Прага. 1519. Ёсць таксама меркаванне, што агуль- ныя рысы маглі развівацца і паралельна на моўных тэрыторыях славян і балтаў. Працэс распаду балтаславянскай мовы на 2 адгалінаванні прыкладна ў 3—2-м тысячагоддзях да н. э.— 7—8 ст. н. э. прывёў да ўзнікнення праславянскай мовы, тэр. пашырэння якон дакладна не вызначана. Існуе гіпотэза аб вісла- одэрскай прарадзіме славян. Ен проці- пастаўляецца гіпотэза, паводле якой стараж. славяне першапачаткова займалі тэр. паміж Зах. Бугам і сярэднім цячэн- нем Дняпра. Праславянская мова на- пачатку складалася з блізкароднасных БЕЛАРУСКАЯ дыялектаў (дыялектных зон), адносіны паміж якімі пастаянна мяняліся. Шы- рокае рассяленне славянскіх плямён у 6—7 ст. абумовіла паслабленне ўнутраных сувязей. У выніку прыкладна ў 8—9 ст. адбываўся працэс ператва- рэння ранейшых дыялектаў у самастой- ныя славянскія мовы. У гэты час пачала складвацца і старажытнаруская мова як адзіная для ўсходніх славян. Яе адноснае адзінства захоўвалася да 13 ст., у т. л. ў эпоху Кіеўскай Русі. Ад праславянскай мовы яна атрымала ў спадчыну граматычны лад і асн. слоўні- кавы фонд. У ранні перыяд свайго існавання ўсе славянскія мовы пера- жывалі агульныя ці падобныя змяненні ў фанетычнай сістэме і граматычным ладзе. У старажытнарускай мове, як і ў большасці славянскіх моў, параўнаўча рана, не пазней 1-н паловы 10 ст., зніклі насавыя галосныя. Разам з тым у кожнай славянскай мове ўзнікалі і развіваліся асаблівасці, якія ўсё больш адрознівалі славянскія мовы адну ад адной. У перыяд з 6—7 да 9—10 ст. у старажытнарускай мове развіўся шэ- раг спецыфічных рыс у галіне фанетыкі: поўнагалоссе (берегь, голова), пачатко- вае «о» на месцы спалучэння «]е» (озеро, олень), шыпячыя «ж», «ч» на месцы спалучэння гукаў б, і, кі з і (межа, ночь) і інш. На працягу 11—14 ст. най- больш значным фанетычным працэсам стала падзенне рэдукаваных галосных «ь» і «ь», у вышку чаго фанетычная сістэма наблізілася да фанетычнага ладу сучасных усходнеславянскіх моў. Гэты працэс адыграў значную ролю ў гісторыі марфалагічнага ладу і слоў- шкавага складу ўсходнеславянскіх моў. Істотныя змены адбыліся і ў граматыч- ным ладзе. Ранейшая сістэма скланення па асновах губляла сваю лексічную сувязь з пэўнымі групамі слоў і стана- вілася чыста граматычнай, аб’ядноў- ваючы назоўнікі ў новыя тыпы скланен- ня ў асн. па родах. Асабліва прыкмет- ныя змены адбыліся ў сістэме дзеяслова. Аформленае выражэнне атрымала катэ- горыя трывання, у сувязі з тым змяні- лася сістэма прошлых часоў: аорыст, імперфект і часткова плюсквамперфект выцеснены перфектам, які стаў асн. формай прошлага часу ў жывой народ- най мове. У пісьменнасці па традыцыі ранейшыя формы прошлага часу выка- рыстоўваліся і пазней. Значныя змены ў сістэме назоўніка, прыметніка і дзея- слова адбыліся ў сувязі з падзеннем катэгорыі парнага ліку, якая выйшла з ужытку на працягу 13—14 ст. У галіне сінтаксісу наглядаецца пашырэнне скла- даназалежных сказаў, замена беспры- назоўнікавых канструкцый прыназоў- нікавымі і інш. Развіццё грамадскай, культурнай і ваен. дзейнасці ўсх. сла- вян садзейнічала ўзбагачэнню слоўніка- вага складу. Большасць новых слоў узнікала шляхам словаўтварэння ад агульнаславянскіх каранёў, шляхам змя-
378 БЕЛАРУСКАЯ нення значэння старых слоў і запазычан- няў з грэчаскай, скандынаўскіх, фінскіх і цюркскіх моў. Феадальнае драбленне і распад Кіеў- скай Русі садзейнічалі актывізацыі мяс- цовых дыялектаў, якія накладвалі адбі- так і на старажытнарускую пісьмен- насць. У вышку мангола-татарскага нашэсця ўсх. землі трапілі ў залежнасць ад Залатой Арды, а заходнія ўвайшлі ў склад Вялікага княства Літоўскага. На ўсх. і зах. землях з рознымі ўмо- вамі паліт., гасп. і культ. жыцця ад- бываўся працэс умацавання ўнутраных сувязей і супольнасці, выкліканы ростам гарадоў, развіццём рамёстваў, гандлю і сельскай гаспадаркі. У 13—15 ст. на зах. землях былой старажытнарускай дзяржавы пачала фарміравацца бела- руская народнасць, на ўсх. землях — руская, на паўд.— украінская народ- насці. На працягу 14—16 ст. ў Б. м. развіліся такія фанетычныя асаблі- васці, як цвёрдае «р» (крыўда, пісар, тры), дзеканне і цеканне (дэеці, дзень, маці) і інш. Агульнымі для Б. м. і рус- кай (у адрозненне ад украінскай) было распаўсюджанне акання (вада, малако), гук «е» ў становішчы пад націскам пасля мяккіх зычных перад цвёрдымі перай- шоў у «о-ё» (авёс, лён), гук «Ь» супаў з «е» (вера, лес), звонкія зычныя ў кан- цы слоў сталі вымаўляцца глуха (год — гот, дуб — дуп), ацвярдзеў гук «ц» (заяц, канец). 3 украінскай Б. м. аб’яд- ноўвала захаванне некаторых стараж. рыс: старыя клічныя формы назоўнікаў (браце, сынку), свісцячыя зычныя ў на- зоўнікаў на «г», «к», «х» у некаторых склонавых формах (назе, руцэ). Разві- ліся і новыя рысы, агульныя для бел. і ўкр. моў: фрыкатыўны гук «г» (галава, дуга), спалучэнні «ый», «ій» на месцы старых напружаных рэдукаваных (крый, мый), спалучэнні «ры», «лы» на месцы ранейшых спалучэнняў плаўных «р», «л» з рэдукаванымі «ь», «ь» (брыво, кры- шыць), пераход «в» у «ў» (лаўка, унук), змяненне «л» на «ў» у пэўных стано- МааакіІ Вавйо тош і р, гйКжаа і® віаока. Ы ««Ы ОаЫк ь жМшМо **““*”*••• МаЬ «Ь »ь ро •(Л’НвЛЬгока гіапб рк мкжэдж ВоЬ «МК «л» ма Сйрйг «пЬа гоЬо. «МШ ЬоЫ «Й пй ! Ряшгічмо ІЫкі м» йгацый «мрмг тЬйівшІ—оьнож ш ОувоошЬ, рору (Ц вювЫі, ш* • » Іаг вав, вю саг ыт «оуго <1 о- * <Ш«Ыо,Б|іга*і«аіі*Ч)а ГУоІо,—I гіо- •М* ац.—Жмаа х» аыа |еахоа й«а Ыхі; рашжауа і раааюуа «у оЛЬоігаІі.— *акша Сагмклі» Ааіі «ц о і мкпіЬ, о ЙЖ вмокі ЬШшсІі. )>к оааіусЬ вуокоа 6* Ьо- •ю* аа кп) 0« Ыа роЬоіІі,—~ Макюоо паіо ро- 4«поЬо — ріааІі ту робпім іа >у»уск і а- ягіусй, п Лпесй) <Іа аа аіакоо ожІіііусЬ,— (ІасіІІ шіютюі» роіпшхМ 4* оаюіакцо аЬогу, Газета «Мужыцкая праўда». 1863. Статут Вялікага княства Літоўскага. 1529. Спіс 1563. вішчах у слове (быў, воўк), падваенне зычных у інтэрвакальным становішчы (вяселле, збожжа), пачатковы прыстаў- ны гук *в» (вуха, вуліца), афрыката «дж» у дзеяслоўных формах (буджу, сяджу), дзеепрыслоўі на «-учы», «-ачы» (беручы, ідучы) і інш. Адначасова вы- працаваўся шэраг спецыфічных рыс Б. м. ў галіне слоўнікавага складу. Агульна- ўжывальнымі сталі словы, вядомыя з глыбокай старажытнасці, яны лічы- ліся дыялектызмамі (назоўнікі багна, вавёрка, воўна, вырай, гай, грэбля, жыта, збожжа, крыніца, ралля, смага; дзеясло- вы брахаць, жадаць, лагодзіць, лаяць). Мнопя агульнаславянскія і агульна- ўсходнеславянскія словы на бел. глебе змянілі сваё аблічча ў выніку прыста- савання да бел. фанетычнай сістэмы (аржаны, іржа, возера, вока, дрыжаць, крывавы). Асноўная ж колькасць новых слоў узнікала афіксальным спосабам шляхам выкарыстання пашыраных у Б. м. словаўтваральных сродкаў — су- фіксаў і прыставак (авечка, сцежка, частка, выбавіць, выбраць). У папаў- ненні слоўніка Б. м. значную ролю ады- гралі запазычанні з іншых моў — пала- нізмы, лацінізмы, германізмы, царкоўна- славянізмы, літуанізмы, цюркізмы. Бел. пісьмовыя помнікі 16 ст. сведчаць, што да гэтага часу склаліся ўсе важненшыя фанетычныя, граматычныя і лексічныя рысы, уласцівыя Б. м. і цяпер. Дален- шае развіццё яе граматыкі і фанетыкі зводзілася да тэрытарыяльнага пера- размеркавання фанетычных і граматыч- мдеташА РКАТОА.’ Я. 7. > « ко Ьмо ккоіа «імйа « бімбм рг»- АмОсж, «а Ьас« а«аІа окЬю пі< іы|« оЫД рапакіуцу ісхумхоа вірккк оікоо ріасй; ро- ЫшюЬо ЬоІ ой Ьо хіа. а ЮІЬі роОуаоа, 1*к коііі ріасіік аігЬгоІа ЬЫаа • Ьодііо. а оя іо- •укі і раоу і іетстос шіаЬ <хЫа1уі 8 Ьо4р а*о)ч «і«тІі I «ооо аоіно «оіоуу. — Цо асіц» ЬЫсіоІу. шо пякаіі іаЬсаІі, схЗДаўаоеж оахаЛ 00» уаіап і сЬю сЬоае «•)• рпао сЬгвІ 4хіос>«| ро ооі)асЬі. <1а <1о* оочаскісЬ кпооДхоа ;кі 4« •рожініхі і ро «Іагошс ВОНС воіісса, ;ак рчял ЬЫкі оааау тоіііік. Ко оеріаг «аші гахЬігаісів: ёхіо іюіаха рсаоЛа, « о роіікот таоісЬяоісі. а << сапкотТ— Саг оЬсееад 6*2 «оіооаб—4а оіміао. ОЬіосао ше Ьаао мкгоіа— а сі«ріаг оіа гігоі ю оакахче. Роіакі) МаоісЬхгеаІ 4і •<«т1о, оіе Ьіеге оекпііа, ектоо рЫоахое. роніепшо Ео)П.— Ьіо. •какусні, ЬгаЬ- кіі еЫо оат Іорех ЛотахіТ РопюЬЬу Ргаосох і оат ных рыс у дыялектнай народна-гутар- кован мове. Вялікія змены адбываліся ў слоўнікавым складзе, што было абу- моўлена фактарамі знешняй гісторыі Б м. і яскрава адлюстроўвалася ў функцыянальных стылях бел. літара- турна-пісьмовай мовы адпаведных пе- рыядаў. Вытокі бел. літаратурна-пісьмовай мо- вы ў літаратурна-шсьмовай мове стараж. Русі 11 —14 ст. Пісьменнасць ва ўсх. славян (на аснове кірыліцы) пашыра- лася з канца 10 ст. ў сувязі з прыняц- цем хрысціянства і развіццём дзяр- жаўнасці. Для Кіеўскан Русі было характэрна літаратурна-пісьмовае двух- моўе. Яно ўключала царкоўнаславянскую мову богаслужэбнай л-ры, перакладзенай або створанай у Балгарыі і інш. славян- скіх краінах і перапісанай на Русі (Евангелле, Псалтыр, Апостал); славя- на-рускую мову арыгінальных твораў, у якіх пераважала царкоўнаславянская стыхія, але прысутнічаў усходнеславян- скі субстрат («Жыціе Феадосія Пячэр- скага», «Сказанне пра Барыса і Глеба», «Слова аб законе і благадаці» мітрапа- літа Іларыёна). Царкоўнаславянскай мо- ве гэтых жанраў проціпастаўлялася старажытнаруская літ. мова на народ- най аснове, якая выкарыстоўвалася ў дзярж. справаводстве, дзелавой пісь- меннасці («Руская праўда», граматы), у творах апавядальнай л-ры («Аповесць мінулых гадоў», «Павучанне Уладзіміра Манамаха», «Слова пра паход Ігаравы»), шматлікіх дакументах і ўзорах прыват- най перапіскі, на берасцяных граматах. На бел. землях эпохі Кіеўскай Русі вядучае месца належала царкоўнасла- вянскай мове як мове праваслаўнага набажэнства. Гэта пацвярджаюць выяў- леныя на Беларусі помнікі пісьменнасці 11—12 ст. (Супрасльскі рукапіс, Тураў- скае евангелле і інш.) і 13—14 ст. (Полацкае, Друцкае, Аршанскае, Мсціж- скае евангеллі; гл. адпаведныя арт.). Арыгінальнымі творамі 12 ст. з’яўляюц- ца «словы», казанш. павучанні малітвы Кірылы Тураўскага, пропаведзі якога вызначаюцца бліскучай формай і ўме- лым дастасаваннем прыёмаў візантый- скіх прапаведнікаў. Павучанні і «сло- вы» насычаны алегорыямі, проціпастаў- леннямі, параўнаннямі і інш. выяўлен- чымі сродкамі. Асобныя зборнікі з тво- раў візантыйскіх багасловаў Іаана Злата- вуста і Яфрэма Сірына складаў Аўраамій Смаленскі. 3 агіяграфічнай бел. л-ры вядомы «Жыціе Ефрасінні Полацкай» (гл. ў арт. Ефрасіння Полацкая) і «Жы- ціе Аўраамія Смаленскага». Старажыт- ная бел. пісьменнасць на народнай аснове прадстаўлена гал. чынам мясцо- вымі летапісамі, граматамі і дагаворамі 13—14 ст. з Полацка, Віцебска і цесна звязанага з імі Смаленска. Раннія бел. летапісы 12—13 ст. не захаваліся, але пра іх існаванне сведчаць устаўкі ў больш познія летапісныя зводы. 3 гра- мат, што дайшлі да нашага часу, асаблі- вую цікавасць уяўляе дагавор смален- скага кн. Мсціслава Давыдавіча з Рыгаю і Гоцкім берагам 1229 (6 спісаў), у якім адлюстраваны паасобныя фанетычныя
379 БЕЛАРУСКАЯ рысы Б. м. Пра пашырэнне на Бела- русі бытавой пісьменнасці сведчаць надпісы на стараж. пячатках, пасудзі- нах, прасліцах, надшсы на крыжы Ефрасінні Полацкай, Барысавых камя- нях і Рагвалодавым камені, берасцяныя граматы 13—14 ст. з Віцебска і Мсцісла- ва. Дзелавая пісьменнасць Беларусі ўзбагацілася новымі жанрамі. 3 сярэ- дзіны 15 ст. пісьменнасць на Беларусі насычаецца спецыфічна бел. рысамі, што дае падставу сцвярджаць пра самастой- ную бел. літаратурную мову са сваімі арфаграфічнымі, граматычнымі і лек- січнымі адзнакамі. Мова беларускай народнасці 14— 18 ст. называецца старабеларускай. Яе развіццю спрыяла тое, што ў ВКЛ яна выконвала функцыі дзяржаўнай мовы. Шырокай сферай выкарыстання Б. м. была канцылярска-юрыдычная дакумен- тацыя — акты, граматы, дагаворы і ста- туты. У І-й палове 15 ст. з лацінскага арыгінала на Б. м. перакладзены Віс- ліцкі Статут 1347. У 15 ст. выдадзены Судзебнік 1468 Казіміра IV Ягелон- чыка — заканадаўчыя акты і кодэксы, якія пазней аформлены ў выглядзе статутаў (гл. Статут Вялікага княства Літоўскага 1529, Статут Вялікага княст- ва Літоўскага 1566, Статут Вялікага княства Літоўскага 1588). Буйным помнікам канцылярска-юрыдычнай пісь- меннасці з’яўляецца Метрыка Вялі- кага княства Літоўскага, дакументы якой да сярэдзіны 17 ст. афармляліся ў асн. на Б. м. На ёй вялася таксама дакументацыя ў гар. управах, магістра- тах і магдэбургіях, у гар., земскіх і замкавых судах, пры правядзенні вопісаў войск, інвентарызацый і рэвізій маёнткаў і інш. уладанняў. Да сярэдзі- ны 17 ст. Б. м. выкарыстоўвалася так- сама ў канцылярыях і судах на тэр. этнічнай Літвы, на ёй пісаліся дакумен- ты ў каралеўскіх канцылярыях Кракава і Варшавы, што прызначаліся для ВКЛ. Сярод асноўных жанрава-стылявых раз- навіднасцей старабел. пісьменнасці адно з вядучых месцаў па колькасці вядомых помнікаў належыць свецкай мастацкай л-ры. Найбольш старажытны і пашы- раны жанр — летапісы. На Беларусі перапісваліся старажытнарускія лета- пісныя зводы (Радзівілаўскі летапіс, Аўрамкі летапіс). Адносна рана ўзнік- ла і арыгінальнае летапісанне. У канцы 14 — пач. 15 ст. яно складала найваж- нейшую частку літаратурнага працэсу. Аднак раннія летапісы беларускія дай- шлі толькі ў пазнейшых спісах, з якіх Нікіфараўскі, Слуцкі і Віленскі летапісы (гл. адпав. арт.) адносяцца да канца 15 — пач. 16 ст., астатнія (больш за 10) да 16—17 ст. У параўнанні з кан- цылярска-юрыдычнай пісьменнасцю ран- нія летапісы ў большай меры захоў- ваюць архаічныя моўныя рысы, у пазней- шых пануючай выступае жывая нар. стыхія. Жывой нар. мовай напісаны Баркулабаўскі летапіс, мемуарныя творы («Дзённік» Ф. Еўлашоўскага, «Дыя- рыуш» А. Філіповіча), перакладныя аповесці («Александрыя», «Троя», «Апо- весць пра Трышчана», «Аповесць пра Нвпіса? ЯмуВ Колас. ЦаНо 25 кап ніа ДРУГОЕ ==- ЧЫТАННЕ «п ДЗЯЦЕЙ БЕЛЯРУСВЎ Я Колас. «Другое чытанне для дзяцей беларусаў». Пецярбург. 1910. Вокладка. Баву» і інш.), польскія гіст. хронікі і хранографы канца 16—1-й паловы 17 ст. («Хроніка ўсяго свету» М. Бель- скага, іХроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі» Мацея Стрый- коўскага, «Хранограф» 17 ст.). У пера- кладах з польскіх, чэшскіх і сербскіх арыгіналаў практычна адсутнічаюць цар- коўнаславянізмы, але шмат лексічных, граматычных і нават фанетычных пала- нізмаў. Паступовае збліжэнне з Польшчай у паліт. і культ. адносінах, насаджэнне на Беларусі каталіцызму пацясняла праваслаўе і царкоўнаславянскую мову. Гэтаму садзейнічала і распаўсюджанне рэфармацыйных плыняў, прыхільнікі якіх імкнуліся весці набажэнства на народных мовах. Першапачаткова Б. м. пранікла ў жыційную л-ру, тыповым узорам якой з'яўляецца збор жыцій «Мінеі-Чэцці» (1489). Перапісчык яго, паводле вызначэння А. I. Сабалеўскага, прыклаў усе намаганні, каб наблізіць мову царкоўнаславянскага тэксту да бел. нар. мовы. У канцы 15 ст. пачалі з’яўляцца пераклады з польскай мовы апакрыфічных і агіяграфічных твораў («Страсці Хрыстовы», «Аповесць пра трох каралёў», «Жыціе Аляксея, чала- века божага»), У іх мове амаль няма царкоўнаславянізмаў, аднак ёсць пала- нізмы. 3 пач. 16 ст. Б. м. пранікае ў кана- нічныя рэліг. тэксты. Пачатак гэтаму працэсу паклаў Ф. Скарына, які ў 1517— 19 выдаў у Празе большую частку кніг Старога запавету. Захаваўшы ў гэтых выданнях царкоўнаславянскую аснову, ён наблізіў іх мову да народнай. У часы Скарыны зроблены пераклады на Б. м. асобных кніг Бібліі непасрэдна са стара- жытнаяўрэйскай мовы. Каля сярэдзіны 16 ст. з’явіўся пераклад Псалтыра — самай папулярнай кнігі ў паслядоўні- каў хрысціянскага веравызнання. У лек- сіцы і граматыцы гэтых перакладаў яшчэ адчувальны царкоўнаславянскі элемент. Значна далей за сваіх папярэд- нікаў пайшоў Сымон Будны, які пачаў ствараць рэлігійныя творы на Б. м. Выдадзеныя ім у 1562 у Нясвіжскай друкарні «Катэхізіс» і «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад богам» (не захавалася) былі першымі на Беларусі друкаванымі кнігамі на Б. м. Важнае значэнне мелі зроблены Васілём Цяпін- скім бел. пераклад Евангелля і выданне яго (каля 1580) друкарскім спосабам. Бел. тэкст гэтага выдання суправаджаў- ся паралельным царкоўнаславянскім. Параўнанне тэкстаў паказвае, што перакладчык імкнуўся найбольш даклад- на перадаць змест арыгінала сродкамі Б. м. 3 канца 16 ст Б м. стала прадме- там абавязковага аывучэння ў праваслаў- ных брацкіх школах, што садзейнічала яе паспяховаму выкарыстанню ў розных галінах грамадскага і культ. жыцця. У той час не было створана ніводнага навуч. дапаможніка Б м. ў выглядзе граматыкі ці слоўніка. Для авалодання пісьмом карысталіся царкоўнаславян- скімі азбукамі і букварамі. якія ў вялікай колькасці выдаваліся на Беларусі да канца 18 ст. Змешчаны ў іх кірыліцкі алфавіт, двух- і трохлітарныя склады мелі аднолькавае значэнне для выву- чэння . царкоўнаславянскага і бел. пісьма. Канец 16 — 1-я палова 17 ст. былі эпохай найбольшага выкарыстання Б. м. ў рэлігійнай сферы. На Б. м. пера- кладаліся асобныя часткі Бібліі (кры- ніцамі для перакладу служылі польскія тэксты, асабліва Біблія Я. Вуйка выдан- ня 1599). Выкарыстанне вуснай Б. м. ў набажэнстве зводзілася да пропаве- дзяў і тлумачэнняў афіцыйнай часткі літургіі. Асноўнай жа галіной пры- мянення Б. м. была т. зв. гамілетычная л-ра, якая грунтавалася на павучальным тлумачэнні тэкстаў свяшчэннага пісання. Гэты жанр прадстаўлены шматлікімі рукапіснымі зборнікамі, якія захава- ліся да нашага часу, і друкаванымі кнігамі: «Казанне Кірылы, патрыярха іерусалімскага, пра антыхрыста» С. Зіза- нія (Вільня, 1596), «Евангелле вучыцель- нае» (Еўе, 1616) «Кінавіён» (Еўе, 1618), «Духоўныя бяседы» Макарыя Егіпецкага (Вільня, 1627), «Гісторыя пра Варлаама і Іаасафа» (Куцейна, 1637) і інш. На Б. м. былі надрукаваны казанні, складзеныя паводле правіл тагачаснай царкоўнай рыторыкі: «Ка- занні» Л. Карповіча (Еўе, 1615), «Казанне на пахаванне Ляонція Карпо- віча» М. Сматрыцкага (Вільня, 1620), «Казанне на смерць Аляксандра Фёда- равіча Шаптыцкага» П. Лютковіча (Мінск, 1622) і інш. Б. м. ўжывалася ў разнастайных настаўленнях аб хры- сціянскіх рытуалах і ў царкоўным
380 БЕЛАРУСКАЯ заканадаўстве: «Дзідаскалія» С. Косава (3 выд,, Куцейна, 1653), «Збор выпадкаў кароткі» (Супрасль, 1722), рукапісны «Статут полацкага брацтва» (1651). Сведчаннем шырокага прымянення Б. м. з’яўляюцца кітабы, хамаілы і тэфсі- ры — беларускамоўныя рэліг. кнігі та- тараў, якія пасяліліся на Белару- сі. На рубяжы 16—17 ст. у сувязі з аб- меркаваннем пытання пра аб'яднанне на Беларусі праваслаўнай і каталіцкан цэркваў і правядзеннем Брэсцкай уніі 1596 узнікла палемічная літаратура. 3 друкаваных выданняў на Б. м. да яе адносяцца: «Катэхізіс» (1585); «Апісан- не і абарона сабора рускага берасцей- скага» (1597) П. Скаргі; «Унія альбо выклад важнейшых артыкулаў» (1595), «Антырызіс» (1599), «Абарона сабора фларэнційскага» (1604) і «Гармонія альбо згода веры» (1608) I. Пацея і інш. Мова рукапісных твораў, прысве- чаных гэтай тэматыцы, бліжэй да нар. Б. м. і да мовы свецкан л-ры. Друкава- ныя ж кнігі выдаваліся найчасцей тымі самымі друкарнямі, што вьшускалі царкоўнаславянскую л-ру, таму яны ў большай ступені захоўвалі архаічныя рысы. Распаўсюджанне бел. літ.-пісьмовай мовы, якая ў 16 — 1-й палове 17 ст. дасягнула вышэйшай ступені ў развіцці граматычна-лексічнай структуры і пашы- рэнні грамадска-культурных функцый, паступова пайшло на спад у новых паліт. і культурных умовах жыцця бел. народа ў складзе Рэчы Паспалітай. Беларуска-літоўская шляхта, якая ў сярэдзіне 16 ст. з’яўлялася галоўнай паліт. сілай, з мэтай захавання свайго паліт. і эканам. становішча імкнулася да ўстанаўлення ў ВКЛ найважнейшых дзярж. інстытутаў на польскі ўзор. Гэта імкненне знайшло сваё выражэнне ў рашэннях Люблінскай уніі 1569. Праяў- леннем інтарэсаў вышэйшых слаёў гра- мадства з'явіліся іх негатыўныя адносі- ны да Б. м. Адначасова сярод літоўскай знаці распаўсюджвалася перакананне, што для літоўцаў больш блізкая лацін- ская мова, чым беларуская. У гэтых абставінах узнікла неабходнасць юры- дычнай абароны статуса Б. м. ў галіне справаводства. Таму ўжо ў Статут ВКЛ 1566 быў уключаны спец. пункт аб ужыванні ў справаводстве Б. м. Гэты пункт захаваны і ў Статуце 1588 і нават у польскім выданні Статута 1614. Аднак такая мера толькі запаволіла, але не пра- духіліла выцяснення Б. м. польскай з канцылярска-юрыд. ўжытку. Раннім паказчыкам пранікнення польскай мовы ў справаводства стала звычка бел. ары- стакратаў пісаць свае прозвішчы лацін- скімі літарамі пад дакументамі на Б. м. Наступнай ступенню гэтага працэсу стала пранікненне польскай мовы не- пасрэдна ў тэкст дакументаў. Заха- ванне літары закону дасягалася тым, што ў пач. і канцы дакумента на Б. м. Тытульны ліст «Беларускай хрэстаматыі», складзенай Б. 1. Эпімахам-Шыпілам. 1889. пісаліся традыц. зачын і канцоўкі, асноўны ж тэкст падаваўся на польскай мове. У сярэдзіне 17 ст. Б. м. практычна выйшла з ужытку ў дзярж. канцыля- рыях. Юрыдычна гэта было аформлена рашэннем усеагульнай канфедэрацыі саслоўяў 1696. Заняпад Б. м. ў справа- водстве суправаджаўся звужэннем яе ролі ў розных галінах культурнага жыцця. Тагачасныя друкарні перасталі друкаваць бел. кнігі і выдавалі л-ру выключна на царкоўнаславянскай мове. Прыкметна скарацілася колькасць і ру- капіснай л-ры на Б. м. У 2-й палове 17—18 ст. на Беларусі панавала польска- лацінскае кнігадрукаванне. Адукацыя знаходзілася пераважна ў руках шмат- лікіх рымска-каталіцкіх ордэнаў: езуітаў, дамініканцаў, кармелітаў, францыскан- цаў, бернардзінцаў і піяраў, якія мелі свае школы і вучылішчы амаль ва ўсіх бел. гарадах і буйных мястэчках. На- вучанне ў іх вялося на польскан і лацін- скай мовах. Б. м. вывучалася толькі ва уніяцкіх базыльянскіх школах, выка- рыстоўвалася ў неафіцыйных частках набажэнства. Жывой Б. м. працягвалі карыстацца сяляне, дробная шляхта, гарадское рамеснае насельніцтва. На нар. мове ствараліся разнастайныя фальклор- ныя творы: казкі, легенды, паданні, прыказкі і прымаўкі. У народзе вусна распаўсюджваліся вершы і песні на царкоўна-рэлігінныя, маральна-этычныя тэмы, гіст. і патрыятычныя вершава- ныя творы. У 18 ст. Б. м. атрымала пісьмовую фіксацыю толькі ў інтэрме- дыях і інтэрлюдыях да драматычных твораў, што ставіліся ў вучылішчах. гімназіях, калегіях. 3 іх вылучаюцца 2 камедыі выкладчыкаў рыторыкі Забель- скай дамініканскай калегіі К. Марашэў- скага і М. Цяцерскага, змешчаныя ў зборніку 1787. Гэтыя камедыі можна разглядаць як спробы стварэння новай бел. літаратурнай мовы: усёй сістэмай сваіх графіка-арфаграфічных, грама- тычных і лексічных сродкаў яны наблі- жаюцца да твораў бел. л-ры сярэдзіны 19 ст. Новая бел. літаратурная мова пачала складвацца ў пач. 19 ст. Станаўленне яе праходзіла ў агульным кантэксце славянскага нацыянальнага адраджэння. Але на Беларусі гэты працэс быў болын працяглым, чым у сербскага, харвацкага, славенскага, укр. народаў. Развіццё літ. мовы стрымлівалася адсутнасцю дзярж. самастойнасці Беларусі, а таксама пана- ваннем у тагачасным грамадстве думкі, што бел. нар.-дыялектная мова з’яў- ляецца дыялектам рус. ці польскай моў. Сведчаннем фарміравання новай Б. м. сталі публікацыі бел. літ. твораў. Пер- шай друкаванай кнігай на новай Б. м. была кніга рэлігійнага зместу «Кароткі збор хрысціянскай навукі» (Вільня, 1835). Аднак найперш Б. м. прабівала сабе дарогу ў паэтычных жанрах, якія панавалі на працягу ўсяго 19 ст. (ана- німныя паэмы »Энеіда навыварат» і »Тарас на Парнасе», творы Я. Баршчэў- скага, А. Рыпінскага, Я. Чачота, В. Ду- ніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча). Фар- міраванне беларускай нацыі, сацыяль- на-паліт. падзеі 1860-х г. на Беларусі выклікалі з’яўленне значнай колькасці публіцыст. твораў рознай ідэйнай на- кіраванасці. Погляды прадстаўнікоў рэв. дэмакратыі выкладаліся на старонках першай газеты на Б. м. іМужыцкая праўда». Арыгінальным беларускамоў- ным жанрам сталі гутаркі («Гутарка Дашлы са Сцяпанам», «Гутарка двух суседаў», «Гутарка старога дзеда» і інш.). Задушэнне паўстання 1863—64 і рэпрэ- сіі. якія потым пачаліся, затрымалі раз- віццё бел. літ. мовы. Толькі з 1890-х га- доў зноў пачалі выходзіць творы на Б. м., паявіліся бел. пераклады з рус., укр., польскай моў. Бел. літ. мова 19 ст. яшчэ не мела ўстойлівых графічных, арфаграфічных і лексічных норм. На ёй не ствараліся падручнікі ці дапаможнікі, не вялося школьнае навучанне, яна не дапускалася ў дзярж. сферу і выконвала толькі эстэт. функцыю. Пісьменнікі арыента- валіся на свае родныя гаворкі. Працэс нармалізацыі мовы стрымлівала аыка- рыстанне дзвюх графічных сістэм (лац. шрыфт і кірыліца рус. варыянта), якое назіралася аж да 1917, а ў Заходнян Беларусі да 1939. Рэвалюцыя 1905— 07 паскорыла разгортванне літ.-грамад- скага руху на Беларусі, зняла абмежа- ванні з бел. друкаванага слова. 3 гэтага часу пачалі арганізоўвацца легальныя органы друку і бел. выд-вы. У развіцці бел. літ. мовы значную ролю адыграла газ. »Наша ніва», якая выходзіла ў Вільні ў 1906—15. У ёй змяшчалі свае творы Я. Купала, Я Колас, М. Багда- новіч, Цётка, М. Гарэцкі, 3. Бядуля,
381 БЕЛАРУСКАЯ Ц. Гартны, К. Каганец, Ядвігін Ш. і інш. Газета садзейнічала выпрацоўцы навуковага стылю Б. м„ на яе права- пісныя, граматычныя і лексічныя нормы арыентаваліся інш. перыяд. выданні. У першыя дзесяцігоддзі 20 ст. бел. літ. мова дасягнула істотнага развіцця, аднак сфера яе выкарыстання была зву- жанай, бо ў найважнейшых галінах грамадскага і культ. жыцця панавала руская мова. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917, утва- рэння БНР (сак. 1918), а потым БССР (1.1.1919) Б. м. атрымала статус дзяржаўнай. У выніку беларусізацыі Б. м. стала мовай школьнага навучання, вышэйшых навуч. устаноў, дзярж. і гра- мадскіх арг-цый, перыяд. друку. Для паспяховага яе выкарыстання неабход- на было ліквідаваць правапісна-грама- тычны разнабой Гэтай задачы часткова паслужыла гБеларуская граматыка для школ» Б Тарашкевіча. У 1925—26 у бел. друку праведзена дыскусія па праблемах арфаграфп, у ходзе якой было пастаў- лена пытанне аб рэформе бел. правапісу. Адбылася Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі (1926). У 1927 пры Інбелкульце створана правапісная камісія, у якую ўвайшлі А. Багдановіч (сакратар), П. Бузук, Я. Бялькевіч, Я. Купала, В. Ластоўскі, Я. Лёсік, С. Некрашэвіч (старшыня), У. Чаржынскі. Да пач. 1930 камісія пад- рыхтавала «Беларускі правапіс (праект). Апрацаваны Правапіснай камісіяй БАН». Аднак у выніку разгортвання паліт. рэп- рэсій ён не быў зацверджаны. На асно- ве новага праекта, падрыхтаванага да пач. 1933, СНК БССР у жн. 1933 пры- няў пастанову <Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу». У пасляваен. час Арфаграфічная камі- сія, якую ўзначальвалі Я. Колас, К. Крапіва і П. Глебка, падрыхтавала «Праект змен і ўдакладненняў бела- рускага правапісу», які лёг у аснову пастановы Савета Міністраў Беларускай ССР «Аб удакладненні і част- ковых зменах існуючага беларускага правапісу* (1957). 3 гэтага часу Б. м. набыла ўсе гал. прыкметы, уласці- выя кожнай нац. літ. мове: развітая стыліст. дыферэнцыяцыя; апрацава- насць, упарадкаванасць літ. мовы ў па- раўнанні з народна-дыялектнай; узако- неная грамадствам нарматыўнасць; ста- більнасць; неперарыўнасць традыцый; наяўнасць пісьмовай і вуснай разна- віднасцей. Стыліст. дыферэнцыяцыя — пераканаўчы паказчык сталасці літ. мо- вы, узроўню яе распрацоўкі. Б. м. ў шы- рокім сэнсе існуе ў літ. і дыялектных формах. Літ. мова генетычна вырасла на гаворках цэнтральнай Беларусі. Але ў працэсе свайго станаўлення яна сінтэза- вала характэрныя для большасці бел. гаворак граматычныя і лексічныя рысы і ў сучасны момант не суадносіцца з пэўным тэрытарыяльным дыялектам. У аснове бел. графікі — рускі грамадзян- скі шрыфт, утвораны ў выніку рэфор- мы кірыліцы. Бел. алфавіт налічвае 32 літары. Ад рускага алфавіта ён ад- розніваецца наяўнасцю літар «і» і «ў» і адсутнасцю літар «н», «ш», «ь». Арфа- графія Б. м. грунтуецца на фанетычным прынцыпе ў спалучэнні з марфалапч- ным. Дыялектная Б. м. захоўваецца ў вуснай практыцы сельскага насель- ніцтва, асабліва прадстаўшкоў старэйша- га пакалення. Яна ўключае асн. масіў гаворак і т. зв. палескую (заходнепа- лескую) групу гаворак. Асн. масіў падзяляецца на 2 вялікія дыялекты: паўн.-ўсходні і паўд.-заходні. Паміж імі знаходзіцца паласа пераходных, або ся- рэднебел. гаворак, якая праходзіць з ПнЗ на ПдУ. Палескія гаворкі многімі фане- тычнымі і граматычнымі рысамі збліжа- юцца з суседнімі паўн. гаворкамі ўкр. мовы. На сучасным этапе дыялектная мова не развівае ўнутраных мясцовых асаблівасцей і зазнае прыкметнае ўздзеянне літ. бел. і рускай моў. Адна- часова значна звузілася сфера выкары- стання Б. м. наогул, пад пагрозай апы- нулася само яе існаванне. Для абаро- ны мовы, пераадолення моўнага ніп- лізму ў насельніцтва прыняты «Закон аб мовах у Беларускай ССР» (1990), які надаў Б. м. статус дзяржаўнай. Самыя раннія спробы вывучэння Б. м. зроблены ў пач. 19 ст. ў працах рускіх, а пасля і бел. вучоных. Аднак яно не мела арганізаванага і сістэматычнага характару. Найбагацейшы збор бел. лек- січнага матэрыялу дарэв. пары — «Слоўнік беларускай мовы» (1870) I. I. Насовіча. Пачатак грунтоўнаму навук. даследаванню Б. м. далі працы засна- вальніка бел. мовазнаўства Я. Ф. Кар- скага, асабліва яго манаграфія «Бе- ларусы» (т. 1—3, 1903—22). У сав. час апублікаваны фундаментальныя да- АСАБОВАЯ КАРТКА а-4— раёнмгд, яжружвага, цэггральввга (лідкркьлінь) выкааіюйу Савету. дэлегата — Зьезду Саветаў. 1 Лрозмішм. 1м« 1 ІЫІ М бкпму г. п« з у,ро«т / Ч Ц -----------------—------ 4. Нацыяыльнасыіь ~ & Яіо* монй добра ўкалм ябо мычаЯм гаворы«ь.__2/к^5^К^^^<. 6 Мійсца мрмжмыш _______ 1, Сяыейны стан (хааасты. жамты, ізя чыпя. заыужже» 8. Асыета: аышэйш&я сжончаяая Вышайшая яя ско*«»ая . сармпя скоячаімя іжхіііна Сарэямч» нм сжоочамая > якоП аношхчй мааучыьмай установе аучыўсч Замтм у гэты час (дл ЗыпауК эім*ч« то«л сроіхі кяаыяыш I род вытаорчасыі. раыясло, прокысеа. пісаля Стан у запньці (гаспадлр вамагаючы чяем сяжі. ахэі «очка, чаея аршмі, сдужачы, рлбочы) 0. 10 11 13 13. 14 Як аоуп працус МеДеца пркіш Д.. м«5 э ж»э.р<Лм» гжммр..» мрця дмош.. . 15. Ш «.рм» . гмлмэр.. «»м.»г.спмч».м «••«•«“• Картка дэлегата з’езда Саветаў, запоўненая Старшынёй СНК БССР М. М. Галадзедам. 1929. следаванні Б. м.: «Дыялекталагічны ат- лас беларускай мовы» (1963), «Грама- тыка беларускай мовы» (т. 1—2, 1962—66), «Беларуская граматыка» (ч. 1—2, 1985—86), падрыхтаваныя Ін-там мовазнаўства АН БССР, разнастайныя дамапожнікі для ВНУ па гісторыі мовы, дыялекталогіі і сучаснай Б. м., спец. кніп па асобных праблемах фанетычнай сістэмы і граматычнага ладу мовы бела- русаў Выдадзены буйныя перакладныя руска-беларускі і беларуска-рускі слоўні- кі, «Тлумачальны слоўнік беларускай мо- вы» (т. 1—5, 1977—84), «Этымалагіч- ны слоўнік беларускай мовы» (т. 1 — 2, 1978—80), «Гістарычны слоўнік бе- ларускай мовы» (т. 1,1982), «Слоўнік мо- вы Скарыны» (т. 1—2, 1977—84), аналізуюцца кантакты і ўзаемасувязі Б. м. з мовамі інш. славянскіх і несла- вянскіх народаў на розных этапах іх гіст. развіцця. Літ.: Карскнй Е. Ф Белорусы. Т 1. Введенне в нзученне языка н народной словесностя. Варшава, 1903; Яго ж. Белорусы. Т. 3. Очеркн словесностн бело- русского племенн, вып. 2. Старая западно- русская пнсьменность. Пг„ 1921; Фнлнн Ф. П. Образованне языка восточных сла- вян. М.; Л„ 1962; Я го ж Пронсхожденне русского, украннского н белорусского язы- ков. Л„ 1972; Нарысы па гісторыі бела- рускай мовы Мн„ 1957; Гістарычная лексі- калопя беларускай мовы Мн„ 1970; Б у- л ы к а А. М„ Жураўскі А. 1„ К р а м - к о I. I. Гістарычная марфалогія белару- скай мовы Мн„ 1979; Жураўскі А. I. саыікучжа кпісьыеяжы Ч /глі&сшг е/2- ОуЦЦўМЧгКЛ СЛМс. і ІДЭіЯОЧК) МЖ*ЧЫЧ*>- У ГЯСП“ яароў
382 БЕЛАРУСКАЯ Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Т. 1. Мн., 1967; Крамко I. I., Ю р э в і ч А. К., Я н о в і ч А. I. Гісто- рыя беларускай літаратурнай мовы. Т. 2. Мн., 1968; Шакун Л. М. Гісторыя бе- ларускай літаратурнай мовы. 2 выд. Мн., 1984; Мова беларускай пісьменнасці XIV— XVIII стст. Мн., 1988. А. I. Жураўскі. «БЕЛАРЎСКАЯ МОЛАДЗЬ» («Вуеіогц- азіап УоШІі»), штоквартальны часопіс «беларускага маладога пакалення ў Аме- рыцы». Выдаваўся ў 1959—67, 1972—80 у Ныо-Йорку на бел. і англ. мовах. Выйшла 52 нумары. Выдаўцы: Згурта- ванне беларускай моладзі ў Амерыцы, Саюз беларуска-амерыканскай моладзі (з № 16 за 1962). Меў прадстаўнікоў у 5 гарадах ЗША, у Лондане, Бельгіі, Францыі, Канадзе і Аўстраліі. У 1972— 80 у склад рэдкалегіі ўваходзілі Ю. Азар- ка, Л. Вініцкая, В. Дунец, Н. Запруднік, Э. Пашкевіч, А. Пляскач, Р. Станкевіч, Г. Тумаш. На старонках часопіса друка- валіся гіст. і літ.-маст. матэрыялы, хро- ніка культ. жыцця бел. эміграцыі, у т. л. моладзі і студанцтва ў розных краінах свету, творы бел. эмігранцкіх пісьменні- каў і дзеячаў кулыуры А. Адамовіча, Н. Арсенневай, Хв. Ільяшэвіча, В. Се- лях-Качанскага, С. Станкевіча, Я. Стан- кевіча, М. Сяднёва, К. Юхневіча, а так- сама Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі, Р. Барадуліна, С. Панізніка і інш. Некаторыя творы — у перакладзе на англ. мову. Змешчаны ўспаміны: А. Ада- мовіча «Лірнік краіны ветлай» пра М. Ра- венскага (1961. № 12; 1962. № 13, 16; 1963. № 17); Я. Кіпеля «Беларуская хатка» (1960. № 5), «Студанцтва Бела- рускага дзяржаўнага універсітэта ў Мен- ску (пачатак 20-х гадоў)» (1961. № 9), «Апошнія дні Уладзіміра Жылкі» (1962. № 13), «Сорак гадоў часонісу «Полымя» (1963. № 17);Ф. Кушаля«Ня- здзейсненыя спадзяванні» (1964. № 21) і «Падрэзаныя крылы» (1964. № 22); Я. Станкевіча «Саматужныя школы» (1963. № 17); Селях-Качанскага «Тры- умф беларускага тэатра» (1964. № 21); А. С. «На Лысай Гары» (1961. № 11) пра Я. Купалу; О. Залізняк пра А. Паш- кевіч (1962. № 15); А. Уласава «Якуб Колас і «Наша ніва» (1963. № 17); В. Д. пра бел. афіцэрскую школу ў Мінску (1964. № 20) і інш. Сярод найбольш значных — публікацыі Юстыча «Сма- леншчына — частка Беларусі» (1959. № 1, 3, 4), «Наша моладзь у Мантрэалі» (1961. № 11, без аўтара), М. Віленскага «Беларускія школы на эміграцыі» (1962. № 16). На англ. мове змешчаны публіка- цыі Ліцвіна «Беларусь паміж дзвюма су- светнымі войнамі» (1961. № 10—12; 1962. № 13), «Беларусь падчас другой сусветнай вайны» (1962. № 14) і «Бела- русь пасля 1945» (1962. № 15); Р. Стан- кевіч «Згуртаванню беларуска-амерыкан- скай моладзі — 30 гадоў» (1980. № I, 2), творы В. Запруднік, П. Нэдуэл і інш. 3 1972 існавала англамоўная рубрыка «Амерыканцы гавораць пра Беларусь». Ю. Р. Васілеўскі. «БЕЛАРЎСКАЯ МОЛАДЗЬ», гурток на- цыянальна свядомай, пераважна сту- дэнцкай моладзі ў Мінску. Існаваў з во- сені 1920 да ліст. 1922. Зарэгістраваны ў Наркамаце асветы БССР. Месціўся ў памяпіканні былога клуба *Беларуская хатка», тут пад эгідай гуртка працаваў «Клуб беларускай моладзі — Беларуская хатка». Задачы: пашыраць нац. свядо- масць сярод моладзі і грамадства, да- памагаць увядзенню бел. мовы ў шко- лах і грамадскіх установах, выхоўваць сяброў гуртка ў нац. духу. У клу- бе працавалі секцыі: тэатральная (кі- раўнік А. Ляжневіч, Цэрах, У. Фаль- скі), літаратурная (кіраўнік Я. Колас), мастацкая (Юдовіч), музычная (Скаль- ская), танцавальная (Ч. Родзевіч). 3 гуртком супрацоўнічалі Я. Купала, Я. Лёсік, Ц. Гартны, У. Тэраўскі. Сябры гуртка бралі ўдзел у агульна- гарадскіх нац.-культ. мерапрыемствах, падтрымлівалі сувязі с арг-цыямі бел. моладзі ў Віцебску, Горы-Горках, Ма- гілёве, Слуцку, Маскве і інш. Плана- валася выданне маладзёжнага часопіса і скліканне агульнабел. з’езда беспартый- най моладзі. Сябры гуртка і клуба праводзілі культ. мерапрыемствы, засна- валі бел. хор (кіраўнік Тэраўскі). 30.7.1921 на базе клуба створана куль- турна-асветная арг-цыя «Хата белару- скага мастацтва», якая, аднак, самастой- на не працавала. Дзейнасць гуртка і клу- ба рэзка крытыкавалася сав. партый- нымі і камсамольскімі органамі. Пас- ля рэквізіцыі ўладамі ў канцы 1922 па- мяшкання хаткі дзейнасць перанесена ў БДУ, гурток рэарганізаваны ва Усебе- ларускае студанцкае аб’яднанне БДУ. Пасля скасавання аб’яднання ў пач. 1923 гурток аднавіў працу як Бела- рускі гурток вывучэння анархізму (зарэгістраваны ў БДУ), правёў некаль- кі сходаў і дыскусій. Вясной 1923 пас- ля ўмяшання ЦК КП(б)Б рэгістрацыя гуртка скасавана. Магчымасці стварэння легальнай арг-цыі бел. моладзі былі вы- чарпаны. Сябры гурткоў уключыліся ў работу легальных сіудзнцкіх прафсаюз- ных і навук. арг-цый. Сябрамі гуртка бы- лі паэты А. Александровіч і А.Дудар, драматург Я. Рамановіч, артыст Б. Пла- тонаў, гісторыкі Т. Забела і Я. Кі- пель, літаратуразнаўцы і крытыкі А. Ада- мовіч, П. Каравайчык, а таксама У. Сянь- ко, А. Комар, Б. Бузаноўская, В. Шыкар, В. Даўгаленка, А. Вольскі, В. Дзятка, В. Камар, С. Грамыка, А. Гураў, сёстры Юцкевіч і Габрыновіч, Чай- коўская, Мунвіз, Аксельрод, Апацёнак, Казакевіч, Юдовіч, М. Адзярыха, М. Пашковіч, Я. Пашковіч і інш. Літ.: К і п е л ь Я. «Беларуская хатка» // Беларуская моладзь. 1960. № 5; Я г о ж. Студэнцтва Беларускага дзяржаўнага уні- версітэта ў Менску (пачатак 20-х гадоў) // Там жа. 1961. № 9; Рамановіч Я. «Беларуская хатка» // Горад і годы. Мн., 1967. Ю. Р. Васілеўскі. БЕЛАРЎСКАЯ НАВУЧАЛЬНАЯ АК- РЎГА, навучальна-адм. адзінка ў Рас. імперыі ў 1829—50. Цэнтр знаходзіўся ў Віцебску. Утворана 17.1.1829 пасля рэарганізацыі Віленскай навучальнай ак- ругі ў сувязі са зменай урадавага курсу ў галіне асветы на Беларусі ва ўмовах узмацнення польскага нац.-вызв. руху. Напачатку ў склад акругі ўваходзіла Віцебская і Магілёўская, з 1831 таксама Мінская, з 1832 Гродзенская і Віленская іуб. і Беластоцкая вобл. Кіраванне акру- гай ажыццяўляў папячыцель, пры якім дзейнічала праўленне (у яго склад увахо- дзілі дырэктары гімназій і ганаровыя папячыцелі). Рэформа асветы ў акрузе праводзілася ў адпаведнасці са «Стату- там гімназій і вучылішчаў павятовых і прыходскіх» (1828) і «Дадатковымі пун- ктамі да статута навучальных устаноў у прымяненні да Беларускай навучальнай акругі» (1829). Апошнім дакументам прадугледжвалася, у прыватнасці, уклю- чыць у курс прыходскіх вучылішчаў навучанне «мясцовай мове». Пераўтва- рэнне навуч. сістэмы ў Віцебскай і Магілёўскай губ. праводзілася ў 1836, у астатніх губернях — у 1838. 3 мэтай ліквідацыі польскага паліт. і культ. ўплыву, уніфікацыі навучання з рус. губернямі навуч. ўстановы выключаліся з падпарадкавання каталіцкага духавен- ства, замест польскай мовы ўводзілася руская, што мела вынікам замену знач- най часткі настаўнікаў. За час існавання Б. н. а. на яе тэр. было 6 гімназій (Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская, Свіслацкая, Слуц- кая), 17 пав. вучылішчаў (Аршанскае, Бабруйскае, Брэсцкае, Віцебскае, Касцю- ковіцкае, Лепельскае, Лідскае, Магілёў- скае, Мазырскае, Маладзечанскае, Мсці- слаўскае, Навагрудскае, Пінскае, Полац- кае, Пружанскае, Рагачоўскае, Слонім- скае), 160 пачатковых школ і 29 пансіё- наў, пераважна жаночых. У 1834 адкрыта першая на Беларусі Віцебская настаўніц- кая семінарыя. У 1840 на 4630 тыс. жы- хароў акругі прыпадала 11,9 тыс. вучняў, у т. л. 65,2 % дзеці памешчыкаў, духавенства, чыноўніцтва, 18,5 % дзеці сялян і аднадворцаў, 16,3 % дзеці мя- шчан, рамеснікаў, разначынцаў. У шко- лах Б. н. а. працавалі 553 настаўнікі, з іх 360 чал. былі мясц. ўраджэнцамі; 288 настаўнікаў паходзілі з дваранскіх ся- мей, 137 — з духавенства, 128 — з па- датных саслоўяў. Большасць настаўнікаў гімназій і пав. вучылішчаў мелі вышэй- шую і спеп. пед. адукацыю. У 1833 пасаду настаўніка пав. вучылішча ў Б. н. а. збіраўся заняць В. Р. Бялінскі (пазней адмовіўся); асн. палажэнні яго рэферата «Мае думкі пра тое, якім чынам нале- жыць дзейнічаць настаўніку пры наву- чанні рускай мове вучняў, што не могуць гаварыць на ёй, і які са свайго боку не ведае іх роднае мовы» знайшлі адлю- страванне ў метадычным пісьме, разасла- ным у 1834 папячыцелем у школы акругі. Пры ўтварэнні Б. н. а. ўрад меў намер адкрыць тут вышэйшую навуч. ўстанову. Пасля скасавання Віленскага ун-та (1832) планавалася заснаванне вышэй- шай навуч. установы (ліцэя) у Оршы, на гэтыя мэты было аыдзелена 209,5 тыс. руб. серабром і 3,5 тыс. руб. асігнацыямі. Аднак у 1834 урад адмовіўся ад сваёй задумы, матывуючы тым, што патрэбы краю зможа задаволіць адкрыты тады ж
383 БЕЛАРУСКАЯ Кіеўскі ун-т. 'Голькі ў 1848 адкрыўся Горы-Горацкі земляробчы інстытут — адзіная вышэйшая навуч. ўстанова ў Б. н. а. 2.5.1850 акруга ліквідавана, навуч. ўстановы Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай і Мінскай губерняў аднесены да Віленскай навуч. акругі, навуч. ўстано- вы Віцебскай і Магілёўскай губ.— да Пецярбургскай акругі. Папячыцелі акругі: Р. I. Карташэўскі (1829—35), Е. А. Грубер (1835—50). Літ.: Асвета і педагагічная думка ў Белару- сі: Са старажытных часоў да 1917 г. Мн., 1985. С. 182—183; П і ч э т а У. 1. Пытанне аб вышэйшай школе на Беларусі ў мінулым. Мн., 1991. У. С. Пасэ, В. А. Цяплова. БЕЛАРЎСКАЯ НАРОДНАСЦЬ, этна- сацыяльная супольнасць беларусаў у феад. перыяд: этымалагічна тое ж, што і беларускі народ [на — наш(нас) Ц- род, роднасць; агульнаслав.]. Склалася ў вы- ніку інтэграцыі асн. этнатэрытарыяльных груп насельніцтва стараж. Беларусі (крывічоў, палачан, дрыгавічоў, радзімі- чаў, некаторых балцкіх аб’яднанняў) і кансалідацыі іх у адзіны феад. этнас — народ. На думку А. Сабалеўскага, А. Пы- піна, Я. Карскага, I. Лапо, М. Любаўска- га, У. Пічэты і інш., асноўны перыяд этнічнага фарміравання Б. н. ахопліваў 13—14 ці 13—16 ст. і стымуляваўся аб’яднальнымі сацыяльна-паліт. і эка- нам. працэсамі ў межах ВКЛ. М. Каста- мараў, М. Доўнар-Запольскі, Я. Чачот, П. Шпілеўскі, П. Галубоўскі лічылі, што Б. н. стварылася ўжо ў 9—13 ст. у межах Полацкага княства ад міжэтнічна- га змяшэння балцкага і большага па колькасці слав. насельніцтва; перыяд 14—16 ст. быў, на іх погляд, часам ума- цавання, панавання і геагр. пашырэння спецыфічнага этнічнага комплексу Б. н. на сумежных тэр. Падняпроўя, Падзвін- ня, Палесся, Панямоння і Пабужжа. Насельніцтва гэтых рэгіёнаў увайшло ў склад Б. н., але доўгі час захоўвала свае асаблівыя варыянты традыц. культу- ры, побыту, самасвядомасці, мясц. дыя- лекты і інш. Гл. Беларусы, Народ- насць. 1. У. Чаквін. БЕЛАРЎСКАЯ НАРОДНАЯ ГРАМА- ДА, БНГ, грамадска-палітычная, куль- турна-асветная і дабрачынная арганіза- цыя, якая дзейнічала ў 1917—18 у Расіі сярод ураджэнцаў Беларусі. Заснавана 9.5.1917 на мітынгу ў Маскоўскім ун-це па ініцыятыве групы бел. інтэлі,- гентаў (большяк ІЗОчал.). Узначальвалі археолаг Я. I. Васілевіч, адвакат А. 1. Цвікевіч, выкладчык гімназіі Ф. Ф. Турук і інш. Да лета 1917 налічвала больш за 1 тыс. членаў. Аб’ядноўвала прадстаў- нікоў розных класаў і сац. груп бел. нацыі, асноўны кантынгент складалі бежанцы. Мела аддзелы ў Калузе, Сара- таве, Тамбове, Сестрарэцку і інш. На правах секцый БНГ дзейнічалі гурткі прафесараў, настаўнікаў, студэнтаў, пра- васлаўнага духавенства. У аснову паліт. платформы БНГ было пакладзена патрабаванне аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі, якая павінна быць абвешча- на федэратыўнай рэспублікай з аднапалат- ным парламентам, выбраным на падставе ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. БНГ выказ- валася за роўнасць усіх грамадзян перад законам, недатыкальнасць асобы, свабоду сумлення, слова, друку, сходаў, саюзаў, стачак і г. д.; выбарнасць і падсправа- здачнасць усіх службовых асоб і неза- лежнасць суда; аддзяленне царквы ад дзяр- жавы; права ўсіх народаў Расіі, у т. л. бе- ларускага, карыстацца роднай мовай у сфе- ры адукацыі, самакіравання і суда. Выступа- ла за пераход усёй зямлі ў агульна- народную ўласнасць «з правам карыстаць з яе тым, хто сам на ёй працуе», закана- даўчую ахову працы ва ўсіх галінах вытворчасці, паступовую адмену ўсіх ускос- ных падаткаў і ўстанаўленне прагрэсіў- нага падатку на даходы, маёмасць і спадчыну; бясплатную абавязковую аду- кацыю для ўсіх дзяцей да 16 гадоў. У якас- ці канкрэтных форм сваёй работы БНГ на- мячала арганізацыю паліт. клубаў, пра- вядзенне сходаў, мітынгаў, чытанне лекцый, адкрыццё музеяў, тэатраў, біб- ліятэк, дабрачынных устаноў (спажывец- кіх крам, сталовых, прытулкаў, шпіталяў). Выстаўляла патрабаванне неадкладна засна- ваць у адным з гарадоў Беларусі ун-т, наладзіць выдавецкую справу. У чэрв. 1917 выступіла з пратэстам супраць прадстаўніцтва польскім памеш- чыкам А. Э. Мейштовічам інтарэсаў Беларусі ў Асобай нарадзе па выпра- цоўцы праекта палажэння аб выбарах ва Устаноўчы сход. У ліп. 1917 прад- стаўнікі БНГ прынялі ўдзел у з’ездзе бел. нац. арг-цый і партый у Мінску. Па ініцыятыве БНГ 24—27.9.1917 у Маскве праведзены 1-ы Усерасійскі з’езд бежанцаў-беларусаў, на якім пры- сутнічалі дэлегаты з 14 губерняў Расіі. На з’ездзе БНГ спрабавала аб’яд- наць пад сваім кіраўніцтвам усе бел. нац. арг-цыі, але сутыкнулася з рэзкім процідзеяннем з боку Беларускай сацыя- лістычнай грамады (БСГ). У выніку канфлікту фракцыя БСГ пакінула з’езд, адхіліўшы прапанову БНГ аб выпра- цоўцы сумеснай тактыкі на выбарах ва Устаноўчы сход. 19—21.11.1917 па іні- цыятыве БНГ у Маскве праведзены 2-гі з’езд бежанцаў-беларусаў. На выбарах ва Устаноўчы сход выстаўляла кандыдатаў па Магілёўскай выбарчай акрузе ў блоку з Магілёўскім беларускім камітэтам, На- родным беларускім камтэтам (Орша) і Саюзам беларускай дэмакратыі (Го- мель), не дасягнула поспеху. Удзельні- чала ў падрыхтоўцы і правядзенні Усебе- ларускага з’езда. У лютым 1918 у звароце «Да ўсіх народаў Расіі і дэмакратыі ўсяго свету» ад імя бежанцаў з Гро- дзенскай, Віленскай і Мінскай губ. асу- дзіла прэтэнзіі аўстра-германскай дэ- легацыі на мірных перагаворах у Брэсце на бел. землі, адстойвала прынцып не- падзельнасці Беларусі, права бел. народа на дзярж. самавызначэнне ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. Да лета 1918 БНГ паступова спыніла дзей- насць. Літ.: Ж. X. 3. [Жылуновіч 3.[ Уступамі да Акцябра // Полымя. 1923. № 5—6; Я г о ж. Люты-кастрычнік у беларускім нацыянальным руху // Беларусь: Нарысы гісторыі, эканомікі, культ. і рэв. руху. Мн., 1924; Сташкевнч Н. С. Прнговор революцнн: Крушенне антнсов. двнження в Белорусснн, 1917—1925. Мн., 1985. С. С. Рудовіч. «БЕЛАРЎСКАЯ НАРОДНАЯ ГРАМА- ДА», «БНГ», назва арганізацыі, пры- думанай следчымі АДПУ БССР для ўзбуджэння крымінальнай справы і правядзення паліт. працэсу ў барацьбе з іншадумствам нац. інтэлігенцыі ў чэрв.— жн. 1933; працяг паліт. працэсу па справе «Саюза вызвалення Беларусі». У арг-цыю было ўключана 68 чал., пераважна бел. пісьменнікаў (3. Аста- пенка, У. Жылка, Л. Калюга, М. Лужа- нін, Ю. Таўбін), настаўнікаў, студэнтаў, аб’яднаных у 13 ячэек. Паводле версіі АДПУ, «БНГ» ахапіла сваёй дзейнасцю Мінск, Оршу, Слуцк, Капыльскі, Мазыр- скі, Слуцкі, Мінскі і інш. раёны БССР, а таксама бел. зямляцтвы ў Маскве, Ленінградзе і Смаленску. Паводле версіі АДПУ, у цэнтр. бюро «БНГ» увахо- дзілі Ф. П. Купцэвіч, А. В. Карачун, К. П. Вашына (Л. Калюга), П. 1. Ра- гачэўскі, К. М. Сяледчык, В. В. Лушчыц- кі, Р. С. Міхальчык, ідэйнае кіраўніцтва прыпісвалася К. Б. Езавітаву, які зна- ходзіўся ў Рызе. Асноўнай мэтай арг-цыі лічылася аддзяленне Беларусі ад Сав. Расіі і ўстанаўленне «буржуазна- дэмакратычнай Беларускай Народнай Рэспублікі» з наступнай ліквідацыяй сацыяліст. форм у сельскай гаспадарцы і ў прам-сці: аднаўленне прыватнай улас- насці на зямлю і сродкі вытв-сці, стварэнне хутарской сістэмы земле- карыстання. Новае дзярж. ўтварэнне павінна было ажыццявіцца «ў блоку Літва — Латвія — Беларусь са сталіцай саюзнай дзяржавы ў г. Вільня ці ў саюзе дзяржаў Літва — Ўкраіна — Беларусь». «Контррэвалюцыйная дзейнасць» членаў арг-цыі выяўлялася найперш ў нязгодзе з узмацненнем на Беларусі жорсткага таталітарнага рэжыму, распаўсюджан- ні меркаванняў пра «русіфікатарскую і каланізатарскую палітыку Масквы, ідэалізацыю самабытнасці Беларусі і беларускай мовы, працягванне ў друк нацдамаўскіх тэрмінаў», у апазіцыі да палітыкі калектывізацыі. «Кіраўнікі» арг-цыі атрымалі па 5 гадоў папраўча- працоўных лагераў, «члены» — ад 2 да 3 гадоў, частка была выслана на Урал, у Казахстан, 11 «членам* было залічана папярэдняе зняволенне. Вінаватымі сябе прызналі 20 чал. Іх паказанні, а таксама паказанні 3 «членаў» арг-цыі, якія пра- ходзілі па справе сведкамі, сталі адзінай падставай для пакарання. 24.8.1956 Су- довая калегія па крымінальных справах Вярх. суда БССР, разгледзеўшы пратэст пракурора БССР на пастановы Асобай нарады пры калегіі АДПУ ад 10.8 і 4.11.1933, якімі былі засуджаны ўдзель- нікі «БНГ», пастанавіла справу ў адносі- нах 44 чал. спыніць за адсутнасцю саставу злачынства. Т. С. Процька. БЕЛАРЎСКАЯ НАРОДНАЯ ПАРТЫЯ САЦЫЯЛІСТАЎ, БНПС, нацыянальная партыя праванародніцкага кірунку. За- снавана ў Мінску ў маі 1917. Аб’ядноў- вала нешматлікую групу інтэлігентаў,
384 БЕЛАРУСКАЯ якія былі блізкімі да Беларускай сацыя- лістычнай грамады (БСГ), але лічылі яе праграму і тактыку залішне радыкаль- нымі. У Арганізацыйнае бюро БНПС уваходзілі Я. Ф. Сушынскі (старшыня), А. I. Лявіцкі (Ядвігін Ш.), С. Я. Плаў- нік (3. Бядуля), Ф. Стульба; значным уплывам у партыі карыстаўся П. П. Аляксюк. 3 канца ліп. 1917 існаваў аддзел БНПС у м. Смілавічы Ігуменскага пав. на чале з ксяндзом А. Астрамовічам. Праект праграмы БНПС спалучаў ідэі паліт. самавызначэння бел. народа з рэфармісцкімі ўяўленнямі пра шляхі сацыяліст. перабудовы грамадства. Выс- таўляў патрабаванне абвясціць Расію федэратыўна-дэмакр. рэспублікай, у якой Беларусь павінна мець статус аўта- номіі з заканадаўчым органам — Бел. краёвай радай, выбранай на падставе ўсе- агульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. У далёкай перспектыве прадугледжвалася ажыц- цяўленне шляхам паступовых рэформ сацыяліст. ідэалу — абагульнення вы- творчасці і спажывання. Цэнтральнае месца ў праекце праграмы займала аграрнае пытанне, БНПС падтрымлівала прынцып нацыяналізацыі зямлі («уся зямля павінна быць агульнанароднай уласнасцю»), Нацыяналізаваныя землі павінны былі паступаць у распараджэйне Бел. краёвай рады і складаць нацыя- нальны нар. фонд, з якога ў адпавед- насці з прац. нормай меркавалася на- дзяляць беззямельных і малазямельных сялян. Праграма не прадугледжвала не- адкладнага пераходу ўсіх зямель у агуль- нанар. ўласнасць. У нацыянальны нар. фонд бясплатна павінны былі паступаць землі кабінецкія, казённыя, удзельныя, царкоўныя, падараваныя каралямі Рэчы Паспалітай і расійскімі імператарамі, а таксама купленыя за гады 1-й сусветнай вайны. Сялянскія надзельныя землі і дробныя ўчасткі, якія не перавышалі прац. нормы, заставаліся ў прыватнай уласнасці. 3 мэтай выключэння прыват- наўласніцкіх зямель з гандлёвага абароту права іх куплі давалася толькі нацыя- нальнаму нар. фонду. Захоўвалася па- лажэнне аб выкупе: землі, купленыя «за грошы запрацаваныя», павінны перайсці да народа «за памяркоўную плату» за кошт нацыянальнага нар. фонду. Дапу- скалася поўная свабода прыватнай іні- цыятывы ў галіне прамысловасці і ганд- лю, БНПС выказвалася за 8-гадзінны рабочы дзень, увядзенне сістэмы страха- вання, ахову жаночай і дзіцячай працы. Абвяшчаўся прынцып адзінства школы, бясплатнае навучанне на роднай мове ў школах усіх разрадаў. Імкнучыся знайсці апору ў масах, БНПС летам 1917 правяла ў Мінску некалькі мітынгаў, але адчувальнай пад- трымкі не атрымала. У пачатку ліп. 1917 прадстаўнікі БНПС удзельнічалі ў рабоце з'езда беларускіх арганізацый і партый, дзе выказваліся супраць скаса- вання Беларускага нацыянальнага камі- тэта; у выніку канфлікту з фракцыяй БСГ, якая складала большасць з’езда, пакінулі яго. Летам 1917 на муніцы- пальных выбарах у Мінску БНПС выставіла кандыдатуру ў блоку з мясцо- вымі арг-цыямі БСГ, яўр., укр. і літ. партый (Блок нацыянальных сацыяліс- тычных партый) і атрымала адно месца ў Мінскай гар. думе. Кастр. рэвалюцыю не прыняла, разам з іншымі бел. арг-цыямі падпісала «Грамату да беларускага народа» 27.10(9.11).1917, дзе рэвалюцыя характарызавалася як праяўленне анархіі, у віхуры якой можа загінуць справа абароны нац. правоў беларусаў. У снеж. 1917 удзельнічала ва Усебеларускім з’ездзе. Спробы БНПС пашырыць свой уплыў сярод насельніцт- ва не мелі поспеху. Не здолеўшы выйсці з зародкавай стадыі развіцця, яна неўзабаве знікла з паліт. арэны. Літ.: Ж. X. 3. ІЖылуновіч 3.1 Уступамі да Акцябра // Полымя. 1923. № 5—6; Сташкеввч Н. С. Прнговор революцнн: Крушенне антмсов. двнження в Белоруссмн, 1917—1925. Мн., 1985. С. 55—56. С. С. Рудовіч. БЕЛАРЎСКАЯ НАРОДНАЯ РЭСПУБ- ЛІКА, БНР, беларуская дзяржава, аб- вешчаная ў 1918. Лозунг БНР упершыню прагучаў у 1917, у прыватнасці, на Усе- беларускім з’ездзе (кангрэсе) у Мінску. Незалежніцкія настроі ў бел. руху ў значнай ступені былі выкліканы паліты- кай Часовага ўрада Расіі, які не хацеў лічыцца з патрабаваннем бел. арг-цый аб наданні Беларусі статуса аўтаноміі ў складзе Расійскай дэмакратычнай федэ- ратыўнай рэспублікі, а таксама паліты- кай Савета Народных Камісараў Расіі, які вёў перагаворы з Германіяй аб лёсе Беларусі без удзелу ў іх прадстаўнікоў бел. народа. Незалежніцкія тэндэнцыі ўз- мацніліся пасля разгону Усебеларускага з’езда і пасля таго, як 3-і Усерасійскі з’езд Саветаў (студз. 1918) ухваліў гэты разгон. На тэр. Беларусі, акупіраванай Герма- ніяй, ідэю незалежнасці ў 1915 пачала выпрацоўваць Беларуская сацыял-дэма- кратычная работніцкая група (БСДРГ). Яна выказалася за стварэнне бел.-літ. дзяржавы ў форме Канфедэрацыі Вял. княства Літоўскага. Апанентам гэтай канцэпцыі была Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі. Канферэнцыя Беларускага народнага камітэта, БСДРГ і Віленскага камітэта Бел. сацыяліст. грамады (БСГ, вер. 1917) акцэптавала некаторыя тэзісы Сувязі незалежнасці і непадзельнасці Беларусі. Гэта дало маг- чымасць правесці ў студз. Беларускую канферэнцыю 1918 у Вільні. Хоць 11.12. 1917 было абвешчана аднаўленне Літоў- скай дзяржавы, удзельнікі канферэнцыі не адмовіліся ад ідэі бел.-літ. канфедэра- цыі. Пасля абвяшчэння незалежнасці Літвы (16.2.1918) Віленская Беларуская Рада (ВБР), абраная на канферэнцыі, стала цалкам на незалежніцкія пазіцыі, але ўсё роўна не адмаўляла ідэю канфе- дэрацыі Беларусі і Літвы. 19.3.1918 ВБР абвясціла «сувязь паміж Расеяй і Бела- русяй парванай» і звярнулася да зах. дзяржаў з просьбай дапамагчы ў «справе адбудовы колішняга Літоўска-Белару- скага гаспадарства». Пасля таго, як Л. Д. Троцкі сарваў мірныя перагаворы ў Брэсце, Германія пачала 18.2.1918 наступленне на ўсход. Аблвыкамзах і СНК Заходняй вобласці і фронту 19.2.1918 з Мінска ўцяклі ў Смаленск. 3 турмы выйшлі дзеячы Цэнтральнай Беларускай вайсковай ра- ды, якія навялі парадак у горадзе. Аднавіў сваю дзейнасць Выканаўчы Ка- мітэт Рады Усебеларускага з’езда. 20.2.1918 ён прыняў Першую Устаўную грамату да народаў Беларусі і стварыў першы ўрад Беларусі — Народны Сакра- тарыят Беларусі на чале з Я. Я. Варон- кам. Хоць Выканком Рады Усебел. з’езда і аб’явіў сябе часоваю ўладаю на Беларусі, фармальна бел. дзяржава аб- вешчана не была. У Выканкоме строга прытрымліваліся рэзалюцыі Усебел. з’ез- да. паводле якой Беларусь павінна была ўваходзіць у склад Расійскай дэмакра- тычнай рэспублікі як аўтаномная адзін- ка з рэспубліканскім ладам. Незалежніцкія тэндэнцыі ў бел. руху ўзмацніліся пасля падпісання і ратыфі- кацыі Сав. Расіяй Брэсцкага міру 1918. Бальшавікі парушылі дадзенае Троцкім у час працы Усебел. з'езда абяцанне, што лёс Беларусі не будзе вырашацца без удзелу яе прадстаўнікоў. 9.3.1918 Выканком Рады Усебел. з’езда прыняў Другую Устаўную грамату да народаў Беларусі. Цяпер краіна фар- мальна абвяшчалася Бел. Нар. Рэспублі- кай. Закладваўся канстытуцыйны лад ₽НР як дэмакр. дзяржавы. Уся паўната ўлады перадавалася Радзе Усебел. з’езда. У гэтым акце нічога не гаварылася пра адносіны БНР з іншымі дзяржавамі. Дзеячы БСГ Я. Ю. Лёсік, А. У. Прушын- скі, А. А. Смоліч, С. А. Рак-Міхайлоўскі, Б. А. Тарашкевіч і інш. былі незадаволе- ны гэтай Граматай. Смоліч уступіў у кантакт з дзеячамі ВБР. 18.3.1918 Рада Усебел. з’езда была ператворана ў Раду Беларускай Народнай Рэспублікі, 6 сяброў ВБР (В. Ю. Ластоўскі, I. I. і А. I. Луцкевічы і інш.) былі кааптаваны ў склад Рады БНР, што ўмацавала незалежніцкую плынь у ёй. Незалежніц- кая плынь была ўзмоцнена таксама тым, што Германія адмовілася прызнаць акт 9.3.1918 і разглядала Беларусь як акупі- раваную частку Расіі. 23.3.1918 А. I. Луц- кевіч прапанаваў Народнаму Сакратары- яту абвясціць незалежнасць БНР. Пра- панова была разгледжана на пасяджэнні фракцыі БСГ у Радзе БНР. А 8-й гадзіне вечара 24.3.1918 пачалося пленарнае па- сяджэнне Рады. 3 дакладам аб паліт. становішчы Беларусі выступіў Смоліч. Супраць незалежнасці выказаліся нека- торыя прадстаўнікі нац. меншасцей. каа- птаваныя ў Раду 20.2.1918. Большасць, якую складалі сябры БСГ, аднадушна выступіла за абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. А 8-й гадзіне раніцы 25.3. 1918 была прынята Трэцяя Устаўная грамата (яе тэкст датаваны 24.3.1918). Ад гэтага часу Беларусь абвяшчалася незалежнай і свабоднай дзяржавай, якая ўзаконіла заваёвы Лют. і часткова (пера-
385 БЕЛАРУСКАЯ дача зямлі сялянам без выкупу) Кастр. рэвалюцый у Расіі. Незалежнасць БНР не адпавядала ін- тарэсам суседніх дзяржаў. У Расіі і манархісты, і бальшавікі, і дэмакраты лі- чылі Беларусь неад’емнай часткай сваёй дзяржавы. Украіна і Літва мелі прэтэнзіі на бел. тэрыторыі. Польскія паліт. арг-цыі бачылі ў складзе будучай поль- скай дзяржавы ўсю Беларусь (правыя) або яе заходнюю і цэнтр. часткі (сацыя- лісты). Латвійскія дзеячы мелі свае інта- рэсы ў Латгаліі, дзе значную частку на- сельніцтва складалі беларусы. Праціўні- камі бел. дзяржаўнасці з'яўляліся поль- скія і рус. арганізацыі на Беларусі. Іх адмоўнае стаўленне да бел. дзяржаўнасці ўзмацнялася тым, што ў 2-й Устаўнай грамаце была абвешчана, а ў 3-й пацвер- джана нацыяналізацыя зямлі і перадача яе ў карыстанне тым, хто на ёй працуе. Гэта непасрэдна закранала інтарэсы польскіх, апалячаных і рус. памешчыкаў, царквы. Негатыўна адносіліся да бел. дзяржавы і пэўныя яўрэйскія колы, якія арыентаваліся на мову і культуру «вялі- кіх» народаў і мелі эканамічныя інтарэсы за межамі Беларусі. Гермашя разглядала Беларусь як акупіраваную расійскую тэрыторыю і заклад пад кантрыбуцыю, якую ёй абавязалася выплаціць РСФСР Яшчэ 25.2.1918 ням. салдаты занялі бу- дынак Народнага Сакратарыята, знялі з яго бел. сцяг, у самім памяшканні зрабілі вобыск і забралі касу. Пасля аб- вяшчэння незалежнасці Беларусі герм. акупацыйныя ўлады пад пагрозаю зброі разагналі Раду і Народны Сакратарыят, але іх сяброў не арыштавалі. У гэтых умовах урад БНР пачаў ствараць бел. камандны склад, прызначыў спец. камі- сара для ваенных спраў (К. Б. Езавітаў) і абвясціў аб узбраенні грамадзян. У пачатку крас. 1918 ням. акупацыйныя ўлады заявілі, што яны забараняюць дзейнасць Народнага Сакратарыята Паводле сваіх сац. поглядаў у апазіцыі да Рады і Народнага Сакратарыята зна- ходзіліся дзеячы «Менскага беларускага прадстаўніцтва», якія выступалі супраць нацыяналізацыі зямлі і за бел.-герман- скае збліжэнне. Рада і Народны Сакра- тарыят, вымушаныя знешнімі абставіна- мі, пайшлі на аб'яднанне з імі. 12.4.1918 у склад Рады БНР былі кааптаваны сябры «Менскага беларускага прадстаўніцтва» на чале з П. П. Алексюком, Р. А. Скірмунтам і А. М Уласавым. Карыс- таючыся тым, што ням. акупацыйныя ўлады не спынялі варожай дзейнасці ў дачыненні да Рады, Аляксюк, Скірмунт і інш. дамагаліся свайго. 25.4.1918 на імя кайзера Вільгельма II была накірава- на тэлеграма, якую, акрамя іх, падпісалі таксама Старшыня Рады БНР Я. Серада, Старшын.ч Народнага Сакратарыята Варонка, сябры Рады А. Аўсянік, П. А. Крачэўскі і Лёсік. Падпі- саныя ад імя ўсёй Рады заявілі, што добрую будучыню Беларусі яны ба- чаць «толькі пад апекай германскай дзяр- жавы». Гэта з’явілася штуршком да рас- колу БСГ і крызісу ўрада БНР. БСГ раскалолася на тры часткі: Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р), Беларускую сацыял-дэмакра- тычную партыю (БСДП) і Беларускую партыю сацыялістаў-федэралістаў (БПС-Ф). У пачатку мая 1918 з урада БНР выйшлі сацыял-дэмакрат Смоліч, сацыялісты-рэвалюцыянеры П. А. Баду- нова, Т. Т. Грыб і Л. Заяц. Была ство- рана часовая Рада пяцёх, у склад якой увайшлі сацыялісты-федэралісты на чале з Варонкам. Выкарыстаўшы адсутнасць у Мінску значнай часткі сяброў Рады БНР — сацыялістаў, правыя здолелі ад- хіліць Раду пяцёх і стварыць новы ўрад БНР на чале са Скірмунтам. Такім чынам з'явіліся два ўрады БНР. Гэта выклікала абурэнне левых. У чэрв. на пленарным пасяджэнні Рады БНР быў створаны кааліцыйны ўрад на чале з Серадой. у які ўвайшлі правыя і левыя. Старшынёй Рады БНР стаў Лёсік. Рада і Народны Сакратарыят БНР прыкладалі намаганні для арганізацыі бел. нац. інстытутаў у цэнтры і ў правін- цыі. 27.3.1918 абвешчана пастанова Рады пра тое, што яна бярэ ўсю паўнату ўлады ў краіне. 20.4.1918 прыняты наказ мясц. бел. радам аб асновах выбараў у сельскія, валасныя, павятовыя, местач- ковыя, гарадскія губернскія рады, якія былі павінны пераняць ад акупацыйных улад кіраванне пэўнымі галінамі гасп і культ. жыцця. Пасля таго, як у Радзе і Народным Сакратарыяце БНР умаца- валіся пазіцыі правых, палепшыліся ад- носіны да гэтых органаў з боку каман- давання 10-й арміі рэйхсвера, якая дыс- лацыравалася на тэр. Беларусі, хоць бер- лінскі ўрад па-ранейшаму ставіўся да Рэспублікі адмоўна 27.5.1918 камандую- чы 10-й арміяй ген. Э. Фалькенгайн пры- няў прадстаўнікоў Рады і Народнага Сакратарыята. Каб змякчыць адносіны паміж акупантамі і насельніцтвам, ён ха- цеў бачыць у асобе Рады пасрэдніка па- між ням. ўладамі і бел. народам. Дзеля Народны сакратарыят Беларускай Народнай Рэспублікі. Зтева направа: сядзяць — А. Бурбіс, Я. Серада.'Я. Варонка, В. Захарка; стаяць — А. Смоліч, П. Крачэўскі, К. Езавітаў, А. Аўсянік, Л. Заяц. Мінск. 1918. дасягнення гэтай мэты 21.6.1918 ням. камандаванне дало, у прыватнасці, згоду на ўтварэнне пры павятовых камендату- рах інстытутаў дарадчыкаў. Пасля таго, як у чэрв. 1918 урад БНР аб’явіў нядзейнымі на тэр Рэспублікі дэкрэты і пастановы ўрада РСФСР, акупац. ўлады перадалі ў кампетэнцыю Народнага Сак- ратарыята гандаль, прамысловасць, сац. апеку, асвету і культуру. Найбольшых поспехаў БНР дасягнула ў развіцці асветы і кулыуры. Яшчэ ў перыяд акупацыі германскімі войскамі зах. часткі Беларусі ў 1915—17 былі ад-_ чынены 89 бел. школ, настаўніцкія курсы ў Вільні і настаўніцкая семінарыя ў Свіслачы. Працаваў бел. прытулак для сірот «Золак». Выходзілі газеты «Гоман» і •Беларус». Былі заснаваны выдавецтвы газ. «Гоман» і Бел. народнага камітэта ў Вільні, Беларускі клуб з тэатрам Ф. Аляхновіча. бел. бібліятэка і кнігарня. Пасля абвяшчэння БНР Народны Сакра- тарыят прыняў пастанову аб дзяржаў- ным статусе бел. мовы. Паводле розных падлікаў, працавалі ад 150 да 350 бел. школ, у т. л. Будслаўская беларуская гімназія, а таксама гімназіі ў Мінску (дырэктар У. I. Самойла), Навагрудку, Слуцку і Гродне. Падрыхтоўка настаў- нікаў, апроч Свіслацкай семінарыі, вялася ў Мінскім пед. ін-це, у якім выкладалі В. Л. Іваноўскі, У. М. Ігнатоў- скі. Я. Ф. Карскі, Тарашкевіч і інш. Для перападрыхтоўкі настаўнікаў праца- валі курсы беларусазнаўства, заснаваныя 3 4 1918 у Мінску. Лекцыі тут чы- талі Варонка, Грыб, Ігнатоўскі. Лё- сік, Смоліч і інш. У крас. 1918 заснавана Мінская вышэйшая музычная школа, якая ў тым жа годзе была 13. Энц-ыя гісторыі Беларусі. Т.1
386 БЕЛАРУСКАЯ перайменавана ў Бел. кансерваторыю. Была адчынена таксама Каталіцкая ду- хоўная семінарыя (рэктар — доктар фі- ласофіі ксёндз Ф. Абрантовіч). У крас. 1918 створана падрыхтоўчая камісія для адкрыцця Бел. ун-та ў Мінску, у якую ўваходзілі Смоліч, М. В. Доўнар-За- польскі, Карскі, Самойла і інш. У планах урада БНР было таксама адкрыццё сель- скагаспадарчага і політэхнічнага інсты- тутаў. Пры ўрадзе БНР былі заснаваны бюро для падрыхтоўкі падручнікаў і выд-ва «Прасвета». Друкаванне падруч- нікаў пачалося ў 1915 выд-вамі Бел. народнага камітэта і Ластоўскага. У 1915—18 было выпушчана 9 кніг. лемантары, чытанкі пасля лемантара, задачнікі, кніга А. I. Луцкевіча «Нашы песняры», якая з'яўлялася часовым дапа- можнікам па гісторыі бел. літаратуры, і інш. Бюро для падрыхтоўкі падручні- каў народнага сакратарства асветы БНР за 4 мес. склала 16 кніг для вучняў. У выд-ве Бел. нар. камітэта ў 1918 выйшлі «Беларуская граматыка для школ» Тарашкевіча і «Беларускі права- піс» А. 1. Луцкевіча і Я. Станкевіча (лацінкаю). Па ініцыятыве 1. 1. Луцкевіча ў 1918 створана першая бел. навук. ўстанова — Беларускае навуковае тава- рыства ў Вільні. Вялася падрыхтоўка да адкрыцця Віленскай беларускай гімназіі. На аснове калекцый I. 1. Луцкевіча ў Вільні і Мінску была праведзена першая мастацкая выстаўка. Ням. вучо- ны А. Іпэль, пазнаёміўшыся са зборамі 1 1. Луцкевіча і творамі сакральнага мастацтва, увёў паняцці «беларускае ма- стацтва» і «беларуская школа малярст- ва», паклаўшы тым самым пачатак навук. і сістэматычнаму вывучэнню гісторыі бел. жывапісу, графікі, дойлідства, дэкара- тыўна-прыкладнога мастацтва. Аднаўля- ла сваю дзейнасць Беларускае выда- вецкае таварыства. Працавалі таксама выд-вы Народнага Сакратарыята БНР, выдавецкія таварыствы «Бацькаўшчына» і «Крыніца». Працягваўся выпуск зас- наваных у 1916—17 газет «Гоман», «Вольная Беларусь», «Крыніца». Пачалі выходзіць газеты *Беларускі шлях» (Мінск) і «Родны край») (Слуцк), а таксама час. іВарта» і «Беларуская ілюстраваная часопісь». Пад апекай ура- да БНР стала працаваць створанае Ф. Ждановічам Першае бел. т-ва драмы і камедыі з хорам (кіраўнік У. В. Тэраўскі), аркестрам нар. інструментаў (кіраўнік 3. Захар) і танцавальнай групай (кіраўнік Ч. 1. Родзевіч), а таксама «Беларуская хатка», у якой ладзіліся спектаклі і канцэрты. 19.5. 1918 на Ляхаўцы ў Мінску быў адчынены Бел. народны дом імя М. Багдановіча, які стаў сядзібаю Бел. дзярж. тэатра БНР, утворанага на базе Першага бел. т-ва драмы і камедыі. 3 лета 1918 у «Беларускай хатцы» выступала трупа Аляхновіча. У БНР разгортваўся масавы культ.-асв. рух. Заснаванае ў 1917 Т-ва бел. культуры (т-ва «Прасвета») па іні- цыятыве Варонкі, Езавітава, Лёсіка і інш. рэарганізавалася ў Бел. культ.-асв. т-ва «Бацькаўшчына». На базе створанага ў 1917 гуртка бел. моладзі «Вянок» узнікла Бел. вучнёўская грамада. Секцыі гэтых арг-цый працавалі ў Мінску, Вільні, Гродне, павятовых цэнтрах, у гімназіях і школах. Культурна-асветныя арг-цыі стваралі самадзейныя драматыч- ныя і харавыя гурткі, ладзілі бел. спек- таклі і канцэрты для жыхароў гарадоў, мястэчак і вёсак. Бел. культ.-аса. арг-цыі працавалі таксама на Украіне і ў Латвіі. Народны Сакратарыят дамагаўся між- нар. прызнання БНР. У чэрв. 1918 дэлегацыя БНР на чале са Скірмунтам наведала з візітам Кіеў. Урад Украіны прызнаў бел. дзяржаву. У Кіеве было адчынена генеральнае консульства, у Адэсе — консульства БНР. Консульства было адчынена таксама ў Літве. Кон- сульскія функцыі ў Маскве выконваў А. Л. Бурбіс. Летам 1918 дэлегацыя БНР выязджала ў Маскву, але не была прынята нар. камісарам замежных спраў РСФСР Г. В. Чычэрыным. Дыпламатыч- ныя місіі былі накіраваныя таксама ў Варшаву, Берлін, Берн, Капенгаген. Гра- мадзяне БНР атрымлівалі пашпарты, у т. л. дыпламатычныя. Дзеннічала Бела- рускае прэс-бюро. У 1918 у якасш дзяржаўных былі ўзаконены бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». У 1919 М. Касце- віч (Макар Краўцоў) напісаў ваяцкі марш «Мы выйдзем шчыльнымі рада- мі...» (муз. Тэраўскага), які ў 1920 стаў пмпам БНР. Поспехі ў дзярж. будаўніцтве былі абмежаваныя таму, што Германія замі- нала развіццю бел. дзяржаўнасці. Яна зрабіла ўсё, каб урад БНР не стварыў бел. ўзброеныя сілы, паліцыю. Сваёй палітыкі берлінскі ўрад не памяняў і пасля таго, як Германія пацярпела летам 1918 няўдачу на Зах. фронце і вымушана была 27.8.1918 падпісаць дадатак да Берасценскага міру, паводле якога прадугледжвалася датэрміновая эвакуацыя ням. войск з раёна паміж Дняпром і Бярэзінай. Германія пакінула БНР безабароннаю не толькі перад бальшавікамі ў канцы 1918, але і перад польскімі лепёнамі ў пач. 1919. Няўдачы Германіі, магчымы хуткі прыход бальшавікоў штурхнулі да Рады БНР прадстаўнікоў нац. меншасцей, іх правых партый. У канцы вер. 1918 у склад Рады ўвайшлі выбарныя прад- стаўнікі ад праваслаўнага духавенства, Менскага праваслаўнага брацтва, поль- скай нац. меншасці і рус. кадэтаў. Рускія сацыялісты і Бунд па-ранейшаму высту- палі супраць Рады. Абставіны патраба- валі, каб на чале ўрада стаў вядомы ў шырокіх колах чалавек. Старшынёю Народнага Сакратарыята быў прызна- чаны А. I. Луцкевіч. 11.10.1918 Рада зацвердзіла Часовую Канстытуцыю БНР. Народны Сакратарыят быў пераймена- ваны ў Раду Народных Міністраў. Яе ўзначаліў А 1. Луцкевіч, які меў таксама мандат нар. міністра замежных спраў. Сацыялістычны ўрад Луцкевіча імкнуўся наладзіць цесныя адносіны з Украінай. У вер.—кастр. 1918 дэлегацыя БНР на чале з А. 1. Луцкевічам вяла перагаворы ў Кіеве. Дасягнуць збліжэн- ДыЕлемгтычгы мшімрт Ражмрогі ЕМр!оів«Ііфі« ОірІотаіікЬег Р*в Дыпламатычны пашпарт Б. Тарашкевіча, выдадзены ўрадам Беларускай Народнай Рэспублікі. 1919.
387 БЕЛАРУСКАЯ ня на антыбальшавіцкім грунце не ўдало- ся, таму што ўрад У краіны не хацеў вяр- таць Беларусі яе паўд. землі, перада- дзеныя ў склад укр. дзяржавы Германіяй. У пачатку ліст. 1918 А. I. Луцкевіч наведаў Маскву. Урад Луцкевіча гатовы быў увесці ў Беларусі сав. канстытуцыю і ўстанавіць з РСФСР федэратыўную сувязь пры ўмове, што Сав. Расія прызнае незалежнасць БНР. Урад Лені- на, кіруючыся ўласнымі м.этамі і пры падтрымцы А. Ф. Мяснікова і Бела- рускага нацыянальнага камісарыята, не згадзіўся з такою прапановаю Луцкевіча. Пасля Лістападаўскай рэвалюцыі ў Гер- маніі, калі Вільгельм II адрокся ад пра- стола, а Расія дэнансавала Брэсцкі мірны дагавор, урад БНР звяртаўся да краін Антанты з просьбаю ўвесці на Беларусь міжнар. войскі. Адказу ён не атрымаў. Да таго ж некаторыя сябры ўрада выступалі супраць такога кроку. Па даручэнні А. I. Луцкевіча ВБР правяла перагаворы з Літоўскай Тары- бай. У выніку перагавораў прадстаўнікі ВБР увайшлі ў склад Тарыбы, а ў літ. урадзе было створана Міністэрства бела- рускіх спраў Літвы, якое ўзначаліў Ва- ронка і пад кантроль якога перайшлі бел. тэрыторыі, якія раней Германія пера- дала Літве. 28.11.1918 адбылося апошняе ў гэтым годзе пасяджэнне Рады БНР у Мінску. Была прынята Грамата з заклікам ствараць бел. Рады сялянскіх і рабочых дэпутатаў. 3.12.1918 сябры Рады і ўрада БНР пераехалі ў Вільню. Наступленне Чырв. Арміі і дзейнасць польскай пятай калоны вымусілі кіраў- ніцтва БНР пераехаць 27.12.1918 у Грод- на (гэты горад лічыўся сталіцаю БНР да вер. 1919, пакуль Рада БНР не вярнулася ў Мінск). У Гродне дзейніча- лі дзве дзяржаўныя структуры: урад БНР і Міністэрства бел. спраў Літвы. Паміж імі ўзнікла саперніцтва. Акрамя таго, саперніцтва ўзнікла паміж Варон- кам і Алексюком. Першы арыентаваўся на Літву, другі — на Польшчу. Міністру бел. спраў падпарадкаваліся павятовыя камісары, сярод якіх былі бел. дзеячы Л. Дзекуць-Малей, М. Касцевіч (Макар Краўцоў), Крачэўскі і інш. Пад эгідаю ўрада БНР знаходзіліся бел. сялянскія рады ў Ваўкавыску, Гродне, яго пад- трымлівала ВБР, некаторыя іншыя арганізацыі. У Гродне быў наладжаны выпуск 5 бел. газет. Асноўны напрамак дзейнасці ўрада БНР у гэты час — барацьба супраць прэтэнзій Польскай дзяржавы на бел. тэрыторыі і супраць прызыву беларусаў у Войска Польскае. Былі накіраваны адпаведныя ноты ўраду Полынчы і дыпламатычным прадстаўні- кам ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Іта- ліі. Адначасова ўрад БНР дамагаўся права на ўдзел у Парыжскай мірнай канферэнцыі. У пач. 1919 у Парыж выехалі генерал Ц. Кандратовіч і былы дэпутат Дзяржаўнай Думы Расіі Азна- бішын. Міністры БНР А. I. Цвікевіч, Смоліч і В. Захарка паспяхова правялі перагаворы з урадам Украінскай Народ- най Рэспублікі (УНР) аб пазыцы для ўрада А. I. Луцкевіча. У сувязі з дзеян- нямі польскіх легіянераў у канцы сак. 1919 урад БНР выехаў у Берлін. Тут яму давялося змагацца з дзеяннямі польскага ўрада, які не хацеў, каб бел. дэлегацыя ўдзельнічала ў мірнай канфе- рэнцыі. Была дззавуіравана рэзалюцыя «Усебеларускага з’езда», які нібыта ад- быўся ў Наваградку, аб далучэнні Бела- русі да Польшчы. Быў выкрыты паліт. авантурыст А. А. Бахановіч, які, абвяс- ціўшы сябе прэзідэнтам «Беларускай Рэспублікі», патрабаваў у крас. 1919, каб яму дазволілі ўдзельнічаць у мірнай канферэнцыі. У маі 1919 Кандратовіч і Азнабішын уручылі старшыні канфе- рэнцыі мемарыял урада БНР і атрымалі дазвол на прыезд бел. дэлегацыі ў Парыж. Абвяшчэнне 1.1.1919 БССР дзеячы БНР успрынялі як перамогу іх справы, аднак лішніх надзей на гэты акт не ўскладалі. Тое, што балыпавікі стварылі БССР у тактычных мэтах, паказалі пазнейшыя падзеі: далучэнне да РСФСР Віцебскай, Смаленскай і Магілёўскай і-уб., арышт членаў Часовага рабоча- сялянскага савецкага ўрада Беларусі, арышт Іваноўскага і Тарашкевіча, якія засталіся ў Мінску як выкладчыкі пед. ін-та, стварэнне Літоўска-Белару- скай ССР (Літбела). Урад БНР па-ра- нейшаму заставаўся адзіным прадстаўні- ком Беларусі, які абараняў яе нац. інтарэсы на міжнар. арэне. Яго існаванне прымушала бальшавікоў у той ці іншай ступені лічыцца з паліт. і культ. запат- рабаваннямі бел. народа. У пачатку чэрв. 1919 бел. ўрадавая дэлегацыя прыехала ў Парыж. Дэлега- цыя разам з прадстаўнікамі Літвы, Латвіі, Эстоніі, Украіны і інш. дзяржаў, якія ўзніклі на тэрыторыі былой Расійскай імперыі, пратэставала супраць прызнан- ня Антантаю юрысдыкцыі А. В. Калчака над гэтымі краінамі. Дэлегацыі хацелі, каб мірная канферэнцыя прызнала іх дзяржавы паўнапраўнымі суб'ектамі міжнародных адносін, а не як аўта- номныя тэрыторыі Расіі. Што датычыць Беларусі, дык вялікія дзяржавы не патра- бавалі ад Калчака нават прызнання яе аўтаноміі. Антанта вяла дваістую палі- тыку: з аднаго боку, яна прызнавала ўладу Калчака над Беларуссю, а з дру- гога — заахвочвала (асабліва Францыя) польскі ўрад да захопу бел. тэрыторый. У Парыжы А. I. Луцкевіч атрымаў ад прэм’ер-міністра Польшчы I. Падарэў- скага запрашэнне наведаць Варшаву з мэтаю ўрэгулявання двухбаковых ад- носін. У крас. 1919 Войска Польскае заха- піла Вільню і Гродна. У Вільні Ю. Піл- судскі апублікаваў адозву да жыхароў былога Вял. княства Літоўскага, у якой абяцаў, што ніякага націску з боку Польшчы не будзе, што народ сам вырашыць свае ўнутраныя справы — на- цыянальныя і рэлігійныя. Пасля апублі- кавання адозвы Пілсудскага з дэклара- цыяй да яго звярнулася ВБР. Вілен- скія дзеячы выказалі спадзяванне, што з дапамогаю Пілсудскага будуць аб’яд- наны ўсе землі Беларусі, а бел. народ атрымае магчымасць аднавіць сваю неза- лежную і непадзельную Бацькаўшчыну. ВБР прасіла даць ёй магчымасць сва- бодна кантактаваць з усімі правінцый- нымі бел. радамі, а таксама выдаць дазвол на скліканне Рады БНР. 4.5. 1919 Пілсудскі прыняў намесніка Стар- шыні Рады БНР Смоліча. У выніку ўсіх кантактаў з польскімі ўладамі ад- быўся З’езд беларускіх дэлегатаў Вілен- шчыны і Гродзеншчыны 1919. З’езд стрымана паставіўся да віленскай адозвы Пілсудскага. Ён настойваў на ідэі федэ- ратыўнай бел.-літоўскай дзяржавы, па- трабаваў, каб як мага хутчэй сабра- лася Рада БНР. Была абрана Цэнт- ральная беларуская Рада Віленшчыны і Гродзеншчыны на чале з К. С. Душэўскім (Дуж-Душэўскім). У адроз- ненне ад з’езда Рада адразу ж выказала ўпэўненасць, што дзякуючы дапамозе Польшчы паўстане незалежная і непа- дзельная бел. дэяржава. Старшыня Рады сацыяліст-рэвалюцыянер Дуж-Душэўскі пакінуў сваю пасаду. На яго месца быў абраны Тарашкевіч. 28.7.1919 Та- рашкевіч і Аляксюк былі з візітам у Пілсудскага. Яны прасілі, каб начальнік Польскай дзяржавы ўзяў рэальны ўдзел у будаўніцтве бел. дзяржавы: абавязаўся аб’яднаць усе бел. землі і даў дазвол на стварэнне бел. войска. 8.8.1919 Войска Польскае ўвайшло ў Мінск. Пілсудскі выдаў новую адозву, у якой абяцаў, што Польшча і Беларусь будуць ладзіць свае адносіны, як роўны з роўным, як вольны з вольным. У пачатку вер. 1919 у Мінск пераехалі Старшыня Рады БНР Лёсік, яго намеснік Смоліч, іншыя дзеячы. 18.9.1919 у Мінск прыехаў Пілсудскі. Ён быў прывітаны ўсімі бел. партыямі, апроч бальшавікоў. 19.9.1919 Лёсік і Смоліч накіравалі Пілсудскаму ліст, у якім прасілі яго зго- ды на аднаўленне працы Рады БНР, на паступовую перадачу цывільнай улады ўраду БНР, а таксама на аргані- зацыю бел. войска. Гісторыкі не выключаюць, што ў Піл- судскага былі федэралісцкія памкненні. Ва ўсякім разе яго заявы і пэўныя жэсты даюць падставу ддя такой высновы. Тое, што бел. партыі віталі адозвы Піл- судскага і яго самога, тлумачыцца так- сама антыбел. палітыкаю бальшавікоў, урада Леніна. У час ССРБ і Літбела ва ўсіх бел. школах была ўведзена руская мова навучання, бел. газеты не выходзілі. Ва ўрад Літбела бальшавікі не дапусцілі ніводнага беларуса. У сак. 1919 ад Літбела былі адарваны і пера- дадзены ў склад Расіі Дзісенскі і Рага- чоўскі паветы, а 16.7.1919 прынята паста- нова аб роспуску ўрада Літоўска-Бела- рускай ССР. Такім чынам, бальшавікі ліквідавалі нават прывідную бел. сав. дзяржаўнасць. Уладаю бальшавікоў былі незадаволены і бел. сяляне. У крас.— маі 1919 адбыліся сялянскія выступленні ў ваколіцах Гомеля, Кармы, Рэчыцы, Рагачова, Барысава, Полацка, Слуцка, Нясвіжа, Старобіна і іншых гарадоў і мястэчак.
388 БЕЛАРУСКАЯ У канцы жн. 1919 па запрашэнні прэм’ер-міністра Польшчы Падарэўскага Старшыня Рады Народных Міністраў БНР А. I. Луцкевіч выехаў з Парыжа ў Варшаву. Па дарозе ён спыніўся ў Берліне. Некаторыя сябры ўрада БНР адгаворвалі яго ад гэтага візіту. 1.9.1919 Луцкевіч прыехаў у Варшаву, аднак прэм’ер-міністр Польшчы з ім не суст- рэўся. 51 дзень Луцкевіч знаходзіўся ў становішчы інтэрніраванага. Толькі 22.10.1919 яго прыняў Пілсудскі. Ен раіў бел. прэм’еру ператварыць Раду БНР у Бел. Нац. Раду, заняцца школьніцтвам і г. д. Луцкевіч жа хацеў, каб Пілсудскі прызнаў права Беларусі на дзярж. самастойнасць. Сустрэча не дала прак- тычных вынікаў. Луцкевіч па-ранейшаму заставаўся ў становішчы інтэрніраванага. Увосень 1919 у бел. колах склалася негатыўнае стаўленне да Польшчы. Пілсудскі пры суб’ектыўным жаданні стварыць польска-бел.-літоўскую федэ- рацыю не мог зрабіць гэтага, бо супраць такой ідэі выступалі правыя і шавіністыч- ныя сілы ў Польшчы. Пакуль Піл- судскі вагаўся, РСФСР у вер. 1919 пачала перагаворы аб узаемных дачы- неннях з Літвой і 4.4.1920 прызнала яе незалежнасць. Беларусь выпадала з магчымай федэрацыі таму, што шырокія бел. колы адвярнуліся ад Польшчы. Шавінізм у нац. палітыцы, жорсткасць легіянераў, рабункі цывільнага насель- ніцтва, аднаўленне памешчыцкага земле- ўладання — усё гэта выклікала пратэст бел. грамадства. Увосень 1919 бел. эсэры заключылі з бальшавікамі дагавор аб супрацоўніцтве. БПС-Р расла колькасна: у першай палавіне 1920 яна налічвала 5 тыс. актыўных сяброў. Пад яе кіраў- ніцтвам дзейнічалі 10-тысячная Грамада моладзі і Сувязь (саюз) бел. працоўнага сялянства, у якую ўваходзілі баявыя дружыны. 1.1.1920 левыя эсэры стварылі Беларускую камуністычную арганізацыю (БКА). Партыз. барацьба ахапіла шмат якія паветы. 1.12.1919 Луцкевіч, Захарка, Крачэўскі і інш. сябры ўрада БНР прыехалі ў Мінск. Сацыялісты-рэвалюцыянеры і сацыялісты-федэралісты патрабавалі да- датковых выбараў у Раду БНР. Яны абвінавачвалі сацыял-дэмакратычнае кі- раўніцтва Рэспублікі ў згодніцтве і ў здрадзе. 13.12.1919 адбыўся раскол Рады БНР на Найвышэйшую Раду БНР і на Народную Раду БНР. Іх старшынямі сталі адпаведна сацыял-дэмакрат Лёсік і сацыяліст-федэраліст Крачэўскі. Былі створаны два ўрады БНР. Найвышэйшая Рада на чале кабінета пакінула А. 1. Луц- кевіча, Народная Рада прызначыла кі- раўніком кабінета Ластоўскага. Польскія ўлады распарадзіліся аб разгоне Народ- най Рады за узурпацыю паўнамоцтваў. Ластоўскага, БадуноЙу, Мамоньку кінулі ў астрог. Гэта выклікала абурэнне бел. грамадскасці. Убачыўшы, што польскі ўрад не здольны прызнаць права Бела- русі на дзярж. самастойнасць, 28.2. 1920 А. I. Луцкевіч пакінуў пасаду Старшыні Рады Народных Міністраў. Раней — у студз. 1920 — э Мінска ў Берлін таемна выехалі Старшыня На- роднай Рады БНР Крачэўскі і яго нам. Захарка. Толькі ў маі 1920 атрымалі дазвол выехаць з Мінска ў Рыгу Ластоўскі, Бадунова, Грыб, Ма- монька. Перыяд паміж жн. 1919 і ліп. 1920 адзначаны ажыўленнем бел. культ.-асв. працы. Працавалі Слуцкая і Віленская бел. гімназіі, 3 прагімназіі (2 жаночыя) у Мінску, прагімназіі ў Гродне, Дукоры, Заслаўі і Ракаве, болыл як 300 пачат- ковых школ. Працягваў працу Мінскі пед. ін-т. У 1919—20 з друку выйшлі новыя падручнікі і навуч. дапаможнікі, у т. л. «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» Ігнатоўскага, «Гісторыя беларускае літа- ратуры» М. I. Гарэцкага, «Геаграфія Беларусі» Смоліча. Міністэрствам асветы БНР было заснавана Мінскае асветнае выдавецтва. Аднавіла працу Бел. выда- вецкае т-ва і выдавецкае т-ва «Крыніца» ў Вільні. Тут было заснавана таксама выдавецтва У. Знамяроўскага. У Вільні ў 1919—20 выходзілі газеты «Незалеж- ная Беларусь», *Беларуская думка», «Наша думка», «Незалежная думка», *Грамадэянін», у Гродне — «Беларускі народ» і «Беларускае слова», у Мінску — *3вон» і *Беларусь», у Слуцку — «Наша каляіна». Выходзілі таксама часопісы «Бацькаўшчына» (Гродна), *Белару- скае жыццё» (Вільня — Мінск), *Рунь» (Мінск). Беларуская вайсковая камісія (БВК) выпускала час. «Падарунак бела- рускаму жаўнеру». Быў адноўлены с.-г. час. «Саха». Узнавіла сваю працу ў «Беларускай хатцы» трупа Аляхновіча разам з хорам Тэраўскага. На аснове гэтых калектываў былі створаны Мін- скае т-ва працаўнікоў бел. мастацтва і тэатр. У снеж. 1919 аднавіў свае спек- таклі Бел. дзярж. тэатр, перайменаваны ў Бел. нацыянальны тэатр. У кастр. 1919 Бел. вучнёўская грамада стварыла пры тэатры Мінскае таварыства працаў- нікоў бел. мастацтва сваю драматычную секцыю, якая мела ўласны рэпертуар. Працавалі шматлікія бел. гурткі мастац- кай самадзейнасці. Міністэрства асветы БНР выпусціла для аматарскіх тэатраў зборнікі п’ес. У 1919—20 БНР дэ-юрэ або дэ-факта прызналі Германія, Латвія, Літва, Эсто- нія, Чэха-Славакія, Балгарыя, Фінлян- дыя, Турцыя. У гэтых краінах праца- валі бел. дыпламатычныя і вайскова- дыпламатычныя місіі, консульствы і прадстаўніцтвы. Бел. місіі ў Берліне і Рызе мелі свае выдавецтвы. Для ваенна- палонных беларусаў выходзіла газ. «3 роднага краю» (Берлін), Вайскова- дыпламатычная місія ў Латвіі выдавала час. «На чужыне» (Рыга). У Коўне працавалі выд-ва Міністэрства белару- скіх спраў Літвы і выдавецкае т-ва імя Ф. Скарыны. Тут выходзілі газеты «Варта Бацькаўшчыны» і «Пагоня», а таксама часопісы «Наша зямля» і «Часо- пісь». Апрача газет і часопісаў, гэтыя выд-вы друкавалі брашуры і кнігі. У канцы 1919 бальшавікі зразумелі, што ігнараваць нац. запатрабаванні беларусаў нельга. Пры ЦК Кампартыі Літвы і Беларусі [КП[б])ЛіБ] была створана Беларуская рэдакцыйная ка- легія. 1.2.1920 выйшаў першы нумар газ. *Савецкая Беларусь». Гэта і тое, што ў саюзе з бальшавікамі змагаліся партыз. атрады БПС-Р і БКА, вымусіла польскія кіруючыя колы пачаць у сак. 1920 пера- гаворы з Найвышэйшаю Радаю БНР. Польская камісія, якая прыехала ў Мінск, адхіліла 15 з 28 патрабаванняў Найвышэйшай Рады: аб пасылцы бел. дэлегацыі на мірную канферэнцыю ў Парыж і г. д. На патрэбы бел. школы і культуры замесі абяцаных 30 млн. марак было асігнавана 10,7 млн. У сак. 1920 пачала працу Бел. вайсковая камісія (БВК), згоду на стварэнне якой Пілсудскі даў яшчэ ў кастр. 1919, у час сустрэчы з Луцкевічам. Практычна дзейнасць БВК была сабатавана поль- скімі ўладамі і некаторымі сябрамі камісіі. 3 ліст. 1919 па люты 1920 урад Леніна некалькі разоў прапаноўваў Полыпчы заключыць мір і правесці расійска-польскую мяжу па рэках Зах. Дзвіна, Ула. Бярэзіна, Пціч. У крас. 1920 прапанова была паўторана, аднак палякі зноў адхілілі яе. Наступленне на Кіеў было самай буйной памылкай Пілсудскага: да гэтага часу бальшавікі дасягнулі поспехаў на франтах грама- дзянскай вайны, а Войска Польскае мела расцягнутую лінію фронту і варожа настроены тыл. Хісткасць сітуацыі на польска-сав. фронце разумелі ў Най- вышэйшай Радзе БНР. У маі 1920 яна прапанавала Польшчы заключыць дага- вор, паводле якога аднаўлялася б мадэль Рэчы Паспалітай да 1791: Польшча і Беларусь мелі б свае ўрады, войскі, заканадаўства, фінансы, але знаходзіліся б у федэратыўнай сувязі, маючы суполь- ны сойм. Польскі ўрад праігнараваў гэтую прапанову. У чэрв. 1920 Най- вышэйшая Рада патрабавала прызнаць незалежнасць БНР і да склікання Уста- ноўчага сойма аддаць Беларусь пад пратэктарат Лігі Нацый. Гэтую прапано- ву падтрымліваў А. I. Луцкевіч, які зна- ходзіўся тады ў Вільні. Ён хацеў выехаць у Парыж, але палякі зноў не далі яму гэтага зрабіць. Паралельна ўрад Ластоўскага шукаў кантакт з урадам РСФСР. Разглядаючы яго як саюзніка ў антыпольскай бараць- бе, Наркамат замежных спраў РСФСР запрасіў дэлегацыю гэтага ўрада ў Маскву. Яе ўзначаліў Захарка. 4.7. 1920 пачалося наступленне Чырв. Арміі на Зах. фронце. Праз тыдзень яна ўсту- піла ў Мінск. 12.7.1920 урад РСФСР заключыў дагавор з Літвою, паводле якога значная частка бел. зямель перадавалася ў яе склад. Гэта выклікала абурэнне і Найвышэйшай, і Народнай Рады. 17.7.1920 Захарка ўручыў народ- наму камісару Чычэрыну ноту пратэсту. Аднак гэты пратэст быў марны. Бачачы, як паспяхова разгортваецца наступленне Чырв. Арміі, Чычэрын сарваў перагаворы з урадам Ластоўскага. Надзея на тое, што БНР будзе прызнана Сав. Расіяй, знікла. У адказ на гэта бел. эсэры,
389 БЕЛАРУСКАЯ якія супрацоўнічалі з КП(б)ЛіБ, БКА, Бундам і прафесійнымі саюзамі, адмові- ліся падпісаць Дэкларацыю аб абвя- шчэнні незалежнасці Беларускай ССР. Яны патрабавалі абвясціць поўную неза- лежнасць Беларусі ў яе этнічных межах, стварыць самастойнае бел. войска і каа- ліцыйны сацыяліст. ўрад Беларусі. У жн. 1920 Чырв. Армія вымушана была адсту- піць з-пад Варшавы. 3 18 паветаў, якія ўваходзілі ў ССРБ, Полыпча захапіла 12. Апроч таго, войскі польскага генерала Л. Жалігоўскага акупіравалі т. зв. Сярэднюю Літву — бел. і літ. землі з цэнтрам у Вільні. У кастр. 1920 у Рызе пачаліся расійска-польскія мірныя пера- гаворы. Дэлегацыя РСФСР абяцала перадаць Полыпчы 6 астатніх бел. паве- таў за прызнанне ёю Савецкай Украіны. Польская дэлегацыя адмовілася ад такой прапановы. 12.10.1920 паміж Расіяй і Польшчай быў заключаны прэлімінарны мір. Перагаворы працягваліся. У Рыгу прыехаў Старшыня Ваенна-рэвалюцый- нага камітэта Беларускай ССР А. Р. Чар- вякоў, але за стол перагавораў яго не да- пусцілі. Падзел ССРБ быў прадвызнача- ны. 20.10.1920 у Рызе адбылася паліт. канферэнцыя, у якой ўдзел зялі сацыя- лісты-рэвалюцыянеры, сацыялісты-федэ- ралісты і прадстаўнік сацыял-дэмакратаў Аўсянік. Было вырашана стварыць вакол урада Ластоўскага адзіны нац. блок. Сябар Прэзідыума Найвышэйшай Рады БНР К. Цярэшчанка ад яе імя прызнаў Народную Раду адэіным паўнамоцным прадстаўніком бел. народа. Ад гэтага ча- су Народная Рада стала называцца Ра- даю БНР. Бел. сацыялістычныя партыі разгляда- лі польскія і расійскія войскі ў Беларусі як акупацыйныя, а Польшчу і Расію — як варожыя дэяржавы. Асаблівую актыў- насць разгарнула БПС-Р. Яе дзеячы ўзначалілі Слуцкае паўстанне 1920. Рада БНР і ўрад Ластоўскага не мелі да гэтага паўстання ніякага дачынення, хоць яно і вялося пад сцягам БНР. Урад Латвійскай Рэспублікі на падставе мірнага дагавора з РСФСР ад 11.8.1920 прапанаваў Радзе і ўраду Ластоўскага пакінуць тэрыторыю дзяржавы. Дыпламатычныя адносіны паміж Латвіяй і БНР былі разарваны. 11.11.1920 быў заключаны дагавор паміж БНР і Літ. Рэспублікай аб узаемным прызнанні. аб супрацоўніцтве і супольнай барацьбе за аызваленне бел. і літоўскіх зямель з-пад польскай акупацыі. Прэзі- дыум Рады БНР і ўрад Ластоўскага пераехалі ў сталіцу Літвы Каўнас. Ту- ды ж перабралася і замежнае бюро ЦК БПС-Р (Бадунова, Грыб, Мамонька). У гэты час урад ставіў сваёю мэтаю зрыў сав.-польскіх перагавораў у Рызе. Урадам краін Антанты, Балтыі, Сканды- навіі, а таксама ўраду Германіі да сярэ- дзіны лют. 1921 было накіравана 26 мемарандумаў і дэкларацый. Міністр за- межных спраў БНР А. Ладноў узначаліў дыпламатычную місію ў Парыж і прас ў урады Антанты паставіць бел. пытанне ў парадак дня мірнай канфе- рэнцыі. Адзінае, што далі намаганні ўрада БНР і яго дыпламатычных прад- стаўнікоў, гэта тое, што мірная канфе- рэнцыя паставіла Польшчы ў абавязак паважаць правы нац. меншасцей і запі- саць адпаведнае палажэнне ў канстыту- цыю Польскай Рэспублікі. 18.3.1921 Рыжскі мірны дагавор быў падпісаны. У складзе ССРБ засталося 6 няпоўных паветаў Мінскай губ. Перад падпісаннем дагавора ў ССРБ былі арыштаваны 800 актывістаў БПС-Р і больш як 60 дзеячаў БСДП і БПС-Ф. Тым не менш партыя бел. эсэраў дзейнічала. Яна вяла партыз. барацьбу ў ССРБ. Ствараліся атрады «Зялёнага дуба». У чэрв. 1921 колькасць партызан дасягнула 3,5 тыс. чалавек. Новая эканамічная палітыка балыпаві- коў, карныя акцыі часцей асобага прызначэння (ЧОНа), ізаляцыя лідэраў БРС-Р — усё гэта не дало разгарнуцца антысав. узброенай барацьбе. Летам 1921 пад эгідай урада БНР быў ство- раны Цэнтральны бел. паўстанчы камітэт на чале з сябрам ЦК БПС-Р, былым старшынёй Рады Случчыны У. Пракуле- вічам. Ён кіраваў партыз. барацьбой у Заходняй Беларусі. Па-ранейшаму вост- ра стаяла пытанне аб кансалідацыі нац. сіл. У чэрв. 1921 па ініцыятыве Ластоў- скага ў Бруселі адбылася паліт. нарада, якую ігнараваў Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні. Урад БНР не паслабляў сваіх намаганняў. 25—28.9.1921 (павод- ле іншых крыніц 26—29.9.1921) у Празе прайшла нацыянальна-палітычная нара- да (Першая Усебеларуская канферэн- цыя), удзел у якой узялі 37 прадстаў- нікоў бел. партый і арг-цый з Заходняй Беларусі, Літвы, Чэха-Славакіі і Герма- ніі. Канферэнцыя пацвердзіла акт 25.3. 1918. прызнала Раду БНР як адзіны заканадаўчы орган Беларусі, а ўрад БНР — як адзіны законны орган выка- наўчай улады Беларусі. У выніку кан- ферэнцыі Бел. нацыянальны камітэт у Вільні адмовіўся ад тактыкі супрацоў- ніцтва з урадам Сярэдняй Літвы і байкатаваў выбары ў Віленскі сойм. Урад БНР не спыняў дзейнасці на між- Члены Беларускай калегіі ў Латвіі і Вайскова-дыпламатычнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Латвіі і Эстоніі. Рыга. 1920. ЦДАМЛіМ Беларусі. нар. арэне. 27.4.1922 на Генуэзскую між- нар. канферэнцыю па эканамічных і фінансавых пытаннях прыбылі Ластоўскі і міністр замежных спраў Цвікевіч. Яны імкнуліся паставіць бел. пытанне ў парадак дня канферэнцыі і дзеля гэтага супрацоўнічалі з дэлегацыямі эмігра- цыйных урадаў Украіны, Азербайджана, Грузіі. Мемарандум з просьбаю паставіць пытанне аб прызнанні БНР яны ўручылі старшыні канферэнцыі, прэм’ер-міністру Італіі Л. Факта, усім дэлегацыям. Мема- рандум быў заслуханы на пасяджэнні паліт. камісіі канферэнцыі з удзелам бел. дэлегацыі. Старшыні канферэнцыі была ўручана таксама нота аб тым, што ўрад БНР прызнае Вільню сталіцаю Літвы і згодны на ўключэнне Вілен- шчыны і часткі Гродзеншчыны (т. зв. Сярэдняй Літвы) у склад Літоўскай дзяржавы ў якасці аўтаноміі. Пасля дэ- маршу наркома замежных спраў РСФСР Чычэрына бел. пытанне ў парадак дня канферэнцыі пастаўлена не было. Нота Ластоўскага і Цвікевіча выклікала не- задавальненне сяброў урада БНР. 20.5. 1922 урад асудзіў іх паводзіны. Ластоўскі падаў у адстаўку але яго просьба не была задаволена. Ластоўскі хацеў склі- каць у Дзвінску нац. нараду але Старшыня Рады БНР Крачэўскі выступіў супраць гэтага. Пачаўся ўрадавы крызіс. 11.10.1922 была створана Дзяржаўная калегія з сяброў Прэзідыума Рады БНР і некаторых міністраў. 20.4.1923 Ластоў- скі і дзярж. пісар Дуж-Душэўскі заявілі аб выхадзе з Дзяржаўнай калегіі. 1923 быў пераломным годам у гісторыі БНР. У гэтага пералому некалькі важкіх прычын. Стабілізавалася паліт. і эканам. жыццё Полыпчы, ССРБ, РСФСР, Літвы. Стаўка на партыз. вайну ў Зах. Беларусі не апраўдала сябе. Партыз. рух быў раз-
390 БЕЛАРУСКАЯ біты не толькі ў выніку дзеяння поль- скіх войск і паліцыі, але і расколу ў БПС-Р: з яе выйшла Беларуская рэва- люцыйная арганізацыя (БРА). Бела- рускія сацыял-дамакраты і Беларуская хрысціянская дэмакратыя рабілі ўпор на легальныя метады барацьбы. БРА усту- піла разам з імі ў Беларускі цэнт- ральны выбарчы камітэт, кандыдаты якога на выбарах 5.11.1922 у Сейм Поль- скай Рэспублікі атрымалі 11 пасольскіх і 3 сенатарскія мандаты. 3 другога боку, наступленне польскага ўрада на бел. ўс- тановы і школы ўзмацняла камуністыч- ную плынь у бел. руху. БРА злілася з камуністычнымі гурткамі ў Камуніс- тычную партыю Заходняй Беларусі, пад уплыў якой трапілі пазней Тарашкевіч, Рак-Міхайлоўскі і інш. Бел. рух быў кан- чаткова расколаты. Палітыка літ. ўрада аяла таксама да расколу бел. эміграцыі ў Літве. Варонка быў адхілены ад пасады міністра бел. спраў, яго месца заняў паслухмяны Д. Сямашка. Літоўскі ўрад ліквідаваў асобныя бел. вайсковыя часш. Апрача таго, раскол у бел. рух уносілі эмісары Камуністычнага Інтэрнацыя- ната і КП(б)Б. Яны выкарыстоўвалі тое, што новая эканамічная палітыка, утварэнне Саюза Савецкіх Сацыялістыч- ных Рэспублік з шырокімі правамі для яго членаў, палітыка беларусізацыі спа- радзілі ў Зах. Беларусі і сярод эмігрантаў зменавехаўскія, прасавецкія настроі. Не- малаважным фактарам было і тое, што ў 1923 абвясцілі амністыю праціўнікам са- вецкай улады ў гады грамадзянскай вай- ны. У ССРБ выехалі аядомыя дзеячы БНР і беларускай культуры Гарэцкі, Смоліч і інш. Яны атрымалі пасады ў навуковых і навучальных установах. 23.8.1923 сход бел. грамадскіх і паліт. дзеячаў у Літве, які адбыўся ў Каўнасе, пратэставаў супраць антыбел. палітыкі літ. ўрада, а таксама негатыўна ацаніў дзейнасць Ластоўскага, Дуж-Душэўска- га і інш. Быў сфарміраваны новы ўрад БНР на чале з Цвікевічам. Палітыка літ. ўрада прывяла да таго, што 1.11. 1923 Прэзідыум Рады і ўрад БНР выехалі з Каўнаса ў Праіу (кіраўнік урада Цвікевіч застаўся ў Літве). У снежні 1923 сябры замежнага бюро ЦК БПС-Р Бадунова, Мамонька (яны з’яўляліся таксама сябрамі Прэзідыума Рады БНР) і Грыб выказаліся супраць прызначэння Цвікевіча на пасаду Стар- шыні Рады Міністраў БНР. У адносінах да ўрада Прэзідыум Рады БНР раскалоў- ся на дзве часткі. 1924 азнаменаваўся тым, што вышэйшыя органы ўлады ССРБ, РСФСР і СССР прынялі рашэнне аб вяртанні Беларусі частю яе ўсходніх тэрыторый (гл. Узбуйненне БССР). Гэ- тая падзея толькі ўзмацніла прасавецкія настроі ў Зах. Беларусі і сярод эмігран- таў. Цвікевіч не хаваў свайго намеру пераехаць у Мінск. Праз сав. агентаў было дамоўлена, што перад вяртаннем ён збярэ канферэнцыю, якая прызнае Мінск адзіным цэнтрам адраджэння Беларусі. 12—16.1.1925 Другая Усебеларуская канферэнцыя адбылася ў Берліне. Пат- рэбная Мінску рэзалюцыя была прыня- та. Цвікевіч і сябры яго ўрада пераехалі ў Мінск. Прэзідыум Рады БНР не прызнаў рашэння канферэнцыі. Па- першае, Цвікевіч быў толькі выконваю- чым абавязкі Старшыні Рады Міністрау. Па-другое, ён і сябры яго ўрада склалі свае абавязю перад пачаткам Усебел. канферэнцыі і бралі ў ёй удзел як прыват- ныя асобы. Па-трэцяе, аышэйшы орган БНР — Прэзідыум Рады — застаўся верны акту 25 сакавіка 1918. Хоць пазней сябры Прэзідыума Бадунова і Мамонька таксама пераехалі ў ССРБ, Старшыня Рады БНР Крачэўскі і яго намеснік Захарка не прызналі Савецкую Беларусь. Дзяржаўная пячатка і дзяржаўны архіў БНР засталіся ў іх. Пасля смерці Крачэўскага (8.3.1928) яго функцыі выконваў Захарка. У час акупацыі Чэхп Германіяй ён адхіліў прапановы ням. улад аб супрацоўніцтве. Перад смерцю Захарка перадаў дзярж. пячатку і дзярж. архіў М. С. Абрамчыку, які выконваў функцыі Старшыні Рады БНР да 1970. У 1970 эміграцыйная Рада БНР абрала на яго месца В. Жук- Грышкевіча, а ў 1982 — Я. Сажыча. Рада БНР не прызнае законнымі Друп Усе- беларускі кангрэс, скліканы ў Мінску ва ўмовах ням.-фаш. акупацыі. і створаную ім Беларускую Цэнтральную Раду. Рада БНР не аыказала свайго афіцыйнага стаўлення да Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэні- тэце Беларускай ССР, да пастановы Вяр- хоўнага Савета БССР аб палітычнай і эканамічнай незалежнасці Беларускай ССР, да прыняцця новай назвы і ўзако- нення ў якасш дзяржаўнай сімволію Рэспублікі Беларусь бела-чырвона-бе- лага сцяга і герба 'Пагоня». Літ.: Цвмкевмч А. Краткмй очерк воз- ннкновенвя Белорусской Народной Респуб- лвкн. Кмев, 1918. Рэпрынт: Мн., 1990; Яго ж. Беларусь: Полнт. очерк: Пер. с бел. Бер- лнн, 1919; Варонко Я. Беларуская спра- ва, міравой нарады ў Версалі: Гіст.-паліт. на- рыс. Коўна, 1919; Яго ж. Беларускі рух ад 1917 да 1920 году: Кароткі агляд 2 выд. Коўна, 1920. Рэпрынт Мн, 1991, Езовн- т о в К. Белорусы н полякм. Документы н факты нз нсторнв оккупацнв Белорусснн по лякамн в 1918 н 1919 гг.: Пер. с бел. Ков- на, 1919; Я г о ж. Освобожденне Мннска // Варта. 1918. 19“ 1; Турук Ф Белорусское двнженне. М., 1921; Крэчэўскі П. Ма- тэрыялы і дакументы // Замежная Беларусь. Прага. 1926. Кн. 1; Чарвякоў А. За Савецкую Беларусь. Мн., 1927, Луцке- віч А. За дваццаць пяць гадоў (1903— 1928). Вільня, 1928; Тое ж. Мн, 1991, Парэчын Г. Ідэя беларускай дзяржаў- насці перад утварэннем Савецкай Беларусі // Запіскі аддзела гуманітарных навук БЛН Мн, 1929. Працы кафедры сучаснага права, т. 1; Зюзькоў А. Крывавы шлях беларускай нацдэмакратыі. Мн, 1931; Станкевіч А. Да гісторыі беларускага палітычнага вызвалення. Вільня, 1934; Найдзюк Я. Беларусь учора і сёння. 2 выд. Мн, 1943; Цанава Л. Все- народная партнзанская война в Белорусснн протнв фашнстскнх захватчнков Ч 2. Мн., 1951. С. 711—824, За дзяржаўную незалежнасць Беларусі: Дакументы і матэ- рыялы... Лёндан, 1960; Почаннн С- 3. В грозовом восемнадцатом. Мн, 1969 С. 73—96, Круталевнч В. А. Рожденне Белорусской Советской Республнкн [Т 1 — 2]. Мн, 1975—79; Запруднік Я. Устаўныя граматы БНР // Запісы. 1975. 19" 13, К о в к е л ьК, С т а ш к е в н ч Н. По- чему не состоялась БНР? Мн, 1980; Сташкевнч Н С. Прнговор рево- люцнн Мн., 1985; Калубовіч А. Акт 25-га сакавіка й адраджэнне нацыянальнай беларускай культуры // Спадчына. 1992. № 1, Вуеіогііззіап зіаіеііооіі КеаОег апіі ЬіЫюв- гарКу / Е<1іІе<! Ьу V. Кіреі апб 7.. Кіреі. Кеік Уогк, 1988; Сташкевнч Н Не отступая от уроков правды // Сов. Белорус- сня. 1988. 27 марта; КалеснікУ. «Толькі праўда» ці толькі догма? // Л1М 1988. 29 ліп.; 1 паўстала Беларусь Савецкая... // Там жа; Туронак Ю. Нежа- даная рэспубліка // Кантакт. 1989. 19“ 2, 1990. № 1(3); Платонаў Р., Сташкевіч М. БНР: рэальнасць ш ілю- зія? / / Звязда 1989 23 сак.; Ндеологяческая деятельность Компартнн Белорусснн, 1918—1945: ІСб. документов). В 2 ч. Ч. 1. 1918—1928 Мн., 1990, Дзень Волі, 90 / Вы пуск падрыхтавалі А Гуркоў, С. Дубавец, П. Жук, А. Сідарэвіч. 1990; КлнмовК. Ф. н др. Нсторню не переделатьі // Сов. Бе- лоруссня. 1990 24 марта; Н а у м е н- ко Н., Платонов Р., Тнхння В. К во- просу о провозглашеннн БНР // Веч Мннск. 1990. 21 марта. Сндоревнч А. Антон Луцкевмч: Главы нз кннгн // Нёман. 1990. Ы° 7; П я ч э нні к а ў В. Час думаць і рабіць вывады / ' Звязда. 1990 10 ліп.; Л о й к а Л- БНР — БССР' звёны аднаго працэсу // Звязда 1990 13 кастр, Дзень Волі, 91 / Свабода. 1991. № 5; 1 гна ценка I БНР Як гэта было // Звязда. 1991. 23 сак., Круталевнч В Была лн республнка, нлн Трудный путь самоопределення Бело- русснн // Сов. Белоруссня. 1991. 26 мар- та; Яго ж. 25 сакавіка 1918 г ў гісторыі самавызначэньня Беларусі // Пола- цак. 1991. № 3—5; Платонов Р., СташкевнчН. Провозглашенная надеж да, нлн Еіце раз о событнях 25 марта 1918 года // Сов. Белоруссня. 1991. 6—8 нюня; КазбярукУ Паміж молатам 1 кавадлам, або Крок наперад, два крокі назад // ЛіМ 1991. 8, 15, 22 сак.; Луцкевіч А Дзённж // Полымя. 1991. Ы“ 4—5; КавалёваЛ. Крокі да незалеж- насці Беларусі // Навіны Беларускай акадэ- міі. 1991 13, 20 снежня; Трусаў А На- прадвесні адраджэння // Звязда. 1992. 19 сак.; Сідарэвіч А. Акт, скіраваны ў будучыню // ЛіМ 1992. 20 сак.; Н г- натенкоН М Октябрьская революцня н самоопределенне Белорусснн. Мн, 1992; Платонов Р, Сташкевнч Н. Тер- ннстый путь к свободе К вопросу о станов- леннн бел. нац. государственностн. // Нё- ман. 1992. Ы“ 10—11 А М. Сідарэвіч. БЕЛАРЎСКАЯ НАРОДНАЯ САМАПО- МАЧ, БНС, нацыянальная аргашзацыя на акупіраванай ням.-фаш. захопнікамі тэр. Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Ство- рана 22.10.1941 паводле загаду ген. ка- місара Беларусі В Кубэ. БНС узна- чальвалі I. Ермачэнка (22.10.1941— крас. 1943), В. Іваноўсю (30.6 — ліст. 1943), Ю. Сабалеўскі (ліст. 1943— 1.2.1944). Кіруючы орган — Цэнтр. рада (Цэнтраль, складалася з 13 аддзелаў- рэфератаў), якой падпарадкоўва- ліся акруговыя, раённыя і валасныя ад- дзелы. Аддзелы-рэфераты ўзначальвалі адміністрацыйны — Ю. Саковіч, сама- аховы — Ф. Кушаль, палітыю — Ерма- чэнка, прапаганды — А. Адамовіч, су- даводства — П. Свірыд, школьны —
391 БЕЛАРУСКАЯ Я. Скурат і інш. БНС дзейнічала пад кантролем і кіраўніцтвам ням. акупац. улад. Склад Цэнтр. рады зацвярджаў Кубэ, праўленні акруговых, раённых і старшынь валасных аддзе- лаў прызначалі адпаведныя гебітскаміса- ры, раённыя і валасныя ням. кіраў- нікі. Статут БНС абвяшчаў яе як дабра- чынную народную арг-цыю, якая ставіць за мэту «памагаць пацярпелым бела- русам ад ваенных дзеянняў, бальшавіц- кага і польскага праследавання, пама- гаць адбудаваць зруйнаваны чужынцамі беларускі край, пашыраць і развіваць беларускую культуру». БНС займалася зборам грашовых і матэрыяльных каш- тоўнасцей, прадуктаў харчавання, абутку і зімовай вопраткі, аказвала матэрыяль- ную дапамогу пацярпелым ад вайны. З’езд кіраўнікоў БНС (ліп. 1942) канста- таваў, што за кароткі час БНС пера- тварылася з дабрачыннай у агульна- краёвую арг-цыю, якая сканцэнтравала ў сваіх руках школьную справу, культ.-ас- ветную дзейнасць, прапаганду, паліты- ку, справу самааховы і інш., стала цэнтрам усяго бел. жыцця, яго кіруючым штабам. З’езд дамагаўся ўнясення змен у статут БНС і прызнання за ёй пра- ва самакіравання. На з’ездзе Цэнтр. ра- ды і акруговых кіраўнікоў БНС (сак. 1943) быў выпрацаваны мемарандум, які патрабаваў у ням. улад поўнай аўта- номіі Беларусі. стварэня бел. ўрада і бел. арміі. Падкрэслівалася, што «ўрад абвес- ціць аддзяленне Беларусі ад СССР і аб'- явіць яму вайну, як ворагу беларуска- га народа». Аднак гэта не спадабалася ням. адміністрацыі. Паводле яе распа- раджэння ад 18.3.1943, дзейнасць БНС абмяжоўвалася толькі аховай здароўя і матэрыяльнай дапамогай насельніцтву. Ермачэнка быў зняты з пасады кіраўні- ка БНС і высланы з Беларусі. У чэрв. 1943 БНС рэарганізавана ў Бел. сама- помач, дзейнасць якой, у адпаведнасці з новым статутам, была абмежавана збо- рам ахвяраванняў, матэрыяльнай дапа- могай, вярбоўкай новых членаў. Пры са- дзеянні БНС ствараўся Беларускі корпус самааховы. 1.3.1944 перададзена ў падпа- радкаванне Беларускай цэнтральнай ра- ды. А. М. Літвін. «БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ ТВОР- ЧАСЦЬ», шматтомнае навуковае выдан- не бел. фальклору. Ажыццяўляецца з 1970 Інстытугам мастацтвазнаўства, эт- награфіі і фальклору АН Беларусі. Выкарыстаны матэрыялы з друкаваных крыніц, архіваў Мінска, Ленінграда, Масквы, Кіева, Вільнюса, Полынчы. Значную частку складаюць экспедыцый- ныя запісы апошніх гадоў. Размеркаван- не па тамах зроблена паводле жан- равага прынцыпу. Ва ўступных тэарэт. артыкулах характарызуюцца крыніцы, аналізуюцца ідэйна-тэматычныя і ма- стацкія асаблівасці. У песенных тамах даюцца нотныя ўзоры меласу. Сабраныя ў такім аб’ёме творы даюць уяўленне пра багацце бел. фальклору, што адлюст- роўвае жыццё народа, яго гісторыю, све- тапогляд, маральна-этычныя ідэалы. аб- рады і звычаі, пра вял. ўклад, які зрабіў Да арт. Беларуская нацыянальная сімволіка. Выява «Пагоні» на надмагіллі Ягайлы. 15 ст. народ у скарбніцу слав. і сусв. куль- туры. Выдадзены тамы: «Песні савецкага ча- су» (1970), «Казкі пра жывёл і ча- радзейныя казкі» і «Радзінная паэзія» (1971), «Дзіцячы фальклор» і «Загад- кі» (1972), «Чарадзейныя казкі» (ч. 1—2, 1973—78), «Жартоўныя песні» і «Жніўныя песні» (1974), «Зімовыя песні: Калядкі і шчадроўкі» (1975), «Сацы- яльна-бытавыя казкі» (1976), «Прыказкі і прымаўкі» (кн. 1—2, 1976), «Бала- ды» (кн. 1—2, 1977—78), «Песні пра каханне» і «Вяселле: Абрад» (1978), «Веснавыя песні» і «Выслоўі» (1979), «Валачобныя песні» (1980), «Вяселле: Песні» (кн. 1—6, 1980—88), «Восеньскія і талочныя песні» (1981), «Народны тэ- атр» і «Легенды і паданні» (1983), «Жарты, анекдоты, гумарэскі» і «Сямей- на-бытавыя песні» (1984), «Купальскія і пятроўскія песні» (1985), «Пахаванні. Памінкі. Галашэнні» (1986), «Сацыяль- на-бытааыя песні» (1987), «Казкі ў су- часных запісах», «Беларуская народная інструментальная музыка» і «Пры- пеўкі» (усе 1989), «Земляробчы ка- ляндар: Абрады і звычаі» і «Вясел- ле: Мелодыі» (1990), «Замовы» (1992). Літ.: Гу се в В. Е. Многотомное нзданне белорусского фольклора // Сов. этнографня. 1979. № 1;ТарасюкЛ. Нам засталася спадчына // Мастацтва Беларусі. 1986. № 8; Саламевіч Я. Помнік народнага мудра- слоўя // Полымя. 1987. № 1; Конон В. Фольклор н современность // Нёман. 1988. №г3. г К. П. Кабашнікаў. БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯ, вышэйшая ступень самаарганізацыі беларускага этнасу, заканамерны вынік развіцця кан- салідацыйных працэсаў. Выяўляецца ў кадыфікацыі мовы, стварэнні прафесій- най мастацкай кулыуры, сродкаў маса- вай інфармацыі, пашырэнні пісьмен- насці на масавым узроўні, выпрацоўцы агульнаэтнічнай (нацыянальнай) сама- свядомасці, яе шырокім распаўсюджван- ні і засваенні. Працэсы кансалідацыі бел. этнасу ў нацыю зарадзіліся ў 16— пач. 17 ст., актывізаваліся ў 19 ст. і дасягнулі найвышэйшага ўздыму ў 1910—20-я гады. Гл. Беларусы, Нацыя, Кансалідацыя этнічная. П. У. Церашковіч. БЕЛАРЎСКАЯ НАЦЫЯНАЛ-САЦЫ- ЯЛІСТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ. БНСП.аргані- зацыя беларускіх фашыстаў у 1930— 40-я г. Пачала стварацца ў 1933 у Вільні па ініцыятыве групы праня- мецка настроеных бел. нацыяналістаў. 3 1934 працаваў прэзідыум Бел. нацыя- нал-сацыяліст. актыву (старшыня Ф. Акінчыц), які ў 1936 ператвораны ў БНСП. Друкаваны орган — час. «Новы шлях». Партыя была забаронена ўладамі Польшчы. Гэта прымусіла яе старшыню Акінчыца ў канцы 1939 пераехаць у Берлін. БНСП не мела падтрымкі ся- род бел. насельніцтва і ням.-фаш. улад. БНСП, відаць, распалася пасля смерці Акінчыца (сак. 1943). А. М. Літвін. БЕЛАРЎСКАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ СІМВОЛІКА, комплекс універсальных семантычных знакаў, колераў і выяў, якія адлюстроўваюць гістарычную тра- дыцыю і этнічную памяць беларускага народа, яго эстэтычны густ і светаўспры- манне, філас. асэнсаванне свайго месца ў еўрапейскай цывілізацыі. Б. н. с. ўключае гіст. герб еПагоня» і ство- раны на яго аснове бела-чырвона-бе- лы сцяг. Паходжанне герба «Пагоня» сягае ўглыб стагоддзяў і генетычна звязана са старажытнаславянскай ваеннай трады- цыяй народнай пагоні эпохі родаплемян- нога ладу — найважнейшай функцыяй арганізацыі жыцця і побыту ўсх.-слав. плямён, калі кожны чалавек быў у ад- казе за жыццё свайго супляменніка. У выпадку раптоўнага нападу праціўніка і захопу ў палон членаў абшчыны кож- ны мужчына, які меў права насіць зброю, быў абавязаны пешкі або конна кідацца ў пагоню за ворагам, каб адбіць палон. Ва ўмовах ваеннай дэмакратыі традыцыя нар. пагоні выконвалася безумоўна і захоўвалася стагоддзямі і ў эпоху Кі- еўскай Русі, і ў часы ВКЛ. Іпацьеўскі летапіс паведамляе пра пагоню жыхароў Бярэсця ў 1280 за польскім ваенным атрадам у 200 чал., які «паваяваў» ваколіцы горада і 10 вёсак па р. Крос- на. Грамата вял. князя ВКЛ і караля польскага Ягайлы, датаваная 1387, адназначна тлумачыла пра абавязак пагоні насельніцтву Полацкай зямлі, Мсціслаўскага княства, Наваградскай зямлі. Гарадзеншчыны: «Згодна стара- жытнаму звычаю, ваенны паход застаец- ца абавязкам, які здзяйсняецца ўласны- мі затратамі і выдаткамі. У тым жа выпадку, калі прыйдзецца прасле- даваць ворагаў, непрыяцеляў нашых, то для праследавання, якое па-народнаму называецца пагоняй, абавязваюцца ад- праўляцца не толькі рыцары, але і кож- ны мужчына, якога б ён ні быў пахо- джання і стану, толькі б ён быў здоль- ны насіць зброю». Галоўнаю пры- чынаю трывалага існавання і замацаван- ня на землях Беларусі стараж. традыцыі нар. пагоні былі бясконцыя паходы і вой- ны суседніх народаў і княстваў з
Б 392 БЕЛАРУСКАЯ 10 ст. па 1670-я гады. Гэта было выклікана выключна важным геастра- тэгічным размяшчэннем Беларусі на скрыжаванні нанважнейшых гандлёвых шляхоў з Пн на Пд (іалях «з варагаў у грэкі») і з 3 на У (з Еўропы на Маскву, на Паволжа і далей, у Сярэд- нюю Азію). Так, у 10—13 ст. князі ва- ражскія, наўгародскія, смаленскія, кіеў- скія і іх саюзнікі пры ўдзеле стэпавых качэўнікаў здзейснілі на тэр. Бела- русі больш за 100 паходаў. Да гэтага трэба дадаць напады польскіх ваен. атрадаў і галіцка-валынскіх дружын, якія ў 2-й пал. 13 ст. не аднойчы прыводзі- лі з сабой мангола-татарскае войска. Найцяжэйшым праціўнікам для Беларусі на працягу амаль 200 гадоў быў крыжац- кі ордэн. 3 тэр. Прусіі, Лівоніі і Поль- шчы з пач. 13 ст. і па 1410 ён зрабіў больш за 140 паходаў на землі Панямоння, Падзвіння і Берасцейшчы- ны. У адказ было праведзена больш за 60 паходаў, многія з якіх мелі характар традыц. пагоні. Крымскія татары на працягу 1476—1567 здзейснілі ў межы ВКЛ 75 рабаўнічых рэйдаў за люд- скім палонам. Бясконцыя паходы рускіх вял. князёў і цароў з канца 15 ст. скон- чыліся руска-польскай вайной 1654— 67, калі запнула больш за палавіну на- сельніцтва Беларусі. Ідэя абароны Бацькаўшчыны. сфакусі- раваная ў традыцыі нар. пагоні, стала цэ- ментуючай дзярж. ідэалопяй для ўсіх Да арт. Беларуская нацыянальная сімаоліка. Беларускі камітэт у Вільні. 1918. ЦДАМЛіМ Беларусі. жыхароў Беларусі і ВКЛ і пера- тварылася ў ідэалагічны знак і сімвал эпохі, а пад уплывам еўрапейскай ге- ральдыкі і рыцарскіх традыцый увасобі- лася ў графічны сімвал — герб «Паго- ня». Упершыню гэты сімвал зафіксава- ны як герб каля 1270 у стараж. бел. горадзе Наваградку (Навагрудку). Па- водле бел.-літ. летапісаў Рачынскага, Альшэўскага, Румянцаўскага і Еўраінаў- скага спісаў, Хронікі Быхаўца і «Хроні- кі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» М. Стрыйкоўскага, герб уяўляў са- бой «чалавека на коні з мечом, а то знаменуючн через той герб пана доро- слого лет, хто бы мог бороннтн ме- чом Отчнзны своее». Паводле Іпацьеў- скага летапісу, такім гербам карыстаў- ся навагрудскі князь Віцень, які каля 1293 «... нзмыслн себе герб н печать: рыцер збройны на коне з мечом еже ны- не нарнчут Погоня». Пазней пячатка з гербам «Пагоня» з’явілася ў полацкіх князёў. Самая ранняя з іх датуецца 1330. З'яўленне знака «Пагоня» праз геральдыку і сфрагістыку ў Навагрудку і Полацку тлумачыцца тым, што гэта былі сталіцы двух найбуйнейшых дзярж. аб’яднанняў — Полацкай і Навагрудскай земляў. Полацк і Навагрудак былі га- лоўнымі ваен. базамі адпору крыжацкай агрэсіі на Беларусі. Графічная выява герба «Пагоня» прайшла пэўныя шляхі развіцця. Вядома 5 варыянтаў герба: коннік з німбам вакол галавы; без німба; з мячом, але без шчыта; з мячом і шчытом, на якім герб «Калоны»; з мячом і шчытом. а на ім 6-канцовы крыж. Крыж гэты ідэн- тычны крыжу Ефрасінні Полацкай — святыні Полацкай зямлі. Упершыню ён з’явіўся на гербавым шчыце грабніцы вял князя ВКЛ і караля Польшчы Ягай- лы. Пячаткі з выявай коннага воіна ме- лі ў 13 ст. смаленскія князі і наўга- родскі князь Аляксандр Неўскі, у 15 ст. вял. маскоўскі князь Васіль 1 Дзміт- рыевіч. У аснове расійскіх гербаў 14 ст. і больш позніх («Яздок», «Сакольнік», «Георгі Пераможца») таксама ляжыць вобраз стараж.-слав. пагоні, што свед- чыць пра этнічную блізкасць беларусаў і рускіх. Герб «Пагоня» меў самае шыро- кае распаўсюджанне і выкарыстанне ў сярэдневяковай Беларусі. Паводле Ста- тутаў ВКЛ 1566 і 1588, кожны павет быў абавязаны мець пячатку з паго- няй. Выява пагоні абавязкова прысут- нічала на ваяводскіх сцягах-харугвах. Гэтым гербам упрыгожваліся вежы га- радскіх магістратаў і ўязныя брамы га- радоў і замкаў. Яна была на галоў- най пячатцы вял. князя ВКЛ, чака- нілася на манетах дзяржавы. Як дзяржаўны сімвал герб меў выгляд шчыта барочнай формы, асноўнае поле якога было пурпуровага колеру, а ся- рэдзіну займала выява беласнежнай «Па- гоні». У адборы колераў для сімволі- кі, яе колернай гаме праявіліся нац. тра- дыцыі і мастацкі густ нашых продкаў. Славяне асабліва шанавалі белы і чыр- воны колеры, лічылі іх свяшчэннымі, гэ- та былі асн. колеры іх адзення. У белае адзенне э чырвоным поясам апраналіся старэншыны плямён і язычніцкія перша- святары. Генетычныя вытокі любові сла- вян да двух колераў схаваны ў глы- біні тысячагоддзяў, у часы індаеўра- пейскай агульнасці, калі ў большасці пля- мён белы і чырвоны колеры абагаўлялі- ся. Белы колер у тагачасным света- ўспрыманні атаясамліваўся з колерам матчынага малака. Ен асацыіраваўся з карміцелькай-зямлёй, з маці-прыродай і з маці-жанчынай. Чырвоны колер лічыў- ся сімвалам агню і вечнага жыцця. У сувязі з развіццём язычніцкай рэлігіі з'явілася вера ў замапльнае жыццё. Таму памерлых, асабліва дзяцей, пасыпалі чырвонай мінеральнай фарбай — вохрай, чым як бы доўжылі жыццё нябожчыка на тым свеце. Пасля рассялення ў 1-м тысячагоддзі н. э. ўсх.-слав. плямён на тэр. Беларусі і асіміляцыі тут балцкага і угра-фінскага насельніцтва, стараж. традыцыі захава- ліся, але ў сувязі з далейшым духоўным развіццём грамадства сэнсавае значэнне белага і чырвонага колераў значна пашы- рылася. Белае стала сімвалізаваць знак дабра, знак чысціні, крынічнай вады, шляхетнага серабра. Чырвонае стала знакам жыватворнага агню, сімва- лам адвап і ваяўнічасці, храбрасш, доблесці і праведнай крыві, пралітай за Айчыну. У найбольшай пашане ў продкаў беларусаў лічыўся пур- пуровы колер. Пурпур сімвалізаваў леп- шыя якасці мужчыны-воіна, а для князя быў знакам яго боскага паходжання. Адзенне пурпуровага колеру маглі на- сіць толькі князі і каралі. Па гэтай пры- чыне першыя сцягі правіцеляў зямель
393 БЕЛАРУСКАЯ і княстваў мелі менавіта такі колер. Уз- нятыя сцяп паказвалі ўсяму войску, дзе знаходзіцца іх князь (кароль, правіцель), або ўвогуле, што ён прысутнічае на полі бою. У пач. 16 ст. на Бе- ларусі, як і па ўсёй Еўропе, сталі з’яўляцца сцягі, звязаныя сваімі коле- рамі з гербам дзяржавы. Паводле за- конаў геральдыкі асн. колерам сцяга стаў колер беласнежнай коннай «Пагоні». Пасярэдзіне палотнішча праходзіла га- рызантальная пурпуровая паласа, якая адпавядала колеру геральдычнага шчыта. Так узнікла трохпалоснае спалучэнне — бела-чырвона-белага колераў. Упершы- ню графічна зафіксаваны сцяжкі тако- га колеру ў конніцы ВКЛ, паказанай на палатне «Бітва пад Оршай у 1514 г.», што захоўваецца ў Нацыяналь- ным маст. музеі ў Варшаве. У гэты час з’явіўся і бела-чырвоны польскі сцяг. Пасля Люблінскай уніі 1569, калі стала складвацца федэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая, якая аб’яднала Польскае каралеўства і ВКЛ з адзіным кара- лём (ён жа адначасова і вял. князь ВКЛ), пачаліся першыя спробы аб’яд- наць абодва сцягі ў адзін, тым больш, што ў аснове іх ляжалі аднолькавыя колеры — белы і чырвоны. У 1605 ка- роль Жыгімонт III Ваза ўжыў трох- палосны чырвона-бела-чырвоны сцяг, а крыху пазней з’явіўся бела-чырвона-бе- ла-чырвоны сцяг як спроба аб’яд- наць абодва сцягі членаў федэрацыі. Аднак такі сцяг не прыжыўся і дамі- наваць стаў польскі сцяг. Ваяводствы, утвораныя ў ВКЛ, у час адм. рэформы 1565—66 (Берасцейскае, Віцебскае, Мін- скае, Мсціслаўскае, Наваградскае, По- лацкае і інш.) мелі самастойныя сця- гі-харугвы, якія яны атрымлівалі цэнт- ралізавана з велікакняжацкага скарбу. На ўсіх іх была выява «Пагоні». Беларускія ваенна-служылыя татары ў 16—18 ст. выстаўлялі войска пад улас- най харугвай бела-чырвона-белага коле- ру з выявай па цэнтры паўмесяца і зоркі. Мелі яны і свой воінскі сімвал — т. зв. татарскую «Пагоню», дзе коннік замест мяча трымае лук, адсутнічае шчыт. Праваслаўная рэліпя з часоў хры- шчэння зямель Беларусі ашчадна ставі- лася да старадаўніх традыцый і сімва- лаў, звязаных з воінскім служэннем, і ўсяляк іх асвячала. У гадзіну цяж- кіх выпрабаванняў царква заўсёды бы- ла з народам, заклікаючы яго грудзь- мі стаяць за радзіму і веру. Святары і манахі былі ў складзе дружын, натх- няючы воінаў на праведную бітву, ад- пявалі загінуўшых, перавязвалі паране- ных, арганізоўвалі шпіталі, збіралі сродкі і правіянт для пацярпелых воінаў. Лёс царквы шчыльна пераплёўся з лёсам і гі- сторыяй Беларусі, яе народам і нац. сім- валамі. Пра гэта сведчыць і бела-чырво- на-белая стужка, уключаная ў камплект адзення царкоўных іерархаў. Яна тракту- ецца як знак патрыяршай улады, як сім- вал настаўніцкай місіі Ісуса Хрыста на зямлі, перададзенай яго вучням, як вог- ненны след яго праведнага слова на бяз- грэшнай чыста-белай душы верніка. НіХАЙ ЖЫВЕ Уская йародная Да арт. Беларуская нацыянальная сімволіка. Паштоўка «Гербы беларускіх ваяводстваў». 1918. 3 канца 18 ст. і да сярэдзіны 19 ст. пытанне пра Б. н. с. было знята з гісторыі Беларусі, але яно ўзнікла ў час паўстання 1863—64, калі К. Каліноўскі вярнуўся да сімвала «Пагоні». Есць падставы меркаваць, што ён адрадзіў да жыцця і бела-чырвона-белы сцяг. 3 кан- ца 19 ст. ў Пецярбургу дэмакр. сту- дэнцкая моладзь Беларусі і Літвы на сваіх культурна-асветных вечарынах вы- карыстоўвала «Пагоню» і нац. сцяг. ЦІматлікія факты сведчаць аб неад- наразовым выкарыстанні Б. н. с. ў дарэ- валюцыйны час у Вільні, Санкт-Пе- цярбургу, Мінску і інш. гарадах. Пас- ля Кастр. рэвалюцыі 1917 салдаты-бе- ларусы 12-й дзеючай арміі насілі ўшытыя ў пятліцы шынелі бела-чырвона-белыя нац. стужкі. Б. н. с. прысутнічала ў снежні 1917 на Усебеларускім з’ездзе ў Мінску. Абвешчаная 25.3.1918 Бе- ларуская Народная Рэспубліка (БНР) зрабіла герб «Пагоню» і бела-чырво- на-белы сцяг сваёй афіц. сімволікай. У 1919—20 Б. н. с. выкарыстоўвалася бел. вайсковымі фарміраваннямі ў Літве і Полыцчы. Пасля Рыжскага мірнага дагавора 1921 Беларусь і яе народ аказаліся распалавіненымі паміж Сав. Расіяй і Польшчаю. На землях Зах. Беларусі, ук- лючаных у склад Польскай дзяржавы, бе- ларускі нац.-вызв. і дэмакр. рух вёў ба- рацьбу пад нац. сімволікай. Яна выка- рыстоўвалася ва ўсіх бел. школах і гім- назіях, на мітынгах працоўных, бел. студэнцтвам. Б. н. с. была элемен- там школьна-пмназічнага касцюма бел. вучняў. У 1939 насельніцтва Зах. Бе- ларусі ў многіх мясцінах вітала Чырв. Армію сваёй нац. сімволікай. Беларус- кая зарубежная эміграцыя ва ўсе часы выкарыстоўвала Б. н. с. Інакш склаўся лёс Б. н. с. ў БССР. Тут толькі ў 1926 была спроба вы- карыстаць нац. колеры пры распрацоў- ды сцяга і герба БССР. Аднак гэта пра- панова не прайшла, а яе ініцыятар стар- шыня СНК БССР Я. А. Адамовіч хутка апынуўся за межамі рэспублікі. Ідэя адраджэння Б. н. с. звязана з па- чаткам дзейнасці ў 2-й палове 1980-х гадоў маладзёжных нефармальных гісто- рыка-культурных аб’яднанняў і клубаў («Талака», іПаходня», «Узгор’е» і інш.), узнікненнем у 1988 Беларускага народ- нага фронту іАдраджэньне» і партый дэмакр. кірунку (БСДГ, НДПБ, Сялян- скай партыі, АДПБ і інш.). Дэкла- рацыя аб суверэнітэце Беларусі 1990 прызнала Б н. с. Пад гэтай сімволі- кай прайшлі красавіцкія і майскія за- бастоўкі працоўных Беларусі 1991, якія адыгралі сваю ролю ў крушэнні таталітарызму ў рэспубліцы. Сесія Вяр- хоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 19.9.1991 прыняла законы «Аб Дзяржаў- ным сцягу Рэспублікі Беларусь» і «Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь». Дзяржаўным гербам Рэспублікі Бела- русь з’яўляецца старажытны бел. герб «Пагоня», Дзяржаўным сцягам Рэспуб- лікі Беларусь — бела-чырвона-белы сцяг. М. А. Ткачоў. БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ФРАКЦЫЯ ПАСЛОЎ У ПОЛЬСКІМ СЕЙМЕ, гл. Беларускі пасольскі клуб. БЕЛАРУСКАЯ НЕЗАЛЁЖНІЦКАЯ ПАРТЫЯ, БНП, арганізацыя беларускіх дзеячаў на акупіраванай ням.-фаш. за- хопнікамі тэр. Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Створана ў пач. 1942. Першы з’езд БНП адбыўся ў кастр. 1942. У кіруючае ядро ўваходзілі У. Родзька (старшыня ЦК БНП, бургамістр Віцеб- ска), Ф. Аляхновіч (кіраўнік Віленскага к-та БНП). 1. Гінько (кіраўнік Глы- боцкага акр. к-та Бел. нар. самапома- чы), Р. Зыбайла (кіраўнік Слонімскага акр. к-та Бел. нар. самапомачы), Б. Рабуха (камандзір коннага эскад- рона Навагрудскай паліцыі), Ю. Сако- віч (кіраўнік Мінскага акр. к-та БНП і адм. аддзела Бел. нар. самапомачы), А. Сянькевіч (рэдактар тБеларускай га- зэты») і інш. Выдавала «Беларускі інфармацыйны бюлетэнь» (рэдактар М. Рагуля, выйшла 6 нумароў). Было ўтворана 5 акр. к-таў БНП. Мела кан- такты з кіраўнікамі Палескай сечы Ук- раінскай паўстанцкай арміі (ПС УПА), якія прапаноўвалі БНП заняць антыням. пазіцыі. Члены БНП, працуючы ў ство- раным гітлераўцамі бел. апараце, імкну- ліся арганізаваць бел. нац. рух для адна- часовага выступлення супраць ням.-фаш. захопнікаў і бальшавікоў. Было ство- рана некалькі ўзбр. і нелегальных груп (найбольш на Палессі— 12). Да сярэ- дзіны 1944 БНП не мела шырокай пад- трымкі ў інш. бел. груп, не стала рэаль- най паліт. сілай. Р. Астроўскі ў пач. 1950-х г. тлумачыў прычыны гэтага тым, што «пачаць вайну за незалежнасць на два франты — супраць немцаў і баль- шавікоў — было б раўнаэначна самаза- бойству. Зрабіць такі крок было немагчы-
394 БЕЛАРУСКАЯ ма. Бальшавікоў усе добра ведалі і э імі змагаліся, а ў адносінах да немцаў — так усе былі ўпэўнены, што Захад звя- жа ім рукі. У такой сітуацыі неаб- ходна было дамагчыся найбольшага, прытым легальным спосабам». 3 пры- ходам Чырв. Арміі дзейнасць БНП знач- на актывізавалася. У канцы чэрв. 1944 Родзька пры падтрымцы гітле- раўцаў арганізаваў і накіраваў у сав. тыл узбр. групы А. Лапіцкага (раён Вілейкі), С. Мануйлы (раён Баранавіч), Сікоры (раён Пастаў), у лістападзе — атрад колькасцю 27 чал. на чале з М. Вітушкам і Гінько (раён Мала- дзечна, у снежні разгромлены супрацоў- нікамі НКУС). Аднак масавай падтрым- кі насельніцтва БНП не дамаглася. Боль- шасць яе атрадаў і падп. груп былі разгромлены НКУС. Шэраг дзеячаў БНП на чале з Родзькам арыштаваны. У. I. Гуленка. «БЕЛАРУСКАЯ НІВА», газета рэва- люцыйна-дэмакр. кірунку, неафіцыйны орган Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). Выдавалася на бел. мо- ве 3 разы на тыдзень у Вільні з 18. 11.1925 да канца 1926. Працягвала праграму газ. «Беларуская доля». Рэ- дактар-выдавец Я. Марцінеўскі, фактыч- ны паліт. рэдактар, чл. ЦК КПЗБ Я. С. Бабровіч. У склад рэдакцыі ўваходзі- лі П. В. Мятла, С. А. Рак-Міхай- лоўскі, Б. А. Тарашкевіч. Мела аддзелы ўнутранай і міжнар. палітыкі, нац. культуры і школьнай справы, аператыў- най інфармацыі, хронікі, друкавала лісты ў рэдакцыю, адказы чытачам, паведам- ленні з БССР. Гуртавала бел. апазіцыю да польскага бурж. ўрада, змяшчала вы- ступленні і парламенцкія інтэрпеляцыі (запыты) бел. дэпутатаў сейма і сена- тараў, выступала за стварэнне адзінага фронту нац. меншасцей Полыпчы. Шмат увагі аддавала крытыцы каланіяльнай палітыкі бурж. ўрада, польскага варыян- та «сталыпіншчыны» (асадніцтва на бел. землях), асвятленню фінансава-эканам. крызісу ў краіне, залежнасці Польшчы ад замежнага капіталу, росту беспра- цоўя, выкрыццю спробы ўрада выйсці з цяжкага становішча за кошт бедных і сярэдніх слаёў насельніцтва. Выхад з крызісу газета бачыла ў радыкальных рэформах, перадачы ўсёй зямлі сялян- ству, індустрыялізацыі краіны, гаран- тыі права беларусаў на самавызна- чэнне, нац. раўнапраўі. Паведамляла пра сялянскі і рабочы рух у Зах. Беларусі, у шэрагу матэрыялаў (21—25.11 і 5.12. 1925) выкрывала імкненні Ю. Пілсудска- га захапіць уладу. У сувязі з 20-годдзем Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ) на старонках «Б. н.» надру- каваны арт. «3 гісторыі БСГ» А. Луц- кевіча (пад крыптанімам «Г. Б.»), а так- сама рэдакцыйны арт. «Пад сцягам са- цыялізму» (абодва 5.12.1925), дзе пад- крэслівалася, што БСГ прытрымлі- валася бел. шляху ў пераходзе да са- цыялізму на аснове адзінства ідэалаў і грамадскіх інтарэсаў прац. сялянства і гар. работнікаў. У рэдакцыйных матэ- рыялах (арт. «Адзіная ідэалогія», 20. 2.1926, і інш.) і палемічных выступ- леннях Тарашкевіча крытычна ставілася да газ. «Сялянская ніва», дэпутатаў сейма В. Рагулі і Ф. Ярэміча, якія раз- ладжвалі адзіны фронт бел. нац. ад- раджэння, супрацьпастаўлялі сялянства рабочаму класу і інш. слаям працоўных. Выкрывала згодніцкую палітыку Паўлю- кевіча і газ. «Беларускае слова», што выступалі супраць БССР, рабочага і са- цыяліст. руху, ішлі на змову з поль- скім нацыяналізмам. У 1926 «Б. н.» на- была больш радыкальны кірунак, крыты- кавала слабыя бакі пардаменцкай дэ- макратыі, выступала за непасрэднае прадстаўніцтва народа ў форме саветаў сялянскіх і рабочых дэпутатаў (арт. «Банкруцтва парламентарызму», 9.1.1926). Сац.-эканам. і паліт. крызіс капіталізму, на думку аўтараў і выдаўцоў газеты, парадзіў у Еўропе фашызм (арт. «Сімвал смерці», 16.1.1926). Дру- кавала юрыд. парады Таварыства бе- ларускай школы па арганізацыі бел. школ і інш. культ.-асв. устаноў у Зах. Беларусі, садзейнічала развіццю маст. самадзейнасці на вёсцы, падтрымлівала бел. гімназіі. На старонках газеты зме- шчаны нататкі пра барацьбу сялян за бел. школу (арт. «3 жыцця Горадні: в. Чамяры Слонімскага пав.». 25.12. 1925), рэцэнзіі на пастаноўку п’есы В. Дуніна-Марцінкевіча «Залёты» ў в. Ка- нюхі Ляхавіцкай гміны, публіцыст. і літ. творы У. Жылкі, X. Ільяшэвіча, Я. Ма- ланкі, Я. Міско, П. Мятлы, А. Салагу- ба (Я. Чачоткі), Б. Тарашкевіча і інш. агляды тэатр. і выяўл. мастацтва ў БССР. Выйшла 35 нумароў, з іх 4 канфіскаваны. У. М. Конан. БЕЛАРЎСКАЯ ПАРТЫЯ НЕЗАЛЕЖ- НЫХ САЦЫЯЛІСТАЎ, БПНС, палітыч- ная партыя ў Зах. Беларусі у 1922— 25. Утварылася як левае крыло Бе- ларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (БСДП). Заснавальнік С. А. Рак-Мі- хайлоўскі. Першапачаткова БПНС не проціпастаўляла сябе сацыял-дэмакра- там. Разам з БСДП, Беларускай рэва- люцыйнай арганізацыяй і Беларускай хрысціянскай дэмакратыяй удзельніча- ла ў рабоце Беларускага цэнтраль- нага выбарчага камітэта і распрацоў- цы выбарчай платформы. На выба- рах у ліст. 1922 Рак-Міхайлоўскі быў выбраны паслом у польскі сейм. Пазней да БПНС далучыліся паслы П. П. Ва- лошын, П. В. Мятла, Б. А. Тарашке- віч, якія пад уплывам КПЗБ і КП(б)Б выйшлі з Беларускага пасольскага клу- ба і 24.6.1925 утварылі самастойную фракцыю ў сейме — Беларускую сялян- ска-работніцкую грамаду, а ў канцы 1925 разам з камуністамі пачалі ства- раць аднайменную масавую арг-цыю. Па сутнасці з гэтага часу БПНС злілася з КПЗБ. Літ.: П а л у я н У. А. Беларуская сялян- ска-рабочая грамада. Мн., 1967; Б е р г- м а н А. Сымон Рак-Міхайлоўскі: (Кароткі біягр. нарыс) // Беларускі каляндар 1980. БеласЯак, 1980. А. М. Сідарэвіч. БЕЛАРУСКАЯ ПАРТЫЯ САЦЫЯЛІ- СТАЎ-РЭВАЛЮЦЫЯНЁРАЎ, БПС-Р, Партыя беларускіх эсэраў, палітычная партыя ў 1918—24. Пачала фарміравацца ў крас. 1918. Ініцыята- рам сгварэння БПС-Р была народніц- кая група на чале з Т. Грыбам і П. Бадуновай, якая выступіла супраць правага крыла ЦК Беларускай сацыя- лістычнай грамады (БСГ) за яго пад- трымку германскай арыентацыі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і заяві- ла пра сваю аўтаномію ў рамках БСГ. Прадстаўнікі групы выйшлі з Народнага сакратарыята БНР і ў маі 1918 заяві- лі аб стварэнні БПС-Р. Кіруючае ядро партыі склалі выхадцы з БСГ: М. Ас- вяцімскі, Бадунова, Грыб, Л. Заяц, А. Ка- рач, Я. Ладноў, Я. Мамонька, А. Мар- кевіч, С. Некрашэвіч, М. Пашкевіч, У. Русак, Я. Трафімаў, Я. Чарапук, Ф. Шантыр, М. Шыла і інш. ГІазней да іх прымкнулі В. Ластоўскі і А. Цві- кевіч. Друкаваныя органы — «Белару- ская думка», «Грамадзянін» (Вільня), «Родны край» (Гродна), «Наша каляі- на» (Слуцк), «Змаганне» (Мінск). У Мінску, Гродне і Вільні дзейнічалі губ. к-ты БПС-Р. У ліп. 1920 наліч- вала больш за 20 тыс. членаў, у т. л. 5 тыс. парт. функцыянераў. Кіравала дзейнасцю «Грамады моладзі» (10 тыс. членаў), «Сувязі беларускага сялянства» (20 тыс. членаў), кантралявала Усебе- ларускі настаўніцкі саюз, Гродзенскую сялянскую раду. 3 самага пачатку свайго існавання БПС-Р пачала прэтэндаваць на авангардную ролю ў бел. грамадска- паліт. руху. У аснове тактыкі БПС-Р была праграма БСГ. У брашуры «Чаго дабіваецца Беларуская партыя сацыялі- стаў-рэвалюцыянераў» (выдадзена ў чэрв. 1918) ЦК БПС-Р, звяртаючыся да сялянскіх мас, заявіў, што ўпэў- нены «ў перамозе беларускай рэвалю- цыі» і таму ўступіў «у няроўны бой за свае народніцкія ідэалы, ідэалы рэва- люцыі і сацыялізму». Ен заклікаў пра- цоўных да актыўнай рэв. барацьбы супраць «прыгнёту і самаўпраўства гер- манскіх акупантаў, за ўстанаўленне са- праўднага народаўладдзя ў Беларусі». Партыя заявіла пра сваю сацыяліст. арыентацыю, пацвердзіла, што ўвядзен- не сацыяліст. парадку магчыма праз раз- віццё класавай барацьбы і сац. рэва- люцыі, застаючыся пры гэтым выразні- кам сялянскіх імкненняў бел. вёскі. У нац. пытанні БПС-Р адмовілася ад ідэі БСГ пра тэрытарыяльную аўта- номію Беларусі ў межах Рас. дэмакр. федэратыўнай рэспублікі і адназначна выказалася за ажыццяўленне права вольнага самавызначэння за ўсімі наро- дамі былой царскай імперыі, пры якім асн. законы і формы ўлады вызначыў бы Усебел. ўстаноўчы з’езд. Хоць пар- тыя дапускала наладжванне федэратыў- ных адносін Беларусі з Расіяй, вы- рашэнне гэтага пытання яна разглядала ў кантэксце перамогі сусв. рэвалюцыі і ўтварэння сусв. федэрацыі. У аграр-
395 БЕЛАРУСКАЯ ным пытанні БПС-Р у асноўным паўта- рала праграму БСГ. Але былі і нека- торыя дапаўненні. У прыватнасці, ставі- лася задача дабівацца ўстанаўлення нор- мы зямельнага надзелу не ніжэй за спажывецкую і не вышэй за працоўную. Аддаючы прыярытэт працоўнаму сялян- ству, партыя лічыла, што неабходна ажыццявіць сацыялізацыю зямлі, гэта значыць адмяніць прыватную ўласнасць на яе і ўстанавіць ураўняльна-працоў- нае землекарыстанне, якое б выключала наёмную працу. БПС-Р, як і ўсе ся- лянскія партыі, абвяшчала зямлю нар. уласнасцю. У гады грамадз. вайны пар- тыя бел. эсэраў высунула палажэнне «стварыць краявы зямельны фонд, з яко- га бясплатна надзяляць зямлёй усіх тых, хто пажадае ўласнымі сіламі яе апрацоўваць. Для планавага землеўпа- радкавання стварыць асобыя зямельныя камітэты ў валасцях, паветах, губернях і цэнтральны Усебеларускі». Многія праграмныя палажэнні БПС-Р пераклі- каліся з бальшавіцкімі. Аднак у іх былі закладзены і рысы ,будучых ра- зыходжанняў. Самая істотная з іх — адносіны да сялянства. Бел. эсэры лі- чылі яго (за выключэннем кулацтва) працоўным і такім чынам натуральным прыхільнікам сацыяліэму, а з колькаснай яго перавагі выводзілі гегемонію ў рэва- люцыі. У паліт. дэкларацыях яны прапа- гандавалі думку пра асаблівую ролю аг- рарных дзяржаў у сусв. рэв. працэсе, якія падштурхоўвалі пралетарыят да ра- шучых дзеянняў. Да восені 1918 БПС-Р значна пашырыла свой уплыў на сялян- скія масы, замацавала паліт. пазіцыі на акупіраванай германскімі войскамі тэр. Беларусі. ЦК партыі прымкнуў да паў- станцкага руху, спрабаваў устанавіць кантроль над партыз. атрадамі ў Мін- скай і Гродзенскай губернях. Тут дзейні- чалі «сялянскія дружыны», якія пазней былі зведзены ў «Сувязь беларускага працоўнага сялянства». Яны ў асноўным выконвалі функцыі атрадаў самааба- роны — вялі барацьбу супраць бясчын- стваў ням. акупантаў. У ліп. 1918 у Радзе БНР эсэраўская фракцыя выказа- ла недавер ураду Р. Скірмунта, сфармі- раванаму з прадстаўнікоў бурж.-паме- шчыцкіх арг-цый. Пад націскам эсэраў «кабінет міністраў» падаў у адстаўку. Быў сфарміраваны кааліцыйны ўрад, куды ўвайшлі і эсэраўскія прадстаўнікі на чале з сацыялістам-федэралістам I. Серадой. Але гэты ўрад хутка перадаў свае паўнамоцтвы новаму «Народнаму сакратарыяту» (чацвёртаму яго складу), які ўзначаліў лідэр бел. сацыял-дзмак- ратаў А. Луцкевіч. Бел. эсэры прак- тычна не мелі ўплыву на гэты ўрад. Яны не змаглі змяніць і паліт. арыента- цыю Рады БНР, што працягвала суп- рацоўнічаць з ням. акупац. адмініст- рацыяй. Гэта прымусіла ЦК БПС-Р пе- рагледзець тактыку партыі ў барацьбе з ням. акупантамі, якая ўсё больш зво- дзілася да ўзбр. супраціўлення. У кастр. 1918 ЦК БПС-Р выдаў адозвы «Час прабіў —далей чакаць нельга» і «Што рабіць». У іх ён заклікаў бел. сялян, рабочых і нар. інтэлігенцыю правесці на ўсёй тэр. Беларусі выбары ў мясц. валасныя, павятовыя і губернскія Саве- ты і па меры іх фарміравання перадаць ім усю паўнату ўлады. ЦК заклікаў таксама правесці 2-і Усебел. з’езд, які і павінен быў ад імя бел. народа за- мацаваць незалежнасць БНР. Аднак ажыццявіць задуманае не ўдалося. У час адыходу ням. войск з тэр. Беларусі кіраў- ніцтва БПС-Р высунула лозунг барацьбы супраць 2 акупантаў — Германіі і Ра- сіі. У сумеснай з сацыялістамі-федэ- ралістамі дэкларацыі ЦК БПС-Р заявіў, што незалежнасці БНР можна да- магчыся толькі пры апоры на «ўлас- ныя сілы беларускага працоўнага наро- да». У дэкларацыі была сфармулявана ідэя «трэцяй сілы» ў бел. рэвалюцыі, пад якой меліся на ўвазе самі эсэры. Абвяшчаючы рэв. лозунгі, ЦК БПС-Р адначасова імкнуўся дамовіцца з ням. акупац. адміністрацыяй пра перадачу дзяржаўнай улады ў Беларусі Радзе БНР, якая ў канцы 1918 спрабавала разгарнуць сваю дзейнасць у Гродне. Ням. акупац. адміністрацыя адмовілася задаволіць патрабаванні ЦК БПС-Р. Тым не менш ён не пакінуў намераў вывесці з паліт. ізаляцыі Раду БНР. 3 гэтай мэтай ЦК заклікаў нац.-дэмакр. партыі вярнуць сваіх прадстаўнікоў у Раду і паставіў задачу пера- тварыць яе ў кіруючы нац.-паліт. цэнтр барацьбы за «адраджэнне дзяржаўнасці беларускага народа». Такія прагматыч- ныя імкненні падтрымлівалі Бел. нас- таўніцкі саюз, прафсаюзы чыгуначнікаў, паштова-тэлеграфных служачых і інш. Беларускія эсэры спрабавалі накіраваць у рэчышча барацьбы за «нацыянальныя ідэалы» і свае сялянскія дружыны. Але апошнія былі няўстойлівыя і не маглі адыграць вырашальнай ролі ў іх барацьбе. Не падтрымала ЦК БПС-Р і земска-гарадское аб’яднанне паліт. пар- тый (меншавікі, расійскія эсэры, бун- даўцы), якое адсгойвала ідэю аўтаноміі Беларусі ў межах Расійскай федэра- тыўнай дэмакр. рэспублікі. ЦК БПС-Р, застаючыся прыхільнікам ідэі незалеж- насці БНР, не прызнаў абвешчаную бальшавікамі 1.1.1919 Бел. Сав. Сацы- яліст. Рэспубліку (БССР). Кіраўніцтва партыі заявіла, што БССР не з’яў- ляецца ў поўным сэнсе дзяржавай, і заклікала сваіх паліт. саюзнікаў не аказваць ёй падтрымкі. Яшчэ ў снеж. 1918 ЦК БПС-Р падтрымаў ідэю Рады БНР пра заключэнне саюзу з Лі- тоўскай Тарыбай, якая пагадзілася на далучэнне Гродзенскай губ. да Літ. дзяр- жавы, хоць гэта і супярэчыла пастаян- ным заявам эсэраўскіх кіраўнікоў пра «непадзельнасць Беларусі», адданасць «святой беларускай справе». Але і гэта камбінацыя была бесперспектыўнай. На- маганні бел. эсэраў, як і інш. нац.-дэмакр. партый, дамагчыся тэрытарыяльнай аў- таноміі перарываліся літ. урадам. У сак. 1919 ЦК БПС-Р выступіў суп- раць аб’яднання Літвы і Беларусі ў Літоўска-Беларускую Савецкую Сацы- ялістычную Рэспубліку (Літбел). У гэты перыяд рознагалоссі паміж каму- ністамі і бел. эсэрамі выявіліся перш за ўсё па нац. і аграрным пытаннях. ЦК БПС-Р адхіліў праграму КП(6)ЛІБ, у якой рабілася стаўка на арганіза- цыю ў рэспубліцы калгасаў і саўгасаў замест перадачы сялянам канфіскаванай памешчыцкай зямлі. Процістаянне пры- вяло да таго, што БПС-Р вымушана была перайсці на нелегальнае станові- шча на сав. тэрыторыі. Пасля акупа- цыі Беларусі польскімі войскамі ЦК БПС-Р наладзіў кантакт з кіраўніцтвам Польскай сацыялістычнай партыі, спра- баваў дамагчыся перадачы «грамадзян- скай улады» на Беларусі Радзе БНР. Аднак польскія кіруючыя колы, якія на словах пракламавалі ідэю федэрацыі Бе- ларусі з Польшчай, на самай справе імк- нуліся ператварыць бел. землі ў неад’ем- ную частку сваёй дзяржавы. Гэта выму- сіла БПС-Р стаць у апазіцыю да поль- скіх акупантаў, што бел. эсэры адкры- та прадэманстравалі ў чэрв. 1919 на Беларускім з'ездзе Віленшчыны і Гро- дзеншчыны. Пад уплывам дэлегатаў- эсэраў з’езд выказаўся за адраджэнне літ.-бел. дзяржавы ў межах былога ВКЛ. У вер. 1919 кіраўніцтва БПС-Р заявіла, што ідэю ўстанаўлення рэсп. ладу на Беларусі можа рэалізаваць толькі пра- цоўны кангрэс, выбраны на аснове ўсе- агульнага выбарчага права ўсімі працоў- нымі пластамі бел. народа. На дум- ку эсэраў, у яго складзе не павін- на быць прадстаўнікоў эксплуататарскіх класаў — буржуазіі, памешчыкаў, духа- венства. БПС-Р такім чынам рабіла крок насустрач бальшавікам, якія лічылі Уста- ноўчы сход і ў цэлым формы бурж. парламентарызму несумяшчальнымі з задачамі сацыяліст. рэвалюцыі. Хоць эсэры не прызнавалі Сав. ўладу ў якасці прымальнай формы для дзяржавы пра- цоўных, яны выказаліся за Бел. пра- цоўную нар. рэспубліку. Пад ёй БПС-Р разумела ўстанаўленне дыктатуры ўсяго працоўнага народа, а не толькі прале- тарыяту. 11.7.1919 ЦК БПС-Р у газ. «Беларуская думка» апублікаваў дэкла- рацыю, у якой заклікаў стварыць агульны фронт барацьбы за вызвален- не Беларусі. У дакуменце адзначалася, што, «застаючыся на аснове аб’яднан- ня ўсіх палітычных груп і партый, БПС-Р, прымаючы пад увагу ўсю хаатыч- ную дэзарганізацыю беларускай нацыя- нальна-палітычнай думкі і тую асобую палітыку, якую вядуць многія дзеячы ад імя беларускага народа, лічыць неабход- ным весці самую актыўную барацьбу з гэ- тым злом і заклікае, каб усе разам ства- рылі агульны фронт, адзіны магутны нацыянальна-палітычны арганізм, які па- вёў 6ы барацьбу за вызваленне Беларусі». Гэты зварот быў адрасаваны і бальшаві- кам. БПС-Р схілялася да супрацоўніцт- ва з імі ў ходзе барацьбы з поль- скімі акупантамі, заняла рэзка негатыў- ную пазіцыю адносна тых сіл, якія падтрымлівалі ідэю заключэння «уніі Бе- ларусі з Польшчай». У ліст. 1919 на сва- ёй канферэнцыі ў Мінску эсэры парвалі з
396 БЕЛАРУСКАЯ тымі паліт. партыямі, што арыентаваліся на Полыпчу. Яны абвясцілі сябе «трэ- цяй сілай», якая змагаецца за нац. не- залежнасць на 2 фронты — супраць польскіх інтэрвентаў і супраць «імпе- рыялістычна-маскоўка-дзянікінскай сі- лы», што ідзе з Усходу. Змяніўшы тактыку, БПС-Р адмовілася ад барацьбы з сав. уладай, пацвердзіла непрыман- не якой-небудзь кааліцыі э бурж. пар- тыямі. У прынятай канферэнцыяй рэ- залюцыі гаварылася, што БПС-Р будзе праводзіць у жыццё Трэцюю ўстаўную грамату, якая абвясціла незалежнасць Беларусі. Эсэраўскія лідэры таксама сцвярджалі, што мэта іх партыі — уста- наўленне «сярэдняй улады» (дыктату- ры працоўнага народа), якая стаіць па- між дыктатурай пралетарыяту і дыкта- турай буржуазіі, што паліт. курс БПС-Р цалкам падпарадкаваны барацьбе за «чы- стую дэмакратыю» і «народаўладдзе». Свае пастулаты бел. эсэры вынеслі 12.12.1919 на сесію Рады БНР, скліка- ную пасля гадавога перапынку з дазволу К). Пілсудскага. Іх прадстаўнікі, уліч- ваючы патрыят. настрой шырокіх мас працоўнага народа, адкрыта асудзілі гаспадаранне польскіх інтэрвентаў на Бе- ларусі, пацвердзілі 3-ю Устаўную гра- мату і прынялі рашэнне пра адмену аб’яўленага акупантамі плебісцыту на бел. тэрыторыі. Захапіўшы ініцыятыву на сесіі, фракцыя БПС-Р дабілася пера- выбрання Рады БНР, якая зацвердзіла новы склад урада на чале з Ластоў- скім. Гэта выклікала рэпрэсіі польскіх улад супраць эсэраў, у выніку чаго пар- тыя вымушана была перайсці на неле- гальнае становішча. Члены ўрада і прэ- зідыума эсэраўскай Рады перабраліся ў сталіцу Літ. рэспублікі — Коўна. Зме- на курсу бел. эсэрамі зрабіла магчы- мым іх збліжэнне з камуністамі. У снеж. 1919 па ініцыятыве ЦК КП(б)ЛіБ у Смаленску адбылася нарада з прадстаў- нікамі БПС-Р, на якой было выпра- цавана пагадненне пра сумесную бараць- бу. У падпісаным абодвума бакамі да- гаворы адзначалася, што БПС-Р бярэ на сябе абавязак актыўна абараняць сац. і нац. інтарэсы бел. працоўнага народа. Дасягнуты кампраміс паміж эсэ- рамі і бальшавікамі паклаў пачатак но- ваму этапу барацьбы за адраджэнне бел. нац. дзяржаўнасці. У крас. 1920 ЦК КП(б)ЛіБ паводле ўказання ЦК РКП(б) увёў сваіх прадстаўнікоў у Бел. паўстанцкі к-т, арганізаваны эсэрамі ў Мінску. Ен выконваў функцыі кіруючага цэнтра па арганізацыі ўзбр. супраціў- лення польскім інтэрвентам. 4.3.1920 на з’ездзе бел. эсэраў у Мінску ЦК партыі афіцыйна заявіў, што члены БПС-Р разам з усімі рэв. сіламі высту- паюць за аднаўленне ўлады працоўных, якая павінна вырашыць і пытанне пра нац. дзяржаўнасць бел. народа. З’езд прыняў новую праграму, у якую бы- лі ўключаны патрабаванні сацыяліст. характару. Яна асуджала капіталізм і ў канчатковым выніку фармулявала пера- будову грамадства на сацыяліст. аснове. Першапачатковым пытаннем праграмы было нацыянальнае. Яго пастаноўка вы- цякала з агульнай тэорыі нац.-дэмакр. партый, якія сцвярджалі, што рэвалюцыя на Беларусі не пралетарская, а аграр- на-сялянская, гал. змест якой накі- раваны на барацьбу за «нацыянальнае вызваленне беларускага народа». Пад- крэслівался, што «як адзін з атрадаў арміі інтэгральнага сацыялізму, які па- ставіў сабе за мэту стварыць для пра- цоўнага народа Беларусі такія ўмовы жыцця, пры якіх ён мог бы зусім сва- бодна развіваць свае духоўныя сілы і гас- падарчыя багацці, што ў поўнай меры магчыма толькі пры ажыццяўленні са- цыялізму,— партыя прызнае першай і асноўнай сваёй задачай барацьбу за Бе- ларускую працоўную сацыялістычную рэспубліку». Высоўвалася паліт. патра- баванне ўстанаўлення «дыктатуры пра- цоўнага народа» ў форме Саветаў і ста- вілася задача барацьбы за незалежную Бел. працоўную сацыяліст. рэспубліку, якая павінна была ўвайсці ў сусв. федэра- цыю свабодных народаў. У сац.-эканам. плане перавага аддавалася сацыялі- зацыі зямлі, развіццю вытворчых і спажывецкіх аб’яднанняў, рабочай і ся- лянскай кааперацыі. Дапускалася на- цыяналізацыя зямлі, буйной прамысло- васці. У ліп. 1920 пасля вызвалення Мінска ад польскіх інтэрвентаў бел. эсэры выказаліся за цеснае супрацоў- ніцтва з бальшавікамі. ЦК КП(б)ЛіБ прызнаў магчымым дапусціць левыя пар- тыі нац. дэмакратыі, у т. л. і БПС-Р, якія стаялі на сав. платформе, да адра- джэння бел. нац. дзяржаўнасці, удзелу ў гасп. і культурным будаўніцтве. Ад- нак пэта супрацоўніцтва было нядоўгім. Бальшавіцкае кіраўніцтва адмовілася ад падпісанага з эсэрамі дагавора ў снеж. 1919, актыўна пачало праводзіць такты- ку паліт. ізаляцыі бел. эсэраў. Гэта і вымусіла ЦК БПС-Р адмовіцца ад пад- пісання Дэкларацыі пра абвяшчэнне не- залежнасці БССР (31.7.1920). На думку кіраўніцтва бел. эсэраў, змест гэтага дакумента не адпавядаў паліт. мэтам партыі. Лідэры БПС-Р абвясцілі сябе паліт. апазіцыяй і патрабавалі склі- каць Усебел. працоўны кангрэс, каб вы- рашыць на ім пытанне пра дэярж. лад на Беларусі, сфарміраваць кааліцыйны ўрад з прадстаўнікоў камуністаў і левых партый нац. дэмакратыі (перавага ў ім аддавалася БПС-Р), стварыць бел. армію, аднавіць БССР на ўсёй этнагр. тэрыторыі пражывання беларусаў. ЦБ КП(б)Б адхіліла гэтыя патрабаванні і выказалася за разрыў адносін з бел. эсэрамі. Пачалося адкрытае процістаян- не 2 паліт. партый у асноўным па пы- таннях характару ўлады, суверэнітэту БССР і расшырэння тэр. рэспублікі да этнагр. межаў (БССР у канцы 1920 фак- тычна была адноўлена ў межах 6 па- ветаў Мінскай губ.). БПС-Р лічыла не- дапушчальнай дыктатуру пралетарыяту, рабочага класа на Беларусі, патрабавала ўстанаўлення «дыктатуры працоўнага народа» ў асобе поўнаўладных «пра- цоўных Саветаў», вяртання сялянству «даўгоў» за канфіскаваны хлеб. У нац. пытанні БПС-Р не прызнала анексій бел. тэрыторый Польшчай і ўключэння часткі Віцебскай і Гомельскай губ. у склад РСФСР. Па сутнасці бел. эсэры арыен- таваліся на Раду БНР і эмігранцкі ўрад Ластоўскага ў Літве. Замежнае Бюро ЦК БПС-Р узяло на сябе ініцыяты- ву аб’яднання ўсіх сіл бел. паліт. ру- ху, што апынуліся за межамі БССР. 3 гэ- тай мэтай яно ў вер. 1921 склікала ў Празе канферэнцыю, дзе былі прадстаў- лены ўсе бел. паліт. групоўкі. Канфе- рэнцыя выказалася за падрыхтоўку ўзбр. паўстання, якое, на думку арга- нізатараў, павінна было ахапіць тэр. Зах. Беларусі і БССР. У разлікі эсэраўскіх лідэраў уваходзіла аб’яднанне пад эгідай БНР абедзвюх частак Беларусі. Ад- нак гэты план не быў рэалізаваны. У кан- цы 1920 — пач. 1921 афіц. сав. струк- туры пачалі ўжываць сілавыя прыёмы барацьбы супраць БПС-Р. У лют. 1921 АДПУ арыштавала 860 актыўных членаў БПС-Р, у т. л. членаў ЦК і Мінскага губкома. Хоць усе арыштава- ныя былі пазней выпушчаны і перапраў- лены на тэр. Зах. Беларусі, над партыяй навісла сур’ёзная пагроза. Развіццё рэв. руху ў Зах. Беларусі прывяло да таго, што частка бел. эсэраў, якія працавалі ў падполлі, пачала збліжацца з Камуні- стычнай рабочай партыяй Польшчы і, стварыўшы Беларускую рэвалюцыйную арганізацыю, у 1924 улілася ў Ка- муністычную партыю Заходняй Беларусі (КПЗБ). Тактыка КПЗБ была скірава- на на прыцягненне ў свае рады най- больш радыкальных элементаў нац. дэ- макратыі (у т. л. і членаў БПС-Р) з мэтай садзейнічання іх далейшай эва- люцыі і збліжэння з камуністамі. У та- кіх рамках супрацоўніцтва карэкцірава- ліся паводэіны бел. эсэраў і актыўна падтрымлівалася лінія на самаліквіда- цыю гэтай партыі. Пад націскам ЦК КП(б)Б з’езд былых членаў БПС-Р у Мінску (8.6.1924) канстатаваў поўны распад партыі і прызнаў бесперспектыў- насць яе існавання. Самароспуск БПС-Р, як і інш. нац.-дамакр. партый, прывёў да ліквідацыі на Беларусі арганізаванай паліт. апазіцыі. У канцы 1920—30-х гадоў усе былыя члены партыі бел. эсэ- раў былі беспадстаўна рэпрэсіраваны. У 1937 былыя кіраўнікі БПС-Р прыцяг- нуты да судовай адказнасці па т. зв. «справе эсэраў» і прыгавораны да вы- шэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1988. Літ.: Ч а р в я к о ў А. Р.... Я ніколі не быў ворагам. Мн., 1992. С. 131 —133; Кнормн В. Г. Заметкн к нсторнн днктатуры про- летарната в Белорусснн: (К десятнлетню провозглашення БССР). Мн., 1934; Бу- г а е в Е. Н. Возннкновенне большевяст- скнх органнзацнй н образованне Компартнн Белоруссвн. М., 1959. С. 259—260; М а- л а ш к о А. М. К вопросу об оформле- ннн однопартнйной снстемы в СССР. Мн., 1969. С. 247- 248, 282—283; Борьба за Советскую власть в Белорусснн, 1918 — 1920 гг.: Сб. документов н матермалов. Мн., 1971. Т. 2. С. 258—259, 426— 427; СташкевнчН. С. Прнговор револю- цнн: Крушенне антнсов. двнження в Белорус-
397 Б БЕЛАРУСКАЯ " снн, 1917—1925. Мн., 1985. С. 173—176, 188—191, 210—211, 217—292; Яго ж. На гранн возможного: Ндейно-полнт. борьба во- круг создання бел. сов. государственностн // Нёман. 1989. № 10—11; Яго ж. Эсеры: прошлое без будуіцего? // Коммуннст Бе- лорусснн. 1991. № 9; Ндеологнческая дея- тельность Компартнн Белорусснн, 1918— 1945: [Сб. документов]: В 2 ч. Ч. 1. 1918— 1928. Мн., 1990; Платонов Р., Сташ- к е в н ч Н. Терннстый путь к свободе: (К во- просу о становленнн бел. нац. государствен- ностн // Неман. 1992. № 10—11. М. С. Сташкевіч. БЕЛАРЎСКАЯ ПАРТЫЯ САЦЫЯЛІ- СТАЎ-ФЕДЭРАЛІСТАЎ, БПС-Ф, палі- тычная партыя ў 1918—21. Аформіла- ся ў ліп. 1918 у выніку распаду Бе- ларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). У склад ЦК БПС-Ф уваходэілі А. Аўсянік, Я. Варонка, К. Езавітаў, В. Захарка, П. Крачэўскі, I. Серада, А. Цвікевіч і інш. Аб’ядноўвала каля 2 тыс. прадстаўнікоў бел. інтэлігенцыі, заможнага сялянства, служачых. Друка- ваны орган — газ. «Бацькаўшчына». Асн. ядро партыі складалі цэнтрысцкія эле- менты БСГ. Цэнтрызм быў уласцівы БПС-Ф і ў практычнай дзейнасці. У пач. 1919 «Бацькаўшчына» пісала, што «ця- перашняя партыя БПС-Ф адрозніваецца тым ад іншых партый, што праводзіць палітыку і строіць рэальную работу та- кім чынам, каб барацьба за нацыяналь- нае не перашкаджала дасягненням са- цыяльным і каб мэты сацыяльныя не заміналі справам нацыянальным». У бел. паліт. руху БПС-Ф знаходзілася як бы ў цэнтры, на перыферыі справа была Беларуская сацыял-дэмакратычная пар- тыя (БСДП), злева — Беларуская пар- тыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р, партыя бел. эсэраў). БПС-Ф на- стойліва імкнулася звесці гэтыя 2 край- нія флангі бел. паліт. руху на агуль- ную глебу адначасовага вырашэння сац. і нац. праблем. Аднак ва ўмовах грамадз. вайны, калі класавыя супярэч- насці вельмі абвастрыліся, БПС-Ф не ўдалося ўкараніць цэнтрызм у практы- ку паліт. барацьбы. У канцы 1919 яна і сама прымкнула да левага курсу партыі бел. эсэраў, якія рабілі стаўку на «трэці шлях» у рэвалюцыі. Сэнс яго за- ключаўся ў барацьбе за незалежнасць бел. дзяржаўнасці. У эканам. сферы БПС-Ф заняла пазіцыю сацыял-дэмакра- таў і заявіла, што ў аснову свайго светапогляду і тактыкі яна ставіць інта- рэсы і імкненні працоўных мас. Пры гэ- тым яна адмяжоўвалася ад класавага па- дыходу — рэв. насілля, паліт. рэпрэсій і інш. У жн. 1918 ЦК БПС-Ф зацвер- дзіў «палітычную платформу», якая ста- ла па сутнасці першым праграмным даку- ментам партыі. У сац.- эканам. сферы праграмныя патрабаванні зводзіліся да вызвалення Беларусі ад буйных зем- леўласнікаў шляхам канфіскацыі іх ула- данняў і стварэння на гэтай аснове «беларускага нацыянальнага зямельнага фонду», да ўзняцця на належную вышы- ню прамысл. вытворчасці і паступовым яе пераходзе ў рукі бел. працоўнага на- рода. У нац. пытанні БПС-Ф падтрым- лівала абвяшчэнне 25.3.1918 незалеж- насці Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак паліт. лінія партыі не супа- дала ў нац. пытанні з імкненнямі пра- вага крыла бел. паліт. руху. Большая частка членаў ЦК БПС-Ф не падтрым- лівала ням. арыентацыю Рады БНР і разам з эсэраўскай фракцыяй спраба- вала змяніць яе паліт. курс. У сваёй праграмнай заяве БПС-Ф адмовілася ад увядзення ў абсалют права нацый на самавызначэнне і не абсалютызавала незалежнасць БНР. У 1918 у яе праг- рамных дакументах праводэілася думка пра неабходнасць рэалізацыі канцэпцыі федэралізму,' прынятай Усебеларускім з’ездам 1917 у Мінску. Але абвешчаныя з’ездам палажэнні ў галіне нацыяналь- на-дзярж. будаўніцтва былі падме- нены ЦК БПС-Ф абстрактнай ідэяй «федэрацыі з суседзямі». На думку лі- дэра партыі Цвікевіча, акцыя 25.3.1918, якая абвясціла незалежнасць БНР ад Сав. Расіі, была спробай «адмежавацца ад Вялікарасіі і яе неразумнага ўра- да, аб’явіць сябе самастойнай дзяржавай і тым самым выратаваць будучае адзі- нага беларускага народа». У першых праграмных дакументах ЦК БПС-Ф схі- ляўся да рэфармісцкага шляху будаў- ніцтва новага грамадства. Паводле зместу сваёй дзейнасці партыя адлюст- роўвала нац.-дэмакр. імкненні бел. ін- тэлігенцыі, якая ў той ці іншай сіу- пені была звязана з сялянствам. Як нац.-дэмакр. партыя БПС-Ф імкнулася перш за ўсё рэалізаваць задачы дэмакр. характару. На першым месцы ў яе дзей- насці стаялі нац. і аграрнае пытанні. БПС-Ф знаходэілася ў апазіцыі да баль- шавікоў і не падтрымлівала іх такты- ку рэв. націску ва ўмовах ням. аку- пацыі. Яна фарміравалася як партыя парламенцкага тыпу і таму з моманту ўзнікнення канцэнтравала сваю дзей- насць гал. чынам у Радзе БНР (ство- рана ў сак. 1918), якая спрабавала арганізавацца на ўзор бурж. парламента. Яе фракцыя вымушана была часта блакіравацца з левым крылом Рады — бел. эсэрамі, якія патрабавалі ад апош- няй адмовы ад ням. арыентацыі. Тым не менш кіраўніцтва БПС-Ф не праяві- ла паслядоўнасці ў гэтым ключавым пытанні і да восені 1918 падтрымліва- ла розныя формы супрацоўніцтва Рады з ням. акупац. адміністрацыяй. Адзін з лідэраў БПС-Ф Варонка, які з’яўляў- ся старшынёй Народнага сакратарыята БНР, падпісаў 12.6.1918 дэкрэт, дзе ўсе дэкрэты Сав. улады прызнаваліся для Бе- ларусі несапраўднымі. У гэтым дакумен- це падкрэслівалася таксама, што «ў да- лейшым да ўстанаўлення законаў Бе- ларускай Народнай Рэспублікі ўсім арганізацыям і ўрадавым установам карыстацца законамі часовага бы- лога ўрада (Керанскага) і ажыццяўляць свае акты імем часовага беларускага ўрада». У выніку аб’ектыўных прычын БПС-Ф не сфарміравалася ў пар- тыю парламенцкага тыпу, не стала ў поў- ным сэнсе і сац.-дэмакр. па^тыяй. На Беларусі для развіцця сацыял-дэмакра- тыі не было неабходнай сац. базы, у першую чаргу развітога сярэдняга гар. класа, рабочай арыстакратыі. Восенню 1918 у час адыходу германскіх войск з тэр. Беларусі БПС-Ф у кааліцыі з бел. эсэрамі абвясціла лозунг барацьбы суп- раць двух акупантаў — Германіі і Сав. Расіі. У сумеснай з эсэрамі дэклара- цыі ЦК БПС-Ф заявіў, што партыя будзе дамагацца незалежнасці БНР пры апоры на «ўласныя сілы беларускага працоўнага народа». БПС-Ф, як і іншыя бел. нац.-дэмакр. партыі, якія лічылі ся- бе прыхільнікамі «трэцяй сілы», спраба- вала дамовіцца з ням. акупац. адмініст- рацыяй пра перадачу «законным» шля- хам улады ў Беларусі Радзе БНР, дзейнасць якой у канцы 1918 была перанесена ў Гродна. Пасля няўдалых перагавораў з ням. адміністрацыяй ЦК БПС-Ф паспрабаваў тайна дамовіцца пра сумесныя дзеянні з рэгенцкім саветам Каралеўства Польскага, створаным пад эгідай германскага ўрада. Аднак у разлі- кі рэгенцкага савета не ўваходэіла ад- раджэнне бел. нац. дзяржаўнасці, і ён адхіліў усе прапановы лідэраў БПС-Ф, не ўспрыняў іх ідэю «федэрацыі з БНР». Рэгенцкі савет рабіў стаўку на адраджэнне польскай дэяржавы ў межах Рэчы Паспалітай 1772, куды б увайшлі ўсе бел. землі. ЦК БПС-Ф асудзіў гэтыя намеры польскага кіраўніцтва. Лідэры БПС-Ф адмовіліся ад супрацоў- ніцтва і з бальшавікамі. ЦК БПС-Ф, застаючыся прыхільнікам ідэі БНР, не прызнаў і абвешчаную балыпавікамі 1.1.1919 Бел. Сав. Сацыяліст. Рэспуб- ліку (БССР). Кіраўніцтва партыі заяві- ла, што БССР не можа быць у дастат- ковай ступені незалежнай і таму ў юры- дычным сэнсе не з’яўляецца дэяржавай у агульнапрынятым значэнні. Ва ўмо- вах вострага паліт. процістаяння з баль- шавікамі БПС-Ф на сваім з’ездзе ў Гродне 5.1.1919 прыняла праграму, у якой была пацверджана прыхільнасць да сацыяліст. арыентацыі. Праграма вызначала партыю сацыялістаў-федэра- лістаў як «партыю беларускую і сацыя- лістычную». Гэтым падкрэслівалася яе нац. прыналежнасць і канчатковая мэта дзейнасці. Зыходнай канцэпцыяй прагра- мы стала прызнанне несправядлівасці капіталіст. ладу, і таму яна ў справах эканамічных мела на мэце весці «ба- рацьбу супраць усякай эксплуатацыі, ад каго б яна не зыходэіла — ад ча- лавека, грамадства ці дзяржавы». Заклі- каючы да вызвалення ад прыгнечання ўсіх жыхароў Беларусі, БПС-Ф адна- часова заяўляла, што яна — «партыя са- цыялістычная, таму што ў аснову свай- го светапогляду і сваёй тактычнай ра- боты кладзе інтарэсы і патрэбы працоў- ных мас». У праграме было прызнана, што толькі новы сац. лад — сацыялістыч- ны, да якога імкнуцца працоўныя, можа перадаць ва ўласнасць народа ўсю зям- лю з яе багаццем, фабрыкі, заводы, усе сродкі вытворчасці. У праграме ад- значалася, што БПС-Ф не адмаўляецца ад традыцый БСГ, бярэ свой пачатак з той плыні бел. нац. адраджэння, якая
398 БЕЛАРУСКАЯ ставіла задачу вызваліць бел. народ ад сац. і нац. прыгнёту і даць яму ўсе правы ў сферы нац. жыцця. Было аб- вешчана, што барацьбу за нац. вызвален- не бел. народа партыя павінна спалу- чыць з агульначалавечымі ідэаламі роўнасці, свабоды і братэрства. БПС-Ф засталася вернай і ідэі федэралізму. У праграме падкрэслівалася, што «сус- ветны федэралізм адзін можа фактычна прымірыць народнасці, ліквідаваць ба- рацьбу і вайну», што ў рамках сусв. федэрацыі Бел. дэмакр. рэспубліка павін- на стаць раўнапраўнай нац.-дзярж. адзінкай, прычым праграма не адмаў- ляла магчымасці для Беларусі стаць цэнтрам аб’яднання такой федэрацыі. У праграмных палажэннях БПС-Ф ад- люстраваўся утапізм партыі нац. дэмак- ратыі. Яе «канцэпцыя федэралізму» бы- ла пазбаўлена рэалізму. Часткова яна адлюстроўвала ўплыў бальшавіцкан ідэі сусв. пралет. рэвалюцыі, якая павінна была пакласці пачатак утварэнню сусв. сав. федэрацыі. Гэта ідэя тады хва- лявала многіх, хто верыў у яе рэаль- насць, і таму знайшла адлюстраванне ў праграме БПС-Ф. Нац. патрабаванні БПС-Ф былі звернуты ў асн. да сусв. супольнасці. Пазней бел. сацыялісты- федэралісты канкрэтызавалі сваю нац. праграму. Хоць яны і не адмовіліся ад «канцэпцыі сусветнай федэрацыі», тым не менш не адмаўлялі саму ідэю дзярж. незалежнасці, права нацый на дзярж. аддзяленне і суверэнную дзяржа- ву. Звязваючы свае імкненні з федэра- лістычным ідэалам БСГ, БПС-Ф бачыла сац. прагрэс бел. нацыі ў яе нац.-дзярж. самавызначэнні, вышэйшым праяўлен- нем якога павінна была стаць су- верэнная нац. дзяржава — сродак вы- рашэння задач нац. адраджэння. Аднача- сова ў друку БПС-Ф працягвала за- яўляць, што дзярж. ўтварэнні (у т. л. і беларускае), якія фарміруюццца, павін- ны прыйсці да федэрацыі раўнапраў- ных аўтаномных нац.-тэрытарыяльных адзінак у рамках сусв. федэрацыі. Па паліт. палажэннях і класавай сутнасці БПС-Ф, хоць і заяўляла аб прыхіль- насці да сацыялізму, заставалася паліт. утварэннем нац. дэмакратыі, як і яе па- пярэдніца БСГ. Дактрына сацыялізму, сфармуляваная ў праграмных дакумен- тах, была утапічнай, і яе рэалізацыя не магла ажыццявіцца ў канкрэтных умовах Беларусі. Па сутнасці БПС-Ф з’яўлялася часткай паліт. сіл грамадскага руху, які знаходзіўся ў апазіцыі да бальшавікоў. У 1919—20 разыходжанні праяўляліся перш за ўсё па нац. і аг- рарным пытаннях. ЦК БПС-Ф не пры- знаў утварэнне Літоўска-Беларускай Са- вецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (Літ- бел). БПС-Ф адхіліла і аграрную праграму ЦК КП(б)ЛіБ, скіраваную на фарсіраванне арганізацыі калгасаў і саў- гасаў у рэспубліцы замест перадачы сялянам канфіскаванай памешчыцкай зямлі. Процістаянне прывяло да таго, што БПС-Ф вымушана была згарнуць сваю дзейнасць на сав. тэрыторыі. Пасля захопу летам 1919 тэр. Бе- ларусі польскімі войскамі БПС-Ф выступіла супраць т. зв. «федэралістыч- най канцэпцыі» Ю. Пілсудскага, сут- насць якой заключалася ва ўтварэн- ні самастойных дзяржаў — беларускай, украінскай, літоўскай — пад вяршэнст- вам Польшчы. Па сутнасці гэта было прыкрыццём агрэсіўных намераў інтэр- вентаў, што ўзялі курс на ператварэнне бел. зямель у неад’емную частку поль- скай дзяржавы. Польскі акупац. рэжым зрушыў БПС-Ф улева. БПС-Ф уступі- ла ў блок з партыяй бел. эсэраў, стала агітаваць за скліканне Усебел. працоў- нага ўстаноўчага кангрэса, на якім пра- паноўвала вырашыць пытанне пра ўладу і бел. нац. дзяржаўнасць. 3 восені 1919 сацыялісты-федэралісты афіцыйна зая- вілі пра сваю паліт. апазіцыю і поль- скім уладам. БПС-Ф прытрымлівалася ў асноўным паліт. форм барацьбы — бай- катавала выбары ў органы мясц. са- макіравання, вяла прапаганду за адкрыццё бел. школ, культ.-асветных ус- таноў. 13.12.1919 на сесіі Рады БНР, скліканай па ініцыятыве бел. сацыялі- стаў-рэвалюцыянераў, БПС-Ф падтры- мала эсэраўскую ідэю аднаўлення «поў- най незалежнасці і непадзельнасці БНР» у этнагр. межах пражывання бе- ларусаў. БПС-Ф фактычна адмовілася ад сваёй «федэралістычнай канцэпцыі», якая была сфармулявана ў яе праграм- ных дакументах. Грамадз. вайна ўнесла карэктывы ў ідэалаг. і праграмныя пала- жэнні партыі. Паступова адбылося зблі- жэнне БПС-Ф з партыяй бел. эсэраў, якія вялі барацьбу за нац. незалежнасць і абсалютны суверэнітэт БНР. Развіццё рэв. барацьбы ў тыле польскіх інтэр- вентаў паскорыла працэс паліт. дэферэн- цыяцыі ў радах БПС-Ф. 3 яе складу вы- лучылася левае крыло на чале з Цві- кевічам, члены якога на завяршаль- ным этапе грамадз. вайны ўвайшлі ў БПС-Р. Пасля вызвалення Беларусі ад польскіх захопнікаў дзейнасць БПС-Ф была фактычна забаронена, а яе кіруючы актыў высланы за межы рэспублікі. У пач. 1921 БПС-Ф спыніла існаван- не на тэр. БССР. У Зах. Беларусі асоб- ныя яе групы дзейнічалі да сярэдзі- ны 1920-х гадоў, аднак пасля роспуску БПС-Р яны таксама спынілі існаванне. У канцы 1920—30-х гадах былыя члены БПС-Ф былі рэпрэсіраваны, мно- гія з іх прыцягнуты да судовай ад- казнасці па т. зв. «справе эсэраў» у 1937. Літ.: СташкевмчН. С. Прнговор рево- люцнв: Крушенме антвсов. двнженмя в Бело- русснн, 1917—1925. Мн., 1985; Яго ж. На гранн возможного; Ндейно-полнт. борьба вокруг создання бел. сов. государст- венностн // Неман. 1989. № 10—11; Я го ж. Соцмалнсты-федералнсты // Коммуннст Бе- лорусснн. 1991. № 7; Платонов Р„ Сташкевнч Н. Терннстый путь к сво- боде: К вопросу о становлемнн бел. нац. госу- дарственностн // Неман. 1992. № 10—11. М. С. Сташкевіч. БЕЛАРЎСКАЯ РАДА, пашыраная ў гістарычнай літаратуры агульная назва цэнтральных і рэгіянальных асяродкаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху і дзяржаўна-палітычных устаноў Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Паводле рашэння з’езда бел. арг-цый і партый (ліп. 1917, Мінск) была ўтворана Цэнтральная рада беларускіх арганіза- цый. У кастр. 1917 яна рэарганізавана ў Вялікую беларускую раду. Адначасова на з’ездзе воінаў-беларусаў Зах. фронту з удзелам прадстаўнікоў ад бел. арг-цый 12-й арміі (Паўн. фронт) і Румын- скага фронту (кастр. 1917, Мінск) за- снавана Цэнтральная беларуская вай- сковая рада. Яна каардынавала працу франтавых, армейскіх, дывізіённых бел. вайсковых рад. У снежні 1917 намаган- нямі Вял. бел. рады і Беларускага аб- ласнога камітэта пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў (Петраград) у Мінску быў скліканы Усебеларускі з’езд. Выбраная на ім Рада з’езда пра- цягвала пасля яго разгону дзеннічаць нелегальна як кіруючы цэнтр барацьбы за нац. дзяржаўнасць Беларусі. Рада вылучыла са свайго складу аператыўны орган — Выканаўчы камітэт. Пасля эва- куацыі з Мінска сав. устаноў у сувязі з наступленнем германскіх войск камітэт, папоўнены прадстаўнікамі нац. мен- шасцей краю, 21.2.1918 абвясціў сябе часовай уладай на Беларусі і сфарміра- ваў вышэйшы орган выканаўчай ула- ды — Народны сакратарыят Беларусі. 9.3.1918 Выканком Рады Усебеларускага з’езда пракламаваў утварэнне Беларус- кай Народнай Рэспублікі, 18.3.1918 ство- рана Рада Беларускай Народнай Рэс- публікі як яе вышэйшы заканадаўчы орган. 25.3.1918 на пасяджэнні Рады БНР з удзелам дэлегацыі Віленскай беларускай рады (утворана ў студз. 1918 на бел. канферэнцыі ў Вільні) з мэ- тай самаабароны Беларусі ад падзелу, прадугледжанага ўмовамі Брэсцкага мі- ру 1918, і ад тэрытарыяльных прэтэн- зій з боку суседзяў БНР была абвешчана незалежнай і вольнай дзяржавай. У якас- ці «палітычных устаноў Беларускай дзяржавы» ў губернях, паветах, гарадах, мястэчках, валасцях і сёлах паралельна з органамі германскай акупацыйнай адміністрацыі фарміраваліся мясцовыя бел. рады. Яны ўтвараліся таксама па-за межамі краю — у месцах часовага пра- жывання беларусаў кампактнымі група- мі. На пачатку 1919 у Зах. Беларусі, ва ўмовах пашырэння польскай экспан- сіі, дзейнічала Цэнтральная беларуская рада Гродзеншчыны, з чэрв. 1919 — Цэнтральная беларуская рада Вілен- шчыны і Гродзеншчыны. У снежні 1919 на сесіі ў Мінску адбыўся раскол рады БНР: большасць, якая трымала пасля- доўна незалежніцкі курс Бел. партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, утварыла Народную раду Беларускай Народнай Рэспублікі, частка дзеячаў, што разліч- вала на дапамогу Польшчы ў змаганні за бел. дзяржаўнасць (гал. ч. прыхіль- нікі Бел. сацыял-дэмакр. партыі), згур- тавалася ў Найвышэйшую раду Бела- рускай Народнай Рэспублікі. Адпаведна былі сфарміраваны 2 урады (дзейнічалі паралельна). У 1921 у эміграцыі Най-
399 БЕЛАРУСКАЯ вышэйшая рада спыніла існаванне, прызнаўшы, што інтарэсы БНР выра- жае Народная рада, якая ад гэтага часу зноў стала называцца Радаю БНР. Пра- ведзеная ў Берліне ў 1925 бел. канфе- рэнцыя прызнала Мінск «адзіным цэн- трам нацыянальна-дзяржаўнага адра- джэння Беларусі» і абвясціла пра рос- пуск Рады БНР. Аднак група яе членаў не пагадзілася з такім рашэннем і пра- цягвала дзейнічаць пад назвай «Рада БНР». Гэты орган існуе ў эміграцыі і цяпер. С. С. Рудовіч. БЕЛАРУСКАЯ РАДА ДАВЕРУ, дарад- чы орган з прадстаўнікоў беларускай грамадскасці пры генеральным каміса- ры Беларусі на акупіраванай тэры- торыі ў Вял. Айч. вайну. Створана 27.6.1943 у Мінску па ініцыятыве ген. камісара Беларусі В. Кубэ з асоб, якія супрацоўнічалі з ням.-фаш. акупантамі. У склад яе ўвайшлі В. Іваноўскі (стар- шыня, Мінск), Ю. Сабалеўскі (нам. старшыні, Баранавічы), К. Гуло' (Мін- скі р-н), С. Цытовіч (Слонім), У. Ко- зел (Глыбокае), В. Трахімовіч (Бары- саў), Ц. Горгенгаймер (Ганцавічы), М. Яцкевіч (Ліда), I. Душэўскі (Слуцк), Булат (Навагрудак), I. Галяк (Вілей- ка), Н. Абрамава, М. Ганько, К. Ра- бушка, А. Калубовіч (усе Мінск). Мела на мэце збор і апрацоўку прапаноў і пажаданняў акупац. уладам, удзел з дарадчым голасам у пасяджэннях ген. камісарыята Беларусі. У снеж. 1943 ператворана ў Беларускую цэнтраль- ную раду. А. М. Літвін. БЕЛАРУСКАЯ РАДА СЛЎЧЧЫНЫ, Рада Случчыны, Слуцкая Бе- ларуская Рада, выканаўчы і распа- радчы орган улады ў Слуцку і Слуц- кім пав. з 16.11.1920 да 20.1.1921. Мела паўнамоцтвы часовага органа ўла- ды Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) да склікання бел. ўстаноўчага сойму і ўтварэння выбарнага органа, стала паліт. органам кіраўніцтва Слуц- кім паўстаннем 1920. Абрана 14.11.1920 на Першым беларускім з’ездзе Случчы- ны ў складзе 17 сяброў: У. Пракуле- віч (старшыня), Анцыповіч, Бабарэка, Барысавец, I. Біруковіч, Дубіна, П. Жаў- рыд, Каўпак, Ю. Лістапад, Мацэллі, Няронскі, А. Паўлюкевіч, Рабы, Радзюк, Раковіч, В. Русак, Ю. Сасноўскі. Маг- чыма ў час Слуцкага паўстання 1920 зроблены змены, у склад Рады ўвайшлі Мяшочак, С. Бусел, А. Кабычкін, Р. Грынько, П. Бань, Асвяцімскі. На чале Рады стаў прэзідыум з 5 чал.: Пракулевіч, Жаўрыд, Русак, Сасноўскі, Радзюк. З’езд даверыў ёй цывільную ўладу і даручыў арганізацыю бел. нац. войска. У складзе Рады 8 бел. эсэраў (Пракулевіч, Русак і інш.), спачуваючыя ім (Лістапад і інш.), другая групоў- ка — прыхільнікі С. Булак-Балаховіча і П. Алексюка (Паўлюкевіч, Мацэллі і інш.), былі прадстаўнікі і нейтральных груповак. Нягледзячы на пэўныя ваган- ні. усе групоўкі згадзіліся ўзняць паў- станне за незалежнасць Беларусі, за ін- тарэсы сялян. Рада дзейнічала ў перыяд, калі ў канцы ваен. дзеянняў сав.-поль- скай вайны 1920 частку тэр. Беларусі, у т. л. Слуцк і павет, часова занялі польск. войскі, якія, пасля падпісання 12.10.1920 у Рызе дагавора аб пера- мір’і і прэлімінарных умовах міру, павінны былі адысці з тэрыторыі ўсх. часткі Слуцкага пав., уключанай у склад БССР. Польскія акупац. ўлады перадалі Радзе ўсю цывільную ўладу ў павеце і не перашкаджалі ў арганізацыі войска. Ей падпарадкоўваліся ўсе наваствораныя дэмакр. шляхам органы мясцовага кі- раўніцтва — бел. нац. камітэты валасцей і вёсак, органы цывільнай адміністрацыі, а таксама бел. народная міліцыя з добраахвотнікаў (500 чал. і 4500 рэ- зерву), якая падтрымлівала парадак у го- радзе і павеце. Дзеля фарміравання вой- ска як першачарговай справы створана «вайсковая тройка» з сяброў Рады Жаў- рыда, капітана Анцыповіча і паруч- ніка Мацэллі, якая выпрацавала адозву да моладзі, заклікаючы тых, каму дара- гая Бацькаўшчына, запісвацца ў вой- ска. Рада займалася і дыпламатычнай дзейнасцю. Заявіла «энергічны пра- тэст... Савецкаму ўраду на чале з Кно- рыным» супраць намераў бальшавіцкіх войск заняць Слуцкі пав. пасля адыходу польск. войска. Абвясціла, што «пера- дасць сваю ўладу толькі ўраду, створа- наму Усебеларускім кангрэсам 1917 го- да», заявіла таксама пратэст польск. ўраду супраць перадачы Слуцкага пав. ўладам БССР, звярнулася да дэмакратыі ўсяго свету з пратэстам супраць падзе- лу незалежнай БНР. 21.11.1920 выда- ла дэкларацыю, якая заклікала сялян- ства на барацьбу за «незалежную Бе- ларусь у яе этнаграфічных граніцах» і за «інтарэсы сялянства». Пры пад- трымцы сялянства і гараджан Рада за 3 дні сфарміравала з добраахвотнікаў 1-ю Слуцкую брыгаду стральцоў войск Беларускай Народнай Рэспублікі ў скла- дзе 2 палкоў: 1-га Слуцкага і 2-га Грозаўскага. Прызначыла камандаванне брыгадай, палкамі, займалася забеспя- чэннем войска зброяй і харчаваннем. 24.11.1920 польск. войскі пакінулі Слуцк, да прыходу 29.11.1920 Чырв. Арміі ўся ўлада ў горадзе і павеце нале- жала Радзе і яе адміністрацыі. Перад прыходам бальшавіцкіх войск Рада зага- дала вайсковым часцям і міліцыі адысці на захад, у нейтральную зону ў мяст. Семежава, дзе знаходзіліся штаб 1-й Слуцкай брыгады і Рада. На па- сяджэнні ў Семежаве прынята рашэнне не падпарадкоўвацца Булак-Балаховічу, не ўступаць у перагаворы з маскоўскім урадам, змагацца пад сцягам БНР, грунтуючыся на Трэцяй устаўнай гра- маце 25.3.1918. 27.11.1920 пачаліся баявыя дзеянні слуцкіх паўстанцаў. 3.12.1920 Рада прызначыла камандзірам 1-й Слуцкай брыгады штабс-капітана А. Сокал-Куты- лоўскага і часова перадала яму дыкта- тарскія паўнамоцтвы. У сувязі з ува- ходам чырв. войск і ў нейтральную зону (з дазволу польск. дэлегацыі ў Рызе) Рада і штаб брыгады перабазі- раваліся ў в. Грыцэвічы, а з 20.12.1920 у в. Заастравечча каля р. Лань, за якой стаялі палякі. Пасля прыбыцця значных падмацаванняў і новага наступлення сав. войск у нейтральнай зоне і нават на тэр. Польшчы, Рада 28.12.1920 разам з 1-й Слуцкай брыгадай перайшла цераз р. Лань на польскі бок, дзе брыгада бы- ла раззброена і інтэрніравана. Перад адыходам 1 -ы Слуцкі полк узнаг. Ра- дай сцягам з надпісам: «Першы Слуцкі полк Беларускай Народнай Рэспублікі». Рада Случчыны пераехала ў Баранавічы, дзе знаходзілася яшчэ месяц. 20.1.1921 частка сяброў на апошнім пасяджэнні прызнала сваім кіраўніком Булак-Бала- ховіча, частка выехала ў Вільню, частка засталася ў Баранавічах. Літ.: Лістапад Ю. Узбіліся на свой шлях // Наша думка. Вільня, 1921. 11 і 18 сак.; Найдзюк Я. Беларусь учора і сеньня. 2 выд. Мн., 1943. С. 181 —183; А. К. Слуцкае паўстаньне (3 успамінаў удзельніка) // Бацькаўшчы- на. 1953. 7 студз.; Ю. X. 3 успамінаў слуцкага паўстанца // Там жа. 1960. 27 лістап.; 3 м а г а р А. Вызвольныя шляхі. Кліўленд, 1965. С. 41—44; ГрыцкевічА. Вакол «слуцкага паўстання»: (Барацьба з контррэвалюцыяй у Беларусі ў апошні пе- рыяд грамадз. вайны). Мн., 1987; С о к а л- Кутылоўскі [А.] Мае ўспаміны аб слуц- кім збройным змаганні з бальшавікамі ў 1920 годзе // Зважай. 1989. № 4. А. П. Грыцкевіч. БЕЛАРЎСКАЯ РЭВАЛЮЦЫЙНАЯ АР- ГАНІЗАЦЫЯ, БРА, нелегальная рэва- люцыйна-дэмакратычная арганізацыя нацыянальна-вызваленчага характару ў Зах. Беларусі ў 1922—23. Вылучылася ў пач. 1922 з левага крыла Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў і ў ліп. 1922 аформілася ў самастойную арг-цыю. У шэрагу дакументаў называ- лася Беларуская рэвалюцыйная партыя, Беларуская Камуністычная партыя. Тэ- рытарыяльныя арг-цыі БРА існавалі ў Вільні, Навагрудку, Пружанах, Ба- ранавічах, Слоніме, Нясвіжы, Нова- Свянцянску, Лідзе, Валожыне, Свіслачы, Ваўкавыску і аб’ядноўвалі каля 300 чл. (1923). Мела некалькі соцень спачуваю- чых, арганізаваных у групы. У ЦК БРА уваходзілі П. Корчык (I. К. Лагіно- віч), А. У. Канчэўскі, Л. I. Родзевіч (А. Сталевіч), А. Р. Капуцкі. Друкава- ны орган — газ. «Наш сцяг» (гл. «Воль- ны сцяг»), БРА стаяла на пазіцыях класавай барацьбы, падтрымлівала дык- татуру пралетарыяту, выступала за кан- фіскацыю памешчыцкай зямлі, сац. і нац. вызваленне працоўных, уз’яднанне Зах. Беларусі з БССР. Мела ўплыў на сялян, лесарубаў, рабочых лесапіль- ных з-даў, рэвалюцыйна настроеную бел. інтэлігенцыю, якая ў свой час актыў- на ўдзельнічала ў Кастр. рэвалюцыі і грамадз. вайне. На паліт. аблічча БРА вял. ўплыў рабілі поспехі ў гасп. і культурным развіцці Сав. Беларусі. 3 самага пачатку сваёй дзейнасці БРА наладзіла цесную сувязь з камуністамі Вільні, знаходзілася ў пастаянным кан- такце з ЦК Камуніст. рабочай партыі Полыпчы (КПРП). Сваёй праграмы
400 БЕЛАРУСКАЯ не мела, цалкам прытрымлівалася ра- шэнняў 11 з’езда КПРП (1923). Кі- раўнікі і члены БРЛ прымалі актыўны ўдзел у перадвыбарчай кампаніі ў поль- скі сейм у 1922, вялі агітацыю за кан- дыдатаў у дэпутаты ад Кампартыі, праводэілі сходы і мітынгі, перакладалі на бел. мову і распаўсюджвалі выбар- чую л-ру. БРА арганізавала 15 мясц. выбарчых к-таў, якія пасля выбараў сталі выконваць функцыі сакратарыята Бел. пасольскага клуба ў сейме. Пасля ўтварэння ў кастр. 1923 Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ) кантакты паміж ЦК БРА і ЦК КПЗБ узмацніліся. У канцы 1923 адбыўся шэраг сустрэч і сумесных пасяджэнняў членаў ЦК КПЗБ С. Т. Міпера, С. А. Ду- бовіка і сакратара Віленскага акр. к-та КПЗБ А. Буксгорна з кіраўнікамі БРА П. Корчыкам, Канчэўскім, Родзевічам, на якіх абмяркоўвалася палітыка Кам- партыі і адносіны да яе БРА. Ад ЦК КПРП у гэтых сустрэчах удзельнічаў С. А. Мэртэнс. Прызнаўшы асн. пра- грамныя і тактычныя прынцыпы Каму- ніст. партыі, БРА на краявой канфе- рэнцыі 30.12.1923 у Вільні прыняла рашэнне пра самароспуск і ўступленне ў КПЗБ. У склад ЦК КПЗБ ад БРА кааптаваны П. Корчык, Канчэўскі, Ка- пуцкі і Родзевіч. Прыняцце БРА у склад КПЗБ зацверджана ЦК КПЗБ і ЦК КПРП. Пра значэнне ўваходжан- ня БРА у КПЗБ сведчыць тое, што ў складзе ЦК КПЗБ да гэтага часу не было ніводнага чалавека, які б сва- бодна валодаў бел. мовай, ведаў жыццё сялян, гісторыю Беларусі. На думку П. Корчыка, які ацэньваў аб'яднанне Со6етс|ая БЕЛОРУСЬ Ораа Жжшап Гуй*м*ап Рамжммп»! Нмотт Да арт. Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Газета «Савецкая Беларусь» з тэкстам Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці Беларускай ССР. 1920. Да арт. Беларуская рэзь. Іканастас Смален- скага сабора Новадзявочага манастыра. Масква. 1683—85 Фрагмент. КПЗБ з БРА, «КПЗБ перастала быць арганізацыяй Беластока і Вільні, а стала сапраўды масавай партыяй, якая арга- нізуе шырокія пласты беларускага ся- лянства на ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі». Літ.: Революцнонный путь Компартнк Западной Белорусснн (1921 —1939 гг.). Мн., 1966; Борьба трудяшмхся Западной Белорусснн за соцмальное н нацвональное освобожденне н воссоедмненне с БССР: Документы м матерналы Т. 1 (1921 — 1929 гг.). Мн., 1962; В е г 8т а п А. 8рга*у Віаіопізкіе V II КгесгурозроІіГе). АУагзташа, 1984. /- Ф- Дзяшко. Г^юаатвонн асм стран, соаанняйгееьі. БЕЛАРЎСКАЯ РЭВАЛЮЦЫЙНАЯ ГРАМАДА, гл. Беларуская сацыялістыч- ная грамада. БЕЛАРЎСКАЯ РЭДАКЦЫЙНАЯ КА- ЛЕГІЯ ЦК КП(б)ЛіБ, орган аператыў- нага кіраўніцтва прапагандысцкай дзей- насцю падп. парт. арг-цый Беларусі ў час акупацыі рэспублікі войскамі Польшчы ў 1919—20. Створана ЦК КП(б)ЛіБ у вер. 1919 у Смаленску. Члены В. Г. Кнорын, А. Р. Чарвякоў, Ф. Г. Шантыр. Пасылала на акупіра- ваную тэр. Беларусі паліт. л-ру, рыхта- вала для падп. работы прапагандыстаў і агітатараў. У 1920 накіравала 183 ка- муністаў для ўмацавання парт. пад- полля (гл. Камуністычнае падполле на Беларусі ў гады грамадэянскай вай- ны) і разгортвання партыз. руху ў тыле польскіх войск. Ў 1920 паводле рашэння ЦК КП(б)ЛіБ выдавала для насельніцтва акупіраваных раёнаў рэс- публікі газ. вСавецкая Беларусь» (рэд. 3. X. Жылуновіч), разам з Палітупраў- леннем Зах. фронту — газ. «Белорусская правда»., М. С. Сташкевіч. БЕЛАРЎСКАЯ РЭЗЬ, прынятая ў мас- тацтвазнаўстве назва манумент. дэкара- тыўнай аб’ёмна-ажурнай разьбы па дрэве, якой бел. майстры аздаблялі храмы і палацы ў Маскоўскай дзяржаве 17 ст. Мела таксама назву «флем- ская» разьба (ад ням. Ріаште полымя). Б. р. уяўляла сабою ажурнае перапля- ценне пышных раслінных парасткаў з гронкамі і лістамі, у якія ўпляталіся фігуры птушак, жывел, чалавека. Разьбу пакрывалі ляўкасам і залацілі. Літ.: Нсторня русского нскусства. Т. 4 М., 1959: Абецедарскнй Л. С. Бело- русы в Москве XVII в.: Нз нсторнн рус.-бел. связей. Мн., 1957. Я М. Сахута. БЕЛАРЎСКАЯ РЭСПУБЛІКАНСКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ ВЕТЭРАНАЎ ВАЙ- НЫ, ПРАЦЫ I УЗБРОЕНЫХ СІЛ, гра- мадская арганізацыя, якая дзейнічала ў 1987—91. На яе аснове 29.10.1991 створана Ветэранаў Рэспублікі Беларусь арганізацыя. БЕЛАРЎСКАЯ САВЁЦКАЯ САЦЫЯ- ЛІСТЫЧНАЯ РЭСПЎБЛІКА, БССР, Беларусь. Існавала са студз. 1919 да вер. 1991 у складэе Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Тэрыторыя 207,6 тыс. кмЛ Насельніцтва 10 254 тыс. чал. (на 1.1.1990). Сталіца — Мінск. Уздым нац.-вызваленчага руху на Беларусі, абвяшчэнне 25.3.1918 Бе тарус- кай Народнай Рэспублікі (БНР) і дзей- насць яе кіруючых органаў падштурх- нулі бальшавіцкі ўрад у Маскве да фар- мальнага прызнання права бел. народа на самавызначэнне і нац. дзяржаўнасць. Пасля ліквідацыі войскамі Чырв. Арміі БНР у снеж. 1918 ЦК РКП(б) прыняў рашэнне пра ўтварэнне БССР. 30—31. 12.1918 6-я ІІаўн.-Зах. канферэнцыя РКП(б) [гл. Першы з’езд КП(б)Б], якая адбылася ў Смаленску, абвясціла стварэнне БССР. У склад новага дзярж. ўтварэння ўвайшлі Віцебская, Гродзенская, Магілёўская. Мінская, бел. паветы Віленскай і Ковенскай губ.. зах.
401 БЕЛАРУСКАЯ паветы Смаленскай губ. Сфарміраваны Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі [старшыня 3. X. Жылуновіч (Цішка Гартны)]. Маніфестам Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Бела- русі абвясціў 1.1.1919 утварэнне БССР. Такім чынам, парт. канферэнцыя ўзяла на сябе функцыі ўстаноўчага сходу і пар- ламента Беларусі. Стварэнне БССР было тактычным манеўрам маск. улад і азна- чала сур’ёзнае паражэнне нац.-дэмакр. руху ў Беларусі. Сав. рэспубліка адкрыла бел. народу перспектывы ў леп- шым выпадку нац.-культурнай аўтаноміі, але не суверэннай дзяржаўнасці і сама- стойнага нац.-дэмакр. развіцця, абвешча- ных раней БНР. Урад БССР, сфармі- раваны амаль поўнасцю з паліт. мігран- таў, заставаўся ў падпарадкаванні ЦК РКП(б) і СНК РСФСР. На Беларусі была ўстаноўлена камуніст. дыктатура. Узнаўленню бел. дзяржаўнасці, нават у форме сав. нац.-культурнай аўтаномп, працівіліся прыхільнікі унітарнай ка- муніст. дзяржавы як у цэнтры (Маскве), так і на месцах, у губернскіх, гар. пар- тыйных і сав. органах. На Першым Усе- беларускім з'ездзе Саветаў у Мінску 2—3.2.1919 была прынята Канстыту- цыя Сацыялістычнай Савецкай Рэспуб- лікі Беларусь 1919, выбраны Цэнтраль- ны Выканаўчы камітэт Беларускай ССР (ЦВК БССР), з’езд пацвердзіў адрыў ад БССР тэрыторый Смаленскай, Віцеб- скай і Магілёўскай губ., якія паводле рашэння маскоўскіх улад перайшлі ў склад РСФСР. Старшыня ВЦВК Я. М. Свярдлоў, што прыбыў на з’езд, патра- баваў аб’яднання Беларусі з марыяне- тачным сав. урадам Паўд. Літвы, каб «засцерагчы гэтыя рэспублікі ад небяспе- кі праяўлення ў іх нацыянальна- шавіністычных імкненняў». Усебел. з’езд прыняў і гэта патрабаванне. 27.2.1919 на аб’яднаным пасяджэнні ЦВК Літ. ССР і ЦВК БССР у Вільні было аформлена стварэнне Літоўска- Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (Літбел) у складзе Мінскай і Віленскай губ. Фактычна БССР пера- стала існаваць. Пытанне пра ўзнаўленне БССР было пастаўлена на парадак дня ў ходзе на- ступальных дзеянняў Чырв. Арміі су- праць Польшчы, якая ў 1919 акупіра- вала зах. і цэнтр. р-ны Беларусі. 11.6.1920 часці Чырв. Арміі занялі Мінск. Улада ў горадзе і рэгіёне была перададзена Мінскаму губернскаму ваенна-рэвалюцыйнаму камітэту на ча- ле з А. Р. Чарвякоеым. 31.7.1920 ад- быўся сход кіруючых работнікаў Кам- партыі Літвы і Беларусі, Мінскага ВРК і інш. парт.-сав. органаў. Сход прыняў Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці Беларускай ССР. Усх. граніцай рэспублікі прызнавалася гра- ніца Мінскай губ. Лінія зах. граніцы БССР вырашалася ў ходзе савецка- польскай вайны 1920. Прапанаваная 11.7.1920 англійскім міністрам замеж- ных спраў Дж. Керзанам лінія разме- жавання ваюючых бакоў (гл. «Керзана лінія») была адхілена сав. і польскім урадамі. Пасля паражэння Чырв. Арміі ВЕСТКІ ісшлі Рвбогм ів Сві—сктп Мшг» Кв—ічюгв) Да арт. Беларуская Савецкая Сацыялістыч- ная Рэспубліка. Газета Часовага рабоча- сялянскага савецкага ўрада Беларусі з тэк- стам Маніфеста аб абвяшчэнні БССР. 1919. пад Варшавай у жн. 1920 урад РСФСР даў згоду на перадачу Польшчы зах. раёнаў Беларусі. 18 сак. паміж Расіяй і Польшчай быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор 1921, паводле якога да Польшчы адышла Заходняя Беларусь. Прадстаўнікі Беларусі ў перагаворах і падпісанні міру не ўдзельнічалі. Тэр. ўзноўленай БССР уключала ўсяго 6 паве- таў Мінскай губ.— Бабруйскі, Барысаў- скі, Ігуменскі, Мазырскі, Мінскі, Слуцкі. Насельніцтва рэспублікі складала 1544 тыс. чал. Восенню 1920 была ўзноўлена структура парт. і сав. органаў. Бальша- віцкія арг-цыі выйшлі з КП(б)ЛіБ і аб'ядналіся ў Камуністычную партыю (бальшавікоў) Беларусі. Другі Усебела- рускі з'езд Саветаў (13—17.12.1920) прыняў дадаткі да Канстытуцыі 1919, у якіх абвясціў вышэйшым органам ула- ды рэспублікі з’езд Саветаў, а паміж з’ездамі — ЦВК БССР, выканаўчым органам — Савет Народных Камісараў Да арт. Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Камсамольскі атрад ЧОН Клімавіцкага пав. 1920. Беларускай ССР (СНК БССР). Арга- нізацыя паліт. і эканам. жыцця Бела- русі праходзіла пад жорсткім кантро- лем парт. цэнтра ў Маскве. Некамуніст. партыі і грамадскія рухі былі забаро- нены, усе кіруючыя функцыі сканцэн- траваны ў руках парт. апарату. Саветы ўсіх узроўняў фарміраваліся адпавед- нымі камітэтамі КП(б)Б і ім падпарад- коўваліся. На тэр. БССР аўтаматычна распаўсюджваліся рашэнні ЦК ВКП(б), ЦВК і СНК РСФСР. Фінансы, міжнар. адносіны, ваен. будаўніцтва, транспарт і шэраг інш. галін грамадскага жыцця поўнасцю рэгламентаваліся маск. кіраў- ніцтвам. 3 мэтай захавання дыктатуры Кам- партыі ва ўмовах нэпа ў нац. рэгіёнах былой Рас. імперыі 30.12.1922 было аб- вешчана стварэнне СССР. Прапанова У. I. Леніна аб канфедэратыўным ладзе Саюза была адвергнута 1. В. Сталіным і яго аднадумцамі. БССР, якая ўвайшла ў Саюз як яго сузаснавальнік, заняла становішча аўтаномнай рэспублікі ва уні- тарнай дэяржаве. Неўзабаве выявілася нежыццяздоль- насць БССР у межах, вызначаных ёй у 1919—21. Па прапанове парт.-сав. кіраўніцтва рэспублікі цэнтр. ўлады зга- дзіліся на вяртанне Беларусі часткі яе ўсх. тэрыторый (гл. Узбуцненне БССР). У выніку першага «ўзбуйнення» ў 1924 БССР вернуты паветы Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губ. з большас- цю бел. насельніцтва; другое «ўзбуйнен- не» ў 1926 вярнула ў склад БССР Гомельскі і Рэчыцкі паветы. Пасля
402 БЕЛАРУСКАЯ ўзбуйненняў БССР нас. рэспублікі на пач 1927 склала каля 5 млн. чал. Сваю ролю у гэтым працэсе адыгралі тэрытарыяльныя амбіцыі ўрада Поль- шчы. Эканам. развіццё Беларусі ў 1920-я гады было накіравана найперш на аднаў- ленне разбуранай у гады вайны і рэва- люцыі нар. гаспадаркі. Пасля скаса- вання палітыкі ваен. камунізму перахо- ду да новай эканамічнай палітыкі намецілася адраджэнне сял. гаспадарак. У 1921 сяляне засеялі каля 80 % ворных плошчаў, у наступныя гады аб’ёмы вытв-сці няўхільна павялічваліся. Зямельны кодэкс 1923 замацаваў нацыя- налізацыю зямлі, права сялян на спад- чыннае карыстанне зямельнымі ўчастка- мі і на выбар форм гаспадарання. Ста- ноўчае значэнне мелі ўпарадкаванне зем- лекарыстання, ліквідацыя цераспалосі- цы, хутарызацыя сял. гаспадарак, якія праводзіліся ў сярэдзіне 1920-х гадоў. Для гаспадарак, якія ўкаранялі перада- аую тэхналогію і дамагаліся высокіх паказчыкаў, прадугледжваліся льготы і прэміі. Пашыраліся розныя формы пер- шапачатковай кааперацыі. у 1925 імі бы ло ахоплена каля 20 % сельскага насель- ніцва, у 1928 —каля 50%. Саўгасы і выта. кааператывы (камуны, арцелі і інш.) кантралявалі каля 2 % с.-г. угод- дзяў. У 1925 сяляне дасягнулі дарэв аб’ёму вытворчасці с.-г. прадукцыі, а колькасць бядняцкіх гаспадарак скараці- лася. Новая эканам. палітыка спрыяльна адбілася і на развіцці прамысловасці Да 1925 былі адноўлены прадпрыемствы, якія працавалі пераважна на мясц. сыравіне. У цэнзавай прамысловасш пераважала дзярж. ўласнасць, на ўлас- Да арт. Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Дэлегаты 1 з’езда врафсаюзаў Беларусі. Май 1921. ных прадпрыемствах было занята толькі 3 % рабочых, але прадукцыннасць працы тут была ў 1,5 раза вышэн, чым на дзярж. прадпрыемствах. Каля 70 % прадукцыі дробнай прам-сці і рознічнага тавараабароту выраблялі прыватныя прадпрыемствы. 3 сярэдзіны 1920-х га- доў урад СССР павялічыў фінансавае абкладанне прыватнага сектара, увёў цвёрдыя цэны на с.-г. прадукцыю, што вяло да зніжэння тэмпаў гасп. развіцця. 1920-я гады былі пленнымі і ў нац.-куль- турным развіцці Беларусі. 2-і Усебел. з’езд Саветаў (1921) выказаўся за пера- ход усіх дзярж. устаноў на бел. мову. У лют. 1921 ЦВК БССР спец. дэкрэтам замацаваў статус дзяржаўных за бел., рус., яўрэнскай і польскай мовамі. У 1920—22 былі адкрыты політэхнічны ін-т, БДУ, ін-ты сельскай гаспадаркі і бел. культуры (у 1928 пераўтвораны ў АН БССР), першыя бел. дзярж. тэатры, б-кі, музеі. 3 20 газет і 15 часопісаў, што выда- валіся ў сярэдзіне 1920-х гадоў, 11 газет і 10 часопісаў друкаваліся на бел. мове, Пасля ўключэння ў склад БССР тэры- торый б. Віцебскай і Магілёўскай губ., насельніцтва якіх падверглася больш інтэнсіўнай русіфікацыі, палітыка ў нац.-культурным будаўніцтве атрымала назву беларусізацыі. У рэзалюцыі плену- ма ЦК КП(б)Б (студз. 1925) адзначала- ся, што «пры раўнапраўі ўсіх нацыяналь- насцей... аднак справа развіцця мовы, літаратуры. школы, усёй культуры на беларускай мове прызнаецца першай і асноўнай працай». Прагрэсіўныя працэсы ў эканоміцы і культуры Беларусі ў 1920-я гады не былі падмацаваны дэмакр. інстытутамі ў сфе- ры паліт. і дзярж. ладу. Прынятая Восьмым Усебеларускім э’ездам Саветаў КанстытуцыяБеларускай ССР 1927 ус- танавіла, што ўся ўлада ў рэспубліцы належыць Саветам рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Устанаў- ленне ў СССР у канцы 1920-х гадоў аса- бістай дыктатуры Сталіна мела рэзка не- гатыўныя вынікі і для Беларусі. У 1929—31 па ўказанні з цэнтра на Бела- русі былі праведэены масавыя рэпрэсіі суп- раць т. зв. нацыянал-дэмакр. укланістаў Выключаны з партыі Жылуновіч, У. М Ігнатоўскі, нарком земляробства Дз. Ф Прышчэпаў. Каля 100 прадстаўнікоў бел. інтэлігенцыі былі арыштаваны і 90 засуджаны па абвінавачваннях у контр- рэв. дзейнасці. Органы НКУС з гэтай мэтай спецыяльна інспіравалі падп арг-цыю іСаюз вызвалення Беларусі». Цяжкімі вынікамі для бел. народа абяр- нулася калектывізацыя сельскай гаспа- даркі. Для яе правядзення з гарадоў Расп былі прысланы парт. актывісты (у т. л. 600 чал. з Сормава), многія з якіх потым сталі старшынямі прыму- сова створаных калгасаў. У дапамогу ім былі прызваны мясц. актывісты партыі з бядняцкіх сем’яў. Супраціўленне сялян падаўлялася ўзбр. сілай. Да вясны 1930 у БССР былі даведзены да галечы і выселены са сваіх двароў больш за 15,5 тыс. заможных сялян, аб'яўленых кулакамі. 3 мая 1932 да мая 1933 саслана 35 тыс. сем’яў. Рэпрэсіі працягваліся і ў наступныя гады У 1935 у калгасах было аб'яднана 85,6 % гаспадарак і 92,3 % пасяўных плошчаў. Вынікам калектывізацыі было масавае рассялянь- ванне, ператварэнне сялян у наёмных работнікаў дзярж. плантацым і ферм Рэзка скарацілася пагалоўе жывёлы, зні- зіўся жыццёвы ўзровень сельскіх і гар. жыхароў. Толькі ў канцы 1930-х гадоў шляхам прымусу сялян да працы і нават тэрору сав. ўлада змагла спыніць падзенне с.-г. вытворчасці. 3 2-й пал. 1920-х гадоў ВКП(б) ажыццяўляла палітыку паскоранай ін- дустрыялізацыі краіны. Яе мэтай было стварэнне магутнаіа ваенна-прамысл. комплексу і вырашэнне задач урбані- зацыі краіны, пераліву адарваных ад зям- лі сялян у сацыяліст. прамысловасць і стварэнне спрыяльнай для сацыялізму і камунізму сац. структуры насельніцтва. Крыніцамі для фінансавання буйных новабудоўляў сталі скарачэнне выдаткаў на сельскую гаспадарку, эканомія на жыццёвым узроўні рабочых. У проці- вагу эканам. законам першачарговая ўвага аддавалася павелічэнню вытв-сці сродкаў вытв-сці і ваен. тэхнікі, што вы- крывала антынар. характар эканам. палі- тыкі ўлад. Прамысловае будаўніцтва на Беларусі ў даваен. гады выгадна адрозні- валася ад агульнасаюзнан тэндэнцыі. Быў зроблены акцэнт на прам-сць, зары- ентаваную на мясц. сыравіну. Прычынай гэтага была аддаленасць рэспублікі ад асн. крыніц жал. руды, вугалю, нафты. У канцы 1920-х — 30-я гады тут пабуда- ваны бунныя дрэваапрацоўчыя з-ды, цэ- ментны, цагельныя, шклозаводы. запал- кавыя, фанерныя ф-кі, ільнокамбінат, трыкатажныя, швейныя, абутковыя ф-кі Электрастанцыі (БелДРЭС, Мінская ЦЭЦ-2, Слуцкая, Мазырская, Полацкая і інш.) працавалі пераважна на торфе, здабыча якога ў 1940 перавысіла
403 БЕЛАРУСКАЯ 3,3 млн. т. Цяжкая прам-сць была прад- стаўлена станкабудаўнічымі з-дамі, ім парт металу для якіх апраўдваўся высо- кай працаёмкасцю канчатковай прадук- цыі. У даваенны перыяд у БССР пабуда- вана каля 1 тыс. прамысл. прадпрыемст- ваў, рэканструявана 860. Тэмпы пра- мысл. развіцця былі вышэйшыя, чым у сярэднім па СССР, і вышэйшыя за сярэд- несусветныя. Спрыяльна складвалася структура вытв-сці: больш за 80 % канчатковай прадукцыі выраблялася з мясц. сыравіны. Пэўныя зрухі адбыліся ў сферы тран- спарту. Зыходзячы з геаграфічнага ста- новішча БССР, у гады 1-й пяцігодкі тут пракладзена 539 км новых чыг. пуцей (гл. Беларуская чыгунка), пабудава- ны першыя аўтамагістралі Мінск — Ор- ша, Мінск — Магілёў. 3 1935 пачаліся авіяперавозкі пасажыраў. На надзвычайным Дванаццатым Усе- бетарускім з'ездзе Саветаў прынята Канстытуцыя Беларускай ССР 1937, Вы- шэйшым органам дзярж. улады вызнача- ны Вярхоўны Саеет Беларускай ССР (ВС БССР), у перыяд паміж сесіямі — Прэзі- дыум Вярхоўнага Савета Беларускаіі ССР. Грамадска-паліт. жыццё БССР у 1930-я гады было дэфарміравана прэсам сталінскай дыктатуры. Намаганні кірую- чых колаў былі накіраваны на тое, каб запоўніць сферу грамадскай свядомасці камуніст. ідэалогіяй, апалагетыкай ста- лінскаму рэжыму. Гэтай задачы поўнас- цю падпарадкоўваліся гуманітарныя на- вукі, культура, сродкі масавай інфарма- цыі. Парт. апарат, органы паліт. вышуку былі мабілізаваны на падаўленне і праду- хіленне ўсякага іншадумства. Да паліт. пільнасці, узаемнага недаверу і падазро- насці заклікаліся працоўныя калектывы, актывісты грамадскіх арг-цый, калегі па працы, бацькі і дэеці. У 1930-я гады сталінская групоўка ўзмацняла рэпрэсіі супраць рэальных апанентаў і патэнцыяльных паліт. пра- ціўнікаў. У пач. 1930 за пасіўнасць у калектывізацыі былі датэрмінова распушчаны мясц. Саветы Беларусі. Для работы ў раённых і сельскіх Саветах было накіравана каля 3 тыс. рабочых- камуністаў, абавязаных зрабіць мясц. органы ўлады больш паслухмянымі парт. інстанцыям. Рэпрэсіі 1935—39 у СССР шырока закранулі і Беларусь. Ужо пер- шая хваля масааых рэпрэсій у 1935— 37 выкінула з КП(б)Б амаль палову яе членаў. Абвінавачванні ў падтрымцы трацкісцкіх, бухарынскіх, нацыяналіст. арг-цый, у сувязях з польскай і інш. зарубежнымі разведкамі былі надуманы- мі і сфальсіфікаванымі. Рэальнымі былі шырокая незадаволенасць насельніцтва Беларусі палітыкай «дыктатуры пралета- рыяту», імкненне часткі кіраўнікоў рэс- публікі ўсцерагчы Беларусь ад яе згубных вынікаў. Сотні тысяч незада- воленых, іншадумцаў ці проста тых, хто сумняваўся, былі расстраляны ў Кура патах. загінулі на катаржных работах у сталінскіх лагерах. Беларусь апынулася ў цэнтры драма- тычных падзей Другой сусветнай вайны 3939—45. Пакт Рыбентропа — Молата- Да арт. Беларуская Савецкая Сацыялістыч- ная Рэспубліка. Камунары в. Камуна Любан- скага раёна калаюць асушальны канал. 1928. ва, заключаны 23.8.1939, вызначаў, што тэр. Зах. Беларусі ўключаецца ў сферу інтарэсаў СССР. Таму неўзабаве пасля нападу Германіі на Польшчу, 17.9.1939 сав. войскі перайшлі польскую граніцу і да 25 вер. занялі ўсю тэр. Зах. Беларусі. У адпаведнасці са зваротам Народнага сходу Заходняй Беларусі 1939 нечар- говая сесія Вярх. Савета БССР 12.11. 1939 прыняла пастанову аб уключэнні яе ў склад БССР. У выніку ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР (1939) нас. рэспублікі павялічылася да 11 млн. чал. Гіст. значэнне гэтай падзеі ў тым, што ўпершыню пасля падзелаў Рэчы Паспалітай (канец 18 ст.) большая част- ка тэр. Беларусі аб’ядналася ў адным нац.-адм. утварэнні. Вільня і Віленскі край у кастр. 1939 былі перададзены ўрадам СССР Літве. Для ўстанаўлення і ўмацавання таталітарнага сав. рэжыму ў Зах. Беларусь былі накіраваны тысячы Да арт. Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Члены камітэта па рабоце сярод сялян. Плешчаніцкі раён. 1925. наменклатурных работнікаў з Усх. Бела- русі і інш. рэгіёнаў СССР. Да вясны 1940 тут былі сфарміраваны сав. органы ўлады, структуры парт. і інш. грамадска- паліт. арг-цый, праведзена нацыяналіза- цыя прам-сці і гандлю. Каля 15 тыс. рамеснікаў і саматужнікаў былі аб’яд- наны ў 450 прамысл. арцелей. Паскора- нымі метадамі праводзіліся агр. пера- ўтварэнні. Буйныя землеўладальнікі і частка польскіх асаднікаў пакінулі свае гаспадаркі ў вер. 1939, да прыходу Чырв. Армп. Іх маёмасць была нацыяналіза- вана, перададзена ў саўгасы, размеркава- на паміж беднякамі — актыўнымі пры- хільнікамі сав. улады. Да чэрв. 1941 у вёсках Зах. Беларусі было створана больш за 1000 калгасаў, у якія ўступілі 49 тыс. чал. (6,7 % усіх сял. гаспадарак). Сялянства Зах. Беларусі, якое ад часоў •Уставы на валокі» 1557 не ведала абшчыннай уласнасці на зямлю, вельмі негатыўна ставілася да ідэі калектыві- зацыі. Пашырыць сац. базу новай улады былі прызначаны ўвядзенне бясплатнага ме- дыцынскага абслугоўвання, усеагульная пач. адукацыя, пенсіённае забеспячэнне. Палітыка ў сферы культуры і нар. асветы поруч з насаджэннем марксісцка-ленін- скай ідэалогіі змяшчала і істотныя эле- менты беларусізацыі. На бел мову пера- водзілася навучанне ў школах, выданне мастацкай і грамадска-паліт. л-ры, перы- яд. друку. У культурнае жыццё народа ўвайшлі таленавітыя пісьменнікі, паэты, артысты Зах. Беларусі. Некаторыя захады ўлад былі накіраваны на развіццё культуры нац. меншасцей, у прыватнасці, у Беластоку былі адкрыты польскі і яўрэйскі тэатры. Адначасова рэпрэ- сіўны апарат сталінскай дыктатуры ўзмоцнена дамагаўся выкаранення «бур- жуазных перажыткаў», іншадумства ся-
404 БЕЛАРУСКАЯ род насельнштва, «маналітнага адзінства працоўных вакол ВКП(б)». У 1939—41 сотні тысяч грамадзян польскай нацыя- нальнасці былі гвалтоўна выселены ў р-ны Урала, Сібіры, Казахстана. Рэпрэ- сіям падвяргаліся дзеячы былых Бела- рускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ), Камуністычнай партыі Заход- няй Беларусі (КПЗБ), Камуністычнай партыі Польшчы (КПП), радавыя грама- дзяне, беларусы, якія мелі неасцярож- насць крытычна выказацца наконт палітыкі новых улад. Многія з іх скон- чылі жыццё ў Курапатах. 3 першых гадзін Вялікай Айчыннай вайны 1941—45 Беларусь стала найваж- нейшым тэатрам ваен. дзеянняў СССР. Усталяваны ў ім таталітарны рэжым, нягледзячы на абяцанні і гарантыі, аказаўся не ў стане гарантаваць бел. народу мір і права на жыццё. Катастрофа Чырв. Арміі летам 1941 абумовіла малан- кавую акупацыю ўсёй тэр. БССР герман- скімі войскамі. Асобныя часці і падраз- дзяленні Чырв. Арміі аказалі гітлераўцам гераічнае супраціўленне. Амаль месяц абараняўся гарнізон Брэсцкай крэпасці- героя. Упартыя баі праходзілі 25—28.6. 1941 пад Мінскам. Апалчэнцы з ліку жыхароў Беларусі мужна абаранялі Магілёў, Гомель. Ва ўсх. р-ны СССР было эвакуіравана каля 1,5 млн. чал., пераважна з усх. р-наў Беларусі, а так- сама больш за 120 буйных прадпрыем- стваў. Германскія ўлады расчлянілі аку- піраваную Беларусь: паўд. р-ны былі ўключаны ў рэйхскамісарыят «Украіна», Віленская вобл.— у Літоўскую генераль- ную акругу. Беласток і Сувалкі практыч- на былі далучаны да Усх. Прусіі. Усходнія р-ны Беларусі знаходзіліся Да арт. Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Чырвоны абоз са збожжам у Бабруйску. 1929. пад кантролем франтавога камандаван- ня ням. войск. У цэнтр. частцы Беларусі была ўтворана генеральная акруга Беларусь. Ніжэйшыя звенні акупац. адміністрацыі — бургамістры, старасты, паліцэйскія — фарміраваліся з мясц. жыхароў. Гітлераўцы разгарнулі рэпрэсіі супраць камуністаў, актыў- ных прыхільнікаў Сав. улады. Гараджан прыцягвалі да прымусовай працы, мо- ладзь шляхам падману і прымусу адпраў- лялі на работы ў Германію (гл. Акупа- цыйны рэжым). Па загаду парт.-дзярж. кіраўніцтва ў тыле ням.-фаш. войск былі пакінуты групы актывістаў партыі, якія сталі арга- нізатарамі падп. барацьбы (гл. Пар- тыйнае падполле, Камсамольскае пад- полле). Туды ж перакідваліся спец. дыверсійна-разведвальныя атрады. Да іх далучаліся салдаты і афіцэры Чырв. Арміі, якія трапілі летам 1941 у акру- жэнне і ўцяклі з палону, і мясцовыя жыхары. Партыз. вайна з самага пачатку набыла надзвычай жорсткія формы. Ат- рады партызан нападалі на гітлераўскія гарнізоны, разбуралі склады з ваен. запа- самі, падрывалі чыгуначнае палатно, масты, каралі смерцю стараст і палі- цэйскіх. Акупацыйныя ўлады ўзмацнялі рэпрэ- сіі. Расстрэлы заложнікаў і карныя апе- рацыі прыводзілі да таго, што жыхары гарадоў і вёсак браліся за зброю, папаўнялі партыз. атрады і брыгады. Да 545 тыс. грамадзян Беларусі прымалі непасрэдны ўдзел у руху супраціўлення ням.-фаш. захопнікам. Партыз. атрады і дыверсійна-разведвальныя групы ўста- наўлівалі кантроль над значнымі тэрыто- рыямі У канцы 1943 партызанскія зоны займалі больш як палавіну тэр. Беларусі. Кіраўніцтва партыз. і падп. рухам ажыццяўлялі парт. камітэты. ЦККП(б) Б сфарміраваў абкомы партыі, якія размя- шчаліся ў партыз. зонах, і сетку падп. райкомаў і гаркомаў. У Маскве дзейнічаў Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР). Значныя страты ням.-фаш. войскам нанесла срэйкавая вайна» бел. партызан. Найбольшы размах яе прыпаў на пе- рыяд бітвы на Арлоўска-Курскай дузе. У 1-й пал. 1944 ням. камандаванне пача- ло шырокамаштабныя акцыі па ліквіда- цыі партыз. зон і атрадаў і аднаўленні кантролю надусёй тэр. Беларусі. Партыз. атрады былі вымушаны з вял. стратамі прарываць кольцы блакад, пераходзіць у інш. раёны. Няўдачы і паражэнні на Усходнім фронце вымусілі германскае кіраў- ніцтва да паліт. манеўраў на акупіра- ваных тэрыторыях. 3 ліку мясц. жыхароў на Беларусі фарміраваліся атрады сама- абароны (у процівагу партыз. руху), ствараліся розныя антысавецкія, праня- мецкія грамадска-паліт. арг-цыі. У іх кі- руючы актыў, у т. л. створаную ў 1943 Беларускую цэнтральную раду (БЦР) немцы ўключалі тых дэеячаў нац. руху, якія лічылі Сталіна найгоршым ворагам бел. народа і ў барацьбе з камуніст. дыктатурай былі гатоаы супрацоўнічаць з нацысцкай Германіяй. Лідзіруючыя пазі- цыі сярод іх занялі прадстаўнікі паліт. эміграцыі 1920—30-х гадоў. Радавыя ўдзельнікі атрадаў і арг-цый вербаваліся з ліку людэей, якія падвяргаліся сталін- скім рэпрэсіям, а таксама люмпенізава- ных і крымінальных элементаў. У чэрв. 1944 лідэры калабарацыянісцкага ру- ху са згоды германскіх улад пра- вялі ў Мінску з’езд сваіх прыхільнікаў, т. зв. 2-і Усебел. кангрэс. Практычнага значэння гэта акцыя не мела, таму што ўсе ўдзельнікі руху праз некалькі дзён былі вымушаны збегчы на Захад. У выніку асенне-зімовага 1943/44 нас- туплення Чырв. Арміі вызвалена каля 36 раёнаў Беларусі. Летам 1944 пачалася наступальная Беларуская аперацыя 1944. 3.7.1944 вызвалены Мінск, а да канца месяца і ўся тэр. БССР. Партызаны пры- зыўных узростаў уліліся ў рэгулярныя вайск. часці. У армію было прызвана больш за 560 тыс. грамадзян рэспублікі, усе яны прынялі ўдзел у бітвах 2-й сусв. вайны на яе завяршальным этапе. У ходзе 2-й сусв. вайны Беларусь панесла самыя цяжкія страты, загінуў кожны чацвёрты яе жыхар. Разбураны ўсе гарады, буйныя і сярэднія прамысл. прадпрыемствы, спалена больш за 9 тыс. вёсак. Да 1944 аб'ём прамысл. і с.-г. вы- творчасці Беларусі знізіўся да ўзроўню 19 ст. Значная частка працаздольнага насельніцтва (каля 380 тыс.) была выве- зена ў Германію, некаторыя з іх пасля вайны засталіся на захадзе. Многія з тых, хто вярнуўся на радзіму, былі адпраўлены ў сталінскія лагеры. Знахо- джанне грамадзян БССР у палоне, на работах у Германіі і нават проста на акупіраванай немцамі тэр. стааілася сав. ўладамі ім у віну. Пасля вайны кіраўнікі антыптлераў- скай кааліцыі надалі Беларусі права заснавальніцы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, бел. дэлегацыя 26.6.1945 разам з
405 БЕЛАРУСКАЯ інш. заснавальнікамі падшсала Статут ААН. Па дамоўленасці паміж СССР і камуніст. кіраўніцтвам Польшчы ў 1944 Беластоцкая вобласць была перададзена Польшчы. Ураду БССР дазвалялася пра- весці перагаворы з польскім урадам пра абмен насельніцтвам прыгранічных р-наў. У сак. 1946 СНК БССР пераўтво- раны ў Савет Міністраў Беларускай ССР. Першыя пасляваен. гады былі для Беларусі вельмі цяжкімі ў эканам. ад- носінах. Напружанай працай сялян за 3—4 гады была адноўлена сельская гаспадарка, паскоранымі тэмпамі вялося жыллёвае будаўніцтва, аднаўлялася пра- мысловасць. Значная дапамога была ака- зана з саюзнага бюджэту. У разбураную вайною Беларусь з інш. рэспублік СССР пастаўляліся прадукты харчавання, ма- шыны, абсталяванне. Пазней па волі цэнтра зацвердзілася новая канцэпцыя прамысл. развіцця, быў узяты курс на стварэнне ў БССР цяжкай індустрыі і «вялікай хіміі». Атрыманае па рэпара- цыйных пастаўках з Германн прамысл. абсталяванне было выкарыстана для бу- даўніцтва аўтамабільнага і трактарнага з-даў у Мінску, з-да дарожных машын у Жодзіне (пазней БелАЗ), шэрага інш. металаёмістых вытворчасцей. Да 1958 валавая прадукцыя металаапрацоўкі і машынабудавання Беларусі ў 15 разоў перавысіла ўзровень 1940. На прывазную сыравіну былі зарыентаваны пабудава- ныя ў 1950—60-я гады нафтаперапра- цоўчы камбінат у Наваполацку, хімічны (азотна-тукавы) у Гродне, сінтэтычных валокнаў у Салігорску, шынны ў Бабруй- ску. Адкрыццё і эксплуатацыя ў 1960-я гады радовішчаў калійных солей і нафты некалькі павялічылі сыравінны патэнцы- ял рэспублікі. Значную ўдзельную вагу ў прам-сці заняла вытв-сць радыетэхнікі, электронікі, оптыкі, якія выкарыстоўва- ліся пераважна ў ваен. мэтах. Буйная прамысл. вытворчасць, створаная ў пас- ляваен. дзесяцігоддзі, зрабіла БССР індустрыяльна-агр. дзяржавай. У 1970-я гады па аб’ёме прамысл. вытворчасці яна зраўнялася ці нават перасягнула Аўстрыю, Балгарыю, Венгрыю. За кошт сучасных галін рэзка вырасла грамад- ская вытв-сць працы. Паскорылася урба- нізацыя, большая частка нас. сканцэнт- равалася ў гарадах. Была створана разві- тая транспартная сетка. Разам з тым структура прам-сш, якая склалася ў вы- ніку цэнтралізаванага планавання, па- ставіла Беларусь у залежнасць ад паста- вак вял. аб’ёмаў металу, нафты, інш. відаў сыравіны. Рэзка павялічылася вытв-сць сродкаў вытворчасці і ваен. пра- дукцыі, тавараў, якія не траплялі на спа- жывецкі рынак. Прамысл. будаўніцтва аялося без належных прыродаахоўных мер. У выніку ўзніклі ачап экалапчнай пагрозы. у прыватнасці ў Салігорску, На- ваполацку, Магілёве, іншых індустр. цэнтрах. Перспектыву развіцця сельскай гаспадаркі парт.-дзярж. кіраўніцтва СССР і БССР бачыла толькі ва ўзмацнен- ні калгасна-саўгаснай сістэмы. Коштам вял. намаганняў і прамым адм. націскам на сялян Зах. Беларусі да канца 1950 парт. і сав. органам удалося аб’яднаць у калгасах каля 80 % сял. двароў. Двойчы, у канцы 1940-х і 1950-х гадоў праводзіліся ўзбуйненні калгасаў, значная іх частка адм. шляхам пераўт- варалася ў саўгасы. У 1960—70-я га- ды па ініцыятыве некаторых вучо- ных, падтрыманых ЦК КПБ, інтэн- сіўна рэаліэоўвалася праграма зно- су «неперспектыўных» вёсак і перася- лення іх жыхароў у буйныя калгасныя і саўгасныя пасёлкі. Гэтыя меры ўзмац- нілі адчужэнне сялян ад зямлі і вынікаў працы на ёй. Да 1965 працягвалася рабаванне вёскі пры дапамозе завыша- ных падаткаў. пазапланавых рэквізіцый, заніжаных цэн на с.-г. прадукты. Знач- ныя працоўныя і матэрыяльныя рэсурсы былі адцягнуты на асваенне цалінных зямель ва ўсх. рэгіёнах СССР. 3 пач. 1960-х гадоў СССР стаў імпартаваць збожжа, нарастаў дэфіцыт усіх відаў прадуктаў. Непапраўную шкоду прыро- дзе і прадукц. сілам Беларусі нанесла меліярацыя, якая праводзілася валюнта- рысцкімі метадамі. У пагоні за павелі- чэннем с.-г. прадукцыі парт. і гасп. органы падтрымлівалі безагляднае асу- шэнне балот, драпежніцкую эксплуата- цыю тарфянікаў. Экалагічнымі стратамі абярнуліся таксама нарошчванне ўжы- вання мінеральных угнаенняў, гербіцы- даў і пестыцыдаў, будаўніцтва пганцкіх жывёлагадоўчых комплексаў. Супярэчлівыя працэсы адбываліся ў духоўнай сферы. У адпаведнасці з эка- нам. стратэгіяй і ідэалаг. метадамі кірую- чых колаў працягваўся курс на павышэн- не агульнаадукацыйнага ўзроўню насель- ніцтва. У 1950 у БССР працавалі амаль 1 тыс. сярэдніх школ, каля 3 тыс. сямігадовых, 8,7 тыс. пачатковых, 950 вячэрніх. У далейшым сетка пач. школ скарачалася, колькасць сярэдніх школ да 1975 павялічылася ў 2,5 раза. Да 1958 Да арт. Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Кіраўнік дэлегацыі БССР К. В. Кі- сялёў падпісвае Статут ААН. Сан-Францыска. 1945 замест 7-гадовага ўводзілася абавязко- вае 8-гадовае навучанне. У 1950 працава- лі 29 ВНУ і 107 тэхнікумаў, пашырэнне вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыі ад- бывалася пераважна за кошт павелічэн- ня набору студэнтаў, адкрыцця новых спецыяльнасцей і факультэтаў. Коль- касць студэнтаў у 1960—75 вырасла з 60 тыс. да 140 тыс. Тым не менш БССР займала адно з апошніх месцаў па гэтым паказчыку сярод рэспублік. Грамадска-паліт. жыццё ў пасля- ваен. гады вызначалася таталітарнай дыктатурай. У 1953 пасля смерці Сталіна пачаліся працэсы дэсталінізацыі, спыне- ны масавыя рэпрэсіі, абмежавана ўсе- ўладдзе паліт. паліцыі. Па ініцыятыве М. С. Хрушчова пачалася частковая рэа- білітацыя ахвяр сталінскага тэрору. Аса- бістая дыктатура «правадыра» заменена «калектыўным кіраўніцтвам» вышэйшых органаў КПСС — Палітбюро і ЦК. Дэк- лараваліся прынцыпы дэмакратыі, пашы- рэнне правоў саюзных рэспублік. Паводле Канстытуцыі БССР, у 1955— 56 былі зацверджаны дзярж. герб, гімн і флаг БССР. У сувязі з рэформай кіравання нар. гаспадаркай СССР у 1958—65 усе галіны эканомікі Беларусі апынуліся ў адзіным адм.-тэр. комплек- се — Беларускім саўнаргасе. Курс на разгорнутае будаўніцтва камунізму, пры- няты XXI і XXII з'ездамі КПСС (1959 і 1961), выклікаў узмацненне ролі парт. органаў у грамадскім жыцці. КПСС — КПБ адцясніла сав. і гасп. органы ва ўсіх галінах палітыкі і экано- мікі. СМ БССР і Саветы ўсіх узроўняў былі зведзены да ролі аддзелаў ЦК і ніжэйшых камітэтаў КПБ. Партыйныя
406 БЕЛАРУСКАЯ арг-цыі атрымалі права кантролю за дзейнасцю адміністрацыі. Узмацнялася ідэалаг. цэнзура друку, л-ры, мастацтва, адукацыі, навукі. Грамадскае жыццё набыло форму старога адрэжысіраванага ідэалаг. службамі КПБ спектакля. На фоне інш. рэспублік Саюза БССР па волі кіраўніцтва вылучалася асаблівай пры- хільнасцю да ідэй сацыяліст. інтэрнацыя- налізму У 1960—70-я гады цалкам знік- лі беларускамоўныя школы ў гарадах, у некалькі разоў скарацілася іх колькасць Да арт Беларуская Сааецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Першамайская дэманстрацыя ў Мінску. 1950-я гады. да арт Беларуская Сааецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Мітынг на стадыёне «Дынама», арганізаваны Беларускім народным фронтам. Мінск. 19.2.1989. у сельскай мясцовасці. Гісторыя Беларусі была непадзельна падпарадкавана маск- вацэнтрычнай канцэпцыі, гіст. памяць народа штучна пакарочвалася да падзей 1917. Сціраліся нац. рысы ў абліччы гарадоў і вёсак, ва ўкладзе жыцця грамадзян. Удзел БССР у міжнар. спра- вах зводзіўся да дзяжурных выступлен- няў яе дэлегатаў у ААН і ЮНЕСКА, прыёму замежных дэлегацый па скла- дзеным у Маскве графіку Некаторая самадзейнасць была дазволена абкомам КПБ ва ўстанаўленні прамых сувязей з парт. органамі сацыяліст. краін. Адна- часова Беларусь разам з СССР удзель- нічала ў халоднай вайне, гонцы ўзбраен- няў, падвяргалася рызыцы ядзернан ка- тастрофы ва ўзбр. канфлікце 2 ідэатаг. сістэм, якія проціборствавалі між сабой. Беларускія юнакі склалі значную частку «абмежаванага воінскага кантынгенту» ў Афганістане. У 1970-я гады ў БССР, як і ва ўсім СССР, затрымаўся, а потым і спыніўся рост матэрыяльнага ўзроўню жыцця насельніцтва. Да гэтага часу былі вычарпаны магчымасці экстэнсіўнага развіцця эканомікі, а інтэнсіўны шлях аказаўся недасягальным планава-дзярж. сістэме гаспадарання. Цяжкім грузам на эканоміку ляглі ваен. выдаткі цэнтра, ваен.-прамысл. комплекс падпарадкаваў сабе асн. галіны нар. гаспадаркі. Стаг- нацыя 1970-х гадоў у 1980-я гады пе- рарасла ў спад вытв-сці, у абвастрэнне харчовай, жыллёвай праблем, дэфіцыту тавараў шырокага спажывання. На фоне глыбокага крызісу эканомікі СССР забеспячэнне харчовымі і пра- мысл. таварамі нас. Беларусі доўгі час выглядала адносна добра. Гэта забяс- печвалася традыц. працааітасцю народа, развітой яшчэ з даваен. гадоў лёгкай прамысловасцю, больш эфектыўнай сель- скай гаспадаркай Зах. Беларусі, дзе на- ват пры панаванні калгасна-саўгаснай сі- стэмы яшчэ не былі страчаны звычкі сял. працы. Гэта скарыстала кіраўніцтва КПБ у сярэдзіне 1980-х гадоў, каб супрацьпаставіць сябе распачатым у СССР па ініцыятыве М. С. Гарбачова рэформам. Супраціўленне парт.-дзярж. бюракратыі прагрэс. зменам прывяло да абвастрэння паліт. сітуацыі на Беларусі, за рэспублікай зацвердзілася слава «ван- дзі» эпохі сав. перабудовы. Нац. тра- гедыяй для Беларусі абярнулася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастан- цыі 26.4.1986 (гл. Чарнобыльская катаст- рофа 1986). Драматычныя вынікі катаст- рофы для бел. народа былі шмат- разова памножаны пазіцыяй кіраўніцтва КПБ і БССР, якое ўтаіла ад грамадскасці памеры радыеактыўнага заражэння тэр. Беларусі. вынікаючую з гэтага рэальную пагрозу жыццю і здароўю насельніцтва. Грамадскі рух супраць засілля парт.- дзярж. бюракратыі на Беларусі распачаў Беларускі народны фронт •Адраджэнь- не» (БНФ) Прыкметную ролю ў эвалю- цыі грамадскіх настрояў адыгралі нефар- мальныя арг-цыі •Талака», •Тутэйшыя», •Паходня». Незадавальненне палітыкай ваяўнічага кансерватызму, якую пра- водзіла кіраўніцтва КПБ, нарастала і ў радах самой партыі. На выбарах у Саветы 1990 апазіцыйныя сілы ўпершы- ню ў гісторыі БССР змаглі правесці сваіх кандыдатаў у нар. дэпутаты БССР, у склад мясц. Саветаў. Пад націскам апазіцыі Вярх. Савет 27.7.1990 прыняў Дэкларацыю аб дзярж. суверэнітэце БССР. Ідэі нац. адраджэння, дэмакр. перабудовы бел. грамадства, нац. вырата- вання ад вынікаў Чарнобыльскай катаст- рофы сталі неад'емнай часткай дзярж. па- літыкі вышэйшых органаў улады БССР. Спроба дзярж. перавароту ў Маскве ў жн. 1991 і падтрымка яго кіраўніцтвам КПБ паскорылі крах таталітарнага рэ- жыму. 25.8.1991 Вярх. Савет БССР прыпыніў дзейнасць КПБ, што азначала
407 БЕЛАРУСКАЯ адхіленне Камуніст. партыі ад улады на Беларусі. 19.9.1991 БССР была перайме- навана ў Рэспубліку Беларусь. Час існавання БССР складае важ- ны, своеасаблівы і супярэчлівы перы- яд у шматвяковай гісторыі бел. народа. Стварэнне БССР дазволіла бел. народу кансалідавацца ў адзіным адм.-тэр. рэ- гіёне, атрымаць спачатку культурную, а ў 1950— 80-я гады і адм.-паліт. аўтаномію ў рамках СССР, зацвердзіць рэсп. і мясц. самакіраванне. Склаліся і атрымалі міжнар. прызнанне граніцы Беларусі. Закладзена аснова сучаснай эканомікі. У сац. структуры грамадства вядучае месца заняла нац. інтэлігенцыя. Дасягну- ты сярэднесусв. ўзровень адукацыі на- сельніцтва. Разам з тым. сав. перыяд у гісторыі Беларусі — гэта час упушча- ных магчымасцей для паскоранага цыві- лізаванага прагрэсу і нац. адраджэння. Гэта перыяд цяжкіх людскіх страт у выніку воннаў і паліт. рэпрэсій, марна- траўства энергіі народа, расчаравання і незадаволенасці жыццём некалькіх пакаленняў людзей. Л. Лойка. БЕЛАРЎСКАЯ САВЁЦКАЯ ЭНЦЫ- КЛАПЁДЫЯ, БелСЭ, даведнік па ўсіх галінах ведаў; першая ў гісторыі бел. на- рода універсальная энцыклапедыя. Для яе падрыхтоўкі і выдання паводле па- становы ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР у 1967 пры АН БССР была ўтво- рана Галоўная рэдакцыя БелСЭ на пра- вах НДІ (у 1980 ператворана ў вы- давецтва, прысвоена імя Петруся Броўкі, з 1992 выдавецтва іБеларуская Энцы- клапедыя» імя Петруся Броўкі). Вы- данне БелСЭ ажыццёўлена на бел. мове ў 12 тамах на працяіу 1969—75. У 1976 выпушчаны дадатковы спец. том паказальнікаў (прадметны, імянны.геагр. назваў). У 1 — 11-м тамах у алфавітным парадку змешчана 34 409 артыкулаў. У канцы 11-га тома надрукаваны «Да- датак» — матэрыялы пра падзеі, што ад- быліся за час выдання БелСЭ, 12-ы том цалкам прысвечаны Беларусі, а матэрыя- лы ў ім размешчаны паводле тэматыч- нага прынцыпу. У 1978 дапрацаваныя матэрыялы гэтага тома выдадзены на рус. мове асобнай кнігай Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка». Стваральнікі БелСЭ, творча выкарыстаў- шы вопыт лепшых энцыклапедычных вы- данняў, метадычныя прынцыпы адбору, апрацоўкі і сістэматызацыі матэрыялаў, імкнуліся прыводзіць звесткі па ўсіх пы- таннях у цеснай сувязі з Беларуссю — з яе прыродай, эканомікай, навукан, гі- сторыяй, культурай і мастацтвам, з яе дасягненнямі і перспектывамі развіцця. Бел. нац. тэматыка ў БелСЭ складае ка- ля 40 %. Тэматыка першых II тамоў БелСЭ: п- сторыі Беларусі прысвечана 2764 арт.; гі- сторыі СССР — 770; археалогіі і антрапало- гіі — 485; гісторыі КПБ — 713; псторыі КПСС — 311; гісторыі КПЗБ — 68, усеа- гульнай гісторыі — 1517; філасофіі — 773; праву — 687; літаратуры і мове— 1496, у т. л. бел. л-ры — 499, мовазнаўству — 476; усім відам мастацтва — 4367 арт., у т. л. мастацтву Беларусі — 1753, этнагра- фіі — 428; фалькларыстыцы — 101; нар. ас- веце — 638; друку — 457; геаграфіі і геало- Да арт. Беларуская Савецкая Сацыялістыч- ная Рэспубліка. Удзельнікі палітычнай стач- кі ў Оршы блакіравалі чыгуначны вузел. 25.4.1991. гіі — 7745, у т. л. геаграфіі і геалогіі Бе- ларусі — 4609; спорту, ваеннай справе і інш.— каля 500 арт.; эканоміцы — 1566; сельскай гаспадарцы — 864, біялогп — 2447; медыцыне — 1279; фізіцы, хіміі, матэ- матыцы, кібернетыцы, астраноміі — 2254; тэхніцы — 1888 арт. У гэтых тамах змешча- на больш за 7 тыс. біяграфічных арты- кулаў. У 12-м томе БелСЭ праблемы гісто- рыі грунтоўна аналізуюцца ў раздзеле гі- сторыя, а таксама ў раздзелах сумежнай тэматыкі адміністрацыйна-тэрытарыяльны Да арт. Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Антыкамуністычныя маніфеста- цыя і мітынг каля Дома ўрада. Мінск. 7.11.1990. падзел, насельніцтва, грамадскі і дзярж. лад, заканадаўства, Камуніст. партыя Бс- ларусі, Саветы дэпутатаў працоўных, праф- саюзы, таварыствы, саюзы і інш грамадскія арганізацыі, эканоміка, народная асвета, культурна-асветныя ўстановы. друк, тэлеба- чанне і радыёвяшчанне, навука (у т. л. пад- раздзелы: развіццё навукі на Беларусі гістарычная навука і інш.), літаратура, мастацтва і архітэктура, рэлігія і царква, БССР на міжнар. арэне, сталіца і вобласці Беларускай ССР. У БелСЭ змешчана каля 12 тыс. ілюстрацый і 672 карты, у т. л. на 1112 уклейках каляровага і чорна-белага дру- ку. У напісанні артыкулаў для БелСЭ па розных галінах ведаў прынялі ўдзел больш за 5 тыс. аўтараў, з іх больш як 9 % навукоўцы Беларусі. Групе стваральнікаў БелСЭ (П. У. Броўку, I. Д. Каэеку, А. Л- Петрашкевічу, П. Дз. Пузі- каву, С. П. Русаку, I. У. Саламевічу, У. А. Салановічу, I. А. Скрыгану, 1. П. Хаўратовічу, Я. А. Якубоўскаму) прысуджана Дзярж. прэмія БССР 1976. Літ.'. Г рыцкевіч А., Мальдзіс А. Свята беларускай культуры // Полымя. 1975. № 12; Фнлммонов А. м др. Шм- рокая мстормческая панорама Белорусснн // Коммуннст Белорусснм. 1976. № 5; Ба- ж а н М Знаменнмй здобуток білоруська культурм // Літ. Украіна. 1970. 13 січня. /. П. Хаўратовіч. БЕЛАРЎСКАЯ САМААХОВА, гл. Бела- рускі корпус самааховы. БЕЛАРЎСКАЯ САНАЦЫЯ, неафі- цыйная назва групы беларускіх дзеячаў у Заходняй Беларусі. Створана ў ся- рэдзіне 1929 пасля расколу ў кіраў- ніцтве Таварыства беларускай школы. Лідэры А. Луцкевіч, Р. Астроўскі, Я. Станкевіч, Ф Акінчыц, якія ў
408 БЕЛАРУСКАЯ 1930 стаялі на чале Цэнтральнага саюза культурных і гаспадарчых арганізацый. Друкаваны орган — газ. •Наперад». Б. с. з'яўлялася выразнікам той часткі крыла нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі, што ва ўмовах узмацнення рэпресій польскіх улад, а таксама рэпрэсіў- най палітыкі бальшавікоў у БССР адзі- на магчымым шляхам культурна-нац. разыцця лічыла пошук кампрамісаў з «санацыйным» урадам Ю. Пілсудскага, не выключаючы парламенцкіх сродкаў барацьбы. 3 гэтай нагоды сярод бел. грамадскасці, што арыентавалася на КПЗБ і Камінтэрн, група атрымала назву «санацыя» (ад лац. запаііо — аздараўленне). У мемарыяле да прэзі- дэнта Польшчы I. Масціцкага лідары групы заявілі пра імкненне «да мараль- нага раззбраення з абодвух бакоў, спакойнай згоды і разгляду сукупнасці беларуска-польскіх пытанняў», высунулі патрабаванне вылучыць тры паўн.-ўсх. ваяводствы (Віленскае, Навагрудскае і Палескае) у асобную адм. адзінку. Пад арганізац. кіраўніцтвам групы знаходзі- ліся розныя культурна-асв. і дабрачын- ныя арг-цыі і суполкі, у т. л. Т-ва бел. асветы, Бел. навук. т-ва, Бел. даб- рачыннае т-ва, Бел. студэнцкі саюз і інш. Сярод лідараў Б. с. не было адзін- ства. Луцкевіч адстойваў свае незалеж- ніцкія пазіцыі, адмоўна ставіўся да ўлад і палітыкі Пілсудскага ў адносі- нах да нац. меншасцей, за што ў 1929 зноў арыштаваны, а ў 1931 звольнены з пасады настаўніка Віленскай бел. гімна- зіі. Акінчыц, які стаяў на незалеж- ніцкіх пазіцыях, крытыкаваў Луцкевіча за яго марксісцкі светапогляд, падтрым- ку «ленінскай нацыянальнай палітыкі» і нэпа, што праводзіліся ў СССР у 1920-я гады. Пазней Акінчыц засна- ваў арг-цыю бел. фашыстаў — Бела- рускую нацыянал-сацыялістычную пар- тыю. Астроўскі праводзіў курс на су- працоўніцтва з уладамі. Рознагалоссі сярод лідараў групы, а таксама імкнен- ні польскіх улад унесці разлад у яе дзейнасць прывялі да канчатковага расколу Б. с. ў 1934. У. Ф. Ладысеў. БЕЛАРУСКАЯ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРА- ТЫЧНАЯ ГРАМАДА, БСДГ, Г р а- м а д а, палітычная партыя. Заснавана ў 1991. Ініцыятарам стварэння Грамады аыступіла група нар. дэпутатаў Беларусі, прадстаўнікоў навук. і творчай інтэліген- цыі. Паведамленне аб намеры стварыць сацыял-дэмакратычную партыю ўпер- шыню прагучала 1.12.1990 на форуме інтэлігенцыі ў Мінску. 3.12.1990 аформіў- ся ініцыятыўны камітэт па стварэнні (адраджэнні) БСДГ, які апублікаваў ад- паведную заяву (ЛіМ. 1990. 21 сн.). 29.1.1991 ініцыятыўны камітэт пераўтво- раны ў арганізацыйны камітэт для склі- кання і правядзення ўстаноўчага з’езда. Праекты статута і праграмнай заявы Грамады надрукаваны 1.2 і 1.3.1991 у ЛіМе. Устаноўчы з’езд 2—3.3.1991 зацвердзіў статут і праграмную заяву, абраў кіруючыя органы. Статут партыі зарэгістраваны ў Мін-ве юстыцыі БССР 21.5.1991. 18—20.12.1992 адбыўся 2-і з’езд БСДГ, які прыняў праграму і за- цвердаіў змены і дапаўненні ў ста- туце. БСДГ лічыць сябе пераемні- цай Беларускай сацыялістычнай грамады і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, часткаю міжнар. сацыял-дэма- кратычнага руху. Яна з’яўляецца ле- вацэнтрысцкай партыяй парламенцкага тыпу, партыяй рэформ. Асноўныя прын- цыпы БСДГ — свабода, роўнасць, салі- дарнасць, дэмакратыя, прыярытэт права. Асноўныя мэты партыі — стварэнне на Беларусі салідарнага дэмакратычнага грамадства на аснове шматукладнай эка- номікі і разнастайнасці партыйных структур, прававая і сацыяльная аба- рона чалавека працы, адстойванне паліт. незалежнасці Беларусі як раўна- праўнага члена еўрапейскай і сусвет- най супольнасці. Асноўныя метады дзей- насці БСДГ — дыялог і супрацоўніцтва з дэмакр. партыямі, аб’яднаннямі і руха- мі, адмаўленне гвалту і прымусу як срод- каў дасягнення пастаўленых мэт. Дзей- нічае на прынцыпах раўнапраўя ўсіх сяброў партыі, выбарнасці кіруючых ор- ганаў, справаздачнасці выбарных орга- наў, галоснасці ў працы арг-цый і вы- барных органаў усіх узроўняў. Партый- ныя сродкі масавай інфармацыі не- залежныя ад выканаўчых органаў БСДГ. У партыі дапускаецца дзейнасць фрак- цый. Членамі Грамады могуць быць толькі грамадзяне Беларусі. Тэрыта- рыяльныя арг-цыі (філіі) ствараюцца па месцы жыхарства — у гарадах і вёс- ках. Вышэйшы орган БСДГ — з’езд, які склікаецца раз у 2 гады. Кіраўнічым органам партыі паміж з’ездамі з’яўляецца Цэнтраль- ная рада. Арганізацыйнай работай партыі ў перыяд паміж пасяджэннямі Цэнтральнай рады кіруе яе Выканаўчы камітэт, куды па пасадзе ўваходзяць старшыня Цэнтральнай рады і яго намеснікі, якіх абірае з’езд. На ўста- ноўчым з’ездзе Грамады старшы- нёю Цэнтральнай рады абраны М. А. Ткачоў, намеснікамі старшыні — М. К. Крыжаноўскі, А. А. Трусаў, I. М. Чарняўскі. На 2-м з’ездзе старшынёй Цэнтр. рады абраны Трусаў, яго намеснікамі — У. К. Васьковіч, Кры- жаноўскі, С. Я. Леўшуноў і М. С. Патрэ- ба. Цэнтральная кантрольна-рэвізійная камісія БСДГ кантралюе фінансава-гасп. дзейнасць партыі, разглядае спрэчныя пытанні ва ўнутрыпартыйным жыцці, а пры выяўленні адыходу Цэнтральнай ра- ды ад палажэнняў статута і праграмных дакументаў Грамады можа ініцыяваць скліканне нечарговага з’езда партыі. Са- цыяльнай базай БСДГ з’яўляюцца квалі- фікаваныя рабочыя, навукова-тэхнічная і мастацкая інтэлігенцыя, настаўнікі, юрысты, эканамісты, медыкі. Партый- ныя арганізацыі дзейнічаюць пераважна ў гарадах. У Вярхоўным Савеце Рэспуб- лікі Беларусь створана фракцыя Грама- ды. Члены партыі ўваходзяць у сойм Бел. народнага фронту «Адраджэньне», у кі- раўніцтва Т-ва беларускай мовы імя Ф. Скарыны, Бел. фонду культуры, іншых паліт. і грамадскіх арг-цый і рухаў. БСДГ актыўна супрацоўнічае з праф- саюзамі, з дэмакратычнымі партыямі Беларусі, а таксама з сацыял-дэмак- ратычнымі партыямі інш. краін. У вер. 1992 на XIX кангрэсе Сацыялістычнага Інтэрнацыянала партыя атрымала статус пастаяннага госця. Філіі Грамады выда- юць бюлетэні і газеты. Цэнтральны дру- каваны орган БСДГ — газета «Грамада». Літ.: Матэрыялы Устаноўчага з'езду Бе- ларускай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады, 2—3 сакавіка 1991 года. Мн., 1991. А. М. Сідарэвіч. БЕЛАРУСКАЯ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРА- ТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ, БСДП, эсдэкі, палітычная партыя на Беларусі ў 1918— 24. Папярэдніцай БСДП была Белару- ская сацыялістычная грамада (БСГ), якая ўяўляла сабой блок народнікаў і марксістаў. У 1915 на тэр. Беларусі, аку- піраванай нямецкімі войскамі, марксісты (I. I. Луцкевіч, А. I. Луцкевіч, Цётка і інш.) выйшлі з БСГ і ўтварылі Бе- ларускую сацыял-дэмакратычную работ- ніцкую групу (БСДРГ). Пасля расколу БСГ (крас. 1918) бел. марксісты, якія дзейнічалі ва Усх. Беларусі, аб’ядналі- ся з БСДРГ і ўтварылі з ёю БСДП. Асн. прынцыпы БСДП — свабода, роў- насць, братэрства, дэмакратыя, прававая дзяржава. Сацыяльная база — квалі- фікаваныя рабочыя, адукаваныя сяляне, рамеснікі, інтэлігенцыя. Актыўнымі дзея- чамі партыі былі В. Л- Іваноўскі, I. I. Краскоўскі, Луцкевічы, Я. Ю. Лё- сік, С. А. Рак-Міхайлоўскі, А. А. Смо- ліч, Б. А. Тарашкевіч. Праект пра- грамы БСДП складзены ў 1919 Смо- лічам. У адпаведнасці з вучэннем К. Маркса партыя лічыла, што пера- ход да сацыялізму магчымы толькі ў вы- сокаразвітай краіне. Прызнаючы вучэнне аб класавай барацьбе, БСДП меркава- ла, што да сацыялізму можна прыйсці шляхам рэформ. Не адмаўляючы ідаі дыктатуры пралетарыяту, члены БСДП лічылі, што ўстанаўленне паліт. улады ра- бочага класа будзе магчыма толькі та- ды, калі ён складзе большасць насель- ніцтва і пераможа на дамакр. выбарах. У галіне сельскай гаспадаркі БСДП стаяла за нацыяналізацыю памешчыц- кай, манастырскай і царк. зямлі і перада- чу яе беззямельным і малазямельным ся- лянам. Пры гэтым не выключала маг- чымасці выкупу памешчыцкай зямлі дзяржавай, што не пярэчыла вучэнню Маркса. Прапаноўвала перадаць сялянам зямлю ў пажыццёвае карыстанне з пра- вам перадачы ў спадчыну. Партыя вы- ступала за развіццё кааперацыі ў вёсцы. Яна лічыла, што кааперацыя рыхтуе рэ- альных практычных працаўнікоў і аргані- затараў будучага сацыяліст. ладу. Раз- віццё сельскай гаспадаркі разглядалася як неабходная ўмова развіцця прамыс- ловасці. БСДП лічыла, што для сацыя- лізацыі вытворчасці на Беларусі яшчэ не было ўмоў, і папярэджвала, што не- адкладная сацыялізацыя можа прывесці да «бюракратычнага сацыялізму», эка- нам. катастрофы. У праекце праграмы прадугледжваўся комплекс эканам. мер
409 БЕЛАРУСКАЯ для барацьбы з эксплуатацыяй на вёсцы, а таксама меры сац. абароны рабочых. На думку эсдэкаў, усе рэформы можна ажыццявіць у свабоднай і дэмакр. кра- іне. БСДП прапаноўвала ўвесці ўсе- агульнае, роўнае і прамое выбарчае пра- ва з тайным галасаваннем, забяспечыць свабоду слова, друку, сходаў, партый, арг-цый, сумлення, недатыкальнасць асо- бы і жылля, тайну перапіскі, аддзя- ленне царквы ад дзяржавы. Усе гэтыя меры павінны былі служыць вызваленню чалавека з паднявольнай адм. апекі. БСДП выступала за незалежнасць Бе- ларусі як дэмакр. рэспублікі. Мэтай нар- тыі было зрабіць свой народ паўна- праўным членам інтэрнац. сям’і. Эсдэкі былі ўпэўнены: вольны ад эксплуа- тацыі народ будзе выяўляць сваю твор- часць у нац. формах; задачай сацыя- лізму з’яўляецца не знішчэнне нац. асаб- лівасцей, а іх культываванне; прагрэс павінен весці не да асіміляцыі народаў, а да найвышэйшай формы іх згоднага жыцця, да працоўнага інтэрнацыянала. Ваен. падзеі перашкодзілі БСДП пра- весці ўстаноўчы з’езд і зацвердзіць пра- граму. У БССР дзейнасць партыі была спынена арыштам яе актывістаў у сак. 1921. Лёсік, Смоліч і інш. былі рэабі- літаваны і працавалі ў навук. і наву- чальных установах. У Зах. Беларусі БСПД знаходзілася ў апазіцыі да поль- скага ўрада. Прытрымлівалася легаль- ных, парламенцкіх форм барацьбы. Удзельнічала ў стварэнні Блока нацыя- нальных меншасцей, які на выбарах у сейм у ліст. 1922 атрымаў 28 % га- ласоў. У 1922 у БСДП аформілася больш левае крыло на чале з Рак-Міхайлоў- скім — Беларуская партыя незалежных сацыялістаў (БПНС). Пазней да яе да- лучыўся Тарашкевіч. У 1925 БПНС амаль цалкам злілася з КПЗБ. Ад БСДП засталася вузкая група інтэліген- таў на чале з А. 1. Луцкевічам, які называў партыю штабам без арміі. Асн. прычыны распаду БСДП — практычная адсутнасць на Беларусі буйной пра- мысловасці і кваліфікаванага нац. рабо- чага класа. інжынерна-тэхн. інтэлігенцыі, паліт. рэпрэсіі ў БССР, сац. і нац. па- літыка польскага ўрада, якая штурхнула значную частку бел. сацыялістаў на шлях больш радыкальнай барацьбы, а таксама раскольніцкая дзейнасць у бел. руху Ка- мінтэрна, ВКП(б) і КП(б)Б. Літ.: П а л у я н У. А. Беларуская ся- лянска-рабочая грамада. Мн., 1967; Л у- ц к е в і ч А. За дваццаць пяць гадоў (1903—1928): Успаміны аб працы першых бел. паліт. арг.: Бел. рэв. грамада, Бел. сац. грамада. Мн., 1991; А. Ж. [Смоліч А.| Бе- ларуская соцыяль-дэмакратычная партыя, яе мэты і заданьні: Попул. выклад прагра- мы // Беларусь. 1989. № 10;Казбярук У. Праграма грамадскіх пераўтварэнняў // Тамсама; К о н а н У. Ён добра бачыў: ідуць да праўды людзі... // Тамсама; Сндоревнч А. Антон Луцкевнч: Главы нз кннгн // Неман. 1990. № 7. А. М. Сідарэвіч. БЕЛАРУСКАЯ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРА- ТЫЧНАЯ РАБОТНІЦКАЯ ГРЎПА, БСДРГ, палітычная арганізацыя, якая дзейнічала ў 1915—18 на тэр. Беларусі, акупіраванай германскімі войскамі ў 1-ю сусв. вайну. Утварылася ў выніку разыходжанняў па пытаннях тактыкі і нац.-дзярж. будаўніцтва паміж марксі- стамі і народнікамі — дзеячамі Бе.іару скай сацыялістычнай грамады (БСГ). Марксісты (I. I. Луцкевіч, А. I. Луц- кевіч, Цётка і інш.) заснавалі БСДРГ. Група рабіла стаўку на работу ў масах, арганізоўвала прафсаюзы, кааператывы і інш. арг-цыі, мела ў іх сваіх прад- стаўнікоў. Удзельнічала ў стварэнні Бе- ларускага народнага камітэта ў Вільні, на чале якога стаяў А. I. Луцкевіч. У нац.- дзярж. пытанні БСДРГ выказвалася за Канфедэрацыю Вялікага княства Літоў- скага і ўваходзіла ў яе раду. Перша- пачаткова БСДРГ стаяла на пазіцыі. каб у склад канфедэрацыі ўвайшлі ўсе акупіраваныя бел. і літоўскія землі. Пас- ля ўтварэння Літоўскай Тарыбы, якая заявіла пра жаданне адрадзіць асобна літоўскую дзяржаву і ўключыць у яе склад таксама тэрыторыю ўсёй Вілен- скай і ч. Гродзенскай губ., БСДРГ амаль цалкам прыняла пастулаты Суеязі не- залежнасці і непадзельнасці Беларусі і ў вер. 1917 выказалася за стварэнне Бел.-літ. дзяржавы з аўтаномнымі Бе- ларуссю і Літвой, за ўключэнне ў гэту дзяржаву ўсіх бел. зямель, за пры- знанне раўнапраўя ўсіх народаў у ёй, за- беспячэнне «ўрадавага» статуса мясц. мовам і школьнае навучанне на роднай мове. Абвяшчэнне ў снеж. 1917 Лі- тоўскай рэспублікі прывяло БСДРГ на незалежніцкія пазіцыі. Група брала ўдзел у канферэнцыі бел. партый і арг-цый (25—27.1.1918), на якой была ўтворана Віленская беларуская рада на Вшшаумк Кампм Ішмрмка* Овціаа . Дамцра*. Рябмі Парна •Л • І9І8года • •адвпг • Пвцчгоусдкж Г 80 к». Г 71 . ««., 6-Р. ьі. /у» Ц ВішЛ С. З.Р.&Г іаЛаЛ Н4> Пасведчанне Ю. У. Памецкі, прадстаўніка Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай лартыі ў Пецяргофскім раённым Савеце рабочых і салдацкіх дэпутатаў Петраграда. 1918. Цэнтральны дзяржаўны архіў Санкт-Пецярбурга. чале з А. 1. Луцкевічам. БСДРГ вітала абвяшчэнне 9.3.1918 Беларускай Народ- най Рэспублікі (БНР). 18.3.1918 I. I. і А. 1. Луцкевічы былі кааптаваны ў раду БНР, 23 сак. яны прапанавалі абвясціць незалежнасць БНР. Пасля 3-га расколу БСГ (крас. 1918) БСДРГ аб'ядналася з марксістамі, якія пакінулі БСГ, і ўтва- рыла з імі Беларускую сацыял-дэма- кратычную партыю (БСДП). Літ.: ЛуцкевічА. За дваццаць пяць га- доў (1903—1928): Успаміны аб працы пер- шык бел. паліт. арг.: Бел. рэв. грамада, Бел. сац. грамада. Мн., 1991; Сідарэвіч А. Беларускі шлях // ЛіМ. 1990. 23 і 30 лістап. Я го ж. Антон Луцкеамч: Главы нз кннгн // Неман. 1990. № 7. А. М. Сідарэвіч. БЕЛАРЎСКАЯ САЦЫЯЛДЭМАКРА- ТЫЧНАЯ РАБОЧАЯ ПАРТЫЯ, БСДРП, арганізацыя бальшавіцкага кі- рунку, існавала з восені 1917 да крас. 1918. Створана ў Петраградзе на аснове Нарвенскай арганізацыі Беларускай са- цыялістычнай грамады (БСГ), спачатку налічвала каля 500 чл., у асноўным рабочых. Пазнен да БСДРП далучыла- ся Гельсінгфорская арг-цыя БСГ, якая аб'ядноўвала каля 200 маракоў Балтый- скага флоту. У выканаўчы камітэт ува- ходзілі А. Р. Чарвякоў, I. В. Лагун, Ю. У. Памецка, У. В. Скарынка, А. X. Усціловіч (Усціновіч) і інш. Вяла паліт. і культ.-асв. работу сярод белару- саў у Петраградзе і яго ваколіцах. Мела прадстаўнікоў у ВЦВК (Усціловіч, з снеж. 1917) і Пецяргофскім раённым
410 БЕЛАРУСКАЯ Савеце Петраграда (Памецка, з лют. 1918). Напачатку БСДРП працягвала падтрымліваць арганізацыйныя сувязі з БСГ. поруч з ёю ў вер. 1917 уваходзіла ў Савет нацыянальных сацыяліст. пар- тын, які аб’ядноўваў дробнабурж. арг-цыі рэгіёнаў Расіі. Члены БСДРП бралі ўдзел у Кастрычніцкім узбр. паўстанні ў Пет- раградзе. У снеж. 1917 партыя ўдзель- нічала ў перавыбарах камітэта Белару- скага таварыства ў Петраградзе па ака- занню дапамогі пацярпелым ад вайны. Накіравала дэлегатаў на Усебеларускі з’езд і пасля яго разгону падала заяву ў ЦК РСДРП(б) з патрабаваннем ства- рыць камісію для расследавання гэтага здарэння. У студз. 1918 разам з інш. бел. арг-цыямі ў Петраградзе, што стаялі на платформе Сав. улады, удзельнічала ў стварэнні Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкома), яго каміса- рам прызначаны Чарвякоў. У лют. 1918 многія чл. РСДРП удзельнічалі ва ўзбр. абароне Петраграда ад германскіх інтэрвентаў. Пры садзеянні Пецяргоф- скага Савета партыя арганізавала куля- мётныя курсы. Разам з ваен. аддзелам Белнацкома стварыла атрад Чырв. гвардыі, які ўвайшоў у Камуністычны ат- рад Петраградскага к-та РКП(б) (300 чал., камандзір Усціловіч). У крас. 1918 на аснове БСДРП створана бел. секцыя РКП(б) пры Пецяргофскім райкоме РКП(б) [гл. ў арт. Беларускія секцыі РКП(б)]. Літ.: Т у р у к Ф. Б'елорусское двнже- нне: Очерк нсторнн нац. н рев. двнженмя белорусов. М., 1921. С. 33—34, 42—43; Стары Піліп |Бурбіс А.] Кароткі агляд беларускага нацыянальна-рэвалюцый- нага руху // Вестн. нар. комнссарната просвешення ССРБ. 1921. № 1 — 2; Ж. 3. X. | Жылуновіч 3. Х.| Ад кастрычніка 1917 г. да лютага 1918 г. // Полымя. 1924. № I; Яго ж. Беларускія секцыі РКП і стварэн- не Беларускай Савецкай Рэспублікі // Там жа. 1928. № 10; Малашко А. М. К вопросу об оформленнн однопартнйной снстемы в СССР. Мн., 1969. С. 247; Круталевнч В. А. Рожденне Белорус- ской Советской Республнкн. Мн., 1975. С. 111 — 113, 288—290. В. У. Скалабан. БЕЛАРЎСКАЯ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ ГРАМАДА. БСГ, нацыянальная партыя леванародніцкага кірунку. Утворана зі- мою 1902—03 пад назвай Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ) на аснове нац.-культ. гурткоў бел. вучнёўскай і сту- дэнцкай моладзі, якія існавалі ў Мінску, Пецярбургу, Вільні. Стваральнікі і кіраў- нікі браты I. і А. Луцкевічы, А. Паш- кевіч (Цётка), А. Бурбіс, К. Кастра- віцкі (Карусь Каганец), В. Іваноў- скі, Ф. Умястоўскі і інш.— паходзілі ў большасці з дробнамаянтковай шляхты, фактычна ж належалі да разначыннай інтэлігенцыі. Сярод актыўных дзеячаў напярэдадні і ў час рэвалюцыі 1905— 07 былі рабочыя (В. Зелязей, С. Бе- ланоўскі), студзнты (С. Скандракоў, Ф. Стацкевіч, А. Уласаў, Я. Хлябцэ- віч), адвакаты (А. Шабуня) і інш. На 1-м з’ездзе ў 1903 БРГ прыняла праграму, у якой характарызавала сябе як сацыяльна-палітычная арганізацыя «беларускага працавітага народа». Сва- ёй канчатковай мэтай абвясціла знішчэн- не капіталіст. ладу і пераход у гра- мадскую ўласнасць зямлі, сродкаў вы- творчасці і камунікацый, а бліжэйшай задачай — звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі ва ўзаемадзеянні «з пралетарыя- там усіх народаў Расійскага гасударст- ва». Форма будучага дзярж. ладу ў краі- не не вызначалася. У нацыянальным пытанні выступала за тое, «каб усе на- роды мелі як найболыпую свабоду», а самай жаданай формай забеспячэння нац. свабоды ў часе капіталізму пры- знала незалежную дэмакр. рэспубліку. Палітычную аснову апошняй павінны бы- лі скласці: прамое, агульнае, роўнае вы- барчае права з тайным галасаваннем, народнае заканадаўства з правам ініцыя- тывы і санкцыі, «спаўненне найвысшай уласці праз Канстытуцыйны сход», лікві- дацыя пастаяннай арміі з заменай яе агульным апалчэннем народа, раўна- праўе ўсіх людзей незалежна ад полу, нацыянальнасці і веравызнання, бяс- платны суд, выбарныя суддзі, падсудныя чыноўнікі, поўная свабода слова, друку, сходаў, таварыстваў, забастовак і інш. У аграрным пытанні праграма БРГ пра- дугледжвала скасаванне прыватнай зя- мельнай уласнасці, абвяшчала права кожнага чалавека на апрацоўку зямлі «сваімі рукамі без карыстання з чужой працы» і заяўляла пра неабходнасць пра- паганды «ідэі ўсестаронняга сябравання і таварыстваў» з мэтай пераходу да «сацыялістычнай гаспадаркі». У прагра- ме былі патрабаванні: 8-гадзіннага ра- бочага дня, устанаўлення мінімуму за- работнай платы, роўнай платы пры роўнай працы, дзярж. страхавання ад няшчасных выпадкаў, недастачы працы, хваробы і старасці, бясплатнай мед. да- памогі і інш. Тэарэтычнае абгрунта- ванне патрабаванняў у праграме адсут- нічала. У цэлым жа ў ёй спалучаўся рэв. дэмакратызм з утапічным народніц- кім (сялянскім) сацыялізмам (ідэі ўраўняльнага землекарыстання і ўсе- баковай кааперацыі як шлях да сацыя- лізму). Паводле ўспамінаў А. Бурбіса [«Бе- ларуская сацыялістычная грамада ў пер- шым перыядзе яе працы (1903—1907)», 1924], БРГ на сваім 1-м з’ездзе перай- менавалася ў БСГ. Такі вывад шырока распаўсюдзіўся ў гіст. літаратуры. Аднак ва ўспамінах А. Дуцкевіча («За двац- цаць пяць гадоў», 1928) і Я. Хлябцэ- віча («Цётка», 1924) сцвярджаецца, што гэта адбылося на 2-м з’ездзе грамады ў пач. 1906. Першая праграма, а таксама ўсе лістоўкі БСГ, выдадзеныя ў 1905, пацвярджаюць сказанае Бурбісам. Але лістоўкі «Таварышы!», «Брацця мужыкі», выдадзеныя ў 1904, г. зн. пасля 1-га з’ез- да, мелі подпіс «Беларуская рэвалю- цыйная грамада». Гэтыя супярэчнасці ў пытанні пра перайменаванне БРГ у гіст. літаратуры пакуль не высветлены. Да таго ж ва ўспамінах Бурбіса пера- блытаны праграмныя рашэнні 1-га і 2-га з’ездаў БСГ па нац. пытанні. У 1903—04 і пазней БСГ цесна ўзаемадзейнічала з ідзйна блізкімі ён Польскай партыяй сацыялістычнай (ППС), Партыяй сацыялістаў-рэвалю- цыянераў (ПСР), Літоўскай сацыял-дэ- макратычнай партыяй, Латышскім са- цыял-дэмакр. саюзам, выдавала разам з імі нелегальную л-ру. У час руска-япон- скай вайны БСГ заклікала не ісці доб- раахвотна на вайну, хавацца ад мабілі- зацыі, не даваць грошай ні на флот, ні на царскі «Чырвоны крыж», рабіць усё, каб цар прайграў вайну. Першыя нелегаль- ныя выданні грамады, у т. л. «Нарыс праграмы», выходзілі пад марксісцкім дэвізам «Пралетарыі ўсіх краін, злу- чайцеся!». Са студз. 1905 замест яго вы- карыстоўваўся народніцкі дэвіз «Пра- цавітая бедната ўсіх краёў, злучайся!». У пракламацыях 1905 БСГ выступала за ўстанаўленне ў Расіі федэратыўнай дэмакр. рэспублікі з супольным сеймам (Канстытуцыйным сходам) для ўсіх на- родаў і прадастаўленне кожнаму народу права мець свой сейм, які «вёў бы яго справы». У аграрным пытанні БСГ пра- пагандавала леванародніцкую ідэю са- цыялізацыі зямлі і ўраўняльнага зем- лекарыстання. Сялянам адрасаваліся за- клікі сілай забіраць зямлю ад цара, каз- ны і памешчыкаў, рыхтавацца да ўзбр. барацьбы з царскім войскам. У сак. 1905 БСГ разам з эсэрамі склікала ў Мінску сялянскі з'езд, які падтрымаў яе платформу і ўтварыў Беларускі сялянскі саюз. Рашэнні з’езда мелі рэв.-дэмакр. характар. 3 канца 1905 у Мінску па- чала дзейнічаць падпольная друкарня БСГ. Тады ж грамада далучылася да рэв.-дэмакр. партый і арг-цый краіны, якія па ініцыятыве бальшавікоў байка- тавалі выбары ў 1-ю Дзярж. думу. У снеж. 1905 БСГ выдала ў перакладзе на бел. мову «Маніфест» Пецярбургска- га Савета рабочых дэпутатаў, Галоўна- га камітэта Усерасійскага сялянскага саюза, ЦК і АК РСДРП, ЦК ПСР, ЦК ППС з заклікам да фінансавага байкоту антынароднага рэжыму. Усе паліт. партыі, якія падпісалі «Фінансавы маніфест» і так ці інакш удзельнічалі ў барацьбе з царызмам, адносіліся да рэв.-дэмакр. лагера, а іх сумесныя акцыі можна ацэньваць як праявы тактыкі ле- вага блоку. У новай праграме БСГ, прынятай на 2-м з’ездзе (студз. 1906, Мінск), пад- крэслівалася, што яна арганізуе «пра- цавітую беднату Беларускага краю без адрознення нацыянальнасцей» з канчат- ковай мэтаю замены капіталіст. ладу (ацыялістычным. Сваёй бліжэйшай зада- чай БСГ абвясціла звяржэнне самадзяр- жаўя сумесна з пралетарыятам усёй Расіі і выказалася за ўтварэнне Расій- скай федэратыўнай дэмакр. рэспублікі з свабодным самавызначэннем і куль- турна-нацыянальнай аўтаноміяй народ- насцей. Для Беларусі яна патрабавала аўтаноміі з мясцовым сеймам у Вільні. На 2-м з’ездзе БСГ адмовілася ад эсэ- раўскай ідэі сацыялізацыі зямлі і адоб- рыла тэзіс пра ўтварэнне абласнога зямельнага фонду з казённых, удзель- ных, царкоўных і памешчыцкіх уладан-
411 БЕЛАРУСКАЯ няў, што больш адпавядала патрабаван- ню аўтаноміі Беларусі. Новая аграрная праграма БСГ па сутнасці супадала з меншавіцкай праграмай муніцыпаліза- цыі зямлі, пазней прынятай 4-м з’ездам РСДРП. Ажыццяўленне ўсіх праграм- ных паліт. і сац. пераўтварэнняў з’езд звязваў з рэв. звяржэннем самадзяр- жаўя і скліканнем Устаноўчага сейма для Беларусі на аснове ўсеагульнага, роўнага, прамога і тайнага выбарчага права, які павінен быў выпрацаваць умовы адчужэння памешчыцкай зямлі і надзялення сялян зямлёю на правах па- жыццёвай арэнды. Пра пераход сялян- скіх гаспадарак на сацыялістычны шлях не ўпаміналася. Другая праграма БСГ, як і першая, не мела тэарэтычнага аб- грунтавання. У чэрв. 1906 у Вільні адбылася кан- ферэнцыя БСГ, у якой удзельнічалі 15 прадстаўнікоў ад ЦК БСГ, Мінскага ра- бочага камітэта, 1-га краёвага камітэта (Мінск), 2-га краёвага камітэта (Віль- ня), Віленскай групы рабочых, Віленскай арг-цыі вучнёўскай моладзі, Пецярбург- скай групы, мясцовых арг-цый Лідскага, Дзісенскага і Бельскага паветаў. Па пы- танні аб тактыцы канферэнцыя прыняла рашэнне працягваць самы энергічны байкот Дзярж. думы і адначасова пад- трымліваць тыя рэв. патрабаванні, якія зыходзілі ад некаторых рэв. элементаў думы і не супярэчылі праграме БСГ. Прызнаючы вялікае рэв. значэнне пасыл- кі ў думу наказаў і хадакоў ад сялян, канферэнцыя даручыла камітэтам арга- нізаваць адпаведную дзейнасць. Яна за- клікала мясц. камітэты прыняць рашу- чыя захады, каб выкарыстаць рэв. наст- рой сялян з мэтай зліцця сялянскага ру- ху за зямлю з агульным паліт. рухам. У арганізацыйным пытанні канферэн- цыя адзначыла, што ўсю дзейнасць на месцах узначальваюць заканспіраваныя абласныя камітэты, якія ўтвараюць з членаў партыі камісіі па справах тэхнікі, фінансаў і інш., фарміруюць мясц. ка- мітэты, а там, дзе ёсць буйныя рабочыя арг-цыі — рабочыя камітэты і саветы. Дэлегаты выказаліся за тое, каб ЦК БСГ хутчэй распачаў выданне свайго парт. органа. Першым органам БСГ і першым ле- гальным перыядычным выданнем на бел. мове стала газ. «Наша доля» [яе 1-ы нумар выйшаў 1(14) .9.1906]. Газета ме- ла рэв.-дэмакр. характар, у сувязі з чым з 6 яе нумароў 5 былі канфіскаваны, а № 7 раскіданы ў наборы. Ва ўмовах наступлення контррэвалюцыі левае кры- ло БСГ было аслаблена (А. Бурбіс быў зняволены ў турму, А. Пашкевіч выехала за мяжу). Астатнія лідэры партыі (Луцкевічы, А. Уласаў, В. Іваноўскі) па- чалі схіляцца ўправа — на ліберальна- народніцкія пазіцыі, што выявілася ў рэдакцыйнай заяве № 4 «Нашай долі»; «Зямлю трэба здабываць не сілаю, не грабяжом, а законам». Пасля гэтага яны пакінулі «Нашу долю» і ў ліст. 1906 пачалі выдаваць новую легальную газету на бел. мове «Наша ніва», у якой вы- рашэнне асн. сацыяльна-эканам. пытан- няў звязвалі ўжо не з рэвалюцыяй, а з Дзярж. думай. Адпаведная праг- рама была апублікавана ў «Нашай ніве» ў снеж. 1906. Яна прадугледжвала ска- саванне ўсіх абмежавальных законаў ца- рызму адносна мясц. нацыянальнасцей, адмену цераспалосіцы і ўтварэнне хутар- ской гаспадаркі, арганізацыю таннага крэдыту і дапамогі з боку дзяржавы для паляпшэння гаспадаркі, увядзенне ўсесаслоўнай воласці (ураўнавання ў правах і абавязках усіх жыхароў во- ласці незалежна ад саслоўнай пры- належнасці) і асобнага самакіравання для Беларусі, заснаванага на ўсеагуль- ным роўным і прамым выбарчым праве з тайным галасаваннем, а таксама аба- вязковай бясплатнай нар. асветы з пра- вам вучыцца на сваёй роднай мове, уста- наўленне адзінага прагрэсіўнага пада- ходнага падатку і знішчэнне ўскосных падаткаў на прадметы першай неабход- насці. Разам з тым працягвалася і пад- польная дзейнасць БСГ, выдавалася не- легальная агітацыйная л-ра рэв.-дэмакр. зместу. Вясною 1907 у сувязі з новым уздымам вызв. руху лідэры БСГ узмац- нілі прапаганду рэв.-дэмакр. ідэй і ў газ. «Наша ніва». Наступленне рэакцыі пасля трэцячэрвеньскага дзярж. перавароту (1907) зрабіла гэта немагчымым. Асноўным аб’ектам дзейнасці БСГ бы- ло бел. сялянства. Яе ўплыў на гар. ра- бочых, за выключэннем Мінска, быў ня- значным. Паводле сведчанняў А. Бурбіса, дзейнасць БСГ сярод гар. рабочых аб- мяжоўвалася падрыхтоўкай кадраў пра- пагандыстаў і агітатараў для вёскі. У гады рэвалюцыі 1905—07 БСГ пры- кметна пашырыла ўплыў сярод сялян і сельскіх рабочых шэрага паветаў Мін- скай, Віленскай і Гродзенскай губ. Вя- домы забастоўкі сялян-падзёншчыкаў і парабкаў, у арганізацыі якіх удзельні- чала БСГ. Некаторыя з іх ахоплівалі тэрыторыі амаль цэлых паветаў, як гэта было ў жн.— вер. 1906 у Лідскім і На- вагрудскім пав. БСГ арганізавала шэраг паліт. сходак і мітынгаў у вёсцы. У кан- цы 1906 Мінскі краёвы камітэт БСГ ра- зам з мясцовымі арг-цыямі РСДРП, Бунда, ПСР і гарадскімі прафсаюзамі ўвайшоў у левы блок, які вылучыў агуль- ны спіс кандыдатаў у 2-ю Дзярж. думу (ад БСГ С. Скандракоў). У студз. 1907 на гар. выбарах гэты блок атрымаў перамогу, аднак вынікі выбараў былі ска- саваны ўладамі. Прадстаўнік БСГ («Шчасны» — I. Луцкевіч) удзельнічаў у крас. 1907 у рабоце канферэнцыі на- цыянальна-сацыялістычных партый Ра- сіі (ПСР, ППС-фракцыя, Яўрэйская са- цыяліст. рабочая партыя, Латышскі са- цыял-дэмакратычны саюз, Дашнак-цу- цюн, Партыя грузінскіх сацыялістаў- федэралістаў), якая падтрымала рэзалю- цыю з патрабаваннем культ.-нац. аўтано- міі. 3 2-й пал. 1907 лідэры БСГ засяродзі- лі сваю дзейнасць на выданні газ. «На- ша ніва». Пад іх кіраўніцтвам газета стала гал. трыбунай, ідэолагам і аргані- затарам бел. нац. культурнага руху, усімі сваімі праявамі накіраванага супраць вя- лікадзярж. палітыкі царызму, рэакц. дзейнасці рус. чарнасоценна-акцябрысц- кіх і польскіх памешчыцка-клерыкаль- ных партый і арг-цый, а таксама царк- вы і касцёла, якія імкнуліся асіміля- ваць бел. народ, далучыўшы праваслаў- ную частку беларусаў да рускіх, а ка- таліцкую — да палякаў. Лідэры БСГ раз- гарнулі ў «Нашай ніве» і іншых выдан- нях прапаганду нац. свядомасці, ідэі нац.-культ. адзінства беларусаў, дамага- ліся прызнання факта існавання сама- стойнай бел. нацыі, змагаліся за яе раў- напраўе з іншымі народамі, за права бе- ларусаў «людзьмі звацца», за ўвядзенне бел. мовы ў школе, царкве і касцёле. Гэтая дзейнасць мела агульнадэмакра- тычны, прагрэсіўны характар. У час 1-й сусв. вайны пасля аку- пацыі Вільні кайзераўскімі войскамі (1915) частка лідэраў БСГ (Луцкевічы, Ластоўскі) заключыла пагадненне з на- цыянальнымі арг-цыямі палякаў, літоў- цаў і яўрэяў з мэтай дамагчыся ад аку- пантаў «поўнай дзяржаўнай незалеж- насці Беларуска-Літоўскага краю» ў фор- ме Вял. княства Літоўскага з сеймам у Вільні. Аднак аб’яднанне гэтых арг-цый да пач. 1917 распалася з прычыны ўнутр. супярэчнасцей паміж імі і інтрыг германскіх улад. У 1915—18 на акупі- раванай тэр. дзейнічала Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група, створаная па ініцыятыве некато- рых дзеячаў БСГ. Ёсць таксама звесткі пра аднаўленне ў гады вайны Віленска- га камітэта БСГ. На неакупіраванай тэр. БСГ адна- віла дзейнасць пасля Лютаўскай рэвалю- цыі 1917. Яе паліт. курс у новай гіст. сітуацыі адлюстроўваў інтарэсы і настроі той часткі насельніцтва (пераважна ся- рэдніх слаёў), якая была зацікаўлена ў ажыццяўленні дэмакр. пераўтварэнняў, але асцерагалася рэв. ломкі грамадскіх адносін. Канферэнцыя БСГ (сак. 1917, Мінск) выступіла ў падтрымку Часовага ўрада, заклікаўшы працоўны народ аказ- ваць на яго «арганізаваны націск»; са- лідарызавалася з лозунгам «рэвалюцый- нага абаронніцтва»; выставіла патраба- ванне аўтаноміі Беларусі ў складзе фе- дэратыўнай Расійскай рэспублікі; вы- казалася за агульнанародную ўласнасць на зямлю і перадачу яе сялянам для карыстання ў адпаведнасці з працоў- най нормай, але канчатковае вырашэнне аграрнага пытання адносіла да кампетэн- цыі краёвага сейму аўтаномнай Беларусі, перасцерагала сялян ад неарганізаваных анархічных выступленняў; патрабавала 8-гадзіннага рабочага дня і вызначэння гарантаванага мінімуму заработнай пла- ты. У сак. 1917 прадстаўнікі БСГ удзельнічалі ў рабоце з'езда беларускіх нацыянальных арганізацый у Мінску, атрымалі 10 месцаў у Беларускім на- цыянальным камітзце. У першыя месяцы рэвалюцыі (сак.— ліп. 1917) Грамада па- шырыла свой уплыў сярод інтэлігенцыі, сялян, гараджан, бежанцаў, ваеннаслу- жачых, рабочых; яе арганізацыі ўзніклі ў Мінску, Петраградзе (1 тыс. чал., у т. л.
412 БЕЛАРУСКАЯ каля 300 рабочых), Маскве, Бабруйску (каля 100 чал.), Слуцку, Віцебску, Го- мелі, Буда-Кашалёве і інш. Да сярэдзі- ны 1917 Грамада налічвала каля 5 тыс. членаў і спачуваючых. Мясцовыя арг-цыі БСГ праводзілі мітынгі, распаў- сюджвалі адозвы, выступалі ў друку з прапагандай парт. праграмы. У крас.— чэрв. 1917 яна выдавала газ. *Грамада». БСГ мела прадстаўнікоў у Саветах ра- бочых і салдацкіх дэпутатаў і гар. думах Мінска, Петраграда, Бабруйска і інш., удзельнічала ў рабоце Савета нац. са- цыяліст. партый — каардынацыйнага ор- гана сацыяліст. партый народаў Расіі (т. зв. Расійскага інтэрнацыянала). Чар- говая канферэнцыя БСГ (чэрв. 1917, Петраград) вітала Усерасійскі з’езд ра- бочых і салдацкіх дэпутатаў, разгля- даючы яго як першы крок да склікан- ня Устаноўчага сходу; падтрымала ўва- ходжанне меншавікоў, эсэраў і народ- ных сацыялістаў у Часовы ўрад; па- цвердзіла прыхільнасць да палітыкі «рэ- валюцыйнага абаронніцтва»; ухваліла прынятую ў маі 1917 платформу Савета нац. сацыяліст. партый, у т. л. пункт аб праве нацый на самавызначэнне аж да поўнай незалежнасці, аднак лічыла не- пажаданым у тагачасным паліт. і эка- нам. становішчы Расіі адпадзенне ад яе якой-небудзь часткі; выказалася су- праць стварэння нац. вайсковых фармі- раванняў і вярбоўкі беларусаў у польскія, літоўскія і інш. нац. часці. Канферэн- цыя разгледзела і ўхваліла праект но- вай праграмы БСГ. Сваёй канчатко- вай мэтай БСГ абвясціла «ўвядзенне сацыялістычнага парадку цераз развіццё класавай барацьбы і сацыяльную рэва- люцыю». Пры гэтым БСГ не акцэнта- вала ўвагі на адрозненнях паміж рабо- чым класам і сялянствам, не пад- крэслівала асобай ролі пралетарыяту ў рэвалюцыі, характарызавала абодва гэ- тыя класы агульным паняццем «пра- цоўная бедната». Праект праграмы пра- дугледжваў неадкладную забарону куплі і продажу зямлі, канфіскацыю ўсёй зям- лі, пераход яе ў распараджэнне Бе- ларускай краёвай рады і размеркаванне паміж сялянамі праз органы мясц. самакіравання для бясплатнага ка- рыстання ў адпаведнасці з працоўнай нормай. Іншыя сродкі вытворчасці на ня- вызначаны тэрмін захоўваліся ў прыват- най уласнасці, але адначасова намяча- лася шырокая прапаганда ідэі сацыя- лізацыі ў будучым усёй вытворчасці. У якасці першапачатковай меры да паступовага пераходу на шлях калектыў- нага гаспадарання прапаноўвалася ар- ганізацыя і развіццё розных форм каапе- рацыі У праекце праграмы БСГ дэкла- равалася роўнасць усіх грамадзян перад законам, паліт. і асабістыя правы і свабо- ды, усеагульнае, роўнае, прамое, тайнае і прапарцыянальнае выбарчае права, вы- казвалася пажаданне аб прааядзенні рэферэндумаў. Паўтараліся ранейшыя ўстаноўкі БСГ аб нац.-тэрытарыяльнай Пасведчанне 3. X. Жылуновіча, дэлегата Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў ад Беларускай ацыялістычнай грамады. 1917. аўтаноміі Беларусі ў складзе федэратыў- най Расійскай рэспублікі і нац.-перса- нальнай аўтаноміі для нац. меншасцей, пра развіццё бел. нац. культуры, мовы і інш. Канферэнцыя выбрала часовы ЦК БСГ, у які ўвайшлі: ад Петра- градскай арганізацыі П. Бадунова, 3. Жылуновіч, Я. Варонка, К. Душэў- скі, Э. Будзька, А. Барысёнак, В. Луз- гін; ад прааінцыі А. Смоліч (Мінск), У. Ігнатоўскі (Яраслаўль), Якуб Колас (Перм), А. Бурбіс (Масква), Хатэнка (Пскоў), Р. Астроўскі (Слуцк),“М. Мя- лешка (Віцебск). У прэзідыум ЦК увайшлі Жылуновіч (старшыня), Баду- нова, Душэўскі, Барысёнак, Лузгін. БСГ была ініцыятарам склікання ў ліп. 1917 з’езда беларускіх арганізацый і партый, на якім яе прадстаўнікі раскры- тыкавалі Бел. нацыянальны камітэт і да- магліся яго скасавання. Яна займала кі- руючае становішча ў Цэнтральнай радзе Беларускіх арганізацый, Вялікай бела- рускай радзе. На Дэмакратычнай нара- дзе (вер. 1917, Петраград) прадстаўнік БСГ Жылуновіч асудзіў нежаданне Часовага ўрада ажыццявіць лозунг сама- вызначэння народаў і заявіў пра немэта- згоднасць працягваць урадавую каалі- цыю сацыялістаў з кадэтамі. Далучэнне шырокіх мас працоўных беларусаў да па- літ. жыцця, абуджэнне іх нац. самасвя- домасці спрыяла далейшаму росту Гра- мады: у кастр. 1917 яна налічвала каля 10 тыс. членаў. Аднак ва ўмовах рэзкага абвастрэння восенню 1917 паліт. проці- стаяння ў краіне, пры сацыяльнай неад- народнасці і арганізацыйнай няўстой- лівасці БСГ у ёй хутка нарасталі ўнут- раныя супярэчнасці паміж памяркоў- нымі дзеячамі — прыхільнікамі рэфар- місцкага шляху, і тымі, хто быў гатовы перайсці на леварадыкальныя пазіцыі, блізкія да бальшавіцкіх. У вер. 1917 частка левага крыла БСГ вылучылася і ўтварыла арганізацыю бальшавіцкага кірунку — Беларускую сацыял-дзмакра- тычную рабочую партыю. 3 другога боку, імклівае набліжэнне эканамічнай катаст- рофы і сацыяльна-паліт. выбуху ў агуль- нарасійскім маштабе схіляла многіх дзеячаў БСГ да фарсіравання дзярж. адасаблення Беларусі ад Расіі, што, на іх думку. магло 6 засцерагчы бацькаўшчыну ад катаклізмаў. Гэтыя настроі выразна выявіліся на 3-м з’ездзе БСГ (кастр. 1917, Мінск). З’езд зацвердзіў (з па- праўкамі) праект праграмы, распрацава- ны Петраградскай канферэнцыяй, але перагледзеў яе рашэнне пра на і. вай- сковыя фарміраванні, заявіў пра неаб- ходнасць стварэння «беларускай народ- най арміі». Быў выбраны новы ЦК у складзе: Я. Дыла (старшыня), А. Пру- шынскі (А. Гарун), А. Смоліч (тава- рышы старшыні); В. Адамовіч, П. Ба- дунова, Я. Варонка, 3. Жылуновіч, Я. Мамонька, В. Муха, С. Рак-Міхай- лоўскі, Б. Тарашкевіч, М. Шыла. 3-за адсутнасці адзінства БСГ не выпраца- вала агульнапартыйнай лініі ў адносі- нах да Кастр. ўзбр. паўстання. Памяр- коўныя лідэры Грамады ўспрынялі паў- станне як праяву анархіі, у віхуры якой можа загінуць справа вольнасці і нац. правоў бел. народа. Петраградская арг-цыя БСГ, ухіліўшыся ад прамой ацэнкі ўзяцця ўлады бальшавікамі, вы- казалася за фарміраванне «аднароднага сацыялістычнага ўрада» (ад бальшаві- коў да меншавікоў). На выбарах ва Усе- расійскі ўстаноўчы сход БСГ выста іла самастойныя спісы кандыдатаў па Мін- скай і Заходнефрантавой выбарчых акругах, але не дабілася поспеху. Ак- тыўна ўдзельнічала ў скліканні і пра- вядзенні Усебеларускага з'езда 1917. У пач. 1918 адбыўся канчатковы рас- кол БСГ. У лютым грамадаўцы — пры- хільнікі неадкладнага стварэння бел. дзяржавы — выступілі з ініцыятывай стварэння ўрада — Народнага сакрата- рыята Беларусі, а затым ужо ва ўмо- вах германскай акупацыі прынялі ўдзел у абвяшчэнні Беларускай Народнай Рэспублікі. Тым часам Петраградская і Маскоўская арг-цыі сталі на шлях утва- рэння бел. дзяржаўнасці на савецкай аснове і аб’явілі Народны сакратарыят самазванай установай, адмежаваўшыся такім чынам ад лініі ЦК. У выніку абвастрэння супярэчнасцей па пытаннях пра адносіны да германскіх акупантаў, пра бел. дзяржаўнасць, аб зямлі БСГ да лета 1918 распалася на БеларуоКую сацыял-демакратычную партыю. Бела- рускую партыю сацыялістаў-рэвалю- цыянерау і Беларускую партыю сацыя- лістаў-федэралістаў. Выхадцы з левага крыла БСГ удзельнічалі ў рабоце Бе- ларускага нацыянальнага камісарыята, некаторыя з іх уступілі ў беларускія секцыі РКП(б); у студз. 1919 Жылуно- віч, А. Чарвякоў, Дыла, Дз. Чарнушэ- віч і Ф. Шантыр увайшлі ў склад пер- шага ўрада БССР. На пач. 1919 у Вільні непрацяглы час дзейнічала Левая фрак- цыя Беларускай сацыялістычнай гра- мады. Кр.: Сацыялістычны рух на Беларусі ў пракламацыях 1905 г. Мн., 1927 (пера- друк пракламацый БСГ гл.: Спадчына.
413 БЕЛАРУСКАЯ 1991. № 3); Пратакол III з’езду Беларускай сацыялістычнай грамады. Мн., 1917; Про- грамма Белорусской соцналнстнческой гро- мады (прннятая III партнйным сьездом 14—25 октября 1917 г. в Ммнске). Мн., 1917; Чаго хоча Беларуская сацыялістычная гра- мада: Праект праграмы. Мн., 1917; III л ю б- скі А. Да гісторыі БСГ // Полымя. 1925. № 5. Літ.: Т у р у к Ф. Белорусское двнженме: Очерк нсторнн нац. н рев. двнження бело- русов. М., 1921; Стары Піліп [Бур- біс А.] Кароткі агляд беларускага нацыя- нальна-рэвалюцыйнага руха // Вестн. нар. комнссарната просвешення ССРБ. 1921. № 1—2; Яго ж. Беларуская сацыяліс- тычная грамада ў першым перыядзе яе пра- цы (1903—1907) // Беларусь: Нарысы гіс- торыі, эканомікі, культ. і рэв. руху. Мн., 1924; Хлябцэвіч Я. Цётка // По- лымя. 1924. № 3 (11); Ж. X. 3. [Жылуно- віч 3.] Уступамі да Акцябра // Там жа. 1923. № 5—6, 7—8; Яго ж. Люты — кастрычнік у беларускім нацыянальным ру- ху // Беларусь: Нарысы гісторыі, экано- мікі, культ. і рэв. руху. Мн., 1924; Я г о ж. Беларускія секцыі РКП і стварэнне Бела- рускай Савецкай Рэспублікі // Полымя. 1928. № 10; Луцкевіч А. За дваццаць пяць гадоў (1903—1928): Успаміны аб працы першых бел. паліт. арг.: Бел. рэв. грамада, Бел. сац. грамада. Вільня. 1928 (перавыд.: Мн., 1991); Станкевіч А. Да гісторыі беларускага палітычнага вызва- лення. Вільня, 1934 (на вокл. 1935); [Стацкевіч Ф.] 3 мінуўшчыны беларус- кага руху // Бел. летапіс. 1937. № 6—9; Б і ч М. У змаганні за лепшую долю // Полы- мя. 1966. № 8; Яго ж. О ролн н значе- ннн нацнональных двнженнй в Росснн в начале XX в. // Вопросы мстормн н архео- логнн. Мн., 1966; Карнейчык Я. 1. Бе- ларуская нацыя: Гіст. нарыс. Мн., 1969; Круталевнч В. А. Рожденне Белорус- ской Советской Республнкн. Мн., 1975; Сташкевнч Н. С. Непролетарскне пар- тнн в Белорусснн, 1917—1924 гг.: Нсто- рногр. // Большевнкн н непролетарскне пар- тнн в пернод Октябрьской революцнн н в го- цы гражданской войны: Матермалы конф. М., 1982; Яго ж. Прнговор революцнн: Кру- шенне антнсов. двнження в Белорусснн, 1917—1925. Мн., 1985; Яго ж. Белорус- ская соцналнстнческая громада: нсторня, программные установкн // Партнйный вестн. 1991. №1; РудовічС. С. 3 гіс- торыі беларускага нацыянальнага руху ў перыяд мірнага развіцця рэвалюцыі (сака- вік — чэрвень 1917 г.) // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1986. № 2; Я го ж. Класава-палітычнае размежаванне ў бе- ларускім нацыянальна-вызваленчым руху напярэдадні Вялікага Кастрычніка (лі- пень — кастрычнік 1917 г.) // Там жа. 1986. № 5; Сндоревнч А. Антон Луцкевнч: Главы нз кннгн // Неман. 1990. № 7; Склубоўскі В. Некаторыя пытанні бе- ларускага нацыянальнага руху // Навуковы зборнік. Беласток, 1964; III ы б е к а 3. Без міфаў і прыніжэння // Голас Радзімы, 1990. 1, 8, 15 лют.; Тпгопек 3. РР8 м/оЬес Ьіаіогпзкіезо гпсЬп ге^оіпсуіпе^о V/ ІаіасЬ 1902—1906 // Бішііа роізко -іііетско -Ьіа іэ - гпзкіе, ХУагзгаіуа, 1988. М. В. Біч (да 1917 г.), С. С. Рудовіч. БЕЛАрЎСКАЯ САЦЫЯЛ|эНА-РЭВА- ЛЮЦЫЙНАЯ ГРЎПА «ГОМАН», гл. «Голан». БЕЛАРУСКАЯ СЁКЦЫЯ ПРЫ АДЭС- КІМ ГУБЁРНСКІМ АДДЗЁЛЕ НА- РОДНАЙ АСВЁТЫ. Існавала з 1918 да 1923 (?). Займалася культ.-асветнай пра- цай сярод бел. бежанцаў 1-й сусв. вайны ў Адэсе (у 1922 было каля 20 тыс. чал.). Разам з Бел. секцыяй пры Адэскім губ- коме РКП(б) арганізавала бел. рабочы клуб і на яго базе гурткі гіст.-літ. і паліт. граматы, бел. хор, трупу артыстаў. Пад кіраўніцтвам секцыі ў 1922 працавалі 6 бел. школ, у т. л. 2 школы-камуны (400 вучняў). Арганізавала і кіравала бел. дзіцячым прытулкам (1919—22), дзіцячым тэатрам і хорам. 3 1921 су- працоўнічала з Беларускім цэнтральным бюро пры Народным камісарыяце асве- ты РСФСР. Ў секцыі працаваў вучоны і дзярж. дзеяч Беларусі С. Некрашэ- віч, секцыі дапамагалі дзярж. дзеячы Бе- ларусі А. Баліцкі, П. Іллючонак, Л. Ры- тар, Стасевіч. Літ.: Г - с к і [Гуткоўскі Н.] Беларуская культурная праца на Усходзе // Вестн. нар. комвссарнатв просвеіцення ССРБ. 1922. № 3—4; С а к о в і ч А. Беларусы ў Адэ- се // Веда, Ныо-Йорк, 1952 № 5/10. Ю. Р. Васілеўскі. БЕЛАРЎСКАЯ СЁКЦЫЯ ПРЫ ВІ- ЦЕБСКІМ ГУБЁРНСКІМ АДДЗЁЛЕ НАРОДНАЙ АСВЁТЫ. Працавала з 29.10.1921 да вясны 1924. Заснавана паводле дырэктыў Цэнтр. Савета па асвеце народаў нярускай мовы (Саўнац- мен) пры Наркамаце асветы РСФСР. Непасрэдна падпарадкоўвалася Бела- рускаму Цэнтральнаму бюро пры На- родным камісарыяце асветы РСФСР у Маскве. Задачы секцыі: арганізацыя на тэр. Віцебскай губ. сеткі нац. школ і культ.-асветных устаноў для бел. на- сельніцтва. Арганізавала бел. тэатр і хор у Віцебску і Полацку, дзіцячую тэат- ральную трупу ў Полацку. 3.11.1921 адкрыла ў Полацку Бел. павятова- гарадскую секцыю. Працавала ў атма- сферы непрыязні і перашкод з боку губ. партыйнага і сав. кіраўніцтва, орга- наў губ. аддзела нар. асветы, якія вы- ступалі супраць развіцця бел. нац.-куль- турнага руху на Віцебшчыне. Крызіснае становішча школьніцтва ў Віцебскай губ. і адмова кіраўніцтва губ. аддзела нар. асветы фінансаваць бел. секцыю пры- вялі да таго, што з пач. 1922 яна існавала фармальна. За ўвесь перыяд дзейнасці не ўдалося арганізаваць ні- воднай бел. школы. Садзейнічала ўвя- дзенню ў навучальны план Віцебскага пед. ін-та ў 1923/24 навуч. г. курса беларусазнаўства. Супрацоўнічала з бел. гісторыкамі А. П. Сапуновым, М. В. Мя- лешкам, пісьменнікам А. Р. Пшчолкам, інш. дзеячамі бел. нац.-культурнага руху на Віцебшчыне. Скасавана ў сувязі з далучэннем Віцебскай губ. да БССР. Літ.: Г-с к і [Гуткоўскі Н.] Беларуская культурная праца на Усходзе // Вестн. вар. комнссарната просвеіценвя ССРБ. 1922. № 3—4. Ю. Р. Васілеўскі. БЕЛАРЎСКАЯ СЁКЦЫЯ ПРЫ ГО- МЕЛЬСКІМ ГУБЁРНСКІМ АДДЗЁЛЕ НАРОДНАЙ АСВЁТЫ. Існавала ў ліст. 1921— пач. 1927. Заснавана паводле дырэктыў Цэнтр. Савета па асвеце наро- даў нярускай мовы (Саўнацмен) пры Наркамаце асветы РСФСР, пастаноў агульнага сходу прадстаўнікоў бел. грамадскасці Гомельскай губ. ад 27.5. 1921 і губ. з’езда працаўнікоў асветы Б (чэрв. 1921). Непасрэдна падпарадкоў- валася Беларускаму Цэнтральнаму Бюро пры Народным камісарыяце асветы РСФСР у Маскве. Задачы секцыі: арга- нізацыя школ і культ.-асветных устаноў для бел. насельніцтва Гомельскай губ., арганіз. і метадычнае кіраванне іх дзей- насцю, падрыхтоўка настаўніцкіх кадраў і забеспячэнне вучэбнай л-рай. На тэр. Гомельскай губ. кіравала Гомельскай, Магілёўскай і Рэчыцкай павятова-га- радскімі бел. секцыямі. Прадстаўнік бел. секцыі ўваходзіў у склад губ. Саўнацме- на. 3 лета 1924 загадчык секцыі В. Смі- гельскі. Працавала ў атмасферы нядоб- разычлівасці і перашкод з боку губ. орга- наў асветы, парт. і сав. апарату, якія выступалі супраць стварэння нац. сістэ- мы асветы для беларусаў і адмаўлялі існаванне самастойнай бел. нацыі. У студз. 1922 секцыя была ліквідавана. У 1923 пасля ўмяшання Наркамата асветы РСФСР адноўлена. Супрацоў- нікі секцыі выкладалі курс беларуса- знаўства ў Гомельскім пед. тэхнікуме (1921—26), кіравалі навук. гуртком настаўнікаў с. Прасна, дапамагалі бел. мастацкай самадзейнасці; з яе дапамо- гай у 1922 арганізаваны бел. хоры і драматычныя трупы ў Гомелі і Ма- гілёве, падабраны кандыдаты на Цэнтр. бел. настаўніцкія курсы ў Мінску, праводзіліся губ. летнія курсы бел. настаўнікаў. Летам 1923 пад кіраў- ніцтвам бел. секцыі працавалі 6 бел. школ у Гомельскім, Магілёўскім і Ра- гачоўскім пав., бел. хата-чытальня ў в. Азяраны Рагачоўскага пав. У жн. 1923 па яе ініцыятыве ўзніклі бел. гурткі ў Навазыбкаўскім с.-г. тэхнікуме і Ра- гачоўскім пед. тэхшкуме. Летам 1924 выпрацаваны план беларусізацыі школ Гомельскага, Рэчыцкага, Клінцоўскага, Навазыбкаўскага пав. У 1924/25 навуч. г. пад кіраўніцтвам секцыі пераведзены на бел. мову школы Горвальскай, Юра- віцкай, Хойніцкай, Брагінскай, Веткаў- скай, Свяцілавіцкай вал., у 1925/26 — 17 школ у Чачэрскай вол.; на 1926/27 навуч. г. планавалася перавесці на бел. мову школы Уваравіцкай вол., Клін- цоўскага і Навазыбкаўскага пав., справа- водства ў 30 раённых пед. саветах Го- мельскай губ. Пад кіраўніцтвам секцыі працаваў гурток беларусазнаўства ў Клінцах. Вясною 1926 ёй было паднача- лена 96 бел. школ розных ступеняў, 75 пунктаў па ліквідацыі непісьменнасці, 5 хат-чытальняў, 10 перасоўных культ. пляцовак. Па ініцыятыве секцыі ў маі 1926 адбылася губ. канферэнцыя настаў- нікаў-беларусаў, на якой абмеркаваны пытанні развіцця школьнай сеткі і па- шырэння беларусізацыі на Гомелыпчыне. Супрацоўнічала з Гомельскай філіяй літ. аб’яднання «Маладняк». Удзельнікі секцыі выступалі з артыкуламі і натат- камі ў перыяд. выданнях Гомельскай губ. і БССР. Ліквідавана ў сувязі з да- лучэннем Гомельскай губ. да БССР. Літ.: Г-с к і [Гуткоўскі Н.] Беларуская
414 БЕЛАРУСКАЯ культурная праца на Усходзе // Вестн. нар. коммссармата нросвешення ССРБ. 1922. № 3—4; Сьмігельскі В. Асобныя моманты культурна-асветнай працы сярод беларускага насельніцтва Гомельшчыны ў сучасны момант // Маладняк. 1926. № 4(13). Ю. Р. Васілеўскі. БЕЛАРЎСКАЯ СЁКЦЫЯ ПРЫ СМА- ЛЁНСКІМ ГУБЁРНСКІМ АДДЗЁЛЕ НАРОДНАЙ АСВЁТЫ. Працавала ў 1922—23 і 1925—27. Створана паводле рашэння Цэнтр. Савета па асвеце наро- даў нярускай мовы (Саўнацмен) пры Наркамаце асветы РСФСР. Непасрэдна падпарадкоўвалася Беларускаму цэн'і- ральнаму бюро пры Народным камі- сарыяце асветы РСФСР і Саўнацмену пры Смаленскім губ. аддзеле нар. асветы. Задачы секцыі: арганізацыя на тэр. Смаленскай губ. нац. школ, клубаў, інш. культ.-асветных устаноў для бел. насель- ніцтва. Напачатку пад кіраўніцтвам загадчыка секцыі М. Агейчыка выяўля- ла і даследавала раёны кампактнага пражывання беларусаў на тэр. губерні, вывучала мэтазгоднасць выкладання бел. мовы ў школах і ўстановах, рэгістра- вала настаўнікаў, якія ведалі бел. мову, праводзіла падбор кандыдатаў на Цзнтр. бел. настаўніцкія курсы пры Наркама- це РСФСР у Мінску. Ігнараванне орга- намі Смаленскага губ. аддзела нар. ас- веты і іуб. парт.-савецкім кіраўніцтвам працэсаў нац. самавызначэння беларусаў на Смаленшчыне прывяло да ліквідацыі бел. секцыі паводле пастановы губ. аддзела нар. асветы ў чэрв. 1923. Ад- ноўлена пасля настойлівых захадаў Нар- камата асветы РСФСР у 1925. У крас. 1925 пры секцыі створаны Савет па асвеце беларусаў з мэтай практычнай рэалізацыі распрацаванага плана-сеткі бел. школ на Смаленшчыне. У 1925/26 навуч. г. адкрыты першыя 2 бел. школы і 2 пункты па ліквідацыі непісьменнасці. Летам 1926 пры секцыі арганізавана бел. метадычная камісія на 1926/27 навуч. г. на чале з заг. секцыі У. Ганча- ровым. Былі распрацаваны вучэбныя пра- грамы для школ па бел. мове, геаграфіі, гісторыі, праведзены губ. летнія курсы бел. настаўнікаў. 3 вер. 1926 з мэтай падрыхтоўкі спецыялістаў для бел. школ і культ.-асв. устаноў Смаленшчыны намаганнямі супрацоўнікаў секцыі быў уведзены курс беларусазнаўства на пед. ф-це Смаленскага ун-та, адкрыты бел. аддзяленні губ. сав. партшколы і губ. рабфака. Пад кіраўніцтвам секцыі з 1926/27 навуч. г. ў Руднянскім, Рослаў- скім, Манастыршчынскім і ІІІумяцкім паветах працавала 21 бел. школа з 652 вучнямі і гурток па вывучэнні бел. мовы ў Зах. упраўленні сувязі. У 1927/28 навуч. г. колькасць падкантрольных секцый школ вырасла да 37. 3 прычыны нястачы матэрыяльных сродкаў пастано- вай губ. аддзела нар. асветы восенню 1927 усе нац. секцыі, у т. л. беларуская, ліквідаваны. Функцыі нац. секцый і кі- раўніцтва нац. школамі перададзены ін- спектару па справах нац. меншасцей губ. аддзела нар. асветы. Супрацоўні- чала з Беларускім студэнцкім зямляцт- вам у Смаленску. Літ.: Гончаров В. Белорусы в Смо- ленской губерннн // Рабочнй путь. 1926. 13 янв.; Корса к А. На многонацно- нальной Смоленіцнне // Край Смоленскмй. 1992. № 9. , Ю. Р. Васілеўскі. БЕЛАРЎСКАЯ СЁКЦЫЯ СТУДЭН- ТАЎ ГОРАЦКАГА СЕЛЬСКАГАС- ПАДАРЧАГА ІНСТЫТЎТА, Б е л а- рускі вучнёўскі гурток у Гор- ках. Існавала з сак. 1917 да вясны 1924, да адкрыцця ў 1919 Горацкага сельскагаспадарчага ін-та называлася Бел. секцыя вучняў Горацкіх с.-г. школ. 15.10.1919 зацверджаны статут, паводле якога мела задачы «пашыраць свядомасць паміж беларусамі, знаёміць з літаратурай, тэатр. творамі, гісто- рыяй, культ. і эканам. становішчам Беларусі і дапамагаць бел. нац. руху за- хопліваць шырэйшыя народныя праслоі». Ініцыятары стварэння Г. Гарэцкі, С. Жу- рык, Я. Чарняўскі. Пры секцыі засна- ваны аддзелы: гісторыка-эканамічны, лі- таратурны, тэатральны, музычны, чыста- га мастацтва. Члены драм. аддзела (кі- раўнік 1. Каяла) інсцэніравалі паэму «Тарас на Парнасе», ставілі п’есы Ф. Аляхновіча, Ў. Галубка, В. Дуніна- Марцінкевіча, Я. Купалы і інш. Засна- ваны бел. драм. гурткі ў навакольных вёсках. Сябры секцыі выступалі перад сялянамі Горацкага пав. па бел. нац. пы- танні, наладжвалі культ. і навук. ме- рапрыемствы. У 1918 выдала лістоўку для сялян «Як чытаць па-беларуску», у 1919 займалася ўкладаннем бел. тэр- міналогіі па сельскай гаспадарцы, апра- цоўкай і перакладам на бел. мову с.-г. л-ры для сялян, у пач. 1920-х гадоў сябры секцыі складалі «Беларускі батанічны слоўнік». У 1918—20 паліт. платформа секцыі ў асноўным супадала з платформай Бел. партыі сацыялі- стаў-рэвалюцыянераў. 8.4.1920 зарэгі- стравана ў Горацкім пав. аддзеле на- роднай асветы, 8.7.1921 — у кіраў- ніцтве ін-та. У 1918 кантактавала з Бел. нац. камісарыятам, у 1920-я гады з Бел. Цэнтр. Бюро пры Народным каміса- рыяце асветы РСФСР, з Інбелкуль- там. У 1920—22 супрацоўнічала з гурткамі «Беларуская моладзь» у Мін- ску, «Асвета» ў Магілёве, разам з Бе- ларускай культурна-навуковай асацыя- цыяй пры Пятроўскай с.-г. акадэміі рыхтавала да друку час. «Беларускі гаспадар». Летам 1922 прадстаўнікі сек- цыі ўдзельнічалі ў канферэнцыі прале- тарскага студэнцтва БССР у Мінску. 3 1922 старшыня секцыі М. Ганчарык, сакратар Я. Грушэўскі. Вяснон 1923 па заданні пав. аддзела асветы распрацоў- вала план-сетку па пераводзе некаторых школ Горацкага пав. Смаленскай губ. на бел. мову навучання. Супрацоўнічала з перыяд. выданнямі Горак, Мінска, Віль- ні. На працягу ўсяго існавання рабоце секцыі перашкаджалі рус. вялікадзяр- жаўныя шавіністы і асобы, якія варожа ставіліся да бел. нац. адраджэння. Непрыхільную пазіцыю займалі мясцо- выя парт., камсамольскія і сав. орга- ны. Ранні перыяд дзейнасці секцыі адлю- страваў М. Гарэцкі ў аповесці «Дзве душы» ў вобразах Міколы Канцаво- га, Сухавея, Іры Сакавічанкі. Спыніла існаванне пасля далучэння Горацкага пав. да БССР, бо паводле тагачасна- га заканадаўства БССР дзейнасць ство- раных па нац. прыкмеце арг-цый не да- звалялася. Ю. Р. Васілеўскі. БЕЛАРЎСКАЯ СЕЛЬСКАГАСПАДАР- ЧАЯ АКАДЭМІЯ, БСГА, першая на Беларусі і ў Расіі вышэйшая с.-г. школа. Заснавана паводле Указа сената ад 24.4.1836. Адкрыта 15.8.1840 у казённым маёнтку Горы-Горкі (каля Горак) Ма- гілёўскай губ. Напачатку наз. Горы- Горацкан земляробчай школай. Мела 2 разрады. Першы (ніжэйшы) рыхтаваў земляробаў для вядзення гаспадаркі. Прымаліся юнакі ад 16 да 20 гадоў розных саслоўяў, у т. л. сялян, якія скончылі пачатковую школу. Тэрмін навучання 3 гады. Вывучаліся земля- робства, жывёлагадоўля, лесаводства. садоўніцтва, выкладаліся граматыка і за- кон божы. Другі (вышэйшы) разрад рыхтаваў аграномаў для казённых і па- мешчыцкіх маёнткаў. Папаўняўся толькі навучэнцамі з вышэйшых саслоўяў. Тэр- мін навучання 3 гады. Выкладалі фізі- ку, хімію, заалогію, батаніку, а таксама агульную аграномію, лесазнаўства, да- валі веды па геаграфіі, гісторыі, асушцы балот, рэзанні торфу, сельскай архітэк- туры, статыстыцы. ІПкола была навуч. установай закрытага тыпу, навучэнцы жылі ў пансіёне пад наглядам ад- міністрацыі. 19.1.1842 вышэйшы разрад школы рэарганізаваны ў самастойную вышэйшую навуч. ўстанову, куды пры- малі дзяцей дваран і разначынцаў, якія скончылі гімназію ці вытрымалі экзамен. У навуч. план дадаткова былі ўключаны рускае заканадаўства, механіка, геадэзія, ветэрынарыя, мінералогія і інш. Гал. арганізатарам Вышэйшай с.-г. школы, складальнікам навуч. плана і педагогам быў прафесар Б. А. Цалінскі. У 1845 пры Горы-Горацкай с.-г. школе адкрыта вучэбная ферма (1088 дзесяцін зямлі), якая забяспечвала край племянной жы- вёлан, сартавым насеннем. Тэрмін на- вучання 4 гады. 30.6.1848 Вышэй- шая с.-г. школа рэарганізавана ў Горы-Горацкі земляробчы інстытут. За ўдзел выкладчыкаў і студэнтаў у паўстанні 1863—64 у Польшчы, на Беларусі і ў Літве ін-т быў закрыты. На яго базе ў 1864—1919 працавалі Горы-Горацкая земляробчая школа і рамеснае вучылішча (з 1872), камор- ніцка-таксатарскія класы (з 1859). У 1919 адноўлены як Горацкі с.-г. ін-т. У 1925 да яго далучаны Бел. ін-т сель- скай і лясной гаспадаркі імя Кастр. рэвалюцыі (засн. ў Мінску ў 1922) і створана Бел. дзярж. акадэмія сельскай гаспадаркі імя Кастр. рэвалюцыі. Мела 4 ф-ты: агранамічны (з аддзяленнямі жывёлагадоўчым, эканамічным, расліна- водчым), лясны, землеўпарадкавальны і меліярацыйны. 3 1925 працаваў рабфак. У 1929 адкрыты ф-ты заатэхнічны, планава-эканамічны, тарфяны, механіза- цыі і электрыфікацыі сельскай гаспа- даркі. Пры акадэміі дзейнічалі нядзельны ун-т для сялян з 2-гадовым тэрмінам
навучання, навук. таварыства (1925— 29), гурток аршанскай філіі «Маладня- ка». У 1930 на базе ляснога ф-та ство- раны Бел. лесатэхнічны ін-т (у Гомелі). У 1931 акадэмія падзелена на 11 галі- новых інстытутаў, з іх 7 засталіся ў Гор- ках. У 1933 усе горацкія інстытуты зноў аб’яднаны ў Бел. ін-т сельскай гаспадаркі. У 1948 перайменаваны ў акадэмію. У 1992/93 навуч. годзе ф-ты: аграна- мічны, зоаінжынерны, гідраземлеўпарад- кавання, механізацыі сельскан гаспа- даркі, эканамічны, бухгалтарскага ўліку, павышэння кваліфікацыі. Працуюць ас- пірантура (з 1947) і дактарантура. На дзённым і завочным аддзяленнях больш за 10 тыс. студэнтаў. У складзе БСГА 58 кафедраў, навучальна-доследная гас- падарка, н.-д. сектар, выдавецкі аддзел і друкарня. Выдаюцца зборнікі навук. прац, шматтыражная газ. «Советскнй студент». Літ.: Цнтовнч С. Г. Горыгорецкнй земледельческмй ннстнтут — первая в Рос- смм высшая сельскохозяйственная школа (1836—1864). Горкн, 1960; Белорусская сельскохозяйственная академмя. Мн., 1986; Белорусская ордена Октябрьской Револю- цнн н ордена Трудового Красного Зна- менн сельскохозяйственная академня. 150 лет: [Краткнй очерк нсторнн н дея- тельностн]. Мн., 1990; Белорусская сель- скохозяйственная академня: Памятннкм н памятные места. Мн., 1990. М. М. Дабралюбаў, У. М. Ліўшыц. БЕЛАРУСКАЯ СПЁЎНА-ДРАМА- ТЫЧНАЯ МАЙСТРОЎНЯ, Белару- ская Майстроўня, Майстроў- н я, маладзёжнае творчае згуртаванне ў 1979—84 у Мінску. Створана студэн- тамі БДУ і Бел. тэатр.-маст. ін-та на філал. ф-це БДУ, пазней далучыліся студэнты інш. ВНУ Мінска, аспіранты, школьная і рабочая моладзь горада. Назва згуртавання падкрэслівала пера- емнасць з бел. адраджэнскім рухам 1920-х гадоў. Першапачаткова дэклара- ваная мэта — адраджэнне ў гарадскім асяроддзі бел. народнай абраднасці, свя- таў. Удзельнікі Майстроўні вывучалі нар. песні пад кіраўніцтвам кампазітара і хор- майстра Л. Сімаковіч, ладзілі Каляды, Гуканні вясны, Купаллі ў Мінску, Заслаўі, Вязынцы. Святы былі як санк- цыяніраваныя, так і не дазволеныя ўла- дамі (Каляды 1979). У 1980 пастаў- лена бел. нар. драма «Цар Максімілян» (у апрацоўцы У. Галубка) з узмоцне- нымі патрыятычнымі матывамі і апя- ваннем іншадумства. Майстроўня мэта- накіравана спалучала спеўна-фалькл. дзейнасць з культ.-асветнай і палітыч- най. Адраджэнне бел. нар. культуры разглядалася як аптымальная форма выхавання нац. свядомасці, форма фалькл.-этнагр. клуба дазваляла весці ўласна паліт. дзейнасць. На зборах удзельнікі Майстроўні, запрошаныя на- вукоўцы і дзеячы культуры чыталі лек- цыі, праводзілі гутаркі на культ.-гіст., моўныя, паліт., эканам. тэмы, боль- шасць якіх засноўвалася на цяжка- даступным у той час матэрыяле («Ві- таўт Вялікі», «Іван Луцкевіч», «Бела- руская Народная Рэспубліка»), Ладзі- ліся вечарыны да ўгодкаў М. Гусоў- скага, М. Багдановіча, К. Каліноўскага. Арганізоўваліся выезды ў памятныя мясціны (Вільня, Нясвіж, Ракуцёўшчы- на, Вязынка і інш.), вандроўкі. Вяліся практычныя заняткі па бел. мове, вы- пускаліся насценныя газеты, распаў- сюджвалася нелегальная прэса (час. «Люстрадэён», «Аб усім, што баліць»), эмігранцкая і самвыдавецкая л-ра. Удзельнікі Майстроўні праводзілі пра- пагандысцкія і дабрачынныя акцыі, выступалі з канцэртамі, лекцыямі, гутар- камі ў ВНУ, школах, дзіцячых садках, ва ўстановах, у рабочых інтэрнатах, месцах зняволення. У 1983 пры Майст- роўні створана Т-ва бел. школы (стар- шыня В. Івашкевіч), якое вяло агітацыю за стварэнне беларускамоўных дзіцячых садкоў і школ і актыўна падтрымлівала існуючыя. 3 1983 Майстроўня праца- вала ў Палацы культуры Белсаўпрофа. Новай формай дзейнасці сталі талокі на рэстаўрацыйных аб’ектах у Траецкім прадмесці Мінска, на археал. раскопках. Некаторыя былыя ўдзельнікі Майстроў- ні — выпускнікі ВНУ Мінска, сталі іні- цыятарамі стварэння аналагічных згур- таванняў у Брэсце, Гродне, Маладзечне, Наваполацку і інш. гарадах. Свядомая беларускамоўнасць і палітызаванасць вылучалі Майстроўню сярод боль- шасці тагачасных фальклорных калек- тываў, выклікалі канфлікты з ула- дай. 13.6.1984 актывісты Майст- роўні выйшлі на несанкцыяніраваную дэманстрацыю пратэсту супраць зносу помніка гісторыі і архітэктуры — бу- дынка гар. тэатра («тэатр Поляка») на пл. Волі, дзе ў 1852 была пастаўлена першая бел. опера «Ідылія». Дэманст- ранты былі затрыманы міліцыяй, супраць некаторых пачата следства. Далейшае існаванне Майстроўні стала немагчы- мым. Пасля спынення дзейнасці яе актывісты стварылі ў Мінску Маладзёж- ны клуб імя У. Караткевіча (1985— 86) і клуб еТалака» (з 1987), якія фак- тычна сталі пераемнікамі Майстроўні. Літ.: Студэнцкая «Майстроўня» // ЛІМ. 1981. 5 чэрв.; Так вясну гукалі... // Там- сама. 1983. 29 крас. В. Вячорка. «БЕЛАРЎСКАЯ СПРАВА», газета рэв.-дэмакр. кірунку, орган Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). Выдавалася ў Вільні 9.4—31.7.1926 на бел. мове. Выдавец П. В. Мятла, рэдактары ў розны час А. Віль- чыцкі, С. Макулік. Выступала суп- раць сац. і нац. прыгнёту, за вызва- ленне палітзняволеных, выкрывала па- літыку ўлад бурж. Польшчы, бурж. і дробнабурж. партый і груповак. Пра- пагандавала ідэі нац.-вызв. барацьбы, арганізацыйныя формы грамадскага ру- ху, асвятляла развіццё бел. культуры і асветы ў Зах. Беларусі і ў БССР. Прын- цыпова паставілася да майскага кры- зісу 1926 у бурж. Польшчы, калі да ўлады прыйшоў урад Ю. Пілсудскага. На старонках газеты з вершамі, нарыса- мі і артыкуламі выступалі заходнебе- ларускія пісьменнікі і паліт. дзеячы, у т. л. М. Васілёк, Мятла, С. Валько. БЕЛАРУСКАЯ Надрукавала пераклад «Легенды аб па- ходжанні ўлады» галандскага пісьмен- ніка Мультатулі. Выйшла 29 нумароў, з іх 11 канфіскаваны. 3 чэрв. 1926 БСРГ выдавала газ. «Народная справа». С. В. Гоеін. «БЕЛАРЎСКАЯ ССР. КАРОТКАЯ ЭН- ЦЫКЛАПЁДЫЯ», КБелСЭ, энцыклапе- дычны даведнік пра найважнейшыя бакі жыцця Беларусі. Выдадзена ў 5 тамах у Мінску на працягу 1978—81 (на бел. мове) і 1979—82 (на рус. мове). Са- браная ў адным выданні разнастайная інфармацыя пра шматграннае жыццё бел. народа асвятляе шматвекавы гіст. шлях Беларусі. Паралельнае выданне тамоў КБелСЭ на бел. і рус. мовах мела намер даць магчымасць усім народам былога СССР знаёміцца з гісторыяй Беларусі, з дасягненнямі бел. народа ў палітычным, сацыяльным, эканам. і культурным развіцці, з асаблівасцямі прыроды Беларусі. Размяшчэнне матэ- рыялаў у выданні спалучае тэматычны і алфавітны прынцыпы: кожны том КБелСЭ прысвечаны пэўнай тэматыцы, а ўнутры тома ўсе артыкулы раз- мешчаны ў алфавітным парадку. Ва ўсіх тамах КБелСЭ змешчана 15 700 ар- тыкулаў. У 1-м томе надрукавана 2665 арты- кулаў пра гісторыю Беларусі, яе грамад- скі і дзярж. лад, заканадаўства і права, адм.-тэр. падзел, населеныя пункты, міжнар. сувязі, 1033 ілюстрацыі і 32 карты. Гісторыі Беларусі прысвечаны 1184 артыкулы, у т. л. гісторыі феада- лізму 171, гісторыі капіталізму і рэва- люцыйнага руху, Кастрычніцкай рэва- люцыі і грамадзянскай вайне 454, ар- хеалогіі, нумізматыцы, геральдыцы і інш. прыкладным гіст. дысцыплінам 338, гісторыі КПБ, Саветаў, прафсаюзаў, ЛКСМБ 353 арт. Асвятленню грамад- скага і дзярж. ладу Беларусі прысве- чаны 151 арт., у т. л. 45 арт. па гісто- рыі права і заканадаўства; гісторыі рэ- лігіі і царквы 31; мінуламу і сучас- наму адм.-тэр. падзелу і населеным пунктам Беларусі прысвечана 617 арт. Алфавітным артыкулам тома папярэд- нічаюць 4 аглядныя нарысы: Беларуская ССР — суверэнная савецкая сацыяліс- тычная дзяржава ў складзе СССР; гісторыя; Камуністычная партыя Бела- русі — баявы атрад КПСС; БССР на міжнароднай арэне. У 2-м томе змешчаны 4171 арт. пра эка- номіку і прыроду Беларусі. У 2546 арт. 3-га тома інфармацыя пра нар. асвету, навуку, тэхніку і тэхналогію, навуковыя, навучальныя і культурна-асветныя ўстановы, друк, тэлебачанне і радыёвяшчанне, ахову здароўя, фізкультуру і спорт. У 4-м томе 2097 артыкулаў пра насельніцтва, мову, этнаграфію, фальклор, літаратуру, мас- тацтва, архітэктуру Беларусі. У 5-м томе змешчана 4220 біяграфічных даведак, у т. л. 122 пра ўдзельнікаў рэв. і нац.-вызв. руху, 194 пра дзярж. і парт. дзеячаў. 522 пра кіраўнікоў партыз. руху і падполля ў Вял. Айч. вайну, 526 пра Герояў Сав. Саюза
416 БЕЛАРУСКАЯ I кавалераў ордэна Славы, 508 пра Герояў Сац. Працы, 620 пра вучоных, 965 пра дзеячаў культуры і мастацтва розных часоў. У пачатку 1—4-га тамоў змешчана 18 аглядных тэматычных нарысаў па най- важнейшых праблемах, што асвятляюцца ў томе, яны з’яўляюцца ўводзінамі да пэўнай групы алфавітных артыкулаў пра канкрэт- ныя з’явы, факты, падзеі і абагульняюць іх. У канцы кожнага тома змешчаны спісы літаратуры. згрупаваныя па раздзе- лах навук, і імянныя паказальнікі. У канцы 5-га тома надрукавана Храналагічная таб- ліца найважнейшых падзей паліт., сацыяль- на-эканам. і культурнай гісторыі Беларусі. У стварэнні КБелСЭ удзельнічала больш за 4 тыс. вучоных і спецыялістаў розных галін гаспадаркі, культуры і мастацтва. Літ.: Сабалеўскі А Усё — пра на- цыянальную культуру // Звязда 1981. 15 верас.; Марцэлеў С. Ад дзён мінуў шчыны да нашай яаы // Там жа 1982 6 крае.; К о н а н У. Пяць важкіх тамоў // Маладорць 1983. № 3. 7 77 Хаўратовіч БЕЛАРУСКАЯ СЯЛЯНСКА- РАБОТНІЦКАЯ ГРАМАДА, БСРГ, ма- савая легальная рэв.-дэмакр. нац.-вызв. арг-цыя працоўных Зах. Беларусі ў 1925—27. Арганізавана ва ўмовах сац. і нац. прыгнёту з мэтай вызвалення Зах. Беларусі з-пад улады бурж Польшчы. Праграма БСРГ (прынята 12.5.1926) змяшчала асн. дэмакр. і асобныя са- цыяліст. патрабаванні: самавызначэнне Зах. Беларусі і аб’яднанне ўсіх бел. зямель у рэспубліку сялян і рабочых (уз’яднанне з БССР); стварэнне ся- лянска-рабочага ўрада; устанаўленне дэмакр. свабод; канфіскацыя памешчыц- кіх і царкоўных зямель, пераход іх ва ўласнасць дзяржавы і падзел без выку- пу паміж малазямельнымі сялянамі і парабкамі; скасаванне асадніцтва, пералажэнне падаткаў на заможныя класы; устанаўленне 8-гадзіннага рабо- чага дня, паляпшэнне ўмоў працы, да- памога беспрацоўным; увядзенне рабоча- га кантролю ў вытворчасці, развіццё спажывецкай, вытворчай і крэдытнай кааперацыі; нац. роўнасць і навучанне на роднай мове; свабода сумлення, ад- дзяленне царквы ад дзяржавы і інш. Гал. сродкам сац. і нац. вызвалення працоўных БСРГ лічыла адкрытую ба- рацьбу нар. мас з эксплуататарамі на аснове саюзу рабочага класа і пра- цоўнага сялянства. Грамада арганізоў- вала паліт. мітынгі, сходы, дэманстра- цыі: выступленні сялян супраць па- мешчыкаў, кулакоў, асаднікаў, падатко- вага прыгнёту, аграрнай і нац. палітыю ўрада; за вызваленне паліт. зняволеных, стварэнне бел. школ і інш.; вяла культ.-асв. работу. Дзейнасць Грамады ўзначальваў Цэнтр. к-т БСРГ. Старшыня ЦК Б. А. Та рашкевіч, нам. старшыні С. А. Рак- Міхайлоўскі, члены П. П. Валошын, і П. В. Мятла; кіраўнік Цэнтр. сакра- тарыята БСРГ М. Т. Бурсевіч, нам. сак- ратара В. Макоўскі, паліт. рэдактар газет Я. С. Бабровіч. БСРГ супрацоў- нічала з рэв.-дэмакр. партыяй польскіх Паштоўка з партрэтамі арыштаваных у сту- дзені 1927 уладамі Польшчы лідэраў Бела- рускай сялянска-работніцкай грамады П. Мятлы, П. Валошына, Б. Тарашксаіча, С. Рак-Міхайлоўскага і дзеяча Незалежнай сялянскай партыі Ф. Галавача. 1927. сялян (гл. Незалежная сялянская пар- тыя), укр. рэв.-дэмакр. арг-цыяй <Сель- роб». 24.6.1925 дэпутаты польскага сей- ма Тарашкевіч, Рак-Міхайлоўскі, Вало- шын і Мятла выйшлі з бел. нац. фрак- цыі сейма (гл. Беларускі пасольскі клуб) і стварылі пасольскі клуб БСРГ. Ка- рыстаючыся дэпутацкай недатыкаль- насцю, члены клуба БСРГ разгарнулі работу па стварэнні масавай арг-цыі працоўных для барацьбы супраць сац. і нац. прыгнёту. Яны актыўна скары- стоўвалі трыбуну сейма. Вялікую да- памогу ў стварэнні БСРГ аказвала КПЗБ. Камуністы ўзначальвалі ці ўва- ходзілі ў склад юраўніцтва многіх Мясц. арг-цый БСРГ, яе ЦК, кіравалі рэдакцыйным к-там, яю выпускаў га- зеты Грамады. 3 дапамогай БСРГ Кампартыя накі- роўвала рэв.-вызв. рух працоўных Зах. Беларусі. Нягледзячы на перашкоды і рэпрэсіі ўлад, грамада вырасла ў ма- савую нац.-вызв. арг-цыю працоўных. Пераважную большасць яе членаў скла- далі бядненшыя і сярэднія сяляне, уваходзілі таксама рабочыя, прадстаўні- кі інтэлігенцыі. У студз. 1927 больш за 2 тыс. гурткоў БСРГ аб’ядноўвалі каля 120 тыс. членаў. Дзейнічала 18 па- вятовых к-таў БСРГ Баранавіцкі, Бела- стоцкі, Бельсю, Валожынсю, Ваўкавыскі, Вілейсю, Віленсю, Гродзенсю, Дзісенскі, Косаўскі, Лідсю, Маладзечанскі, Нава- грудскі, Пастаўсю, Пінсю, Сакольскі, Слонімсю, Стаўбцоўсю. Ствараліся гмін- ныя к-ты БСРГ. ЦК Грамады выдаваў газеты; »Жыццё беларуса», • Беларуская ніва», *Беларуская справа», тНародная справа», *Наша справа», еНаш голас», • Наша воля», *Народны звон», сатырыч- ны час. Маланка» 3-за праследаванняў улад газеты часта закрываліся. У рабоце БСРГ актыўна ўдзельнічалі А. П. Ан- тановіч, Я. М. Баліцю, А. Баль, М. М. Бе- ламызы, В. Герман, У. Ф. Гмыр, К. В. Гоцка, А. Грэсь, М. А. Ефімовіч, А. С. Зданюк, П. I Іголка, М. Козіч, М. П. Колпак, I. У. Кот, В. М. Крупіца, I. А. Кузьміч, К. Куптэль, К. С. Лабунь- ка, I. А. Мармыш, I. Мартынеўскі, А. Ф. Марчык, М. А. Машара, А. М. Міс- ковіч, М. I. Ніюфароўскі, I. Падража- нец, I. К. Патапчук, А. В Патоцкі, П. С. Пестрак, С. Пісарэвіч, С. П. Са- ванец, А. А. Сакалоўскі, А. Ф. Салагуб, В. А. Салыга, В. Сідаровіч, С. С. Стоцік, С. Татарын, У. С. Харкевіч, А. Цяліца, I. Шацько, В. В. Шкодзіч, В. В. Шушке- віч, С. Шчыглінскі, К. Шымкевіч, М. П. Шэвель, В. Юхнель, М. М. Яю- мовіч, П. У. Якубчык, С. А. Янкоўсю і інш. Пад уплывам Грамады актывіза- валі работу прагрэсіўная культ.-асв. арг-цыя Таварыства беларускач школы, беларусюя выдавецкае. навуковае і даб- рачыннае т-вы, Саюз бел. студэнтаў Віленскага ун-та. У выніку дзейнасці КПЗБ і Грамады ў 1926 у Зах. Беларусі пачаўся ўздым масавага рэв. і нац.-вызв. руху, які ў канцы 1926— пач. 1927 характарызаваўся наспяваннем элемен- таў рэв. сітуацыі. 15.1.1927 улады пачалі ліквідацыю гурткоў і к-таў БСРГ, маса- выя арышты яе актывістаў. 21.3.1927 Грамада афіцыйна забаронена. Больш за 400 яе кіраўнікоў і актывістаў ад- дадзены пад суд. У 1927—29 адбыліся судовыя працэсы над членамі Грамады у т. л. працэс 56-і. У абарону БСРГ працоўныя Зах. Беларусі наладжвалі ма- савыя выступленні (гл. Косаўскі рас- стрэл 1927). Мітынп ў абарону Грама- ды праводзілі працоўныя СССР, а так- сама Германіі, Чэхаславакіі, Англіі, Аўстрыі, Францыі, Італіі, ЗША, Канады, Бразіліі. Літ . М н ц к е в н ч-К а п с у к а с В- На- цнонально-революцнонное двнженне в За- падной Белорусснн н разгром Громады // Ком ннтернацнонал. 1927. № 6; Ба гда н- скіЯ БабровічЛ. Аб класавай бараць бе ў Заходняй Беларусі ў часы Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады Мн„ 1932. Беларуская Сялянска-Работніцкая Грам да Мн„ 1928, Борьба трудяіцнхся Западнон Белорусснн за соцнальное н нацнональное освобожденне н воссоедмненне с БССР Документы н матерналы. Т. 1 (1921 — 1929 гг.). Мн., 1962; Революцмоннын путь Компартнн Западной Белорусснн (1921 — 1939 гг.). Мн„ 1966. С. 131 — 159; Па- л у я н У. А. Беларуская сялянска-рабочая грамада Мн„ 1967, Яго ж. Революцнонно- демократнческое двнженне в Западной Бе- лорусснн (1927—1939 гг.). Мн„ 1978 У. А Палуян БЕЛАРУСКАЯ СЯЛЯНСКАЯ ПАР- ТЫЯ, БСП, палітычная партыя, якая ставіць за мэту абарону інтарэсау ся- лянства Беларусі. Створана ў лют 1991 на ўстаноўчым з’ездзе ў Мінску. Зарэ- гістравана ў крас. 1991 Штаб-кватэра размяшчаецца ў Мінску. Кіруючы ор- ган — Цэнтральная Рада (24 чал.). Старшыня Я. Лугін, нам. старшыні 1. Ні- кітчанка і М. Антаненка, старшыня Каардынацыйнага к-та В. Петрачэнка. Гістарычным папярэднікам юраўшцтва БСП лічыць Беларускую партыю са- цыялістау-рэвалюцыянераў. Сродю да сягнення пастаўленых мэт — зямель- ная рэформа, адраджэнне вёсю, куль туры, мовы і гісторыі бел. народа. Кі- раўніцтва БСП лічыць, што Беларусь павінна быць незалежнай дзяржавай і падтрымліваць эканам. сувязі з сусе- дзямі на падставе двух- і шматбаковых пагадненняў. Першасныя суполю БСП створаны ў большасці раёнаў Беларусі,
417 БЕЛАРУСКАЯ найб. значныя— у Вілейцы, Горках, Калінкавічах, Ляхавічах, Маладзечне, Пружанах і інш. Партыя мае прадстаў- ніцтва ў мясц. Саветах нар. дэпутатаў і ў Вярх. Савеце Рэспублікі Беларусь. БСП супрацоўнічае з усімі партыямі Беларусі дэмакр. кірунку, за яе межа- мі — з сял. партыямі Украіны і Расіі. «БЕЛАРЎСКАЯ ХАТА», культурна- асветнае т-ва беларускай інтэлігенцыі ў Латвіі ў 1924—36. Створана 20.12.1924 у Рызе. Сярод заснавальнікаў і чл. 1-га праўлення М. Я. Дзямідаў (старшыня), К. Б. Езавітаў (нам. старшыні), Ста- невіч (сакратар), Р. С. Плыгаўка (скарб- нік), X. Д. Васільеў, С. I. Доргел, К. Д. Каскевіч, М. Г. Краўчанка. С. Л. Сіцько. У студз. 1935 у праўленне ўваходзілі В. Гусарэвіч, Езавітаў, Я. М. Кудраўцаў, Г. У. Нікіфароўская і інш. Практычнай дзейнасцю «Б.х.» кіраваў агульны сход, які выбіраў праў- ленне і рэвізійную камісію. У адпа- веднасці са статутам т-ва мела на мэце гуртаванне бел. меншасці ў Латвіі, далу- чэнне яе да латышскай і адначасова развіццё бел. культуры. Мела аддзелы ў Дзвінску, Лібаве, Люцыне. Па ініцыя- тыве «Б. х.» створаны прыватная бел. школа, дзярж. бел. 2-гадовыя настаў- ніцкія курсы з інтэрнатам, 2-я гар. 6-класная бел. школа, прыватная дадат- ковая вячэрняя школа для дарослых, драматычная студыя «Таварыства бела- рускага тэатра» ў Рызе, бел. дзіцячы сад у Дзвінску, шэраг б-к і іурткоў. Існавала на сродкі ад членскіх узносаў, ахвяраванняў і правядзення розных грамадска-культ. мерапрыемстваў. Па- водле рашэння Рыжскага акр. суда ў ліст. 1935 на аснове закону аб лікві- дацыі паліт. арг-цый і т-ваў, «Б. х.» было прапанавана самараспусціцца. Ліквіда- цыйнае пасяджэнне т-ва адбылося 29.10. 1936. У. М. Міхнюк. «БЕЛАРЎСКАЯ ХАТА», штотыднёвы часопіс. Выдаваўся т-вам «Беларуская хатка» ў Вільні ў 1926 на бел. мове. Рэдактары А. Кабычкін, М. Малейка. Лічыла сябе органам незалежнай бел. думкі, выказвалася за супрацоўніцтва з дэмакр. арг-цыямі Польшчы на аснове польскай дзяржаўнасці, крытыкавала віленскіх журналістаў, якія змяшчалі ў перыядычных выданнях шмат арты- ,кулаў з паліт. ухілам, не аддавалі на- лежнай увагі культурнай рабоце, інфар- мавала пра няўмелую, на думку рэдак- Гіі, палітыку Бел. пасольскага клуба яго падзел на групоўкі. З’яўленню ў Вільні 1.9.1906 першай легальнай бел. газ. «Наша доля» прысвяціла арт. |«У 20-я ўгодкі беларускай прэсы» (№1), у якім паведамлялася, што праз 20 гадоў колькасць бел. перыядычных часопісаў і газет дасягнула 119, без 35 аднадзёнак. На старонках часопіса змяшчаліся на- віны з Польшчы і з-за мяжы, інфар- мацыя «3 украінскага жыцця», юрыд. парады, агляды польскамоўнай прэсы, матэрыялы ў сувязі з 20-годдзем паэ- тычнай дзейнасці Я. Коласа, пра твор- часць Н. Арсенневай. байкі Б. Друцкага і інш. В. 1. Дзяшко. «БЕЛАРЎСКАЯ ХАТКА» ў А р л е, та- варыства бел. бежанцаў 1-й сусв. вайны. Існавала ў 1917—18. Заснавана 29.10. 1917 на агульным сходзе беларусаў — жыхароў Арла і наваколля. Асноўныя задачы: абарона правоў і інтарэсаў бела- русаў у Арле, матэрыяльная дапамога, культ.-асветная дзейнасць, абарона ідэі аўтаноміі Беларусі ў яе этнагр. межах. Кіруючы орган — савет, выканаўчы — праўленне (старшыня, тав. старшыні, скарбнік і сакратар). Вяла рэгістрацыю бел. бежанцаў у Арле і Арлоўскай губ., займалася дабрачыннай дзейнасцю, пра- водзіла культ.-асветныя мерапрыемствы. Кантактавала з Бел. Радай у Мінску і падзяляла яе ідэі. У чэрв. 1918 нала- дзіла сувязь з Беларускім нацыяналь- ньш камісарыятам, але ўвосень 1918 не зарэгістравана як ідэалаг.-варожая, пас- ля чаго мусіла спыніць дзейнасць. Ю. Р. Васілеўскі. «БЕЛАРЎСКАЯ ХАТКА» ў М е н с к у, беларускі клуб у 1916—21. Створаны ў пач. 1916 к-там Мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацяр- пелым ад вайны. Месціўся ў доме па вул. Захараўскай, 18, які быў наняты бел. пісьменнікам А. Лявіцкім (Ядві- гіным Ш.) пад сталоўку камітэта. У «Б. х.» ладзіліся вечарынкі, у якіх бралі ўдзел А. Астрамовіч (А. Зязюля), М. Багдановіч, 3. Бядуля, У. Галубок, Л. Дубейкаўскі, Р. Зямкевіч, Я. Крыў- ка, А. Лявіцкі, В. Лявіцкая, А. Паўловіч, Л. Сівіцкая (3. Верас), Э. Сівіцкая, А. Смоліч, У. Фальскі, Я. Фарботка, В. Ча- вусаў, Ф. Шантыр і інш. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 у гэтым доме размяшчаліся рэдакцыя газ. «Вольная Беларусь», Бел. нацыянальны камітэт, Цэнтр. Рада бел. арг-цый, Т-ва бел. культуры, гурток бел. моладзі «Вянок». Сталоўка «Беларуская хатка» ў 1917 працавала ў доме № 6 па Захараўскім завулку, там жа знаходзілася рэдакцыя газ. «Грамада». 3 пач. 1918 клуб «Б. х.» месціўся ў памяшканні былога «Аме- рыканскага клуба» на Конскім пляцы (цяпер тралейбуснае дэпо па вул. Варва- шэні). У клубе працавалі Першае бела- рускае танарыстна драмы і камедыі, Мін- скае т-ва працаўнікоў мастацтва, Драма- тычная секцыя бел. тэатр. грамады, хор пад кіраўніцтвам У. Тэраўскага, іншыя аматарскія калектывы. 3 сак. 1919 дзей- нічаў як Бел. народны дом пазашкольна- га аддзела Наркамата асветы Літ.-Бел. ССР, часам называўся народны дом «Б. х.» (заг. А. Грыневіч). Пры клубе праца- вала бібліятэка, загадчыкам якой быў Я. Купала. У чэрв. 1991 у Мінску ад- крыта «Б. х.» — філіял Багданоеіча Максіма Літаратурнага музея. Літ.: Войцікава Л. [Верас 3.] Справы дзёв, р іўно мінулых // Тэатр. Мінск. 1980. № 6; Я е ж. 3 жыцця Максіма Багданові- ча // Маладосць. 1991. № 12; С к а л а- 6 а н В. «...В это суровое н важное время» // Неман. 1981. № 12; Рамановіч Я. «Бе- ларуская хатка» // Горад і годы. Мн., 1967; Яго ж. Рэкі цякуць з ручаёў. Мн., 1969; Савёнак А. Калісьці ў Менску // Бел. мова і літ. ў школе. 1991. № 12. С. У. Вітушка, В. У. Скалабан. «БЕЛАРЎСКАЯ ХАТКА» ў Петра- г р а д з е, беларускі культурна-асветны клуб у 1918— пач. 1919. Створаны Пет- раградскім аддзяленнем Беларускага нацыянальнага камісарыята і Петра- градскай бел. секцыяй РКП(б) [гл. ў арт. Беларускія секцыі РКП(б)]. Ура- чыстае адкрыццё адбылося 19.10.1918 у доме № 7—9 па Садовай вуліцы. Асн. ўвага звярталася на падрыхтоўку кадраў для працы на Беларусі, быў арга- нізаваны запіс слухачоў на курсы. У снеж. 1918 клуб аб’ядноўваў 207 чал. В. У. Скалабан. БЕЛАРЎСКАЯ ХРЫСЦІЯНСКА-ДЭ- МАКРАТЫЧНАЯ ЗЛЎЧНАСЦЬ, БХДЗ. грамадска-палітычная арганізацыя, дзе- янні якой грунтуюцца на маральна- этычных запаветах хрысціянства і дэ- макр. прынцыпах негвалтоўнага, эвалю- цыйнага ўдасканальвання грамадства. Створана на ўстаноўчай канфер. ў Мін- ску 1.6.1991, прыняты праграма і Статут, зарэгістравана 16.12.1991. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Мінску. Абвясціла сябе пераемніцай Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (1917—40). Ядро арг-цыі — 102 дэлегаты ўстаноўчай канферэнцыі, пераважна беларускамоўныя прадстаўні- кі інтэлігенцыі маладога і сярэдняга ўзросту. Моўных, нац. ці ўзроставых абмежаванняў не існуе, але сябрам Злучнасці, паводле Статута, можа быць той, хто падзяляе маральна-этычныя запаветы Хрыста. Асноўная мэта БХДЗ — маральнае, духоўнае, нац., па- літычнае і эканам. адраджэнне Бела- русі. Праграмныя прынцыпы: негвалтоў- насць, плюралізм, прыватная ўласнасць, хрысціянскае брацтва з усімі народамі. Кіруючыя органы: Каардынацыйная Ра- да і Управа. Выбраны 5 сустаршынь: П. Сілка (сустаршыня-каардынатар), I. Багдановіч, М. Арэшкаў, Э. Сабіла і Ф. Янушкевіч. Буйнейшыя арг-цыі створаны ў Брэсце, Гомелі, Гродне, Ма- гілёве, Мінску, Полацку. Прадстаўніцт- ва ў органах улады БХДЗ не мае, але падтрымлівае нефармальныя кантакты з прадстаўнікамі сац.-актыўнай часткі клі- ру і міран, уключаецца ў супольныя дзеянні з інш. дэмакр. сіламі Бела- русі. Сябрамі Злучнасці адноўлена вы- данне газ. «Беларуская крыніца». Злуч- насць мяркуе садзейнічаць — у рамках Еўрап. пранэсу — паступовай, мірнай, гарманічнай трансфармацыі структур былога СССР у Хрысціянскую Садруж- насць Нацый (адкрытую і для нехры- сціян), дзе гарантаваны правы і свабоды чалавека, паважаецца і ўмацоўваецца рэальны дзярж. суверэнітэт кожнага народа. 1. Э. Багдановіч. БЕЛАРУСКАЯ ХРЫСЦІЯНСКАЯ ДЭ- МАКРАТЫЯ, БХД, Беларускае нацыянальнае а б’я д н а н н е, БНА, клерыкальная дэмакратычная бе- ларуская нацыянальная партыя. Засн. ў маі 1917 у Петраградзе і дзейнічала на тэр. Зах. Беларусі да 1940. Да сярэ- 4. Энц-ыя г історыі Беларусі. Т.1
418 БЕЛАРУСКАЯ дзіны 1920 х гадоў называлася Хры- сціянская дэмакратычная злучнасць (ХДЗ), са студз. 1936—БНА. За- снавальнікі і гал. ідэолагі БХД— бел. ксяндзы Ф. Абрантовіч, Л. Хвец- ка, А. Станкевіч, В. Гадлеўскі, Ф. Будзь- ка, А. Зязюля (А. С. Астрамовіч), К. Сваяк (К. Стаповіч) і інш. Друка- ваныорган — газ. *Беларуская крыніца». Напачатку ХДЗ аб’ядноўвала невял. гурткі бел. інтэлііенцыі з настаўнікаў, слухачоў Пецярбургскай духоўнай ака- дэміі, клерыкалаў Мінска. Адзін з такіх гурткоў быў створаны ў Петраградзе ў 1916. Заснаванне ХДЗ садзейнічала актывізацыі грамадска-паліт. дзеннасці каталіцкага духавенства непасрэдна на Беларусі. На з’ездзе бел. каталіцкага духавенства (24—25.5.1917, Мінск) ад- ным з гал. пытанняў была дзейнасць бел. каталіцкай партыі (дакладчык Гад- леўскі). У прынятай рэзалюцыі адзна- чалася, што «з’езд дамагаецца аўтано- міі ў Расінскай федэратыўнай дэма- кратычнай рэспубліцы». Першапачаткова сувязі ХДЗ з сялянствам былі нязнач- ныя. У пач. 1920-х гадоў яе гурткі існа- валі ў Дзісне, Друі, Іказні, Барадзені- чах, Шаркоўшчыне, Ашмянах, Барунах. Іх арганізатарамі былі ксяндзы Абран- товіч, В. Ташкун, Станкевіч, М. Пят- роўскі, Я. Германовіч і інш., якія вялі культ.-асв. работу выключна сярод бела- русаў-католікаў. У вышку гэтага ў 1920 налічвалася крыху больш за 500 сяброў ХДЗ. У якасці актыўнага ўдзельніка Беларускага нацыянальнага камітэта (ад ХДЗ у яго ўваходзіў Гадлеўскі), Да арт. Беларуская хрысціянская дэмакратыя. Сядзяць (злева направа) А. Станкевіч, увіяцкі святар з Украівы (прозвішча невядома), В. Гадлеўскі, стаяць: П. Татарыновіч, С. Глякоўскі. а ў далейшым і Вялікай Беларускай Рады ХДЗ-БХД падтрымлівала Ча- совы ўрад А. Ф. Керанскага, пасту- пова заняла адмоўныя пазіцыі ў адно- сінах да Сав. улады. На думку Стан- кевіча, «палітычны незалежны ідэал БХД лагічна выцякае з акта 25 сакаві- ка 1918 года, які абвясціў Беларусь незалежнай суверэннай дзяржаван». У аснову практычнай дзейнасці БХД была пакладзена тэорыя самабытнасці развіцця бел. нацыі, адмаўленне класа- вай барацьбы. Бел. народ разглядаўся ёй як бяскласавы, цалкам працоўны, «сярмяжны» люд. Як сцвярджала ў 1928 «Беларуская крыніца», «...беларусы — гэта народ малазямельнага сялянства. Справа ў тым, што Беларусь уся працоўная. У нас няма непрацоўных па прыкладу іншых краін, адкуль нам гэты фальшывы раздзел прынесены. Мы не маем уласных прамыслоўцаў-капі- талістаў, не маем уласных памешчыкаў, ні так званых кулакоў... А калі так, то становшца ясным, што класавая бараць- ба ў народзе, у якім адсутнічаюць класы, не можа мець месца». За час свайго існавання ХДЗ-БХД-БНА прай- шла эвалюцыю ад арг-цыі клерыкальна- дэмакр. кірунку да свецка-клерыкаль- най паліт. партыі дробнабурж. дэма- кратыі. Рэв. настроі, якія пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 ахапілі працоўных Бе- ларусі і пэўныя колы дэмакратычна настроенай бел. інтэлігенцыі, у т. л. частку духавенства, адбіліся і на змесце 1-й праграмы ХДЗ, прынятай у 1920 у Мінску. У 2-м яе пункце падкрэслі- валася, што «хрысціянская дэмакратыя змагаецца перад усім з капіталізмам, у каторым бачыць адну з нанважней- шых прычын беднасш і галечы працоў- ных мас і хоча завесці такі лад, каб кожнаму чалавеку магчыма было сваёй працай здабыць сабе хлеб патрэбны і карыстацца з усяго культурнага ба- гацця». Усе 5 праграм БХД, пачынаючы з 1920, адстойвалі асновы дэмакр. ладу, у т. л. прыватную ўласнасць. Нанб. прын- цыповыя змены тычыліся нац. і рэліг. пытанняў. Калі на 1 з'ездзе ХДЗ (лют. 1918, Петраград) неакрэслена гаварыла- ся, што ў адносінах да такіх народаў, як літоўцы, латышы, беларусы і ўкраін- цы, трэба стаяць на грунце поўнага іх самавызначэння, то 2-я праграма (1927) дэкларавала, што «БХД імкнецца да самастойнасці беларускага народу на ўсіх яго землях, аб'яднаных у незалеж- ную дэмакратычную рэспубліку». У пер- шых праграмах яшчэ дапускалася маг- чымасць аддзялення касцёла (царквы) ад дзяржавы, у 4-й праграме (1932) падкрэслівалася, што «БХД прынцыпо- ва супраць аддзялення касцёла (царквы) ад дзяржавы і змагаецца з палітыкай, што выкарыстоўвае рэлігію для палі- тычных мэтаў, або падтрымлівае адну рэлігію супраць другой». Адзначалася таксама абавязковасць вывучэння рэлі- гіі «як у школах урадавых, так і ў шко- лах прыватных». Больш выразна апош- шя праграмы БХД ставілі сац. пытанні, як вынік працэсу радыкалізацыі, што ахапіла нізавыя гурткі партыі. Так, у § 34 абноўленай 4-й праграмы адзна- чана, што «ўсе землі, перавышаючыя працоўную норму, перадаюцца ва ўлас- насць і без выкупу беззямельным і ма- лазямельным сялянам». Змяшчаліся па- трабаванні 8-гадзіннага рабочага дня, права на забастоўку, стварэння рабочых к-таў з правам нагляду за вытворчасцю 1 прыбыткамі і інш., чаго не было ў 1-й праграме. 3 2-й пал. 1920-х гадоў БХД бярэ курс на пераўтварэнне партыі ў грамадска-паліт. арг-цыю на грунце агульнахрысціянскай ідэалопі, што знай- шло адлюстраванне ў 5-й праграме (1936) і змене назвы БХД на БНА. Аднак змена назвы партыі не мяняла яе сутнасці, а павінна была падкрэсліць незалежнасць ад кліра і прэтэнзію на аднаасобнае паліт. прадстаўніцтва бел. народа. У якасш гал. паліт. мэты ў праграме падкрэслівалася імкненне БНА да таго, «каб у незалежнай Беларусі быў створаны такі грамадскі лад, які, абапіраючыся на працу, грамадскую роў- насць і справядлівасць, не дапускаючы да эксплуатацыі адных другімі, забяспеч- ваў бы палітычна-грамадскія, культур- ныя і эканамічныя патрэбы грамадзян. БНА супраць дыктатуры капіталізму, фашызму і камунізму». Палажэнні пра неабходнасць змены сац. рэчаіснасці былі разлічаны перш за ўсе на непра- летарскія пласты, працэс разарэння якіх паскорыўся ў гады сусв. эканам. кры- зісу (1929—33). На думку складальні- каў праграмы, прыватная ўласнасць, як і раней, застаецца асновай цывілі- заванага грамадства. Выхад з цяжкага становішча працоўных мас кіраўніцтва БНА бачыла ў арганізацыі кааператываў, асв.-гасп. гурткоў, бібліятэк-чытальняў і інш. У праграме неакрэслена гавары-
419 БЕЛАРУСКАЯ лася, што «БНА да сваіх мэт ідзе дарогай аргашзацыі, усведамлення беларускага сялянства, работнікаў і інтэлігенцыі, на аснове грамадскай роўнасш і спра- вядлівасці 1 беларускай народнай куль- туры». Паводле 5-й праграмы, кіраў- нікі БНА у зямельным пытанні па-раней- шаму лічылі хутарскую сістэму «най- больш адпаведнай формай прыватнай зямельнай гаспадаркі». Праграма адзна- чала, што «БНА, стоячы на прынцыпе самастанаўлення народаў, імкнецца да самастойнасці беларускага народа ва ўсіх яго этнаграфічных землях, аб’яд- наных у незалежную дзяржаву». Але не ўказвалася, як можна дамагчыся нац. самавызначэння. У намечаных 5-й праграмай шляхах вырашэння сац.-эканам. праблем, як і ў папярэдніх праграмах, было шмат супярэчлівага, наіўнага, неажыццявімага на практыцы. Кіраўнікі БНА прэтэндавалі на нейкі 3-і шлях грамадскага развіцця, які не знайшоў канкрэтнага адлюстравання ў паліт. праграмах партыі. Як тыповая партыя дэмакратыі. БХД цалкам арыен- тавалася на эвалюцыйны шлях развіцця грамадства і парламенцкія формы ба- рацьбы. У сілу гэтай акалічнасці дзей- насць БХД-БНА у 1920-я—1-й пал. 1930-х гадоў не сустракала перашкод з боку польскіх улад. Другая акалічнасць заключалася ў нешматлікасці арг-цыі. 3 мэтай пашырэння сац. базы партыі ў чэрв. 1926 у Вільні быў адкрыты Бела- рускі інстытут гаспадаркі і культуры (БІГ1К) як філіял БХД. Пры дапамозе розных гасп. і культ.-асв. мер (выдача грашовых пазык, стварэнне сялянскіх кааператываў і інш.) рабіліся спробы ўзмацніць уплыў БХД сярод сялян. 3 гэтай жа мэтай на 2-м (1927) і 3-м (1928) з’ездах партыі было падкрэслена, што сябрамі БХД з’яўляюцца не толькі беларусы-католікі, але і праваслаўныя. 3 ліку тых і другіх выбіраўся склад членаў ЦК БХД. Гэта спрыяла коль- каснаму росту партыі. На 4-м з’ездзе БХД (1931, самы шматлікі і апошні) прысутнічалі 101 прадстаўнік і 24 госці ад Ашмянскага, Баранавіцкага, Брас- лаўскага, Валожынскага, Ваўкавыскага, Вілейскага, Віленска-Трокскага, Дзісен- скага, Лідскага, Пастаўскага і Саколь- скага паветаў. На працягу 1931—34 колькасць гурткоў БІГІК вырасла з 12 да 51 (налічвалі 937 чал.). Паступова БХД-БНА заняла лідзіруючае станові- шча ў Бел. нац. камітэце сярод партый і груп бел. нац. лагера. У склад новага ЦК БНА (выбраны ў студз. 1936) увай- шлі А. Клімовіч, Я. Пазняк, Я Малецкі, М. Дварэцкі, Я. Найдзюк, Я. Шутовіч, В. Нарановіч-Бабарыка, Я. Чарнецкі. Я. Ярмаковіч, М. Казаровіч; у яго прэ- зідыум — Пазняк (старшыня), С. Грын- кевіч (1-ы віцэ-старшыня), Дварэцкі (2-і віцэ-старшыня), Клімовіч. Кіраўнікі БХД-БНА адмоўна сустрэлі прапанову ЦК КПЗБ стварыць адзіны фронт ба- рацьбы супраць курсу польскіх улад на дэнацыяналізацыю бел. насельніцтва. Аднак пад націскам радавых членаў партыі ў лют. 1936 паміж БІГіК і Таварыствам беларускаы школы (зна- ходзілася пад уплывам КПЗБ) было заключана пагадненне пра адзінства дзеянняў у справе барацьбы за школу на роднан мове. Гэта выклікала неспакой у польскіх улад, а таксама паскорыла размежаванне паміж дэмакр. і кансерва- тыўнымі элементамі ў кіраўніцтве БХД. У чэрв. 1936 кансерватыўна настроеная частка членаў БНА стварыла т. зв. Бе- ларускі народны фронт (БНФ) на чале з Гадлеўскім. У 4-м раздзеле яго пра- грамы сцвярджалася, што «БНФ супраць так званага парламентарнага дэмакра- тызму» 1 што ён, стоячы на аснове аўта- рытарнасш, дапускае «ў прыпадку ка- нечнасці дыктатуру». Адначасова поль- скія ўлады пільна сачылі за любымі, нават самымі нязначнымі, праявамі апазіц. настрояў сярод бел. нац. лагера У снеж. 1936 паводле пастановы Ві- ленскага староства дзейнасць БІГІК спы- нена. Пасля далучэння Зах. Беларусі да БССР многія члены БХД-БНА былі рэпрэсіраваны. Літ.: 8 і а п к і е V і с А. Віеіагцзкі сбгуісі- Іапзкі гіісК. Уііпіа, 1939; Революцмонный путь Компартнн Западной Белорусснн (1921 — 1939 гг.). Мн„ 1966. Л а д ы- с е в В. Ф. В борьбе за демократнческне права н свободы. Мн„ 1988. У. Ф. Ладысеў. «БЕЛАРУСКАЯ ЦАРКВА , рэлігінна- гіст. часопіс. Выдаваўся ў 1956—65 у Чыкага (ЗША) ратапрынтным споса- бам на бел. мове з выкарыстаннем ла- цінкі і кірыліцы адначасова Выйшла 29 нумароў. Тыраж 200—250 экз. За- снавальнік — Бел. культурна-рэліг. цэнтр, які ў сярэдзіне 1950-х гадоў аб'яднаў бел. эміграцыю вакол царквы Хрыста Спаса (Збаўцы). Дэвіз — «Зма- гайся за еднасць народа!». Мэта, якую неаднаразова падкрэслівалі матэрыялы часопіса — паліт. незалежнасць бел. дзяржавы, стварэнне незалежнай права- слаўна-каталіцкай царквы пад юрысдык- цыяй папы рымскага, барацьба супраць камуніст. ідэалогіі. Дэлегаты 3-га з'езда Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Вільня. 1928. ЦДАМЛіМ Беларусі. У часопісе пераважалі артыкулы пст. і рэлігійнага зместу. Аўтарам боль- шасш артыкулаў з’яўляўся вядомы на эміграцыі гісторык В. Пануцэвіч, якому належаць матэрыялы «Беларуская на- цыянальная рэвалюцыя і БНР» (№ 8), «Аб нашым нацыянальным імені» (№ 11), «Літоўская метраполія пры Аль- гердзе і заўзятая царкоўная барацьба з Маскоўшчынай за тытул мітрапаліта» і «Хто займаў духоўнае становішча ў Літве...» (№ 16), «Калядкі як этнічны паказальнік усходняй мяжы Беларусі» (№ 6), «Пагоня і крыж Пзгоні» (№ 18), «Жаніцьба Ягайлы» (№ 19), «Канстан- нін Астрожскі» (№ 23), «Лірнік вяс- ковы» (№ 25, пра У. Сыракомлю) і інш. Друкаваліся таксама артыкулы па мовазнаўстве «Некаторыя заўвап да мовы Пранцыся Скарыны» (№ 23) Па- нуцэвіча, «Гаворкі паўднёвага Палесся» М. Волаціча і інш.; артыкулы гісторыкаў Беларусі, у т. л. «Пранцысь Багушэвіч і Ян Карловіч» (№ 22—23), «Гімна- зіяльныя гады Пранцыся Багушэвіча» (№ 24), «Дунін-Марцінкевіч і паўстанне 1863 года» (№ 25) Г. Кісялёва. Надру- каваны абразок «Прыйдзі, Хрыстос!» Зоські Верас, казанні святароў царквы Хрыста Спаса «Аб Усяленскіх саборах», «Аб арганізацыі царквы» А. Рэшаця, «Беларусы ў святле праўды Божай» Я. Тарасевіча і інш. М А. Матрунчык. БЕЛАРЎСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ ВАЙСКОВАЯ РАДА, гл. Цэнтральная Беларуская ваысковая рада. БЕЛАРЎСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РА- ДА, БЦР, дапаможны дарадчы орган, цэнтральная інстанцыя беларускай адмі- ністрацыі на акупіраванай тэр. Беларусі ў Вял. вайну. Створаны ням.-фаш. захопнікамі ў снеж. 1943 з Беларускай
420 БЕЛАРУСКАЯ рады даверу пры Ген. камісарыяце Бе- ларусі. У БЦР уваходзілі 14 чал., у т. л. Р. Астроўскі (прэзідэнт), М. Шкя- лёнак (1-ы віцэ-прэзідэнт), Ю. Саба- леўскі (2-і віцэ-прэзідэнт), Ф. Кушаль (вайсковыя справы), С. Кандыбовіч (фінансы), А. Калубовіч (справы куль- туры), П. Свірыд (юрыд. і рэліг. справы), С. Калядка (лясная гаспадарка), С. Ста- ськевіч (прафесійныя справы), А. Скурат (школьныя справы), П. Орса (сельская гаспадарка), Н. Абрамава, М. Ганько і інш., якія ўзначальвалі 13 адпаведных аддзелаў. Фармальна гітлераўцы перада- лі БЦР кіраўніцтва школьнай справай, культурай, сац. апекай, Беларускай краё- вай абаронай (БКА). Аднак на месцах адпаведныя аддзелы і надалей застава- ліся пад кантролем ням. акруговых камісараў. У акругах арганізоўваліся намесніцтвы ці аддзелы БЦР (не былі створаны ў Барысаўскай, Ганцавіцкай і Лідскай акр.). У падпарадкаванне БЦР акупанты перадалі створаныя імі раней арг-цыі Беларуская народная самапо- мач, Беларускае навуковае таварыства, Саюз беларускай моладзі і інш. Члены БЦР памагалі гітлераўцам весці барацьбу супраць партызан, спрабавалі стварыць з бел. насельніцтва вайсковыя фармі- раванні БКА. Дзеннасць БЦР фактыч- на была спынена на Другім Усебела- рускім кангрэсе 1944 (27.6.1944, Мінск). У сувязі з вызваленнем Беларўсі Чырв. Арміяй большасць членаў БЦР перабра- лася ў Германію. Дзейнасць БЦР пра- цягвалася да поўнага разгрому гітлераў- цаў. Паслядоўнікі БЦР працягваюць паліт. дзейнасць у ЗША і Вялікабрытаніі. А. М. Літвін. БЕЛАРУСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ ШКО- ЛЬНАЯ РАДА. Існавала ў 1920 у Мінску. Створана ва ўмовах акупацыі Беларусі польскімі войскамі на базе Бел. школь- ных рад Меншчыны, Віленшчыны і Га- радзеншчыны. Узначальвала работу па адкрыцці бел. школ. Старшыня С. Рак- Міхайлоўскі, намеснікі А. Смоліч і В. Іва- ноўскі, чл. прэзідыума Я. Станкевіч (Вільня), Л. Дзекуць-Малей (Гародня). Інструктары рады займаліся культурна- асв. дзейнасцю на месцах, стваралі бел. гурткі, распаўсюджвалі літаратуру. Бел. школьныя рады ствараліся таксама ў паветах і валасцях, у іх склад выбіра- ліся настаўнікі, бацькі вучняў. Проці- дзейнічала палітыцы паланізацыі бела- русаў, якую праводзілі польскія ўлады. Г. А. Первачук. БЕЛАРЎСКАЯ ЧАСОВАЯ РАДА, БЧР, Часовая беларуская рада, па- літычнае аб’яднанне польскай арыента- цыі ў Зах. Беларусі. Існавала ў 1924— 26 у Вільні. Заснавальнікі і ідэолагі В. Адамовіч, С. Валэйша, А. Паўлюке- віч, Я. Салавей. Друкаваны орган — газ. «Грамадскі голас». На думку арга- нізатараў, БЧР узнікла «як апазіцыя Бе- ларускаму пасольскаму клубу, яго ка- мунізуючай ідэалогіі і рэвалюцый- ным метадам». Рада пракламавала непадзельнасць і суверэннасць Бела- русі, хоць фактычна задавальнялася культурна-нац. аўтаноміяй у рамках Польшчы. Заклікала да еднасці, стварэн- ня адзінага нац. фронту. Непрымірыма ставілася да эміграцыйнага ўрада Бел. Нар. Рэспублікі і ўрада БССР. 3 узнік- неннем Беларускай сялянска-работніц- кай грамады і шырокім разгортваннем нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі БЧР рас- палася, а дзейнасць асобных яе прад- стаўнікоў, асабліва Паўлюкевіча, выра- дзілася ў дагаджанне польскім уладам, жыраванне на бел. ідэі. А. С- Ліс. БЕЛАРЎСКАЯ ЧЫГЎНАЧНАЯ ГРА- МАДА ў М а с к в е, грамадска-палі- тычная і прафес. арганізацыя бел. чы- гуначнікаў — бежанцаў 1-н сусв. вайны. Існавала ў 1918. Зарэгістравана Бела- рускім нацыянальным камісарыятам 25.5.1918. Асноўныя задачы: нац.-культ. адраджэнне Беларусі, развіццё прам-сці, гандлю, асветы; беларусізацыя чыгункі, удасканаленне і развіццё чыгуначнай сеткі і інш. шляхоў зносін на Беларусі; абарона прафес. і класавых інтарэсаў сяброў. Паліт. платформа: федэрацыя дэмакр. Беларусі з Сав. Расіяй, роўнасць усіх нацый і рэлігій на Беларусі, роўнае выбарчае права, выбарнасць судовай ад- міністрацыі, права на арганізацыю нар. міліцыі, кантроль дзяржавы над вытв-сцю, свабода забастовак, 8-гадзінны пра- цоўны дзень, аддзяленне царквы ад дзяржавы, адкрыццё на Беларусі сваіх ВНЎ, увядзенне бел. мовы ў справаводст- ва органаў мясц. самакіравання, судоў і навуч. устаноў. Выканаўчы орган — праўленне. Мела свайго прадстаўніка ва Усерас. прафсаюзе чыгуначнікаў. Ю. Р. Васілеўскі. БЕЛАРЎСКАЯ ЧЫГЎНКА, сетка чы- гуначных ліній з комплексам інжынер- ных збудаванняў, машын і механізмаў, размешчаных на тэр. Рэспублікі Бела- русь. Патрэбы капіталіст. развіцця і рас- шырэнне рыначных адносін Расіі з дзяр- жавамі Зах. Еўропы ў 19 ст., ваенна- паліт. інтарэсы Рас. імперыі прымушалі фарсіраваць будаўніцтва чыгункі на Бе- ларусі з улікам яе геагр. размяшчэння. На працягу 1860—80-х гадоў дзяржавай і прыватнымі акцыянернымі таварыства- мі на тэр. Беларусі ў эксплуатацыю ўведзена больш за 2 тыс. км чыг. ліній, у пач. 20 ст.— яшчэ каля 1 тыс. км. Да 1896 усе прыватныя чыгункі выкуп- лены дзяржавай. Першая на Беларусі чыг. лінія Парэчча—Гродна і далей да сучаснай граніцы з Польшчай пабудава- на гал. таварыствам Расійскіх чыгунак і ў снеж. 1862 здадзена ў эксплуата- цыю як частка Пецярбу ргска-Варшаў- скай чыгункі. У 1866 пачаўся рэгулярны рух цягнікоў на ўчастку Бігосава— Ві- цебск Дынабурга-Віцебскай чыгункі (гл. Рыга-Арлоўская чыгунка). Да 1870 на Беларусі пракладзена 302 км чыг. ліній, якія звязалі яе з Рыгай, цэнтр. губернямі Расіі і Польшчай. У ліст. 1871 завершана будаўніцтва і пачаўся рух на адной з га- лоўных чыг. ліній Беларусі Смаленск — Мінск — Брэст, што вызначыла асн. на- прамак фарміравання Б. ч., палепшыла транспартныя сувязі цэнтр. Расіі з краі- намі Зах. Еўропы. У ліп. 1873 пачала дзейнічаць чыг. лінія Кіеў — Ковель — Брэст — Граева, якая звязала Украіну з Усх. Прусіяй. У 1873—74 у напрамку з ПнЗ на ПдУ пракладзена лінія Ві- лейка — Мінск — Бабруйск— Гомель як частка будучай Лібава-Роменскай чы- гункі. Важнае эканам. значэнне мелі пабудаваныя ў 1882—87 Палескія чы- гункі працягласцю болып за 1 тыс. км, што звязалі Прыбалтыку з зах. губер- нямі Украіны і цэнтр. Расію з Польшчай. У пач. 20 ст. на Беларусі пракладзены яшчэ 2 чыг. магістралі, якія злучылі Пецярбург з паўд. губернямі Расіі і Польшчай: Віцебск — Орша — Магі- лёў — Жлобін — Оўруч (1904—16) і Невель — Полацк — Маладзечна — Лі- да — Ваўкавыск (1907) з выхадам да сучаснай граніцы з Польшчай і адгалі- наваннем Масты — Гродна. У дарэв. перыяд на Беларусі пабудаваны таксама лініі мясц. значэння Крулеўшчына — Варапаева — Вярэйцы — Градзянка, Асіповічы — Старыя Дарогі — Слуцк, Васілевічы — Хойнікі і інш. Будаўніцтва чыгунак вялося ўручную, з выкарыстан- нем прымітыўных прыстасаванняў. На пясчаны баласт укладвалі хваёвыя шпа- лы, не прамочаныя ахоўным растворам (1450—1600 штук на вярсту), рэйкі лёгкага тыпу (вага 20—30 кг на пагонны метр, даўж. 5,5—7 м). Масты будавалі ў асн. драўляныя. На ўсіх чыг. лініях эксплуатаваліся паравозы малой маіут- насці і 2-восевыя таварныя вагоны грузападымальнасцю 15—16 т. Недаска- налымі былі сродкі сувязі. На рубяжы 19—20 ст. пачалася перабудова стан- цый, вузлоў, пуці, працягвалася будаў- ніцтва новых ліній, папаўняўся парк рухомага саставу. У 1913—15 на Аляк- сандраўскай чыгунцы колькасць вагонаў на 100 км шляху вырасла ў 2,1 раза, паравозаў на 41 %. У гады 1-й сусв. вайны 1914—18, грамадзянскай вайны і ваен. інтэрвенцыі 1918—20 і ў выніку далучэння Зах. Бе- ларусі да Польшчы чыг. транспарту Бе- ларусі прычынены значныя страты: разбурана большасць станцый, дэпо, мастоў, пашкоджаны сістэмы водаза- беспячэння і сувязі, даўжыня дзеючай чыг. сеткі скарацілася на 2/з (1920). У пач. 1920-х гадоў у БССР адноўлены найб. важныя чыг. лініі, перагледжана сістэма арганізацыі і эксплуатацыі чыгунак. У жн. 1922 на базе Аляксанд- раўскай, Маскоўска-Балтыйскай і інш. участкаў дарогі створана Маскоўска- Беларуска-Балтыйская чыгунка. У 1926 завершана аднаўленне Б. ч., вываз і ўвоз грузаў перавысіў узровень 1913 адпавед- на на 12,7 % і 45,3 %. У эксплуатацыю ўведзены новыя чыг. лініі: Орша — Унеча (1923), Орша — Лепель (1927), Бабруйск — Старушкі, Чарнігаў — Го- мель (абедзве ў 1930), Рослаў — Кры- чаў — Магілёў — Асіповічы (1931), Ва- рапаева — Друя (1933). Значныя работы па рэканструкцыі пуці, дэпо, чыг. вузлоў праведзены ў Асіповічах, Віцебску, Го-
421 БЕЛАРУСКАЯ мелі, Жлобіне, Магілёве, Мінску, Оршы, Полацку і інш. гарадах. Паравозы ўста- рэлых серый заменены болын магутнымі. парк вагонаў папоўнены велікагрузнымі 4-восевымі таварнымі і пасажырскімі вагонамі. На працягу 1928—36 на Б. ч. ўкаранёна селектарна-дыспетчарская і лінейна-пуцявая сувязь, з 1927 пачата эксплуатацыя стрэлачных пераводаў і сігналаў з механічнай цэнтралізацыян. У 1935 грузавы і рухомы састаў пера- ведзены на аўтаматычнае тармажэнне, пачалі прымяняць аўтаматычную счэпку. На Б. ч. ў гэты час быў пашыраны крываносаўскі і стаханаўскі рух, папа- вінскі і лунінецкі метады догляду пара- возаў, наватарскія метады фарміравання цягнікоў, што дазволіла значна павя- лічыць прапускную здольнасць чыг. ліній. Пасля далучэння Зах. Беларусі да БССР (1939) створаны Брэст-Лі- тоўская чыгунка і Беластоцкая чыгунка (кіраўніцтва ў Беластоку), ажыццёўлена іх тэхн. рэканструкцыя. У 1939 Беларусь абслугоўвалі Заходняя чыгунка, Бела- руская (кіраўніцтва ў Гомелі), Брэст- Літоўская і Беластоцкая чыгункі. У 1940 даўжыня лінін Б. ч. (у сучасных межах) складала больш за 5,7 тыс. км. У Вял. Айч. вавну 1941 — 45 страты, нанесеныя Б. ч. ням.-фаш. захопнікамі, перавысілі 8 млрд. руб. (у цэнах 1941). Разбурана болыл за 2 тыс. км галоўных і 800 км станцыйных пуцей, 60 % помпа- вых станцый. 75 % мастоў і пуцеправодаў, болын за 2 тыс. жылых і службовых бу- дынкаў, амаль цалкам выведзены са строю паравозныя і вагонныя дэпо; знішчана, пашкоджана і ўгнана акупантамі больш за 3 тыс. паравозаў і мотавозаў, каля 13 тыс. вагонаў. 3 першых дзён вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопшкаў на чыгунцы пачаліся аднаўленчыя работы, у якіх удзельнічалі ваен. чыгуначныя брыгады, кіраўніцтвы будаўніча-аднаўленчых ра- бот і спец. фарміраванні наркамата шляхоў зносін. Да канца 1945 рух цяг- нікоў адноўлены на ўсіх участках Б. ч. Яе грузаабарот склаў 70 % ад узроўню 1940. У 1946 Беластоцкая і Брэст- Літоўская чыгункі аб’яднаны. На праця- АДЛЕГЛАСЦЬ ПАМІЖ ВУЗЛАВЫМІ СТАНЦЫЯМЦу нк) Мінсм - Асіповічы 107 Мінсн-Орша 212 Брэст-Лунінец 228 Гомель-Масква 888 Нал інмавічы - Оўруч 108 Маладзечна-Вільнюс 118 Мінск-Бабруйсн 148 Мінск-Смаленсн 331 Віцебсн-Лонінград Б88 Гомель-Уноча 140 Нрычаў-Рослаўль 88 Маладзечна Ліда І2В Мінсн-Баранаеічы 146 Баранавічы- Асіповічы 208 Віцебсн-Масмва ББб Гомель-Чарнігаў 111 Нрычаў-Унеча 127 Маладзечна-Полацн 108 Мінск-Брэст 344 Баранааічы- Ваўнавысн 122 Віцебсм-Невель 103 Г родна-Ваўкавысн 84 Ліда-Вільнюс 8Б Орша-Нрычаў 134 МінснВольнюс 183 Баранваічы- Вільнюс 200 Віцебсн-Орціа 83 Гродна-Вільнюс 1Б7 Ліда-Ваўкавысм ІЮ Орша-Ленінград 852 Мінсн-Гомель ЗОО Баранавічы- Л іда ЮБ Віцебсм- Полацм Ю1 Гродна Друсмініннай БО Лунінец-Сарны 106 Орша-Лепель 132 Мінск-Жлобін 214 Барамавічы-Лунінвц 120 Гомель-Бахмач 200 Г родна-Ліда 132 Маплеў - Асіпоеічы 136 Полацн-Даўгаўпілс 183 Мінсм-Магілйў 243 Брэст-Баранавічы 202 Г оыальЖлобін 88 Наліннааічы-Жлобін Ю1 Магілеў-Жлобім 127 Полацк - Ленінград Б87 Мінсн-Маладзечна 78 Брэст-Гомель 530 Г омель -Наліннааічы І2Б Налінмавічы-Лумінец 177 Магілеў - Нрычаў 88 Полвцм-Нееель ЮО Мінск-Мвснаа 748 Брэст-Новвль 124 Маплеў-Орша 73 Полацн-Рыга 384
422 БЕЛАРУСКАЯ гу 4-й пяцігодкі (1946—50) была за- вершана тэхн. рэканструкцыя Б. ч. У 1951 шляхам аб’яднання Брэст-Літоў- скай і Мінскага аддзялення Зах. чы- гункі створана Мінская чыгунка, якая ў 1953 далучана да Б. ч. (кіраўніцтва ў Мінску). У 1957 Б. ч. перададзены Аршанскае і Віцебскае аддзяленні Ка- лінінскай чыгункі (РСФСР). У выніку чыг. сетка рэспублікі супала з адм. граніцамі БССР. За гады 5-й пяцігодкі (1951—55) Б. ч. аснашчана больш маіутнымі паравозамі, велікагрузнымі грузавымі і суцэльнаметалічнымі паса- жырскімі вагонамі. Пры ўкладцы пуці выкарыстоўваліся рэйкі цяжкога тыпу, жалезабетонныя шпалы на друзавай ас- нове. Жэзлавая сігналізацыя заменена паўаўтаматычнай блакіроўкай, стрэлкі пераведзены на электрычнае кіраванне. Пачата ўкараненне аўтаматычнай лака- матыўнай сігналізацыі, аўтастопаў, цяг- ніковай і манеўровай сувязі з аўтама- тычнай блакіроўкай. Гэтыя работы былі актывізаваны ў сувязі з пераводам Б. ч. на цеплавозны і электрычны віды цягі. Першыя цеплавозы пачалі эксплуатавацца ў 1964 на напрамку Масква — Орша — Мінск — Брэст. У 1979 на цеплавозную цягу пераведзены ўсе лініі Б. ч. Першы электрыфікаваны ўчастак Мінск — Аляхновічы пачаў дзейнічаць у 1963. 3 1981 рэгулярны рух электрацягнікоў адкрыты па марш- руту Мінск — Масква, з 1989— на ўсёй лініі Брэст — Масква. Пракладзены чыг. лініі і пабудаваны новыя станцыі ў раё- нах буйнога прамысл. будаўніцтва: Наваполацк, Салігорск, Шабаны і інш. Рост тэхн. аснашчанасці Б. ч. дазволіў павысіць яе прапускную здольнасць, укараніць прагрэс. метады апрацоўкі грузаў і абслугоўвання пасажыраў. Скорасць пасажырскіх цягнікоў на гал. напрамках дарогі дасягнула 120— 140 км/гадз, грузавых — да 100 км/гадз, узровень механізацыі пагрузачна-разгру- зачных работ склаў 95,6 %. На вакзалах і чыг. станцыях наладжана даведачна- інфармацыйная служба, з 1989 укара- няецца аўтаматызаваная сістэма брані- равання і продажу білетаў «Экспрэс-2» на пасажырскія цягнікі і даведачна- інфармац. сістэма «ВПЗЙНФОРМ» у Мінску, Гомелі і Брэсце. Пачата будаў- ніцтва буйнейшага ў краіне вакзаль- нага комплексу ў Мінску (1989). Ство- раны і курсіруюць камфартабельныя фірменныя цягнікі «Беларусь», «Буг», «Днепр», «Звязда», «Мінск», «Няміга» і інш. У кіраванні працэсамі перавозкі, у вырашэнні інжынерных, статыстычных, эканамічных і інш. задач шырока выка- рыстоўваецца электронна-вылічальная тэхніка. Чыгуначнікі Беларусі ў 1987 перайшлі на поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне. У сістэме Б. ч. больш за 140 буйных прадпрыемстваў (сартавальных, участко- вых і грузавых станцый, дыстанцый пуці, сігналізацыі і сувязі, энергазабес- пячэння, пагрузачна-разгрузачных работ і грамадзянскіх збудаванняў, лакама- тыўных і вагонных дэпо), 2 вылічаль- ныя цэнтры, 6 аддзяленняў дарогі, якія размешчаны ў асноўным у межах аблас- цей Рэспублікі Беларусь. Усе падраз- дзяленні Б. ч. забяспечваюць значны аб’ём транспартных і экспартна-імпарт- ных перавозак. Шчыльнасць чыг. сеткі Беларусі больш за 26 км на 1 тыс. км2. У снеж. 1991 Б. ч. стала самастой- най. З’яўляецца членам міжнар. Аргані- зацыі супрацоўніцтва чыгунак, Міжнар. саюза чыгунак. Літ.: К а ц я ш Г. Стальныя магістралі рэспублікі. Мн., 1957; Л ы ч Л. М., Созн- н о в В. А. Белорусская магнстраль нака- нуне своего столетня, 1871 —1971 гг. Мн., 1970; Железнодорожная магнстраль Бело- руссмм. К столетяю со дня введення в строй. Мн., 1971. Б. /. Жывіца, В. А. Созінаў. «БЕЛАРЎСКАЯ ШКОЛА», педагагічны часопіс Інспектарыята беларускіх школ пры генеральным камісары Беларусі. Выдаваўся ў студз.— снеж. 1942 у Мінску (друкаваўся кірыліцай і лацін- кай у Вільні) на бел. мове пад кантро- лем герм. улад у перыяд акупацыі Бела- русі ням.-фаш. захопнікамі ў Вял. Айч. вайну. Выходзіў раз у 2 месяцы. Адказны за змест Й. Сівіца. Складаўся з 2 ча- стак — для настаўнікаў і вучняў. Друка- ваў пераважна праблемныя артыкулы па пытаннях нац. выхавання, адукацыі, ме- тадычныя матэрыялы, пачатковыя звест- кі з розных галін ведаў, распараджэнні акупац. улад у галіне нар. асветы. Вый- шла 6 нумароў. 3 1943 замест «Б. ш.» выдаваўся час. «Школа і жыццё». С. У. Жумар. «БЕЛАРУСКАЯ ШКОЛА», Белару- ская школа падрыхтоўкі пар- тызанскіх кадраў БШПР у Вялікую Айчынную вайну. Існавала з 28.11.1942 да 18.9.1943. Створана пры ЦК КП(б)Б на базе Асобага беларускага збору. Дзяржаўны Камітэт Абароны зацвердзіў 26.11.1942 штат школы з 48 ваеннаслужачых і 33 вольнанаёмных. Размяшчалася на ст. Сходня Хімкінскага р-на Маскоўскай вобл. Начальнік — сакратар ЦК КП(б)Б М. I. Прохараў. Вяла падрыхтоўку арганізатараў партыз. атрадаў, інструк- тараў мінна-падрыўной справы, падрыў- нікоў, разведчыкаў, рэдактараў, палі- графістаў, наборшчыкаў. Тэрмін абучэн- ня — 20 дзён, з канца 1942 — 2 месяцы. У школе адначасова абучаліся 200, з чэрв. 1943 — 170 курсантаў. Тэарэтыч- ны курс быў цесна звязаны з практыч- ным абучэннем і набліжаны да баявой абстаноўкі. Са снеж. 1942 да 10.5.1943 пры аператыўнай групе БШПР на Ка- лінінскім фронце падрыхтоўкай партыз. кадраў займаўся прыфрантавы філіял «Б. ш.», дзе ў асноўным рыхтавалі спецыялістаў і інструктараў мінна-пад- рыўной справы. Пасля праходжання пад- рыхтоўкі атрады, групы і асобныя пар- тызаны накіроўваліся ў тыл праціў- ніка. 3 15.12.1942 да 15.9.1943 у «Б. ш.» прайшлі абучэнне 529 чал. За гэты час у тыл ворага накіравана 112 парт. работнікаў і арганізатараў партыз. атрадаў, 50 камсамольскіх ра- ботнікаў, 12 рэдактараў, 40 паліграфі- стаў-наборшчыкаў, 90 разведчыкаў, 24 інструктары мінна-падрыўной справы, 129 падрыўнікоў. Сфарміравана і паслана ў тыл ворага 2 партыз. атрады (97 чал.) і 6 груп (69 чал.). Больш за 280 чал. накіраваны ў індывідуальным парадку. Усяго ў «Б. ш.» для арганізацыі партыз. руху на Беларусі падрыхтавана 636 чал., у філіяле — 310 чал. 18.9.1943 «Б. ш.» ператворана ў вучэбна-рэзервовы пункт пры БШПР (напачатку 110, потым 80 курсантаў). Тут з 18.9.1943 да 1.1. 1944 прайшлі абучэнне 188 чал., у т. л. 30 інструктараў мінна-падрыўной спра- вы, 22 падрыўнікі, 32 разведчыкі, 23 хім- інструктары, 12 паліграфістаў-набор- шчыкаў, 11 вадалазаў, 58 радыстаў. У. М. Якубоўскі. «БЕЛАРЎСКАЯ ШКОЛА Ў ЛАТВІІ», штомесячны навукова-папулярны, педа- гагічны і літаратурна-грамадскі часопіс беларускай меншасці ў Латвіі. Засна- ваны як орган «Таварыства беларускіх вучыцялёў у Латвіі» і пед. дадатак да газ. «Голас беларуса». Выдаваўся ў 1926—29 і 1932—33 у Рызе на бел. мове. 3 1933 (з № 4) выходзіў раз у 2 месяцы. Адказны рэдактар К. Езавітаў. Узнімаў актуальныя грамадска-паліт. і асв. пы- танні жыцця бел. меншасці, шырока асвятляў работу і становішча бел. гім- назій і школ у Латвіі, арганізацыю ў іх навуч. працэсу, пытанні асветы, дзей- насць «Таварыства беларускіх вучыцялёў у Латвіі» і «Беларускага навукова- краязнаўчага т-ва ў Латвіі», апублікаваў іх статуты, зварот-заклік і праграму па збіранню бел. фальклору. Пісаў пра гіст. падзеі 1917—19 на Беларусі, у т. л. пра Усебел. з’езд, узнікненне Бел. Нар. Рэспублікі і дзейнасць яе лідэраў, па- ведамляў пра нац.-вызв. рух у Зах. Бе- ларусі. Змясціў нарысы «Беларусь у міну- лым і сучасным» Езавітава, «Літоўская метрыка і яе каштоўнасць для вывучэн- ня мінуўшчыны Беларусі» 3. Даўгялы, «Люцынскі замак у канцы XVI ст.» В. Ластоўскага (пад псеўд. Власт), «Ахова помнікаў старажытнасці на Ві- цебшчыне» Б. Брэжгі, «Як вучыць у но- вай школе» А. Луцкевіча, «Да гісторьгі збірання і гарманізацыі беларускай на- роднай песні» і інш. Значную ўваіу аддаваў культурнаму жыццю ў Сав. Беларусі, пісаў пра пастаноўкі Бел. дзярж. тэатра, яго кіраўніка Е. Міровіча, Бел. дзярж. музей, Акадэмічную кан- ферэнцыю 1926, Усебел. нараду архіві- стаў. На старонках часопіса змешчаны артыкулы пра дырэктара Дзвінскай бел. гімназіі С. П. Сахарава і інш. бел. педа- гогаў, грамадскага дзеяча і мовазнаўца Б. А. Тарашкевіча, з нагоды 50-годдзя Я. Купалы, Я. Коласа, У. Галубка, матэрыялы ў сувязі са смерцю Я. Рай- ніса і пра яго ролю ў грамадскім жыцці бел. меншасці, творы В. Вальтара, П. Ма- сальскага (пад псеўд. П. Сакол), В. Ні- кановіч-Сахаравай (пад псеўд. В. Ле- пельчанка), Я. Воркуля, С. Слядзеўска- га, А. Наваміра, пераклады на бел. мову
423 БЕЛАРУСКІ твораў Райніса, А. Уггіта, рэцэнзіі і ана- тацыі на выдадзеныя ў Латвіі зборнікі бел. пісьменнікаў, «Славенскі зборнік» (выд. ў Югаслааіі) і інш. Інфармаваў пра дзейнасць бел. нар. тэатра ў Рызе, Дні бел. культуры ў Латвіі, рабіў агля- ды культурнага жыцця беларусаў у Літ- ве, Зах. Беларусі, Чэхаславакіі. Вый- шла 24 нумары. Закрыты ў сувя- зі з устанаўленнем у Латвіі дыкта- туры К. Ульманіса. А. С. Ліс, С. С. Панізнік. БЕЛАРУСКАЯ ЭМІГРАЦЫЯ, гл. ў арт. Эміграцыя. «БЕЛАРУСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЁДЫЯ» імя Петруся Броўкі, выдавецтва ў сістэме Міністэрства інфармацыі Рэс- публікі Беларусь. Заснавана ў Мінску 1.1.1967 як Галоўная рэдакцыя Бел. Сав. Энцыклапедыі пры АН БССР на правах НДІ, з 1.1.1975 у сістэме Дзяржкамдруку БССР, у жніўні 1980 перайменавана ў выдавецтва і яму пры- своена імя П. Броўкі. Спалучае выда- вецкую дзейнасць з навукова-даследчай. Навуковае кіраўніцтва ажыццяўляе АН Беларусі, па метадычных пытаннях кантактуе з энцыклапедычнымі цэнтра- мі краін СНД. Спецыялізуецца на пад- рыхтоўцы (самастойна або разам з ака- дэмічнымі НДІ) і выданні універсальных, рэгіянальных і галіновых энцыклапедый, энцыклапедычных даведнікаў і слоўні- каў, тлумачальных, перакладных, арфа- графічных, этымалагічных і інш. слоў- нікаў бел. мовы, бел. календароў. Пад- рыхтавала і ў 1969—75 выдала 12-том- ную Беларускую Савецкую Энцыклапе- дыю — універсальны даведнік па ўсіх га- лінах ведаў, першую шматтомную эн- цыклапедыю ў гісторьгі бел. народа (Дзярж. прэмія БССР 1976). У 1978— 82 выдала 5-томную рэгіянальную эн- цыклапедыю «Беларуская ССР. Карот- кая энцыклапедыя» (паралельна на бел. і рус. мовах), у 1984—88 — 5-томную галіновую «Энцыклапедыю літаратуры і мастацтва Беларусі» і «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (у 8 та- мах, Дзярж. прэмія БССР 1990, з 1990 выдаецца на рус. мове). На працягу 1983—86 выйшла ў свет «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» (у 5 тамах, адзнача- на ў 1984 сярэбраным медалём праграмы ААН па навакольным асяроддзі), у 1977—84 «Тлумачальны слоўнік беларус- кай мовы» (у 5 тамах), а таксама 2-том- ныя «Руска-беларускі слоўнік» (3 выд. 1991), «Беларуска-рускі слоўнік» (1988—89) і інш. Выдаюцца серыі: гісто- рыка-дакументальных хронік «Памяць» (з 1985, пра кожны раён Беларусі), энцыклапедычных даведнікаў пра гарады Беларусі (з 1976, «Мінск», «Брэст», «Віцебск», «Гродна», «Магілёў», «Го- мель»), пра жывёльны і раслінны свет Беларусі (з 1986), «Энцыклапедычная бібліятэчка «Беларусь» (з 1978, выдадзе- на 25 кніг), трохмоўных слоўнікаў (анг- ла-, нямецка-, французска-, беларуска- рускіх) і інш. Выдаецца 6-томны біябіб- ліяграфічны даведнік «Беларускія пісь- меннікі» (з 1992). У ліку 1-томных эн- цыклапедычных дареднікаў: «Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка» (1978), «Навечна ў сэрцы народным» (3 выд. 1984), «Іх імёнамі названы...» (1987), «Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945» (1990), «Этнаграфія Беларусі» (1989), «Янка Купала» (1986), «Францыск Скарына і яго час» (1988, на рус. мове 1990), «Статут Вялікага княства Літоўскага 1588» (1989), «Пра- фесіі рабочых» (1980) і «2000 прафе- сій...» (1986). «Меліярацыя» (1984), «Прырода Беларусі» (2-е выд. 1989), «Бульба» (1988), «Чырвоная кніга Бела- рускай ССР» (1981), «Акадэмія навук Беларускай ССР» (1978, на рус. мове 1979), зводны каталог «Кніга Беларусі» (1986), «Энцыклапедыя маладой сям’і» (6 выд. 1992), «Здароўе» (1990), «Культура харчавання» (2 выд. 1992), «Фатаграфія» (1992), «Архітэктура Бе- ларусі» (1993), «Археалогія і нумізматы- ка Беларусі» (1993). Сярод факсіміль- ных выданняў: «Слоўнік беларускай мо- вы» I. 1. Насовіча (1983), «Біблія Скары- ны» (т. 1—3, 1990—92) і інш. Галоўныя рэдактары П. У. Броўка (1967—80), 1. П. Шамякін (1980— 92), М. А. Ткачоў (1992), Б. I. Са- чанка (з 1993). 1. п. Хаўратовіч. БЕЛАРЎСКІ АБЛАСНЬІ КАМІТЭТ пры Усерасійскім Савеце ся- лянскіх дэпутатаў, БАК. Дзей- нічаў у ліст. 1917—18. Створаны ў Пет- раградзе з дэлегатаў ад бел. губерняў на Усерас. з’ездах сялянскіх дэпутатаў, членаў Устаноўчага сходу, а таксама з прадстаўнікоў арміі і флоту. Уваходзілі Я. С. Канчар (старшыня), М. Гольман і П. М. Караткевіч (нам. старшыні), А. Я. Кусе-Цюз (сакратар), Ф. С. За- мойскі, Л. С. Калядка, С. М. Малышчыц- кі, Дз. М. Сабалеўскі, В. С. Селіванаў і інш. (усяго 70 чал.). У дэкларацыі ад 17(30).11.1917 выступіў за аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай Федэра- тыўнай Рэспублікі. Імкнучыся ўзначаліць бел. нац. рух, узяў на сябе ініцыятыву склікання Усебеларускага з'езда 1917 у Мінску. Наладзіў кантакт з Наркамна- цам, які згадзіўся на скліканне к-там і Саветам у Мінску краявога з’езда, было аб’яўлена аб арганізацыі пры Наркамнацы Бел. аддзела ў скла- дзе прадстаўнікоў к-та Караткевіча і Селіванава. 2(15).12.1917 СНК на чале з У. I Леніным вырашыў аказаць фінан- савую дапамогу к-ту. БАК спрабаваў паслаць свайго прадстаўніка на мірныя перагаворы ў Брэст-Літоўск. Усебеларус- кі з’езд, скліканы к-там разам з Вялі- кай Беларускай Радай, распушчаны 17(30).12.1917 паводле пастановы СНК Зах. вобласці і фронту. Камітэт выдаў працы Я. Ф. Карскага «Беларуская мова» і «Этнаграфічная карта беларус- кага племя» (абедзве ў 1918). У пач. 1918 беспаспяхова спрабаваў склікаць 2-і Усебел. з’езд і спыніў дзейнасць, некаторыя яго члены сталі супрацоў- нікамі Беларускага нацыянальнага камі сарыята. Літ.: Ка нче р Е. С. йз всторнн обіцест- венных, нацнональных н революцнонных двнженнн белорусов. Ч. 2. Мсторня возннк- новенмя н деятельность органнзацнн. Вып. 1. Белорусскнй областной комнтет; 1-й Все- белорусскнй сьезд. Пг., 1918; Тое ж // Неман. 1993. № 1; Яго ж. Белорус- скмй вопрос: Сб. ст. Пг., 1919; Вазнл- л о А. Т. Речь, промзнесенная на 1-м Всебелорусском сьезде. Пг., 1918; Ту- р у к Ф. Белорусское двнженне: Очерк мсторнн нац. м рев. двмження белорусов. М., 1921; Круталевнч В. А. Рожденме Бе- лорусской Советской Республнкн. Мн., 1975; Мгнатенко Н. М. Октябрьская рево- люцня н самоопределенне Белорусснн. Мн., 1992. В. У. Скалабан. БЕЛАРУСКІ А^ДЗЁЛ КАМІСАРЫЯ- ТА ПА СПРАВАХ НАЦЫЯНАЛЬ- НАСЦЕЙ САЮЗА КАМУН ПАЎНОЧ- НАЙ ВОБЛАСЦІ, гл. Петраградскае ад- дзяленне Беларускага нацыянальнага ка- місарыята. «БЕЛАРЎСКІ АРХІЎ», зборнік даку- ментаў па сацыяльна-эканам. гісторыі Беларусі 15—18 ст. Падрыхтаваны гісто- рыка-археал., пазней Археаграфічнай камісіяй Ін-та бел. культуры, выдадзены пад кіраўніцтвам Дз. I. Даўгялы ў Мінску (т. 1—3, 1927— 30). Том 1-ы вый- шаў з контртытулам «Працы і матэр’ялы да гісторыі і архэолёгіі Беларусі». У 1-м томе змешчаны дакументы з ар- хіваў Кракава, Варшавы, С.-Пецярбурга, Масквы (копіі са збораў М. В. Доўнар- Запольскага) і Магілёва. 1-ы раздзел «Справы вышэйшых устаноў» уключае пагадненне Рады ВКЛ з Жыгімонтам Аўгустам 1548, у якім вызначаюцца «замкн, места, дворы, нменья н волостн», што маюць права трымаць вял. князь літоўскі і яго нашчадкі. Другую тэматыч- ную групу складаюць 24 лісты Жыгімон- та Аўгуста з часоў Берасцейскага сойму 1566 да земскага маршалка ВКЛ, жа- мойцкага старосты Яна Гераніма Хад- кевіча і падканцлера ВКЛ, берасцейскага і магілёўскага старосты Астафія Вало- віча. 2-і раздзел «Справы мясцовых уста- ноў» змяшчае акты па гісторыі Магі- лёўшчыны (28 актаў за 1562—1600, 106 — за 1601—97). Большасць актаў паходзіць з рукапісу 1678, дапоўнены до- ггісамі да пач. 18 ст. Пераважаюць даку- менты адм. устаноў (велікакняжацкая канцылярыя, скарбовыя ўстановы) па гісторыі Магілёва ў першыя 150 год па- сля атрымання ім магдэбургскага права ў 1577 (прывілеі, інвентары, рэвізіі і інш.). Прыведзены звесткі па роз- ныхаспектах гарадскога жыцця, пра сац. становішча насельніцтва, гандаль, ра- мёствы, дзейнасць гар. рады, пра гар. ўмацаванні і г. д. Змешчаны 2 важныя дакументы: «Устава нового н старого мыта, з скарбу, выданая месту Могнлеву» (1629) і «Реестр упнсання братнй прасо- лов в месте Могнлеве» (выяўлены ў Магілёўскім акр. аддзеле Цэнтра архіва). У 3-м раздзеле апублікаваны 4 скарбо- выя дакументы 1548—1610, у т. л. спра- ваздача земскага падскарбія і пісара ВКЛ Яраша Валовіча за 1604—10. 2-і том, падрыхтаваны ў 1928, больш
424 БЕЛАРУСКІ аднастайны па зместу. У ім змешчана кніга запісаў № 16 з фондаў Метрыкі Вялікага княства Літоўскага пад назвай «Кннгн Справ Судовых Бояр, Меіцан н Волостных Людей Вмтебского н По- лонкого Повету за пана Яна Юр(ь]е- внча Глебовнча, Воеводы Внтебского н потом Полоцького отправованых от року Тнсеча пятьсот трыдцатого аж до року тнсеча пятьсот трыдцать осмаго». На думку Даўгялы, гэта копія пач. 17 ст. (відаць 1602), зробленая з арыгінала ся- рэдзіны 16 ст. Як сцвярджае даследчык, «мы маем перад сабой толькі рэшткі су- довых спраў і актаў б. канцылярыі вая- воды Віцебскага, а затым Полацкага Яна Глябовіча 1530—1539 гадоў, толькі фраг- менты колішніх кніг судовых і вячыстых запісаў ваяводзкай канцылярыі». У збо- ры Метрыкі ВКЛ кніга № 16 трапіла, напэўна, пасля назначэння ў 1542 Гля- бовіча на пасаду віленскага ваяводы. Гэта пераважна розныя судовыя справы, акты адносна землеўладання, землека- рыстання, маёмасці, сял. падаткаў, мяшчан, нац. меншасцей, гандлю. Есць звесткі пра маёмаснае становішча Ф. Скарыны, В. Цяпінскага і іх родзі- чаў. Матэрыялы адносяцца пераважна да гісторыі Усх. Беларусі 1530-х гадоў. 3-і том — «Менскія акты. Вып. 1» выйшаў на правах рукапісу. Падрыхта- ваны Даўгялам у 1930. Праца над кні- гай, верагодна, не скончана (адсутні- чае прадмова, пераблытаны нумары ак- таў). Большасць дакументаў выяўлена ў фондах Метрыкі ВКЛ (кн. запісаў № 18, судовых спраў № 71), Разраднага ста- ла (ЦДАСА, стол № 270), Мінскага гіст. архіва, С.-Пецярбургскага архіва Мін-ва земляробства. Змешчана 245 ак- таў 1494—1791, 187 з іх 17—18 ст. Гэта пераважна дакументы сац.-эканам. зме- сту (гандлёва-прадпрымальніцкая дзей- насць розных сац. слаёў, скарбовыя раз- рахункі, судовыя справы аб падатках, маёмасці і інш.), заканад. і ўстаўныя ак- ты (у т. л. граматы на магдэбургскае пра- ва, прывілеі, соймавыя пастановы, устааы на фурманкі, канфірмацыі праў яўрэям, татарам, праваслаўнай і інш. цэрквам, ду- хавенству), матэрыялы адносна цэхавага строю, рамесніцкай дзейнасці (статуты, фрагменты «Кннгн вечнстых дел» цэха мінскіх шаўцоў за 1666—1780). Асобна змешчаны царскія ўказы, чалабітныя мінскіх мяшчан, шляхціцаў, распара- джэнні царскіх ваяводаў і інш. службо- вых асоб за 1655—60. Першыя 2 тамы «Б. а.» выдадзены на даволі высокім археаграфічным узроўні, па правілах, распрацаваных Археагра- фічнай камісіяй у пач. 20 ст. Дакументы апублікаваны на мовах арыгіналаў (бел., рус. і польскай). Змешчаны імянныя, геагр., прадметныя паказальнікі, камен- тарыі. 3-і том выдадзены больш спрошча- на. «Б. а.»— найб. значнае навук. археа- графічнае выданне Беларусі даваен. часу. Літ.: У л а ш н к Н. Н. Очеркн по архео- графвя я всточннковеденяю нсторнв Бело- русснн феодального пермода. М., 1973. Г. Я. Галенчанка. «БЕЛАРУСКІ АРХІЎ СТАРАЖЫТ- НЫХ ГРАМАТ», «Белорусскнй архнв древннх грамот», зборнік дакументаў па гісторыі ўсх. зямель Бе- ларусі 16—18 ст. Першае археаграфічнае выданне дакументаў, амаль поўнасцю прысвечаных гісторыі Беларусі. Падрых- таваны I. I. Г рыгаровічам пры ідэйнай і фінансавай падтрымцы дзярж. пад- канцлера графа М. П. Румянцава, выдадзены ў Маскве (ч. 1, 1824). У прадмове складальніка адзначана, што стараж. хартыі «дазваляюць узна- віць дух продкаў ва ўсім яго развіцці, высветліць патаемныя матывы, прычыны і суадносіны спраў іх». На думку Гры- гаровіча, стараж. Беларусь з’яўлялася прыналежнасцю Расійскай дзяржавы і ўжо ў сярэдзіне 17 ст. была зноў часова далучана да Расіі царом Аляксеем Мі- хайлавічам. Уплыў афіцыёзнай гістарыя- графіі і ўласных поглядаў Грыгаровіча адлюстраваўся ў пэўных антыкаталіц- кіх тэндэнцыях выдання. Але ў цэлым яно было наватарскім паводле зместу, аб’екта даследавання і крыніцазнаўчай дакладнасці. У 1-м томе змешчана 57 грамат (пры- вілеяў і актаў), выяўленых у архівах Магілёва і Мсціслава і размешчаных у храналагічным парадку — ад сярэдзі- ны 15 ст. да 1768. Акты надрукаваны на бел., рус., польскай і лац. мовах, ёсць спасылкі на архівы, археаграфічныя каментарыі. Тэматычна пераважаюць матэрыялы па сац.-эканам. гісторыі (прывілеі на вызваленне ад падат- каў, на маёнткі і гандаль, мытныя пош- ліны, розныя ўстаўныя, магдэбургскія граматы) і царк.-рэліг. адносінах. Многія грамадз.-прававыя акты вярх. улады да- тычацца Магілёва, радзей Мсціслава, Полацка, Віцебска, у т. л. «Устаўная грамата караля Жыгімонта Аўгуста жы- харам Магілёва аб вольнасцях, падат- ках і павіннасцях» (1561), прывілей Магілёву на магдэбургскае права 1578, прывілей магілёўскім мяшчанам і купцам на бяспошлінны гандаль у Расіі 1618, на мясц. юрысдыкцыю 1672 і інш. Дзве трэці дакументаў асвятляюць царк.-рэліг. палітыку вярх. улады. Акрамя асн. пра- вавых актаў (прывілеі вял. князя Аляк- сандра праваслаўнаму духавенству 1499, Жыгімонта I праваслаўным епіскапам аб незалежнасці іх ад свецкай улады 1511 і падобны акт 1592), апублікаваны разнастайныя дакументы, што вызначалі сац.-эканам. і прававыя функцыі царквы, духавенства, падаткі і павіннасці залеж- нага насельніцтва, зямельныя ўладанні феадалаў і інш. Некалькі тэматычна ада- собленых актаў тычацца дыпламатычных адносін (граматы цара Пятра маршалку Падбярэзскаму, вяльможам і шляхце Польшчы і ВКЛ аб саюзе з Рэччу Пас- палітай 1709), духоўнага і паліт. жыцця Беларусі (прывілей С. Баторыя права- слаўнаму насельніцтву ВКЛ на права ка- рыстацца юліянскім календаром 1584, граматы 1602 і 1768 аб стварэнні ў Ма- гілёве царкоўнага брацтва, грэка-лац. школы і друкарні і інш.). Апублікавана копія зацверджанага каралём герба Ма- гілёва з выявамі гар. брамы, рыцара і герба «Пагоня». 2-і том захаваўся ў рукапісе, выяўлены А. А. Праабражэнскім у калекцыі Г. В. Юдзіна ў Дзярж. архіве Краснаяр- скага краю (захоўваецца ў Цэнтр. дзярж. архіве-музеі л-ры і мастацтва Беларусі). Дакументы да яго рыхтавалі праф. Ві- ленскага ун-та I. М. Лабойка, уніяцкі ксёндз Сасноўскі, дазорац вучылішчаў Дарашкевіч і інш. на базе архіваў Віль- ні, Магілёва, Полацкай уніяцкай кансіс- торыі, Румянцаўскай б-кі Каралеўца (Кёнігсберга), Метрыкі ВКЛ у Маскве і інш. Рукапіс складаюць 66 дакументаў за 1252—1707 на мове арыгіналаў (бел., рус., польская, лац., грэч.), частко- ва з перакладамі. Сярод найб. значных матэрыялаў — агульназемскі прытлей вял. князя Казіміра 1447, дакументы да Брэсцкага сабора 1596. Змешчана «Ро- дословме князей Мстмславскнх» (генеа- лагічная табліца). Для 3-га тома прызначаліся дакумен- ты 17 ст., але праца над ім была спы- нена (смерць Румянцава, фінансавыя цяжкасці, магчыма, умяшанне цэнзуры). Гэты зборнік быў выдадзены на высо- кім для таго часу археаграфічным узроўні. Ён адкрыў перад даследчыкамі і грамадскасцю неабсяжнае поле археа- графічнай дзейнасці, узняў заслону над амаль невядомай шматвяковай трагічнай і гераічнай гісторыяй стараж. Беларусі. Літ.: У ла шяк Н. Н. Очеркя по архео- графяв я нсточнвковеденню нстормн Бело- руссвя феодального пернода. М„ 1973: Преображенсквй А. А. Коллекцня Г. В. Юднна в Государственном архнве Красноярского края: (Краткнй обзор) // Археографнческнй ежегоднмк за 1958 год. М., 1960; Козлов В. П. Колумбы рос- снйскнх древностей. 2 нзд. М., 1985; Пе- репнска протонерея Ноанна Грмгоровнча с графом Н. П. Румянцовым // Чтення в о-ве нсторнн н древностей россмйскнх. М., 1964. Кн. 2. апр.— нюнь. Г. Я. Галенчанка. БЕЛАРЎСКІ АЎТАМАБІЛЬНЫ ЗА- ВОД, БелАЗ. Заснаваны ў 1958 у г. Жо- дзіна Мінскай вобл. на базе завода дарожных і меліярацыйных машын «Дармаш» (у 1947—51 з-д тарфянога машынабудавання). 3 1975 у складзе прамысл. аб’яднання «БелаўтаМАЗ». Першая прадукцыя БелАЗ — 25-тонныя аўтасамазвалы МАЗ-525 — выпушчана 5.11.1958. У 1960 на з-дзе створаны аддзел для праектавання больш даска- налых машын маркі БелАЗ. У 1961— 62 зроблены доследныя ўзоры аўтаса- мазвалаў БелАЗ-540 (27 т), БелАЗ-548 (40 т), аднавосевага цягача БелАЗ- 531, аўтапоезда БелАЗ-540В-5271 (45 т). У 1965 пачаты прамысловы выпуск аў- тасамазвала БелАЗ-540А (27 т), у 1967 — аўтасамазвала БелАЗ-548А (40 т). За стварэнне уніфікаваных ве- лікагрузных аўтамабіляў і асваенне іх серыйнай вытв-сці 11 работнікам з-да прысуджана Дзярж. прэмія СССР 1968. БелАЗ-540А на Лейпцыгскім (1965) і Плоўдзіўскім (1966), БелАЗ-
425 Б БЕЛАРУСКІ " 548А на Лейпцыгскім (1967) і Плоў- дзіўскім (1968) кірмашах адзначаны залатымі медалямі. У 1968—74 распра- цаваны і зроблены доследныя ўзоры аў- тасамазвала БелАЗ-549 (65 т), аэра- дромных цягачоў БелАЗ-6411 і БелАЗ- 7421, у 1977—79 — аўтасамазвалаў БелАЗ-7519 (ПОт), БелАЗ-7521 (180т). У 1980—85 выраблены доследна-пра- мысловыя партыі вуглявозаў БелАЗ- 7420—9590 (120 т) і БелАЗ-75199 (105 т). У 1986—90 з-д выпускаў аўтасамазвалы БелАЗ-7522 (30 т), БелАЗ-7523 (42 т) БелАЗ-7509 (75 т), БелАЗ-75211 (170 т), вуглявозы БелАЗ- 7526 (30 т), БелАЗ-7527 (42 т), БелАЗ-75199 (105 т). 3 1990 пачаты прамысл. выпуск аўтасамазвалаў БелАЗ- 75405 (30 т), БелАЗ-75485 (42 т), БелАЗ-7549 (80 т), БелАЗ-7512 (120 т), БелАЗ-75214 (180 т). Аўтасамазвалы з маркай БелАЗ працавалі больш чым на 1000 прадпрыемствах СССР, частка прадукцыі з-да экспартавалася ў Вялі- кабрытанію, Францыю, ФРГ, Фінлян- дыю, ЗША, Індыю і інш. краіны. Прад- прыемства мае Палац культуры, 2 б-кі, паліклініку, санаторый-прафілакторый, спарт. комплекс, піянерлагер, 10 да- школьных устаноў. Пры з-дзе 2 прафе- сійна-тэхнічныя вучылішчы металістаў. 3 1959 выдаецца шматтыражная газета «Белорусскнй автозаводец». П. Л. Марыеў. БЕЛАРЎСКІ ВУЧНЁЎСКІ ГУРТОК «АСВЕТА». Існаваў у 1918—23 у Ма- гілёве. Пачаў дзейнасць пад кіраўніцтвам М. А. Выдрыцкага пры Магілёўскай настаўніцкай семінарыі, аб’ядноўваў на- вучэнцаў і студэнтаў г. Магілёва. Асн. статутныя задачы: усебаковае вывучэн- не Магілёўшчыны, навук. і культ.-асвет- ная праца. Старшыня бюро Выдрыцкі, сакратар I. Д. Багроў. Ііры гуртку ство- раны бел. хор (каля 80 чал.) пад кіраў- ніцтвам Л. М. Грайкі і бел. драматычная трупа Выдрыцкага. У 1919 сябрамі гуртка інсцэніравана бел. вяселле, у 1920—22 пастаўлены п’есы Я. Купалы, Ф. Аляхновіча, У. Галубка. У 1923 атрымаў назву Беларуская культ.-навук. асацыяцыя студэнтаў Магілёўскага пед. ін-та. Заснаваны гіст.-этнагр., прырода- знаўчая, літ., драматычная секцыі. Арганізаваны навук. чытанні, даклады, экспедыцыі, у час якіх прапагандава- лася бел. нац. культура, распаўсюджва- лася беларускамоўная л-ра. Асацыя- цыя мела філіялы на тэр. Гомельскай губ.. працавала ў кантакце з Магілёўскім пав. аддзелам нар. адукацыі, Беларускай секцыяй пры Гомельскім губернскім аддзеле народнай асветы, Беларускім Цзнтральным Бюро пры Народным камісарыяце асветы РСФСР і Беларус- кай культурна-навуковай асацыяцыяй пры Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі. 3 асацыяцыяй супрацоўні- чалі бел. вучоны Дз. I. Даўгяла, С. К. Жураўскі, настаўнік I. К. Самковіч. Сярод сяброў бел. пісьменнікі М. За- рэцкі, А. Ляжневіч. Дзейнасць гуртка (асацыяцыі) адбывалася ва ўмовах неспрыяння з боку пав. і іубернскіх парт., сав. органаў, якія не падтрымлі- валі бел. нац.-культ. рух. Існаванне спынена ў сувязі з ліквідацыяй Магі- лёўскага пед. ін-та. Большасць студэн- таў — сяброў асацыяцыі — перавялася на вучобу ў БДУ. Літ.: В ы д р ы ц к і М. А. Беларуская культурна-асветная праца на Магілёўшчыне з 1918 г. па 1923 г. // Магілёўшчына. Магі- лёў, 1927. Т. 1. Ю. Р. Васілеўскі. БЕЛАРЎСКІ ВУЧЬІЦЕЛЬСКІ ХАЎ- РУС, гл. ў арт. Беларускія настаўніцкія саюзы. БЕЛАРЎСКІ ВЫДАВЕЦКА-МАСТАЦ- КІ КЛУБ «ПАГОНЯ» ўТаронта, гра- мадска-культурная арганізацыя эмігран- таў. Заснаваны ў студз. 1967 ініцыя- тыўнай групай беларусаў у г. Таронта (Канада). Мае адкрытае членства. Сяб- рамі клуба з’яўляюцца эмігранты-суай- чыннікі, а таксама прадстаўнікі Аў- страліі, Бельгіі. Вялікабрытаніі. ЗША, Канады, Францыі. Ставіць сабе за мэ- ту распаўсюджанне бел. культуры сярод суродзічаў, прадстаўнікоў інш. нацыя- нальнасцей. Пры фінансавай падтрымцы клуба выходзяць кнігі на бел. і англ. мовах, пласцінкі з бел. песнямі і музы- кай, выкананы насценныя гербы, на- грудныя сярэбраныя і залатыя значкі з выявай «Пагоні». Выдае бібліягр. ката- логі і рассылае іх па ун-тах, удзель- нічае ў выстаўках, арганізоўвае нава- годнія латарэі. А. С. ЛяВнёва. «БЕЛАРЎСКІ ГАЙ», беларуская куль- турна-асветная арг-цыя ў Адэсе ў снеж. 1917 — лют. 1920. Аб’ядноўвала бел. інтэлігенцыю (вясной 1918 было больш за 500 чл.). Мэта: клопат пра бежанцаў 1-й сусв. вайны і бел. насельніцтва ў Адэсе. Мела статут, раду, была разбіта на секцыі, якія дзейнічалі аўтаномна. Стаяла на паліт. платформе партыі бел. эсэраў, прапагандавала яе ідэі сярод бел. бежанцаў у Адэсе і салдат-бела- русаў. Выступала за нац.-дзярж. сама- вызначэнне бел. народа. Выдавала газ. «Белорусы в Одессе». На штотыднёвых сходах чыталіся лекцыі, творы бел. літаратуры. Такія ж т-вы створаны і ў інш. гарадах Адэскай акр., дзе ў той час было больш за 100 тыс. беларусаў. 3 снеж. 1917 у Адэсе дзейнічала Бел. вайсковая рада, якая аб’ядноўвала воі- наў-беларусаў Румынскага фронту. 28.1.1918 «Б. г.» прыняў рэзалюцыю ў падтрымку рэвалюцыі, за ўтварэнне краёвага ўрада Беларусі і яе федэра- тыўны саюз з Расіяй, 3.3.1918 — рэза- люцыю-пратэст супраць разгону 17.12. 1917 кіраўніцтвам Зах. вобл. і фронту Усебел. з’езда ў Мінску, 7.4.1918— рэзалюцыю супраць умоў Брэсцкага мірнага дагавора. У сак. 1918 арг-цыя кантактавала з Бел. нац. камісарыятам у Маскве. 19.3.1918 на аб’яднаным пасяджэнні рады «Б. г.» і Бел. вайсковай рады створана Бел. нац. рада з адэскіх бел. арг-цый для абароны інтарэсаў беларусаў у Адэсе і яе ваколіцах. Рада абрала Бел. нац. камісарыят, у які ўвай- шлі Я. Трафімаў (старшыня да ліп. 1918), С. М. Некрашэвіч (старшыня з ліп. 1918, адначасова з жн. 1918 кон- сул БНР у Адэсе), А. В. Баліцкі (пам. камісара і ўпаўнаважаны па нац.-паліт. справах), Г. Я. Козел (упаўнаважаны па ваен. справах), П. Н. Гудзень (упаў- наважаны па эвакуацыі бежанцаў-бела- русаў), П. В. Ільючонак (упаўнаважаны па аб’яднанню славянства), С. А. Януш- кевіч (скарбнік), сакратары А. Ф. Ляж- невіч, I. I. Мацюкевіч, П. Пячонкін. 3 устанаўленнем сав. улады ў Адэсе А. Ф. Адамовіч, Баліцкі, Ільючонак, Некрашэвіч і інш. вярнуліся ў Сав. Беларусь. У 1930-я гады яны былі рэпрэ- сіраваны і абвінавачваліся ва ўдзеле ў «контррэвалюцыйных нацыяналістыч- ных арганізацыях «Беларускі гай» і «Беларускі нацыянальны камісарыят» І Інш. М. Ф. Шумейка. «БЕЛАРЎСКІ ГОЛАС» («Віеіагцзкі Ьо- Іаз»), штотыднёвая газета. Выдавалася ў 1942—44 у Вільні на бел. мове лацін- кай пад кантролем герм. улад у перыяд акупацыі Літвы і Беларусі ням.-фаш. захопнікамі ў Вял. Айч. вайну. Рэдак- тар Ф. Аляхновіч. Друкавала прамовы кіраўнікоў фаш. Германіі, асвятляла становішча на франтах 2-й сусв. вайны, міжнар. адносіны. У рубрыках «3 усіх куткоў Беларусі», «3 беларускага жыцця ў Вільні», «Беларускае жыццё ў Латвіі», «Беларусы на чужыне» і інш. шырока інфармавала пра бел. нац.-культурнае жыццё, усхваляла культуртрэгерскую дзейнасць акупантаў. На старонках газеты змешчаны папулярныя нарысы Я. Станкевіча, В. Будзіловіча, М. Шчаг- лова і інш. па гісторыі і культуры Бе- ларусі, матэрыялы пра сталінскія зла- чынствы (успаміны Р. Краўчанкі, ар- тыкулы пра Катынскі расстрэл, маса- выя рэпрэсіі ў Эстоніі і інш.), агляды бел. прэсы, эканомікі, антысав. публі- цыстыка. Выйшла 122 нумары. С. У. Жумар. БЕЛАРЎСКІ ГУМАНІТАРНЫ АДУКА- ЦЫЙНА-КУЛЬТЎРНЫ ЦЭНТР, БГАКЦ, установа, мэтаю якой з’яў- ляецца навучанне, выхаванне і перад- прафесійная падрыхтоўка будучых дзе- ячаў бел. культуры і навукі. Заснаваны 28.11.1990 паводле пастановы СМ БССР. Ініцыятары стварэння — Мін-ва нар. адукацыі і Т-ва бел. мовы імя Ф. Скарыны. Падпарадкаваны Мін-ву адукацыі Рэспублікі Беларусь і дзейні- чае на аснове статута, зацверджанага ў вер. 1992. У структуры цэнтра гу- манітарны ліцэй, метадычны, выдавецкі, экскурсійны, кінатэлевізійны і выт- ворчы аддзелы. Адкрыццё ліцэя адбы- лося 6.1.1991 з удзелам першага нам. Старшыні Вярх. Савета БССР С. С. Шушкевіча, міністра нар. адукацыі М. I. Дземчука, нар. дэпутата БССР А. А. Трусава, гісторыкаў А. П. Грыц- кевіча і М. А. Ткачова. Першапачат- кова навучанне вялося на нядзельным (школьнікі і дарослыя) і вячэрнім (да- рослыя) аддзяленнях. Стацыянарнае ад- дзяленне пачало працаваць 1.10.1991. На яго прымаюцца школьнікі, якія скон-
426 БЕЛАРУСКІ чылі 7 класаў агульнаадук. школы, пас- пяхова здалі ўступны экзамен па бел. мове і ў гутарцы выявілі веды па бел. л-ры і гісторыі Беларусі. Тэрмін навучан- ня 4 гады. На 1-м і 2-м курсах вучні атрымліваюць базавую адукацыю, на 3-м і 4-м — сярэднюю. У ліцэі пашы- рана вывучаюцца гісторыя Беларусі, бел. мова, геаграфія Беларусі і краязнаўства, замежная мова, агульная геаграфія. Так- сама вывучаюцца гісторыя і культура бел. мовы, бел. этнаграфія, фальклор, гісторыя бел. дойлідства, гісторыя бел. выяўленчага мастацтва, бел. музычнай культуры, асновы рэлігіязнаўства, права, паліталогіі, традыц. логіка і філас. пра- педэўтыка. Навучэнцам 3-га і 4-га курсаў выкладаюцца лац. мова, другая замежная мова (зах.-славянская, гер- манская або раманская), культура вус- най мовы, скарочана колькасць гадзін на вывучэнне прыродазнаўчых дысцыплін. На вячэрнім і нядзельным аддзяленнях вывучаюцца пераважна беларусазнаўчыя навукі. Выкладанне вядзецца па праг- рамах, распрацаваных у БГАКЦ і за- цверджаных Мін-вам адукацыі. Цэнтр рыхтуе і выдае навуч. і метадычныя дапаможнікі, здымае навуч. фільмы. У лі- цэі выкладаюць праф. А. А. Каляда, канд. гіст. навук У. П. Емяльянчык, В. П. Кісель, Т. I. Кухаронак, А. А. Трусаў, канд. філалагічных навук Л. П. Баршчэўскі, П. В. Васючэнка, А. А. Жлутка, С. В. Кавалёў, Т. I. Шамякіна, канд. мастацтвазнаўства В. У. Дадзіёма- ва. У кастр. 1992 адчынены філіі цэнтра ў Брэсце, Гомелі, Гродне, Дзяр- жынску, Магілёве і Наваполацку, дзе вя- дзецца навучанне школьнікаў на ня- Супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага музея. 1920-я гады. дзельных аддзяленнях. Пад эгідаю БГАКЦ працуюць хор «Унія», рок-гурт «Уліс», ансамбль «Камелот». Выдае газ. «Наша ніва». Літ.: Ліцэй адкрыўся на Каляды // ЛІМ. 1991. 11 студз. А. М. Сідарэвіч. БЕЛАРЎСКІ ГУСАРСКІ ПОЛК. 1) Вай- сковая часць у расійскай арміі ў 1775—83. 2) Вайсковая часць у расій- скай арміі ў 1803—1918 [з1816гусар- скі (з 1883 6-ы гусарскі), з 1856 7-ы гусарскі, з 1858 7-ы гусар- скі (з 1882 21-ы драгунскі) Беларускі, з 1907 7-ы Беларускі полк, з 1908 7-ы гусарскі Бела- р у с к і). Сфарміраваны ў сак.— маі 1803 з эскадронаў, вылучаных па адна- му з Альвіяпольскага, Александрый- скага, Елісаветградскага і Паўлаград- скага гусарскіх палкоў. Напачатку ўва- ходзіў у склад Днястроўскай інспекцыі, быў раскватараваны ў мяст. Кацяры- нопаль і г. Звянігародка Кіеўскай губ. (цяпер Чаркаская вобл.). У 1809—11 шэфам палка быў Я. П. Кульнеў. У час руска-турэцкай вайны 1806—12 полк удзельнічаў у баях пад Рушчукам (ліп. 1810 і кастр. 1811), Бацінам (жн. 1810), Слабадзеяй (кастр.— ліст. 1811). У Айчынную вайну 1812 знаходзіўся ў складзе Дунайскай арміі П. В. Чыча- гова, якая ў кастр. 1812 рухалася з баямі ад Брэста праз Пружаны, Слонім, Мінск да Барысава, удзельнічала ў Бярэзінскай аперацыі 1812. Б. г. п.— удзельнік замежных паходаў рус. арміі 1813—14: вызначыўся ў баі пры Кац- баху ў Прускай Сілезіі (14.8.1813), браў удзел у парадзе ў Парыжы з вы- падку яго ўзяцця саюзнымі войскамі (1814). Удзельнічаў у руска-турэцкіх войнах 1828—29 і 1877—78. У розны час у палку служылі герой Айчыннай вайны 1812 Дз. В. Давыдаў (1804—06), дзекабрысты П. С. Весялоўскі (1824—27), I. П. Жукаў (1824—26). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі полк расфарміраваны. Кр.: Полн. собр. законов Росснйской нмпернн. Собр. 1-е. Т. 27. № 20674; Т. 32. № 25453, 25584; Т. 33. № 26183, 26190; Т. 43, ч. 2. № 20674, 26183; Собр. 2-е. Т. 15. № 13843; Т. 24, отд. 1-е. № 23090; Т. 31, отд. 2-е. № 30404; Собр. 3-е. Т. 2. № 1011. Літ.: Федотов А. Н. Нсторня бело- руссцев: Матерналы. Т. 1. Варшава, 1903. Ш. 1. Бекцінееў. «БЕЛАРЎСКІ ДЗЕНЬ», іцтотыднёвая грамадска-палітычная, сельскагаспадар- чая і літаратурная газета. Выдавалася з 7.3.1927 да 1928 у Вільні на бел. мове т-вам «Пагонь». Рэдактар-выдавец Ф. Умястоўскі. Паліт. кірунак газеты вызначаны ў дэкларацыі «Да беларуска- га сялянства!» (1927. № 1), дзе гава- рылася, што газета з’яўляецца неза- лежна-сялянскай, будзе абараняць па- літ. правы бел. селяніна, нар. культуру і школу, дапамагаць сялянам агранаміч- нымі, сельскагаспадарчымі і юрыд. парадамі, усебакова асвятляць жыццё селяніна-беларуса як у Польшчы, так і ў Сав. Беларусі. Аднак фактычна пры- трымлівалася паланафільскай арыен- тацыі, падтрымлівала паліт. платформу Ю. Пілсудскага («Нацыянальная палі- тыка ўраду маршалка Пілсудскага», 1927. № 10). Узнімала пытанні паляп- шэння польска-бел. адносін, патраба- вала для беларусаў роўных з усімі грамадзянамі правоў, якія гарантаваны канстытуцыяй («За кім слова?», 1927, № 2), ставіла пад сумненне неабход- насць у бел. прэсе беспрэцэдэнтнага ўзаемнага цкавання па паліт. матывах, у той час калі дзейнасць павінна быць скіравана на аб’яднанне ўсіх пластоў бел. грамадства («Нашым крытыкам», 1927, № 12). Шмат увагі аддавала праблемам бел. школы («Справа школь- най палітыкі», № 7; «Што патрэбна дзеля адчынення прыватнай народнай школы», № 8; абодва 1927). Ў арт. «Патрэба рэформы школьнай палітыкі» (пад псеўд. Студэнт, 1927, № 12) пісала пра неадпаведнасць настаўнікаў, «пера- важна імпартаваных з Галіцыі», патра- баванням навучання бел. мове моладзі і дзяцей, калі маладая бел. інтэліген- цыя не мае права на выкладанне род- най мовы. Заклікала бел. грамадскасць змагацца за вызваленне бел. драма- турга і тэатр. дзеяча Ф. Аляхновіча з 10-гадовай ссылкі ў Салавецкую турму («Падумайма аб Фр. Аляхновічу», 1928, № 19). На старонках газеты апублі- каваны матэрыялы пра 9 і 10-ю гадавіны з дня абвяшчэння Бел. Нар. Рэспублікі, 10-я ўгодкі з дня смерці I. Буйніцкага, гісторыю з’яўлення першай легальнай бел. газеты «Наша доля», пра бел. нар. творчасць («Казкі палешукоў», 1928. № 16—19). Рабіла агляды бел. культур- нага жыцця («Культурная самастой- насць беларусаў», 1928, № 11), перыё- дыкі, кніжных навінак; змяшчала творы М. Багдановіча, А. Бартуля. С. Беланца, У. Берняковіча, М. Васілька, Н. Жаль-
427 БЕЛАРУСКІ бы, М. Краўцова, Умястоўскага (пад псеўд. Дзядзька Пранук), С. Шастуна, пераклады на бел. мову апавяданняў М. Зошчанкі, Р. Кярпіцкага і інш. Асвятляла падзеі ў свеце, у Польшчы і Сав. Беларусі, жыццё беларусаў у Чэхаславакіі, ролю студэнцкай моладзі ў рэв. руху ў Зах. Беларусі, перадвыбар- чую кампанію і вынікі выбараў у польскі сейм і сенат, стан эканомікі і сельскай гаспадаркі, вяла карэспандэнцыю з чы- тачамі. В. I Дзяшко. БЕЛАРЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЁЙ, гістарычны музей Беларусі, які існаваў у Мінску з 20.1.1919 да чэрв. 1941. Да 31.8.1923 абласны музей. Размя- шчаўся ў будынку б. архірэйскага дома (з 1965 Дом мастацтваў). У аснове ка- лекцый музея былі ўцалелыя пасля грамадз. вайны матэрыялы дарэв. музеяў Мінска: Царкоўна-археалагічнага і Та- варыства аматараў прыроды і археало- гіі. Меў 5 аддзелаў’ гісторыка-археал., нумізматычна-сфрагістычны, этнагра- фічны, мастацкі, царкоўна-археалагічны. Пры музеі быў архіў рукапісных даку- ментаў 16—18 ст. і навук. б-ка. Папаў- няўся пераважна матэрыяламі археал. раскопак, этнаграфічных экспедыцый і экспанатамі, перададзенымі музеямі Масквы, Ленінграда і інш. У 1941 у музеі было больш за 60 тыс. экспанатаў. Найбольшую каштоўнасць мелі рука- пісныя і друкаваныя кнігі 15—18 ст. (Тураўскія чэцці-мінеі 1525, Слуцкае евангелле 1580 кн. Юрыя Алелькавіча, друкаваная каляровая Трыёдзь 1494, Слоўнік П. Бярынды), дарчыя граматы 16—17 ст. (на пергаменце з віслымі пячаткамі), грашовыя скарбы 10— 18 ст., абразы 15—19 ст. Беларускай іканапіснай школы, карціны бел. маста- коў, бел. нац. адзенне, прадметы працы і хатняга ўжытку, вырабы цэхавых май- строў 19 ст., слуцкія паясы і розныя ўзоры бел. прыкладнога мастацтва 19—20 ст., ключы ад варот Бабруйскай крэпасці, шабля напалеонаўскага мар- шала Нэя. У 1940—41 музей папоўніўся калекцыямі артыл. гармат, рыцарскіх даспехаў 16 ст. і стараж. агнястрэльнай і халоднай зброі з Нясвіжскага замка кн. Радзівілаў. У Вял Анч. вайну музей разрабаваны ням.-фаш. акупантамі. Большасць калекцый запнула. Нязнач- ную колькасць экспанатаў знайшлі і вы- ратавалі ад знішчэння сав. войскі ва Усх. Прусіі. Уцалелыя экспанаты зна- ходзяцца ў Нацыянальным музеі гісто- рыі і культуры Беларусі. Дырэктарамі музея працавалі П. Харламповіч, В. Ла- стоўскі, С. Рак-Міхайлоўскі. Літ.: Харламповіч П. Справаздача Беларускага дзяржаўнага музею з 1 кастр. 1923 г. па 1 кастр. 1924 г. // Асвета. 1925. № 3. Л. Дз. Клок. БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЕЙ ПСТОРЫІ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ. Заснаваны 30.9.1943, адкрыты ў Мінску 7.11.1944. Мае 31 экспазіц. залу, пл. экспазіцыі 3,6 тыс. м2, больш за І20 тыс. экспанатаў, у т. л. больш за 96 тыс. асн. фонду (1991). Дзейная экспазіцыя створана ў 1967—75 (маст. А. Кроль). Навук. аддзелы: фондаў, ваенна-франтавы, гісторыі партыз. руху, экскурс.-масавай работы. Тэматычныя раздзелы экспазіцыі: пачатак Вял. Айч. вайны, зрыў плана «маланкавай вайны» фаш. Германіі (чэрв. 1941 — лістапад 1942); акупацыйны рэжым ням.-фаш. захопнікаў на Беларусі; пар- тыз. рух на Беларусі ў 1-ы перыяд вайны (чэрв. 1941 — ліст. 1942) і дзейнасць падп. арг-цый на Беларусі; сав. тыл — фронту; карэнны пералом у ходзе вай- ны (ліст. 1942 — канец 1943); усена- родная партыз. барацьба на Беларусі ў 1943—44; падзеі на франтах Вял. Айч. вайны ў 1944; вызваленне Беларусі; вызваленчая місія Чырв. Арміі, разгром і капітуляцыя фаш. Германіі і імпе- рыяліст. Японіі; мемарыяльныя залы. Экспанаты музея расказваюць пра ге- раічную Брэсцкай крэпасці абарону 1941 (фрагмент сцяны з патрыят. над- пісам, аплаўленыя цагліны крэпасці, абгарэлыя ўліковыя карткі воінаў- камсамольцаў), пра подзвіг экіпажа М. Ф. Гастэлы (фотапартрэты членаў экіпажа, іх пасмяротныя ўзнагароды, рэшткі самалёта, бюст Гастэлы), пра подзвіг воінаў 100-й стралк. дывізіі, якая ў 1941 абараняла Мінск, расказвае дыярама «Бой ля Астрашыцкага Га- радка», пра Магілёва абарону 1941— дыярама «Абарона Магілёва». У экспа- зіцыі музея матэрыялы пра ўдзел воі- наў-беларусаў у абароне Масквы, Ле- нінграда, Сталінграда, Адэсы і інш. гара- доў (дакументы, асабістыя рэчы, фота- здымкі Герояў Сав. Саюза Л. М. Дава- тара, Ф А. Смалячкова, 1. I. Казлоў- скага, віцэ-адмірала В. П. Дразда, ген.-лейт. 1. П. Камеры і інш.). Экспа- Да арт. Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Зала, прысвечаная партызанскаму руху на Беларусі. нуюцца баявыя сцягі 56-й стралк. ды- візіі і 84-га артыл. палка, зберажоныя жыхарамі Талачынскага і Лепельскага р-наў. У зале «Акупацыйны рэжым і злачынствы фашыстаў на тэрыторыі Беларусі» экспанаты з лагера смерці Малы Трасцянец, месца масавага зні- шчэння сав. людзей: будка вартавога, бярвёны, на якіх спальвалі людзей, асабістыя рэчы закатаваных сав. гра- мадзян, урна з астанкамі вязняў; дэ- манструюцца дыяпазітывы месцаў ма- савага знішчэння сав. людзей у Баб- руйску, Віцебску, Масюкоўшчыне, Аза- рычах і інш.; дакументы аб вывазе гіст. 1 культ. каштоўнасцей ням.-фаш. захоп- нікамі. У залах, прысвечаных падп. і партыз. барацьбе бел. народа ў тыле ворага, сярод экспанатаў зенітка і гармата на калёсах ад сеялкі, самаробныя міны, прыстасаванне для спуску пад адхон варожых эшалонаў, прадметы быту партызан, макеты падп. друкарні, пар- тыз. майстэрні па вырабу зброі, аперацыі па ўзрыву моста, рукапісныя часопісы, насценныя газеты і баявыя лісткі, у т. л. надрукаваныя на бяросце, падп. газеты, у т. л. газ. «Звязда», што выдавалася ў акупіраваным Мінску ў 1942, парт. і камсамольскія дакументы партызан і падполыпчыкаў, перадсмяротныя лісты загінуўшых. самаробныя медалі «За храбрасць» і «За заслугі» партыз. брыгады імя К. К. Ракасоўскага, баявыя сцягі партыз. брыгад і атрадаў. Шматлікія матэрыялы расказваюць пра
428 БЕЛАРУСКІ арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі: В I. Казлова, П. 3. Калініна, В. 3. Каржа, У. Е. Лабанка, К. Т. Мазурава, Р. Н. Мачульскага. П. М. Машэрава, П. К. Панамарэнку, актыўных удзельнікаў партыз. барацьбы Герояў Сав. Саюза А. С. Азончыка, Ц. П. Бумажкова. В. і. Драздовіча. К. С. Засюнава, А. Ф. Ко- лесаву, Ф. і. Паўлоўскага, В. Я. Чарнышова, М. П. Шмырова і інш., пра баявую дзей- насць і подзвігі падпольшчыкаў Герояў Сав. Саюза I. К. Кабушкіна, і. П. Казінца, М. А. Кедышкі, Я. У. Клумава, Л. Д. Лор- чанкі, А. Р. Мазанік, У. С. Амельянюка, М. Б. Осіпавай, Н. В. Траян, В 3. Харужай і інш. Пра Беларускую аперацыю 1944 расказваюць электрыфікаваная агучаная карта, дыярама «Мінскі «кацёл». Экспану- юцца падзякі Вярх. галоўнакамандавання воінам, якія вызмачыліся ў баях за Баб- руйск, Мінск, Магілёў, Оршу, Полацк; сцяг, узняты 3.7.1944 над будынкам тэатра імя Я. Купалы ў Мінску; матор самалёта французскага лётчыка Ж. Гастона з палка «Нармандыя — Нёман», асабістыя рэчы Маршалаў Сав. Саюза I. X. Баграмяна і К. К. Ракасоўскага, фатаграфіі і ўзнага- роды военачальнікаў П. 1. Батава, Б. С. Ба- харава, А. В. Гарбатава, А. А. Лучынскага, П. А. Ротмістрава і інш. Экспануюцца ма- тэрыялы пра воінаў Чырв. Арміі, якія аддалі жыццё ў баях за Беларусь, у т. л. пра Герояў Сав. Саюза Дж. Асаналіева, Ф. Ц. Блахіна, П- Н. Рака, Ю. В. Смірнова, Г. Якубава' фотаздымкі, дакументы, узна- гароды, асабістыя рэчы землякоў, якія вызначыліся ў баях на тэр. Венгрыі, Поль- шчы, Румыніі, Чэхаславакіі. Германіі, двой- чы Герояў Сав. Саюза П. Я. Галавачова, і. I. Гусакоўскага, С. Ф. Шутава, I. I. Яку- боўскага, Герояў Сав. Саюза П. 1. Гучка, В. М. Калеснікава, У. С. Лаўрыновіча. Да арт. Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Экспазіцыя «Аку- пацыйны рэжым» П. П. Нікіфарава, Ф. I. Перхаровіча, А. М. Пінчука, В. В. Скрыганава, В. А. Ту- мара, Г. М. Халасцякова і інш. Анфіладу мемарыяльных залаў адкры- вае Зала Перамогі, дзе экспануюцца штандары 10 франтоў, удзельнікаў Па- рада Перамогі 1945. У мемарыяльных залах адлітыя ў метале назвы 772 вай- сковых злучэнняў і часцей 1-га, 2, 3-га Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага фран- тоў, якія атрымалі ганаровыя найменні бел. гарадоў і рэк; 203 парт. і 224 камса- мольскіх органаў, 258 самаст. атрадаў і 997 атрадаў, аб’яднаных у 213 партыз. брыгад, што дзейнічалі на акупіраванай тэр. Беларусі; імёны 2169 Герояў Сав. Саюза і поўных кавалераў ордэна Сла- вы — беларусаў, ураджэнцаў рэспублікі, сыноў братніх народаў і грамадзян за- межных краін, якія вызначыліся на бел. зямлі. У асобнай зале экспануецца серыя мастацкіх палотнаў маста- ка М. Савіцкага «Лічбы на сэрцы». У ліку экспанатаў агучаныя дыярамы і карты-схемы, магнітафонныя запісы, дакумент. фільмы, карціны Я. Зайцава «Абарона Брэсцкай крэпасці ў 1941 го- дзе», М. Абрыньбы «Гараць эшалоны», «Засада», скульпт. кампазіцыя Н. Кан- драцьева «Загінуўшых чакаюць вечна» і інш. Захоўваюцца калекцыі работ партыз. і франтавых мастакоў Г. Бабі- кава, Л. Бойкі, Г. Бржазоўскага, А. Глу- хава, М. Гурло, М. Гуціева, В. Сахненкі, У. Сухаверхава, В. Шымановіча і інш. На спец. пляцоўцы ў двары музея экспа- нуюцца ўзоры баявой тэхнікі і ўзбраен- ня Чырв. Арміі перыяду Вял. Айч. вайны. Штогод музей наведваюць больш за 200 тыс. чалавек. Музей арганізоўвае экскурсіі па памятных мясцінах, пера- соўныя выстаўкі, ажыццяўляе метадыч- ную дапамогу абласным, раённым, за- нальным, краязнаўчым музеям рэспуб- лікі, музеям баявой і працоўнай славы. Філіял музея: Курган Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі. Літ.: Белорусскнй государственный му- зей нстормн Велнкой Отечественной вой- ны: Путеводятель по залам. Мн., 1987. Г. 1. Баркун. БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЕЙ ПСТОРЫІ РЭЛІГІІ. Адкрыты ў Гродне 15.1.1985; да вер. 1989 называўся Рэс- публіканскім музеем атэізму і гісторыі рэлігіі. Размешчаны ў будынку былога Гродзенскага манастыра базыльянак. У 15 экспазіцыйных залах (пл. экспа- зіцыі 2200 м’) захоўваецца больш за 50 тыс. экспанатаў асн. фонду (1992). Экспазіцьія пабудавана паводле храна- лапчна-канфесіянальнага прынцыпу, асвятляе гісторыю развіцця духоўнай культуры на Беларусі ад узнікнення рэліг. вераванняў да сучаснага стану. Раскрываецца псторыя праваслаўя, ката- ліцызму, уніяцкай царквы, пратэстан- тызму (гл. Пратэстанцкія сектанты), іудаізму. іс.таму, кальвінізму і інш. Экспанаты расказваюць пра дзейнасць бел. асветнікаў-гуманістаў Ф. Скарыны, М. Гусоўскага, С. Буднага, В. Цяпін- скага, К. Лышчынскага і інш. У музеі захоўваюцца рукапісы, кнігі, творы выяўл. мастацтва, археал., этнагр. і нумізматычныя калекцыі. Сярод іх калек- цыя старадрукаў 17—18 ст. з гравю- рамі, у т. л. кніга Мізааіе (Венецыя, 1586), Евангелле (1634) з гравюрамі круга П. Ц. Мсціслаўца, «Кветнік» манаха Дарафея (Гродна, 18 ст.) і інш.; бронзавы вадаліў з культавых рэчаў Барысаглебскай царквы (Паўн. Саксо- нія, 12—13 ст.), змеевікі (13—14 ст.); абразы «Святая сям'я» Г. Хаецкага і «Святая Тэкля» (пач. 17 ст.); драўля- ныя скульптуры апосталаў Пятра і Паў- ла (18 ст.), арнаты са слуцкімі паясамі (18 ст.); вял. колькасць старых пашто- вак з відамі гарадоў Беларусі, культа- выя рэчы розных канфесій, экспанаты пра абрадавыя традыцыі. Акрамя гал. экспазіцыі штогод арганізуюцца вы- стаўкі, прысвечаныя памятным датам айчыннай гісторыі, дзеячам бел. і сусвет- най культуры, дэманструюцца калекцыі з запаснікаў музея і г. д. Пры музеі створана навук. б-ка (больш за 11 тыс. тамоў). 3 1983 працуе мастацка-рэстаў- рацыйная майстэрня. Супрацоўнікі му- зея, акрамя навукова-экспазіцыйнай. вядуць даследчую, фондазбіральніцкую, метадычную, асветніцкую работу ў форме тэматычных і аглядных экскур- сій, лекцый, канцэртаў старадаўняй музыкі, тэматычных вечароў і навукова- тэарэт. канферэнцый. Штогод право- дзіцца свята — Дзень народнага май- стра. А. М. Католікаў. БЕЛАРЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЁЙ НАРОДНАГА ДОЙЛІДСТВА I ПОБЫ- ТУ. Заснаваны ў снежні 1976 паводле пастановы Савета Міністраў БССР. Му- зейны комплекс размешчаны за 12 км на ПдЗ ад Мінска, каля вярхоўя Воўчкавіц- кага вадасховшіча на р. Пціч, паблізу аў- тадарогі Брэст — Масква. У аснову му-
429 БЕЛАРУСКІ зея пакладзены тэр.-этнічны, функцыя- нальна-падпарадкавальны, гіст. і са- цыяльны прынцыпы. Асаблівасці тэрыто- рыі і наяўнасць гіст. помнікаў (гарадзі- шча на Менцы, курганы-валатоўкі 9— 11 ст., старажытная в. Строчыца з трады- цыйнай структурай, сядзібамі) вызначы- лі канцэпцыю музея як нац. архітэктур- на-этнаграфічнага парку-запаведніка. Разнастаннасць рэльефу дае магчымасць стварыць фрагменты ландшафтна-геагр. асяроддзя, адпаведныя ўсім прыродна- кліматычным абласцям Беларусі, а бліз- касць значных гіст. помнікаў (Заслаўе, Прылукі) — уключыць музей у перспек- тыўны турыстычны маршрут «Старажыт- нае кальцо горада Мінска». Тэрыторыя музея мае экспазіцыйную (каля 180 га). запаведную (каля 70 га) і ахоўныя зоны. Экспазіцыйная зона складаецца з сектараў, прысвечаных матэрыяльнай і мастацкай культуры асн. этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі (Паазер’е, Падняпроўе, Цэнтр. Бела- русь, Панямонне, Зах. Палессе, Усх. Палессе), сектараў «Мястэчка», лясных промыслаў, унікальных помнікаў, уклю- чыць прыстань з экспазіцыяй трады- цьійнага суднаходства, паромам, нізка- воднымі свайнымі мастамі, вадзяным млынам. Прадугледжваецца паказ рэгія- нальных асаблівасцей земляробства, са- даводства і агародніцтва, лясной гаспа- даркі. На тэр. экспазіцыйнай зоны будуць праводзіцца фальклорныя фесты- валі, традыцыйныя святы і інш. Запа- ведная зона аб'яднае курганныя мо- пльнікі, гарадзішча на Менцы, фальва- рак і в. Строчыца. Стварэнне зоны прадугледжвае кансервацыю ландшафт- нага і расліннага асяроддзя, рэгенера- цыю традыцыйных вясковых пабудоў з мэтай захавання гіст. аблічча вёскі. Ахоўныя зоны музея прызначаны збе- рагаць экалогію і ландшафт, а таксама помнікі археалогіі і архітэктуры ў нава- кольных паселішчах. У выніку экспедыцыйнага абследа- вання выяўлена некалькі соцень помні- каў нар. дойлідства, сабрана каля 12 тыс. экспанатаў. Каля 30 помнікаў перавезе на на тэр. музея. У 1987 адкрыты для наведвальнікаў сектар «Цэнтральная Беларусь». У ім дэманструецца фраг- мент вёскі 19 — пач. 20 ст. з вулічнан планіроўкай. Кампазіцыйны цэнтр утва- раюць будынкі царквы 18 ст. з в. Логна- вічы Клецкага р-на і грамадскага свірна 1-й пал. 19 ст. з в. Касарычы Глускага р-на. На прыкладзе сялянскіх двароў пач. 20 ст. з в. Ісерна Слуцкага, Сада- вічы Капыльскага, Заброддзе Стаўбцоў- скага р-наў паказаны эвалюцыя двара пагоннага тыпу, тыповы інтэр’ер і асаб- лівасці побыту насельніцтва Цэнтр. Бе- ларусі. У кузні з в. Клочкава Мала- дзечанскага р-на экспануюцца пры- лады працы і кавальскія вырабы. Экспа- зіцыю дапоўняць вятрак-казлоўка з в. Даматканавічы Клецкага р-на, некаль- кі сялянскіх сядзіб і ветраны млын. Будынак царквы прыстасаваны для паказу тэматычных выставак («Калян- дарныя абрады беларусаў» і інш.). Астатнія сектары знаходзяцца ў стадыі Беларускі Дзяржаўны музей народнага дой- лідства і побыту. Царква з в. Логнавічы Клецкага р-на (18 ст.) Беларускі дзяржаўны музей народнаг дой- лідства і побыту. Вятрак з в. Янушаўка Мя- дэельскага р-на (пач. 20 ст.). будаўніцтва. Іх экспанатамі будуць вянковыя або круглыя двары замкнутай планіроўкі з в. Волева Дубровенскага, Бракава Слабада Чавускага, Праабра- жэнская царква пач. 18 ст. з в. Барань Аршанскага, вятрак-шатроўка з в. Зеля- нец Хоцімскага р-наў, царква 18 ст. з в. Вялец Глыбоцкага, вянковыя двары з в. Будзічы Докшыцкага, Варашылкі Мядзельскага р-наў, вятрак з в. Янушаў- ка Мядзельскага р-на, хутар пач. 20 ст. з в. Цімошкава Міёрскага р-на, капліца- ратонда 1802 з в. Каралеўцы Вілейскага р-на, мячэць 18 ст. з в. Даўбучкі Смар- гонскага р-на і інш. Сабраныя калекцыі этнаграфічных экспанатаў выкарыстоў- ваюцца для арганізацыі выставак. У му- зеі дзейнічае рэстаўрацыйны аддзел. Складаюцца каталоп помнікаў драўля- нага дойлідства і этнаграфіі Беларусі. Літ.: Тнтов В. С. Нсторнко-этногра- фнческне регноны в экспознцнн Белорус- ского государственного музея народной архнтектуры н быта. Мн., 1982; К а р а- ч у н В. I і інш. Узоры народнай архі- тэктуры // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1979. № 1; Сергачёв С. А. н др. Научные прннцнпы формнровання экспоэнцнн Белорусского государственного муэея народной архнтектуры н быта // Стр-во н архнтектура Белорусснн. 1979. Ы°2;Локотко А. Н. Музею под от- крытым небом — современную концепцню // Тамсама. 1988 № 5. А. I. Лакотка. БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕР СІТЭТ, БДУ Заснаваны ў Мінску 11.7.1921, адкрыты 30.10.1921. У 1949— 91 насіў імя У I. Леніна. У 19 — пач 20 ст. неаднаразова паў- ставала пытанне пра адкрыццё на Бе- ларусі вышэйшай навуч. установы. У 1865 на імя імператара Аляксандра 11 падаваліся прашэнні з Віцебска, Магі- лёва і Мінска аб адкрыцці ун-та ў адным Беларускі дзяржаўны музей народнага дойлідства і побыту. Жылы дом з в. Ісерна Слуцкага р-на (канец 19 ст.).
430 БЕЛАРУСКІ з гэтых гарадоў. Мінская гар. дума ў 1903, 1913, 1916 абмяркоўвала пытанне пра адкрыццё ун-та ў Мінску і аб кан- крэтным наладжванні універсітэцкай адукацыі, аднак гар. ўправа не падтры- мала яе рашэнні. Гэтае пытанне безвы- нікова ставілася перад Часовым ура- дам у 1917. Не ўдалося здзейсшць план стварэння бел. ун-та ў 1918 ураду Бе- ларускай Народнай Рэспублікі. Пасля абвяшчэння БССР ЦВК рэспуб- лікі 25.2.1919 прыняў пастанову аб адкрыцці БДУ. На першачарговыя патрэбы ун-та са сродкаў рэспублікі быў выдзелены 1 млн. рублёў, перада- дзены будынкі для аўдыторый, аб'яў- лены набор студэнтаў. У Маскве і Мін- ску створаны спец. камісіі. Аднак аку- пацыя Польшчай часткі тэр. Беларусі на 2 гады затрымала адкрыццё ун-та. Пасля вызвалення Мінска аднавілі ра- боту падрыхтоўчыя камісіі ў Мінску і Маскве, якія падабралі штат прафеса- раў і выкладчыкаў, склалі агульныя навуч. планы, вызначылі памяшканні для заняткаў і базы для практыкі сту- дэнтаў, заклалі асновы бібліятэкі фун- даментальнай БДУ. У стварэнні БДУ удзельнічалі акадэмік Я. Ф. Карскі, прафесары В. П. Волгін, Л. С. Мінор, У. 1. Пічэта (1-ы рэктар БДУ, 1921—29), Дз. М. Пранішнікаў, Ф. Ф. Турук, А. Ф. Фартунатаў, К. А. Ціміразеў і інш. АН СССР, Расійская цэнтр. кніжная палата, Кіеўскі, Маскоўскі і Петраград- скі ун-ты перадалі БДУ вял. колькасць навуковай л-ры; ун-т атрымаў таксама б-кі Карскага, М. А. Янчука і інш. Для работы ў БДУ былі запрошаны вучоныя з Масквы, Петраграда, Кіева, Смален- ска, Казані і інш. гарадоў. 18.4.1921 3 Бядуля I Я Колас сярод студэнтаў рабфака Беларускага дзяржаўнага універсітэта. 1922. ТАВАРЫШЫ 1 ГРАМАДЗЯНВ Лістоўка аб стварэнні ў Мінску Беларускага дзяржаўнага універсітэта. 1919. Прэзідыум ЦВК прыняў рашэнне ад- крыць ф-ты: рабочы (рыхтаваў працоў- ных, якія не мелі сістэматычнай адука- цыі, да паступлення ва ун-т), грамад- скіх навук, медыцынскі. 1.6.1921 пачаліся заняткі на рабфаку. На вучобу было прынята 160 чал., з іх 69 рабочых, 72 селяніны, 19 чырвонаармейцаў. Спа- чатку на рабфаку выкладалі прадметы прыродазнаўча-матэматычнага цыкла, затым былі значна расшыраны курсы грамадскіх навук. Тэрмін навучання павялічаны з 3 да 4 гадоў. 8.7.1921 зацверджана 1-е праўленне ун-та ў скла- дзе рэктара Пічэты, наркома адукацыі БССР У. М. Ігнатоўскага, Турука, М. Я. Фрумкінай і прадстаўніка сту- дэнцтва рабфака. У 1921/22 навуч. годзе ў БДУ 1250 студэнтаў, заняткі вялі 14 прафесараў, 49 выкладчыкаў і асістэнтаў. Першымі прафесарамі гіст. і грамадскіх дысцыплін былі С. Я. Вальф- сон, Ігнатоўскі, Дз. П. Канчалоўскі, С. 3. Кацэнбоген, В Г. Кнорын. М М. Нікольскі, У. М. Перцаў, Пічэта, Турук, Янчук і інш. Самым буйным і шматпрофільным быў ф-т грамадскіх навук, які ў 1921 меў 4 аддзяленні: грамадска-педагагічнае, літ.-лінгвістыч- нае, эканам. і прававое (усяго 739 сту- дэнтаў). У 1922/23 навуч. годзе па ініцыятыве праўлення на базе грамад- ска-пед. і літаратурна-лінгвістычнага аддзяленняў створаны пед. ф-т (730 сту- дэнтаў), які меў 4 аддзяленні: сацыяль- на-гістарычнае, літ.-лінгвістычнае з бел., рус., польскай і яўрэйскан секцьіямі, фізіка-матэматычнае і прыродазнаўчае Медыцынскі ф-т (542 студэнты) пачы- наў працаваць на базе гар. бальшц, пазней арганізаваны клінікі агульна- факультэцкая і па спецыяльнасцях. На базе пед. ф-та створаны ф-ты: фі- зічны, хімічны, матэматычны, геагр., гістарычны, філалагічны, завочны і інш. Аспірантура з 1927. У 1928—31 пабу- даваны універсітэцкі гарадок. У 1930—32 на базе асобных ф-таў БДУ у Мінску адкрыты медыцынскі, пед. і юрыдычны ін-ты, Бел. ін-т нар. гаспадаркі, шэраг галіновых ВНУ, якія ў 1933 увайшлі ў склад Бел. політэхн. ін-та (гл. Бела- руская дзяржаўная політэхнічная ака дэмія). 3 сярэдзіны 1920-х гадоў навуч. працэс у БДУ наблізіўся да патраба- ванняў нар. гаспадаркі і культуры рэс- публікі. Гэтаму спрыяў перавод усіх дысцыплін на бел. мову выкладання. Працэс беларусізацыі працягваўся да сярэдзіны 1930-х гадоў і прынёс добры плён. Навукоўцы БДУ на чале з Пічэтам у 1920-я гады ўнеслі значны ўклад у развіццё гістарычнай навую, стварыўшы бел. школу гіст. славяназнаўства. У яе аснову ляглі працы Пічэты «Аграрная рэформа Сігізмунда-Аўгуста ў Літоўска- Рускай дзяржаве» (ч. 1—2, 1917), «Гісторыя Беларусі» (1924), асобныя яго артыкулы па агр. гісторыі Беларусі, юрыд. становішчы сялян у 16 ст., ра- бочым і сялян. руху на Беларусі ў перыяд капіталізму і інш., манаграфія М. В. Доў- нар-Запольскага «Народная гаспадарка Беларусі, 1861 —1914 гт.» (1926), працы Перцава, Нікольскага і інш. Вучнямі і прадаўжальнікамі справы Пічэты былі А. В. Бурдзейка, Дз. А. Дудкоў, Т. 1. За бела, К. I. Кернажыцкі. Пры БДУ дзей- нічала навуковае т-ва, на ф-тах ствара- ліся студэнцкія навуковыя т-вы У 1924 пачаў работу краязнаўчы гурток, на базе якога ў 1926 створана краязнаўчае т-ва. У 1926—27 праведзены студэнцкія археал. экспедыцыі на Ніжнюю Свіслач і ў Тураўскі р-н, пачата археал. вывучэн- не Палесся Да 1930 навукоўцы БДУ падрыхтавалі шэраг манаграфій па роз- ных кірунках ведаў, надрукаваны 25 выпускаў зб. «Працы Беларускага дзяржаўнага універсітэта». Калектыў БДУ падтрымліваў творчыя сувязі з
431 Б БЕЛАРУСКІ навукоўцамі Германіі, Даніі, Літвы, Нарвегіі, Польшчы, Чэхаславакіі, Фран- цыі. У 1930-я гады ў БДУ ішла вострая барацьба паміж асобнымі навукоўцамі і групамі выкладчыкаў — прыхільнікамі і праціўнікамі тэорый брыгадна-лабара- торнага метаду выкладання (т. зв. вуль- гарнай сацыялогіі), практыкі беларусі- зацыі і г. д. Пасля сакавіцкага 1926 пленума ЦК КП(б)Б, які прыняў ра- шэнне аб неабходнасці ідэйнай барацьбы з нацыянал-дэмакратызмам (т. зв. «нацдэмаўшчынай»), многія навукоўцы былі аб’яўлены ворагамі партыі і народа і рэпрэсіраваны (Я. Ю. Лёсік, П. В. Трам- повіч, Д. А. Жарынаў і інш.). Пасля адной з праверак у спіс палітычна ненадзейных выкладчыкаў БДУ трапілі больш за 30 навукоўцаў, у т. л. Даў- гяла, М. М. Шчакаціхін. 3 сямі рэкта- раў БДУ даваен. часу 6 (у т. л. Пічэта) былі рэпрэсіраваны. У 1930—40-я гады студэнты і выкладчыю БДУ займаліся ліквідацыяй непісьменнасці ў сельскіх раёнах, удзельнічалі ў гуртках «куль- турнай дапамогі», апекавалі дамы бес- прытульных. Жыццё БДУ асвятлялася ў газетах «Ленінскім шляхам», «Голас рабфакаўца», «За пралетарскія кадры», часопісах «Чырвоны сцяг», «Шлях сту- дэнцтва». Напярэдадні Вял. Айч. вайны ў БДУ было 6 ф-таў, 33 кафедры, на якіх працавалі 17 прафесараў, 41 дацэнт, больш за 90 выкладчыкаў і асістэнтаў, займалася 1337 студэнтаў і 60 аспі- рантаў. У Айч. вайну ням.-фаш. захопнікі знішчылі навуч.-матэрыяльную базу ун-та. Каштоўнае абсталяванне лабара- торый і кабінетаў, архівы і б-ю былі выве- зены ў Германію (калекцыя карысных выкапняў) або знішчаны (геолага-міне- ралагічны і гісторыка-археал. музеі). Ма- тэрыяльныя страты БДУ склалі 36,5 млн. рублёў. Студэнты і выкладчыю БДУ зма- галіся з ворагам на фронце, у партыз. атрадах і падполлі. Выхаванцы ун-та — Героі Сав. Саюза М П. Катлавец, У. А. Парахневіч, двойчы Герой Сав. Саюза Я. У. Смушкевіч. 15.5.1943 па прапанове ЦК КП(б) Б і Саўнаркома БССР Саўнар- ком СССР прыняў пастанову аб ад- наўленні работы БДУ. Заняткі па- чаліся 11.10.1943 у будынку школы на ст. Сходня пад Масквой, некаторыя ф-ты і курсы былі размешча- ны ў будынках Маскоўскага дзярж. ун-та. У жн. 1944 БДУ пераехаў у вызва- лены Мінск, 12.9.1944 пачаў работу. Гістарычны ф-т адкрыты ў 1934 (67 студэнтаў, 1-ы дэкан В. К. Шчар- бакоў'). Былі створаны кафедры гісто- рыі БССР і гісторыі народаў СССР, гісторыі стараж. свету, у 1937 — кафедра новай гісторыі і псторыі замежных і каланіяльных краін. На ф-це выкладалі Дудкоў, Кернажыцкі, 1. Ф. Лочмель, Ні- кольскі, Перцаў, А. П. ІТянкоў і інш. Некаторы час курсы гісторыі СССР чыталі маск. гісторыкі К. В. Базілевіч, У. В. Маўродзін і інш. Навукоўцы ф-та прымалі ўдзел у падрыхтоўцы «Гісторыі Беларусі ў дакументах і матэрыялах» (1936). Навуковы патэнцыял пст. ф-та накопліваўся ўсе гады яго існавання. Выкладчыкі вялі і вядуць даследаванні па разнастайных кірунках навукі: асаблівасці развіцця капіталізму на Бе- ларусі на пач. 20 ст. (Дудкоў), лёсы сялян Зах. Беларусі (Лочмель), распра- цоўка гісторыі кастрычніцкіх падзей 1917 на Беларусі і сацыяліст. будаў- ніцтва (I. М Ігнаценка, I. А. Літвіноўскі, Я. Ю. Несцяровіч, У. Н. Сідарцоў, Е. Ф. Саўчук, I. В. Царук), гісторыя Беларусі і бел. этнасу, бел.-рускія ўзае- маадносіны, рэформа 1861 на Беларусі (Л. С. Абэцэдарсю, М П. Баранава, Э. М. Загарульскі, В. У Чапко і інш.), пытанні ўнутр. палітыкі царызму, са- цыяльна-эканам. развіцця Рас. імперьіі ў 19 — пач. 20 ст. (1. В. Аржахоўскі, I У. Каменская, В В. Сяргеенкава, Ю. А. Блашкоў, С- В Пазняк і інш.), гісторыя антычнасці і сярэдневякоўя (Нікольскі, Г. М. Ліўшыц, Ф. М. Нячай, Н. А. Гусакова, Г. 1. Даўгяла, М. С. Кор- зун, К. А. Равяка, Л. П. Сушкевіч, В. А. Фядосік), пытанні новай і навейшай гісторыі, праблемы міжнар. зносін і класавай барацьбы ў Германіі (Л. М. Шнеерсон, М. Г. Елісееў, В. М. Пі- сараў, Р. М Трухноў, П. А. Шупляк), паліт. псторыя Егіпта (У. С. Кошалеў). Гістарычны ф-т мае беларускамоўнае і рускамоўнае аддзяленні, аддзяленні міжнар. адносін, архіва- і музеязнаўства, кафедры псторыі Беларусі, расійскай і славянскай гісторыі, стараж. свету і ся- рэдніх вякоў, новай і навейшай гісторыі, археалогіі, этнаграфіі і дапаможных гіст. дысцыплін, міжнар. адносін; працуюць 10 дактароў і 45 кандыдатаў навук. Пры ф-це дзейнічае гіст музей, у яюм прад- стаўлена і гісторыя БДУ. За гады існа- вання ф-т падрыхтаваў каля 8 тыс. спе- цыялістаў. У 1992/93 навуч. годзе 13 ф-таў: гістарычны, філалапчны, журналістыкі, юрыд., механіка-матэматычны, прыклад- ной матэматыкі, фізічны, радыёфізікі і электронікі, хімічны, біялагічны, геагр., філасофска-эканамічны, давузаўскай Удзельнікі першай студэнцкай навукова-даследчай экспедыцыі на Тураўшчыну і члены праўлення краязнаўчага таварыства Беларускага дзяржаўнага універсітэта. 1927. падрыхтоўкі; каля 16 тыс. студэн- таў; 110 кафедраў, на якіх пра- цуюць каля 1500 выкладчыкаў. У складзе БДУ 3 НДІ, 11 праблемных і галіновых лабараторый, 3 музеі, фундаментальная б-ка. Выходзіць шматтыражная газ. «Бе- ларускі універсітэт» (з 1923), у 1922—58 выдаваліся «Учёные запнскн», з 1969 выходзіць навук. часопіс «Веснік Бела- рускага дзяржаўнага універсітэта» (у 4 серыях). Літ.: Беларускі дзяржаўны універсітэт. 1921 —1927. Да 10-й гадавіны Кастрычніц кай рэвалюцыі. Мн., 1927; Белорусскнй ордена Трудового Красного Знаменн госу- дарственный уннверснтет нменн В. Н. Ле- нмна: (Краткнй бнблногр. указ.). Мн., 1971; Кожушков А. М., Яновскнй О. А Белорусскнй уннверснтет„ Хроннка собы- тнй (1919—1989). Мн„ 1990. А. I. Кажушкоў, А. А. Яноўскі. БЕЛАРЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЭКАНА- МІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ. Заснаваны 1.6.1933 у Мінску на базе планава- эканам., фінансава-эканам. і каапера- тыўнага ін-таў як Бел. ін-т нар. гаспа- даркі. У 1991 рэарганізаваны ва ун-т. У 1992/93 навуч. годзе ф-ты: менедж- менту; уліку і статыстыкі; улікова-эка- намічны; фінансава-эканамічны, банкаў- скай справы, міжнар. эканамічных ад- носін; камерцыйны. Навучанне дзённае і завочнае. На 35 кафедрах 733 выклад- чыкі, у т. л. 32 праф. і дактары навук, 378 дацэнтаў і кандыдатаў на- вук; 5724 студэнты. Сярод навук. да- следаванняў — эканам. гісторыя Белару- сі са стараж. часоў да нашых дзён; сучасныя паліт. партыі і грамад- ска-паліт. рухі на Беларусі; заканамер- насш развіцця і функцыяніравання ры- начнай эканомію і інш. «БЕЛАРЎСКІ ДОМ ДРЎКУ», газетна- часопіснае выдавецтва. Заснаваны ў Мін- ску ў 1960 як выд-ва «Звязда», у
432 БЕЛАРУСКІ 1969—92 — выд-ва ЦК КПБ. Выдае (1992): рэсп. газеты «Звязда», «Совет- ская Белоруссыя», «Белорусская нмва», час. «Работніца і сялянка», «Вожык», «На экранах Белорусснн». Пры выд-ве друкарня (засн. ў 1797). 19.12.1917 Мінская губернская друкарня пераўтво- рана ў друкарню СНК Зах. фронту; з 1918 — 1-я Савецкая, з 1930 — імя Ста- ліна, з 1960 друкарня выд-ва «Звяз- да». У 1927 выдавала 9 газет, 7 часо- пісаў, каля 70 тыс. экз. падручнікаў і інш. выданняў. У Вял. Айч. вайну па- ліграфісты наладзілі выпуск падп. вы- данняў — перыяд. лістка «Вестннк Родн- ны», газ. «Звязда» і інш., дапамагалі ствараць друкарні ў партыз. атрадах. Пасля вайны паліграфічная база адноў- лена. У 1992 друкавала 52 назвы газет, у т. л. 38 рэсп., 46 часопісаў, у т. л. 44 рэспубліканскія. Магутнасць ДРУ- карні па выпуску кніжнай прадукцыі складае болын за 150 млн. друкаваных аркушаў-адбіткаў у год. БЕЛАРЎСКІ ЁГЕРСКІ КОРПУС, вай- сковая адзінка лёгкай пяхоты ў расій- скай арміі ў 1785—97. Утвораны шляхам разгортвання ў корпус Бел. егерскага батальёна, сфарміраванага ў 1777 з егер- скіх каманд, што існавалі пры Смален- скай дывізіі. якая была раскватаравана на тэр. Усх. Беларусі (далучанай да Расіі ў 1772 паводле 1-га падзелу Рэчы Паспалітай). Быў укамплектаваны ўра- джэнцамі новадалучаных Полацкай і Ма- гілёўскай губ. Складаўся з 4 егерскіх батальенаў, налічваў 3 тыс. добра абу- чаных стралкоў (пераважна невысокага росту), якія былі ўзброены штуцэрамі (стралковая наразная зброя) і выка- рыстоўваліся для рассыпнога бою і засад. У 1784—85 корпус у складзе асобнага атрада пад камандаваннем ген.- маёра А. М. Самойлава ўдзельнічаў у баявых дзеяннях на Каўказе. У руска- турэцкую вайну 1787—91 у складзе Паў- днёвай арміі ген.-фельдмаршала Р. А. Пацёмкіна браў удзел у аблозе Бендэр (1789), штурме Ізмаіла (11.12. 1790), бітве каля крэпасці Мачын (28.6. 1791). Выкарыстоўваўся для задушэння паўстання 1794 у Полыцчы, на Беларусі і ў Літве: у складзе войск пад каманда- ваннем А. В. Суворава ўдзельнічаў у бітвах пад Крупчыцамі (17.9.1794), каля Церасполя (19.9.1794), Мацяёвіц (10.10.1794), штурме Прагі — прадмесця Варшавы (4.11.1794). У 1797 корпус перафарміраваны ў 2-батальённы егер- скі полк. Кр.: Полн. собр. законов Росснйской нмпернн. Собр. 1-е. Т. 22. № 16131. Літ.: Суворов А. В. Походы н сраже- ння в пмсьмах н запнсках. М., 1990; Р у- ж а н е ц А. Беларускі егерскі корпус у XVIII ст. // Крывіч (Каўнас). 1923. № 5. Ш. I. Бекцінееў, С. С. Рудовіч. БЕЛАРЎСКІ ЗАГРАНІЧНЫ АРХІЎ у П р а з е. Створаны ў 1928 бел. эмігра- цыяй. Заснавальнік і першы загадчык М. Вяршынін; у 1934—38 заг. архіва Т. Грыб. Падпарадкоўваўся Мін-ву замеж- ных спраў Чэхаславакіі і эміграцыйнаму ўраду Беларускай Народнай Рэспублію (БНР). Мэта — збіранне і захаванне матэрыялаў з' гісторыі бел. нац.-вызв. руху. Меў 4 аддзелы: дакументаў (у 1937 налічваў 15 тыс. назваў — матэрыялы Рады БНР, дыпламат. місій БНР, архі- вы бел. замежных арг-цый, устаноў, партый, успаміны, біяграфіі, перапіска бел. дзеячаў і інш.); б-ка беларусазнаў- ства (бел. выданні пра Беларусь на інш. мовах); перыяд. выданняў (часопісы, газеты, адозвы; у 1937 было 214 назваў бел. газет, камплекты якіх там захоў- валіся); бел. бібліяграфіі (12 тыс. па- зіцый — гіст. бібліяграфія і картатэка па ўсіх пытаннях беларусазнаўства). У лют. 1938 прэзідэнт Рады БНР В. За- харка звярнуўся да праф. Славіка, які курыраваў архіў ад Мін-ва замежных спраў, з просьбаю дазволіць прызначыць загадчыкам П. Бакача, але пытанне не было вырашана. У час 2-й сусв. вайны архіў падпарадкоўваўся ням. акупац. уладам — мін-ву ўнутраных спраў Пра- тэктарата Чэхіі і Маравіі. У 1943 I. Ер- мачэнка зноў узняў перад ням. ўладамі пытанне аб прызначэнні загадчыка ар- хіва; на гэту пасаду зноў быў прапана- ваны Бакач. Але да канца вайны архіў так і заставаўся без загадчыка і фактычна не працаваў. Далейшы яго лёс невядомы. Можна меркаваць, што ён мог быць вывезены з Прагі бел. дзеячамі на Захад, альбо сав. спецслужбамі на Усход і знаходзіцца ў сховішчах на тэр. б. СССР. Літ.: Караленка М. Беларускі за- гранічны архіў у Празе / / Шлях моладзі. 1938. № 3 (119). Г. / Сурмач. «БЕЛАРЎСКІ ЗВОН», штотыднёвая грамадска-палітычная і літаратурная газета нац.-дэмакр. кірунку. Выдава- лася з 22.3.1921 да 24.2.1923 у Вільні на бел. мове. 3 16.5 да 18.8.1921 не выходзіла. Рэдактар-выдавец Ф. Алях- новіч. У газеце супрацоўнічалі Б. А. Та- рашкевіч, М. Гарэцкі, Л. I. Родзевіч (пад псеўд. Лявон Жыцень), М. Краў- цоў (пад крыптанімам «М. К.»), А. Луц- кевіч (пад псеўд. А. Навіна), Н. Арсен- нева, У. Жылка і інш. публіцысты і пісьменнікі. Крытыкавала вынікі Рыж- скага мірнага дагавора 1921, які быў падпісаны без удзелу паўнамоцных прад- стаўнікоў бел. народа і паводле якога праводзілася ўсх. мяжа Польшчы, што разразала бел. і ўкр. землі; заклікала народ не прызнаваць гэты паліт. гвалт (12.4.1921). Супрацоўнічала з усімі дэмакр. сіламі, якія падтрымлівалі куль- турна-нац. адраджэнне Беларусі і яе права на самавызначэнне. На думку рэдакцыі, «упадак Польшчы быў бы страшэнным няшчасцем для ўсіх мала- дых і малых народаў, што аслабаніліся з-пад расійскага ярма: два страшныя калосы, гэта Нямеччына і Расія, быццам млынавыя каменні на порах скрышылі б асновы незалежнасці і зерне нацыя- нальнага будаўніцтва гэтых народаў» (перадавіца, 15.5.1921). Паліт. станові- шча ў Польшчы газетай ацэньвалася як барацьба дзвюх сіл — імперыялістыч- ных і дэмакратычных. Пры гэтым бурж.- памешчыцкаму ўраду проціпастаўляліся «сацыялістычны ўрад Марчэўскага» і «правадыр польскага народа» Ю. Піл- судскі («Дзве Полывчы» В. Каліноў- скага, 29.4.1921). У рэдакцыйных матэ- рыялах «Б. з.» выкрываў антыбел. дэ- нацыяналізатарскую палітыку польскага ўрада (28.4, 15.5, 28.8.1921), падаўленне бел. школы і нац.-асветных арг-цый (2.9, 16.9, 7.10.1921; 27.1, 17.2, 18.3, 1.4.1922). Асвятляла міжнар. і ўнутра- нае становішча, інфармавала пра грамад- ска-паліт. рух на Беларусі, звяртала ўвагу на зніжэнне жыццёвага ўзроўню бядняцкіх і серадняцкіх слаёў сялян- ства, падтрымлівала арганізацыю на вёсцы гандлёвых і вытв. кааператываў. У арт. «У напалеонаўскую гадаўшчыну» (8.5.1921, пад крыптанімам «Ф. А.») сцвярджалася, што паражэнне арміі Напалеона ў 1812 затрымала на паў- стагоддзе вызваленне сялян з-пад пры- гону. У шэрагу нумароў газета надру- кавала нарысы Краўцова «Усебеларускі з’езд 1917 г.» (9—23.9.1921) і «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі» (7.10—18.11.1921), напісаныя на аснове шматлікіх дакументаў і ўласных успа- мінаў з пазіцыі актыўнага ўдзельніка гэтых падзей. Апублікавала даследаван- не У. Самойлы «Ад беззямельнага ба- трацтва да дзяржаўнай незалежнасці. Перамога ірландскага хлебароба над Англіяй» (23.9—23.12.1921, пад псеўд. Суліма). На думку аўтара, бел. народ па прыкладу ірландцаў пойдзе па шляху сац.-паліт. і нац. адраджэння сваёй краіны. На старонках «Б. з.» публікава- ліся адозвы і інш. дакументы Таварыства беларускай школы, вялася агітацыя за масавую падтрымку гэтай арг-цыі, дру- каваліся рэзалюцыі ў абарону асветы на роднай мове. У 1922—23 газета агітавала за бел. кандыдатаў у сейм і сенат Польшчы, змяшчала адозвы і праграму Бел. цэнтр. выбарчага к-та, знаёміла выбаршчыкаў з бел. кандыда- тамі ў паслы і сенатары, выдавала памяткі пад назвай «Дзесяць запаведзяў беларускага выбаршчыка» і інш. Пісала пра арышт студэнта Г. Гарэцкага ў Маскве па хлусліваму даносу і трагіч- ную гібель Ганны Гарэцкай — сястры Гаўрылы і Максіма Гарэцкіх (27.10. 1922). Шмат увагі аддавала дзейнасці бел. прафесійных і самадзейных тэа- тральных і муз. калектываў у Зах. Бе- ларусі. Зрэдку інфармавала пра сац. пераўтварэнні і развіццё культуры ў БССР- Прызнаючы поспехі ў станаў- ленні бел. сав. тэатральнага мастацтва, разам з тым крытыкавала паліт. тэн- дэнцыйнасць дзярж. тэатраў Сав. Бе- ларусі. На старонках «Б. з.» змешчаны творы М. Гарэцкага, Арсенневай, Ф. Умястоўскага (пад псеўд. Дзядзька Пранук), Родзевіча, Жылкі, Я. Коласа, У. Дубоўкі, Г. Леўчыка, I. С. Дварча- ніна, Аляхновіча (п’есы «Няскончаная драма», «Заручыны Паўлінкі», «Птушка шчасця»), нарысы Тарашкевіча, С. Чы- жэўскага, артыкулы А. Луцкевіча, пад- боркі бел. нар. песень і інш.
Літ.: Калеснік У. Ветразі Адысея. Мв„ 1977 С 71—77. У М Конан. ♦БЕЛАРЎСКІ ЗВОН», штотыднёвая га- зета, орган Цэнтральнага саюза куль- турных і гаспадарчых арганізацый (Цэнтрасаюза). Выдавалася з 6.1.1931 да 2.12.1932 у Вільні на бел. мове замест газ. Наперад». Рэдактар-выдавец М. Сі- няўскі. Мела аддзелы: «Хроніка культур- нага жыцця», «3 савецкага жыцця», «Жыццё ў Польшчы», «3 усяго свету», «Гаспадарчы аддзел», «Бібліяграфія». «Аб’явы», «Карэспандэнцыі*. Пісала пра эканам. крызіс у капіталіст. краі- нах, у т. л ў Польшчы, крытыкавала рэпрэсн ў СССР, асуджала фізічны і маральны тэрор супраць дзеячаў навукі, культуры і л-ры ў БССР. Паведамляла пра ўтварэнне і дзейнасць бел. куль- турных і навук устаноў і арг-цый. пмназій, Беларускага музея ў Вільні, навуковага т-ва і яго секцый, у т. л. краязнаўчай секцыі, «Аб'яднання мала- дых славян» у Варшаве, арг-цыі жанчын імя Цёткі ў Вільні і інш., выступіла супраць закрыцця Радашковіцкай бел. пмназіі. На яе старонках змяшчаліся артыкулы пст тэматыкі «Беларусы ў іх гістарычным развіцці» М. Грыгаровіча, «Копныя суды на Беларусі» М. Шкялён- ка, «Гісторыя беларускае прэсы» А. Апэнсы, а таксама М. Ільяшэвіча, М Чарнецкага, матэрыялы пра Я Ф. Карскага, У. М. Ігнатоўскага, Я. Купалу і інш. Мнопя матэрыялы газеты былі перадрукам з інш. выданняў. Выйшла 58 нумароў. Спыніла існаванне з-за матэрыяльных цяжкасцей. Г А Каханоўскі БЕЛАРЎСКІ З’ЕЗД ВІЛЕНШЧЫНЫ I ГРОДЗЕНШЧЫНЫ, З’езд б е л а- рускіх дэлегатаў Віленшчы- ны і Гродзеншчыны, з’езд прадстаўшкоў беларускай грамадскасці Віленшчыны і Гродзеншчыны 9—10.6. 1919 у Вілью. Скліканы па ініцыятыве паланафільскай групы бел. паліт. дзеячаў на чале з Б. Тарашкевічам (сацыял- дэмакрат). Правядзенне з’езда было выклікана неабходнасцю пацвердзіць ідэю суверэннасш і непадзельнасці Бе- ларусі ва ўмовах польскай акупацыі і агітацыі з боку клерыкалаў і памешчыкаў за далучэнне бел. зямель да Польшчы. На з'ездзе прысутнічала 125 дэлегатаў, большасць з якіх з’яўлялася членамі Беларускаы партыі сацыялістаў-рэва іюцыянераў (БПС-Р), На ім заслуханы і абмеркаваны даклады: аб кааперацыі (К. Душэўскі), аб стане і неадкладных задачах бел. асветьі (М Кахановіч), аб выдавецкай дзейнасці (Я. Станкевіч). З’езд пацвердзіў вернасць ідэалам неза- лежнай і непадзельнай Беларусі, выка- заў поўны давер ураду Беларускай На- роднай Рэспублікі, катэгарычна асудзіў ушю з Польшчай; прымаючы пад увагу традыцыйныя гіст. і эканам. сувязі бел. і літ. народаў, прызнаў па- жаданым дзярж. саюз з Літвой. У пры- нятай з'ездам дэкларацыі БПС-Р асу- джалася акупацыя Беларусі Польшчай, бел грамадскасць заклікалася да ства- рэння працоўных валасных, павятовых і іубернскіх радаў. Былі прыняты так- сама рэзалюцыі аб стварэнні бел. войска для абароны суверэнітэту рэспублікі, аб аргашзацыі настаўніцкіх курсаў у Вільні і Гродне. З’езд абмеркаваў пы- танні пра неадкладную беларусізацыю царквы і касцёла на Беларусі, стварэнне бел. біскупства і епархіі ў Вільні. да- памогу пацярпелым ад вайны Дэлегаты разгледзелі пратэст БПС-Р і Віленска- Гродзенскага дэмакр.-рэспубліканскага блока ў сувязі з арыштамі бел. дзеячаў і забаронай бел. арг-цый польскімі ўладамі і асудзілі дзеянні апошшх. З’езд абраў Цэнтральную беларускую раду Віленшчыны і Гродзеншчыны на чале з эсэрам Душэўскім, прыняў па- станову пра хутчэйшае скліканне Рады БНР А С Ліс. БЕЛАРУСКІ ІНСТЫТУТ ГАСПАДАР- КІ I КУЛЬТЎРЫ, БІГіК, культурна- асветная арганізацыя ў Зах. Беларусі. Дзейнічала з чэрв. 1926 да 4.12.1936. Створана ў Варшаве і Вільш дзеячамі Беларускага сялянскага саюза (БСС) і Беларускан хрысціянскаа дэмакратыі (БХД) у процівагу Таварыству бела- рускай школы (ТБШ). Арганізатарамі і юраўнікамі БІГіК былі А. Більдзю- кевіч, Гальяшэвіч, А. Станкевіч, А. На- зарэўскі, В Рагуля, В Багдановіч, А. Уласаў. БІГіК меў на мэце аргаш- зацыю нац. культ -асветнай работы Адначасова, ідучы за БХД і БСС, вёў агітацыю супраць уплыву КПЗБ. Яго дзейнасць па стварэнні кааператываў, бібліятэк, клубаў, па распаўсюджанш асветы і с.-г. ведаў дапамагала заха- ванню бел. кулыуры і мовы. Дзей- насць БІГіК асабліва актывізавалася ў 1931—34, калі польскія ўлады ліквіда- валі нац.-вызв. арг-цыі Беларускай ся- лянска-работніцкаы грамады і тЗмаган- ня», значна абмежавалі ТБШ. У 1934—35 БІГіК налічваў больш за Гурток Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры ў в. Жодзішкі (Смаргонскі р-н). ЦДАМЛіМ Беларусі БЕЛАРУСКІ 80 гурткоў, якія аб’ядноўвалі каля 1.2 тыс. членаў, пераважна каталіцкага ве- равызнання. Дзейнічаў пад юраўшцтвам БХД. ператворанан у 1934 у Беларускае нацыянальнае аб’яднанне (БНА) У 1936 ва ўмовах узмацнення барацьбы за ства- рэнне антыфаш. нар. фронту па пра- панове Галоўнай управы ТБШ (ініцыя- тыва ЫК КПЗБ) БІГіК выступіў су- польна з ТБШ за адкрыццё бел школ і ажыццяўленне інш. нац. патрабаван- няў. Аднак шырокага супрацоўніцтва гэтых арг-цый не адбылося Забаронены польскімі ўладамі 4.12.1936. Літ.: Полнтвческне партнм в Польше, Зап. Белоруссвн н Зап. Укравне Мн„ 1935, Революцнонный путь Компартнн Западной Белорусснн (1921 —1939 гг.) Мн„ 1966; Палуян У. А Беларуская сялян- ска-рабочая грамада. Мн„ 1967; Я го ж. Революцмонно-демократнческое двнженне в Западной Белорусснн (1927—1939 гг.). Мн. 1978; Ладысев В Ф В борьбе за демократнческне права н свободы. Мн„ 1988 У. А Палуян. БЕЛАРЎСКІ ІНСТЫТУТ НАВУКІ I МАСТАЦТВА, БІНІМ, грамадская на- вукова-культурная арганізацыя бел. эміграцыі ў ЗША. Заснаваны 16.12 1951, зарэпстраваны 13.8.1953 уладам штата Нью-Йорк як арганізацыя з сядзібай у г. Нью-Йорк і абсягам дзейнасці на ўсю тэр. ЗША. Філіялы ін-та ўтвораны: у 1955 у ФРГ (Мюнхен), у 1967 у Ка- надзе (Таронта). Згуртоўвае навук. інтэлігенцыю бел. эміграцыі і вучоных іншых народаў. Праводзіць навук. па- сяджэнні (найчасцей у сувязі з юбілеямі дзеячаў бел. кулыуры), дыскусіі. 3 на- годы культурна-пст. дат аргашзуе веча- ры, канцэрты, выстаўкі. Асноўны дру- каваны орган навук. штогоднік «Запісы* 15. Энц-ыя гісторыі Беларусі. Т.1
434 БЕЛАРУСКІ (вып. 1 — 19; 1952—54, 1974—79, Ныо- Йорк; 1962—70, Мюнхен; выданне пра- цягваецца). У 1954— 63 выдаваўся літа- ратурна-мастацкі час. «Конадні» (7 кні- жак), у 1953—69 — інфармацыйны «Абежнік» (17 нумароў). Выдадзены аднатомнікі класікаў бел. літаратуры «Спадчына» Я. Купалы (1955), «Вянок» М. Багдановіча (1960), «Матчын дар» А. Гаруна (1962), творы эмігранцкіх бел. пісьменнікаў (Н. Арсеннева, А. Са- лавей, М. Кавыль і інш.), навук. працы «Беларуская музыка» М. Куліковіча (1953), «Міцкевіч і беларуская плынь польскае літаратуры» С. Брагі (1957), «Жыхарства БССР у святле перапісу 1959 году» А. Багровіча (1962), «У святле гістарычных фактаў» П. Урбана (1972), скарыназнаўчыя даследаванні С. Брагі (В. Тумаша), зборнікі «Прыказкі Ла- гойшчыны» ў запісе А. Варлыгі (1966), «Край мой васільковы» з песнямі Э. Зуб- ковіч (1972), «Паўстанне на Беларусі 1863 году» Я. Запрудніка і Т. Бэрда (1980), «Праз рок-прызму» В. Марты- ненкі і А. Мяльгуя (1989) і інш. Падрых- таваны бібліяграфіі «Янка Купала і Якуб Колас на Захадзе» (В. і 3. Кіпелі, 1985), «Пяць стагоддзяў Скарыніяны, XVI— XX» (В. Тумаш, 1989), хрэстаматыя і бібліяграфія «Беларуская дзяржаўнасць» (В. і 3. Кіпелі, 1988). Ін-т збірае кнігі, перыяд. выданні, рукапісы, творы ма- стацтва, нар. адзенне і ткацтва, фатагра- фіі і фільмы. Створаны і папаўняюцца бібліяграфічныя картатэкі па тэмах «Бе- ларусіка на англійскай мове», «Беларусі- ка на славянскіх мовах», «Беларусіка на замежных мовах» (пераважна па зах. друку). Падтрымлівае сувязі з многімі бібліятэкамі свету, асабліва з Публічнай б-кай у Нью-Йорку, дзе стараннямі 3. Кіпель праводзяцца выстаўкі і інш. мерапрыемствы. Члены ін-та рыхтуюць артыкулы пра Беларусь для розных англамоўных даведнікаў і энцыклапе- дый, даклады на навук. канферэнцыі ўамерыканскіх ун-тах. Фінансавую асно- ву дзейнасці складаюць членскія ўзно- сы, добраахвотныя ахвяраванні і вы- ручка ад прададзеных выданняў. У розны час ін-т узначальвалі В. Уладыка (Та- машчык), Я. Ліманоўскі, Тумаш, А. Ада- мовіч, з 1982 В. Кіпель. 3 канца 1980-х г. ін-т наладжвае кантакты з асобнымі грамадскімі арг-цыямі Беларусі. Л. В. Мальдзіс. БЕЛАРУСКІ КАЗАЦКІ ПОЛК, гл. ў арт. Беларускі полк. БЕЛАРЎСКІ КАМІТЭТ АБАРОНЫ МІРУ, БКАМ, грамадска-палітычная арганізацыя, каардынацыйны цэнтр ан- тываен. дзейнасці бел. грамадскасці. Створаны на 1-й Усебел. канферэнцыі прыхільнікаў міру (Мінск, 5—6.9.1951) як Бел. рэспубліканскі к-т абароны міру (да 1987). У складзе к-та 150 членаў — прадстаўнікоў розных слаёў насель- ніцтва рэспублікі. Аб’ядноўвае (з 1987) 6 абл. к-таў (Брэсцкі, Віцебскі, Гомель- скі, Гродзенскі, Магілёўскі, Мінскі) і Мінскі гар. к-т. Кіруючы орган — прэ- зідыум (16 чал.) і яго бюро (5 чал.). Пасля заканчэння 2-й сусв. вайны грамадскасць Беларусі актыўна ўклю- чылася ў сусветны рух за мір, падтры- маўшы ідэю склікання 1-га Сусветнага кангрэсу прыхільнікаў міру (Парыж — Прага, крас. 1949) і яго рашэнні. На кангрэсе Беларусь прадстаўлялі нар. артыстка СССР Л. П. Александроўская і нар. паэт БССР М. Танк. БКАМ ажыццяўляе свае задачы ў цесным кантакце з Сусветным Саветам Міру (ССМ) і прадстаўнікамі замежных рухаў прыхільнікаў міру. У 1951 у БССР аргані- заваны збор подпісаў пад Зваротам ССМ аб заключэнні Пакта Міру паміж пяццю вял. дзяржавамі. У маі 1957 Пле- нум к-та падтрымаў Заклік ССМ аб забароне выпрабаванняў атамнай і ва- дароднай зброі, які быў падпісаны 5.8.1963 у Маскве. У 1976 БКАМ са- браў каля 7 млн. подпісаў пад Стак- гольмскім заклікам аб спыненні гонкі ўзбраенняў, пазней вёў актыўную ба- рацьбу за забарону нейтроннай зброі- Бел. прыхільнікі міру прынялі ўдзел у Маршы міру-82 па маршруце Стак- гольм — Хельсінкі — Ленінград — Ка- лінін — Масква — Смаленск — Мінск. У сак. 1984 у Мінску адбылася сустрэча з удзельнікамі міжнар. каравана міру з ЗША, Канады, Нарвегіі. Прыхільнікі міру з Беларусі прымалі ўдзел у рабоце Сусв. кангрэсу міралюбівых сіл (Масква, 1973, 1977), Сусв. асамблеі будаўнікоў трывалага міру (Варшава, 1977), Сусв. асамблеі «За мір і жыццё, за выжыванне чалавецтва» (Масква, 1987) і інш. У 1970—88 у БССР адбылося больш за 20 міжнар. форумаў грамадскасці за мір, міжнар. бяспеку і супрацоўніцтва: сустрэчы грамадскасці краін Еўропы і Азіі пад дэвізам «Хай ніколі не паў- торыцца трагедыя Хатыні, Лідзіцэ, Арадура, Хірасімы, Сангмі!» (Мінск, Брэст, 1972); сустрэча прыхільнікаў міру з 35 краін, прысвечаная 30-годдзю Перамогі над фашызмам у 2-й сусв. вайне (Мінск, 1975); міжнар. сустрэча ўдзельніц жаночага руху з 27 краін (Мінск, 1975); сустрэча грамадскасці «Урокі другой сусветнай вайны і роля міжнароднай грамадскасці ў барацьбе за мір, разрадку і бяспеку народаў» з удзелам ветэранаў вайны, СупраціЎлення і вязняў фаш. канцлагераў з 14 краін (Брэст, 1981) і інш. БКАМ прымае ўдзел у Тыднях дзеянняў за раззбра- енне, якія штогод праводзяцца паводле рашэння ААН і ССМ. У 1986, аб’яўленым ААН Годам Міру, удзельнікі масавых мерапрыемстваў, арганізаваных БКАМ, выступілі з патрабаваннямі не дапусціць мілітарызацыі космасу, заклікалі да перагавораў па скарачэнні і ліквідацыі ядзернай зброі. Па выніках Года Міру гораду-герою Мінску і БКАМ ААН прысвоіла ганаровае званне «Пасланец міру». 3 2-й пал. 1980-х гадоў абнаў- ляюцца формы і метады работы БКАМ з улікам перамен ва ўнутранай і знешняй палітыцы рэспублікі. Сталі пастаян- нымі кантакты актывістаў БКАМ у рамках народнай дыпламатыі 3 больш чым 50 арг-цыямі ЗША, Германіі, Францыі, Аўстраліі, Англіі, Канады, Галандыі, Швецыі, Фінляндыі, Поль- шчы, Японіі, Карэі, Кітая і інш. краін. Каля 90 актывістаў БКАМ удзельнічалі ў Тыдні Міру ў ФРГ (1990). Прадстаў- нікі К-та ў якасці назіральнікаў пры- сутнічалі пры знішчэнні сав. ракет пад Алма-Атой. Прадстаўнік БКАМ пры- маў удзел у рабоце III спец. сесіі ААН па раззбраенні. БКАМ арганізуе дапа- могу насельніцтву рэспублікі, якое пацярпела ад Чарнобыльскай катастро- фы 1986, мед. прэпаратамі, спец. тэх- нікай, дыягнастычнымі прыборамі, віта- мінамі, адпраўляе дзяцей з забруджанай зоны на лячэнне і адпачынак за мяжу; актыўна выступае за нейтралітэт Рэспуб- лікі Беларусь і ліквідацыю ядзернай зброі на яе тэрыторыі. Старшыні БКАМ: Я. Колас (1951— 56), А. Куляшоў (1956—69), 1. Мележ (1969—76), П. Панчанка (1976—87), I. Шамякін (з 1987). 1. С. Кірычэнка. БЕЛАРЎСКІ КАМІТЭТ САМАПОМА- ЧЫ, гл. ў арт. Беларускае прадстаў- ніцтва. БЕЛАРЎСКІ КАМІТЭТ СЛАВІСТАЎ, навуковая арганізацыя пры АН Бела- русі. Засн. ў 1957 як арганізацыйны к-т для падрыхтоўкі да 4-га Міжнар. з’езда славістаў (1958, Масква), з 1959 дзей- нічае на сталай аснове. Асн. мэта дзей- насці — спрыяць развіццю даследаван- няў па славяназнаўстеу і міжнар. супра- цоўніцтву бел. славістаў. К-т аб’ядноў- вае вядомых славістаў і беларусістаў рэспублікі, спецыялістаў па мовазнаў- ству, літаратуразнаўству, гісторыі, этнаграфіі і фальклору. Каардынуе сваю дзейнасць з Расійскім і Укр. к-тамі славістаў, непасрэдна або праз сваіх прадстаўнікоў у Міжнар. к-це славістаў прымае ўдзел у падрыхтоўцы міжнар. з’ездаў славістаў (адбываюцца кожныя 5 гадоў у адной з слав. краін) — вызна- чэнні тэматыкі чарговага з’езда, часу і месца яго правядзення, прадстаўніцтва ад розных краін, фарміраванні яго праграмы і інш. У межах рэспублікі к-т праводзіць першасны адбор дакла- даў, садзейнічае іх падрыхтоўцы і публі- кацыі, фарміруе дэлегацыю на з’езд. Бел. славісты (П. А. Бузук, А. М. Ваз- нясенскі) прымалі ўдзел у 1-м Міжнар. з’ездзе славістаў (1929, Прага), рэгу- лярна — з 4-га Міжнар. з’езда. Г. А. Цыхун. «БЕЛАРУСКІ КЛІЧ», грамадска-палі- тычная, літаратурная' і гаспадарчая газе- та. Выдавалася 1 —16.11.1930 у Вільні на бел. мове напярэдадні выбараў у поль- скі сейм і сенат. Рэдактар Б. Кля- пацкі. Мела рубрыкі «3 беларускага жыцця», «3-за граніцы», «У Польшчы», «Карэспандэнцыі», «Наша пошта» і інш. Асвятляла бягучую сітуацыю ў Польшчы, паведамляла пра арышт 80 дэпутатаў са складу папярэдняга сейма, распу- шчанага ўрадам Бартэля — Пілсудскага, крытыкавала перадвыбарчую пазіцыю Цэнтрасаюза, які ішоў на супрацоўніцтва
435 БЕЛАРУСКІ з польскім урадам, кандыдатаў у сейм — прадстаўнікоў бел. нацыянал-сацыяліст. кірунку, давала ацэнку ўсім кірункам у бел. руху на пераломе 1920—30-х га- доў (арт. «Тры палітычныя кірункі»). Агітавала галасаваць за платформу і кан- дыдатаў агульнага Бел. выбарчага к-та «Украінска-беларускі блок» (спіс № 11) і надрукавала яго платформу, прапаган- давала ўдзел у выбарах як акт грама- дзянскага абавязку, апублікавала заклік да жыхароў Віленскага і Навагрудскага ваяв. аддаць галасы за радыкальную праграму і кандыдатаў блока нац. мен- шасцей. На старонках газеты змешчаны артыкул да 500-годдзя з дня смерці вял. князя ВКЛ Вітаўта, маст. творы С. Пеюна, I. Вялюніса і інш. Выйшла 4 нумары, з іх № 3 канфіскаваны па загаду старасты Вільні. Л. I. Збралевіч, А. С. Ліс. БЕЛАРУСКІ КЛУБ у Маскве. Існа- ваў з лют. 1922 да восені 1938(7). Напа- чатку насіў імя С. Булата. Адкрыты па ініцыятыве студзнтаў-беларусаў, пера- важна сяброў Беларускай культурна-на- вуковай асацыяцыі пры Пятроўскай с.-г. акадэміі, Галоўпалітасветы Наркамата асветы БССР і паўнамоцнага прадстаў- ніка БССР у РСФСР М. Мароза. Во- сенню 1923 работай бел. клуба кіравала Цэнтр. бюро Бел. пралетарскага сту- дэнцкага зямляцтва. Меў бел. б-ку (1200 кніг). Пры клубе дзейнічалі маскоўскі філіял літ. аб’яднання «Ма- ладняк», студэнцкія гурткі беларуса- знаўства. 3 вясны 1930 заг. клуба бел. літаратар Д. Абакшонак. Пры клубе працаваў літ. гурток (кіраўнік паэт М. Дуброўскі). У 1920-я г. клуб навед- валі Г. Гарэцкі, Ю. Гаўрук, У. Дубоўка, П. Жук, М. Кіеня, М. Лойка, М. Мароз, М. Міцкевіч; у пач. 1930-х г.— літара- тары 3. Астапенка, Ю. Віцьбіч, А. Жаў- рук, А. Звонак, А. Кучар, М. Лужанін, У. Сядура, Ю. Таўбін, А. Ушакоў, Н. Чарнушэвіч, П. Шукайла, літарату- ра- і мастацтвазнаўца А. Ус і інш. Літ.: Кахановіч. Клуб // Чырвоны сцяг. 1925. № 7. Ю. Р. Васілеускі. БЕЛАРЎСКІ КОРПУС САМААХОВЫ, БКС, Беларуская самаахова, ваенізаванае фарміраванне беларускіх калабарацыяністаў у Вял. Айч. вайну. Пачаў стварацца летам 1942 Беларускай народнай самапомаччу (БНС) з дазво- лу ням. улад. У афіц. пасланні ген. камісара Беларусі В. Кубэ да старшыні БНС I. Ермачэнкі ад 29.6.1942 гавары- лася: «Вы павінны падрыхтаваць са сваімі супрацоўнікамі зварот да бела- рускага насельніцтва з заклікам да ўступлення мужчынскага насельніцтва ў беларускі вольны корпус самааховы». 30.6.1942 тэкст звароту быў абмеркаваны на пасяджэнні Цэнтр. рады БНС, пад- пісаны Ермачэнкам, В. Гадлеўскім, В. Іваноўскім, У. Казлоўскім, Ю. Сако- вічам, архіепіскапам Філафеем і надру- каваны ў «Беларускай газэце» (4.7.1942). Начальнік СС і паліцыі бяспекі і СД брыгадэнфюрэр СС ген. паліцыі Цэнер 1.7.1942 правёў нараду па пытанні арга- нізацыі самааховы, на якой прысутні- чалі палк. Гайсбург, оберштурмфюрэр Шлегель і Ермачэнка. У выдадзеным у сувязі з гэтым загадзе Цэнера пад- крэслівалася: «1. Паводле загаду гене- ральнага камісара Беларусі ў поўнай згодзе з БНС ствараецца самаахова беларускага насельніцтва. 2. Самаахова з’яўляецца дапаможнай арганізацыяй для нямецкай паліцыі. Яе задача — дапамагаць нямецкай і мясцовай па- ліцыі ў барацьбе супраць бальшавікоў і сабатажшкаў, забяспечыць спакой на Беларусі... . 6. У якасці оберкаменданта беларускай самааховы будзе дзейні- чаць пры мне кіраўнік БНС. 7. Накі- раванне аддзелаў на акцыю адбудзецца па ўказанні нямецкіх паліцэйскіх орга- наў у выпадку неабходнасці. 8. Зброя і амуніцыя пастаўляюцца нямецкай паліцыяй...». Абавязкамі гал. каменданта Ермачэнкі з’яўляліся агульнае кіраў- ніцтва самааховай, забеспячэнне абмун- дзіраваннем, харчаваннем і раскватара- ваннем корпуса. У акругах адпаведныя абавязкі былі ўскладзены на старшынь БНС як акр. камендантаў самааховы. Для арганізацыі БКС Ермачэнка ства- рыў вайсковую камісію, у якую, акрамя яго, увайшлі Калькевіч, Касяк, Ф. Ку- шаль, Пугачоў, Ю. Саковіч, Чабатарэвіч. Пры гал. каменданце быў утвораны штаб БКС (нач. штаба падпалк. У. Гуцька), у акругах — камісіі для арганізацыі самааховы. Па прапанове вайсковай камісіі меркавалася стварыць БКС у складзе 3 дывізій: адна ў напрамку на Мінск, Слуцк; 2-я — на Баранавічы, Навагрудак, Слонім; 3-я — на Вілейку, Ліду, Глыбокае. Паводле загаду Цэ- нера ў кожным павеце дазвалялася мець адзінку самааховы (ад роты да баталь- ёна). Пытанне арганізацыі БКС абмяр- коўвалася на скліканым Ермачэнкам у 2-й пал. ліп. 1942 з’ездзе акр. кіраў- нікоў БНС. Было вырашана пачаць работу з вайсковай падрыхтоўкі кадраў. 3 пач. жн. 1942 у Мінску адкрыліся 3-тыднёвыя афіцэрскія курсы (кіраўнік Кушаль), на якіх прайшлі перападрых- тоўку каля 260 чал. Падафіцэры зай- маліся на курсах у акругах. Стварэнне БКС суправаджалася шырокай прапа- гандысцкай кампаніяй. Падкрэслівалася думка, што БКС знішчыць партызаншчы- ну і стане зародкам бел. войска на будучыню. Усяго было створана 20 ба- тальёнаў і некалькі меншых адзінак БКС, якія, аднак, не выканалі ўскла- дзеных на іх задач. Адна з гал. прычын гэтага заключалася ў тым, што гітле- раўцы не адважваліся ўзбройваць са- маахову і ствараць на Беларусі нац. армію, нават і дружалюбную ім. Таму з восені 1942 адносіны немцаў да са- мааховы пачалі мяняцца. Ермачэнка быў пазбаўлены тытула ген. каменданта, штаб БКС забаронены. Ермачэнку дазвалялася мець пры сабе вайсковага рэферэнта па справах самааховы, а так- сама рэферэнтаў пры старшынях БНС у акругах, якія падпарадкоўваліся акр. начальнікам паліцыі. Былі забаронены афіцэрскія званні, замест іх уведзены назвы службовых пасад: камандзір звязу, камандзір роты і інш. У крас. 1943 нач. паліцыі парадку Беларусі палк. Клепш адзначаў, што «спроба стварыць самаахову з беларусаў-добра- ахвотнікаў правалілася па некалькіх прычынах: па-першае, нягледзячы на шматлікія спробы, ад вермахта не ўда- лося атрымаць неабходную колькасць зброі; па-другое, бяззбройныя сама- ахоўцы і іх сем’і пастаянна тэрарыза- валіся з боку партызан, як толькі стала вядома пра стварэнне самааховы; па-трэ- цяе, гэтыя людзі, за рэдкім выключэн- нем, былі ненадзейнымі, таму што лёгка паддаваліся варожай прапагандзе і сімпатызавалі партызанам. Мелі месца выпадкі, калі буйныя патрулі самааховы, узброеныя вінтоўкамі і аўтаматычнай зброяй, замест аказання супраціўлення пераходзілі на бок бандытаў. Да таго ж праведзеная згодна з заданнем Бела- рускай народнай самапомачы мабілі- зацыя людзей у беларускую самаахову была ажыццёўлена ў духу, не адпа- ведным умовам, і, урэшце, была дару- чана жандармерыі». Спроба стварыць БКС правалілася, і вясной 1943 гітле- раўцы вымушаны былі яго распусціць. А. М. Літвін. БЕЛАРЎСКІ КРАЁВЫ З’ЕЗД, выдума- ны форум «дэлегатаў беларускіх грама- дзянскіх і палітычных арганізацый, ся- лянскіх радаў», членаў «быўшай Ра- ды Беларускай Народнай Рэспублікі», «іншых краёвых аргашзацый цэлай Бе- ларусі», які нібыта адбыўся 28—30.1. 1919 у зоне «бальшавіцкай акупацыі» — у Навагрудку. Пра гэты з’езд не было вядома членам Рады Беларускай На- роднай Рэспублікі і Рады Народных Мі- ністраў БНР, якія ў той час знахо- дзіліся ў Гродне. Не паведамлялася пра з’езд і ў друку. «Прэзідэнт» нібыта аб- ранай на Б. к. з. Беларускай краёвай народнай рады К. Цвірка-Гадыцкі меў у той час сталыя кантакты з дзеячамі БНР і нават супрацоўнічаў з імі. Ле- генда аб Б. к. з. ўзнікла ў сак. 1919, калі дэлегацыя БНР на чале з А. I. Луц- кевічам выехала на Парыжскую мірную канферэнцыю. 23.3.1919 Цвірка-Гадыцкі і член Бел. краёвай рады палк. А. Янсан накіравалі ліст міністру-прэзі- дэнту Польшчы I. Падарэўскаму, у які ўключылі рэзалюцыю «з’езда», што ты- чылася справы бел. дзяржаўнасці. У пер- шым пункце рэзалюцыі сцвярджалася, што «існаванне самастойнай Беларускай дзяржавы — немагчыма». Бел. народ, гаварылася далей, «павінен увайсці ў звязак з адным са сваіх суседзяў*. Былая Расійская дзяржава, пісалі Цвір- ка-Гарыцкі і Янсан, апанавана «баль- шавіцкай анархіяй», а Украіна і Літва кіруюцца чужымі інтарэсамі і не маюць сталай асновы дзярж. жыцця. Таму гэ- тыя краіны, на думку аўтараў рэза- люцыі, не маглі даць бел. народу «заспакаення яго нацыянальных і інш. патрэб і пажаданняў», і «толькі ад- раджаючаяся дэмакратычная Польшча ёсць суседам, з каторым беларускі на-
436 БЕЛАРУСКІ род зжыўся праз вякі супольнага іс- навання — звязак з ёю, а разам з тым і усімі дэмакратыямі Захаду — адзін мо- жа даць найбольш выгад беларускаму народу і загарантаваць непадзельнасць Беларускага краю». Аўтары «рэзалюцыі» пастанавілі, што «Беларусь у сваіх этна- графічных межах... увойдзе ў сціслы звязак з Польскай Рэчыпаспалітай». Правядзенне пастановы было даручана Бел. краёвай нар. радзе. Пастанова «з’езда» даводзілася да ведама Падарэў скага. каб ён здзейсніў адпаведныя крою «ў кірунку ўстанаўлення супольнага па- літычнага жыцця беларускага народа з Польшчай». Міністр-прэзідэнт Польшчы падкрэсліў на Парыжскай мірнай канфе- рэнцыі, што дэлегацыя БНР не мае ад- паведных паўнамоцтваў і не можа браць удзел у перагаворах. «Рэзалюцыя» іс- тотнага ўплыву на працу Парыжскай мірнай канферэнцыі не зрабіла. Фік- тыўнасць Б. к. з. была даказана, і ў чэрв. 1919 прадстаўнікі бел. народа бы- лі дапушчаны на канферэнцыю. А. М. Сідарэвіч. ♦ БЕЛАРЎСКІ ЛЁТАШС», штомесячны культурна-грамадскі і літаратурны ча- сопіс дэмакр. кірунку ў Зах. Беларусі. Выдаваўся з мая 1933 да вер. 1939 у Вільні на бел. мове Засн. як орган Таварыства беларускаа школы (ТБШ) групай дзеячаў ТБШ на чале з Р. Шыр- мам, Ф. Стацкевічам і С. Паўловічам. У рэдкалегію з 1937 уваходзіў М. Танк (веў паштовы аддзел). Напачатку наз. «Летапіс Таварыства беларускай шко- Фота Віцебска 1894 з Беларускага музея імя 1. Луцкевіча ў Вільні з інвентарным нумарам і штампам. Нацыянальны музей псторыі і культуры Беларусі. лы», у 1934—35 не выдаваўся ў сувязі з рэпрэсіямі польскіх улад, са снеж. 1936 наз. «Б. л.». Працягваў і развіваў традыцыі час. •Родныя гоні». Вакол «Б. л.» гуртаваліся прагрэсіўныя маст., педагагічныя і грамадскія творчыя сілы. Асвятляў культ.-маст. і літ. жыццё ў Зах. Беларусі, культурна-грамадскі рух, які ішоў пад знакам нац. адраджэння і вызв. барацьбы, праз літаратурна- асв. тэматыку выходзіў на актуальныя паліт., духоўныя праблемы часу, жыцця грамадства. Разглядаў надзённыя зада- чы асветы і культуры; здабыткі маладой зах.-бел. паэзіі, пераасэнсоўваў урокі класікі ў грамадска-паліт. умовах Зах. Беларусі (арт. «Чаму мы дамагаемся роднае школы», «Ціхая трагедыя», «Выйдзі спаткаці вясну», «Дзве стыхіі», «Матывы творчасці М. Танка», «Жыццё і смерць А. С. Пушкіна», «Святло і цемра». «Ідэя волі ў паэзіі Якуба Ко- ласа» Шырмы пад псеўд. А. Вучыцель і крыптанімам «Г. ш.»), падкрэсліваў важную ролю самаадукацыі і хатняга навучання ва ўмовах пастаяннага пра- следавання «санацыяй» бел. школы («Хатняе навучанне», «Самаацукацыя», «Шляхам асветы» Паўловіча, у т. л. пад псеўд. Паляшук, «Асвета і хатняе наву- чанне» А. Горнага, «Курсы для дарос- лых» М. Кізевіча і інш.). Часопіс змяшчаў матэрыялы цэнтр органаў ТБШ і Беларускага інстытута гаспа- даркі і культуры («Дэкларацыя ТБШ і БІГіК у справе дамагання роднай школы», «Да гурткоў, сяброў і сімпа- тыкаў ТБШ», «За родную школу» і інш.), па гісторыі Беларусі, яе рэв,- дэмакр. спадчыне («Трэці статут», «Кас- тусь Каліноўскі і паўстанне 1863 г.» В. Склубоўскага пад крыпташмам «В. С.»), вял. серыю нарысаў У. Пігу- леўскага па псторыі цывілізацыі і куль- туры, успаміны «3 мінуўшчыны бела- рускага руху» Стацкевіча (пад псеўд. Аганёк). На старонках часопіса зме- шчаны творы М. Танка, М. Машары, М. Васілька, А. Іверса, А. Дубровіча, Н. Арсенневай, М. Засіма. Г. Новік, Н. Тарас, Ф. Грышкевіча, М. Явара, С. Гаротнага. Я. Коласа, М. Лынькова, пераклады на бел. мову з рус., літоўскай і ўкр. моў, крытычныя агляды зах.-бел. л-ры М. Танка, матэрыялы пра твор- часць кампазітараў К. Галкоўскага, А. Грачашнава, А. Кошыца, М. Гай- варонскага, спевака М. Забэйду-Суміц- кага. Прысвяціў 2 спец. нумары 50-год- дзю Я. Коласа і 100-годдзю з дня смер- ці А. С. Пушкіна. Інфармаваў пра дзейнасць Беларускага студзнцкага саю- за, грамадскае і культурнае жыццё беларусаў за мяжой. Вёў палеміку з польскім бурж. і бел. клерыкальным друкам. Выйшла 19 нумароў (асобныя здвоеныя). А. С. Ліс. БЕЛАРЎСКІ МУЗЁЙ у Вільні, В1- ленскі беларускі гісторыка- этнаграфічны музей імя I. I. Луцкевіча. Існаваў у 1921—45. Засн. на базе прыватнай калекцыі бел. этно- графа і археолага 1. 1. Луцкевіча і інш. матэрыялаў. У канцы жыцця Луцке- віч перадаў свае зборы Беларускаму навуковаму таварыству для будучага нацыянальнага музея. Да заснавання музея калекцыі захоўваліся пры рэ- дакцыі газ. »Наша ніва», былі крыніцай вывучэння роднага краю і паэтычнага натхнення для Я. Купалы, М. Багдано- віча. 3. Бядулі, М. Гарэцкага, В. Ю. Лас- тоўскага і інш. дзеячаў бел. культуры Стварэннем музея займаўся і кіраваў яго дзейнасцю да 1939 А. 1. Луцкевіч. Дырэктарамі музея былі М. Пецюкевіч і Я. Шутовіч. Музей размяшчаўся ў будынку былога базыльянскага кляштара па вул. Вастра- брамскай, 9 (цяпер вул. Дзіджоі, 49). Меў 5 экспазіц. залаў, архіў і б-ку, у якую ўвайшлі кнігазборы 1. 1. Луцкевіча, частка б-кі Е. Р. Раманава і ўся б-ка Б. Даніловіча (больш за 14 тыс. та- моў). Зберагаліся калекцыі: археалапч- ная, сфрагістычная, нумізматычная, ме- далёў і крыжоў, слуцкіх паясоў, дыва- ноў і інш. вырабаў Нясвіжскай дывано- вай мануфактуры, Гродзенскай і Слуцкай мануфактур, бел. нар. музычных інстру- ментаў, твораў нар. разьбяроў, стара- жытнай зброі, абразоў, рукашсных кніг і старадрукаў, старадаўняга адзен- ня, карцін мастакоў 16—19 ст., а так- сама работы Я. Драздовіча, П. Сер- гіевіча і інш. У археал. калекцыі, якая займала самую вял. залу музея, былі знаходкі 1. Луцкевіча, Я. П. Тышкевіча, у т. л. рэчы, выяўленыя ім у 1876 на Барысаўшчыне, кераміка з раскопак П. Церабеевым курганоў на Дзісеншчы- не, археал. знаходкі Г. Татура з Бары- саўскага і Дзісенскага паветаў, Пецюке- віча — з Браслаўшчыны, экспанаты, знойдзеныя ў Мядзельскай гміне Пастаў-
437 БЕЛАРУСКІ скага пав. Паводле інвентарнай кнігі музея (вялася з 1922), былі прадстаў- лены археал. знаходкі з 18 паветаў, у т. л. кафлі з Ніжняга замка ў Вільш, цэгла, дахоўка і інш. будаўнічыя дэталі, фрагменты посуду, галаснікі Гродзен- скай Барысаглебскай царквы, пярсцён- кі з пячаткамі полацкіх князёў Усясла- ва Брачыславіча і Барыса, аднаго са смаленскіх князёў 14 ст., пячатка Мін- доўга, 103 пячаткі розных часоў, свін- цовыя пломбы са знакамі (12—13 ст.) з Драгічына-над-Бугам, медныя крыжы 11 ст. (сярод іх амулет-змеявік). У ка- лекцыі старадаўняй зброі захоўваліся панцыр воіна, частка панцыра каня, кальчуп, крыжацкі меч, халодная і агня- стрэльная зброя, прадметы ўзбраення бел. сялян, сцяг паўстанцаў Лідскага пав. 1863. Зберагаліся калекцыі рука- пісных кніг (ілюстраванае Жухавіцкае евангелле 14 ст., трэбнік Жыровіцкай царквы 1545). старажытныя бел. гра- маты, статут брацтва ў Дзісне 17 ст., бел. пераклады «Александрыі» і «Апо- весці пра Баву» 18 ст., Аль-Кітаб 16 ст., друкаваныя кнігі 15—18 ст., у т. л. пражскія выданні Бібліі Ф. Скарыны, кнігі з друкарняў у Куцейне, Еўі, Лоску, Вільні, Нясвіжы, Слуцку, По- лацку, Гродне, Магілёве, Трыёдзь квет- кавая 1941 Ш. Фіёля, Статут Вя.тікага княства Літоўскага 1588 з друкарні Мамонічаў, «Часаслоў» I. Фёдарава. Пасля закрыцця музея большасць збо- раў перададзена ў Гісторыка-этнагра- фічны музей Літвы і Цэнтр. б-ку АН Літвы, невял. частка экспанатаў — у Цэнтральны дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва Рэспублікі Бела- русь і Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі. Літ.: Луцкевіч А. Беларускі музей імені Івана Луцкевіча. Вільня, 1933. Рэпрынт 1992. Л. А. Луцкевіч. БЕЛАРЎСКІМУЗЬІЧНА-ДРАМАТЬІЧ- НЫ ГУРТОК у В і л ь н і. Дзейнічаў у 1910—16; статут зацве джаны ў 1911. Узнікненню і фарміраванню гуртка садзейнічала правядзенне 12.2.1910 Пер- шай беларускай вечарынкі ў Вільні, на якой ставілася п'еса «Па рэвізіі» К. Кра- піўніцкага (рэжысёр Ф. Аляхновіч), хор (кіраўнік Л. Рагоўскі) выканаў «А хто там ідзе?» (словы Я. Купалы, муз. Рагоўскага) і нар. песні, танца- вальны калектыў (кіраўнік I. Буйніцкі) паказаў нар. танцы; этнаграфічнага вечара-канцэрта 22.2.1910; інш. бела- рускіх вечарынак. 9.5.1911 адбыўся пер- шы сход гуртка, абрана яго кіраўніц- тва (старшыня Б. Дашловіч, таварыш старшыні В. Ластоўскі, сакратар С. Ко- пец, казначэй В. Бонч-Асмалоўскі), утвораны драматычная і музычная камісіі. Праводзіў у жыццё ідэі газ. •Наша шва», актыўна садзейнічаў гра- мадска-палітычнаму адраджэнскаму руху, разгарнуў шырокую культурную і асветную дзейнасць. Наследаваў традыцыі нар. мастацтва, прапаганда- ваў нац. творы розных жанраў. Выка- рыстоўваў формы беларускіх вечары- нак — зборных канцэртаў, калі ў адзін вечар ставіліся п’есы (найчасцей не- вялікія), выступаў хор, салісты, дэкла- матары, танцоры, пасля чаго арганізоў- валіся агульныя танцы, гульні, у якіх удзельшчалі акцёры і гледачы. Выканаў- цы былі пераважна сінтэтычнага плана, выступалі ў розных відах мастацтва. Упершыню былі пастаўлены «Паўлінка» Купалы (27.1.1913; ролю Паўлінкі вы- конвала С. Маркевіч), «Залёты» В. Душ- на-Марцінкевіча (25.1.1913; муз. зборная і М. Кімант-Яцына). Паказваліся «Мод- ны шляхцюк» К. Каганца, «Міхалка» Далецкіх, «Як яны жаніліся» А. Валодзь- скага, «Пашыліся ў дурні» Крапіўніц- кага, «У зімовы вечар» і «Хам» паводле Э. Ажэшкі, «Сватанне» і «Мядзведзь» А. Чэхава. Спектаклі ставілі Аляхновіч, А. Бурбіс, сярод выканаўцаў Аляхно- віч, А. Арлоўскі, Баневіч, Булгак, Бур- біс, 3. Бядуля, А. Залескі, К. Душэўскі, Копец, А. Ляжневіч, Манькоўскі, Ф. Му- рашка, П. Мядзёлка, А. Пашкевіч (Цётка), Л. і Ч. Родзевічы, Рызэнка Саковіч, К. Стэфановіч, Уласенка, М. Шыла, Юрэвіч. Хорам у розны час кіравалі Рагоўскі, 1. Шыдла, Кімант- Яцына. Выконваліся нар. песні, танцы, чыталіся творы Ф. Багушэвіча, Я. Лучы- ны, Ядвіпна Ш., Купалы, Я. Коласа, А. Гаруна, П. Паўловіча, Бядулі. Што- год у ноч на 24 чэрв. ўдзельнікі гуртка арганізоўвалі ў ваколіцах Вільні маляў- нічае свята Купалле, праводзілі інш. ўрачыстасці, кулыурныя мерапрыем- ствы. Гурток садзейшчаў адраджэнню і станаўленню бел. прафесійнага драм. і муз. мастацтва, заняў прыкметнае месца ў гісторыі нац. культуры. Пасля акупацыі Вільні герм. войскамі і выезду адтуль значнай часткі бел. творчай інтэ- лігенцыі дзейнасць калектыву спынена А. В. Сабалеўскі БЕЛАРУСКІ НАВУКОВА - ЛІТАРА- ТУРНЫ ГУРТОК студэнтаў Санкт-Пецярбургскага уні- версітэта, культурна-асветная арга- нізацыя ў 1912—14 (па непацверджаных даных). Узшк на хвалі нац.-вызв. руху Беларускі музычна-драматычны гурток. Удзельнікі спектакля «Залёты». народаў царскай Расп на ўзор гурткоў студэнтаў інш. нацыянальнасцей. Афор- міўся дзякуючы ініцыятыве студэнта фіз.-матэматычнага ф-та Я. I. Хлябцэ- віча. У арганізацыйную групу ўвахо- дзіла 16 чал. Статут гуртка быў зацвер- джаны саветам прафесараў ун-та толькі 30.12.1912, хоць з яго праектам сзудэн- ты звярталіся ў рэктарат яшчэ ў 1905— 06. Мэта гуртка — «навуковае азнаям- ленне з духоўным (мова, літаратура, народная славеснасць) і грамадскім (этнаграфія, статыстыка, народная гас- падарка) жыццём Беларусі». Кіраўнік гуртка — дацэнт А. А. Разенфельд, стараста — студэнт гісторыка-філал. ф-та Б. А. Тарашкевіч. Гал. заслуга гуртка — навук. абгрунтаванне неабход- насці развіцця бел. мовы, л-ры і куль- туры і значны ўклад студэнтаў у гэту справу. Студэнты распрацоўвалі тэмы: «Рукапісны альбом Вярыгі-Дарэўскага», «Фанетычная транскрыпцыя беларускіх твораў», «Развіццё беларускай нацыя- нальнай ідэі» (Тарашкевіч), «Беларус- кая народная музыка» (А. А. Грыневіч), Адраджэнне беларускай народніцкай літаратуры» (Хлябцэвіч), «Вывучэнне старажытных гістарычных помнікаў і ахова даўніны» (К. С. Душэўскі), «Бе- ларуская бібліяграфія» (Р. А. Зямке- віч) і інш. Гурткоўцы выпусцілі час. сРаніца* (1914), рыхтавалі час. «Сябра» (рукапіс 1-га нумара захоўваецца ў Цэнтр. б-цы Літоўскай АН), разам з суполкай «Загляне сонца і ў наша акон- ца» ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы альма- наха еМаладая Беларусь» (1912—13). Гурток падтрымлівалі I. А. Бадуэн дэ Куртэнэ, С. А. Вянгераў, Я. Ф. Карскі, А. Л. Пагодзін, Е. Р. Раманаў, А. А. Шах- матаў і інш. вядомыя вучоныя, пісьмен- нікі і грамадскія дзеячы. Некаторыя неафіц. пасяджэнні гурток праводзіў
438 БЕЛАРУСКІ на кватэры Б. I. Эпімах-Шыпілы, куды прыходзілі студэнты-беларусы з інш. навуч. устаноў Пецярбурга, а таксама людзі розных прафесій, якія не мелі права наведваць пасяджэнш гуртка ва ун-це. Гурток садзейнічаў ажыццяў- ленню ідэй асветніцкага характару, што выявілася ў прапагандзе бел. кніг, адкрыцці бібліятэк на Беларусі, у т. л. Астрамечаўскай бібліятзкі імя Ф Ф Паўленкава, у развіцці бел. тэатраль- нага мастацтва. Літ.: Белоруссквй научно-лвтературный кружок студентов С.-Петербургского унн- верснтета Спб„ 1913; Белорусскнй научно- лнтературный кружок студентов С.-Петер- бургского уннверсмтета. Спб„ 1914; Се- машкевіч Р. М. Беларускі літаратурна- грамадскі рух у Пецярбурзе (канец XIX — пачатак XX ст.). Мн„ 1971. С. 59—70; Мядзёлка П. В Сцежкамі жыцця: Успа міны. Мн„ 1974. С. 50—62. Р. М. Семашкевіч. БЕЛАРЎСКІ НАВУКОВЫ КАБІНЁТ у Празе. Існаваў з ліст. 1927 да 1930 у г. Прага (Чэхаславакія) Размяшчаўся ў будынку Украінскага ін-та грамада знаўства. Кіраўнік-сакратар Т. Грыб. Меў на мэце збіранне і сістэматызацыю матэрыялаў па гісторыі, л-ры, мастацтве, геаграфп, эканоміцы Беларусі, бел. вы- зваленча-адраджэнскім руху; вывучэнне Беларусі як геаграфічнай, культ., пста- рычнай, сац.-эканам. і лінгвістычнай адзінкі ў сістэме ўзаемаадносін наро- даў Усх. Еўропы; даследаванне тэндэн- цый і перспектыў развіцця бел. народа і яго самастойнага існавання ў дзяр- жаўным і нац.-культурным сэнсе; азна- ямленне навук. колаў інш. народаў з бел. праблематыкай Пры Б. н. к. існаваў музей-архіў. У сак. 1928 выдаў адоз- ву да ўсіх бел. устаноў на эміг- рацыі з запрашэннем да супрацоў- ніцтва. Пасля спынення дзейнасці навук. і архіўныя матэрыялы Б. н. к. перададзены ў фонды бел. аддзела Сла- вянскай б-кі і Бел. заграшчнага архіва ў Празе Ю Р Васілеўскі. «БЕЛАРЎСКІ НАРОД», грамадска-палі- тычная, эканамічная і літаратурная газе- та. Выдавалася 20.1—5.2.1919 у Гродне на бел. і рус. мовах. Рэдактар М. За сецкі. Шырока інфармавала пра работу бел. арг-цый і дзярж. структур, у т. л. пра дзейнасць Мін-ва бел. спраў на чале з Я Варонкам ва ўрадзе Літвы, зме- ны ў Літ. урадзе і інш. Апублікава- ла першыя заявы-абвесткі Нар. сакра- тарыята Бел. Нар. Рэспублікі (БНР), «Устаноўчую грамату да народаў Белару- сі», артыкула «Аб дзяржаўным будаў- шцтве» А. Луцкевіча (пад псеўд. А. На- віна), «Слаўная гадавіна» да ўгодак абвяшчэння БНР, «Хто быў на Усе- беларускім з’ездзе» П. Крачэўскага, «Аль Кітаб» I Луцкевіча, «Два дні поль- скай акупацыі» Л. Плянтоўскага, паве- дамляла пра арышт у Мінску нека- торых членаў першага бел. Сав. ўрада. На старонках гаэеты змешчаны пра- тэст бел. арг-цый супраць намеру поль- скага ўрада правесці выбары ў сейм на Вокладка брашуры «Беларускі навукова літаратурны гурток студэнтаў С.-Пецярбург- скага універсітэта». 1913 Гродзеншчыне, якая на той час не ўва- ходзіла ў склад Польскай дзяржавы, зварот гал. к-та Бел. партыі сацыялі- стаў-федэралістаў да члена ўрада БССР Я Дылы з просьбай захаваць у Мін- ску і рэспубліцы важнейшыя кшгазборы і архівы заклік берагчы нар. песенную спадчыну (артыкул С. Рака), інфарма- цыя пра адкрыццё ў шэрагу гарадоў Беларусі аддзелаў Бел. культурна-асв. т-ва «Бацькаўшчына», выхад бра- шуры «Асновы дзяржаўнасці Беларусі» М. Доўнар-Запольскага і інш. Выйшла 2 нумары. А. С. Ліс. БЕЛАРЎСКІ НАРОДНЫ КАМІТЭТ, БНК, каардынацыйны орган беларускіх палітычных, грамадскіх і прафесійных аргашзацый, які дзейнічаў у 1915—18 на акупіраванай Германіяй тэр. Бела- русі. Створаны ў Вільні. У БНК ува- ходзілі прадстаўшкі Беларускай сацыял- дэмакратычнай работніцкай групы (БСДРГ), Віленскага к-та Беларускаы сацыялістычнай грамады (БСГ), Бе- ларускага таварыства дапамогі пацяр- пелым ад ваыны, рэдакцыі каталіцкага штотыднёвіка еБеларус», прафсаюза сталяроў і інш. Узначальваў БНК А. I Луцкевіч. Спачатку БНК прытрымлі- ваўся канцэпцыі Канфедэрацыі Вялі- кага княства Літоўскага. Пазней пад уплывам ідэй арг-цыі Сувязь незалеж- насці і непадзельнасці Беларусі выка- заўся за ўтварэнне Бел.-Літ. дзяржавы з унутраным размежаваннем «аўтаном- ных Беларускай і Літоўскай зямель паводлуг матчынай мовы жыхароў». У гэту дзяржаву павінны былі ўвайсці «ўсе беларускія і ўсе літоўскія землі з абодвух бакоў ваеннага фронту». Выказ- валіся пажаданні, каб у будучай Бел.- Літ. дзяржаве ўся ўлада была перада- дзена «ў рукі народа», былі забяспеча- ны «роўныя правы для ўсіх нацыяналь- насцей», прызнаны ўрадавыя (дзяр- жаўныя) правы ўсіх мясц. моў, нала- джана школьнае навучанне на роднай мове. Канферэнцыя БНК, БСДРГ і Ві- ленскага к-та БСГ (вер. 1917) ухва- ліла гэтыя палажэнні і выступіла за найцяснейшую еднасць з Латвіяй і Украі- най. Тым самым была пацверджана ідэя Злучаных Штатаў ад Балтыйскага да Чорнага мораў, якую БНК на чале з Луцкевічам выпрацаваў у чэрв. 1916. Паводле гэтай ідэі, пасля 1-й сусв. вай- ны меркавалася стварыць эканам. і паліт. блок, куды б увайшлі незалежныя Бе- ларусь і Літва, Латвія і Украіна. Гэту канцэпцыю БНК прадставіў Лазанскай канферэнцыі народаў Расіі (1916), на якую ад бел. арг-цый былі дэлегаваны В. Ю. Ластоўскі і I. 1. Луцкевіч. БНК удзельнічаў у скліканні і правядзенні Беларускай канферэнцыі 1918 у Вільні. На ёй была абрана Віленская беларуская рада, якой БНК здаў свае паўнамоцтвы У л-ры БНК часам называюць Бел. нацыянальным к-там. Літ.: Луцкевіч А. Злучаныя Штаты ад Балтыкі да Чорнага мора // Свабода. 1990. № 2; Сідарэвіч А. Беларускі шлях//ЛіМ 1990. 23 лістап. А. М. Сідарэвіч. БЕЛАРЎСКІ НАРОДНЫ САЮЗ, БНС, грамадска-паліт. арганізацыя кансерва- тыўна-клерыкальнага кірунку ў Ві- цебску ў 1917—18 Засн. ў маі 1917. У яе ўваходзілі мясц. чыноўнікі, выкладчыкі навуч. устаноў горада, прадстаўнікі пра- васлаўнага духавенства. БНС узначаль- валі ўрач і выкладчык Віцебскага на- стаўшцкага ін-та Ф 1. Грыгаровіч (старшыня), служачы акр. суда Б. А. Бялыніцкі-Біруля, свяшчэннік А. Гуса- рэвіч, ваен. чыноўнік Г. I. Палонскі, супрацоўшк Віцебскай казённай палаты краязнавец У. К. Стукаліч і інш. Арга- нізацыя выказвала інтарэсы і паліт. настроі дробнабурж. слаёў праваслаў- нага насельніцтва Усх. Беларусі (ся- рэдніх і заможных сялян, арандатараў, дробных домаўласшкаў, кансерватыўнай часткі інтэлігенцыі), якія, знаходзячыся пад моцным уздзеяннем афіц. імперска- самадзяржаўнай ідэалогіі царызму і пра- васлаўнай царквы, з насцярожанасцю ўспрынялі Лют. рэвалюцыю 1917 і імкну- ліся звесці да мінімуму пачатыя ёю грамадскія пераўтварэнні. Кіраўнікі БНС запэўнівалі Часовы ўрад у «даверы і пад- трымцы», але заклікалі не дапускаць далейшага разгортвання рэв. падзей, настонвалі на мерах па «навядзенню парадку». Адсутнасць у праграмных дакументах БНС патрабаванняў аб увя- дэенні рэсп. ладу і наданні грамадзя- нам паліт. свабод, супраціўленне яго лідэраў дэмакратызацыі гар. і земскага самакіравання сведчылі пра сімпатыі да звергнутай манархіі з яе паліцэйска- бюракратычным апаратам. Члены арг-цыі лічылі абавязковым далейшы ўдзел Расн ў імперыяліст. вайне «да поўнай перамогі», абвяшчалі «найпершай патрэбнасцю» барацьбу з дэзерцірамі, шпіёнамі і правакатарамі. Разам з тым БНС лічыў, што наспеў час правесці аграрную рэформу, якая б прадухіліла
439 БЕЛАРУСКІ абвастрэнне сац. супярэчнасцей на вёс- цы, і прапанаваў яе праект. У ім адзіна жыццёвай, «адпаведнай духу беларуса», формай землекарыстання абвяшчала- ся хутарское ўладанне на правах уласнасці. Беззямельныя і малазямель- ныя сяляне павінны атрымаць участкі з аіульнага зямельнага фонду, у які, паводле праекта, бясплатна перахо- дзяць казённыя, удзельныя, манастыр- скія і царкоўныя, а таксама прыватна- ўласніцкія землі (умовы пераходу апош- ніх павінен вызначыць Устаноўчы сход). Буйное прыватнае земле ладанне праек- там не дапускалася. Нац. праграма БНС, распрацаваная ў рэчышчы дактрыны заходнерусізму, вызначалася супярэчлі- васцю і непаслядоўнасцю. Абвяшчаю- чы Беларусь «самастойнай нацыяналь- най тэрытарыяльнай велічынёй», БНС тым не менш лічыў яе толькі непадзель- най часткай адзінай вялікай Расіі» і ад- маўляў ёй у праве на дзярж. самавы- значэнне. Ен абмяжоўваўся патраба- ваннем да Часовага ўрада вылучыць Беларусь у асобную адм.-гасп. адзінку, сфарміраваць (шляхам усеаіульных вы- бараў з забеспячэннем прапарцыяналь- нага прадстаўніцтва нацыянальнасцей) орган абл. самак равання — Савет Бе- ларусі і падпарадкаваць яму губ. і гар. органы ўлады. Дзярж. мовай прапаноў- валася аб'явіць рускую, а беларускай адводзілася роля «падсобнай» (хоць прадугледжвалася яе абавязковае вы- кладанне ў школах «у сувязі з беларус- кай гісторыяй»). Выказвалася пажадан- не аб адкрыцці на Беларусі універсітэта і інш. навуч. устаноў. БНС імкнуўся пашырыць свой уплыў на насельніцтва Віцебска і губерні, раз- лічваў на стварэнне «аднародных» саю- заў у інш. бел. губернях і злучэнне іх затым у «адзін агульнабеларускі саюз». Фактычна гэта быў намер перахапіць ініцыятыву ад Беларускага нацыяналь- нага камітэта ў Мінску па кіраўніцтву нац.-вызв. рухам. падмяніўшы барацьбу за нац. самавызначэнне клопатамі пра абарону «мясцовых асаблівасцей». Для дасягнення сваіх мэт кіраўнікі БНС у цесным супрацоўніцтве з духавен- ствам спрабавалі выкарыстаць ідэалогію праваслаўнага клерыкалізму і разгаліна- ваную царк. арганізацыю. Праваслаўныя прыходы яны разглядалі як «асноўныя ячэйкі грамадскасці», якія павінны аб’яд- ноўвацца ў «больш складаныя грамадскія арганізмы». БНС устанавіў кантакт з ідэйна блізкімі да яго групамі (Саюз беларускай дэмакратыі ў Гомелі, Заход- не-Рускае т-ва ў Петраградзе, Саюз бел. праваслаўнага духавенства і інш.) і 25—26.6.1917 правёў у Віцебску з’езд іх прадстаўнікоў. З’езд па сутнасці про- ціпаставіў сябе бел. нац.-вызв. руху, выступіўшы супраць «сепаратных і шаві- ністычных імкненняў, што зыходзяць ад імя невялікай групы насельніцтва на Беларусі», і падтрымаў ідэю БНС пра стварэнне альтэрнатыўнай агульнабел. арг-цыі (не створана). На з’ездзе бела- рускіх арганізацый і партый 1917 у Мінску дэлегаты ад БНС прадэманстра- валі поўную нязгоду з лініяй Беларускай Да арт. Беларускі народны фронт «Ад- раджэньне». Мітынг 30.10.1988 па дарозе на Курапаты. сацыялістычнай грамады, якая мела там большасць, і ў першы дзень работы пакінулі з’езд. Прадстаўнікі БНС Бя- лыніцкі-Біруля і Г. М. Садоўскі па за- прашэнні Часовага ўрада ўдзельнічалі ў Дзяржаўнай нарадзе (жн. 1917, Масква); Бялыніцкі-Біруля. Палонскі і Т. Г. Зайцаў былі дэлегаваны ад міран Полацкай епархіі на 1-ы Усерасійскі памесны сабор Рус. праваслаўнай царквы (жн. 1917 —вер. 1918). У жн. 1917 БНС прыняў удзел у муніцыпальных выбарах у Віцебску. Яго перадвыбар- ная агітацыя, паводле ацэнкі газ. «Нз- вестня Внтебскмх Советов крестьянскмх, солдатскнх н рабочнх депутатов» (24.8. 1917), суправаджалася распальваннем нац варожасці і чалавеканенавісніцтва. У выніку галасавання 27.8.1917 глас- нымі Віцебскай гар. думы па спісе БНС (55 кандыдатур) выбраны 7 чал., яны занялі ў думе крайне правыя пазіцыі. На выбарах ва Устаноўчы сход БНС у блоку з Саюзам праваслаўных і адзі- наверніцкіх прыходаў Полацкай епархіі прапанаваў спіс кандыдатур з 10 чал. Палонскі, які ўзначаліў гэты спіс, у арт. «Чаго мы чакаем ад Устаноўчага схо- ду?» (Полоцкне епархнальные ведомос- тн. 1917. № 45) выказваўся за ўстанаў- ленне «цвёрдай улады», урэгуляванне зямельных адносін, катэгарычна высту- піў супраць аддзялення царквы ад дзяржавы і школы ад царквы. Кастр. рэвалюцыю 1917 БНС не прыняў, вёў антыбальшавіцкую і антысеміцкую агі- тацыю, вясной 1918 спрабаваў справа- каваць у Віцебску ўзбр. сутычку паміж атрадам Чырв. гвардыі і Літоўскім ба- тальёнам. Паводле звестак газет «Дзян- ніца» (25.10.1918) і «Звязда» (26.10. 1918), кіраўнікі БНС Грыгаровіч, Бялы- ніцкі-Біруля, Палонскі і інш. расстраля- ны ў 1918 паводле прыгавору Віцебскай іуб. ЧК. Літ.: Жылуновіч 3. Люты— кастрыч- нік у беларускім нацыянальным руху // Бе- ларусь: Нарысы гісторыі, эканомікі, культ. і рэв. руху. Мн., 1924. С. 188—189; Сташкевмч Н С. Прнговор революцмм: Крушенне антмсов. двмженмя в Белорус- снн, 1917—1925. Мн., 1985. С. 53, 72. С. С. Рудовіч. БЕЛАРЎСКІ НАРОДНЫ УНІВЕРСІ- ТЭТ. Працаваў у Маскве з 11.7 да 12.8.1918. Арганізаваны культ.-асветным аддзелам Беларускага нацыянальнага камісарыята. Загадчык ун-та П. А. Урба- новіч. Заняткі наведвалі 57 чал., пера- важна школьныя настаўнікі Беларусі, у т. л. з часова акупіраванай тэрыторыі. Яны праслухалі лекцыі па бел. гісторыі, літаратуры. мове, эканоміцы, геаграфіі і інш. Сярод лектараў Дз. М. Анучын («Да пытання аб тэрыторыі Беларусі»), У. I. Пічэта («Гісторыя беларускага народа»), А. М. Ясінскі («Гісторыя адукацыі на Беларусі»), П. А. Растар- іуеў («Беларуская мова»), 3. X. Жылу- новіч («Агляд беларускай літаратуры»), У. М. Дабравольскі («Элементы тэатра ў народнай беларускай паэзіі»), Я. М. Ча- пуркоўскі («Антрапалогія Беларусаў»), Я. С. Канчар («Гісторыя нацыяналь- нага і рэвалюцыйнага руху на Беларусі») і інш. Слухачы адначасова маглі навед- ваць лекцыі на Усерас. настаўніцкіх курсах, арганізаваных Наркамасветы РСФСР. Частка прачытаных лекцый выдадзена пад назвай «Курс беларуса- знаўства» (1918—1920). Літ.: Народное образованяе в БССР: Сб. документов м матермалов. Т. 1. 1917— 1928 гг. Мн., 1979. С. 28—29, 33—36; Бандарчык В. К. Гісторыя беларускай савецкай этнаграфіі. Мн., 1972. С. 15, 64—69; У л а ш н к Н. Н. «Нсторня бело- русского народа» В. Н. Пнчеты н ее роль в нзученнн нстормм Белорусснн // Нсто- рня н нстормкн: Нстормогр. ежегодннк. 1980. М., 1984. В. У. Скалабан. БЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ ФРОНТ «АД- РАДЖЭНЬНЕ», БНФ «Адраджэнь- не», БНФ, шырокі грамадска-палітычны рух за пераўтварэнне грамадства і ад- раджэнне беларускай нацыі на прынцы- пах дэмакратыі і гуманізму, развіцця культуры карэннай нацыянальнасці і ўсіх нацыянальных супольнасцяў, за фактыч- ную дзяржаўную незалежнасць Беларусі. У БНФ гуртуюцца грамадзяне, аб’яд- нанні, партыі, што падтрымліваюць Праграму БНФ і прызнаюць яго Статут. Паводле Статута, БНФ аб’ядноўвае людзей незалежна ад іх сац. становішча, прафесійнай, нацыянальнай, парт., рэліг. прыналежнасці. Удзел у руху несумя- шчальны з прапагандай таталітарнай ідэалогіі, класавай, нац., расавай, рэліг. нецярпімасці. Метады паліт. дзейнасці БНФ — удзел у выбарах, масавыя паліт. акцыі, вывучэнне і аналіз становішча ў розных сферах жыцця Беларусі, рас- працоўка праграм, канцэпцый, закона- праектаў, культ.-асв. дзейнасць. БНФ
440 БЕЛАРУСКІ бачыць прычыну эканам., паліт., культур- нага, экалапчнага крызісаў у адсутнасці рэальнай дзярж. незалежнасці Беларусі і ў шматгадовым панаванні ў рэспубліцы камуніст. улады. БНФ лічыць, што ад- раджэнне дэмакр. грамадства, стварэнне здаровай эканомікі, вяртанне да нац.- культурных і маральных каштоўнасцяў магчыма толькі пры ліквідацыі таталі- тарнай сістэмы, пры нац. кансалідацыі. Паводле Праграмнай заявы БНФ (1991), толькі ў незалежнай Беларусі магчыма існаванне грамадства, заснаванага на свабодзе асобы і агульначалавечых каш- тоўнасцях. Раўнацэнныя і ўзаемазвя- заныя задачы БНФ — аднаўленне гра- мадзянскай супольнасці і нац.-куль- турнае адраджэнне. Галоўная мэта БНФ — свабодны чалавек у адроджа- най незалежнай Беларусі. Арганізацыйны камітэт БНФ за пера- будову «Адраджэньне» ўтвораны 19.10. 1988 па прапанове 3. Пазьняка на ўста- ноўчым сходзе Бел. псторыка-асветнага т-ва памяці ахвяр сталінізму іМарты- ралог Беларусі», заснавальнікамі якога выступілі Саюз пісьменнікаў Беларусі, Саюз кінематаграфістаў Беларусі, Саюз мастакоў Беларусі і рэдакцыя газ. «Лі- таратура і мастацтва». На сходзе ў мінскім Доме кіно (касцёл св. Сымона і св. Алены) прысутнічала каля 400 чал.— творчая, навук. і тэхнічная інтэ- лігенцыя, рабочыя, моладзь з аб'яднан- няў »Талака» і »Тутэйшыя». У Аргкамі- тэт увайшлі Р. Барадулін, А. Белавусаў, В. Быкаў, А. Бяляцкі, А. Варава, В Вя- чорка, Н. Гілевіч, А. Грыцкевіч, П. Дзміт- рук, Ю. Дракахруст, М. Дубянецкі, А. Емяльянаў, В. Жыбуль, У. Конан, Я. Кулік, М. Купава, А. Мальдзіс, А Марачкін, В. Маслюк, 3. Пазьняк, П. Панчанка, П. Садоўскі, А. Суша, С. Свістуновіч, К. Тарасаў, М. Ткачоў, А. Трусаў, Г. Тумаш, I. Чарняўскі, Перадвыбарчы мітынг, арганізаваны Беларускім народным фронтам «Адраджэньне». Мінск. 25.3.1989. М. Чарняўскі, Я. Шунейка, В Якавенка, пазней па рэкамендацыі апошняга каап- таваны А. Жураўлёў. Аргкамітэт з’яў- ляўся калегіяльным органам. 11.11.1988 Аргкамітэт прыняў адозву «Да грама- дзян Беларусі», у якой акрэсліў паліт. пазіцыю руху і заявіў, што БНФ «пад- трымлівае распачатую лепшымі сіламі КПСС перабудову грамадства на прын- цыпах дэмакратыі і гуманізму», «вы- ступае за дэмакратыю... супраць мана- поліі ўлады бюракратычных сіл», «за рзальны суверэнітэт Беларусі, абвешча- ны Канстытуцыямі БССР і СССР», «за падпарадкаванне эканомікі інтарэсам чалавека за сацыяльную справядлівасць, за непарушнасць правоў чалавека, за прававую дзяржаву, за экалагічна чыс- тую Беларусь, за адраджэнне і дзяр- жаўнасць беларускай мовы». Аргкамітэт заклікаў ствараць групы падтрымкі БНФ і выдаў рэкамендацыі па іх стварэнні Вызваленыя парт., камсамольскія і прафс. кіраўнікі маглі быць толькі радавымі членамі груп падтрымкі. Першым друка- ваным выданнем Фронту стала распаў- сюджанае самвыдавецкім чынам «Інфар- мацыйнае паведамленне» з гэтымі даку- ментамі. У снеж. 1988 выйшаў № 1 «На- він Беларускага Народнага Фронту за перабудову «Адраджэньне». 3№2 «Наві- ны БНФ« публікавалі Матэрыялы да праекту Праграмы БНФ «Адраджэнь- не». 3 кастр. 1988 пачалі стварацца групы падтрымкі БНФ «Адраджэньне» на прадпрыемствах, ва ўстановах, па месцы жыхарства. Ядро БНФ склалі дзеячы нац. інтэлігенцыі, людзі нацыя- нальна-адраджэнскай і незалежнінкай арыентацыі, актывісты агульнадэмакра- тычнага, праваабарончага кірунку. Важнай часткай Фронту стаў рух мала- дзёжных нац.-культурных і дэмакр. арг-цый, які з 1987 ладзіў свае Вальныя Соймы і ў студз. 1989 аформіўся ў Канфедзрацыю беларускіх маладзёжных суполак (66 арганізацый). Канфедэра- цыя ўвайшла ў БНФ як аддзел. Фронт, як шырокі рух, у зваротах Аргкамітэта выступіў за кансалідацыю грамадства, за дыялог з уладамі, з ідэа- лагічнымі апанентамі. Аднак камуніст. кіраўніцтва рэспублікі сустрэла ўзнік- ненне нар. дэмакратычнага руху ва- рожа і выкарыстоўвала для барацьбы з ім усе даступныя метады. 30.10.1988 адбыўся гвалтоўны, з выкарыстаннем газаў, разгон аргашзаванага Канфе- дэрацыяй бел. суполак мітынгу-рэквіе- му *Дзяды» ў Мінску, пасля чаго Аргкамітэт БНФ выступіў з заявай аб недаверы кіраўніцтву рэспублікі. У афі- цыйных сродках масавай інфармацыі і пры дапамозе «арыенціровак» (сакрэт- ных рэкамендацый для парткомаў КПСС) была разгорнута кампанія паклё- пу на БНФ і яго дзеячаў, распачаліся судовыя працэсы над лідэрамі Фронту па надуманых ш сфальсіфікаваных абвінавачаннях (справа Пазьняка), га- ненні на актывістаў БНФ па месцы працы, штрафы, фізічныя расправы (справа С. Свістуновіча ў Баранавічах), арышты і кары за выкарыстанне нац. сімволікі (справы М. Бусла ў Светла- горсюм р-не, А. Капуцкага ў Мала- дзечне, I. Мурашкі ў Полацку і інш.). Аргкамітэт БНФ пакінулі некаторыя яго ўдзельнікі — члены КПСС. 19.2.1989 на стадыёне «Дынама» ў Мінску адбыўся першы ў БССР дазво- лены ўладамі апазіцыйны паліт. мітынг. арганізаваны БНФ. На мітынгу вы- ступалі лідары Фронту, а таксама кан- дыдаты ў нар. дэпутаты СССР, якіх падтрымліваў БНФ Перадвыбарчым лозунгам Фронту быў заклік «Заводы — рабочым, зямля — сялянам, улада — народу». Кампанія выбараў нар. дэпута- таў СССР паслужыла істотным чынні- кам для палітызацыі насельніцтва рэс- публікі, для росту колькасці суполак і прыхільнікаў БНФ Шэраг кандыдатаў. каго БНФ прапагандаваў і падтрымліваў на выбарах, сталі нар. дэпутатамі СССР (А. Адамовіч і В. Быкаў — па спісах творчых саюзаў, С. Га- брусеў, А. Дабравольскі, А- Жураўлёў, М. Ігнатовіч, С. Шушкевіч — ад выбар- чых акруг). Устаноўчы з’езд БНФ адбыўся 24—25. 6.1989 у Вільш. На правядзенне яго ў Мінску Прэзідыум Вярх Савета БССР не даў згоды. У працы з'езда бралі ўдзел 399 дэлегатаў. З’езд прыняў Ста- тут і Праграму руху. Праграма склада- лася з раздзелаў: «Суверэнітэт», «Дэ- макратыя. Правы чалавека», Экано- міка», «Сацыяльная справядлівасць», «Ахова здароўя», «Экалогія», «Нацыя- нальнае пытанне», «Мова», «Культура», «Адукацыя і навука», «Рэлігія і грамад- ства», «Этыка і маральнасць». У раз- дзеле «Суверэнітэт» выкладзена патра- баванне дакладных юрыд. гарантый права выхаду рэспублікі са складу СССР, вяршэнства законаў БССР на яе тэрыторыі, рэальнага суверэнітэту рэс- публікі як найважнейшай умовы выйсця з эканам., экалапчнага, культурнага крызісу. Праграма выступала за ад- мену канстытуцыйнага замацавання кі- раўнічай ролі КПСС, за шматпартый- насць і юрыд. гарантыі для правоў і
441 БЕЛАРУСКІ свабо; асобы. Асноўнымі праграмнымі палажэннямі па эканоміцы былі: эканам. самастойнасць рэспублікі, разнастай- насць і роўнасць форм уласнасці, інтэграцыя эканомікі Беларусі ў еўра- пейскую эканам. структуру. Праграма патрабавала надаць бел. мове статус адзінай дзярж. мовы рэспублікі і высту- пала супраць агульнанароднага нац. рускага двухмоўя. БНФ выступіў з пра- пановамі стварыць Т-ва бел. мовы, між- народнае бел. т-ва. У звароце БНФ да грамадзян Беларусі, прынятым на з'ез- дзе. гаварылася: «Мы не шукаем кан- франтацыі, нам патрэбная спакойная і канструктыўная праца дзеля дабра Бацькаўшчыны. Канфрантацыю выбі- раюць тыя, хто ў сапраўдным народа- ўладдзі бачыць пагрозу для сябе». Былі прыняты ўхвалы: «Аб пераадоленні вынікаў Чарнобыльскай катастрофы» (у т. л. зварот да народаў СССР і краін— членаў ААН у сувязі з вынікамі Чарно- быля для Беларусі), «Аб палітычным плюралізме», «Аб праекце Канстытуцыі БССР», «Аб міжнацыянальных адно- сінах на Беларусі», «Дб свабодзе сумлен- ня і беларускай мове ў рэлігійным жыц- ці на Беларусі», «Аб беларускай нацыя- нальнай сімволіцы», «Пра дзяржаўнасць беларускай мовы», «Аб беларуска-літоў- скіх дачыненнях». З’езд выбраў Сойм БНФ. Старшынёй Сойму БНФ выбраны 3. Пазьняк, яго намеснікамі Ю. Хадыка і М. Ткачоў. Дакументы на рэгістрацыю БНФ пададзены 12.7.1989, Статут БНФ зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі БССР 19.6.1991. БНФ актыўна ўдзельнічаў у выбарах нар. дэпутатаў БССР і дэпутатаў мяс- цовых Саветаў (сак.— крас. 1990). У крас. 1989 камісія падрыхтоўкі пра- грамных дакументаў БНФ распрацавала праекты законаў аб выбарах у Вярхоў- ны і мясц. Саветы БССР, заснаваныя на прынцыпах усеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права. 13.7.1989 Сойм Фронту ўхваліў зварот да дэпута- таў Вярх. Савета БССР з патрабаван- нямі: прыняць дэмакр. выбарчыя законы; надаць публічнасць чарнобыльскаму пы- танню, спыніць вытворчасць харчовай прадукцыі на заражаных тэрыторыях, абвясціць Беларусь бяз'ядзернай зонай; асудзіць сталінізм як антычалавечую з’яву і рэабілітаваць бязвінна пацяр- пелых ад таталітарнага рэжыму. БНФ узначальваў масавыя пратэсты і мітынгі супраць антыдэмакр. праектаў законаў аб выбарах нар. дэпутатаў БССР і мясц. Саветаў, якія Вярх. Савет БССР раз- глядаў і прымаў у кастр. 1989. У вы- ніку грамадскіх акцый некаторыя анты- дэмакр. палажэнні законапраектаў (вы- бары ад грамадскіх арганізацый, акрамя аб'яднанняў інвалідаў і ветэранаў, пра- вядзенне акруговых выбарчых сходаў для адбору кандыдатаў) не былі прыня- тыя. Фронт арганізоўваў вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Вярх. Савета БССР праз сходы па месцы жыхар- ства, сходы працоўных калектываў, пры дапамозе грамадскіх нац.-культур- ных арганізацый, падтрымліваў дэма- кратычна настроеных кандыдатаў. Вы- барчая кампанія БНФ ішла пад лозун- гамі «Галасую за Беларусь», «Беларусь, вяртайся ў Еўропу». У выбарчай плат- форме БНФ «Галасую за БеларусьІ», прынятай 9.12.1989, упершыню сфарму- лявана патрабаванне поўнай незалеж- насці Беларусі, заяўлялася, што БНФ «ідзе да выбараў з ідэямі палітычнага і эканамічнага плюралізму, культур- нага адраджэння, з ідэямі дэмакратыі, свабоды і суверэнітэту Беларусі... БНФ адстойвае ідэі незалежнасці, рэальнага суверэнітэту Беларусі, бачыць у гэтым найважнейшую палітычную мэту, што стаіць перад грамадствам». 10.2.1990 на Усебел. Дэмакратычным Форуме, скліканым у Мінску па ініцыя- тыве БНФ, быў утвораны перадвыбарчы Беларускі дэмакратычны блок (БДБ), у які, апрача БНФ, што не быў зарэ- гістраваны і таму не меў права вылучаць кандыдатаў, увайшлі афіцыйна зарэгі- траваныя Таварыства бел. мовы, Бел. экалагічны саюз, творчыя саюзы, Саюз кааператараў Беларусі, Рабочы саюз Беларусі, Бел. сялянскі саюз. Асноў- ную арганізацыйную і агітацыйную працу, кантроль за ходам выбараў ажыц- цяўлялі сябры БНФ. 25.2.1990 на пл. Леніна ў Мінску адбыўся выбарчы мітынг БНФ, на якім прысутнічала да 100 000 чал.; мітынг закончыўся пахо- дам да будынка рэспубліканскага тэле- бачання, кіраўніцтва якога па патра- баванні народу прадаставіла прамы эфір лідэрам Фронту. Антызаконнымі метада- мі барацьбы супраць БНФ карыстаўся парт. апарат КПБ, які кантраляваў выбарчыя камісіі і афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі. Кандыдатаў у дэ- путаты, якіх падтрымліваў БНФ, ста- вілі ў няроўныя ўмовы з сапернікамі, за якімі стаяла КПБ. Камуніст. партыя, адм. структуры разгарнулі шырокамаш- табную кампанію дэзі нфармацыі, паклё- пу на дэмакр. кандыдатаў. Былі зарэ- Альтэрнатыўны мітынг Беларускага народнага фронту «Адраджэньне» 1 мая 1989 у Мінску. гістраваныя шматлікія парушэнні зака- надаўства з боку выбарчых камісій, скіраваныя супраць кандыдатаў, якіх падтрымліваў БНФ. Нягледзячы на гэта, з кандыдатаў БДБ (яны вылучаліся ў 150 акругах з 310) сталі дэпутатамі 60 чал. 24.3.1990 БНФ склікаў 2-і Усебел. дэмакратычны форум, дзе па ініцыятыве 20 мінскіх дэпутатаў была створана «Дэмакратычная плынь» у Вярх. Савеце БССР з каардынатарамі В. Голубевым, А. Трусавым, Я. Цумаравым, С. Шуш- кевічам. 27.3.1990 створана дэпутацкая група «Дэмакратычная плынь» на плат- форме БДБ у Мінскім гарсавеце. Аднак далёка не ўсе дэпутаты, чыё вылучэнне арганізоўваў і чыю выбарчую кампанію вёў БНФ, надалей увайшлі ў дэмакра- тычныя і фронтаўскія дэпутацкія групы. У той жа час да БНФ далучыліся не- каторыя іншыя дэпутаты. 3 14.5.1990 «Дэмакратычная плынь» у Вярх. Савеце БССР аформілася ў Дэмакратычны клуб з даволі размытай платформай. Сфар- міраваліся апазіцыя БНФ (37 чал.) і фракцыя БНФ, куды на 1.10.1991 ува- ходзілі дэпутаты: М. Аксаміт, М. Алам- піеў, С. Антончык, Л. Баршчэўскі, Ю. Беленькі, В. Галубовіч, 1. Гермянчук, В. Голубеў Г. Грушавы, У. Грыбанаў, Б. Гюнтар, Л. Дзейка, У. Заблоцкі, Л. Зданевіч, В. Какоўка, М. Крыжаноў- скі, В. Малашка, М. Маркевіч, С. Навум- чык, У. Новік, Я. Новікаў, 3. Пазьняк, С. Папкоў, I. Пырх, П. Садоўскі, У. Станкевіч, Г. Сямдзянава, А. Тру- саў. Каардынатары апазіцыі — Бар- шчэўскі, Голубеў, Навумчык, сакратар апазіцыі — Новік. Фракцыя БНФ рас- працавала шэраг значных законапраек- таў, у т. л. канцэпцыю пераходу да
442 БЕЛАРУСКІ рыначнай эканомікі (ліст. 1990), праект Закону аб зямлі (снеж. 1990), праект За- кону аб банках і банкаўскай сістэме (студз. 1991), праект пакета пастаноў аб вайсковай рэформе (вясна 1991), праект Закону аб выбарах на шматпартыйнай аснове (восень 1991), праект Кансты- туцыі Рэспублікі Беларусь і інш. Усе законапраекты апазіцыі БНФ Вярх. Са- вет адхіліў. Эканам. група апазіцыі БНФ у Вярх. Савеце да лют. 1992 рас- працавала канцэпцыю эканам. рэформы ў Рэспубліцы Беларусь, якая зыходзіла з неабходнасці правядзення Беларуссю са- мастойнай эканам. палітыкі і разгля- дала рыначныя адносіны як мэту і сродак стварэння эфектыўнай эканомікі, здольнай забяспечыць высокі жыццёвы ўзровень грамадзян. 11.5.1990 Сойм БНФ заявіў, што «да- сягненне дэмакратыі, суверэнітэту рэс- публікі і выратаванне нашага народу немагчымае ў складзе СССР». Канфе- рэнцыя БНФ (Мінск, 30.6—1.7.1990) прыняла праект «Дэкларацыі аб неза- лежнасці Беларусі», які рэкамендавала прапанаваць у якасці законапраекта дзпутатам апазіцыі БНФ у Вярх. Са- веце. Канферэнцыя заявіла, што БНФ вітае новаўтвораныя паліт. аб'яднанні дэмакр. кірунку, разглядае іх як паплеч- нікаў у барацьбе за незалежнасць Бела- русі і супраць манаполіі КПСС, і заклі- кала да адзінства дэмакр. сіл. Канфе- рэнцыя падкрэсліла, што задача БНФ — не даць масаваму антыкамунізму пера- тварыцца ў разбуральную стыхію і скі- раваць яго ў арганізаваныя формы, і заклікала да нацыяналізацыі маёмасці КПСС і роспуску парткомаў. Канферэн- цыя арыентавала арганізацыйную працу Фронту на праблемы самакіравання, на Да арт Ьеларускі народны фронт «Адраджэньне». Мітынг у Курапатах на Цзяды. 29.10. 1989. ладжанне свабоднага друку, на ства- рэнне і падтрымку забастовачных камі- тэтаў і незалежных прафсаюзаў. На кан- ферэнцыі выказваўся погляд аб не- эфектыўнасці савецкай сістэмы і аб неаб- ходнасці пераходу да парламенцка- муніцыпальнай сістэмы дзярж. улады і кіравання. Падкрэслівалася неабход- насць рыхтаваць грамадскую думку да ідзі Устаноўчага Сойму Беларусі. У пасяджэнні сесіі Вярх Савета 27.7. 1990, на якім прымалася Дэкларацыя аб дзярж. суверэнітэце БССР, фракцыя БНФ удзелу не брала ў знак пратэсту супраць упамінання ў Дэкларацыі пра «саюз суверэнных сацыялістычных дзяр- жаў». У вер. 1990 Сойм БНФ пацвердзіў імкненне руху да адраджэння незалеж- най і дэмакратычнай Беларусі, выказаў занепакоенасць захопліваннем нерухо- май маёмасці партакратыяй. Сойм пад- крэсліў, што БНФ павінен узяць на сябе паліт. ініцыятыву ў ажыццяўленні дэка- мунізацыі эканам., паліт. і культурнага жыцця рэспублікі, прымусовым адчу- жэнні на карысць мясцовай улады маё- масці КПСС — КПБ. Сойм заявіў, што бел. шлях да незалежнасці ідзе праз прыняцце пакета адпаведных законаў, праз забарону дзейнасці ў Рэспубліцы паліт. сіл, якімі кіруюць з замежных асяродкаў; праз роспуск КДБ і вывад сав. войска з Беларусі; праз няўдзел у саюзным дагаворы і заключэнне пра- мых пагадненняў з іншымі дзяржавамі. Сойм рэкамендаваў суполкам, радам Фронту ствараць апазіцыйныя фракцыі БНФ у саветах і надалей не браць на сябе адказнасці за антынародныя рашэн- ні, згуртавацца з забастовачнымі камі- тэтамі, спрыяць іх каардынацыі і вылу- чэнню імі паліт. патрабаванняў, каарды- наваць дзейнасць з усімі паліт. сіламі, якія стаяць на грунце незалежнасці і дэкамушзацыі Беларусі, утвараць вай- сковыя камісіі, разгарнуць асветную працу. 2-і з’езд БНФ «Адраджэньне» адбыў- ся 23—24 3.1991 у Мінску. У паліт. спавешчанні, з якім выступіў Пазьняк, было падкрэслена, што сав. імперыя вычарпала свае рэсурсы і альтэрнатывы незалежнасці няма. Камуніст. рэжым не паддаецца рэфармаванню, таму рух за два гады прайшоў шлях ад спадзяванняў на супрацоўніцтва з «лепшымі сіламі КПСС» да прынцыповага антыкамуніз- му. Праца БНФ мусіць скіроўвацца на інтэграцыю грамадства рэспублікі, на адраджэнне нац. і грамадзянскай суполь- насці. Базай для дэмакратыі з'яўляецца прыватная ўласнасць, культурны, свядо- мы і свабодны чалавек. З'езд прыняў Праграмную заяву «Свабода — Неза- лежнасць — Адраджэнне». 3 назвы руху скасаваныя словы «за перабудову». Падкрэслена. што праз здабыццё суверэ- нітэту рэспубліка зможа вярнуцца ў сям’ю еўрапейскіх народаў, аднавіць маральныя, культурныя і сац. каштоў- насці. Лдроджаная нацыя сама рас- парадзіцца плёнам сваёй працы і знойдзе паратунак ад вынікаў Чарнобыля. Бел. шлях да незалежнасці ідзе праз выка- нанне Дэкларацыі аб дзярж. суверэ- нітэце і прыняцце адпаведных законаў, у т. л. аб грамадзянстве, аб стварэнні бел. вайсковых фарміраванняў, праз пад- рыхтоўку ўмоў для правядзення выба- раў ва Усебел. Устаноўчы Сойм, які надалей вызначыць формы дзярж. ўлад- кавання Беларусі. Паліт. свабода не- магчымая без свабоды эканамічнай, таму неабходна вяртанне да прыватнай улас- насці пры недапушчэнні апаратнага варыянта прыватызацыі. Вызначана стаўленне да камуніст. партыі як да зла- чыннай арганізацыі, падкрэслена, што члены кампартыі нясуць толькі паліт. і маральную адказнасць за злачынствы. БНФ застаецца шырокім грамадска- паліт. рухам, яго асноўная сац. база — шырокія пласты беспартыйных і сяброў дэмакр. партый. З'езд ухваліў Зварот да народа Беларусі ў сувязі з рэферэн- думам аб будучыні СССР, дзе заявіў пра неправамернасць яго правядзення на тэр. Беларусі і снвердзіў, што апора БНФ — мільён жыхароў рэспублікі, якія адказалі на пытанне рэферэндуму «не». З'езд унёс змены ў Статут. Кіраў- нічы орган БНФ — Сойм — фарміруец- ца з дзвюх частак, адна з якіх непасрэдна выбіраецца з’ездам, а другая складаецца з прадстаўнікоў партый і арганізацый, што ўваходзяць у рух як калектыўныя сябры, а таксама з прадстаўнікоў тэры- тарыяльных арганізацый БНФ. Вызнача- ны статус сяброў і прыхільнікаў БНФ, дЛя першых уведзена фіксаванае сяб- роўства. У БНФ арганізацыйна ўвайшлі Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі (НДПБ), Ліга жанчын Бе- ларусі, Мінскі гарадскі бацькоўскі камі- тэт беларускамоўных класаў. Выбраны Сойм БНФ. Старшынёй БНФ выбраны Пазьняк, яго намеснікамі — Голубеў, Заблоцкі, Хадыка. Пры Сойме і ўправе БНФ працуюць камісіі: архіўная, арганізацыйная, вай-
443 БЕЛАРУСКІ сковая, інфармацыйная, камітэт «Дзеці Чарнобыля», мастацка-аздабленчая, па культуры і псторыі, па праблемах сама- кіравання, палітычная, праваабарончая, сувязі з замежжам, сувязі з рабочым рухам, сувязі з рухам моладзі, сувязі з сялянствам, экалагічная, эканамічна- гаспадарчая. БНФ арганізоўваў чарнобыльскія і экалагічныя акцыі: Гадзіна смутку і мау- чання 1989, мітынп, зборы подпісаў, жалобныя набажэнствы ў Мінску, Го- мелі, Наваполацку, Нароўлі, Ветцы і інш., экспедыцыі ў Чэрыкаўскі, Слаўгарадскі і інш. раёны. 30.9.1989 у Мінску ад- быліся нар. шэсце і мітынг ‘Чарно- быльскі шлях». Арганізаваная БНФ Асамблея народаў «Чарнобыльскі шлях» (25—26.11.1989, Мінск, удзельнічалі прадстаўнікі Беларусі, Украіны, Расіі, Летувы, Эстоніі, Малдовы) абнарода- вала інфармацыю пра вынікі чарно- быльскай катастрофы, прапанавала падыходы да іх мінімізацыі. еыстушла супраць т. зв. «35-бэрнан канцэпцыі» бяспечнага пражывання на забруджаных тэрыторыях Мін-ва аховы здароўя СССР, падтрымала распрацаваную бел. вучонымі канцэпцыю адсялення, звяр- нулася да сусв супольнасці з заклікам аб дапамозе. Народны трыбунал, які ад- быўся ў рамках Асамблеі, сцвердзіў віну кіраўніцтва СССР, БССР і інш. рэспублік у замоўчванні і скажэнні ін- фармацыі аб катастрофе, запатрабаваў следства і пакарання вінаватых. Народны трыбунал па разглядзе эфектыунасш пераадолення вынікаў чарнобыльскан катастрофы прайшоў у Мінску 27.4. 1991. Прадстаўнікі БНФ удзельнічалі ў слуханнях вынікау незалежнага гра- мадскага расследавання «Чарнобыльская катастрофа і правы чалавека» (Кіеў, 1991) У крас. 1989 створаны Камітэт БНФ «Дзеці Чарнобыля» (да 1991 старшыня Г. Грушавы, з 1991 каардынатары В. Бунвал, Г. Вашчанка, старшыня Ка мітэта БНФ «Дзеці Чанобыля» ў Ма гілёве Н. Рослава), які ажыццяў- ляе гуманітарную дапамогу жыхарам пацярпелых раёнаў, каардынуе дзей насць замежных дабрачынных аргашза- цый, ажыццяўляе грамадскі кантроль за размеркаваннем ахвяраванняў, арга- нізуе аздараўленчы адпачынак дзяцей у чыстых зонах Беларусі і за яе межамі. Красавіцюя рабочыя забастоўю 1991 у Мінску, Салігорску, Оршы і іншых гарадах Беларусі сталі значнай паліт. падзеяй. 5.7.1989 у Мінску на сходзе рабочых са сталічных груп падтрымкі БНФ была створана ішцыятыўная група Рабочага Саюза Беларусі (РСБ), да 1991 аргкамітэт РСБ дзейшчаў на правах камісіі БНФ. Мясцовыя рады і суполкі БНФ удзельнічалі ў арганізацыі неза- лежнага рабочага руху і забастовак у Гомелі і Салігорску ў 1989 1990. Фронт удзельшчаў у наданні рабочым забастоўкам паліт. характару. Мнопя актывісты БНФ сталі лідэрамі рабочага руху (С. Антончык, Г. Мухін, Г. Быкаў у Мінску, I. Юргевіч у Салігорску). БНФ падтрымаў забастоўку і шэсце на Мінск салігорскіх шахцёраў у крас. 1992, якія дамагаліся падпісання ге- неральнага тарыфнага пагаднення з дзяржавай, і правёў мітынг у іх пад- трымку на сталічнай пл. Незалежнасш 16.4.1992. 3 першых гадзін спробы дзярж. пера- вароту ў СССР 19—21 жн. 1991 БНФ распачаў інфармаванне грамадства і ар- ганізацыю пратэстаў. У заяве апазіцыі БНФ у Вярх. Савеце, у сумеснай заяве БНФ і дэмакр. партый 19.8.1991 па- дзеі былі кваліфікаваны як спроба пут- чу, антыканстытуцыйнага дзярж. пе- равароту. У Мінску і інш. гарадах краіны штодня адбываліся ладжаныя БНФ мітынгі пратэсту. Выдадзены спец- выпуск газ. «Навіны БНФ», шматлікія лістоўкі. 22.8.1991 апазіцыя БНФу Вярх. Савеце выступіла з патрабаваннем зняц- ця з пасад Старшыш Вярх. Савета. мі- ністра юстыцыі, старшыні Дзяржкамітэ- та па тэлебачанні і радыёвяшчанні і інш. дзярж. службоўцаў, што падтры- малі путч. У дш працы нечарговай се- сіі Вярх. Савета 25—26.8.1991 на пл. Леніна ў Мінску праходзіў кругласутач- ны мітынг, арганізаваны БНФ, дзе ства- раліся дружыны нац. гвардыі. Сесія пры- няла рашэнні аб наданні Дэкларацыі аб дзярж. суверэнітэце Беларусі статуса канстытуцыйнага закону; аб дэпарты- зацыі; аб прыпыненні дзейнасці КПБ — КПСС. Дружыны БНФ, нар. дэпутаты розных узроўняў — сябры БНФ узялі чынны ўдзел у апячатванш ўстаноў камуністычнай партыі ў Мінску і інш. гарадах. Пасля надання 25.8.1991 Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі канстытуцый- нага статуса Управа БНФ прыняла зва- рот «Да народу Беларусі», дзе было заяўлена. «Векавое змаганне пакаленняў нашых продкаў, барацьба Беларускага Народнага Фронту, усіх дэмакратычных сілаў нашае Бацькаушчыны прывяла да перамогі. Беларусь — незалежная дзяр- жаваі». Да арт. Беларускі народны фронт < Адраджэны, . адзіна смутку і маўчання», прысвечаная гадавіне Чарнобылы» й <«гастрофы Мінск. 26 4 1989. Сойм БНФ 7.9.1991 сцвердзіў, што гіст. магчымасць Беларусі вярнуць сваю незалежнасць была ажыццёўлена дзя- куючы ўсёй папярэдняй дзейнасці і слушнай тактыцы БНФ «Адраджэньне», і адзначыў, што незалежнасць і першыя парасткі дэмакратыі знаходзяцца пад унутранай і знешняй пагрозай. Сойм пацвердзіў адмоўнае стаўленне БНФ да заключэння Саюзнага дагавору, прапана- ваў тэрміновыя захады для абароны ін- тарэсаў незалежнасш Беларусі, запатра- баваў распачынаць раздзяржаўленне, прыватызацыю, уводзіць нац. валюту. Вярх. Савет павінен неадкладна прыняць закон аб выбарах на шматпартыйнай аснове, вызначыць дату правядзення вы- бараў і самараспусціцца. У звароце да былых камуністаў падкрэслівалася, што БНФ выступае за яднанне ўсіх гра- мадзян нашай Рэспублікі ў адстойванні яе незалежнасці. У дш нечарговай сесн Вярх. Савета 17—20.9.1991 на пл. Незалежнасці ў Мінску адбываўся бесперапынны мітынг БНФ з патрабаваннямі рашучай абаро- ны незалежнасці рэспублікі: стварэння ўласных узбр. сіл і мін-ва абароны, пры- няцця законаў аб грамадзянстве, абароне межаў і інш.; канчатковага спынення дзейнасці злачыннай КГІСС і поўнай нацыя налізацыі яе маёмасці (з выкары- станнем на справы адукацыі, культуры, аховы здароўя); адстаўкі камуніст. Са- вета Міністраў; прыняцця назвы нашай дзяржавы Рэспубліка Беларусь, вяртання спрадвечных герба і сцяга, назвы Менск; новага дэмакр. Закону аб выбарах і прызначыць выбары сёлета. Сесія зацвердзіла назву краіны — Рэспубліка Беларусь, дзярж. герб «Пагоня» і бела- чырвона-белы сцяг. 12—13.10.1991 БНФ правёў у Мінску навукова-практычную канферэнцыю
444 БЕЛАРУСКІ «Незалежнасць і адраджэнне», якая сцвердзіла, што новая сітуацыя выма- гае ўдакладнення развіцця праграм- ных палажэнняў руху, аб’яднання нама- ганняў навукоўцаў, палітыкаў і практы- каў у распрацоўцы шляхоў і ажыц- цяўленні выхаду рэспублікі з крызісу. 9.11.1991 Сойм БНФ прыняў Зварот да народа Беларусі, дзе было абвешчана, што калі да канца года Вярх. Савет не прыме заканадаўчых актаў, якія забяспе- чаць незалежнасць Беларусі і ажыццяў- ленне эканам. рэформ, не адправіць у адстаўку ўрад, БНФ распачне падрых- тоўку да рэферэндуму, які павінен вы- рашыць пытанні датэрміновага роспуску Вярх. Савета, прыняцця закону аб вы- барах на шматпартыйнай аснове, рас- працаванага апазіцыяй БНФ, і новых выбарах паводле гэтага закону. 13.12.1991 Сойм БНФ канстатаваў слушнасць прагнозаў фронту адносна па- літ. бесперспектыўнасці сав. імперыі, ві- таў фактычны канец існавання СССР і падкрэсліў, што Садружнасць незалеж- ных дзяржаў — часовае ўтварэнне. Да супрацоўніцтва ў справе рэферэн- думу БНФ запрасіў дзмакр. сілы краі- ны. 11.1.1992 на пашыраным пасяджэнні Сойма БНФ была прынята Супольная заява кіраўніцтва Абяднанай дэмак- ратычнай партыі Беларусі (АДПБ), БНФ, Беларускаы сялянскай партыі (БСП), Беларускай хрысціянска-дэмак- ратычнай злучнасці (БХДЗ), Мінскага гар. страйкавага камітэта і Свабодна- га прафсаюза Беларусі, якая абвясціла пра стварэнне супольнай ініцыятыўнай групы для правядзення рэферэндуму. У той жа дзень адбылася ўстаноўчая канферэнцыя ініцыятыўнай групы рэ- ферэндуму, сфармулявана мэта рэферэн- Да арт. Беларускі народны фронт «Адраджэньне». «Чарнобыльскі шлях». Мінск. 30.9. 1989. думу, старшынёй групы абраны сябра Сойма БНФ У. Анцулевіч. У ходзе пе- рамоў з Цэнтр. выбарчай камісіяй было канчаткова сфармулявана пытанне, якое меркавалася вынесці на рэферэн- дум: «Ці лічыце Вы неабходным пра- вядзенне ўвосень 1992 г. выбараў у вы- шэйшы орган дзяржаўнай улады Рэспуб- лікі Беларусь на падставе «Закону аб вы- барах народных дэпутатаў Беларусі», праект якога ўнесены апазіцыяй БНФ у Вярхоўным Савеце, і ў сувязі з гэтым датэрміновы роспуск цяперашняга Вяр- хоўнага Савета?». Да наступнай су- польнай заявы «Рэферэндум — гэта мір- ны шлях выйсьця з крызісу» ад 8.2.1992 далучылася і Беларуская сацыял - дэмакратычная грамада (БСДГ). У падтрымку рэферэндуму прайшоў шэраг мітынгаў у Мінску і інш. гарадах краіны. 13.2.1992 фармулёў- ка пытання і ініцыятыўная група рэфе- рэндуму ў складзе 1200 чал. былі зарэ- гістраваны, пачаўся збор подпісаў. 13 крас. ініцыятыўная група перадала падпісныя лісты з 446 601 подпісам Цэнтр. камісіі па рэферэндуме, якая пас- ля іх праверкі 11.5.1992 прызнала ў сва- ім заключэнні законнасць і сапраўднасць пераважнай большасці сабраных подпі- саў. Аднак Вярх. Савет 29.10.1992 на- суперак высновам Цэнтр. камісіі па рэ- ферэндуме прыняў пастанову, якой за- бараніў правядзенне рэферэндуму. Істотны бок дзейнасці БНФ — наву- ковая і кулыурна-асветная праца 3 1990 у Мінску працуе універсітэт БНФ «Ад- раджэньне». БНФ праводзіць семінары па пытаннях палітыкі, эканомікі, гісто- рыі, удзельнічаў у арганізацыі і правя- дзенні канферэнцыі «Інтэлігенцыя і на- цыянальнае адраджэнне» (чэрв. 1991). У 1992 пры Сойме створана Калепя радцаў БНФ (увайшлі акад. Р. Гарэцкі, П. Капітула, М. Куняўскі і інш., старшы- ня акад. С. Астапчык). Актыў БНФ бярэ чынны ўдзел у працы ТБМ імя Ф. Скары- ны, Бел. фонду культуры, таварыства «Мартыралог Беларусі» і ладзіць суполь- ныя з гэтымі арганізацыямі акцыі. БНФ аддае пастаянную ўвагу вайско- вай праблеме, якая абвастрылася пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі. Сту- дзеньскі (1992) Сойм БНФ прыняў Заяву «Пра вайсковую палітыку Бела- русі», дзе запатрабаваў неадкладнага прывядзення да прысягі на вернасць Беларусі ўсіх войск на яе тэрыторыі. 8.9.1992 у Мінску (пл. Незалежнасці), Салігорску, Гродне і інш. была пра-ве- дзена сімвалічная прысяга на вер- насць Бацькаўшчыне, ладжаная БНФ і Беларускім згуртаваннем вацскоўцаў (БЗВ). 25.9.1992 Сойм БНФ «Адра- джэньне» з прадстаўнікамі дзмакр. пар- тый і БЗВ правёў канферэнцыю «Бе- ларускае войска: сучаснасць і буду- чыня». Ва ўхвале «Беларусі патрэбна надзейнае войска» ўдзельнікі канферэн- цыі ахарактарызавалі вайсковую па- літыку ўлад як супярэчную інтарэсам Беларусі, асудзілі падпісанне 20.7.1992 вайсковых пагадненняў Беларусі з Расі- яй, запатрабавалі рашучых дзеянняў супраць карупцыі вайсковай наменкла- туры, асудзілі ганенні на патрыятыч- на настроеных афіцэраў 3 БЗВ БНФ ладзіць штогадовыя ўшанаванні Дня незалежнасці Беларусі 25 сакавіка, Дня памяці продкаў Дзяды, угодкі пера- могі пад Грунвальдам і інш. Фронт падтрымлівае сталыя кантакты каардынуе дзейнасць з асноўнымі асяродкамі беларускай эміграцыі на Захадзе і з беластоцкімі бел. згуртаван- нямі (найперш з Беларускім дэмакра- тычным аб'яднаннем). Адной з формаў такой каардынацыі сталі Беларускія сімпозіумы «Белавежа-90» (5—8.10. 1990) і «Белавежа-91» (27—29.9.1991) у мяст. Белавежы на Беласточчыне. БНФ удзельнічаў у працы Грамадзян- скага форуму Беларусі, у іншых суполь- ных акцыях і мерапрыемствах з БСДГ, АДПБ, НДПБ, БСП, БХДЗ, іншы- мі паліт. і грамадска-паліт. арг-цы- ямі дэмакр. кірунку; падтрымлівае кан- такты з паліт. рухамі і партыямі іншых краін. Прадстаўнікі Фронту бралі ўдзел у з’ездах і канферэнцыях Народных франтоў Эстоніі і Латвн літоў- скага «Саюдзіса», Народнага руху Украіны. БНФ выступіў за адраджэнне ідэі Балта-Чарнаморскай супольнасш, у склад якой уваходзілі б Эстонія, Лат- вія, Летува, Беларусь, Украіна. 23— 24.11.1990 у Мінску адбылася склі- каная БНФ міжнар. нарада дэлегацый дэпутацкіх груп, дзе Беларусь і Украіну прадстаўляла апазіцыя, Летуву — афі- цыйная дэлегацыя, Латвію — дэлегацыя парламенцкай большасці- Дэлегацыі прынялі паліт. заяву, ухвалы аб эканам. і гуманітарным супрацоўніцтве краін, прадстаўленых на нарадзе аб стварэн- ні нац. узбр. сіл у гэтых краінах. БНФ удзельючаў у гадавых канферэн- цыях Міжнар. хельсінкскай федэрацыі, у міжнар. канферэнцыях па правах чала- века, у працы Дэмакратычнага кангрэ-
445 БЕЛАРУСКІ су — каардынацыйнай нарады Дэмакра- тычных паліт. партый і рухаў рэспублік СССР (1990—91) і інш. Найбольш значныя мясцовыя Рады БНФ дзейнічаюць у Менску, ва ўсіх абласных гарадах, а таксама ў Пінску, Наваполацку, Івацэвічах, Салігорску, Слаўгарадзе, Маладзечне і інш. Па-за межамі Рэспублікі Беларусь рады і су- полкі БНФ дзейнічаюць у Вільні, Рызе, Маскве. БНФ мае прадстаўнікоў у Поль- шчы, ЗША і Канадзе. Цэнтральны друкаваны орган БНФ — газ. «Навіны БНФ «Адраджэньне» (з 1988 да 1992 рэдактар А. Суша). Пе- рыядычныя выданні мясцовых радаў БНФ: «Абуджэньне», «Ратуша» (Магі- лёў), «Шлях» (Брэст—Баранавічы), «Атава» (Гомель), «Раніца» (Маладзеч- на), «Куцейна» (Орша), «Сумленьне» (Слуцк), «Івейская крыніца» (Іўе), «Прамень», «Пагоня» (Лепель), «Сьвіс- лач» (Мінск, Ленінскі р-н), «Грамада» (Мінск, Савецкі р-н), «Прамень» (Мін- скі гадзіннікавы завод), «Наш голас» (Івацэвічы). Дзейнасць БНФ шырока асвятляюць газеты «Свабода» (Мінск; да № 5—6, 1990 выдавалася як орган Выбарчай камісіі БНФ), «Беларус» (Нью-Йорк), «Пагоня» (Гродна), «Вы- бар» (Віцебк), «Народная трубуна» (Лі- да). Літ.'. Праграмныя дакументы БНФ «Ад- раджэньне»: Зварот да грамадзян Бела- русі, Праграма, Статут. Ухвалы (рэзалю- цыі) Устаноўчага зьезду. Мн., 1989; Спра- вочно-аналнтнческнй матернал: В помоіць лектору, полнтннформатору. Мн., 1989; Перестройка — дело всех н каждого: 100 во- просов я ответов. Мн., 1989; Неформаль- ные обьедннення в полнтнческой жнзнн рес- публнкн (по матерналам прессы). Мн., 1990; Молодежь н демократнзацня совет- ского обшества: соцнол. аналнз. Мн., 1990. С. 24—33, 84—115; Молодежный ренес- санс: (Проблемы соцналнзацнн молодежн). М„ 1990. С. 83—92. 175—197; У л і ц ё н а к А. Іншадумцы. Мн., 1991; Гражданскне двн- ження в Белорусснн: Документы н мате- рналы, 1986—1991. М., 1991; Быкаў В. На крыжах. Выступленні, арт., інтэрв’ю. Мн., 1992; ПазьнякЗ. Сапраўднае абліч- ча. Мн., 1992; Палітычныя партыі і гра- мадска-палітычныя рухі Беларусі. Мн., 1992 (Беларусістыка: Тэмат. зб.; № 17); Бела- русь на шляхах незалежнасці. Мн., 1992 (Беларусістыка: Тэмат. зб.); Палітычныя лідэры: дзяржаўныя структуры — партыі і рухі. Мн., 1992 (Беларусістыка: Тэмат. зб.; № 20); «Неформалы» — кто вы? // Неман. 1988. № 6;БудннасЕ. Провннцн- альный днеаннк / / Дружба народов. 1990. № 10, 11;КозловнчА. Я не могу заплакать: Портрет антнкоммуннста на фоне «перестройкн» // Нёман. 1992. № 5; «Разработать снстему обшення с В. Быко вым» (документы нз б. респ. парт. архнва) // Нар. газ. 1993. 27 студз.; ТЬе сігагіеі о( сот- тііпіат: Іпіегсіем' шііЬ Уіпізцк УуасЬогка // Опсаріі^е Міпгіз. 1991. Уоі. 6. № 3(17). В. Вячорка. БЕЛАРЎСКІ НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫ- ЗВАЛЕНЧЫ РУХ, грамадскі рух за вы- зваленне беларускага народа з-пад кала- ніяльнага ўціску, нацыянальнае адра- джэнне беларусаў, за іх самастойнае сва- боднае развіццё на аснове сваёй дзяр- жаўнасці, здзяйсненне ўласнай суб’ек- тна-творчай ролі ў агульначалавечай цывілізацыі. Зыходным пунктам у гісто- рыі Б. н.-в. р. было паўстанне 1794 у Польшчы, на Беларусі і ў Літве пад кі- раўніцтвам Т. Касцюшкі супраць гвал- Тоўнага падзелу Рэчы Паспалітай манар- хамі Расіі, Аўстрыі і Прусіі, далучэння зямель Беларусі да Расіі. Паводле ўзроў- ню нац. самасвядомасці, якаснай эвалю- цыі Б. н.-в. р. ў яго гісторыі ўмоўна вылучаюць 2 асн. этапы: пачаткова- падсвядомага руху «ў сабе», здзейснена- га пераважна ў рамках польскага нац.- вызв. працэсу (1794—1863), і руху «для сябе», усведамленнем уласна бел. нацыя- нальных інтарэсаў і канчатковай мэты — адраджэння бел. дзяржаўнасці (1863— 1918). На першым этапе пераважалі спа- радычныя разрозненыя праявы літара- турнай, навуковай, культурна-асветнай дзейнасці сярод дробнамаянтковай, т. зв. краёвай, шляхты (у большасці паланізаванай), уніяцкага духавенства, студэнтаў і выкладчыкаў Віленскага універсітэта па вывучэнні мовы, куль- туры, звычаяў, гіст. мінулага беларусаў, пасіуповага ўсведамлення іх этнакуль- турнай адметнасці сярод інш. славян- скіх народаў, спробы ўзнаўлення прыпы- неных традыцый кнігадрукавання на бел. мове. Гэта дзейнасць аб’ектыўна была накіравана супраць афіцыйнай палітыкі самадэяржаўя і польскай (або палані- заванай) арыстакратыі на Беларусі, па сутнасці азначала стыхійны пратэст су- праць ігнаравання гіст. самабытнасці бел. этнасу, яго гвалтоўнай асіміляцыі ў форме паланізацыі ці русіфікацыі. Па- чатковыя праявы бел. нац. ідэалогіі назі- раліся ў дзейнасці т-ваў філаматаў і філарэтаў, Дэмакратычнага таварыства ў Віленскай медыцынскай акадэміі, Брат- няга саюза літоўскай моладзі, Т-ва зя- мель літоўскіх і рускіх (у эміграцыі), навуковых даследаваннях 3. Даленгі-Ха- дакоўскага, М. Баброўскага, I. Даніло- віча, I. Лабойкі, I. Анацэвіча, I. Гры- гаровіча, К. і Я. Тышкевічаў, Т. Нар- бута, А. Кіркора і інш., а таксама ў лі- таратурнай творчасці Я. Баршчэўскага, Я. Чачота, П. Багрыма, А. Вярыгі-Дарэў- скага, У. Сыракомлі, В. Дуніна-Марцін- кевіча, П. Шпілеўскага, паўананімных паэмах «Тарас на Парнасе», «Энеіда навыварат», дзейнасці тэатра Дуніна- Марцінкевіча. Гэтыя асветніцкія пачы- нанні сталі фактычным доказам здоль- насці айчыннай славеснасці да выпра- цоўкі ўласнага нац. стылю, пераадолення часовай «пагранічнай» беларуска-поль- скай або беларуска-рускай раздвоенасці на шляху да нац. творчага сінтэзу, да адназначна бел. літаратуры па мове, змесце і форме. Пасля паўстання 1830— 31 зарадзілася рэв.-дэмакр. плынь, для якой было характэрна спалучэнне літа- ратурнага асветніцтва і паліт. барацьбы (Ф. Савіч, А. Незабытоўскі). Этапную ролю ў далейшым развіцці руху, асабліва рэв.-дэмакр. традыцыі, адыграла паў- станне 1863—64 на чале з К. Каліноў- скім — першым бел. паліт. дзеячам нова- га часу. Яго дзейнасць дала пачатак спалучэнню сацыяльна-эканам. (менаві- та аграрных), палітычных, культурна- духоўных, у т. л. рэлігійных праблем нац.-вызв. барацьбы беларусаў, вычля- ненню ў агульнапольскім вызваленчым кантэксце ўласна беларускіх («літвін- скіх») нац. патрабаванняў (у т. л. ўскос- на выказанай ідэі аб самастойнасці Літвы-Беларусі ў дэмакр. саюзе з Поль- шчай і Расіяй). Каліноўскі першы звяр- нуў увагу на сялянства як гал. дзеятвор- ную сілу бел. нацыі, прысвяціў яму пер- шае нац. перыядычнае выданне — газ. «Мужыцкая праўда». 3 прычыны пара- жэння паўстання 1863—64, наступу па- літ. рэакцыі выспяванне бел. нац. ідэі часова запаволілася. Узмацнілася та- тальная русіфікацыя Беларусі паводле праграмы гал. начальніка Паўн.-Зах. краю М. М. Мураўёва і ідэалагічна- асімілятарскай канцэпцыі заходнерусіз- му. Новай ідэйна-тэарэтычнай і паліт. якасці бел. нац.-вызв. рух дасягнуў на схіле 19 ст. ў дзейнасці сацыяльна- рэвалюцыйнай народніцкай групы «Го- ман» і яе нелегальнага аднайменнага часопіса (1884). Гоманаўцы асэнсавалі заканамерны характар развіцця бел. этнасу, цяжкасці яго наЦ. кансалідацыі і адначасова гіст. жыццеўстойлівасць на- рода пры векавечным асіміляцыйным на- ціску э боку суседніх Расіі і Польшчы, сталай небяспецы растварэння «ў вяліка- расійскім або польскім моры». У якасці альтэрнатывы імперскаму абсалютызму яны абгрунтавалі ідэю «федэратыўнасці Беларусі» на падставе свабоднага пагад- нення з інш. народамі дэмакратызава- най Расіі. Беларускія нарадавольцы вы- ступілі ў цеснай лучнасці з рэв.-дэмак- ратычнымі рухамі Расіі, Украіны, Поль- шчы, падтрымалі федэратыўныя ідзі А. Герцэна, М. Бакуніна, М. Драгамана- ва, адначасова перасцерагалі кіраўнікоў партыі «Народная воля» ад спакушэння рэвалюцыйным цэнтралізмам, недаацэнкі і вузка прагматычнай трактоўкі нац. пы- тання. Паглыбіла бел. вызваленчую ідэю дзейнасць Ф. Багушэвіча. У прад- мове да зб, «Дудка беларуская», інш. тво- рах ён выказаў канцэптуальны погляд на гісторыю беларусаў, падкрэсліў пераем- насць багатых паліт.-дзяржаўных і куль- турных традыцый ВКЛ з сучаснымі на- маганнямі выбавіць сваю «зямліцу- Беларусь» з-пад сацыяльнага, паліт., рэ- лігійнага прыгнёту, культурнага заняпа- ду, адрадзіць грамадскі прэстыж роднай мовы. Яскравая будзіцельская асоба Багушэвіча, «духоўнага бацькі беларус- кага адраджэння» (М. Гарэцкі), а такса- ма літаратурна-грамадская дзейнасць яго сучаснікаў А. Гурыновіча, А. Абу- ховіча, К. Каганца і інш. адыгралі вы- ключную ролю ў станаўленні і гуртаван- ні наступных пакаленняў адраджэнцаў. У 2-й палове 19 — пач. 20 ст. шырокае развіццё атрымала навуковае беларуса- знаўства (публікацыі П. Бяссонава, I. Насовіча, М. Доўнар-Запольскага, Е. Раманава, Я. Карскага, А. Сапунова, А. Ельскага, Я. Карловіча, Г. Татура, М. Нікіфароўскага, М. Федароўскага, П. Шэйна, А. Сержпутоўскага, М. Ян- чука, краязнаўча-збіральніцкая праца
446 БЕЛАРУСКІ Б. Эпімах-Шыпілы і інш.). Ажывілася культурна-асветная плынь Б. н.-в. р.: Гурток люладзі польска-літоўскай, бела- рускай і маларускай, Круг беларускай народнай прасветы і культуры, інш. сту- данцкія аб’яднанні ў Пецярбургу, Маск- ве, Кракаве. Была зроблена спроба вы- пуску нелегальнай паліт. газ. «Свабо- да», заснавання Рэвалюцыйнай партыі Белай Русі. У гэтым жа асяроддзі зара- дзілася думка (часткова пад уплывам польскіх сацыялістаў) пра неабходнасць партыйна-паліт. самаарганізацыі нац,- вызв. руху. У выніку ў 1902 арганізавана Беларуская рэвалюцыйная грамада (з 1903 — Беларуская сацыялістычная гра- мада, БСГ). Глыбокія якасныя змены ў Б. н.-в. р. адбыліся ў выніку рэвалюцыі 1905—07, аслаблення царскага абсалю- тызму, адваёвы некаторых дзмакр. сва- бод, у т. л. права на легальны бел. друк. Са з’яўленнем газет «Наша доля» і «Наша ніва», пазней — газ. «Беларус», часопісаў «Лучынка» і «Раніца», прафе- сійных, грамадска-культурных аб’яднан- няў і гурткоў (Бел. настаўніцкі саюз, Гродзенскі гурток беларускай моладзі, Беларускі музычна-драматычны гурток, Беларускі навукова-літаратурны гурток студэнтаў у Санкт-Пецярбуріу, выдавец- кіх суполак («Загляне сонца і ў наша аконца» і інш.), нац. тэатральных ка- лектываў мацнела ўзаемасувязь асвет- ніцкіх і палітычных, легальных і неле- гальных кірункаў і форм руху. Прын- цыповае значэнне для ідэйнай канса- лідацыі Б. н.-в. р. мела дзейнасць БСГ, яе праграмна-стратэгічны кірунак на змену капіталіст. ладу сацыялістычным, бліжэйшыя задачы (звяржэнне царскага абсалютызму, аўтаномія Беларусі з сеймам у Вільні ў складзе дэмакратычнай Расійскай рэспублікі, 8-гадзінны рабочы дзень, перадача ўсёй зямлі ў грамад- скую ўласнасць), практычныя крокі гэтай партыі ў сялянскіх і рабочых ні- зах (мітынгі, пракламацыі, адозвы). Важнае значэнне мела і азнаямленне ўсерасійскай і міжнар. грамадскасці з сутнасцю бел. пытання (удзел у Між- нар. канферэнцыях сацыяліст. партый, публікацыі ў рус., польскім, укр., літ., чэшскім, ням. друку). Пасля паражэння рэвалюцыі 1905—07 асяродкам сталення і кансалідацыі літаратурных, усіх куль- турна-асветных адраджэнскіх сіл, фармі- равання і пашырэння ў грамадстве нац. адраджэнскіх ідэй стала газ. «Наша ніва». Пад яе ўплывам зарадзіўся (напа- чатку ў каталіцкім, прауніяцкім асярод- дзі) бел. нац.-рэлігійны рух (газ. «Бела- рус», дзейнасць святароў А. Бычкоўскага, В. Гадлеўскага, А. Пачопкі, А. Астра- мовіча і інш.). Дзякуючы «Нашай ніве» ўзгадавана і вылучана да актыўнай вызваленчай працы магутная плеяда пісьменнікаў-класікаў, буйных грамад- ска-паліт. і культурных дзеячаў, нац. ідэолагаў: Я. Купала, Я. Колас, Цётка, М. Багдановіч, Ядвігін Ш., А. Гарун, Ц. Гартны, 3. Бядуля, М. Гарэцкі, браты А. і I. Луцкевічы, А. Уласаў, В. Ластоўскі, I. Буйніцкі, У. Га- лубок, А. Смоліч, Б. Тарашкевіч, Я. Лёсік, Ф. Шантыр, Л- Сівіцкая, Я. Драздовіч, Я. Хлябцэвіч, Л. Гмы- рак і інш. Значная заслуга газеты ў процідзеянні шавіністычным наскокам на бел. рух з боку рус. і польскай рэак- цыйнай прэсы, мясц. рэнегатаў Л. Са- ланевіча, П. Каранкевіча і інш., т-ва «Се- лянін», «Беларускага таварыства» і інш. Глыбокі ўсеаіульны крызіс, за ім рас- пад царскай імперыі ў выніку 1-й сусв. вайны, Лютаўскай і Кастр. рэвалюцый 1917 спрыялі прыкметнай дынамізацыі нац.-вызв. руху, паскарэнню яго эвалюцыі ад агульнай ідэі свабоднай Беларусі да яе канкрэтызацыі ў кірунку практычнага дзярж.-незалежнага сама- вызначэння. Нац.-вызваленчыя ідэі акты- візавалі свядомасць многіх беларусаў — рабочых, вайскоўцаў, тысяч бежанцаў, аб’яднаных у розных бел. асяродках Петраграда, Масквы, Адэсы, Кіева, Тамбова, Саратава, франтавых арг-цыях. Падзел тэр. Беларусі ў ходзе вайны на 2 зоны процістаяння паміж войскамі ваюючых дзяржаў — Расіі і Германіі — меў часовым вынікам арганізацыйнае раз’яднанне руху, прыстасаванне яго структурных форм працы да акупацый- на-франтавых абставін. Сярод бел. акты- ву Вільні, акупіраванай немцамі, ідэя ўзнаўлення бел. дзяржаўнасці звязвала- ся з магчымым адраджэннем дзяржаўнай уніі Беларусі і Літвы, што знайшло адлюстраванне ў звароце Канфедэрацыі Вялікага княства Літоўскага (15.12. 1915), сумеснай дэкларацыі сацыяліс- тычных і дэмакратычных (у т. л. беларускіх) партый Вільні (снежань 1917). Каардынацыйным цэнтрам бел. нац. арганізацый у Вільні быў Бела- рускі народны камітэт, які падтрымліваў сувязі з літоўскім, польскім, яўрэйскім нац. рухамі для забеспячэння тэрыта- рыяльнай цэласнасці і непадзельнасці бел. зямель, прадстаўляў і абараняў інтарэсы бел. насельніцтва перад аку- пацыйнымі ўладамі. Па ініцыятыве Цёткі, I. Луцкевіча ў Вільні і пры- леглых раёнах былі заснаваны пер- шыя бел. школы, настаўніцкія курсы, гімназіі. У Вільні выдавалася бел. газ. «Гоман». 3 віленскага асяроддзя бел. пытанне было вынесена на міжнар. фо- рум. У «Меморыі прадстаўнікоў Беларусі на III канферэнцыі народаў» (чэрвень 1916, Лазана), пададзенай бел. дэлега- тамі (1. Луцкевіч, В. Ластоўскі), зроблена гісторыка-культурнае і паліт. абгрунта- ванне права беларусаў «стацца гаспада- ром на ўласнай зямлі». Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 актывізаваліся бел. паліт. структуры ў Мінску — франтавой зоне рус. войск. У сак. 1917 тут паўстаў Беларускі нацыянальны камітэт, у ліп.— Цэнтраль- ная рада беларускіх арганізацый, рэар- ганізаваная затым у Вялікую беларускую раду. Ідэяй нац. войска выклікана да жыцця Цэнтральная беларуская вайско- вая рада. Праблемы гуртавання бел. руху на дэмакратычнай, агульнанац. плат- форме шырока і востра дыскутаваліся на старонках новых перыядычных вы- данняў: газ. «Вольная Беларусь», «Бело- русская Рада». Ломка бурж.-памешчыц- кага, імперскага ладу спрыяла пашырэн- ню сацыяльнай базы руху, далучэнню да яго часткі рабочага класа, ніза- вога афіцэрства, іншых пластоў інтэ- лігенцыі, нават асобных прадстаўнікоў мясц. арыстакратыі, раней, як правіла, абыякавай ці нават непрыхільнай да бел. пытання. У выніку паглыбілася паліт. неаднароднасць руху, сталі відавочнымі спробы асобных буйнаўласніцкіх эле- ментаў (Р. Скірмунт і інш.) перахапіць у ім лідэрства. Рэзкае ўзмацненне сацыяльна-эканам. радыкалізму, рэва- люцыйнасці працоўных і адначасова нізкі ўзровень нац. самасвядомасці большасці бел. насельніцтва, з аднаго боку, і лібе- ральна-дэмакратычны, эвалюцыйны курс кіраўніцтва Б. н.-в. р.— з другога яшчэ больш абвастрылі ўнутраныя супярэч- насці ў руху. Сітуацыю ўскладняла ігна- раванне бел. пытання з боку як Часовага ўрада Расіі, так і бальшавіцкай апазіцыі, кіруючае прадстаўніцтва якой на Бела- русі лічыла справу нац. самавызначэння бел. народа цалкам бурж.-нацыяналіс- тычнай і несумяшчальнай з інтарэсамі працоўных мас, з непасрэднай на той час задачай бальшавізму — барацьбой за сусветную пралетарскую рэвалюцыю. Нарастанне ўнутраных супярэчнасцей, уздзеянне вонкавых фактараў паскорылі напярэдадні Кастр. рэвалюцыі дыферэн- цыяцыю бел. руху на 2 асн. плыні: класава-рэвалюцыйную і нац.-дамакра- тычную. Найбольш выразна гэты падзел вызначыўся на 3-м з’ездзе БСГ (кастр. 1917, Мінск), калі прадстаўнікі левай плыні пакіравалі ў камуністычным на- прамку, а прадстаўнікі другой, пераваж- най часткі ўзялі курс на неадкладнае здзяйсненне дзяржаўна-самавызначаль- нага ідэалу. Паваротнай гіст. вяхой на гэтым шляху з’явіўся скліканы Вял. Беларускай Радай і эсэраўскім Белару- скім абласным камітэтам Усебеларускі з’езд (снежань 1917. Мінск), які адбы- ваўся пад знакам кансалідацыі розных ідэйна-паліт. плыняў і партый дзеля агульнай нац. мэты — свабоднай не- залежнай Беларусі. Насуперак гвалтоў- наму разгону з'езда паводле рашэння Савета Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту, дэлегаты прынялі рэзалюцыю аб утварэнні на бел. этна- графічным абшары краёвай улады ў фор- ме Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў і наладж- ванні афіцыйных зносін з цэнтр. орга- намі Сав. улады, іншымі нац. рэспублі- камі. Сілавы падыход мясцовых сав. улад да нац. волевыяўлення беларусаў выклікаў асуджэнне сярод бел. грамад- скасці, дэмакратычных колаў Украіны, Расіі (публікацыя-пратэст у газ. М. Гор- кага «Новая жмзнь»), Разгон Усебела- рускага з’езда не спыніў дзейнасці на шляху самавызначэння: сфарміраваны пасля з’езда Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда звярнуўся 21.2. 1918 з першай устаўнай граматай «Да народаў Беларусі» і ўтварыў часовы ўрад — Народны сакратарыят Беларусі.
447 БЕЛАРУСКІ Другой устаўнай граматай (9.3.1918) абвешчана Беларуская Народная Рэс- публіка (БНР). Заключзнне паміж Гер- маніяй і Сав. Расіяй Брэсцкага міру 1918 коштам падзелу Беларусі, акупацыі яе ўсх. часткі з Мінскам уключна завяршыў канчатковае выспяванне і самавыяўленне ідэі суверэннай Белару- скай дзяржавы. 18.3.1918 у склад Рады з’езда кааптаваны прадстаўнікі Вілен- скай беларускай рады і Рада з’езда была рэарганізавана ў Раду БНР. У ноч на 25.3.1918 Рада БНР прыняла рээалю- цыюаб суверэннай незалежнасці Белару- сі і трэцюю ўстаўную грамату, у якой сцвярджалася: «Ад гэтага часу Белару- ская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнай і вольнай дзяржавай. Самі народы Беларусі, у асобе свайго ўста- ноўчага Сойму, пастановяць аб будучых дзяржаўных звязках Беларусі. На пад- ставе гэтага трацяць сілу ўсе старыя дзяржаўныя звязкі, якія далі магчымасць чужому ўраду падпісаць і за Беларусь трактату Берасьці, што забівае насмерць беларускі народ, дзелячы зямлю яго на часткі». У грамаце акрэслена тэр. БНР — «усе землі, дзе жыве і мае лічэбную перавагу беларускі народ», выказана гатоўнасць да раўнапраўнага супрацоў- ніцтва з усімі вольналюбівымі народамі. Факт абвяшчэння БНР азначаў пада- гульненне папярэдняга развіцця Б. н.- в. р. і адначасова паклаў рэальны пачатак нац.-дзяржаўнаму будаўніцтву на Бела- русі. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (1.1.1919) у выніку наступу бальшавізму і паліт. паражзння БНР, нацыянальна-куль- турны рух у БССР у 1920-я гг. і вызваленчае змаганне народа Заходняй Беларусі за ўз'яднанне ў адзіным дзяр- жаўным арганізме пацвердзілі гіст. пераемнасць і незнішчальнасць нац,- дзяржаўнай ідэі няскоранага ў сваіх вызваленчых імкненнях народа, здатнага выступаць на гіст. арэне сапраўдным гаспадаром свайго лёсу, паўнапраўным удзельнікам міжнар. супольнасці. Кр.: Багушэвіч Ф. Дудка беларуская: Прадмова // Багушэвіч Ф. Творы. Мн., 1991;КаганецК. Прамова // Каганец К. Творы. Мн., 1979; Меморыя прадстаўнікоў Беларусі на І11-яй канферэнцыі народаў // Вольная Беларусь- 1917- 29 верас.; Пратакол з’езду беларускіх нацыянальных арганіза- цый у Мінску 25—27 марца 1917 г. // Спад- чына. 1990. № 4; Усебеларускі з’езд: (Аг- ляд) // Вольная Беларусь. 1917. 31 снеж.; Што трэба ведаць кожнаму беларусу: Зб. артыкулаў розных аўтараў. Мн., 1918; Довнар-Запольскнй М. В. Основы государственностн Белорусснн. Г родна, 1919; Тое ж // Неман. 1990. № 2; [Публі- цыстыка Кастуся Каліноўскагаі / Падрых- тавалі да друку А. Гаўрон, Я. Янушкевіч // Маладосць. 1988. № 1; Публнцнстнка белорусскмх народннков / Сост. С. X. Алек- сандровнч, Н. С. Александровнч. Мн., 1983; За дзяржаўную незалежнасць Беларусі: Дакументы і матэрыялы... Лёндан, 1960; Пачынальнікі: 3 гіст.-літ. матэрыялаў XIX ст. / Уклад. Г. В. Кісялёў. Мн.. 1977. Літ.: БагдановічМ. Публіцыстыка / / Збор твораў. Мн., 1968. Т. 2; Стары П і л і п [Бурбіс А.] Кароткі агляд белару- скага нацыянальна-рэвалюцыйнага руху // Вестн. нар. комнссарната просвеіценмя ССРБ. 1921. № 1—2; Яго ж. Беларуская сацыялістычная грамада ў першым перыядзе яе працы (1903—1907) // Беларусь: Нарысы гісторыі, эканомікі, культ. і рэв. руху. Мн., 1924; Варонко Я. Беларускі рух ад 1917 да 1920 году: Кароткі агляд. 2 выд. Коўна, 1920; Власт [Ластоўскі В.] Кароткая гісторыя Беларусі. Вільня, 1910; К у п а- ла Я. Публіцыстыка // Збор твораў. Мн., 1976. Т. 7; Яго ж. Публіцы- стычныя артыкулы, 1919—1920 гг. // Спадчына. 1989. № 2; 1990. № 1; П а- л у я н С. Аб беларускім нацыяналь- ным адраджэнні // Палуян С. Лісты ў будучыню. Мн., 1986; Ц ё т ка. Артыкулы; пісьмы // Творы. Мн., 1976; Я д в і- гін Ш. Нарысы. Успаміны. Артыкулы // Выбраныя творы. Мн., 1976; Г м ы р а к Л. Беларускае нацыянальнае адраджэнне // Велікодная пісанка. Вільня, 1914; Н о- в н н а А. [Луцкевіч А.] Белорусы. Спб., 1909; Яго ж. На дарозе да новага жыцця // Маладая Беларусь. Пб., 1912. Сш. 1; Яго ж. Белорусское двнженне // Новый энцнклопеднческнй словарь. Ф. А. Брокгауз, Й. А. Ефрон. Спб., [Б. г.]. Т. 8; Я г о ж. Палітычныя лозунгі беларускага руху // 36. «Наша ніва». Вільня, 1920; Яго ж. За дваццаць пяць гадоў (1903—1928). Вільня, 1928; Тое ж. Мн., 1991; Яго ж. Эвалюцыя беларускае адраджэнскае ідэало- гіі і адбіцце яе ў літаратуры // Навіна А. (Луцкевіч А.) Адбітае жЫццё. Вільня, 1929. Кн. 1; Сапунов А. Белоруссня н белорусы. Внтебск, 1910; Цвнкевнч А. Краткнй очерк вознмкновення Белорусской Народной Республнкн. Кмев, 1918; Я го ж. Беларусь: Полнт. очерк: Пер. с бел. Берлнн, 1919; Я г о ж. Адраджэнне Беларусі і Поль- шча. Мн.; Вільня; Берлін, 1921; Яго ж. «Западно-русснзм». Мн., 1929; Тое ж // Спадчына. 1991. № 2—4, 6; 1992. № 1—3; Ш а н т ы р Ф. Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаадзначэння на- роду. Слуцк, 1918; Канчер Е. Белорус- скмй вопрос: Сб. ст. Пг., 1919; Памяці Іва- на Луцкевіча. У першыя ўгодкі смерці яго. Вільня, 1920; Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Вільня, 1920; Тоеж. 4 выд. М н., 1926; АбдзіраловічІ. [Кан- чэўскі I.] Адвечным шляхам: (Даследзіны бел. светагляду). Вільня, 1921; Тое ж '/Вобраз — 90. Мн., 1990; Тое ж//Нёман. 1990. №11; Турук Ф. Белорусское двнженне. М., 1921; ДорошенкоД. Біло- русн // Дорошенко Д. Славянськмй світ в його мннулому й сучасному. Берлін, 1922. Т. 1; Лёсік Я. Аўтаномія Беларусі. Мн., 1917; Тое ж // Спадчына. 1990. № 3; Ч а р в я к о ў А. За Савецкую Бела- русь. Мн., 1927; ІгнатоўскіУ. Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця. 2 выд. Мн., 1926; Парэчын Г. Ідэя беларускае дзяржаўнасці перад утварэннем Савецкае Беларусі // Запіскі аддзела гума- нітарных навук БАН. Мн., 1929. Працы кафедры сучаснага права, т. I; Станке- в і ч А. Да гісторыі беларускага палітычнага вызвалення. Вільня, 1934;Я г о ж. Прафесар Браніслаў Эпімах-Шыпіла. Вільня, 1935; Станкевіч Я. Беларускае нацыянальнае адраджэньне (1902—1915): Нашаніўцы, лю- дзі й плыні // Бацькаўшчына. 1957. № 6, 7, 9—12; Склубоўскі В. Некаторыя пы- танні беларускага нацыянальнага руху // Навуковы зборнік. Беласток, 1964; Неда - сек Н. Камунізм і «беларускі нацыяна- лізм»: (Гіст. агляд...) // Запісы. Мюнхен, 1962. Кн. 1; Урбан П. Ад Калі- ноўскага да Акту 25 сакавіка //' Бацькаўшчына. 1963. № 3; Александ- р о в і ч С. X. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971; Семашкевіч Р. М. Бела- рускі літаратурна-грамадскі рух у Пецяр- бурзе (канец XIX — пачатак XX ст.). Мн., 1971; М я д з е л к а П. В. Сцежкамі жыцця: Успаміны. Мн., 1974; Каўка А. Шлях да Бацькаўшчыны: (3 гісторыі бел. студэнцкіх гурткоў) // Беларускі каляндар на 1985. Беласток, 1985; Яго ж. Ьеііег Ю пі8$іап Ггіепд=Пнсьмо русскому другу. Ьопдоп, 1979; Тое ж // Скарыніч. Мн., 1991. Вып. 1; Круталевнч В. А. Рожденне Белорусской Советской Республнкн. Мн., 1975; ЦерашковічП. У. Асноўныя тэн- дэнцыі развіцця беларускага этнасу ў эпоху капіталізма // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1986. № 5; Адамовіч А. «Як дух змагання Беларусі» (Да 100-х угодкаў нараджэння Івана Луцкевіча). Нью-Йорк, 1983; Конон В. М. Проблемы нскусства н эстетнкн в обіцественной мыслн Белорус- снн начала XX в. Мн., 1985; Я го ж. Этапы адраджэння // Мастацтва Беларусі. 1989. № 1;Сташкевкч Н. С. Прнговор рево- люцнн: Крушенне антнсов. двнження в Бело- русснн, 1917—1925. Мн., 1985; Плато- нов Р., Сташкевнч Н. Терннстый путь к свободе // Нёман. 1992. № 10—11; ПгнатенкоЙ. М. Февральская буржуаз- но-демократмческая революцня в Белорус- снн. Мн., 1986; Я го ж. Октябрьская рево- люцня н самоопределенне Белорусснн. Мн., 1992; Р у д о в і ч С. На рэвалюцыйным пераломе: (3 гісторыі бел. нац.-вызв. руху ў 1917 годзе) // Голас Радзі- мы. 1988. 15, 22 верас.; Сндоре- внч А. Экскурс в нсторню [Вацлав Ластов- скнй] // Неман. 1988. № 9; Яго ж. Антон Луцкевнч: Главы нз кннгн // Тамсама. 1990. № 7;СкалабанВ. Працяг гісторыі э «Дзядзькам Антонам» // Полымя. 1988. № 2;Ермаловіч М. Несці гістарычную праўду // Спадчына. 1989. № 1; Кароткі абрыс беларускага пытання / Падрыхтаваў А. Баршчэўскі // Ніва. Беласток, 1989— 91;Туронак Ю. Непажаданая рэспубліка // Кантакт. 1989. № 2; 1990. № 1(3); Л о й к а Л. БНР — БССР: звёны аднаго пра- цэсу // Звязда. 1990. 13 кастр.; Біч М. Канцэпцыя праўды: Аб асвятленні гісторыі бел. нац. руху // ЛіМ. 1989. 8 верас.; 3 гісторыяй на «Вы»: Публіцыст. арт. Мн., 1991; Кароль А. Нараджэнне рэспублікі (?!) // Голас Радзімы. 1991. 3 студз.; КазбярукУ. Паміж молатам і кавадлам, або Крок наперад, два крокі назад // ЛіМ. 1991. 8, 15, 22 сак.; КаханоўскіГ. Адчыніся, таямніца часу. Мн., 1984; Л е- н і н У. I. Аб карыкатуры на марксізм і аб «імперыялістычным эканамізме» // Творы. Т. 23 (Полн. собр. соч. Т. 30); Кнорнн В. Г- Пзбранные статьн н речн. Мн., 1990; Святкцькнй 1. Відроджене білорусь- кого пнсьменства. Львів, 1908; Оегп^а А. 2 дгіе]6мг зргахуу Ьіаіогіізкіе] » ІаіасЬ 1917—1918 // Ргге^Цд кізіогусгпу. \Уаг- кгам/а, 1968. Хе$г. 4; Зіікіеппіскі О одгм/і^к м/ зегсц // Хе$гуіу кізіогусгпе. Рагуг, 1976. № 38; Вег^тап А. Кгесг о ВгопЫам/іе Тага$гкіем/ісгц. \Уаг$гам/а, 1977; Тіігопекі X дгіеўбху Ьіаіопіккіе^о пісЬіі \ууда\упісге^о ІаіасЬ 1902—1905 // 8іш1іа роіопо-зіауіса-огіепіаііа. Асіа Ііііегагіа. ^Уаг- 8гам/а есі., 1985. Т. 9; Я г о ж. Віаіогпз род окпрасўд піетіеска. \Уагзгам/а ; ХУгосіам/, 1989; Яго ж. \Уасіамг І^апо^зкі і од- годгепіе Віаіогіізі. \Уаг8га*уа. 1992; Соі- Ь і е г 8. Е. Віаіогііхіпі: ідепіуГіка- с]а пагодо^а і азуті1ас]а 1897—1970 // Аг^шпепіу до діаіо^ц Рокко-Віаіогііхкіе^о. МГагзгач'а, 1986. Хезг 1; 2аргпд- оік 1. Ве1огіі$5Іап Кеачуакепіп^ // РгоЫета оГ соттііпізт. 1989. Уоі. 38, № 4; Вуе1огіі$5іап зіаіеЬоод: Кеадег апд ЬіЫіо-
448 БЕЛАРУСКІ ^гарЬу. ІЧечч Уогк, 1988; IV г о Ь е 1 Р. Кзгіаіюшапіе зіў Ьіаіогшкіе) зчгіадото&і пагодочуе] а Роііка. ІУагзгажа, 1990 А К. Каўка БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГУР- ТОК у Багародзіцку (Тульская губ.), грамадская культурна-асветная арганізацыя бел. бежанцаў 1-й сусв. вайны. Заснавана на агульным схо- дзе 17(30) .4.1917, існавала да лета 1918 (?). Мэта — аб’яднанне «свядомых бела- русаў розных губерняў». Старшыня М. Г. Найбіч, сакратар Панасюк. Сябры гуртка арганізавалі чытанне лекцый па гісторыі і культуры Беларусі, паставітп ў Багаро- дзіцку драматычны спектакль. Працава- ла бел. б-ка і каса ўзаемадапамоп. У крас. 1918 налічваў 17 сяброў і 20 прыхільнікау, пераважна вучняў эвакуі- раванай Ковенскай гасп. школы. Вясной 1918 наладзіў сувязь з Беларускім на- цыянальным камісарыятам Ю. Р. Васілеўскі БЕЛАРЎСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ КАМІ- САРЫЯТ, Белнацком, Белна- к о м, аддзел Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей РСФСР. Існа- ваў з лют. 1918 да сак. 1919. Рас- пачаў дзейнасць у Петраградзе павод- ле дакрэта СНК РСФСР ад 31.1 (13.2).1918 У яго стварэнні ўдзельні- чала Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя. 3 сак. 1918 зна- ходзіўся ў Маскве Меў аддзяленш ў Петраградзе (гл. Петраградскае аддзя- ленне Беларускага нацыянальнага камі- сарыята), Смаленску, Віцебску, Сарата- ве; апт.-палітычны, культурна-асв., бе- жанскі, выдавецкі і інш. аддзелы. Ка- місар А. Р. Чарвякоў (да мая 1918). Працаваў у цеснай сувязі з бета- рускімі секцыямі РКП(б). У маі — ліп. 1918 у яго дзейнасш важную ролю адыгрывалі члены секцыі беларусаў пры ЦК партыі левых эсэраў (М. С. Семя- новіч, В. I. Чадовіч, I. А. Пятровіч). Сярод супрацоўнікаў Белнацкома Г. В. Багдановіч, 1. М. Баранкевіч, А. Ц. Ва- зіла, А. А. Грыневіч. I С. Дварча- нін, К. С. Душэўскі, 3. X. Жылуно- віч, П. Г. Каравайчык, Я. С. Канчар, 1. В Лагун, I. М. Мазур, М. I. Ма- роз, В. Ф Мачульскі, Ч I. Ро- дзевіч, Дз. М. Сабалеўскі, Б. А. Та- рашкевіч, Ф. Ф. Турук, А. X. Усці- ловіч (Усціновіч), Дз. С. Чарнушэвіч, Ф. Г. Шантыр. Вёў паліт. і куль- турна-асв. работу сярод беларусаў на тэр. Сав. Расіі, клапаціўся пра бежан- цаў, склікаў Усераайскі з'езд бежан- цаў з Беларусі. Браў на ўлік бел. арг-цыі і ўстановы, эвакуіраваныя ў час 1-й сусв. вайны, адкрываў бел. школы, клубы (у т. л. еБеларускую хатку» ў Петраградзе і сБеларус» у Маскве). Заснаваў у Маскве Беларускі народны універсітэт, удзельнічаў у стварэнні Беларускага навукова-культурнага та варыства ў Маскве, Беларускага воль на-эканамічнага таварыства і Таварыст- ва ахвотнікаў беларускага народнага штукарства ў Петраградзе. Друкаваны орган — газ. *Дзянюца» — першая сав. газета на бел. мове. Выдаваў л-ру на бел. і рус. мовах, у т. л. альманах «Зажынкі», біяграфію У. I. Леніна (аў- тар Баранкевіч пад псеўд. Беларус), публіцыст. нарысы Канчара, агіт. брашу- ры і інш. Удзельнічаў у падрых- тоўцы абвяшчэння БССР У вер 1918 выступіў з праектам перанменаван- ня Заходняй вобл. ў Беларуска-Літоў- скую. Вёў палеміку з дзеячамі Паўн.- Зах. абкома РКП(б) і Аблвыкамза- ха (А. Ф. Мяснікоў, В. Г. Кнорын), якія выступалі супраць ідаі бел. дзяр- жаўнасш. 25.12.1918 на экстранным пася джэнш членаў Камісіі Белнацкома. Цэнтр. бюро бел. секцын РКП(б) і К-та Маскоўскай бел. секцыі РКП(б) вызначаны спіс кандыдатаў у склад Часовага ўрада Бел. Сав. Рэспублікі, тайным галасаваннем на пасаду стар- шыні намечаны Жылуновіч. У Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі ад Белнацкома і Бел. секцый РКП(б) увайшлі Жылуновіч (старшыня), У. С. Фальскі, Я Л. Дыла, Чарнушэвіч, А. I. Квачанюк, Чарвякоў, 1. I. Пузы- роў, Шантыр. Пасля скасавання Бел- нацкома яго культурна-асв. аддзел пе- раутвораны ў Беларускі пададдзел аддзе- ла асветы нацыянальных меншасцеы На роднага камісарыята асветы РСФСР. Кр.: Белорусскнй коммссармат /. Народ- ный комвссарнат по делам нацвональностей: Отчет о деятельноств. 1 нояб 1917 г.— 20 нюня 1918 г. М , 1918, Деятельность Белорусского нацнонального комнссарната за пернод февраль — октябрь 1918 г. // Чырвоны шлях. 1918. № 9—10, О деятель- ностн культурно-просветнтельного отдела Белорусского нацнонального комнссарната / Школа н культура Советской Белорусснн. 1919 № 1; Нацнональная полнтйка Со- ветской властн за два года. М., 1920; Полнтнка Советскон властн по нацнональ- ному вопросу за трн года, 1917 — XI 1920. М , 1920; Крах немецкой оккупацнн в Бело- русснн в 1918 году. Мн., 1947. Борьба за Советскую власть в Белорусснн, 1918— 1920 гг. Т. 1 Мн„ 1968. Літ.: Т у р у к Ф Белорусское двнже- нне М„ 1921; Ж ы л у н о в і ч 3 Беларускія секцыі РКП 1 стварэнне Беларускай Савец- кай Рэспублікі // Полымя. 1928. № 10; Песнкйна Е. Й. Народный комйссарнат по делам нацнональностей н его деятель- ностьв!917 1918гг М., 1950, Фарміраван- не і развіццё беларускай сацыялістычнай нацыі. Мн„ 1958; Левскнй А. А. К во- просу о деятельностн Белнацкома (1918 г.) // Тр. Белорус. с.-х. акад. 1959. Т 28, вып. 2, Ракашевнч В К. Под знаменем братства (1917 —1922 гг.). Мн., 1972. Круталевнч В. А. Рожденйе Белорус- ской Советской Республнкн. (Т. 1—2]. Мн., 1975—79; СкалабанВ В. Нздательская деятельность Белорусского нацнонального комнссарната (1918—1920 гг.) // Нсторня кннгн, кннжного дела н бнблнографйн в Белорусснн: (Сб. науч тр.) Мв„ 1986; Я го ж. Па ленінскаму дэкрэту // Мастацтва Беларусі. 1984. 195 4; Башко П. К. 14з нсторнй деятельностм Белорус- ского нацнонального комнссарната (Бел- нацкома) // Путем борьбы н труда Мн., 1989; Калубовіч А «Айцы» БССР і іхні лёс. 2 выд. Клыўлэнд, 1985; Т о е ж. // Спадчына 1990. 19° 3—4; Прыбытка Г. Абвяшчэнне БССР і Масква // Роднае слова 1992 № 1. В У. Скалабан Супрацоўнікі Беларускага нацыянальнага камісарыята. 1918. БЕЛАРЎСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ КАМІ- ТЭТ, БНК, орган палітычнага прад- стаўніцтва бел. нацыянальнага руху ў сак.— ліп. 1917. Утвораны ў Мінску з'ездам беларускіх нацыянальных арга- нізацыц для выпрацоўкі ў кантакце з Часовым урадам асноў аўтаноміі Бела- русі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі і падрыхтоўкі выбараў у Бела- рускую краёвую раду. У склад БНК на з’ездзе выбраны 18 чалавек. Р А. Скір- мунт (старшыня), П. П. Аляксюк, У, С. Фальсю (нам. старшыні), Б- А. Та- рашкевіч (сакратар), Л. Заяц (скарб- шк), А. А. Смоліч, Э. А. Будзька, В. Гад- леўскі, Я. С. Канчар, I. I. Краскоўскі, А. Л- Бурбіс, К. К. Кастравіцкі (Карусь Каганец), Бабарыкін, Ф. Г. Шантыр, М. С. Кахановіч, В. Л. Іваноусю, Л. I. Дубейкаўскі, 3. X. Жылуновіч. Большасць з іх (10 чал.) належала да Беларускай сацыялістычнац грамады (БСГ), аднак кірунак дзеянняў камі- тэта вызначала яго кіруючая група
449 БЕЛАРУСКІ (Скірмунт, Аляксюк, Гадлеўскі і інш.), чые агульнапаліт. погляды не выхо- дзілі за межы праграмы партыі кадэтаў. БНК меў права кааптацыі іншых членаў. Імкнучыся заручыцца падтрымкай ся- лянства, камітэт склікаў у пач. красавіка краёвы сялянскі з’езд 1917, які падтры- маў аграрную праграму БСГ і выказаўся за заснаванне на месцах сялянскіх арга- нізацый пад эгідай БНК. Але з-за сла- бай падрыхтоўкі і процідзеяння Мінскага камітэта Усерасійскага сялянскага саю- за з’езд быў малапрадстаўнічым і не атрымаў прыкметнага рэзанансу сярод сялян. У сярэдзіне крас. БНК накіраваў для перагавораў з Часовым урадам дэ- легацыю на чале са Скірмунтам, якая падала міністру-старшыні Часовага ўра- да кн. Львову дакладную запіску з пера- казам рэзалюцый з’езда бел. нац. арг-цый (пра неабходнасць абвясціць Расію фе- дэратыўнай рэспублікай, дэмакратыза- ваць органы мясц. самакіравання, увесці ў школах краю бел. мову, гісторыю Бе- ларусі і інш. краязнаўчыя дысцыпліны, кампенсаваць насельніцтву страты, пры- чыненыя ваен. дзеяннямі). Дэлегаты БНК былі прыняты міністрам нар. асветы Мануйлавым, таварышам міністра ўнутр. спраў Лявонцьевым, обер-пракурорам Сінода Львовым, каталіцкім архіепіска- пам Цэпляком, наведалі Выканаўчы ка- мітэт Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Часовы ўрад зга- дзіўся наладзіць з БНК пастаянны кан- такт, для чаго былі прызначаны ўпаўна- важаныя Будзька і А. П. Ярэміч. Аднак канкрэтныя прапановы дэлегацыі не знайшлі падтрымкі ва ўрадавых колах. У сваіх спробах процістаяць вяліка- дзярж. засіллю на Беларусі, правадні- камі якога былі чыноўнікі, мясц. арг-цыі ўсерасійскіх партый, розныя гру- поўкі, што, стаялі на пазіцыях заходне- русізму, БНК сутыкнуўся з сур’ёзнымі цяжкасцямі. Ва ўмовах незавершанасці працэсу фарміравання нацыі частка бел. насельніцтва не мела выразнай этніч- най арыентацыі. Сялянства, захопленае самым вострым і надзённым для сябе пытаннем аб зямлі, у асн. масе было не гатова выказаць свядомыя адносіны да ідэі нац. самавызначэння. У той жа час памяркоўна-ліберальнае кіраўніцтва БНК не звязвала ажыццяўленне асн. за- дач нац. руху (стварэнне бел. дзяржаў- насці, культ.-нац. адраджэнне) з выра- шэннем актуальных для шырокіх мас на- рода сац.-эканам. праблем. Адсутнасць пазітыўнай праграмы па аграрным пы- танні, а таксама знаходжанне на чале ка- мітэта Скірмунта, які меў рэпутацыю цвёрдага прыхільніка памешчыцкага землеўладання, давала паліт. апанентам падставу абвінавачваць БНК у ахове ін- тарэсаў памешчыкаў, пазбаўляла яго адчувальнай падтрымкі з боку народа. Першы з’езд сялянскіх дэпутатаў Мін- скай і Віленскай губерняў (крас. 1917) і зіезд настаўнікаў Мінскай губерні (май 1917) адхілілі прапановы БНК ад- носна будучага дзярж. і культ. статуса Беларусі. Недастатковая выніковасць працы БНК выклікала незадаволенасць радавых удзельнікаў нац.-вызв. руху, па- глыбіла рознагалоссі паміж членамі ка- мітэта. Нязгода з кіраўніцтвам БНК па прынцыповых пытаннях вымусіла ў крас. 1917 выйсці з яго складу Канчара. На сесіі БНК (13—15.5.1917, Мінск) разгар- нулася палеміка паміж ліберальным крылом і прадстаўнікамі БСГ, якія дамагаліся дэмакратызацыі к-та, настой- валі на спалучэнні ў яго дзейнасці па- літычнай і нац.-культ. працы з прагра- май сац.-эканам. пераўтварэнняў. Аднак Скірмунт і яго аднадумцы, прыцягнуў- шы на падставе права кааптацыі да ўдзе- лу ў сесіі буйных землеўласнікаў (Э. Вай- ніловіча, М. Радзівіл, Друцкага-Любец- кага), блакіравалі прыняцце гэтых пра- паноў. Ва ўхваленай сесіяй дэкларацыі БНК пацвердзіў сваё імкненне да аўта- номіі Беларусі ў складзе Расійскай федэ- ратыўнай рэспублікі, адмежаваўся пры гэтым ад польскай арыентацыі; выра- шэнне аграрнага пытання аднёс да кам- петэнцыі усерасійскага Устаноўчага схо- ду і Бел. краёвай рады; выказаўся за заключэнне міру без анексій і кантрыбу- цый на аснове права нацый на сама- вызначэнне, абвясціўшы адной з умоў міру вяртанне бел. тэрыторыі, акупіра- ванай германскімі войскамі, і далучэнне яе да Беларусі. У маі 1917 са згоды Часовага ўрада БНК прызначыў юрыстаў Г. В. Багдановіча і Я. Л. Бруевіча сва- імі прадстаўнікамі ў Асобую нараду па распрацоўцы палажэння аб выбарах ва Устаноўчы сход, а праз месяц адна- часова з Беларускай народнай грама- дой выступіў супраць запрашэння ў Асо- бую нараду ў якасці прадстаўнікоў поль- скага насельніцтва Беларусі ксяндза С. Мацяевіча і памешчыка А. Э. Мяй- штовіча. Для каардынацыі намаганняў творчай інтэлігенцыі па развіцці бел. культуры і нац. прафесійнага мастацтва пад эгідай БНК было заснавана Таварыства бела- рускай культуры. 28.5.1917 у Мінску па- чаў выдавацца орган камітэта — газ. еВольная Беларусь». У мэтах згур- тавання беларусаў пад сцягам нац. адзін- ства і прыцягнення ўвагі расійскай грамадскасці да іх патрэб 24—25.6.1917 праведзены Дні вольнай Беларусі — шырокая акцыя, якою меркавалася ахапіць насельніцтва краю і ўсіх беларусаў па-за яго межамі. У рам- ках Дзён у Мінску, Магілёве, Петрагра- дзе і інш. гарадах было наладжана свят- каванне Купалля, дэманстраваліся дасяг- ненні нац. мастацтва. чыталіся рэфераты па гісторыі Беларусі, распаўсюджвался лістоўкі БНК, праводзіліся скарбонач- ныя зборы сродкаў у нац. фонд. У ліп. зіездам беларускіх арганізацый і партый 1917 БНК скасаваны. Кр.: Велвкая Октябрьская соцвалвствче- кая революцвя в Белорусснн: Документы н матерналы. Т. 1. Белоруссня в пернод под- готовкн соцвалвствческой революцнн (фев- раль — октябрь 1917 г.). Мн., 1957. С. 168— 169; Революцнонное двнженне в Росснн после сверженмя самодержавня: Документы н матерналы. М., 1957. С. 739, 746—747. Літ.: Турук ф. Белорусское двнженне: Очерк нсторнн нац. н рев. двнження бело- русов. М., 1921. С. 27—28, 86—87; К р у т а- л е в н ч В. А. Рожденне Белорусской Со- ветской Республнкн: (На путн к провоз- глашенню республнкн. Октябрь 1917 — де- кабрь 1918 г.). Мн., 1975. С. 98—106;С т а ш- к е в н ч Н. С. Прнговор революцнн: Круше- нне антнсов. двнження в Белорусснн, 1917— 1925. Мн„ 1985. С. 58—98; Нгнатен- кой. М. Февральская буржуазно-демокра- тнческая революцня в Белорусснн. Мн., 1986. С. 227—238. С. С. Рудовіч. БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ КА- МІТЭТ, БНК, Віленскі нацыя- нальны беларускі камітэт (Вільнацбелкам), каардынацыйны прадстаўнічы орган беларускіх нацыя- нальна-дэмакратычных партый і арга- нізацый у Польшчы ў 1921—38. Створа- ны ў Вільні. Да 1925 канкурыраваў з Варшаўскім БНК. У розны час Вілен- скі БНК аб’ядноўваў 19—40 прадстаў- нікоў розных партый, арг-цый і т-ваў. Да 1926 у цэлым стаяў на згодніцкіх у кла- савых адносінах пазіцыях, але ў апазіцыі да польскага ўрада. Імкнуўся стаць кі- руючым цэнтрам усіх бел. нац.-дэмакр. партый і арг-цый. Ставіў сабе за мэту стварыць Бел.-Літ. дэмакр. рэспубліку, напачатку дамагчыся культ.-нац. аўтано- міі Зах. Беларусі. Вёў нацыянальную культ.-асветную і кааператыўную работу. У 1926 у сувязі са стварэннем Бела- рускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ) апынуўся пад яе ўплывам, арга- нізаваў філіялы ва ўсіх паветах Зах. Бе- ларусі, узмацніў сваю дзейнасць, у т. л. палітычную. У гэты час у склад БНК ува- ходзіў 31 прадстаўнік бел. паліт. партый, культ.-асветных, кааператыўных і інш. арг-цый: БСРГ, Беларускага сялянскага саюза (БСС), Беларускай хрысціян- скай дэмакратыі (БХД), Таварыства беларускай школы (ТБШ), Беларускага студэнцкага саюза, Бел. навук. і выдавец- кага т-ваў, бел. прэсы, кааператываў і інш. БСРГ і БХД мелі ў БНК па 3 прад- стаўнікі. У склад прэзідыума к-та ўвахо- дзілі М. Марцінчык, I. Савіцкі, Я. Шнар- кевіч. У 1926—27 вядучую ролю ў БНК адыгрывала левае крыло на чале з кіраў- нікамі БСРГ Б. Тарашкевічам, С. Рак- Міхайлоўскім, П. Мятлой. Нязгодныя з іх лініяй прадстаўнікі БХД і БСС у вер. 1926 выйшлі з к-та. Пасля разгрому БСРГ і рэпрэсій польскіх улад супраць яе прадстаўнікоў дзейнасць БНК заняпала. У пач. 1930-х гадоў, калі рэв.- дэмакр. арг-цыі ў Зах. Беларусі былі забаронены, БНК рэарганізаваны пад эгідай БХД. 3 яго дапамогай БХД да- магалася кансалідацыі пад сваім кіраў- ніцтвам на нац.-дэмакр. аснове ўсіх бел. нац. партый і арг-цый, хоць гэта ёй цал- кам і не ўдалося. Прадстаўнікі ТБШ у БНК не ўдзельнічалі. Паліт. дзейнасць к-та, як і БХД, была накіравана супраць КПЗБ. У лют. 1931 БНК выступіў з пра- тэстам супраць праследавання бел. вучо- ных, дзеячаў культуры ў БССР, якія абвінавачваліся ў нацыянал-дэмакратыз- ме. У 1934 паліт. арг-цыі дэлегавалі ў БНК па 3 прадстаўнікі, культ.-асвет- ныя, кааператыўныя і студэнцкія — па 2. Старшынёй БНК, які ў гэты час скла-
450 БЕЛАРУСКІ даўся з 26 чал., быў Я. Пазняк, намес- нікамі — В. Багдановіч і М. Манцэвіч, сакратаром — У. Казлоўскі, скарбні- кам — А. Клімовіч. Да прынятага ў чэрв. 1935 новага статута БНК быў дададзены пункт, дзе падкрэслівалася, што к-т з’яў- ляецца прадстаўніком арганізаванага бел. насельніцтва Зах. Беларусі, якое да- магаецца ажыццяўлення «права беларус- кага народа, абвешчанага 25 сакавіка 1918 года». У адносінах да БССР кі- раўніцтва БНК у 1930-я гады займала адмоўныя пазіцыі. У 1935 у Жэневу была накіравана заява-пратэст БНК супраць прыняцця СССР у Лігу Нацый. У студз. 1938 дзейнасць БНК забароне- на польскімі ўладамі. Літ.'. Полуян В. А. Революцяонно-де- мократнческое двнженве в Западной Бело- русснн (1927—1939 гг.). Мн, 1978; Л а- д ы с е в В. Ф. В борьбе за демократнче- скве права н свободы. Мн, 1988; Револю- цнонный путь Компартнн Западной Бело- русснн (1921 —1939 гг.). Мн., 1966. У. Ф. Ладысеў, У. А. Палуян. БЕЛАРЎСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЦЭНТР. гл. ў арт. Беларускае прадстаў- ніцтва. «БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЦЭНТР», «БНЦ», сфабрыкаваная ў 1933 АДПУ БССР справа «контррэвалюцый- най паўстанцкай і шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі». Паводле версіі АДПУ (агентурная справа «Закардоннікі»), «БНЦ» створаны ў вер. 1932 дзеячамі нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі С. А. Рак-Міхайлоўскім, П. В. Мятлой, М. Т. Бурсевічам, I. С. Дварчаніным, Беларускі пасольскі клуб. Сядзяць (злева направа): у 1-м радзе — А. Аўсянік, Ф. Ярэміч, П. Валошын; у 2-м радзе — В. Багдановіч, М. Кахановіч, Б. Тарашкевіч, А. Назарэўскі, А. Уласаў; стаяць: В. Рагуля, С. Якавюк, А. Станкевіч, С. Рак-Міхайлоўскі, П. Мятла. Варшава. 1923. ЦДАМЛІМ Беларусі. Ф. I. Валынцом, П. П. Валошыным, Я. Е. Гаўрылікам і інш., якія пераехалі ў БССР у кастр. 1930 і вер. 1932. Аб- вінавачанне будавалася выключна на паказаннях арыштаваных. атрыманых з прымяненнем фізічных мер уздзеяння і інш. незаконных метадаў вядэення следства. Уласнаручныя паказанні вы- кладзены абстрактна, агульнымі фразамі, не пацверджаны дакументацыяй і рэча- вымі доказамі. «Пакаянныя» паказанні абвінавачаных маюць аднолькавы па змесце пачатак, пратаколы допытаў Бурсевіча, Валошына, Мятлы ў значнай частцы супадаюць. Справу фабрыкавалі начальнік сакрэтна-паліт. аддзела АДПУ Беларусі Г. А. Лупекін, нач. аддзялення Я. Я. Гозін, оперупаўнаважаныя I. М. Ба- сінкевіч. М. Д. Гарбачэўскі, С. М. Губскі і інш., а таксама старшыня АДПУ Бела- русі Л. М. Закоўскі і яго нам. А. К. Зал- петэр і інш. «БНЦ» быццам бы меў на мэ- це звяржэнне сав. улады шляхам узбр. паўстання пры ваен. падтрымцы Поль- шчы і стварэнне Бел. бурж.-дэмакратыч- най рэспублікі пад пратэктаратам Поль- шчы. Асн. кірункі дзейнасці: падрых- тоўка паўстання, шпіянаж на карысць Польшчы; арганізацыя дыверсійна-тэра- рыст. груп і актаў, падрыўной і шкодніц- кай работы ў розных галінах сацыяліст. будаўніцтва ў БССР. Паводле версіі АДПУ, арг-цыя «БНЦ» будавалася па прынцыпе ячэек з 3—5 чал. Кож- ны чл. цэнтра займаўся пэўным кі- рункам работы і быў звязаны з кіраў- нікамі ячэек. Для практычнага кіраўніцт- ва дзейнасцю арг-цыі была створана вы- канаўчая тройка (Рак-Міхайлоўскі, Дварчанін, Мятла). План паўстання — правядзенне буйной правакацыі ў пагра- нічных раёнах, якая павінна была вы- клікаць канфлікт паміж СССР і Поль- шчай, стаць пачаткам ваен. дзеянняў і паўстання ў БССР. Тэрмін выступлення прызначаўся на восень 1933 ці вясну 1934. Фінансаваў і кіраваў «БНЦ» нібыта 2-і аддзел Польскага ген. штаба праз польскае пасольства ў Маскве і Ген. кон- сульства ў Мінску. Следствам быццам бы ўстаноўлена, што «БНЦ» атрымаў 65 тыс. руб. і 3 тыс. долараў. «БНЦ» вызначыў будучы бурж. ўрад на чале з А. I. Луц- кевічам у які павінны былі ўвайсці (па- водле паказанняў Бурсевіча) міністры Ф. I. Акінчыц (прам-сці), Бурсевіч (фі- нансаў), Валошын (поштаў і тэлеграфа). Валынец (транспарту), Гаўрылік (асве- ты), Дварчанін (земляробства), Мятла (унутр. спраў), Р. К. Астроўскі (юсты- цыі), Рак-Міхайлоўскі (ваен. спраў), Б. А. Тарашкевіч (замежных спраў). У жн.— ліст. 1933 органы АДПУ «выявілі» ячэйкі «БНЦ» у Дзяржплане, наркаматах асветы, аховы здароўя, сувя- зі, Акадэміі навук, БДУ, Бел. с.-г. акадэ- міі, Саюзе пісьменнікаў, Бел. ваеннай акрузе і інш.: у 9 гарадах і 25 раёнах БССР. Следства «раскрыла» 59 паўстанц- кіх ячэек, 19 дыверсійных груп, 4 тэра- рыст. групы, 20 шпіёнскіх ячэек і рэзі- дэнтур, філіялы ў Горках (21 чал.), Бера- зіно (27 чал.), Гомелі (17 чал.), мала- дзёжную арг-цыю (47 чал.). 14.11.1933 пастановай тройкі АДПУ асуджаны 21 выкладчык Бел. с.-г. акадэміі: 8 чал. да 8 гадоў, 7 да 3, 6 да 5 гадоў папраўча- працоўных лагераў. Сярод іх I. Т. Бай- коў, М. М. Ганчарык, С. 1. Каржанеў- скі, В. В. Мяцельскі і інш. 26.12.1933 тройка АДПУ асудзіла 17 чал. Гомель- скага філіяла «БНЦ»: 4 чал. да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў, 5 да 8 га- доў, 7 да 5 гадоў, 1 да 3 гадоў умоўна. Сярод іх А. А. Акулік, У. П. Багданскі, К. I. Герасімовіч, В. 1. Закрэўскі. 9.1. 1934 «чацвёрка» калегіі АДПУ прыгава- рыла 25 чал., у т. л. 1. П. Багданскага, Л. А. Бабровіча, 1. С. Саланевіча, да рас- стрэлу (прыгавор выкананы 17.5.1934 у Мінску); 15 чал., у т. л. Бурсе- віча, Валошына, Валынца, Дварчаніна, Рак-Міхайлоўскага,— да расстрэлу з за- менай зняволеннем у папраўча-працоў- ных лагерах на 10 гадоў; 15 чал.— да 10 гадоў, 4 — да 8 гадоў, 7 — да 5 га- доў, 4 — да 3 гадоў папраўча-працоў- ных лагераў. Усяго па справе «БНЦ» рэп- рэсіраваны 161 чал. Большасць з іх была адпраўлена ў Салавецкія лагеры, Комі АССР. У 1937—39 паводле рашэнняў розных пазасудовых органаў з 70 асуджаных па прыгавору ад 9.1.1934 расстраляны 22 чал. Тройкай УНКУС Ленінградскай вобл., якое ўзначальваў Закоўскі, пры- гавораны да вышэйшай меры пакарання Бурсевіч, Валошын, Валынец, Гаўрылік, Дварчанін, Рак-Міхайлоўскі. Прыгавор прыведзены ў выкананне ў ліст.—снеж. 1937. Той, хто адбыў тэрміны пакаран- ня, у 1950—52 быў высланы ў аддаленыя раёны СССР. Ваенны трыбунал БВА 18.4. 1956 адмяніў рашэнні калегіі АДПУ ад 9.1.1934 у адносінах да ўсіх абвінавача- ных па матывах відавочнай непаўнаты расследавання і адсутнасці дастатковых
451 БЕЛАРУСКІ доказаў. Справа была вернута на дадат- ковае расследаванне. Адначасова адме- нены рашэнні пазасудовых органаў за 1937—39. КДБ пры СМ БССР правёў праверку і дадатковае расследаванне, іс- наванне «БНЦ» не пацвердзілася, прад’- яўленыя абвінавачанні былі неабгрунта- ванымі. У жн.—вер. 1956 вызначэннем ваен. трыбунала БВА справа «БНЦ» «у крымінальным парадку спынена за ад- сутнасцю саставу злачынства» і адмене- ны рашэнні асобых нарад пры МДБ СССР за 1950—52. Тады ж адменены пастановы пазасудовых органаў па філія- лах «БНЦ». У. М. Міхнюк. БЕЛАРЎСКІ ПАДАДДЗЕЛ АДДЗЁ- ЛА АСВЁТЫ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ МЁНШАСЦЕЙ НАРОДНАГА КАМІ- САРЫЯТА АСВЁТЫ РСФСР. Дзей- нічаў у Маскве з крас. 1919 да сак. 1921. Створаны на базе культ.-асв. аддзела Бе- ларускага нацыянальнага камісарыята. Меў на мэце праводзіць культ.-асв. ра- боту сярод беларусаў. Загадчык Ф. Ф. Турук, інструктар Я. I. Хлябцэ- віч (да кастр. 1919 у Кіеве, затым у Маск- ве). Пададдзелам выдадзены: дапамож- нік для настаўнікаў школ Беларусі «Курс беларусазнаўства» (1918—20: частка лекцый, прачытаных у Беларусюм на- родным універсітзце), першы на рус. мо- ве зборнік Я. Купалы «Выбраныя вер- шы ў перакладах рускіх паэтаў» (1919), «Нарысы беларускай літаратуры» (1920, рэд. М. А. Янчук), «Этнаграфічная карта беларускага племя» Я. Ф. Карскага (1920). Падтрымліваў сувязі з Я. Купа- лам, нам. наркома асветы Літ.-Бел. ССР А. Р. Чарвяковым, вучнямі навучальных устаноў у Горках (сярод іх Г. 1. Гарэц- кі), акад. А. А. Шахматавым. У Кіеве Хлябцэвіч вёў перагаворы з М. В. Доў- нар-Запольскім пра выданне яго прац «Гісторыя Беларусі» і «Паны і мужыкі ў мінулым Беларусі», продаж бібліятэкі Бел. ун-ту. Пададдзел удзельнічаў у арга- нізацыі БДУ, Бел. драм. студыі ў Маскве. В. У. Скаэабан. БЕЛАРЎСКІ ПАСОЛЬСКІ КЛУБ. БПК, нацыянальная пасольская (дэпутацкая) фракцыя ў сейме Польскай Рэспублікі ў 1922—28 і 1928—30. Пасля выбараў 5.11.1922 у БПК уваходзілі 11 паслоў, якія прадстаўлялі практычна ўсе бел. партыі Зах. Беларусі. Некаторыя паслы публічна заяўлялі пра сваю беспартый- насць, але на самай справе належалі да партый: сацыял-дэмакраты А. Аўсянік, П. В. Мятла, Б. А. Тарашкевіч, Ф. Ярэ- міч, сацыялісты-рэвалюцыянеры С. Ба- ран, У. Каліноўскі, С. Якавюк, незалеж- ны сацыялст С. А. Рак-Міхайлоўскі, хрысшянскі дэмакрат А. В. Станкевіч, а таксама беспартыйныя М. С. Кахано- віч, В. Ц. Рагуля. 3 імі супрацоўнічалі сенатары В. Багдановіч (БХД), А. Наза- рэўскі, А. М. Уласаў (беспартыйныя). Пазней паслы Баран, Якавюк і Каліноў- скі былі пазбаўлены мандатаў, месца апошняга заняў сацыяліст-дэмакрат П. П. Валошын. Тактыку і структуру БПК распрацаваў А. I. Луцкевіч. Пра- грама клуба грунтавалася на «Тэзісах платформы Беларускага Выбарчага Ка- мітэту» (гл. ў арт. Беларускі цэнтраль- ны выбарчы камітэт). БПК адстойваў сац. і нац. правы бел. народа, займаў становішча безадказнай апазіцыі ў поль- скай дэярж. палітыцы, быў салідарны з інш. нац. меншасцямі ў справах на- цыянальных і з усімі дэмакр. сіламі Польшчы ў справах сацыяльных. Шавіні- стычная палітыка польскіх улад і амаль усіх польскіх партый, іх нежаданне ўлічваць нац. і сац. інтарэсы бел. наро- да прывялі да разыходжанняў паміж пасламі ў пытаннях тактыкі. Левым кры- лом БПК зацікавіліся КПЗБ і КП(б)Б. Сувязь паміж КПЗБ і левымі ў БПК падтрымліваў М. Гурын-Маразоўскі. Ле- там і восенню 1924 адбыліся сустрэчы старшыні БПК Тарашкевіча з кіраў- нікамі КПЗБ. Валошын, Мятла і Та- рашкевіч выйшлі з Бел. сацыял-дэмакр. партыі і сталі членамі Беларускай партыі незалежных сацыялістаў. 24.6.1925 яны разам з Рак-Міхайлоўскім утварылі асобны клуб у сейме — фракцыю Бела- руская сялянска-работніцкая грамада. У БПК засталіся Аўсянік. Кахановіч, Рагуля, Станкевіч і Ярэміч. Пазней Ра- гуля і Ярэміч заснавалі сваю партыю — Беларусю сялянскі саюз. БПК зноў быў утвораны пасля выба- раў 4.3.1928. У яго ўвайішгі прадстаўні- кі Бел. хрысціянскай дэмакратыі і Бел. сялянскага саюза П. Каруза, А. Стэповіч, Я. Станкевіч, К. Юхневіч, Ярэміч. 3 імі супрацоўнічалі сенатары Багдановіч і Рагуля. БПК дзейнічаў паралельна з бел. пасольскім клубам кЗмаганне», адстой- ваў агульнадэмакр., сац. і нац. інтарэсы бел. народа. выступаў супраць памкнен- няў камуністаў падпарадкаваць сабе бел. рух. Выходзілі «Бюлетэнь Беларускага пасольскага клуба» (1925), кБюлетэнь пасольскага клуба Беларускай сялянска- работніцкай грамады». Літ.'. Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада. Мн., 1928; Ра гу л я В. Успаміны. Нью-Ерк, 1957; Палуян У. А. Беларус- кая сялянска-рабочая грамада. Мн., 1967; Дэпутаты Беларускага пасольскага клуба ў в. Мігаўка (Маладзечанскі р-н). 7.9.1924. ЦДАМЛІМ Беларусі. Луцкевіч А. За дваццаць пяць гадоў (1903—1928); Успаміны аб працы першых бел. паліт. арг.: Бел. рэв. грамада, Бел. сац. грамада. Мн., 1991; Сндоревнч А. Ан- тон Луцкевнч: Главы нз кннгн // Неман, 1990. № 7; Яго ж. Астрожныя запісы // ЛіМ. 1991. 25 студз.; Вег^тап А. Кгесг о Вгопізіаіуіе Тагаагкіеіуісхц. ІУагзгаша, 1977; Я е ж. Зргаігу Ьіаіогцзкіе « 11 Кгесгу- рокроіііе). ІУагзгач'а, 1984. А. М. Сідарэеіч. БЕЛАРУСКІ ПОЛК, Беларускі ка- зацкі полк, 1) вайсковая адзінка на Беларусі ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. У пач. вайны рус. ўрад разлічваў выкарыстаць мясц. шлях- ту як сац. апору на Беларусі. Шляхці- цам, калі яны пяройдуць у рус. пад- данства, абяцалася пакінуць зямельныя ўладанні і даць новыя прывілеі. Таму мясц. шляхта імкнулася стаць на чале руху нар. мас, каб надаць яму выгадны для сябе кірунак. Магілёўскі шляхціц К. Ю. Паклонскі, якому рус. ўрад надаў чын палкоўніка, у ліп.— жн. 1654 ства- рыў у Чавусах полк з шляхты, гараджан і сялян Магілёўскага, Мсціслаўскага і Чавускага паветаў (6 тыс. чал.). У сярэ- дзіне жн. 1654 Б. п. падышоў да Магі- лёва, удзельнічаў ва ўзяцці яго ў вер. 1654. Па просьбе Паклонскага цар Аляк- сей Міхайлавіч перадаў яму ў часовае кіраванне Магілёў і Магілёўскі павет, які быў пераўтвораны ў палкавую адм.-тэр. адзінку і апынуўся пад кіраў- ніцтвам мясц. шляхты. Паклонскі ім- кнуўся падначаліць шляхце Бел. Па- дняпроўе. Яго палітыка супярэчыла інтарэсам вызв. барацьбы нар. мас, аб- вастрыла адносіны і з казацкай старшы- най 1. Залатарэнкі, і з мясц. сялянст- вам. Сяляне і гар. нізы, пераканаўшы- ся, што камандаванне Б. п. не вядзе ба- рацьбы супраць шляхты, уцякалі з палка, а тыя, што асталіся, не падпарадкоў-
452 БЕЛАРУСКІ валіся камандаванню. У лютым 1655, у час асады Магілёва вбйскамі Я. Радзі- віла, Паклонскі і Б. п. перайшлі на бок польск.-літ. войска. 2) Назва рэшткаў укр. казацкага войска Залатарэнкі (пас- ля яго гібелі) на чале з I. Нячаем у 1656—59 у час руска-польскай вайны 1654—67. Рэзідэнцыя палка знаходзі- лася ў Чавусах, таму і наз. яшчэ Ча- вускі полк. Літ.: С о л о в ь е в С. М. Лсторвя Россяя с древнейшях времен. М., 1961. Кн. 5 (т. 9— 10); Гісторыя Беларускай ССР. Мн., 1972. Т. 1. М. I. Камінскі. «БЕЛАРЎСКІ ПРАВАСЛАЎНЫ ПАТЭ- РЫК», зборнік публікацый гісторыка- рэлігійнага характару. Выдаваўся ў 1942—43 у Варшаве на бел. мове Бел. царк. брацтвам імя < в Юрыя пры са- дзеянні варшаўскага мітрапаліта Дзяні- сія і старшыні Бел. нац. к-та ў Варшаве М. Шчорса. Змяшчае матэрыялы па гі- сторы праваслаўнай царквы на Беларусі, біяграфіі бел. святых Кірылы Тураўска- га, Ефрасінні Полацкай і інш. Выйшла 2 нумары. С. У. Жумар. БЕЛАРЎСКІ ПРАФЕСІЯНАЛЬНЫ ВУ- ЧЫЦЕЛЬСКІ САЮЗ, гл. ў арт. Бела- рускія настаўніцкія саюзы. «БЕЛАРЎСКІ РАБОТНІК», штотыднё- вая газета для беларусаў, якія добраах- вотна выехалі або прымусова былі выве- зены як рабочая сіла ў Германію ў пе- рыяд акупацыі Беларусі ням.-фаш. за- хопнікамі ў Вял. Айч. вайну. Выдавалася з пач. 1943 да сярэдзіны 1944 у Берліне на бел. мове пад кантролем герм. улад. Рэдактары В. Тумаш, С. Грынкевіч. Газету курыравалі Беларускае прадстаў- ніцтва, аўтарскі калектыў газ. тРаніцат. Для «Б. р.» характэрны спрошчанасць і тэндэнцый насць у асвятленні падзей. Друкавала агляды міжнар. жыцця, на- вук.-папулярныя і пазнавальныя матэры- Сябры Беларускага студэнцкага саюза. Вільня. ялы (рубрыка «3 усяго свету»), свецкую хроніку. Ў рубрыцы «Весткі з Беларусі» інфармавала пра дзейнасць нацыяналіст. арг-цый, публікавала артыкулы і нарысы па гісторыі і культуры Беларусі, вершава- ныя і празаічныя творы бел. аўтараў. Частка матэрыялаў з'яўлялася перадру- кам з бел. акупац. газет. Выйшла не менш за 41 нумар. С. У. Жумар. «БЕЛАРЎСКІ РАДНЫ». часопіс, орган муніцыпалітэтаў, т. зв. самаўрадаў у Зах. Беларусі. Выдаваўся з 27.11.1927 да 16.2. 1929 у Вільні на бел. мове. Выходзіў неперыядычна. Рэдактары-выдаўцы Я. Ярош, Т. Вернікоўскі, кіраўнік рэ- дакцыі Г. Канапацкі. Асвятляў дзейнасць органаў мясц. самакіравання і адносіны да іх польскага ўрада, сац. становішча ў Зах. Беларусі, пісаў пра абавязкі гмін- ных радных, даходы і выдаткі сама- ўрадаў, іх барацьбу з п'янствам і інш. Інфармаваў пра стан адраджэння краю, зруйнаванага 1-й сусв. вайной, пра яго прыродныя багацці і патэнцыяльныя магчымасці, пра дарогі, меліярацыю, урадлівасць глебы, гадоўлю і ўтрыманне розных відаў свойскай жывёлы, с.-г. становішча на Віленшчыне. Змяшчаў му- ніцыпальную і тутэйшую (краёвую) хро- ніку, юрыд парады, матэрыялы па на- вуцы і тэхніцы, інфармацыю пра краёвую с.-г. і прамысловую выстаўкі, т. зв. Паў- ночны кірмаш (Вільня, 1928). Выйшла 12 нумароў. Л. С. Ліс. БЕЛАРУСКІ РЭСПУБЛІКАНСКІ СА- ВЁТ ПРАФЕСІЯНАЛЬНЫХ САЮЗАЎ, Белсаўпроф, кіруючы орган пра- фесіянальных саюзаў БССР паміж з’ездамі ў 1948—90. Выбіраўся з’ездам на 5 гадоў, быў падсправаздачны з’езду і ВЦСПС. Кіраўніцтва паўсядзённай ра- ботай прафсаюзных арг-цый ажыццяў- ляў прэзідыум Белсаўпрофа. Міжсаюзныя саветы прафесіянальных саюзаў існавалі ў 1920—30-я гады. Лікві- даваны ў БССР у 1937 паводле паста- новы ВЦСПС (21.5.1937), пасля чаго функцыі Цэнтральнага савета прафесія- нальных саюзаў Беларусі выконвалі ўпаўнаважаныя ВЦСПС (на грамадскіх пачатках). Міжсаюзныя саветы адноў- лены ў 1948 паводле рашэння ЦК ВКП(б), ЦК КП(б)Б і ВЦСПС. Пасля стварэння абл. саветаў 1—2.11.1948 ад- былася 1-я Беларуская міжсаюзная кан- ферэнцыя прафесіянальных саюзаў, на якой выбраны Белсаўпроф. Ён пачаў дзейнічаць у абставінах усеагульнай па- дазронасці, рэпрэсій і беззаконня, у нет- рах бюракратычнай адміністрацыйна-ка- манднай сістэмы, стыль работы якой згубна дзейнічаў і на прафсаюзы. Вы- барныя органы ў гэты перыяд аказвалі нязначны ўплыў на прафсаюзнае жыццё, усё большае значэнне набываў апарат. Дабратворныя змены адбыліся пасля XX з’езда КПСС, рашэнні якога дазволілі пашырыць і ўмацаваць прававыя асно- вы дзейнасці прафсаюзаў, павялічыць іх ролю ў гасп. і сац.-культурным жыцці. Пасля кастрычніцкага (1957) Пленума ЦК КПСС, які прыняў пастанову «Аб рабоце прафесіянальных саюзаў ССР». і Пленума ВЦСПС адноўлена практыка склікання з’ездаў. Праз 26 гадоў пасля папярэдняга адбыўся 8-ы з’езд прафсаю- заў Беларусі (май 1958). Дзейнасць прафсаюзаў рэспублікі і яго кіруючага органа знаходзілася пад пастаянным кантролем парт. арг-цый, не магла быць незалежнай і цалкам накіраванай на аба- рону інтарэсаў працоўных. Паляпшэнне стылю работы Белсаўпрофа, узмацненне кантролю за выкананнем прымаемых рашэнняў канкрэтная дапамога праф- саюзным арг-цыям і інш. меры, ажыц- цёўленыя ў 2-й пал. 1950 — пач. 1960-х гадоў, сярэдзіне 1970-х гадоў не маглі даць эфекту ва ўмовах дзеннасці старо- га паліт. і гасп. механізму. Недахопы ў дзейнасці Белсаўпрофа яшчэ больш праявіліся ў ходзе глыбокіх дэмакр. перамен у 2-й пал. 1980-х гадоў. У кастр. 1990 адбыўся 17-ы з’езд прафсаюзаў Беларусі, які прыняў рашэнне аб лікві- дацыі Белсаўпрофа і стварэнні незалеж- най і самастойнай Федэрацыі прафесія- нальных саюзаў Беларусі. Старшыні Бел- саўпрофа: 1. А. Бельскі (1948—58), I. Н. Макараў (1958—70), М. М. Пола- заў (1970—86), У. I. Ганчарык (1986— 90). У. М. Якубоўскі. БЕЛАРЎСКІ САЮЗ УДЗЕЛЬНІКАЎ ЛІКВІДАЦЫІ НАСТЎПСТВАЎ ЧАР- НОБЫЛЬСКАЙ КАТАСТРОФЫ «ПРЫПЯЦЬ», добраахвотная незалеж- ная дабрачынная арганізацыя. Створаны ў кастр., зарэгістраваны ў снеж. 1990. Мэта дзейнасці — дапамога ўдзельнікам ліквідацыі Чарнобыльскай катастрофы 1986 і іх сем’ям. Сябрамі арг-цыі мо- гуць быць толькі ўдзельнікі ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. Вышэйшы орган — канферэнцыя, кірую- чы орган паміж канферэнцыямі — рада і прэзідэнт. Рашэннем красавіцкай кан- фер. 1990 сябрам паліт. партый забаро- нена займаць кіруючыя пасады ў саюзе. На ўліку — каля 8 тыс. ліквідатараў ва ўзросце ад 25 да 75 гадоў. Дзейніча- юць 21 гарадская (буйнейшыя ў Добру- шы, Лунінцы, Мазыры, Мінску, Пінску,
Салігорску) і 2 абласныя (Гомельская і Мінская) арг-цыі. Мае дэпутацкае прадстаўніцтва ў Мінскім гар. Савеце. На думку членаў арг-цыі, Беларусь па- вінна быць незалежнай дзяржавай, мець уласную грашовую сістэму, адмовіцца ад рэгулярнай арміі (замест яе стварыць ар- ганізаваную рэзервісцкую, а таксама прафес. памежную і паліцэйскую служ- бы, службу бяспекі), быць бяз'ядзернай зонай. Рэспублікі былога СССР на асно- ве поўнай добраахвотнасці могуць за- ключаць эканам. пагадненні, але трэба заканадаўча забараніць Беларусі ўсту- паць у якія-небудзь паліт. або ваенна- паліт. саюзы. Падтрымлівае кантакты з Нідэрландскім ін-там «Галоснасць і пера- будова», Берлінскім аддзяленнем Сгееп реасе («Мір—зялёнаму»), з фондам «Чарнобыль — дапамога». ♦БЕЛАРУСКІ СТУДЭНТ», грамадска- палітычны і літаратурны часопіс, які выдаваўся ў 1923 у Празе на бел. мове. Гал. мэта выдання — адраджэнне нац. свядомасііі беларусаў, барацьба за неза- лежную дзяржаўнасць Беларусі. Інфар- маваў пра паліт. і грамадскія падзеі ў Зах. Беларусі, Польшчы і СССР, асвят- ляў жыццё бел. эмігрантаў за мяжой. публікаваў артыкулы пра барацьбу за адраджэнне і незалежнасць Беларусі. Друкаваў літ.-публіцыст. творы, якія асвятлялі гісторыю нац.-дэмакр. руху («Паміж двух агнёў», «За што?» В. Тры- віча, «Суд у Беластоку над 45 беларуса- мі» і інш.). Аддаваў увагу пытанням бел. культуры, філалогіі. Меў рубрыкі: «3 газет», «Кнігапіс», «Хроніка». Сярод аўтараў часопіса Я. Станкевіч (псеўд. Б. Скарыніч). Выйшла 7 нумароў. Г. М. Зелянова. «БЕЛАРЎСКІ СТУДЭНТ» («В і е 1 а- гіізкі зіікіепі»), рукапісны часопіс, орган студэнцкай секцыі пры Берлінскім аддзеле Бел. культурнай суполкі ў Герма- ніі. Выходзіў у 1942 у Берліне на бел. мове лацінкай. Знаходзіўся пад кантро- лем герм. улад. Асвятляў дзейнасць бел. эмігранцкага студэнцтва па выхаванні яго нац. свядомасці (артыкулы «Азір- нёмся» Л. Будзіловіча, «Роля студэнтаў у грамадска-супольным жыцці», «Па- чатак беларускай студэнцкай прэсы»), праблемы развіцця бел. культуры («Бела- русіка ў берлінскіх бібліятэках» Максіма Кніжніка, «Сіла роднага слова». «Шля- хам Скарыны»). Друкаваў творы Л. Ге- ніюш, X. Ільяшэвіча, Я. Палоннага, Ю. Сергіевіча і інш. Выйшлі 2 нумары. Г. М. Зелянова. БЕЛАРЎСКІ СТУДЭНЦКІ САЮЗ, БСС, арганізацыя студэнтаў-беларусаў Віленскага ун-та ў 1920—39. Створаны 1.12.1920. Першапачаткова называўся «Гурток студэнтаў беларусаў», з 1921— БСС. У першы яго «ўрад» увайшлі А. Аб- рамовіч (старшыня), Т. Куніцкі (сакра- тар), Б. Туронак (скарбнік). Пазней БСС у розны час узначальвалі I. Гага- лінскі К. Глінскі, М. Марцінчык і інш. Меў 4 секцыі (культ.-асветную, навуко- вую, выдавецкую, працы), бібліятэку- чытальню. Друкаваныя органы — час. еНовы шлях», еСтудэнцкая думка». Гал. мэтамі БСС лічыў аб’яднанне сваіх сяб- роў на грунце духоўных і маральных каштоўнасцей, заахвочванне іх да сама- адукацыі, навук. пазнання Беларусі, вы- хавання нац. самасвядомасці народа. Дэ- віз яго — «Айчына і Навука». Вёў ак- тыўную асв.-прапагандысцкую дзей- насць, у аснову якой былі пакладзены ар- ганізацыя і чытанне сярод насельніцтва Зах. Беларусі лекцый рознай тэматыкі: «Беларусы як народ», «Беларусь у міну- лым і сягоння», «Мы і наша бацькаўшчы- на», «Беларусы ў Польшчы», «Хто мы?», «Трагедыя беларускай інтэлігенцыі», «Асадніцтва на Беларусі», «Праблема русіфікацыі пад Польшчай і беларусы», «Чаму дамагаемся беларускай школы?», «Доктар Скарына — першадрукар і ас- ветнік беларускі», «Значэнне тэатра для грамадства», «Патрэба асветы на вёсцы», «ЦІкола і беларуская літаратура ў гра- мадскім жыцці», «Аграрная праблема на беларускіх землях», «Эканаміч- ныя акалічнасці гаспадарчага развіц- ця на Беларусі» і інш. Падтрым- ліваў лепшыя традыцыі бел. інтэлігенцыі. У час выбараў у польскі сейм (1922, 1928) сябры БСС агітавалі галасаваць за прадстаўнікоў працоўнага народа. Пры БСС працавалі завочныя кааператыў- ныя курсы, на якіх выкладалі Я. Кла- гіш, М. Тўлейка, С. Станкевіч, была ад- крыта студэнцкая сталовая «Беларуская сытніца». Быў ініцыятарам і арганізата- рам суботнікаў, экскурсій, дыскусійных вечарын, канцэртаў-баляў, у якіх разам з беларусамі ўдзельнічалі ўкр., літ. і поль- скія студэнты. Ажыццявіў пастаноўку п’ес Ф. Аляхновіча «Няскончаная драма» і «Шчаслівы муж», Э. Ажэшкі «У зімовы вечар», прыняу удзел у Віленскай сту- дэнцкай выстаўцы (27.11.1932), аргані- зоўваў выступленні хору Р. Шырмы (у 1930-я г. хор цалкам абапіраўся на БСС і нават называўся «Беларускі хор Студэнцкага саюза пад кіраўніцтвам Хор Беларускага студэнцкага саюза (у цэнтры Р. Шырма і М Забэйда-Суміцкі). Вільня. БЕЛАРУСКІ Р. Шырмы»). Вясной 1927 БСС стаў сяб- рам Аб’яднання бел. студэнцкіх арг-цый (АБСА; засн. ў 1924 у Празе), у 1929 накіраваў сваіх прадстаўнікоў на з’езд АБСА. У 1931 група былых сяброў БСС заснавала арг-цыю «Скарынія», якая ў 1934 была скасавана рэктарам ун-та, але ў пач. 1935 адноўлена пад назвай «Беларускае студэнцкае таварыства імя Ф. Скарыны». БСС існаваў гал. ч. на ахвяраванні розных арг-цый, т-ваў, асоб- ных грамадзян. 3 гэтых сродкаў ён штомесяц выдаваў сваім незаможным сябрам кароткатэрміновыя пазыкі і сты- пендыі. БСС спыніў дзейнасць у сувязі з закрыццём ун-та ў вер. 1939. Г. В. Бабкін. «БЕЛАРЎСКІ СЦЯГ», штомесячны гра- мадска-палітычны і літаратурны часопіс, орган урада Беларускай Народнай Рэс- публію (БНР). Выдаваўся ў крас.— вер. 1922 у Каўнасе на бел. мове. Рэдактар- выдавец К. Дуж-Душэўскі. Гал. мэта вы- дання, на думку рэдакцыі, заключалася ў абароне незалежнай бел. дзяржаўнасці, павышэнні грамадскай свядомасці, ума- цаванні волі да барацьбы шляхам асвят- лення ўсіх бакоў бел. жыцця. Разглядаў з нац.-дэмакр. пазіцый паліт. і грамадскія падзеі ў Зах. Беларусі, Польшчы, Літве, Латвіі і БССР, узнімаў пы- танні вызв. руху і будучыні бел. народа. Публікаваў артыкулы па праблемах ба- рацьбы за адраджэнне і незалежнасць Беларусі: «Незалежнасць як праграма сённяшняга дня», «Чатыры гады», «Бе- ларусь перад Генуэзскай канферэн- цыяй» А. Цвікевіча (пад псеўд. А. Галынец і крыптанімам «А. Ц.»), «Да пытання аб незалежнасці Беларусі» (без подпісу і інш.); гісторыі бел. нац.-дэмакр. руху: «Погляд П. Бяссонава на беларус- кую справу» А. Цвікевіча, «К. Каліноў-
454 БЕЛАРУСКІ скі» I. Трызны, «3 Беларуска-Літоўскай мінуўшчыны» В. Ластоўскага і інш. На старонках часопіса змешчаны дакументы ўрада БНР, накіраваныя Вярх. радзе Лі- гі Нацый і Генуэзскай канферэнцыі, мемарандум Бел. партыі сацыялістаў- рэвалюцыянераў да канферэнцыі Вен- скага сацыяліст. аб’яднання з мэтай азнаямлення сусв. грамадскасці са стано- вішчам у Зах. Беларусі, артыкулы В. Свя- тагора (верагодна, В. Багдановіч) пра праваслаўную царкву на Беларусі з вы- святленнем гіст. і сучасных яе аспектаў, Я. Станкевіча пра бел. прозвішчы, успа- міны А. Аўсяніка (пад крыптанімам «А. А-к») пра А. Гаруна, апавяданні і вершы В. Ластоўскага (пад псеўд. Власт), творы Р. Тагора ў перакладзе I. Цвікевіча і інш. Выйшлі 4 нумары. Г. М. Зелянова. «БЕЛАРУСКІ СЬВЕТ», навуковы, культ.-асветны і літ. часопіс. Выдаецца з 1971 у ЗША на бел. мове бел. эмі- грацыяй. Выходзіць у залежнасці ад паступлення матэрыялаў. Рэдактар і вы- давец М. Прускі (жыве ў г. Гранд-Ра- підс, штат Мічыган). Публікуе навук. ар- тыкулы па гісторыі Беларусі, па пытан- нях бел. культуры, публіцыстычныя ма- тэрыялы, літ. творы, успаміны. Сярод аў- тараў дзеячы бел. эміграцыі, навукоўцы з Беларусі. Многія нумары прысвечаны асобным бел. дзеячам: да 100-годдзя на- раджэння Я. Купалы і Я. Коласа [1982, № 11 (40)], I. Луцкевічу [1982, № 12 (41)], Я. Лёсіку [1984, № 14 (43)], Я. Станкевічу [1985, № 17 (46)], Б. Андрусышыну (Данчыку) [1987, № 19 (48)], А. Калубовічу [1988, № 20 (49)], Н. Арсенневай [1989, № 21 (50)] і інш. Змяшчаюцца таксама гіст. і сучас- ныя фотаздымкі, тэксты і ноты бел. пе- сень, дадаецца некалькі гумарыстычных старонак. Г. I. Сурмач. БЕЛАРЎСКІ СЯЛЯНСКІ САЮЗ, БСС, беларуская нацыянальная пар- тыя парламенцкага тыпу ў Зах. Белару- сі ў 1925—29. Створана ў Вільні бел. пасламі ў польскім сейме В. Рагуляй і Ф. Ярэмічам у процівагу Беларускай ся- лянска-работніцкай грамадзе. Да сак. 1926 існавала як ініцыятыўная група. На 1-й канферэнцыі (24.3.1926) прынята паліт. праграма і абраны ЦК БСС. У склад ЦК (знаходзіўся ў Вільні) увайшлі Рагуля, Ярэміч (старшыні), А. Більдзюкевіч, Б. Туронак (віцэ-стар- шыні). Цэнтр. друкаваны орган — газ. еСялянская ніва». Праграма БСС змя- шчала шэраг радыкальных дэмакр. па- трабаванняў. У агр. пытанні прад- угледжваўся раздзел памешчыцкіх зя- мель і перадача іх ва ўласнасць мала- зямельным сялянам па працоўнай норме, скасаванне асадніцтва; у нац. пытанні ставілася патрабаванне «самастойнасці беларускага народа на ўсіх яго землях, аб’яднаных у незалежную беларускую рэспубліку». 3 мэтаю пашырэння сваёй сац. базы сярод бел. сялянства кіраў- нікі БСС разам з лідэрамі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі летам 1926 стварылі Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры. На 2-й канферэнцыі БСС (ліп. 1927) прысутнічала 35 чал. 22 дэле- гаты прадстаўлялі ўсе паветы Зах. Бела- русі за выключэннем Лунінецкага і Пін- скага. Сярод гасцей быў прадстаўнік Укр. сацыяліст. аб’яднання «Сялянскі саюз» пасол сейма П. Васыньчук. 3 дакладамі выступілі Ярэміч (аб паліт. становішчы), Рагуля (па зямельным пытанні), Біль- дзюкевіч (па асветных і гасп. пытан- нях), Свістун (аб праграме і тактыцы). Апошні адзначыў неабходнасць «імкнуц- ца да здзяйснення сваіх нацыянауіьных мэт, да здзяйснення ідэалу, які выстаў- лены на першым месцы ў праграме БСС». У дакладзе гаварылася, што шляхам да ажыццяўлення гэтага з’яўляецца «ўсвя- домленая арганізаванасць беларускага народа». Былі прыняты рэзалюцыі па пытаннях тактыкі і праграмы, асветным, гасп., паліт. і зямельным. Канферэнцыя пастанавіла прызнаць праграму і тактыку БСС правільнай. Па зямельным пытан- ні ў праграме было запісана, што «ўсе землі: абшарніцкія, дзяржаўныя, кас- цёльныя, царкоўныя і інш. павінны перайсці ў рукі беларускіх беззямельных і малазямельных сялян». У склад ЦК БСС увайшлі Рагуля (старшыня), Біль- дзюкевіч, Куніца, Свістун, Туронак, Юх- невіч, Ярэміч (члены), Анісковіч і Мату- севіч (кандыдаты). Да БСС варожа адносіліся БСРГ, еЗмаганне» і інш. арг-цыі, што знаходзіліся пад уплывам КПЗБ. Масіраваныя нападкі на саюз з іх боку, а таксама з боку польскіх улад з’явіліся гал. перашкодамі рас- паўсюджання сярод сял. мас Зах. Бела- русі ўплыву БСС, які заставаўся не- шматлікай грамадска-паліт. арг-цыяй і ў пач. 1929 распаўся. Літ.: Рагуля В. Успаміны. Нью-Ерк, 1957. У. Ф. Ладысеў. БЕЛАРЎСКІ СЯЛЯНСКІ САЮЗ, БСС, грамадская арганізацыя, якая мае на мэце абарону правоў і інтарэсаў фер- мераў, спрыянне росту эфектыўнасці фермерскіх гаспадарак. Створаны ў Мін- ску ў ліст. 1989, зарэгістраваны ў жн. 1991. У складзе БСС каля 500 фермераў ва ўзросце 30—40 гадоў, пераважна беларусы. Штаб-кватэра ў Мінску. Вы- шэйшы орган — з’езд, які збіраецца не радзей як 1 раз у год. Кіруючы орган паміж з’ездамі — праўленне (старшыня К. Ярмоленка). Ў органах улады Рэс- публікі Беларусь прадстаўлены на ўзроў- ні сельскіх Саветаў. Гістарычным папя- рэднікам абвясціў Беларускі сялянскі саюз, які існаваў у Зах. Беларусі ў 1920-я гады. Супрацоўнічае з Цэнтр. саюзам хутаран Эстоніі, Федэрацыяй сял. гаспадарак Латвіі, Літоўскім саюзам фермераў, Асацыяцыяй сял. гаспадарак Расіі. БСС падтрымлівае ідэю незалеж- насці Беларусі, будучыню былога СССР уяўляе як эканам. канфедэрацыю суве- рэнных дзяржаў. БЕЛАРЎСКІ ТРЭЦІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭАТР, БДТ-3. Існаваў у 1920—37. Адкрыўся 10 жніўня спектаклем «Суд» У. Галубка ў Мінску ў памяшканні Бел. рабочага клуба як Трупа бел. арты- стаў пад загадам Галубка (Трупа Га- лубка), з 1932 наз. БДТ-3. Арганізатар і маст. кіраўнік У. Галубок. Да 1932 быў фактычна вандроўным. Выступаў у мін- скіх клубах, паказваў спектаклі па ўсёй Беларусі, у т. л. ў самых аддаленых мясцінах (з 1926 наз. Бел. дзярж. ван- дроўны тэатр). Тэатр нёс у масы бел. нац. культуру, праводзіў вял. культ.-асв. работу. Калектыў пад кіраўніцтвам Га- лубка наследаваў і прадаўжаў традыцыі бел. нар. тэатра, Першай бел. трупы I. Буйніцкага і Першага таварыства бел. драмы і камедыі, укр. труп. Спектаклі, насычаныя музыкай, песнямі, танцамі, сакавітыя, з йац. каларытам, карысталіся вял. папулярнасцю ў народзе. У 1920-я гады ставіліся ў асн. п’есы Галубка, з інш. бел. драматургаў — найб. Ф. Алях- новіча, а таксама Я. Купалы, Я. Коласа, М. Чарота, Л. Родзевіча, В. Дуніна- Марцінкевіча, К. Каганца і інш. Пер- шымі акцёрамі былі сам Галубок і яго сям’я, бел. пісьменнікі I. Барашка, А. Дудар, В. Сташэўскі, М. Чарот. У ся- рэдзіне 1920-х гадоў трупа папоўнілася маладымі акцёрамі. 3 канца 1920-х га- доў з наступам парт. ідэалогіі на тэатр. мастацтва пачынаецца вострая афіц. крытыка калектыву, яго кіраўніцтва абві- навачваюць у нацыяналістычным ухіле, у нізкім маст. узроўні пастановак. У пач. 1930-х гадоў адбываецца рэарга- нізацыя тэатра. У 1931 яго маст. кіраў- ніком прызначаны К. Саннікаў, у 1932 тзатр атрымаў сталую базу ў Гомелі. У 1934 для павышэння кваліфікацыі калектыў накіроўваўся на 3-месячныя курсы ў Маскву. У рэпертуары быў узяты курс на сучаснасць. Ставіліся пераважна тагачасныя сав. п’есы, якія ішлі ў інш. тэатрах краіны, ажыццёўлены і пастаноўкі асобных класічных твораў (А. Астроўскага, А. Пушкіна, Ф. Шы- лера). У выніку такой перабудовы павы- сіўся агульны прафес. ўзровень калек- тыву, пастановачная культура спектак- ляў, але тэатр страціў сваю нац. сама- бытнасць і непаўторнасць. У 1937 Галу- бок і вядучы акцёр А. Згіроўскі былі рэпрэсіраваны, тэатр расфарміраваны. Сярод акцёраў К. Быліч, У. Дзядзюш- ка, С. Бірыла, Б. Бусел. Літ.: Атрошчанка А. Уладзіслаў Галубок. Мн., 1969; Адхінуўшы заслону часу...: Успаміны пра Уладзіслава Галубка. Мн., 1979; 3 в о н а к А. Уладзіслаў Галу- бок // Слова пра майстроў сцэны. Мн., 1967; Гісторыя беларускага тэатра. Т. 2. Мн., 1985. БЕЛАРЎСКІ ТЭАТР ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА. Створаны ў Віцебску ў 1926 як Другі бел. дзярж. тэатр (БДТ-2). 21.12.1944 прысвоена імя Якуба Коласа, у 1977— званне акадэмічнага. У Вял. Айч. вайну працаваў ва Уральску і Арэ- хава-Зуеве. Калектыў створаны з выпу- скнікоў Бел. драм. студыі ў Маскве (існавала ў 1921—26, маст. кіраўнік В. Смышляеў), студыйныя пастаноўкі і склалі пачатковы рэпертуар тэатра. Ён быў сфарміраваны з улікам гіст. развіцця сусв. тэатр. мастацтва (пашыраная на
Беларусі нар. драма «Цар Максімілян», п’есы Еўрыпіда і У. Шэкспіра, Е. Жулаў- скага ў перакладзе Я. Купалы, бел. Ф. Аляхновіча, 1. Бэна і В. Шашалевіча, рус. А. Глобы). Спектаклі, тэатральна яркія, з шырокім выкарыстаннем сцэн. умоўнасці. канструктывізму ў афармлен- ні, зробленыя на высокім прафес. ўзроў- ні, былі разлічаны на падрыхтаванага дасведчанага гледача, і афіц. крытыка абвясціла іх фармалістычнымі, эстэцкі- мі. 3 канца 1920 — пач. 1930-х гадоў пачынаецца пераарыентацыя калектыву (і ў пэўнай ступені яго нівеліроўка) — асваенне тагачаснай класавай сав. тэма- тыкі (ставяцца п’есы Б. Лаўранёва, У. Вішнеўскага, а таксама адпаведныя бел. I. Гурскага, А. Александровіча), тым не менш схільнасць да выразнай тэатр. формы захоўвалася ў спектаклях як адметнасць калектыву. Напярэдадні Вял. Айч. вайны створаны яркі. нац. са- мабытны спектакль «Несцерка» В. Воль- скага, які стаў своеасаблівым сімвалам тэатра на працягу ўсяго яго далейшага існавання. Тэатр шмат і плённа працуе над бел. драматургіяй. Ставіліся п’есы Я. Купалы, К. Крапівы, К. Чорнага, А. Макаёнка, К. Губарэвіча, П. Дані- лава, В. Дуніна-Марцінкевіча, М. Мату- коўскага, А. Петрашкевіча, У. Каратке- віча, А. Дударава. Тэатр вярнуў гледачу п’есу Я. Купалы «Раскіданае гняздо» (1951), якая доўгі час лічылася несцэ- нічнай. Асаблівае месца ў рэпертуары тэатра займалі творы Я. Коласа, да якіх звяртаўся ў розныя перыяды дзейнасці: «У пушчах Палесся» паводле аповесці «Дрыгва» (1937), «Навальніца будзе» паводле трылогіі «На ростанях» (1958) і «Сымон-музыка» паводле аднайм. паэмы (1976). Тэатр першым на бел. сцэне стварыў вобраз Леніна ў спектаклі «Ча- лавек з ружжом» М. Пагодзіна (1938). 3 твораў пра сучаснасць прыкметнымі былі пастаноўкі п’ес А. Карнейчука, К. Сіманава, Л. Лявонава, В. Розава, А. Вампілава, М. Шатрова, інсцэніроўкі Г. Нікалаевай, Б. Васільева, Н. Думба- дзе. Значнае месца ў рэпертуары тэатра заўсёды займала класічная драматургія: п’есы М. Горкага і А. Астроўскага, А. Сухаво-Кабыліна і А. Чэхава, Л. Тал- стога і М. Гогаля, У. Маякоўскага, Г. Запольскай, Я. Райніса, Г. Ібсена, У. Шэкспіра, Б. Нушыча, Б. Брэхта і інш. У фарміраванне творчага аблічча тзатра вял. ўклад зрабілі рэжысёры М. Міцкевіч, В. Дарвішаў, Н. Лойтар, А. Скібнеўскі, Ю. Шчарбакоў, В. Мазын- скі і Б. Эрын; мастакі Я. Нікалаеў і А. Салаўёў; акцёры А. Ільінскі, П. Мал- чанаў і Ц. Сяргейчык, М. Бялін- ская, Я. Глебаўская, М. Звездачотаў, А. Радзялоўская, А. Трус, А. Шэлег, I. Матусевіч, А. Лагоўская, Г. Маркі- на. У складзе трупы акцёры: Ф. Шма- каў, 3. Канапелька, У. Куляшоў, Г. Дубаў, Т. Кокштыс, Я. Шыпіла, С. Акружная і інш. Літ.: Н я ф ё д У. I. Беларускі тэатр імя Якуба Коласа. Мн„ 1976; Беларускі дзяр- жаўны акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа / Склад. С. Дашкевіч; Аўт. тэксту А. Саба- леўскі, Мн., 1986; Сабалеўскі А. Сучаснасць і гісторыя: Крытыч. арт. Мн„ 1985. БЕЛАРЎСКІ ТЭАТР ІМЯ ЯНКІ КУ- ПАЛЫ. Створаны ў Мінску ў 1920 пад назвай Бел. дзярж. тэатр (БДТ). 3 1926 называўся Першы бел. дзярж. тэатр (БДТ-1). 21.12.1944 прысвоена імя Янкі Купалы, у 1955 — званне акадэмічнага. У Айч. вайну працаваў у Томску. Арганізатар і першы маст. кіраўнік БДТ Ф. Ждановіч прадаўжаў традыцыі Першага беларускага тава- рыства драмы і камедыі, удзельнікі якога сталі асновай трупы тэатра. Важ- ную ролю ў станаўленні калектыву адыграў Е. Міровіч, які ў 1921—31 узначальваў тэатр. Тут склалася нац. школа акцёрскага мастацтва. У 1920-я гады тэатр ажыццяўляў ніГ практыцы ідэі бел. адраджэння. Вызначальнай у яго рэпертуары была бел. нац. дра- матургія: п’есы М. Чарота, Міровіча, Ф. Аляхновіча, Я.аКупалы, К. Буйло, В. Гарбацэвіча і інш. 3 2-й пал. 1920-х гадоў пад уплывам ідзалагіч- нага ўціску з боку афіц. улад пачынаец- ца пераарыентацыя творчасці, калектыву тэатра, ён пачынае актыўна асвойваць сав. драматургію. Адметнасць калектыву вызначала бел. нац. драматургія: у 1930-я гады — п’есы Р. Кобеца, К. Чорнага, 3. Бядулі, Э. Самуйлёнка і К. Крапівы; у пасляваен. гады і наступныя дзесяці- годдзі — А. Маўзона, А. Кучара, К. Кра- півы, А. Макаёнка, П. Васілеўскага, М. Матукоўскага, А. Дударава, I. Чыгры- нава, У. Бутрамеева, інсцэніроўкі твораў I. Мележа і інш. Маст. узроўнем, высо- кай пастановачнай культурай, яркімі ак- цёрскімі работамі вылучаліся лепшыя пастаноўкі класічных твораў: п’ес А. Аст- роўскага, М. Горкага, А. Чэхава і М. Го- галя, Мальера, Лопэ дэ Вэгі, У. Шэк- спіра, Р. Шэрыдана, Б. Нушыча, Назыма Хікмета і Б. Брэхта, 1. Эркеня і С. Мро- жака і інш. Значнае месца ў рэпертуа- ры займае сучасная драматургія — п’есы А. Карнейчука, К. Сіманава, В. Розава, С. Алёшына, Л. Лявонава, I. Друцэ, М. Карыма, інсцэніроўкі Н. Думбадзе, Р. Горына і інш. Як своеасаблівы сім- вал тэатра на працягу многіх гадоў успрымаўся спектакль «Паўлінка» Я. Ку- палы (паст. 1944). У пастаноўках кан- ца 1980 — пач. 1990-х гадоў тэатр ім- кнецца па-мастацку пераасэнсаваць і ўз- навіць нац. гісторыю. ЗГявай тэатр. жыцця рэспублікі стаў спектакль «Тутэйшыя» Я. Купалы (1990), прасякнуты ідэяй адраджэння нац. свядомасці бел. народа. У фарміраванне творчага аблічча тэат- ра вял. ўклад зрабілі рэжысёры Л. Літві- наў, К. Саннікаў, Б. Эрын, акцёры К. Міронава, У. Крыловіч, Г. Грыгоніс, I. Ждановіч, Л. Ржэцкая, Б. Платонаў, В. Пола, В. Галіна, У. Уладамірскі, Г. Глебаў, Л. Рахленка, I. Шаціла, У. Дзядзюшка, 3. Стома, П. Малчанаў; мастакі А. Марыкс, I. Ушакоў, Б. Мал- кін, А. Грыгар’янц. Адметны след у мас- тацтве тэатра пакінулі рэжысёры М. Зо- раў і Л. Мазалеўская, акцёры А. Кры- ніца, К. Міронава, Л. Ярмоліна, С. Бі- рыла, А. Бараноўскі, Б. Кудраўцаў, Л. Шынко, П. Пекур, Б. Уладамірскі, С. Хацкевіч. 3 1973 маст. кіраўнік тэатра В. Раеўскі, рэж. М. Пінігін, БЕЛАРУСКІ гал. мастак (з 1976) Б. Герлаван. У скла- дзе трупы акцёры: С. Станюта, Г. Ма- карава, В. Тарасаў, Г. Аўсяннікаў, 3. Бра- варская, Г. Гарбук, Л. Давідовіч, М. За- харэвіч, Г. Арлова, М. Яроменка, П. Ду- башынскі, Г. Талкачова, А. Мілаванаў, П. Кармунін, А. Рынковіч, Т. Аляксеева, В. Манаеў, В. Філатаў і інш. Літ.: Некрашэвіч А. Беларускі пер- шы дзяржаўны тэатр, 1920—1930. Мн., 1930; Г е ц С. Театр Радяньскоі Білорусі — Тэатр Савецкай Беларусі. Харьків, 1931; Р а м а- н о в і ч Я. Першы тэатр: Кароткі нарыс. Мн„ 1946; Няфёд У. 1. Беларускі ака- дэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Мн„ 1970; Б у ш к о Т. Святло незабыўных імгненняў. Мн„ 1985; Сабалеўскі А. Сучаснасць і гісторыя: Крытыч. арт. Мн„ 1985; (Я г о ж. Зноў пра шляхі і ростані купа- лаўскага тэатра // Мастацтва Беларусі. 1989. № 1—2. «БЕЛАРЎСКІ ФІЛІЯЛ МЕНШАВІ- КОЎ», «БФМ», назва «контррэвалюцый- най шкодніцкай арганізацыі», прыдума- най у ліп. 1931 супрацоўнікамі АДПУ БССР для ўзбуджэння крымінальнай справы і правядзення паліт. працэсу над інтэлігентамі па пытаннях эканам. раз- віцця Беларусі. Стварэнне «БФМ» было прымеркавана да 1928—30. Арганізата- рамі і кіраўнікамі лічыліся А. I. Шэй- нін (чл. прэзідыума Дзяржплана БССР, дацэнт БДУ), I. Я. Герцык (дацэнт БДУ), I. М. Рубенчык (урач), В. Ф. Бер- ман (кансультант Белкаапсаюза), I. Л. Гарміза (заг. планава-эканам. сектара Белкаапсаюза). Ячэйкі «БФМ» былі «выяўлены» ў Дзяржплане БССР, Нар. камісарыяце забеспячэння, фінан- савых органах і спажывецкай каапе- рацыі БССР. Членам «арганізацыі» інкрымінаваліся шкодніцтва, распаў- сюджанне контррэв. л-ры, антысав. пра- паганда. Да крымінальнай адказнасці за прыналежнасць да «БМФ» было прыцяг- нута 30 чал., 11 з якіх праходзілі так- сама як члены кБеларускага філіяла Працоўнай сялянскай партыі». Да арыш- таваных прымяняліся незаконныя мета- ды вядзення следства, аднак толькі 12 чал. «прызналіся». Абвінавачанні буда- валіся выключна на іх паказаннях, а так- сама на паказаннях сведак. Паводле ра- шэння Калегіі АДПУ БССР ад 23.7. 1931, 6 чал., у т. л. і кіраўнікі «БФМ», прыгавораны да 10 гадоў папраўча-пра- цоўных лагераў, 9 чал.— да 5 гадоў, 7 чал.— да 3 гадоў, астатнія — да высыл- кі «ў аддаленыя раёны СССР» тэрмі- нам ад 3 да 10 гадоў. Пастановай Судовай калегіі па крымінальных спра- вах Вярх. суда БССР ад 11.10.1957 усе члены «БФМ» рэабілітаваны за недаказа- насцю прад’яўленага ім абвінавачання. Т. С. Процька. «БЕЛАРЎСКІ ФІЛІЯЛ ПРАМПАР- ТЫІ», «БФП», назва «контррэвалюцый- най шкодніцкай дыверсійна-шпіёнскай арганізацыі», прыдуманай летам 1931 супрацоўнікамі АДПУ БССР для ўзбу- джэння крымінальнай справы і правя- дзення паліт. працэсу над інтэлігентамі
456 БЕЛАРУСКІ ў апараце кіраўніцтва прам-сцю БССР. Стварэнне «БФП» было аднесена да 1926. Яго ячэйкі «дзейнічалі» ў Дзяржплане БССР, ВСНГ БССР, Белбудаб’яднанні, Белметалаб’яднанні, Белскураб’яднанні. Паводле абвінаваўчага заключэння, «фактычным галавой контррэвалюцый- най арганізацыі» быў кіраўнік прам- секцыі пры Дзяржплане БССР А. М. Каплан. Членам «БФП» інкрымі- навалася «жаданне перараджэння са- вецкай улады ў буржуазна-дзмакратыч- ную рэспубліку», правядзенне мерапры- емстваў, «якія павінны былі перашка- джаць і тармазіць развіццё народнай гаспадаркі і ствараць тыя ці іншыя пра- рывы і перашкоды». Да крымінальнай адказнасці за прыналежнасць да «БФП» было прыцягнута 30 чал., 8 з якіх пра- ходзілі таксама як члены «Беларускага філіяла Працоўнай сялянскай партыі». На думку АДПУ, гэта пацвярджіла на- яўнасць сувязі паміж «контррэвалю- цыянерамі» Беларусі. Акрамя паказан- няў сведак і прызнанняў арыштаваных, ніякіх доказаў існавання «БФП» не выяў- лена. Паводле пастановы Калегіі АДПУ БССР ад 23.7.1931, 10 чал. прыгавораны да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў, астатнія — да 5 гадоў (10 членам «БФП» зняволенне ў лагерах было заменена вы- сылкай на той жа тэрмін на Урал, у Ка- захстан). У жн. 1962 за недаказанасцю прад’яўленых абвінавачанняў рэабіліта- ваны 1 чал., у вер. 1989 на падставе арт. 1 Указа Прэзідыума ВС СССР ад 16.1. 1989 — астатнія 29 чал. Т. С. Процька. «БЕЛАРЎСКІ ФІЛІЯЛ ПРАЦОЎНАЙ СЯЛЯНСКАЙ ПАРТЫІ», «БФПСП». назва «контррэвалюцыйнай шпіёнска- дыверсійнай арганізацыі», прыдуманай у маі 1931 супрацоўнікамі АДПУ БССР для ўзбуджэння крымінальнай справы і правядзення паліт. працэсу над нац. ін- тэлігенцыяй — па пытанні развіцця сель- скай гаспадаркі Беларусі. Узнікненне «БФПСП» было прымеркавана да 1924— 25 (час складання 1-га варыянта пер- спектыўнага плана па сельскай гаспадар- цы), яе арганіз. афармленне — да 1927— 28 (перыяд складання 1-га пяцігадовага плана). Кіраўнікамі «арганізацыі» лічы- ліся Р. А. Бонч-Асмалоўскі (старшыня с.-г. секцыі Дзяржплана БССР), Г. I. Га- рэцкі (дырэктар НДІ сельскай і лясной гаспадаркі імя Леніна), П. А. Хоцкі (вучоны сакратар Зямплана Наркамата земляробства БССР); кіраўнікамі па га- лінах сельскай і лясной гаспадаркі — А. М. Міханлаў (агранамія), У. М. Ліот (землеўпарадкаванне), К. А. Рашэтнікаў і акад. А. Д. Дубах (меліярацыя), А. I. Папялышка (статыстыка). «БФПСП» мела перыферыйныя ячэйкі, у якія ўваходзілі работнікі акр. цэнтраў, раённых кіруючых структур. Ячэйкі «арганізацыі» былі выяўлены ў Аршан- скай, Бабруйскай, Віцебскай, Гомель- скай, Магілёўскай, Мазырскай, Полацкай акругах, Глускім, Парыцкім, Юравіцкім р-нах, а таксама ў Наркамземе БССР, с.-г. секцыі Дзяржплана БССР, ЦСУ, Белсельсаюзе, Белкалгасцэнтры, Бел- сельтрэсце, Белсельбанку, НДІ сельскай і лясной гаспадаркі імя Леніна, Белкалгас- будзе. Лічылася, што «БФПСП» была звязана з інш. «контррэвалюцыйнымі арганізацыямі» — еБеларускім філіялам Прампартыі», еБеларускім філіялам мен- шавікоў», еСаюзам вызвалення Белару- сі». Сацыяльнай базай «БФПСП» лічылі- ся «арганізаваныя ў вытворчыя аб’яднан- ні кулацкія элементы, узброеныя паляў- нічыя таварыствы і сяляне-доследнікі, уладальнікі так званых «культурных гаспадарак», а таксама кулацкая частка добраахвотных карэспандэнтаў ЦСУ». У члены «БФПСП» у першую чаргу былі залічаны прыхільнікі развіцця сельскай гаспадаркі за кошт фермерскіх гаспа- дарак, а не стратных калгасаў і саўга- саў. Незадаволенасць сялян палітыкай суцэльнай калектывізацыі падавалася як вынік шкодніцкан дзейнасці «арганіза- цыі». Членам «БФПСП» інкрымінавалася таксама «правядзенне мерапрыемстваў, якія забяспечвалі ўмацаванне капіта- лістычных элементаў у вёсцы эканаміч- на і арганізацыю іх палітычна». Да кры- мінальнай адказнасці за прыналежнасць да «БФПСП» было прыцягнута 59 чал., з іх 39 чал. праходзілі па інш. «спра- вах». Следчыя АДПУ «устанавілі», што члены «БФПСП» «у мэтах падрыхтоў- кі плацдармаў для інтэрвентаў асуша- лі балоты ў пагранічных раёнах, рабо- ты па меліярацыі праводзілі па-шкодніц- ку», «тармазілі развіццё лугаво.тства на асушаных землях, культурна-тэхнічныя мерапрыемствы праводзілі выключна на землях кулакоў, ігнаруючы калгасы і саў- гасы, арганізоўвалі кулацкія меліярацый- ныя ячэйкі як базы для ўзброенага паў- стання супраць савецкай улады», «займа- ліся шпіянажам». Абвінавачанні будава- ліся выключна на паказаннях сведак і прызнаннях арыштаваных. Паводле па- становы Калегіі АДПУ БССР ад 30.5 і 6.6.1931, 6 чал. прыгавораны да расстрэ- лу (двое расстраляны, чацвярым рас- стрэл заменены 10 гадамі папраўча-пра- цоўных лагераў), 13 чал.— да 10 гадоў лагераў, 6 чал.— ад 3 да 5 гадоў, 34 чал. пасля замены лагераў — да высылкі «ў аддаленыя мясцовасці СССР» (Сібір, Казахстан). Рэабілітаваны пастановай Ваен. трыбунала Бел. ваен. акругі 22.4.1958. Т. С- Процька. БЕЛАРЎСКІ ФОНД КУЛЬТУРЫ, доб- раахвотная грамадская арганізацыя. Створаны ў крас. 1987 у Мінску. У яго дзейнасці прымаюць удзел на добра- ахвотных пачатках грамадзяне, калекты- вы прадпрыемстваў, грамадскіх арг-цый, навуч. устаноў Беларусі, а таксама гра- мадзяне і арг-цыі замежных краін, якія жадаюць удзельнічаць у рэалізацыі за- дач фонду. Вышэйшы кіруючы орган Б.ф.к.— рэспубліканская канферэнцыя (склікаецца не радзей як адзін раз у 5 гадоў), на якой выбіраецца праўленне і рэвізійная камісія. Праўленне выбірае прэзідыум на чале са старшынёй. Стар- шыня праўлення Б.ф.к. (з 1987) пісьмен- нік I. Г. Чыгрынаў. Створаны і дзей- нічаюць абласныя і Мінскае гар. ад- дзяленне фонду. Выдаецца час. еСпад- чына». Асн. задачы Б.ф.к.: садзеянне развіц- цю і ўмацаванню матэрыяльнай базы культуры Беларусі; расшырэнне ўдзелу розных груп населыгіцтва ў культурным будаўніцтве, выкарыстанне іх творчых намаганняў і матэрыяльных магчымас- цей; аказанне матэрыяльнай, маральнай і прававой падтрымкі ініцыятывам і па- чынам грамадскасці, якія накіраваны на памнажэнне культ. спадчыны, захаванне і выкарыстанне нар. традыцый, развіццё краязнаўства, прафесійнай і аматарскай творчасці і г. д.; аказанне дапамогі мо- ладзі ў творчым росце; адшуканне і вяр- танне твораў мастацтва, архіўных ма- тэрыялаў, інш. помнікаў гісторыі і куль- туры, якія знаходзяцца па-за межамі рэспублікі, развіццё міжнар. сувязей і аб- менаў. Для выканання задач распрацава- на і ажыццяўляецца доўгатэрміновая праграма «Спадчына», у адпаведнасці з якой камісн і саветы фонду наладжваюць фальклорныя святы (еКаляды», «Гукан- не вясны», кКупалле»), выстаўкі твораў нар. майстроў, культ. каштоўнасцей, якія паступаюць у дар Б.ф.к. ад арг-цый і прыватных асоб, праводзяць дабрачын- ныя вечары і аукцыёны. Б.ф.к. з’яўляец- ца фундатарам многіх выданняў, у т. л. «Бібліі» Ф. Скарыны. Па ініцыятыве фонду праведзены конкурсы на лепшыя праекты помнікаў Кірылу Тураўскаму, Ф. Скарыне, Сімяону Полацкаму, В. Вашчыле, К. Каліноўскаму. /. Г Чыгрынаў. «БЕЛАРУСКІ ФРОНТ», незалежная на- родна-радыкальная газета ў Заходняй Беларусі. Выдавалася з мая 1936 да 1939 у Вільні на бел. мове. Выходзіла штомесячна, з 1939 — 2 разы ў месяц. Адказны рэдактар В. Гадлеўскі. У склад рэдкалегіі ўваходзілі Гадлеўскі, Л. Ду- бейкаўскі, В. Пануцэвіч, М. Шкялёнак. Рэдакцыя «Б. ф.» падтрымлівала ідэі Бел. Нар. Рэспублікі. Газета ставіла сабе за мэты падтрымку незалежніц- кай, вольнай ад чужых уплываў бел. паліт. лініі, абарону інтарэсаў бел. на- рода і яго нац. каштоўнасцей, ба- рацьбу за роўныя паліт., грамадскія і культурныя правы беларусаў. Асвятля- ла жыццё суайчыннікаў у Польшчы і БССР, дзейнасць бел. нац. арг-цый, міжнар. падзеі. Друкавала матэрыялы пра бел.-польскія, бел.-літ. і бел.-ўкр. ўзаемаадносіны, ролю Беларусі ва Усх. Еўропе, жыццё бел. эміграцыі ў Чэха- славакіі, Францыі, Канадзе, рабіла аг- ляды бел. друку. Асобныя нумары «Б. ф.» былі канфіскаваны польскімі ўладамі. За публікацыю рэдакцыйнага арт. «Залеж- насць ці незалежнасць» (1936, № 3) Пануцэвіч быў асуджаны. В. Дз. Селяменеў. БЕЛАРЎСКІ ФРОНТ 1939, існаваў у вер.— ліст. 1939 у час польска-герман- скай вайны 1939. Створаны 26.9.1939 на базе Беларускай Асобай ваеннай акругі. У склад фронту ўваходзілі арміі: 3-я (камкор В. I. Кузняцоў), 4-я (камдыў В. I. Чуйкоў), 10-я (камкор I. Р. За- харкін), 11—я (камдыў Н. В. Мядзве- дзеў); франтавая конна-механізаваная
група (камкор I. В. Болдзін), 23-і асоб- ны стралк. корпус (у яго складзе 52-я стралк. дывізія і Дняпроўская ваен- ная флатылія). Пры кожнай арміі бы- ла авіяц. група. Фронт меў задачу пра- духіліць захоп Заходняй Беларусі вой- скамі Германіі. У адпаведнасці з рашэн- нем Сав. ўрада войскі Бел. і Укр. франтоў 17.9.1939 у 5 падз 40 мін перайшлі сав.-польскую граніцу, занялі Глыбокае, Параф’янава, Маладзечна, Валожын, Ка- рэлічы, Мір, Паланэчку, Баранавічы, 18 вер.— Свянцяны, Ліду, Навагрудак, Слонім, Ваўкавыск, 19—Вільню, Пру- жаны, Кобрын, 20 — Гродна, 21 — Пінск, 22 — Беласток, Брэст (апошні пе- рададзены немцамі). 22 вер. была ўста- ноўлена дэмаркацыйная лінія паміж сав. і ням. войскамі. Лічыцца, што да 25 вер. Чырв. Лрмія поўнасцю вызваліла Зах. Беларусь ад польскіх войск. Але яшчэ да 28 вер. дзе-нідзе адбываліся ваен. сутычкі. У час паходу баявыя дзеянні адбываліся на пагранічнай лініі, у раё- нах Нясвіжа, Валожына, Шчучына, Сло- німа, Маладзечна і інш. Упартыя баі ішлі за Скідаль, Навагрудак, Вільню, Гродна, у Аўгустоўскіх лясах. У Зах. Беларусі і Зах. Украіне Чырв. Армія страціла забітымі 737 і параненымі 1862 байцрў і камандзіраў. 14.11.1939 Б. ф. скасаваны. Кіруючы састаў Б.ф.: камандуючы ка- мандарм 2-га рангу М. П. Кавалёў; чл. Ваен. савета карпусны камісар I. 3. Сусайкаў, сакратар ЦК КП(б)Б П. К. Панамарэнка; нач штаба кам- дыў М. А. Пуркаеў. М. I. Камінскі. БЕЛАРЎСКІ ФРОНТ 1943—44. Ство- раны паводле рашэння Стаўкі Вярхоў- нага Галоўнакамандуючага ад 20.10. 1943 у выніку перайменавання Цэнтраль- нага фронту. У склад фронту ў розны час уваходзілі арміі: 3-я (ген.-л. А. В. Гарбатаў), 48-я (ген.-л. П. Л. Ра- маненка), 50-я (ген.-л. I. В. Болдзін), 61-я (ген.-л. П. А. Бялоў), 63-я (ген.-л. У. Я. Калпакчы), 65-я (ген.-л. П. 1. Ба- таў), 10-я (ген.-л. В. С. Папоў), 11-я (ген.-л. I. 1. Фядзюнінскі), 47-я (ген.-л. М. 1. Гусеў), 69-я (ген.-л. В. Дз. Кручонкін, з 4.4.1944 Калпакчы), 70-я (ген.-л. В. С. Папоў), 16-я паветра- ная (ген.-л. С. 1. Рудэнка) і Дняпроўская ваен. флатылія (капітан 1-га рангу В. В. Грыгор’еў). 17.2.1944 у сувязі са стварэннем на ковельскім напрамку Беларускага фронту 2-га Б.ф. перайме- наваны ў Беларускі фронт 1-ы. 5.4.1944 у сувязі са скасаваннем 2-га Бел. фрон- ту Б. ф. адноўлены. 16.4.1944 зноў пе- райменаваны ў 1-ы Бел. фронт. У кастр. 1943 войскі Б.ф., выкарыстаў- шы захопленыя плацдармы на правых берагах рэк Проня і Сож, перайшлі ў наступленне на гомельска-бабруйскім напрамку: на працягу 2-й пал. кастрыч- ніка і пач. лістапада стварылі пагрозу ахопу 2-й ням. арміі з Пд і вялі баі за расшырэнне плацдармаў на р. Дняпро. 10.11.1943 з плацдармаў на Пд ад Лоева перайшлі ў наступленне войскі левага крыла фронту (гл. Гомельска-Рэчыцкая аперацыя 1943). 26 ліст. вызвалены Го- мель. Да пач. снежня войскі Б.ф. выйшлі на рубеж Петухоўка — Новы Быхаў — У ад Рагачова і Мазыра — Прыпяць. Тут фронт стабілізаваўся да 1944. У студз.— лютым 1944 войскі Б.ф. правялі Калін- кавіцка-Мазырскую аперацыю 1944, у ходзе якой вызвалілі Калінкавічы, Ма- зыр і інш. населеныя пункты; прасу- нуўшыся на 15—60 км, выйшлі на рубеж Дуброва — Азарычы — Млынок і пе- райшлі да абароны. Кіруючы састаў Б. ф.: каманд. ген. арміі К. К. Ракасоўскі, чл. Ваен. савета ген.-л. К. Ф. Цялегін, нач. штаба ген.-палк. М. С. Малінін. М. /. Камінскі. БЕЛАРЎСКІ ФРОНТ 1-ы ў Вя лі ку ю Айчынную вайну. Створаны па- водле рашэння Стаўкі Вярхоўнага Галоў- накамандавання ад 17.2.1944 на бабруй- скім і брэсцка-люблінскім напрамках у выніку перайменавання Беларускага фронту. 5—16.4.1944 наз. Беларускім фронтам. У склад фронту ў розны час уваходзілі арміі: 3-я (ген.-л., з 29.6.1944 ген.-палк. А. В. Гарбатаў), 10-я (ген.-л. В. С. Папоў), 48-я (ген.-л., з 15.7.1944 ген.-палк. П. Л. Раманенка), 50-я (ген.-л., з 15.7.1944 ген.-палк. I. В. Бол- дзін), 61-я (ген.-л., з 26.7.1944 ген.-палк. П. А. Бялоў), 65-я (ген.-л., з 29.6.1944 ген.-палк. П. 1. Батаў), 28-я (ген.-л., А. А. Лучынскі), 33-я (ген.-л. В. Дз. Кручонкін, з 9.7.1944 ген.-л. С. I. Маро- заў, з кастр. 1944 ген.-палк. В. Дз. Цвята- еў), 47-я (ген.-л. М. I. Гусеў, з 17.11. 1944 ген.-маёр Ф. 1. Перхаровіч), 69-я (ген.-л., з 2.11.1944 ген.-палк. У. Я. Кал- пакчы), 70-я (ген.-палк. В. С. Папоў), 8-я гв. (ген.-палк. В. I. Чуйкоў), ударныя 3-я (ген.-л. М. П. Сіманяк, з сак. 1945 ген.-палк. В. I. Кузняцоў) і 5-я (ген.-л.. з 20.4.1945 ген.-палк. М. Э. Бярзарын), гв. танкавая 1-я (ген.-палк. М. Я. Катукоў) і 2-я (ген.- палк. С. I. Багданаў, з 23.7.1944 ген.-л. А. I. Радзіеўскі, са студз. 1945 Багданаў), паветраныя 16-я (ген.-л., з 11.5.1944 ген.-палк. С. 1. Рудэнка) і 6-я (ген.-л. Ф. П. Палынін), арміі Войска Польскага 1-я (ген.-л. 3. Берлінг, са снеж. 1944 ген.-л. С. Г. Паплаўскі) і 2-я (ген.-л. К. К. Свярчэўскі), Дняпроўская ваен. флатылія (капітан 1-га рангу, з 25.6.1944 контр-адмірал В. В. Грыгор’еў). У лютым 1944 Б.ф. 1-ы часткай сіл правёў Рагачоўска-Жлобінскую апера- цыю 1944, у ходзе якой быў захоплены плацдарм на правым беразе Дняпра на ўчастку Новы Быхаў — Рагачоў па фронце ў 60 км, глыбінёй 25 км. У ходзе Беларускай аперацыі 1944 войскі фронту 24—29 чэрв. правялі Бабруйскую апера- цыю 1944, у выніку якой прасунуліся на глыбіню да 110 км. 29 чэрв.— 4 ліп. сумесна з 2-м і 3-м Бел. франтамі і .бел. партызанамі праведзены Мінская апера- цыя 1944, якая завяршылася вызвален- нем Мінска і разгромам 100-тысячнай групоўкі праціўніка, 18 ліп.— 2 жн. Люб- лін-Брэсцкая аперацыя 1944. У жн.— снеж. 1944 войскі фронту вялі баявыя дзеянні па ўтрыманні і расшырэнні плац- дармаў на Вісле, рыхтаваліся да зімова- га наступлення. 14.1—3.2.1945 фронт БЕЛАРУСКІ удзельнічаў у Вісла-Одзрскай аперацыі, правёў Варшаўска-Пазнанскую апера- цыю, у ходзе якіх вызвалены цэнтр. Польшча, Варшава, войскі выйшлі на Одэр і захапілі плацдарм на яго ле- вым беразе. У лютым — сак. 1945 войскі фронту ўдзельнічалі ва Усх,- Памеранскай аперацыі, у выніку вызва- лена ўся паўн. частка Польшчы. 16.4— 8.5.1945 войскі Б.ф. 1-га і Укр. франтоў пры садзеянні 2-га Бел. фронту правялі Берлінскую аперацыю 1945 і штурмам авалодалі Берлінам. 10.6.1945 фронт рас- фарміраваны. Кіруючы састаў: каманд. ген. арміі, з чэрв. 1944 Маршал Сав. Саюза К. К. Ра- касоўскі (люты — ліст. 1944), Маршал Сав. Саюза Г. К. Жукаў (ліст. 1944 — чэрв. 1945); члены Ваен. савета: ген.-л. К. Ф. Цялегін (люты — май 1944, ліст. 1944 — чэрв. 1945), ген.-л., з 29.7.1944 ген.-палк. М. А. Булганін (май — ліст. 1944); нач. штаба ген.-палк. М. С. Малінін (люты 1944 — чэрв. 1945). М. I. Камінскі. БЕЛАРЎСКІ ФРОНТ 2-і 1-е фармі- раванне. Створаны паводле рашэння Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандаван- ня ад 17.2.1944 на ковельскім напрамку. У склад фронту ўваходзілі арміі: 47-я (ген.-лейт. М. I. Гусеў), 61-я (ген.-лейт. П. А. Бялоў), 70-я (ген.-лейт. В. С. Папоў), 6-я паветр. (ген.-лейт. Ф. П. Палынін); упраўленне арміі ство- рана на базе ўпраўлення скасаванага Паўн.-Зах. фронту. 17.3.1944 фронт па- чаў наступленне на Ковельскім напрам- ку і акружыў варожы гарнізон у Ко- велі, што адцягнула з інш. участкаў фронту значныя сілы ворага. Гітлераўцы здолелі прарваць акружэнне, пасля чаго войскі фронту замацаваліся на ўсх. под- ступах да Ковеля і перайшлі да.абароны. 5.4.1944 фронт расфарміраваны, войскі перададзены ў склад Беларускага фронту 1-га. 2-е фарміраванне. Створаны 24.4.1944 на магілёўскім напрамку ў вы- ніку падзелу Заходняга фронту на 2-і і 3-і Бел. франты. Упраўленне фронту створана на базе ўпраўлення 10-й арміі. У склад фронту ў розны час увахо- дзілі арміі: 33-я (ген.-лейт. В. Дз. Кру- чонкін, з 9.7.1944 ген.-лейт. С. I. Маро- заў), 49-я (ген.-лейт. I. Ц. Грышын), 50-я (ген.-лейт., з 15.7.1944 ген.-палк. I. В. Болдзін), 3-я (ген.-палк. А. В. Гар- батаў), 19-я (ген.-лейт. Г. А. Казлоў), 43-я (ген.-лейт. А. П. Белабародаў), 48-я (ген.-палк. М. I. Гусеў), 65-я (ген.-палк. П. I. Батаў), 70-я (ген.-палк. В. С. Папоў), 2-я ўдарная (ген.-палк. I. 1. Фядзюнінскі), гвардз. танкавыя 1-я (ген.-палк. М. Я. Катукоў) і 5-я (ген.-палк. В. Ц. Вольскі), 4-я паветр. (ген.-палк. К. А. Вяршынін). У маі 1944 войскі фронту вялі баі мясц. зна- чэння. У ходзе Беларускай аперацыі 1944 фронт правёў Магілёўскую апера- цыю 1944, яго войскі фарсіравалі
458 БЕЛАРУСКІ Дняпро і вызвалілі Магілёў. 29.6—4.7. 1944 фронт удзельнічаў у правядзенні Мінскай аперацыі 1944, 5—27 ліп.— ажыццявіў Беластоцкую аперацыю 1944, вызваліў г. Беласток. У ходзе далей- шага наступлення ў вер.— кастр. яго вой- скі выйшлі да граніц Польшчы і Усх. Прусіі, захапілі плацдарм на левым бе- разе р. Нараў. У студз.—крас. 1945 фронт удзельнічаў ва Усх.-Прускай аперацыі, у лютым — сак.— ва Усх.-Па- меранскай. У ходзе Берлінскай апера- цыі 1945 войскі фарсіравалі Одэр, прасу- нуліся на 200 км, разграмілі шчэцінскую групоўку праціўніка, забяспечыўшы на- ступленне з Пн ударнай часткі войск 1-га Бел. фронту. 4 мая войскі 2-га Бел. фронту выйшлі да Балтыйскага мора, 6 мая — на рубеж Штральзунд — Вісмар — на У ад Шверына — усх. бераг Эльбы да Вітэнберга, дзе сустрэліся з войскамі 2-й англ. арміі. 10.6.1945 фронт расфарміраваны. Кіруючы састаў Б. ф. 2-га: каманд. ген.-палк. П. А. Курачкін (люты — крас. 1944), ген.-палк. I. Я. Пятроў (крас.— чэрв. 1944), ген.-палк., з 28.7.1944 ген. арміі Г. Ф. Захараў (чэрв.— ліст. 1944), Маршал Сав. Саюза К. К. Ракасоўскі (ліст. 1944 — чэрв. 1945); члены Ваен. савета — ген.-лейт. Ф. Я. Бокаў (лю- ты — крас. 1944), ген.-лейт.-Л. 3. Мех- ліс (крас.— чэрв. 1944), ген.-лейт. М. Я. Субоцін (ліп. 1944 — чэрв. 1945); нач. штаба — ген.-лейт. У. Я. Калпакчы (люты — крас. 1944), ген.-лейт. С. I. Лю- барскі (крас.— май 1944), ген.-лейт., з лют. 1945 ген.-палк. А. М. Багалюбаў (май 1944 — чэрв. 1945).М. /. Камінскі. БЕЛАРУСКІ ФРОНТ 34. Створаны па- водле рашэння Стаўкі Вярхоўнага Га- лоўнакамандавання ад 19.4.1944 у выніку падзелу Заходняга фронту на 2-і і 3-і Бел. франты. У склад фронту ў розны час уваходзілі арміі: 5-я (ген.-лейт., з 15.7. 1944 ген.-палк. М. I. Крылоў), 31-я (ген.- лейт., з 15.7.1944 ген.-палк. В. В. Глаго- леў, з 17.1.1945 ген.-лейт. А. Р. Шаф- ранаў), 39-я (ген.-лейт. I. I. Людюкаў), 2-я гвардз. (ген.-лейт. П. Г. Чанчыбадзе), 3-я (ген.-палк. А. В. Гарбатаў), 11-я гвардз. (ген.-лейт., з 28.6.1944 ген,- палк. К. М. Галіцкі), 21-я (ген.-палк. Дз. М. Гусеў), 28-я (ген.-лейт. А. А. Лу- чынскі), 33-я (ген.-лейт. С. 1. Маро- заў), 43-я (ген.-лейт. А. П. Белабаро- даў), 48-я (ген.-палк. П. Л. Раманенка), 5-я гвардз. танк. (маршал бранятанк. войск П. А. Ротмістраў, з 8.8.1944 ген.-лейт. М. Дз. Саламацін, з 18.8.1944 ген.-лейт., з 26.10.1944 ген.-палк. В. Ц. Вольскі), 50-я (ген.-лейт. Ф. П. Озе- раў), паветр. 1-я (ген.-лейт. М. М. Гро- маў з 2.7.1944 ген.-палк. Ц. Ц. Хрукін) і 3-я (ген.-палк. М. П. Папівін). Вой- скі фронту ў маі 1944 вялі баі мясц. значэння на віцебскім і аршанскім на- прамках. У час Беларускай аперацыі 1944 ва ўзаемадзеянні з 1-м Прыбал- тыйскім фронтам правялі Віцебска-Ар- шанскую аперацыю 1944, сумесна з 1-м і 2-м Бел. франтамі ўдзельнічалі ў Мін- скай аперацыі 1944, ажыццявілі Віль- нюскую аперацыю 1944 і Каўнаскую аперацыю 28 ліп.— 28 жн. 1944. Яго войскі прасунуліся на 500 км, вызва- лілі Віцебск, Оршу, Барысаў, Мінск, Маладзечна, Вільнюс, Каўнас і інш., выйшлі да дзярж. граніцы з Усх. Пру- сіяй. У кастр. ўдзельнічалі ў Мемельскай аперацыі 1-га Прыбалт. фронту, аднача- сова самастойна правялі Гумбіненскую аперацыю, прасунуліся на 30—60 км углыб Усх. Прусіі і паўн.-ўсх. Польшчы. У студз.— крас. 1945 войскі фронту ўдзельнічалі ва Усх.-Прускай аперацыі 1945, у ходзе якой 13—27 студз. пра- вялі Інстэрбургска-Кёнігсбергскую апе- рацыю. Ва ўзаемадзеянні з 2-м Бел. фронтам прарвалі глыбока эшаланірава- ную абарону, выйшлі да Кёнігсберга, блакіравалі ўсх.-прускую групоўку пра- ціўніка, на працягу 13—29 сак. ліквіда- валі яе, выйшлі да заліва Фрышэс-Хаф. У Кёнігсбергскай аперацыі войскі 3-га Б.ф. штурмам авалодалі крэпасцю і гора- дам Кёнігсберг, 25 крас. завяршылі ліквідацыю земландскай групоўкі праціў- ніка, авалодалі горадам і крэпасцю Пілаў (цяпер Балтыйск). 15.8.1945 фронт расфарміраваны. Кіруючы састаў: каманд. ген.-палк., з 26.6.1944 ген. арміі 1. Д. Чар- няхоўскі (крас. 1944 — люты 1945), Маршал Сав. Саюза А. М. Васілеўскі (люты — крас. 1945), ген. арміі I. X. Баг- рамян (крас.— жн. 1945); член Ваен. савета ген.-лейт. В. Е. Макараў; нач. шта- ба ген.-лейт., з 23.8.1944 ген.-палк. А. П. Пакроўскі (крас. 1944 — жн. 1945). М. /. Камінскі. БЕЛАРЎСКІ ХАЎРУС У ФРАНЦЫІ, грамадская арганізацыя, якая аб’ядноў- вае грамадзян Францыі — выхадцаў з Беларусі. Створана пасля 2-й сусв. вай- ны ў Парыжы. Падтрымлівае сувязі з інш. бел. суполкамі ў эміграцыі, садзей- нічае пашырэнню інфармацыі пра Бе- ларусь у свеце. Старшыня мастак М. Наўмовіч (1991). БЕЛАРУСКІ ЦЭНТР у Літве. Існа- ваў у крас. 1923 — сак. 1927 і з 22.2.1933 да 1936 (?) у Коўне (цяпер Каўнас, Літва). Заснаваны на базе закрытага лі- тоўскімі ўладамі Міністэрства бела- рускіх спраў Літвы. Займаўся перакла- дам на бел. мову і выданнем навук. л-ры, школьных падручнікаў. У 1926 вы- даў працу В. Ластоўскага «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі». У першы перыяд дзейнасці кіраўнікі: В. Ластоў- скі, К. Душэўскі, А. Матач. Пасля ад’езду Ластоўскага ў БССР (сак. 1927) дзей- насць цэнтра спынена. Адноўлены пры Мін-ве замежных спраў Літвы. У кіраў- ніцтва ўваходзілі супрацоўнікі мін-ва Ду- шэўскі, В. Барысовіч, Сіротка. Шыро- кай грамадскай і культ. дзейнасці не вёў, з інш. бел. арганізацыямі ў Літ- ве не супрацоўнічаў. Ю. Р. Васілеўскі. БЕЛАРЎСКІ ЦЭНТРАЛЬНЫ ВУЧЫ- ЦЕЛЬСКІ САЮЗ, гл. ў арт. Беларускія настаўніцкія саюзы. БЕЛАРЎСКІ ЦЭНТРАЛЬНЫ ВЫБАР- ЧЫ КАМІТЭТ, БЦВК, каардынацыйны орган беларускіх палітычных арганіза- цый у Зах. Беларусі. Створаны ў канцы жн. 1922. У яго фарміраванні ўдзельніча- лі Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (БСДП), Беларуская партыя не- залежных сацыялістаў (БПНС), Бела- руская рэвалюцыйная арганізацыя (БРА), Беларуская хрысціянская дэ- макратыя (БХД), вядомыя беспартый- ныя дзеячы. У к-т уваходзілі А. I. Луцке- віч (старшыня, БСДП), Б. А. Тараш- кевіч (таварыш старшыні, БСДП), А. В. Станкевіч (скарбнік, БХД), М. С. Кахановіч (1-ы сакратар, беспар- тыйны), Л. I. Родзевіч (2-і сакратар, БРА), члены прэзідыума Ф. Ярэміч (БСДП), В. Багдановіч (БХД), У. I. Са- мойла, С. Качалоўскі (беспартыйныя, ад рус. меншасці), а таксама К. Стэпо- віч (БХД), А. Трэпка (БСДП), Ф. К. Аляхновіч, А. М. Уласаў (бес- партыйныя) і інш. Поўны спіс членаў БЦВК і «Асноўныя тэзісы платформы Беларускага Цэнтральнага Выбарчага Камітэта» надрукаваны ў газ. «Беларускі звон» (8.9.1922). Асн. задачы к-та — выпрацоўка агульнай для ўсіх бел. пар- тый выбарчай платформы, падбор і пад- трымка кандыдатаў у паслы ў сейм і сенатары Польскай Рэспублікі. Бел. партыі ішлі на выбары з патрабаваннем свабоды грамадскіх арг-цый, партый, друку, веравызнання. Яны абяцалі зма- гацца за тое, каб зямля ў Зах. Бе- ларусі належала працоўнаму народу, за 8-гадэінны рабочы дзень, поўную свабо- ду «работніцкае арганізацыі дзеля ба- рацьбы за ідэалы рабочага народу», выступалі супраць асадніцтва, высечкі лясоў, патрабавалі ўтварэння ў Зах. Беларусі «аўтаномнай адзінкі з краё- вым цэнтрам у Вільні», валаснога і па- вятовага самакіравання, арганізацыі войска паводле тэрытарыяльнага прын- цыпу, урадавай дапамогі рээмігрантам- беларусам, якія былі вывезены або вы- ехалі ў Расію ў час 1-й сусв. вайны. Бел. партыі дзейнічалі ў блоку з інш. нац. меншасцямі Польскай Рэспублікі і вылучалі кандыдатаў па адзіным выбар- чым спісе № 16. Узаемадзеянне з нац. меншасцямі, палажэнні выбарчай плат- формы БЦВК, якія адлюстроўвалі ін- тарэсы бел. народа, добра наладжаная агітацыя, адзінства дзеянняў прывялі да поспеху на выбарах 5.11.1922. Пасламі ў сейм былі выбраны 11 прадстаўнікоў бел. народа, сенатарамі — 3. Быў утво- раны Беларускі пасольскі клуб. Літа Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада. Мн., 1928; Палуян У. А. Беларуская сялянска-рабочая грамада. Мн., 1967; Луцкевіч А. За дваццаць пяць гадоў (1903—1928): Успаміны аб працы першых бел. паліт. арг.: Бел. рэв. гра- мада; Бел. сац. грамада. Мн., 1991; Сндоревнч А. Антон Луцкевнч: Главы на кннгн // Неман. 1990. № 7; В е г т а п А. Кгесг о Вгопіаіачйе Тагазгкіе- кісгц. У/агзгажа, 1977; Яе ж. Зргаку Ьіаіогіізкіе * 11 Кгесгурозроіііе]. ІУагзгаша, 1984. А. М. Сідарэвіч. БЕЛАРЎСКІ ЦЭНуРАЛЬНЫ САЮЗ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫХ I КРЭ-
459 БЕЛАРУСКІ ДЫТНЫХ КААПЕРАТЫВАЎ, гл. Бел- сельсаюз. «БЕЛАРЎСКІ ШЛЯХ», штодзённая гра- мадска-паліт. газета нацыянальна-дэ- макр. кірунку. Выдавалася з 8.3 да 23.8.1918 у Мінску на бел. мове ва ўмо- вах нямецкай акупацыі. Рэдактар-выда- вец № 1 П. Аляксюк; з № 2 да канца выдання рэдактар А. Прушынскі (А. Га- рун), выдавец — т-ва «Заранка» (стар- шыня П. Аляксюк, пісар А. Уласаў). Супрацоўнічала з газ. еВольная Бела- русь» (мела агульных аўтараў, абмень- валася матэрыяламі). Мэта выдання — сацыяльна-эканам. і культурнае адра- джэнне Беларусі, яе дзярж. самастой- насць і суверэнітэт. Падтрымлівала палітыку Рады Бел. Нар. Рэспублікі (БНР) і яе выканаўчага органа — На- роднага Сакратарыята Беларусі. Грун- тоўна асвятляла нац. грамадска-паліт. і культ. рух, змяшчала інфармацыю пра бел. асветніцкі рух у гарадах, мястэчках і вёсках, пра дзейнасць Рады БНР, паліт. партый і груповак, рэгулярна друкавала перадавіцы, мела аддзелы і рубрыкі «Міжнароднае жыццё», «Вссткі з краю», «Менскае жыццё», «Весткі з Расіі», «Харчовая справа», «Маленькі фельетон», друкавала кароткія тэатр. рэцэнзіі, вершы, афіцыйную інфармацыю германскіх штабоў пра ход ваен. дзеян- няў. У перадавіцах і інш. матэрыялах асвятляла сац.-эканам. і паліт. стано- вішча Беларусі пасля Брэсцкага міру 1918. Галоўным вынікам 1-й сусв. вайны і рэвалюцыі лічыла распад Рас. імперыі і барацьбу народаў за нац. самавызна- чэнне. Крытыкавала палітыку бальша- вікоў і Сав. Расіі, антыбеларускую пазіцыю Л. Троцкага, змагалася супраць русіфікацыі і паланізацыі бел. народа, выкрывала ігнараванне нац. інтарэсаў Беларусі, імкненне імперыяліст. сіл па- дзяліць яе тэрыторыю і такім чынам «вырашыць» беларускую праблему. За- клікала народ не дапусціць панавання панскай Польшчы на Беларусі (арт. «Доля беларусаў», 27—28 сак.; «Поль- шча і яе суседзі», 15 чэрв.). Рэдакцыя газеты схілялася да кампраміснай па- зіцыі ў дачыненні да суседніх дзяржаў (Расіі, Польшчы, Літвы, Украіны і інш.), аднак пры ўмове прызнання імі паліт., гіст. і культурнай самастойнасці Бела- русі. Выступалі за пасляваенны саюз былых народаў Вял. княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, спадзявалася на падтрымку Германіяй Беларусі ў яе імкненні да эканам. і паліт. супрацоў- ніцтва з еўрап. дзяржавамі. Адначасова выступала за добрасуседскія адносіны з Расіяй пры ўмове прызнання ёю паліт. незалежнасці Беларусі. Газета падтрымлівала шматпартый- ную паліт. сістэму, дэмакр. выбары на ўсіх узроўнях улады, абараняла інта- рэсы бел. сялянства, выступала за раз- віццё эканам. і культурнай ініцыятывы гарадоў, мястэчак і вёсак краю. Асноў- най сілай гіст. руху супрацоўнікі газеты лічылі свядомую інтэлігенцыю, якая арганізуе і вядзе за сабой працоўныя класы насельніцтва. Народ, на іх думку, спрадвеку быў гарантам эканам. і паліт. сілы грамадства, захавальнікам нац. культуры, мовы, традыц. ладу жыцця, а гарады і мястэчкі — рэгіянальнымі цэНтрамі асветы, культуры, эканам. іні- цыятывы і кааператыўнага руху. Апуб- лікавала Устаўную грамату Рады БНР, паводле якой Беларусь абвяшчалася не- залежнай, непадзельнай і дэмакр. рэс- публікай (29 сак.). Друкавала артыкулы пра стан сельскай гаспадаркі, перспек- тывы пасляваеннага аднаўлення эка- номікі. Крытычна, але станоўча ацаніла дзейнасць Белнацкома і газ. «Дзянніца» (23 мая). Садзейнічала арганізацыі бел. школ, асветніцкіх гурткоў, прапа- гандзе бел. культуры, развівала ідзю пераемнасці ў развіцці агульначалавечай і нац. культуры. Інфармавала пра дзей- насць Першага т-ва бел. драмы і камедыі (п’есы Я. Купалы, Ф. Аляхновіча, твор- часць Ф. Ждановіча, П. Мядзёлкі і інш.), арганізацыю бел. дзіцячага тэатра ў Віль- ні (тэатр С. Корф). Паведамляла аб планах стварэння Беларускага універсі- тэта. У газеце выступалі з артыкуламі і нарысамі А. Прушынскі (псеўд. А. Га- рун, I. Жывіца, Сальвесь, А. П.), 3. Бя- дуля (псеўд. 3. Б., П-ік і інш.), А. Уласаў. На яе старонках друкаваліся вершы, нарысы і артыкулы Бядулі («Сучасная вайна і адраджэнне пад’ярэмных на- родаў», «Адносіны беларусаў да суседніх народаў», «Краёвая інталігенцыя» і інш.), вершы на актуальныя тэмы і фельетоны К. Ралюса (3. Вехаця), нарысы У. Га- лубка і інш. аўтараў (падпісаны псеў- данімамі), некралогі («К. Кастравіцкі», «А. Петрашкевіч»). У. М. Конан. «БЕЛАРУСКІ ШЛЯХ», газета, неафі- цыйны орган т. зв. арганізацыі «бела- рускіх беспартыйных актывістаў», ство- ранай рэдактарам газеты Я. Міткевічам. Выдавалася ў Гродне з 22.4 да 2.8.1922 на бел. мове, выходзіла неперыядычна. Праводзіла лінію згодніцтва з уладамі Польшчы, агітавала за супрацоўніцтва з тагачасным палітычным рэжымам, які быццам бы забяспечваў правы нац. меншасцям. Арыентавалася на чытачоў сялян, заклікала іх разважаць прак- тычна, трымацца сваёй гаспадаркі, па- важаць чужыя правы. Лічыла, што крэдыты, юрыдычныя парады, гурткі і кааператывы зменяць да лепшага жыццё сялян. Выступала з нападкамі на «беларускіх дзеячаў», увогуле інтэ- лігенцыю, якая, на думку рэдакцыі, заўсёды канфліктуе з законам, бо імкнецца да ўлады, жыве грашовымі інтарэсамі, страціла сувязь з вёскай. Выказвалася за адкрыццё бел. прыват- ных школ, чытальняў, драм. гурткоў, курсаў бел. мовы для дарослых. Інфар- мавала пра падзеі ў Зах. Беларусі і за мяжой, пра голад у Расіі, судовыя пра- цэсы над эсэрамі, друкавала хроніку мясц. здарэнняў. Паведамляла пра бел. культурны рух у Маскве — студэнцкія аб’яднанні, беларусазнаўчыя лекцыі П. А. Растаргуева, У. 1. Пічэты, правя- дзенне ўгодкаў А. Гаруна (з удзелам М. Чарота). 3 фельетонамі, мараліза- тарскімі апавяданнямі на старонках га- зеты выступалі мясц. аўтары. Існавала за кошт ахвяраванняў. Перастала вы- ходзіць з-за недахопу сродкаў. А. М. Пяткееіч. БЕЛАРЎСКІ ШТАБ ПАРТЫЗАНСКА- ГА РЎХУ, БШПР, рэспубліканскі орган ваеннага кіраўніцтва партыз. рухам на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Створаны паводле Пастановы Дзярж. к-та абароны СССР ад 9.9.1942, дзейнічаў да ліст. 1944. Сфарміраваны ў паласе 4-й удар- най арміі Калінінскага фронту, пачаў функцыяніраваць 2.10.1942. Спачатку размяшчаўся ў вёсках Шэйна і Цімохіна Тарапецкага р-на Калінінскай вобл., з ліст. 1942 — у Маскве, з мая 1943 да студз. 1944 — на ст. Сходня каля Масквы, з лют. 1944 — у в. Чонкі Го- мельскага р-на, з ліп. 1944 — у в. Ло- шыца каля Мінска. Начальнікі штаба: П. 3. Калінін, А. А. Прохараў; намеснікі нач. штаба: 1. М. Арцём’еў, 1. П. Ганен- ка, В. I. Закурдаеў, I. А. Крупеня, А. А. Прохараў, I. 1. Рылсыкаў, Р. Б. Эйдзінаў. Напачатку штаб скла- даўся з камандавання, 6 аддзелаў і 3 аддзяленняў (83 чал.), а таксама сістэмы асобных часцей і ўстаноў, якія ўваходзілі ў яго, у т. л. адм.-гасп. аддзела, перасоўнага радыёвузла, школы падрыхтоўкі партыз. кадраў і інш. пад- раздзяленняў (агульная колькасць 494 чал., у т. л. пераменны склад партыз. школы). У 1944 штаб складаўся з каман- давання, 10 аддзелаў (аператыўны, раз- ведвальны, інфармацыйны, сувязі, кад- раў, шыфравальны, матэрыяльна-тэхн. забеспячэння, фінансавы, сакрэтны, ін- жынерна-тэхнічны), санслужбы, адм.- гасп. часці, каменданцкага ўзвода (агуль- ная колькасць 278 чал.) і непасрэдна яму падпарадкаваных частак устаноў, у т. л. стацыянарнага і перасоўнага вузлоў сувязі, вучэбна-рэзервовага пун- кта, экспедыцыйна-транспартнай базы, 119-га асобнага авіяатрада з аэрадром- най камандай і інш. (агульная коль- касць 471 чал.). БШПР у сваёй дзейнасці кіраваўся дырэктыўнымі дакументамі ЦК ВКП(б), Дзярж. к-та абароны СССР і інш. вы- шэйшых органаў дзярж. і ваен. ўпраў- лення. Працаваў пад непасрэдным кіраў- ніцтвам Цэнтральнага штаба партызан- скага руху і ЦК КП(б)Б. Забяспечваў цэнтралізаванае кіраўніцтва атрадамі, брыгадамі і тэрытарыяльнымі партыз. злучэннямі Беларусі. Распрацоўваў і праводзіў у жыццё мерапрыемствы па развіцці партыз. барацьбы, удасканаль- ваў арганізац. структуру партыз. фар- міраванняў, планаваў і арганізоўваў асн. аперацыі партызан, кантраляваў баявыя дзеянні брыгад і атрадаў, вывучаў, абагульняў і распаўсюджваў іх баявы вопыт. БШПР вырашаў пытанні забес- пячэння партызан узбраеннем, боепры- пасамі, сувяззю, размяшчаў заяўкі на іх прамысл. вытворчасць, арганізоўваў авіяперавозкі ваен. грузаў, асабовага складу ў тыл ворага і эвакуацыю пара- неных партызан у сав. тыл, вёў падрых-
460 БЕЛАРУСКІ тоўку і ўлік партыз. кадраў. Важнае месца ў рабоце штаба займала разведка тылу праціўніка, ён кіраваў зборам інфармацыі, апрацоўваў яе і рассылаў зацікаўленым штабам дзеючых армій, дзярж. і парт. органам. Акрамя асн. штаба (БШПР), Дзярж. к-т абароны СССР ствараў прамежкавыя (дапамож- ныя) органы ўпраўлення — прадстаў- ніцтвы і аператыўныя групы БШПР пры ваен. саветах франтоў. Яны наблі- жалі кіраўніптва БШПР да раёнаў баявых дзеянняў партызан, забяспечвалі ўпраўленне партыз. злучэннямі і атра- дамі, якія базіраваліся ў паласе наступ- лення гэтых франтоў, узгаднялі баявыя задачы партызан з дзеяннямі рэгуляр- ных часцей і злучэнняў Чырв. Арміі. У розны час БШПР меў на 1-м Прыбалт., Зах., Бранскім, Бел. франтах свае прад- стаўніцтвы, на Калінінскім, 1-м, 2-м, 3-м Бел. франтах і ў 61-й арміі — апе- ратыўныя групы. Расфарміраваны 14.11. 1944 у сувязі з вызваленнем тэр. Бела- русі ад ням.-фаш. захопнікаў. У гонар БШПР у в. Чонкі Гомельскага р-на пастаўлены помнік. Літ.: Калянян П. 3. Партнзанская республнка. 3 нзд. Мн., 1973; Б р ю х а- н о в А. М. В штабе партнзанского двм- женмя. Мн., 1980; Партнзанскне формн- ровання Белорусснн в годы Велнкой Оте- чественной войны (нюнь 1941 — нюль 1944). Мн., 1983; Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941 —1945: Энцыкл. Мн., 1990. •А. Л. Манаенкаў. БЕЛАРЎСКІ ЭКАЛАГІЧНЫ САЮЗ, БЭС, БелЭкаС, ^обраахвотная грамад- ская арганізацыя, якая ставіць за мэту актывізацыю прыродаахоўнай дзейнасці грамадзян, прадпрыемстваў, устаноў, аб’яднанне іх намаганняў для захавання экалагічнай раўнавагі ў рэспубліцы і паляпшэння асяроддзя пражывання на- сельніцтва. Заснаваны 3.4.1989 у Мінску на ўстаноўчай канферэнцыі з удзелам прадстаўнікоў АН БССР, БДУ, грамад- скіх арг-цый. На 1-м з’ездзе БЭС (1—2.7.1989, Мінск) прыняты статут, абрана праўленне, прэзідэнт (Б. П. Са- віцкі) і 3 віцэ-прэзідэнты (Р. Г. Гарэцкі, Я. П. Пятраеў, Л. Р. Тарасенка), за- цверджаны эмблема саюза (стылізава- ная выява ліста папараці) і сцяг (бела- зялёна-белы з палосамі аднолькавай шырыні). Вышэйшы кіруючы орган — з’езд, праводзіцца адзін раз у 3 гады. Налічвае каля 5 тыс. членаў (1991). Л- Р. Тарасенка. БЕЛАРЎСКІ ЭКЗАРХАТ, Белару- ская праваслаўная царква, ка- нанічнае царкоўна-адміністрацыйнае аб'- яднанне праваслаўных епархій у ме- жах Рэспублікі Беларусь. Ўтвораны ў кастр. 1989 у адпаведнасці з Азначэн- нем Архірэйскага Сабора Рускай права- слаўнай царквы. Уключае 10 епархій: Мінскую, Магілёўскую, Гродзенскую, Брэсцкую, Віцебскую, Пінскую, Гомель- скую, Полацкую, Навагрудскую і Тураў- скую, якія налічваюць 788 царкоўных прыходаў, 5 манастыроў, духоўную семі- нарыю, духоўнае вучылішча (1993). Вы- шэйшая заканадаўчая, выканаўчая і су- довая ўлада ў Б. э. належыць Сіноду, у склад якога ўваходзяць 5 правячых епіскапаў бел. епархій на чале з патрыяр- шым экзархам, які адначасова ўзна- чальвае адну з епархій экзархата [з 1989 Філарэт (Вахрамееў) ]. 3 1990 Б. э. выдае час. «Веснік Беларускага экзархата». Г. М. Шэйкін. БЕЛАРЎСКІ ЭТНАГРАФІЧНЫ МУ- ЗЕЙу Гайнаўцы (Польшча). У 1963 па ініцыятыве Гал. праўлення Беларуска- га грамадска-культурнага таварыства (БГКТ) у Беластоку арганізаваны к-т па стварэнні бел. этнаграфічнага музея і пачаты збор экспанатаў. 12.3.1966 адкрыты музей у г. Белавежа (пл. экспазіцыі 145 м2, 950 экспанатаў). Меў 3 аддзелы: сельскагаспадарчыя прылады працы; ганчарства і пляценне; апрацоўка лёну. Збіралі і апрацоўвалі экспанаты, абслугоўвалі наведвальнікаў музея этнографы М. Лобач і У. Гацута. У 1973 дзейнасць музея спынена з-за фінансавых цяжкасцей і адсутнасці пастаяннага музейнага памяшкання. Рашэннем Гал. праўлення БГКТ экспа- зіцыя перададзена Акруговаму музею ў Беластоку. У 1984 створаны грамадскі к-т па будаўніцтве музея помнікаў бел. культуры (старшыня К. Майсеня), які прыняў статут і зварот да насельніцтва і ўстаноў з просьбай ахвяраваць сродкі. Дзякуючы ахвяраванням мясц. насель- ніцтва, бел. эмігрантаў у ЗША, Канадзе, Аўстраліі, падараванням дзярж. і грамад- скіх устаноў, у т. л. бел. т^ваў «Радзіма», сабраны неабходныя сродкі і ў 1986 па- чата будаўніцтва музея ў г. Гайнаўка. Музейны комплекс складаецца з трох будынкаў (агульная пл. 2750 м2). Акра- мя экспазіцыйных памяшканняў музей будзе мець кіназалу, клуб-кавярню. б-ку, гасцініцу на 40 месцаў. 27.10.1990 у трох залах новага музея аформлена і адкрыта першая экспазіцыя (300 экс- панатаў). Літ.: Юзвюк У. Гісторыя і сучаснасць Беларускага музея // Ніва. Беласток, 1990. 28 кастр. В. Луба. «БЕЛАРЎСКІЯ ВЕДАМАСЦІ», што- тыднёвая грамадска-палітычная і літа- ратурная газета. Выдавалася з 14.9.1921 да 15.1.1922 у Вільні на бел. мове. Рэдак- тар-выдавец М. Гарэцкі. Асвятляла эка- нам. і паліт. жыццё ў т. зв. Сярэдняй Літве і ўсёй Зах. Беларусі на першым этапе іх інкарпарацыі ў склад Рэспублікі Польшча, вяла работу па выхаванні паліт. і нац. самасвядомасці бел. народа, па згуртаванні яго дэмакр. сіл, выкры- вала паўсюднае парушэнне польскай адміністрацыяй правоў чалавека, фаль- сіфікацыю перапісу населыгіцтва, паве- дамляла пра гаротнае становішча былых бежанцаў — ахвяр 1-й сусв. вайны, ма- сава рэпатрыіраваных з Сав. Расіі, і абыякавасць улад да іх праблем. Дру- кавала матэрыялы па гісторыі Беларусі, якія садзейнічалі абуджэнню гіст. памяці беларусаў (аўтары У. Ігнатоўскі, П. Ста- ніч, М. Кахановіч, А. Смоліч). Пісала пра аўтакефалію царквы ў славян і праблемы аўтакефаліі бел. праваслаў- най царквы (Т. Вароніч), будучы лёс Віленшчыны (М. Краўцоў), кааператыў- ны рух у краі (1. Мялешка, С. Чыжэўскі і інш.). Шмат увагі адцавала барацьбе за нац. асвету і школу на роднай мове, інфармавала пра станаўленне бел. школьніцтва, апублікавала статут Т-ва бел. школы, мемарыял Цэнтр. бел. школьнай рады да міністра асветы Поль- шчы, артыкулы пра школьную палітыку ўлад, самаахвярнасць энтузіястаў бел. школьнай справы (Гарэцкі, пад крыпта- німам «А. В.»). На старонках газеты змешчаны матэрыялы пра Бел. нац.-па- літ. нараду ў Празе, на якой прысутні- чалі прадстаўнікі розных частак падзе- ленай Беларусі і ўсіх бел. асяродкаў (допісы Кастусёнка), рашэнне Бел. нац. к-та адносна выбараў у Віленскі сейм і матывіроўка іх байкоту, артыкулы на актуальныя паліт. тэмы Гарэцкага (пад псеўд. А. Мсціслаўскі, Дзед Кузьма), інфармацыя пра культурна-грамадскі рух беларусаў у Латвіі, паліт. і куль- турныя падзеі ў Літве, Украіне, Сав. Беларусі, свеце і краі. Друкавала этнагр. матэрыялы пра Беларусь, фальклорныя запісы, раздзелы з «Хрэстаматыі бела- рускае літаратуры. XI век — 1905 г.» Гарэцкага і творы з «Беларускага дэкла- матара», вершы і апавяданні Г. Леўчыка, Л. Родзевіча, Н. Арсенневай, А. Мален- ца, Ф. Умястоўскага, Я. Пачопкі, Га- рэцкага і інш., змясціла рэцэнзію У. Жылкі на паэзію Арсенневай. 3 літ. і гіст. матэрыялаў, апублікаваных у га- зеце, выдадзены «Беларускі дэкламатар» і 3 зборнікі «Б. в.» (1921). Выйшла 19 нумароў. Напярэдадні выбараў у Віленскі сейм газета закрыта ўладамі Сярэдняй Літвы. Яе рэдактар М. Гарэцкі быў зняволены ў Лукішскую турму, потым дэпартаваны з Вільні. А. С. Ліс. БЕЛАРЎСКІЯ ВЕЧАРЬІНКІ, Бела- рускія ігрышчы, вечары беларус- кай нацыянальнай культуры, якія право- дзіліся ў 1-й чвэрці 20 ст. на Беларусі і за яе межамі. Узніклі ў выніку абу- джэння нац. самасвядомасці народа, яго цягі да культуры. Наладжваліся творчай інтэлігенцыяй, студэнтамі, рамеснікамі, сялянамі. Мелі сінтэтычны характар: у іх праграму ўваходзілі спектаклі, харавыя і сольныя песні, танцы, выступленні чы- тальнікаў. Першая вядомая Б. в. адбыла- ся вясной 1906 у в. Пятроўшчына пад Мінскам. Яе арганізатары і ўдзельнікі А. Бурбіс, А. Уласаў, С. Кукель і інш. Ставіўся ў бел. адаптацыі твор М. Кра- піўніцкага «Па рэвізіі», дэкламаваліся неапублікаваныя вершы Я. Купалы. Шы- рокі грамадскі рэзананс мела арганіза- ваная пры падтрымцы рэдакцыі газ. «Наша ніва» першая Б. в. ў Вільні 12.2.1910, у якой удзелыгічалі Ф. Алях- новіч, Бурбіс, Ф. Мурашка і інш., хор пад кіраўніцтвам Л. Рагоўскага, танца- вальны калектыў I. Буйніцкага, усяго ка- ля 100 чал. Праводзілася ў клубе чыгу- начнікаў, прысутнічала каля 1000 гле- дачоў. Найбольшае пашырэнне Б. в. на- былі ў 1910—15. Адбываліся ў Гродне, Полацку, Слуцку, Капылі, Дзісне, Да-
461 БЕЛАРУСКІЯ выд-Гарадку, Радашковічах, Красным (Маладзечанскі р-н), Карэлічах, Праза- роках, Глыбокім, Дольцах (Барысаўскі р-н), Даўгінаве (Вілейскі р-н) і інш. Ча- ста наладжваліся ў Пецярбургу, дзе бра- лі ўдзел Б. і К. Эпімах Шыпілы, Цётка, П. Мядзёлка, Я Каспяровіч, Л. Заяц і інш. Б. в. ў Маскве, Ніжнедняпроўску, Тамбове ў час 1-й сусв. вайны мелі і дабрачынны характар, на сабраныя срод- кі аказвалася дапамога бежанцам. У праграмах Б. в.— харавыя і соль- ныя нар. песні, вершы Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, Я. Купалы, Я. Коласа, М Багдановіча. Цёткі, А. Паўловіча. бел. нар. танцы. Ставіліся драм. спектаклі па п’есах «Паўлінка» Купалы, «Модны шляхцюк» К. Каганца, «Міхалка» Далец- кіх, «Не розумам сцяміў, а сэрцам» К. Вясёлага, «Пашыліся ў дурні» М. Кра- піўніцкага, «Разумны і дурань» 1. Кар- пенкі-Карага, «У зімовы вечар» і «Хам» паводле Э. Ажэшкі, «Пра шкоду тытуню», «Сватанне» і «Трагік па прымусу» А. Чэ- хава. На Б. в. ў Карэлічах (1912) былі тэатралізаваны бел. нар. песні, вершы Я. Купалы, Я. Коласа, А. Гаруна (на тэмы пораў года). Маляўніча, як народ- ны карнавал, праводзілася свята Купал- ля ў Вільні (1912, 1913) Карыстаючыся вялікай папулярнасцю, Б. в. прапаганда- валі бел. мастацтва, садзейнічалі разгор- тванню нац.-вызв. руху. Спрыялі ста- наўленню бел. прафесійнага тэатра, ар- ганізацыі аматарскіх гурткоў. Традыцыі Б. в. скарыстоўваў Беларускі музычна- драматычны гурток у Вільні, яны ляглі ў аснову дзейнасці Першаы беларускаы трупы Ігната Буыніцкага. Літ. Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1 Мн., 1983. С. 403—428, Мядзёлка П. В Сцежкамі жыцця Успаміны. Мн. 1974. А В. Саба -іеўскі. БЕЛАРУСКІЯ КУЛЬТЎРНЫЯ ЗГУР- ТАВАННІ, грамадскія аб'яднанні бела- русаў, што жывуць за межамі Беларусі. Створаны ў Казахстане, Карэліі, Пры- балтыцы, Расп, на Украіне ў канцы 1980-х гадоу. Ажыццяуляюць культ.-асв. дзейнасць, накіраваную на захаванне нац, свядомасці і пст. спадчыны, духоў- ных скарбаў бел народа: арганізуюць вывучэнне бел. мовы і гісторыі, вядуць краязнаўча-даследчую работу ў цэнтрах, паяднаных гіст. сувязямі з Беларуссю, і інш. Падтрымліваюць цесныя сувязі з Бе.тарускім фондам культуры, які аказ- вае метадычную і інш. дапамогу, Тава- рыствам беларускац мовы імя Ф. Скары- ны, згуртаваннем беларусаў свету *Баць- каўшчына». Дзеннасць кожнага згурта- вання пры агульных задачах мае адмет- ныя рысы. У Літве бел. клуб «Сябрына» (Вільнюс) і Т-ва бел. культуры, зарэгіст- раванае пры Фондзе культуры Літвы, адкрываюць і даследуюць малавядомыя старонкі бел. гісторыі і культуры, звяза ныя з імёнамі Ф Скарыны, К. Каліноў- скага, 1. Луцкевіча, Цёткі, адзначаюць юбілеі вядомых бел дзеячаў культуры, лёсы якіх звязаны з Вільняй. У дні святкавання 500-годдзя Скарыны ў яго гонар на будынку старажытнай друкарні адкрыта мемарыяльная дошка. Адбылося перапахаванне прахаў Ф. Аляхновіча і А<ім, Я«.1 ' ЛО » Ы1І..ІНЧ *- Уоп-Огг«.ш (V/ 0 &«іпІ рс М 18). к іаЬоіа 9Ло Ішаіо Цімггаіа) 1913 Ь г Н ІЛ. * ) Е ССА ВІЕІЛІШ5КАІЕ ІНКТЙдЕ ЬмВспа^е к- * Ні ШгуНу Ьодпе рер? ВіеЬгшкі сЬот ) КігірМяі і ргедзіайкла Ьыгігіе р« Ыеіжгшкіі —- РдСіЛЭІКА — - «пі » Яжіюсіаік «уЛЛ» іілерсіі Імкі К«»Ы, ЦвкІвпммДІ» ЫЫжгпік*За Огу(?Іпжіпу}е Ьі«іагмвк^е жоргМкі ••Іагывнцв Іапсу. ргейсыікппп Калсу жткі.«н . Ьжічім пімЧ Росіа, Кіо*кі, КопГсііі. Раіеіак V в , міхія /Л Э4І2І Н1 рЬ»ж Г1. 10 V. Ві 3 Ю М » ф ( . • «4 *'<«» I л <»•♦? I Афіша беларускай вечарынкі ў Пецярбургу. 1913. ЦДАМЛІМ Беларусі. 1. Луцкевіча. Т-ва выпускае бел. старон- ку «Пагоня» ў газ. «Біешуоь Куіаз» («Ра- ніца Літвы»), на літ. радыё і тэлебачанні рыхтуе перадачы для беларусаў. Аргані- заваны курсы літ. мовы, нядзельная школа для дзяцен беларусаў. У 1991 утвораны саюз «Маю гонар», у які ўвай- шлі мастакі-беларусы з Латвіі, Літвы, Эстоніі з мэтай прапаганды бел. нац. мастацтва ў краінах Балтыі, арганізацыі выстаў і творчых сустрэч з суайчынніка- мі. Дзякуючы клопатам ТБК у Вільні працуе беларускамоуны садок. У Вілен- скім пед. ін-це адкрыта аддзяленне бел. філалогіі. Бел. культурнае т-ва ў Шаль- чынінкаі і ўкр.-бел. т-ва ў Снечкусе наладзілі ў нядзельных школах навучан- не дзяцей бел. мове, традыцыйным ра- мёствам, нац. абрадам. Т-ва бел. культу- ры ў Рызе разам з Фондам культуры Латвп вядзе прапаганду бел. культуры і псторыі сярод беларусаў і латышоў, падтрымлівае сувязі з землякамі, што жывуць у Латгаліі. Т-вы ў Таліне і Кохтла-Ярве арганізавалі вывучэнне бел. мовы, традыцый, песень, збіраюць б-кі нацыянальнай л-ры. У Таліне выходзіць бел. гістарычны часопіс «Грунвальд». Плённа працуюць т-вы бел. культуры ў С.-Пецярбургу (у т. л. суполка мастакоў- беларусаў) і Маскве (у т. л. суполкі студэнтаў і вайскоўцаў-беларусаў, якія падтрымліваюць сувязі з Беларус- кім згуртаваннем ванскоўцаў, згуртаван- ні беларусаў дзейнічаюць у Калінінгра- дзе, Мурманску, Новасібірску, Ніжнім Ноўгарадзе, Петразаводску, Цверы. Т-ва бел. культуры ў Сімферопалі апякуе ма- гілу М Багдановіча, займаецца пошукамі этнаграфічных экспанатау для бел. экс- пазіцыі ў Сімферопальскім абл. края- знаўчым музеі. Працэс згуртаван- ня беларусаў ускладняецца з-за адсутна- сці ў Рэспубліцы Беларусь адэінай дзярж. канцэпцыі супрацоўніцтва з культурна-асветнымі т-вамі, фінансавых і матэрыяльна-тэхнічных цяжкасцей, не- дахопу кадраў. Дзейнасць т-ваў ажыц- цяўляецца намагангямі аматараў-энту- зіястаў. 4 Я. Емяльянава. БЕЛАРЎСКІЯ НАСТАЎНІЦКІЯ САЮ- ЗЫ, прафесіянальна-палітычныя арг-цыі беларускіх настаўнікаў у 1900—1930-я гады. Аб’ядноўвалі прыхільнікаў белару- сізацыі нар. асветы. I) Беларускі настаўніцкі саюз. Дзейнічаў у 1907. Засн. на ўста- ноўчым з’ездзе ў Вільні 25.5.1907. Ста- віў за мэту рэарганізацыю сістэмы асве- ты на шырокіх дэмакр. асновах для уздыму грамадз. самасвядомасці і куль- туры народа. Выступаў за свецкі харак- тар асветы, адмену саслоўных, нац. і рэ- ліг абмежаванняў у сферы адукацыі; перадачу Іпкольнай справы ў распара- джэнне дэмакратычна выбраных настаў- ніцкіх саветаў, якія б дзейнічалі пад кантролем органаў мясц. самакіравання; пераводпач. навучання на бел. мову (пры захаванні вывучэння рус. і інш. мясцовых моў); увядзенне бел. і інш. мясцовых моў у праграмы настаўніцкіх семінарый; па- ляпшэнне матэрыяльнага і культ. стано- вішча настаўнікаў. У вер. 1907 была ство- рана група саюза ў Віленскім пав. Аднак ва ўмовах рэакцыі, што наступіла пасля паражэння рэвалюцыі 1905—07, саюз не змоі разгарнуць шырокую дзейнасць і фактычна спыніў існаванне. Адноўлены намаганнямі I. Луцкевіча ў час 1-й сусв. ванны, але забаронены германскімі аку- пацыйнымі ўладамі. 2) Беларускі вучыцельскі хаўрус. Дзейнічаў у 1917—20. Утво- раны 9.7.1917 у Мінску па ініцыятыве настаўнікаў — дэлегатаў з'езда белару- скіх арганізацый і партый. Сярод засна- вальнікаў Я. Лёсік, М. Мароз, П. Баду- нова, А. Русак, М. Ганчарык, А. Даніло- віч, В. Лявіцкая і інш. Хаўрус ставіў за мэту гуртаваць настаўнікаў і дзеячаў нар. адукацыі, якія лічылі неабходным бела- русізаваць не толькі пачатковыя, але ся- рэднія і вышэйшыя навуч. ўстановы. За- клікаў пачаць выкладанне ў школах на бел. мове з 1917/18 навуч. года. Меў ад- дзяленні ў некаторых паветах і валасцях. Аказваў матэрыяльную і маральную падтрымку настаўнікам, якія адкрывалі бел. школы. У 1918 прадстаўнікі хаўрусу ўваходзілі ў склад Рады Беларускай На- роднаа Рэспублікі. У перыяд польскай акупацыі (1919—20) хаурус энергічна процідзейнічаў спробам улад абмежа- ваць нац. правы беларусаў у галіне асветы. 3) Беларускі вучыцельскі саюз Гродзеншчыны. Дзейнічаў
462 БЕЛАРУСКІЯ у 1919 у Гродзенскай губ. пад эгідай Цэнтральнай бел. рады Гродзеншчыны. 4) Беларускі цэнтральны вучыцельскі саюз. Дзейнічаў у 1919 — сярэдзіне 1920-х г. Засн. 24.8. 1919 на агульным сходзе бел. настаўні- каў у Вільні. Яго прадстаўнік В. Ластоў- скі ўваходзіў у склад Цэнтральнай бе- ларускай рады Віленшчыны і Гродзен- шчыны. Саюз змагаўся супраць закрып- ця ў пач. 1920-х гадоў польскімі ўладамі бел. школ на тэр. Зах. Беларусі, заклікаў настаўнікаў не пераходзіць на працу ў польскія школы і не наведваць польскія настаўніцкія курсы, а парушальнікаў гэтай умовы закляйміў як «здраднікаў прафесіянальных, сялянства і ўсяго бе- ларускага народа». 5) Беларускі п р а фе с і я на л ь- ны вучыцельскі саюз. Дзейнічаў у 1929—37. Засн. 9.5.1929 на ўстаноўчым сходзе ў Вільні па ініцыятыве А. Луцке- віча, В. Грышкевіча, Р. Астроўскага, А. Сакаловай-Лекант, Я. Шнаркевіча і інш. Ставіў за мэту абарону прафес. ін- тарэсаў настаўнікаў, удасканаленне іх пед. майстэрства, развіццё бел. культу- ры наогул і падтрыманне бел. школь- ніцтва ў прыватнасці. Пры заснаванні саюза ў яго ўправу выбраны Грышкевіч (старшыня), Г. Якубёнак і С. Кароль (віцэ-старшыні), Сакалова-Лекант (скарбнік), Шнаркевіч (сакратар). Па- шыраў дзейнасць на Віленскае, Нава- грудскае, Палескае і Беластоцкае ваявод- ствы. Ладзіў навукова-пед. канферэнцыі, арганізоўваў лекцыі, канцэрты вучнёў- скай самадзейнасці. Праводзіў зборы грашовых сродкаў для немаёмных вучняў бел. гімназій на аплату навучання. Ска- саваны загадам віленскага ваяводы 20.8. 1937. 6) Таварыства беларускіх вучыцялёў у Латвіі. Дзейніча- ла ў 1926—39. Т-ва апекавалася бел. школамі ў Латвіі, утрымлівала сваім коштам бел. прыватную гімназію ў Рызе. Перыядычна праводзіла настаўніцкія канферэнцыі. Мела драматычную дру- жыну, якая наладжвала бел. вечарынкі (уключалі чытанне рэфератаў, тэатраль- ныя пастаноўкі, спевы, танцы, дэкла- мацыю). Кр.: Устав Белорусского учвтельского союза. Б. м., 1907; Статут Беларускага ву- чыцельскага хаўрусу // Вольная Беларусь. 1917. 3 жн.; Статут Беларускага Цэнтраль- нага вучыцельскага саюзу. Вільня, 1919; Статут Беларускага прафесіянальнага вучы- цельскага саюзу ў Вільні // Сям’я і школа. 1929. № 2; Статут Таварыства беларускіх вучыцялёў у Латвіі // Беларуская школа ў Латвіі. 1927. № 1, 3. С. С. Рудовіч. БЕЛАРУСКІЯ ПЕДАГАГІЧНЫЯ ТЭХ- НІКУМЫ, белпедтэхнікумы, ся- рэднія навуч. ўстановы для падрыхтоўкі настаўнікаў бел. пачатковай школы (1 — 4-ы кл.). Існавалі ў 1921—37. Падпарад- коўваліся Народнаму камісарыяту асве- ты БССР. Тэрмін навучання 4 гады, узрост навучэнцаў 15—18 гадоў, права паступлення мелі тыя, хто скончыў шко- лы 7-гадовыя, сялянскай моладзі і паліт- асветы. Ствараліся на базе 3-гадовых пед. курсаў, школ 7-гадовых і 2-й ступені для ажыццяўлення палітыкі беларусіза- цыі, адраджэння на яе аснове роднай мовы і культуры. Першы белпедтэх- нікум адкрыты І.10.192І у Мінску ў вы- ніку рэарганізацыі Мінскага ін-та народ- най адукацыі; на 1.11.1921 у ім 352 наву- чэнцы, да 1931 насіў імя У. М. Ігнатоўс- кага. Дырэктар М. Н. Рыдзеўскі (з 1923), заг. навуч. часткі М. М. Піятуховіч. У ліку выкладчыкаў дзеячы л-ры і наву- кі, якія сваімі нац.-дэмакр. поглядамі ўплывалі на выхаванне будучых асветні- каў (М. А. Грамыка, Ю. М. Дрэйзін, Ігнатоўскі, Я. П. Каранеўскі, Я. Колас, А. П. Круталевіч, Я. Ю. Лёсік, У. В. Тэ- раўскі і інш.). Абсталяваны навуч. кабі- неты, лабараторыі (роднай мовы і л-ры, фізікі, хіміі, геалогіі, прыродазнаўства і інш.), б-ка, сталярная майстэрня. Пры тэхнікуме працавала доследна-паказаль- ная 7-гадовая школа, палітычны, кра- язнаўчы, драматычны, харавы, спартыў- ны іурткі. Пасля 1-га ўзбуйнення тэр. Беларусі (сак. 1924) Наркамату асветы БССР падпарадкаваны белпедтэхнікумы Аршанскі, Магілёўскі, Мсціслаўскі, По- лацкі, Рагачоўскі, у выніку 2-га ўзбуй- нення БССР (снежань 1926) —і Го- мельскі. Яны знаходзіліся на дзярж. бюджэце, амаль усе мелі б-кі, сталоўкі, інтэрнаты. Працавалі розныя гурткі. Пры тэхнікумах існавалі 2-гадовыя пад- рыхтоўчыя аддзяленні, якія затым аб’яд- наны з 7-гадовымі школамі. Камплекта- валіся тэхнікумы ў асноўным з ліку ра- бочых і сялян (у 1927—28 навуч. г.— 63,7 % ад усіх навучэнцаў, у 1929—30— 71,5 %), каля 80 % складалі беларусы. Навучальныя прадметы: родная мова і л-ра, методыка іх выкладання, фізіка, хімія, матэматыка, прыродазнаўства, ге- аграфія, псіхалогія і інш. Шмат часу на шкоду аіульнаадукацыйным дысцыплі- нам займала выкладанне гісторыі класа- вай барацьбы, асноў ленінізму, гіст. матэрыялізму, сав. будаўніцтва, паліт. эканоміі (у 1929—30 навуч. г. 32,2 % навуч. часу). Працэс навучання будаваў- ся на аснове брыгадна-лабараторнага або лекцыйнага метадаў, па класна- ўрочнай або змешанай сістэме выкла- дання. У 1930 тэрмін навучання скароча- ны да 3 гадоў, у 1932 удакладнены навуч. часу). Працэс навучання будаваў- ны лекцыйны метад выкладання. заліко- выя сесіі і дыпломныя працы, скаро- чаны гадзіны вывучэння аіульнагіст. дысцыплін, павялічана колькасць гадзін педагогікі і вытворчай практыкі, якая складала каля 30 % навуч. часу. Для задавальнення патрэб нац. меншасцей і падрыхтоўкі настаўнікаў яўрэйскіх і польск. школ у 1921 у Мінску адкрыты яўрэйскі, у 1922 — польскі педтэхнікумы (150 і 57 навучэнцаў адпаведна). У вер. 1921 пачалі працу Бабруйскі і Барысаў- скі рускія педтэхнікумы, у 1924 Наркама- ту асветы БССР падпарадкаваны віцеб- скія яўрэйскі і рускі, у 1926 — Гомельскі яўрэйскі педтэхнікумы. Выкладанне ў іх вялося адпаведна на яўрэйскай, польск. і рус. мовах, але абавязковым было вывучэнне бел. мовы і л-ры. У 1927—28 навуч. г. на Беларусі было 15 педтэхніку- маў (з іх 11 беларускіх), у якіх навуча- лася 2869 чал., у тым жа годзе тэхнікумы скончыла 426 настаўнікаў; у 1932—33 — 17 педтэхнікумаў (з іх 13 беларускіх, 2 яўрэйскія, 1 рускі, 1 польскі) з 4284 на- вучэнцамі. У пач. 1930-х гадоў у тэхні- кумах адчынены завочныя аддзяленні, на 1.1.1934 у іх навучаліся 3802 чал. За 1932—37 падрыхтавана 7614 настаўнікаў пачатковых школ і інш. працаўнікоў асветы. У крас. 1937 бел. і інш. пед- тэхнікумы рэарганізаваны ў 3-гадовыя пед. вучылішчы. Пасля рэарганізацыі за- сталося 12 бел. пед. вучылішчаў: Аршан- скае, Віцебскае, Гомельскае, Лепельскае, Магілёўскае, Мазырскае, Мінскае, Мсці- слаўскае, Полацкае, Рагачоўскае, Рэчыц- кае, Слуцкае; Барысаўскае рускае, мінскія яўрэйскае і польскае вучылішчы. Літ.: БССР: Экан.-стат. давед. Мн., 1931; Культурное стронтельство БССР. Мн., 1940; Народное образованве в БССР: Сб. докумен- тов н матервалов. Т. 1. 1917—1928 гг. Мн., 1979: Новвк Е. К. Формярованне кад- ров народного образовання Белоруссвн (1917—1941 гг.). Мн., 1981. Н. У. Васілеўская. БЕЛАРЎСКІЯ СЕКЦЫІ РКП(б), баль- шавіцкія арганізацыі, якія існавалі ў 1918—19 у Варонежы, Казані, Казлове, Маскве, Невелі, Петраградзе, Саратаве, Тамбове і інш. як часткі мясцовых парт. арг-цый. Узніклі ў выніку росту ўплыву РКП(б) на рабочых і бежанцаў беларусаў. У іх кіруючае ядро ўваходзілі А. Р. Чарвякоў, 3. X. Жылуновіч, А. X. Усціловіч, I. В. Лагун і інш. Працавалі ў цесным кантакце з Беларускім нацы- янальнымкамісарыятам (Белнацкомам). Першая такая секцыя ўзнікла ў Пет- раградзе ў крас. 1918 на аснове Бела- рускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі. На 14.12.1918 секцыя налічвала 92 члены і 118 спачуваючых. Яна вяла работу на Пуцілаўскім заводзе і сярод матросаў Гельсінгфорса, накіроў- вала паліт. дзейнасць Петраградскага аддзялення Белнацкома, пасылала на Беларусь прапагандыстаў і л-ру, удзель- нічала ў стварэнні і рабоце Белсрускага вольна-эканамічнага таварыства і *Бе- ларускай хаткі» ў Петраградзе. У ліп. 1918 яе прадстаўнікі ўдзельнічалі ў рабэ- це Усерасійскага з’езда бежанцаў з Бе- ларусі, у жн.— Першай канферэнцыі бе- ларускіх савецкіх партый і арганізацый 1918; стварыла Першы беларускі каму- ністычны атрад. Маскоўская секцыя камуністаў-бела- русаў узнікла ў канцы мая — пач. чэрв. 1918. На яе арганізац. сходзе 25.5.1918 прысутнічала 12 членаў РКП(б) і 2 спа- чуваючых. У іх ліку былі сав. работнікі, эвакуіраваныя з акупіраваных кайзераў- скімі войскамі раёнаў Беларусі (Міра, Нясвіжа, Пінска, Слуцка і інш.). Выбра- наму на гэтым сходзе бюро секцыі было даручана хадайнічаць пра ўтва- рэнне пры ЦК РКП(б) бел. секцыі са сваім Цэнтр. бюро (ЦБ), дзейнасць яко- га пашырыць і на акупіраваную тэр.
463 БЕЛАРУСКІЯ Беларусі. Але Аргбюро РКП(б), узяўшы за аснову довады К. 1. Ландара, не пад- трымала гэту прапанову, спасылаючыся на тое, што на акупіраванай тэр. Белару- сі падп. барацьбу ўзначальвае Краявы камітэт камуністычных арганізацый Бе- ларусі і Літвы, а на неакупіраванай тэр. парт. работу вядзе Паўночна-Заходні аб- ласны камітэт РКП(б). Аднак 14.11.1918 Прэсненскі райком партыі зацвердзіў Б. с. РКП(б) з правам уваходжання яе ў Маскоўскі гарком. Разам з культасвет- ным аддзелам Белнацкома секцыя ад- крыла ў Маскве рабочы клуб «Беларус». У Саратаве бел. секцыя РКП(б) створана ў вер. 1918, аб’ядноўвала 30 чле- наў і 32 спачуваючых, мела клуб, правя- ла 6 мітынгаў бежанцаў з Беларусі; у Тамбове — 60 членаў і каля 100 спачу- ваючых. У канцы 1918 падобныя секцыі распачалі дзейнасць і на Беларусі. Б. с. РКП(б) разам з Белнацкомам праз яго газету «Дзянніца», што з 3.12. 1918 (№ 40) з’яўлялася адначасова і органам Маскоўскай секцыі, сталі на- стойліва дамагацца рэалізацыі бел. наро- дам права на самавызначэнне на аснове сав. ладу і ў саюзе з РСФСР. Натхнёныя прыкладам Украіны і Туркестана, якія аформілі свае кампартыі, бел. камуністы прапанавалі склікаць аіульны з’езд Б. с. РКП(б) для абмеркавання праблем Бе- ларусі. Выражаючы волю выхадцаў з Бе- ларусі (чырвонаармейцаў, матросаў, слу- жачых і рабочых прадпрыемстваў і ўста- ноў Петраграда і Масквы, а таксама бежанцаў), у вер. 1918 Б. с. РКП(б) праз Белнацком унеслі Паўн.-3ах. абкому РКП(б) прапанову аб прадастаўленні для неакупіраваных раёнаў Беларусі аў- таноміі ў складзе РСФСР ці пераймена- ванні Заходняй вобласці ў Беларуска- Літоўскую камуну. Аднак абком адхіліў гэту прапанову і перайменаваў Зах. воб- ласць у Заходнюю камуну. У 2-й пал. 1918 усё больш нарасталі непаразуменні паміж Паўн.-Зах. абко- мам РКП (б) з аднаго боку і Б. с. РКП (б) і Белнацкомам з другога. Яны абвастра- ліся па меры выспявання неабходнасці вызначэння лёсу вызваленай ад герм. акупантаў Беларусі. Спрэчкі адбываліся з прычыны разыходжання поглядаў на нац. пытанне, на прынцып самавызна- чэння і нац. дзяржаўнасць ва ўмовах дыктатуры пралетарыяту, на ролю Бе- ларусі ў сусветным рэв. працэсе, ролю інтэлігенцыі і працоўнага сялянства. Ка- муністы Б. с. РКП(б) звязвалі з вызва- леннем Беларусі ад акупантаў і аіульнай саветызацыяй краю задачу нац. адра- джэння, кансалідацыі бел. народа ў дзяр- жаве, якая знаходзілася б у федэра- тыўных адносінах з РСФСР. Яны пра- паноўвалі канкрэтныя планы развіцця бел. кулыуры, мовы, падрыхтоўкі кадраў і збірання нац. культурных сіл. Лічылі магчымым далучыць да гэтага працэсу асн. частку інтэлігенцыі, у т. л. дзеячаў бел. адраджэння, якіх раскідала вайна і рэвалюцыя; шырока скарыстапь творчыя сілы бел. вёскі як хавальніцы нац. сама- бытнасці, звычаяў і традыцый нар. мовы. Гэта насцярожвала кіраўнікоў Паўн,- Зах. абкома РКП(б) і Абласнога выка- наўчага камітэта Саветаў рабочых, сал- дацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту ў асобах А. Ф. Мясні- кова, К. 1. Ландара, В. Г. Кнорына, I. Я. Алібегава і інш., сярод якіх не было беларусаў. Імкненні Б. с. РКП(б) да нац.-дзяржаўнага самавызначэння Бела- русі яны разглядалі як праявы сепара- тызму і нацыяналізму. Абком РКП(б), як таго патрабавалі дакументы і дэкрэты ЦК РКП(б) і Сав. ўрада, трымаў курс на правядзенне строга класавай паліты- кі. Яго гал. намаганні былі скіраваны на фарміраванне і ўмацаванне толькі класавых органаў дыктатуры пралетары- яту: Саветаў, фабрычна-заводскіх к-таў, прафсаюзаў, часцей Чырв. Арміі, надзвы- чайных камісій (ЧК), к-таў беднаты, харчатрадаў, міліцыі, органаў дзярж. кантролю, якія працавалі б пад кіраў- ніцтвам РКП(б). Найбольшую ўваіу яны аддавалі нацыяналізацыі зямлі і прад- прыемстваў, аграрным пераўтварэнням, увядзенню ўсеаіульнай працоўнай павін- насці і інш. Вялікія сілы і сродкі трацілі на разлажэнне і рэвалюцыянізаванне акупац. кайзераўскай арміі, распаўсю- джанне рэв. хвалі на Захад, каардына- цыю дзеянняў з камуністамі Літвы, Лат- віі, Польшчы, Курляндыі і інш. На акупіраванай кайзераўскімі войс- камі тэр. Беларусі прадстаўнікі РКП(б) карысталіся нац. лозунгамі і сцягамі, а на сав.— іх пазбягалі. На тэр. Заход- няй вобл. не выдавалася ні адной газеты на бел. мове, паступова ліквідаваліся аддзелы Белнацкома. Сярод часткі парт. функцыянераў і сав. работнікаў стала фарміравацца думка, што нац. дзяржа- ва — пройдзены этап, што прынцыпам нац. самавызначэння можна карыстацца толькі ў тактычных мэтах, а не для буд-ва сацыяліст. дзяржавы. Адм. камісія пры ВЦВК РСФСР наогул прапанавала на тэр. былой царскай Расіі ліквідаваць усялякі нац. падзел і стварыць у да- датак да Маскоўскай яшчэ 3 вобласці (камуны): Заходнюю, Паўночную і Уральскую. Права нацый на самавызна- чэнне тлумачылася імі толькі як права добраахвотнага аб’яднання ў шматнац. абласныя камуны, а задача інтэрнац. адзінства пралетарыяту ставілася як стратэгічная мэта, разлічаная на сусвет- ную рэвалюцыю і стварэнне сусветнай савецкай рэспублікі. Для каардынаЦыі дзеянняў рэв. сіл Украіны, Беларусі, Польшчы, Прыбалтыкі пры ЦК РКП(б) было створана Цэнтральнае бюро каму- ністычных партый і арганізацый акупі- раваных абласцей. 21—23.12.1918 у Маскве адбылася канферэнцыя беларусюх секцый РКП(б), якая прызнала неабходным стварэнне Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, выбрала Цэнтр. бюро беларускіх секцый РКП(б) з 5 членаў: 3. X. Жылуновіча (старшыня), Ф. Д. Балбекі, I. С. Няцецкага, М. Ф. Драка-Дракона, А. Р. Чарвякова і кандыдата Я. Л. Дылы. Цэнтр. бюро было даручана пасля прызначанай на канец 1918 VI Паўн.-3ах. абласной кан- ферэнцыі РКП(б) [гл. Першы з’еэд КП(б)Б} склікаць Усебеларускі з’езд камуністаў і стварыць нацыянальны парт. цэнтр, які ўзяў бы пад свой кантроль не толькі секцыі, але і мясцовыя арг-цыі, у т. л. тыя, што дзейнічалі ў падполлі на акупіраванай тэр. Беларусі. У пач. снежня 1918 члены Маскоўскай секцыі П. Г. Клыш і Радзілоўскі па даручэнні Белнацкома пабывалі ў Мінску. Ад Пет- раградскай секцыі на акупіраваную тэр. Беларусі выязджалі Р. Р. Каўшыла і М. Сосна. ЦК РКП(б) уважліва сачыў за рабо- тай канферэнцыі. Сакратарыят ЦК РКП(б) адразу запрасіў звесткі пра колькасць дэлегатаў, пра арг-цыі, якія яны прадстаўлялі, пра іх сувязь з Бела- руссю, задачы, парадак дня і рэзалюцыі канферэнцыі. Прынятыя канферэнцыяй дакументы паставілі ЦК РКП(б) перад неабходнасцю тэрмінова вырашаць праб- лему бел. дзяржаўнасці. Далейшае пра- маруджанне пагражала расколам мясц. парт. арг-цый. 24.12.1918 гэта пытанне разглядалася ў ЦК РКП(б), а назаўтра наркамнац РСФСР 1. В. Сталін запрасіў да сябе на размову адказных супра- цоўнікаў Белнацкома. У ходзе абмену думкамі яны прыйшлі да паразумення пра неабходнасць аб’явіць Беларусь не- залежнай сацыялістычнай Савецкай Рэс- публікай. Сталін прапанаваў прадстаў- нікам Белнацкома скласці спіс кандыда- таў на замяшчэнне пасад у Часовым рабоча-сялянскім урадзе Беларусі. У той жа дзень ён звязаўся па прамому прова- ду з Мясніковым і сказаў, што ЦК зга- дзіўся «з беларускімі таварышамі на ўтварэнне Беларускага савецкага ўрада», запрасіў прыехаць тэрмінова ў Маскву для ўдакладнення ўсіх пытанняў, адклас- ці на некалькі дзён назначаную на 27 снеж. абласную парт. канферэнцыю. Ве- чарам 25 снеж. адбылося экстраннае па- сяджэнне членаў Калегіі Белнацкома су- месна з прадстаўнікамі Цэнтр. Бюро секцый (ад ЦБ прысутнічалі Жылуновіч, Няцецкі, Драка-Дракон, Дыла) і Мас- коўскай бел. секцыі, на якім разгледжа- на пытанне аб дзярж. ладзе Беларусі. Яны аднагалосна пастанавілі аб’явіць Беларусь Сацыялістычнай Савецкай Ра- боча-Сялянскай Рэспублікай і вызначы- лі спіс кандыдатаў з 15 чалавек у склад Часовага Рабоча-Сялянскага ўрада Бе- ларусі. Старшынёй СНК тайным галаса- ваннем намечаны Жылуновіч. ЦБ Б. с. РКП(б) актыўна ўдзельніча- ла ў падрыхтоўцы найважнейшых паліт. дакументаў, звязаных з утварэннем БССР і КП(б)Б. 29 снеж. яно звярну- лася да народа Беларусі з заклікам актыўна ўключацца ў будаўніцтва но- вага жыцця. Маскоўская секцыя пра- вяла мітынг бежанцаў-беларусаў, на якім заклікала іх ехаць у свой край будаваць новае жыццё. Дэлегатамі на абл. парт. канферэнцыю ў Смаленск ад Б. с. РКП(б) былі пасланы Клыш і В. Г. Ха- нін, якія прыбылі сюды 27 снеж. (перша- пачатковая дата канферэнцыі). Відавоч- на, 31 снеж. прыехалі яшчэ 14 чал. на ча-
464 БЕЛАРУСЫ ле з Жылуновічам, але на канферэнцыю, якая абвясціла сябе I з’ездам КП(б)Б, яны спазніліся. У склад выбранага на з’ездзе Цэнтральнага Бюро КП(б)Б ад Б. с. ўвайшлі Жылуновіч і I. В. Лагун, у склад Часовага рабоча-сялянскага Са- вецкага ўрада Беларусі, які ўзначаліў Жылуновіч — 9 іх прадстаўнікоў. Аднак непаразуменні, што існавалі паміж Б. с. і Паўн.-3ах. абкомам РКП(б), далі аб са- бе знаць і пры фарміраванні Цэнтр. бюро КП(б)Б і ўрада Беларусі, і пазней. На 1-м пасяджэнні выбранага на з’ездэе ЦБ КП(б)Б 31.12.1918 Жылуновіч пра- панаваў зліць з ім ЦБ Б. с. РКП(б), вы- бранае на Маскоўскай канферэнцыі. Ад- нак гэта прапанова была адхілена. ЦБ КП(б)Б прыняло пастанову пра лікыда- цыю ЦБ Б. с. РКП(б), а тым бел. каму- ніст. секцыям, што дзейнічаюць па-за межамі рэспублікі, было дадзена права працаваць пад яго кіраўніцтвам. У знак пратэсту Жылуновіч заявіў аб складанні з сябе абавязкаў члена ЦБ КП(б)Б і патрабаваў зрабіць перапынак для пера- гавораў з Цэнтрам. Яму адмовілі ў гэтым і ўказалі на парушэнне парт. дысцыплі- ны. У ноч на 1.1.1919 Мяснікоў тэлегра- май паведаміў Сталіну, што Жылуновіч і Лагун «выходзяць з ЦБ і адмаўляюцца ад апублікавання Маніфеста», прасіў ЦК РКП(б) прапанаваць ім падпарад- кавацца рашэнню ЦК, што і было зроб- лена. 10.1.1919 ЦБ КП(б)Б, разглядаю- чы пытанне аб выданні газеты на бел. мове, прызнала гэта непажаданым, адна- часова зрабіла запіс: «высветліць, ці іс- нуе беларуская нацыянальная секцыя, калі існуе — лічыць яе ліквідаванай». Нават пасля трэцяга рашэння ЦБ КП(б)Б ад 15.1.1919 аб роспуску Б. с. РКП(б) іх кіраўніцтва пэўны час лічыла магчымым існаванне секцый за межамі рэспублікі. 17 і 18.1.1919 у ЦК РКП(б) былі пасланы хадайніцтвы аб зацвярджэнні ЦБ Б. с. РКП(б), аднак 1 лютага член ЦБ Б. с. Ф. Д. Балбека паслаў у ЦК РКП(б) новую тэлеграму пра адкліканне гэтага хадайніцтва. Пас- ля ўтварэння ў лют. 1919 Літоўска- Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі бел. камуніст. секцыі пачалі аб'ядноўвацца з літоўскімі секцыямі ЦК РКП(б) зацвердзіў аб’яднанае літ.- бел. цэнтральнае бюро пры ЦК РКП(б). 3 аднаўленнем 31.7.1920 БССР ЦК РКП(б) даў санкцыю на падзел бел. і літ. секцый, аднак Б. с. не былі адноўле- ны, бо патрэба ў іх адпала. ЛІТ.-. Жылуновіч 3. Беларускія секцыі РКП і стварэнне Беларускай Савецкай Рэс- публікі // Полымя. 1928. № 10; Буга- ё в Е. Я. Возннкновенне большевнстскнх органнзацмй н образованне Компартнн Бе- лорусснн. М., 1959; Борьба за Советскую власть в Белорусснн, 1918—1920 гг.: Сб. до- кументов н матерналов. Т. 1. Мн., 1968; Круталевнч В. А. Рожденне Белорус- ской Советской Республнкн. [Т. 1—2]. Мн., 1975—79; Скалабан В. У. Першыя кро- кі рэспублікі // Крыніца 1988. № 12; Культурное стронтельство в СССР, 1917— Да арт. Беларусы. Абраз «Маці Боская Адзі- гітрыя Іерусалімская» з Пінска. 15 ст. 1927: Документы н матерналы. М., 1989; Малашко А. М. Белорусскне секцнн РКП(б) // Путем борьбы н труда. Мн., 1989; Шумейко М. Ф. Документы Севе- ро-Западного обкома РКП(б), ЦБ КП(б)Б — важнейшне нсточннкн освеше- няя нсторнн БССР н создання КПБ // Там жа; Сташкевнч Н. С., Шумей- к о М. Ф., Г е с ь А. Н. Обретенне респуб- лнкн. Нсторня образовання Белорусской СССР н создання Компартнн Белорусснн в документах // Неман. 1989. № 1. А. М. Малашка. Да арт. Беларусы. Пацір з Ружан Пружан- скага раёна. Серабро, чаканка, эмалі. Канец 15 — пач. 16 ст. БЕЛАРЎСЫ, нацыя, асноўнае насел ніцтва Рэспублікі Беларусь. Паводле п рапісу 1989, у Беларусі 7 904 тыс. 1 што складае 77,4 % насельніцтва рэспу лікі. За межамі рэспублікі жыве некалі мільёнаў Б., у т. л. ў РСФСР 1052 ть (1979), на Украіне 406, у Казахста 182, Латвіі 112, Літве 58, Эстоніі і Польшчы звыш 200 тыс., а таксама ў кр інах Зах. Еўропы, ЗША, Канадзе А страліі і інш. Гавораць на беларускай м ве, якая адносіцца да слав. групы індае рап моўнай сям’і. Антрапала чі тып — сярэднееўрап. варыянт еўразі скай (еўрапеоіднай) расы. Археалагічныя даследаванні сведчаі што ўжо ў 5—8 ст. н. э. эемлі сучасн Беларусі насялялі слав. плямёны, з які генетычна звязаны саюзаплемянныя раннефеадальныя этнапаліт. супольнас 9—10 ст.— полацкія к/хлвічы, дрыгавіч радзімічы, часткова валыняне, драў.ія і севяране. Працэс рассялення слав. на Беларусі суправаджаўся актыўны міжэтнічнымі кантактамі з мясц. балш мі плямёнамі (гл. Балты), у выніку ча апошнія пераважна былі асіміляваны, часткова (у зах. абласцях) склалі мяш ныя балта-славянскія групы. На ПнЗ і Беларусі асіміляцыя славянамі балцка насельніцтва ішла на працягу амаль ўс го перыяду феадалізму. На Пн Белар) ўзнікла і ўмацавалася Полацкае княст з самастойнай дынастыяй Рагвалода чаў, якое дзяржаўна-палітычна аб’ядв ла крывіцкае насельніцтва Падзвіні некаторыя групы балтаў (латталы, нат шаны) і часткова дрыгавічоў. У каш 9 — пач. 11 ст. ўзмацніліся працэсы і веліроўкі этнакультурных асаблівасц розных этнатэрытарыяльных супольна цей Беларусі, іншых усх.-слав. зяме: што было абумоўлена дзярж.-палі культурнай і канфесіянальнай інтэграц яй як у межах асобных кн :тваў (П лацка Пскоўскага Наўгародскаі Чарнігаўска-Сеі кага Кіеўскага інш.), так і ўсёй стараж.-рус. дзярж вы — Кіеўскай Русі, князі якой імкну. ся падначаліць сабе суседнія тэр. і насельніцтва. 3 гіст. перыядам увах джання зямель Беларусі ў склад Кіе скай Русі звязана ўмацаванне феа класавых адносін і ўзнікненне гарадс права, распаўсюджванне хрысціянсті а ў этнічным аспекце - < кладван аіульных для ўсх. славян т. зв. старал рус. рыс культуры, мовы, самасвядома ііі. Паралельна з працэсамі кансалідап і інтэграцыі існавалі і супрацьлеглі тэндэнцыі, якія актывізаваліся ў 2-й г лове 11 —13 ст., калі Кіеўская Русь у; не ўяўляла сабой адзінага паліт. цэла і складалася з шэрага асобных зямет княжанняў. Землі Беларусі ўваходзілі склад буйных Полацкага, Турауска Пінскага, Новагародскага і частко Смаленскага, Чарнігаўскага, Кіеўскап Уладзіміра-Валынскага княстваў (гл. а паведныя артыкулы). У сярэдзіне 13—14 ст. усе землі Бет русі паступова ўвайшлі ў склад полі: нічнай феад. дзяржавы — Вялікага кк ства Літоўскага (ВКЛ), ядром якога б ла летапісная Літва, што займа
465 БЕЛАРУСЫ тэр. паміж Нёманам і Віліяй з цэнтрам у Новагародку (Наваградку) і заселеная славянскім (пераважна ў гарадах), балц- кім і славянізаваным балта-слав. на- сельніцтвам. Тэрыторыю першапачатко- вай (летапіснай) Літвы М. 1 Ермаловіч лакалізуе ў больш вузкім арэале Верхня- га Панямоння — паміж Мінскам і Нава- грудкам, Маладзечнам і Ляхавічамі; Г. Лаўмянскі адносіў да тэр. першапа- чатковай Літвы землі паміж сярэднім цячэннем Нёмана і Віліяй, Лідай, Нава- грудкам і Вільнян. Падначаленне раз- дробленых усх.-слав. княстваў і зямель адзінай дзярж. уладзе спыніла працэс феад. драблення і садзейнічала стварэн- ню агульнай этнічнай тэрыторыі Б., у склад якой уваходзілі Полацкая, Віцеб- ская, Новагародская землі, а таксама Слуцкае, Кобрынскае, Мсціслаўскае і інш. княствы, што захоўвалі сацыяльна- эканам. і юрыдычна-прававую аўтаномію ў складэе дзяржавы. Дзяржаўна-паліт. аб’яднанне ўсіх зямель Беларусі ў ме- жах адной дзяржавы абумовіла ўзра- станне этнаўтваральных сувязей паміж рознымі тэрытарыяльнымі часткамі на- сельніцтва, актывізавала яго этнічную кансалідацыю, што садзейнічала працэсу фарміравання бел. народнасці. Актывіза- валіся і працэсы сацыяльна-эканам. раз- віцця На працягу 15—16 ст. узрасла колькасць гарадоў і мястэчак, узмацнілі- ся гандлёвыя сувязі паміж імі, павялічы- лася доля гандлёва-рамеснага насель- ніцтва, павысілася таварнасць і прадук- цыйнасць сельскай гаспадаркі. У гэты час былі праведзены адм.-тэрытарыяль- ныя і агр.-гаспадарчыя рэформы, кады- фікацыя і уніфікацыя дзярж. юрыдыч- ных норм. Апошняя завяршылася скла- даннем 1-га (1529), 2-га (1566) і 3-га (1588) Статутаў ВКЛ (пра кожны гл. асобны артыкул) — асн. прававых даку- ментаў, якія мелі перавагу над лакаль- нымі юрыдычнымі нормамі. Нават пасля аб’яднання ВКЛ з Польскім каралеў- ствам у федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую — ВКЛ працягвала захоў- ваць паліт. аўтаномію, свой урад, юры- дычныя правы, войска, фінансы. Павод- ле Статута 1588, польскім феадалам забаранялася набываць зямлю ў ВКЛ, не дазваляўся пастой польскіх гарнізонаў у гарадах і мястэчках Беларусі. Літвы, Жмудзі. Усё гэта ў пэўнай меры стрым- лівала польскі ўплыў на бел. і літоўскі народы, садзеннічала іх унутрыэтнічнай кансалідацыі і міжэтнічнай інтэграцыі. Для большасці бел. насельніцтва аб’яд- нальныя ўнутрыэтнічныя працэсы узмацняліся агульнай этнагенетычнай спадчынай, якая згуртоўвала розныя тэрытарыяльныя групы Б. на аснове агульнасці іх гіст. лёсу, кулыуры, мовы, рэлігіі. Значную ролю адыгрывалі фактар кампактнага рассялення Б., цэласнасць іх этнічнай тэр., дэмаграфічнае становіш- ча (усх.-слав. землі складалі большасць тэр. ВКЛ., а насельніцтва — асн. этніч- ны масіў). Б. насялялі гарады і мястэчкі інш. абласцей дзяржавы (на сумежжы Смаленшчыны, Пскоўшчыны, Чарнігаў- шчыны, Браншчыны, Латгаліі, Падляш- ша), складалі значную частку насель- пгшнпйіш дньі гыгіж Да арт. Беларусы. Першая старонка ўводзін да Статута Вялікага княства Літоўскага 1529. ніцтва сталіцы ВКЛ Вільні і інш. гарадоў усх. Літвы (Коўна, Трокі). Дамінуючае дэмаграфічнае становішча Б. у межах дзяржавы і высокі ўзровень развіцця іх культуры вызначылі поліэтнічны харак- тар пашырэння іх мовы. Старабеларус- кая (тады яе называлі «руськая») мова была ў той час афіц. дзярж. мовай і сродкам зносін паміж усх.-слав. насель- ніцтвам і літоўцамі-аўкштайтамі, жму- дзінамі, латгаламі, а таксама больш дроб- нымі этшчнымі групамі татараў, яўрэяў, цыганоў, караімаў і інш. Этнакансалідуючую функцыю для ўсх.-слав. насельніцтва Беларусі ў перы- яд складвання народнасці адыгрываў у пэўнай меры і канфесіянальны фактар, калі адбывалася сумяшчэнне і ўзаема- дапаўненне рэліг. і этнічнай самасвядо- масці. Большасць усх.-слав. насельніцтва ВКЛ да 16 ст. трымалася праваслаўя, прынятага ім у канцы 10 ст. (праваслаўе прызнавала таксама частка насельніцтва этнагр. Літвы і Жмудзі). Пасля дына- стычнага саюза ВКЛ і Каралеўства Польскага 1385 (гл. Крэўская унія 1385) на землях Літвы і Беларусі пачало рас- паўсюджвацца каталіцтва, у 16 ст.— у сувязі з еўрап. рэфармацыйным рухам — пратэстантызм (кальвінізм, лютэранства і інш.), а пасля Брэсцкай уніі 1596 — уніяцтва. Уплыў суседніх народаў на этнічнае становішча Б. доўгі час быў ня- значны, але міжнац. кантакты з рускімі, украінцамі, літоўцамі, латгаламі, паля- камі і інш. ажыццяўляліся даволі актыў- на. Бел. магнаты, шляхта, гараджане, шкаляры шмат пераймалі з агульнаеўрап. культурных здабыткаў і распаўсюджвалі іх на Беларусі, якая была своеасаблівы і скрыжаваннем кулыур Захаду і Усходу. У той жа час пануючыя колы суседніх дзяржаў — Польшчы і Масковіі заўжды імкнуліся падпарадкаваць Беларусь свай- му паліт. ўплыву. Пасля Люблінскай уніі 1569 з боку Польшчы ў адносінах да Б. пачала актывізавацца палітыка аката- лічвання і паланізацыі, што найперш закранула шляхецкае саслоўе ВКЛ, якое разам з феадаламі Польшчы і Украіны аб'ядналася ў т. зв. «шляхецкі народ Рэчы Паспалітай». Больш за палову бел. шляхты ў 17 ст. спавядала каталіцкую ці уніяцкую веру, карысталася польскай мо- вай і прытрымлівалася агульнасаслоўных стэрэатыпаў ладу жыцця, паводзін. Усе этнаўтваральныя фактары, што садзейні- чалі складванню бел. народнасці ў 14— 16 ст., у цэлым вызначаліся аб’ядналь- най тэндэнцыяй, аднак ступень яе пра- яўлення вагалася ад вузкалакальнага да агульнадзярж. маштабу. Асноўнай фор- май тэрытарыяльнай і саслоўнай аргані- зацыі насельніцтва ў 14—1-й палове 16 ст. былі сельскія і валасныя абшчыны, у рамках якіх кроўна-сваяцкія сувязі асобных сял. сямей дапаўняліся саслоў- нымі, грамадска-бытавымі і гасп. адно- сінамі. Жыхары абшчын усведамлялі сваю супольнасць і вызначалі сябе агуль- ным сельскім ці валасным этніконам, які паходзіў ад назвы асобнага сяла і цэнтр. сядзібы воласці. У сваю чаргу сял. на- сельніцтва асобных валасцей аб'ядноўва- лася вакол гарадоў і мястэчак у межах паветаў, княстваў, зямель, ваяводстваў у т. зв. зямляцтвы. Зямляцкая самасвядо- масць вызначалася існаваннем этнікона- урбанізму, які супадаў з назвай менаві- та гараджан (мяшчан) — жыхароў цэнтр. пасялення (напр., мазырцы, слу- чакі, мсціслаўцы, палачане і інш.). Зямляцкія этнанімічныя формы былі ўстойлівымі і ў самой Беларусі і за яе межамі. У 14—16 ст., калі значна ўзрасла актыўнасць этнасацыяльных сувязей па- між рознымі зямляцкімі супольнасцямі Беларусі, пачало ажыццяўляцца іх аб’яд- нанне ў выніку працэсаў этнагенетычнай кансалідацыі і агульнадзярж. інтэграцыі, што адлюстравалася ў пашырэнні этноні- маў русіны (рускія) і літвіны, якія пахо- дзілі ад назваў Русь і Літва. Руссю (рус- кімі эемлямі) называлі ў той час тэр. ўсх. і цэнтр. Беларусі. Насельніцтва гэтых зя- мель ўяўляла сабой у цэлым аднародны этнічны масіў з агульнай рэлігіяй, этніч- най самасвядомасцю, з падобнымі эле- ментамі культуры і моўнымі дыялектамі (што радніла яго і з суседнімі групамі ў Расіі і на Украіне). Кампактны арэал існавання назвы літвіны быў звязаны з тапонімам Літва, які бытаваў у раёнах Вілейкі, Смаргоні, Ашмян, Крэва, Мала- дзечна, Ліды і інш. (т. зв. Павілейская Літва). Гэтыя землі былі поліэтнічнымі і мелі ў сваім складзе ўсх.-слав. і балцкае насельніцтва. Разам з тым у 16—17 ст. Літвой называлі ВКЛ, а літвінамі — яго насельніцтва (Б., напр., называліся «літ- віны рускага роду», «літвіны рускай веры», «літвіны-беларусцы», «літоўскія беларусы»). Структурна-іерархічная ўза- емасувязь розных этнанімічных форм ад- люстравалася ў гіст. дакументах (напр., 16. Энц-ыя гісторыі Беларусі. Т. 1
Ю 466 БЕЛАРУСЫ бел. першадрукар і асеетнік ф Скарына называў сябе адначасова і палачашнам, і русінам, і літвінам). У гарадах і мястэчках Беларусі працэ- сы сац. арганізацыі насельн цтва харак- тарызаваліся пэўнымі асаблівасцямі. Га- рады раслі пераважна за кошт сялянст- ва, што абумовіла адносна хуткі прырост урбанізаванага насельніцтва ў грамадс- кай структуры феад. Беларусі 15—16 ст., калі колькасць гарадоў і мястэчак інтэн- сіўна павялічвалася (у канцы 16 ст. на Беларусі іх было больш за 300, а іх жы- хары складалі каля 16—20 % ад усяго насельніцтва). Сацыяльна-эканам. і пра- вавое становішча гарадоў і мястэчак Бе- ларусі было розным. Побач з дзярж. існавалі прыватнаўласніцкія, прычым іх колькасць пастаянна павялічвалася. Мнопя гарады і мястэчкі карысталіся магдэбургсюм правам, згодна з якім насельшцтва было арганізавана ў свое- асаблівыя урбанізаваныя абшчыны са сваімі органамі кіравання (радай-магіст- ратам), судом, правамі і прывілеямі, што даваліся жыхарам з пэўным маёмасным і сац. цэнзам (мяшчанам). Па меры са- цыяльна-эканам. развіцця павялічвалася маёмаснае, прававое і саслоўнае разме- жаванне гарадскога насельшцтва на цэ- хавых рамеснікаў: цэхмайстроў (старэй- шынаў), майстроў, чаляднікаў, вучняў, кутнікаў і партачоў (займаліся рамяст- вом, але не ўваходзілі ў цэхавыя адзін- кі); гандляроў, купцоў, перакупшчыкаў; плебанееў (беднякоў) — «лёзных», «лю- дзей убопх» (жабракоў), «наймітаў», «парабкаў», «слуг», якія працавалі па найму і часта не ўваходзілі ў саслоўе мяшчан, не валодалі мнопмі правамі і прывілеямі. Ваеннаслужылыя слаі гара- джан складаліся з зямян, панцырных і Да арт. Беларусы. Евангеліст Іаан. Дрэва. 16 ст. конных баяр, шляхты. Да асобных катэ- горый адносіліся духавенства і арыста- кратыя. 3 іх асяроддзя выбіраліся прад- стаўнікі на розныя кіруючыя гарадскія пасады (войты і інш.). Багатыя мяшчане прызначаліся на адказныя гарадскія па- сады ніжэншага рангу (лаўнікі, радцы, бурмістры і інш.). Асобныя групы га- радскога насельшцтва складалі прадстаў- нікі інш. этнасаў (да 20—30 %): рускія, палякі, літоўцы, яўрэі, татары, немцы, ла- тышы, караімы і інш. Найбольш стракаты нац. склад назіраўся ў зах. раёнах Бела- русі. Поліэтнічнасць гарадоў і мястэчак абумоўлівала спецыфіку этнасацыяль- най, паліт. і канфесіянальнай арганіза- цыі гарадскога насельніцтва. Прадстаўні- кі іншых этнасаў часта не ўваходзілі ў катэгорыю мяшчан, а аб’ядноўваліся ў свае абшчыны з асобнымі правамі і прывілеямі. Асноўнымі іх заняткамі былі ваен. служба, гандаль, рамёствы і промыслы. Паводле этнаканфесіянальна- га стану мяшчанства многіх гарадоў Бе- ларусі падзялялася на рускую (права- слаўныя ці уніяты), лацінскую (католі- кі, пратэстанты), яўрэйскую (іудэеі), та- тарскую (магаметане) часткі. Саслоўная арганізацыя асноўнай масы насельшцтва Беларусі 14—16 ст.— ся- лянства — залежала ад прававога і ма- ёмаснага становішча. Сяляне дзяліліся на дзярж. і прыватнаўласніцкіх. Унутры гэтых груп існавала некалькі катэгорый: даннікі, слабодзічы (слабадчане). отчы- чы, закупы, халопы, чэлядзь нявольная і інш, кожная з якіх мела неаднолька- выя правы. У 16 ст. ў ВКЛ праведэены агр рэформы — т. зв. валочная памера, якая некалькі змяніла саслоўна-сац. і гаспадарча-эканам. арганізацыю сялян- ства. Яно стала складацца з 3 асн. катэго- рый — слугі, асадныя сяляне і цяглыя сяляне. Розныя ўзроўні працэсаў этнічнага формаўтварэння, саслоўна-класавая і канфесіянальная дыферэнцыяцыі бел. народнасці адбіліся на разнастайнасці форм і элементаў яе культуры і побыту. Найбольшая колькасць новаўтварэнняў адносілася да 16 ст. Узнікалі і пашыра- ліся новыя формы і спосабы апрацоўкі зямлі, арганізапыя эемляробства. Двух- польны севазварот паступова змяніўся трохпольным, што дало магчымасць у буйных феад. гаспадарках вырошчваць збожжа на продаж. Паралельна з інтэн- сіфікацыян выкарыстання стараворыў- ных зямель праводзілася асваенне пад Да арт. Беларусы. Шляхецкія гербы Кмітаў (злева), Міцкевічаў (у цэнтры), Чачотаў. Малюнкі пачатку 19 ст. ЦДГА Беларусі ў Мінску.
467 БЕЛАРУСЫ ворыва новых зямель. Асноўнай збожжа- вай культурай было жыта. Сеялі таксама авёс, проса, пшаніцу, грэчку, боб, гарох, лён, каноплі. хмель, сачавіцу і інш. Сярод агародных і садовых культур найб. рас- паўсюджаны капуста, морква, буракі, цы- буля, часнок, рэпа, рэдзька, мак, вішні, слівы, яблыкі, грушы. 3 землеапрацоўчых прылад на Беларусі пераважала саха для парнай валовай запрэжкі (пра шырокі арэал распаўсюджання ўскосна сведчаць яе лакальныя назвы — палеская, літоў- ская, падляшская, мазавецкая). У Па- дзвінні і Верхнім Падняпроўі бытавала больш лёгкая конная саха. Пры пасеч- на-агнявой сістэме апрацоўкі зямлі сяля- не карысталіся матыкамі, для рыхлення глебы — баронамі, сукаваткамі, смыкамі. Сеялі ўручную з сявенькі-лубянкі. Усе збожжавыя культуры жалі сярпом, су- шылі і звозілі ў гумно, дэе малацілі цапамі, потым эерне веялі з дапамоган драўлянай веялкі-шуфліка, малолі на му- ку або абдзіралі на крупы. Павелічэнне плошчы ворыўных зямель суправаджалася ўзнікненнем новых па- сяленняў на месцах, расчышчаных ад ле- су («на сырым карані», «на сырым лесе»). Цяжкасці, звязаныя з асваенйем новых зямель, абумоўлівалі пасяленне спачатку невялікіх груп людэей 2— 4 служб па 3—10 дымоў (сямей). Па- ступова новыя паселішчы разрасталіся, але рэдка дасягалі буйных памераў. Ма- ладворны тып пасяленняў быў характэр- ны ў 16—17 ст. для ўсяго ВКЛ. Дроб- ныя пасёлкі перарасталі часам у больш буйныя, калі гэта не парушала агр. палі- тыкі ўрада. Памеры, характар узнікнення і інш. асаблівасці сельскіх пасяленняў знайшлі адлюстраванне ў іх дыферэн- цыраваных вызначэннях, калі побач з вядомымі са старажытнасці назвамі ся- ло, сяльцо, весь, вёска, пагост у 15— 17 ст. пачалі сустракацца і такія, як слабада, воля, волька, засценак, селішча. Асноўным тыпам планіроўю новых сель- скіх пасяленняў быў (за выключэннем засценкаў) вулічны, што адпавядаў дзярж. стандартнаму плану забудовы і найб. пашырыўся пасля валочнай паме- ры. У старых сёлах побач з вулічнай існавала плашроўка бессістэмнага, або кучавога тыпу. Для новых вёсак быў ха- рактэрны пагонны двор (рум), дзе жылы дом размяшчаўся ў адзін рад з гаспадар- чымі пабудовамі (часта пад адным да- хам) або ў 2 рады, уздоўж адмераных валок зямлі. Варыянтам гэтага тыпу забудовы быў комплекс, у якім жылы дом стаяў на адным баку вуліцы, а гаспа- дарчыя будынкі — на другім. Вянковы тып забудовы сял. двароў (уяўляў сабой замкнуты прамавугольнік) захаваўся пе- раважна на У Беларусі, дзе валочная памера не была праведзена поўнасцю. Асноўным тыпам жылля сельскага на- сельніцтва была зрубная хата з двума па- мяшканнямі (хата + сенцы). Будавалі хаты «на падрубе» (фундаменце, на штандарах) або «пры зямлі» (без фунда- мента). Вядома і трохкамернае жыллё, якое складалася са святліцы (хаты), ся- нец і яшчэ аднаго жылога або гаспадар- чага памяшкання (клеці, каморы, істопкі, хаты). Страху накрывалі саломай, дран- кай, гонтай. У жылых памяшканнях рабі- лі печы з комінам або без яго (курная хата). Падлога была драўлянай (з плах), земляной або глінянай — адпаведна з гаспадарчым прызначэннем памяшкання і маёмасным становішчам гаспадара. Вокны рабілі невялікімі і закрывалі за- саўкай, бычыным пухіром, радзей — прамасленай паперай і вельмі рэдка — шклом. Жылыя пабудовы заможнай шляхты былі значна большымі за сялян- скія і мелі канструкныйныя асаблівасці, якія адрознівалі іх ад традыц. сельскіх будынкаў. Жылыя дамы феадалаў часта былі шматкамернымі, часам 2-павярхо- вымі (на падклеш), мелі ганак, шкляныя вокны, кафельныя печы (галандкі, якія прызначаліся толью для абагрэву жыл- ля), знадворныя галерэі на ўзроўні высока размешчаных акон і г. д. Ком- плекс пабудоў у багатых феадалаў уклю- чаў стайні, хлявы, аборы, валоўнікі (пабудовы для хатняй жывёлы і пту- шак), клеці, свірны, скарбшцы, спіжарні, асеці і ёўні, гумны, адрыны, пуні, сеннікі, пякарні, піўніцы (скляпы), бровары (пі- ваварні), лазні, млыны, сырніцы (для сушкі сыроў), саладоўні (для вырабу соладу), алейні, лядоўні (паграбы-ха- ладзільнікі), корчмы, вяндлярні і г. д. Акрамя жылога дома самога феадала і гаспадарчых будынкаў у комплекс сядзіб уваходзілі і памяшканні для дваровых слуг. У 14—16 ст. былі пашыраны паляўніц- тва, рыбалоўства, бортніцтва, якімі зан- маліся цэлыя вёскі. У феад. гаспадар- ках існаваў лесахімічны промысел (у бу- дах драўніну перапрацоўвалі на вугаль, паташ, смалу, дзёгаць, попел). Пры нека- Да арт. Беларусы. Шляхецкі герб і радаводнае дрэва Лазарэвічаў. Малюнак пачатку 19 ст. ЦДГА Беларусі ў Мінску. торых дварах феадалаў існавалі буды шкляныя (гуты), дзе акрамя паташу і драўнянага вугалю выраблялі шкло. Амаль пры ўсіх буйных дварах і гаспа- дарках функцыяшравалі млыны, пера- важна вадзяныя, з 1—2 (да 4) коламі. Вядомы і сезонныя млыны, што праца- валі толькі ў час паводак (вяшняк- млын), і млыны з валовай цягай. 3 15 ст. пачалі будаваць і ветракі. Шырока рас- паўсюджаны быў і вінакурны промысел. Перавага неінтэграваных лакальных і натуральных форм гаспадарання ў эка- номіцы Беларусі таго часу абумоўлівала існаванне ў кожным прыватнаўласніцкім і каралеўскім двары, у кожным горадзе і мястэчку адных і тых жа відаў рамесніц- тва. У гарадах і мястэчках назіралася больш дробная спецыялізацыя — у 16 ст. налічвалася каля 200 рамесшцюх спецы- яльнасцей і прафенй. У архітэктуры гарадоў і мястэчак назі- раліся пэўныя асаблівасці, якія паступо- ва складвалі урбанізаваны тып гэтых па- сяленняў і далучалі іх да зах.-еўрап. традыцый горадабудаўніцтва. У гарадах была значная колькасць каменных пабу- доў (найбольш у зах. абласцях). У ка- менных канструкцыях выкарыстоўвалі валуны, цэглу, гліну, вапну, дрэва. У 13—16 ст. найб. пашыраным быў тып брусковай буйнапамернай цэглы-«паль- чатю». Каменныя збудаванні ў гарадах былі пераважна абарончымі (замю) і культавымі (касцёлы, цэрквы, сінагогі), радзей — гэта жытлы, бытавыя і адм. па- мяшканні (ратушы, гасціныя двары,
468 БЕЛАРУСЫ цэхавыя дамы, крамы). Такія ж будынкі ўзводзілі і з дрэва. Дамы заможных гараджан былі часта 2-, 3-павярховымі. Дахі накрывалі саломай, гонтай, дранкай (з 16 ст. магістраты прадпісвалі замя- няць саламяныя дахі драўлянымі ў су- працьпажарных мэтах). Гарадам таго часу ўласціва гал. чынам вулічная плані- роўка. Шырока бытавала вядомая з даў- ніх часоў прамянёвая сістэма, калі асн. вуліцы пачыналіся ад аднаго з гарадскіх цэнтраў — замка, ратушы, рынку. Тып вулічнай сеткі абумоўліваў планіроўку плошчаў, кварталаў, гарадскіх раёнаў (соцень, пасадаў, канцоў). У гарадах 1— 2 разы на тыдзень наладжвалі таргі, а на працягу года арганізоўвалі 1—2 вял. кірмашы. Актыўны знешні гандаль гара- доў і мястэчак садзейнічаў пранікненню ў метралагічную сістэму некаторых еўрап. уніфікаваных эталонаў аб’ёму і вагі — барыла, фунта, кварты і г. д. Да 16 ст. адносіцца з’яўленне некато- рых відаў адзення, якія пазней сталі традыц. злементамі нар. касцюма — без- рукаўкі, кароткага верхняга адзення, андарака, саяна. У той жа час бытава- лі і больш стараж. віды традыц. адзення: панёва, фартух, запаска. Асновай і жано- чага і мужчынскага ка цюма была кашу- ля (сарочка). Мужчынскі касцюмдапаў- няўся паясным (штаны, споднікі) плеча- вым (кафтан) і верхнім (кажух, армяк, апонча, даламан, ферэзія) адзеннем. У жаночы касцюм таксама ўваходзіла плечавое і паясное адэенне — сукня, ан- дарак, фартух, летнік, юпа, спадніца. Жаночае верхняе адзенне, часта анала- гічнае па на вах мужчынскаму, вызнача- лася гал. чынам фасонам і тыпамі крою. Касцюмы дапаўнялі розныя галаўныя ўборы — хустка, рантух, плахта. каптур, чапец, шлык, магерка, капялюш. Разна- стайным па тыпах і відах быў абутак. 3 даўніх часоў на Беларусі бытаваў скураны абутак. Для сял. асяроддзя ха- рактэрнымі былі як поршні, лапці, пашы- тыя са скуры або сплеценыя з лыкаў, так і скураны абутак — боты, чаравікі. Кас- цюм дапаўняўся рознымі паясамі, ка- шалькамі (шабета), упрыгожаннямі. Аснову харчовага рацыёну насельніцт- ва 14—16 ст. складалі прадукты земля- робства, агародніцтва, жывёлагадоўлі. Дадатковымі крыніцамі былі некаторыя промыслы, што давалі мёд, рыбу, мяса дзічыны, грыбы, арэхі, ягады. Ежа бага- тых саслоўяў рыхтавалася з дабаўлен- нем прывазных прыпраў — перцу, кары- цы, імбіру, шафрану, міндалю, гваздзікі, анісу, лаўровага лісту. Соль прывозілі з Украіны, Крыма, Польшчы. Сярод на- піткаў былі вядомы бярозавік (кляновік), мядовыя напіткі, квас, піва і інш. Фальклор Б. перыяду фарміравання народнасці складаўся ў цэлым з тых жа асн. жанраў і элементаў што бытавалі і ў 12—13 ст.,— песні, магічныя заклі- нанні, звязаныя з язычніцкай абрадна- сцю, галашэнні, быліны, казкі, легенды, загадкі. Узніклі новыя эпічныя жанры — Да арт. Беларусы. П. С е р г і е в і ч. Скарына ў друкарні. 1957. гіст. песні, паданні, гал. тэмай якіх была барацьба народа з іншаземнымі захопнікамі і класавымі ворагамі. Шыро- ка бытавалі лірычныя песні. Зліццём язычніцкіх і хрысціянскіх злементаў ха- рактарызаваліся ў той час многія абрады і звычаі, што былі звязаны з каляндар- на-агр. святамі і сямейна-бытавой аб- радна цю. Традыцыі перадаваліся ў спадчыну з пакалення ў пакаленне ў рамках сям’і — хавальніцы этнічных і саслоўна-сац. норм паводзін. Сямейна-сваяцкія і родавыя сувязі ляжалі ў аснове арганізацыі ды- моў, часам — дворышчаў, асн. гаспадар- Пётр Яўсеевіч з Галынца. Абраз «Нараджэнне Маці Боскай». 1649. чых адзінак падаткаабкладання. Сем’і таго часу падзяляліся на малыя (скла- даліся са шлюбнай пары і іх дзяцей) і вялікія (бацькоўскія брацкія, уключалі прамых родзічаў 2—3 пакаленняў, сва- якоў, якія мелі агульную маёмасць, вялі сумесную гаспадарку і лічыліся адным дымам). Распараджальнікам і галавой сям’і быў бацька, а ў выпадку яго смер- ці — маці (пры ўмове адсутнасці ў сям'і дарослага сына). Сямейна-бытавыя ад- носіны рэгламентаваліся на аснове эвы- чаёвага права і дзярж. сямейнага права. У сям’і ажыццяўлялася першапачатко- вае выхаванне і адукацыя падлеткаў. Са стараж. часоў нз Беларусі былі вядомы школы, што існавалі пры мана- тырах і цэрквах, а з 16 ст.— пры пра- васлаўных і уніяцкіх брацтвах. Наву- чальныя ўстановы ствараліся таксама пры шматлікіх ордэнах езуітаў, фран- цысканцаў, бенедыкцінцаў і інш. Адука- цыя гарадскога насельніцтва была звя- зана з агульнаеўрап. традыцыямі. Мно- гія элементы еўрап. культуры траплялі на Беларусь праз яе ўраджэнцаў, якія вучы- ліся ў вышэйшых навуч. установах Кра- кава, Прагі, Вены, Каралеўца (Кёніг- сберга), Гейдэльберга і інш. Успрыняцце выхадцамі з Беларусі і Літвы еўрап. тэн- дэнцый грамадскага развіцця садэейні- чала станаўленню ў ВКЛ 1-га гуманіст. этапу бел.-літоўскай адукаванасці, пашы- рэнню сферы прафес. культуры. Разам з тым духоўная культура і грамадская думка ў 14—16 ст. характарызаваліся мясц. асаблівасцямі. У гэты час сфармі- равалася бел.-літоўскае летапісанне, якое грунтавалася на мясцовым гіст., грамадска-паліт., этнагр. і фальклорным матэрыяле (іЛетапісец вялікіх князёў літоўскіх», Беларуска-літоўскі летапіс 1446. сХроніка Вялікага княства Літоў- скага і Жамойцкага», Хроніка Быхаўца). Вяршыняй тагачаснай бел. літаратуры стала гуманіст. дэейнасць першадрукара, пісьменніка і мастака Ф. Скарыны. Па- слядоўнікі Скарыны С. Будны і В. Цяпін- скі былі актыўнымі дзеячамі бел. Рэфар- мацыі. 3 жыццём і побытам Б. знаёміў еўрап. чытача адзін з буйных слав. паэтаў-лаціністаў эпохі Адраджэння М. Гусоўскі. Вострыя праблемы гра- мадска-паліт. жыцця ставілі М. Смат- рыцкі, Л. Карповіч, С. Зізаній, А. Філі- повіч і інш. Найбліжэй да л-ры па сваёй этнічнай самабытнасці быў тэатр 3 16 ст. вядомы школьны тзатр; папулярным у народзе быў лялечны тэатр батлейка. У 16 ст. распаўсюдзіліся бел. харавыя песні-гімны — канты і псалмы. Узнікла самабытная архітэктура: Навагрудскі, Лідскі, Крэўскі, Мірскі замкі, Мураван- каўская і Сынковіцкая цэрквы-крэпасці і інш. Склалася самабытная беларуская іканапісная школа. На 16 ст. прыпадае росквіт драўлянай скульптуры і разьбы па дрэве, калі т. зв. беларуская рэзь стала шырока вядома за межамі Бела- русі. Асноўным вынікам дэейнасці комплек- су сацыяльна-эканам., паліт., этнічных працэсаў 14—16 ст. на Беларусі з’явілася складванне самастойнай усх.-слав. этна- сацыяльнай супольнасці феад. тыпу —
469 БЕЛАРУСЫ беларускай народнасці і яе асн. этнічных прыкмет — мовы, культуры самасвядо- масці. Перыяд 17—18 ст. быў найб. цяжкім і складаным у гісторыі Б. Руска-польскія войны 1632—34 і 1654—67, Паўн. вайна 1700—21, шматлікія міжусобныя войны паміж магнатамі прывялі да сацыяльна- эканам. крызісу Рэчы Паспалітай. Аб- вастрэнне сац.-класавых супярэчнасцей выклікала ўздым антыфеад. вайны ўкр. і бел. народаў 1648—54. У ваенныя часы з-за людскіх страт рэзка зніжалася колькасць насельніцтва, што разам з узмацненнем феад.-прыгонніцкай эксп- луатацыі і нац.-рэлігійнага ўціску нега- тыўна паўплывала на развіццё бел. народнасці. Змяншэнне колькасці карэн- нага насельніцтва адбілася на характары этнічнага развіцця Б., на іх мове, куль- туры, самасвядомасці. Арыентуючыся на польскую шляхту і не жадаючы ні ў чым ад яе адставаць, шляхта ВКЛ на пранягу 17—18 ст. у асноўнай сваёй масе была паланізавана. Бел. шляхта сумесна з укр., літоўскай і польскай складала своеасаб- лівую саслоўную поліэтнічную суполь- насць Рэчы Паспалітай, асновай якой былі кампаненты польскай шляхецкай культуры, мовы, канфесіянальнай прына- лежнасці і самасвядомасці. Асноўная па колькасш сац. частка бел. народнасці — сялянства, некаторыя гру- пы гараджан, а таксама прадстаўнікі ніжэншага і сярэдняга духавенства, дробнай і часткова сярэдняй шляхты — актыўна супраціўляліся паланізацыі, што забяспечвала этнаэвалюцыйнае раз- віццё бел. народа. Дыферэнцыяцыя бел. культуры на культуру нар. мас і паную- чых саслоўяў набывала ярка выражаную этнічную накіраванасць, калі менавіта народ захоўваў традыцыйнасць этнавы- значальных прыкмет і абумоўліваў ста- більнасць развіцця этнасу. Эканам. раз- віццё бел. гарадоў у той перыяд тармазі- лася крывавымі войнамі, голадам, эпідэ- міямі, міграцыямі насельніцтва, а такса- ма расшырэннем фальваркова-паншчын- най сістэмы, эканам. прывілеямі магна- таў, шляхты. Феадалы ўмешваліся ў справы магістратаў, парушалі прывілеі гараджан, незаконна абкладалі іх гра- шовымі паборамі. Паступова колькасць насельніцтва, што падпарадкоўвалася гарадскому самакіраванню, скарачалася. У канцы 17—2-й палове 18 ст. на Белару- сі адбываўся прыкметны працэс аднаў- лення гарадоў і павелічэння колькасці іх насельніцтва за кошт лёзных людзей, сялян і яўрэяў. На ПнУ і У Беларусі і сумежных тэр. Смаленшчыны і Пскоў- шчыны стабілізавалася назва Белая Русь, паступова ў шырокі ўжытак увай- шлі паняцці беларускі край, беларуская мова, беларуская вера (уніяцтва). Кан- фесіянальная сітуацыя аставалася стра- катай. Сярод Б. было распаўсюджана праваслаўе, каталіцызм, уніяцтва, пра- тэстантызм. Значна вырасла колькасць уніятаў. Падтрымка каралеўскім дваром каталіцкай царквы і патуранне ёй з боку магнатаў садзейнічала ўмацаванню на Беларусі розных каталіцкіх ордэнаў — дамініканцаў, езуітаў, францысканцаў. Да арт. Беларусы. Невядомы мастак. Парт- рэт Лізаветы Соф’і Радзівіл. 1-я пал. 17 ст. бенедыкцінцаў, кармеятаў і інш., якія імкнуліся праводзіць палітыку акаталіч- вання. На канец 8 ст. каталіцкае насель- ніцтва складала каля 15 % ад колькасці Да арт. Беларусы. Невядомы мастак. Парт- рэт Грызельды Сапегі. 1630-я гады. ўсіх жыхароў Беларусі, уніяты — 70 %, праваслаўныя — 6 %, іудзеі — 7 %, пра- тэстанты і інш.— 2%. У 17—18 ст. неспрыяльныя сацыяльна-паліт. факта- ры грамадскага жыцця Беларусі прывялі да рэзкага пагаршэння ўмоў развіцця духоўнай культуры народа. У гэты перы- яд узрастала роля вуснай нар. творчасці, працягвалася развіццё бел. літаратуры, філасофіі, навукі, мастацтва, асветы, дру- карства, што было звязана з імёнамі мысліцеляў, пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў — Сімяона Полацкага, К. Мара- шэўскага, К. Лышчынскага, I. Капіевіча, 1. Быкоўскага, Б. Дабшэвіча, К. Нарбута. Драматычныя падзеі апошняй трэці 18 ст. шмат у чым прадвызначылі да- лейшы лёс бел. этнасу. У 1772 у выніку першага падзелу Рэчы Паспаятай Ві- цебшчына і Магілёўшчына былі анексі- раваны Рас. імперыяй. Пагроза далей- шых падэелаў садзейнічала ўзмацненню пазіцый прагрэс. грамадскіх сіл Польш- чы, Беларусі і Літвы. Працягвалася ажыццяў іенне рэформ, спробы ўвя- дзення якіх пачаліся ў 1760-я гады: абмяжоўваліся прывілеі магнатаў, узмац- нялася каралеўская ўлада. творана Аду- кацыйная камісія (1-е ў Еўропе мін-ва нар. адукацыі), рабіліся захады для паскарэння развіцця гандлю і прамыс- ловасці. Кульмінацыйным момантам рэфарматарскай дзейнасш было абвя- шчэнне Канстытуцыі 3 мая 1791, якая ліквідавала «ІіЬегшп уеіо» і выбарнасць каралёў, зняла абмежаванні на камер- цыйную дзейнасць шляхты, дазволіла мяшчанам займаць ваенныя і адм па- сады. У канстытуцыі адлюстраваліся ідэі Вял. французскай рэвалюцыі, якія знай- шлі шмат прыхілыпкаў сярод перадавой часткі грамадства. Гэтыя падзеі пад- штурхнулі 3 суседнія манархіі да другога падзелу Рэчы Паспаятай (1793). Расія, Аўстрыя Прусія не толькі задаволілі тым самым свае геапаліт. памкненні, але і ліквідавалі надзвычай небяспечны для сваіх рэакцыйных рэжымаў цэнтр рас- паўсюджвання рэв. ідэалогіі. Узначале- нае Т. Касцюшкам, ураджэнцам Белару- сі, «літвінам» па самасвядомасці, паў- станне 1794 сваёй мэты — аднаўлення цэласнасці і незалежнасці дзяржавы — не даі ягнула. Трэці падзел Рэчы Паспа- ятай 1795 прывёў да яе знікнення з па- літ. карты Еўропы. Перадзел тэр. працяг- ваўся і ў 19 ст. У 1807 пасля далучэння да Рас. імперыі Падляшша ў яе складэе апынулася практычна ўся этнічная тэры- торыя Б. ад Беласточчыны да Смален- шчыны. Устанаўленне паліт. улады рас. царыз- му — аднаго з найб. кансерватыўных рэ- жымаў тагачаснай Еўропы -спыніла ажыццяўленне прагрэс. пераўтварэнняў садзейнічала зах^ванню і нават узмац- ненню феад.-прыгонніцкіх адносін. Сель- ская гаспадарка Беларусі, асабліва ў 1840—50-я гады, знаходзілася ў крызіс- ным стане. Неўраджаі, застой у развіцці вытв-сці, эканамічная нестабільнасць
470 БЕЛАРУСЫ стрымлівалі рост колькасці насельніцтва. У 1796—1858 яго пабольшала толькі на 27 % і было 3,3 млн. чал. (у сучасных межах Беларусі). Вял. страты панесла Беларусь у час Айчыннай вайны 1812. У найб. пацярпелых паветах загінула каля чвэрці мужчынскага насельніцтва, больш чым у 3 разы скарацілася коль- касць жыхароў Мінска і Віцебска. Для прыгонных сялян, якія складалі да 75 % насельніцтва, далучэнне да Рас. імперыі азначала павелічэнне падаткаў; цяжкім абавязкам стала рэкруцкая па- віннасць. Разбурэнне сял. гаспадаркі шмат у чым было абумоўлена і раз- віццём рыначных адносін. Вялікі попыт на збожжа і лён у Зах. Еўропе прымушаў абшарнікаў павялічыць таварнасць сваіх маёнткаў, якая дасягалася гал. чынам шляхам рэзкага ўзмацнення эксплуата- цыі прыгонных. 3 дазволу рас. адміні- страцыі некаторыя абшарнікі прымушалі фармальна вольнае насельшцтва пры- ватнаўласніцкіх мястэчак выконваць фе- ад. павіннасці. Асобныя мерапрыемствы рас. адміністрацыі (скасаванне правоў магнатаў мець уласнае войска, выкуп прыватнаўласніцкіх гарадоў і мястэчак, будаўніцтва каналаў, дарог) спрыялі эканам. развіццю. У 1-й пал. 19 ст. хутка расла колькасць гарадскога насельніцтва, у 1825—58 яго ўдзельная вага павялі- чылася з 5,2 % да 10 %. У пач. 19 ст. з'явіліся першыя прык- меты нац. кансалідацыі, што было звяза- на з фарміраваннем мясц. інтэлігенцыі. Яна рэкрутавалася гал. чынам з духа- венгтва і збяднелай шляхты. Інтэлекту- альным цэнтрам Беларусі і Літвы быў Віленскі ун-т, дзе ў канцы 1810-х гадоў у асяроддзі выкладчыкаў і студэнтаў пачалі фарміравацца ідэі бел. нац. адра- джэння. Вядучую ролю ў іх станаўленні адыгралі навукоўцы, дэеці уніяцкіх свя- тароў ураджэнцы бел.-польскага ўзмеж- жа М. Баброўскі і 1. Даніловіч. На раз- віццё іх светапогляду вял. ўплыў зрабілі ідэі слав., асабліва чэшскага нац. адра- джэння, з дзеячамі якога Баброўскі пад- трымліваў асабістыя сувязі. Праграма віленскай групы інтэлігенцыі праду- гледжвала аднаўленне паліт. незалеж- насці ВКЛ і дзяржаўнасці бел. мовы. Ба- броўскі і Даніловіч паклалі пачатак збі- ранню і публікацыі помнікаў бел. пісь- менства 16—17 ст., садзейнічалі -абу- джэнню цікавасці да гіст. мінулага сярод студэнтаў — сяброў таварыстваў філа- матаў і філарэтаў. У 1824 група падпала пад рэпрэсіі і яе дзейнасць спынілася. Развіццё бел. этнасу ў пач. 19 ст. вызначалася не толькі працэсам фармі- равання нац. самасвядомасці. Пазбаўле- ны якіх-небудзь форм уласнай дзяржаў- насці або культ. аўтаноміі, ён быў беза- баронны перад іншаэтнічным асіміля- цыйным уздзеяннем. Расійскі царызм разглядаў Беларусь як уласную спадчы- ну, а яе анексію — як законны акт («отторженая возвратіх»). Русіфікацыя як гал. кірунак нац. палітыкі была вы- Невядомы мастак. Партрэт Кшыштафа Ве- сялоўскага. 1636. значана яшчэ Кацярынай II. Аднак пра- водзілася яна непаслядоўна. Пасля 1773 Расія стала адзінай у свеце краінай, дэе ордэн езуітаў атрымаў магчымасць дзей- нічаць легальна. Полацк, дзе ў 1812 была створана езуіцкая акадэмія. стаў свое- Да арт. Беларусы. Невядомы мастак. Парт- рэт Януша Радзівіла. 1650-я гады. асаблівай метраполіяй ордэна. Пры пату- ранні царскай адміністрацыі паланізацыя і акаталічванне карэннага насельніцтва ў канцы 18 — пач. 19 ст. нават узмац- ніліся. Пэўную ролю ў гэтым адыграла і асабістае сяброўства Аляксандра I з мясц. магнатам А. Чартарыйскім, які кіраваў навуч. ўстановамі краю. Тэарэ- тычным абгрунтаваннем гэтай дзейнасці сталі працы польскіх даследчыкаў С. Лін- дэ, Л. Галамбеўскага, А. Дамбоўскага, А. Нарушэвіча, якія разглядалі Б. як этнагр. групу п льскага народа. Пасля задушэння паўстання 1830—31 адносіны царскай адміністрацыі да нац. палітыкі на Беларусі рэзка змяніліся. Быў створаны спец. Камітэт па справах за- ходніх губерняў. У дзярж. і навучальных установах было забаронена выкарыстан- не польскай мовы, замест яе ўводзілася руская. Узмацнілася русіфікацыя бела- русаў, у 1832 быў зачынены Віленскі ун-т. Полацкі царкоўны сабор 1839 аб- вясціў «уз'яднанне» уніятаў з пануючай праваслаўнай царквой. Гэта выклікала супраціўленне вернікаў. Адміністрацыя, асабліва на ПнЗ Беларусі, часам выка- рыстоўвала дапамогу войска. Ліквідацыя уніі суправаджалася масавым знішчэн- нем царк. літаратуры на бел. мове, пера- будовай уніяцкіх бажніц. Страты помні- каў архітэктуры былі звязаны і з міліта- рысцкай палітыкай Рас. імперыі. Выні- кам будаўніцтва крэпасцей у Брэсце і Бабруйску з'явілася знішчэнне гіст. цэнтраў гэтых стараж. бел. гарадоў. У 1840 «дзеля выдалення ў жыхароў Паўночна-Заходняга краю ўсялякай думкі пра самастойнаспь існуючага ў іх заканадаўства, якое можа служыць ней- кай перашкодай да зліцця іх з карэннай Расіяй» быў адменены Статут ВКЛ. 18.7.1840 Мікалай 1 асабіста забараніў выкарыстоўваць назвы Беларусь і Літва. У афіц. выданнях і дзярж. дакументах пачаў ужывацца казённы тэрмін Паў- ночна-Заходні край Расіі, а беларусаў сталі называць заходнерусамі. Аднача- сова пачалося афармленне т. зв. тэорыі заходнерусізму, паводле якой Б. лічыліся не самастойным этнасам, а адгалінаван- нем. рас. народа. Этнагр. асаблівасці, якія адрознівалі Б. ад рускіх, тлумачы- ліся польскім уплывам і падлягалі зні- шчэнню дзеля аднаўлення нібыта «спрад- вечна рускага характару краю». Заходне- русізм стаў не толькі ідэалогіяй, але і формай самасвядомасці часткі права- слаўнага духавенства, чыноўнікаў і два- ран. Нягледзячы на русіфікацыю, культ. жыццё Беларусі па-ранейшаму было звязана пераважна з польскай мовай. У 1840—50-я гады сярод шырокага кола мясц. інтэлігенцыі пашырылася ціка- васць да вывучэння фальклору і побыту карэннага насельніцтва і гіст. мінулага Беларусі. Паступова з польскамоўнага літ. руху вылучылася т. зв. беларуская школа, творчасць прадстаўнікоў якой была прысвечана Беларусі. Асобныя тво- ры Я. Чачота, Я. Баршчэўскага, А. Ры- пінскага, У. Сыракомлі былі напісаны на бел. мове, а ў В. Дуніна-Марцінкевіча яна стала асноўнай. 3 Беларуссю была звязана творчасць мастакоў В. Ванькові-
471 БЕЛАРУСЫ ча, В Дмахоўскага, Я. Дамеля і інш. У 1840-я гады кампазітар А. Абрамовіч зрабіў першыя спробы стварэння нац. музычных твораў — паэмы «Беларускае вяселле», песень на словы Баршчэўскага. У 1852 пастаўлена першая бел. опера «Сялянка» («Ідылія»; муз. С. Манюшкі і К. Кжыжаноўскага, лібрэта Дуніна-Мар- цінкевіча). Цэнтрамі інтэлектуальнага жыцця былі гурткі А. Кіркора ў Вільні, Дуніна-Марцінкевіча ў Мінску, А. Вяры- гі-Дарэўскага ў Віцебску. Самасвядо- масць і творчасць гэтага кола інтэліген- цыі далёка не заўсёды мелі ясна акрэс- лены нац. змест, але аб’ектыўна яны стваралі аснову бел. нацыянальнай ма- стацкай культуры, якая служыла дока- зам патэнцыяльных магчымасцей бел. мовы і саміх Б. Але ў цэлым развіццё нац. кансалідацыі яшчэ слаба закранула этнас. Сярод сялян захоўвалася сістэма этнанімічных саманазваў, якая склалася яшчэ ў 16—17 ст., хоць і тут адбыліся пэўныя змены. Літвшамі сябе па-раней- шаму называлі жыхары Гродзенскага, Ваўкавыскага, Слонімскага, часткова Слуцкага пав. У Віленскай губ., Мінскім, Дзісенскім, Барысаўскім пав. літвінамі называлі толькі католікаў, а праваслаў- ных — беларусамі. Зах. Беларусь, як і раней, называлі Літвой, а этнічную Літ- ву — Жмуддзю, Самапшяй. Саманазва беларусы была шырока распаўсюджана ў «пстарычнай Беларусі» — Віцебшчыне, Магілёўшчыне, Смаленшчыне, але яна мела пераважна тапанімічны характар. Захоўваліся і шматлікія этніконы тыпу віцебцы, магілёўцы, гомельцы, пінчукі, бужане. У Слуцкім пав. насельніцтва не- калькіх дэесяткаў вёсак называлі чарна- русамі. Большасць памешчыцкага два- ранства, 92 % якога былі католікамі, лічылі сябе палякамі Але многія з іх захоўвалі элементы мясц («літоўскага», ці «беларускага») патрыятызму. У пач. 1860-х гадоў ён набыў больш выразны нацыянальна-паліт. (т. зв. «хлапаманія») і асветніцкі характар. У 1862 у Варшаве мінскі маршалак А. Аскерка выдаў бел. лемантар. Дробная шляхта сваю этніч- ную прыналежнасць звязвала з канфе- сіянальнай: католікі лічылі сябе паляка- мі, праваслаўныя — рускімі. Аналагіч- ным чынам вызначалі сябе і мяшчане Аднак на Гродэеншчыне — асн. арэале захавання літвінскай самасвядомасці жыхары некаторых мястэчак (Рось, Свіслач, Гудэевічы) ужо свядома назы- валі сябе беларусамі. Этнічнае самавы- значэнне інтэлігенцыі залежала гал. чынам ад яе паліт. арыентацыі. Пры гэ- тым большая частка яе, якая даволі дакладна ўсвядоміла сваю «мясцовасць», нягледзячы на веравызнанне, аддавала перавагу польскай дэмакр. культуры. 1 толькі сярод адносна нешматлікага ко- ла дэмакр. інтэлігенцыі сфарміравалася ўяўленне пра тое, што Б. «валодаюць усімі ўмовамі дзеля самастойнага развіц- ця і маюць на тое ўсе правы, на жаль, не ўсвядомленыя народам». Лідэрам гэтай групы стаў К. Каэаноўсю. Яго публі- цыстыка ў газ. гМужыцкая праўда» сведчыла пра пэўную спеласць нац. руху. Падчас паўстання 1863—64 на Вілей- Да арт. Беларусы. Вокладка час. «Гомон» 1884 шчыне па патрабаванні сялян былі ад- крыты бел. школы, нац. ідэі пачалі за- свойвацца шырокімі нар. масамі. Пара- жэнне паўстання стала сапраўднай нац. катастрофай, якая адкінула этнас у нац. развіцці на некалькі дэесяцігоддзяў на- зад. Лепшыя прадстаўнікі дэмакр. інтэ- лігенцыі загінулі ў час ваен. дзеянняў або былі пакараны смерцю, тысячы сасланы ў Сібір. Царская адміністрацыя ўстанавіла на Беларусі жорсткі ваенна- паліцэйскі рэжым. Пад выглядам бараць- бы з паланізацыяй рэзка ўзмацнілася русіфікацыя краю. Руская мова заняла пануючае становішча ва ўсіх сферах гра- мадскага жыцця. Было забаронена дру- каваць бел. кнігі лацінкай, што фактычна азначала поўную забарону бел. друку. У сваёй палітыцы царскі ўрад актыўна выкарыстоўваў праваслаўную царкву і нар. асвету на рус. мове. Узмацніўся ціск на католікаў, прымусова зачыняліся ка- таліцкія храмы і кляштары, адначасова было разгорнута масавае будаўніцтва праваслаўных храмаў. Сялянская рэформа 1861 абумовіла пазітыўныя зрухі ў эканам. развіцці Бе- ларусі. Вял. значэнне мела будаўніцтва новых шляхоў зносін, асабліва густой сеткі чыгунак. У пач. 1880-х гадоў транс- фармавалася структура сельскай гаспа- даркі, значнае месца заняла малочная жывелагадоўля. У севазвароне істот- на павялічылася доля тэхн. кулыур. Адбывалася пераарыентацыя сель- скай гаспадаркі са знешняга на ўнутр. рынак. Хутка развівалася прамысло- васць, якая перапрацоўвала мясц. сыра- віну (вінакурная, лесапільная, дрэва- апрацоўчая). Большую частку таварнай прадукцыі давалі буйныя абшарніцкія гаспадаркі, якім належала да 55 % зям- лі. Сялянскія гаспадаркі былі менш звя- заны з рынкам, значная іх частка захоў- вала дробнатаварны і нават патрыяр- хальны характар. Але ў параўнанні з дарэформеннай эпохай эканам. стано- вішча сялян значна палепшылася. Выні- кам гэтага стаў надзвычай хуткі рост колькасці насельніцтва — найбольш інтэнсіўны за ўсю гісторыю Беларусі. За 40 паслярэформенных гадоў колькасць жыхароў падвоілася. У 1897 на Беларусі (у сучасных межах) жыло 6,5 млн. чал. Ва ўмовах ваен. становішча ўсялякая несанкцыяніраваная грамадская дэей- насць была немагчымай, нац. рух разаі- ваўся за межамі Беларусі. У 1868 у Пецярбургу ўзнікла асветніцкая арг-цыя гКрывіцкі вязок», сябры якой мелі намер наладзіць выданне л-ры на бел. мове. Далейшае развіццё нац. руху было звязана з народніцкай ідэалогіяй. У 1870-х гадах ва ўсіх буйных гарадах Беларусі дзейнічалі народніцкія гурткі, якія аб’ядналіся ў арганізацыю *Народ- най волі* ў Пауночна-Заходнім краі- У Пецярбургу была створана група *Го- ман» — першая паліт. самастойная арг-цыя бел. нац. інтэлігенцыі. Бел. на- роднікі выдавалі час. *Гомон», інш. пуб- ліцыстычныя выданні. У бел. народніцтве прасочваліся розныя плыні — ад лібе- ральна-асветніцкай («Пісьмы пра Бела- русь» Д. Баравіка) да лева-радыкальнай. У стварэнні бел. фракцыі актыўны ўдэел прымаў 1. Грынявіцкі, рэвалюцыянер- тэрарыст, які 1.3 1881 забіў імператара Аляксандра II. Гоманаўцы ўпершыню абвясцілі пра існаванне самастойнага бел. этнасу. Яны лічылі, што пасля звяржэння самадзяржаўя ў грамадскім жыцці павінны ўсталявацца сацыяліст. прынцыпы, Расія ператворыцца ў федэ- ратыўную дзяржаву, дзе беларусы будуць карыстацца роўнымі правамі з усімі на- родамі. У 2-й пал. 1880-х гадоў у Мінску ўзнікла група ліберальнай інтэлігенцыі, якая складалася з вучоных М. В. Доўнар- Запольскага, У. 3. Заеітнееіча, А. I. Слуп- скага, паэта Я. Лучыны і інш., якія імкнуліся абудзіць нац. самасвядомасць легальнымі сродкамі. Для гэтага выкары- стоўвалася першая прыватная на Бела- русі газ. гМынскый лысток», а таксама выдадзеныя ў 1889—93 календары. На іх старонках друкаваліся артыкулы пра бел. этнас, яго псторыю і мову, творы Лучыны і Дуніна-Марцінкевіча. Пасля доўгага перапынку бел. друкаванае слова выйшла ў свет кірыліцай. Нягледзячы на пэўную абмежаванасць зместу, абумоў- леную як цэнзурай, так і ўласнымі поглядамі аўтараў, менавіта гэтыя вы- данні, як сведчылі сучаснікі, «абудзілі беларускі нацыянальны рух». Яшчэ большы ўплыў на фарміраванне нац. са- масвядомасці зрабіла творчасць Ф. Багу- шэвіча. Яго прадмова да «Дудкі беларус- кай» з’явілася сапраўдным маніфестам нац. адраджэння (гл. таксама Бела- рускі нацыянальна-вызваленчы рух). Вял. значэнне мела і дзейнасць шмат- лікіх збіральнікаў і даследчыкаў фаль- клору, лінгвістаў і этнографаў. У 2-й пал. 19 ст. выдадзены грунтоўныя даследа- ванні I. 1. Насовіча («Слоўнік Беларус- кай гаворкі», 1870), М. Я. Нікіфароўска-
473 БЕЛАРУСЫ кага, матэрыялаў перапісу 1897. Най- больш дакладнае канцэптуальнае выяў- ленне нац. самасвядомасць атрымала ў працах В Ластоўскага, асабліва ў яго «Кароткай гісторыі Беларусі» (1910), якія заклалі асновы нац. годнасці і нац. гонару Б. Упершыню бел. этнас разгля- даўся як самастойны суб’ект гіст. пра- цэсу. Вядучую ролю ў пашырэнні нац. самасвядомасці адыгрывала прэса, у пер- шую чаргу газ. «Наша ніва», якая да 1913 была фактычна адзіным бел. пе- рыядычным выданнем. Пасля паражэння рэвалюцыі 1905—07 БСГ прыпыніла сваю паліт. дзейнасць і рэдакцыя «На- шай нівы» стала арганізацыйным цэнт- рам усяго нац. руху. Важнай формай папулярызацыі нац. культуры сталі бел. вечарынкі — аматарскія тэатралізава- ныя прадстаўленні, якія арганізоўваліся ў Вільні, Гродне, Полацку, Карэлічах, інш. гарадах і мястэчках Беларусі, а так- сама ў Пецярбургу, Варшаве, Тамбове і інш. Развіццё нац. культуры спрыяла кадыфікацыі бел. мовы, выпрацоўцы яе правапісных, граматычных і лексіч- ных нормаў. У 1908—10 былі спробы стварэння прыватных бел. школ. Галоўным арэалам кансалідацыі бел. нацыі сталі цэнтр. і паўн.-зах. часткі Беларусі (Лідскі, Дзісенскі, Ашмянскі, Вілейскі, Гродзенскі, Ваўкавыскі, Сло- німскі, Навагрудскі, Слуцкі і Мінскі пав.). Гэта быў палітычна, сацыяльна, эканамічна і культурна найб. развіты рэ- гіён Беларусі. Тут пражывала большасць бел. каталіцкага насельніцтва якое было больш адчувальным да працэсу фармі- равання нац. самасвядомасці. Шматлікай была і шляхта, з асяроддзя якой выйшла значная колькасць паліт. дзеячаў і пісь- меннікаў. Невыпадкова менавіта сярэд- небел. гаворкі, асабліва іх паўн.-зах. група, склалі дыялектную аснову бел. літаратурнай мовы. Працэс нац. кансалідацыі закрануў і насельніцтва Зах. Палесся. У пач. 20 ст. сярод жыхароў гэтага рэгіёна пашыра- ецца ўсведамленне таго, што край іх адносіцца да Беларусі і самі яны з’яў- ляюцца Б. Пры гэтым яны захоўвалі моў- ныя і культ. асаблівасці, адначасова асэнсоўваючы сваё адрозненне ад «чыс- тай Беларусі». Значная частка мясц. інтэлігенцыі арыентавалася на бел. на- цыянальны рух, падтрымлівала сувязі з «Нашай нівай». Ва Усх. Палессі кансалі- дацыйныя працэсы развіваліся больш марудна. Спецыфічныя прыродна-геагр. асаблівасці рэгіёна стрымлівалі яго эка- нам. развіццё. Па ўзроўні таварна- прамысл. абароту ён займаў апошняе месца ў Еўрап. частцы Расіі. Вял. групы насельніцтва жылі ізалявана, што спрыя- ла захаванню шматлікіх элементаў патрыярхальнага ўкладу. У складаных умовах ішоў працэс нац. кансалідацыі ва ўсх. частцы Беларусі. У эканам. адно- сінах гэты рэгіён адставаў ад паўн.-зах. і цэнтр. раёнаў. Тут існавалі шматлікія перажыткі феад. эпохі, у т. л. абшчын- нае землеўладанне. Малазямелле пры- мушала дзесяткі тысяч сялян мігры- раваць за межы Беларусі. Канфесія- нальны склад насельніцтва вызначаўся Да арт. Беларусы. Ручнік. 1913. адметнай перавагай праваслаўных, якія былі менш устойлівыя перад русіфі- кацыяй. Пасля спаду рэвалюцыі 1905—07 адбылося арганізацыйнае аб’- яднанне прыхільнікаў ідэалогіі заходне- русізму. У Вільні ўзніклі т-вы еСеля- нін», «Ускраіннае таварыства», еБеларус- кае таварыства», якія, абапіраючыся на падтрымку царскай адміністрацыі. на- кіроўвалі сваю дзейнасць на распаў- сюджванне «рускай» самасвядомасці і барацьбу з бел. нац. рухам. У пач. 20 ст. значна ўзрасла пагроза паланізацыі. Пасля 1905, калі была знята забарона пераходу з адной канфесіі ў другую, некалькі дзесяткаў тысяч праваслаўных перайшлі ў каталіцтва. Вярхі ката- ліцкага кліру былі варожа настроены да бел. нац. руху і яго прыхільнікаў сярод каталіцкіх святароў. Пашырэнню пала- нізацыі садзейнічала стварэнне шматлі- кіх польскіх нелегальных школ, культ.- асветных т-ваў. Колька ць польскага Да арт. Беларусы. Інтэр’ер хаты. Канец 19 — пачатак 20 ст. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту. насельніцтва павялічвалася таксама за кошт мігрантаў з Польшчы якім паме- шчыкі прадавалі зямлю на льготных умо- вах. Нягледзячы на ўзмацненне асіміля- цыйных працэсаў, нац. кансалідацыя працягвалася. Вялікі ўплыў на яе зра- білі сац. ўзрушэнні, выкліканыя першай сусветнай вайной 1914—18. У 1905 фронт падзяліў Беларусь на 2 часткі, сувязі паміж якімі амаль што не існавала. Больш за 1 млн. чал. было эвакуіравана ў цэнтр. раёны Расіі, Паволжа, на Украі- ну. Толькі ў Маскве пасялілася 128 тыс. беларусаў, у Петраградзе — 100 тыс. Ся- род бежанцаў узніклі шматлікія дабра- чынныя, культ.-а( ветныя і паліт. бела- рускія арг-цыі, якія адыгралі значную ролю ў абуджэнні нац. свядомасці. Акты- візаваўся нац. рух і на тэр., акупіраванай германскімі войскамі. Беларускі народ- ны камітэт у Вільні аб’яднаў шэраг нац. арг-цый. У 1915 у Вільні адкрылася першая бел. школа, у 1916 — бел. на- стаўніцкая семінарыя ў Свіслачы. Ціка- васць да нац. руху ўзрасла сярод буй- ных землеўладальнікаў, вышэйшых чы- ноўнікаў, афіцэраў, кіраўніцтва права- слаўнай і каталіцкай цэркваў на Беларусі. Асаблівы дынамізм развіццё нац. руху набыло ў 1917—18 (гл. таксама Лютаўская рэвалюцыя 1917, Кастрыч- ніцкая рэвалюцыя 1917, Грамадзянская вайна і ваенная інтэрвенцыя 1918—20). Актывізавалася дзейнасць бел. паліт. партый. хутка ствараліся новыя. 3"езд беларускіх нацыянальных арганізацый 1917 сфарміраваў Беларусю нацыяналь- ны камітзт і вылучыў мэту руху — утва- рэнне нац. аўтаноміі ў складзе федэра- тыўнай Расіі. Пашыралася нац. сімволі-
474 БЕЛАРУСЫ ка — бела-чырвона-белы сцяг і герб «Па- гоня».3езд беларуоахарганізацыйі пар- тый 1917 стварыў Цэнтральную Раду бел. арг-цый (пазней Вялікая беларуская рада), якая ў ліст. 1917 дамовілася з Беларуоам абласным камітэтам пры Усерасійскім савеце сял. дэпутатаў аб скліканні Усебеларускага Зезда 1917. З’езд прыняў рашэнне стварыць Усебел. савет сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэ- путатаў, распачаць падрыхтоўку выбараў ва Усебел. ўстаноўчы сход, які павінен быў вырашыць далейшы лёс Беларусі. Гэта рашэнне не задаволіла кіраўнікоў бальшавіцкіх арг-цый, якія яшчэ ў канцы кастр.—пач. лістапада 1917 пры дапамо- зе войск Зах. фронту і атрадаў з Петра- града захапілі ўладу ў буйных гарадах. Яны разагналі з’езд, што з’явілася пачат- кам вострага канфлікту паміж нацы- янальнымі камуніст. рухамі У лют. 1918, калі кіраўнікі Абласнога выканаўчага ка- мітэта Савета рабочых, салдацкіх і ся- лянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах) пакінулі ўжо Мінск, а герм. войскі яшчэ не падышлі, уладу ў горадзе ўзяў Выканком Усебела- рускага з’езда. Быў створаны ўрад — Народны сакратарыят Беларуа, апублі- кавана Першая Устаўная грамата. Ня- гледзячы на тое, што герм. адміністрацыя адмовілася прызнаваць гэтыя органы ўлады, яны працягвалі працаваць. Дру- гая Устаўная грамата 9.3.1918 абвясці- ла ўтварэнне Беларускай Народнай Рэс- публікі (БНР). 18.3.1918 пачала праца- ваць Рада БНР — заканадаўчая ўстанова з функцыямі парламента. 25.3.1918 пры- нята Трэцяя Устаўная грамата і абве- шчана незалежнасць Беларусі. Стварэнне БНР стала сведчаннем спеласці нац. руху, сам факт яе абвяшчэння меў знач- ны ўплыў на развіццё нац. свядомасці. Пачалося масавае стварэнне бел. школ, Дзеячы беларускіх партый і арганізацый Мінск. Кастрычнік 1917. інтэнсіўна працавала прэса, выд-вы, тэатральныя калектывы. Усё гэта най- лепшым чынам сцвердзіла рэальнасць існавання бел. этнасу, стварала ўмовы для эавяршэння працэсу нац. кансалі- дацыі, праклала шлях да стварэння БССР. Развіцце нац. працэсаў на Беларусі пасля 1918 залежала гал. чынам ад ста- ну паліт. сітуацыі ў БССР і СССР у цэ- лым. Ініцыятарамі стварэння бел. сацыя- Да арт. Беларусы. Беларускія дэлегаты на 1-м Усерасійскім з’ездзе Саветаў сялянскіх дэпутатаў. 1917.
475 Б БЕЛАРУСЫ ліст. дзяржаўнасці сталі кіраўнікі лева- радыкальнага крыла нац. руху (А. Чар- вякоў, А. Усціловіч, Я. Лагун і інш.), якія намагаліся спалучыць нац. і каму- ніст. ідэалогіі. Увосень 1917 на аснове петраградскіх арг-цый БСГ яны ўтварылі Беларускую сацыял-дэмакратычную ра- бочую партыю, у лютым 1918 узначалілі спец. аддзел Наркамата нацыянальнас- цей Сав. ўрада — Беларусю нацыяналь- ны камісарыят (Белнацком), садзейні- чалі арганізацыі беларускіх секцый РКП(б). Гэтая актыўнасць, асабліва захады да стварэння нац. дзяржаўнасці, выклікала супраціўленне з боку Аблвы- камзаха, кіраўніцтва якога варожа ставілася да бел. руху ва ўсіх яго пра- явах. Паводле рашэння ЦК РКП(б), на Першым з’ездзе КП(б)Б 30—31.12. 1918 было пракламавана ўтварэнне БССР, у кааліцыйны ўрад якой увайшлі прадстаўнікі як Белнацкома, так і Абл- выкамзаха Межы дзклараванай рэс- публікі павінны былі ахапіць практычна ўсю этнічную тэр. беларусаў, у т. л. Бе- ласточчыну, бел. часткі Пскоўшчыны, Смаленшчыны і Чарнігаўшчыны. Аднак абвяшчэнне сацыяліст. дзяр- жаўнасці не ўратавала бел. этнас ад раз'яднання на некалькі частак. Ужо ў сярэдзіне студз. 1919 ЦК РКП(б) па- станавіў далучыць усх. бел тэрыторыі да РСФСР. 27.2.1919 Беларусь і Літва былі аб’яднаны ў Літоўска-Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку. Ваенныя падэеі 1919—20 прывялі да далейшага падзелу бел. зямель. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 зах. частка Беларусі была ўключана ў склад Польскан дзяржавы (гл. Заходняя Бе- ларусь). Раз’яднанне этнічнай тэр. надзвычай негатыўна адбілася на развіцці працэсаў нац. кансалідацыі. Гал. рэгіён развіцця нац. руху ў пач. 20 ст.— паўн.-зах. Бе- ларусь — у выніку акупацыі яго герман- скімі войскамі ў пач. 1-й сусв. вайны, потым польскімі войскамі быў адарваны ад Цэнтр. Беларусі. У 1917—20 фак- тычным нац.-паліт. цэнтрам Беларусі стаў Мінск. На У, дзе ўзровень нац. самасвядомасці быў ніжэйшы, па сут- насці працягвалася ранейшая русіфі- кацыя. Умовы развіцця нац. працэсаў у роз- ных частках Беларусі істотна адрозні- валіся. Дастаткова супярэчлівым было становішча Б. у Польшчы. Паводле аба- вязацельстваў па Версальскім трактаце, Рыжскім дагаворы і Канстыіуцыі 1921 польскія ўлады павінны былі забяспеч- ваць «свабоднае развіццё нацыянальных меншасцей». Аднак у хуткім часе пера- важная большасць бел. школ была зачы- нена. Калі ў 1918 у Зах. Беларусі іх было 89, у 1919 (па некаторых звест- ках) —каля 40, то ў 1925 — толькі 4. Разам з тым, канстытуцыйны лад Поль- шчы ствараў пэўныя ўмовы д,ія развіцця нац.-паліт. дзейнасці, у т. л. і парламенц- кай. На выбарах у Сейм у 1922 бел. пар- тыі выступілі адзіным блокам пад лозунгамі нац. роўнасці і аўтаноміі, з асуджэннем палітыкі паланізацыі і асадніцтва. Яны атрымалі каля 28 % галасоў выбаршчыкаў Зах. Беларусі і за- нялі 11 месцаў у Сейме і 3 у Сенаце Дэпутаты-беларусы аб’ядналіся ў асоб- ны Беларускі пасольсю клуб. Яго ства- рэнне дазваляла больш эфектыўна аба- раня правы бел. нацыянальнай мен- шасш, 1 спрыяла развіццю асветніцтва, школьнай справы. У БССР сітуацыя была таксама даволі складаная. Тэр. рэспублікі пасля т. зв «другога абвяшчэння» 31.7.1920 складала ўсяго 52 тыс. км2, а насельніцтва — 1,4 млн. чал. Тут усталявалася аўтары- тарная аднапартыйная сістэма, якая стрымлівала натуральнае развіццё нац.- паліт. працэсаў. Партыйнае кіраўніцтва, якому фактычна належала ўлада, абыя- кава ставілася да нац. будаўніцтва. 3 12 газет, што выдаваліся ў рэспубліцы ў 1921, толькі I выходзіла на бел. мо- Да арт. Беларусы. Удзельнікі Беларускай канферэнцыі ў Вільні. 1918. ЦДАМЛіМ Беларусі. Да арт. Беларусы. Дэлегаты Беларускага з’езда Віленшчыны і Гродзеншчыны. Вільня. 10.6.1919. ЦДАМЛіМ Беларусі. ве. Дэклараваны прынцып навучання на роднай мове ажыццяўляўся далёка не заўсёды. У пач. 1922 толькі каля па- ловы навуч. устаноў перайшлі на выкла- данне па-беларуску. Слаба былі прад- стаўлены Б. ў Саветах, выканкомах, ся- род парт. кіраўшцтва. Нягледзячы на двойчы абвешчаную і прызнаную ўрадам РСФСР незалеж- насць БССР, яе суверэнітэт паступова звужаўся. У снеж. 1922 рэспубліка ўвайшла ў склад СССР. Саюзны дагавор і Канстытуцыя СССР 1924 зафіксавалі істотныя абмежаванні рэсп. суверэні- тэту. Разам з тым БССР захавала пэў- ную самастойнасць у развіцці кулыуры.
476 БЕЛАРУСЫ адукацыі, эканомікі і нават у пытаннях абароны і знешняй палітыкі, хоць яны былі аднесены да кампетэнцыі цэнтра. Адносна ліберальны курс у галіне нац. палітыкі адкрываў даволі шырокую пра- стору дзейнасці прыхільнікам нац. руху. У 1920 быў адкрыты Бел. дзярж. тэатр, у 1921 —Беларускі дзяржаўны універ- сітэт, створана Навук.-тэрміналагічная камісія, распачата выданне бел. падруч- нікаў. У 1922 на аснове навук.-тэрміна- лагічнай камісіі арганізаваны Інстытут беларускай культуры — першая нацыя- нальная н.-д. ўстанова. Былі створаны дзяржаўныя бібліятэка, архіў і музей, паступова пачала складвацца сістэма культ. устаноў, якія павінны былі за- бяспечваць нармальнае функцыяніраван- не нац. супольнасці. У інш. кірунку развіваліся этнічныя працэсы ва Усх. Беларусі, што ўвахо- дзіла ў склад РСФСР. Спробы пераводу навучання на бел. мову сустрэлі тут супраціўленне з боку кіраўніцтва мясц. устаноў нар. адукацыі. Бел. школы тут былі адзінкавыя. Беларускамоўных вы- данняў не было. Гэта азначала фактычны працяг працэсу русіфікацыі, які ажыц- цяўляўся да 1917. Сітуацыя істотна змянілася ў сярэдзі- не 1920-х гадоў. На гэты перыяд пры- паў найвышэйшы ўздым у развіцці пра- цэсаў кансалідацыі бел. нацыі. Пэўная эканам. стабілізацыя ў СССР звязаная з ажыўленнем таварна-грашовых адно- сін ва ўмовах новай эканамічнай палі- тыкі, спрыяла лібералізацыі ў нац. па- літыцы. Гэты курс атрымаў назву палі- тыкі «каранізацыі», на Беларусі — беларусізацыі. Нягледзячы на непасля- доўнасць і шырокае выкарыстанне адм. метадаў, а таксама непазбежную ідэалаг. абмежаванасць, палітыка беларусізацыі значна пашырыла магчымасці нац. інтэ- лігенцыі, стварала ўмовы для ўзмац- нення кансалідацыйных працэсаў. Ад- ным з найб. значных вынікаў гэтай палітыкі з’явілася вяртанне ў склад БССР часткі ўсходнебел. зямель (гл. Узбуйненне БССР). У 1924 былі пера- дадзены 15 паветаў Віцебскай, Гомель- скай і Смаленскай губ., у 1926 — Го- мельскі і Рэчыцкі пав. Агульная коль- касць насельніцтва пасля гэтых пера- ўтварэнняў склала каля 5 млн. чал., а тэр.— 125,8 тыс. км2. Але значная частка бел. зямель засталася ў складзе РСФСР. У часы ажыццяўлення палітыкі белару- сізацыі бел. насельніцтва Смаленшчыны, Пскоўшчыны і Чарнігаўшчыны мела культ.-нац. аўтаномію, існавалі бел. школы, клубы, народныя дамы і г. д. Другім значным дасягненнем гэтага пе- рыяду стала стварэнне нац. сістэмы аду- кацыі. У канцы 1920-х гадоў у бел. шко- лах вучылася да 88 % дзяцей, на бел. мову было пераведзена выкладанне ў вышэйшых і сярэдніх навуч. установах. Стварэнне шырокай сеткі ВНУ значна пашырыла магчымасці падрыхтоўкі спе- цыялістаў і садзейнічала колькаснаму Да арт. Беларусы. Касцюм маладой і дружкі. Вёска Вялікае Падлессе Ляхавіцкага раёна. 1920-я гады. росту нац. інтэлігенцыі. Хутка развіва- ліся перыядычны друк і выдавецкая справа. Ужо ў сярэдзіне 1920-х гадоў у БССР выдавалася 11 газет і 10 часопі- саў на бел. мове. Агульны тыраж выдан- няў у 1931 склаў 10,7 млн экз., 95,3 % з іх выдавалася на бел. мове. Прыкметай часу стала дзейнасць масавых грамадскіх нац. арг-цый, у краязнаўчым руху пры- мала ўдзел больш за 10 тыс. чал. (гл. Краязнаўства). Паляпшэнне стану бел. культуры ў БССР істотна паўплывала на змену поглядаў шэрага паліт. і культ. дзеячаў, якія знаходзіліся ў эміграцыі. У БССР пераехалі В. Ластоўскі, А. Цві- кевіч, А. Смоліч. Гал. дасягненнем бела- русізацыі з’явілася карэнная змена ста- новішча бел. мовы. Яна замацавалася практычна ва ўсіх сферах грамадскага жыцця: у якасці афіцыйнай, у справа- водстве, навуцы, адукацыі, сродках ма- савай інфармацыі, бел. тэрытарыяльных вайск. фарміраваннях. Гэта абумовіла ўзнікненне якасных зрухаў у яе ўласным развіцці. Бел. мова ўзбагацілася спец. і навук. тэрміналогіяй. Замацаванню но- вых з’яў садзейнічала Акадэмічная кан- ферэнцыя па рэформе беларускага пра- вапісу і азбукі. Яе правядэенне ў 1926 у Мінску з’явілася своеасаблівай вяршы- няй усяго нац. ўздыму 1920-х гадоў. Пашырэнне бел. мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, стварэнне нац. сістэ- мы адукацыі і сродкаў масавай інфарма- цыі, стабільнае функцыяніраванне нац. мастацкай культуры стварала неабход- ныя ўмовы для зааяршэння працэсу фарміравання нац. самасвядомасці. 1 хоць змест нац. самасвядомасці быў істотна дэфармаваны ўздзеяннем каму- ніст. ідэалогіі, яго засваенне садзейніча- ла замацаванню адзінай формы этнічнай назвы беларусы, якая амаль цалкам вы- цесніла лакальныя, рэгіянальныя і кан- фесіянальныя назвы. 3 разгортваннем кансалідацыйных працэсаў у БССР ажывіўся нац. рух і ў Заходняй Беларусі. Тут ён быў звязаны са стварэннем новых масавых нац.-па- літ. арг-цый. У ліп. 1926 леварадыкаль- нае крыло Бел. пасольскага клуба пад кіраўніцтвам Б. Тарашкевіча і С. Рак- Міхайлоўскага пачало стварэнне Бела- рускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). Яе праграма складалася з агульнадэмакратычных, нац. і папулісц- кіх патрабаванняў, якія (асабліва пра- панова канф кацыйнай зямельнай рэ- формы) забяспечылі грамадзе масавую падтрымку з боку бяднейшага сялян- ства. БСРГ з’яўлялася буйнейшай сял. партыяй у Еўропе, у пач. 1927 яна ядна- ла каля 120 тыс. чал. Але паліт. рады- калізм БСРГ, асабліва ідэя аб’яднання Беларусі пад уладай сял.-рабочага рэа. ўрада, стаў падставай для разгортвання супраць яе рэпрэсій, што ўзмацніліся пасля ўсталявання ў Польшчы ў 1926 аўтарытарнага рэжыму Ю. Пілсудскага. Вясной 1927 грамада была забаронена, яе лідэры арыштаваны і ў 1928 асуджа- ны. Са снеж. 1927 нац. рух у Зах. Бела- русі ўзначальвала рэв.-дэмакратычная арг-цыя *3маганне», раз ромленая ўла- дамі ў жн. 1930. Разгром левага крыла нац. руху не спыніў яго развіцця. Узмацнйгіся пазіцыі цэнтрысцкіх і кан- серватыўных нац. сіл, асабліва Беларус- кай хрысціянскай дэмакратыі (БХД), партыі, якая ў сваёй дзейнасці зыхо- дзіла з агульначалавечых каштоўнасцей: справядлівасці, раўнапраўя, любові і сва- боды. Праграмныя ўстаноўкі былі арыен- таваны на дасягненне самавызначэння оел. народа, аб'яднанне бел. зямель у адзінай дэмакр. рэспубліцы, ажыццяў- ленне зямельнай рэформы пры паваэе да прыватнай уласнасці як асновы цыві- лізаванага грамадства. Развіццё нац.- паліт. руху паспрыяла актывізацы культ.-асветных арг-цый. У пач. 1927 колькасць гурткоў створанага яшчэ ў 1921 Таварыства беларускай школы (ТБШ) дасягнула 600. Разгарнулася кампанія па збору заяў для адкрыцця бел. школ. Нягледзячы на тое, што заяў хапала для стварэння 400 школ, у 1927 было створана 78 бел. і бел.-польскіх школ і 4 гімназіі. У Вільні заснаваны Беларускі інстытут гаспадаркі і культу- ры. Выходзілі дзесяткі паліт., асвет- ных і спец. бел. выданняў. На выбарах у Сейм у 1928 кандыдаты ад бел. на- цыянальных арг-цый атрымалі 26 % га- ласоў. Аднак актыўнасць нац. руху не магла проціс аяць паўсядзённай пала- нізацыі Б. Паводле афіц. (значна фаль- сіфікаванай) статыстыкі, удзельная вага Б. на тэр. 4 ваяводстваў Зах. Беларусі з 1921 па 1931 панізілася з 26 % да 21 %, а палякаў павысілася з 33 % да 49 %. Адначасова шырока распаўсюдзі- лася такая форма самасвядомасці як «ту- тэйшыя», што задавальняла шавіністыч- ныя колы польскага грамад тва У канцы 1920—пач. 1930-х гадоў бел. этнас уступіў у перыяд глыбокага крызісу, які працягваўся да сярэдзіны 1980-х гадоў. Яго ўзнікненне было абу- моўлена трансфармацыяй аўтарытарнага аднапартыйнага рэжыму ў жорсткую таталітарную сістэму, пабудаваную на поўным кантролі над грамадствам і асо- бай, на спецыфічных формах гасп. адносін. Шырокае ўкараненне каманд- на-адм. метадаў прывяло да звышцэнт-
477 БЕЛАРУСЫ ралізацыі кіравання эканомікай і поўнай ліквідацыі суверэнітэту рэспублік. Пасля скасавання ВСНГ кіраванне прам-сцю, якое раней адносілася да сумеснай кам- петэнцыі рэспублік і цэнтра, перайшло да саюзных устаноў. Гэты працэс ажыц- цяўляўся шляхам стварэння новых са- юзных наркаматаў, якім падначальваліся ўсе буйныя прамысл. прадпрыемствы. На абмежаванне рэсп. суверэнітэту была скіравана і падатковая рэформа 1930. Для цэнтралізацыі кіравання сельскай гаспадаркай быў створаны Наркамзем СССР. Істотна былі абмежаваны правы рэспублікі ў юрыд. пытаннях і сферы правааховы: стварэнне прававых кодэк- саў было аднесена да кампетэнцыі цэнт- ра, самастойнасці пазбавілася рэсп. пра- куратура, непасрэдна падначаленая Пра- курору СССР. Працэс знішчэння рэсп. суверэнітэтаў афіц. замацаваны Кансты- туцыяй СССР 1936. Прымусовая калектывізацыя закрану- ла пераважную большасць Б., што жылі ў БССР, нанесла значны ўдар па бел. этнасу. Пераўтварэнні ў сельскай гаспа- дарцы канчаткова зшшчылі рэшткі таварна-грашовых адносін. Сяляне стра- цілі становішча самастойных гаспадароў, іх прымушалі да працы пазаэканам. ме- тадамі і прымацавалі да зямлі. Гэта фактычна азначала аднаўленне феад. адносін у дзярж.-прыгонніцкай форме. Значная колькасць сял. гаспадарак была зруннавана пад выглядам бараць- бы з ‘ кулацтвам. 3 хутароў, якія за- бяспечвалі інтэнсіўнае развіццё сель- скай гаспадаркі, было сселена больш за 190 тыс. сем’яў (каля 25 % усіх сял. гаспадарак). Па прыблізных падліках, да 300—400 тыс. чал. было выслана ў Сібір і Казахстан. Калектывізацыя пры- вяла да разбурэння сельскай гаспадаркі, значна панізіла ўзровень яе прадукцый- насці, дабрабыт сельскага насельніцтва. Татальная ідэалапзацыя грамадскага жыцця абумовіла звужэнне сферы быта- вання фальклору і традыц. мастацтва, прывяла да збяднення духоўнай куль- туры народа. Станаўленне таталітарных інстытутаў улады і эканомікі суправа- джалася карэннымі зменамі ў нац. палі- тыны. Гал. яе мэтамі сталі вынішчэнне нац. інтэлігенцыі, рэвізія зместу нац. культуры, наўмысная дэфармацыя мовы. Адначасова з першай хваляй калекты- візацыі былі распачаты рэпрэсіі супраць нац. інтэлігенцыі Асабліва масавы ха- рактар яны набылі ў 1937—38. Было ар- ганізавана фізічнае знішчэнне навук. кадраў АН БССР, выкладчыкаў ВНУ, творчай інтэлігенцыі, парт. і дзярж. дзеячаў. Тыя, хто засталіся на волі, былі маральна зломлены, а новая гене- рацыя інтэлігенцыі вызначалася нізкім узроўнем падрыхтоўкі, скажонымі све- тапоглядам і самасвядомасцю, паслух- мянасцю і паслужлівасцю. Пачалася рэ- візія зместу нац. культуры. Ствараліся новыя канцэпцыі псторыі Беларусі, якія прыніжалі і абражалі нац. годнасць Б. 3 культ. ўжытку выключаліся Скарына, Каліноўскі, Дунін-Марцінкевіч, Багушэ- віч і інш. Знішчэнне зместу нац. куль- туры рабілася пад лозунгам стварэння Да арт. Беларусы. Вячэра ў сялянскай сям'і. Заходняя Беларусь. 1937. ЦДАКФФД Бела- русі. «новай» сацыяліст. культуры, у якой на- цыянальнае павінна было выконваць толькі функцыі формы. Свядома дэфар- мавалася і бел. мова. Пастановай СНК БССР у 1933 зменена сістэма правапісу і тым самым сталі скажонымі яе трады- цынныя фанетычныя нормы. Рэформа была афіцыйна скіравана на тое, каб наблізіць бел. мову да рускай, што пры- вяло да знікнення цэлых пластоў сама- бытнай лексікі, якія былі выцеснены масавымі запазычаннямі з рус. мовы. Мова засмечвалася ідэалагізаванымі но- ваўтварэннямі, канцылярызмамі і г. д. Разгортванне контрбеларусізацыі ва ўмо- вах масавых рэпрэсій прывяло да знач- ных зрухаў у сац.-псіхалагічнан сферы. Натуральнае выяўленне нац. пачуццяў станавілася небяспечным, што абумо- віла дэфармацыю нац. самасвядомасці, якая яшчэ не паспела канчаткова за- мацавацца на масавым узроўні. Ужо ў канцы 1930-х гадоў бел. мова стала паступова знікаць з афіц. ўжытку, шмат фармальна бел. гарадскіх школ явачным парадкам пераводзілася на рус. мову навучання. Адначасова былі знішчаны формы нац.-культ. аўтаноміі Б., якія жы- лі на Пскоўшчыне, Смаленшчыне і Чарні- гаўшчыне, што аддавала іх на канчат- ковую асіміляцыю. Становішча Б. у Польшчы ў сувязі з узмацненнем аўтарытарных тэндэнцый у грамадстве таксама пагоршылася. Але захоўваліся некаторыя дэмакр. інсты- туты, што дазваляла весці легальную паліт. барацьбу і культ.-асветную рабо- ту. Вядучую ролю адыгрывалі па-ра- нейшаму кансерватыўныя і цэнтрысцкія сілы, найперш БХД, якая паслядоўна выступала супраць антыдэмакр. рэжыму Пілсудскага, пагрозы фашызму ў Еўро- пе, камуніст. таталітарызму ў СССР Дзейнічала шырокае кола грамадскіх арг-цый навук., прафесійнага і асвет- нага характару: Беларускае навуковае таварыства, Беларускае дабрачыннае та- варыства, саюзы бел. настаўнікаў (гл. ў арт. Беларускія настаўніцкія саюзы) і інш. У 1930 гэтыя арг-цыі, а таксама бел. бацькоўскія камітэты, кааператывы, жаночыя і інш. згуртаванні аб'ядналіся ў Цэнтральны саюз культурных і гаспа- дарчых арганізацый. Пагроза ўсталя- вання ў Полынчы рэжыму таталітарнага тыпу, пра што сведчылі антыдэмакр. артыкулы Канстытуцыі 1934, спрыяла далейшаму згуртаванню бел. нацыяналь- ных груповак, стварэнню ў 1936 нар. фронту ўсіх дэмакр. арг-цый — Бела- рускага народнага аб'яднання (БНА). БНА дзейшчала ў кантакце з Т-вам бел. школы, а па некаторых пытаннях — і з нелегальнай леварадыкальнай Каму- ністычнач партыяй Заходняй Беларусі (КПЗБ). Новы ўздым бел. нац. руху вы- клікаў жорсткую рэакцыю з боку поль- скгх улад. У снеж. 1936 забаронены ТБШ і Бел. ін-т гаспадаркі і культуры, а ў 1938 і БНА. Былі зачынены ўсе бел. навучальныя ўстановы, спынена выданне большасці бел. газет і часопісаў. Знач- ная частка актывістаў бел. руху была арыштавана і кінута ў турмы ці канцэнт- рацыйныя лагеры. У 1938 паводле ра- шэння Камінтэрна была ліквідавана Кампартыя Полыпчы і разам з ёй КПЗБ. Такім чынам, да 1939 арганізаваны нац. рух як ва Усх., так і ў Зах. Беларусі быў спынены, а бел. народ фактычна апынуўся безабаронны перад русіфіка- цыяй і паланізацыяй. Далейшы лёс насельніцтва Зах. Бела- русі вырашаўся ў кантэксце геапаліт. пагадненняў, звязаных з развязваннем другой сусв. вайны. 23.8.1939 СССР і Германія заключылі дагавор аб ненапа- дзе. Паводле сакрэтнага дадатковага пратакола была падзелена тэр. Поль- скай дзяржавы. 17.9.1939 пасля таго, як польская армія была фактычна раз- громлена фаш. Германіяй, сав. войскі ўвайшлі на тэр. Зах. Беларусі. 28.9.1939 новая сав.-германская граніца была ўда- кладнена яшчэ адным сакрэтным пра- таколам. Да СССР адышла ўся зах. частка бел. этнічнай тэр. разам з Бела- стокам. 10.10.1939 СССР у адпаведнасці з пагадненнем з Германіяй перадаў Літве тэр. былога Віленскага ваяв. У кастр. 1939 пад кантролем сав. адміністрацыі былі праведзены выбары дэпутатаў На роднага сходу Заходняй Беларусі 1939, які прыняў дэкларацыю аб уваходжанш Зах. Беларусі ў склад БССР У ліст. 1939 далучэнне Зах. Беларусі да СССР было юрыд. зафіксавана пазачарговымі сесіямі Вярх. Саветаў СССР і БССР Але мяжа паміж зах. і ўсх. часткамі БССР фактычна захавалася да чэрв. 1941 Пасля ўсталявання Сав. улады ў Зах. Беларусі пачаўся перавод большасці на- вуч. устаноў на бел. мову выкладання, былі створаны 2 новыя бел. тэатры. Некаторае змякчэнне курсу контр- беларусізацыі адбылося і ва ўсх. Бела- русі, былі рэабілітаваны некаторыя нац. героі мінулага, у т. л. Скарына У чэрв. 1940 у Маскве праведзена Дэкада бел. мастацтва. Аднак гэта не змяніла рэпрэ- сіўнай сутнасці рэжыму. Сав. адміні- страцыя забараніла дзейнасць тых не- шматлікіх бел. арг-цын, якія захаваліся ў Зах. Беларусі да 1939. Мясц. жыхары, як правіла, не дапускаліся ў органы ўлады, на кіруючыя пасады прызнача-
478 БЕЛАРУСЫ ліся прысланыя з Усх. Беларусі ці Ра- сіі. Былі арыштаваны і знішчаны шматлі- кія прадстаўнікі інтэлігенцыі, паліт. дзеячы, у т. л. і члены былой КПЗБ. Пад дэпартацыю падпала некалькі со- цень тыс. чалавек. У пач. 1941 на тэр. БССР (у сучасных межах) пражывала 9,2 млн. чал. 3 1913 колькасць насельніцтва павялічылася ўсяго на 700 тыс. чал. Прырост на- сельніцтва быў стрыманы ваен. падзеямі, міграцыямі, масавымі забойствамі і дэ- партацыямі, звязанымі з усталяваннем сталінскай таталітарнай сістэмы. Яшчэ большыя страты панесла насель- ніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчын- най еайны 1941—45, якая значна паглы- біла этнічны крызіс бел. народа. Больш Да арт. Беларусы. Партызанскі парад у Мінску. 1944. Да арт. Беларусы. Першамайская дэманстрацыя ў Мінску. 1976. за 1,3 млн. грамадзян рэспублікі былі прызваны ў Чырвоную Армію. Пасля акупацыі Беларусі яе тэр. была падзе- лена ням. ўладамі на некалькі частак. Усх. частка кантралявалася ням. вайско- вай адміністрацыяй, зах. была далучана да Усх. Прусіі, Палессе — да Украіны, некаторыя паўн.-зах. раёны — да Літвы. Прыкладна чацвёртая частка тэр. рэс- публікі ўвайшла ў т. зв. генеральную акругу Беларусь. Рэакцыя на акупацый- ны рэжым з боку розных колаў грамад- ства была неаднастайнан. Камуніст. сілы перайшлі да партыз. барацьбы, стварэння падп. арганізацый у гарадах. Пашырэнне партыз. руху было выклікана шэрагам эсэсаўскіх акцый па масавым знішчэнні мірнага насельніцтва. У 1942 узніклі вял. зоны, уладу ў якіх кантралявалі партызаны (гл. Партызанскія зоны). Антыфаш. групы стварылі і некаторыя прадстаўнікі зах.-бел. нацыянальнага руху. У партыз. фарміраваннях змага- ліся 374 тыс. чал., у падполлі дзейні- чала больш за 70 тыс. чал. Значная частка нац. інтэлігенцыі, якая ацалела пасля даваен. рэпрэсін, разглядала ням. акупацыю як пэўную антытэзу антынац. сталінскаму рэжыму і вырашыла ска- рыстаць сітуацыю для культ.-асветнай і дабрачыннай дзейнасці. Толькі зусім невялікая колькасць паліт. дзеячаў, якія і раней прытрымліваліся крайне пра- вых пазіцый. перайшла да непасрэднага супрацоўніцтва з ням. ўладамі. У 1941 з дазволу акупац. улад была створана дабрачынная арг-цыя Беларуская народ- ная самапомач, пачалі выдавацца газеты і часопісы, працаваць тэатральныя тру- пы, пазней — і бел. гімназіі. У 1943 створаны Саюз беларускай моладзі, у снеж. 1943 — Беларуская цэнтральная рада, якая дзейнічала пад поўным кант- ролем акупац. улад. Вясной 1944 пача- лося стварэнне Беларускай краёвай аба- роны, у чэрв. ў Мінску быў скліканы Другі Усебеларускі кангрэс 1944. які пацвердзіў імкненне нац. руху дамагацца стварэння незалежнай бел. дзяржавы. Не маючы сілы здзейсніць гэты намер, некалькі соцень тысяч чалавек адступілі з Беларусі разам з акупантамі. Знач- ная частка іх, у т. л. і атрады Бел. краё- вай абароны, пазней перайшла на бок англа-амерыканскага войска і прыняла ўдзел у барацьбе з фашызмам. У перыяд Вял. Айч. вайны Беларусь панесла не толькі вял. эканамічныя і людскія стра- ты, але і пазбавілася значнай часткі свайго інтэлектуальнага патэнцыялу. Пасля вызвалення Беларусі і аднаў- лення Сав. улады быў працягнуты пера- дзел бел. этнічнай тэрыторыі: сав. ўрад перадаў Польшчы Беластоцкую вобл. і 3 раёны Брэсцкай вобл. (дагавор ад 16 8 1945). Пасляваенная нац. палітыка цэнтра вызначалася далейшым узмац- неннем русіфікатарскіх тэндэнцый. што выявілася ў абвяшчэнні 1. Сталіным рус. народа «кіруючай нацыяй». Рус. мова фактычна пачала выконваць функцыі дзяржаўнай, на ёй вялося выкладанне ў ВНУ і пераважнай большасці гарад- скіх школ. Кароткачасовы перыяд т. зв. другой беларусізаныі не змяніў гэтага становішча. Не паўплывала на яго і тое, што з 1945 БССР стала членам ААН і такім чынам фармальным суб’- ектам міжнар. права. Пэўную ролю ў разгортванні русіфікацыі адыгралі і дэмаграфічныя фактары. Далучэнне шы- рокай плыні мігрантаў з Расіі да бел. мовы і культуры лічылася неабавязко- вым і непатрэбным. Рускія склалі знач- ную частку насельніцтва гарадоў, што найб. пацярпелі ў час вайны, і шмат у чым фарміравалі этнакульт. атмасферу ў іх. Да пач. 1960-х гадоў гарадское ася- роддзе стала пераважна рускамоўным і размытым у этнічных адносінах. На ўзроўні масавай свядомасці яно ўспры- малася як «сапраўдная» культура ў па- раўнанні з вяскован беларускай. Гэты негатыўны стэрэатып успрымання ўлас- ных мовы і культуры абумовіў хуткую дээтнізацыю мігрантаў з вескі. Ва ўмовах
479 БЕЛАРУСЫ урбанізацыі 1960 — 80-х гадоў развіц- цё гэтага працэсу закранула ўвесь этнас. Узмацненне русіфікацыі «тэарэтычна» абгрунтоўвалася пануючай валюнта- рысцкай канцэпцыяй зліцця нацый, што складала аснову курсу КПСС і КПБ у нац. палітыцы. На ўсіх узроўнях гра- мадскай свядомасці насаджалася ўяў- ленне пра тое, што існуючае станоаішча з’яўляецца заканамерным і прагрэсіў- ным. Да сярэдэіны 1980-х гадоў прак- тычна ўсе элементы сістэмы нац.-куль- турнага аднаўлення бел. народа былі моцна дэфармаваны або цалкам разбу- раны. Не захавалася шводнага грамад- скага інстытута, арыентаванага на фар- міраванне нац. самасвядомасці. У гара- дах не засталося ніводнай бел. школы, а ў сельскай мясцовасці большая частка школ толькі фармальна лічылася бела- рускімі. У 1970—80-я гады шырока рас- паўсюдзілася практыка вызвалення дзя- цей ад вывучэння бел. мовы і выкла- дання бел. літаратуры на рус. мове. Комплекс прадметаў, якія непасрэдна ўплываюць на фарміраванне нац. сама- свядомасці, быў адсунуты на другі план. Дээтнізацыя ўсёй сістэмы нар. адука- цыі спалучалася з вынішчэннем трады- цыйнай нар. абраднасці, мэтанакірава- ным разбурэннем архітэктурных помні- каў і гіст. забудовы, асабліва ў буйных гарадах. Усе асяроддзе траціла этнічную своеасаблівасць. Выхаванне нац. сама- свядомасці ў гэтых абставінах стана- вілася асабістай справай, якую можна было здзейсніць толькі на сямейным узроўні. Так была разбурана сістэма трансля- цыі міжпакаленнай этнакульт. інфарма- цыі — найб. важнай структуры жыцця- дзейнасці этнасу, без якой яго існаванне становіцца немагчымым. Глабальны эт- нічны крызіс выявіўся ў дэфармацыі мовы, самасвядомасці, нац. мастацкай культуры. Зніжэнне сац. прэстыжу бел. мовы прывяло да амаль што поўнага яе знікнення не толькі з грамадскага жыц- ця, але і з хатняга ўжытку пераважнай большасці гарадскога насельніцтва. Аб- межаваным было яе выкарыстанне і ў сродках масавай інфармацыі, кінемато- графе, тэатральным мастацтве. На маса • вым узроўні змест нац. самасвядомасці звузіўся да памеру толькі пашпартнага вызначэння і меў хутчэй адм.-рэпя- нальны, чым уласна нац. характар. Уста- ляваўся моцны негатыўны стэрэатып успрымання ўласных мовы і культуры, які абумовіў абыякавае, а часам і агрэ- сіўна негатыўнае да іх стаўленне. Дэфар- мацыя нац. самасвядомасці і страта мовы выклікалі адчужанасць масавай аўдыторыі да нац мастацкай культуры, што прывяло да крызісу ў яе ўласным развіцці. Адносна нізкі мастацкі ўзро- вень, аморфная або аднабаковая прака- муністычная грамадз. пазіцыя пераваж- най большасці твораў пазбавіла нац. кулыуру канкурэнтаздольнасці. Пасту- пова яна ператваралася ў замкнёную саму на сябе сістэму, функцыяніра- ванне якой забяспечвалася дзярждата- цыямі. Адначасова з заняпадам этнасу зара- джаліся асновы новай хвалі нац. адра- джэння. У 1960—70-я гады ўтвараліся адносна нешматлікія колы навук. і твор- чай інтэлігенцыі, у асяроддзі якой пачалі пераглядацца дагматычныя падыходы да гісторыі і кулыуры Беларусі, выпра- цоўвацца асновы нац. самасвядомасці. Нягледзячы на перашкоды, якія чынілі- ся дзейнасці гэтых груп, іх ідэі паўплы- валі на гарадскую моладзь. У пач. 1980-х гадоў у Мінску ўзнікла Беларус- кая спеўна-драматычная майстроўня. Да арт Беларусы. Свята паэзіі ў Вязынцы, прысвечанае ЮО годдзю з дня нараджэкня Я. Купалы. 1982. Да арт. Беларусы. Выстаўка «Каляндарныя абрады Беларусі» ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту 1988.
480 БЕЛАРУСЫ якая намагалася адрадзіць традыц. нар. абраднасць Агульны крызіс сацыяліст. таталітарнан сістэмы, які ахапіў літа- ральна ўсе бакі жыцця, выклікаў пэўныя змены ў палітыцы кіруючых колаў СССР. Характэрнан асаблівасцю новага курсу, які атрымаў назву перабудова, стала лі- бералізацыя адносін да самастойных грамадскіх рухаў, у т. л. нацыяналь- ных. У 1985—86 утварыліся нац. суполкі моладзі еТалака» (Мінск), »Паходня» (Гродна), «Маладзік» (Наваполацк) і інш., якія заняліся праблемамі захаван- ня мовы і нац. кулыуры, аховы помнікаў гісторыі, экалогіі. Адначасова прадстау- Да арт. Беларусы. Устаноўка крыжа ў Курапатах на Дзяды. 29.10.1989 Да арт. Беларусы. Дэманстрацыя ў Мінску 11.4.1991 у час красавіцкіх рабочых забастовак. нікі старэйшага пакалення інтэлігенцыі ўзнялі пытанне аб катастрафічным ста- не бел. мовы ў грамадстве. 1.11.1987 упершыню ў гісторыі Сав. Беларусі ў Мінску адбыўся «нефармальны» мітынг- рэквіем еДзяды», прысвечаны памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Быў пакла- дзены пачатак правядзення традыц. ка- ляндарнага свята як грамадска-паліт. акцыі антытаталітарнан накіраванасці. У снеж. 1987 пад Мінскам быў пра- ведзены Першы вальны сойм беларускіх суполак, на якім упершыню сфармуля- ваны і абвешчаны мэты нац.-дэмакр. руху. Найбольш значнай сярод іх было аднаўленне дзяржаўнасці бел. мовы. Важнан вехай у развіцці руху стаў шматтысячны мітынг 19.6.1988 ва ўро- чышчы Курапаты каля Мінска. Ідэя раскрыцця злачынстваў эпохі сталінізму садзейнічала арганізацыйнаму аб’яднан- ню прыхільнікаў нац. адраджэння на антытаталітарнай аснове. Актывізацыя дэмакр. працэсаў у краіне, асабліва ў Прыбалтыцы, спрыяла паскарэнню гэтых працэсаў і на Беларусі. 19.10.1988 на ўстаноўчым сходзе гісторыка-асветна- га т-ва »Мартыралог Беларусі» ўтво- раны аргкамітэт Беларускага народнага фронту еАдраджэньне (БНФ). Узнік- ненне масавых нац.-дэмакр. арганізаііый выклікала надзвычай негатыўную рэак- цыю з боку кансерватыўных колаў кі- раўніцтва рэспублікі. Фармальная заба- рона чарговага мітынгу-рэквіема «Дзяды» 30.10.1988 была выкарыстана дзеля фізічнай расправы над актывістамі нац. руху, аднак гэта не спыніла яго развіцця. У канцы 1988 з’явіліся непадцэнзур- ныя выданні «Навіны БНФ», «Кантроль», «Студэнцкая думка» і інш. У студз. 1989 у Вільні адбыўся Другі вальны соым бела- рускіх суполак. Праграма Канфедэра- цыі, абвешчаная на сойме, адлюстра- вала змену прыярытэтаў у развіцці руху: на першы план былі пастаўлены пытан- ні аднаўлення суверэнітэту рэспублікі і агульнадэмакр. патрабаванні. Ідэалогія нац. адраджэння набыла развіцце ў пра- граме БНФ. у якой вырашэнне нац. пытання цесна звязвалася з праблемамі дэмакратызацыі і гуманізацыі грамад- ства, ліквідацыі асноў таталітарызму. Устаноўчы з’езд БНФ адбыўся 24— 25.6.1989 у Вільні. Былі ўтвораны і іншыя нац. арг-цыі — Беларускі экалагічны саюз і Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Усе разам яны ўтварылі аснову развіцця нац.-дэмакр. руху. Га- лоўнай праблемай, на якую была скіра- вана ўвага яго ўдзельнікаў у 1989, былі наступствы Чарнобыльскай катастрофы 1986 на Беларусі. Кульмінацыннай па- дзеяй сярод акцый. прысвечаных гэтай тэме, з’явілася агульнарэсп. маніфеста- цыя «Чарнобыльскі шлях» (Мінск, 30.9. 1989). На выбарах 1990 у Вярх. Савет БССР нац.-дэмакр. сілы выступілі з ра- дыкальнай праграмай і атрымалі каля 17 % месцаў. Дэпутаты — прадстаўнікі БНФ утварылі парламенцкую апазіцыю, якая стала ядром больш шырокай гру- пы — Дэмакратычнага клуба (да 30 % парламентарыяў). Нягледзячы на сваю нешматлікасць, дэмакр. крыло Вярх. Савета моцна ўплывала на яго работу, спрыяла радыкалізацыі шэрага рашэн- няў, у т. л. Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР, прынятай 27.7.1990. Беларускі дэмакр. рух 1980 — пач. 1990-х гадоў з’явіўся гал. праявай но- вай хвалі нац. адраджэння. Дзякуючы яго намаганням, пераасэнсавана стано- вішча бел. мовы і культуры і прыняты захады да яго нармалізацыі. 26.1.1990 Вярх Савет рэспублікі прыняў Закон аб мовах у Беларускай ССР, які замаца- ваў за бел. мовай статус дзяржаўнай. Павялічылася колькасць бел. выдан- няў, у гарадах пачалі адкрывацца но- выя бел. школы. Адбылася маральная рэабілітацыя нац. паліт. дзеячаў, нека- торых раней забароненых твораў, навук.
481 БЕЛАРУСЬ канцэпцый, а таксама нац. сімволікі. Разгортванне нац. руху ў Беларусі па- спрыяла абуджэнню нац. свядомасці Б., якія жывуць у Прыбалтыцы, Маскве, Санкт-Пецярбургу. Актывізаваліся сувя- зі з бел. нац. меншасцю ў Польшчы, эміг- рацыннымі цэнтрамі ў ЗША, Канадзе, Англіі. У вер. 1990 у Мінску створана згуртаванне «Бацькаушчына», якое па- вінна каардынаваць дзейнасць бел. арг-цый ва ўсім свеце. Сведчаннем спеласці бел. руху стала з'яўленне ў 1990—91 гадах шырокага спектра нацыянальных палітычных арга- нізацый — Беларускай сацыял-дзмакра- тычнай Грамады, Беларускай сялянскай партыі, Беларускай хрысціянска-дэма кратычнай злучнасці, Нацыянальна-дэ- макратычнай партыі Беларусі, якія вылу- чылі ў якасці галоўнан праграмнай мэты дасягненне поўнага суверэнітэту Беларусі. Здзяйсненню гэтай задачы паспрыяў палітычны крызіс у жн. 1991, выкліканы спробай дэяржаўнага пера- вароту ў СССР 25.8.1991 Вярх. Савет рэспублікі надаў статус канстытуцый- нага закону Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, прыпыніў дзейнасць каму- ністычных арг-цый, 19 верасня за- цвердзіў новую назву дзяржавы — Рэс- публіка Беларусь, а таксама дзяржаў- ныя сімвалы — бела-чырвона-белы сцяг і герб *Пагоня». Заканамерным вынікам краху тата- літарнага рэжыму стала юрыдычнае афармленне распаду СССР у снеж. 1991. Утварэнне Садружнасці незалеж ных дзяржаў і дэнансацыя Саюзнага дагавора 1922 канчаткова замацавала за Беларуссю статус паўнапраўнага суб’екта міжнародных адносін. Карэн- ная змена палітычнай сітуацыі ства- рыла новыя ўмовы для пераадолення вынікаў этнічнага крызісу бел. народа. с к н й 3= Ю. Соцмально-полнтвческое раз- внтне городов Белорусснн в XVI — первой половмне XVII в. Мн., 1975; Курс белору- соведення: Лекцнн, чнтанные в Белорус- ском нар. ун-те в Москве летом 1918 года М., 1918—20; Лебедкнн М.О племенном составе народонаселення Западного края Россмйской нмпернн // Запнскн Русского географнческого обшества. 1861= Кн. 3; Любавскнй М. К. Очерк нсторнн Лн- товско-Русского государства до Люблннской уннн включктельно. 2 нзд. М., 1915; Мальдзіс А= Беларусь у люстэрку ме= муарнай літаратуры XVIII стагоддзя: На- рысы быту і звычаяў Мн., 1982; Опыт опн- сання Могмлевской губерннн в нсторн- ческом, фнзнко-географнческом, этнографн- ческом, промышленном, сельскохозяйствен- ном... отношеннях / Сост. по программе н под ред. А. С- Дембовенкого. Кн. I—3. Могнлев, 1882—84; Очеркн по археологнн Белорусснн. Ч. I—2. Мн., 1970—72; П н- лнпенко М. Ф Возннкновенне Белорус- снн: Новая концепцмя. Мн., 1991; П н ч е- таВ Н. Белоруссня н Лнтва XV—XVI вв.: (Нсслед. по нсторнн соц.-экон., полмт н культ. развнтня). М., 1961; Промыслы і ра- мёствы Беларусі. Мн., 1984; П ы п м н А. Н. Мсторня русской этнографнн. Т- 4. Спб., 1892; Раманюк М= Ф. Беларускае народ- нае адзенне: [Фотаальбом). Мн., 1981; Романов Е. Р Белорусскнй сборнмк. Вып. 1—9. Кмев; Внтебск; Внльна, 1886— 1912; Россня: Полное геогр. опнсанне на- шего отечества. Т. 9. Верхнее Поднепровье н Белоруссня. Спб., 1905; Салнвон Й. М., Тегако Л й., Мнкулнч А Н. Очер- кн по антропологнн Белорусснн Мн., 1976; Седов В. В. Славяне Верхнего По- днепровья н Подвннья. М., 1970; Яго ж. Восточные славяне в VI—XIII вв. М., 1982; Т н т о в В С. Мсторнко этнографнческое районмрованне матернальной культуры бе- лорусов. XIX — начало XX в. Мн., 1983; У л а ш н к Н. Н. Предпосылкн крестьян- ской реформы 1861 г. в Лнтве н Запад- ной Белорусснн. М., 1965; Яго ж. Вве- денне в нзученне белорусско-лмтовского летопнсання. М., 1985; Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед= Мн=, 1988; Ш т ы X о в Г. В. Города Полоцкой землн (IX —ХІП вв.). Мн., 1978; Э р к е р т Р. Ф= Взгляд на нсторню н этнографню Запад ных губерннй Росснн (с атласом). Спб., 1864; Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія. этнагенез, этнічная гісторыя. Мн., 1985; Этнаграфія Беларусі: Энцыкл. Мн., 1989; Этнографня восточных славян: Очеркн тра- днцнонной культуры= М., 1987; Е е <1 е г о ш- зкі М= Ьші Ьіа1огн5кі. Т 1—8. Кгакб*'; \Уаг8га\уа. 1897—1981;О1©8ег 2= Епсук- ІоресЦа 8(агороІ8ка іішгго^апа Т. I—4= \Уаг= 5гаша, 1900—03; КоІЬег^ О Огіеіа жвхузгкіе. Т. 52. Віаіогііб-Роіезіе. \УгосІа*'; Рохпап, 1968; Ьо^тіапхкі Н 8(цд]а пад росхцікаті зроіесгеішя/а і рапМФа Гііеч'^кіе^о. Т. 1—2. \Уі1по, 1931—32; Кніга Беларусі, 1517—1917: Зводны кат. Мн., 1986; Сокольчнк А=А Дооктябрьская кнмга на русском языке о Белоруссмн (1768—1917 гг.): Бнблногр= указ. 2 нзд., Мн., 1976; Шлюбскі А Матэрыялы да беларускай бібліяграфіі. Т 4. Этнаграфія. Мн., 1927; Грынблат М. Я= Беларуская этнаграфія і фалькларыстыка: Бібліягр. па- каз. (1945—1970) Мн., 1972. П. У. Церашковіч, /. У. Чаквін. БЕЛАРУСЬ, этнічная тэрыторыя бела- русаў, скарочаная назва дзяржавы Рэспубліка Беларусь. Размешчана ў вярхоўях Дняпра, Зах. Дзвіны, Нёма- на, Зах. Буга і мяжуе з Расіяй, Украінай, Польшчай, Літвой (Летувай) і Латвіяй. Засяленне тэр. Б. пачалося з сярэдняга палеаліту (100—40 тыс. г. да н. э.), пра што сведчаць зна- ходкі крамянёвых востраканечнікаў, скрэблаў, адшчэпаў мусцьерскага тыпу каля в. Абідавічы Быхаўскага р-на, ва ўрочышчы Каменная гара каля в. Свя- цілавічы Веткаўскага р-на і інш. Пер- шыя паселішчы на тэр. Б. адносяцца да Літ.: Алексеева Т. М= Этногенез восточных славян по данным антропологнн. М., 1973; Бобровскнй П. О= Мате- рналы для географнн н статнстнкн Росснк, собранные офнцерамн Генерального штаба: Гродненская губерння. Ч. 1—2. Спб., 1863; Гісторыя Беларускай ССР. Т. 1—5. Мн., 1972—75; Грннблат М Я« Белорусы: Очеркн пронсхождення м этннч. нсто- рнн. Мн., 1968; Грнцкевнч А П. Част- новладельческйе города Белорусснн в XVI— XVIII вв.: (соц.-экон. мсслед. нсторнн го- родов). Мн., 1975; Грыцкевіч В П., Мальдзіс А. 1. Шляхі вялі праз Бе ларусь: Нарыс. Мн., 1980; Довнар-За- польскнй М. В Нсследовання н статьн= Т. I. Кнев, 1909; Ермаловіч М Стара- жытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990; Я го ж. Па слядах аднаго міфа 2 выд. Мн., 1991; Жнвопнс- ная Россня: Отечество наше в его зе- мельном, нст., племенном, экон. н бытовом значеннн. Т. 3. Спб.; М., 1882; Загоруль- с к н й Э. М. Древняя нсторня Белорусснн: Очеркн этннч. нсторнн м матернальной культуры (до IX в.) Мн., 1977; 3 е л е н- с к н й Н« Матерналы для географнн н статнстнкн Росснн...: Мннская губерння» 4= I —2. Спб., 1864; Карсккй Е Ф. Белорусы. Т- I—3. Варшава; Пг., 1903— 22; К а ў к а А= Тут мой народ: Франці шак Скарына і бел. літ. XVI — пач. XX стст. Мн., 1989; Каханоўскі Г. А. Археало- гія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. Мн., 1984; К о п ы с- Да арт. Беларусы. Удзельнікі Устаноўчага з'езда Беларускага згуртавання вайскоўцаў. Мінск 1991.
482 БЕЛАРУСЬ позняга палеаліту (27—24 тыс. г. назад). Поўнасцю тэр. Б. заселена чалавекам у эпоху мезаліту (9—5-е тысячагодазі да н. э.). У эпоху неаліту (канец 5-га — 3-е тысячагодазі да н. э.) былі знач- на ўдасканалены крамянёвыя прылады працы, людзі навучыліся вырабляць ган- чарны посуд, зарадзіліся прымітыўныя земляробства і жывёлагадоўля. У брон- завым веку (канец 3-га тысячагоддзя да н. э.— 8—7 ст. да н. э.) склаўся патрыярхальна-радавы лад (патрыяр- хат). Развіццё вытворчасці прывяло да ўзнікнення прыватнай уласнасці, замены радавой абшчыны сельскай, усталявання патрыярхальнага рабства і зараджэння падзелу грамадства на класы. У жалез- ным веку (7—6 ст. да н. э.— 8 ст. н. э.) болыцую частку тэр. Б. займа- лі балцкія плямёны і толькі на Пд і ПдЗ жылі славянскія плямёны. Да кан- ца 1-га тысячагодазя н. э. славяне за- сялілі амаль усю тэр. Б., асіміляваў- шы мясц. балцкае насельніцтва. У 7— 9 ст. тэр. верхняга цячэння Зах. Дзві- ны, Дняпра і Віліі займалі крыві- чы, тэр. паміж Прыпяццю і Зах. Дзві- ною — дрыгавічы, Пасожжа — ра- дзімічы, басейн верхняга цячэння Зах. Буга і вытокаў Прыпяці — валыняне. Суседзямі славян на 3 і ПнЗ былі балцкія плямёны ятвягі і літва, а на ПнУ — плямёны фіна-угорскай групы. Саюзы славянскіх плямён былі новай ступенню ў этнасацыяльным развіцці грамадства, што непасрэдна падводзіла да ўтварэння раннефеадальнай дзяржа- вы. Першым дзярж. утварэннем на Б. было Полацкае княства, крыху пазней узніклі Тураўскае княства і Смаленскае княства. У канцы 10 ст. амаль уся тэр. Б. ўвайшла на непрацяглы перыяд у стараж.-рус. дзяржаву — Кіеўскую Русь. У яе складзе адбываўся працэс ін- фільтрацыі, сцірання племянных рыс і адметнасцей, ішло фарміраванне ранне- феадальных этнасаў. Гэтаму садзейніча- ла і прыняцце хрысціянства ў 988— 989. Паводле свайго складу Кіеўская Русь была этнічна стракатай дзяржа- вай з неаднародным культурным ланд- шафтам. Этнагенез так званай стараж,- рус. народнасці застаецца нявырашаным з-за абмежаванасці даных аб рэгія- нальных асаблівасцях нар. культуры і эт- нічнай самасвядомасці. Паліт. аб’яднан- не асобных зямель не падмацоўвалася рэальнымі эканам. сувязямі і было не- трывалым. Адначасова з аб’яднаўчымі набіралі сілу адваротныя, адцэнтра- бежныя тэндэнцыі, якія адлюстроў- валі ўстойлівую заканамернасць, уласці- вую ўсім раннефеад. дзяржавам. Пра- цэс этнічнай кансалідацыі ішоў больш натуральна і грунтоўна на ўзроўні асобных зямель-княстваў, гісторыка- культурных (этнаграфічных) рэгіёнаў і абласцей, больш цесна звязаных агуль- насцю гіст. лёсу і «зямляцкай» самасвя- домасцю, адзінымі эканам. і паліт. ін- тарэсамі. У пач. 12 ст. Полацкая зям- ля першай сярод іншых атрымала поў- ную незалежнасць ад Кіева, што стала пачаткам новага перыяду ў гісторыі ста- раж.-рус. зямель — эпохі феад. раз- дробленасці. У 12 ст. ішло далейшае ўма- цаванне мясцовых феад. цэнтраў, вылу- чыўся шэраг удзельных княстваў з усімі атрыбутамі дзяржаўнасці (Мінскае, Ізя- слаўскае, Г арадзенскае, Л агожскае, Друцкае, Віцебскае, Мсціслаўскае і інш.). 3 сярэдзіны 13 ст. Новагародская зям- ля становіцца ядром утварэння новай дзяржавы — Вялікага княства Літоўска- га. У выніку аб’яднаўчай палітыкі лі- тоўскіх князёў іх улада была пашырана на гіст. вобласць т. зв. летапіснай Літвы і Панямонне, у 1307 у склад ВКЛ увайшла Полацкая зямля, у кня- жанне Гедыміна — асноўная частка Б. на У да Дняпра, пры Альгердзе і Вітаўце — усё Падняпроўе. Сталіцай но- вай дзяржавы стаў Новагародак, з 1323 — Вільня. У аснову дзярж. зака- надаўства ВКЛ было пакладзена бел. звычаёвае і пісанае права, кадыфіка- ванае ў Статуты ВКЛ (1529, 1566, 1588), што з’яўляліся асноўным за- конам дзярж. і цывільнага жыцця да 2-й пал. 19 ст. Беларуская (старабела- руская) мова была дзярж. мовай ВКЛ, на ёй вяліся справаводства і суда- водства, пісаліся статуты, граматы, сей- мавыя пастановы, летапісы, хронікі, літ. творы. Асобныя гіст. землі-рэгіёны (По- лацкая, Віцебская, Мсшслаўская і інш.) захоўвалі аўтаномію і мелі свае соймы, многія гарады і мястэчкі атрымалі пра- ва на самакіраванне паводле магдэбур- гскага права. Развіваліся рамёствы і ган- даль, ствараліся феад. маёнткі, будавалі- ся палацы, замкі, храмы. Пры манасты- рах і храмах, феад. маёнтках і гар. магістратах адкрываліся школы і біблія- тэкі. Важную ролю ў вытворчым, гра- мадскім і культурным жыцці адыгрыва- лі цэхавыя брацтвы. У 1520-я гады ў Вільні працаваў выдатны бел. асветнік і першадрукар Ф. Скарына. Кнігадрука- ванне было наладжана таксама ў Нясві- жы, Лоску, Еўі і інш. У 1579 засна- ваны першы ва Усх. Еўропе Віленскі універсітэт, большасць навучэнцаў якога былі выхадцы з Беларусі. У ВКЛ працэс этнагенезу беларусаў набыў новы якасны імпульс пры захаванні (непарыўнасці) і пераемнасці раннефеад. старажытнарус. традыцыі. У межах этнічнай Б. ўма- цоўваліся эканам. і этнакультурныя су- вязі, усталёўвалася адзіная сістэма зака- надаўства, судовай практыкі і кіравання, адэкватная этнасацыяльным умовам, складваліся тыповыя для беларусаў асаблівасці матэрыяльнай культуры, нар. каляндар, сістэма свят і абрадаў (дзе хрысціянскія нормы розным чынам спалучаліся з язычніцкімі), нар. мараль, стэрэатыпы паводзін у тых ці іншых жыццёвых сітуацыях і інш. Агульныя, тыповыя рысы ў культуры і побыце ар- ганічна спалучаліся з мясцовай разна- станнасцю, самабытнасцю і ўскладня- ліся, узбагачаліся этнаканфесійнай шматкаляровасцю, сац. неаднароднасцю грамадства. У 14—16 ст. і пазней эт- нічную Б. часцей называлі Руссю ці Літвою, а яе жыхароў — русінамі ці літвінамі. Назва Белая Русь згадваец- ца ў канцы 14 ст. ў дачыненні да ўсх. зямель Б., у 16 ст. яна ўжыта ў адносінах да бел. Падзвіння і верх- няга Падняпроўя, у той жа час бел. Панямонне называлі Чорнай Руссю або Літвою, а паўд. частку — Палессем. Ва ўмовах ваен. пагрозы з боку сусе- дзяў феадалы ВКЛ і Полынчы заклю- чылі Люблінскую унію 1569 аб аб’яд- нанні абедзвюх краін у федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую, дзе па- нуючае становішча займалі феад. вярхі Польшчы. Пасля прыняцця бел. феа- даламі каталіцтва значна ўскладнілася этнаканфесійнае і сац.-паліт. становішча ў Б. 3 гэтага часу бел. мова звужае сацыяльную сферу свайго ўжытку, а з 1696 забаронена ў дзярж. справавод- стве. 3 пач. 16 ст. ВКЛ уступіла ў паласу зацяжных войн з Маскоўскай дзяржавай, у выніку чаго гаспадарка ў Б. прыйшла ў заняпад, былі зруйна- ваны гарады і вёскі, разрабаваны куль- турныя здабыткі. Асабліва згубнымі былі вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654— 67, калі было спалена і зруйнавана больш за палову гарадоў і вёсак, а насельніцтва Б. паменшылася ўдвая, і Паўночная вайна 1700—21, калі коль- касць жыхароў Беларусі скарацілася на адну трэць. У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) Б. далучана да Расійскай імперыі. Тут былі створаны спачатку 2 губерні — Полац- кая (у 1772—76 Пскоўская) і Магі- лёўская, якія ў 1796 аб’яднаны ў Бе- ларускую губерню з цэнтрам у Віцеб- ску. 3 канца 18 ст. да 1880-х гадоў беларускімі наз. Віцебская, Магілёўская, Смаленская, часам Мінская губ., а Гро- дзенская і Віленская губ.— літоўскімі. Палітыка-адм. падзел на губерні і паветы не ўлічваў этнічных і гіст.-культур- ных акалічнасцей асобных зямель. Царскі ўрад разглядаў Б. як рускую пра- вінцыю, «от Полыпн прнсоеднненную», а бел. мову як заходнярускі дыялект («наречне»), сапсаваны польскім уплы- вам. Паводае спец. ўказа 1842 заба- ранялася ўжываць назвы Б. і Літ- ва ў афіцыйных дакументах, замест іх уводзіліся назвы Паўночна-Заходні край, Заходнярускі край, Заходнія губерні, Заходняя Русь. Расійскі ўрад забара- ніў выкладанне ў школах і богаслу- жэнне на бел. мове, скасаваў грэка- каталіцкую (уніяцкую) царкву (1839), спыніў дзейнасць Статута ВКЛ 1588 (1840). Жорстка падаўляліся нац.-вы- зваленчы і дэмакратычны рухі, якія ўсё ж вымушалі царскі ўрад часткова мя- няць тактыку і этнасацыяльную арыен- тацыю. Пасля паўстання 1863—64 на Беларусі, у Польшчы і Літве расій- скія ўлады і грамадскасць вымушаны былі звярнуць больш пільную ўвагу на просты бел. люд, які пранёс праз вякі самабытную стараж. кулыуру, захаваў ва ўмовах паланізацыі і русіфікацыі жывое бел. слова і багаты фальклор. Па меры шырокага і дэталёвага вывучэн- ня нар. кулыуры ўсё больш выразна
483 «БЕЛАРУСЬ» выяўлялася этналінгвістычнае адзінства ў межах этнічнай Б., а правінцыяль- ныя (краёвыя) назвы «Белая Русь», «Чорная Русь», «Літва», «Палессе» пера- крываліся адзіным этнонімам, мянялі свой першапачатковы сэнс ці наогул зні- калі з ужытку. Назва Б. паступова станавілася дамінуючай на ўсёй этніч- най тэрыторыі, а назва «Літва» паступо- ва перамяшчалася з бел. Панямоння на тэр. сучасных летувіскіх правінцый. Но- вы ўздым дэмакр. і нац.-вызв. руху ў канцы 19 — пач. 20 ст. стварыў рэаль- ныя ўмовы для адраджэння бел. культу- ры і дзяржаўнасці. 25.3.1918 была аб- вешчана незалежная Беларуская Народ- ная Рэспубліка, 1.1.1919 абвешчана Бе- ларуская Савецкая Сацыялістычная Рэс- публіка ў складзе Віцебскай, Магілёў- скай, Мінскай, Гродзенскай і часткова Смаленскай, Віленскай і Ковенскай губ. Неўзабаве паводле рашэння сав. ўрада Смаленская, Магілёўская і Віцебская губ. былі далучаны да РСФСР, а ў лютым 1919 астатняя частка БССР была аб’яд- нана з Літоўскай ССР у адзіную Літоўска-Беларускую Савецкую Сацыя- лістычную Рэспубліку (Літбел). Павод- ле Рыжскага мірнага дагавора 1921 зах. частка Б. (на 3 ад лініі Верхня- дзвінск — Негарэлае і на 3 ад Тура- ва) адышлі да Польшчы (гл. Заход- няя Беларусь), а тэр. БССР склада- лася з 6 паветаў б. Мінскай губерні [Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі (з 1923 Чэрвеньскі), Мазырскі, частка Мін- скага і Слуцкага]. У выніку 1-га ўз- буйнення БССР у 1924 БССР былі вернуты 15 паветаў Віцебскай, Смален- скай і Гомельскай губ., а ў выніку 2-га ўзбуйнення ў 1926 — Рэчыцкі і Го- мельскі паветы, населеныя пераважна беларусамі. У вер. 1939, калі Польшча была акупіравана войскамі фашысцкай Германіі, сав. войскі занялі зах. частку Б., якая была уз’яднана ў складзе БССР; тэр. БССР у гэты час скла- дала 333,7 тыс. км2, на ёй пражывала 11 млн. чал. У кастр. 1939 паводле дагавора паміж СССР і Літвой г. Віль- ня і Віленскі край перададзены Літве. Пасля заканчэння 2-й сусветнай вайны ў жн. 1945 паводле дагавора паміж СССР і Польшчай аб савецка-польскай дзярж. граніцы апошняй перададзены 17 раёнаў у Беластоцкай вобласці з г. Беласток і 3 раёны Брэсцкай вобл. 26.4.1986 у выніку катастрофы на Чар- нобыльскай АЭС многія раёны Гомель- скай, Магілёўскай, часткова Брэсцкай і Мінскай абл. апынуліся забруджанымі радыенуклідамі, многія тысячы км2 вы- ведзены з гасп. абароту ЦІ ператво- раны ў мёртвую зону, непрыдатную для пражывання. 27.7.1990 сесія Вярх. Саве- та БССР прыняла «Дэкларацыю аб дзяр- жаўным суверэнітэце БССР», якой нада- дзены 25.8.1991 статус канстытуцый- нага закону. Вярх. Савет БССР прыняў шэраг рашэнняў аб незалежнасці, паліт. і эканам. самастойнасці Б. На сесіі Вярх. Савета 19.9.1991 зацверджаны назва «Рэспубліка Беларусь», а ў скарочаных і састаўных назвах — «Беларусь», уста- ноўлена, што гэтыя назвы транслітары- руюцца на інш. мовы ў адпаведнасці з бел. гучаннем. У якасці дзярж. герба зацверджаны стараж. бел. герб «Пагоня», а ў якасці дзярж. сцяга — бела-чырво- на-белы сцяг. в. С. Цітоў. «БЕЛАРУСЬ», дзяржаўнае кніжнае вы- давецтва ў Мінску. Выпускае грамадска- паліт., мастацка-публіцыстычную, края- знаўчую, вытворча-тэхн., медыцынскую, мастацтвазнаўчую і музычную л-ру, мастацкія альбомы, плакаты, паштоўкі. У першыя гады існавання выпускала таксама перыяд. выданні, да 1951 — навукова-пед., да 1961 — с.-г., да 1972 — мастацкую і дзіцячую л-ру, крытычныя і літаратуразнаўчыя творы. Заснавана ў студз. 1921 у Мінску як Дзярж. выд-ва БССР (на базе створанага ў ліст. 1920 Бел. аддзялення Дзярж. выд-ва РСФСР), якому, акрамя падрыхтоўкі ўласных выданняў, было даручана рэгу- ляванне ўсёй выдавецкай дзейнасці на Беларусі, улік і размеркаванне паперы, распаўсюджванне друкаваных твораў. Са снеж. 1922 у складзе Дзярж. трэста выдавецкай справы і паліграфічнай прам-сці Беларусі (Белтрэстдрук). У чэрв. 1924 на базе Белтрэстдруку і кааператыўнага выд-ва «Савецкая Бе- ларусь» створана Бел. дзярж. выд-ва, у 1933 перайменавана ў Дзярж. выд-ва БССР (ДВБ). У Вял. Айч. вайну з 1942 працавала ў Маскве [да снеж. 1943 як выд-ва ЦК КП(б)Б «Савецкая Бе- ларусь»], з 1944 у Мінску. Назва «Бе- ларусь» прысвоена ў 1963. 3 яго складу выдзеліліся выд-вы нНародная асвета» (1951), «Ураджай» (1961), «Мастацкая літаратура» (1972). У 1920—30-я гады адыграла значную ролю ў развіцці нар. асветы, нац. куль- туры, пашырэнні навук. ведаў. Першымі выданнямі «Б.» былі творы Я. Купалы, Я. Коласа, К. Крапівы, М. Лынькова, 3. Бядулі, К. Чорнага, Ц. Гартнага і інш. бел. пісьменнікаў, творы рус. і сусветнай класічнай л-ры ў перакладзе на бел. мову. Да пач. 1930-х гадоў выда- вала таксама кнігі на польскай, яўрэй- скай, літ., латышскай мовах. Значнае месца ў дзейнасці выд-ва «Б.» да канца 1980-х гадоў займаў выпуск на бел. мове твораў заснавальнікаў марксізму-лені- нізму, парт. і дзярж. дзеячаў СССР і БССР, дакументаў КПСС і КПБ. Шмат выданняў па гісторыі Беларусі: «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» У. Ігнатоўскага (1921, неаднаразова перавыдаваўся), «Бальшавікі Беларусі ў першай рускай рэвалюцыі» (1955), «Беларусы ў Маскве XVII ст. 3 гісторыі руска-беларускіх сувязей» Л. Абэцэдарскага (1957), «Кастрычнік у Беларусі» I. Ігнаценкі, У. Івашына (1967), «Саўдзельнікі ў зла- чынствах» В. Раманоўскага (1964), «Ка- нец трэцяга рэйха» В. Чуйкова (2 выд. 1975), «Усенародны партызанскі рух у Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (чэрвень 1941—ліпень 1944). Даку- менты і матэрыялы» (т. 1—3, 1967— 1982), «Усенародная барацьба ў Бела- русі супраць нямецка-фашысцкіх захоп- нікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1—3, 1983—85), «Партызанскія фар- міраванні Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (чэрвень 1941 — лі- пень 1944)» (1983), «Нацысцкая палі- тыка генацыду і «выпаленай зямлі» ў Беларусі, 1941—1944» (1984) і інш. Выдае ўспаміны ўдзельнікаў Вял. Айч. вайны, кіраўнікоў падп. і партыз. руху на Беларусі, у т. л. У. Лабанка, В. Лі- венцава, Р. Мачульскага, Ф. Ромы, I. Са- цункевіча, Дз. Цябута і інш., серыі гісторыка-эканам. нарысаў па гарадах і абласцях Беларусі, фотаальбомы «Фран- тавымі дарогамі» (1985), «Беларусь партызанская» (1990), альбомы пра Брэсцкую крэпасць, мемарыяльныя комплексы Хатынь, «Прарыў» і інш. Л. М. Хлебавец. «БЕЛАРУСЬ», штомесячны ілюстраваны грамадска-палітычны часопіс на бела- рускай мове. Заснаваны ў 1930 пад назвай еЧырвоная Беларусь» (выходзіў да 1933), адноўлены ў студз. 1944 пад назвай «Беларусь». Заснавальнікі: Саюз пісьменнікаў Беларусі, з 1991 — калек- тыў рэдакцыі. У жн. 1947 — маі 1957 быў таксама органам Рэсп. т-ва па рас- паўсюджванні паліт. і навук. ведаў. У 1944 выходзіў раз у 2 месяцы спа- чатку ў Маскве (№ 1—3), потым у Мінску паралельна на бел. і рус. мовах. Адказныя рэдактары: I. Гурскі (1944— 60), М. Калачынскі (1960—78), А. Ша- балін (з 1978). Часопіс асвятляе гра- мадска-паліт. і эканам. жыццё рэспуб- лікі, узнімае пытанні развіцця нац. культуры, культ. узаемасувязей з інш. народамі, публікуе нарысы, нататкі пра бел. пісьменнікаў, дзеячаў мастацтва, навукі, культуры, адукацыі, фотарэпар- тажы, рэпрадукцыі твораў выяўл. мас- тацтва, папулярныя творы «малых» жанраў (вершы, апавяданні, п’есы-адна- актоўкі, нарысы і інш.) бел. пісьмен- нікаў. Аўтарамі і членамі рэдкалегіі часопіса ў розны час былі: В. Адамчык, Л. Александроўская, Я. Бабосаў, А. Ба- гатыроў, А. Бембель, Т. Бондар, П. Броў- ка, В. Вітка, Вера Вярба (Г. Сакалова), А. Вярцінскі, Ц. Гарбуноў, П. Глебка, I. Грамовіч, М. Гроднеў, I. Гутараў, В. Жук, А. Жэбрак, Я. Зайцаў, I. Ка- люта, К. Касмачоў, А. Кашкурэвіч, К. Кірэенка, Я. Колас, У. Конан, К. Кра- піва, У. Краўчанка, А. Куляшоў, А. Лой- ка, М. Лынькоў, X. Лялько, А. Мальдзіс, Т. Махнач, М. Мацапура, У. Няфёд, К. Палікарповіч, М. Ракітны, А. Русецкі, К. Саннікаў, Я. Семяжон, Ю. Семяняка, Ф. Собаль, М. Танк, Я. Уралава, Я. Ці- коцкі, К. Ціхановіч, К. Чорны, А. Шаўня, В. Шаура, Г. Шыловіч, М. Яроменка і інш. У першыя пасляваен. гады (1944— 46) часопіс адлюстроўваў цікавасць гра- мадскасці рэспублікі да традыцый нац. кулыуры, гісторыі, імкненне да ачы- шчэння гісторыі ад вульгарна-сацыяла- гічных скажэнняў. Значнае месца на яе старонках займалі нарысы, артыкулы, даведкі па гісторыі Беларусі. Пад руб- рыкамі «Старонкі гісторыі», «Наш давед- нік» і інш. друкаваліся матэрыялы энцы-
484 «БЕЛАРУСЬ» клапедычнага слоўніка «Выдатныя дзея- чы беларускай зямлі», які рыхтаваўся Ін-там гісторыі АН БССР пад рэдак- цыяй сакратара ЦК КП(б)Б Ц. С. Гар- бунова, але не быў выдадзены асобнай кнігай (рукапіс захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтр. наву- ковай б-кі АН Рэспублікі Беларусь). Аўтарам многіх нарысаў па гісторыі навукі, тэхнікі і культуры Беларусі быў Ф. М. Дамінікоўскі (1905—49), які пуб- лікаваў даведкі пра жыццё і творчасць бел. гісторыкаў, краязнаўцаў і этногра- фаў (браты К. і Я. Тыпікевічы, А. Се- мянтоўскі, А. Ельскі, А. Багдановіч), мастакоў, прыродазнаўцаў, географаў, металургаў, меліяратараў (I. Ходзька, 3. Дубяга, А. Вількіцкі, браты Б. і У. Дыбоўскія, I. Сцебут, С. Куторга). Гіст. артыкулы «Іасафат Кунцэвіч», «Заадно з Масквой» (пра нац.-вызвален- чы рух у 17 ст. на Беларусі і Украіне), «Крычаўскае паўстанне» (падзеі 1740-х гадоў), «Нашы продкі» (пра крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў), «Як узнік Мінскі тэатр», «Усяслаў Чарадзей», «Ігнась Грынявіцкі», «Крутагор’е — Кой- данава — Дзяржынск», нататкі па гісто- рыі бел. гарадоў Рагачова, Барысава, Оршы, Бабруйска, Прапойска, Мар’інай Горкі, «420-годдзе беларускага дру- ку», «Дом Пятра I у Гродне», «Карусь Каганец», «Браніслаў Эпімах-Шыпіла», «Міхаіл Федароўскі», «Фрунзе ў Мін- ску», «Грунвальдскі бой», «Ф. М. Даста- еўскі — беларус», «Браты Скарыны», «Пуліхаўская слабада», «Смаргонская акадэмія», «Пятро Мсціславец» і інш. надрукаваны ананімна або падпісаны крыптанімамі. У 1944—46 у «Б.» друка- валіся навук.-папулярныя артыкулы бел. гісторыкаў, археолагаў, публіцыстаў: «Кастусь Каліноўскі», «Магілёў», «Рэлі- гійныя вераванні і абрады ўсходніх сла- вян», «Выхад Беларусі на міжнародную арэну» У. Перцава, «Беларусь і Чэхія» Л. Барача, «Падпольны друк Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны», «Архітэктурныя помнікі Полацка», «Кра- пасныя збудаванні ў Беларусі» М. Каца- ра, «Каложская царква ў Гродне», «Стары замак і гістарычны музей у Гродне» I. Васілевіча, «Стварэнне Бела- рускай Савецкай дзяржавы» Н. Камен- скай, «Парыжская камуна ў 1871 г.» Л. Шнеерсона, «Беларускае дойлідства XII—XVI стст.» А. Палеса, «Гродня ў 1812 г.» В. Бяркоўскага, «Тэўтонскі ордэн і прусы» I. Фёдарава, «Яцвягі» А. П’ян- кова і інш. У артыкулах «Ф. Багушэ- віч — першы вялікі нацыянальны паэт (1840—1900)» М. Ларчанкі (1945. № 1), «Цётка» Я. Хлябцэвіча (1945. № 2), «Карусь Каганец» Л. Фіглоўскай (1946. № 1), «Янка Купала — рэдактар «На- шай нівы» Ю. Пшыркова (1946. № 5—6), «Ядвігін Ш.» У. Агіевіча (1946, № 7) і інш. аднаўлялася гіст. праўда пра станаўленне бел. л-ры і грамадска-паліт. думкі, якія ў 1930-я гады былі аб’яў- лены вульгарызатарскай псеўданавук. тэорыяй «класававарожымі» і «нацыя- налістычнымі». У 1947—55 пад націскам афіц. ідэа- лагічнай кампаніі барацьбы супраць «касмапалітызму», «буржуазнага нацыя- налізму» матэрыялы па гісторыі і куль- туры Беларусі былі адсунуты на другі план, падаваліся тэндэнцыйна, замяня- ліся артыкуламі і даведкамі па гісто- рыі Расіі, рус. л-ры, кулыуры і навукі, пра дзеячаў рас. і міжнароднага каму- ніст. руху. У шэрагу артыкулаў гісторыя Беларусі падавалася з велікарус. пазі- цый («Брэсцкая унія» Перцава, апала- гетычныя артыкулы па гісторыі баль- шавіцкай партыі, пра рэв. падзеі на Бе- ларусі і інш.). Ілюстрацыйныя матэ- рыялы і фотарэпартажы прапагандавалі культ асобы Сталіна і яго паплечнікаў. Аднак і ў гэты перыяд часопіс друка- ваў артыкулы і нарысы па гісторыі Беларусі, якія не страцілі свайго навук. значэння («Новае аб старажытным Мінску» і інш. артыкулы В. Тарасен- кі па археалогіі, нататкі А. Мітрафа- нава, цыкл артыкулаў М. Мельнікава і А. Хацкевіча пра бел. гарады і замкі, 3. Капыскага, В. ' Шацілы і інш. па гісторыі рэв. руху на Беларусі ў 17 ст., «Бібліятэка ў Шчорсах» А. Сцяпанава і інш.). У 2-й пал. 1950-х — 1-й пал. 1980-х гадоў часопіс меў пераважна культ.-ас- ветніцкі кірунак, друкаваў артыкулы па гісторыі, пра сучасны стан сав. і сусв. культуры, л-ры, мастацтва, шмат- лікія юбілейныя матэрыялы, прапаганда- ваў сав. лад жыцця. Гіст. тэматыка зай- мала сціплае месца, мела пераважна выхаваўча-патрыят. характар. У арты- кулах па гісторыі Беларусі падзеі асвят- ляліся аднабакова, ігнараваўся нац.-выз- валенчы рух бел. народа, замоўчвалася роля бел. грамадска-паліт. дзеячаў у барацьбе за нац. самавызначэнне. Аднак публікаваліся вынікі і аб’ектыўных даследаванняў па гісторыі і культуры Беларусі: артыкулы «Кастусь Калі- ноўскі і яго сябры», «Валерый Вруб- леўскі», «Ф. Багушэвіч і В. Дунін-Мар- цінкевіч у 1862 г.» А. Смірнова, «Арак- чзеўскія пасяленні ў Беларусі» Мельні- кава, «1848 год у Беларусі» В. Чапко, пра гербы бел. гарадоў I. Чыгрынава, «Хто склаў літоўскі Статут?» I. Юхо, «Старажытныя пасяленні» К. Палікар- повіча, «Аб культуры раннеславянскіх плямён у БССР» Л- Побаля, пра пом- нікі гісторыі і архітэктуры Гродна В. Кудрашова, «3 гісторыі Слоніма» В. Супруна, цыкл артыкулаў з энцы- клапедычнага даведніка «Янка Купала», нарысы і нататкі па гісторыі бел. куль- туры М. Алексютовіча, У. Анічэнкі, Э. Дарашэвіча, Т. Кулешы, Маль- дзіса, М. Прашковіча, А. Семяновіча і інш. За гады сац.-эканамічнай і паліт. перабудовы часопіс пазбавіўся прапа- гандысцкіх штампаў, набыў свой нац.- самабытны кірунак. Шмат увагі ўдзяляе «Б.» праблемам бел. нац. адраджэння, вяртання народу яго духоўнай і гіст. спадчыны, у т. л. навук. і літ.-мастацкіх здабыткаў, створаных беларусамі за мя- жой, рэліг.-хрысціянскіх традыцый. Ча- сопіс надрукаваў асн. дакументы аб пра- вах чалавека, прынятыя ААН і інш. міжнар. арг-цыямі («Усеагульная дэкла- рацыя правоў чалавека», «Міжнародны пакт аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах», «Міжнародная кан- венцыя аб ліквідацыі ўсіх форм раса- вай дыскрымінацыі» і інш.). Часопіс з’яўляецца крыніцай для даследавання гісторыі, літ.-мастацкай культуры, нар. побычу і грамадскага ладу жыцця рэс- публікі. У. м. Конан. «БЕЛАРУСЬ», штодзённая палітычна- эканамічная і літаратурная газета на- цыянальна-дэмакратычнага кірунку. Вы- давалася з 21.10.1919 да 9.7.1920 у Мінску на бел. мове. У 1919 рэдактар- выдавец Ядвіга Луцэвіч, з 1920 рэдак- тар Я. Лёсік, выдавец часовы Бел. нацыянальны к-т, з 12.3.1920 прадстаў- нік гэтага к-та К. Цярэшчанка (Тарэ- шчанка). Пераемніца газеты «Звон» (27 нумароў уключаны ў суцэльную ну- марацыю «Б.»). Газету падтрымлівала бел. інтэлігенцыя сваімі ахвяраваннямі. Неаднаразова канфіскоўвалася польскі- мі акупац. ўладамі, часам выходзіла з «белымі плямамі» цэнзуры. Развівала традыцыі газ. «Наша ніва» ў новых сац.-паліт. умовах, аб’ядноўвала нацыя- нальныя паліт. партыі і групоўкі, у т. л. Беларускую сацыял-дэмакратычную пар- тыю, якія адстойвалі ідэю суверэннай, непадзельнай і незалежнай Беларускай Рэспублікі ў этнагр. межах бел. народа. Канкрэтная паліт. праграма дзярж. бу- даўніцтва, якая абгрунтоўвалася на ста- ронках газеты, была неадназначнай, дапускала некалькі варыянтаў: самастой- ная Бел. Нар. Рэспубліка (БНР), якая будзе развіваць узаемавыгадныя эканам. і паліт. адносіны з усімі суседнімі дзяр- жавамі; сацыяльна-паліт. і эканам. саюз з дэмакр. Літвой і Польшчай на кан- федэратыўнай аснове; больш шырокая дэмакр. канфедэрацыя, якая ўключыць, апрача Беларусі і Польшчы, Украіну і Прыбалтыйскія рэспублікі. Прапаноўва- ліся добрасуседскія адносіны з Расіяй на аснове поўнай незалежнасці і неўмя- шанні ва ўнутр. справы. Усе паліт. аб’яднанні, што групаваліся вакол газе- ты, выступалі супраць ваенна-паліт. саю- зу з Расіяй, бо лічылі, што яна, неза- лежна ад свайго сац.-паліт. ладу, не адмовіцца ад палітыкі русіфікацыі Бела- русі і яе інкарпарацыі ў складзе Расіі. Канфедэратыўны саюз з Польшчай і інш. дзяржавамі дапускаўся пры ўмове, што яны адмовяцца ад прэтэнзій на бел. землі. Нягледзячы на свой падцэнзур- ны стан ва ўмовах акупацыі, газета вы- крывала вялікадзярж. планы польскіх нацыя налістаў. Ідэя адраджэння Беларусі, яе дзяр- жаўнасці, кулыуры, нар. гаспадаркі, самабытнага духоўнага аблічча нацыі знітоўвае разнастайныя матэрыялы га- зеты — ад рэдакцыйных артыкулаў і літ. твораў да карэспандэнцый з гара- доў, мястэчак і вёсак. У першым пра- грамным артыкуле рэдакцыя пісала: ♦Мы — дзеці працоўнага народа. Мы выйшлі з хаты рабочага люду і бу-
485 «БЕЛАРУСЬ» дэем гаварыць ад імя і ў імя яго, бо ведаем гора яго і баліць наша сэрца нядоляй яго... Між намі хата яго, любы лясы, сенажаш, прыгожа ніва яго і як песьня малітвы, як голас мацеры, чуецца ўсюды спрадвечная мова яго... I не зба- віцца ён ад гора свайго ніколі, калі не адбудуе дзяржавы свае...» (21.10.1919). Гаэета арганізавала кампанію грамад- скага пратэсту супраць спробы акупац. улад правесці «плебісцыт» з мэтай далу- чэння Беларусі да Польшчы. Гэтай тэме прысвечаны артыкулы ў 1919: «Права дужага» (28.10), «Цвёрдым шляхам» (12.12) 3. Бядулі, «Плебісцыт» (31.10) Я. Ксяневіча (Я. Лёсіка), «Дзяржаўнае будаўшцтва» (19.12) А. Луцкевіча, пера- давіцы «Дэмакратычная камедыя» (31.10), «Плебісцыт ці ўстаноўчы сойм?» (2.12), «Што рабіць?» (3.12), «Плебіс- цыт на Беларусі» (7.12), «Што далей, то горай» (30.12) і інш. Крытыцы польскіх вялікадзяржаўнікаў прысвеча- ны арт. «Рэзалюцыя-анексія» (11.1. 1920). На думку рэдакцыі, толькі існа- ванне Рады БНР і бел. ўрада перашко- дзіла польскім нацыяналістам ліквіда- ваць усе праявы бел. жыцця («Расій- скія і польскія адносіны на Беларусі», 4.11.1919). У дэкларацыі Бел. сацыяліст. партыі выкрывалася імкненне польскай буржуазіі ператварыць Беларусь у сваю калонію (16.11.1919). Крытыкуючы пра- летарскае месіянства і нац. нігілізм бальшавікоў, газета разам з тым асу- джала інтэрвенцыю дзяржаў Антанты ў Расіі. У адной з перадавіц («У за- чарованым коле») гаварылася: «Добрая ці благая ўлада Саветаў — гэта чыннік, з якім Еўропе прыйшлося лічыцца» (1.1.1920). На думку паліт аглядальні- каў газеты, манархісты ў Расіі разбіты, таму што ўзяліся за мёртвую справу — аднаўленне імперыі, не ўлічыўшы гіст. неадольнасці нац. адраджэння прыгнеча- ных народаў. У барацьбе 3 польскім імперыялізмам яны раілі абапірацца на Украіну, Латвію, Літву і Фінляндыю. У рэдакцыйным арт. «Гістарычная пера- сцярога» (1.2.1920) абгрунтоўвалася думка пра распад усіх імперый і перспек- тыву росквіту тых дзяржаў, якія аба- піраюцца на ўласную тэр і духоўна- гіст. традыцыі свайго народа. Сцвяр- джалася права на ўтварэнне кожным на- родам сваёй дзяржавы толькі ў рамках этнагр. межаў («Вялікая ці федэратыў- ная Польшча?», 8.2.1920). Газета спадзя- валася, што бел. народ здабудзе сабе гэтае права шляхам культуры і асветы, праз духоўнае адраджэнне. У артыкулах на эканам. тэму («Ган- даль і прамысловасць», 13.11.1919; «Да зямельнай рэформы», 10 1.1920; «Бела- рускія кааператывы», 13 1 1920) газета шукала шляхі да аднаўлення сельскай гаспадаркі, прам-сці і нар. рамяства ў краіне. Асаблівае значэнне надавалася працоўнай кааперацыі, якая, на думку сацыяліст. крыла аўтарскага актыву газеты, прывядзе Беларусь да дэмакр. сацыялізму (18.2.1920). Прапаноўвалася перадаць лясы ў агульнанар. ўласнасць, захаваць і замацаваць сял. ўласнасць на зямлю, значную долю латыфундый паступова выкупіць за кошт дзяржавы і перадаць сялянам. Газета надрукавала «Папулярны вы- клад праграмы Беларускай сацыялістыч- най партыі» (12—14.3.1920), нарыс М КраўЦова «Сіла прафесіянальнага руху ў Нямеччыне» (9.4—7.5.1920). Адносімы да У. I. Леніна і партыі баль- шавікоў былі негатыўныя, але неадна- значныя. На думку аднаго з аглядаль нікаў газеты «бальшавікі выдзелілі кадры сваіх някепскіх, недурных, а досыць таленавітых і сапраўдных ваенных і па- літычных дзеячоў» (16.3.1920). Адзнача- лася выступленне Леніна за права на- цый на самавызначэнне. Шмат месца ў газеце адводзілася ба- рацьбе за стварэнне бел. школ, выкрыццю русіфікатарскай і паланізатарскай палі- тыкі ў галіне нар. асветы. Друкаваліся заявы цэнтр. і павятовых бел. школь- ных рад, справазддчы ўпаўнаважаных БНР, якія пасылаліся на месцы для арга- шзацыі асветы на роднай мове. Ідэя беларусізацыі асветніцкай справы право- дзілася ў шматлікіх нарысах Я. Ксяне- віча («Адкрыццё беларускіх курсаў для павятовых настаўнікаў», «Мова і літара- тура»). «Развіваючы сваю культуру,— пісала газета,— мы не будзем прыпы- няць агульначалавечага поступу, а наад- варот, будзем багаціць здабыткі міра- вой культуры, бо адраджэнне нацыі нясе свой дар у агульную скарбніцу» (перадавіца «Наша дарога», 29.10.1919). Значэнню роднай мовы ў духоўным выхаванні дзяцей прысвечаны арт. «Род- ная мова» (думкі К. Ушынскага, 14.1. 1920). У шэрагу артыкулаў пра суадно- сіны нац. і агульначалавечага ў гісто- рыі культуры («Інтэрнацыянал і нацыя- нальнасць», «Сацыялістычны інтэрна- цыянал і падняволеныя нацыі», «Чац- вёрты інтэрнацыянал пралетарскі», 16— 18.1.1920) Я. Хомік абгрунтоўваў дум- ку, паводле якой нац. мова не ёсць адзі- ная прыкмета нацыі, бо яе самабытнасць абумоўлена таксама генетычнымі і БЕЛАРУСЬ Окмммаа мЫмм-мммааймя і йпутууал гыт Ь6 (121’і Мевсж, Чацьмр 25 сысаііка 1920 г.66 (122). НШЙ НЫВЕ ЕЕЗАЛЕШНІЯ БЕЛАРУСЫ геагр. фактарамі, гіст. традыцыямі. На яго думку, палітыка інтэрнацыяналізму ў сваіх даўніх вытоках абцяжарана імпе- рыялізмам, які спрадвеку ігнараваў нац. самабытнасць. «Тварыць саюз народаў на аснове самабытнасці — гэта чарговае заданне сусветнай дэмакратыі» (18.1. 1920 ). Газета сцвярджала, што «не на- род павінен ведаць мову ўлады, а ўлада — мову таго народа, якім яна кіруе, калі народ і ўлада належаць да роз- ных нацыяў» (24.1.1920). Гістарычная роля Беларусі бачылася ў сінтэзе лепшых бакоў «усходняга» і «заходняга» тыпаў кулыуры, прымірэнні аднабокіх сац.-па- літ. тэндэнцый (24.4.1920). Газета выкрывала грабежніцкую палі- тыку польскіх акупац. улад на Беларусі. Разнастайныя матэрыялы былі прысве- чаны арганізацыі бел. арміі. Пра неаб- ходнасць стварэння ваен. сіл нац. сама- абароны пісалі Я Купала, Бядуля, Лёсік, Краўцоў і інш. Гэтай тэме прысвечаны рэдакцыйныя артыкулы, заявы Рады БНР, шматлікія карэспандэнцыі, аб’явы пра набор у бел. афіцэрскі корпус (26, 29 і 30.10.1919). На думку Бядулі, бел. армія стане школай нац. самасвя- домасці для ўсяго народа (2.12 1919). Друкаваліся «Дзесяць запаведзяў для беларускага салдата» (23.12.1919; 3.1. 1920). Як праграмныя матэрыялы друкава- ліся ў 1919 артыкулы Купалы пад крып- танімам К-а: «Больш самачыннасці» (22.10), «Зямельная спекуляцыя» (24.10, за перадачу зямлі тым, «хто яе сваімі рукамі арэ і засявае»), «Менск, 25 каст- рычніка» (25.10, крытыка польскіх і ве- лікарус. шавіністаў за іх калан. палітыку на ' Беларусі), «Беларускае войска» (26.10, адзначалася, што нават бальша- віцкая адміністрацыя дазволіла ствараць бел. армейскія часці, у той час як поль-
486 «БЕЛАРУСЬ» скія ўлады марудзяць з дазволам на іх легалізацыю), «Беларускі сця г уваскрос!» (30.10, пра станаўленне бел. войска), «Забабон» (5.11, выкрыццё нацыяналізму і шавінізму), верш «Жыды!..» (7.11, зак- лік да яўрэяў падтрымаць гіст. права Бе- ларусі на сваю дзяржаўнасць і куль- туру), «Моладзь ідзе!» (15.11, традыцыі і перспектывы бел. нац. руху), «Тар- жышча» (20.11, выкрыццё «заходніх» і «ўсходніх» каланізатараў на Белару- сі), «Антанта» (27.11, фельетон), «Неза- лежнасць» (28.11, выкрыццё калан. геа- палітыкі Польшчы і Расіі на Беларусі, неабходнасць усімі сродкамі дамагацца дзярж. незалежнасці), «Незалежная дзяржава і яе народы» (29.11, неабход- насць гарантаваць правы нац. меншас- цяў у вольнай Беларусі). У арт. «Справа незалежнасці Беларусі за мінулы год» (3 і 14.1.1920) Купала крытыкаваў па- літыку бальшавіцкага ўрада Расіі ў да- чыненні да Беларусі, выкрываў вяліка- дзярж. шавінізм і мілітарызм польскіх акупантаў. У канцы свайго нарыса паэт выказваў гіст. аптымізм: «Крыніцы жыц- ця пацякуць сваім спрадвеку вызначаным парадкам... Віхор праміне і прыйдзе ясная жыватворная пагода для ўсіх». Газета апублікавала шэраг даследа- ванняў Я. Карскага па гісторыі бел. літаратуры і культуры («Аршанскі ста- раста Філон Кміта-Чарнабыльскі», «Ста- ры беларускі этнограф і пісьменнік Аляксандр Рыпінскі», «Арцём Вярыга- Дарэўскі», «Беларускія творы Вінцэся Каратынскага», «Беларускія творы Люд- віка Кандратовіча», «Забыты беларускі пісьменнік Фэлікс Тапчэўскі — «Хвэль- ка з Рукшэніц», «Алаіза Пашкевіч-Кей- рысава, пісьменніца эпохі адраджэння беларускай літаратуры», «Беларускі на- род і яго мова», «Граніцы племя», «Пачынальнікі беларускага адраджэння ў літаратурнай справе», «Адкуль нашы продкі чэрпалі гістарычныя веды», «Ста- расвецкі беларускі павіншавальны верш», «Творы беларускай літаратуры, маючыя камічна-гуманістычны характар», «У справе гісторыі беларускай драмы», «Старыя беларускія помнікі юрыдычнага характару» і інш. Гісторыі Мінска 19 ст. прысвечаны арт. Ю. Алелькавіча (Р. Зям- кевіч) «Стары Мінск у беларускіх успа- мінах» (3 і 13.1.1920). Значнае месца ў «Б.» займаў літ. аддзел: на яе старонках упершыню па- бачылі свет паэмы Купалы «Зімою», «Магіла льва», «Яна і я», каля 30 вер- шаў, пераклады з польскай паэзіі, пера- клад на бел. мову «Слова аб палку Іга- равым». У час цяжкай хваробы паэта ў студз.— сак. 1920 газета публікавала бюлетэнь аб стане яго здароўя. Асвятля- ла «Б.» 15-гадовы юбілей літ. дзейнасці Купалы, апублікавала яго прамову на святкаванні (26.6.1920). Актыўным су- працоўнікам газеты быў Бядуля (апублі- каваў шмат вершаў, апавяданняў, арты- кулаў). Друкаваліся апавяданні М. Га- рэцкага, А. Галіны (М. М. Міцкевіч), Л. Родзевіча, Лёсіка і вершы Я. Коласа (7.2.1920), А. Паўловіча, М. Чарота, спадчына К. Каганца, раман Ядвігіна Ш. «Золата», драмы Ф. Аляхновіча, У. Га- лубка і інш. Рэгулярна асвятлалася тэатральнае жыццё ў Мінску, сельская мастацкая самадзейнасць. Былі такса- ма аддзелы «Апошнія навіны», «Палі- тычныя весткі», «Менскае жыццё», паведамленні польскага ген. штаба пра вайну з Расіяй, спартыўныя звесткі, перапіска з чытачамі. У. М. Конан. «БЕЛАРЎсІ», газета, выдавалася з 30.3 да 18.5:1919 у Гродне на бел. мове. Выйшла 11 нумароў. Орган Цэнтр. бел. рады Гродзеншчыны. Асвятляла культ. жыццё горада, пісала пра бел. школу, дзіцячую мастацкую самадзейнасць, стварэнне бел. хору, клуба «Наша хата», пра літ.-музычныя вечары, бел. настаў- ніцкі рух. Друкавала матэрыялы па гіс- торыі і этнаграфіі Беларусі. Пад рубры- кай «У нашых суседзяў» змяшчала інфармацыю пра падзеі ў Польшчы, на Украіне і Літве. Друкавала агляд між- нар. жыцця. Вяла рубрыку «Мясцовая хроніка». А. М. Пяткевіч. «БЕЛАРУСЬ ПРАЦЫ», газета, орган Беларускай нацыяналістычнай сябрыны (БНС). Выдавалася з 3.2 да 26.5.1934 у Вільні на бел. мове. Рэдактар- выдавеЦ С. Сарока. Друкавала заклікі, дакументы і праграмы БНС па пытан- нях нац. адраджэння, барацьбы з гола- дам, хваробамі і інш. Мела рубрыкі: «Апошнія весткі», «Хроніка», «Адказы», «Аб’явы». Выйшла 5 нумароў. «БЕЛАРУСЬ У ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЕ, 1941—1945», аднатомная эн- цыклапедыя пра ўдзел Беларусі і бела- русаў у Вялікай Айчыннай вайне 1941— 45 супраць фашысцкай Германіі і яе саюзнікаў. Падрыхтавана і выдадзена «Беларускай Энцыклапедыяй» у 1990. Аб’ём 126 улікова-выдавецкіх аркушаў. У энцыклапедыі змешчана каля 3 тыс. артыкулаў, напісаных вядучымі бел. гісторыкамі і супрацоўнікамі БелСЭ. Артыкулы размешчаны ў алфавітным парадку. У пачатку даведніка змешчаны аглядны нарыс пра Вял. Айч. вайну, у канцы — храналогія найважнейшых падзей часоў вайны і спіс літаратуры. У энцыклапедыі адлюстраваны найваж- нейшыя падзеі Вял. Айч. вайны, якія адбываліся на тэр. Беларусі: барацьба бел. народа на франтах вайны, дзе су- праць фаш. Германіі змагаліся 1,3 млн. беларусаў; барацьба супраць акупантаў 374 тыс. бел. партызан, аб’яднаных у 213 партыз. брыгад і 258 асобных атра- даў, больш за 400 тыс. баявога ўліку партыз. рэзерваў, болын за 70 тыс. пад- полыпчыкаў; дзейнасць у сав. тыле 1,5 тыс. чалавек і 124 буйных заводаў і фабрык, эвакуіраваных з Беларусі ў 1941. Беларусь сусветна вядомая як рэс- публіка-партызанка, таму ў выданні вял. ўвага ўдзелена матэрыялам партыз. тэ- матыкі. Да ліку найб. значных цыклаў належаць артыкулы: пра франты і арміі, якія ўдзельнічалі ў абарончых баях і вызваленні Беларусі; пра найбуйнейшыя аперацыі Чырвонай Арміі, бітвы парты- зан і пра партыз. фарміраванні, краі і зоны; пра падпольныя антыфаш. арг-цыі. У выданні змешчаны біяграфічныя арты- кулы пра выдатных военачальнікаў і праслаўленых камандзіраў Чырвонай Арміі, камандэіраў буйных партыз. фар- міраванняў, кіраўнікоў падпольных ан- тыфаш. арг-цый, пра ўсіх беларусаў Ге- рояў Сав. Саюза, поўных кавалераў ордэна Славы, а таксама пра сыноў і да- чок іншых народаў, якім гэтыя званні прысвоены за мужнасць і адвагу ў баях на тэр. Беларусі. У выданні адноўлены імёны, якія доўгі час незаслужана вы- крэслівалі ў гіст. даследаваннях, у т. л. сакратара Мінскага падп. гаркома КП(б)Б I. К. Кавалёва, камандуючага Зах. асобай ваен. акругай і Зах. фрон- там Дз. Р. Паўлава. Грунтоўна асветле- ны акупац. рэжым ням.-фаш. захопні- каў: артыкулы пра найбуйнейшыя кар- ныя аперацыі акупантаў супраць парты- зан і насельніцтва, пра лагеры смерці, турмы і гета, пра планы і намеры фашы- стаў у адносінах да бел. і інш. сав. наро- даў у выпадку іх перамогі («Осг», еБар- бароса»), Прадстаўлены ў выданні і ар- тыкулы пра ўстановы і інстытуты бел. ка- лабарацыяністаў, кароткія звесткі пра верхаводаў гэтых устаноў, што супра- цоўнічалі з акупантамі. Пэўная коль- касць артыкулаў прысвечана паказу страт, прычыненых Беларусі ў час вайны. За гады акупацыі фашысты знішчылі на Беларусі больш за 2 млн. 200 тыс. чалавек, разбурылі і спалілі 209 гарадоў і мястэчак, 9200 вёсак, больш за 8 млн. жылога фонду ў гарадах і 1 млн. 200 тыс. дамоў на вёсцы, без жылля застаўся кожны трэці жыхар. Непасрэдныя матэ- рыяльныя страты Беларусі склалі болып за 75 млрд. руб. Насельніцтва Беларусі, якое напярэдадні вайны складала 10 млн. 528 тыс. чал., дасягнула даваен. колькасці толькі амаль праз 50 гадоў. У артыкулах «Крыніцазнаўства», «Гістарыяграфія» вызначаны ўзровень вывучэння Айч. вай- ны ў бел. гіст. навуцы, адзначаны дасяг- ненні і завострана ўвага на пытаннях, якія патрабуюць далейшай распрацоўкі. Расшырэнню крыніцазнаўчай базы спрыяюць арт. «Мемуары», «Рукапісныя часопісы», інфармацыя пра падп. перы- ядычныя выданні на акупіраваных тэры- торыях, а таксама артыкулы пра буйней- шыя музеі рэспублікі і матэрыялы іх фондаў. Каля 22 % аб’ёму кнігі скла- даюць карты, схемы, дакумент. фотаз- дымкі, партрэты і інш. ілюстрацыі. Літ.: Е р мол о в н ч В. Сказанне о подвн- ге народном // Коммуннст Белорусснн. 1991. №3;Моффе Э. Г. О подвнге народ- ном // Неман. 1990. № 9; К н а ц ь к о Г. Тры тысячы пытанняў... // Полымя. 1991. № 8. I. П. Хаўратовіч. «БЕЛАРЎСЬ У ЭПОХУ КАПІТАЛІЗ- МУ», «Белоруссня в эпоху ка- пнталнзма», зборнік дакументаў і матэрыялаў па гісторыі Беларусі 1861 — 1900. Падрыхтаваны Гал. архіўным упраўленнем пры СМ БССР і Ін-там гісторыі АН БССР. Выдадзены ў Мінску (т. 1, 1983; т. 2, 1990). У 1-ы том «Раз- віццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі» ўключаны дакументы аб пад-
487 БЕЛАРУСЬНАФТА рыхтоўцы і правядзенні рэформы 1861, адмене прыгоннага права, становішчы сялян Беларусі да і пасля рэформы, аб класавай барацьбе, зараджэнні і развіцці капіталіст. адносін у вёсцы. Змешчаны дакументы пра незадаволенасць сялян умовамі рэформы 1861, скаргі сялян на прыгнёт і здзекі над імі з боку памешчы- каў і прадстаўнікоў мясц. улад, матэрыя- лы пра сял. хваляванні, якія часта пры- малі востры характар і даходзілі да ўзбр. сутыкненняў. Храналагічныя рамкі тома некалькі пашыраны за лік дакументаў 1856—60, якія паказваюць падрыхтоў- ку і правядзенне рэформы 1861, і матэ- рыялаў за 1901—05, што уключаюць пе- раважна статыстычныя звесткі. У 2-і том «Развіццё капіталізму ў прамысловасці, становішча прамысловых рабочых і рабо- чы рух на Беларусі, 1861 —1900» уклю- чаны дакументы аб тэр., колькасці і сац. складзе насельніцтва, развіцці гарадоў і інш. населеных пунктаў, прам-сці, тран- спарту, унутр. і знешняга рынкаў, шля- хоў зносін, аб становішчы рабочага класа і рабочым руху. Дакументы і матэрыялы зборніка асвятляюць падзеі, якія адбы- валіся на.сучаснай тэр. Беларусі, у нека- торых выпадках статыстычныя табліцы выходзяць за межы Беларусі з прычыны падвядзення вынікаў па губернях без падзелу на паветы. У зборніку змешчаны каментарыі, прадметна-тэматычныя і геагр. паказальнікі, крыніцы, пералік не ўключаных дакументаў. Дакументы пе- раважна друкуюцца ўпершыню, выяўле- ны ў архівах Масквы (ЦДАКР СССР), С-Пецярбурга (ЦДГА СССР), Вільнюса (ЦДГА Літвы), Мінска (ЦДГА Бела- ,русі), Гродна (ЦДГА Беларусі). Пла- нуецца выданне 3-га тома зборніка аб стане асветы на Беларусі ў 2-й пал. 19 ст. А. М. Філатава. «БЕЛАРУСЬ У ЭПОХУ ФЕАДАЛІЗ- МУ», «Белоруссня в эпоху феодалнзма», зборнік дакументаў і матэрыялаў па гісторыі Беларусі ад ста- раж. часоў да 1861. Падрыхтаваны Ін-там гісторыі АН БССР і Архіўным упраўленнем пры СМ БССР. Выдадзены ў 4 тамах у Мінску (т. 1, 1959; т. 2, 1960; т. 3, 1961; т. 4, 1979). 1-ы том (ад стараж. часоў да сярэдзі- ны 17 ст.) уключае 3 раздзелы. Матэ- рыялы 1-га раздзела тычацца найб. ран- няга перыяду гісторыі Беларусі, які знайшоў адлюстраванне ў пісьмовых крыніцах 6 — 1-й пал. 12 ст. Асвятляюц- ца працэсы распаду першабытнаабшчын- нага ладу, развіццё феад. адносін, узнік- ненне і пераўтварэнне гарадоў у значныя цэнтры эканам. і паліт. жыцця. 2-і раз- дзел змяшчае дакументы па перыядзе феад. раздробленасці і ўтварэння ВКЛ. Значная частка нарматыўных матэрыя- лаў апісвае міжусобную барацьбу князёў, войны супраць ням. рыцараў, літ., рус. і польскіх феадалаў, полаўцаў, татар, развіццё гандлю з Рыгай, Готландам, дыпламатычных і паліт. адносін з Поль- шчай (Крэўская унія 1385)-, рус. княст- вамі, Прыбалтыкай. 3-і раздзел прысве- чаны сац.-эканам. развіццю бел. зямель у складзе ВКЛ (15 — 1-я пал. 17 ст.), царкве і этнарэліг. супярэчнасцям. 2-і том (сярэдзіна 17 ст.— 18 ст.) уключае 3 раздзелы. 1-ы раздзел «Вызва- ленчая вайна беларускага народа. Ба- рацьба за ўз’яднанне Беларусі з Рускай дзяржавай у сярэдзіне 17 ст.». Ў 2-м раздзеле характарызуюцца сац.-эканам. становішча розных слаёў насельніцтва, феад. і сялянская гаспадарка, мануфак- тура, промыслы, гандаль. Асобны матэ- рыял асвятляе паліт. і нац.-рэліг. (пе- раважна антыкаталіцкія) рухі. 3-і раз- дзел прысвечаны гісторыі культуры Бе- ларусі і храналагічна (16—18 ст.) выхо- дзіць за межы зборніка (летапісныя звесткі, фрагменты з мемуараў Ф. Еўла- шэўскага, «Дыярыуша» А. Філіповіча, выданняў Ф. Скарыны, В. Цяпінскага, граматы аб заснаванні школ, брацтваў, шпіталяў, шматлікія дакументы адносна дзярж. мовы і інш.). 3-і том (канец 18 — 1-я пал. 19 ст.) уключае 2 раздзелы. У 1-м раздзеле «Уз’яднанне Беларусі з Расіяй і яе раз- віццё ў першыя гады пасля ўз’яднання» змешчаны дакументы, якія асвятляюць паліт. і эканам. становішча Беларусі ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай і ў пач. 19 ст.; сац.-класавую палітыку Рас. імпе- рыі, змены ў судовай сістэме, дзярж. кіраванні, гасп. развіцці. Прадстаўлены спісы маёнткаў, дараваных вярх. уладай мясцовым і рус. землеўласнікам, указы адносна дваранскіх выбараў, статуса ку- пецкага і мяшчанскага саслоўяў, ману- фактур, падаткаў, удзелу жыхароў Бе- ларусі ў выбарах дэпутатаў для выпра- цоўкі праекта новага Улажэння (1773) і інш. У 2-м раздзеле сабраны дакументы і матэрыялы пра эканам. развіццё Бела- русі ў перадрэформенны перыяд, у 1813—60 (сельская гаспадарка, прам-сць, гандаль, гарады, населыгіцтва і павіннасці). 4-ы том (1-я пал. 19 ст.) тэматычна і храналагічна працягвае і дапаўняе т. 3. Уключае 5 раздзелаў: 1-ы поўнасцю прысвечаны Айч. вайне 1812 (прыво- дзяцца некаторыя новыя звесткі пра ход ваен. дзеянняў, разарэнне насель- ніцтва, гарадоў, вёсак); 2-і асвятляе палі- тыку царскіх улад на Беларусі ў 1-й пал. 19 ст.; 3-і — становішча сялянства і сял. рухі; 4-ы — нац.-вызваленчы рух у яго сувязі з польскімі і рус. рэвалюцыяне- рамі-дэмакратамі (значная частка даку- ментаў тычыцца паўстання 1830—31, грамадска-паліт. рухаў у гады рэвалюцый 1848—49 у Зах. Еўропе). У 5-м раздзеле прадстаўлены дакументы і матэрыялы па гісторыі школ, б-к, выдавецкай спра- вы, асвятляюцца рэформы і пераўтварэн- ні ў сістэме нар. адукацыі (у т. л. «Ста- тут навучальных устаноў, падначаленых універсітэтам», 1804), уплыў этнакан- фесіяналыгых, сац. і паліт. фактараў на гісторыка-культ. працэс. Зборнік на- сычаны статыстычнымі табліцамі, гу- бернатарскімі справаздачамі, канцыляр- скімі ведамасцямі, тапаграфічнымі апі- саннямі і інш. Болыпасць дакументаў апублікавана на рус. і старажытнабел. мовах, некаторыя акты — у перакладах з польскай і лац. моў. У канцы тамоў да- дзены спісы апублікаваных дакументаў, прадметна-тэматычныя і геагр. пака- зальнікі. Значная частка матэрыялаў (асабліва за 17—19 ст.) апублікавана па архіўных крыніцах. Зборнік з’яўляецца найб. значным з дакумент. шматтомных выданняў, пры- свечаных феад. перыяду гісторыі Бела- русі, якія ўбачылі свет у 1950—70-я га- ды. У ім выкарыстаны многія новыя крыніцы, выяўленыя ў архівах Масквы (ЦДАСА, ЦДАКР СССР), С.-Пецярбур- га (ЦДГА СССР), Вільнюса (ЦДГА Літвы), Мінска (ЦДГА Беларусі) і інш. Да недахопаў выдання адносіцца адсут- насць арыгінальных тэкстаў некаторых актаў і дакументаў; на ўнутр. перыяды- зацыі асобных раздзелаў адмоўна адбі- ліся дагматычныя канцэптуальныя схе- мы афіцыйнай бел. і рус. гістарыягра- фіі. г Г. Я. Галенчанка. БЕЛАРУСЬКАЛІЙ і м я 50-г о д д з я С С С Р, вытворчае аб’яднанне ў Салігор- ску. Створана ў 1975 на базе 1-га (пра- цуе з 1963), 2-га (з 1965), 3-га (з 1969) калійных камбінатаў (рудаўпраўленняў). У 1979 у аб’яднанне ўвайшоў 4-ы кам- бінат. Асн. прадукцыя — мінеральныя калійныя ўгнаенні. Сыравінная база — Старобінскае радовішча калійных і ка- меннай солей. У кожнае рудаўпраўленне ўваходэіць руднік і сільвінітавая абага- чальная ф-ка, у 4-м рудаўпраўленні дзей- нічае цэх сульфату калію. Працуюць да- паможныя вытв-сці. Штогод вырабляец- ца прыкладна 5 млн. т калійных угнаен- няў у пераразліку на 100 % К2О, што складае 20 % іх сусветнай вытв-сці. Мае 14 пунктаў аховы здароўя, паліклі- ніку, санаторый-прафілакторый, піянер- лагер, 21 дашкольную ўстанову, Палац культуры і тэхнікі, 6 б-к, музей прад- прыемства, стадыён. Выдаецца шматты- ражная газ. «Калнйіцнк Солнгорска». г Ю. С. Казееў. БЕЛАРУСЬНАФТА, вытворчае аб’яд- нанне ў Гомелі. Падпарадкавана Дзярж. к-ту па прам-сці і міжгаліновых вытвор- часцях Рэспублікі Беларусь. Створана ў 1966 для арганізацыі і развіцця нафта- здабыўной прам-сці і правядзення геола- гаразведачных работ на нафту і газ на Беларусі. У складзе аб’яднання 7 сама- стойных прадпрыемстваў (Рэчыцкае ўпраўленне разведачнага бурэння, Светлагорскае ўпраўленне буравых ра- бот, Бел. ўпраўленне буравых работ па бурэнні нафтавых свідравін у Зах. Сі- біры, Рэчыцкае і Светлагорскае ўпраў- ленні тэхналагічнага транспарту, упраў- ленні будаўніча-мантажнае, па павы- шэнні нафтаадцачы пластоў, па капі- тальным рамонце свідравін) і 11 дапа- можных вытворчасцей, у т. л. Бел. наф- таперапрацоўчы з-д. Прамысловая зда- быча нафты пачалася ў 1965 на Рэчыц- кім радовішчы. У 1990 эксплуатаваліся 38 нафтавых радовішчаў. Сярэднегада- вая здабыча нафты 2 млн. т. (1991). Пасля ачысткі нафта перадаецца Упраў- ленню магістральных нафтаправодаў «Дружба». Спадарожны газ накіроўваец- ца на газаперапрацоўчы з-д. Аб’яднанне
488 «БЕЛ АРУСЬФІЛЬМ » мае санаторый-прафілакторый, 2 базы адпачынку, 2 піянерлагеры, 8 дашколь- ных устаноў, Палац кулыуры і тэхнікі нафтавікоў. Выдаецца шматтыражная газ. «Нефтяннк». А. М. Сямёнаў. «БЕЛАРУСЬФІЛЬМ», кінастудыя Рэс- публікі Беларусь. Створана ў 1928 кіна- арг-цыяй Белдзяржкіно, да 1946 наз. «Са- вецкая Беларусь». 3 1928 знаходзілася ў Ленінградзе, з 1939 у Мінску. На па- чатку дзейнасці ў кінастудыі працавалі рэжысёры Ю. Тарыч, У. Гардзін, май- стры кіно М. Данской, I. Рашаль, кам- пазітары I. Дунаеўскі, В. Салаўёў-Ся- дой, А. Туранкоў, акцёры Л. Кміт, Б. Ба- бачкін, М. Сіманаў, М. Чаркасаў і інш. У 1930 на кінастудыі «Б.» зняты 1-ы гу- кавы фільм «Пераварот». У сувязі з ад- даленасцю кінастудыі ад Беларусі тэма- тыка многіх фільмаў у гэты перыяд была слаба звязана з жыццём і гісторыяй бел. народа. У Вял. Айч. вайну аператары кінахронікі вялі здымкі ў партыз. атрадах і франтавых групах, значная частка творчых работнікаў кінастудыі працава- ла на студыях Алма-Аты і Масквы. Пасля вызвалення Беларусі ў 1944 па- чалося адраджэнне кінастудыі. 3-за ад- сутнасці тэхн. базы, якая была знішчана ням.-фаш. акупантамі, у Мінску ствара- ліся пераважна кіначасопісы і кінанары- сы. У 1954 выпушчаны 1-ы бел. каляровы мастацкі фільм «Дзеці партызана», у 1971 — 1-ы шырокафарматны фільм «Крушэнне імперыі». У 1961 на базе сектара кінаперыёдыкі і дакумент. філь- ма кінастудыі арганізавана Мінская студыя навук.-папулярных і хранікальна- дакумент. фільмаў, якая ў 1968 зноў улілася ў «Б.» як вытв.-творчае аб’яд- нанне «Летапіс». На кінастудыі дзейні- чаюць таксама творчае аб’яднанне «Тэ- лефільм» (з 1968), творчая майстэрня мультыплікацыйных фільмаў (з 1975), працуе тэатр-студыя кінаакцёра (з 1981). Студыя *Б.» займае тэр. 13 га, мае гал. корпус (пабудаваны ў 1960) з 3 здымачнымі павільёнамі агульнай пл. 2440 м2, тонатэлье для запісу, агучван- ня і пераагучвання фільмаў, вытв. цэхі і ўчасткі, фільматэку і інш. У прыгарадзе Мінска кінастудыя мае пляцоўку (больш за 30 га) для здымак з комплексам вытв. памяшканняў. У 1981 кінастудыя «Б.» узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Гл. таксама арт. Кіно. , В. I. Смаль. БЕЛАСТОК (Віаіу&ок), горад на ПнУ Полынчы, цэнтр Беластоцкага ваявод- ства. За 174 км ад Варшавы, на р. Белая (Бяла). Чыгуначны вузел. 225 тыс. жы- хароў (1989). Лічаць, што Б. заснаваны Гедымінам у 1320. У падляшскіх граматах 14 ст. называўся Бельшчаны-сток. У 1426 Ві- таўт падараваў горад Мацею з Тыкоціна. У 1584 каронны маршалак, староста ко- венскі і тыкоцінскі Пётр Весялоўскі, які валодаў Б., пабудаваў там каменны касцёл св. Тройцы. У 1634 Весялоўскі далучыў Б. да Тыкоцінскага староства. Прыбытак з маёнтка ішоў на ўтрыман- не замка ў Тыкоціне. Нашчадкі Веся- лоўскага без поспеху судзіліся са старос- там тыкоцінскім Вастрарогам, які пры- своіў Б. Пазней Б. быў далучаны да каронных (дзяржаўных) уладанняў, а ў 1659 перададзены гетману С. Чарнецка- му «за асабістыя паслугі айчыне» ў па- жыццёвае ўладанне. У 1661 варшаўскі сойм зацвердзіў за Чарнецкім права на вечнае патомнае ўладанне Б. і Тыко- цінскім староствам. Пасля смерці Чар- нецкага Б. належаў яго зяцю графу Яка- ву Кліменту Браніцкаму. Пры Стэфане Браніцкім, сыне Якава, ваяводзе пад- ляшскім і старосце браньскім, тут пабу- даваны палац, Б. стаў мястэчкам. У 1723 Ян Браніцкі (сын Стэфана, пазней муж сястры караля Рэчы Паспалітай, вял. гетман літоўскі і кашталян кракаўскі) дабіўся ад караля Рэчы Паспалітай Аўгуста III Моцнага магдэбургскага права для Б. На гал. плошчы былі па- будаваны ратуша з вежай і каменныя крамы, горад быў умацаваны мураванай сцяной з 4 вежамі-брамамі. Гал. упры- гожаннем горада быў палац Браніцкіх з тэатрам, садам, аранжарэямі, вадасхо- вішчамі і 2 звярынцамі. У 1753 значная частка горада знішчана пажарам. У 1771 Б. перайшоў у валоданне да жонкі Бра- ніцкага, пазней да яго пляменнікаў Фе- лікса і Яна Патоцкіх і іх сястры Марыі Мастоўскай. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Б. у складзе Прусіі. У 1802 Патоцкія прадалі Б. прускаму ка- ралю Фрыдрыху Вільгельму III за 270 970 талераў. Паводле ўмоў продажу, уладальніцкія правы на Б. перадаваліся ўдаве Я. Браніцкага з умовай, што яна штогод будзе выплачваць 5578 злотых каталіцкай царкве і прускаму ўраду. У кароткі час вуліцы Варшаўская і Баяр- ская былі забудаваны 2-павярховымі мураванымі дамамі і забрукаваны, узве- дзены новы квартал — Кляйндорф. Б. стаў цэнтрам Беластоцкага дэпартамен- та. Тут пачаў дзейнічаць Беластоцкі інстытут павітух. Паводле Тыльзіц- кага міру 1807, Б. далучаны да Рас. імперыі. Расійскі імператар Аляксандр I адкупіў яго ў прускага караля. Акрамя таго, Прусіі было выплачана 20 223 руб. серабром за расліны і дрэвы ў аранжа- рэях і палацавую мэблю. 3 1808 Б. цэнтр Беластоцкай вобласці, з 1843 — цэнтр Беластоцкага пав. Гродзенскай губ., у 1845 горад атрымаў герб. Тут выдава- лася газ. «Белостокскне областные ве- домостн». У ваколіцах Б. (Харошча, Супрасль і Кнышын) працавалі сукон- ныя фабрыкі. У 1857 у Б. 13 787 ж., 780 дамоў, 7 ф-к, 9 з-даў, якія штогод выпускалі прадукцыі прыкладна на 325 тыс. руб., дзейнічаў Беластоцкі ка- мерцыйны банк. У 1862 праз Б. пракла- дзены ўчастак Пецярбургска-Варшаў- скай чыгункі. У 1889 у горадзе 56,6 тыс. жыхароў, 4127 жылых дамоў, 27 з-даў, 133 ф-кі (суконна-картовая, шаўковая, капялюшныя; больш за 2 тыс. рабочых), якія штогод выпускалі прадукцыі на 2 687 650 руб. Дзейнічалі рэальнае ву- чылішча (287 вучняў), інстытут шляхет- ных дэяўчат (133 вучаніцы), пав. і пры- ходскае вучылішчы, пач. яўрэйскае вучы- лішча, 2 прыватныя школы, 2 бальніцы, шпіталь, 4 аптэкі, праваслаўная і лютэ- ранская цэрквы, касцёл, 2 сінагогі, 2 тэатры, 29 магазінаў; штогод право- дзіўся кірмаш. У горадзе і павеце адбы- ліся Беластоцкая стачка рабочых 1895, Беластоцкая канферэнцыя камітэтаў і арганізацый РСДРП (1902), Беластоц- кія выступленні працоўных 1905, дзей- нічала Беластоцкая акруговая арг-цыя ППС. У час 1-й сусв. вайны Б. быў аку- піраваны германскімі войскамі. У 1918 тут дзейнічаў Савет рабочых дапутатаў, арг-цыі КПРП і інш. партый. У час сав.- польскай вайны 1920 у Б. ўтвораны Польскі рэвалюцыйны камітэт. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921, Б. увайшоў у склад Польшчы. У горадзе і яго ваколіцах з 1924 дзейнічалі Бела- стоцкая гарадская і акруговая арг-цыі КПЗБ і КСМЗБ. У 1924—25 у Б. знахо- дзіўся ЦК КПЗБ. У 1920—30-я гады тут адбываліся значныя рэв. выступленні працоўных: забастоўкі тэкстыльшчыкаў 1928, 1929, 1933, 1937, выступленне бес- працоўных 1931, забастоўка рабочых ле- сараспрацовак 1935—36. Пасля вызва- лення Зах. Беларусі Чырвонай Арміяй у Б. адбыўся Народны сход Заходняй Беларусі 1939. 3 1939 горад у складзе БССР, з 4.12.1939 цэнтр Беластоцкай вобл. 23.6.1941 Б. акупіраваны гітлераў- цамі, вылучаны ў асобную адм. акругу (бецырк «Беласток») і ўключаны ў склад Усх. Прусіі. На акупіраванай тэр. дзей- нічалі Беластоцкі падпольны абком КП(б)Б, Беластоцкі падпольны абком ЛКСМБ, Беластоцкае партызанскае злу- чэнне, Беластоцкая абласная антыфа- шысцкая арганізацыя, фарміраванні Арміі Краёвай, выдавалася падп. газ. «Белостокская правда». У 1943 адбылося паўстанне ў Беластоцкім гета. За час акупацыі знішчана 55 % нас., 74 % пра- мысловасці, 80 % жыллёвай забудовы горада. Б. вызвалены Чырв. Арміяй 27.7.1944 у выніку Беластоцкай аперацыі 1944. Паводле дагавора ўрадаў СССР і ПНР у верасні 1944 горад перададзены ў склад Польшчы. У горадзе развіта тэк- стыльная прам-сць, працуюць прад- прыемствы металургіі, тэлевізійных пад- вузлоў, мэблі, керамікі, шклозавод; ме- дыцынскі і політэхнічны ін-ты, філіялы інш. ВНУ, музычная акадамія, вышэй- шая тэатральная школа, 2 тэатры, філар- монія, радыёстанцыя. У Б. знаходзіцца Беларускае грамадска-культурнае тава- рыства, якое выдае газ. «Ніва» і штогод- нік «Беларускі каляндар». Помнікі: кас- цёл (былы Святой Тройцы), палац Бра- ніцкіх з паркам (17 ст.), ратуша (18 ст.), «дом Напалеона» (пач. 19 ст.), парк польска-сав. дружбы з абеліскам у гонар Сав. Арміі. Б.— радзіма стваральніка эсперанта Л. Заменгофа (1859—1917). Літ.: ЗДіібіа і таіегіаіу <1о дгіе]о\у тіаМа Віаіедоаіокіі. Т. 1. Віаіузіок. 1968. А. П. Госцеў. БЕЛАСТОЦКАЕ ВАЯВОДСТВА, ад- міністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Польшчы ў 1919—39 і з 1944. Утворана 2.8.1919 у складзе 12 паветаў: Астрален- скі, Аўгустоўскі, Беластоцкі, Бельскі,
489 БЕЛАСТОЦКАЯ Высока-Мазавецкі, Кольнаўскі, Лом- жынскі, Остраўскі, Саколкаўскі, Сей- нінскі, Сувалкаўскі і Шчучынскі. 4.2.1921 у склад ваяводства пе- рададзены яшчэ 3 паветы: Белавежскі (акрамя 4 гмін), Ваўкавыскі і Гродзен- скі. Адміністрацыйны цэнтр — г. Бела- сток; пл.— 32,4 тыс. км2, нас.— 1302 тыс. чал. у 1919 і 1643,5 тыс. чал. паводле перапісу 1931. Колькасць гарад- скога насельніцтва — 24,1 %. Паводле нац. складу палякаў 76,9 %, яўрэяў 11 %, беларусаў 9,1 %. Гарады: Аўтус- тоў, Асавец (крэпасць), Беласток, Бельск, Браньск, Ваўкавыск, Граева, Гродна, Драгічын, Друскенікі, Замбраў, Кляшчэлі, Кнышын, Кольна, Крынкі, Ломжа, Мельнік, Саколка, Трасцяны і інш.; мястэчкі: Азёры, Боцькі, Гарадок, Заблудава, Нямірава, Орля, Сямяцічы, Сідра, Супрасль, Хорашч, Цеханавец і інш. Пазней да ліку гарадоў аднесены Ганёндз (1922), Сураж (1923), Лапы (1925), Індура, Скідаль, Свіслач і Едваб- на (1927); скасаваны паветы: Белавеж- скі (1922), Сейнінскі (1924) і Коль- наўскі (1931). У 1938 Астраленскі, Лом- жынскі і Остраўскі пав. перададзены ў Варшаўскае ваяв. У пач. 2-й сусветнай вайны Б. в. перададзена ў склад БССР, дзе 4.12.1939 пераўтворана ў Бела- стоцкую вобласць, паветы падзелены на раёны (1940) і сельсаветы. Паводле пагаднення паміж урадамі БССР і Полыпчы (1944), да Польшчы адышлі ўсе паветы, якія ўваходзілі раней у Б. в., а ў 1939—44 былі ў складзе Беластоцкай вобл., акрамя Ваўкавыскага і Гродзен- скага пав., якія засталіся ў складзе БССР (гл. Гродзенская вобласць). Адноўле- нае Б. в. з цэнтрам у Беластоку мела пл. 10,1 тыс. км2, нас. 618 тыс. чал. (1976). М. I. Камінскі. БЕЛАСТОЦКАЕ ПАРТЫЗАНСКАЕ ЗЛУЧЭННЕ ў Вялікую Айчын- ную вайну. Створана ў жн. 1943 паводле рашэння ЦК КП(б)Б і БШПР. Узначальвалі 1-ы сакратар Беластоцка- га падпольнага абкома КП(б)Б В. Е. Самуцін (жн. 1843 — ліп. 1944); нач. штаба П. П. Капуста (жн. 1943— ліп. 1944) I. А. Сянькевіч (в. а. люты — крас. 1944). Сфарміравана на тэр. Мін- скай вобл. з атрадаў і груп, што ўваходзі- лі ў склад партыз. злучэння Слуцкай зоны; 744 (па інш. даных 809) чал. У вер.— ліст. 1943 злучэнне зрабіла 1000-кіламетровы баявы рэйд па тыле ворага з Капыльскага р-на Мінскай вобл. ў Беластоцкую вобл. Брыгады і атрады базіраваліся гал. чынам у Ліпічанскай і Ружанскай пушчах Баранавіцкай і Брэсцкай абл., дзейнічалі дробнымі пад- раздзяленнямі на тэр. Беластоцкай вобл. Яднала 5 партыз. брыгад: імя Аляксанд- ра Неўскага, імя Кастуся Каліноўскага, імя Панамарэнкі, імя Чапаева, «У імя Радзімы»; 7 асобна дзеючых атрадаў: 550-ы, «Баявы» імя Дунаева, імя Багдана Хмяльніцкага, імя Будзённага, імя Дзяржынскага, імя Жукава, імя Каліні- на. На час злучэння з Чырвонай Арміяй (ліп. 1944; асобныя злучэнні выйшлі ў сав. тыл у жн. 1944) налічвала 4165 пар- тызан. В. Е. Самуцін. БЕЛАСТОЦКАЯ АБЛАСНАЯ АНТЫ- ФАШЫСЦКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ ў В я- лікую Айчынную вайну. Дзей- нічала з ліст. 1943 да ліп. 1944, на тэр. Беластоцкай вобл. на чале з Беластоцкім абласным антыфашысцкім камітэтам пад кіраўніцтвам Беластоцкага падпольнага абкома КП(б)Б. Першыя антыфаш. арг-цыі і групы сталі ўзнікаць у 1941—42 у Ваўкавыскім, Гродзенскім, Крынкаў- скім, Свіслацкім і Сюдзельскім р-нах, найперш у тых населеных пунктах, дзе ў часы бурж. Полыпчы быў развіты рэв. і нац.-вызваленчы рух пад кіраўніцтвам КПЗБ. Значную ролю ў стварэнні і раз- віцці сеткі антыфаш. арг-цый і груп у Беластоцкай вобл. адыграў Брэсцкі міжраённы «Камітэт барацьбы з нямец- кімі акупантамі». Антыфаш. рух узмац- ніўся з пачаткам дзейнасці Беластоцкага падп. абкома КП(б)Б і стварэннем на тэр. вобласці міжраённых і раённых к-таў партыі. 28.11.1943 абком стварыў Беластоцкі абл. антыфаш. к-т і зацвер- дзіў яго склад: старшыня Д. К. Сукачоў, са студэ. 1944 — К. I. Лук’янаў, члены Я. Р. Бонк, I. С. Целеш, М. М. Уладыка. Антыфашысцкі к-т узначальваў дзей- насць Беластоцкай гар., Бельскай, Бран- скай, Ваўкавыскай, Гродзенскай, Заблу- даўскай, Крынкаўскай, Лапскай, Сві- слацкай, Сюдзельскай, Снядаўскай, Са- колкаўскай раённых антыфаш. арг-пый. Да мая 1944 яна аб’ядноўвала 86 арг-цый і груп (639 чал.). Падполыпчыкі вялі масава-паліт. работу сярод насельніцтва, распаўсюджвалі лістоўкі, зводкі Саўін- фармбюро, узнімалі народ супраць аку- пантаў. Абласны к-т выдаваў друкарскім спосабам бюлетэнь. Антыфаш. арг-цыі і групы падтрымлівалі цесную сувязь з партызанамі, удзельнічалі ў стварэнні скрытага партыз. рэзерву, які да лета 1944 налічваў болып за 3 тыс. чал. Антыфашысты здабылі і перадалі пар- тызанам 340 вінтовак і аўтаматаў, 31 ку- лямёт, 16 пісталетаў, 10 тыс. патронаў, больш за 3 тыс. снарадаў, значную коль- касць медыкаментаў, прадуктаў і інш. Яны спалілі ў Беластоку тэкстыльную ф-ку, у Гродне ўзарвалі 2 вагоны з авія- бомбамі, пусцілі пад адхон некалькі эшалонаў, сістэматычна парушалі тэле- фонна-тэлеграфную сувязь ворага, вялі разведку, знішчалі гітлераўцаў, нападаю- чы на гарнізоны і апорныя пункты аку- пантаў. Л. В. Аржаева, П. П. Ліпіла. БЕЛАСТОЦКАЯ АКРУГОВАЯ АРГА- НІЗАЦЫЯ КПЗБ. Дзейнічала з кастр. 1923 да жн. 1938 ва ўмовах падполля пад кіраўніцтвам Беластоцкага акр. к-та КПЗБ (да стварэння КПЗБ рэв. работу на тэр. Беластоцкага ваяв. вяла Беластоцкая акр. арг-цыя КПРП). На пач. 1924 арг-цыя налічвала 252 чл. КПЗБ. У 1-й пал. 1924 аб’ядноўвала 11 раённых (Белавежская, Бельская, Браньская, Васількоўская, Гайнаўская, Гарадоцкая, Міхалоўская, Сямяціцкая, Супрасльская, Трастынская, Харошчаў- ская) і Беластоцкую гар. арг-цыі КПЗБ. Мела сувязь з 200 вёскамі, у многіх з якіх дзейнічалі ячэйкі (гурткі) КПЗБ. У 1932 арг-цыя аб’ядноўвала 761, да сярэдзіны 1935 — 700 чл. КПЗБ. У розны час Б. а. а. КПЗБ узначальвалі А. Бануле- віч, М. Е. Крыштафовіч, I. В. Малец, Р. А. Пірышка, Г. I. Шагун і інш. Арг-цыя КПЗБ узначальвала барацьбу працоўных за сац. і нац. вызваленне, за ўз’яднанне з БССР, арганізоўвала паліт. і эканам. стачкі, выступленні супраць агр. палітыкі польскага ўрада, умацоў- вала свой уплыў у прафсаюзах, інш. легальных і паўлегальных арг-цыях. У сувязі з расстрэлам ў Кракаве 6.11.1923 дэманстрацыі на Беласточчыне быў арганізаваны збор сродкаў у дапамо- гу сем’ям загінуўшых. У студз. 1924 камуністы распаўсюджвалі лістоўкі, пры- свечаныя памяці У. I. Леніна, вывешвалі жалобныя сцягі і транспаранты, право- дзілі масоўкі і сходы. Першамайскія дэманстрацыі і мітынгі ў 1924 адбыліся ва ўсіх буйных населеных пунктах Бела- сточчыны. Праз гурткі МОПРа акр. арг-цыя аргашзоўвала збор сродкаў для палітвязняў, выступала за адкрыццё бел. школ, кіравала выступленнямі бес- працоўных, барацьбой сялян супраць непасільных падаткаў. Беластоцкі акруг- ком і мдсц. арг-цыі КПЗБ узначальвалі забастоўку парабкаў у Бельскім і Ваўка- выскім пав. у 1925, удзельнічалі ў кампа- ніі за вызваленне палітвязняў у Зах. Беларусі, за стварэнне гурткоў Бела- рускай сялянска-работніцкай грамады, прапагандавалі яе праграму і статут. У крас. 1926 пры садзейнічанні камуніс- таў у Беластоку адбылася канферэнцыя класавых прафсаюзаў. Для выканання яе рашэння аб правядзенні першамай- скай дэманстрацыі з удзелам усіх рабо- чых быў выбраны падрыхтоўчы к-т, распаўсюджваліся лістоўкі ЦК КПЗБ. Дэманстрацыя, у якой удзельнічала больш за 5 тыс. чал., прайшла пад ло- зунгамі адзінства рабочага класа, рабоча- сял. саюзу, супраць сац. і нац. прыгнёту. У час падрыхтоўкі да выбараў у сейм (1928) чл. КПЗБ арганізоўвалі перад- выбарчыя мітынгі, распаўсюджвалі ліс- тоўкі і адозвы з заклікам галасаваць за кандыдатаў ад Кампартыі. Пасля I з’езда КПЗБ (1928) акр. арг-цыя ўзна- чальвала забастоўкі беластоцкіх тэк- стылыпчыкаў, транспартнікаў, рабочых фанернай ф-кі, пекараў і інш., выступ- ленні сялян супраць падаткаў, шарвар- каў, камасацыі, ліквідацыі сервітутаў, стварала к-ты беспрацоўных, дружыны самаабароны. У 1929—33 пры ўдзеле камуністаў адбыліся дэманстрацыі і ма- савыя мітынгі беспрацоўных у Беластоку і Васількове, Белавежска-Гайнаўская забастоўка рабочых лесапільных заводаў 1932, Беластоцкая забастоўка. тэкстыль- шчыкаў 1933. Па ініцыятыве акругкома КПЗБ 30 тэкстыльных прадпрыемстваў Гарадка, Васількова, Міхалова і Супрас- ля падтрымалі Беластоцкую ўсеагульную забастоўку рабочых 1932, у дапамогу
Літ. ССР часткі тэрыторыі Б. в. пераваж- на з літ. насельніцтвам. Раёны вобласці налічвалі 334 сельсаветы. Абласная га- эета «Вольная праца». Б. в. скасавана 20.9.1944 у сувязі з перадачай большай часткі вобласці ў склад Польшчы. Раёны Б. в., якія засталіся ў складзе БССР [Бераставіцкі (былы Крынкаўскі), Ваў- кавыскі, Гродэенскі, Сапоцюнскі, Сві- слацкі і Скідзельскі), увайшлі ў Гродзен- скую вобласць. М I Камінскі. БЕЛАСТОЦКАЯ ЗАБАСТОЎКА ТЭК- СТЫЛЬШЧЫКАЎ 1933 уЗаходняй Беларусі, адно з буйнейшых рэв. выступленняў рабочых Зах. Беларусі ў гады эканам. крызісу 1929—33. Адбыла- ся 16.3—16.6.1933 пад кіраўніцтвам за- бастовачнага к-та, у які ўваходзілі прадстаўнікі КПЗБ, ППС, Бунда і БХД. Праходзіла ў перыяд усяпольскай стачкі тэкстылыпчыкаў. У забастоўцы ўдзельнічала больш за 4 тыс. рабочых усіх тэкстыльных ф-к Беластока і суседніх гарадоў Беластоцкага прамысл. раена. Рабочыя патрабавалі павышэння зарплаты, паляпшэння ўмоў працы, за- ключэння калектыўных дагавораў, вы- ступалі супраць павелічэння працягласці рабочага часу, ліквідацыі скарочанай суботы, дапамогі беспрацоўным, баль- нічных кас і інш. Пачалася як экана- мічная, аднак паступова набыла паліт. характар. Забастовачны к-т арганізоўваў мітынгі, дэманстрацыі, шэсці рабочых Беластока ў інш. гарады. У перыяд забастоўкі ў Беластоку адбыліся 4 агульнагар. стачкі салідарнасці з тэк- стыльшчыкамі, у кожнай з якіх удзель- нічала больш за 6 тыс. рабочых розных прафесій (будаўнікі, шаўцы, металісты, гарбары, пекары, фарбавальшчыкі). Бе- ластоцю акр. к-т КПЗБ у звароце да рабочых і сялян акругі заклікаў аказаць тэкстыльшчыкам матэрыяльную дапамо- гу. Рабочыя Беластоцкага прамысл. раё- на сабралі 7 тыс. злотых, тэкстыльшчыкі Лодзі — 3 тыс., Варшавы — 850 злотых. Значныя грашовыя сродкі паступілі ад працоўных Вільні, Гродна, Слоніма. Вял. Бераставіцы. Сяляне Ваўкавыскага, Гродзенскага і Пружанскага пав. наю- равалі ў дапамогу бастуючым 36 вазоў бульбы і інш. прадуктаў. Штодзённа дастаўлялі с.-г. прадукты яляне Бела- стоцкага пав. Вялікую маральную і матэрыяльную падтрымку бастуючым аказалі працоўмыя Сав. Беларусі. На шматлікіх мітынгах і сходах, яюя праводзіліся на ф-ках, з-дах, у калгасах і саўгасах, яны прымалі рэзалюцыі салідарнасці з беластоцкімі тэкстыль- шчыкамі, збіралі грошы. У перыяд забастоўкі Беластоцкі акр. к-т КПЗБ наладзіў выпуск газ. «ІУіадопйзсі 5іга)ко*іе» («Забастовачныя весткі»), ЦК і акругком КПЗБ выдавалі лістоў- кі, у якіх аналізавалі ход забастоўкі, заклікалі бастуючых да канца адстой- ваць свае жыццёвыя інтарэсы. Скончы- лася частковым задавальненнем патраба- ванняў тэкстыльшчыкаў. I Ф Дзяшко БЕЛАСТОЦКАЯ ЗАБАСТОЎКА ТЭК- СТЫЛЬШЧЫКАЎ 1937 уЗаходняй Беларусі. Адбылася 12.4—19.6.1937 пад кіраўніцтвам забастовачнага к-та. Ахапіла 85 тэкстыльных прадпрыемстваў (6,5 тыс. рабочых) Беластоцкага пра- мысл. раёна. Да бастуючых далучыліся тэкстыльшчыкі Гарадка, Васількова, Супрасля, Міхалова. Рабочыя патраба- валі павышэння зарплаты на 30% і выканання калектыўнага дагавору. У перыяд забастоўкі ў Беластоку адбы- лася першамайская дэманстрацыя (10 тыс. чал.) пад лозунгам «Няхай жыве забастоў- ка тэкстыльшчыкаў дв перамопі*. Члены КПЗБ імкнуліся надаць забастоўцы паліт. характар, накіраваць яе ў рэчышча бараць- бы ў абарону міру, супраць фашызму, за дэмакратызацыю выбараў у сейм. Усеагуль- ная канфер. прафсаюзаў Беластока абвяс- ціла аб правядзенні 13 мая агульнагар. забастоўкі салідарнасці з тэкстыльшчыкамі, у якой прынялі ўдзел рабочыя амаль усіх прадпрыемстваў горада. На шматтысячным мітынгу 13 мая прамоўцы заклікалі працоў- ных да адзінства і салідарнасці. На раз- гон мітынгуючых гар. ўлады паслалі палі- цыю і 2 батальёны салдат У выніку сутычкі 24 рабочыя, 9 паліцэйскіх і некалькі салдат атрымалі раненні Па ініцыятыве Беластоц- кага акр. к-та КПЗБ рабочыя Беластока, Лодзі, Бельска і інш. адлічвалі ў фонд бастуючых грошы, сяляне навакольных па- ветаў дввалі прадукты. На пав. з’ездах «Стронніцтва людовэго» сяляне выказвалі салідарнасць з тэкстыльшчыкамі. Жыхары Гродзенскага пав. накіравалі ў Беласток сваіх дэлегатаў, якія заявілі аб падтрымцы бастуючых. Скончылася частковым задв- вальненнем патрабаванняў тэкстыльшчы- каў. I. Ф. Дряшко. БЕЛАСТОЦКАЯ СТАЧКА РАБОЧЫХ 1895, адна з найбольш масавых стачак у 1890-я гады. Пачалася на тэкстыль- ных прадпрыемствах у адказ на ўвядзен- не разліковых кніжак, у яюх былі пера- лічаны абавязкі рабочых, але не запісаны іх правы. У лш.— жн. стыхійныя хваляванні адбыліся на ўсіх прад- прыемствах Беластока. 14 жн. баставала Сапоцнін Шчучын Перахооы Дамброві 'Наненка «дзелі ;Індура Стаі Трасцяны Ядвабна *&шавшпыл' Тыноцін . Наяак) ЗАМБРАУ 'Лосінхі^ ідрзева ІАЛКІНЯ ВОСТРАУ^і МАЗАВЕЦКІ- Снябова / Шумова Дайявы ГараС о ў Заблуда) Нрыннна , Г / а>у™'О I Малафоаўцы [наяекм О _ < Рха Райск ІБЕЛЬСК ірная /СУху* /ТХРЫНКІ •БЕЛАСТОкЧ’ ’Т"' 'Сухаволя^. \ х 7/ Оя"°> \ II САКОЛКА! ІОМЖА-^^5 Мянжзшн \ Оі ВярзНкі I Л Эйыінаўчы Ц/' Р /забв 'н Ла, ГутД С,м™ ; Астрын? \ ₽«анс2; ^КЦЕХАНОВЕЦ Ч > (орсаўХ?^ \\ ЛАПЫ Лунна Гома БЕЛАСТОЦКАЯ ВОБЛАСЦЬ © ’ ^/ГСвіслвч- 1 /* Поразава Дабра@олл □ у, ° 7« ” \ В 0 Б Заляс п Г рвніцы 4 дэвржаўныв і—« •—« саюэных рэслублік ----- абласцей • — раенаў Бамстоцмей вобл Чыгунні - — Аўтеыабільмыя дароп _______Граніцы дадзены на І8 ПЛ840 г Цэнтр вобласці Цэнтры раВнаў Беластоцнайаобл ДЎГУСТАУх' Гарады Пасйлмі гаросногаО О «В .X ° Таона Насвленыя пуннты -*2|ГРАЕВА Л сельскага тыпу 491 БЕЛАСТОЦКІ больш за 10 тыс. рабочых. Яны патра- бавалі павялічыць заработную плату і палепшыць умовы працы. Голад прыму- сіў рабочых 9 вер. спыніць забастоўку, хоць іх патрабаванні не былі задаволены. Мнопя ўдзельнікі забастоўкі арыш- таваны. БЕЛАСТОЦКІ ІНСТЫТЎТ ПАВІТЎХ, Беластоцкая школа павітух, спецыяльная медыцынская навуч. ўста- нова ў Беластоку у 1802—37 (з пера- пынкам у 1807—11), дзе рыхтавалі павітух (акушэрак). Заснавальнік, 1-ы дырэктар і прафесар — урач Я. Ф. Мі- хеліс. 3 1811 тэрмін навучання 1 год. Выкладаліся тэарэт. дысцыпліны: аната- ма-фізіялапчныя асаблівасці жаночага арганізма, ход цяжарнасці, анамаліі цяжарнасці, механізм акта родаў, догляд немаўлят і інш. Практычныя навыю набываліся ў працэсе 4-месячнай прак- тыкі ў радзільных аддзяленнях меды- цынсюх устаноў. У 1802—07 інстытут выпусціў 90 павітух. Выпускніцы накі- роўваліся ў Беластоцкую вобласць, Гродзенскую, Мінскую і Валынскую губ. Літ.: К р ю ч о к Г. Р. Очеркк ясторнн медмцмны Белорусснн. Мн., 1976. Я. М. Цішчанка. БЕЛАСТОЦКІ ПАВЕТ, адм.-тэр. адзін- ка на тэрыторыі Рас. імперыі і Польш- чы ў 19—20 ст. Утвораны ў 1808 у складзе Беластоцкай вобласці, з 1843 у складзе Гродзенскай губерні. Цэнтр — г. Беласток. Пл. 2904 км2, нас. 210 132 чал. (1897), з іх 64% католікі, 23% пра- васлаўныя, каля 10% іудзеі. Падзяляўся на 12 валасцей: Абрубніцкая, Бела-
492 БЕЛАСТОЦКІ стоцкая, Гарадоцкая, Дайлідская, Заблу- даўская, Завыкаўская, Крыпнянская, Міхайлоўская, Прытулянская, Харош- чаўская, Юхнавецкая і Ясвільская. У складзе павета былі заштатныя га- рады Ганёндз, Кнышын, Сураж, крэпасць Асавец і 6 мястэчак: Гарадок, Заблуда- ва, Супрасль, Трасцяны, Харошч і Яся- наўка. У 1-ю сусв. вайну павет акупі- раваны (1915—18) ням. войскамі. 3 канца 1918 у складзе адноўленай Польш- чы, з 2.8.1919 у Беластоцкім вая- водстве, падзяляўся на гміны (б. волас- ці), налічваў 231,5 тыс. жыхароў (1919). У час савецка-польскай вайны 1920 у павеце кароткі час (ліп.—жн. 1920) былі войскі Чырв. Арміі, у Беластоку размяшчаўся Польскі ваенна-рэв. камі- тэт. У пач. 2-й сусв. вайны Б. п., як і ўся Зах. Беларусь, заняты Чырв. Арміяй. 3 2.11.1939 Б. п. у складзе БССР, з 4.12.1939 увайшоў у склад но- вай у БССР Беластоцкай вобласці, дзе 15.1.1940 паветы скасаваны, а на яго тэр. праведзена раянаванне, у т. л. ство- раны Беластоцкі раён. Паводле дага- вору «Аб савецка-польскай дзяржаўнай граніцы» 16.8.1945 тэр. былога Б. п. перайшла ў склад Польшчы М. I. Камінскі. БЕЛАСТОЦКІ ПАДПОЛЬНЫ АБКОМ КП(б)Б у Вялікую Айчынную вайну. Створаны ЦК КП(б)Б і пра- цаваў пад яго кіраўніцтвам з 27.7.1943 да ліп. 1944. Дзейнічаў на тэр. Бе- ластоцкай вобл. Стварыў і ўзначаліў падп. Аўгустоўскі, Браньскі, Лапскі, Чы- жаўскі міжрайкомы КП(б)Б (гл. адпа- ведныя арт.) і 9 райкомаў [гл. ў арт. Раённыя падпольныя камітэты КП(б)Б\, якія аб’ядноўвалі 35 пярвіч- ных парт. арг-цый, 552 камуністаў у партыз. фарміраваннях. 3 міжрайкомы і 5 райкомаў выдавалі газеты. Актывізаваў работу па папаўненні новымі сіламі партыз. атрадаў, развіцці партыз. руху, распрацоўваў найб. буйныя баявыя апе- рацыі, вёў паліт.-масавую работу. Накі- роўваў таксама дзейнасць Беластоцкага партызанскага злучэння, Беластоцкага падпольнага абкома ЛКСМБ, Беластоц- кай абласной антыфашысцкай аргані- зацыі і яе к-та. Сакратар абкома В. Е. Самуцін', члены: Т. М. Стрыжак, Д. К. Сукачоў (да 25.1.1944), П. П. Ка- пуста, С. К. Майхровіч (абодва з 23.11. 1943). Асн. база ў Ліпічанскай пушчы. Друкаваны орган газ. «Белостокская правда»; выдаваліся таксама лістоў- кі, адозвы, бюлетэні, зводкі Саўінфарм- бюро. Беластоцкі абком КП(б)Б, які зна- ходзіўся ў сав. тыле, у сак. 1943 накіраваў б. старшыню Ядвабнаўскага райвыканкома Сукачова ў Беластоцкую вобл. для наладж- вання сувязі з падп. парт.-камсамольскімі і антыфаш. арг-цыямі, што дзейнічалі на акупіраванай тэрыторыі. Вясной і летам 1943 накіраваны арганізатарскія групы і ўпаўнаважаныя ЦК КП(б)Б па асобных раёнах Беластоцкай вобл. 4.8.1943 сакратар Б. п. а. КП(б)Б Самуцін [зацверджаны ЦК КП(б)Б 27.7.1943] прыбыў у тыл ворага (Мінская вобл.) і разам з нач. штаба партыз. руху Беластоцкай вобл. Капустам сфарміраваў Беластоцкае партыз. злучэнне, якое зрабіла 1000-кіламетровы рэйд да месца дыслакацыі — Ліпічанскай пушчы. С. /. Партасёнак. БЕЛАСТОЦКІ ПАДПОЛЬНЫ АБКОМ ЛКСМБ у Вялікую Айчынную в а й н у. Створаны ЦК ЛКСМБ і дзейні- чаў на тэр. Беластоцкай вобл. пад кі- раўніцтвам ЦК ЛКСМБ і Беластоцкага падпольнага абкома КП(б)Б з чэрв. 1943 да 15.7.1944. Узначальваў дзейнасць Бе- ластоцкага і Гродзенскага падп. гар- комаў ЛКСМБ, 21 райкома (гл. Раённыя падпольныя камітэты ЛКСМБ), 279 тэ- рытарыяльных камсамольскіх, 68 мала- дзёжных антыфаш. арг-цый, 96 пярвіч- ных камсамольскіх арг-цый у партыз. фарміраваннях, усяго больш за 2,6 тыс. камсамольцаў і моладзі. Сакратары: Т. М. Стрыжак (1-ы сакратар да 5.6.1944, чл. ЦК ЛКСМБ), П. I. Папоў (з 5.1. 1944, 1 -ы сакратар з 5.6.1944), В. А. Чыс- това (з 29.9.1943); члены: Чыстова, В. I. Соламава (загінула), М. П. Пыцько (загінуў), I. Н. Скрыннік (загінуў), В. Л. Лазебны, Я. I. Качан, М. М. Во- ранаў, М. А. Абрашын. Друкаваны орган газ. «Молодой партнзан». Базіраваўся падп. абком у Ліпічанскай пушчы (Жа- лудоцкі р-н). БЕЛАСТОЦКІЯ ВЫСТУПЛЁННІ ПРА- ЦОЎНЫХ 1905. У студз. 1905 забаста- валі рабочыя шэрага прамысл. прадпры- емстваў і друкарань, патрабуючы 8-га- дзіннага працоўнага дня і павелічэн- ня заработнай платы. Адбыліся сутыч- кі з паліцыяй і войскамі, некаторыя рабочыя арыштаваны. Мясцовая арг-цыя СДКПіЛ звярнулася да рабочых з адозвай. У лютым баставалі рабочыя машынабудаўнічага з-да Вячэрака. 17 лют. (2 сак.) пачалася агульная заба- стоўка, у якой удзельнічала каля 10 тыс. чал. Яна праходзіла пад лозунгамі «Далоў самадзяржаўе!», «Няхай жыве рэвалюцыя!», «Няхай жыве сацыялізм!». Рабочыя патрабавалі 8-гадзіннага пра- цоўнага дня, павышэння заработнай платы на 20%. Арганізоўваліся мітынгі і дэманстрацыі, пры сутычках з палі- цыяй былі ахвяры. У час першамайскіх дэманстрацый 14(27) крас. і 22 крас. (5 мая) рабочыя ўчынілі напад на фабрыканта Фаянса і гандляра Еліна і паранілі іх. Майская агульнагар. заба- стоўка друкароў, якія патрабавалі 8-га- дзіннага працоўнага дня і 25% надбаў- кі да пенсіі, закончылася кампрамісам: рабочыя пагадзіліся на 9-гадзінны пра- цоўны дзень. 25 мая (7 чэрв.) баставалі ўсе ткацкія прадпрыемствы горада, адбылася дэманстрацыя 800 ткачоў, якую разагнала паліцыя, некалькі чала- век было арыштавана. Забастоўкай ра- бочых адзначана паўгадавіна падзей у Лодзі. У сувязі з нарастаннем рабо- чага руху 4(17) вер. Беласток і павет абвешчаны на ваен. становішчы. 16(29) вер. апублікавана пастанова Беластоц- кага ген.-губернатара, якая забараняла рабочым патрабаваць ад гаспадароў павелічэння заработнай платы шляхам забастовак. Вінаватым пагражалі 3-ме- сячным турэмным зняволеннем ці штра- фам у 3 тыс. рублёў. Нягледзячы на пагрозы ўлад, у кастр. баставалі чы- гуначнікі. 12—14(25— 27) кастр. адбы- лася агульная паліт. стачка, што супра- ваджалася дэманстрацыямі, мітынгамі, сутычкамі з паліцыяй. 18(31) кастр. агульная забастоўка расстраляна ўлада- мі, некалькі чалавек было арыштавана. 10 палітвязняў, якія не трапілі пад амністыю, у ліст. правялі галадоўку. У снеж. баставалі рабочыя і служачыя Беластоцкага аддзялення Палескіх чыгу- нак, дамагаючыся павышэння заработ- най платы. На працягу ліст.—снеж. 1905 арганізаваны шэраг прафес. саюзаў, у т. л. ткачоў, краўцоў, шаўцоў, загатоў- шчыкаў, будаўнічых рабочых (сталя- роў, бляхароў, печнікоў, маляроў, сле- сараў і інш.), прыказчыкаў, рабочых тытунёвых ф-к, хатняй прыслугі. С. В. Таляронак. БЕЛАХВОСЦІКАЎ Аляксандр Яфімавіч (падп. псеўд. Альдэмар; 10.8.1914, в. Ляхавік Лёзненскага р-на — 5.5.1943), удзельнік Віцебскага патрыятычнага падполля ў Вял. Айч. вайну. Скончыў Бел. ін-т нар. гаспадаркі (1938), пра- цаваў нач. прамысл. сектара планавай камісіі Віцебскага аблвыканкома, паза- штатным сакратаром Кастрычніцкага РК ЛКСМБ Віцебска. Паводле рашэн- ня ГК ЛКСМБ, пакінуты ў горадзе для падп. работы. У ліп. 1941—ліст. 1943 кі- раўнік разведвальна-дыверсійнай групы. У маі 1943 схоплены фашыстамі і расстраляны. У Віцебску яго імем наз- вана вуліца; на доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка. БЕЛАЯ РУСЬ, назва зямель Паўночна- Усх. Русі ў 12—15 ст. і ўсх. часткі Беларусі з 16 ст. Паходжанне тэрміна канчаткова не высветлена. Некаторыя даследчыкі лічаць, што ён абазначаў землі, якія не залежалі ні ад мангола- татараў, ні ад літ. феадалаў. Але гэта меркаванне памылковае, бо тэрмін Б. Р. узнік у 12 ст., за 100 гадоў да з’яўлення мангола-татараў, і адносіўся толькі да Уладзіміра-Суздальскага княства. Рус. гісторык В. М. Тацішчаў пісаў, што тэрмін Б. Р. у летапісах упершыню ўпа- мінаецца пад 1135 у Раскольніцкім і Растоўскім манускрыптах. Вял. князь Андрэй Юр’евіч Багалюбскі з 1157 называўся князем Б. Р.: «По смертн Юрневе ростовцы, суздальцы н володн- мнрцы, со всемн городы задумавше, пояше Андрея, старейшего Юрнева сына, н посадмша его на отчн столе во всей Белой Русн, в Ростове н Суздале». Сам Андрэй Багалюбскі, выхваляючыся, казаў сваім баярам: «Я всю Белую (Суздальскую) Русь городамн н селамн велнкнмн населнл н многолюдной учн- ннл». Пра паходжанне тэрміна Б. Р. Тацішчаў у «Гісторыі Расійскай» пісаў: «О прнчнне ж нмянн сего разные мнення находятся. Герберштейн н другне от множества снегов напнсалн, токмо сне неправо, нбо оное Велнкой Русн, где стужн н снегов более бывает, паче бы согласовало. Польскне н некоторые нашн кладут от белого платья, которое прн
493 БЕЛЕНЬКІ дворе царском в почтеннн было. Но н сне не согласно, нбо в Белой Русн более овец серых, следственно, н платья серого, нежелн в Малой Русм... Паче же вернтельно сказанне Макарна мнтропо- лнта, что сне нмя от прензясчества землн н довольства в предпочтенне протчнн дано. О граннцах н пространстве сея частн разное мненне находнлн. Древнне нашн пнсателм разумелн под оным нмянем Польской н Меряжской нлн Суздальскнй м Ростовскнй пределы с прннадлежностямм, после Смоленское нлн Кревнч, которое было особное владе- нне, к тому прнсовокупнлн. Лнтовскне, хотя похнтнть тмтул велнкнх князей белорусскнх, обладав Смоленском, оное токмо за Белую Русь почлн». Б. Р. называлі Маск.-Суздальскую Русь і пасля ўтварэння Рус. цэнтралізаванай дзяржавы. У 15 ст. тэрмін Б. Р. ужы- ваўся для абазначэння Маскоўскай, або Вялікай Русі, і ніяк не быў звязаны з сучаснай Беларуссю. «Можна, здаецца, упэўнена сказаць,— пісаў рус. гісторык В. I. Ламанскі,— што ў канцы 15 і ў 16 ст., калі пад Белай Руссю разумелі вольную і незалежную, то мелі на ўвазе не Белую Русь ва ўласным сэнсе, а Русь паўночна-ўсходнюю, Маскоўскую». Пры вял. князю Іване III тэрмін Б. Р. быў унесены ў тытул вял. князя маскоўскага. Паводле М. М. Карамзіна, «нсчнсляя в тмтуле своем все особенные владення государства Московского, Ноан нанме- новал оное Белою Росснею, то есть велнкою нлн древнею, по смыслу сего слова в языках восточных». Тэрмінам Б. Р. часам называлі нават укр. землі. Так, у паведамленні дзяка Кунакова ў Маскву гаварылася»: «У гетмана у Бог- дана Хмельннцкого н в полковннков н всего войска Запорожского положено на том... церквн благочестнвые хрнстн- анскме веры в Кневе н во всей Белой Русн все от унен учнннл свободны. н костелов бы н унен в Кневе н во всей Белой Русн отнюдь не было, н положмл бы Кневское н Белой Русн правленне на нх гетманскую волю, а сам бы король в Кнев н во все белорусскме города нн в расправу м нн во што не вступался». 3 гэтага дакумента вынікае, што пад Б. Р. мелася на ўвазе падуладная Багдану Хмяльніцкаму Украіна. У замежных хроніках 14—16 ст. тэрмінам Б. Р. назы- валіся розныя мясцовасці. Так, польскі летапісец Ян Чарнкоўскі (14 ст.) па- ведамляў, што г. Полацк знаходзіцца ў Б. Р. Такое ж разуменне тэрміна Б. Р. падаецца ў «Хроніцы Еўрапейскай Сарматыі», якая напісана італьянцам А. Гваньіні (Гвагніні) ў 1578, што быў на вайск. службе ў Віцебску. Ён пісаў: «А ёсць траякая Русь: адна Белая, дру- гая Чорная, трэцяя Чырвоная. Белая каля Кіева, Мазыра, Мсціслава, Віцебска, Оршы, Полацка, Смаленска і зямлі Северскай, якая здаўна належыць Вялі- каму княству Літоўскаму. Чорная ў Маскоўскай зямлі каля Белага возера і там усюды да Азіі...» Недакладна вы- значаў месцазнаходжанне Б. Р. вядомы польскі вучоны, былы рэктар Кракаўска- го ун-та Мацей Мяхоўскі, які даволі падрабязна апісаў ВКЛ і Маск. дзяржаву ў «Трактаце пра дзве Сарматыі», выдадзеным у 1517 у Кракаве. Ён пісаў: «Па апавяданнях юграў, або венг- раў, яны, ідучы з Югры да Меатыдскіх балот, у межах Белай Русі бачылі ледзянога ідала», г. зн., што Б. Р. ён размяшчаў паміж Уралам і Азоўскім морам. Можна меркаваць, што Мяхоўскі добра ведаў ад сваіх студэнтаў з Беларусі і пра ВКЛ, і пра Маск. дзяржаву, але не ведаў, дзе знаходэіцца Б. Р. Тэрмін Б. Р. ніколі не ўжываўся ў афіц. актах ВКЛ у дачыненні да тэр. сучаснай Бе- ларусі або ўсяго княства. Упершыню ў афіц. дакуменце — грамаце караля Яна Сабескага — ужываюцца тэрміны «Беларусія», «беларуская праваслаўная епархія», «беларускі епіскап», якім быў прызначаны ў 1675 архімандрыт Слуц- кага манастыра Феадосій Васілевіч для Магілёўскай, Мсціслаўскай і Аршанскай епархій. Беларускай названа Магілёў- ская епархія і ў трактаце аб вечным міры 1686 паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй. Спачатку беларускай называлася толькі Магілёўская праваслаўная епар- хія, потым паступова гэтым тэрмінам пачалі называць усе землі, на якія пашы- ралася царк. ўлада магілёўскага епіскапа. Пасля далучэння ў 1772 паўн.-ўсх. зя- мель Беларусі да Расіі гэта найменне набыло новае адм.-геагр. значэнне. Ім абазначалі 2 новыя губерні — Полацкую і Магілёўскую. якія ў 1796 былі аб’ядна- ны ў адну з цэнтрам у Віцебску і назва- ную Беларускай. Паступова на працягу 19 ст. тэрмін «Беларусь» пашырыўся на Мінскую, Гродзенскую і Віленскую губ. Літ.: Меховскнй М. Трактат о двух Сарматвях. М.; Л., 1936; ТатнцевВ. Н. йсторвя Росснйская. М.; Л., 1962. Т. 1. С. 355—356; Соловьев А. Велнкая, Малая я Белая Русь // Вопр. нсторвв. 1947. №7; Юхо Я. Пра наэву «Беларусь» // Полымя. 1968. №1; Ламанскнй В. «Белая Русь» // Жмвая старнна. 1891. Вып. 3. С. 245; Археографнческнй сбор- ннк документов, относяіцнхся к нсторнн Северо-Западной Русн. Внльна, 1871. Т. 5. С. 73—75, 220; Імя тваё Белая Русь. Мн., 1991. Я. А. Юхо. «БЕЛАЯ РУСЬ», штодзённая грамадска- паліт. і літаратурная газета акцяб- рысцкага кірунку, фактычны орган шавіністычнага Паўночна-Заходняга рускага веча. Выдавалася ў Вільні з 19.2(4.3) да 20.6(3.7).1906 на рус. мове. Заснавальнік і выдавец ген.-л. А. А. Да- ронаў, рэдактары М. М. Дзмітрыеў, Дз. I. Даўгяла, А. А. Ляхвіцкі. Высту- пала за пануючае становішча ў Паўн,- Зах. краі «рускага насельніцтва», да яко- га адносіла таксама беларусаў і ўкраін- цаў, адмаўляла іх нац. і культ. сама- стойнасць. У адрозненне ад інш. рэакц. газет агітавала за выданне «тайных газет на мясцовай гаворцы» і ўвядзенне бел. мовы ў праграму пач. школы ддя «ба- рацьбы з паланізацыяй краю». 3 мэтай выхавання вялікадзярж. «патрыятычных пачуццяў спрабавала выкарыстоўваць спадчыну Ф. Скарыны, В. Цяпінскага і інш. дзеячаў бел. культуры, адмаўляючы пры гэтым іх бел. самабытнасць. 3 пра- вых пазіцый ацэньвала дзейнасць урада і Дзярж. думы, выступала супраць рэв. і нац.-вызваленчага руху, друкавала вер- шы і апавяданні антырэв. зместу. У арт. «Генрык Ібсен» арыентацыю нарвежска- га пісьменніка на аўтаномную чалавечую асобу проціпастаўляла быццам бы «абшчыннаму светапогляду» Л. Талстога. У рубрыцы «Тэатр і музыка» змяшчала кароткія рэцэнзіі і агляды мастацкага жыцця Вільні і губерні. у. М. Конан. БЕЛАЯ САРОКА, паселішча эпохі ме- заліту (8—5-е тысячагоддзі да н. э.) каля в. Белая Сарока Нараўлянскага р-на. За 1 —1,5 км на ПнЗ ад вёскі, на 1-й надпоплаўнай тэрасе р. Прыпяць, на вышыні 3—4 м над поплавам. Абме- жавана з 3 бакоў балотамі, з 4-га — старыцай Прыпяці. Памеры паселішча 200X80 м. Адкрыў у 1962, даследаваў у 1972 У. Ф. Ісаенка. Знойдзены 123 кра- мянёвыя прылады працы (нажы са ско- шаным канцом, скрабкі, скоблі, разцы, рэтушоры, праколкі, свярдзёлкі), трон- кавыя і вербалістыя наканечнікі стрэл свідэрскай і постсвідэрскай культуры, 27 мікралітычных пласцін з прытупле- ным рэтушшу краем, 600 апрацаваных крамянёў (нуклеусы, трапецыі, прамаву- гольнікі), рэшткі 4 вогнішчаў. Літ;. Мсаенко В. Ф. Неолнт Прнпят- ского Полесья. Мн.. 1976. БЁЛЕНЬКІ Абрам Якаўлевіч (1883, мяст. Свержань Рагачоўскага пав. Магі- лёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н — 1941), удзельнік рэв. руху. Працаваў у Харкаве, быў чл. рабочага гуртка. У 1903 на нелегальным парт. сходзе арыштаваны і зняволены ў харкаўскую турму, пасля сасланы ў Оршу пад нагляд паліцыі. У 1904 эмігрыраваў у Фран- цыю, уваходзіў у Парыжскую групу бальшавікоў. Пасля Лют. рэв. 1917 вяр- нуўся ў Расію: загадваў друкарняй ЦК РСДРП(б) у Петраградзе, удзель- нічаў у падрыхтоўцы Кастр. ўзбр. паў- стання. Са снеж. 1917 камісар ВЧК і супрацоўнік Аддзела па барацьбе са службовымі злачынствамі, памочнік Ф. Э. Дзяржынскага. У 1919—24 нач. аховы Леніна, чл. калегіі ВЧК-АДПУ, потым на аператыўнай і гасп. рабоце ў НКУС СССР. У 1937 беспадстаўна рэпрэсіраваны, у 1941 памёр у турме. Рэабілітаваны пасмяротна ў 1954. Літ;. Корннловяч Э. А. Помоіцнмк Дзержннского // Корннловнч Э. А. На гребне нсторнн. Мн., 1989. Э. А. Карніловіч. БЁЛЕНЬКІ Рыгор Якаўлевіч (парт. псеўд. Грыша, Бялінскі, 1885, мяст. Свержань Рагачоўскага пав. Ма- гілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н — 1938), прафесійны рэвалюцыянер. 3 1899 у Мінску, удзельнік рэв. руху. 3 1904 арганізатар і прапагандыст групы РСДРП у Мінску, удзельнік рэвалюцыі 1905—07. 3 1905 на парт. рабоце ў Віль- ні, з 1906 у Пецярбургу. Дэлегат 5-й (Агульнарасійскай) канферэнцыі РСДРП у Парыжы (снеж. 1908). Трой- чы быў арыштаваны і сасланы (1903.
494 БЕЛЕНЬКІ 1907, 1910). У 1912 уцёк з ссылкі і эмі- грыраваў у Францыю. У 1914—17 сакра- тар Парыжскай секцыі бальшавікоў. Дэлегат Бернскай канфер. РСДРП 1915. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917 у Мас- кве. Пасля рэвалюцыі на парт. рабоце. Чл. ВЦВК і ЦВК СССР (1919—27). 3 1926 у Камінтэрне. У 1925—27 далу- чаўся да трацкісцкай апазіцыі, за што двойчы (1926, 1936) быў выключаны з партыі, але хутка адноўлены. У 1936— 37 дырэктар Ін-та павышэння кваліфі- кацыі гаспадарнікаў і ІТР мясц. пра- мысловасці ў Маскве. У 1937 беспад- стаўна рэпрэсіраваны і расстраляны. У 1956 рэабілітаваны пасмяротна. Тв.: В рядах РСДРП // Каторга в ссылка. 1925. № 4. Літ.: П о п о в Н. В. Воспомяяаняя. 2 нзд. М., 1989; Воспомвнання о В. Н. Ленвне. Т.г4. М., 1990. Э. А. Карніловіч. БЕЛЕНЬКІ Яўхім Якаўлевіч (парт. псеўд. С я р г е й; 1875, мяст. Свержань Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н — 25.6.1967), удзельнік рэв. руху на Беларусі. Далучаў- ся да Бунда. 3 1901 чл. іскраўскай групы ў Мінску. Адзін з заснавальнікаў Мін- скай арганізацыі РСДРП, чл. яе Цэнтр. групы (к-та), адказны арганізатар, по- тым адказны сакратар. Удзельнік ства- рэння падп. друкарні Паўночна-Заход- няга камітэта РСДРП. У снеж. 1905 чл. Мінскага кааліцыйнага савета па кіраў- ніцтве забастоўкай чыгуначнікаў. У 1906 сакратар Магілёўскага акр. к-та РСДРП, потым на парт. рабоце ў Кіеве, Екацяры- наславе. Двойчы быў арыштаваны (1902, 1904), у 1907 сасланы ў Валагодскую губ. Пасля ўцёкаў са ссылкі (1909) неле- гальна жыў у Пецярбургу. Удзельнік Лют. і Кастр. рэвалюцый 1917. У 1918— 21 працаваў у ВСНГ, у 1922—39 у Нар- камфіне СССР. БЕЛІНФАРМ, гл. Беларускае інфарма- цыйнае агенцтва. БЕЛІЦА, маёнтак 16 — пач. 20 ст. (ця- пер в. Полымя — цэнтр. сядзіба саўгаса «Полымя» ў Сенненскім р-не). Вядомы з 1551 як спадчына Ганны, дачкі Станісла- ва Барташэвіча Мантоўта і жонкі пана Яна Юр’евіча Глябовіча. Пры падзеле спадчыны Ганны Б. адышла ў якасці ма- цярынскага маёнтка да адной з яе да- чок — Соф’і Глябовіч, жонкі Юрыя Мікалаевіча Зяноўевіча (Зяновіча). Гэта быў буйны маёнтак (каля 80 сялянскіх службаў), да якога належала вял. во- ласць, у т. л. мяст. Ульянавічы (вядома з 1545). Першапачаткова, верагодна, ува- ходзіла ў склад Аболецкага пав. Ві- цебскага ваяв., з 1566 — Аршанскага пав. Пасля 1583 маёнткам валодаў Ян Юр’евіч Зяновіч, потым Мікалай Багус- лаў (памёр у 1621), яго дочкі Ганна (жонка Альбрэхта Радзівіла) і Зоф’я, якая ў 1638 выйшла замуж за Паўла Яна Сапегу, у 1639 памёрла, ’завяшчаўшы Б. мужу. Яму ж адышла і радзівілаўская частка маёнтка. Сапега заснаваў тут да- мініканскі кляштар, валодаў маёнткам да 1665. Пазней Б.— уладанне яго другой жонкі Ганны Копац, потым яе ўнука М. I. Сапегі. Паводле інвентара 1685, да Б. належалі фальварак Ульянавічы, вёскі Старая Беліца, Дубраўкі, Мянюце- ва, Грэчына, Смянкі, Цярбянка, Смалоў- ка, Замошша, Латыгаль. У 1718 М. I. Са- пега прадаў Б. за 6 тыс. талераў шляхціцу I. Навацкаму. У 1768 ад Міхала Навац- кага перайшла да Анзельма Курча. У 1772 далучана да Расійскай імперыі, увайшла ў Сенненскі пав. Магілёўскай губ. Алошнімі ўладальнікамі Б. ў 19 — пач. 20 ст. былі памешчыкі Свяц- кія, пры якіх маёнтак стаў адметным цэнтрам мясц. прамысловасці з буйным броварам (1890). Тут ачышчалі спірт, малолі муку, дралі крупы. Дзейнічала па- равая машына (90 к. с.), працавала 10 рабочых, гадавая сума вытворчасці складала 17 тыс. руб. (1895). Будынкі бровара і інш. гасп. пабудоў захаваліся. У 2-й палавіне 19 ст. ў Б. створаны ся- дзібны комплекс, які ўключаў мураваны сядзібны дом у стылі позняга класіцыз- му, пейзажны парк з сажалкай і гасп. пабудовы. У 1903—04 тут працаваў Я. Купала. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 у панскім доме размяшчаліся сельскагас- падарчая, потым сярэдняя школа. У Вял. Айч. вайну тут размяшчаўся ням.-фаш. гарнізон, які ў 1943 быў знішчаны парты- занамі (гл. Беліцкая абарона 1943—44). Цяпер ад сядзібнага дома засталіся руіны. В. Л. Насевіч. БЕЛІЦА, вёска ў Лідскім р-не, на р. Нё- ман. Цэнтр сельсавета і калгаса імя Га- гарына. За 30 км на ПдУ ад Ліды, 6 км ад чыг. ст. Нёман, на шашы Слонім — Ліда. 852 ж., 356 двароў (1991). У 15 ст. велікакняжацкае ўладанне. У перыяд з 1431 да 1500 тут пабудаваны касцёл. У дакуменце за 1486 Б. назы- ваецца мясгэчкам. У канцы 15 — пач. 16 ст. цэнтр староства і павета. Сярод дзяржаўцаў беліцкіх былі Ю. I. Ілініч і Ю. М. Радзівіл. Вялікі кн. ВКЛ і кароль Польшчы Жыгімонт II Аўгуст перадаў Б. гетману ВКЛ М. Радзівілу Рудому, які каля 1553 заснаваў тут кальвінскі збор. У 1627 у мястэчку кірмаш, 6 вуліц, 17 двароў. У 2-й пал. 17 ст. ў Б. часта праходзілі кальвінскія сіноды. 3 1795 у складзе Рас. імперыі, у Лідскім пав.; належала Вітгенштэйнам, Трубяцкім. У 1886 цэнтр воласці, у мястэчку 100 два- роў, 883 ж., школа, праваслаўная царк- ва, касцёл, сінагога, 3 карчмы; штогод праводзіліся 4 кірмашы. У час 1-й сусв. вайны Б. акупіравана германскімі войска- мі. 3 1921 у складзе Лідскага пав. Вілен- скага ваяв. Польшчы. 3 1939 у БССР, з 12.10.1940 цэнтр сельсавета Лідскага р-на. 3 чэрв. 1941 акупіравана ням.-фаш. войскамі. Вызвалена Чырвонай Арміяй у ліп. ў ходзе Беларускай аперацыі 1944. У 1970 у Б. 913 ж., 285 двароў. У вёсцы хлебапякарня, сельскі клуб, сярэдняя школа, аддзяленне сувязі, бальніца... Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Захава- ліся помнікі архітэктуры — капліца кан- ца 19 — пач. 20 ст. і царква 20 ст. На паўн.-ўсх. ускраіне вёскі бескурганны могільнік, у яе ваколіцах стаянкі стараж. чалавека. Літ.: Русская ясторнческая бвблнотека. Спб., 1910. Т. 27. С. 187; ГошкевнчМ. 14. Внленская губерння. Внльна, 1905. С. 184. В. У. Шаблюк. СПІС КАРТ НА АСОБНЫМ УКЛАДЫШЫ Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі і сумежных тэрыторый у сярэдзіне XVIII ст. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі і сумежных тэрыторый у 2-й палове XIX — пачатку XX ст. Рэспубліка Беларусь. Палітыка-адміністрацыйная карта. Айчынная вайна 1812 г. Структура насельніцтва Беларусі і сумежных тэрыторый у канцы XIX ст. (1897 г.). Рэспубліка Беларусь. Эканамічная карта. Беларускія гаворкі пачатку XX ст. паводле этнаграфічнай карты беларускага племені, складзенай Я. Ф. Карскім. Дыялекталагічная карта рускай мовы ў Еўропе, 1914 г. (фрагмент, у павялічаным выглядзе).
ЗМЕНЫ Ў СТАТУСЕ I НАЗВАХ НЕКАТОРЫХ АРХІВАЎ I БІБЛІЯТЭК Цэнтральны дзяржаўны гі- старычны архіў БССР у Мін- ску (ЦДГА БССР у Мін- ску) і Цэнтральны партыйны архіў КПБ Цэнтральны дзяржаўны архіў Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва БССР (ЦДАКР БССР) Цэнтральны дзяржаўны архіў кі нафотафо на даку ментаў БССР Цэнтральны дзяржаўны гі- старычны архіў БССР у Грод- не (ЦДГА БССР у Гродне) Цэнтральны дзяржаўны ар- хіў-музей літаратуры і ма- стацтва БССР (ЦДАМЛіМ БССР) Цэнтральны дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакумен- тацыі БССР Цэнтральны дзяржаўны архіў старажытных актаў СССР (ЦДАСА СССР) Цзнтральны дзяржаўны гіс- тарычны архіў СССР (ЦДГА СССР) Цэнтральны дзяржаўны ваен- на-гістарычны архіў СССР (ЦДВГА СССР) Цэнтральны дзяржаўны архіў Ваенна-Марскога Флоту СССР (ЦДАВМФ СССР) — Нацыяналь- ны архіў Рэспублікі Беларусь — Беларускі дзяржаўны архіў — Беларускі дзяржаўны архіў кіна- фотафона- дакументаў — Беларускі дзяржаўны гістарычны архіў — Беларускі дзяржаўны архіў-му- зей літара- туры і мас- тацтва — Беларускі дзяржаўны архіў наву- кова-тэх- нічнай да- кументацыі — Расійскі дзяржаўны архіў ста- ражытных актаў — Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў — Расійскі дзяржаўны ваенна-гі- старычны архіў — Расійскі дзяржаўны архіў Ваен- на-марско- га флоту Цэнтральны дзяржаўны архіў Кастрычніцкай рэвалюцыі, вышэйшых органаў дзяржаў- най улады і органаў дзяр- жаўнага кіравання СССР (ЦДАКР СССР) Цэнтральны дзяржаўны архіў народнай гаспадаркі СССР (ЦДАНГ СССР) Цэнтральны дзяржаўны архіў Савецкай Арміі СССР (ЦДАСА СССР) Цэнтральны партыйны архіў Інстытута марксізму-лені- нізму — Дзяржаў- ны архіў Расійскай Федэрацыі Ленінградскі дзяржаўны гіс- тарычны архіў Цэнтральны дзяржаўны гіс- тарычны архіў Літоўскай ССР (ЦДГА ЛітССР) Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. I. Леніна Урадавая бібліятэка імя М. Горкага Дзяржаўная бібліятэка СССР імя У. I. Леніна Дзяржаўная публічная біб- ліятэка імя М. Я. Салтыко- ва- Шч адрына Бібліятэка Акадэміі навук СССР — Расійскі дзяржаўны архіў эканомікі — Расійскі дзяржаўны ваенны архіў — Расійскі цэнтр за- хоўвання і вывучэння дакументаў навейшай гісторыі — Цэнтраль- ны дзяр- жаўны гі- старычны архіў г. Санкт- Пецярбурга — Дзяржаўны гістарычны архіў Літвы — Нацыя- нальная бібліятэка Беларусі — Урадавая бібліятэка 'Рэспублікі Беларусь — Расійская дзяржаў- ная біблі- ятэка — Расійская нацыяналь- ная біблія- тэка — Бібліятэка Расійскай Акадзміі навук СУПРАЦОЎНІКІ ВЫДАВЕЦТВА «БЕЛАРУСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ» ІМЯ ПЕТРУСЯ БРОЎКІ, ЯКІЯ ЎДЗЕЛЬНІЧАЛІ Ў ПАДРЫХТОЎЦЫ I ВЫДАННІ 1-га ТОМА «ЭНЦЫКЛАПЕДЫІ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ» Навукова-галіновая рэдакцыя гісторыі Беларусі Заг. рэдакцыі доктар гістарычных навук М. А. Ткачоў (да 5.4.1992), кандыдат гістарычных навук В. У. Скалабан (з 7.4.1992), вядучыя навуковыя рэдактары В. В. Гетаў, кандыдат гіста- рычных навук С. С. Рудовіч; навуковыя рэдактары В. М. Барадуліна, В. В. Гусёва, 3. Г. Дзя- мешка, А. I. Марозава (да 31.1.1991), А. В. Скараход, Л. К. Чарнышэўская; рэдактары А. А. Асіповіч, Р. А. Валента, В. А. Герасімовіч. Рэдакцыя навуковага і літаратурнага кантролю Заг. рэдакцыі С. П. Самуэль (да 11.5.1992), Т. М. Бутэвіч (з 15.5.1992); вядучы навуковы рэдактар Е. П. Фешчанка; навуковыя рэдактары Л. В. Календа, Т. М. Кароткая, М. В. Пятроў- ская; рэдактар М. К. Хадыка. Бібліёграфы: навуковыя рэдактары Р. Р. Блашко, М. А. Маўзон. Картографы: вядучы навуковы рэдактар Г. Р. Шыкунова, навуковыя рэдактары Т. У. Кава- леўская, Т. I. Нішт, рэдактар В. Ф. Надзененка. У томе змешчаны фотаздымкі Г. М. Бажанкова, У. П. Кармілкіна, В. У. Харчанкі, архіва БелЭн, Нацыянальнага музея гІсторыі і культуры Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаў- нага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Беларускага інфармацыйнага агенцтва Белінфарм.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. А — Бе- Э68 ліца/Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч.— Мн.: БелЭн, 1993.— 494 с., [8] к.: іл. 18 ВК 5-85700-074-2. Шматтомная энцыклапедыя на ўзроўні дасягненняў сучаснай навукі адлюстроўвае шматвяковы шлях беларускага народа ад сівой даўніны да нашых дзён. Акрамя артыкулаў аб палітычных, грамадскіх і ваенных падзеях змешчаны матэрыялы аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным ла- дзеле, стане эканомікі, культуры, навукі і тэхнікі на розных этапах гісторыі. Біяграфічныя артыкулы расказваюць пра гістарычных асоб і іх радаводы. Важнае месна V выданні займаюць геральдыка, нумізматыка, 'рафія. Шырока асвятляецца жыццё бе- оў і шэраг іншых, раней закрытых тэм. іровымі і чорна-белымі здымкамі, малюн- 0503020903—019 Э-------:---------11—93 М 318(03)—93 ББК 63.3(2Б)я2 Даведачнае выданне ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ Том 1 Мастак Э. Э. Жакевіч. Мастацкія рэдактары: /. Т. Махнач, Т. В. Шабунько. Тэхнічныя рэдактары: М. 1. Грыневіч, 1. /. Цыцаня, Н. М. Шэвель. Карэктары: В. I. Багдановіч, 1. П. Васілеўская, Т. Я. Радэевіч, Л. У. Сідарава, Л. В. Суцягіна, А. А. Федасеева. Здадзена ў набор 17.01.92. Падпісана да друку 03.06.93. Фармат 84ХЮ81/іб- Папера афсетная. Друк афсетны. Гарнітура тып таймс. Друк. аркушаў 31,0. Ум.-друк. аркушаў 52,084-1,68 укл. Ум. фарб.-адб. 208,32. Ул.-выд. арк. 94,324-1,42 укл. Заказ 262. Тыраж 20 000 экз. Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Ліцэнзія ЛВ № 13. Рэспубліка Беларусь, 220072, Мінск, вул. Ф. Скарыны, 15а. Мінская фабрыка каляровага друку. Рэспубліка Беларусь, 220115, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20. Набрана на Мінскім ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкам- бінаце МВПА імя Я. Коласа. Рэспубліка Беларусь, 220005, Мінск, вул. Чырвоная, 23.
энцыклАпедыя ПСТОРЫІ Б6ЛАРУСІ 1