Автор: Жакевіч Э.Э.  

Теги: гісторыя беларусі   энцыклапедыя  

ISBN: 985-11 -0041-2(т.3)

Год: 1996

Текст
                    БЕЛАРУСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ
ЭНПЫКААПеДЫЯ
ГІСТОРЫІ
БСААРУСІ
ЗГІМНАЗІІ-
КАДЭНІДЫЯ
РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ:
Г. П. ПАШКОЎ (галоўны рэдактар),
1. В. АРЖАХОЎСКІ,
В К БАНДАРЧЫК,
А. I ГАЛАЎНЕЎ,
А. М. ДАНІЛАЎ,
Э М ЗАГАРУЛЬСКІ,
I. М. ІГНАЦЕНКА,
М П КАСЦЮК,
У С КОШАЛЕЎ,
Я В МАЛАШЭВІЧ (намеснік галоўнага
рэдактара — адказны сакратар),
А М МІХАЛЬЧАНКА,
П Ц ПЕТРЫКАЎ (першы намеснік
галоўнага рэдактара),
I М ПТАШНІКАЎ,
С П САМУЭЛЬ (намеснік галоўнага
рэдактара),
Б. I. САЧАНКА,
Р. Б. СМОЛЬСКІ,
М. С. СТАШКЕВІЧ,
А А ФІЛІМОНАЎ,
I П ХАЎРАТОВІЧ (намеснік галоўнага
рэдактара)
МІНСК
«БЕЛАРУСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ»
ІМЯ ПЕТРУСЯ БРОЎКІ
1996

ББК 63.3(4Бен)я2 Э68 УДК 947.6 НАВУКОВА-РЭДАКЦЫЙНЫ САВЕТ: М.В.БІЧ, А.П.ГРЫЦКЕВІЧ, П.Ф-ДЗМІТРАЧКОЎ, А.І.ЗАЛЕСКІ, М.І.ЕРМАЛОВІЧ, Г.В.КІСЯЛЁЎ, У.М.КОНАН, А.В.МАЛЬДЗІС, І.Я.МАРЧАНКА, У.М.МІХНЮК, В.Л.НАСЕВІЧ, У.К.НОВІК, У.А.ПАЛУЯН, Э.М.САВІЦКІ, В.У.СКАЛАБАН, А.А.ТОЗІК, В.М.ЧАРАППІА, С.А.ІІІМАТОК, Г.В.ШТЫХАЎ, Л.У.ЯЗЫКОВІЧ. НАВУКОВЫЯ КАНСУЛЬТАНТЫ: Я.К.АНІШЧАНКА, В.В.АНТОНАЎ, У.А.ВАСІЛЕВІЧ, Г.Я.ГАЛЕНЧАНКА. В.П.ГРЫЦКЕВІЧ, С.У.ДУМІН, У.П.ЕМЯЛЬЯНЧЫК, Э.Р.ІОФЕ, У.Ф.ІСАЕНКА, Дз.У.КАРАЎ, Л.А.КАРНІЛАВА, А.С.КАРОЛЬ, А.К.КАЎКА, ІП.КРЭНЬ, В.Ф.КУШНЕР, Ю.А.ЛАБЫНЦАЎ, У.Ф.ЛАДЫСЕЎ, В.М.ЛЕБЕДЗЕВА, Э.А.ЛІПЕЦКІ, А.С.ЛІС, А.М.ЛІТВІН, П.А.ЛОЙКА, А.Г.МАЙСЯЁНАК, М.І.МУШЫНСКІ, М.ВНІКАЛАЕЎ, М.Ф.ПІЛІПЕНКА, Т.С-ПРОЦЬКА, А.М.ПЯТКЕВІЧ, А.М.СІДАРЭВІЧ, І.І.СІНЧУК, У.А.СОСНА, М.Ф.СПІРЫДОНАЎ, Г.І.СУРМАЧ, Г.Г.СЯРІЕЕВА, А.А.ТРУСАЎ, А.Г.ХАХЛОЎ, П.У.ЦЕРАШКОВІЧ, А.К.ЦІТОЎ, В.С.ЦГГОЎ, В.А.ЧАМЯРЫЦКІ, М.М.ЧАРНЯЎСКІ, В.І.ШАДЫРА, В.Ф.ШАЛБКЕВІЧ, М.Ф.ШУМЕЙКА, П.А.ШУПЛЯК, З.В.ШЫБЕКА, І.А.ЮХО. Мастак Э.Э.ЖАКЕВІЧ. 9470600000 - 008 Э------------------- 3-96 М 318(03) - 96 І5ВМ 985-11-0041-2(т.З) 15ВН 5-85700-073-4 © Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1996 © Афармленне. Э.Э.Жакевіч, 1996
ГІМНАЗІІ, сярэднія агульнаадукацый- ныя навуч. ўстановы На Беларусі дзей- нічаюць з пач 19 ст У 1 -й чвэрці 19 ст адкрыты Мінская, Свіслацкая, Ма гілёўская, Жыровіцкая, Гродзенская Г. <гл. адпаведныя артыкулы), у 1827 у Г. пераўтворана Слуцкае павятовае ву- чылішча Тэрмін навучання 4 гады. На пачатку былі рэальнага кірунку Выкла- даліся фізіка, матэматыка, пачатковыя асновы тэхналогіі і камерцыйных навук, філасофія. гісторыя, геаграфія, статы- стыка (да 1844), польск , рус , лацін- ская, франц., ням. мовы і інш Паводле школьнага статута 1828 тэрмін навучан- ня быў падоўжаны на 7 гадоў, Выкла- даліся Закон Божы, царкоўная псторыя, лопка (да 1847), начартальная і аналітычная геаметрыя (да 1845), чар- чэнне і інш. Статутам 1864 прадугледж- валіся Г. 3 тыпаў з 8-гадовым курсам на- вучання класічныя з грэчаскай лацінскан мовамі, класічныя з лацінскай мовай. рэальныя без стараж. моў (у большым аб ёме выкладалася прырода- знаўства). Класічныя Г. давалі права па- ступлення ва універсітэты і інш. ВНУ, рэальныя — толькі ў вышэйшыя тэхн навуч. ўстановы У 1872 рэальныя Г. пе- раўтвораны ў рэальныя вучылішчы. Па- водле статута 1871 класічныя Г. сталі асн. тыпам сярэдніх навуч. устаноў. 41 % вучэбнага часу ў іх адводзілася стараж мовам, на прадметы прыродазнаўча-ма- тэматычнага цыкла прыпадала 18% Статут 1871 прадугледжваў увядзенне пры Г падрыхтоўчых класаў, стварэнне прагімназій (адпавядалі 4 класам Г.). У 1864 былі адменены саслоўныя абмежа- ванні для атрымання сярэдняй адукацыі, але фактычна ў Г. займаліся пераважна дзеці прывілеяваных саслоўяў. Цырку- ляр «Аб мерах паляпшэнпя складу наву- чэнцаў у гімназіях і прапмназіях» ад 18 6 1887 («цыркуляр аб кухарчыных дзецях») прадпісваў не прымаць у Г. «дзяцей кучараў, лакеяў, павароў, пра- чак, дробных крамнікаў». Былі закрыты падрыхтоўчыя класы, якія давалі магчы- масць паступаць у Г. дзецям малазабяс- печаных бацькоў 10.7.1887 выдадзены цыркуляр «Аб абмежаванні прыёму ў ся- рэднія навучальныя ўстановы яўрэяў 10% нормаю» Разам з тым у 2-й пал. 19 ст пачалі адкрывацца жаночыя Г На 1.1 1897 на Беларусі дзейнічалі муж чынскія (Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская. Слуцкая і інш.), жаночыя (у іубернскіх цэнтрах) Г. Акра мя лзяржаўных з пач. 20 ст. адкрываліся прыватныя мужчынскія і жаночыя Г. На 1.1.1915 на Беларусі дзейнічалі 14 дзяр- жаўных і 5 прыватных мужчынскіх, 17 дзяржаўных і 23 прыватныЯ жаночыя Г. У час 1 -й сусв. вайны частка іх была эвакуіравана ў глыб імперыі. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 у сувязі з адменам нац абмежаванняў у галіне адукацыі сталі адкрывацца школы з бел. мовай наву- чання, восенню 1917 пачала працу бела- руская Г ў Слуцку У адпаведнасці з дэкрэтам Сав ўрада ад 16.10.1918 на са- вецкай тэр. Беларусі Г скасаваны У Зах. Беларусі ў 1917 — пач. 20-х гадоў былі адкрыты 6 прыватных бел. Г.: Да арт. Гімназіі. Будынак Мінскай жано- чай Марыінскай гімназіі Пач. 20 ст. Да арт. Гімназіі. Будынак былой Мінскай жаночай гімназп. Будслаўская, Віленская, Клецкая, Нава грудская, Нясвіжская, Радашковіцкая (гл адпаведныя артыкулы) Дзяржаўных сярэдніх школ на бел мове не існавала Арганізацыйную і фінансавую дапамогу бел. Г аказвала Таварыства беларускай школы (ТБШ) Усе бел Г. былі 8-гадо вымі, мелі гуманітарны ўхіл Навучаль- ныя планы і праграмы, вучэбныя дапа- можнікі складалі самі настаўнікі, ак- тывісты ТБШ У канцы 1920 — пач 30-х гадоў бел Г. ў Зах Беларусі былі зачынены польскімі ўладамі У Гродне, Навагрудку, Брэсце, Баранавічах, Пінску, Ваўкавыску, Пружанах, Мала дзечне, Стоўбцах і інш. гарадах Зах. Бе ларусі дзейнічалі польскія Г. У 1924—25 навуч. годзе ў Віленскай школьнай акру- зе былі 43 сярэднія школы, сярод іх 14 дзяржаўных, 33 прыватныя (22 польскія і 11 яўрэйскіх). У Брэсцкай школьнай акрузе ў 1935—36 навуч г. дзейнічала 14 Г , у т.л. 5 дзяржаўных і 9 прыватных (5 польскіх, 3 яўрэйскія, 1 руская — у Брэсце). Польскія Г. таксама былі 8-га довымі і мелі гуманітарны ўхіл. У іх вы- кладаліся рэлігія. польская, лацінская, замежныя мовы, гісторыя, геаграфія, фізіка, хімія, матэматыка, касмаграфія, уводзіны ў філасофію і інш прадметы Факультатыўна выкладаліся спевы і му- зыка, маляванне. ручная праца. Пасля далучэння Зах. Беларусі да БССР (1939) Г. скасаваны. У 1920—30-я гады ў Латвіі дзейнічалі Дзвінская і Люцынская дзярж бел. гімназіі (гл. адпаведныя артыкулы). У канцы 1980 — пач. 90-х гадоў у ходзе пошуку шляхоў удасканальвання сярэд- няй адукацыі на Беларусі зноў пачалі стварацца Г У 1990/91 навуч г ў рэс- публіцы працавала 12 Г., у 1991/92 на вуч. г. толькі ў Мінску было 10 Г Сучас- ныя Г. — гэта сярэднія агульнаадука- цыйныя ўстановы павышанага тыпу. Гімназісты атрымліваюць шырокую аду- кацыю і агульнакультурную падрых- тоўку. Выкладаюцца бел., руская, за- межныя мовы, айчынная і сусветная гісторыя, літаратура, псіхолага педа- гапчныя дысцыпліны, лопка, рыторыка, асновы філасофіі. сацыялогіі. эканомікі і інш. У старэйшых класах ажыццяўляец- ца дыферэнцыяцыя навучэнцаў па літа ратурна-эстэтычным, грамадска палі- тычным, фізіка-матэматычным, хіміка біялагічным кірунках. Літ. Очеркв всторнн школы н педагогн- ческой мыслв народов СССР. XVIII в. — первая половнна XIX в. М , 1973, Очеркв
ПНДЭНБУРГ нсторнн школы н недагогнческой мыслн на- родов СССР. Вторая половнна XIX в. М., 1976; Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. Мн., 1968; Асвета і педагагічная думка ў Беларусі. Са старажытных часоў да 1917 г. Мн., 1985; Бондаренко Е.Г., Козулнн А.В., Поваляев С.А. Учебные за ведення нового тнпа в Республнке Беларусь // Адукацыя і выхаванне. 1992. № 1. Галіна Сянькевіч. ГІНДЭНБУРГ Вільгельм Данілавіч [1799, в. Стадолішча Мінскага пав. — 18.2(2.3).1877], беларускі ўрач і гра- мадскі дзеяч. Скончыў медыцынскі ф-т Віленскага ун-та (1821). У 1821 — 25 урач у Мінскай губ. 3 1825 павятовы ўрач у г. Ельня Смаленскай туб. Лячыў рус. кампазітара М.І. Глінку. 3 1833 у Мінску, больш за 30 гадоў працаваў аку- шэрам губернскай урачэбнай управы. з 1840 адначасова ўрач мінскай турмы. Быў членам Віленскага медыцынскага таварыства. Адзін з заснавальнікаў Мінскага таварыства ўрачоў, з 1875 яго прэзідэнт. Выступаў за адкрыццё пры т-ве бясплатнай лячэбніцы. Аўтар арты- кулаў, апублікаваных у выданнях т-ва. Браў удзел у дзейнасці дабрачынных арг-цый Мінска, ахвяраваў грошы нема- ёмным хворым, беднякоў лячыў бясплат- на. У 1871 грамадскасць Мінска ўрачыста адзначыла 50-гадовы юбілей медыцынскай практыкі ўрача-гуманіста. Памёр у беднасці, быў пахаваны на сродкі, сабраныя ўдзячнымі пацыентамі. На Смерць Г. адгукнуўся Ф.М.Да- стаеўскі. У Мінскай гімназіі была ўстаноўлена стыпендыя імя Г. Літ: Д нтлов А . Врач пз города М. / / Неман. 1973. № 1. Фёдар Ігнатовіч. ГІНДЭНБУРГ (НіініепЬцгв) Пауль фон (2.10.1847, Познань — 2.8.1934), гер- манскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, гене- рал-фельдмаршал (1914). 3 сям'і пру- скага афіцэра. У час 1-й сусв. вайны з канца жн. 1914 камандаваў 8-й герман- скай арміяй ва Усх. Прусіі, з ліст. — войскамі ўсяго Усх. фронту. Усім нацыя- нальнасцям акупіраваных тэрыторый, у т. л. беларусам, даў дазвол на культур- ную дзейнасць, адкрыццё нац. школ, вы- данне газет на ролнай мове. 3 жн. 1916 нач. Ген. штаба, фактычна га- лоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Германіі. 3 1925 прэзідэнт Германіі. Пад- трымліваў ваенна-манархічныя і фаш. арг-цыі. У 1933 даручыў Гітлеру сфарміраваць урад. Тв: Ачз теіпеп ЬеЬеп. Ьеірхі^, 1920; рус. пер. — Воспомпнапня. Пг., 1922. Літ: Розанов Г.Л. Очеркн новей- шей нсторнн Германнк. М., 1959: Руге В . Гннденбург: Портрет германского мнлн- тарнста: Пер. с нем. М., 1981. ГІНТАЎТ Вітольд Міхайлавіч (7.3.1922, в. Слабадшчына Мінскага р-на — 25.10.1987). Герой Сав. Саюза (1944). У Вял. Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941, механік-вадзіцель танка. Удзельнік баёў на Калінінскім напрамку, пад Ржэвам, Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Польшчы, Румыніі, баёў у Германіі. Старшына Г. вызначыўся ў баі пад Вінніцай: 10.1.1944 у складзе экіпажа танка знішчыў 6 варожых танкаў, сама- ходную гармату. На баявым рахунку экіпажа 17 танкаў, 4 самаходныя гарма- ты, «фердынанд», 23 палявыя гарматы, 80 аўтамашын з ваен. грузам. 3 1947 на гасп. рабоце ў Мінску. ГІНТАЎТ-ДЗЕВАЛТОЎСКІ Аляксандр Казімір (26.2.1821, м. Вайшканы Ковен- скай губ. — 14.8.1889), удзельнік нац,- вызваленчага руху 1863—64 на Гродзен- шчыне, рэлігійны дзеяч. 3 роду Мангінаў, сын Антонія і Кацярыны. 3 1839 вучыўся ў духоўнай семінарыі ў Вільні. 3 1845 капелан, у 1846—49 вікарый у Вількаміры, выкладаў Закон Божы ў пав. вучылішчы. Настаяцель касцёла ў Янішках. 3 1853 ксёндз-наста- яцель бернардзінскага касцёла ў Гродне. У 1861—71 дэкан у Гродне. Выкладаў Закон Божы пры аддзяленні Гродзенскай губ. гімназіі. Апякаў сірот і вязняў. Саб- раў вял. б-ку, калекцыю старажытнас- цей і карцінную галерэю. Член Гродзен- скай рэв.-дэмакр. арг-цыі, створанай К.Каліноўскім і В.Урублеўскім у 1861. Канкрэтная роля Г.-Дз. ў падрыхтоўцы і разгортванні паўстання 1863—64 не вы- светлена. Вядома, што ён не быў на па- дазрэнні ўлад, а па жаданні гродзенскага іубернатара нават стаў духоўнікам паліт. вязняў (1863—66). У 1866 выступіў суп- раць увядзення на бел. землях набажэн- ства на рус. мове, за што пераведзены на 2 гады з Гродна ў Сувалкі. 3 1872 епіскап, з 1874 адміністратар Полацкай епархіі, пабудаваў тут гімназію. 3 уста- наўленнем дыпламатычных адносін з Ва- тыканам папа Леў ХПІ абвясціў Г.-Дз. архіепіскапам-мітрапалітам магілёўскім. Адначасова Г.-Дз. мітрапаліт усіх ка- таліцкіх цэркваў Расійскай імперыі, старшыня духоўнай каталіцкай калегіі ў Пецярбургу, адміністратар Мінскай епархіі. Літ:. Матервалы для географвв н статв- ствкн Россвв, собранные офнцерамн Гене- рального штаба. Гродненская губерння. Ч. 1. Спб., 1863; Нз воспомннаннй Ф.Рожан- ского / / К.Калнновскнй: Нз печатного н рукопнсного наследня. Мн., 1988. Алесь Госцеў. ГІНТАЎТ-ДЗЕВАЛТОЎСКІ Уладзіслаў Люцыян Францавіч (1857, Дзісенскі пав. Віцебскай губ. — 1925), дзеяч на- родніцкага руху. У час вучобы ў Віцебскай гімназіі прымаў удзел у рабоце вучнёўскага нелегальнага гуртка, за што ў 1877 выключаны з гімназіі. У канцы 1878 — пач. 1879 у Маскве, чл. аднаго з гурткоў «Зямлі і Волі». 7.3.1879 арышта- ваны па падазрэнні ў забойстве правака- тара Н.Рэнштэйна. Эмігрыраваў за мя- жу. У 1880 у Парыжы, прымаў удзел у дзейнасці рус.-бел.-польскай рэв. эміграцыі, быў заг. эміграцыйнай 6-кі, падтрымліваў цесныя сувязі з радзімай. Пры пасрэдніцтве І.С.Тургенева рабіў першыя крокі ў л-ры, з яго дапамогаю ў газ. «Порядок» змясціў апавяданне «Пяцьдзесят дзве гадзіны на абломку ў адкрытым моры». 25.12.1881 арыштава- ны ў Харкаве. 4.12.1882 Маскоўскім акр. судом апраўданы. 20.6.1883 па абвінавачанні ў паліт. нядобранадзей- насці высланы на 3 гады ў Зах. Сібір, дзе і памёр. Літ: Деятелв революцнонного двнження в Россвн: Бнобнблногр. словарь. Т. 3, вып. 2. М., 1934: Снытко Т.Г. Русское на- родннчество н польское обшественное двн- женне, 1865—1881 гг. М., 1969; Тронц- к н й Н . А . Безумство храбрых: Рус. ре- волюпнонеры н карательная полнтнка царнзма 1866—1882 гг. М., 1978. С. 320. Валерый Чараліца. ГІНТАЎТ-ДЗЕВАЛТОЎСКІЯ, шляхец- кі род, гл. Дзевалтоўскія. ПРЭІ, Гераі, татарская дынастыя, якая панавала ў Крымскім ханстве з ся- рэдзіны 15 ст. да 1783. Першы хан Хад- жы-Гірэй захапіў уладу пры падтрымцы вял. князя ВКЛ Казіміра IV і татарскіх крымскіх князёў з роду ІПырын у 1443 [да гэтага часу Крымскае ханства намінальна падпарадкоўвалася хану За- латой (Вялікай) Арды Кічы-Мухамеду]. Паводле польскіх крыніц, Хаджы-Гірэй нарадзіўся ў ВКЛ, у г. Трокі. Яго дзей- насць была накіравана на ўмацаванне ўлады дынастыі ў Крыме і на абарону сваіх уладанняў ад інш. прэтэндэнтаў на трон. Ен меў сяброўскія адносіны з Казімірам IV, даволі мірныя адносіны з Маскоўскай дзяржавай, імкнуўся забяс- печыць сваю незалежнасць ад Турцыі. Пасля смерці Хаджы-Гірэя ў выніку пра- цяглай барацьбы ханам стаў яго мало- дшы сын Менглі-Гірэй, які займаў трон з 1466 да 1515 (з двума невял. перапын- камі). 3 1475 Крымскае ханства трапіла ў васальную залежнасць ад Турцыі, ту- рэцкія султаны прызначалі ханаў вы- ключна з нашчадкаў Г. Спачатку ад- носіны Г. з паўн. суседзямі былі прыяз- ныя, але пасля таго, як Казімір IV заключыў саюз з ханам Залатой (Вялі- кай) Арды Ахметам (саюз фактычна не быў накіраваны супраць Крыма), ад- носіны сапсаваліся і Менглі-Гірэй заклю- чыў ваенна-паліт. саюз з Маскоўскай дзяржавай. 3 канца 15 ст. пачаліся час- тыя набегі крымскіх татар на паўд. ўладанні ВКЛ і Польскага каралеўства, а таксама на Падолле, Валынь, Кіеўскую і Ноўгарад-Северскую землі. Нягледзячы на шэраг перамір'яў з ВКЛ, крымскія та- тары працягвалі спусташаць бел. землі. Асобныя татарскія загоны пранікалі на Віцебшчыну і Полаччыну, асаджвалі Слуцк і Новагародак, спалілі Менск. Найбольш буйнымі былі набегі ў 1503, 1506 (гл. Клецкая бітва 1506}, 1508, 1510, 1521, 1527. За 1497 — 1527 крымскія татары зрабілі 12 набегаў. Асобныя татарскія орды не падпарад- коўваліся Г. Нагайскія, дабруджынскія, даперакопскія татарскія гурты рабілі на- бегі на Украіну і Польшчу, не пытаючы- ся на гэта дазволу і згоды ў крымскага хана. У той жа час асобныя атрады па- дняпроўскіх і запарожскіх казакоў напа- далі на турэцкіх і крымскіх паслоў і куп- цоў, на турэцкія і крымскія землі, што таксама абвастрала адносіны паміж дзяр-
жавамі. 3 цягам часу Г. зразумелі па- мылку арыентацыі на Маскоўскую дзяр- жаву, асабліва пасля таго, калі яна зава- явала Казанскае, Астраханскае і Сібірскае ханствы. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 —67 крымскія татары выступалі на баку Польшчы. Пасля ўступлення ў вайну Швецыі крымскі хан Мехмед-Гірэй стварыў паг- розу нападу на Украіну і тым самым стрымаў запарожскіх казакоў ад выступ- лення супрапь Польшчы. У 1657 крымскія татары разбілі венгерскія войскі прэтэндэнта на польскі трон сяміградскага князя Ракашы. У час ан- тыфеадальнай вайны 1648—51 крымскі хан Іслам-Гірэй III спачатку пад- трымліваў Б.Хмяльніцкага (1648—49) і быў пасрэднікам пры заключэнні Збо- раўскага міру 1649, пасля адышоў ад яго і ў 1653 уступіў у саюз з Польшчай. Апошні крымскі хан з дынастыі Г. Шагін-Гірэй пад прымусам расійскага ўрада ў лют. 1783 адмовіўся ад трона, а Крымскае ханства было далучана да Расіі. Літ: Греков Я.Б. Восточная Евро- па в упадок Золотой Орды (на рубеже XIV—XV вв.). М., 1975; Сафаргалнев М.Г. Распад Золотой Орды. Саранск, 1960; Смнрнов В.Д. Крымское ханст- во под верховенством Отоманской Порты до начала XVIII в. Спб., 1887; Рогіііого- <1 е с к і Ь. СНапаі Кгутвкі і іе^о Ыоашікі г Роккд.ч' XV—XVIII V/. А^агкгалуа, 1987. Ібрагім Канапацкі. ГІСТАРЫЗМУ ПРЫНЦЫП, погляд на быццё, чалавечае грамадства і культуру як на працэсы, што змяняюцца ў часе і прасторы, маюць набор пэўных прыкмет, спецыфічных для кожнай гістарычнай эпохі, рэгіёна ці этнічнай супольнасці. Г.п. несумяшчальныя з архаізацыяй або мадэрнізацыяй аб'ектаў даследавання, калі яны характарызуюцца паняццямі і аксіялагічнымі крытэрыямі папярэдніх або пазнейшых ступеняў гіст. развіцця. Класічная антычная культура сфар- міравалася на аснове фаталістычнага светапогляду, паводле якога лічылася, што гіст. падзеі, катастрофы ў жыцці на- родаў і асобньгх людзей прадвызначаны лёсам, якому падпарадкавана людское і Боскае жыццё. Пазней узнікла гіст. на- вука (гл. Гісторыя), у якой прагматыч- нае апісанне падзей і людскіх учынкаў дапаўнялася міфалагічнымі сюжэтамі. Гістарызм як спецыфічны прынцып рэт- распектыўнага ўпарадкавання пройдзе- ных этапаў грамадскага быцця і культу- ры сфарміраваўся ў старажытна- егіпецкай цывілізацыі, яскрава выявіўся ў біблейскай гісторыі, якая акумулявала і аб'яднала стараж. летапісы, аповесці, ле- генды, дыдактычная міфы, малітвы і прароцтвы. Біблія паслужыла крыніцай для правідэнцыялісцкай канцэпцыі ся- рэдневяковай гіст. навукі. У эпоху Ад- раджэння і Асветніцтва Г.п. паступова секулярызаваўся, гіст. падзеі тлума- чыліся натуральнымі, сац.-палітычнымі і псіхалагічнымі прычынамі, узніклі пер- шыя канцэпцыі філасофіі гісторыі (тэо- рыя «кругазваротаў» Дж.Віко, гіст. праг- рэсу І.Гердэра, французскіх асветнікаў- матэрыялістаў). І.Кант упершыню пры- мяніў Г.п. да касмагоніі (кантаўская тэо- рыя паходжання сонечнай сістэмы), а Ч.Дарвін — да батанікі і заалогіі (эвалю- цыйная тэорыя паходжання відаў). Г.Ге- гель стварыў дыялектычную філасофію гісторыі, паводле якой сусветны гіст. працэс — гэта паэтапнае самараскрыццё лагічнага пачатку (субстанцыі) быцця; пры гэтым кожны этап выяўляецца праз рэалізацыю нацыянальнай ідэі таго ці іншага гіст. народа. К.Маркс, Ф.Энгельс, расійскія марксісты (Г.Пляханаў, У.Ленін і інш.) на аснове інтэрпрэтацыі гегелеўскай дыялектыкі стварылі гіст. матэрыялізм, паводле якога гіст. працэсы вызначаюцца развіццём матэрыяльнай асновы грамадскага быцця — дыялек- тычнай супярэчнасцю паміж прадук- цыйнымі сіламі і вытв. адносінамі. У канцы 19 — пач. 20 ст. ўзнікла канцэп- цыя гісторыі як паслядоўнай змены на- цыянальна замкнутых культурна-гіст. тыпаў (М.Данілеўскі, К.Лявонцьеў у Расіі) і «закрытых» цывілізацый (О.Шпенглер у Германіі). У гісторыі бел. культуры першыя спробы зразумець прыроду і грамадскае быццё ёсць у касмаганічных, этыя- лагічных і гераічных міфах, казках, па- даннях і легендах, дзе Г.п. выявіўся абс- трактна і неакрэслена як намёк на даўні- ну (формулы «даўным даўно», «яшчэ не пры нашай памяці», «калісьці»), Узнік- ненне летапісання сведчыць пра інтэн- сіўнае станаўленне на хрысціянскай Русі гіст. свядомасці, не характэрнай для ар- хаічнага язычніцтва. Паводле ле- тапіснай канцэпцыі гіст. падзеі не прад- вызначаны адвечным конам, яны — вынік «дыялогу» чалавека з Богам: пака- яльная малітва і жыццё паводле Боскіх законаў і Хрыстовага дабравешчання прыносіць людзям і народам мір і дабра- быт, а грахі іх — прычына набегаў іншапляменнікаў, нешчаслівых войнаў, унутраных раздораў, у рэшце рэшт — гістарычнага нябыту. У летапісных тво- рах пераходнага перыяду ад сярэднявеч- ча да Новага часу (15—18 ст.; «Ле- тапісец вялікіх князёў літоўскіх», «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», Хроніка Быхаўца, «Бар- кулабаўскі летапіс», «Магілёўская хроніка» і інш.) элементы правідэн- цыялісцкай канцэпцыі гісторыі за- хоўваюцца, аднак набываюць іншыя прынцыпы гістарызму — прагматызм, погляд на гіст. падзеі як вынік свабоднага выбару людзей, іх добрай або злой волі. Улічвалася таксама азначэнне выпадко- васці, шанцу, шчаслівага або не- шчаслівага збегу акалічнасцей. У перыяд Асветніцтва ўзнікае цікавасць да гісторыі культуры як нац. самабыт- насці, фарміруецца погляд на мову, літаратуру, мастацтва як вынік іх шмат- вяковага развіцця (А.Доўгірд, Э.Сла- вацкі, Л.Бароўскі, пачынальнікі бел. л-ры і фалькларыстыкі Я.Чачот, Я.Бар- шчэўскі, І.Храпавіцкі і інш.). К.Каліноў- скі і Ф.Багушэвіч аднаўлялі «гістарыч- ГІСТАРЫЧНАЯ Г ную даль» беларусаў, напомнілі пра іх дзяржаўнае быццё ў «залатую пару» ВКЛ. У «нашаніўскі» перыяд бел. нац. Адраджэння (пач. 20 ст.) пачалося да- следаванне гісторыі Беларусі, яе ду- хоўнай культуры ў полі зроку выяўлення нац. самабытнасці беларускай ідэі. Геге- леўская філасофія гісторыі была дапоў- нена дэмакр. прынцыпамі раўнацэннасці ўсіх народаў і іх культур, адкінуты імперскія міфы пра «негістарычныя» на- роды. Рэалізацыя гэтых ідэй адбывалася ў ходзе даследавання гісторыі і культуры Беларусі, у абагульняльных даследаван- нях па гісторыі нац. л-ры, мастацкай культуры, шматлікіх энцыклапедычных выданнях («Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» ў 5 т., «Этнаграфія Беларусі», «Ф.Скарына і яго час», «Ян- ка Купала» і інш.). Уладзімір Конан. ГІСТАРЬІЧНАЯ ВОБЛАСЦЬ, г і с т о - рыка-этнаграфічная воб- л а с ц ь , тэрыторыя, што вылучаецца на этнічнай прасторы паводле яе гісторыка-культурных асаблівасцей і краёвай (рэгіянальнай) самабытнасці. У гістарычнай, этнаграфічнай і краязнаў- чай л-ры няма адзінства ў вызначэнні паняцця Г.в. Для адных і тых жа тэрыта- рыяльных адзінак нярэдка ўжываюць розныя найменні — «вобласць», «край», «зямля», «правінцыя», «рэгіён». Так, у складзе Вялікабрытаніі вылучаюць Г.в. (Англія, Шатландыя, Уэлс, Паўн. Ірландыя), Германіі — землі, т.зв. «лан- ды» (Баварыя, Рэйнланд-Пфальц, Гесен, Ніжняя Саксонія і інш.), Францыі — гіст. правінцыі (Нармандыя, Бургундыя, Латарынгія і інш.). Многія з іх у сярэдня веччы былі самастойнымі дзярж. ўтварэннямі, удзельнымі княствамі (графствамі, герцагствамі). На тэр. Бела- русі ў раннефеадальны перыяд у якасці Г.в. выступалі землі: Полацкая, Смален- ская (Мсціслаўская), Тураўская, Берас цейская (Падляшша), Наваградская, т.зв. Старая Літва. М.К.Любаўскі пры вызначэнні Г.в. зыходзіў з гісторыка- палітычных высноў і вылучаў на тэр. «Літоўска-Рускай» дзяржавы да 16 ст. землі Полацкую, Віцебскую, Смален- скую, Палескую, Берасцейскую, Кіеўскую, Падольскую, Жмудскую, а таксама Літоўскую Русь і «Русь у пры- ватным сэнсе», або «рускія воласці» (у апошнюю ён уключаў землі ў басейне сярэдняга Дняпра, Сожа і Бярэзіны). У.І.Пічэта пры вызначэнні раннефеа- дальных Г.в. асаблівае значэнне надаваў характару этнагенезу і гісторыка-куль- турным прыкметам. Ён вылучаў на тэр. Беларусі і сумежных абласцей 5 гісторыка-этнаграфічных арэалаў: Паўднёвы — у басейне Прыпяці, што сфарміраваўся на дрыгавіцкай аснове з уключэннем драўлянскіх, валынскіх і ят- вяжскіх элементаў; Падзвінскі — у ба- сейне Зах. Дзвіны, часткова Бярэзіны і
ГІСТАРЫЧНАЯ Віліі да вярхоўяў Нёмана на 3 (склаўся на базе полацкіх крывічоў, паўн. дры- гавічоў, літоўска-латышскіх і фінскіх элементаў); Верхняе Падняпроўе — зона рассялення крывічоў і радзімічаў; Чор- ная Русь — басейн верхняга Нёмана, дзе сустрэліся полацкія крывічы, прыпяцкія дрыгавічы і літоўскія плямёны; Берас- цсйская зямля — зона валынска-дры- гавіцкай каланізацыі з гарадамі Бярэсцс, Бельск, Мельнік, Драгічын, Кобрын і Ка- мянец. У сярэднія вякі ўся этнічная тэр. Беларусі на гіст. картах часцей за ўсё пазначалася назвамі «Літва» ці «Русь Літоўская», што ў сваю чаргу падзяляла- ся на Г.в.: Белая Русь, Чорная Русь (або Літва ў вузкім сэнсе) і Палессе. Адпавед- на гэтаму і мясцовае насельніцтва назы- валі беларусамі або русінамі, літвінамі і палешукамі. Такое ўяўленне пра Бела- русь і яе абласны падзел захавалася пас- ля яе далучэння (18 ст.) да Расійскай імперыі амаль да канца 19 ст. і знайшло сваё адлюстраванне ў шматлікіх гіст. і краязнаўчых працах В.Турчыновіча, І.Зяленскага, П.Шпілеўскага, А.Кіркора і інш. У межах гэтых абласцей адзна- чаліся рэгіянальныя асаблівасці традыц. нар. культуры і побыту (гл. Гісторыка- этнаграфічны рэгіён). Арэалы Г.в. пас- тупова мяняліся ў прасторы і часе, что адлюстроўвала зменлівую паліт. і этна- канфесійную сітуацыю, складаны і трагічны лёс насельніцтва Беларусі. У сав. этнаграфічнай л-ры сустракаецца і нетрадыц. разуменне гісторыка-этна- графічнай вобласці, прымеркаванне да маштабу і шматнацыянальнага (полі- этнічнага) складу б. СССР: Г.в. вызнача- ецца ў гэтым выпадку на аснове гаспа дарча-культурных тыпаў (працы М.Р.Левіна, М.М.Чэбаксарава, Б.В.Анд- рыянава) і пашыраецца на этнічныя тэр. некалькіх суседніх народаў, што стаяць на прыблізна аднолькавай ступені сац.- эканам. і культ. развіцця (Прыбалтыка, Сярэдняе Паволжа, Зах. Сібір, Усх. Сібір і інш.) Літ.' Імя тваё Белая Русь. Мн., 1991; Любавскнй М. Областное деленме н местное управленне Лнтовско-Русского го- сударства ко временн вздання первого Лн- товского статута. [М., 1892];Пнчета В.Н. Белоруссня н Лнтва XV—XVI вв. М., 1961; 3 е л е н с к н й Н. Матерналы для географнн н статнстнкн Росснн... Мнн- ская губерння. Т. 1. Спб. 1864; Тнтов В . С . Нсторнко-этнографнческое районн- рованне матернальной культуры белорусов: XIX — начало XX в. Мн., 1983; Ш н р я е в Е . Е . Беларусь: Русь Белая, Русь Черная н Лнтва в картах. Мн., 1991. Віктар Цітоў. ГІСТАРЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯ, галіна гіст. ведаў і спецыяльная навука, якая вывучае геаграфію гіст. мінулага чала- вецтва, асобнай краіны або тэрыторыі. Падзяляецца на фізічную (вывучае бы- лыя прыродныя ўмовы, іх змены і ўплыў на гіст. працэс), насельніцтва (размяш- чэнне, міграцыя, колькасны і нацыя- нальны склад), эканамічную (асваенне тэрыторыі, развіццё гаспадаркі і гандлю, шляхоў зносін), палітычную (фармі- раванне тэрыторыі і адм. падзелу, мес- цазнаходжанне населеных пунктаў і мес- цы гіст. падзей, маршруты ваенных па- ходаў, лакалізацыя інш. паліт. з'яў). Пры рэканструяванні геаграфіі мінулага выкарыстоўваецца параўнальна-гіст. ме- тад у спалучэнні з рэтраспектыўным аналізам разнастайных крыніц. Г.г. мае непасрэдныя сувязі з геаграфіяй. та- панімікай, археалогіяй і інш. навукамі, з'яўляецца галоўнай навуковай базай гістарычнай картаграфіі. Метад спалучэння гісторыі з геаг- рафіяй быў пашыраны яшчэ ў далёкай старажытнасці. Найбольш выразны ён у Герадота, Страбона і Пталамея, пазней у арабскіх географаў. Падобны падыход захаваўся і ў стараж. летапісах і хроніках 11—16 ст., створаных ва Усх. Еўропе. У Расіі ўзнікненне Г.г. звязана з імем В.М.Тацішчава, далейшы ўклад зрабілі ў 19 — пач. 20 ст. М.П.Барсаў, Я.Я.Замыслоўскі, М.К.Любаўскі (для гісторыі Беларусі) і інш. Пра бел. землі ў сярэднявеччы пісалі Ш.Старавольскі і М.Цойлер, у асветніцкую эпоху — Т.Ва- га і А.Бюшынг. Больш сістэматызаваны падыход да пытанняў Г.г. ВКЛ і Рэчы Паспалітай назіраецца ў 19 ст. Спец. працы з выкарыстаннем розных крыніц стваралі М.Балінскі, Я.Тышкевіч, І.Ляле- вель, З.Глогер. Гэты перыяд вянчае фун- даментальны шматтомны «Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краін» (1880 — 90; гл. «Слоўнік геаграфічны»). Значную цікавасць да паліт. геаграфіі мінулага праявілі польск. гісторыкі ў 1920—30-я гады (Я.Натансон-Лескі, Т.Мантойфель, В.Гадзішэўскі, Я.Якубоўскі, Ю.Вансовіч, А.Вількевіч-Ваўжынчыкава). У СССР В.К.Яцунскі вызначыў гал. кірункі гэтай навукі. Яго ідэі ў 2-й пал. 20 ст. развівалі Л.Р.Бяскроўны, Л.А.Гольдэнберг, Ф.А.Шыбанаў, І.П.Шастольскі, В.С.Жэ- кулін. На Украіне асновы Г.г. залажылі М. А.Максімовіч, І.П.Крып'якевіч, Ф.М.Шаўчэнка. Новыя даследаванні Г.г., што ўвялі ва ўжытак значную коль- касць картаграфічных крыніц, зрабілі польск. навукоўцы К.Бучак, С Александ- ровіч, Ю.Барбаг, С.Літак і інш., у Літве гэтымі пытаннямі займаўся П.Рэклайціс. Асобныя моманты Г.г. Беларусі раскры- валіся ў працах Я.Ф.Карскага, У.І.Пічэты і У.М.Ігнатоўскага. Пазней, амаль да 1970-х гадоў, эпізадычна асвят- ляліся толькі найбольш агульныя пы- танні палітычнай, у большай ступені •— Г.г. гаспадаркі. Устойлівая цікавасць праяўлялася да этнічнай гісторыі на- сельніцтва Беларусі. Актыўна выкаріы- стоўваліся гіст.-геагр. метады даследа- вання ў археалогіі і тапаніміцы (В.В.Ся- доў, В.А.Жучкевіч). У 1980-я гады з'явіліся першыя публікацыі па картагра- фічных крыніцах, на гіст. факультэтах ун-таў і пед. ін-таў пачалося выкладанне курса Г.г. па праграме спецыяльных (да- паможных) гіст. дысцыплін. У 1992 пры аддзеле спецыяльных гіст. навук Ін-та гісторыі АН Беларусі створана група па Г.г. і картаграфіі. Літ,- Барсов Н.П. Очеркв русской нсторнческой географнн. 2 нзд. Варшава, 1885; Замысловскнй Е. Опнсанне Лнтвы, Самогвтнв, Русспв н Московпн Се- бастнана Мюнстера (XVI в.). Спб., 1880; Любавскнй М. Областное деленне н местное управленне Лнтовско-Русского го- сударства ко временн нздання первого Лн товского статута. [М., 1892]; К о р д т В . Матерналы по нсторнн русской картогра- фмм. Вып. 2. Кпев, 1910; Шолковнч С . В . О граннцах Польской Короны н Ве лнкого княжества Лнтовско-Русского / / Памятннкн старнны в Западных губерннях. Спб., 1885. Вып. 8; Са пу нов А. Река Западная Двнна: Нст.-геогр. обзор. Внтебск, 1893; Яцунскнй В.К. Ясторнческая географня. йсторня ее возннкновення н развмтня в XIV—XVIII веках. М., 1955; Шаскольскнй Н . П . йсторнческая географня / / Вспомогательные нсторнче скне днсцмплнны. Л., 1968; Бескров ный Л.Г., Гольденберг Л.А. О предмете н методе мстормческой геогра- фнн // йсторня СССР. 1971. № 6; Же- к у л н н В . С . Нсторвческая географня: Предмет н методы. Л-. 1982; Рапов О . М . Княжескме владення на Русн в X — первой половнне XIII в. М., 1977; Д у л о в А.В. Географнческая среда н нсторня Россмн. Конец XV — середнна XIX в. М., 1983; Проблемы нстормческой географнн Россмм. Вып. 1—4. М., 1982—83; К у ч к н н В . А . Формнрованне государственной тер- рнторнн Северо-Восточной Русн в X—XIV вв. М., 1984; Жучкевмч В.А. Дорогн н водные путн Белорусснн: Нст.-геогр. очеркн. Мн., 1977; Ермаловіч М.І. Па слядах аднаго міфа. 2 выд. Мн., 1991; Я г о ж . Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990; П н л н п е н к о М . Ф . Вознмкновенне Белорус- снн: Новая концепцня. Мн., 1991; 8іагоя'о1екі 8 г . Роікка аІЬо Орівапіе роіогепіа Кгбіевія'а Роізкіедо. Кгакбя', 1976; ВоевсЬіп^ А. Оеокгаііа Кгбіезія'а Роіякіево і АМіеІкіедо Хірвія'а Бііея'якіеко, ішіаіег іппусЬ ргозуіпсўі <10 пісЬ паІегасусЬ. Ьірхк, 1768; ОІо^ег 2. Оео^гаНа Ьіаіогусгпа гіет ёазупеі Роівкі. Кгакбзм, 1900; Ы а Іа пго о-Еегкі I. Вгіе]е вгапісу №есЬо<іпіеі Кгесгуровроіііе]. Сг. 1. Огапіса Моакіея'зка V/ еросе ІакіеІІопБкіеў. Ья'б»'; ЗМаг5газ*а, 1922; Яго ж . Ерока 8іеіапа Ваіогеко V/ <1гіе]асЬ ^гаоісу «'ясЬобпіеі Кгесгуроароіііе). ЗМагхгая’а, 1930; ІМіІкіея'ісг-ІУая'ггупсгукозма А . 8рогу вгапісгпе рокко-іііея'хкіе IV XV— XVII V/. ^МіІпо. 1938; Ввсгек К . Еіетіе роіхкіе ргге<1 іуяі^сет Іаі: 2агу$ 8еО8гаіісгпо-ЬІ5іогусгпу. ^МгосІазм; Кгакбя'. 1960: К е к 1 а і I і ь Р . Ьіеівтов ьепоіі кагіовгаіііа / / ТаШоь РгаеіІі5. СЬіса^о; Кота, 1964. Т. 2, кп. 1 (5); Е а 5 1 IV . С . Ап Ьіхіогісаі ^ео^гарЬу о( Ецгор- Ьопёоп; Ые» Уогк, 1966; 5сЬ»а1Ье С. СеасЬісЬіе Ро<ПасЬіеп5 іп геіі55І5сЬег Ееіі (XI.—XIV. ІаЬгЬшмІегІ). НатЬогв, 1969; 0 5 I г о « 5 к і V/ . ТЬе апсіепі патез апсі еагіу сагіовгарЬу оі Вуе1огіі55іа. 2 е<1. Ьопсіоп, 1971; Ьііак 8і. Зігвкіога іегуіогіаіпа Ковсіоіа Іасіпякіево № Роксе уі 1772 г. І.ііЫіп, 1980; Указатель лмтературы по нсторнческой географнн дооктябрьской Россмн (на русском языке), вышедшнй в 1970—1979 гг. М., 1980. Леў Казлоў.
ГІСТАРЫЧНАЯ ІНФАРМАТЫКА, кірунак у гіст. навуцы ў 2-й пал. 20 ст., які інтэграваў дасягненні крыніцазнаўст- ва, матэматыкі, методыкі гіст. даследа- вання і вывучэння гісторыі. Як галіна навук. даследавання займаецца арга- нізацыяй і ажыццяўленнем камп'ютэр- най апрацоўкі звестак з гіст. першак- рыніц. Перспектыва развіцця Г.і. звязана з распрацоўкай праграмнага забеспячэн- ня, якое ўлічвае асаблівасці гіст. крыніцы. У аснову праекта «Ніаіогісаі ІУогкзіаііоп», накіраванага на стварэнне рабочай станцыі гісторыка-даследчыка (РСГ), пакладзена сістэма КЬЕІО, рас- працаваная ў ін-це Макса Планка (ФРГ) пад кіраўніцтвам М.Талера. Дзякуючы ёй стала магчымым улічваць кантэкст крыніцы, невыразнасць (размытасць) яе звестак, шматмернасць тэкставых струк- тур. «Ядром» станцыі з'яўляецца сістэма кіравання базамі звестак КЬЕІО, якой карыстаюцца больш за 200 ін-таў, лаба- раторый і асобных даследчыкаў у еўрап. краінах. Арыгінальныя распрацоўкі праграмных сродкаў, адаптаваных да спецыфікі гіст. крыніцы, вядуцца ў Га- ландыі (сістэма 8ОСКАТЕ8 д-ра Л.Бро- рэ), Нарвегіі (сістэма СепЗЎХ праф. Я.Олдэрвола), на Беларусі. Станаўленне Г.і. пачалося са стварэння нац. асацыя- цый «Гісторыя і камп'ютэр». На іх асно- ве ў 1986 узнікла Міжнар. асацыяцыя «НіМогу ап<1 Сотруйпв» са штаб-кватэ- рай у ФРГ (у 1993 аб'ядноўвала болып за 1000 чл. з 17 краін, прэзідэнт Талер, з 1989 выпускае ў Оксфардзе часопіс). 3 1992 Беларусь уваходзіць у тэр. (у рам- ках СНД) асацыяцыю. У даследаваннях па гісторыі Беларусі ўжываюцца кірункі сучаснай інфармац. тэхналогіі; матэма- тычна-статыстычная ацэнка гіст. працэ- саў, стварэнне баз гіст. даных, мадэля- ванне дэмаграфічных і гіст. працэсаў. Пры аналізе форм сялянскага паліт. руху ў 1905—07 скарыстаны вядомыя ў ма- тэм. статыстыцы каэфіцыенты спалуча- насці і варыяцыі, а таксама метад кан- тэнт-аналізу. У інтэрпрэтацыі і класіфікацыі археал. крыніц ужыты шматмерныя метады (кластэрны аналіз). Дадатковая інфармацыя пра жыццё і дзейнасць стараж. насельніцтва Беларусі атрымана пры дапамозе матэм. метадаў у выніку аналізу калекцый касцявых рэшткаў з археал. раскопак. Зроблены камп'ютэрныя мадэлі рассялення перша- бытных людзей у эпоху ніжняга і сярэд- няга палеаліту і працэсу складвання на Русі феад. уласнасці на зямлю. Найб. інтэнсіўна ідзе стварэнне камп'ютэрных баз даных для апрацоўкі масавых археал. калекцый, бел. старадрукаў, лістовак партызан і падполынчыкаў у час Вял. Айч. вайны. Вядзецца работа па ства- рэнні шэрага баз даных па сярэдневяко- вай гісторыі Беларусі. Г.і. выкары- стоўваецца ў галіне навучання гісторыі: камп'ютэрызацыя навуч. працэсу абу- чэння студэнтаў прынцыпам камп'ютэр- най апрацоўкі даных гіст. даследавання. На гіст. ф-це БДУ створаны арыгінальныя тэкставыя, гульнявыя і ды- ялогавыя праграмы з вольна канструява- нымі адказамі. Распрацавана і рэ- алізуецца бел. версія навуч. праграмы па Г.і. (разлічана на 5 гадоў, прадугледжвае ўводны, базавы і падоўжаны курсы па гіст. дысцыплінах, спец. курсы, якія арыентаваны на падрыхтоўку студэнта- гісторыка, даследчыка і выкладчыка). Літ .: Нсторня в компьютер: Новые нн- формацвонные технологнн в нст. нсследо- ваннях н образованнн. 81. КаіЬагіпеп, 1993; Сідарцоў У., Балыкіна А. На шляху да камп'ютэрызацыі / / Бел. гіст. час. 1993. №1;Бародкін Л. Новыя тэхналогіі ў рабоце гісторыка / / Тамсама. № 4. Уладзімір Сідарцоў. ГІСТАРЫЧНАЯ КАРТАГРАФІЯ, галіна гіст. ведаў і спецыяльная навука, на аснове якой ствараюцца гіст. карты і атласы. Арганічна звязана з гістарычнай геаграфіяй. У навукова-тэхнічным сэнсе мае шмат агульнага з картаграфіяй як сістэмай па вытворчасці картаграфічных матэрыялаў. Гіст. карта — своеасаблівая па інфарматыўнасці мадэль гіст. з'явы або падзеі, абгрунтаваная на прасторава- часавым падабенстве картаграфічнай вы- явы да аб'екта, які разглядаецца. Гал. са- стаўныя элементы — час, тэрыторыя і падзея — вызначаюць характар карты. Паводле тэматыкі гіст. карты падзяляюц- ца на археалагічныя, этнаграфічныя, гісторыка-эканамічныя, гісторыка-куль- турныя і г.д., паводле мэтавага прызна- чэння бываюць вучэбныя, даведачныя або ілюстрацыі да самастойнага гіст. дас- ледавання. У залежнасці ад гэтага выбіраецца маштаб карты, легенда і ўмоўныя знакі. У адносінах да сучас- насці старыя гіст. карты пераходзяць у разрад гіст. крыніц. Найболып раннія гіст. карты складзе- ны і надрукаваны А.Артэліем (2-я пал. 16 ст.), затым іх змяшчалі ў сваіх атла- сах Сансоны і В.Дзюваль (2-я пал. 17 ст.), Ж.Б.Д'Анвіль (канец 18 ст.). У 19—20 ст. выданне гіст. карт і атласаў пашырылася ў многіх краінах. 3 пачатку 18 ст. гіст. карты з'явіліся ў Расіі, у 19 ст. вядомасць атрымалі гіст. атласы І.Ахма- тава, М.Паўлішчава, Я.Замыслоўскага, А.Ілына і інш. У гіст. плане тэр. Беларусі адлюстроўвалася на асобных картах, створаных польск. навукоўцамі І.Лялеве- лем, М.Балінскім, Я.Тапальніцкім. Асоб- ныя тэмы бел. гісторыі (народана- сельніцтва, адм. падзел і інш.) даволі падрабязна раскрыты ў картаграфічных працах расійскіх вучоных 2-й пал. 19 ст. П.Бацюшкава, Р.Ф.Эркерта, М.К.Лю- баўскага. На мяжы 19—20 ст. польск. гісторыкі і картографы распачалі выдан- не падрабязных карт Рэчы Паспалітай 16 ст., якія павінны былі скласці гіст. атлас. Да гэтай серыі адносяцца карты Я.Яку- боўскага «Вялікае княства Літоўскае ў сярэдзіне XVI ст.» (1928) і «Гарадзенскі павет у XVI ст.» (1935). 3 2-й пал. 20 ст. ў Полынчы выдаецца новая серыя буй- намаштабных гіст. карт, якія ўваходзяць у шматтомны гіст. атлас. У СССР надру- каваны «Рускі гістарычны атлас» К.В.Кудрашова (1928), «Атлас гісторыі СССР» К.В.Базілевіча, І.А.Галубцова і ГІСГАРЫЧНАЯ М.А.Зіноўева (ч. 1—3, 1948 —50), «Ат- лас карт і схем па рускай ваеннай гісторыі» Л.Р.Бяскроўнага (1946), а так- сама шэраг карт для абагульняльных прац па рэгіянальнай і сусв. гісторыі, ат- ласы і асобныя карты для сярэдняй шко- лы. Асобныя картаграфічныя матэрыялы па гісторыі выдаваліся ў 1950—80-я гады на Беларусі, у т.л. ў комплексным атласе БССР (1958). Розныя па тэматыцы кар- ты ўвайшлі ў 5-томную «Гісторыю Бела- рускай ССР» (1972—75), «Беларускую Савецкую Энцыклапедыю» (т. 1 — 12, 1969—75), «Беларускую ССР. Кароткую энцыклапедыю» (т. 1, 1978), «Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941 —1945» (1990), «Беларусь: Русь Белая, Русь Чорная і Літва ў картах» Я.Я.Шыраева (1991) і інш. 3 1992 праца па складанні гіст. карт вядзецца ў аддзеле спец. гіст. навук Ін-та гісторыі АН Беларусі. Літ,- Атлас народонаселення Западно- Русского края по нсповеданмям. 2 нзд. Спб., 1864; Эркерт Р.Ф. Этнографнче- скнй атлас западно-русскнх губерннй в со- седннх областей. Спб., 1863; Флорнн- с к н й Т . Этнографнческая карта запад- ного славянства в Западной Русн. [Б.г-1; Добряков А. Карта Русн Московской в Лнтовской до 1689 года. Спб., 1877; Ог- л о 6 л н н Н . Обьясннтельная запнска к карте Полоцкого повета во 2-й половнне ХУІ-го века / / Сб. Археол. нн-та. Спб., 1880. Кн. 3 — 4; Покровскнй Ф.В. Археологнческая карта Гродненской губер- ннн. Внльна, 1895: Карскнй Е.Ф. Эт- нографнческая карта белорусского племе- нн. Пг., 1917; Караваева З.Ф. Неко- торые вопросы создання нсторнческнх карт. М., 1956; Постннков А В. Разввтне картографнн н вопросы нспользовання ста- рых карт. М., 1985; Справочннк по карто- графмн. М., 1988; ІаЬІопоя'вкі А. Аііаь Ьівіогусгпу Кгесзурокроіііеі роівкіеу Ерока ргхеіопш г хміеко XVI па XVII. РаП 2. 2іетіе пізкіе Кгесхурокроіііе). ІМагьхаіма; ЗУіеііегі, 1899—1904; ІаквЬожвкі I. Мара 9/іеІкіево Квіевізма Ыіегмбкіево мм роіоіміе XVI зм. 1. Сг. рбіпоспа. Кгако», 1928; Я г о ж Розміаі Сгоііхіегізкі у/ V/. XVI / / Ргасе коті$1і Аііазіі Ьіяогусгпево Роівкі. Кгакоім, 1935. 2. 3; ІУоІеч'одхіч'О ІнЬеЕкіе хм <1г гі^іе] роіохміе XVI м/іекц / / Аііаз Ьівіогусгпу Роівкі. Мару ьгсгекбіоч'е XVI IV. \Уаг5хазма, 1966; Махоммьхе V/ бпівіе) роі6»іе XVI іміекіі. Сг. 1—2 // Аііав Ьіьіогусгпу Роі.чкі. Мару вхсхекбіоч'е XVI V/. \Уаг5хамма, 1973; АНаз гцг СевсЬісЫе В<1. 1. Ьеірхів, 1976; АПав Ьівіогусгпу Роккі. [9 ’ягусі.і \Уагзхамма: ЗУгосІахм, 1989-Леў Казлоў. ГІСТАРЫЧНАЯ ПЕРЫЯДЫЗАЦЫЯ, форма колькаснага і якаснага абазначэн- ня гіст. развіцця. Тыпалагічна ад- розніваюць перыядызацыі лінейную, што прадугледжвае падзел гісторыі на раўназначныя па сваіх маштабах і глыбіні ступені, кожная наступная з якіх вырастае з папярэдняй, і іерархічную, што выражаецца ў супадпарадкаванні асобных з'яў і этапаў развіцця, якія з'яўляюцца часткаю больш агульнага і складанага працэсу (напр., сярэднявечча і ранняе сярэднявечча, капіталізм і мана- палістычная стадыя). Прыкладам
10 ГІСТЛРЫЧНЛЯ лінейнай, г.зн. найбольш простай, перы- ядызацыі можа служыць пяцічленная схема змены грамадска-эканамічных фармацый. 3 пункту погляду суадносін гіст. часу і прасторы бываюць перыяды- зацыі татальныя і лакальныя. Татальная, г.зн. сусветная, заўсёды адносная, бо практычна магчымая толькі ў сусветна аднародным грамадстве. 3 не- раўнамернага характару грамадскага развіцця і яго рэгіянальных асаблівасцей вынікае лакальная перыядызацыя, якая суадносіцца з татальнай, як усялякае адзінае з усеагульным. У сувязі з дыфе- рэнцыяцыяй гіст. навукі на адносна са- мастойныя дысцыпліны паступова вылу- чаліся ўласна Г.п. і спец. перыядызацыя (напр., у археалогіі — каменны век, бронзавы век, жалезны век і г.д.). Г.п. класіфікуецца таксама паводле суб'екта і атрыбута. Пад суб'ектам разумеюць хра- налагічны інтэрвал, які выражае спе- цыфіку працякання гіст. часу, для яго вызначэння карыстаюцца паняццямі пе- рыяд, эпоха, век, эра, фаза, гіст. момант і інш. Атрыбут заўсёды з'яўляецца апісаннем яе суб'екта і выражаецца пры- метнікам (гамераўская эпоха, феад. пе- рыяд) або назоўнікам у родным склоне (эпоха Гамера, перыяд феадалізму, эпо- ха навукова-тэхнічнай рэвалюцыі). У якасці атрыбута перыядызацыі часта вы- карыстоўваюцца гіст.-геагр. паняцці (напр., эпоха Стараж. Рыма). Складаны і комплексны характар маюць атрыбуты, выражаныя апасродкаваным чынам (ся- рэднявечча ад сярэднія вякі, элінізм ад эпохі элінізму або эліністычная эпоха). Прынцыповую аснову любой перыядыза- цыі складаюць крытэрыі, выбар якіх вы- значаецца не толькі навук. кваліфі- кацыяй, але і светапоглядам даследчыка. Адны вучоныя кіруюцца сац.-эканам. крытэрыем, іншыя шукаюць яго ў сферы духоўнага жыцця і ў галіне палітыкі. У аснову марксісцкай фармацыйнай перы- ядызацыі быў пакладзены сац.-эканам. крытэрый, аднак гранічная ідэалагізацыя і дагматызацыя абмежавалі яго эўрыстычныя магчымасці. Самая ста- раж. перыядызацыя гісторыі чалавецтва ўзыходзіць да ўсходняй і грэчаскай міфалогіі з характэрнымі для яе ўяўленнямі аб цыклічнасці часу, гібелі і новым адраджэнні свету. Касма- графічная традыцыя многіх народаў налічвае, як правіла, 4 сусветныя перыя- ды, у Еўропе яны ўпершыню засведчаны Гесіёдам пад назвай залаты, сярэбраны, бронзавы і жалезны вякі. Вучэнне пра іх разглядае гісторыю чалавецтва як пасту- повы пераход ад самага шчаслівага — «залатога» да самага заняпалага і сапса- ванага — «жалезнага веку», завяршаль- ным этапам якога з'яўляецца знішчэнне матэрыяльнага свету, пасля чаго павінна адбыцца яго новае адраджэнне ў падоб- ных формах. Міфалагічнае мысленне бы- ло негістарычным, і як альтэрнатыва яму ў Стараж. Грэцыі ўзнікла ўяўленне аб культ. прагрэсе чалавецтва і яго пасту- пальным руху да нейкай далёкай і ідэальнай мэты. Гэтай ідэяй лінейнага і адначасовага развіцця была прасякнута іудзейска-хрысціянская канцэпцыя гісторыі, у рамках якой склаліся пераду- мовы для спасціжэння гіст. працэсу ва ўсёй яго універсальнасці (сусветнасці), што адыграла важную ролю ў фарміраванні новаеўрапейскай філасофіі гісторыі. Першую спробу ўсеагульнай перыядызацыі гісторыі зрабілі еўрап. гу- маністы 14—16 ст., якія эпоху культ. ўздыму (Адраджэння) называлі новым часам у параўнанні з папярэднім этапам сусв. гісторыі. Падзенне Рымскай імперыі разглядалася імі як рубежная вя- ха, а наступны за ім перыяд — як асаблівы этап, які характарызаваўся за- няпадам культуры пасля яе росквіту ў антычным свеце. У 17 ст. канчаткова склалася класічная схема трохчасткавай гісторыі: «Старажытны свет — Сярэднія вякі — Новы час», якая пазней у ма- дыфікаваным выглядзе ператварылася ў «рабаўладанне — феадалізм — капіталізм» і была пашырана на гісторыю ўсяго чалавецтва. Ідэя лінейнага паступальнага развіцця пранізвае філасофію гісторыі Гегеля і марксісцкую трактоўку гіст. працэсу. Яна характарызуе і пазітывісцкую філасофію гісторыі. Перамога лінейнага прынцыпу перыядызацыі не азначала поўнай адмовы ад канцэпцыі цыклічнага развіцця. У 1-й пал. 17 ст. спробу свое- асаблівага адраджэння стараж. міфалагічнай схемы касмічнага кругава- роту зрабіў італьянскі філосаф Дж.Віко, які высунуў ідэю гіст. развіцця народаў па цыклах, што заканчваюцца агульным крызісам і распадам грамадства з тым, каб адрадзіцца да новага вітка развіцця. 3 канца 19 ст. з'яўляюцца тэорыі і кан- цэпцыі гіст. рэгрэсу і цыклісцка-ма- дэрнісцкага ўяўлення аб характары гісторыі. Адначасова ўзмацняліся эвалю- цыянісцкія погляды з рэлігійнай афар- боўкай, у т.л. вучэнне французскага тэо- лага і антраполага Тэяра дэ Шардэна аб эвалюцыі ўсяго космасу і чалавецтва як яго састаўной часткі. Адрозніваючы 3 стадыі ў развіцці неарганічнага і ар- ганічнага свету: пераджыццё, жыццё і феномен чалавека (мысль, наасфера), вучоны бачыў вяршыню эвалюцыі чала- вецтва ў нейкім пункце «Амега», які сімвалічна абазначае Хрыста. Пры ўсёй разнастайнасці і непадобнасці падыходу да ўсеагульнай перыядызацыі гісторыі іх аб'ядноўвае еўропацэнтрызм. Практычна ўсе «сусветныя гісторыі» ўяўляюць сабой еўрап. карціну свету, а не карціну чала- вецтва. Паводле традыцыі, якая склала- ся, гіст. развіццё нееўрап. свету аўтаматычна падзяляецца ў адпаведнасці з рамкамі еўрап. гісторыі, незалежна ад гіст. рэалій. Разам з тым гісторыя нееўрапейскага свету не ўпісваецца на- ват у самую агульную трохчленную схе- му, якая даўно пануе ў еўрапейскай гістарыяграфіі. На Усходзе, напр., не бы- ло ні антычнасці, ні капіталізму ў якасці граняў для сярэднявечча, таму ў яго гісторыі паняцце «феадалізм» храна- лагічна не супадае з еўрапейскім. Ды- наміка развіцця грамадстваў у адрознен- не ад лінейна-прагрэсіруючай еўрапей- скай мела спіралепадобную цыклічнасць. У бел. гістарыяграфіі склаліся 2 асн. падыходы да перыядызацыі нац. гісторыі: т. зв. дзяржаўніцкі і фармацый- ны. Дзяржаўніцкая канцэпцыя ўзыходзіць да прац рус. гісторыкаў дзярж. школы. У дачыненні да гісторыі Беларусі як асобнай краіны яна аформілася ў 1-й чвэрці 20 ст. ў працах В.Ю.Ластоўскага і У.М.Ігнатоўскага. Грунтуючыся на дзярж. прыналежнасці, яны вылучалі ў яе гісторыі полацкі, літоўска-беларускі (ВКЛ), польскі (у складзе Рэчы Паспалітай). расійскі і сав. перыяды. Гэты прынцып прысутнічае і сёння ў даследаваннях многіх бел. гісторыкаў незалежна ад іх паліт. арыен- тацыі. У 1940 — 50-я гады ў бел. гістарыяграфіі канчаткова зацвердзілася фармацыйная канцэпцыя перыядызацыі. Падыходы да вывучэння гісторыя Бела- русі вызначаліся прынцыпамі і палажэн- нямі гіст. матэрыялізму. Зарыентаваная на пошукі перш за ўсё адрозных прыкмет таго або іншага спосабу вытворчасці і абавязковых выяўленняў класавай ба- рацьбы, фармацыйная перыядызацыя шмат у чым нівеліравала рэальны працэс гіст. развіцця Беларусі. У бел. гістарыяграфіі аформілася таксама агульнапрынятая ў сусв. гіст. л-ры спец. (археал.) перыядызацыя першабытнага грамадства. У працах асобных даследчы- каў выкарыстоўваецца і перыядызацыя па стагоддзях. Яе слабасць і недаскана- ласць у тым, што генезіс і развіццё прак- тычна любой гіст. з'явы, як правіла, не супадаюць з арыфметычным стагоддзем. Адначасова робяцца спробы ўвядзення трохчленнага падзелу гісторыі Беларусі на старажытную, сярэдневяковую і но- вую. Аднак. нягледзячы на сваю праста- ту і ўяўную універсальнасць, гэта зах.- еўрапейская (еўропацэнтрысцкая) перы- ядызацыя не адпавядае поўнасцю рэальнаму зместу гісторыі ўсяго ўсх.-еў- рап. (славянскага) свету. Уладзімір Кошалеў. ГІСТАРЫЧНАЯ ПРОЗА, творы апавя- дальных жанраў, у якіх дакументальна- дакладнае апісанне сапраўдных гіст. па- дзей і фактаў мінулага спалучаецца з іх эмацыянальна-вобразным, маст. адлюст- раваннем. Вытокі Г.п. ў гераічным эпасе. гіст. паданнях, вусных гісторыка-мему- арных апавяданнях, якія суправаджалі важныя падзеі ў жыцці народа ці чалаве- ка. Упершыню канчаткова сфармірава- лася ў Стараж. Грэцыі і Рыме. Асн. віды і формы антычнай Г.п. — гісторыя, ма- награфія, аналы, біяграфія, гіст. запіскі. Першыя творы маст. прозы на гіст. тэму з'явіліся на пачатку новай эры. У сярэд- нявеччы Г.п. зазнала ўплыў антычных традыцый; побач з уласна гістарыягра- фіяй (аналы, хронікі, гісторыі) расквіт- нела агіяграфія (гл. Агіяграфічная літаратура). У эпоху Адраджэння тра-
11 ГІСТАРЫЧНЫ дыц. Г.п. пачала распадацца на навук. гісторыю і гіст. жанр маст. л-ры. Гэты працэс завяршыўся ў Еўропе ў 19 ст., калі з'явіўся класічны гіст. раман. Як помнікі л-ры могуць разглядацца і асоб- ныя творы гістарыяграфіі новага часу. Узоры Г.п. 20 ст. — маст. навук.-папу- лярныя біяграфіі вял. людзей, выданні серыі «Жыццё выдатных людзей», бе- летрызаваныя нарысы на гіст. тэмы асоб- ных пісьменнікаў і вучоных, лепшыя творы гіст.-мемуарнай л-ры. Вытокі бел. Г.п. — у стараж.-рус. л-ры, у мясц. традыцыях вуснага гіст. апавядання. У эпоху Кіеўскай Русі вы- працаваны асн. прыёмы, спосабы і фор- мы апісання мінулага, якія надоўга вы- значылі прыкметы Г.п. ўсіх усх. славян. Яе найб. характэрныя віды: летапісы; пе- ракладныя хронікі (своеасаблівыя сусв. гісторыі), манаграфічныя апісанні асоб- ных значных гіст. падзей; маст. гісторыі жыцця і дзейнасці выдатных асоб; пада- рожныя запіскі; шматлікія жыціі святых. Да гэтых твораў прымыкала і Біблія, асобныя кнігі якой заснаваны на апісанні рэальных падзей, іншыя — на легендар- на-літ. матэрыяле. Біблейская гісторыя ўключалася ў хранографы і разам з ан- тычнай складала ў іх гал. частку сусв. гісторыі. Першымі арыгінальнымі помнікамі Г.п. Беларусі былі Полацкі ле- тапіс і «Жыціе Ефрасінні Полацкай» (12—13 ст.) Складаліся таксама дзённікі падарожжаў («Хаджэнне ў Царград і Іерусалім Ігната Смаляніна»), пе- рапісваліся творы розных гіст. жанраў стараж.-рус. л-ры. У 15—16 ст. у бел. Г.п. актыўна развіваўся летапісны жанр, ствараліся агульнадзярж. летапісы і хронікі («Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», Беларуска-літоўскі летапіс 1446, Хроніка Быхаўца). У 17—18 ст. у выніку дыферэнцыяцыі літ. форм вяду- чае месца ў ёй занялі мясц. летапісы (Баркулабаўскі летапіс, Магілёўская хроніка), хранографы-анталогіі гіст. апо- весцей і пагадовых запісаў, прысвечаныя сусв. гісторыі («Вялікая хроніка»), гіст,- мемуарны жанр (дыярыушы). Да ўзроўню маст. л-ры ўзнімаліся і некат. творы эпісталярнага жанру («Лісты» Ф.Кміты-Чарнабыльскага, «Ліст да Абу- ховіча» ). Арыгінальную Г.п. дапаўнялі перакладныя аповесці і раманы («Гісторыя пра Атылу», «Гісторыя пра Варлаама і Іасафа» , «Мамаева па- боішча»), розныя зборнікі дыдактычных аповесцей і навел («Жыціі святых» П.Скаргі, «Рымскія дзеі» ), якія ўспрымаліся тагачаснымі чытачамі як цалкам гістарычныя. Вял. значэнне мела друкаванае выданне Ф.Скарынам бел. перакладу Бібліі. Бел. стараж. Г.п. сінкрэтычная паводле характару, развівалася з дзелавога пісьменства на аснове сінтэзу дакумента і л-ры, даклад- нага факта і гіст. падання. У ёй спалу- чаліся рацыянальнае і эмац. асваенне гісторыі, дакумент.-дзелавое і маст. апісанне гіст. падзей. Зараджэнне на Бе- ларусі Г.п. новага часу пачалося ў 1-й пал. 19 ст. ў эпоху рамантычнага захап- лення гісторыяй, аднак навук. і маст. асэнсаванне бел. гісторыі звязана з імёнамі польскіх вучоных і пісьменнікаў (І.Лялевель, А.Міцкевіч, Ю.Крашэўскі). Новая бел. Г.п. з'явілася толькі ў пач. 20 ст. Г.п. у наш час нярэдка называюць і ўласна маст. л-ру пра мінулае (гіст. ра- ман, аповесць, апавяданне). Гл. таксама ў арт. Гістарычны жанр. Вячаслаў Чамярыцкі. ГІСТАРЫЧНАЯ ЭТНАГРАФІЯ, эт- налогія, навуковая дысцыпліна, адзін з важнейшых кірункаў этна- лагічнай навукі. Даследуе гісторыю этна- культурных працэсаў, выяўляе вытокі і заканамернасці этнічных з'яў, асобных элементаў культуры і культуры ў цэлым, рэканструюе зніклыя (старажытныя і Да арт. Гістарычны жанр. Парад войск пад Заблудавам. ІПпалера. 1744. Да арт. Гістарычны жанр. Я.Сухадольскі. Пераход арміі Напалеона цераз Бярэзіну 1866. болын познія) формы грамадскага жыц- ця і побыту. Г.э. разглядае народы (этна- сы) у якасці носьбітаў пэўных культ. традыцый, што ўзаемадзейнічаюць, уз- багачаюцца, трансфармуюцца на розных этапах гіст. развіцця пад уздзеяннем прыродна-геаграфічных, сацыяльна-эка- нам. і паліт. умоў. Асноўныя раздзелы Г.э.: этнагенез, этнічная гісторыя і гісторыя культуры. Шырока выкары- стоўвае даныя сумежных дысцыплін — гісторыі, археалогіі, палеаграфіі, фальк- лору, лінгвістыкі. Важнейшыя метады гісторыка-этналагічных даследаван- няў — параўнальна-гістарычны, рэтрас- пектыўны, сістэмна-тыпалагічны і аба- гульняльны комплексны аналізы. Наву- кова-тэарэтычныя асновы Г.э. выкладзены ў 2-й пал. 19 ст. ў працах Э.Тайлара (Тэйлара), Г.Спенсера, Л.Моргана, Ф.Боаса і інш. паслядоўнікаў эвалюцыянісцкай школы. Ля вытокаў Г.э. Беларусі стаялі З.Даленга-Хада- коўскі, Т.Нарбут, А.Кіркор, А.П.Сапу- ноў, Я.Ф.Карскі і інш. Літ.' Токарев С.А. Мсторня зару бежной этнографнн. М., 1978: Марков Г . Е . Псторня хозяйства н матернальной культуры в первобытном н раннеклассовом обшестве. М., 1979; Карскнй Е Ф Белорусы: Введенне к нзученню языка н народноі словесностн Внльна, 1904; Этна- графія беларусаў: гістарыяграфія, этнаге- нез, этнічная гісторыя. Мн., 1985; Т н т о в В . С . Мсторнко-этнографнческое районн- рованне матернальной культуры белорусов: XIX — начало XX в. Мн , 1983. Віктар Цітоў. ГІСТАРЫЧНЫ ЖАНР у выяўлен- чым мастацтве і літарату- ры. 1) У выяўленчым ма- стацтве адзін з асн. жанраў жы- вапісу, графікі, скульптуры. Прысвечаны
12 ПСТАРЫЧНЫ гіст. падзеям і дзеячам, значным з'явам у гісторыі грамадства. Уключае таксама адлюстраванне нядаўніх падзей, гіст. значэнне якіх прызнана сучаснікамі. Вытокі Г.ж. ў бел. выяўленчым мас- тацтве адносяцца да 15 ст., калі былі створаны самыя старажытныя з вядомых на Беларусі графічныя творы батальнага жанру на тэмы айчыннай і біблейскай гісторыі: мініяцюры Радзівілаўскага ле- тапісу (15 ст.), гравюры «Навухадано- сар, цар вавілонскі, здабывае Іерусалім» у выданні Ф.Скарыны (1518). Найболын ранні твор Г.ж. — шматфігурная кам- пазіцыя «Бітва пад Оршай» (каля 1515, аўтар невядомы). Дакладнасць пейзажу, адзення, тыпажу, падзей бітвы ставяць гэты твор на мяжы жывапісу, картагра- фіі і ваен. рэпартажу, што характэрна для мастацтва Адраджэння. Вядомы так- сама кампазіцыя прыдворнага велікакняжацкага мастака А.Віта «Турнір рыцараў» (1546), серыя пры- дворнага мастака Радзівілаў А. ван Вес- тэрфельда з гісторыі ваен. паходаў Яна Радзівіла, дзе батальныя сцэны разгорт- ваюцца на фоне дакладных арх. матываў бел. гарадоў Рэчыцы, Бабруйска і інш. («Асада Бабруйска войскамі Я.Радзівіла», «Паланенне М.Кры- чэўскага пад Лоевам», паводле крыніцы на Карэліцкай мануфактуры зроблены габелен). У 1-й пал. 18 ст. Г.ж. развіваўся ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве ў сувязі з вытворчасцю ка- рэліцкіх шпалер, дзейнасцю Нясвіжскай дывановай мануфактуры, Слонімскіх мануфактур. Майстры-ткачы пераносілі на шпалеры карціны на гіст. сюжэты. Батальны жанр характэрны для твор- часці Ф.Смуглевіча , тэматыка работ якога звязана з айчыннай і польскай гісторыяй («Прысяга Касцюшкі на кра- каўскім рынку»). У 18 ст. гіст. кам- пазіцыі, партрэты і замалёўкі бел. гара- доў рабіў мастак Я.Пешка. У 18—19 ст. батальныя і інш. гіст. сюжэты пры- сутнічаюць у творчасці жывапісцаў Я.Дамеля («Вызваленне Т.Касцюшкі з Да арт. Гістарычны жанр. Г.Вашчанка. Грунвальдская бітва. 1985. Фрагмент. цямніцы», «Адступленне французаў праз Вільню ў 1812», «Смерць магістра кры- жакоў Ульрыха фон Юнгінгена ў бітве пад Грунвальдам»), К.Альхімовіча («Па- хаванне Гедзіміна», «Смерць Глінскага ў турме»), В. Ваньковіча («Напалеон ля вогнішча перад боем»), Ф.Дмахоўскага («Крыжакі пры асадзе крэпасці Пуня»), М.Кулешы («Замкі Стары і Новы ў Грод- не, «Гусары», «Гетман»), Я.Сухадоль- скага, які стварыў вял. галерэю карцін на тэмы айч. гісторыі («Пераход арміі На- палеона цераз Бярэзіну», «Фельдмаршад Паскевіч прымае дэлегацыю жыхароў Эрзерума», «Штурм крэпасці Ахалцых» і інш.), у т.л. для гомельскага палаца па заказу графа Паскевіча; графікаў М.Э.Андрыёлі («Хрышчэнне язычнікаў», «Смерць Людвіка Нарбута каля Дубічаў», «Вылазка паўстанцаў»), А.Ка- менскага («Патруль казакоў»). Вялікай каштоўнасцю з'яўляюцца арх. замалёўкі сярэдзіны 19 ст. Н.Орды (болын за 200 па Беларусі). Значны след у бел. графіцы пакінуў Я.Драздовіч, які жыў у Зах. Бе- Да арт. Гістарычны жанр. Бітва на р. Сла- вечна. Габелен. Карэліцкая мануфактура. 2-я пал. 18 ст. ларусі (партрэты подацкіх князеў, вял. графічныя серыі па бел. гарадах: «Мір», «Навагрудак», «Крэва», «Ліда», «Галь- шаны» і інш.). У 1920-я гады і 1-й пал. 1940-х гадоў напісаў некалькі карцін і акварэляў пра Ф.Скарыну («Развітанне з родным Полацкам», «У свет па наву- ку», «Друкарня Ф.Скарыны ў Вільні ў 1525 г.» і інш). У сав. перыяд Г.ж. развіваўся ў новых тэмах. Маст. творы даваен. часу прысве- чаны пераважна падзеям рэвалюцыі, грамадзянскай вайны, інтэрвенцыі: «Партызаны» В.Волкава , «Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск у 1920 г.» Я.Зайцава, «Раззбраенне карнілаўцаў. Гомель. 1917» П.Гаўрыленкі, «Знянац- ку» М.Манасзона і інш. Пад уціскам афіц. ідэалогіі часам дэфармавалася гіст. праўда, ігнараваліся імёны і цэлыя перы- яды з гісторыі Беларусі. Тэматыка твораў абмяжоўвалася, як правіла, рамкамі сав. часу, мастакі рэдка звярталіся да мінулага: «Бітва на Нямізе» М.Філіповіча, «К.Каліноўскі» Волкава, «Ф.Скарына» Я.Кругера. Неаака- дэмічная традыцыя вызначала фармаль- ны лад твораў 1920—40-х гадоў, у якіх гіст. падзеі разгортваюцца як урачыстая тэатр. пастаноўка: «Другі з'езд РСДРП» І.Ахрэмчыка, «Сустрэча Леніна на Фінляндскім вакзале» І.Хрусталёва, «Калінін адпраўляе войскі на Заходні фронт» М.Гусева. Далучэнне Зах. Бела- русі да БССР у 1939 адлюстравана ў па- лотнах «Сустрэча савецкіх танкістаў у Заходняй Беларусі» Манасзона, «Народ- ны сход» Ф.Мадорава і інш. У 2-й пал. 1940-х і 1950-я гады ў жывапісных і графічных творах дамінавала тэма Вял. Айч. вайны, прадстаўленая шматлікімі творамі батальнага жанру: «К.Заслонаў дае заданне партызанам» Хрусталёва, «У вызваленай вёсцы» І.Давідовіча, «За родную Беларусь» У.Сухаверхава, «Ста- яць насмерць» Зайцава, «Мінск. 3 ліпеня 1944 года» Волкава, «Палонных вядуць» А.Шыбнёва, «Партызаны ў разведцы» Я.Ціхановіча, «Абаронцы Брэсцкай крэ- пасці ў 1941 годзе» Ахрэмчыка. «У бела- рускіх балотах» І.Стасевіча. Вядомы ма- люнкі на ваен. тэмы М.Абрыньбы, М.Гуціева, С.Катковай, С.Лі, С.Селіханава, М.Тарасікава. У 1960— 70-я гады вядучай у бел.' жывапісе была тэма барацьбы з фашызмам. Для твораў этага часу характэрны мастацкі сінтэз, абагульненне, эпічная гераізацыя і воб- разны манументалізм: «Поле», «Віцебскія вароты» М.Савіцкага, «Суро- вае юнацтва» Стасевіча, «Прарыў блака- ды» П.Крохалева, «1941. Над Прыпяц- цю» В.Грамыкі. Адначасова адбывалася станаўленне другой мастацкай тэндэн- цыі, у аснове якой глыбока асабістыя пе- ражыванні мастака, лірычная настраё- васць і рамантычная ўсхваляванасць: «Песня аб маім атрадзе» Грамыкі, «Ба- лада аб мужнасці» Г.Вашчанкі, «Генерал Даватар» Л.Шчамялёва. Вобразнай шматзначнасцю, асацыятыўным увасаб- леннем драмы вайны сталі творы В.Бя- лыніцкага-Бірулі («Беларусь. Зноў за-
13 ГІСТАРЫЧНЫ красавала вясна»), М.Даўгялы («Ла- гойск»), П.Данеліі («Цярэспальскія ва- роты Брэсцкай крэпасці»), П.Дурчына (графічная серыя «Крэпасць над Бу- гам»). Г.ж. папаўняецца творамі, прыс- вечанымі даваен. гісторыі. Рэаліст. мане- ра, праўдзівасць вобразаў, сапраўдны драматызм уласцівыя карцінам В.Цвіркі «Паўстанне рыбакоў на возеры Нарач», Крохалева «Арганізацыя калгаса ў 1929 г.», Н.Воранава «Раніца ў каст- рычніку. Мінск, 1917 г.». Мастакі рэ- абілітуюць імёны дзеячаў бел. гісторыі: «К.Каліноўскі» Р.Кудрэвіч і А.Гугеля, «К.Каліноўскі і В.Урублеўскі аг ядаюць паўстанцаў» П.Сергіевіча і інш. 3 пачатку 1960-х гадоў набірае размах працэс філасофскага асэнсавання падзей вайны і рэвалюцыі, ускладнення і ўзбагачэння вобразна-мастацкага ладу твораў. Мастакі імкнуцца адлюстраваць не толькі асобныя эпізоды, але перадаць характар падзей. даць ім філасофскую ацэнку, вызначыць у іх месца чалавека: «Партызанская мадонна», «Партызаны», «Аднадушнасць» Савіцкага, «Партызан- скае вяселле» Данцыга, «Паэма пра мужнасць» Вашчанкі, трыпціх «Фрунзе ў Мінску» Л.Асядоўскага, «Блакада» А.Кашкурэвіча. Глыбінёй успрыняцця мінулага вылучаюцца гіст. краявіды В.Цвіркі («Ганча — зямля партызан- ская»), В.Сумарава («Зямля маён маці»). У 1960 — 90-я гады мастакі У .Стальмашонак, У.Пасюкевіч, Э.Ас- таф'еў, скульптары А.Анікейчык, Л.Гумілеўскі. С.Вакар, У.Слабодчыкаў плённа працуюць над вобразамі Ф.Ска- рыны, М.Гусоўскага, М.Багдановіча, Я.Купалы, Я.Коласа. Тэматычны шэраг «правадыр і Беларусь» у бел. мастацтве нешырокі, заснаваны на скажэнні гіст. праўды («Сталін у Мінску» Зайцава) або на пампезнай апалагетыцы («Ленін на станцыі Мінск» Стальмашонка). 3 канца 1970-х і асабліва з 2-й пал. 1980-х гадоў адбываецца актыўнае мастацкае пера- асэнсаванне бел. гісторыі, запаўненне «белых плям». А.Марачкін у жывапісе, М.Купава і Г.Скрыпнічэнка ў графіцы ствараюць серыі, прысвечаныя славутым сынам Беларусі. Помнік С.Буднаму ў Нясвіжы С.Гарбуновай стаў новым ты- пам манумента. які арганічна ўвах дзіць у стараж. арх. комплекс. Вобразная шматпластавасць, усхваляванае ўспрыняцце бел. гісторыі характарызу- юць творы жывапісцаў М.Селешчука, У.Тоўсціка, скульптара В.Янушкевіча, графікаў А.Лось, Л.Калмаевай. У творах А.Задорына («Ладдзя Харона»), Р.За- слонава («Сон») адлюстравана трагедыя сталінскіх рэпрэсій, у творах З.Літвінавай («Бежанцы»), С.Катковай («Адчуванне бяды»), Н.Залознай («Ра- дуніца») — чарнобыльская бяда. Пад- крэслена гіст. характар набываюць многія краявіды і нацюрморты: графіч- ная серыя «Помнікі дойлідства Беларусі» У .Басалыгі, жывапісная серыя «Мірскі замак» А.Тарановіча, серыя акварэлей «Бацькаўшчына» В.Паўлаўца, «Полацкі нацюрморт» У.Сулкоўскага, «Памяць» М.Паграноўскага. Засвойвае гіст. тэма- тыку і бел. авангард: «Паэты 1937 г.» Т.Копшы. «Генералісімус» В.Ражкова. 2) Г.ж. улітаратуры — мастац- кае ўзнаўленне падзей мінулага, што ўжо сталі гісторыяй. Пісьменнік, які пра- цуе ў Г.ж., звяртаецца да дакументаль- нага матэрыялу, вобразаў гіст. асоб, ка- рыстаючыся мастацкім вымыслам, прыё- мамі тыпізацыі. Гістарычная праўда ў спалучэнні з аўтарскім вымыслам нарад- жаюць мастацкую праўду. У бел. літаратуры Г.ж. бярэ вытокі ў старажыт- насці: летапісы, жыціі, хронікі, дыярыу- шы, прадмова да выданняў Ф.Скарыны, «Песня пра зубра» М.Гусоўскага, «Пру- ская вайна» Я.Вісліцкага. Гіст. тэматыка прысутнічае ў творчасці В.Дуніна- Марцінкевіча («Вечарніцы», «Люцынка, або Шведы на Літве», «Славяне ў XIX стагоддзі»), А.Абуховіча («Мемуары»), Ф.Багушэвіча (Прадмова да зб. «Дудка беларуская»). Рэв. падзеі пач. 20 ст., якія выклікалі працэс нац. адраджэння, стымулявалі далейшае развіццё гіст. тэ- мы («Курган», «Бандароўна» Я.Купалы, «Максім і Магдалена» М.Багдановіча, «Лірныя спевы» і «Рунь» М.Гарэцкага, «Разбойнікі», «Сож і Дняпро» Власта, «Прылукі», «Навасадскае замчышча», «Сын Даніла» і «Старажовы курган» К.Каганца). У іх інтэрпрэтацыі вобразы з гісторыі, легенд і нар. песень вырастаюць у вобразы нар. герояў. Драматычны лёс Беларусі ў 1920— 30-я гады (грамадз. вайна, ням. акупа- цыя, вынікі Рыжскага дагавора 1921, ма- савыя рэпрэсіі) абвастрыў духоўную пат- рэбу л-ры звярнуцца да гераічных старо- нак нац. гісторыі (драмы «Кастусь Каліноўскі» Е.Міровіча, «Пан Сурынта» У .Галубка, «Скарынін сын з Полацка» М.Грамыкі', аповесць «Францішак Ска- рына» С.Хурсіка, раман-хроніка «Вілен- скія камунары» Гарэцкага, паэма «Ка- ліноўскі» М.Танка і інш.). Да канца 1940-х гадоў склаўся жанр уласна гіста- рычнага рамана. Першая спроба ўзнавіць у мастацкім творы гісторыю Беларусі Да арт. Гістарычны жанр. Я.Зайцаў. Абарона Брэсцкай крэпасці ў 1941 годзе. 1950. пач. 19 ст., глыбока даследаваць сац.- грамадскія і паліт канфлікты праз пе- рапляценне лёсаў герояў — раман «Ад- вечнае» Б.Мікуліча. Інтэнсіўна разві- ваўся Г.ж. у пасляваенны час. Створаны раманы на гісторыка-рэв. тэматыку («Сустрэнемся на барыкадах» П.Пест- рака, «Засценак Малінаўка» А.Чарны- шэвіча, «На парозе будучыні» М.Лобана, «Гаспадар-камень» Г.Далідовіча), даку- ментальна-мастацкія аповесці пра лёс бел. дэмакр. інтэлігенцыі 19 — пач. 20 ст. («На струнах буры» Стану песняй» Л.Арабей, «Кастусь Каліноўскі» А.Які- мовіча, «На шырокі прастор», «Крыжо- выя дарогі» С.Александровіча, «Крыж міласэрнасці» В.Коўтун, «Без эпітафіі» Э.Ялугіна, «Каханне і смерць. або Лёс Максіма Багдановіча» Я.Міклашэўскага, «Крыж на зямлі і поўня ў небе» В.Кара- мазава), узоры нац. гістарычнай паэмы («Хамуціус» А.Куляшова, «Мікалан Дворнікаў» Танка). Далейшае развіццё атрымаў жанр гіст. п'есы (У .Караткевіч, А.Петрашкевіч , І.Чыгрынаў , В.Адам- чык, У.Дзюба). Упершыню ў бел. л-ры з'явіліся творы, прысвечаныя антыфеад. барацьбе народа ў 12—17 ст. («Татры» А.Бажко, «Настасся Мякота» Я.Дылы, «Дыярыуш Мацея Белановіча» Б.Са- чанкі), гістарычна-дакументальныя ра- маны-эсэ («Як агонь, як вада...», «Францыск Скарына, або Сонца Мала- дзіковае» К.Лойкі ). Значныя поспехі ў распрацоўцы Г.ж. звязаны з творчасцю Караткевіча. Тэматыка яго празаічных і драм. твораў — барацьба сялянства за свае правы, асэнсаванне драматызму ідэйных і маральных пошукаў шляхты ў нац. гісторыі. выяўленне духоўнага хара- ства народа ў яго любві да радзімы. зма- ганні за волю і незалежнасць («Сівая ле- генда», «Дзікае паляванне караля Ста- ха», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Каласы пад сярпом тваім», «Зброя», «Званы Віцебска», «Кастусь Каліноўскі»,
ПСТЛРЫЧНЫ «Маці ўрагана»). Развіццё Г.ж. ў 1990-я гады найперш звязана з патрэбай мас- тацкага асэнсавання вытокаў бел. дзяр- жаўнасці, спробамі па-новаму прачытаць гісторыю Полацкай зямлі, Вял. кн. Лі- тоўскага («След ваўкалака», «Меч князя Вячкі», «Жалезныя жалуды» Л.Дайнекі, «За морам Хвалынскім», «Агонь у жы- лах крэменю», «Давыд Гарадзенскі», «Чорная княгіня» В.Іпатавай, «Дзень, калі ўпала страла», «Час чумы», «Па- куль не згасла свечка» У.Арлова, «Паго- ня на Грунвальд» К.Тарасава, «Белая да- ма» А.Карпюка, «Храм без бога» В.Ча- ропкі і інш.). Ідэйны пафас гэтых твораў — у патрыятызме і вальналюбст- ве як вызначальных якасцях беларусаў на працягу шматвяковай гісторыі. Валерый Буйвал. Павел Масленікаў, Лідзія Прашковіч. ГІСТАРЫЧНЫ МУЗЕЙ у М а с к в е , цэнтральны дзярж. музей гісторыі Расіі ад стараж. часоў да сучаснасці; адно з найстарэйшых у краіне сховішчаў помнікаў матэрыяльнай культуры наро- даў былога СССР. Засн. ў 1872, адкрыты ў 1883. У фондах музея болып за 4 млн. экспанатаў (1992). Вялікія калекцыі: ар- хеалагічная (каля 1 млн. адзінак), нумізматычная (каля 1,5 млн. адзінак), зброі, адзення, вырабаў з металу, шкла, керамікі, косці, дрэва; сусв. вядомыя збо- ры рукапісаў, старадаўніх друкаваных кніг, стараж. жывапісу, графікі, карта- графіі. У калекцыях нямала экспанатаў з Беларусі. Археал. матэрыялы са сваіх раскопак на Беларусі перадалі музею Е.Р.Раманаў (наканечнікі коп'яў, зброя з Падзвіння), браты Я. і К.Тышкевічы (ка- менныя малаткі, жал. сякеры, жаночыя ўпрыгожанні з Лагойшчыны і Віцебшчыны), А.Кіркор (рэшткі вупра- жы і рыштунку конніка з в.Гарадзілава Ашмянскага пав.), М.Ф.Кусцінскі (уп- рыгожанні і прадметы побыту з вёсак Вядзец, Загор'е Сенненскага пав.), У З.Завітневіч (рэчы з Бабруйскага пав.), М.М.Турбін (сярэдневяковыя пры- лады працы з г.Заслаўе), В.А.Шукевіч (з раскопак жальнікаў у Лідскім пав.), М.П.Авенарыус (калекцыя жал. сякер з вёсак Барысаўскага пав., Драчынскага гарадзішча), Ф.В.Пакроўскі, А.А.Гурко, У.І.Сізоў (скарб сярэбраных рэчаў 11 — 12 ст. з Полацка, кальчуга эпохі Кіеўскай Русі з Оршы), Ю.У.Кухарэнка і І.П.Русанава (кераміка і прадметы по- быту з вёсак Кісцяні Рагачоўскага, Новы Быхаў Быхаўскага, Радасць Камянецка- га, Чаплін Лоеўскага р-наў). У музеі за- хоўваюцца калекцыі слуцкіх паясоў, налібоцкага шкла, абразоў з Гродна, Магілёва і інш. гарадоў, зброі з Наваг- рудка і Ружан; збор бел. рукапісаў [Слуцкі (16 ст.) і Баркулабаўскі (17 ст.) летапісы, рукапісы Сімяона Полацкага], першадрукаваных кніг Ф.Скарыны (84 экз.) і С.Буднага, дакументы па гісторыі Беларусі 19 ст., у т.л. фонд віленскага губернатара Пахвіснева. Літ.'. Очеркн нсторнн музейного дела в Росснн. Вып. 2—3. М., 1960—61; Государст- венный ордена Леннна нсторнческнй му- зей: Путеводнтель. М., 1975; Каха- н о ў с к і Г . Адчыніся, таямніца часу: Гіст.-літ. нарысы. Мн., 1984. Генадзь Каханоўскі. ГІСТАРЫЧНЫЯ КРЫНІЦЫ, гл. Крыніцы гістарычныя. ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЁСНІ, жанр народ- най паэтычнай творчасці: песні, у якіх адлюстраваны рэальныя гіст. падзеі, асо- бы, звязаныя з канкрэтнымі мясцінамі, абставінамі, часам. У фальклоры розных народаў жанр Г.п. займае неаднолькавае месца. У багатай вуснапаэтычнай спад- чыне беларусаў уласна Г.п. няшмат. Гэта тлумачыцца, верагодна, дзеяннем стара- жытнай і вельмі моцнай традыцыі пада- ваць усе праявы жыцця ў цыклічнай замкнутасці: прыродныя — па порах го- да, чалавечыя — па этапах жыцця, суад- несенага з касмічным кругаваротам. Існаванне найбагацейшага каляндарна- абрадавага і сямейна-абрадавага фальк- лору сведчыць пра перавагу цыклічных уяўленняў над храналагічным бачаннем гіст. працэсу. Не садзейнічалі захаванню і ўзбагачэнню жанру Г.п. неспрыяльныя ўмовы нац.-дзяржаўнага развіцця бела- русаў. Адсутнічае фальклорнае адлюст- раванне шматлікіх гераічных, трагічных падзей летапіснага перыяду, часоў зма- гання з крыжацкімі наездамі, барацьбы з агрэсіяй Маскоўскай дзяржавы і інш. За- хаваліся адзінкавыя творы пра дакладна гіст. падзеі на Беларусі: перамогу 8.9.1514 пад Оршай войска ВКЛ на чале з князем Канстанцінам Астрожскім («Ой, у нядзельку параненька»), пра дзярж. і ваен. дзеяча Мікалая Радзівіла, які падаецца казачным асілкам (яму вар- та страпянуцца, і «Усе жалезы паляцелі, а вяроўкі загудзелі. Схапіў шаблю, схапіў меч, пагнаў шведаў у свет прэч»), пра татараў, што стаялі пад Крычавам ці «каля Клеціўска» («Падымалісь чорны хмары»), пра казакоў, што дашчэнту зруйнавалі Магілёў («Ой, у горадзе Магілёве») і інш. Найбольш у песнях адбілася шматвяковае процістаянне сла- вян з цюркска-татарскім этнасам. Звяза- ныя з ім перажыванні закраналі кожнага чалавека незалежна ад яго грамадскага статуса: палон, няволя ў татараў (тур- каў), пакутніцкая смерць, разбурэнне сямейных гнёздаў, самазабойства як па- ратунак ад няволі — усё гэта стала тэ- мамі песень, якія бытавалі ў фальклоры многіх слав. народаў, у т.л. і ў беларусаў. У Г.п. гэтай тэматыкі адбілася рашучае непрыняцце варварскіх азіяцкіх вайско- вых і бытавых звычаяў (продаж чалавека ў няволю, купля жонак, гандаль блізкімі і да т.п.). У Г.п. услаўляецца стойкасць чалавека, што не спакушаецца прапано- вамі ворагаў («Рыцар Байда»), бязмеж- ная адданасць свайму роду, сваёй баць- каўшчыне («Дзяўчына-паланянка», «Маці ў палоне ў зяця-татарына» і інш.). У Г.п. больш позняга часу трапляюцца сюжэты, навеяныя падзеямі руска-ту- рэцкай вайны, якая ўцягвала ў свой вір шмат салдат-беларусаў. Літ.. Г а р э ц к і М . Гісторыя белару- скае літаратуры. Мн., 1992; Балады. Кн. 2. Мн., 1978. Лія Салавей. ГІСТАРЫЧНЫЯ ТАВАРЫСТВЫ, до- браахвотныя агульнанацыянальныя і мясцовыя аб'яднанні гісторыкаў-пра- фесіяналаў, краязнаўцаў, аматараў. Дас- ледуюць нац. і мясц. гісторыю, збіраюць і публікуюць дакументальныя крыніцы, вядуць падрыхтоўку і выданне навук. прац (у т.л. па пытаннях метадалогіі і крыніцазнаўства), папулярызуюць гіст. веды. Нац. т-вы з'яўляюцца каардына- цыйнымі цэнтрамі ў адносінах да мясцо- вых, яны могуць быць прадстаўлены ў розных міжнац. і міжнар. арг-цыях гісторыкаў. У розных краінах дзейнічаюць гіст. асацыяцыі і камісіі, нац. к-ты гісторыкаў і інш. згуртаванні, па сваіх мэтах і задачах блізкія да Г.т. Нац. т-вы, асацыяцыі, к-ты гісторыкаў з 1926 аб'ядноўваюцца ў Міжнар. к-т гісторыкаў. Фармальна Г.т. пазапарт. грамадскія прафесійныя арг-цыі, але рознымі шляхамі звязаны з дзярж. ўстановамі і партыямі. Найб. даўняе Г.т. баландыстаў (езуіц- кае) узнікла ў 1630 у Антверпене (Бель- гія). У Расіі першае Т-ва для гіст. дасле- даванняў засн. ў 1759 у Архангельску. Найб. значныя Г.т. дзейнічалі ў Маскве (з 1804) і Адэсе (з 1839). Супрацоўнічалі з імі толькі асобныя бел. даследчыкі, ускладаючы надзеі на матэрыяльную і маральную падтрымку. Усяго ў Расіі да 1917 у розныя часы існавала больш за 120 Г.т. Да 1861 асн. кірунак дзейнасці археалагічны, пытанні вывучэння нац. ускраін амаль не ўзнімаліся. Дзейнасць Г.т. рэгламентавалася дзярж. ўладамі, існавалі ў асноўным на членскія ўзносы, ахвяраванні аматараў і субсідыі мясц. улад, а таксама на дзярж. сродкі. У Г.т. супрацоўнічалі прафесійныя гісторыкі, краязнаўцы, прадстаўнікі духавенства, настаўнікі, аматары і інш. На Беларусі нефармальнае аб'яднанне гісторыкаў узнікла ў 1803 пры Віленскім ун-це. Паведамлялася пра знаходкі ста- радрукаў, манускрыптаў, пра помнікі ар- хеалогіі і інш. Сярод удзельнікаў гісторыкі І.С.Анацэвіч, М.К.Баброўскі, І.М-Даніловіч. 3 1810-х гадоў да 1826 у Пецярбургу існаваў Румянцаўскі гур ток, члены якога зрабілі значны ўклад у працу па зборы, вывучэнні і публікацыі дакументаў па гісторыі Беларусі. За- крыццё Віленскага ун-та ў 1832 адмоўна адбілася на фарміраванні творчай інтэлігенцыі, яшчэ раней разагнаны т-вы філаматаў і філарэтаў, якія таксама рабілі спробы вывучэння гісторыі роднага краю. Афіцыйная навука царскай Расіі вяла палітыку на канцэнтрацыю творчых сіл у Санкт-Пецярбургу і Маскве, на вы- ваз туды нац. каштоўнасцей. Гэтым зай- маліся Рускае археал. т-ва (1846), Рус- кае гіст. т-ва (1866) і інш., дзейнасць якіх рэгламентавалася дзярж. уладай. Бел. гісторыкі супрацоўнічалі з гэтымі т-вамі: друкаваліся ў навук. выданнях.
15 ПСТАРЫЯГРЛФІЯ выступалі на канферэнцыях і з'ездах. Вял. навук. рэзананс мела Віленская ар- хеалагічная камісія (1855—65). Згурта- ванню гісторыкаў, краязнаўцаў садзейні- чалі архівы, створаныя ў Вільні, Ві- цебску, музеі ў Віцебску, Горках, Гродне, Магілёве, Паставах, Полацку і інш. 3 пач. 20 ст. на Беларусі дзейнічалі Мінскі царкоўны гісторыка-археа- лагічны камітэт, Т-ва вывучэння Бел. краю, Таварыства вывучэння Магілёўскай губерні, Віцебская вучоная архіўная камісія, Мінскае таварыства аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіі, Віцебскае царк. гісторыка- археал. т-ва, Віленскае т-ва сяброў навук і інш. У 1919 пры Мінскім настаўніцкім ін-це ўзнікла Т-ва гісторыі і старажыт- насцей, якое ў 1921 арганізавала рас- копкі курганоў у Заслаўі пад Мінскам. У сав. час вывучэнне гіст. мінулага Бела- русі сканцэнтравалася ў Ін-це бел. куль- туры (з 1929 у АН БССР), а таксама ў цэнтр. і мясц. краязнаўчых музеях. Вы- вучэнне гісторыі вёсак, раёнаў, мястэчак, заводаў і інш. пашырылася ў 1920-я — пач. 1930-х гадоў у сувязі з дзейнасцю Цэнтральнага бюро краязнаўства, якое мела акруговыя і раённыя т-вы, у 1925— 30 выдавала час. «Наш край» (у 1930— 33 наз. «Савецкая краіна»). Склікаліся краязнаўчыя з'езды, канферэнцыі. У 1927—33 працавала Таварыства гісторыкаў-марксістаў БССР. 3 сярэ- дзіны 1930-х гадоў гісторыка-края- знаўчыя т-вы спынілі дзейнасць, навук,- даследчая праца набыла вульгарна-са- цыялагічны характар, сканцэнтравалася ў ін-тах, музеях, архівах. Толькі ў Зах. Беларусі, нягледзячы на ўзмоцненую паланізацыю, ствараліся згуртаванні гісторыкаў і краязнаўцаў вакол Віленскага ун-та, Віленскай бел. гімназіі, Бел. музея ў Вільні, пры музеях у Ваўкавыску, Гродне, Слоніме. 3 1960-х гадоў пачалося вывучэнне мінулага на месцах у сувязі з утварэннем у 1966 Бе- ларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. 3 сярэдзіны 1980-х гадоў актывізуецца дзейнасць гісторыкаў, краязнаўцаў, па- чынаецца вызваленне ад ідэалагічных путаў мінулага. Яны аб'ядноўваюцца ва- кол Ін-та гісторыі АН Беларусі, кафедраў гісторыі ВНУ, Беларускай Энцыклапе- дыі, гіст. профілю архіваў і музеяў. 3 1989 дзейнічае Беларускае краязнаўчае таварыства, у 1993 створана Усебел. асацыяцыя гісторыкаў. Літ:- Аляксееў Л. Вяртаючы наро- ду мінулыя стагоддзі... / / Полымя. 1969. № 12; К а х а н о ў с к і Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. Мн., 1984; Я г о ж. Прад- весне навукі. Мн., 1990. Генадзь Каханоўскі. ГІСТАРЫЯГРАФІЯ (ад гісторыя + грэч. вгарЬо ігішу, літаральна — апісанне гісторыі). 1) У шырокім сэнсе — гістарычная навука (такое азначэнне сёння ўжываецца рэдка). 2) Гісторыя гістарычнай навукі. 3) Сукупнасць гіст. даследаванняў, аб'яднаных агульнымі рысамі: нацыянальнымі (беларуская, польская, расійская і інш.), тэарэтыч- нымі (ліберальна-буржуазная, марксісц- кая, дэмакратычная і г.д.), тэматычнымі і храналагічнымі (Г. ВКЛ, кан- фесіянальных дачыненняў, запрыгонь- вання сялянства і інш.). Г. як навук. дыс- цыпліна вывучае заканамернасці працэ- су назапашвання гіст. ведаў, навуковага даследавання жыцця грамадства. Яе ас- ноўныя аспекты: вывучэнне арганізацыі гіст. навукі (даследуе пытанні падрых- тоўкі кадраў, сістэмы навук. устаноў, функцыяніравання архіваў, публі- катарскай дзейнасці і г.д.); даследчыц- кая праблематыка (паказвае развіццё на- вуковага пазнання гіст. мінулага); тэарэ- тычная база даследаванняў (выяўленне, якім чынам тыя ці іншыя тэарэтычныя канцэпцыі скарыстоўваюцца ў працы даследчыка, уздзейнічаюць на фарміраванне навук. школ, плыняў); выяўленне ўплыву паліт. сітуацыі на канцэптуальную пазіцыю навукоўца. Вывучэнне гісторыі гістарычнай навукі адлюстроўвае аб'ектыўныя патрэбы на- вукі ў пазнанні самой сябе. Такое выву- чэнне дае інфармацыю пра шлях, які прайшла гіст. навука, дазваляе ўдакладніць кірункі яе далейшага развіцця. Фарміраванне Г. на Беларусі ад- носіцца да пач. 1920-х гадоў. У 1920— 30-я гады з'явіліся працы праблемнага характару, у якіх аналізаваліся вынікі вывучэння гісторыі Беларусі, баль- шавізму, рэв. руху, Кастр. рэвалюцыі, ідэйна-тэарэтычнай барацьбы (У.М.Іг- натоўскі, У.І.Пічэта, І.П.Ашаровіч, В.К.Шчарбакоў і інш.). Значны матэры- ял па гісторыі навукі ў 19 — пач. 20 ст. ёсць у працы А.Цвікевіча «Западно-рус- снзм»; Нарысы з гісторыі грамад. мыслі на Беларусі ў XIX і пач. XX в.» (1929, 2-е выд. 1993). У пасляваен. гады ў зборніках, прысвечаных юбілейным угодкам БССР, друкаваліся кароткія гістарыяграфічныя нарысы, падводзіліся вынікі вывучэння археалогіі і гісторыі Беларусі, аналізаваліся падрыхтоўка кадраў і дзейнасць н.-д. устаноў (Я.М.Карпачоў, І.С.Краўчанка, М.Б.Біч, І.Я.Марчанка, А.П.П'янкоў, У.М.Пер- цаў, З.Ю.Капыскі і інш.). Асн. ўвага бы- ла сканцэнтравана на асвятленні асоб- ных праблем (праблемная Г.: Біч, Г.Я.Галенчанка, А.П.Грыцкевіч, Н.В.Ка- менская, В.І.Мялешка, П.Ц.Петрыкаў, П.А.Селіванаў, доктарскія і кандыдацкія дысертацыі Э.Р.Іофе, Г.А.Каханоўскага, У.М.Міхнюка, Н.І.Стужынскай і інш.). Выдадзены манаграфіі пра Перцава, Пічэту, Ігнатоўскага і інш. Даследавала- ся дзейнасць Ін-та бел. культуры, Ака- дэміі навук Беларусі, Ін-та гісторыі АН Беларусі, БДУ і Гродзенскага ун-та, Мінскага пед. ін-та. Распрацоўваліся пы- танні крыніцазнаўства, архіўнага бу- даўніцтва, археаграфіі (Капыскі, А.І.Азараў, М.М.Улашчык), гісторыі кра- язнаўства (Каханоўскі), археалогіі (В.С.Вяргей), этнаграфіі (В.К.Бандар- чык), усеагульнай гісторыі (Ф.М.Нячай, Л.М.Шнеерсон, Г.М.Ліўшыц). Сфар- міраваўся новы кірунак — вывучэнне не- марксісцкай гістарыяграфіі. Работы, прысвечаныя гэтай тэматыцы, нясуць на сабе адбітак часу, выяўляюць тэарэтыч- на-метадалагічныя пазіцыі аўтараў, даз- валяюць больш поўна зразумець гістарыяграфічную сітуацыю (І.А.Брад- ко, М.Л.Іваноў, В.П.Раманоўскі, А.В.Ся- мёнава). У 1980-я гады падрыхтавана манаграфія, прысвечаная гісторыі навукі ў міжваенны перыяд (Міхнюк), абароне- ны кандыдацкія дысертацыі, прысвеча- ныя развіццю гіст. навукі ў пасляваен. гады (В.Ц.Леанавец, Л.П.Храпко, І.І.Шаўчук). Зроблена спроба перыяды- зацыі гіст. навукі ў паслякастр. перыяд (П.Ц.Петрыкаў), комплексна даследуец- ца гістарыяграфічны працэс у 18 — пач. 20 ст. на Беларусі (Дз.У.Караў). Гл. так сама арт. Гістарыяграфія гісторыі Бе- ларусі. Літ: Пнчета В.Н. Новые работы по нсторнн Белорусснн / / Вестн. нарком- проса Белорусснн. 1921. № 2; 1922. № 1—4; Д р у ж ч ы ц В. Агляд навукова-літара- турнай дзейнасці У.М.Ігнатоўскага / / Полымя. 1925. № 2; П і ч э т а У. I. Рас- працоўка гісторыі літоўска-беларускага права XV—XVI стст. у гістарыяграфіі / / Там жа. 1926. № 8; 1927. №2; Ігнатоў- с к і У. Вывучэнне Кастрычніцкай рэва- люцыі // Наш край. 1927. № 10; Мя- л е ш к а М. 3. Жылуновіч як гісторык // Полымя. 1928. № 10; Данільчык [I.], Карнейчык [Я.) Супраць нацыянал-дэмакратычных выпраўленняў гісторыі Савецкай Беларусі / / Бальшавік Беларусі. 1930. № 1/2; Ба р коў с кі С. Кастрычнік у гістарычнай навуцы БССР / / Сав. краіна. 1931. № 10; К а р н і е н к а В . Класавая барацьба на гістарычным фронце Беларусі. Мн., 1932; А ш а р о в і ч I. Супраць бундаўскага скажэння гісторыі бальшавізма. [2 выд.) Мн., 1934: 111 чар- бакоў В.К. Класавая барацьба і гістарычная навука на Беларусі. Мн., 1934; Пнчета В.П. Псторня Белорусснн в советской нсторнографнн / / Двадцать пять лет нсторнческой науке в СССР. М.; Л., 1942: Наука в БССР за 30 лет. Мн., 1949; Очеркн нсторнн нсторнческой наукн в СССР. Т. 1—5. М., 1955—85; Станкевіч Я. Савецкае хвальшаванне гісторыі Бела- русі. Мюнхен, 1956: У р б а н П.К. Смена тенденцнй в советской нсторнографнн. Мюнхен, 1959; Я г о ж. Стан вывучэння гісторыі ў БССР / / Запісы. 1962. Кн. 1; Навука ў БССР за 40 год. Мн., 1958; Б а н - дарчык В.К. Гісторыя беларускай эт- награфіі XIX ст. Мн., 1964; Я г о ж. Гісторыя беларускай этнаграфіі. Пачатак XX ст. Мн., 1970; Я г о ж. Гісторыя бела- рускай савецкай этнаграфіі. Мн., 1972; Ботвннннк М. Н.М. Ннкольскнй. Мн., 1967; Я г о ж. В.Н.Перцев. Мн., 1978; Навука БССР за 50 год. Мн., 1968; Ч а м я - р ы ц к і В . А . Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. Мн., 1969; Достнження нсторнческой наукн в БССР за 50 лет (1919—1969 іт.): (Краткнй очерк). Мн., 1970; Улашнк Н.Н. Очеркн по археографнн н нсточннковеденню нсторнн Белорусснн феодального пернода. М., 1973; X о в р а - т о в н ч Н . П . Пстормографня КПЗБ н революцнонного двнження в Западной Бе- лорусснн // В авангарде революцнонной борьбы. Мн., 1974; Запруднік Я. Са-
16 ГІСТЛРЫЯГРЛФІЯ вецкія канцэпцыі гісторыі ВКЛ / / Запісы. 1974. Кн. 12; Жарков М.Г. Протмв буржуазных фальснфнкацнй нсторнн Ок- тября. Мн., 1975; Романовскнй В. Ф. Протнв фальснфнкацнн нсторнн Белорус- свв пернода Велнкой Отечественной войны. Мн., 1975; Грнцкевнч А.П. Псто- рнографня нсторнн православной церквн в Белорусснн (XIV — середнна XVI века) / / Нз нсторнн кннгн в Белорусснн. Мн., 1976; Селіванаў П.А. Гістарычная літаратура аб барацьбе за Савецкую ўладу ў Беларусі (1950—1977 гг.) // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1978. № 6; К а - л у б о в і ч А. Крокі гісторыі. Беласток; Вільня; Мн., 1993; Достнження нсторнче- ской наукн в БССР за 60 лет. Мн., 1979; Мнхнюк В.Н. Соцналнстнческне преобразовання в западных областях БССР (сент. 1939 — нюнь 1941 гг.): Нсторногр. очерк. Мн., 1979; Я г о ж. Крестьянство Бе- лорусснм на путн к соцналнзму: Нсторногр. очерк. Мн., 1979; Нванов Н.Л. Крнтн- ка фальснфнкацнн нсторнн соцналнстнче- ского стронтельства в БССР (1921—1937 іт.). Мн., 1980; Шорохов Е.Ф. Архе- ографнческая деятельность научных уч- режденнй БССР (к нсторнографнн вопроса) / / Вопросы археографнн в БССР. Мн., .1980; Академнк В.Н.Пнчета: Страннцы жнэ- нн. Мн., 1981; Каханоўскі Г.А. Ар- хеалогія і гістарычнае краязнаўства Бела- русі ў XVI—XIX стст. Мн., 1984; Снап- ковскнй В.Е. Нсследованне проблем новой н новейшей нсторнн в БССР / / Но- вая н новейшая нсторня. 1984. № 2; М н х - н ю к В . Н . Становленне н развнтне нсто- рнческой наукн Советской Белорусснн (1919—1941 гг.). Мц., 1985; Копыскнй 3 . Ю . , Ч-епко В.В. Нсторнографня БССР: Эпоха феодалнзма. Мн., 1986; М н х - нюк В.Н., Петрнков П.Т. Пс- торнческая наука БССР, 8о-е годы. Мн., 1987; Бродко Н.А. Крнтнка буржуаз- ной фальснфнкацнн нсторнн образовання БССР. Мн., 1987; Сяргеева Г.Г., Петрыкаў П. Ц., М і х н ю к У . М . Гісторыя славянскіх народаў у працах бе- ларускіх савецкіх даследчыкаў. Мн., 1988; Сянькевіч В. Вытокі беларускай на- цыянальнай гістарыяграфіі і «Наша ніва» / / Запісы. 1989. Кн. 19; Б н ч М . Нз пле- на старых догм / / Коммуннст Белорусснн. 1989. №1;Карев Д.В. Велнкое княже- ство Лнтовское (XIV — нач. XVI в.) в рос- снйской лнберальной нсторнографнн конца XIX — нач. XX вв. / / Наш радавод. Грод- на, 1990. Кн. 2; П е тр ы к а ў П.Ц. Пе- рыядызацыя гісторыі гістарычнай навукі ў БССР / / Весці АН БССР. Сер. грамад. на- вук. 1990. № 6; Н о ф ф е Э.Г. Нз нсторнн белорусской деревнн: (Сов. нсторнографня соц.-экон. развнтня бел. деревнн середнны XVII — первой половнны XIX в.). Мн., 1990; I г н а ц е н к а I., Кароль А. Усевалад Ігнатоўскі і яго час. Мн., 1991; В я р г е й В. С. Археалагічная навука ў Беларускай ССР, 1919—1941 гг. Мн., 1992; 3 гісторыяй на «Вы». Вып. 1—3. Мн., 1991— 94; Грыцкевіч В. Якой быць белару- скай гістарычнай навуцы / / Полымя. 1992. № 5; Я г о ж. Два погляды на адну канстытуцыю / / Там жа. 1993. № 9; Нн- стнтут нсторнм АН Беларусн: Краткнй очерк. Мн., 1992; Храпко Л.П. Уплыў грамадска-палітычнай сітуацыі другой па- ловы 40-х — першай паловы 50-х гадоў на развіццё гістарычнай навукі ў БССР / / Старонкі гісторыі Беларусі. Мн., 1992; Шаўчук I. I. Аб некаторых аспектах партыйнага кіраўніцтва гістарычнай наву- кай у БССР (70—80-я гады) / / Тамсама; Інстытут беларускай культуры. Мн., 1993; К а р е в Д . В . Белорусская нсторногра- фня конца XVIII — нач. XX веков / / Наш радавод. Гродна, 1993. Кн. 5 (ч. 2). Ігар Шаўчук ГІСТАРЫЯГРАФІЯ ГІСТОРЫІ БЕЛА- РЎСІ. Гісторыя Беларусі ў летапісах і хроніках. Першыя звесткі пра падзеі на тэр. Беларусі змешчаны ў Кіеўскім ле- тапісным зводзе «Аповесць мінулых га- доў» (пач. 12 ст.), дзе створана пасля- доўная гіст. канцэпцыя і адзначана, што гісторыя ўсх. славянства звязана з мінулым усіх еўрап. народаў. Летапісцы паводле паданняў лічылі, што славяне жылі спачатку па Дунаі, потым рас- сяліліся на У ад Карпат, назвы ат- рымлівалі ад месцаў новага пражывання. Тыя, што пасяліліся паміж Прыпяццю і Дзвіной, называліся дрыгавічамі, на р. Палата «селі» палачане Крывічы жылі ў вярхоўях Дзвіны, Дняпра і Волгі, іх гара- дамі былі Полацк і Смаленск. Радзімічы прыйшлі ад ляхаў (палякаў). Пытанне аб прарадзіме славян у сучаснай навуцы застаецца спрэчным. Кіеўскія летапісцы выступалі за адзін- ства стараж.-рус. дзяржавы з цэнтрам у Кіеве і імкнуліся пераканаць удзельных князёў у неабходнасці аб'яднання пад вярх. уладай кіеўскага князя. Разам з тым яны адзначалі першапачатковую са- мастойнасць Полацкай зямлі, існаванне тут асобнай княжацкай дынастыі (Ізяслаў, Брачыслаў, Усяслаў і інш.), упартую барацьбу Полацка за сваю неза- лежнасць, якой ён дамогся ў раннім ся- рэднявеччы. Звесткі пра гэтыя падзеі змешчаны ў Кіеўскім летапісе (1118— 99) і Галіцка-Валынскім летапісе (1209 — 91; абодва ў складзе Іпаць- еўскага летапіснага збору). Летапісцы прытрымліваліся поглядаў сярэдневяко- вага гістарызму, паводле якога ў летапіс заносіліся толькі падзеі, што мелі гіст. значэнне для дзяржавы. У Галіцка-Ва- лынскім летапісе шырока асветлены пад- зеі пра малавядомы перыяд у гісторыі Бел. Панямоння — барацьбу галіцка-ва- лынскіх князёў з Міндоўгам, якая скон- чылася перамогай Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) — бел.-літ. дзяржавы. Асаблівае значэнне для разумення сярэд- невяковай гісторыі Беларусі мае бел. ле- тапісанне, якое складвалася ў 15—17 ст. Летапісы беларуска-літоўскія і хронікі пісаліся ў асяроддзі феадалаў, пры мана- стырах, таму падзеі падаваліся з пункту гледжання кіруючых вярхоў ці мясц. ра- давітай знаці. Найдаўнейшы помнік бел.-літ. летапісання кЛетапісец вялікіх князёў літоўскіх» (канец 1420-х г.) быў першай спробай выкладання гісторыі Літвы і Беларусі з новых агульнадзярж. пазіцый. У ім абгрунтоўвалася цэнт- ралізатарская палітыка князёў ВКЛ, ап- раўдвалася мэтазгоднасць паліт. інтэ- грацыі этнічна літ., бел. і ўкр. зямель у межах адной дзяржавы- Агульнадзярж. летапісным зводам з яўляецца Белару- ска-літоўскі летапіс 1446. Яго аўтар таксама праводзіў ідэю гіст. еднасці сла- вян і абгрунтоўваў заканамернасць іх па- літ. аб'яднання ў складзе ВКЛ, якое ён лічыў вядучым цэнтрам збірання ўсх.-слав. зямель. У абодвух творах вы- явілася імкненне перадавых колаў тага- часнага грамадства асэнсаваць гіст. ролю ВКЛ ва Усх. Еўропе. У канцы 15 ст. ў Смаленску быў перапісаны Аўрамкам летапісны звод, складзены ў Пскове ці Ноўгарадзе ў апошняй чвэрці 15 ст. (гл. Аўрамкі летапіс'). Яго звесткамі частко- ва карыстаўся складальнік Супрасльска- га рукапісу, які адносіцца да ранняга этапу бел. летапісання. У Супрасльскім летапісе (16 ст.) шмат матэрыялаў запа- зычана з «Аповесці мінулых гадоў», выяўлена цікавасць да радаводу вял. князёў літоўскіх. Яго асновай з'яўляецца канцэпцыя правідэнцыялізму, які пана- ваў у светапоглядзе сярэдневяковага гра- мадства. Усе перамогі і паражэнні, по- спехі і няўдачы князёў летапісец тлума- чыць боскай воляй. Бел. летапісец шукаў у мінулым тлумачэнне тых падзей, што абумовілі аб'яднанне бел. і літ. зямель у адной дзяржаве — ВКЛ. »Хроніку Вялікага княства Літоўскага і Жамой цкага» (16 ст.) склаў аўтар, блізкі да велікакняжацкага двара. Ен імкнуўся ўзвысіць ваен. магутнасць літ. князёў, звяртаў увагу на шлюбныя сувязі мясц. княжацкіх родаў як на дзейсны сродак зацвярджэння ўлады літ. князёў на Русі. Аб паліт. пазіцыі аўтара «Хронікі...» можна меркаваць па яго варожых ад- носінах да Польшчы. Ен усюды пад- крэслівае супраціўленне вял. князёў літ. прэтэнзіям правіцеляў Польшчы на тэр. ВКЛ, разглядае гісторыю ВКЛ у непа- рыўнай сувязі з роляй усх.-слав. на сельніцтва гэтай дзяржавы. У сярэдзіне 16 ст. створана Хроніка Быхаўца, якую можна лічыць завяршэннем 200-гадовага развіцця бел.-літ. гістарыяграфіі. Тут гісторыя зямель усх. славян выкладзена выключна ў сувязі з дзейнасцю вял. кня- зёў літ., аднак ваен. поспехі тлумачацца сумеснымі дзеяннямі войска літоўцаў і ўсх. славян. Гэты твор найб. поўна пера- дае гісторыю ВКЛ, чым кожны з папя рэдніх бел. зводаў. Ва ўсёй Хроніцы Бы- хаўца дамінуе патрыят. тэма. Бел. храніст асабліва падкрэслівае факты тэр. росту ВКЛ, ухваляе знешнюю палітыку вял. кн. Вітаўта, які значна пашырыў ме- жы дзяржавы «ад мора і да мора». Ме- навіта пад яго кіраўніцтвам, зазначае аўтар, войскі ВКЛ нанеслі паражэнне Тэўтонскаму ордэну ў Грунвальдскай бітве 1410. Паколькі Вітаўт пакінуў яркі след у гісторыі ВКЛ, ён стаў цэнтр. фігурай многіх летапісных аповесцей і апавяданняў. Яму быў прысвечаны асоб- ны твор «Пахвала Вітаўту», які пра- ходзіць амаль праз усе спісы літ.-бел. ле- тапісаў. Агульнадзяржаўныя па сваім ха- рактары летапісы беларускія і хронікі з'яўляюцца бел.-літоўскімі па змесце. Гэ- та асаблівасць сведчыць пра агульнасць гіст. лёсаў бел. і літ. народаў, блізкасць у далёкім мінулым іх нац. інтарэсаў. Помнікам бел. гіст.-мемуарнай л-ры 17
ГІСТАРЫЯГРАФІЯ ст. з'яўляецца Баркулабаўскі летапіс. Тут прыводзяцца звесткі пра жыццё ся- лян, звычаі, імкненні простых людзей. Апісаны дзейнасць запарожскіх казакоў, царк. брацтваў, маскоўска-польскія ўзаемаадносіны. Усе падзеі разглядаюц- ца аўтарам з пазіцый таго, як гэта адбівалася на дабрабыце простага люду. Звесткі пра асобныя падзеі 16— 17 ст. на Беларусі ёсць у «Дзённіку» Ф.Еўла- шоўскага (нап. ў канцы 16—пач. 17 ст. ў Навагрудку), дзе аўтар выступае суп- раць польскіх паноў і выказвае сімпатыі бел. і літ. феадалам, а таксама ў дзённіку Люблінскага сейма, у якім засведчана напружаная сітуацыя ў час заключэння Люблінскай уніі 1569. Першым творам, што пазнаёміў зах.-еўрап. чытача з гісторыяй ВКЛ, з яўляецца *Хроніка Еўрапейскай Сарматыі», выдадзеная ў 16 ст. А.Гваньіні. Аднак першым гісторыкам ВКЛ лічыцца польскі храніст 16 ст. М.Стрыйкоўскі, які ў сваёй кХроніцы польскай, літоўскай, жамойц- кай і ўсяе Русі» (апубл. ў 1582) выкары- стаў шмат разнастайных крыніц. У цэн- тры ўвагі аўтара — князі і іх бітвы, пахо- ды вял. кн. ВКЛ Альгерда, магутнасць дзяржавы пры Вітаўце. «Хроніка...» ка- рысталася папулярнасцю на Беларусі, Украіне і ў Расіі, служыла асн. крыніцай для многіх гісторыкаў. У 1768 жыхаром Віцебска С.Аверкам складзены Віцебскі летапіс. гал. мэтай якога была рэгістрацыя гіст. фактаў і падзей. Апошнім бел. летапісным зводам з яўляецца Магілёўская хроніка — пом- нік гар. летапісання 17—18 ст. Кры- ніцамі для яе паслужылі летапісныя запісы і ўспаміны сучаснікаў, матэрыялы магілёўскага архіва, а таксама «Хронікі...» Гваньіні і Стрыйкоўскага. Хроніка Магілёва — каштоўны збор арыгінальных, часта унікальных звестак па гісторыі Беларусі. Георгій Штыхаў. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі ў 16—пач. 20 ст. У 16 ст. гісторыя, гіст. аргументацыя занялі важнае месца ў публіцыст. творах (П.Скарга, І.Пацей, М.Літвін, П.Грабоўскі, Я.Каханоўскі), рэліг. і паліт. трактатах (Ц.Базылік, А.Фрыч-Маджэўскі, С.Будны, Я.Віс- ліцкі, А.Рымша). Першай спробай пабу- довы сістэматызаванага курса па гісторыі ВКЛ была «Гісторыя Літвы» (1650—69) А.Віюк-Каяловіча, якая ў значнай сту- пені ўяўляла сабой белетрызаваную пе- рапрацоўку «Хронікі...» Стрыйкоўскага. Аўтар зрабіў таксама шэраг грунтоўных генеалаг. і геральдычных даследаванняў родаў Радзівілаў і Хадкевічаў, збіраў ма- тэрыялы па гісторыі бел.-літ. шляхты. Гісторыя як самастойны прадмет была ўведзена ў школы літ. езуіцкай правінцыі ў 1741 К.Бартольдам. У працах езуіцкіх гісторыкаў ВКЛ 17—1-й паловы 18 ст. прасочваецца імкненне выкарыстоўваць гіст. звесткі з мэтай рэліг. прапаганды. У 18 ст. вучоныя-езуіты Віленскай акадэміі выдалі шэраг арыгінальных твораў («Хроніка роду Сапегаў», праца Я.Паш- коўскага аб пратэстантызме ў ВКЛ, «Гісторыя Літоўскай правінцыі ордэна езуітаў» С.Растоўскага, «Гісторыя Віленскай акадэміі» Я.Прашгайфа і інш.). Аднак у цэлым у разуменні езуітамі месца гісторыі як сферы чалаве- чых ведаў захоўвалася ўспрыманне яе як часткі каталіцкай тэалогіі. У 2-й пал. 18 ст. асн. падручнікамі па гісторыі ВКЛ былі працы ф.Папроцкага і К.Вірвіча. У 1760 праф. Віленскай акадэміі Папроцкі выдаў гіст. працу К.Галоўкі «Хатнія звесткі пра Вялікае княства Літоўскае з дадаткам гісторыі яго народа» — скаро- чаны варыянт «Гісторыі Літны» Віюк-Ка- яловіча. Вірвіч акрамя паліт. і царк. гісторыі звяртаў увагу на гасп. і культ. праблемы дзяржавы. Асновы археаграфіі і крыніцазнаўства ВКЛ заклаў М.Догель. Ен выявіў і сабраў у фамільных і дзярж. архівах і б-ках Польшчы, ВКЛ, Германіі, Францыі і Галандыі многа арыгіналаў гіст. і дыпламат. дакументаў і частку вы- даў пад назвай «Дыпламатычны кодэкс Польскага каралеўства і Вялікага княст- ва Літоўскага» (нявыдадзеныя дакумен- ты 5 тамоў у рукапісах паступілі ў кара- леўскую б-ку ў Варшаве, потым у Віленскі ун-т, адтуль у Пецярбургскую публічную б-ку). Значным даследаван- нем канца 18 ст. з'явілася гіст.-края- знаўчая праца С.І.Богуш-Сестранцэвіча «Аб Заходняй Расіі* (Магілёў, 1793), прысвечаная пыганням паходжання і ед- насці беларусаў, украінцаў і рускіх. Ён быў таксама аўтарам неадшуканай па- куль бел. граматыкі. Вял. ролю ў прапагандзе і развіцці прагрэсіўных грамадска-паліт., філас. і гіст. ідэй на Беларусі і ў Літве ў 1-й чвэрці 19 ст. адыграў Віленскі ун-т. У ліку найб. аўтарытэтных знаўцаў гіст. мінулага краю прафесары І.Лялевель, І.М.Даніловіч, І.Б.Ярашэвіч, І.С.Ана- цэвіч, І.М.Лабойка і інш. Лялевель вы- ступаў прыхільнікам крытычных метадаў у вывучэнні крыніц і параўнальна-гіст. метаду ў вывучэнні гіст. мінулага. Гісторыю сярэднявечча ў цэлым, а такса- ма Польшчы і Рэчы Паспалітай ён вы- кладаў не як гісторыю каралёў і князёў, а як гісторыю дзяржаў, сац. адносін, культуры народаў. У 1818 Лялевель да- поўніў кнігу Т.Вагі «Гісторыя польскіх князёў і каралёў» (1770), якая выкары- стоўвалася ў якасці падручніка, раздзе- ламі па гісторыі Беларусі, Літвы і Русі, больш падрабязна выклаў гісторыю уній паміж Полыпчай і ВКЛ, выдаў курс лек- цый па крыніцазнаўстве і дапаможных гіст. дысцыплінах «Навукі, якія дазваля- юць вывучаць гістарычныя крыніцы» (1822), распрацаваў і чьггаў курс лекцый па метадалогіі гісторыі і гістарыяграфіі. Погляды Лялевеля на ролю нар. мас у гісторыі знаходзілі водгук сярод рады- кальна настроенай моладзі 1820—60-х г. (філаматы, Т.Лада-Заблоцкі, У.Сыра- комля, К.Каліноўскі, З.Серакоўскі і інш.). Адным з першых даследчыкаў бел. летапісання, заснавальнікам крыніца- знаўства Беларусі з'яўляецца Даніловіч. Ён упершыню апублікаваў Статут ВКЛ 1529, Бел.-літ. летапіс 1446 (у 1823—24) паводле Супрасльскага рукапісу (пера- выдадзены асобна пад назвай «Летапісец Літвы і руская хроніка», 1827). Апісаў, пераказаў змест і часткова апублікаваў каля 2400 сабраных ім крыніц па гісторыі Беларусі і Літвы ад выпісак з Ге- радота да актаў 1569. Ярашэвічу нале- жыць фундаментальнае даследаванне «Вобраз Літвы з пункту гледжання цывілізацыі ад найстаражытнейшых ча- соў да канца XVIII стагоддзя» (т. 1—3. 1844—45). Ён прапанаваў канцэпцыю існавання феад. ладу ў ВКЛ, ва ўтварэнні якога на першае месца ставіў унутр. прычыны. Апіраючыся на звесткі Стрыйкоўскага, Нарушэвіча, Т.Нарбута, вывучаў паходжанне плямён, што жылі на тэр. Беларусі, фальклор і этнаграфію бел. насельніцтва. Вывучэннем гісторыі ВКЛ, калекцыяніраваннем археал. крыніц, зборам і апрацоўкай матэрыялу для »Актаў Заходняй Расіі» (т. 1—5, 1846—53) займаўся Анацэвіч. Ён апублікаваў шэраг артыкулаў па гісторыі Беларусі. Пад кіраўніцтвам Лабойкі сту- дэнты Віленскага ун-та зрабілі апісанне 80 мястэчак і гарадоў Зах. Беларусі і Літвы. Ён быў прыхільнікам арганізацыі археагр. экспедыцый на тэр краю, збіраў матэрыялы старабел. помнікаў пісьменнасці для складання слоўніка. Навук. дзейнасць выкладчыкаў Ві- ленскага ун-та паўплывала на далейшае фарміраванне бел. гістарыяграфіі, закла- ла фундамент крытычнага навук. выву- чэння гісторыі ВКЛ і дакумент. помнікаў яго гіст. мінулага, дазволіла ўвесці ў на- вук. ўжытак вял. пласт невядомай да гэ- тага часу гіст. інфармацыі, садзейнічала выхаванню новай плеяды гісторыкаў і пісьменнікаў (М.Балінскі, А.Мар- ціноўскі, Н.Маліноўскі, А.Кіркор, А.Зда- новіч, А. і Л.Ходзькі, К. і Я.Тышкевічы і інш.). У 1-й трэці 19 ст. вывучэнне гісторыі Беларусі акрамя Вільні пра- водзілася таксама ў Гомелі і Полацку. У стымуляванні даследчыцкай працы ў гэ- тай галіне шмат зрабіў граф М.П.Румян- цаў. У Гомелі ён сабраў каштоўныя ру- капісныя, этнагр., нумізмат. калекцыі і б-ку, якія сталі асновай Румянцаўскага музея (гл. ў арт. Бібліятэка дзяржаўная расійская), арганізаваў гурток гісторыкаў і археографаў. Бліжэйшым яго супрацоўнікам быў пачынальнік бел. археаграфіі І.І.Грыгаровіч, які сабраў і на сродкі Румянцава выдаў «Беларускі архіў старажытных грамат» (1824) — першы бел. археагр. зборнік. Быў аўтарам гіст. даследавання «Беларуская іерархія» (нап. ў 1824, выд. ў 1992), гал. рэдактарам «Актаў гістарычных» (т. 1 — 4, 1841—42) і «Актаў археаграфічнай экспедыцыі» (т. 1—4, 1834—38), пры- маў удзел у падрыхтоўцы да выдання «Актаў Заходняй Расіі». Значны ўклад у развіццё бел. гіст. краязнаўства зрабіў М.В.Без-Карніловіч. У сваіх працах ён абмяжоўваў тэр. Беларусі Віцебскай і Магілёўскай іуб., астатнія бел. землі на- зываў Літвой. Продкамі-беларусаў лічыў
18 ГІСТЛРЫЯГРАФІЯ крывічоў і радзімічаў, гаварыў пра бела- русаў як пра самастойнае племя і ставіў іх у «адзін шэраг з суседнімі народамі». Цэнтрам крывічоў называў Полацк, адз- начаў згуртаванасць Полацкай зямлі ў 1230—40-я г. ў барацьбе супраць кры- жакоў, даказваў паходжанне вял. кн. ВКЛ Віценя з роду полацкіх князёў. У працах гісторыкаў Беларусі канца 18—сярэдзіны 19 сг. было шмат памыл- ковых тэарэт. палажэнняў, фактычных недакладнасцей, пераважала лакальная, краязнаўчая тэматыка, апісальнасць. Гэ- та тлумачылася станам і ўзроўнем самой гіст. навукі ў краі — недастатковай рас- працаванасцю крыніцазнаўчай базы па шэрагу кірункаў гіст. даследаванняў (сац.-эканам. гісторыя, гісторыя сас- лоўяў і сац. груп, гісторыя культуры), малой колькасцю прафесійных гіс- торыкаў з прычыны закрыцця Віленскага ун-та, тэндэнцыйным падыходам у адбо- ры і інтэрпрэтацыі гіст. матэрыялу. Ня- гледзячы на гэта, гісторыкі дарэформен- нага перыяду паставілі перад гіст. наву- кай шэраг важных праблем (этнагенез бел. і літ. народаў, шлях і прычыны ўтварэння дзяржаўнасці на бел.-літ. зем- лях, роля знешніх і ўнутраных паліт. фактараў у дзярж. развіцці ВКЛ, кан- фесійныя адносіны і іх роля ў лёсе ВКЛ і Рэчы Паспалітай і інш.), стварылі пер- шыя працы, якія давалі сістэматычны выклад гісторыі Беларусі і Літвы. Паўстанне 1863—64 прымусіла рас. кіруючыя і навук. колы звярнуць боль- шую ўвагу на зах. губерні, дало зразу- мець, што Беларусь існуе рэальна, мае сваю стараж. гісторыю. Бел. тэма атры- мала шырокае асвятленне ў рас. перыяд. друку. Аднак прадстаўнікі афіц. клеры- кальнага і дваранскага кірунку ў Г.г.Б. працягвалі прапагандаваць ідэі вяліка- дзярж.-манархічнага характару пра справядлівасць і законнасць дзярж. ўз'яднання бел. губерняў з Расіяй, не- прымусовае быццам бы «ўз'яднанне» уніятаў з правасл. царквой на саборы 1839 у Полацку, паўстанне 1863—64 як бунт «польскіх памешчыкаў, якія спу- жаліся, што рускі ўрад, вызваліўшы ся- лян, пераманіць іх на свой бок» і інш. Такіх поглядаў прытрымліваўся рэдактар «Вестнмка Западной Росснн», што з 1862 выдаваўся ў Вільні, гісторык і археолаг К.А.Гаворскі. Ен апублікаваў шмат важ- ных дакументаў, арыгіналы якіх загінулі. Прадстаўнік дэмакр. кірунку ў бел. гістарыяграфіі парэформеннага перыяду М.В.Доўнар-Запольскі ў цыкле артыку- лаў «Беларускае мінулае» (1888) прый- шоў да важных высноў адносна гіст. лёсу бел. народа, шэраг прац прысвяціў праб- лемам фарміравання дзяржаўнасці на бел.-літ. землях, сац.-эканам. адносін у ВКЛ 14 —16 ст. («Нарыс гісторыі Крывіцкай і Дрыгавіцкай зямель да кан- ца XII ст.», 1891; «Нарысы па ар- ганізацыі заходнярускага сялянства ў XVI ст.*, 1905, і інш.). Значны ўклад у вывучэнне гіст. мінулага Беларусі ў па- рэформенны перыяд зрабілі Я.Ф.Карскі, І.І.Лапа, А.В.Турцэвіч. Глыбокія гіст.- філал. пошукі дазволілі Карскаму ўжо да пач. 20 ст. падысці да вырашэння важ- нейшых гіст. пытанняў этнагенезу бел. народа. У фундаментальнай працы «Бе- ларусы» (т. 1—3, 1903—22) у выніку комплекснага, параўнальна-гіст. дасле- давання гісторыі, мовы, фальклору, пісьменнасці, шматвяковай культуры бел. народа ўпершыню была навукова абгрунтавана яго нац. самабытнасць як асобнага слав. народа. Асн. працы Лапы былі прысвечаны сац.-паліт. гісторыі ВКЛ 16 ст., гісторыі яго дзярж. устаноў і сац. структуры, крыніцазнаўчаму выву- чэнню Метрыкі ВКЛ. Ён зрабіў важны вывад пра тое, што пасля Люблінскай уніі 1569 бел.-літ. дзяржава ў дзярж.- прававых адносінах доўгі час заставалася адасобленай ад Польшчы. Шэраг пад- ручнікаў па рус. гісторыі для навуч. ус- таноў краю напісаў Турцэвіч. Шмат мес- ца ў іх займала гісторыя ВКЛ. У 1892 ён склаў і апублікаваў «Хрэстаматыю па гісторыі Заходняй Расіі». У кн. «Рускія сяляне пад уладай Літвы і Польшчы» (1911) вучоны прыйшоў да высновы, што «становішча сялянства пасля далу- чэння Беларусі да Расіі працягвала па- гаршацца, паколькі памешчыкі не толькі захавалі на іх свае ранейшыя правы, але і атрымалі магчымасць прадаваць без зямлі ў велікарускія губерні». Дзмітрый Караў. Расійская гістарыяграфія гісторыі Бе- ларусі ў 18—пач. 20 ст. Сярод гісторы- каў гэтага перыяду адно з вядучых мес- цаў займае В.М.Тацішчаў. У сваёй гал. працы «Гісторыя Расійская» (кн. 1—5, 1768—1848) ён вылучае на тэр. Усх. Еўропы Белую Русь, пад якой разумеў землі з цэнтрамі Растоў, Пераяслаў, Суз- даль, Старадуб. У гісторыі Полацкага княства ён адрозніваў 3 перыяды: існаванне мясц. княжання; час, калі па- лачане «па прыкладу наўгародцаў дэ- макрытыю (веча) увялі»; калі Полацк і яго ўдзелы знаходзіліся пад уладай вял. князёў літоўскіх. Бліжэй да гісторыі Бе- ларусі феад. эпохі стаіць праца М.М.Бан- тыш-Каменскага «Гістарычныя звесткі пра ўзнікненне ў Полынчы уніі...» (на- друк. ў 1805, перавыд. ў Вільні ў 1866). Аўтар бачыць у царк. уніі выражэнне свецкіх інтарэсаў папства, сродак дзярж. палітыкі і вынік кампраміснай пазіцыі вярхоў правасл. царквы, якія выклікалі ў сярэдніх і ніжэйшых пластах грамадства адкрытае супраціўленне. Адным з пер- шых гісторыкаў 19 ст., хто звярнуў боль- шую ўвагу на гісторыю Беларусі, быў М.Г.Устралаў. У працах «Даследаванне пытання, якое месца ў рускай гісторыі павінна займаць Вялікае княства Літоўскае?» (1839) і «Руская гісторыя» (ч. 1—5, 1837—41) ён прывёў шэраг важных гіст. фактаў з гісторыі Беларусі з 16—18 ст. Аднак асвятляў гэтыя факты (Люблінская і Брэсцкая уніі, паўстанне казацтва, вайна Расіі з Рэччу Паспалітай і інш.) з мэтай апраўдання афіц. палітыкі царскага ўрада ў Беларусі У сярэдзіне 19 ст. пытанні гісторыі Бела- русі закраналіся ў аглядных працах і курсах лекцый С.М.Салаўёва, В.В.Клю- чэўскага, М.І.Кастамарава. Беларусь яны разглядалі як састаўную ч. Рас. імперыі, таму пісалі пра яе толькі ў раздзелах, якія асвятлялі знешнюю палітыку Расіі, гал. ч. войны Расіі з Польшчай. Спробу больш шырокага вывучэння Беларусі зрабіў А.В.Турчыновіч у працы «Агляд гісторыі Беларусі са старажытнейшых часоў» (1857). У гісторыі Беларусі ён разглядаў 2 перыяды: першы з пач. 15 да канца 17 ст. ўключаў уласна гісторыю Беларусі, якая цесна звязана з гісторыяй Літвы, Польшчы і Расіі; другі пачынаўся з канца 17 ст., калі гісторыя Беларусі «вычэрпвалася гісторыяй Польшчы і Расіі». У выніку гісторык прыйшоў да высновы, што Беларусь у шматвяковым мінулым не мела сваёй гісторыі, была арэнай міжусобіц, войнаў, «скрыжаван- нем магутных сапернікаў». М.В.Каяловіч у «Лекцыях па гісторыі Заходняй Расіі» (1864) адносіў да Зах. Расіі Украіну, Бе- ларусь і Літву, якія, на яго думку, уяўлялі сабой адзінае цэлае. Вызначаль- ным фактарам развіцця гэтага рэгіёна ён лічыў сутыкненне «дзвюх галоўных сіл — рускай і польскай», прычынай ча- го было імкненне Польшчы «ўзнавіць сваё панаванне і магутнасць на чужой рускай зямлі». Вядучую ролю ў гіст. развіцці Каяловіч адводзіў дзейнасці кня- зёў і каралёў. Да рашаючых фактараў ён адносіў правасл. рэлігію і царкву, якія абвяшчаў «вялікім цывілізуючым пачат- кам». І.Дз.Бяляеў у «Нарысе гісторыі Паўночна-Заходняга краю Расіі» (1867) разглядаў гісторыю Беларусі да Крэўскай уніі 1385 як барацьбу супраць «націску лацінства і нямеччыны». У кн. «Гісторыя Полацка, ці Паўночна-Заходняй Русі, ад старажытнейшых часоў да Люблінскай уніі» (1872) ён зрабіў спробу стварыць этнічную мадэль Полацкай зямлі. Вучо- ны лічыў, што тэрыторыя паміж Пры- пяццю і Зах. Дзвіной, Дняпром і Нёма- нам, Літва, землі суседніх прыбалт. пля- мён аб'яднаны ў працэсе слав. каланізацыі ў адну Полацкую дзяржаву. Ён заўважыў падабенства некаторых нар. звычаяў у Беларусі і Літве. Увесь разгляд гісторыі Полацкай зямлі ў яго пабудаваны па прынцыпе аналогіі сац. жыцця Полацка і Ноўгарада (вечавыя сходы гараджан, арганізацыя купецтва і інш.) як вынік слав. каланізацыі. Найб. выразна адмоўныя рысы методыкі два- ранска-клерыкальнай гістарыяграфіі ад- люстраваліся ў даследаванні П.Дз.Бран- цава «Гісторыя Літоўскай дзяржавы са старажытнейшых часоў» (1889). Аўтар імкнуўся паказаць дабратворны ўплыў на лёсы «Заходняга краю» ўсяго правас- лаўнага і рускага, і адмоўны, згубны — усяго каталіцкага і польскага. Пры яўнай памылковасці і навук. неабгрунтаванасці зыходных тэарэт. пазіцый і поглядаў гісторыкаў на далёкае мінулае бел. наро- да ў асобных працах ёсць шэраг мерка- ванняў і ацэнак, якія мелі станоўчае зна-
ГІСГАРЫЯГРАФІЯ чэнне для далейшага развіцця гістарыя- графіі Беларусі ў якасці самастойнага прадмета вывучэння, сістэматызавалі многія факты, спрабавалі высветліць прычыны перамен, што адбываліся ў жыцці бел. народа ў сярэдневяковы пе- рыяд. Гісторыкі 2-й пал. 19—пач. 20 ст. звярталі ўвагу пераважна на дзярж.-пра- вавое развіццё і аграрную гісторыю Бе- ларусі (як яны пісалі «Заходняга краю»). У сваіх фундаментальных працах па гісторыі ВКЛ яны шырока выкары- стоўвалі звесткі пра бел. землі. Прад- стаўнік гіст.-прававой школы М.Ф.Ула- дзімірскі-Буданаў шукаў вытокі гіст. развіцця ВКЛ у заканадаўчых нормах. На яго думку, пагаршэнне становішча сялянства было выклікана тым, што нор- мы дзярж. права (напр., валочная паме- ра) выцеснілі звычаёвае («спрадвечнае») права. Ен лічыў, што існаваў этап у развіцці сялянства, калі сельская абшчы- на і сялянскае землеўладанне складалі аснову аграрнага ладу. Трактоўка абш- чыннага права як «поўнага, вечнага і спадчыннага ўладання землямі нараўне з зямянамі і баярамі» ў 16 ст. была пера- большаннем і абвяргалася М.К.Лю- баўскім. Уладзімірскі-Буданаў лічыў, што менавіта распаўсюджанне ням. пра- ва прынесла Польшчы феадалізм, які по- тым усталяваўся ў ВКЛ. У сувязі з гэтай канцэпцыяй прычыну заняпаду гарадоў у ВКЛ ён бачыў ва ўладкаванні іх павод- ле магдэбургскага права. Любаўскі ў сваіх працах пра Літ.-Рус. дзяржаву (якой ён лічыў ВКЛ) пераадолеў аднаба- ковасць дзярж. школы. Пра гэта свед- чыць яго цікавасць да сац. адносін, структуры насельніцтва дзяржавы, гіст. падыход да асвятлення становішча ся- лянства, фарміравання грамадскага жыцця. Ен рашуча аспрэчваў гал. тэа- рэт. палажэнне дзярж. школы — тэзіс пра вырашальную ролю заканадаўства ў змяненні ўсяго грамадскага жыцця. На яго думку, заканадаўства зацвярджала і афармляла сац. адносіны, якія ўжо склаліся. Важнае месца ў працах Лю- баўскага займае юрыд. аналіз, што прад- вызначана самім выбарам прадмета да- следавання — адм. ладу ВКЛ і сістэмы кіравання. Апублікаваў «Нарыс гісторыі Літоўска-Рускай дзяржавы да Люблінскай уніі ўключна» (1910), які можна лічыць першым сістэматычным выкладам паліт. гісторыі ВКЛ на аснове абагульнення прац гісторыкаў дзярж,- прававой школы. Гісторык права Ф.І.Ле- антовіч у працах «Нарысы гісторыі літоўска-рускага права» (1894) і «Сас- лоўны тып тэрытарыяльна-адміні- страцыйнага складу Літоўскай дзяржавы і яго прычыны» (1895) разгледзеў пытан- не пра ўтварэнне «Літоўска-Рускай дзяр- жавы», даў характарыстыку сац. стану бел. зямель у складзе ВКЛ. Ён сфарму- ляваў і абгрунтаваў сведчаннямі стараж.- рус. летапісаў тэзіс пра добраахвотнае аб'яднанне Русі з Літвой дзеля вызвален- ня ад татара-мангольскага прыгнёту. Пры апісанні становішча сялян ВКЛ у 15—16 ст. Леантовіч даў характарысты- ку прававога стану розных катэгорый сельскага насельніцтва, падрабязную класіфікацыю сял. павіннасцей. Аднак з яго поля зроку поўнасцю выпалі эканам. фактары, якія вызначалі не юрыдычныя, а фактычныя нормы павіннасцей, асабліва тэндэнцыю іх развіцця. Прабле- му рамеснай вытв-сці і яе арганізацыю ў гарадах ВКЛ разгледзеў Ф.В.Кліменка ў кн. «Заходнярускія цэхі XVI — XVIII стст.» (1914). Ён лічыў, што ва ўзнік- ненні цэхаў вызначальную ролю ады- гралі змены сац.-эканам. умоў побыту і дзейнасці рамеснікаў, а не знешнія уп- лывы. Гэта быў новы пункт погляду, які парываў з метадалогіяй дзярж.-прававой школы, што разглядала цэхі як форму царк.-рэліг. саюзу (Каяловіч, Бяляеў і інш.). У працы Кліменкі каштоўныя звесткі аб прававым статусе вучняў, ча- ляднікаў, майстроў і іх узаемаадносінах, барацьбе з няцэхавымі рамеснікамі, пра- вавым статусе цэхаў у горадзе і інш. Але ён механічна пераносіў рысы арганізацыі цэхаў 18 ст. на папярэдні перыяд, а нор- мы цэхаў Вільні распаўсюджваў на цэхі ўсіх гарадоў Беларусі. Першым зрабіў спробу выкласці гісторыю бел. гарадоў У.К.Стукаліч у кн. «Беларусь і Літва. Нарысы з гісторыі гарадоў у Беларусі» (1894). Ён прааналізаваў значэнне маг- дэбургскага права ў жыцці бел. гарадоў, даў правільную ацэнку прычын узнікнення ў гарадах цэхаў. Праблема- тыцы гарадоў ВКЛ прысвечана мана- графія А.С.Грушэўскага «Гарады Вялікага княства Літоўскага ў XIV—XVI стст. Даўніна і барацьба за даўніну» (1918). Аўтар лічыў вечавую даўніну, адзінства горада з воласцю непарушнай асновай існавання і развіцця гарадоў. Зіновій Капыскі, Георгій Штыхаў. Станаўленне нацыянальнай гістарыя- графічнай канцэпцыі. Асаблівасцю гістарыяграфіі Беларусі з'яўляецца пра- цяглае панаванне ў ёй дзвюх іншанац. канцэпцый — велікапольскай і велікарускай, якія ў канчатковым выніку зводзіліся да адмаўлення самога факта існавання бел. этнасу, яго мовы, культу- ры і прызнання Беларусі часткай Поль- шчы ці Расіі, а беларусаў — галіной ад- паведна польскага або рус. народаў. Па- наванне іншанац. канцэпцый у нац. гістарыяграфіі — сведчанне прыгнечана- га, каланіяльнага становішча адпаведнай краіны. У суверэннык дзяржавах такая з'ява немагчымая. Кожны цывілізаваны народ мае сваю нац. гістарыяграфію, якая адлюстроўвае менавіта яго гіст. па- мяць, яго погляд на ўласны гіст. шлях, а таксама на гісторыю суседніх і больш да- лёкіх народаў, краін і рэгіёнаў, сусв. гісторыю ў цэлым. Менавіта нац. гістарыяграфія з'яўляецца апорай нац. самасвядомасці кожнага народа. Без яе народ не можа развіваць сваю культуру, памірае як этнас. Нац. гістарыяграфія, адпаведная існасці свайго народа, ёсць адзін з неад'емных і найважнейшых кам- панентаў нац. культуры. Станаўленне нац. гістарыяграфічнай канцэпцыі цесна звязана з развіццём на- вук. ведаў пра Беларусь і бел. народ — беларусазнаўствам. У канцы 18—пач. 19 ст. Беларусь у навук. адносінах заста- валася амаль зусім не вывучаным рэгіёнам. Адсутнічалі даследаванні аб мове, вуснай нар. творчасці, матэрыяль- най культуры, этнічных межах рассялен- ня беларусаў, гісторыі краю. Не існавала адзінай назвы народа і краіны. Назва «Беларусь» на той час замацавалася толькі за ўсх. губернямі — Віцебскай і Магілёўскай. У асобных публікацыях да Беларусі далучалася Смаленская губ. Цэнтр. і зах. рэгіёны — Мінская, Гро- дзенская і Віленская губ. — называліся Літвою, а іх насельніцтва — літвінамі або літоўцамі. Сац. вярхі грамадства і інтэлігенцыя былі паланізаваны. У гра- мадска-культ. жыцці краю панавала польская мова. Таму многімі прад- стаўнікамі рас. інтэлігенцыі Беларусь ус- прымалася як частка Польшчы. На развіццё этнічнай самасвядомасці бел. народа адмоўна ўплываў раскол яго па веравызнанні на праваслаўных і ка- толікаў. Праваслаўе ўспрымалася як «руская» вера, каталіцызм — як «поль- ская». Адпаведную прапаганду вялі цар- ква і касцёл. Веравызнаннем вызначала- ся этнічная прыналежнасць не толькі ў свядомасці селяніна, але і ў разуменні інтэлігенцыі, нават вучоных. Рас. афіц. навука ўзброіла Кацярыну II дэвізам «Отторженная возвратмх», які зыходзіў з вялікадзярж. погляду на Бела- русь як гіст. ўладанне — спадчыну рас. манархаў, і на беларусаў як частку рус. народа, «сапсаваную» за час адрыву ад яго польска-каталіцкімі ўплывамі. 3 дру- гога боку, польскія вучоныя (Т.Чацкі, С.Ліндэ, Л.Галамбёўскі, А.Дамбоўскі, А.Нарушэвіч і інш.) імкнуліся тэарэтыч- на абгрунтаваць погляды польскай і апа- лячанай бел. шдяхты на Беларусь як ча- стку Польшчы і разглядалі беларусаў як этнагр. групу польскага народа. Супраць вялікадзярж. рас. і польскіх поглядаў на Літву — Беларусь і яе гісторыю ў 1810— 20-я г. выступала група прафесараў славістыкі, гісторыі і права Віленскага ун-та — М.К.Баброўскі, Даніловіч, Нар- бут, Ярашэвіч. Яны асвятлялі гісторыю ВКЛ з патрыятычных, літ.-бел. пазіцый, выказваліся за аднаўленне самастойнасці ВКЛ і вяртанне дзярж. статуса старабел. пісьмовай мове, лічылі уніяцтва нац. ве- рай бел. народа і звязвалі з ёю магчы- масць пераадолення супрацьстаяння на Беларусі праваслаўя і каталіцызму. Пас- тупова разгортваліся этнагр. і археал. даследаванні Беларусі, вынікі якіх публікаваліся ў польскіх і рас. перыяд. выданнях. У 1837—46 Я.Чачот выдаў у Вільні б фалькл. зб-каў «Вясковых пе- сень», сабраных ім на Беларусі (боль- шасць у перакладзе на польскую мову). У прадмове да апошняга зб-ка ён даў аналіз асаблівасцей бел. лексікі і грама-
20 ГІСТАРЫЯГРАФІЯ тычнага ладу бел. мовы, якую называў «славяна-крывіцкай». Выказваючы пэўныя сумненні ў яе далейшым лёсе, Чачот усё ж адназначна заявіў пра неаб- ходнасць складання граматыкі і слоўніка бел. мовы і заклікаў да гэтай работы прадстаўнікоў малодшага пакалення бел. інтэлігенцыі. Знаўцам стараж. гісторыі славян, пачынальнікам бел. археалогіі, фалькларыстыкі і мовазнаўства быў З.Я.Даленга-Хадакоўскі. Каштоўныя да- кументы па гісторыі Беларусі ў 9 т. вы- даў у 1840-я г. Грыгаровіч. Ен таксама склаў 2 слоўнікі бел. мовы. Значны ўклад у гіст. краязнаўства Беларусі бра- тоў Тышкевічаў. Шмат зрабіў для развіцця культуры і навукі Беларусі Кіркор — этнограф, археолаг, гісторык, літаратар, публіцыст і выдавец. У 1850— 60-я г. вакол яго літ. гуртка ў Вільні гру- павалася бел., польская і літ. інтэліген- цыя. У папулярызацыі ведаў пра Бела- русь і бел. народ у розных пецярбургскіх выданнях значную ролю адыгралі шматлікія публікацыі П.М.Шпілеўскага. Ен склаў слоўнік і граматыку бел. мовы. Аднак Рас. Акадэмія навук адхіліла апошнюю, спаслаўшыся на тое, што «дыялекты не могуць мець уласных гра- матычных катэгорый». Не ўсе даследа- ванні гэтага перывду мелі навук. харак- тар, у т.л. і тыя, што зыходзілі ад навук. устаноў. У 1861 Рус. геагр. т-ва выдала працу афіцэра Генштаба М.Лябёдкіна, які жыхароў Беларусі 19 ст. называў драўлянамі, палянамі, крывічамі, валы- нянамі, яцвягамі і інш. Складальнікі рас. этнагр. атласаў нават у 1860—70-я г. пры вызначэнні этнічнай прыналежнасці насельніцтва Беларусі зыходзілі з вера- вызнання і ўсіх беларусаў-католікаў запісвалі ў палякі. Адным з першых суп- раць такога ненавук. падыходу да выра- шэння пытання пра этнічнае размежа- ванне слав. насельніцтва зах. губерняў выступіў гісторык і этнограф П.В.Баб- роўскі. У сваім даследаванні «Матэрыя- лы для геаграфіі і статыстыкі Расіі, саб- раныя афіцэрамі Генеральнага штаба. Гродзенская губерня» (1863) ён даў апісанне жылля і гасп. будынкаў, адзен- ня і страў, хатняга і сямейнага побыту, вераванняў, абрадаў і звычаяў, пра- цоўнай дзейнасці беларусаў. Крытэрыем вызначэння этнасаў Баброўскі лічыў мо- ву, якая ўжывалася ў штодзённай гутар- цы, песнях, прымаўках і інш. 3 мовай ён звязваў асаблівасці нац. характару, мыс- лення, норм маралі, традыцый і звычаяў народа. Баброўскі адзначаў, што «бела- рус-селянін ці будзе ён праваслаўны, ці католік, мае свае перакананні, сваю ма- ральную філасофію і перадае гэта разам з мовай сваім дзецям і ўнукам». Адсут- насць этнічнай самасвядомасці ў боль- шасці беларусаў у сярэдзіне 19 ст. і нават тоё, што яны не называлі сябе белару- самі, на думку Баброўскага, не мела істотнага значэння. У 1830—50-я г. ся- род прагрэсіўных вучоных слав. свету. найперш расійскіх і ўкраінскіх, шырыла- ся прызнанне факта існавання самастой- нага бел. этнасу. Сярод іх былі расійскія рэв. дэмакраты А.І.Герцэн, М.А.Бакунін, М.П.Агароў, М.А.Дабралюбаў. У сваіх праграмах стварэння слав. федэрацыі яны вызначалі для Беларусі статус, раўнапраўны з Расіяй, Украінай, Поль- шчай, Чэхіяй і інш. Справе абуджэння бел. народа да барацьбы за волю і шчас- це, за права распараджацца ўласным лё- сам аддаў усе свае сілы і прысвяціў жыц- цё Каліноўскі. Ен выразна адрозніваў сваю радзіму — Літву-Беларусь — ад Польшчы і Расіі і выступаў за ўтварэнне самастойнай Літ.-Бел. рэспублікі, прапа- гандаваў у «Мужыцкай праўдзе» рэв.- дэмакр. шляхі вырашэння аграрнага і агульнапаліт. пытанняў, паказваў істотнае пагаршэнне становішча бел. ся- лянства пасля далучэння да Рас. імперыі, даваў належную ацэнку здзекам царыз- му над сумленнем народа — гвалтоўнаму далучэнню уніятаў да праваслаўя. Каліноўскі ацэньваў унію як нац. веру бел. народа. У канцы 1870—1-й пал. 1880-х г. істотную ролю ў бел. нац. руху, распрацоўцы нац. канцэпцыі айч. гісто- рыі адыгралі народнікі. У іх падп. выдан- нях («Пісьмы пра Беларусь. Пісьмо пер- шае» Данілы Баравіка, «Пасланне да землякоў-беларусаў» Шчырага Белару- са, 2 нумары гектаграфічнага час. «Го- мон» і інш.) упершыню абвяшчалася існаванне самастойнага бел. этнасу як «асобнай галіны славянскага племені» і давалася тэарэт. абгрунтаванне гэтага тэзіса. Неввдомыя аўтары адзначалі спе- цыфічныя кліматычныя, прыродна-геагр. ўмовы і асаблівасці, у т.л. і адметную мо- ву, якія адрознівалі Беларусь ад Вялікарасіі, Польшчы і Украіны. Яны канстатавалі, што бел. народ адчувае сваю арганічную еднасць і адрознівае свае інтарэсы ад інтарэсаў «польскіх і вялікарасійскіх», пратэставалі супраць русіфікацыі і паланізацыі беларусаў, вы- крывалі рэакцыйнасць поглядаў на бел. народ «як на нейкі матэрыял для ўсемагчымых эксперыментаў, а не як на жывую народнасць, здольную самастой- на распараджацца сабою». У сувязі з гэ- тым у адозве «Да беларускай моладзі» заяўлялася пра законныя правы бел. на- рода на самастойнае і раўнапраўнае ста- новішча ў «агульнай славянскай сям'і». Другая група бел. народнікаў, зыходзячы з тых жа пазіцый, адстойвала права Бе ларусі на федэратыўную самастойнасць у сям'і інш. народаў Расіі на прынцыпе свабоднага пагаднення з імі. Становішча Беларусі ў Рас. імперыі бел. народнікі ацэньвалі як каланіяльнае, а палітыку царызму ў краі як рэжым выключных законаў, які адкрываў поўны прастор для свавольства мясц. адміністрацыі. Час. «Гомон» канстатаваў нязгаснае імкненне бел. сялян атрымаць зямлю і волю, пац- вярджаў гэта паведамленнямі аб іх вы- ступленнях супраць памешчыкаў і ўлад. У сваіх высновах пра існаванне сама- стойнага бел. этнасу аўтары «Гомона», Даніла Баравік, Шчыры Беларус і іх ад- надумцы абапіраліся на шматлікія навук. даследаванні нар. культуры беларусаў, якія пры падтрымцы ўрада, Рас. акадэміі навук і Рус. геагр. т-ва шырока разгар- нуліся ў 1860—70-я г. з мэтай абгрунта- вання афіц. поглядаў на беларусаў як «заходнярусаў». Аднак аб'ектыўна гэтыя даследаванні (І.І.Насовіч, М.А.Дзмітры- еў, Ю.Ф.Крачкоўскі, А.М.Семянтоўскі, А.С.Дамбавецкі і інш.) часта насуперак намерам аўтараў пацвярджалі існаванне самастойнага бел. этнасу, і менавіта такія вывады на 1х аснове зрабілі бел. на- роднікі ў сваіх падп. выданнях. 3 2-й пал. 1880-х г. падобныя ідэі ў заву- аліраванай форме прапагандавала ліберальна-народніцкая інтэлігенцыя, што групавалася вакол легальнай газ. •Міінскіш ласток» (гіст.-этнагр. публі- кацыі Доўнар-Запольскага, М.А.Янчука і інш.). Прынцыповае значэнне мела публікацыя ў 1-й палове 1890-х г. у Кра- каве і Познані зб-каў «Дудка белару- ская» і «Смык беларускі» Ф.Багушэвіча. У прадмове да «Дудкі беларускай» паэт абвясціў пра існаванне самастойнай і паўнацэннай бел. мовы — не мужыцкай, а «такой жа людскай і панскай, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая», адзначаў шматлікасць бела- русаў («Нас не жменька, а шэсць мільёнаў») і слаўнае мінулае Беларусі, калі яна з'яўлялася цэнтрам ВКЛ, ак- рэсліў прастору, на якой ужывалася бел. мова («ад Вільні да Мазыра, ад Віцебска за малым не да Чарнігава, гдзе Гродна, Мінск, Магілёў, Вільня»), папярэдзіў свой народ, што страціўшы родную мову ён як этнас загіне. «Дудка беларуская» абудзіла да творчай дзейнасці новае па- каленне нац. інтэлігенцыі, у т.л. А.Гуры- новіча, Цётку, Я.Купалу і інш., заклала цвёрды падмурак для развіцця сялянска- народніцкага кірунку ў бел. л-ры, які ў пач. 20 ст. стаў у ёй вызначальным. Нац.-дэмакратычнымі, адраджэнскімі матывамі прасякнуты творы К.Каганца (К.К.Кастравіцкага), напісаныя ў 1890-я г., але апублікаваныя значна пазней («Прамова», «Наш сымболь», «Згадка пра Галубка» і інш.). Пісьменніка глыбо- ка трывожыў лёс роднай мовы і нац. культуры, існаванню якіх рэальна пагра- жала ўзмацненне працэсаў асіміляцыі беларусаў. К.Каганец імкнуўся адрадзіць гіст. памяць, а на яе аснове — нац. год- насць і сзвдомасць беларусаў. Дзеля гэ- тага асвятляў слаўнае мінулае бел. мовы, забытых легендарных герояў, што вызна- чыліся ў змаганні за свабоду радзімы, заклікаў да нац.-вызв. барацьбы («за родную краіну, звычай і мову, за веру груддзю ставайце»). У канцы 19—пач. 20 ст. працягваліся этнагр. даследаванні розных бакоў жыц- ця бел. народа (мовы, фальклору, этніч- ных межаў рассялення, сямейнага і гра- мадскага побыту, нар. мастацтва, адзен- ня, жылля, матэрыяльнай культуры і інш.). Сярод збіральнікаў і даследчыкаў бел. нар. культуры гэтага перыяду М.Фе- дароўскі, Е.Р.Раманаў, А.К.Сержпутоў-
скі, М.Я.Нікіфароўскі і інш. Завяршаль- ны этап барацьбы за грамадскае пры- знанне існавання бел. нацыі і яе права на самавызначэнне свайго лёсу звязаны з утварэннем і дзейнасцю першай нац. паліт. партыі — Беларускай сацыяліс- тычнай грамады (1903—18)- Пры гэтым важную ролю адыгралі навук. і навук.- папулярныя працы па гісторыі Беларусі, напісаныя з нац. пазіцый. У 1905—07 пад кіраўніцтвам Грамады разгарнуўся шырокі рэв.-дэмакр. і нац.-культурны адраджэнскі рух, быў створаны нац. пе- рыядычны і кніжны друк. У 1907—15 цэнтрам бел. нац.-адраджэнскага руху з'яўлялася газ. *Наша ніва». Супраць гэ- тага руху адзіным фронтам выступалі царскі ўрад, правасл. царква і каталіцкі касцёл, рас. і польскія памешчыцка-кле- рыкальныя партыі і арг-цыі, афіц. шко- ла, шавіністычны друк. Яны рэзка ўзмацнілі дзейнасць, скіраваную на асіміляцыю бел. народа, выкары- стоўваючы пры гэтым яго рэліг. раскол на правасл. і католікаў. Паводле выбар- чага закону ад 3.6.1907 у бел. губернях уводзіліся нац. — «руская» і «поль- ская» — курыі. Правасл. беларусаў за- пісвалі ў першую, а католікаў — у дру- гую, і такім чынам дзялілі бел. народ на «рускіх» і «палякаў». У тых умовах сваю першачарговую і гал. задачу газ. «Наша ніва» бачыла ў барацьбе за ўсебаковае нац.-культурнае адраджэнне бел. наро- да, прызнанне самога факта яго існавання, за яго раўнапраўнасць з інш. народамі. Шмат увагі яна аддавала тэа- рэт. і гіст. абгрунтаванню права белару- саў на захаванне і развіццё сваёй мовы і нац. культуры. Газета паслядоўна вы- крывала рэакцыйную, шавіністычную палітыку царызму на Беларусі, пратэста- вала супраць падзелу яго па веравыз- нанні на «рускіх» і «палякаў», супраць- пастаўляла гэтай палітыцы прапаганду нац. свядомасці і еднасці ўсіх белару- саў — і праваслаўных, і католікаў. Яна настойліва патрабавала ўвядзення ў шко- лу, царкву і касцёл на Беларусі бел. мо- вы, пераходу іх на бел. нац. пазіцыі. Га- зета зрабіла вял. ўклад у адраджэнне гіст. памяці народа. На яе старонках публікавалася, а ў 1910 выйшла асобным выданнем «Кароткая гісторыя Беларусі» В.Ю.Ластоўскага — важная вяха ў ста- наўленні нац. гістарыяграфіі. Пры рэдак- цыі «Нашай нівы» намаганнямі І.І.Луц- кевіча фарміраваўся Беларускі музей. Дзякуючы ёй раскрыліся літ. таленты Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, А.Гаруна, З.Бядулі, Ц.Гартнага, М.Га- рэцкага, К.Буйло і многіх інш. бел. пісьменнікаў, публіцыстаў і крытыкаў. Іх творчасць адыграла выключную ролю на завяршальным этапе станаўлення новай бел. літ. мовы, у самасцвярджэнні бел. нацыі, прызнанні яе інш. народамі. Ма- ладая бел. л-ра раскрыла «цэламу свету» душу і пачуцці забытага і прыніжанага, вякамі прыгнечанага «мужыцкага наро- да», яго імкненне да волі і шчасця, роў- насці і братэрства з інш. народамі. Пры гэтым шырока выкарыстоўваліся гіст. тэ- мы і матывы. Гісторыя роднага краю асэнсоўвалася з нац. пазіцый, іншы раз, асабліва ў паэзіі, у пэўнай меры ідэалізавалася. Я.Купала ў сваёй твор- часці зыходзіў з аб'ектыўнасці працэсу ўтварэння народаў, якія фарміраваліся ў розных умовах бытавання на працягу многіх тысячагоддзяў — кожны са сваімі адвечнымі і адметнымі мовамі, звычаямі, парадкамі, нац. праявамі. Народ ён па- раўноўваў з вялізнай сям'ёй-раднёй. Найб. важнай адметнасцю народа лічыў мову, «якую вякі ўсвянцілі і ўкаранілі ў ім. на якой ён і яго продкі, з самага па- чатку свайго паяўлення на зямлі, узраслі і ўзгадаваліся» (газ. «Наша ніва», 1914, № 15). Я.Купала не раз адзначаў, што ў гісторыі Беларусі быў перыяд, калі краіна жыла сваім незалежным жыццём, мела сваіх князёў, сваё веча. Пазней. па- водле Я.Купалы, Беларусь падпала пад уладарства Літвы, але бел. мова ў той жа час стала мовай «літоўскіх законаў», «урадавым словам». Народ не страціў дзяржаўнасць. Вял княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае Я.Купала называў «Вялікім Літоўска-Беларускім княст- вам». Заняпад Беларусі ён адносіў да ча- соў уніі ВКЛ з Польшчай, калі бел. знаць, «каб заслужыцца на ласку ў польскім урадзе», здрадзіла свайму наро- ду, прыняла польскую мову і культуру, «сталася чужацкай на сваёй беларускай зямлі». Панскі двор і сялянская вёска па- чалі гаварыць на розных мовах. Класа- выя супярэчнасці паміж панамі і сяля- намі набылі нац. афарбоўку. Паэт кан- статаваў, што пад маскоўскай апекай на Беларусі да польска-панскага бізуна да- бавілася «чыноўніцка-жандарская нагай- ка». Але народ, па словах Я.Купалы, «не зацёр сваёй асобнасці, свайго нацыя- нальнага духу..., хоць і валок на сабе яр- мо колькі векавога чужога ўладарства», якое, праўда, надоўга затрымала яго нац. і культ. развіццё. У арт. «Вера і нацыя- нальнасць» (газ. «Наша ніва», 1914, № 27) Я.Купала адзначаў і крайне неспры- яльнае ўздзеянне на працэс станаўлення бел. нацыі дзейнасці на Беларусі ка- таліцкага касцёла і праваслаўнай царк- вы, іх змагання за душу беларуса. У ар- тыкуле падкрэслівалася, што ў белару- саў-католікаў і беларусаў-праваслаўных «адна Бацькаўшчына — Беларусь, адна мова родная — беларуская, адны звычаі і абычаі, ад веку перадаваныя з пакален- ня ў пакаленне». Найцяжэйшыя часы гісторыі Беларусі паэт звязваў з чу- жацкім панаваннем і, зыходзячы з гэта- га, рабіў выснову, што «толькі адна поўная дзяржаўная незалежнасць можа даць і праўдзівую свабоду, і багатае існаванне, і добрую славу нашаму наро- ду» (газ. «Беларусь», 1919, № 33). Першыя спец. працы па гісторыі бел. дзяржаўнасці — брашуры А.І.Цвікевіча «Кароткі нарыс узнікнення Беларускай Народнай Рэспублікі» (1918) і Доўнар- ПСТАРЫЯГРАФІЯ Запольскага «Асновы дзяржаўнасці Бе- ларусі» (1919) — апублікаваны ў сувязі з абвяшчэннем Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Значны ўклад у рас- працоўку і папулярызацыю нац. канцэп- цыі гісторыі Беларусі зрабіў У.М.Ігнатоўскі, які ў 1919—30 выдаў 2 агульныя працы па гісторыі Беларусі і манаграфію пра паўстанне 1863—64. У 1920-я г. яго «Кароткі нарыс гісторыі Бе- ларусі» з'яўляўся падручнікам па айч. гісторыі ў школах, а «Гісторыя Беларусі ў XIX і ў пачатку XX сталецця» вывуча- лася ў ВНУ. 1920-я г. былі асабліва плённыя ў распрацоўцы нац. гістарыягр. канцэпцыі. У Сав. Беларусі і за яе ме- жамі публікаваліся даследаванні Ігнатоўскага, Ф.Ф.Турука, У.І.Пічэты, Доўнар-Запольскага, Цвікевіча, Лас- тоўскага, Гарэцкага, З.Х.Жылуновіча (Ц.Гартнага), А.І.Луцкевіча, А.Стан- кевіча і інш. Гэтаму спрыяла адносная лібералізацыя палітыкі камуніст. улад у БССР, у т.л. і па нац. пытанні (гл. Бела- русізацыя). Аднак і ў тыя гады захоў- ваўся ідэалаг. кантроль за гіст. навукай, найперш па пытаннях гісторыі вызв. ру- ху, паліт. партый, Кастр. рэвалюцыі і грамадз. вайны, насаджаўся класавы, марксісцка-ленінскі падыход да ацэнкі гіст. фактаў. Па шэрагу пытанняў былі дадзены пэўныя парт. ацэнкі, абавязко- выя для гісторыкаў. Лібералізацыя рэ- жыму ў 1920-я г. аказалася кароткачасо- вай з'явай. Ужо ў пач. 1930-х г. вядучыя гісторыкі — прадстаўнікі нац. гістарыя- гр. канцэпцыі — былі рэпрэсіраваны, а іх працы на доўгі час трапілі ў «спецсхо- вы». У сав. гістарыяграфіі манапольнае становішча заняла марксісцка-ленінская метадалогія, спалучаная з мадэрні- заванай рас. вялікадзярж. канцэпцыяй. Гэты метадалаг. сінтэз вырас, узмацнеў і канчаткова аформіўся ў пасляваен. дзе- сяцігоддзі. Ен цалкам адпавядаў уста- ноўкам ідэолагаў КПСС—КПБ на зліццё ў перспектыве моў, культур і народаў у СССР і фарміраванне ў камуністычным духу «савецкага народа». Спробы аб'ек- тыўнай навук. ацэнкі выдатных з'яў і дзеячаў нац. гісторыі заканчваліся паліт. абвінавачваннямі і рэпрэсіямі. Магчы- масці адраджэння і далейшага развіцця нац. гістарыягр. канцэпцыі з'явіліся на пераломе 1980—90-х г. у выніку развалу СССР і станаўлення рэальнага суверэ- нітэту Рэспублікі Беларусь. Асвятленне айч. гісторыі з нац.-дзярж. пазіцый пат- рабуе ўліку прынцыпаў, якія забяспечва- юць навуковасць даследаванняў: дэпалі- тызацыя гістарыяграфіі як гал. перад- умова яе навуковасці; гуманістычныя, агульначалавечыя і нац.-дзярж. каштоў- насці як крытэрый ісціны і ацэнкі гіст. падзей, дзеячаў, фактаў; метадалогія, заснаваная на творчым засваенні розных тэорый сусв.-гіст. працэсу; аб'ектыў- насць адбору і аналізу фактаў, адпавед-
ГІСТАРЫЯГРАФІЯ насць зместу даследаванняў і вучэбных дапаможнікаў дасягненням гіст. Навукі, у т.л. замежным распрацоўкам; разуменне айч. гісторыі як арганічнай часткі еўрап. і сусв. гісторыі; параўнальна-гіст. па- дыход з выяўленнем спецыфічнага і агульнага ў сусв., рэгіянальнай і айч. гісторыі; адлюстраванне ў навук. дасле- даваннях дыскусійных праблем і гал. канцэпцый. Гэтыя падыходы дазваляюць найб- поўна і дакладна паказаць супярэчлівасць, шматварыянтнасць, а разам з тым адзінства і цэласнасць гіст. працэсу, месца і ролю ў ім Беларусі. Вяртанне да вытокаў нац. канцэпцыі айч. гісторыі і далейшае яе развіццё на аснове сучасных дасягненняў гіст. навукі з'яўляецца адной з гал. перадумоў ду- хоўнага адраджэння бел. народа, умаца- вання дзярж. суверэнітэту Рэспублікі Бе- ларусь. Міхась Біч. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі ста- ражытных часоў і сярэднявечча (да кан- ца 13 ст.) у працах 1920—пач. 1990-х г. Важнай падзеяй у Г. г.Б. стала праца Ігнатоўскага «Кароткі нарыс гісторыі Бе- ларусі» (1919), напісаная з нац. пазіцый. У пач. 1930-х г. яна была забаронена сав. ўладамі і надоўга трапіла ў спецсхо- вы (зноў выдадзена ў 1990). Асн. моман- ты сярэдневяковай гісторыі Беларусі аба- гульніў Пічэта ў раздзелах «Полацка- Мінскае княства» і «Турава-Пінскае княства», змешчаных у калектыўнай працы «Нарысы гісторыі СССР. Перыяд феадалізму IX—XV стст.» (ч. 1, 1953). Двайныя назвы княстваў ён лічыў апраў- данымі таму, што Мінск і Пінск адыгры- валі важную ролю ў стараж. гісторыі Бе- ларусі. У 1960—70-я г. кароткая харак- тарыстыка стараж. перыяду дадзена ў абагульняльных раздзелах 5-томнай (т. 1, 1972) і аднатомнай «Гісторыі Белару- скай ССР» (1977). Гісторыя Полацкага княства з грунтоўным выкарыстаннем пісьмовых крыніц і даных археалогіі вы- кладзена Л.В.Аляксеевым у манаграфіі «Полацкая зямля ў IX—XIII стст.: (На- рысы гісторыі Паўночнай Беларусі)» (1966), а гісторыя зямель Смаленскага княства — у кн. «Смаленская зямля ў IX—XIII стст.: Нарысы гісторыі Смален- шчыны і Усходняй Беларусі» (1980). Аўтар зрабіў выснову, што Полацкае княства ў раннім сярэднявеччы было са- мастойнай паліт. адзінкай з арыгіналь- най культурай. Пытанні паходжання ўсх. славян даследаваў В.В.Сядоў, які пацвердзіў прысутнасць балцкіх элемен- таў у культуры крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў, прапанаваў тэорыю субстрат- нага паходжання беларусаў у выніку змешвання славян з балтамі («Славяне Верхняга Падняпроўя і Падзвіння», 1970). Працэсы фарміравання на- сельніцтва Беларусі з часоў каменнага веку да 9 ст. (індаеўрапейцы, раннія бал- ты, славяне) разгледжаны ў працы Э.М. Загарульскага «Старажытная гісторыя Беларусі» (1977). У поглядах на статус Тураўскай зямлі ў складзе Кіеўскай Русі назіраецца істотнае разыходжанне паміж П.Ф.Лысенкам і ўкр. гісторыкамі. Бел. вучоны настойвае на «правамернасці тэрміна «Тураўская зямля», выказвае думку, што яна склалася ў канцы 10 ст. і захоўвала сваё значэнне ў 11 ст. У пач. 12 ст. Тураўская зямля часова паз- бавілася паліт. самастойнасці і зна- ходзілася ў складзе Кіеўскай зямлі. 3 канца 1150-х г. яна канчаткова вылучы- лася і ў Тураве ўсталявалася пастаянная дынастыя князёў (манаграфія «Гарады Тураўскай зямлі», 1974). Укр. гісторыкі пішуць пра «адносную» самастойнасць Тураўскага княства толькі з 1160-х г. («Кіеў і Кіеўская зямля...» П.П.Талочкі, 1980). У працах бел. гісторыкаў, прысве- чаных сац.-эканам. адносінам ва ўсх. славян, выказаны думкі, адрозныя ад стэрэатыпаў, якія панавалі ў сав. гістарыяграфіі. В.І.Гарамыкіна сцвярд- жае, што ў стараж. Русі, як і ў інш. краінах, спачатку існавала ў 9—11 ст. рабаўладальніцкая фармацыя, і толькі ў 12—13 ст. яе пачаў замяняць феадалізм. Асаблівасцю працы Гарамыкінай «Да праблемы гісторыі дакапіталістычных грамадстваў» (1970) з'яўляецца абмежа- ванае выкарыстанне звестак пра стараж. землі Беларусі. У манаграфіі А.П.П'ян- кова «Паходжанне грамадскага і дзяр- жаўнага ладу Старажытнай Русі» (1980) з улікам матэрыялаў археал. даследаван- няў на Беларусі разгледжаны пераход ад радавых саюзаў да сельскай абшчыны ў першыя стагоддзі н.э. Вучоны лічыць, што ў 6—8 ст. у славян панаваў ра- баўладальніцкі лад, а ў 9—12 ст. ужо ўсталяваліся феад. адносіны, у чым ён не пагаджаецца з Гарамыкінай. Новай у П'янкова з'яўляецца думка пра існаванне ў раннім сярэднявеччы вялікага «крыўскага племяннога саюза», куды ўваходзілі, акрамя крывічоў, таксама дрыгавічы, радзімічы, вяцічы і севяране. Гэты племянны саюз меў у сваім складзе спачатку 2, потым 3 этнічныя кампанен- ты — славян, балтаў і фіна-уграў. П'ян- коў лічыў, што спроба кіеўскіх князёў стварыць у 10—11 ст. цэнтралізаванае кіраванне дзяржавай не магла мець по- спеху, бо гэтаму перашкаджала панаван- не натуральнай гаспадаркі і эканам. раз- дробленасць асобных зямель. У манаг- рафіі недастаткова ўлічаны летапісныя звесткі пра паспяховую барацьбу полац- кіх князёў за дзярж. незалежнасць По- лацка. У абагульняльных працах па Кіеўскай Русі, вьідадзеных за межамі Бе- ларусі, не звярталася належнай увагі на гісторыю Полацка, Турава і інш. гарадоў бел. зямель. Выключэннем з'яўляецца кніга М.М.Ціхамірава «Сялянскія і га- радскія паўстанні на Русі XI—XIII стст.» (1955), у якой апісаны падзеі ў Полац- кай зямлі, зроблены абгрунтаваны вывад, што «ў 12 ст. ў Полацку складваўся той палітычны лад, які знаёмы нам паводле Ноўгарада Вялікага». Гэта ж можна ска- заць пра кнігу І.Я.Фраянава і А.Ю.Двар- нічэнкі «Гарады-дзяржавы Старажытнай Русі» (1988), куды ўключаны раздзел «Узнікненне і развіццё горада-дзяржавы ў Полацкай зямлі». Аўтары ўслед за Ціхаміравым сцвярджаюць, што гісторыя Полацка ў многім падобная да гісторыі Ноўгарада: тут рана, як і ў «волхаўскай сталіцы», выявілася імкненне пазбавіцца ад панавання Кіева. Даследчыкі разгля- даюць гісторыю гар. абшчын, набыццё імі дзярж. характару і сцвярджаюць, што Полацк і Тураў у 11 ст. былі гарадамі- дзяржавамі, а з 12 ст. такімі дзяржавамі становяцца Менск, Друцк і інш. Дэталё- вы аналіз падзей у сярэднія вякі зрабіў М.І.Ермаловіч у працах «Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыя- ды» (1990), «Старажытная Беларусь: Ві- ленскі перыяд» (1994). Аўтар абвяргае сцвярджэнні пра заваяванні этнічнымі літоўцамі тэр. Беларусі пры стварэнні ВКЛ, якое ён называе бел. дзяржавай. 3 пач. 1990-х г. назіраюцца новыя падыхо- ды ў вывучэнні сярэдневяковай гісторыі Беларусі. Грамадства 9—11 ст. разгляда- ецца як шматукладнае: суіснаванне і пе- рапляценне паміж сабой абшчыннага, рабаўладальніцкага і феадальнага эка- нам. укладаў (зб. «Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён», 1992). Стараж. гісторыя Беларусі адлюстравана ў творах бел. пісьменнікаў У.Арлова, Т.Бондар, Л.Дайнекі, В.Іпатавай, В.Чаропкі і інш. Георгій Штыхаў. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі 14—18 ст. у працах 1920—пач. 1990-х г. Тэматыка даследаванняў па гісторыі Бе- ларусі гэтага перыяду ў бел. дасав. і сав. гістарыяграфіі ў асн. супадае. У ліку праблем — грамадска-паліт. развіццё, царк.-рэліг. эвалюцыя, аграрная гісторыя і жыццё гарадоў, культура. У 1920— 30-я г. сярод навук. даследаванняў пера- важала сац.-эканам. праблематыка. Кла- савы падыход у гіст. навуцы ў гэты час выявіўся ў павелічэнні інтарэсу меды- явістаў да становішча сялянства і гар. нізоў, працэсу развіцця класавай бараць- бы ў бел. вёсцы і горадзе. Адным з яркіх прадстаўнікоў яшчэ дарэв. школы, які даследаваў сац.-эканам., паліт. і куль- турную гісторыю ВКЛ, быў Пічэта. У фундаментальнай працы «Аграрная рэ- форма Жыгімонта-Аўгуста ў Літоўска- Рускай дзяржаве» (1917, 2-е выд. 1958) ён усебакова разгледзеў прычыны, пра- вядзенне і вынікі вызначальных для жыцця бел. вёскі 16—18 ст. гасп. пе- раўтварэнняў. Навук. публікацыі вучо- нага 1920—30-х г. прысвечаны ста- новішчу асобных катэгорый сялянства ў канцы 15—16 ст., юрыд. статусу сель- скага насельніцтва ў прыватных уладан- нях напярэдадні выдання Статута ВКЛ 1529, стану памеснай гаспадаркі і інш. Пры разглядзе паліт. гісторыі ВКЛ вял. ўвагу ён звяртаў на шляхі ўваходжання бел. зямель у склад ВКЛ, паліт. лад дзяр-
23 ГІСТАРЫЯГРАФІЯ жавы, уніі ВКЛ з Польшчай і адносіны з Маскоўскай дзяржавай. Погляды Пічэты на праблему ўваходжання бел. зямель у ВКЛ эвалюцыяніравалі. У пач. 1920-х г. ён разглядаў ВКЛ як «Літоўска-беларус- кую дзяржаву», а аб'яднанне балта-ўсх.- слав. зямель як з'яву добраахвотную; у канцы 1930-х г. лічыў, што ўтварэнне ВКЛ адбывалася шляхам агрэсіўнага за- хопу літ. феадаламі бел. зямель. У апошніх працах Пічэта вярнуўся да пер- шапачатковай канцэпцыі. Нягледзячы на неспрыяльныя сац.-паліт. ўмовы ў краі- не, у т.л. ў БССР, звязаныя з пачаткам масавых рэпрэсій, бел. гісторыкі апублі- кавалі шэраг грунтоўных прац. Вытры- маў 3 выданні «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» Ігнатоўскага, з'явіліся даследа- ванні па гісторыі гарадоў (Т.І.Забела, Дз.І.Даўгяла, А.В.Бурдзейка, Ц.Сцяпа- наў), гар. самакіравання (В.Д.Друж- чыц), сац.-эканам. развіцця краю (Забе- ла, К.І.Кернажыцкі). Апошні ўпершыню ў бел. гіст. навуцы ўвёў статыстычны ме- тад апрацоўкі дакумент. крыніц па аг- рарнай гісторыі. У пасляваен. перыяд бел. гіст. думка, хоць і атрымала пэўнае ажыўленне, усё ж знаходзілася пад пільным ідэалаг. кантролем ЦК КП(б)Б. Гэта найперш датычылася дзярж.-паліт. і культ.-рэліг. гісторыі бел. народа, якая магла абудзіць яго нац. свядомасць. Кан- цэптуальна-метадалаг. палажэнні вы- працоўваліся ў ЦК КП(б)Б і «ўкараняліся» ў абагульняльныя навук. працы і падручнікі. Канцэптуальныя ацэнкі гісторыі ВКЛ былі закладзены ў вядомых «Тэзісах аб асноўных пытаннях гісторыі БССР» (ч. 1, 1948), паводле якіх перыяд 14—18 ст. з'яўляўся часам знаходжання Беларусі пад уладай Літвы і Польшчы, часам «найбольш змроч- ным... у яе гістарычным развіцці». Ас- вятленне яго зводзілася да пастаяннага «імкнення народных мас Беларусі да Ма- скоўскай дзяржавы». Гіпертрафіраваны класавы падыход практычна выключыў магчымасць з'яўлення ў бел. гістарыягра- фіі 1950—80-х г. грунтоўных прац па гісторыі дзяржавы і права, шляхецкага саслоўя, па царк.-рэліг. тэматыцы. Тыя «палітычныя» сюжэты, якія атрымлівалі права на жыццё, мелі адмысловую пра- расійскую і праправаслаўную скірава- насць: «3 гісторыі барацьбы народных мас Беларусі супраць экспансіі каталіц- кай царквы» Я.Н.Мараша (1969), «Ба- рацьба беларускага народа за ўз'яднанне з Расіяй (другая палова XVII—XVIII ст.)» А.П.Ігнаценкі (1974), «Беларусь і Расія: Нарысы рус.-бел. сувязей другой паловы XVI—XVII ст.» Л.С.Абэцэдар- скага (1978). У 1950—80-я г. болынасць гісторыкаў-медыявістаў займалася выву- чэннем сац.-эканам. развіцця гарадоў Беларусі (С.А.Шчарбакоў, Я.М.Карпа- чоў, З.Ю.Капыскі, Ігнаценка, А.П.Грыц- кевіч і інш.). Прычым калі ў 1950—60-я г. ў асн. даследавалася эканам. развіццё гарадоў, то ў 1970—80-я г. — іх сац.-па- літ. становішча, а ў апошняе 20-годдзе гар. тэматыка саступіла месца аграрнай. Былі выдадзены працы Дз.Л.Пахілевіча, П.Р.Казлоўскага, В.І.Мялешкі, Капыска- га, М.Ф.Спірыдонава, П.А.Лойкі, В.Ф.Голубева. Адметная рыса ўсіх на- вук. распрацовак 1960—80-х г. — іх шырокая крыніцазнаўчая база, якая даз- воліла выкарыстаць статыстычны метад даследавання і тым самым дамагчыся вы- сокай аргументацыі назіранняў і высноў. Бел.-літ. летапісы ў Поўным зборы рускіх летапісаў падрыхтаваў і выдаў М.М.Улашчык (т. 32, 1975; т. 35, 1980). У 1973 ён жа апублікаваў «Нарысы па археаграфіі і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі феадальнага перыяду». У сувязі з юбілеямі кнігавыдавецкай справы (450- годдзе бел. кнігадрукавання, 500-годдзе з дня нараджэння Ф.Скарыны) у бел. гістарыяграфіі пабольшала цікавасць да культуразнаўчых праблем. Убачылі свет калектыўныя даследаванні «450 год бе- ларускага кнігадрукавання» (1968), эн- цыклапедычны даведнік «Францыск Скарына і яго час» (1988), змястоўныя працы Я.Л.Неміроўскага, У.М.Конана, Г.Я.Галенчанкі, С.А.Падокшына, В.Ф.Шматава, Ю.А.Лабынцава і інш. 3 канца 1980-х г. кірунак гіст. даследаван- няў змяніўся ў бок разгляду праблем дзярж.-паліт. гісторыі бел. народа. Пача- так гэтаму паклала манаграфія Ерма- ловіча «Па слядах аднаго міфа» (1989, 2-е выд. 1991), у якой дадзены нетрады- цыйны для сав. гістарыяграфіі пункт гледжання на ўтварэнне Літ. дзяржавы. На думку аўтара, пачатак зараджэння дзяржавы ў Верхнім Панямонні звязаны з захопам Літвы Новагародскай зямлёй, дзе княжыў літ. князь Міндоўг. Прычым летапісная Літва знаходзілася прыблізна паміж Новагародкам і Мінскам з 3 на У і паміж Маладзечнам і Слонімам з Пн на Пд. Калі першая версія пра заваяванне Наваградкам суседняй Літвы ў пэўнай меры даказана аўтарам і папвярджаецца крыніцамі, то другая — пра месцазнахо- джанне летапіснай Літвы ў акрэсленых вучоным абшарах — не падмацоўваецца дастатковымі доказамі і з'яўляецца спрэчнай. Распрацоўцы пытанняў ваен. гісторыі Беларусі прысвечаны артыкулы і манаграфіі М.А.Ткачова. Над прабле- мамі медыявістыкі працуюць В.Ф.Голу- беў, П.А.Лойка, Г.М.Сагановіч, Я.К.Ані- шчанка, У.П.Емяльянчык, В.Л.Насевіч, І.В.Саверчанка, У.І.Пашкевіч, Ю.М.Бо- хан і Інш. даследчыкі. Павел Лойка. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі 19—пач. 20 ст. ў працах 1920—1990-х г. У асвятленні айч. гісторыі ў гістарыягра- фіі сав. перыяду выразна адрозніваюцца 4 этапы. 1918—30-я г. з'яўляліся пера- ходным перыядам ад абмежаванага кан- цэптуальнага плюралізму да ўсталявання ў гіст. навуцы манаполіі марксісцка- ленінска-сталінскай метадалогіі, якая на- саджалася кіраўніцтвам ВКП(б) — КП(б)Б. У той час яшчэ актыўна праца- валі гісторыкі-прафесіяналы «старой», дасав. школы, у т.л. Пічэта, Доўнар-За- польскі, Любаўскі, Турук, Даўгяла і інш. 3 удзелам Пічэты ў 1918—20 у Маскве выд. «Курс беларусазнаўства», які адк- рываўся яго працай «Гісторыя белару- скага народа». Гісторыі Беларусі 19— пач. 20 ст. было прысвечана некалькі артыкулаў Пічэты па пытаннях гістарыя- графіі, развіцця класавых супярэчнас- цей, сялянскага, рабочага, нац. і апазіцыйнага руху, апублікаваных у 1920-я г. ў розных зб-ках і часопісах. Да ліку гал. прац Доўнар-Запольскага таго часу адносіліся «Гісторыя Беларусі» (падручнік для тэхнікумаў і вышэйшых школ) і «Народная гаспадарка Беларусі, 1861 —1914 гг.» (1926). Першая з іх у 1925—26 знаходзілася ў друку, але ўлады прызналі яе шкоднай па паліт. ма- тывах і не дапусцілі выхаду ў свет. Гісторыя нар. гаспадаркі ў 2-й працы ас- вятлялася Доўнар-Запольскім з на- родніцкіх пазіцый. Выкарыстаўшы адпа- ведную методыку падлікаў («сярэднія лічбы»), аўтар прыйшоў да высновы аб параўнальнай устойлівасці працоўнай гаспадаркі селяніна-серадняка і прынізіў ступень развіцця капіталізму ў эка- номіцы Беларусі 1860—90-х г., г. зн. і ўзровень фарміравання класаў бурж. грамадства на Беларусі. Пэўным укладам у развіццё нац. канцэпцыі гісторыі Бела- русі з'явіліся працы Любаўскага «Ас- ноўныя моманты гісторыі Беларусі» (М., 1918) і Турука «Беларускі рух. Нарысы гісторыі нацыянальнага і рэвалюцыйнага руху беларусаў» (М., 1921), а таксама калектыўны зб. «Беларусь. Нарысы гісторыі эканомікі, культуры і рэвалю- цыйнага руху» (1924), у якім змешчаны артыкулы А.Бурбіса, Я.Л.Дылы, Жылу- новіча, Ігнатоўскага, Пічэты, А.В.Бонч- Асмалоўскага і інш. У сувязі з 20-годдзем рэв. 1905—07 выдадзены 2 зб-кі пад на- звай «1905 год у Беларусі». У адным з іх (1926, пад рэд. С.Х.Агурскага і інш.) апублікаваны архіўныя дакументы, у 2-м (1925, пад рэд. М.Шульмана) — артыку- лы, успаміны і інш. матэрыялы. Прын- цыповае значэнне меў зб. «Сацы- ялістычны рух на Беларусі ў праклама- цыях 1905 г.» (1927), дзе змешчаны лістоўкі розных партый і арг-цый: РСДРП, Бунда, Бел. сацыяліст. грамады (БСГ), Сацыяліст. партыі Белай Русі, Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, Партыі сіяністаў-сацыялістаў. Выданне падрыхтавалі М.В.Мялешка, Жылуновіч і І.А.Віткоўскі. Апошні ўдзельнічаў ва ўкладанні і выданні зб. дакументаў «1863 год на Меншчыне» (1927). Грунтоўныя даследаванні з'явіліся па праблемах гісторыі грамадскай думкі («Западно- русснзм» Цвікевіча, 1929) і паўстання 1863—64 («1863 год на Беларусі. Нарыс падзей» Ігнатоўскага, 1930). Вял. ролю ў асвятленні гісторыі Беларусі адыграў у 1920-х г. час. «Полымя». У ім апу- блікаваны шматлікія артыкулы М.В.Мя-
ГІСТАРЫЯГРЛФІЯ лешкі, Віткоўскага, Д.М.Васілеўскага, Жылуновіча, Ігнатоўскага, М.І.Каспя- ровіча, А.А.Шлюбскага, Пічэты, ІДвікевіча і інш. аб аграрным пытанні, сял., рабочым і нац. руху ў 19—пач. 20 ст., паўстанні 1863 — 64, дзейнасці Каліноўскага, народнікаў 1860—70-х г., БСГ, падзеях рэв. 1905—07, выдатных дзеячах і з'явах нац. культуры. Часта ма- тэрыялы па гэтых пьгганнях друкаваліся ў час. «Маладняк». Значных поспехаў дасягнула гіст. краязнаўства (час. «Наш край»). Розныя матэрыялы па гісторыі сац.-дэмакр. і рабочага руху на Гомель- шчыне і Магілёўшчыне сістэматычна друкаваў час. «Нзвестня Гомельского гу- бернского комнтета РКП» (з 1925 «По- лесскнй коммунар»). Да 20-годдзя рэв. 1905—07 у Гомелі быў аыдадзены зб. «1905 год у Гомелі і Палескім раёне» (1925). Псторыя рэв. руху ў 2-й пал. 19—пач. 20 ст. стала ў 1920-я г. вядучай тэмай у савецкай, у т.л. бел. гістарыяграфіі. У вял. колькасці публікаваліся раней (да 1917) недаступныя для даследчыкаў архіўныя матэрыялы, успаміны ўдзельнікаў рэв. барацьбы, не толькі бальшавікоў, але і прадстаўнікоў многіх інш. плыняў, партый і арг-цый з ліку іх былых ідэйна-паліт. праціўнікаў — на- роднікаў 1860—70-х г., меншавікоў, бундаўцаў, эсэраў, бел. грамадаўцаў. Выдаваліся спец. зб-кі і кнігі па гісторыі яўр. рабочага руху і Бунда (Н.Бухбіндэр, М.Рафес, А.Кіржніц і інш.), у якіх боль- шасць фактычнага матэрыялу датычыла- ся Беларусі, паколькі яна была асн. рэгіёнам дзейнасці бундаўцаў і інш. яўр. арг-цый. Многа такіх матэрыялаў друка- валася ў час. «Красная летопнсь», «Про- летарская революцня», «Каторга н ссыл- ка», «Красный архнв». Былыя бундаўцы (Рафес і інш.) імкнуліся паказаць Бунд як арг-цыю, у пэўныя перыяды блізкую да бальшавікоў, як адзін з каранёў баль- шавізму на Беларусі. Аналагічныя спро- 6ы рабілі некаторыя з былых грама- даўцаў (Жылуновіч і інш.) у дачыненні да БСГ, што праявілася, у прыватнасці, у зб. «Сацыялістычны рух на Беларусі ў пракламацыях 1905 г.». Такім чынам у 1920-я г. з'явілася ў прынцыпе беспад- стаўная канцэпцыя аб двухкарэнным па- ходжанні КП(б)Б (ад Бунда і БСГ). Суп- раць гэтай канцэпцыі рашуча выступілі кіраўнікі КП(б)Б і Гістпарт, які ўзначальваў Агурскі. У «Нарысах па гісторыі рэвалюцыйнага руху ў Беларусі (1863—1917)» (1928) ён спрабаваў зы- ходзіць з установак бальшавізму. Кніга вызначалася вузкасцю крыніцазнаўчай базы, схематызмам, дэкларатыўнасцю, прадузятасцю і памылковасцю многіх па- лажэнняў і высноў, асабліва па пытан- нях, звязаных з паўстаннем 1863—64 і бел. нац. рухам. Тым не менш Агурскі стаў адным з ініцыятараў разгортвання ў гіст. навуцы на Беларусі кампаніі ідэалаг. нецярпімасці і барацьбы з т. зв. нацыянал-дэмакратызмам, а фактычна з бел. адраджэннем (Нацыянал-дэмакра- тычныя тэндэнцыі на гістарычным фрон- це ў Беларусі // Пролетарская револю- цня. 1930. № 8, і інш.). Гал. аб'ектамі яго нападак з'яўляліся Ігнатоўскі і Жы- луновіч. 1930-я— сярэдзіна 1950-х г. у сав. гістарыяграфіі гісторыі Беларусі былі пе- рыядам устанаўлення марксісцка-ленін- скай метадалогіі. Усе «іншадумцы», хто ў папярэдні час вольна ці нявольна ад- ступіў ад догмаў і ацэнак, устаноўленых у пач. 1930-х г., абвяшчаліся «ворагамі народа» і станавіліся ахвярамі паліт. рэп- рэсій. Іх вымушалі публічна, у друку раскайвацца ў дапушчаных «памылках». Пра сітуацыю ў гістарыяграфіі 1930-х г. сведчаць дзесяткі артыкулаў у перыё- дыцы таго часу з паліт. даносамі і абвінавачваннямі вучоных. Перыёдыка і практычна ўсе гіст. публікацыі 1920-х, а пазней і 1930-х г. трапілі ў спецсхові- шчы. Выдатныя дзеячы нац. культуры, вучоныя, пісьменнікі, удзельнікі нац.- вызв. руху былі зганьбаваны як ідэолагі эксплуататарскіх класаў, контррэвалю- цыянеры і ворагі народа і выкінуты з айч. гісторыі. Выкладанне апошняй у школах фактычна спынілася, бо раней- шыя дапаможнікі і курсы лекцый былі забаронены, а новыя не напісаны. У 1934 Шчарбакоў выдаў «Нарыс гісторыі Бела- русі» (ч. 1), аднак неўзабаве і ён трапіў пад чарговую хвалю рэпрэсій. Нягледзя- чы на неспрыяльныя паліт. ўмовы, бел. гістарыяграфія ў 1-й пал. 1930-х г. пра- цягвала яшчэ ў пэўных адносінах развівацца. Гэта датычылася найперш сац.-эканам. праблематыкі. Выйшлі з друку манаграфіі Дз.А.Дудкова «Ста- лыпінская рэформа ў Віцебскай губерні» (1931) і «Аб развіцці капіталізму ў Бела- русі ў 2-й палове XIX і пачатку XX ст.» (1932), Кернажыцкага «Аграрная рэ- форма ў Бабруйскім старостве і эка- намічнае становішча яго насельніцтва з XVII да паловы XIX ст.» (1931), «Да гісторыі аграрнага руху на Беларусі пе- рад імперыялістычнай вайной» (1932), «Гаспадарка прыгоннікаў на Беларусі ў канцы XVIII—першай палове XIX ст.» (1935). Гэтыя даследаванні з'явіліся значным укладам у распрацоўку назва- ных праблем з марксісцка-ленінскіх пазіцый і не страцілі навук. каштоўнасці. Паводле ацэнак сучасных гісторыкаў-аг- рарнікаў, Дудкоў і Кернажыцкі няпра- вільна выбралі крьггэрыі вызначэння сац. груп сялянства і, у прыватнасці, пера- большылі ўдзельную ваіу заможных ся- лян і дробнабурж. праслойкі, а таксама ўзровень развіцця капіталізму ў бел. вёс- цы. Праблемам гісторыі вызв. руху ў 1-й пал. 1930-х г. прысвечаны брашуры М.Поташа «Бальшавізм і дробнабуржуаз- ныя партыі ў рэвалюцыі 1905 г. ў Бела- русі» (1931) і Агурскага «Ленннская «Нскра» ў барацьбе супраць Бунда» (1934), кніга М.Майзеля «1905—1907 іт. на Беларусі: Хроніка падзей» (1934). Поташ даволі пераканаўча паказаў, што Бунд і БСГ у 1905—06 стаялі не на «пра- летарска-сацыялістычных», а на «рэва- люцыйна-дэмакратычных » пазіцыях, чым па сутнасці паўтарыў ацэнку, дадзе- ную ў 1920-я г. Ігнатоўскім. Кніга Май- зеля ў бел. сав. гістарыяграфіі была апошнім даследаваннем, дзе на аснове дакум. матэрыялу, гал. ч. звестак перыя- дычнага друку, давалася адносна аб'ек- тыўная карціна падзей рэв. 1905—07 на Беларусі. 3 1938 адзінай метадалаг. ас- новай савецкай, у т.л. бел., гістарыяграфіі стала «Гісторыя ВКП(б). Кароткі курс». Кніга асабліва адмоўна паўплывала на асвятленне гісторыі вызв. барацьбы, якая была поўнасцю сфальсіфікавана. Усе дэ- макр. і ліберальныя рухі і партыі канца 19—пач. 20 ст. былі абвешчаны контр- рэв., антынароднымі і толькі ў такой якасці на доўгія гады засталіся ў гістарыяграфіі. У 1940 у Маскве выдадзе- ны крайне тэндэнцыйны «Нарыс гісторыі барацьбы беларускага народа супраць польскіх паноў» І.Лочмеля. У 1939—46 шэраг прац па гісторыі Беларусі апублікаваў Пічэта. Адначасова да рас- працоўкі праблем айч. гісторыі звярнуўся У.М.Перцаў, прычым з пазіцый нацыя- нальна беларускіх. Апошнія яшчэ больш выразна праявіліся ў публікацыях гісто- рыкаў л-ры (Ю.С.Пшыркоў, Л.І.Фіглоў- ская, М.Ларчанка і інш.). Аднак неў- забаве пачалася чарговая кампанія ў ду- ху 1930-х г. пад лозунгам барацьбы «з бязродным касмапалітызмам і нацыя- налізмам». У такіх умовах пад непасрэд- ным кантролем ЦК КП(б)Б былі напі- саны «Тэзісы аб асноўных пытаннях гісторыі БССР» (ч. 1, 1948) і 1-ы том «Гісторыі Беларускай ССР» (1954), у якіх упершыню ў сістэматызаваным вы- глядзе выкладалася гісторыя бел. народа ад стараж. часоў да 1917. Структура апошняй кнігі, адбор і падача матэрыялу, высновы і ацэнкі аўтараў вызначаліся марксісцка-ленінска-сталінскай метада- логіяй, спалучанай з прарасійскай вялікадзярж. канцэпцыяй. Рэдактарамі і аўтарамі асобных раздзелаў з'яўляліся Перцаў, К.І.Шабуня, Абэцэдарскі. Ук- лючэнне Беларусі ў склад Рас. імперыі ў выніку 3 падзелаў Рэчы Паспалітай ацэньвалася адназначна станоўча як «уз'яднанне» бел. народа з братнім рус. народам і ажыццяўленне яго спрадвеч- най мары. Без усякіх дыскусій быў адкінуты агульнапрыняты ў даваен. пе- рыяд тэзіс аб каланіяльным становішчы Беларусі ў Рас. імперыі, сцісла і глуха гаварылася пра русіфікатарскую палітыку царызму, праводзілася думка, што нібыта нац., культурныя і рэліг. праблемы для беларусаў пасля «ўз'яд- нання» былі ў асн. вырашаны і ім заста- валася толькі змагацца разам з рус. рабо- чымі і сялянамі супраць царызму, па- мешчыкаў і капіталістаў за сваё вызваленне, за дэмакратыю і сацыялізм у
25 ГІСТАРЫЯГРАФІЯ бальшавіцкім разуменні гэтых паняццяў і пад кіраўніцтвам партыі бальшавікоў. Апошняя абвяшчалася адзіным кіраўніком вызв. барацьбы. Зыходзячы з ленінскага тэзіса аб 2 культурах у кож- най нац. культуры, аўтары фактычна ад- маўлялі існаванне агульнанац. культур- нага і паліт. руху. Ідэалагічныя і ар- ганізац. цэнтры апошняга (БСГ, газ. «Наша ніва» і інш.) аб'яўляліся бурж.- нацыяналіст., контррэв., антынароднымі. Падобныя ацэнкі былі дадзены Бунду, эсэрам, меншавікам і інш. Адзначаныя падыходы праявіліся і ў тагачасных публікацыях крыніц: «Дакументы і матэ- рыялы па гісторыі Беларусі (1772—1903 іт.)» (т. 2, 1940), «Дакументы і матэры- ялы па гісторыі Беларусі (1900—1917 іт.)» (т. 3, 1953), «Рэвалюцыйны рух у Беларусі 1905—1907 гг.» (1955). Даку- менты пра дзейнасць дэмакр. і ліберальных партый і арг-цый у назва- ных зб-ках адсутнічаюць. Адносна аб'ек- тыўна прадстаўлена ў іх праблематыка, заязаная з сац.-эканам. развіццём Бела- русі, дэмаграфіяй, станам асветы і куль- туры. Станоўчай ацэнкі заслугоўвае ас- вятленне гэтых пытанняў і ў 1-м томе «Гісторыі Беларускай ССР». Асобны перыяд у развіцці бел. сав. гістарыяграфіі — 1956—1980-я г. Пача- так яго звязаны з выкрыццём культу асо- бы І.В.Сталіна на XX з'ездзе КПСС (1956) і адноснай лібералізацыяй 2-й пал. 1950—сярэдзіны 1960-х г. Асаблі- васць гэтага перыяду на Беларусі ў тым, што бел. гісторыкі абмежаваліся міні- мальнымі, чыста дэкаратыўнымі зменамі ў гістарыяграфіі — вычышчэннем з кніг і артыкулаў імя Сталіна, яго партрэтаў і цытат пры захаванні духу і ацэнак «Ка- роткага курса» ў дачыненні найперш да гісторыі вызв. руху і ролі ў ім бальша- віцкіх арг-цый. Пра гэта сведчаць «На- рысы гісторыі КПБ» (ч. 1, 1961; 2-е выд. 1968), папраўленае выданне 1-га тома «Гісторыі Беларускай ССР» (1961), ма- награфіі Я.І.Бугаёва «Узнікненне баль- шавіцкіх арганізацый і ўтварэнне Кам- партыі Беларусі» (М., 1959), А.І.Ворана- вай «Рабочы рух у Беларусі напярэдадні і ў перыяд рэвалюцыі 1905—1907 гг.» (1960), Шабуні «Аграрнае пьгганне і ся- лянскі рух у Беларусі ў рэвалюцыі 1905—1907 гг.» (1962), ІД.Е.Саладкова «Барацьба працоўных Беларусі супраць царызму (1907—1917 гг.)» (1967), Я.І.Карнейчыка «Беларуская нацыя» (1969) і інш. Нават у гэты час у назва- ных і інш. працах у адрозненне, напр., ад маскоўскіх выданняў («Гісторыя Ка- муністычнай партыі Савецкага Саюза», т. 2, 1966) не знайшла адлюстравання распрацаваная Леніным навук. канцэп- цыя аб барацьбе ў Рас. імперыі ў 2-й пал.19—пач. 20 ст. трох паліт. лагераў (дэмакр., ліберальнага і ўрадавага) і ад- паведная характарыстыка асн. тыпаў партый. Некаторыя бел. гісторыкі і ў 1960—70-я г. прытрымліваліся прынцы- пова інш. схемы пра наяўнасць у краіне 2 паліт. лагераў — рэвалюцыйнага на чале з бальшавікамі і контррэвалюцый- нага, антынароднага, да якога адносілі не толькі ўрадавыя партыі (чарнасоценцаў і акцябрыстаў), але і БСГ, Бунд, эсэраў, меншавікоў, а таксама лібералаў-кадэ- таў. Гэта схема адпавядала «Кароткаму курсу». Даследаванне гісторыі «непрале- тарскіх» партый фактычна было забаро- нена. Тым не менш «хрушчоўская адліга» адкрыла магчымасць з'яўлення ў 1960—70-я г. асобных публікацый па айч. гісторыі, у якіх былі зроблены спро- бы навукова аб'ектыўнай ацэнкі бел. нац.-культурнага і паліт. руху, БСГ, Буцда, газ. «Наша ніва» і «Наша доля», некаторых інш. падзей і фактаў. Гэта ў пэўнай меры праявілася ў шэрагу арты- кулаў у «Беларускай савецкай энцыкла- педыі» (т. 1—12, 1969—75), 2-м томе «Гісторыі Беларускай ССР» (1972), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 1—2, 1968—69; на рус. мове 1977), публікацыях С.Х.Алексацд- ровіча, Г.В.Кісялёва, У.М.Конана, С.М.Самбук, М.В.Біча і інш. Адносна свабоднай ад ідэалаг. кантролю застава- лася праблематыка сац.-эканам. гісторыі. У цэлым для гістарыяграфіі 2-й пал. 1950—80 г. характэрна значнае павелі- чэнне колькасці даследаванняў пераваж- на па пытаннях сац.-эканам. развіцця і гісторыі рэв. руху. Крыніцазнаўчая асно- ва гістарыяграфіі ў параўнанні з папя- рэднімі перыядамі пашырылася. У навук. ўжытак быў уведзены вял. масіў архіў- ных дакументаў і матэрыялаў, разна- стайныя статыстычныя публікацыі 19— пач. 20 ст. Апісальны метад, характэрны для гіст. л-ры 1920—40-х г., усё шырэй спалучаўся з рознабаковым статыстыч- ным аналізам гіст. працэсаў і з'яў — сац. эканамічных, рэвалюцыйных (сялянскі і рабочы рух) і інш. Гэта дазваляла паказ- ваць іх у дынаміцы, высвятляць пэўныя заканамернасці і тэндэнцыі развіцця. Ад- нак у сістэме доказаў выключнае значэн- не, як і раней, надавалася цытатам з тво- раў «класікаў марксізму-ленінізму», якія прызнаваліся метадалаг. асновай кожна- га даследавання. Пры гэтым многія вы- сновы (і працы) К.Маркса, Ф.Энгельса і Леніна, што разыходзіліся з парт. ўстаноўкамі і ацэнкамі, замоўчваліся. Забароненымі заставаліся працы гісторыкаў, паліт. і культ. дзеячаў, рэп- рэсіраваных у 1920—50-я г. Закрытымі былі практычна ўсе даследаванні, якія публікаваліся за межамі т. зв. сацыяліст. лагера. Яны нязменна ацэньваліся як «буржуазныя фальсіфікацыі» і цалкам адвяргаліся. Усё гэта адмоўна адбівалася на развіцці гіст. навукі. У перыядызацыі гісторыі ўсе даслед- чыкі прытрымліваліся марксісцкага, фармацыйнага прынцыпу. Канец 18 ст.— 1850-я г. характарызаваліся як перыяд глыбокага і ўсебаковага крызісу феад.-прыгонніцкага ладу і зараджэння ў эканоміцы (прамысловасці і сельскай гаспадарцы) Беларусі капіталіст. ад- носін. Гэтым праблемам прысвечаны даследаванні В.У.Чапко «Сельская гас- падарка Беларусі ў першай палове XIX ст.» (1966) і «Гарады Беларусі ў першай палове XIX ст.: (Эканамічнае развіццё)» (1981), М.ф.Болбаса «Развіццё прамыс- ловасці ў Беларусі (1795—1861 гг.)» (1966), А.М.Лютага «Сацыяльна-эка- намічнае развіццё гарадоў Беларусі ў канцы XVIII—першай палове XIX ст.» (1987). Сялянскі рух на зыходзе пры- гонніцкай эпохі даследавала Чапко («Класавая барацьба ў беларускай вёсцы ў першай палове XIX ст.», 1972). Слаба вывучанымі па гэтым перыядзе застаюц- ца пытанні, звязаныя з палітыкай царыз- му, грамадска-паліт. і нац. рухамі, дзей- насцю праваслаўнай, каталіцкай і уніяцкай цэркваў. Тэндэнцыйны, пра- расійскі ўхіл мае кніга Карнейчыка «Бе- ларускі народ у Айчыннай вайне 1812 г.» (1962) — пакуль адзіная ў бел. гіс- тарыяграфіі па гэтай праблеме. Сялян- ская рэформа 1861 была агульнапрызна- на ў сав. гістарыяграфіі як пачатак капіталіст. фармацыі. Гэта пытанне раз- гледжана ў манаграфіях Улашчыка «Пе- радумовы сялянскай рэформы 1861 г. ў Літве і Заходняй Беларусі» (М., 1965), М.Б.Фрыдмана «Адмена прыгоннага права на Беларусі» (1958). Важнейшыя сац.-эканам. аспекты станаўлення капіталіст. ладу ў бел. вёсцы, развіццё с.-г. рынку, змены ў структуры зем- леўладання і землекарыстання, формы і роля феад.-прыгонніцкіх перажыткаў, сац. разлажэнне сялянства, фарміра- ванне класаў аграрнай буржуазіі і с.-г. пралетарыяту даследаваны ў кнігах Л.П.Ліпінскага «Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі (II палова XIX ст.)» (1971) і «Сталыпінская аграр- ная рэформа ў Беларусі» (1978), В.П.Панюціча «3 гісторыі фарміравання пралетарыяту Беларусі, 1861 —1914 іт.» (1969) і «Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускай вёскі ў 1861 —1990 гг.» (1990), Х.Ю.Бейлькіна «Сельскагас- падарчы рынак Беларусі 1861 —1914 іт.» (1989). Аналагічную праблематыку ў сферы прамысловасці даследавалі З.Е.Абезгаўз [«Развіццё прамысловасці і фарміраванне пралетарыяту Беларусі ў другой палове XIX ст.», 1971; «Рабочы клас Беларусі ў пачатку XX ст. (1900— 1913 іт.)», 19771, Болбас («Прамысло- васць Беларусі, 1860—1900», 1978), М.Р.Матусевіч (раздзел у калектыўнай манаграфіі «Эканоміка Беларусі ў эпоху імперыялізму, 1900—1917», 1963). У апошняй манаграфіі і кнізе Болбаса ў пэўнай ступені асветлена развіццё транс- парту, гандлю, крэдытна-фінанс. ад- носін, сродкаў сувязі, фарміравання кла- саў буржуазіі і пралетарыяту, становішча рабочых. Аднак грунтоўнай распрацоўкі гэтыя пьгганні ў бел. гістарыяграфіі па- куль не атрымалі.
26 ГІСТАРЫЯГРЛФІЯ Першым значным даследаваннем ся- лянскага руху на Беларусі была манагра- фія Шабуні (1962), у якой разгледжаны выступленні 1900—07 і на адносна шы- рокай дакум. аснове распрацавана іх ста- тыстыка па відах і формах барацьбы (за 1905—07 — штомесячна, па паветах). Той жа праблеме міжрэв. перыяду (1907—17) прысвечаны кнігі Ліпінскага і Е.П.Лук'янава (1964) і ў значнай частцы Саладкова (1967), які разам з тым пака- заў і рабочы рух. У 1975 Ліпінскі выдаў асобную манаграфію «Сялянскі рух у Бе- ларусі ў 1914—1917 іт.» аб сялянскім ру- ху на Беларусі ў час 1-й сусв. вайны, у 1981 выйшла кніга Э.М.Савіцкага «Рэва- люцыйны рух у Беларусі (жнівень 1914—люты 1917 іт.)» з раздзеламі аб сялянскім і рабочым руху таго ж перыя- ду. Названыя даследаванні ў значнай ча- стцы тэматычна і храналагічна перакры- жоўваліся, але кожная з наступных кніг паўней і дакладней адлюстроўвала гіст. рэаліі. Рабочы рух у канцы 19—пач. 20 ст. (да 1907) паказаны ў манаграфіі Во- ранавай (1960), аднак фактаграфічны матэрыял у ёй бедны, а праблема дзей- насці партый у рабочым руху асветлена з пазіцый «Кароткага курса». Бунд вы- ключаны з сацыял-дэмакратыі і аднесе- ны да контррэв. лагера, у сувязі з чым цалкам заблытаны працэс узнікнення мясц. арг-цый РСДРП. Сталінскай кан- цэпцыі пра 2 лагеры ў грамадска-паліт. руху і бальшавіцкую партыю як адзінага кіраўніка рэв. лагера прытрымліваліся і аўтары шматлікіх публікацый па гісторыі бальшавізму на Беларусі (М.М.Мяшкоў, М.Я.Шкляр, У.У.Скарабагаты, Салад- коў, В.І.Яфрэмава, А.А.Кузняеў і інш.). Яны не звярталі ўвагі на тое, што асоб- ных арг-цый бальшавікоў на Беларусі да вясны 1917 увогуле не існавала, і баль- шавіцкімі даводзілася дэкларатыўна на- зываць арг-цыі РСДРП, у якія баль- шавікі ўваходзілі разам з меншавікамі, прычым апошнія, як правіла, колькасна пераважалі. Спробы новых, больш аб'ек- тыўных падыходаў да ацэнкі бальшавіц- кай і т. зв. непралетарскіх партый, іх ро- лі і ўплыву на нар. масы праявіліся ў даследаваннях У.І.Салашэнкі «Ад на- родніцтва да марксізму» (1971), «Баль- шавікі ў барацьбе з дробнабуржуазнымі партыямі ў Беларусі (1903—сакавік 1917 гг.)» (1981) і А.С.Караля «Бальшавікі Беларусі ў рэвалюцыі 1905—1907 гг». (1986). Значныя крокі да аднаўлення гіст. праўды ў асвятленні сац.-дэмакр. і рабочага руху зроблены ў манаграфіях Біча «Развіццё сацыял-дэмакратычнага руху ў Беларусі ў 1883 — 1903 гг.» (1973), «Рабочы рух у Беларусі ў 1861 — 1904 гг.» (1983) і інш. публікацыях. Но- выя падыходы да асвятлення шэрагу пы- танняў гісторыі Беларусі 19—пач. 20 ст. абазначыліся ў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1—2, 1971—72), «Гісторыі ра- бочага класа Беларускай ССР» (т. 1, 1984). У цэлым гэтыя калектыўныя пра- цы адлюстравалі ўзровень бел. сав. гістарыяграфіі адпаведнага часу і супя- рэчлівыя тэндэнцыі ў яе развіцці. У 1980-я г. аднавілася выданне зб-каў да- кументаў і матэрыялаў. У адрозненне ад даваен. і першых пасляваен. публікацый яны рыхтаваліся па тэматычнаму прын- цыпу. У серыі «Беларусь у эпоху капіта- лізму» выйшлі т. 1 «Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі» (1983) і т. 2 «Развіццё капіталізму ў прамысло- васці. Становішча прамысловых рабочых і рабочы рух у Беларусі, 1861 —1900» (1990). У 1987 выдадзены зб. дакументаў «Рэвалюцыйны рух у Беларусі, чэрвень 1907—люты 1917». У 2-й палове 1950-х і ў 1960-я г. раз- гарнуліся даследаванні па гісторыі паўстання 1863—64 у Польшчы, на Бе- ларусі і ў Літве. Сумеснымі намаганнямі гісторыкаў названых краін, а таксама Расіі было падрыхтавана фундаменталь- нае выданне на рус. і польскай мовах се- рыі тамоў дакументаў і матэрыялаў па гэтай праблеме, у т.л. 2 тамы, што даты- чыліся Беларусі і Літвы («Рэвалюцыйны ўздым у Літве і Беларусі ў 1861 —1862 гг.», М., 1964; «Паўстанне ў Літве і Бе- ларусі 1863—1864 гг.», М., 1965). У 1959 у Маскве і ў 1963 у Мінску выйшлі кнігі А.П.Смірнова, прысвечаныя Каліноўскаму, у 1962—63 — манаграфіі «Рэвалюцыйныя сувязі народаў Расіі і Польшчы, 30—60 іт. XIX ст.» (фактычна пра Беларусь) і «Паўстанне 1863 года-ў Літве і Беларусі». 3 нагоды 100-годдзя паўстання ў Мінску выдадзены кн. «Сейбіты вечнага» (1963) і «3 думкай пра Беларусь» (1966) Кісялёва. У ходзе дыскусіі пра характар паўсгання даслед- чыкі прыйшлі да высновы, што яно не з'яўлялася сялянскім. Самбук статыстыч- нымі дадзенымі даказала, што пераваж- ную большасць яго ўдзельнікаў (да 75%) складала беззямельная і малазямельная шляхта, блізкая па сваім сац. становішчы да разначынцаў. У 1988 выдадзены зб. «К.Каліноўскі: 3 друкаванай і ру- капіснай спадчыны», у якім сабраны роз- ныя дакументы і матэрыялы пра яго жыццё і дзейнасць. Істотныя карэктывы ў асвятленні паўстання 1863—64 і света- погляду Каліноўскага, яго пазіцый па аг- рарным і нац. пытаннях зроблены ў публікацыях Біча (1988—93). Манагра- фічную распрацоўку атрымала палітыка царызму ў парэформенныя дзесяцігоддзі і дзейнасць рэв. народнікаў на Беларусі ў 1870—80-я г. (працы Самбук і М.Б.Ла- сінскага). Выдадзены прынцыпова важ- ныя для асвятлення гісторыі нац. думкі і л-ры праграмныя дакументы народніцкіх гурткоў, якія прычыніліся да развіцця бел. нац.-вызв. руху («Публіцыстыка бе- ларускіх народнікаў», 1983), зб. гіст.-літ. матэрыялаў «Пачынальнікі» (1977), хрэ- стаматыя «Беларуская літаратура XIX ст.» (1971, 2-е выд., 1988). Значным ўкладам у навук. распрацоўку гэтай праблематыкі сталі даследаванні Алек- сандровіча, А.В.Мальдзіса, Кісялёва, А.А.Лойкі, Конана, Самбук, А.С.Майх- ровіча. У 1985 выйшла абагульняючая калектыўная праца «Асвета і педа- гагічная думка ў Беларусі: Са старажьгт- ных часоў да 1917 г.». Станаўленне і развіццё гіст. краязнаўства на Беларусі ў 19—пач. 20 ст. прасочана ў працах Г.А.Каханоўскага, этнаграф. вывучэння Беларусі — В.К.Бандарчыка, матэры- яльнай культуры, выяўл. мастацтва, архітэктуры, тэатра — Л.А.Малчанавай, У.І.Няфёда, Б.С.Смольскага. Якасна новы перыяд у развіцці бел. гістарыяграфіі пачаўся на пераломе 1980—90-х г. у сувязі з распадам СССР і станаўленнем суверэннай і незалежнай Рэспублікі Беларусь. Ліквідаваны дыктат у гіст. навуцы ідэалаг. структур КПСС— КПБ і манаполія марксісцка-ленінскай метадалогіі. Рэабілітаваны тысячы нявін- ных паліт. ахвяр таталітарнага рэжыму. У айч. гісторыю вяртаюцца забароненыя раней імёны, зняты абмежаванні ў кан- тактах з замеж. цэнтрамі гіст. даследа- ванняў і даследчыкамі, з бел. эміграцы- яй. У час. «Спадчына». «Маладосць», «Полымя», некаторых газетах распачата публікацыя іх даследаванняў, а таксама матэрыялаў з архіваў КДБ і ЦК КПБ. Выдадзена некалькі зб-каў артыкулаў. Адраджаецца нац. школа і нац. змест адукацыі, найперш гістарычнай, як ас- новы нац.-культ. адраджэння бел. этна- са. У 1991 распрацавана і апублікавана («Настаўніцкая газета», 30 ліст.) новая канцэпцыя гіст. адукацыі ў сярэдняй школе, на яе аснове створаны і ў 1993 выдадзены новыя базавыя праграмы і ву- чэбныя дапаможнікі па айч. гісторыі: Штыхава і У.К.Пляшэвіча для 5—6-га кл., Лойкі—7-га кл., Біча—8-га кл., У.Н.Сідарцова і В.М.Фаміна — 9-га кл. Уведзена новая перыядызацыя, узгодне- ная з перыядызацыяй усеаг. гісторыі. У 5—6-м кл. вывучаецца стараж. і сярэд- невяковая гісторыя (мяжа паміж імі — 5 ст. н. э.), у 7-м кл. — 1-ы этап гісторыі новага часу (16—канец 18 ст.), 8-м кл. — 2-і этап гісторыі новага часу (ка- нец 18—1917), 9-м кл. — навейшая гісторыя (да нашых дзён). У 10— 11-х кл. праграма прадугледжвае паўторнае вывучэнне гісторыі Беларусі і сусв. гіс- торыі ад стараж. часоў да сучаснасці, але на новым, праблемна-тэарэт. узроўні. У гэтых класах уводзіцца паглыбленае і профільнае вывучэнне гісторыі са ства- рэннем адпаведных падручнікаў. Пера- будоўваецца і навучанне на гіст. ф-тах ВНУ. Сведчаннем істотных змен у гіст. навуцы і адукацыі з'явіліся новыя неры- яд. выданні — час. «Беларуская мінуў- шчына» і «Беларускі гістарычны часо- піс» (выдаюцца з 1993). Працягваецца выданне 6-томнай «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» (т. 1—2, 1993—94), выдадзены «Нарысы гісторыі Беларусі» (ч. 1—2, 1994—95). Міхась Біч.
ГІСТАРЫЯГРАФІЯ Гістарыяграфія савецкага перыяду. 3 першых гадоў сав. улады значная ўвага аддавалася напісанню гісторыі баль- шавіцкіх арг-цый, асвятленню падзей Кастр. рэвалюцыі на Беларусі. Паступо- ва афіц. ўлады ўзмацнілі патрабаванне паказаць гіст. з'явы толькі з класавых пазіцый на аснове марксісцка-ленінскага вучэння. Фарміравалася адпаведная сістэма гіст. устаноў. Былі створаны гістпарты — камісіі для збору і вывучэн- ня матэрыялаў па гісторыі Кастр. рэва- люцыі і камуніст. партыі. У 1921 такая камісія была арганізавана ў БССР. Паз- ней яна пераўтворана ў Ін-т гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б, які асаблівую ўвагу звяртаў на напісанне гісторыі рэсп. парт. арг-цыі, абгрунтаванне неабход- насці аднапарт. сістэмы і інш. Гіст.-парт. навука была вылучана ў асобную гіст. галіну, заняла прыярытэтнае месца сярод гіст. дысцыплін. У 1922—28 г. даследа- ванні па гісторыі Беларусі вяліся ў Ін-це бел. культуры, дзе побач з праблемамі археалогіі Беларусі і яе гісторыі дасав. перыяду асвятляліся падзеі Кастр. рэва- люцыі, грамадз. вайны і ваен. інтэрвенцый на Беларусі, гісторыя бел. нац. руху, у т.л. дзейнасць Бел. сацы- яліст. грамады, Беларускага нацыяналь- нага камісарыята, Беларускіх секцый РКП(б), даследаааліся пытанні нац.- дзярж. будаўніцтва, утварэння БССР і яе ўдзелу ў стварэнні СССР і інш. Найб. ак- тыўна гэту тэматыку распрацоўвалі Жы- луновіч (паказаў, у прыватнасці, паліт. дыферэнцыяцыю ў бел. нац. руху), Ігнатоўскі (перамогу Кастр. рэвалюцыі на Беларусі звязваў з распаўсюджаннем бальшавіцкіх настрояў сярод саладат Зах. фронту) і інш. Ужо ў 1920-я г. парт.-дзярж. органы, іх ідэалаг. структу- ры надавалі важнае значэнне зместу і накіраванасці гіст. даследаванняў асабліва па сав. перыядзе, пераходу гісторыкаў на марксісцка-ленінскія пазіцыі. У гэтых мэтах з 1925 пачалі стварацца Т-вы гісторыкаў-марксістаў (у БССР дзейнічала ў 1927—32). Заўсёды абавязковымі для выканання гісторыкамі лічыліся розныя пісьмы, выступленні ці ўказанні парт. лідэраў саюзнага або рэсп. ўзроўню. Пашырэнню распрацоўкі гісторыі Беларусі, у т.л. сав. перыяду, садзейнічала ўтварэнне ў 1929 Ін-та гісторыі Бел. АН. Спачатку ў ім перава- жалі даследаванні па дасав. гісторыі. 3 праблем сав. часу распрацоўваліся гісторыя Кастр. рэвалюцыі, герм. і поль- скай акупацый на Беларусі, знаходжан- не зах.-бел. зямель пад уладай Польшчы і іх вызваленне (І.Ф.Лочмель і інш.). У 1930-я г. ўзмацнілася ідэалагізацыя гіст. даследаванняў, абсалютызацыя класавых падыходаў. Найб. паказальнай у гэтых адносінах стала кніга Шчарбакова «Кла- савая барацьба і гістарычная навука на Беларусі» (1934), у якой патрабаванні да палітызацыі гіст. даследаванняў былі да- ведзены да абсурду. Гісторыкі падпалі пад жорсткі ідэалаг. кантроль, мусілі пісаць фактычна пад дыктоўку парт.- дзярж. структур і органаў НКУС. Многія вучоныя абвінавачваліся ў «фальсі- фікацыі гісторыі, падмене яе буржуазна- нацыяналістычнай тэорыяй аб самабыт- насці беларускага народа, эканамічным цягаценні Беларусі да Захаду» і інш. У выніку неабгрунтаваных абвінавачванняў трагічна склаўся лёс першага прэзідэнта Бел. АН і першага дырэктара Ін-та гісторыі Ігнатоўскага, беспадстаўна былі рэспрэсіраваны акадэмікі-гісторыкі П.В.Горын, С.Ю.Матулайціс, Пічэта, Е.І.Рыўлін, В.А.Сербента, Шчарбакоў, інш. даследчыкі. Толькі ў Ін-це гісторыі пад рэпрэсіі падпалі каля 20 супра- цоўнікаў. Усё гэта нанесла моцны ўрон бел. гіст. навуцы, спыніла распрацоўку многіх тэм. Пасля Вял. Айч. вайны пра- цягваліся даследаванні па сав. перыядзе: вывучаліся гісторыя Кастр. рэвалюцыі на Беларусі і ўтварэння БССР (Н.В.Камен- ская), паглыблялася і дыферэнцыравала- ся тэматыка па гісторыі барацьбы за сав. ўладу, высвятлялася роля рабочага кла- са, прафсаюзаў, бяднейшага сялянства ва ўстанаўленні сав. улады на Беларусі, пачалося вывучэнне ўдзелу бел. народа ў Вял. Айч. вайне (І.С.Краўчанка). У 2-й пал. 1950—1-й пал. 1960-х г. у выніку паліт. «адлігі» гісторыкі атрымалі магчы- масць крыху большага доступу да архіўных матэрыялаў, шырэйшага выба- ру тэматыкі. З'явілася грунтоўная праца па гісторыі Кастр. рэвалюцыі на Беларусі [«Бяднейшае сялянства — саюзнік пра- летарыяту ў барацьбе за перамогу Каст- рычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі (1917—1918 іт.)» І.М.Ігнаценкі, 1962]. Актывізавалася распрацоўка інш. праб- лем — гісторыі рабочага класа [«Рабочы клас Беларусі ў перыяд пабудовы эка- намічнага фундамента сацыялізму (1926—1932 іт.)» М.Я.Завалеева, 1957; «Рабочы клас БССР у пасляваенныя га- ды (1945—1950)» І.Я.Марчанкі, 1962], знаходжання Зах. Беларусі ў складзе Польшчы («Рэвалюцыйны і нацыяналь- на-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі ў 1920—1939 іт.» У.А.Палуяна і І.В.Па- луяна, 1962), міжнар. дзейнасці БССР (С.Д.Вайтовіч, М.С.Варабей, Г.Г.Сяргее- ва, В.С.Талстой) і інш. У пазнейшых даследаваннях больш увагі аддавалася гісторыі стварэння новага грамадства на Беларусі ў 1920—30-я г. — ажыц- цяўленню індустрыялізацыі, калек- тывізацыі (хаця яе прымусовы характар амаль не паказваўся), дзярж. і культ. бу- даўніцтву, становішчу ў Зах. Беларусі і інш. Гэтыя праблемы знайшлі адлюстра- ванне ў манаграфіях А.А.Філімонава [«Умацаванне саюза рабочага класа і працоўнага сялянства ў перыяд разгор- нутага будаўніцтва сацыялізму (1929— 1936 іт.)», 1968], М.ГЗлотніка [«Дзей- насць органаў партыйна-дзяржаўнага кантроля БССР у дзяржаўным бу- даўніцтве (1917—1934 гг.)», 1969], А.М.Мацко («Рэвалюцыйная барацьба працоўных Польшчы і Заходняй Бела- русі супраць гнёту буржуазіі і памешчы- каў, 1918—1939 гг.», 1972), калек- тыўнай працы «Перамога калгаснага ла- ду ў Беларускай ССР» (1981), даследаваннях К.К.Германа, Л.М.Лыча, У.І.Навіцкага, А.М.Сарокіна і інш. Рас- працоўвалася тэматыка, звязаная з удзе- лам бел. народа ў Вял. Айч. вайне, ад- наўленнем і развіццём гаспадаркі, дзярж. і культ. будаўніцтва: «У.І.Ленін і парты- занскі рух» Я.С.Паўлава (1975), «Ста- наўленне партызанскага руху на Бела- русі і дружба народаў СССР» А.Ф.Хац- кевіча і Р.Р.Кручка (1980), «Сялянства Беларусі на шляху да развітога сацы- ялізму (1951 —1960 гг.)» А.П.Белязо (1982), «Праноўны ўклад сялянства ў перамогу і ўмацаванне сацыялізму» М.П.Касцюка (1986). Даследчыкі не пакідалі без увагі пытанні Кастр. рэвалю- цыі, устанаўлення сав. улады на Бела- русі, грамадз. вайны (У.Р.Івашын, С.З.Пачанін, П.А.Селіванаў, М.С.Сташ- кевіч і інш.). Аднак агульны напрамак прац быў вытрыманы ў духу афіц. пат- рабаванняў. Пашырэнне дакум. асновы, набыццё вопыту арганізацыі калектыўных дасле- даванняў далі магчымасць перайсці да стварэння абагульняючых прац па гісторыі Беларусі. Акрамя папярэдніх выданняў значным крокам на гэтым шляху з'явіўся выхад у свет «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1—2, 1955—58, 2-е выд. 1961; т. 1—5, 1972—75). Апош- няе выданне, нягледзячы на перавагу ў ім матэрыялаў па гісторыі сав. перыяду ў параўнанні з папярэдняй гісторыяй, істотна пашырьша і паглыбіла ўяўленні пра мінулае Бацькаўшчыны. У 1984—87 выдадзена калектыўнае даследаванне «Гісторыя рабочага класа Беларускай ССР» (т. 1—4), дзе падрабязна разгле- джаны працэс фарміравання і развіцця рабочага класа Беларусі. Аднак яго роля як вядучай паліт. сілы бел. грамадства пераацэнена. 3 вял. цяжкасцямі пад пільным парт. наглядам стваралася пра- ца «Усенародная барацьба на Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1 — 3, 1983—85). Яна абагульняе шмат матэ- рыялаў пра гераізм і самаахвярнасць жыхароў Беларусі ў гады вайны, іх сама- адданую барацьбу з ворагам у партыза- нах, падполлі, на франтах. Але шэраг важных аспектаў засталіся па-за ўвагай вучоных: праблемы калабарацыяністаў, Арміі Краёвай і інш. Аналіз навук. пра- дукцыі бел. гісторыкаў на аснове тага- часных метадалаг. падыходаў дадзены ў шэрагу гістарыяграфічных прац, у т. л. «Дасягненні гістарычнай навукі ў БССР за 50 год (1919—1969 іт.)» (1970); «Да- сягненні гістарычнай навукі ў БССР за 60 год» (1979); «Станаўленне і развіццё гістарычнай навукі Савецкай Беларусі (1919—1941 іт.)» У.М.Міхнюка (1985) і інш. Шматлікія даследаванні пасляваен. часу па гісторыі Беларусі сав. перыяду адлюстроўваюць розныя бакі жыцця бел. грамадства ва ўмовах адм.-каманднай сістэмы. На аснове багатага фактычнага матэрыялу ў іх шырока паказана ства-
28 ГІСТАРЫЯГРЛФІЯ ральная праца бел. народа, яго гераізм у абароне Бацькаўшчыны. Аднак нега- тыўныя з'явы з развіцця грамадства ва ўмовах культу асобы і яго пазнейшых праяў асветлены вельмі сціпла або зусім абыйдзены. Яшчэ ў большай ступені гэта адносіцца да шматлікай гіст.-парт. л-ры, якая адлюстроўвала і толькі апраўдвала дзейнасць КПБ. Новы этап у асвятленні гісторыі Бела- русі, у т.л. сав. перыяду, пачаўся ў 2-й пал. 1980-х г. у выніку радыкальных сац.-эканам. і грамадска-паліт. пе- раўтварэнняў. Нягледзячы на іх непасля- доўны і супярэчлівы характар, глыбокі крызіс бел. грамадства, большасць гісторыкаў актыўна працуюць над пера- асэнсаваннем мінулага, пераадоленнем ідэалаг. догмаў. Вядзецца распрацоўка раней закрытых тэм, звязаных са ста- наўленнем і развіццём бел. нац. руху, абвяшчэннем Бел. Нар. Рэспублікі, паліт. рэпрэсіямі, гісторыяй бел. эміграцыі і інш. Новыя навук. падыходы пераважаюць у «Нарысах гісторыі Бела- русі» (ч. 1—2, 1994—95), другая частка якіх прысвечана сав. перыяду. Тут больш аб ектыўна паказаны стваральная праца бел. народа, яго цяжкія выпрабаванні. Вернуты з небыцця імёны многіх выдат- ных дзеячаў нашай Бацькаўшчыны. Міхась Касцюк. Гісторыя Беларусі ў даследаваннях беларускай эміграцыі. Зараджэнне нац. гістарыяграфічнай канцэпцыі на эміграцыі звязана з узнікненнем паліт. плыні пасля паўстанняў 1794, 1830—31, 1863—64, а станаўленне — з арганіза- ваным бел. замежным рухам пасля ўста- лявання на Беларусі сав. улады. Дзеячы бел. нац. руху пач. 20 ст., стваральнікі Бел. Нар. Рэспублікі П.Крачэўскі, В.Ла- стоўскі, А.Луцкевіч, А.Цвікевіч, К.Езаві- таў і інш. сталі ў замежжы даследчыкамі і папулярызатарамі гісторыі свайго наро- да. У 1919 Луцкевіч (А.Навіна) у Пары- жы, Цвікевіч у Берліне, Я.Варонка ў Коўне апублікавалі гіст.-паліт. нарысы пра Беларусь, у якіх вытокі бел. дзяр- жаўнасці выводзілі з Полацкага, Турава- Пінскага і інш. княстваў, з ВКЛ. якое пасля Люблінскай уніі 1569 трактавалася як аўтаномная частка Рэчы Паспалітай, страту дзяржаўнасці звязвалі з інкарпа- рацыяй у канцы 18 ст. бел. зямель Рас. імперыяй. У гэтых публікацыях прасоч- ваецца станаўленне бел. ідэі ў навейшы час «як праграмы сённяшняга дня», заяўляецца пра імкненне беларусаў да адбудовы сваёй дзяржаўнасці. Яны паз- наёмілі еўрап. навук. і паліт. колы з гісторыяй і тагачасным становішчам бел. народа, сталі апеляцыяй да сусв. грамад- скасці ў справе яго дзярж.-паліт. правоў. Заснаванне ў 1920-я г. замежных арг- цый у Чэхаславакіі, Літве, Латвіі, ЗША, бел. перыядычнага друку і кнігавыдання (Бел. выдавецкае т-ва ў Латвіі, Бел. вы- давецкі цэнтр у Літве, выд-ва імя Ф.Ска- рыны ў Празе), дзейнасць Бел. навуко- ва-краязнаўчага т-ва ў Латвіі, Бел. на- вук. т-ва ў Рызе садзейнічалі з'яўленню новых навук. і публіцыст. прац па асоб- ных аспектах гісторыі Беларусі — па бел. нац. руху Варонкі (Коўна, 1920), узаемаадносінах беларусаў і палякаў праз прызму адраджэння Беларусі Езавітава (Коўна. 1919) і Цвікевіча (Берлін, 1921) і інш. Шматлікія артыку- лы пра гіст. падзеі на бел. землях змя- шчаліся на старонках бел. грамадска- паліт. і навук.-гіст. выданняў «На чужы- не», «Голас беларуса» (Рыга), «Крывіч», «Часопісь», «Пагоня», «Беларускі сцяг» (Коўна) і інш. У 1922 час. «Беларускі сцяг» надрукаваў манаграфічную працу Цвікевіча «Погляд П.Бяссонава на бела- рускую справу», прысвечаную развіццю бел. грамадскай думкі. Яе ідэі знайшлі адлюстраванне ў кн. «Западнорусснзм», напісанай Цвікевічам пасля вяртання ў БССР і адразу пасля выхаду ў свет у 1929 канфіскаванай уладамі. Ластоўскі на старонках час. «Крывіч», а таксама ў прадмове да «Падручнага расійска- крыўскага (беларускага) слоўніка» (Коўна, 1924) выклаў сваю тэорыю па- ходжання беларусаў: «на зарані гістарычных часоў наш народ выступае, як з'арганізаванае цэлае нацыянальнае і палітычнае пад найменнем крывічы». Не страціла навук. каштоўнасць фундамен- тальная бібліягр. праца Ластоўскага «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі» (Коўна, 1926). У 2-й палове 1920-х г. традыцыйны для нац. дзеячаў на эміграцыі погляд на гісторыю Беларусі прадоўжылі публікацыі Езавітава (Рыга, 1927), а таксама Крачэўскага, які з'яўляецца аўтарам нарыса «геагра- фічнага, гістарычнага і эканамічнага до- следу» Беларусі «ў мінулым і сучасным», надрукаванага ў зб. «Замежная Бела- русь» (Прага, 1926). У гэтым зб-ку змешчана першая публікацыя дакумен- таў і матэрыялаў з гісторыі бел. эмігра- цыі, якая, на думку Крачэўскага «заў- жды была рэхам народа і правадніком яго думак і імкненняў у шырокі свет агульначалавечага яднання». Езавітаву належаць першыя даследаванні па гісторыі беларусаў у Латвіі і Літве, у якіх вызначана іх колькасць, асвятляюцца сац. становішча, цяжкасці нац.-культ. і грамадскага развіцця. Традыцыі нац. гістарыяграфіі пасля 2-й сусв. вайны працягвалі навукоўцы, адны з якіх апы- нуліся на эміграцыі ў якасці сталых дас- ледчыкаў (А.Адамовіч, Я.Станкевіч, І.Любачка, А.Калубовіч, В.Жук-Грыш- кевіч), другія атрымалі гіст.-філас. ці інш. адукацыю на Захадзе і звярнуліся потым да вывучэння гісторыі і культуры Беларусі (Я.Запруднік, В.Кіпель, Я.Са- доўскі і інш.). Ужо ў першыя пасляваен. гады прысутнасць за мяжой творчай інтэлігенцыі абумовіла з яўленне най- перш публіцыст. матэрыялаў у многіх бе- ларускамоўных выданнях — «Шляхам жыцця», «Бацькаўшчына» (Мюнхен), «Зьніч» (Рым), «Беларус на чужыне» (Лондан), «Пагоня» (Зальцбург) і інш. У 1947, 1950 і 1953 у Парыжы выйшлі пад- рыхтаваныя Л.Гарошкам і (П.Кавалём) гіст.-эканам. даведнікі, у якіх падаюцца звесткі з гісторыі ўсёй этнічнай тэр. Бе- ларусі і дыяспары, сабраныя з многіх за- межных, у т.л. сав. выданняў. Першым зародкам арганізац. афармлення творчых сіл стала Крывіцкае (Беларускае) навук. т-ва Ф.Скарыны, створанае ў 1947 у Рэ- генсбургу (Германія) у лагеры для пера- мешчаных асоб. У 1950-я г. сфарміраваліся нац. навук.-культ. цэнт- ры ў ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі. Для падтрымкі, ажыўлення і каардына- цыі бел. культ.-навук. працы на эміграцыі ў 1951 у Нью-Йорку заснава- ны Беларускі інстытут навукі і мас- тацтва (БІНІМ), які выдае гадавік «Запісы». Крывіцкае (Беларускае) на- вук. т-ва Ф.Скарыны наладзіла выпуск навук.-літ. час. «Веда». Створана Фун- дацыя імя Крачэўскага для садзеяння вывучэнню і публікацыі бел. спадчыны. Важным цэнтрам гуртавання навук. сіл у Зах. Еўропе ў 1950-я г. стаў Мюнхен, дзе працавалі бел. выд-ва «Бацькаўшчына» і самастойны аддзел БІНІМа (1955—66). 3 сярэдзіны 1950-х г. бел. даследчыкі ўдзельнічалі ў рабоце Ін-та па вывучэнні СССР, створанага ў 1950 у Мюнхене сав. эмігрантамі. С.Станкевіч, Жук-Грыш- кевіч, А.Адамовіч, Ч.Сіповіч у якасці членаў яго асамблеі прымалі ўдзел у вы- значэнні напрамкаў працы, забеспячэнні яго выданняў бел. праблематыкай. На бел., англ., ням. мовах апублікаваны «Беларускія зборнікі» і шэраг прац, пад- рыхтаваных бел. даследчыкамі на эмігра- цыі. Арганізаванае ў 1954 у Лондане Ан- гла-Бел. т-ва садзейнічала з'яўленню но- вых даследчыкаў-беларусазнаўцаў у Вялікабрытаніі. У 1965—88 т-ва выдава- ла час. «Джэнэл оф белорашн стадзіз», дзе друкаваліся артыкулы па гісторыі, палітыцы, інш. праблемах развіцця бел. народа. Даследчыкі на эміграцыі абгрун- тоўвалі канцэпцыю гіст. развіцця Бела- русі, якая карэнным чынам адрозні- валася ад той, што да апошняга часу існавала ў бел. сав. гістарыяграфіі. Вучо- ныя звярталіся да кардынальных, скла- даных пытанняў, якія з прычыны ўціску афіц. ідэалогіяй замоўчваліся або ска- жаліся на Бацькаўшчыне: выюкі дзяр- жаўнасці бел. народа, ВКЛ і яго нац. ха- рактар, развіццё нац. руху і нац. дзярж. адраджэння ў 20 ст. (БНР, БССР), пры- чыны антысав. пратэстаў і ўзбр. выступ- ленняў на Беларусі, масавых рэпрэсій у 1930-я г. і іх вынікі, працэсаў дэнацыя- налізацыі пасля 2-й сусв. вайны і інш. Даследаванні Адамовіча (Н.Недасека; Мюнхен, 1954, 1956) і С.Крушынскага (Нью-Йорк, 1953) раскрывалі ролю бальшавікоў у рэв. падзеях на Веларусі, іх негатыўныя адносіны да нац. руху і шляхі ўстанаўлення «кантролю над Бе- ларуссю». У працах С.Станкевіча (1955), Г.Паланевіча (1960), П.Урбана
ГІСТАРЫЯГРАФІЯ (1957) на прыкладзе БССР востра кры- тыкавалася сав. нац. палітыка і практыка бальшавізму; С.Кабыша (1958; усе вы- дадзены ў Мюнхене) — палітыка рэп- рэсій, «генацыду ў БССР». Мюнхенскія публікацыі Адамовіча і Урбана асвятлялі праявы «нацыянальнага супраціву» ў Сав. Беларусі, апазіцыі таталітарнай сістэме. Я.Станкевіч (Нью-Йорк, 1953), В.Тумаш (Р.Максімовіч; Нью-Йорк, 1954), В.Пануцэвіч (М.Волаціч; Мюн- хен, 1953) звярнуліся да праблемы, якую бел. сав. гістарыяграфія абыходзіла — гістарычна-этнагр. тэр. Беларусі, падзел яе на часткі і ўключэнне ў выніку вялі- кадзярж. інтарэсаў і паліт. меркаванняў суседніх краін у склад апошніх. У эмігранцкіх выданнях 1950-х г. дадзены грунтоўны аналіз сав. палітыкі ў БССР у галіне навукі, школьнай адукацыі (Г.Па- ланевіч пад псеўд. Г.Няміга), бел. мовы (Я.Станкевіч), л-ры (Адамовіч), мастац- тва (М.Куліковіч-Шчаглоў, У.Сядура). Агульныя тэцдэнцыі развіцця нац. куль- туры разгледжаны ў працы Сядуры (У.Глыбінны) «Доля беларускай культу- ры пад Саветамі» (Мюнхен, 1958). Да- следчыкі характарызуюць 1920-я г. як перыяд уздыму нац. асветы, навукі, інш. галін культуры, а 1930-я г. — як час іх заняпаду, «савета-камунізацыі з русіфікацыяй», крытыкуюць палітыку русіфікацыі, заахвочвання нац. нігілізму ў пасляваен. час. Прысвечаная 40-годдзю ўтварэння БССР 10-я кн. «Беларускага зборніка» (Мюнхен, 1959) ахоплівае ўсе асн. падзеі на Беларусі за гэты перыяд. На аснове шырокага крьгтычнага выка- рыстання сав. выданняў (зб-каў даку- ментаў і навук. прац) у ёй разглядаюцца праблемы, звязаныя з утварэннем БССР (П.Урбан), палітыкай КПБ (Запруднік), аналізуюцца працэсы ў галіне культуры (С.Станкевіч, Г.Няміга), прамысловасці (Г.Ведэнскі), сельскай гаспадаркі (С.Ка- быш). Аўтары крытыкуюць тэзіс сав. гісторыкаў аб тым, што бел. народ адразу прыняў камуніст. ідэі і ўпершыню пры- ступіў да стварэння сваёй дзяржаўнасці пры сав. уладзе, робяць высновы аб «чу- жым» паходжанні бальшавізму на Бела- русі, завяршэнні канфлікту 1920-х г. «паміж беларускімі нацыянал-ка- муністамі і расейскімі бальшавікамі» ма- савымі неабгрунтаванымі рэпрэсіямі ў 1930-я г., ператварэнні КПБ у правінцыяльную арг-цыю КПСС. Яны адзначалі стан «нацыянальнага прыгне- чання і дыскрымінацыі ў СССР», поўнага ігнаравання бел. нац. інтарэсаў, фармальнасць суверэнітэту БССР ва ўсіх сферах (сац.-эканамічнай, культурнай, грамадска-паліт., міжнароднай). У 1950—80-я г. альтэрнатыўны пункт по- гляду (тагачаснаму ў БССР) на стараж. гісторыю Беларусі, ВКЛ выкладзены ў працах Я.Станкевіча («3 гісторыі Бела- русі», Мюнхен, 1958; «Аканне — балц- кая рыса ў мове вялікалітоўскай», Мюн- хен, 1971; «Нарысы з гісторыі Вяліка- літвы-Беларусі», Нью-Джэрсі, 1978), Пануцэвіча («3 гісторыі Беларусі або Крывіччыны-Літвы», Чыкага, 1965), публікацыях Урбана, Запрудніка. Абапіраючыся на даследаванні бел. гісторыкаў, асабліва 1920-х г., аналізуючы тапаніміку, мову, археал. матэрыялы, вучоныя на эміграцыі не па- гаджаюцца з тэзісам аб чыста слав. па- ходжанні беларусаў, падкрэсліваюць наяўнасць балцкага элемента ў гэтым працэсе («балта-славянскі сінтэз»), ад- маўляюць існаванне адзінай стараж.-рус. народнасці. Яны аспрэчваюць сцвяр- джэнне сав. гісторыкаў аб адсутнасці бел. дзяржаўнасці ў сярэднявеччы, уніяцкую царкву вызначаюць як адпавя- даючую жыццёвым інтарэсам народа, лічаць, што ў выніку далучэння бел. зя- мель да Рас імперыі яны ператварыліся ў гасп. калонію, пагоршылася сац.-эка- нам. становішча насельніцтва, уз- мацнілася яго русіфікацыя. У той час, калі ў БССР замоўчваліся ці слаба папу- лярызаваліся многія выдатныя дзеячы гісторыі і кулыуры, на эміграцыі (Мюн- хен, Нью-Йорк, Рым, Парыж, Лондан) з'явіліся публікацыі пра Ефрасінню Пол- ацкую (Гарошка), Кірылу Тураўскага (П.Татарыновіч, А.Надсон), Л.Зізанія (Надсон), Л.Сапегу (В.Тумаш), Р.Хад- кевіча (Гарошка), К.Каліноўскага (Ур- бан, Запруднік). Гісторыі праваслаўнай царквы на Беларусі прысвечаны даследа- ванні І.Касяка (Нью-Йорк, 1956), А.Ка- раля (Нью-Брансуік, 1956), А.Мартаса (Буэнас-Айрэс, 1966), М.Лапіцкага (Саўт- Рывер, 1978). Замежныя скары- назнаўцы Тумаш (С.Брага), Садоўскі, Надсон значна ўзбагацілі навук. л-ру но- вымі фактамі і дакументамі пра жыццё і дзейнасць усх.-слав. першадрукара, ас- ветніка, вучонага. Прысвечаныя яму працы, у т.л. змешчаныя ў спец. тамах «Запісаў» (кн. 5, 1970; кн. І8, 1988), а таксама апрацаваны Тумашам бібліяграф. даведнік «Пяць стагоддзяў Скарыніяны» (Нью-Йорк, 1989) сталі сурёзнымі крыніцамі для даследчыкаў, стымулявалі вывучэнне спадчыны Ф.Скарыны ў БССР. Значны ўклад у гістарыяграфію паліт. барацьбы вакол бел. пытання ў Дзярж. думе зрабіў За- пруднік, які ў 1969 у Нью-Йоркскім ун-це абараніў па гэтай праблеме док- тарскую дысертацыю. Вытокі бел. пяча- так даследаваў М.Белямук (Кліўленд, 1986). Па праблемах картаграфіі Бела- русі і яе гіст. назвы апублікаваны ў 1960—70-я г. ў Лондане на англ. мове працы В.Астроўскага. Першы сістэматызаваны агляд гісторыі Беларусі сав. перыяду зроблены ў кн. Любачкі «Беларусь пад савецкім праўленнем 1917—1957» (1972, на англ. мове). У навук.-папулярны зб-к «Бела- русь. Гістарычны нарыс» (Лондан, 1989) увайшлі перакладзеная на англ. мову праца Я.Найдзюка «Беларусь учора і сёння» (Мн., 1943) і раздзелы Касяка, што ахопліваюць падзеі на Беларусі да сярэдзіны 1970-х г. Я.Станкевіч, Пану- цэвіч, Адамовіч, Жук-Грышкевіч, За- пруднік і інш. асвятлялі гісторыю бел. нац. адраджэння ў 20 ст., разглядалі аб- вяшчэнне БНР як акт аднаўлення бел. дзяржаўнасці, падкрэслівалі ўплыў бел. нац. руху на ўтварэнне БССР, якая ўзнікла ў процівагу БНР. Гэта праблема- тыка знайшла адлюстраванне ў кн. «Бе- ларуская дзяржаўнасць. Хрэстаматыя і бібліяграфія», якая выйшла ў 1988 на англ. мове ў Нью-Йорку пад рэд. В. і З.Кіпеляў. Гісторыю ўтварэння і ста- наўлення БССР праз трагічныя лёсы нац. дзеячаў, што стаялі каля яе выто- каў, раскрыў Калубовіч (Кліўленд, 1982, 1985). Публікацыі Гарошкі (П.Каваля) і Кіпеля асвятляюць узбр. супраціўленне сав. уладзе, паказваюць Слуцкае паўстанне 1920 як змаганне за ідэалы БНР. Нац. палітыцы ў БССР у 1920— 30-я г. прысвечаны матэрыялы М.Іванова ў польскіх навук. выданнях. Іншы, чым у Сав. Беларусі, падыход да асвятлення ролі вядомых нац. дзеячаў назіраецца ў артыкулах 1950—60-х г. А.Саковіч і Ка- лубовіча пра М.Доўнар-Запольскага, публікацыях С.Станкевіча і Запрудніка пра Я.Купалу і Я.Коласа (Нью-Йорк, 1982), Адамовіча пра І.Луцкевіча (Нью- Йорк, 1983), Ю.Туронка пра В.Іваноўскага (Варшава, 1992). У працы Туронка «Беларусь пад нямецкай акупа- цыяй» (Вроцлаў; Варшава, 1989; 2-е выд. І993) па-новаму асэнсоўваюцца гіст. падзеі на Беларусі. Аўтар пры- ходзіць да высноў, «незалежных ад па- пярэдніх супярэчлівых ацэнак сведак і пасляваенных інтэрпрэтатараў падзей». У 1960-я г. пачалі даследаванне гісторыі Беласточчыны вучоныя-беларусы ў Польшчы. Артыкулы Туронка, А.Барш- чэўскага, У.Юзвюка, М.Гайдука. В.Нікіцюка і інш. з'явіліся ў беластоцкіх навук. зб-ках (1961, 1964, 1974, 1982), бел. календарах, штотыднёвіку «Ніва». М.Кандрацюк асвятляе гісторыю краю праз балт. элементы ў яго тапаніміцы (Беласток; Вроцлаў, 1974; Вроцлаў, 1985). Грунтоўна разгледжаны ста- новішча і роля праваслаўнай царквы на Беласточчыне ў працах А.Мірановіча і Р.Сасны, жыццё суродзічаў у Польшчы ў кн. А.Садоўскага «Народы вялікія і ма- лыя: Беларусы ў Польшчы» (Кракаў, 1991) і Я.Мірановіча «Беларусы ў Поль- шчы, 1944 —1949» (Варшава, 1993). Зборнік публіцыстыкі С.Яновіча «Бела- русь, Беларусь» (Варшава, 1987) рас- крывае складанасць бел.-польскіх узае- маадносін. Пачынальнікамі даследаванняў гісторыі бел. эміграцыі з'яўляюцца Калу- бовіч (ад ранніх перасяленняў да 2-й сусв. вайны), А.Латышонак (бел. зах. дыяспара навейшага часу), В.Кіпель (нац. дыяспара ў ЗША), Я.Садоўскі (у Канадзе), А.Вініцкі, С.Коўш, М.Шыла (у Германіі), К.Мерляк (у Аргенціне). На эміграцыі зроблены спробы асэнсавання гісторыі Беларусі ў больш шырокім кан- тэксце, выкарыстання пры яе даследа-
30 ГІСТАРЫЯГРЛФІЯ ванні навейшых падыходаў. У пуб- лікацыях І950-х г. праф. Л.Акіншэвіча разглядаліся «цывілізацыйныя асновы беларускага гістарычнага працэсу», гісторыя цывілізацыі Усх. Еўропы павод- ле канцэпцыі А.Тойнбі. Запруднік звяр- нуўся да праблем тэрміналогіі і перыяды- зацыі бел. гісторыі. У 1960—80-я г. з'явіліся гістарыяграфічныя працы: кніга-водгук Я.Станкевіча «Савецкае хвальшаванне гісторыі Беларусі» (Мюн- хен, 1956) на выхад у 1954 у Мінску «Гісторыі Беларускай ССР», твор Урба- на «У святле гістарычных фактаў» (Мюнхен; Нью-Йорк, 1972), у якой аб- вяргаецца версія гісторыі Беларусі, вы- кладзеная Абэцэдарскім у брашуры «У святле неабвержных фактаў» (1969), аг- ляд Калубовіча стану вывучэння помнікаў бел. пісьменства 10—18 ст. (Кліўленд, 1978), публікацыі пра выву- чэнне гісторыі Беларусі ў БССР (Урбан), спробы адыходу ад афіц. інтэрпрэтацыі ў бел. гістарыяграфіі (Ч.Будзька), гіст. канцэпцыя Ластоўскага (В.Тумаш пад псеўд. Р.Максімовіч), вытокі бел. нац. гістарыяграфіі (В.Сянькевіч), сав. кан- цэпцыі гісторыі ВКЛ (Запруднік). Аналізуючы стан гіст. даследаванняў у БССР, яны вызначылі 2 этапы: адносна незалежнае ад цэнтра развіццё да 1930 «нацыянальнай па свайму духу і сэнсу гістарыяграфіі», а ў далейшым — адсут- насць у бел. сав. вучоных уласнага по- гляду на гісторыю бел. народа, разгляд яе «толькі ў рамках вялікадзяржаўных кан- цэпцый Масквы», мэтай якіх было «зліць гісторыю народаў СССР з патокам гісторыі рускага народа». Даследчыкі на эміграцыі рэзка крытыкавалі гісторыкаў БССР за залежнасць іх пазіцый ад парт.- дзярж. установак, аднабаковы ідэалагізаваны паказ гіст. працэсу, абме- жаванасць даследаванняў граніцамі БССР (пакідаючы па-за ўвагай інш. этнічныя тэрыіторыі і нац. дыяспару), падкрэслівалі адлучанасць навукоўцаў ад навейшых методык і падыходаў за- межных гісторыкаў, іх высноў па глыбінных з'явах развіцця чалавецтва і народаў. Разам з тым эмігранцкія аўтары адзначалі пэўныя змены ў тлумачэнні сав. гістарыяграфіяй асобных перыядаў і падзей, падкрэслівалі спробы адыходу ад «спрошчвання беларускай мінуў- шчыны», элементы новага асэнсавання нац. характару ВКЛ, аднаўлення «нацы- янальных рыс беларускай культуры XV—XIX пачатку XX стагоддзя». Многія працы эмігранцкіх вучоных па шэрагу пытанняў гісторыі Беларусі вызначаюцца высокім навук. узроўнем, хоць асобныя даследаванні нясуць адбітак прапаган- дысцкага характару, не пазбеглі паліт. прадузятасці, уплыву «халоднай вайны», жорсткай канфрантацыі дзвюх гра- мадскіх сістэм, складаных узаемаадносін Бацькаўшчыны з эміграцыяй, іх ізаляванасці адна ад адной. Есць разы- ходжанні ў поглядах на асобныя з'явы і падзеі ў гісторыі бел. народа. Каштоў- нымі крыніцамі па праблемах, што за- моўчваліся ці абыходзіліся сав. гіс- тарыяграфіяй, сталі апублікаваныя на эміграцыі дакументы па навейшай гісторыі Беларусі: «Кніга ахвяраў баль- шавізму» (ФРГ, 1950); стэнаграма «Другога Усебеларускага кангрэса» (Мюнхен, 1954); дакументы і матэрыялы па БНР (газ. «Бацькаўшчына» за 1949— 50; «Дзень незалежнасці Беларусі, 25 са- кавіка 1918 г.», Нью-Йорк, 1958; «Запісы», кн. 13, 1975; «Дзень незалеж- насці Беларусі ў 200-ю гадавіну адкрыц- ця Амерыкі», Нью-Йорк, 1977); матэры- ялы да 1-га Усебел. з'езда 1917 («Запісы», кн. 2—4, 1963—66); зб- даку- ментаў «За дзяржаўную незалежнасць Беларусі» (Лондан, 1960). Наангл. і бел. мовах выдадзены дакументы пра паўстанне 1863 на Беларусі (Нью-Йорк, 1980), на польскай — зб. дакументаў пра становішча праваслаўнай царквы на Бе- ласточчыне ў 1928—39 (Рыбалы, 1991). Кніга дакументаў і матэрыял„ў пра жыц- цё і дзейнасць вядомага на эміграцыі гра- мадска-паліт. і культурнага дзеяча Жук- Грышкевіча выйшла ў 1993 у Таронта. Цікавасць для даследчыкаў уяўляюць час. «Летапісь беларускай эміграцыі» (Бруклін), кніга ўспамінаў пра Я.Купалу і Я.Коласа (ЗША, 1982), публікацыі ме- муараў Я.Германовіча, Калубовіча, В.Рагулі, Мерляка, Я.Станкевіча, Жук- Грышкевіча, Л.Галяка, Я.Гладкага, Я.Пятроўскага, М.Сяднёва, Я.Малецка- га, ІІ.Сыча і інш У 1960—80-я г. заахвочванню дасле- даванняў па гісторыі Беларусі і публікацыі іх вынікаў садзейнічалі новыя нац. культурна-навук. цэнтры — філіял Бел. ін-та навукі і мастацтва ў Таронта (Канада), Бел. б-ка і музей імя Ф.Ска- рыны ў Лондане (Вялікабрытанія), Ін-т беларусаведы і бел. музей у Ляймене (ФРГ), Бел. культурна-маст. і навук. т-ва ў Саўт-Рыверы, Вялікалітоўскі фонд імя Л.Сапегі, фонд імя І.Любачкі і Бел- харытатыўна-адукацыйны фонд (усе ў ЗША). Актыўны навук. асяродак склаўся ў Польшчы (Беласток, Варша- ва). Значную ролю ў пашырэнні гіст. ве- даў адыграў і бел. перыядычны друк — штомесячная газ. «Беларус», штоквар- тальнік «Веіапізіап Кеуіе»'» («Беларускі агляд»), час. «Беларуская думка», «Бе- ларускі сьвет» і інш. Для інфармавання зах. паліт. і навук. колаў у 1979—91 вы- ходзілі ў Боне (ФРГ) гадавыя агляды бел. сав. друку. Розныя аспекты сваёй канцэпцыі гісторыі Беларусі даследчыкі з нац. дыяспары выкладалі на міжнар. фо- румах па праблемах СССР і Усх. Еўропы, славістычных канферэнцыях, этнічных навук. мерапрыемствах у ЗША і Канадзе, публікацыях у англамоўных энцыклапедычных даведніках, інш. вы- даннях. Актывізацыя іх супрацоўніцтва з навук. і навуч. ўстановамі краін пражы- вання, удзел у міжнар. навук. мерапры- емствах павышалі зацікаўленасць за- межных вучоных праблемамі Беларусі, садзейнічалі далучэнню іх да вывучэння гісторыі, культуры, мовы бел. народа, пашырэнню інфармацыі аб ім у свеце. Нац. эміграцыя апублікавала ў Нью- Йорку нарыс-роздум ананімнага бела- стоцкага аўтара «Праваслаўная царква ў Беластоцкім краі і беларуская мова ў ёй» (1984), у Лондане — кн. «Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс» А.Бембеля (1985), «Ліст да рускага сябра» А.Каўкі (1979), Зварот бел. інтэлігенцыі да М.С.Гарбачова (1987), якія ў той час не маглі быць выдадзены ў БССР і ПНР. У 1994 у Нью-Йорку выйшла кн. «Курапа- ты», у якой на англ. і бел. мовах змешча- ны навук. справаздача пра археал. даследаванні ў 1988 і артыкулы пра зла- чынныя рэпрэсіі на Беларусі ў 1930-я— 1940-я г. У БССР публікацыі эмігранцкіх аўтараў былі недаступнымі чытачу (калі і паступалі ў б-кі, то знаходзіліся ў спец- сховішчах), па ідэалаг. прычынах немаг- чыма было іх навук. рэцэнзаванне. Вы- сновы эмігранцкіх даследчыкаў па роз- ных аспектах гісторыі Беларусі падаваліся як фальсіфікацыі «буржуаз- ных нацыяналістаў», памагатых «буржу- азных саветолагаў». Абвяшчэнне неза- лежнасці Рэспублікі Беларусь (27.7.1990) паклала пачатак складванню новых узаемаадносін з гісторыкамі і інш. вучонымі на эміграцыі, асэнсаванню іх спадчыны. Праявамі гэтага сталі сумес- ны ўдзел айч. і замежных вучоных-бела- русаў у міжнар. і нац. навук. канферэн- цыях, абранне М.Кандрацюка віцэ- прэзідэнтам Міжнар. асацыяцыі беларусістаў, а А.Цеханавецкага — яе ганаровым членам, Кіпеля — ганаровым д-рам Гродзенскага ун-та, Запрудніка — БДУ, Белямука — ганаровым чл. Ін-та гісторыі АН Беларусі. У 1993 — 94 у Мінску выдадзены працы «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» Туронка, «Бела- русь учора і сёння» Найдзюка і Касяка, «Крокі гісторыі» і «На крыжовай дарозе» Калубовіча, «Беларусы ў ЗША» Кіпеля, «Да пытання этнічнай прыналежнасці старажытных ліцвінаў» Урбана, «Міхал Казімір Агінскі і яго «сядзіба музаў» у Слоніме» Цеханавецкага, гіст. эсэ «Па- ратунак» М.Гайдука, «3 гісторыяй на «Вы» (Вып. 3, укл. Запруднік). Падрых- таваны да друку інш. выданні. 3 пач. 1990-х г. багаты дакум. матэрыял з гісторыі эміграцыі, пра яе найб. вядомых прадстаўнікоў публікуе час. «Спадчы- на». З'яўленне новьгх незалежных дзяржаў на тэр. СССР абумовіла значнае паве- лічэнне нац. дыяспары, у т.л. даследчы- каў гісторыі Бацькаўшчыны за межамі Беларусі. Сумеснымі намаганнямі вучо- ных блізкага замежжа і Бедарусі нала- джаны выпуск літ.-навук. гадавіка «Ска- рыніч» (вып. 1 — 2, 1991 — 93). На яго старонках, а таксама ў новых ці ад- ноўленых бел. замежных выданнях папу- лярызуюцца набыткі сучаснай гіст. думкі ўсх. дыяспары: «Наша ніва» (Вільня), «Сьвітанак» (Рыга), «Шляхам Скары- ны» (Масква). Для даследавання і папу- лярызацыі гісторыі беларусаў у Польшчы
31 ГІСТОРЫКА створана ў 1993 у Беластоку Бел. гіст. т-ва, тут выдаюцца час. «Віаіогіізкіе хеагуіу Ьікіогусгпе» («Беларускі гістарычны сшытак»), «Сгазоріз» («Ча- сопіс»), «Беларускія навіны», у Варшаве выходзіць бел.-польскі час. «Дыскусія». Працэсы нац.-дзярж. адраджэння ак- тывізавалі навукоўцаў зах. дыяспары. Заснаваны час. «Полацак» (Кліўленд), дзе друкуюцца даследаванні гісторыкаў Беларусі і замежжа. З'явіліся іх публікацыі ў час. «Весткі Інстытута бела- русаведы» (Ляймен, Германія). Пачаў выходзіць час. «Прамень» (Манрэаль, Канада). Вынікам цікаўнасці ў ЗША да новай незалежнай дзяржавы стала вы- данне ў 1993 на англ. мове працы «Бела- русь. На гістарычных скрыжаваннях» Запрудніка — нарыса гісторыі народа ад старажытнасці да пач. 1990-х г. Сумес- ная праца даследчыкаў з Бацькаўшчыны і нац. дыяспары — залог далейшага развіцця навук. канцэпцыі гісторыі Бела- русі, умацавання нац. свядомасці наро- да, аднаўлення яго гіст. памяці. Літаратуру гл. пры арт. Гістарыяграфія. Галіна Сяргеева. ГІСТАРЫЯСОФІЯ, філасофія гіс- торыі, навука аб сэнсе, накіраванасці і заканамернасці гістарычнага працэсу, прыёмах, метадах і логіцы гістарычнага пазнання і тлумачэння. Паняцце Г. ў на- вук. ўжытак увёў Вальтэр. Кола пытан- няў Г. закранае 3 асн. сферы: анта- лагічную (тэорыя гіст. працэсу). гнасеа- лагічную (тэорыя гіст. пазнання), логіка-метадалагічную (аналіз метадаў гіст. даследавання і форм гіст. тлумачэн- ня). Яшчэ з часоў антычнасці ў філас. даследаваннях пераважала анталагічная праблематыка, першыя філас. канцэпцыі гіст. працэсу з'явіліся ў сярэднявеччы і былі звязаны з імёнамі багасловаў Фамы Аквінскага, Аўгусціна, Тэртуліяна. Шы- рокае навук. вывучэнне грамадства пача- лося ў эпоху Асветніцтва і ў новы час (Вальтэр, І.Гердэр, Ж.Кандарсэ, Ш.Мантэск'е і інш). У рас. гістарыясофскай традыцыі, што бярэ па- чатак ад П.Чаадаева, М.Карамзіна, В.Ключэўскага, таксама пераважала ан- талагічная праблематыка. Для яе харак- тэрны ідэі правідэнцыялізму, якія выяўляліся ў дыскусіях «заходнікаў» і «славянафілаў», богашукальніцтве і бо- гастваральніцтве. Класічным прыкладам філас. падыходу да гісторыі з'яўляецца Г. Гегеля, які вылучыў у гіст. пазнанні некалькі этапаў. 3 іх пачатковым было ўласна навук. гіст. даследаванне, а вы- шэйшым — філас. вывучэнне гісторыі. У 2-й пал. 19—пач. 20 ст. на першы план высунуліся гнасеалагічныя аспекты. У Г. вызначыліся 2 розныя кірункі: пазітывізм (засн. А.Конт) і неаідэалістычныя філас. плыні. Панаванне гіст. матэрыялізму — гістарыясофскай школы, якая грунтава- лася на фармацыйным падыходзе да гіст. працэсу, паказала неабходнасць комп- лекснага вывучэння гісторыі. У наш час узмацнілася тэндэнцыя да перамяшчэння метаду лагічнай праблематыкі за межы філасофска-гіст. ведаў у паліталогію, са- цыялогію і інш. Вял. ўплыў набылі плыні, кірункі і школы, якія поўнасцю або часткова з'яўляюцца гнасеалагічнымі ці лагічнымі (структурная лінгвістыка, герменеўтыка, кліяметрыя, псіха- гісторыя). Адначасова адбываецца пера- арыентацыя традыцыйнай гіста- рыясофскай праблематыкі ў бок пошуку міждысцыплінарных падыходаў. На Беларусі Г. ва ўсе перыяды развіцця была цесна звязана з сац.-паліт. абставінамі. Першыя веды з Г. з'явіліся разам з летапіснымі творамі (спробы асэнсавання гіст. лёсу бел. народа, асвят- лення яго мінулага, сучаснага, спраекта- ванне будучыні). Складанасці дзярж. і нац. станаўлення, рэліг.-канфесійныя праблемы абумовілі панаванне ў 12—18 ст. анталагічных аспектаў Г. ў творах Кірылы Тураўскага, Л. і С.Зізаніяў, М.Сматрыцкага, Л.Карповіча, для якіх характэрна тэалагізацыя гісторыі, ідэя дэміурга (тварца), правідэнцыялізм. Эпоха Адраджэння на Беларусі (2-я пал. 18 ст.—1830-я г.) высвеціла новае кола агульнафілас. пытанняў. Ідэі Вальтэра, Д.Дзідро, Мантэск'е праніклі і на Бела- русь. Творы бел. асветнікаў В.Яблонска- га, Я.Белабоцкага, С.Маймана, Р.Падбя- рэскага, В.Севергіна, Ф.Савіча, А.Доўгірда, з аднаго боку, акумулявалі ідэі польскага Рэнесанса (Г.Калантай, С.Сташыц, Я. і А.Снядэцкія, А.Трэм- біцкі, Ф.Язерскі), з другога — засвойвалі традыцыі рас. Г., што ішлі ад Чаадаева, Карамзіна, С.Салаўёва, Ключэўскага. Паліт. становішча ў 19 ст. не садзей- нічала стварэнню на Беларусі значных гістарыясофскіх распрацовак, погляды на бел. гісторыю развіваліся ў рэчышчы ды- скусій расійскіх «заходнікаў» і «славя- нафілаў» або ідэі панславізму. У пач. 20 ст. філасофска-гіст. думка абуджаецца (В.Ластоўскі, А.Пвікевіч, М.Доўнар-За- польскі), узнікаюць новыя канцэпцыі бел. гіст. развіцця. Пасля ўстанаўлення сав. улады на Беларусі Г. развівалася пад уплывам марксісцка-ленінскай ідэалогіі. У пасляваен. час філасофска-гіст. дасле- даванні актывізаваліся. Выдадзены шэраг навук. прац, у якіх раскрываліся гіст. перадумовы і спецыфіка бел. нац. адраджэння 16 —17 ст., праблемы фарміравання ідэалогіі рэв. дэмакратыз- му на Беларусі, нац.-вызв. руху і нац.- культ. адраджэння канца і9—пач. 20 ст., развіцця філасофска-гіст. думкі на Захадзе (Н.А.Махнач, С.А.Падокшын, У.М.Конан, А.С.Майхровіч і інш.). Літ.'. Дружчыц В. Казімір Лыш- чынскі — беларускі бязбожнік XVII в. / / Полымя. 1927. № 2; Перцаў У.М. Гістарычная думка на тэрыторыі Беларусі паводле даных ранняй народнай творчасці і летапісаў (з стараж. часоў да XVI ст. // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1956. № 3; Я г о ж. Гістарычная думка ў Бела- русі ў XVI—ХУПІ стст. / / Тамсама. № 4: Я г о ж. Гістарычная думка ў Беларусі ў XIX—пачатку XX ст. / / Тамсама. 1957. № 2;Перцаў У.М., К р а ў ч а н к а І.С., К а п ы с к і З.Ю. Гістарычная думка за 40 год / / Навука ў Беларускай ССР за 40 год. Мн., 1958; Нарскнй П.С. Фнлосо- фня польского Просвеіденмя. М., 1958; Д о - рошевнч Э.К. Фнлософскне взгляды Ангела Довгнрда / / Матерналы конференцнн мо- лодых ученых АН БССР. Мн., 1960; Бн- р а л о А.А. Фмлософская н обтественная мысль в Белорусснн н Лнтве в конце XVII—середнне XVIII в. Мн., 1971; Фмлосо- фня н методологня нсторпн: Сб. ст. М., 1977; Вайнштейн О.Л. Очеркн развнтня бур- жуазной фнлософнн н методологнн нсторнм в XIX—XX вв. Л., 1979; Губман Б.Л. Смысл нсторнм: Очеркн современных зап. концепцнй. М., 1991; Цьвікевіч А. «Западно-русснзм». Мн., 1993. Вольга Шутава. «ГІСТОРЫКА-ПАРТЫЙНАЯ НА- ВЎКА», назва ў савецкай гістарычнай навуцы спецыфічнай часткі гіст. дасле- даванняў, звязанай з дзейнасцю КПСС— КПБ. Пачатак станаўлення «Г.-п.н.» ад- носіцца да часу з'яўлення ў друку арты- кулаў і ўспамінаў актыўных удзельнікаў рэв. падзей. 3 умацаваннем аднапарт. сістэмы «Г.-п.н.» падпала пад жорсткі кантроль і рэгламентацыю. У структуры кампартыі існавала сетка спец. устаноў, падпарадкаваных Ін-ту марксізму- ленінізму пры ЦК КПСС. На Беларусі пытанні «Г.-п.н.» распрацоўваліся ў Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ, Мінскай вышэйшай партыйнай школе, на кафедрах гісторыі КПСС, якія існавалі ва ўсіх ВНУ, і інш. Але ў поўным сэнсе навукай «Г.-п.н.» не была. Гал. прычына гэтага ў тым, што на з'ез- дах і пленумах ЦК кампартыя сама ацэньвала сваю дзейнасць, і гэтыя ацэнкі былі абавязковымі для яе гісторыкаў. «Г.-п.н.» не мела паўнацэннай крыніца- знаўчай базы: многія матэрыялы былі за- сакрэчаны і недаступныя для даследчы- каў; усе атрыманыя ў партархівах даку- менты падлягалі ўнутранай цэнзуры; немагчымы былі верыфікацыя парт. крыніц, крытычны аналіз матэрыялаў кампартыі. Усё гэта разам з жорсткім кантролем зверху садзейнічала таму, што былі выхаваны кадры гісторыкаў, якія ў асн. толькі каменціравалі рашэнні і дзе- янні парт. к-таў розных узроўняў, падбіраючы пад- каментарый факты, якія яго пацвярджалі. Кадравая перанасыча- насць даследчыкаў «Г.-п.н.», адсутнасць належнай навук. патрабавальнасці, паліт. кан'юнктура садзейнічалі надзвы- чайнаму драбленню даследчыцкай праб- лематыкі храналагічна (як правіла. па пяцігодках) і тэматычна (тая ці інш. галіна нар. гаспадаркі і культуры ў пяцігодцы). «Г.-п.н» фінансавалася дзяржавай. 3 усіх абароненых у 1960— 80-я г. па гіст. спецыяльнасцях дысерта- цый гіст.-парт. тэматыцы было прысве- чана больш за 58%. Сярод гісторыкаў Беларусі таксама пераважалі даследчыкі «Г.-п.н.»: у 1980-я г. ў сістэме вышэй- шай адукацыі сярод кацдыдатаў і дакта- роў гіст. навук яны складалі больш за 50%. Гл. таксама арт. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. ігар Шаўчук.
32 ГІСТОРЫКА ПСТОРЫКА-ЭТНАГРАФІЧНЫ РЭ- ПЁН, тэрыторыя, якая вылучаецца на пэўнай этнічнай прасторы паводле агульнасці гістарычнага лёсу і народнай (традыцыйна-бытавой) культуры; частка гістарычнай вобласці ці атаясамліваецца з ёю. Гісторыя і этнакультурнае аблічча (культурны ландшафт) такога рэгіёна маюць як агульнаэтнічныя, так і мясцо- выя (рэгіянальныя) рысы. Параўнальны аналіз і картаграфаванне паказальных кампанентаў паводле мясц. ландшафтаў, асаблівасцей этнагенезу і гісторыка- культурных сувязей, характару расся- лення, нар. жылля, адзення, структуры гасп. заняткаў, фальклорнай творчасці, мясц. гаворак і інш. дазваляе вылучыць на тэр. Беларусі ў 18—19 ст 6 Г.-э.р.: Ладзвінне (Паазер'е), Падняпроўе, Цэн- тральную Беларусь, Панямонне, Усход- няе Палессе, Заходняе Палессе. Унутры кожнага з іх у сваю чаргу паводле мясц. асаблівасцей культурнага ландшафту вылучаюць больш дробныя адзінкі — ла- кальныя раёны, або падраёны. Г.-э.р. ад- люстроўваюць складаную гісторыю фарміравання этнічнай тэр. беларусаў і лакалізуюцца ў раёнах з блізкімі гіст. і экалагічнымі ўмовамі, пераважна ў ба- сейнах вял. рэк, якія служылі важнымі сродкамі зносін і вызначалі напрамкі культурна-эканам. сувязей. стваралі спрыяльныя ўмовы для аселага жыхарст- ва і гасп. дзейнасці. Па рэках і іх басей- нах ішлі міграцыйны рух і засяленне краю. Па меры засялення і гасп. асваен- ня тэрыторыі ў працэсе ўза- емадачыненняў і асіміляцыі розных этнічных элементаў адбывалася акуму- ляцыя культурных здабыткаў, склад- валіся вытв. традыцыі, узмацнялася адзінства эканам. і духоўнага жыцця, фарміраваўся рэгіянальны тып культуры. Мясцовая прырода з яе разнастайнымі рэсурсамі стварала адпаведнае асярод- дзе, арганічна ўваходзіла ў паўсядзённы побыт і ўплывала на спецыялізацыю гасп. заняткаў, ежу, жыллё, адзенне, традыцыйны інвентар і інш. Культурны ландшафт і межы Г.-э.р. з цягам часу мяняліся (на гэта ўплывала і эскалацыя ваен. дзеянняў, якая не раз пагражала беларусам генацыдам), што не парушала пераемнасці гіст. традыцый паміж пака- леннямі, і гэтыя традыцыі ва ўмовах пат- рыярхальнага ўкладу выконвалі жыццё- ва важную камунікатыўную функцыю, кампенсуючы дэфіцыт пісьмовай культу ры. На паграніччы культурны ландшафт мае пераходныя рысы, што звязана са складаным характарам размяшчэння шэ- рагу этнаграфічных рэалій. Па- раўнальнае супастаўленне адпаведнага гіст. і этнаграфічнага матэрыялаў з архе- ал , лінгвістычнымі і фальклорнымі да- нымі выяўляе іх арэальную ўзаемасувязь, якая дазваляе меркаваць пра стараж. прыроду рэгіянальных ад- розненняў і сведчыць пра агульныя вы- токі і заканамернасці ў развіцці матэры- яльнай і духоўнай культур. Рэгіянальныя адрозненні адлюстроўваюць багацце і ва- рыяцыйную разнастайнасць бел. нар. культуры, што дае падставу разглядаць яе як адметнае гіст. ўтварэнне ў межах агульначалавечай культуры. Літ' Тнтов В.С. Нсторнко-этнографн- ческое районврованне матернальной куль- туры белорусов, XIX — начало XX в. Мн., 1983. Віктар Цітоў. ГІСТОРЫКА-ЮРЫДЫЧНЫЯ МАТЭ- РЫЯЛЫ, «Нсторнко - юрпд н- ческне матерналы, нзвле- ченные н з актовых кннг губерннй Вмтебской н Мо- гнлёвской, храняшнхся в Центральном архнве в Ввтебске...», найбуйнейшае серый- нае выданне дакументаў па гісторыі ўсх. Беларусі 16—18 ст. Выдадзена ў 1871 — 1906 (вып. 1—32) Віцебскім цэнтраль- ным архівам старажытных актаў. Складальнікі і рэдактары А.М.Сазонаў (вып. 1 —16), М.М.Мяшчэрскі і М.Л.Вя- роўкін (вып. 17), Вяроўкін (вып. 18— 26), Дз.І. Даўгяла (вып. 27—32). 3 17-га кожны выпуск мае імянны і геаграфічны паказальнікі. Назвы, змест асобных да- кументаў, прадмовы, а таксама першыя 5 вып. пададзены ў перакладзе на рус. мову, астатнія — на мове арыгінала. Пе- раважная частка дакументаў выдадзена ўпершыню і датычыцца гал. ч. сацыяль- на-эканам. боку жыцця гарадоў рэгіёна. Большасць іх адносіцца да гісторыі Магілёва (вып. 7 —16, 30, 32 і часткова інш.). Сярод дакументаў: прыходна-рас- ходныя кнігі магістрата Магілёва за 1583—1716; акты земскіх і гродскіх су- доў Віцебска, Мсціслава, Оршы, Полац- ка за 1534—1789; акты Віцебскага, Магілёўскага і Полацкага магістратаў за 1577—1791; Крычаўскай і Ушацкай маг- дэбургій за 1662—1771; каралеўскія прывілеі, інвентары і дакументы пра по- быт і права Полаччыны і Віцебшчыны за 1506—1781; дакументы Чачэрскага ста- роства за 1629—1726; фундушы, інвентары і дакументы па гісторыі царк- вы за 1618—1766 і інш. Найб. цікавыя дакументы пра стварэнне і дзейнасць цэ- хаў у Магілёве (вып. 8); «Аршанскі гер- боўнік» з генеалагічнымі табліцамі і тлу- мачэннямі (вып. 28); перадрук часопіса езуітаў «Плады духоўныя» («Егіісіііз ЗрігіШаіез»); інвентары маёнткаў, пада- раваных С. Баторыем Полацкай калегіі езуітаў (вып. 19—21); вопіс межаў паміж ВКЛ і Расійскай дзяржавай (вып. 3, 4); звесткі пра суднаходства па Дзвіне, Уле (вып. 4, 22), па метралогіі, та- паніміцы і гіст. геаграфіі Беларусі; даку- менты, што тычацца біяграфіі зна- камітага падарожніка М. Пржэвальскага (вып. 20) і інш. Літ.'. У л а ш н к Н.Н. Очеркв по архео- графнв н мсточннковеденню нсторнн Бело- руссвн феодального Первода. М., 1973- С. 170—202. ГІСТОРЫЯ (грэч. ЬіЫогіа апавяданне аб мінулых падзеях, аб тым, што пазнана, даследавана), гістарычная на- в у к а , у шырокім сэнсе — усякі працэс развіцця ў прыродзе і грамадстве, вызна- чэнне і тлумачэнне фактаў мінулага. У гэтым сэнсе гавораць, напр., аб Г. літаратуры, Г. навукі, Г. Зямлі і інш. У спецыфічным сэнсе Г. — навука аб зака- намернасцях разгортвання ў прасторы і часе сусв.-гіст. працэсу як раўнадзейных унутрыструктурных і міжструктурных узаемадзеянняў этнапаліт. супольнасцей, якія з'яўляюцца носьбітамі своеаса- блівасці гэтага развіцця. Гіст. навука вы- значае і тлумачыць канкрэтны ход і за- канамернасці развіцця чалавечага гра- мадства ва ўсёй яго шматграннасці. Адлюстроўвае патрэбу грамадства ў самасвядомасці, разуменні свайго сучас- нага і перспектыў будучага развіцця. Г. існуе ў часе. Паводле хрысціянскіх уяўленняў, уласна чалавечая Г. пачалася не з моманту стварэння Богам чалавека, бо райскае яго існаванне працякала па-за сутнаснымі змяненнямі, г. зн. па-за Г., а з моманту грэхападзення, непадпарадка- вання волі Бога, пасля якога чалавек вяртаецца ў плыню часу, становіцца смяротным. Час ёсць тое поле, у якім і дзякуючы якому адбываецца змена ста- наў чалавечага грамадства, а менавіта праз яе выяўляецца змест Г. Для гісторыка гэтыя розныя станы грамадства бываюць не толькі знітаванымі, але і су- мешчанымі, мінулае і сённяшняе аказва- юцца рэальна суіснуючымі. Застаючыся нерухомым у прасторы, гісторык акуму- люе гіст. час, сумяшчаючы імгненні, ста- годдзі, тысячагоддзі ў сваёй часавай рэ- альнасці. Невыпадкова ў старажытнасці гісторыка называлі перадатчыкам часу (ігапзіаіог (ешрогіз), паколькі ён быў не толькі захавальнікам, але і арганізатарам часу як умоўнай гіст. прасторы. Выключ- нае значэнне ў гэтым працэсе «перада- чы» часу належыць памяці, дзе назіраецца глыбокая сувязь Г. як сферы назапашвання і развіцця чалавечага во- пыту і памяці як сродку ўпарадкавання часу. Без змяненняў няма Г. Без рэгуляр- насці і раўнамернасці няма часу. Час і Г. — 2 спосабы вымярэння працэсу змя- ненняў: менавіта дзякуючы раўнамернасці цячэння каляндарна- лікавага часу ён можа быць «шкалой», на якую Г. ў далёка нераўнамерным ру- ху накладвае свае «надрывы». У кантэк- сце Г. праблема часу закранае самую ас- нову арганізацыі гіст. вопыту, яго гістарычнай перыядызацыі, вылучэння ў ім значных «адзінак» рознага аб'ёму і ўзроўню. Пазнанне свету Г. як аб'ек- тыўнага працэсу вызначаецца мерай рэ- алізацыі ў навук. метадзе ідэі прастора- ва-часавага кантынуума (бесперапын- насці, непарыўнасці). Сутнасць яго адносна пазначанай сферы вызначаецца завершанасцю і ўнутранай узаемазалеж- насцю 2 разнавіднасцей арыенціраў ча- лавека ў навакольнай рэчаіснасці: сацы- яльна-прасторавых [«род» (індывід) — этнапаліт. агульнасць (дзяржава) — «гурт земляў» (сусвет)[ і часавых («мінулае» — «сённяшняе» — «буду- чае»). Г. не можа спасцігаць часу інакш, як у непарыўнай сувязі з прасторай;
33 ГІСТОРЫЯ уяўленне часу заўсёды ўключае гістарычна і лагічна адпаведнае яму ўяўленне аб сац. прасторы. Аб'ект пазнання гіст. навукі — уся су- купнасць з'яў грамадскага жыцця на працягу ўсёй Г. грамадства. Гіст. навука ў параўнанні з інш. грамадска-гу- манітарнымі навукамі выступае як наву- ка комплексная, інтэгральная. Яна мае справу з усімі грамадскімі з'явамі, што аывучаюцца гэтымі навукамі. У любым гіст. даследаванні гісторык паўстае ў не- калькіх ролях. Вывучаючы сац.-эканам. працэсы, ён і гісторык і эканаміст. Змест прадмета пазнання гіст. навукі складае дзейнасць чалавека, які мае свае мэты. Яна з'яўляецца натуральна-гіст., пасту- пальна-прагрэсіўным, заканамерным і ўнутрана абумоўленым працэсам. У кан- крэтным ходзе гэтага працэсу арганічна спалучаюцца матэрыяльнае і духоўнае, аб'ектыўнае і суб'ектыўнае, агульнае і асобнае, масавае і індывідуальнае, зака- намернае і выпадковае, магчымае і рэ- чаіснае, свядомае і стыхійнае. Такім чы- нам, прадметам пазнання гіст. навукі зяўляецца раскрыццё чалавечай дзей- насці ва ўсёй яе шматграннасці, прасго- равай і часавай канкрэтнасці. Менавіта канкрэтнасць складае асн. адрозненне прадметаў пазнання гіст. навукі і сацыя- логіі, якая, як і Г., мае аб'ектам пазнання ўсю сукупнасць з'яў грамадскага жыцця. Спецыфіка правядзення гіст. даследаван- ня аб'ектыўна раскрываецца ва ўмовах навук. абстрагавання. Гісторык не толькі пазбаўлены магчымасці эксперыменталь- на паўтарыць мінулае, але, што самае галоўнае, ён ад пачатку і да канца выму- шаны весці даследаванне ва ўмовах, пры якіх маса абставін, цалкам пабочных, малазначных, зжыўшых сябе, зацямняе сутнасць вывучаемых з'яў. Прарыў да гэтай сутнасці магчымы не «ў абход», а толькі праз навук. пераадоленне напла- ставанняў, якія хавалі сутнасць. Пры гэ- тым гісторыка пастаянна падпільноўвае небяспека прыняць за «апошнюю сут- насць» яе бачнасць. Адсюль вял. значэн- не маюць праблемы «чыстых формаў» (навук. абстракцый, мэтанакіраваных на разумовае ўзнаўленне прадмета даследа- вання ў «чыстым выглядзе») у гіст. па- знанні, асабліва на той стадыі, на якой ставіцца задача сутнаснага пазнання працэсу. Унутраная аснова гіст. наву- кі — збіранне фактаў, іх сістэматызацыя і разгляд у сувязі аднаго з другім. Г. абапіраецца на факты мінулага і сённяш- няга, у якіх знай'шлі адлюстраванне аб'ектыўныя працэсы развіцця грамадст- ва (гл. Крыніцы гістарычныя). Гіст. на- вука выкарыстоўвае шырокі спектр агульнанавук., спецыфічна гіст. метадаў (гісторыка-генетычны, гісторыка-па- раўнальны і інш.), у т.л. колькасныя ме- тады даследавання (гл. Методыка гістарычнага даследавання). Як навука Г. аб'ектыўна павінна быць непрадузя- тым уваскрашэннем, аднаўленнем мінуўшчыны, а не судом над жыццём, вынікамі дзейнасці продкаў дзеля па- цвярджэння якой-н. прыватнай паліт. і эканам. ідэі. Гэта не адмаўляе прыклад- нога значэння Г. ў выпадку, калі ў ёй шукаюць тлумачэнне, вытокі аб'ек- тыўных працэсаў, што маюць месца ў сённяшні дзень, калі на аснове рэпрэзен- татыўных крыніц аналізуюцца тэндэнцыі развіцця ў мінулым, сучасным і прагна- зуецца іх разгортванне ў будучым. Гал. сац. функцыяй гіст. навукі з'яўляецца навукова-пазнавальная. Канкрэтнае на- вук. вывучэнне ўсяго шляху грамадскага развіцця са старажытнасці да сучаснасці ва ўсёй яго ўнутр. абумоўленасці і зака- намернасці, з аднаго боку, дае фунда- ментальныя тэарэт. навук. веды. Наза- пашванне такіх ведаў — важнейшая за- дача навукі. 3 другога боку, гэтыя веды з'яўляюцца асновай для паспяховага вы- канання гіст. навукай усіх інш. сац. фун- кцый, якія маюць непасрэднае практыч- нае значэнне. Уся сукупнасць гэтых функцый у цэлым зводзіцца да выканан- ня задач прагматычных, назапашвання і абагульнення сац. вопыту (функцыя сац. памяці) і выхаваўчых. Назапашванне гіст. ведаў пачалося ў глыбокай старажытнасці і вялося шляхам вусных пераказаў. Найдаўнейшыя пісьмовыя помнікі з аглядам гіст. падзей вядомы ў дзяржавах Стараж. Усходу (канец 4 — пач. 3-га тысячагоддзя да н.э.). Значны ўклад у выпрацоўку гіст. уяўленняў зрабілі антычныя гісторыкі Стараж. Грэцыі (Герадот, Фукідыд, Ксе- нафонт, Палібій, Плутарх) і Стараж. Рыма (Ціт Лівій, Тацыт, Апіян). Яны імкнуліся апісаць усё бачанае, каб заха- ваць веды аб мінулым і з часам перайсці да аналітычнага разгляду і крытычнага асэнсавання гіст. з'яў. Падзеі мінулых га- доў цікавілі антычных аўтараў не самі па сабе, а з пункту погляду іх уздзеяння на сучаснасць, яны фіксавалі гэтыя падзеі для лепшай арыентацыі ў будучым. Ан- тычную гістарыяграфію ў яе рацыяналь- най частцы можна лічыць паліт. наву- кай. 3 часоў Арыстоцеля пад Г. разумелі гістарыяграфію як самастойны літ. жанр. Пазней паняцце Г. набыло больш шыро- кае значэнне (напр., Ьізіогіа паПігаііз на- туральная Г.). У Стараж. Рыме пад Г. разумелі апісанне эпохі. Маст. форма вы- кладання матэрыялу характэрна для буйнейшых гісторыкаў, іх грамадскія і палітыка-ідэалаг. пазіцыі вызначалі па- дыход да тлумачэння гіст. фактаў. Усё больш настойлівымі станавіліся спробы звесці разнастайнасць з'яў да рухаючых унутраных прычын і раскрыць гіст. зака- намернасці. Антычная Г. імкнулася стаць «настаўніцай жыцця» (шавізіга уііае), паказваючы чытачу станоўчыя і ад- моўныя прыклады спосабу дзеяння. Для яе, нават у часы найвышэйшага ўздыму духоўных сіл антычнасці, не існавала пытання аб сэнсс чалавечай Г., гістарызм сац. быцця яшчэ заставаўся схаваным ад яе. У раннім хрысціянстве Аўгусцін Бла- жэнны ўзвысіў Г., але не абгрунтаваў яе логіку. Ен паказаў, як можна разумець Г., аднак пакінуў без увагі пытанне, як трэба яе гістарыяграфічна арганізаваць. Ператварэнне Бога — у форме накана- вання — у рухаючую сілу Г. па сутнасці азначала, што гіст. працэс ёсць нешта знешняе ў адносінах да чалавецтва. На ўзроўні эмпірычнага разгляду Г. Аўгусцін Блажэнны бачыў прычынныя сувязі. На ўзроўні правідэнцыяльнага ба- чання яе ён тлумачыў усё, што адбыва- ецца ў Г., тэалагічна, г. зн. канчатковай мэтай. Ён стварыў новую хрысціянскую канцэпцыю Г., якая істотна паўплывала на сярэдневяковую зах.-еўрап. гістарыяграфію, асабліва распрацоўкай тэорыі этапаў сусветнага развіцця праз 6 узростаў. Найбольш эмацыянальная ры- са сярэдневяковай Г. (гіст. думкі) — яе прароцкі эсхаталагічны пафас: завяр- шэнне і канец Г. чалавецтва ў ёй прад- стаўлены гэтак жа выразна, як і яе пача- так. Сярэдневяковыя зах.-еўрап. гіст. ве- ды мелі даволі складаную структуру. Найперш яны падзяляліся ў залежнасці ад крыніцы на 2 розныя тыпы: Г. свяш- чэнную і Г. свецкую («прафанную»). Крыніца 1-га тыпу трансцэндэнтная — «жывое боскае адкрыццё», 2-і тып за- снаваны на чалавечым вопыце і памяці. Узровень свяшчэннай Г. быў уні- версальным, узровень «прафаннай» — лакальным. У 1-м выпадку падзеі мелі вял. «тлумачальную здольнасць». у 2-м — выступалі разрознена, хаатычна. Істотныя зрухі ў развіцці гіст. уяўленняў у Еўропе звязаны з эпохай Адраджэння. Фармальна застаючыся правідэн- цыяльнай, гістарыяграфія Адраджэння была ачалавечана, секулярызавана, па- колькі чалавечыя матывы сталі асновай прычыннага тлумачэння разгортвання гіст. падзей. Вертыкальная тлумачальная схема «чалавек — неба» змянілася на га- рызантальную «матывы чалавека — ма- тывы чалавека». Пры гэтым гіста- рыяграфія Адраджэння засталася амаль выключна апісальнай, а ўзровень адлю- стравання ёю гіст. рэчаіснасці — падзей- ным. Гуманістычныя мысліцелі Італіі (Л.Бруні, Н.Макіявелі і інш.) шукалі тлумачэнне Г. ў ёй самой. Яны ставілі пытанне аб унутраных законах Г. і лічылі, што гэтыя законы вызначаюцца прагрэсам самога чалавека. Рухаючую сілу гіст. працэсу бачылі ў паліт. бараць- бе партый і сац. груп. У працэсе ста- наўлення Г. як навукі вял. роля належа- ла ідэйным плыням 17—18 ст. Га- ландскія і англ. мысліцелі (Т.Гобс і інш.) зрабілі спробу стварыць тэорыі грамад- скага развіцця на грунце т. зв. «сацыяль- най фізікі», тэорыі натуральнага права і інш. Італьянскі вучоны Дж.Віко паспра- баваў упершыню глыбока прааналізаваць усю Г. чалавецтва як працэс, вызначаны строгай заканамернасцю, і вылучыў ідэю кругавароту ў Г. У эпоху Асветніцтва склаўся погляд на Г. як на працэс зака- намернага развіцця, прызнавалася адзінства лёсу ўсяго чалавецтва, чым аб- , грунтоўвалася задача параўнальнага вы- вучэння Г. народаў (Вальтэр, 2. ЭГБ, т. 3.
ГІСТОРЫЯ Балінгброк, Э.Гібан, Кандарсэ і інш.). Асветнікі шукалі законы Г. ў разумнай сутнасці чалавека, ва ўзаемадзеянні ча- лавечага грамадства з прыродай, у пра- вядзенні механічнай аналогіі паміж зако- намі Г. і прыроды. Г. стала філасофскай, паколькі звязала сябе з прынцыпамі ўсеагульнай каўзальнасці (прычын- насці), дзякуючы чаму ёй адкрылася су- вязь падзей. Гісторыкі эпохі Асветніцтва адмовіліся ад тэалаг. тлумачэння Г., упершыню задумаліся над выключна ра- цыяналіст. тлумачэннем агульнага кірунку чалавечай Г. («філасофская гісторыя» адкінула не толькі боскі про- мысел як «фактар» Г., але і прыярытэт хрысціянства ў параўнанні з існаваўшымі рэлігіямі і тым самым абясцэніла эўрыстычную функцыю біблейскай тра- дыцыі). Пісаць Г. «па-філасофску» азна- чала не ўдавацца празмерна ў дэталі, а канцэнтраваць матэрыял вакол буйных падзей, якія давалі магчымасць разгля- даць мінулае буйным планам. Істотныя змены ў поглядах на Г. звязаны з ням. філосафамі і гісторыкамі 18 —19 ст. (І.Г.Гердэр, І.Кант, Ю.Мёзэр і інш.). Гердэр імкнуўся растлумачыць сусв. Г. пераважна дзеяннем унутраных «ар- ганічных сіл тварэння», часам скіроўваўся амаль на тэалагічны погляд адносна рухаючых сіл Г. На яго думку, Г. грамадства непасрэдна прымыкае да Г прыроды, зліваецца з ёй. Законы развіцця грамадства, як і законы прыро- ды, маюць натуральны характар. Жывыя чалавечыя сілы — рухаючыя спружыны чалавечай Г., Г. — натуральны прадукт чалавечых здольнасцей, якія знаходзяц- ца ў залежнасці ад фактараў умоў, мес- ца і часу. У грамадстве адбылося толькі тое, што абумоўлена гэтымі фактарамі. Гэта, паводле Гердэра, асн. закон Г. Кант разумеў станаўленне і развіццё ча- лавецтва, яго прагрэс як вынік дзейнасці саміх людзей, якія ствараюць тое, чаго не існуе ў прыродзе і лзякуючы чаму яны вызваляюцца ад той падпарадкаванасці прыродзе, у якой знаходзяцца жывёлы. Прымаючы палажэнне аб прагрэсе чала- вецтва ў працэсе Г., Кант імкнуўся зра- зумець гэты паступальны рух як закана- мерны і ўлавіць сутнасць выяўленай за- канамернасці. На яго думку, Г. вяршыцца «адпаведна пэўнага плана прыроды». Кант ставіў дыялектычную праблему ролі сулярэчнасцей і анта- ганізмаў у гіст. працэсе, ацэньваючы яе станоўча. Працэс станаўлення Г. як навукі за- вяршыўся ў 19 ст., 1-я палова якога ад- значана імёнамі франц. гісторыкаў Ф.Гізо, А.Мінье, А.Цьеры. Яны першымі распрацавалі ідэю К.А.Сен-Сімона аб класавай барацьбе як рухаючай сіле Г. Тэарэтычна-філасофскае асэнсаванне сусветна-гіст. працэсу было зроблена ням. мысліцелем Г.В.Ф.Гегелем. Павод- ле Гегеля, сутнасная аснова сусветнай Г. — сусветны дух. Асобнымі момантамі і стуленямі развіцця сусветнага духу, якое працякае «ў часе і ў наяўным быцці», з яўляюцца «духі асобных наро- даў», паколькі яны ўключаны ў працэс усеагульнай Г. Гегель падкрэсліваў, піто «дух... не толькі лунае над Г., як над во- дамі», але дзейнічае ў ёй і складае яе адзіны рухавік. Гэты тэзіс супярэчыў сцвярджэнню франц. асветнікаў (Валь- тэр), што ход Г. вызначаецца чалавечымі ідэямі («думкамі») як матывамі гіст. дзе- янняў, а таксама палажэнню Канта аб рэалізацыі ў сусветнай Г. «плана прыро- ды» пры актыўным удзеле ў гэтым пра- цэсе, пачынаючы з эпохі Асветніцтва, дзеянняў людзей, якія накіроўвае філасофскі розум. Пераасэнсаванне ідэй Вальтэра і Канта прывяло Гегеля да сцвярджэння аб панаванні ў Г. звышча- лавечага «Розуму», які накіроўвае ход Г., выступае як выяўленая ў ёй неабход- насць, што не залежыць ад свядомых мэт удзельнікаў гіст. падзей. Гегель не лічыў крыніцай гэтай неабходнасці ні Бога (яго функцыі прыпісаны «Розуму», які толькі таму называецца «боскім»), ні прыроду, а фактычна звязваў яе выключна з дзей- насцю людзей. Прызнаючы, што «сус- ветна-гістарычны працэс адбываецца ра- зумна», Гегель лічыў «разумным» у ім тое, што «з'яўляецца бессвядомым для людзей у выніку іх дзеянняў» і што ат- рымліваецца літаральна істотным, «гран- дыёзным», якія б знешне «малыя сілы» ні ўдзельнічалі ў яго нараджэнні. Ен пад- крэсліваў, што «ў сусветнай гісторыі праз дзеянні людзей наогул атрымліваюцца яшчэ і некалькі іншыя вынікі, чым тыя, да якіх яны імкнуліся і якіх яны дасяга- юць, чым тыя вынікі, пра якія яны не- пасрэдна ведаюць і якіх яны жадаюць». Гегель паставіў пытанні аб прагрэсе ў Г. як заканамерным здзяйсненні волі, аб аб'ектыўнай гіст. заканамернасці і інш. Галоўнае, ён унёс у канцэпцыю сусвет- на-гіст. працэсу дыялектычны прынцып развіцця — гіст. развіццё паўстае як ба- рацьба супрацьлеглых пачаткаў. У ся- рэдзіне 19 ст. ўзнікла марксісцкая плынь у адлюстраванні гіст. працэсу. Ням. мысліцелі К.Маркс і Ф.Энгельс распра- цавалі матэрыяліст. дыялектыку і на яе аснове абгрунтоўвалі матэрыяліст. разу- менне Г. Паводле іх тэорыі, развіццё гра- мадства ёсць натуральна-гіст. працэс. Людзі самі ствараюць сваю Г., аднак ход грамадскага развіцця вызначаецца не іх адвольнымі памкненнямі і жаданнямі, а матэрыяльнымі ўмовамі іх жыцця. У ас- нову сац. тэорыі марксізму пакладзена разуменне грамадства як цэласнага ар- ганізма, у структуры якога вытв. сілы і вытв. адносіны вызначаюць інш. сферы грамадскага жыцця: палітыку, права, дзяржаву, мастацтва, навуку, рэлігію. Асн. метадалагічны прынцып марксіз- му — вучэнне аб грамадска-эканам. фармацыях (першабытнаабшчыннай, ра- баўладальніцкай, феадальнай, капіталістычнай, камуністычнай) — лёг у аснову перыядызацыі сусв. Г., правя- дзення параўнальна-гіст. даследаванняў. Развіццё і змена фармацый, паводле марксізму, складаюць працэс праг- рэсіўнага руху грамадства. У аснове марксісцкага аналізу Г. — гістарызму прынцып, які патрабуе разгляду гра- мадскіх з'яў у развіцці з улікам пэўных аб ектыўных заканамернасцей. Важнае месца займае палажэнне аб класавай ба- рацьбе як рухаючай сіле грамадскага прагрэсу. У 19 ст. сярод рус. вучоных ак- тывізавалася цікавасць да тэарэтычных, філасофска-гіст. праблем. Аднак іх гістарыясофскія пабудовы пераважна месіянскага характару датычыліся ад- носін Расіі і Еўролы і высвятлення месца Расіі ў сусветнай Г. Традыцыйнымі па гэтых пытаннях былі спрэчкі ў сярэдзіне 19 ст. паміж славянафіламі (І.С. і К.С.Аксакавы, І.В. і П.В. Кірэўскія, А.С.Хамякоў і інш.) і заходнікамі (П.В.Аненкаў, Ц.М.Граноўскі, К.Дз.Ка- велін, П.Я.Чаадаеў і інш.). Гістарыясофскія ідэі многіх рус. мысліцеляў часта мелі пераймалыіы ха- рактар. Вял. ўплыў на іх погляды зрабілі ням. філосафы Гегель і Ф.В.Шэлінг. 3 пазіцый рус. панславізму ў 1860-я гады М.Я.Данілеўскі распрацаваў тэорыю аба- собленых «культурна-гістарычных ты- паў» (цывілізацый), што развіваліся як біялагічныя арганізмы. Для яго няма агульначалавечай цывілізацыі і агульна- чалавечай Г. Паводле Данілеўскага, маг- чымы толькі адзін багаты культурна-гіст. тып, які сумяшчае ў сабе больш ры- саў, — тып славяна-рускі. Паслядоўнік Данілеўскага рэліг. філосаф КЛявонцьеў стварыў арыгінальную тэорыю, паводле якой чалавечае грамадства неадольна праходзіць праз перыяды першапачатко- вай спрошчанасці, квітнеючай ускладне- насці, другаснай змешанай спрошча- насці. Гэты працэс ён лічыў фатальным. Рус. філосаф 19 ст. У.С.Салаўёў у якасці цэнтральнай праводзіў ідэю аб шляхах чалавецтва да богачалавецтва, усе- адзінства, Царства Божага. Значны ўплыў на развіццё сусв. і рус. думкі зрабілі працы П.А.Сарокіна. Гіст. працэс ён разглядаў як цыклічную флуктуацыю (ваганне, адхіленне) асн. тыпаў культу- ры, у аснове якіх знаходзілася інтэграваная сфера каштоўнасцей, сімвалаў. Для пашыраных у 2-й пал. 20 ст. ў зах. гіст. навуцы тэарэт. пабудоў касмалагічнай антрапалогіі, якая разгля- дае чалавека як частку космасу. а куль- туру як «адаптацыйны механізм», зы- ходнымі сталі ідэі У.І.Вярнадскага, М.Ф.Фёдарава, К.А.Цыялкоўскага. У 2-й пал. 19 ст. ў гіст. навуцы і філасофіі вядучых краін Еўропы (акрамя Германіі) і ЗША панавала пазітывісцкая тэорыя (тэарэтыкі пазітывізму А.Конт, Г.Спен- сер; вядучыя гісторыкі-пазітывісты Г.Т.Бокль, Дж.У.Дрэйпер, Г.У.Лі, Д.Грын, К.Лампрэхт і інш.). Пазі- тывісцкае разуменне Г. праяўлялася гал. чынам у звароце да ідэі эвалюц. развіцця грамадства, адмаўленні ад звядзення гіст. навукі да ўзроўню апавядання пра асоб- ных гіст. дзеячаў, увазе да пытанняў Г. эканомікі, сац. жыцця і культуры, веры ў існаванне аб'ектыўных заканамернас-
35 ГІСТОРЫЯ цей развіцця грамадства і магчымасці іх навук. пазнання з дапамогай спецыяльна распрацаваных метадаў гіст. даследаван- ня (статыстычны, параўнальна-гіс- тарычны). Пазітывісты сцвярджалі ад- нолькавы ўплыў на Г. матэрыяльных і духоўных фактараў, адмаўлялі ў процівагу марксістам вырашальную ролю класавай барацьбы ў Г., класавую сут- насць дзяржавы. На мяжы 19—20 ст. не- акантыянцы (В.Віндэльбанд, Г.Рыкерт і інш.), у адрозненне ад пазітывістаў, якія недаацэньвалі ў Г. асобнае і адзінкавае, наадварот, рабілі ўхіл на разгляд у Г. спецыфічнага, адметнага. Рыкерт не ад- маўляў неабходнасці ў Г. абагульненняў, агульных паняццяў, але падкрэсліваў, што яны выконваюць выключна падпа- радкавальную ролю, не з яўляюцца ад- люстраваннем гіст. рэчаіснасці. Неакан- тыянцы адмаўлялі магчымасць існавання гіст. законаў. Метадалагічна блізкім да неакантыянцаў быў М.Вебер. Любая гіст. навука, на яго думку, мае выключна ча- стковае ўяўленне аб рэчаіснасці, не ў стане прадказаць папярэдне будучае развіццё. Нават у выпадку, калі асобныя падзеі будучага прадвызначаны, чалавек вольны ў выбары: ці адмовіцца ад такога частковага дэтэрмінізму, ці прыстасавац- ца да яго рознымі сродкамі. Вебер лічыў, што пазнанне ў Г. залежыць ад пытан- няў, якія вучоны ставіць перад самой рэ- чаіснасцю. На гіст. шляху, з абнаўлен- нем сістэмы каштоўнасцей і помнікаў ча- лавечага розуму, у гісторыка тэрмінова — у святле актуальных падзей і фактаў — узнікаюць новыя пытанні. Паколькі Г. як рэальнасць выклікае бес- перапынную цікавасць у гісторыка, за- вершанасць гіст. навукі немагчыма. Ча- лавецтву неабходна страціць здольнасць да творчасці, дасягнуць свайго канца, каб навука аб чалавечай творчасці стала завершанай. Мзта 1. як навукі, паводле Вебера, даць зразумелую інтэрпрэтацыю гіст. з яў (зрабіць зразумелай сістэму ве- раванняў і сац. паводзін чалавечых су- польнасцей), тлумачэнне іх з пункту по- гляду прычынных сувязей. Аднак гіст. каўзальнасць ён абмяжоўваў высвятлен- нем адзінкавых у сваім родзе абставін, якія выклікалі пэўную падзею. Паводле Вебера, прафесійныя гісторыкі заўсёды свядома ці падсвядома, ацэньваючы мес- ца і прычынныя сувязі з'явы або падзеі, адказваюць на пытанне: што адбылося б, калі б не адбылося тое, што ўжо адбыло- ся. На мяжы 19—20 ст. на фарміраванне ўяўленняў аб Г. наклалі адбітак погляды Ф.Ніцшэ. Ен адмаўляў аб ектыўную заканамернасць гіст. развіцця, ідэю прагрэсу ў Г. (замест гэтага прапанаваў ідэю развіцця па крузе, «вечнага зва- роту»), Г. як навуку, саму неабход- насць назапашвання, сістэматызацыі і асэнсавання гіст. фактаў. Гіст. памяць, паводле Ніцшэ, шкодная для чалавека, бо перашкаджае «моцнай асобе» пры- маць рашэнні, дзейнічаць. Расшырыць гарызонты традыцыйнай гіст. навукі спрабаваў О.Шпенглер. Крытыкуючы асн. пастулаты зах. гіст. навукі 19 ст. (еўропацэнтрызм, панлагізм, гістарызм, «лінейную» накіраванасць), ён распра- цаваў вучэнне аб мностве раўнацэнных па ўзроўні дасягнутай сталасці культур. Іх існаванне ёсць сведчанне не адзінага працэсу сусветнай Г., а адзінства праяў жыцця. Шпенглер сцвярджаў ідэю кру- гавароту ў Г., цыклічнасці развіцця ў разрозненых у прасторы і часе культур- ных светах, якія нават адначасовым існаваннем не зносяцца паміж сабой. Г., паводле Шпенглера, ёсць працэс дэна- туралізацыі чалавека, разрыву яго з аўтэнтычнасцю, утварэння саслоўяў у аднародным раней чалавечым грамадст- ве, нарастання «ненатуральнасці». Адна- часова з працэсам сацыялізацыі чалавека ўзнік працэс касмічнай варажбы, які ахапіў усе праявы жыцця. Шпенглер распрацаваў паняцце «расы» як перша- асновы Г. У Германіі ў канцы 19 — пач. 20 ст. найб. ўплыў сярод гісторыкаў мела школа Л.Ранкэ (І.Г.Дрэйзен, Г.Зібель, Г.Тройчке і інш.), прадстаўнікі якой скіроўвалі сваю ўвагу на паліт. Г. і Г. права. Яны бачылі рухаючую сілу гіст. развіцця ў дзяржаве, прычым абсалюты- завалі прускую дзяржаву, прапаведавалі «культ сілы», нацыяналізм. Германія з'явілася таксама радзімай неакантыян- ства. На мяжы 19—20 ст. у Германіі і ад- начасова ў Англіі, Італіі, Францыі рас- паўсюдзіліся ідэі неагегельянства (Ф.Г.Брэдлі, Р.Дж.Колінгвуд, Б.Крочэ і інш.). У канцы 19 ст. ўзнікла новая фор- ма пазітывізму — эмпірыякрытыцызм. 3 1920—30 х гадоў атрымаў пашырэнне неапазітывізм (К.Г.Гемпель і інш.). Гэ- тыя філасофскія плыні істотна ўплывалі на разуменне і ўсведамленне Г. У Італіі з пач. 20 ст. да канца 2-й сусв. вайны дамінуючае становішча ў Г. займала неагегельянства. Італьянскі філосаф і гісторык Крочэ высунуў тэзіс (меў асаблівую папулярнасць), што ўсякая сапраўдная Г. ёсць Г. сучасная. Паводле яго канцэпцыі, гіст. працэс рэальна існуе ў пераемнасці пакаленняў, кожнае з якіх жыве сваім сённяшнім, мінулае не можа трымацца сваёй уласнай сілай. Гіст. ве- ды заўсёды арганізаваны сістэмай каш- тоўнасцей гісторыка, а «мёртвая хроніка» падзей — толькі падрыхтоўчы матэрыял, а не сама навука. Адсюль, ад- нак, застаецца незразумелым, ці дапу- скае Крочэ магчымасць аб'ектыўнай гіст. ісціны. На грунце пераасэнсавання геге- леўскай спадчыны ў духу Крочэ і Дж. Джэнціле выступаў англ. мысліцель і гісторык Колінгвуд. Яго гал. тэзіс — Г. не з'яўляецца навукай (хоць і навуковая па сваёй сутнасці). Для Колінгвуда мінулае не можа быць верыфікавана ў тым сэнсе, у якія эмпірычныя навукі верыфікуюць свае даныя. Сапраўдным аб ектам выву- чэння для гісторыкаў з'яўляецца думка людзей мінулага. Такім чынам, гісторыкі вывучаюць узнікненне іх уласных думак, развіццё ад думак мінулага да думак сён- няшняга, мысленнае развіццё мінулага ў сённяшняе. Паводле Колінгвуда, Г. мае і свой уласны метад — метад узнаўлення (ге — епасішепО кірунку думак гіст. асоб. Толькі такім чынам, лічыў Колінгвуд, можна даследаваць свядо- масць, дух і, галоўнае, мэтанакіраваную дзейнасць людзей. У 1930—60-я гады пэўную папулярнасць мелі ідэі англійскага даследчыка А.Дж.Тойнбі. Ен зыходзіў з таго, што грамадскае развіццё мае натуральна-гіст. характар, утварае з'яднанне волі і неабходнасці. Як пры- родны працэс грамадскае жыццё высту- пае ў выглядзе сукупнасці дыскрэтных адзінак сац. арганізацыі, якія Тойнбі на- зывае «цывілізацыямі». Гіст. працэс у яго канцэпцыі дапасоўваецца да геагр. умоў, што адыгрываюць істотную ролю ў стварэнні непаўторнага аблічча кожнай цывілізацыі. Тойнбі вылучае і характа- рызуе фазы гіст. існавання цывілізацыі: узнікненне і рост адбываюцца праз энергію «жыццёвага парыву», а надлом, заняпад, разлажэнне звязаны з вычар- паннем жыццёвых сіл. Да ўласна гіст. фактараў працэсу развіцця цывілізацыі Тойнбі адносіў найперш «закон выкліку і адказу» — здольнасць людзей даць адэк- ватны «адказ» на «выклік» гіст. сітуацыі, куды ўваходзяць не толькі чалавечыя, але і ўсе прыродныя фактары. Калі неаб- ходны адказ не знойдзены, у сац. ар- ганізме ўзнікаюць анамаліі, якія пасля павелічэння вядуць да надлому, а потым і да далейшага заняпаду. Пасля 2-й сусв. вайны найб. рас- паўсюджанымі былі неапазітывісцкі, ірацыяналістычны і неатамісцкі падыхо- ды да Г. Ірацыяналізм зыходзіць з абса- лютызацыі ролі выпадковасці ў развіцці грамадства, адмаўлення наяўнасці ў Г. аб'ектыўных заканамернасцей, прызнае выключна простыя каўзальныя сувязі. Гісторыкі-ірацыяналісты сцвярджаюць абсалютную індывідуальнасць, не- паўторнасць актаў гіст. творчасці. Адна з праяў ірацыяналізму — канцэпцыя экзістэнцыялізму (М.Хайдэгер, К.Яс- перс. Ж.П.Сартр і інш ). Ясперс вылу- чыў у Г. 4 «зрэзы»; узнікненне ўмоў, вы- находніцтва прылад працы, пачатак вы- карыстання агню; узнікненне высокіх культур у Егіпце, Месапатаміі, Індыі, пазней у Кітаі ў 5—3-м тысячагоддзях да н. э.; утварэнне духоўнай асновы чала- вецтва, якое адбылося ў 8—2 ст. да н. э. адначасова і незалежна ў Кітаі, Індыі, Персіі, Палесціне, Грэцыі; падрыхтава- нае ў Еўропе з канца сярэднявечча на- раджэнне навукова-тэхн. эры, якая ду- хоўна канстытуіравалася ў 17 ст., набыла ўсеабдымны характар з канца 18 ст. і ат- рымала надзвычай хуткае развіццё ў 20 ст. Трэці «зрэз», паводле Ясперса, уяўляе сабой своеасаблівую «вось сусвет- нага часу», этап, на якім узнікае сучасны нам чалавек са сваімі ўяўленнямі пра ўласцівыя яму магчымасці і межы ўсведамлення сябе як «Самасці», з тымі ўяўленнямі пра адказнасць, што існуюць і ў нашы дні. На гэтым этапе адбываецца станаўленне Г. чалавецтва як сусв. Г.,
36 ПСТОРЫЯ тады як да «восевага часу» маюць месца толькі лакальныя Г. Ясперс адзначаў, што чалавецтва рухаецца да новага «во- севага часу», здольнага ўтварыць аснову сапраўднай чалавечай Г., адзінства чала- вецтва, такога ладу жыцця людзей, пры якім іх узаемаадносіны будуць будавацца на належных для чалавека прынцыпах і пачатках. Пачынальнікам уплывовага кірунку ў зах. філасофіі стаў К.Р.Попер. На яго думку, задача Г. акрэсліваецца аналізам асобных падзей і тлумачэннем іх прычын. Попер лічыў, што не можа быць спец. гіст. законаў, ёсць толькі мноства трывіяльных універсальных за- конаў, якія прымаюцца як аксіёма і ўяўляюць сабой тое, што называецца звычайна логікай абставін. Рэальная Г. ўсяго чалавецтва не можа быць напісана. Магчыма толькі незлічонае мноства Г., звязаных з рознымі аспектамі чалавечага жыцця, і сярод іх — Г. паліт. улады. Яе звычайна і ўзводзяць у ранг сусветнай Г. Рэальная Г. ўсяго чалавецтва, паводле Попера, калі такая магчыма, павінна бы- ла 6 быць Г. усіх людзей, а ў такім вы- падку — Г. усіх чалавечых спадзяванняў і пакут. У Г. часцей, чым у якой інш. на- вуцы, узнікае праблема «невычарпаль- насці прадмета даследавання». Попер не адносіць Г. да абагульняльных ці тэарэт. навук і наогул лічыць, што як навука яна не мае сэнсу (сэнсу, аналагічнага, напр., сэнсу жыцця). Значны ўплыў на развіццё гіст. навукі краін Зах. Еўропы ў сярэдзіне 20 ст. мела франц. школа «Аналаў» (М.Блок, Л.Феўр, Ф.Бродэль і інш.). Яе прадстаўнікі абгрунтоўвалі ўяўленне аб глабальным характары прадмета гіст. навукі: «... гісторыя — гэ- та сума ўсіх магчымых гісторый, усіх па- дыходаў і пунктаў гледжання — мінулых, сённяшніх і будучых» (Бро- дэль). Многія амерыканскія гісторыкі ад- нак звярталі ўвагу на абмежаванасць даследчыцкіх прыёмаў школы «Аналаў», прадстаўнікі якой звялі фактычна ўсё ба- гацце развіцця чалавецтва да Г. паўсядзённасці, побыту і інш. Адным з найб. яркіх прадстаўнікоў неа- тамістычнага кірунку ў гіст. навуцы 20 ст. быў Р.Нібур. Паводле яго ўяўленняў, Г. з'яўляецца сферай судакранання ірацыянальнай свабоднай волі чалавека і волі Бога. Спрабуючы падпарадкаваць непадуладную яму і нязнаную Г., чала- век непазбежна атрымлівае вынікі, суп- рацьлеглыя тым, якіх ён жадае. 3 гэтага складаецца «іронія гісторыі». У Г. для чалавека вольнасць немагчыма, паколькі ён не ў стане правільна разабрацца ў розных гіст. сувязях, якія накладваюцца адна на адну. Ен нават не можа мець да- статкова верагоднае ўяўленне пра гэтыя сувязі. Акрамя таго, немагчыма поўнасцю ўлічыць гульню выпадковас- цей у Г. Таму Нібур лічыў аптымістычны погляд на Г. неабгрунтаваным. Ён ад- маўляў магчымасць здзяйснення ў сап- раўднай Г. ідэалаў рэальнага гуманізму. Уплывовыя пазіцыі на фарміраванне по- глядаў аб Г. належаць неамарксізму, які аб'ядноўвае ўмоўна марксісцкія і блізкія да іх навукова-філасофскія плыні. Яны вызначыліся крытычным стаўленнем да руху чалавецтва па капіталіст. шляху і да «рэальнага сацыялізму» 1930—80-х гадоў і яго дагматычнай марксісцка- ленінскай ідэалогіі. Найб. вядомымі ся- род немарксісцкіх сац. канцэпцый былі ідэі Дз.Лукача, А.Грамшы, Франкфурц- кай школы (Э.Фром, Г.Маркузэ, Т.Адорна і інш.), фрэйда-марксізму (В.Райх) і інш. Неамарксізм наклаў істотны адбітак на станаўленне рады- кальнага кірунку «новай гістарычнай на- вукі» ў 1960—80-я гады. Апошнія дзе- сяцігоддзі былі адзначаны крызісам у гіст. навуцы краін Еўропы і Амерыкі. Праявамі яго сталі т. зв. плюралізацыя, драбленне прадмета гіст. навукі, з'яўленне, з аднаго боку, асобных, аба- собленых Г. (жанчын, сям'і, рабочых, жыхароў якога-н. населенага пункта і інш.), з другога боку, узнікненне шматлікіх філасофій Г., што прывяло да росгу сцыентызму (уяўлення пра навуку і асабліва пра прыродазнаўства як пра гал. фактар грамадскага прагрэсу), увагі да навук. формы даследаванняў, усклад- ненню іх мовы. Гэтыя рысы характэрны для прадстаўнікоў «новай гістарычнай навукі». Супрацьстаянне апошняй і «ста- рой» Г. (традыцыйнай у сэнсе разгляду прадмета, задач, методыкі і інш.) выклікала крызіс у гіст. навуцы. Сярод гісторыкаў 2-й пал. 20 ст. былі папуляр- нымі гіст. антрапалогія, канцэпцыя «ма- ральнай эканомікі» Э.Томпсана, тэорыя «культурнай гегемоніі» Грамшы, ідэі Э.Хабсбаўма аб «памылковай традыцыі» і інш. Развіццё ўяўленняў пра Г. на Беларусі адбывалася ў сувязі з культурна-паліт. працэсамі: Беларусь знаходзілася на мя- жы зах. і ўсх. культурных уплываў. Да 14 ст. ўключна гіст. свядомасць на Бела- русі развівалася пад уплывам візантызму з яго артадаксальна-праваслаўнай фор- май ідэалогіі. Пісьмовымі крыніцамі гэ- тага перыяду, якія адлюстравалі ад- носіны да Г., з яўляюцца летапісы, хронікі, жыціі. У іх спалучалася рацыя- нальнае і эмацыянальнае асваенне Г., правідэнцыялізм, дакументальна-дзела- вое і маст. апісанне гіст. падзей. У 15— 18 ст. гіст. веды і ўяўленне лра Г. на Бе- ларусі фарміраваліся пад уплывам еўрап. культурнай традыцыі: хронікі, гіст.-ме- муарная л-ра (дыярыушы), прадмовы Ф.Скарыны, «Песня пра зубра» М.Гу- соўскага, публіцыст. творы, розныя зборнікі аповесцяў і навел, якія ўспрымаліся тагачаснымі чытачамі як цалкам гістарычныя, і інш. Найважней- шыя асаблівасці развіцця гіст. л-ры на Беларусі ў 15—18 ст. — белетрызацыя гіст. факта, падзеі, узмацненне займаль- насці, паступовае пранікненне літ. вы- мыслу. Асаблівую цікавасць у гэтым пе- рыядзе выклікае 16 ст. — час Адраджэн- ня і Рэфармацыі. Скарына ацэньваў пытанні развіцця грамадства не без уп- лыву хрысціянскіх абстрактна-гуманіст. прынцыпаў чалавекалюбства і спра- вядлівасці. Ён не адмаўляў існавання ў грамадстве класавых процілегласцей, ад- нак лічыў, што ўзаемаадносіны паміж «богатымн» і «убогнмн» павінны склад- вацца на аснове «братолюбня», «друго- любня». Чалавечае грамадства грунтуец- ца на міры і згодзе, « с нея же все доброе всякому граду н всякому собранню прн- ходнть, незгода бо м намболшне царства разрушаеть». Пазней ідэі Скарыны ў творчасці яго паслядоўнікаў і аднадум- цаў Гусоўскага, М.Літвіна, С.Буднага, В.Цяпінскага, А.Волана і інш. набылі больш рэальныя рысы, напоўніліся канк- рэтным зместам, па-філасофску ўзбагаціліся і гістарычна канкрэтыза- валіся. Літвін і Волан звярталіся да тэо- рый натуральнага права і грамадскага дагавору. Сімяон Полацкі ўяўляў сусвет іерархічна, пачынаючы ад асноў быцця і заканчваючы ўсімі атрыбутамі чалавеча- га жыцця. У цэнтр сусвету ён ставіў жыццё чалавека, духоўнай субстанцыяй і аб'яднальным пачаткам якога лічыў трыадзінага Бога. У канцэпцыі Сімяона Полацкага чалавек здзяйсняе сувязь паміж матэрыяй і духам, прыродай і Бо- гам. Гіст. думка Беларусі 18 ст., нягле- дзячы на некаторыя праявы патрыят. («краёвай») думкі, вызначалася пала- нафільствам, а таксама істотнай сувяззю з ідэямі мысліцеляў-асветнікаў Еўролы. Станаўленне гіст. ведаў на Беларусі на ўзроўні навук. асэнсавання адбылося ў 19 ст. Сярод гісторыкаў, якія ўзняліся ад эмпірызму да ўсведамлення агульнагіст. працэсу, прафесары Віленскага ун-та М.К.Баброўскі, І.М.Даніловіч, І.С.Ана- цэвіч, а таксама Я.П. і К.П.Тышкевічы, А.К.Кіркор, А.П.Сапуноў і інш. Тэарэт. пытанні агульных падыходаў да разу- мення Г. ў бел. гіст. навуцы ўзнята ўпершыню ў пач. 20 ст. ў працах М.В.Доўнар-Запольскага. І.У.Канчэўскі ў філасофскім эсэ «Адвечным шляхам: (Даследзіны беларускага светапогляду)» (1921) звярнуўся да праблемы суадносін зах. (еўрапейскага) і ўсх. (расійска- азіяцкага) культурных уплываў на Бела- русі. У 1920—90-я гады гіст. навука на Беларусі знаходзілася пад уплывам марксізму-ленінізму. Першае дзе- сяцігоддзе было перыядам адносна твор- чай распрацоўкі гіст. пытанняў, але да- следаванні вызначаліся эмпірызмам, няўвагай да агульнагіст. абагульненняў. У 1930—80-я гады ў сав. гіст. навуцы панаваў дагматычны марксізм-ленінізм, што прывяло да палітызаванасці гіст. распрацовак, адсутнасці праўдзівай кан- цэпцыі гіст. шляху Беларусі і інш.
37 ПСТОРЫЯ Г. як навука ў працэсе свайго развіцця падзялілася на цесна звязаныя паміж са- бой спецыялізаваныя часткі. Г. грамадст- ва ў цэлым (гл. Сусветная гісторыя) на аснове характэрных рыс прынята па- дзяляць на эпохі: Г. першабытнага гра- мадства, антынная гісторыя, сярэдне- вяковая Г. (гл. Медыявістыка), новая гісторыя, навейімая гісторыя. Яны ў сваю чаргу падзяляюцца на больш дроб- ныя перыяды: паводле прасторава-геагр. прынцыпу, калі вылучаецца рэгія- нальная Г. вялікіх, гістарычна звязаных паміж сабой рэгіёнаў (Г. Еўропы, Г. Лацінскай Амерыкі і інш.) і Г. асобных краін і народаў (Г. Беларусі, Г. Расіі, Г. Германіі); паводле комплексных праб- лем, калі даследуюцца з'явы, уласцівыя групам краін і народаў (Г. Адраджэння, Г. Рэфармацыі) і інш. У залежнасці ад таго, які бок або з ява грамадскага жыц- ця вывучаюцца, вылучаюць сацыяльна- эканам. Г., палітычную Г., ваенную Г., Г. мастацтва і інш. Акрамя таго, да гіст. навукі адносяцца спецыяльныя (дапа- можныя) гіст. дысцыпліны: крыніцазнаўства, археаграфія, дыпла- матыка, храналогія, сфрагістыка, гене- алогія, геральдыка, нумізматыка і інш. Самастойнае месца займаюць спец. гіст. навукі археалогія і этнаграфія, гістарыяграфія. Літ.: Г р у ііі н н Б.А. Очеркн логнкн нс- торнческого нсследованяя. М., 1961; Ут- ч е н к о С.Л. Глазамн нсторнка. М., 1966; Фнлософскне проблемы нсторнческой нау- кн. М., 1969; Г у л ы г а А.В. Эстетнка нсто- рнн. М., 1974; Е роф е е в Н.А. Что такое нсторня. М., 1976; Г е р д е р й. Г. Мден к фнлософнн нсторнн человечества: Пер. с нем. М., 1977; Фнлософня н методологня нсторнн: Сб. ст. М., 1977; Болннгброк. Пнсьма об нзученнн н пользе нсторнн: Пер. с англ. М., 1978; Афанасьев Ю.Н. Нс- торнзм протнв эклектнкн: Французская нст. школа «Анналов» в современной буржуаз- ной нсторнографнн. М., 1980; Коллннг- в у д Р.Дж. Пдея нсторнн; Автобмографня: Пер. с англ. М., 1980; Л о о н е Э.Н. Совре- менная фнлософня нсторнн. Таллннн. 1980; Б а р г М.А. Категорнн н методы нсторнче- ской наукн. М., 1984; Б л о к М. Апологня нсторнн нлн Ремесло нсторнка: Пер. с фр. 2 нзд. М., 1986; Ковальченко Н.Д. Методы нсторнческого нсследовання. М., 1987; Т о й н б н А.Дж. Постнженне нсто- рнн: Сб.: Пер. с англ. М., 1991; Февр Л. Бон за нсторню: Пер. с фр. М., 1991; Я с - п е р с К. Смысл м назначенне нсторнн. М., 1991; Поппер К. Открытое обшество н его врагн: Пер. с англ. Т. 1—2. М., 1992; А р о н Р. Этапы развнтня соцнологнческой мыслн: Пер. с фр. М., 1993; Шпенглер О. Закат Европы: Пер. с нем. Т. 1. М., 1993; ЫіеЬцйг К. ТЬе ігопу о( атегісап Ьівіогу. Ые* Уогк, 1952; С а г г Е.Н. ІУНаі і$ Ьівіогу? Ьопбоп, 1961; Агоп К. Ьа рЫІозорЬіе сгііідііе <1е ГЬізіоіге. Рагі$, 1964; Вгау IV.Н. РЬіІоворЬу оі Ьівіогу. Не»' Уогк, 1964; 8 т і і Ь Р. ТЬе Ьівіогіап апё Ывіогу. Ыеж Уогк. 1964; В о 11 іі а 8 е п Р. Зогіоіовіе опгі ОевсЬісЫе. Вегііп, 1966; ІУііігат К. Зіікііпіі іп <1ег СевсЬісЬіе. Соіііпвеп, 1966; В о Ь і п $ к а С. НЫогікег опб ЬівіогівсЬе ІА/аЬгЬеіі. Вегііп, 1967; 8сЬіеёег Т. Се/сЬісЬіе а!$ У/і$$еп$сЬа(і. МііпсЬеп; 1№іеп, 1968; Торо1$кі I. Меіовоіозіа Ьіліогіі. 3 жуб. \Уаг$/аяга, 1984; IV і і I г а т К. АпхргосЬ шмі Егакжчгбівкеіі <1ег Се$сЬісЬіе. Сбіііп^еп, 1969. Алесь Каханоўскі. ГІСТОРЫЯ ВАЁННАЯ, частка гістарычнай навукі, якая вывучае войны і развіццё ваен. справы, узброеных сіл, заканамернасці іх развіцця са стараж. часоў, абагульняе вопыт падрыхтоўкі і правядзення мінулых войнаў. Складаец- ца з 2 асн. раздзелаў — гісторыі войнаў і гісторыі ўзбр. сіл. Прадметам першай з'яўляюцца ўсе войны, іх прычыны, ха- рактар, ход і вынікі. Другая ахоплівае гісторыю войска (развіццё яго арганізац. формаў, асабовы склад, узбраенне, тэхніку, амуніцыю і інш.), ваеннага мас- тацтва (баявыя дзеянні, спосабы, метады і сродкі іх правядзення, вывучка войска і інш.), а таксама ваен. думкі і навукі (ва- ен. пісьменства, тэарэтычнае абагульнен- не ваен. вопыту, ваен. дактрыны, ваен. будаўніцтва і інш.). Г.в. як навука мае шэраг уласных дапаможных дысцыплін (збраязнаўства, мундзіразнаўства, ваен- ныя мовазнаўства, храналогія, метра- логія, геральдыка, эпіграфіка, вэксаля- логія, фалерыстыка, сфрагістыка, дыпла- матыка і інш ). Генадзь Сагановіч. ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕ- ЛАРУСІ, навука, якая вывучае ход па- дзей у дзярж. будаўніцтве, іх канкрэтыку і храналагічную паслядоўнасць, працэс узнікнення і развіцця дзярж. устаноў, іх дзейнасць, а таксама эвалюцыю дзярж. права на Беларусі са стараж. часоў. Выяўляе асн. заканамернасці развіцця дзярж. органаў кіравання і ўлады, права- адносін у грамадстве, змены ў прававым становішчы класаў, саслоўяў і сац. груп насельніцтва; даследуе крыніцы права, якія існавалі на тэр Беларусі ў мінулым, вывучае перадумовы ўзнікнення і развіцця асобных галін права. З'яўляецца арганічнай часткай агульнай гісторыі, культуры беларусаў. Пачатак асвятлення праблем дзярж. ладу і права на Беларусі пакладзены ў стараж. летапісах, хроніках і трактатах, у 16 ст. ў кнігах Ф. Скарыны, С. Будна- га, М. Стрыйкоўскага, Л. Сапегі і інш. Навуковыя распрацоўкі гісгорыі дзяржа- вы і права ВКЛ пачаліся ў канцы 18 — пач. 19 ст. (А. Нарушэвіч, Т. Астроўскі, Т. Чацкі, М. Балінскі, I. Лялевель, I. Даніловіч, Ю. Ярашэвіч, Т. Нарбут, Ю. Крашэўскі, В. Мацяёўскі). Да 2-й пал. 19 ст., больш як 500 гадоў, тэр. Беларусі называлі Літвой, а яе насельнікаў — літвінамі (ліцвінамі). Да 1772—95 Бела- русь і Літва складалі адну дзяржаву — Вялікае княства Літоўскае, у склад якога ўваходз'іла да 1569 і Украіна, таму асн. рысы дзярж. ладу і права ў белару- саў, літоўцаў і ўкраінцаў былі падоб- нымі. Пасля далучэння Беларусі і Літвы да Рас. імперыі быў канчаткова ліквідаваны дзяржаўны суверэнітэт Вялікага княства Літоўскага, г. зн. бел. народ страціў сваю дзяржаўнасць і сваё права і вымушаны быў кіравацца зако- намі Рас. імперыі. Развіццё капіталіст. праваадносін і скасаванне прыгоннага права садзейнічалі ўздыму навукі ў Рас. імперыі, што выклікала цікавасць да гісторыі дзяржавы і права народаў, якія ўваходз'ілі ў склад б. ВКЛ і Рэчы Паспа- літай. Асабліва актыўныя навук. дасле- даванні па гэтых праблемах вяліся ва ун-тах Вільні, Варшавы, Масквы, Санкт- Пецярбурга, Кіева, Кракава (Аўстра- Венгрыя; О. Бальцар, В. Камянецкі, С. Кутшэба, Г. Лаўмянскі, Л. Калянкоўскі, Т. Корзан, Ф. Пекасінскі, А. Прохазка, Ю. Вольф, У.Б. Антановіч, І.Д. Бяляеў, М.Ф. Уладзімірскі-Буданаў, М.В. Доўнар-Запольскі, І.І. Лапа, Ф.І. Леан- товіч, М.К. Любаўскі, М.А. Максімейка, І.А. Маліноўскі, Ф.В. Тараноўскі, І.В. Якубоўскі, М.Н. Ясінскі). На аснове іх прац у 1920-я гады пачала складвацца самастойная навука — Г.д. і п.Б. Былі выдадзены працы У. Ігнатоўскага, У. Пічэты, В. Дружчыца, М. Гуткоўскага, Р. Парэчына і інш. У час масавага тэро- ру канца 1920 — пач. 1930-х гадоў гэтыя вучоныя былі рэпрэсіраваны, іх працы забаронены. Да апошняга часу та- талітарная сістэма навязвала думку, што бел. народ не меў да 1919 сваёй дзяр- жаўнасці (гэта нават было запісана ў Канстытуцыі Беларускай ССР 1978), што прыводзіла да стрымлівання, а то і забароны даследаванняў. Аднак паступо- вае адраджэнне навукі пачалося пасля 1953. У 1963 пачалі чытаць самастойны курс Г.д. і п.Б. на юрыдычным факуль- тэце БДУ. У 1958—69 выдадзены «На- рысы па гісторыі дзяржавы і права БССР» (вып. 1—2), у 1970 — 76 — «Гісторыя дзяржавы і права Беларускай ССР» (т. 1—2; абедзве на рус. мове). Былі выдадзены тэксты Статута ВКЛ 1529 (1960) і Статута ВКЛ 1588 (1989). Перыядызацыя Г.д. і п.Б. мае свае спецыфічныя рысы і адрозніваецца ад перыядызацыі агульнай гісторыі бел. на- рода. Выдзяляюць наступныя перыяды: утварэнне дзяржаў у народаў Усх. Еўропы; старажытнабеларускія дзяр- жаўныя ўтварэнні (княствы) на Бела- русі; утварэнне і ўмацаванне ВКЛ (13— 14 ст.); станаўленне і развіццё саслоўна- прадстаўнічых органаў дзярж. улады і прадстаўнічых органаў і права ў ВКЛ (15—16 ст.); Беларусь у складзе канфе- дэратыўнай Рэчы Паспалітай, яе падзе- лы і далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі (17—18 ст.); знаходжанне Бела- русі ў складзе Расійскай імперыі да ска- савання прыгоннага права (канец 18 ст. — 1861); рэформы грамадскага і палітычнага ладу і права ў Расійскай імперыі і на Беларусі (2-я пал. 19 ст. — пач. 20 ст.); рэвалюцыйныя перамены і
ПСТОРЫЯ адраджэнне бел. нацыянальнай дзяр- жаўнасці (у 1917—1920); станаўленне і ўмацаванне дзярж. устаноў і права Бела- рускай ССР (1921—39); 2-я сусв. вайна, уз'яднанне Зах. Беларусі з БССР (1939—45); пасляваенная адбудова эка- номікі, дзяржаўных устаноў і права ў БССР (1946—53); паслабленне рэп- рэсіўнага рэжыму і пачатак змен у структуры дзярж. апарату і права БССР (1954—64); застой у эканоміцы, змены ў лраве (1965—85); перыяд кардынальных змен у сістэме органаў дзяржаўнай ула- ды і кіравання, абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь, змены ў праве (з 1986). Над праблемамі Г.д. і п.Б. працу- юць у Ін-це філасофіі і права АН Бела- русі, БДУ, Гродзенскім і Гомельскім ун-тах (Ю.П. Броўка, С.Р. Віхараў, А.А. Галаўко, С.Р. Драбязка, І.І. Марціновіч, Т.І. Доўнар, С.П. Маргунскі, В.А. Крута- левіч, У.А. Кучынскі, С.Ф. Сокал, В.І. ПІабайлаў, Я.А. Юхо). Літ.'. Ю х о Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992. Язэп Юхо. ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАЎНЫХ УСТА- НОЎ I ГРАМАДСКІХ АРГАНІ- ЗАЦЫЙ, спецыяльная гістарычная дыс- цыпліна, цесна звязаная з архі- вазнаўствам, крыніцазнаўствам, эўрыстыкай. Веданне гэтай дысцыпліны палягчае даследчыкам пошук архіўных матэрыялаў. Дакументы па гісторыі Бе- ларусі звычайна сістэматызаваны ў архівах па фондах-комплексах, якія ад- клаліся ў выніку дзейнасці асобных дзярж. устаноў і грамадскіх арг-цый. Гісторыя дзярж. устаноў і грамадскіх арг-цый на Беларусі дае магчымасць на- вук. работнікам архіваў больш эфек- тыўна ажыццяўляць розныя віды спе- цыфічнай архіўнай работы: складанне фондаў дакумент. матэрыялаў, экспер- тызу іх навук. і практычнай каш- тоўнасці, сістэматызацыю і кла- сіфікацыю, арганізацыю навукова-даве- дачнай работы і г.д. Мае самастойнае навук. значэнне для гісторыкаў права і юрыстаў. Літ.'. Органы государственного управле- ння Белорусской ССР (1919—1967 гг.). Мн., 1968; Ерошквн Н.П. Нсторня государст- венных учрежденнй дореволюцнонной Рос- снн. 2 нзд. М., 1968; Л н б е з н н О.В. Об актуальностн разработкн нсторнн государ- ственных учрежденяй Беларусн (1917— 90-е гг.) / / Тэз. міжнар. навук.-тэарэ- тычнай канф. «Архівазнаўства, крыніца- знаўства, гістарыяграфія Беларусі: стан і перспектывы». Мн., 1993. Ч. 2. Міхась Шумейка. «ПСТОРЫЯ КАЛЕКТЫВІЗАЦЫІ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ СССР» «Нсторня коллектмвнза- цнн сельского хозяйства С С С Р » , агульнасаюзная серыя даку- мент. матэрыялаў па калектывізацыі, якая выдавалася ў 1970—80-я г. Гал. архіўным упраўленнем пры СМ СССР, Ін-там марксізму-ленінізму пры ЦК КПСС, ін-тамі гісторыі СССР і эканомікі АН СССР. Усяго выйшла больш за 30 зб-каў. Зборнікі пабудаваны паводле храналаг. прынцыпу і адзінай схемы раз- мяшчэння дакументаў і асвятлялі 3 асн. пытанні: матэр.-тэхнічныя, арганізац. і інш. перадумовы калектывізацыі, су- цэльная калектывізацыя і ліквідацыя на яе аснове кулацтва як класа, завяршэнне калектывізацыі і арганізац.-гаспадарчае ўзмацненне калгасаў. У рамках гэтай се- рыі ў Беларусі выдадзены 4 зб-кі даку- ментаў (1973—85). Большасць дакумен- таў выяўлена ў дзярж. і парт. архівах Масквы, Мінска, Віцебска, Гомеля, Магілёва і інш. Зб-кі выйшлі пад грыфам Гал. архіўнага ўпраўлення пры СМ БССР, Ін-та гісторыі партыі пры ЦК КПБ, Ін-та гісторыі АН БССР, ЦДАКР БССР. «Кааператыўна-калгаснае будаўніцтва ў Беларускай СССР» (1917 — 1927 гг . ) , «Кооператнвно-колхозное стронтельство в Белорус- ской ССР (1917 — 1927 гг.) ». Выдадзены ў 1980, уключае 127 дакументаў. Змяшчае дырэктыўна-рас- парадчыя дакументы парт., сав. і гасп. органаў, рэзалюцыі і пастановы плену- маў ЦК і з'ездаў КПБ, дакументы ЦВК, СНК, мясц. парт. і сав. органаў і ўстаноў; справаздачы, даклады, даведкі, звесткі пра калектывізацыю і інш. Неда- статкова адлюстраваны т.зв. «першас- ныя» матэрыялы: пратаколы агульных сходаў сялян, заявы аб прыёме ў калга- сы, адсутнічаюць матэрыялы пра ад- моўныя адносіны сялян да калгаснага ла ду. У цэлым дакументы адлюстроўваюць адзін (афіцыйны) бок гісторыі калгаснага будаўніцтва. «П адрыхтоўка суцэль- най калектывізацыі сель- скай гаспадаркі Белару- скай ССР (ліст. 1927 г. — ліст. 1929 г.)», «Подготовка сплошной коллектнвнзацнн сельско- го хозяйства Белорусской ССР (ноябрь 1927 г. — ноябрь 1929 г.)». Выдадзены ў 1976, уключае 125 даку- ментаў. Акрамя афіцыйных, змяшчае шэраг дакументаў пра «абвастрэнне кла- савай барацьбы, рост супрацьдзеяння класава-варожых сіл у вёсцы» (паведам- ленні пра падпал кулакамі саўгаса «Ду- коры», пра працэс супраць кулакоў у мяст. Журавічы Магілёўскай акр., пра спаленне калгаса «Іскра» Аршанскай акр. і інш). Публікуюцца матэрыялы пра ўдзел парт., сав., камсамольскіх арг-цый у правядзенні калектывізацыі, пра аказанне працоўнымі брыгадамі і шэфскімі групамі дапамогі вёсцы ў час с.-г. кампаній, пра збор сродкаў у фонд калгасаў і на будаўніцтва трактарных ка- лон. Мае агульную прадмову да ўсёй да- кумент. серыі. «Правядзенне суцэльнай калектывізацыі сельскай гаспадаркі Беларускай ССР (ліст. 1929 г. — 1932)», «П р о в е - денне сплошной коллек- тмвмзацмй сельского хо- зяйства Белорусской ССР (ноябрь 1929 г. — 1932)». Выдадзены ў 1973, уключае 196 дакументаў парт., сав., гасп. органаў пра колькасць калга- саў, іх тэхн. аснашчэнне. Факты суп- раціўлення стварэнню калгасаў пададзе- ны праз газетныя паведамленні. Друку- юцца архіўныя матэрыялы [рэзалюцыя ЦК КП(б)Б пра барацьбу супраць пе- рагібаў у калгасным руху ад 17.4.1930, справаздача Белкалгасцэнтра пра ліквідацыю перагібаў і памылак пры пра- вядзенні калектывізацыі ад 18.4.1930] і інш. «Завяршэнне калектыві- зацыі сельскай гаспадар кі і арганізацыйна-гаспа- дарчае ўзмацненне калга- саў Беларускай ССР (1933 — чэрв. 1941 г.)», «Завершенне кол лектмвнзацмн сельского хозяйства м органнзацн- онно-хозяйственное ук репленне колхозов Бело- русской ССР (1933 — нюнь 1941 г.)». Выдадзены ў 1985, уключае 146 да- кументаў. Згрупаваны ў 2 раздзелы: ма- тэрыялы за 1933—37 і за 1938—41. Шы- рока прадстаўлены крыніцы зводнага ха- рактару: статыстычныя матэрыялы, справаздачы, дакументы аб правядзенні з'ездаў, злётаў калгаснікаў, пра дзей- насць палітаддзелаў МТС, пра пару- шэнні новага прыкладнага Статута с.-г. арцелі і сцягванне хутароў у калгасныя цэнтры, пра асушэнне балот і інш. 36. адрозніваецца ад папярэдніх больш вы- сокім узроўнем археагр. падрыхтоўкі да- кументаў і наяўнасцю падрабязнай прад- мовы археагр. характару. Зб-кі адносяцца да навук. тыпу выдан- ня. Дакументы апублікаваны на мове арыгінала (бел. і рус.), археагр. афарм- ленне выканана на рус. мове. Усе тамы маюць прадмовы, якія складаюцца з агульнагіст. і археагр. частак. Навук.-да- ведачны апарат уключае заўвагі па змес- це (прыведзены пад тэкстамі дакументаў або ў канцы зборнікаў), заўвагі па тэкс- це, паказальнікі калгасаў, камун, аб яд- нанняў (у апошнім томе адсутнічае), спісы апубл. дакументаў (адсутнічаюць у 1-м і апошнім тамах), выкарыстаных крыніц, скарачэнняў (на рус. і бел. мо- вах). Недахоп серыі — тэндэнцыйнасць у адборы дакументаў, адсутнасць пака- зальнікаў (імяннога, геаграфічнага, прадметнага). Міхась Шумейка. «ГІСТОРЫЯ ПРА АПАЛОНА ЦІР- СКАГА», помнік перакладной бел. літа- ратуры, свецкая аповесць блізкаўсходня
39 ГІСТОРЫЯ га паходжання. Бытавала на Беларусі ў 17—18 ст. У аснове твора — апісанне прыгод гал. героя, чалавека знатнага па- ходжання з грэч. г. Ціра, які шмат гадоў блукаў па розных краях, трапляў у са- мыя незвычайныя і складаныя сітуацыі і гісторыі, пасля чаго шчасліва вярнуўся ў родны горад, дзе стаў царом. На Бела- русі распаўсюджвалася ў складзе зб. на- вел «Рымскія дзеі». Адзін з яго рукапісаў перапісаны ў Магілёве ў 1688, мова спіса — сумесь старабел. і рус. моў 17 ст. Публ.'- Рнмскне деяння: Вып. 1—2. Спб., 1877—78. Вячаслаў Чамярыцкі. «ГІСТОРЫЯ ПРА АТЫЛУ», помнік пе- ракладной літаратуры Беларусі 2-й пал. 16 ст., бел. пераклад гіст. аповесці вен- герскага пісьменніка-гуманіста Міклаша Олаха. Зроблены ў асяроддзі шляхты з польскага друкаванага выдання 1574. Збераглася ў адзіным спісе, т.зв. Паз- нанскім зборніку (каля 1580) , які па- ходзіць з Навагрудчыны. У творы пада- юцца падзеі 5 ст., эпохі «вялікага пера- сялення народаў», апісваюцца ваенныя паходы гунскіх плямён пад кіраўніцтвам «біча Божага» Атылы ў Італію і Фран- цыю, асады гарадоў, славутая бітва на Каталаўскіх палях і інш., раскрываецца гераізм еўрап. народаў у барацьбе суп- раць нашэсця варвараў. Атыла паказаны як выдатны палкаводзец, правадыр гу- наў, якія атаясамліваюцца з уграмі (вен- грамі), як станоўчы герой еўрап. гісторыі. У творы адлюстраваны погляды перадавых венгерскіх колаў эпохі Адра- джэння, якія перад тварам турэцкай не- бяспекі марылі пра мудрага і магутнага правадыра нацыі, лічылі гунаў сваімі продкамі ў патрыят.-асв. мэтах імкнуліся ўзнавіць гераічныя старонкі далёкай мінуўшчыны свайго народа. Пераклад гэтай гіст. аповесці на бел. мову свед- чыць пра вял. цікавасць на Беларусі ў 16 ст. да твораў гісторыка-гераічнай тэма- тыкі, да гісторыі інш. краін і народаў. Бел. пераклад выкананы свецкім стылем старабел. мовы, свабодным ад архаічных стараслав. элементаў. Літ.'- Веселовскнй А-Н. Нз нсто- рнв романа н повестн. Вып. 2. Спб., 1888. Вячаслаў Чамярыцкі. «ГІСТОРЫЯ ПРА ВАРЛААМА I ІАСАФА», помнік перакладной бел. літаратуры 17 ст. Арыгінал узнік у Індыі на аснове нар. паданняў пра Буду, праз персідскае і арабскае пасрэдніцтва стаў вядомы грэкам, у 11 ст. ўсх. славянам. У аповесці апісваецца жыццё індыйскага царэвіча Іасафа, які пад уплывам хрысціянскага прапаведніка Варлаама прыняў новую веру, стаў фанатычным яе прыхільнікам, далучыў да хрысціянства свайго бацьку і народ, пакінуў свецкае жыццё, зрабіўся пустэльнікам. Бел. пе- раклад надрукаваны ў 1637 у Куцеінскай друкарні, стаў непасрэднай крыніцай рус. перакладу, апубл. ў 1681 у Маскве. Прытчы з аповесці пранікалі ў вусную нар. творчасць. У 18 ст. на Беларусі ўзнікалі фалькл. перапрацоўкі твора («Алісахвій-царэвіч» і інш.). Вячаслаў Чамярыцкі. «ГІСТОРЫЯ ТРАЯНСКАЙ ВАЙНЬІ», гістарычная бел. перакладная аповесць 15 ст., гл. ♦7'роя». ГІСТОРЫЯ ФІЛАСОФП, навука пра станаўленне, развіццё і барацьбу філасофскіх ідэй, канцэпцый і сістэм, светапогляд мысліцеляў, пісьменнікаў, мастакоў, грамадскіх і паліт. дзеячаў. Элементы гісторыка-філас. ведаў узніклі ў стараж. Грэцыі ў 4—3 ст. да н.э. — 2—3 ст. н.э. (творы Арыстоцеля, Дыягена Лаэрцкага, Секста Эмпірыка). У эпоху позняга элінізму яны развіваліся айцамі хрысціянскай царквы (Яўсевій Кесарыйскі, Аўгусцін Блажэнны). Арабскі філосаф Шахрастані (12 ст.) упершыню паспрабаваў сістэматызаваць філасофію стараж. грэкаў, персаў, яўрэяў, арабаў у кн. «Рэлігійныя секты і філасофскія школы». Першым хрысціянскім гісторыка-філас. даследа- ваннем сярэдневяковай Еўропы была праца У. Бёрклі (1275—1357) «Кніга пра жыццё і смерць старажытных філосафаў і паэтаў». У эпоху Адраджэн- ня Г.ф. даследавалі пераважна ў рамках гісторыі культуры. Самастойнай навукай стала ў сярэдзіне 17 ст., калі выйшлі дас- ледаванні Т. Стэнлі «Гісторыя філасофіі» (1655 — 61), Г. Хорна «Гісторыя філасофіі ў сямі кнігах» (1655), Г. Фоса «Пра філасофію і філасофскія школы» (1658). Погляд на развіццё філасофіі як рух да спасціжэння хрысціянскай муд- расці падсумаваны ў кн. Я. Брукера «Крытычная гісторыя філасофіі ад ства- рэння сусвету да нашага часу» (1742— 47, на лац. мове; адаптаванае выд. на рус. мове «Скарочаная гісторыя філасофіі ад пачатку сусвету да цяпе- рашніх часоў». М., 1785). Пад уплывам ідэй Асветніцтва ўзнікла крытычная плынь у Г.ф., якая ўключала гісторыю пазнання, логіку, псіхалогію, развіццё прыродазнаўства. Ідэю гістарызму ў філас. пазнанні развівалі Дж. Віка, Ш. Мантэск'е, I. Гердэр, 1. Кант, I. Фіхтэ, Ф. Шэлінг. Гісторыю еўрапейскай думкі і навукі з дыялектычных пазіцый падсумаваў Г. Гегель у кн. «Лекцыі па гісторыі філасофіі», «Энцыклапедыя філасофскіх навук» (1817). У 19 ст. пачаліся сістэматычныя даследаванні Г. ф. ў Расійскай імперыі. У 1920-я гады вырас- ла цікавасць да ранейшай Г.ф. Па гэтай праблеме апублікаваны кн. Э.Радлава «Нарыс гісторыі рускай філасофіі» (2-е выд. Пб., 1920), М. Яршова «Шляхі раз- віцця філасофіі ў Расіі» (Уладзівасток, 1922), Г. Шпета «Нарыс развіцця рускай філасофіі» (ч. 1. Пг., 1922). У эмігранц- кім расійскім асяроддзі з явіліся ары- гінальныя манаграфіі М. Бярдзяева «Рус- кая ідэя: Асноўныя праблемы рускай думкі XIX і пачатку XX ст.» (Парыж, 1946), В. Зянькоўскага «Гісторыя рускай філасофіі» (т. 1—2. Парыж, 1948—50), М. Лоскага «Гісторыя рускай філасофіі» (Нью-Йорк, 1951), у Маскве выдадзена 5-томная «Гісторыя філасофіі ў СССР» (1985—88). Гісторыя філас. думкі Беларусі дасле- давалася ў адзінстве з развіццём грамад- ска-паліт., эстэтычнай і сацыялагічнай думкі. Элементы філас. ведаў тут былі вядомы з эпохі сярэднявечча (10—15 ст.), калі адбывалася станаўленне бел. народнасці і яе культуры. Яны пранікалі праз біблейскія кнігі філасофска-этычна- га зместу («Эклезіяст», «Прамудрасць Саламона», «Прытчы Саламона», «Пра- мудрасці Ісуса сына Сірахава»), праз пе- ракладную візантыйскую л-ру, творы айцоў царквы. Важнай крыніцай тэарэ- тычнай і практычнай мудрасці была вус- ная нар. творчасць. Філасофскія раздзе- лы «Крыніцы ведаў» візантыйскага пісьменніка Іаана Дамаскіна (каля 675— 754), напісаныя паводле прац Арыстоце- ля і яго хрысціянскіх каментатараў, былі перакладзены на стараславянскую мову. Біблейская філасофія светастварэння пе- раказана ў «Аповесці мінулых гадоў» (12 ст.), якая перапісвалася і выкары- стоўвалася на Беларусі як адна з крыніц мясц. летапісу. Пасля хрышчэння Русі ў праваслаўным багаслоўі ўзніклі 2 плыні. Паводле 1-й (Клімент Смаляціч) лічылася, што антычная свецкая філасофія і навука (рыторыка, паэтыка, граматыка і інш.) неабходныя для больш глыбокага разумення хрысціянскай рэлігіі. Прадстаўнікі другой, артадак- сальнай, плыні лічылі, што для хрысціянскай асветы дастаткова Свяш- чэннага пісання і твораў айцоў царквы. Яны абвінавачвалі Клімента Смаляціча (паводле Іпацьеўскага летапісу, «кніжніка і філосафа, якога на Рускай зямлі яшчэ не было») у чытанні «па- ганскіх філосафаў» Гамера, Арыстоцеля і Платона. Пачынальнікам самабытнай сінкрэтычнай мудрасці (адзінства тэа- логіі, філасофіі, аратарскага і паэтычнага мастацтваў) у старадаўняй Беларусі быў Кірыла Тураўскі. У 10—15 ст. на Русі адукаваныя людзі знаёміліся з антычнай і сярэдневяковай філасофіяй, літаратурай, этыкай і эстэтыкай па эн- цыклапедычным зб. «Пчала» (13 ст.). Народны пантэістычна-мастацкі света- погляд выявіўся ў паэме «Слова аб па- ходзе Ігаравым» (канец 12 ст.), у фабулу якой увайшлі фрагменты з гісторыі По- лаччыны, мясц. песні і легенды. У эпоху Адраджэння павялічылася роля філасофіі, свецкай навукі, л-ры і мастац- кай культуры ў грамадскім жыцці. Гэта- му працэсу спрыяла ўзнікненне кніга дру кавання, пашырэнне ас- ветніцкай дзейнасці, вучоба прад-
40 ПСТОРЫЯ стаўнікоў шляхты і гараджан у еўрапейскіх універсітэтах, уплыў гу- маністычнай еўрапейскай культуры. У тэалагічных і філасофскіх дыскусіях на Беларусі 16—17 ст. важнае месца зай- малі праблемы чалавека і грамадства, прававой дзяржавы. Склалася рэгіянальна самабытная гуманістычная ідэалогія, філасофія, этыка і эстэтыка (творчасць і асветніцкая дзейнасць Ф. Скарыны, М. Гусоўскага, С. Буднага, В. Цяпінскага, А. Волана, заканадаўчая дзейнасць Л. Сапегі, Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588, палемічныя творы А. Філіповіча, М. Сматрыцкага, братоў Л. і С. Зізаніяў і інш.). 3 пазіцый хрысціянскай філасофіі і этыкі сутнасць чалавека, грамадства і сусвету тлумачыў Сімяон Полацкі. Разам з тым ён шырока карыстаўся паэтычнымі вобразамі і лагічнымі аргументамі антычнай і рэне- сансавай свецкай культуры. Асаблівасць развіцця філас. думкі на Беларусі і ў Літве канца 16 — 1-й пал. 18 ст. — за- сваенне антычнай, сярэдневяковай і школьнай новаеўрапейскай філасофіі, гуманітарнай навукі, прыродазнаўства, мастацкай культуры праз Віленскую езуіцкую акадэмію (гл. ў арт. Віленскі універсітэт), мясцовыя калегіі, базыль- янскія і піярскія школы, якія існавалі ў большасці бел. гарадоў і мястэчак. У іх вывучалі рыторыку, паэтыку, «ме- тафізіку» (анталогію), логіку, этыку, фізіку (натурфіласофію), пазней яшчэ і псіхалогію ў адпаведнасці з рымска-ка- таліцкімі, лацінскімі філасофска-тэа- лагічнымі і асветніцкімі традыцыямі (т. зв. неасхаластыка). 2-я пал. 18 ст. ха- рактарызуецца абнаўленнем бел., літ. і польск. філасофіі, паступовым выцяс- неннем неасхаластыкі прыродаз- наўствам, эксперыментальнымі навукамі і заснаванымі на іх філас. маральна- этычнымі і эстэт. высновамі. Захаваліся лацінскія курсы лекцый па філасофіі і логіцы, прачытаныя ў Гародні (гл. Грод- зенскія філасофскія рукапісы), Мінску і Полацку М. Дамашэвічам, Б. Мажэйкам, I. Сцірпейкам і інш., часам нейядомымі аўтарамі, якія шырока карысталіся эмпірычнымі матэрыяламі і тэарэт. вы- сновамі еўрапейскай навукі 16—18 ст. Асветніцкую філасофію 18 — 1 -й пал. 19 ст. прадстаўлялі тут А. Доўгірд, пасля- доўнікі філасофска-эканам. тэорыі фізіякратаў I. Храптовіч, I. Страй- ноўскі, К. Багуслаўскі (1754—1819), тэ- арэтыкі рыторыкі і паэзіі П. Галянскі (1753—1824), Э. Славацкі (1772— 1814), Л. Бароўскі (1784—1848) і інш. Станаўленню нац. свядомасці і вызв. ру- ху садзейнічала знаёмства мясц. інтэлігенцыі з ням. класічнай філасофіяй, творамі Канта, 1. Фіхтэ, Ф.Шэлінга, Г. Гегеля. Развіццё самабытнага бел. светапогля- ду Новага часу пачалося ў творчасці бел. пісьменнікаў і публіцыстаў пасля нац.- вызв. паўстання 1863—64 у Польшчы, на Беларусі і ў Літве. У творчасці К. Каліноўскага, Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, А. Гурыновіча, Цёткі (А. Пашкевіч), Я.Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, 3. Бядулі, М. Гарэцкага, дзеячаў Бел. сацыяліст. грамады і газ. «Наша ніва» А. Луцкевіча, І.Луцкевіча, В. Ластоўскага, публіцыстаў Л. Гмыра- ка (М. Бабровіча), С. Ясяновіча (С. Па- луяна), гісторыка М. В. Доўнар-Заполь- скага і інш. сфарміраваліся філасофія, этыка і эстэтыка бел. нац. Адраджэн- ня — духоўнага і грамадска-паліт. руху да стварэння самабытнай бел. культуры і нац. дзяржаўнасці. Спроба грамадска- паліт. рэалізацыі гэтых ідэй зроблена ў 1917—21 напярэдадні і пасля абвяшчэн- ня Бел. Нар. Рэспублікі (1918). Першае філасофска-публіцыстычнае падсума- ванне нац. адраджанізму як сінкрэтычнай навукова-гуманітарнай і сац.-паліт. плыні зроблена ў творах I. Абдзіраловіча (І.У. Канчэўскага) «Ад- вечным шляхам: (Даследзіны беларуска- га светапогляду)» (Вільня, 1921) і Сулімы (У.І. Самойлы) «Гэтым перамо- жаш!» («Заходняя Беларусь: 36. грамад. мыслі, навукі, літ., мастацтва Зах. Бела- русі». Вільня, 1923). У БССР, як і ва ўсім СССР, афіцый- най, дзярж.-парт. філасофіяй, абавязко- вай для выкладання ў школах і ВНУ, стала марксісцка-ленінская дактрына — дыялектычны і гіст. матэрыялізм, навук. камунізм. У 1920-я гады, калі дазваляла- ся частковая свабода інтэрпрэтацыі і ка- ментарыя марксісцка-ленінскай філасо- фіі, у БССР былі апублікаваны арыгі- нальныя падручнікі С. Вальфсона «Дыялектычны матэрыялізм» (1922, на рус. мове; апошняе 7-е дапоўн. выд. 1929), Б. Быхоўскага «Нарыс філасофіі дыялектычнага матэрыялізму» (Мн., 1930; на рус. мове. М.; Л., 1930), інш. даследаванні па метадалогіі, сацыялогіі, псіхалогіі, у тым ліку У. Іваноўскага «Метадалагічныя ўводзіны ў навуку філасофію» (т. 1, 1923, на рус. мове), С. Кацэнбогена «Марксісцкая сацыялогія» (1925, на рус. мове). Пасля ўзмацнення бальшавіцка-сталінскай дыктатуры (1930-я—пачатак 1950-х гадоў) у мясц. працах па марксісцка-ленінскай філасофіі запанавала дагматычна-схала- стычная прапаганда і папулярызацыя кніг і інш. публікацый, афіцыйна ўхваленых у Маскве. У 2-й пал. 1950-х гадоў пачалася паступовая «лібераліза- цыя» ў сферы філас. даследаванняў і вы- вучэння гісторыі бел. філасофскай, гра- мадска-паліт. і літаратурна-эстэт. думкі. Выйшлі манаграфіі М. Алексютовіча «Скарына, яго дзейнасць і светапогляд» (1958), I. Лушчыцкага «Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філа- софскай думкі ў Беларусі ў другой пала- віне XIX ст.» (1958), А. Смірнова «Кас- тусь Каліноўскі ў паўстанні 1863 г.» (1959) і інш. Сістэматычныя даследаванні па гісторыі філас. і эстэт. думкі Беларусі па- чаліся ў 1960-я гады супрацоўнікамі ад- дзела гісторыі філасофіі Ін-та філасофіі і права АН БССР. На першым этапе (2-я пал. 1940-х—50-я гады) сцвярджалася «марксісцка-цэнтрысцкая» дактрына, паводле якой толькі марксісцка- ленінская ідэалогія валодае манаполіяй на сапраўды навуковае тлумачэнне пры- роды, сац. быцця і культуры. Першай калектыўнай кнігай бел. гісторыкаў філасофіі быў зб. арт. «3 гісторыі бараць- бы за распаўсюджванне марксізму на Бе- ларусі (1883—1917 гг.)» (1958). Аднача- сова пад уплывам У.М. Перцава, які быў навук. кіраўніком маладых даследчыкаў, пачалося вывучэнне светапогляду дзея- чаў бел. культуры 16—19 ст. (Ф. Скары- ны, С. Буднага, М. Сматрыцкага, Сімяона Полацкага, К. Каліноўскага, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа і інш.). Вынікам гэтых даследаванняў ста- ла хрэстаматыя «3 гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі» (1962), падрыхтаваная групай даследчы- каў пад кіраўніцтвам В. А. Сярбенты. Гэ- та кніга садзейнічала сістэматычнаму вывучэнню дакастрычніцкай дэмакр. думкі і сав. марксісцка-ленінскай філасофіі і сацыялогіі ў БССР. Пачаліся даследаванні філасофіі і культуры Бела- русі эпохі Адраджэння (С. Падокшын, В. Пузікаў, Я. Парэцкі) пераходнага перы- яду ад сярэднявечча да Новага часу (У. Дуброўскі, К. Пракошына), эпохі Ас- ветніцтва (А. Бірала, Э. Дарашэвіч. У. Пратасевіч і інш.), ідэйна-філас. дыс- кусій у 1820—40-я гады (Н. Махнач), матэрыяліст. традыцый у гісторыі прыро- дазнаўства (М. Купчын), рэв.-дэмакр. думкі, сац. філас. і этычных праблем у творчасці Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа (А.Майхровіч), гісторыі бел. эстэ- тычнай думкі і мастацкай культуры (У. Конан). Вынікам гэтых даследаванняў быў цыкл манаграфій па асн. праблемах бел. гісторыка-філас. навукі і калек- тыўныя кнігі «Ідэі гуманізму ў грамад- ска-палітычнай і філасофскай думцы Бе- ларусі (дакастрычніцкі перыяд)» (1977), «Ідэі матэрыялізму і дыялектыкі на Бела- русі (дакастрычніцкі перыяд)» (1980). У 1980-я гады гісторыкі філасофіі вяр- нуліся да фундаментальнага даследаван- ня ідэалогіі і эстэтыкі Савецкай Беларусі, апублікавалі калектыўную манаграфію «Развіццё марксісцка-ленінскай філасофіі ў БССР (20—70-я гады)» (1984). На рубяжы 1980—90-х гадоў праводзіліся тэксталагічныя даследа- ванні, выяўленне новых помнікаў філас. і агульнакультурнага зместу на стара- бел., польскай і лацінскай мовах. Вынікам гэтых пошукаў стала анталогія «Помнікі філасофскай думкі Беларусі XVII — першай паловы XVIII ст.»
(1991). За цыкл работ групе бел. гісторыкаў філасофіі была прысуджана Дзярж. прэмія БССР 1984. Крызіс марксісцка-ленінскай метадалогіі на па- чатку 1990-х гадоў істотна паўплываў на тэматыку гісторыка-філас. даследаван- няў; даследчыкі засяродзіліся на фунда- ментальным вывучэнні гісторыі нац. культуры, дзеячаў сярэдневяковай і рэ- несансавай культуры (Кірылы Ту- раўскага, Ф. Скарыны, Сімяона Полац- кага і інш.), нац. самабытнасці бел. філасофскай думкі. Дасягненнем гісторыка-філас. думкі бел. замежжа было, поруч з даследаван- нем літ.-мастацкай, гістарычнай і навук. спадчыны Беларусі, уключэнне ў кан- тэкст нац. культуры антычнай філасофіі. У 1960— 80-я гады Я. Пятроўскі (ЗША) апублікаваў у сваім перакладзе на бел. мову з каментарыямі «Дыялогі» Платона (у 6 кн.), анталогію «Лепшыя думкі ча- лавека» (у 3 т.), «Разважанні» Марка Аўрэлія, «Старажытную грэцкую класіку», шматтомны «Класічны грэцка- беларускі слоўнік» і інш. Уладзімір Конан. ГІСТПАРТ ЦБ КП(б)Б, назва Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Бу 1921—29. ГІТЛЕР [Ні«1ег (Адольф) сапр. Шыкл ьгрубер; 20.4.1889, Браў- наў, Аўстрыя — 30.4.1945], лідэр гер- манскай фашысцкай (нацыянал-сацы- ялісцкай) партыі, кіраўнік германскай фаш. дзяржавы, гал. нацысцкі ваенны злачынца. Да 1914 жыў у Аўстрыі, по- тым у Германіі (Баварыя). Быў зацятым прыхільнікам нацыяналіст. і анты- семіцкіх «тэорый». У 1-ю сусв. вайну яфрэйтар герм. арміі. У 1919 адзін з ар- ганізатараў, з 1920 фюрэр (правадыр) Нацыянал-сацыялісцкай рабочай партыі Германіі (НСРПГ). 8—9.11.1923 разам з ген. Э. Людэндорфам зрабіў у Мюнхене спробу фаш. перавароту, якая скончыла- ся правалам. За гэта асуджаны на 5 га- доў зняволення. У турме напісаў кн. «Мая барацьба» («Меіп КатрГ»), якая стала ідэалаг. і паліт. праграмай герман- скага фашызму. У барацьбе за ўладу вы- карыстоўваў бязмежную дэмагогію, пра- вакацыі, шантаж і забойствы; заклікаў знішчаць цэлыя народы ў імя «панаван- ня германскай нацыі». Пры падтрымцы герм. манаполій Г. і яго памагатым уда- лося распаліць шавінізм у краіне і ства- рыць сабе масавую апору сярод на- сельніцтва. 30.1.1933 стаў рэйхсканцле- рам, са жн. 1934 адначасова і прэзідэнт фаш. Германіі, з 1938 і Вярх. га- лоўнакамандуючы герм. ўзбр. сіламі. Г. і яго памагатыя ўсталявалі ў краіне рэжым крывавага тэрору. Урад Германіі на чале з Г. стварыў блок краін-агрэсараў, развя- заў 2-ю сусв. вайну 1939—45. 22.6.1941 гітлераўская армія напала на СССР. У ліку інш. яго тэрыторый на працягу чэрв.—жн. 1941 акупіравала Беларусь + а 5 1 Ш т 1 е б М г У ь V в к ф «т ы г выбухное л е А е.я Л Д м Іо X Р* ю э е ₽ н о 0 <€ юс малы X ж э 0 шт Э€ юс вялікі 4 дз г п •V ц Э€ ётаваны юс малы а 3 ь р ч +€ ётаваны юс вялікі 9 с Ш ш & іжыца Да арт. Глаголіца. Глагалічны алфавіт. (гл. Акупацыйны рэжым). 3—4.8.1941 ён быў у Барысаве, 26.8.1941 — на тэр. Брэсцкай крэпасці. З'яўляўся на- тхняльнікам і адным з гал. арганізатараў масавага знішчэння цывільнага на- сельніцтва і ваеннапалонных, страшэн- ных зверстваў, што ўчынялі фашысты ў акупіраваных краінах, у т.л. на Беларусі. Давёўшы фаш. Германію да краху, скон- чыў жыццё самагубствам у бункеры бер- лінскай імперскай канцылярыі. Кр' Преступленвя немецко-фашнстсквх оккупантов в Белорусснн, 1941 —1944. [2 НЗД.]. Мн., 1965; Пнкер Г. Застольные разговоры Гнтлера: Пер. с нем. Смоленск, 1993; Раушнннг Г. Говорнт Гнтлер: Зверь нз бездны. М., 1993; Ніііетв ЬавеЬехргасініпвеп: Біе РгоіокоІКгавтепІе зеіпег тіІііатІБСІіеп Копіегепгеп 1942—1945. ЗівііЕагі, 1962; НііЬаівсЬ V. Ніііетв У/еі5ііП8еп Ніг <1іе Кгіе8<ііЬгші8 1939—1945. Ргапківгі ат Маів, 1962; А<1о1( Ніііег іп Ві|<1<1окіітеп(еп зеіпег 2еіі. Вгі. 1—5. НатЬіігв, 1979. Літ.'. Фмнкер К. Заговор 20 нюля 1944 года: Пер. с нем. М., 1976; I о ф е Э. Гітлер на Беларусі // Зрок. 1991. 9—10; Мельннков Д., Черная Л. Преступ- ннк № 1: Нацнстскнй режнм н его фюрер. 3 нзд. М., 1991: Ф е с т П.К. Гнтлер: Бногра- фня: Пер. с нем. Т. 1—3. Пермь. 1993; Н і 11 8 г іі Ь е г А. Ніііегз $ігаіе8Іе: Роіііік шні Кгіе8ІііЬгші8 1940—1941. Ргапківгі ат Маіп, 1965; В іі 11 о с к А. Ніііег: а зііігіу іп іугаппу. Ыеік Уогк, 1967; I г V і п 8 О- Ніііег ші<! зеіпе ЕеІбЬеггеп. Егапкііігі ат Маів, 1975; Т о 1 а п <1 I. А<1о1( Ніііег. Ыету Тогк, 1977. ГІЦІС Уладзімір Міхайлавіч [24.6(6.7). 1881, Пецярбург — 22.8.1938], савецкі военачальнік, камкор (1935). У арміі з 1899. Скончыў юнкер- скае пях. вучылішча (1902). Удзельнік 1-й сусв. вайны, палкоўнік. 3 1918 у Чырв. Арміі. Камандаваў 6-й, 8-й армія- мі, Паўд. фронтам. У ліп. 1919 — крас. 1920 каманд. Зах. фронтам. Увосень 1919 кіраваў контрнаступленнем па раз- громе арміі Юдзеніча, удзельнічаў у баях з польск. войскамі. Узнаг. ордэнам Чырв. Сцяга (1919). У 1920 — 21 каманд. Каўказскім фронтам. Пасля грамадз. вайны на адказных пасадах у Чырв. Арміі, у НКА СССР. Беспадстаўна рэп- рэсіраваны, рэабілітаваны пасмяротна. ГЛАГОЛІЦА ГІЯРГІДЗЕ Збігнеў Іосіфавіч [25.1 (7.2).1912, г.Масква], беларускі эканаміст. Д-р эканам. н. (1973). Скон- чыў Закаўказскі ін-т інжынераў шляхоў зносін (1932, Тбілісі), Усесаюзны завоч- ны фінансавы ін-т (1939). 3 1949 дацэнт Бел. ін-та нар. гаспадаркі, у 1959—91 працаваў у Ін-це эканомікі АН Беларусі. Аўтар прац па эканам. гісторыі Беларусі, фінансава-крэдытных адносінах. Адзін з аўтараў калектыўных манаграфій «Эка- номіка Беларусі ў эпоху імперыялізму, 1900—1917» (1963), «Сацыялістычныя пераўтварэнні ў эканоміцы Беларусі ў 1917—1920 іт.» (1966), «Эканоміка Са- вецкай Беларусі, 1917—1967» (1967), «Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні ў Беларускай ССР за гады Савецкай улады» (1970), «Развіццё эканомікі Бе- ларусі ў 1921 —1927 гг.» (1973), «Развіццё эканомікі Беларусі ў 1928 — 1941 іт.» (1975), «Развіццё эканомікі Бе- ларусі ў 1961 —1970 гг.» (1978), «Эка- номіка Беларусі ў перыяд пасляваеннага адраджэння» (1988). Тв.: Очеркн развнткя фннансов н кредв- та в Белорусснн. Мн., 1970 (у сааўт.); Бело- руссня за десять пятялеток. Мн., 1982 (ра- зам з Л.Ф. Герашчанка). ГЛАГОЛЕЎ Васіль Васілевіч [20.2(4.3).1898, Калуга — 21.9.1947], удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1943). Ген.- палк. (1944). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны. У Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941, ка- мандзір дывізіі, корпуса, камандуючы арміямі. Камандаваў 31-й арміяй, якая ў час Беларускай аперацыі 1944 прарвала абарону ворага пад Дуброўнам, удзельні- чала ў вызваленні Оршы, Барысава, Мінска, Гродна. Пасля вайны камандую- чы арміямі, паветр.-дэсантнымі войскамі. Яго імем названа вуліца ў Мінску. ГЛАГОЛІЦА, старажытная славянская азбука. Створана ў 9 ст. славянскім ас- ветнікам Канстанцінам (Кірылам) Філосафам і папярэднічала кірыліцы. Мела 40 літар алфавітнага складу. На- звы, размяшчэнне і гукавое значэнне літар амаль такія, як і ў кірыліцы, але графічнае напісанне іншае і больш скла- данае. Найстарэйшыя помнікі гла- галічнага пісьма: надпіс 893 на над- магільнай пліце, у руінах Сімяонаўскай царквы ў Праславе (Балгарыя), Кіеўскія лісткі (10 ст.), Зографскае, Марыінскае, Асеманава евангеллі (10—11 ст.). Пасля з'яўлення кірыліцы на многіх слав. зем- лях (у Маравіі, Македоніі, Чэхіі, Далма- цыі, Харватыі, Балгарскім царстве, Кіеўскай Русі) суіснавалі формы пісьменнасці на аснове 2 алфавітаў. 3 12 ст. Г. стала другараднай слав. азбукай, а пазней захоўвалася пэўны час у ка- таліцкіх прыходах Далмацыі і Харватыі.
ГЛАДКІ Літ.'. Н с т р н н В. А. Вознхкновенхе н развнтне пнсьма. М., 1965; Сказання о начале славянской пнсьменностн. М., 1981: Павленко Н.А. Нсторня пнсьма. 2 нзд. Мн., 1987. Марат Батвіннік. ГЛАДКІ Мацвей (?—1648 або чэрв. 1653), адзін з кіраўнікоў паўстанцаў у антыфеадальнай вайне 1648—51 на Ук- раіне і Беларусі. Палкоўнік войска Запа- рожскага. Летам 1648 Б. Хмяльніцкі накіраваў Г. з казацкімі загонамі (атра- дамі) на Беларусь. У Кобрыне яго казакі з дапамогай мясц. паўстанцаў разграмілі полк драгунаў стольніка ВКЛ В. Ган- сеўскага. У Мазырскім пав. перамаглі войска Валовіча, потым занялі Пінск. Але войскі ВКЛ пад камандаваннем стражніка Мірскага ўварваліся ў горад і пасля працяглага бою занялі яго. Толькі невялікая частка казакоў выратавалася і ўцякла па р. Піна. Паводле адных зве- стак Г. загінуў на рацэ, паводле інш. — па загадзе Хмяльніцкага пакараны смер- цю за парушэнне Белацаркоўскага дага- вора 1651. Літ.. Бедоруссня в эпоху феодалнзма. Мн., 1960. Т. 2. С. 42; Документн Богда- на Хмельннцького, 1648—1657. КнТв, 1961. С. 293; КоіІііЬа} Е. Хусіе Іаішкга Кайхін'іііа-. У/ііпо; ТУііеЬак, 1859. 8. 125. Васіль Мялешка. ГЛАДКІ Язэп Адамавіч (4.10.1890, в. Міхалкавічы Барысаўскага пав., цяпер Лагойскі р-н — 28.7.1972), беларускі грамадскі дзеяч, фалькларыст, этнограф. Скончыў Мінскі пед. ін-т (1935). У 1-ю сусв. вайну на Паўн. фронце. Пасля Лют. рэв. 1917 далучыўся да бел. руху, распаўсюджваў газ. «Вольная Беларусь», выбіраўся членам выканаўчага камітэта 12-й арміі. Дэлегат з езда беларусаў-вай- скоўцаў Паўн. фронту ў Віцебску, Усе- бел. з'езда ў Мінску. У 1918—19 вучыўся ў Менскім Бел. пед. ін-це. У 1920-я гады настаўнічаў у бел. пач. школах Бары- саўскага пав.; у 1930 звольнены па паліт. матывах. У 1935 у Ін-це школьнай аду- кацыі ў Мінску. У час 2-й сусв. вайны працаваў настаўнікам у роднай вёсцы, у школьным выд-ве ў Мінску. 3 1944 у Германіі, выкладаў у бел. гімназіі імя М.Багдановіча ў Ватэнштэце, заснаваў выд-ва «Заранка», выдаў «Беларускі ле- мантар», чытанкі, зборнікі бел. нар. спе- ваў і казак. 3 1952 у ЗША, працягваў на- вук. і культурна-асв. дзейнасць, у Нью- Йорку аднавіў выд-ва «Заранка», выдаў пад псеўд. Адам Варлыга зборнікі «Пры- казкі Лагойшчыны» (1966), «Краёвы слоўнік Лагойшчыны» (1970), «Забабо- ны Лагойшчыны» (1972) і інш. У працы «Чутае, бачанае, перажытае» даў шыро- кую панараму нар. жыцця Лагойшчыны канца 19 — пач. 20 ст. (засталася ў ру- капісе). Літ.: Палупанаў У. Дума пра Ада- ма Варлыгу / / ЛіМ. 1991. 20 снеж. Уладзімір Палупанаў. ГЛАЗУНОЎ Пётр Аляксеевіч (н. 20.2.1920, в. Петрачкі Віцебскага р-на), Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі з 1938. Скончыў Віцебскі аэраклуб (1938), Адэскую ваен. авіяцыйную шко- лу (1940). У Вял. Айч. вайну з сак. 1943 на Паўд.-Зах., 3-м Укр., 3-м і 2-м Пры- балт. і Ленінградскім франтах. Камандзір эскадрыллі, нам. камандзіра штурмавога авіяпалка; зрабіў 138 баявых вылетаў на штурмоўку жывой сілы і тэхнікі праціўніка, збіў 3 самалёты, знішчыў 18 танкаў, 68 аўтамашын, шмат інш. тэхнікі, цэнтр. склады данбаскай гру- поўкі праціўніка. У вер. 1943 група са- малётаў на чале з Г. знішчыла і пашко- дзіла на аэрадроме 14 самалётаў ворага, разбурыла ангар, падавіла агонь зенітнай батарэі. Пасля вайны скончыў Вышэй- шыя лётна-тактычныя курсы (1947), Пэнтр. лётна-тактычныя курсы ўдаска- налення афіцэрскага саставу (1955). Да 1975 служыў у Сав. Арміі, палкоўнік. ГЛАСКО Восіп Восіпавіч (Хлашко Юзаф; 1856, маёнтак Пераселянцы По- лацкага пав. — 14.7.1934), дзеяч народ- ніцкага і польскага грамадска-палітыч- нага руху, журналіст. 3 дваран. Скончыў гімназію ў Варшаве. У 1876 паступіў у медыка-хірургічную акадэмію ў Пецяр- бургу, дзе знаходзіўся пад апекай стры- ечнага брата І.А. Гласко, суправаджаў яго ў паездцы за мяжу для наладжвання сувязей з рус. і польскай сацыяліст. эмі- грацыяй. У снеж. 1878 за ўдзел у сту- дэнцкіх выступленнях арыштаваны. Паўторна арыштаваны 15.4.1879 у сувязі з яго паездкамі ў Полацк і Варшаву да мясц. рэвалюцыянераў. Пасля 4-месяч- нага зняволення выпушчаны пад наглвд паліцыі. Удзельнічаў у стварэнні поль- скай сацыяліст. гміны ў Пецярбургу, быў яе прадстаўніком у «Народнай волі», падтрымліваў сувязь з I. Грынявіцкім. Паступова Г. адыходзіў ад народніцтва ў бок нацыянальнага сацыялізму. 12.4.1881 зноў арыштаваны, высланы на 5 гадоў у г. Енісейск (Усх. Сібір). Вяр- нуўшыся з Сібіры, жыў у Варшаве (1888—93), супрацоўнічаў у штотыд- нёвіку «Сіоа» («Голас»), стаў ідэйным кіраўніком выдання. У выніку далейшай ідэйнай эвалюцыі далучыўся да нац. дэ- макратаў (эндэкаў). Адзін з ар- ганізатараў і ўдзельнікаў патрыятычнай маніфестацыі ў Варшаве 17.4.1894. 20.8.1894 на яго кватэры ў Варшаве, а на наступны дзень у родным маёнтку пра- ведзены вобыскі, знойдзена шмат неле- гальнай л-ры. Узяты пад стражу і зняво- лены ў Варшаўскай цытадэлі. Асуджаны па справе «Лігі Нарадовай» (арг-цыі эн- дэкаў), высланы на 5 гадоў у Сольвыча- годск Валагодскай губ. (у 1895 тэрмін ссылкі скарочаны да 2 гадоў). 3 вер. 1897 жыў у Смаленску, у сак. 1899— 1902 — у Пераселянцах пад тайным на- глвдам паліцыі, потым у Львове, дзе зай- маўся журналістыкай. У 1906 рэдагаваў у Вільні час. «Дзеннік Віленьскі». Напя- рэдадні германскай акупацыі Вільні (1915) выехаў у Мінск, потым у Пецяр- бург, дзе разам з лідэрамі эндэцыі выда- ваў штотыднёвік «8ргач,а роізка» («Польская справа»). Пазней заснаваў у Маскве штотыднёвік «Оагеіа роізка» («Польская газета»), які рэдагаваў да ад'езду з Расіі пасля кастр. 1917. 3 1918 жыў у Варшаве, потым у Міланаўцы ка- ля Варшавы. Супрацоўнічаў з «Сагеіа У/агзгахузкіеі» («Варшаўскай газетай»), узначальваў аб'яднанне варшаўскіх жур- налістаў. Літ.: Яжборовская Н. С., Бу ха- р н н Н.Н. У нстоков польского соцналн- стнческого двнження. М., 1976; Ч е р е п н - ц а В. Нстокн: (Очеркя нэ нсторнн рус.- бел.-пол. рев. в культ. связей XIX — нач. XX веков). Гродно, 1991. Валерый Чарапіца ГЛАСКО Іван Антонавіч (літ. псеўд. Р а п а ц к і; 8.2.1855, Полацкі пав. — ліп. 1881), дзеяч рэвалюцыйнага руху, публіцыст. Стрыечны брат В.В. Гласко. 3 дваран. Скончыў Мінскую гімназію, ву- чыўся ў Пецярбу ргскай медыка- хірургічнай акадэміі. У пач. 1873 увай- шоў у адну з народніцкіх рэв. груп Пе- цярбурга, прадстаўляў у ёй радыкальныя колы сталічнага беларуска-лольскага студэнцтва. У 1874 заснаваўу Пецярбур- гу першы польска-беларускі сацывдіст. гурток, які меў цесныя сувязі з рэв. арг-цыямі Масквы, Кіева, Варшавы, Львова, народніцкімі гурткамі на Беларусі. У чэрв. 1876 выехаў у Лондан, дзе наладзіў кантакт з групай расійскіх рэв. эмігрантаў, аб яднаных вакол газ. «Вперёд!». Сустракаўся з ідэолагам расійскага народніцтва П.Л. Лаўровым, В. Урублеўскім, удзельнічаў у перагаво- рах пра заснаванне ў Лондане сумеснай расійска-польскай друкарні і выданні ў ёй новага органа сацыяліст. думкі. Змясціў у газ. «Вперёд!» (1876. № 38— 40, 42, 44) вял. карэспандэнцыю пра грамадска-паліт. рух на радзіме «3 Бела- русі». Па прыбыцці ў Пецярбург Г. арыштаваны ў сувязі з судовым працэсам па «справе 50-ці» (21.2—14.3.1877), по- тым знаходзіўся пад наглядам паліцыі. Удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1877 — 78 у якдсці фельчара, за муж- насць і гераізм узнагароджаны ордэнам св. Георгія. Знаходзячыся на Балканах, прапанаваў Лаўрову пераправіць у Расію вял. партыю нелегальнай л-ры па ар- ганізаваным ім у Румыніі кантрабандным шляху. Пасля завяршэння баявых дзеян- няў у сак. 1878 вярнуўся ў Пецярбург. 15.9.1878 у якасці эмісара пецярбургскай арг-цыі прыбыў у Варшаву з мэтай кан- салідацыі рэв. сіл. На наступны дзень выпадкова арыштаваны і зняволены ў Варшаўскай цытадэлі. Прыцягнуты да следства па справе аб сацыяліст. прапа- гандзе сярод рабочых у Варшаве («спра- ва 137-мі»). 14.4.1880 высланы ва Усх.
Сібір у адм. ссылку, якую адбываў у Краснаярску. Памёр у час сустрэчы чар- говай партыі паліт. вязняў, узрушаны жудасным выглядам людзей, скаваных ланцугамі, пад аховай моцнага кардона варты. Літ.. С н ы т к о Т.Г. Русское народннче- ство н польское обшественное двнженне 1865—1881 гг. М., 1969; Яжборовская Н.С., Бу харнн Н.М. У ястоков польско- го соцналнстнческого двнження. М., 1976; Черепнца В. Нстокн: (Очеркн нз нсто- рнн рус.-бел.-пол. рев. н культ. связей XIX — нач. XX веков). Гродно, 1991. Валерый Чарапіца. ГЛАСКО Уладзіслаў Ксавер'евіч (1860, маёнтак Кабыльнікі Віцебскага пав. — ?), удзельнік рэв. руху. 3 дваран. Ву- чыўся ў Пецярбургскім лясным ін-це. Займаўся сельскай гаспадаркай у сваім маёнтку. Выказваў думкі пра неабход- насць ліквідацыі памешчыцкага зем- леўладання, перадачы зямлі сялянам і іншых дэмакр. пераўтварэннях шляхам рэформ. У 1879 выехаў у в. Бацішчава Дарагабужскага пав. Смаленскай губ., дзе рускі публіцыст і вучоны-аграхімік А.М. Энгельгарт стварыў узорную гаспа- дарку на капіталіст. асновах і школу для падрыхтоўкі «інтэлігентных зем- леўладальнікаў», успрыняў там на- родніцкія ідэі. У 1880 узяты пад тайны нагляд паліцыі. У вер. 1882 аказваў да- памогу Віцебскаму рэвалюцыйнаму гур- тку, які абсталёўваў пад друкарню. Калі гэта спроба не ўдалася, хаваў у сваім ма- ёнтку нарадавольца М. Янчэўскага, а по- тым пераправіў яго ў Варшаву. Пасля арышту Янчэўскага (28.7.1882) прыцяг- нуты да следства па справе падп. дру- карні партыі «Пралетарыят Вялікі» ў Варшаве. У пісьме міністру юстыцыі вы- казаў раскаянне і прасіў аб памілаванні. 17.7.1885 падпарадкаваны публічнаму нагляду паліцыі на 2 гады. Адбываў па- каранне ў Віцебскай губ. У далейшым ад паліт. дзейнасці адышоў. Літ.' Сгегеріса V/. гхміахкі гея’ОІвсрпізібв' Ваіаіогііы і Роккі V ІаіасН 70—80 XIX хміекіі. У/агзга\уа, 1985. Валерый Чарапіца. ГЛАЎБІЦ (СІанЬіІг, СІачЬісг) Іаган (Ян) Крыштоф (1700 (?), Сілезія, Поль- шча — 3.3.1767], архітэктар. Прад- стаўнік віленскага барока. Сярод работ на Беларусі: перапрацоўка праекта кас- цёла Іаана Хрысціцеля ў в. Сталовічы Баранавіцкага р-на (1743—46), перабу- дова Полацкага Сафійскага сабора (1738—50), касцёла кармелітаў у Глы- бокім (1735), рэканструкцыя касцёла кармелітаў у Мсціславе (1746—50), Спа- скай царквы (1756—62). архірэйскі па- лац (1762—85) у Магілёвс, палац мітрапаліта Ф. Грабніцкага каля Полац- ка (1748—49), фарны касцёл у Лідзе (1765—70). Літ.' ІогепІ5 51. Іап Кг/увгюІ СІацЬііг, агсЬііекі хуііепзкі XVIII Маіегіаіу 6о Ьіо^гаііі і цуогсговсі. ІМаг$га\га, 1937. ГЛЕБ, князь ваўкавыскі ў сярэдзіне 13 ст. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1256, калі ён удзельнічаў у паходзе на яцвягаў разам з князямі новагародскім Раманам Данілавічам (зяць Г., жанаты з яго дачкой Аленай), свіслацкім Ізяславам, а таксама галіцка-валынскімі і польскімі князямі. Войшалк і Таўцівіл у адказ за ўдзел галіцка-валынскіх князёў у паходзе мангола-татарскіх войск Бу- рундая на Верхняе Панямонне і ПнЗ Бе- ларусі (Нальшчаны) у 1258 адбілі Наваг- радак, узялі ў палон Рамана Данілавіча, і, верагодна, забілі яго. За гэта бацька Рамана галіцка-валынскі кн. Даніла Ра- манавіч рушыў у Панямонне, але авало- даў толькі Ваўкавыскам, узяў у палон Г., якога трымаў «во честн». Верагодна, князем удзельнага Ваўкавыскага княст- ва Г. заставаўся і пасля ўтварэння ВКЛ. Літ.'- Полное собранме русскнх летопн сей. Т. 2. М.. 1962; Ермаловіч С. Ста ражытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990. С. 322. Яраслаў Звяруга. ГЛЕБ РАГВАЛОДАВІЧ, друцкі князь у канцы 12 ст., сын кн. Рагвалода Бары- савіча. Упамінаецца ў Іпацьеўскім ле- тапісе пад 1180, калі ў саюзе са сма- ленскім кн. Давыдам Расціславічам ака- заў супраціўленне аб'яднаным сілам палачан, чарнігаўцаў і наўгародцаў у іх паходзе на Друцк, але беспаспяхова, та- му вымушаны быў пакінуць Друцк. Літ.. Полное собранне русскнх летопн- сей. М., 1962. Т. 2. С. 620—621. Мікола Ермаловіч. ГЛЕБ РАСЦІСЛАВІЧ, друцкі князь у сярэдзіне 12 ст., сын кн. Расціслава Гле- бавіча. Упамінаецца ў Іпацьеўскім ле- тапісе пад 1159 (у В. Тацішчава — пад 1158), калі друцкае веча выгнала яго з Друцка, дзе ён княжыў, верагодна, з 1151, калі яго бацька стаў полацкім кня- зем. Літ.'. Полное собранне русскнх летопн- сей. Т. 2. М., 1962; Т а т н ш е в В.Н. Нсто- рпя Росснйская.. М.; Л., 1962. Т. 3 С. 62. Мікола Ермаловіч. ГЛЕБ УСЁВАЛАДАВІЧ (1120-я г. — пасля 1173), гарадзенскі князь, сын кн. Усевалада Давыдавіча. Разам з братам Барысам Усеваладавічам атрымаў у спадчыну Гарадзенскае княства, падпа- радкаванае кіеўскаму князю Усеваладу. У 1144 з братам удзельнічаў у паходзе кіеўскага князя на галіцкага Уладзіміра Валадар'евіча. У 1166 з дружынай па за- гадзе кіеўскага князя ахоўваў ад по- лаўцаў купецкія караваны (каля Кане- ва), у 1167 і 1170 дапамагаў Мсціславу Ізяславічу, а ў 1173 з полацкімі, ту- раўскімі і пінскімі князямі і братам Мсціславам — Андрэю Багалюбскаму ў міжусобнай барацьбе за кіеўскі пасад. Літ.'. Полное собранне русскнх летопн сей. Т. 2. М., 1962; В о р о н н н Н.Н. Древ- нее Гродно. М., 1954. Алесь Госцеў. 43 ГЛЕБАЎ ГЛЕБ УСЯСЛАВІЧ (? — 13.9.1119), князь менскі, сын полацкага кн. Усясла- ва Брачыславіча. Адзін з актыўных пра- даўжальнікаў барацьбы Полаччыны суп- раць уплыву кіеўскіх князёў. У 1104 яму. прыйшлося абараняць Менск ад аб'ядна- ных сіл паўднёварускіх князёў, у саюзе з якімі апынуўся яго брат Давыд Усяс- лавіч. У 1106 з братамі ўдзельнічаў у няўдалым паходзе на земгалаў. Пра водзіў палітыку аб'яднання вакол Менска шэрагу гарадоў Полацкай зямлі. У выніку чаго далучыў да свайго княства Копысь, Оршу і Друцк. Быў жанаты з унучкай кіеўскага кн. Ізяслава Ярас- лавіча — Настассяй. У 1108 на свае сродкі пабудаваў трапезную ў Кіева-Пя- чэрскім манастыры, якому і надалей асігнаваў серабро і золата. У 1116 напаў на Слуцк і абрабаваў яго, за што кіеўскі кн. Уладзімір Манамах аб яднанымі сіламі Кіева, Смаленска, Чарнігава і Пе- раяслава рушыў на Менск. Г.У. вымуша- ны быў падпісаць мір з Уладзімірам Ма- намахам, страціўшы свой уплыў на Пад- няпроўе і Верхняе Панямонне. Паміж 1116 і 1118 зрабіў спробу вярнуць стра- чаныя тэрыторыі. Таму Уладзімір Мана мах у 1118 паслаў на Менск свайго сына Мсціслава, які прыступам узяў горад, па- ланіў Глеба і адвёз у Кіеў, дзе той рап- тоўна памёр. Пахаваны ў Кіева-Пячэр- скай лаўры ў галавах св. Феадосія. Меў 3 сыноў: Валадара, Расціслава і Усевала- да. Літ.'. Повесть временных лет. Ч. 1. М.; Л., 1950; Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыя- ды. Мн., 1990. С. 162—172. Генадзь Семянчук. ГЛЕБ ЮР'ЕВІЧ (1 155? —7.3.1195), князь дубровіцкі і тураўскі, Сын кн. Юрыя Яраславіча, унук Яраслава Свя- таполчыча. Паводле Іпацьеўскага лета пісу, у 1183 удзельнічаў у паходзе за Дняпро на полаўцаў, дзе аб'яднаныя дружыны рус. князёў разбілі войска хана Канчака і ўзялі шмат палонных. В.М. Та- цішчаў памылкова назваў Г.Ю. князем «дабранскім» і лічыў яго ўнукам Ярасла- ва Яраполчыча, у якога таксама быў сын Юрый. Тураўскім князем стаў, відаць, пасля смерці брата Святаполка (1190). Алег Іоў. ГЛЁБАЎ Глеб Паўлавіч [сапр. Са- рокін; 29.4(11.5). 1899, г. Вазнясенск Елізаветградскага пав. Херсонскай губ., цяпер Мікалаеўская вобл., Украіна — 3.3.1967], беларускі акцёр. Нар. артыст БССР (1940), нар. артыст СССР (1948). Бацькі родам з Беларусі. Сцэнічную дзейнасць пачаў як акцёр-аматар. Ву- чыўся ў Адэскім політэхнічным ін-це (1917—18). У грамадз. вайну ў Чырв. Арміі — акцёр агітпоезда, тэатра «Палітасвета». Пазней у вандроўных
ГЛЕБАЎ трупах на Украіне. 3 1926 у Бел. тэатры імя Я. Купалы (у 1941—47 маст. кіраўнік, у 1943 узначальваў тэатр. франтавую брыгаду) Выдатны майстар камедыі Вяршыня творчасці Г — роля Тулягі («Хто смяецца апошнім» К. Крапівы, Дзярж. прэмія СССР 1941), якую ён з бляскам выконваў 27 гадоў. Стварыў высокамастацкія класічныя воб- разы ў драм. творах рус. і сусветнай класікі. Здымаўся ў кіно. Дэп. Вярх. Са- вета СССР у 1963—67. Літ,- Дуннна С. Г.П. Глебов. М.; Л. 1949; Стэльмах У. Народны артыст СССР ГП Глебаў Мн.. 1954; Саба- л е ў с к і А. Глеб Глебаў: Жыццё і твор- часць вялікага бел камедыйнага акцёра. Мн., 1994 ГЛЁБАЎ Іван Аляксандравіч (21.6.1864, г. Віцебск — ?), беларускі гісторык, пе- дагог Скончыў Пецярбургскі ун-т (1886), выкладаў гісторыю і геаграфію ў Магілёўскім рэальным вучылішчы. У 1890 пераведзены ў Слуцкую мужчын- скую гімназію 3 1902 працаваў у Віленскім настаўніцкім ін-це. У 1907— 17 дырэктар Гродзенскай мужчынскай пмназіі Выступаў за перабудову і дэмак- ратызацыю школьнай справы; працаваў над удасканаленнем вучэбна-выха- ваўчага працэсу ў сярэдняй школе. Удзельнік з'езда дырэктараў сярэдніх на- вуч устаноў і начальнікаў нар. ву- чылішчаў Віленскай навуч акругі (Магілёў, 1917). Аўтар «Гістарычнай запіскі аб Слуцкай гімназіі з 1617 — 1630—1901 гг.» (1903; на рус мове). Звестак пра лёс Г. пасля 1917 няма Святлана Снапкоўская. ГЛЕБАЎ Яўген Аляксандравіч (н. 10 9 1929, г. Рослаў Смаленскай вобл), беларускі кампазітар. Нар. арт Беларусі (1973), нар арт СССР (1984) Праф. (1983) Скончыў Бел кансерваторыю (1956, клас А.Багатырова) У 1954—63 выкладчык Мінскага муз. вучылішча, з 1971 — Бел. акадэміі музыкі. Працуе пе- раважна ў буйных жанрах, увасабляючы тэмы сучаснасці, гіст мінулага Сярод твораў гіст. тэматыкі балеты «Альпінская балада» (паводле В.Быкава, паст. 1967), «Выбранніца» (паст. 1969), «Тыль Уленшпігель» (паводле Ш. дэ Кастэра), «Курган» (паводле Я.Купалы, паст. 1982), опера «Майстар і Маргарыта» (па матывах рамана М.Булгакава, паст. 1991), канцэрты, араторыі. кантаты, «Альшйская сімфонія-балада» (1967) Дзярж. прэмія Беларусі 1970. Літ. Ракава АЯ Яўгеній Глебаў. Мн , 1971 ГЛЕБКА Пятро [Пётр Фёдаравіч; 23 6(6 7) 1905, в Вял Уса Ігуменскага пав , цяпер Уздзенскі р-н — 18.12.1969], беларускі паэт, вучоны-лінгвіст, гра- мадскі дзеяч. Акад. АН БССР (1957, чл.- кар. 1950). Скончыў БДУ (1930) У ГПГлебаў Я.А.Глебаў. П Глебка 1928—30 сакратар рэдакцыі час. «Уз- вышша». Удзельнік Вял. Айч. вайны, ка- рэспандэнт франтавых газет «За Савец- кую Беларусь» і «За свабодную Бела- русь». У 1943 — 45 у выдавецтвах Беларусі. Адначасова з 1944 кіраваў ра- ботай па складанні «Руска-беларускага слоўніка» (выдадзены ў 1953). 3 1945 у АН БССР у Ін-це л-ры, мовы і мастацт- ва (з 1952 заг. сектара лексікаграфіі), з 1956 дырэктар Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Аўтар паэтыч- ных зборнікаў «Шыпшына» (1927), «Урачыстыя дні» (1930), «Хада падзей» (1932), «Чатыры вятры» (1935), сюжэт- на-апавядальных твораў на гісторыка-ге- раічную тэматыку: «Герой і партызанка» (1928), «На спатканні гадоў» (1930), «Эма» (1932) Рэвалюцыйным падзеям, грамадз вайне прысвечаны паэмы «Тры- вожны сігнал» (1929), «Арлянка» (1931), «Над Бярозай-ракой» (1940) Спрыяў вяртанню ў л-ру творчасці рэп- рэсіраваных бел. пісьменнікаў. Быў Ініцыятарам акадэмічнага выдання «Бе- ларуская народная творчасць» Як член дэлегацыі Беларускай ССР прымаў уд- зел у рабоце сесіі Генеральнай асамблеі ААН (1955. 1956, 1957, 1964) Дэп Вярх. Савета БССР у 1955—67. Тв Збор тв. Т. 1—4. Мн., 1984—86; Пад небам бацькаўшчыны Выбр. тв Мн., 1947; Паэзія барацьбы перамоп: Арт. Мн., 1973; Пытанні гісторыі, філалогіі, мастацтва. Мн., 1975. Літ'- Пясняр мужнасш Кн. пра Пятра Глебку Мн 1976. ГЛЕБКА Цімафей Лукіч [22.1 (3.2). 1881, в. Харосіца Навагруд- скага пав. Мінскай губ. — 21.9(4.10).1906], удзелыіік Кранштацка- га ўзбр паўстання маракоў у ліп 1906 3 1902 у арміі, служыў у Кранштаце на крэйсеры «Генерал-Адмірал», параходзе «Ільмень». 3 крас 1906 качагарны ква- тэр-майстар 16-га флоцкага экіпажа. Распаўсюджваў лістоўкі, веў рэв. агітацыю сярод матросаў, быў чл Кран- штацкай ваен. арг-цыі РСДРП Узна- чаліў групу матросаў, якая ў ноч на 20.7.1906 арыштавала і забіла афіцэра, захапіла зброю. Пасля задушэння паўстання Г арыштаваны і паводле пры гавору ваен суда ў ліку 19 паўстанцаў расстраляны. Перадсмяротныя пісьмы Г. надрукаваны ў бальшавіцкай газ. «Ка- зарма» Эдуард Карніловіч ГЛЕВІЯ, дрэўкавая зброя пяхоты, пашы- раная ў сярэднявеччы ў краінах Еўропы, у т.л. ў ВКЛ Найбольш верагодна, што паходзіць ад выпрастанай касы. Склада- лася з дрэўка даўжынёй 2—2,5 м і аса- джанага на ім наканечніка ў выглядзе вял. аднабаковага нажа 3 цягам часу на тытульным баку ляза з явіўся бакавы вертыкальны шып (адзіночны або пад- войны), прызначаны для ўколаў. Вера- годна, у Італіі Г. выкарыстоўвалася з 12 ст., у Францыі, Англіі і Паўд Герма- ніі — з 14 ст., пазней пашырана ў іншых краінах Еўропы. 3 16 ст. Г. страціла сваё Глевія.
45 ГЛІНСКІХ баявое прызначэнне і ператварылася ў атрыбут палацавай і дваровай варты. Юрась Бохан ГЛІНІШЧА, курганны могільнік крывічоў канца 9 — пач. 11 ст. каля в. Глінішча Полацкага р-на, на беразе р. Бельчанка. 60 паўсферычных курганоў вышынёй 0,9—1,5 м, дыяметрам 6—10 м. 20 курганоў у 1965, 1967 даследаваў Г.В. Штыхаў. Пахавальны абрад — тру- паспаленне пад насыпам. Пахаванні адзіночныя, зрэдку парныя. Рэшткі крэ- мацыі складзены ў грудок. У адным кур- гане пахавальны абрад — трупапала- жэнне галавой на 3. Знойдзены ляпныя гаршкі, характэрныя для доўгіх курганоў Полаччыны і Смаленшчыны, ганчарныя пасудзіны, шкляныя пацеркі, бронзавыя пярсцёнкі, плоскае скроневае кольца з серпападобнымі канцамі, нажы, серп, ланцужок, фрагменты аднабаковага грэ- беня, падковападобная спражка, нака- нечнік стралы і інш. Літ.: Ш т ы х о в Г.В. Раскопкн курганов под Полоцком / / Вопросы нсторнн н архе- ологнн. Мн., 1966; Я г о ж. Крывічы. Мн., 1992. Георгій Штыхаў. ГЛІНКА Міхаіл Іванавіч [20.5(1.6).1804, Наваспаскае Ельнінскага пав. Смаленскай губ., цяпер Ельнінскага р-на Смаленскай вобл. — 3(15).2.1857], кампазітар, заснавальнік рус. класічнай музыкі. Паходзіў са ста- раж. шляхецкага роду герба «Тшаска». Продак Г. Віктарын Уладзіслаў валодаў маёнткам у Смаленскім ваяв., падарава- ным каралём Уладзіславам IV, перайшоў у 1650-я г. ў рас. падданства і стаў засна- вальнікам рас. галіны роду. Найб. вядо- мыя творы Г.: оперы «Жыццё за цара» («Іван Сусанін», 1836), «Руслан і Людміла» (1842), скерца для аркестра «Камарынская» (1848) і інш. Літ.'. Левашева О.Е. М.М.Глннка. Кн. 1—2. М., 1987—88. ГЛІНКА Фёдар Мікалаевіч [8( 19).6.1786, в. Сутокі Духаўшчынска- га пав. Смаленскай губ. — 11 (23).2.1880], рускі пісьменнік, паэт, удзельнік Айчыннай вайны 1812. 3 1802 на ваен. службе, удзельнік паходаў суп- раць Напалеона 1805—06. 3 1806 у ад- стаўцы. У 1812 на Смаленшчыне далу- чыўся добраахвотнікам да рус. арміі, по- тым — ад'ютант ген. М.А. Міларадавіча. Прымаў удзел у ваен. дзеяннях на тэр Расіі, Беларусі, Літвы, Польшчы, у за- межным паходзе рус. арміі 1813—14. Скончыў вайну ў чыне палкоўніка. Па матэрыялах свайго ваеннага дзённіка склаў і выдаў прасякнутыя духам рус. патрыятызму «Пісьмы рускага афіцэра» (Спб., 1815—16), дзе занатаваны разва- жанні аб вайне і ўражанні аб тых мясцінах, якія давялося пабачыць, Бела- русі прысвечаны запісы 1812 (Барысаў, Гродна), 1813 (Брэст, Пінск, Нясвіж, Свержань, Мінск, Барысаў, Крупкі, Бобр, Талачын) і 1814 (Мінск, Смаргонь, Гродна). Цікавіўся лесам Т. Касцюшкі, М.І.Глінка. Ф.М.Глінка. захапляўся яго гераізмам і высакародст- вам, прысвяціў яму нарыс «Рысы з жыц- ця Тадэвуша Касцюшкі», які напісаў у родных мясцінах героя паводле ўспамінаў яго сучаснікаў і сяброў 1 ўключыў у «Пісьмы...» (асобнае выд. Спб., 1815, пераклад на польск. мову. Вільня, 1815). Да 1826 на ваен. службе. Рэдактар «Военного журнала» (1817— 19), удзельнік, з 1818 кіраўнік Вольнага т-ва аматараў расійскай славеснасці. Ма- сон, дзекабрыст: член «Саюза вырата- вання» 1 «Саюза працвітання». Прыхільнік канстытуцыйнай манархіі, праціўнік гвалтоўнай рэвалюцыі. Пасля снежаньскага паўстання 1825 арыштава- ны, у 1826 высланы ў Аланецкую губ. У 1826—34 на цывільнай службе ў Петра- заводску, Цверы, Арле. 3 1835 у адстаў- цы. Аўтар гіст. аповесці «Зіновій Багдан Хмяльніцкі...» (Спб., 1819), рамантыч- ных паэм паэтычных зборнікаў, перап- рацоўкі «Кнігі Іова» (забаронена цэнзу- рай, апубл. ў 1859). Тв.' Сочннення. Т. 1—3. М., 1869—72; Нт- бранные пронзведення. Л., 1957; Сочнне- ння. М., 1986; Пнсьма к другу: [Сб.] М., 1990. Літ.. Жаркевнч Н.М. Творчество Ф.Н. Глннкн в нсторнн русско-украннскнх лнтературных связей. Кнев, 1981; Кар- п е ц В.Н. Федор Глннка: Нст.-лнт. очерк. М., 1983; Букчнн С. Народ, нздревле нам родной. Мн., 1984. С. 63—69: ІігЬапвка А. Роівка і Роіасу * «ЬівіасЬ оіісега говуівкіедо» Г. Оііпкі (1805—1815) / / Косгшк Кошівр Ьіііогусгпо-Іііегаскіе]. У/госіа» еіс., 1969. Т. 7. Софія Кузняева. ГЛІНСКІ Міхаіл Іосіфавіч [н. 8(21).! 1.1901, в. Малая Каменка (цяпер в. Каменка) Бабруйскага р-на], генерал- лейтэнант (1945). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны на Зах. фрон- це. У 1921—24 вучыўся ў 1-й Аб'ядна- най ваен. школе імя ВЦВК. Скончыў Ва- ен. акадэмію імя Фрунзе (1933). У 1933—38 на дыпламатычнай рабоце. У Вял. Айч. вайну на Зах., Паўд.-Зах., 1-м Укр. франтах: камандзір дывізіі. корпу- са. У 1945—60 камандзір злучэння, нам. камандуючага войскамі ваен. акругі. у Мін-ве абароны. 3 1960 у запасе. Ганаро- вы грамадзянін г. Багародзіцк Тульскай вобл. ГЛІНСКІХ МЯЦЁЖ 1508, выступленне феадалаў у ВКЛ, якое ўзначаліў марша- лак дворны Міхаіл Львовіч Глінскі з бра- тамі Іванам і Васілём. Г.м. з'явіўся вынікам барацьбы двух груповак буйных феадалаў за ўладу ў дзяржаве ў канцы княжання вял. кн. Аляксандра. Адзін з найбагацейшых і ўплывовых магнатаў М.Глінскі ўзначальваў групоўку, што вы- ступала за незалежнасць ВКЛ і за пера- дачу велікакняжацкай улады пасля смерці Аляксандра яго малодшаму брату Жыгімонту. Але пасля выбрання вял. князем Жыгімонт I Стары, імкнучыся стаць незалежным ад груповак у ВКЛ, змяніў адносіны да М. Глінскага, які пас- ля перамогі над татарамі пад Клецкам (1506) меў вял. ўплыў. Супраць М.Глінскага выступіў яго асабісты вораг ваявода трокскі прыхільнік уніі з Поль- шчай Ян Забярэзінскі. М.Глінскі па- скардзіўся вял. князю, што Забярэзінскі рыхтуе яго забойства, але Жыгімонт пакінуў скаргу без увагі. Тады М.Глінскі арганізаваў атрад з баяр-васалаў і свая- коў, 2.2.1508 напаў на дом Забя- рэзінскага каля Гародні і загадаў забіць гаспадара. Гэта стала пачаткам мяцяжу. М.Глінскі з атрадам пайшоў на Новага- родак, адтуль на Палессе, дзе былі яго вял. маёнткі і прыватнаўласніцкія гарады Мазыр і Тураў і дзе ён меў апору сярод мясцовых феадалаў. Будучы католікам, ён агітаваў бел. і ўкр. феадалаў абара- няць праваслаўе. Крымскі хан Менглі- Гірэн падахвочваў М. Глінскага да мяця- жу. Вял. кн. маскоўскі Васіль III, што ва-
46 ГЛІНСКІЯ яваў з ВКЛ (гл. Вайна Маскоўскай дзяр- жавы з Вялікім княствам Літоўскім 1507—08), прыслаў да М.Глінскага пас- ла, з якім у крас. 1508 было заключана пагадненне аб сумесных ваен. дзеяннях і аб перадачы занятых на Беларусі крэпас- цяў непасрэдна братам Глінскім. У радах мяцежнікаў змагалася толькі каля 2 тыс. чал., у асноўным васалы Глінскіх, баяр- ства Беларусі і Украіны мяцеж не падт- рымала, таму паўстанцы зрабіліся дапа- можным войскам вял. кн. маскоўскага. М.Глінскі, пакінуўшы братоў у Мазыры, рушыў на Бабруйск, дзе злучыўся з арміяй кн. В.І.Шамячыча, і ў маі 1508 яны разам асадзілі Менск, але ўзяць яго не змаглі (Слуцк таксама не быў узяты). Маскоўскія войскі і мяцежнікі спусто- шылі наваколлі Менска, Слунка, Новага- родка, Слоніма і нас. пункты за Віліяй. Пасля прыбыцця гал. сіл бел.-літ. войска атрады маск. ваяводы Шамячыча і Глінскага па загадзе Васіля III адышлі да Оршы, дзе размяшчалася гал. мас- коўская армія. У ліп. 1508 М.Глінскі збіраўся даць рашаючую бітву бел.-літ. войскам, перамагчы і вярнуцца ў цэнтр. Беларусь, але Васіль III не хацеў рызы- каваць, маючы ў тыле незанятую магут- ную крэпасць Смаленск. Маскоўскія войскі адышлі да Мсціслава і Крычава, дзе рабавалі навакольныя воласці, а М.Глінскі адступіў у Старадуб, потым, сабраўшы сваіх прыхільнікаў, пераб- раўся ў Мазыр, каб працягваць барацьбу. Але 19.9.1508 паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай было падпісана пагадненне аб «вечным міры», на Палессе рушыла бел.-літ. войска на чале з гетманам Аст- рожскім. Па загадзе Васіля III М.Глінскі з братамі і васаламі ў пач. ліст.1508 пе- рабраўся ў Маскву, дзе атрымаў у якасці ўдзела Малаяраславец і Бароўск. Г.м. не дасягнуў мэты: вярнуць магнатам Глінскім пануючае становішча і былыя пасады не ўдалося. 3 самага пачатку мя- цеж, які не падтрымала асн. частка бел. і ўкр. феадалаў, быў выкарыстаны вял. кн. маскоўскім Васілём III для заваяван- ня Беларусі і спусташэння бел. земляў. Г.м. дапамог Ва ілю III заключыць вы- гадны для яго мір, паводле якога за Мас- коўскай дзяржавай былі замацаваны вял. тэрыторыі, захопленыя ў час папярэдніх войнаў. Літ.: Соловьев С.М. Сочннення. М., 1989. Кн. 3. С. 214—215, 217—221; >УоісіесііоіУ8кі 2. 7у§тцп1 5іагу (1506—1548). М/агвгач'а, 1979. 5. 94—97; Росіесііа V. (Лііівкі МісЬаІ // Роівкі 5Іо»пік Ыовгаіісгпу. >Угос1а«' еіс., 1959. Т. 8/1. г. 36. Анатоль Грыцкевіч. ГЛІНСКІЯ, княжацкі род у ВКЛ і Мас- коўскім вял. княстве. Карыстаўся ўласным гербам, які, магчыма, паходзіць ад татарскай радавой тамгі і сімвалізуе княжацкі пасад, перад ім скіпетр дзяр- жаннем уніз, з расшчэпленым верхам. Род меў татарскія карані, генеалагічная Да арт. Глінскія. Герб «Глінскія». традыцыя звязвае яго з Мамаем, сын яко- га, Мансур-Кіят, нібыта пакінуў сыноў Скідыра і Лексу (у хрышчэнні Аляк- сандр). Апошні выехаў у ВКЛ, прыняў праваслаўе і атрымаў ад вял. князя Вітаўта землі на мяжы з Залатой Ардой і гарады Палтаву і Глінск (паселішчаў з такой назвай у 15—16 ст. было тры, ве- рагодна, радавым гняздом Г. быў Глінск на месцы сучаснага г. Залатаноша ў Чар- каскай вобл. Украіны). Першым у гіст. крыніцах у 1398 упамінаецца Іван Аляк- сандравіч Г., які быў жанаты з дачкой князя Данілы Астрожскага Настассяй і пакінуў 3 сыноў: Барыса, Фёдара і Ся- мёна. Ад апошняга пайшла малодшая галіна Г. Сярод яе прадстаўнікоў найб. вядомы ўнук Сямёна Багдан Фёдаравіч (?—1512), намеснік пуціўльскі, які пры заняцці Пуціўля рус. войскамі ў 1500 трапіў у палон і застаўся ў Маскве. Яго сын Уладзімір у 1532 вярнуўся ў ВКЛ, у 1540 зноў з'ехаў у Маскву. Другі ўнук Сямёна Фёдар Іванавіч у 1508 атрымаў ад вял. князя ВКЛ сёлы Амбросавічы, Саннікі, Аўдзеевічы, Духаравічы на мя- жы Полацкага і Віцебскага пав. Гэтыя маёнткі належалі потым яго сынам Івану, Багдану і Дзмітрыю. Брат Фёдара Іванавіча Сямён Іванавіч (?—1545), ат- рымаў ад бацькі маёнтак Пабоева ў Ваўкавыскім пав. і даў пачатак галіне Г.- Пабоеўскіх, якая паступова перастала карыстацца княжацкім тытулам. У 1817 яе прадстаўнік Іахім Г., ген.-маёр рас. арміі, атрымаў пацвярджэнне княжацка- га звання ад дэпутацкага сходу Гродзен- скай губ., але яно не было зацверджана Сенатам. Найбольш вядомыя прад- стаўнікі старэйшай галіны Г., пачатак якой паклаў Барыс Іванавіч (?—пасля 1451), служылы князь Свідрыгайлы Аль- гердавіча ў 1433—37. Ад шлюбу з удавой князя Івана Карыбутавіча ён пакінуў 5 сыноў. 3 іх былі намеснікамі Грыгорый (?—1503) — оўруцкім, Іван (? — 1496) — чарнігаўскім; Леў (?—каля 1495) — служылы князь Івана Юр'евіча Мсціслаўскага, пакінуў дачку Фядору, якая стала жонкай Маршна Храптовіча, і 4 сыноў: Івана, Васіля, Міхаіла і Фёдара. Фёдар памёр маладым пасля 1488, ас- татнія адыгралі значную ролю ў гісторыі ВКЛ. Найбольш вядомыя прадстаўнікі роду: Іван Львовіч (мянушка Мамай, каля 1460—да 1522), упамінаецца з 1482, намеснік ожскі і пераломскі (1495), харужы земскі (1501), ваявода кіеўскі (1505) і наваградскі (1507). Ас- ноўныя маёнткі меу у Кіеўскім пав. Пад- трымаў малодшага брата Міхаіла ў час Глінскіх мяцяжу 1508 супраць вял. кня- зя ВКЛ Жыгімонта Старога, разам з ім з'ехаў у Маскоўскае вял. княства, дзе ат- рымаў Мядынь. Пасля арышту Міхаіла істотнай ролі ў паліт. падзеях не адыгры- ваў. Яго сын Аляксандр і інш. дзеці па- мерлі маладымі. Васіль Львовіч (мянушка Сляпы, каля 1465—да 1522), намеснік васілішскі (з 1501), слонімскі (1505), староста берасцейскі (1506), падстолі літоўскі (1502—07). Валодаў Ласосінам у Слонімскім пав. і інш. маёнткамі. Пры- няў актыўны ўдзел у мяцяжы братоў, таксама з'ехаў у Маскву. Меў сыноў Юрыя, Івана, Міхаіла і дачку Алену, якія разам з яго ўдавою Ганнай пакінулі значны след у гісторыі Расіі. Міхаіл Львовіч (мянушка Мажны, каля 1470—24.9.1534), мала- дым вучыўся ў Еўропе, быў у Германіі, Італіі, Іспаніі. Служыў у войску імператара «Свяшчэннай Рымскай імперыі» Максіміляна I, вызначыўся вы- ключнымі здольнасцямі і заслужыў асаблівую прыхільнасць імператара. Пе- райшоў у каталіцтва У канцы 1490-х га- доў вярнуўся ў ВКЛ і хутка стаў набліжанай асобай вял. князя Аляксанд- ра. Намеснік уцянскі (1499), маршалак дворны літоўскі (1500), намеснік мерацкі (з 1502), бельскі (1505). Атрымаў ад вял. князя ВКЛ буйныя маёнткі Райгорад і Ганядзь на Падляшшы, Мажэйкава (пад Лідай), Тураў і інш. Садзейнічаў узвы- шэнню старэйшых братоў, а таксама стрыечнага брата па жаночай лініі, сына Федкі Барысаўны Глінскай, Андрэя Аляксандравіча Дрожчыча, які ў 1504 стаў намеснікам лідскім Імклівае ўзвышэнне Г. выклікала востры канфлікт паміж родам і старой літоўскай знаццю: Радзівіламі, Кежгайламі (Кейзгайламі) і асабліва з Янам Юр евічам Забя- рэзінскім, асабістым ворагам Г. У 1506 Міхаіл Львовіч узначаліў войска ВКЛ, якое атрымала перамогу над татарамі ў Клецкай бітве 1506. Пасля смерці вял. князя Аляксандра сярод знаці ўзнікла за- непакоенасць, што, вярнуўшыся на чале пераможнага войска, Міхаіл Львовіч па- спрабуе захапіць уладу. Аднак ён прыз- наў новага вял. князя ВКЛ Жыгімонта Старога і прынёс яму прысягу. Нягледзя- чы на гэта, трапіў у няміласць да новага гаспадара. Абвастрыўся канфлікт з Забя- рэзінскім. На пач. 1508 Міхаіл Львовіч арганізаваў наезд на маёнтак Забя- рэзінскага, забіў яго, пасля чаго з ехаў у свой замак Тураў. У хуткім часе, падбух- тораны пасламі вял. князя маскоўскага Васіля III, узняў мяцеж супраць
47 ГЛУСК Жыгімонта Старога, захапіў Мазыр і Бабруйск, за дапамогай маскоўскага вой- ска ўчыніў аблогу Менска і Слуцка, прабаваў утварыць на ўсх. землях ВКЛ самастойнае княства з цэнтрам у Кіеве. Мяцеж не падтрымала большасць шлях- ты, і Міхаіл Львовіч вымушаны быў па- водле ўмоў мірнага пагаднення паміж Жыгімонтам Старым і Васілём III разам з родзічамі і прыхільнікамі пакінуць ВКЛ і з'ехаць у Маскву. Усе яго ўладанні ў ВКЛ былі канфіскаваны, у Расіі атрымаў Малаяраславец і Бароўск. У час ванны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 15і2—22 у 1514 з войскам Васіля III удзельнічаў ва ўзяцці Смаленска, разлічваючы, што го- рад будзе перададзены яму. Не атры- маўшы Смаленск, пачаў тайныя перамо- вы з Жыгімонтам Старым пра вяртанне ў ВКЛ, але быў кінуты рускімі ў турму, дзе знаходзіўся да 1527 (паводле інш. зве- стак да 1526). Па просьбе пляменніцы Алены, жонкі Васіля III, атрымаў волю і ў прыдачу Юр явец, Старадуб і Рапалоў. Стаў ваяводам. Пасля смерці Васіля 111 у 1533 увайшоў у склад Вял. думы пры Алене — рэгентшы пры яе малалетнім сыне Іване IV. У хуткім часе ўзнік канфлікт паміж Міхаілам Львовічам і фаварытам Алены князем І.ф. Целяпнё- вым-Абаленскім, а таксама баярамі Шуйскімі. Міхаіла Львовіча ў 1534 кінулі ў турму, дзе ён і памёр. Адзіны яго сын Васіль, ад шлюбу з княжной Абаленскай, памёр у 1565. Алена Васілеўна (каля 1505— 13.4.1538), дачка Васіля Львовіча. У 1526 стала другой жонкай Васіля 111, пасля смерці якога (1533) кіравала дзяр- жавай як рэгентша пры малалетнім сыне Іване. Пры ёй адбылася вайна Мас- коўскай дзяржавы з ВКЛ 1534—37, у выніку якон ВКЛ вярнула Гомель. Па- мерла раптоўна, магчыма, была атруча- на. Юрый Васілевіч (?—1547), сын Васіля Львовіча, дзядзька вял. князя ма- скоўскага Івана IV. Разам з маці Ганнай і братамі быў прыбліжаны Івана IV, які імкнуўся пазбавіцца засілля баярскіх груповак, што гаснадарылі ў краіне пас- ля смерці Алены. Адзін з ініцыятараў аб- вяшчэння Івана IV першым расійскім ца- ром. Забіты каменнем у час бунту ў Ма- скве. Літ.: V о 111 I. Кпіагіоікіе Іііек'вко- гііксу огі копса сгіегпавіево «'іекіі. ХУагегажа, 1895. 8. 79—92; Б ы ч к о в а М.Е. Родословпе Глннскнх нз Румянцевского со- брання / / Зап. отд. рукопнсей ГБЛ. М., 1977. Вып. 38; Кіісгупвкі 8. М. 2іетіе Схегпі1іо»'5ко-8іе»'ісг5кіе роб ггабаті Гіічуу. \Магега»'а, 1936. Вячаслаў Насевіч. ГЛОГЕР (Оіодег) Зыгмунт (3.11.1845, Каменка Падляская, Польшча — 15.8.1910), польскі археолаг, этнограф. Скончыў Варшаўскі ун-т (1867). Арга- нізатар і 1-ы старшыня краязнаўчага т- ва ў Варшаве. Даследаваў помнікі археа- логіі каменнага і бронзавага вякоў на тэр. Беларусі (найб. на Гродзеншчыне і Брэ- стчыне), Літвы і Польшчы. Выдаў шмат прац пра бел. драўляную архітэктуру, пісаў пра побыт, вераванні і абрады бел. З.Глогер. народа. Матэрыялы некалькіх фальк.-эт- нагр. і краязнаўчых экспедыцый змясціў у працы «Вясельныя ўрачыстасці» (1869), дзе побач з польск. даў апісанпі абрадаў з Брэсцкага і Трокскага пав. У час. «ЎУізІа» («Вісла») апублікаваў кра- язнаўчыя нарысы «Падарожжа Нёма- нам» (1888), «На хвалях Буга» (1890) і інш. 3 1870 жыў у Яжэве (Польшча) і разам са сваёй жонкай А. Ельскай-Гло- гер (дачка А. Ельскага) сабраў" вял. му- зейную калекцыю археал. і этнагр. матэ- рыялаў, багатую бібліятэку і унікальную збраёўню, дзе захоўваліся бел. матэрыя- лы са збораў М. Федароўскага, А. Кіркора, Я. і К. Тышкевічаў, А. Ельскага і інш. У створанай ім «Старапольскай энцыклапедыі» (т. 1—4, 1900—03, 4-е выд. 1978) змясціў тлумачэнне стараж. з яў «сябры», «сяброуства», «старазапус- ная нядзеля», што бытавалі на Беларусі, апісанне архітэктурных пабудоў Слонімскага пав. і інш., звесткі пра «Смаргонскую мядзведжую акадэмію», бел. стравы (талакно, каравай, верашча- ка), гербы, бібліятэкі, друкарні, вайско- вую атрыбутыку, хатнія прылады працы, стараж. ўпрыгожанні. 7в.: 8іагогуше окагіу г схавб»' іігуікіі кггетіепіа па гіетіасЬ гіа^'пе) Роккі / / КіобУ- 1875. Т. 20; Моіаікі агсЬеоІовісгпе МісЬаІа Ге<1его\к5кіе8о г окоііс 81опіша. КіігсЬапу рогі ЛМіігогует. \Маг$га\уа, 1882; Ооііпаті ггек: Орку рогігогу хмгсііііг Ыіетпа, \Міх1у, Віівіі 1 ВіеЬггу. ^Магвгажа, 1903. Літ'- Ге<1его№5кі М. /уятііпс Оіо^ег. \Маг5га«'а. 1912; 8у$ка Н. /увтііт Оіов г. \Магаа«'а, 1963. Генадзь Каханоўскі. «ГЛОС 3 ЛІТВЫ» («СІО8 г ЬіПуу», «Го- лас з Літвы»), падпольная газета перыя- ду паўстання 1863 — 64. Выходзіла 20-1(1-2).—20.3(1.4).1864 ва Усх. Прусіі (Кёнігсберг; на нумарах у якасці месца выдання пазначалася Вілыія) на польск. мове пад рэдакцыяй П.Джавецкага. Выйшла 5 нумароў. Зяўлялася не- афіцыйным органам віленскага паўстанцкага цэнтра (гл. Выканаўчы ад- дзел Літвы), які выдзеліў сродкі на яе выданне. У газеце друкаваліся (без подпісу) карэспандэнцыі з Вільні, Мінска, Дзісеншчыны і інш. мясцін. публіцыст. артыкулы з ацэнкай бягучага моманту і міжнар. становішча, звесткі пра баявыя дзеянні паўстанцаў, дакумен- ты, якія выкрывалі палітыку царскіх улад. Ініцыятарам газеты быў К.Каліноўскі, у зборы матэрыялаў і кіраўніцтве газетай прымаў удзел прад- стаўнік Каліноўскага за мяжою У.Мала- хоўскі. Выхад 1-га нумара Каліноўскі вітаў у «Пісьмах з-пад шыбеніцы», 1-я частка якіх зяўляецца непасрэдным зва- ротам у рэдакцыю: «I да нашага кутка даляцела ваша Газэтка, і мы яе з увагай прачыталі; вельмі яна ўсім спадабалася, бо праўда напісана. Прыймеце для таго нашу падзяку, а пісьмо аддрукуйце...» Па невядомых прычынах пісьмо не было змешчана (апубл. ў 1867), але, магчыма, у газеце змешчаны інш. матэрыялы Каліноўскага, несумненны яго ўплыў на ідэйны змест газеты. У карэспандэнцыі з Вільні ад 7(19).3.1864 выказана любімая ідэя Каліноўскага аб праве на самастой- нае развіццё ўсіх народаў б. Рэчы Пас- палітай і адпаведным раўнапраўным ста- тусе нац. моў гэтага рэгіёна: «... мы хо- чам, каб кожная мова развівалася паводле ўласнай жыццяздольнасці і літоўская, і беларуская, і маларуская, і польская». Публ.'. Ргаха іа)па г Іаі 1861—1864. >Мгос1а«' еіс., 1970. Сг. 3 (перадрук усіх ну- мароў «Г. з Л.»). Літ.'. М а л я ў к а М.А. Каму адрасава- на «Пісьмо з-пад шыбеніцы» К.Каліноўскага? / / Псследовання по об- шественным н гуманнтарным наукам: (Тез. докл. на конф. по нтогам науч. работы на 1968—69 уч. г.). Гомель, 1969; Кісялёў Г. Каліноўскі знаёмы і незнаёмы / / По- лымя. 1993. № 6; Гаіпкаог П. Ргава копарігасуіпа рон'Ыапіа віусгпіон'ево па Еіінче і Віаіогііы (1861 — 1864) // Косгшк Віаіоаіоскі. Віаіуаіок, 1963. Т. 4. Генадзь Кісялёў. «ГЛОС ЗНАД НЕМНА» («Сіоз гпагі Ыіетпа»), газета. Выдаецца ў Гродне з снеж. 1989 на польскай мове. Засна- вальнік — Саюз палякаў на Беларусі (СПБ). У 1990—91 выходзіла нерэгуляр- на, друкавалася ў Польшчы пры садзе- янні т-ва «Польская супольнасць». У 1992 выходзіла 2 разы на тыдзень, з 1993 штотыднёвік. Асвятляе жыццё палякаў на Беларусі, дзейнасць СПБ, змяшчае матэрыялы па гісторыі, краязнаўстве, літ. творы. ГЛУСК, гар. пасёлак, цэнтр Глускага раёна, на р. Пціч. За 170 км на ПдЗ ад Магілёва, 33 км ад чыг. станцыі Ратміравічы. Вузел аўтадарог на Баб- руйск, Старыя Дарогі, Любань, Ак- цябрскі. 8,6 тыс. жыхароў (1995). У крыніцах упамінаецца з 2-й пал. 15 ст. У сярэдзіне 15 ст. паўн. часткай Глу- скай воласці і старым Г. (пазнейшы Глуск-Пагарэлы) валодаў С.Ю. Галь- шанскі, а цэнтрам уладання І.Ю. Галь- шанскага стала паселішча Глуск-Дубро- віцкі, на якім пазней узнік сучасны Г. Яго сын, кн. Юрый Гальшанскі-Дуб-
48 ГЛУСК ровіцкі, заснаваў на гэтым месцы драўляны Глускі замак, а ў 1525 атры- маў ад вял. князя ВКЛ і караля Польшчы Жыгімонта 1 Старога прывілей пра- водзіць у Г. кірмашы. У 1560 Г. дастаўся Настассі Юр'еўне (удава кн. К.І. За- слаўскага) і яе сястры Соф'і (жонка кн. А.І. Палубінскага) Галыпанскім, якія падзялілі замак, мястэчка і навакольныя вескі папалам. Пазней Г. быў падарава- ны Хадкевічам, з 1568 Я. Хадкевіч меў тыгул «графа на Шклове, Быхаве, Мы- шы і Глуску». Паводле адм.-тэр. падзела 1565—66 Г. увайшоў у Новагародскі пав., у 1571 у ім 124 дамы і 12 крам. 3 канца 16 ст. саўладальнікамі Г. сталі Па- лубінскія і Чартарыйскія. У 1616 атрад гусараў накіроўваўся па глускім шляху на вайну пад Смаленск і па дарозе зай- маўся рабаваннем паселепых пунктаў. Жыхары Г., каб прадухіліць магчымае рабаванне сваіх дамоў, напалі на атрад, разбілі яго і захапілі абоз. У адказ рэшткі гусараў спалілі Г. і пазабівалі шмат жы- хароў мястэчка і навакольных вёсак. У канцы 16 — пач. 17 ст. ў Г. пабудаваны новы замак з бастыённай сістэмай ума- цаванняў. У 1626 кн. М.Ю. Чартарыйскі прадаў сваю частку Г. і воласці кн. К.А. Палубінскаму, які стаў адзіным ула- дальнікам мястэчка. У 1628 ён пабудаваў у Г. новую праваслаўную царкву і аддаў ёй частку в. Рудзіновічы. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 у сак. 1655 Г. захоплены казакамі і «агнём і мячом датла разбураны», пасля чаго кн. А.Г. Палубінскі атрымаў вызваленне ад па- даткаў з Г. на 10 гадоў, а ў 1673 — паўторнае вызваленне ад падаткаў яшчэ на 12 гадоў. У хуткім часе замак і мяс- тэчка былі адноўлены. У 1667 Палубінскі заснаваў у Г. кляштар бернардзінцаў і пры ім касцёл. Пасля яго смерці Г. пе- райшоў да яго дачкі Ганны (жонка Дамініка Мікалая Радзівіла), з гэтага ча- су да канца 18 ст. Г. належаў Радзівілам. Глуская воласць пры Радзівілах звалася графствам. У 1775 Г. пацярпеў ад моц- нага пажару. пасля якога зноў быў вы- звалены ад падаткаў на 10 гадоў. У 18 ст. Г. у складзе Рэчыцкага пав. Менскага ва- яводства, у 1791 уключаны ў Случарэцкі пав. Навагрудскага ваяводства. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 да- лучаны да Расійскай імперыі, увайшоў у Бабруйскі пав. 3 1800 прыватнае ўладанне графа Ю.Юдзіцкага, з 1-й чвэрці 19 ст. — Бжастоўскага. Пасля рэ- формы 1861 Г. — цэнтр воласці Бабруй- скага пав., у 1864 — горад, які налічваў каля 3 тыс. жыхароў. У 1897 у Г. каля 500 дамоў, каля 5328 жыхароў, нар. ву- чылішча, касцёл, 2 царквы і 5 сінагог. У 1911 у Г. 6680 жыхароў, 3 гарбарныя за- воды, драўнянастужкавая мануфактура, 22 крамы. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студз. 1918. У лют. 1918 Глуская воласць акупіравана германскімі войскамі, улет- ку 1918 у наваколлі Г. дзейнічалі парты- заны. У снеж. 1918 пасля адступлення германскіх войск сав. ўлада была адноў- лена. У жн. 1919 мястэчка захоплена польскім войскам, 12.7.1919 вызвалена часцямі 2-й дывізіі 16-й арміі Зах. фрон- ту. Да 1924 у Бабруйскім пав. БССР, з 17.7.1924 цэнтр Глускага р-на, з 27.9.1938 Г. — гар. пасёлак, была развіта саматужная вытворчасць (у 1928 у Г. 537 саматужнікаў — шаўцы, краўцы, рамізнікі, металісты, стру- жачнікі і інш.). У 1939 — 5125 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з 28.6.1941 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Г. каля 3 тыс. чал. У ліп. 1941 у раёне Г. ў акружэнні вялі цяжкія баі часці 24-й Самара-Ульянаўскай Жа- лезнай стралк. дывізіі пад камандаван- нем ген.-маёра К.М. Галіцкага. 32-я кав. дывізія ў складзе зводнай кав. групы пад камандаваннем ген.-палк. А.І. Гара- давікова ў час рэйду па тылах 2-й ням. арміі 24.7.1941 заняла Г., разграміла ва- рожы полк, які там знаходзіўся, але па- сля цяжкіх баёў мусіла адступіць. Вызва- лены 27.6.1944 воінамі 28-й арміі 1-га Бел. фронту, І9-й механіз. брыгады і 10-й гвардзейскай кав. дывізіі конна-ме- ханіз. групы ў ходзе Бабруйскай апера- цыі 1944. 3 1962 у Бабруйскім р-не, з 1966 зноў цэнтр адноўленага Глускага р-на. У 1977 у Г. 6,4 тыс. жыхароў, дзейнічаюць прамкамбінат, пладова-ага- роднінны з-д, мэблевая фабрыка, масла- сырзавод, хлебазавод, камбінат быт. абс- лугоўвання; 3 сярэднія, муз. і дзіцяча- юнацкая спарт. школы, 8-гадовая школа-інтэрнат, 4 дашкольныя ўстановы, Дом піянераў, Дом культуры, 2 бібліятэкі, кінатэатр, бальніца, фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Выдаецца газ. «Радзіма». Помнікі: двой- чы Герою Сав. Саюза С.Ф. Шутаву, брацкая магіла сав. патрыётаў 1 магіла ахвяр фашызму, мемарыяльны комплекс землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вай- ну. Захаваліся рэшткі землянога ўмацавання 16—17 ст. на месцы га- радзішча жал. веку і селішча 1-га тыся- чагоддзя н.э. Г. — радзіма гравёра канца 17 — пач. 18 ст. А. Тарасевіча. У 1960 у Г. знойдзены глускі манетны скарб. Літ.- Археографнческнй сборннк доку- ментов, относяіцнхся к нсторнв Северо-За- падной Русн. Внльна, 1867. Т. 1- С. 202— 248, 267; Тое ж. Т. 3. С. 35—38; Белоруссня в эпоху феодалнзма: Сб. документов н мате- рналов. Мн., 1959. Т. 1. С. 607—622; Тое ж. Мн., 1960. Т. 2. С. 210—223; Ткачоў М.А. Замкі і людзі. Мн., 1991. С. 116— 120;У/ 0111 I. Кпіахіоіуіе 1ііе»'5ко-пі$су о<1 копса сгіегвазіе^о »іекп. \Уаг5гач'а, 1895; I е 1 з к і А. Нііізк / / Зіоч'пік веовгаіісгпу Кгоіезія'а Роівкіево і іппусЬ кгаіо№ зІожіапхкісЬ. ЗУатзгая'а, 1882. Т. 3. Анатоль Грыцкевіч. ГЛУСК ДУБРОВІЦКІ, назва г.п. Глуск у 16—19 ст. ГЛУСК ПАГАРЭЛЫ, назва в. Гарадок Глускага р-на ў канцы 16 — пач. 19 ст. ГЛЎСКАЯ ВОЛАСЦЬ. Існавала ў 14— 18 ст. У канцы 14 ст. належала кн. І.А. Гальшанскаму. У 15—16 ст. уладанне Гальшанскіх. На Пн да яго належалі вёскі Мязовічы, Дзераўцы, Ясень (цяпер у Асіповіцкім р-не), на Пд мяжа пра- ходзіла прыкладна па р. Арэса. Пасля смерці кн. Ю.С. Гальшанскага (1457) воласць падзелена паміж яго сынамі Ся- мёнам, Іванам, Аляксандрам і дачкой Ганнай (жонка М. Гаштольда), прычым паўн. частка воласці са старым Глускам (пазнейшы Глуск-Пагарэлы, сучасная в. Гарадок) трапіла, верагодна, да Сямёна, а пасля шлюбу ягонай дачкі Таццяны — да яе мужа князя К.І. Астрожскага. Цэн- трам уладання Івана стала паселішча (пазней Глуск-Дубровіцкі, сучасны г.п. Глуск). Яго сын Юрый, імкнучыся зрабіць свае ўладанні ў Г.в. кампактным абшарам, ажыццявіў некалькі замен з дзядзькам Аляксандрам, з сынам М. Гаштольда Альбрэхтам і кн. К.І. Аст- рожскім. У 1522 ён узяў у М. Гаштольда сёлы Восава і Ясень, а ўзамен аддаў Дзе- раўну і Дарогі (цяпер Старыя Дарогі). Пасля яго смерці ў 1536 частка Г.в. пе- райшла да яго сыноў — Януша, Уладзіміра і Сямёна, а потым да яго шасці дачок. У 1560 Глуск і навакольныя вёскі дасталіся Настассі (удава кн. К.І. Заслаўскага) і Соф'і (жонка кн. А.І. Па- лубінскага). Паводле адм.-тэр. падзелу ВКЛ у 1565—66 іх уладанні апынуліся часткова ў Новагародскім ваяводстве, ча- сткова — у Рэчыцкім пав. Менскага вая- водства. 3 канца 16 ст. саўладальнікамі Г. в. сталі Палубінскія і Чартарыйскія. Паводле інвентара 1571, доля Чарта- рыйскіх складалася з сёл Балашэвічы, Восава, Дварэц, Замошша, Карытна, Мінькавічы, Пагост, Рудаковічы, Сіманавічы, Сяльцы і Ясень, мястэчка Глуск і замка з 3 вежамі і 34 гароднямі. У 1626 кн. М.Ю.Чартарыйскі прадаў сваю долю Г. в. князю К.А. Па лубінскаму, які стаў адзіным ула- дальнікам часткі воласці. Каля 1640 яго ўдава незаконна далучыла да Г. в. не- калькі сёл сумежнага Бабруйскага старо- ства, за што староста падаў на яе ў суд. Пасля смерці А. Палубінскага (1679) і двух яго сыноў частка Г. в. перайшла да яго дачкі Ганны, жонкі Дамініка Мікалая Радзівіла. Нашчадкі іх сына Мікалая Фаўстына ўтварылі асобную глускую галіну роду Радзівілаў. Другая частка Г. в. належала нашчад- кам К.І. Астрожскага, М. Гаштольда і А.Ю. Гальшанскага. Пасля згасання роду Гаштольдаў (1542) і смерці віленскага біскупа Паўла (сын А.Ю. Гальшанскага) іх часткі адышлі да вял. князя ВКЛ. Ус- тава на валокі 1557 называе Г. в. сярод дзярж. валасцей. Неўзабаве яна была па- даравана магнатам Хадкевічам. Ян Хад- кевіч прадаў сваю частку князю Ю.Ю. Алелькавічу-Слуцкаму. Доля К.І. Аст- рожскага перайшла да яго сына Іллі, пасля яго смерці — да яго ўдавы Беаты. Касцялецкай, якая пазней выйшла за- муж за А. Ласкага. Частка Г. в., што бы- ла запісана на Кіева-Пячорскі манастыр Гальшанскімі і Астрожскімі, была выкуп- лена ляхавіцкім дзяржаўцам А.Заба- лоцкім, пазней перайшла да кн. А. Па- лубінскага. Крыштоф Радзівіл Пярун, які пасля шлюбу з дачкой К.К. Астрожскага
Альжбетай стаў уладальнікам часткі Г.в., выкупіў у Палубінскага ў 1593 Глуск- Пагарэлы з сёламі Заелле, Заполле, Ня- ваднікі, Яўсеевічы, Сіманавічы, Карты- на, Восава, Ясень, Вельча, Жалвінец, Калоцічы, Мыслоцін, Паўстовічы, Бары- саўцы, Парэчча і Зарэкуці (больш за 300 сялянскіх дымоў). Пасля шлюбу Соф'і Юр'еўны Слуцкай з сынам Крыштафа Радзівіла Янам гэтая частка Г. в. была далучана да Слуцкай латыфундыі Радзівілаў. У 18 ст. Г. в. звалася графст- вам, у 1708 яна ўключала сёлы Бала- шэвічы, Будзенічы, Вольніца, Дуброўна, Даколь, Калюгі, Кольчыцы, Макавішча, Мінькавічы, Межылессе, Мыслоцін, Па- гост, Палажэвічы, Рудаковічы, Сяльцо, Хвастовічы. У 1793 у выніку 2-га падзе- лу Рэчы Паспалітай воласць у складзе Расійскай імперыі ўвайшла ў Бабруйскі пав. Мінскай губ. Належала Радзівілам, Бжастоўскім. Літ.'. Археографнческнй сборннк доку- ментов, относяіцнхся к нсторнн Северо-За- падной Русн. Внльна, 1867. Т. 1. С. 202— 248, 267; Тое ж. Т. 3. С. 35—38; Т к а ч о ў М.А. Замкі і людзі. Мн., 1991. С. 116—120; Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыя- лах. Мн., 1936. Т. 1. С. 607—622; Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі. Мн., 1940. Т. 2. С. 210—223; V о 1 і і I. Кпіахіо№іе Іііем'вко-гіівсу осі копса схіегпазіево «чекіі. ^Уагасаша, 1895. Втаслаў Насевіч. ГЛЎСКІ ЗАМАК. Існаваў у 16—18 ст. у Глуску Дубровіцкім (цяпер г.п. Глуск). Размяшчаўся на ўзвышанай частцы пра- вага берага р. Пціч, на месцы гарадзішча эпохі ранняга жал. веку і Кіеўскай Русі. Як сведчаць гіст. крыніцы, у 16 ст. Г. з. меў земляны абарончы вал з драўлянымі сценамі-гароднямі і бланкаваннем, 2 драўляныя вежы, уязную вежу-браму з пад'ёмным мостам-узводам і малую брамку-фортку, што адчыняла доступ да Пцічы. Ў цэйхгаузе замка знаходзіліся «стрельбы замковые м пушкп н пншые речм ку замку належачме». Паводле гра- маты 1571, там былі жал. гармата, га- каўніцы, ручніцы, вял. коп'і-рагаціны, даспехі — «збром бляховые», шлемы-ка- палыны, порах, сера, салетра і інш. Да 1581 замкам і ўсім ваен. рыштункам, падзяліўшы іх «на полы», валодалі кн. Заслаўскія і Чартарыйскія. Потым За- слаўскія сваю «половнну замку Глуского м места Глуского н половнну усее воло- стн Глуское» прадалі Чартарыйскім за 50 тыс. злотых. 4.6.1626 кн. М.Ю. Чарта- рыйскі прадаў частку гэтых уладанняў маршалку слонімскаму К.А. Па- лубінскаму. У канцы 17—18 ст. Г. з. на- лежаў Радзівілам. На мяжы 16—17 ст. на месцы старога драўлянага пабудаваны новы 5-бастыённы замак, аперазаны глыбокім і шырокім ровам, які жывіўся водамі Пцічы. Насыпаныя з зямлі і гліны валы-курціны і бастыёны ўзвышаліся на 5—7 м над замкавым дваром. Унутры земляных валоў ішоў скляпеністы камен- на-цагляны падземны ход. Па ім з басты- ёна на бастыён перасоўваліся ў час абст- рэлу і аблогі стралкі. 3 замка выходзіў да Пцічы другі падземны ход, які вырашаў праблему водазабеспячэння ў перыяд асады. Замкавая брама размяшчалася бліжэй да вонкавага бастыёна, адкуль фланкіраваліся подступы да яе. Падвой- ныя палотнішчы варот брамы былі акава- ны жал. палосамі. Зверху на ланцугах калаўротам спускалася засцерагальная дубовая крата-герса, акаваная жалезам. Замкавая брама мела выгляд 3-яруснай мураванай вежы. І-ы ярус займала пра- езная частка, тут жа былі 2 скляпы з дзвярыма ў выглядзе драўляных кратаў. Справа да брамы прымыкаў корпус гарнізоннай казармы, злева знаходзілася вартоўня-кардэгарда з байніцамі для кругавога абстрэлу. На 2-м ярусе вежы было 4, на 3-м — 3 акны-байніцы і кру- гавая баявая галерэя-памост. Завяршала- ся брама купалам з «баняй» і бляшаным флюгерам-харугаўкай. На замкавым двары размяшчаліся розныя побудовы, у т.л. цэйхгауз «прускага муру» (фахвер- кавай канструкцыі), студня, кухня, стай- ня і нават сажалкі, дзе гадавалася рыба. У 17 ст. тут пабудаваны касцёл. У даку- ментах 17 ст. ўпамінаецца яшчэ адна брама — Водная. Яна мела 2 паверхі і, відаць, месцілася ў адной з курцін, звер- нутых у бок Пцічы. Трапіць у замак можна было па доўгім мосце з некалькімі пад'ёмнымі секцыямі-ўзводамі. Доступ на мост запірала бервяно-«кабыліна», стаяла і спец. будка-вартоўня. На ся- рэдзіне моста знаходзілася прамежкавая брамка з дзвюма ўваходнымі форткамі. У 16—18 ст. Г. з. лічыўся магутнай цыта- дэллю. У мірны і асабліва ў ваен. час тут знаходзіўся спец. гарнізон, які складаўся пераважна з мясц. жыхароў. Паводле інвентара 1692, у замку быў пастаянны гарнізон з 21 «жаўнера». Згадваюцца таксама «генерал» Аградзінскі, падхару- жы Скіндзер, барабаншчык, 3 пушка- ры — «Каза-пушкар, Стафан-пушкар, Абрам Навіцкі-пушкар». Сярод ра- меснікаў замка людзі розных прафесій: «кавалі Сямён, Верамей, Іван, муляр Апанас Сяструх, Раман-руднік, маляр Якуб, рымар Даніла, Ян Тарасевіч- злотнік, катляры Навум, Васька і два Яна, Севярын Тарасевіч-злотнік, слесар Піліп, зэгармістр Грышка, столяр Лявон, шабельнік Якуб». Яны цалкам забяспеч- валі надзённыя ваенна-тэхн. патрэбы замка. У 1708 Г. з. ахоўвалі выбранцы — наёмныя салдаты, якія набіраліся з глускіх мяшчан, а таксама з вольных людзей, сялян Кольчыцкага войтаўства, дробнай шляхты. Яны атрымлівалі за службу зямельныя надзелы, што перада- валіся ў спадчыну па мужчынскай лініі. Днём выбранцы працавалі па дамах, з'яўляліся ў замак у выпадку ваен. небяс- пекі. Несці варту ў Г. з. рэгулярна пасы- лаліся 4 вартаўнікі з сялян Балашоўскай вол. Насельніцтва воласці да таго ж «сы- пала грэблю» пад замкам, вазіла дровы і лес, неабходныя на будаўніцтва, рамонт і ацяпленне. Ваенна-рамонтныя работы сяляне праводзілі ў 2 этапы: крас.—чэрв. і з 1 вер. да канца лістапада. Акрамя та- го, сяляне в. Мінкавічы на патрэбы замка і пушкарскага двара Радзівілаў ва Урэч- ГЛУСКІ чы пастаўлялі дубовыя дошкі для гармат- ных калоў, калоды з клёну і дубу для гарматных лафетаў. Доглядам і рамон- там фартыфікацыі распараджаўся спец. гараднічы. На гэтыя мэты і на ўтварэнне гарнізона замка трацілася 600 злотых, з іх 500 давалі мяшчане. Пасля Паўн. вай- ны 1700—21 у сувязі са зменай паліт. сітуацыі варту ў Г. з. неслі 3 чал.: 1 кап- рал і 2 жаўнеры. Ім плацілі грошы, куп- лялі вопратку і абутак. Геаграфічнае раз- мяшчэнне Г. з. надавала яму ранг важна- га стратэгічнага пункта на шляху магчымага нападу загонаў крымскіх та- тар у 16 ст., у канцы 16—17 ст. ён вы- конваў ролю цытадэлі супраць казацкіх нападаў з Украіны. У кастр. 1648 яго за- нялі паўстаўшыя бел. сяляне і ўкр. ка- закі, якія потым рушылі на Бабруйск. Глуск і замак моцна пацярпелі і ад пра- ходу войска Рэчы Паспалітай, а таксама ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. Г. з. праіснаваў да канца 18 ст., пасля заняпаў. У 1988 у ходзе земля- ных работ на тэр. замка археолаг Г.М. Сагановіч выявіў кераміку жал. веку (рэшткі ляпных гаршкоў), кафлю 16 ст., посуд і геральдычную кафлю 17 ст., рэ- чы побьггу 17—18 ст., а таксама мурава- ныя лёхі. Літ.'. Малнновскнй Н. Сборннк матерналов, относяіцнхся к нсторнн панов- рады Велнкого княжества Лнтовского. Томск, 1901. С. ІХЬУ; П о б о л ь Л.Д. Сла- вянскне древностн Белорусснн: (свод архе- ол. памятннков раннего этапа зарубннецкой культуры — с середнны ІП в. до н.э. по на- чало II в. н.э.). Мн., 1974. С. 261; Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах. Мн., 1936. Т. 1. С. 608, 613; Опнсанне документов н бумаг, храняшнхся в Московском архнве Мнннстерства юстнцнн. М., 1915. Кн. 21. С. 410; Уоішпіпа Іевшп. РЬ., 1859. Т. 4. 5. 272; Тое ж. 1860. Т. 5. 8. 91. Міхась Ткачоў. ГЛЎСКІ МАНЁТНЫ СКАРБ. Знойдзе- ны ў г.п. Глуск у 1960 у збане з чырво- най медзі. Вядома 760 сярэбраных і білонных манет. Рэч Паспалітая: польскія соліды, паўтаракі, шастакі і орты, літоўскі солід Жыгімонта III Вазы [1587—1632]; польскія шастакі, злотыя, літоўскія шастакі Яна II Казіміра [1648—68]; польскія шастакі і орты Яна III [1674—96]; польскі і літоўскі шастакі Аўгуста II [1697 —1733]. Прусія (герцагства): зэхсгрошэры і орты Фрыд- рыха Вільгельма [1640—88] і Фрыдрыха III [1688 —1701]. Прусія (кара- леўства): зэхсгрошэры Фрыдрыха I [1701—13] 1 Фрыдрыха II [1740—86]. Шведская Прыбалтыка: соліды і драйпёлькеры Густава П Адоль- фа [1611—32]; соліды Крысціны Аўгусты [1632 — 54]. Асаблівую цікавасць выклікае літоўскі шастак, вы- пушчаны ў 1706 Гродзенскім манетным дваром, і польскі шастак 1678 (?) з кан- трамаркай у выглядзе вензеля аднаго з князёў Патоцкіх. Ухаваны ў канцы 1750-х гадоў.
50 ГЛУСКІ Літ.' Рябцевнч В.Н. Монетные кла- ды второй четвертн XVIII — первой половн- ны XIX в. на террнторнн Черннгово-Север- ской землн н восточной Белорусснн / / Нумнзматнка н сфрагнстнка. Кнев, 1974. Вып. 5. ГЛЎСКІ РАЁН. Размешчаны на ПдЗ Магілёўскай вобл. Пл. 1,3 тыс. км2, нас. 14,8 тыс. чал. (1995). Цэнтр — г.п. Глуск. Тэр. раёна знаходзіцца ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны і Пры- пяцкага Палесся. Працякае р Пціч з прытокамі Зарудзеча, Дакольца, Ліса і Бежыца, ёсць азёры Выгада і Дзікае. Пад лесам 53% тэрыторыі. Праходзяць аўтадарогі Бабруйск — Слуцк, Баб- руйск — Глуск—Любань, Глуск— Ак- цябрскі і інш. Раён утвораны 17.7.1924 у Бабруйскай акрузе (да 26.7.1930). 20.8.1924 падзеле- ГЛУСКІ РАЕН ны на 19 сельсаветаў: Азямлянскі, Бяро- заўскі, Гарадоцкі, Гацкі, Германа-Сла- бадскі, Глускі 1-ы, Глускі 2-і, Дакольскі, Жалвінецкі, Загальскі, Карпілаўскі (21.11.1938 разбуйнены ў Акцябрскі і Новадуброўскі сельсаветы), Каткаўскі, Клятнянскі, Ляскавіцкі, Макавіцкі, Па- рэцкі, Сіманавіцкі, Слаўкавіцкі, Чыкілеўскі (у вер. 1926 перайменаваны ў Казловіцкі); 24.9.1926 утвораны Пера- кальскі нац. латышскі (21.11.1938 скаса- ваны) і Хваставіцкі сельсаветы. 12.2.1935 Германа-Слабадскі сельсавет перададзены ў Капаткевіцкі р-н, 5.4.1936 Загальскі сельсавет перададзены ў Любанскі р-н, 28.6.1939 Азямлянскі, Гацкі, Карпілаўскі, Ляскавіцкі, Парэцкі сельсаветы перададзены ў Акцябрскі р-н. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У 1930-я гады ў раёне праведзена калектывізацыя сельскай гаспадаркі. Напярэдадні 2-й сусветнай вайны дзейнічалі торфапрад- прыемства Бярозавае, леспрамгас, Зава- лочыцкі і Халопеніцкі вінакурныя заводы і інш. У Вял. Айч. вайну ў канцы чэрв. — пач. ліп. 1941 тэр. раёна акупі- равана ням.-фаш. захопнікамі. У ліп. 1941 тут у акружэнні вялі баі часці 24-й Самара-Ульянаўскай Жалезнай стралк. дывізіі пад камандаваннем ген.-маёра К.М.Галіцкага. 24 ліп. 32-я кав. дывізія ў складзе кав. групы пад камандаваннем ген.-палк. А.І. Гарадавікова ў час рэйду па тылах 2-й ням. арміі заняла Глуск і разграміла там полк гітлераўцаў. У Г.р. ў тыле ворага дзейнічала 214-я паветрана- дэсантная брыгада, воіны якой узарвалі мост цераз р. Пціч і разграмілі ням.-фаш. гарнізон. Акупанты правялі на тэр. раёна карныя аперацыі «Бамбер (сак.—крас. 1942), № 6 і «Гольфельд» (жн. 1942), знішчылі каля 3 тыс. чал., спалілі разам з жыхарамі вескі Белыя, П ршчаха (пас- ля вайны не адноўлены), Масты, Сла- віна, Уюнішча. У час акупацыі ў раёне дзейнічалі партыз. брыгады 99-я імя Дз.Ц. Гўляева, 100-я Глуская, 121-я імя А.Ф. Брагіна, 123-я Акцябрская імя 25-годдзя БССР, 161-я імя Катоўскага, 225-я, 258-я імя Куйбышава, Глускі асобны партыз. атрад, функцыяніравалі Глускія падп. райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ, выдавалася падп. газета «Сацы- ялістычная вёска». Вызвалены ў канцы чэрв. 1944 войскамі 1-га Бел. фронту су- месна з партызанамі ў ходзе Бабруйскай аперацыі 1944. 3 20.9.1944 Г.р. у Баб- руйскай, з 8.1.1954 у Мінскай, з 23.1.1960 у Магілёўскай абл. 25.12.1962 Г. р. ліквідаваны, яго тэрыторыя ўключана ў склад Бабруйскага р-на, 30.7.1966 раён утвораны зноў. На 1.1.1995 у раёне 107 нас. пунктаў, 9 сельсаветаў: Бярозаўскі, Завалочыцкі, Казловіцкі, Калаціцкі, Каткаўскі, Кіраўскі, Клятнянскі, Слаўкавіцкі, Хва- ставіцкі; 12 калгасаў, 2 саўгасы. Дзейнічаюць пладоваагароднінны, мас- ласыраробчы заводы, мэблевая ф-ка, лясгас. У раёне 11 сярэдніх, 6 няпоўных сярэдніх, 2 муз. школы, дзіцяча-юнацкая спарт. школа, санаторная школа, дом піянераў, 11 дашкольных устаноў; раён- ная і 2 участковыя бальніцы, 2 урачэб- ныя амбулаторыі, 20 фельчарска-аку- шэрскіх пунктаў, паліклініка. У раёне 29 клубаў, 28 бібліятэк, 24 кінаўстаноўкі, кінатэатр і інш. Выдаецца газ. «Радзіма». Найбольш значныя археал. помнікі: Ба- рысаўшчына, Гарадзішча, Даколь, Жалв нец, Зелянковічы, Кастрычнік, Падлужжа, Поблін, Сіманавічы, Хало- пенічы. Брацкія магілы сав. воінаў і пар- тызан (в. Бабірава, Завалочыцы, Зелян- ковічы, Катка, Крукаўшчына, Макавічы, Макраны, пас. Пціч, в. Сельцы, Сіманавічы, Слаўкавічы і інш.), вайско- выя могілкі (в. Хваставічы), партыз. могілкі (в. Крукаўшчына), магілы ахвяр фашызму (в. Бабровічы, Бярозаўка, За- еліца, пас. Пціч, в. Рудня, Хваставічы). Помнік сав. воінам і партызанам (пас. Пціч), помнікі на месцы спаленых вёсак (в. Белыя, Паршчаха), ахвярам фашыз- му (в. Замасточча), у гонар Бабруйскіх і Глускіх падп райкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ (в. Зелянковічы, Слаўкавічы).
51 ГЛЫБОКАЕ Помнік архітэктуры пач. 19 ст. — драўляная Казьмадзям'янаўская царква (в. Гарадок). У Г.р. нарадзіліся гравёр канца 17 — пач. 18 ст. А. Тарасевіч, бел. пісьменнік 2-й пал. 19 ст. А. Абуховіч, двойчы Герой Сав. Саюза С.Ф. ІІГутаў, бел. вучоны-мовазнавец і пісьменнік Ф.М. Янкоўскі і інш. Літ.'- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі- Магілёўская вобл. Мн., 1986. Віктар Гетаў. ГЛУША, рабочы пасёлак, цэнтр пасял- ковага Савета Бабруйскага р-на. За 26 км на ПдЗ ад Бабруйска. На шашы Баб- руйск—Слуцк. 1740 жыхароў (1990). Пасяленне ўзнікла сярод ляснога масіву ў сувязі з буд-вам шклозавода (засн. ў 1869) і развіццём дрэваапрацоўчых про- мыслаў. На пач. 20 ст. тут пражывала 240 чал., працавалі лесапільная ф-ка (з 1908), шклозавод, смалярны завод, млын, карчма. Паводле перапісу 1917 96 двароў, 581 ж. На пач. 1920-х гадоў ад- крыта хата-чытальня. 3 20.8.1924 у складзе 1-га Бабруйскага, з 4.8.1927 Баб- руйскага р-наў. 3 1931 цэнтр Рымавец- кага сельсавета (да 11.4.1960). 3 15.7.1935 рабочы пасёлак. 3 канца чэрв. 1941 да 27.6.1944 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. Са студз. 1942 да сак. 1943 дзейнічала падп. група (больш за 40 чал.) на чале з І.Р. Гарнастаем. 300 па- сялкоўцаў ваявалі на франтах і ў парты- занах, 112 з іх загінулі. У 1970 у пасёлку 1943 жыхары. Дзейнічаюць (1993) шклозавод, лесацэх Бабруйскага прам- камбіната, філіял Бабруйскага камбіната надомнай працы, кандытарскі цэх рай- спажыўсаюза, Дом быту, бальніца, ся- рэдняя агульнаадук. і муз. школы, дзіцячыя яслі-сад, бібліятэка, клуб, аддз. сувязі, 4 магазіны. У Г. з 1928 жыў Алесь Адамовіч, тут 1 пахаваны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік землякам, што загінулі ў Вял. Айч. вайну. Ганна Дулеба. ГЛЫБАЎ, комплекс археал. помнікаў каля в. Глыбаў Рэчыцкага р-на. Гарадзішча мілаградскай куль- туры. На паўд.-ўсх. ускраіне вёскі. Пля- цоўка авальная, памер 160 х 110 м, аб- несена дугападобным валам, да пач. 1950-х гадоў за ім былі роў і другі вал. Адкрылі ў 1951 Ю.У. Кухарэнка і В.М. Мельнікоўская, даследавала ў 1954, 1955 і 1961 Мельнікоўская, абследавалі ў 1976 Г.В.Штыхаў, у 1988 М.І. Лашанкоў. Культурны пласт 0,4—0,6 м. Выяўлены рэшткі 2 жытлаў, 2 гасп. ям. Знойдзены каменная сякерка, крамянёвы адшчэп, бронзавая пласцінка, верхні камень ад зерняцёркі, праселкі, гліняныя грузікі, абломкі ляпных пасудзін, косці хатняй буйной і дробнай рагатай жывёлы, каня, свінні. Курганны могільнік-1 дрыгавічоў (12 ст.). За 200 м на Пн ад гарадзішча. Захаваліся 3 курганы (раней было 9) вышынёй 1,5—2 м, дыяметрам 10—12 м. Даследаваў 2 курганы ў 1958 С.С. Шырынскі, абследаваў у 1976 Штыхаў. Пахавальны абрад — трупапа- лажэнне ў ямах пад насыпам. Знойдзены бронзавыя ўпрыгожанні, шкляныя па- церкі, бронзавы крыжык, упрыгожаны выемчатай эмаллю. Курганны могільнік-2 дрыгавічоў (12 — пач. 13 ст.). На тэр. сучасных каталіцкіх могілак. 4 насыпы вышынёй 1,5—2 м, дыяметрам 10—12м. Даследаваў 1 курган у 1958 Шырынскі, абследаваў у 1976 Штыхаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў яме пад на- сыпам. Знойдзены рэшткі ганчарнага по- суду, бронзавыя ўпрыгожанні. Літ.'- Шнрннскнй С.С. Курганы XI—XII вв. у дер. Глыбов / / Краткне со- обіцення йн-та археологнн АН СССР. 1965. № 104; Мельннковская О.Н. Племе- на Южной Белорусснн в раннем железном веке. М., 1967. Міхаіл Лашанкоў, Георгій Штыхаў. ГЛЫБАЎКА, паселішча сожскай куль- туры каля в. Глыбаўка Веткаўскага р-на. За 300 м на ПдЗ ад вёскі, на левым беразе р. Беседзь. Выявіла ў 1979 і дасле- давала 558 м2 у 1980—82 А.Г. Калечыц. Культурны пласт 0,3—0,6 м. Выяўлена 5 паўзямлянкавых жытлаў, 17 агнішчаў і 14 гаспадарчых ям. Круглыя і авальныя жытлы паглыблены ў мацярык да 0,5 м. Агнішчы адкрытага тыпу знаходзіліся ў цэнтры ці каля сцяны жытла. Знойдзена каля 33 тыс. вырабаў з крэменю: адно-, двух- і шматпляцовачныя нуклеусы, ад- шчэпы, пласціны, скрабкі, вял. скрэблы, скоблі, вуглавыя і бакавыя разцы, васт- рыі, свярдзёлкі, 2 дрэнна апрацаваныя цяслы, наканечнікі стрэл з пласцін з рэ- тушаваным дзяржаннем, мікраліты, ся- кучыя прылады (спрацаваныя нуклеусы. невял. валуны). Літ.' Калечнц Е.Г. Памятннкн ка- менного н бронзового веков Восточной Бело- русснн. Мн., І987. Алена Калечыц. ГЛЫБОКАЕ, горад, цэнтр Глыбоцкага р-на. За 187 км на 3 ад Віцебска. Чыг. ст. на лініі Крулеўшчына—Варапаева, на скрыжаванні аўтадарог Полацк— Вільнюс і Докшыцы—Шаркоўшчына. 17,9 тыс. ж. (1992). У межах Г. азёры Качальнае і Вялікае, з якога выцякае р. Бярозаўка (Беразвеч). Упершыню ўпамінаецца ў Метрыцы ВКЛ у 1514 як двор, цэнтр маёнтка Зя- новічаў. Рака Бярозаўка падзяляла Г. на 2 часткі: паўд.-заходняя належала Зя- новічам і ўваходзіла ў склад Ашмянскага пав. Віленскага ваяв., паўн.-ўсходняя — Корсакам і ўваходзіла ў склад Полацкага ваяв. Цэнтрам паўд.-зах. часткі была гандлёвая плошча з крамамі, свірнамі, уніяцкай царквой з плябаніяй, шпіталем. Тут быў пабудаваны Глыбоцкі замак. Паўн.-ўсх. частка Г. таксама мела ў цэн- тры гандлёвую плошчу, ад якой пачы- наліся шляхі на Дзісну, Полацк і мяст. Беразвечча. 3 16 ст. Г. — мястэчка. У 1563 — 79 у перыяд Лівонскай вайны 1558 — 83 Г. і наваколлю прычынены значныя страты рус. войскамі. У канцы вайны праз мястэчка праходзілі войскі С. Баторыя ў час яго паходаў на Полацк і Пскоў. У канцы 16 ст. ў Г. заснаваны кальвінскі збор (у пач. 17 ст. на яго мес- цы пабудаваны касцёл св. Міхала, які праіснаваў да 1650), 6-ка і школа. 3 1628 пачаў дзейнічаць Траецкі касцёл. У 1636 ваявода мсціслаўскі і староста дзісенскі І.Л.Корсак заснаваў на сваёй частцы Г. касцёл і кляштар ордэна кармелітаў; пры кляштары дзейнічала вучылішча. У ся- рэдзіне 17 ст. пабудавана царква Тройцы (пасля пажару ў 1838 адноўлена, зноў згарэла ў 1880). У перыяд вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 Г. займалі рус. войскі. Яны пабудавалі тут невял. драўляную крэпасць — «острог», у якой размяшчаўся гарнізон. У студз. 1659 мя- стэчка заняў атрад войска ВКЛ. 6.11.1661 каля Г. войска ВКЛ на чале з С. Чарнецкім разбіла рус. войска пад ка- мандаваннем І.А. Хаванскага (больш за 18 тыс. чал.), захапіўшы 6 гармат, вял. запас пораху, больш за 6 тыс. павозак з правіянтам. У бітве загінула больш за 6 тыс. рускіх, уцалелыя ўцяклі ў Полацк. Жыхары Г. мелі сваю ваен. арганізацыю. Мяшчане былі ўзброены халоднай і агня- стрэльнай зброяй. 24.7.1667 апалчэнне глыбачан у некалькі соцень чалавек дало адпор марадзёрам венгерскай харугвы літ. польнага гетмана В. Валовіча, якія не вытрымалі атакі і адступілі ад Г., страціўшы трох забітых і шмат паране- ных. Абаронцы Г. захапілі многа мушке- таў, шабель, рознай амуніцыі і ротную казну. Мястэчка моцна пацярпела ад па- жараў у 1661 і 1700. У 1668 паўд.-зах. частка Г. перайшла да Радзівілаў, у 19 ст. — да Вітгенштэйнаў. Паводле інвентара 1702, сядзібны комплекс Радзівілаў у Г. уключаў галоўны 1-па- вярховы драўляны будынак, флігель, пя- карню, 2-павярховы лямус з галерэямі, свірны, стайні, вазоўні, сажалку, ставок з вадзяным млынам, інш. гасп. будынкі. У маёнтку налічвалася 263 двары. У 18 ст. ў мястэчку 2 гандлёвыя плошчы з крамамі; пераважала драўляная 1-павяр- ховая жыллёвая забудова (у 1775 налічвалася 310 дамоў, у Корсакавай ча- стцы — 110 двароў). У 1742 у Г. пабуда- вана сінагога, у канцы 18 ст. — Ільінская капліца. Пры кляштары кармелітаў у 18—19 ст. працавалі школа, б-ка, фізічны кабінет, аптэка, шпіталь. Кляш- тар меў 40 музыкантаў. Пасля 2-га па- дзелу Рэчы Паспалітай (1793) мястэчка Г. ў складзе Дзісенскага пав. У вайну 1812 з ліп. да снеж. Г. акупіравана франц. войскамі. 3 18 ліп. на працягу 6 дзён тут знаходзіўся Напалеон. Былі створаны этапны пункт, буйныя харч. склады. У час паўстання 1830—31 у крас. — маі 1831 каля Г. адбыліся баі паўстанцаў з царскімі войскамі. 3 1842 паўн.-ўсх. частка мястэчка знаходзілася ў валоданні дзяржавы, паўд.-заходняя заставалася прыватнаўласніцкай; Г. было цэнтрам Глыбоцкай воласці. 212 двароў, 2161 жыхар (1861). У 1886 у Г. дзейнічалі нар. вучылішча, піваварны, вінакурны, цагельны з-ды; было некалькі складоў з таварамі і прыватных крам; у нядзелю збіраліся рынкі, штогод — 2 кірмашы. Паводле перапісу 1897, у мяс-
~ 52 1 ГЛЫБОЦКІ тэчку 5564 жыхары У 1-ю сусв. вайну да Г. пракладзена чыгунка. У 1917 тут 111 двароў, 589 жыхароў У ліст. 1917 устаноўлена сав ўлада У лют.—снеж 1918 Г. акупіравана герм войскамі. У жн. 1919 — ліп. 1920 і кастр. 1920 Г. бы- ло занята войскамі Польшчы. 5.7.1920 часці 15-й арміі пад камандаваннем А.І. Корка вялі ў ваколіцах Г. баі з польскімі войскамі, у якіх загінула 1,5 тыс чала- век. У 1921—39 мястэчка ў складзе Польшчы; цэнтр Дзісенскага пав. Віленскага ваяв Працоўныя Г. вялі ба- рацьбу за сац і нац. вызваленне Дзейнічалі падпольныя Глыбоцкі райком КПЗБ, камсамольская арг-цыя. Да 1939 Г. — мястэчка, у якім было 9,7 тыс. жы- хароў, цукерачная ф-ка. гарбарны з-д, млын, павятовая ўправа, польская гімназія, прыватныя крамы, склады тава раў. Кожны чацвер праводзіліся базары, штогод — 4 кірмашы. 3 канца 1939 у складзе БССР, з 15 1 1940 горад, цэнтр Глыбоцкага р-на У Вял. Айч. вайну з 2.7.1941 Г. акупіравана ням.-фаш. за- хопнікамі, разбурана. Горад быў пера- твораны ў цэнтр акругі рэйхскамісарыя- та «Остланд» Тут размяшчаліся ўправа акругі, ням. гарнізон, вайсковыя склады Акупанты знішчылі ў Г і раёне 10 133 чал., у 3 лагерах смерці — больш за 37 тыс. чал., у т л ў Беразвецкім лагеры смерці звыш 27 тыс сав і італьянскіх ваеннапалонных. Горад вызвалены 3.7.1944 у ходзе Полацкай аперацыі 1944. 7,3 тыс. жыхароў у 1959, 11,9 тыс. жыхароў у 1970. Працуюць малочна- кансервавы камбінат, хлебазавод, піўзавод, мясакамбінат, кансервавы і камбікормавы з-ды, доследны лясгас і інш. У горадзе СПТВ механізацыі сель- скай гаспадаркі, 3 сярэднія, рабочай мо- ладзі, дзіцяча юнацкая спарт. школы і школа мастацтваў, 6 дашкольных уста- ноў, Дом культуры, кінатэатр, 2 б-кі, філіял Дзярж. архіва Віцебскай вобл., бальніца, дом быту. Выдаецца газ «Веснік Глыбоччыны». Брацкая мапла сав. воінаў і партызан, магілы ахвяр фа- шызму, могілкі сав. і італьянскіх ваенна- палонных. Горад захаваў радыялыіую планіроўку са свабодным унутрыквартальным раз- мяшчэннем вуліц, якая склалася ў 17— 18 ст. Зберагліся будынкі 18 —19 ст.: аўстэрыя 18 ст., буйнейшыя арх. комп- лексы — касцёл і кляштар кармелітаў (1639—54), Траецкі касцёл (1764—82, перабудаваны ў 1902—08), фрагменты забудовьі 19 — пач 20 ст. На моплках Капцёўка знаходзяцца Ільінская капліца і мемар. калона ў памяць аб Канстыту- цыі 3 мая 1791 (абедзве канца 18 ст.). У межы сучаснага Г. ўвайшоў комплекс Беразвецкага базыльянскага манастыра (18 ст ). Радзіма дзеяча рэв. руху ў Расіі і на Украіне Б М Воліна. Літ'- Матерналы по псторпп п географпх Дпсненского п Внлейского уездов Внлен ской губерннн Внтебск, 1896;Ткачоў М.А. Замкі і людзі. Мн., 1991; Небешапп О. ОІеЬокіе. ХУііпо, 1935. Язэп Бунто. ГЛЫБОЦКІ ЗАМАК. Існаваў у 16—18 ст. у Глыбокім Пабудаваны на месцы «двара» Зяновічаў (паўд.-зах. частка Глыбокага) Замак пазначаны на карце М. Струбіча «Тэатр вайны за Інфлянты» (1589). Апісанні замка таго перыяду не- вядомыя, але, відаць, ён не адрозніваўся ад традыцыйных тагачасных збудаван- няў з земляным валам, драўлянымі сце- намі і вежамі. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 пад сценамі замка 30.6.1654 адбыўся бой паміж атрадам войска ВКЛ і рус войскам на чале з дум- ным дваранінам Ж.В. Кондыравым. Па- водле гіст. крыніц, 2 8.1654 Г. з. быў спа- лены ўшчэнт, а кіраўнік абароны замка полацкі падкаморы Бяганскі трапіў у па- лон. 7.1.1659 (паводле інш. звестак у 1600) атрад войска палкоўніка ВКЛ В. Валовіча ўзяў штурмам Г. з. і спаліў яго, а захопленыя гарматы адвёз у Даўпнаў. Пазней замак быў адноўлены і праіснаваў да канца 18 ст. У 1700 у час Паўн. вайны 1700—21 Г. з. моцна па- цярпеў ад вялікага пажару. Паступова замчышча было забудавана, вул Замка- вая яшчэ згадвалася ў дакументах канца 18—19 ст. Міхась Тымоў. ГЛЫБОЦКІ РАЁН. Размешчаны ў паўд.-зах. частцы Віцебскай вобл. Пл 1,8 тыс. км2, нас 52,4 тыс. чал. (1992) Цэнтр — г Глыбокае Тэр. раёна зна- ходзіцца ў межах Полацкай нізіны, б ч. яго раўнінная, на Пд — узвышаная Значную плошчу (55%) займаюць Свян- цянскія грады. Працякаюць прытокі Дзісны: Мнюта, Бярозаўка, Авута. Буй- нейшыя азёры ІПо і Пліса, самае глыбо- кае воз. Доўгае (53,7 м). Праходзяць чы- гункі Полацк — Маладзечна, Кру- леўшчына—Варапаева, аўтадарогі ГЛЫБОЦКІ РАЁН Археалапчныя помнікі Помнікі і ламятныя млсціны звяэаныя з імёнамі выдат- мых людзей най вамны 1941-45 гг. О Помнікі ахвярам фашызму Помнікі архітэктуры Лічбаыі на нжрце пжзначаны. 1 Пятроўшчына; 2 Мамаі; 3 С*рабян4Ш Азбрны заназмін Доўгже Азерны заназнін Белае Полацк—Вільнюс, Докшыцы—Глыбо- кае—Шаркоўшчына. Утвораны 15.1.1940 у Вілейскай вобл. 12.10.1940 падзелены на 10 сельсаветаў. Абрубскі, Вярхнянскі, Дзеркаўшчынскі, Залескі, Капыльшчынскі, Літоўшчынскі, Лучайкаўскі Мамайскі (з 22 12 1981 Азярэцкі), Тумашаўскі (з 19.2.1971 Ко- рабаўскі). У 1940—41 праведзена част- ковая калектывізацыя. У Вял. Айч. вай- ну ў пач. ліп. 1941 тэр. раёна акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У валасных цэн- трах і буйных населеных пунктах былі створаны вайсковыя гарнізоны і паліцэйскія ўчасткі. Акупанты знішчылі ў раёне 10 133 чал., у 3 лагерах смерці больш за 37 тыс чал , у т.л. ў Бераз вецкім лагеры смерці звыш 27 тыс сав і італьянскіх ваеннапалонных; спалілі ра- зам з жыхарамі в. Галубічы (адноўлена пасля вайны). Дзейнічалі партыз. брыга- ды імя Варашылава, імя ЦК КП(б)Б, імя Ракасоўскага, «Кастрычнік», імя Леніна, асобныя атрады імя Панамарэнкі «Трэція», функцыяніравалі падп. райко- мы КП(б)Б і ЛКСМБ Каля в Ліпава ва ўрочышчы Зімнік у 1943 працаваў пар тыз. аэрадром. Выдавалася падп. газ «За свабоднае жыццё». У крас.—маі 1944 у час карнай экспедыцыі гітлераўцаў суп- раць партызан ва ўсх. частцы раёна ад- быліся цяжкія баі (гл Полацка-Лепель- ская бітва 1944). Вызвалены ў канцы чэрв.—пач. ліп 1944 войскамі 1-га Пры балт. фронту сумесна з партызанамі ў ходзе Полацкай аперацыі 1944 3 20.9.1944 Г р. у Полацкай вобл. Да 1946 у раёне створана 6 калгасаў, у 1949 — 22. у 1950 — 65. 3 8.1 1954 Г. р. у Ма- ладзечанскай, з 20.1.1960 — у Віцебскай абл , да раёна далучаны г.п Варапаева, Белькаўскі. Варапаеўскі, Ваўкалацкі. Дунілавіцкі, Казлоўшчынскі, Ласіцкі,
Мосарскі, Струкскі сельсаветы ліквідаванага Дунілавіцкага р-на. 25.12.1962 да Г.р. далучаны Бярозкаўскі, Бярэзінскі, Докшыцкі, Крулеўшчынскі, Крыпульскі, Параф'янаўскі, Парплі- шчанскі, Сітцаўскі, Тумілавіцкі, Юх- наўскі сельсаветы ліквідаванага До- кшыцкага р-на, а таксама г.п. Падсвілле, Галубіцкі, Зябкаўскі, Пліскі, Псуеўскі сельсаветы Пліскага р-на, а г.п. Варапа- ева, Белькаўскі, Ваўкалацкі, Дуні- лавіцкі, Казлоўшчынскі, Ласіцкі сельса- веты перададзены Пастаўскаму р-ну. 6.1.1965 г. Докшыцы, г.п. Бягомль, Бя- розкаўскі, Бярэзінскі, Докшыцкі, Кру- леўшчынскі, Крыпульскі, Па- раф'янаўскі, Парплішчанскі, Сітцаўскі, Тумілавіцкі сельсаветы перададзены ад- ноўленаму Докшыцкаму р-ну. 12.2.1965 да Г.р. далучаны Дулінаўскі, Праза- роцкі, Старынкаўскі, Шкунціцкі сельса- веты Міёрскага р-на. 30.7.1966 Дулінаўскі і Шкунціцкі сельсаветы пера- дадзены Шаркоўшчынскаму р-ну. На 1.1.1993 у раёне 436 населеных пунктаў, 12 сельсаветаў: Абрубскі, Азярэцкі, Га- лубіцкі, Залескі, Зябкаўскі, Корабаўскі, Ломашаўскі, Пліскі, Празароцкі, Псуеўскі, Уздзелаўскі, Узрэцкі; 21 кал- гас і 6 саўгасаў, птушкафабрыка. Дзейнічаюць прадпрыемствы харчовай і лёгкай прам-сці, будматэрыялаў. У раё- не 18 сярэдніх, 21 васьмігадовая, 9 па- чатковых, 6 муз. школ і школа мастацт- ваў, камбінат вытв. навучання, 38 да- школьных устаноў; 2 раённыя і 3 участковыя бальніцы, 7 урачэбных амбу- латорый, 24 фельчарска-акушэрскія пункты, раённая і стаматалагічная паліклінікі. Выдаецца газ. «Веснік Глы- боччыны». Найбольш значныя археал. помнікі: Азёркі, Бабруйшчына, Вольш- чына, Вуглы, Галубічы, Гатоўкі, Доўгае, Забор'е, Залессе, Запруддзе, Зарубіна, Зубкі, Крупені, Латыголь, Мамаі, Мосар, Нарушова, Падгаі, Падсвілле, Перавоз, Пліса, Псуя, Рудніца, Свіла-1, Скрабя- нец, Узрэчча, Чарневічы, Шо, Шчаўкуны, Шыпы. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан у вёсках Падсвілле, Празарокі, Псуя. Помнікі: партызанам у вёсках Вострава, Залессе, Ліпава, Чыс- тае, Пліскім падп. райкомам КП(б)Б і ЛКСМБ (каля в. Вострава), ахвярам фа- шызму ў вёсках Вуглы, Галубічы, Латы- голь, Лаўрынаўка, Ліпава; ураджэнцу раёна Герою Сав. Саюза П.М. Казлову. Помнікі архітэктуры: цэрквы — Пак- роўская (16 ст., в. Залессе), Успенская (1748, в. Кавалі), Параскевы (1887, в. Чарневічы), у вёсках Мамаі (18 ст.) і Бабруйшчына (канец 19 ст.), Петра- паўлаўская (1909, в. Празарокі), Мікалаеўская (в. Забор'е) і Міхайлаўская (в. Верхняе, абедзве пач. 20 ст.); касцё- лы — францысканцаў (1740, в. Удзела), Ганны (1792, в. Мосар), у в. Дзер- каўшчына (сярэдзіна 19 ст.), Іаана (ка- нец 19 ст., в. Прошкава), у в. Задарожжа (1910), Маці Боскай (пач. 20 ст., в. Пра- зарокі), у в. Бабруйшчына (пач. 20 ст.); сядзіба з пейзажным паркам (сярэдзіна 19 ст., в. Залессе), сядзібны дом (2-я пал. 19 ст., в. Азерцы). Радзіма акадэміка і паліт. дзеяча В. Ластоўскага, тут на- радзіліся і пахаваны заснавальнік бел. прафесійнага тэатра 1. Буйніцкі, мастак і фалькларыст Я. Драздовіч, паэт А. Дуб- ровіч. Літ.'. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Віцебская вобл. Мн., 1985. С. 223—240; Т а р н к о в О.А. Зарннцы в глу- бннах озёр. Мн., 1993. Яззп Бунто. ГЛЯБОВІЧЫ, старадаўні шляхецкі род герба «Ляліва», прадстаўнікі якога ў 15—16 ст. займалі высокія дзярж. паса- ды ў ВКЛ. Некаторыя даследчыкі выво- дзяць род ад нашчадкаў Гедзіміна або Манівіда, які пры Нарымунце быў мар- шалкам літоўскім. Хутчэй за ўсё, Г. па- ходзяць ад баяр Смаленскай або Полац- кай зямлі. Валодалі гарадамі Дуброўна і Заслаўем, мелі маёнткі ў Мазырскім, Ігуменскім, Аршанскім, Наваградскім паветах, на Смаленшчыне і Віцебшчыне, у Польшчы, палацы ў Вільні і Мінску. Першы вядомы прадстаўнік роду Г. — смаленскі ваявода Глеб (15 ст.), які меў сыноў Станіслава, Пятра і Юрыя. Най- больш вядомыя прадстаўнікі роду: Станіслаў Глебавіч (? — 1513), намеснік мерацкі (1492—95), віцебскі (1495—1501), браслаўскі і по- лацкі (з 1501); маршалак дворны (з 1505), ваявода полацкі (з 1506), разам з братамі ўваходзіў у велікакняжацкую ра- ду. Вызначыўся на дыпламатычнай службе — удзельнічаў у пасольствах да вял. князя маскоўскага ў 1492, 1499, 1503, 1504, 1511. Пётр Глебавіч (?—пасля 1522), намеснік наваградскі (у 1502) і крэўскі (у 1511—22). Юрый Глебавіч (? — пасля 1520), намеснік смаленскі (1492—99), староста жамойцкі (з 1494), намеснік ар- шанскі і аболецкі (1500—01), намеснік віцебскі (1503—08) і смаленскі (1508— 14), староста мерацкі (з 1514) і ваўкавыскі (з 1520). У 1506 у складзе пасольства да вял. кн. маскоўскага. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1512—22 у 1513 абараняў Смаленск ад маскоўскага войска. Мікалай Юр'евіч (?—1514), сын Юрыя Глебавіча, староста драгічынскі і слонімскі; у бітве на Вяд- рошы 1500 разам з К. Астрожскім (трапіў у палон да рускіх, вярнуўся ў 1511), у вайну Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1512 — 22 у 1513 фактычна ўзначаліў абарону Смаленска. Ян Юр'евіч (?—1549), сын Юрыя Глебавіча, маршалак гаспадарскі (з 1498 або з 1516), староста мсціслаўскі (1527) і радунскі, ваявода віцебскі (з 1528), полацкі (з 1532) і віленскі, старо- ста бабруйскі (з 1542), канцлер ВКЛ (з 1546); удзельнічаў у вайне з Маскоўскай дзяржавай 1534—37, у перагаворах і за- ключэнні перамір'яў 1537 і 1542. Спа- чатку быў прыхільнікам каралевы Боны і саюзу з Польшчай, пазней далучыўся да прыхільнікаў самастойнасці ВКЛ. Быў жанаты з Соф'яй Барташэвіч-Монтаўт, пазней з Соф'яй Пяткевіч, Ганнай За- 53 ГЛЯДНЕВІЧЫ слаўскай. Паводле попісу войска ВКЛ 1528, выстаўляў са сваіх маёнткаў 148 вершнікаў і яшчэ 88 вершнікаў з маё- масці другой жонкі. Я н Я н а в і ч (1544—90), сын Яна Юр'евіча, дзяржаўца анікштынскі, каш- талян менскі (1571—85), староста анікштынскі (1575) і радашковіцкі (1576), падскарбі земскі і пісар ВКЛ (з канца 1580 ці з пач. 1581 да 1586), каш- талян трокскі (з 1585), ваявода трокскі (з 1586), староста упіцкі (з 1587). У Лівонскую вайну 1558—83 вызначыўся пры абароне Полацка ад войска Івана IV, узначаліўшы абарону Запалоцця. Трапіў у палон. Знаходзячыся ў Маскве, збіраў і перадаваў у ВКЛ разведвальную інфармацыю. Вврнуўшыся на радзіму, удзельнічаў у штурме Полацка, аблозе Пскова. Дзеяч Рэфармацыі. Быў жанаты з Кацярынай Кратоўскай. Мікалай Янавіч (?—1632), сын Яна Янавіча, падстолі літоўскі (з 1605), ваявода смаленскі (з 1511), каш- талян віленскі (з 1621). У час вайны Рэ- чы Паспалітай са Швецыяй 1600—29 вызначыўся ў бітвах са шведамі пры Ды- намюндэ, Тарнавай і Кірхольмам. Удзельнічаў у паходзе на Маскву. Быў жанаты з Ганнай Марцэлай Карэцкай. Юрый Мікалаевіч (Ежы Ка- раль, ?—1669), сын Мікалая Янавіча, староста анікштынскі і радашковіцкі (1633), падстолі літоўскі (1639), ваявода смаленскі (з 1643), староста жамойцкі (з 1653), ваявода віленскі (з 1668). Камісар на мірных перагаворах з Б. Хмяльніцкім у Белай Царкве ў 1651 і з Расіяй у 1659, 1660, 1662, 1664, 1666, адыгрываў у іх значную ролю. У 1655 выступіў супраць прызнання ўлады шведскага караля ў ВКЛ. Быў жанаты з Кацярынай Радзівіл. Апошні прадстаўнік мужчынскай лініі нашчадкаў Юрыя Глебавіча Глябовіча. Літ.'. V/ о 1Г1 I. 8епаЮго>уіе і йукшіагге У/іеІкіево КьіеЯта Ьііелуькіево, 1386—1795. КгакбіУ, 1885; Вопіескі А. НегЬагг Роізкі. Т. 7. ХУвгзгаіУа, 1904. Юрый Залц. ГЛЯДНЁВІЧЫ, група археал. помнікаў каля в. Глядневічы Ваўкавыскага р-на. С т а я н к і (5) эпохі мезаліту і брон- завага веку (8—3-га тыс. да н. э ). На Пн, ПнУ і ПдУ у ваколіцах вёскі, на правым беразе р. Рось. Выявілі ў 1958 Л.С. Клейн (2 стаянкі), у 1985 В.У.Шаб- люк (1), у 1986 Н.В.Шаблюк (2), дасле- давала ў 1986—88 Н.В. Шаблюк. Куль- турны пласт 0,2—0,65 м. Выяўлены нук- леусы, скрабкі, адшчэпы, пласцінкі, праколкі, скоблі, рэжучыя і сякучыя прылады, фрагменты ляпных пасудзін 2—5 ст. С е л і ш ч а позняга сярэднявечча (17—18 ст.). За 100 м на Пн ад вёскі, на левым беразе р. Рось. Даследаваў у 1986, 1988 В.У. Шаблюк. Культурны пласт 0,8—0,9 м. Выяўлена частка падмурка жылой пабудовы. Знойдзены кухонны і сталовы гліняны, шкляны посуд, аконнае шкло, кафля з зялёных паліваных
54 ГЛЯКОЎСКІ пласцін з раслінным, геаметрычным і ге- ральдычным арнаментамі, каваныя цвікі, нажы, ключ, замок, манеты (грошы, ор- ты, соліды) Рэчы Паспалітай і Прусн На паўд ускраіне вескі знаходзіцца селішча 11 —13 ст. і больш позняга часу (не даследавана). Літ : Г у р е в н ч Ф.Д. Древностн Бело- русского Понеманья. М.; Л., 1962. Валерый Шаблюк Наталля Шаблюк ГЛЯКОЎСКІ Станіслаў (1896, мяст. Поразава Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ , цяпер гар. пасёлак у Свіслацкім р-не—1943), беларускі грамадскі і куль- турны дзеяч, публіцыст, каталіцкі свя- тар. Д- р тэалогіі. Скончыў Віленскую ду- хоўную семінарыю, Грыгарыянскі ун-т у Рыме Працаваў вікарыем у Ваўкавыску, пробашчам у в Трычаўка (Беласточчы на). 3 1929 — прэфект у Вільні. Выкла- даў у Віленскіх бел гімназіі і на- стаўніцкай семінарыі. Пасля высылкі польскімі ўладамі ў 1938 з Вільні А Станкевіча ўзначаліў бел. каталіцкую парафію Чл. Бел. навук. т-ва. Бел. ка- таліцкага выд ва ў Вільні. Арганізатар і выдавец дзіцячага час. кПралескі» 3 публікацыямі па пытаннях бел. псторыі, філасофіі, этычнай думкі выступаў у газ. •Беларуская крыніца», час. «25 са- кавіка» і інш Акрамя ўласнага прозвішча падпісваў свае творы псеўданімамі Стасіла, Стасюк з-пад Нёмна і інш. Расстраляны немцамі разам з бел каталіцкімі святарамі В Гад- леўскім, А. Нсманцэвічам, Мальцам Літ Берасцень С. Ксёндз Гля- коўскі / / ЛіМ. 1992. 8 мая. Арсень Ліс. ГМІНА (польск втіпа воласць). нізавая адм тэр адзінка ў Польшчы ў 1809— 1954 і з 1973, у т л і ў Зах Беларусі ў 1921—39. Органамі кіравання былі гмінны сход, войт і лаўнікі. Захопленыя Полыпчай у 1920 землі Беларусі таксама былі падзелены на Г Сярэдняя плошча Г і колькасць населеных пунктаў у ёй у кожным ваяводстве былі розныя: у На- вагрудскім 266 км2 і каля 80 населеных пунктаў, у Віленскім адпаведна 298 і больш за 100, у Палескім 400 і не больш за 40 Органамі кіравання сельскай Г. з яўляліся войт, гмінная рада і гмінная ўправа (складалася з войта і лаўнікаў) Фактычна ўсімі справамі Г. распара джаўся войт, які прызначаўся, як правіла, з польскіх асаднікаў, памешчы- каў ці прадстаўнікоў буржуазіі У гара- дах Польшчы Зах. Беларусі існавалі га- радскія Г Органамі кіравання іх былі бургамістр (у вял. гарадах называўся «прэзідэнт»), магістрат і гар. савет. У Польшчы падзел тэр на Г. ліквідаваны ў 1954 і замест іх утвораны грамады Ад- ноўлены Г. ў 1973 Літ.'. Малнцкнй А. Государствен- ный строй Польшн: Очеркн М.; Л., 1930; Бьіго^ вшіп яне^вкісЬ № «о)е»'6гігііуасЬ №5сЬо<1пісЬ огаг № рожіаіасЬ )Д/оІко№у5кші Сгоіігіеіккіпі «оіеіуббгіжа Віаіоыоскіево. М/аг$га\уа, 1933. Яіт Юхо К.С.Гнідаш ГМЫРАК Лявон (літ псеўд. Б а р ы с Заяц, Лявон Хмуры, сапр Бабровіч Мечыслаў; 6(18).4.1891, фальварак Пархвенава Вілейскага пав. (цяпер в. Параф янава Докшыцкага р-на) — 30 6(13.7) 1915], беларускі крытык, публіцыст і празаік. Біяграфія вывучана недастаткова, маг- чыма, што ён з’яўляецца братам дзеяча рэв. руху ў Зах Беларусі Я. Бабровіча. Вучыўся ў 1-й Віленскай гімназіі, скон- чыў прыватную тэхнічна-прамысловую школу ў Варшаве (1912). Працаваў у Вільні, у фальварках Віленскай губ. У 1914 прызваны ў армію, запнуў на фронце, пасмяротна ўзнагароджаны Ге- оргіеўскім крыжам. Супрацоўнічаў у газ. ♦Наша ніва», час «Лучынка», альмана- ху «Маладая Беларусь», зб. «Велікодная пісанка». Аўтар апавяд «Васілёва вясел- ле», нарыса па гісторыі нац.-культурнага руху «Беларускае нацыянальнае адра- джэнне», палемічных літ -крытычных артыкулаў («Яшчэ аб сплачванні доўгу»), артыкулаў па гісторыі бел. куль- туры, актуальных праблемах сацыяльна- паліт жыцця («Мова ці гутарка», «Якой нам трэба школы», «Аб вясковай інтэлігенцыі», «Сіла з народу», «Пры- гонная спадчына»), арт. «Тарас Шаўчэнка», цыкла артыкулаў «Земства і воласпь» На гіст. погляды Г. паўплывалі праграма Бел. сацыяліст грамады, сацы- яльна-этычная канцэпцыя расійскага на- родніка П. Лаўрова пра абавязак інтэлігенцыі і элітарных сацыяльных груп сплачваць доўг народу. На думку Г., працоўнае сялянства, гарадскія ра- ботнікі і нар. інтэлігенцыя, якія змагаюц- ца з эксплуататарамі і нац прыгнётам — аснова гіст. прагрэсу. Гэтыя праг- рэсіўныя пласты грамадства павінны аб'яднацца, каб праз асвету, класавую барацьбу і дэмакратызацыю мясц. са- макіравання вызваліцца ад эксплуата- цыі, нац і сац несправядлівасці Высту- паў супраць разбурэння сялянскай абш- чыны, хутарызацыі, за культурна-нац. аўтаномію Беларусі ў саюзе з дэмакр. сіламі Расіі. Лічыў, што скасаванне пры- гону ў 1861 стала паваротным пунктам у гісторыі Беларусі: яно вызваліла народ ад «цялеснай няволі» і спарадзіла надзею на крах «духоўнай няволі» — вызваленне душы народа, яго мовы ад шматвяковага прыгону Тв'. Творы: Проза Крытыка Публіцыстыка. Мв., 1992. Літ '. Гарэцкі М Лявон Гмырак (1891 —1915) // Гарэцкі М Творы. Мн , 1990. Александровіч С.Х Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971. С. 217—219; Янушкевіч Я. «Ад шчырай душы і сэрца» / / Полымя 1994. № 2. Уладзімір Конан ГНЁЎКА Мікалай Рыгоравіч (19.12.1918, хутар Бярэзна Лепельскага пав., цяпер Бешанковіцкі р н — 6 10.1985), бел псторык і педагог Засл настаўнік БССР (1977). -Скончыў Чка лаўскі педінстытут (1941). Удзельнік Вял. Айч. вайны. 3 1936 настаўнік у Сіроцінскім р-не, з 1946 у Мін ве асветы БССР, з 1952 выкладчык Мінскага пед ін-та. Працы па гісторыі Беларусі і мето- дыцы выкладання гісторыі Беларусі. Адзін з аўтараў навуч дапаможніка для ВНУ «Гісторыя БССР» (ч 1, 1981) Асабісты архіў зберагаецца ў Цэнтр. на- вук. 6-цы АН Беларусі. Тв. Іісторыя Беларусі ў літаратурных вобразах (дакастр. перыяд) Мп., 1979 Ібраеім Канапацкі ГНІДАШ (Г н е д а ш ) Кузьма Савель- евіч 117(30.11.1914, в. Салагубаўка Ро- менскага пав Палтаўскай губ., цяпер Роменскі р-н Сумскай вобл Украіна — 196.1944], удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі з 1936 Удзельнік сав.-фінл вайны 1939 — 40 Скончыў Кіеўскае ваен танк вучылішча (1940) У Вял. Айч. вайну на фронце з чэрв 1941. камандзір аператыўна-ды- версійнага цэнтра разведаддзела штаба 1- га Бел. фронту Вызначыўся ў тыле во- рага на тэр Беларусі ў 1943—44 Групы пад яго камандаваннем вялі разведку і дыверсійную работу ў раёне Слуцка, Ба ранавіч, Кобрына Мінска, Асіповіч, Пінска, Лунінца, Брэста, на тэр Кіеўскай і Чарнігаўскай абл. 19 6 1944 частка групы была акружана каля Слоніма карным атрадам. Каб не трапіць у палон, цяжка паранены маёр Г і рады- стка К.Т. Давідзюк надарвалі сябе грана- тай. Пахаваны ў Слоніме. дзе яго імем названа вуліца. на магіле пастаўлены помнік. ГНІЛЯКЕВІЧ Міхаіл Паўлавіч [25.1 (6.2) .1887, в. Асташына Навагруд- скага пав. — 11.8.1945], дзяржаўны дзе- яч БССР У 1907—14 працаваў на заво- дах Пецярбурга, за ўдзел у рэв руху зня- волены ў турму. 3 1914 у арміі Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917, адзін з арганізатараў Чырв гвардыі ў Петра- градзе Удзельнічаў у баях супраць Ка- ледзіна 3 1919 на парт. і прафс рабоце ў БССР 3 мая 1929 нарком працы БССР, у сак 1931 — вер. 1933 сакратар ЦВК БССР 3 1933 на парт. і прафс ра боцеўРСФСР Чл ЦК КП(б)Б у 1924— 27, 1930—32, чл. ЦКК КП(6)Б у 1927— 30, 1932—33 і яе Прэзідыума ў 1929—
30. 1932—33. Чл. ЦВК БССР у 1922—33 і яго Прэзідыума ў 1931—33. ГНЯЎКО Вера Рыгораўна (н. 12.12.1920, в Далькавічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н), беларускі гісторык. Доктар гіст. н. (1971), прафесар (1972). Скончыла Мінскі пед. ін-т(1949). 3 1949 навук. супрацоўнік Ін-та гісторыі АН БССР, з 1970 заг., у 1979—90 праф. кафедры эканам. гісторыі Бел. дзярж. ін-та нар. гаспадаркі. Аўтар даследаванняў па гісторыі Кастр. рэвалюцыі і грамадз. вай- ны, рабочага і прафсаюзнага руху на Бе- ларусі. Адна з аўтараў калектыўных прац «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 2, 1961). «Гісторыя Мінска» (2-е выд., 1967), «Перамога Савецкай улады ў Бе- ларусі» (1967), «Нарысы гісторыі праф- саюзаў Беларусі (1905—1969 г.)» (1970), «Полацк: Гіст. нарыс» (2-е выд., 1987). Тв ' Профсоюзы Белорусснн в борьбе за власть Советов (март 1917—1918 гг.). Мн., 1964; Рабочмй класс Белорусснн в борьбе за победу Октября (март 1917 — март 1918 гг.1. Мн., 1973; Под знаменем революцхн. Мн., 1977. ГОГЕЛЬ Мікалай Валяр'янавіч (1836— 70), расійскі вайсковец. Следчы. 3 сям'і магілёўскага губернскага паштмайстра. Скончыў 1-ы Маскоўскі кадэцкі корпус (1855). Удзельнік Крымскай вайны 1853—56. 3 пач. 1860-х гадоў служыў на Беларусі. У 1863—67 член Віленскай асобай следчай камісіі па паліт. справах. Удзельнічаў у следстве па справе К.С. Каліноўскага. На аснове следчых матэ рыялаў часоў паўстання напісаў кнігу «Іасафат Агрызка і Пецярбургскі рэва- люцыйны жонд у справе апошняга мяця- жу» (Вільня, 1866, 2-е выд., 1867). Пра- ца напісана з вялікадзяржаўна-шавініст. пазіцый, з мэтай дыскрэдытацыі ўдзельнікаў паўстання 1863—64 у Поль- шчы, на Беларусі і ў Літве. Аднак пры- ведзеныя ў ёй факты, асабліва ўзятыя з крыніц, якія не дайшлі да нас, робяць працу Г. карыснай для вывучэння паўстання. 2-е выданне гэтай кнігі канфіскавана па распараджэнні віленскага ген.-губернатара Э.Т. Барана- ва, які імкнуўся згладзіць крайнасці рэп- рэсіўнай палітыкі сваіх папярэднікаў — М.М. Мураўёва і К.П. Каўфмана (выпад кова ацалела некалькі экзэмпляраў, 1 з іх зберагаецца ў Аддзеле рукапісаў рэд- кай кнігі і старадрукаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі). Г. кансультаваў У.У. Крастоўскага пры напісанні дылогіі «Крывавы пуф». Літ.'- Остроглазов В.М. Редкне н ценные нздання / / Рус. архнв. 1914. № 3. Вячаслаў Шалькевіч. ГОЖА, вёска, цэнтр сельсавета Гродзен- скага раёна. За 17 км на Пн ад Гродна, 8 км ад чыг. ст. Багушоўка. 232 двары, 1532 ж. (1991). Па пісьмовых крыніцах вядома з 15 ст. як двор Ожа (Гожа) у Трокскім ваяв. ВКЛ, уладанне вял. князя. Да 1569 улас- насць вял. князя ВКЛ Жыгімонта Аўгуста. 3 1598 уладанне Е. Міцуты, які пабудаваў паблізу Г. мост і збіраў грошы за праезд, за што настаяцель Каложскага манастыра архімандрыт Годкінскі пада- ваў скаргу каралю. 3 1671 мястэчка, цэнтр староства. 3 1795 у Расійскай імперыі, цэнтр воласці Гродзенскага пав. У 1885 у Г. 17 двароў, 135 жыхароў, ва- ласное праўленне, мураваны касцёл, 2 шынкі. У 1889 сяло, 1287 дзесяцін зямлі, маёнтак з 54 дзесяцінамі зямлі (уладанне Ф. і С. Сільвестравічаў), нар. ву- чылішча. У час 1-й сусв. вайны акупіравана герм. войскам, у 1919—20 пераходзіла з рук у рукі то Чырв. Арміі, то польскіх войск. 3 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Гродзенскага пав. У 1921 у вёсцы 96 дамоў, 540 жыхароў, у фальварку 3 дамы, 16 жыхароў. 3 1939 у БССР, цэнтр сельсавета Гродзенскага пав. У час Вял. Айч. вайны ў 1941—44 акупіравана гітлераўцамі. У 1970 у Г. 506 жыхароў, 139 двароў, цэнтр калгаса «Іскра», сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, сад-яслі, бальніца, аптэка, ба- танічны заказнік рэсп. значэння (з 1978). У вёсцы брацкая магіла сав. воінаў. За- хаваўся помнік архітэктуры — касцёл 19 — пач. 20 ст. Паблізу вёскі помнікі археалогіі — стаянка.Я—7 ст. да н.э. і селішча 11 —14 ст. Вольга Князева. ГОЙШЫК Мікалай Васілевіч (17.1.1927, в. Воля Івацэвіцкага р-на — 24.4.1944), удзельнік партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. У пач. вай- ны партыз. сувязны, з 1943 падрыўнік партыз. брыгады імя Дзяржынскага Брэсцкай вобл. Пусціў пад адхон 7 варо жых эшалонаў. У час чарговай аперацыі партызанам не ўдалося замініраваць рэйкі з-за ўзмоцненай ням. аховы. Г. кінуўся з мінай пад эшалон з танкамі, гарматамі і жывой сілай ворага. У в. Міхнавічы Івацэвіцкага р-на пастаўлены помнік Г. Яго імем названы вуліцы ў Ганцавічах, Івацэвічах, Мінску, у г. Івацэвічы адкрыты дом-музей Колі Гой- шыка. ГОЛАД У 1932—33. Выкліканы спадам вытворчасці с.-г. прадукцыі ва ўмовах калектывізацыі, жорсткай нарыхтоўчай палітыкай, значным экспартам за мяжу збожжа і інш. с.-г. прадуктаў. Вял. паме- ры голад набыў у 1933 на Паўн. Каўказе, Ніжняй Волзе, у Цэнтр. Чарназёмнай вобласці. найб. маштабаў дасягнуў на Украіне, дзе паводле сав. статыстыкі колькасць памёршых склала 2,9 млн. чал. (больш за палавіну страт ад голаду ў СССР). Даследчыкі вызначаюць коль- касць ахвяр на Украіне не менш за 4— 4,5 млн. чал., а з улікам рэзкага змян- шэння нараджальнасці ў гэты час — ка- ля б млн. На Беларусі голад ахапіў пераважна паўд. раён. Гэтаму садзейнічала палітыка ЦК КП(б)Б па выцягванні с.-г. прадукцыі з вёскі. 2.2.1933 сакратарыят ЦК КП(б)Б заслухаў пытанне аб пасыл- цы ў найб. адсталыя раёны рэспублікі спец. брыгад па праверцы паступлення памольнага збору. Было вырашана накіраваць брыгады з 10 чал. у 9 раёнаў, у т.л. ў Бабруйскі, Віцебскі, Лагойскі, Сіроцінскі і інш. Пры ЦК КП(б)Б ство- ГОЛАС рана таксама спец. тройка, якая сачыла за ходам нарыхтовак с.-г. прадукцыі па раёнах. У выніку з калгасаў і саўгасаў узялі ўсё, што можна было ўзяць. Вясной 1933 не мелі збожжа 12 раёнаў Беларусі (Быхаўскі, Лёзненскі, Мінскі, Рэчыцкі, Хойніцкі і інш ), у некаторых запасы былі мізэрныя, напр. у Бялыніцкім 3 ц, Асіповіцкім 7 ц, Рагачоўскім 20 ц. Гала- далі і калгаснікі, і аднаасобнікі. Да ся- рэдзіны чэрв. 1933 у Ельскім р-не памерлі ад голаду 70 чал., у Нараўлян- скім — 60, апухла 230 чал. У Гомельскім р-не ў сярэдзіне ліп. 1933 у 45 калгасах з 93 адсутнічалі прадукты харчавання, ад голаду памерлі 9 чал. Голад адзначаўся і ў цэнтр. частцы Беларусі (Пухавіцкі і Мінскі р-ны). У цяжкім становішчы зна- ходзіліся саўгасы, дзе норма выдачы хле- ба была скарочана, а ў 15 гаспадарках з-за адсутнасці хлеба выдача пайкоў спынілася. Жыхарам ахопленых голадам мясцовасцей аказвалася дапамога, у пер- шую чаргу мукой. Са зборам ураджаю 1933 голад паступова быў пераадолены. Літ'- Колектнвізація і голод на Украіні 1929—1933; 36. документнв н матерналнв. Кні'в, 1992; Кульчнцькнй С.В., Максудов С. Втратн населення Ук- раі'нн від голоду 1933 р. / / Укр. іст. журн. 1991. № 2; К о с т ю к М. Коллектнвнзацня: как это было / / ІІолнт. собеседннк. 1989. № 4. Міхась Касцюк. ГОЛАНД (Ноііансі) Ян Давід (1746, Га- новер — пасля 1825), кампазітар і дыры- жор. У 1780—1802 працаваў у Нясвіжы, куды быў запрошаны для ўмацавання ка- пэлы Радзівілаў. Тут напісаў шэраг сімфоній, паланэзаў, кантат і невял. опер. Найбольш вядома яго камічная аперэта «Агатка, ці Прыезд пана» (лібрэта Мацея Радзівіла), упершыню пастаўлена ў 1784 у Пясвіжы. У тэксце твора адчуваюцца антыпрыгонніцкія ак- цэнты, у музыцы выкарыстаны элементы фальклору. 3 інш. твораў: вадэвіль «Чу- жое дабро не ідзе на карысць» (1780), кантата (1786) і інш. У 1802—25 выкла- даў тэорыю музыкі ў Віленскім ун-це. «ГОЛАС БЕЛАРЎСА», штотыднёвая ся- лянска-работніцкая газета, орган бел. нац. меншасці ў Латвіі, арганізаванай у 1921 у т-ва «Бацькаўшчына». Выдавала ся ў 1925—30 у Рызе на бел. мове. Рэ- дактар-выдавец К.Б. Езавітаў. Ставіла мэту абуджаць нац. свядомасць белару- саў у Латвіі, гуртаваць іх на сац.-эканам. і нац. грунце, абараняць інтарэсы бел. сялянства, работнікаў і інтэлігенцыі, развіваць культурную і нац. самабыт- насць. Пісала пра дзейнасць суполак, т-ваў, інфармавала пра стан асветы, школьнай справы, жыццё беларусаў у Літве, Чэхаславакіі, Сібіры, Сав. Бела- русі. На старонках газеты змешчаны ма- тэрыялы пра стварэнне Бел. нац. к-та ў Латвіі, арышты бел. грамадскіх дзеячаў і дэпутатаў сейма ў Польшчы, справазда- ча Езавітава пра Акадэмічную канферэн- цыю па рэформе бел. правапісу і азбукі
56 ГОЛАС (Менск, 1926), інфармацыя пра кніжныя навінкі ў Мінску, вершы В. Вальтара, П. Сокала і інш., пераклады на бел. мову твораў Я. Райніса. Перадрукоўвала ма- тэрыялы з газ. «Савецкая Беларусь», «Беларуская вёска» і інш. Сяргей Панізнік, Уладзімір Сакалоўскі. «ГОЛАС БЕЛАРЎСА», газета дэмакр. кірунку. Выдавалася 14.2—19.4.1924 у Вільні на бел. мове 2 разы на тыдзень. Рэдактар-выдавец М. Шыла. Пра- даўжала традыцыі забароненай польск. ўладамі газ. кЗмаганне». Крытычна аналізавала паліт. і эканам. становішча ў Польшчы, сац. палітыку польскага ўрада (арт. «Сучасны эканамічны крызіс» падпісаны псеўд. Кугельман, «Панскае аздараўленне крэсаў» падпісаны крып- танімам «К.», «У чым сапраўдная сана- цыя Польшчы?» пад крыптанімам «М.», «У зачараваным коле» і інш.), разгляда- ла канцэпцыю дзяржавы, яе рэалізацыю польскім грамадствам (арт. «Дзяржава для народа ці народ для дзяржавы?» падпісаны псеўд. Ст. Мірскі). Шматувагі аддавала стану і задачам бел- вызв. руху ў Зах. Беларусі (арт. «Рашучая часіна», «Ніякіх летуценняў», «Хто разважа?», «Рэвізія трактатаў і беларусы», «Белару- скае пытанне за граніцай», «Рэалізацыя ідэі незалежнасці», «Найважнейшы вы- вад» і інш.), пісала пра парушэнні пра- воў чалавека і нац. меншасцей у краіне (арт. «Польскае оЬуя'аіеізія'о і міжнародныя трактаты» пад псеўд. Сіуіз). У сувязі з абмеркаваннем польскім сеймам законапраекта аб самаўрадах шырока асвятляла пытанні са- макіраўніцтва, улады на месцах (арт. «Ці толькі спадчына кернішчызны» пад крыптанімам «В.», «Генеральная ба- талія». «Прамова Б. Тарашкевіча ў сой- Кошт пвштовай перасылкі ГШІБШІШ № 13. Вільня. Аўторан, 25-га санавіна 1924 г. Год I, 1918^1924. Для нарожу. які хаць-бы ў найдалейшай нінуўшчыне неў мамэнты аольнага жыцьця, хы пасьля п»п«ў у нявошо. раней ці пазьней прыіожзіць часіна «алі ён ня мсжа ўжо цяр пець на сваім карку чужаакага ярка. I тяхі ваняволены нарол раней ці паэьней мусіць паўстаць, мусіць імкнуцца да вызвалёньня. капі ў ім ня эгасла хоііь найменшая іскрачка нацнянальнае сьвяжонасьці Гістормя апошняга сталецьця э асаблі- аай яркасьцяй паказала. што імкненьне да нацыянальнага выэзаленьня зьяўляецца ня ненш нагутным рэвалюцыйным фактарам, чым Іякненьне да паліты"нае і сацыяльнае волі прыгнечаных нарожных -хасаў. Г>та пацьвяр- жжіе і гісторыя адралжэньня і вызваленьня Беларускага нврожу Сацыяльнае прабуджэнь- не беларускіх працоўных масаў, прабуджэнь- не ў эагманым. прыгнечаным сярмяжніку павінна было эбудзіпь у душы яго гарачы пратэст ня толькі проці таго пана- жымеда. што жыае з яго цяжкае працы. ня ме»). Друкавала матэрыялы пра злоўжыванні польскай адміністрацыі і паліцыі ў дачыненні да насельніцтва Зах. Беларусі і бел. асветы, пра нападкі на бел. дэпутатаў з боку эндэкаў — правага крыла сейма, ігнараванне праблем рэ- патрыянтаў (арт. «Няўмольныя факты», «На руінах беларускай школы», «Здзекі над рэпатрыянтамі», «Дзікі гвалт»). Пер- спектывы вызв. руху ў Зах. Беларусі звязвала з дзярж. будаўніцтвам, ар- ганізацыяй навукі і асветы ў Сав. Бела- русі (рубрыка «Навокал пашырэння тэ- рыторыі БССР», арт. «Паваротны пункт», «Незалежнасць і залежнасць», «Святкаванне іпостых угодкаў абвяшчэн- ня незалежнасці Беларусі»). Вяла дыс- кусіі па пытаннях стратэгіі і тактыкі бел. руху, пісала пра міжнар. падзеі ў свеце, у т.л. пра святкаванне 1 Мая, Міжнар. дня жанчын (арт. «Міжнародны тыдзень работніцы» пад крыптанімам «Яз.», «Жанчына ў беларускім адраджэнскім руху» пад крыптанімам «А.Н.», «Міжнародны жаноцкі рух»). На старо- нках газеты змешчаны рашэнні Бел. нац. к-та па розных праблемах бел. грамад- ска-паліт. жыцця, нота міністра замеж- ных спраў Бел. нар. рэспублікі А. Цвікевіча да старшыні Лігі Нацый, вы- ступленне ў сейме дэпутата-камуніста С. Крулікоўскага, арт. «3 беларускага палітычнага архіву», інфармацыя пра грамадска-культурны рух Латвіі, ЗША і Чэхаславакіі, рэцэнзіі У. Самойлы (пад псеўд. Суліма, Ага) на перыядычныя вы- данні і дзейнасць Бел. драм. майсгроўні і інш. Рэдакцыя «Г.6.» выпусціла брашурў Самойлы «Які «самаўрад» гатуе белару- скаму народу польская рэспубліка?», кнігі А. Краскоўскага «Аб чалавечым це- ле здаровым, хворым і спосабах яго ля- чэбнай самаабароны», З.Верас «Белару- ска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік» і інш. Выйшаў 21 нумар, з іх 4 канфіскаваны. Закрыта польскімі Цана аеофнша нумару 250.000 м. Ян-бы хто набаяу Рэапізацыя црі меэааемаіасыіі. ўладамі, рэдактар-выдавец зняволены ў турму. Арсень Ліс. «ГОЛАС ВЁСКІ», газета, якая выдава- лася з 1.10.1941 да 16.6.1944 у Мінску на бел. мове пад кантролем герм. улад у пе- рыяд акупацыі Беларусі ням.-фаш. за- хопнікамі ў Вял. Айч. вайну. Гал. рэдак- тары М. Караленка, Я. Кіпель, А. Сянь- кевіч. Распаўсюджвалася пераважна ў сельскіх раёнах Генеральнай акругі Бе- ларусь. Тэндэнцыйна асвятляла падзеі на франтах 2-й сусв. вайны, друкавала рас- параджэнні акупац. улад, прамовы А. Гітлера, А. Розенберга, В. Кубэ. Крыты- кавала калгасную сістэму, усхваляла гітлераўскі «новы аграрны парадак», аналізавала гасп. магчымасці бел. зя- мель, сялянскае жыццё ў замежных краінах. Парады земляробам і сельскім жыхарам друкаваліся ў рубрыках «У да- памогу сельскаму гаспадару», «Куток вя- сковай жанчыны», «Парады гаспадыні», «Ветэрынарныя парады» і інш. Шмат увагі аддавала гісторыі і культуры Бела- русі (праца «Беларусь учора і сёння» і арт. «Каляды на Беларусі» Я. Найдзюка, арт. «Магілёў і яго барацьба за свае пра- вы» 3. Байдацкага, «Як верылі нашы продкі» М. Шчаглова, «Народнае выяўленчае мастацтва» У. Глыбіннага), пісала пра сталінскія рэпрэсіі ў 1930-я гады (урыўкі з кн. «Валадары ГПУ» К. Альбрэхта, арт. «Апошні разгром белару- скай інтэлігенцыі» У. Клішэвіча і інш.). У газеце апублікаваны раман «Наўсуперак лёсу» М. Дуброўскага (Р. Мурашкі). Выйшла 130 нумароў. Сяргей Жумар. «ГОЛАС ПРАВАСЛАЎНАГА БЕЛА- РУСА», грамадска-царкоўны часопіс. Выдаваўся ў ліст.—снеж. 1931 у Вільні на бел. мове. Рэдактар-выдавец М. Мар- кевіч. Асн. задачу бачыў у эвалюцыйным станаўленні бел. праваслаўнай царквы, выказваў заклапочанасць яе станам у Зах. Беларусі і БССР, імкнуўся спалу- чыць каштоўнасці хрысціянства з бел. ідэяй. Клапаціўся аб тым, каб «рашуча і безадказна стаць на шлях адраджэння царкоўнага жыцця ў суадказнасці з агульным адраджэннем беларускага на- рода» (арт. «Мэты і метады бела- русізацыі», «Да праблемы адраджэння нацыянальнай царквы», «Без народа — без Хрыста»), выказваўся за дэмакраты- зацыю ўнутр. жыцця царквы, крытыка- ваў «прыказны лад» расійскай правас- лаўнай царквы («Аб саборы і саборнасці праваслаўнай царквы ў Польшчы»). 3 пазіцый абнаўлення праваслаўя разгля- даў гісторыю рэлігіі на Беларусі («Бела- руская праваслаўная царква ў мінуўшчыне»), негатыўна ацэньваў унію («3 чаго спарадзілася і як памерла гістарычная вунія») Выступаў супраць «царкоўнага беларускага праваслаўнага камітэта» і яго органа час. еСветач Бе- ларусі», які схіляўся да аб'яднання ўсх. і зах. хрысціянскіх канфесій. На старо- нках часопіса друкавалася хроніка царк. жыцця ў Зах. Беларусі. Выйшлі 2 нума- ры. Арсень Ліс.
57 голос «ГОЛАС РАДЗІМЫ», газета Беларуска- га таварыства па сувязях з суай- чыннікамі за рубяжом. Выдаецца з 6.4.1955 у Мінску на бел. мове штотьвд- нёва (да студз. 1960 наз. «За вяртанне на Радзіму»), Заснавана Бел. секцыяй Сав. к-та «За вяртанне на Радзіму» для пра- паганды т. зв. сав. ладу жыцця, знешняй палітыкі СССР сярод бел. эмігрантаў. Мела на мэце вяртанне на Радзіму бела- русаў з ліку б. ваеннапалонных, моладзі, вывезенай на прымусовыя работы ў Гер- манію ў гады Вял. Айч. вайны, і інш. Распаўсюджвалася больш як у 50 краінах свету. Да 1991 змяшчала матэ- рыялы на бел. і рус. мовах, выходзілі ста- ронкі на англійскай і іспанскай мовах. Тэматыка публікацый — грамадска- паліт. жыццё, культура, эканоміка, гісторыя. Друкавала шмат артыкулаў па краязнаўстве, этнаграфіі, архітэктуры Беларусі. 3 сярэдзіны 1970-х гадоў газета імкнулася больш аб'ектыўна асвятляць жыццё, у т. л. бел. эміграцыі. 3 абвяш- чэннем незалежнасці Беларусі (1991) адной з вядучых стала тэма нац. адрад- жэння. Аўтары газеты — пісьменнікі Р. Барадулін, Я. Брыль, К. Буйло, К. Крапіва, М. Лынькоў, А. Макаёнак, А. Мальдзіс, 1. Мележ, П. Панчанка, М. Танк, І.Чыгрынаў, гісторыкі А. Грыц- кевіч, I. Ігнаценка, А. Кароль, Г. Каха- ноўскі, В. Круталевіч, М. Сташкевіч, М. Улашчык, філосафы У. Конан, В. Шаль- кевіч і інш. Пад рубрыкай «Нашы славу- тыя землякі» друкаваліся нататкі Г. Кісялёва пра К. Каліноўскага, С. Ця- рохіна пра аўтара трактата аб ракетабу- даванні К. Семяновіча, У. Касько пра А. Сержпутоўскага, Я. Янушкевіча пра Б. Эпімах-Шыпілу і інш. Да 1993 рэдакцыя газеты вьвдавала «Бібліятэчку газ. «Голас Радзімы». Вьвдадзена болып за 150 кніг і брашур, у т. л. на гіст. тэматыку: Грыц- кевіча «Вакол «слуцкага паўстання» (1987), Шалькевіча «Кастусь Каліноўскі» (1985—86, на бел. і англійскай мовах), Конана «Боская і людская мудрасць (Францішак Скары- на: жыццё, творчасць, светапогляд)» (1990), Цярохіна «Славутыя адвагай на вайне» (1991, да 580-годдзя Грунвальд- скай бітвы), Ігнаценкі і Караля «Усева- лад Ігнатоўскі і яго час» (1991), І.Савер- чанкі «Астафей Валовіч» (1992). Вацлаў Мацкевіч. «ГОЛАС ЦАРКВЬІ», рэлігійна-гра- мадскі часопіс праваслаўных беларусаў. Вьвдаецца з 1955 у Нью-Йорку на бел. мове спачатку Парк. радай Бел. аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Нью-Йорку (БАПЦ), з 1960 — Епархіяльнай управай БАПЦ у Нью- Йорку, потым Радай БАПЦ. Выходзіць 2 разы на год (на Вялікдзень і Каляды). У рэдакцыйную калегію ў розны час ува- ходзілі архіепіскап Васіль (У.Тамаш- чык), М.Гарошка, Я.Запруднік, П.Мань- коўскі, М.Міцкевіч, М.Тулейка і інш. Ас- вятляе пытанні набажэнства. гісторыі бел. праваслаўнай царквы, дзейнасць бел. прыходаў на эміграцыі. Друкуе архіпастырскія пасланні да вернікаў. тэксты малітваў з нагоды пэўных дат, матэрыялы па гісторыі праваслаўных брацтваў у ВКЛ, манастыроў і цэркваў на Беларусі. Аналізуе старадаўнія рэліг. рукапісы, творы Кірылы Тураўскага, жыццё і дзейнасць Сімяона Полацкага, Ефрасінні Полацкай, Ф.Скарыны, мітрапалітаў К.Смаляціча, Г.Цамблака і інш. Публіцыстычныя матэрыялы пры- свечаны ў асн. пытанням антырэліг. ўціску на Беларусі. На старонках ча- сопіса змешчаны вершы Я.Купалы, Я.Коласа, А.Гаруна, артыкулы пра іх жыццё і творчасць, літ. творы Н.Арсен- невай, Ю.Віцьбіча, Т.Лебяды, С.Палуяна і інш. Марыя Міцкевіч. «ГОЛАС ЧАСУ», царкоўна-грамадскі часопіс праваслаўных беларусаў. Выда- ецца з ліп. 1989 у Лондане на бел. мове праваслаўнай бел. суполкай, якая гурту- ецца вакол прыхода Ефрасінні Полацкай у Лондане Бел. праваслаўнай царквы на эміграцыі. Выходзіць раз у 2 месяцы. Рэ- дактар Ю.Весялкоўскі. У ліку аўтараў Весялкоўскі, У.Вярнадскі, М.Гаховіч, А.Жук-Борскі, Ю.Свяржынскі і інш. Распаўсюджваецца сярод беларусаў- эмігрантаў у Англіі і інш. краінах Еўропы, ЗША, Аўстраліі, дасылаецца на Беларусь. Увагу аддае пытанням гісторыі хрысціянства, яго ролі ў развіцці культу- ры народаў свету, у т.л. Беларусі (гіст. нарыс Весялкоўскага «Хрысціянства ад Галілеі да Беларусі» і інш.), выказвае свой погляд на ролю праваслаўя, ка- таліцызму і уніяцтва ў жыцці бел. народа (арт. «Кароткі нарыс кананічнага ста- новішча праваслаўнай царквы белару- скага народу» пад крыптанімам «М.Г.», «Наша гісторыя і вуніі» Жук-Борскага). Надрукаваў працу Свяржынскага «Яза- фат Кунцэвіч і яго аднадумцы (памага- тыя)». Асвятляе пытанні гісторыі Бела- русі ад часоў ВКЛ да нашых дзён («На- рысы па гісторыі Беларусі» і нарыс «Беларусь пасля падзелу Рэчы Пас- палітай» Весялкоўскага і інш.), прабле- мы бел. нац. адраджэння. Друкаваў ма- тэрыялы пра Ф.Скарыну і інш. дзеячаў бел. культуры, успаміны ўдзельнікаў гіст. падзей на Беларусі, змясціў арт. Свяржынскага «Галасы аб Вялікай Айчыннай вайне. Удзел у ёй савецкіх і польскіх партызан». Інфармуе пра жыц- цё бел. эміграцыі, паліт. і эканам. ста- новішча ў Рэспубліцы Беларусь, робіць крытычны аналіз літ., маст., навуковых, у т.л. гіст. даследаванняў і твораў, якія выдаюцца на Беларусі. Перадрукоўвае матэрыялы з бел. перыядычных выдан- няў, змяшчае агляды бел. і замежнага друку па розных пытаннях, лісты чыта- чоў. Ларыса Языковіч. ГОЛДАВА, вёска, цэнтр сельсавета Лідскага р-на. За 32 км на ПдЗ ад Ліды, за 6 км ад чыг. ст. Курган. 458 ж., 166 двароў (1995). У 15—17 ст. упамінаецца ў дакумен- тах як Овдово, Олдово. У 1495 берас- цейскі намеснік Семка (Сямён) Алізаровіч купіў двор Г. ў жалудоцкага баярына Пятрашкі Міхайлавіча. Пасля смерці Алізаровіча (каля 1506) Г. перай- шло ў спадчыну яго дачцэ Настассі, якая завяшчала маёнтак мужу — князю Івану Міхайлавічу Вішнявецкаму. Апошні за- вяшчаў Г. другой сваёй жонцы Магдале- не Дэспатаўне, а яна выйшла другі раз замуж за князя Аляксандра Фёдаравіча Чартарыйскага і маёнтак перайшоў да Чартарыйскіх. У 1581 Г. яны прадалі Трызнам, якія валодалі ім больш за 100 гадоў. У дакуменце 17 ст. згадваецца, што каля панскага двара было мястэчка Г. з правасл. царквой Спаса. У 1633 пры Голдаўскай царкве А. Трызна заснаваў манастыр. У 1660—80-я г. маёнткам ва- лодаў правасл. бел. (магілёўскі) епіскап Клімент Трызна. У 1680 -кароль Рэчы Паспалітай Ян III Сабескі пацвердзіў мя- стэчку Г. стараж. прывілеі на таргі і кірмашы. У 1718 маёнтак Г. выкупіў трокскі падсудак Ф.М.Вянцковіч. Тады ж ён перавёў манастыр з царквою ў унію. а ў 1721 запісаў ужо уніяцкаму манастыру фундуш на зямлю і сялян. У 1762 Г. ў пасаг ад жонкі атрымаў пад- скарбі ВКЛ А.Важынскі. У 1795 яго сын Фелікс на месцы заняпалага манастыра пабудаваў новую царкву Раства Бага- родзіцы. У 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. Г. знаходзілася ў Лебядской вол. Лідскага пав. Віленскай губ. У 1886 — 302 ж., 21 двор, 2 правасл. царквы, цагельня, піцейны дом. У 1905 у маёнтку былі 23 ж., у сяле (б. мястэчку) — 279 ж. У 1915 у 1-ю сусв. вайну Г. акупіравана герм. войскам, у 1919 — 20 занята Чырв. Арміяй, польскім войскам. 3 1921 у складзе Польшчы, уваходзіла ў Лебяд- скую гміну Лідскага пав. Навагрудскага ваяв. 3 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сель- савета Жалудоцкага р-на. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 да ліп. 1944 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. 3 1962 у Лідскім р-не. У 1970 — 450 ж., 120 двароў. Цэнтр калгаса «Сцяг Саве- таў». Сярэдняя школа, дзіцячы сад, 6-ка, Дом культуры, бальніца, аддз. сувязі, магазін. Помнік архітэктуры — царква Раства Багародзіцы ІП 95) Герман Брэгер. «ГОЛОС Ш АРМШІ», вайсковая газета. Выдавалася ў крас.—снеж. 1917 у По- лацку на рус. мове. Орган Выканаўчага к-та арміі. Змяшчала афіц. ўрадавыя да- кументы, загады ваен. камандавання, рэ- залюцыі і лісты ад салдат і афіцэраў. Пасля Кастр. перавароту заняла анты- бальшавіцкія пазіцыі: друкавала адозвы ў аборону Часовага ўрада, выступала за ўмацаванне дэмакр. сіл вакол Уста- ноўчага сходу. 3-за перавагі сіл на баку правых эсэраў і меншавікоў у армейскім к-це і ў рэдакцыі газеты бальшавікі выйшлі з яе складу і арганізавалі вьвдан- не «Нзвестмй Военно-революцнонного комнтета III арммн». Паводле пастановы III армейскага з'езда, на якім большасць дэлегатаў падтрымала бальшавікоў, вы- хад газеты спынены. Мікола Сяменчык. «ГОЛОС X АРМНН», вайсковая газета. Выдавалася ў чэрв.—ліст. 1917 у Мала-
58 голос дзечне на рус. мове. Орган Выканаўчага к-та арміі. Змяшчала афіц. ўрадавыя да- кументы, загады ваен. камандавання, рэ- залюцыі і інш. дакументы з жыцця вай- сковых к-таў арміі і фронту. За публікацыю матэрыялаў з асуджэннем рэпрэсій на фронце ў сувязі з ліпеньскімі падзеямі № 24 газеты быў канфіскаваны, набор яе часова прыпынены. Пасля Кастр. паўстання газета змясціла адозвы з асуджэннем балыпавіцкага перавароту, заклікі да падтрымкі Часовага ўрада і кансалідацыі ўсіх дэмакр. сіл, перасце- рагала ад анархіі і кровапраліцця. У су- вязі з утварэннем ВРК арміі і пераабран- нем армейскага к-та на карысць баль- шавікоў выхад газеты быў перапынены. Замест яе выходзіў «Бюллетень Военно- революцнонного комнтета X армнн*. Мікола Сяменчык. «ГОЛОС БЕДНЯКА», штотыднёвая га- зета, орган Віцебскага губвыканкома. Выдавалася з 29.7 да 9.12.1918 у Віцебску на рус. мове. Выданне газеты абумоўлена пераходам бальшавіцкай улады да палітыкі «ваеннага камунізму» і ўзмацненнем антысавецкіх настрояў ся- род сялянства пад уплывам левых эсэраў (рэдакцыйны артыкул «Правая леваэсэ- раўская авантура», «Смела наперад!» і інш ). Выпуск газеты забяспечваўся сіламі і сродкамі рэдакцыі «Пзвестнй Вм- тебского губернского Совета крестьян- скнх, рабочмх, красноармейскнх н бат- рацкмх депутатов», рэдактары І.Мяніцкі, В.Пікман. Была разлічана ў асн. на бяд- нейшыя пласты сялянства, мела на мэце распаўсюджванне ў яго асяроддзі ка- муніст. ідэалогіі і практычную падтрым- ку сялянамі палітыкі бальшавікоў на месцах па арганізацыі камбедаў, правя- дзенні харчразвёрсткі і інш. Публікавала матэрыялы ідэйна-асветніцкага і інструкцыйна-арганізац. характару (арт. «Новая роля камітэтаў беднаты», 2 снеж., «Грамадская апрацоўка зямлі», 9 снеж.), сатырычныя вершы, апавяданні, замежную хроніку. Звестак пра Расію друкавала значна больш, чым мясцовых. Класавы і інтэрнац. падыход да зместу газеты абумовіў тое, што на яе старонках не знайшлося месца матэрыялам аб жыцці бел. вёскі, акрамя аддзела лістоў «Даведнік бедняка». Тэарэтычны ўзровень і мова матэрыялаў былі занадта складанымі для сельскага чытача. Назва газеты не адпавядала яе зместу, а сама яна была звычайным органам друку мясц. бальшавікоў. Выйшла 15 нумароў. Мікола Сяменчык. «ГОЛОС ГРОДНЫ», штотыднёвік, «веснік палітыкі і літаратуры». Выда- ваўся з 22.3 да 28.4.1919 у Гродне на рус. мове групай мясц. інтэлігенцыі. Зай- маў абцякальна-аб'ектывісцкую па- зіцыю. Лавіраваў, ухіляўся ад паліт. ацэ- нак тагачасных падзей, чакаў цвёрдай улады, спадзеючыся на стабілізацыю паліт. становішча. Выказваў інтарэсы гандлёва-эканам. колаў. Пісаў пра гасп. жыццё горада, матэрыяльныя цяжкасці, адкрыццё тэхн.-рамесных курсаў, ства- рэнне «Саюза гандлёва-прамысловых і гарадскіх службоўцаў», бел.-літоўскае адміністрацыйнае супрацоўніцтва, дзей- насць органаў страхавання на вёсцы. Прыхільна ставіўся да бел. вызв. руху. Змяшчаў «беларускія легенды», у т. л. легенду «Кара ў сто гадоў» з «Белару- скага зборніка» Е.Р. Раманава, вершы і апавяданні мясц. аўтараў, пераклады твораў л-ры з армянскай і яўр. моў і інш. У рубрыцы «Агляд замежнага жыцця» асвятляў гандлёвыя аперацыі, паведам- ляў пра лёс яўр. насельніцтва ў розных краінах свету (арт. «Калііўшчына», «Адзічэнне», «Трагедыя вечнага наро- да»), справы Бунда. Шмат месца ад- водзіў рэкламе, аб явам. Выйшла 6 нума- роў. Аляксей Пяткевіч. «ГОЛОС МПНЎВШЕГО». гістарычны і літаратурны часопіс. Выдаваўся ў 1913— 23 у Маскве на рус. мове. Кірунак ча- сопіса ліберальна-народніцкі. Апублі- каваў шэраг матэрыялаў па гісторыі рус. грамадскай думкі і рэв. руху Расіі. Змясціў успаміны народнікаў-сямі- дзесятнікаў М.Ю. Ашэнбрэнера, Л.Р. Дэйча, М.А. Марозава. М.Р. Папова, В.М. Фігнер і інш. 3 пачаткам 1-й сусв. вайны друкаваў артыкулы па гісторыі Беларусі і Польшчы: пра Т. Касцюшку, С. Панятоўскага (і яго ўспаміны), В. Лу- касінскага, пра паўстанне 1863—64 і інш. Пасля звяржэння самадзяржаўя ў 1917 публікаваў матэрыялы па гісторыі царскай ахранкі, жандармерыі. У матэ- рыялах па гісторыі вызв. руху ў пач. 20 ст. найболып асвятляў гісторыю партыі эсэраў, за што падвяргаўся крытыцы з боку сав. улад. Сярод аўтараў артыкулаў па гісторыі В.Я.Багучарскі, М.С.Гру- шэўскі, М.В.Доўнар-Запольскі, В.В.Клю- чэўскі, У.М.Перцаў, С.В.Пятлюра, У.І.Пічэта, М.М.Пакроўскі, В.І.Сямеўскі, Я.В.Тарле. Пасля закрыцця часопіса ча- стка яго супрацоўнікаў эмігрыравала і ў 1926 у Парыжы адрадзіла яго выданне пад назвай «Голос мннувшего на чужой стороне», які меў антысав. характар. Літ.'. Смстематнческнй указатель содер- жання журнала «Голос мннувшего» за 10 лет (1913—1922 гг.) // Голос мннувшего. 1923. №1;Крнтскнй Ю.М- Вопросы нс- торнн русской обшественной мыслн н рево- люцнонного двнження в Росснн XVIII — начала XX в. в журнале «Голос мннувшего» в 1913—1923 гг. // Мсторня н нсторнкн: Нсторногр. сжегодннк, 1972. М., 1973. Міхась Шумейка. «ГОЛОС НАРОДА», штодзённая сацы- ял-дэмакратычная рабочая газета. Выда- валася з 28.5(10.6) да 16(29).8.1917 у Бабруйску на рус. мове ў друкарні З.Х.Столберга. Па дамоўленасці з вы- даўцом газеты Б.М.Бахрахам выконвала функцыі друкаванага органа Бабруйска- га Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў да арганізацыі апошнім уласнага выдан- ня. Рэдактары Я.Д.Розенталь (адначасо- ва сакратар рабочай секцыі і член прэзідыума выканкома Савета, член к-та Бунда), Бахрах (з сярэдзіны ліп.). Пра водзіла агульнадэмакр., надпартыйны курс на арганізацыю рабочага руху гора да ў адзіны сацыяліст. блок. Друкавала матэрыялы ў падтрымку палітыкі Часо вага ўрада. перадвыбарчую праграму са- цыяліст. блоку ў гар. думу, артыкулы ў рубрыках «Мясцовая рабочая хроніка», «Даведачны аддзел» і інш. Газета паказ- вала разнастайныя бакі жыцця грамад- скасці Бабруйска. Змяшчала аб'явы паліт. партый і грамадскіх арг-цый, справаздачы сходаў і змест лекцый або дыскусій. Шмат месца адводзіла яўрэйскаму рабочаму руху (рубрыка «Бунд»), жыццю яўр. насельніцтва Баб- руйска (арт. «Антысемітызм і контррэва- люцыя»). Газета паведамляла пра ста- новішча на франтах і агітавала за ўмацаванне баяздольнасці расійскага войска. 3 18 ліп. наз. «Бобруйская вечер- няя газета «Голос народа». 3 гэтага часу матэрыялы газеты страцілі ар- ганізатарска-асветніцкую функцыю, ра- бочую спецыфіку, грамадска-паліт. накіраванасць. Перадрукоўвала ў асн. артыкулы з цэнтр. выданняў «Земля н воля», «Дело народа», «Едннство», «Но- вая жмзнь» і інш. Вядома 69 нумароў. Мікола Сяменчык. «ГОЛОС НАРОДА», газета сацыяліст. кірунку. Выходзіла ў крас. 1917 — студз 1918. у Гомелі на рус. мове. Крытычна ставілася да знешняй і ўнутранай палітыкі Часовага ўрада. Прытрым лівалася плюралізму, друкавала артыку лы прадстаўнікоў розных партый сацы- яліст. і дэмакр. кірунку. Пасля Кастр. паўстання з яўлялася паліт. апанентам бальшавікоў, выступала за пераход ула- ды да Устаноўчага сходу. Апошні вядомы № 228 ад 12(25).1.1918. Эдуард Ліпецкі. «ГОЛОС НЙЗА», рукапісны літара- турна грамадскі часопіс. Выдаваўся ў Капылі ў 1911 на рус. мове гуртком «Са маразвіццё і самаадукацыя». Захаваліся № 1. 2, 3, 10. У іх супрацоўнічалі З.Жы луновіч (рэдактар першых нумароў, псеўд. Шулятнік, Капылянін), А. Гурло (псеўд. Л.Эхо), Х.Чарнышэвіч (псеўд. Н.Буржэнін), Дз.Чарнушэвіч (псеўд. Ф.Стрэмаў). Змешчаныя ў часопісе літ. творы маюць гісторыка-пазнавальнае значэнне, у іх перададзена імкненне нар. масс да свабоды і сац. справядлівасці. У публіцыст. артыкулах паказвалася сац. эканам. і паліт. жыццё, крытыкавалася царскае самадзяржаўе. Да № 3 часопіса выдадзены літаратурны дадатак на бел. мове «Вольная думка» (вядомы па асоб- ных урыўках). Літ.'- Клейнбарт Л.М. Молодая Бе- лоруссня: Очерк современной бел. лнт., 1905—1928 гг. Мн , 1928; Клачко А.М. Цішка Гартны: (Крытыка-біягр. нарыс). Мн., 1961; Александровіч С.Х. Пу цявіны роднага слова. Мн., 1971. Аляксей Клачко. «ГОЛОС ПОЛЁСЬЯ», штодзённая гра мадска-палітычная газета, орган Рэчыц- кага Савета рабочых і салдацкіх дэпута- таў. Выдавалася ў крас.—жн. 1917 у Рэ- чыцы на рус. мове. Над загалоўкам
газеты змяшчаліся лозунгі РСДРП і пар- тыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў: «Пра- летарыі ўсіх краін, яднайцеся!» і «Зямля і воля». Заклікала да падтрымкі Часовага ўрада, у т.л. яго палітыкі прадаўжэння вайны. Друкавала афіц. ўрадавыя даку- менты, звесткі з міжнар. жыцця, ваен. хроніку. Шмат увагі аддавала мясц. гра- мадскаму і прафсаюзнаму руху, ар- ганізацыі самакіравання. Змяшчала да- кументы і адозвы Сялянскага саюза Па- лескага р-на. Перадрукоўвала артыкулы з петраградскіх і маскоўскіх выданняў, змяшчала прыватныя аб'явы. У сувязі з пераабраннем Савета ў канцы жн. 1917 выхад газеты спыніўся. Мікалай Сяменчык. «ГОЛОС ПРОВЙНЦНН», штодзённая грамадска-палітычная, эканамічная і літаратурная газета леваліберальнага кірунку. Выдавалася з 31.3(13.4).1906 да 8(21).4.1907 у Мінску на рус. мове. Вы- даўцы прысяжны павераны Я.С.Залкінд, з 22.1.1907 патомны дваранін І.М.Глоба- Міхайленка, з 7.4.1907 Глоба-Мі- хайленка і мешчанін Ш.Б.Гінзбург. Рэ- дактары: Залкінд, Глоба-Міхайленка (з 22.1.1907), Д.Д.Бохан (з 18.3.1907), з 7.4.1907 Бохан і Глоба-Міхайленка. Па- водле характарыстыкі цэнзуры, газета была «рэзка апазіцыйнага кірунку, без ясна і пэўна вызначанай праграмы якой- небудзь партыі, са схільнасцю да чыста рэвалюцыйных выхадкаў». Рэдакцыя заяўляла пра намер прадстаўляць інтарэсы розных саслоўяў і нацыяналь- насцей, але ў першую чаргу яўрэяў, аба- раняць права народаў на самавызначэн- не. На выбарах у Дзярж. думу пад- трымлівала мясц. кандьгдатаў ад партыі кадэтаў. Кадэцкую праграму абгрун- тоўваў у газеце мінскі юрыст Д.М.Мей- чык. Прызнаючы наяўнасць класаў і класавай барацьбы, ён выступаў за кла- савы мір і кампраміс інтарэсаў розных сац. сіл, у будучым дапускаў магчымасць ажыццяўлення сацыяліст. ідэалаў «на асновах нацыяналізацыі зямлі і грамад- скага капіталу» (31.3.1906). Болыпасць супрацоўнікаў газеты (Бохан, Мейчык, М.Караліцкі, В.Чавусаў і інш.) выступалі за інтэлектуальную свабоду, сац.-паліт. гарантыю правоў асобы. Ідэя спрадвеч- ных правоў асобы была асноўнай у пе- радрукаваным газетай нарысе М.Бярдзя- ева «Пра народную волю» (12 і 19.8.1906), у якой расійскі філосаф рас- крыў супярэчнасці сацыялізму, дэмакра- тыі і ўсякай «народнай улады». Публіцысты «Г.п.» прапагандавалі кан- стытуцыйны шлях пераходу да дэмакр. дзяржавы, выступалі за раўнапраўе жан- чын. прызнавалі права рабочых на эка- нам. барацьбу і інш. Публіцыст пад псеўд. Непрымірымы крытыкаваў гра- мадска-паліт. лад Расіі, згодніцкую палітыку кадэтаў, называў іх нашчадкамі Абломава (26.9.1906). Газета друкавала крытычныя аналізы дзейнасці Дзярж. думы, мясц. органаў улады. Вясной 1907 асудзіла рэпрэсіўную палітыку ўрада П. Сталыпіна, за што была абвінавачана ў імкненні падарваць аўтарытэт улады з мэтай разбурэння грамадскага ладу, не- аднаразова канфіскоўвалася, урэшце, за- баронена, а Глоба-Міхайленка аддадзены пад суд (у лют. 1909 суд апраўдаў яго з-за недахопу доказаў). У шэрагу арты- кулаў Мейчыка («Пра нацыянальную дзяржаву», «Пра што вучыць гісторыя земскіх сабораў», «Свабода асобы»), рэд. матэрыялах газета выступала за рады- кальна-ліберальную рэформу дзярж. ла- ду. за прыярытэт правоў асобы; разам з тым прызнавала гіст. місію народаў, іх права на выяўленне сваёй самабытнасці. Падтрымлівала дэмакр. вырашэнне аг- рарнай праблемы (арт. «Зямля», «Права на зямлю», «Нястача зямлі», «Агульнае і мясцовае ў аграрным пытанні» Мейчыка, «Зямлі і святла» Бохана, «Палітычная сітуацыя», «Камо градзешы» Я.Мар- ковіча і інш.). У арт. Бохана «Дзяр- жаўны інстынкт Польшчы», «Духу не тушыце!» і інш. падтрымлівалася ідэя ад- раджэння польскай дзяржавы і культу- ры. На выхад газ. «Наша доля» Бохан адгукнуўся рэцэнзіяй, падтрымаў бел. нац. рух. Газета вітала стварэнне бел. выд-ва «Загляне сонца і ў наша ваконца» (22.12.1906). Асвятляла тэатральнае жыццё Мінска, дзейнасць культурна-ас- ветных і гуманітарных таварыстваў. Шмат увагі аддавала прапагандзе расійскай л-ры. Друкавала вершы, на- таткі, нарысы, апавяданні мясц. аўтараў. Літ.: К о н о н В.М. Проблемы нскусства н эстетнкн в обіцественной мыслн Белорус- снн начала XX в. Мн., 1985. С. 43—72. Уладзімір Конан. «ГОЛОС РЕВОЛЮЦЙОННОГО СТУ- ДЁНЧЕСТВА», грамадска-палітычны, навуковы і літаратурна-мастацкі часопіс. Выдаваўся ў 1923—24 у Горках на рус. мове выканкомам Бюро студэнцкіх прафс. секцый Горы-Горацкага с.-г. ін-та. Існавалі аддзелы: навуковы, сту- дэнцкага жыцця, літаратурны. Друкаваў навук. артыкулы прафесараў ін-та М.І.Бурштэйна. І.Г.Васількова, У.У.Ві- нера, А.К.Кедрава-Зіхмана, Б.Я.Ліпкіна, выкладчыкаў М.М.Ганчарыка, С.Г.Цы- товіча і інш. Публікаваў літ. творы на бел. мове Ганчарыка (псеўд. Я.Сявец), Коўзеля (Дзядзька Хведар) і інш. Выйшлі 3 нумары. Адказны рэдактар — праф. Ліпкін. Юрка Васілеўскі. ГОЛУБАЎ Анатоль Емяльянавіч [29.8(11.9).1908, в. Навамаркаўка Кан- тэміраўскага р-на Варонежскай вобл.— 29.1.1978], удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). Працаваў трактарыстам. У Чырв. Арміі з 1930. Скончыўшы Адэ- скую ваен. авіяц. школу пілотаў (1933), працаваў інструктарам у Барысаглебскім авіяц. вучылішчы. У 1941 скончыў курсы камандзіраў палкоў пры Ваен.-паветр. акадэміі. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд.-Зах., Ленінградскім, Зах., 3-м Бел. франтах. Камандзір знішчальнага авіяпалка палкоўнік Г. зрабіў 355 баявых вылетаў, удзельнічаў у .43 паветр. баях, збіў 10 самалётаў праціўніка. Удзельнік вызвалення Віцебска, Оршы, Мінска, баёў на тэр. Прыбалтыкі, Усх. Прусіі. 59 ГОЛЬМАН Авіяполк, якім камандаваў Г., атрымаў найменне «Віцебскі». Пасля вайны слу- жыў у ВПС. Скончыў Ваен. акадэмію Генштаба (1949), ген.-маёр авіяцыі (1951). Да 1955 у Сав. Арміі. ГОЛУБЕЎ Валянцін Фёдаравіч (н. 21.6.1955, г. Крывы Рог), беларускі гісторык. Канд. гіст. навук (1987). Скон- чыў БДУ (1981). 3 1981 навук. супра- цоўнік Ін-та гісторыі АН Беларусі. Да- следуе аграрную гісторыю Беларусі 16— 18 ст. У 1990—95 дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь, сакратар Пастаян- най камісіі па міжнар. справах і знешне- эканамічных сувязях. У 1991—95 нам. старшыні сойма БНФ «Адраджэньне». Тв.: Сялянскае землеўладанне і землека- рыстанне на Беларусі XVI—XVIII стст. Мн., 1992; Обшнна в снстеме соцнально- экономнческнх отношеннй белорусской фе- одальной деревнн / / Сельское хозяйство н крестьянство Беларусн: (Матерналы науч. конф., 27—29 окт. 1989 г., г. Гомель). Мн., 1991. ГОЛЬМАН Міхаіл Барысавіч [17(29). 10.1894, г. Кабелякі Палтаўскай губ. — 27.12.1937], удзельнік рэв. руху на Беларусі ў 1917, эканаміст. Скончыў Харкаўскі ун-т (1916) і Ін-т чырвонай прафесуры ў Маскве (1927). 3 1914 член партыі эсэраў-максімалістаў. У жн. 1916 прызваны ў войска. У студз. 1917 у Ека- цярынбургу арыштаваны за рэв. агітацыю сярод салдат. Пасля Лют. рэва- люцыі 1917 член Петраградскага Савета ад салдацкай секцыі. 3 мая 1917 стар- шыня Магілёўскага Савета сял. дэпута- таў, у ліп. 1917 арыштаваны ў Магілёве за эсэраўскую прапаганду сярод сялян. Пасля Кастр. перавароту 1917 левы эсэр, старшыня выканкома Савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Магілёўскай губ., нам. старшыні Белару- скага абласнога камітэта. Дэлегат Усе- бел. з'езда 1917. У маі 1918 — кастр. 1920 нам. старшыні Сімбірскага губ. вы- канкома і ваенкома, старшыня рэўтрыбунала, адзін з арганізатараў і 1 -ы рэктар Сімбірскага дзярж. ун-та. 3 вер. 1918 член РКП(б). У 1921—23 супра- цоўнік Усх. сектара Выканкома Камінтэрна, старшыня камісіі наркамата замежных спраў СССР; выязджаў у Тур- цыю і Іран для вывучэння агр. пытання. У 1924—25 працаваў у Дзяржплане СССР і ў аддзеле друку ЦК ВКП(б). 3 1927 дацэнт кафедры паліт. эканоміі і сусв. гаспадаркі БДУ. Выступаў супраць палітыкі беларусізацыі. У ліп. 1927 за ўдзел у «левай апазіцыі» (т.зв. трацкісцка-зіноўеўскім блоку) выключа- ны з ВКП(б), у 1929 арыштаваны і асу- джаны на 10 гадоў ссылкі. 14.6.1936 паўторна асуджаны на 5 гадоў зняволен- ня. Прыгавораны да расстрэлу. Рэ- абілітаваны ў 1965. Тв.: Туган-барановіцнна: (К крнтнке бур- жуаз. полнт. экономхн). Л., 1926; Монопо- лхстнческхй капнталнзм в Росснн н строн- тельство соцналнзма в СССР. Л., 1927; Все- обшпй крнзнс капхталнзма: Введенне в
60 гольц нэучемне современного крнэнса мнрового капнталнстнческого хоз-ва. Мн., 1928; Рус- скнй нмперналнзм. 2 нзд. Мн., 1929. Таццяна Ворамава, Уладзімір Ляхоўскі. ГОЛЬЦ-МІЛЕР Іван Іванавіч [27.11 (9.12). 1842, мяст. Іаганішкелі Па- нявежскага пав. Ковенскай губ., цяпер г. Іанішкеліс, Літва — 5(17) .8.1871 ], удзельнік рэв.-дэмакр. руху, рускі паэт. 3 сям'і чыноўніка, правінцыяльнага літаратара. Скончыў Мінскую гімназію (1859). У 1860 паступіў на юрыд. ф-т Маскоўскага ун-та. Відавочна, быў знаё- мы з А.Д. Трусавым, бо яны блізкія па рэв.-дэмакр. поглядах. У 1861 арышта- ваны як удзельнік рэв. гуртка П.Р. Заічнеўскага за друкаванне і рас- паўсюджванне нелегальнай л-ры. Зна- ходзячыся пад следствам, а потым адбы- ваючы пакаранне ў турме, удзельнічаў у складанні рэв. пракламацыі «Маладая Расія» і калектыўнага пісьма М.А. Няк- расаву, у якім выкрывалася паліцэйская правакацыя супраць М.Г. Чарны- шэўскага. 3 турмы вярнуўся ў Мінск, ад- куль неўзабаве пад канвоем высланы ў г. Карсун Сімбірскай губ. У 1867—69 жыў у Мінску пад наглядам паліцыі. Да канца жыцця праследаваўся паліцыяй, вандра- ваў па Расіі, памёр і пахаваны ў Арле. Друкаваўся ў час. «Современннк», «Оте- чественные запнскн». У Мінску напісаў вершы «3 верай за справу», «Сум раз'ядае мне сэрца», «Да радзімы», «Пасля прачытання кнігі Бокля «Гісторыя цывілізацыі», «Песня чорта пра арыстакрата» і інш. Імкнуўся абудзіць у абяздоленых пачуцці ня- навісці да прыгнёту, выклікаць ак- тыўныя дзеянні супраць самадзяржаўя. Яркі вобраз разначынца-шасцідзесятніка стварыў у вершах «Мой дом», «Баць- кам». Яго лепшы верш «Слу-хай!» Я> 83 (»7») НОМАІЧ > рНгаауік*] 1 4« еквіу- 10 т. М Нп., >• 6 п. " «I кп.. па 3 «пкійку — 2 п. ТО м 1 • I. Н» 83 (278, Най ІН. МГІІпіа. 82 .кмігуШка ІМ к. Ома Ю«м.(В кар.) Ооіа па&ака Цга]іі. Ргввудуат Т*гуЬу ргувіаіу йбЛ* рг*3 раііміпіего геІсЬякансІегжю. каіогу кг*Ь>б Ьекк*)е рмгімі»п)1в&і)іе: аЛ*к ра'я’іаЗошІепя й НеусЬзіж^о. Ніжтпіесіуп* аатогон 1і- Аовеклтч паговп ракіёіа^е «гЬапідогаб аягаіо копаіуіасуіц • *»»іе аЗпоаіпу й* *ц>іеНпісЬ пагсміай. РаЙ* і*Ьо, ^ак Міатіеёсуп* ргугпаі* ргаяга мтаакпа- <?«йпі* пагодай, »о1* мтоЬа пміаіейаі* рмгіпп* рміаа*- (1864) пакладзены на музыку П. Са- кальскім, стаў папулярнай песняй. Тв,- Поэт-революцвонер Н.Н.Гольц-Мнл- лер / Сост. Б. Коэьмнн, Г. Лелевнч. М., 1930. Літ.: М.М.Стасюлевнч н его современнн- кн в нх перепнске. Т. 5. Спб., 1913. Г а в - р н л о в Н. Забытый революцмонный поэт / / Каторга н ссылка. 1929. № 12; К о э ь - м к н Б.П. П.Г. Занчневскнй н «Молодая Россня» / / Козьмнн Б.П. Нз нсторнн рево- люцнонной мыслн в Росснн: Нэбр. тр. М., 1961; Корнеев А.В. Поэт революцнн. Н.Н. Гольц-Мнллер / / йэвестмя АН СССР. Сер. лкт. н языка. 1978. Т. 37, № 6; Б а с I. «...Не памерла слова яго!» / / Бас I. Падарожжа ў літаратурнае мінулае: Літ.- крытыч. арт. Мн., 1971; Кісялёў Г-.В. Яго помніць Мінск / / Кісялёў Г.В. Героі і музы. Мн., 1982. Генадзь Кісялёў, Янка Саламевіч. «ГОМАН», рэвалюцыйная народніцкая група ў Пецярбургу ў 1880-я гады. Аформілася да пач. 1884. Складалася са студэнтаў — ураджэнцаў Беларусі. Вы- давала падпольны час. вГомон». Утва- рылася па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам былых сяброў Віцебскага рэв. гуртка А.І.Марчанкі і Х.А. Ратнера. У склад групы ўваходзілі М.І. Стацкевіч, У.Б. Крупскі і інш. Мела сувязі з нарадаволь- цамі М.П. Аўчыннікавым, М.Э. Ян- чэўскім, П.Ф. Якубовічам (Мельшы- ным). Належала да бел. нац. плыні (фракцыі) у расійскім народніцкім руху, адным з заснавальнікаў якой быў І.Я.Грынявіцкі. Група падзяляла праг- рамныя і арганізац. погляды «Народнай волі», імкнулася стаць яе абл. арг-цыяй на Беларусі і ўзначаліць мясцовы рэв. і нац.-вызв. рух. Тэарэтычна абгрунтавала існаванне бел. нацыі і выставіла патраба- ванне сац. і нац. разняволення бел. наро- да, ажыццяўленне якога звязвала з пера- могай нар. рэвалюцыі ў Расіі, пераходам улады ў рукі Устаноўчага сходу і ўтварэннем федэрацыі свабодных раўнапраўных аўтаномных абласцей. ЯавдаЬс А фіеІапі»Ца|а Н'ПгпвЦа^а СавсрН жуОнйі* 4м піу « ІуІіЫ: • аіінкі I *Майу- Агігм ге<1*ксуі: М'ПпІж, ^ііопік*]* 85. А4гм *<1тіпі»ІпксуІ 1 «кіржіусуі: М. 61*- <*п«к*> 93. СІЯА А88ГМЯТАК. &ап-І«кг«<іг тІвіПегіічг» Шрег- *)»к> зкагЬ», Ьг. Коабат *Ь «аіеп- «Ч г**усу: ,Сі «а>м сі тк, о коіпув >4а- гебеі раЛрШсі пі зя^ептфі раіуке атмоса т^чніліеіі»] харвягШхаі амтелш. Зіапаііцоіе ііргакііебпіе. КаШсах р. *аІкош«і. А4с« омвоі- [тогатім: 8<а«гароІ. Мкайіе&ікаіа чп>і. М54. «Ье4к1 ІПаІікй ВЫагаакаі В«4у. 17 каіЬуёпіка реаіко* г 4аіа •МагсЛ'йа ФІаНкаі ВШагшкаі Ка4у т «ейШа рга4Ы8піко« «іск Ыеіа- гшпгіск шкапйаоуі Іввтка. Раіоппу кга[. $ОШІ ка<Ю4 Іам ваха4 ілйаяіа Мела сувязі з арганізацыяй еНароднай волі» ў Паўночна-Заходнім краі, з рэв. гурткамі Віцебска, Мінска, Магілёва, Гродна. Група спыніла існаванне ў выніку разгрому арганізацыі «Народная воля». Літ'- Самбук С.М. Революцнонные народнвкн Белорусснн: (70-е — начало 80- х годов XIX в.). Мн, 1972; Лосннскнй Н.Б. Революцнонно-народннческое двнже- нне в Белорусснн, 1870—1884 гг. Мн.. 1983. Міхась Біч. «ГОМАН» («Нотап»), беларуская гра- мадска-палітычная і літаратурная газета нацыянальна-дэмакр. адраджэнскага кірунку. Выдавалася з 15(28).2.1916 да канца 1918 у Вільні на бел. мове з дазво- лу акупац. герм. улад. Выходзіла 2 разы на тыдзень лацінкай і кірыліцай (з 1.9.1916). Рэдактары В.Ластоўскі, Я. Са- лавей (з сярэдзіны 1917). Сацыял.-паліт. праграма газеты набліжалася да сялян- ска-работніцкага сацыялізму: наро- даўладдзе, ліквідацыя эксплуатацыі на- ёмных работнікаў, ідэя кіравання гра- мадствам праз «усялякія таварыствы, кааператывы, прафесіянальныя ра- ботніцкія хаўрусы». Выступала за нац.- культурнае адзінства бел. народа, неза- лежную Бел. рэспубліку, якая магла б уваходзіць на канфедэратыўнай аснове ў адроджанае Вял. княства Літоўскае. Інфармавала пра сац. і нац. супярэч- насці, унутр. і міжнар. становішча краю. Вітала звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі і нац. самавызначэнне народаў. Найвы- шэйшымі каштоўнасцямі вольнага гра- мадства лічыліся нац. незалежнасць, інтэлектуальная і паліт. свабода, родная мова і культура, сацыяльны аптымізм і хрысціянская вера. Газета надрукавала шэраг артыкулаў, нарысаў, іншых матэ- рыялаў па гісторыі Беларусі і нац. куль- туры, у т.л. артыкулы «1491 —1916» (па гісторыі бел. друку), «У 400-летнюю га- даўшчыну» (пра «Біблію» Ф. Скарыны), «Рэфармацыйны рух на Беларусі», «Прычыны заняпаду беларускага адра- джэння ў XIX ст.», «Абычаёвае права бе- ларускага сялянства» В. Ластоўскага (пад псеўд. Власт, В.Л.), «Святы Іазафат Кунцэвіч» Б. Пачопкі (пад крыпт. Б.П.), «10-лётні юбілей беларускай прэсы», «Разбітая традыцыя» (пра неабходнасць адраджэння Беларуска-Літоўскай дзяр- жавы) А. Луцкевіча (пад псеўд. І.Мя- лешка), «Памяці Справядлівага» (пра К.Каліноўскага) Сваяка. «Што было і што павінна быць» (пра традыцыі ВКЛ) Пётры з Арлянят. Шэраг артыкулаў газе- та прысвяціла актуальным сац.-паліт. праблемам: «Што такое дэмакратызм» і «Шляхам творчасці» Ластоўскага. «На- шы патрэбы», «Палажэнне работнікаў», «Новы клас», «Фалыпывыя прыяцелі», «Не запугаюць», «Да дзяржаўнай ед- насці», «Да родных ніў», «Места і вёска» А. Луцкевіча, «Хто ты гэткі?» ф. Алях- новіча і інш. Газета асвятляла дзейнасць Дзярж. думы, пераважна выступленні эсэраў і сацыял-дэмакратаў менша- віцкага кірунку, друкавала інфармацыю з франтоў, паведамленні герм. ген. штаба (рубрыка «Афіцыйны аддзел»), рубрыкі
61 ГОМЕЛЬ «У Вільні і ваколіцах», «3 усяго свету», «3 усяго краю», «Весткі з Расіі», тэлег- рамы, абвесткі бел. кнігарняў, камерц. рэкламу. Надрукавала разнастайныя ма- тэрыялы па гісторыі нац.-культурнага і літ. руху, легецды, апрацаваныя Я. Бар- шчэўскім, мемуары А. Абуховіча, некра- логі Цётцы, М.Багдановічу, А.Ельскаму. Упершыню апублікавала некаторыя тво- ры Я.Коласа, М.Багдановіча, З.Бядулі, А.Гаруна, Ц.Гартнага, А.Гурло, а такса- ма даследаванні М.Нікіфароўскага, літ.-крытычныя нарысы А. Луцкевіча (пад псеўд. А. Навіна). Уладзімір Конан. ГОМЕЛЬ, горад, цэнтр Гомельскай воб- ласці, порт на р. Сож. За 301 км ад Мінска. Вузел чыгунак (на Жлобін, Калінкавічы, Навазыбкаў, Чарнігаў, ІПчорс) і аўтамаб. дарог (на Бабруйск, Калінкавічы, Магілёў, Чарнігаў). Аэра- порт. 506 тыс. ж. (1993). Г. (летапісны Гомель, Гомій, Гомін, Гомь, Гомье) — адзін з найстаражытнейшых гарадоў Беларусі. Паходжанне яго назвы некат. даследчыкі звязваюць з назвай роду, што пасяліўся на тэр. сучаснага горада, або з імем за- снавальніка гэтага роду. Паводле інш. версій, у аснове назвы ляжыць стара- жытнаславянскае слова «гом» у значэнні «пагорак, узвышша над ярам, нізінай». Горад узнік у канцы 1-га тыс. н.э. на зямлі радзімічаў, у сутоках р. Сож і ру- чая Гомій (Гамяюк). Дзядзінец стараж. Г. размяшчаўся на мысе паміж правым берагам ракі і левым берагам ручая. Ар- хеал. раскопкамі і даследаваннямі, пра- ведзенымі ў 1926 І.Х.Юшчанкам, у 1975 М.А.Ткачовым, у 1986 — 92 А.А.Ма- кушнікавым, выяўлены матэрыялы эпохі неаліту і бронзавага веку, мілаградскай, зарубінецкай, калочынскай культур, рэ- чы 10—13 ст. Самыя стараж. гар. ўмацаванні датуюцца 9—11 ст. Перша- пачаткова частку мысавай тэрасы пл. ка- ля 1 га ахоўваў глыбокі роў. У 11 —12 ст. дзядзінец з боку Сажа ўмацаваны аба- рончым валам з землянога насыпу і драўлянага вастраколу. Надвальныя драўляныя канструкцыі ў 13 ст. згарэлі. У 12 ст. плошча дзядзінца каля 1,4 га, на ім вялося каменнае будаўніцтва. 3 Пн і 3 да дзядзінца прымыкаў умацаваны ровам вакольны горад, які размяшчаўся паміж ярамі Гаміюк і Кіеўскі спуск; у 10 ст. яго пл. 3—8 га, у 11 —13 ст. больш за 12 га. За вакольным горадам развіваліся паса- ды. У 12—13 ст. агульная пл. горада не менш за 40 га. Насельніцтва жыло ў на- земных і заглыбленых у зямлю пабудовах зрубнай і слупавой канструкцыі, займа- лася рамёствамі, гандлем, промысламі, земляробствам, жывёлагадоўляй. Вера- годна, з 12 ст. развіваліся апрацоўка бур- штыну, паліванай керамікі. Г. упершыню ўпамінаецца ў 1142 у Іпацьеўскім летапісе як уладанне чарнігаўскага князя. Выкарыстаўшы ба- рацьбу паміж нашчадкамі чарнігаўскага кн. Алега Святаславіча і Манамахавічамі за велікакняжацкі прастол у Кіеве, сма- ленскі кн. Расціслаў Мсціславіч здзейсніў паход на Чарнігаўскае княства «н взя около Гомня волость нх всю». Аднак у хуткім часе чарнігаўскія князі вярнулі Г. У 1159 чарнігаўскі кн. Ізяслаў Давы- давіч, які заняў велікакняжацкі прастол, з-за міжусобных сутыкненняў вымушаны быў схавацца ў Г. Адсюль ён хадзіў па- ходам на вяцічаў, а ў 1160 вярнуўся ў Кіеў. Пасля смерці Ізяслава ў 1611 Г. стаў патомным уладаннем Ольгавічаў: Святаслава і яго сыноў — ноўгарад-се- верскіх князёў Алега і Ігара, апетага ў «Слове пра паход Ігаравы». Барацьба паміж чарнігаўскімі, кіеўскімі і ноўгарад-северскімі князямі за ўладанне Г. была абумоўлена яго зручным ста-. новішчам на водным шляху па р. Сож, магутнымі гар. ўмацаваннямі, заможнас- цю гараджан. У 11 — пач. 13 ст. ў Г. былі развіты жалезаапрацоўчае, ювелірна-бронзаліцейнае, ганчарнае, дрэваапрацоўчае, касцярэзнае, зброевае рамёствы. Гандлёвыя шляхі звязвалі го- рад з Кіевам, Чарнігавам, Смаленскам, Валынню, Паўн. Руссю, Візантыяй. У 1-й пал. 13 ст., магчыма, быў спалены мангола-татарамі (выяўлены сляды вялікага пажару), аднак летапісных зве- стак пра гэта няма. Каля 1335 Г. увай- шоў у склад ВКЛ як парубежны ўмацаваны горад на яго паўд.-ўсх. уск- раіне, уладанне Патрыкія Нарымун- тавіча, пляменніка вял. кн. Альгерда. Да 1406 належаў сынам Патрыкія Івану і Аляксандру (паводле інш. звестак, у 2-й пал. 14 ст. належаў падольскаму князю Фёдару Карыятавічу). У канцы 14 ст. ў «Спісе гарадоў рускіх далёкіх і блізкіх» упамінаецца сярод кіеўскіх гарадоў. У 1406 вял. кн. Вітаўт, западозрыўшы Аляксандра Патрыкіевіча ў маскоўскай арыентацыі, забраў у яго Гомельскі ўдзел. У 1406—19 Г. кіравалі велікакняжацкія намеснікі. У 1419—35 належаў кн. Свідрыгайлу, у 1436—52 бегламу серпухаўскаму і бароўскаму кн. Васілю Яраславічу, у 1452 зноў Свідрыгайлу. Пасля смерці апошняга пе- райшоў да кн. мажайскага Івана Ацдрэ- евіча, які перабег з Расіі, а прыкладна з 1483 — яго сыну Сямёну. У канцы 15 ст. Г. — невял., добра ўмацаванае гандлёва- рамеснае паселішча, жыхары якога зай- маліся апрацоўкай жалеза, косці, ган- чарствам, гандлявалі са Старадубам, Чарнігавам, Ноўгарад-Северскім, Кіевам, Масквой. У вайну Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1500—03 заняты рус. войскамі. Маскоўскі ўрад зрабіў захады па ўмацаванні горада і Гомельскага зам- ка, трымаў у ім значны гарнізон. У вайну Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1534—37 у чэрв. 1535 Г. абложаны войскам ВКЛ на чале з вял. гетманам Юрыем Радзівілам, каронным гетманам Янам Тарноўскім і кіеўскім ваяводам Андрэем Нямірам. Ма- скоўскі намеснік кн. Дзмітрый Шчэпін- Абаленскі, які ўзначальваў абарону гора- да, не дачакаўшыся падмацавання, здаў замак. Паводле мірнага дагавора 1537 Г. зноў у складзе ВКЛ, цэнтр Гомельскага староства, з 1565 у Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. 21.3.1560 гомельскія мяш- чане паводле прывілея Жыгімонта II Аўіуста атрымалі пячатку з выявай кры- жа і надпісам на лац. мове «Герб горада Гомеля», што дазваляла ім без умяшання старосты і шляхціцаў уступаць у маёмас- ныя, гандлёвыя і інш. адносіны паміж са- бою і прадстаўнікамі гар. і велікакняжацкай адміністрацыі, з куп- цамі і жыхарамі іншых гарадоў. У ся- рэдзіне 16 ст. адыгрываў важную ролю ў абароне паўд.-ўсх. зямель ВКЛ ад набе- гаў крымскіх татараў. 3 1561 разам з умацаваннямі замка ў пісьмовых крыніцах упамінаецца ўласна гар. фар- тыфікацыя. Г. быў абкружаны земляным валам, наверсе якога месціліся драўляныя вежы і сцены-гародні. Уезд і выезд ажыццяўляліся праз брамы Чачэр- скую, Магілёўскую, Рэчыцкую і Водную, што выходзіла на гар. гандлёвую пры- стань. Перад валам з 3 ішоў глыбокі аба- рончы роў з перакінутымі цераз яго пад'ёмнымі мастамі, падведзенымі да брам горада. Існавалі Мікалаеўская, Пра- чысценская, Траецкая і Спаская цэрквы. У Лівонскую вайну 1558—83 Г. нена- доўга заняты войскамі Івана IV Грознага, у ліп. 1576 яны выбіты атрадам гетмана Юрыя Радзівіла. У маі 1581 Г. вытрымаў аблогу царскіх войск, якім не ўдалося ўзяць замак. У час казацка-сялянскага паўстання 1595—96 пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі Г. захоплены ў 1595 атрадамі паўсганцаў. Пасля заключэння Брэсцкай уніі 1596 у горадзе абвастрыла- ся рэлігійна-паліт. барацьба. У 1621 уніяцкі архіепіскап Іасафат Кунцэвіч за- крыў Мікалаеўскую царкву. У 1633 го- рад процістаяў казацкім сотням Багдана Булгакава і Івана Ярмоліна, якія не змаглі захапіць замак. Жыхары горада ўдзельнічалі ў антыфеад. вайне 1648 — 51. У 1648 Г. заняты атрадам укр. каза- коў Галавацкага і мясц. сялянамі, якія
62 ГОМЕЛЬ разрабавалі маёмасць заможных гара- джан У 1649 гараджане пусцілі ў горад казакоў чарнігаўскага палкоўніка Мар- тына Нябабы. Заключэнне Збораўскай дамовы 1649 дало магчымасць літ. гетма- ну Яну Радзівілу заняць Г У маі—чэрв. 1651 горад зноў быў некалькі разоў абло- жаны казакамі, але гарнізон выстаяў У вайну Расн з Рэччу Паспалітан 1654—67 казацкае вонска (каля 20 тыс ) пад ка- мандаванпем наказнога гетмана III За- латарэнкі ў чэрв. 1654 пераадолела гар. ўмацаванні і пачало аблогу замка, якая працягвалася паўтара месяца. Голад, па- жары, адсутнасць пітной вады вымусілі гарнізон здацца. У 1661 цар Аляксей Міхайлавіч аддаў Г брату запнуўшага Від на Гомель з боку р Сож Гравюра 19 ст. Гомель. Вул. Рыначная (цяпср вул. Працоўнаяі. Пач. 20 ст гетмана В.Н. Залатарэнку. Паводле Анд- русаўскага перамір я 1667 горад у скла- дзе Рэчы Паспалітай, належаў М.К. Радзівілу, потым Чартарыйскім У 1670 атрымаў магдэбургскае права. У час Паўн вайны 1700—21 у Г. размяшчаліся рус. войскі пад камандаваннем А.Д. Мен- шыкава (1706), пасля перамогі ў бітве каля в. Лясная (1708) яны праходзілі праз горад. У ходзе баявых дзеянняў Г моцна разбураны, рамёствы і гандаль за- няпалі многа жыхароў загінула. У 1737 гомельскі староста кн М.Чартарыйскі пабудаваў новы дубовы замак, былі па глыблены абарончыя равы. У 1765 у Г. 206 дамоў. У 1772 у выніку падзелу Рэ- чы Паспалітай Г уключаны ў склад Расійскай імперыі У 1773—77 цэнтр Го- мельскага павета Рагачоускай правінцыі, з 1777 мястэчка Беліцкага па- вета, з 1852 горад, цэнтр Гомельскага пав. Магілёўскай губ. Належаў графу П.А.Румянцаву-Задунайскаму і яго сы- нам, якія ў 1834 прадалі Г ген.-фельд- маршалу I Ф.Паскевічу Эрыванскаму У 1775 у Г 5 тыс. ж Горад развіваўся як гандлёва-рамесны цэнтр У 1-й пал. 19 ст. стаў набываць прамысл. аблічча. Дзейнічалі з-д па вырабе свечак, шкля- ная мануфактура. 2 ткацкія ф-кі, цукро- вы з-д Паскевіча (1839), сальна-свечач- ны з-д Школьнікава (1840), крупадзёрка (1853), некалькі канатна вяровачных і лесапільных прадпрыемстваў. У 1850 це- раз Г. пракладзена шаша Пецярбург— Кіеў і першая ў Расіі тэлеграфная лінія Пецярбург—Севастопаль. У 1854 да Г далучаны заштатны горад Новая Беліца як прадмесце (цяпер Навабеліцкі р-н Г ) 16.1 1856 зацверджаны гар герб у верх няй частцы выява двухгаловага арла, у ніжняй — рысі на блакітным полі. У 1857 Г. і Н. Беліца злучаны арачным ма- стом цераз Сож. У 1854 у Г. з Н Беліцай 1219 жылых, адм. і гасп. пабудоў, з іх 129 каменныя і 1090 драўляныя. 5 цэрк- ваў, манастыр. Пажар 1856 знішчыў 540 дамоў. У 1858 у Г. 14 тыс ж. У 2-й пал 18 — 1-й пал. 19 ст. створаны Гомельскі палацава-паркавы комплекс, адкрыты духоўныя і народныя вучылішчы, цар- коўнапрыходскае вучылішча ў Новай Беліцы, дзейнічаў тэатр Напярэдадні рэформ 1861 у Г 16,8 тыс ж Адмена прыгоннага права і бу- даўніцтва чыгунак вызначылі новы этап у развіцці горада. Пракладзены чыг. лініі Гомель—Бабруйск (1873), Гомель— Рамны (1874) Лібава Роменскай чы- гункі. лінц Гомель—Лунінец (1886), Го- мель—Бранск (1887) Палескіх чыгунак У выніку Г. стаў важным чыг. вузлом, звязаным з Украінай, Польшчай, Пры- балтыкай, Масквой, Пецярбургам. інш прамысл. цэнтрамі Расіі. Адбываўся хуткі прырост насельніцтва: у 1897 у го- радзе 36,8 тыс ж. У канцы 19 — пач 20 ст. Г. — буйны прамысл цэнтр Беларусі У розны час тут існавала больш за 40 прадпрыемстваў, асн частка іх перапра- цоўвала мясц. сыравіну (дрэва, лён): 9 лесапілыіых ф-к. запалкавая ф-ка «Ве- зувій» (400 рабочых у 1913), 4 масла бойныя прадпрыемствы. з-ды спіртаачышчальны. цукровы, піваварны, канатны, 2 мукамольныя, швейная ф-кі і інш Дзейнічалі металаапрацоўчыя прад- прыемствы: з-ды ліцейна-механічны Фрумкіна і сыноў, чыгуналіцейныя *Ру- хавік» Агроскіна і Дубінскага, гал ме ханічныя майстэрні (абслугоўвалі Лібава Роменскую чыгунку, 1220 рабо- чых у 1913; гл. Гомельскі вагонарамон- тны завод) і малыя рамонтныя май- стэрні (абслугоўвалі Палескія чыгункі, 145 рабочых у 1913), якія выконвалі функцыі паравозавагонарамонтных з-даў, а таксама лакафарбавае прадпры емства, 5 друкарняў, 2 рагожныя ману- фактуры, электрастанцыі і інш. Пачало- ся паравое суднаходства па Сажы У 1905 у Г. каля 2 тыс. прамысл. рабочых, значная колькасць рамеснікаў. Важнае
63 ГОМЕЛЬ месца ў эканам. жыцці горада займаў гандаль лесам, лёнам, пянькой; гандлёвы абарот у канцы 1870 — пач. 1890-х га- доў складаў каля 2 млн руб., у пач 1890-х гадоў — каля 5,5 млн. руб. Што- год у Г праводзіліся 3 кірмашы васільеўскі (Калядны), траецкі і ўзвіжанскі (гл. Гомельскія кірмашы). Развіццё прам-сці і гандлю патрабавала крэдытна фінансавых паслуг Пасля рэ- формы 1861 у Г. быў адкрыты гарадскі грамадскі банк. У пач. 1890 х гадоў у Г функцыяніравалі аддзяленні (агенцтвы) Віленскага і Мінскага камерцыйных бан- каў На пач. 20 ст. крэдытныя функцыі тут выконвалі таксама аддзяленні Ар- лоўскага, Паўн., Аб яднанага, Руска- Азіяцкага камерцыйных банкаў. Гомель- ская гар. дума, а таксама Магілёўскае аддзяленне Дзяржбанка Расіі неаднойчы (1890, 1895. 1902. 1909, 1911) ставілі пытанне перад саветам Дзяржбанка Расп адкрыць у Г. яго аддзяленні. У канцы 19 ст. рабочыя Г пачалі ар ганізаваную барацьбу за паляпшэнне свайго эканам. становішча і паліт правы У 1890 узнік першы с.-д. гурток, які па- клаў у горадзе пачатак с.-д. руху (гл. Го- мельскі гурток самаадукацыі, Гомель- ская сацыял-дэмакратычная група, Го- мельскі рамесніцкі рабочы саюз, Гомельскі рабочы саюз барацьбы, Го- мельскі камітэт РСДРП 1898—1900, Гомельскі сацыялдэмакратычны камітэт Бунда) У 1897 стварылася яўрэйская с.-д. група, якая адмовілася ўвайсці ў Бунд- Пад уздзеяннем паліт аптацыі сацыял-дэмакратаў у 1901 ар- ганізаваны першамайская дэманстрацыя і іншыя выступленні рабочых. У канцы лета 1903 у Г адбыўся яўр пагром, у час якога яўр. самаабарона аказала супра- ціўленне пагромшчыкам Пасля пагро- маў у 1904—05 прайшоў судовы працэс, які меў вялікі грамадскі рэзананс. Напя- рэдадні рэвалюцыі 1905—07 аформілася Гомельская арганізацыя РСДРП. Па маштабах рэв. руху Г. займаў адно з пер- шых месцаў у царскай Расіі. Асаблівай арганізаванасцю вызначаліся рабочыя- чыгуначнікі. Пасля спаду рэвалюцыі працоўныя Г. працягвалі барацьбу. Па- літ. дэманстрацыі і стачкі адбыліся ў га- давіну «крывавай нядзелі», у маі 1907, 1 га мая 1910. Новая хваля рэв выступ- ленняў пачалася ў 1911 У 1913 у Г. 104,5 тыс. жыхароў, найбольш буйныя прадпрыемствы — мех майстэрні Ліба- ва-Роменскай чыгункі (1200 рабочых), ф-ка «Везувій» (400 рабочых). Дзейнічалі Гомельскі (Мікалаеўскі) ся- лянскі банк, жаночая настаўніцкая семі- нарыя, кінематограф. У 1906 адкрыта прыватная школа павітух, у 1907 — жа- ночая і мужчынская гімназіі. У 1-ю сусв. вайну ў горадзе размяш- чаліся Гомельскі перасыльны пункт, франтавыя майстэрні па вырабе і рамон- це зброі. трансп. сродкаў, адзення, пра- цавалі эвакуіраваныя прадпрыемствы У канцы 1916 у Г. каля 25 тыс. рабочых. Найб. рэв падзеяй было Гомельскага пе- расыльнага пункта паўстанне 1916. М Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі. Пач. 19 ст. Да арт. Гомель. Гомельскі палац. перамозе Лют. рэвалюцыі 1917 стала вя дома 1(14) 3.1917. Адбыліся аіульнага радскія паліт дэманстрацыі. 4—5(17— 18) 3 1917 рабочыя і салдаты раззброілі жандараў і палшыю, у Гомельскім пера сылыіым пункце вызвалілі салдат ды сцыплінарных рот 6(19) 3.1917 утвора- ны Гомельскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 3 19(31) 3 1917 існавала аб яднаная арг-цыя РСДРП. 6(19) крас бальшавікі выйшлі з яе і ўтварылі сама- стойны Палескі камітэт РСДРП(б), які потым узначаліў Л.М.Кагановіч. Улетку 1917 аформіліся Гомельская арганізацыя анархістаў-камуністаў, пракадэцкі «Саюз беларускай дэмакратыі», працяг- валі дзейнасць арг-цыі эсэраў, Паалей Цыёну, Аб яднанай яўр. сацыялістычнан рабочай партыі і інш. Пасля Кастр паўстання ў Петраградзе рэвалюцыйныя партыі ўстанавілі кантроль за рухам эша- лонаў на чыгунцы, прывялі ў гатоўнасць верныя ім вайск часці і атрады Чырв гвардыі. 22.11 (5.12). 1917 у Г. абяўлена аб устанаўленні сав. улады. У 1917 — 68 тыс. жыхароў. 3 1.3.1918 да 14.1.1919 — пад нямец- кай акупацыяй. Паводле дамовы Укр. Цэнтр. Рады з германскім камандаван- нем Г увайшоў у склад новаўтворанай Палескай губ. Украіны Ваенная ўлада ў горадзе належала герм. камендатуры, з ліст. 1918 салдацкаму савету 41-га герм корпуса. цывільная (у адпаведнасці са зменамі на Украіне) — камісару Укр. Драўляны мост цераз Сож у Гомелі Пач 20 ст Будынак чыгуначнага вакзала ў Гомелі. Пач. 20 ст.
64 ГОМЕЛЬ Цэнтр. Рады, павятоваму старасту, з 17.12.1918 Гомельскай дыржторыі. Па дамоўленасці герм. камандавання і са- вецкай дэлегацыі 20.12.1918 у Г. павінна была ўвайсці Чырв. Армія, а ўлада ў го- радзе перададзена бальшавіцкаму рэўкому, але апошні парушыў тэрмін узяцця ўлады і дамоўленасць разарвана ням. бокам. ВРК прыбег да Гомельскай забастоўкі чыгуначнікаў 1918 — 1919, якая перарасла ў агульнагарадскую. У выніку 6.1.1919 ВРК была перададзена улада, эвакуацыя ням. войскаў была па- скорана і 14.1.1919 у Г. увайшла Чырв. Армія. У сак. 1919 у горадзе адбылося стракапытаўскае паўстанне 1919. 3 крас. 1919 Г. — цэнтр Гомельскай губер- ні ў складзе РСФСР. Летам 1919 гораду з Пд пагражалі дзянікінскія, у 1919—20 з 3 — польскія войскі. 13.8.1919 Гомель- ская губ. аб'яўлена на ваен. становішчы, створаны гомельскі ўмацаваны раён. Губ. цэнтр з Г. эвакуіраваны ў Клінцы, дзе знаходзіўся да ліп. 1920. Пасля заканчэння ваен. дзеянняў па- чалося аднаўленне прам-сці і транспар- ту. Да восені 1920 наладжана работа чыг. вузла, пачалі працаваць ф-.ка «Ве- зувій», з-д «Іегель», чыгуналіцейныя майстэрні, 2 цагельныя з-ды. У 1921 уведзены ў дзеянне ф-ка «Палесдрук», у 1922 — 24 — ф-ка «Праца», хлеба- камбінат, электрастанцыя, у 1928 — з-д •Гомсельмаш». Працавалі маст. студыя, рабфак, 15 школ 1-й ступені, 2 школы падлеткаў, 13 сямігодак, 4 школы 2-й ступені, 9-годка, муз. школа, 3 тэхнікумы, 6 бальніц, 8 амбулаторый. У 1923 — 75 тыс. ж. 3 1926 Г. у складзе БССР. У 1926—31 і з 1937 — цэнтр Го- мельскага раёна, у 1926—30 — Гомель- скач акругі, з 15.1.1938 цэнтр Гомель- скай вобласці. У 1930-я гады рэканстру- яваны «Гомсельмаш», пабудаваны станкабудаўнічы з-д імя Кірава, шклоза- вод імя Ламаносава, ф-кі «Камінтэрн», «8 Сакавіка», «Спартак», тлушча- камбінат і інш. На пач. 1940 у Г. 264 прамысл. прадпрыемствы (3-е месца ў БССР па аб'еме прамысл. прадукцыі), 144 169 ж., пед., лесатэхн., настаўніцкі ін-ты, 2 НДІ (лясной гаспадаркі і траха- матозна-афтальмалагічны), 11 сярэдніх школ, 61 дашкольная ўстанова, 13 бальніц, 20 амбулаторый і паліклінік, 15 клубаў, 5 кінатэатраў, 15 масавых б-к, абл. б-ка, драм. тэатр, краязнаўчы му- зей. Горад не абмінулі масавыя рэпрэсіі 1930—50-х г. Толькі пазасудовымі орга- намі было асуджана каля 2 тыс. чал. (сфабрыкаваныя справы філіяла «Бела- рускага нацыянальнага цэнтра», шкод- нікаў у фанера-запалкавай прам-сці, «Польскай арганізацыі вайсковай», цар- коўнікаў). У 1937—38 рэпрэсіравана большасць 6 членаў апазіцыйных баль- шавікам партый, многія кіраўнікі прад- прыемстваў і ўстаноў, парт. і сав. орга- наў. У першыя дні Вял Айч. вайны ство- раны Гомельскі полк народнага Да арт. Гомель. Будынак былой гарадской думы. Да арт. Гомель. Будынак былога Руска- азіяцкага банка. Пач. 20 ст. апалчэння, байцы якога разам з воінамі Чырв. Арміі стрымлівалі націск ворага (гл. Гомеля абарона 1941). Узводзіліся абарончыя збудаванні, пачалася эвакуа- цыя. 19.8.1941 горад акупіраваны ням.- фаш. войскамі. Барацьбу з ворагамі вяло Гомельскае патрыятычнае падполле і Гомельскае камсамольска-маладзёжнае падполле, змагалася Гомельскае парты- занскае злучэнне. Дзейнічалі Гомельскі падпольны абком КП(б)Б і Гомельскі падпольны абком ЛКСМБ. За час акупа- цыі ў гар. турмах, 4 гета, 5 лагерах смерці, Гомельскім цэнтральным лаге- ры ваеннапалонных расстраляна і зака- тавана больш за 100 тыс. ваеннапалон- ных. Г. вызвалены 26.11.1943 войскамі 11-й і 48-й армій Бел. фронту і партыза- намі ў ходзе Гомельска-Рзчыцкай апера- цыі 1943. Пасля вызвалення ў Г. пера- ехалі ЦК КП(б)Б, СНК БССР. На- сельніцтва горада за гады акупацыі па- меншылася ў 9 разоў, страты гар. гаспа- даркі склалі больш 3 млрд. руб. (у цэнах 1941). Пасля вызвалення першым адноўлены чыг. вузел. Да канца 1944 пачалі дзейнічаць 25 прадпрыемстваў. За 1946—50 адноўлены ўсе даваен. і пабу- даваны новыя прадпрыемствы. У 1950— 60-я г. ўведзены ў дзеянне з-ды «Гідраапаратура». пускавых рухавікоў, сан.-тэхн. абсталявання, ліцейны з-д «Пэнтраліт». У 1961 горадатрымаў пры- родны газ, у 1962 пушчаны першы тра- лейбус. У 1959 — 168 тыс. ж., у 1970 — 272,3 тыс., у 1979 — 383 тыс., у 1989 — 497,4 тыс. ж. У 1970—80-я г. створаны новыя прамысл. магутнасці. Рашэнне сац. і эканам. праблем значна ўскладнілася ў сувязі з Чарнобыльскай катастрофай 1986. Значныя матэры- яльныя і людскія рэсурсы спатрэбіліся для ажыццяўлення мер радыяцыйнай бяспекі. Створаны філіялы НДІ сельска- гаспадарчай радыялогіі і НДІ радыя- лагічнай медыцыны. Патрабаванні пры- няцця дзярж. праграмы барацьбы з вынікамі аварыі на АЭС і пакарання вінаватых у бяздзейнасці і ўтойванні інфармацыі выйшлі на першы план у вы- барчых кампаніях нар. дэпутатаў СССР (1989) і БССР (1990). Адбылася Гомель- ская забастоўка 1990. У крас. 1991 прайшлі мітынгі салідарнасці працоўных Г. з бастуючымі рабочымі Мінска, Оршы і іншых гарадоў Беларусі, падтрыманы патрабаванні спынення эканам. крызісу, стварэння ўрада народнага даверу. На пач. 1994 у Г. зарэгістравана 20 грамад- ска-паліт. аб'яднанняў і гар. арг-цый партый, у т. л. гарадскі клуб дэпутатаў, гар. арг-цыі Аб'яднанай дэмакратычнай партыі Беларусі, БНФ «Адраджэньне». Партыі камуністаў Беларусі. Дзейніча- юць дабрачынныя фонды «Дзецям Чар- нобыля», «Аб яднанне мнагадзетных маці» і інш. Сучасны Г. — адзін з буйнейшых пра- мысл. і культ. цэнтраў Беларусі. У гора- дзе 5 ВНУ: Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф.Скарыны, Бел. дзярж. ун-т транспарту, мед., політэх- нічны, кааператыўны ін-ты; 8 н.-д. уста- ноў, 14 праектных ін-таў і філіялаў, мед., пед., муз. вучылішчы, 6 тэхнікумаў, 62 сярэднія і 3 пач. школы. У 1990—94 адкрыты філіял Беларускага гуманітарнага ліцэя, фізіка-матэматыч- на-эканамічны ліцэй, прагімназія, бела- руска-амерыканская школа, яўрэйская школа-садок. У Г. 3 муз. школы, 5 школ мастацтваў, 17 СПТВ, 35 устаноў аховы здароўя. Працуюць абл. драм. і лялек тэ- атры, Незалежны тэатр, Гомельскі аб- ласны краязнаўчы музеы, цырк, абл. філармонія, 9 кінатэатраў, 11 палацаў культуры, 201 б-ка. Выдаюцца абл. газ. •Гомельская праўда», гар. газ. «Го- мельскія ведамасці», «Вячэрні Гомель», «Гомельскі веснік», раённая газ. «Маяк» і інш.
65 ГОМЕЛЬСКАЕ У Г. брацкія магілы камунараў, сав. воінаў і партызан, ахвяр фашызму; пад- польшчыкаў і рабочых паравозавагона- рамонтнага з-да; брацкія могілкі сав. ва- еннапалонных; помнікі У.І.Леніну, П.Я.Галавачову, А.А.Грамыку, Ц.С.Ьа- радзіну, авіяканструктару П.В.Сухому, камсамольцам, апалчэнцам; Вызвален- ня, сав. воінам, падпольшчыкам і парты- занам, курган Славы і інш. Захаваліся помнікі архітэктуры 18—19 ст.: палаца- ва-паркавы ансамбль, у які ўваходзіць Ільінская царква, асабнякі, будынкі на- вуч. устаноў, фрагменты вулічнай забу- довы, археалогіі: дзядзінец стараж. Гоме- ля, вакольны горад і пасады, тэр. Го- мельскага замка і прылеглая забудова. У паўд.-ўсх. частцы горада на правым бе- разе р. Сож знаходзіцца Любенскае га- радзішча мілаградскай культуры (6—3 ст. да н.э.). Літ.Л е б е д е в Г. Гомель: (Нст.-экон. очерк). 2 нзд. Мн., 1962; Жудро Ф.А., Сербов Н.А., Довгялло Д.Н. Город Гомель. Внльна, 1911; Романов Е.Р. Ар- хеологнческнй очерк Гомельского уезда. Внльна, 1910; Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Гомельская вобл. Мн., 1985; Гомель: Энцнкл. справ. Мн., 1991. Леў Гранін. Георгій Еўдакіменка, Валянціна Лебедзева, Алег Макушнікаў, Міхаіл Старавойтаў. ГОМЕЛЬСКАГА ПЕРАСЫЛЬНАГА ПЎНКТА ПАЎСТАННЕ 1916, самае буйное на Беларусі і на Зах. фронце вы- ступленне салдат у 1-ю сусв. вайну. Ад- былося каля Гомеля пад уплывам рэв. прапаганды членаў Палескага к-та РСДРП(б) і салдат-бальшавікоў. Росту незадаволенасці садзейнічалі ваен. пара- жэнні, разруха ў тыле, здзекі над салда- тамі. 2(15) крас. казак М.Слепаў, які не выканаў загад карнета, быў арыштаваны і пасаджаны на гаўптвахту. Па дарозе ў каравульнае памяшканне натоўп казакаў спрабаваў яго вызваліць. I толькі пры- быццё каравульнай роты перашкодзіла ім. Хваляванне адбылося таксама 7(20) мая. 27 чэрв. (10 ліп.) рада- вы 8-га абознага батальёна Клейман заклікаў салдат не пакарацца унтэр- афіцэрам. Калі унтэр-афіцэры сталі збіваць салдат, якія пайшлі за Клейма- нам, ён схапіў рыдлёўку і кінуўся на ун- тэр-афіцэраў. Арыштаваны Клейман у канцылярыі размеркавальнага пункта збіў прапаршчыка. 22 кастр. (4 л і с т . ) на пункце ўспыхнула агульнае паўстанне. Заг. пункта арыштаваў каза- ка М.Ф.Башкіна. Каля 4 тыс. салдат і матросаў патрабавалі вызвалення арыш- таванага і закідалі заг. пункта каменнем. Потым яны кінуліся на гаўптвахту, абяз- зброілі варту, вызвалілі 800 арыштава- ных, разграмілі канцылярыю гаўптвахты і знішчылі ўсе абвінаваўчыя дакументы. Каб задушыць паўстанне, камандаванне выклікала некалькі каравульных рот. Паўстаўшыя сустрэлі іх ружэйным аг- нём. Некалькі залпаў салдаты зрабілі па заг. пункта і каменданту Гомеля. Аднак зброі ў паўстаўшых было мала і іх вы- ступленне задушылі. 26 кастр. (8 ліст.) хваля- ванні салдат пачаліся ў горадзе. Каля 200 чал. ніжніх чыноў разагналі атрад паліцэйскіх. Разам з перасыльнымі яны абяззброілі варту і вызвалілі арыштава- ных. Да іх далучыліся яшчэ 1000 чал. Салдаты захапілі 50 вінтовак і сустрэлі прысланых на іх уціхамірванне чэчэнцаў ружэйным агнём і каменнем. Паўстанне зноў задушылі ўзбр. сілай. 16 найб. ак- тыўных удзельнікаў былі асуджаны, 9 з іх — да пакарання смерцю. У памяць аб паўстанні ў Гомелі ўстаноўлена мемары- яльная дошка. Літ.. Савнцкнй Э.М. Революцнонное двнженне в Белорусснн (август 1914 — февраль 1917 гг.). Мн., 1981. С. 136. Эдуард Саеіцкі. ГОМЕЛЬСКАЕ КАМСАМОЛЬСКА- МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПОЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну. Дзейнічала з 20.8.1941 да 26.11.1943 у Гомелі. Аб'ядноўвала 16 арг-цый і груп, больш за 140 чал. Пакінутыя ў тыле во- рага сакратар гаркома ЛКСМБ К.Л.Ісачанка, члены бюро С.П.Купцоў і Ф.П.Котчанка з першых дзён акупацыі Гомеля пачалі ствараць падп. групы мо- ладзі. У ліку першых у Гомелі пачала дзейнічаць група І.І.Жалезнякова (35 чал.). Яе ядро склалі навучэнцы чыг. школы № 6 Іван Жалезнякоў, яго сёстры Алена, Вольга, Марыя, П.Сцепанцоў, К.Давыдовіч, М.Мартынаў, Л.Радзевіч. Падпольшчыкі запісвалі і рас- паўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, у канцы 1941 узарвалі паравоз на ст. Го- мель-Гаспадарчы. У чэрв. 1942 наладзілі сувязь з Гомельскім падп. гаркомам ЛКСМБ і партыз. атрадам імя Шчорса, выконвалі іх заданні. Працуючы на чы- гунцы, Жалезнякоў, Сцепанцоў, Марты- наў, Радзевіч, М.Табанькоў збіралі звесткі аб воінскіх эшалонах, графіках руху паяздоў. Сёстры Жалезняковы і інш. падпольшчыцы пад выглядам абме- ну рэчаў на прадукты вялі разведку раз- мяшчэння вайсковых часцей. Летам 1943 група на чале з Жалезняковым узарвала тэлефонна-тэлеграфны трансфарматар; Радзевіч, Мартынаў, Табанькоў вывелі са строю 3 станкі ў мех. цэху паравознага дэпо. У вер. 1943 Сцепанцоў з інш. чле- намі групы падарвалі эшалон, пашкодзілі паравоз і знішчылі 11 вагонаў з аўтамашынамі. 9.9.1943 фашысты арыш- тавалі і пасля катаванняў расстралялі З.П.Баравікову, І.І.Жалезнякова, В.Ф.Семяноўскага, П.П.Сцепанцова. 3 канца жн. 1941 у Гомелі дзейнічалі групы У.П.Кавалёва і Л.А.Кавалёвай. У вер.—ліст. 1941 створаны падп. арг-цыі і групы на чале з Г.Л.Кірыкавай, М.І.Пан- чанкам, В.Л.Радзьковай, Л.В.Семя- ноўскай і інш. Падпольшчыкі Н.Р.Акуліч, К.М.Бондарава, С.А.Зелян- коў, В.С.Кіслова, З.В.Макарэвіч, В.Т.Мядзведзева, М.Ф.Талкачоў, І.Б.Шылаў, В.І.Шышко і інш. змагаліся з акупантамі, выконвалі заданні парт. ор- ганаў, партыз. брыгад «Бальшавік», До- брушскай імя Сталіна, спецгруп «Упе- рад», «Радзіма». Яны распаўсюджвалі антыфаш. лістоўкі і зводкі Саўінфарм- бюро, збіралі зброю, боепрыпасы, меды- каменты, ратавалі і выводзілі з горада ў партыз. атрады сав. ваеннапалонных, удзельнічалі ў дыверсіях. Летам і ўвосень 1943 група І.І.Грыцава ўчыняла дыверсіі ў раёне б. саўгаса «Брылёва» і ў в. Пру- док, дзе размяшчаліся варожыя склады. Сувязная гаркома Р.Караткевіч прымала ўдзел у дыверсіях на чыгунцы, займала- ся разведкай. Грыцаў, Б.Кесельман, А.Мамайка, І.Беткін, М.Колчын адчы- нялі пастаўленыя на разгрузку вагоны, выносілі боепрыпасы, рыштунак, харчы. У вер. 1943 яны ўзарвалі бензасклад, по- тым мост каля клінкернага з-да. У лю- тым 1942 члены групы Кавалёва пад- палілі дрэваапрацоўчы цэх, дзе раманта- валася ваен. тэхніка ворага. 3 лета 1943 група Кавалёва атрымлівала міны і ўзрыўчатку з партыз. атрада «Баль- шавік». Падпольшчыкі ўзарвалі чыг. мост на абводным шляху, аўтамашыну з гітлераўскімі афіцэрамі, эшалон з жывой сілай і тэхнікай праціўніка, падпалілі ф- ку па вырабе паліва для генератарных машын, знішчалі гітлераўцаў і іх памага- тых. Дыверсіі ў горадзе рабілі групы Г.І.Бярковіч і Радзьковай. 31.8.1943 Е.В.Гарадкова на ст. Гомель замініравала варожы эшалон, пры ўзрыве якога згарэла 25 цыстэрнаў з бензінам. А.Л.Ісачанку і Ф.П.Котчанку прысвоена званне Героя Сав. Саюза. У Гомелі імёнамі падпольшчыкаў названы вуліцы. школы, у памяць пра іх уста- ноўлены помнікі і мемарыяльныя дошкі. Літ.'. Гл. пры арт. Гомельскае патрыя- тычнае падполле. Людміла Аржаева. ГОМЕЛЬСКАЕ МУЗЫЧНА-ДРАМА- ТЫЧНАЕ ТАВАРЫСТВА. Існавала ў 1908—14. Статут зацверджаны 14.2.1909. Мэтай т-ва была культ.-ас- ветніцкая дзейнасць: прапаганда сярод жыхароў горада муз. і тэатр. мастацтва, л-ры, а таксама развіцця маст. здольнас- цей членаў т-ва. З'яўлялася важным ася- родкам культ. жыцця Гомеля ў 1901 — 11. калі т-ва ўзначальваў Л.С.Драгунскі (у 1910 аб'ядноўвала каля 240 чал.). Працавалі секцыі: літаратурная, драма- тычная, музычная. Члены т-ва праводзілі вечары, прысвечаныя юбілеям пісьменнікаў Т.Шаўчэнкі, І.Нікіціна, Л.Талстога, М".Гогаля, А.Чэхава і інш., чыталі лекцыі аб творчасці Ф.Дас- таеўскага, К.Гамсуна, Ф.Ніцшэ, абмяр- коўвалі літ. навінкі і спектаклі гастроль- ных труп, наладжвалі т. зв. літ. суды над героямі маст. твораў. Пастаўлены спек- таклі «На бойкім месцы», «Лес» А. Аст- роўскага, «Лебядзіная песня» Чэхава, «Рэвізор» Гогаля і інш. Муз. секцыяй быў арганізаваны хор, наладжваліся ве- чары, прысвечаныя кампазітарам, ра- мансаў і нар. песень. Т-ва займалася дабрачыннай дзейнасцю, выкары- стоўваючы для гэтага зборы ад платных канцэртаў і спектакляў. ГОМЕЛЬСКАЕ ПАРТЫЗАНСКАЕ ЗЛУЧЭННЕ ў Вялікую Ай- чынную вайну. Дзейнічала з ліст. 3. ЭГБ, т. 3.
ГОМЕЛЬСКАЕ 1942 да вер. — ліст. 1943. Камандзір І.П.Кожар, нач. штаба Е.І.Барыкін. 3 першых дзён акупацыі Гомельскі падп. абком КП(б)Б арганізаваў 2 парт. цэнт- ры для аператыўнага кіраўніцтва партыз. рухам у паўд. і паўн. раёнах вобласці. Іх узначалілі К.К.Куцак (паўн. раёны) і Ко- жар (паўд. раёны). У ліп.—вер. 1942 дзейнічаў штаб паўн. групы партыз- ат- радаў, у ліст. 1942 створаны штаб паўд. групы партыз. атрадаў і некалькіх ды- версійных і арганізатарскіх груп, якія прыбылі з сав. тылу. 5.2.1943 штаб. пар- тыз. атрадаў паўд. групы перайменаваны ў штаб кіраўніцтва партыз. атрадамі, якому ў сак.—крас. 1943 былі падпарад- каваны ўсе партыз. фарміраванні, што дзейнічалі на тэр. вобласці. Г.п.з. яднала 13 партыз. брыгад: 1-ю Буда-Каша- лёўскую, 1-ю Гомельскую, 8-ю Рага- чоўскую, 10-ю Журавіцкую, «Баль- шавік», Добрушскую імя Сталіна, «Жа- лязняк», імя Панамарэнкі, імя Чапаева, імя Шчорса, Лоеўскую «За Радзіму», «Мсцівец», Рэчыцкую імя Варашылава; 255-ы полк, асобна дзеючыя атрады: 108-ы імя Катоўскага, імя Кірава; усяго 16,3 тыс. партызан. ГОМЕЛЬСКАЕ ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ПАДПОЛЛЕ ў Вялікую Ай- чынную вайну. Дзейнічала з 20.8.1941 да 26.11.1943 у Гомелі і нава- коллі. Вясной 1943 аб'ядноўвала больш за 40 падп. груп, каля 400 чал. Пакінутыя ЦК КП(б)Б у тыле ворага для падп. работы Ц.С.Барадзін і Р.І.2Д- мафеенка наладзілі кантакты з патрыё- тамі чыг. вузла, паравозавагонарамонт- нага, падшыпнікавага з-даў, леса- камбіната, іншых прадпрыемстваў. У жн.—вер. 1941 барацьбу супраць аку- пантаў вялі каля 20 груп. Група Ба- радзіна аб'ядноўвала 30 чал., у т. л. Цімафеенка (нам. кіраўніка групы), І.Б.Шылаў, Л.І.Шулькін, В.Т. і Т.М. Мядзведзевы, А.С., Л.С. і М.А.Барадзіны, А.Л.Левін, Н.Л.Раманчыкава, Н.Я.Кар- пенка, В.С.Кіслова, Н.С.Жалезнякоў, К.С.Пупынін. Уладкаваўшыся на работу ў друкарню, Барадзін наладзіў там дру- каванне антыфаш. лістовак, бланкаў для дакументаў, вырабіў некалькі пячатак. Яго маці і сёстры дастаўлялі лістоўкі Цімафеенку і Шылаву, якія рас- паўсюджвалі іх у горадзе. Члены групы наладзілі сувязь з сав. ваеннапалоннымі ў лагеры (дулаг-121), перадавалі ім адзенне, прадукты. газеты, лістоўкі, ар- ганізоўвалі ўцёкі. У вер. 1941 у час пад- рыхтоўкі дыверсіі на элеватары быў арыштаваны і расстраляны Шулькін. У кастр. 1941 Барадзін, Цімафеенка, Шы- лаў і Жалезнякоў узарвалі майстэрню па рамонце варожых танкаў у Лібаўскім га- радку, разам з партызанамі падпалілі склад гаручага ў Навабеліцы. 4.11.1941 Шылаў падклаў у рэстаране міну, выбу- хам якой былі знішчаны дзесяткі фаш. афіцэраў. У сярэдзіне ліст. 1941 у сувязі з кар- нымі дзеяннямі акупантаў Гомельскі падп. гарком КП(б)Б разам з партыз. ат- радам «Бальшавік» перабазіраваўся з Го- мельскага р-на ў Чачэрскія лясы. Для за- беспячэння кіраўніцтвам Г. п.п. і Го- мельскім камсамольска-маладзёжным падполлем, каардынацыі дзейнасці груп быў створаны падп. аператыўны цэнтр, у склад якога ўвайшлі Барадзін (кіраўнік), Цімафеенка, Шылаў. Аператыўны цэнтр устанавіў сувязь з падп. групамі на пад- шыпнікавым з-дзе (кіраўнік В.І.Сухаў), лесакамбінаце (Ц.В.Блінкоў, Р.М.Кара- лёў), чыг. вузле (А.Ц.Брыкс, М.Д.Жыз- неўскі), тлушчакамбінаце (Е.І.Ка- ленікаў), паравозавагонарамонтным з-дзе (М.В.Півавараў), у пашпартным стале (Н.Я.Заўгародні). Цэнтр накіроўваў дзейнасць падпольшчыкаў. Сувязь паміж падп. парт. органамі і апе- ратыўным цэнтрам ажыццяўлялі В.І.Блескіна, М.Я.Сударыкаў, Ц.Ф.Бол- сун і інш. У снеж. 1941 Гомельскі падп. гарком КП(б)Б даручыў аператыўнаму цэнтру падарваць адноўленую акупан- тамі электрастанцыю. Да вясны 1942 па ініцыятыве Шылава на электрастанцыі была створана падп. група, у якую ўвайшлі В.А.Ацдрэенка, П.І.Чысцякова, Р.П.Гапееў і інш. 8.5.1942 падпольш- чыкі, у т.л. Шылаў і Барадзін, якія саб- раліся на явачнай кватэры для ўдакладнення плана дыверсіі, па даносе здраднікаў былі арыштаваны. 20.6.1942 Барадзін, Шылаў і інш. пасля жорсткіх катаванняў расстраляны. Але барацьба працягвалася. Гомельскі падп. гарком КП(б)Б з дапамогай сакратара падп. гар- кома ЛКСМБ А.Л.Ісачанкі, Г.Л.Кі рыкавай, Ф.П.Котчанкі, С.П.Купцова, В.К.Цясёлкіна аднавіў сувязі з многімі патрыётамі. Актыўна дзейнічалі пад- польшчыкі Гомельскага чыг. вузла. Ф.С.Варонін прыцягнуў да барацьбы з акупантамі жонку М.А.Вароніну, сына Пятра, І.Е.Шапіру (у падполлі І.П.Пісарэнка). У дом Вароніных дас- таўлялі антыфаш. л-ру, зброю, уз- рыўчатку. Члены групы распаўсюдзілі каля 3 тыс. экз. лістовак, летам 1942 узарвалі некалькі цыстэрнаў з бензінам. У паравозным дэпо групу стварыў А.Ц.Брыкс. У яе ўвайшлі М.Ц.Брыкс, Я.А.Емяльянаў, Я.І.Хоміч і інш. Яны вы- водзілі са строю паравозы, зрывалі графікі іх рамонту. Летам 1942 праз П.Ф.Вароніна група ўстанавіла сувязь з падп. гаркомам КП(б)Б, пачала ат- рымліваць узрыўчатку і міны. Падполь- шчыкі ўзарвалі 4 паравозы, дзесяткі цы- стэрнаў з бензінам, вагон з авіяц. мато- рамі, вывелі са строю трансфарматарную будку, падпалілі склад з гаручым. На чыг вузле ў студз 1942 пачала дзейнічаць група Піваварава: М.З.Бета- наў, Г.Л.Дзятлаў, С.В.Кандрацьеў, Я.К.Слепянкоў, У.Ф.Ясінскі і інш. Да мая 1942 яна налічвала 15 чал., да студз. 1943 вырасла ў арг-цыю (40 чал.). Пад- полыпчыкі прымалі і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро (радыёпрыёмнікі знаходзіліся на кватэрах у Кандрацьева, братоў А.У. і Р.У.Ярыгіных), сыпалі ў буксы пясок і металічную стружку, пса- валі паравозныя катлы, знішчалі і хавалі каштоўныя дэталі і каляровыя металы. Вясной 1942 яны сапсавалі паравы молат у кавальскім цэху, Півавараў вывеў са строю станок-цялежку ў паравозазборач- ным цэху, Дзятлаў, Слепянкоў і інш. ўзарвалі варожы эшалон на ст. Гомель- Пасажырскі. Летам 1942 Бетанаў і Кан- драцьеў разбілі карусельны станок, уво- сень Я.Р.Мярзоў і А.У.Ярыгін разбурылі зварачны агрэгат і ацяпляльную сістэму ў зборачным цэху. У гонар перамогі сав. войск пад Сталінградам у пач. лютага 1943 падпольшчыкі вывесілі над будын- кам з-да чырвоны сцяг з надпісам «Ня- хай жыве Чырвоная Армія!». 7.2.1943 гітлераўцы арыштавалі кіруючае ядро падп. арг-цыі, а потым яшчэ каля 200 падпольшчыкаў і рабочых з-да. 22.2.1943 пасля катаванняў патрыётаў вывезлі ў Назараўскі лес (за 3 км ад Гомеля) і рас- стралялі. У складзе Г. п.п. дзейнічалі 10 груп, створаных патрыётамі Навабеліцы. На тлушчакамбінаце падпольшчыкі на чале з Каленікавым вывелі са строю не- калькі танкаў, якія тут рамантаваліся, знішчылі 40 т мясапрадуктаў. На леса- камбінаце на чале з Каралёвым знішчалі драўніну, прызначаную для будаўніцтва перапраў цераз р. Сож і інш. Актыўна дзейнічалі групы А.В.Мацвеенкі. Ф.С.Кусціна, В.Ц.Папова і інш. 13.8.1943 партызаны Добрушскай брыгады імя Сталіна з дапамогай пад- польшчыкаў узарвалі ў Гомелі турбіну электрастанцыі, у верасні — тэлефон- ную станцыю, казарму, знішчылі склады з боепрыпасамі і рыштункам. Данясенні падпольшчыкаў праз сувязных паступалі ў штаб партыз. брыгад «Бальшавік», «Уперад» і інш. Заданні спец. армейскіх і чэкісцкіх груп выконвалі падпольшчыкі С.С.Бекарэвіч, Блескіна, К.М.Бондарава, Ф.С.Варонін, М.А.Губанаў, І.А.Дудараў, К.К.Жылінскі, Н.Я.Каешка, З.В.Мака- рэвіч, Б.М.Нікіфараў, В.Я.Новікава, Н.Ф.Рудзянкова, Н.К.Сувалаў, І.Дз.Ця- рэшкін, В.І.Шышко і інш. Выкары- стоўваючы звесткі падпольшчыкаў, сав. лётчыкі бамбілі варожыя аб'екты ў гора- дзе, нанеслі ўдар па штабе ням. дывізіёна (чэрв. 1943), знішчылі артыл. склады ў Навабеліцы. У кастр. 1943 падпольшчыкі арганізавалі ўцёкі з лагера ваеннапалон- ных вял. групы камандзіраў Чырв. Арміі. Пры адступленні гітлераўцаў у ліст. 1943 падпольшчыкі сачылі за мініраваннем прадпрыемстваў і будынкаў у горадзе. 3 іх дапамогай сав. воіны размініравалі і папярэдзілі знішчэнне многіх аб ектаў. У барацьбе з ням.-фаш. захопнікамі загінуў кожны трэці падпольшчык Гомеля. Ба- радзіну, камандзіру і нач. штаба Гомель- скага партыз. злучэння І.П. Кожару і Е.І.Барыкіну прысвоена званне Героя Сав. Саюза. Імёнамі герояў падполля на- званы вуліцы, школы, цеплаходы. У Го- мелі ў гонар падпольшчыкаў на дамах, дзе былі явачныя кватэры, і на будынку «ГомельЦепласетак» устаноўлены мема- рыяльныя дошкі; на магілах падпольш-
67 ГОМЕЛЬСКАЯ чыкаў — помнікі, на плошчы Працы за- палены Вечны агонь. Літ. К о ж а р М.П., Р у д а к А.Д., Р о - мановскнй В.Ф. Свльные духом / / Герон подполья 2 взд. М , 1970 Вып 2. Сувалов М.К. Комсомольско-молодёж- ное подполье Гомеля в годы Велнкой Отече- ственной войны / / Партнн помоіцннк бое- вой. Мн.. 1968; Мнхайл ашев Н.А Не- внднмый іЬронт / / Неман. 1968. № 2. Людміла Аржаева ГОМЕЛЬСКАЕ СТАРОСТВА, дзяр- жаўнае ўладанне ў складзе ВКЛ у 14— 18 ст. Нэнтр — мяст. Гомель. Уваходзіла ў склад гаспадарскіх Падняпроўскіх ва- ласцей. 3 1565 у Рэчыцкім пав. Менскага ваяв. У 18 ст ўключала Засожскую, Ла- куцкую і Прадсожскую воласці Зна- ходзілася ў трыманні старостаў (дзяр- жаўцаў). У «Рэестры рэвізіі гаспадар- скай Гомельскай воласці 1560» зафіксавана 50 населеных пунктаў, Го- мель і 32 вескі знаходзіліся пад непасрэд- мым кіраваннем дзяржаўцы. Вёскі Вола- тава і Валазковічы былі вотчынамі, а Ва- га, Кузьмічы, Рылавічы, Сеўрукі і Слабада — «да волі гаспадарскай» у мясцовых баяр. Засоўе, Кальскевічы, Ча батовічы, Чорныя і Хальча былі выслу- жаны панамі Халецкімі, Дубровічы былі ленам паручніка гомельскай роты Я.Фашча, Прысна і Шэрсцін — ленам гомельскага ротмістра К.Ленскага, Пляса належала гомельскай Трошкай царкве, Слепня была падаравана віленскаму кас- цёлу св. Станіслава і ўвайшла ў склад яго маёнтка Стрэшын. Эканам. развіццё Г.с. ўскладнялася яго прыгранічным ста- новішчам У выніку ўзбр канфліктаў многія населеныя пункты цярпелі ра- зарэнне У сярэдзіне 17 ст. тэр. староства апынулася ў эпіцэнтры шматгадовых войнаў. У інвентары Г.с. 1681 згадана 20 вёсак. У інвентары Г.с. 1738 названы 37 сельскіх паселішчаў (з іх 18 слабод), у люстрацыі 1765 іх 58. Пасля анексіі Рэ чы ІІаспалітай тэр. Г с ўвайшла ў склад Гомельскага пав. ГОМЕЛЬСКАЕ ТАВАРЫСТВА ЎРА- ЧОЎ, Таварыства гомель- скіх урачоў Дзейнічала ў 1898— 1900. Ставіла за мэту вывучэнне сан стану Гомельскага пав., складанне яго мед. тапаграфіі і санітарнай карты, вы- святленне прычын і адшуканне спосабаў прадухілення эпідэмічных і інш. хвароб, збор і навук. распрацоўку статыстычных звестак аб стане здароўя і смяротнасш насельніцтва павета, пашырэнне меды- ка-сан. ведаў і інш. Заснавальнік і стар- шыня доктар медыцыны Дз.Кастрыцкі. Распушчана міністрам унутр. спраў нібыта па прычыне парушэння статута, фактычна з-за непрымальнага для ўлад нац. складу т-ва (колькаснай перавагі яўрэяў). Літ.'- Молчанов А.П. Новые матерн- алы нз нсторнн воэннкновення меднцнн- скнх обшеств Белорусснн / / Здравоохра- ненне Белорусснн. 1969 № 5. Акім Малчанаў ГОМЕЛЬСКА-РЭЧЫЦКАЯ АПЕРАЦЫЯ ІО—ЗО лістапада 1943 г. вгу льн ава мсковы х г яго знітчэнме 26 8 Даты іыэіллення на- селеных пуннтаў Лінія фронту дж эыко- ду 30 лістапада а>ульнмайс.ко*ыіс тан- маіык і маіаперыйскік пры суыесных дзенн- ГОМЕЛЬСК А-РЭЧЫЦК АЯ АПЕ- РАЦЫЯ 1943, наступальная аперацыя 10—30.11.1943 войск Беларускага фрон- ту (ген арміі К.К.Ракасоўскі) у Вял. Айч. вайну. Удзельнічалі арміі: 50- (ген.-лейт І.В.Болдзін), 3-я (ген -лейт А.В.Гарбатаў), 63-я (ген.-лейт. У Я .Калпакчы), 48-я (ген.-лейт П.Л.Ра маненка), 65-я (ген.-лейт П.І.Бапшў), 11-я (ген.-лейт. 1.1.Фядзюнінскі), 61-я (ген.-лейт П К.Бялоў) і 16-я паветр (ген.-палк С.І.Рудэнка). У 2-й палове кагтрычніка войскі левага крыла Бел фронту, развіваючы наступленне на го- мельска-бабруйскім напрамку, авалодалі плацдармам на зах. беразе Дняпра ў ра- ёне Лоева і стварылі спрыяльныя ўмовы для правядзення Г Р а Задача апера- цыі — разграміць гомельска-рэчыцкую групоўку праціўніка, вызваліць міжрэчча Сажа і Дняпра. заняць зручныя пазіцыі на зах. беразе Дняпра. Сав. войскам процістаялі 2-я, частка сіл 9-й і 4-й ням армій групы армій «Цэнтр», у ходзе апе- рацыі з інш участкаў фронту вораг пе- ракінуў пад Жлобін і Рагачоў 7 пях дывізій і брыгаду СС. Войскі левага крыла Бел. фронту 10 ліст пачалі наступленне ў напрамку гал ўдару з плацдарма на зах беразе Дняпра каля Лоева сіламі 48-й 65-й і 61-й армій і ўведзеных у бітву на другі дзень 2 танк і 2 кав. карпусоў у напрамку на Рэчы- цу — Калінкавічы. Ударам у тыл праціўніка войскі фронту 15 ліст пера- рэзалі чыгунку Гомель—Калінкавічы, 18 ліст вызвалілі Рэчыцу (48-я і 65-я армп, 1-ы гв танк корпус), 25 ліст. фарсі- равалі Бярэзіну і захапілі плацдарм на Пд ад Жлобіна, абышлі Гомель з захаду. Войскі правага крыла фронту 22 ліст па- чалі наступленне сіламі 50-й і 3-й арм й, 25—26 ліст вызвалілі Прапсйск. Карму, Журавічы, выйшлі да Дняпра ў раёне Новага Быхава, ахапіўшы Гомель з Пн. 26 ліст. войскі 11 -й і 48-й армій пасля жорсткіх баёў вызвалілі Гомель. У час аперацыі партызаны Гомельскага, Пале- скага і Магілёўскага злучэнняў узмацнілі баявыя дзеянні, паралізавалі рух на чы- гу нках Жыткавічы — Калінкавічы. Калінкавічы—Жлобін, Оўруч—Мазыр, перарэзалі чыгунку Магілёў—Жлобін і не далі ворагу магчымасці перакінуць падмацаванні да Гомеля, перакрылі шляхі адступлення з Рэчыцы. Партыза- ны вызвалілі і ўтрымлівалі да падыходу сав часцей 34 населеныя пункты і пе- раправу цераз Бярэзіну. У выніку Г -Р а. войскі Бел. фронту прарвалі абарону праціўніка ў паласе шырынёю 100 км. прасунуліся на 130 км, стварылі пагрозу паўд флангу групы армій «Цэнтр», што ўскладніла яе ўзаемадзеянні з групай армій «Поўдзень» і не далі магчымасці нанесці немцам контрудар з ПнЗ па злу- чэннях 1-га Укр. фронту. Злучэнні Бел. фронту дасягнулі рубяжа Чавусы—Новы Быхаў—на У ад Рагачова і Мазыра—на Пд ад Ельска. Тут фронт стабілізаваўся да 1944 Былі створаны спрыяльныя ўмовы для далейшага вызвалення Бела- русі. 23 часцям і злучэнням, якія вызна- чыліся ў аперацыі, нададзены ганаровыя найменні «Гомельскіх», 22 — «Рэчыц- кіх» У Г.-Р а. сав войскі панеслі знач- ныя страты 88 206 чал , з іх 21 650 — незваротныя. Літ: Рокос совскв й К.К. Солдат- скнй долг. 4 нзд. М„ 1984; Б а т о в П Н В походах н боях. 3 нзд М, 1974; Мсторня второй мнровой войны, 1939—1945 Т 7. М., 1976. Уладзімір Лемяаюнак ГОМЕЛЬСКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯ- ТЭКА. Засн. ў 1933 як філіял Дзярж бібліятэкі БССР. У 1938 пераўтворана ў абл б-ку У Вял. Айч вайну бібліятэчны фонд (143 тыс. экз.) знішчаны ням.- фаш. захопнікамі Адноўлена ў 1944 Бібліятэчны фонд (на 1.1.1993) 859,5 тыс. экз., у т.л. каля 3 тыс. экз. рэдкіх выданняў (кнігі 18 ст. з калекцыі князя Паскевіча), больш за 500 назваў перыяд выданняў. Мае 14 аддзелаў: краяз- наўчай, бел., с.-г , тэхн. л-ры і інш. Міжбібліятэчным абанементам звязана з 60 б-камі былых рэспублік СССР. 3 яўляецца цэнтрам, які ажыццяўляе ка- ардынацыю і кааперацыю метадычнай, навукова-даследчай, даведачна- бібліяграфічнай і інфармац. работы б-к розных ведамстваў, арг-цый і ўстаноў вобласці, выконвае функцыі дэпазітарыя краязнаўчай л-ры. Выдае штогод бібліягр. паказальнік «Новая літаратура пра Гомельшчыну», інфармац агляды «Культурнае жыццё вобласці». ГОМЕЛЬСКАЯ АКРУГА Існавала ў БССР у 1926— 30 Утворана 8.12.1926 Цэнтр — г. Гомель. Пл акругі 16 тыс. км2, нас 675,2 тыс. чал. (1927). Уклю- чала 9 раёнаў Веткаўскі, Гомельскі, Дзятлавшкі. Добрушскі. Насовіцкі, Свяцілавіцкі. Уваравіцкі, Чачэрскі, Чыр-
68 ГОМЕЛЬСКАЯ ванабудскі; раёны падзяляліся на 244 сельсаветы. У склад акругі ўваходзілі 3 гарады (Ветка, Гомель, Добруш), 3 мяс- тэчкі (Лоеў, Паддабранка, Чачэрск). У сувязі са скасаваннем Рэчыцкай акругі 9.6.1927 у склад Г.а. перададзены Брагінскі, Васілевіцкі, Горвальскі, Кама- рынскі, Лоеўскі, Рэчыцкі, Хойніцкі. Холмецкі р-ны. 4.8.1927 скасаваны Васілевіцкі, Горвальскі, Дзятлавіцкі, До- брушскі, Насовіцкі, Свяцілавіцкі, Хол- мецкі, Чырванабудскі р-ны і ўтвораны Церахоўскі р-н. 27.10.1927 з Бабруйскай акругі перададзены Буда-Кашалёўскі р-н. Акруговая газ. «Палеская праўда» (гл. «Гомельская праўда»). На 1.1.1930 у Г.а. 11 раёнаў, 4 гарады, 5 мястэчак і 224 сельсаветы. 26.7.1930 Г.а. скасавана. ГОМЕЛЬСКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ АНАРХІСТАЎ-КАМУНІСТАЎ. Ство- рана ў Гомелі ў чэрв. — ліп. 1917 як ініцыятыўная група, якая адмежавалася ад інш. анархісцкіх арг-цый. Яе паліт. платформа выпрацавана на пасяджэнні арг-цыі 28.7(10.8).1917. Члены арг-цыі выступалі за інтэлектуальнае развіццё працоўных, на словах дэкларавалі рас- паўсюджанне камуніст. ідэй, аднак ад- маўлялі зацікаўленасць рабочага класа ў вызначэнні ўнутранай і знешняй палітыкі дзяржавы. Для вывучэння ідэй анархізму планавалася стварыць гурткі самаадукацыі. 15(28). 10.1917 сход ініцыятыўнай групы выбраў бюро. Напя- рэдадні Кастр. рэвалюцыі арг-цыя налічвала каля 60 чал. Пасля акупацыі Гомеля герм. войскамі колькасць чл. арг- цыі паменшала. Аднак да 1919 яе прад- стаўнікі ўваходзілі ў Гомельскі Савет ра- бочых і чырвонаарм. дэпутатаў. У далей- шым сышла з паліт. арэны. ГОМЕЛЬСКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ РСДРП. Сацыял-дэмакр. прапаганду ў Гомелі пачаў у 1893 Гомельскі гурток самаадукацыі. У 1896 у горадзе дзейнічала 5 сацыял-дэмакр. гурткоў (прапагацдысты Л.Драгунскі, І.Захарын, Г.Калашнікаў, П.У.Карповіч, У.Фядотаў і інш.). 1.5.1897 члены гурткоў (да 50 чал.) арганізавалі маёўку. Гурткі ўваходзілі ў Гомельскую сацыял-дэмак- ратычную групу, якая пачала масавую агітацыю сярод рабочых. Пад уплывам гэтай агітацыі ў 2-й пал. 1897 адбылася стачка 25 сталяроў Гомельскіх майстэр- няў Лібава-Роменскай чыгункі, 6 яе ўдзельнікаў былі арыштаваны. Агітацыя мела эканам. характар і зводзілася да ар- ганізацыі цэхавых стачачных кас. Да вясны 1898 такія касы створаны ва ўсіх рамесных цэхах горада. Група ператва- рылася ў Гомельскі саюз барацьбы. які падтрымліваў сувязі з сацыял-дэмакра- тамі Кіева, Екацярынаслава, выпрацаваў свой «статут руху». Пад кіраўніцтвам са- юза ў 1898 прайшлі стачкі краўцоў, шаўцоў, шчаціншчыкаў і інш. У тым жа годзе кіруючая група саюза стала назы- вацца к-там РСДРП (гл. Гомельскі камітэт РСДРП 1898—1900). Паводле звестак дэпартамента паліцыі найб. ак- тыўным дзеячам к-та быў студэнт Мас- коўскага ун-та Карповіч. У 1898 к-т вы- даў лістоўку «Да нашых шаноўных рабо- чых, мужчын і жанчын», «Адозву да нашых рабочых», «Статут Гомельскага рамесніцкага рабочага саюза» (гл. ў арт. Гомельскі рамесніцкі рабочы саюз). Меў б-ку рэв. літаратуры. У перыяд ідэйна- арганіз. крызісу ў РСДРП, выкліканага панаваннем «эканамізму», у чэрв. 1900 большасць членаў к-та выказалася за да- лучэнне да Бунда (гл. Гомельскі сацыял- дэмакратычны камітэт Бунда). Сацы- ял-дэмакраты-інтэрнацыяналісты (Дра- гунскі, Мохаў і інш.) летам 1901 спрабавалі аднавіць у Гомелі к-т РСДРП незалежна ад Бунда. Пасля няўдачы гэ- тай спробы яны ўтварылі Гомельскі камітэт сацыял-дэмакратаў-інтэр- нацыяналістаў, пад кіраўніцтвам якога ў канцы 1901 утворана Гомельская сацы- ял-дэмакратычная група чыгуначных ра- бочых. Ва ўмовах панавання Бунда к-т распаўся. Толькі пасля 2-га з'езда РСДРП (1903) прыхільнікі «Нскры» ў Гомелі выйшлі з бундаўскай арг-цыі і ў канцы 1903 утварылі Гомельскую групу РСДРП. У студз. 1904 па ініцыятыве ЦК РСДРП асобныя парт. групы Магілёўскай, часткі Мінскай, Чарнігаўскай і Палтаўскай губ. былі аб'яднаны ў абласную арг-цыю (гл. Па- лескі камітэт РСДРП), якую ўзначаліў М.К.Уладзіміраў. Гомельская арг-цыя ўвайшла ў яе на правах раённай. Напя- рэдадні і ў час уздыму рэвалюцыі 1905— 07 займала ў асн. бальшавіцкія пазіцыі. Узаемадзейнічала з Бундам. Сумесна з ім былі падрыхтаваны і праведзены пер- шамайскія выступленні працоўных 1904. Аднак пры пагадненні з Бундам і па яго патрабаванні Г.а. РСДРП адмовілася ад работы сярод яўр. рабочых, дапусціўшы такім чынам прынцыповае адхіленне ад рашэнняў II з'езда РСДРП, за што кры- тыкавалася на III з'ездзе РСДРП (1905). У чэрв. 1905 прадстаўнікі Гомеля ўдзельнічалі ў рабоце Першага з'езда ар- ганізацый РСДРП Палескага раёна, на якім была прынята рэзалюцыя аб падпа- радкаванні ўсіх арг-цый рашэнням III з'езда РСДРГІ і выбранаму на ім ЦК, нягледзячы на тое, што з'езд не прызна- ваўся агульнапартыйным. Прадстаўнікі Г.а. РСДРП удзельнічалі ў рабоце 1-й абл. канферэнцыі арг-цый РСДРП Паўн.-Зах. краю (Мінск, жн. 1905), на якой падтрымана прапанова ЦК РСДРП байкатаваць Булыгінскую думу. Паводле рашэння канферэнцыі ў вер. 1906 Пале- ская абл. арг-цыя РСДРП была рас- фарміравана; Г.а. РСДРП пераўтворана ў раённую. Яна падзялялася на Гарад- скую, Навабеліцкую, Чыгуначную арг-цыі, выдавала «Летучнй лмсток Го- мельского районного комнтета Росснй- ской соцмал-демократмческой рабочей партнн». У рэв. 1905—07 разам з Бун- дам кіравала падрыхтоўкай і правядзен- нем паліт. выступленняў працоўных го- рада. Кастр. паліт. стачку 1905 узначаль- ваў кааліц. рэв. к-т, сфарміраваны з прадстаўнікоў мясц. арг-цый РСДРП, Бунда і Усерас. Чыг. саюза (УЧС). У дні снежаньскай паліт. стачкі 1905 створаны Гомельскі камітэт дэлегатаў, які, абапіраючыся на баявыя дружыны, вы- конваў функцыі распарадчага органа. Пад кіраўніцтвам арг-цыі РСДРП у Го- мелі прайшоў шэраг эканам. забастовак. Чл. арг-цыі ўдзельнічалі ў стварэнні ін- тэрнац. прафсаюзаў на прадпрыемствах горада. Вясной 1906 арг-цыя рэар- ганізавана ў акруговую. На V (Лон- данскі) з'езд РСДРП (1907) яна дэлега- вала меншавіка. Пасля паражэння рэва- люцыі 1905—07 многія члены арг-цыі арыштаваны, некаторыя адышлі ад рэв. дзейнасці. На ст. Гомель дзейнічаў гур- ток чыг. рабочых, якім кіраваў бальшавік У.Л.Пуставойт. Вясной 1909 у Гомель прыязджаў прадстаўнік ЦК РСДРП у су- вязі са стварэннем тут адной з перава- лачных баз па дастаўцы ў Расію з-за мя- жы нелегальнай л-ры. У вер. 1909 ад- ноўлены Гомельскі акр. к-т РСДРП. У 1910—12 тут працаваў рэвалюцыянер У .М.Залежскі, які кіраваў экспедыцыяй парт. л-ры, займаўся аднаўленнем Пале- скага к-та. 3-за мяжы ў Гомель пасту- палі выданні партыі: газ. «Пролетарнй», «Соцнал-демократ», а з 1910 — легаль- ная газ. бальшавікоў «Звезда», якая вы- ходзіла ў Пецярбургу. У Гомелі ў гэты час дзейнічалі нелегальныя прафсаюзы друкарскіх рабочых: пераплётчыкаў, краўцоў, гільзаўшчыкоў. У 1911 Г.а. РСДРП прыкметна вырасла, адноўлены Чыгуначная і Навабеліцкая арг-цыі. Вяс- ной 1912 яна ўдзельнічала ў правядзенні сходаў рабочых у знак пратэсту супраць Ленскага расстрэлу, збірала сродкі на ка- рысць сем'яў забітых і параненых, а так- сама для падпіскі на партыйныя выданні. Летам 1912 парт. рабоце ў Гомелі аказ- ваў дапамогу прадстаўнік ЦК РСДРП Г.І.Сафараў. У 1912—14 тут дзейнічала група падпольшчыкаў, карэспандэнтаў і распаўсюджвальнікаў бальшавіцкай газ. «Правды», збіраліся сродкі ў яе фонд. У сак. 1913 члены прафсаюза рабочых дру- кароў і пераплётчыкаў праз рэдакцыю «Правды» звярнуліся да думскай сацы- ял-дэмакр. фракцыі з прапановай унесці на разгляд Думы законапраект аб увя- дзенні агульнага, прамога, тайнага і пра- парцыянальнага выбарчага права, аб поўнай свабодзе арг-цый, саюзаў, заба- стовак, свабодзе друку, сумлення, аб 8-гадзінным рабочым дні, новым страха- вым законе, аб скасаванні Дзярж. савета. Да гэтага часу Г.а. РСДРП дамаглася пе- раважнага ўплыву ў нелегальных праф- саюзах чыгуначнікаў, друкароў, краўцоў, прыказчыкаў. Для парт работы выкарыстоўвалася легальнае т-ва спа- жыўцоў пры Гомельскіх чыг. майстэр- нях. У 1914 Г.а. РСДРП арганізавала першамайскую стачку, выдала і рас- паўсюдзіла лістоўку. Пасля арыштаў у ліп. 1914 арг-цыя аднавіла работу толькі ў канцы года. У маі 1915 яна ар- ганізавала паліт. сходку (50 чал.), правя- ла збор сродкаў на аплату адвакатаў у
судзе членаў Палескага к-та, які пра- ходзіў у Кіеве, устанавіла сувязі ў Кіеве і Петраградзе. Летам 1915 у сувязі з пера- водам у Магілёў Стаўкі Вярх. га- лоўнакамандуючага ў Гомелі праведзены масавыя вобыскі і арышты. Аб ектам рэв. прапаганды быў Гомельскі перасыльны пункт, дзе адбылося буйнейшае на Зах. фронце Гомельскага перасыльнага пунк- та паўстанне 1916- Напярэдадні Лют. рзвалюцыі 1917 у горадзе дзейнічалі са- цыял-дэмакр групы на эвакуіраваным з Варшавы металаапр з-дзе акруговага ар- сенала, на з-дзе Варшаўскай акругі Мін ва шляхоў зносін, у чыг майстэрнях Лібава-Роменскай чыгункі, у 2-й тыла- вой аўтамайстэрні. Аднак у прыфранта- вой абстаноўцы разгарнуць масавую ра- боту арг-цыя не магла. Пасля Лют. рэва- люцыі 1917 групы ўвайшлі ў склад Гомельскай аб'яднанай арганізацыі РСДРП. Міхась Біч. ГОМЕЛЬСКАЯ ВОБЛАСЦЬ Размеш- чана на ПдУ Беларусі. Мяжуе з Расіяй, Украінай. Пл. 40,4 тыс. км2. Нас. 1 млн. 600 тыс. чал. (1994). Цэнтр г. Гомель. Утворана 15.1 1938. 20 2.1938 уключала 14 раёнаў (Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Жлобінскі, Жу- равіцкі, Кармянскі, Лоеўскі, Рагачоўскі, Рэчыцкі, Свяцілавіцкі, Уваравіцкі, Це- рахоўскі, Чачэрскі), 247 сельсаветаў, 6 гарадоў, 8 мястэчак, 1 раб. пасёлак. 3 27.8 1938 у складзе вобласці 6 гарадоў, 7 гар., 1 рабочы пасёлак. 28 6 1939 утвора- ны Стрэшынскі р-н. На 1.1.1941 у Г.в. 15 раёнаў, 235 сельсаветаў. 8.1.1954 да воб- ласці далучана тэр скасаванай Палескай вобл , Акцябрскі і Парыцкі раёны Баб- руйскай вобл.; 17.12.1956 скасаваны Журавіцкі, Свяцілавіцкі, Стрэшынскі, 16 9 1 959 Васілевіцкі р-ны, г.п Васі- левічы перададзены Рэчыцкаму р-ну. 20.1.1960 скасаваны Даманавіцкі р-н; 29.7.1961 Парыцкі р-н пераўтвораны ў Светлагорскі; 17 4 1962 скасаваны Ту- раўскі і Уваравіцкі р-ны. 25.12.1962 — Акцябрскі, Веткаўскі, Камарынскі, Ка- паткевіцкі, Кармянскі, Лельчыцкі, Лоеўскі, Нараўлянскі, Церахоўскі, Ча- чэрскі р-ны. 6.1.1965 адноўлены Вет- каўскі, Лельчыцкі, Нараўлянскі, Ча- 69 ГОМЕЛЬСКАЯ чэрскі, 30 7 1966 — Акцябрскі, Кар- мянскі, Лоеўскі раёны. На 1 1 1995 у Г.в. 21 раён (Акцябрскі, Брагінскі, Буда-Ка- шалёўскі, Веткаўскі, Гомельскі, До- брушскі, Ельскі, Жлобінскі, Жыткавіцкі, Калінкавіцкі, Кармянскі, Лельчыцкі, Лоеўскі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петры- каўскі, Рагачоўскі, Рэчыцкі, Светла- горскі, Хойніцкі, Чачэрскі), 17 гарадоў, у т.л. 8 абл., 9 раённага падпарадкаван- ня, 13 гар. і 4 рабочыя пасёлкі, 280 сель- саветаў, 2667 населеных пунктаў Пра кожны раён вобласці гл. адпаведны ар- тыкул. ГОМЕЛЬСКАЯ ГУБЁРНЯ. Існавала ў 1919—26 у РСФСР Утворана 26 4 1919 (зацверджана НКУС РСФСР 11 7 1919) на тэр. 9 паветаў (Аршанскага, Бы- хаўскага, Гомельскага, Горацкага, Клімавіцкага, Магілёўскага, Рага- чоўскага, Чавускага, Чэрыкаўскага) ска- саванай Магілёўскай губерні, Рэчыцкага ГОМЕЛЬСКАЯ ВОБЛАСЦЬ Нарма Пасйлні гарадсно- на 1954 г. & ад 50000 дд ІООООО ШЛЯХІ ЗНОСІН ад ЮООО да 50000 " Чыгунмі О менш эа 10000 53 ГРАНІЦЫ ДЗЯРЖАЎ МЕЖЫ абласцей паводле тылу паселішча РЭЧЫІІА ëлА“ •бліСНОГА гочы цл падпараднавання НАСЕЛЕНЫЯ ПУННТЫ паводле колькасці жыхароў О ад 1ООООО да 600000 Межы Гомельскай вобласці — . — на 1938 паводле адміністрацыйнагв значзння ® ГОМЕЛЬ цЭНТр вобласці о • • • Цэнтры рабнаў О о Цэнтры сельса- ветаў Лоўсл Нвселеныя пуннты сельснага тыпу ЧАЧЗРСК Гарады рабннага падпараднавання мапяіў Быхаў 1** алынцы доўся Нарма рабкаў ЖЛ Стаўбук ов*ы ОРЗЧКІ уЛрысно Увара Чымавічы С Т полЕссе коўка асмовы Бор Лучы Юркммы Напатневічы Залатчха Марахдрцвс Пврароав' Смятанмы Цврамоўн пмімавічы Скрыгалаў^у - аоракка Смядзін Прудон Уборак Азяраны МАЗЫ аушчына Замошша ’о Глікніча ХОМНІ Рамязы Лельчыцы оукча аркаўскав •ербавічы Лзяржыгкк Радзін к Нулікоўка4 Наўлыта Оўруч 29 Оўруч 30 Т.мірны трэшын Нобанаўкс Рогікь балоаав кцябрдні аба калцэамь ПЕТР К Гарочычы ВАСІЛ ЭДаўеа арпілаук ГАРОДНЯ Элмглйм ы ЖЬПКА МДШТАБ Г2О0О0 0О Аўтамабільныя дароп агульнадэяржаў* значэння раска Мінашэ Альшаны 'рау • Рычоў ЧАРНІГАЎ
1 ГОМЕЛЬСКАЯ пав. Мінскай іуб-, Мглінскага, Навазыб- каўскага, Старадубскага, Суражскага паветаў Чарнігаўскай губ. Насельніцтва ў 1921 — 2361,7 тыс. чал., у 1925 — 1355,6 тыс. чал. 3 29.8.1919 да 10.8.1920 у Г.г. ўваходзілі Мазырскі, часткі Баб- руйскага, Барысаўскага, Ігуменскага па- ветаў. 18.11.1920 Аршанскі пав. перада- дзены ў Віцебскую губ. 4.5.1922 Мглінскі і Чавускі пав. скасаваны, Суражскі пав. перайменаваны ў Клінцоўскі, створаны Почапскі пав. 27.7.1922 Горацкі пав. (за выключэннем Нічыпаравіцкай вол., якая ўключана ў Магілёўскі пав.) перададзе- ны Смаленскай губ. 14.2.1923 Быхаўскі пав. скасаваны. 9.5.1923 Почапскі пав. перададзены ў Бранскую губ. 3.3.1924 Быхаўскі, Клімавіцкі, Магілёўскі, Рага- чоўскі, Чавускі, Чэрыкаўскі, частка Рэ- чыцкага пав. перададзены ў БССР. 8.12.1926 Г.г. скасавана: Гомельскі і Рэ- чыцкі пав. далучаны да БССР, Клінцоў- скі, Навазыбкаўскі, Старадубскі — да Бранскай губ. Літ.'. Адмнннстратнвно-террнторнальное устройство БССР: Справ. Т. 1. Мн., 1985; Прохоров В.В. Образованне Гомельской губерннн / / Науч.-ннформ. бюл. Архнвно- го управлення прн СМ БССР. 1960. № 1; Я г о ж . К вопросу о включеннн уездов Гомельской губерннн в состав БССР (1924. 1926 гг.) // Тамсама. 1961. № 10. Мікалай Камінскі. ГОМЕЛЬСКАЯ ДЫРЭКТОРЫЯ, часо- вы орган улады ў Гомелі ў снеж. 1918 — студз. 1919. Утворана 17.12.1918 на па- сяджэнні гар. думы на ўзор Укр. дырэк- торыі. Падтрымана гар. рабочай канфе- рэнцыяй і нарадай сацыяліст. партый. Бальшавіцкая арг-цыя адмовілася пад- трымаць Г.д. і стварыла Ваенна-рэв. к-т (ВРК). Асн. сац.-паліт. апорай Г.д. былі апазіцыйныя бальшавіцкай уладзе сілы рознага кірунку. У склад Г.д. ўвайшлі прадстаўнікі меншавікоў, Гомельскага сацыял-дэмакратычнага камітэта Бун- да, сацыялістаў-сіяністаў, гар. думы, Цэнтр. бюро прафсаюзаў і інш. Г.д. пад- трымлівалі герм. акупац. ўлады. Укр. дырэкторыя прызначыла цывільным камісарам былога гар. галаву І.Баба- рыкіна. 18.12.1918 апублікаваны зварот «Да грамадзян г. Гомеля», у якім абвяш- чалася аб пераходзе ўлады да Г.д. часо- ва — да стварэння органаў дзярж. улады і гар. дэмакр. самакіравання. Г.д. ад- мяніла законы ўкр. пятлюраўскага ўрада, «украінскую дзяржаўную варту» рэарганізавала ў міліцыю, прызначыла камісараў горада, правяла абкладанне маёмных класаў для стварэння гар. бюд- жэту і барацьбы супраць спекуляцыі і крыміналу. Пасля перагавораў сав. боку з герм. камандаваннем і Гомельскай за- бастоўкі чыгуначнікаў 1918— /9 улада ў Гомелі 6.1.1919 перададзена ВРК. Г.д. самаліквідавалася. Валянціна Лебедзева. ГОМЕЛЬСКАЯ ЗАБАСТОЎКА 1990 Адбылася 26.4.1990 у сувязі з невыра- шэннем праблем, звязаных з Чарнобыль- скай катастрофай 1986 — адсутнасцю належных захадаў па ліквідацыі яе на- ступстваў і ўтойваннем праўдзівай інфармацыі. Чарнобыльская праблема- тыка высунулася на першы план у 1989 у ходзе кампаніі па выбарах нар. дэпута- таў СССР. Летам—восенню 1989 у па- цярпелых ад аварыі раёнах адбыліся мітынгі, у Ветцы і Нароўлі — першыя забастоўкі. У Гомелі на прафс. канфе- рэнцыі вытв. аб'яднання «Гомсельмаш» (снеж. 1989) былі прыняты патрабаванні да адміністрацыі, мясц. і рэсп. улад, ура- да СССР і вырашана ў выпадку іх невы- канання пачаць забастоўку. Улады ўсіх узрсўняў праігнаравалі патрабаванні. Паводле рашэння канферэнцыі пра- цоўнага калектыву «Гомсельмаша» 26.4.1990, у 4-ю гадавіну аварыі на ЧАЭС, работа прадпрыемства (30 тыс. чал.) была спынена, кіраўніцтва ім пе- райшло да забастовачнага к-та. На інш. прадпрыемствах горада адбыліся мітынгі, у падтрымку гомсельмашаўцаў спынілі работу станкабудаўнічы з-д імя Кірава, радыёзавод. Шматтысячныя калоны ра- бочых прыйшлі на пл. Леніна, дзе адбыў- ся агульнагар. мітынг. На ім выступілі старшыня Гомельскага аблвыканкома М.Вайцянкоў, нар. дэпутаты СССР В.Карніенка і Ю.Варонежцаў, прадстаў- нікі пацярпелых раёнаў вобласці, якія падтрымалі патрабаванні бастуючых. Прынятая на мітынгу рэзалюцыя патра- бавала неадкладнага закрыцця ЧАЭС, прызнання Гомеля і вобласці зонай нац. і экалагічнага бедства, забеспячэння за- бруджаных раёнаў чыстымі прадуктамі і мед. кантролем, аздараўлення дзяцей, стварэння парламенцкай камісіі па рас- следаванні віны службовых асоб, якія да- пусцілі дэзінфармацыю і бяздзейнасць у ліквідацыі вынікаў аварыі. Забастоўка выклікала занепакоенасць рэсп. кіраўніцтва. 28.4.1990 вытв. аб'яднанне «Гомсельмаш» наведалі сакратары ЦК КПБ Я.Сакалоў і А.Камай. ГІраведзены на прадпрыемстве мітынг не прывёў да паразумення: рабочыя былі абвінавачаны ў дэстабілізацыі становішча і нагнятанні радыяфобіі. У выніку на канферэнцыі прадстаўнікоў 32 прадпрыемстваў 12.5.1990 быў утвораны гар. забастовач- ны к-т (А.Бухвостаў, В.Ялфімаў, С.Сімкін, Я.Мурашка, А.Гурачэўскі і інш.). 7—8.7.1990 у час работы XXVIII з'езда КПСС забастовачны к-т з дапамо- гай гарсавета і гар. рады Бел. нар. фрон- ту «Адраджэньне» арганізавалі ў Маскву марш-пратэст «За выжыванне» з удзе- лам 350 прадстаўнікоў пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС раёнаў Гомельскай, Магілёўскай і Бранскай абл. Пасля гэтага ў Гомель была накіравана камісія на ча- ле з нам. старшыні СМ СССР В.Дагужы- евым. 25.7.1990 паміж камісіяй, забасто- вачным к-там, СМ БССР, абл. і гар. вы- канкомамі быў падпісаны пратакол, паводле якога Гомелю надаваўся статус горада, пацярпелага ад экалагічнага бед- ства, і прадугледжвалася праграма дзярж. дапамогі. Па ініцыятыве забасто- вачнага к-та ход выканання пратакола абмяркоўваўся на сесіях гар. і абл. Саве- таў нар. дэпутатаў, на гар. мітынгах у га- давіну чарнобыльскай аварыі ў 1991 — 93. Валянціна Лебедзева. ГОМЕЛЬСКАЯ ЗАБАСТОЎКА ЧЫ- ГЎНАЧНІКАЎ 1918 — 19. Адбылася 28.12.1918—6.1.1919. Восенню 1918 па- водле сав.-герм. дадатковага дагавору (27.8.1918) Германія эвакуіравала свае войскі з занятых ёю тэр. Беларусі і іх займала Чырв. Армія. Складаная сітуацыя ўзнікла вакол Гомеля, які з'яўляўся стратэгічным пунктам эвакуа- цыі герм. войск з паўд.-ўсх. Беларусі і паўн. Украіны, а таксама для пранікнення Чырв. Арміі ў глыб тэр. Ук- раіны, што непакоіла кіраўніцтва Укр. Нар. Рэспублікі. У горадзе ішла барацьба за ўладу паміж Гомельскай дырэкто- рыяй, якую падтрымліваў савет сал- дацкіх дэпутатаў 41-га герм. корпуса, і бальшавіцкім Ваенна-рэв. к-там (ВРК), які рабіў стаўку на падыходзячую Чырв. Армію. У ноч на 17.12.1918 на перагаво- рах паміж дывізійным 1 карпусным ням. салдацкімі саветамі з сав. дэлегацыяй (Дз.З.Манульскі, В.Р.Мянжынскі і інш.) тэрмін уводу часцей Чырв. Арміі ў Го- мель быў прызначаны на 20 снеж., пасля чаго ўлада тут перадавалася ВРК. Да гэ- тага часу кантроль за парадкам у горадзе і за чыг. вузлом для забеспячэння эваку- ацыі герм. войск пакідаўся за ням. кар- пусным саветам. Адчуўшы моцную пад- трымку прадстаўнікоў сав. ўрада, Го- мельскі ВРК пачаў устанаўліваць сваю ўладу ў горадзе. 18 снеж. ён прызначыў новага каменданта станцыі, правёў арышты «контррэвалюцыйных элемен- таў», у т.л. заг. службы руху Палескіх чыгунак. Работа чыг. вузла і эвакуацыя ням. войск былі дэзарганізаваны. Дзеянні ВРК ням. савет ацаніў як парушэнпе да- моўленасці. 19 снеж. яго прадстаўнікі на мітынгу ў прысутнасці сав. дэлегацыі аб- вясцілі, што ням. савет здымае з сябе абавязкі па дамоўленасці і бярэ сітуацыю ў горадзе пад свой кантроль. Цывільная ўлада была перададзена дырэкторыі, уведзена ням. патруляванне, к-т чыгу- начнікаў арыштаваны, а сав. дэлегацыя пакінула горад. Хоць праз некалькі дзён арыштаваныя былі вызвалены, у Гомель была ўведзена 47-я ням. дывізія, Укр. дырэкторыя накіравала бронецягнік для блакіравання чыг. вузла і пранікнення Чырв. Арміі на тэр. Украіны. Нарком за- межных спраў РСФСР Г.В.Чычэрын накіраваў у Берлін спец. «Ноту савецка- га ўрада аб Гомелі». Сітуацыя для Го- мельскага ВРК ускладнілася. 26 снеж. на скліканым ім мітынгу чыгуначнікаў было прынята рашэнне аб правядзенні заба- стоўкі і ўтвораны забастовачны к-т баль- шавікоў І.Вайцаховіча, А.Валадзько, Н.Лашкевіча, І.Хімакова. 28 снеж. спынілі работу чыг. майстэрні і ўпраўленне станцыі. Паравозы за-
трымліваліся ў дэпо, дэманціраваліся, частка машыністаў была перапраўлена за дэмаркацыйную лінію. 30 снеж. гар. рабочая канферэнцыя пад націскам ВРК прыняла рашэнне аб пашырэнні заба- стоўкі, нягледзячы на довады ням. савета і дырэкторыі аб тым, што яна перашкад- жае ням. эвакуацыі. У пач. студз. 1919 да забастоўкі далучыліся прадпрыемствы Гомеля і Беліцы, служачыя пошты, тэ- леграфа, фінансавых устаноў. У адказ на гэта ням. савет узяў чыг. вузел пад ваен. ахову. 5.1.1919 у выніку перагавораў паміж ВРК і ням. саветам было дасягнута пагадненне, паводле якога адразу пасля спынсння забасгоўкі ўлада ў горадзе пе- радавалася ВРК, але ўзбраенне яго і яго прыхільнікаў і ўвод сав. войск забара- няліся да поўнай эвакуацыі герм. фарміраванняў, ахова парадку ажыц- цяўлялася ням. ўладамі. Ням. савет аба- вязваўся як мага хутчэй правесці эвакуа- цыю 6.1.1919 забастоўка спынена, ВРК узяў у свае рукі кантроль над горадам, дырэкторыя спыніла паўнамоцтвы. Герм. войскі пакінулі Гомель 14.1.1919, у яго ўвайшлі часці Чырв. Арміі. Літ.:. Трудяіцнеся Гомелыцнны в борьбе за власть Советов (1917—1920 гг.): Хроннка событнй. Гомель, 1958. Валянціна Лебедзева. ГОМЕЛЬСКАЯ КАНДЫТАРСКАЯ ФАБРЫКА «С п а р т а к ». Створана ў 1924 як кандытарская ф-ка «Прасвет» на базе кандытарскай майстэрні. У 1927 прысвоена найменне 10-годдзя Каст- рычніка. У 1927—31 рэканструявана, пашырана і пераўтворана ў камбінат «Спартак». У Вял. Айч. вайну эва- куіравана ў Пензу. Адноўлена ў Гомелі ў 1944. 3 1971 кандытарская ф-ка. Асн. прадукцыя: цукеркі, шакалад, ірыс, пя- чэнне. вафлі, салодкія пліткі. На тэр. ф-кі мемарыяльны комплекс на ўша- наванне памяці былых работнікаў — удзельнікаў Вял. Айч. вайны. «ГОМЕЛЬСКАЯ КОПЁЙКА», інфар- мацыйна-асв. беспартыйная «праг- рэсіўная газета». Выдавалася з 7(20).6.1911 да 10(23).10.1917 у Гомелі на рускай мове. Спачатку выходзіла 3 разы на тыдзень, з 1.9.1914 штодзённа. Рэдактар-выдавец А.С.Міляеў. Абяцала служыць усяму мясц. насельніцтву, ары- ентавалася пераважна на сярэднія слаі гараджан яўр. нацыянальнасці. Друкава- ла інфармацыю пра дзейнасць гар. думы, рыначную кан'юнктуру, асвятляла праб- лемы гандлю, прам-сці, гар. гаспадаркі, выступала за добраўпарадкаванне гора- да. Змяшчала рэпартажы пра судовыя справы, злачынствы, надзвычайныя па- дзеі (пра замах на жыццё П.А.Ста- лыпіна), няшчасныя выпадкі, друкавала некралогі, спачуванні і да т.п. Зрэдку публікавала спартыўныя паведамленні, пазнаёміла чытачоў з арганізацыяй мясц. футбольнай каманды, рачнога яхт-клуба. Часам друкавала інфармацыю пра асоб- ныя міжнар. падзеі, дзейнасць урада і Дзярж. думы. Крытыкавала анты- семітызм, друкавала нарысы пра сіянісцкі рух. У 1914—17 інфармавала пра падзеі 1-й сусв. вайны Амаль па- лавіна газетнай плопгчы запаўнялася ка- мерцыйнай рэкламай, аб'явамі на тэатр. гастролі, канцэрты, кінематограф, цырк. Вітала Лют. рэвалюцыю 1917, друкавала звароты Часовага ўрада, змясціла матэ- рыялы пра Г.Пляханава і інш. Агітавала за кадэцкіх кандыдатаў у дэпутаты Уста- ноўчага сходу. У рубрыцы «Тэатр» дру- кавала інфармацыю і кароткія рэцэнзіі пра спектаклі. Апублікавала арт. пра М.Ю.Лермантава, А.П.Чэхава, апавя- данні Ф.Салагуба, Чэхава, вершы і на- таткі мясц. аўтараў. 3 ліп. 1914 выдавала дадатак «Телеграммы Петроградского те- леграфного агенства м собственных кор- респондентов» (1—3 разы на тыдзень); выпускала таксама нерэгулярныя да- даткі. Уладзімір Конан. «ГОМЕЛЬСКАЯ МЫСЛЬ», грамадска- палітычная і літаратурная газета ліберальна-асв. кірунку. Выдавалася з 5(18).2.1913 да 17(30).7.1914 у Гомелі на рус. мове. Выходзіла 3 разы на ты- дзень. Рэдактары-выдаўцы Х.Д.Гар- функель, Г.Х.Старобінец. Асн. месца ад- водзіла асвятленню мясц. праблем. Дру- кавала інфармацыю пра ўнутрыпаліт. і міжнар. праблемы. Выступала супраць курсу на хутарызацыю і шавіністычнай палітыкі рус. нацыяналістаў, за свабоду ДРУКУ, усеагульнае і бясплатнае пачатко- вае навучанне. Значнае месца на яе ста- ронках займалі сац.-эканам. і юрыдыч- ныя праблемы яўр. насельніцтва ў Рас. імперыі. Выступала супраць нацыя- налізацыі крэдытнай сістэмы, якая пад- рывала яўр. капітал. У арт. «Асіміляцыя народнасцей» ананімны аўтар пераказ- ваў, на яго думку, бліскучую, але спрэч- ную лекцыю аднаго з заснавальнікаў сіянізму В.Жабацінскага, паводле якога «гета створана не вонкавым прымусам, а гістарычнымі тэндэнцыямі самога яўрэйства, і толькі закансервавана зако- нам» (18.3.1914). Абараняючы ♦іншародцаў», газета часам аргументава- ла сваю пазіцыю цытатамі з баль- шавіцкіх газет. Напярэдадні 1-й сусв. вайны крытыкавала шавінізм Саюза рус- кага народа, выкрывала ваен. бюджэты Гер.маніі, Францыі, Аўстрыі. У час вай- ны заняла пацыфісцкую пазіцыю, заклікала да міру. У нарысе «Беларусы» (3—5.6.1914), матэрыял якога ўзяты з газ. «Кмевская мысль», ананімны аўтар пераказваў памылковую канцэпцыю расійскай і польскай гістарыяграфіі, быццам беларуская «народнасць» ніколі не ведала самастойнай дзяржаўнасці: «заваяваная яшчэ ў 13 ст. літоўцамі, яна ўваходзіла ў склад спачатку літоўскай, а пазней польска-літоўскай дзяржавы». Разам з тым у нарысе ў асноўным правільна ацэнены беларускі адраджэн- скі рух, сац. асновай якога было пера- важна сялянства. Аўтар нарыса вітаў га- зету »Наша ніва», новую бел. л-ру і бел. нацыянальную ідэю. Аднак ён пераболь- шваў «забітасць» бел. сялянства, яго ГОМЕЛЬСКАЯ быццам бы неўспрымальнасць да заклікаў сац. вызвалення, недакладна ацэньваў бел. л-ру як быццам бы «цал- кам сялянскую» (5.6.1914). У артыкулах «Беларускі тэатр» (7.4.1913), «Пра бела- рускі тэатр» (29.6.1914) газета вітала станаўленне бел. тэатральнага мастацт- ва, адзначыла багатую нац. паэзію, ство- раную Я.Купалам, Я.Коласам, М.Багда- новічам (факты і ацэнкі ананімны аўтар браў з газ. «Столмчный вестнмк» і інш. выданняў). Шмат увагі надавала прапа- гандзе рус. л-ры. Звярнула ўвагу на не- гатыўныя тэндэнцыі «эканамічнага матэ- рыялізму» ў літ.-маст. крытыцы. Уладзімір Конан. ГОМЕЛЬСКАЯ НАСТАЎНІЦКАЯ СЕМІНАРЫЯ, сярэдняя спец. навучаль- ная ўстанова для падрыхтоўкі на- стаўнікаў пачатковых нар. вучылішчаў (пераважна для Магілёўскай губ.). Існавала ў 1915—19- Да 1917 была жа- ночай. Да 1918 падпарадкоўвалася папя- чыцелю Віленскай навучальнай акругі. Тэрмін навучання 4 гады. Мела падрых- тоўчы клас, узорнае пачатковае ву- чылішча, дзе семінарысты праходзілі практыку. Прадметы, што выкладаліся ў Г.н.с., у асноўным адпавядалі тыповай навуч. праграме тагачасных настаўніцкіх семінарый. У 1918 падпарадкоўвалася Кіеўскай навуч. акрузе, было ўведзена выкладанне ўкр. мовы, гісторыі і геаг- рафіі Украіны. 3 канца 1918 рыхтавала выкладчыкаў для 1-й ступені адзінай прац. школы. У 1919 пераўтворана ў 3-гадовыя пед. курсы, затым у пед. ТЭХНІкум. Галіна Сянькевіч. ГОМЕЛЬСКАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЕПАРХІЯ. Утворана 31.1.1990 з часткі Магілёўскай праваслаўнай епархіі павод- ле вызначэння Архірэйскага Сабора Рус- кай праваслаўнай царквы. У 1907—35 існавала Гомельскае вікарыяцтва Магілёўскай епархіі на чале з вікарным епіскапам (намеснікам) з тытулам «епіскап Гомельскі». У чэрв. 1943 Сінод Беларускай аўтакефальнай правас- лаўнай царквы заснаваў самастойную Гомельска-Мазырскую епісКапскую ка- федру, але ўмовы ваеннага часу не даз- волілі распачаць дзейнасць епархіі. У 1990 Г.п.е. ўключала ўсю тэр. Гомель- скай вобл., Гомельскі правячы архірэй меў тытул епіскапа гомельскага і мазыр- скага. 3 адраджэннем у ліп. 1992 стараж. Тураўскай праваслаўнай епархіі Г.п.е. стала ахопліваць 12 раёнаў Гомельскай вобл.: Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Го- мельскі, Добрушскі. Жлобінскі, Кар- мянскі, Лоеўскі, Рагачоўскі, Рэчыцкі, Светлагорскі, Хойніцкі, Чачэрскі, а пра- вячы архірэй атрымаў тытул «епіскап го- мельскі і жлобінскі». У царкоўна-адм. адносінах епархія падзялялася на 6 бла- гачынных акруг, у склад якіх уваходзілі 60 царк. прыходаў (1993). 3 ліп. 1990
ГОМЕЛЬСКАЯ епархію ўзначальвае епіскап Арыстарх (А.Я.Станкевіч) «ГОМЕЛЬСКАЯ ПРАЎДА», абласная газета. Выходзіць з 30.10(12.11). 1917 у Гомелі. У 1917—29 выходзіла на рус. мове, пад рознымі назвамі Спачатку наз «Нзвестмя Гомельского Совста рабочмх, солдатскнх н крестьянскмх депутатов». У час акупацыі Гомеля герм. войскамі (лю- ты 1918 — студз. 1919) не выходзіла. У 1919—20 выдавалася як «Нзвестня Обь- еднненного революцнонного комнтета г. Гомеля н уезда», «Нзвестня революцнон- ного комнтета г. Гомеля н уезда», «Язве- стня Гомельского Совета рабочнх, кре- стьянскнх н красноармейскмх депута- тов», з № 107 — «Путь Советов». 3 мая 1920 «Полесская правда», з 1930 «Пале- ская праўда». У 1938 перайменавана ў «Гомельскую праўду» У Вял Айч. вай- ну — орган гомельскіх падп. абкома і гаркома КП(б)Б (выходзіла з 1.5 да 20.11.1943, рэд. М.І.Пахомаў). Пасля вайны — орган гомельскіх абл. і гар. к-таў КПБ, абл. і гар. Саветаў нар. дэпу- татаў. 3 вер 1991 — абл. газета Інфармуе аб падзеях грамадска-паліт , эканам,, гісторыка-краязнаўчага і куль- турнага жыцця Гомельшчыны Змяшчае матэрыялы па нар. гаспадарцы, медыцы- не, спорце і інш. Да арт. Гомельскі абласны краязнаўчы музей. У аддзеле прыроды. ГОМЕЛЬСКАЯ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРА- ТЫЧНАЯ ГРЎПА. Утворана вясной 1895. Праводзіла прапаганду сярод інтэлігенцкай моладзі Гомеля, жыхароў мяст. Ветка Гомельскага пав У 1896 гру- па мела 5 гурткоў па 5—8 чал у кож- ным. Адным з актыўных дзеячаў быў ПУ .Карповіч. У кіруючы цэнтр ува- ходзілі: І.Захарын, А.Кісін, М.Гезенцвей. Праз б. кіраўніка Гомельскага гуртка самаадукацыі А Д.Паляка I студэнтаў- гамяльчан група наладзіла сувязі з Кіеўскім і Екацярынаслаўскім «Саюзамі бараньбы за вызваленне рабочага класа», атрымлівала ад іх л-ру (творы Г.В.Пля- ханава. П Б.Аксельрода, кіеўскую «Ра- бочую газету» і інш.). 1(13).3.1896 група правяла сход, прысвечаны памяці нара- давольцаў, пакараных смерцю за забой- ства цара Аляксандра II, летам 1897 — маёўку. У 1897 кіруючым цэнтрам рас- працавана праграма пераходу да масавай агітацыі, якая мела чыста эканам харак- тар. Тады ж сталі ствараць стачачныя касы. Да крас 1898 яны былі амаль ва ўсіх рамесных цэхах горада і налічвалі каля 250 чал. Пад уплывам агітацыі са- цыял-дэмакратаў летам 1897 адбылася стачка 25 сталяроў, якія патрабавалі па- велічэння зарплаты і скарачэння рабоча- га дня. Арышт 6 стачачшкаў стаў штур- шком для пачатку антыўрадавай агітацыі. Вясной 1898 група стала назы- вацца Гомельскі рабочы саюз барацьбы. Міхась Біч. ГОМЕЛЬСКІ АБЛАСНЫ КРАЯЗНАЎ- ЧЫ МУЗЕЙ. Адкрыты 7.11.1919 у Го- мелі Экспазіцыя створана на базе калек- цый кн. 1.1 Паскевіча, нацыяналізаваных у 1917. мела мастацкі профіль У 1928 у музеі адкрыты аддзелы гісторыі СССР і ВКП(б), у 1929 — сацыяліст. бу- даўніцтва, у 1939—41 на яго базе створа- ны музей атэізму Да 1941 у Гомельскім дзярж. гіст. музеі захоўвалася каля 7,5 тыс. экспанатаў, у т.л. творы мастакоў У Баравікоўскага, Б.Залескага. скульп- тараў А Кановы, Б Тарвальдсена і інш. У пачатку Вял. Айч. вайны частка экспа- натаў эвакуіравана ў г. Урупінск (Вал- гаградская вобл ), большая частка разра- бавана ням -фаш. захопнікамі ў перыяд акупацыі Гомеля. Страты музея ў гады вайны склалі 46 млн руб (у цэнах 1946). У 1945 музей аднавіў работу як гісторыка-краязнаўчы. 3 1952 — аблас- ны краязнаўчы музей. Размешчаны ў Го- мельскім палацы (помнік архітэктуры 18—19 ст.) Ма 16 экспазіц. залаў, пл. экспазіцыі 1013 м2, каля 195 тыс. экспа- натаў (1992) Аддзелы прыроды (узоры расліннага і жывёльнага свету, карысныя выкапні вобласці), гісторыі і мастацкі. У аддзеле гісторыі дасав. перыяду матэры- ялы з археал. раскопак на Гомельшчыне, нумізматычная калекцыя, у складзе якой манеты 14—19ст., старадрукі 16—19 ст., калекцыі бронзы, этнаграфічныя, культавых прадметаў, матэрыялы, прыс- вечаныя ўладальнікам Гомельскага ма- ёнтка П.А., М П і С.П Румянцавым, I Ф Паскевічу, гарадскому архітэктару С Д.Шабунеўскаму Адлюстраваны рэв. рух у краі ў канцы 19 — пач 20 ст.: дзейнасць с.-д. арг-цый на чале з Па- лескім к-там РСДРП(б), падзеі рэвалю- цыі 1905 —07 і інш У аддзеле гісторыі сав. перыяду матэрыялы аб каст- рычніцкіх падзеях 1917 і ўстанаўленні сав. улады на Гомельшчыне, пра падзеі грамадз. вайны, Рудабельскую рэс- публіку і яе кіраўнікоў А.Р.Салаўя, М.Ф.Уса, пра стракапытаўскі мяцеж 1919 і інш. Экспанаты раздзела «Вял Айч. вайна» расказваюць пра абарону Гомеля ў 1941, дзейнасць Гомельскіх патрыятычнага 1 камсамольска-мала- дзёжнага падполля, Гомельскага і Пале- скага падп. абкомаў КП(б)Б, Гомельска- га і Палескага партыз злучэнняў, пра вызваленне краю ў ходзе Гомельска-Рэ- чыцкай, Мазырска-Калінкавіцкай і Бе- ларускай аперацый, экспануюцца дыя- рама «Азарыцкія лагеры смерці», даку- менты, асабістыя рэчы партызан і воінаў Чырв. Арміі, военачальнікаў К.К.Рака- соўскага, П.І.Батава і інш. Праводзяцца мастацкія выстаўкі. Філіялы: Лепяшын- скага П.М мемарыяльны музей у в. Ліцвінавічы Кармянскага р-на, аддзел адкрытага захоўвання фондаў у в. Хальч Веткаўскага р-на. Муза Агай. ГОМЕЛЬСКІ ВАГОНАРАМОНТНЫ ЗАВОД. Заснаваны ў 1874 у Гомелі як гал механічныя майстэрні Лібава-Ро- менскай чыгункі. Рабочыя завода ўдзельнічалі ў рэв руху, забастоўках 1881, 1886, 1889 У 1889 арганізаваны
марксісцкі гурток. У пач. 20 ст. ў май- стэрнях дзейнічала іскраўская група. У час рэвалюцыі 1905—07 тут адбываліся сходы, мітынгі, забастоўкі, ствараліся ба- явыя дружыны. У 1914 у майстэрнях працавала 1500 чал., устаноўлены пара- выя машыны. Гэта было самае буйное прадпрыемства горада. Тут рамантавалі паравозы і вагоны. У 1917 створаны ат- рад Чырв. гвардыі, абсталяваны браняпо- езд. У 1929 на базе майстэрняў створаны паравозавагонарамонтны з-д. У Вял. Айч. вайну абсталяванне з-да эва- куіравана ў г. Уфу і Волагду. Ад- наўленне завода пачалося ў 1943 у Го- мелі. 3 1945 — вагонарамонтны з-д. У 1967 прысвоена імя Калініна. Рамантуе пасажырскія і службова-тэхнічныя ваго- ны, выпускае зап. часткі для рухомага саставу, а таксама тавары нар. попыту. Каля адм. будынкаў помнік рабочым за- вода, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. ГОМЕЛЬСКІ ГІСТПАРТ, першая на Беларусі камісія па зборы і вывучэнні матэрыялаў па гісторыі Кастр. рэвалю- цыі і РКП(б). Існаваў у снеж. 1920—27 як гісторыка-рэвлюцыйны аддзел пры Гомельскім губернскім камітэце РКП(б). Падтрымліваў сувязі з удзельнікамі рэв. руху і грамадз. вайны, якія перадавалі дакументы і матэрыялы, успаміны. Ар- ганізоўваў выстаўкі і лекцыі, вечары ўспамінаў, фарміраваў архіў па гісторыі бальшавізму і рэв. руху ў губерні. Былі прагледжаны, сабраны і ўпарадкаваны матэрыялы губкома і гаррайкома РКП(б). У сак. 1924 у архіве Гомельска- га губкома налічвалася 1435 спраў, кам- плекты гомельскіх і магілёўскіх газет за 1917—18. Друкаваў матэрыялы ў час. «Мзвестня Гомельского губкома...», дзе меў пастаянную рубрыку. Выдаў зборнік артыкулаў і ўспамінаў «Рэвалюцыйная барацьба ў Гомельскай губерні» (1921), брашуры Г.Лялевіча «Кастрычнік у стаўцы», «Стракапытаўшчына», «Лідзія Язерская...» (усе 1922), кнігу матэрыя- лаў па гісторыі сац.-дэмакр. і рабочага руху ў 1893—1905 на Гомельшчыне «1905 год у Гомелі і Палескім раёне» (1925), рыхтаваў зборнікі дакументаў, матэрыялаў і ўспамінаў «Кастрычнік у Магілёўскай губерні», «1918 год» (пра падп. работу і партыз. рух на Гомель- шчыне ў перыяд ням. акупацыі), «Да гісторыі грамадзянскай вайны» (пра стракапытаўскі мяцеж і інш.), зборнік біяграфічных матэрыялаў пра змагароў за сав. ўладу і інш. Літ.'. МнхнюкВ.Н. Становленне н развнтне нсторнческой наукн Советской Бе- лорусснн (1919—1941 гг.). Мн., 1985. С. 38— 40. Уладзімір Міхнкж. ГОМЕЛЬСКІ ГУРТОК САМААДУ- КАЦЫІ. Існаваў з восені 1893 да восені 1895. Заснаваны наборшчыкам А.Поля- кам для прапаганды ідэй класавай салідарнасці і асветніцкай дзейнасці ся- род рабочых. Займаліся ў гуртку 40—50 рамесных рабочых і навучэнцаў. Рыхта- ваў прапагандыстаў. Напачатку гурт- коўцы вывучалі розную нелегальную л-ру і не прытрымліваліся пэўнага Гомельскі замак. Малюнак з карты 16 ст. ідэйнага кірунку. Пасля ўстанаўлення ў 1894 сувязі з кіеўскімі марксістамі гурток узяў сац.-дэмакр. кірунак. Распаўся ў сувязі з выездам кіраўнікоў і большасці членаў гуртка ў Кіеў, Вільню і Дзвінск, дзе яны прадоўжылі сац.-дэмакр. дзей- насць. Шрыфт, сабраны Полякам для нелегальнай друкарні, у 1897 выкары- станы для выдання агульнарасійскай «Рабочей газеты». Міхась Ыч. ГОМЕЛЬСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІ- ВЕРСІТЭТ імя Ф.Скарыны. За- снаваны ў 1969 на базе пед. ін-та імя В.П.Чкалава. Імя Скарыны прысвоена ў 1988. У 1993 ф-ты: біялагічны, геа- лагічны, гіст.-юрыдычны, матэматычны, філалагічны, фізічнай культуры, фізічны, эканамічны, па рабоце з замеж- нымі студэнтамі, перападрыхтоўкі і па- вышэння кваліфікацыі, падрыхтоўчы да паступлення ў ВНУ. Навучанне дзённае і завочнае. Гіст. ф-т утвораны ў 1988, з 1991 пераўтвораны ў гісторыка-юрыдыч- ны. 3 1993 на ф-це кафедры: усеагуль- най гісторыі, гісторыі Беларусі, сла- вянскіх народаў, правазнаўства. На іх працуюць больш за 60 выкладчыкаў, у т.л. 2 дактары і 25 канд. гіст. навук. Су- месна з філфакам гіст. ф-т праводзіць Раманаўскія чытанні. Выдае студэнцкую газету «Плынь гісторыі». Ва ун-це каля 8 тыс. студэнтаў; 44 кафедры, на якіх пра- цуюць больш за 550 навук.-педагагічных работнікаў, у т.л. больш за 250 дактароў і канд. навук. Зацверджаны імянныя стыпендыі Б.В.Бокуця, Я.Купалы, Я.І.Фёдарава, О.Ю.Шміта. 3 крас. 1989 праводзяцца штогод Скарынінскія чы- танні. Мае бібліятэку, геалагічны, заа- лагічны, археалагічны і спарт. славы му- зеі, музей-лабараторыю імя Скарыны. Выдае шматтыражную газ. «Гомельскі універсітэт». Уладзімір Бобрык. ГОМЕЛЬСКІ ЗАМАК. Існаваў у 14—18 ст. Размяшчаўся на высокім правым бе- разе р. Сож пры ўпадзенні ў яе ручая Гомій (Гамяюк). Ад гар. забудовы Гоме- ля, што абкружала яго з 3 і Пд, быў ад- дзелены абарончым ровам шырынёй 30—35 м. Пляцоўка мела сегментападоб- ную форму з перыметрам умацаванняў каля 460 м. Стромкія і высокія схілы ў бок Сажа і Гомія ўдала спалучаліся са штучнымі ўмацаваннямі. Замак меў ма- гутны абарончы вал, драўляныя шмат’ярусныя вежы, сцены-гародні з ба- явой галерэяй, уязную браму з пе- ракінутым цераз роў пад'ёмным мос- там — «узводам». Сцены ўмацаванняў 73 „ ГОМЕЛЬСКІ 1 на значную вышыню былі абмазаны глінай, якая засцерагала іх ад гніення і выконвала проціпажарную ролю. 3 зам- ка патаемны падземны ход вёў да Сажа, адкуль у час аблогі бралі ваду. 3 канца 1 -й трэці 14 ст. Гомель быў парубежным умацаваным горадам на паўд.-ўсх. уск- раіне ВКЛ, уваходзіў у абарончы пояс замкаў Пасожжа. У чэрв. 1535 Гомель асадзіла моцнае войска вял. князя ВКЛ Жыгімонта I Старога на чале з гетманам ВКЛ Юрыем Радзівілам, гетманам ка- ронным Янам Тарноўскім і кіеўскім вая- водам Андрэем Нямірам. Акрамя артыле- рыі, у яойску былі спецыялісты па пад- копах. Кароль распарадзіўся «замок... моцный м обороною способенный Гомей взять... нлн хоть огнем его спалнть», а таксама разаслаць лісты дзяржаўцам і намеснікам падняпроўскіх і пасожскіх гарадоў з патрабаваннем выдзеліць ад кожнай воласці пэўную колькасць лю- дзей «добрых с топоры, которые бы мелн тот замок Гомей зарубнтн». Гетман Ю.Радзівіл, пачаўшы асаду, гал. стаўку зрабіў на артабстрэл замка: «А так в се- реду весь день... на замок стрелба бмла, а потом с середы на четверг всю ночь н в четверг мало не весь день с нашнх дел стрелбу чнннлн». Паводле Патрыяршага летапісу, намеснік рускі кн. Дзмітрый Шчэпін-Абаленскі, які знаходзіўся ў Го- мелі, аказаўся «не храбр н страшлнв, вн- дев людн многне н убоявся, нз града по- бежал, н детн боярскне с ннм же н пн- іцалннкн». У замку засталіся толькі «тутошнне людн немногне Гомьяне», якія, убачыўшы «воеводское нехрабрство н страхованне... здаша град». У хуткім часе замак быў адрамантаваны і па- поўнены боепрыпасамі. Велікакняжацкі падскарбій Іван Гарнастай накіраваў сю- ды «всн потребы — салетру н порох н кулн н свннец». Рашэннем караля ў 1537 мяшчане Гомеля і ўся воласць былі вы- звалены ад «роблення замку Гомейского на 1 год... под тым абычаем нж онн не мелм до году одного замку рубнтн н нн- чого в нем оправоватн, хнба естлн бы ко- торые кгонты в замку опалн, або дошчка ся где оторвала, то мелн за ся прнбнтн н направмтн». Аднак мясцовы дзяржаўца кн. В.Ю.Талачынскі адабраў каралеўскі прывілей у мяшчан і валашчан, пачаў «нх прнмушатн» выконваць розныя ра- боты ў замку, а непаслухмяных саджаў у вежу, адбіраючы ў заклад жонак і дзя- цей. Прысланага для разбору спец. кара- леўскага двараніна і дзяржаўцу «зсоро- мотнл н бнтн его хотел», што выклікала гнеў Жыгімонта I. Прычыну незадаволе- насці і трывогі Жыгімонт I так сфарму- ляваў у сваёй грамаце, дасланай дзяр- жаўцу: «знать н помннть необходнмо, ...нж тот замок за велнкнм накладом к рукам нашнм прншол, ...нж тот замок на украйне, а к людям украннным треба ся ласкаве захватнтн н не годнться нм нн в чем обтяженья чнннтн». Значэнне Г.з. для абароны ВКЛ асабліва вырасла ў су-
74 ГОМЕЛЬСКІ вязі з бязлітаснай барацьбой супраць па- стаянных разбуральных набегаў крымскіх татар. Зыходзячы з таго, што «...нж кождому оборона н осторожность есть потреба», сюды з бліжэйшых гара- доў накіроўваліся хлебныя запасы і спец. групы коннай «сторожн», а з Віленскага арсенала ў 1552, 1562 і 1563 дас- таўляліся ўзбраенне і амуніцыя. Так, Ча- чэрская воласць абавязвалася мець на ўтрыманні ў Гомелі за свой кошт круглы год атрад «сторожн». 3 Рагачова пера- везлі значную колькасць жыта і аўса «ку наспнжованью замку». У 1557 гарнізон Г.з. быў павялічаны да 200 чал. «дра- бов». На рамонт умацаванняў прыцягва- лася насельніцтва Чачэрска, Прапойска, інш. гарадоў і валасцей Падняпроўя і Пасожжа. У час Лівонскай вайны 1558— 83 Гомелем ненадоўга авалодалі войскі Івана IV Грознага, аднак у ліп. 1576 ат- рад на чале з Ю.Радзівілам зноў вярнуў яго. 5.5.1581 горад зведаў яшчэ адзін на- пад царскіх войск, якія «...до замку неве- доме ночью прншедшн, на место ударн- лн н место огнем выпалнлн», але замак не ўзялі. У час рус.-польскай вайны 1614—15 у замку пастаянна знаходзіўся невял. гарнізон у 40 казакоў і 40 салдат. Іх падтрымлівала гар. апалчэнне. У 1633 горад і замак вытрымалі штурмы ка- зацкіх сотняў Багдана Булгакава і Івана Ярмоліна. У кастр. 1648 укр. казакі на чале з палкоўнікам Главацкім і бел. ся- ляне занялі Гомель, абрабавалі шляхту і заможных людзей. Аднак неўзабаве Б.Хмяльніцкі адклікаў атрад Главацкага на Украіну. Пасля Корсуньскай бітвы 1648 з дапамогай мяшчан Гомель у 1649 быў заняты казакамі палкоўніка М.Няба- бы. Аднак Збораўскі мір 1649 даў магчы- масць літоўскаму гетману Я.Радзівілу сканцэнтраваць дастатковую колькасць войск для задушэння паўстання на Го- мелыпчыне і ўзяцця Гомеля, Чачэрска і інш. гарадоў. У 1651 Хмяльніцкі пачаў новае наступленне на паўд. гарады Бела- русі, накіраваўшы да Гомеля войска пал- коўнікаў П.М.Забелы і Окшы (гл. Гоме- ля аблога 1651'). Агульны ўздым бараць- бы насельніцтва Беларусі ў сярэдзіне 17 ст., а таксама пагроза з боку войска Рус. дзяржавы прымусілі каралеўскую ўладу ў 1653 размясціць у парубежных замках Пасожжа дадатковыя гарнізоны. У сак. 1654 у Г.з. было 700 чал. пяхоты, прыс- ланай гетманам Радзівілам. Паводле не- каторых звестак, да лета 1654 гомельскі гарнізон налічваў 2 тыс. чал., у асн. ня- мецкай і венгерскай пяхоты, была і рота татар. У чэрв. 1654, у самым пач. вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 —67, на Гомель з Ноўгарад-Северскага рушыла 20-тысячнае войска наказнога гетмана І.Н.Залатарэнкі. Паводле Летапісу Са- мавідца, гетман «... армат узял нз собою немало. так же запас пушечный», што дазваляла яму пачаць аблогу гэтага най- буйнейшага на Ніжнім Пасожжы замка. Залатарэнка паведамляў цару Аляксею Міхайлавічу, што «Гомель... есть всем местам граннчным лнтовскнм головою. Место велмм оборонное, людей служн- лых немало, снарядов н пороху много...». Войска Залатарэнкі без асаблівых цяж- касцей пераадолела гар. ўмацаванні і па- дышло да замка. Вакол яго і на суседніх узгорках былі расстаўлены гарматы, і ка- закі пачалі асаду, «промышляя всемн промыслы ратнымн». Да 11 ліп. праве- дзены 4 штурмы, якія былі адбіты. Аба- ронцы Г.з. адказвалі дзёрзкімі вылазкамі. Аблога зацягвалася, і Залатарэнка выра- шыў прымусіць замак здацца «голодом н безводьем». За ходам асады сачыла ўся ўсх. Беларусь, абодва ваюючыя бакі. Атаман разумеў, што абаронцы сваёй упартасцю «всей Лнтве н войскам ее сердца н смелостн додают», і таму звяр- нуўся да асаджаных ад імя цара і Хмяльніцкага з прапановай здацца, але тыя «гордо н сурово» адмовіліся. Тады казакі ўсцягнулі некалькі невял. гармат на Спаскую царкву, якая стаяла за Гаме- юком недалёка ад замка. Стральба рас- паленымі ядрамі выклікала ў фартэцыі пажар. Вылазка абаронцаў, каб знішчыць гэту агнявую пазіцыю, была няўдалай. Неўзабаве казакі знайшлі і ўзарвалі патаемны ход да вады, што і вы- рашыла лёс замка. Як паведамлялася ца- ру 13.8.1654, пасля больш чым 1,5-ме- сячнай аблогі «гомляне, полковннкн, ротмнстры н со всемн свонмн людьмн покорнлнся». Вайна прынесла вял. спу- сташэнні Гомелю. Але замак, паводле звестак за 1666, усё яшчэ захоўваў сваю магутнасць. У 1737 уладальнік Гомель- скага староства кн. Міхділ Чартарыйскі пабудаваў тут новы моцны дубовы замак з вежамі і сценамі, у якіх былі шматлікія байніцы, паглыбіў равы і адрамантаваў пад'ёмны мост. У выніку далучэння ўсх. Беларусі да Расійскай імперыі ў 1772 Го- мель быў падараваны «для увеселенья» графу П.А.Румянцаву. Ён застаў даволі моцны замак, абнесены палісадам, які існаваў яшчэ ў 1780. Потым вежы і сце- ны драўлянага замка былі разабраны, ва- лы скапаны. У 1785 паводле Б.Растрэлі тут пачалося будаўніцтва каменнага Го- мельскага палаца, які існуе і цяпер. Літ.. Т к а ч е в М.А. Замкя Белоруссня. Мн., 1987. Міхась Ткачоў. ГОМЕЛЬСКІ КАМІТЭТ РСДРП 1898—1900. Утвораны ў канцы 1898 на базе Гомельскага рабочага саюза бараць- бы. Кіраўнікі П.У.Карповіч, Л.Драгунскі і інш. Чл. к-та перайшлі ад іуртковай ра- боты да масавай агітацыі сярод рабочых горада. Пад кіраўніцтвам к-та на рамес- ных прадпрыемствах ствараліся цэхавыя арг-цыі рабочых, стачачныя касы, у час забастовак выпрацоўваліся патрабаванні да прадпрымальнікаў. Пры к-це існавала нелегальная б-ка (каля 200 кніг рэв. л-ры). К-т наладзіў сувязь з с.-д. арг-цы- ямі Кіева, Екацярынаслава, Адэсы, удзельнічаў у транспарціроўцы нелегаль- най л-ры. У пач. сак. 1899 з дапамогай прадстаўніка Кіеўскага к-та РСДРП чле- ны к-та надрукавалі на гектографе сваю першую адозву «Да ўсіх чыіуначных ра- бочых», у якой адзначалася пагаршэнне становішча чыг. рабочых, абгрун- тоўяалася неабходнасць арганізаванай барацьбы за свае інтарэсы. Рас- паўсюджанне адозвы стала прычынай масавых вобыскаў, арыштавана 8 чал. 9(21).4.1899 к-т распаўсюдзіў гектаг- рафічную «Адозву да ўсіх гомельскіх ра- бочых», у якой выкрывалася антынар. сутнасць дзярж. ладу ў Расіі, паліт. бяс- праўе рабочага класа; рабочых заклікалі аб'ядноўвацца ў адзіны саюз, здольны адстойваць іх правы: на свабоднае абмер- каванне інтарэсаў працоўных у друку, права сходак, саюзаў і стачак. 3-за но- вых арыштаў у крас. 1899 к-т не здолеў своечасова ўзначаліць барацьбу го- мельскіх чыгуначнікаў за павышэнне за- работкаў, якая пачалася 11 (23) .5.1899, а 9(21).6.1899 перарасла ў агульную стач- ку. Пасля яе паражэння к-т узмацніў дзейнасць сярод рамеснікаў. Летам 1899 завяршылася арганізац. афармленне Го- мельскага рамесніцкага рабочага саюза, які дзейнічаў пад кіраўніцтвам к-та РСДРП і паводле свайго статута быў «мясцовым аддзяленнем РСДРП». У адозве да рамесных рабочых к-т заклікаў аб'ядноўвацца для барацьбы за лепшыя ўмовы жыцця і працы. Пад уплывам агітацыі ў жн. 1899 адбылася забастоўка рабочых 5 швейных майстэрняў, якія да- магліся скарачэння рабочага лня. У су- вязі з арыштам 5 удзельнікаў стачкі ў ве- расні к-т выдаў лістоўку, дзе сцвярджаў, што гал. прычынай цяжкага становішча рабочых з'яўляецца царскае са- маўладдзе; вызваленне ад прыгнёту звяз- валася з аб'яднаннем і барацьбой прале- тарыяту. 1—2(13—14).10.1899 адбыліся новыя арышты. Камітэт лістоўкай паве- даміў пра акцыю жандараў, і 18(30). 10.1899 зноў пачаліся арышты. У крас. 1900 к-т выдаў лістоўку, якая заклікала рабочых адзначыць дзень 1 мая забастоўкай з патрабаваннем паліт. свабоды, 8-гадзіннага рабочага дня, сва- боды стачак, саюзаў і друку, свабоднага святкавання 1 мая. Аднак арганізаваць першамайскае выступленне не ўдалося. Аслаблены арыштамі, Г.к. РСДРП ва ўмовах ідэйна-арганізац. крызісу ў пар- тыі ў чэрв. 1900 уступіў у Гомельскі са- цыял-дэмакратычны камітэт Бунда. Міхась Біч. ГОМЕЛЬСКІ КАМІТЭТ РЭВАЛЮ- ЦЫЙНАЙ АХОВЫ, самадзейная гра- мадска-палітычная арг-цыя ў Гомелі ў 1917- Утвораны ў падтрымку Часовага ўрада па ініцыятыве рэв.-дэмакр. партый на кааліцыйнай аснове з прадстаўнікамі афіц. органаў. Валодаў элементамі ўлады. Рашэнне аб арганізацыі к-та пры- нята 11 (24).7.1917 на надзвычайным сходзе Гомельскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў сумесна з членамі ротных і палкавых к-таў, камандзірамі вайск. часцей і прадстаўнікамі мясц. адміністрацыі. Адлюстроўваў пераходны стан улады ад двоеўладдзя да адзінаўладдзя на карысць Часовага ўрада. Меў 3 склады. У 1-ы склад увайшлі: ад выканкома Гомельскага Са-
ГОМЕЛЬСКІ вета рабочых і салдацкіх дэпутатаў мен- шавік Злотнік, ад ваен. секцыі Савета чл. Гомельскага к-та РСДРП(б) ПЛ.Багда- наў (старшыня), ад выканкома Гомель- скага павятовага Савета сялянскіх дэпу- татаў эсэры Засорны, Герман, Малкін, камісар Часовага ўрада Фен-Раеўскі, нач. гарнізона палкоўнік Лункевіч. Гал. задача к-та — арганізацыя аховы і пад- трыманне парадку ў горадзе, барацьба з узброенымі дэзерцірамі. Для гэтай мэіы сфарміраваў з нестраявых вайскоўцаў атрад, выдаў яму 400 вінтовак. Умеш- ваўся ў дзейнасць ваен. улад, без яго ве- дама вайск. часці не мелі права вы- ходзіць з казармаў. У канцы ліп. інспекцыя на чале з ген. Радзько правяла рэвізію дзейнасці к-та і прызнала, што яна адпавядае моманту. 10(23) жн. дзей- насць к-та ўхваліў выканком Гомельска- га Савета. 18(31). 7.1917 на нарадзе к-та з удзелам прадстаўнікоў Савета рабочых, салдацкіх і сял. дэпутатаў, паліт. пар- тый, прафсаюзаў, харч., зямельнага і чыг. к-таў. асобных вайск. часцей і інш. была ўхвалена дэкларацыя Часовага ўрада. 11 (24) жн. к-т самаскасаваўся. У сувязі з карнілаўскім мяцяжом к-т адноўлены 28.8(10.9). 1917 у новым складзе як надзвычайны кааліцыйны рэв.-дэмакр. орган для барацьбы з контр- рэвалюцыяй. У 2-і склад к-та ўвайшлі 13 чал.: 6 ад Савета рабочых і салдацкіх дэ- путатаў (па 2 ад меншавікоў, эсэраў і бальшавікоў), 2 ад выканкома павятовага Савета сял. дэпутатаў, па 1 ад гар. і зем- скай упраў, нач. гарнізона, камісар Ча- совага ўрада і нач. міліцыі. Пераважалі эсэры і меншавікі. Старшыня — Багда- наў. К-т адыграў станоўчую ролю ў за- душэнні мяцяжу, каардынацыі дзейнасці Саветаў, грамадскіх арг-цый і паліт. пар- тый. К-т падпарадкаваў свайму ўплыву мясц. гарнізон, забраў з майстэрні 49 ку- лямётаў, 5400 вінтовак, 249 рэвальвераў, узброіў нестраявыя падраздзяленні, сфарміраваў разам з інш. арг-цыямі ат- рад і накіраваў у напрамку Магілёва. Кантраляваў рух вайсковых часцей, тэ- леграф, тэлефон, устанавіў сувязь з роз- нымі арг-цыямі Петраграда, Оршы, Ра- гачова, Мінска і інш. Падтрымліваў Ча- совы ўрад. Прадстаўнікі к-та 31 жн. (13 вер.) выступілі са справаздачай аб яго дзейнасці ў час мяцяжу, якая была ўхвалена на сумесным пасяджэнні Го- мельскага Савета і прадстаўнікоў сал- дацкіх і рабочых дэпутатаў. 5(18) вер. к-т распушчаны. Замест яго ўтворана бюро ў складзе 6 членаў Савета для кан- тролю за дзейнасцю мясц. улад. У 3-м складзе к-т адноўлены 26.10(8.11) .1917 па ініцыятыве мясц. лідэраў меншавікоў і эсэраў на надзвы- чайным сходзе прадстаўнікоў выканко- маў Савета рабочых і салдацкіх і павято- вага Савета сял. дэпутатаў, фабрычна- заводскіх к-таў і інш. Усе фракцыі за выключэннем бальшавікоў выступілі супраць узбр. паўстання ў Петраградзе. Сход выказаўся за аднародную ўладу з удзелам бальшавікоў і прадстаўнікоў рэв.-дэмакр. партый. 28 кастр. (10 ліст.) Гомельскі Савет таксама выказаўся за моцную рэв.-дэмакр. ўладу перад скліканнем Устаноўчага сходу. Гэту платформу большасцю галасоў падтры- малі члены гар. думы, прадстаўнікі многіх прафсаюзаў, інш. грамадскіх арг-цый. Палітыка чакання Палескага к-та РСДРП(б) дала магчымасць устана- віць часова ў горадзе на кампраміснай аснове рэв.-дэмакр. ўладу на чале з к-там. Старшыня — Багданаў. К-т аддаў распараджэнне затрымліваць вайск. эшалоны, якія накіроўваліся ў Петраград для задушэння рэвалюцыі, наладзіў кан- троль за работай тэлеграфа і тэлефона, устанавіў цэнзуру за мясц. газетамі, узмацніў каравулы ў горадзе і г.д. Дзей- насць к-та ўхвалена 30 ліст. (13 снеж.) на пасяджэнні мясц. Савета. Наяўнасць к-та адлюстроўвала складаны пераходны стан ад органаў Часовага ўрада да Саве- таў. К-т спыніў існаванне да 22 ліст. (5 снеж.), калі ўладу ўзяў Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і Палескі камітэт РСДРП(б). Пётр Башко. ГОМЕЛЬСКІ КАМІТЭТ САЦЫЯЛ-ДЭ- МАКРАТАЎ-ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІС- ТАЎ (ч ы г у н а ч н ы ). Дзейнічаў у Гомелі ў вер. 1901 — студз. 1902. Утво- раны для аднаўлення ў горадзе арг-цыі РСДРП, не звязанай з Бундам. Меў ста- тут. Ініцыятарам утварэння к-та быў «пецярбуржац» (прозвішча не высветле- на). Вясной 1901 «пецярбуржац» стаў членам Гомельскага сацыял-дэмакра- тычнага камітэта Бунда, які з лета 1900 фактычна адмовіўся весці работу сярод чыіуначнікаў (у асн. беларусаў і рускіх). Падтрыманы І.Мохавым, Л.Дра- іунскім і інш. членамі к-та, «пецярбур- жац» пачаў барацьбу з бундаўскім сепа- ратызмам, дамагаючыся выхаду с.-д. к-та з Бунда. У чэрв.—ліп. 1901 яны вы- далі адозвы «Да гомельскіх рабочых Лібава-Роменскай чыгункі» і «Да ўсіх го- мельскіх грамадзян» за подпісам «Го- мельскі камітэт РСДРП». Аднак інтэрнацыяналісты засталіся, відаць, у меншасці. У вер. 1901 яны выйшлі са складу к-та Бунда і стварылі асобны к-т. У яго ўвайшлі некаторыя паліт. ссыль- ныя, у т.л. І.Б.Азямблоўскі. Асн. аб'ектам дзейнасці к-та сталі чыг. майстэрні, дзе Азямблоўскі арганізаваў с.-д. гурток для падрыхтоўкі агітатараў і прапагандыстаў з ліку бел. і рус. рабочых. К-т імкнуўся ахапіць сваім уплывам і рабочых інш. прадпрыемстваў Гомеля, а таксама На- вабеліцы, Добруша, Клінцоў, Навазыб- кава, Сафіеўкі, наладзіць сувязі з чыг. рабочымі гарадоў і станцый на лініі Лібава-Роменскай чыгункі для ўтварэння цэнтралізаванага прафсаюза чыгу- начнікаў. У кастр.—снеж. 1901 «чыіу- начны» к-т выдаў на гектографе некалькі адозваў да чыгуначных рабочых і «Ста- тут групы рабочых Гомельскіх майстэр- няў Лібава-Роменскай чыгункі», у якіх адзначаліся цяжкія ўмовы працы ў чыг. майстэрнях, дадзена паліт. ацэнка дзеян- няў улад у сувязі са ссылкай 13 го- мельскіх сацыял-дэмакратаў, выкрыва- лася антынар. сутнасць мілітарызму. К-т стаяў на марксісцкіх, рэв., інтэрнац. пазіцыях. Аднак ён не здолеў наладзіць сувязь з рэдакцыяй газ. «Нскра», з яе агентамі ў Расіі. Гэта вымушала к-т ува- ходзіць у кантакт з бундаўскай арг-цыяй, каб атрымаць с.-д. л-ру, устрымлівацца ад адкрытай ідэйнай барацьбы з Бундам. У студз. 1902 к-т распаўся. Асобныя яго члены, у т.л. Драгунскі і Мохаў, зноў увайшлі ў мясцовы к-т Бунда і са- дзейнічалі ўмацаванню ў ім інтэрнац. кірунку. Міхась Біч. ГОМЕЛЬСКІ ПАВЁТ. Існаваў у 1773— 77 у Рагачоўскай правінцыі, у 1852— 1919 у Магілёўскай, у 1919—26 у Го- мельскай губ. Утвораны пасля 1-га па- дзелу Рэчы Паспалітай. 22.7.1773 імператрыца Кацярына II зацвердзіла даклад Сената, паводле якога мяст. Го- мель прызначалася павятовым цэнтрам. 22.3.1777 у сувязі з пераносам цэнтра павета ў мяст. Беліца (з 1786 у Новай Беліцы) пераўтвораны ў Беліцкі павет. Адноўлены пасля пераносу цэнтра паве- та з Новай Беліцы зноў у Гомель. Пл. павета 4719,4 кв. вёрст, нас. 224,7 тыс. чал. (1897). У 1917 у склад павета ўваходзіла 18 валасцей: Веткаўская, Вы- леўская, Гомельская, Дзятлавіцкая, Кар- мянская, Маркавіцкая, Насовіцкая, Па- калюбіцкая, Палеская, Папоўская, По- кацкая, Рудзянецкая, Рэчкаўская, Стараюркавіцкая, Стаўбунская, Целя- шоўская, Чабатовіцкая, Чырванабудская; гарады Ветка, Новая Беліца; мястэчкі: Антонаўка, Добруш, Карма, Насовічы, Уваравічы, Хальч, Шарсцін. 3 26.4.1919 Г.п. у складзе Гомельскай губ. У 1919 у Г.п. перададзена з Рагачоўскага пав. Дудзіцкая вол., у складзе павета створа- на Мухаедаўская вол., у 1922 — До- брушская вол. У 1923 Папоўская вол. пе- райменавана ў Ленінскую вол. 9.5.1923 да Г.п. далучаны Чачэрская вол. і частка Нядойскай вол. Рагачоўскага пав., а час- тка Чабатовіцкай вол. перададзена ў склад Рагачоўскага пав. Воласці, якія за- сталіся ў складзе павета, у 1923 узбуйне- ны, іх налічвалася 9: Веткаўская, Го- мельская, Добрушская, Дзятлавіцкая, Насовіцкая, Свяцілавіцкая, Уваравіцкая, Чачэрская і Чырванабудская. Павет ска- саваны 8.12.1926, яго тэрыторыя пера- дадзена ў склад Беларускай ССР, дзе бы- ла ўключана ў склад Гомельскай акругі. Мікалай Камінскі. ГОМЕЛЬСКІ ПАДПОЛЬНЫ АБКОМ КП(б)Б уВялікую Айчынную в а й н у . Створаны ЦК КП(б)Б і праца- ваў пад яго кіраўніцтвам з 19.8.1941 да 26.11.1943. Дзейнічаў на тэр. Гомель- скай вобл. Фарміраваў новыя і папаўняў створаныя раней падп. парт. к-ты; узна- чальваў Жлобінскі падпольны міжрайком КП(б)Б, падпольныя Го- мельскі гарком, 13 райкомаў партыі [гл. Раённыя падпольныя камітэты КЛ(б)Б], якія аб ядноўвалі 87 пярвічных парт. арг-цый, 1772 камуністаў у партыз.
76 ГОМЕЛЬСКІ фарміраваннях 9 райкомаў выдавалі га- зеты (гл. Друк падпольны). Стварыў і кіраваў Гомельскім партыз. злучэннем, Гомельскім, Добрушскім, Жлобінскім, Кармянскім, Рэчыцкім гар. і Рэчыцкім раённым, Рагачоўскім, Чачэрскім інш. патрыятычным падполлем; праводзіў паліт. работу сярод насельніцтва, растлу- мачальную — сярод салдат варожых фарміраванняў. Накіроўваў дзейнасць Гомельскага падпольнага абкома ЛКСМБ. Сакратары абкома КП(б)Б: ІПКожар [адначасова з снеж. 1942 упаўнаважаны ЦК КП(б)Б па Гомель- скай вобл.], КА.Куцак (да 12.11.1942); члены. Е.І.Барыкін [адначасова сакратар Гомельскага падп. гаркома КП(б)Б], А.Дз.Рудак (да 5.10.1943), А.Ф.Жда- новіч (6.7—2.10.1943). Друкаваны ор- ган — газ. «Гомельская праўда»; выда- ваў лістоўкі, адозвы, звароты, бюлетэні, зводкі Саўінфармбюро. Для большай аператыўнасці кіраўніцтва і захавання ў выпадку правалу парт. органаў абком стварыў са свайго саставу парт. цэнтры ў паўн. і паўд. групах раёнаў. Паўночную групу ўзначальваў Куцак (да ліст. 1942. базіраваўся ў партыз. атрадзе «Баль- шавік» аднайменнай брыгады), паўднёвую — Кожар (базіраваўся ў Лоеўскім партыз. атрадзе «За Радзіму» аднайменнай брыгады). Пазней абком базіраваўся ў партыз. атрадзе імя Вара- шылава партыз. брыгады Рэчыцкай імя Варашылава, з мая 1943 — у партыз. ат- радзе імя Кірава Гомельскай вобл. У гонар падп. абкома КП(б)Б, Рэчыц- кага падп. РК КП(б)Б, Рэчыцкай пар- тыз. брыгады імя Варашылава ў в. Гар- Аўтар В Л.Насевіч ноўка Рэчыцкага р-на ў 1968 пастаўлены абеліск. Літ.- Подпольные партнйные органы Компартнн Белорусснн в годы Велнкой Отечественной войны (1941—1944). Мн., 1975; Партнйное подполье в Белорусснн, 1941—1944: Страннцы воспомннаннй. Вн- тебская, Могнлёвская, Гомельская, Полес- ская обл. Мн , 1985. Аркадзь Рудак. ГОМЕЛЬСКІ ПАДПОЛЬНЫ АБКОМ ЛКСМБ у Вялікую Айчын- ную вайну. Сфарміраваны ў пач. жн. 1941 напярэдадні акупацыі Гомеля ням.-фаш. войскамі. Дзейнічаў з 19.8.1941 да 26.11.1943 пад кіраўніцтвам ЦК ЛКСМБ і Гомельскага падпольнага абкома КП(б)Б. Узначальваў дзейнасць Гомельскага падп. ГК ЛКСМБ, Жлобінскага падпольнага міжрайкома ЛКСМБ, 14 падп. райкомаў (гл. Раён- ныя падпольныя камітэты ЛКСМБ), 253 тэрытарыяльных, 59 пярвічных кам- самольскіх арг-цый у партыз. фарміраваннях; усяго каля 5 тыс. камса- мольцаў. Сакратары: А.Дз.Руйак (1-ы сакратар, чл. ЦК ЛКСМБ), А.А.Бірукоў (да 1.7.1943, адначасова сакратар Рага- чоўскага падп. РК ЛКСМБ), А.Л.Ісачанка (адначасова сакратар Го- мельскага падп ГК ЛКСМБ, чл. ЦК ЛКСМБ, загінуў 8.10 1942), Я.УЛітвінаў (загінуў 17.11.1941), І.Я.Палякоў (з 18.7.1942); члены абкома: М.Ф.Юрскі (з 1.8 да 1.10.1942, загінуў), Я.Я.Квачоў (з 28.3.1943), У.Р.Хамянок (з 3.6.1943); інструктар абкома А.І.Бабчонак (з 1.6 да 1.10.1943), лектар К.П.Ліхачоў (з 1.4.1943). На тэр. вобласці працавалі ў падполлі члены даваеннага складу Го- мельскага абкома ЛКСМБ М.Ц.Рыцікаў (з 18.8.1941 да мая 1943, сакратар Кар- мянскага падп. РК ЛКСМБ) і настаўніца В.Л.Ганчарова (са жн. 1941 да ліст. 1943). Абком базіраваўся ў партыз. фарміраваннях у Гомельскім, Лоеўскім і Рэчыцкім р-нах. ГОМЕЛЬСКІ ПЕДАГАГІЧНЫ ІНСТЫТЎТ імя В.П.Чкалава. Існаваў у 1933—69. Заснаваны на базе Гомельскага аграпедагагічнага ін-та, які існаваў у 1930—33. Імя Чкалава прысво- ена ў 1938. У 1936—54 пры ін-це праца- ваў настаўніцкі ін-т, які рыхтаваў на- стаўнікаў 5—7-х класаў агульнаадук. школ. Тэрмін навучання 3, з 1934 — 4 гады. У Вял. Айч. вайну ў 1941 і-т эва- куіраваны ў г. Кіраў (РСФСР). У ліп. 1944 адноўлены ў Гомелі. Меў фізіка-ма- тэматычны, прыродазнаўчы, філал. і гіст. ф-ты. На базе яго ў 1969 створаны Гомельскі дзяржаўны універсітэт. ГОМЕЛЬСКІ ПОЛК НАРОДНАГА АПАЛЧЭННЯ. Сфарміраваны 9— 12.7.1941. Камандзір Ф.Я.Уткін (загінуў), камісар С.Р.Шчуцкі. Налічваў 2300 чал., знаходзіўся ў рэзерве 21-й арміі (каманд. ген.-лейт. М.Р.Яфрэмаў, са жн. 1941 ген.-маёр В.М.Гордаў) Цэнтр. фронту. Апалчэнцы ўдзельнічалі ў эвакуацыі заводаў і фабрык, вялі ба- рацьбу з дыверсантамі, шпіёнамі, ахоўвалі прамысл. аб'екты, лініі сувязі, будавалі абарончыя рубяжы. 3 13 да 19 жн. разам з войскамі Чырв. Арміі полк вёў баі за Гомель: трымаў абарону на паўн. подступах да горада на "убяжы в. Сямёнаўка — пас. Гудок — чыг. ст. Уза — в. Рудзянец, перакрываў шашу Магілёў—Гомель і чыгунку Бабруйск— Гомель. Жорсткія баі апалчэнцы вялі ка- ля вёсак Сямёнаўка і Пакалюбічы, якія некалькі разоў пераходзілі з рук у рукі, у раёне Навабеліцы (гл. Гомеля абарона 1941). 19 жн. пры падтрымцы танкаў і самалётаў ням.-фаш. войскі прарваліся ў горад. Апалчэнцы ўдзельнічалі ў жорсткіх вулічных баях. У ноч на 20 жн. абаронцы пакінулі Гомель. Многія апал- чэнцы працягвалі барацьбу ў падполлі, партыз. злучэннях, атрадах, у Чырв. Арміі. У Гомелі магіла апалчэнцаў, на якой пастаўлены помнік у р.п. Касцю- коўка і в. Пакалюбічы помнікі абаронцам Гомеля. Уладзімір Лемлшонак ГОМЕЛЬСКІ РАБОЧЫ САЮЗ БА- РАЦЬБЫ. Дзейнічаў у Гомелі з вясны да канца 1898. Створаны ў выніку пера- ходу Гомельскай сацыял-дэмакратыч- най групы да масавай агітацыі. У яго склад уваходзіў Гомельскі рамесніцкі ра- бочы саюз. Узначальваў П.У.Карповіч, у кіруючую групу ўваходзілі Л.Драгунскі, Н.Гезенцвей, М.Слобадаў, Х.Файнш- тэйн. Меў праграму — «статут руху», у якой канчатковай мэтай абвешчаны «ка- лектывізм» (сацыялізм), а бліжэйшай — заваяванне паліт. свабод. 1(13) .5.1898 саюз арганізаваў за горадам першамай- скую сходку 250 рабочых. Саюз паступо- ва пашыраў уплыў на рабочых чыг. май- стэрняў і прадпрыемстваў горада. Пад яго кіраўніцтвам праведзены эканам. стачкі шаўцоў, краўцоў, шчаціншчыкаў і інш. Саюз падтрымліваў цесныя сувязі з Кіеўскім к-там РСДРІІ, неаднаразова адхіляў прапановы лідэраў Бунда аб ус-
ГОМЕЛЬСКІ тупленні ў іх арг-цыю. 3 канца 1898 кіруючая група саюза стала называцца Гомельскім к-там РСДРП (гл. Гомельскі камітэт РСДРП 1898—1900}. ГОМЕЛЬСКІ РАЁН. Размешчаны на У Гомельскай вобл. Пл. 2,1 тыс. км2, нас. 76,2 тыс. чал. (1996). Цэнтр — г. Го- мель. Тэр. раёна знаходзіцца ў межах Гомельскага Палесся, паўн.-зах. част- ка — у межах Чачорскай раўніны. Рака Сож (суднаходная) з прытокамі Іггуць, Вуць, Церуха, Уза. Каля 33,5% тэрыто- рыі пад лесам. Раён перасякаюць чы- гункі Жлобін—Гомель — Чарнігаў, Калінкавічы—Гомель—Навазыбкаў, Го- мель—Бахмач; аўтамаб. дарогамі звяза- ны з Магілёвам, Бабруйскам, Калінкавічамі, Чарнігавам, Навазыбка- вам. Г.р. утвораны 8.12.1926 у складзе Го- мельскай акругі (да 20.7.1930). Падзеле- ны на 22 сельсаветы: Валатоўскі, Га- лавінскі, Давыдаўскі, Данілавіцкі, Заліпскі, Замосцкі, Касцюкоўскі, Крас- ненскі, Лапацінскі, Лашчынецкі, Мільчанскі, (Старамільчанскі), Но- вамільчанскі, Пакалюбіцкі, Прудоцкі, Прыбарскі, Пыханскі, Раманевіцкі, Улу- каўскі, Урыцкі, Хутарскі, Ціценскі, Яромінскі. 4.8.1927 да раёна далучаны 18 сельсаветаў былога Дзятлавіцкага р-на, 6 сельсаветаў бьшога Добрушскага р-на, 14 сельсаветаў былога Насовіцкага р-на. 30.12.1927 у выніку рэарганізацыі і ўзбуйнення сельсаветаў Гомельскай ак- ругі замест 60 іх у раёне зацверджаны 31; 10.2.1931 раён скасаваны, 27-7.1937 адноўлены. У яго былі ўключаны р.п. Касцюкоўка і 20 сельсаветаў: Бабовіцкі, Давыдаўскі, Дзятлавіцкі, Жаробненскі, Зябраўскі, Карналінскі, Клімаўскі, Мільчанскі, Міхалькоўскі, Пакалюбіцкі, Прудоцкі, Прыбарскі, Прыбыткаўскі, Раманавіцкі, Сеўрукоўскі, Улукаўскі, Урыцкі, Ціценскі (з 30.4.1948 Крас- ненскі), Цярэшкавіцкі, Яромінскі. 3 20.2.1938 уваходзіць у Гомельскую воб- ласць. У Вял. Айч. вайну ў ліп.—жн. 1941 у в. Чонкі базіраваўся аператыўна-вучэбны цэнтр для падрыхтоўкі I засылкі ды- версійных груп у тыл. ням.-фаш. войск. У жн. 1941 Гомельшчына стала франта- вой зонай. Цяжкія абарончыя баі вялі часці Чырв. Арміі і апалчэнцы ў раёне вёсак Сямёнаўка і Пакалюбічы (гл. Го- меля абарона 1941). У канцы жн. 1941 раён акупіраваны ням.-фаш. за- хопнікамі. Дзейнічалі Гомельскае пат- рыятычнае падполле, Гомельскае кам- самольска-маладзёжнае падполле, Міхалькоўскае патрыятычнае падпол- ле, падп. аператыўны цэнтр (ліст. 1941 — май 1942), Гомельскі падп. гар- ком КП(б)Б, партыз. атрад «Бальшавік». За гады акупацыі гітлераўцы знішчылі ў раёне 6,5 тыс. чал. Раён вызвалены ў ліст. 1943 войскамі Бел. фронту ў ходзе Гомельска-Рэчыцкай аперацыі 1943. У Чонках у 1944 размяшчаўся Бел. штаб партыз. руху. 8.4.1957 далучаны Студзё- нагуцкі сельсавет Церахоўскага р-на, 17.4.1962 — Аздзелінскі, Старабеліцкі, Целяшоўскі, Цярэніцкі сельсаветы і р.п. Бальшавік скасаванага Уваравіцкага р-на; 25.12.1962 — Веткаўскі р-н (6.1.1965 адноўлены). 15.1.1964 далуча- ны Рудня-Марымонаўскі і Шарпілаўскі сельсаветы Рэчыцкага р-на; 18.1.1965 — Глыбоцкі, Грабаўскі (акрамя пас. Кава- лёў), Пракопаўскі, Маркавіцкі сельсаве- ты Добр шскага р-на. На 1.1.1996 у Г.р. 191 нас. пункт, 25 сельсаветаў: Аздзелінскі, Бабовіцкі, Глы- боцкі, Грабаўскі, Давыдаўскі, Даўгалескі, Дзятлавіцкі, Зябраўскі, Красненскі, Маркавіцкі, Пакалюбіцкі, Пракопаўскі, Прыбарскі, Прыбыткаўскі, Рудня-Марымонаўскі, Сеўрукоўскі, Ста- рабеліцкі, Улукаўскі, Урыцкі, Целя- шоўскі, Цярухскі, Цярэніцкі, Цярэш- кавіцкі, Шарпілаўскі, Яромінскі; 14 кал- гасаў, 19 саўгасаў, 3 птушкафабрыкі, агароднінная ф-ка, 12 падсобных гаспа- дарак, 2 навуч.-доследныя гаспадаркі. У раёне 2 прафес.-тэхн. вучылішчы, 24 ся- рэднія, 13 базавых дзевяцігадовых, 7 па- чатковых, 9 муз. школ, 1 школа-інтэр- нат, 38 дашкольных устаноў, 43 клубы і дамы культуры, 48 б-к, 7 бальніц, 38 фельчарска-акушэрскіх пунктаў, 11 ам- ГОМЕЛЬСКІ РАЁН Яротна ( Стар.Беша ГОМЕЛ ІІУлукаўе Шчэрбаўкя Чка ва ерула Дэікжлаукі Краўцоўка арпілаўко Гяыбовае 1 Археалапчныя помнікі Помнікі ахвярам фашызму Помнікі архітэктуры Паркі Помнікі і мясціны, звязакыя з падзеямі Вялікан Амчын- най вайны І94І-45 гг. Лічбамі на нарце лазначаны. 7 Пабеда, 2 Будзілка Помнікі і памятныя мясціны, звязаныя з імбнамі выдат- ных людзвй Чарнггаў Помнікі і памятныя мясціны ваенна пстарычных падзей, нацыянальна вызваленчага і рэвалюцыйнага руху I Цярэшма Нов.Цяр Ьарэц $ Нраснае © Оп О Урыцн Аляксееўка ОАсаі О Сасноў Ьабовічы Зябраўка> Нліыпўка Рандо 77 С Мсркаевіы Цеяяшы Цыкуны Пакалюбеіы\ Раманав^ы I ЬярОЗМ! Нараніўка Нантамузаўка Мхалья/ Стар. Дзятла&чы Ное.ДзятлавЬы Гарадон булаторый, паліклініка. Выдаецца раён- ная газ. «Маяк». Г.р. моцна пацярпеў у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1986). У раёне помнікі археалогіі: Глыбоцкае, Ільіч, Калінаўка, Плёсы, Прыбар, Целя- шы, Чамярня, Чонкі, Шарсцін. Брацкія магілы сав. воінаў у р.п. Бальшавік, вёс- ках Баштан, Будзілка, Гадзічава, Глы- боцкае, пас Калініна вёсках Кантаку- заўка. Краснае (і партызан), Маркавічы. пас. Пабеда. вёсках Пакалюбічы, Прако- паўка, Пясочная Буда. Рудня-Марымо- нава, Улукаўе. Целяшы, Церуха, Чонкі, Шарпілаўка; магілы ахвяр фашызму ў пас. Аляксееўка, вёсках Галееўка, Кан- такузаўка, Целяшы, Церуха. Помнікі абаронцам Гомеля ў в. Пакалюбічы, пад- польшчыкам у в. Міхалькі, дэсантнікам у в. Дубавец, у гонар штаба партыз. руху ў в. Чонкі, Герою Сав. Саюза БА.Царыка- ву ў в. Зябраўка, на месцы базіравання Гомельскага падп. ГК КП(б)Б і партыз. атрада «Бальшавік» у пас. Барэц, на месцы фарсіравання р. Сож сав. вой- скамі ў пас. Скіток, на месцы спаленай •Прыбыткаўсмая Пясочная^\ ) Буда О I * * Баштан Грабаўка УЧарацянма чв) ш Гадзічава
78 ГОМЕЛЬСКІ вёскі Вясёлае Поле, месцы загубы ахвяр фашызму ў в. Пакалюбічы. Захаваліся помнікі архітэктуры: царква 1-й пал. 19 ст. ў в. Гадзічава, царква Раства Бага- родзіцы 19 ст. (і царкоўная школа) у в. Глыбоцкае, Успенская царква 19 ст. ў в. Чарацянка, Мікалаеўская царква І-й пал. 18 ст. ў в. Старая Беліца; парк 19 ст. ў в. Грабаўка, сядзібны дом 19 ст. ў в. Карнееўка, паштовая станцыя 19 ст. ў в. Сеўрукі, сядзіба 18 — пач. 19 ст. ў в. Старая Беліца. Іван Казлоў. ГОМЕЛЬСКІ РАМЕСНІЦКІ РАБОЧЫ САЮЗ. Дзейнічаў у Гомелі ў 1896— 1900. Склаўся пад уплывам агітацыі Го- мельскай сацыял-дэмакратычнай групы на аснове цэхавых стачачных кас. 3 1898 уваходзіў у склад Гомельскага рабочага саюза барацьбы, Гомельскага камітэта РСДРП 1898—1900. У 1898 аб ядноўваў 250, у 1899 — 430 рабочых — амаль 40% агульнай колькасці рабочых горада. Меў свой статут, складзены і выдадзены на гектографе Гомельскім к-там РСДРП у жн. 1899. Саюз абвяшчаўся «мясцовым аддзяленнем РСДРП» і абавязваўся вы- конваць рашэнні агульнапарт. з'ездаў і Гомельскага к-та РСДРП. На к-т ускла- далася кіраўніцтва дзейнасцю саюза, распараджэнне стачачным фондам, дас- таўка нелегальнай л-ры, арганізацыя прапагандысцкіх гурткоў і сходаў. Стачкі абвяшчаліся толькі паводле рашэння к-та. У статуце змешваліся прынцыпы прафесійнай і парт. арг-цый рабочых. Разам з тым статут сведчыў, што сацы- ял-дэмакраты Гомеля да лета 1899 у пэўнай ступені пазбавіліся ад уплыву «эканамізму». Саюз кіраваў стачкай ста- ляроў (1897), краўцоў, шаўцоў, нарых- тоўшчыкаў і шчаціншчыкаў (1898), сле- сараў, краўцоў, гарбароў, сталяроў (1899) і інш. Некаторыя стачкі ахоплівалі ўсіх рабочых адпаведнай пра- фесіі. У 1898—1900 пад кіраўніцтвам са- юза адбыліся 44 стачкі, у якіх удзельні- чала каля 1,7 тыс. рабочых. У выніку ба- рацьбы заработная плата шаўцоў павялічылася на 30—40%, сталяроў і слесараў — на 50%, шаўцоў — на 15— 40%, працоўны дзень скараціўся з 17 да 13 гадзін. ГОМЕЛЬСКІ САВЁТ РАБОЧЫХ I САЛДАЦКІХ ДЭПУТАТАЎ. Існаваў у сак. 1917 — лютым 1918. Утвораны 6(19).3.1917 на сумесным пасяджэнні выканкома Савета рабочых дэпутатаў (утвораны 4( 17) .3.1917] з прад- стаўнікамі вайск. часцей гарнізона. Старшынёй выбраны прапаршчык П.М.Сяўрук. Друкаваны орган — газ. «Пзвестня Гомельского Совета рабочнх н солдатскнх депутатов». Выбары дэпута- таў праходзілі ў сак.—крас. на прадпры- емствах і ў вайск. часцях. У Савет увай- шло 135 дэп. ад 24 тыс. (з мая — ад 35 тыс.) рабочых, салдат, служачых і інш. Дэпутаты выбіраліся таксама ад партый меншавікоў, эсэраў, Бунда, Бел. сацы- яліст. грамады (БСГ), Аб'яднанай яўр. сацыяліст. рабочай партыі (АЯСРП), Паалей Цыёна, Польскага сацыяліст. аб'яднання (ПСА), значную частку склалі беспартыйныя дэпутаты. 3 утва- рэннем у крас. 1917 Палескага камітэта РСДРП(б) у Савет кааптаваны 2 яго прадстаўнікі. Летам аформіліся фракцыі аб'яднаных сацыял-дэмакратаў, Бунда, ПСА, эсэраў, сацыял-дэмакратаў, бес- партыйных. Фракцыя бальшавікоў да жн. 1917 налічвала 19 дэпутатаў. У выніку перавыбараў выканкома 3(16).10.1917 дэпутаты ад Палескага к-та РСДРП(б) і фракцыя бальшавікоў атрымалі 7, аб'яднаны блок фракцый меншавікоў, міжраёнцаў і Бунда -‘-10 месцаў. Пры ўдзеле Савета ў горадзе створаны міліцыя, прафсаюзы, фабрыч- на-заводскія к-ты, уведзены 8-гадзінны рабочы дзень, рэгуляваліся канфлікты паміж рабочымі і ўладальнікамі прад- прыемстваў, прымаліся захады па пера- адоленні цяжкасцяў з прадуктамі харча- вання і інш. 6 членаў Савета ўвайшлі ў Гомельскі камітэт рэвалюцыйнай ахо- вы. Савет удзельнічаў у арганізацыі ба- рацьбы з карнілаўшчынай, садзейнічаў затрыманню эшалонаў з войскамі, якія накіроўваліся Стаўкай з Паўд.-Зах. фронту на Петраград і Маскву. Па асн. паліт. пытаннях Савет да Кастр. рэвалю- цыі быў на пазіцыях абаронніцтва, вы- казваў падтрымку Часоваму ўраду, асу- джаў палітыку бальшавікоў у ліпеньскія дні. На пасяджэнні 9(22).9.1917 прынята рэзалюцыя бальшавікоў, якая патрабава- ла перадачы ўсёй улады ў краіне Саве- там. У сувязі з гэтым некаторыя члены выканкома, у т.л. яго старшыня Сяўрук, склалі з сябе паўнамоцтвы. На пася- джэннях Савета 26 і 28 кастр. (8 і 10 ліст.) дэпутаты выказаліся за аднародны сацыяліст. ўрад. У пач. ліст. 1917 ад- быліся перавыбары, у склад Савета ўвайшло 195 дэпутатаў — 109 баль- шавікоў, 26 левых эсэраў, 60 прад- стаўнікоў фракцыі меншавікоў і бун- даўцаў. 17(30). 11.1917 на надзвычай- ным агульным сходзе Савета выбраны прэзідыум (3 бальшавікі, 2 левыя эсэры, 2 чл. «аб'яднанкі»), на які былі ўскладзены функцыі рэв. к-та. Старшы- нёй Савета і рэўкома выбраны бальшавік Р.М.Ляплеўскі. 22 ліст. (5 снеж.) рэўком абвясціў, што ўся ўлада ў Гомелі перай- шла да Савета рабочых і салдацкіх дэпу- татаў. У канцы лют. 1918. з набліжэннем да Гомеля герм. войск, Савет спыніў сваю дзейнасць. Яўгенія Прыгунова. ГОМЕЛЬСКІ САЦЫЯЛ-.ДЭМАКРА- ТЫЧНЫ КАМІТЭТ БУНДА, ар- ганізацыя Усеагульнага яўрэйскага рабо- чага саюза ў Літве, Полыпчы і Расіі (гл. БунЗ) у Гомелі ў пач. 1900-х гадоў — 1921. Аформіўся на аснове Гомельскага камітэта РСДРП 1898—1900, які ва ўмовах крызісу ў РСДРП летам 1900 ус- тупіў у Бунд. Пэўную ролю ў гэтым адыграла прыналежнасць Бунда да РСДРП (з сак. 1898) і тое, што Бунд у зах. губернях у канцы 1890-х гадоў быў асн. пастаўшчыкоМ нелег. сацыял.-дэ- макр. л-ры. Адбылося гэта пад націскам цэхавых стачачных кас, у якіх перава- жалі рамеснікі-яўрэі. Пасля ўступлення ў Бунд, к-т практычна адмовіўся ад агітац. і арганізац. дзейнасці сярод бел. і рускіх рабочых Гомельскіх чыг. майстэр- няў, якія складалі асн. колькасць фаб- рычнага пралетарыяту ў горадзе. Ад- моўныя вынікі ўступлення к-та ў Бунд і адыходу ад прынцыпаў інтэрнацыяна- лізму выявіліся ў крас. 1901 у час пад- рыхтоўкі і правядзення першамайскай дэманстрацыі, у якой чыгуначнікі не ўдзельнічалі. Гэта абвастрыла ўнутраную барацьбу ў к-це. Летам і восенню 1901 у горадзе распаўсюджваліся лістоўкі, вы- дадзеныя ад імя Гомельскага к-та РСДРП. Палемікі з Бундам у іх не было, але факт выступлення ад імя РСДРП сведчыць аб спробе вывесці рабочую арг-цыю са складу Бунда, якая зыходзі- ла, відаць, ад членаў к-та Л.Драгунскага і І.Мохава. У вер. 1901 яны выйшлі з бундаўскага к-та і сумесна з палітычна паднаглядным І.Б.Азямблоўскім сфар- міравалі самастойны к-т, які арыента- ваўся на дзейнасць сярод рабочых-чыгу- начнікаў. Аднак праіснаваў ён нядоўга. У студз. 1902 Драгунскі і Мохаў зноў увайшлі ў склад бундаўскага к-та, дзе працягвалі барацьбу з эканамізмам, се- паратызмам і часовым захапленнем тэра- рызмам. Неўзабаве гэтыя ўхілы былі зжыты. У 1902 Гомельскі к-т Бунда вы- даваў лістоўкі, арганізаваў забастоўку салідарнасці працоўных Гомеля з рабо- чымі Растова-на-Доне. У адказ на рас- стрэл рабочых Златауста ў сак. 1903 ён выдаў лістоўку і правёў забастоўку пра- тэсту. У крас. 1903 к-т распаўсюдзіў у Гомелі адозву «Да ўсіх рабочых і ра- ботніц Расіі», падрыхтаваную рэдакцыяй «Пскры» і выдадзеную ад імя Аргані- зацыйнага к-та па скліканні II з'езда РСДРП. У праведзенай к-там маёўцы прынялі ўдзел каля 700 чал., а ў перша- майскай стачцы — усе рамесныя рабо- чыя Гомеля. К-т кіраваў шэрагам эка- нам. выступленняў рабочых: стачкай сталяроў і забастоўкай рабочых запалка- вай фабрыкі ў 1901, забастоўкамі ра- меснікаў 1902. Пад уплывам «Нскры» к-т распачаў агітацыю і сярод сялян: у 1902 і 1903 да гадавіны адмены прыгон- нага права ён выдаў лістоўку «Воля цар- ская», у якой выкрываў антысяляпскую сутнасць рэформы 1861. На гэтай і інш. лістоўках к-т не пазначаў прыналеж- насці да Бунда і фактычна выступаў ад імя РСДРП. Па характары сваёй дзей- насці ён наблізіўся да платформы «Пск- ры». Аднак арганізац. сувязі з Бундам не парываў і адкрытай заявы аб салідарнасці з «Пскрой» не зрабіў. Пасля II з'езда РСДРП (1903) к-т разам з усім Бундам выйшаў з партыі. 31.8(13.9) — 2(15).9.1903 к-т Бунда арганізаваў узбр. супраціўленне рабочых дружын Гомеля яўрэйскаму пагрому. У снеж. правёў ма- соўку, прысвечаную памяці дзекабры- стаў. 3 пач. 1904 к-т далучыўся да агі- тац. дзейнасці левых партый і арг-цый, якая была звязана з выкрыццём антынар.
79 ГОМЕЛЬСКІ характару руска-японскай вайны. Разам з Гомельскай групай РСДРП арганізаваў першамайскія выступленні працоўных 1904, а 1(14) 9.1904 у сувязі з гадавінай пагрому — паліт. забастоўку больш як 700 рабочых і 4 сходы па 100—110 чал. У кастр. к-там праведзены 4 масоўкі (ка- ля 400 чал.), на якіх прыняты рэзалюцыі пратэсту супраць расстрэлу рабочых у Беластоку. У 1905 к-т удзельнічаў у пад- рыхтоўцы студзеньскіх выступленняў салідарнасці працоўных Гомеля з рабо- чымі Пецярбурга, у вясенне-летніх заба- стоўках рабочых, выступленнях салі- дарнасці працоўных Гомеля з рабочымі Лодзі і Адэсы, ліпеньскіх паліт. выступ- леннях рабочых, кастрычніцкай і сне- жаньскай паліт. стачках. Ен удзельнічаў у арганізацыі мітынгу пратзсту больш як 4 тыс. чал. супраць Булыгінскай думы, супраць здзекаў улад над сялянамі в. Дзятлавічы ў ліп. 1905, паліт. забастоўкі з прычыны гадавіны рэвалюцыі, у ар- ганізацыі ўзбр. адпору пагрому яўр. на- сельніцтва, справакаванага ўладамі Го- меля 13—15(26—28).1.1906. Як правіла, паліт. выступленні праводзіліся сумесна або па ўзгадненні з Гомельскай арг-цыяй РСДРП. У кастр.—снеж. 1905 прадстаў- нікі Бунда ўваходзілі ў кааліцыйны к-т па кіраўніцтве рэв. рухам у Гомелі. У пе- рыяд адступлення рэвалюцыі ў сувязі з рэзкім спадам паліт. барацьбы ўзаема- дзеянне арг-цый Бунда і РСДРП у Гоме- лі адбывалася толькі ў перыяд падрых- тоўкі і правядзення першамайскіх стачак 1906 і 1907 і забастоўкі пратэсту суп- раць разгону сходаў рабочых на «бір- жы» (месца правядзення сходаў) 26.4(9.5). 1906. Паміж Гомельскім к-там Бунда і арг-цыяй РСДРП існавала пагад- ненне аб падзеле сферы ўплыву: бун- даўцы кіравалі барацьбой яўр. рабочых, РСДРП — хрысціянскіх. На III з'ездзе РСДРП (1905) такое «супрацоўніцтва» рэзка крытыкавалася і было забаронена. К-т узаемадзейнічаў з арг-цыяй РСДРП па пытаннях падрыхтоўкі агульнага- радскіх паліт. выступленняў рабочых, але не адмаўляўся ад сваёй нацыя- наліст., сепаратысцкай платформы і арыентаваўся на дзейнасць выключна сярод яўр. рамесных рабочых і гандлё- вых служачых, ствараў асобныя прафса- юзы і г.д. На IV (Аб'яднаўчым) з'ездзе РСДРП (1906) Бунд зноў уступіў у пар- тыю, аднак аб'яднання на месцах, у т.л. і ў Гомелі, не адбылося па яго віне. Па меры адступлення рэвалюцыі ў арг-цыях Бунда рос рэфармісцка-ліквідатарскі на- строй, нацыяналізм і сепаратызм. Най- больш яскрава гэта праявілася ў гады рэ- акцыі. К-т прымаў удзел у рабоце 8-й канферэнцыі Бунда (1910, Львоў), дзе разглядаліся пытанні аб устанаўленні для яўр. рабочых суботняга адпачынку, аб кагале (абшчыне) і інш. У сувязі са спра- вай Бейліса к-т у вер. 1913 арганізаваў стачку пратэсту. 3 пачаткам 1-й сусв. вайны і ўвядзеннем ваен. становішча дзейнасць к-та спынілася. К-т адрадзіўся ў сак. 1917. Яго прад- стаўнікі ўвайшлі ў склад Гомельскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, у прафсаюзныя арг-цыі, гар. думу. Ён быў адным з ініцыятараў стварэння Го- мельскай аб'яднанай арг-цыі РСДРП. Прадстаўнік к-та ўдзельнічаў у рабоце ўсерас. канферэнцыі Бунда (крас. 1917, Петраград). Як і ўвесь Бунд, к-т актыўна падтрымліваў унутр. і знешнюю палітыку Часовага ўрада. 25.5(7.6).1917 у Гомелі адбылася Магілёўская губерн- ская канферэнцыя Бунда. 18 дэлегатаў прадстаўлялі 2390 членаў 16 мясц. арг-цый, у т.л. Гомельскай. У ліп. 1917 пасля перавыбараў Гомельскага Савета аформілася аб'яднаная фракцыя сацыял- дэмакратаў меншавікоў, Бунда і Поль- скага сацыяліст. аб'яднання. Разам з эсэ- рамі фракцыя вызначала згодніцкую палітыку Савета. На выбарах у гар. думу бундаўцы атрымалі 18 месцаў з 111. К-т пасылаў дэлегата на Усерас. аб'яднаўчы з'езд сацыял-дэмакратаў у Петраградзе ў жн. 1917. Гомельская арг-цыя Бунда асудзіла карнілаўскі мяцеж, але актыўна выступала супраць перадачы ўлады Са- ветам, падтрымлівала Часовы ўрад. Уво- сень 1917 у бундаўскай арг-цыі на- меціўся ідэйна-паліт. крызіс. Аднак згодніцкія партыі захоўвалі яшчэ істотныя пазіцыі ў Гомельскім Савеце і прафсаюзах: з 25 чл. выканкома Савета 10 прадстаўлялі фракцыю аб'яднаных сацыял-дэмакратаў. Адносіны бун- даўскай арг-цыі Гомеля да Кастр. рэва- люцыі адлюстраваны ў рэзалюцыі агуль- нага сходу 29.10(11.11).1917, якая заклікала да мірнага вырашэння крызісу, патрабавала стварэння аднароднай ула- ды з прадстаўнікоў рэв. дэмакратыі, склікання Устаноўчага сходу, згуртаван- ня мясц. сіл рэв. дэмакратыі вакол Го- мельскага к-та рэв. аховы. Бундаўская арг-цыя Гомеля легальна існавала і ў час акупацыі горада герм. войскамі. У пач. 1918 яна налічвала каля тысячы членаў. У снеж. 1918 сумесна з эсэрамі і меншавікамі бундаўцы стварылі Гомельскую дырэкторыю, якая 18.12.1918 абвясціла аб пераходзе да яе ўлады ў горадзе. 3 аднаўленнем сав. ула- ды ў студз. 1919 дырэкторыя была рас- пушчана. За антысав. дзейнасць закрыта і газета к-та. 3 вясны 1919 у арг-цыі ўзмацніўся раскол. Левыя элементы вы- ступалі ў падтрымку сав. улады. Частка іх была прынята ў РКП(б), частка ўступіла ў Яўрэйскую камуністычную партыю. У снеж. 1919 Гомельская арг-цыя Бунда далучылася да рашэння нарады ЦК Бунда аб разрыве арганізац. сувязі з РСДРП (меншавікоў) і ўступіла ў Камінтэрн. У крас. 1920 у Гомелі адбы- лася XII канферэнцыя Бунда, якая пры- няла пастанову аб выхадзе Бунда з РСДРП і далучэнні да Камінтэрна, аб- вясціла праграму РКП(б) сваёй прагра- май і адмовілася (на словах) ад прынцы- пу нац.-культурнай аўтаноміі. Вясной 1920 бундаўскай арг-цыі ўдалося пра- весці ў Гомельскі гарсавет 6 сваіх членаў. Істотна аслабелі яе пазіцыі ў прафсаю- зах. У пач. 1921 Бунд як паліт. партыя спыніў сваё існаванне. Частка бундаўцаў уступіла ў РКП(б). У 1925 у Гомельскай губ. арг-цыі РКП(б) было 49 б. бун- даўцаў. Літ: Гл. пры арт. Бунд. Міхась Біч, Пётр Башко. гомрльскі СТАНКАБУДАЎНІЧЫ ЗАВОД імя С.М.Кірава. Засна- ваны ў 1885 як чыгуналіцейная рамонт- на-механічная майстэрня, з 1911 завод. Вырабляў трансмісіі і часткі машын для рамонту вінакурных, лесапільных, цук- ровых з-даў, млыноў і параходаў. У 1914—16 працавала больш за 100 чал., вырабляліся гранаты, снарады і інш. 3 1920 з-д называўся «3-і Савецкі», з 1923 — «Пралетарый», у 1934 прысвое- на імя Кірава. У 1925—30 на з-дзе на- ладжана арматурная вытворчасць, ка- цельная, металаканструкцый, розных буд. механізмаў, паравых помпаў, з 1934 — металарэзных станкоў. У час Вял. Айч. вайны абсталяванне з-да эва- куіравана ў Свярдлоўск. Аднаўленне ў Гомелі пачалося ў 1943. 3 1947 з-д вы- рабляў папярочна-стругальныя станкі, з 1951—53 — больш складаныя спец. станкі. У 1960—70 выпускаліся таксама фрэзерна-адразныя. абразіўна-адразныя станкі і аўтаматы, станкі спец. прызна- чэння. 3 1981 з-д спецыялізуецца на вы- пускў высокапрадукцыйных свідра- вальна-фрэзерна-расточных станкоў з лічбавым праграмным кіраваннем тыпу «апрацоўчы цэнтр» і на іх базе гібкіх вы- творчых модуляў. Станкі экспартуюцца (1993) у Германію, Італію і інш. краіны. ГОМЕЛЬСКІ ЦЭНТРАЛЬНЫ ЛАГЕР ВАЕННАПАЛОННЫХ, дулаг (пера- сыльны лагер) — 121. Існаваў у вер. 1941 — кастр. 1943 у час акупацыі Го- меля ням.-фаш. захопнікамі. Створаны на месцы былой дыслакацыі кав. дывізіі Чырв. Арміі і на тэр. з-да «Рухавік рэва- люцыі». У сярэднім у лагеры было 30— 35 тыс. ваеннапалонных, часам да 60 тыс. Вязні ўтрымліваліся ў 7 драўляных бараках (былых стайнях). Харч. норма складала 400 г эрзацхлеба і 1,5 л супу ў суткі. Зімой 1941—42 у лагеры лютавалі эпідэміі тыфу і іншых захворванняў, штодзённа памірала каля 1000 чал. Вяс- ной 1942 акупац. адміністрацыя склала картатэку пастаяннага кантынгенту па- лонных, палепшыла работу шпіталя, лазні, норму харчавання павялічыла да 500—600 г хлеба і 2 л супу. Штодзённа 2 тыс. ваеннапалонных выводзілі на ра- боты па-за лагерам — на чыгунку, бу- даўніцтва і інш. Унутраны рэжым стаў больш жорсткі. Спец. службы Германіі пачалі вярбоўку ваеннапалонных для ды- версійнай дзейнасці. Падрыхтаваны спісы палонных па нац. прыналежнасці, за выключэннем рускіх. Частка гэтых вязняў была накіравана ў нац. легіёны, што фарміраваліся герм. камандаваннем. За час існавання лагера загінула 100 тыё. ваеннапалонных, якія былі пахаваны ў ямах на тэр. лагера, каля элеватара, у
ГОМЕЛЬСКІ супрацьтанкавых равах. на 201 -м км чыг. Гомель—Жлобін; частка трупаў спалена ўспец печах 10.10 1943усувя- зі з эвакуацыяй лагера адміністрацыя пе- радала ў гар. бальніцу 600 хворых і па- раненых ваеннапалонных Будынкі лаге- ра разам з часткай ваеннапалонных былі ўзарваны. Андрэй Градзіцкі. ГОМЕЛЬСКІ ШКЛОЗАВОД імя М В.Ламаносава ўрп Касцю- коўка Гомельскага р-на. Буд-ва пачалося ў 1929. Ліставое шкло выпускае з 1933 У Вял Айч вайну абсталяванне эва- куіравана ў Башкірыю Адноўлены ў 1943—45, пазней рэканструяваны. На- ладжана вытв-сць цепла- і іукаізаляц. матэрыялаў — пенашкла (1954), шкля- ных тэрмастойкіх труб з фасоннымі час- ткамі (1955), загартаванага шкла для аўтатрактарнай прам-сці (1961), узоры- стага і арміраванага шкла (1981), высо- катэрмаўстойлівых шкляных труб (1988). Асн. прадукцыя: шкло аконнае, вітрыннае, аўтамабільнае, загартаванае. Да арт. Гомельскія гімназіі. Будынак жаночай гімназіі. Паштоўка пач. 20 ст. Да арт. Гомельскія гімназіі. Будынак мужчынскай гімназіі. Паштоўка пач. 20 ст. маціраванае ліставое шкло і інш Частка прадукцыі экспартавалася ў ЗША, Вялікабрытанію, ФРГ, Японію, МНР, КНР, на Кубу (1989), у Польшчу і Тур- цыю (1993) Выдаецца шматтыражная газ. «Стекловар». На тэр з-да помнік ра ботнікам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. «ГОМЕЛЬСКПЙ ВЕСТНЙК», 1) што- дзённая газета ліберальна-асветнага кі- рунку. Выдавалася з 28 12.1908 (10.1.1909) да 23.4(6.5). 1909 у Гомелі на рус. мове. Рэдактар-выдавец Г А Каза- коў Арыентавалася на мясц. інтэліген- цыю, вучнёўскую моладзь, друкавала матэрыялы пра гар. навуч. ўстановы, дзіцячыя прытулкі, садзейнічала дабра- чыннай дзейнасці. У перадавым артыку- ле «Гомель, 16 студзеня» выступіла за нац. самавызначэнне Польшчы. Апублікавала цыкл нарысаў М.Бахціна «На мясцовыя тэмы», «На дне Гомеля». У газеце друкаваў свае нарысы мясц. юрыст і літаратар М.Кулябка-Карэцкі. Публікавала нататкі пра тэатр і муз жыццё Гомеля. Змясціла матэрыялы, прысвечаныя 100-годдзю з дня нара- джэнчя М.В.Гогаля, яго жыццё і твор- часць тлумачыла трагічнымі супярэчнас- цямі паміж дэспатычным самадзяржаўем і духоўнымі пошукамі рас інтэлігенцыі. Друкавала вершы, нарысы, карэспандэн- цыі мясц. аўтараў, пераклады з яўр. л-ры 2) Палітычная, грамадская і літара- турная газета афіцыёзнага кірунку. Вы- давалася з 26.2(11.3) да 25 5(7 6) 1914 у Гомелі на рус мове. Рэдактар выдавец А М Ляшэнка заявіў, што яго выданне «не мае нічога агульнага з былым у 1909 г. «Гомельскнм вестннком» (4 3 1914). Газета абяцала аб ектыўна інфармаваць пра ўсе бакі гарадскога жыцця. Друкавала гасп. справаздачы, абвесткі, агітавала за афіц. спіс кандыда- таў у гар. думу. Пасля спынення выхаду газеты Ляшэнка сцвярджаў, што фак- тычным кіраўніком яе быў гарадскі гала- ва У.В Даброўскі, які выкарыстоўваў га- зету як трыбуну для аптацыі за сваіх кандыдатаў у гар думу («Гомельская мысль», 24.6.1914). Уладзімір Конан «ГОМЕЛЬСКІЯ ВЕДАМАСЦІ», гра- мадска-паліт. газета, штотыдневік Го- мельскага гар. Савета нар. дэпутатаў. Выдаецца з 5.1.1991 у Мазыры, з 28.12 1991 у Гомелі на бел мове. Частка матэрыялаў друкуецца на рус мове Ас- вятляе пытанні паліт і эканам. жыцця Гомеля, дзейнасць паліт. партый Бела- русі, праблемы бел. адраджэння. Асн рубрыкі: «Гомельскі кур ер», «Адрад- жэнне», «Старонкі нашай гісторыі», «На перакрыжаванні думак», «Рэха Чарно- быля», «Народныя святы і звычаі». «Хто ёсць хто* і інш ГОМЕЛЬСКІЯ ГІМНАЗП Існавалі ў 1866—1918. Падпарадкоўваліся Віленскай навучальнай акрузе. Гомельская мужчынская г і м н а з і я адкрыта ў 1866 на базе два- ранскага 3-класнага вучылішча як 4-класная прагімназія, у 1877 пе- раўтворана ў 6-класную прагімназію, у 1897 — у поўную 8-класную гімназію (1—4-ы класы паралельныя) з падрых тоўчым класам. У 1898 паводле праекта арх. С.Шабунеўскага пастаўлены новы будынак гімназіі. У 1909 у ёй 471 наву- чэнец, пераважна дзеш мяшчан, дваран і чыноўнікаў, заможных сялян Ут- рымлівалася за кошт дзярж. сродкаў (28,3 тыс. руб.), платы за навучанне (24,6 тыс. руб.) Дырэктар В.В.Роменскі Працавала каля 30 выкладчыкаў: М.В.Прашлякоў (рус. мова), А Ю Шу- мейка (лац. мова), Р.А.Кюн (матэматы- ка і фізіка), К А.Вялецкі (прырода- знаўства) і інш. Гомельская жаночая гім- назія заснавана 1.7.1882 на базе жа- ночага пансіёна як 4-класная прапмна- зія, у 1897—99 адчынены 5—7-ы класы, у 1909 — 8-ы пед. (з вер. 1917 агульна- адукацыйны) клас. У 1899 з наёмнага памяшкання пераведзена ў стары буды- нак мужч. гімназіі. Мела падрыхтоўчы і паралельныя класы. Штогод навучалася больш за 500 дзяўчынак, на 1.1.1917 бы- ло 885 вучаніц (у т.л дзяцей дваран і чыноўнікаў 276, мяшчан 251, сялян 253 і інш), 19 класаў. Утрымлівалася за кошт
81 ГОМЕЛЬСКІЯ платы за навучанне (92 руб. 85 кап. у год за вучаніцу), сродкаў дзяржаўных, гар. бюджэту, т-ва дапамогі бедным навучэн- кам, заможных асоб. Дырэктар В.В.Ро- менскі, гал. наглядчыца В.М. фон Цыг- лер. Працавала каля 30 выкладчыкаў: К.А.Вялецкі (матэматыка і прырода- знаўства), Н.А.Красціянава (рус. мова), С.Л.Чачкоўскі (рус. мова і гісторыя) і інш. Прыватная жаночая гім- назія В.А.Копіш адкрыта ў 1907 як 4-класная прагімназія. 28.4.1908 рэарганізавана ў 7-класную гімназію. Заг. вуч. часткай — І.П.Максімаў, у 1911 23 выкладчыкі, 349 вучаніц. Прыватная яўрэйская муж- чынская гімназія А.Е.Ратне- ра адкрыта ў 1907 у складзе 8 класаў. У 1911 у ёй 27 выкладчыкаў, 255 дзяцей, пераважна мяшчан і гандляроў. Прыватная жаночая наву- чальная ўстанова Л.С.Аба- лонскай (з правамі гімназіі) заснава- на ў 1915 як 7-класная, потым адкрыты 8-ы клас. Для атрымання звання на- стаўніцы рукадзелля ў жаночых гімпазіях і прагімназіях адчыняліся кур- сы, на якіх выкладаліся агульнае і мас- тацкае рукадзелле, кройка і шыццё бялізны і сукенак, прыкладное чарчэнне, маляванне, методыка рукадзелля, звесткі аб матэрыялах і прыладах, неабходных для рукадзелля, рамесніцкае рахунка- водства, прафесійная гігіена, аказанне першай дапамогі, практычныя ўрокі. Прыватная жаночая пра- гімназія М.А.Табалевіч- Федароўскай заснавана ў 1908 як жаночае вучылішча, у 1911 пе- раўтворана ў 7-класную прагімназію. Мела дзіцячы сад, каб «даць дзецям правільную падрыхтоўку для паступлен- ня ў сярэднія навучальныя ўстановы» (выкладаліся тэорыя і практыка замеж- ных моў, гімнастыка і танцы). Працавалі таксама жаночыя яўрэйскія прагімназіі М.А.Эльяшава і А.Я.Сыр- кінай. Вялікую матэрыяльную дапамогу гімназіям горада аказвалі князі Ф.І. і І.І.Паскевічы. Пры іх удзеле ў 1879 ад- крыта «Таварыства дапамогі навучэн- цам», якое матэрыяльна падтрымлівала бедных вучняў. Так, у 1910 княгіня І.І.Паскевіч дала ахвяраванні па 570 руб. мужчынскай і жаночай гімназіям, у 1916 т-ва выдзеліла 1055 руб. 30 бедным ву- чаніцам жаночай гімназіі. Сярод выпус- кнікоў мужчынскай гімназіі двойчы Ге- рой Сацыяліст. Працы, лаўрэат Ленін- скай і Дзярж. прэмій авіяканструктар ваен. самалётаў П.В.Сухі, прыватнай мужчынскай яўр. гімназіі — псіхолаг прафесар Л.С.Выгоцкі. Галіна Сянькевіч. ГОМЕЛЬСКІЯ КІРМАШЫ, штогадо- выя кірмашы ў Гомелі ў 18 — пач. 20 ст. 3 канца 18 ст. ў Гомелі вядомы 2 кірмашы: Васільеўскі (праводзіўся ў пач. студзеня) і Узвіжанскі (у сярэдзіне ве- расня). У пач. 1840-х гадоў узнік 3-і кірмаш — Троіцкі (у маі). Узвіжанскі кірмаш працягваўся 4 — 7 дзён, Васільеўскі і Троіцкі — па тыдню. На Г.к. прыязджалі купцы з Масквы, Тулы, Пецярбурга, Рыгі, Кіева, Ніжняга Ноўгарада, Варшавы, Лодзі і інш. гара- доў. 3 Расіі прывозілі шарсцяныя, ба- ваўняныя, ільняныя, шаўковыя тканіны, футра, збожжа, скуры, металы і метал. вырабы, шкло, рыбу, мыла, цукар, з-за мяжы — перац, шафран, тытунь, кары- цу, валоскі арэх, з Украіны — коней і інш. жывёлу. Г.к. ўваходзілі ў спіс 124 найбуйнейшых (з гандлёвым абаротам болып за 50—100 тыс. руб.) кірмашоў Рас. імперыі. У 1840-я гады на кірмашы дастаўлялі тавараў у сярэднім на 370 тыс. руб., рэалізоўвалі на 225 тыс. (61 %), у 1850-я гады адпаведна на 420 і 240 тыс. (57%). У 1880-я гады гандлёвы абарот Васільеўскага кірмашу складаў 400—450 тыс. руб., Троіцкага — 160— 200 тыс., Узвіжанскага — 50—75 тыс. руб. На пач. 20 ст. ператварыліся ў спец. конскія кірмашы (прадавалася таксама інш. жывёла, збожжа). Літ' Дембовецкнй А.С. Опыт опн- сання Могнлёвской губерннн. Кн. 2. Могн- лёв, 1884; Жнвопнсная Россня. Т. 3, ч. 1—2. Спб.; М., 1882; Россня: Полное геогр. опнса- нне нашего отечества. Т. 9. Спб., 1905. Вячаслаў Швед. ГОМЕЛЬСКІЯ СТУДЭНЦКІЯ зям- ЛЯЦТВЫ. Існавалі ў 1920-я г. ў Мінску, Горы-Горках, Смаленску, Ленінградзе (Петраградзе), Маскве і інш. гарадах БССР і РСФСР. Ствараліся студэнта- мі — ураджэнцамі Гомеля і Гомельскай губ. з мэтай арганізацыі культ.-асв. рабо- ты, матэрыяльнага забеспячэння і ўзаемадапамогі для землякоў. У 1920— 22 працавалі самастойна. 3 1923 кантра- ляваліся парт. і камсамольскімі органамі навуч. устаноў і Гомельскім губкомам РКП(б). У час летніх канікулаў го- мельскія парт. і камсамольскія органы запрашалі сяброў зямляцтваў на практы- ку ў паветы губерні, ладзілі для іх за- баўляльныя і культ.-асв. імпрэзы ў Го- мелі. У 1924 Гомельскі губком РКП(б) заснаваў губ. стыпендыяльную камісію, якая забяспечвала зямляцтвы разавымі грашовымі датацыямі і персанальнымі стыпендыямі, дасылала ім час. «Пзвсстня Гомельского губкома КПР» і інш. мясц. л-ру. 14.6.1925 у Гомелі адбылося агуль- нае пасяджэнне прадстаўнікоў го- мельскіх зямляцтваў Ленінграда, Масквы і Смаленска. Зямляцтва ў Мінску. За- снавана восенню 1921 студэнтамі БДУ і інш. вышэйшых і сярэдніх навуч. уста- ноў Мінска. Кіраўнікі: П.Майсалаў, І.Чмыхаў, Хурсік. У 1924 паставіла ў БДУ бел. п'есу «Дурныя пастыры». Шэфствавала над .бел. школай с. Яроміна Гомельскага пав. У 1925 члены зямляцтва заснавалі навук. гурток па вы- вучэнні Гомелыпчыны пры Мінскім с.-г. ін-це. У пач. 1927 прыняло рэзалюцыю з ухвалай далучэння Гомельскйй губ. да БССР. Сябрамі Мінскага зямляцтва былі З.Снежка, вучоны і педагог С.Юркевіч. Пасля ўз'яднання Гомельскай губ. з БССР многія сябры гомельскіх зямляцт- ваў далучыліся да бел. студэнцкіх зям- ляцтваў. Зямляцтва пры Горы-Го- рацкім с.-г. ін-це (ГСГІ). Існавала ў 1921—27. Атрымлівала гра- шовыя субсідыі ад гомельскіх губ. гасп. органаў. Супрацоўнічала з прафс. орга- намі ГСГІ. Зямляцтва ў Ленінгра- д з е . Існавала ў пач. 1920-х г. — 1924 і з 1925, аб'ядноўвала каля 100 студэнтаў. Кіраўнік — Смаль. Працы зямляцтва пе- рашкаджаў Ленінградскі абком РКП(б). На агульным сходзе 28.9.1924 прынята рашэнне, што ў зямляцтва могуць ува- ходзіць толькі чл. РКП(б). Зямляцтва ў Маскве абяд- ноўвала каля 80 студэнтаў. У 1923—24 частка сяброў далучылася да Бел. сту- дэнцкага зямляцтва ў Маскве. Ар- ганізоўвалі сустрэчы з адказнымі супра цоўнікамі Гомельскай губ., кантактавалі з губ. парт., камсамольскімі, прафс. арг-цыямі, з губ. стыпендыяльнай камісіяй. Зямляцтва ў Смаленску. Існавала да ліст. 1927, аб'ядноўвала каля 60 чал., пераважна студэнтаў Смален- скага ун-та. Кіраўнік — Гарахоўскі. Юрка Васілеўскі. ГОМЕЛЬСКІЯ ХВАЛЯВАННІ СЯЛЯН 1841, масавыя ўцёкі сялян Гомельскага маёнтка кн. І.Ф.Паскевіча і прылеглых маёнткаў Беліцкага пав. ў паўд. губерні Расійскай імперыі, каб пазбавіцца ад прыгоннай залежнасці. Пачаліся пад уп- лывам чутак, што нібыта існуе царскі маніфест, які дазваляе сялянам Магілёўскай і Мінскай губ. перасяляцца ў Херсонскую, Екацярынаслаўскую губ. і ў Бесарабію, дзе яны будуць вызвалены ад усіх павіннасцей і атрымаюць ад ура да беззваротную грашовую дапамогу. Ся-> род сялян маёнтка Гомель намер уцякаць на Пд узнік на пач. лета 1841. 3 ся- рэдзіны лета многія сяляне сталі прада ваць маёмасць (будынкі, жывёлу, інвентар), у час уборкі хутка абмалочвалі і ўпотай ад дваровага ўпраўлення прада- валі збожжа. У канцы жніўня яны цэ- лымі вёскамі здымаліся з месцаў, грузілі на калёсы маёмасць, забіралі жывёлу і разам з сем'ямі накіроўваліся да Чарнігава і далей на Пд. Паломніцтва ся- лян адбывалася на працягу ўсяго верасня 1841. Рух ахапіў 17 вёсак Гомельскага маёнтка (уцякло больш за 700 сялян), 3 вёскі памешчыкаў Крушэўскіх, 3 — Бар- доўскага, 2 — Солтана, 2 — Фашча і інш. Усяго да пачатку кастр. 1841 з Беліцкага пав. ўцякло каля 1180 сялян з 35 сёл і вёсак. Жыхары слабады Дабран- ка на мяжы Магілёўскай і Чарнігаўскай губ. аказвалі гомельскім сялянам дапамо- гу: давалі прытулак, кармілі. раілі, як непрыкметна аб'ехаць заставы і караву- лы на дарогах. Аб падзеях у Беліцкім пав. было даве- дзена да ведама ген.-губернатара, дэпар
82 ГОМЕЛЬСКОЕ тамента паліцыі, Мін-ва ўнутр. спраў. Улады пачалі прымаць захады, каб спыніць уцёкі. Для высвятлення прычын хваляванняў і выяўлення «завадатараў» з Магілёва ў павет накіраваліся чыноўнікі для асобых даручэнняў. На дарогах, што вялі ва ўкр. губерні, паставілі ваен. кара- вулы, у навакольных сёлах учыняліся во- быскі. Да сярэдзіны верасня толькі ў Чарнігаве, Казельску і бліжэйшых вёс- ках паліцыя затрымала некалькі дзесят- каў сялянскіх сем'яў з Гомельскага маён- тка. У многіх уцекачоў знайшлі фалыпы- выя пашпарты, выпісаныя за плату сялянамі в. Грабаўка Беліцкага пав. С.Папковым і А.Фёдаравым. Падобныя дакументы выдавалі таксама дваранін Беліцкага пав. Я.Арцюшэўскі, сяляне в. "’ар'іна Слабада І.Іваноў і І.Нікіцін, •янін Раманавай Слабады -^іцкага пав. І.Дзякаў і інш. Распа- ^аджэнпем ваен. міністра ў Гомелі і пры штабе пях. корпуса 31.10.1841 для рас- следавання справы аб уцёках сялян была створана ваенна-судовая камісія. Следст- ва працягвалася больш як 10 месяцаў. За дачыненне да «бунту» камісія прыцягну- ла да адказнасці асоб розных саслоўяў. Па абвінавачванні ў выдачы фальшывых пашпартоў і падбухторванні да ўцёкаў пад варту ўзяты сяляне Папкоў і Фёда- раў, дваранін Арцюшэўскі, мешчанін слабады Дабранка Р.Маслаў, арыштава- ны дабранскія мяшчане М.Бяляўскі і А.Смірноў, якія хадзілі па вёсках і пера- конвалі сялян перасяляцца ў Бесарабію, дабранскі купец В.Бугаёў, купецкі сын Ц.Кушняроў, мяшчане А.Сухарукаў, Я.Цэглін, сяляне Ф.Траянаў і І.Касцю- коў і нават паліцэйскі М.Бабкоў. Адным з самых «злосных злачынцаў», што «падбухторвалі» сялян да ўцёкаў, быў прызнаны дваранін Гарадніцкага пав. Чарнігаўскай губ. Страдомскі. Рашэннем ваенна-судовай камісіі ад 14.8.1842 Страдомскі прыгавораны да пазбаўлення дваранства і ссылкі на катаржныя рабо- ты, Бяляўскі, Смірноў, Кушняроў і Цэглін — да пакарання шпіцрутэнамі і ссылкі на катаргу, Траянаў і Касцю- коў — да шпіцрутэнаў і адпраўкі ў арыштанцкія роты, Папкоў — да шпіцрутэнаў і аддачы пад нагляд мясц. улад. Бугаёў і Сухарукаў з-за недаказа- насці віны «аддадзены волі божай». 860 збеглых сялян былі адшуканы і вернуты ўладальнікам, лёс нязлоўленых 200 сем'яў невядомы. Літ.: Чепко В.В. Классовая борьба в белорусской деревне в первой половнне XIX в. Мн„ 1972. С. 191—199. Валянціна Чапко. «ГОМЕЛЬСКОЕ СЛОВО», грамадска- палітычная і літаратурная газета расійскага вялікадзяржаўна-нацыя- наліст. кірунку. Выдавалася з б(19).4.1911 да 6(19).5.1912 у Гомелі на рус. мове. Выходзіла 3 разы на тыдзень. Рэдактар А.І.Бяляеў, выдавец (з 1912 рэ- дактар-выдавец) М.А.Карпаў. Прымыка- ла да мясц. аддзела Саюза рус. народа. Сваёй задачай аб’явіла «прабуджэнне рускай самасвядомасці і ўмацаванне яе, пропаведзь адзінства і аб'яднання на гле- бе маралыіых і літаратурных інтарэсаў» (6.4.1911). Адмаўляла нац. самастой- насць бел. народа, ігнаравала яго мову, л-ру, культуру. Газета друкавала інфармацыю пра дзейнасць Дзярж. ду- мы, агульную і мясц. хроніку, тэлеграмы і карэспандэнцыі, тэатр. і літ. агляды, бібліяграфію і публіцыстыку («фельето- ны»), біржавую інфармацыю і абвесткі, афіцыйныя ўрадавыя матэрыялы, пера- давыя артыкулы «па пытаннях палітычных, эканамічных, грамадскіх і царкоўных». Друкавала справаздачы пра дзейнасць Усерасійскага нац. саюза (15.4.1911), вынікі свайго «даследаван- ня», паводле якога высветлілася, што «ў мясцовасцях, дзе найбольш адчуваецца прыгнёт панавання іншародцаў, у рускім грамадстве моцна адчуваецца руская на- цыяналістычная плынь» (17 і 22.4.1911). Выступала за стварэнне сял. і інш. каа- ператываў з мэтай выцяснення шматлікай праслойкі гандляроў і спеку- лянтаў. Друкавала выступленні лідэра рас. нацыяналісгаў, дэпутата Дзярж. ду- мы У.А.Бобрынскага, які аб явіў «вы- шэйшыя саслоўі» краю здраднікамі «рус- кай культуры» і сцвярджаў, што толькі ♦заходнярускі народ» застаўся апорай рас. дзяржаўнасці (27.5.1911). Прапа- гандавала артыкулы лідэра мінскага ад- дзела Усерасійскага нац. саюза Дз.В.Скрынчанкі Выступала супраць сац.-дэмакр. руху і левых кадэтаў, мяс- цовай газ. «Полесье» і інш. дэмакр. вы- данняў. Прапагандавала палітыку П.А.Сталыпіна, яго земскую рэформу на Беларусі і ў Літве, хутарызацыю сель- скай гаспадаркі. Шмат матэрыялаў газе- та прысвяціла гібелі Сталыпіна (4 — 21.9.1911), называла яго «вялікім бу- даўніком Рускай зямлі». Літ.-крытычныя ацэнкі газеты грунтаваліся на апалагеты- цы рус. класікі ў афіцыйна-патрыятыч- ным духу і адмаўленні тагачаснай праг- рэсіўнай л-ры, якая выкрывала заганы грамадска-паліт. жыцця. Станоўча ацэньвала навук. дзейнасць рус. гісторыка В.В.Ключэўскага, пры гэтым пераболыпвала і ўхваляла кансерва- тыўныя, манархічныя тэндэнцыі ў яго поглядах на рус. гісторыю. Уладзімір Конан. ГОМЕЛЯ АБАРОНА 1941. Вялася вой- скамі 21-й арміі (ген.-лейт. М.Р.Яфрэ- маў, ген.-маёр В.М.Гардоў) Цэнтр. фронту і апалчэнцамі 12—19 жн. ў Вял. Айч. вайну; састаўная частка Смален- скай бітвы 1941. У пач. жніўня ням. ка- мандаванне перакінула ў раён Гомеля часці 2-й палявой арміі, з раёна Смален- ска — 2-ю танк. групу ген. Гудэрыяна; усяго пад Гомелем было 25 ням.-фаш. дывізій. 8—10 жн. праціўнік уклініўся ў абарону 21-й арміі, прарваў яе на ўчастку Крычаў—Прапойск—Рэчыца і выйшаў на подступы да Гомеля. Разам з ваен. камандаваннем мабілізацыю сіл на абарону горада ўзначалілі Гомельскія аб- ком і гарком КП(б)Б. Сфарміраваны Го- мельскі полк народнага апалчэння, ва- кол горада выкапана 28 км траншэй, створаны мінныя палі, на вуліцах пас- таўлены барыкады. 12 жн. 2-я ням. армія пачала штурм горада, ням. авіяцыя без перапынку бамбіла яго. Выключна цяжкія баі ішлі ў раёне вёсак Сямёнаўка і Пакалюбічы, дзе разам з сав. воінамі абарону трымалі апалчэнцы і байцы асобнага батальёна Гомельскага гарнізона (камандзір маёр М.С.Ісаеў). Сав. войскі не толькі абараняліся, але і контратакавалі, 14 жн выбілі ворага з в. Сямёнаўка. Сустрэўшы ўпартае суп- раціўленне на гэтым напрамку, ням. войскі ўзмацнілі атакі на Гомель з ПнУ і з боку Добруша. У раёне Веткі гітлераўцы фарсіравалі Сож і захапілі гар. пасёлак, аднак сав. войскі затрымалі далейшы рух праціўніка і прычынілі яму значныя страты. Выкарыстаўшы перава- гу ў сілах, 19 жн. ням. войскі ўварваліся ў Гомель. На левым беразе Сажа, у На- вабеліцы баі ішлі яшчэ трое сутак. У го- нар абаронцаў у в. Пакалюбічы пас- таўлены помнік. Літ.: Сандалов Л.М. На московском направленнн. М., 1970; Андрюшенко Н.К. На земле Белорусснн летом 1941 года. Мн„ 1985; П а в л о в Я.С. В суровом сорок первом. Мн„ 1985. Якаў Паўлаў. ГОМЕЛЯ АБЛОГА 1651. Праводзілася ўкр. казакамі 3—9.6.1651 у час Анты- феадальнай вайны 1648—51. Пасля ад- наўлення ваен. дзеянняў на Украіне пал- коўнік М.Нябаба накіраваў да Гомеля, які абаранялі войскі кн. Радзівіла, каля 8 тыс. казакоў (у складзе іх было шмат бел. сялян) на чале з палкоўнікамі П.М.Забелам, Літвіненкам і Паповічам. Паводле сведчання палоннага казака, Нябаба так бласлаўляў іх: «Яднте, мо- лойцы, к свонм родным н всех меіцан- ляхов в Гомеле в пень рубнте, нм одного в жнвых че оставляйте. Город сожгнте, а потом в Быхов нднте, его бернте, но только могялевцам обмды не прнчмняй- те. Еслн до трех раз Гомеля не возьмете, тогда ко мне за оруднем (арматой) быст- рее прысылайте». 3 чэрв. казакі падышлі да Г’омеля, пяхота (3 тыс. чал.) за ноч і дзень выкапала шанцы да самай гар. ага- роджы (паркана), конніца разгрупавала- ся па вёсках, а 400 коннікаў былі разас- ланы па ўсіх дарогах у дазор. На дапамо- гу казакам кожны дзень прыходзіла па некалькі соцень чалавек. Гомель таксама добра падрыхтаваўся. Паводле звестак уцекачоў з -пад Гомеля «пяхота там гато- ва добра абараняць горад, мае неабход- ную колькасць пораху і прадуктаў хар- чавання на некаторы час». На дапамогу абаронцам і для дастаўкі харчавання гет- ман польны літ. Я.Радзівіл паслаў ма- зырскага старосту з некалькімі сотнямі чалавек. У ноч на 5 чэрв. пачаўся штурм горада, апоўначы абаронцы адкінулі ка- закоў ад агароджы, у другім месцы мяш- чане разам з воінамі нанеслі казакам значныя страты. У час аднаго са штур- маў казакам удалося залезці на гар. сця- ну, там пачалася рукапашная бітва. На-
83 ГОРАД ёмная пяхота капітана Мантгомеры масіраваным агнём адкінула непрыяце- ля. Адначасова ішоў штурм горада з боку Прачысценскай царквы, дзе быў слабы паркан і многія слупы падгнілі (месца падказаў здраднік — гомельскі меш- чанін), але на абарону гэтага ўчастка бы- ла кінута ўся пяхота, і казакі, панёсшы вял. страты ў людзях, адступілі. Пасля такой няўдачы Забела паслаў сваіх лю- дзей да Нябабы па гармату. 5 чэрв. каза- кі зрабілі спробу выбавіць гомельскі гарнізон на адкрыгае месца і даць яму бой, з гэтай мэтай яны імітавалі прыбыц- цё падмогі гамяльчанам Аднак капітан Мантгомеры разгадаў намер казакоў і нікому не дазволіў выходзіць з гар. бра- мы. 6 чэрв. казакі пабудавалі 14 «гуляй- гарадоў», 4 з іх падцягнулі да Чачэрскай брамы, 3—да моста і пачалі чарговы штурм горада, але абаронцы моцным аг- нём з гармат і гакаўніц вымусілі казакоў адступіць. Няўдачна скончыліся таксама ўсе 15 штурмаў, праведзеных казакамі Літвіненкі і Паповіча. 9 чэрв. Забела ат- рымаў загад Нябабы «днём і ноччу вяр- тацца назад». Казакі спешна адышлі ад Гомеля, не захапіўшы нават нарыхтава- нага правіянту. Літ' Документы об освободнтельной вой- не украннского народа 1648—1654 гг. Квев, 1965. С. 457—458; Абецедарскнй Л.С. Белоруссмя н Россня: Очеркн рус.-бел. связей второй половнны XVI—XVII в. Мн.. 1978. С. 131. Васіль Мялешка. «ГОМОН», нелегальны часопіс, орган бел. фракцыі партыі «Народная воля» ў Пецярбургу кГоман». Меў падзагаловак «Беларускі сацыял-рэвалюцыйны аг- ляд». Выдаваўся на гектографе ў 1884 у Пецярбургу на рус. мове. Выйшла 2 ну- мары. Першы нумар выдадзены А.І.Мар- чанкам, Х.А.Ратнерам, М.І.Стацкевічам, У.Б.Крупскім і інш. ў пач. года, другі — невяд. асобамі 15 лістапада. Меркавала- ся, што часопіс будзе друкаваць матэры- ялы таксама на бел. і польскай мовах. Падтрымліваў праграму, тактыку і ар- ганізац. прынцыпы партыі «Народная воля*. Абгрунтоўваў неабходнасць утва- рэння на Беларусі аўтаномнай абл. арг-цыі гэтай партыі, якая, ведаючы мясц. ўмовы, культуру, мову, звычаі і традыцыі народа, карыстаючыся яго да- верам, магла б дамагчыся падтрымкі ў сваім рэгіёне рэв. перавароту, ажыц- цёўленага ў цэнтры, і стварыць мясц. выбарчыя органы ўлады з прыхільнікаў партыі, не дапусціць захопу ўлады бурж. лібераламі і пачаць сацыяліст. пераўтва- рэнні. Упершыню ў гісторыі бел. грамад- ска-лаліт. руху часопіс сфармуляваў і тэ- арэтычна абгрунтаваў ідэю аб існаванні этнічна самастойнай бел. нацыі, заявіў аб праве бел. народа «на федэратыўную самастойнасць». Палемізаваў па гэтых пытаннях з рэдактарам «Вестннка народ- ной волн» Л.Ціхаміравым, які заяўляў аб «недарэчнасці» і «штучнасці» стварэння новых нацыяналыіасцей. У рэдакц. ар- тыкуле (№ 2) паказвалася неабгрунтава- насць і рэакц. сутнасць падобных заяў, сцвярджалася, што неабходнасць федэ- ратыўнай самастойнасці для бел. народа вынікае з усведамлення ім свайго адроз- нення ад суседзяў, з эканам. і кліма- тычных умоў Беларусі, з арыгінальнасці характару самога народа. У часопісе сцвярджалася самабытнасць бел. мовы, неабходнасць развіцця бел. культуры і л-ры, выкрывалася палітыка царызму на Беларусі. Друкаваў карэспандэнцыі з Віцебска, Гродна, Вільні, Дзісенскага і Слуцкага пав., Пецярбурга, Кіева, Хар- кава. Змяшчаў адозвы і праграмныя зая- вы інш. рэв. народніцкіх груп, якія імкнуліся ўзняць бел. народ на барацьбу за сваё сац. і нац. вызваленне. Крытыка- ваў абмежаванасць праграмы расійскіх лібералаў — канстытуцыяналістаў. Рэ- дакцыя прыхільна сустрэла вестку пра арганізацыю марксісцкай групы «Вызва- ленне працы». Часопіс зберагаецца ў б-цы Расійскай АН у С.-Пецярбургу (№ 1) і БДАМЛіМ (№ 2). Публ.: Публнцнстнка белорусскнх народ- ннков. Мн., 1983- Літ.: Александровіч С-Х. Пу- цявіны роднага слова. Мн., 1971; Я г о ж. Яны выдавалі «Гомон» / / Александровіч С.Х. Слова — багацце. Мн., 1981; Са(4- бук С.М. Обшественно-полнтнческая мысль Белоруссмм во второй половнне XIX века: (по матерналам перноднческой печа- тн). Мн„ 1976. Міхась Біч. ГОМСЕЛЬМАШ. Гомельскі за- вод сельскагаспадарчага машынабудавання. Створаны ў 1928 у Гомелі. 3 1930 выпускаў сіласарэзкі, бульбасартавальні і бульба- мыйкі, сячкарні і інш. У Вял. Айч. вайну абсталяванне з-да эвакуіравана ў г. Кур- ган. Адноўлены ў Гомелі ў 1944,. выпу- скаў с.-г. тэхніку. Пасля рэканструкцыі ў 1955 спецыялізаваўся на вытв-сці пры- чапных сіласаўборачных камбайнаў. 3 1977 гал. прадпрыемства ВА «Гомсель- маш». Асн. прадукцыя: універсальныя энергетычныя сродкі, самаходныя кор- маўборачныя камбайны, прычэпы- ёмістасці спецыяльныя, тавары нар. спа- жывання. Частка прадукцыі экспартава- лася (1989) больш чым у 30 краін свету. Мае Палац культуры, 2 б-кі. бальніцу, паліклініку, прафілакторый, пансіянат, плавальны басейн, спарт. базу, 2 стадыё- ны, муз. школу, піянерскі лагер, 10 даш- кольных устаноў. Выдаецца шматтыраж- ная газета «Сельмашевец». «ТОНЕЦ ВІЛЁНЬСКІ», назва газ. чДзеннік Віленьскі» з 5(18).2 1908 да 7(20) .4.1910. ГОНЫ БАБРОВЫЯ, месца пасялення баброў, бабровыя калоніі на рэках, азё- рах, ручаях. Лакальныя назвы — ж а - рэмя,жэрамя,баброўня,го- н ы . У Стараж. Русі і ВКЛ належалі ўласнікам зямлі, на якіх знаходзіліся. Ахоўваліся, паводле звычаёваса права, пазней — дзярж. законамі як аб'ект пры- ватнай уласнасці. Першыя пісьмовыя прававыя акты прадугледжвалі крымінальную адказнасць за крадзеж баброў на чужых гонах. «Праўда Ярас- лава» за паляванне на чужых гонах вы- значала даволі высокі штраф — 12 грыўняў (штраф за' забойства раба быў удвая меншы). Далейшае развіццё аховы баброў на Беларусі атрымала ў Статуце ВКЛ 1529. Артыкул «Пра бабровыя го- ны» замацоўваў запаведнасць усіх мес- цаў пражывання баброў. Пад пагрозай штрафу ў 12 грошаў забаранялася аб- кошваць, абворваць і секчы кусты вакол Г.б. «так далеко, яко бы от зеременн мог кмем докннутн». За забойства ці крадзеж бабра злачынца павінен «...кгвалт плаціці... за карага — капа грошай, за чорнага — дзве капы грошай». Статут ВКЛ 1588 захаваў асн. прававыя прын- цыпы аховы баброў, але ўдвая павялічыў штраф за браканьерства, што ўскосна сведчыла пра змяншэнне бабровага пага- лоўя. «Устава на валокі» 1557 больш падрабязна рэгламентавала ўмовы і правілы карыстання паляўнічымі ўгоддзямі, вызначала шэраг новых абме- жаванняў і забарон. Сялянам пад пагро- зай смерці забаранялася паляваць на буйных і каштоўных звяроў нават на сваіх валоках, знаходзіцца ў пушчах і каля пушчаў са зброяй і лавіць тут звя- роў. Лоўляй баброў і доглядам за Г.6., здабычай футра, мяса і бабровага стру- меня (змесціва мускусных залоз) зай- маліся спец. сяляне-слугі — баброўнікі. Праца іх кантралявалася службоўцамі- баброўнічымі. У 1551 паводле выдадзе- най вял. кн. ВКЛ Жыгімонтам II Аўгустам па патрабаванні полацкай і віцебскай шляхты «Уставы аб людзях па- ходжых» павіннасць «зімою хадзіць на паляванне, на лоўлю рыбы ў азёрах і на бабровыя гоны» пашыралася і на воль- ных сялян. Лавілі баброў адмысловымі сеткамі, пасткамі, стралялі ў іх з лукаў і стрэльбаў. У цяперашні час паляванне на баброў строга рэгулюецца і праводзіцца толькі па ліцэнзіях, чым падтрымлі- ваецца прамысл. ўзровень бабровага па- галоўя. Станіслаў Цярохін. ГОНЯ, г о н , даўняя народная мера даўжыні ў ВКЛ. Звычайна адлегласць, пройдзеная запрэжаным у саху канём у адзін бок да павароту, або частка поля, апрацаваная (узараная ці скошаная) за адзін прыём. Залежала ад фізічных маг- чымасцей чалавека і жывёлы, віду пра- цы, таму не была афіцыйнай мерай, раўнялася прыблізна 80—100 і болей метрам. ГОРАД, вялікі населены пункт, жыхары якога заняты пераважна ў прамысло- васці, гандлі, сферах абслугоўвання, кіравання, надукі і культуры. Г. ўзніклі ў працэсе паглыблення грамадскага падзе- лу працы — аддзялення рамёстваў ад земляробства, якое адбылося пры пера- ходзе ад першабытнаабшчыннага да ра- баўладальніцкага (на Усходзе, у Стараж. Грэцыі і Рыме) або феад. ладу (у боль- шасці краін Еўропы). На Беларусі пер- шыя Г. ўзніклі ў 9—13 ст. і ўяўлялі сабой агароджанае (адсюль назва «горад») умацаванае паселішча. Нярэдка яны ўтвараліся на месцах былых гарадзішчаў
84 ГОРАД жал. веку. Многія бел. Г развіваліся з умацаваных паселішчаў. феад. замкаў, парубежных крэпасцей. Ядром Г звы- чайна быў дзядзінец, найчасцей размеш- чаны на ўзвышаным месцы, абкружаны абарончымі збудаваннямі. Побач узнікалі вакольны горад, вакол якога ўтваралася 2-я лінія ўмацаванняў, і пасады Непада- лёку ад Г часта знаходзіўся курганны могільнік (некропаль) Росту Г спрыяла 1х геагр размяшчэнне — скрыжаванне гандлёвых шляхоў, блізкасць ракі ці во- зера, якія выкарыстоўваліся як транспар- тныя магістралі. Ва ўсходнеславянскіх летапісах і інш крыніцах 9—13 ст. на тэр. Беларусі названа 35 Г , што даклад- на ідэнтыфікаваны, вывучаны і археа- лагічна даследаваны: з 9 ст Полацк, з 10 ст. Заслаўе, Тураў, з 11 ст Браслаў, Брэст, Віцебск, Друцк, Копысь, Лагойск, Лукомль, Мінск, Орша, Пінск, з 12 ст. Барысаў, Брапн, Гомель, Гродна, Клецк. Мазыр, Мсціслаў, Навагрудак, Рагачоў, Слуцк, Слаўгарад (Прапойск), Чачэрск, з 13 ст. Ваўкавыск, Здзітаў, Камянец, Капыль, Кобрын, Рэчыца, Слонім, Ту- рыйск. Некаторыя Г. ўзніклі раней, чым трапілі на старонкі дакументаў; у 9 ст. існавалі Віцебск, Лукомль, у канцы 10 ст. — Ваўкавыск. Навагрудак, Чачэрск. Паводле археал. даследаванняў уста- ноўлена існаванне ў канцы 11 ст. Давыд- Гарадка Да сённяшняга дня застаенца невядомым месцазнаходжанне ле- тапісных Г Галацічаск, Гарадзец, Нека- лач, Стрэжаў і інш. У выніку археал. даследаванняў вызначана тапаграфія многіх Г , тыпалогія іх умацаванняў і планіроўкі, храналогія старажытнасцей, атрыманы даныя пра гасп дзейнасць і матэрыяльную культуру іх жыхароў. У 9—12 ст. у Г. канцэнтраваліся рамеснікі і гандляры, якія сяліліся па-за межамі ўмацаванняў Развіваліся Г на аснове радыяльна кальцавой і радыяльна-веер- най сістэмы планіроўкі, у 11 —13 ст. бу- даваліся мураваныя храмы, замкавыя ве- Да арт Горад. Слонім, вул. Парадная Здымак пач. 20 ст Да арт. Горад. Пінск, вул. Узбярэжная Здымак пач 20 ст. жы-данжоны. Абарончая сістэма спалу- чала прыродны ландшафт (высокі бераг ракі, абрыў) і штучныя ўмацаванні зем ляныя валы, на якіх у 10— 12 ст узво- дзіліся вастраколы, будаваліся зрубныя •сцены-гародні, умацаваныя драўлянымі вежамі. Вуліцы шырынёй 2—5 м масцілі бярвеннем. Абапал вуліцы размяшчаліся двары гараджан (кожны пл. каля 200 м2), абгароджаныя парканам Жыт- лы, што будаваліся ў дварах, былі квад- ратныя ў плане са сценамі з бярвен даўж 3—5 м, побач былі майстэрня, хлеў (плошчай часцей большы за жыт- ло). У феад. эпоху побач з дзядзінцам знаходзіўся рынак. У 12—13 ст. у Г. пе- раважна развіваліся кавальства. ювелірнае, шавецкае, кравецкае, касця- рэзнае, ганчарнае, бандарнае рамсствы Сярод гараджан была пашырана пісьменнасць, пра што сведчаць берасця- ныя граматы, надпісы на драўляных і касцяных вырабах і сценах храмаў. Вяр- шыняй матэрыяльнай культуры стараж Г. з яўляліся манументальныя мураваныя пабудовы (саборы ў Віцебску, Ваўкавыску, Навагрудку, Полацку, Ту раве). У раннефеад. перыяд большасць Г. на- была значэнне адм. цэнтраў удзельных княстваў, з пашырэннем хрысціянства некаторыя Г. сталі цэнтрамі рэліг куль- ту, рэзідэнцыямі царквы і духавенства Склаліся некаторыя рысы спецыялізацыі эканам. дзейнасці Г (гарбарнае рамяство ў Слуцку, будаўнічае ў Віцебску, зброе- вае ў Мінску, Полацку, апрацоўка футра ў Магілёве і г.д.). Вылучаліся Г — цэнт- ры гандлю (Гродна, Полацк. Віцебск, Бабруйск Нясвіж, Любча), суднабуда- вання (Свержань,* Дзераўная, Бешан ковічы, Ула) і інш. Ускладніліся эканам функцыі Г. Адбыліся значныя зрухі ў іх сац. жыцці. Прыватнаўласніцкія Г. ператварыліся ў цэнтры вотчыннай прам-сці (гл. ў арт. Вотчынныя ману- фактурыі Узмацненне прывілеяў феа- далаў, саслоЎных прынцыпаў грамадска- га ладу выклікала ўзнікненне ў буйных Г цэхавай сістэмы, арганізацыю гар са- макіравання на саслоўных асновах па- водле норм магдэбургскага права і мясц. права (гл. таксама Гарадское права) Цэхі працягвалі традыцыі рамесных брацтваў якія існавалі раней у некато- рых Г. Беларусі. У сац -паліт жыцці Г важную ролю адыгрывала барацьба суп- раць феад. самавольства Г. былі цэнт- рамі рэфармацыйнага руху і цэнтрамі су праціўлення нац.-рэлігійнаму прыгнё- ту. У канцы 17 — 1-й пал 18 ст. Г Бе- ларусі прыйшлі ў заняпад. што было вынікам працяглых войн, у т.л. вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. Калі ў 17 ст. на Беларусі налічвалася 37 Г. 1 320 паселішчаў местачковага тыпу, то ў сярэдзіне 18 ст. Г. і гар. паселішчаў за- сталося 228, а колькасць жыхароў у іх зменшылася ў 2,5 раза. У час Паўночнай вайны 1700—21 былі разбураны або спа- лены Брэст, Віцебск, Гродна, Докшыцы, Клецк, Кобрын, Ліда, Мінск, Мір, Наваг- рудак, Нясвіж, Пінск, Слуцк, мястэчкі Відзы, Дрысвяты, Карэлічы, Ляхавічы, Ружаны і інш. Заняпад Г. і аслабленне ў іх дзярж улады былі выкарыстаны феа даламі для пашырэння сваіх гар. уладан- няў, каб ператварыць іх у феад. юры- дыкі. У каралеўскіх Г і мястэчках па- вялічваліся зямельныя ўладанні каталіцкай царквы, перш за ўсё за кошт каралеўскіх падараванняў і шматлікіх ахвяраванняў свецкіх феадалаў і багатых гараджан. 3 сярэдзіны 18 ст пачалося аднаўленне Г і мястэчак Разам з ростам колькасці насельніцтва развіваліся ра- месная вытв-сць, промыслы, гандаль. У канцы 18 — 1-й пал. 19 ст. на Беларусі было 40 Г. і болып за 300 мястэчак, каля 50% Г. і большасць мястэчак у канцы 18 ст належала феадалам Больш за 10 тыс. жыхароў мелі Віцебск і Магілёў. больш за 5 тыс. — Гродна, Мінск, прыват наўласніцкія Г. Слуцк і Бешанковічы, больш за 4 тыс. — Полацк, Слонім і Мсціслаў, больш за 3 тыс — Брэст, Ша- рашова, Пінск, Крычаў, прыват- наўласніцкія Г. Давыд-Гарадок. Стары Быхаў, Нясвіж, Друя А ў такіх павято- вых Г , як Ліда і Мазыр, налічвалася 1,5 тыс. чал., яшчэ менш — у Ашмянах, Рэ- чыцы, Ігумене, а ў Браславе — усяго 500 чал. У канцы 1820-х гадоў на тэр. сучас- най Беларусі былі 4 губернскія. 32 павя- товыя і 6 заштатных Г у Віленскай губ Ашмяны, Вілейка, Дзісна, Ліда (пав ). Друя, Радашковічы (заштат.), у Віцебскай губ. Віцебск (губ ), Гарадок,
85 ГОРАД Дрыса, Лепель, Полацк, Сураж (пав ); у Гродзенскай губ. Гродна (губ.), Брэст, Ваўкавыск, Кобрын, Пружаны, Слонім (пав.); у Магілёўскан губ. Магілёў (губ ), Быхаў, Гомель, Клімавічы, Копысь, Мсціслаў, Орша, Рагачоў, Сянно, Чаву- сы, Чэрыкаў (пав.), Бабінавічы, Горкі (заштат); у Мінскай губ Мінск (губ.), Бабруйск, Барысаў, Ііумен, Мазыр, На- вагрудак Пінск, Рэчыца, Слуцк (пав.). Докшыцы, Нясвіж (заштат ) Да канца 1830 х гадоў на Беларусі было 5 прыват- наўласніцкіх Г. (Ашмяны, Докшыцы, Нясвіж, Слуцк і Сянно), у 1840—50-я гады яны выкуплены расійскім урадам. 3 1786 па 1861 колькасць гар. насельніцтва павялічылася з 80 да 320 тыс. чал., што было вынікам прымусовага перасялення асоб яўр нацыянальнасці з сельскай мясцовасш Колькасць жыхароў мястэ- чак вырасла з 105 614 чал. у канцы 18 ст да 208 782. чал у 1858 Органамі кіравання бел. Г заставаліся магістраты, якія існавалі з часоў увя- дзення магдэбургскага права. Па-раней- шаму Г. заставаліся цэнтрамі рамяства і гандлю: у сярэдзіне 19 ст. ў іх налічвалася болып за 100 рамесніцкіх спецыяльнасцей і 13 543 рамеснікі. Вы- расла колькасць прамысл прадпрыемст- ваў з 73 у канцы 18 ст да 282 у 1861 іх не было толькі ў Бабінавічах, Браславе, Вілейцы і Копысі. Скарацілася коль- касць гар мануфактур (з 20 у 1830-я га- ды да 5 у канцы 1850-х гадоў), паявіліся першыя фабрыкі мукамольныя ў Віцебску, Магілёве і Пінску і цукровая ў Беліцы. Жыхары Г. займаліся таксама гандлем, промысламі, будаўніцтвам, сельскай гаспадаркай, у Г і мястэчках дзейнічала больш за 20 буйных кірмашоў Развіццю Г. спрыяла гарад- ская рэформа 1870-х гадоу У парэфор- менны перыяд паскорыўся рост гар на- сельніцтва калі ўсё насельніцтва Бела- русі з 1858 па 1897 павялічылася на 96%, то гарадское — на 123%. У 1887 у 42 Г. пражывала 649,5 тыс. чал., або 10,3% усяго насельніцтва Беларусі, мяшчане складалі 69%, сяляне 21%, дваране 7%, купцы 1,4%, замежныя грамадзяне 0.4%. 3 1880 х гадоў пачаўся заняпад тавараабароту амаль усіх кірмашоў, бо прывоз тавараў па чыгунцы садзеннічаў развіццю гандлю праз крамы і магазіны Да 1900 колькасць прадпры- емстваў вырасла ў 4 разы, сума вытвор- часці — у 13 разоў, у пач 2.0 ст. спынілі сваю дзейнасць рамесніцкія цэхі. Г. пе- ратвараліся ў культ. цэнтры, дзе скан- цэнтраваліся навуч. ўстановы, тэатры, музеі За гады 1-й сусв. і грамадзянскай вой- наў прыйшлі ў заняпад усе галіны гаспа- даркі, насельніцтва мнопх Г. ска- рацілася, у 1917 у Г Беларусі пражыва- ла 360,4 тыс. чал. У 1925 — пераважную колькасць гар. паселішчаў (86,5%) скла- далі мястэчкі і невял Г (да 10 тыс. жы- хароў), усяго ў Г. пражывала 637,7 тыс. чал. У 1932 удзельная вага прам-сці ў агульнай валавой прадукцыі рэспублікі пабольшала да 67,7%, што забяспечыла Да арт. Горад Навагрудак, гандлёвая плошча Здымак 1930-х гадоў ператварэнне Беларусі ў краіну з індустрыяльна-аграрнай эканомікай. На пач 1930 у БССР пражывала 5178,3 тыс. чал , у т л. ў Г. 929,9 тыс. чал У Мінску ў 1930 было 147,6 тыс. чал , у 1932 — 163,1 тыс. чал., у Віцебску адпа- ведна 109,1 і 117,3 тыс. чал., Гомелі 97,4 і 109,9 тыс чал., Бабруйску 57,5 і 62,3 тыс. чал., Магілёве 55,3 і 56,9 тыс. чал. Паводле перапісу 1939 на Беларусі (з улікам даных па зах абласцях) пражы- вала 8912,2 тыс. чад . у т.л. ў Г. 1854,8 тыс. чал. (20% насельніцтва). У 1930-я гады прамысл прадпрыемствы канцэнт раваліся пераважна ў вял. Г, бо там былі найбольш спрыяльныя транспартныя ўмовы, значныя рэзервы рабочай сілы, лепшыя магчымасці ў забеспячэнні элек- траэнерпяй, вадом і інш. У першыя пасляваенныя гады працэсы урбанізацыі Беларусі ў значнай ступені фарміраваліся пад уплывам Вял. Айч. вайны, дэмаграфічныя вьінікі якой для рэспублікі былі выключна цяжкімі: коль- касць насельніцтва рэзка скарацілася У 1950 на Беларусі пражывала 7781,1 тыс чал., у т л. ў гар. паселішчах 1619,5 тыс. чал. (21% насельніцтва). Толькі ў 1972 Беларусь дасягнула даваеннай колькасш насельніцтва На працяіу апошніх 40 га - доў (з 1950) гар насельніцтва Беларусі павялічылася ў 4,3 раза, а яго ўдзельная вага ў агульнай колькасці населыііцтва рэпублікі склала 67,6%, што паводле агульнапрынятых сусветных кла- сіфікацый прылічвае Беларусь да тэры- торый з вельмі высокай (больш за 60%) урбанізаванасцю Разам з тым асобныя вобласці Беларусі знаходзяцца на розных стадыях урбанізаванасці, што тлумачыц- ца неаднолькавым узроўнем іх сац -эка нам. і гіст развіцця. У апошнія гады тэм- пы прыросту гар. насельніцтва ска- раціліся амаль у 3 разы У пач. 1992 на Беларусі 102 Г. (з іх 38 рэсп. падпарад- кавання), з іх 12 (без Мінска) мелі больш за 100 тыс жыхароў (Гомель 517 тыс , Віцебск 373 тыс , Магілёў 364 тыс , Грод- на 291 тыс., Брэст 284 тыс., Бабруйск 2.24 тыс , Баранавічы 169 тыс., Барысаў 152 тыс , Орша 140 тыс., Пінск 127 тыс , Мазыр 104 тыс , Ліда 100 тыс. чал ), бы- ло 109 пасёлкаў гар. тыпу. У Мінску жы- ве 1686,8 тыс. чал. (па колькасці на- сельніцтва ў былым СССР ён займаў 7-е месца, а сярод усіх Г.-«мільянераў» све- ту — 154-е). Цяпер у структуры гар. рассялення найб. акрэслена выяўляецца дамінаванне Мінска над астатнімі Г., значны рост колькасці вял. і буйных Г. (ад 100 тыс да 1 млн. жыхароў) і сканцэнтраванне ў іх на пач. 1992 39% гар. насельніцтва краіны (без Мінска нават 51.1%), слабое развіццё болыдасці малых Г. (асабліва з насельніцтвам да 20 тыс чал ), што тлу- мачыцца стратай імі ў значнай ступені той ролі, якую яны калісьці выконвалі ў адносінах да свайго с.-г. наваколля. Яны складаюць 81 % усіх гар паселішчаў Бе- ларусі і ўтвараюць параўнальна густую сетку, але ў іх жыве ўсяго 17,3% гар на- сельніцтва, сам факт іх наяўнасці ў су часным урбаністычным ландшафцс Бе- ларусі стварае пэўны сац клімат, харак- тэрны для гар рассялення краіны. Гал фактарам росту колькасці гар на сельніцтва быў высокі прыток сельскага насельніцтва ў гар. мясцовасць, а такса- ма натуральны прырост. Вынікам паско- ранага нар.-гасп. развіцця Беларусі з яўляецца хуткая урбанізацыя Гэта выяўляецца і ў павелічэнні колькасці гар. насельніцтва, і ў змене яго сац. пра- фесійнага складу і пашырэнні гар. ладу жыцця. Пра кожны горад гл. асобны ар- тыкул. Літ,- Штыхов ГВ Города Белорусснн по летопнсям н раскопкам (IX—XIII вв ). Мн., 1975; Я г о ж . Города Полоцкой зем- лн (XI —XIII вв.). Мн., 1978; Г рмцке- в н ч А.П. Частновладельческне города Бе- лорусснн в XVI—XVIII вв.; (соц.-экон нсс- лед. нсторнн городов). Мн., 1975 Копысскнй 3 Ю. Экономнческое раз- внтне городов Белорусснн в XVI — первой половнне XVII в Мн 1966, Яго ж. Соцн- ально-полнтнческое развнтне городов Бело- русснн в XVI — первой половнне XVII в Мн.. 1975; Егоров Ю Градостронтельст- во Белорусснн М , 1954 Жучкевнч В.А., Малышев АЯ. Рогознн Н Е. Города н сёла Белорусской ССР: Пст геогр очеркн. Мн., 1959; Богдановнч А.В., С н д о р о в П.А. Города Белорусснн: Крат- кнй экон. очерк Мн., 1967; Польскі С.А. Нарысы геаграфп гарадоў Беларускай ССР (1917—1941 гг) Мн , 1973: Яго ж Демографнческне проблемы развнтня Мнн ска. Мн., 1976; Горол н маятннковая мнгра- цня населення. Мн , 1973 Зіновій Капыскі, Анатоль Люты, Спартак Польскі Георгій Штыхаў. ГОРАД-ГЕРОЙ, ганаровае званне, якое надавалася гарадам СССР за гераічную абарону і выдатныя заслугі перад Радзімай у Вял. Айч. вайну. Указамі Прэзідыума ВС СССР ганаровае званне «Горад-герой» з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» прысво- ена гарадам: Адэса, Валгаград, Керч, Кіеў, Ленінград, Масква, Мінск. Мур манск, Новарасійск, Севастопаль. Сма- ленск, Тула. Мінску званне «Горад-ге- рой» прысвоена 26.6.1974 за выдатныя заслугі перад Радзімай, мужнасць і ге- раізм. праяўленыя працоўнымі горада ў барацьбе супраць гітлераўскіх акупан- таў, у разгортванні ўсенароднага партыз
86 ГОРАЎ руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну і ў азнаменаванне 30-годдзя вызвалення БССР ад ням.-фаш. захопнікаў. Ганаро- вае званне «Крэпасць-герой» прысвоена Брэсцкай крэпасці 8.5.1965 за выключ- ныя заслугі яе абаронцаў перад Радзі- май — выдатную воінскую доблесць, ма- савы гераізм і мужнасць, праяўленыя ў барацьбе з ням.-фаш. агрэсарамі, і ў аз- наменаванне 20-годдзя Перамогі сав. на- рода ў Вял. Айч. вайне. ГОРАЎ Канстанцін Васілевіч [12(25) .9.1904, в. Лінёва Сямёнаўскага пав. Ніжагародскай губ., цяпер Борскі р-н Ніжагародскай вобл. — 26.7.1988], бел. вучоны ў галіне металазнаўства. Акад. АН БССР (1938). Засл. дз. нав. і тзхн. Беларусі (1968). Скончыў Маск. ін-т каляровых металаў і золата (1930). У 1938—47 прэзідэнт АН БССР. 3 1947 дырэктар, з 1949 ст. навук. супрацоўнік, у 1950—73 заг. лабараторыі металазнаў- ства Фіз.-тэхн. ін-та АН БССР. У 1969— 73 віцэ-прэзідэнт АН БССР. У 1974—76 в.а. акадэміка-сакратара Аддзялення фіз.-тэхн. навук АН БССР. Навук. пра- цы па вывучэнні фазавых і структурных ператварэнняў і ўстанаўленні сувязі паміж структурай і ўласцівасцямі мета- лаў і сплаваў. Дзярж. прэмія БССР 1978. Чл. ЦК КП(б)Б у 1938—49. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1938—47. ГОРАЦКАЕ ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ПАД- ПОЛЛЕ ўВялікую Айчынную в а й н у . Дзейнічала з вер. 1941 да ліст. 1942 у Горках і Горацкім р-не. Налічвала 78 чал.; 12 груп: Горацкая га- радская (кіраўнік П.Х.Кажура), у Го- рацкай МТС (С.І.Вараб'ёў), на льноза- водзе (П.Н.Савінаў), цагельным з-дзе (А.І.Трэмба), у в. Добрая (Д.Ф.Вайстро- ва), в. Альхоўка (В.В.Быкаў), в. Палён- ка (Ф.М.Дзям'янаў), в. Чапялінка (Г.Р.Ленчыкаў), в. Рэкатка (Я.Е.Дзміт- рыеў), в. Аўсянка (В.К.Асюцін), в. Губіна (М.Ф.Сапетаў), в. Тудараўка (Б.А.Шыманоўскі, з сак. 1942 В.В.Агад- жанян). Падпольшчыкі вялі паліт. рабо- ту сярод насельніцтва, займаліся зборам разведданых, перадалі партызанам 95 вінтовак, 2 ручныя кулямёты, больш за 160 гранат, 1500 патронаў і інш. Спалілі хлебазавод, збожжа ў б. саўгасе «Горкі», у 1942 вывелі са строю электрастанцыю Бел. ін-та сельскай гаспадаркі. У ліп. 1942 арганізацыі нанесены цяжкі ўдар: у Горках і раёне арыштаваны 75 чал., з іх 54 павешаны і расстраляны. У Горках на брацкай магіле падпольшчыкаў і ахвяр фашызму пастаўлены помнік, у в. Туда- раўка на магіле падпольшчыкаў — стэла. ГОРАЦКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ БЎНДА. Узнікла ў Горках у канцы 1904 — пач. 1905. Налічвала каля 30 чал. У кіруючае ядро ўваходзілі Эстрын, Няхамкін, Двоскін, браты Маклеры. Дзейнічала ра- зам з мясц. арг-цыямі РСДРП і эсэраў. У студз.—ліп. 1905 арг-цыя ўзначальвала паліт. дэманстрацыі ў Горках. Пра- водзіла агітацыю сярод сялян Горацкага пав. У студз. 1906 у мяст. Ляды ар- ганізавала мітынг сялян (каля 1 тыс. чал.). Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 уплыў Бунда ў павеце быў невялікі. На выбарах ва Устаноўчы сход 80% галасоў атрымалі эсэры, за спіс Бунда і мен- шавікоў прагаласавала 5% выбаршчы- каў. Пра далейшую дзейнасць Г. а. Б. матэрыялы не выяўлены. Літ.- Рафес М. Очеркн по нсторнн Бунда. М , 1823; 1905 год на Аршаншчыне. Орша, 1926; Майзель Л.Н. 1905—1907 гг. на Беларусі: Хроніка падзей. Мн., 1934. Эдуард Ліпецкі. ГОРАЦКАЯ АРГАНІЗАЦЬІЯ САЦЫЯ- ЛІСТАЎ-РЭВАЛЮЦЫЯНЁРАЎ. Асоб- ныя эсэраўскія гурткі ў Горацкім пав. ўзніклі ў 1903—04. У 1905 існавалі 2 арг-цыі: у мяст. Горкі і Дуброўна, у якія ўваходзілі сяляне, рабочыя, прадстаўнікі сярэдніх слаёў (настаўнікі, урачы, наву- чэнцы вучылішчаў) і інш. У рэвалюцыю 1905—07 эсэры Горацкага пав. ўдзельнічалі ў сумесных паліт. акцыях з мясц. арг-цыямі РСДРП і Бунда. У студз.—лют. 1905 у Горках праводзіліся дэманстрацыі і мітынгі пратэсту супраць расстрэлу дэманстрантаў 9 студз. ў Пе- цярбургу. Былі спробы агітац. работы ў арміі. У канцы 1905 пад кіраўніцтвам эсэра А.Котава ў в. Бурая Дубровенскай вол. арганізаваны выступленні сялян, якія былі жорстка задушаны — 1 селянін забіты, 4 — паранены. Котаў асуджаны на 3 гады ссылкі. На пач. 1906 эсэры Го- рацкага пав. арганізавалі «Сялянскі са- юз» і правялі некалькі нелегальных з'ез- даў сялян. У 1907—10 арг-цыі эсэраў у Горацкім пав., як і на ўсёй Беларусі, ліквідаваны. Іх аднаўленне пачалося пас- ля Лютаўскай рэвалюцыі 1917. Лідэр го- рацкіх эсэраў Л.А.Хрысаненкаў — стар- шыня павятовага Савета сялянскіх дэпу- татаў — выбраны дэпутатам Устаноўчага сходу, уваходзіў у склад ваен. секцыі, выбранай 4-м з'ездам эсэраў (снеж. 1917). Сярод дакументаў ЦК партыі са- цыялістаў-рэвалюцыянераў захавалася службовая запіска Хрысаненкава — «Схематычны план барацьбы за Уста- ноўчы сход», у якой прапаноўвалася ад- крыць сход раней намечанага тэрміну ў Кіеве, у выпадку разгону сходу ар- ганізаваць 1—2.1.1918 дэманстрацыі, наладзіць кантакты з Усебел. з'ездам і Укр. Цэнтр. радай і інш. Гэты план эсэ- раўская фракцыя Устаноўчага сходу адхіліла, палічыўшы яго залішне рады- кальным. Пасля выгнання ў лют. 1918 правых эсэраў з органаў сав. улады Го- рацкага пав. пра дзейнасць арг-цьіі зве- стак не знойдзена. Літ.. М а й з е л ь Л.Н. 1905—1907 гг. на Беларусі: Хроніка падзей. Мн., 1934; 1905 год на Аршаншчыне. Орша, 1926. Эдуард Ліпецкі. ГОРАЦКІ ГІСТАРЫЧНА-ЭТНАГРА- ФІЧНЫ МУЗЕЙ. Адкрыты ў 1988 у г. Горкі Магілёўскай вобл. Мае 8 экспазіц. залаў (пл. экспазіцыі 426 м2), болып за 3 тыс. экспанатаў асн. фонду (1992). Ад- дзелы: археалагічны, гісторыі краю да- сав. перыяду, сав. перыяду, Вял. Айч. вайны, этнаграфічны, мастацкі. Экспа- нуюцца прылады працы і палявання эпохі неаліту, знойдзеныя на тэр. Горац- кага і суседніх з ім раёнаў; шліфаваныя і свідраваныя каменныя сякеры бронзавага веку; жалезныя вырабы, фрагменты гліняных ляпных пасудзін днепра- дзвінскай культуры з гарадзішча Нікадзімава; прылады працы, рыба- лоўства, упрыгожанні, гліняны посуд за- рубінецкай культуры з гарадзішча Горы; калекцыя манет Расіі 18—20 ст.; ёсць электрыфікаваная карта «Археалагічныя помнікі Горацкага раёна»; фотакопія Метрыкі Вял. княства Літоўскага, дзе за- сведчана першае пісьмовае ўпамінанне пра Горкі, калі вёска і маёнтак уваходзілі ў Мсціслаўскае ваяводства ВКЛ; карта сял. хваляванняў 1655. Асобныя стэнды займаюць матэрыялы пра Горацкі маён- так (фотакопія інвентара 1683, карта «Гандлёвыя шляхі ў XV—XVIII ст.», ка- лекцыя солідаў 1660—65, дакументы з пералікам 28 спецыяльнасцей горацкіх рамеснікаў), падзеі Паўночнай вайны 1700—21 (фотакопія гравюры Сміта «Пётр Вялікі», копія карты-схемы «Ла- гер расійскай арміі пад кіраўніцтвам Пятра 1 з 13 ліпеня па 1 жніўня 1708 г. на р. Проня», гравюра У.Мазуроўскага «Бітва каля в. Лясная», бюст Пятра I, скульптура К.Аляксеева і інш.), падзеі Айч. вайны 1812 (карта ваен. дзеянняў рус. войск пад камандаваннем М.Ажа- роўскага, дакументы пра барацьбу з французамі сялян в. Машкова Горы-Го- рацкага маёнтка). Значнае месца ў экс- пазіцыі адведзена матэрыялам пра засна- ванне і дзейнасць Горы-Горацкага зем- ляробнага інстытута (фотакопія дакумента аб заснавакні ў 1836 земля- робчай школы, здымкі карпусоў і лаба- раторый, працы вучоных А.В.Саветава, І.А.Сцебута і інш.). Экспануюцца шматлікія крыніцы, успаміны пра падзеі ў Горках у час паўстання 1863—64, у т.л. фотаздымак удзельніка паўстання М.Янкоўскага, карціна Б.Пярвунінскіх «Выступленне Л.Звяждоўскага на базар- най плошчы 24 красавіка 1863 года»; апісанні рамесных прадпрыемстваў у Горках, прашэнні жыхароў павета на імя цара аб паляпшэнні становішча сялян; фотакопіі газ. «Наша ніва» з допісам вучня земляробчай школы М.Гарэцкага, партрэт члена выканаўчага к-та арг-цыі «Народная воля» Р.П.Ісаева, які неадна- разова бываў у Горках з мэтай ар- ганізаваць у павеце народніцкае пася- ленне; матэрыялы аб іскраўскім руху, Горацкай арг-цыі РСДРП(б), аб удзеле землякоў у рзв. руху і падзеях часоў гра- мадз. вайны, у т.л. пра старшыню пер- шага рэўкома на Чукотцы М.С.Мандры- кава. Экспанаты музея расказваюць пра падзеі ў час калектывізацыі ў раёне, пра лёсы землякоў, якія былі беспадстаўна рэпрэсіраваны. У экспазіцыі, прысвеча- най падзеям Вял. Айч. вайны, матэрыя- лы пра акупацыю раёна ням.-фаш. захопнікамі, дзейнасць Горацкаіа патры- ят. падполля, пра землякоў — Герояў Сав. Саюза М.В.Аўс).зеева. РУ.Доль-
нікава, Ц.Р Сянькова, Лз.Г.Сухаварава, Ф.А.Угначова, М.Ф.Шындзікава, ІЛ.Якубоўскага, пра баявыя дзеянні на тэр. раёна польскай дывізіі імя Т.Кас- цюшкі, лётчыкаў з авіяэскадрыллі «На- рмандыя—Нёман», вызваленні Горацка- га р-на ад акупантаў. Пасляваен. жыццю прысвечаны экспазіцыі «Сельская гаспа- дарка раёна», «Развіццё прамысловасці, транспарту, бытавога абслугоўвання», «Народная асвета, ахова здарояў, куль- тура». У аддзеле этнаграфіі экспануюцца землеапрацоўчыя нрылады, каменныя жорны і ступы, лубяная сявенька, адзен- не 2-й пал. 19 — пач. 20 ст., вырабы ткацтва. ганчарства. інструменты сталя- роў, цесляроў, кавалёў, шапавалаў і інш., выданні, прысвечаныя вывучэнню эгнагр. асаблівасцей краю. Мастацкі ад- дзел аформлены як карцінная галерэя, дзе выстаўлены творы землякоў-жы- вапісцаў В.І.Васільева. Я.Л.Сімкіна, Ф.К.Яўменкі і інш. Працуюць (1993) філіялы музея ў вёсках Аўсянка. Леніна. Маслякі, Копцеўка. Літ- Л і ў ш ы ц У.М. Горацкі гістарыч- на-этнаграфічны музей: Давед. - Горецкнй нсторнко-этнографнческвй музей: Путево- днтель. Мн., 1991. Уладзімір Ліўшыц. ГОРАЦКІ ПАВЕТ. Існаваў на Беларусі ў 1861 —1924. Цэнтр — г. Горкі. Утвора- ны ў 1861 у Магілёўскай губ. з частак Аршанскага і скасаванага Капыскага па- ветаў. Пл. 2487 кв. вёрст, нас. каля 80 тыс. чал. (2-я пал. 19 ст.). На канец 19 ст. ўключаў 12 валасцей: Баеўскую, Га- радзішчанскую, Горацкую, Дубровен- скую, Любініцкую, Маслакоўскую, Нічыпаравіцкую, Пугляеўскую, Рама- наўскую (з кастр. 1918 Ленінская). Саўскую, Святошыцкую, Хаўбнянскую. Са студз. 1919 павет у складзе БССР. 8.4.1919 Пугляеўская вол. перададзена Аршанскаму пав. 3 26.4.1919 Г.п. — у Гомельскай губ. РСФСР. 4.5.1922 да па- вета далучаны Дрыбінская, Гарадзецкая і Раснянская воласці скасаванага Чаву- скага пав. 27.7.1922 павет (за выключэн- нем Нічыпаравіцкай вол.. уключанай у Магілёўскі пав.) перададзены Смален- скай губ. У 1923 праведзена ўзбуйненне валасцей, іх стала 7: Горацкая, Дрыбінская, Дубровінская. Капыская. Ленінская, Ляднянская, Маслакоўская. 3.3.1924 Г.п. вернуты ў склад БССР. 17-7.1924 скасаваны, болыная частка тэр. ўключана ў Аршанскую акругу, у складзе якой утвораны Горацкі раён. Вячаслаў Насевіч ГОРАЦКІ РАЁН. Размешчаны на ПнУ Магілёўскай вобл. Цэнтр — г. Горкі. Пл. 1.3 тыс. км2, нас. (без райцэнтра) 23,5 тыс. чалавек (1992). Паверхня пласка- хвалістая, парэзаная рачнымі далінамі і ярамі. На ПнУ раёна заходзяць адгор і Смаленскага ўзвышша. Па тэр. раёна ця- чэ р. Проня з прытокамі Парасіца, Быс- трая, Галыша, Бася, Паўна. Праходзіць чыгунка Орша—Крычаў. Раён утвораны 17-7.1924 у Аршанскай акрузе (да 26.7.1930). 20.8.1924 падзеле- ны на 12 сельсаветаў: Горацкі, Гара- дзецкі, Горскі, Кацялёўскі, Красулінскі Аўтар В Л Насевіч (пазней Шарыпскі, з 16.7.1954 Саўскі), Ленінскі, Любіжскі, Палёнскі (Палён- каўскі), Панкратаўскі (з 18.2.1972 До- браўскі), Паршынскі, Сенькаўскі (з 1931 Рэкценскі), Чашніцкі. 8.7.1931 да раёна далучаны Бельскі (Кішчыцкі), Гаспо- даўскі (Трылесінскі), Гарадзецкі, Дрыбінскі, Кледнявіцкі, Карэбскі, Паку- ценскі, Чурылаўскі (Студзяпецкі) сель- саветы скасаванага Дрыбінскага р-на, Маслакоўскі сельсавет скасаванага Ко- пыскага р-на, Пячонкаўскі сельсавет скасаванага Раснянскага р-на. 25.7.1931 далучаны Чэрнеўскі сельсавет Чавускага р-на. Пячонкаўскі сельсавет перададзены Мсціслаўскаму р-ну. 5.9.1931 далучаны Жданавіцкі сельсавег Чавускага р-на. 12.2.1935 Бельскі (Кішчыцкі), Гара- Ль. Археалагічныя помніхі Помнікі і памятныя мясцты, 1 звязаныя з імвнамі аыдат- ных людэей Помнікі і мясшны. звязаныя ф з падзеямі Вялікай Айчын- най вайны 1941 45 гг. О Помнікі ахеяраы фаюызму Й Помнікі архітэктуры 87 ГОРАЦКІ Г дзецкі, Гасподаўскі (Трылесінскі), Дрыбінскі, Жданавіцкі, Карэбскі, Клед нявіцкі, Пакуценскі, Чэрнеўскі, Чуры- лаўскі (Студзянецкі) сельсаветы пера- дадзены адноўленаму Дрыбінскаму р-ну 5.4 1935 далучаны Рудкаўшчынскі сель- савет Аршанскага р-на. 3 20.8.1938 раён у Магілёўскай вобл. У эканоміцы раёна з часу яго ўтва- рэння вядучае месца займае с.-г. вытвор- часць. На пачатку 1920-х гадоў на базе б. маёнтка Раманава (з кастр. 1918 Леніна) дзейнічаў саўгас «Леніпа». У 1923 у якасці шэфскай дапамогі ад У.І.Леніна сюды быў прысланы першы трактар «Фардзон». У 1926 існавалі саўгасы «Леніна», «Горкі», «Іванова». У 1930 у Горках пачала працаваць МТС. пры яком дзейнічалі курсьі падрыхтоўкі брыгадзіраў, выдавалася газ. «За баль- шавіцкія калгасы». У 1932 МТС абслу- гоўвала 76 калгасаў і сельскагаспадар- чых камун васьмі сельсаветаў. У 1935— 36 былі створаны Ленінская, Горская, Палёнкаўская, Ліхачоўская МТС (ліквідаваны ў 1957— 58). У 1932 у раё- не 222 калгасы, у 1934 — 250. У 1922— 23 аднавілі работу нацыяналізаваныя ў 1918 лесапільныя прадпрыемствы ў вёс- ках Ліхачова, Зубры, лесапілыіае і мука- мольнае прадпрыемства ў в. Цімохаўка. бровары ў б. маёнтках Копцеўка і Рама- нава (Леніна). У 1930 працавалі торфа- распрацоўчая арцель «Сысоўка», торфа- завод «Чэпелінка», Самадумскі ле- сапільны завод, Шарыпскі льнозавод.
88 ГОРВАЛЬ маслазаводы ў вёсках Любіж, Шарыпы, мястэчках Горы і Леніна, піваварнае прадпрыемства ў Леніне. 3 1934 дзейнічаў Ліхачоўскі льнозавод. У 1935 у раёне на тэр. калгасаў і саўгасаў праца- валі 39 млыноў, 74 кузні па рамонце с.-г. інвентару, 2. бандарныя, 1 шавецкая май- стэрні. У 1940 у Горках і раёне працавалі 50 пачатковых, 10 сярэдніх і 11 сямігадовых школ. У ліп. 1941 раён акупіраваны ням- фаш. захопнікамі. 3 вер. 1941 да ліст. 1942 тут дзейнічала Горацкае патрыя- тычнае падполле, падп. райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ. У лютым 1942 у До- браўскім лесе пачала дзейнічаць група партызан на чале з А.В.Шульгіным і Дз.Ф.Вайстровым. ГІапоўніўшыся за кошт падпольшчыкаў, яна аформілася ў Горацкі партыз. атрад. У жн. 1942 атрад падзелены на 2 самастойныя, на базе якіх створаны партыз. брыгада «Звязда» (камандзір М.І.Іўлеў). На тэр. раёна дзейнічалі таксама партыз. брыгады 35-я, 47-я «Перамога», 115-я Горацкая, асобныя атрады 2, 3, 112-ы Горацкі. У кастр. 1943 у выніку Смаленскай апера- цыі войск Зах. фронту частка раёна (вёскі Леніна, Горы. Бацвіньева і інш.) была вызвалена. Да чэрв. 1944 пярэдні край абароны праходзіў на тэр. раёна па лініі Леніна—Лукі—Мікуліна—Ніка- дзімава. 12—13.10.1943 непадалёку ад в. Леніна ў складзе 33-й арміі Зах. фронту ўпершыню ўступілі ў бой супраць ням. фаш. захопнікаў 1-я Польская пях. дывізія імя Т.Касцюшкі (камандзір З.Берлінг) і 1-ы польскі танкавы полк імя Герояў Вестэрплятэ. 15.10.1968 у вёсцы адкрыты мемарыяльны комплекс савецка-польскай баявой садружнасці. Поўнасцю раён вызвалены войскамі 2-га Бел. фронту ў чэрв. 1944 у ходзе Масілёўскай аперацыі 1944. За гады аку- пацыі ням. фашысты знішчылі ў горадзе і раёне 2530 жыхароў, спалілі і разраба- валі 110 вёсак, вёскі Напраснаўка, Новае Прыбужжа і Расна знішчаны разам з жыхарамі. 16.9.1959 да раёна далучаны Гара- дзецкі, Дрыбінскі, Кароўчынскі, Перша- майскі, Чурылаўскі (з 19.1.1960 Коп- цеўскі) сельсаветы скасаванага Дрыбінскага р-на, 14.10.1959 — Паку- ценскі і Раснянскі сельсаветы Мсціслаўскага р-на, Суслаўскі і Бельскі сельсаветы б. Дрыбінскага р-на. 4.1.1990 у сувязі з аднаўленнем Дрыбінскага р-на яму са складу Г.р. перададзены Дрыбінскі, Раснянскі, Кароўчынскі, Пер- шамайскі. Цемналескі сельсаветы. На 1.10.1992 у складзе раёна 173 нас. пунк- ты, 12. сельсаветаў: Аўсянкаўскі, Будскі, Горацкі, Горскі, Добраўскі, Копцеўскі (былы Чурылаўскі), Ленінскі, Масла- коўскі, Паршынскі. Рудкаўшчынскі, Рэкценскі (былы Сенькаўскі), Саўскі. 19 калгасаў і саўгасаў, племзавод «Леніна», міжгасп. прадпрыемства «Дняпрэц». злеватар (каля в. Нівішчы). На тэр. Г.р. знаходзіцца Беларуская сельскагаспа- дарчая акадэмія. У раёне (без г. Горкі) дзейнічаюць пед. вучылішча (в. Леніна), 10 сярэдніх, 9 няпоўных сярэдніх, 17 па- чатковых, 2 муз. школы, 34 клубныя і 36 бібліятэчных устаноў, Мемарыяльны комплекс савецка польскай баявой сад- ружнасці, 17 фельчарска-акушэрскіх пунктаў, 4 бальніцы, 5 аптэк, станцыя хуткай дапамогі (в. Леніна). Выдаецца газета «Ленінскі шлях». Найб. значныя помнікі археалогіі: за- мчышча і пасад у в. Горы, гарадзішчы Воўкаўшчына, Маслакі, Нікадзімава і інш. Брацкія магілы сав. воінаў (в. Горы, Паршына), брацкая магіла камбедаўцаў (в. Палёнка), вайсковыя могілкі (в. Бацвіннева, Каменка, Старына і інш.), магілы ахвяр фашызму (в. Клін, Напрас- наўка, Палёнка, Тушавая), магіла сав. патрыётаў (в. Тудараўка), помнікі М.С.Мандрыкаву (в. Горы), С.Д.Па- годзіну (чыг. ст. Пагодзіна). Помнікі архітэктуры: рэшткі касцёла пач. 19 ст. і сядзіба канца 19 ст. (в. Расна). Радзіма бел. пісьменніка В.Каваля (в. Сава), Маршала СССР, двойчы Героя Сав. Са- юза І.І.Якубоўскага (в. Зайцава). Літ.' Л нвшнц В.М. Горкн: Нст.-экон. очерк. Мн., 1989; Збор помнікаў гісторыі і кулыуры Беларусі: Магілёўская вобл. Мн., 1986. Вольга Князева ГОРВАЛЬ, вёска ў Глыбаўскім сельсаве- це Рэчыцкага р-на, на беразе р. Бя- рэзіна. За 30 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Рэчыца. 138 двароў, 250 ж. (1993). Паводле археал. звестак, паселішча ў Г. існавала ўжо ў 12—13 ст. Верагодна, уваходзіла ў Рэчыцкую вол. Чарні- гаўскага княства. У канцы 14 — пач. 15 ст. вылучана ў якасці цэнтра самастой- най воласці, якая ахоплівала абодва бе- рагі Дняпра і Бярэзіны. Пры вял. кн. ВКЛ Вітаўту належала віленскаму ваяво- ду В.Манівіду, потым, відаць, яго сыну і ўнуку. Пасля згасання роду Манівідаў Г. — дзярж. ўласнасць. 3 1503 упамінаецца як мястэчка ў мірным дага- воры паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржа- вай. Знаходзілася ў кіраванні велікакняжацкіх намеснікаў. У 1500— 37, у час знаходжання Гомельскай вол. ў складзе Маскоўскай дзяржавы, мела важнае абарончае значэнне на мяжы з апошняй. Тут быў пабудаваны Гор- вальскі замак. У 1535 Г. спалена рус. войскамі. У 1543, калі жонка вял. кн. ВКЛ і караля Польшчы Жьігімонта I Старога Бона збіралася абмяняць свае маёнткі Усвят і Азярышча на маёнтак Ковель кн. В.М.Сангушкі, кароль замест іх вызначыў на абмен Г. 3 гэтага часу маёнтак Г. перайшоў ва ўласнасць да кн. Сангушкаў. 3 1565 у Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. У 1627 кн. С.С.Сангушка запісаў сваёй жонцы А.Гасеўскай забес- пячэнне на Г. у суме 40 тыс. злотых. У ліст. 1654 Г. спалена ўкр. казакамі І.Н.Залатарэнкі. Пазней Г. перайшла да Віленскага капітула, упамінаецца як яго маёнтак з 1698. У 1731 маёнтак налічваў 294 дымы. У 1784 у Г. ўпамінаецца цар- ква, маёнтак уключаў 13 вёсак і 5 сла- бод. 3 1793 у складзе Рас. імперыі, у Рэ- чыцкім пав. Чарнігаўскай, з 1796 — Мінскай губ. Канфіскаваны ў ліку маён- ткаў каталіцкай царквы, з 1835 належаў панам Халадоўскім. 3 1861 Г. — цэнтр воласці ў Рэчыцкім пав. У 1870 у мяс- тэчку Г. 186 рэвізскіх душ мужч. полу, у 1892 — 2146 ж. Існавалі сельская школа, валасны шпіталь. Гандлёвы абарот мяс- тэчка складаў 0,5 млн. руб. серабром за год. У снеж. 1905 адбылося Горвальскае выступленне сялян 1905. У 1918 рэ- чыцкія партызаны разграмілі тут ням. гарнізон. 3 8.12.1926 вёска Г. — цэнтр Горвальскага р-на, з 4.8.1927 — цэнтр сельсавета ў Рэчыцкім р-не. У Вял. Айч. вайну 1941—43 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія ў ліп. 1943 г. спалілі вё- ску (360 двароў), загубілі 93 яе жыха- роў. 19.11.1943 партызаны разграмілі ка- ля Г. гітлераўскую часць і ўтрымлівалі вёску да падыходу Чырв. Армі (гл. Гор- вальская аперацыя 1943}. Пасля вайны адноўлена. 3 2.4.1959 у Глыбаўскім сель- савеце. Уваходзіць у саўгас «Падлессе». Клуб, б-ка, аддз. сувязі, фельчарска-аку- шэрскі пункт, аптэка, 2 магазіны. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан (у лесе каля вёскі), магіла ахвяр фашызму, помнік партызанам. Захаваліся помнікі археалогіі — стаянка эпохі неаліту (4— 2-е тыс. да н.э.), гарадзішча мілаградскай, зарубінецкай культур і эпохі Кіеўскай Русі, курганны могільнік. Вячаслаў Насевіч ГОРВАЛЬ, група археал. помнікаў каля в. Горваль Рэчыцкага р на. Стаянка эпохі неаліту (4—2-е тыс. да н.э.). У вёсцы, каля могілак. Вы явіў і абследаваў у 1977 У.П.Ксяндзоў. Культурны пласт на большай частцы разбураны ветравой эрозіяй. Знойдзены крамянёвыя скрабкі, наканечнікі стрэл, ножападобныя пласціны, адшчэпы. фрагменты керамікі, упрыгожанай гра- беньчата-ямачным арнаментам. Гарадзішча мілаградскай, за- рубінецкай культур і эпохі Кіеўскай Русі. За 1,5 км на Пд ад вёскі Пляцоўка трохвугольная, пл. 600 м2. 3 боку поля ўмацавана валам і ровам. Даследавалі ў 1958 В.М.Мельнікоўская, у 1976 Г.В.Штыхаў. Культурны пласт 0,6 м. Знойдзены рэшткі ляпнога посуду, ган- чарнай керамікі 11—13 ст. (у верхняй частцы). За 300 м на У ад вёскі, на пра- вым беразе р. Бярэзіны курганны могільнік зЗО насыпаў вышынёй 0,5—2 м, дыяметрам 9— 12. м. Літ. Шгыхов Г.В. Обследованне го- родніц н курганов в Речнцком районе / / Археологнческне открытня 1976 г. М., 1977. Уладзімір Ксяндзоў, Георгій Штыхаў. ГОРВАЛЬСКАЕ ВЫСТУПЛЕННЕ СЯ- ЛЯН 1905. Адбылося ў снеж. 1905 у м. Горваль Рэчыцкага пав. У канцы 1905 па ініцыятыве агітатараў Усерас. сялянскага саюза братоў А. і Ц.Чысцікаў тут створа- на арг-цыя гзтага саюза. Яе члены — жыхары мястэчка Л.Козыр, М. і Р.Гала- шы раз'язджалі па вёсках і агітавалі ся- лян далучацца да саюза, аб явіць усеаг. забастоўку. 19.12.1905 (1.1.1906)
89 ГОРКІ паліцыя зрабіла вобыск у Козыра. Пры арышце ён крыкнуў: «Завіце народ!» Вя- скоўцы, узброеныя каламі, вызвалілі яго. Пабіты ўраднік уцёк, а прыстаў схаваўся ў валасным праўленні. Сяляне вырашылі трымаць у палоне прыстава, пакуль не будуць вызвалены арыштаваныя раней браты Чысцікі. 20 снеж. ў валасное праўленне дастаўлены 2 схопленыя жан- дарскія унтэр-афіцэры. Ураднік, 2 гара- давыя, 10 паліцэйскіх, якія прыбылі з Рэчыцы, вызвалілі прыстава і жандараў, але сяляне пачалі склікаць народ. Да праўлення збеглася амаль усё на- сельніцтва мястэчка. Натоўп выгнаў урадніка з памагатьімі за ваколіцы Гор- валі. Мястэчка часова апынулася ў руках паўстанцаў. Захар Шыбека. ГОРВАЛЬСКАЯ АПЕРАЦЫЯ 1943, разгром партыз. брыгадамі «Жалязняк» (камандзір В.І.Шаруда), імя Панама- рэнкі (камандзір І.І.Бандарэнка) і 108-м партыз. атрадам імя Катоўскага (ка- мандзір М.А.Трусноў) ням.-фаш. часцей у в. Горваль Рэчыцкага р-на 19.11.1943. У ходзе Гомельска-Рэчыцкай аперацыі 1943 пад ударамі наступаючых 48-й і 65-й сав. армій Бел. фронту ням. войскі пачалі спешна адступаць у напрамку Бабруйска Камандаванне Бел. фронту паставіла перад партызанамі задачу пе- ракрыць дарогу з Рэчыцы на Горваль і Шацілкі і не прапусціць па ёй адступаю- чыя часці гітлераўцаў. Партызаны замініравалі дарогі, тактыкай засад і не- чаканых атак не дазволілі праціўніку прабіцца з Горвалі на Шацілкі. 3 16 ліст. партызаны больш за суткі вялі бязлітасны бой з праціўнікам, які меў на ўзбраенні танкі, бронемашыны, артыле- рыю. Гітлераўцы, панёсшы вял. страты ў жывой сіле і пакінуўшы больш за 25 аўтамашын, вярнуліся ў Горваль і пачалі спешна наводзіць пераправу цераз Бя- рэзіну, каб на яе левым беразе злучыцца з гомельскай групоўкай. Атрымаўшы за- гад разграміць праціўніка, партызаны 19 ліст. ўварваліся ў Горваль, імклівай ата- кай прыціснулі гітлераўцаў да ракі. У паніцы фашысты кінуліся ўплаў цераз раку, але мала каму з іх удалося дасяг- нуць берага. У гэтым баі партызаны знішчылі больш за 150 салдат і афіцэраў, захапілі ўсю тэхніку ворага, у т.л. 110 аўтамашын, гружаных боепрыпасамі, прадуктамі і абмундзіраваннем. Гітлераўцы неаднаразова спрабавалі пе- раправіцца цераз Бярэзіну і зноў за- хапіць Горваль, але партызаны моцна ўтрымлівалі свае пазіцыі на працягу 5 сутак да прыходу часцей Чырв. Арміі. У Горвалі ў памяць аб баявых дзеяннях партызан у 1977 пастаўлены абеліск. Літ.: Всенародная борьба в Белорусснн протнв немецко-фашнстскнх захватчнков в годы Велнкой Отечественной войны. Мн., 1985. Т. 3. С. 45—46; Всенародное партнзан- ское двнженне в Белорусснн в годы Велн- кой Отечественной войны (нюнь 1941 — нюль 1944); Документы н матерналы. Т. 2, кн. 2. Мн., 1978. Віктар Гетаў. ГОРВАЛЬСКІ ЗАМАК. Існаваў у 16— 18 ст. Размяшчаўся на ўсх. ўскраіне в. Горваль Рэчыцкага р-на, на правым бе- разе р. Бярэзіна. З'яўляўся важным пун- ктам кантролю за пераправай цераз Бя- рэзіну і водным шляхам да Дняпра. За- мчышча са слядамі земляных басгыёнаў з усх. боку мае форму, блізкую да чаты- рохвугольнай (40 х 20 м). 3 Пн і Пд ахаваны прыроднымі ярамі, з У — вы- сокім (да 13 м) схілам берага Бярэзіны, з напольнага боку — штучнымі ровам і ва- лам. У 16 ст. замкам валодалі дзяржаўцы Б.І.Шалупа (з 1528), каралева Бона, кн. В.Сангушка. У 17 ст. Г.з. — уладанне Віленскага капітула (савета пры епіскапе). Паводле іканаграфічных матэ- рыялаў, Г.з. у 16 ст. быў бастыёнам, але меў і драўляныя ўмацаванні. У 1648 пад Горваллю ўкр. казакі разбілі войска стражніка ВКЛ кн. Мірскага і авалодалі замкам. У ліст. 1654 казакі ўкр. гетмана І.Н.Залатарэнкі вымушаны былі браць Г.з. штурмам, у выніку чаго «замок Гор- воль позжено». Пазней Г.з. адноўлены і праіснаваў да Паўн. вайны 1700—21, у час якой быў канчаткова знішчаны. За- мчышча даследаваў у 1981 М.А.Ткачоў. Міхась Ткачоў. ГОРВАЛЬСКІ РАЁН. Існаваў у БССР у 1926—27. Утвораны пасля 2-га ўзбуйнення БССР 8.12.1926 у складзе Рэчыцкай акругі. Цэнтр — мястэчка Горваль. Пл. 535 км2, нас. 14 761 чал. (на 1.1.1925), 56 нас. пунктаў. Падзя- ляўся на 20 сельсаветаў: Балашаўскі, Ба- равікоўскі, Берагава-Слабодскі, Васіль- коўскі, Восаўскі, Вузнажскі, Гавенавіцкі, Горвальскі, Дзюрдзеўскі, Дуброўскі, За- тонскі, Маскалёўскі, Рудзецкі (Рудзецка- Алізараўскі), Сведскі (Сведальскі), Свідэрскі (Свідэрска-Мілаградглыбаў- скі), Святоўскі, Стасеўскі, Селішчанскі, Чарнейкаўскі, Шупейкаўскі. 9.6-1927 у сувязі са скасаваннем Рэчыцкай акругі перададзены ў склад Гомельскай акругі, 4.8.1927 скасаваны, тэрыторыя перада- дзена ў склад Рэчыцкага р-на. Мікалай Камінскі. «ГОРЕЦКНЙ ВЁСТННК», грамадска- палітычная газета. Выходзіла з 18(31 ).5.1917 да 5(18).1.1918 у г. Горкі на рус. мове 2 разы на тыдзень. Выдава- лася Саюзам служачых Горацкага павя- товага земства, фактычна была органам Горацкага аддзела Партыі нар. свабоды (кадэтаў). Рэдактар С.Г.Цытовіч. Газета прапагандавала ідэі негвалтоўнага рэ- фармісцкага пераўтварэння грамадства. Праз прызму агульнарасійскіх падзей ас- вятляла паліт. жыццё Горак і Горацкага пав., падкрэсліваючы ролю мясц. ар- ганізацыі кадэтаў. Паведаміла пра ўтварэнне ў Горках пасля Лютаўскай рэ- валюцыі 1917 Выканаўчага к-та для пра- вядзення ў жыццё рашэнняў Часовага ўрада. Інфармавала пра павятовыя з’ез- ды сял. дэпутатаў. Змяшчала матэрыялы пра падрыхтоўку, правядзенне і вынікі выбараў у органы мясц. самакіравання і ва Усерасійскі Устаноўчы сход. Вы- ступіла супраць гвалтоўнага захопу ўлады бальшавікамі ў кастр. 1917, раска- зала пра надзвычайнае пасяджэнне павя- товага земскага сходу 20.11.1917, які вы- казаўся за неабходнасць барацьбы суп- раць бальшавіцкага рэжыму. Асудзіла разгон у снеж. 1917 Усебеларускага з'ез- да, меркавала, што «...беларускі рух мо- жа адыграць вялікую ролю ў справе ад- раджэння Расіі» (1.1.1918). У перадавым артыкуле апошняга нумара «Да склікання Устаноўчага сходу» газета зноў абгрунтоўвала патрэбу мірнага кан- стытуцыйнага шляху пераўтварэння гра- мадства. Ігар Шардыка. ГОРКІ, стаянкі позняга мезаліту (6 — 5-е тыс. да н.э.) і курганны могільнік часоў Кіеўскай Русі каля в. Горкі Чэрыкаўскага р-на. Стаянка-І.За 1 кмна ПдЗ ад вёскі, на правым беразе р. Сож. Адкрыў у 1928 К.М.Палікарповіч, даследаваў у 1974 — 80 В.Ф.Капыцін. Знойдзена больш за 55 тыс. крамянёвых вырабаў, сярод якіх прылады працы (скрабкі, двайныя праколкі, сякеры), прылады па- лявання (наканечнікі стрэл, вастрыі, но- жападобныя пласціны), нуклеусы, тра- пецыі. На месцы пасялення, магчыма, існавала крэменеапрацоўчая майстэрня (шмат дробных асколкаў, лускі, адшчэ- паў і пласцін). На паўн. ускраіне стаянкі курганны могільнік з 5 насы- паў вышынёй 0.5—1,8 м, дыяметрам 8— 14 м. С т а я н к а -2. За 200 м на ПдУ ад стаянкі-1, на левым беразе ручая Кры- нічны, што ўпадае ў старыцу р. Сож. Выявіў у 1928 Палікарповіч, даследавалі ў 1977—78 ВЛ.Ліпніцкая, у 1972 і 1984 Капыцін. Знойдзена больш за 10 тыс. крамянёвых вырабаў (нуклеусы, тронка- выя наканечнікі стрэл, вастрыі, трапе- цыі, прылады сякучых форм, вырабы з выемкай, скрабкі, разцы). Літ.: Полнкарповнч К.М. Стоянкн Среднего Посожья / / Матерналы по ар- хеологнн БССР. Мн., 1957. Т. 1; Лнпннц- к а я О.Л. Мезолнтнческая стоянка Крн- ннчная / / Краткне сообшення Мн-та ар- хеологнн АН СССР. М., 1979. Вып. 157; К о п ы т н н В.Ф. Мезолнтнческое поселе- нне Горкн в Посожье / / Там жа; Я г о ж. Памятннкн фннального палеолнта н мезо- лнта Верхнего Поднепровья. Могнлёв, 1991. Вячаслаў Капыцін. ГОРКІ, горад, цэнтр Горацкага р-на, на р. Проня пры ўпадзенні ў яе р. Парасіца і Капылка. За 86 км на ПнУ ад Магілёва, за 3 км ад чыг. ст. Пагодзіна на лініі Ор- ша—Крычаў, вузел аўтадарог на Оршу, Магілёў, Мсціслаў, Дрыбін. 32 тыс. жы- хароў (1992). Упершыню ўпамінаецца ў дакументах пач. 16 ст. як сяло ў складзе Горы-Горац- кага маёнтка. Першы вядомы ўладальнік сяла — князь Друцкі-Горскі. У час Лівонскай вайны 1558—83 Г. за- няты рус. войскамі (1563). 3 1584 нале- жалі Сапегам. У 1619 вял. канцлер ВКЛ Л.Сапега даў жыхарам прывілей на са- макіраванне. У 1633 Г. перайшлі да ста- рэйшага сына Л.Сапегі Яна Станіслава, а пасля яго смерці ў 1635 — да мал. сына Казіміра Льва. 3 17 ст. — цэнтр маёнтка.
ГОРКІ У Г. рэгулярна праводзіліся кірмашы У 1-й пал 17 ст. Г. згадваюцца як горад. На пачатку вайны Расіі з Рэччу Пас- палітай 1654—67 знаходзіліся пад кант- ролем Беларускага палка пад каманда- ваннем Г.Паклонскага. 3 1660 ула- дальнік горада — кн А.Палубінскі, з яго дазволу ў Г. пабудавана першая права- слаўная царква. Паводле Андросаўскага перамір я 1667 Г. засталіся ў складзе Рэ- чы Паспалітай. Пасля смерці Па- лубінскага (1679) Г перайшлі да яго дачкі Ізабелы, якая ў 1686 выйшла за муж за Ежы Станіслава Сапегу (меў ты- тул «графа на Горы-Горкі»), 3 1676 у Г існавала праваслаўнае брацтва і школа Паводле інвентара 1683, у горадзе 510 дамоў, 2 прадмесці — Зарэчча і Казіміраўская Слабада, працавалі ра меснікі 28 спецыяльнасцей. у т.л. ткачы, ганчары, збройнікі, вінакуры. У горадзе 3 рынкі, гандлявалі купцы са Смаленска, Мсціслава, Магілёва, Шклова і Оршы Купцы Г. гандлявалі сукном, палатном, рыбай у гарадах ВКЛ і Рас. дзяржавы У 1695 Е.Сапега даў яўрэям горада прывілей на права будаваць сінагогі і займацца гандлем. Паводле сведчання стольніка Пятра I П А.Талстога, які спы няўся ў Г у сак 1697, у горадзе налічвалася больш за 1 тыс. жыхароў. У 1698 сакратар аўстрыйскага пасольства У.Корб адзначаў, што горад вельмі доўгі і густа заселены У Паўн. вайну 1700— 21 Г. знаходзіліся ў зоне ваен дзеянняў У лін.—жн. 1708 тут размяшчаліся рус. войскі на чале з А.Д.Меншыкавым і Б.П.Шарамецевым, 9.7—16.8 1708 тут знаходзіўся цар Пётр і Узгорак, дзе бы- ла сгаўка цара, атрымаў пазву Пятрова горка Друп ўзгорак з часоў Паўн. вайны завецца гарой Мазепы 11.2.1711 Пётр I зноў быў у Г., аб чым сведчаць 2 лісты, адпраўленыя ім адсюль. У 1717 Г. набыў кн. Меншыкаў і валодаў імі да высылкі ў Сібір у 1727- У 1732 імператрыца Ганна Іаанаўна перадала горад графу М А.Па- тоцкаму, потым яго набыў граф Я М Са- лагуб. Пасля 1-га падзелу Рэмы Паспалітай (1772) Г. — мястэчка ў складзе Аршан- скай правінцыі, з 1777 — Аршанскага, потым Копыскага пав Магілёўскай губ У 1780 у горадзе 992 жыхары правас- лаўныя і 2 уніяцкія царквьі, касцёл. У 1795—1820 дзейнічала суконная ману- фактура, двойчы ў год збіраліся кірмашьі. У маёнтку графа Салагуба працаваў прыгонны тэатр і аркестр У 1799 у Г. і навакольных вёсках пабываў рус. паэт Г.Р.Дзяржавін, які напісаў тут некалькі вершаў («Горкі». «Млынар», «Вішы»). У Айч. вайну 1812 горад за- хапілі франц. войскі. тут загінулі 2070 жыхароў, 34 захоплены ў палон, знішчаны рамесныя прадпрыемствы, аранжарэя маёнтку, абрабаваньі сяляне. 8.11.1812 мястэчка вызвалена рус. вой- скамі пад камандаваннем ген. А П Ажа- роўскага Пасля паўстання 1830—31 Г. Герб г. Горкі. 1857. канфіскаваны ў царскую казну. У 1840—48 тут працавала Горы-Горацкая земляробчая школа (з 1842 вышзйшая с.-г. школа), у 1848—64 Горы-Горацкі земляробчы інстытут, а таксама зем- ляробчае вучылішча У сувязі з адкрыц- цём навуч. устаноў у Г заснаваны паш- товая станцыя, аптэка, нар вучылішча. метэастанцыя У 1856 у Г 3830 жыха- роў, 496 драўляных дамоў (1 мураваны), 2 цагельныя і 4 драўляныя царквы, кас- цёл, 4 яўр. малітоўныя дамы У канцы 1862 студэнты земляробчага ін-та ства- рылі падп. арг-цыю У ноч на 24 4.1863 Г. заняты паўстанцкім атрадам, да якога далучыліся члены студэнцкай арг-цыі. За ўдзел студэнтаў 1 выкладчыкаў у паўстанні земляробчы ін-т у Г. зачыне- ны 3 чэрв. 1861 Г. — горад, цэнтр Го- рацкага павета У 1864 у ім 3954 жыха- ры, 643 дамы, 19 крам, 5 цэркваў, 1 кас- цёл. Дзейнічалі механічны і конны з-ды, гадавальнік пладовых дрэў. У 1868 у Г. 4908 жыхароў, у т л. 2497 мужчын (з іх пісьменных 696), 2411 жанчын (з іх пісьменных 161), працавалі рамеснікі 39 краўцоў, 46 шаўцоў, 15 цесляроў, 13 хлебапёкаў, 12 сталяроў і інш. У 1867 за- цверцжаны герб горада: у залатым полі 3 чорныя горкі, з якіх вырасталі каласы. У 1880 у Г. 4688 жыхароў, 837 драўляных дамоў (I мураваны). 6 праваслаўных цэркваў, 7 яўр. малітоўных дамоў, 2 гар- барныя, дражджавы, 5 алейных з-даў, 4 крупадзеркі, 93 крамы У 1818 адкрыта тэлефонная станцыя Дзейнічалі земля- робчае і рамеснае вучылішчы, ка- морніцка-таксатарскія класы, нар. ву- чылішча і 2-класны жаночы пансіён. У 1879—80 у горадзе дзейнічаў Горы-Го- рацкі народніцкі гурток Для сувязі з гуртком у Г. прыязджаў член Выка- наўчага к-та «Народнай волі» Р П Ісаеў. У пач. 1902 сярод навучэнцаў рамеснага вучылішча і каморніцка-таксатарскіх класаў узнікла група прыхільнікаў газ «Нскра». У маі 1902 група правяла пер- шую ў горадзе маеўку У 1903 яна пера- тьорана ў арг-цыю РСДРП У 1902.—03 дзейнічаў рэв -прапагаьдысцкі гурток эсэраўскага кірунку «Вечавы звон». за тым Горацкая арганізацыя сацыялістау- рэвалюцыянераў, з 1903—04 — арг-цыя меншавікоў, Горацкая арг-цыя Бунда. 16.1 1905 адбылася паліт. дэманстрацыя ў знак пратэсту супраць крывавых па дзей 9 студз ў Пецярбургу У час шэсця сцяганосцы П Ю Бруцар і Ф П .Ерафееў забіты паліцыяй У 1897 у Г 6737 жыха роў (41.3% пісьменных), у 1910 — 7990. У 1888 дзейнічала 7, у 1900 — 2.9, у 1904 — 34 рамесныя майстэрні. У 1910 працавалі спажывецкае і крэдытнае т-вы, ашчадная каса, страхавыя т вы «Саламандра», «Расійскае», «Вар- шаўскае» і «Паўночнае». У горадзе былі 3 гасцініцы і 3 заезныя двары, 3 разы на год праводзіліся кірмашы. Дзейнічалі ка морніцка-агранамічнае, рамеснае і пры ходскае вучылішчы, бібліятэка, гар бальніца на 30 ложкаў і бальніца пры на- вуч. с -г. установах, 6 аптэк і аптэчных магазінаў. 5 3 1917 на сходзе прад- стаўнікоў ад гар арг-цый выбраны Вы канаўчы к-т для ажыццяўлення ў павеце пастаноў Часовага ўрада У маі 1ч17 па- чала выходзіць газ «Горецкнй вестннк», у ліп. — газ. «Свободное слово». У кан- цы снеж. 1917 на 1-м павятовым зездзе Саветаў рабочых, чырвонагвардзейскіх і сял. дэпутатаў абвешчана сав. ўлада. 3 1.1.1919 Г. ў складзс БССР, з канца лют 1919 да сак. 1924 — у РСФСР У крас. 1919 аднавіў работу Горацкі с.-г. ін-т, з 1925 Беларуская сельскагаспадачая ака- дэмія (БСГА) 1.5.1927 пры акадэміі ад- чынены першы ў СССР нядзельны уні- версітэт для сялян з 2-гадовым навучан- нем. У 1926—28 у акадэміі пранаваў выкладчыкам бел. пісьменнік МГарэцкі (у 1913 ён скончыў у Г каморніцка-аг- ранамічнае вучылішча). 3 17-7.1924 Г. — цэнтр Горацкага раёіш У 1933 у горадзе 8700 жыхароў, 2 сярэднія шко- лы, 3 бібліятэкі, Дом культуры, Дом кал- гасніка, кінатэатр, раённая паліклініка і бальніца. У канцы 1920-х—30-я гады пабудаваны льнозавод, электрастанцыя, цагельны з-д, МТС У 1939 у Г. 22,5 тыс жыхароў. У час Вял. Айч. вайны 12.71941 Г. акупіраваны ням.-фаш. за- хопнікамі Са снеж 1941 дзейнічала Го- рацкае патрыятычнае падполле Горад вызвалены 26.6.1944 воінамі 329-га (пад- палк В.А.Гусеў) 1 68-га стралк. палкоў 70-й стралк. дыьізіі 33-й арміі 2-га Бел. фронту ў ходзе Магілёўскай аперацыі 1944. Працуюць ільнозавод, масласырза- вод, хлебазавод, элеватар, камбінат буд матэрыялаў, 3 дамы быту, буд. аб яднан- не «Горкісельгасбуд», 5 сярэдніх, 2 вя- чэрнія, мастацкая, дзіцяча-юнацкая спарт., коннаспарт. школы, 8 дашколь- ных устаноў, Дом піянераў і школьнікаў, цэнтр культуры, 3 бібліятэкі, Горацкі гістарычна этнаграфічны музей, Дом рамёстваў, 2 бальніцы Выдаюцца газеты раёшіая «Ленінскі шлях» і шматтыраж- ная «Советскнй студент». Брацкія маплы харчатрадаўцаў, пад польшчыкаў і ахвяр фашызму, сав
91 ГОРСКІ воінаў і сав. ваеннапалонных. У горадзе помнікі архітэктуры: адм. будынкі і ста- маталагічнай паліклінікі канца 19 — пач. 20 ст., комплекс будынкаў сельгаса- кадэміі. Помнікі: земляку, Маршалу Сав. Саюза ІЛ.Якубоўскаму, Вызвалення, вы- кладчыкам, студэнтам БСГА. якія загінулі ў Вял. Айч. вайну; вучоным, што працавалі ў БСГА (І.А.Сцебуту, А.В.Са- ветаву, М.В.Рытаву, Дз.М.Пранішнікаву, М.Ф.Іванову); надмагільны камень удзельніку паўстання 1863—64 В.Дама- рацкаму. Літ.- Без-Ко рян л овнч М.О. Мс- торнческне сведення о прнмечательнейшмх местах в Белорусснн с прнсовокупленнем н другнх сведеннй к ней же относяшнхся. Спб.. 1855; Васілеўскі Д.М. Кароткі нарыс гісторыі Горацкага раёна і г. Горак / / Працы навуковага таварыства па выву- чэнню Беларусі. Горкі, 1927. Т. 3; Ц ы - товіч С. 1863 год у Горы-Горках быўш. Магілёўскай губ. (Падзеі паўстання) / / Зап аддз. гуманіт. навук БАН. 1929. Кн. 8, т. 3; Лнвшмц В.М. Горкн: Пст.-экон. очерк. Мн., 1989; Я г о ж . Горкн н сель- скохозяйственная академня: Памятннкн н памятные места. Мн., 1990. Уладзімір Ліўшыц. ГОРСЕЙ (Ногзеу) Джэрам (? — пасля 1626), англійскі падарожнік. 3 1573 агент англійскай гандлёвай «Маскоўскай кампаніі», для якой дамогся шэраіу пры- вілеяў. У 1581—91 выконваў важныя дыпламат. даручэнні англійскага і рус. ўрадаў. Пасля вяртання на радзіму ў 1622 арыштаваны за апазіцыйныя вы- ступленні супраць урада караля Якава I. Аўтар некалькіх прац пра Расію і яе знешнюю палітыку ў перыяд Праўлення Івана IV Грознага і Фёдара Іванавіча. Пры апісанні сваіх падарожжаў праз Вільню і Беларусь расказвае пра сустрэ- чу з кн. Радзівіламі. пра захоп Іванам IV Грозным Полацка ў 1563 у час Лівонскай вайны 1558—83 і інш. 7в.: Запнскн о Московнн XVI в.: Пер. с англ. Спб., 1909. Літ.'. Лурье Я.С. Пнсьма Джерома Горсея / / Уч. зап. Ленннгр. гос. ун-та. Сер- нст. наук. 1941. Вып. 8; Я г о ж . Анг- лнйская полнтнка на Русн в конце XVI в. / / Уч. зап. Ленннгр. гос. пед. нн-та. 1947. Т. 61: Колобков В.А. Деятельность Джерома Горсея в Росснн (1588—1589) // Вестн. Ленннгр. ун-та. Сер. 2. Псторня, языкознанне, лнтературоведенне. 1987, Вып. 2; Яго ж. Мемуары Джерома Горсея о Росснн XVI в. / / Псследовання памятнм- ков пнсьменной кульгуры в собраннях м архнвах отдела рукопнсей н редкнх кнмг Гос. публ. б-кн: Воспомннання н дневннкн: Сб. науч. тр. Л., 1987. Анатоль Грыцксвіч. ГОРСКАЯ ВОЛАСЦЬ, назва буйнога прыватнага феад. ўладання ў Аршанскім пав. ў 1 б ст. Гл. ў арт. Горы-Горацкі ма- ёнтак. ГОРСКІ ЗАМАК. Існаваў у 16—18 ст. у старажытным г. Горы Вялікія (цяпер. в. Горы Горацкага р-на). Бастыённы Г.з. галандскага тыпу закладзены ў канцы 16 ст. ўладальнікам Гораў канцлерам ВКЛ Львом Сапегам. Пад абаронай замка вы- расла мястэчка, потым і «место» (горад) Горы Вялікія, якое ў 1619 атрымала ад Сапегі вял. прывілеі. запісаныя ў асобай «Уставе». Замак размяшчаўся на гары, каля падножжа якой з У і Пн працякала р. Карчаваха. Вышыня валоў над далінай ракі і цяпер большая за 20 м. Г.з. меў 7 бастыёнаў, злучаных паміж сабой ва- ламі-курцінамі рознай даўжыні і вы- шыні. 3 паўд.-ўсх. боку замка, звернута- га да «места», ім прыкрытага, быў вал вышынёй 3 м і шырынёй у аснове да 8 м. Гэта курціна пры даўжыні больш за 210 м мела ўсяго 2 бастыёны, размешчаныя па яе канцах. Паміж валамі і «местам» праходзіў абарончы роў шырынёй каля 15 м і глыбінёй 8—10 м. Праход да курціны быў зроблены прыблізна па яе сярэдзіне, ішоў па насыпанай дамбе. Старажытны і адзіны ўваход у Г.з. зна- ходзіўся з паўн. боку. Відаць, як ва ўсіх бастыённых замках, у Г.з. існавала спец. 2-ярусная вежа-брама, убудаваная ў тоўшчу землянога вала. Аналіз планавай кампазіцыі замка дае падставу мерка- ваць, што гэты стараж. ўваход зна- ходзіўся пад аховай 2 бастыёнаў, з якіх фланкіраваліся перакрыжаваным агнём усе подступы да яго. Дарога да замка па- чыналася ад паўд. вуглавога бастыёна, ішла каля падножжа валоў, потым — па дне рова і была пад пастаянным кантро- лем абаронцаў. Заходні, перадпольны ўчастак замкавых умацаванняў вызнача- ецца канцэнтраванай магутнасцю і пра- думанасцю агню з бастыёнаў і курніц. Глыбіня рова тут дасягае 12 м, шыры- ня — 15 м. Унізе быў дадатковы ніжні вал. Усходні ўчастак абароны Г.з. вызна- чаецца памерамі бастыёнаў і магутнасцю абарончага рова, які пры шырыні 15 м дасягае 12 м глыбіні. Вуглавы паўд.-ўсх. бастыён меў дадатковы ніжні бастыён, што значна ўзмацняла ўсх. сектар абаро- ны замка. Агульны памер абарончых умацаванняў Г.з. складаў 800 м. Нягле- дзячы на тое, што галандская бастыённая сістэма не прадугледжвала наяўнасці на бастыёнах вежаў, на валах высокіх сцен яны спачатку, верагодна, былі. На думку некаторых даследчыкаў, у Горах Вялікіх Горскі замак. План. існаваў драўляны замак з 7 вежамі. За хавалася «Ревнзня в замку Горском в цекгавзе армате», зробленая «року 1627 месяца мая 13 дня» слугой гетмана ВКЛ і ваяводы віленскага Льва Сапегі Капдра- там Давыдовічам 1 прадстаўленая горска- му гараднічаму Фёдару Дабрасельскаму. 3 дакумента вынікае, што са зброі і амуніцыі ў Г.з. былі «дел польных спн- жовых два, штурмаков железных двад- цать девять, гаковннц двадцать пять, шо- стая зорвана, на колках гаковннц трн, мушкегов «кобыл» семьдесят, мнейшнх мушкетов шестьдесят сем, а осьм зорва- ны, шабель гайдуцкнх девятьдесть н од- на, ...емалей девятьдесть н одна, барва каразмевая гайдуцкая лазуровая чырво- ным кмром спереду подшыта, жупанов девятьдесть н девет, а дылей н девять- десть, десятннцкнх дылей чырвоных де- вять, дарду (коп'ё) новых десять, прн ннх прапорце шаховане, дардов старых без древок пять, бубен пехотный, а дру- гме бубны гусарскне, хоругов казацкая жолтыя кмтайкн, крыж чырвоны, звон новы, бердышов шесть, пнл тартневых чотыры». Хоць у замку стаялі ўсяго 2 медныя гарматы, пералічаная ручная аг- нястрэльная зброя была не толькі самай новай на той час, але і прызначалася яўна на абарону. «Штурмакі» стралялі гал. ч. шротам або сечаным жалезам і лічыліся асн. зброяй супраць штурмую- чага праціўніка. Гакаўніцы казацкія лёгкія і гакаўніцы цяжкія на колах выка рыстоўваліся для знішчэння ворага на далёкай адлегласці. Мушкеты (з'явіліся на ўзбраенні ў 1601) былі больш буйнага калібру, чым гакаўніцы, мелі большыя зарад і далёкасць (калі патрабавалася) стральбы. Зараджаныя шротам ці сеча ным жалезам, яны наносілі наступаюча- му праціўніку вял. страты. Вялікія муш- кеты («кобылы»), якія мелі значную ва- гу, стралялі са спец. падставак — «форкетов». Колькасць агнястрэльнай зброі (без гармат) у Г.з. была гакая, што ў выпадку аблогі стралкі размяшчаліся на земляных умацаваннях праз кожныя 4 м. Шчыльнасць агню на той час была даволі значнай. Паводле «Ревнзнн...». феадальна-залежнае насельніцтва Гор Вялікіх, разбітае на «дзесяткі», абавязва- лася абараняць, даглядаць і рамантаваць пэўны ўчастак замка. Для ўдзелу ў вайне нярэдка мабілізоўваліся мяшчане і сял. фарміраванні. Так, у 1614 для бою пад Кадзіным (памежжа са Смаленшчынай) чакалася прыбыццё пяхоты — «горян мужнков с пшцальмн 150 челсвек». У 1621 Горы Вялікія з'яўляліся паселішчам у 172 «пляца», з якіх 46 былі рустыя. Ча- стка жыхароў была занягая на «послузе замковой»: замкавыя гайдукі, слесар, цесля і інш. Дакументы за 1683 згадва- юць лінію ўласна гар. умацаванняў — «паркан». Верагодна, ён існаваў значна раней, да 1654. У пач. вайны Расіі з Рэч- чу Паспалітай 1654—67 Г.з. ператва- рыўся ў месца канцэнтрацыі буйных ва-
92 ГОРЫ ен. атрадаў ВКЛ. Цару даносілі, што «в Горах ляхм в собранье многме людн, н йз Гор выходя, царского велнчества ратным людям. прмезжмм станмчннкам чмнят многую шкоду. П тем царского велнчест- ва боярам н воеводам велено было про- мышлять жесгокммн промысламм». Суп- раць Гор Вялікіх была накіравана гру- поўка войск кн. А.М.Трубяцкога, пра дзеянні якога пры штурме Мсціслава на- сельніцтву было, несумненна, вядома У гэтых умовах «горяне», начальныя людзі, шляхта і немцы, служылыя і жы- лецкія людзі зразумелі, што ім «не отсй- детце». 29.9.1654 «нз города Гор за 5 верст прмехал... города Гор Державец полковнмк Павел Красовскмй да рот- мнстр Яржарен с товарышм государю до- бнлн челом н город Горы здалн» Нягле- дзячы на прысягу цару, частка горскай шляхты і мяшчан была адпраўлена ў Ма- скву. Пасля перавароту ў 1659 у Мсціславе гарнізон царскіх войск у Горах на чале з капітанам Чырыкавым і Ф Шатнёвым быў абложаны мсціслаў- скім палкоўнікам Іванам Рыдарам. Атрад казакаў і шляхты, якім ён кіраваў, «со многнмн людьмн» запасаўся ў павеце хлебам У ходзе бітвы атрад Рыдара «нз посаду выбнлй» і прымусілі адысці ад Гор. У 1663 «фортецня Горская» згадва- ецца як вельмі разбураная, але ў даку- ментах 1680 х гадоў ужо ўпамінаюцца замак і гар астрог. Сярод розных павіннасцей мясц. жыхары абавязаны былі рамантаваць умацаванні і ўдзельнічаць у «абароне той маент- насці». У апошні раз умацаванні Г.з спрабаваў выкарыстаць у 1708 шведскі кароль Карл XII, які, умацаваўшыся тут, Медны крыж 15—16 ст. (правы адваротны бакі) з гарадзішча Горы. чакаў звестак ад Мазепы. Пазней Г.з. страціў свае ваен. значэнне. Літ' Т к а ч о ў М.А. Замкі і людзі. Мв , 1991 Міхась Ткачоў. ГОРЫ, археалагічныя помнікі каля в Горы Горацкага р-на Гарадзішча зарубінецкай (3-е ст. да н. э. — 5 ст. н. э.), банцараўскай (6—8 ст.) культур і ранняга сярэдпявеч- ча. За 300 м на ПнЗ ад вёскі, каля сутокі р. Карчаваха і Быстрая. Пляцоўка аваль ная, памер 180 х 70 м. Выявіў у 1936 А.Дз.Каваленя, даследавалі ў 1975—76 М.А.Ткачоў, у 1982—83 Ш I Бекцінееў, у 1990—91 А А Мяцельскі Культурны пласт 0,8—1,2 м Знойдзены фрагменты ляпнога і ганчарнага посуду, жал. клю- чы, падкоўкі, наканечнікі сгрэл, кап'ё, дэталі складанага лука, касцяныя арна- ментаваныя пласшны. медныя скроневыя кольцы, медны і каменны абразкі, косці хатніх і дзікіх жывёл і інш. Замчышча на ПдУ ад гарадзішча, гл. ў арт Горскі замак Літ.' Бектмнеев Ш.Н. Городніце у д. Горы / / Археологвческне открытмя 1982 г М., 1984, Я г о ж . Раскопкв городніца ♦Курганы» / / Археологнческне открытвя 1983 г М 1985. Бектннеев ШН Л е в к о О.Н Средневековые Горы / / Ся- рэдневяковыя старажытнасці Беларусі. Мн., 1993; Мяцельскі А.А. Некаторыя пытанні гістарычнай геаграфіі смаленскай зямлі XII—XIII стст / / Гістарычна-археа лагічны зборнік Мн., 1993. Ч. 2. Андрэй Мяцельскі ГОРЫ, вёска на р Быстрая, цэнтр сель- савета Горацкага р-на. За 15 км на У ад г. Горкі, 17 км ад чыг. ст. Пагодзіна. 518 ж, 216 двароў (1990). Паводле ўскосных звестак, у 1-й пал 15 ст паселішча належала друцкаму князю Івану Сямёнавічу Пуцяту, пазней уваходзіла ў аршанскі пав. Віцебскага ваяв ВКЛ У пісьмовых крыніцах упамінаюцца ў сувязі з падзеямі вайны ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай 1500—01. Да 17 ст — цэнтр Горы-Горацкага маён- тка. У канцы 16 ст. ўладальнікам Г канцлерам ВКЛ Л.Сапегам закладзены Горскі замак, які меў важнае абарончае значэнне Пасля адыходу Смаленскай зямлі да Маскоўскай дзяржавы (1514) ён стаў памежным, не раз трапляў пад уда- ры маскоўскіх войск Пад абаронай зам- ка вырасла мястэчка, потым «место» (го- рад) Горы Вялікія, якое ў 1619 атрымала ад Сапегі вял. прывілеі, запісаныя ў аса- бовай «Уставе» У 1621 у Г 126 аселых і 46 пустых пляцаў На пачатку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 мяс- тэчка занята рус. войскамі на чале з кня- зем А.М.Трубяцкім, затым знаходзілася пад загадам палкоўніка К.Паклонскага Вызвалена ў 1660. У 1683 у Г. 16 двароў У ходзе барацьбы паміж магнацкімі гру- поўкамі на мяжы 17— 18 ст. Г. былі заня- ты войскамі антысапегаўскай канфедэра цыі. У час Паўн. вайны 1700—21 Сапегі перайшлі на бок шведаў. У 1708 мястэч- ка занята шведскімі войскамі пад каман- даваннем караля Карла XII, які, умаца- ваўшыся ў замку, чакаў тут звестак ад Мазепы. Мястэчку быў нанесены моцны ўрон. Пазней належала расійскаму вяль- можы А.Д.Меншыкаву Паводле 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) адышло да Расійскай імперыі ў складзе Чавуска- га пав. Магілёўскай губ., належала гра- фам Салагубам, з пач. 1830-х гадоў зна- ходзілася пад казённай апекай У 1784 у мястэчку 930 жыхароў, 146 двароў, панскі дом, кузня, царква. У 1-й пал 19 ст. тут дзейнічала Горы-Горацкая па- русінава-палатняная мануфактура У Айч вайну 1812 мястэчка разрабавана французскімі войскамі. У 1860 у Г. 1190 ж., 140 драўляных дамоў, царква, яўр малітоўная школа, сукнавальнае прадп- рыемства з млынам (засн. ў 1841), пач школа (адчынена ў 1846). У 1880 — 1322 ж., 233 двары, вадзяны млын, 11 крам, драўляная царква Частка жыха- роў, акрамя сельскай гаспадаркі, займа- лася кравецкім, швецкім і кавальскім ра- мяством. У 1897 у мястэчку 1665 ж., 273 двары. Побач былі царкоўная (4 двары, 26 жыхароў) і прыватная (1 двор, 9 жы- хароў) сядзібы У 1909 Г — цэнтр во- ласці, 1615 ж., 285 двароў, валасное праўленне. нар. вучылішча (у 1907/08 навуч г. 40 вучняў), прыёмны пакой (1 фельчар), вадзяны млын, паштовая стан- цыя. У крас. 1918 выбраны валасны Са- вет. У вер. 1918 адкрыта працоўная шко- ла 2-й ступені (16 вучняў). 3 8 4 1918 мястэчка ў Горацкім пав , з 26 4 1919 у Гомельскай губ РСФСР, з 27.7 192.2 у Смаленскай губ У сак. 192.4 створана с.-г крэдытнае т-ва, пачалі працаваць хата-чытальня, бібліятэка. У 1930 ар- ганізаваны калгас «Чырвоны сцяг», з 1954 імя Хрушчова, з 1957 імя Свярдло- ва. У вёсцы дзейнічалі 2 млыны — ва- дзяны і нафтавы (з 1932), маслазавод, ільнозавод (з 1933) У 1930-я гады ся- рэдняя школа, бальніца, аптэка, 2 ма- газіны, МТС. У 1940 у вёсцы 530 ж , 200
93 ГОРЫ двароў. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У вер. 1943 гітлераўцы спалілі 180 двароў, знішчылі 93 вяскоўцаў. 29.9.1943 вёска вызвалена воінамі 70-й стралк. дывізіі 49-й арміі Зах. фронту. У 1970 у вёсцы 469 ж., 165 двароў. У вёсцы клуб, бальніца, бібліятэка, сярэдняя школа, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, 4 ма- газіны. Брацкія магілы сав. воінаў, помнікі землякам, М.С.Мандрыкаву, які тут нарадзіўся. Паблізу вёскі помнік ар- хеалогіі — гарадзішча і замчышча. Вольга Князева ГОРЫ-ГОРАЦКАЕ ГРАФСТВА, назва буйнога прыватнага феад. ўладання ў Аршанскім пав. ў 17 —18 ст. Гл. ў арт. Горы-Горацкі маёнтак. ГОРЫ-ГОРАЦКАЯ ЗЕМЛЯРОБЧАЯ ШКОЛА, спецыяльная сельскагаспадар- чая навуч. ўстанова ў г. Горкі ў 1840— 48. Заснавана паводле ўказа Сената 24.4.1836. На працягу 1837 — 40 пад кіраўніцтвам італьянскага архітэктара А.Капміёні для школы было пастаўлена 35 будынкаў. Адчынена 15.8.1840. Мела 2 разрады: першы (ніжэйшы) і другі (вышэйшы). Тэрмін навучання ў кож- ным разрадзе 3 гады. Ніжэйшы разрад рыхтаваў земляробаў з веданнем асноў агранаміі. Сюды прымалі юнакоў 16— 20-гадовага ўзросту. Вывучаліся земля- робства, жывёлагадоўля, садоўніцтва, лесаводства, агульнаадукацыйныя на- вукі, выконваліся практычныя работы. Выпускнікі ніжэйшага разраду (акрамя дзяцей прыгонных сялян) залічваліся ў вышэйшы, які рыхтаваў аграномаў. У 1842 вышэйшы разрад рэарганізаваны ў самаст. навуч. ўстанову — Вышэйшую с.-г. школу. У яе прымалі дзяцей дваран і разначынцаў, што скончылі гімназію ці вытрымалі экзамен, неабходны для пас- туплення ва універсітэт. У 1843 тэрмін навучання ў Вышэйшай с.-г. школе ска- рочаны да 2 гадоў. Вывучаліся хімія, фізіка, батаніка, агранамія, лесаводства, статыстыка, архітэктура, мінералогія, ве- тэрынарыя, механіка, геадэзія і інш. 3 1844 з мэтай вывучэння практычнага во- пыту вядзення сельскай гаспадаркі пра- водзіліся агранамічныя падарожжы. У 1845 пры школе адчынена вучэбная фер- ма, навучэнцы якой на працягу 4 гадоў рыхтаваліся да паступлення ў ніжэйшы разрад земляробчай школы і для вядзен- ня ўласнай гаспадаркі. На працягу 1840—48 абодва разрады школы і ферму скончылі 162 навучэнцы. Сярод вы- пускнікоў школы вучоныя І.У.Палім- псестаў, І.М.Чарнапятаў, С.Садзікаў, Н.Дубенскі, К.Чалоўскі, В.Чарамшанскі і інш. Паралельна з вучэбнымі заняткамі ў школе пад кіраўніцтвам праф. Б.А.Ца- лінскага і ад'юнкт-прафесара Б.Г.Мі- хельсона праводзіліся навук. даследа- ванні. У галіне раслінаводства вывучаўся ўплыў розных угнаенняў на ўрадлівасць пшаніцы, ячменю, аўса, бульбы, лёну. На працягу 1841—47 выпрабавана 47 га- тункаў бульбы, 23 гатункі пшаніцы, яч- меню, аўса і канюшыны. У жывёлага- доўлі даследавалася эфектыўнасць кар- моў розных відаў. Праводзіліся выпрабаванні с.-г. машын і прылад, спо- сабы захоўвання с.-г. прадуктаў. Вынікі‘ навук. даследаванняў друкаваліся ў «Журнале Ммнмстерства государствен- ных ммуіцеств» (Спб.), «Трудах Вольно- го экономмческого обіцества» (Спб.), «Земледельческой газете» (Спб.). У 1848 ніжэйшы разрад пераўтвораны ў земля- робчае вучылішча з 4-гадовым тэрмінам навучання, Вышэйшая с.-г. школа — у Горы-Горацкі земляробчы інстытут. Літ.. Гл. пры арт. Горы-Горацкі земля- робчы інстытут. Уладзімір Ліўшыц. ГОРЫ-ГОРАЦКАЯ ПАРУСІНАВА- ПАЛАТНЯНАЯ МАНУФАКТЎРА. Дзейнічала з 1808 (паводле інш. крыніц з 1811) па 1843 у мяст. Горы-Горацкія Чавускага пав. (цяпер в. Горы Горацкага р-на). Заснавана графам І.Р.Салагубам. 3 1828 знаходзілася пад казённай апе- кай. Прадпрыемства размяшчалася спа- чатку ў 2, з 1828 у 4 драўляных будын- ках. У 1814 мела 130, у 1823 — 170, у 1828 — 85, у 1843 — 24 ручныя ткацкія станкі. Рухавікі былі вадзяныя. Выпуска- ла розныя палотны (галандскае, равен- дучнае і інш.), паўпарусіну белую і сура- вую, парусіну каніфас і брэзендук. Пра- дукцыя выкарыстоўвалася на ветразі для марскіх і рачных суднаў. Сыравіну — суравую пражу і пяньку — выраблялі на месцы, сала топленае, муку грэцкую і лён набывалі ў Магілёўскай і Смален- скай губ. У 1817 было назапашана па- кулля 6,2 тыс. пудоў, пражы суравой 4,6 тыс. пудоў, сала для змазкі 60 пудоў, мукі грэцкай 4,8 пуда. Пражу пралі пры- гонныя сяляне па хатах, а ткацтва і кан- чатковую апрацоўку рабілі на прадпры- емстве. Мануфактурай выпрацавана тканін: у 1814 — 126 тыс. аршынаў, у 1817 — 136 тыс., у 1826 — 179 тыс., у 1830 — 121 тыс. аршынаў. Прадпрыем- ства было адным з найбуйнейшых у Магілёўскай губ.: у 1817 на мануфакту- ры працавала 205 чал., у 1828 — 138, у т.л. 85 ткачоў, 14 цэвачнікаў, 14 шпульнікаў, 9 нітачнікаў, 12 мыйшчы- каў, 3 вартаўнікі, 1 вольнанаёмны май- стар. Работа майстроў аплачвалася гра- шамі або натурай па зніжаных расцэн- ках. У 1830-я гады за 12-гадзінны рабочы дзень ткачы атрымлівалі 85 кап., цэвачнікі і шпульнікі — 15 кап., мыйш- чыкі — 12 кап., нітачнікі — 9 кап., вар- таўнікі — 3 кап. У 1837 за выбелку 80 пудоў нітак давалі 2 пуды жыта і 2 гарцы ячных круп, жанчынам за мыццё гэтых нітак — 1 пуд ж'ытняй мукі. Мануфакту- ра спыніла існаванне з-за рэзкага зніжэння попыту на парусінавыя палот- ны ў выніку замены ў Расіі і Зах. Еўропе паруснага флоту паравым. Літ.' Матэрыялы да гісторыі мануфакту- ры Беларусі ў часы распаду феадалізму. № 1. Мн., 1934; Белоруссня в эпоху феода- лнзма: Сб. документов н матерналов. Т. 3. Мн., 1961. Максім Болбас. ГОРЫ-ГОРАЦКІ ЗЕМЛЯРОБЧЫ ІНСТЫТУТ, вышэйшая сельскагаспа- дарчая навуч. ўстанова ў г. Горкі ў 1848 — 64 і 1919 — 25. Заснаваны ў выніку рэарганізацыі ў інстытут вышэй- шага разраду Горы-Горацкай земляроб- чай школы. Тэрмін навучання 4 гады. Прымалі выпускнікоў гімназій (без экза- менаў) і асоб, якія здалі экзамены за гімназічны курс. У розныя гады ў ін-це навучалася ад 112 да 222 студэнтаў. Вы- кладаліся фізіка, хімія, батаніка, заа- логія, паляводства, лугаводства, жывёла- гадоўля, лесаводства і інш. спец. дыс- цыпліны, бухгалтэрыя, архітэктура, геадэзія, палітэканомія (з 1859), а такса- ма гуманітарныя навукі (рус. мова, гісторыя рус. літаратуры, замежная мо- ва, права, логіка і інш), на якія ад- водзілася амаль 1/4 вучэбнага часу. У летнія месяцы ажыццяўляліся агра- намічныя падарожжы ў інш. губерні Расійскай імперыі. Адной з форм наву- чання была пастаноўка перад студэнтамі конкурсных задач, адказы на якія да- валіся ў выглядзе сачыненняў; лепшае сачыненне адзначалася залатым меда- лём. Выпускнікі ін-та атрымлівалі спе- цыяльнасць агранома. У ін-це выкладалі прафесары А.М.Бажанаў, А.А.Гінцаль, С.С.Касовіч, Э.Ф.Рэга, А.В.Саветаў, І.А.Сцебут, Б.А.Цалінскі, К.Д.Шміт і інш. Студэнты і выкладчыкі прымалі ўдзел у с.-г. з'ездах і выстаўках. Пры ін-це дзейнічаў завод па вырабе цэглы і дрэнажных труб, майстэрня с.-г. машын, сыраварня, вучэбны пчальнік, музеі (заалагічны, анатамічны і с.-г. машын), батанічны сад (калекцыя налічвала болып за 3870 раслін), бібліятэка (больш за 7 тыс. тамоў). Праводзіліся навук. даследаванні: вапнаванне глебы, удаска- нальванне льняной вытв-сці, кормавыт- ворчасці, вывучэнне эфектыўнасці ўгнаенняў, розных тыпаў севазвароту, ахова раслін ад шкоднікаў, канструяван- не с.-г. машын, асушэнне зямель закры- тым дрэнажом і інш. Была выведзена па- рода танкарунных авечак, прыстасава- ных да кліматычных умоў сярэдняй паласы Расіі (руно мерыноснай воўны адзначана залатымі медалямі ў Маскве ў 1852 і Ііецярбургу ў 1860, бронзавымі — у Лондане ў 1857 і 1862). Вынікі дасле- даванняў публікаваліся ў «Запнсках Го- ры-Горецкого земледельческого ннстнту- та» (1852—57), іншых навук. выданнях Расіі. Сярод выпускнікоў ін-та вядомыя вучоныя ў галіне с.-г. навукі: Саветаў, Сцебут, Бажанаў, А.П.Людагоўскі, І.М.Чарнапятаў, Е.С.Фалькоў, У.І.Палімпсестаў, Ю.Ю.Жабенка, А.Н.Казлоўскі, С.С.Касовіч і інш. За ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у паўстанні 1863 —64 заняткі ў ін-це спы- нены, у 1864 ён пераведзены ў Пецяр- бург (наз. Пецярбургскі земляробчы ін-т). У 1877 аб'яднаны з Пецярбургскім лясным ін-там. У 1919 адноўлены ў Гор- ках. Меў ф-ты: агранамічны. мелія- рацыйны, лясны, с.-г. машыназнаўства. У 1925 да ін-та далучаны Бел. ін-т сель- скай і лясной гаспадаркі (засн. ў Мінску
ГОРЫ ў 1922) і створана Беларуская сельска- гаспадарчая акадэмія. Літ.. Цвтоввч С.Г. Горы-Горецкнй земледельческнй ннстнтут — первая в Рос- снн высшая сельскохозяйственная школа (1836—1864). Горкн, 1960; Белорусская сельскохозяйственная академня. Мн., 1986; Белорусская... сельскохозяйственная ака- лемня: 150 лет: (Краткнй очерк нсторнн н деятельностн). Мн., 1990; Белорусская сельскохозяйственная академня: Памятнн- кн н памятные места. Мн., 1990. Уладзімір Ліўшыц. ГОРЫ-ГОРАЦКІ МАЁНТАК, Г о р - ская вобласць (16 ст.), Г о р ы - Горацкае графства (17 —18 ст.), буйное прыватнае феад. ўладанне ў Аршанскім пав. ў 15—19 ст. Цэнтр ула- дання — Горскі замак, з 17 ст. — мяст. Горкі. Тэр. маёнтка ахоплівала верхнюю частку басейна р. Проні ў сучасным Го- рацкім і Дрыбінскім р-нах, межавала на Пн з Дубровенскім графствам і маёнткам Раманава, на 3 — з воласцю Басея, на Пд — з Магілёўскай эканоміяй, на У — з Мсціслаўскім княствам (пазней старо- ствам). У 1-й пал. 15 ст. воласць нале- жала, паводле ўскосных звестак, друцка- му князю Івану Сямёнавічу Пуцяту. Ка- ля 1440 была падзелена паміж яго сынамі, у далейшым належала нашчад- кам Васіля Пуцяціча (князям Друцкім- Горскім) і Міхаіла Пуцяціча (князям Друцкім-Талачынскім). Адна з галін Друцкіх-Горскіх згасла ў сярэдзіне 16 ст. на ўнуках Васіля Пуцяціча — князях Уладзіміры, Фёдары і Іване Іванавічах Горскіх. Іх уладанні адышлі да сястры Аўдоцці (удава Багдана Марцінавіча Храбтовіча), а затым да яе дзяцей — Пятра Храбтовіча і Багданы (жонка Анікея Гарнастая). У 1558 Храбтовіч сваю частку матчыных маёнткаў прадаў Гарнастаю. Іншая галіна князёў Горскіх (унук Васіля Пуцяціча Фёдар Дзмітрыевіч і яго нашчадкі) працягвала валодаць часткай воласці да пач. 17 ст. Трэцяя частка належала сыну Міхаіла Пуцяціча Юрыю Шышаўскаму (цэнтрам яго ўладанняў быў двор Шышава ў той жа воласці), затым сыну апошняга Васілю Талачынскаму (памёр у 1546). Гэта частка была падзелена паміж уда- вой Васіля Марыяй Багданаўнай За- слаўскай (якая хутка аднавіла шлюб з Іванам Гарнастаем, братам Анікея) і сёс- трамі Людмілай і Настассяй Тала- чынскімі. Доля Настассі затым адышла да яе дачкі ад шлюбу з кн. Канстанцінам Друцкім-Канаплёй, князёўны Багданы, і яе мужа Івана Іванавіча Сапегі, пасля смерці Багданы ў 1585 — да яе сына Льва Сапегі. Саўладальнікамі апошняга ў канцы 16 ст. былі кн. Юрый Абрамавіч Горскі, паны Гаўрыла і Астафі Іванавічы Гарнастаі, Андрэй Нікадзімавіч Цёхана- вецкі з сынам Станіславам. У канцы 16 — пач. 17 ст. Л.Сапега выкупіў у саўладальнікаў іх часткі Г.-Г. м. і ства- рыў адзіную кампактную латыфундыю, даход якой у 1624 складаў 15 692 злотых і б грошаў. У 1633 маёнтак адышоў да сына Л.Сапегі Яна Станіслава, а пасля яго смерці ў 1635— да другога сына, Казіміра Льва. Апошні, паміраючы без нашчадкаў у 1656, завяшчаў Г.-Г. м. сваёй стрыечнай сястры Соф'і Андрэеўне Сапежанцы, удаве кн. Канстанцыя Па- лубінскага. П.асля яе смерці маёнтак адышоў да яе сына кн. Аляксандра Гілярыя Палубінскага. У 1 ббб уладанне ахоплівала 76 нас. пунктаў, буйнейшымі з якіх былі мястэчкі Горы і Горкі, сёлы Буда, Вял. Шарапы, Галышына, Анд- рухі, Гушчын, Клядневічы, Нядзведзічы, Хадаровічы, Каралевічы, Новы Дрыбін і інш. Паводле падымнага тарыфу 1667, маёнтак налічваў 580 дымоў. Яго с.-г. землі ахоплівалі 1422 валокі (каля 30 тыс. га). Пасля смерці кн. А.Па- лубінскага (1679) маёнтак стаў спадчы- най яго дачкі Ізабелы, якая ў 1686 вый- шла замуж за Ежы Станіслава Сапегу, вярнуўшы такім чынам Г.-Г. м. у дом Сапегаў. У канцы 17 ст. маёнтак быў за- хоплены сіламі магнацкай кааліцыі, якая вяла міжусобную вайну з бацькам Ежы Станіслава, віленскім ваяводам і гетма- нам Казімірам Янам Сапегам. У час Паўн. вайны 1700—21 уладанні Казіміра Яна і яго сыноў, што перайшлі на бок шведаў, былі канфіскаваны. Г.-Г- м. пе- райшоў у распараджэнне гетмана Людвіга Пацея. У 1713 маёнтак налічваў 1558 двароў. У 1717 быў набыты князем А.Д.Меншыкавым за 67,6 тыс. руб. У 1727 канфіскаваны расійскім урадам у казну. У 1732 уладальнікам Г.-Г. м. быў граф Міхал Патоцкі, затым маёнтак ады- шоў да берасцейскага ваяводы Яна Міхала Салагуба (памёр у 1748). У 1749 ён падзелены паміж яго сынамі Юзафам і Антоніем. У 1777 Юзафу Салагубу на - лежала ў Г.-Г. м. 12 075 душ мужч. по- лу. У 1772 далучаны да Расійскай імпе- рыі, увайшоў у Аршанскую, Магілёў- скую і Мсціслаўскую правінцыі, пазней у Аршанскі і Чавускі пав. Магілёўскай губ- 3 1831 маёнтак стаў дзярж. уласнасцю. Літ.. Уі о 11 Г I. КпіагіО№іе 1ііе\У5ко- гцісу од копса сгіегпазіево яіекц. ХУагз- га\уа, 1895; ЗаріеЬошіе. Т. 1—3. РЬ., 1890— 94. Вячаслаў Насевіч ГОРЫ-ГОРАЦКІ НАРОДНІЦКІ ГУР- ТОК. Дзейнічаў у 1879 — 80 у мяст. Горкі Магілёўскай губ. Аб'ядноўваў вуч- няў земляробчага, землямерна-таксатар- скага і рамеснага вучылішчаў. Створаны вясной 1879 па ініцыятыве выпускніка Магілёўскай гімназіі, вучня земляробчага вучылішча Э.Ф.Акушкі. Кіраўніком гур- тка быў вучань рамеснага вучылішча М.Л.Выржыкоўскі, сярод актывістаў М.І.Снесарэўскі і інш. Гурток падтрым- ліваў цесныя сувязі з рэвалюцыянерамі- народнікамі Магілёаа (М.Русакоў, Я.Сафронаў),Віцебска (П.Іваноў), Пско- ва (І.Лаўчынскі, Л.Ардамацкі, М.Кры- лоў) і інш. гарадоў. Кантакты з Кіевам і Пецярбургам ажыццяўляліся праз А.Ф.Акушку — студэнта Кіеўскага ун-та, з Сувалкамі і Гродна — праз А.І.Снесарэўскага. Гурток меў нелегаль- ную бібліятэку, у якой былі працы П.Л.Лаўрова, М.Г.Чарнышэўскага, В.В.Берві-Фляроўскага, Ф.Ласаля, Дж.Міля, народніцкія перыядычныя вы- данні. Летам 1879 гурткоўцы сталі верба- ваць новых членаў і пачалі прапагандыс- цкую работу, але з-за недахопу канспі- ратыўнага вопыту пра іх дзейнасць хутка стала вядома жандармерыі. У жн. 1879 гурткоўцы арыштаваны. Дазнаннем не былі ў поўнай меры ўстаноўлены машта- бы дзейнасці гуртка, у ліст. 1880 яго справу спынілі. Над Выржыкоўскім і Э.Ф.Акушка.м быў устаноўлены тайны нагляд паліцыі. Літ.'- С н ы т к о Т.Г. Русское народннче- ство н польское обіцественное двнженне, 1865—1881 гг. М., 1969; Самбук С.М. Ре- волюцнонные народннкн Белорусснн (70-е — начало 80-х годов XIX в.). Мн., 1972; Л о с н н с к н й Н.Б. Революцнонно- народннческое двнженне в Белорусснн, 1870—1884 гг. Мн., 1983. Валерый Чарапіца. ГОРЫД Язэп Міхайлавіч [15(27) .7.1896, Адэса — 1.9.1939], беларускі графік і жывапісец. Вучыўся ў Віленскім ун-це (1923—25) і ў Парыжы (1928). Вядучы мастак гумарыстычна-сатырычнага зах.- бел. час. гМаланка». Палітычна завост- раныя карыкатуры Г. былі накіраваны супраць санацыйнага рэжыму Пілсудскага, розных праяў сац. і нац. ўціску ў Зах. Беларусі і Польшчы. Вы- ступаў з сатырычнымі малюнкамі на тэ- мы міжнар. жыцця, клеймаваў палітыку Мусаліні. англійскіх імперыялістаў. Пімат працаваў у галіне кніжнай графікі (аформіў паэт. кнігі М.Багдановіча. М.Васілька, М.Танка, песенныя зб. А.Грыневіча, Р.Шырмы, падручнікі С.Паўловіча і інш.). Афармляў таксама час. «Родныя гоні» (1927), «Заранка» (1927—31), газ. «Народны звон» (1926), стварыў серыю гравюр для «Беларускага календара на 1927 год» (серыя «Дванац- цаць месяцаў» выкарыстоўвалася і ў інш. календарах канца 1920 — пач. 1930-х гадоў). Аўтар літаграфічных партрэтаў Я.Купалы (1923), Я.Коласа (1931). Апошнія гады працаваў як партрэтыст, пейзажыст і дэкаратар. Літ.' Л і с А.С. Пякучай маланкі след. Мн., 1981. Арсень Ліс. ГОРЫН (К а л я д а ) Павел Восіпавіч [студз. 1900, мяст. Картуз-Бяроза Пру- жанскага пав. Гродзенскай губ. (цяпер г. Бяроза) — 5.2.1939], беларускі гісторык, дзярж. дзеяч БССР. Акад. АН БССР (1931), д-р гіст. н. (1934). Скончыў Ка- муніст. ун-т імя Свярдлова (1921), Ін-т чырв. прафесуры (1925). У час 1-й сусв. вайны разам з бацькамі эвакуіраваўся ў г. Арзамас Ніжагародскай губ. У 1919 вярнуўся на радзіму, стаў членам Бяро- за-Картузскага валаснога рэўкома, ар- ганізаваў і ўзначаліў валасную парг. арг-цыю, пазней палітработнік Чырв. Арміі. У жн. 1920 чл. парт.-ар- ганізацыйнай тройкі Пружанскага пав., камендант горада. У 1925—30 член саве- та і вучоны сакратар Т-ва гісторыкаў- марксістаў, у 1929—30 правадз. член і нам. дырэктара Ін-та гісторыі Камуніст. акадэміі. Нам. рэдактара час. «Проле- тарская революцмя»(1927—30), чл. рэд-
калепі час «Псторнк-марксмст» (1926— 28), старшыня Т-ва палітэмігрантаў Зах Беларусі (1926 — 28) У 1931—36 прэзідэнт АН БССР, дырэктар Ін-та гісторыі АН БССР. 3 1936 нам. старшыні Камітэта па загадванні вучонымі і навуч. ўстановамі НВК СССР, заг. кафедры гісторыі СССР Маскоўскаіа ун-та, рэ- дактар аддзела гісторыі Вялікай Савец- кай Энцыклапедыі. Чл ЦК і канд. у чл Бюро ЦК КП(б)Б у 1932—36. Чл ЦВК СССР (1935). Чл. ЦВК і Прэзідыума ЦВК БССР у 1931—36. Аўтар прац па гісторыі Саветаў і Кастр. рэвалюцыі, рэ- дактар твораў У.І.Леніна на бел. мове Як вучань М М.Пакроўскага, Г адстой- ваў погляды яго школы На працы да- следчыка ўплывалі распаўсюджаныя ў 1920-я гады ідэі вульгарнага сацыялізму і спрашчэкні. Беспадстаўна рэп- рэсіраваны ў жн. 1937, пасмяротна рэ- абілітаваны ў вер. 1955 Яго імем названа вуліца ў Бярозе Тв Пролетарнат в 1917 г. в борьбе эа власть М II 1927; Таблнцы по нсторнн ВКП(б) н революннонного двнження в Рос- смн: Сннхронологня событнй с 1898 по 1917 гг. 3 мзд. М.; Л . 1929 (раэам з М.Та- маркіным); М.Н.Покроьскмй — большевнк- нсторнк. Мн , 1933; Нарысы па гісторыі Са- ветаў рабочых дэпутатаў у 1905 годзе. Мн. 1934 1 выд. на рус мове М., 1925). Літ. Сербента В.А, Токараў М.У Памяці акадэміка АН БССР П В.Горы- на / / Весш АН БССР. Сер. грамад. навук. 1980. № 1. Мікалай Токараў. ГОРЫН-ГАЛКІН Уладзімір Піліпавіч [сапр. Галкін; 10(22) 1 1861, Магі- лёў — 22 7 1925], удзельнік расійскага рэв руху, філосаф марксіст У 1882 за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях выклю- чаны з Харкаўскага вет. ін-та. Стварыў нарадавольскія гурткі ў Сімферопалі, Адэсе У 1887 за ўдзел у Паўд. нарада- вольскай арг-цыі арыштаваны 1 сасланы на 10 гадоў у Верхаянск У 1895 далу- чыўся да сацыял-дэмакратаў Удзельнік стварэння Сібірскага с.-д. саюза (1901), чл. Саратаўскага к-та РСДРП (1902— 03), працаваў у с.-д арг-цыях Растова- на-Доне, Баку, Тыфліса, Кутаісі. Супра- цоўнічаў у газ. «Нскра» Дэлегат II з езда РСДРП (1903, Брусель—Лондан), баль- шавік Пасля з'езда застаФся за мяжой. Пад псеўданімам К.Грабоўскі ў 1910 вы- даў кнігу «Далоў матэрыялізмі»; (Кры- тыка эмпірыякрытычнай крытыкі)». Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 вярнуўся ў Расію 3 жн 1917 у Петраградскім к-це РСДРП(б), удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні Кастр. ўзбр. паўстання Адзін з арганізатараў Наркамата замеж ных спраў РСФСР 3 1918 на кіруючай ваенна-паліт. рабоце ў Чырв. Арміі, з 1920 на навук.-пед. рабоце ў Маскве. Эдуард Савіцкг ГОСЦЕЎ Аляксандр (Алесь) Пятровіч (н 2 5 1948, г. Калінінград), бел. краяз- навец Скончыў Гродзенскі пед. ін-т (1970). Працаваў інжынерам, з 1992 на- стаўнік у Гроднс. Даследуе пытанні гісторыі і культуры Гарадзеншчыны (12—13 ст., сярэдзіна 19 — пач. 20 ст.), творчасць сучасных бел мастакоў. П.В.Горын. 7в.: Кронон: Летопнсь города на Немане (1116—1990 гг.). Гродно, 1993 (разам з В.Шведам). ГОТЫ (лац. СоіЬі, ОоіЬопез, Сшопеа, герм. Соіапз, Суібз), плямёны ўсх гер- манцаў, якія ў пач. 1-га тыс н.э. пера- сяліліся са Скандынавіі на паўд. ўзбя- рэжжа Балтыйскага мора. У сярэдзіне 1 ст. ў ніжнім цячэнні Віслы з удэелам Г. утварылася вельбарская культура. У апошняй чвэрці 2 ст. пачалі перасяленне на ПдУ, у 3 ст дасягнулі Паўн Прычар- намор я, дзе прынялі ўдзел у стварэнні чарняхоўскай культуры. У саюзе з інш. плямёнамі Г. неаднаразова ўрываліся ў межы Рымскай імперыі, захапілі Дакію. У 3 ст. падзяліліся на вестготаў (везего- таў, тэрвінгаў; тэр Малдовы), остготаў (астраготаў, грэўтунгаў; тэр Паўн. Пры- чарнамор'я на У ад Днястра), малых го- таў (Мезія, сучасная Балгарыя) і готаў- тэтраксітаў (трапезітаў; Крым). У 375 саюз плямён остготаў на чале з конунгам Германарыхам разбіты гунамі. пасля ча- го большая частка Г- пакінула Паўн. Прычарнамор е і пайшла на 3 Пасля шэрагу міграцый вестготы апынуліся ў Іспаніі, а остготы стварылі сваю дзяржа- ву ў Італіі (да сярэдзіны 6 ст ). На тэр. ПдЗ Беларусі вядомы помінкі вельбар- скай культуры Вялічкавічы, Дружба, Брэсцкі бескурганны могільнік і інш Літ П о р д а н О пронсхожденнн н де- яннях гетов. М , 1960; Прокопнй н з Кесарнн. Война с готамн. М., 1950: Кухаренко ЮВ Могнльннк Брест- Трншнн. М., 1980- Алесь Млдзведзеў. ГОФМАН (НоГГгаапп) Макс (25 1 1869. Хомберг — 8 7 1927), германскі ваенны дзеяч і пісьменнік, ген -маёр Скончыў Акадэмію Генштаба (1901) У пач. 1-й сусв. вайны ген.-кватэрмайстар 8-й арміі, у 1914—16 ген.-кватэрмайстар штаба Усх. фронту, з жн. 1916 нач. шта- ба галоўнакаманд Усх. фронтам герман- скай арміі. У снеж. 1917 лютым 1918 быў фактыччым кіраўніком герм. дэлега- цыі ў час мірных перагааораў з Сав. Расіяй у Брэсце (гл. Брэсцкі мір 1918). У ліст. 1918 галоўнакамандуючы Усх. фронтам У 1919 спрабаваў арганізаваць герм ваенную інтэрвенцыю ў Расію 3 1920 у адстаўцы. У працах па гісторыі ГОФМЕЙСТАР 1-й сусв вайны крытыкаваў герм ка мандаванпе за тое, што яно ўпусціла пе- рамогу. Тв.: ТаппепЬегв- 39іе ез ікігкІісЬ іуаг. Вегііг, 1926; рус. пер : Война упушенных возможностей. М ; Л., 1925; Запнскн н днев- ннкн. 1914—1918 Л., 1929 ГОФМАН Пётр Іванавіч (1794, маёнтак Сабакінцы Гродзенскай губ. — ?), дзе- кабрыст. Са шляхты. Бацька быў суддзёй Гродзенскага нармальпага суда. У 1806—16 Г. вучыўся ў павятовым ву- чылішчы ў Шчучыне У 1817 паступіў у Віленскі ун-т. У 1819 залічаны юнкерам у Нясвіжск; карабінерны полк, з 1824 падпаручнік. У 1825 адзін з засна- вальнікаў тайнага т-ва *Ваенныя сяб- ры», прыняў у яго М.Ф.Вільканца Удзельнічаў у падрыхтоўцы Літоўскага піянернага батальёна выступлення 1825. 22.3(3.4).1826 арыштаваны. На следстве не даў праўдзівых паказанняў Беластоцкай ваенна-судовай камісіяй прыгавораны да смяротнай кары, па канфірмацыі 15(27).4.1827 пазбаўлены чыноў і дваранства і пасля 6-месячнага зняволення ў Бабруйскай крэпасці ад- праўлены ў Грузію радавым у Каўказскі асобны корнус. Далейшы лёс невядомы Літ : Б у к ч н н СК мечам рванулнсь нашн рукк...: Докум. повестн. 2 нзд. Мн., 1985; Тальская О.С. Члены гайного об- іцества военных друзей в Снбнрн / / Сов. славяьоведенне 1971. № 4. Вячаслаў Шеед ГОФМЁЙСТАР Апалін (Апалон) Паў- лавіч (1825, Брэст — 1.7.1890), адзін з кіраўнікоў рэв руху на Беларусі ў 1840—60-я гады. 3 сям'і афіцэра рус арміі. Вучыўся ў Берлінскім ун-це, дзе ўвайшоў у студэнцкі канспіратыўны гур- ток У 1846 за спробу ўзняць паўстанне на Беларусі арыштаваны (т. зв «справа Рэра») і пасля публічнага ганьбавання ў Вільні (1848) сасланы ў арыштанцкія ро- ты ў Орск і Арэнбург, дзе сустракаўся з Т.Шаўчэнкам і З.Серакоўскім. 3 1857 жыў пад тайным наглядам паліцыі ў ма- ёнтку Шастакова Брэсцкага пав , прыхільна ставіўся да сялян, прымаў за хады да іх вызвалення, адкрыў у маёнтку школу. У час паўстання 1863—64 пы- вільны нач Гродзенскага, потым Брэсц- кага ваяв., супрацоўнічаў з К.Каліноў- скім. У 1864 арыштаваны і сасланы на катаргу ў Сібір 3 1870-х гадоў жыў у Галіцьп. Некаторыя факты Свайго ўдзелу ў рэз руху прывеу у мемуарным пісьме А Гілеру 1882. Тв ' Нз пнсьма А.Гнллеру // Обіце- ственно-полнтнческое двнженне на Укран- не в 1863—1864 гг. Кнев, 1964 (Восстанне 1863 года. Матерналы н документы) Літ Смнрнов АФ Революцнонные связн народов Росснн н Польшн. 30—60 го- ды XIX в. М.. 1962; Восстаннс в Лнтве н Бе- лорусснн 1863—1864 гг М.. 1965 (Восстанне 1863 г. Матерналы н документы); М а р а - х о в Г.І. Т.Г.Шевченко в колі сучасннків: Словннк персоналій Кйів, 1976. СвЬіескі М Ароііп НоГтеріег, пасгеішк »Ч)]сім6<І2(\ма Ьггевко-Іііешзкіево V роіувіапіц віусгпіоя'ет / / Аіепецт
96 ГРАБЕНЬЧАТА ХУіІепхкіе. 1923. № 2; Г а і п 11 а іі г О. Вцсіі коп5рігасу]пу па Шч'іе і ВіаГогіш 1846— 1848. У/агехаіка, 1965. Генадзь Кісялёў. ГРАБЁНЬЧАТА-НАКОЛЬЧАТАЙ КЕ- РАМІКІ КУЛЬТЎРА, гл. Днепра-данец- кая культура. ГРАБНІЦКІ Отан Мікалаевіч [28.2(12.3).1829, маёнтак Арэхаўна Ле- пельскага пав. — 7(19). 1.1865], удзель- нік паўстання 1863—64 на Беларусі. 3 багатых дваран (бацька ў розныя часы быў лепельскім павятовым і віцебскім гу- бернскім маршалкам шляхты). Пасля ву- чобы ў прыватным пансіёне ў Вільні па- ступіў на вайск. службу. Служыў у Кры- ме юнкерам уланскага палка. У 1854 за «шкодны склад думак» і сувязь з та- тарскім антыцарскім рухам на 2 гады зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць, потым адпраўлены радавым у Сібірскі асобны корпус. Пасля адстаўкі (1859) ат- рымаў магчымасць вярнуцца на радзіму. У час паўстання 1863—64 камандаваў атрадам паўстанцаў у Віцебскай губ., які хутка быў рассеяны. Засуджаны на 6 га- доў катаргі. Памёр па дарозе ў Сібір, у Екацярынбургу. Есць звесткі, што ў паўстанцкім атрадзе Грабніцкага зна- ходзіўся будучы беларускі паэт Ф.Тап- чэўскі. Літ.'- Д ь я к о в В.А. Деятелн русского н польского освободнтельного двнження в царской армнн 1856—1865 годов: (Бнобнб- лногр. словарь). М., 1967. Генадзь Кісялеў. ГРАБНІЦКІ Фларыян (1664 ?, Полац- кае ваяв. — 1762), царкоўна-уніяцкі дзе- яч Рэчы Паспалітай. Са шляхецкай сям'і. Скончыў Львоўскі папскі калепум (паводле інш. звестак Віленскую ака- дэмію), д-р багаслоўя. Уступіў у ордэн базыльян (1709), ігумен Віленскага ма- настыра св. Тройцы і мітрапаліцкі афіцыял (з 1713), суфраган (памочнік) архіепіскапа полацкага, епіскап віцебскі (1716—19), архіепіскап полацкі (1719— 62), мітрапаліт кіеўскі (1716—62). Па- шыраў унію ў Полацкай архіепархіі, вы- карыстоўваў прымусовыя метады і місіянерскую дзейнасць. Браў удзел у працы Замойскага сабора грэка-каталіц- кай царквы (1720). Рэфармаваў базыль- янскія манастыры ў Полацкай архіепархіі. Дбаў аб адукацыі кліра, апе- каваў уніяцкія святыні. Ахвяраваў улас- ныя сродкі на адбудову Полацкага Сафійскага сабора (1738—50). Пахава- ны ў гэтым храме. Літ.’ Бантыш-Каменскнй Н. Мсторнческое нзвестне о возннкшей в Поль- ше уннн... Внльна, 1864; Батюшков П.Н. Белоруссня н Лнтва. Спб., 1890. С. 87—88; Арлоў У. Таямніцы полацкай гісторыі. Мн., 1994. С. 275—280; Ь і к о V 5 к і Е. Пхіе]е кО5Сіо(а цпіскіе^о па Ьі№іе і Кц5і V XVIII і XIX ікіекц. Сг. 1. 2 \ууй. \Уаг5гат*'а, 1906. Сяргей Казуля. ГРАБОЎСКІ Стафан (24.6.1767, в. Ас- ташына Навагрудскага пав., цяпер На- вагрудскі р-н — 4.6.1847), военачальнік, адзін з кіраўнікоў паўстання 1794. Пас- С.Грабоўскі. ля заканчэння Рыцарскай школы ў Вар- шаве харунжы ў войску ВКЛ. Уваходзіў у склад віленскай масонскай ложы. У ходзе ваен. дзеянняў, выкліканых Тар- гавіцкай канфедэрацыяй (1792) падпал- коўнік Г. вызначыўся ў баях пад Мірам і Брэстам; пасля перамогі таргавічан далу- чыўся да падрыхтоўкі паўстання ў Вільні. Падчас вызвалення Вільні ад расійскага гарнізона (крас. 1794) ме- навіта падыход атрада пад кіраўніцтвам Г. адыграў рашаючую ролю ў адступ- ленні рас. войск ад ваколіц горада. Пры- маў удзел у баях пад в. Солы, Паляны ў складзе паўстанцкага войска ВКЛ пад камандаваннем Я.Ясінскага. Удзельнічаў у абароне Вільні ў ліп. 1794. У канцы жн. 1794 узначаліў рэйд 2-тысячнага ат- рада паўстанцаў на Міншчыну і Магілёў- шчыну (Араны — Койданава — Пу- хавічы—Бабруйск—Любань). Па дарозе да яго далучалася дробная шляхта і сяля- не. Пасля Любанскага бою (4.9.1794) В.В.Гразноў. Малюнак Сынковіцкай царк- вы-крэпасці. 2-я пал. 19 ст вымушаны капітуляваць. Паводле пры- гавору смаленскай следчай камісіі вы- сланы ў Кастрамскую губ. Атрымаў волю дзякуючы амністыі паўстанцам ад Паўла I. Падчас расійска-французскай вайны 1812 перайшоў на бок Напалеона. Быў абраны брэсцкім маршалкам, арганізаваў войска ў гэтым пав. У званні ген.-маёра ўзначальваў Вайсковы к-т у Вільні. Пас- ля адступлення войск Напалеона зма- гаўся супраць антыфранц. кааліцыі ра- зам з Ю.Панятоўскім. Пад Лейпцыгам трапіў у палон. Дзякуючы падтрымцы А.Чартарыскага, Г. з захаваннем ванско- вага звання ўвайшоў у склад вышэйшай адміністрацыі Варшаўскага Каралеўства. Быў прыбліжаны Аляксандра I. У 1816 дырэктар Вайсковай камісіі, з 1825 міністр-сакратар Парства Польскага. Ба- раніў інтарэсы свайго краю. 3 1826 гене- рал дывізіі. Удзельнік рус.-турэцкай вай- ны 1826—29. У 1832—39 чл. Дзярж. са- вета Рас. імперыі. 3 1839 у адстаўцы. Літ.'. Разгкоікякі. Огіс]е Табецзга Коісішігкі, ріёгі*'52ево пасгеіпіка ро1ако№. Кгакоч', 1872; Моясіскі Н ОепегаГ Іазіп5кі і ро№Ыапіе Ко$сіц5гко№$кіе. \\'аг5/ан,а еіс., 1917; Яго ж. Огіе)е рогогЬіогО№е Ілгіку і кчзі Т. 1. 1772—1800. \1/і1по, 1913. Уладзімір Емяльянчык ГРАДЗЯНКА, рабочы пасёлак у Асіповіцкім р-не, чыг. станцыя. Цэнтр пасялковага Савета. За 45 км на Пн ад Асіповіч. 990 жыхароў (1990). Паводле перапісу 1897, Г. — назва ўрочышча ў Пагарэльскай воласці Ігуменскага пав., дзе стаяў 1 двор з 7 жыхарамі. Пасёлак узнік у сувязі з лесанарыхтоўкай і апра- цоўкай драўніны. Паводле перапісу 1917, у пасёлку 67 двароў, 359 жыхароў, на чыг. станцыі 10 двароў, 35 жыхароў Дзейнічаў лесапільны з-д. 3 20.8.1924 у Свіслацкім, з 8.7.1931 у Асіповіцкім р-нах, з 24.6.1926 да 16-7.1954 цэнтр сельсавета. У 1925 заснавана кравецкая арцель «Чырвоная іголка». У 1926 у па- сёлку 70 двароў, 400 жыхароў. 3 15.7.1935 рабочы пасёлак. У 1940 у Г. 260 двароў, 800 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з канца чэрвеня 1941 да 29.6.1944 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі якія амаль поўнасцю спалілі пасёлак, загубілі 350 жыхароў; 60 чал. загінулі на фран- тах і ў партыз. барацьбе. Супраць аку- пантаў у пасёлку дзейнічала падп. група (кіраўнік В.І.Іваноў). 3 25.12.1962 пасё- лак у Бабруйскім, з 6.1.1965 зноў у Асіповіцкім р-нах. У 1969 у Г. 1300 жы- хароў. Працуюць лясніцтва, лесапункт Асіповіцкага леспрамгаса, філіял Асіповіцкай ф-кі канцтавараў, сярэдняя школа, бібліятэка, клуб, бальніца, аптэ- ка, аддз. сувязі, 4 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, што загінулі ў баях супраць ням.-фаш. за- хопнікаў, магілы ахвяр фашызму. Ганна Дулеба. ГРАЗІВЁЦ, курганны могільнік 11 —12 ст. каля б- вёскі Гразівец Аршанскага р-на (цяпер у межах г. Орша). На левым беразе р. Аршьша, за 4,5 км ад яе вусця Налічваў 169 курганоў. Насыпы круг- лыя, выш. 0,5—2 м, дыям 6—8 м. Да-
слелавалі ў 1889 М.Я.Брандэнбург (4 курганы), у 1928 А.М.Ляўданскі і С.А.Дубінскі (5). Пахавальны абрад — трупаспаленне (1) і трупапалажэнне (6) на грунце ці ў грунтавых ямах галавон на 3. У адным кургане парнае пахаван- не, у 2 — пахаванняў не выяўлена. Па- хавальны інвентар бедны: лунніца, брон- завыя спіралькі, падвескі (лыжачка, конікі), 2 пацеркі, гузік, нож, тронкі на- жа з разьбой, шыфернае прасліца, рэшт- кі драўлянага вядра. жал. цвікі ад труны, рэшткі гаршкоў. Трупапалажэнні ў ямах амаль без інвентару пацвярджаюць знач- ны ўплыў хрысціянства, а трупаспаленне сведчыць пра перажыткі язычніцтва. Літ.' Бранденбург Н.Е. Журнал раскопок 1888—1902. Спб., 1908; Ляўданскі А.М. Археалагічныя досле- ды ў Аршанскай акрузе / / Зап. аддз. гу- маніт. навук БАН. Мн., 1930. Кн. II. Пр. ар- хеал. камісіі, т. 2. Георгій Штыхаў. ГРАЗНОЎ Васіль Васілевіч [? — 27.2(12.3).1909], краязнавец, рысаваль- шчык і літограф. Даследчык стараж.- рус. і бел. архітэктуры, матэрыяльнай культуры і мастацтва. Скончыў Строга- наўскае вучылішча (1862). 3 1864 жыў у Вільні, выкладаў маляванне ў гімназіях. Сабраў унікальную калекцыю прадметаў бел. культуры і побыту. Упершыню на- вукова апісаў і замаляваў Барысаглеб- скую (Каложскую) царкву ў Гродне, за- мак у Лідзе, цэрквы-крэпасці ў Сын- ковічах Зэльвенскага і Мураванцы (Маламажэйкаве) Шчучынскага р-наў і інш. Многія малюнкі Г. сталі ілюстрацыямі да кніг П.М.Бацюшкава («Беларусь і Літва», 1890), І.У.Карчын- скага («Старажытная Каложская царква ў імя св. князёў Барыса і Глеба ў г. Грод- не», 1908), 3-га т. «Маляўнічай Расіі» (1892) і інш. У Эрмітажы (Санкт-Пе- цярбург) зберагаюцца літаграфіі (лісты з альбома) «Унутраны від... Прачысцен- скага сабора ў г. Вільна», «Унутраны від Нікольскай царквы ў г. Вільна», «Выява Лідскага замка 14 ст. і царквы часоў Альгерда ў Вільні» і інш. Тв: О древннх церквях Северо-Западного края / / Мзвестня о занятнях седьмого ар- хеологнческого сьезда. Ярославль, 1887. № 7; Каложская Борнсоглебская церковь в г. Гродно. Внльна, 1893. «ГРАМАДА», беларускае нелегальнае выдавецкае таварыства. Існавала ў Пе- цярбургу ў 1906 — 07. Выдавала арыгінальную і перакладную агітац. л-ру рэв. зместу. Шырокай дзейнасці разгар- нуць не паспела, усе выданні т-ва былі забаронены царскай цэнзурай. Захавала- ся 6 брашур, у т.л. «Як мужыку палеп- шыць сваё жыццё» (лацінкай і кірыліцай), «Чы будзе для ўсіх зямлі?», «Што такое свабода?» Сігава (пер. з ук- раінскай), «Забастоўка» (лацінкай), «Гутарка аб тым, куды мужыцкія грошы ІДУЦЬ». Літ: Александровіч С.Х. Пу- цявіны роднага слова. Мн., 1971. С. 142, 154—155. валася з1.5да11.6.1917у Мінску на бел. мове. Рэдактар К.Смоліч. Была тэарэ- тычнай трыбунай бел. сацыялістаў. Ад- крывалася зваротам Мінскага бюро БСГ да бел. сацыялістаў. Змясціла зварот Петраградскага Савета рабочых і салдац- кіх дэпутатаў «Да народаў свету». Ста- ноўча ацэньвала Лютаўскую рэвалюцыю 1917, аналізавала падзеі ў краіне за першыя тыдні пасля рэвалюцыі (арт. «Шэсць тыдняў волі»). Сканцэнтроўвала ўвагу чытача на праблемных пытаннях. У публікацыях «Зямля», «Які будзе новы парадак», «Родная мова» Смоліча (дру- каваўся пад псеўд. А.Жывіца), «Федэра- тыўная дэмакратычная рэспубліка» Ста- рога Піліпа (А.Бурбіса) і інш. абмяр- коўваліся падставы сацыяліст. светаўпарадкавання, будучага дзярж. бу- даўніцтва, асновы духоўнага жыцця на- рода. У рэдакц. матэрыялах «Аб вайне», «Да згоды» высвятляліся сацыяльна- паліт. прычыны вайны, выказвалася аба- рончая пазіцыя і адначасна народы заклікаліся да барацьбы за мір. У рубры- цы «Беларускія справы» паведамляла аб з'ездзе бел. нац. арг-цый (сак. 1917) і стварэнні Бел. к-та- (БНК) у Мінску, бел. арг-цый у інш. гарадах, аб сял. з'ездзе ў Мінску і інш. Надрукавала зварот Мін- скай групы БСГ да сялян. Інфармавала аб падзеях на фронце, зменах у складзе Часовага ўрада Расіі. Друкаваліся допісы з дзеючай арміі, з гарадоў, дзе зна- ходзіліся грамадскія і культурныя згурта- ванні бел. бежанцаў. У рубрыцы «3 жыцця «Грамады» паведамлялася аб уз- наўленні дзейнасці партыі, яе канферэн- цыі і інш. Інфармавала пра стварэнне ў Мінску «Таварыства беларускай культу- ры», гуртка бел. моладзі «Вянок», друка- вала аб'явы БНК і бюро БСГ. Публі- кавала вершы З.Бядулі, Л.Родзевіча, -АДЗШ ЗА УСІХ. народау ЗЛУЧАЙСЯІ НГрамдд Л ГАЗЭТА БЕЛАРУСКАЙ СОЦЫАЛІСТЫЧНАЙ ГРАМАДЫ. Мінск, 5 мая (18 мая) 1917 года. Ді яріцаіітага сммстіі. Браты’. Доуга мы члкалі, ка- лі кам засвсціш* Яі нае шіей- ка. Догга цярпелі мы пад ііры- ціскам старога ііарадку, доу- га .:мася кроу п.шідеПіпых .іеп- шых іыміж вас за н.ппу во- ЛЮ, за напіае. іпчап.це. I ХТО гца п»'іігц’»а ніп> ні ня гнае вччы .іычыці. і.<гаь вя- гка, і зьмяне уп* .цаоыткі па- шай вшгі, Але ч-іжа Ьыці. го- рай. Горай булз? тады, як мы пачауніы лзялшь аявлю, між сабоЛ да агоды пя нрыдеем Калі па угіх нашых весках пачнецца в&іка між нас саніх. між Р’ідііых братоу. 0т яле ііраудзівая ііуізе гора Як»П «н та.іы будзем гыаВ' НіякаП. ІН'.’ьь. 1С0 "Г* лз От г.ігая прорва называеп- ц.і -ан-ірхія тады калі егыц. ад’іо гамоуііраустпа і вайііа »сіх проці угіх. Пакуль ня позна аділііаруП- це ад гамауіі|іавгтва Іоугл цярпелі, мяла засталопі Бу- длея чакаць зяШ'Л.і!..іо.іакпііі Бюро Грамады Мінск ГРАМАДА 1 нар. апавяданне з запісаў А.Сержпу- тоўскага, рэв. песні («Чырвоны знак»), некралог Смоліча на смерць М.Багда- новіча. Выйшлі 4 нумары. У Нац. бібліятэцы Беларусі да Вял. Айч. вайны захоўваўся карэктурны адбітак 5-га ну- мара, які не выйшаў у свет. Арсень Ліс. ГРАМАДА, назва абшчыны на землях Беларусі ў перыяд яе знаходжання ў складзе ВКЛ. Звычайна аб'ядноўвала на- сельніцтва асобнай вёскі. Жыхары не- калькіх вёсак уваходзілі ў склад воласці. У шэрагу рэгіёнаў, асабліва ў гаспа- дарскіх уладаннях на У Беларусі, Г. адыгрывала значную ролю ў арганізацыі сял. землекарыстання і выплаты феад. рэнты. ГРАМАДА БЕЛАРЎСКАЙ МОЛАДЗІ Ў ГОРАДНІ, беларуская маладзёжная арг-цыя ў Гродне. Існавала ў маі 1919— 21. Ініцыятары стварэння — Т.Грыб, П.Мядзёлка, Л.Дзекуць-Малей і інш. У кастр. 1919 налічвала 100 сяброў, боль- шасць з іх складалі б. ўцекачы 1-й сусв. вайны, настаўнікі бел. школ. 14.10.1919 на 2-м агульным сходзе ў кіраўніцтва Грамады абраны Мядзёлка (старшыня), Курбскі і Амяльянчык (нам. старшыні), К.Салошык (сакратар). Паводле статута мела на мэце гуртаванне моладзі, прапа- ганду роднай мовы, гісторыі, геаграфіі, фальклору, развіццё спорту і фізічнай культуры. Працавалі секцыі: самаадука- цыйная, літаратурная, драматычная, ха- равая, спартыўная і інш.; драматычны гурток (кіраўніца Мядзёлка), хор (кіраўнік У.Шах). Арганізоўваліся лек- цыі па беларусазнаўстве, вечарыны, тэ- атр. спектаклі, частка грашовых збораў яны. прзу із, памагзлі Відь- гліі.чу цаеімць. діе цшіер і ЯПЫ ушіммі. ІПТі) 3 КІЙНЫ II)- і.'ом’ ішікаП сарысыц быпь нл мож.і. і сіл.тП ніяіі'ій прауды пе і.ш:ц<піі. Длеля ілаго яны Х’ІЧТПІ. .'КОН'ІЫІІЬ взйну > кзб }«е і|міішы засіавалк'я як Г>ыл । рлі наОпой; хіба хзе крыіпзчку направіпь. Г.П Ч-’ П'ІНІНІІЫ > мц «ГРАМАДА», газета, орган Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). Выда- Газета «Грамада» з аўтографам рэдактара А.А.Смоліча. 4. ЭГБ. т. 3.
г 98 1«ГРАМАДЗЯНІН» ішла на падтрымку бел. дзіцячага пры- тулку і бел. школ. Філіялы грамады дзейнічалі ў в. Крынкі (кіраўнік А.Па- рук) і в. Верцялішкі (В.Сянцевіч). Пры спартыўнай секцыі ў 1920 існавалі скаў- цкая дружына і 2 футбольныя каманды. Грамада супрацоўнічала з Гродзенскай цэнтральнай вучыцельскай радай, мела кантакты з цэнтр. Бел. школьнай радай, Часовым беларускім нацыянальным камітэтам і інш. Цярпела ганенні ад польск. улад. Літ.: Карповіч М. Пра беларускі тэ- атр у Горадні / / Наш край. 1929. № 3; Мядзёлка П. Сцежкамі жыцця: Ус- паміны. Мн., 1974. Уладзімір Ляхоўскі. «ГРАМАДЗЯНІН», газета левай фрак- цыі Беларускай сацыялістычнай грама- ды (БСГ). Выдавалася 14.1—25.3.1919 у Вільні на бел. мове, з № 5 друкавалася лацінкай. Выходзіла 2 разы на тыдзень. Выступала ў абарону інтарэсаў сялян і рабочых Беларусі і Літвы, за самавызна- чэнне народаў, агітавала за стварэнне ся- лянскіх і работніцкіх радаў і іх к-таў, рэ- альнага народаўладдзя (арт. «Што такое ўлада сялянскіх і работніцкіх радаў», «Што рабіць?» пад псеўд. Ан.Небарака, перадавіца ад 17 студз.). Падтрымлівала Часовы рабоча-сялянск. сав. ўрад Бела- русі і яго мерапрыемствы, у т.л. распа- раджэнне аб роспуску Мінскага губ- рэўкома і Аблвыкамзаха. Апошні, павод- ле сцвярджэння аўтараў «Г.», *ні адзін раз выступіў у паліцэйска-жандарскай ролі душыцеля беларускага нацыяналь- нага руху» (арт. «Новы беларускі ўрад» Ан.Небаракі, «Маніфест Беларускага ўрада Радаў»). Прымаючы ідэю аб'яд- нання Беларусі і Літвы ў адну федэра- Ргаеоцпа|а Ыебпаіа іізіей кга|оа гіііеа|5іа! сам іб к. Меамареіаніы УУусІюдЛс <іна гаіу н іудзіеп « апіогкі і ріаіпісу Огдап ііешаіе ргакеуГ Віеіапізкаіе 5оеуа1і5Іуегпаіе Нгатабу. Каіхіяів: па 1 тпіея. 1 г. па 3 тіез. 3 г. Адгев Кедаксуі і адтіпІБІгасуі: ЖіІеп»«а]а жііі. 33 нш. 2. (аууасЬод х мшіісу). Недаксу)а адсгупіепа ад 1—2. Ц8 ~ УЛІвІ» Ю аыш 1519 1. ы I. аіШі 1« Іііікі 1919 к. Аровгпі іудгіеп рга_]92вй раД сгутопут І 82Іапаагат гагдгіеіа Віеіатзі па діжіе сгаеікі. II Міепвка адЬтйзіа дгііМ г)ехд копіегепсуі : Котапівіусгпаі рагіуі (ЬоІвгечЛкой) Віеіагаві, (2)ег'д Вадай віаІапзкісЬ I гаЬоІпІскісЬ дероіаіой?) дгіе рааіапойіеаа вкўедааб Віеіапізкціа піегаіеі- тцп ВаЛячгціа КезраЫіка г Ьііойвка^. 17 ХУіІпі іак 8ата адЬуйяіа огцЬі г)егд копГегепсуІ Ко- тапівіусггіа^ рагіуі (Ьоівгекікой) Ьііму і Йіеіагп- 8і, дгіа «упіазіела Іака)а-2 еата]а равіапокуа, Ь.г. мупіевіепа гегоІіісу)а аЬ Іут, каЬ дгя'іе піе- гаіегпу)» ВезраЫікі Віеіагавка)а і Ідіойвка^а Газега «Грамадзянін». тыўную сав. сацыяліст. рэспубліку, газе- та рэзка пратэставала супраць здзейсне- нага пры гэтым падзелу Беларусі: заха- ванне ў РСФСР Віцебскай, Магілёўскай і зах. паветаў Смаленскай губ. Патраба- вала склікання 2-га Усебел. з'езда Саве- таў, «свабодна выбранага» (перадавы ар- тыкул ад 7 сак. «Ці можам мы далей маўчаць?» Т.Грыба і інш.). Публіцыс- тычныя матэрыялы газеты адметныя гіст.-аб'ектыўнымі і прагрэсіўнымі погля- дамі на паняцці свабоды, дэмакратыі, са- цыялізму (арт. «Што такое свабода?» Ан.Небаракі, «Прамовы бунтаўшчыка» і інш.). Паслядоўна адстойвала бел. ідэю. аптымістычна глядзела на перспектыву бел. адраджэнскага руху (арт. «У чым наша сіла?» Грыба. «Усход ці Захад?» і «Да каго прылучацца» Ан.Небаракі, «Каму належыць будучыня»). Адначасо- ва падтрымлівала ідэю стварэння сусв. федэрацыі радавых (савецкіх) рэспублік з умовай, што Беларусь увойдзе ў яе як раўнапраўная адзінка з усімі сваімі эт- нагр. землямі. Газета востра рэагавала на прэтэнзіі «буржуазна-клерыкальных сіл» Польшчы на бел. землі (перадавы арты- кул ад 25 сак., арт. «Яны ідуць!» пад крыптанімам «С—ве»). Шырока асвят- ляла сац. становішча працоўных у канк- рэтных рэгіёнах Беларусі, асабліва ў па- цярпелых у час 1-й сусв. вайны (арт. «Харчовыя справы на Беларусі і Літве», карэспандэнцыі з месцаў і інш.). На ста- ронках газеты знайшлі адлюстраванне падзеі пач. 1919 у Вільні: навагодні захоп польскімі баевікамі горада і самагубства акружаных імі членаў Віленскага Савета рабочых дэпутатаў, фарміраванне ўрада Літ.-Бел. ССР, у які не ўвайшоў ні адзін беларус. адкрыццё Віленскай бел. гім- назіі і інш. Друкавала вершы Я.Купалы, Я.Коласа, Ф.Аляхновіча, рэв. песні ў пе- Сала аЬмпегіаг па і 8іг. ео к. па 4 8іг. 40 к. Котапіеіусгпа^а рагіуіа Віеіагазі |ок4 сів- ріег агадоч»а)а рагіуўа, дгіеіа сгаЬе Іо)е, вгіо »а- віапайіа^е рыіу]па}а копіегепеу)», реійпіе Ьмгге рга»ІеЙ2іепа й йуссіо, Ьо ІІдагу Ьеід) рагіуі жіа- |а6 ла сгаіе йгайп. СЬіо-і Ьеіа Іуіа, каіогу]а «Ціаб па сгаіе Віе- ІагаЭкаЬа сгазом'апа йгадо I ка(огу)а 2 іакц) ІоЬ- каісіц радрівамга^аб бтіагоіпу ргуЬа»ог Ыеіага- зката пасуапаіпа-раіііусгпата адгад^ебпіа? СЫо Ьеіа, зупу Ьіеіагцвка) жіазкомгоі Ыедпаіу, сі Ьеіа еіетепіу ргузгІу)а, сіоіуіа діа пазга] кпііпгу, каіогу)а гаяіт шв гпа]а6 пазгаЬа шпіігапаКа па- годгаііа Ьуіп, піегпа;оту 2 тіазгут згіодгіеппут іубсіот? ракладзе на бел. мову, змясціла арт. «Бе- ларускі тэатр» і сцэнічны абразок «Бед- ны і багаты» Аляхновіча (пад псеўд. I. Мошуіб), інфармавала пра дзейнасць на Юр'еўскім праспекце тэатра ў «Бела- рускім клубе». Выйшла 20 нумароў, з іх 14 і 15 здвоеныя. Закрыта ў сувязі з на- ступленнем польскіх легіёнаў і пераездам асн. аўтара Грыба ў Гродна. Арсень Ліс. «ГРАМАДЗЯНІН», штотыднёвая газета, орган незалежнай дэмакр. думкі. Выда- валася 18.3.1928—30.4.1929 у Вільні на бел. мове. Рэдактар-выдавец Т.Верні- коўскі. Крытычна ставілася да радыкаль- ных плыняў у бел. вызв. руху (перадавы артыкул, арт. «Падзеі ў беларускім руху за апошнія дзесяць гадоў» Я.Жыга- лоўскага і інш.). выступала супраць паліт. дыферэнцыяцыі ў працы на асв. ніве (артыкулы У’.Паўлюкоўскага). На старонках штотыднёвіка змешчаны байкі Р. Друцкага-Падбярэскага, вершы Паўлюкоўскага, фельетоны Я.Бары- саўскага (Я.Маразовіча), інсцэніроўка М.Шчасновіча паводле паэмы Я.Купалы «На куццю», пераклады на бел. мову асобных твораў М.Зошчанкі, рэцэнзіі Я.Святазара (М.Касцевіча), артыкулы пра К.Каганца, свята Вялікдзень і інш. Выйшла 29 нумароў. Закрыта з-за неда- хопу сродкаў на выданне. Арсень Ліс. ГРАМАДЗЯНСКАЕ ЎПРАЎЛЁННЕ УСХОДНІХ ЗЯМЁЛЬ (/.аг/<с1 Сучуііпу гіет ХУзсЬобпісЬ), орган улады пры Гал. камандаванні польскай арміі на занятай ёю тэр. Беларусі і Літвы ў 1919—20. Па- чало фарміравацца ў адпаведнасці з дэк- рэтам начальніка Польскай дзяржавы Ю.Пілсудскага ад 8.2.1919. Рада міністраў Польшчы 8.3.1919 ператвары- ла Літоўска-Бел. дэпартамент Мін-ва за- межных спраў у Дэпартамент па справах Усх. зямель на чале з грамадзянскім камісарам Л.Калянкоўскім. У час на- ступлення палякаў на Вільню (лют. 1919) ген. камісарам упраўлення назна- чаны афіцэр з б. корпуса Доўбар- Мусніцкага Е.Асмалоўскі. Размяшчалася ў Вільні, мела ў Варшаве прадстаўніцтва на чале з графам С.М.Касакоўскім. Адм. прастора «Усх. зямель» падзялялася на 3 акругі: Віленскую, Брэсцкую, Валын- скую, пасля захопу Мінска (жн. 1919) утворана Мінская акруга на чале з нам. ген. камісара У.Рачкевічам. Акругі па- дзяляліся на паветы на чале са стара- стамі (у асн. гэта былі пераапранутыя ў цывільнае польскія афіцэры). Адміністрацыя ўпраўлення камплектава- лася пераважна з мясц. палякаў, пера- важна нацыянал-дэмакр. арыентацыі. Як паліт. праціўнікі Пілсудскага, яны тарпедавалі ўсе яго пачынанні, накіраваныя нават на фармальнае ажыц- цяўленне (хоць бы для паліт. камуфля- жу) абяцанняў, выказаных у яго адозве да насельніцтва б. ВКЛ. Ваенныя абс- тавіны і вузкаэгаістычная класава-нац. палітыка адміністрацыі не спрыялі нац.- культ. і эканам. развіццю бел. народа. Часам карысныя для мясц. насельніцтва пачынанні ўпраўлення разбіваліся аб са- мавольства вайск. улад, што павялічвала
цяжар акупацыі і спрыяла росту анты- польскіх настрояў. Летам 1910. разам з адступаючымі польск. войскамі, уп- раўленне эвакуіравалася ў г. Быдгашч, дзе спыніла сваё існаванне. Васіль Талстой. ГРАМАДЗЯНСКАЯ ВАЙНА I ВАЕН- НАЯ ІНТЭРВЁНЦЫЯ 1918-20, су- працьстаянне класаў і грамадскіх груп пасля Кастрычніцкаа рэвалюцыі 1917, якое выявілася ў розных, у т.л. і ваен- ных, формах барацьбы сацыяліст , анархічных, ліберальна-дэмакр., рэак- цыйна-манархічных сіл за заваяванне ўлады і ўмацаванне сваіх класавых пры- ярытэтаў Перамога ўзбр. паўстання ў Петраградзе 25.10(7.11).1917 і звяржэн- не Часовага ўрада абвастрылі класавыя супярэчнасці ў Расіі, II Усерас зезд Са- ветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў 25—2710(7—9.11).1917 абвясціў пера- ход усей улады да Саветаў, утварыў Ча совы рабоча-сял. ўрад — Савет Народ ных Камісараў (СНК) на чале з У I Леніным, прыняў дэкрэты аб міры і аб зямлі. Ні ў адным з дэкрэтаў, прыня тых з ездам, пабудова сацыялізму не аб вяшчалася як першачарговая мэта; стаў- ка рабілася на сусв. пралетарскую рэва- люцыю. Лідэры бальшавікоў не былі ўпэўнены, што здолеюць утрымаць ула- ду, калі рабочыя капіталіст. краін не прыйдуць ім на дапамогу і не ўзнімуць паўстанне супраць сваіх урадаў Перыяд з кастр 1917 па сак. 1918 Ленін назваў трыумфальным шэсцем сав улады Ен характарызаваўся хуткім устанаўленнем амаль на ўсёй тэр. б. Рас. імперыі сав улады, якая абапіралася на пралетарыят і бяднейшыя слаі сялянства, г зн на ак- тыўную частку насельніцтва У такім вы- падку непазбежнай была рэв дыктатура, што праводзілася гвалтоўнымі метадамі, уключаючы адкрыты тэрор. Па меры па- глыблення супрацьстаяння клас. і паліт. сіл такая дыктатура ажыццяўлялася ад- напартыйным балыпавіцкім рэжымам. Перадумовы грамадзянскай вайны. Пачатак ваеннай ін- тэрвенцыі. 25.10(7.11).1917 выкан- ком Мінскага Савета, якім кіравалі баль- шавікі, выдаў загад № 1 «Да на- сельніцтва гор. Мінска і ваколіц», у якім заявіў аб пераходзе ўлады да Саветаў 27 10(9 11) 1917 утвораны Ваенна рэва люцыыны камітэт Заходняга фронту (ВРК), які абвясціў сябе ўладаю на тэр. Беларусі і Зах. фронту. Антыбальшавіц- кія сілы ў сваю чаргу арганізавалі Ка- мітэт выратавання Радзімы і рэвалю- цыі, які стаў альтэрнатывай баль- шавіцкаму органу ўлады. Яго дзеянні падтрымала Вялікая беларуская рада Паміж гэтымі к-тамі разгарнулася ба- рацьба за ўладу. У паліт барацьбе баль- шавікі зрабілі стаўку на салдат Зах фронту 27.10(9.11).1917 Пауночна За- ходні абласны камітэт РСДРП(б) на- кіраваў сваіх упаўнаважаных у к-т 2-й арміі для перакідкі ў Мінск вайск. час- цей, зрабіў спробу ўцягнуць у барацьбу з К-там выратавання рэвалюцыі гар. мілі- цыю. Бальшавіцкая фракцыя к-та 2-й ВОЗЗВАНІЕ. Товпрншей солпогь н офмцерогь Б^лору- совь желоюшт івд жнть но блого БЬ- лорусскпго нородоН ДЛЯ ЗШІІНТЫ ТРУДОВОГО крестьянствп оть поноеь угнетотелей но- шего кроя проснмь зопнсывоться вь Нпшо- нольное БШруское войско. Заплсь прокзвсднтсй прк Цен. оіл Воксновсв Раді (Плсшадь Свободы). Да арт. Грамадзянская вайна і ваенная інтэрвенцыя 1918—20. Адозва ІДэнтраль- най Беларускай вайсковай рады. 1917. На- ныянальны архіў Рзспублікі Беларусь. НАРОДНЫЙ СЕКРЕТАРІДГЬ БШРКСШ. постшвж ш ІІ.Ічі* ін> ІК1 I м ІІ-ГІМ. 1.Р'. .гіпіыя ІІМ)іі ' -і УЧ» >' іі'Нія ІІІК'ПІ НІ. ІІІІХЬ ІІ.ІХІІ ШІЦІЯІ'Я II ІТН'І ЧЯН“ |ЮЦ|\Ю »'<*< Н Шік II ОМІ.НІІІ • я НДОДОВЬ Бкпоруссік I НН»'МПШ. .1. I. 'I НАРОДНАГО СБНРПАРІАТЛ БЬЛОРКСІК. т,мыіо Сенр<!<аы - ІМН ЖШІ. I мд . Да арт. Грамадзянская вайна і ваенная інтэрвенцыя 1918—20. Пастанова № 1 ад 21.2.1918 Народнага сакратарыята Беларусі. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь арміі дабілася адпраўкі ў Мінск атрадаў салдат, бронемашын і браняпоезда пад камандаваннем В.І.Пралыгіна. 2(15).11.1917 у Мінску ўсталявалася сав ўлада. 3(16). 11.1917 ВРК Зах. фронту выдаў загад з патрабаваннем выконваць толькі распараджэнні СНК і Петраград- скага ВРК. 4(17) 11 1917 іЗ распушчаны К-т выратавання рэвалюцыі, а яго стар- шыня Т.М.Калатухін арыштаваны; арыштаваны таксама камісар Зах фрон- ту В.А.Жданаў, з пасады змешчаны га- лоўнакаманд. Зах фронтам ген П.С.Ба- луеў за адмову выконваць распараджэнні Сав. ўрада. ВРК прыняў шэраг мер: былі закрыты газеты ліберальнага кірунку, устаноўлены кантроль над выданнямі эсэраў, меншавікоў, нац.-дэмакр. пар- тый, радыё, тэлеграфам і інш. Барацьба за ўстапаўленне сав. улады на Беларусі ўскладнялася дзеяннямі Стаўкі Вяр- хоўнага галоўнакамандуючага. 2610(811). 1917 яна звярнулася да арміі з заклікам выступіць супраць баль- шавікоў. Прадстаўнікі кадэтаў, правых эсэраў, меншавікоў і інш дэмакр. пар- тый 4—11(17—24) 11.1917 зрабілі спро- бу стварыць пры Стаўцы агульнарас. ўрад на чале з лідэрам эсэраў В.М.Чар- новым. 7(20)11.1917 Стаўка прыняла 99 ГРАМАДЗЯНСКАЯ Г план адпраўкі войскаў у Петраград і Ма скву на дапамогу керанска-красноўскаму мяцяжу, а пасля яго разгрому спрабавала сабраць войскі ў раёне Лугі для наступ- лення на Петраград Сав. ўрад распачаў барацьбу са Стаўкай. Ген. М.М.Духонін быў зняты з пасады в.а. Вярх га лоўнакамандуючага. 3 Петраграда ў Магілёў накіраваны атрады салдат Маск. палка, матросаў Балт флоту і чырвона гвардзенцаў на чале з С Д.Паўлавым, з Зах. фронту — атрады пад камандаван- нем Р.І.Берзіна і Я.Лысякова. 20.11 (3.12). 1917 сав. войскі на чале з М.В.Крыленкам захапілі Стаўку. Пада- віўшы супраціўленне антыбалыпавіцкіх сіл, бальшавікі ў канцы ліст. 1917 умана- валі свой паліт. рэжым на ўсёй неакупі- раванай тэр Беларусі 3 езд Саветаў ра бочых і салдацкіх дэпутатаў Зах. вобл., 3-і з езд Саветаў сял. дэпутатаў Мінскай і Віленскай губ , 2-і з езд армій Зах фронту, што праходзілі 20—23.11(3— 6.12). 1917, выбралі выканкомы і франта вы к-т, на аснове якога 26.11(9.12).1917 разам з прадстаўнікамі прафсаюзаў быў абраны выш. орган улады — Абласны Выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заход- няй вобласці і фронту (Аблвыкамзах). Выканком Савета стварыў абл. выка наўчы орган — Савет Нар. Камісараў (СНК) Зах вобл 1 фронту. Гэтымі ра шэннямі быў пацверджаны адм.-гасп статус Беларусі (Зах. вобл.) у межах Сав Расп Устанаўленне сав. улады на Беларусі і на Зах фронце прайшло бяс- кроўна Аднак паліт. становішча застава лася напружаным. Ішоў хуткі працэс афармлення паліт. апазіцыі. Адначасова з фарміраваннем новых органаў улады на Беларусі расфарміроўваліся органы самакіравання — земскія ўправы, гар. думы; праводзілася нацыяналізацыя пра- мысловасці, уводзіўся 8-гадзінны рабочы дзень, фабрычна-заводскія к-ты і праф саюзы ўстанаўлівалі рабочы кантроль над вытворчасцю Паліт. сітуацыя на Беларусі ўскладнялася нявырашанасцю бел нац пытання. У гэты час ПК РСДРП(б) яшчэ не акрэсліў сваю палі- тыку ў беларускім пытанні. Кіраўніцтва Паўн.-Зах. абл к-та РСДРП(б) і Аблвы камзаха выступіла супраць стварэння бел. дзяржаўнасці. Бел паліт. групоўкі [Бел. сацыяліст. грамада (БСГ), Бел. нар. грамада (БНГ), Бел. нар. партыя сацыялістаў (БНПС), Бел. хрысціянская дэмакратыя (БХД) і інш.] напачатку патрабавалі краёвай аўтаноміі Беларусі ў складзе Рас федэрацыі. а пасля перамоп Кастр. паўстання высунулі лозунг «поўнага нацыянальнага самавызначэн ня і стварэння незалежнай беларускай дзяржавы» На гэтай платформе адбыла- ся штэграцыя БСГ з інш. паліт. парты- ямі, якія выступалі за сац. і нац. вызва- ленне бел народа Нац. пытанне на Бе- ларусі паўстала ў фокус паліт. барацьбы, якая разгортвалася паміж прыхільнікамі
Т Люты 1918 г — люты 1919 г. ОНПАВА ІПаўц іійнялем- Ао 7лруя Д.ЬрМіаў % д іШаркоўшчына\ іыбока^ !'«—<• Граніцы дзаржаў на 1614 ‘ЁЖГСБЕРГ КОЎНДі ВіЛЬНА ВАРШАВД' ІароАец Веліж Гарадок |ВІЦЕБСК< О Парзчча СМАЛЕНСК \ і Голдап * ^Цбтцэц СЕДЛЬЦЫ ЛЮБЛМ Сакавік 1919 г - 1920 г ч л Мсмель «МОДЕГГ Нехонаў / Пулт уск Мінск- іаршаід Радам ]ДНА V СаколкаГ \ у"'® Масты V/ Ваўкалыск ЛжБеласток <. Врзст-Літоўгк. 'Мітава 'Воранава 'авагруОаі Карз Гмдап каУнас 1 ВорвШава Ліда ГМЖСК*>>^ о1гУмен °Любані міробін Лятні Лельчыцы МАПЛЕУ іўлыіаў оАпочка Себеж Нелівь < Окраіны Орша Мсц(слаў о о Чйвўсы ( О ’ ІХаў х ® -Кнмалічы КГачоў ] Ь о I Чач эргк Клінйы 1 Лоеу ° шроўля і і Гароді ЧАРНІГАЎ Таропец т< л 7 О « »—.. г Асвея -^З^ЬьДрыса г о 7 Зісна МІ р. I у ^^ўліНаркеўіцч ыр. а Г іыбакае оУшач* інцяны л. V Мядзі 'Маладзечна Полацк мірысау Вял Л^кі Гарадок б'іЦЕБСК. ‘МАЛЕНСК /— ' о &рша 'і Кросны ра^\ ч / \\ \ Сііко ;'\ ўг ІНОура * СлоніМ о. ^^Сліслач Ружаны Ы.акх Л, х { Кобрын"*'* 'Грэст-Літоўск Навалру Мір1 .тоўбц» Іукаў С^Маэырсх / грула/ Любяшоў । ^Ратна ІІНСК о Беразіно ( , о Л^умен । л*>“ ох Г*ўм / । Любань Старобін — —• Межы губерняў М*Г°ЕЎЦЭ"І₽“ГУ6*₽’'’* 'Лінія русна-германсмага фронту на пачатан мірных перагавораў у Брэст-Літоў- сму 3 12 №17 г Уварванне германсніх войсн у лютым 1618 г Лінія савецна-германсмага ' фронту ў санавіку 1618 г' Дзеянні вомсн Чырвонай Армп ў накцы 1618-пачатну 1616 г 25 313 Абвяшчэнне неэалежнасці Беларуснай Народнай Рэс- публіні Абвяшчэнне БССР і яе межы руснай СОР « яе межы Раены пертызанснага ружу ЛінлЯ фронту ў нанцы лютага І9!6 г Дзеянні польсніх войсн на ^/тэрыторыі Беларусі і Літвы 24 29 3.19 Странапытаўснае паўстанне Лінн савецка-польскага фронту ў №№г Усходняя мяжа Польшчы, прапанаваная Антамтай "\ 8 і2 10)0 г (лінія Нерэана) Лінп савецна-польскага фронту ў №20 г _____у красавіну н® пачатан чэрвеня Наступленне Чырвонай Армп у чэрвені-ліпені !62О г ___ _ Рубеж выхаду Чырвонай Армн на 23 7 1020 г » Дзеянні аойсн у Варшаўснай рж' аперацыі Лінія савецна-польскага ' фронту нв 14 жніўня №20 Мсміслаў 0 МАПЛЕЎ । о Чавусы Другое абвяшчэнме неэа- [тар. © ° \ іыхаў Ч'ірыкаў Паход Булан-Балаховіча \ Кросналолле е-2611№20г I К.^ы^ 1 Гчые . Слуцное паўстанне II 28 Г “ Іетры^ау^~~Рр*^. ^^Ва ннкалічы к “^\9азыр °^_ Лельчыцы 7У7 ? ІГ Гародні Граніцы Савецнай Расп э Літвой пааодле Мірнага да- гааора ад )2 7 1020 г ,э Лат- аіяй паводле Морнага дага- вора ад II 8 №20 г з Поль- шчай паводле Рыжснага мір- нага дагааора ад!8 3№2іг Нароўія ЧАРЖГАЎ Тэрыторын БССР у 1621 Сучасная граніца Беларусі
Вял. бел. рады і сав. улады. У гэтай ба- рацьбе праціўнікі бальшавікоў асаблівую ўвагу надавалі Усебеларускаму з езду 1917, які, паводле меркавання яго ар- ганізатараў, павінен быў вырашыць праблему нац самавызначэння бел на- рода. Дэлегаты з езда, што адбыўся ў снеж. 1917, не выступалі супраць сац. палітыкі сав. улады і выказваліся ў пад- трымку агр. рэформы, якая ажыццяўля- лася ў бел. весцы Была прынята паста- нова аб краёвай уладзе, дзе прапанавала- ся неадкладна стварыць са складу зезда орган краёвай улады ў асобе Усебел савета сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэ- путатаў, якому даручалася часова ўзяць на сябе кіраванне краем і ўстанавіць адносіны з нэнтр. выканаўчай уладай у Петраградзе Паўн.-Зах абл к-т РСДРП(б) памшоў на надзвычайную ме- ру — разгон з езда Аднак члены яго Прэзідыума не падпарадкаваліся гэтаму рашэнню і на нелегальным пасяджэнні стварылі Выканаучы камітэт рады Усе- беларускага з езда, які стаў паліт. цэнт- рам нац.-дэмакр. сіл, што супрацьстаялі бальшавікам Разгон Усебел з езда з явіўся важнай перадумовай далейшага разгортвання грамадз вайны на Бела- русі Першым узбр. супраціўленне сав уладзе на Беларусі аказаў 1 ы польскі корпус легіянераў ген. І.Р.Доўбар- Мусніцкага (гл. Доубар-Мусніцкага мя- цеж 1918). Скарыстаўшы наступленне герм войск польскі корпус і атрады Вял. бел рады ў ноч на 20.2.1918 захапілі Мінск. 19.2.1918 Выканком Рады Усебел з езда выдаў загад № 1, у якім заявіў пра пераход да яго улады і пра стварэнне ў Мінску Бел. ваен камендатуры на чале з К.Б.Езавітавым. Ва ўмовах наступлення герм. войск нац.-дэмакр. партыі ўзялі курс на стварэнне нац. дзяржаўнасці бел. народа 20 2 1918 камендант увеў у Мінску ваен становішча для папярэ- джання магчымых пагромаў і гвалту Ме навіта гэтай акцыяй і скончылася 1 -я фаза грамадз. вайны на Беларусі. Пашырэнне германскай акупаныі. Працяг бараць- бы за беларускую дзяр- жаўнасць Наступленне герм войск у лют —сак 1918 было сап раўднай інтэрвенцыяй, нягледзячы на тое, што пазней яна атрымала юрыд афармленне ў выглядзе мірнага дагавору (гл. Брэсцкі мір 1918). Яна пачалася 18.2.1918, калі кайзераўскія войскі, па- рушыўшы перамір'е, пачалі наступаць па ўсім фронце ад Балт мора да Карпат На Беларусі (цэнтр. напрамак) дземнічалі вонскі 10 й арміі (11 пях і 1,5 кав. дывізій), а таксама часці з групы армій ген.-палк. А.Лізінгена. Ім ставілася задача разбіць войскі Зах. фронту, выйсці да «Смаленскіх варот» (у міжрэччы Дняпра і Зах. Дзвіны), заняць Оршу, Жлобін, перарваць зносіны паміж паўд. і паўн Расіяй па чыгунцы Кіеў— Петраград і тым самым стварыць пагрозу захопу Масквы Дапаможную ролю вы • конваў 1-ы польскі корпус Доўбар- Мусніцкага. Дэзарганізаваная старая рус армія адступала ў беспарадку, суп- раціўленне інтэрвенты сустракалі толькі на асобных участках фронту 21 2 1918 герм. войскі занялі Мінск. У той жа дзень СНК РСФСР прыняў дэкрэт-адозву «Сацыялістычная Айчына ў небяспе- цы!».У адказ на гэты заклік галоўнака- манд. Зах. фронтам Мяснікоў 23 2 1918 выдаў загад аб сгварэнні партыз. атрадаў па ўсёй лініі фронту (у раёнах Полацка, Оршы, Маплева, Быхава, Жлобіна, Го- меля, Мазыра, Калінкавічаў), якія ўдзельнічалі ў баях супраць наступаю- чых герм войск. Іх дзеянні каардынаваў Вярх. наенны савет па вядзенні партыз. вайны, створаны ў лют. 1918. Партыз. атрады фарміраваліся ў асн. з мясц. ся- лян, іх камандны састаў складаўся гал. ч. з камуністаў і левых эсэраў. На Беларусі сав. войскі складалі 2 фронты Зах (ка- манд. Мясшкоў) абараняў Віцебск, Ор- шу, Маплеў, Быхаў, Рагачоў, Зах па ба- рацьбе з контррэвалюцыяй (каманд. Берзін) абараняў Жлобін, Калінкавічы, Гомель, прыкрываў камунікацыі на Прмказі» по Гарнпзону города Мннска 0 Г71 Фгвраля 1918 года 5 I- Распоряжі чіемь Б'Ьлорусской Рады я назначень Начальнмкомь Гарнмзона н Кэмендантомь города Мннска. Прнглаш ію ніселечіе сохранять полное спокойстліе н выдержку. НктупаіОмДія нЬччкля армія дэл.+снэ увнцЬть спокойно ьрэте- каюшую мнрную ж-ннь населечія, не'келаю’.цэго прэдолжать оезум- ной вонны. § Д-ц нрдупр ждены во.'можныхь пі ір імовь н наснл й ч-іпь мнрнымь наснленіемь вь іороді. МннскЬ сь 1-' часозь 2ч февраля сбьявляеіся военнон положеніе. Всьмь безь нсключенія , оспреіцается появл+ться на улнцахь города оть 23 часовь цс 6 часовь угра, Горсдь ра .Лляется на ква Комендангскіе участка Бьлорускій Скверо т і іаднэя «торона іэрода оть Захарьевской ул. н Гіольскій Юго >эс.очная сторона. Грднкця- Кой„ ,і грзкть, М.хковская ул іца. Зэхарьевская улнц . а Г..-1-ль-кій тракть. ор Еісвшовь Да арт. Грамадзянская ванна і ваенная інгэрвенцыя 1918—20. Заіад № 1 ад 20-2.1918 каменданта г Мінска К.Езавітава. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. 101 ГРАМАДЗЯНСКАЯ 1 Бранск і Бахмач Да 27 2 1918 наступ- ленне герм часцей спынена каля Полац ка і Віцебска, на інш участках фронту сав. вонскі працягвалі адыход: 24 лют. яны пакінулі Калінкавічы, 27 — Жлобін, 28 — Рагачоў і Рэчыцу, 1 сак. — Го- мель, 3 — Оршу, 5 — Магілёў. У пач. сак 1918 наступленне герм. войск спынілася на лініі Полацк — Орша— Маплеў—Гомель. Больш за 2/3 тэр. Бе- ларусі (Зах і Цэнтр.) апынуліся пад ула дай герм. акупантаў. Паўд. яе частка бы- ла далучана да гетманскай Украіны. 1 толькі ва ўсх. паветах Віцебскай і Маплёўскай губ. існавала сав. ўлада Інтэрвенцыя Германіі звузіла паліт. базу сав улады, змяніла суадносіны паліт. сіл на акупіраванай тэр , адштурхнула ле- вых эсэраў ад супрацоўніцтва з ка- муністамі. Акупац. ўлады забаранілі дзейнасць партый і грам. арг-цый, што
г 102 I ГРАМАДЗЯНСКАЯ стаялі на платформе сав. улады, затое дазволілі дзейнасць Саюза зямельных уласнікаў, клерыкальных арг-цын, роз- ных партый ліберальнай арыентацыі Бел. нац партыі сацыяліст кірунку (БСГ і інш), хоць і не былі забаронены, аднак не мелі падтрымкі з боку акупац улады Такія ж адносіны ўсталяваліся з эсэрамі, меншавікамі, яўр. нац. сацы ялістамі. Акупац. адміністрацыя аднавіла прыватную ўласнасць на зямлю, вярнула памешчыкам іх маёнткі і зямельныя ўладанні. Такую палітыку варожа суст- рэла бел. сялянства, якое паступова пе- ратваралася ў магутны фактар нац.- вызв. барацьбы бел. народа супраць герм. акупантаў. Гэтыя абставіны не мог не ўлічваць Выканком Рады Усебел. з ез- да, у якім кіруючая роля належала БСГ. 21.2.1918 у Першай Устаўнай грамаце да народаў Беларусі Выканком абвясціў пра стварэнне ім 20 лют ўрада — На- роднага сакратарыята Беларусі (стар- шыня Я.Я.Варонка) — часовага органа нар улады ў краі. 9 3.1918 Выканком на сваім пасяджэнні прыняў Другую Ус- тауную грамату Гэтым актам Беларусь (этнагр. тэр пражывання беларусаў) аб яўлялася Беларускай Народнай Рэс- публікай (БНР) і-й і 2-я ўстаўныя гра- маты БНР з явіліся першымі пастановамі выканкома, у якіх утрымліваліся асн. прынцыпы, што тычыліся дзярж. ладу краіны, яе тэрыторыі, правоў і свабод грамадзян, форм уласнасці (адмена пры- ватнай уласнасці на зямлю і бязвыплат- ная перадача яе тым, хто апрацоўвае) Формы ўзаемаадносін БНР з Расіяй не абумоўлівалася. 18.3.1918 Выканком рэ- арганізаваны ў Раду (старшыня Я.М.Се- рада) Вясной 1918 на акупіраванай тэр. Беларусі ініцыятыва перайшла да БСГ, якая паслядоўна выступала за стварэнне нац. дзяржаўнасці. Не адмаўляючы са- цыяліст выбару, БСГ імкнулася закласці дэмакр. асновы бел. незалежнай дзяржа- вы 19.31918 Рада БНР прыняла закон ♦Аб вярхоўнай уладзе Беларускай народ- най рэспублікі», які замацоўваў за ёй функцыі заканадаўчага органа. 25.3.1918 Рада па ініцыятыве фракцыі БСГ прыня- ла Трэцюю Устаўную грамату, якой аб- вяшчалася незалежнасць БНР у этнагр. межах пражывання беларусаў Дэклары- руючы поўную самастойнасць і незалеж- насць БНР, Рада спрабавала рэалізаваць яе дзярж. суверэнітэт пры падтрымцы знешніх сіл Аднак гэтае імкненне поўнасцю не было рэалізавана. Знешні фактар складаўся не на карысць Рады БНР. Ва ўмовах вайны з Германіяй і распа- чатай грамадз. вайны ў Расіі ўрады краін Антанты і ЗША не паказвалі зацікаўленасці ў БНР, не жадаючы паз баўляць сябе адчыненай брамы для інтэрвенцыі ў Сав Расію. Афіц. ням ўлады ў Берліне таксама разглядалі Бе ларусь як частку Расіі. Сав. ўрад заняў відавочна адмоўную пазіцыю да БНР як суверэннай і незалеж. дзяржавы. Ад- носіны да дзеянняў Рады БНР былі сфар- муляваны ў Дэкларацыі «Да беларускіх рабочых і сялян», прынятай 14.4.1918 2-м з ездам Саветаў Зах вобл., у якой абвяшчэнне незалежнасці БНР кваліфі- кавалася як контррэв. акцыя, а тыя, хто дамагаўся рэалізацыі яе дзярж суве- рэнітэта, — як «ворап савсцкай сацы- ялістычнай улады». На гэтым этапе гал. зместам тактыкі бальшавікоў заставаліся сілавыя прыемы барацьбы супрань бел нац.-дэмакр. партый. Бальшавікі не ішлі на згоду нават з левымі групоўкамі і плы- нямі бел паліт. руху. бо лічылі іх патэн- цыяльнай апазіцыяй Да арт. Грамадзянская вайна і ваенная інтэрвенцыя 1918—20. Карта Беларускай Народнай Рэспублікі. Нацыянальны навукова- асветны цэнтр імя Ф.Скарыны.
Герм ваен. камандаванне праводзіла на акушраванай Беларусі інш. палітыку. Не выступаючы супраць акцыі абвяш- чэння незалежнасці БНР, яно было стрыманым у адносінах з Радай і Народ- ным сакратарыятам, таму што ў іх скла- дзе пераважалі прадстаўнікі сацыяліст партый. Адкрыта яно падтрымлівала толькі Мінскае беларускае народнае прадстаўніцтва — аб'яднанпе лібе- ральна-бурж. і памешчыцкіх арг-цый (БХД, Бел. праваслаўны саюз, Бел. саюз зямельных уласнікаў, Бел. нар. партыя і інш ), якое выступіла канкурэнтам БСГ у барацьбе за ўладу. Герм акупац. адміністрацыя стрымлівала вырашэнне найважнейшых пытанняў — перадачу Радзе грамадз. улады на акупір. тэр. Бе- ларусі, стварэнне ўзбр. сіл БНР і інш. Таму Рада БНР вымушана была пайсці на крайні крок — 25 4 1918 накіравала тэлеграму герм. кайзеру Вільгельму, у якой заявіла пра гатоўнасць «дасягнення дзяржаўнай незалежнасці ў саюзе з Гер- манскай імперыяй». Гэта выклікала вос- тры паліт крызіс і хвалю пратэстаў у розных колах бел. грамадства. Рост суп- раціўлення насельніцтва ням. акупац. рэжыму паскорыў паліт. размежаванне ў Радзе БНР. Летам 1918 яе пакінулі рас эсэры, меншавікі, яўр. сацыялісты. Су- пярэчнасці ва «ўрадавым лагеры» пры- вялі да расколу БСГ і ўтварэння новых партый — Беларускай партыі сацыя- лістаў-рэвалюцыянерау (БПС Р). Бела- рускай сацыял-дэмакратычнай партыі (БПСД), Беларускай партыі сацы- ялістаў-федэралістаў (БПС Ф). Агуль- нарас. дэмакр. партыі (меншавікі, эсэ- ры), яўр сацыялісты вялі прапагандысц- кую работу ў прафсаюзах, выступалі ў якасці апазіцыі да акупац. адміністрацыі (арганізацыя дэманстрацый, мітынгаў і забастовак рабочых) 1 мая 1918 у Мінску адбылася дэманстрацыя рабочых, а на прадпрыемствах Гомеля, Рэчыцы, Мазыра і інш. гарадоў — сходы і мітынгі, на якіх прымаліся рэзалюцыі з асуджэн- нем акупац. палітык Летам 1918 заба- стоўкі адбыліся на прадпрыемствах Мінска, Гомеля, Барысава, Бабруйска. 15 7.1918 пачалася 2-тыднёвая заба- стоўка салідарнасці гомельскіх чыгу- начнікаў з чыгуначнікамі Украіны, у выніку чаго зменшылася магчымасць пе- ракідваць войскі з Германіі, вывозіць з Беларусі нарабаваныя прадукты і матэ- рыяльныя каштоўнасці Бальшавікі вы- мушаны былі некалькі змяніць свае ад- носіны да меншавікоў, эсэраў і нац.-дэ- макр. партый сацыяліст. арыентацыі. Гэта выявілася ў рашэннях 6-й Паўн.- Зах канферэнцыі РКП(б) (Смаленск, 4 6 1918) Падп камуніст. к-там рэка- мендавалася падтрымліваць імкненне ле- вых груп гэтых партый да збліжэння з сав. уладай, іх заклікалі да актыўнай ба- рацьбы супраць герм. акупантаў Паўн - Зах. абл к-т РКП(б) выступіў у ліп 1918 з ініцыятывай стварэння каардынуючага цэнтра па кіраўніцтве партыз. рухам, за- цвердзіў «План арганізацыі партызанскіх дзеянняў у тыле германскіх войск», па- Да арт Грамадзянская ванна і ваенная інтэрвенцыя 1918—20 Нямецкія салдаты ў Мінску 1918. водле якога ўся акушраваная тэр падзя- лялася на 12 зон дыслакацыі і баявых аперацый партыз. атрадаў. Да жн 1918 большасць партыз. атрадаў на тэр. Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губ. знаходзіліся пад сумесным кантролем ка- муністаў і левых эсэраў Аднак пасля ан- тыбальшавіцкага выступлення левых эсэ- раў у Маскве ў ліп. 1918 РКП(б) узяла Да арт Грамадзянская вайна і ваенная інтэрвенцыя 1918—20 Група чырвонаармей- цаў на чыг. ст Дрыса. 1918 Да арт Грамадзянская вайна і ваенная інтэрвенцыя 1918—20 Агляд першага Белару- скага камуністычнага атрала Петраграл 1919. 103 ГРАМАДЗЯНСКАЯ 1 курс на адхіленне іх ад кіраўніцтва пар- тыз рухам і пачала ўстанаўліваць свой кантроль над партыз атрадамі ўсх. Бела- русі. Партыя бел. эсэраў, значна пашы- рыўшы свой уплыў на сял. масы, з лета 1918 стала ўстанаўліваць кантроль над партыз. атрадамі ў Мінскай і Гродзен- скай губ. 3 мэтай стварэння адзінага ка- ардынуючага цэнтра дзеянняў партыз. атрадаў па прапанове Паўн -Зах. абл. к-та была склікана канферэнцыя ка- муніст. арг цый акушраваных тэр Бела- русі і Літвы (44 дэлегаты ад 300 парт ар- ганізацый), якая праходзіла 8 — 11.8.1918 у Смаленску. Яна абрала краявы к т камуніст арг-цый Беларусі і Літвы, які зрабіў стаўку на падрыхтоўку ўзбр. паўстання ў тыле герм. войск, чым пацвердзіў рашэннс 1-й падп. канферэн цыі Мінскага р-на (5.6.1918) Гэтую ўстаноўку падтрымалі бальшавіцкія падп. канферэнцыі Палескага р-на, Го- мельскага, Бабруйскага, Магілёўскага. Рагачоўскага, Ігуменскага. Барысаўскага
104 ГРАМАДЗЯНСКАЯ і інш пав. Да восені 1918 на Беларусі разгарнуўся шырокі партыз рух. Толькі на тэр Маплёўскага, Барысаўскага, Баб руйскага, Мінскага, Рэчыцкага, Слуцка- га пав. дзейнічалі больш за 100 атрадаў на чале з Л.Я.Адзінцовым, В.А.Аляш- кеаічам, А М.Ільіным, А.М Крыніцкім, I С Кузьмічом, М.А.Ляўковым, А Р.Са- лаўём, П.М.Серабраковым. А С.Славін- скім, Ш.Ш Ходашам і інш. У Бабруйскім пав была ўтворана т. зв. *Рудабельская рэспубліка» Значны размах партыз. рух набыў на Палессі, дзе яго каардынаваў Палескі рэўком. Партызаны нападалі на яяляжекяя ДУМКА ВЫХОДЗІЦЬ ТГОЙЧЫ У ТЫЛЗІ НІ. Вільмв, Сарада 21 вая Ш» г :: беларускі сход. : : У нядзелю 25-га іая, у 5 гадзін па палудні адбудзецца | I [ I I беларускі сход. Скоа склікагшіа Беларускай Ріддй у залі Рады I : 1 I (там. дэе Беляруская пмназія) на Востра-Брамскай вул., 9 ‘ । 1 I (Сьп. Троіпкі аністыр ) |І ! і ПРАГРАМА СХОДУ [ 11 I 1 і) Беларусы і агульна-палітычнае палажэньне. і I і 2) Арганізаныя і выбары Беларускага Нацыянааьнага Кані I і I тзту м Вільні I . I I з) Разышіык коопэратыва і профэсыяна іьхыі саюэаў сярод і'і I I беларусаў. і . । I | 4) Бягучыя справы і I [ ІІа сход заврашаюцца усе беларугы-жыха і[ I ры М ВІЛЫІІ і’і оосхххххххххххххххххххххххххххх Хтя ярмелЬгме у Вілммо • аме хм» I тас правіла трэба памятзць цягхр ! «****« *** ялгжыімма ежжм млю- | цменскім беларусам Да арт. Грамадзянская вайна і ваенная інтэрвенцыя 1918—20. Газета «Беларуская думка». Вільня 1919 Да арт Грамадзянская вайна і ваенная інтэрвснцыя 1918—20. Польскі камітэт абаро- ны крэсаў. 1919. склады, абозы, гарнізоны, учынялі ды- версіі на чыгунцы. Эфектыўна дзейнічалі партызаны і ў зоне зах ўчастка атрадаў завесы (ЗУАЗ), створанага 29.3 1918 для абароны дэмаркацыйнай лініі на зах стратэгічным напрамку ад магчымага ўварвання герм войск у глыб Сав. Расіі. Загадам Рэўваенсавета РСФСР 11 9.1918 ЗУАЗ пераўтвораны ў Зах. ра- ён абароны. Курс бальшавікоў на ўзбр. паўстанне не быў рэалізаваны, бо ён быў задуманы пераважна з мэтай не да- пусціць Раду БНР да ўлады. Бел нац. дэмакр. партыі выступалі за мірны пера- ход улады да Рады БНР, і гэтая іх пазіцыя паўплывала на фракц. барацьбу ў Радзе Прыход ва ўрад БНР левацэнт- Цана нуяэру М кап АБВЕСТКІ:!^ 3 Я» рабптхыі • Гсю ввммуку Рэлікііыя і Адмінісгрлныя Вогтря-Брямгкм. М 9— ычынена што іня. япріча іьмта. 8—ц і ; — Бглярускі гход у Вільні. — 75.000 літоуі-каі-а мойгка стм- Іці. ІМТОВЫМ — Хаурус Нямгччыкы л Рвсеай — ІІетлюря загуджам ма сьмерць. — ЗаЛагтоукл ) Варшавг. — Перяд крызысам польсвага кабінвту дзівсй. гарадзкая інтэлігснцыя бела- руская яшчэ не зачапіласн ш як «ае бынь. Цяпер яс шхаюць на бедарускае у<.ьв<.дамленьне і згуртаваньнс лры- намсі тут у Вільні. таксама і матэр- яльныя пытаыьні. I калі. ч аднаго боку, лавады- ры руху мусяць аужа шкадаваць, што німа мсшных эканаміцкіх бсда- рускіх арі анізацыяу. аык новыя сі- іы, з аругога боку. псрш-нз-перш мусянь папракінь гэт^ю загану у ааралжэньні беларусаў. рысцкіх сіл (сац.-дэмакратаў і сац.-фе- дэралістаў) не здолеў змяніць паліт ары- ентацыі Рады БНР на супрацоўніцтва з герм. акупац. адміністрацыяй Гэта пры- мусіла кіраўніцтва партыі бел. эсэраў пе- рагледзець тактыку і перайсці да ўзбр супрашўлення акупантам. У кастр. 1918 ЦК БПС-Р выдаў 2 адозвы: «Час пра- біў — далей чакаць нельга» і «Што рабіць», — у якіх заклікаў бел сялян, рабочых і нар. інтэлігенцыю правесці па ўсёй тэр Беларусі выбары ў мясц. орга- ны ўлады — валасныя, пав і губ рады і перадаць ім ўсю ўладу, заяаіў пра неаб- ходнасць склікаць 2-і Усебеларускі з езд, які б ад імя бел. народа замацаваў неза- лежнасць БНР Такія імкненні БПС-Р былі адхілены Паўн.-Зах абл к-там РКП(б). які прыняў рашэнне пра па- даўленне паліт. ініцыятывы бел эсэраў. Такую ж пазіцыю адносна дэмакр пар- тый (эсэраў, меншавікоў, яўр. сацы- ялістаў) займалі бальшавікі і на сав. тэр Беларусі (Зах. вобл.). Паводле рашэння ВЦВК ад 14 6 1918 з Саветаў Беларусі былі выключаны эсэры, меншавікі, яўр сацыялісты і інш Пачынаючы з лета 1918. у рэальнай палітыцы бальшавікоў усё больш замацоўвалася левака- муністычная мадэль сацыялізму, якая фактычна арыентавалася на ўстанаў- ленне ў краіне аднапартыйнай сістэмы Яна паступова трансфармавалася ў палітыку «ваеннага камунізму», пабуда ваную на ідэі сацыяльнай роўнасці, ме- тадах прамога прымусу. На сав. тэр Бе- ларусі пасля нацыяналізацыі ўсёй пра- мысловасці летам 1918 нацыяналізаваны чыгункі, прыватныя і кааператыўныя банкі, да восені ліквідаваны прыватны гандаль, і ўся сістэма размеркавання пе- райшла ў рукі дзяржавы 27.8 1918 кайзераўскі ўрад падпісаў з урадам РСФСР Дадатковы дагавор, па- водле якога герм. войскі абавязваліся пакінуць частку тэр. Беларусі да р. Бя рэзіна. У ліст 1918 у выніку паражэння аўстра-герм блоку ў 1 й сусв. вайне і рэ- валюцыі ў Германіі сав ўрад ануляваў Брэсцкі дагавор, і бальшавіцкія войскі па меры адыходу герм. войск паступова сталі займаць тэр. Беларусі. Бел. нац.- дэмакр. партыі з улікам скарэкшраванай тактыкі высунулі лозунг барацьбы суп- раць двух акупантаў — Германіі і Расіі У кааліцыі гэтых партый кіруючая роля належала бел. эсэрам ЦК БПС Р заявіў, што незалежнасці БНР можна дасяг- нуць, толькі абапіраючыся на «ўласныя сілы беларускага народа», і сфармуляваў ідэю «трэцяй сілы» ў бел рэвалюцыі, маючы на ўвазе менавіта сваю партыю Спроба бел. эсэраў дамовіцца з герм акупац адміністрацыяй аб перадачы дзярж. улады на Беларусі Радзе БНР не была задаволена. У гэтых умовах ЦК БПС Р заклікаў нац.-дэмакр. партыі вярнуць сваіх прадстаўнікоў у Раду і тым самым паставіў задачу зрабіць з яе кіруючы нац.-паліт цэнтр барацьбы за «адраджэнне дзяржаўнасці беларускага народа*. Заклік актыўна падтрымалі Бел. настаўніцкі саюз, прафес. саюзы
чыгуначнікаў і паштова-тэлеграфных служачых. Бел. эсэры спрабавалі скары- стаць і свае сял. дружыны, але яны з-за арганізацыйнай няўстойлівасці не маглі адыграць рашаючай ролі ў барацьбе за ўмацаванне ўлады Рады БНР. За- цвердзіцца ў якасці краявой улады спра- бавала і земска-гар. аб'яднанне паліт. партый (меншавікоў, рас. эсэраў, бун- даўцаў), якое адмовілася супрацоўнічаць з бел. партыямі. Стварыўшы «Дэмакра- тычны краявы цэнтр», яно двойчы звяр- талася да Савета салдацкіх дэпутатаў 10-й арміі з патрабаваннем перадаць яму грамадз. ўладу на Беларусі Аднак Савет не прыняў іх патрабаванні і перадаў ула- ду бальшавікам. Не маючы ўзбр. сілы, земска-гар. аб'яднанне не здолела ака- заць ім супраціўленне Урад РСФСР накіраваў на Беларусь Зах. Армію (сфарміравана 15.11.1918 з войскаў Зах. раёна абароны, 13.3.1919 перайменавана ў Бел.-Літ. армію, а 9.6.1919 — у 16-ю армію Зах. фронту). 10 12.1918 яна заняла Мінск. Мінскі Са- вет, абраны яшчэ да прыходу сав. вой- скаў, абвясціў пра аднаўленне сав. ула- ды. Аднак фактычная ўлада была скан- цэнтравана ў руках Ваенна-рэв. к-та, створанага армейскім камандаваннем. Мінскі ВРК устанавіў кантроль над дзей- насцю паліт партый. якія арыентаваліся на Раду БНР, што прымусіла частку Ра- ды БНР пакінуць Мінск і пераехаць у Гродна, дзе яна спрабавала стварыць ор- ганы мясц. улады. Эсэраўская фракцыя, якая засталася ў Мінску, у хуткім часе была ізалявана і яе дзейнасць спынілася. Да лют. 1919 часці Зах. арміі замаца- валіся па лініі Вільня—Ліда—Слонім—р. Шчара — Агінскі канал — Сарны. 23.12.1918 ВЦВК прыняў рашэнне аб за- хаванні «Заходняй камуны» (Зах. воб- ласці) і канчаткова вызначыў яе тэр. ў складзе Мінскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Віцебскай і Смаленскай іуб. Рашэннем ВЦВК яна атрымала ста- тус адм.-гасп. самастойнасці ў межах РСФСР Абвяшчэнне БССР. Поль- ская інтэрвенцыя на Бела- р у с і . Пад уздзеяннем паліт. працэсаў, што адбываліся на Беларусі ў канцы 1918, бел. партыі і арганізацыі, якія дзейнічалі на сав. тэрыторыі, высунулі ідэю стварэння бел. дзяржавы як аўтаномнай часткі Сав. Расіі. Пра гэта было заяўлена на Усерас. з ездзе бежан- цаў у Маскве (17—22.7.1918). Такія ж дэкларацыі прыняты на 1-й канферэнцыі бел. і сав. партый летам 1918 у Петра- градзе, на Усерас. капферэнцыі бел. сек- цый РКП(б) у Маскве (21—23.12.1918). 24.12.1918 ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб стварэнні Беларускай Савецкай Сацы- ялістычнай Рэспублікі (БССР)як суве- рэннай дзяржавы. Новая арыентацыя ЦК РКП(б) у нац.-дзярж. будаўніцтве на Беларусі была выклікана ўнутраным (іс- наванне абвешчанай БНР) і знешнім (тэр. прэтэнзіі да Сав. Расіі інш. дзяр- жаў) фактарамі. Бальшавіцкае кіраўніц- тва асабліва турбавала пазіцыя Поль- шчы. У снеж. 1918 старшыня Часовага нар. ўрада Польскай Рэспублікі Ю.Пілсудскі адкрыта заявіў, што поль- ская дзяржава будзе аднаўляцца ў межах Рэчы Паспалітай 1772, куды ўваходзілі і бел. землі. Імкненне кіруючых колаў Польшчы падтрымлівалі ўрады краін Ан- танты. Для рэалізацыі парт. дырэктывы аб стварэнні БССР была склікана 6-я Паўн.-Зах. абл. канферэнцыя РКП(б). Яна прыняла рэзалюцыю «Аб абвяшчэн- ні Заходняй Камуны Беларускай Савец- кай Рэспублікай». Адначасова канфе- рэнцыя пастанавіла перайменаваць Паўн.-Зах. абл. арг-цыю РКП(б) у Ка- муністычную партыю (балымавікоў) Да арт. Грамадзянская вайна і ваенная інтэрвенцыя 1918—20. Польскі штаб каманда- вання Літоўска-Беларускага фронту. 1919—20. Да арт. Грамалзянская вайна ваепная інтэрвенцыя 1918—20. М.І.Калінін прымае па- рад на ст. Гомель. 1919. 105 п ГРАМАДЗЯНСКАЯ 1 Беларусі, было абрана Цэнтр. Бюро КП(б)Б. Па рэкамендацыі ЦК РКП(б) 31.12.1918 ЦБ КП(б)Б зацвердзіла пер- санальны склад Часовага рабоча-сялян- скага Савецкага ўрада Беларусі на чале з З.Х.Жылуновічам. 1.1.1919 урад апублікаваў Маніфест Часовага рабоча- сялянскага Савецкага ўрада Беларусі, які абвясціў стварэнне БССР і асн. пала- жэнні яе дзярж. статуса. Уся ўлада на тэр. Беларусі пераходзіла да Саветаў ра- бочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, асн. сродкі вытв-сці абвяшчаліся агуль-
„ 106 1 ГРАМАДЗЯНСКАЯ нанар здабыткам. 5.1.1919 сталіцай БССР стаў Мінск, куды і пераехаў урад рэспублікі Паколькі ні ЦК РКП(б), ні тым больш І-ы з езд КП(б)Б не мелі пра- ва дэклараваць утварэнне БССР і ства раць яе дзярж органы, узнікла неабход- насць надаць гэтым актам юрыд. аснову. Гэта павінен быў ажыццявіць Усебел. зезд Саветаў, які меркавалася правесці ў пач лют 1919. Аднак у ходзе яго пад- рыхтоўкі вельмі хутка мянялася палітыка бальшавіцкага кіраўніцтва адносна бел дзяржаўнасці Хоць БССР і была абве- шчана суверэннай дзяржавай, аднак ва- енна-паліт і сац.-эканам. абставіны не спрыялі ўмацаванню яе незалежнасці. Яе тэр. не была яшчэ цалкам вызвалена ад герм. войскаў, а ўжо рэальнай ста- навілася інтэрвенцыя з боку Польшчы У снеж. 1919 камандуючы аб яднанымі войскамі краін Антанты маршал Фош за- патрабаваў ад герм камандавання забяс- печыць свабодны пропуск польскіх вой- скаў у напрамку Гродна і далей на У. Гэ- та і прымусіла бальшавіцкае кіраўніцтва адмовіцца ад сваёй першапачатковай за- думы. Вышэйшыя інтарэсы рэвалюцыі ўжо на стадыі юрыд. афармлення БССР прадвызначылі скасаванне Бел. рэс- публікі 16 1 1919 ЦК РКП(б) прыняў рашэнне пакінуць Віцебскую, Магілёў- скую і Смаленскую губ. ў РСФСР, а на аснове Мінскай, Гродзенскай, Ковенскай і Віленскай губ. абвясціць Літоўска-Бе- ларускую Савецкую Сацыялістычную рэспубліку (Літбел). Высоўвалася ідэя стварэння больш устойлівай буфернай дзяржавы, якую бальшавіцкае кіраўніц- тва разлічвала выкарыстаць для адмежа- вання РСФСР ад Польшчы з мэтай пра- духілення адкрытай вайны з ёю, а такса- ма для падаўлення ініцыятывы бел і літ нац.-дэмакр партый, якія выступалі за Да арт Грамадзянская вайна і ваенная інтэрвенцыя 1918—20. Артылерыя на перада- вых пазіцыях каля Барысава На пярэлнім плане А Ф Мяснікоў. 1920 Да арт Грамадзянская ваііна і ваенная інтэрвенцыя 1918—20. М.М Тухачэўскі праводзіць аглял часцей Чырвонай Арміі на Заходнім фронце 1920 прызнанне незалежнасці БНР і Літ. Рэс- публікі. Першы Усебеларускі з'езд Саве- таў у Мінску (2 — 3.2.1919) не заняў цвёрдай пазіцыі ў захаванні бел дзяр- жаўнасці. а па прапанове Я М.Свярдлова прыняў рашэнне пра аб яднанне БССР з Літ. ССР, якое адбылося ў канцы лют 1919. Аб яднаўчы з'езд Кампартый Літвы і Беларусі, які адбыўся 4—6 3.1919, пры- няў рашэне аб стварэнні Камуністычнай партыі Сбальшавікоў) Літвы і Беларусі [КП(б)ЛіБ]. Старшынёй ЦВК новай дзярж. структуры са сталіцай у Вільні стаў К Г Ціхоўскі, а СНК узначаліў В.С.Мшкявічус-Капсукас. Негатыўныя тэндэнцыі палітыкі «ва- еннага камунізму» на Беларусі найперш выявіліся ў адносінах да сялянства Знач- ная яго частка пры перавыбарах валас- ных Саветаў была пазбаўлена выбарчых правоў, якія даваліся толькі батракам і малазямельным сялянам Па ўказанні ЦК КП(б)ЛіБ парт. і сав. органы, абашраючыся на «Палажэнне аб сацы- ялістычным землеўпарадкаванні і аб ме- рах пераходу да сацыялістычнага земля- робства» (прынята ВЦВК 13 2 1919), ад- мовіліся надзяляць прац. сялян канфіскаванан памешчыцкай зямлёй. За карыстанне памешчыцкай зямлёй яны аддавалі 1 /2 частку ўраджаю, па харч- развёрстцы ў іх забіралі ўсе «лішкі» пра дукцыі Для барацьбы з антыбаль- шавіцкімі выступленнямі ствараліся прац. лагеры для «ворагаў рэвалюцыі», уведзены інстытут заложнікаў Баль- шавіцкі рэжым заняў непрымірымую пазіцыю адносна бел. нац -дэмакр. руху. Рашэнне ЦК КП(б)ЛіБ ад 9.5.1919 аб магчымым прыцягненні меншавікоў. рас. эсэраў, яўр. сацыялістаў да гасп і культ будаўніцтва не распаўсюджвалася на бел. дэмакр партыі. супраць якіх пра- водзілася палітыка ізаляцыі і падаўлення іх ініцыятывы У пач. вясны 1919 пачалося наступ- ленне на Беларусь польск. войск. якое ажыццяўлялася па 3 напрамках: Віль- ня—Ліда—Маладзечна, Баранавічы — Мінск, Кобрын—Пінск. У сак 1919 яны захапілі Брэст, Ваўкавыск, Слонім, Скідзель, Шчучын, Пінск, Баранавічы Супраць польскіх войск змагалася Зах армія, перайменаваная Рэўваенсаветам РСФСР 13 3 1919 у Бел -Літ. армію СНК Літбел не змог арганізаваць эфек- тыўнае супраціўленне польск. войскам. Асн сілы Чырв. Арміі накіроўваліся на Усх. фронт, які бальшавіцкі ўрад лічыў галоўным. Прымаючы пад увагу суад- носіны сіл на Зах. фронце. сав каманла ванне прыняло меры абарончага пара- дку Барацьба супраць польск войск на Беларусі была аслаблена і інш. прычы- намі. Сялянства, за выключэннем най бяднейшай яго часткі, не падтрымлівала палітыку «ваеннага камунізму», у роз- ных формах аказвала супраціўленне яе ажыццяўленню; адпраўка мабілізаваных з Беларусі на Усх. фронт супраць вой- скаў Калчака ўзмацняла антыбаль- шавіцкія настроі сярод сялян і чырвона армейцаў На хвалі сял абурэння ўзнікалі частыя мяцяжы супраць баль- шавіцкага рэжыму, якія праяўляліся гал. ч. у паласе Зах. фронту. Працягам іх стаў Стракапытаўскі мяцеж 1919 у Го- мелі, падаўлены 29.3 1919 Гомельскім ваенна рэв штабам пры дапамозе ўзбр атрадаў, аднак успышкі лакальных сял выступленняў працягваліся да восені 1919 Польскае камандаванне рыхтава- лася да новага этапу вайны 15 4 1919 у Гродне быў заключаны тайны польска- герм. дагавор. згодна з якім легіянеры ат- рымалі доступ у Гродзенскі ўмацаваны раён Гэтым польскі генштаб забяспечыў абарону леваму флангу сваіх войскаў, якія разгортвалі наступленне на Вільню 17 4 1919 польскія войскі захашлі Ліду, 21.4.1919 — Вільню. Расцэньваючы за- хоп сталшы Літбел як дыверсію супраць сав. краіны, урад РСФСР перарваў пе- рагаворы з прадстаўніком Польшчы ў Маскве А.Вянцкоўскім. 25.4.1919 польск. боку заяўлена, што РСФСР гатова ад- навіць «перагаворы аб пагадненні, як толькі ваен дзеянні супраць сав рэс- публік будуць спынены». Урад Польшчы пакінуў без увагі гэтыя прапановы Пас- ля перагрупоўкі сваіх войскаў польскае
камандаванне ў маі 1919 перайшло да больш актыўных дзеянняў. 26.5.1919 легіянеры занялі чыг. ст. Залессе, чым стварылі сур езную пагрозу для Мала- дзечна і Мінска У сувязі з узнікшым ва- енна-паліт становішчам 1.6.1919 у Мас- кве прынята рашэнне пра перадачу паў- намоцтваў бальшавшкіх урадаў Украіны, Літбел і Латвіі ўраду РСФСР; Літ -бел армія перайменавана ў Іб-ю армію. Польскія вонскі 8.8.1919 занялі Мінск, да 28 8.1919 сав. часці пакінулі Бабруйск і адышлі на левы бераг Бярэзіны У вер. 1919 польскае камандаванне часова пры- пыніла рух сваіх войскаў на Зах. фрон це, сав.-польскі фронт стабілізаваўся па лініі ад Дзвінска на Пн па р Зах Дзвіна (праз Дрысу да Полацка), каля Лепеля, паварочваў да Барысава, па р. Бярэзіна да Бабруйска і па р. Пціч да Прыпяці. Стабілізацыя на Зах. фронце была абумоўлена ваенна-стратэг. разлікамі польск камандавання. Пілсудскі пайшоў на перагаворы з урадам РСФСР, каб па- легчыць камандаванню сав. войскаў раз- гром у кастр—ліст 1919 арміі Дзянікіна пад Арлом і Варонежам. У выніку пера- гавораў было падпісана часовае пе- рамір е. Урад РСФСР, які імкнуўся да ліквідацыі сав -польск канфлікту, зга- джаўся на перадачу Польшчы бел. зем- ляў да р. Бярэзіна (па лініі сав.-польск. фронту). Прыхільнікі Пілсудскага, хоць і былі задаволены такімі ўступкамі, з-за пазіцыі Антанты не жадалі ўступаць у афіц. перагаворы з сав. урадам. Пе- рамір'е абодва бакі скарысталі для пад рыхтоўкі да новага этапу вайны, якая не- сла бел. народу новыя цяжкасці і нягоды Пачынаючы наступленне на Беларусь, Пілсудскі 22.4 1919 у звароце «Да жыха- роў былога Вялікага княства Літоўскага» абяцаў даць насельніцтву свабоду і маг- чымасці для ўнутр. паліт. развіцця ў вы- рашэнні сваіх нац. і рэліг. спраў. Свае экспансіянісцкія задумы ён спрабаваў за- маскіраваць т зв. «федэралісцкай кан- цэпцыяй», сутнасць якой у стварэнні самаст. бел , укр , літ дзяржаў у падна - чаленні Польшчы На самай справе пры- хільнікі Пілсудскага мелі на мэце перат- варэнне бел. земляў у неад емную частку Польшчы. Нягледзячы на відавочную аг- рэсіўнасць польск. кіруючых колаў ад- носна Беларусі, шмат лідэраў бел. нац - дэмакр. партый паверылі Пілсудскаму і спадзяваліся, што ён дапаможа ім рэ- алізаваць бел нац дзярж. ідэю. У жн 1919, пасля таго як Мінск быў заняты польск. войскамі, Часовы Беларускі на- цыянальны камітэт (БНК) стаў дама- гацца перадачы ўлады на Беларусі Радзе БНР Кіраўніцтва к-та ўзяло курс на супрацоўніцтва з польск. акупац. адміні- страцыяй — Грамадзянскім упраў- леннем Усходніх зямель пры гал. каман- даванні польскай арміі (ген камісар Е.Асмалоўскі) На акупіраванай тэр. Літ.-Бел. ССР былі ўтвораны Брэсцкая, Валынская. Віленская і Мінская акруп, кожная з якіх падзялялася на паветы і гміны Улада ў іх належала польскай акупац. адміністрацыі, беларусы ў орга- ны кіравання не дапускаліся. Тым не менш лідэры бел нац -дэмакр. партый спадзяваліся, што да «беларускага пы- тання» выкажа зацікаўленасць польскі сейм. Сярод яго дэпутатаў выявіліся 2 тэндэнцыі: правыя адстойвалі ідэю ін- карпарацыі земляў б. ВКЛ ў склад Рэчы Паспалітай, а Польская сацыяліст. пар- тыя (ППС) выступала прыхільніцай ідэі уніі (федэрацыі) Беларусі, Літвы і Украі- ны з Польшчай. 3 надзеяй на дапамогу ППС бел. сацыял-дэмакраты заявілі аб сваёй польскай арыентацыі. Іх лідэр, старшыня СМ БНР А I Луцкевіч, уступіў у перагаворы з прэм ер-міністрам Поль- ПАДАФЦЭРЫ 11 ЕЕЛАГНСЫТ ірыдоу гстарь^ьы впгмзнт • ^русь рі'Нзй ц=п«р дг сн.анньня ; сва х надыянальных іажадан нгу іым ранем Пры магутны і пам трыманьні вольнай Польшчы. цяпер фармуецда нацыянальн е Бе паруснае войска. мэтай якога будзе зргбіцца тым пуннтам алоры тым цзнтрам. наунола янога будзе згуртоувацна уся зрганізацыя^ -* АДРАДЖЗНЬНЯ ВОЛЬНАГА ЕЛчРУСКАГА НАРОДУ НА ВОЛЬНАЙ БЕЛАРКНАЙ ЗЯМЛІ. ДЛ ВЛС, ПЛД’ЛФІЦЭРЫ ЗЫЭЯРТЛсЦЦЛ БВЛЛРУОІЛЯ ВЛЙСКОВЛЯ КЛМКІЯ. УСЕ, УСЕ, ЯК ЛДЖ СТЛННВЦЕСЯ У РЛДЫ І-ІАШАГЛ НЛЦЫЯ НЛЛЬНЕТр войскрі ' !-^Сграпянецеся I сміньце э сябе векавое ярмо, што шмат стралецьцяу цяж I рам вісела над намі, і скутыя сдным моцным і шчырым каханьнем да I Бацькаушчыны, устаньце лвд сшг нашай роднай арміі, якон сама гісторыя I лрапануе слоуніць тыя жаданьні, за якія у цСмныя часы царылму змагалі* | ся, мучыліся і умыралі лепшыя белірусі, лепшыя людзі нашай роднай зн- I мелькі, тыя людзі, што не шкадавалі свайго жыцьця і уласнаю крыв*ю I заплацілі эа свае гарачае каханьнсда пакутніцы БАЦЬКАУШЧЫНЫ. шгдззыя кнк гашхі Да арт. Грамадзянская вайна ваенная інтэрвенцыя 1918—20. Адозва Беларускай вай- сковай камісп 1920. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. 107 г, ГРАМАДЗЯНСКАЯ 1 шчы І.Падарэўскім аб прызнанні БНР і стаў дамагацца ад польскай дэлегацыі на Парыжскай мірнай канферэнцыі дапа- моп ў «развязванні беларускага пытан- ня» У вер 1919 Луцкевіч запрошаны ў Варшаву, дзе ён пагадзіўся на заключэн- не уніі Беларусі з Польшчай, але пры ўмове прызнання польскім сеймам спа- чатку поўнай дзярж. незалежнасці Бела- русі. Пілсудскі адмовіўся прызнаць неза- лежнасць БНР і аддаў загад распусціць
108 ГРАМАДЗЯНСКАЯ Раду БНР, а Луцкевіча інтэрніраваць. Аднак пры садзеянні ППС Луцкевіч быў вызвалены, а Радзе БНР дазволена пра- весці сесію Польскі бок згадзіўся на ар- ганізацыю бел войска 22 10 1919 Пілсудскі зацвердзіў дэкрэт аб сфарміраванні бел батальёнаў, была створана Беларуская вайсковая камісія. Галоўнакаманд арміі прызначаны Г.Ка- напацкі. Анексіянісцкая палітыка кіруючых колаў Польшчы выклікала супраціўленне бел. народа, таму бел. паліт. рух, сярод якога пачала выяў- ляцца апазіцыя да польскіх акупац. улад, пачаў мяняць сваю арыентацыю На чале яе былі бел. эсэры. У вер. 1919 кіраўніцтва БПС Р заявіла, што ідэю дзяржаўнасці Беларусі можа здзейсніць толькі Працоўны кангрэс, абраны на ас- нове ўсеаг выбарчага права ўсімі прац. слаямі бел. народа. У яго складзе не павінна быць прадстаўнікоў буржуазіі. Ч А С 0 С Ы Сшдош ІІшшы гІаміфіоф у Случчыны Й'Лў'/лху'дцп іоуХ'- м. Слуцак мдля Лй'/с'Л'/пк/ (А-н/тгм/ Да арт Грамадзянская ванна і ваенная інтэрвенцыя 1918—20 Заява Часовага Бела- рускага нацыянальнага камітэта Случчыны ад 4.5 1920 Беларускі дзяржаўны архіў. памешчыкаў, духавенства Робячы ўступку бальшавікам, бел. эсэры выка- заліся за стварэнне бел. пра'ц. нар. рэс- публікі. У кастр. 1919 ЦК БПС-Р заклікаў усе паліт. партыі антыпольск лагеру стварыць «агульны фронт», які павёў бы барацьбу за вызваленне Бела- русі. Выявіўшы схільнасць да супра- цоўніцтва з балыпавікамі ў барацьбе з польск. акупантамі, БПС-Р заняла рэзка негатыўную пазіцыю ў адносінах да паліт. сіл. схільных да супрацоўніцтва з польскай акупацыйнай адміністрацыяй (БСДП і інш.) Вострая паліт барацьба разгарнулася на сесіі Рады БНР у снеж 1919 у Мінску. Дазволіўшы яе скліканне, польскія правячыя колы меркавалі, што пад уплывам іх прыхільнікаў будзе пры нята дэкларацыя аб «уніі Беларусі з Польшчай». Аднак яны пралічыліся, не- даацаніўшы паліт. ўплыў бел. эсэраў, якія адкрыта асудзілі гаспадаранне поль- скай акупац. адміністрацыі на Беларусі і выказаліся за падтрымку 3-й устаўнай граматы аб незалежнасш БНР Захапіў- шы ініцыятыву на сесіі, фракцыя бел эсэраў дабілася перавыбрання Рады БНР, якая зацвердзіла новы склад урада на чале з В.Ю.Ластоўскім. Гэта выкліка- ла рэпрэсіі польскіх улад БПС-Р выму- шана была перайсці на нелегальнае ста- новішча. Члены ўрада і прэзідыума эсэ- раўскай Рады перабраліся ў Літву Прыхільнікі польскай арыентацыі ства- рылі Найвышэйшую раду, якая пад- трымлівала ўрад БНР на чале з А Луцке- вічам Зменены паліт. курс бел эсэраў наблізіў іх да камуністаў. У снеж. 1919 у Смаленску адбылася нарада прадстаўні- коў гэтых партый. У дагаворы, які падпі- салі абодва бакі, адзначалася, што каму- ністы і эсэры бяруць на сябе абавязак аба- раняць сац і нац. інтарэсы бел. народа Рэвалюцыйна-вызваленчая барацьба працоўных. Дру- гое абвяшчэнне БССР. Уста- ноўлены на Беларусі ў ходзе польскай інтэрвенцыі жорсткі акупац. рэжым выклікаў супраціўленне шырокіх слаёў насельніцтва Кансалідацыя рэв. сіл у га- радах ішла вакол камуністаў, у сельскай мясцовасці гал. паліт. сілай выступалі бел эсэры У канцы жн 1919 ПК КШбІЛіБ утварыў спец паліт орган — Бюро па нелегальнай рабоце, якое зай- малася фарміраваннем партыз. атрадаў. Сувязь з камуніст. падп. арг-цыямі (абядноўвалі каля 4 тыс чал ) ажыц цяўлялася праз спец упаўнаважаных і сувязных 3 іх дапамогай на акупіраваную тэр дасылаліся зброя, пра- пагандысцкая л-ра, грашовыя сродкі 3.9.1919 ЦК КП(б)ЛіБ вызначыў асн. напрамкі падп. работы Тэр Літбел па- дзялялася на Тарыбскі (Ковенская і Су- валкаўская губ.), Заходні (Віленская і Гродзенская губ ), Усходні (Мінская, Магілёўская і Віцебская губ ) раёны. Пе- рад камуніст. арг-цыямі ўсх. раёнаў ставілася задача разгортвання шырокага рэв і партыз. руху, зах. раенаў — збірання сіл, правядзення гал. чынам паліт. работы сярод насельніцтва. Пар- тыз атрады, створаныя па ініцыятыве ЦК КП(б)ЛіБ, летам 1919 дзейнічалі ў франтавой зоне. У іх фарміраванні ўдзельнічалі армейскія органы і рэўкомы, а таксама і самі сяляне Ар- ганізатарамі іх звычайна выступалі найб. рэв. элементы, якія мелі ваен. падрых- тоўку ці вопыт барацьбы супраць герм акупантаў. У канцы 1919 створана шы- рокая сетка партыз. атрадаў, якія абапіраліся на сялянскія дружыны сама аховы і знаходзіліся пад кантролем бел. эсэраў. У снеж 1919 дзейнічалі 43 пар- тыз атрады Акрамя таго, было шмат партызан, дыслацыраваных у пэўным месцы, але не арганізаваных у атрады. Яны жылі ў сваіх вёсках, займаліся сель- скай гаспадаркай, але ў выпадку неаб- ходнасці ўключаліся ва ўзбр. барацьбу Існавалі таксама партызаны без пэўнай паліт. арыентацыі, якія дзейнічалі сама- стойна. Па меры разгортвання партыз руху ЦК КП(б)ЛіБ зацвердзіў распраца- ваны штабам Зах. фронту план ар- ганізацыйнай пабудовы партыз фарміраванняў, паводле якога тэр.
Літбел падзялялася на раёны з паўстанцкімі цэнтрамі — рэв. штабамі. Пад кіраўніцтвам паўстанцкага цэнтра ў раёне Мінска дзейнічалі козыраўскія партызаны, партыз. атрады С.В.Гладка- га, І.В.Маслыкі, Л.Раманоўскага, ду- корскія партызаны, у наваколлі мяст. Старыя Дарогі — атрады А.К.Паланей- чыка, Л.Таміловіча, І.Тышкевіча, Я.Якаўлева. Паўстанцкія цэнтры такса- ма каардынавалі дзеянні партызан Слуц- кага, Барысаўскага і Вілейскага пав. У Бабруйскім пав. пад кіраўніцтвам паўстанцкага цэнтра на чале з Ляўковым дзейнічалі 90 атрадаў і груп. Найб. буй- ны з іх — асобны партыз. батальён імя Бабруйскага рэўкома пад камандаваннем С.Л.Вілюгі (700 чал.). Ядро ўзбр. фарміраванняў БПС-Р складала »Сувязь беларускага працоўнага сялянства». Выступленні эсэраўскіх паўстанцкіх фарміраванняў супраць польскіх войскаў набылі рысы арганізаванага ваен. суп- раціўлення. Паступова ўсе паўстанцкія і партыз. атрады БПС-Р аб'ядналіся ў адзіную цэнтралізаваную арг-цыю — Народную ваенную самаабарону (НВС), якая па.сутнасці з'яўлялася зародкам бел. нац. арміі. У пач. 1920 адбылося аб яднанне абедзвюх плыняў партыз. ру- ху — камуністычнай і эсэраўскай. Су- вязным звяном паміж імі Стала Белару- ская камуністычная арганізацыя (БКА), пад кіраўніцтвам якой дзейнічала шырокая сетка партыз. атрадаў. Яны з яўляліся часткай нар. самааховы. У 1920 дзеянні партызан мелі больш ар- ганізаваны характар. 19.1.1920 ЦК КП(б)ЛіБ па дакладзе В.Г.Кнорына прыняў разгорнутыя тэзісы, у якіх ставілася задача падрыхтоўкі ўсеаг. ўзбр. паўстання. Сумесныя дзеянні баль- шавікоў і бел. эсэраў па стварэнні адзінага антыпольск. фронту далі ста- ноўчыя вынікі. Кіраўніцтва БПС-Р і КП(б)ЛіБ распрацавала план узбр. паўстання і стварыла Бел. паўстапцкі к-т (БПК), які па сутнасці выконваў функ- цыі каардынуючага цэнтра партыз. руху на акупір. Беларусі. Бел. эсэры спадзя- валіся ў далейшым на супрацоўніцтва з камуністамі ў справе стварэння бел. дзяржавы. Пытанне аб аднаўленні бел. сав. дзяржаўнасці знаходзілася пад кант- ролем кіраўнікоў сав. дзяржавы. Працяг- ваючы перагаворы з прадстаўнікамі Піл- судскага, упаўнаважаныя прадстаўнікі ўрада ў студз. 1920 пацвердзілі сваю прапанову пра магчымасць прызнання польскан граніцы па лініі сав.-польск. фронту (Полацк, р. Бярэзіна, ст. Пціч, раёны на У ад Ноўгарад-Валынскага да Камянец-Падольска — 300 км на У ад *Керзана лініі»'). Аднак польскі ўрад разлічваў захапіць усю Беларусь, Ук- раіну, Літву і, падтрыманы Францыяй, адмовіўся ад гэтых прапаноў. 25.4.1920 польск. войскі разам з укр. ваен. фармі- раваннямі Пятлюры разгарнулі наступ- ленне па ўсім сав.-польск. фронце, па- чаўся новы этап вайны. На Беларусі яны захапілі Мазыр, Калінкавічы, Рэчыцу. 14.5.1920 у контрнаступленне пераншла Чырв. Армія, але з-за недахопу сіл і сла- бага матэр. забеспячэння вымушана была адступіць на зыходныя пазіцыі. Новае наступленне на Зах. фронце пачалося ў ліп. 1920. Скаардынаванае з партыз. дзе- яннямі (6.7.1920 у падпарадкаванне Рэўваенсавета Зах. фронту перайшоў Бел. паўстанцкі к-т), наступленне Чырв. Арміі паспяхова завяршылася. 11.7.1920 вызвалены Мінск, 14.7.1920 — Вільня. У канцы 1920 Чырв. Армія выйшла да этніч. граніц Польшчы, і ваен. дзеянні разгарнуліся на яе тэрыторыі. Новае ваен.-стратэг. становішча на Зах. фронце патрабавала вырашэння бел. пытання, аднак пошук шляхоў ад- наўлення бел. дзяржаўнасці быў вельмі складаны. Асобныя кіраўнікі ЦК КП(б)ЛіБ (Кнорын, М.І.Калмаповіч, І.Рэйнгольд і інш.) лічылі магчымым даць беларусам толькі культурна-нац. аўтаномію ў межах Мінскай губ. Такі пункт погляду не падзялялі беларусы-ка- муністы А.Р.Чарвякоў, Жылуновіч, У.М.Ігнатоўскі і інш. Прымаючы пад ПРМНАЗ Арммям Западного Фронта № 1795. Гор. ММНСК. 12-го АВГУСТА 1920 года. Звшнтннм прав всемнряого пролетарната - доблестная Красная Армня ыоіцным ударом завершнла лело освобождення нз-под нга белогвардейской ІІольшн террнторнн Белорусснн. Восставшнй проле- тарнат Белоруссмн, в лнце верных свонх представктелея: ц. к. к. п. Лмтвы н Белорусснн, Белорусской коммуянстнческой оргавнзацнн, всеобіцего еврейского еопэа рабочнх «Бунд* н центральвого бюро професснонельных союэов, в полвом соглісян с комавлоааяяем Красной Армнм—рев. воен. сов. Зад. шнхгга,—эі маля сего года цревовгла- снл терркторню Белорусснн «Соцналмстмчеекой Соаетской Республн- кой Велоруссвп*. Посеыу революцнонный военвый совет Западного фронта поста- новнл: § I Во нзмененне прнказа эрмняы Западного фронта за М 1548 от 9 нюлн сего гоЛа счнтать обреэоаавным «Соцналнстнческую Совет- скую Республнку Белорусснн*. возглавляемую • Врененным военным революцнонвым комнтетом С. С. Р. Б. в 2. В состав временного военно-революцнонного комнтета С. С. Р. Б. счнтать вошедшнмн: тов. Червякова А. Г. - председателем воен- ревкома н тов Кнормна В., Лдамовнча, Вайнштейня н НгнВТовгкого - чл< нанн военревкома. Кцмандуюіцмй армннмн фронта М. Гухачевскні. Член реавоенсовето фронта 11 Смылга. Начальнпк штаба, Генералыюго шгада Шворц Начальннк отлела ревкоыов фронта Ф. Тартаковекая Да арт. Грамадзянская вайна ваенная інтэрвенцыя 1918—20. Загад камандуючага За- ходнім фронтам М.М.Тухачэўскага аб стварэнні ССРБ. 12.8.1920. 109 ГРАМАДЗЯНСКАЯ 1 увагу настрой нар. мас і патрабаванні бел. паліт. партый, ЦК КП(б)ЛіБ 6.7.1920 выказаўся за аднаўленне бел. сав. дзяржаўнасці, якое падтрымаў і ЦК РКП(б). Прыняцце такога рашэкня абу- мовіла стварэнне Мінскага губваенрэў- кома (у канцы ліп. 1920 рэарганізаваны ў ВРК Беларусі). У гэтай сувязі ЦК КП(6)ЛіБ прызнаў магчымым дапусціць да адраджэння бел. дзяржаўнасці нац.- дэмакр. партыі, якія стаялі на сав. плат- форме У ходзе перагавораў ЦК КП(б)ЛіБ з кіраўніцтвам БПС-Р, Бунда, БКА і інш. грамадска-паліт. арг-цый 31.7.1920 была выпрацавана *Дэклара- цыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савец- кай Сацыялістычнай Рэспублікі Бела- русі», у якой абвяшчалася, што БССР будуецца як суверэнная, незалежная рэ- публіка ў этнічных межах пражывання беларусаў. Аднак ва ўмовах працягу польска-сав. вайны БССР стваралася ў
110 ГРАМАДЗЯНСКІ межах Мінскай губ. (6 паветаў, 1,6 млн. чал. нас.). Гэтая дэкларацыя была разлі- чана на аднаўленне бел. дзяржаўнасці, на нейтралізацыю апазіцыі і заспакаенне нар. мас. 3 гэтым не пагадзіўся ЦК БПС-Р, яго прадстаўнікі адмовіліся падпісаць гэты дакумент. Пачалася адкрытая ба- рацьба паміж БПС-Р і КП(б)Б. [У вер. 1920 КП(б)ЛіБ была падзелена на 2 пар- тыі: КП(б)Б і КП(б)Л.] У шэрагу валас- цей і паветаў Беларусі эсэры дамагліся падтрымкі сваёй палітыкі. Аднак у абста- вінах уціску з польск. і з сав. боку яны не здолелі рэалізаваць свае імкненні. 16.8.1920 польск. войскі перайшлі ў но- вае наступленне і занялі значную ч. Бе- ларусі. Сав. ўрад быў вымушаны пайсці на перагаворы аб міры. 12.10.1920 у Ры- зе падпісаны папярэднія ўмовы міру паміж РСФСР, Украінай з аднаго боку і Польшчай з другога. Шляхам страты значнай ч. тэр. Беларусі і інш. рэгіёнаў бальшавікі атрымалі магчымасць утры- маць уладу. У выніку перамір'я Беларусь была падзелена на 2 часткі: усх. зна- ходзілася пад сав. кантролем, а зах. — пад польскім. Польска-сав. вайна пры- несла цяжкія выпрабаванні бел. народу. Жорсткі гвалт у адносінах да бел. народа праяўлялі польскія інтэрвенты. На сав. тэр. Беларусі становішча пагаршалася палітыкай «ваеннага камунізму», якую ў 2-й пал. 1920 камуністы давялі да куль- мінацыі, узяўшы курс на пашырэнне ка- мандна-адм. метадаў кіравання (прад- развёрстка, забарона свабоднага гандлю і інш.). Гэта выклікала шырокае незада- вальненне працоўных, асабліва сялян. Шмат хто з іх пацягнуўся ў рады «зялё- ных». На грунце матэр цяжкасцей па- Да арт. Грамадзянская вайна і ваенная інтэрвенцыя 1918—20. Сцяг 1-га Слуцкага палка стральцоў БНР. чаліся забастоўкі. У многіх месцах сяля- не аказвалі супраціўленне як польскім, так і сав. войскам. Узнікшая сітуацыя падштурхнула С.Н. Булак-Балаховіча ўвесці ў ліст. 1920 на Беларусь свае ат- рады (гл. Булак-Балаховіча паход 1920). Аднак яго «Беларуская армія» хутка 6ы- ла разбіта сав. войскамі і яе рэшткі адс- тупілі ў Зах. Беларусь. На канчатковым этапе грамадз. вайны гэта барацьба най- больш яскрава праявілася ў Слуцкім паў- сгпанні. На працягу месяца слуцкія паў- станцы ўтрымлівалі ўладу ў 15 валасцях павета. Бальшавіцкаму рэжыму не адра- ’зу ўдалося падавіць сял. супраціўленне. Толькі пасля дамоўленасці з прадстаўні- камі польск. ўрада сав. войскі ліквідавалі мяцеж. У гэты перыяд узнікла паліт. ся- лянская арг-цыя *3ялёны дуб». Пад яе кіраўніцтвам дзейнічалі 40 атрадаў, якія мелі больш за 5 тыс. членаў на тэр. БССР і 6 тыс. у Зах. Беларусі. Бел. эсэ- ры падрыхтавалі ўзбр. паўстанне, аднак і яно было сарвана. Бел. паліт. рух пацяр- пеў паражэнне. Другі Усебеларускі з'езд Саветаў (13.12.1920) падвёў вынікі сав. будаўніцтва ў БССР, адобрыў папярэднія ўмовы Рыжскага дагавору. Рыжскі мірны дагавор 1921 замацаваў за Поль- шчай значную частку бел. земель. Да Польшчы адышла бел. тэрыторыя (108 тыс. км2 з насельніцтвам больш за 4 млн. чал., гл. Заходняя Беларусь). За БССР захаваліся толькі 6 паветаў Мінскай губ. — Мінскі, Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Мазырскі і Слуцкі (1,6 млн. чал); Віцебская і Гомельская губ., а так- сама зах. паветы Смаленскай губ. заста- валіся ў складзе РСФСР. Кр Крах немецкой оккупацнн в Бело- русснн в 1918 году: (Сб. документов...). Мн., 1947; Нз нсторнн установлення Советской властн в Белорусснн н образовання БССР: Документы н матерналы по нсторнн Бело- русснн. Т. 4. Мн., 1954; Революцнонные комнтеты БССР н нх деятельность по упро- ченню Советской властн н органнзацнн со- цналнстнческого стронтельства (нюль—де- кабрь 1920 г.): Сб. документов н матерналов. Мн., 1957; Декреты Советской властн. Т. 1— 6. М., 1957—73; Комнтеты бедноты Белорус- снн: Сб. документов н матерналов. Мн., 1958; За дзяржаўную незалежнасць Бела- русі: Дакументы і матэрыялы... Лёндан. 1960; Революцнонные комнтеты БССР (но- ябрь 1918 г. — нюль 1920 г.): Сб. документов н матерналов. Мн., 1961; Документы н мате- рналы по нсторнн советско-польскнх отно- шеннй. Т. 2—3. М.. 1964—65; Борьба за Со- ветскую власть в Лнтве в 1918—1920 гг.: Сб. документов Внльнюс, 1967; Советско-гер- манскне отношення от переговоров в Брест- Лнтовске до подпнсання Рапалльского дого- вора: Сб. документов. Т. 1. М., 1968; Борьба за Советскую власть в Белорусснн. 1918— 1920 гг.: Сб. документов н матерналов. Т. 1—2. Мн., 1968—71; Днректнвы Главного командовання Красной Армнн (1917—1920): Сб. документов. М., 1969; Польско-совет- ская война. 1919—1920: (Ранее не опубл. документы н матерналы). Ч. 1—2. М., 1994. Літ.'. Гісторыя Беларускай ССР. Т. 3. Мн., 1973; Гражданская война н военная ннтервенцня в СССР: Энцнкл. 2 нзд. М., 1987; Зюзькоў А. Крывавы шлях бела- рускай нацдэмакратыі. Мн., 1931; Нгна- тенко П.М. Октябрьская революцня н самоопределенне Белорусснн. Мн., 1992; Пностранная военная ннтервенцня в Бело- русснн, 1917—1920. Мн., 1990; Крута- левнч В.А. Рожденне Белорусской Со- ветской Республнкн. [Т. 1—2]. Мн.. 1975— 79; Мнхутнна Н.В. Польско-советская война 1919—1920 гг. М., 1994; Наше Отече- ство: Опыт полнт. нсторнн. Т. 1—2. М., 1991: Октябрь 1917 н судьбы полнтнческой оппо- знцнн. Ч. 1—3. Гомель, 1993; Путем борьбы н труда. Мн., 1989; Сташкевнч Н.С. Прнговор революцнн: Крушенне антнсов. двнження в Белорусснн, 1917—1925. Мн., 1985; Т у р у к Ф. Белорусское двнженне. М.. 1921. Рэпрынт. 1994; Вуеіогоззіап 5(а(еЬоо<1: Кеасіег ап<1 ЬіЫіовгарЬу. Ке» Уогк, 1988; Оошоіка К. Мі^сігу роізка а Ко$)4. ІУагзхаіуа. 1994; I ц к о ш 5 к і С. І^аіка Кхесхурозроіііеі о кгезу роіпоспо- №5СЬо<іпіе 1918—1920. Рохпап, 1994. Мікалай Сташкевіч. ГРАМАДЗЯНСКІ КАМІТЭТ ДАПА- МОГІ АХВЯРАМ ВАЙНЫ (ГКДАВ), дабрачынная арганізацыя ў Гродне ў пе- рыяд акупацыі ням.-фаш. захопнікамі тэр. Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Створа- на ў жн. 1941. Арганізатар і кіраўнік ксёндз-настаяцель фарнага касцёла ў Гродне, дэкан каталіцкіх парафій Гро- дзенскага р-на А.М.Ярашэвіч. У к-т ува- ходзілі прадстаўнікі каталіцкага і правас- лаўнага духавенства, настаўнікі, служа- чыя. ГКДАВ ставіў сабе за мэту аказанне матэрыяльнай дапамогі грамадзянам, што пацярпелі ад вайны, а таксама сем'ям, члены якіх у 1939—41 былі рэп- рэсіраваны органамі сав. улады. У адоз- вах к-та насельніцтва Гродна заклікалася аказваць падтрымку грашамі і прадук- тамі ахвярам вайны і сем ям, члены якіх былі вывезены ў Сібір сав. ўладамі. У кастр. 1941 дзейнасць ГКДАВ забароне- на ням. камендатурай. У 1942—44 част- ка ўдзельнікаў к-та расстраляна гітлераўцамі як заложнікі. Пасля вызва- лення Гродна Чырв. Арміяй дзейнасць ГКДАВ прызнана антысавецкай. У маі—
ліп. 1945 тыя ўдзельнікі к-та, што ўцалелі ў перыяд ням. акупацыі, былі арыштаваны і засуджаны да розных тэрмінаў папраўча-працоўных лагераў, у т.л. Ярашэвіч — да 8 гадоў лагераў з пазбаўленнем правоў на 3 гады і поўнай канфіскацыяй маёмасці. Таццяна Процька. ГРАМАДСКА-ЭКАНАМІЧНАЯ ФАР- МАЦЫЯ, у адпаведнасці з марксісцкай тэрміналогіяй — грамадства на пэўнай ступені гіст. развіцця з панаваннем адпа- веднага спосабу вытворчасці. Адлюст- роўвае матэрыяліст. погляд на гіст. пра- цэс адной з еўрап. школ (марксісцкай) новага і навейшага часу. Пачынальнік школы К.Маркс у сваёй тэорыі даваў тлумачэнне толькі капіталіст. грамадскай арганізацыі. Яго паслядоўнікі, у т.л. У.І.Ленін, пашырылі фармацыйны пады- ход на даследаванне інш. сац. ар- ганізацый (рабаўладальніцкай, феадаль- най і інш.). Маркс неаднаразова звяр- таўся ў сваіх працах да паняцця фармацыі, аднак не даў яму фармальна- га вызначэння, першапачаткова выкары- стоўваў пад рознымі назвамі і ў не- калькіх значэннях, найчасцей як сукуп- насць вытворчых або грамадскіх адносін. Упершыню тэрмін-паняцце Г.-э.ф. як гістарычна-пэўнай эканам. структуры Маркс увёў у 1859 у «Прадмове» да «Крытыкі палітычнай эканоміі». Вучэнне аб фармацыях паўплывала на рзвіццё гіст. навукі, дало магчымасць глыбей асэнсаваць грамадскія адносіны і гасп. сістэмы. Пачаўся пераход да сістэмнага вывучэння грамадства. Аднак фармацыйны падыход меў пэўную абме- жаванасць, бо разглядаў гал. чынам ма- тэрыяльныя, «базісныя» фактары. фено- менам паліт., ідэалаг., духоўнага і куль- турнага плана адводзілася роля несамастойных, залежных элементаў. Тэорыя фармацый была пакладзена ў ас- нову марксісцкай філасофіі гісторыі і стала практычна адзінай у сав. грамада- знаўчай навуцы мадэллю сусв.-гіст. пра- цэсу. На паслядоўнай змене пяці Г.-э.ф. марксізм грунтуе сваю перыядызацыю гісторыі. Аднак гэта тэорыя не здолела растлумачыць шэраг з'яў сац. і духоў- нага жыцця чалавецтва. Марксісцкая ме- тадалогія стала аднамернай ідэала- гізаванай дактрынай, якая, аднак, не да- вала поўнага і аб'ектыўнага ўяўлення аб гіст. працэсе. Вульгарна-матэрыяліст. падыход скажаў гіст. рэтраспектыву, практычна рабіў немагчымым адказ на шэраг пытанняў мінулага 1 сучаснасці. Еўропацэнтрычная мадэль фармацыйна- га працэсу аказалася малапрыдатнай да гісторыі Усходу з характэрнай для яго ўстойлівасцю сацыяльных сістэм. Не вы- падкова Маркс увёў паняцце азіяцкага спосабу вытворчасці, якое не было ўклю- чана яго паслядоўнікамі ў пяцічленную схему змены Г.-э.ф. Практыка гіст. да- следаванняў паказала, што фармацыі нідзе не існуюць у чыстым выглядзе. У грамадстве заўсёды ўзаемадзейнічаюць розныя грамадска-эканам. ўтварэнні. Су- часнае зах. светазнаўства звяртае асаблівую ўвагу на гэту праблему. Па- водле даследаванняў французскай гіст. школы «Аналаў» і амерыканскай школы сусветна-сістэмнага аналізу, у цэнтрах і на перыферыях адзіных сусветаў-экано- мік часта суіснуюць розныя фармацый- ныя ўтварэнні. Фармацыйны падыход прадугледжвае высокую ступень аба- гульнення ў такіх паняццях, як клас, грамадства, спосаб вытворчасці. А гіст. даследаванне патрабуе і мікрааналізу на ўзроўні сям'і, абшчыны, індывіда. Фар- мацыйная тэорыя прыдатная да аналізу сац.-гіст. сфер, звязаных з матэрыяльнай вытворчаспю, і не можа прэтэндаваць на тлумачэнне ўсіх макрапрацэсаў, што ад- бываюцца ў свеце. Захапляючыся пошу- камі фармацыйных прыкмет, вучоныя часта абыходзяць такія бакі гіст. рэ- чаіснасці, як «культура», «цывілізацыя». У макрааналізе гіст. развіцця павінны прысутнічаць розныя тэорыі і метадалаг. падыходы. Сусветная навука выпрацоў- вае новую тэорыю грамадскага развіцця, якая здымае супярэчнасць паміж паняц- цем цывілізацыі з яго акцэнтам на ду- хоўны бок і паняццем спосабу вытвор- часці. Гэта новая тэарэт. канструкцыя ўключае трыяду гіст. падыходаў — фар- мацыйнага. цывілізацыйнага і сучаснага сусвет-сістэмнага. Уладзімір Кошалеў. «ГРАМАДСКІ ГОЛАС», штотыднёвая газета Беларускай часовай рады — паліт. аб'яднання ў Зах. Беларусі. Выдавалася 22.6.1924—28.1.1926 у Вільні на бел. мо- ве. Рэдактар Я.Салавей. Крытычна ставілася да ўрада Бел. Нар. Рэспублікі і ўрада Сав. Беларусі, выступала супраць «камунізуючай ідэалогіі і рэвалюцыйных метадаў» Бел. пасольскага клуба, прапа- гандавала ідэю згуртавання грамадскіх сіл, адзінага нац. фронту. Памяркоўна крытыкавала палітыку польск. ўрада (арт. «Крах ідэі каланізацыі», «Языка- выя законы і жыццё», «Урадавы праект зямельнай рэформы»), рабіла паліт. прагнозы (арт. «Беларусь у перспекты- вах» А.Паўлюкевіча), ставіла пытанне пра грамадскае месца царквы на Бела- русі (арт. «Праваслаўе ў Беларусі» У.Більдзюкевіча). У шэрагу публікацый вымушана была прызнаць, што пала- нафільскі кірунак у бел. руху «сістэматычна памяншаецца і слабее». Змяшчала літ.-крытычныя матэрыялы. Надрукавала драму «Янка Канцавы» К.Стаповіча, апавяданні А.Васілеўскага, байкі Р.Друцкага-Падбярэскага, эцюды і навелы В.Адамовіча (пад. псеўд. Дзяр- кач), артыкулы М.Касцевіча (пад. псеўд. Я.Святазар) да пятых угодкаў з дня смерці І.Луцкевіча («Жрэц беларускай культуры»), пра творчасць М.Багда- новіча, Я.Купалы, праблемы перакладу на бел. мову, стан бел. мастацтва, по- спехі Бел. аб'яднанага тэатра і інш., пе- раклады на бел. мову твораў Бласка Ібаньеса, А.Дадэ, С.Жаромскага, У.Рэй- манта, Г.Сянкевіча. Перастала выходзіць у сувязі з уздымам грамадскай хвалі нац.-вызв. руху і кампраметацыяй паліт. арыентацыі на Польшчу. Арсень Ліс. 111 Г ГРАМАДСКІЯ ГРАМАДСКІЯ АРГАНІЗАЦЫі, дабра- ахвотныя асацыяцыі (аб'яднанні) гра- мадзян, утвораныя з мэтай найбольш спрыяльнага развіцця асабістых здоль- насцей, схільнасцей, агульнасці інтарэ- саў іх членаў. Дзейнічаюць на аснове прынцыпу самакіравання. Класіфіку- юцца паводле кірунку дзейнасці: паліт., культурна-асветныя, нац.-культурныя, навукова-тэхн., спарт., рэліг., дабрачын- ныя. Могуць мець форму таварыства, са- юза, клуба, камітэта і інш. Г.а. рэгіст- руюцца дзярж. органамі, дзейнічаюць на падставе адпаведнага заканадаўства. У сваёй дзейнасці Г.а. звычайна кіруюцца статутамі — нарматыўнымі актамі, уз- годненымі з урадавымі структурамі. Г.а. могуць быць і нелегальныя (тайныя). На Беларусі да першых Г.а. можна ад- несці ложы вольных муляраў (масонаў), што дзейнічалі з 2-й пал. 18 ст. (гл. Ма- сонства). У пач. 19 ст. ў Мінску існавалі арг-цыі «Паўночная паходня» (больш за 210 сяброў), «Гара табар» (31 сябар), у Нясвіжы — «Шчаслівае вызваленне», «Святы пакой» і інш. У 1-й пал. 19 ст. Г.а. былі пераважна 2 тыпаў — легаль- ныя (Беларускае вольнае эканамічнае таварыства ў Віцебску, аддзяленні Расійскага біблейскага т-ва і інш.) і тай- ныя (т-вы філаматаў і філарэтаў пры Віленскім ун-це, Дэмакратычнае тава- рыства, «Крывіцкі вязок», «Саюз сва- бодных братоў»). У сувязі з пашырэннем асветы і навук. даследаванняў, развіццём грамадскага руху ў 2-й пал. 19 ст. коль- скасць Г.а. павялічваецца. Значную ро- лю ў этнагр. вывучэнні Беларусі адыграў Паўночна-Заходні аддзел рускага геа- графічнага таварыства, створаны ў 1867 у Вільні. Цэнтрамі навукоаа-мед. думкі сталі лекарскія т-вы, якія вялі мед., санітарныя, тапаграфічныя і статы- стычныя даследаванні ва ўсіх губернях, у многіх паветах і гарадах, у т.л. Бабруй- ску, Барысаве, Брэст-Літоўску, Віцебску, Ігумене, Магілёве, Мазыры, МінСку, На- вагрудку, Петрыкаве, Рэчыцы, Слуцку. Інфармацыю аб сваёй дзейнасці т-вы друкавалі ў «Пратаколах...» і «Пра- цах...». Пашыранай формай Г.а. у кан- цы 19 — пач. 20 ст. сталі літ. гурткі. Адзін з першых на Беларусі існаваў у Мінску ў 2-й пал. 18 ст. пры ваяводскай школе (гімназіі). У 19 ст. вядомы гурткі В.Дуніна-Марцінкевіча ў Мінску, Я.Бар- шчэўскага і Р.Падбярэскага ў Пецярбур- гу, А.Кіркора ў Вільні, Студэнцка-вуч- нёўскія гурткі ў Горках і інш. У Віцебску зацікаўленых л-рай і музыкай аб'яд- ноўваў вакол сябе А.Вярыга-Дарэўскі. Да літ. гурткоў блізкія характарам дзей- насці многія т-вы, што ўзніклі ў гарадах Беларусі ў канцы 19 — пач. 20 ст.: Мінскае таварыства аматараў прыго- жага мастацтва, Мінскае літ.-арты- стычнае т-ва, Гомельскае муз.-драм. т-ва. У Пецярбургу дзейнічаў Беларускі навукова-літаратурны гурток студэн- таў Санкт-Пецярбургскага ун-та. Пад
V 112 1 ГРАМАДСКІЯ уплывам рэв. сітуацыі канца 1870 — пач. 1880-х гадоў пачалося ажыўленне бел. студэнцкага руху. У 1-й пал. 1880-х гадоў у Пецярбургу дзейнічала некалькі бел. студэнцкіх гурткоў. Сярод іх найб. вядома народніцкая група «Гоман», што выпускала нелегальны гектаграфічны час. «Гомон», дзе ўпершыню ў гісторыі айч. грамадскай думкі абгрунтоўвалася ідэя пра існаванне бел. нацыі, пад- крэслівалася задача фарміравання нар. інтэлігенцыі. Нелегальны «Гурток мо- ладзі польска-літоўска беларускай і ма- ларускай» (1889—93) у Пецярбургу пад- трымліваў сувязь з сацыял-дэмакр. арг-цыямі, вёў прапаганду сярод студэн- таў і рабочых. 3 «Гуртком моладаі...» ме- ла кантакты студэнцкая арг-цыя ў Маск- ве, што аб'ядноўвала беларусаў, ук- раінцаў і палякаў і выдала брашуру *Дзядзька Антон» (1892). Пераважна ў асветніцкім кірунку дзейнічаў »Круг беларускай народнай прасветы і культуры» (1902—04) у Пе- цярбургу. У пач. 1900-х—1910-я гады існавалі бел. гурткі пры Ягелонскім ун-це ў Кракаве, сярод студэнтаў с.-г. ін-та г. Новаалександрыя (цяпер г. Пулавы, Польшча), у Юр'еўскім (Тартускім) ун-це, Гродзенскі навук. гурток студэн- таў Пецярбургскага ун-та, бел. студэнц- кае зямляцтва ў Варшаве, Пецярбургскае т-ва студэнтаў-беларусаў, «Беларуская нацыянальная хеўра» ў Глухаўскім на- стаўніцкім ін-це (Чарнігаўская губ.) і інш. Сярод Г.а. Беларусі таго часу важ- ная роля належала дабрачынным т-вам. Найб. шматлікія з іх — к-ты апякунства параненых і хворых вайскоўцаў (пазней ператвораны ў Т-вы Чырвонага Крыжа), якія дзейнічалі ў Мінску (з 1872), Віцебску, Гродне (з 1876), Вільні, Магілёве (з 1877) і інш. Яны займаліся падрыхтоўкай сясцёр міласэрнасці, ля- чэбна-дабрачыннай дзейнасцю. 3 1860-х гадоў стала пашыранай такая форма Г.а., як перыядычныя з'езды спецы- ялістаў розных галін навукі, культуры і асветы. Так, на першых навук. з'ездах у Кіеве (1861, 1862) выступалі прад- стаўнікі Горы-Горацкага земляробчага ін-та, у рабоце 13 з'ездаў расійскіх пры- родазнаўцаў і ўрачоў (на працягу 1867— 1913 праходзілі ў Пецярбургу, Маскве, Кіеве, Казані, Адэсе), бралі ўдзел болып за 350 чал. з 50 населеных пунктаў Бела- русі. Прадстаўнікі Беларусі ўдзельнічалі ў мендзялееўскіх з ездах (1-ы адбыўся ў 1907 у Пецярбургу), усерас. з'ездах вы- клвдчыкаў матэматыкі (І-ы прайшоў у 1911 —12), метэаралаг. з'ездах пры Расійскай АН, археал. з'ездах і інш. Бел. прыродазнаўцы ўдзельнічалі ў рабоце Рус. фізіка-хімічнага т-ва пры Санкт- Пецярбургскім ун-це, Рус. імпера- тарскага т-ва, Імператарскага т-ва пры- хільнікаў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі. У 1909—15 дзейнічала Ві- ленскае т-ва прыхільнікаў прыродазнаў- ства (каля 100 чал.), якое друкавала справаздачы ў час. «Запнскм Северо-За- падного отдела Пмператорского Русского Географнческого обіцества». У 1912—17 існавала Мінскае таварыства аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі і археа- логіі. 3 1914 яно выдавала час. «Йзве- стня Мннского обіцества любнтелей есте- ствознанмя, этнографнн н археологмм». У маі 1907 у Вільні з'езд бел. настаўнікаў прыняў пастанову аб утварэнні Саюза бел. настаўнікаў (гл. ў арт. Беларускія настаўніцкія саюзы), які абяднаў прыхільнікаў дэмакратызацыі працэсу адукацыі, пераводу яго на бел. мову. У пач. 20 ст. прававы статус Г.а. вы- значаўся «Часовымі правіламі аб тавары- ствах і саюзах» (прыняты 4.3.1906). Дзярж. органамі былі распрацаваны 3 тыпавыя статуты Г.а. — унармаваны, прыкладны і ўзорны. Кантроль за дзей- насцю Г.а. ажыццяўляла МУС Расійскай імперыі. Паводле «Часовых правіл...» працэс утварэння Г.а. меў наступны па- радак: «асобы, якія жадаюць стварыць таварыства, павінны падаць пісьмовую аб тым заяву губернатару ці градана- чальніку, які ў выпадку сустрэтай ім пе- рашкоды да стварэння таварыства пера- дае заяву на разгляд губернскай ці гарад- ской па справах аб таварыствах установы. Калі на працягу двух тыдняў з часу атрымання заявы губернатарам ці граданачальнікам асобам, якія падалі за- яву, не будзе перададзена рашэнне ўстановы аб адмове ў задавальненні зая- вы з поўным тлумачэннем высновы гэтай адмовы, таварыства можа пачаць свае дзеянні». Членства ў Г.а. забаранялася «ніжнім вайсковым чынам», асобам да 18 гадоў, навучэнцам, у т.л. студэнтам, жанчынам не дазвалялася быць членамі клубаў і грамадзянскіх сходаў. Да пач. 1-й сусв. вайны колькасць Г.а. у буйных гарадах Беларусі павялічылася. Так, у Мінску існавалі наступныя Г.а.: Мінскі царкоўны гіст.-археал. к-т, Савет Мінскага праваслаўнага нар. брацтва Жыватворнага Крыжа Гасподняга, Савет Мінскага Брацтва ў імя св. Мікалая, 4 ад- дзяленні агульнарасійскіх т-ваў (Правас- лаўнага Палесцінскага, дапамогі пацяр- пелым ад вайны, абароны жанчын, апекі жывёл), Т-ва Чырвонага Крыжа, т-вы па арганізацыі ў Мінску музея прыхільнікаў спорту, харугваносьбітаў, сяброў музыкі, прыхільнікаў прыгожых мастацтваў і му- зыкі, правільнага палявання, Мінскае таварыства ўрачоў, Мінскае тавары- ства сельскіх гаспадароў, зубаўра- чэбнае, вегетарыянскае, вольнапажар- нае, Мінскае таварыства вінакурных заводчыкаў, узаемакрэдытныя, пазыка- ашчадныя, страхавыя, спажывецкія і інш. Падобныя Г.а. дзейнічалі і ў інш. губ. гарадах Беларусі. У час. І-й сусв. вайны ствараліся шматлікія к-ты, т-вы і гурткі, якія займаліся арганізацыяй жыцця беларусаў на чужыне (гл. ў арт. Бежанцы). Шырокую дзейнасць разгар- нулі нац. дабрачынныя арг-цыі (Белару- скае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны ў Вільні, Мінскі аддзел Белару- скага таварыства дапамогі пацярпе- лым ад вайны, Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі па- цярпелым ад вайны і інш.). Г.а. не былі масавымі, налічвалі 10—70 чал. 3 пач. свайго існавання Сав. дзяржава абвясціла «класавы падыход» да Г.а. Па водле арт. 16 Канстытуцыі РСФСР 1918 рэспубліка «аказвае рабочым і збядне- лым сялянам усялякае садзеянне, матэ- рыяльнае і іншае, дзеля іх аб'яднання і арганізацыі». Працэс стварэння Г.а. ста навіўся дзярж. справай. Са студз. 1919 памеры зарплаты вызваленых работнікаў Г.а., іх штаты вызначаліся спец. камісіяй з прадстаўнікоў наркаматаў працы, фінансаў, дзярж. кантролю. У 1922 ЦВК і СНК РСФСР прынялі пастанову «Аб парадку склікання Усерасійскіх нарад розных саюзаў і аб'яднанняў» і «Аб пара- дку зацвярджэння і рэгістрацыі тавары- стваў і саюзаў, якія не ставяць сабе за мэту здабыванне прыбытку, і нагляду за імі». Дзейнасць гэтых пастаноў пашыры- лася і на Сав. Беларусь. 3 гэтага часу ўсе Г.а. павінны былі рэгістравацца ў Нарка маце ўнутр. спраў БССР. 12.5.1923 за- цверджаны Унармаваны статут навук., навукова-маст. і літ. т ваў. Дзярж. ўстановы ажыццяўлялі адм.-паліт. на гляд за дзейнасцю Г.а. і абавязаны былі «сачыць за тым, каб гэта дзейнасць адпа- вядала класавым інтарэсам працоўных, каб шырокія масы далучаліся да работы таварыстваў, выбіраліся ў іх працуючыя органы». Пры выяўленні дзярж. органамі невыканання класавых інтарэсаў тавары- ствы забараняліся. Дазвол на існаванне арымлівалі толькі Г.а., якія ставілі сабе за мэту ўдзел у сацыяліст. будаўніцтве. Дабрачынныя т-вы не рэгістраваліся, дабрачынная дзейнасць дазвалялася толькі Т-ву Чырвонага крыжа. На пра вах Г.а. былі і створаныя ў прыходскіх цэрквах рэліг. абшчыны. Яны мелі свой статут, які рэгістраваўся ў райвыканко- мах. Членам рэліг. т-ва мог быць «кожны грамадзянін, які належаў да дадзенага культу». Рэліг. т-вам перадаваліся мясц. Саветамі ў бясплатнае часовае карыстан- не царква 1 царк. маёмасць. Быў уста- ноўлены ідэалаг. кантроль за Г.а. з боку агітац.-прапагандысцкага аддзела ЦК КП(б)Б, рэсп. і масавыя т-вы маглі быць адкрыты толькі з яго дазволу. У студз. 1926 Бюро ЦК КП(б)Б прыняло пастано- ву з 14 пунктаў аб дзейнасці добраахвот- ных т-ваў, якая рэгламентавала работу ўсіх Г.а. Для ўзмацнення «парткіраўніц- тва дзейнасцю добраахвотных таварыст- ваў ва ўсіх звёнах іх аб'яднанняў» ства- раліся камуніст. фракцыі, якія абавязаны былі рэгулярна рабіць справаздачу, а іх праца ў кіруючых органах Г.а. пры- раўноўвалася да «аднаго з відаў партый- най работы». Г.а., што ставілі сабе за мэ- ту задавальненне патрэб асобы, пад роз нымі прычынамі закрываліся, хоць афіцыйна іх дзейнасць не забаранялася. Адносіны да такіх т-ваў сфармуляваны ў дырэктыве, разасланай у сак. 1925 рай-
комам КП(б)Б: «У шэрагу раёнаў існуюпь так званыя культтаварыствы з інстытутам сяброўства, выбарным праўленнем і г.д. Многія з іх імкнуцца ў апошні час да афармлення шляхам за- цвярджэння статутаў, патрабавання даз- волу на штаты, пячатку і г.д. Вакол гэ- тых таварыстваў часцей за ўсё групуюц- ца больш заможныя, кулацкія, антысавецкія элементы. Існаванне тава- рыстваў уносіць разнабой у адзіную сіс- тэму палітасветустаноў (хаты-чытальні з чырвонымі куткамі), што ўскладняе пар- тыйнае кіраўніцтва». Дзейнасць культ. т-ваў прызнавалася шкоднай, райвыкан- комам давалася ўказанне іх не рэгіст- раваць. У канцы 1920-х гадоў у Сав. Бе- ларусі дзейнічалі ў асн. толькі масавыя Г.а., шэфскія т-вы (больш за 26 тыс. чле- наў), саветы па фіз. культуры, т-вы «Прыхільнік дзяцей», «Прэч непісьмен- насць» (26 тыс.), Т-ва Чырвонага Кры- жа, Асаавіяхім, «Аўтадор», МОПР (156 тыс.), Пэнтр. бюро краязнаўства, Саюз ваяўнічых бязбожнікаў. Найб. буйныя Г.а. ўзначальвалі вядомыя дзярж. і парт. дзеячы (напр., старшынёй савета т-ва «Прэч непісьменнасць» лічыўся А.Р.Чар- вякоў). Дзейнасць Г.а. найперш была скіравана на абслугоўванне інтарэсаў дзяржавы, а не асобы. Так, «Аўтадор» садзейнічаў развіццю аўтамабілізму і па- ляпшэнню якасці дарог, Т-ва Чырвонага Крыжа — ваенна-сан. падрыхтоўцы на- сельніцтва і інш. Пры вярбоўцы ў члены масавых Г.а. парткіраўніцтва БССР фак- тычна ўвяло прымусовы характар. У парт. справаздачах часта адзначаўся бю- ракратызм у дзейнасці т-ваў, прымусо- васць пры зборы членскіх узносаў. Усе масавыя Г.а. карысталіся грашовай пад- трымкай дзяржавы. Стала пашыраным т.зв. «калектыўнае сяброўства», калі ў такія Г.а., як «Аўтадор», Асаавіяхім і інш., павінны былі ўступаць цэлыя ўста- новы, прадпрыемствы, кааператывы. У 1927 была пастаўлена задача аб'яднаць дзейнасць Г.а., разгарнулася кампанія *па ўстанаўленні ўзаемаадносін» паміж імі, ствараліся спец. аддзелы, камісіі і інш. структуры, адказныя за са- дзейнічанне адных Г.а. рабоце другіх. Так, у Т-ве Чырвонага Крыжа была камісія садзейнічання фізкульт. і піянерскаму руху, Вышэйшы савет па фіз. культуры абавязаў свае пярвічныя арг-цыі наладзіць кантакт з т-вамі па- ляўнічых, добраахвотных пажарных дру- жын, выратавання на вадзе і інш. Новыя нарматыўныя акты 1929 узмацнілі за- дежнасць Г.а. ад дзяржавы. У інструкцыі Наркамата ўнутр. спраў БССР ад 5.3.1929 запісана, што «органы. якія за- цвярджаюць статуты, узгадняюць у кож- ным асобным выпадку пытанне аб за- цвярджэнні таго ці іншага таварыства або саюза з пэўнымі народнымі камі- сарыятамі ці аддзеламі выканкомаў, да кампетэнцыі якіх адносіцца сфера дзей- насці дадзенага таварыства». Дзярж. ўстановы мелі права даваць заключэнне адносна асоб-заснавальнікаў. У выпадку іх адмоўнай характарыстыкі т-вы абавя- заны былі змяніць «непажаданых асоб». Была праведзена перарэгістрацыя т-ваў. Усебел. з езды і нарады маглі право- дзіцца толькі з дазволу Наркамата рабо- ча-сялянскай інспекцыі, які вызначаў час, месца і колькасць удзельнікаў. Са студз. 1930 усе фотагурткі рэгістраваліся ў адм. аддзелах райвыканкомаў, усе фа- тографы ставіліся на ўлік. У выніку ба- рацьбы супраць т.зв. бел. нацыяналізму была спынена дзейнасць краязнаўчых т-ваў, часопіс Цэнтр. бюро краязнаўства БССР «Наш край» перайменаваны ў час. «Савецкая краіна», кіраўнікі края- знаўчага руху М.В.Азбукін і М.І.Каспя- ровіч арыштаваны. Канчаткова адносіны сав. дзяржавы да Г.а. аформлены ў 1932 у законе «Аб парадку дзейнасці ў межах Саюза іншаземных і міжнародных добра- ахвотных таварыстваў і саюзаў» і «Пала- жэнні аб добраахвотных таварыствах і іх саюзах». Агульнае кіраўніцтва і кантроль за Г.а. замацоўваліся за дзярж. ўстановамі, іх дзейнасць падпарадкоў- валася толькі дзярж. інтарэсам. Гэтыя заканадаўчыя акты мелі сілу да канца 1980-х гадоў. 3 1932 праводзілася скара- чэнне колькасці Г.а. шляхам іх прымусо- вага абяднання. Т-вы «Саюз бязбож- нікаў», «Прэч непісьменнасць» і «Тава- рыства барацьбы з алкагалізмам» былі рэарганізаваны ў т-ва «За здаровы быт», якое існавала толькі на паперы; усе пісь- менніцкія арг-цыі аб'яднаны ў Саюз пісьменнікаў, мастакі — у Саюз маста- коў і г.д. На тэр. Зах. Беларусі да ўста- наўлення сав. улады найб. распаўсюджа- нымі былі рэліг. Г.а. («Акцыя каталіц- кая», «Народнае брацтва»). Дзейнічалі культурна-асветныя (Таварыства бела- рускай школы, Беларускае навуковае таварыства), дабрачынныя (Чырвоная дапамога) і іншыя Г.а. Пасля далучэння Зах. Беларусі да БССР дзейнасць іх спы- нена. Масавыя Г.а. (Т-ва Чырвонага Крыжа, Асаавіяхім, шэфскія т-вы) па- чалі ствараць тут свае аддзяленні. У 1942—44 у час ням. акупацыі Беларусі дзейнічалі Беларуская народная самапо- мач, Саюз беларускай моладзі, Грама- дзянскі камітэт дапамогі ахвярам вай- ны і інш. У 2-й пал. 20 ст. членства ў ма- савых Г.а. (ДТСААФ, Т-ва Чырвонага Крыжа) стала нормай для кожнага пра- цуючага. Іх аддзяленні былі створаны на- ват у школах. Усімі Г.а. кіравала КПСС: выдавала паліт. дырэктывы, падбірала і расстаўляла кадры Г.а., кантралявала іх работу. Г.а. разам з дзярж. ўстановамі стваралі новыя Г.а. Так, Усесаюзнае до- браахвотнае т-ва аматараў кнігі было створана па ініцыятыве Саюза пісьмен- нікаў СССР, Цэнтрасаюза, Дзяржкам- выда СССР, Мін-ва культуры СССР, ВЦСПС, ЦК ВЛКСМ, Мін-ва асветы СССР. Масавыя Г.а. мелі на мэце далу- чэнне ўсіх грамадзян да будаўніцтва ка- мунізму, павышэнне ідэйна-паліт. і культ. ўзроўню працоўных. Бюракратычны характар афіц. Г.а. вымушаў грамадства да пошукаў новых форм грамадскіх аб'яднанняў. У канцы 1980-х гадоў у асяроддзі моладзі Бела- 113 г ГРАМАДСКІЯ 1 русі ўзніклі т.зв. «нефармальныя» арг-цыі, якія аб ядноўвалі болып за 46 тыс. чал. (1988). Адметныя іх рысы — накіраванасць супраць афіц. ідэалогіі, задавальненне духоўных патрэб асобы. Толькі ў Мінску існавала 566 аматарскіх самадзейных аб'яднанняў і клубаў па інтарэсах, у т.л. музычныя («рокеры», «металісты»), літаратурныя (т-вы «Ту- тэйшыя», «Узлёт»), гісторыка-асветныя (суполкі «Талака», «Спадчына»), палітычныя (клуб «Мінская альтэрнаты- ва»), мастацкія (т-ва «Форма»), спар- тыўныя («Фанаты»), рэлігійныя і інш. Паводле сацыялагічных даследаванняў, у 1988 болып за 65% моладзі Мінска лі- чылі сябе «нефармаламі». У пач. 1990-х гадоў прававы статус Г.а. на Беларусі вызначаны пастановай СМ БССР ад 3.10.1990 «Аб зацвярджэнні часовага па- лажэння аб парадку ўтварэння і дзей- насці грамадскіх аб'яднанняў грамадзян у Рэспубліцы Беларусь» і законам СССР ад 9.10.1990 «Аб грамадскіх аб'яднан- нях». 3 развалам СССР, ліквідацыяй КПСС Г.а. пазбавіліся паліт. апекі. Іх колькасць значна ўзрасла і штогод па- вялічваецца. Самымі масавымі Г.а. з'яўляюцца прафесійныя саюзы, грамад- ска-паліт. рухі (Беларускі народны фронт «Адраджэньне», згуртаванне бе- ларусаў свету «Бацькаўшчына», Рух за дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і спра- вядлівасць і інш.), Саюз спажывецкіх т-ваў Беларусі (Белкаапсаюз), Саюз Т-ваў Чырвонага Крыжа і інш. Адра- джэнню культ. і рэліг. спадчыны, раз- віццю нац. культуры, нар. традыцый і сувязей садзейнічаюць нац.-культ. аб'яд- нанні: асацыяцыя ўкраінцаў Беларусі «Ватра», згуртаванне татараў-мусульман «Аль-Кітаб», Беларускае аб'яднанне яўр. арг-цый і суполак, Саюз палякаў на Бе- ларусі, грамадска-культ. аб'яднанне «Малдова», т-ва немцаў «Адраджэнне», асацыяцыя карэйцаў і інш. У гэтым кірунку дзейнічаюць Фонд міру Бела- русі, Беларускі фонд кулыпуры, Бела- рускі камітэт абароны міру, Белару- скае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, Белару- скае таварыства па культурных сувя- зях з суайчыннікамі за рубяжом і інш. Развіццю дружбы і ўзаемаразуменню паміж народамі, абмену культ. каш- тоўнасцямі садзейнічаюць міжнар. Г.а. (бел. асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА, са- дзейнічання ААН Беларусі, гуманітар- нага супрацоўніцтва, Бел.-Еўрап. культ. цэнтр, Бел. фонд Рэрыхаў, фонд Сора- са — Беларусь, т-вы «Беларусь — Кана- да», «Беларусь — Польшча», «Бела- русь — Фінляндыя» і інш.). Дзіцячыя і маладзёжныя праблемы на Беларусі да- памагаюць вырашаць Саюз моладзі Бе- ларусі, Саюз скаўтаў Беларусі, Бел. даб- рачынны фонд «Юныя таленты», Кан- федэратыўны альянс маладзёжных
г 114 I ГРАМЛДСКІЯ арг-цый Аб'яднаных нацый, т-ва «Дзеці ў бядзе». Каб зменшыць нац. трагедыю насля Чарнобыльскай катастрофы 1986, створаны і дзейнічаюць шматлікія дабра- чынныя арг-цыі, фонды, асацыяцыі, ся- род якіх «Дзеці Чарнобыля», «Дзецям Чарнобыля», «Зніч», «Медыцына і Чар- нобыль», Бел. фонд інвалідаў Чарнобыля «Дапамога», «Ахвяры Чарнобыля*. Існуюць рэліг. Г.а., творчыя саюзы архітэктараў, журналістаў, мастакоў, пісьменнікаў і інш., шматлікія спарт. арг-цыі, у т.л. федэрацыі па розных ві- дах спорту. Экалагічнымі праблемамі займаюцца Бел. т-ва аховы прыроды, т-ва «Экалагічная культура», Міжнар. акадэмія экалогіі і інш. Пашыраецца ўплыў жаночых арг-цый (Ліга жанчын Беларусі, Бел. дабрачынны жаночы фонд ♦Вера, надзея, любоў» і інш.). Дзейнасць паліт., гісторыка-асв. і інш. нефармаль- ных т-ваў падрыхтавала глебу для развіцця на Беларусі шматпартыйнасці. Сучасны прававы статус Г.а. на Беларусі вызначаны Законам Рэспублікі Беларусь ад 4.10.1994 «Аб грамадскіх аб'яднан- нях». Паводле Закона Г.а. павінна быць або грамадскай або палітычнай. У апошнім выпадку яна падпадае пад дзе- янне Закона «Аб палітычных партыях» (гл. Партыя палітычная'). У выніку не- каторыя Г.а. выдзелілі са свайго складу паліт. партыі, самі адмовіліся ад паліт. дзейнасці, напр. БНФ «Адраджэньне» ў 1995 перарэгістраваны як Г.а. і Партыя Беларускага Народнага Фронту. На 1.1.1995 у Рэспубліцы Беларусь за- рэгістравана каля 800 Г.а. Літ.'. Нльннскнй К. Частные обше- ства: Сб. законов, распоряженнй правнтель- ства н решеннй Правнтельствуюшего сена- та с прнложеннем нормальных н образцо- вых уставов н справочных сведеннй о собраннях, сьездах, лекцнях, курсах, лоте- реях, выставках, бнблнотеках н т.п. Рнга, 1912; Вопросы теорнн н нсторнн обшествен- ных органнзацнй. М., 1971; Коржнхн- на Т.П. Обшественные органнзацнн в СССР, 1917—1936 гг. М., 1984; Палітычныя партыі і грамадска-палітычныя рухі Бела- русі. 2 выд. Мн., 1993 (Беларусістыка; №21). Таццяна Процька. ГРАМАДСКІЯ ПАВІННАСЦІ, павін- насці сельскай і валасной грамады ў Расійскай імперыі. Выконваліся поруч з дзяржаўнымі павіннасцямі і земскімі павіннасцямі. Уключалі расходы на ўтрыманне органаў валаснога і сельскага кіравання, суда, уладкаванне і рамонт запасных хлебных магазінаў, пасёлач- ных і палявых дарог, мастоў, утрыманне цэркваў, школ, на меры супраць стыхійных бедстваў, апеку над састарэ- лымі членамі грамады і інш. Выконваліся амаль выключна сялянамі, хоць валас- ныя ўстановы і адм. асобы абслугоўвалі таксама іншыя саслоўі і дзяржаву. Сяля- не адбывалі павіннасці часткова ў нату- ральнай, часткова ў грашовай форме. Раскладка Г.п. праводзілася сельскімі сходамі па колькасці душ і памеры зямлі. Грамадскім грашовым зборам абкладалі надзелы і нават землі, набытыя сялянамі праз Сялянскі банк. 3 пач. 1880-х гадоў да 1905 у Еўрап. Расіі Г.п. павялічыліся ў 2,2 раза і складалі каля 20% усіх пра- мых сял. падаткаў (пасля выкупных пла- цяжоў сталі для сялян найб. цяжкім па- даткам). На Беларусі яны былі больш высокія: у канцы 19 ст. ў 5 зах. губернях складалі больш за чвэрць усіх прамых сял. падаткаў. 30—45% грамадскіх збо- раў улады выдаткоўвалі тут на валасныя і сельскія ўстановы і толькі 10—13% на народную асвету, 5—8% на ахову зда- роўя. Кр:. Мнрскне расходы крестьян в 46 гу- берннях Росснйской нмпернн за 1881 год. Спб.. 1886; Мнрскве доходы н расходы за 1894 год в 50-тн губерннях Европейской Росснн. Спб., 1898; Мнрскне доходы н рас- ходы за 1905 год по 50 губернпям Европей- ской Росснн. Спб., 1909; Матерналы высо- чайше учрежденной 16 ноября 1901 г. Ко- мнсснм... Ч. 1. Спб., 1903. Літ,- Скнбннскнй М.А. Крестьян- ское мнрское хозяйство... 2 нзд. Спб., 1895; Бржескнй Н. Натуральные повннностн крестьян н мнрскне сборы. Спб., 1906; Стефановнч К.К. О сельском н воло- стном управленнн в Западном крае. Спб., 1895. Вячаслаў Панюціч. «ГРАМАТА, ПІСАНАЯ ДА СВЯТОГА ПЯТРА», беларускі ананімны празаічны твор 2-й пал. 17 ст. Гл. *Ліст да свято- га Пятра». ГРАМАТЫ, 1) афіцыйныя юрыд. акты (лісты спадарскія, прыві- л е і) у ВКЛ, якімі замацоўваўся дзярж. лад, правы і льготы землеўладальнікаў- феадалаў, афармлялася прававое ста- новішча асобных тэр. адзінак (ваяводст- ваў, паветаў, гарадоў, валасцей) і роз- ных груп насельніцтва, прызначаліся службоўцы на дзярж. і службовыя паса- ды, афармляліся наданні («даніны») зя- мель, маёнткаў і інш. маёмасці, ганаро- вых званняў і чыноў. Паводле зместу падзяляліся на ўстаўныя (канстытуцый- ныя), ільготныя, ахоўныя, дарчыя, дага- ворныя, адм.-судовыя. Устаўнымі былі агульназемскія прывілеі (прывілей 1387, Гарадзельскі прывілей 1413, прывілеі 1432, 1434, прывілей 1447, прывілей 1492, прывілеі 1506, 1529, 1564), аблас- ныя прывілеі, граматы валасныя, га- радскія граматы, граматы на магдэбург- скае права, якімі рэгламентавалася структура і кампетэнцыя органаў дзярж. кіравання, правы і абавязкі насельніцтва. Ільготныя Г. выдаваліся асобным лю- дзям, таксама пэрквам, манастырам, шляхце, мяшчанам, татарам, яўрэям і інш. Ахоўныя Г. пацвярджалі існуючыя правы, што ўзніклі ў стараж. часы на ас- нове звычаёвага права. У іх вял. князь ВКЛ абяцаў «старыны не рухаць і навін не ўводзіць», захоўваць правы і абавязкі насельніцтва без змен. Дарчымі Г. афар- мляліся «даніны» вял. князя, калі ён пе- радаваў ва ўласнасць, у вотчыну або ў валоданне землі, маёнткі або іншую маё- масць. Выдаючы дарчую грамату феада- лу або духавенству на маёнтак або на цэ- лую воласць ці павет, вял. князь тым самым перадаваў дзяржаўцу і паўна- моцтвы дзярж. улады на насельнітцва гэ- тай тэрыторыі. Так, у 1465 вял. князь Казімір падарыў князю Івану Андрэевічу Мажайскаму Бранскую зямлю, зага- даўшы ўсім жыхарам слухацца апошняга «во всем, как саммх нас». Т.ч. і дарчыя Г. мелі не толькі прыватны, але і дзярж.- прававы характар. Дарчымі Г. нада- валіся таксама розныя ганаровыя тыту- лы, шляхецкія званні і чыны. Дагавор- нымі Г. ўсталёўваліся пагадненні 2 або больш бакоў. Імі афармляліся дагаворы насельніцтва стараж. княстваў з князямі пры іх уступленні на княжацкі прастол, узаемаадносіны васальных князёў з вял. князем, пагадненні з замежнымі дзяржа- вамі. Міжнар. дагаворныя Г. сведчаць пра актыўны ўдзел сярэдневяковай Бел. дзяржавы ў міжнар. справах. Яны мелі значны ўплыў на распрацоўку нац. і міжнар. права. Адм.-судовымі Г. прызна- чаліся службовыя асобы на розныя паса- ды ў дзярж. і судовым апараце, выра- шаліся спрэчкі паміж службовымі асо- бамі і насельніцтвам. 2) У Расійскай імперыі ў час правядзення сял. рэформы 1861 устаўныя Г. рэгламентавалі гаспа- дарчыя ўзаемаадносіны паміж памешчы- камі і часоваабавязанымі сялянамі. Скла- даліся памешчыкамі і зацвярджаліся міравымі пасрэднікамі. У Г. фіксаваліся: назва вёскі, прозвішча памешчыка, прозвішчы сялян, іх зямельныя надзелы, павіннасці, ацэнка сял. сядзіб, што пад- лягалі выкупу. Гэтыя Г. павінны былі быць уведзены ў дзеянне на працягу двух гадоў. 3) Граматы ўстаўныя Бел. Нар. Рэспублікі — канстытуцыйныя акты, якімі ўсталёўваўся новы грамадскі і дзярж. лад на Беларусі, абвяшчалася аб утварэнні незалежнай Бел. дзяржавы. Гл. Першая ўстаўнал грамата, Другая ўстаўная грамата, Трэцяя ўстаўная грамата. Літ.- Акты, относяшмеся к нсторнн За- падной Росснн... Т. 1—5. Спб., 1846—53; Якубовскнй Н. Земскне прнвнлен Ве- лмкого княжества Лнтовского / / Журн. Мнн-ва нар. просвешення. 1903. № 4, 6; Ясннскнй М. Уставные земскне грамо- ты Лнтовско-Русского государства. Кмев, 1889; Ю х о Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992. Язэп Юхо. ГРАМАТЫ АБЛАСНЫЯ, п р ы в і л е і абласныя, заканадаўчыя акты ў ВКЛ, якімі замацоўваліся аўтаномйыя правы некаторых зямель (княстваў, вая- водстваў, паветаў) і іх грамадзян. Гл. Аб- ласныя прывілеі. ГРАМАТЫ АГУЛЬНАЗЁМСКІЯ, прывілеі агульназемскія, канстытуцыйныя акты ВКЛ, якія забяс- печвалі суверэнныя правы дзяржавы. за- мацоўвалі правы і абавязкі розных сацы- яльных і саслоўных груп насельніцтва, асабліва шляхты. Гл. Агульназемскія прывілеі. ГРАМАТЫ ВАЛАСНЫЯ, заканадаўчыя акты ў ВКЛ, якія юрыдычна замацоўвалі пэўныя мясц. асаблівасці прававога ста- новішча, кіравання, землекарыстання, падатковага і павіннаснага абкладання
насельніцтва гаспадарскіх земляў і ва- ласцей. Найбольш даўнімі з'яўляюцца граматы, выдадзеныя вял. князем Полац- кай і Віцебскай землям прыблізна ў 1390-я гады. Першапачатковыя іх тэксты не захаваліся, але аналіз прывілеяў Віцебскай зямлі 1503, 1509, 1561 і По- лацкайзямлі 1511, 1580, 1634 сведчыць, што ў іх былі фрагменты больш стараж. актаў (гл. Віцебскія прывілеі, Віцебскае права, Полацкія прывілеі). Захоўваючы прынцып «даўніны», граматы пацвяр- джалі своеасаблівы статус гэтых зямель у дзяржаве, змяшчалі і некаторыя новыя прававыя нормы, што датычылі агульных правоў тэрыгорый або забяспечвалі пра- вы і інтарэсы пануючых слаёў і груп на- сельніцтва (гл. таксама Абласныя прывілеі). Значна больш захавалася велікакняжацкіх грамат (вырокаў, стату- таў, гаспадарскіх лістоў) насельніцтву гаспадарскіх валасцей, датычылі яны ў асноўным тэр. усх. Беларусі, дзе раз- мяшчаліся шматлікія велікакняжацкія ўладанні — т. зв. Падняпроўскія і Падзвінскія гаспадарчыя воласці. Ёсць агульныя граматы некалькім валасцям адразу, ёсць адрасаваныя насельніцтву асобнай воласці, найболып вядомыя Г.в.: Падняпроўскім валасцям 1500, Задзвінскім валасцям 1511, Крычаўскай воласці 1526, Маркаўскай воласці 1530, Усвяцкай і Азярышчанскай валасцям 1535, Магілёўскай воласці 1536, Чачэр- скай воласці 1547, 1554, 1560, Прапой- скай воласці 1547, 1554, 1560, 1561, Бабруйскай воласці 1532, 1553, Свіслацкай воласці 1534, і інш. Г.в. да- валіся звычайна ў адказ на звароты ці скаргі насельніцтва да вял. князя ў сувязі са злоўжываннямі мясц. адміністрацыі, парушэннямі даўніны ў зборы даніны, павышэнні павіннаснага і падатковага абкладання. Многія нормы, змешчаныя ў Г.в., зыходзілі са звычаёвага права, тра- дыцыі, якія склаліся ў пэўнай мясцо- васці, але нярэдка мелі навацыі ці спа- сылкі на дзеючае заканадаўства. Так, у грамаце вял. князя Жыгімонта I Старога мяшчанам і сялянам Свіслацкай воласці (1534) адзначалася, што «не маюць ім праз тое намеснікі жаданых крыўд чыніці і навін уводзіці і ва ўсім маюць за- хаваны быці водле старадаўняга звычаю, як і за продкаў нашых бывала і за пер- шых ураднікаў нашых». А ў грамаце на- сельніцтву Чачэрскай воласці (1547) вял. князь адзначаў, што ў выпадках забойст- ваў, гвалту, крадзяжу і да т.п. неабходна ♦караць водлуг звычаю паспалітага і ста- туту земскага». У некаторых прывілеях рэгламентаваўся парадак збору пошлін, раскладу павіннасцяў («поруб»), выбару старцаў ці нават забароны таго, што ра- ней дазвалялася. Так, у гаспадарскай грамаце сялянам Чачэрскай воласці (1547) адназначна запісана: «нно што ся дотычнт мыта н выбмраня старца, то ест рэч наш(а) г(оспо)д(а)рьская, а не в(а)ша хлопская». У Г.в. часта ўпамінаюцца стараж. прававыя звычаі (куніца, палюддзе), распісваецца пара- дак збору даніны ў розных мясцовасцях, яе расклад паміж насельніцтвам. Г.в. — каштоўныя гіст. крыніцы, якія змяшча- юць звесткі па краязнаўстве і мова- знаўстве, гісторыі права, землеўладання і землекарыстання, павіннаснага абкла- дання насельніцтва. Валянцін Голубеў. ГРАМАТЫ НА МАГДЭБЎРГСКАЕ ПРАВА, прывілеі на магдэ- бургскае права, заканадаўчыя акты ў ВКЛ, якія вызвалялі насельніцтва горада з-пад улады тэрытарыяльнай мясц. адміністрацыі (ваявод, старостаў, дзяржаўцаў) і ўсталёўвалі асобную га- радскую ўладу (магістрат) на праве са- макіравання, падпарадкаваную непас- рэдна ўраду або ўладальніку горада. Ап- рача таго, гэтыя граматы гараджанам давалі асабістыя правы і льготы, вызна- чалі іх павіннасці і абавязкі. На Беларусі такія граматы выдавалі вял. князі ВКЛ і каралі Рэчы Паспалітай. Г. на м.п. мелі Вільня (1387), Брэст (1390), Гародня (1391 няпоўнае, поўнае 1496), Полацк (1498), Менск (1499), Наваградак (1511), Магілёў (1577), у 15—17 ст. іх атрымалі і інш. бел. гарады. У адпавед- насці з гэтымі граматамі мяшчанам даз- валялася карыстацца нормамі магдэбург- скага права, але не агаворвалася, якімі канкрэтна, таму, па-сутнасці, асн. крыніцамі цывільнага, крымінальнага, зямельнага, сямейна-шлюбнага і інш. галін заставалася мясцовае гар. звычаё- вае права, што ўзнікла ў бел. гарадах за- доўга да з'яўлення ў іх «майтборскага» права. Напр., полацкае пісанае права ввдзе свой пачатак з 13 ст., у 14—15 ст. яно ўжо выкладалася ў граматах вял. князёў Скіргайлы, Вітаўта, Казіміра і Аляксандра. Праваадносіны паміж мяш- чанамі ўнутры горада і паміж мяшчанамі і інш. саслоўямі і групамі ўнутры дзяр- жавы рэгуляваліся Статутамі ВКЛ 1529, 1566, 1588, соймавымі пастановамі і інш. актамі. Магдэбургскае права мела зна- чэнне як прыватна-міжнар. права ў міжнар. гандлёвых адносінах. У кожным горадзе, які атрымаў Г. на м.п., ства- раўся магістрат у складзе войта, лент- войта, бурмістраў, рады і лаўнікаў. Мяшчане вызваляліся «от судов н моцей вснх воевод н панов н старост, судей м подсудков, н нашмх наместнмков н нн- шых заказнмков». Полацкія мяшчане вы- зваляліся ад павіннасці даваць падводы, несці «старожу», ад выплаты мыта на тэр. ўсёй дзяржавы, ім дазвалялася 3 ра- зы на год праводзіць у горадзе кірмашы. Мяшчане павінны былі ў час вайны хадзіць «на выправу ваенную», удзель- нічаць у абароне замка і даваць грошы на ваенные патрэбы, штогод уносіць у дзярж. скарб пэўную суму грошай (напр., палачане павінны былі штогод даваць 400 коп грошаў). Выдаючы Г. на м.п., урад не імкнуўся змяніць мясц. нормы права і ўсталяваць новыя права- адносіны на нямецкі ўзор, а толькі хацеў стварыць больш спрыяльныя ўмовы для знешняга гандлю, а значыць, для па- велічэння прыбытку ў дзярж. скарб і леп- шага забеспячэння абароны гарадоў. Так, у Віцебскай грамаце 1597 гаварылася. 115 п ГРАМНІЦЫ I што яна выдадзена з^такім разлікам, каб жыхары горада маглі лепш клапаціцца пра яго абарону. У Пінскай грамаце 1581 сказана, што яна выдадзена, каб «к леп- шому пожытку н порвдку подданых на- шнх мешан н обывателей места нашого Пннского прмвестн, нжбы теж в таковом порвдку пожнткн н доходы скарбу нашо- го разможены былн». Для Пінскай гра- маты характэрна тое, што скаргі на судо- выя пастановы войтаўскага суда належа- ла падаваць пінскаму старосце. Аналіз зместу гар. грамат паказвае, што ні ў ад- ной з іх няма спасылак на канкрэтныя крыніцы магдэбургскага права. Гэта дае падставы сцвярджаць пра дзейнасць у бел. гарадах мясцовага гар. права і пасля атрымання гарадамі Г. на м.п. Літ'. Акты, относяіцнеся к нсторнн За- падной Росснн... Т. 1—5. Спб., 1846—53; Владнмнрскнй-Буданов М.Ф. Немецкое право в Польше н Лнтве. Спб., 1868; Юхо Н.А. Правовое положенне насе- лення Белорусснп в XVI в. Мн., 1978. Язэп Юхо. ГРАМАШЭЎСКІ Леў Васілевіч [1(13).10.1887, г. Нікалаеў — 1.5.1980], удзельнік барацьбы за сав. ўладу на Бе- ларусі і Зах. фронце, укр. эпідэміёлаг. Д-р мед. н., праф. (1932). Акад. АМН СССР (1944). Герой Сацыяліст. Працы (1967). Скончыў Новарасійскі ун-т (1912). 3 1905 чл. РСДРП. У 1917 чл. Паўн.-Зах. абл. к-та РСДРП(б), стар- шыня бальшавіцкай фракцыі Выканкома Зах. фронту, чл. Устаноўчага сходу ад РСДРП(б). Камісар нар. асветы Зах. вобл. і фронту. У 1918—63 на навук., пед. і адм. рабоце ў Маскве і на Украіне. У Вял. Айч. вайну — гал. эпідэміёлаг шэрагу франтоў. Асн. працы па агульнай тэорыі эпідэміялогіі, эпідэміялогіі сыпно- га тыфу і кішачных інфекцый. Распра- цаваў вучэнне аб механізме перадачы інфекцый, класіфікацыю інфекцыйных хвароб, навук.-арганіз. дэзінфекцыйнай справы ў СССР. ГРАМНІЦЫ, Стрэчанне, зімовае свята нар. календара. Адзначаецца 2(15) лютага. Назва, магчыма,'паходзіць ад язычніцкага бога Грамаўніка (Перу- на) — бога веснавых навальніц і даж- джоў, якія спрыялі расліннасці. Другая назва — Стрэйанне — тлумачыцца як сустрэча зімы з летам: «Прыйдуць грам- ніцы — скідай рукавіцы». Па стане на- двор'я ў гэты дзень меркавалі, якое на- двор'е будзе вясной і летам. Калі на Г. вялікі мароз, лічылася, што снег паля- жыць нядоўга, а лета будзе пагоднае; мя- целіца на Г. прадказвала доўгую вясну; пацяпленне сведчыла пра раннюю вясну («калі на Г. певень нап'ецца вадзіцы, то на Юр я вол пад'есць травіцы»), аднак лета чакалася непагоднае, з невялікім ураджаем. Асноўным рытуалам на Г. бы- ло асвячэнне ў царкве свечак. Грамніч- ныя свечкі шанавалі, іх запальвалі ў на- вальніцу, каб маланка не спаліла хату, іх
ГРАМЫКА агнём падсмальвалі валасы жаніху і ня- весце на пасадзе, давалі цяжка хвораму перад смерпю, падвешвалі ў хляве ці стайні, каб нячыстая сіла не шкодзіла хатняй жывёле Пасля Г. селянін пачы- наў рыхтавацца да веснавых работ Уладзімір Васілевіч ГРАМЫКА Андрэй Андрэевіч [5(18) 7 1909, в Старыя Грамыкі Го- мельскага пав. Магілёўскай губ , цяпер Веткаўскі р-н — 2.7 1989|, савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Двойчы Герой Сац. Пра- цы (1969, 1979). Д-р эканам. н. (1956). Чл. КПСС з 1931 Скончыў эканам. ін-т (1932) У 1936—39 у Ін-це эканомікі АН СССР 3 1939 заг аддзела амерыканскіх краін Наркамата замежных спраў СССР, саветнік пасольства СССР у ЗША, у 1943 — 46 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР у ЗША і па сумяш- чальніцтве надзвычайны і паўнамоцны пасланнік у Рэспубліцы Куба. У 1946— 48 пастаянны прадстаўнік СССР у Саве- це Бяспекі ААН і адначасова нам міністра замежных спраў СССР У 1948—52 нам., 1-ы нам. міністра замеж- ных спраў СССР. 3 1952 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол у Вялікабрытаніі. 3 1953 1-ы нам міністра, у 1957 — 85 міністр замежных спраў СССР, аднача- сова ў 1983—85 1-ы нам старшыні СМ СССР Узначальваў дэлегацыю СССР на канферэнцыі ў Думбартан-Оксе па ства- рэнні ААН (1944), удзельнічаў у рабоце Крымскай, Патсдамскай канферэнцый кіраўнікоў урадаў СССР, ЗША і Вялікабрытаніі (1945). член, потым кіраўнік сав. дэлегацыі на канферэнцыі Аб яднаных Нацый у Сан-Францыска (1945), якая прыняла Статут ААН. Канд. у чл ЦК КПСС з 1952, чл ЦК КПСС з 1956, чл. Палітбюро ЦК КПСС у 1973— 88 Аўтар прац па пытаннях міжнар ад- носін, успамінаў «Памятнае» (кн. 1—2, 2-е выд., 1990) Ленінская прэмія і Дзярж прэмія СССР 1984 У Гомелі ўстаноўлены бюст Г. ГРАМЫКА Віктар Аляксандравіч (н 1.1.1923, в. Сенькава Магілёўскага р на), беларускі жывапісец. Нар. мастак Беларусі (1992) Праф (1982). Скончыў Бел. тэатр маст. ін-т (1958), з 1959 вы- кладчык гэтага ін-та У 1962 — 72, 1977—82 старшыня праўлення Саюза мастакоў БССР. Удзельнік падполля і партыз руку ў Вял. Айч вайну У твор- часці Г шырока адлюстравана тэма вай- ны: «Дарогамі мсціўцаў» (1959), «Сал- даты» (1967), «Балада пра апошнюю ку- лю» (1968), «1941 год. Над Прыпяццю» (1970), «Жанчынам Вялікай Айчыннай прысвячаецца» (1972), «Песня аб маім атрадзе» (1978). «Балада пра ваенную маладосць» (1979), «Яблыкі ўраджаю 1941 года» (1987). Літ:. В.А.Грамыко: Красные землн По- лотчнны [АльбомІ. М . 1978; Б о й к а У А. В.А. Грамыка Мн., 1979 Галія Фатыхава. А.АГрамыка. М.Грамыка ГРАМЫКА Міхайла [Міхаіл Аляксанд- равіч; 31 10(12 11) 1885, в Чорнае Рэ- чыцкага пав Мінскай губ , цяпер Рэ- чыцкі р н — 30 6.1969], беларускі пісьменнік і вучоны. Скончыў Маскоўскі ун-т (1911). У час вучобы ў Магілёўскай гімназіі стаў чл рэв гуртка. У 1905 у Маскве ўдзельшчаў у рэв выступленнях У 1906—07 у аграрнай групе Маплеў- скага акруговага к та РСДРП, вёў агітац работу сярод сялян. Настаўнічаў у Адэсе, з 1917 удзельнічаў у рабоце культ -асв арг-цыі бел. бежанцаў *Беларускі гай», з 1920 загадваў бел. школай інтэрнатам 3 1921 у Мінску. Выкладаў геалопю і мінералогію ў Бел. педгэхнікуме і БДУ, працаваў у Інбелкульце, Бел. АН 3 М Азбукіным апрацаваў бел. навук тэрміналогію ў галіне геаграфіі, геалопі, грунтоў і хіміі. Прымаў удзел у пошуках нафты на Палессі 13.7.1930 беспад- стаўна арыштаваны У 1931 сасланы ў Іванава-Вазнясенск. 3 1936 у Кіраўску (Мурманская вобл ), працаваў у горным тэхнікуме, з 1941 у Пермскай вобл , у 1942—48 у Іжэўску (Удмурція) праца- ваў у пед. ін-це, у 1948—.52 зноў у Кіраўску. 15 11.1957 рэабілітаваны Апошнія гады жыў у г. Хімкі Спачатку пісаў на рус. мове, з 1914 — па-белару- ску Аўтар драмы «Змітрок з Высокай Буды» (1918) пра рэв падзеі на Бела- русі, паэмы «Гвалт над формай» (1922), п ес «Скарынін сын з Полацка» (паст. БДТ-1, 1926. рукапіс не знойдзены), ♦ Воўк» (нап. 1930), зб. вершаў і паэм «Плынь» і «Дзве паэмы» (1927), гіст,- рэв. драмы «Каля тэрасы» (паст БДТ-2, 1927. выд. ў 1929, новая рэд. выншла ў свет асобным выданнем у 1975), камедыі «Віно бушуе» (1929) У героіка-рамант. драме «Над Нёманам» (паст БДТ-1, 1927), адлюстраваў рэв выступленні працоўных Зах Беларусі. Пісаў пра творчасць М.Багдановіча, успаміны пра Я.Купалу, Я.Коласа, А.Грыневіча, пра пастаноўку «Цара Максіміляна», свой удзел у рэв. падзеях («Нас натхняў по- дых рэвалюцыі». 1965, апубл. ў 1987) і інш. Аўтар падручнікаў «Пачатковая геаграфія» (1923, 4-е выд., 1928), «Уво- дзіны ў навуку аб неарганічнай прыро- дзе» (ч. 1. Крышталаграфія, ч 2 Міне- ралопя, 1926) Засталіся няскончанымі ♦Старонкі сямейнан хронікі» (1962—69, апубл. ў 1987). Тв: Выбранае Мн., 1967; Родная пушча: П есы, вершы, паэмы, успаміны лісты Мн., 1987, Аўтабіяграфія / / Вытокі песні. Мн.. 1973 Літ:. К а з е к а Я Міхайла Грамыка / / Казека Я Голас часу. Мн., 1975; Ш у ш - к е в і ч С. След на зямлі / / Полымя. 1965. № 11; Я г о ж Шлях, азораны пошукам / / Беларусь. 1980 №11 Янка Саламевіч «ГРАНІТ», кодавая назва аперацыі бел партызан у Вял. Айч. вайну па вывадзе са строю транспартных ліній акупантаў вясной і летам 1943. Распрацавана зімой 1942— 43. План аперацыі зацверджаны 21 4 1943 нач Беларускага штаба пар- тызанскага руху (БШПР) П З.Калі ніным, аднак падрыхтоўка яе пачалася ў лют.—сак. 1943 Партызапам ставілася задача шляхам узгодненых дзеянняў сар ваць перавозкі ворага да фронту, нанесці яму максімальныя страты. Пад кантроль партыз. атрадаў і брыгад замацоўваліся пэўныя ўчасткі чыгунак і шашэйных да- рог Для падрыхтоўкі і правядзення апе- рацыі ў тыл ворага былі накіраваны прадстаўнікі БШПР — афіцэры сувязі і інструктары-мінёры У партыз фармі- раваннях праводзілася абучэнне байцоў і камандзіраў падрыўной справе, ства- раліся новыя дыверсійныя групы, узво- ды, роты, некаторыя атрады амаль цал- кам пераключыліся на правядзенне ды- версій, мацаваліся сувязі і ўзаемадзеянне партызан з падпольшчыкамі Аперацыю намячалася пачаць 10.5.1943. 3 сак БШПР пачаў перапраўляць партызанам пры дапамозе авіяцыі далёкага дзеяння і планёрных часцей зброю, боепрыпасы, ўзрыўчатку. Усяго да 6.6.1943 было да- стаўлена 555 т грузаў. 125.6 т толу, каля 30 тыс мін, 6410 аўтаматаў, 1064 руч- ныя кулямёты, 10 630 вінтовак і ка- рабінаў, 465 процітанк. ружжаў і 68,4 тыс. патронаў да іх, каля 55 тыс. ручных і процітанк. гранат, больш за 8 млн. вінтовачных і аўтаматных патронаў і інш.
117 ГРАФСТВА У час аперацыі партызаны, па ня- поўных даных, пусцілі пад адхон 1806 эшалонаў, 8 бронецягнікоў, узарвалі бб чыг. мастоў, разбурылі 167 км чыг. пуці, 619 км тэлефонна-тэлеграфнай сувязі, разграмілі 6 чыг. станцый і 164 фаш. гарнізоны і паліцэйскія ўчасткі, знішчылі болын за 71 тыс. і паранілі каля 18 тыс. салдат і афіцэраў праціўніка. Партызаны ўзрывалі і разбуралі чыг. палатно. У гэ- тых аперацыях усюды прымалі ўдзел байцы партыз. рэзерваў і жыхары бліжэйшых вёсак. Да лета 1943 партыза- ны вывелі са строю амаль усе вузкака- лейкі. Дыверсіі партызан прымусілі гітлераўцаў прыняць дадатковыя меры для забеспячэння бяспекі чыгунак: з мая начны рух цягнікоў спыніўся, скорасць на шэраіу ўчасткаў знізілася да 10—15 км у гадз. Рост баявых дзеянняў парты- зан на камунікацыях ворага вясной—ле- там 1943 быў звязаны з ажыццяўленнем аперацыі «Г.», аднак яна была праведзе- на ў абмежаваным маштабе. БІІІПР не змог забяспечыць узрыўчаткай усе пар- тыз. фарміраванні. Многія атрады і бры- гады ў той час адбівалі карныя аперацыі гітлераўцаў і не змаглі актыўна ўдзельнічаць у аперацыі «Г.». Аперацыя адыграла станоўчую ролю ў развіцці ды- версійнай дзейнасці партызан Беларусі. Вопыт яе быў выкарыстаны БШПР пры планаванні і ажыццяўленні новых, больш маштабных аперацый па вывадзе са строю камунікацый ням.-фаш. за- хопнікаў, у т.л. аперацыі «Рэйкавая вай- на». Літ.'- Всенародная борьба в Белорусснн протнв немецко-фашхстскнх захватчнков в годы Велмкой Отечественной войны. Мн., 1984. Т. 2. С. 227—230. Уладзімір Лемяшонак. ГРАНІТ Пятрусь [сапр. I в а ш э в і ч Іван Пятровіч; 11 (24).1.1909, в. Зачэпі- чы Лідскага пав. Віленскай губ.х цяпер Дзятлаўскі р-н — 14.1.1980], беларускі паэт, удзельнік рэв.-вызв. барацьбы ў Зах. Беларусі і партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Скончыў Навагруд- скае пед. вучылішча (1950). 3 1927 пра- цаваў брукаром. За рэв. дзейнасць не раз быў арыштаваны ўладамі Польшчы. Удзельнічаў у нелегальным з'ездзе зах.-бел. пісьменнікаў (Вільня, 1933). У 1939—41 старшыня сельсавета, у 1945— 71 настаўнік у в. Зачэпічы. Вершы Г. публікаваліся з 1933 у «Беларускай газе- це», газ. «Наша воля», «Роргозіц» («Папросту»), час. «Літаратурная старо- нка», «Асва», «Беларускі летапіс». У большасці гэта творы публіцыстычнага кірунку, насычаныя бытавымі рэаліямі; у іх аўтар выкрываў палітыку сац. і нац. ўціску, высмейваў парадкі ў Польшчы. У вершах пасляваен. часу пераважаюць светлыя настроі, адчуванні хараства і сілы жыцця. Аўтар вершаў для дзяцей. Тв:. У кн.: Сцягі і паходні. Мн., 1965; Ро- стані волі. Мн., 1990. Літ.. Наднёманскія былі: 36. арт. і нары- саў. Мн., 1968. С. 66—70; Калеснік У. Зорны спеў: Літ. партрэты, нарысы, эцюды. Мн., 1975. С. 181—208. Аляксей Пяткевіч. ГРАЎЖЫШКІ, вёска, цэнтр сельсавета Ашмянскага р-на. За 13 км на ПдЗ ад Ашмян, 30 км ад чыг. ст. Ашмяны, на шашы Ашмяны—Ліда. 518 жыхароў, 190 двароў (1993). У летапісных крыніцах згадваецца ў 13 ст. Каля 1495 тут пабудаваны касцёл Святога Пятра і Паўла. У 1518 Барбара Бутрымава залажыла ў Г. мястэчка. У 1588 належалі віцебскаму кашталяну Мельхіёру Граўжы-Сноўскаму. У канцы 1 б ст. ўладанне кашталяна мсціслаўскага Нарушэвіча ў Ашмянскім пав. ВКЛ. На мяжы 16—17 ст. Г. валодалі Камаеўскія, якія ў 1605 прадалі маёнтак кара- леўскаму сакратару Яну Корсаку. У 1-й пал. 17 ст. ўладальнікам Г. былі таксама Бутрымскія, Быхаўцы, з 1641 Кердзеі, пры якіх адбудаваны стары касцёл. У 2-й пал. 17 — 1-й пал. 19 ст. ўладанне Роме- раў. 3 1795 у Расійскай імперыі, мястэч- ка, цэнтр воласці Ашмянскага пав. У 2-й пал. 19 ст. Г. валодалі Корсакі, Полаза- вы, на пач. 20 ст. Конанцавы. У 1880-я гады больш за 230 жыхароў, 22 двары, касцёл, школа. Праводзіўся штогод кірмаш (29 чэрв.). У час 1-й сусв. вайны у 1915—18 акупіраваны герм. войскам, у 1918—20 пераходзілі з рук у рукі — былі заняты Чырв. Арміяй, польскім войскам. 3 1920 у складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 — Польшчы, цэнтр гміны ў Аш- мянскім пав. У 1931 — 361 ж., 54 двары. 3 1939 у БССР, з 12.10.1940 цэнтр сель- савета Ашмянскага р-на. У 1970 — 271 жыхар, 67 двароў. Цэнтр калгаса імя Н.К.Крупскай. Сярэдняя школа, бадь- ніца, аддз. сувязі, 3 магазіны, сталовая, дзіцячы сад, лясніцтва, аптэка. Курган на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Захаваўся помнік архітэктуры — Георгіеўскі касцёл (18 — пач. 19 СТ.). Валерый Шаблюк. ГРАФІЦІ (італьян. згаНііі мн. лік ад вгаГПіо літар. надрапаны), старажытныя надпісы, зробленыя вострымі прадметамі на сценах будынкаў і розных рэчах. Г. 11 ст. знойдзены ў Сафійскім саборы ў По- лацку. На вял. плоскім камені ў падмур- ку выдрапаны імёны людзей, якія буда- валі сабор: «Давндь, Тоума, Мнкоула», а таксама «Петьрь, Ворншько» і слова ♦Кьпьсь». Г. 12 ст. выяўлены на прас- ліцах, амфарах. Яны даюць звесткі аб імёнах, бытавой лексіцы: «Бабнно прас- лень», «марнно» (Віцебск), «Настаснно праслен», «ополче вмно» (Пінск), «Олекьсн» (Навагрудак), «помозн» (Мінск), «кьняжннь» (Друцк), «монх» (Полацк). У надпісе на сцяне Кіеўскага сабора ў Кіеве («Воннегь пнсаль Журя- говнць полоцянмнь») вызначана месца жыхарства яе аўтара — Полацк. У Спа- скай царкве Спаса-Ефрасіннеўскага ма- настыра ў Полацку Г. знойдзены на сце- нах, слупах, у алтарнай частцы храма. Большасць надпісаў памінальныя, напр. 13 ст.: «месяца авоуста во 3 день прьста- внся Козумнная пнсьца нконьного». Га- ворка тут ідзе пра смерць жонкі іканапісца Кузьмы, які, магчыма, выкон- ваў заказы для храма ці кіраваў арцеллю мастакоў. У надпісе адзначаны рысы полацка-смаленскай гаворкі. Выяўлена некалькі Г. 15 ст., якія маюць дакладнае датаванне іх напісання. У адным з іх га- ворыцца пра смерць Казіміра IV Ягелон- чыка, вял. князя ВКЛ і караля Польшчы, і ўступленні на трон яго сына Аляксанд- ра. У некаторых запісах заўважаны ры- сы, характэрныя для мовы старабелару- скага пісьменства. На сцяне царквы Бла- гавешчання ў Віцебску побач з малюнкам воіна выяўлены надпіс 13 ст. «м(еся)ца нюля...». Надпісы і малюнкі ёсць на 100 абломках касцей, знойдзе- ных на гарадзішчы Маскавічы. Знакі падзяляюцца на асобныя літары, лігатуры, ідэаграмы і маюць сувязь са скандынаўскай рунічнай пісьменнасцю 12—14 ст. Сярод іх асабістыя імёны, магічныя формулы. Выкананнем да Г. блізкія берасцяныя граматы. Г. памага- юць вывучэнню старажытнай пісьменнасці, мовы, рэлігіі. Літ: Очеркв по археологнн Белоруссмм. Ч. 2. Мн., 1972; Нсторнческое краеведенне Белорусснн. Мн., 1980;Дучнц Л.В., Мельннкова Е.А. Надпнсн н знакн на костях с городшца Масковнчн (Северо-За- падная Белоруссня) / / Древнейшне госу- дарства на террнторнн СССР: Матерналы н нсслед., 1980 г. М., 1981; Рождествен- с к а я Т.В. Древнерусскне надпнсн-граф- фнтв в церквн Спаса Спасо-Евфроснннев- ского монастыря в Полоцке / / Вестн. Ле- нннгр. ун-та. Нсторня, язык, лнтература. 1983. Вып. 3; Б у л к н н В.А., Рождест- в е н с к а я Т.В. Надпнсн на камне нз хра- ма Софнн в Полоцке / / Памятннкн куль- туры: Новые открытня: Ежегодннк, 1982. Л., 1984; Т а р а с а ў С.В. 3 гісторыі полацкай эпіграфікі X—XV стст. / / Кніжная куль- тура Беларусі. Мн., 1991- Георгій Штыхаў. ГРАФСТВА (позналац. сошііаіцз, франц. согпіё, англ. сЬіге сочпШ, ням. СгаГзсБаН), неафіцыйная назва пэўных вял. магнацкіх маёнткаў на тэр. ВКЛ да канца 18 ст. Г. фактычна былі тэр. адзінкамі. падпарадкаванымі аднаму магнату з асобным апаратам кіравання, і як маёнткі перадаваліся ў спадчыну ў родзе ўладальніка або яго сваякам. На- звы Г. звязаны з графскімі тытуламі, якія атрымлівала арыстакратыя ад герм. імператара і якімі дазвалялася карыстац- ца ў ВКЛ. У 1555 Юрый Шчаснавіч Ільініч атрымаў ад герм. імператара ты- тул графа на Міры, а яго маёнткі ў Міры і наваколлі сталі называцца Мірскім Г., якое пазней перайшло да Радзівілаў. У 1568 Ян Геранім Хадкевіч атрымаў ты- тул графа на Шклове, Мышы, Быхаве і Глуску, якія сталі аднайменнымі графст- вамі. Г. на Ляхавічах было ў Хадкевічаў, потым у Сапегаў. У 1568 Васіль Тышке- віч стаў графам на Лагойску і Бярдзічаве. Радзівілы, побач з тытулам князёў, мелі і графскі тытул на Міры, Шыдлоўцы, Койданаве, Копысі, Заблудаве, Кейда- нах, Крожах і Белай, Сапегі — на Чарэі, Дуброўне і Горы-Горках. Усе гэтыя ма- ёнткі адпаведна называліся Г. Літ: В^оггасгек IV. Оепеаіовіа. Х^агзхахка, 1959. Анатоль Грыцкевіч.
118 ГРАХОЎСКІ ГРАХОЎСКІ Сяргей Іванавіч [н. 12(25).9.1913, мяст. Нобель Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Зарэчненскі р-н Ровенскай вобл., Украіна], беларускі пісьменнік. Засл. работнік культуры Бе- ларусі (1983). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1935). Працаваў на Бел. радыё, вы- кладчыкам на рабфаку БДУ. У 1936 бес- падстаўна арыштаваны, сасланы на 10 гадоў. Пакаранне адбываў на лесарасп- рацоўках Сібіры. 3 1946 выкладаў рус. мову і л-ру ва Урэцкай сярэдняй школе Слуцкага р-на, у 1949 зноў арыштаваны і сасланы ў Сібір на вечнае пасяленне. Да 1955 працаваў настаўнікам у Но- васібірскай вобл. Рэабілітаваны ў 1955. У 1956—73 на Бел. радыё, у час. «Бяроз- ка», «Вясёлка». Друкавацца пачаў у 1926. Выдаў зб. вершаў «Дзень нара- джэння» (1958), «Памяць» (1965), «Па- эма дарог» (1970), «Асеннія гнёзды» (1982), «Кругі надзеі» (1985), «Верую» (1987) і інш., аповесці і вершы «Спо- ведзь» (1990, Дзярж. прэмія Беларусі 1992) і інш. Аўтар зб. апавяданняў «Які вялікі дзень» (1966), аповесці «Руда- бельская рэспубліка» (1968, аб першых кроках сав. улады на Палессі), «Ранні снег» (1973), аповесцей пра трагічны лёс рэпрэсіраваных пісьменнікаў — братоў А. і В.Шашалевічаў «Два лёсы — дзве трагедыі» (1988), аўтабіяграфічнай тры- логіі «Зона маўчання» (1990), «Такія сінія сняп»(1988), «3 воўчым білетам» (1991) і інш. ГРАШОВАЕ АБАРАЧЭННЕ, рух гро- шай у наяўнай і безнаяўнай формах у час забеспячэння аплаты тавараў і пас- луг. Для бел. зямель пры паступленні грашовых сродкаў у Г.а. ўмоўна вылуча- юцца перыяды: рымскага дэнарыя (ка- нец 2 — пач. 3 ст.), безманетны перыяд (2-я чв. 3—8 ст.), куфіцкага дырхема (9—10 ст.), заходнееўрапейскага дэна- рыя (канец 10 ст. — 1060-я г.), плацеж- нага злітка (2-я пал. 11 —13 ст.), праж- скага гроша (14—15 ст.), нац. паўнавартаснай манеты (канец 15 — ся- рэдзіна 17 ст.), крэдытнай манеты (2-я пал. 17 — канец 18 ст.), папяровых гро- шай (канец 18 — пач. 20 ст.), без- наяўных грошай (20 ст.). Гл. таксама ў арт. Грошы. ГРАШОВЫЯ РЭФОРМЫ, закана- даўчыя мерапрыемствы эмітэнта, якія вядуць да поўнай ці частковай змены грашовай сістэмы дзяржавы. У дапапя- рова-грашовы перыяд грашовага абара- чэння рэформы характарызаваліся зме- най масы ці пробы манет (звычайна ў бок памяншэння колькасці чыстага мета- лу) і паступовай ці раптоўнай не- эквівалентнай заменай у абарачэнні ста- рых манет новымі з фіскальнымі мэтамі, якія маскіраваліся зменамі ў грашовай сістэме (увядзеннем новай грашовай адзінкі, наміналаў, зменай суадносін паміж наміналамі ці зменай сістэмы гра- шовага ліку). Шырока пракламавалася С.І.Грахоўскі. таксама уніфікацыя і ўмацаванне грашо- вай сістэмы, аздараўленне грашовага абарачэння. У перыяд папяровага грашо- вага абарачэння Г.р. былі: змена асн. грашовага металу, на які абапіралася грашовая адзінка; змена сістэмы эмісіі і забеспячэнне банкнотаў; замена старых папярова-грашовых знакаў са зменай та- варнага (маштабу цэн), метал. ўтрымання грашовай адзінкі, курсу ў за- межнай валюце, назвы. Грашовыя рэформы Ста- фана Баторыя ў Каралеўстве Польскім і ВКЛ праводзіліся паводле ра- шэнняў сеймавых ардынацый 1578 і 1580 з мэтай забеспячэння патрэб грашо- вага абара іэння і уніфікацыі манет. Па- водле ардынацыі 1578 кіраўніцтва ма- нетнай справай упершыню было даруча- на земскім падскарбіям. У адпаведнасці з ардынацыяй Кракаўскага сейма 1580 упершыню ўводзілася адзіная манетная сістэма, манеты атрымлівалі аднолька- выя метрычныя паказчыкі і вонкавае афармленне. Выпускаліся дукаты, та- леры, паўталеры, 6-грашовікі, траякі, грошы, паўгрошы, соліды (г/з гроша), трайны і двайны дэнарыі, дэнарый (/ів гроша). У параўнанні з манетнай стапой папярэдняй ардынацыі колькасць сераб- ра паменшылася ў талеры, солідзе, ня- значна павысілася ў грошы. Стапа, уста- ноўленая ардынацыяй 1580, існавала да 1604. Грашовыя рэформы Жы- гімонта III Вазы праведзены ў Рэчы Паспалітай у 1-й пал. 1600-х гадоў у сувязі з імклівым агульнаеўрап. працэ- сам псавання манет (памяншэнне лігатурнай масы або пробы манеты з за- хаваннем яе ранейшай намінальнай вар- тасці). Паводле пастановы Скарбовай камісіі 1604 у сувязі з памяншэннем лігатурнай масы была зменена колькасць серабра ў 6-грашовіках, траяку, грошы, солідзе. У 1608 абвешчаны выпуск новай манеты — орта (чвэрць талера, 16 гро- шаў). Паводле пастановы Скарбовай камісіі 1614 уведзены 1,5-грашовік, пас- тановай 1616 — каронны орт. Памянша- лася колькасць серабра ў шастаках і тра- яках, паўтараках, з 1621 орту надавалася намінальная вартасць у 18 грошаў, але паменшана колькасць серабра. Паводле пастановы Скарбовай камісіі 1623 коль- касць серабра ў ортах засталася раней- шай, паменшылася ў шастаках, траяках, паўтараках, грошах, солідах. У 1627 колькасць серабра ў талеры крыху па- вялічылася ў сувязі з павышэннем пробы, адначасова спыніўся выраб наміналаў, меншых за талер. Да 1650 эмісія манет Рэчы Паспалітай абмяжоўвалася дабра- якаснымі талерамі, паўталерамі і зала- тымі манетамі, што прывяло да значнага недахопу разменнай манеты. Грашовая рэформа Яна II Казіміра Вазы праведзена ў Рэчы Паспалітай у 1650—60-я гады для па- ляпшэння фінансавага стану дзяржавы за кошт ускоснага падатку ў выглядзе эмісіі непаўнавартасных манет з прыму- совым курсам. У пач. праўлення Яна Казіміра зроблена спроба змяніць грашо- вую сістэму. Паводле канстьггуцыі 1650 колькасць чыстага манетнага металу ў дукаце, талеры і орце захавалася, у ас- татніх наміналах паменшылася, замест соліда з нізкапробнага серабра ўводзіўся з медзі (т. зв. быдгашчанскі). Змяніўся набор наміналаў: замест 1,5-грашовіка ўводзіўся двояк. 3 1652 аднавіўся выпуск 1,5-грашовіка і соліда з нізкапробнага се- рабра, знізілася колькасць серабра ў б-грашовіку, грошы і больш дробных наміналах. У 1658 зроблена чарговае змяншэнне колькасці серабра ў манетах усіх наміналаў. У 1659, каб палепшыць фінансавы стан дзяржавы за кошт дахо- даў манетных двароў, у грашовае абара- чэнне ўпершыню ўведзены медныя соліды. У 1663 пад націскам вайсковых канфедэрацый, якія патрабавалі вярнуць запазычанасць дзяржавы войску, прыня- та рашэнне аб новай эмісіі медных солідаў. У 1665 прыняты праект вырабу непаўнавартаснай сярэбранай манеты наміналам у 1 злоты (у дакументах спа- чатку названы ортам злотавым, пазней атрымаў назву тынф). Пад націскам гра- мадскасці каралеўскім указам у канцы 1666 усе манетныя двары абедзвюх дзяр- жаў зачынены. Уведзеныя грашовай рэ- формай манеты абарачаліся да сярэдзіны 18 ст. Грашовая рэформа Аляк- сея Міхайлавіча праведзена ў Маскоўскай дзяржаве ў 1654—63 з мэтай мадэрнізацыі грашовай сістэмы і прыстасаваннем яе да развітой сістэмы наміналаў Зах. Еўропы. Выклікана ўключэннем Левабярэжнай Украіны ў склад Маскоўскай дзяржавы і баявымі дзеяннямі на землях Беларусі, а таксама фіскальнымі мэтамі. Планавалася ўвесці рэальны сярэбраны рубель у 100 капеек (адпавядаў талеру), сярэбраны паўпалціннік (адпавядаў 1/а талера) у дадатак да традыц. сярэбраных капеек з дроту. 3 медзі павінны былі выпускацца непаўнавартасныя рубель, палціна, паўпалціна, грыўня, алтын і грашовік Вядомы ў нязначнай колькасці сярэбра- ныя рублі і паўпалціннікі, медныя палціннікі, алтыны і грашовікі, увосень
119 ГРАШОВЫЯ 1655 сталі масава выпускаць «яфімкі з прызнакам» і медныя капейкі з дроту. На Беларусі і Украіне ў скарбах гэтага пе- рыяду медныя капейкі трапляюцца ра- зам з сярэбранымі манетамі. 3 1656 рэ- форма набыла выключна фіскальны ха- рактар. Пасля паўстання 1662 у Маскве («Медны бунт») адноўлена старая гра- шовая сістэма з адзіным наміналам — сярэбранымі капейкамі з дроту, медныя капейкі былі выкуплены дзяржавай па прымусовым курсе. Грашовыя рэформы Ста- ніслава Аўгуста Панятоў- с к а г а пачаліся паводле канстытуцыі Варшаўскага канвакацыйнага сейма 23.6.1764. Праводзілася з мэтай азда- раўлення грашовага абарачэння Рэчы Паспалітай, спынення адтоку больш якасных сярэбраных манет дзяржавы ў прускія землі, прытоку агульнадзярж. манет Прускага каралеўства з меншай колькасцю серабра і атрымання прыбыт- ку на розніцы абменнага курсу. Паводле ардынацыі 1766 мянялася сістэма грашо- вага ліку: уводзіўся талер у 8 злотых, злоты ў 4 сярэбраныя грошы або ў 30 медных. Грашовая сістэма абслу- гоўвалася развітым наборам наміналаў: залаты дукат, сярэбраныя талер, паўталер, 8-, 4- і 2-грашовікі, медныя траяк, грош, паўгрош, солід, зніклі ар- хаічныя орт, 6-грашовік, паўтарак. У выніку рэформы 1767 адбыўся пераход з кракаўскай грыўні ў 201 г да кёльнскай у 233,8 г, з якой білася 10 талераў. Па- водле канстытуцыі канвакацыйнага сей- ма 1764 з 1.9.1767 на абмен старых айч. манет давалася 6 месяцаў. Паводле ра- шэння сейма 1786 ліквідаваны сярэбра- ны грош, уводзіўся 10-грашовік нізка- пробнага серабра, знізілася сярэбранае ўтрыманне ў грашовых і талерных мане- тах. У час паўстання 1794 пад кіраў- ніцтвам Т.Касцюшкі паводле яго загаду зноў панізілася сярэбранае ўтрыманне ў талерных манетах, спыніўся выпуск паўталера, 2-грашовіка і медных манет, зноў выбіваўся шастак, але з нізка- пробнага серабра, разам з дукатам выпу- скаўся 3-дукатавы станіслаўдор і яго па- лавінная фракцыя. Вярх. нац. савет у 1794 прыняў рашэнне аб эмісіі скарбо- вых білетаў наміналамі 5, 10, 25, 50, 100, 500, 1000 злотых і разменных у 5 і 10 грошаў, 1 і 4 злотыя (гл. ў арт. Баністыка). На манетах 1786—94 упер- шыню замест універсальнай латыні па- явіліся надпісы на польскай мове. Грашовая рэформа Канк- рына 1839—43 (назва ад імя міністра фінансаў Рас. імперыі ў 1823 — 44 Я.Ф.Канкрына) праведзена, каб спыніць інфляцыю папяровых грашовых знакаў і медных манет. Асігнацыям (з'явіліся ў 1769 наміналам у 5, 10, 25, 50, 100 і 200 руб., зніжэнне курсу з 1787) паводле маніфеста 1839 надаваўся пастаянны курс 3 руб. 50 кап. за 1 сярэбраны ру- бель, які адпавядаў бягучаму рыначнаму, забяспечваўся абмен сум да 100 рублёў серабром. У абарачэнні з'явіліся дэ- пазітныя білеты 1840 («сохранная распн- ска» аб захоўванні прынятых ад прыват- ных асоб каштоўных металаў у дэ- пазітную касу) у 3, 5, 10, 25, 50 руб., 1841 — у 100 руб.. якія без абмежавання разменьваліся на серабро (праіснавалі да 1843), грашовай адзінкай стаў сярэбраны рубель, усе рахункі, цэны і кантракты пераводзіліся выключна на яго (з 1.1.1840). Гэтым уводзіўся сярэбраны монаметалізм і дэвальваваўся асіг- нацыйны рубель пры захаванні колькасці серабра ў манеце (5, 10, 20, 25 кап., палціна, рубель), ліквідаваўся некіруемы т. зв. «простанародны лаж». Меднай ма- неце (Г/А, 1/2, 1, 2, 3, 5, 10 кап.) неза- лежна ад стапы надаваўся курс, як і асігнацыям, у адпаведнасці з Манетным статутам і ўсеагульнай практыкай, зала- тая манета (5, 10 руб.) ацэньвалася на 3% вышэй за намінал. У канцы 1840 за- цверджана стапа новых медных манет «на серабро» (1/А, 1/2, 1, 2, 3 кап.), якія абарачаліся паралельна з больш цяжкімі старымі меднымі манетамі. У чэрв. 1842 імянным указам старым медным манетам надавалася намінальная адносна серабра цана (1 кап. = !/« кап. серабром, 2 = і/2, 5 = 1 і/2, ю = 3). У 1841 з явіўся крэдытны білет у 50 руб., з 1843 рабіўся поўны набор наміналаў у 1, 3, 5, 10, 25, 50, 100 руб., якія былі без абме- жавання разменныя на серабро. Стабільнасць крэдытных білетаў забяс- печвалася разменным фондам, які скла- даў */« ад сумы эмісіі. У 1840 адбылася апошняя эмісія асігнацый, у 1840—43 мела месца паралельнае абарачэнне асігнацый, дэпазітных і крэдытных білетаў, у 1843—52 быў зроблены абмен асігнацый на крэдытныя білеты. У Кара- леўстве Польскім у 1841—66 эмітаваліся банкаўскія білеты ў 1, 3, 10, 25 руб. се- рабром, якія мелі мінімальнае пакрыццё ў V? ад сумы эмісіі і замянілі ў 1841—57 касавыя білеты ў 5, 10, 50, 100 злотых польскіх і банкаўскія ў 5, 10, 100 злотых польскіх (эмітаваліся ў 1828—31). У 1870—75 яны былі заменены на аіуль- надзярж. крэдытныя білеты і манеты. За- мест польскіх і польска-рас. манет 1832—41 у 1,3 (медныя), 5, 10 грошаў, 15 кап. — 1 злоты, 30 кап. — 2 злотыя, 3/« руб. — 5 злотых, 1 !/2 руб. — 10 зло- тых (сярэбраныя), 3 руб. — 20 злотых (залатыя) біліся сярэбраныя рас.- польскія манеты 1842—50 наміналамі ў 20 кап. — 40 грошаў, 25 кап. — 50 гро- шаў і манеты агульнадзярж. ўзору 1842—50 у 10, 20, 25 кап., палціна, ру- бель (усе на Варшаўскім манетным два- ры). Станоўчы ўплыў рэформы быў спы- нены вымушанай празмернай эмісіяй крэдытных білетаў у час Усх. (Крым- скай) вайны 1853—56, што прывяло да абясцэньвання грашовых папяровых зна- каў і ператварэння крэдытных білетаў пры захаванні імі сваёй назвы ў нераз- менныя папяровыя грошы. Спроба стабілізацыі рубля і аднаўлення свабод- нага размену крэдытных білетаў на ся- рэбраныя і залатыя манеты ў пач. 1862 міністра фінансаў М.Х.Рэйтэрна была беспаспяховай з-за вымушаных выдаткаў за кошт бюджэтнага дэфіцыту на заду- шэнне паўстання 1863. У выніку выдат- каў на руска-турэцкую вайну 1877—78 зноў панізіўся курс крэдытнага рубля (да 62 кап.). Грашовая рэформа Вітэ 1895—97 (назва ад імя міністра фінансаў Рас. імперыі ў 1892—1903 С.Ю Вітэ) падрыхтавана папярэднікамі Вітэ Рэй- тэрнам, А.А.Абазай, Н.Х.Бунча, І.А.Вы- шаградскім і рэалізавана паводле праек- та 1887 (з паніжэннем курсу папяровых грошай). Рэформа ў значнай ступені падмацоўвалася размяшчэннем рус. каш- тоўных папер на замежных рынках (у першую чаргу Францыі). 3 1895 пры аперацыях з залатымі манетамі ім зака- надаўча надаваўся курс на х/з вышэй за намінал, які адпавядаў бягучаму рынач- наму. Падрыхтаваныя дэпазітныя ме- талічныя квітанцыі 1895 у 5, 10, 25, 50, 100, 500, 1000 руб. (па задуме адпавяда- юць дэпазітным білетам 1840—41) у аба- рачэнне не паступілі. У пач. 1897 уведзе- ны свабодны абмен крэдытных білетаў на залатую манету, а ў якасці манетнай адзінкі — залаты рубель, сярэбраная ма- нета прымалася ў плацяжы ў закана- даўча абмежаваных колькасцях, што аз- начала ўвядзенне залатога монаме- талізму і адначасова дэвальвацыю рубля на 1 /з, што фіксавала рэальны курс па- пяровага рубля. Эмісія новых крэдытных білетаў узору 1898 была абмежаваная, з абавязковым 50%-ным пакрыццём зала- тым запасам Дзярж. банка ў межах ліміту і 100% звыш яго, былі прыняты ўказы аб вырабе залатых манет старой масы з павышанымі наміналамі ў 7 руб. 50 кап., 15 руб. (студз. 1897), пазней у традыцыйных наміналах 5 і 10 руб., але з паменшанай адпаведна новаму афіцыйнаму курсу крэдытнага рубля на !/з масы (ліст. 1897). У паслярэформен- ны час абарачэнне забяспечвалі крэдыт- ныя білеты ў 1, 3, 5, 10, 25, 50, 100, 500 руб., залатыя манеты ў 5, 7 руб. 50 кап., 10, 15 руб., сярэбраныя нізкапробныя ў 5, 10, 15, 20, высакапробныя, але такса- ма непаўнавартасныя 25, 50 кап., 1 руб., медныя ў х/4, ^/г, 1, 2, 3, 5 кап. Залаты монаметалізм у Рас. імперыі праіснаваў да 1-й сусв. вайны. Грашовая рэформа 1924 у Польскай рэспубліцы зроблена з мэтаю аздараўлення інфляцыйнага грашовага абарачэння на падставе прэзідэнцкага закону ад 1.1.1924 і выканаўчага ўказа прэзідэнта ад 14.4.1924. Абвешчаны за- латы монаметалізм, уводзілася дэцы- мальная грашовая сістэма (1 злоты = 100 грошам), новая грашовая адзінка да- раўноўвалася па залатым утрыманні да швейцарскага франка. У аснову манет- най праграмы пакладзены прынцыпы Лацінскай манетнай уніі 1865 (эмісія паўнавартасных залатых і сярэбраных манет з рацыо 1 : 15,5). Інфляцыйныя. маркі польскія (з явіліся ў крас. 1917 у наміналах г/2, 1, 2, 5, 10, 20, 50, 100 і
120 ГРАШОВЫЯ 1000 марак і з фракцыямі ў жалезныя 1, 5, 10, 20 фенігаў як акупац. валюта, за- бяспечваліся разменам на ням. маркі 1 : 1, з канца 1918 набылі статус часовай ва- люты Польскай рэспублікі, якая за- мяціла ўсе іншаземныя на ўз'яднаных землях рэспублікі, набор наміналаў у но- вых эмісіях 1919—23 павялічыўся — з'явіліся 500, 100 000, 250 000, 500 000, 1 000 000, 5 000 000, 10 000 000 марак) мяняліся па курсе 1 злоты = 1 800 000 марак у крас.—чэрв. 1924. Дэкларавала- ся частковае забеспячэнне золатам і інвалютай. Грашовае абарачэнне забяс- печвалася банкнотамі ў 1, 2, 5, 10, 20, 50, 100 і 500 (з вер. 1924 знімаліся з аба- рачэння), меднымі ў 1, 2, 5 і нікелевымі ў 10, 20, 50 грошаў манетамі, сярэбра- нымі манетамі ў 1 і 2 злотыя, залатыя манеты для абарачэння не вырабляліся. Няспыннае зніжэнне курсу злотага пры- вяло ў 1927 да неабходнасці ста- білізацыйных мер: фіксаваўся курс 1,72 злотага за 1 швейцарскі франк, у 1928— 36 практыкуецца ўрэзаны залаты стан- дарт (уведзены свабодны размен білетаў Банка Польскага на золата для сум вы- шэй за 20 000 злотых), колькасць сераб- ра ў новых (з 1928) манетах у 5 злотых зніжана адпаведна курсу, і злоты з 1929 выбіваецца з нікелю. 3 1932 Банк Польскі эмітаваў вял. колькасць сярэбра- ных манет наміналам у 2, 5. 10 злотых з меншай на 40% адносна наміналу коль- касцю серабра. Грашовая рэформа 1924 у СССР праведзена для стварэння ўстойлівай валюты агульнасаюзнага ўзору на падставе пастановы 2-га з'езда Саветаў ад 2.2.1924. Падрыхтоўка да рэ- формы пачалася з 1922. Праект пара- лельнага пераходнага абарачэння «сов- дензнака» і цвёрдай валюты прадугле- джваў выпуск банкаўскіх білетаў РСФСР у 1, 2, 3, 5, 10, 50 чырвонцаў, якія забяспечваліся на V* банкаўскімі актывамі ў золаце і інвалюце. Ідэя рэ- формы пераклікалася з канцэпцыяй па- ралельнага грашовага абарачэння рэфор- мы Канкрына ў Расіі. Інфляцыйныя «совдензнакн» абарачаліся з кастрычніка 1922 паралельна з чырвонцамі (эмісія наміналаў узору 1922 у 1, 3, 5, 10 чыр- вонцаў адбылася ў канцы 1922, 25 чыр- вонцаў — у пач. 1923), у 1924 з купюры ў 3 чырвонцы пачаўся выпуск чырвонцаў СССР, у лютым 1924 пушчаны ў абара- чэнне казначэйскія білеты СССР наміналам у 1, 3, 5 руб. (разменьваліся на банкаўскія ў суадносінах 10 руб. за 1 чырвонец, але заканадаўча суадносіны не ўстанаўліваліся і казначэйскі білет не з'яўляўся фракцыяй чырвонца). «Сов- дензнакм» зняты з абарачэння ў сак.— маі 1924 (абмен адбыўся паводле курсу 1 руб. за 50 000 руб. грашовымі знакамі РСФСР і СССР узору 1923). Са з'яўленнем разменных казначэйскіх білетаў зняты з абарачэння транспартныя сертыфікаты Нар. камісарыята шляхоў зносін 1923, якія прымаліся ў плацяжы з разліку 5 рублёў золатам (^/а чырвонца) за сертыфікат. У 1924 эмітаваны сярэб- раныя (біліся з 1921) 10, 15, 20, 50 кап., 1 руб. РСФСР і СССР і медныя (біліся з 1924) 1, 2, 3, 5 кап. СССР, з 1925 яшчэ і кап. СССР, а таксама часовыя каз- начэйскія папяровыя боны ў 1, 2, 3. 5, 50 кап. з мэтаю прадухіліць недахоп раз- менных сродкаў (зняты з абарачэння ў Еўрап. частцы СССР у жн. 1926). Як рэ- зервовы сродак падтрымкі курсу чырвон- ца біўся ў значных колькасцях залаты чырвонец РСФСР з датаю 1923, але за- ходнія краіны байкатавалі залатую мане- ту сав. дзяржавы, у грашовае абарачэнне СССР яна трапіла ў нязначнай коль- касці. Забарона ў лютым 1923 аперацый з царскімі залатымі манетамі і замежнай валютай у краіне спрыяла зніжэнню па- купной здольнасці чырвонца (на працягу 1923 на 43%), у 1924 тэмпы інфляцыі чырвонца былі істотна зніжаны намаган- нямі па падтрыманні залатога парытэту за кошт продажу залатых царскіх і сав. манет. Забарона вывазу чырвонца ў 1926 (з 1928 таксама ўвозу) прывяла да адме- ны каціровак яго на замежных біржах. Узоры банкаўскіх білетаў мяняліся ў 1932 і 1937, казначэйскіх — у 1934 і 1938. 3 1926 вырабляліся з бронзы 1, 2, 3, 5 кап., з 1931 (эмітаваны з 1932) — 10, 15, 20 кап. з нікелю, выраб сярэбра- ных 50 кап. спынены ў 1927, 1 руб. — у 1924. 3 1937 курс рубля прывязваўся да долара. У 1944 СССР прыняў удзел у канферэцыі ў Брэтан Вудсе (Вашынгтон, ЗША), але пагаднення аб канверсоўнасці рубля не падпісаў- Грашовая рэформа 1947 у СССР праведзена ў 2-й пал. снежня для стабілізацыі грашовага абарачэння, якое ў выніку 2-й сусв. вайны набыло выразныя інфляцыйныя рысы. Абмен наяўных грошай праводзіўся з разліку 1 новы рубель за 10 старых, але простая схема дэнамінацыі ўскладнялася: для безнаяўных грошай уводзіліся спец. ме- ханізмы пераліку — папулісцкія і пера- размеркавальныя. Грашовыя назвы уніфікаваныя, замест чырвонцаў на бан- каўскіх білетах пазначаны рублі, змяніўся набор наміналу — выпускаліся банкаўскія білеты ў 10, 25, 50 і 100 руб. і казначэйскія 1, 3 і 5 руб. Манеты пакінуты ў абарачэнні без пераацэнкі (бронзавыя 1, 2, 3, 5 і нікелевыя 10, 15, 20 кап.). Дэкламаванае ў 1950 залатое забеспячэнне банкаўскіх білетаў не пад- трымлівалася механізмамі абмену банк- нот на золата. Грашовая рэформа 1961 у СССР праведзена ў студз.—сак. 1961. Сапраўдныя мэты маскіраваліся дэ- намінацыяй пад выглядам змены машта- бу цэн. Была павялічана абвешчаная ў 1950 колькасць золата ў рублі ў 4,44 раза (з 0, 222168 г да 0,987412 г), але абмен праводзіўся з разліку 1 новы руб. за 10 старых. Фактычна адбылася дэвальва- цыя ў 2,25 раза. Наяўнае грашовае аба- рачэнне забяспечвалі банкаўскія білеты ў 10, 25, 50, 100 руб. і казначэйскія ў 1, 3, 5 руб., манеты алюмініевай бронзы ў 1, 2, 3, 5 і медна-нікелевага сплаву ў 10, 20, 50 кап., 1 руб. Два новыя наміналы былі выпушчаны ў нязначнай рэпрэзен- татыўнай колькасці, у абарачэнні пакінуты без пераацэнкі старыя манеты ў 1, 2, 3 кап. Абвешчанае залатое ўтрыманне абменам рэальна не забяспеч- валася. У 1990 пачаўся распад аіульнасаюз- най грашовай сістэмы. Таму талоны і візітныя карткі ў 1990—91 адыгрывалі істотную ролю, хоць і не былі элементамі грашовай сістэмы, але спынялі паток наяўных грошай з інш. рэспублік. На ўзроўні наяўнага грашовага абарачэння адбылося фактычнае звужэнне сферы грашовага абарачэння і камуналізацыя плацежных сродкаў. На падставе паста- новы СМ БССР ад 14.11.1991 ужываюц- ца адрыўныя купоны, абавязковыя як да- датак пры разліках у агульнадзярж. руб- лях за спажывецкія тавары. У маі 1992 прынята пастанова СМ Рэспублікі Бела- русь аб эмісіі ў чэрв. разліковых білетаў Нац. банка Беларусі з мэтай аховы спа- жывецкага рынку і ліквідацыі недахопу грашовай наяўнасці Разліковыя білеты атрымалі ўласны маштаб — за 1 білет 10 рублёў Дзяржбанка СССР ці Цэнтрабан- ка Расіі і ўводзіліся ў абарачэнне пара- лельна з імі. Вырабляліся на фабрыках Гознака ў Пярмі, Маскве, Ленінградзе. Наміналы ў 50 кап., 1, 3, 5, 25, 50 руб. паступілі ў абарачэнне ў маі 1992 з ды- ферэнцыяцыяй паводле купюрнага скла- ду па тэр. рэспублікі, крыху пазней — 100 руб. 3 1.7.1992 Цэнтрабанк Расіі ўвёў разлікі паміж рэспублікамі б. СССР праз адзіныя карэспандэнцкія рахункі, што прывяло да з'яўлення рэсп. без- наяўных рублёў, у т.л. беларускага. 3 сак. 1993 адбываецца каціроўка (вызна- чэнне біржавага і афіц. курсу ў адносінах да інш. валют) бел. рубля на Міжбан- каўскай валютнай біржы. У 1992 у рэс- публіцы адбылася абвальная даларыза- цыя ў першую чаріу ў сферы адносін паміж фізічнымі асобамі, у значнай сту- пені ў скрытай форме і ў сферы адносін паміж юрыд. асобамі ў сувязі з тым, што «мяккія» (тэрмін з'явіўся як антонім вы- значэння «цвёрды», неінфляцыйны) разліковыя білеты і безнаяўныя рублі не маглі эфектыўна выконваць нават карот- катэрмінова функцыю назапашвання і функцыю меры вартасці пры' кантрактах з адтэрмінаванымі плацяжамі. Інфляцыйныя працэсы вымусілі да эмісіі ў канцы 1992 наміналаў у 200 і 500 руб., у канцы 1993 — 1000 руб., у пачатку 1994 — 5000 руб., у канцы 1994 абвеш- чана пра ўвядзенне ў абарачэнне купю- ры ў 20 000 руб. Першапачаткова разлі- ковым білетам не нададзены афіцыйна статус нац. валюты, але пасля зняцця 26.7.1993 з абарачэння рублёў СССР і РСФСР (вымушаная мера ў сувязі са зняццем 26.7.1993 з абарачэння ў Рас. Федэрацыі грашовых знакаў узору 1961—92), з'яўлення асобнага курсу без- наяўнага бел. рубля, арыентацыі Нац. банка Рэспублікі Беларусь на сваю асоб-
ную эмісію і крэдытную палітыку, яны фактычна ўспрымаюцца як нац. валюта. Юрыдычна статус бел. рубля і разліковага білета як часовай грашовай адзінкі рэспублікі замацаваны пастано- вай праўлення Нац. банка ад 18.5.1994. Усё справаводства вялося ў стыхійна ўтворанай лікавай адзінцы — рублях, якіх прыпадала 10 на 1 разліковы білет, нават наддрукоўкі ў канцы 1993 наміналаў на паштовых марках Мін-ва сувязі Беларусі зроблены ў безнаяўных рублях, існаваў лаж на наяўныя грошы ў 25—35%, тэмпы інфляцыі значна апя- рэджвалі расійскія, з сярэдзіны 1993 да сярэдзіны 1994 курс бел. рубля да расійскага змяніўся з 1 : 1 да 10 : 1, па безнаяўных разліках да 15 : 1. Паводле пастановы СМ і Нацбанка ад 12.8.1994 з 20.8.1994 праведзена дэнамінацыя бел. разліковага рубля і змяненке маштабу цэн 1 : 10, у выніку чаго намінал знакаў паштовай аплаты Мінсувязі Беларусі стаў выражацца ў новых бел. разліковых рублях без замены саміх знакаў, ці ў разліковых білетах, якія пасля дэ- намінацыі адпавядалі бел. разліковаму рублю і засталіся ў абарачэнні. Пастано- вай ВС Беларусі ад 19.10.1994 адзіным плацежным сродкам у безнаяўным аба- рачэнні прызнаны бел. рубель, у наяўным — разліковы білет. Літ'- Брнкнер А. Медные деньгн в Россмн 1656—1663 н денежные знакн в Швецнн 1716—1719- Спб., 1864; Демме- н н М. Сборннк указов по монетному н ме- дальмому делу в Росснн, помешенных в Полном собраннн законов с 1649 по 1881 г. Вып. 1—3. Спб., 1887; Георгнй М н - хайловнч, вел. кн. Монеты Царствова- ння нмператора Ннколая I. Спб., 1890; Б у - л ы ч о в Н.Н. Опыт класснфнкацнн мел- кнх медных монет царя Алексея Мнхайловнча. М., 1910; Каталог бон н ден- знаков Росснн, РСФСР, СССР, окранн н но- вообразованнй (1769—1727). М., 1927; Ба- з н л е в в ч К.В. Денежная реформа Алек- сея Мххайловнча н восстанне в Москве в 1662 г. М.; Л., 1936; Фортннскнй С.П. Опнсанме советскнх монет за пернод с 1921 по 1952 г. / / Тр. Гос. нст. музея. М., 1955. Вып. 25, ч. I; Спас с к нй Й.Г. Денежное хозяйство русского государства в середнне XVII в. н реформы 1654—1663 гг. / / Ар- хеографнческнй ежегодннк за 1959 г. М., 1960; Мельннкова А.С. О чеканке мо- нет в Кукенойсе в середнне XVII в. / / Сов. археологня. 1964. № 3; Я е ж . Старый Московскнй денежный двор во время де- нежной реформы 1654—1663 гг. / / Археог- рафнческнй ежегодннк за 1964 г. М., 1965; Я е ж. Новый («Англнйскнй») денежный двор в Москве в 1654—1663 іт. / / Нумнз- матнка н эпнграфнка. М., 1971. Т. 9; Я е ж. Клад медных русскнх монет XVII в. нз Московской областн / / Нумнзматнческнй сборннк. М., 1971. Ч. 4, вып. 1; Я е ж. Русскне монеты от Нвана Грозного до Петра Первого: Нсторня рус. денежной снстемы с 1533 по 1682 г. М., 1989; А н а н ь н ч Б.В. Россня н международный капнтал, 1897— 1914: Очеркн нсторнн фнн. отношеннй. Л., 1970; Рябцевнч В.Н., Тнток В.А. Русская монетная медь XVII века в кладах Белорусснн н Укранны / / Древностн Бе- лорусснн. Мн., 1969; Рябцевмч В.Н. О чем рассказывают монеты. 2 нзд. Мн., 1977; Сенкевнч Д.А. Государственные де- нежные знакн РСФСР м СССР: Каталог 1918—1961. М., 1989: С і н ч у к 1.1. Медныя манеты Рэчы Паспалітай і Маскоўскай дзяржавы 17 ст.: экан. аспекты вытворчасці / / Славяне: адзінства і мнагастайнасць: Міжнар. канф.: Тэз. дакл. і паведамл. Сек- цыя 4. Мн., 1990; Стралец М.В., С і н ч у к І.І., Левічава Н.Д. Малавя- домыя старонкі гісторыі Беларусі: перыя- дызацыя, духоўная і матэрыяльная культу- ра, манеты: (Матэрыялы ў дапамогу на- стаўнікам сярэдніх школ). Брэст, 1991; Платонов С.Ф. Лекцнн по русской нс- торнн. М., 1993; Глейзер М.М. Совет- скнй червонец. Спб., 1993; 8хе1а- 8 о V ц к і А. Ріепігуіг і ртгеч'гоі сеп зу XVI і XVII №іекц V Роксе. Ілко*', 1902; \УоІагізкі А. V ьртаіуіе гоггіхіеіа топеі па теппісе / / ІУіаііотоьсі іштіхта(усхпо- агсЬеоІо^ісхпе. Кгакб»', 1913. Т. 7. Іван Сінчук. ГРАШЧАНКАЎ Мікалай Іванавіч [13(26).3.1901, в. Забор'е Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Хіславіцка- га р-на Смаленскай вобл. — 8.10.1965], беларускі неўролаг. Акад. АН БССР (1947), чл.-кар. АН СССР (1939), акад. АМН СССР (1944), д-р мед. навук (1935), праф. (1938). Скончыў Мас- коўскі ун-т (1926). 3 1937 1-ы нам. нар- кома аховы здароўя СССР, з 1939 ды- рэктар Усесаюзнага Ін-та эксперымен- тальнай медыцыны. У Айч. вайну кансультант па пытаннях неўрапаталогіі і нейрахірургіі ў часцях дзеючай арміі. 3 1944 дырэктар Ін-та неўралогіі АМН СССР. У 1947—51 прэзідэнт АН БССР. 3 1951 заг. кафедры неўрапаталогіі Цэнтр. ін-та ўдасканалення ўрачоў СССР, з 1958 — 1-га Маскоўскага мед. ін-та. Працы па фізіялогіі і паталогіі ор- ганаў пачуццяў, электрафізіялогіі, траў- матычных і інфекцыйных захворваннях центр. нерв. сістэмы. Вывучыў і апісаў газавую гангрэну мозга. У БССР засна- ваў нейрахірургічны цэнтр Ін-та неў- ралогіі, фізіятэрапіі і нейрахірургіі. Чл. Рэвізійнай камісіі КП(б)Б у 1949—52. ГРОДЗЕНСКАЕ БІСКУПСТВА, Гродзенская дыяцэзія, адм.- тэр. адзінка рымска-каталіцкай царквы на Беларусі ў межах Гродзенскай вобл. Створана 13.4.1991. Уваходзіць у склад Мінска-Магілёўскай мітраполіі (ар- цыбіскупства). Мае 152 парафіі (на 1.1.1995). Існуюць курыя, Вышэйшая Духоўная семінарыя, катэхізічны ін-т (рыхтуе выкладчыкаў катэхізіса для дзя- цей). ГРОДЗЕНСКАЕ ВАЯВОДСТВА, 1) адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ у 1793—95. Цэнтр — г. Гродна. Утворана паводле рашэння гродзенскага сойма 1793, калі ў самастойнае ваяводства пераўтвораны Гродзенскі пав. Трокскага ваяводства. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) указам расійскага ўрада ад 14(25). 12.1795 ваяводства пераўтворана ў Гродзенскі пав. Слонімскай губ. 2) На- зва, якая выкарыстоўвалася паўстанцамі ў адносінах да Гродзенскай губ. ў перыяд падрыхтоўкі і ў ходзе паўстання 1863— 64. ГРОДЗЕНСКАЕ ВЫСТУПЛЁННЕ БЕСПРАЦОЎНЫХ 1936. Адбылося ў маі — ліпені 1936 пад кіраўніцтвам ста- 121 ТТ ГРОДЗЕНСКАЕ 1 чачнага к-та, які ўзначальваў член КПЗБ У.Ф.Станкевіч. 19 мая спынілі працу 700 чал., часова занятых на грамадскіх работах. Беспрацоўныя патрабавалі пас- таяннай работы, павелічэння падзённай аплаты мужчынам да 3,5 і жанчынам да 2 злотых, адмены адработкаў за зімовую дапамогу, мед. абслугоўванне і інш. 26 мая да іх далучыліся 400 работніц пры- ватных садоў і агародаў з патрабаваннем захавання 8-гадзіннага працоўнага дня, павышэння падзённай аплаты, прыёму на работу толькі праз прафсаюз і інш. Па закліку Гродзенскага гаркома КПЗБ па- чалі збіраць сродкі ў дапамогу ўдзельнікам выступлення чыгуначнікі, друкары, металісты, будаўнікі, ты- туннікі, пекары. Падтрымку (пайкамі, грашамі) ім аказалі таксама салдаты польскай арміі, раскватараваныя ў го- радзе. У канцы мая да беспрацоўных далучыліся брукары, каменячосы, будаўнікі ваен. гаражоў. Нарасталі хва- ляванні на шклозаводзе, інш. прадпры- емствах, сярод харчавікоў. Разам з бес- працоўнымі ў Гродне баставала 1,5 тыс. чалавек. Па закліку КПЗБ 29 мая ў го- радзе адбылася аднадзённая ўсеаіульная стачка салідарнасці з бастуючымі, у якой удзельнічала 2 тыс. чал. У падтрымку беспрацоўных выступілі таксама сяляне навакольных сёл. Выступленне скончы- лася перамогай беспрацоўных, улады пайшлі на задавальненне многіх іх пат- рабаванняў. Літ.'- Станкевнч В.Ф. Борьба за ра- боту / / Годы нспытаннй н мужества. Мн.. 1973. Іван Коўкель. ГРОДЗЕНСКАЕ ВЫСТУПЛЁННЕ НА- ВУЧЭНЦАЎ ГІМНАЗІІ 1904. Адбылося 10(23).9.1904 у Гродзенскай мужчын- скай гімназіі. Арганізавана членамі Гро- дзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі на- вучэнцаў у знак пратэсту супраць ад- крыцця царскімі ўладамі ў Вільні помніка Кацярыне II. Ад імя арг-цыі вы- дадзена і распаўсюджана пракламацыя антыўрадавага -зместу. Вучэбныя заняткі былі сарваны. За ўдзел у выступленні з гімназіі выключаны 7 навучэйцаў. У су- вязі з гэтым выдадзена другая праклама- цыя, у якой быў выкарыстаны дэвіз эсэ- раў: «У барацьбе здабудзеш ты правы свае». ГРОДЗЕНСКАЕ ВЫТВОРЧАЕ АБ’ЯД- НАННЕ «АЗОТ» імя С.В.П р ы - т ы ц к а г а , прадпрыемства па вытвор- часці капралактаму, азотнай і сернай кіслаты, аміячнай салетры і інш. Здадзе- ны ў эксплуатацыю ў 1963 як Бел. азот- натукавы завод. 3 1970 хімічны камбінат, з 1975 вытв. аб'яднанне. У 1971 прысво- ена імя С.В.Прытыцкага. Мае Палац культуры і тэхнікі, санаторый-прафілак- торый, 2 турбазы, яхт-клуб. Выдаецца шматтыражная газета «Гродненскнй хн- мнк». ГРОДЗЕНСКАЕ ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ПАДПОЛЛЕ. Дзейнічала ў Вял. Айч. вайну са жн. 1941 да ліп. 1944 у Гродне.
122 ГРОДЗЕНСКАЕ Налічвала 60 чал.; 6 груп: з былых ваен- наслужачых і сав. работнікаў (кіраўнік М.А.Волкаў), рабочых мясакамбіната (В.Д.Разанаў), рабочых з-да па рамонце аўтамабільнай тэхнікі (С.П.Лямаў), тры групы чыгуначнікаў лакаматыўнага дэпо (Н. Н.Багатыроў, С.П.Панасюк, Г.І.Святлічны). Падполле працавала ў цесным кантакце з партызанамі брыгад імя Ленінскага камсамола Баранавіцкай, імя Кастуся Каліноўскага Беластоцкай абласцей, са спецгрупамі Чырв. Арміі. Падп. група былых ваеннаслужачых створана ў жн. 1941, патрыёты дапама- галі байцам і камандзірам Чырв. Арміі, якія трапілі ў палон, слухалі па радыё- прыёмніку зводкі Саўінфармбюро, запісвалі іх і распаўсюджвалі сярод жы- хароў горада; вял. дапамогу гэтай групе аказвалі падпольшчыкі групы Разанава. 17.7.1941 Багатыроў зрабіў крушэнне 2 сустрэчных цягнікоў на ст. Гродна, 12.12.1941 вывеў са строю паравоз і 10 вагонаў. Ініцыятарамі сабатажу ў чыг. дэпо сталі Святлічны і К.І.Гудоўскі. Большасць «адрамантаваных» імі пара- возаў выходзілі са строю хутка пасля ад- праўкі. Чыгуначнікі групы Панасюка за- кладвалі ў тэндэры паравозаў толавыя шашкі, замаскіраваныя пад вугаль; яны вывелі са строю каля 20 паравозаў, па- дарвалі 2 эшалоны, у чэрв. 1944 спалілі аддзяленне па перавозцы воінскай по- шты і знішчылі воданапорную калонку на ст. Гродна. Падпольшчыкі групы Ля- мава ў 1943 вывелі са строю каля 150 аўтамашын, 6 электраматораў, электра- зварачны апарат. інш. абсталяванне аўтарамонтых майстэрняў. Патрыёты да- памагалі партыз. атрадам і брыгадам, што дзейнічалі ў раёне Гродна. У вер. 1941 група Разанава вывела да партызан 25 чал. Міхась Шумейка. ГРОДЗЕНСКАЕ ПЕДАГАГІЧНАЕ ТА- ВАРЫСТВА. Існавала ў 1907 — 14 у Гродне. Сярод арганізатараў — выклад- чыкі гімназіі і школ горада Я.Ф.Ар- лоўскі, К.У.Кемарскі, Д.Н.Кропатаў. Складалася з секцый: гісторыка- філалагічнай, прыродазнаўча- матэм., псіхалагічнай, выяўленчых мастацтваў і музыкі, а таксама з камісіі па арганізацыі агульнадаступных чытанняў. Распра- цоўвала навук. і пед. пытанні, праблемы эстэт. развіцця, папулярызавала дасяг- ненні ў розных галінах навукі. На пася- джэннях заслухоўваліся даклады і паве- дамленні пра нар. адукацыю, методыку выкладання ў школе, пра дасягненні на- вукі, гіст. мінулае Беларусі і інш. Т-ва садзейнічала адкрыццю музея і абсерва- торыі ў Гродне, правядзенню археал. раскопак у наваколлі горада, удзель- нічала ў культ.-асв. мерапрыемствах. Выдавала час. «Педагогнческое дело» (з 1911). Вера Цыбуля. ГРОДЗЕНСКАЕ СТАРОСТВА, Г а - радзенскае староства, адзін з буйных дзярж. маёнткаў у ВКЛ у 2-й пал. 15—16 ст. Уваходзіла ў склад Троц- кага ваяводства і займала большую (цэнтр., усх. і паўднёвую) частку Гара- дзенскага пав. з велікакняжацкім гора- дам Гародня (Гродна), мястэчкамі Пера- лом, Ожа, Азёры, Крынкі, Адэльск, Но- вы Двор, Масты, Скідзель і інш., вёскамі Верцялішкі, Гарадніца, Салаты, Краснік і інш. Староства давалася вял. князям ВКЛ у часовае карыстанне феадалам у якасці натуральнай платы за службу. Г.с. было гродавым староствам, г. зн. ста- роста выконваў судова-адм. функцыі ў Гарадзенскім павеце і ўзначальваў гродскі (замкавы) суд у Гарадзенскім замку. Староста прызначаўся вял. кня- зем звычайна з ліку магнатаў. 3 1562 уладальнікі Г.с., як і іншых старостваў, уносілі ў дзярж. скарбніцу на ўтрыманне войска т. зв. кварту — */« часткі чыстага прыбытку (напр., у 1771 кварта склала 375 злотых, з 1775 кварта падвоена). На каранацыйным сойме Рэчы Паспалітай 1588 вырашана пераўтварыць Г.с. ў Гродзенскую эканомію (феад. кара- леўскую гаспадарку), але «гродавае» староства з судовымі функцыямі захава- лася да 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795). Гарадзенскімі старостамі былі: А.Гальшанскі (1485 —1504), Я.Забя- рэзінскі (1505—07), С.Кішка (1508— 12), Ю.Радзівіл (1514—41), Р.Хадкевіч (1563 — 69), А.Хадкевіч (1576—78), Я.3баражскі (1598—1608), Т.Тышкевіч (1608—18), К.Хадкевіч (1632—49), К.Сапега (1649—56), К.Пац (1690), К.Храптовіч (з 1752), А.Тызенгауз (1765—76), К.Храптовіч (з 1787). ГРОДЗЕНСКАЕ ТАВАРЫСТВА СЁЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ. Існавала ў 1900—15. Ставіла мэтай садзейнічаць развіццю і ўдасканаленню сельскай гас- падаркі і с.-г. прам-сці ў Гродзенскай губ. У 1909 налічвала 68, у 1912 — 73 чал. (пераважна дваран). Выканаўчы ор- ган т-ва — праўленне (рада) на чале са старшынёй (С.К.Незабытоўскі ў 1909, кн. Е.І.Сапега ў 1914). Сярод актывістаў т-ва былі памешчыкі К.Г.Скірмунт, Ю.І.Урсын-Нямцэвіч, барон М.Р.Ман- тэйфель, дэпутат 4-й Дзярж. думы А. ААзнабішын, М. А.Блаўдзевіч, І.І.Біспінг і інш. Ганаровымі сябрамі т-ва з'яўляліся кн. С.К.Святаполк-Чац- вярцінскі, 6. гродзенскі губернатар М.А.Дабравольскі, старшыня Савета міністраў Расіі П.А.Сталыпін і А.Е.Ярмо- лаў. Сродкі т-ва складаліся з гадавых сяброўскіх складак (узносаў), ахвяраван- няў, даходаў ад мерапрыемстваў, дзярж. субсідый. Пры т-ве існавалі камітэты: аг- ранамічны, па вінакурэнні, па конега- доўлі, па крахмальнай вытворчасці, па жывёлагадоўлі і інш. Мела аддзяленні ў мястэчках Лунна Гродзенскага і Заблуда- ва Беластоцкага паветаў. Прапагандава- ла ідэю рассялення шматдваровых вёсак і ўвядзення хутарскога землеўладання. Т-ва забяспечвала сваіх сяброў расеннем харчовых і тэхнічных культур, пасадач- ным матэрыялам пладовых дрэў, пле- мянной жывёлай, угнаеннямі, тэхнікай. Займалася арганізацыяй кааператываў і дробнага крэдыту, садзейнічала мерам па прадухіленні пажараў, упарадкаванні да- рог, развіцці саматужнай прам-сці. Рас- паўсюджвала с.-г. веды шляхам наладж- вання выставак, арганізацыі чытанняў і курсаў. Выдавала журналы сваіх агуль- ных сходаў. Пры т-ве дзейнічала сярэд- няе с.-г. вучылішча. У канцы 1910 — пач. 1911 было створана доследнае поле. У 1914 т-ва мела хімічную і батанічную лабараторыі, метэаралагічную станцыю, батанічны сад, с.-г. будынкі, машыны і інвентар. Вячаслаў Швед. ГРОДЗЕНСКАЕ ТАВАРЫСТВА ЎРАЧОЎ, Таварыства ўрачоў Гродзенскай губерні. Засна- вана ў 1869. Было адным з першых у Расійскай імперыі. Ставіла за мэту санітарнае вывучэнне губерні, складанне яе медыка-тапаграфічнай і сан. карты, барацьбу з эпідэміямі, арганізацыю мед. дапамогі сельскаму насельніцтву, выву- чэнне краявой паталогіі, сан. асвету на- сельніцтва і інш. Старшыня ў 1890— 1902 доктар медыцыны А.Ф.Рэйн- польскі, пазней М.Д .Беклямішаў. Напачатку налічвала каля 40 чал. Т-ва давала рэкамендацыі па пытаннях сан. добраўпарадкавання, рэгістрацыі інфекцыйных захворванняў і смярот- насці. Дзейнасць т-ва была нестабільнай, мела эпізадычны характар і на пач. 20 ст. звялася да вузка прафесійных рамак, колькасць членаў паменшала да 10—15 чал. Выдадзены 2 зборнікі пратаколаў т-ва, за 1890/91 і 1895/96. У 1913 спыніла існаванне. У 1912—14 у Гродне дзейнічала т-ва прыхільнікаў ваенна-сан. ведаў, якое аб'ядноўвала ваенных урачоў раскватараваных у Гродзенскай губ. вайск. часцей. Дзейнасць т-ва адноўлена пасля ўз'яднання Зах. Беларусі з БССР. У сак. 1940 адбыўся арганізац. сход ура- чоў г. Гродна, на якім выбрана праўленне т-ва (у час вайны не працава- ла). 3 1954 дзейнічаюць абласныя спе- цыялізаваныя мед. навук. т-вы. Кр.'. Протоколы Обшества врачей Грод- ненской губерннн. Гродно, [1891—97]. Літ.' Молчанов А.П. Новые матерн- алы нз нсторнн возннкновенмя меднцнн- скмх обшеств Белорусснн / / Здравоохра- ненне Белорусснн. 1969. № 5. Акім Малчанаў. ГРОДЗЕНСКАЯ АБЛАСНАЯ БІБ- ЛІЯТЭКА імя Я.Ф.Карскага. Заснавана ў 1830. У 1837 мела 650 экз. кніг. 3 1940 гарадская б-ка, з 1944 аблас- ная. Імя Карскага прысвоена ў 1957. У Вял. Айч. вайну кніжны фонд (35 тыс. кніг) знішчаны ням.-фаш. захопнікамі. Адноўлена ў 1944. Бібліятэчны фонд (на 1.1.1993) 595,8 тыс. экз. Сярод выдан- няў: «Матэрыялы для геаграфіі і статы- стыкі Расіі... Гродзенская губерня» (ч. 1 — 2, 1863), «Агляды Гродзенскай гу- берні» за 1887—1913 (1888—1914) і інш. Мае 12 аддзелаў і сектараў, у т.л. бел. і краязнаўчай л-ры, мастацтва, перыёдыкі і інш. У б-цы 6 чытальных залаў, абане- мент. Штогод абслугоўвае 33 тыс. чал. Міжбібліятэчным абанементам звязана з
50 бібліятэкамі. З'яўляецца навукова-ме- тадычным і бібліяграфічным цэнтрам бібліятэк вобласці. Выдае метадычныя, рэкамендацыйныя і інфармацыйныя ма- тэрыялы і інш. па розных галінах ведаў. ГРОДЗЕНСКАЯ АКРУГОВАЯ АР- ГАНІЗАЦЫЯ КПЗБ. Дзейнічала ва ўмовах падполля з пач. 1924 да жн. 1938 пад кіраўніцтвам Гродзенскага акр. к-та КПЗБ. У жн. 1925 аб'ядноўвала 7 арг-цый: Гродзенскую (з падраёнамі), Індурскую, Крынкаўскую, Пескаўскую, Скідзельскую, Саколкаўскую і Сувал- каўскую раённыя арг-цыі (усяго 306 ка- муністаў). Найбуйнейшай раённай парт. арг-цыяй у гэты перыяд была Сувал- каўская (16 партячэек, 94 члены КПЗБ). Пасля шматлікіх арыштаў у 1928 арг-цыя правяла вял. работу па па- паўненні сваіх радоў. У канцы 1929 у Індурскім р-не дзейнічала 21 партячэйка (73 камуністы), у Алекшыцкім — 18 (60 камуністаў). Да пач. 1930-х гадоў у акр. арг-цыі КПЗБ налічвалася каля 300 чл. партыі. У розны час акр. арг-цыю ўзначальвалі П.Ф.Дзмітрук, М.Е.Крыш- тафовіч, І.В.Малец, М.Я.Міхайлоўскі, Д.І.Розеншэйн, Л.І.Родзевіч, В.С.Селі- вонік і інш. Камуністы ўдзельнічалі ў стварэнні гурткоў Беларускай сялянска- работніцкай грамады (БСРГ), Тавары- ства беларускай школы (ТБШ), інш. ле- гальных і паўлегальных арг-цый, ума- цоўвалі свой уплыў у прафсаюзах. У 1926 па ініцыятыве ЦК КПЗБ акр. арг-цыя разам з гурткамі БСРГ ар- ганізавала ў абарону палітаязняў шматлікія масоўкі і мітынгі, на якіх толькі ў Гродне прысутнічала болып за 2 тыс. чалавек. Выдавала л-ру на бел., рус., польскай і яўр. мовах. Для выдання лістовак і адозваў выкарыстоўваліся падп. друкарні ў Гродне. У 1928 у га- давіну Кастрычніка пад яе кіраўніцтвам у гарадах і вёсках Гродзеншчыны ад- быліся сходы і мітынгі, распаўсю- джваліся лістоўкі, у якіх прапаганда- валіся дасягненні працоўных Сав. Бела- русі. У 1927—33 пры ўдзеле членаў КПЗБ у Гродне баставалі рабочыя элек- трастанцыі, млына, пякарняў, водакана- ла, цагельных з-даў, адбыліся Гродзен- ская забастоўка рабочых запалкавай фабрыкі еМарыёс» 1927, Гродзенскія за- бастоўкі рабочых фанернай фабрыкі 1929—30, Гродзенская забастоўка рабо- чых 1932, у Крынках — гарбарных з-даў і інш., прайшлі масавыя выступленні бес- працоўных. Буйныя першамайскія дэ- манстрацыі адбыліся ў Гродне, Вял. Бе- раставіцы, Індуры, в. Лаўна Гродзенска- га пав. і інш. 21.8.1930 арганізаваны 3-тысячны антываен. мітынг у Алекшы- цах, на якім выступалі дэпутаты сей- ма — члены клуба «Змаганне» І.С.Двар- чанін і Ф.І.Валынец. Пад уплывам ка- муністаў у гэты час знаходзілася каля 500 членаў класавых прафсаюзаў Грод- на. У канцы 1934 — пач. 1935 Г.а.а. КПЗБ правяла вял. работу па арганізацыі стачак гарбароў у Гродне і Крынках, вы- ступленняў сялян Гродзенскай акругі супраць даўгоў, падаткаў, шарварак. На- пярэдадні 1 мая 1935, нягледзячы на рэпрэсіі ўлад, камуністы вывесілі ў насе- леных пунктах акругі 115 лозунгаў і транспарантаў, распаўсюджвалі лістоўкі з заклікамі да адзінства дзеянняў. Шмат увагі аддавала акр. арг-цыя КПЗБ ства- рэнню адзінага рабочага і антыфаш. нар. фронту, згуртаванню прагрэсіўных сіл у барацьбе супраць пагрозы імперыялістычнай вайны, за свабоду і дэ- макр. правы працоўных. Пад яе кіраўніцтвам у акрузе шырыўся рух пра- тэсту супраць увядзення антыдэмакр. канстытуцыі. 8.6.1935 у Гродне праве- дзены мітынг, 9 чэрв. — 2-гадзінная ўсеагульная забастоўка. У сходах і ма- соўках, арганізаваных камуністамі ў 7 раёнах акругі, удзельнічала больш за 5 тыс. чалавек. У выніку агітацыі членаў КПЗБ за байкот выбараў у сейм (вер. 1935) на выбарчыя ўчасткі Гродзенскай акругі з'явілася менш за 50% выбаршчы- каў. Для каардынацыі выступленняў працоўных супраць пагрозы фашызму і вайны акр. арг-цыя стварыла адзінафрантавы к-т. Да сярэдзіны 1936 у Гродне пад уплывам камуністаў зна- ходзілася 6 класавых прафсаюзаў (каля 700 чал.). Вял. размах набылі Гро- дзенскія адзінафрантавыя выступленні працоўных 1936, выступленні ў абарону С.В.Прытыцкага, за амністыю палітвязням, супраць замахаў фаш. Гер- маніі на тэр. свабоднага г. Гданьска (усе 1936). 3 удзелам камуністаў у Галын- каўскай, Язерскай, Індурскай і Крын-> каўскай гмінах прайшлі масавыя хваля- ванні сялян супраць падаткаў на ўтрыманне арміі і падрыхтоўку да вай- ны, адбылося Гродзенскае выступленне беспрацоўных 1936- У 1936 Г.а.а. КПЗБ і мясц. арг-цыя польскай сялянскай пар- тыі «Стронніцтво людовэ» быў створаны адзіны рабочы фронт барацьбы ў абарону інтарэсаў сялян. У 1937 у падтрымку ўсеаіульнай сял. забастоўкі ў Польшчы ў Сувалкаўскім пав. адбыўся 12-тысячны мітынг, у Гродне — 5-тысячны. У заба- стоўцы ўдзельнічала болып за палову ся- лян Гродзенскага пав. Камуністы вялі агітац. работу сярод дапрызыўнікаў, ар- ганізоўвалі збор сродкаў у дапамоіу рэсп. Іспаніі. Толькі ў вер.—ліст. 1936 пра- цоўныя Гродзеншчыны сабралі болып за 800 злотых. Г.а.а. КПЗБ накіроўвала ра- боту мясц. арг-цый КСМЗБ. Спыніла дзейнасць у сувязі з неабгрунтаваным роспускам Кампартыі Полыпчы і яе сас- таўных часгак КПЗБ і КПЗУ. Літ.. Революцнонный путь Компартнн Западной Белорусснн (1921—1939 гг.). Мн., 1966; Л а д ы с е в В.Ф. В борьбе за демок- ратнческке права н свободы. Мн., 1988. Іван Дзяшко. ГРОДЗЕНСКАЯ АПЕРАЦЫЯ 1706, аывад рас. войск з раёна Гродна ў час Паўночнай вайны 1700—21. Пасля пара- жэння саксонскай арміі пры Фраўштаце і наступнай аблогі Гродна шведамі рас. войскі апынуліся ў крытычным стане. План Г.а. распрацаваў Пётр I. 13.4.1706 на левы бераг Нёмана былі перап- раўлены 2900 хворых і параненых. 20— 123 г ГРОДЗЕНСКАЯ 1 21 крас., скарыстаўшы крыгалом на ра- цэ, скінуўшы гарматы ў Нёман, горад пакінулі ў паўн.-зах. напрамку (на Ты- коцін) усе рас. палкі: 45 батальёнаў пя- хоты і 6 драгунскіх палкоў. Праз 12 дзён рас. армія прыйшла ў Брэст, такім чы- нам пазбегла бітвы са шведамі і захавала свае сілы (25 тыс. чал.). Літ.. Нсторня Северной войны, 1700— 1721 гг. М., 1987. С. 64—66; Павленко Н.Н. Пётр Велнкнй. М., 1990. С. 202—211. Алесь Госцеў, Вячаслаў Швед. ГРОДЗЕНСКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ ПОЛЬСКАЙ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ПАРТЫІ Ў ЛІТВЁ, ППС у Л і т в е . Узнікла ў вер. 1902. Праграма партыі, якая вызначылася да 1906, заклікала да звяржэння царскага самаўладдзя, уста- наўлення рэсп.-дэмакр. ладу, самастой- насці Літвы-Беларусі, з агульным для абодвух народаў устаноўчым сходам у Вільні, усганаўленнем федэратыўных ад- носін Літвы-Беларусі з інш. рэгіёнамі Расіі. Імкнулася аб'яднаць усе мясцовыя сацыяліст. групы, выступала супраць се- паратызму Бунда, аднак узаемадзей- нічала з ім пры арг-цыі асобных масавых паліт. выступленняў рабочых. Выдавала і распаўсюджвала, у т.л. ў Гродне і гу- берні, агітац. л-ру на польск., бел., рус., літоўскай, яўрэйскай мовах, у якой ідэі марксізму спалучаліся з сял. сацы- ялізмам. У чэрв. 1906 парвала арганіз. сувязі з ППС і стала называцца Сацыял- дэмакр. партыя Літвы. У канцы 1906 і ў 1907 вяла перагаворы пра аб'яднанне з РСДРП. У Гродне знаходзіўся (да 1905) кіруючы орган партыі — Акруговы к-т, потым Літоўскі рабочы к-т. Арганізатар і лідэр ППС у Літве П.І.Шумаў, які раней узначальваў Гродзенскі рабочы камітэт ППС 17.2(2.3).1903 гар. арг-цыя ППС у Літве разам з Гродзенскім сацыял-дэ- макратычным камітэтам Бунда пад- рыхтавала і ўзначаліла масавую ан- тыўрадавую дэманстрацыю ў сувязі з па- хаваннем вядомага ў горадзе грамадскага дзеяча, урача Ю.Банецкага. У 1903, 1904 удзельнічала ў правядзенні масавых забастовак і інш. выступленняў рабочых Гродна. У жн. 1904 і ў сак. 1905 ар- ганізавала каля турмы маніфестацыі салідарнасці з палітвязнямі. У ноч на 14(27). 1.1905 паліцыя захапіла падп. друкарню арг-цыі. 3 пачаткам рэвалю- цыі 1905—07 сумесна з к-там Бунда кіравала агульнагар. выступленнямі пра- цоўных: студзеньскай паліт. сгачкай, ка- стрычніцкімі паліт. выступленнямі, сне- жаньскай паліт. сгачкай і інш. масавымі паліт. забастоўкамі, дэманстрацыямі, мітынгамі і маніфестацыямі. Напярэдадні снежаньскай паліт. сгачкі ў ліку іншых шырока распаўсюджвалася выдадзеная арг-цыяй адозва «Да ўсіх рабочых, ра- ботніц, салдат і грамадзян г. Гродна і ва- коліц». Удзельнічала ў арганізацыі эка- нам. барацьбы рабочых. У жн. 1905 пад яе кіраўніцтвам праходзіла забастоўка 36 рабочых Гродзенскага казённага віннага
Т< 124 1 ГРОДЗЕНСКАЯ склада № I з патрабаваннямі скарачэння рабочага дня, павелічэння зарплаты і інш., была выдадзена лістоўка. Гар. арг-цыя ППС у Літве мела сувязі з Гро- дзенскай ваенна-рэвалюцыйнай ар- ганізацыяй РСДРП, праводзіла агітац. і арганізац. работу сярод салдат гарнізона. Пры ўдзеле Шумава падрыхтаваны вы- ступленні салдат 26-й артыл. брыгады, якія адбыліся ў ліст. 1905. У перыяд ад- ступлення рэвалюцыі дзейнасць арг-цыі спынілася. Міхась Біч. ГРОДЗЕНСКАЯ АРХІТЭКТЎРНАЯ ШКОЛА, самабытная архітэктурная школа, якая склалася ў Гродне ў 12 ст. Яе адметнымі рысамі з'яўляюцца цагля- ная роўнарадовая муроўка, незвычайная планавая структура і своеасаблівая дэка- рыроўка фасадаў. Па планавай структу- ры найб. характэрныя для Г.а.ш. Гро- дзенская Ніжняя царква і недабудаваны Ваўкавыскі храм (6-слуповыя будынкі з адной апсідай і плоскімі лапаткамі). Планіроўка Гродзенскай Прачысценскай царквы блізкая да планіроўкі Ніжняй царквы, але яе апсіда мае прамавуголь- ную форму, што сведчыць пра ўплыў Полацкай архітэктурнай школы (Пятніцкая царква Бельчыцкага Бары- саглебскага манастыра). У Ваўкавыскім храме слупы павінны былі быць крыжо- вымі, але ў названых вышэй храмах яны квадратныя са скошанымі вугламі. Планіроўка Гродзенскай Барысаглебскай царквы іншая — слупы круглыя, на пра- мавугольных падмурках, з У прыбудава- ны 3 паўкруглыя выступы-апсіды, вонка- выя пілястры маюць двухступеньчаты профіль са скругленымі вугламі. Частко- ва захавалася фрэскавая размалёўка царквы. Вывучэнне рэшткаў Гродзенскага кня- жацкага палаца дазволіла зрабіць вывад, што гродзенскія палаты былі больш ма- нументальныя і багацей аздобленыя, чым аналагічныя будынкі ў Смаленску і По- лацку. Усе гродзенскія мураваныя бу- дынкі мелі падлогі, выкладзеныя разна- стайнымі па форме каляровымі паліванымі керамічнымі пліткамі са складанымі геаметрычнымі арнаментамі, а для паляпшэння акустыкі ў верхнія часткі сцен і скляпенняў умуроўваліся керамічныя збгмы-галаснікі, гарлавіны якіх (8—10 см у дыяметры) выходзілі ў пэўным парадку на паверхню. Найб. ха- рактэрная асаблівасць гродзенскіх помнікаў дойлідства 12 ст. — выключная па разнастайнасці дэкаратыўная апра- цоўка фасадаў разнастайнымі па колеры і памерах шліфаванымі камянямі і фігурнымі паліванымі керамічнымі пліткамі, з якіх выкладваліся крыжы і інш. фігуры. Напр., для аздаблення фа- садаў Ніжняй царквы былі выкарыстаны зялёнапаліваныя керамічныя пліткі на- кшталт глыбокіх талерак. Аналіз знакаў на гродзенскай плінфе дазваляе зрабіць вывад, што ў Гродне працавалі запроша- ныя з Полацка цагельнікі. Пазней яны і іх нашчадкі разам з П. Міланегам, кіраўніком Гродзенскай арцелі дойлідства, пераехалі ў Чарнігаў, дзе вы- раблялі плінфу на будаўніцтве храмаў. Літ- Раппопорт П.А. Зодчество Древней Русн. Л., 1986. Алег Трусаў. ГРОДЗЕНСКАЯ БАРЫСАГЛЁБСКАЯ ЦАРКВА, Каложская царква, помнік архітэктуры апошняй чвэрці 12 ст. Мураваны 6-стаўповы 3-апсідны кры- жова-купальны храм памерам 13,5 х х 21,5 м, таўшчыня сцен каля 1,2 м. Пабудаваны на высокім правым беразе р. Нёман, на тэр. Каложскага пасада. Адзін з помнікаў Гродзенскай архітэктурнай школы. Верхняя частка будынка разам са скляпеннямі і купалам аднаўлялася ў 16 і 17 ст. У 1853 часткова разбурана ў выніку апоўзня, у 1889 абвалілася паўд. апсіда. У канцы 19 ст. знішчаныя часткі храма адноўлены з дрэва, царква накры- та 2-схільным дахам з маленькім купа- лам. Захаваліся паўн. і частка зах. сця- ны, 3 апсіды і 2 зах. падкупальныя слу- пы. У канцы 19 ст. помнік даследаваў В.В. Гразноў, які выявіў у муроўцы бу- дынка галаснікі, знакі на цэгле і выказаў думку, што царква мела фрэскавую раз- малёўку. У пач. 20 ст. П.П. Пакрышкін пасля вывучэння храма прапанаваў пра- ект поўнага яго аднаўлення. У 1935 у су- вязі з рамонтам царквы раскопкі ў бу- дынку і вакол яго зрабіў Ю. Ядкоўскі. Ен высветліў, што падмуркі бажніцы глыбінёй 1,5 м зроблены насуха з камя- нёў сярэдніх памераў. Унутры царквы сабрана шмат паліваных плітак ад пад- логі 12 ст., а ў паўн.-ўсх. апсідзе прасо- чаны кавалак першапачатковай падлогі, над якім была праслойка чорнай зямлі таўшчынёй 5—8 см, а вышэй знойдзены фрагмент тоўстых (да 5 см) рэльефных арнаментаваных непаліваных плітак па- мерам 19,5 х 19,5 см, магчыма, 13 ст. Рэшткі падлогі 12 ст. з фігурных плітак з зялёнай і жоўтай палівай прасочаны ў гал. апсідзе. У 1946 храм абследаваў І.І. Хозераў. Ен упершы.ню адзначыў наяўнасць 4 круглых слупоў, не харак- тэрных для помнікаў дойлідства 12 ст. на тэр. Беларусі. У 1982, 1983—84 царкву даследавалі П.А. Рапапорт і А.А. Трусаў. Раскапаны квадратныя падмуркі паўн - ўсх., паўн.-зах. і паўд.-зах. слупоў. Вы- светлена, што дыяметры зах. слупоў ма- юць амаль аднолькавыя памеры з падку- пальнымі слупамі (адпаведна 1,85 і 1,75 м). У паўд. апсідзе захаваліся рэшткі падлогі 12 ст. з квадратных і трохвуголь- ных паліваных плітак. У час раскопак каля царквы прасочаны культурны пласт з керамікай 11 —12 ст., вызначана мес- цазнаходжанне больш позняга манасты- ра (сабрана вял. колькасць непаліванай керамікі 15—16 ст.). У час рэс- таўрацыйных работ 1985—86 раскрыты фрагменты фрэскавай размалёўкі 12 ст. і шматлікія графіці на сценах. Сцены зроблены з добра абпаленай плінфы ў тэхніцы роўнаслаёвай муроўкі. Вапнавая рошчына акрамя цамянкі мае дамешкі дробнасечанай саломы і кавалачкаў драўнянага вугалю. Муроўка сцен выка- нана ў лусковай тэхніцы: з цэглы зробле- ны шчокі сцяны, а сярэдзіна запоўнена забутоўкай — цагляным друзам і дроб- ным каменнем. Галаснікі (дыяметр гар- лавін — 7—8 см) не толькі стваралі рэ- зананс, але памяншалі вагу скляпенняў і змяншалі гарызантальны распор. Таму купал і слупы, што падпіралі скляпенне, былі болып тонкія. Унутраная прастора царквы мае выгляд вял. залы, таму па- раўнальна невялікі храм здаецца значна большым па плошчы. Літ'- Трусов О.А. Памятнпкн мону- ментального зодчества Белорусснн XI— XVII вв. Мн., 1988. Алег Трусаў. ГРОДЗЕНСКАЯ ВАЁННА-РЭВАЛЮ- ЦЫЙНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ РСДРП, Гродзенская сацыял-дэ- макратычная ваенная ар- ганізацыя, група сацыял-дэмакра- таў, якая праводзіла рэв. работу сярод салдат Гродзенскага гарнізона ў 1902— 08. Мела сувязь з Гродзенскай і Віленскай арг-цыямі РСДРП. У І906— 07 дзейнічала пад кіраўніцтвам Ваенна- рэв. арг-цыі пры Абласным саюзе РСДРП Літвы і Беларусі. Стварала пра- пагандысцкія гурткі, «часцявыя сходкі» (арг-цыі). У 1906 пад яе ўплывам было каля 10 тыс. чалавек. Выдавала газ. «Солдатская воля», адозвы. Кіравала Гродзенскім выступленнем салдат 1905 і інш. У адказ на арышты ўдзельнікаў выступлення 14(27). 11.1905 арг-цыя склікала сход прадстаўнікоў вайсковых часцей. Сход у рэзалюцыі выказаў пра- тэст супраць расправы над салдатамі, салідарнасць з паўстаннем матросаў Адэ- сы, Кранштата, Севастопаля і заклікаў далучыцца да рэв. барацьбы рабочых. У чэрв. 1906 арг-цыя кіравала выступлен- нем салдат Асавецкай крэпасці. Спыніла дзейнасць у сувязі з масавымі рэпрэсіямі ў перыяд рэакцыі. ГРОДЗЕНСКАЯ ВЕРХНЯЯ ЦАРКВА, помнік стараж. дойлідства. Пабудавана на мяжы 13 і 14 ст. на месцы Гродзен- скай Ніжняй царквы на тэр. Гродзенска- га Старога замка. Выяўлена ў 1933 у час археал. раскопак Ю. Ядкоўскім. За- хаваліся: усх. частка сцен (выш. 1 —1,5 м), частка паўн. сцяны з паўн.-зах. вуг- лом, унутраны слуп (з 1939 захоўваюцца ў асобным павільёне). Гэта быў невялікі квадратны ў плане (8,9 х 8,9 м) храм, з паўкруглай выступаючай апсідай. Вуглы яго былі абрэзаны, што нагадвае абрысы Ніжняй царквы. Падмурак складзены з 2—3 радоў камянёў, у муроўцы выкары- станы тонкая (амаль плінфа) і тоўстая брусковая цэгла. У якасці рошчыны вы- карыстана белая вапна з дамешкам пяску і жвіру. На думку М.М. Вароніна, буды- нак быў атынкаваны, але гэта малавера- годна, бо тынкоўка на Беларусі паявілася ў 2-й пал. 16 ст. Падлога была цагляная. У сярэдзіне будынка знойдзены рэшткі крыжовага ў плане слупа са зрэзанымі вугламі, які, на думку Вароніна, быў зроблены значна пазней. Больш познімі ён лічыў і яшчэ 2 «слупы», што аддзялялі апсіду ад асн. аб'ёму будынка. Варонін
прапанаваў першапачатковую рэканст- рукцыю плана царквы ў выглядзе бес- слуповага аб ёму з вял. апсідай. У верхніх пластах развалаў вакол рэшткаў будынка былі сабраны фігурная стрэла- падобная цэгла і чырвоная пляскатая да- хоўка Наконт часу ўзнікнення помніка ў даследчыкаў няма адзінай думкі. Польскія вучоныя лічылі, што храм па- будаваны ў 13 ст. Ю. Вайцяхоўскі звяз- ваў існаванне царквы з часам княжання Міндоўга (1230—60 я гады), але, на яго думку, яна магла знаходзіцца і ў замку вял. князя літ. Вітаўта Варонін сцвяр- джаў, што паколькі ўзровень падлогі царквы знаходзіўся амаль на 0,5 м вы- шэй за брукаваную маставую Вітаўта, то ўзвядзенне яе можна аднесці да 14 ст., пазней ён датаваў храм канцом 14 — пач. 15 ст. С. Абрамаўскас заўважыў, што пасля раскопак 1932—33 помнік не- калькі гадоў знаходзіўся пад адкрытым небам і страціў некаторыя каштоўныя фрагменты Таму страчаныя элементы вонкавай муроўкі былі зроблены пазней з плінфы, узятай з развалаў Ніжняй царк- вы (верагодна, у 1937) В Левандаўскас устанавіў, што будаўнічая рошчына вельмі тлустая і прыгатавана са слабай гідраўлічнай вапны, змяшанай з на- паўнялыіікамі, якія складаюцца з 52% дробна патоўчанай цэглы і 48% дробнага пяску На вонкавы бок муроўкі ў ас- ноўным выходзяць старчкі цаглін Му- роўка сцен лусковая (унутр. частка сця- ны запоўнена валунамі, а вонкавыя бакі складзены з цэглы). Абодва даследчыкі лічаць, што храм пабудаваны ў сярэ- дзіне — 2-й пал. 13 ст Параўноўваючы цэглу гэтага храма з цэглай інш. тагачас- ных помнікаў Ьеларусі і Літвы (Крэўскі і Лідскі замкі, мураваныя збудаванні Но- вагародка і Вільні), можна зрабіць вы- вад, што храм пабудаваны на мяжы 13 і 14 ст. Па знаходках пляскатай дахоўкі і фігурнан цэглы можна меркаваць, што царква мела высокі гатычны дах і нер- вюрныя скляпенні. Дахоўка шыр 15 см, таўшч. 2 см з адным круглаватым кан- цом і трохвугольным або авальным па форме мацавальным шыпом існавала на Беларусі ў канцы 15—16 ст Зыходзячы з гэтага, можна лічыць, што Верхняя царква існавала ў 1-й пал. — сярэдзіне 16 ст. як замкавы храм і была разабрана ў час будаўніцтва замка С. Баторыя ў апошняй чвэрці 16 ст. Літ'. Трусаў АА.Собаль В.Е., Здановіч Н.І. Стары эамак у Гродне XI—XVIII стст.і Гіст.-археал. нарыс. Мн.. 1993. Алег Трусаў. ГРОДЗЕНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ Размеш- чана на 3 Беларусі, мяжуе з Полыпчай і Літвой. Пл. 25 тыс км2 Нас. 1211 тыс. ж. (1993). Цэнтр — г. Гродна. Утворана 20.9.1944 у складзе 15 раёнаў: Бераста- віцкага, Васілішкаўскага, Ваўкавыскага, Воранаўскага, Гродзенскага, Жалудоц- кага, Зэльвенскага, Лідскага, Мас- тоўскага, Поразаўскага, Радунскага, Са- поцкінскага, Свіслацкага, Скідзельскага і Шчучынскага, 3 гарадоў, у т.л 2 абл. і 1 раённага падпарадкавання, 13 гар па- сёлкаў, 1 рабочага пасёлка 8 1.1954 да вобласці далучаны Дзятлаўскі, Каз- лоўшчынскі, Карэліцкі, Любчанскі, Мінскі, Навагрудскі, Слонімскі р-ны ска- саванай Баранавіцкай вобл., Іўеўскі р-н Маладзечанскай і Ружанскі р-н Брэсц- кай вобл. 19 6 1954 Ружанскі р-н пера дадзены Брэсцкай вобл 20 1.1960 да воб- ласці далучаны Астравецкі, Ашмянскі, Смаргонскі, Юрацішкаўскі р-ны скаса- ванай Маладзечанскай вобл На 1.1.1993 вобласць уключала 17 раёнаў Астра- вецкі, Ашмянскі, Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Гродзенскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Іўеўскі, Ка- рэліцкі, Лідскі, Мастоўскі, Навагрудскі, Свіслацкі, Слонімскі, Смаргонскі, Шчу- чынскі; 5 гарадоў абл і 7 раённага пад- парадкавання, 21 гар. пасёлак, 192сель- саветы, 4457 населеных пунктаў. Пра кожны раён вобласці гл. адпаведны ар- тыкул. ГРОДЗЕНСКАЯ ГУБЕРНСКАЯ ДРУ- КАРНЯ. Існавала пры Гродзенскім гу- бернскім праўленні ў 1820—1915 у Грод- не Друкавала афіц матэрыялы, газ. «Гродненскііе губернскые ведомостц» (з 1838), «Адрас каляндар і даведачную кніжку Гродзенскай губерні» (1858— 1915), «Агляд Гродзенскай губерні* (1880—1914), «Памятную кніжку Гро- дзенскай дырэкцыі народных ву- чылішчаў» (1890—1906). Усяго выдала каля 150 назваў кніг, болып як 200 дру- каваных адзінак. Сярод іх працы па гіс- торыі і краязнаўстве Беларусі: «Апісанне горада Слоніма» М Г Мілакоўскага (1891); «Горад Брэст Літоўск і яго стара- жытныя храмы» Л С. Паеўскага (1894), «Спроба бібліяграфічнага паказальніка артыкулаў і замегак па гісторыі цэркваў і манастыроў Гродзенскай губерні» М. Дзікоўскага (1894), «[Мястэчка] Свіслач-Ваўкавыская» (1895), «Да гісторыі народнай адукацыі ў Гродзен- скай губерні» (1899), «Гродзенская даўніна Ч. 1. Гор Гродна» (1910), «Гродзенская губерня ў 1812 г » і «На- рыс гісторыі горада Гродна» Я.Ф. Ар- лоўскага (абедзве 1912); «Становішча гор Слоніма ў Літоўскай дзяржаве» І.А. Раманоўскага (1895), «Тапаграфічныя звесткі пра гарадзішчы і курганы ў Гро- Герб Гродзенскай губерні. 1878 125 ГРОДЗЕНСКАЯ 1 дзенскай губерні» А.Э Штрытара (1889); «Дзярэчынскі прыход» I Кар- скага (1901); «Кароткі гістарычны нарыс Гродзенскай губерні за сто гадоў яе існавання, 1802—1902» Л Саланевіча (1901); «Гістарычны нарыс Гродзенскай губерні ў ваенна-палітычных адносінах за першыя сто гадоў яе існавання (1802—1902)» і «Сялянскае пытанне ў Гродзенскай губерні ў XIX сталецці» У.С. Манасеіна (абедзве 1902); «Аблога Вялікіх Лук Стафанам Баторыем у 1580 г і яе вынікі» (1903) і «Старажытнае на- сельніцтва Гродзенскай губерні» (2-е выд 1908) Дз М Мілюціна, «Г. Барысаў і Барысаўскі павет у Айчынную вайну 1812 г.» У.Г. Краснянскага (1913). Вы- пусціла паэму «Тарас на Парнасе» (1896, на бел мове), працы, прысвеча ныя бел этнаграфіі і фальклору «Вопыт збірання песень і казак сялян Паўночна- Заходняга краю» М.А. Дзмітрыева (1868); «Матывы вясельных песень пінчукоў* М В Доўнар Запольскага (1893), «Пра паншчыну» (1894) і «Пе- ражыткі старажытнага светасузірання ў беларусаў» (1895) А.Я. Багдановіча, а таксама творы мастацкай л-ры, нотныя выданні (1883, 1888) Частка кніжных выданняў — адбіткі з газ «Гродненскме губернскне ведомостн». Зачынена ў су- вязі з акупацыяй Гродна герм. войскамі Літ Кніга Беларусі, 1517—1917: Зводны кат. Мн., 1986 ГРОДЗЕНСКАЯ ГУБЕРНЯ Існавала на Беларусі ў 1801 —1921. Цэнтр — г. Грод- на. Утворана 9(21) 9.1801 у выніку па- дзелу Літоўскай губ. на Віленскую і Слонімскую, якая 28 8(9.9). 1802 перан- менавана ў Гродзенскую Уключала 8 паветаў; Брэсцкі, Ваўкавыскі, Гродзен- скі, Кобрынскі, Лідскі, Навагрудскі, Пружанскі, Слонімскі. Паводле ўказа ад 18.12.1842 «Аб пераўтварэнні паўночна- заходніх губерняў» у 1843 да губерні да- лучаны Беластоцкі, Бельскі і Сакол- каўскі пав. са скасаванай Беластоцкай вобл , Навагрудскі пав. перададзены Мінскай, Лідскі — Віленскай губ. Зна- ходзілася ў складзе Літоўскага (1801 — 30), Віленскага (1830—43) ваен. губер натарстваў. 11 (23).6.1802 зацверджаны герб у верхняй частцы шчыта — Паго- ня, у ніжняй — выява зубра ў сярэбра- ным полі; пасля 1845 на шчыце герба за- стаўся зубр у чырвоным полі. У 1878 зменена выява зубра, гербу нададзены імператарская карона, стужкі і лісце ду- ба У 1811 у губерні 300 тыс. жыхароў У Айч вайну 1812 акупіравана франц войскамі, у снежні 1812 адваявана рус. войскамі пад камандаваннем П.В. Чыча- гава У 1817 пл. губерні 353 262 кв вяр- сты Да 1840 на тэр. губерні дзейнічаў Статут ВКЛ 1588 У 1834 нас 751,7 тыс чал., у 1848 у губерні 9 павятовых і 16 заштатных гарадоў, 84 мястэчкі, 351 ся- ло, 4741 веска Па тэр. губерні праходзілі пабудаваныя ў 2-й пал 19 ст. чыгункі
г 126 1 ГРОДЗЕНСКАЯ Пецярбургска Варшаўская, Беластоцка- Баранавіцкая, Брэст-Бранская, Брэст- Граеўская, Брэст Маскоўская Аграрная губерня, пасля сял. рэформы 1861 сяля- нам належала 42.4% зямель, у канцы 19 ст. пасяўная пл складала 950 тыс. дзе- сяцін Прам-сць развівалася з пач 19 ст. са з яўленнем суконных фабрык (у 1815—9, у 1843—59) У 1891 працавалі 3022 дробныя мукамольныя, тытунёвыя, гарбарныя, воўнаткацкія, дрэваапра- цоўчыя і інш прадпрыемствы (14 041 рабочых), у т.л. больш як 140 суконных фабрык (найб. ў Ружанах і Ваўкавыску), 150 цагельных заводаў і 57 піваварняў. У 1889 праведзена 59 кірмашоў у 32 нас. пунктах (найб. ў Зэльве і Свіслачы). На 1891 пл губерні 33 979 кв вёрст, нас 1 509 728 чал., у т.л. 776 191 мужчын, 733 837 жанчын; па саслоўях: дваран па- томных 10 977, святароў 2959, купцоў 2875, мяшчан 389 249, сялян 940 856; паводле веравызнання праваслаўных 827 724, католікаў 384 696, іудзеяў 281 303, пратэстантаў 13 067, магаметан 3238. паводле нац. складу «рускіх» (бе- ларусаў) каля 54%, палякаў больш за 20%, яўрэяў 19%, літоўцаў некалькі тыс чал У 1891 працавала 1167 навуч. устаноў (39 041 навучэнец, з іх 5579 дзяўчатак), у т.л. 6 пав. вучылішчаў, 38 прыходскіх, 300 народных, 556 царк - прыходскіх школ, 21 прыватнае ву- чылішча і школа, 1 духоўнае вучылішча, 78 б-к пры школах; 87 бальнічных уста- ноў, 17 вясковых лячэбніц, 47 шпіталяў. Дзейнічала 4 правасл. манастыры, 490 цэркваў, 2 каталіцкія кляштары, 92 кас- цёлы, 7 пратэстанцкіх цэркваў, 6 малітоўных дамоў, 57 сінагог і 316 яўр. малітоўных дамоў, 3 магаметанскія мя- чэці У 1893 у губерні 39 станаў, 185 ва- ласцей, 9 павятовых і 16 заштатных га- радоў, 62 мястэчкі. У 1897 нас. 1617,8 тыс жыхароў, з іх 11,4% гараджан У 1861 у сувязі з абвастрэннем грамадска- паліт. барацьбы на тэр губерні аб яўлена ваен. становішча Летам 1915 аку- піравана герм. войскамі (болыпасць губ устаноў эвакуіравана ў Калугу, астатнія 21“ а і Сапоцкін НоеыІДвор Р0 ВАЎКАВЫСК /МОНЫ ь Трасцяны кнышын . ХК₽ЫЧК'' /ВАСІЛЬКАУ ГРОДЗЕНСКАЯ /АУГУСТАУ ГУБЕРНЯ кідзелД, Масты' °Іісенаўк |ч«ын Жалудок—7 Каменка / Дэятлав г ў пачатку XX стагоддзя 'Ч'рАВАГРУДАК ГРАЕВА іу^ухАВОЛЯ ГАНЕНДЗ-' 1ЯНАЎ кучнніА КАРЫЦЫН " КУЗНІЦА СІдра Хорашч 53° СУРАЖ НАРАУл^ Новы Деор РАНСК Косава Вяя.Сяяо ПРУ я 4 Чарнаўчыцы ьБРЭСТ-ЛІТрУСК °Восаўцы — — Шашэйныя дароп ГІаштовыя дароп НАСЕЛЕННЫЯ ПУННТЫ лаветаў ГРОДНА Гарады Зэльва Мястзчні Горкі Весні Сучасныя гра- ніцы дзяржаў паводле адміністра- цыйнага значэння паводле тыпу паселішча Граніцы дзяржаў Межы — губерняў ШЛЯХІ ЗНОСІН «ввйявв Чыгунні © Цзнтр губерні 0 Цэнтры паветаў о іншыя населеныя пуннты Лю&шчыцы \ Івацэвічы / Дэярэчын Галынка Орля КЛЯШЧЭЛІ Ззльва ізабе/нн ОГэўл/ Камянец- Літоўск арадок аблудава Йлаўк Мілемчыцы ДРАГІЧЫН Сямяшчы Дзедж&ічы о ** Хомск Азярніца Деарэц Моўчадзь Дзераўная ЛОНІ в слач Поразава Лыскова дабравояя ОНяенвч араука^ Г'ійнаўка ямірава. Індура \ I Лунна ‘ОАДЭЛЬСК фАяекшыцы ьо Рось ердставіца Мсцібава Выссжа ЛітоЎЙ1 'Радаванічы' С радзеч Быцвньо цаорамыыы Ружаны сЖыроеічы Картуз яроза г \ /ЦеляханыІ \ Слорава' |І Здцітаеа О О Моталь П с о .1 ц г Лріжыяае^ ОьРуНГарадзецАнТОП Драпчын ^Баяоты >Верхаяессе Вяп'Рыта Дзівін Маяарыта ХацюлаўО Арзхаеа ў Тамбоў, Пензу, Разань), летам 1920 занята Чырв. Арміяй, восенню — польск войскамі. Паводле Рыжскага мірнага да- гавора 1921 у складзе Польшчы Былыя паветы ўвайшлі ў склад Беластоцкага (Беластоцкі, Бельскі. Ваўкавыскі. Гро- дзенскі, Саколкаўскі), Палескага (Брэсцкі, Кобрынскі, Пружанскі) і Нава- грудскага (Слонімскі) ваяв Губернатары Дз Р Кошалеў (1802— 03), В.С. Ланской (1803—13), К.К. Ле- шэрн (1813—16), КФ Друцкі-Любецкі (1816), СФ Урсын-Нямцэвіч (1816— 17), М.Ф. Бутаўт-Андрайковіч (1817— 24), М Т. Бабяцінскі (1824—31), Бажа наў (жн—вер. 1831), М.М Мураўёў (1831—35), Н.Х. Копцеў (1835—36), Р.Г. Допельмаер (1836—42), Ф I. Вась- коў (1844—48), X X Ховен (1848—56), І.А.Шпэер (1856—61), А.М. Дранякін (1861—62), І.У. Галер (1862—63), УА Бобрынскі (1863), I М. Скварцоў (1863—68), Дз.М. Крапоткін (1868— 70), АЕ Зураў (1870—78), ВВ фон Валь (1878—79), М М. Цэйнмер (1879— 83), АМ Пацёмкін (1883—90), Дз.М. Бацюшкаў (1890—99), МА Дабра- вольскі (1899—1900), В.Дз Лішын (1900—01), М.П. Урусаў (1901—02), П.А. Сталыпін (1902—03), М М Асаргін (1904—05), І.Л. Блок (1906), Ф АА Зейн (1906—07), В М Барзенка (1907 — 12), II М Баярскі (1912—13), В М Ша- бека (1913—15). Літ Матерналы для географнн н статн- стнкн Росснн, собранные офнцерамн Гене- рального штаба I родненская губ. Ч 1—2. Спб., 1863; Солоневнч Л. Краткнй нс- торнческнй очерк Гродненской губерннн за сто лет её сушествовання, 1802—1902 Грод- но, 1901. С. 15, 19—23 50; Указатель насе- ленным местностям Гродненской губер- ннм... Гродно, 1905; О р л о в с к н й ЕФ Учебное опнсанне Гродненской губерннн Гродно, 1902. С. 17—18; Яго ж. Гроднен- ская губерння в 1812 г. Гродно, 1912; Б о л - б а с М Ф Развнтне промышленностн в Бе- лорусснн (1795—1861 гг ) Мн , 1966 Яго ж. Промышленность Белорусснн, 1860—1900. Мн„ 1978. Алесь Госцеў Віктар ІЛвед ГРОДЗЕНСКАЯ ДРУКАРНЯ, Гро- дзенская каралеўская друкарня, адно з найбуйнейшых выдавецтваў на Беларусі ў канцы 18 ст Існавала ў 1775—96(7). Створана на ас- нове Віленскай акадэмічнай друкарні, перавезенай у 1775 падскарбіем літоўскім А. Тызенгаўзам у Гродна пасля скасавання ў Рэчы Паспалггай ордэна езуітаў (1773). Належала дзяржаве, фактычна ёю распараджаўся Тызенгаўз. Кіраўнікамі Г.д. афіцыйна лічыліся К Маліноўскі (1775 — 80), Я Ясінскі (1780—88, або 1790), Б. Ром (1780— 92), паводле інш. звестак ксёндз Юрэвіч (1790—96?) У 1792 Ром і Ясінскі засна- валі ўласныя друкарні. У друкарні пра- цавала каля 30 чал., была ўласная май- стэрня для адліўкі літар, паперу завозілі ў асн. з Прусіі. У 1776—96 Г.д. выдала каля 100 кніг на польск , лац , цар- коўнаслав., франц., ням , яўр мовах Большасць выданняў складалі матэрыя- лы сесій сойма Рэчы Паспалітай і Тры-
127 ГРОДЗЕНСКАЯ бунала ВКЛ, выпускалася шмат навук. л-ры, у т.л. «Кароткі збор карфагенскай і егіпецкай гісторыі» Г. Барэцкага (1776), «Флора Літвы» Ж.Э. Жылібера (1781) і інш., мастацкія творы Вальтэра, Ж.-Б. Мальера, Ф. Карпінскага, I. Красіцкага, М. Карповіча і інш. У 1793 надрукавана лістоўка з вершамі Ясінскага «Аб сталасці», накіраваная супраць захопніцкіх імкненняў Расіі. Пе- раважная большасць рэліг. выданняў прызначалася для старавераў (аналіз па- перы паказаў, што частка гэтай л-ры вы- давалася ў інш. месцах, а выхадныя да- ныя пазначаліся для канспірацыі). У 1776—83(?) у Г.д. друкаваўся штотыд- нёвік *Газэта Гродзеньска», а ў 1796 — «Кцгіег Ьііел'зкі» («Літоўскі веснік»). Вы- данні Г.д. вызначаліся высокай якасцю друку і мастацкага афармлення. У ся- рэдзіне 1790-х гадоў Г.д. спыніла сваю дзейнасць. яе абсталяванне паводл зага- ду віленскага біскупа 1. Касакоўскага пе- рададзена Віленскай каталіцкай епархп Літ.- Мнловвдов А.й. Опнсанне славяно-русскнх старопечатных кннг Вн- ленской публнчной бнблнотекн (1491 — 1800 гг.). Внльна, 1908;Сопнков В. Опыт росснйской бнблнографнн... Ч. 1, 5. Спб., 1813, 1821; Белоруссня в печатн XVIII сто- летня: Бнблногр. указ. на нностр. яз. Мн , 1985; Голенченко ГЯ. Бнблнографн- ческнй спнсок белорусскнх старопечатных нзданкй XVI—XVIII вв. Мн , 1961. Кніга Беларусі, 1517—1917: Зводны кат. Мн 1986; Мальдзіс А.І Кнігадрукаванне Бела русі ў XVIII ст // Кннга, бмблнотечное дело н бнблнографня в Белорусснн Мн , 1974, Огіікагге сіачмпе^ РоІ5кі осі XV сіо XVIII ууіекіі. 2. 5. ХУгосІачм еіс., 1959; I о сі к о 'м х к і 1. Сгосіпо А^ііпо, 1923;Ьо]ек 1. «Оагеіа Огосігіепіка*, 1776—1783 // Косхпік Нібіогіі С2а5орІ5тіепшс<\ма РоІ5кіе&о. АУгосІахм е<с., 1966 Т 5 2. 2, ГРОДЗЕНСКАЯ БОБЛАСЦЬ 24 шаўляй 25 Шаенчонаяяй Варапаееа /Ь^іынтупы НАСЕЛЕНЫЯ ПУННТЫ КАУНА ПАбРДДіЕ- паводле нольнасці жыхароў © ад ІООООО да 600000 ад 50000 да ІООООО © ад ІОООО да 50000 О менш за ІОООО паводле адміністрацыйнага значзння Сталіца Літоўснай Рэспубліні @ ВІЛЬНЮС Э ГРОДНА Цэнтр еобласці Цзнтры раенаў ПРЭНДЙ МРЫЯМПОЛЕ О ЕЗНДС АЛІТУС ДАЎГАЙ ІДДОРЫС ВЭВІС НЕМЕНЧЫНБ ВГЛЫіЮС • БалтойіВое м, ШАЛЬЧЫНІНЙАЙ - О ° Турэц Цзнтры сельсаветаў паводле тыпу паселішча СЛОНІМ Гарады абласнога падпараднаваннл дшмяны Гарады раеннага падпараднаеання Радунь Паселні гарадснога тыпу Ізабелін Населеныя пункты сельскага тыпу АЛІТУС ДДЎГАЙ Буйнейшыя населеныя пун- нты на сунежнай тэрыторыі ГРАНІЦЫ ДЗЯРЖАЎ МЕЖЫ абласцей раенаў Межы Гродзенснай вобласці _____на 1944 г —на 1954 ШЛЯХІ ЗНОСІН Чыгунні Аўтамабільныя дарогі агульнадэяржаўнага значэння іншыя г^віпевсцлггіЦбл Спондь Немелішк. Тро> Астраі ГродзГь Му. 4 х\ Іроўяіышіа ІарняныІ 7\ ч А’&шнева’ /праны \ / ®'оаста»ЛхЧ< Солы х / Жодзішн СМАРГОНЬ ) О ЛАЗДЗІЯЙ * 1 1 н /ДРУСКІНІНКАЙ ' ІАРЗНА 'тзйЕышкй Радунь] \Д(І4ІШКІ іастуні Ліпнішні т •' 'рыеалка Гома ІЯЯІШНІ Гірк! хч-ччо Бершты іы Двоі ЛІДА> АШМЯНЫ Баруны * Ноэва <.ВДЛОЖЫН Імневічыі • 5 Я 54 1 ^ГРОДНА\ \ у Напці < Ін,ПадяшнІ - \ оІлаэл індура^Т Азёры 'Ваалішнн Астрынв \ Мажзйкаві ' Лядск скіДзель Леяюні Номень Таі юва На'менно ШЧУЧЫН ^ІАСТЫ \ Афншыцы ( Воўпо\х |Бераставіца Нраснаі У ^••асток. ІПафаЛчны в: Оряя, Л. НурылЬвмы Ізабелін \ всяач 7 \ _ / < \ С/ в' 1 6ЯР03АЎ; / Беяіца I Зенявічы Наяібаяі Нашаяева \ Хеінявыы {зянісава ДзярЗчьіц Ззльва 'Азярніцр Ноі > ібчі Шчорсі Хатавп " \ \ ДЗЯТЛАВА X хнаваельня Дварэц ' х Г Назлоў4чьна^о#тавзь ^Войнееічы \ ІАВАГруДХк ' “ КарэліЧы ' уітаяезь Турэц^. ‘ ТЮШЫЧЫ у Мір Валеўна / Г арадзішча \ СовЛЫСх^ іўнаяі Мал нЬўлеі Паяомна V хлонім',___________Л ІА Тар^дзея І^Сноў нясвіж іРАНАВІЧЬГ^. КЛЕЦК 1 I , I-) 1 ’о^вол'^~ТгІ^аэа3а' І Новы Дворў ( ь\о 1 А Сухоааяь Хараеа Э А&мзв/чы МаІахоўц ^^ЛЯХДВІЧ Ы МілавйЗы Востраў 53 ~-т\Сіннўка КОСДВА 'Вояька НЦАВІЧЫ 'ІВДЦЭВІЧЫ Я Р Шарашавд’ у Камянюні | 1 ПРУЖДНЫ В 0 Нозін» Б <3 Л 24 Брэсі Белааэерск 26с Яумгнец МЯШТЯБ I 900 000
г 128 1 ГРОДЗЕНСКАЯ 8ІО№пік ргасо«пік6м/ ккідгкі роізкіе). ХУагзхаіма; Ьбёі, 1972. Сяргей Казуля. ГРОДЗЕНСКАЯ ДЭМАНСТРАЦЫЯ РАБОЧЫХ 1903. Адбылася 17 лют. (2 сак.) па закліку Гродзенскага рабочага камітэта ППС у Літве і Гродзенскага сацыял-дэмакратычнага камітэта Бун- да ў сувязі з адмовай духавенства паха- ваць урача-атэіста Ю. Банецкага, які ка- рыстаўся папулярнасцю сярод рабочых горада. К-тамі выдадзена сумесная прак- ламацыя. Нелегальная газ. «Рггеіізчлі» («Світанак») паведамляла, што ў гэты дзень «усе фабрыкі сталі», у жалобнай працэсіі ўдзельнічала каля 10 тыс. чала- век. На могілках адбылася рэв. маніфестацыя, распаўсюджваліся прак- ламацыі з заклікамі «Далоў царскі ўраді», «Далоў нацыянальны прыгнёт!», «Хай жыве палітычная свабода!» і інш. Пасля пахавання каля 500 рабочых прайшлі па вуліцах горада з ан- тыўрадавымі воклічамі і рэв. песнямі. Міхась Біч. ГРОДЗЕНСКАЯ ЗАБАСТОЎКА НА- ВУЧЭНЦАЎ ГІМНАЗІІ 1905. Пачалася ў мужчынскай гімназіі 22 ліст. (5 снеж.) пад кіраўніцтвам Гродзенскай рэвалю- цыйнай арганізацыі навучэнцаў. Адбыла- ся пад уплывам Кастрычніцкай Усерас. паліт. стачкі ў Расіі і рэв. барацьбы пра- цоўных Гродна. Навучэнцы патрабавалі свабоды сходаў, арг-цый і саюзаў, допу- ску ў навуч. ўстановы асоб без адрознен- ня саслоўяў, нацыянальнасці і веравыз- нання, памяншэння платы за навучанне, вяртання вучняў, выключаных за паліт. перакананні, адмены цэнзуры на карэс- пандэнцыю навучэнцаў і інш. Арг-цыя выпусціла некалькі лістовак і адозваў. Забастоўку падтрымалі навучэнцы гар. вучылішча і рэв. настроеныя выклад- чыкі. Спынена ў сярэдзіне снежня пасля задавальнення ўпраўленнем Віленскай навуч. акругі часткі патрабаванняў наву- чэнцаў. ГРОДЗЕНСКАЯ ЗАБАСТОЎКА РА- БОЧЫХ 1932 уЗаходняй Бела- русі. Адбылася 16 сакавіка. Пра- ходзіла ў перыяд усяпольскай забастоўкі па закліку Цэнтр. камісіі прафсаюзаў і кіраўніцтва Польскай сацыялістычнай партыі (ППС) выступіць супраць спроб урада правесці праз сейм законапраект аб павелічэнні рабочага дня, адмене ска- рочанай суботы, павышэнні ўзносаў на сац. страхаванне, паніжэнні памераў дзярж. дапамогі ў выпадку хваробы, пенсій і інш. Усё гэта было чарговым на- ступам урада і прадпрыемцаў на жыццё- выя інтарэсы працоўных. Абвясціўшы ўсеаг. забастоўку ў краіне, Цэнтр. камісія прафсаюзаў і кіраўніцтва ППС не разгарнулі арганізатарскай работы па далучэнні да стачкі ўсіх атрадаў рабочага класа, а імкнуліся звесці выступленні працоўных да мірных дэманстрацый і мітынгаў. У падрыхтоўку ўсеаг. стачкі актыўна ўключыліся КПП і КПЗБ. Гро- дзенскі акругком КПЗБ заклікаў рабочых горада спыніць працу, выходзіць на вуліцы, арганізоўваць баявыя дэманстра- цыі і мітынгі, змагацца да той пары, па- куль урад не адмовіцца ад прыняцця ан- тырабочых законаў. Нягледзячы на рэп- рэсіі паліцыі, дэзарганізатарскую дзейнасць лідэраў дзярж. прафсаюзаў, пагрозы прадпрыемцаў, 16 сак. ў Гродне спынілі работу больш як 1/3 прамысл. прадпрыемстваў, адбыліся масоўкі і схо- ды, на якіх прымаліся рэзалюцыі пратэ- сту супраць наступлення ўрада на эка- нам. заваёвы працоўных. Баявы харак- тар насілі забастоўкі на гарбарных з-дах, тытунёвай ф-цы, ф-цы Лапіна, прадпры- емствах камунальнай гаспадаркі. Ак- тыўна змагаліся рабочыя электрастанцыі супраць намераў адміністрацыі знізіць зарплату. На электрастанцыю былі выкліканы войскі, паліцыя выкарыстала супраць рабочых зброю. Сярод бастую- чых былі забітыя і параненыя. Масавыя выступленні працоўных краіны, у якіх удзельнічала 0,5 млн. чал., прымусілі ўрад адкласці прыняцце сеймам новых антырабочых законаў. іван Дзяшко. ГРОДЗЕНСКАЯ ЗАБАСТОЎКА РА- БОЧЫХ ЗАПАЛКАВАЙ ФАБРЫКІ «МАРЫЁС» 1927 уЗаходняй Бе- л а р у с і . Адбылася пад кіраўніцтвам забастовачнага к-та, які ўзначальвалі члены КПЗБ. Пачалася 28.6.1927, пра- цягвалася болып за 5 месяцаў. Удзель- нічала 150 рабочых. Бастуючыя патраба- валі павышэння зарплаты на 20%, уста- наўлення 8-гадзіннага працоўнага дня, скарочанай суботы, аплаты водпускаў. Нягледзячы на аб'яўлены дырэкцыяй ф-кі лакаут, рабочыя не адмовіліся ад сваіх патрабаванняў. У падтрымку запа- лачнікаў выступілі ЦК і Гродзенскі ак- ругком КПЗБ. Пад уплывам іх агітацыі пра салідарнасць з бастуючымі заявілі працоўныя Зах. Беларусі, Зах. Украіны, Польшчы. Польскія рабочыя, прывезе- ныя дырэкцыяй ф-кі для за.мены бастую- чых, адмовіліся быць штрэйкбрэхерамі. Запалачнікі Пінска і інш. гарадоў пры- слалі ў фонд дапамогі гродзенскім рабо- чым значную суму грошай, сяляне Гро- дзенскага і інш. паветаў — с.-г. прадук- ты; 1 тыс. руб. і ліст, у якім выказана пралетарская салідарнасць, паступілі ад рабочых хім. прам-сці СССР. Скончыла- ся перамогай бастуючых. Іван Коўкель. ГРОДЗЕНСКАЯ ЗАБАСТОЎКА РА- БОЧЫХ ТЫТУНЁВАЙ ФАБРЫКІ 1903—04. Адбылася ў снеж. 1903 — лют. 1904 пад кіраўніцтвам Гродзенскага сацыял-дэмакратычнага камітэта Бун- да. 2—б (15—19).12.1903 баставалі ра- ботніцы сартавальнага аддзялення з пат- рабаваннем павялічыць зарплату і ап- лаціць час забастоўскі. Яны дамагліся павелічэння зарплаты, аднак уладальнік ф-кі адмовіўся аплаціць дні забастоўкі, і сартавальніцы забаставалі зноў. У адказ былі звольнены не толькі ўдзельніцы за- бастоўкі, але і рабочыя 7 інш. аддзялен- няў і іх блізкія родзічы. К-т Бунда спец. лістоўкай абвясціў з 28 снеж. агульную забастоўку на ф-цы з патрабаваннямі: выдаліць штрэйкбрэхераў, аплаціць сар- тавальніцам час папярэдняй стачкі, ад- навіць на рабоце звольненых. Працу пакінула каля 1 тыс. рабочых. 30 снеж. забастоўка ахапіла ўсю ф-ку. 16(29). 1.1904 уладальнік закрыў прадп- рыемства. Сярод рабочых пачаўся голад. К-т Бунда выдаў і распаўсюдзіў 11 прак- ламацый, арганізаваў 75 сходаў, прымаў захады па зборы сродкаў у дапамогу бас- туючым сярод жыхароў Гродна, паве- даміў аб становішчы рабочых арг-цыям інш. гарадоў, у т.л. замежным. Ад Бакін- скага к-та РСДРП паступіла 40 руб., з Жэневы — 100 франкаў. Невял. сумы былі прысланы з Нансі, Ліёна, Лейпцы- га, Познані і інш. гарадоў. Усяго басгую- чым было раздадзена 1400 руб. Аднак іх становішча пагаршалася і да канца студз. 1904 стала крытычным. 27 студз. (9 лют.) к-т Бунда выдаў адозву «Да ўсіх гродзенскіх рабочых і работніц» з заклі- кам да ўсеаг. забастоўкі салідарнасці. Аднак арганізаваць такое выступленне не ўдалося. У пач. лют. 1904 рабочыя былі вымушаны прыняць умовы гаспада- ра: згадзіцца са звальненнем ініцыятараў забастоўкі — 36 сартавальніц і 7 ра- ботніц інш. аддзяленняў. Міхась Біч. ГРОДЗЕНСКАЯ МЕДЫЦЫНСКАЯ АКАДЭМІЯ, Гродзенская ме- дыцынская школа, першая на Беларусі вышэйшая навуч. ўстанова па падрыхтоўцы мед. персаналу. Існавала ў 1775 — 81 у Гродне. Адкрыта па ініцыятыве К.Тызенгаўза ў спецыяльна ўзведзеным 3-павярховым будынку. Ар- ганізатарам і кіраўніком акадэміі быў французскі ўрач, вучоны-натураліст Ж.Э.Жылібер. Мела 3 аддзяленні: пад- рыхтоўкі «сучасных урачоў для гарадоў» (10 чал.), падрыхтоўкі правінцыяльных урачоў і хірургаў (20 чал.), аддзяленне павітух (спачатку на 5, пазней на 17 чал.). Навучэнцы ўтрымліваліся за кошт казны, пасля заканчэння вучобы павінны былі працаваць у Брэсцкім, Гродзенскім, Оліцкім, Шавельскім каралеўскіх ула- даннях, адкуль і набіраліся. Навучанне мела акад. характар. Працавалі 5 вы- кладчыкаў, 2 фельчары і акушэрка. Пры акадэміі дзейнічалі шпіталь на 60 лож- каў, анатамічны тэатр і музей, кабінет прыродазнаўства, аптэка, б-ка, ба- танічны сад (першы на тэр. Беларусі і ў Рэчы Паспалітай). Жылібер падт- рымліваў навук. сувязі з Расійскай ака- дэміяй навук. У 1778 ён паведамляў аб першым выпуску (12 чал.). У 1781 шко- ла пераведзена ў Вільню, дзе стала базай для стварэння мед. ф-та Віленскага ун- та. Літ.: Крючок Г.Р. Очеркн нсторіпі медмшшы Белорусснн. Мн., 1976; Грнц- кевнч В.П. С факелом Гнппократа: Пз нсторнн бел. меднцнны. Мн., 1987. Яўген Цішчанка. ГРОДЗЕНСКАЯ НІЖНЯЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры 12 ст. Шасціслуповы храм памерам 16,8 х 11,6 м, з трыма апсідамі (2 у тоўшчы сцяны) і зрэзанымі вугламі. Стаяў на тэр. Гродзенскага Старога замка, на былым дзядзінцы.
Захаваліся рэшткі сцен, драўлянай ал- тарнай сценкі, падлогі з керамічных плітак. Рэшткі Зах. і паўд. сцен царквы на вышыню ад 2 да 3.5 м выяўлены ў час земляных работ 1932—33, якімі кіраваў Ю.Ядкоўскі. У 1937 — 39 даследаваў З.Дурчэўскі, які лічыў, што Г. Н. ц. запнула ў час пажару 1183 і потым не аднаўлялася, на мяжы 13—14 ст. на яе месцы пабудавана Гродзенская Верхняя царква. У 1949 раскопкі храма пра- доўжыў М.М.Варонін. Адкапаны паўн.- зах. слуп меў зрэзаныя вуглы. Фасады і інтэр'еры былі аздоблены плоскімі лапат- камі. Унутраныя паверхні сцен мелі шматлікія адтуліны, што ўтвараліся гар- лавінамі аласні оу У паўд.-зах. куце будынка размяшчаліся цагляныя вітыя ўсходы. якія вялі на хоры. Муры царквы складзены з плінфы, некаторыя цагліны маюць на тарцах знакі. Падмурак скла- дзены з дробных камянёў без вапнавай рошчыны. Знойдзены кавалкі спёклых у агні свінцовых лістоў даху. Фасады хра- ма былі ўпрыгожаны керамічнымі паліванымі пліткамі рознай формы, вял. шліфаванымі камянямі і паліванымі круглымі блюдамі. Захаваліся рэшткі падлогі з керамічных паліваных плітак, якія стваралі складаны геаметрычны ма- люнак. Царква не мела фрэскавай раз- малёўкі. Былі прасочаны таксама рэшткі драўлянай алтарнай сценкі. некалі аз- добленай шматлікімі меднымі пласцін- камі з рознымі малюнкамі. Выяўлены ка- валкі панікадзілаў, лампад, рэшткі ад звона з рэльефным надпісам. Варонін лічыў, што царква пабудавана ў 2-й чвэрці — сярэдзіне 12 ст. П.А.Рапапорт датуе храм 2-й пал. 12 ст., як і інш. помнікі Гродзенскай архітэктурнай школы. Каляровую рэканструкцыю ма- ёлікавай падлогі царквы зрабіла М.У.Ма- лёўская. Літ.: Вороннн Н.Н. Древнее Гродно. М., 1954; Малевская М.В. К реконст- рукцнн майолнкового пола Ннжней церквн в Гродн > // Культура Древней Русн. .М., 1966: Раппопорт П.А. Русская архн- тектура X—ХІП вв.: Кат. памятннков. Л., 1982. Алег Трусаў. ГРОДЗЕНСКАЯ ПАВЯТОВАЯ РАДА, орган улады ў снеж. 1918 — крас. 1919 ў Гродне. Утворана 15—16.12.1918 Гро- дзенскім беларускім сялянскім з'ездам. У Раду ўваходзілі А.Якубецкі (старшы- ня), Я.Натусевіч, У.Курбскі, З.Качан, А.Грыкоўскі, Л.Дзекуць-Малей, А.Алек- сючанка, Я.Міхайлоўскі, П.Міськевіч, М.Сарока, Р.Злоцкі, А.Сініма, С.Гайко, А Ламашэвіч. Прадугледжвалася, што ў Раду ўвойдзе па аднаму прадстаўніку ад тых воласцяў. якія не мелі сваіх дэлега- таў на з ездзе. Дзейнасць Рады пра- ходзіла ва ўмовах герм. акупацыі Гро- дзенскага пав., які фармальна належаў Літ. Рэспубліцы. таму герм. ўлады чынілі ёй усялякія перашкоды. Адначасова ў Гродне і яго ваколіцах дзейнічалі польскія арг-цыі і ўзбр. атрады. якія рыхтавалі глебу для ўстанаўлення поль- скай улады і амаль не сустракалі процідзеяння з боку немцаў. Г.п.р. пра- цавала ў цесным кантакце з Радаю Нар. Міністраў БНР, якая 27.12.1918 пераеха- ла з Вільні ў Гродна, а таксама з камісарам Гродзенскага пав. ад Мін-ва бел. спраў Літ. Рэспублікі П.Крэчаўскім. Спыніла дзейнасць пасля акупацыі Грод- на польск. войскам. Літ. Луцкевіч А. Дзённік // Полымя. 1991. № 4—5. Анатоль Сідарэвіч. ГРОДЗЕНСКАЯ ПАЛІТЫЧНАЯ ЗА- БАСТОЎКА 1905. Адбылася 17 — 20 студз. (30 студз. — 2 лют.) у сувязі з рас- стрэлам царскім урадам дэманстрацыі пецярбургскіх рабочых 9(22) студз. («Крывавая нядзеля»), Арганізатары стачкі — Гродзенскі сацыял-дэмакра- тычны камітэт Бунда і Гродзенская арсанізацыя Польскай сацыялістычнай партыі ў Літве. Рашэнне аб забастоўцы прынята на сходах агітатараў 16(29) студз. Удзельнікі аднаго з іх (61 чал.) арыштаваны. Групы агітатараў хадзілі па прамысл. прадпрыемствах і гандлевых установах, тлумачылі падзеі, якія ад- быліся ў Пецярбургу, заклікалі да заба- стоўкі. Заклік падтрымалі рабочыя пе- раплётных ф-к Лангбарда, Харына і Вайсбрэма, друкарні Мейлаховічаў, кор- кавай ф-кі, механічнага, чыгу- наліцейнага, машынабудаўнічага з-даў. На 1 дзень была спынена работа тытунё- вай ф-кі Шарашэўскага (1250 чал.), але пад націскам паліцыі некаторыя аддзя- ленні ф-кі аднавілі дзейнасць. Прадпры- емствы, якія працавалі, былі ўзяты пад ахову салдат. Баставалі рабочыя амаль усіх рамесных майстэрняў, часткі хлеба- пякарняў і булачных. Паводле паведам'- лення газ. «Внленскнй вестннк», на 1 дзень зачыніліся ўсе крамы. Увечар 17 студз. вял. групы бастуючых (да 500 чал.) спрабавалі арганізаваць ан- тыўрадавую дэманстрацыю. 18—20 студз. на некаторых прадпрыемствах ра- бота адноўлена. Аднак і ў гэтыя дні гру- пы агітатараў пераконвалі рабочых пра- цягваць стачку, распаўсюджвалі лістоўкі і заклікі, выданні Бунда і ППС. 18 студз. паліцыяй затрыманы 84 агітатары. Міхась Біч. Фрагмент маёлікавай падлогі Гродзенскай Ніжняй царквы. 12 ст. Рэканструкцыя. 129 г ГРОДЗЕНСКАЯ ГРОДЗЕНСКАЯ ПАЛІТЫЧНАЯ ЗА- БАСТОЎКА РАБОЧЫХ 1907. Адбылася 26 ліст. (9 снеж.) у знак пратэсту суп- раць суда над членамі с.-д. фракцыі 2-й Дзярж. думы. Удзельнічала 1700 чал. 53 прадпрыемстваў горада, у т.л. 1250 рабо- чых тытунёвай ф-кі Шарашэўскага, больш за 200 рабочых Нёманскай перап- лётнай ф-кі і друкарскіх рабочых, а так- сама работнікі кравецкіх, гарбарных, бе- лашвенных і інш. майстэрняў. ГРОДЗЕНСКАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЕПАРХІЯ. Утворана ў 1900 з часткі Літоўскай праваслаўнай епархіі на тэр. Гродзенскай губ. 3 1923 у складзе Поль- скай праваслаўнай царквы (тэр. Бела- стоцкага і Навагрудскага ваяв.). У 1940 адноўлена пад уладай Маскоўскай пат- рыярхіі на тэр. Баранавіцкай, Беласюц- кай (1940—41), Гродзенскай (з 1944) абл. Падчас ням.-фаш. акупацыі 1941 — 44 Г.п.е. — экзархат Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. У 1950-я г. епархія скасавана і ўвайшла ў склад Мінскай праваслаўнай епархіі. Ад- ноўлена ў лют. 1992; ахоплівае Бера- ставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Гро- дзенскі. Зэльвенскі, Мастоўскі, Свіслацкі і Шчучынскі р-ны Гродзенскай вобл. Ты- тулы правячых архірэяў — епіскапаў: Гродзенскі і Брэсцкі (1900—15, 1948— 49, 1950—51), Гродзенскі і Беластоцкі (1918—22, 1941—44), Гродзенскі і На- вагрудскі (1923—39), Гродзенскі і Бара- навіцкі (1940—41, 1945—47), Гродзен- скі і Лідскі (1947—48), Гродзенскі і Ваўкавыскі (з 1992). Г.п.е. кіравалі епіскапы Іаакім (І.А.Лявіцкі, 1900—03), Ніканор (Н.Ц.Каменскі, 1903—05), Міхаіл (В.Ф.Ермакоў, 1905—15, з 1912 архіепіскап), Ўладзімір (В.М.Ціханіцкі, 1918—22),Алексій (А.Грамадскі, 1923— 34, з 1928 архіепіскап), Антоній (Мар- ценка, 1934—35), Сава (Г.Саветаў, 1935 — 39), Панцеляймон (П.С.Раж- ноўскі, 1940—41), Венедыкт (Бабкоўскі, 5. ЭГБ, т. 3.
130 ГРОДЗЕНСКАЯ 1941—44, з ліст. 1941 архіепіскап), Вар- санофій (К.Д.Грыневіч, 1945 — 48), Паісій (П.П.Абразцоў, 1948 — 49), Сергій (С.І.Ларын, 1950—51), Валянцін (Ц.А.Мішчук, 1992—94). Валерый Антонаў. «ГРОДЗЕНСКАЯ ПРАЎДА», грамад- ска-паліт. газета. Заснавальнікі Гродзен- скія абл. і гар. Саветы нар. дэпутатаў. Выходзіць з 9.10.1939. Спачатку выдава- лася ў Беластоку пад назвай «Освобож- дённый Белосток» (орган Беластоцкіх абл. і гар. часовых упраўленняў), са студз. 1940 да чэрв. 1941 — «Вольная праца» [орган Беластоцкіх абл. і гар. к-таў КП(б)Б і абл. Савета дэп. пра- цоўных]. У ліст. 1943 — чэрв. 1944 вы- давалася падпольна пад назвай «Бело- стокская правда» (рэд. С.К.Майхровіч) на бел., рус. і польск. мовах. 3 22.10.1944 выходзіць у Гродне пад на- звай «Г.п.» 5 разоў на тыдзень, з 1948 і з 1991 на бел. і рус. мовах, з 1963 на рус. мове. Асвятляе пытанні грамадска-паліт., эканам. і культ. жыцця вобласці, публікуе матэрыялы па гісторыі Гродзен- шчыны. ГРОДЗЕНСКАЯ ПРАЧЫСЦЕНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры 12 ст. Па- будавана ў тэхніцы рознаслаёвай му- роўкі з выкарыстаннем дэкаратыўных элементаў, характэрных Гродзенскай архітэктурнай школе. Ад гал. фасада застаўся толькі падмурак. У апсіднай ча- стцы муроўка сцен захавалася на вышы- ню да 1,5 м, яна паніжаецца ў зах. кірунку. У 1-й пал. 15 ст. бажніца была капітальна адрамантавана буйнапамер- най цэглай-пальчаткай цёмна-чырвонага колеру. Даследаванні яе рэшткаў праве- дзены ў 1980 архітэктурна-археалагічнай экспедыцыяй Спец. навукова-рэс- таўрацыйных вытв. майстэрняў Мін-ва культуры БССР (кіраўнік І.М.Чарняўскі) пры ўдзеле археал. атрада Гродзенскага ун-та (кіраўнік М.А.Ткачоў). Царква ўяўляла сабой 6-слуповы 3-нефавы храм з трыма прамавугольнымі ў плане апсідамі. Даўжыня яго 12,5 м, шырыня 3,8 м, даўж. падкупальнай прасторы 3,35 м. Падмуркі царквы глыбінёй 0,5 м складзены насуха з камянёў розных па- мераў. Вышэй каменнага падмурка ідзе муроўка на цамяначнай рошчыне. Пера- важае плінфа большага памеру. Пры раскопках знойдзена некалькі экзэмпля- раў лякальных цаглін, якія выкары- стоўваліся для вымуроўкі калонак, карнізаў і інш. арх. дэталяў верхняй часткі храма. Ніжнія 5 радоў муроўкі сцен выстунаюць на 0,2 м, утвараючы ступеньчаты цокаль, які ахоплівае буды- нак па ўнутр. перыметры. Аналагічны цокаль ёсць і з вонкавага боку. Муроўка сцен парадовая, без пэўнага парадку ў чаргаванні старчкоў і рубаў. У цэнтр. апсідзе выяўлены рэшткі 2 канструкцый з плінфы. Адна з іх мае фігурныя абрысы і прымыкае непасрэдна да ўсх. сцяны, другая, прамавугольная ў плане, раз- мяшчаецца пасярод алтара. У паўд.-зах. частцы храма выяўлены рэшткі падлогі з маёлікавых плітак зялёнага, жоўтага і карычневага колеру. Акрамя таго, у роз- ных частках храма пры раскопках трап- ляліся квадратныя, трохвугольныя, тра- пецападобныя са скошанымі вугламі, круглыя, сегментападобныя пліткі і шматлікія іх фрагменты. У царкве каля паўд. партала выяўлены прыступкі з двух апрацаваных камянёў. Знойдзены таксама абломкі галаснікоў, фрагменты і цэлыя часткі дэкору сцен — паліваных плітак у выглядзе пялёсткаў, крыжоў, іх цэнтр. частак квадратнай формы. У цар- кве, як і ў інш. помніках Гродзенскай арх. школы 12 ст., для аздаблення фаса- даў у муроўку з плінфы ўводзіліся шліфаваныя камяні розных памераў. У завалах буд. матэрыялу знойдзены ка- валкі расплаўленага свінцу, відавочна, рэшткі першапачатковага пакрыцця хра- ма. Пад царквой залягае культ. пласт 11 —12 ст. таўшчынёй 0,2 — 0,6 м. Загінуў храм у час аднаго з пажараў ка- ля 1654. У пач. 18 ст. рэшткі яго разаб- раны, а пры будаўніцтве манастыра ба- зыльянак, якое пачалося ў 1720, засыпа- ны будаўнічым друзам. На гэтым месцы з 2-й пал. 17 ст. размяшчаліся магільныя скляпы, зробленыя ў выглядзе паўцы- ліндрычных аб'ёмаў. Ігар Чарняўскі. ГРОДЗЕНСКАЯ РАБОЧАЯ АРГАНІ- ЗАЦЫЯ. Узнікла ў сярэдзіне 1897 пад уплывам агітацыі гуртка марксісцкага кірунку, які ўзначальваў ПІ.Шумаў (створаны ў 1895 пасля разгрому Гро- дзенскага рэвалюцыйнага гуртка). Налічвала каля 250 чл. Узначальваў арг цыю с.-д. к-т. Праводзіла агітац. ра боту сярод рабочых. Падтрымлівала су- вязі з беластоцкай «Групай рабочых рэ- валюцыянераў», с-д. арг-цыяй «Рабочы сцяг» у Пецярбургу, Цэнтр. рабочым к-там Польскай сацыяліст. партыі (ППС). У канцы 1897 арг-цыя раскало- лася з-за рознагалоссяў па пытанні аб уступленні ў Бунд. Каля 1/3 членаў арг-цыі асудзілі эканамізм і сепаратызм Бунда, выказаліся супраць уступлення ў Бунд і стварылі Гродзенскі рабочы камі- тэт ППС. Прыхільнікі Бунда аформілі сваю арг-цыю — Гродзенскі сацыял-дэ- макратычны камітэт Бунда. Міхась Біч. ГРОДЗЕНСКАЯ РЭВАЛЮЦЫЙНА- ДЭМАКРАТЫЧНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ. Дзейнічала нелегальна ў 1861—64, пад- рыхтавала і ўзначаліла паўстанне 1863 —64 на тэр. Гродзенскай губ Ство- рана ў 1861 К.Каліноўскім і В.Уруб- леўскім. Спачатку ў склад кіраўніцтва арг-цыі ўваходзілі таксама браты Э. і Б. Заблоцкія (першы служыў у Гродзен- скай буд. і дарожнай камісіі, другі — урач), афіцэр Я.Ваньковіч, землямеры Ф.Ражанскі і І.Мілевіч, акцызны чы- ноўнік С.Сангін, ксяндзы Я.Зарыжскі, І.Казлоўскі і інш. Падпарадкоўваліся Літоўскаму правінцыяльнаму камітэту ў Вільні. Сярод іншых губ. паўстанцкіх арг-цый на тэр. Беларусі і Літвы была найб. развітай. Кіруючым органам арг-цыі з'яўляўся ваяводскі (губернскі) к-т на чале з рэв. камісарам (з канца сак. да пачатку чэрв. 1863 гэту пасаду займаў Каліноўскі). У склад камітэта ўваходзілі таксама камандуючы паўстанцкімі сіламі губерні, нач. штаба, нам. рэв. камісара, цывільны ваявода, нач. г. Гродна, рэфе- рэнты па фінансавых, зямельных, ваен- ных, транспартных справах і інш. Вая- водскаму к-ту падпарадкоўваліся павято- выя к-ты, якія мелі аналагічную структуру. Паветы падзяляліся на акругі, акругі — на парафіі, парафіі — на сотні, сотні — на дзесяткі. На чале кожнага падраздзялення стаяў адпаведны на- чальнік, які меў памочніка на выпадак правалу. Такая арганізац. форма амаль супадала з ліпеньскім статутам 1862 (т. зв. «статут Гілера»), распрацаваным Цэнтральным нацыянальным камітэ- там у Варшаве — кіруючым органам «чырвоных». 3 мэтай прапаганды сярод сялян Каліноўскі і члены гродзенскай арг-цыі наладзілі выпуск нелегальнай газ. «Мужыцкая праўда», якая выдавала- ся значным тыражом і распаўсюджвала- ся амаль па ўсёй Беларусі, Літве і Латвіі. У перыяд падрыхтоўкі паўстання нама- ганні кіраўнікоў гродзенскай арг-цыі былі накіраваны на стварэнне дзеяздоль- ных органаў кіравання паўстаннем — ва- яводскага і павятовых к-таў. У лютым 1863 ваяводскі рэв. к-т звярнуўся да ўсіх падраздзяленняў з заклікам паскорыць фарміраванне Гродзенскіх паўстанцкіх атрадаў. У арг-цыі адбыліся структур- ныя змены. Ваяводства было падзелена на 3 часткі: Гродзенскі, Ваўкавыскі і Слонімскі паветы аддадзены ў кіраванне нам. ўрадавага камісара 3 Заблоцкаму, Сакольскі, Беластоцкі і Бельскі — ка мандуючаму паўстанцкімі сіламі Уруб- леўскаму; Брэсцкі, Кобрынскі і Пру- жанскі — цывільнаму ваяводу К.Гоф- мейстару. Кожны з іх кіраваў адпаведнай тэрыторыяй незалежна і не- пасрэдна падпарадкоўваўся толькі рэв камісару ваяводства Каліноўскаму, мес- цазнаходжаннем якога быў г. Беласток. Пазней гэта структура была зменена. Урублеўскі ўзначаліў паўстанцкі атрад Сакольскага пав. Сакольскі і Беластоцкі пав. (паколькі злучаліся з Гродна чыгун- кай) уключаны ў частку, якой кіраваў Заблоцкі, а ён сам прызначаны сама- стойным ваяводам, Бельскі павет далуча- ны да часткі Гофмейстара. Начальнікам Гродна быў прызначаны Ц.Цэханоўскі. Арг-цыя падтрымлівала кантакты з вая- водскімі к-тамі Міншчыны, Віленшчыны, Віцебшчыны і Магілёўшчыны. У паветах існавала сетка рэв. камісараў. на- чальнікаў і рэферэнтаў У дадатковай надрабязнай інструкцыі для павятовых камісараў (знойдзена ў патронніцы забітага паўстанца) Каліноўскі рэкамен- даваў прызначаць на пасады ў арг-цыі сялян і сачыць, каб гэтага правіла пры- трымліваліся ўсе службовыя асобы паўстанцкіх улад. Нізавыя падраздзя- ленні арг-цыі займаліся фарміраваннем паўстанцкіх атрадаў, рыхтавалі запасы
зброі. адзення. рыштунку, прадуктаў і медыкаментаў, устанаўлівалі рэв. ўладу на месцах, арганізоўвалі сувязь з вая- водскім к-там, падавалі ў цэнтр. органы кіравання паўстаннем інфармацыю пра сутычкі атрадаў з карнымі войскамі і інш. Пасля перавароту «белых» (люты 1863) камандуючым паўстанцкімі сіламі стаў К.Духінскі, а Урублеўскі адхілены ад гэтай пасады, але па патрабаванні Каліноўскага прызначаны нач. штаба. У чэрв. 1863 у арг-цыі адбылася новая зме- на кіраўніцтва, выкліканая ад'ездам Каліноўскага ў Вільню. Камісарам вая- водства быў прызначаны Заблоцкі, ка- мандуючым — Урублеўскі, ваяводам — С.Сільвестровіч. Змены адбыліся і ў па- вятовых арг-цыях. Неўзабаве пачаліся масавыя арышты. Усяго было арыштава- на больш за 100 членаў гродзенскай арг-цыі. Зімой 1864 арг-цыя канчаткова разіромлена, а яе ўдзельнікі рэпрэсірава- ны: Каліноўскі пакараны смерцю, Заб- лоцкі, Сільвестровіч і многія іншыя за- суджаны на катаржныя работы і высла- ны ў Сібір, Урублеўскаму ўдалося ўцячы за мяжу. Кр. Революцнонный подьём в Лнтве н Белорусснн в 1861—1862 гг. М., 1964; Вос- станне в Лнтве н Белорусснн 1863—64 гг.: Матерналы н документы. М., 1965; К.Калн- новскнй: Нз печатного н рукопнсного на- следня. Мн., 1988. Літ.: Смнрнов А.Ф. Кастусь Калн- новскнй. Мн., 1963; Шал ькевнч В.Ф. Кастусь Калнновскнй: Страннцы бногра- фнн. Мн., 1988; Д р о з д С. 3 рэвалюцый- най дзейнасці Кастуся Каліноўскага на Гродзеншчыне / / Нёман. 1958. № 2. Іван Коўкель. ГРОДЗЕНСКАЯ РЭВАЛЮЦЫЙНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ НАВУЧЭНЦАЎ. Па- чала складвацца ў 1904 у Гродне ў муж- чынскай гімназіі пад уплывам дзейнасці Гродзенскай арганізацыі Польскай сацы- ялістычнай партыі ў Літве. Афармлен- ню арг-цыі спрыялі рэв. падзеі 1905 і за- бастоўкі рабочых Гродна ў знак пратэсту супраць расстрэлу мірнай дэманстрацыі 9 студз. ў Пецярбургу. У лют. 1905 аб ядноўвала прадстаўнікоў усіх навуч. устаноў Гродна. Кіраўнікі С.Нелюбовіч, Б.НІушкевіч, У.Матушэўскі, А.Дзяка- наў, М.Панкевіч, браты Трускоўскія. Члены арг-цыі вялі паліт. прапаганду ся- род навучэнцаў і рабочых, агульнаадук. заняткі з падлеткамі — рабочымі губ. друкарні, распаўсюджвалі нелегальную л-ру. Выдавалі літаграфічным спосабам палітыка-сатырычны час. «Школа» (1905—06), друкавалі лістоўкі. Пад кіраўніцтвам арг-цыі адбыліся Гродзен- скае выступленне навучэнцаў гімназіі 1904, Гродзенская забастоўка навучэн- цаў гімназіі 1905, некалькі сходак, падт- рыманы выступленні рабочых і салдат мясц. гарнізона. Дзейнасць арг-цыі спынілася ў перыяд адступлення рэвалю- цыі 1905 —07. Валерый Чарапіца. ГРОДЗЕНСКАЯ САЦЫЯЛ-ДЭМАК- РАТЫЧНАЯ ВАЁННАЯ АРГАНІ- ЗАЦЫЯ, гл. Гродзенская ваенна-рэва- люцыйная арганізацыя РСДРП. ГРОДЗЕНСКАЯ СНЁЖАНЬСКАЯ ПАЛІТЫЧНАЯ СТАЧКА 1905, сас- таўная частка Усерас. паліт. стачкі, якая ў некаторых гарадах і раёнах перарасла ва ўзбр. паўстанне супраць царызму. Ад- былася 12—16 (25 — 29) снеж. пад кіраўніцтвам Гродзенскай арганізацыі Польскай сацыялістычнай партыі ў Літве (ППС) і Гродзенскага сацыял-дэ- макратычнага камітэта Бунда. 4(17) снеж. ў гар. тэатры была арганізавана антыўрадавая маніфестацыя: перад па- чаткам спектакля прагучалі заклікі за- вяршыць дэзарганізацыю царскага адм. апарату, рыхтавацца да новай усеагуль- най забастоўкі і ўзбр. паўстання. Пра- моўцаў не далі арыштаваць. Дэманстрацыя каля тэатра (200 чал.) была разагнана казакамі. 9(22) снеж. ў горадзе адбыліся 2 мітынгі. На адным з іх з удзелам 700 чал. выступілі 3 упаўнаважаныя Пецярбургскага Савета рабочых дэпутатаў, якія заклікалі далу- чыцца да Усерас. паліт. стачкі. Рашэн- нямі рабочага к-та ППС у Літве і к-та Бунда на 12(25) снеж. была назначана ўсеагульная паліт. стачка. У горадзе шы- рока распаўсюджваліся пракламацыі Віленскай групы РСДРП («Да салдат», «Да сапёраў», «Да афіцэраў»), Гродзен- ркай сацыял-дэмакратычнай ваеннай ар- ганізацыі («Таварышы салдаты Гродзен скага гарнізона»), Гродзенскага рабочага к-та ППС у Літве («Да ўсіх рабочых, ра- ботніц, салдат і грамадзян г. Гродна і ва- коліц»), арганізацыі навабранцаў («Та- варышы навабранцы»), «Маніфест Бела- стоцкага Савета рабочых дэпутатаў да ўсяго рабочага люду і салдат» і інш. Лістоўкі заклікалі да ўсеагульнай заба- стоўкі і ўзбр. паўстання. Групы агітата- раў абыходзілі прамысл. прадпрыемствы, раздавалі рабочым пракламацыі і заклі- калі далучыцца да стачкі, здымалі з ра- боты штрэйкбрэхераў. 12(25) снеж. спы- нілі работу з-ды, ф-кі, рамесныя май- стэрні, магазіны і крамы. Распараджэнне губернатара аб іх адкрыцці не выконва лася. У прадмесці горада адбыўся мітынг (каля 100 чал.). Бастуючых падтрымалі салдаты-сапёры (800 чал.), якія адмо- віліся падпарадкоўвацца камандаванню і прад’явілі яму патрабаванні з 42 пунктаў, у т.л. выдаліць з горада казакоў. Рота ад- наго з палкоў адмовілася выконваць паліцэйскія функцыі. Адбылася дэманст- рацыя гімназістаў, разагнаная казакамі. Распаўсюджваліся лістоўкі з рэзалю- цыяй, прынятай навучэнцамі старэйшых класаў мужчынскай гімназіі, у якой заяўлялася аб спыненні заняткаў і далу- чэнні да Усерас. паліт. стачкі. У горадзе склаліся ўмовы, спрыяльныя для пачатку ўзбр. паўстання Аднак рашэння і прамо- га закліку з боку мясц. к-таў Бунда і ППС у Літве не было. Відаць, яны чакалі зыходу барацьбы рабочых Масквы, Пе- цярбурга і інш. буйных прамысл. цэнт- раў. Стачка засведчыла ўзмацненне ўплыву рэв. пралетарыяту на дэмакр. слаі гар. насельніцтва, салдат, навучэн- цаў. Удзельнікі стачкі прадэманстравалі 131 п ГРОДЗЕНСКАЯ 1 салідарнасць з перадавымі атрадамі расійскага пралетарыяту. Міхась Біч. ГРОДЗЕНСКАЯ СТАЧКА ДРУКАРОЎ 1906. Адбылася ў кастр. — лістападзе. 25 кастр. (7 ліст.) забаставалі 55 рабочых прыватных друкарняў Гродна. Ула дальнікам друкарняў было ўручана пат- рабаванне павялічыць зарплату. Праз 8 дзён стачка скончылася кампрамісам. 11 (24) ліст. рабочыя губ. друкарні (50 чал.) прад'явілі адміністрацыі патраба ванні: прыбаўка кожнаму да зарплаты 5 руб. у месяц, устанаўленне 8 гадзіннага рабочага дня і штогадовага 2 тыднёвага адпачынку, заканчэнне працы ў суботу ў 14 гадз, права ўдзелу прафсаюза ў выра- шэнні пытанняў прыёму і звальнення ра- бочых, права рабочых на забастоўку і святкаванне 1 Мая, поўная аплата ўсіх дзён забастоўкі, ветлівае абыходжанне. Адміністрацыі прапанавалася змясціць каля ўвахода ў друкарню пісьмовы адказ на гэтыя патрабаванні. Нягледзячы на тое, што друкарня мела тэрміновы заказ (друкаванне выбарчых спісаў для губерні на выбары ў 2-ю Дзярж. думу), іуберна- тар прапанаваў аб’явіць усім рабочым разлік, а тэрміновы заказ перадаць дзярж. друкарні ў Вільні. 3 віленскай друкарні «Рускі пачын», якая належала чарнасоценцам, у Гродна прыбыло 9 штрэйкбрэхераў, якія пачалі працаваць у губ. друкарні. 21 ліст. (4 снеж.) Гродзен- скі с.-д. прафесійны рабочы саюз дру- карскай і пераплётнай справы выдаў адозву «Да ўсіх друкароў г. Гродна» з заклікам падтрымаць бастуючых стачкай салідарнасці. Заклік падтрымалі рабочыя прыватных друкарняў Гродна. Але пад націскам гаспадароў і ўлады забастоўка была спынена, работа аднавілася на ра нейшых умовах. Толькі наборшчыкі да- магліся прыбаўкі да зарплаты. Інфармацыю пра гэтыя стачкі змяшчалі газ. «Русское слово», «Новое время», «Внленскмй вестннк», «Голос печатнн- ка» і інш. ГРОДЗЕНСКАЯ СТАЧКА ПРАТЭСТУ СЎПРАЦЬ ДЭСПАТЫЗМУ ЎЛАД 1906, адно з буйных наліт. выступленняў пралетарыяту Беларусі ў перыяд адступ- лення рэвалюцыі 1905—07. Адбылася 27 чэрв. (10 ліп.) па закліку мясцовых рэв. арг-цый у адказ на забойства паліцыяй рабочага-актывіста, які вяртаўся са схо- ду, арганізаванага Гродзенскім рабочым камітэтам ППС у Літве. Стачку пачалі адначасова рабочыя ўсіх ф-к і рамесных майстэрняў Гродна. Яна набыла агульна- гар. характар. У час пахавання забітага рабочага адбыўся мітынг, на якім з ан- тыўрадавымі прамовамі, заклікамі да інтэрнац. салідарнасці рабочых выступілі прадстаўнікі РСДРП, ППС і інш. пар- тый. ГРОДЗЕНСКАЯ СТАЧКА РАБОТНІЦ ТЫТУНЁВАЙ ФАБРЫКІ 1899, першае масавае арганізаванае выступленне рабо- чых тытунёвай ф-кі — найбуйненшага
132 ГРОДЗЕНСКАЯ на той час прадпрыемства Гродна. Адбы лася 16(28) вер. — 28 кастр. (10 ліст.) пад кіраўніцтвам Гродзенскага рабочага камітэта і Гродзенскага сацыял-дэмак- ратычнага камітэта Бунда. Удзель- нічала 800 работніц папяроснага аддзя- лення, якія патрабавалі павышэння зар- платы, адмены штрафаў і т.зв. «сістэмы плюсаў» (дадатковай безаплатнай рабо- ты). К-т Бунда выдаў лістоўку, у якой выклаў патрабаванні работніц. Агітацыя к-таў забяспечыла стачцы арганізаваны пачатак, маральную і матэрыяльную падтрымку жыхарамі горада. У фонд ба- стуючых паступіла 300 руб. дапамогі ад Пецярбургскага «Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа». Адчуваючы падтрымку, работніцы трымаліся стойка, не выканалі патрабавання губернатара пачаць работу. Паводле распараджэння губернатара ў ноч на 25 вер. былі арыш- таваны і кінуты ў турму каля 100 чала- век, у т.л. жанчыны з груднымі дзецьмі. На наступны дзень абураныя самаволь- ствам улад жыхары горада выйшлі на антыўрадавую дэманстрацыю (больш за 1 тыс. чал.) — першую ў Гродне. Спроба губернатара перашкодзіць рабоце па- срэдніцкай камісіі, створанай з прад- стаўнікоў бастуючых і грамадскіх дзея- чаў горада, выклікала новую дэманстра- цыю рабочых. Гал. патрабаваннем бастуючых стала вызваленне ўсіх арыш- таваных, што ўлады і вымушаны былі зрабіць. Стачка скончылася частковым задавальненнем эканам. патрабаванняў папяросніц. Карэспандэнцыі пра гэтыя падзеі друкаваліся ў нелегальных газетах «Рабочая мысль», «Рабочее дело», «Впе- рёд», «Рггесіівді» («Світанак»). Пад уп- лывам гэтай стачкі баставалі таксама ра- ботніцы скрыначнай ф-кі (110 чал.), бе- лашвейкі (30), сталяры-мэбельшчыкі (25), краўцы, шаўцы (больш за 100 чал.) і інш. Міхась Біч. ГРОДЗЕНСКАЯ СТАЧКА РАБОЧЫХ 1903, адна з першых на Беларусі агуль- нагар. паліт. стачка рабочых. Адбылася 18 крас. (1 мая) пад кіраўніцтвам Гро- дзенскага рабочага камітэта ППС у Літве і Гродзенскага сацыял-дэмакра- тычнага камітэта Бунда ў гонар 1 Мая. У перадмайскія дні было праведзена не- калькі масавых агітац. сходаў, на якіх гаварылася аб пралетарскай салідарнасці, значэнні святкавання 1 Мая. У дзень стачкі каля 300 чал. сабра- лася ў прыгарадным лесе (зараз леса- парк Пышкі); сход каля гар. турмы пера- рос у 2-тысячную маніфестацыю ў знак пратэсту супраць здзекаванняў улад на палітвязнямі. Паводле звестак нелегаль- ных выданняў «Рггетііжіі» («Світанак». 1903, № 5), «Последнме нзвестня» (1903. № 125), першамайская стачка ў Гродне прайшла арганізавана. ГРОДЗЕНСКАЯ СТАЧКА СТАЛЯРОЎ 1898, адна з першых стачак у Гродне, якая скончылася перамогай рабочых. Ад- былася 14 — 28 чэрв. (26 чэрв. — 10 ліп.). Праведзена пад уплывам агітацыі Гродзенскага рабочага камітэта ППС у Літве і пры садзейнічанні беластоцкай «Групы рабочых рэвалюцыянераў». Удзельнічала каля 250 рабочых-сталя- роў, якія патрабавалі 12-гадзіннага рабо- чага дня з 2-гадзінным перапынкам, па- велічэння зарплаты, ветлівага абыхо- джання з боку гаспадароў. За кошт уступных і членскіх узносаў рабочых бы- ла створана прафесійная стачачная каса, са сродкаў якой рабочыя ў час забастоўкі атрымлівалі дапамогу. У ходзе стачкі праводзіліся тайныя сходы, на якіх, па- водле звестак паліцыі, прысутнічала больш як 150 чал. Стачка скончылася перамогай сталяроў. ГРОДЗЕНСКАЯ ТЫТУНЁВАЯ ФАБРЫКА. Засн. ў 1862 (паводле інш. звестак у 1859) у Гродне акцыянернай кампаніяй Шарашэўскага і інш. Выраб- ляла тытунь, цыгары і папяросы. Усяго выпушчана 2,6 тыс. пудоў прадукцыі на 40 тыс. руб. У 1885 працавалі 823 рабо- чыя, з іх 147 падлеткаў, у 1895 — 1475, у 1914 — 1400 рабочых. Сыравіну пры- возілі з Расіі (махорку), Крыма, Ук- раіны, Амерыкі (тытунь вышэйшых га- тункаў). У 1885 куплена тытуню на Ук- раіне і ў Крыме 8 тыс. пудоў, у Расіі — 23,4 тыс. пудоў, за мяжой — 2,2 тыс. пу- доў. У 1913 выпушчана курыльнай ма- хоркі і нюхальнай табакі 300 тыс. пач- каў, папярос 1500 тыс. штук, цыгар 6 млн. штук, усяго на 3,5 млн. руб. Склады прадукцыі былі ў Варшаве, Любліне, Лодзі, Радомлі, Вільні, Дзвінску, Ломжы, Сімферопалі. У 1884 пры ф-цы працава- ла ашчадная каса, у 1885 дзейнічала па- зыковая каса, дзе пазыкі даваліся без працэнтаў, былі таксама беззваротныя пазыкі. У 1892 існавала вучылішча для падлеткаў-дзяўчат, устаноўлены мед. пост (урач і фельчар), продаж медыка- ментаў з аплатай у сярэднім 10 кап. за рэцэпт. На выстаўцы ў Маскве (1882) вырабы ф-кі адзначаны сярэбраным ме- далём. Пасля 1939 рэканструявана. У Вял. Айч. вайну разбурана, у 1945—49 адноўлена, з 1968 выпускае цыгарэты вышэйшых гатункаў. У 1964—88 га- лаўное прадпрыемства вытв. аб'яднання тытунёвай прам-сці «Нёман». У 1990 аб’ём вытв-сці складаў 16,4 млн. штук папярос і цыгарэт. ГРОДЗЕНСКАЯ ЭКАНОМІЯ, феадаль- ная каралеўская (велікакняжацкая) гас- падарка ў ВКЛ у 16—18 ст. Створана ў 1589 у выніку пераўтварэння Гродзен- скага староства ў дзярж. маёнтак, пры- быткі ад якога ішлі на ўтрыманне караля (вял. князя), яго двара, дзярж. апарата, войска і інш. Мела асобнае адм.-гасп. кіраванне. Паводле інвентара 1783, скла- далася з «губерняў» (Яноўскай, Дамб- роўскай, Сакольскай, Крынкаўскай, Квасаўскай і Азёрскай), у склад якіх уваходзілі 49 ключоў. 24 фальваркі, 1 лентвойтаўства, 13 гарадоў і мястэчкаў, 368 вёсак і 5 пушчаў (Сакольска-Новага- родская, Перстунска-Пераломская, Стрыеўска-Берштаўская, Белавежская і Лужыцка-Аліцкая), эканомія мела 7294 валокі зямлі (больш за 155 тыс. га), 10 580 гаспадарак, насельніцтва 42 380 чал. 3 89,8% сял. гаспадарак амаль усе былі цяглыя і толькі некаторыя вольныя ад паншчыны. Жорсткая эксплуатацыя і дэспатызм адміністрацыі неаднаразова былі прычынай сял. хваляванняў, напр., у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. Надзвычайны Варшаўскі сойм 1662 прыняў спец. пастанову аб навя- дзенні парадку ў гаспадарцы. У прыват- насці, рэкамендавалася прыцягваць да суда і караць смерцю сялян эканоміі, вінаватых у забойствах шляхціцаў, напа- дак на касцёлы, цэрквы і шляхецкія два- ры. Але ўвогуле становішча сялян эка- номіі было лепшым, чым у магнацкіх і царк. уладаннях. У час антыфеад. вайны 1648 — 51, вайны Расіі з Рэччу Пас- палітай 1654—67, польска-шведскай 1655—60 і Паўночнай вайны 1700—21 эканомія панесла вял. страты. Значныя страты ў 1709—10 прычыніла эпідэмія чумы. У 2-й пал. 18 ст. гаспадарка ад- ноўлена, распачалі дзейнасць Гро- дзенскія каралеўскія мануфактуры. Укаранёны некаторыя прагрэсіўныя тэх- налогіі ў жывёлагадоўлі, садаводстве і інш. У выніку рэформ падскарбія ВКЛ і старосты гарадзенскага Х.Тызенгаўза ў 1770-я гады ў эканоміі ўведзены шарвар- кавая (20 дзён за год на гаспадарку) павіннасць і бярэма павознае, па- вялічаны грашовы і натуральны аброк. У гаспадарцы пабольшала колькасць бег- лых сялян і выпадкаў псавання маёмасці, вядомы таксама скаргі сялян эканоміі ў сувязі з рабаваннем іх гаспадарак акано- мамі, пададзеныя ў 1777 на імя караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Па- нятоўскага. У 1791—92 такія скаргі па- даваліся некалькімі вёскамі. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай 1795 уладанні эканоміі перададзены і часткова прада- дзены прыватным асобам. Літ.: Пнсцовая кннга Гродненской эко- номнв. Ч. 1—2. Внльна, 1881—82; Похн- л е в н ч Д.Л. Крестьяне Белорусснн н Лнт- вы в XVI—XVIII вв. Львов, 1957; Я г о ж . Крестьяне Белорусснн н Лнтвы во второй половнне XVIII в. Внльнюс, 1966. Якаў Мараш. ГРОДЗЕНСКІ БЕЛАРЎСКІ СЯ- ЛЯНСКІ З’ЕЗД 1918, Беларускі сялянскі зезд у Гродне, сход прадстаўнікоў сялянства Гродзен- скай іуб. 15—1612.1918. Скліканы пас- ля выдання Граматы Рады Бел. Нар. Рэспублікі ад 28.11.1918 аб неабходнасці стварэння бел. рад. Мелася на ўвазе, што на тэрыторыі, не занятай пасля дэнанса- цыі Брэсцкага міру 1918 бальшавікамі, будуць створаны бел. органы ўлады, каб такім чынам перашкодзіць імкненню ад- роджанай польскай дзяржавы захапіць зах. землі Беларусі, якія яшчэ заста- валіся пад герм. акупацыяй і фармальна ўваходзілі ў склад Літ. Рэспублікі. Стар- шынёй з'езда абраны нам. старшыні Ра- ды БНР А.Смоліч, нам. — А.Якубецкі. Парадак дня: аб паліт. становішчы, аб зямельнай справе, аб выплаце ваенных стратаў і дапамозе ахвярам вайны, аб
школыіай справе «Дзеля абароны пра воў бел. народу на яго родную зямлю і вольнае. нац. развіццё» з'езд вырашыў стварыць моцную арганізацыю ў вёсках і паветах, арганізаваць сельскія і валасныя камітэты, абраў Гродзенскую павятовую Раду. Дэлегаты пратэставалі супраць стварэння пад кіраўніцтвам ксяндзоў і пры згодзе герм акупацыйных улад па- рафіяльных к-таў, якія былі першымі ор- ганамі польскай дзяржаўнасці на зах. землях Беларусі Каб процістаяць узбр. польскім атрадам, якія займаліся ра- баўніцтвам у вёсках і мястэчках, з'езд даручыў валасным к-там арганізаваць міліцыю і запатрабаваць у немцаў зброю Прыняў рэзалюцыю, паводле якой зямля павінна была «адысці да працоўнага на- роду без выкупу» Пры валасных к-тах ствараліся зямельныя камісіі, якім нале- жала правесці вошс зямлі, клапаціцца аб гаспадарцы і засеве палёў 3 езд прыняў рэзалюцыю аб выплаце ваенных стратаў, выказаўся за ўдзел прадстаўнікоў Бела- русі ў мірнай канферэнцыі «дзеля абаро- ны права бел. народу і сплаты ваенных стратаў», прасіў Віленскую Бел Раду стварыць Цэнтральны Камітэт для дапа- могі пацярпелым ад вайны Валасныя к-ты павінны былі ўзяць на сябе школь- ныя справы. Прадугледжвалася, што вы- кладанне павінна весціся на бел. мове. 3 езд стварыў арганізацыйны к-т для склікання Краёвага бел. з езду Гродзенш- чыны, у яго склад увайшлі Ф.Данілюк, С Якавюк, А Басель, Якубецкі, А Саўчыц, Л Дзекуць-Малей, А Алексю- чанка, П.Якубецкі і Натусевіч. Арг- камітэт меў права кааптацыі. Меркава- лася, што краёвы бел. з езд Гродзеншчы- ны будзе скліканы 9.1.1919 у Гродне, аднак герм. ўлады, якія супрацоўнічалі з польскімі арг-цыямі, не дазволілі яго правесці. Літ: Луцкевіч А. Дзённік // По- лымя. 1991. № 4—5. Аштоль Сідарэвіч. ГРОДЗЕНСКІ ГІСТОРЫКА-АРХЕА- ЛАГІЧНЫ ЗАПАВЕДНІК. Створаны ў 1967 у І’родне Уключае Замкавую гару, якая займае трохвугольны пагорак на мысе, утвораным пры ўпадзенні р. Га- раднічанка ў Нёман. У 12—17 ст. тут існаваў Гродзенскі Стары замак, на паўн. рагу якога размяшчаўся Гродзенскі княжацкі палац (захавалася паўн. част- ка), у цэнтр частцы — Iродзенская Ніжняя царква, на яе месцы пасля па- жару пабудавана Гродзенская Верхняя царква. У 2-павярховым палацы Стафа- на Баторыя (пабудаваны ў 1580) раз- мяшчаецца Гродзенскі гісторыка-археа- лагічны музей ГРОДЗЕНСКІ ГІСТОРЫКА-АРХЕА- ЛАГІЧНЫ МУЗЕЙ Засн. ў 1920 па ініцыятыве археолага і краязнаўца Ю.Ядкоўскага. Адкрыты 9.12.1922. Пер- шапачатковы фонд вылучаўся археал., нумізматычнымі, дакументальнымі і мас- тацкімі калекцыямі дакументы 15—17 ст , творы выяўл мастаптва 17—19 ст., вырабы гродзенскіх каралеўскіх ману- фактур 18 ст У Вял Айч. вайну некато- рыя калекцыі запнулі ці разрабаваны У 1945 музей адноўлены Размяшчаецца ў Гродзенскім Старым замку і Гродзен- скім Новым замку. Пл. экспазіцыі 2380 м2, больш за 129 тыс. экспанатаў асн фонду (1994), у т.л. фонд старадру- каў і рэдкай кнігі (20 тыс экз.). Аддзе- лы гісторыі Гродзеншчыны, прыроды краю, мастацкі. У аддзеле гісторыі архе- ал. матэрыялы з раскопак Замкавай гары ў Гродне, Краснасельскіх неалітычных крэменездабыўных шахтаў, Турэйскага, Ваўкавыскага і Індурскага гарадзішчаў 11—13 ст., калекцыі манет 14—20 ст., 26 грашова-рэчавых скарбаў, узоры бел. скорапісу на пергаменце, «Хроніка Польшчы» М.Бельскага (1597), кара- леўскія і велікакняжацкія прывілеі, гра- маты, гравюра Гродна 1568, вырабы гродзенскіх рамеснікаў 17—18 ст., прад- меты, звязаныя з падзеямі паўстання 1863 — 64 на чале з К.Каліноўскім і В.Урублеўскім; прылады працы, рэчы побыту, адзенне сялян Гродзеншчыны 19 — пач. 20 ст.; царскія вароты 18 ст., зробленыя ў тэхніцы саломапляцення; гродзенскія падвойныя дываны. Экспа- нуюцца матэрыялы пра Ф.Багушэвіча, Я Купалу, М.Багдановіча, Цётку (А.Пашкевіч), Э.Ажэшка і А.Міцкевіча, заснавальніка бел. філалогіі Я.Ф.Карска- га. Адлюстраваны рэв. і нац.-вызв. рух у Зах. Беларусі; экспануюцца партрэты, рукапісы і творы зах -бел пісьменнікаў М Васілька, А.Іверса, П.Пестрака, В Таўлая, М.Танка, паказаны партыз рух, дзейнасць падп патрыят. арг-цый у Вял. Айч. вайну, вызваленне тэр. воб- ласці ў ходзе Бел. аперацыі 1944. У за- лах, прысвечаных развіццю гаспадаркі і культуры Гродзеншчыны, узоры прадук- цыі прам-сці, матэрыялы пра пісьменнікаў В.Быкава, Д.Бічэль-Загне таву, А Карпюка і інш У аддзеле прыро- ды экспанаты з расліннага і жывёльнага свету, карысныя выкапні краю. Мастацкі аддзел праводзіць выстаўкі выяўл. і дэка- ратыўна-прыкладнога мастацтва. Музей Гродзенскі гурток беларускай моладзі. 133 у. ГРОДЗЕНСКІ выдае зб «Краязнаўчыя запіскі» (з 1990) Філіялы: Дом-музен М Багда- новіча, Дом рамёстваў. Літ Музей і развіццё пстарычнага кра язнаўства Гродна, 1990. Валянціна Царук. ГРОДЗЕНСКІ ГУРТОК БЕЛА- РЎСКАЙ МОЛАДЗІ. Дзейнічаў у Грод- не з вер 1909 да вясны 1914 Ставіў за- дачу пашыраць веды пра Беларусь, яе гісторыю, культуру, мову, развіваць нац. свядомасць моладзі. Кіраўнікі: ксёндз Ф.Грынкевіч, са студз. 1912 К.Колышка, з восені 1913 А.Зянюк. У гурток ува ходзілі пераважна вучні мясц. школ, гімназій. Паводле ўзросту ўдзельнікаў падзяляўся на секцыі. Працаваў неле- гальна. Меў сувязі з газ »Наша ніва», суполкай гЗагляне сонца і ў наша акон- ца», бел кнігарняй у Вільні, Беларускім навукова-літаратурным гуртком сту- дэнтаў С.-Пецярбургскага ун-та, гро- дзенскім Польскім гуртком самаадука- цыі. Члены гуртка вялі перапіску з І.Луцкевічам, В.Ластоўскім, А Уласавым і інш., збіралі бібліятэку бел. выданняў, распаўсюджвалі іх сярод насельніцтва Яны наладжвалі вечарыны, на якіх за- слухоўваліся рэфераты («Беларусы і іх нацыянальнае адраджэнне», «Адгалосак душы беларускага народа ў яго песнях, казках і легендах», пра творчасць Ф.Ба- гушэвіча, пра адносіны беларусаў з су- седзямі-славянамі і інш ) Абмяр- коўваліся творы бел. пісьменнікаў, дэк- ламаваліся вершы Выступаў струнны аркестр, вакальныя дуэты, хор гуртка, ставілі спектаклі «Па рэвізіі» М.Крапіўніцкага (19 2.1910). «Модны шляхцюк» К Каганца (люты 1911, пры сутнічаў запрошаны з Вільні І.Лункевіч), «Міхалка» Далецкіх, «Варажба цыганкі» (люты 1913), паказвалі сцэнічныя аб- разкі для дзяцей. Для малодшай секцыі гуртка праводзіліся заняткі па бел. мове
134 1 ГРОДЗЕНСКІ І'ўрткоўцы займаліся літаратурнай твор- часцю [Л.Сівіцкая (З.Верас), Я.Лявіцкі, Колышка і інш.], выдалі на шапірографе літаратурны альманах «Колас белару- скай нівы» (1913). Пазней удзельнічалі ў рабоце пецярбургскіх гурткоў студэнтаў- беларусаў (А.Бычкоўскі, Зянюк, К.Пуш- карэвіч, Лявіцкі, А.Аляксюк), у творчай- дзейнасці тэатра І.Буйніцкага (З.Абра- мовіч), у бел. грамадска-паліт. і культ. руху (Я.Чарапук, Аляксюк, Сівіцкая, Бычкоўскі, Зянюк, Я.Натусевіч, С.Дзя- дзевіч), у навукова-пед. і літаратурным жыцці СССР (К.Пушкарэвіч) і БССР (У.Чаржынскі). Літ.: Ян з-пад Ласосны.. Гора- дзенскі Беларускі гурток 1913 г.: (Успамі- ны) / / Крывіч. 1924. № 1 (7); Л.С.-Ш. Ус- паміны аб «Горадзенскім гуртку беларус- кай моладзі» / / Студэнская думка- 1925. № 3(4) — 4(5); В е р а с 3. Гродзенскі гур- ток беларускай моладзі / / Беларускі ка- ляндар, 1981. Беласток, 1981; Яе ж. Гародзенскі гурток: 3 успамінаў / / Мала- досць. 1972. № 10; П я т к е в і ч А. 3 кагор- ты пачынальнікаў / / Краю мой — Нёман: Гродзеншчына літаратурная. Мн., 1986. Алмссей Пяткевіч. ГРОДЗЕНСКІ ГУСАРСКІ ПОЛК, 1) назва Клясціцкага гусарскага палка ў 1806—24. 2) Вайсковая часць у расійскай арміі ў 1824—1918. Сфарміраваны паводле ўказа Аляксандра I ад 19.2.1824 з ураджэнцаў Польшчы, Літвы і Беларусі як лейб-гвардзейскі полк для аховы цэсарэвіча Канстанціна Паўлавіча. 3 кастр. 1824 дыслацыра- ваўся ў Варшаве, у 1825—29 уваходзіў у зводную гвардзейскую кав. дывізію Літоўскага Асобнага корпуса. У гэты час на штандары палка, а таксама на га- лаўным уборы вайскоўцаў змяшчалася сярэбраная выява двухгаловага арла, на грудзях якога быў адлюстраваны шчыт з відарысам «Пагоні». 3 1832 полк зна- ходзіўся на ваен. пасяленні ў Наўгародскай губ., з 1878 зноў размяш- чаўся ў Варшаве. Полк выкарысгоўваўся царызмам для задушэння паўстання 1830—31 і паўстання 1863—64 у Поль- шчы, на Беларусі і ў Літве. Удзельнічаў у Крымскай вайне 1853—56 (на бал- тыйскім тэатры ваен. дзеянняў). У час руска-турэцкай вайны 1877—78 у скла- дзе Дунайскай арміі ўдзельнічаў у пера- ходзе праз Балканы, баях пад Плеўнай, Горным, Дубняком. 23.12.1877 першым увайшоў у вызваленую Сафію, змагаўся пад Філіпопалем (Плоўдзівам), Адрыя- нопалем і інш. Сярод камандзіраў палка былі генералы К.Г.Штрантман (1824— 31), А.А.Эсен (1831—37), Дз.Р.Баг- раціён-Імерэцінскі (1837—45), А.І.Брэ- верн (1845—48), Р.Б.Берг (1848—51), Р.В.Адэркас (1851—56), М.А.Красна- куцкі (1856—63), Д.А.Тацішчаў (1863— 65), А.В.Алсуфеў (1865 — 72), А.П.Бальмэн (1872—75), прынц Альберт Саксен-Альтэнбургскі, герцаг саксонскі (1875—81), О.В.Вольф (1881—84) і інш. У спісах палка ў розны час значыліся імператары Аляксандр II, Аляксандр III, Мікалай II, вял. князі Аляксандр Аляк- сандравіч, Мікалай Аляксандравіч, Кан- станцін Мікалаевіч, Дзмітрый Кан- станцінавіч. У палку служылі дзекабрыст М.С.Лунін, рус. паэт М.Ю.Лермантаў, лінгвіст, перакладчык і жывапісец М.А.Краснакуцкі, скульптар і карыкату- рыст М.М.Цэйдлер і інш. Пасля Кастр. рэвалюцыі полк расфарміраваны. Літ.: Тальма А. Лейб-гварднн улан- скнй его велвчества полк в кампанню 1877—8 гг. Варшава, 1880; Е л е ц Ю.Л. Нс- торня лейб-гварднн Гродненского гусарско- го полка. Т. 1—2. Спб., 1890—97. Віктар Швед. ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІ- ВЕРСІТЭТ імя Янкі Купалы. Засн. ў Гродне ў 1978 на базе Гродзен- скага пед. ін-та ў складзе ф-таў: матэма- тычнага, фізічнага, гістарычнага, філал., правазнаўства. Пазней адкрыты біялагічны (1984), педагогікі і методыкі пач. навучання (1985), фіз. культуры (1989), інжынерны (1990) і інш. ф-ты. Імя Купалы прысвоена ў 1988. Гістарычны ф-т першапачаткова меў 3 кафедры: гісторыі СССР, гісторыі БССР, усеагульнай гісторыі. У 1983 адбыўся першы выпуск студэнтаў. На ф-це пра- цавалі дактары гіст. навук М.А.Ткачоў, Я.Н.Мараш, Б.М.Фіх. У 1992/93 на ф-це 4 кафедры: гісторыі Беларусі, гісторыі слав. дзяржаў, усеагульнай гісторыі, ра- мана-германскай філалогіі. На іх працу- юць 5 дактароў навук і прафесараў, 30 кандыдатаў навук і дацэнтаў. Выклад- чыкі ф-та вядуць даследаванні па розных кірунках гіст. навукі: партыз. рух у Вял. Айч. вайну і нац. адносіны ў Беларусі (П.М.Кобрынец), дзейнасць прафсаю- заў, гіст. краязнаўства (І.П.Крэнь), рус. гістарыяграфія на пач. 20 ст., метада- логія гісторыі (А.М.Нечухрын), бел.- польскія ўзаемаадносіны ў 19 — пач. 20 ст. (В.М.Чарапіца), гісторыя паліт. пар- тый, развіццё нар. адукацыі на Беларусі ў сав. перыяд (М.В.Жарскі) і інш. Пад- рыхтоўка студэнтаў па спецыяльнасцях: гісторыя; гісторыя і замежная мова. У 1994/95 навуч. г. ун-т меў ф-ты: гісторыі і культуры, філалагічны, матэ- матычны, фізіка-тэхнічны, біялогіі і эка- логіі, права і эканомікі, псіхалогіі і педа- гогікі, фіз. культуры, замежных моў, гу- манітарны; каля 8 тыс. студэнтаў; 50 кафедраў, на якіх працавала больш за 400 навукова-пед. работнікаў, у т.л. 50 дактароў і прафесараў, 374 кандыдаты навук і дацэнты. Навукоўцы ун-та падт- рымліваюць кантакты з ун-тамі Варша- вы, Кракава (Польшча), Іены (Гер- манія). Дзейнічаюць літ. аб яднанне «Наднёманскія галасы», драм. студыя. 3 1986 выдаецца шматтыражная газ. «Гродзенскі універсітэт». У 1991 створа- ны выдавецкі цэнтр. Валерый Чарапіца ГРОДЗЕНСКІ ЕЗУІЦКІ КАЛЁГІУМ, сярэдняя навуч. ўстанова класічнага ты- пу каталіцкага манашскага ордэна езуітаў. Дзейнічаў у г. Г’родна ў 1625— 1773. Спроба стварэння арганізацыі езуітаў на Гродзеншчыне належала ка- ралю Стафану Баторыю, які ў 1585 па- дараваў езуітам маёнтак Кундзін і 10 тыс. злотых, аднак смерць (1586) пераш- кодзіла здзейсніць яго планы. У 1622 дзякуючы фундацыі старосты С.Касадуб- скага. які ахвяраваў манахам ордэна в. Сухая Баля, была створана рэзідэнцыя «Таварыства Ісуса». У 1664 гродзенскі пробашч Ф.Д.Ісакоўскі падараваў ордэ- ну маёнтак Свіслач і пабудаваў касцёл. Пазней зямельныя ўладанні езуітаў па- вялічваліся за кошт падараванняў буй- ных феадалаў. Мечнік ВКЛ X. Халецкі аддаў у поўную ўласнасць езуітам маён- так Гаростаў і фальварак Калбасіна, член ордэна Е.Дзевялтоўскі перадаў ма- ёнтак Шупеня. Да 1773 ва ўладанні гродзенскіх езуітаў было 7 фальваркаў і 25 вёсак, у якіх налічвалася 240 ся- лянскіх і баярскіх дымоў. К а л е г і у м уваходзіў у комплекс Гродзенскага кляштара езуітаў. Складаўся з 2 аддзя- ленняў: малодшага. якое мела 5 класаў (апошні — 2-гадовы), і старэйшага, разлічанага на 3 гады. У калегіуме вы- кладалі «сем вольных мастацтваў» (гра- матыку, рыторыку, дыялектыку, арыф- метыку, геаметрыю, астраномію, музы- ку) і багаслоўе, а таксама лац. і грэч. мовы. Звесткі па л-ры, гісторыі і геаг- рафіі даваліся ў курсах граматыкі і рыто- рыкі. На старэйшым аддэяленні асн. ўвага аддавалася вывучэнню філасофіі. На вучобу прымаліся найб. здольныя дзеці шляхты і гараджан незалежна ад хрысціянскага веравызнання і матэры- яльнага становішча, навучанне было бяс- платным. У 1684, 1701 і асабліва інтэнсіўна ў 1744—52 і 1766—73 ка- легіум рыхтаваў кадры для ордэна. У ка- легіуме працавалі педагогі С.Пузына, М.Калакоўскі, А.Хладоўскі, Я.Бельскі, Ф.Касажэўскі, Я.Рушэўскі. Ф.Нарвойш і інш. Выхаванцам калегіума быў бел. ас- траном і асветнік М.Пачобут-Адляніцкі, тут ён у 1745 уступіў у ордэн езуітаў. 3 1667/68 навуч. г. ў калегіуме працавалі толькі настаўнікі, якія мелі вучонае зван- не прафесара. У 1772/73 навуч. г. ў ка- легіуме было 37 езуітаў, з іх 15 былі айцамі, 2 — настаўнікамі пач. школ, 11 братоў і 9 схаластаў, у гэты час тут пра- цавала 6 педагогаў-прафесараў. Пры ка- легіуме існавала аптэка (засн. ў 1687. першы аптэкар — І.ІІішкевіч), медыка- менты для якой ў 2-й пал. 18 ст. закуп- лялі ў Вільні, Круляўцы і інш., бібліятэка (у 1773 налічвала 2373 кнігі на лац.. ням., італьян., польск., грэч. і рус. мо- вах), яна мела вял. колькасць паэтыч- ных, філас. (гл. Гродзенскія філасофскія рукапісы) і тэалагічных рукапісаў. У 1707 адкрыта музычная бурса, пры якой дзейнічала капэла. У 1773 у яе ўласнасці былі 63 муз. інструменты. Калегіум адыг- раў вял. ролю ва ўмацаванні аўтарытэту і пазіцый каталіцкай царквы ў зах. рэгі- ёнах Беларусі, яго дзейнасць спрыяла развіццю і зацвярджэнню еўрап. сістэмы адукацыі на Гродзеншчыне. Тамара Блінова. ГРОДЗЕНСКІ КАДЭЦКІ КОРПУС, Гродзенская вайсковая
ш к о л а , Гродзенская ка- дэцкая школа. Дзейнічаў у Гродне ў 1774 — 76. Засн. А.Тызен- гаўзам. У 1774 было 17, у 1775 — 23 вы- хаванцы. Навучанне і выхаванне пра- водзілі 7 асоб на чале з вайсковым інжынерам Ф.К.Фроліхам (магчыма, ураджэнец Саксоніі). Выкладаліся арыфметыка, алгебра, геаметрыя, ням. мова, страявая падрыхтоўка, фехтаванне і інш. У 1800—07 у Гродне існавала ад- дзяленне 1-га Кадэцкага корпуса ў Пе- цярбургу (гл. ў арт. Шклоўскае шляхет- нае вучылішча) Валерый Касмылёў. ГРОДЗЕНСКІ КЛЯШТАР БЕР- НАРДЗІНЦАЎ. Пабўдаваны ў 1595— 1618 у Гродне на зямлі, ахвяраванай ор- дэну бернардзінцаў Аляксандрам Ягелон- чыкам у 1494, у 1586 фундацыя пацверджана С.Баторыем. У 1595 па просьбе ксяндза Гродзенскага фарнага касцёла Ф.Канапацкага бернардзінцы прынялі фундацыю і пасяліліся на зямлі каля касцёла св. Крыжа, ахвяраванай ордэну Г.Друцкай-Сакалінскай. У 1596 Я.Тарасевіч ахвяраваў бернардзінцам зямлю побач, пасля чаго фундацыя была прынята генералам ордэна і зацверджана каралём. У 1602 закладзены касцёл Зна- ходкі св. Крыжа, які быў пабудаваны ў 1615—17 на сродкі Жыгімонта III Вазы, Л.Сапегі, Е.Валовіча і інш., інтэр'ер аз- доблены на сродкі Масальскіх, у 1618 ас- вячоны віленскім біскупам Я.Валовічам. Касцёл (3-нефавая базіліка з паў- цыркульнай апсідай, архітэктура спалу- чае элементы готыкі і ранняга барока), 2-павярховы жылы корпус (прыбудава- ны з паўд. боку касцёла, планіроўка га- лерэйная), 4-ярусная вежа-званіца ўтвараюць прамавугольны замкнёны двор У 1622 у кляштары часова праца- валі віленскія курсы. Да 1637 быў у складзе польскай правшцыі ордэна бер нардзінцаў, потым у яго малапольскай правінцыі, у 1733 увайшоў у літоўскую правінцыю. У 1656 комплекс пацярпеў ад пажару ў час вайпы Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 67. У 1682 у перабу- даваным будынку жыло 30 манахаў. Бернардзінцы выконвалі пастырскую апеку над кляштарамі бернардзінак і брыгігак, дзе былі капеланамі і ду- хоўнікамі У 17 —18 ст. у кляшгары збіраліся часам павятовыя сеймікі. У пач. 19 ст. пры кляштары працавала прыват- ная пач. школа. У 1677 з Нясвіжа ў Гродна пераведзены філас. курсы. Фун- кцыі першага лектара выконваў Амб- розій Раскаховіус, другім лектарам быў Яўстахій Лаўрыновіч. У 1813 на курсах было 13 клерыкаў. У 1853 кляштар за- чынены, касцёл стаў прыходскім, у ім вянчалася Э.Ажэшка. У 1990 будынкі кляштара всрнуты рымска-каталіцкай царкве, дзе размясцілася Вышэншая рымска-каталіцкая духоўная семінарыя. Людміла Карнілава ГРОДЗЕНСКІ КЛЯШТАР БРЫГІТАК Засн. ў Гродне ў 1630-я гады для мана- шак ордэна брыгітак і брыгітан мар- шалкам ВКЛ К.Весялоўскім і яго жонкай А.М.Сабескай. Першай ігуменняй у 1640 была люблінская ваяводзінка Г.Сабеская. У 1642 пачалося будаўніцтва касцёла, які атрымаў назву Звеставання Дзевы Марыі і ў 1651 асвячоны віленскім біскупам Е.Тышкевічам. У касцёле за- хоўваліся рэліквіі св. Клімента (за- ступніка горада). Да касцёла прылягаў прамавугольны ў плане жылы корпус. Кляштарны комплекс пабудаваны ў стылі ранняга барока, уключаў таксама гасп. будынкі, драўляны лямус, званіцу, быў абнесены мураванай агароджай з 4 брамамі і шасціграннымі вежамі па вуг- лах. У кляштар прымалі дзяўчат са шля- Гродзенскі кляштар бернардзінцаў. Гродзенскі кляштар бернардзінцаў. Інтэр’ер касцёла. 135 г ГРОДЗЕНСКІ хецкіх і магнацкіх сем’яў. Звычайна тут жыло 20—30 манашак (у 1745—31). Ду- хоўнікамі былі ксяндзы-бернардзінцы. У 1752 брыгіткі адмовіліся ад іх паслуг (правінцыял бернардзінцаў замяніў ду- хоўніка без згоды манашак), таму да 1759 духоўнікамі былі дамініканцы, кар- меліты, езуіты. Галоўныя храмавыя свя- ты: Звеставанне Дзевы Марыі, святых Кацярыны, Клімента, Аўгусціна і
136 ГРОДЗЕНСКІ Брыгіты, апостала Пятра. У 1684 віленская друкарня францысканцаў спе- цыяльна для манашак кляштара надру- кавала дапаможнік з малітвамі і апісаннем правядзення богаслужэнняў А Сабеская адпісала кляштару мяст Крамянша, фальваркі Князева, Марты- наўшчына. Вузлаўцы, Шылавічы, За- двор е, Рагозніца, пакінула спец капітал на шпіталь пры кляштары для 6 старых жанчын. 3 канца 18 ст. ў кляштары вы- хоўвалі дзяўчатак-сірот са шляхецкіх сем'яў. Кожны год кляштар водным шля- хам адпраўляў у Крулявец збожжа, а ад- туль прывозіў для горада і наваколля соль, жалеза, посуд. У 1842 расійскія ўлады закрылі кляштар. У яго памяш- канні пасялілі манашак з зачыненых кляштараў бенедыкцінак у Нясвіжы, брыптак у Луцку, дамініканак у Наваг- рудку. У канцы 19 ст. іх было 5. У 1908 кляштар перададзены ордэну Святой сям і з Назарэта. Пасля вайны ў будын- ках размяшчаліся мед. ўстаноы У 1990 касцёл перададзены вернікам рымска- каталіцкай царквы, 2.6.1992 яго асвяціў арцыбіскуп Т.Кандрусевіч. Людміла Карнілава. ГРОДЗЕНСКІ КЛЯШТАР ЕЗУІТАЎ. Пачаў фарміравацца пасля 1622 у цэнт- ры Гродна, на ўсх. баку Старога рынку. У комплекс уваходзілі касцёл, стары і новы будынкі Гродзенскага езуіцкага ка- легіума, 6-ка, аптэка, друкарня, жылыя і гасп пабудовы. Першы езуіцкі «кас- цельчык» Пятра і Паўла пабудаваны з дрэва (існаваў да 1700). Буд-ва езуіцкай рэзідэнцыі пачалося пасля 1664, мурава- нага касцёла — у 1678 (фундатары С і К. Лозы). Першае набажэнства ў касцёле адбылося ў 1700. У 1725 на вежу-званіцу касцёла перанесены з вежы калегіума гадзіннік, які выконваў ролю гарадскога. Гродзенскі кляштар езуітаў. Інтэр'ер касцёла. Гродзенскі кляштар езуітау. Фрагмент га- лоўнага алтара ў касцёле. Стары калегіум будавалі ў 1677—83, но- вы — у 1691 —1744 У 1709 на набытым у магістрата пляцы езуіты збудавалі 1-павярховы аптэкарскі дом Касцёл (з 1788 наз. фарны) — 3-нефавая крыжо- ва-купальная базіліка (выш. 53,6 м). Ка- ваныя жалезныя дзверы гал. ўвахода зроблены кавалём Я.Біршам (1744). Плітачная падлога выкладзена «шведскім» (гатляндскім) каменем. Гал. драўляны алтар (выш. 21 м) зроблены ў 1736 у стылі позняга барока Яскравым маст.-дэкар элементам інтэрера з'яўляюцца ўпрыгожаны высокім бал- дахінам амбон і спавядальні (частка з іх зроблена майстрам І.Мейфельтам у 1768), выкананыя ў стылі ракако. Высо- камастацкі інтэр ер касцела, аздоблены фрэскамі, дапаўняюць помнік А.Тызен- гаўзу (пач. 20 ст.; скульптар Т.Дукас), мемар. дошка праф. Ягелонскага ун-та З.Урублеўскаму (1845—88). шматлікія творы дэкар.-прыкладнога мастацтва. Касцёл дзейнічае. Захаваліся будынкі аптэкі, калегіумаў, бурсы, трапезнай, б-кі, майстэрні, стайні, вазоўні і інш. ГРОДЗЕНСКІ КНЯЖАЦКІ ПАЛАЦ, помнік архітэктуры 12 ст. Размяшчаўся на тэр. Гродэенскага Старога замка, на паўд. рагу б. дзядзінца. Захавалася паўн. частка палаца Даследаваў у 1932—33 Ю Ядкоўскі Палац, відаць, быў двухпа вярховы, меў драўляныя перакрыцці на бэльках Сцены зроблены з плінфы ў роўнаслаёвай тэхніцы, на тарцах плінфаў еснь знакі. Знадворку ў сцены былі ўмураваны рады амаль неапрацава- ных камянёў Падмурак таўшчынёй 35— 40 см складзены з аднаго рада камянёў і праслойкі бітай плінфы і вапны пад ім, быў упушчаны ў культ. пласт 11 —12 ст. Пры раскопках выяўлена паўн. сцяна даўжынёй 9,7 м, вышынёй да 2 м, пася- рэдзіне яе захаваўся дзвярны праём шы- рынёй 1,6 м Знойдзены паліваныя пліткі ад падлоп 12 ст (у т.л. фігурныя), злікі аплаўленага свінцу (відаць, ад лістоў пакрыцця даху), шматлікія побытавыя рэчы У канцы 14 — пач. 15 ст. да пала- ца быў прыбудаваны ганак (на брусковай цэгле прасочаны некалькі метак). У 16 ст. пры будаўніцтве Старога замка буды- нак быў разбураны. Ядкоўскі і інш. дас- ледчыкі 1930-х гадоў лічылі знойдзеную пабудову рэшткамі княжацкага палаца, а М.М.Варонін — рэшткамі абарончай ве- жы. Даследаванні П.А.Рапапорта і А А Трусава ў 1981 пацвердзілі мерка- ванне Ядкоўскага Яны выказалі таксама думку, што палац мог выконваць і аба рончую функцыю ў канцы 14 — пач 16 ст., калі стаў часткай мураванага замка, пабудаванага Вітаўтам. пра што сведчаць знаходкі ў памяшканнях палаца камен- ных гарматных ядраў Літ. Раппопорт П.А. Русская архнтектура X—XIII вв. Л., 1982; Тру- с о в О . А . Памятннкн монументального зодчества Белорусснн XI—XVII вв. Мн., 1988. Алег Трусаў. ГРОДЗЕНСКІ МАНАСТЫР БА- ЗЫЛЬЯНАК, Гродзенскі жа- ночы манастыр Раства Багародзіцы Засн. ў 1633 як уніяцкі пры 6 правасл- Прачысценскай царкве. Пабудаваны майстрамі гродзен- скай арх. школы. У 1642 уніяцкі мітрапаліт А Сялява загадаў перадаць базыльянкам *на вечныя часы пляцы, якія пустуюць, незаселеныя, ляжаць на- права ад Прачысценскай царквы і на за- хад ад яе, аж да каралеўскага замка». У 1647 пажар вынішчыў значную частку горада, а разам з ёй і Прачысценскую царкву. Пазней базыльянкі пабудавалі тут драўляны храм Раства Багародзіцы і жылыя памяшканні. У 1720 манастыр зноў знішчаны пажарам. У гэтым жа годзе пачалося буд-ва мураванай царквы і жылых памяшканняў пад кіраўніцтвам архітэктара Іосіфа Фантаны 111 на сродкі уніяцкага мітрапаліта Л.Кішкі Нягледзя- чы на пашкоджанні ад пажару 1754, буд-ва было закончана, і ў 1756 мана- стыр асвячоны. Пасля скасавання Брэсц- кай уніі 1596 Полацкім царкоўным сабо- рам 1839 манастыр у 1843 пераўтвораны
137 ГРОДЗЕНСКІ ў праваслаўны. У 1848 на добраахвотныя ахвяраванні адрамантавана царква, у якон новы іканастас размяшчаўся ва ўсх. частцы храма. а ўваход зроблены ў б ал- тарнай (зах.) частцы. У 1860-я г. прыбу- давана «цёплая царква» св. Сергія Рада- нежскага. У 1891 у зах. частцы мана- стырскага комплексу пабудаваны 2 павярховы гасп корпус У 1-ю сусв. вайну царква Раства Багародзіцы паш- коджана. Манастыр дзейнічаў да 1960. Манашкі былі выселены ў Жыровічы Да 1977 у будынках комплексу знаходзіліся розныя ўстановы У 1977—92 у адрэ- стаўрыраваных памяшканнях размяш- чаўся Бел. дзярж. музей гісторыі рэлігіі. У чэрв. 1992 сваю дзейнасць аднавіў Свята Раства-Багародзіцкі жаночы пра- васл. манастыр. Людміла Картлава ГРОДЗЕНСКІ МАНЕТНЫ ДВОР Лічьшца, што ў Гродне выпускаліся тра- які (1706) і шасціграшовікі (1706—07) На аверсе мапет выява караля Рэчы Пас- палітай Аўіуста II [1697—1706, 1709— 33], на рэверсе — радавы герб »Вага» падскарбія вял. літ ў 1703—09 Л.Пацея і яго ініцыялы ЬР. У скарбах на тэр. Бе ларусі гэтыя манеты не выяўлены. Ёсць ускосныя звесткі, што яны вырабляліся ў Саксоніі, дзе дэтранізаваны ў Рэчы Пас- палітай Аўгуст II заставаўся курфюрстам пад імем Фрыдрыха Аўгуста 1. У час праўлення Станіслава Аўгуста [1764— 95[ была зроблена спроба арганізаваць выраб манет у Гродне 16 7.1768 Скарбо- вая камісія ВКЛ прыняла да разгляду праект пабудовы манетнага двара у Гродне, ажыццяўленне якога было дару- чана адміністратару Кракаўскага і Вар шаўскага манетных двароў П М фон Гарцэнбергу Садагурскаму Але 10.12 1768 камісія перагледзела сваё ра шэнне і 11.1 1769 скасавала яго. 3 Г.м.д. таксама традыцыйна звязваюць выпуск талера 1793 Таргавіцкай канфедэрацыі, але дакументальна гэта не пацверджана Літ Каіконікі Т. Тупас Іаі шопеіу роіікіе; 3 «'уіі Кгакб»'. 1981. Е і 1 і р о № К Меппісгіуо ЗУіеІкіево Кгі^Ся'а 1ліе»-8кіево (XV—XVIII ».) // Ріепіатіг і шеппісіжо ІАііеІкіе^о Кгіслгіма ІЛея'ккіеко. Віаіуяіок, 1987. Іван Сінчук ГРОДЗЕНСКІ ПАВЁТ. Існаваў на Бела- русі ў 15 — 1-й пал. 20 ст Цэнтр — г Гродна. Утвораны пасля Гарадзельскай уніі 1413 на тэр. Гарадзенскага княства ў складзе Трокскага ваяв ВКЛ. Межы павета ўдакладняліся ў час адм.-тэр. рэ- формы 1565—66. У 2-й пал. 16 ст. ў па веце 27 валасцей. У канцы 16 ст Мас- Л здзея ГАРАДЗЕНСКІ ПАВЕТ У КАНЦЫ XVI ст Б’вржніш Аўгустау Васілысау Заблудаў Астрына о Лычнаеа Но»я ДворР^ «оошть. невічы _ Л*н>іа Герасімовічы О Со Новы Двор Сярзя Канява ОГ^ Дубічы Лералом С.П.Ц..НО Марнаегчыфсвяцк 9 • Я/Ожа ТГіПСк О^О РусОть К ПеА»В6аЛогяЛОо | Пг.. „ Ф Чашчэвічы Верцятшм Пьцхі г Губінна^ Г алавачзвічы Бершты^ Русота | Д С Т В А і Багенгчы - . . • » • Азбры Пыро Дзебраво Сідра МюьуоёКк^^ ЦзчмрёовоО II I Л,.ша ОЧароёью Р1'*3 I // \ • • >/»« МоямыХ п‘ндўр , ^„„ы.Луняа .0 Зэмеі 6> О 1 Д Адзльск і х-», , л Саколка „ « \\> • ~ * О С Т\ в'“"еі"'“адляО „ | .'ЧВоўпа Пвсм| । • Суеа,'^''\ ° ' 'Стру^ыо Валатынь г о4. © , О Налеснва \Рэпря . ° I , \к \Мал-Берастаеіца/ ^оРудооа * Бераставіца/ Кузніца С 'ірубніуп • ° Пірошні О Крынкі 'Снрабляхі * Рось Чырвонае О Вехатніцо О Шылаеічь Грыцнеегчы О | V / Крамяніца , о к інснупічы Мсшбогаі Нлепачы Свіслач Вердалічы О Занні ВАЎКАВЬІЙСК о"“ Ясенавіца Лапеніца О РудзевЫы О ----------- -----------------------------53о язбодзічы О Верабева Падароск О ?Ы Н С К 1 П А В Е Т НАСЕЛЕНЫЯ ПУННТЫ паводле адміністрацыйнага значзння Цзн_т[>ы паветаў О Цэнтры буйнейшых уладанняў (валасцей) О Іншыя населеныя пуннты паводле тыпу паселішча ГАРОДНЯ Гарады Свяцк Мястэчні Васілешчы Вбсні паводле прыналежнасці • Дзяржаўная ўласнасць О Шляхецная ўласкасць О Уласнасць праваслаўнай царквы Д Замкі ў населеных пуннтах МЕЖЫ — Наралеўства Польснага —. . —- ваяводстваў — — паветаў *—1 •—« Сучасныя граніцы дзяржаў — Найважнейшыя дарогі Лічбай 1 пазначана тэрыторыя Слонімскага павета. лічбай Ц — Берасцейснага ваяводства Лічбамі на карце пазначаны весні А-1 I Нодзева, 2. Лойні, 3 Растаўляны; А-2 4 Жыдонля- Б-2 5 Бобынічы.6 Саеолісні,7 Нараневічы,В Баранаеа^ 0 Сеіслач, Ю.Вял Сцяпанавічы, НДзяцелавічы Аўтар нарты М.Ф Спірыдонаў
138 ГРОДЗЕНСКІ тоўская і Ражанкоўская вол. адышлі да Лідскага пав. У 17 ст. плошча павета складала 11 505 км2. За часы вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 і шведска- польскай вайны 1656—58 моцна зруйна- ваны. У 15—18 ст. у павеце старосты А.Гальшанскі, Я.Забярэзінскі, Ю.Ра- дзівіл, А.Хадкевіч, А.Валовіч, Л.Сапега, К.Храптовіч, А.Тызенгаўз і інш. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Гродзенскага ваяв., пасля 3-га (1795) зах. частка павета адышла да Прусіі, усходняя (з г. Гродна) — да Расійскай імперыі ў складзе Слонімскай, Літоўскай [з 12(23).7.1797], Гродзен- скай [з 9(21).9.1801 ] губ. У 1897 плошча павета 3770 кв. вёрст, 206 770 жыхароў; насялялі беларусы (праваслаўныя і ка- толікі), палякі, яўрэі, літоўцы, немцы, татары, рускія. У 1886—1912 у складзе павета 21 вол.: Азёрская (Язёрская), Ба- гародзіцкая, Берштаўская, Верцялішкаў- ская, Воўпаўская, Вялікабераставіцкая, Галынская, Гожская, Горніцкая, Гудзе- віцкая, Дубнаўская, Жыдамлянская, Індурская, Каменская, Крынкаўская, Ла- шанская, Лунненская, Малабера- ставіцкая, Мастоўская, Сабалянская, Скідзельская; 1 горад (Гродна); 11 мяс- тэчак: Азёры, Воля, Воўпа, Вял. Бера- ставіца, Друскенікі, Індура, Каменка, Крынкі, Лунна, Масты, Скідзель; 955 вё- сак, пасёлкаў, фальваркаў і інш.; 52 цар- квы, 14 касцёлаў, Юсінагог, I мячэць. У час 1-й сусв. вайны ў жн. 1915 акупіраваны ням., у крас. 1919 польск. войскамі, у ліп. 1920 заняты войскамі Чырв. Арміі, устаноўлена сав. ўлада, створаны рэўкомы. Да ліп. 1920 далуча- на да павета Парэцкая вол. Пінскага пав., 12.7.1920 павет адышоў да Літвы, у вер. 1920 захоплены польск. войскамі. У 1920 у Г.п. 159 985 жыхароў. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 адышоў да Польшчы, з 4.2.1921 у складзе Бела- стоцкага ваяв. У 1927 плошча павета 4743 км2, 22 гміны, 4 гарады (Гродна, Друскенікі, Індура, Скідзель). У пач. 2-й сусв. вайны Г.п., як і ўся Зах. Беларусь, па дамоўленасці ўрадаў СССР і Германіі заняты войскамі Чырвонай Арміі. У ліст. 1939 павет у складзе БССР, з 4.12.1939 у Беластоцкай вобл. Скасаваны 15.1.1940, на тэр. павета ўтвораны Гро- дзенскі раён; асобныя яго часткі далуча- ны да інш. раёнаў. Літ.: Волоств н важнейшне селення Ев- ропейской Росснн. вып. 5. Спб., 1886; Л ю - бавсквй М.К. Областное деленне н местное управленне Лнтовско-Русского го- сударства ко временв нздання первого Лн- товского статута: Нст. очеркн. [М., 1892]; Адмнннстратнвно-террнторнальное устрой- ство БССР: Справ. Т. 1. Мн., 1985; I акц Ьо »5 кі I. РочуіаІ Сгойгіегізкі ». XVI / / Ртасе кошіар АНазіі Ьіаіоту- сгпе^о Роізкі. Кгакоч', 1935. 2. 3. Мікалай Камінскі. Валерый Шаблюк. ГРОДЗЕНСКІ ПАДПОЛЬНЫ КАМІТЭТ РКП(б) у гады гра- мадзянскай вайны. Дзейнічаў з ліп. 1918 да студз. 1919 у час акупацыі Гродзеншчыны войскамі Германіі. Стар- шыня В.А.Багуцкі. Узначальваў падп. арг-цыі Гродна і Гродзенскага пав. (102 камуністы). Выпускаў газ. «Набат» і лістоўкі, праводзіў паліт. работу сярод насельніцтва і герм. салдат. Пад яго кіраўніцтвам створаны баявыя дружыны ў мяст. Крынкі (150 чал.), Араны-Па- рэчча (больш за 100 чал.). Меў сувязь з ЦК РКП(б), Паўн.-Зах. абл. к-там РКП(б), бальшавіцкімі арг-цыямі Мінска і Вільні, Кампартыі Літвы і Зах. Бела- русі. ГРОДЗЕНСКІ ПЕРАСЫЛАЧНЫ ПУНКТ НЕЛЕГАЛЬНАЙ ПАЛІ- ТЫЧНАЙ ЛІТАРАТЎРЫ. Дзейнічаў нелегальна ў 1909—12, быў адным з найважнейшых пунктаў перасылкі неле- гальнай парт. л-ры з-за мяжы ў Расію. У в. Ласосна (3 км ад Гродна) дзейнічаў прыёмны пункт л-ры, у Гродне — пера- датачны пункт і групы, якія памагалі яе распаўсюджванню. 3 1909 у горадзе зна- ходзіліся прафесійныя экспедытары і ар- ганізатары груп распаўсюджвання неле- гальнай л-ры РСДРП ІІ.Лебіт і К.Я.Лебіт. Тут часта бываў У.М.За- лежскі, на якога з лета 1910 Рускім бюро ЦК РСДРП была ўскладзена ўся прак- тычная работа па транспарціроўцы парт. л-ры. што паступала з-за мяжы. Л-ра з Гродна потым перапраўлялася ў Мінск, Маскву, Кіеў, Адэсу і інш. гарады. Міхась Біч. ГРОДЗЕНСКІ РАБОЧЫ КАМІТЭТ Польскай сацыялістычнай партыі. Утвораны ў канцы 1897 у выніку расколу Гродзенскай рабочай ар- ганізацыі. Кіраўнік П.І.Шумаў. Узна- чальваў арг-цыю рабочых (каля 100 чал.). Праводзіў паліт. агітацыю, выда- ваў і распаўсюджваў антыўрадавыя адоз- вы, выступаў супраць сепаратызму і эка- намізму Бунда. Удзельнічаў у кіраўніцтве Гродзенскай стачкай ра- ботніц тытунёвай фабрыкі 1899, кіраваў Гродзенскай забастоўкай упа- коўшчыц тытунёвай фабрыкі 1900. У сак. 1900 правёў паліт. сходку (135 чал.). Да 1 мая выдаў спец. адозву і ар- ганізаваў сход (130 чал.). У адозве «Да ўсіх гродзенскіх рабочых і работніц» (1900) к-т падкрэсліваў, што для пера- могі над царызмам неабходна адзінства рабочых не толькі асобнай ф-кі або гора- да, але і ўсёй Рассіі і Польшчы. Стаў ад- ным з заснавальнікаў Польскай сацы- яліст. партыі ў Літве (гл. Гродзенская ар- ганізацыя Польскай сацыялістычнай партыі ў Літве'). Міхась біч. ГРОДЗЕНСКІ РАЁН. Размешчаны ў паўн.-зах. частцы Гродзенскай вобл. Пл. 2,7 тыс. км2, нас. 70,4 тыс. чал. (1993). Цэнтр раёна — г. Гродна. Большую час- тку раёна займае Нёманская нізіна. На 3 — Гродзенскае ўзвышша. Працякаюць рэкі Нёман з прытокамі Свіслач, Ласос- на, Чорная Ганча, Котра. Найб. азёры Белае, Дзярвяніскае, Рыбніца, Кань. Пад лесам 31,7% тэр. раёна. Праходзяць чы- гункі Вільнюс—Беласток (Польшча), Гродна—Масты, аўтадарогі з Гродна ў Астрыну, Шчучын, Вял. Бераставіцу, Сапоцкін і інш. Раён утвораны 15.1.1940 у Беластоц- кай вобл. 12.10.1940 падзелены на 17 сельсаветаў: Агародніцкі, Багушоўскі, Брузгінскі, Валкушскі, Верцялішкаўскі, Гібуліцкі, Гожаўскі, Грандзіцкі, Далінаўскі (з 28.7.1968 Квасоўскі), Ду- баўскі, Жукевіцкі, Індурскі, Капцёўскі, Кузніцкі, Навасёлкаўскі (з 16.7.1954 Ба- ранавіцкі), Падліпкаўскі (з 12.9.1977 Адэльскі), Путрышкаўскі. 25.11.1940 да раёна далучаны Ліхачоўскі, Парэцкі, Плябанішкаўскі і Прывалкаўскі с/с ліквідаванага Парэцкага р-на; Вал- кушскі, Дубаўскі і Кузніцкі с/с перада- дзены Саколкаўскаму р-ну. У 1939—42 у раёне арганізавана 30 калгасаў, 2 саўгасы, МТС, працавала больш за 20 зернеачышчальных пунктаў. У пач. 1941 дзейнічалі 2 дамы сацыяліст. культуры, 2 самастойныя б-кі, 8 хат-чытальняў. У Вял. Айч. вайну з 22.6.1941 на Гродзен- скім напрамку абарончыя баі вялі пад- раздзяленні 86-га Аўгустоўскага пагран- атрада, 9-га асобнага кулямётнага 6а- тальёна 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна, 213-ы стралк. полк 56-й стралк. дывізіі і інш. У перыяд ням.-фаш. акупа- цыі дзейнічалі Гродзенскія падп. райко- мы КП(6)Б і ЛКСМБ, раённая антыфаш. арг-цыя, партыз. брыгады імя Кастуся Каліноўскага і імя Аляксандра Неўскага. У горадзе і раёне акупанты загубілі 51 438 чал., у т.л. ў лагерах Фолюш, Калбасіна (гл. Калбасінскі лагер смерці) 33 тыс. мірных жыхароў і ваеннапалон- ных. Захопнікі ўчынілі масавыя расстрэ- лы цывільнага насельніцтва ў вёсках Бабіна, Запур'е, Пузавічы (цяпер Пар- тызанская), Путрышкі, г.п. Сапоцкін і інш., знішчылі разам з большасцю жыха- роў вёскі Дземша (Полымя), Сіні Ка- мень, Шкленск (не адрадзілася). Раён вызвалены ў ліп. 1944 у выніку Бела- стоцкай і Вільнюскай аперацый 1944. 3 20.9.1944 Г.р. у складзе Гродзенскай вобл. 16.8.1945 да яго далучаны Бялянскі с/с Дамброўскага р-на, Адэльскі і Ду- баўскі с/с Саколкаўскага р-на. 10.3.1959 далучаны Багатырскі, Баранавіцкі, Га- лынкаўскі, Лойкаўскі, Навумавіцкі, Новікаўскі, Раціцкі, Селіванаўскі, Соніцкі с/с ліквідаванага Сапоцкінскага р-на. 2.12.1962 да Г.р. далучаны Абу- хаўскі, Азёрскі, Багатырэвіцкі, Берш- таўскі, Глінянскі, Жыліцкі, Жытам- лянскі, Лунненскі, Наварудскі, Русі- наўскі, Скідзельскі с/с ліквідаванага Скідзельскага р-на. Берштаўскі с/с пере- дадзены Шчучынскаму р-ну, 6.1.1965 Багатырэвіцкі, Русінаўскі і Лунненскі — Мастоўскаму р-ну. 30.1.1974 г.п. Скідзель атрымаў статус горада раённага падпарадкавання. На 1.1.1993 у раёне 384 нас. пункты, у т.л. г. Скідзель і г.п. Сапоцкін; 14 сельсаветаў: Абухаўскі, Адэльскі, Азёрскі, Баранавіцкі, Вер- цялішкаўскі, Гожаўскі, Індурскі, Кап- цёўскі, Квасоўскі, Лойкаўскі, Парэцкі, Путрышкаўскі, Раціцкі, Скідзельскі; Скідзельскі гарадскі і Сапоцкінскі гарпа- сялковы Саветы; 17 калгасаў, 5 саўгасаў.
28 фермерскіх гаспадарак. Дзейнічаюць 10 прамысл. прадпрыемстваў. у т.л. Са- поцкінскі крухмальны з-д (в Радзівілкі), Гродзенскі агароднінакансервавы з-д (в Калбасіна), Гродзенскі дрэваапр камбінат, Гродзенскі лясгас, доследны азёрна-таварны рыбгас «Гродзенскі» (в Каробчыцы), торфабрыкетны з-д «Вер- цялішкі» і інш У сельскай гаспадарцы раёна пераважае мяса-малочная жывё- лагадоўля, агародніцтва і буракаводства, вырошчванне збожжавых культур і буль- бы. Дзейнічаюць 24 сярэднія. 20 ня- поўных сярэдніх, 8 пачатковых, 10 муз школ. 1 дзіцяча юнацкая спарт. школа, 31 дашкольная ўстапова, 44 клубы і да мы культуры, 55 бібліятэк. Мед. абслу- гоўванне насельніцтва раёна ажыц цяўляюць 1 раенная і 7 участковых бальніц, 3 паліклінікі, 6 урачэбных амбу- латорый, 42 фельчарска-акушэрскія пункты. Працуюць турбаза «Нёман», са- наторый «Свяцк», міжкалгасны санато- рый «Парэчча». Выдаецца раённая газ «Сельская новь» Нанб значныя археал помнікі: Азёры, Баля-Сольная, Гожа, Індура, Кавальцы, Каўпакі, Кукалі, Пу- жычы, Рыбнша, Славічы, Солы і інш. Брацкія магілы сав воінаў, партызан, падпольшчыкаў (вескі Васілевічы, Вер- цялішкі, Галавачы, Грандзічы, Загара- ны, Індура, Караліно, Новая Руда, Пут- рышкі, Свіслач, Чэхаўшчызна. чыг. ст. Парэчча і інш.); магілы ахвяр фашызму (вёскі Бабіна, Бандары, Запуре, Нава- сёлкі, Партызанская) Помнікі: Герою Сав Саюза I С Фурсенку (в. Падліпкі), аднаму з кіраўнікоў камсамольска ма ладзёжнага падполля ў Вял. Айч. вайну В.І.Соламавай (в Лаша), сав. воінам (в Зарыца), сав пагранічнікам (вёскі Гала венчыцы, Даргунь), на меснах загубы сав. ваеннапалонных і мірных грамадзян (каля вёсак Навумавічы, Путрышкі), у гонар партызан Беларусі (в. Навасёлкі), на месцы бою 1944 (в. Загараны). Помнікі архітэктуры цэрквы — Б.тага вешчанская (канец 17 — пач. 18 ст , в Жытомля), Звеставання (1844. в. Кома- тава), Мікалаеўская (1862, в. Лаша), Крыжаўзвіжанская (1881, в. Галавачы), Успенская (2 я пал 19 ст , в. Капцёўка), Параскеўская (канец 19 ст., в. Галынка), Аляксандра Неўскага (2-я пал. 19 ст., в. Верцялішкі, апошняя чвэрць 19 ст., в. Індура), Ушэсця (1864. в. Азёры), Ка- занскай Маці Боскай (пач. 20 ст., в. Па- рэчча); касцёлы — Ушэсця (1-я пал 18 ст., в. Адэльск), Троіцкі (1825, в Індура), Тэклі (1854, в. Адамавічы), Бяз грэшнага зачацця (канец 19 — пач 20 ст , в. Квасоўка), Маці Боскай (канец 19 ст., в. Падлабенне, пач 20 ст., в. Каз- ловічы), Праабражэнскі (1899, в. Селіванаўцы), Марыі (пач. 20 сг., в. За- рачанка), у вёсках Занявічы (19 ст ), Го- жа і Перстунь (абодва канца 19 — пач. 20 ст.), Парэчча (1906), капліца (пач 20 ст., в. Грандзічы), сядзіба (канец 19 — пач. 20 ст , в Свіслач), палацава парка вы ансамбль (канец 18 — пач. 19 ст., в Свяцк); парк (2 я пал 19 ст., в. Белыя Балоты); помнік пдратэхн. будаўніцтва 19 ст. — Аўгустоўскі канал У раёне на радзіліся бел. астраном, асветнік і гу- маніст М. Пачобут-Адляніцкі, засна- вальнік бел. мовазнаўства і літ.-знаўства Я Ф Карскі, пісьменнікі М Васілёк, М Краўцоў, І.Легатовіч, К Якаўчык, вое- начальнік В.Л Гуліда, нарком асветы БССР А.В.Баліцкі і інш. Літ.: Збор помнікаў псторыі і культуры Беларусі: Гродзенская вобл Мн , 1986. С 148—166; Памяць Гіст дакум. хроніка Гродзенскага р-на. Мн , 1993. Вольга Князева, Алесь Скараход ГРОДЗЕНСКІ РЭВАЛЮЦЫЙНЫ ГУРТОК. Дзейнічаў у 1887—94. Аб'яд- ноўваў перадавую моладзь г. Гродна для самаадукацыі па гісторыі, сацыялогіі і філасофіі, потым для падрыхтоўкі кадраў рэвалюцыянераў і вывучэння нелегаль- най, у т.л. марксісцкай, л ры. Уваходзіла каля 20 чал. Арганізатары і кіраўнікі А.Дзем'яновіч (да 1893), СФ Галюн (з 1893). Вывучалі творы Г.Гегеля, Л Фе- ербаха, Р.Оўэна, Ч.Дарвіна, М.А.Дабра- любава, М.В.Шалгунова, М.К.Міхайлоў- скага і інш., складалі рэфераты на ГРОДЗЕНСКІ РАЕН Помнікі і памятныя мясціны, 1 звязаныя з імёнамі выдат ных людзэй О Помнікі ахвярам фашызму Помнікі архітзктуры 139 ГРОДЗЕНСКІ Г гісторыка-сацыялаг тэмы На пэўным этапе падзялялі погляды народнікаў. У пач. 1890-х гадоў пад уплывам твораў К Маркса і Ф Энгельса, знаёмства з дзейнасцю сацыяліст партый і ста- новішчам рабочых у Зах. Еўропе ідэалаг. платформа членаў гуртка стала ў асн. марксісцкай. Гурток падтрымліваў су- вязь з рабочымі арг-цыямі Пецярбурга, Кіева, Казані, Іііжняга Ноўгарада, Ека- цярынаслава, Беластока, з польскай пар- тыяй «Пралетарыят» і «Саюзам польскіх рабочых». Гал. пастаўшчыком нелегаль- най л ры ў Гродна быў, відаць, П I Шумаў — чл марксісцкага гуртка тэхнолагаў у Пецярбургу Члены гуртка выкладалі ў нядзельнай школе, рас- паўсюджвалі навук.-папулярную л-ру сярод рабочых і сялян. У 1894 паліцыя арыштавала членаў гуртка Паводле па- Помнікі і памятныя мясціны ваенна гістарычных падзей. нацыянальна вызваленчага і рэвалюцыынага руху * Цэнтры рамёстваў С Паркі
ж. 140 1 ГРОДЗЕНСКІ казання аднаго з гурткоўцаў, які ака- заўся правакатарам, члены Г.р.г. высту- палі за ліквідацыю манархіі і пераход да рэсп. праўлення, лічылі неабходнай ба- рацьбу пралетарыяту супраць буржуазіі. Гурткоўцам прыпісваўся намер забіць цара, але гэта абвінавачванне было ра- шуча адхілена Дзем'яновічам. Гурток садзейнічаў распаўсюджанню сярод мо- ладзі Гродна марксісцкіх ідэй, стварэнню марксісцкага гуртка на чале з Шумавым, які стаў ядром Гродзенскай рабочай ар- ганізацыі. Літ.: Б н ч М.О. Развнтве соцнал-демок- ратнческого двнження в Белорусснн. Мн., 1973. Міхась Біч. ГРОДЗЕНСКІ САВЁТ РАБОЧЫХ ДЭ- ПУТАТАЎ 1919. Дзейнічаў у студз.— красавіку. Выбары ў Савет праходзілі ў перыяд акупацыі Гродзеншчыны вой- скамі кайзераўскай Германіі ў канцы снеж. 1918 — пач. студз. 1919 пад кіраўніцтвам камуністаў. Са 103 выбра- ных дэпутатаў пра сваю парт. прына- лежнасць заявілі 83, з іх 25 — камуністы і 6 спачуваючых ім. На першым пася- джэнні 26.1.1919 выбраны старшыня Са- вета — В.А.Багуцкі. Адно з першых ра- шэнняў Савета — увядзенне на прадп- рыемствах горада 8-гадзіннага рабочага дня. Выкананне інш. рашэнняў было сар- вана акупацыяй 27.4.1919 горада вой- скамі бурж. Польшчы, у выніку Савет спыніў сваю дзейнасць. На будынках, дзе працаваў Савет (пл. Савецкая, 2) і пра- ходзіла 1-е пасяджэнне (вул. Дзяржын- скага, 1), устаноўлены мемар. дошкі. ГРОДЗЕНСКІ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРА- ТЫЧНЫ КАМІТЭТ БЎНДА, ар- ганізацыя Усеагульнага яўр. рабочага са- юза ў Літве, Польшчы, Расіі (гл. Бунд) у Гродне ў 1897—1939. Утварыўся ў кан- цы 1897 у выніку расколу Гродзенскай рабочай арганізацыі, большасць якой (каля 200 чал.) падтрымала ідэю ства- рэння асобнай арг-цыі яўр. рабочых. Нізавымі ячэйкамі арг-цыі з'яўляліся прафесійныя (цэхавыя) стачачныя касы рабочых, звязаныя сісгэмай сваіх выбар- ных прадстаўнікоў з міжкасавай гар. сходкай. Такі прынцып пабудовы с.-д. арг-цыі ва ўмовах падполля У.І.Ленін ха- рактарызаваў як «саматужніцкі», трэд- юніянісцкі. У канцы 1890 — пач. 1900-х гадоў дзейнасць к-та абмяжоўвалася чы- ста эканам. агітацыяй, арганізацыяй за- бастовак рабочых з патрабаваннямі 12-гадзіннага рабочага дня, павелічэння заработнай платы, паляпшэння ўмоў працы. Прапаганда зубатаўскага «паліцэйскага сацыялізму» ў Гродне ў 1900 не сустрэла з боку к-та ніякага суп- раціўлення. Яго прадстаўнік удзельнічаў у рабоце 4-га з'езда Бунда (1901), які аб- вясціў Бунд адзіным выразнікам інтарэсаў яўр. пралетарыяту ў Расіі і вы- ставіў патрабаванне аб рэарганізацыі РСДРП на федэратыўнай аснове. У 1898—1903 і 1906—12 к-т, як і ўвесь Бунд, уваходзіў у РСДРП. У 1902 у су- вязі з узмацненнем рэпрэсій супраць удзельнікаў рабочага руху і крытыкі «эканамізму» з боку «Пскры» к-т разам з інш. арг-цыямі Бунда спрабаваў паз- бавіцца ад саматужніцтва, перайшоў да паліт. агітацыі. Летам 1902 у сувязі са стачкай на ф-цы бандажных і пальчат- кавых вырабаў к-т разам з Гродзенскім рабочым камітэтам ППС выдаў лістоўку з заклікам да барацьбы за звяр- жэнне царскага ўрада, удзельнічаў у ар- ганізацыі Гродзенскай стачкі рабочых 1903, Гродзенскай забастоўкі рабочых тытунёвай фабрыкі 1903—04. У 1904 к-т выдаў лістоўку пратэсту супраць рас- правы ўлад з якуцкімі ссыльнымі, удзельнічаў у арг-цыі дэманстрацыі салідарнасці рабочых Гродна з паліт. ссыльнымі ў Якуцку 1904. У гэты час колькасць чл. арг-цыі дасягала 400 чал. У рэвалюцыю 1905—07 разам з Гродзен- скім рабочым к-там ППС у Літве кіраваў выступленнямі працоўных горада — студзеньскай паліт. забастоўкай 1905, кастрычніцкімі паліт. выступленнямі 1905, снежаньскай паліт. стачкай 1905 (гл. адпаведныя арт.), мітынгамі і дэман- страцыямі. Аднак да ўзбр. паўстання ў снеж. 1905 ён не заклікаў, чакаючы, відаць, зыходу барацьбы ў Маскве і Пе- цярбургу. У 1906 к-т удзельнічаў у арг-цыі стачкі пратэсту супраць сама- вольства ўлад, у кіраўніцтве эканам. ба- рацьбой. У прафсаюзным руху праводзіў сепаратысцкую лінію, якая выяўлялася ва ўтварэнні адасобленых прафесійных арг-цый яўр. рабочых і служачых. У пе- рыяд рэакцыі дзейнасць к-та рэзка звузі- лася. Як і ўвесь Бунд, к-т адмовіўся ад барацьбы за ажыццяўленне лозунгаў бурж.-дэмакр. рэвалюцыі, салідарыза- ваўся з меншавікамі-ліквідатарамі. Га- лоўным кірункам сгала легальная дзей- насць па рэалізацыі патрабавання куль- турна-нац. аўтаноміі для яўрэяў і паляпшэння эканам. становішча яўр. ра- бочых. У 1910 прадстаўнік к-та ўдзельнічаў у рабоце 8-й канферэнцыі Бунда ў Львове, дзе асн. пытаннямі былі нерабочая субота і кагал (абшчына). У 1913 к-т арганізаваў стачку пратэсту супраць справы яўрэя Бейліса, якога ад- далі пад суд па лжывым абвінавачанні. У час акупацыі Беларусі войскамі кайзе- раўскай Германіі бундаўцы прыт- рымліваліся германафільскіх пазіцый, супрацоўнічалі з акупац. ўладамі, а так- сама з бел., польск. і літоўскімі нац. арг-цыямі. Да Кастр. рэвалюцыі правыя бун- даўцы паставіліся варожа (у 1918—20 яны змагаліся супраць сав. улады), ле- выя элементы Бунда праяўлялі хістанні. У 1920—30-я гады бундаўскія арг-цыі Зах. Беларусі падпарадкоўваліся ЦК Бунда Польшчы. У 1922 левае крыло Бунда, якое аб'ядноўвала больш за */з членаў, утварыла самастойную арг-цыю — Камуністычны Бунд (Кам- бунд), які ў 1923 увайшоў у склад Кам- партыі Польшчы. У 1928 павятовы к-т Бунда, які дзейнічаў у Гродне, узначаль- ваў каля 3 тыс. членаў і спачувальнікаў, уплываў на яўр. рабочых і рамеснікаў у Гродне, Скідзелі, Крынках, Індуры. Як і ўвесь Бунд, гродзенскі к-т заставаўся на рэфармісцкіх пазіцыях, выстаўляў асоб- ныя дэмакр. патрабаванні, дамагаўся культ.-нац. аўтаноміі для яўрэяў. Высту- паючы за арганізац. самастойнасць яўр. рабочых, Бунд і яго мясц. арг-цыі імкнуліся адцягнуць іх ад рэв. барацьбы разам з польск., бел. і ўкр. рабочымі. 3 1930 ён уваходзіў у Сацінтэрн, супра- цоўнічаў з ППС. У 1933—35 імкнуўся не дапусціць стварэння адзінага рабочага фронту, што прапанавала КПЗБ. Пад уп- лывам рабочых і нізавых арг-цый у 1936 Бунд пайшоў на ўстанаўленне адзінства дзеянняў з камуністамі. Прадстаўнікі Гродзенскага к-та Бунда ўдзельнічалі ў арганізацыі адзінафрантавых выступлен- няў працоўных 1936, эканам. і паліт. вы- ступленняў рабочых, якія праходзілі пад лозунгамі адзінага фронту. Аднак хістанні і непаслядоўнасць Бунда абмя- жоўвалі размах вызв. барацьбы і магчы- масці адзінага фронту. У 1935 Бунд за- мяніў лозунг культ.-нац. аўтаноміі заклікам да агульнай аўтаноміі яўр. на- сельніцтва ў эканам., паліт. і культ. сфе- рах. Пры правядзенні выбараў і інш. мерапрыемстваў выступаў разам з Па- алей-Цыёнам. Пад арганізац. і паліт. кі- раўніцтвам к-та знаходзілася яўр. мала- дзёжная арг-цыя «Цукунфт». На тэр. Зах. Беларусі Бунд спыніў дзейнасць у 1939 пасля ўз яднання Зах. Беларусі з БССР. Міхась Біч, Уладзімір Палуян. ГРОДЗЕНСКІ СЕЙМ 1793 н а д з в ы - чайны, апошні сейм Рэчы Пас- палітай. Праходзіў у Гродне з 17 чэрв. да 23 лістапада. Скліканы для зацвярджэн- ня руска-прускай канвенцыі ад 23.1.1793 аб Другім падзеле Рэчы Паспалітай. Расія і Прусія, дамовіўшыся аб умовах 2-га падзелу Рэчы Паспалітай, імкнуліся атрымаць ад сейма яго фармальнае за- цвярджэнне, а таксама дамагчыся адме- ны Канстытуцыі 3 мая 1791. Выбары на сейм адбыліся 27.5.1793 паводле пас- тановы Пастаяннай Рады, складзенай з прарасійска настроеных магнатаў. Грод- на было выбрана месцам правядзення сейма па дзвюх прычынах: тут, як і ў Варшаве, сеймы праводзіліся здаўна; у Варшаве існавала большая верагоднасць уздзеяння на яго ўдзельнікаў з боку пат- рыятычна настроенага грамадства. Акра- мя таго, у Гродне знаходзілася ў той час Таргавіцкая канфедэрацыя. Пасол Расійскай імперыі ў Рэчы Паспалітай Я.Я.Сіверс з дапамогай удзельнікаў Тар- гавіцкай канфедэрацыі стараўся не да- пусціць на сейм патрыётаў. Было абрана каля 140 паслоў, частка насуперак іх волі, амаль усе сенатары сейм байката- валі. Па запатрабаванні Таргавіцкай кан- федэрацыі работа сейма пачалася 21 чэрвеня. Таргавічане складалі большасць і падзяліліся на дзве групоўкі. Першая гуртавалася вакол караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і імкнулася да за- хавання цэнтралізаванай дзяржавы. Дру- гая, «літоўская», групоўка гуртавалася
141 ГРОДЗЕНСЮ вакол братоў біскупа інфляндскага Юза- фа і гетмана ВКЛ Шымона Касакоўскіх і выступала за поўную самастойнасць ВКЛ у Рэчы Паспалітай Касакоўскія лічылі магчымай нават адмову ВКЛ ад уніі з Каронай і спробу злучэння ВКЛ з Рас. імперыяй Кацярына II, не жадаю- чы абвастрэння адносін з Аўстрыяй і Прусіяй, запатрабавала ад Сіверса не за- ахвочваць сепаратныя памкненні гру- поўкі Касакоўскіх Сіверс прапанаваў праект дагавора, паводле якога да Рас. імперыі павінна была перайсці значная частка тэр. паўн.-ўсх , цэнтр. і паўд.-зах. Беларусі (прыкладна па лініі Друя— Пінск). Паміж Рас імперыяй і Рэччу Паспалітай устанаўліваўся чарговы «веч- ны, непарушны мір», кароль Рэчы Пас- палітай і яго пераемнікі адмаўляліся ад усіх правоў на тэрыторыі. якія адыходзілі да Рас. імперыі, расійская імператрыца ў сваю чаргу адмаўлялася за сябе і сваіх пераемнікаў ад прэтэнзій на якія-небудзь набыткі за кошт тэр Рэчы Паспалітай. Сеймавая дэпутацыя падпісала дагавор 22 ліпеня, сейм ратыфікаваў яго 17 ве- расня. Падпісанне дагавора, у тэкст яко га паслы семма не маглі ўносіць змены, адбывалася ў абставінах непрыхаванага прымусу, пагроз і дэманстрацыі вайско- вай сілы. Некаторыя паслы былі затры- маны пад хатнім арыштам, іншым пагра- жалі секвестрам (канфіскацыяй) маёнт- каў Яшчэ болыпае непрыманне паслоў сейма сустрэў праект дагавора з Прусіяй, якая прэтэндавала на Гнезненскае, Паз- нанскае, Калішскае ваяводствы і частку Кракаўскага ваяв., гарады Гданьск і То- рунь. 23 лш. Сіверс загадаў двум баталь- ёнам рус. грэнадзёраў акружыць кара- леўскі замак і не выпускаць з соймавай залы паслоў і караля Рэчы Паспалітай, пакуль не будзе прыняты «прускі трак- тат». Каля ўваходу нанярэдадні былі па- стаўлены гарматы, чатыры найб. ак- тыўныя паслы апазіцыі былі арыштава- ны і высланы з Гродна. Пратэстуючы супраць гвалту, паслы вырашылі не ўдзельнічаць V абмеркаванні праекта да- гавора. У ноч на 24 вер. адбылося «ня- мое» пасяджэнне сейма, на якім ніхто з паслоў не ўзяў слова Маршалак сейма С.Бялінскі вытлумачыў гэта маўчанне як згоду паслоў з умовамі дагавора 16 кастр. быў заключаны «саюзны» дагавор Рэчы Паспалітай з Рас. імперыяй, павод- ле якога ўрад апошняй меў права ўводзіць і трымаць свае войскі на тэр. Рэчы Паспалітай, што стварыла ўмовы для Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай. Сейм зацвердзіў новае дзярж. ўпарадкаванне Рэчы Паспалітай. Значна была абмежавана роля сейма, які меліся збіраць раз у 4 гады Мяшчане страцілі паліт правы, прызнаныя за імі ў 1791 (за выключэннем права асабістай педаты- кальнасці і права набываць зямельныя ўладанні). Былі пацверджаны ўсе раней- шыя прывілеі шляхецкага саслоўя Пац- вярджалася таксама унія ВКЛ і Польшчы ў Рэчы Паспалітай Сейм прыняў рашэн- не аб роспуску Таргавіцкай канфедэра- цыі з 1.10.1793. Гродзенскі Стары замак у 16—18 ст. Рэ- канструкцыя Гродзенскі Стары замак у 14—16 ст. Рэ канструкцыя Літ. Нловайскнй Д. Гродненскнй сейм 1793. Последннй сейм Речн Посполн- той М.. 1870. Ю х о Я.А За вольнасць на- шу і вашу: Тадэвуш Касцюшка Мн.. 1990; Бардах Ю.Леснодорскнй Б , Пнетрчак М. йсторня государства н права Польшн: Пер с пол М 1980; Т т е Ь і с К і А. Орівапіе :е]шц... гокц 1793 V/ Огойоіе; О геіуоіцср токц 1794. ^атдгая'а, 1967; V/ е % □ е г Ь. 5е^ш Отоііхіеіккі оыаіпі. Рохпап. 1866, Ггапсіс М Іпвіітексіа кодсшккон'дка Кгакогг, 1988 Уладзімір Емяльянчык ГРОДЗЕНСКІ СТАРЫ ЗАМАК Існаваў у 12—17 ст Размяшчаўся ў су- токах рэк Гараднічанкі і Нёмана, на яго высокім правым беразе. Спачатку меў выгляд земляных уманаванняў з вастра- колам і зрубамі-гароднямі. У 2-й пал. 12 ст. ўзведзены плінфавыя мураваныя сце- ны і, верагодна, вежы, што было унікальнай з'явай у тагачасным замка- вым будаўніцтве на Беларусі. У 2-й пал. 13 ст. з палявога ўсх боку ўзведзена круглая вежа — мураваны «стоўп» У выніку шматлікіх аблог крыжакамі (1284, 1296, 1306, 1311, 1312, 1328, 1361. 1363, 1373, 1375, 1377, 1390, 1393 і 1402) асобныя ўчасткі мураваных ума- цаванняў паступова былі разбураны і за- менены драўлянымі На дзядзінцы месціліся драўляныя жылыя і гасп. пабу- довы, мураваны Гродзенскі княжацкі па- лац і плінфавая Гродзенская Ніжняя царква (пабудавана ў 1130-я гады), паз- ней яна была разбурана, на мяжы 13— 14 ст. на гэтым месцы паставілі другі храм — Гродзенскую Верхнюю царкву. Пасля пажару ў 1398 плінфавыя сцены замка заменены сценамі з валуноў і буй- напамернай брусковай цэглы. Замак на- быў форму няправільнага трохву- гольніка. Сцяна, звернутая да Нёмана, мела даўж. 120 м, з боку Гараднічанкі 90 м, з боку горада складалася з 2 частак — 46 і 24 м Таўшчыня сцен дасягала 2,5— 3 м. У замку было 5 вежаў. Вежа-брама з турмой пад ёй мела пад ёмны мост це- раз сухі роў, які аддзяляў яе ад гар. па- сада (Ніжняга замка) У верхняй частцы брамы знаходзіліся навіслыя байніцы-аб- ламы, за зубцамі — баявая пляцоўка. Другая вежа стая.па на Пд ад першай, 3-я на зах. баку гары, на мысе па-над Гродзенскі Стары замак.
г 142 1 ГРОДЗЕНСКІ Гараднічанкай, 4-я — на паўн.-ўсх. на- прамку, з боку горада, 5-я — у заломе муроў з усх. боку, каля ўязной вежы. 4 вежы былі квадратныя ў плане (каля 12 х 12 м), 5-я — круглая. Паміж 4-й і 5-й вежамі знаходзіўся палац вял. кн. Вітаўта, пабудаваны ў канцы 14 — пач. 15 ст. Будынак (45 х 15 м) быў 2-па- вярховы і меў тоўстыя сцены. Пакоі ў ім размяшчаліся ў адзін рад. У звернутай у бок горада сцяне вокны 2-га паверха мелі выгляд вузкіх байніц. У 1580 у час бу- даўніцтва новага палаца С. Баторыя ве- жу-браму і «стоўп» разбурылі. Пазней былі знесены або надбудаваны з дрэва ас- татнія вежы. Замкавыя ўмацаванні кан- чаткова зніклі пасля рус.-польскай вай- ны 1654—67. Даследаванні Г.С.з. пра- водзілі ў 1920—30-я гады Ю. Ядкоўскі і З.Дурчэўскі, у 1948—49 М.М.Варонін, у 1971, 1986—88 М.А.Ткачоў, Я.Г.Звяру- га, А.А.Трусаў, П.А.Рапапорт, А.К.Краў- цэвіч і інш. Літ.: Т к а ч о ў М.А. Абарончыя збуда- ванні заходніх зямель Беларусі XIII—XVIII стст. Мн., 1978. С. 52—55. Міхась Ткачоў. ГРОДЗЕНСКІ ТЭАТР ТЫЗЕНГАЎЗА, оперна-балетная трупа падскарбія літ. надворнага А.Тызенгаўза. Існавала ў 1769—80. Да 1774 невял. ансамбль інструменталістаў і вакалістаў, пазней сталы калектыў (у 1780 больш за 70 чал.) са значным оперным і балетным рэпертуарам з твораў ням., франц. і італьян. аўтараў. У 1774 пераважалі італьян. артысты, з 1778 у пастаноўках актыўна ўдзельнічалі вучні Гродзенскай муз.-тэатр. школы, прыгонныя тан- цоўшчыкі, спевакі і інструменталісты. Магчыма, з 1774 спектаклі ішлі ў спец. будынку ў в. Гарадніца (побач з Гродна) . Прыгонныя артысгы Бжэскі, Е.Валінскі, А.Дарэўская пазней атрымалі вядомасць на варшаўскай сцэне. Пасля закрыцця тэатра з-за адстаўкі Тызенгаўза балетная трупа і школа ў 1781 былі пераведзены ў Паставы. Літ.: Барышев Г . Н . Театральная культура Белоруссхн XVIII века. Мн., 1992. Гурый Барышаў. ГРОДЗЕНСКІ ФАРНЫ КАСЦЁЛ Прачыстай Боскай Маці (фара Вітаўта). Існаваў у 14 — 1-й пал. 20 ст. ў Гродне ў зах. частцы Старога рынку (Гандлёвая пл.). Упер- шыню ўпамінаецца ў 1389 у грамаце вял. кн. Вітаўта. У 1494 «абноўлены» вял. кн. Аляксандрам, у 1551 — карале- вай Бонай. Паводле гравюры Г.Адэль- гаўзера — М.Цюнта 1568, на якой кас- цёл названы «польскім храмам у горадзе». уяўляў сабой драўляны аднанефавы пра- мавугольны ў плане будынак з 2-схільным дахам і прылеглай вежай- званіцай. У 1584—86 паводле распара- джэння караля Стафана Баторыя драўляны касцёл перабудаваны на мура- ваны з удзелам італьянскага майстра А.Дзігрэпа. Трохнефавы зальны храм Гродзенскі фарны касцёл. Фота 1950-х гадоў. (58,6 х 23 м) меў рысы готыкі і манье- рызму. Цэнтральны неф пераходзіў у больш нізкі прэсбітэрый, завершаны трохграннай алтарнай апсідай. Гал. фа- сад быў вылучаны высокай прамавуголь- най у плане 4-яруснай вежай-званіцай, завершанай фігурным купалам. Па баках да яе прымыкалі 2 баявыя вежы. 3 паўн боку ад прэсбітэрыя далучалася сак- рысція, з Пд была прыбудавана капліца. Бакавыя сцены былі ўмацаваны контр- форсамі ў выглядзе пілястраў, аб'ядна- ных уверсе аркамі, прарэзаны вузкімі стральчатымі аконнымі праёмамі. Храм пашкоджаны пажарамі (1753, 1782, 1892), шмат разоў перабудаваны. 3 1804 ператвораны ў праваслаўны сабор, які ў 1807 асвячоны ў імя св. Сафіі. Каля 1900 набыў рысы праваслаўнай царквы (5 цы- булепадобных купалаў на высокіх бара- банах, паўкруглыя какошнікі, з паўн. бо- ку — прыбудова, з усх. — апсіда). Шат- ровая вежа стала значна вышэйшая. У 1919 вернуты каталіцкай царкве, выка- рыстоўваўся як гарнізонны касцёл. Пе- рабудовы (пасля пажару) 1923 (арх. В.Гэннеберг) і 1935 (арх. А.Сасноўскі) надалі касцёлу рысы раманскага стылю. Пасля Вял. Айч. вайны не дзейнічаў, у 1961 узарваны. Аляксандр Мілінкевіч, Ежы Пашэнда. ГРОДЗЕНСКІ ЦАРКОЎНА-АРХЕА- ЛАГІЧНЫ КАМІТЭТ, Гродзенскі археалагічны камітэт, уста- нова, якая збірала, вывучала, ахоўвала і папулярызавала пісьмовыя помнікі і помнікі матэрыяльнай культуры на тэр. Гродзенскай губ. Існаваў у 1904—15. Створаны 26.11 (9.12). 1904, статут за- цверджаны ў 1905. Камітэт стварыў му- зей («сховішча старажытнасцей»), які з 1907 размяшчаўся ў памяшканні Бары- саглебскага манастыра. Справаздачы пра дзейнасць к-та рэгулярна друкаваліся ў «Гродненскнх епархнальных ведомо- стях» і ў «Вестннке Внленского право- славного святодуховного братства». Пе- растаў існаваць у сувязі з акупацыяй тэр. губерні кайзераўскімі войскамі ў 1-ю сусв. вайну. Літ.: Орловскнй Е. Гродненская старнна. Ч. 1. Гродно, 1910. ГРОДЗЕНСКІЯ АДЗІНАФРОНТАЎ- СКІЯ ВЫСТУПЛЁННІ ПРАЦОЎНЫХ 1936 у Заходняй Беларусі. Былі накіраваны супраць наступу прадп- рыемцаў на правы рабочых, з'яўляліся састаўной часткай барацьбы за стварэнне адзінага рабочага і антыфаш. нар. фрон- ту. Адбыліся пад кіраўніцтвам міжпарт. к-та, створанага з мясц. арг-цый КПЗБ, ППС і Бунда. У 2-й пал. лютага — пач. сакавіка паспяхова прайшлі забасгоўкі гарбароў, швейнікаў, харчавікоў. У са- кавіку да 530 бастуючых рабочых фанер- най ф-кі, якія патрабавалі выканання арбітражнага дагавору, далучыліся рабо- чыя металічнага, шклянога, лесапільнага і кафельнага з-даў. Агульнапольскую за- бастоўку супраць антысемітызму і рэак- цыі 17 сак. падтрымалі рабочыя ўсіх прадпрыемстваў Гродна, у горадзе ад- быліся шматтысячныя мітынгі. На рас- праву паліцыі над рабочымі Кракава, Чанстахова і Львова працоўныя адказ: стачкамі пратэсту. У дзень пахавання ах- вяр паліцэйскага тэрору ў Кракаве баста- валі рабочыя ўсіх гродзенскіх прадпры- емстваў, адбыўся 2-тысячны мітынг пра- тэсту. Пад лозунгамі антыфаш. нар. фронту, барацьбы супраць вайны і фаш. тэрору. у абарону СССР, за ліквідацыю канцлагера ў Бярозе-Картузскай былі праведзены першамайская дэманстрацыя (больш за 4 тыс. чал.) і мітынг (больш за 8 ТЫС. чал.). Іван Коўкель. ГРОДЗЕНСКІЯ ВЫСТУПЛЁННІ САЛ- ДАТ 1905. Праходзілі ў касгр. — снежні ва ўсіх падраздзяленнях гродзенскага гарнізона. Пачаліся пад уплывам Кастр. усерас. паліт. стачкі, агітацыі, якую пра- водзілі Гродзенская ваенна-рэвалюцый- ная арганізацыя РСДРП, Гродзенская арганізацыя Польскай сацыялістычнай партыі ў Літве, Гродзенскі сацыял-дэ- макратычны камітэт Бунда, Віленская арганізацыя РСДРП. Салдаты адмаў- ляліся падпарадкавацца камандзірам, патрабавалі дэмабілізацыі і адпраўкі да- моў. Нягледзячы на арышты, хваляванні ўзмацняліся. 5(18) ліст. ваенна-рэв. арг-цыя склікала мітынг, на якім прыня- та 38 патрабаванняў, у т.л. свабоды схо- даў, ліквідавання ваен. судоў і смяротна- га пакарання, адмовы ад выкарыстання арміі ў паліцэйска-карных мэтах, змян- шэння тэрміну службы, паляпшэння ма- тэрыяльнага становішча і інш. Патраба- ванні 6(19) ліст. надрукаваны ў выглядзе лісговак. Пасля мітынгу 200 салдат былі арыштаваны, што выклікала новыя вы- ступленні. 14(27) ліст. на сходзе прад- стаўнікоў усіх часцей гарнізона (140
чал.) прынята рэзалюцыя пратэсту суп- раць арыштаў, у ёй выказвалася салідарнасць з рэв. салдатамі і матросамі Адэсы, Севастопаля, Кранштата, быў заклік далучыцца да барацьбы рабочага класа супраць царызму. Рэзалюцыя над- рукавана і распаўсюджана як адозва «Да ўсіх салдат Гродзенскага гарнізона і крэ- пасці». Камандаванне абяцала зада- воліць патрабаванні, але калі хваляванні спыніліся, арыштавала 136 салдат, якія былі сасланы на катаргу і ў дыс- цыплінарныя батальёны. 21 ліст. (4 снеж.) арганізаваны гарнізонны мітынг (каля 300 чал.), прынята рашэнне дас- лаць прывітанне пецярбургскім рабочым, якія абвясцілі забастоўку ў абарону ўдзельнікаў Кранштацкага паўстання, а таксама севастопальскім салдатам і мат- росам. 29 ліст. (12 снеж.) адбылося хва- ляванне салдат 1ОЗ-га Петразаводскага пяхотнага палка, якія адмовіліся выкон- ваць паліцэйскія функцыі. 10—11 (23— 24) снеж. ў горадзе шырока рас- паўсюджваліся пракламацыі з заклікам да ўсеаг. забастоўкі і ўзбр. паўстання супраць самаўладдзя і ўстанаўлення дэ- макр. рэспублікі. У дні Снежаньскага ўзбр. паўстання 1905 у Маскве ў Гродне баставала 800 сапёраў, якія адмовіліся падпарадкоўвацца камандаванню і вы- ставілі 42 патрабаванні. Тады ж рота крапаснога палка адмовілася выконваць паліцэйскія функцыі. Хваляванні ў гарнізоне працягваліся, але ўзбр. выступ- лення салдат не адбылося. Адна з асн. прычын — адсутнасць адзінства сярод мясцовых рэв. арг-цый. ГРОДЗЕНСКІЯ ВЫСТУПЛЁННІ САЛІДАРНАСЦІ РАБОЧЫХ 3 ПАЛІТВЯЗНЯМІ 1905- 6(19) сак. зня- воленыя гродзенскай турмы выставілі патрабаванне перавесці вязняў-жанчын з агульнай камеры крымінальнікаў у асоб- ную. Атрымаўшы адмову турэмнай адміністрацыі, выказалі пратэст, за што былі збіты. У сувязі з гэтым 12(25) сак. Гродзенская арганізацыя Польскай са- цыялістычнай партыі ў Літве выдала лістоўку і арганізавала маніфестацыю пратэсту. Былі распаўсюджаны лістоўкі з заклікамі «Далоў царызм і тыранію!», «Хай жывуць незалежныя рэспублікі Польшчы і Літвы!», «Хай жыве сацы- ялізм!». Арыштаваны 3 рабочыя. 26 сак. (8 крас.) Гродзенскі сацыял-дэмакра- тычны камітэт Бунда арганізаваў дэ- манстрацыю пратэсту супраць дэспатыз- му ўлад: каля 100 чал. з чырв. сцягам, рэв. заклікамі прайшлі па Саборнай пл.; распаўсюджваліся адозвы к-та. Дэманст- рацыю ахоўваў баявы атрад. 9 яе ўдзельнікаў былі арыштаваны. 5(18) чэрв. па закліку мясцовых рэв. арг-цый у горадзе абвешчана ўсеаг. забастоўка пра- тэсту ў сувязі са смерцю ў паліцэйскім участку аднаго з арыштаваных рабочых. На пахаванне выйшла больш за 2 тыс. чал., аднак паліцыя не пусціла іх на могілкі. Каля 1,5 тыс. чал. арганізавалі мітынг і рушылі ў цэнтр горада, але былі разагнаны казакамі. Маніфестацыі салідарнасці з палітвязнямі адбыліся ка- ля турмы і на могілках. Патрабаванне вызваліць палітвязняў — адно з асн. у перыяд Гродзенскіх кастрычніцкіх палітычных выступленняў 1905. Міхась Біч. ГРОДЗЕНСКІЯ ГІМНАЗІІ. Існавалі ў 1834—1939. Гродзенская мужчын- ская гімназія. Адкрыта ў 1834 на базе былой дамініканскай гімназіі як класічная з 8-гадовым тэрмінам навучан- ня. Утрымлівалася за кошт дзярж. срод- каў, платы за навучанне і інш. У 1915 быў 621 навучэнец. Вучэбныя прадметы: закон божы, лац. і грэч. мовы (41% на- вуч. часу), фізіка, матэматыка, прыро- дазнаўчыя навукі, рус. мова і л-ра, гісторыя, геаграфія і інш. У 1915 гімназія эвакуіравана ў г. Ліпецк Тамбоўскай губ. Гродзенская жаночая Марыінская гімназія. Адкры- та 7-1.1860 як 7-класная. Утрымлівалася за кошт платы за навучанне і інш. сродкі. Вучэбныя прадметы: закон божы, рус. мова і славеснасць, гісторыя, геаграфія, прыродазнаўства, арыфметыка і геамет- рыя, франц. і ням. мовы, асновы педа- гогікі, чыстапісанне, маляванне, спевы, рукадзелле, танцы. Навучаліся пераваж- на дзеці дваран, буржуазіі, чыноўнікаў і духавенства. Гродзенская мужчын- ская прыватная гімназія М.С.Хныкіна. Адкрыта ў 1906 як 6-клас- ная, у 1907 створаны 7-ы клас. Ут- рымлівалася за кошт платы за навучан- не. У 1907 было 250 навучэнцаў. Гродзенская жаночая прыватная гімназія К.М.Бар- коўскай. Адчынена ў 1906 як 7-класная з падрыхтоўчым класам і дзіцячым сад- ком; усяго 311 выхаванак. Гродзенская прыватная жаночая яўрэйская гімна- з і я Т.В.Астрагорскай і Л.С.Вальдман. Рэарганізавана ў 1906 у прыватную 4- класную прагімназію з заснаванага ў 1852 прыватнага вучылішча. 3 25.1.1907 7-класная гімназія. У 1914 гімназію скончыла 30 чал., у 1915 навучалася 330 чал. У час 1-й сусв. вайны Г.г. зачынены або эвакуіраваны. У 1920—39 у горадзе 5 гімназій, 2 з іх дзяржаўныя. 3 1939 рэ- арганізаваны ў агульнаадук. сярэднія школы. Галіна Сянькевіч. ГРОДЗЕНСКІЯ ЗАБАСТОЎКІ 1905. Праходзілі ў Гродне ў красавіку — жніўні. 21 крас. забаставала 180 рабочых пераплётнай ф-кі Харына, якія патраба- валі павелічэння заработнай платы, і да- магліся частковага задавальнення патра- баванняў. 26 крас. — 31 мая баставала больш за 700 рабочых тытунёвай ф-кі з патрабаваннем павялічыць зарплату. Бы- ла праведзена маніфестацыя, у час якой распаўсюджваліся пракламацыі. Зарпла- та рабочых павялічана на 30%. У крас. — маі баставалі 50 рабочых пара- вой лесапільні і мукамольні Шара- шэўскага, губернскай друкарні (50 чал.), 143 г ГРОДЗЕНСКІЯ 1 механічнага з-да Файнгольца (30), краўцы (60), нарыхтоўшчыкі, гарбары і шаўцы; у чэрв. — рабочыя 4 цагляных з-даў (130), хлебапякарняў (120); у ліп. — друкарняў Лапіна (70) і Мейла- ховіча (20); у жн. — казённага віннага склада № 1 (каля 40), Нёманскай перап- лётнай ф-кі (болып за 100 чал.). Басту- ючыя патрабавалі скарачэння прац. дня да 10—9 (часам да 8 гадз), павелічэння зарплаты, у асобных выпадках былі пат- рабаванні вызвалення арыштаваных, ад- наўлення на працы звольненых, аплаты часу забастоўкі і інш. Мясцовыя рэв. арг- цыі выдавалі лістоўкі аб становішчы пра- цоўных, дэспатызме прадпрымальнікаў і адміністрацыі, патрабаваннях бастую- чых. Як правіла, забастоўкі заканчваліся перамогай рабочых або частковымі ўступкамі гаспадароў. У выніку стачач- най барацьбы зарплата фабрычных і ра- месных рабочых Гродна ў 1905 па- вялічылася на 10—15%, у асобных вы- падках на 60%. У параўнанні з 1898 яна вырасла ў сярэднім у 1,5 раза, у гарбароў у 2 разы, рабочы дзень скараціўся да 10—9 гадз. Пад уплывам стачачнага ру- ху рабочых у крас. — маі баставалі фа- тографы, прыказчыкі, ліхтаршчыкі, рамізнікі, служачыя гар. пажарнай ка- манды, вучні рамеснага вучылішча, у ліп. — жн. — пісары і канцылярскія слу- жачыя акр. суда. Адбылася таксама Гродзенская забастоўка навучэнцаў гімназіі 1905. Міхась Біч. ГРОДЗЕНСКІЯ ЗАБАСТОЎКІ РА- БОЧЫХ ТЫТУНЁВАЙ ФАБРЫКІ Ў 1920 —30-я ГАДЫ ў Заходняй Б е л а р у с і. Тытунёвая ф-ка была ад- ным з буйнейшых прадпрыемстваў Грод- на. На ёй працавала каля 800 чал. Умо- вы работы былі надзвычай цяжкія, зарп- лата не забяспечвала пражытачнага мінімуму. Такое становішча вымушала тытуннікаў часта ўзнімацца на барацьбу. Забастоўкамі на ф-цы кіравалі мясц. арг-цыі ППС і Бунда. У кастр. 1921 на працягу трох з паловай тыдняў баставалі 250 машыністаў гільзанабівачных ма- шын, якія адмовіліся абслугоўваць 2 ма- шыны замест адной. Стачка скончылася перамогай рабочых. У ліст. 1921 заба- стоўку аб'явілі 720 рабочых, патрабуючы павелічэння зарплаты ўдвая, устанаўлення 8-гадзіннага рабочага дня, аплачваемых водпускаў. 3 дапамогай штрэйкбрэхераў гаспадару ф-кі ўдалося зламаць суп- раціўленне бастуючых і прымусіць іх згадзіцца з павышэннем зарплаты на 80%. Зімой 1923—24 на працягу 10 тыд- няў баставалі 800 рабочых. Стачка суп- раваджалася сутычкамі са штрэйкбрэхе- рамі. У 1926 пасля перадачы тытунёвай манаполіі італьянскім прадпрыемцам ф-ка была выкуплена дзяржавай і спе- цыялізавалася толькі на выпуску тыту- ню, у выніку больш чым на палову былі скарочаны аб ём вытворчасці і колькасць рабочых. Эканамічныя забастоўкі на
г 144 1 ГРОДЗЕНСЮЯ ф-цы адбыліся ў 1930, 1931 і 1936. Яны прайшлі арганізавана і скончыліся пера- могай рабочых. Іван Коўкель. ГРОДЗЕНСКІЯ ЗАБАСТОЎКІ РА- БОЧЫХ ФАНЁРНАЙ ФАБРЫКІ 1929 —30 у Заходняй Бела- р у с і . Фанерная ф-ка ў 1920—30-я га- ды была другім па велічыні прадпрыем- ствам у Гродне (пасля тытунёвай). Рабо- чыя не мелі водпускаў, абедзеннага перапынку, зарплата была нізкая. Усё гэта вымушала іх змагацца за свае пра- вы. Летам 1929 забаставала некалькі сот- няў рабочых, патрабуючы выплаты запа- зычанасці па зарплаце. Яны прымусілі да ўцёкаў паліцыю, што прыбыла на ф-ку, збілі гаспадара прадпрыемства. У лют. і ліп. 1930 баставалі ўсе 700 рабочых ф-кі, патрабуючы павышэння зарплаты на 50%, прыёму і звальнення рабочых са згоды прафсаюза, устанаўлення абедзен- нага перапынку, аплаты часу забастоўкі, ветлівага абыходжання. У выніку агітацыі, праведзенай Гродзенскім гарко- мам КПЗБ, за салідарнасць з бастуючымі выказаліся рабочыя інш. прадпрыемстваў Гродна. Скончыліся выступленні перамо- гай фанершчыкаў. Забастоўкі на ф-цы ў лют. 1933, ліст. 1935, студз. і сак. 1936 прайшлі арганізавана і скончыліся пера- могай рабочых Іван Коўкель. ГРОДЗЕНСКІЯ КАРАЛЁЎСКІЯ МА- НУФАКТУРЫ, прамысловыя прадпры- емствы, заснаваныя ў 2-й пал. 18 ст. ў Гродзенскай эканоміі і Брэсцкай эка- номіі па ініцыятыве падскарбія ВКЛ і старосты гарадзенскага К.Тызенгаўза. Налічвалася 21 прадпрыемства, у т.л. 8 у Гродне — па вырабе метал. прадметаў, ігральных карт (абодва з 1760), пацерак, карункаў; збройнае, гарматнае, камлот- нае і паркаленабіўное; 8 на Гарадніцы (цяпер у межах г. Гродна) — залата- ткацкае (1779—83, 30 работнікаў), ка- рэтнае (1770—83 , 50 работнікаў), гар- барня (1777—1860, 50 работнікаў), па вытворчасці палатна (1770—1845, 30 ра- ботнікаў), фарбавальнае (1770—94), па вытворчасці сукна (1770—94, 150 ра- ботнікаў), панчох (1768 — 83, 50 ра- ботнікаў) і шаўкаткацкае (1770—1888, 150 работнікаў). Суконна-капялюшная мануфактура знаходзілася ў Азёрах (да 1845); тонкасуконная (1766—1860, 30 работнікаў) у Ласосне (3 км ад горада, на левым беразе р. Ласосны пры ўпадзенні яе ў Нёман); астатнія — у Брэсцкай эканоміі. У 1766 засн. «Кам- панія шарсцяных мануфактур», якая ад- крыла ў Гарадніцы, Ласосне, Берасці 3 суконныя мануфактуры. Буйнейшая з іх у Гарадніцы мела прадзільнае, ткацкае, валяльнае, стрыгальнае, варсальнае і фарбавальнае аддзяленні; прадзільні з нямецкімі і галандскімі верацёнамі, 40 ткацкіх станкоў і інш. абсталяванне. Фарбавальнае аддзяленне вырасла ў са- мастойную мануфактуру. Галоўнымі па- купнікамі сукна і камлота былі кара- леўскі двор і вайсковыя часці. У 2-й пал. 18 ст. Гродна стала буйным цэнтрам маст. ткацтва на Беларусі. Асабліва славіліся гарадзенскія дываны, якія ства- раліся на зах.-еўрап. ўзор у стылях баро- ка і класіцызму, вылучаліся высокай тэхнікай ткацтва. На шаўкаткацкай га- радніцкай мануфактуры вырабляліся ак- саміт, мастацкія тканіны, хусткі, шалікі, стужкі, жупаны і паясы, падобныя да слуцкіх паясоў. На карэтнай мануфакту- ры вырабляліся дарагія экіпажы і збруя (для ўзору прывезена 20 карэт з Англіі); на залататкацкай — тонкая залатая і ся- рэбраная ніткі, ордэны, галуны, ювелірныя вырабы; на мануфактуры ме- тал. вырабаў — жалезныя і медныя цвікі, замкі, рыдлёўкі, дзвярныя завесы, напільнікі, іголкі, шпількі і інш., на пан- чошнай — шарсцяныя і шаўковыя шкар- пэткі і інш. На гарадзенскай мануфакту- ры пацерак вырабляўся таксама сталовы посуд (чатырохгранныя кварты, келіхі, чашы і інш.), гравіраваны ў тэхніцы мед- нага кольца. Машыны, інструмент і каля 70% сыравіны прывозіліся з-за мяжы. На мясц. рынках куплялася 25% сы- равіны, 5% пастаўляла Гродзенская эка- номія (шэрсць, дрэва, дошкі, вугаль, дзё- гаць, смалу). Рабочых набіралі прымусо- ва з семяў прыпісных дзярж. сялян, шырока выкарыстоўвалася дзіцячая пра- ца. Існавала і практыка вольнага найму. Агульная колькасць работнікаў складала 1500 чалавек, прыкладна столькі ж было падручных рабочых і надомных прадзілынчыц. Рабочы дзень з 5 гадзін раніцы да 8 гадзін вечара з перапынкам 1—1,5 гадзіны на абед і вячэру. Кіравалі мануфактурамі наёмныя майстры высо- кай кваліфікацыі, запрошаныя з Фран- цыі, Швейцарыі, Германіі, Расіі і інш. (каля 70 чал.). Была створана школа для дзяцей рабочых. У 1776 у Гродне была адчынена камерцыйная кантора для крэ- дытавання закупак з-за мяжы, у Паста- вах, Быцені і інш. створаны крамы для продажу сукна, хустак і інш. Высокая плата замежным майстрам і нізкая вы- творчасць прымусовай працы вызначалі высокі сабекошт тавараў — на 50% вы- шэйшы, чым прывазных; магчымасці збыту прадукцыі, гал. чынам прадметаў раскошы, на вузкім мясц. рынку былі аб- межаваныя. Таму мануфактуры праца- валі з вял. стратамі, іх дэфіцыт у 1790 склаў 190 тыс. злотых. У 1780—90-я га- ды болынасць прадпрыемстваў паступова спыніла дзейнасць. Толькі 2 мануфакту- ры — суконная і гарбарная — перайшлі ў рукі змешанай шляхецка-мяшчанскай кампаніі і праіснавалі да канца 18 ст. Пасля далучэння Гарадзеншчыны да Рас. імперыі дзейнасць некаторых ману- фактур адноўлена на аснове наёмнай працы. Гэта былі адны з першых капіталіст. мануфактур на Беларусі. Іх існаванне садзейнічала развіццю буйной прам-сці, распаўсюджванню розных ра- мёстваў. Літ.: Гнбянскнй Н.Г. Граф Анто- ннй Тнзенгауз н гродненскне королевскне мануфактуры. Пг., 1916; Болбас М.Ф. Развнтне промышленностн в Белорусснн (1795—1861 гг.). Мн., 1966; Гродно: Нст,- эконом. очерк. Мн., 1988; Грыцкевіч В.П., Мальдзіс А.І. Шляхі вялі праз Беларусы Нарыс. Мн., 1980. Якаў Мараш. ГРОДЗЕНСКІЯ КАСТРЫЧНІЦКІЯ ПАЛІТЫЧНЫЯ ВЫСТУПЛЁННІ 1905. Адбыліся 18—22 кастр. (31 кастр. — 4 ліст.) у Гродне ў падтрымку Каст- рычніцкай Усерасійскай палітычнай стачкі 1905. 18 кастр. ў горадзе на мітынг сабралася каля 5 тыс. чал., якія патрабавалі абвяшчэння царскага маніфеста 17 кастрычніка. У час чытан- ня іубернатарам маніфеста з'явіліся чыр- воныя сцягі. Прадстаўнікі гродзенскіх с.-д. і рабочага к-таў патрабавалі неад- кладнага вызвалення з гар. турмы палітвязняў. Губернатар адмовіў. Тады працоўныя са сцягамі пайшлі да турмы, аднак уступіць у сутычку з каравульнай камандай бяззбройныя дэманстранты не адважыліся. Групы рабочых зачынялі крамы, распаўсюджвалі лістоўкі, якія заклікалі да забастоўкі, звяржэння са- маўладдзя, абвяшчэння дэмакр. рэс- публікі, вызвалення палітвязняў. 19 кастр. забастоўка ахапіла ўсе прадпры- емствы горада. Спыніліся заняткі і праца ў навуч. і іншых установах. Адбыліся мнагалюдныя мітынгі і дэманстрацыі, на якіх гаварылася пра неабходнасць дабівацца дэмакр. рэспублікі ўзбр. ба- рацьбой. У выступленнях удзельнічалі салдаты мясц. гарнізона. У выніку патра- баванняў працоўных палітвязні былі вы- звалены. Міхась Біч. ГРОДЗЕНСКІЯ КІРМАШЫ, штогадо- выя кірмашы ў Гродне ў 15—19 ст. Прывілеем вял. князя літоўскага Аляк- сандра 1496 Гродна атрымала права пра- водзіць па 3 кірмашы ў год, кожны пра- цягласцю па 1 тыдню. У 15—17 ст. на кірмашы прыязджалі купцы з гарадоў і мястэчак ВКЛ, а таксама з Расіі, Поль- шчы, Чэхіі. Яны прывозілі збожжа, ры- бу, крупы, мёд, скуры, сукно, металы і вырабы з іх, прадметы раскошы, прыга- нялі жывёлу. У 1760-я гады ў горадзе дзейнічала некалькі кірмашоў, але, па- водле гісторыка горада Я.Ф.Арлоўскага, яны былі «не асабліва жвавыя». У 1845 з дазволу Мін-ва ўнутр. спраў у Гродне за- снаваны Іванаўскі кірмаш, які пачынаўся 25—26 чэрв. і працягваўся 1 месяц. У 1847—51 на кірмаш штогадова прывозілі тавараў у сярэднім на 15,5 тыс., прада- валі на 3,3 тыс. руб., у 1852—56 адпа- ведна 9,7 і 3,9 тыс. руб. У 1857 прывоз значна зменшыўся і склаў 3,7 тыс., рэа- лізацыя — 3 тыс. руб., у 1858 адпаведна 3,8 і 1,8 тыс., у 1859 — 1,2 і 0,7 тыс. руб. У 1860 кірмаш не адбыўся, а ў 1861 не было ніводнага прыезджага купца. У час кірмашоў будаваліся часовыя драўляныя балаганы, у якіх ішоў гандаль гал. чынам вырабамі мясц. прадпрыемстваў, с.-г. прадуктамі і жывёлаю. 3 1870-х гадоў кірмашы ў Гродне перасталі дзейнічаць з прычыны моцнай канкурэнцыі Зэльвен- скага кірмашу і Свіслацкага кірмашу. Віктар Швед.
ГРОДЗЕНСКІЯ НАРОДНІЦКІЯ ГУР- ТКІ. Дзейнічалі ў Гродне ў 1870-я — 80-я гады. Першы народніцкі гурток узнік пад уплывам т.зв. *хаджэння ў на- род. рэвалюцыянераў-разначынцаў, дзейнічаў у Гродне з лета 1875 да крас. 1876. Створаны студэнтам медыка- хірургічнай акадэміі ў Пецярбургу С.І.Бельскім, які раней займаўся рэв. прапагандай у Варонежскай і Там- боўскай губ., вобласці Войска Данскога. Пасля няўдачы «хаджэння ў народ» Бельскі прыехаў на радзіму. У ар- ганізаваны ім гурток уваходзілі вучні мясц. гімназіі К.І.Бельскі (брат), А.І.Слуцкі, Д. і 1. Роўтэнштэйны, набор- шчык друкарні М.К.Янчэўскі. Пазней у гурток увайшлі С.Р.Андрэс, служачыя С.М.Шантыр, Т.І.Нагорскі, Г.Р.Аўгус- тоўскі, выхадзец з сялян В.М.Раманоўскі. Пасля ад'езду Бельскага ў Пецярбург (восень 1875) гуртком кіравалі Слуцкі і Янчэўскі. Яны наладзілі сувязі з рэвалю- цыянерамі Пецярбурга, Вільні, Мінска і інш., адкуль дастаўляліся нелегальныя выданні: часопіс *Вперёд!», брашуры «Парыжская камуна» П.Л.Лаўрова, «Дзяржа насць і анархія» М.А.Бакуніна, «У памяць стагоддзя Пугачоўшчыны» Л.А.Ціхамірава, «Нарысы фабрычнага жыцця» А.П.Галіцынскага, «Хітрая ме- ханіка» В Варзара і інш. Гурткоўцы вы- вучалі гэту л-ру, распаўсюджвалі яе ся- род навучэнцкай моладзі і інтэлігенцыі горада, сялян навакольных вёсак. У крас. 1876 большасць гурткоўцаў арыштавана. У ліст. справа аб гуртку была вырашана ў адм. парадку: Янчэўскі, Слуцкі, Анд- рэс, С.І.Бельскі зняволены ў турму, пас- ля вызвалення ўзяты пад нагляд паліцыі ў Гродне, К.І.Бельскі высланы пад на- гляд паліцыі ў Архангельскую губ., ас- татнія за адсутнасцю яўных доказаў вы- звалены ад пакарання. Пасля расколу ў 1879 агульнарасійскай народніцкай арг-цыі *3ямля і воля» болыпасць гурт- коўцаў увайшла ў склад гродзенскіх гур- ткоў *Чорнага перадзелу» і *Народнай волі», супрацоўнічала з польск. рэвалю- цыянерамі. Гурток «Чорнага пера- дзелу» дзейнічаў у Гродне з лета 1880 да канца 1881. У яго ўвайшлі рабо- чыя друкарні Янчэўскі, Я.І.Грынкевіч, І.В.Гурвіч, служачыя Андрэс, М.Любіч, А.Баткоўскі, І.Тарноўскі, акушэркі М.Пумпянская і С Гурэвіч, вучні гімназіі Дз.Драўніцкі і А.Вальбушэвіч. Гурток удзельнічаў у стварэнні падпольнай агульнарасійскай *Чорнага перадзелу» друкарні ў Мінску, займаўся транс- парціроўкай і вывучэннем нелегальнай л-ры, вёў прапаганду сярод навучэнцкай моладзі, інтэлігенцыі, сялян навакольных вёсак, вайскоўцаў гродзенскага гар- нізона, устанавіў сувязі з польск. рэва- люцыянерамі. У ноч на 14.9.1881 гурт- коўцы правялі масавае распаўсюджванне рэв. пракламацый «Зямля і воля» і адоз- ваў «Да рускага рабочага народа» ў го- радзе, прыгарадных вёсках і гродзенскіх ваен. лагерах, куды былі сабраны войскі Віленскай ваен. акругі. Акцыя, у якой удзельнічалі каля 20 рэвалюцыянераў, была падрыхтавана пры дапамозе мінскіх чорнаперадзельцаў. Гісторыя на- родніцкага руху не ведала да таго прык- ладаў настолькі масавага рас- паўсюджвання прапагандысцкіх выдан- няў сярод насельніцтва. Пасля распаду гуртка значная частка яго членаў перай- шла на пазіцыі «Народнай волі». Гурток «Народнай волі» дзейнічаў у Гродне з пач. 1880 да 1884. Аформіўся на аснове самаадукацыйнага гуртка навучэнцкай моладзі. Восенню 1881 пад уплынам віленскіх нарадаволь- цаў І.Ф.Лампе і Р.Э.Апельберга гэты гурток цалкам перайшоў на нарада- вольскія пазіцыі, стаў адным з апорных пунктаў Арганізацыі *Народнай волі» ў Пауночна-Заходнім краі. Кіраўнік гуртка Л.Э.Гарадзішча. Найб. актыўнымі чле- намі былі В.А.Руткевіч, Б.Б.Базілінскі, А.І.Марголін і інш. Пасля распаду гуртка «Чорнага перадзелу» да нарадавольцаў перайшлі Янчэўскі, Грынкевіч, Любіч, пазней М.Ваўкавыскі, К.Ульянінскі, А.А.Густановіч і інш. Гурток пад- трымліваў сувязі з рэвалюцыянерамі Вільні, Віцебска, Мінска, Беластока, Варшавы, Харкава, займаўся прапаган- дай нарадавольскіх ідэй сярод інтэлігенцыі і навучэнцкай моладзі, транспарціроўкай і распаўсюджваннем нелегальных выданняў, зборам сродкаў на патрэбы краёвай арг-цыі Члены гур- тка супрацоўнічалі з польскай партыяй «Пралетарыят» (Вялікі). Гурток выкры- ты ў сувязі з арыштам рэвалюцыянераў у Вільні і Варшаве. Літ.: Самбук С.М. Революцнонные народннкн Белорусснн (7о-е — начало 80-х годов XIX в.). Мн., 1972; Лосннскнй Н . Б . Революцнонно-народннческое двн- женне в Белорусснн, 1870—1884 гг. Мн., 1983; Сгегеріса V/. 2»і%гкі ген’оііісіо- □ікібн' Віаіогші і Роізкі V Іаіасіі 70—80 XIX ч'іекц. У/агі/ач'а, 1985. Валерый Чарапіца. Да арт. Гродзенскія паўстанцкія атрады. Паўстанцы адыходзяць з Гродна на зборны пункт. 3 гравюры 19 ст. 145 ГРОДЗЕНСКІЯ ГРОДЗЕНСКІЯ ПАЎСТАНЦКІЯ АТ- РАДЫ, узброеныя фарміраванні, створа- ныя Гродзенскай рэвалюцыйна-дэмакра- тычнай арганізацыяй у розных паветах Гродзенскай губ. ў ходзе паўстання 1863—64. Першым буйным выступлен- нем паўстанцаў у Гродзенскай губ. быў напад у ноч на 11.1.1863 паўстанцкіх ат- радаў з Полыпчы пры ўдзеле сіл гродзен- скай арг-цыі пад агульным камандаван- нем У.Цыхорскага (Замэчка) на гарнізон заштатнага г. Сураж. Паводле паведам- лення беластоцкай царскай адмі- ністрацыі, колькасць нападаўшых пера- вышала 1000 чал. У ходзе суражскай аперацыі рота царскіх войск у сумятні адступіла, паўстанцы разграмілі ротны цэйхгауз, значна папсавалі чыг. і тэле- графную сувязь. Да 20.1.1863 атрады з Полыпчы У.Ціхорскага і Р.Рагінскага і мясцовыя ССангіна, Б.Рыльскага, В.Ле- вандоўскага (каля 5000 чал.) сканцэнт- раваліся ў мяст. Сямяцічы Бельскага пав. Паўстанцы выставілі загараджальныя пікеты на подступах да Сямяцічаў, пра- водзілі абучэнне салдат, закуплялі ў на- сельніцтва амуніцыю і прыпасы. 25 студз. да Сямяцічаў падышоў атрад карнікаў (7 рот пяхоты, артыл. батарэя і казакі) пад камандаваннем ген. З.С.Ма- нюкіна. Паўстанцам удалося адбіць пер- шы штурм. Назаўтра Манюкін уяўным адступленнем выманіў атрады ў адкры- тае поле і прычыніў ім артыл. абстрэлам моцныя страты. Паўстанцы адступалі з боем. За дапамогу паўстанцам жылыя і гасп. будынкі жыхароў Сямяцічаў былі спалены. Пасля сямяціцкага бою атрады Сангіна, Рыльскага і Рагінскага ма- неўравалі ў паўд. паветах губерні. Ухіліўшыся ад праследавання, у ноч на 1 лютага яны захапілі г. Пружаны. Пасля
V 146 1 ГРОДЗЕНСКІЯ пружанскай аперацыі група паўстанцаў на чале з Сангіным і Рыльскім ад- дзялілася ад Рагінскага і павярнула да Беластока 3 лютага гэту групу нечакана дагнаў і разбіў колькасна большы атрад царскіх войск У баі загінуў Сангін; Рыльскі і 9 іншых паўстанцаў узяты ў палон Атрад Рапнскага ў далейшым дзейнічаў у Мінскай губ., 17 лют ён быў акружаны 3 ротамі пяхоты і сотняй каза коў і разбіты. У сак. — крас. 1863 да фарміравання паўстанцкіх атрадаў пры- ступілі павятовыя рэв к-ты гродзенскай ваяводскай (губернскай) арг-цыі Пер- шапачаткова кожны павятовы к-т павінен быў выставіць атрад колькасцю 100—150 чал. Інструкцыя, складзеная рэв камісарам Гродзенскага ваяв. (гу- берні) К.Каліноускім для павятовых камісараў (знойдзена ў патронніцы забітага паўстанца), абавязвала іх асабіста прысутнічаць пры фарміраванні атрадаў, забяспечваць іх зброяй па маг- чымасці высокай якасці, запасам бое- прыпасаў не менш як 50 зарадаў на кож- нага паўстанца, абмундзіраваннем і амуніцыяй, праводзіць вычарпальны дысцыплінарны інструктаж, не дапу- скаць выпадкаў п янства і распусты, са- чыць, каб пры кожным атрадзе быў хірург, запас медыкаментаў і інш. Ка- мандуючым паўстанцкімі сіламі ваявод- ства першапачаткова быў прызначаны В Урублеускі. 12 крас ў Сакольскім пав. пачалося фарміраванне атрада Уруб- леўскага, аснову якога склалі былыя на- вучэнцы Сакольскай егерскай школы (дзе Урублеўскі выкладаў да пачатку паўстання) Неўзабаве сакольскі атрад Да арт Гродзенскія паустанцкія атрады. Паўстанцкі атрад уступае ў Навагрудак. 3 гравюры 19 ст. аб'яднаўся з беластоцкім (узначальвалі афіцэры А Баранцэвіч, Ю Эйтмановіч і інш ), а таксама з атрадам з Бельскага пав на чале з Э Кярсноўскім. Ажыц- цявіўшы ў канцы лютага 1863 пераварот, •белыя* праз некаторы час знялі Уруб- леўскага і прызначылі на пасаду ваявод- скага ваен начальніка і камандуючага найбуйнейшым атрадам А Духінскага, мала знаёмага з мясц. асаблівасцямі. Практычна ўсімі дзеяннямі паўстанцаў працягваў кіраваць Урублеўскі, які па патрабаванні Каліноўскага быў прызна- чаны нач штаба. Першая сутычка атра- да з карнымі войскамі адбылася 17 крас. каля в Валілы. затым 20 крас каля в. Стробле. У Гродзенскім пав. ў крас 1863 быў сфарміраваны атрад А Лянкевіча (Ляндара). Пасля далучэння стралкоў лясной стражы і сялян у атрадзе было 200 паўстанцаў 22 крас каля Святых Балот (недалёка ад мяст. Азеры) атрад прыняў бой з карнымі войскамі. 3 част- кай паўстанцаў Лянкевіч пайшоў у Ваўкавыскі пав., дзе злучыўся з мясц. ат- радам Г Стравінскага (Млотка), аснову якога складалі жыхары мяст Лыскава і наваколля. Першая сутычка ваўкавыскіх паўстанцаў з урадавымі войскамі адбы- лася 2—3 мая каля в Міхалін Кобрын- скага пав. Бой доўжыўся амаль суткі. Паводле адных звестак, паўстанцаў было 800, паводле іншых — 500 чал., карныя атрады налічвалі 2 роты салдат і каля 100 казакоў. Пад націскам паўстанцаў царскія войскі адступілі, і толькі падас- пелае з мястэчак Сялец і Картуз-Бяроза падмацаванне выратавала іх ад поўнага разгрому. У Пружанскім пав. ў крас. быў сфарміраваны атрад Ф.Влодэка. У Слонімскім пав. ў гэты час дзейнічаў ат- рад паўстанцаў на чале з Ф Юндзілам (каля 250 чал ). У Кобрынскім пав. 25 крас. — 1 мая сфарміраваны атрад Р.Траугута (Кракаўскага), які зна ходзіўся ў Гарадзецкіх лясах У маі да яго далучыўся брэсцкі атрад на чале з Я.Ваньковічам (Лялівам). Абяднаны ат рад тройчы ўступаў у баі з карнымі вой- скамі Пасля бою 14 мая рэшткі атрада адышлі ў глыб Палесся. У чэрвені атрад дзейнічаў у Пінскім пав., каля мяст Ка- лоднае паўстанцы былі абкружаны царскімі войскамі і рассеяны Атраду Траўгута дапамагала Э Ажэшка (пакінула аб гэтым успаміны) У Брэсцкім пав. па распараджэнні Нац. ўрада ў Варшаве сфарміраваны атрад Стасюкевіча (каля 300 чал ) На тэр Гродзенскай і Аўгустоўскай губ дзейнічаў таксама атрад Тышкі (каля 100 чал.), у Гродзенскай пушчы (на Пд Лідскага пав.) з лютага 1863 — атрад Л.Нарбута Майстэрскае выкарыстанне Нарбутам тактыкі манеўранай партыз вайны, дасканалае вывучэнне мясц. умоў і падтрымка сялян давалі магчымасць ат- раду на працягу 3 месяцаў весці паспя- ховыя баі з карнымі войскамі, сілы якіх значна перавышалі паўстанцкія. У складзе атрада змагаўся мастак М.Э Анд- рыёлі. Пасля гібелі Нарбута атрадам ка- мандаваў К.Парадоўскі (Астрога). Гэгы атрад да позняй восені 1863 змагаўся ў Гродзенскай, Віленскай і Аўгустоўскай губ., у ім знаходзіўся адзін з засна- вальнікаў новай бел. л-ры Ф Багушэвіч На тэр губерні дзеннічалі таксама больш дробныя атрады т зв. конных жандараў, якія знішчалі пікеты ворага, каралі шпіёнаў і здраднікаў, перахоплівалі по- шту, прыводзілі насельніцтва да прысяп паўстанцкаму ўраду, кантралявалі дас- таўку харчавання і абмундзіравання для атрадаў і інш. Найб. бітва ў Гродзенскай губ. (і ў цэлым на тэр. Беларусі і Літвы) адбылася ў маі 1863 каля в. Мілавіды Слонімскага пав. (гл. Мілавідская бітва 1863). Поспех, дасягнуты ў бітве паўстанцамі, не быў, аднак, замацаваны, ноччу яны пакінулі лагер. Навагрудскі атрад пайшоў у свой павет, дзе неўзабаве быў разбіты. Пружанскі атрад злучыўся з атрадам Духінскага Група паўстанцаў, што засталася паблізу Мілавідаў, была атакавана войскамі ген. маёра А.Ф Эге- ра Асаблівасцю складу Г.п.а было аднос- на шырокае прадстаўніцтва ў іх сялян паводле «Запіскі К.Каліноўскага пасля заканчэння следства», атрады складаліся «большай часткай з сялян казённых, дробнамаянтковай шляхты і гарадскіх жыхароў». Атрады захоплівалі павято выя канцылярыі, знішчалі дакументы, вярталі сялянам сабраныя падаткі, а ка- зённыя грошы пад распіску бралі на пат- рэбы атрада У жн 1863 камандуючым паўстанцкімі сіламі губерні зноў стаў Урублеўскі. Паўстанцы перайшлі да так тыкі раптоўных атак на праціўніка не- вял групамі, пераважна коннымі атра- дамі. Але невял групы не былі пагрозай для буйных карных атрадаў. У канцы ле- та — пач. восені 1863 паводле рашэння
Выканаўчага аддзела Літвы ўзбр. ба- рацьба на тэр. Беларусі і Літвы, у т.л. ў Гродзенскай губ., была спынена, каб падрыхтавацца да новага выступлення вясной 1864. Рэшткі Г.п.а. адышлі ў Падляшша, дзе яшчэ некаторы час пра- цягвалі барацьбу. Кр. і літ.' Гл. пры арт. Гродзенская рзва- лэоцыйна-дэмакратычная арганізацыя. ГРОДЗЕНСКІЯ ФІЛАСОФСКІЯ РЎКАПІСЫ, трактаты на філасофскія і прыродазнаўчыя тэмы (курсы лекцый), напісаныя на лац. мове ў Гродне ў канцы 17 — пач. 19 ст. выкладчыкамі філасофіі розных навуч. устаноў пры мясц. кляш- тарах (А.Бандзевічам, М.Дамашэвічам, Л.Дулевічам, Б.Мажэйкам, Ю.Мыш- коўскім, Ф.Пшыленскім, Б.Станкевічам, І.Сцірпейкам і інш.). Аўтарамі былі пе- раважна члены манаскіх ордэнаў (больш бернардзінскага, менш дамініканскага, езуіцкага, кармеліцкага і інш.). Вядома каля 50 трактатаў пра аб ектыўна- ідэаліст. кірунак. У 1-й пал. 18 ст. асн. частку курса філасофіі складала логіка і метафізіка Арыстоцеля. У рукапісах 2-й пал. 18 ст. адчувальны ўплыў еўрап. Ас- ветніцтва, ідэй новай філасофіі і прыро- дазнаўства, логіка адышла на другі план. Больш поўным выкладаннем новай філасофіі вылучаўся трактат Дамашэвіча «Асновы натуральнай філасофіі, або фізіка» (1787). Антысхаластычныя ідэі выказваліся ў трактаце Сцірпейкі «Лек- цыі па эксперыментальнай фізіцы...» (1792), у якім дэталізавалася канцэпцыя харвацкага вучонага Р.Бошкавіча аб пярвічных элементах матэрыі — часцінках, падрабязна апісваліся най- ноўшыя дасягненні навукі таго часу. Вы- кладаючы тэорыю светабудовы, некато- рыя аўтары трактатаў схіляліся да прыз- нання геліяцэнтрычнай сістэмы, нягледзячы на яе забарону каталіцкай царквой. Сістэма Каперніка, на іх думку, супярэчыць свяшчэннаму пісанню. аднак адпавядае законам механікі і астра- намічным назіранням. Сістэма светабу- довы Пталемея адхілялася як неадпавед- ная законам прыроды (Мышкоўскі, Станкевіч. Сцірпейка і інш.). Застаючы- ся па сутнасці ў межах рэлігійных плы- няў у філасофіі. аўтары спрабавалі ўключаць у змест трактатаў прынцыпы матэрыяльнага адзінства свету, прычын- насці і заканамернасці прыродных пра- цэсаў, эксперымент. даследавання пры- роды з апісаннем яе законаў на мове ма- тэматыкі. У трактатах 18 — пач. 19 ст. натурфіласофскія праблемы пачалі вы- кладацца як спец. раздзелы фізікі (ме- ханіка, гідраўліка, электрычнасць і інш.). Рукапісы захоўваюцца ў Навук. б-цы Вільнюскага ун-та. Літ.: Дорошевнч Э.К. Фнлософня эпохн Просвешення в Белорусснн. Мн., 1971; Я г о ж . Новая фнлософня в руко- пнсных трактатах / / Очеркн нсторнн фн- лософской н соцнологнческой мыслн в Бе- лорусснн (до 1917 г.). Мн., 1973. Энгельс Дарашэвіч. ГРОДНА, горад, порт на р. Нёман, цэнтр Гродзенскай вобл. і раёна. За 300 км на 3 ад Мінска. Вузел чыгунак на Ма- сты, Вільнюс, Беласток, аўтадарог на Герб Гродна. 16 ст. Мінск, Каўнас, Ліду, Ваўкавыск, Вял. Бераставіцу. Аэрапорт. 291,3 тыс. ж. (1992). Падзяляецца на 2 раёны: Ленінскі і Кастрычніцкі (з 1978). Паводле археал. даследаванняў, горад узнік у канцы 10 ст. на т.зв. Замкавай гары пры ўпадзенні р. Горадні (Га- раднічанкі) у Нёман на балцкай (ятвяж- скай) тэр. як умацаваны пункт і цэнтр паўн.-зах. каланізацыі дрыгавічоў і ва- лынян. Гэты зручны для засялення ўчастак берагавога плато быў асвоены ў эпоху неаліту (5—2-е тыс. да н.э.), пра што сведчаць знойдзеныя каменныя ся- керы. Тут знойдзены таксама фрагменты керамічных вырабаў штрыхаванай ке- рамікі культуры. Першапачатковае сла- вянскае паселішча 10—11 ст. (дзядзінец) мела памеры 120 х 90 х 70 м і ад асн. плато адмяжоўвалася абарончым ровам. Замкавая гара была ўмацавана драўляным вастраколам, які пазней за- менены зрубнымі гароднямі. Забудова размяшчалася хаатычна. Пазней планіроўка ўпарадкавалася: уязная вуліца ад драўлянага пад ёмнага моста вяла на плошчу ў цэнтры паселішча, ад Барысаглебская царква ў Гродне 147 ГРОДНА__________________________ якой у 3 бакі адыходзілі завулкі. Ваен. значэнне гэтага фарпоста Кіеўскага кня- ства было абумоўлена блізкасцю да польск. і літ. земляў. Крэпасць кантраля- вала праход па Нёмане купецкіх карава- наў. Упершыню горад (Гародня, Горадня. Горадзен) упамі- наецца ў Іпацьеўскім, Лаўрэнцьеўскім і Радзівілаўскім летапісах пад 1127 (раней лічылася, што пад 1128; памылка ўзнікла з-за ігнаравання таго факта, што ў Іпацьеўскім летапісе дата падаецца ў ультрасакавіцкім каляндарным стылі) у сувязі з паходам дружын, сярод якіх быў «Всеволодка нз Городна», на Полацкую зямлю. 3 гэтага часу 1 да сярэдзіны 16 ст. Г. вядомы як Городен (Горадзен; ад га- радзіцца, абараняцца). Сучасная назва Г. (разам з формай «Городен» «аж до Городна») вядома з граматы вял князя ВКЛ Жыгімонта Аўгуста ад 23.11.1562. Сярод вучоных 19 ст. існавалі розныя меркаванні пра месца размяшчэння ле- тапіснага Г.Адны лічылі, што гэта горад на р. Нёман (Я.Ф.Арлоўскі), другія пры- малі за яго паселішча Горадна паміж прытокамі Прыпяці р. Стыр і Гарынь. Летапісы 12 ст. згадваюць Г. як цэнтр удзельнага Гарадзенскага княства і рэзідэнцыю (з 1116) 3 пакаленняў кня- зёў гарадзенскіх, нашчадкаў Уладзіміра Усеваладавіча Манамаха і Давыда Ігаравіча: Агаф'і Уладзіміраўны і князя Усевалада Давыдавіча; іх сыноў: Барыса (? — пасля 1151), Глеба і Мсціслава (? — пасля 1184), Юрыя Глебавіча, уну- ка Усевалада, у час княжання якога Г., верагодна, падпарадкоўвалася Полацку. У 12 ст. Г. — значны культурны, ра- месніцкі і гандлёвы цэнтр т.зв. Чорнай Русі. Былі развіты дрэваапрацоўчае. ган- чарнае, ліцейнае 1 цяслярнае рамёствы, ювелірнае мастацтва, вырабляліся рэчы з
148 I ГРОДНА жалеза, скуры, тканін, абутак. На тэр. Гродзенскай Барысаглебскай царквы. Гродзенскай Верхняй царквы, Гродзен- скай Ніжняй царквы, Гродзенскай Пра- чысценскай царквы, вакольнага горада, пасада. Гродзенскага палаца (церама), Гродзенскага Старога замка знойдзены шматлікія прылады працы, хатняе на чынне, упрыгожанні, дзіцячыя цацкі, зброя, прадметы рэліг. культу, уні- кальная каменная «гродзенская ладдзя» 12 ст. і інш. Гараджане былі знаёмы з пісьменствам: знойдзены рэчы, у т.л. шыфернае прасліца з надпісам кірыліцай, ліцейныя формы з выявамі звяроў і птушак і прадрапаным склада- ным плеценым арнаментам, што свед- чыць і пра развіццё мастацтва афарм- лення рукапісных кніг, кавалак звона з надпісам «...РАБ...». свінцовая пячатка з Рэнанструнцыя планіроўкі на 1560 г А Д Нвітніцнай. I рынан. ауліцы 2 Віленсная 3 Налкічынская 4 Мірсніцная 5 пуліца якая ідэе ніна дона Хайноўснага да вады. 6 Аэсрсная 7 -Ноеаіноуская еулі - ца э вуліцы Азерскай. 8 -ауліца. нкан ідэе з вуліцы Аэёрснай. 9 -Дзямянаўсная, 10 -Алісноў сная вуліца з вуліцы Дэяы янаўснай. 11 э рынну на Падол. 12 Залатарсная, 13 -Яўрэйсная ву- ліца з рымну да эамна, 14 -Школьная, 15 -Цесная вуліца э вуліцы Вялінай Замнавай 16 -над ровам Гарадніцы. 17 Плябанская 18 -Ннмецмо рынан, 19 -вуліца э Нямецнага рынку да рэчні Гарадніцы. 20 -вуліца э бону Нямецнага рымну да Віленснай вуліцы 21 -Вяліная да моста на Падоле 22 -ад рова да перавоау 23 ауліца на беразе Немана, 24 вуліца м ма двара пана Халецмага да Нбмана _25 ад Немана да царнвы Праўдэівага Нрыжа 26 Плутніцная 27 вуліца за Вера п ж ^ул,ц, ал ф,'"м°на 29 Садоўніцная 30 рынан 31 Горн цная 32 -Навадворсная. 33 -Лабенская, 34 -Рабіеўсная; А -заман Б Наралеўсні дом. В мост да Маралеўснага до ма, цэркаы: I саборная Прачысценскан (Прасвятой Багародзіцы). Д -Васкрасенская Е -Малая царнва । праваслаўны манастыр М -Праўдэівага Нрыжа 3 -могілкі і напліца Саборнай царквы, цэрнвы 3 Сяменаўсная (?), Я -Траецкая Л -Мікалаеўсная М -Барысаглебская Н -фарны нас цел । каталіцнія могілні 0 -насцбл св Духа: П -сінагога. Р -яўрзйскія могілкі. С -ратуша. Г -нрамы: У карчма, Ф -наралеўснія стайні, X мост цераэ Неман Ц - перавоэ; Ч - эвя- рынец, Ш - Нурган выявай Іаана Вадохрышча і надпісам «ДЬНЕСЛОВО», медны пярсцёнак-пя- чатка з выявай мальтыйскага крыжа, рэ- чы з асобнымі літарамі і надпісамі імён святых, пасудзіны 11 — 13 ст. з ганчар- нымі клеймамі. Жыхары Г гандлявалі з гарадамі Прыдняпроўя, Прыбалтыкі і Польшчы У апошняй чвэрці 12 ст. тут склалася Гродзенская архітэктурная школа. У 12 ст князі Усевалад Давы- давіч і яго сыны Глеб і Мсціслаў актыўна ўдзельнічалі ў міжусобнай барацьбе за кіеўскі прастол і ў паходах супраць по- лаўцаў. У 1183 вял. пажар амаль знішчыў горад. Пасля гэтага на дзя- дзінцы замест драўляных сцен узведзены абарончыя муры і княжацкі церам. У 1240—50-я гады за валоданне Гарадзен- скім княствам вялася барацьба паміж га- ліцка-валынскімі і наваградскімі князямі (у 1252, 1253 і 1259 Г авалодваў Даніла Галіцкі). 3 сярэдзіны 13 ст. Г ў складзе ВКЛ. У 1270-я гады належала вял князю ВКЛ Трайдзену, які ў 1276 пасядіў тут частку прусаў-бартаў, што ўцяклі ад крыжакоў. У канцы 13—14 ст. горад шмат разоў цярпеў ад нападаў крыжакоў Тэўтонскага ордэна: у 1283 — 84 К Цірнберг, у 1287, 1296. 1306, 1311, 1314, 1328 В фон Орселен, 1364 фон Ха наў спусташалі наваколле Г . захоплівалі вял палон Падобныя напады адбываліся ў 1373, 1377, 1379, 1393. У 1300—26 ім паспяхова процістаяў кашталян гара дзенскага замка (з 1312) Давыд Гара дзенскі 3 1376 Г. — уладанне князя Вітаўта, з 1392 — 2-я сталіца ВКЛ У 1390 Г. стала арэнай барацьбы паміж польскім каралём Ягайлам і гарадзенскім князем Вітаўтам, які заключыў пагад- ненне з Тэўтонскім ордэнам і даручыў абарону горада маркграфу Зальцбаху. Гарадзенскія замкі 50 дзён вытрымлівалі асаду войск Ягайлы Спачатку быў за хоплены Ніжні замак. Вітаўт, які падас- пеў на дапамогу гораду з крыжакамі, па будаваў на левым беразе Нёмана замак, т.зв Новы Гарадзен (№чег Оагіеп) і на плаўны мост на рацэ Але войскі Ягайлы разбурылі мост і авалодалі і Верхнім зам кам Толькі ў снеж 1390 Вітаўт з дапа могай К.Валенрода вярнуў Г. і дазволіў ням. рыцарам сяліцца ў раёне замка Но- вы Гарадзен. У выніку пагаршэння ад- носін паміж Вітаўтам і ордэнам у 1393 ням. рыцары пасля 3-дзённай аблогі за- хапілі Верхні замак, спалілі яго, узялі шмат палонных. У хуткім часе замак быў адноўлены, але перажыў яшчэ адзін вял пажар у 1398, у час якога ледзь не запнулі Вітаўт яго жонка. Пасля пажа ру ўзведзены новыя муры з каменю ва- луна і цэглы У сак. 1405 Вітаўт, пасля паспяховага паходу на Пскоў, пасяліў у раене Барысаглебскай царквы частку за хопленых у палон жыхароў Пскоўскага прыгарада Каложы (Коложе) (гэта назва замацавалася за гарой, на якой і цяпер стаіць царква, і стала 2-м найменнем царквы). Гарадзенская харугва ўдзельнічала ў Грунвальдскай бітве 1410 У 1391 Г. атрымаў магдэбургскае права (спачатку няпоўнае, у 1444 поўнае, у 1496 дапоўненае спец. прывілеем) 3 1413 Г — цэнтр павета ў складзе Трок- скага ваяводства 15.10.1432 тут заклю чана Гарадаенская унія. У 1441 Г. пазва- на ў грамаце вял. князя Казіміра сярод 15 найбуйнейшых гарадоў ВКЛ У 1540 каралева Бона пры пацвярджэнні Г. маг- дэбургскага права загадала войту і магістрату мець пячатку з гербам на ўзор люблінскага (казёл, які стаіць на задніх нагах, абгрызае вінаградную лазу). Паз- ней гербам горада стала выява аленя з залатым крыжам паміж рагамі (алень св. Губерта), які пераскоквае праз агароджу У 1543—1601 у Г. дзейнічала «Літоўская капэла» — адзін з найб. ранніх музыч ных калектываў на Беларусі. У 1558—60 каралеўскія рэвізоры С.Дыбоўскі і Л Война пры інвентарным апісанні зя мель гар. эканоміі ўпершыню апісалі Г з назвамі вуліц, плошчаў і зямельных уча сткаў. У Г. было 716 дамоў, 33 вуліцы, 3 рынкі (у т.л. адзін за Нёманам), замак і велікакняжацкі (каралеўскі) дом, 9 цэр- кваў, 2 касцёлы, сінагога, ратуша, звя-
149 ГРОДНА рынец (за Нёманам, насупраць замка) Выява сярэдневяковага Г. захавалася на малюнку Г. Адэльгаўзера 1567 і гравюры М.Цюнта 1568, зробленых у час апошня- га сойма ВКЛ, які адбываўся ў Г. і адна- часова стаў першым генеральным (агульным) соймам Польшчы (Кароны) і Літвы (ВКЛ) У 1576 86 г. — рэзідэнцыя вял. кня- зя ВКЛ і караля польскага Стафана Ба- торыя, якога пасля смерці тут ана- таміравалі. Гэта было першае ана- тамічнае ўскрыццё ва Усх. Еўропе. 3 гэтага часу і да праўлення Станіслава Аўгуста Панятоўскага (канец 18 ст.) Г. — велікакняжацкі горад, які інша- земныя падарожнікі называлі кара- леўскім У інвентары 1588 у Г. зафіксавана болын за 700 дамоў, каля 4 тыс ж., 31 вуліца, цэхі рамеснікаў-ме- талістаў, цагельнікаў, ганчароў, цесля- роў і інш У 1589—1795 Г — цэнтр Гродзенскай эканоміі. У 1591 тут узнікла правасл. брацтва з друкарняй, дзе выда валіся кнігі (у т.л. на бел. мове), і шко- лай, у якой дзеці навучаліся «шсьму грэ- часкаму і рускаму. арыфметыцы». Напя- рэдадні Брэсцкаа уніі 1596 у Г дзейнічалі 7 правасл цэркваў, 3 касцёлы, 2 ка- таліцкія манаскія ордэны; пасля 1596 — 2 уніяцкія кляштары (да 1843); у 1-й пал. 17 ст. заснаваны Гродзенскі езуіцкі калегіум, дзейнічалі шматлікія манаскія каталіцкія ордэны: бернардзінцаў, дамініканцаў, кармелітаў, францыскан- цаў, 9 касцелаў. 3 15 ст праводзіліся вялікія Гродзенскія кірмашы У 1605 гар. мытня зафіксавала тавары 103 на- зваў. Мясцовыя купцы вывозілі каноплі, лой, хмель, скуры, збожжа, мёд, воск, вырабы рамеснікаў У вайну Расіі з Рэч- чу Паспалітай 1654—67 Г акупіраваны рус. войскам (1655—57), у час руска- шведскай вайны 1656—58 часова захоп- лены шведамі (1657) Варшаўскі сойм 1661, зыходзячы з таго, што горад і яго прадмесці ўшчэнт разбураны і спустоша- ны, вызваліў гродзенскіх мяшчан і яўрэяў на 4 гады ад падаткаў (акрамя мыта і чопавага), а таксама пацвердзіў прывілей аб вольным гандлі па Нёмане. У 1666 упершыню згадваецца гродзенскі цэх жывапісцаў. 3 1673 Г. — месца пра- вядзення заканадаўчых ген. соймаў, з гэ- тага часу ў Г. праходзіў кожны 3-і сойм Рэчы Паспалітай 15 12.1678 — 3.4.1679 тут адбыўся ген. сойм, на якім зацвер- джана Андросаўскае перамір е 1667. 3 2-й пал. 17 ст горад паступова пры- ходзіць у заняпад, шмат мяшчан пера- сталі займацца гандлем і пераходзілі да земляробства У 1680 у Г з 574 дамоў 201 належаў агароднікам, а 373 — збяд- нелым мяшчанам. У пач. Паўночнай вай- ны 1700—21 Г ў 1702 занята шведамі, у 1705—08 — рус. войскам, якое стварыла тут умацаваны лагер. У 1705 у Г. бываў Пётр I, пад яго кіраўніцтвам у 1706 пра- ведзена аперацыя па выратаванні рас. гарнізона. У 1706—07 у Г дзейнічаў Гродзенскі манетны двор. У лют. 1708 горад зноў акупіраваны шведскімі вой- скамі на чале з Карлам XII У 1764 у Г. перанесены пасяджэнні літоўскай казен най камісіі (раней — казённы трыбу- нал) У 2 й пал 18 ст Г — буйны куль- турны, гандлевы і рамесніцкі цэнтр У 1770—80-я гады гродзенскі староста К.Тызенгауз заснаваў у горадзе і яго на ваколлі Гродзенскія каралеўскія ману- фактуры Тут створаны горадабудаўнічы комплекс Гарадніца, заснаваны тэатр і тэатр школа, муз. капэла, Гродзенская медыцынская акадэмія, школы: акушэр- ская, ветэрынарная, чарчэння і маляван- ня, бухгалтэрыі і рахункаводства, земля- мерная, будаўнічая, Гродзенскі кадэцкі корпус, бібліятэка і музей гісторыі пры роды Тут закладзены 1-ы ў Рэчы Пас палітай і адзін з буйнейшых у Еўропе ба танічны сад, у якім працаваў франц. ву чоны Ж З.Жылібер У Гродзенскай друкарні, апрача кніг, з 1776 выдаваліся •Газэта Гродзеньска». з 1792 »Вядо- мосьці Гродзеньске». 3 1773 Г — цэнтр навуч акругі, ство ранай Адукацыйнай камісіяй, на базе езуіцкага калегіума заснавана акр. шко- ла для шляхетнай моладзі, пе- раўтвораная ў 1797 у павятовае ву- чылішча. Выкладчыкамі розных навуч. устаноў пры кляштарах тут у 17 — пач. 19 ст. напісаны філас. трактаты (гл Гродзенскія філасофскія рукапісы) У Да арт. Гродна. Від Гродна. Гравюра М.Цюнта 1568.
г 150 1 ГРОДНА 1792 Г занята таргавіцкімі канфедэра- тамі і рус. войскам. 15.9.1793 у Г. замест таргавіцкай створана Гродзенская кан- федэрацыя. Гродзенскі сойм 1793 — апошні сонм Рэчы Паспалітай, на пася- джэнні якога 23 вер. зацверджаны Другі падзел Рэчы Паспалітай. У 1793—95 го- рад — цэнтр Гродзенскага ваяводства. сюды пераведзены Літоўскі трыбунал. У час паўстання 1794 у Г. створана мясц. самакіраванне, у жн. — кастр. тут дзейнічала Цэнтральная дэпутацыя ВКЛ — выканаўчы орган паўстанцаў на тэр. Літвы і зах Беларусі. 3 1795, з часу падпісання Станіславам Аўгустам Паня- тоўскім у Гродзенскім замку адрачэння ад прастола, Г. ў складзе Рас імперыі. 3 1796 цэнтр Гродзенскага павета, з 1801 — Гродзенскай губ У час вайны 1812 у чэрв. — снеж. Г. акупіравана на- палеонаўскай арміяй. Вызвалена 20 12 1812 войскамі ген А П Ажа- роўскага і авангардам партызан Дз.В.Да- выдава У 1816 у Г. каля 10 тыс. ж. У 1825—26 у Літоўскім асобным корпусе, раскватараваным у Г. і Гродзенскай губ., дзейнічала тайнае т-ва «Ваенныя сяб- ры>. Шматлікія чыноўнікі мясц. пахо- джання, каталіцкія святары і вучні дамініканскай гімназіі, таксама мясц шляхта Г. прынялі ўдзел у паўстанні 1830—31. Горад быў аб яўлены на ваен. Прыбыццё рускага пасольства ў Гродна (унізе) і панарама горада. Фрагменты гравюры М.Цюнта. 1568.
151 ГРОДНА становішчы, у 1833 тут пакараны смер- цю ўдзельнік падзей 1830—31 М Ва- ловіч. У 1840-я гады ў Г. больш як 40 прадпрыемстваў, у т.л. цагельныя, фла- нелевыя, свечачныя, вінакурныя, піваварныя і інш Важнае значэнне мелі водны шлях па р Неман, які звязваў Г з рознымі рынкамі, і пракладзеная праз го- рад у 1862 першая на Беларусі чыгун ка — участак лініі С -Пецярбург—Вар шава. Напярэдадні і ў час паўстання 1863— 64 у Г. і губерні дзейнічала Гро- дзенская рэвалюцыйна-дэмакратычная арганізацыя. Гараджане змагаліся і ў складзе ГродзенСкіх паўстанцкіх атра даў У 1870—80-я гады існавалі Гро- дзенскія народніцкія гурткі. У 1877 у Г. 37 прадпрыемстваў (368 рабочых) У 1885 горад пацярпеў ад пажару, згарэла больш за 600 будынкаў. У 19 ст. Г. ўваходзіла ў мяжу яўр. аселасці; у асоб- ныя перыяды яўрэі тут складалі больш за палову насельніцтва. У 1897 у Г. 46,9 тыс. ж (яўрэяў 22,18 тыс., рускіх 10,5 тыс., палякаў 6 8 тыс., беларусаў 5,4 тыс., немцаў 275 чал , укр. 79 чал , з іх праваслаўных і аднаверцаў 14 тыс., ка- толікаў 8,7 тыс., іудзеяў 22,68 тыс., лю- тэран 457 чал.). У канцы 19 ст. ў Г. больш за 70 прамысл. прадпрыемстваў (больш за 2 тыс. рабочых), найбуйней- шая — Гродзенская тытунёвая фабры- ка\ дзейнічалі аддз Дзярж і Віленскага камерцыйных банкаў, Т-ва ўзаемнага крэдыту, банкаўскія канторы. Грузааба рот па Нёмане і прытоках у 1881—89 па- вялічыўся з 29,5 да 63,1 млн пудоў, колькасць гандлёвых устаноў вырасла з 252 у 1861 да 748 у 1900. Працавалі 4 друкарні, у т.л. Гродзенская губернская друкарня. Выходзілі газ. кГродненскче губернскае ведомостя , «Торговый вес тннк Западного края* (1882), «Гроднен скне отголоскн» (1905), «Голос Гродны» (1906), *Наше утро», «Гродненское эхо» (1914), «Северо-западная жнзнь» (1912—13), іГродненскае епархяальные ведомостц.», час. «Педагогмческое дело» (1911 — 14), штогоднікі «Памятная кніжка Гродзенскай губерні» (1857 — 1915) і «Агляд Гродзенскай губерні» (1880—1914). У 1844—46 у Г друка ваўся першы на тэр. Беларусі час «Ан дына». У 1802—09, 1839—61 існаваў сталы тэатр. У 1897 у Г. 3 бальніцы на 236 ложкаў, 18 урачоў, 2 гімназіі (муж- чынская і жаночая, гл. Гродзенскія гімназіі), 2 правасл. манастыры і 2 ка- таліцкія кляштары, 8 правасл. цэркваў, 5 касцёлаў, лютэранская кірха, болып як 12 сінагог. 3 1848 Г — рэзідэнцыя вікарыя Літоўскай епархіі — епіскапа Брэсцкага і Гродзенскага. Дзейнічалі т-вы ўрачоў Гродзенскай губ. (з 1869), літ.-муз. (з 1883) і пед. (з 1907). У 1887 узнік Гродзенскі рэвалюцыйны гурток, у 1895 — Гродзенскі с.-д. к-т (арганізатар і кіраўнік П.І.Шумаў), ле- вае крыло якога да канца 1897 заснавала Гродзенскі рабочы камітэт. На рубяжы 19—20 ст. у Г дзейнічалі Гродзенская рабочая арганізацыя, Гродзенская рэва- люцыйная арганізацыя навучэнцаў. Гродна. Касцёл брыгітак. 17 ст. Гродзенская акруговая арганізацыя РСДРП і с.-д. ваенная арг-цыя, Гро- дзенскі сацыял-дэмакратычны камітэт Бунда, Гродзенская акруговая ар- ганізацыя ППС, Гродзенская ар- ганізацыя Польскай сацыялістычнай партыі ў Літве, Гродзенская ваенна-рэ- валюцыйная арганізацыя РСДРП На за- водах і ф-ках адбыліся першыя заба- стоўкі. У рэв. 1905—07 у Г. прайшлі ма- савыя стачкі, дэманстрацыі рабочых, выступленні салдат гарнізона, у т.л Гродна. Лямус 17 ст. Гродзенская палітычная забастоўка 1905, выступленне салдат 1 -й і 2-й бата- рэі 26-й арт. брыгады (1905), мітынг прадстаўшкоў ваенных часцей, Гродзен- ская стачка друкароў 1906, Гродзенская палітычная забастоўка рабочых 1907. Непадалёку ад Г. ў в. Ласосна зна- ходзіўся Гродзенскі перасылачны пункт нелегальнай палітычнай літаратуры. У 1904—15 існаваў Гродзенскі царкоўна- археалагічны камітэт, у 1909—14 дзейнічаў Гродзенскі гурток беларускай моладзі. У 1914 у Г. 43 092 жыхароў, 99 прадпрыемстваў (2287 рабочых) У 1-ю сусв. вайну з 3 9 1915 Г акупіравана герм. войскам. 25.3.1918 Рада БНР аб- вясціла Гродзеншчыну (з г. Беласток) тэ- рыторыяй Беларускай Народнай Рэс- публікі. У ліст. 1918 у Г. пачаў дзейнічаць бел к-т культурна-нац. су- вязі. 19 11 1918 у горадзе створана Бел. Рада, у снеж 1918 сюды пераехаў урад БНР на чале з А.Луцкевічам, пачалося фарміраванне бел. войска: арганізаваны 1-ы Бел. полк пяхоты, асобны батальён Гарадзенскай камендатуры і Бел. гу- сарскі эскадрон. Страты ў час герм. аку- пацыі для Г. 1 гараджан склалі 1 млн. 200 тыс. ням марак. 3 прыходам Чырв. Арміі ў студз.—крас 1919 абраны Гродзенскі Савет рабочых дэпутатаў. 3 27 4 1919 Г перайшло пад уладу Польскай Рэс- публікі. Пасля заняцця горада 19.7.1920 часцямі Чырв. Арміі (3-і конны корпус Г.Гая) устаноўлена сав. ўлада. Гро- дзенскі губ. ВРК узначаліў А.Славінскі (да вер 1920) У 1919—21 культ-асв. работу праводзіла Грамада бел моладзі.
Кляштар базыльянак у Гродне. 3 малюнка Н.Орды. Забудова ЗанЕманскага прадмесця ў Гродне. 3 малюнка Н.Орды. 19 ст. Гродна. Пач. 20 ст. створаны 1-я Гродзенская бел. агульная школа, Фарштацкая (Занёманская) школа, Гарадзенская бел. прытулкавая школа, дзейнічалі Бел. школьная рада і Гродзенская цэнтр. Бел. вучыцельская рада. У кастр. 1920 — студз. 1921 выда- валася газ. «Беларускае слова». У 1920 заснаваны Гродзенскі гісторыка-археа- лагічны музей. Паводле ўмоў Рыжскага дагавора 1921 Г. засталася пад уладай Полынчы, павятовы цэнтр Беластоцкага ваяв. Насельніцтва горада з 40 тыс. (1926) павялічылася да 49 тыс. чал. (1931). У Г. дзейнічалі гар. рада, акрую- вы к-т і гар. аддзяленне Т-ва Бел. школы (ТБНІ), арганізацыі Бел. сялянска-ра- ботніцкай грамады. Гродзенская акруго- вая арганізацыя КПЗБ і арг-цыя КСМЗБ. Працавала Гродзенская белару- ская гімназія. Адбываліся антыўрадавыя дэманстрацыі, мітынгі, забастоўкі пра- цоўпых, у т.л. Гродзенская забастоўка рабочых запалкавай фабрыкі «Марыес» 1927, Гродзенскія забастоўкі рабочых тытунёвай фабрыкі ў 1920—30-я гады, Гродзенскія забастоўкі рабочых фанер- най фабрыкі 1929 — 30, Гродзенскія адзінафронтаўскія выступленні пра- цоўных 1936. У 1930-я гады польскія ўлады закрылі ў Г. ўсе бел. школы. Пасля аб'яднання Зах. Беларусі з БССР (вер. 1939) Г. з 15.1.1940 — раён- ны цэнтр Беластоцкай вобл. Пачалі ад- крывацца бел. школы, распачаў дзей- насць настаўніцкі ін-т. У 1941 у Г. 55 тыс. ж. У пач. Вял. Айч. вайны ў раёне Г. 22—26 чэрв. адбыліся жорсткія аба- рончыя баі 86-га Аўгустоўскага пагра- натрада. часцей 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна, 3-й і 10-й армій 23.6.1941 Г. акупіравана ням. фашы- стамі і пад назвай Сагіеп (Гартэн) уклю- чана ў склад Германіі. У горадзе створа- ны лагер смерці для ваеннапалонных і мірных жыхароў (загублена болын за 18 тыс. чал.), 2 гета, двойчы праводзіліся масавыя расправы над польскім на- сельніцтвам. Усяго ў Г. і Гродзенскім р-не знішчана 51 438 чал. Дзейнічала Гродзенскае патрыятычнае падполле Горад вызвалены 16—24.7.1944 у ходзе Беластоцкай аперацыі 1944 і Вільнюскай аперацыі 1944. Ён быў раз- бураны на 43%, у т.л. знішчана 25% жылога фонду, прамысл. прадпрыемст- вы, электрастанцыя, паравознае дэпо, вакзал, многія школы, бальніцы, будынкі культ.-асв. устаноў. Матэрыяльныя стра- ты склалі 252,3 млн. руб. (у цэнах 1941). 3 20.9.1944 Г. — цэнтр Гродзенскай воб- ласці. Хуткімі тэмпамі аднаўлялася прам-сць. У 1959 у Г. 72,9 тыс. ж., у 1965 — 100 тыс., у 1970 — 132,5 тыс., у 1985 — 250 тыс. ж. У 1978 Г. ўступіла ў міжнар. асацыяцыю параднёных гарадоў [пабрацімы Г. — франц. г. Лімож (1978), ням. г. Міндэн (1991), польскі г. Беласток (1991), канадскі г. Пітэрбора (1990)1- У Г. 37 прамысл. прадпрыемст- ваў (1994): вытв. аб'яднанні «Азот», «Хімвалакно», з-д карданных валоў, абутковая ф-ка «Нёман», прадзільна- нітачны камбінат, тытунёвая ф-ка «Нё- ман»; з ВНУ (Гродзенскі дзяржаўны
153 ГРОДНА універсітэт, мед. і с.-г. ін-ты), Ін-т біяхіміі, Аддзел праблем рэсурсазбера- жэння АН Беларусі; 8 ПТВ, сярэднія спец. навуч. ўстановы (вучылішчы куль- туры, мед., муз., тэхнікумы каапера- тыўны, політэхнічны, хіміка-тэхна- лагічны), 32 агульнаадук. сярэднія шко- лы, 1 школа-гімназія; ліцэі (бел. гуманітарны, матэматычны і фізіка- тэхн.), 2 прафес. т-ры (драматычны і тэ- атр лялек), філармонія, муз. школа, Бел. дзярж. музей гісторыі рэлігіі, Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей з аддзе- лам — музеем М.Багдановіча; 56 маса- вых б-к. Заапарк. Дзейнічаюць культ.- асв. і паліт. бел. клуб «Паходня» (з 1986), культ.-асв. згуртаванні яўрэяў і татараў Гродзеншчыны (з 1987), немцаў (з 1992), літоўцаў (з 1995), рускіх (з 1995), размяшчаецца цэнтр Саюза паля- каў Беларусі (з 1991). У Г. месцяцца рэзідэнцыі архіепіскапа правасл. Гро- дзенска-Ваўкавыскай епархіі і Апосталь- скага адміністратара Мінскага і Белару-
154 1 ГРОДНЕНСКНЕ скага, духоўная каталіцкая семінарыя (з 1990), дзейнічаюць 3 праваслаўныя і 4 каталіцкія храмы, абшчына уніятаў, пра- тэстанцкія аб яднанні, грамадская арг- цыя «Гродзенская хрысціянская місія — «Добрая вестка» Створаны шматлікія грамадскія арганізацыі, паліт. партыі і рухі, у т.л. гар. арг-цыі Бел нар. фронту, Бел. с.-д. грамады, Аб'яднанай дэмакр. партыі Беларусі, партыі камуністаў Бе- ларусі, «зялёных», Гродзенскае аддз Бел фонду культуры, Т-ва бел. мовы, Гродзенская абл. краязнаўчая асацыя- цыя. Выдаюцца газеты •Гродзенская праўда», «Пагоня». «Сельская новь». Плошча Стафана Баторыя ў Гродне Пач. 20 ст Будынак былой музычнай школы ў Гродне Фрагмент забудовы Гродна канца 19 — пач. 20 ст. Здымак 1980-х гадоў. «Молодёжный курьер» (з дадаткам «Свободный вечер»), «Гродненская неде- ля». «Высота», «Гродненскнй хнмнк», «Сіоз /пай Ьіешпа» («Голас з-над Нёма на»), час. «Мавагуп Роізкі» («Польскі часопіс»). 3 1986 у Г. праводзяцца міжнар. гіст.-культ. канферэнцыі, сярод якіх «400-годдзе першага ва Усходняй Еўропе анатаміравання» (1986), «150 год В.-К. Каліноўскаму» (1988), «Фран цыск Скарына і лёс беларускай культу ры» (1989), «Вітаўт Вялікі і яго эпоха» (1900), «Культура народаў ВКЛ» (1991), «Рым-ІУ» (1992). Г. — адзін з гарадоў Беларусі, у якім амаль цалкам захавала- ся стараж. планіроўка. У горадзе больш за 60 помнікаў гісторыі і архітэктуры розных стыляў 12—20 ст. знаходзяцца пад аховай дзяржавы. У 1988 старая ча- стка горада абвешчана помнікам горада- будаўніцтва і культуры. Помнікі. Вітаўту Вялікаму. А.Тызенгаўзу, Э Ажэшка, Я Купалу, У I Леніну, В Урублеўскаму, В.Д.Сакалоўскаму, у гонар 850-годдзя Гродна. у гонар 580-годдзя Грунвальд- скай бітвы «Пагоня на Грунвальд», вуч- ням, якія загінулі ў Вял. Айч вайну, у гонар воінаў вызваліцеляў Вял Айч вайны, на месцы лагера смерці ў раёне Фолюш-б, у гонар воінаў-землякоў, якія загінулі ў Афганістане, і інш.; брацкія магілы сав. воінаў, партызан, сав ваен- напалонных і ахвяр фашызму У Г. паха- ваны герой вайны 1812 С М Ланскоў, маці М.Багдановіча М.А.Багдановіч-Мя- кота, Я.Ф.Арлоўскі, Э.Ажэшка, першы кіраўнік Гродзенскага гуртка бел. моладзі Ф Грынкевіч, заснавальнік гродзенскага заапарка Я Каханоўскі, бел этнограф і фалькларыст М А.Дзмітрыеў Літ Бобровскнй П Матерйалы для географнн н статнстнкн Росснн. со- бранные офнцерамм генерального пітаба Гродненская губерння Ч 1 Спб 1863. Орловскнй Е Ф I родненская старнна Ч 1. Гродно. 1910. Кудряшев В.М I родно. М, 1960. Гродно Энцнкл справ Мн . 1989; Вороннн Н Н Древпее Грод но. М., 1954; Г о с ц е ў А.П., III в е д В В Кронан: Летапіс горада на Нёмане <1116— 1990 гг.). Гродна, 1993; Іостев А О воэ- ннкновеннн удельного Городенского княже ства н княэьях городенскнх / / Наш рода вод <Сб. ст.) I родно 1990. Кн.Г Т р у с а ў А.А., Собаль В.Е., Здановіч Н.І. Стары эамак у Гродне XI —XVIII стст Гіст археал. нарыс Мн., 1993. Алесь Госцеў. «ГРОДНЕНСКМЕ ГУБЕРНСКНЕ ВЕДОМОСТН», афіцыйная газета Вы давалася з 7(19).1.1838 да 31.7(13.8). 1915 у Гродне на рус. мове Гродзенскім губ. праўленнем Выходзіла адзін, з 1891 два, з 1899 чатыры разы на тыдзень, у 1-й пал 1900 штодзённа, з чэрв 1900 два разы на тыдзень Мсла афіц. і неафіц. часткі. У афіц частцы змяшчаліся пасгановы і распараджэпні цэнтр. і мясц улад і шш. афіц матэрыя лы. У неафіц. (да 1856 выходзіла як да датак да афіцыйнай) друкаваліся матэ рыялы па археалогіі, гісторыі, этнаграфіі, справаздачы пра дзейнасць губ статы- стычнага к-та, інструкцыі да адшукання помнікаў старасветчыны, інфармацыя пра збор звестак для Маскоўскага археал.
155 ГРОНАЎ т-ва. У 1899 афіц. і неафіц. часткі аб'яд- наны ў адно выданне. У 1903—06 не- афіц. частка выходзіла як асобнае выдан- не. У газеце выступалі даследчыкі М.А.Дзмітрыеў, А.Я.Багдановіч, М.В.Доўнар-Запольскі, Е.Р.Раманаў і інш. Сярод публікацый «Нумізматычныя звесткі» (1847, № 32), матэрыялы пра с. Ятвеск Гродзенскага пав. (1894, № 13), Камянецкую вежу (1845, № 32; 1865, № 3; 1870, № 24), пра скопішча касцей ма- манта, шарсцістага насарога і першабыт- нага быка, выяўленае ў мяст. Солы Гро- дзенскага пав. (1889, № 33), пра га- радзішчы каля в. Арэпічы Брэсцкага (1893, № 16) і Збруч Бельскага пав. (1893, № 19), групу археал. помнікаў каля в. Пыхаўць Гродзенскага пав. (1891, № 19), курганныя могільнікі ў Гродзенскім і Кобрынскім пав. (1891, № 55). Спробай стварэння археал. карты з явіліся нарыс Е.Міхайлоўскага пра помнікі Слонімскага пав. (1897, № 8) і нарыс з пералікам помнікаў Бельскага і Беластоцкага пав. (1892, № 42). Сярод артыкулаў на гіст. тэмы — матэрыялы пра помнікі стараж. Навагрудка (1846, № 35, 36), нарысы «Ратніца. Кернмушы. Мястэчкі Гродзенскай губ.» (1847, № 27), «Мястэчка Друскенікі і яго навакол- ле» (1845, № 26—28) Т.Нарбута, «Ка- роткае апісанне друскеніцкіх мінераль- ных водаў (з гіст. нарысам мясцовасці)» (1865, № 17), «Гістарычныя звесткі аб г. Брэст-Літоўску» І.Крашэўскага (1845, № 40—42), «Павятовы горад Брэст (Статыстычны нарыс)» (1864, № 31), «Брэсцкі праваслаўны сабор» (1865, № 46, 48), «Кароткае гістарычнае паведам- ленне аб горадзе Гродна» (1847, № 12, 14), «Гродзенская губерня» (1848, № 17), «Гродзенскі летапіс» (пад. крыпт. І.М.; 1873, № 1, 3), «Каложскі манастыр у Гродне» (1846, № 8, 22, 23), «Калож- ская царква ў Гродне XII ст.» (1865, № 51), «Звесткі аб былой у Гродне сабор- най грэкауніяцкай царкве і манашках- базыльянках, што жылі пры ёй» Ражбіцкага (1847, № 9), «Кароткая гістарычная вынятка са справы аб былых у Гродне праваслаўных цэрквах» (1848, № 19), «Матэрыялы для гісторыі правас- лаўных цэркваў у Гродне» (1865, № 8— 10, 12—14, 18—20), «Звесткі аб пажа- ры, што здарыўся ў 1753 г. ў г. Гродне» (1847, № 3), «Белавежская пушча. Запа- зычана са звестак, што захоўваюцца ў Гродзенскай палаце дзяржаўных маёмас- цей» (1864, № 12, 13, 15), «Матэрыялы для гісторыі горада Бельска» (1865, № 39, 50), «Праваслаўная царква ў Бель- ску» (1845, № 48—50), «Мястэчка Без- дзеж [Гродзенскай губ.]» Ф.Стаўровіча (1867, № 46, 48, 49; 1868, № 3), «За- штатны горад Кузніца Сакольскага пав. Статыстычны нарыс» (1864, № 29, 30), «Крыжацкія могілкі» (пад крыпт. Гр. К-ій; 1867, № 29), «Старажытныя бу- дынкі, помнікі даўніны і навейшага часу ў Гродзенскай губерні» Л.Саланевіча (1902, № 28, 31, 32, 46, 47, 49—54) і інш. Змяшчала таксама артыкулы па сельскай гаспадарцы, адукацыі. Уладзімір Будзько, Андрэй Лукашэвіч. «ГРОДНЕНСКНЕ ЕПАРХНАЛЬНЫЕ ВЁДОМОСТН», штотыднёвы часопіс, орган Гродзенскай духоўнай кансісторыі. Выдаваліся ў 1901 —14 у Гродне на рус. мове. Рэдактары М.Дзікоўскі, М.Ша- луцінскі. Мелі афіц. і неафіц. (з пера- пынкам у 1907—09) аддзелы. У афіц. аддзеле публікавала царскія маніфесты і рэскрыпты, пастановы ўрада, распара- джэнні па епархіі. Неафіцыйны аддзел змяшчаў хроніку епархіяльнага жыцця, прамовы епіскапаў, багаслоўскія артыку- лы, у т.л. «Велікодныя пісьмы» У.С.Са- лаўёва (1901), «Вучэнне аб царкве па сімвалічных кнігах праваслаўя, ка- таліцтва і пратэстанцтва» В.К.Тычыніна (1902—04) і інш. У часопісе друкавалася шмат гіст. дакументаў, успамінаў, навук. артыкулаў, асабліва па гісторыі хрысціянскай рэлігіі і царквы. Сярод іх: «Становішча хрысціян у Рымскай імперыі пры імператару Марку Аўрэліі» Л.Баграцова (1904), «Гродна ў 1794, 1795 і 1796 г.» (1904) і «Старажытнае насельніцтва Гродзенскай губерні» (1907) Д.М. [Дз.Мілюцін], «Стагоддзе Гродзенскай губерні» і «Кароткі гістарычны нарыс праваслаўя ў межах цяперашняй Гродзенскай губерні і жыц- цё святога прападобнага пакутніка Афа- насія (Філіповіча)» І.У.Карчынскага (1903), «Гродзенскія праваслаўныя цэр- квы ў XVI ст.» (1904) і «Лёс праваслаўя ў сувязі з гісторыяй лацінства і уніі ў Гродзенскай губерні ў XIX ст. (1794— 1900)» (1901—02) Я.Ф.Арлоўскага, «Вопыт гісторыі Замойскага уніяцкага правінцыяльнага сабору (1720 г.)» С.К.Паўловіча (1903—04), «Базыльянскі ордэн і яго значэнне ў заходнярускай царкве ў XVII і пачатку XVIII ст.» М.Дзікоўскага (1904—06), «Кароткая гісторыя Гродзенскага краю» Е.Н. (1906), «Роля еўрапейскай палітыкі і ка- таліцкага духавенства ў польскім паўстанні 1863 г.» (1906, перадрук з «Тульскнх епархмальных ведомостей») і Інш. Алена Філатава. ГРОДСКІ СУД, павятовы суд для про- стых людзей і шляхты ў ВКЛ; тое, што замкавы суд. ГРОЗАВА, Грозаў, вёска, цэнтр сельсавета Капыльскага р-на. За 18 км ад Капыля, 25 км ад чыг. ст. Цімкавічы. 498 ж., 196 двароў (1992). Вядома з 1-й пал. 16 ст., вёска ў ВКЛ у Новагародскім пав., уласнасць Алель- кавічаў, у 2-й пал. 16 — 1-й пал. 17 ст. належала Валодкавічам, якія пры двары заклалі 2 царквы, мужчынскі манастыр (існаваў да 1810). У 2-й пал. 17 ст. ўласнасць Радзівілаў, у 1690 66 двароў. У 18 ст. належала Незабытоўскім, фарміруецца мястэчка. 3 1793 у складзе Расійскай імперыі ў Слуцкім пав. У 19 — пач. 20 ст. цэнтр воласці, уладанне Межаеўскіх, Вітгенштэйнаў, Гагенлоэ. У 1845 97 ж., 19 двароў; у 1886 156 ж., 19 двароў, 3 правасл. царквы, 3 школы, 3 пастаялыя двары, 11 крам; у пач. 20 ст. 1032 ж., 177 двароў. У лютым — снеж. 1918 акупіравана герм., у жн. 1919 — ліп. 1920 — польск. войскамі. 3 17.7.1924 цэнтр Грэскага раёна. 3 8.7.1931 у Капыльскім, з 12.2.1935 — Грэскім р-нах, з 27.9.1938 вёска. У ліп. 1941 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, 3.7.1944 вызвалена ў ходзе Мінскай апе- рацыі 1944. 3 17.12.1956 у Капыльскім р-не. У 1971 587 ж., 189 двароў. Цэнтр калгаса «Інтэрнацыянал». У вёсцы шко- ла, дзіцячы сад, 2 6-кі, Дом культуры, бальніца, аддз. сувязі, 9 магазінаў, брац- кая магіла чырвонаармейцаў, якія загінулі летам 1920. брацкая магіла невя- домых салдат і магіла партызана, што загінулі ў гады Вял. Айч. вайны. Заха- ваўся помнік архітэктуры 18 ст. — сядзібны дом. Літ.: Мннская старнна. Вып. 2. Мн., 1911. Валерый Шаблюк. ГРОЗАЎСКІ ПОЛК, 2 - і Г р о з а ў - с к і п о л к , адзін з двух палкоў войска БНР, які ўдзельнічаў у Слуцкім паўстанні 1920. Створаны паводле пас- тановы 1-га бел. з'езду Случчыны аб стварэнні ўзбр. сіл для барацьбы за неза- лежнасць Беларусі ў ліст. 1920 «вайско- вай тройкай» з сяброў Бел. рады Случ- чыны (П.Жаўрыд, капітан Анцыповіч, паручнік Мацэлі). Фарміраваўся ў Слуц- ку і мяст. Семежава з бел. міліцыі Слуц- ка і Слуцкага пав. (створана ў пач. 1920), з сялян-добраахвотнікаў (усяго каля 2 тыс. чал.). Уваходзіў у склад 1-й Слуцкай брыгады стральцоў, складаўся з 2 батальёнаў і рот. Камандзір палка капітан Семянюк (6. камандзір 1-га бел. партыз. атрада), нам. камандзіра капітан Гнароўскі, камандзіры батальёнаў капітан Самусевіч і штабс-капітан Мацэ- ля. Узбраеннем (вінтоўкі і некалькі куля- мётаў) была забяспечана толькі чвэрць асабовага складу; за кошт трафеяў і да- памогі Бел. вайсковай камісіі пазней узб- роена палова жаўнераў палка. У пачатку паўстання полк займаў фронт у нейт- ральнай зоне сав.-польскай граніцы на Пн ад 1-га Слуцкага палка (лінія Ка- пыль — Цімкавічы — Семежава — Гро- зава) і рабіў напады на палявыя караву- лы Чырв. Арміі. У час аперацыі Іб-й арміі сав. войск да 7—9.12.1920 полк быў адцеснены амаль да сав.-польскай граніцы. Пасля вяртання часцей Чырв. Арміі на дэмаркацыйную лінію зноў пе- райшоў у наступленне, баі працягваліся да канца снежня. 28.12.1920 паводле ра- шэння Бел. рады Случчыны аддзелы жаўнераў 1-й Слуцкай брыгады пе- райшлі р. Лань на польскі бок, дзе былі раззброены і інтэрніраваны. Літ.: Грыцкевіч А. Слуцкае паўстанне 1920 г. — збройны чын у бараць- бе за незалежнасць Беларусі / / Спадчы- на. 1993. № 2. Анатоль Грыцкевіч. ГРОНАЎ, археалагічныя стаянкі каля в. Гронаў Чэрыкаўскага р-на. Выявіў у
156 ГРОШ 1974 В.П.Траццякоў, даследавала ў 1975 А.Г.Калечыц. Стаянка-1. За 1 км на У ад вёскі, на пясчаным узгорку левабярэжжа р. Сож, ва ўрочышчы Строў. Культурны пласт 0,4 м. Выяўлены крамянёвыя вы- рабы (нуклеусы, сякеры, цёслы, разцы, скоблі, скрабкі, наканечнікі стрэл і інш.), фрагменты ляпных пасудзін эпохі позня- га неаліту і ранняга бронзавага веку (ар- наментаваны наколамі, уцісканнямі, адбіткамі грэбеня, лапчастымі адбіткамі) і ранняга жал. веку (на месцы стаянкі было селішча зарубінецкай культуры). Стаянка-2 верхнедняпроўскай кулыпуры. За 300 м на ПдУ ад стаянкі-1, ва ўрочышчы Курганне. Культурны пласт да 1 м. Знойдзены крамянёвыя вы- рабы (нуклеусы, свярдзёлкі, скрэблы, скоблі, рэтушоры, сякеры, цёслы, пра- колкі, наканечнікі стрэл і коп'яў), фраг- менты ляпнога посуду (арнаментаваны ямкавымі і грабеньчатымі адбіткамі, трохвугольнымі наколамі і інш.) часткова ранняга і позняга бронзавага веку. На ўсх. ускраіне вёскі і ва ўрочышчы Града выяўлены стаянкі каменнага веку. Літ.. К а л е ч н ц Е.Г. Памятннкн ка- менного н бронзового веков Восточной Бело- русснн. Мн.. 1987. Алена Калечыц. ГРОШ (чэшск. вгоз, стараням. СгозсЬ ад лац. вульг. 8ГО88118 (Іепагіііз цяжкі, тоўсты дэнарый), 1) адзінка грашовага ліку (фракцыя рубля, капы і злотага) у ВКЛ і Каралеўстве Польскім, з 1569 — у федэ- ратыўнай Рэчы Паспалітай; з 1924 — у Польскай рэспубліцы, таксама ў інш дзяржавах: Г. літоўскі, Г. ліку літоўскага, Г. літоўскае манеты, Г. пе- нязны — Г. у 10 пенязяў ВКЛ, адпавядаў рэальнай сярэбранай манеце з 1535, але лік на Г. літоўскія з'явіўся раней; Г. п о л ь с к і , Г. ліку польскага, Г. поль- скае манеты, Г. лядскі, Г. вузкі — у 16 ст. Г. у 8 пенязяў ВКЛ, адкуль у 16 ст. назва асьмак. Адпавядае рэальнай сярэб- ранай манеце з 1526 у 4/5 Г. літоўскага, але розніца курсу закладзена раней у паўгрошах і дэнарыях. Па дыяметры меншы за Г. літоўскі (адпаведна 24 мм і 26 мм). 3 1578 стапа літоўскіх і карон- ных манет уніфікавана. У апошняй трэці 17 — пач. 18 ст. асьмак — канвергентна ўзніклы тэрмін для Г. ў 8 медных солідаў. 2) Сукупнае паняцце або гал. частка прэпазітыўнай канструкцыі для апісання індывідуальнага аб'екта: Г. пляскаты — пазначэнне манеты Г., Г. бітага ў 16 ст. ў адрозненне ад Г. — лікавай адзінкі; Г. г а т о в ы я (Г. ру- камі адлічоныя, рукаемныя. рукадайныя. паднесеныя) — пазначэнне наяўных гро- шай у 16 — 1-й пал. 18 ст. (напр., *от- датм . готовымі грошмм, а нн жадным товаром анн фантамм», 1541); Г. пат- р о й н ы і інш. — складаная частка паз- начэнняў наміналаў манет, большых за Г. 3) Сярэбраная і медная манета Еўропы 12—20 ст. наміналам у 1 Г.: найбольшая па колькасці серабра в ы - Грош літоўскі Вялікага княства Літоўска- га 1536 (1), 1546—55 (2, 3). сакапробная сярэбраная м а н е т а 12—15 ст. Г. у 4, 6, 12 дэна- рыяў вядомы з канца 12 ст. ў гарадах Італіі, у 12 дэнарыяў — з 1286 у франц. г. Туры, які і стаў метралагічным узорам пазнейшых Г. Еўропы, з 14 ст. ў Чэхіі (грош пражскі), Венгрыі (Г. угорскі), Саксоніі (Г. мейсенскі), Польшчы (Г. кракаўскі);нізкапробная ся- рэбраная манета ВКЛ і літоўская Рэчы Паспалітай, якая білася ў Вільні ў 1535—36, 1545—46, 1555—57, 1559, 1580—81, 1607—15, 1625—27, 1652, па стапе каронных Г. у 1546—48 і 1566 — 68, у Тыкоціне ў 1566; нізкапробная сярэбраная м а н е т а Каралеўства Польскага і ка- ронная Рэчы Паспалітай, якая білася на дзярж. манетных дварах у Кракаве ў 1526—29, 1545—48, 1600—01, 1603— 17, Олькушы ў 1579—82, 1593 — 94, 1600—01, Познані ў 1597—98, Быдгаш- чы ў 1596, 1598—99, 1613—14, 1623— 25, 1627, 1650, Любліне ў 1597—1601, Усхове ў 1650; нізкапробная сярэбраная манета гар. манет- ных двароў Рэчы Паспалітай у Гданьску ў 1530—35, 1537—40. 1548, 1556—58, 1577—79, 1614, 1623—27, Эльблёнгу ў 1533—35, 1538—40, Рызе ў 1581—84, 1616—17; с я р э 6 р а н а я манета 15—18 ст. іншаземная (у першую чаргу шматлікіх княстваў зах. Памор'я, княст- ваў Сілезіі) і звязаных з Рэччу Пас- палітай дзярж. адзінак (напр., герцагства Прускага 1529—35, 1537—48, 1550—51, 1558, 1569—70, 1586—87, 1589, 1594— 97, 1612—15, 1625, герцагства Курлян- дыі 1762—64), якая была ў абарачэнні на землях Рэчы Паспалітай; нізкапробная сярэбраная уніфікаваная манета Рэчы Паспалітай, якая білася ў Варшаве ў 1766— 68, 1772—82, і медная — у Губне ў 1752—55, 1758, Кракаве ў 1765—68, Варшаве ў 1765—95; медная ма- нета княства Варшаўскага і Кара- леўства Польскага, якая білася ў Варша- ве ў 1810—12, 1814, 1815—26, 1828 — 41; бронзавая манета Польскай рэспублікі 1923, 1925, 1927— 28, 1930—39. 4) Папяровы разменны знак Польскай Рэспублікі ў выглядзе білета ў 500 000 марак 1923 з контрмар- кай «1 грош» 1924. Літ.: Котляр М.Ф. Нарнсн історіТ обігу й лічбн монет на Украінн XIV—XVIII ст. Кні'в, 1981; Беляков А.С. Нумнзма- тнка / / Введенне в спецнальные нсторн- ческне дмсцнплнны. М., 1990; Рябце- в н ч В.Н. Ленежный счет на рынках Велн- кого княжества Лнтовского в XVI в. / / Всеросснйская нумнзматхческая конфе- ренцня: Тез. докл. Спб., 1994; Нпііеп- С Ь а р 5 к і Е. СаТаіовое <1е Іа соііесііоп <1е5 шёйаіііех еі <1е5 топпаіех роіопаізез. Уоі. 1— 5. Рагі5і 8і.РеТег5Ьоцгв; Сгасоуіе. 1871 — 1916; С ч т о » 5 к і М. Рогіг^сгпік пшпігіпаіукі роізкіе). Кгакон', 1914, Яго ж. Мопеіу роІ5кіе. У/аг5га^а, 1924; Ыо- Ье]1оуа-Ргаіоуа Е. 2акІа<1у піітіз таііку. РгаЬа, 1975: МісЬеіЬегІа5 М. ЫеШУо5 пшпігтаііко5 іуа<1а5. Уііпіш, 1989; К о р і с к і Е. $когон'і<12 ріепіё<1ху роІ5кісЬ і 2 РоІ5ка гшіахапусЬ. Сг. 1—3. ^аг5га№а, 1990—92. Іван Сінчук. ГРОШ ПРАЖСКІ (ад лац. легенды 8ГО55І ргавепзез тоўстыя пражскія), ся- рэбраная манета Багемскага каралеўства (пазней Чэшскага) у 1300—1547. Г.п пачалі вырабляць без пазначэння наміналу і даты на «Італьянскім двары» ў Кутнай Горы (сярэбранае радовішча за 70 км ад Прагі) пад кіраўніцтвам фла- рэнційскіх майстроў на новым цэнт- ралізаваным манетным двары дзяржавы на ўзор гротурнуа (манеты г Тура ў Францыі) і больш лёгкіх гросса італьянскіх гарадоў замест тонкіх і лёгкіх дэнарыяў. Маса Г.п. ад 3,5—3,8 г у пач. 14 ст. да 2,7—2,9 г у пач. 15 ст. Г. п. вы- лучаецца нязменным на працягу ўсяго свайго існавання манетным тыпам (ха- рактарам кампаноўкі легенд і выяў у полі манеты): на аверсе — выява кароны, ва- кол яе ў два радкі кальцавая легенда, на рэверсе — выява чэшскага льва і кальца- вая легенда. Г.п. разменьваўся на парву- сы (ад лац. легенды ргавіепзез] рагуі пражскія малыя, 1/12 гроша). За межамі Чэхіі ў асноўным у Каралеўстве Польскім, ВКЛ, у ням. княствах пашыра- ны выключна манеты 1300—1419 Вац- лава II [1297—1305], Яна I [1310—46], Карла I [1346—78], Вацлава IV [1378— 1419]. На землях ВКЛ Г.п. з явіўся і за- няў манапольнае становішча ў пач. 14 ст., у нумізматыцы Беларусі перыяд 14— 15 ст. вядомы пад назваю перыяду праж- скага гроша. Г. п. меў курс 12—15 пеня- зяў у 1-й пал. 16 ст., трапляецца нават у скарбах 17 ст. У бел. пісьмовых крыніцах наз. проста грошам або з удакладненнем чэшскі, шырокі стары, чэшскаю мане- таю, у наўгародскіх і пскоўскіх крыніцах
пач. 15 ст. вядомы як грош літоўскі. Гусіцкія войны 1419—36 спынілі да 1453 выраб Г.п., эмісія аднавілася ў невял. колькасцях у Кутнай Горы, з 1519 такса- ма ў Яхімава (новае сярэбранае ра- довішча за 120 км ад Прагі) і з 1539 у Празе (з серабра, радовішча Скаліце за 40 км ад Прагі) У 1528 на манетах Г п з яўляецца дата У 1-й пал 16 ст. грошы (у т. л. Г.п.) як асн адзінка грашовага абарачэння пацеснены новымі значна больш цяжкімі манетамі — талерамі і іх фракцыямі. Літ.: С т р а л е ц М.В., Сінчук II., Левічава НД Малавядомыя старонкі гісторыі Беларусі перыядызацыя, духоўная і матэрыяльная культура. манеты: (Матэ- рыялы ў дапамогу настаўнікам сярэдніх школ). Брэст, 1991; Зшоіік I. Ргаі$ке 8гоіе а рсЬ <1іІу (1300—1547) РтаНа, 1894 ЫоЬеіІоуа-Ргаіоуа Е. 2акІа<1у піі тізшаііку. РгаЬа, 1975; Мекіскі ] Кгоіка Ьіяогіа вгогга ргазкіево (1300— 1547) / / Вшіеіуп пптігтаіусгпу. 1986. № 9—12. /вш< Сінчук. ГРУБЕР (СгііЬег, СгііеЬег) Габрыель [6 5 1740, Вена — 26 3(7.4). 1 805], аўстрыйскі вучоны-энцыклапедыст, мас- так, архітэктар 3 мяшчан. Чл. ордэна езуітаў. Скончыў Венскі ун-т са ступен- ню д-ра медыцыны. Выкладаў архі- тэктуру і гідраўліку ў езуіцкім калегіуме ў Любляне, кіраваў буд-вам суднаў у Трыесце (Італія), асушэннем балот у Славеніі, выкладаў прыродазнаўчыя і матэматычныя дысцыпліны ў Полацкім езуіцкім калегіуме Па яго праектах і ініцыятыве ў калепуме быў пастаўлены будынак музея (аздоблены фрэскамі Г і яго вучняў), створаны фіз -матэматычны кабінет, хім лабараторыя, б-ка, карцінная галерэя, тэатр зала і інш. У 1787 адкрыў друкарню Аўтар карцін на рэліг. тэмы, краявідаў Полацка і яго на- ваколляў, рабіў мініяцюры са слановай косці. 3 1800 1 -ы рэктар Пецярбургскага езуіцкага калегіума. Асоба, прыбліжаная да імператара Паўла 1 3 1802 ген. ордэ- на езуітаў у Рас імперыі. Загінуў пры пажары. Пасля смерці частка яго каршн з Полацка і Пецярбурга перавезена езуітамі ў Джорджтаўн (ЗША). Лёс іншых невядомы. Літ.: II а р н о в Е. Парадоксы н курь- ёзы одмого царствовання / / Атенстнче- скне чтення М , 1986. Вып. 15; Вго» п I. ВіЫюіека різагго«' аззузіепсуі роізкіе) Тон'аггузкуа Іегіізон'ево. Рогпап, 1862; С і г у с к і I. Маіег]аіу <1о <кіе]6» Акаёетіі Роіоскіе) і вгкоі огі піе] гаІеіасусЬ. Ктакб*, 1905; 2аі^$кі 5і Іегцісі № Роізсе. Кгакон', 1908. Вячаслаў Шалькевіч. ГРУЗЕЛЬ Вацлаў Пятровіч (24.9.1884, Сахачаўскі пав. Варшаўскан губ., цяпер Скернявіцкае ваяв Польшча — 21 8.1937), дзяржаўны дзеяч БССР. Вёў рэв работу ў Польшчы, на Каўказе і Ук- раіне, чл. СДКПіЛ, РСДРП, удзельнічаў ва ўзбр. паўстаннях і партыз. выступлен- нях Двойчы зняволены ў турму, сасла- ны У 1918—21 у Чырв Армп Удзельнік грамадз. вайны: камісар брыгады, дывізіі на Зах і Паўд франтах 3 1921 старшы- ня Мінскага пав. выканкома, сакратар Бабруйскага пав к-та КП(б)Б, старшыня Грунвальдская бітва 1410. Гравюра 16 ст. з «Хронікі ўсяго свету» М.Бельскага 157 ГРУНВАЛЬДСКАЯ Бабруйскага пав. выканкома. У 1924— 26 нарком РСІ БССР, старшыня Бюд- жэтнай камісіі ЦВК БССР і старшыня (да 1925) ЦКК КП(б)Б. 3 1926 на парт рабоце ў РСФСР. Канд у чл Польбюро пры ЦБ КП(б)Б у 1922 Канд. у чл. ў 1921 — 22 і чл у 1923—24 ЦБ КП(6)Б Чл. ЦКК ВКП(б) у 1924—34, чл ЦКК КП(б)Б у 1924—26. Чл. ЦВК СССР у 1922—27 і ЦВК БССР у 1921—26 і чл яго Прэзідыума ў 1924—26. У 1937 неза- конна рэпрэсіраваны Рэабілітаваны пас- мяротна ГРЎНВАЛЬДСКАЯ БІТВА 1410 (у бел. летапісах — Дубровенская, у БІТВА пад ГРУНВАЛЬДАМ 15 VII 1410 г. Раэмяшчэнме і дзеянні аойсн Тэўтонснага ордэна Ноннпц* п пяжота Загароды * Баыбарды Атана д граследапанн* *т- радамп Валенрод* праваг* ' нрыла саюэных аойсн Размяшчэнне і дэеянні войсн саюзнінаў авангард ЛОЛЬСНіЯ літоўсна- беларуснія сыаленснія палні — * Атанаіадступлвнне * атрадаў Вітаўто > Падцягаанна о лааарот часцей леаага нрыла для жнружэння ** V нрыжаноў % Атана і лінаідацыя атрддаў Валанрода _ __Вяртанне ў бой атрадаў Вітаўта г Уаядзанне ў бой рээерау , адступленне нрыжаноў
158 ГРУНВАЛЬДСКАЯ ням. гіст. л-ры — Таненберг- ская), бітва паміж аб'яднанымі арміямі Польскага каралеўства і ВКЛ з аднаго боку і прафесійным войскам най- магутнейшай у тагачаснай Еўропе мілітарысцкай дзяржавы — Тэўтонскага ордэна. Адбылася 15.7.1410 у трохву- гольніку вёсак Грунвальд—Таненберг (г. Стэмбарк) — Людвігсдорф (Людвігова), на ўзгоркавым полі ііл. каля 4 км2, акай- маваным лесам і зарослай хмызняком ба- лоцістай поймай р. Марша (цяпер Ольш- тынскае ваяводства, Польшча). Гене- ральная бітва Вялікай вайны 1409—11, якая з'яўлялася адным з этапаў ажыц- цяўлення агрэсіўнай ваенна-паліт. кан- цэпцыі ордэна «Дранг нах Остэн» («Націск на Усход»), канчатковай м'этай якой было стварэнне Вял. Тэўтоніі ад в-ва Руген у Балтыйскім моры да Фін- скага заліва з уключэннем у яе склад Польшчы, Беларусі, Літвы, Пскоўшчыны і ўладанняў Вял. Ноўгарада. Пасля захо- пу крыжакамі Добжынскай зямлі і г. Быдгашча пры пасрэдніцтве чэшскага караля Вацлава Люксембургскага было заключана перамір е, але яго ўмовы не задаволілі саюзнікаў, якія пачалі інтэн- сіўна рыхтавацца да вырашальнай бітвы. 8—9.12.1409 у Берасці (Брэсце) адбыла- ся нарада польск. караля Ягайлы і вял. кн. ВКЛ Вітаўта (гл. Берасцейская суст- рэча 1409), на якой быў распрацаваны дэталёвы план ваен. кампаніі. У ім пра- дугледжвалася авалоданне стратэгічнай ініцыятывай, разгортванне ваен. дзеян- няў на тэр. праціўніка, правядзенне гене- ральнай бітвы з выкарыстаннем асаблівасцей рэльефу мясцовасці, ужы- ванне невядомых раней сродкаў фарсіравання водных перашкод і інш. Бел.-літ. войска сабралася каля вытоку р. Нарвы (Нараў) і накіравалася ўздоўж Зах. Буга да г. Чэрвінска, дзе 30.6.1410 аб'ядналася з польскім войскам, што пра- дугледжвалася берасцейскім планам. Аб яднаная армія рушыла на Марыенбург (Мальбарк) — сталіцу Тэўтонскага ордэ- на Па пантонным мосце палякі пера- правіліся на правы бераг Віслы і тым са- мым увялі ў зман крыжакоў, якія чакалі непрыяцеля на левабярэжжы і сканцэнт- равалі гал. сілы каля г. Свеце. Не ўдалося вял. магістру Ульрыху фон Юнгінгену навязаць саюзнікам бой і на ўмацаваным вастраколам, засекамі і ар- тылерыяй бродзе каля Курэнтніка на р. Дрвенцы: пасля кароткай нарады 10 ліп. саюзнае войска адышло ноччу назад і. апісаўшы значную дугу, накіравалася на Марыенбург у абыход вытокаў Дрвенцы паміж Аструдскімі азёрамі і Піскай пуш- чай. Крыжакі апярэдзілі саюзнікаў, 14 ліп. перакрылі ім дарогу і вымушаны былі пачаць бітву ў чыстым полі, як і разлічвалі Ягайла і Вітаўт. Раніцою 15 ліп. вомска ВКЛ падышло да воз. Лубень і павярнула ўправа ўздоўж парослай ле- сам балоцістай поймы р. Марша. Поль- скае войска павярнула ўлева і заняло аналагічную пазіцыю — утварылася пра- вае і левае крыло саюзнай арміі. Кры- жакі размясцілі сваё войска ў 2 лініі на фронце 2,5 км на ўзвышшы, каб пры- мусіць праціўніка атакаваць уверх па схілах пагоркаў. Правым крылом (20 ха- ругваў) камандаваў вял. комтур Куно фон Ліхтэнштэйн, левым крылом (15 ха- ругваў) — вял. маршал Фрыдрых фон Валенрад. На чале іншаземных рыцараў з Германіі, Англіі, Францыі, Швейцарыі і інш. краін былі Крыштоф фон Герс- дорф, Фрыдрых фон Бланкенштэйн, Ганс фон Вальдоў, Ота фон Носціц. 16 Грунвальдская бітва 1410. ІДэнтральная частка трыпціха. Каляровая аўталітаграфія М.С.Басалыгі. 1989.
159 ГРУШАЎКА харугваў вял. магістр пакінуў у рэзерве. Паперадзе крыжацкага войска зна- ходзіліся бамбардзіры і арбалетчыкі, а ў полі перад імі — замаскіраваныя дзёрнам воўчыя ямы. Звесткі пра колькасны склад войск праціўнікаў супярэчлівыя. Некат. сучас- ныя даследчыкі лічаць, што супраць 51 польскай і 40 харугваў ВКЛ (31 500 чал. без абознай чэлядзі і артылерыстаў) ор- дэн выставіў 51 харугву (21 тыс. конных рыцараў, б тыс. пяхоты і 5 тыс. чэлядзі). Аднак абодва бакі мелі значна большыя сілы, бо, паводле сведчання большасці крыніц, крыжакі страцілі 40 тыс. забіты- мі і 15 тыс. палоннымі, пэўная колькасць рыцараў уцякла. Страты палякаў невя- домы, у бел.-літоўскім войску, паводле некаторых аўтараў, загінула 20 тыс. чал., а агульныя страты саюзнікаў каля 60 тыс. чал. Асн. касцяк войска ВКЛ складалі харугвы, якія фарміраваліся на бел. землях (полацкая, віцебская, мсці- слаўская, аршанская, магілёўская, слуц- кая, пінская, лідская, наваградская, ваўкавыская, гарадзенская, дарагічын- ская, берасцейская і інш.), беларусы пе- раважалі і ў віленскай, медніцкай і троц- кай харугвах. 3 этнічна літ. земляў у гіст. крыніцах згадваецца адна ковенская ха- ругва, з украінскіх — кіеўская, крамя нецкая, ратненская, луцкая, уладзімір- ская. Вызначэнне агульнай колькасці бел.-літоўскага войска ў 40 тыс. чал. звычайна падмацоўваецца спасылкай на Я.Длугаша, але ён гаворыць не пра ха- ругвы, а пра кліны (звужаныя к галаве баявыя калоны): 5 ліп., на 6-ы дзень пас- ля злучэння саюзных войск пад Чэрвінскам, Вітаўт сфарміраваў са сваіх харугваў 40 кліноў і «надаў гэтым клінам сорак сцягоў, якія мы называем харуг- вамі». Клін, сама менш, складаўся з 2 харугваў. Выклікае сумненне і прынятая сучаснай гістарыяграфіяй агульная коль- касць польскага войска. Уласна польскія харугвы былі ўкамплектаваны па 200— 300, а некаторыя нават па 60 рыцараў. Да таго ж у іх складзе было 7 украінскіх, 1 бел. і 1 літ. харугвы. На баку саюзнікаў змагаліся татарскія чамбулы ханаў Джа- лаледзіна, сына Тахтамыша, і Багар- дзіна, чэшска-мараўскія атрады, мал- даўскія сечкары і дружына Вял. Ноўга рада. Вял. кн. маскоўскі Васіль 1 ад удзелу ў паходзе на крыжакоў ухіліўся. Згодна з тагачаснай традыцыяй і іерар- хіяй вярх. кіраўніцтва войскам было ад ным з гал. атрыбутаў каралеўскай ула- ды, таму галоўнакамандуючым аб'ядна- най арміяй афіцыйна лічыўся Ягайла, фактычна ёю камандаваў Вітаўт. Ён старшынстваваў і на апошняй перад біт- вай вайсковай радзе. Тры гадзіны праціўнікі стаялі ў бяздзе- янні: крыжакі не наступалі, бо хацелі за- хаваць пазіцыйную перавагу і навесці кавалерыю Вітаўта на воўчыя ямы (дзеля гэтага яны нават падаліся крыху назад), а саюзная армія чакала сімвалічнай ка- манды Ягайлы, які чамусьці марудзіў, маліўся ў шатры і, як піша Длугаш, увесь час плакаў. Не дачакаўшыся каманды караля, Вітаўт адразу пасля пачатай крыжакамі артыл. дуэлі паслаў частку свайго войска ў наступленне. Першыя рады воінаў трапілі ў пасткі і, як адзна- чаў летапісец, «многім людзям ад тых ям шкода вялікая сталася», але дзякуючы разгорнутаму строю большасць коннікаў абмінула воўчыя ямы, змяла ахоўныя за- слоны варожай артылерыі і дашчэнту высекла абслугу, кананіраў, лучнікаў і ўзброеную пераважна кушамі тэўтон- скую пяхоту. 3-за неймавернай коль- касці войск на адносна невял. полі было так цесна, што «коні аціраліся бакамі». Уклініцца ў баявыя парадкі закаваных у міланскую браню крыжакоў можна было толькі «скінуўшы з каня ці забіўшы праціўніка». Каб пазбегнуць празмерных страт, татары ўжылі выпрабаваны ма- неўр уяўных панічных уцёкаў. Яны ад- начасова адарваліся ад праціўніка і накіраваліся на ПнУ ад Таненберга. Пас- ля адыходу татар крыжакі ўдарылі ў правы фланг бел.-літ. войска, склалася крытычная сітуацыя, але Вітаўт своеча- сова накіраваў з рэзерву 4 харугвы, і ста- новішча часова ўраўнаважылася. Уз- мацнілі націск і крыжакі. Вял. магістр разлічваў змяць правае крыло саюзнікаў і ўсімі сіламі наваліцца на польскае вой- ска. Быў момант, калі гэта задума была блізкая да ажыццяўлення: высечаныя больш чым напалавіну харугвы ВКЛ пахіснуліся і пачалі адступаць. Ад немінуючага разгрому іх выратаваў бліскуча выкананы падманны манеўр уяўнага панічнага адступлення: частка харугваў правага фланга россыпам пам- чалася да лесу і, падзяліўшыся на 2 часткі, адкрьіла праход да ваеннага лаге- ра ВКЛ, ператворанага ў непрыступны лагер. У час адступлення некалькі тэўтонскіх харугваў памкнуліся ў паго- ню, што парушыла баявыя парадкі не прыяцеля і палепшыла становішча лева- га фланга правага крыла саюзных войск. У балоцістым лесе непаваротлівыя, зака- ваныя ў латы крыжакі сталі лёгкай зда бычай абознай чэлядзі. Войска ВКЛ зма- галйся з выключнай мужнасцю, асабліва вызначыліся аршанская, смаленская і мсціслаўская харугвы пад камандаван- нем князя Сямёна (Лунгвена) Альгер- давіча (родны брат Ягайлы, стрыечны Вітаўта), яны не пахіснуліся нават тады, калі польск. войскі апынуліся на мяжы разгрому. Першымі адышлі ў тыл чэш- ска-мараўскія воіны на чале з Я.Сар- ноўскім, потым пад шалёным націскам крыжакоў пачалі адступаць польскія ры- цары. Крыжакі прарваліся да сцяганосца і скінулі вял. каралеўскі сцяг. Своечасова ўведзеныя Вітаўтам з рэзерву 3 харугвы ўраўнаважылі сілы праціўнікаў, а калі палякі, паводле Длугаша, «адкінуўшы апанаваўшыя іх сумненні», вярнуліся на поле бітвы, настаў пералом на карысць саюзнікаў. Крыжакам не дапамаглі і 16 харугваў, уведзеных з рэзерву ў крытыч- ны момант бітвы, саюзнікі расчлянялі во- рагаў на невял. групы, заціскалі ў шчыльныя кольцы і знішчалі. К вечару 15.7.1410 бітва скончылася поўным раз- громам крыжакоў. Загінулі ўсё кіраўніцтва ордэна (вял. магістр, вял. комтур, вял. маршал, шатны, скарбнік), а таксама ўсе комтуры, большасць вой- таў і фогтаў. Перамога саюзнікаў пад Грунвальдам спыніла шматвяковую экс- пансію крыжакоў на славянскія землі. Вынікі перамогі юрыдычна замацаваны 1-м Тарунскім пагадненнем 1.2.1411 (гл. Тарунскі мір 1411). У 1960 на месцы бітвы польскім урадам пастаўлены помнік. У 1990 у гонар 580-годдзя бітвы на месцы Г.б- адбылося ўрачыстае свят- каванне, у якім прыняла ўдзел і бел. дэ- легацыя. Літ.: Нсторня Польшн. Т. 1. 2 нзд. М., 1956. С. 122—128; Д л у ю ш Ян. Грюнваль- дская бнтва. М.; Л., 1962; Пашуто В., Ючас М. 550-летне Грюнвальдской бнтвы // Военно-нст. журн. 1960. № 7; Ця- рохін С. Славутыя адвагай на вайне. Мн., 1991; Кчсзупакі 8.М. АУіеІка я'оріа 2 Хакопет Кггугаскіпі V/ ІаІасЬ 1409—1411. 2 хуугі. У/агхгая'а, 1960; 1 ч с а 5 М. /аівй'о ШІШ5. 2 1еі<1. Уііпіів, 1960. Станіслаў Цярохін ГРЎШАЎКА, вёска ў Начаўскім с/с Ля- хавіцкага р-на. За 4 км на Ў ад Ляхавіч, 7 км ад аднайм. чыг. ст. 90 ж., 42 двары (1994). Вядома з 16 ст. як маёнтак. Да 1551 уласнасць Барбары Радзівіл, якая пада- равала яго шляхціцу-васалу М.Залеска- му. У 1567 належаў М.Залескаму і П.Шлягеру, з пач. 18 ст. — Рэйтанам, пры якіх у 18 ст. створаны сядзібны ком- плекс (пл. 14 га). Пры Дамініку Рэйтане (падкаморы навагрудскі) пастаўлены му- раваны дом у стылі класіцызму Тут н?- радзіўся і памёр навагрудскі пасол Т.Рэй- тан, які на Варшаўскім сейме 1773 уз- началіў барацьбу супраць 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 2-й пал. 19 ст. ў ма- ёнтку пабудаваны новыя стайні, бровар, паравы млын, пашырана штучнае возе- ра, прасвідраваны артэзіянскія калодзе- жы. Ў канцы 19 — пач. 20 ст. пастаў- лены новы драўляны сядзібны дом у стылі мадэрн, у якім былі карцінная га- лерэя, паляўнічая зала, пакой уша- навання роду Рэйтанаў; дом меў элект- рычнае асвятленне. У 1905 у маёнтку ад- крыты прытулак для дзяцей, шпіталь. Пасля смерці Ю.Рэйтана Г. — уладанне Грабоўскага і ўдавы Аліны Рэйтан. Гра- боўскі пабудаваў капліцу-пахавальню, пазней адлучыў А.Рэйтан ад маёмасці, маёнтак перапісаў на сына Аляксандра. У 1-ю сусв. вайну згарэлі архіў Рэйтанаў і частка бібліятэкі. Вясной 1917 у Г. стаяў 17-ы пяхотны Архангелагародскага вял. князя Уладзіміра Аляксандравіча полк. Пасля падпісання Рыжскага мірнага дагавора 1921 у маёнтак вяр- нуліся Грабоўскія. У канцы 1920-х г. Грабоўскі адкрыў у в.Пашкоўцы агра- намічныя «рольныя курсы». У час Вял. Айч. вайны ў Г. быў санаторый для лёт- чыкаў. На тэрыторыі сядзібы захаваліся сядзібны дом, 2 флігелі, бровар, капліца, шэраг гасп. пабудоў, парк рэгулярнага
ю 160 1 ГРУШЫ тыпу планіроўкі і пладовы сад. У вёсцы брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Літ. 'Аііапагу К. Огіе]е геху<1епс]і па <1а№пусН кге&асН кгесхурохроіііе]. Т. 2. 2 «'угі. АУгосІа»' еіс, 1992; Гісторыя маёнтка Грушаўка, пісаная Міхасём Турыянскім / / Мастацтва. 1993. № 12; Т у р ы я н с к і М . Расколіна гісторыі прайшла праз яго сэрца / / Там жа. Міхась Турыянскі. ГРУШЫ (Огочсііу) Эмануэль (23.10.1766, Парыж — 29.5.1847), французскі ваенны дзеяч, удзельнік вай- ны 1812. Маршал Францыі (1815, 1831). 3 1780 на вайск. службе. Удзельнік гра- мадз. вайны ў Вандэі (1793 — 95), Італьянскай кампаніі 1799, войнаў 1805—09 супраць антыфранц. кааліцый, кампаніі 1808 у Іспаніі. У сак. 1812 ка- мандзір 3-га кав. корпуса «Вялікай арміі». У Віленскай аперацыі 1812 узна- чальваў правую калону (каля 18 тыс. чал.) групоўкі Л.Даву ў напрамку Вільня—Ліда. У баі 21 чэрв. (3 ліп.) каля в. Закрэўшчына (Іўеўскі р-н) войска Г. адбіла спробы казакоў М.М.Платава прайсці на злучэнне з 1-й рус. арміяй. Рухаючыся праз в. Трабы і Вішнева (Ва- ложынскі р-н), далучыўся да Даву ў Мінску. 2(14) ліп. корпус Г. заняў Бары- саў, 7(19) ліп. — Оршу, адыграў знач- ную ролю ў ходзе Смаленскай аперацыі і паходзе на Маскву. У час. «Ста дзён» (1815) выступаў на баку Напалеона I, беспадстаўна лічыцца вінаватым у пара- жэнні імператара пад Ватэрлоо (18.6.1815). Пры аднаўленні кара- лёўскай улады эмігрыраваў у ЗША, у 1820 пасля амністыі вярнуўся ў Фран- цыю, пазбаўлены маршальскага звання. Грушаўка Сядзібны дом. Фотаздымак 1928. якое зноў атрымаў пасля Ліпеньскай рэ- валюцыі 1830. Літ.: М е г в е I К . Уіе еі таІНеііге: <1іі тагёсНаІ СгочсНу. ВпіхеІІех, 1965. Валерый Антонаў ГРУШЭЎСКІ Аляксандр Сяргеевіч (1877, Уладзікаўказ — 1943), украінскі гісторык. Брат МС.Грушэўскага. Дасле- даванні Г. па гісторыі феад. перыяду Ук- раіны, Беларусі і Русі грунтуюцца на аналізе дакументальнага матэрыялу Літоўскай метрыкі. Выдаў «Пінскае Па- лессе» (ч. 1. «Нарыс гісторыі Турава- Пінскага княства XI—XIII стст.»; ч. 2 «Тураў, Гарадок і Пінск у складзе Вял. Грушаўка. Капліца. Фотаздымак 1928. кн. Літоўскага. Пінскае староства кара- левы Боны. XIV—XVI стст. Пінскія акты XV—XVI стст.», 1903). У ч. 1 прааналі- заваў летапісныя звесткі пра гарады і князёў Турава-Пінскай зямлі, выклаў гісторыю ўзаемадачыненняў мясц кня- зёў з Кіевам, паказаў працэс станаў- лення самастойнасці зямлі. На падставе аналізу пісьмовых крыніц прасачыў развіццё гасп. заняткаў насельніцтва, прававое становішча сац. груп. Спецы- яльныя раздзелы працы прысвечаны гісторыі хрысціянізацыі рэгіёна, Ту- раўскаму епіскапству, развіццю культу- ры ў 11 —13 ст. У ч. 2, прааналі- заваўшы княжацкія граматы, веліка- княжацкія прывілеі і інш юрыд. акты, разглядае гісторыю рэгіёна, агульнае ста- новішча саслоўяў і асобных груп на- сельніцтва, праваслаўнага духавенства, ваенна-служылага класа, гараджан Пінска, сістэмы кіравання, гаспадарку вял. князя і баяраў, правядзенне валоч- най памеры ў Пінскім княстве; змясціў таксама шмат дакументаў па гісторыі княства канца 15—16 ст Невялікі твор «Павіннасць гарадавой працы ў Вялікім княстве Літоўскім» (Петраград, 1914) упершыню ў гістарыяграфіі прысвечаны будаўніцтву замкаў і гар. умацаванняў і ў сувязі з гэтым павіннасцям насельніц- тва. У манаграфіі «Гарады Вялікага кня- ства Літоўскага ў XIV—XVI стст.» (Кіеў, 1918, выдаў толькі яе частку), грунтую- чыся на апублікаваных зборах дакумен- таў і працы М.К.Любаўскага «Абласны падзел і мясцовае кіраванне Літоўска- Рускай дзяржавы да часу выдання пер- шага Літоўскага статута» (1892), Г. пра- аналізаваў гар. лад кіравання і сац. жыц- цё гарадоў, барацьбу гараджан за самакіраванне яшчэ да ўвядзення магдэ- бургскага права, становішча гаспадар- скіх (дзярж.) і прыватнаўладальніцкіх гарадоў, іх падатковую сістэму, павін- насці і службы мяшчанскага саслоўя, па- казаў, як намеснікі-дзяржаўцы кіравалі гарадамі ў 15—16 ст. Г. зрабіў таксама аналіз Галіцка-Валынскага летапісу 13 ст. Анатоль Грыцкевіч. ГРУШЭЎСКІ Міхаіл Сяргеевіч [17(29)-9.1866, г. Холм Люблінскай губ., цяпер Хэлм Люблінскага ваяв., Поль- шча — 25.11.1934], украінскі гісторык і грамадска-паліт. дзеяч, адзін з лідэраў укр. нац. руху 1 -й чвэрці 20 ст. Скончыў Кіеўскі ун-т (1890). Акадэмік АН Ук- раіны (1924), акад. АН СССР (1929) Аўтар прац «Нарыс гісторыі Кіеўскай зямлі ад смерці Яраслава да канца XIV ст.» (1891), «Гісторыя Украіны-Русі» (т 1—9, 1898 —1937), «Нарыс гісторыі ўкраінскага народа» (1904), у якіх саб- раў і сістэматызаваў шмат новых крыніц Сцвярджаў, што Кіеўская Русь нале- жыць да гісторыі Украіны, а не Мас- коўскай дзяржавы, увёў тэрмін «ук- раінска-руская народнасць», якую лічыў стваральніцай Кіеўскай Русі. Прапана- ваў вывучаць асобна гісторыю кожнай з усх.-слав. народнасцей, у т.л. белару- скай. У сваіх працах гісторыю беларусаў закранаў у параўнальным аспекце Раз- глядаючы гісторыю развіцця ВКЛ, гал.
161 ГРЫВЕННІК месца адводзіў пастаяннай барацьбе да сярэдзіны 15 ст. паміж літоўскімі ка- таліцкімі і рускімі (украінска-бела- рускімі) коламі магнатаў і баярства На яго думку, літ. народнасць трапіла пад уплыў славянскіх дзярж. і грамадскіх форм, рэлігіі, побыту, пісьменнасці, і бел мова стала дзяржаўнай у ВКЛ, а літоўская дынастыя абрусела, таму ў 2-й пал 14 ст. болыпасць літ. князёў была праваслаўнай Асабліва ўплывовай лічыў бел. стыхію, паколькі землі беларусаў раней далучаны і цясней звязаны з ВКЛ, чым землі ўкраінскія. Неправамерна лічыў украінскімі Берасцейскую зямлю і Турава-Пінскае Палессе, некаторыя бел.-літ. летапісы, а таксама творы Ф.Скарыны. Тв.. Історія Украінм — Русн. В 11 т. Т. 1—6 Кнів, 1991—95. Літ Науковкй збірннк прнсьвяченнй професоровм М Грушевському... Львів, 1906; Юбілейннй збірннк на пошану акад. М.С Грушевського. Кнів. 1929 Вып 3. С. 3—104; Акіншэвіч Л Казацка-ся- лянскія войны на Беларусі ў XVII стал. ў характарыстыцы акад М.Грушэўскага / / Сав. краійа. 1931. Ы° 5. Анатоль Грыцкевіч ГРЫБ Кузьма Пятровіч (1911, в. Сінск Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Лоеўскі р-н — 29 9 1943), Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з чэрв. 1941. 3 чэрв. 1943 на Зах. і Паўд-Зах. франтах. Камандзір стралк. ўзвода мал. лейтэнант Г. вызначыўся 29.9 1943 у баі каля в Куцавалаўка Ануфрыеўскага р-на Кіраваградскай вобл. Адзін з пер- шых фарсіраваў Дняпро і ўварваўся ў вё- ску. У баі на захопленым плацдарме асабіста знішчыў каля 70 гітлераўцаў. Паранены, адбіваў контратакі ворага, пакуль не загінуў. Пахаваны ў в. Куца- валаўка Яго імем названа вуліца ў в. Бывалькі Лоеўскага р-на ГРЫБ Мячыслаў Іванавіч (н. 28.9.1938, в Савічы Дзятлаўскага р-на), дзяр- жаўны дзсяч Рэспублікі Беларусь. Ген,- лейт. міліцыі (1992). Скончыў Львоўскае пажарна-тэхн. вучылішча (1959), БДУ (1967) 3 1959 інспектар міліцыі Пліскага райвыканкома. У 1962—81 у органах унутр. спраў Віцебска і Віцебскай вобл 3 1981 нач Упраўлення аховы грамадскага парадку МУС БССР, з 1985 нач. упраўлення ўнутр. спраў Віцебскага аблвыканкома 3 1990 нар. дэпутат Рэспублікі Беларусь, чл. Прэзідыума Вярх. Савета, старшыня па- стаяннай камісп па пытаннях нац бяс- пекі, абароны і барацьбы са злачыннас- цю Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. Са студз. 1994 Старшыня Вярх. Савета Рэс- публікі Беларусь. Пад старшынствам Г. Вярх Савет прыняў 15.3.1994 Канстыту- цыю Рэспублікі Беларусь. Аўтар кн. «Бе- ларусь на шляхах незалежнасці» (1994) ГРЫБ Тамаш Тамашавіч [7(19) .3.1895, в. Паляны Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Астравецкі р-н — 25.1.1938], бел. палітычны і культурны дзеяч. Ву- чыўся ў Пецярбургу. У 1-ю сусв. вайну мабілізавапы на фронт Дэлегат ад вай- сковай арг-цыі на Усебел з езд (Мінск, снеж. 1917). Чл. Рады БНР і яе Выка- 6. ЭГБ, т 3. М.С.Грушэўскі. М.І.Грыб Т.Т.Грыб. наўчага к-та, нар. сакратар земляробства ва ўрадзе Я.Варонкі. Уваходзіў у Цэнт ральную Беларускую вайсковую раду. Быў дэлегатам 3-га Усерас. з'езда Саве- таў (Петраград, студз. 1918), на якім пратэставаў супраць разгону Усебел. з'езда і падзелу Беларусі. У студз.—сак. 1919 выдаваў у Вільні орган левай фрак- цыі Бел сацыяліст. грамады — газ. •Грамадзянін». Адзін з ініцыятараў ства- рэння і кіраўнікоў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р). Арыштоўваўся польскімі ўладамі летам 1919 у Гродне як супрацоўнік газ «Род- ны край», вясной 1920 як член Мінскага падп паўстанцкага к-та Быў інтэр- ніраваны ў лагер Домбэ пад Кракавам, адкуль уцёк. 3 канца 1920 у эміграцыі ў Коўне (Каўнас), дзе ўдзельнічаў у вы- данні газ «Сялянская доля» (друкаваўся пад псеўд. Т.Глеба, Антон Небарака, крыптанімам «Т.Г.»); з восені 1922 — у Празе. Скончыў філас. ф т Карлава ун-та (1928), абараніў доктарскую ды- сертацыю на тэму «Пытанне народа і на- цыі». Быў членам замежнага бюро БПС-Р, прымаў удзел у рабоце Бел. рады, Бел культурнага т-ва імя Ф.Скарыны, Аб яд- нання бел. студэнцкіх арг-цый, з яўляўся сакратаром-кіраўніком Беларускага на- вуковага кабінета У 1934—38 працаваў заг. Беларускага загранічнага архіва, складаў бібліяграфію па беларусазнаў- стве. Супрацоўнічаў у час. «Перавясла», «Іскры Скарыны», «Студэнцкая думка», «Золак», «Бюлетэні загранічнай групы Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалю- цыянераў». Аўтар артыкулаў па гісторыі («Да пытання аб паходжанні герба «Па- гоня», «Віленскае пытанне», «У 70-я ўгодкі беларускага сацыялістычнага дру- ку»), актуальных пытаннях бел адра- джэнскага руху («Шляхам Скарыны», «На два франты», «Нацыя як прадмет навуковага вывучэння», «На шляху да вызвалення», «Рэлігійная справа на Бе- ларусі»). Крытыкаваў таталітарныя па- дыходы ў поглядах і практыцы пабудовы сацыялізму (арт «У 50-я ўтодкі смерці К.Маркса», «Што такое нацыянал-дэ- макратызм», «Самааріанізацыя пра- цоўнага народа», «Індустрыялізацыя як чыннік вызвалення каланіяльных наро- даў СССР» і інш.) Апублікаваў урыўкі з рамана «Паўстанцы» (Іскры Скарыны 1934. № 3). На бел. мову пераклаў бра- шуру «Аб кааперацыйным ідэале» М.Ту- ган-Бараноўскага, на чэшскую — кн. «Дэмакратыя, дыктатура. сацыялізм» В.Чарнова. Пакінуў эпісталярную спад- чыну. Пахаваны на Альшанах у Празе Жыццю і дзейнасці Г. цалкам прысвеча- ны апошні, 8-ы нумар час. «Золак» (1938). Тв.: На рубяжы двух стагоддзяў // Бюл. загранічнай групы Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. 1928. № 9. Літ.: Мядзёлка П. Сцежкамі жыц Ця: УспамінЫ. Мн., 1974 Арсень Ліс. ГРЫВЕННІК, 1) руская манета, пары- тэтная 10 капейкам. Уведзена грашовай рэформай 1700—04 Пятра I. Чаканілі манетныя двары Расійскай дзяржавы ў 1701—96 сярэбраныя Г з перапынкамі з пазначэннем намінала «грнвенннк» і «грнвна» і ў 1725—27 медныя квадрат- ныя кліпы («платы») з пазначэннем намінала «грнвна». 2) Папулярная назва манеты наміналам у 10 капеек.
162 ГРЫГАРОВІЧ Літ..Спасскнй Н Г. Русская ма- нетная снстема: Кст.-нумнзмат. очерк. 4 нзд. Л., 1970; Узденнков В.В. Моне- ты Росснн, 1700—1917 М , 1985. ГРЫГАРОВІЧ Іван Іванавіч [1(12).9 1790, паводле інш. звестак 26.8(6.9). 1792, г. Прапойск Старабы- хаўскага пав. Магілёўсай губ., цяпер г. Слаўгарад — 1 (13). 11.1862], бел. архе- ограф. гісторык, краязнавец, пісьменнік. Нарадзіўся ў сям'і святара, па маці — траюрадны пляменнік бел. архіепіскапа Г.Каніскага. Скончыў Магілёўскую ду- хоўную семінарыю (1811), на сродкі дзярж канцлера М.П./’ужянцава Пецяр- бургскую духоўную акадэмію (1819). У 1811 —15 выкладчык Магілёўскага ду- хоўнага вучылішча. 3 1820 саборны про- таіерэй, рэктар Гомельскага духоўнага вучылішча, з 1829 саборны протаіерэй у Віцебску, з 1831 служыў у Пецярбургу пры царкве гвардыі Фінляндскага палка, з 1838 пры царкве Анічкава палаца На вук. дземнасць Г. пачалася ў час наву- чання ў Пецярбургскай духоўнай ака- дэміі: рабіў пераклады лацінамоўных лістоў, апісваў рукапісныя кнігі з Румян цаўскай бібліятэкі. У Гомелі падрыхта- ваў да выдання дысертацыю пра наўгародскіх пасаднікаў. збіраў матэрыя- лы ў архівах Мсціслава і Магілёва для напісання паліт. і царк гісторыі Бела- русі. Меў пастаянныя навук. кантакты з мітрапалітам Яўгеніем (Балхавіцінавым, Кіеў), I Лабойкам (Вільня), членамі Ру мянцаўскага гуртка (Пецярбург, Маск- ва). Збіраў і рыхтаваў да друку першы бел. археаграфічны зб. »Беларускі архіў старажытных грамат» (на сродкі гра- фа Румянцава выдадзена ч. 1, 1824) На- пісаў пст дослед. «Беларуская іерархія» (1824) Пасля пераезду ў Пецярбург пад- рыхтаваў і выдаў зб. дакументаў пра ўзаемаадносіны расійскіх самадзержцаў і рымскіх пап, у 1835 — збор твораў у 2-х т. бел. архіепіскапа Г.Каніскага са сваёй прадмовай Гэту працу высока ацаніў А.Пушкін. 3 1837 чл. Археаграфічнай камісіі, з 1838 гал. рэдактар яе выдання Акты гістарычныя, прымаў удзел у падрыхтоўцы да выдання Актаў Заход няй Расп У апошнія гады жыцця па прапанове міністра нар асветы П.А.Шы- рынскага-Шахматава займаўся складан- нем слоўніка бел. мовы. Аўтар казанняў, у якіх закранаў філас праблемы быцця, часу, падаў праваслаўна-багаслоўскую думку пра навакольны сусвет. Пахаваны на Волкавых могілках у Пецярбургу, на камені быў высечаны надпіс: ♦ № Гпізіга уідеаг уіхіззе» («Мне здаецца, што не да- рэмна пражыў»). Магіла не збераглася. Тв.: Мсторвческнй н хронологнческнй опыт о Посаднхках Новгородскнх: Нз лрев- ннх русскнх летопнсей. М., 1821; Белорус- скмй архнв древнмх грамот. Ч. I. М., 1824; Нсторнческое сведенне о жнзнн Мнтрофа- на, первого воронежского епнскопа. Спб., 1832; Перепнска пап с росснйскнмн госуда- рямн по рукопнсям рнмской барберннневой ІІ.Грыгаровіч бнблнотекн. Спб., 1834; Беларуская іерар- хія. Мн., 1992. Літ.: Улаіднк Н.Н. Очеркн по ар- хеографнн н нсточннковеденню нсторнн Белорусснн феодального пернода. М., 1973. С 16—40. Суднік М Збіральнік бела- рускіх старажытнасцяў / / Беларусь 1945. № 11 — 12. Мікола Нікалаеў ГРЫГАРОВІЧ Міхаіл Фролавіч [I 9.9(1.10).1897, в. Кавалічы, цяпер Гродзенскага р-на — 24.11.1946], гене- рал маёр (1945), Герой Сав Саюза (1945). У арміі з 1916, у Чырв гвардыі з кастр. 1917, у Чырв Арміі з 1918 У гра- мадз. вайну на Зах. фронце, удзельнік разгрому войск Булак-Балаховіча на Бе- ларусі, Антонава на Тамбоўшчыне, бас- мачоў у Сярэдняй Азіі. Скончыў курсы «Выстрал» (1928) Камандзір батальёна, палка, пам камандзіра дывізіі, нач Ом- скага пях. вучылішча. У Вял. Айч. вайну скончыў паскораныя курсы Ваен. ака- дэміі Генштаба (1943). 3 1943 на 1-м Укр фронце. Вызначыўся ў баях на Львоўскім напрамку ў ліп. 1944 Стралк корпус на чале з Г прарваў абарону во- рага на ўчастку ў 9 км, прайшоў уперад на 35 км, 19—22.7.1944 выйшаў у тыл бродаўскай варожай групоўкі і ўдзельнічаў у яе ліквідацыі. 27 7 1944 авалодаў паўн. ўсх. часткай Львова. У час наступлення на гэтым напрамку пад- раздзяленні яго корпуса прайшлі 200 км, вызвалілі каля 100 нас. пунктаў. Удзель- нік вызвалення Чэхаславакіі, Венгрыі. Яго імем названа вуліца ў Гродне, у в. Кавалічы і на будынку школы ў в Лаша Гродзенскага р-на, дзе ён вучыўся, уста- ноўлены мемар. дошкі. ГРЫГОР'ЕЎ Апанас Ісакавіч (4(17).2.1914, с. Другое Спорнае Варга- шынскага р-на Курганскай вобл — 30 9 19871, адзін з кіраўнікоў партыз ру- ху ў Віцебскай вобл. ў Вял. Айч. вайну. У Чырв. Арміі з 1937. Удзельнік вызва- лсння Зах. Беларусі (1939), сав.-фінл. вайны 1939—40 У Вял Айч вайну са снеж 1942 камандзір партыз атрадаў імя Кірава, потым імя Суворава, у студз —ліп. 1944 камацдзір 1 -й Дрысен- скай партыз брыгады Віцебскай вобл У 1944—74 на сав. і гасп. рабоце ў Віцебскай вобл. ГРЫГОР"ЕЎ Вісарыён Вісарыёнавіч (17 4.1907, г. Данкоў Ліпецкай вобл. — 12 10 1992), віцэ-адмірал (1945). У ВМФ з 1926. Скончыў Ваенна-марскую акадэмію (1940). 3 1940 нач. штаба Дняпроўскай, потым Дунайскай фла- тылій, з ліст. 1941 нач. штаба Нова- расійскай ваенна-марской базы. нач. ад- дзела Упраўлення баявой падрыхтоўкі наркамата ВМФ, нач. штаба Волжскай ваен. флатыліі, з кастр. 1943 камандую- чы Дняпроўскай ваеннай флатыліяй. Удзельнік абароны Ачакава, Мікалаева, Херсона, Керчы, Адэсы, Севастопаля, Каўказа, баявых дзеянняў на Волзе. У перыяд Беларускай аперацыі 1944 Дняп- роўская ваен. флатылія пад камандаван- нем капітана 1 -га рангу Г. знаходзілася ў аператыўным падпарадкаванні 1-га Бел. фронту, удзельнічала ў баях на рэках Бярэзіна, Прыпяць, Піна, Ясельда. Удзельнік вызвалення Польшчы, штурму Берліна. Да 1947 у ВМФ, потым у гра- мадз. флоце Канд. геагр. навук (1965) ГРЫГОР'ЕЎ Георгій Сцяпанавіч (1924, в Лашкі Мажайскага р-на Маскоўскай вобл — 20.1.1944), удзельнік вызвален- ня Беларусі ад ням -фаш. захопнікаў у Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Вызначыўся ў баях каля Віцебска. 20.1.1944 група разведчыкаў на чале з сяржантам Г. знішчыла больш за 20 гітлераўцаў, захапіла 2 палонных і станковы кулямёт У вырашальны мо- мант бою цяжка паранены Г. закрыў сваім целам варожы кулямёт. Пахаваны ў в. Арлова Віцебскага р-на. Яго імем на- звана вуліца ў Віцебску. ГРЫГОРЫЙ БАЛГАРЫН (? — 1472 або 1473), адзін з першых дзеячаў уніі праваслаўнай царквы з каталіцкай у ВКЛ. Мітрапаліт кіеўскі (з 1458). Родам з Балгарыі Вучань і паплечнік мітрапаліта Ісідора Пасля заключэння Фларэнтыйскаа уніі 1439 уцёк разам з Ісідорам з Масквы ў Рым, з 1452 у Кан- станцінопалі, ігумен манастыра св. Дзмітрыя. У 1458 пасвячоны кан- станцінопальскім патрыярхам-уніятам Грыгорыем Мамам з дазволу папы Калікста III у мітрапаліты 9 зах. епархій Рус. праваслаўнай царквы з тытулам архіепіскапа кіеўскага, літоўскага і Ніжняй (Малой) Русі (рэзідэнцыя ў На- вагрудку) Прыняты і зацверджаны ка- ралём польскім і вял. князем ВКЛ Казімірам IV Такі тытул мітрапаліта сведчыў аб прэтэнзіях на кананічную ўладу над усёй тэр. 6. Кіеўскай Русі, што выклікала пратэсты з маскоўскага боку (з 1459 мітраполія ў Маскве афіцыйна стала наз. Маскоўскай, а не Кіеўскай, што сведчыла аб фактычным падзеле 2 цэркваў). Прызнанне мітрапаліта-уніята епіскапамі зах. епархій сведчыла аб імкненні да незалежнасці ад маскоўскага мітрапаліта Аднак духавенства і вернікі, нягледзячы на намаганні Г Б., унію не
163 ГРЫНЕВІЧ прынялі. У 1469 Г Б звярнуўся да Канстанцінопальскай патрыярхіі з адмо- вай ад уніі і з просьбай аб зацвярджэнні яго ў сане мітрапаліта У 1472 патрыярх Дыянісій зацвердзіў Г Б як мітрапаліта кіеўскага, галіцкага і ўсяе Русі (фактыч- на аўтакефалія Маскоўскай мітраполіі не была прызнана ў Канстанцінопалі). Пра- васлаўная царква ВКЛ і Галіцыі (у Кара- леўстве Польскім) атрымала т ч. поўнае кананічнае прызнанне. У адказ Масква разарвала адносіны з Канстанцінопаль- скай патрыярхіяй і Кіеўскай мітраполіяй ГБ. лічыцца аўтарам шэрагу літ -царк. твораў. Памёр у Навагрудку. Літ. М а р т о с А . Беларусь в нсторн- ческой, государственной н церковной жнз- нн. Ч. 1—3. Мн., 1990; Л у р ь е Я . С . Две нсторнн Русн XV века. Раннне м позднне летопнсн об образованнн Московского госу- дарства. Спб , 1994 Валерый Антонаў. ГРЫДЗІН, грыдзь, грыдзьба, старажытнаруская назва дружынніка як прадстаўніка асобнай дружыннай катэго- рыі. ГРЫДЗЮШКА Іосіф Лявонавіч (11.7.1881, в Лужкі Дзісенскага пав. Віленскай губ , цяпер Шаркоўшчынскі р-н — 1937), дзяржаўны дзеяч БССР 3 1902 у Вільні, служачы паштова-тэлег- рафнага ўпраўлення. У 1905 удзельнічаў у рэв руху ў Вільні, звольнены са служ- бы. Двойчы быў арыштаваны. 3 1916 у арміі. У 1919 нам наркома поштаў і тэ- леграфаў Літ. Бел ССР 3 1920 чл Мінскага губ. рэўкома, ваен. камісар су- вязі Зах фронту Узнагароджаны ордэ- нам Чырв Сцяга. 3 снеж 1920 нарком сувязі БССР, ваен. камісар і начальнік сувязі войск Мінскага р-на 3 снеж 1922 упаўнаважаны Наркамата поштаў і тэ- леграфаў СССР пры СНК БССР і нач. сувязі Зах ваен. акругі Чл ЦВК БССР у 1920—26. 3 вер 1926 на камандных па- садах у Чырв. Арміі. Беспадстаўна рэп- рэсіраваны, рэабілітаваны пасмяротна. Эдуард Карніловіч. ГРЫДЗЮШКА Сцяпан Станіслававіч (1892. в. Гаўрыленкі Дзісенскага пав Віленскай губ., цяпер у Шар- коўшчынскім р-не — 14.6.1919), удзель- нік барацьбы за сав ўладу ў Кранштаце і Петраградзе. 3 15 гадоў грузчык. ву- чань друкара ў Пецярбургу. 3 1913 у ар- міі, салдат, ст. унтэр афіцэр Служыў у Кранштаце, вёў рэв. агітацыю сярод сал- дат 1 матросаў. 3 лют. 1917 бальшавік. Пасля Лют рэвалюцыі 1917 чл. першага Кранштацкага к-та РСДРП, Кранштац- кага Савета і ваенна-тэхн. камісіі яго вы- канкома. Адзін з арганізатараў удзелу кранштацкіх маракоў ва ўзбр. дэманст- рацыі ў Петраградзе ў ліп. 1917. Са жніўня адказны за тэлеф сувязь паміж Кранштатам і Петраградам. Удзельнік Кастрычніцкага перавароту У грамадз вайну ўдзельнік абароны Петраграда, камісар палка. Літ Брычкнна В С.С.Грндюшко // Герон Октября. Л., 1967 Т. 1. Эдуард Карніловіч. А.А.Грыневіч. ГРЫДНІЦА, 1) у Стараж. Русі вял. па- мяшканне ў княжацкім палацы або асоб- ная пабудова, дзе жыла грыдзь (радавыя княжацкія дружыннікі), прымалі гасцей, наладжвалі святочныя баляванні 2) На Беларусі ў 16— 18 ст. — жылы пакой для чэлядзі ў сядзібным доме або флігелі, які злучаўся з панскімі пакоямі сенцамі (сядзіба ў в. Гайцюнішкі Воранаўскага р-на), часам уключаў камору; асобныя жылыя будынкі з сенцамі, адным або 2 жылымі пакоямі. Г. вырашаліся ў трады- цыях нар жылля, мелі курныя печы, «валаковыя» вокны (г. Дзятлава, в. Дзе- раўная Стаўбцоўскага р-на). Г. называлі таксама вял. жылыя пакоі ў манастырах (Пінскі Ляшчынскі манастыр), часам — курныя хаты пры корчмах (в. Лоск Вало- жынскага р-на) ГРЫНБЛАТ Майсей Якаўлевіч [16(29).3.1905, Мінск — 4.7.19831, бе- ларускі этнограф, фалькларыст, гісторык Канд. гіст навук (1945). У 1930 скончыў Ленінградскі ун-т. У 1920 працаваў у Бел. аддзеле Наркамасветы БССР. у 1921—25 акцёр у тэатры У Га лубка 3 1930 у АН БССР: у 1931—41 і з 1945 у Ін-це гісторыі, у 1957—76 — Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, адначасова выкладаў у Мінскім педінстытуце, БДУ Даследаваў ду- хоўную і матэрыяльную культуру, гра- мадскі побыт, этнагенез беларусаў, зай- маўся пытаннямі тапа- і антрапанімікі, нар. лексікі, складаў бібліяграфію бела- русазнаўства. Адзін з аўтараў 2-томнай (т 1, 2-е выд. 1961) і 5-томнай (т 1, 1972) «Гісторыі Беларускай ССР», дас- ледавання «Беларуская народная вусна- паэтычная творчасць» (1967), нарыса «Беларусы» ў кн. «Народы Еўрапейскай часткі СССР» (т. 1, 1964). Складальнік збору «Беларуская народная творчасць» «Радзінная паэзія» (1971), «Загадкі» (1972), «Легенды і паданні» (1983, абе- дзве разам з А.І.Гурскім), «Прыказкі і прымаўкі» (кн. 1—2, 1976), «Выслоўі» (1979), бібліягр. паказальніка «Белару- ская этнаграфія 1 фалькларыстыка (1945—1970)» (1972). Тв.: Песні беларускага народа Т. 1. Мн., 1940; Белорусы. Очеркн пронсхождення н этннч. нсторнн. Мн., 1968. Літ.: Спнсок основных работ М.Я.Грннб- лата: (К 70 летню со дня рождення) / / Сов. этнографня. 1976. № 2. Арсень Ліс ГРЫНЕВІЧ Антон Антонавіч (3.5 1877, фальварак Іваноўшчына Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н — 8.12.1937), збіральнік бел. музыч нага фальклору, выдавец, педагог, кам- пазітар. 3 1896 жыў у Пецярбургу, слу- жыў у дэпартаменце гандлю і промыслу 3 1906 чл бел выдавецкай суполкі «За- гляне сонца і ў наша аконца». У 1910 за- снаваў прыватнае выд-ва А Грыневіча. Сабраў і выдаў «Беларускія песні з но- тамі» (т. 1, 1910; т. 2, 1912, разам з А.Зазюлем), куды ўвайшлі класічныя творы бел меласу Яго выд-ва ў 1910— 13 выпусціла ў свет 11 кніг, у т.л. творы Я.Купалы, Я Коласа, У.Галубка. Пасля Кастр рэвалюцыі 1917 супрацоўнік культ.-асв. аддзела Белнацкома ў Маск- ве У 1919 у Мінску, заг Бел. нар. дома, выкладчык у школе, у бел. гімназіі (да чэрв. 1920). 3 1920 у Вільні, працаваў у кааператыве друкароў Выдаў «Народны спеўнік» і «Школьны спеўнік» (абодва 1920). У апошнім, акрамя сабраных ім нар. песень, змясціў і свае творы на сло- вы Я.Купалы, Я Коласа, Г.Леўчыка. Не- каторыя з іх («Гэй, наперад», «Касцу») шырока бытавалі ў Зах Беларусі. У 1921 зняволены ў Лукішскую турму (Вільня), у кастр. вызвалены пад нагляд паліцыі. У 1922—23 сакратар Т-ва бел. школы, вы- кладчык музыкі ў Віленскай бел. гімназіі. У 1923 выдаў першы бел. падручнік па музыцы «Навука спеву». у 1925 «Бела- рускі дзіцячы спеўнік». 3 1925 жыў у Мінску, працаваў сакратаром муз. пад- секцыі Інбелкульта, старшынёй песеннай камісіі. Зрабіў каля 300 запісаў узораў меласу, дзіцячых гульняў на Ту- раўшчыне і Полаччыне. Выступіў з «Праграмай-інструкцыяй для збіральніка беларускай музычна-этнаграфічнай творчасці» (Наш край. 1925. № 1). У 1928 — 33 жыў у Гарадку, Віцебску. 6 9 1933 арыштаваны і паводле пастано- вы пазасудовага органа ад 9.3.1934 на 10 гадоў зняволены ў папраўча-працоўны лагер. Рэабілітаваны 16.8.1956 Літ.: Л і с А. Песня прасілася ў свет // Полымя. 1966. № 2; Александ- ровіч С.Х. Гісторыя і сучаснасць. Мн., 1968. С. 179—190; Каруза П. Музычная спадчына Антона Грыневіча / / Мастацтва Беларусі. 1983. 14° 9. Арсень Ліс. ГРЫНЁВІЧ Тамаш Міхайлавіч [1815 — 16(28).7.1863), удзельнік паўстання 1863 —64 на Беларусі. Уладальнік маён- тка Верхняя Тошчыца ў Рагачоўскім пав. Магілёўскай губ У 1834—44 на ваен службе Выйшаў у адстаўку ў чыне штабс-ротмістра і пасяліўся на радзіме. У крас. 1863 арганізаваў і ўзначаліў паўстанцкі атрад у Рагачоўскім пав. Ат- рад не паспеў разгарнуць актыўных дзе-
г 164 1 ГРЫНКЕВІЧ янняў, быў рассеяны паблізу в. Верхняя Тошчыца войскамі, якім дапамагалі не- прыхільныя тут да паўстанцаў сяляне. Схоплены карнікамі і паводле прыгавору ваен. суда, зацверджанага М.М.Му- раўёвым, публічна расстраляны ў Рага- чове. Прататып Усяслава Грынкевіча з рамана У.Караткевіча «Нельга забыць». Літ.: Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969. С. 153: В. [Ратч]. Очеркн мятежного двнження в Могнлев- ской губерннн в 1863 г. Внльна, 1865. Генадзь Кісялёў. ГРЫНКЁВІЧ Станіслаў Сымонавіч (2.2.1902, в. Новы Двор Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер на тэр. Польшчы — 25.7.1945). бел. грамадска- паліт. і культурны дзеяч, літаратар. Скончыў мед. ф-т Пазнанскага ун-та. Працаваў у клініках Познані, Харошча (Беластоцкае ваяв.), Вільні. У 1931—36 віцэ-старшыня ЦК Бел. хрысціянскай дэмакратыі. Быў членам Бел. нац. к-та, Бел. навук. т-ва. Друкаваўся ў час. «Студэнцкая думка», «Калоссе», «Шлях моладзі», газ. «Беларуская крыніца», «Хрысціянская думка». Публікацыі Г. вызначаюцца праблемным падыходам, актуальнасцю, грунтоўным навук. уз- роўнем («3 зацемак аб характары бела- русаў», «Аб праве на Бацькаўшчыну», «Культура і задачы нацыянальнай пра- цы», «Гігіена псіхічная як праблема ас- ноўных адносін да жыцця», «Псіхааналіз і праблемы літаратурныя і грамадскія», «Узгадаванне характару» і інш.). Аўтар працы «Народ», кн. «Аб тэатры», п’есы «Жанімства па радыё», апавядання «Ар- лянё» (усе 1927), аповесці «Царква. По- мста. Вязніца» (1928), кн. «Парады хво- рым і здаровым» (1935), эсэ «У братоў украінцаў» (1936). Праца Г. «Асвета» (1936) была канфіскавана, а аўтар ары- штаваны польск. ўладамі. Пераклаў з лац. мовы на беларускую кн. «Следам за Хрыстом» Т.Кэмпійскага. У час 2-й сусв. вайны ўдзельнічаў у рабоце Віленскага Бел. нац. к-та, супрацоўнічаў у газ. «Ра- ніца», «Беларускі работнік», «Беларускі студэнт». У 1944 арыштаваны. 18.5.1945 ваен. трыбуналам Бел.-Літ. ваен. акругі прыгавораны да вышэйшай меры пака- рання. Арсень Ліс, Аллксей Пяткевіч, Янка Трацяк. ГРЫНКЁВІЧ Францішак (5.10.1884, в. Новы Двор Сакольскага пав. Гродзен- скай губ., цяпер на тэр. Польшчы — 26.7.1933), бел. рэліг. і культурны дзеяч. Скончыў духоўныя Віленскую семі- нарыю (1905) і Пецярбургскую акадэмію (1907). У 1907 рукапаложаны ў ксяндзы. 3 1909 законавучыцель у гімназіях, про- башч пры кляштары брыгітак у Гродне. У 1909—12 кіраўнік Гродзенскага гурт- ка беларускай моладзі. Паводле А.Стан- кевіча, «асоба Францука Грынкевіча ў Гародні была цэнтральнай і адзінай, якая будзіла там і арганізавала беларускі рух». У 1932 Г. прызначаны капеланам касцё- І.Я.Грынявіцкі. ла ў Гродне. Пераклаў з лац. мовы на бел. «Часіны Прачыстай Дзевы». Аляксей Пяткевіч, Янка Трацяк. ГРЫНЯВІЦКІ Ігнат Яўхімавіч [жн. 1855, паводле інш. звестак восень 1856, маёнтак Басін Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Калінаўка Клічаўскага р-на — 1 (13).3.1881], рэвалюцыянер- нарадаволец. 3 дробнамаянтковых два- ран. Студэнтам Пецярбургскага тэхнал. ін-та (1875—80) удзельнічаў у польска^ літ.-бел. і рус. рэв. гуртках, вёў прапа- ганду сярод рабочых, збіраў грошы паліт. вязням, фабрыкаваў пашпарты рэвалю- цыянерам. 3 1879 чл. партыі «Народная воля». Адзін з заснавальнікаў бел. фрак- цыі, нац. праграма якой надрукавана ў 1884 у час. «Гомон» (№ 2). У 1880 з А.І.Жалябавым, С.Л.Пяроўскай і інш. ўвайшоў у цэнтр. нарадавольскі гурток прапагандыстаў. Адзін са стваральнікаў, аўтараў і наборшчыкаў нарадавольскай Грыўні шыйныя з курганных могільнікаў Чарневічы (1) Глыбоцкага, Лясная (2) і Казлоўцы (3> Міёрскага р-наў. «Рабочей газеты», падключыў да выдан- ня газеты земляка К.С.Барэйшу. Ува- ходзіў у групу, якая ўсю зіму 1880/81 са- чыла за выездамі цара Аляксандра II. 26.2.1881 на кватэры Г. адбыўся сход ар- ганізатараў замаху на цара. Адзін з 4 вы- канаўцаў, якім «Народная воля» дару- чыла тэрарыст. аперацыю. 1(13).3.1881 бомбай, кінутай Г., забіты цар Аляксандр II. а Г. смяротна паранены. Літ.: Глннскнй Б.Б. Революцнон- ный пернод русской нсторнн <1861—1881 гг.>. Ч. 2. Спб., 1913; Хроннка соцналнстн- ческого двнження в Росснн, 1878—1887: Офнцнальный отчет. М., 1906: Арлоў У.А. Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Гры- нявіцкі. Мн., 1992. Міхась Біч. ГРЫСЁВІЧ Рыгор Пятровіч (1896, г. Бельск Гродзенскай губ., цяпер на тэр. Польшчы — 1938), дзярж. дзеяч БССР. 3 8 гадоў працаваў рабочым на кафель- ным з-дзе ў Бельску. За ўдзел у заба- стоўцы ў 1910 звольнены з з-да, праца- ваў на чыгунцы. У 1-ю сусв. вайну з 1915 на фронце. 3 1917 бальшавік. У 1918—20 у Чырв. Арміі. У 1920—23 на гасп. і парт. рабоце ў Баранавічах, Бары- саве. Скончыў Ленінградскі камуніст. ун-т (1926). У 1926—29 сакратар Магі- лёўскага, Бабруйскага акр. к-таў КП(б)Б. 3 1929 старшыня ВСНГ БССР, у 1932—33 нарком лёгкай прам-сці БССР. Чл. ЦК КП(б)Б у 1927—34, чл. Бюро ЦК КП(б)Б у 1929—34. У 1938 не- законна рэпрэсіраваны і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956. ГРЫЎНЯ, вагавая, лікавая і грашовая адзінка 11 —17 ст., назва якой паходзіць ад стараж. ўпрыгожання — грыўні шый- най. 1) Г. серабра — ваіавая адзінка (маса каля 204 г); сярэбраны злітак плацежны — грашовая адзінка 11 —15 ст., якая, верагодна, у актавых матэрыя- лах ВКЛ згадваецца як Г. руская. 2) Г. кун — лікава-грашовая адзінка, якая ад- павядала пэўнай колькасці манет: у 11 ст. роўная 20 нагатам, 25 кунам або 50 разанам; у 12 ст. — 25 нагатам, 50 ку- нам. 3) Г. польская — грашова-вагавая адзінка (маса каля 210 г), прынятая ў Польшчы каля 1170, бытавала на тэр. Беларусі ў 14—16 ст. як вартасны эквівалент 48 грошаў пражскіх або польскіх, у 16—17 ст. 39,4 гроша літоўскага. ГРЫЎНЯ ШЫЙНАЯ, упрыгожанне на- кшталт абруча з бронзы, білону, серабра, якое насілі на шыі (стараслав. — грыве). Вядома з 2-га тыс. да н. э., на Беларусі з ранняга жал. веку. Найб. пашырана ў 9—13 ст., характэрна для славян і бал- таў. Большасць Г.ш., знойдзеных на тэр. Беларусі, належаць да балцкага тыпу. Падзяляюцца на пласціністыя (арнамен- таваны косымі крыжыкамі, ромбамі, трохвугольнікамі з насечак і елачак, час- та з прымацаванымі трапецападобнымі падвескамі) і вітыя (з 4-граннымі, кону- са- і петлепадобнымі, пласціністымі, Т-падобнымі канцамі). Грыўні сярэбра- ныя, зрэдку залатыя, былі адзнакай ула- ды. Знойдзены ў Казярожскіх рэчавых скарбах, на раскопках курганоў (Каз- лоўцы, Лясная, Укля, Чарневічы і інш.).
165 ГРЫШКЕВІЧ Літ.: Сергеева З.М. О прнбалтнн- скмх шейных грнвнах в древнерусскнх па- мятннках X—XIII вв. / / Краткне сообіце- ння Нн-та археологнн АН СССР. М . 1978. Вып. 155; Лмтвннов В А., Макуш- ннков О- А., Д р о б у ш е в с к н й А Іі Клады древнерусскмх шеймых грнвен нз Белорусснн // Сов. археологня. 1987. № 1. Людміла Дучыц. ГРЫЦАВЕЦ Сяргей Іванавіч [23 6(6 7).1909, в. Бараўцы Навагруд- скага пав. Мінскай губ., цяпер Бара- навіцкі р-н — 16.9.1939), двойчы Герой Сав Саюза (22 2 і 29 8 1939) 3 1927 працаваў на Златаустаўскім механічным з-дзе. У Чырв. Арміі з 1931. Скончыў Арэнбургскую ваен школу лётчыкаў (1932), школу паветр. бою (1936). Лёт- чык-знішчальнік, камандзір авіязвяна, атрада, знішчальнага авіяпалка Удзель- нік нац.-рэв вайны ў Іспаніі 1936—39, збіў больш за 30 фаш. самалётаў, 7 з іх за 1 дзень. У 1939 змагаўся супраць японскіх мілітарыстаў на р. Халхін-Гол Збіў 12самалётаў праціўніка. У адным з баёў выратаваў камандзіра авіяпалка. 3 вер 1939 маер, камандзір знішчальнага авіяііалка Загінуў у авіяц. катастрофе каля пас. Балбасава Аршанскага р-на. У Мінску, Баранавічах, Балбасаве, в Моў чадзь Баранавіцкага р-на яму пастаў лены помнікі. Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Оршы, Баранавічах, Ганцавічах, пас Жамчужным, в Моўчадзь, чыг станцыя ў Баранавіцкім р-не і інш., а таксама Харкаўскае ваен. авіяц. ву- чылішча, вуліцы ў Маскве, Санкт-Пе цярбургу На радзіме мемар. дошка ГРЫЦКЕВІЧ Анатоль Пятровіч (н. 31.1.1929, Мінск). бел. псторык. Д-р пст н. (1986), праф (1987) Скончыў Мінскі дзярж. мед. ін-т (1950) і дзярж. пед. ін-т замежных моў (1955), БДУ (1958). Пра цаваў урачом 3 1959 у Ін-це гісторыі АН БССР, з 1975 заг. кафедры Мінскага ін-та культуры (з 1993 Бел. ун-т культу- ры) Даследуе гісторыю Беларусі перыя ду феадалізму, прыватнаўладальніцкія гарады (вызначыў іх колькасць і тыпы, узровень эканам. развіцця, сістэму кіравання і самакіравання, ролю іх як вайсковай апоры. сац.-эканам. ста- новішча мяшчанства), гістарыяграфію Аўтар публікацый па гісторыі шляхецка- га саслоўя, генеалогіі шляхты і выбран- цаў. Вывучае рэліг. праблемы ў ВКЛ, становішча правасл. царквы, уніяцтва Даследуе гісторыю ваен і дыпламатыч- ных узаемаадносін Літвы і Сав. Расіі, літ-бел. дачыненняў у 1919—20 Аўтар гіст. нарысаў пра Слуцк, даследаваньяў пра Слуцкае паўстанне 1920. Тв Слуцк: Нст -экон. очерк. 2 нзд. Мн , 1970; Частновладельческне города Белорус- снн в XVI—XVIII вв : (соц -экон. нсслед нсторнн городов). Мн., 1979; Соцнальная борі.ба горожан Белорусснн (XVI—XVIII вв > Мн 1975, Древннй город на Случн. Мн., 1985. Вакот «слуцкага паўстання» Мн., 1987; Рэлігійнае пытанне і знешняя палітыка царызму перад падзеламі Рэчы Паспалітай / / Весці АН БССР. Сер. гра мад навук 1973. № 6; Нсторнографня нсто- рнн православной церквн в Белорусснм СІ.Грыцавец. А.П.Грынкевіч В.П.Грыцкевіч (XIV — середнна XVI века> / / Нз нсторнн кннгн в Белорусснн Мн., 1976; 3 псторыі паселішчаў татар у Беларусі / / Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1981. № 6; Фор- мнрованме феодального сословня в Велнком княжестве Лнтовском н его правовые осно- вы (XV—XVI) / / Первый Лнтовскнй ста- тут 1529 г.: (Матерналы респ. науч. конф.). Внльнюс, 1982; Задачы беларускай генеа- лопі // Наш родавод (Сб ст.) Гродно. 1990. Кн. I; Беларуская шляхта // Спад- чына 1993. № 1; Слуцкае паўстанне 1920 г. — збройны чын у барацьбе за незалеж- насць Беларусі / / Там жа. № 2; Шляхта Вялікага княства Літоўскага да Люблінскай уніі 1569 г. / / Годнасьць 1993. № 1; А Ьііуапіа ё$ 5гоу)еі-Ого5гог$га8 кбгоііі біріотасіаі карсгоіаіок ев а Ыуап-Веіогціг карсгоіаіок кегбёзёЬег (1919—1920) // Е^уеіетеь (огіёпеіі іапцітапуок IX. Асіа Бпіуегвііаіів ВеЬгесевіеввів бе Ьіібоуісо КоздшЬ потіпаіае. 8епе5 НШопса. ОеЬге- сеп, 1975. № 21. Ьа Віеіогцзда аІГіпсгосю (га сгізііапеыто огіепіаіе еб оссібевіаіе / / СгіМіавеыто е сііІШга іп Ецгора Кота 1991; Ровіііоп оі огіЬобох сЬцгсЬ т Веіогш віа ЬеГоге І.цЫт Спіов, 1596 / / Ье огі^іт е 1о ьуііцрро беііа сгівііапііа Зіауо-Вігапііпа. Кота, 1992. Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта ГРЫЦКЁВІЧ Валянцін Пятровіч (н 30.3.1933, Мінск), беларускі гісторык Канд. мед. навук (1963). Скончыў Мінскі ін-т замежных моў (1955), Мінскі мед ін-т (1956), гіст. ф-т БДУ (1957) У 1956—69 працаваў урачом на Беларусі і ў Ленінградзе, з 1971 у Ваенна-мед. му- зеі Мін ва абароны СССР, з 1988 на ка- федры музеязнаўства Санкт-Пецярбург- скага ін-та культуры. Даследуе гісторыю медыцыны і геаграфіі Беларусі, гісторыю музеязнаўства, тэорыю і методыку гісто- рыі міграцыі бел. інтэлігенцыі. Адзін з ар- ганізатараў і сгаршыня (з 1988) Бел. гра- мадска-культурнага т-ва ў Санкт-Пецяр- бургу, чл. Міжнар. асацыяцыі беларусістаў Тв.: Путешествн.ч нашнх земляков: Нз нсторнн страноведення Белорусснн. Мн 1968; Шляхі вялі праз Беларусь Мн., 1980 (разам з А.Мальдзісам); Нашы славутыя землякі Мн., 1984, От Нёмана к берегам Тн- хого океана. Мн , 1986; С факелом Гнппок- рата: Нз нсторнн бел. медмцнны. Мн , 1987, Эдуард Пякарскі: Біягр. нарыс. Мн., 1989; Адысея наваградскай лекаркі: Саламея Ру- сецкая. Мн., 1989, Няўжо «забароненая зо- на»? (разам з А.Грыцкевічам, А.Маль- дзісам) / / 3 гісторыяй на «Вы»: Публі- цыст. арт. Мн , 1991. Пад знакам дня ўчарашняга / / Там жа; Якой быць бела рускай гістарычнай навуцы / / Полымя 1992. № 5. Літ. А р о н К., В н к с н а А Валентнн Грнцкевнч — 60 / / Асіа тебісо-Ьівіогіса Вівепвіз. Кі^а, 1994. (Уоі.) 2(21); К і р в е л ь А . Знойдзецца попыт і на Бацькаўшчыне... / / ЛіМ 1993. 26 сак. Мікола Нікалаеў ГРЫШКЁВІЧ Францішак [1905(?>, в Сухавая Сакольскага пав. Гродзенёкай губ., цяпер на тэр Польшчы — 1946(?)]. бел. культурна-асв. дзеяч, літаратар. Скончыў Віленскую бел. гімназію (1926), Карлаў ун-т у Празе (1931) са ступенню д-ра філасофіі. Вярнуўшыся ў Зах. Беларусь, служыў у польскай арміі, быў беспрацоўным, зблізіўся з прад стаўнікамі левых паліт груповак Пасля далучэння Зах. Беларусі да БССР (вер. 1939) супрацоўнічаў з сав ўладамі, у газ. «Віленская праўда» — органе Часо- вага ўпраўлення г. Вільня, у 1940 загад- ваў бел. піколамі Віленскай школьнай акругі У час 2-й сусв. вайны дырэктар Віленскай бел гімназіі. Удзельнік 2-га Усебел. кангрэса ў Мінску (чэрв. 1944).
166 ГРЫШЧАНКА У ліп. 1944 арыштаваны сав. ўладамі. Трагічна загінуў у мінскай турме. У дру- ку пачаў выступаць з 1924. Друкаваўся ў газ. «Беларуская крыніца», «Сялянская ніва», час. «Студэнцкая думка», «Род- ныя гоні», «Іскры Скарыны», «Крыга- лом», «Беларускі летапіс», бел. кнігах- календарах, польскіх і чэшскіх перыяд. выданнях «Рггевіаб У/ІІегізкі» («Віленскі агляд»), «Зіоуапзкў ріегііеб» («Славянскі агляд»). Аўтар філасофска-публіцыст. артыкулаў пра А.Плятэра, Т.Масарыка, І.Луцкевіча, рэцэнзій на творы зах.-бел. і сав. пісьменнікаў, на працы бел. вучо- ных, нататак пра культ.-асв. працу бела- русаў у Латвіі, Літве і Чэхаславакіі, пра бел. земляробчыя святы і інш. Яго цікавілі праблемы л-ры, паходжання бел. мовы. Пісаў вершы на гіст. тэмы («Магіла волата», «Князь Вітаўт», «Русь Белая» і інш.). Грамадз. паэзія Г. пра- сякнута ідэямі сац. і нац. свабоды бел. народа. Перакладаў творы маст. л-ры і навук.-папулярныя нарысы з чэшскай, сербскахарвацкай, укр. і славенскай моў. Тв.: Веснавыя мелодыі. Вільня, 1927. Арсень Ліс. ГРЫШЧАНКА Пётр Лукянавіч (1.8.1921, в. Кукавячына Віцебскага р-на — 21.12.1973), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Віцебскі аэраклуб (1939), Армавірскую ваен. авіяц. школу пілогаў (1942). У Чырв. Арміі з 1940. На фронце з сак. 1943, лётчык-знішчальнік. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Польшчы, Чэхаславакіі, Берлінскай аперацыі. Камандзір звяна знішчальнага авіяпалка лейтэнант Г. зрабіў 380баявых вылетаў, правёў 78 па- ветр. баёў, збіў 27 варожых самалётаў і аэрастат. Пасля вайны служыў у ВПС. Скончыў Вышэйшыя афіцэрскія лётна- тактычныя курсы (1950), ваенна-паветр. акадэмію (1955). Да 1961 у Сав. Арміі, палкоўнік. ГРЫШЫН Іван Ціханавіч [3(16). 12.1901, в. Унукавічы Рос- лаўскага р-на Смаленскай вобл. — 20.6.1951], удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, ген.-палк. (1945), Ге- рой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі з 1920. Удзельнік ліквідацыі эсэраўскага мяцяжу на Тамбоўшчыне ў 1921. Скон- чыў пях. камандныя курсы (1922), пях. школу (1928), Ваен. акадэмію імя Фрун- зе (1936). Да Вял. Айч. вайны на розных камандных і штабных пасадах. 3 чэрв. 1941 на Зах., Бранскім, 2-м Бел. фран- тах; камандзір стралк. дывізіі, нач. штаба 50-й, потым 11-й армій, з чэрв. 1943 ка- мандуючы 49-й арміяй. Удзельнік Сма- ленскай 1943, Бел. 1944, Усх.-Прускай 1945 і Берлінскай 1945 аперацый. Армія пад яго камандаваннем вызначылася ў баях за вызваленне Магілёва, пры фарсіраванні Дняпра, Друці і Бярэзіны, удзельнічала ў ліквідацыі мінскага «кат- ла». Пасля вайны на камандных пасадах І.Ц.Грышын. С.У.Грышын. у Сав. Арміі. Яго імем названы вуліцы ў Маскве і Магілёве. ГРЫШЫН Сяргей Уладзіміравіч [н. 5(18).3.1917, в. Фаміно Дарагабужскага пав. Смаленскай губ.], адзін з кіраўнікоў партыз. барацьбы на Смаленшчыне і на Беларусі ў гады Вял. Айч. вайны, Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Дарагабуж- скае пед. вучылішча (1935). Працаваў настаўнікам. 3 1939 у Чырв. Арміі. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах. фронце, камандзір танк ўзвода. 3 вер. 1941 камандзір партыз. групы, атрада «Трынаццаць» Смаленскай вобл. У чэрв. 1942 — маі 1944 камандзір партыз. пал- ка «Трынаццаць», які дзейнічаў з крас. 1943 на тэр. Беларусі, у чэрв. — ліп. 1944 камандзір партыз. злучэння «Тры- наццаць». Пасля вайны скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1947) і Генштаба (1955). У 1949—53 і 1958—87 на вы- кладчыцкай рабоце у ваен. навуч. уста- новах, з 1955 нач. аддзела штаба арміі. Канд. ваен. навук (1964), дацэнт (1966). Палкоўнік (1949). ГРЭБНЕЎ Андрэй Феакціставіч (30.11.1912, пас. Пакацілаўка Це- ракцінскага р-на Уральскай вобл. — 20.10.1973), Герой Сав. Саюза (1945), ген.-маёр (1953). У Чырв. Арміі з 1934. Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1938), курсы «Выстрал» (1941). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40 У Вял. Айч. вайну са жн. 1941 на Зах., Бранскім, Цэнтральным, 1, 2, 3-м Бел. франтах. Вызначыўся ў баях за вызва- ленне Беларусі. 24.6.1944 стралк. полк пад яго камандаваннем прарваў абарону праціўніка на ПдУ ад в. Задруцце Рага- чоўскага р-на, фарсіраваў Дняпро, увар- ваўся ў траншэі ворага і знішчыў каля 200 гітлераўцаў. У баях за вызваленне Баранавіч, Слоніма. Ваўкавыска полк знішчыў 13 станковых кулямётаў, 7 са- маходных гармат, 3 танкі, больш за 400 гітлераўцаў, захапіў у палон больш за 500 салдат і афіцэраў. Скончыў курсы ўдасканалення афіцэрскага саставу (1947), Вышэйшыя акад. курсы пры Ва- ен. акадэміі Генштаба (1956). Да 1968 у Сав. Арміі. ГРЭКАВА (Г р э к ) Надзея Рыгораўна [н. 4(17).9.1910, Мінск], дзярж. дзеяч БССР. Скончыла Вышэйшую школу партарганізатараў пры ЦК ВКП(б) (1941). 3 1927 на швейнай ф-цы «Каст- рычнік» у Мінску. 3 1933 нам. старшыні ЦК саюза рабочых швейнай прам-сці. 3 1937 нам. і заг. прамысл.-транспартнага аддзела ЦК КП(б)Б, 3-і сакратар ЦК. У 1938—47 старшыня Вярх. Савета БССР. 3 1941 3-і сакратар Казанскага гаркома ВКП(б). 3 1943 нам. старшыні СНК БССР. 3 1947 міністр харч. прам-сці БССР, у 1949—52 нам. міністра харч. прам-сці РСФСР. Канд. у чл. ЦК КП(б)Б у 1938. чл. ЦК і Бюро ЦК КП(б)Б у 1938—40. Чл. Цэнтр. рэвіз. камісіі ВКП(б) у 1939—52. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1946—50, Вярх. Савета БССР у 1938—47. Яўгенія Фалей ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ЦАРКВА, гл. Уніяцкая царква. ГРЭКАЎ Барыс Дзмітрыевіч [9(21).4.1882, Міргарад — 9.9.1953], русні гісторык. Акад. АН СССР (1935). Д-р гіст. н. (1934). Ганаровы чл. АН БССР (1947). Скончыў Маскоўскі ун-т (1907). 3 1910 на выкладчыцкай рабоце. 3 1937 дырэктар Ін-та гісторыі АН СССР, адначасова дырэктар Ін-та гісторыі матэрыяльнай культуры АН СССР (1944—46), Ін-та славяназнаўства АН СССР (1946—51), акадэмік-сакра- тар Аддзялення гісторыі і філасофіі АН СССР (1946—53). Вывучаў сац.-эканам. гісторыю Ноўгарада, феад. адносіны і ўнутр. працэсы ў феад. вотчыне, дасле- даваў гісторыю Кіеўскай Русі, усх., зах. і паўд. славян, рус. сялянства. Упершыню стварыў канцэпцыю фарміравання Кіеў- скай Русі як дзяржавы ў выніку распаду першабытнаабшчыннага ладу, узнік- нення класавага грамадства, працэсу сац.-эканам. развіцця ўсх. славян, змен у эканоміцы і сац. адносінах. У пач. 1930-х гадоў уключыўся ў дыскусію пра характар грамадскага ладу Кіеўскай Русі. Погляды яго мяняліся, але ў сваіх апошніх работах лічыў перыяд 6—8 ст. дафеадальным (паўпатрыярхальным, паўфеаДальным), а Русь — 9 — пач. 12 ст. феад. дзяржавай, што стала адным са
стэрэатыпаў сав. гіст. навукі. Лічыў По- лацк паселішчам гар. тыпу ў 8—9 ст., які быў упершыню далучаны да ўладанняў кіеўскага князя толькі пры Уладзіміру Святаславічу (980), а пры Брачыславу Ізяславічу стаў жыць аўтаномна і распа- чаў шматгадовую барацьбу з Кіевам, які з 12 ст. страціў значэнне паліт. цэнтра ўсёй Русі. Выказаў думку, што гісторыя Кіеўскай Русі дала магчымасць выспець і вырасці Беларусі, Украіне і Вялікарасіі. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1947, 1952. Тв.: Мзбр. труды. Т. 1—4. М., 1957—60. Літ.: Б.Д.Греков. М.; Л., 1947 (Матерна- лы к бнобнблногр. учёных СССР); Совет- ская нсторнографня Кневской Русн. Л., 1978- Георгій Штыхаў. ГРЭКАЎ Ігар Барысавіч (н. 1921), рускі гісторык. Сын Б.Цз.Грэкава. Д-р гіст. н. (1971). Скончыў Маскоўскі ун-т (1946). Працуе ў Ін-це славяназнаўства і бал- каністыкі Расійскай АН. Аўтар прац па паліт. гісторыі Усх. і Цэнтр. Еўропы 14—17 ст. Адным з першых прапанаваў і абгрунтаваў тэзіс пра існаванне пасля мангола-татарскага нашэсця некалькіх цэнтраў, якія імкнуліся аб'яднаць усх,- слав. землі. Паступова ў барацьбе за гэту спадчыну сярод прэтэндэнтаў засталіся толькі ВКЛ і Вял. княства Маскоўскае, перавага напачатку была на баку перша- га. Крытыкаваў гісторыкаў, якія не заўважалі фарміравання ў складзе ВКЛ і Рэчы Паспалітай новых этнасаў — бела- русаў і ўкраінцаў. Адзін з аўтараў зб. «Асманская імперыя і краіны Цэнтраль- най, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы ў XV—XVI стст.» (1984). Тв.: Очеркн по нсторнн международных отношеняй Восточной Европы XIV—XVI вв. М., 1963; Восточная Европа н упадок Золо- той Орды (на рубеже XIV—XV вв.>. М., 1975; Мнр нсторнн. Русскне землн в XIII— XV вв. 2 нзд. М., 1988 (разам з Ф.Ф.Шахма- гонавым). Уладзімір Канановіч. ГРЭНСК, стаянка ранняга мезаліту (10—8 тыс. г. назад) каля в. Ворнака Кармянскага р-на. Размешчана за 2 км на У ад вёскі на ўсх. ускраіне астанца 1-й надпоплаўнай тэрасы правага берага р. Сож ва ўрочышчы Грэнск, на вышыні 6—7 м над межанным узроўнем вады. Выявіў 1927 К.М.Палікарповіч, даследа- ваў 90 м2 у 1959—61 У .Дз.Будзько. Знойдзена 708 прылад працы, вылучаны 2 культ. пласты. У ніжнім на глыбіні 1,9—2 м вял. колькасць расшчэпленага крэменю, драўнянага і касцявога вугалю вакол акруглага агнішча, абкладзенага камянямі. У раскопе выяўлены рэшткі яшчэ 2 агнішчаў. Знаходкі верхняга пла- ста на глыбіні 0,6—1,3 м прадстаўлены лінзамі драўнянага вугалю і крамянёвымі вырабамі. На думку даследчыка, ніжні культ. пласт датуецца сярэднім дрыясам (12 300 — 11 800 г. назад), а верхні — аляродскім часам (11 800 — 10 800 г. на- зад). У 1972—81 стаянку даследаваў В.Ф.Капыцін, раскапана 380 м2. Куль- турны пласт 0,2—0,5 м. У выніку дасле- давання атрымана вял. калекцыя крамя- нёвага інвентару і зроблены вывад пра памылковае вылучэнне 2 культ. пластоў. Знойдзены тронкавыя і асіметрычна тронкавыя (грэнскі тып) наканечнікі стрэл, вастрыі, праколкі, рэтушныя, двухгранныя і вуглавыя разцы; канца- выя, падакруглыя, двайныя, адзінкавыя пазногцепадобныя, стральчатыя і ну- клеусападобныя скрабкі; вырабы з выем- камі, прылады, якімі секлі, адбойнікі. Знаходка вял. колькасці нуклеусаў, пласцін, адшчэпаў і дробных асколкаў сведчыць пра тое, што апрацоўку крэме- ню рабілі на самім паселішчы. Ад стаянкі атрымала назву грэнская культура. Літ.: Очеркн по археологнн Белорусснн. Ч. 1. Мн., 1970; Будько В.Д. Памят- нмкн свндерско-гренской культуры на тер- рнторнн Белорусснн / / У нстоков древнях культур: (Эпоха мезолнта). М.; Л., 1966; Будько В.Д., Вознячу.к Л.Н. Палеолнт Белорусснн н смежных террнто- рнй / / Древноств Белорусснн. Мн., 1969; Копытнн В.Ф. Работы по нзученню мезолнта в Белорусском Поднепровье / / Археологнческне открытня 1980 г. М., 1981; Я го ж . Мсследованне стоянкн Гренск / / Археологнческне открытня 1981 г. М., 1983; Я г о ж . Поздннй мезолмт Посожья / / Нзыскання по мезолнту н неолнту СССР. Л., 1983. Вячаслаў Капыцін. ГРЭНСКАЯ КУЛЬТЎРА, археалагічная культура плямён, якія ў познім палеаліце і раннім мезаліце (12—8 тыс. г. назад) жылі ў Верхнім Падняпроўі. Назву атры- мала ад стаянкі Грэнск (каля в. Ворнаўка Кармянскага р-на). Мае 2 этапы: фінальна-палеалітычны (ранні) і ранне- мезалітычны (позні). Самыя стараж. помнікі — Бароўка (Быхаўскі р-н), Ка- ромка (Рагачоўскі р-н), Хвойная (Магілёўскі р-н) — сведчаць пра зася- ленне гэтай тэрыторыі з аляродскага ча- су (11 800 — 10 800 г. назад) і далейшае развіццё крамянёвай індустрыі помнікаў позняга палеаліту сярэднедняпроўскай культ. агульнасці. Па меры раставання апошняга ледавіковага покрыва ў гарах Скандынавіі, у непасрэднай сувязі з пры- роднымі працэсамі позналедавікоўя і па- чатку галацэну плямёны Г.к. разам з плямёнамі свідэрскай культуры пра- соўваліся на поўнач, асвойваючы новыя тэрыторыі. Другі этап развіцця Г.к. ў Верхнім Падняпроўі прадстаўлены помнікамі Грэнск, Дальняе Ляда (Бы- хаўскі р-н), Рэкорд (Лоеўскі р-н). На рубяжы ранняга і позняга мезаліту за- мест Г.к. ўсюды пашырыліся помнікі со- жскай культуры. Пасяленні Г.к. прад- стаўлены сезоннымі стаянкамі па- ляўнічых па берагах рэк, часта на пясчаных дзюнах. У гэты час шырока выкарыстоўваліся лук і стрэлы, што даз- воліла ўдасканальваць спосабы паляван- ня на паўн. аленя і інш. жывёл. Аса- блівасцю Г.к. з’яўляецца пашырэнне крамянёвых асіметрычных наканечнікаў стрэл (грэнскі тып), апрацаваных з адна- го краю. Сярод інш. крамянёвых прылад працы — канцавыя скрабкі, часта са скошаным лязом на кароткіх пласцінах і адшчэпах, разцы рэтушаваных форм. пласцінкі са скошаным рэтушаваным канцом, сярэдзінная і вуглавыя праколкі, авальныя і з перахватам сякеры. На помніках позняга этапу трапляюцца лан- цэтападобная вастрыі, пераважаюць на- 167 ГРЭСК жы з нерэгулярнай прывастраючай рэ- тушшу, а таксама шмат разнастайных вырабаў з выемкамі. Г.к. вылучана ў 1960-я г. У.Дз.Будзько па матэрыялах стаянак Падлужжа, Латкі і Грэнск (ад якой атрымала назву), далейшае выву- чэнне яе помнікаў звязана з даследаван- нямі А.Г.Калечыц, В.Ф.Капыціна, У.ГІ.Ксяндзова. Літ.: Очеркн по археологнн Белорусснн. Ч. 1. Мн., 1970; Будько В . Д . Памят- ннкн свндерско-гренской культуры на тер- рнторнн Белорусснн / / У нстоков древннх культур: (Эпоха мезолнта). М.; Л., 1966; Копытнн В.Ф. Мезолнт Юго-Восточ- ной Белорусснн / / Краткне сообіцення Нн-та археологнн АН СССР. М., 1977. Вып. 149; Калечнц Е.Г. Памятннкн камен- ного н бронзового веков Восточной Белорус- снн. Мн., 1987; Ксензов В.П. Палео- лнт н мезолнт Белорусского Поднепровья. Мн., 1988. Вячаслаў Калыцін. ГРЭСК, вёска, цэнтр сельсавета ў Слуцкім р-не. За 18 км ад Слуцка. 2291 ж., 838 двароў (1992). У цэнтры вёскі выяўлена гарадзішча ранняга жал. веку. Паводле пісьмовых крыніц, вядома з пач. 16 ст. У сярэдзіне 16 ст. цэнтр войтаўства. У 1536 належа- ла польск. каралеве Боне, потым Алель- кавічам, Валодкавічам, Радзівілам. 3 1590 у Слуцкім княстве: мястэчка, 68 двароў, млын, царква. 3 1793 у складзе Расійскай імперыі. У 19 — пач. 20 ст. цэнтр воласці Слуцкага пав. У 1818 у Г. рынак, 6 вуліц, 93 двары; у 1860 — 888 ж., 138 двароў. У 1870 працавала нар. вучылішча, дзе ў пач. 20 ст. навучалася 109 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі. У 1885 у Г. 1068 ж., 122двары; царква, школа, 3 ветракі, рынак. Тут выраблялі смалу, шкіпінар, здабывалі вапну, якую прада- валі ў Бабруйску, Баранавічах, Капылі, Мінску, Слуцку. У 1909 у мяст. 1519 ж.. 273 двары, маёнтак (28 ж.), у 1917 — 365 двароў. 3 лютага 1918 занята легіянерамі Доўбар-Мусніцкага, у снеж. 1918 акупіравана герм., у жн. 1919 — ліп. 1920 і кастр. — ліст. 1920 — польск войскамі. Пасля вызвалення ў Г. клуб, нар. тэатр, бальніца, адкрыта хата-чы- тальня, у 1921 — пачатковая, з 1922 — 7-гадовая школы. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета, з 12.2.1935 цэнтр Грэскага раёна. У 1926 у вёсцы 1796 ж., 422 два ры, з 24.1.1929 да 27.9.1938 — мястэчка. У 1929 створаны калгас, у 1930 — ар- цель па нарыхтоўцы вапны. 8.7.1931 — 12.2.1935 і з 17.12.1956 цэнтр сельсавета ў Слуцкім р-не. У 1935 створана МТС, якая абслугоўвала 21 калгас (1936). 3 27.6.1941 да 1.7.1944 акупіраваны ням - фаш. захопнікамі, часткова спалены. У час. акупацыі ў бальніцы дзейнічала падп. група (9 чал.) Грэскага патрыя- тычнага падполля. У 1961 да Г. далуча- ны пас. Някрасаўка. 3 1966 працавала каўбасная ф-ка. У 1971 2192 ж., 617 двароў. Цэнтр калгаса «Гігант». Працу- юць сярэдняя і муз. школы, Дом культу ры, 6-ка, бальніца, аптэка, амбулаторыя,’
168 ГРЭСКАЕ дзіцячы сад, 10 магазінаў, вытв. ўчасткі слуцкіх тэкстыльнага аб'яднання і камбіната надомнай працы, Дом быту, перасоўная механізаваная калона. Брац- кая магіла сав. воінаў і ахвяр фашызму, помнік землякам, што загінулі ў Вял. Айч. вайну. Аляксандр Шнарбатаў. ГРЭСКАЕ ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ПАД- ПОЛЛЕ ўВялікую Айчынную в а й н у . Дзейнічала з ліп. 1941 да чэрв. 1944 у Грэскім р-не пад кіраўніцтвам Грэскага падп. РК КП(б)Б. Арганізатар і кіраўнік У.І.Заяц. Каля 80 чал., 4 групы: у бальніцы в. Грэск — кіраўнік Ю.Г.Войчык, в. Стараселле — А.В.Ва- дап'ян, в. Гацук — Заяц, в. Вобчае (Се- лецк) — І.І.Каско. Падпольшчыкі вялі сярод насельніцтва паліт. работу, рас- паўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, пе- радавалі партызанам звесткі пра рух ва- рожага транспарту, папярэджвалі іх пра карныя аперацыі акупантаў, памагалі зброяй, медыкаментамі. Сістэматычна псавалі тэлефонную сувязь праціўніка, спалілі некалькі мастоў на шашэйных дарогах, пусцілі пад адхон эшалон з жы- вой сілай і тэхнікай праціўніка, раз- грамілі апорны пункт акупантаў у в. Воб- чае, захапілі абоз з прадуктамі і пера- правілі партызанам 3 т збожжа, 4,5 т бульбы, 6 пудоў солі. ГРЭСКІ РАЁН. Існаваў на Беларусі ў 1924—31 і 1935—56. Утвораны 17-7.1924 у складзе Слуцкай акругі. Пл. 1069 км2, 288 нас. пунктаў, 33 992 ж. (1925). Цэнтр — в. Грозава. 3 20.8.1924 у яго складзе 10 сельсаветаў: Апалінскі (з 21.10.1924 Палікарпаўскі), Гацу- коўскі, Гольчыцкі (з 1931 Першамайскі), Грозаўскі, Грэскі, Мусіцкі, Пукаўскі, Старыцкі, Труханавіцкі, Шышчыцкі, 14.10.1924 утвораны Селецкі. 9.6.1927— 26.7.1930 у складзе Мінскай акругі. 4.10.1927 да раёна далучаны Задаш- чэнскі і Слабодскі сельсаветы скасавана- га Шацкага р-на. 8.7.1931 Г.р. скасава- ны, сельсаветы Грозаўскі, Пукаўскі, Старыцкі, Труханавіцкі перададзены Ка- пыльскаму, Задашчэнскі, Селецкі, Сла- бодскі — Пухавіцкаму, Гацукоўскі, Грэскі, Мусіцкі, Першамайскі, Палікарпаўскі (Палікараўскі), Шыш- чыцкі — Слуцкаму р-нам. 12.2.1935 зноў утвораны Г.р. Пл. 1000 км2, 151 нас. пункт. Цэнтр — мяст. Грэск. У складзе раёна 15 сельсаветаў з інш. раё- наў: Гацукоўскі з Уздзенскага, Гро- хаўскі, Пукаўскі, Труханавіцкі з Ка- пыльскага, Грэскі, Мусіцкі, Перша- майскі, Палікарпаўскі, Покрышаўскі, Стараўскі, Шышчыцкі з Слуцкага, За- дашчэнскі, Слабодскі, Селецкі з Пу- хавіцкага, Шчыткавіцкі са Старадарож- скага. 5.4.1935 сельсаветы Стараўскі пе- рададзены ў Слуцкі, Задашэўскі і Слабодскі — у Пухавіцкі р-ны. 3 21.6.1935 раён у Слуцкай акрузе. 5.4.1936 Шчыткавіцкі с/с перададзены ў Старадарожскі р-н. 3 20.2.1938 у складзе Мінскай вобл. 5.3.1939 утвораны Гарна- стаеўскі с/с. У канцы чэрв. 1941 — чэрв. 1944 раён акупіраваны ням.-фаш. за- хопнікамі. 3 20.9.1944 у складзе Бабруй- скай, з 8.1.1954 — Мінскай абласцей. 16.7.1'954 Гарнастаеўскі, Палікарпаўскі і Шышчыцкі сельсаветы скасаваны. 17.12.1956 Г.р. скасаваны. Сельсаветы Грэскі, Мусіцкі, Першамайскі, Покры- шаўскі і Труханавіцкі перададзены ў Слуцкі, Грозаўскі і Пукаўскі — у Ка- пыльскі, Гацукоўскі — у Уздзенскі, Се- лецкі — у Пухавіцкі р-ны. Мікалай Камінскі. ГРЭЦКІ Іван Мікалаевіч (1898, мяст. Косава Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер горад у Івацэвіцкім р-не — 1937), удзельнік рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. У 1924—27 сакратар падп. райкома КПЗБ на Брэстчыне. У 1927 арыштаваны і зняволены ў турму. У сувязі з завочным выбраннем дэпутатам польскага сейма (1928) вызвалены з тур- мы. Адзін з кіраўнікоў пасольскай фрак- цыі і рэв.-дэмакр. нац.-вызваленчай арг-цыі «Змаганне». За рэв. дзейнасць 30.8.1930 арыштаваны і зняволены на 8 гадоў. 3 1932 у СССР у выніку абмену палітвязнямі. Жыў у Мінску. Уладзімір Палузш. ГУБАРЭВІЧ Кастусь [Канстанцін Ляво- навіч; 23.12.1906 (5.1.1907), в. Радучы Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н — 3.7.1987], беларускі дра- матург. Засл. дз. маст. БССР (1966). Скончыў Магілёўскі пед. тэхнікум (1927), Дзярж. ін-т кінематаграфіі ў Ма- скве (1932). Насгаўнічаў на Гомельшчы- не, працаваў у газ. «Палеская праўда», на кінафабрыцы Белдзяржкіно. У час Вял. Айч. вайны рэдактар радыёстанцыі «Савецкая Беларусь». 3 1944 на Бел. ра- дыё, у газ. «Літаратура і мастатцва», у 1962—70 гал. рэдактар рэпертуарна-рэ- дакц. калегіі Мін-ва культуры БССР. Друкаваўся з 1926 (часам пад псеўд. Тамаш Сталюга, Т.Сталю- г а ). Аўтар зборніка апавяданняў «Гайда туды і Жывыя шрубы» (1930). Жанравы дыяпазон творчасці пісьменніка: гісторыка-рэв. і гераічная драма з ды- намічным сюжэтам, акрэсленым мараль- ным абліччам персанажаў; лірычная і са- тырычная камедыя, фарс і вадэвіль. Аўтар п'ес «Цытадэль славы» пра аба- ронцаў Брэсцкай крэпасці (паст. 1949), «На крутым павароце» (паст. 1956), «А куды ж нам падзецца» (паст. 1963) пра жыццё калгаснай вёскі; «Галоўная стаўка» пра станаўленне сав. улады на Беларусі (паст. 1957); «Далёкая песня» пра жыццё беларусаў-эмігрантаў (паст. 1962); «Брэсцкі мір» (паст. 1969), «Пар- тызанская зона» (паст. 1976) і інш. Ра- зам з І.Дорскім напісаў драму «Цэнт- ральны ход» (паст. 1948) і камедыю ♦Алазанская даліна» (паст. 1949). У аб- малёўцы і тлумачэнні характараў канк- рэтных асоб у гіст. абставінах Г. арыен- таваўся на ідэалагічна ўстойлівыя ў сав. гістарыяграфіі ацэнкі і інтэрпрэтацыі. У кінадраматургіі дэбютаваў сцэнарыем маст. фільма «Баям насустрач» (1932, з Я.Гезіным і К.Мінецам) пра ўмацаванне абараназдольнасці краіны, баявыя тра- дыцыі Чырв. Арміі. Аўтар літ. сцэнарыяў маст. фільмаў «Дзяўчынка шукае баць- ку» (1958, з Я.Рысам), «Анюціна даро- га» (1968), «Паланез Агінскага» (1971), ♦Неадкрытыя астравы» (1973); за пер- шыя тры сцэнарыі Г. прысуджана Дзярж. прэмія БССР 1972; за першыя два — прэмія Ленінскага камсамола Бе- ларусі 1968. Лепшым творам Г. ўласціва псіхал. праўдападабенства ў матывах па- водзін герояў, увага да станаўлення і гар- тавання пэўнага характару пад уплывам часу і перажытага. Тв.: П'есы. Мн., 1969; Драмы і камедыі. Мн., 1981; Роднае, дарагое: (Аўтабіяграфія] / / Пяцьдзесят чатыры дарогі. Мн., 1963. Барыс Бур'ян. ГУБЕРНАТАР (ад лац. йчЬегпаіог правіцель), у Расійскай імперыі вышэй- шая службовая асоба (начальнік) гу- берні. Пасада ўведзена ў 1708, на Бела- русі ў 1772. Быў надзелены адм. уладай і правам кантролю над судовымі орга- намі. Прызначаўся царом па прад- стаўленні міністра ўнутр. спраў з асоб, што належалі да вышэйшых колаў два- ранства. Паўнамоцтвы Г. вызначаліся «Настаўленнем» 1764, «Устанаўленнем для кіравання губерняў Усерасійскай імперыі» 1775, «Агульным наказам цывільным губернатарам» 1837, земскімі палажэннямі 1864 і 1890 і інш. нарма тыўнымі актамі. Г. як прадстаўнік вы- шэйшай урадавай улады павінен быў са- чыць «за непарушнасцю вярхоўных пра- воў самадзяржаўя, карысці дзяржавы і паўсюднага дакладнага выканання зако- наў, статутаў, найвышэйшых наказаў, указаў Сената, загадаў начальства». Г. ўзначальвалі губернскае праўленне, ста- тыстычныя к-ты, губернскія па ся- лянскіх справах установы, інш. гу- бернскія органы, нагляд за дзейнасцю ка- зённай палаты і яе ўстаноў, губернскага суда, устаноў па горнай, адміралцей- скай, манетнай справе і інш. Фінансавая дзейнасць Г. датычыла збору падаткаў, недапушчэння нядоімак і інш. Г. былі абавязаны арганізоўваць правядзенне рэкруцкіх набораў, садзейнічаць ваенна- му начальству, клапаціцца аб кватэрным і харч. забеспячэнні дзярж. бяспекі, пра- духілення дзейнасці тайных т-ваў, за- трымання дзярж. злачынцаў і ўцекачоў. Кантроль з боку Г. за судовай дзейнасцю (да правядзення судовай рэформы 1864) заключаўся ў зацвярджэнні выбраных суддзяў і рашэнняў судоў па найбольш важных пытаннях, наглядзе за следст- вам, прызначэнні ваенньіх судоў і інш. Дзейнасць Г. кантралявалі імператар, мін-вы ўнутр. спраў, фінансаў і дзярж. маёмасцей, Сенат. У іубернях, што ўва- ходзілі ў склад ген.-губернатарства, Г. падпарадкоўваліся генерал-губернатару. Г. дасылаў генеральныя ведамасці, гада- выя справаздачы і данясенні імператару, перыядычныя справаздачы і статыстыч- ныя звесткі ў Мін-ва ўнутр. спраў. Гэтыя дакументы з’яўляюцца каштоўнай гіст. крыніцай аб эканамічным, сацыяльна-
паліт., культурным, экалагічным стане губерняў. Пасада скасавана пасля Лют. рэв. 1917. Літ.: Б л н н о в Н . Губернаторы: Нст.- юрнд. очерк. Спб., 1905; Ерошкнн Н.П. Псторня государственных учрежде- ннй дореволюцноннной Росснн. 3 нзд. М., 1983. Вячаслаў Швед. ГУБЁРНСКАЕ ПРАЎЛЁННЕ, ка- легіяльны орган кіравання агульнай кам- петэнцыі ў губерні. Узначальваўся губер- натарам. Уведзены ў ходзе губернскай рэформы 1775. На Беларусі Г.п. ўтвораны: Магілёўскае і Полацкае ў 1778 (да 1796 называліся намесніцкімі праўленнямі), Беларускае (у выніку аб'яднання Магілёўскай і Полацкай іуб.) і Мінскае ў 1796, Гродзенскае, Віцебскае і Магілёўскае (адноўлена) у 1802. Дзей- насць Г.п. рэгулявалася «Устанаўленнем для кіравання губерняў» 1775, «Агуль- ным наказам грамадзянскім губерната- рам» 1837, «Устанаўленнем іубернскіх праўленняў» 1845, «Часовымі правіламі аб пераўтварэнні губернскіх устаноў» 1865 і інш. Г.п. фактычна было дарад- чым органам пры іубернатары. Займала- ся адміністрацыйнымі, паліцэйскімі гас- падарчымі, фінансавымі пытаннямі, за- гадвала землеўпарадкаваннем, буд-вам, урачэбным наглядам і інш. Фармі- равалася шляхам назначэння. Падпарад- коўвалася спачатку Сенату, потым Мін- ву ўнутр. спраў. Складалася з агульнай дзярж. установы (рашаючы орган) і кан- цылярыі. Склад і кампетэнцыя Г.п. мя- няліся. Спачатку ў склад агульнай дзярж. установы ўваходзілі іубернатар і 2 саветнікі, пазней таксама віцэ-іуберна- тар, асэсар, губернскія ўрачэбны інспектар, архітэктар, інжынер і ка- морнік. Канцылярыя Г.п. складалася з аддзяленняў на чале з саветнікамі, агуль- нае кіраўніцтва ёю ажыццяўляў віцэ-гу- бернатар. Пры Г.п. знаходзілася друкар- ня, архіў, рэгістратура, экзекутарская і гаспадарча-распарадчая часці, урачэбная ўправа і інш. На Беларусі Г.п. былі ў асабліва моцнай залежнасці ад іуберна- тараў. Службовыя асобы ў Г.п. замяш- чаліся тут пераважна рус. дваранамі (асабліва пасля паўстанняў 1830—31 і 1863—64) з прадастаўленнем ім пэўных ільгот (скарочаны тэрмін службы, па- вялічанае жалаванне і інш.). Г.п. скаса- ваны пасля Лют. рэв. 1917. Кр.: Учреждення для управлення губер- ннй / / Росснйское эаконодательство X— XX веков. М., 1987. Т. 5. Законодательство пернода расцвета абсолютнзма; Полн. собр. законов Росснйской нмпернн. Собр. 2-е. Т. 20, № 18 580; Т. 40, № 42 180. Літ.: Алексеев А.С. Русское го- сударственное право. 4 нзд. М., 1897; Г р н - г о р ь е в В . Реформа местного управле- ння прн Екатернне II: (Учрежденне о гу- берннях 7 ноября 1775 г.). Спб., 1910; Ерошкнн Н.П. йсторня государст- венных учрежденнй дореволюцнонной Рос- снн. 3 нзд. М., 1983; Шаўкапляс В . А . Асаблівасці арганізацыі мясцовых органаў кіравання і суда ў Беларусі ў кан- цы XVIII — пачатку XIX ст. / / Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1972. № 2. Аляксамдр Марыскін. «ГУБЁРНСКНЕ ВЁДОМОСТН», афі- цыйныя газеты, якія выходзілі ў губернях і абласцях Расійскай імперыі ў 1838— 1917- Назва кожнай газеты адпавядала назве губерні або вобласці («Волынскме іубернскне ведомостн», «Донскне обла- стные ведомостн»), Перыядычнасць у розны час і ў розных іубернях мянялася ад 1 да 6 разоў на тыдзень. Падзяляліся на афіцыйную і неафіцыйную часткі. Неафіцыйная частка часам выдавалася самастойна і выходзіла часцей, чым афіцыйная. «Г.в.» не падлягалі прагляду цэнзуры (за выключэннем 1865—81). Тыраж газет вагаўся ад некалькіх соцень да некалькіх тысяч экз. Рэдактарамі «Г.в.» звычайна прызначаліся губ. чы- ноўнікі, агульны нагляд ажыццяўлялі гу- бернатары (у прыгранічных губернях ген.-губернатары). У «Г.в.» забараняліся паліт. выступленні; дазвалялася друка- ваць пастановы, прадпісанні, казённыя і прыватныя аб'явы і інш. Газеты змяшчалі артыкулы «аб незвычайных здарэннях у губерні», « аб стане як казённых, так і прыватных найб. значных фабрык і заво- даў», «аб спосабах паляпшэння сельскай гаспадаркі і дамаводства», «аб стане про- мыслаў і гандлю ў губерні», «аб адк- рыцці ў губерні новых навучальных ус- таноў», «гістарычныя аб губерні звесткі» і інш. У 1882 быў дадзены дазвол друка- ваць тэлеграмы Паўн. тэлеграфнага агенцтва. «Г.в.» выказвалі афіц. пункт погляду, былі праваднікамі ўрадавай палітыкі і ідэалогіі. Станоўчае значэнне мелі гіст., геаграфічныя, тапаграфічныя і статыстычныя матэрыялы. Выданне спрыяла ажыўленню культ. жыцця рэгіёнаў. У «Г.в.» выступалі настаўнікі, урачы, чыноўнікі, святары, купцы, зрэд- ку сяляне. Рыхтаваць матэрыялы для га- зет абавязаны былі губ. статыстычныя камісіі, пазней — губ- архіўныя камісіі і камітэты. Большасць «Г.в.» спынілі існаванне пасля Лют. рэв. 1917. Для гісторыі Беларусі найболыпае зна- чэнне маюць «Белостокскме областные ведомостн» (выходзілі штотыдзень у 1838—43), «Валенскце губернскііе ведо- мостіі», «Ватебскае губернскче ведо- мостіі», «Гродненскае губернскае ведо- мостц», «Манскае губернскае ведомо- ста», «Могылёвскае губернскые ведомостц». Літ.: Борнчевскнй Н. Обозренне губернскнх ведомостей с 1842 по 1847 год / / Журн. Мнн-ва нар. просвешення. 1848. Ч. 58. № 5—6; Ч. 59, № 8; 1849. Ч. 61, № 2— 3; Ч. 63, № 8—9; 1850. Ч. 65, № 2; Ч. 67, № 8; Ч. 68, № 10; 1851. Ч. 69, № 2; Ч. 72. № 10; Я г о ж . Обозренне губернскнх ведомо- стей с 1848 по 1850 год / / Там жа. 1952. Ч. 75—76; 1853. Ч. 80; 1855. Ч. 85;Геннадн Г . Н . Указатель географнческнх, этногра- фнческнх н статнстнческнх статей, поме- іцённых в губернскнх ведомостях, 1851— 1857 гг. / / Вестн. ймп. Рус. геогр. о-ва. 1852. Ч. 5, кн. 3; 1853. Ч. 8, кн. 3; 1854. Ч. 11, кн. 3; 1855. Ч. 14, кн. 3; 1856. Ч. 18, кн. 5; 1858. Ч. 23, кн. 5; 1859. Ч. 25, кн. 3; Ука- зателн содержання русскнх дореволюцнон- ных газет: Бнблногр. указ. Л., 1986. Мікола Нікалаеў. 169 ГУБЕРНЯ ГУБЁРНСКІЯ ПА СЯЛЯНСКІХ СПРАВАХ УСТАНбВЫ (Г у б е р н - скне по крестьянскнм де- лам прнсутствня), мясцовыя кіруючыя органы па правядзенні ў жыц- цё сялянскай рэформы 1861 у Расійскай імперыі. Утвораны неўзабаве пасля адме- ны прыгону. Разбіралі скаргі на дзеянні міравых пасрэднікаў і павятовых міравых з'ездаў, зацвярджалі добраах- вотныя пагадненні паміж памешчыкамі і сялянамі аб памяншэнні памераў надзе- лу, павышалі або паніжалі (супраць ус- таноўленай нормы) сял. павіннасці і інш. Падпарадкоўваліся непасрэдна міністру ўнутр. спраў. Узначальваліся губерната- рамі, членамі былі губернскі маршалак, кіраўнік палаты дзярж. маёмасцей, гу- бернскі пракурор, 4 мясц. памешчыкі з дваран. На Беларусі пасля паўстання 1863—64 на гэтыя пасады прызначалі асоб, пераведзеных з рус. губерняў. Як і міравым пасрэднікам, ім было павялічана забеспячэнне. У 1870-я гады мясц. адміністрацыя пры маўклівай згодзе ад- паведных мін-ваў стала ўладкоўваць у губернскія і павятовыя (у т.л. па сял. справах) установы добранадзейных чы- ноўнікаў т.зв. «польскага» паходжання. 3 утварэннем у 1889 у большасці губер- няў Расіі інстытута земскіх участковых начальнікаў іуб. па сял. справах устано- вам былі нададзены, акрамя адміністра- цыйных, судовыя функцыі; у іх склад увайшлі старшыня або член акр. суда. Установы сталі апеляцыйнай інстанцыяй у межах губерні: разглядалі і вырашалі скаргі і пратэсты на судовыя рашэнні па- вятовых з'ездаў, земскіх начальнікаў. У выніку гэтага ўлада губ. устаноў над ся- лянамі значна пабольшала. На Беларусі ва ўсх. і цэнтр. паветах рэарганізацыя праводзілася з 1900, у зах. — з 1904- У такой кампетэнцыі захоўваліся да Кастр. рэвалюцыі. Ажыццяўлялі палітыку два- ранства, абаранялі яго інтарэсы. Кр.: Полн. собр. законов Росснйской нм- пернн. Собр. 2-е. Т. 36, № 36 657, № 36 660; Т. 40, № 42 529; Собр. 3-е. Т. 9, № 6196; Т. 20, № 18 854; Т. 24. № 24 388. Літ.: Дружнннн Н.М. Русская деревня на переломе 1861—1880 гг. М., 1978; Самбук С.М. Полнтнка царнзма в Бе- лорусснн во второй половнне XIX века. Мн., 1980. Вячаслаў Панюціч. ГУБЁРНЯ, адм.-тэр. адзінка ў Расійскай імперыі і СССР у 1708—1929. Уведзена Пятром I. На канец царавання Кацяры- ны II была 51 Г., у пач. 20 ст. — 101. Уз- начальваў Г. губернатар. Выканаўчыя органы — спачатку губернскае праў- ленне і земскі суд. Пасля скасавання прыгону апарат губ. кіравання складаўся з губ. праўлення, галіновых канцылярый (земскіх, гарадскіх, судова-адм., вайско- ва-адм., грашовых і інш.) і галіновых ус- таноў (казённыя палаты, губ. статыстыч- ныя к-ты і інш.). Беларусь падзелена на Г. пасля далучэння да Расійскай імперыі.
170 ГУВ’ЕН У 1772 Віцебскае, Інфлянцкае, Мсціслаўскае і Полацкае ваяводствы аб'яднаны ў Магілёўскую губерню (у 1778—96 намесніцтва) і Пскоўскую. У 1776 з беларускіх і латгальскіх паветаў Пскоўскай губ. ўтворана Полацкая гу- берня (у 1778—96 намесніцтва). На тэр. Беларусі, далучанай да Расіі пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай, у 1793 утвора- на Мінская губерня, пасля 3-га падзе- лу — Слонімская губерня. Ашмянскі і Браслаўскі пав. ўвайшлі ў Віленскую гу- берню. У 1796 Магілёўская і Полацкая губерні (намесніцтвы) аб’яднаны ў Бела- рускую губерню, у 1797 Слонімская і Віленская — у Літоўскую губерню. У 1801 Літоўская губ. падзелена на Гро- дзенскую губерню і Віленскую, у 1802 Беларуская — на Віцебскую губерню і Магілёўскую. У канцы 18—19 ст. на тэр. Беларусі ўтвараліся надзвычайныя адм.- тэр. адзінкі — генерал-губернатарствы, якія аб'ядноўвалі па некалькі Г. Пасля Кастр. рэвалюцыі стары адм.-тэр. падзел спачатку заставаўся, але ранейшы апа- рат кіравання заменены Саветамі рабо- чых, салдацкіх і сял. дэпутатаў. У 1917 Віцебская, Магілёўская і неакупіраваныя паветы Мінскай і Віленскай губ- абядна- ны ў Заходнюю вобласць (з вер. 1918 За- ходняя камуна), у 1918 у як склад увай- шла Смаленская губ. У крас. 1919 Магілёўская іуб. пераўтворана ў Гомель- скую губернію (у складзе РСФСР). У 1924 у ходзе адм.-тэр. рэформы Г. ў БССР скасаваны. У РСФСР падзел на Г. існаваў да 1929. Эдуард Савіцкі. ГУВ'ЕН СЕН-СІР (Соцяіоп 8аіпі—Суг) Ларан (17.4.1764, Туль, Францыя — 17.3.1830), французскі ваенны і дзярж. дзеяч, маршал Францыі (1812). 3 1792у рэсп. арміі, ген. (1794). Удзельнік вой- наў супраць 1-й (1793—97), 2-й (1798— 1801) і 3-й (1805) антыфранц. кааліцый, вайны ў Іспаніі (1808—09). 3 1809 ў ад- стаўцы. Напярэдадні Айчыннай вайны 1812 прызначаны камандзірам 6-га (ба- варскага) корпуса (каля 27 тыс. чал., 58 гармат) «Вялікай арміі». У Віленскай аперацыі 1812 яго корпус у складзе цэнтр. групы войск Э.Багарнэ, у ліп. за- трыманы ў Бешанковічах і накіраваны у Полацк, дзе разам з 2-м корпусам склаў асобную вайсковую групу пад агульным камандаваннем Н.Ш.Удзіно. У час бою 5—6 (17—18) жн. (гл. Полацкія бітвы 1812) пасля цяжкага ранення Удзіно Г.С.-С., сам паранены, прыняў каманда- ванне ўсім войскам і атрымаў перамогу, прымусіўшы рускіх адступіць. У 2-й Полацкай бітве 6—8 (18—20) кастр. здо- леў адвесці сваё войска, якое панесла за гэты час вял. страты, на левы бераг Зах. Дзвіны, быў зноў паранены. Перадаў агульнае камандаванне 2-м і 6-м карпу- самі ген. К.Ж.А. Леграну. 3-за нязгоды ген. Врэдэ (камандуючы 6-м корпусам) падпарадкавацца апошняму 12(24) кастр. баварскае войска было разбіта ка- ля в. Бабынічы і страціла ўсе сцягі. Г.С.- С. зноў прыняў камандаванне і злучыўся 18(30) кастр. з 9-м корпусам маршала К.Віктора ў раёне Чашнікаў, здаў каман- даванне Віктору і ў хуткім часе пакінуў армію. У 1813 камандзір П-га, потым 14-га корпуса, разам з якім капітуляваў у Дрэздэне [30.10(11.11).1813]. У перы- яд рэстаўрацыі каралеўскай улады на каралеўскай службе, ваенны (1815 і 1817—19) і марскі (1817) міністр. Аўтар успамінаў (т. 1—4, 1831). Літ.: Сау <1 е Уегпоп.Уіеёц тагёсііаі Соііуіоп Хаіпі-Суг. Рагіі, 1856. Валерый Лнтонаў. ГУДАВІЧУС (Сшіауісшз) Эдвардас (н. 6.9.1929, г. Каўнас, Літва), літоўскі гісторык. Д-р гіст. н. (1989), праф. (1991). Скончыў Вільнюскі ун-т (1968). 3 1974 у Ін-це гісторыі Літвы. Даследуе сац.-эканам. і паліт. гісторыю, матэры- яльную і духоўную культуру Літвы, эт- нагенез і этнічную гісторыю балтаў, гістарыяграфію гісторыі Прыбалтыкі фе- ад. перыяду, праблемы крыніцазнаўства, дыпламатыкі і інш. Асн. працы прысве- чаны ўзнікненню і фарміраванню ВКЛ у 13 ст., ваен.-паліт. адносінам Літвы і Тэўтонскага ордэна, кадыфікацыі права, Статутам ВКЛ. Распачаў разам з С.Ла- зуткам шматтомнае выданне «Першага Літоўскага Статута 1529» (ч. 1—2, 1983—85) з факсімільным узнаўленнем тэкстаў па Дзялынскім, Лаўрэнцьеўскім і Альшэўскім спісах, з навук., гіст., палеа- графічнымі і археаграфічнымі камента- рыямі. Те.: Іутепуі іг гепкіаі ІлеШто] XVII—XX а. Уііпш:, 1980; Кгугіаш кагаі РаЬаШ]уіе іг ЬіеШуа XIII атіііуе. Уііпіш, 1989. Літ..-Е.Сц<1ауіёіш: ВіЫіовгаПпё годукіё, 1970—1989. Уііпіці, 1990. Георгій Галенчанка. ГУДАГАЙ, пасёлак і чыг. станцыя, цэнтр сельсавета ў Астравецкім р-не. За 5 км на ПдЗ ад Астраўца. 975 ж. (1995). Упершыню згадваецца ў канцы 16 ст. як паселішча ў складзе маёнтка Астра- вец—Урбаноўскі, якім у 1-й пал. 17 ст. валодаў Н.Лакуцеўскі. 3 гэтага часу да 1736 уладальнікамі маёнтка былі Лаку- цеўскія, С.Скірмант, Д.Садоўскі, дзісен- скі староста М.Козел-Паклеўскі. Пасля смерці апошняга яго ўдава Л.Сулістроў- ская выйшла замуж за Ю.К.Войну, які ў 1764 разам з жонкай і яе сынамі ад пер- шага шлюбу заснавалі ў сяле (мястэчку) Г. драўляны касцёл Яўлення (у інш. крыніцах — Раства) Дзевы Марыі і кляштар, куды запрасілі манахаў кар- мелітаў босых Літ. правінцыі. У фундуш кляштара быў запісаны маёнтак Астра- вец—Урбаноўскі. У 1781, паводле інвентара, у склад маёнтка ўваходзілі фальварак (двор) і сёлы Г., Бобаны, Кеждуны, Люлішкі, Шунэлішкі. У кас- цёле знаходзіўся цудадзейны абраз Дзе- вы Марыі, вядомы далёка за межамі па- рафіі. 3 1795 Г. у складзе Рас. імперыі, у 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. ў Палянскай вол. Ашмянскага пав. Віленскай губ. У 1832 кляштар кармелітаў зачынены, жы- лы будынак разбураны, кляштарны ма- ёнтак Астравец-Урбаноўскі або Астра- вец-Г. канфіскаваны ў рас. скарб. Кас- цёл ператвораны ў капліцу, цудадзейны абраз перанесены ў фарны касцёл у Аш- мянах. У 1866 Г. — мястэчка, 143 ж., 11 двароў, у 1886 — сяло, 117 ж., 18 два- роў, карчма. У 1874 праз Г. пракладзена Лібава-Роменская чыгунка. У 1905 ад- ноўлена парафія, вернуты цудадзейны абраз, маёнтак стаў уласнасцю Зян- ковіча. У 1-ю сусв. вайну ў 1915 акупіраваны герм. войскам. У 1919—20 заняты Чырв. Арміяй, польскім войскам. 3 1921 у складзе Польшчы, у 1931 у Па- лянскай гміне Ашмянскага пав. Вілен- скага ваяв. 3 1939 у БССР, з 1940 цэнтр Гудагайскага с/с Астравецкага р-на. У чэрв. 1941 — ліп. 1944 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі. 3 1962 да 1965 у Ашмянскім р-не. У 1971 — 1077 ж. Ся- рэдняя школа, дашкольная ўстанова, б-ка, Дом культуры, 6 магазінаў. Брац- кая магіла сав. ваеннапалонных. Помнік архітэктуры — касцёл маці Боскай (1764). Герман Брэгер. ГЎДЗЕВІЦКІ ЛІТАРАТЎРНА-ЭТНАГ- РАФІЧНЫ МУЗЁЙ. Заснаваны ў 1965 на грамадскіх пачатках пры Гудзевіцкай сярэдняй школе (Мастоўскі р-н), з 1990 дзяржаўны. Мае 12 экспазіцыйных залаў (пл. 729 м2), больш за 12 тыс, экспана- таў (1993). Асн. экспазіцыі: літаратурна- краязнаўчая, этнаграфічная, лёну і ткац- тва, нар. медыцыны, нар. творчасці, жывапісу, графікі, скульптуры. Этнагра- фічны помнік краю — сял. хата 18 ст. з абпілаванага дрэва, крытая саламяным дахам, з прадметамі сял. побыту (куфар, калыска з лазы, самаробныя цымбалы, выцінанкі, вырабы з саломкі, жорны, драўляны плуг, барана, стараж. каменны рукамыйнік). У час стварэння літара- турна-краязнаўчай экспазіцыі кансуль- тантамі музея і ахвяравальнікамі былі бел. пісьменнікі і навукоўцы С.Александ- ровіч, Я.Брыль, В.Быкаў, Д.Бічэль-За- гнетава, З.Верас, В.Вітка, А.Вярцінскі, Л.Геніюш, Н.Гілевіч, У.Ка.раткевіч, Г.Кісялёў, А.Мальдзіс, І.Мележ, П.Пан- чанка, М.Прашковіч, А.Пяткевіч, Ю.Се- мяняка, Ю.Тарасевіч, М.Ткачоў, Ф.Ян- коўскі і інш. Сярод яе экспанатаў лісты. успаміны бел. мастакоў, кампазітараў, археолагаў, гісторыкаў, пісьменнікаў, у якіх аўтары даюць трактоўку сваіх тво- раў, апавядаюць пра літаратурных ге- рояў, дзеячаў навукі, культуры, л-ры, выказваюць свае адносіны да роднай мо- вы. гісторыі роднага краю; захоўваюцца творы, фотаздымкі М.Багдановіча, М.Га- рэцкага, У.Дубоўкі, У.Караткевіча, Я.Коласа, М.Лынькова, М.Машары, Цёткі і інш. Экспануюцца: грамата кара- ля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, пісаная ім 6.5.1793 у Гродне да стольніка Шукевіча з прычы- ны склікання апошняга сойму Рэчы Пас- палітай, матэрыялы пра бел. першадру- кароў; пра ўдзел мясц. сялян у паўстанні 1863 — 64, у т.л. ўспаміны паўстанца Язэпа Шэмета з в. Дубляны Гўдзевіцкай
воласці, рукапіс даследавання прафесара Варшаўскага ун-та У.Стохеля «Дзе вы- давалася «Мужыцкая праўда», творы М.Арла, які ў 1910—12 працаваў на- стаўнікам у в. Струга Гудзевіцкай во- ласці, камплект газ. «Наша ніва» за 1909, арыгіналы першых выданняў тво- раў Ф.Багушэвіча, В.Дуніна-Марцін- кевіча, Цёткі, выданні твораў вуснай нар. творчасці пач 20 ст., часопісы «Бе- ларуская борць» і «Заранка» з аўто- графамі З.Верас, яе ўспаміны пра Гро- дзенскі гурток беларускай моладзі і арыгіналы фотаздымкаў гэтага гуртка, бел. календары пач. 20 ст., адрыўныя ка- лендары 1930-х гадоў, лемантар «Зорка» А.Смоліч, «Беларуская граматыка для школ» Б.Тарашкевіча (абедзве 1918), матэрыялы пра пісьменнікаў, артыстаў, музыкантаў, навукоўцаў, якія паходзяць з Гродзеншчыны, нумары машына- піснага альманаха «Праменьчык», літаратурнага гуртка Гудзевіцкай школы і рады музея, у якім сярод інш. ёсць раз- дзелы фальклору, тапанімікі, этнаграфіі, гісторыі Гудзевіцкага рэгіёна. У экс- пазіцыі, прысвечанай нар. творчасці, вы- рабы з косці, каменю і крэменю часоў неаліту; вырабы мясц. кавалёў 18—20 ст., калекцыя падвойных дываноў, пры- лады для апрацоўкі лёну і рэчы з яго (посцілкі, абрусы, адзенне), вырабы з са- ломкі, лазы, дрэва, ганчарныя (кафля 17 — 20 ст., дахоўка, посуд, грузілы і інш.). Экспануюцца творы жывапісу, графікі, скульптуры А.Багустава, Я.Куліка, А.Кашкурэвіча, У.Кіслага, М.Купавы, А.Ліпеня, Г.Лойкі, Г.Мазура- ва, А.Марачкіна, А.Масяйкова, Б.Сер- гавіцкага, П.Сергіевіча, Л.Трахалёвай, У.Церабуна і інш. У музеі сабраны зёлкі і апісанне іх выкарыстання, спосабы нар. прыёмаў лячэння. У б-цы музея бульш за 2 тыс. кніг разнастайнай тэматыкі, з іх 462 — медыцынская л-ра са збораў Я.Геніюша, М.Марцінчыка. І.Нічыпу- рука. Літ,- Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей. Мн., 1988. Алесь Балакоз. ГУДЗІМАЎ Сцяпан Мітрафанавіч [25.10(7.11).1913, с. Ягаднае Царыцын- скага пав. Саратаўскай губ., цяпер Ка- мышынскі р-н Валгаградскай вобл. — 22.6.1941], лётчык-знішчальнік, які ў Вял. Айч. вайну адзін з першых тараніў варожы самалёт. 3 1934 у Чырв. Арміі, з 1938 служыў на Беларусі. Штурман эс- кадрыллі знішчальнага авіяпалка лейтэ- нант Г. 22.6.1941 каля г. Пружаны збіў 2 варожыя бамбардзіроўшчыкі, адзін з іх тараніў. Загінуў у гэтым баі. У Пружа- нах пастаўлены помнік Г., яго імем на- звана вуліца. ГУДКОЎ Іван Якаўлевіч (каля 1890, в. Махалава Гарадоцкага пав. Віцебскай губ. — ?), поўны Георгіеўскі кавалер. 3 сялян. Радавы 99-га пяхотнага Іван- гародскага палка. У 1-ю сусв. вайну ма- лодшы, потым старшы унтэр-афіцэр, у 1916 падпрапаршчык Узнаг. Ге- оргіеўскім крыжам 4 ступеняў за ўдзел у паспяховых разведвальных аперацыях. Гудзевіцкі літаратурна-этнаграф чны музей. Фрагмент экспазіцыі. ГУДКОЎ Мікалай Пятровіч [н. 6(19).12.1912, хутар Сакалова-Кундру- чанскі Вобл. Войска Данскога. цяпер у Растоўскай вобл.], адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40, абароны Віцебска ў 1941. У партызанах з лета 1941: камандзір гру- пы, атрада, у жн. 1942 — чэрв. 1944 партыз. брыгады М.П.Гудкова Віцебскай вобл. У 1946—62 працаваў на шахтах у Растоўскай вобл. «ГУДОК», газета-аднадзёнка рэв.-вызв. кірунку. Выйшла 27.11.1924 у Гродне на бел. мове. Рэдактар-выдавец М.Гарошка. Ідэйным зместам блізкая да газеты-ад- надзёнкі «Выстрал». Выкрывала сац. і нац. прыгнёт у Зах. Беларусі, заклікала Да арт. Гудзевіцкі літаратурна-этнаграфічны музей. Будынак музея этнаграфіі 171 ГУЗІКАЎ працоўных да барацьбы з рэжымам бурж. Польшчы, абароны сваіх класавых і нац. правоў, свядомасці і ар- ганізаванасці. Выступала супраць узмац- нення ўціску працоўных, актывізацыі правых сіл, небяспекі фашызацыі краіны (арт. «Трывожны гудок»). У арт. «Шко- лы не будзе» крытыкавала па- ланізатарскую палітыку ўлад, якія толькі рабілі выгляд, што хочуць вырашыць пы- танне з бел. школай, развенчвала ілюзіі наконт нац. школы ў тагачасных умовах, падкрэслівала, што гэта пытанне можа вырашыць «толькі Новая Беларусь з Но- вай Польшчай». Газета папракала дзея- чаў бел. вызв. руху за непаслядоўнасць і нерашучасць, адзначала неабходнасць актыўных дзеянняў ва ўмовах усё боль- шага размежавання грамадскіх сіл, сцвярджала, што толькі работа Бел. па- сольскага клуба адпавядае задачам дня, звяртала ўвагу на раскол польскіх левых партый ППС і «Вызволене» (арт. «Адс- танеце — пагінеце»). У арт. «Казённыя беларусы» ў сатыр. плане выкрывала паліт. авантурыстаў, якія з карыслівых мэт прымыкалі да бел. руху і стараліся накіраваць яго на згодніцкі шлях. На старонках газеты змешчаны матэрыялы пра працэс 72 х. У рубрыцы «Хроніка» паведамляла пра барацьбу рабочых грод- зенскай лесапільні за павышэнне зарпла- ты, забастоўкі гарбароў у Крынках і інш. Інфармавала пра падзеі ў свеце, адзнача- ла рост сімпатый да СССР. Аляксей Пяткееіч. ГУЗІКАЎ Іосіф Міхайлавіч [2(14)9.1806, Шклоў — 21.10.1837], бел. музыкант, віртуоз-ксілафаніст. 3 сям'і вандроўнага музыканта 3 дзяцінства іграў на флейце і цымбалах у нар. інструментальных ансамблях. У пач.
172 ГУКАННЕ 1830-х гадоў распрацаваў сучасную кан- струкцыю ксілафона. Гастраліраваў па Украіне і Польшчы, выступаў з канцэр- тамі за мяжой. Выконваў уласныя транс- крыпцыі твораў К.М.Вебера, І.Гумеля, Н.Паганіні, папуры і варыяцыі на папу- лярныя оперныя мелодыі, імправізацыі, апрацоўкі бел., польск., рус., укр., яўрэйскіх нар. песень і танцаў. ГУКАННЕ ВЯСНЫ, язычніцкі абрад, першае па часе веснавое свята. У асоб- ных месцах пачыналася 1 сак. ст. стылю (на хрысціянскае свята Аўдакею), усю- ды — з 25 сак. (на Звеставанне). Удзельнікі абраду выходзілі на высокае месца (горку, бераг ракі, возера), рас- кладалі вогнішчы, спявалі вяснянкі, вадзілі карагоды. На Магілёўшчыне палілі смецце (ачышчалі зямлю), на Го- мельшчыне запаленае кола пускалі на плыце па рацэ (водгалас культу сонца). У свята Г.в. пранік і культ расліннасці: ушанаванне бярозы (на бярозу кідалі ка- стрыцу), забаранялася спяваць песні на голы лес (калі лісце не распусцілася). Захаваліся сляды аграрна-магічнай фун- кцыі хлеба ў печыве, якое рабілі ў выгля- дзе птушак (буслоў, жаўрукоў), прыно- сілі своеасаблівую ахвяру зямлі (закопва- лі гаршчок кашы). Галіна Барташэвін. ГУЛАГ, Галоўнае ўпраўлен- не папраўча-працоўных лагераў і працоўных па- сяленняў НКУС СССР, сістэма канцэнтрацыйных лагераў і спец. пася- ленняў, што існавала ў СССР у 1920— 50-я г. Бярэ пачатак з палітыкі «чырво- нага тэрору» часоў грамадз. вайны. Па- водле пастановы Прэзідыума ВЦВК ад 11.4.1919 «Аб лагерах прымусовых ра- бот» лагеры ствараліся ва ўсіх губ. гара- дах. Са жн. 1920 такі лагер існаваў у Мінску. 3 1929 вязні, засуджаныя да 3 гадоў пазбаўлення волі, адбывалі пака- ранне ў сваёй рэспубліцы, астатнія накіроўваліся ў лагеры АДПУ СССР, гал. чынам у Расію. Першымі паліт. тур- мамі па прапанове Ф.Дзяржынскага сталі Паўн. лагеры асобага прызначэння, пазней наз. Салавецкімі (рус. аб- рэвіятура СЛОН), якія дзейнічалі ў 1923—39. 5.8.1929 у г. Сольвычагодск Архангельскай вобл. было створана Уп- раўленне Паўн. лагераў асобага прызна- чэння АДПУ, куды ўваходзіла 5 лагераў (33 511 зняволеных). Гал. задачай уп- раўлення было асваенне прыродных ба- гаццяў паўн. краю. У 1930 АДПУ СССР сфарміравана 6 упраўленняў папраўча- прац. лагераў (ППЛ): Паўн. Каўказа, раёнаў Белага мора і Карэліі, Вышняга Валачка, Сібіры, Далёкага Усходу, Ка- захстана. 10.7.1934 створаны саюзна- рэсп. Наркамат унутр. спраў (НКУС), у склад якога ўключана АДПУ (пазней пе- райменавана ў Гал. ўпраўленне дзярж. бяспекі — ГУДБ). Існавала зладжаная сістэма судовых і пазасудовых органаў (ваенныя калегіі, трыбуналы, суды, а таксама судовыя калегіі АДПУ, Асобыя нарады, «двойкі», «тройкі» і інш.). Орга- ны НКУС ажыццяўлялі кантроль за ўсімі без выключэння сферамі жыцця сав. гра- мадства. У падпарадкаванне Г. НКУС (з 1946 МУС) СССР перадаваліся ўсе лаге- ры, што на той час існавалі і былі ў рас- параджэнні АДПУ СССР, НКУС РСФСР і Наркамюст РСФСР і інш. са- юзных рэспублік, а таксама турмы. На- чальнікам Г. быў прызначаны М.Берман. У канцы 1930-х — пач. 1940-х г. створа- на каля 15 спецыялізаваных Гал. уп- раўленняў: Дальбуд, Гідрабуд, шашэй- ных дарог, чыг. буд-ва, горнай і мета- лург. прам-сці і інш., якія мелі свае лагеры на месцах. Тэр. СССР умоўна была разбіта на 8 зон дыслакацыі тэр. упраўленняў за падначаленымі ім ППЛ, турмамі, этапамі, перасыльнымі пунк- тамі. Існавалі лагеры: прымусовых работ, папраўча-працоўныя, асобага прызна- чэння, катаржныя, спецыяльныя, бу- даўнічыя, лагерныя НДІ, а таксама пап- раўча-працоўныя, выхаваўча-пра- цоўныя, дзіцячыя і інш. калоніі. Уся краіна, у т.л. Беларусь, была пакрыта гу- стой сеткай турмаў і следчых ізалятараў НКУС. Яны дыслацыраваліся ва ўсіх абл. цэнтрах і сталіцах саюзных і аўт. рэспублік. У 1930-я г. на Беларусі было больш як 15 турмаў і ізалятараў спец. прызначэння. Перасыльныя турмы і ла- геры ў Мінску, Віцебску, Слуцку, Гомелі давалі магчымасць трымаць адначасова не менш як 15—20 тыс. чал. Тэрмін зна- ходжання у перасыльных турмах і лаге- рах залежаў ад аператыўнасці адмі- ністрацыі і мог працягвацца ад некалькіх гадзін да некалькіх месяцаў, у сярэднім 12—14 сутак. У час масавых рэпрэсій, асабліва ў 1937—38, органамі НКУС БССР іншы раз у суткі арыштоўвалася да некалькіх сотняў чалавек, таму ўзнікла неабходнасць паскоранай пера- сылкі асуджаных і падследных да месцаў адбывання пакарання. 3 перасыльных турмаў і лагераў. размешчаных на Бела- русі, этапіраванне ішло на наступных асн. маршрутах: Віцебск—Ленінград— Петразаводск; Віцебск—Волагда—Ар- хангельск; Мінск—Віцебск—Волагда— Котлас; Мінск—Масква—Уладзімір—Кі- раў—Сыктыўкар; Магілёў—Бранск—Ва- ронеж—Куйбышаў; Гомель—Чарнігаў— Запарожжа; Мінск—Масква—Казань— Свярдлоўск— Варкута; Мінск—Маск- ва—Омск—Новасібірск—Краснаярск— Нарыльск; Мінск — Масква — Чыта — Якуцк—Магадан і інш. У час масавых акцый на Беларусі эшалоны фармі- раваліся пераважна ў Мінску (да 20 ваго- наў, больш за 1 тыс. зняволеных). Цягнікі ішлі па маршрутах без графіка, а шлях ад Мінска на Д.Усход, у прыват- насці, займаў да 2 месяцаў. Зняволеных не выпускалі з вагонаў, ежу выдавалі раз у суткі ці радзей сухім пайком. Некалькі дзесяткаў тысяч раскулачаных ураджэн- цаў Беларусі апынуліся ў 1930—40-я г. на Крайняй Поўначы, Урале, Сібіры, Д.Усходзе і ў інш. раёнах СССР. Паво- дле даных ведамаснай статыстыкі АДПУ—НКУС, усяго па краіне ў 1930— 31 раскулачана 569,3 тыс. гаспадарак, з іх у аддаленыя раёны адпраўлена 381 тыс. сем'яў, у т.л. з Беларусі больш як 15 тыс. Рэпрэсіўныя акцыі працягваліся і пасля завяршэння ў асноўным калек- тывізацыі. 20.4.1933 СНК СССР пры- няў пастанову «Аб арганізацыі пра- цоўных пасяленняў». Меркавалася пера- сяляць тых, хто абвінавачваўся за зрыў і сабатаж збожжанарыхтовак і інш. кам- паній, гар. жыхароў, якія адмовіліся ў сувязі з пашпартызацыяй 1932—33 вы- язджаць з буйных гарадоў, кулакоў, што ўцяклі з вёсак, а таксама асуджаных ор- ганамі АДПУ і судамі на тэрмін ад 3 да 5 гадоў уключна. Асабліва папоўніўся Г. пасля далучэння Зах. Беларусі. У пры- ватнасці, з 1603 ураджэнцаў Вілейскай вобл., асуджаных Асобай нарадай НКУС СССР на 25.12.1940, 60% этапіравана ў КотЛАГ, каля 15% у СібЛАГ, не менш за 20% дастаўлена ў АрхангелЛАГ. Значны кантынгент Г. складалі паліт. вязні. Па- водле справаздачы НКУС СССР удзель- ная вага вязняў па контррэв. справах у сістэме Г. складала: у 1934 — 26,5%, у 1937 — 12,8, у 1940 — 33,1, 1943 — 35,6, у 1947 — 54,3%; у 1930—40-я г. ад 12 да 54% вязняў Г. адбывалі зняво- ленне па паліт. матывах. Органы НКУС вялі дакладную статыстыку і па нац. складзе. На 1.1.1939 сярод 1 млн. 327 тыс. 195 зняволеных было 44 785 белару- саў. Паводле афіц. статыстыкі, на 1.3.1940 Г. складаўся з 53 лагераў, 425 папраўча- працоўных калоній (у т.л. 170 прамыс- ловых, 83 с.-г. і 172 «контрагенцкія», г.зн. зняволеныя працавалі на будоўлях і ў гаспадарках інш. ведамстваў), якія аб'ядноваліся абласнымі, краявымі, рэсп. аддзеламі папраўча-працоўных калоній, і 50 калоній для непаўналетніх, г.зн. для дзяцей «ворагаў народа». Агульны кан- тынгент зняволеных у лагерах і папраў- ча-працоўных калоніях Г., паводле зве- стак т.зв. «цэнтралізаванага ўліку», на 1.3.1940 складаў 1 668 200 чал., без уліку тых, што ўтрымліваліся ў шматлікіх турмах, ізалятарах, зна- ходзіліся на этапах і проста былі фізічна знішчаны і нідзе не зафіксаваны. У су- вязі з прыняццем у 1940 надзвычайных законаў сістэма Г. была пашырана і колькасць зняволеных на 22.6.1941 скла- дала 2,3 млн. чал. Паводле справаздач НКУС СССР за 1934—37 у лагерах што- год памірала ад 20 да 28 тыс. чал. У да- ваенныя і заенныя гады смяротнасць па- вялічылася; у 1938 загінула больш як 90 тыс., у 1941 — больш як 100 тыс У 1942, толькі паводле афіц. звестак, загінула 677 чал., у 1943 — і 66 967 чал. У наступныя гады (да 1947 уключна) смяротнасць складала ад 18 да 60 тыс. штогод. Пасля заканчэння 2-й сусв. вайны Г. папоўніўся тымі, хто супрацоўнічаў з акупантамі, а таксама рэпатрыянтамі, б. ваеннапалоннымі і інш. На 1.10.1953 у папраўча-працоўных калоніях і лагерах Г. Мін-ва юстыцыі СССР было 2 235 296 чал., з 1.3 па 1.10.1953 паступіў 165 961
173 ГУМАНІЗМ нанава асуджаны. Па амністыі, а такса- ма ў сувязі з заканчэннем тэрміну пака рання вызвалена 1 342 979 чал Фактыч- на ў лагерах і калоніях на 1.10 1953 за сталося 1 058 278 зняволеных. Аналіз усіх відаў крыніц інфармацыі дае магчы- масць меркаваць, што праз Г. у 1920— 50-я г праншло каля 10 млн. чал , у т.л каля 600 тыс. ураджэнцаў Беларусі. Сіламі вязняў Г. пабудаваны. тысячы кіламетраў чыгунак Котлас—Варкута, Караганда—Балхаш, даваеннага БАМа (участак Тайшэт—Лена), встка на Сале- хард, чыгункі ўздоўж фінскай і іранскай граніц, чыгунка на Сахаліне; Куйбы- шаўская, Усць-Камснагорская, Ніжнету- ломская, Камская электрастанцыі; гара- ды Нарыльск, Дудзінка, Северадзвінск, Дубны, Балхашскі медзеплавільны, Салікамскі папяровы, Беразнікоўскі хім. камбінаты, Маскоўскі дзярж. ун-т імя М В Ламаносава. Беламорска-Балтыйскі канал, Волгаканал, Волга-Данскі судна- ходны канал, аўтамагістраль Масква — Мінск і інш Літ Солженнцын А Архнпелаг ГУЛАГ, 1918—1956: Опыт худож. нсслед. Т. 1—3. Мн., 1990- 91; Россн Ж Спра- вочннк по ГУЛАГу. Ч. 1—2. 2 нзд. М., 1991; Адамушко В П , Мванова Н .В. *Помнлуйте »• Документы по ре- прессням 1939 —41 гг в Внлейской обл Мн., 1992; Касцюк М Міхнюк У Рэпрэсіі — самае цяжкае злачынства та- талітарнага рэжыму / / Крыжовы шлях. Мн., 1993, Аляхновіч Ф У капцюрах ГПУ Аповесць. Мн., 1994 Адамушка У Палітычныя рэпрэсн 20—50 ых гг на Беларусі. Мн , 1994 Уладзімір Адамушка, Ігар Кузняцоў ГУЛЕВІЧ Павел Іванавіч 129 7 (11 8) 1910, в Рудня Стаўбунская Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ , ця- пер у Веткаўскім р не — 27 4 1978], адзін з кіраўнікоў партыз руху на Бела русі ў Вял. Айч. вайну. 3 1932 у Чырв. Арміі, удзельнік сав.-фінл вайны 1939— 40. 3 чэрв 1942 нач штаба, з кастр. ка- мандзір партыз. атрада, у ліст. 1942 — ліп. 1944 партыз брыгады імя Сталіна Баранавіцкай вобл. У 1944—66 на сав. і гасп. рабоце. ГУЛЕЙКА Васіль Рыгоравіч [11 (23).4.1893, в Быстрыца Слуцкага пав., цяпер Капыльскага р-на — 8.7.1973], генерал-лейтэнант артылерыі (1944). У арміі з 1915, у Чырв. гвардыі з 1917, у Чырв Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны, ліквідацыі кранштацкага мяцяжу (1921) У Вял Айч. вайну на фронце з 1941: нач. штаба артылерыі арміі, упраўлення начальніка артылерыі Карэльскага фронту. У 1943 — 46 нам нач штаба Гал. ўпраўлення камандую- чага артылерыяй Сав Арміі. Удзельнік вызвалення Мінска. 3 1946 нач. Мас- коўскага артыл. вучылішча. Да 1951 у Сав. Арміі. ГЎЛЬДЭН (ням залаты), назва фларына ў Германіі ў 14 ст. 3 15 ст. па- шыраная назва залатых манет, якія вы- раблялі дзяржавы Германіі. У 16 ст. для адрознення ад раўнавартаснага яму ся- рэбранага Г называўся гольдгульдэн Дз.Ц.Гуляеў («залаты ў золаце»). У 17 ст сярэбраны Г. быў у абарачэнні і на Беларусі. ГУЛЯЕЎ Дзмітрый Цімафеевіч [23 10(5.11).1915, с. Іванаўка Аляксанд- раўскага р-на Кіраваградскай вобл. — 5 9.1943], адзін з кіраўнікоў партыз ру- ху ў Мінскай вобл. ў Вял. Айч вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Чар- каскі дарожна-будаўнічы тэхнікум (1934), вучыўся ў Маскоўскім ваенна- паліт вучылішчы У Чырв Арміі з 1936 У Вял. Айч вайну з ліп. 1941 у партыза- нах. Са жн. 1941 да крас. 1942 камісар, з мая 1942 камандзір атрада, з чэрв 1943 камандзір 101 й партыз брыгады імя А.Неўскага, якая дзейнічала на тэр. Ста- робінскага р-на Мінскай вобл. Загінуў у баі. Пахаваны ў г.п. Старобін. У гонар Г. пасёлак Пагной Любанскага і в Каты Слуцкага р-наў перайменаваны ў І'уляе- ва; яго імя прысвоена калгасу ў Лю- банскім р-не, школе ў г.п Старобін, яго імем названы вуліцы ў г. Салігорску, г.п. Старобін, вёсках Малыя Гарадзяцічы Любанскага, Зажэвічы, Старыя Цярушкі Салігорскага р-наў, на месцы яго гібелі ў в Калініна Слуцкага р-на пастаўлены помнік. Пасля гібелі Г. яго імя было прысвоена 99-й партыз. брыгадзе. ГУМАНІЗМ (ад лац. Ьшпагшз чалавечы, чалавечны), сістэма светапогляду, кірунак філасофскай і грамадска-паліт. думкі, паводле якіх чалавечая асоба ў яе гарманічных суадносінах з народам, на- цыяй і грамадствам ёсць найвышэйшая каштоўнасць сац быцця і культуры. Па- няцце Г. у сучаснай гістарыяграфіі, філасофіі. сацыялогіі, мастацтвазнаўстве і культуралогіі тлумачыцца неадназнач- на. Да 20 ст. ў еўрапейскай навуцы і публіцыстыцы Г. звычайна ідэнты- фікаваўся са светапоглядам і культурай эпохі Рэнесанса (гл. Адраджэнне), пера- важала яго вузкае тлумачэнне як свецка- га вальнадумства, стымуляванага адра- джэннем антычнай культуры. Рэнесан- савы Г. як тып культуры і светапогляду сфарміраваўся ў Італіі ў творчасці пісьменнікаў і вучоных Ф Петраркі, Дж. Бакачыо, Ларэнца Вала, Піка дэла Мірандала, мастакоў Рафаэля. Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла і рас- паўсюдзіўся на інш. рэгіёны разам з ру- хам Рэфармацыі (М.Мантэнь і Ф Рабле ў Францыі, Ф.Бэкан і У.Шэкспір у Англіі, А.Дзюрэр і Эразм Ратэрдамскі ў Гер- маніі, М Сервантэс у Іспаніі). Паводле швейцарскага псторыка 19 ст. Я Буркхарта, «гуманісты» эпохі Рэне- санса імкнуліся да адраджэння антычнан культуры, адкрыцця ўнутр. свету чала- века, сцвярджалі ўладалюбства, рост індывідуалізму, гіпертрафію асабовага пачатку і нярэдка амаралізм. рэліпйнае вальнадумства, імкненне да энцыклапе- дызму ў творчасці і пазнанні. Энцыкла- педызм, рацыяналізм, вальнадумства і этыка «разумнага эгаізму» — асн прык- меты філасофска антрапалагічных кан- цэпцый еўрапенскага Асветніцтва. Як ідэалагічная і сац.-паліт. апазіцыя да індывідуалістычнага і арыстакратычнага Г. часоў Рэнесанса і Асветніцтва сфарміравалася гуманістычная плебей- ская плынь утапічнага камунізму (Т.Мор, Т.Кампапела, Т.Мюнцэр у 16— 17 ст., А.Сен-Сімон, Ш.Фур е, Р.Оўэн у канцы 18 — пач 19 ст ), прадстаўнікі якой выкрывалі антычалавечую. на іх погляд, сутнасць прыватнай уласнасці, эксплуатацыі, бурж. грамадства, арыен таванага на эгаістычны асабісты інтарэс, марылі пра справядлівае грамадства, за- снаванае на прыярытэце агульнанарод- ных, грамадскіх інтарэсаў, роўныя маг- чымасці для прац люду на ўсебаковае выяўленне сваіх творчых сіл. У сла- вянскім рэгіёне канца 18—19 ст. сфарміраваліся і ярка выявіліся ў ас- ветніцкай філасофп, літаратурнай і гра- мадскай думцы, мастацтве крытычнага рэалізму самабытныя плыні рэв -дэмакр і народніцкага Г., арыентаванага на «сплачванне доўгу» народу інтэлі- генцыяй і пануючымі саслоўямі, пабудо- ву справядлівага грамадства без эксплуа- тацыі і сац няроўнасці (А.Радзішчаў, В.Бялінскі, М.Дабралюбаў, М.Чарны- шэўскі. Л.Талстой у Расіі, К.Каліноўскі, пісьменнікі і публіцысты «Нашай нівы» на Беларусі). ІІа Беларусі гуманістычная канцэпцыя свету, грамадства і чалавечай асобы са- мабытна і ў разнастайных формах вы- явілася на ўсіх этапах развіцця культу- ры, філасофскай і грамадска паліт. думкі. У дахрысціянскі перыяд гэта пер- шабытная, натуральная гармонія чалаве- ка з жыццёвым асяроддзем і наіўны «го- мацэнтрызм» міфалагічнай свядомасці, паводле якой уся разнастайнасць прыро- ды і сусвет у цэлым уяўляўся па аналогіі з чалавечым жыццём У сярэдневяковы перыяд гісторыі Беларусі (канец 10—15 ст.) адбывалася засваенне духоўных ад- крыццяў хрысціянства, іх сутнасць рас- крылася ў спасціжэнні духоўнага пры- значэння чалавека, яго свабоды ад «раб- ства» ў прыроды і вучэнні пра чалавека як завяршэнне зямнога быцця і боскага тварэння. Хрысціянскі Г пранікаў у свя- домасць сярэдневяковага бел. грамадства
174 ГУМІЛЕЎСКІ праз рукапісную новазапаветную літара туру (Тураўскае, Аршанскае, Полацкае, Друцкае, Лаўрышаўскае, Мсціжскае, Жыровіцкае евангеллі), богаслужэнне і царк. вучэнне, хрысціянскую л-ру (агіяграфічная літаратура, «Дыёпт- рыя», творы Кірылы Тураўскага, Клімента Смаляціча, дыдактычны зборнік «Пчала» і інш.), свецкую л-ру («Слова аб палку Ігаравым», пераклад- ныя аповесці), разнастайныя жанры нар. творчасці (фальклор, прыкладное мас- тацтва, дойлідства), царкоўную архітэктуру, жывапіс, музыку. Асаблівасць гуманістычнай культуры і грамадскай думкі на Беларусі эпохі Рэ- несанса (16 — 1-я пал. 17 ст.) — адсут насць індывідуалістычных і элітарных канцэпцый чалавека, арыентацыя на гармонію асобы і грамадства, на адзінства веры і пазнання, царкоўнага і свецкага жыцця. Тыповым дзеячам культуры гу- маністычнага кірунку быў асветнік, на- стаўнік, кнігавыдавец, дзярж. дзеяч. Сінтэз раннехрысціянскага і рэнесанса- вага Г. характэрны для этыкі і аксіялогіі Ф.Скарыны. Аснова грамадскага жыцця, прававой дзяржавы і маралі, на яго дум- ку, ёсць абсалютны этычны пастулат Но- вага Запавету: «Вось усё, што хочаце, каб вам рабілі людзі, дык тое рабіце і вы ім». Бел. асветнік называе яго натураль- ным, прыроджаным законам чалавечага жыцця і фармулюе не толькі ў пазітыўнай форме маральнага «прыка- зання», але і ў «адмоўным», прававым плане: «Людьское естество двоякмм зако- ном бываеть справовано: от Бога, то есть прнроженым, а напмсаным. Закон прн- роженый в том наболей соблюдаем быва- еть: То чннмтм мным всем, что самому лнбо ест от нных всех; м того не чмнмтм мным, чего сам не хошешм от мных мме- тн. А на том. яко на удненнн, всн законы пнсаны м заложены суть... Сей закон прмроженый напнсан ест в серцн еднно- го каждого человека». Грунтуючыся на гэтым гуманістычным імператыве, Ска- рына прапанаваў сваю сістэму закана- даўства і прававой дзяржавы. Гу- маністычная этыка і прававыя ідэі Ска- рыны паўплывалі на Статуты ВКЛ, адзін з найбольш гуманных зводаў законаў у тагачаснай Еўропе, якія грунтаваліся на хрысціянскай справядлівасці, правах ча- лавечай асобы, прынцыпах доказнасці віны, суровай адказнасці за паклёп і ды- фамацыю, прынцып выключна асабістай адказнасці, праве на выезд за мяжу «для пошуку сабе лепшай долі». Ідэі грамад- скай справядлівасці развівалі С.Будны, В.Цяпінскі, Ю.Даманеўскі, К.Волан. Гу- маністычным пафасам прасякнута твор- часць новалацінскіх паэтаў Беларусі М.Гусоўскага і Я.Вісліцкага. На ста- наўленне гуманістычнага светапогляду 10—18 ст. паўплывала засваенне наро- дамі Сярэдняй Еўропы, у т.л. белару- самі, антычнай свецкай культуры — у сярэднявеччы пераважна праз візантыйскі ўплыў на праваслаўны рэгіён, пазней, у перыяды Адраджэння, барока і Асветніцтва — праз рымска-ка- таліцкі касцёл, пераклады антычных пісьменнікаў і філосафаў, творчасць Сімяона Полацкага, М.К.Сарбеўскага, Б.Буднага, І.Капіевіча, Б.Дабшэвіча, К.Нарбута, К.Доўгірда, іншых дзеячаў бел., літ., польск. культур. Важнае зна- чэнне для развіцця Г. на Беларусі мела развіццё свецкай паэзіі (творчасць К.Рымшы, Сімяона Полацкага і інш.), жывапісу, музыкі, тэатр. мастацтва і архітэктуры ў 15 — пач. 19 ст., тэорыя паэзіі і красамоўства (Л.Зізаній, М.Сматрыцкі, Сарбеўскі, Я.Фалькоўскі, Ф.Галянскі, Л.Бароўскі, Э.Славацкі і інш.). Свецкая гуманітарная навука і ма- стацкая культура рэабілітавалі красу прыроды і чалавека, яго творчай дзей- насці, імкнуліся гарманізаваць ідэалы і штодзённае жыццё, наблізіць духоўныя каштоўнасці да чалавечага грамадства. У канцы 18 — 1-й пал. 19 ст. пад .уп- лывам французскай рэвалюцыі, нямец- кай класічнай філасофіі і еўрапейскага утапічнага сацыялізму на Беларусі ўзніклі дэмакр. і сац.-утапічныя плыні гуманістычнай думкі, накіраванай суп- раць прыгонніцтва, сац. нераўнапраўя, за пабудову грамадства без эксплуатацыі, на аснове хрысціянскай згоды і гармоніі (кніга Ю. Паўлікоўскага «Аб польскіх прыгонных», рукапіс віцебскага шляхціца Сямёна Зяновіча «Сапраўднае вучэнне аб правах асобнага чалавека і правах народаў», хрысціянска-сацы- ялістычная утопія Я.Яленскага «Добрая вестка Ізраілю Расійскаму...», тайнае «Дэмакратычнае таварыства» ў 1836— 38 на чале з Ф.Савічам). На крытыцы бу ржуазна-ліберальнай тэорыі «асабістай карысці» грунтавалася гу- маністычная грамадска-паліт. і ас- ветніцкая праграма т-ва філаматаў. У 19 ст. сфарміравалася нац.-бел. дэмакр. плынь гуманістычнай думкі, што імкнулася вярнуць народу спрадвечныя гістарычныя і духоўна-культурныя каш- тоўнасці, адрадзіць яго нац. самасвядо- масць. Яна выявілася ў развіцці фальк- ларыстыкі і этнаграфіі, станаўленні но- вай бел. л-ры і мастацкай прафесійнай культуры (творчасць Я.Чачота, Я.Барш- чэўскага, У .Сыракомлі, Б.Дуніна- Марцінкевіча, К.Абуховіча), у духоўна- гуманітарным лідэрстве бел. пісьменнікаў, іх актыўным удзеле ў паўстанні 1863—64 на чале з К.Каліноўскім (сям'я Дуніна-Марцін- кевіча, Ф.Багушэвіч) і барацьбе за нац. самавызначэнне бел. народа (Цётка, Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч, пісьменнікі і публіцысты газеты «Наша ніва» і інш.). Пасля 1-й сусв. вайны, Кастр. рэвалюцыі 1917 і распаду Расійскай імперыі былі гераічныя спробы рэалізацыі бел. нацыянальна-гу- маністычнай ідэі (абвяшчэнне Белару- скай Народнай Рэспублікі, нац.-вызв. рух на Беларусі ў 1917—21). У сав. філасофіі і культуралогіі паняц- це Г. празмерна сацыялагізавана, разгля- далася з пункту погляду догмаў марксісцка-ленінскай ідэалогіі. Вузкак- ласавая пралетарская арыентацыя ў эка- номіцы, грамадскім быцці і палітыцы, адмаўленне хрысціянскіх гуманістычных каштоўнасцей з пазіцыі вульгарнага ма- тэрыялізму і атэізму, рух грамадства да сусветнага камунізму выдаваліся за «рэ- альны Г.», які проціпастаўляўся «абст- рактнаму Г.» папярэдніх этапаў развіцця грамадскай думкі і культуры. Усё гэта вялося пад лозунгам «гуманізацыі гра- мадскіх адносін» і пабудовы бяскласавага камуністычнага грамадства, якое абвяш- чалася канчатковым вынікам сусветна- гіст. развіцця па шляхах татальнай кла- савай барацьбы. Бел. мова, л-ра, фальк- лор, нар. мастацкая творчасць і нац. мастацкая культура, нягледзячы на ідэа лагічны і адміністрацыйны націск з боку КПСС—КПБ і паслухмяных ёй дзярж. і афіцыйных грамадскіх структур, заста- валіся апошнім апірышчам беларускага Г. Пасля частковага пераадолення т.зв. «культу асобы Сталіна» і партыйна-бю- ракратычнага кантролю ў 2-й пал. 1950 — 1-й пал. 1960-х гадоў пачалося сістэматычнае вывучэнне і вяртанне на- роду гуманіст. традыцый бел. культуры. Гэты працэс паскорыўся пасля абвяш- чэння незалежнай Рэспублікі Беларусь. Літ.: Буркхардт Я. Культура Ята- лнн в эпоху Возрождення: Пер. с нем. Спб., 1876; Очеркн нсторнн фплософской н соцн- ологнческой мыслн Белорусснм (до 1917 г.). Мн., 1973; Нден гуманнзма в обтественно- полмтнческой н фмлософской мыслн Бело- руссмн (дооктябрьскнй пермод). Мн., 1977; К о н о н В.М. От Ренессанса к класснцнз- му: (Становленне эстетнч. мыслн Белорус- снн в XVI—XVIII вв). Мн., 1978; Яго ж. Ля вытокаў самапазнання: Станаўленне ду- хоўных каштоўнасцей у святле фальклору. Мн., 1989. Уладзімір Конан. ГУМІЛЁЎСКІ Леў Мікалаевіч (н. 31.10.1930, Масква), бел. скульптар. Засл. дзеяч мастацтваў БССР (1977). Скончыў Бел. тэатральна-маст. ін-т (1961). У 1968—72 выкладчык гэтага ін-та. Удзельнік маст. выставак з 1958. Працуе ў станковай і манументальнай скульптуры. Сярод твораў гіст. тэматыкі партрэты Ю.Смірнова (1967), К.Калі- ноўскага (1977), М.Гусоўскага (1980), М.Багдановіча (1981, 1983), кампазіцый «Скіф» (1959), «Партызаны» (1967), «Партызанская сям’я» (1969), «Бессмя- ротнасць» (1971), «Кастрычнік» (1874) і інш. Манументальныя творы Г.: помнікі Я.Купалу ў парку імя Я.Купалы (1972, з А.Анікейчыкам, А.Заспіцкім, Дзярж. прэмія БССР 1974) і партызанам братам Сянько (1973, арх. М.Жлабо) у Мінску; змагарам за сав. ўладу ў Магілёве (1982, арх. К.Аляксееў, А.Іваноў) і інш. Літ.: Петэрсон Э-А. Леў Гумілеўскі: [Альбом]. Мн., 1982. Валерый Буйеал.
175 ГУРКІ ГУМНО, гаспадарчая пабудова для пра- цяглага захоўвання і апрацоўкі неабма лочанай збажыны, саломы, сена. У помніках усх.-слав пісьменства слова «гумно» фіксуецца з 11 ст. Спачатку гэта было месца, дзе жывёлай «мялі» (выма- лочвалі) зерне. 1 цяпер у некаторых раё- нах Гродзенскай, Віцебскай, Мінскай аб- ласпей Г. наз пляцоўку для малацьбы ў сярэдзіне Г ці побач У 15—17 ст тэрмін ужываецца як агульная назва для ўсіх будынкаў для захоўвання збожжа і сена. На працягу 18—19 ст. слова «Г » ў боль- шасці раёнаў Беларусі замацавалася за будынкамі для захоўвання і абмалоту збожжа, але ў Віцебскай і на Пн Магілёўскай абл. Г. наз. токам, у Брэсц- кай і на 3 Гомельскай — клуняй, у су- межных з Латгаліяй раенах — рыгай Будаваліся пераважна з бярвён, у плане прамавугольная, квадратныя і шматву- гольныя, з сушнямі і без іх. Уладзімір Гуркоў. ГУПЯНЁЦ Піліп Аляксеевіч [5(18) . 10 1910, в. Воўчын Брэсцкага пав., цяпер Камянецкага р-на — 16.9.1981], поўны кавалер ордэна Сла вы. У 1931—33 у польскай арміі. У 1935 за паліт. дзейнасць судом бурж. Поль- шчы прыгавораны да 5 гадоў турэмнага зняволення 3 1939 трактарыст Высо каўскай МТС Брэсцкай вобл. У Вял. Айч вайну на фронце са жн. 1944. Ка мандзір кулямётнага разліку мал. сяр- жант Г. вызначыўся на тэр. Польшчы і Германіі: 26.1.1945 знічшыў 2 агнявыя пункты праціўніка, 20 3 1945 на подсту- пах да р Одэр агнём з кулямёта адбіў контратаку ворага, 20 4 1945 у баі за г Бернаў (Германія) знішчыў 2 агнявыя пункты ворага. Пасля вайны жыў на радзіме. ГЎРВІЧ Ісак Аронавіч (Адольфавіч, 1860, Мінск — 1924), удзельнік на- родніцкага і сацыял-дэмакратычнага ру- ху на Беларусі і сацыялістычнага руху ў ЗПІА, вучоны-эканаміст. 3 сям і на- стаўніка Скончыў Мінскую гімназію (1877), у час вучобы ўваходзіў у мясц гурток народніцкай арг-цыі «Зямля і во- ля». Вучыўся на юрыд. ф-це Пецярбург- скага ун-та, але ў 1879 арыштаваны па справе тайнай народніцкай друкарні і выключаны з ун-та. Пасля гадавога зня- волення ў турме высланы ў Мінск пад нагляд паліцыі Удзельнічаў у стварэнні мінскай друкарні «Чорнага перадзелу». У 1880 зноў арыштаваны і сасланы на 4 гады ў Сібір. Вывучаў перасяленскі рух расійскіх сялян у Сібір, вынікі даследа- ванняў апублікаваў у працах «Эка- намічныя пытанні Сібіры» і «Перася- ленні сялян у Сібір». у якіх выявіўся па- чатак яго пераходу ад народніцтва да марксізму. 3 1885 у Мінску, узначаліў гурток друкарскіх рабочых. Пад уплывам прац Г В Пляханава цалкам зацвердзіўся на марксісцкіх пазіцыях. Разам з сястрой Я.А.Гурвіч і ЯЛ.Гальперыным падрых- таваў і выдаў брашуру «Праграмныя пы- танні». Падтрымліваў сувязі з А.В Бонч- Асмалоўскім і В.І.Бонч-Асмалоўскай Гумно ў в. Агарэвічы Ганцавіцкага р-на (Вахоўскай), наведваў іх маёнтак Блонь Ігуменскага пав. (гл. таксама Блоньская сялянская арганізацыя). У 1 889 з за пагрозы арышту эмігрыраваў у ЗША У 189і абараніў доктарскую дысертацыю «Эканамічнае становішча рускай вёскі», пасля чаго ўзначаліў кафедру ў адным з каледжаў г. Чыкага Выдаваў у Нью- Йорку на рус мове газ «Прогресс», дзе змясціў шэраг сваіх артыкулаў пад агульным загалоўкам «Сялянскае пытан- не ў паліцэйскай дзяржаве». У 1892 вы- даў у Нью-Йорку кнігу «Эканамічнае становішча рускай вёскі» (рус. пер М , 1896) У яго працах упершыню пры- водзіўся аналітычны матэрыял пра развіццё капіталізму ў сельскай гаспа- дарцы Расіі, сацыяльнае расслаенне ў расійскай вёсцы. У ЗША Г. актыўна ўключыўся ў рабочы рух, адным з пер- шых уступіў у Амерыканскую сацы- ялістычную партыю, быў актывістам прафсаюзнага руху. Удзельнічаў у ства- рэнні і рэдагаванні часопісаў «Тііе Сіазз Зігц^^іе» («Класавая барацьба») і «ТЬе кеуоіцііопагу А^е» («Рэвалюцыйная эпо- ха») За рэв дзейнасць быў пазбаўлены кафедры і звання прафесара Пасля аб- вяшчэння Мініфеста 17 кастрычніка 1905 вярнуўся на Беларусь, у 1906 выбраны дэпутатам 11 Дзярж. думы ад Мінска (вынікі выбараў былі скасаваны). Расча- раваўшыся ў рэвалюцыі, зноў выехаў у ЗША. Апублікаваў кнігу «Эміграцыя і праца» (1913). Пасля адкрыцця ў Мінску БДУ (1921) падараваў яму свой кнігазбор (некалькі тысяч тамоў) Памёр у Нью-Йорку Літ. Зіміонка А Сацыялістычны рух на Беларусі // Беларусь: Нарысы гісторыі, эканомікі, культуры і рэв. руху. Мн., 1924; Революцнонное двнженне средн евреев. Сб 1. М., 1930; Яосько М Н. К.Маркс, Ф Энгельс н революцнонная Бе- лоруссня. 2 нзд. Мн.. 1985 Марыяна Сакалова ГЎРВІЧ Яўгенія Адольфаўна [1861, Мінск — 1934(?)], удзельніца на- родніцкага і сацыял-дэмакратычнага ру- ху на Беларусі. Рэв. дзейнасць пачала ў час вучобы ў Пецярбургу У 1879 за су- вязь з арг-цыяй вНародная воля» арыш- тавана і саслана ў Мінск пад нагляд паліцыі, дзе працягвала рэв. работу ра- зам з братам І.А Гурвічам У 1881 сумес- на з А В Бонч-Асмалоўскім арганізавала ў Мінску падп друкарню арг-цыі «Чорны перадзел». Пасля 1881 працягвала вучо- бу ў Швейцарыі, тут зблізілася з лідэрамі групы «Вызваленне працы». Адна з за- снавальнікаў у 1888 у Мінску першай на Беларусі с.-д. арг цыі. У сярэдзіне 1890-х гадоў падтрымлівала цесныя кан- такты з Л Мартавым, удзельнічала ў ар- ганізацыі і станаўленні Бунда Пасля 1 з езда Бунда (1897) чл. яго Мінскага к-та, кіраўнік друкарні Бунда Брала ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні ў 1898 Першага з'езда РСДРП у Мінску. 3 пач. 1890-х гадоў займалася перакладамі марксісцкай л-ры на рус мову. Адна з перакладчыкаў 1-га т. «Капітала» К Маркса (разам з Л .М.Закам, выд. ў 1899 у Пецярбургу). У ліп. 1898 арыш- тавана, у 1900 саслана на 4 гады ва Усх. Сібір, адкуль у 1902 уцякла разам з Л Д Троцкім У 1906 вярнулася з эміграцыі, супрацоўнічала з мен- шавіцкай фракцыяй РСДРП. У 1917 чл выканкома Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 3 1922 навук суп- рацоўнік Ін-та К.Маркса і Ф Энгельса ў Маскве, чл Усесаюзнага т-ва паліткатаржан і ссыльных. Аўтар ус- памінаў. Тв.: Пз воспомннаннй: Мой перевод «Ка- пнтала» / / Летопнсн маркснзма 1926 Вып 1; О первом сьезде РСДРП / / Катор- га н ссылка. 1928 № 3; Еврейское рабочее двнженне в Мннске в 80-х гг. / / Револю- цнонное двнженне средн евреев М , 1930 Сб. 1. Літ.: Мосько М.Н. К.Маркс, Ф Эн- гельс н революцнонная Белоруссня. 2 нзд. Мн., 1985 Якаў Басін ГУРКІ, Рамейкі-Гуркі, шляхец- кі род герба «Гурка». Родапачы- нальнікам лічыцца Гурка (Гурый) Алех- навіч Рамейка, які ў 1539 быў на- меснікам смаленскім. Яго нашчадкі (або яго верагоднага брата Яўстафія) жылі ў Віцебскім ваяв. прынялі прозвішча Гур- ка Праўнук Андрэй (н. каля 1600) у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654— 67 трапіў у палон і памёр у Маскве. Ста- рэйшы сын Андрэя, Даніла, застаўся там Адзіная ўнучка Данілы. Ганна Міхайлаўна, у 1723 выйшла замуж за князя Ілью Андрэевіча Друцкага Са- колінскага (н. 1693), які дадаў да свайго прозвішча Рамейка-Гурка. Гэта лінія згасла ў 19 ст. Малодшы сын Андрэя, Іосіф, застаўся на Беларусі. 3 нашчадкаў Іосіфа, якія пасля падзелу Рэчы Пас- палітай перайшлі ў рас падданства, найб. вядомыя: Іосіф Аляксандравіч [1782 — 9(21) 12 18571, ген.-лейтэнант, сенатар (1845). Уладзімір Іосіфавіч [1795 — 12(24).1 1852), ген ад інфантэрыі (1851). 3 1810служыў у Ся- мёнаўскім палку. Удзельнік Айч вайны 1812 і замежных паходаў рус армп 1813 3 1821 у Гал штабе. з 1825 нач штаба 5-га корпуса. У снеж. 1825 павінен быў удзельнічаць V арышце ген.-іубернатара Масквы і іншых праціўнікаў паўстання дзекабрыстаў, але гэты план не быў здзейснены. Знаходзіўся пад следствам.
176 ГУРКІ пакараны не быў. 3 1828 ген.-маёр, нач. штаба грэнадзёрскага корпуса, з 1834 нач 11-й пях. дывізіі. 3 1842 нач. войск на Каўказскай лініі. У 1844 заклаў Узвіжанскую крэпасць у Чэчні. 3 1845 нач. штаба Асобнага Каўказскага корпу- са, з 1851 нач. усіх рэзервовых і запас- ных войск. Іосіф Уладзіміравіч [ 16(28) .7.1828. Магілёўская губ. — 15(28).1.1 901], сын Уладзіміра Іосіфавіча, вайсковы і дзярж. дзеяч, ген.- фельдмаршал (1894). Скончыў Пажаскі корпус (1846), служыў у лейб-гвардыі гусарскім палку. Удзелыіік Крымскай вайны 1853—56 У 1860—70-я гады ка мандзір палка, брыгады, у 1875—77 нач. 2-й гв. кавалерыйскай дывізіі, з 1877 ген.-ад ютант. У рус.-турэцкуіо вайну 1877—78 камандаваў Псрадавым атра- дам, які ў ліп. 1877 перайшоў Балканы 1 вызваліў значную частку Паўд. Ба.тга- рыі. аднак пад націскам перавышаючых турэпкіх войск быў вымушаны адысці, утрымліваючы Шыпкінскі перавал. У вер,—кастр 1877 нач. кавалерыі Зах. ат- рада, завяршыў акружэнне Плеўны. У снеж 1877 на чале 70-тыс. арміі зноў пе- райшоў Балканы. якія лічыліся неда- ступнымі зімой, уступіў у Сафію. Разбіў туркаў пад Тышкісенам і Філіпопалем, без бою заняў Адрыянопаль Пасля вай- ны пам. галоўнакамандуючага войскамі гвардыі і Пецярбургскай ваен. акругі, ча- совы ген.-губернатар Пецярбурга (1879 — 80) і Адэсы (1882 — 83) У 1883 — 94 ген.-губернатар Прывіслен- скага краю і Варшавы і камандуючы войскамі Варшаўскай ваен. акруті 3 1886 чл. Дзярж. савета Рас. імперыі. 3 1894 у адстаўцы. Памёр у с. Сахарава (цяпер Цвярская вобл. Расіі). Уладзімір Іосіфавіч (1863 — 1931), сын Іосіфа Уладзіміравіча. 3 1902 кіраўнік земскага аддзела Мін-ва ўнутр. спраў, таварыш міністра ўнутр. спраў. Выступаў супраць Дзярж. думы. Пасля 1917 удзельнічаў у белым руху на поўдні Расіі, потым у эміграцыі. Васіль Іосіфавіч [7(19).5.1864 — 11.11 19371, сын Іосіфа Уладзіміравіча, ген. ад кавалерыі (1916) Скончыў Ака- дэмію Ген. штаба (1892). 3 1885 ў Гро- дзенскім палку, з 1892 на штабных паса- дах. У час англа-бурскай вайны 1899— 1902 ваенны агент пры арміі бураў. Удзельнік рус.-японскай вайны 1904— 05. У 1906—11 старшыня камісіі па ап'санні рус японскай вайны. 3 1911 ка- мандаваў дывізіяй, корпусам, з 1916 — 5-й арміяй Паўн. фронту, Асобай арміяй Паўд.-Зах. фронту. 3 ліст. 1916 да лют 1917 в.а. нач. штаба Вярх. галоўнака- мандуючага, у сак. — маі 1917 каманду- ючы Зах. фронтам. За манархічныя вы- ступленні зняты Часовым урадам з гэтай пасады, у ліп.—вер. 1917 пад арыштам, высланы за мяжу. На эміграцыі ўдзельнічаў у Рус. агульнавоінскім саю- Да арт. Гуркі. І.У.Гурка. зе. Выдаў на ням. мове мемуары «Расія 1914—17 іт. Успаміны пра вайну і рэва- люцыю» (Берлін, 1921). Дзмітрый Іосіфавіч [23.9 (5.10).1872 — ?], сын Іосіфа Ула- дзіміравіча. гсн.-маёр (1915). Скончыў Акадэмію Ген. штаба (1900). У 1-ю сусв. вайну камандзір гусарскага палка, нач. штаба корпуса, нач дывізіі. Удзельнік белага руху на ПнЗ, потым на эміграцыі. Род Гуркаў унесены ў 6-ю частку ра- даводнай кнігі Магілёўскай губ. Вядомы таксама шляхецкі род Г.-Амелянскіх (згадваецца з 15 ст. на Валынскай і Хол- мскай землях) і род Г.-Хоцімскіх (згад- ваецца з 16 ст. ў Віцебскай зямлі). Літ. Вопіескі А. НегЬагг Роізкі Т. 8. ЗУ-агхгая'а, 1905. Андрэй Нарбут. ГУРКІ, курганны могільнік дрыгавічоў 11 —13 ст , каля хутара Гуркі Брэсцкага р-на. За 0,2 км ад дароп Відамля—Высо- кае, у бярозавым гаі. 173 курганы вышы- нёй 0,4—1,7 м, дыяметрам 6—14 м (са- мы вялікі па колькасці курганоў могільнік у Брэсцкай вобл.) Рэчышчам перасохлай рэчкі падзелены на 2 часткі. Вядомы з 19 ст. У 1960 І.В.Біруля раска- паў 14, у 1986, 1990 Т.М.Каробушкіна — 11 насыпаў, пахаванні выяўлены ў 12 курганах. Пахавальны абрад — трупапа- лажэнне галавой на 3 (8 курганоў) і на У (4 курганы), рукі выцягнуты ўздоўж тулава. У адным з насыпаў выяўлены рэшткі згарэлай труны. Знойдзены фраг- менты рыфлёнага ганчарнага посуду з адагнутым венчыкам, глінянае прасліца, сярэбраны віты пярсцёнак, жал. нажы. У 5 курганах з пахаваннямі выяўлены по- пельна-вугальныя падсыпкі. Падсыпка адсутнічала ў кургане, дзе пахаваны мужчына ва ўзросце 25—30 гадоў, у скроневай і цемянной частках чэрапа былі круглыя адтуліны, у левай руцэ пож. У насыпе знойдзена шпора, у аб- кладцы значная колькаспь камянёў, што не характэрна для іншых курганоў Брэс- цкага Пабужжа. Асаблівасці пахавальна- га абраду і пахавальнага інвентару даюць падставы меркаваць, што тут пахаваны воін (відаць, не мясцовага паходжання). Літ.: Покровскнй Ф.В. Археологн- ческая карта Гродненской губсрннн Внль- на. 1895: Кухаренко Ю.В. Средневеко- вые памятннкн Полесья М.. 1961; Коро- бушкнна Т.Н. Курганы Белорусского Побужья X—XIII вв Мн , 1993 Таццяна Каробушкіна. ГУРСКІ Ілья Данілавіч [14(26) 4 І899. в. Замосце Ігуменскага пав. Мінскай іуб. (цяпер Уздзенскі р-н) — 11.8.1972], бе- ларускі пісьменнік. Засл. дз. культуры БССР (1969) Скончыў БДУ (1932) Удзельнік грамадз. і Вял. Айч. войнаў. У 1915—16 працаваў у пякарні, на Абу- хаўскім сталеліцейным з-дзе ў Петра- градзе, у 1924—32 у Галоўліце, Га- лоўрэперткоме. Галоўмастацтве БССР У 1935—41 рэдактар газ. «Літаратура і ма- стацтва», у Айч. вайну — газ. «За сва- бодную Беларусь» і сатыр. лістка «Пар- тызанская дубінка», у 1944—60 — час. «Беларусь». Літ. дзейнасць пачаў як дра- матург Пісаў апавяданні, раманы («У агні» 1952, «Вецер веку», 1966, «Чужы хлеб», 1969). Асн. тэматыка даваеннай творчасці — сцвярджэнне сав. улады. пасляваеннай — барацьба супраць ням фаш. захопнікаў, Кастр. рэвалюцыя ў Петраградзе, на Зах фронце і на Бела- русі. Яго творы перакладаліся на рус., укр і інш мовы. Імя пісьменніка прысво- ена сярэдняй школе ў в Магільна Уздзенскага р на, адной з вуліц у Мінску. Тв.: Чужы хлеб. Мн . 1971; Вецер веку Кн. 1—4. Мк., 1974; На берагах Нявы. Мн., 1977; Лясныя салдаты Апавяданні і апо- весць. Мн., 1979; Праца красіць і славшь: [Аўтабіяграфіяі / / Пяцьдзесят чатыры дарогі. Мн„ 1963. ГУРСКІ (Сбгзкі) Канстанцін (1826, ма- ёнтак Гурскі Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Бяла-Падляскае ваяв Поль- шчы — 2.1.1898), польскі ваенны гісторык. Вучыўся ў школе піяраў у Драгічыне Надбужскім, на філас.-матэм. ф-це Кіеўскага ун-та У 1849—66 і 1877 — 86 служыў у расійскай арміі. Скончыў Акадэмію Ген. штаба ў Пецяр- бургу (1855). Прымаў удзел у руска-ту- рэцкай вайне 1877—78. Першыя працы Г. па ваен. гісторыі (надр. ў 1886—87) паказалі не толькі добрую ваен. падрых- тоўку аўтара, але і адсутнасць у яго ўяўлення пра гіст. мстадалогію, неабход- насць архіўных пошукаў, выкарыстання першакрыніц («Пра поле бітвы ля Жоўтых Водаў» і інш.) 3 1888 у Варша ве, блізка пазнаёміўся з польск гісторыкам Т. Корзанам. Працамі «Бітва пад Грунвальдам» (1888), «Вайна Рэчы Паспалітай з Турцыяй у 1672—73 іт » (1890), «Абарона граніц Рэчы Пас- палітай ад татараў» (1891) і інш. паклаў пачатак даследаванням па арганізацыі і тактыцы бою польск. і літ войска. У пра цах «Гісторыя польскай пяхоты» (1893), «Гісторыя польскай кавалерыі» (1894) «Гісторыя польскай артылерыі» (1902) ахапіў перыяд з 1410 да 1792, выкары стаў вял. колькасць першакрыніц (боль- шасць з іх не захаваліся), слушна вызна- чыў вядучую ролю кавалерыі, своеасаб-
лівасць пяхоты ў войску Рэчы Пас- палітай. Наталлл Мазоўка. ГУРТ (ням. ечп пояс, стужка), 1) у н у м і з м а т ы ц ы рабро. бакавая па- верхня манеты, абмежаваная плоскас- цямі абодвух яе бакоў. 3 2-й пал. 16 ст. на Г. некаторых заходнееўрапейскіх ма- нет змяшчалі іх легенды (надпісы), з канца 17 ст. рабілі карбоўку (нанясенне геаметрычнага або расліннага арнамен- ту), з 18 ст. ў шэрагу манет Г. фарма- ваўся ў гладкім кальцы з мэтаю ўскладніць падробку і псаванне манет. Пазней спец. апрацоўка Г. стала ўсеагульнай. 2) У архітэктуры мацавальная арка на рэбрах скляпення або дэкар. гарызантальная цяга паміж ярусамі будынка. Пашыраны ў гатычнай і раманскай архітэктуры, дзе шырока ўжываліся крыжовыя, сеткавыя, зорча- тыя і інш. скляпенні. Іван Сінчук. ГУРТОК БЕЛАРЎСКАЙ МОЛАДЗІ пры Гомельскім педага- гічным тэхнікуме. Існаваў з 1921 да вясны 1927 (з перапынкамі). Да 1923 наз. таксама гуртком бел. моладзі Гомельскага пав. Займаўся бел. нац - культ. дэейнасцю. Да 1924 пры гуртку працавалі бел. хор і тэатр. трупа. У 1923 заснавана бібліятэка (кіраўнік Я. Ба- равіцкі). Супрацоўнічаў з Беларускай секцыяй пры Гомельскім губернскім ад- дзеле народнай асветы. Пры яе дапамо- зе атрымліваў газеты і часопісы БССР. Сябры гуртка чыталі лекцыі па белару- сазнаўстве ў Гомельскім педтэхнікуме, у ліст. 1924 сумесна з секцыяй арганізаваў бел. куток. У 1924/25 навуч. годзе лек- цыі па беларусазнаўстве для сяброў гурт- ка чытаў А.І. Крукоўскі. Гурткоўцы ў крас. 1925 прынялі ўдзел у заснаванні Гомельскай філіі літ. аб'яднання «Малад- няк» і ўвайшлі ў яе склад. Летам 1925 правёў культ. мерапрыемствы ў 32 нас. пунктах 13 валасцей Гомельскай губ. Склад гуртка некалькі разоў абнаўляўся, у маі 1925 налічваў 46 чал. У гурток ува- ходзілі некаторыя студэнты Гомельскага ляснога тэхнікума. Сярод кіраўнікоў гур- тка 1. Бандарэнка, М. Грашчанка, А. Са- рокін, Ф. Валынец, Лашкевіч, Пяс- коўскі. Лекцыі па беларусазнаўстве для сяброў гуртка ў 1921 чытаў I. Сербаў. Літ: Чудзін-Васілеўскі Ю. Да гісторыі барацьбы за беларускую школу ў Гомельскай губерні РСФСР (1919—1926) / / Гомельшчына: Старонкі мінулага: На- рысы. Гомель, 1994. Вып. 1. Юрка Васілеўскі. ГУРТОК БЕЛАРЎСКАЙ МОЛАДЗІ пры Навазыбкаўскім па- літэхнікуме. Існаваў з 26.11.1923 да вясны 1926 у г. Навазыбкаў (Бранская вобл.). Заснаваны студэнтамі-беларусамі агранамічнага і педагагічнага ф-таў палітэхнікума. У склад іуртка ўваходзіла 17 чал., старшыня М.Бандарчук, сакра- тар М.Гуцаў, актывіст М.Карафа-Корбут, І.Гуцаў. Меў на мэце культ. і эканам. ад- раджэнне Беларусі. Ставіў задачы: выву- чэнне бел. мовы, нар.-гасп., нац.-культ. і грамадска-паліт. традыцый Беларусі. 3 пач. 1924 пры гуртку пачалі працаваць Адбітак пячаткі Гуртка моладзі польска- літоўска-беларускай і маларускай. курсы бел. мовы (кіраўнік М.Гуцаў). Гуртку дапамагала Беларуская секцыя пры Гомельскім губернскім аддзеле на- роднай асветы, забяспечвала л-рай па сельскай гаспадарцы, краязнаўстве, бел. перыёдыкай (газ. «Савецкая Беларусь», «Звязда», часопісамі «Вольны сцяг», «Зорка»). У 1924 хадайнічала перад Наркаматам асветы БССР аб выдзяленні для сяброў гуртка месцаў у ВНУ БССР. Юрка Васілеўскі. ГУРТОК БЕЛАРЎСКАЙ САЦЫ- ЯЛІСТЫЧНАЙ МОЛАДЗІ ў К а л у - зе, грамадская арганізацыя ў 1918. Аб ядноўваў беларусаў-бежанцаў 1-й Сусв. вайны. 30.5.1918 зарэгістраваны Беларускім нацыянальным каміса- рыятам. Асн. мэта — прапаганда бел. нац.-сацыяліст. ідэі. Умова сяброўства — валоданне бел. мовай. Выканаўчыя орга- ны — рада выбарных і ўрад (старшыня Я.Крыўка). Пры гуртку існавалі секцыі: драматычная, культ.-асветная, гіста- рычная, агітацыйная, нар. штукарства. Праводзіў вечарыны, чытанні, канцэрты. ГУРТОК БЕЛАРЎСКІХ СТУДЭНТАЎ пры Рагачоўскім педа- гагічным тэхнікуме. Існаваў з ліст. 1923 да вясны 1925. Кіраўнік вы- кладчык тэхнікума Я.Мацвяёнак. Гурт- коўцы ставілі бел. спектаклі, вывучалі гісторыю Беларусі і бел. л-ры, збіралі казкі, нар. песні, звесткі па сельскай гас- падарцы Рагачоўскага пав. У снеж. 1923 правялі вучэбную экспедыцыю па эка- нам. геаграфіі ў в. Шчыбрын. Літ:. Мацвяёнак Я. Пытанні края- знаўства ў Рагачоўскім педтэхнікуме / / Асвета. 1924. № 2, ліп.-жн. ГУРТОК МОЛАДЗІ ПОЛЬСКА- ЛІТОЎСКА-БЕЛАРЎСКАЙ 1 МАЛА- РЎСКАЙ (КоІо тіогіхіегу роізкіер, ма- ладзёжная арганізацыя выхадцаў э Польшчы, Літвы, Беларусі і Украіны ў Пецярбургу ў 1889—93. Аб'ядноўвала пераважна студэнтаў тэхналагічнага ін-та. Склад гуртка быў непастаянны, налічваў каля 25 чал., з іх выбіраліся старшыня і касір. Меў касу ўза- емадапамогі. Старшынямі ў розны час былі К.Дабкевіч, І.Вілейшыс, М.Дама- шэвіч, з крас. 1893 бел. паэт-рэвалюцы- янер К.Гурыновіч. Спачатку кірунак дзейнасці гуртка быў асветніцкі: рас- паўсюджванне сярод рабочых і сялян ле- гальнай л-ры для ўзняцця агульнага ўзроўню нар. адукаванасці. Кнігі 177 ГУРЫ____________ 1 выпісвалі з Варшавы і набывалі ў Пецяр- бургу. Паступова ва ўмовах развіцця рэв. руху гурток эвалюцыяніраваў да паліт. работы. Некаторыя яго члены сталі пра- пагандыстамі ў рабочых гуртках, пад- трымлівалі кантакты з сацыял-дэмакр. арг-цыямі. Гурток імкнуўся наладзіць сувязь з групай Г.В. Пляханава «Вызва- ленне працы», з укр. паэтам-рэвалюцы- янерам І.Франко ў першую чаргу для ат- рымання рэв. л-ры. Гурыновіч у лісце ад 12.11.1892 да сваёй знаёмай у Цюрыху С.Пяткевіч звяртаўся з просьбай выслаць гуртку каля тысячы экз. кніг 20 назваў на бел., рус., польск. і ўкр. мовах (у асн. паліт. характару). Ліст быў перахоплены паліцыяй, якая ўстанавіла тайны нагляд за многімі гурткоўцамі і пазней выкрыла іх удзел у прапагандысцкай рабоце. Па- чынаючы з чэрв. 1893 былі арыштаваны К. Акуліч, Гурыновіч, I. Непакайчыцкі і інш., у іх знайшлі нелегальную л-ру. Пратаколы допытаў, жандарская пе- рапіска па гэтай справе, у якую было ўцягнута 20 чал., сведчаць пра даволі шырокі размах прапагандысцкай работы гуртка. Гурткоўцы Акуліч, Непакай- чыцкі, Кіліянскі былі адміністрацыйна прыгавораны (без суда) да турэмнага зняволення. Гурток спыніў існаванне пасля арышту актыву. Літ.: Семашкевіч Р.М. Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе (канец XIX—пачатак XX ст.). Мн., 1971. С. 27—38. ГУРЫ, селішча 5 — 6 ст. і курганны могільнік 8 — 9 ст. каля в. Гуры Вілейскага р-на, на правым беразе р. Сэрвач. С е л і ш ч а . За 300 м на ПдУ ад вёскі. Пл. каля 0,7 га. Выявіў у 1955 і даследаваў у 1971 А.Р. Мітрафанаў. У межах раскопа знаходзіліся 2 пра- даўгаватыя курганы, насыпы якіх у боль- шасці складаліся з культ. напластаван- няў селішча. Культурны пласт 0,2—0,25 м, пад насыпам — 0,3 м. Знойдзены жал. сярпы, серпападобныя нажы для жніва, гасп. нажы, спражкі, фібулы, бронзавыя кольцы, гліняныя прасліцы, фрагменты пасудзін штрыхаванай ке- рамікі і банцараўскай культур. Курганны могільнік. На паўд.-зах. ускраіне вёскі (часткова на месцы селішча). 19 круглых (дыям. 6— 12, выш. 0,5—1,2 м) і 36 прадаўгаватых курганоў (даўж. 12—17, шыр. 7 — 9, выш. 0,6—1,5 м). Выявілі ў 1930-я гады Г. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч, дасле- даваў у 1955 — 56, 1965, 1971—72 Мітрафанаў 16 прадаўгаватых курганоў, 7 з якіх кенатафы. Пахавальны абрад — трупаспаленне за межамі кургана. Рэшткі крэмацыі змешчаны ў ямах або на гарызонце, накрыты гаршком. У ад- ным кургане 2 пахаванні — на гарызон- це і ў насыпе. Пахавальны інвентар — бронзавыя спіралькі, бляшкі, шкляныя пацеркі і інш.
178 ГУРЫН Літ.' Мнтрофанов А.Г. Железный век Средней Белорусснн (VII—VI вв. до н.э.—VIII в. Н.Э.). Мн., 1978; Яго ж Посе- ленне н могнльннк в Гурках / / Тез. докл на секцнях, посвяіц нтогам полевых нссле дованнй 1971 г. М., 1972. Яраслаў Звяруга. ГЎРЫН Антон Іосіфавіч [15(28).9.1910, в Шпількі Мінскага пав., цяпер Дзяр- жынскага р-на — 22.10 1962], Герой Сав Саюза (1945), контр-адмірал (1951). У ВМФ з 1928. Скончыў ваенна- марское вучылішча імя Фрунзе (1932). Быў камандзірам баявой часці падводнай лодкі, у 1935—38 штурман дывізіёна падводных лодак, пам. камандзіра і ка- мандзір падводнай лодкі, у 1938—40 ка- мандзір эскадранага мінаносца. У Вял. Айч вайну з чэрв. 1941 на Паўн. флоце, камандзір эскадранага мінаносца, дывізіёна эскадраных мінаносцаў Толькі з 1944 удзельнічаў у 18 баявых аперацы- ях, суправаджаў 95 транспартаў, каман- даваў 10 аперацыямі па канваіраванні транспартаў і аперацыямі па пошуку падводных лодак ворага. Скончыў Ваен- на-марскую акадэмію імя Варашылава (1948). 3 1949 нач. штаба і камандзір злучэння караблёў. 3 1955 нам. нач і нач кафедры Ваенна-марской акадэміі імя Варашылава ГЎРЫН Міхаіл Фёдаравіч (н. 8.11.1941, в. Радунь Мірскага р-на, цяпер Ка- рэліцкага р-на), бел археолаг, гісторык. Д-р гіст. н. (1991). Скончыў БДУ (1971). Працаваў у БПІ (1966—7б), дзе прымаў удзел у даследаваннях па апра- цоўцы металаў і металічных парашкоў з выкарыстаннем выбуховых рэчываў. 3 1976 у Ін-це псторыі АН Беларусі. Дас- ледуе гісторыю вырабу жалеза і яго ап- рацоўкі на Беларусі (структуру жалеза, працэс крыцаўтварэння. развіццё ка- вальскай тэхналопі са стараж часоў да нашых дзён). Праводзіў археал раскопкі гарадзішчаў у Кажан-Гарадку, каля в. Леніна (Слуцкі р-н), Ліпнякі (Лоеўскі р-н), Мыслі (Капыльскі р-н), селішча Чэрнічы (Жыткавіцкі р-н) Прымаў удзел у раскопках селішча Тайманава і Мінскага замчышча. Член Міжнар. к-та па вывучэнні стараж. металургіі. У 1962—64 удзельнічаў у размініраванні боепрыпасаў часоў Вял. Айч вайны на тэр. Беларусі і Украіны. Узнагароджаны ордэнам Чырв. Зоркі (1964). Тв: Древнее железо Белорусского Под- непровья (I тысячелетне н.э.). Мн., 1982, Мсследованне трехполосмых ножей Полоц- кой эемлн / / ЗІоуепзка агсйеоібвіа. 1984 К. 32, с. 2; Мнр: Яст.-экон. очерк. Мн., 1985; Кузнечное ремесло Полоцкой землн IX— XIII вв. Мн., 1987; Процесс крнцеобразова- нмя в древней металлургнн железа / / ЗІоУепэка агсЬеоІовіа 1988. К 36. ё.2; Ка- вальская тэхналогія на тэрыторыі Беларусі ў XIV —XVIII стст. / / Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1988. № 5. ГЎРЫНА Ніна Мікалаеўна (17(30) 6.1909, г Растоў Яраслаўскай вобл. — 9 9.1990], рускі археолаг. Д-р гіст. н (1963). Скончыла Маскоўскі А.І.Гурын. дзярж ун-т (1930) Працавала ў Канда- лакшскім краязн. музеі (Петразаводск, 1931—32), Эрмітажы (1935—38), з 1936 у Ін-це гісторыі матэрыяльнай культуры АН СССР (Ленінград) Вывучала Крас- насельскія крэменездабыўныя шахты (Ваўкавыскі р-н) і інш. археал помнікі Беларусі. Распрацавала методыку пошу- ку і даследавання шахтаў, дала іх харак- тарыстыку, вызначыла датаванне (17— 13 ст. да н.э.) і прыналежнасць да куль- туры шнуравой керамікі У канцы 1950 — пач. 60-х гадоў першая даследа- вала больш за 50 помнікаў каменнага і бронзавага вякоў на Панямонні і Па- дзвінні Выказала меркаванне, што Бел. Панямонне, Літва і паўн.-ўсх. Полыпча ў часы мезаліту і неаліту ўваходзілі ў адзі- ную культурную вобласць, адзначыла асаблівасць мезалітычных прылад працы з паўн -зах Беларусі і магчымасць існа- вання там неманскай кулыпуры. Тв: Древняя нсторня северо-запада Ев- ропейской частн СССР. М.; Л., 1961; Нз нс- тормн древннх племен эападных областей СССР. М., 1967; Древнне кремнедобываю- шне шахты на террнторнм СССР М , 1976. Вольга Ліпніцкая. ГУРЫН-МАРАЗОЎСКІ Міхаіл Іванавіч (парт псеўд. Стах.Ян;1911 1891,в Ярэмічы Карэліцкага р-на — 16 3.1928), бел. палітычны дзеяч, удзельнік рэв. ру- ху ў Зах. Беларусі. Скончыў Пскоўскі настаўніцкі ін-т (1912). Працаваў на- стаўнікам У 1-ю сусв. вайну ў армп, прапаршчык кавалерыі, эсэр Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 у Чырв. Арміі, ад'ютант камандзіра кав. брыгады. Ву- чыўся ў Акадэміі Генштаба. 3 1920 на Беларусі, уваходзіў у Бел. камуніст арг-цыю, якая ў жн 1920 улілася ў КП(б)Б, чл. арганізац. парт. тройкі ў Пружанскім пав., з 1921 рздактар газет «Белорусская деревня» і «Савецкая Бе- ларусь» Аўтар рэцэнзіі «Белы дом толькі журыцца . (Аб «Босыя на вогнішчы» і аб меншавіцкіх акулярах)» (Полымя. 1923. № 2). У вер. 1921 кіраваў работай Усе- бел. з езда работнікаў асветы, на якім да- зволіў крытыку Галоўпалітасветы БССР, за што рашэннем Бюро КП(б)Б па- збаўлены на 6 мес. права быць абраным на кіруючыя пасады. Рашэннем Бюро ПК КП(б)Б ад 28.2.1924 накіраваны на падп. работу ў Зах. Беларусь. Падтрымлі- ваў сувязь з Замежным бюро ЦК КП(б)Б у Мінску і асабіста з У.М.Ігнатоўскім. Дасылаў туды лісты, атрымліваў дырэк- тывы. Адзін з ініцыятараў падрыхтоўкі ўзбр. паўстання ў Зах Беларусі з мэтай далучэння яе да БССР У сувязі з маса- вымі арыштамі польск. ўладамі камуніс- таў у канцы 1924 фактычна выконваў функцыі сакратара ЦК КПЗБ Па яго ініцыятыве 30.11 1924 у Вільні склікана другая канферэнцыя КПЗБ, якая зацвер- дзіла прапанаваны ім курс «на аргані- зацыйную і палітычную падрыхтоўку да ўзброеннага паўстання» з мэтай «аб яд- нання Заходняй Беларусі з БССР», абра ла Г.-М ў склад ЦК КГІЗБ і дэлегатам на 3-і з езд КПП. Супраць курса на далу- чэнне Зах. Беларусі да БССР шляхам узбр. паўстання выступіла КПП. Не пад- трымала гэты курс і РКП(б), якая разам з КП(б)Б фінансавала дзейнасць КПЗБ. 31.12.1924 у час. «Бальшавік» (№ 2) бы- ло надрукавана выступленне (т. зв. «Ка- мунікат») часткі членаў ЦК КПЗБ з крытыкай у адрас КПП. У КПЗБ ад- быўся раскол (гл. Сэцэсія). 7.1 1925 на закрытым пасяджэнні Бюро ЦК КП(б)Б разгледжана пытанне аб становішчы ў КІІЗБ Замежнае бюро ЦК КП(б)Б было распушчана, а Г М прапанавана вяр- нуцца ў БССР. Аднак ён адмовіўся, вый- шаў з КПЗБ і ў арганізаванай разам з Л.І.Родзевічам падп. друкарні ў Вільні пачаў выпускаць газ. «Чырвоны сцяг». Бюро ЦК КП(б)Б даручыла ДПУ «рас- следаваць сувязь раскольнікаў з дэ- фензівай і атрыманы матэрыял надрука- ваць» Членам ЦК КП(б)Б А Р Чарвяко- ву, Ігнатоўскаму, А.С.Славінскаму, А.І.Крыніцкаму і Гесену было даручана апублікаваць артыкулы аб правакатар- скай дзейнасці Г.-М. з «адпаведнымі ка- ментарыямі». У гэты час польскія ўлады разграмілі друкарню, арыштавалі Г.-М і зняволілі ў беластоцкую турму. На пра- цэсе 56-і над дзеячамі Бел. сялянска-ра- ботніцкай грамады Г.-М. ў якасці сведкі даў паказанні супраць Б.І Тарашкевіча і С А.Рак-Міхайлоўскага, якіх лічыў здраднікамі бел. справы. У канцы 1927 у газ «Беларускі дзень» Г.-М. пачаў дру- каваць успаміны «3 недалёкага мінула- га». якія не паспеў закончыць, паколькі быў забіты С А.Клінцэвічам у Вільні. Парт. ідэолагі абвясцілі Г.-М праваката- рам, у пач. 1930-х гадоў ён і яго пры- хільнікі («камунікатчыкі і сэцэсіяністы») былі прылічаны да нацыяналістаў і апар- туністаў Такая ацэнка дзейнасці Г.-М захоўвалася ў афіц гістарыяграфіі да пач. 1990-х г. Уладзімір Грамовіч. Таццяна Процька. ГУРЫНОВІЧ Адам Гіляры Калікставіч [13(25) 1 1869, б. фальварак Кавалі (Ка- валькі) Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н — 23.1 (4.2.). 1894, паводле інш. крыніц 14(26) 1.1894, 17(29) 1.1894], беларускі паэт-дэмакрат, рэвалюцыянер, фалькларыст. Са стара- даўняга небагатага шляхецкага роду та- тарскага паходжання герба «Праўдзіц»,
179 ГУРЭВІЧ вядомага з 15—16 ст. Бацькі мелі не- калькі дробных фальваркаў. Спачатку сям'я жыла ў Кавалях, потым у Крысты- нопалі (Свянцянскі пав., цяпер Смар- гонскі р-н). Бацька ў 1863 арыштоўваўся за сувязь з паўстанцамі. Адам скончыў Віленскае рэальнае вучылішча (1887), дзе пачаў глыбока цікавіцца бел. фальк- лорам, пытаннямі грамадскага жыцця, рабіў літ. спробы. У 1887 паступіў у Пе- цярбургскі тэхналагічны ін-т. Як і інш. калегі-разначынцы, упарта пераадольваў матэрыяльныя цяжкасці, захварэў на тыф і быў вымушаны перапыніць вучобу. Увосень 1888 зноў паступіў на 1-ы курс. У студэнцкія гады шмат займаўся л-рай, у гэты перыяд напісаў свае лепшыя тво- ры. Захапляўся тэхн. навукамі, паводле слоў сваякоў, «спецыяльна займаўся ўлепшаннем паравозаў і ў гэтым пытанні меў быць, як кажуць, на дарозе да важ- ных і цікавых вымыслаў». Адначасова вывучаў працы бел. фалькларыстаў (І.Насовіча, П.Шэйна), на канікулах па- паўняў у ваколіцах Крыстынопаля свае фальклорна-этнагр. зборы. У 1890 пера- слаў узоры сваіх твораў Я.Карловічу, з дапамогай якога ў 1893 яны надрукава- ны ў часопісе *3бюр вядомосьці до ант- рополёгіі краёвэй» і асобным адбіткам. Адначасова працаваў над пытаннямі гра- мадскага жыцця, вывучаў філасофскую, у т.л. марксісцкую л-ру, прымаў ак- тыўны ўдзел у рэв. руху, у дзейнасці Гуртка моладзі польска-літоўска-бела- рускай і маларускай. Блізкімі тавары- шамі Г. па нелегальнай рабоце былі Ю.Бурачэўскі, К.Акуліч і І.Непакай- чыцкі. Як адзін з кіраўнікоў гуртка ў лісце ад 12.11.1892 Г. звярнуўся да сваёй сяброўкі С. Пяткевіч у Цюрых з прось- бай арганізаваць дастаўку для гуртка вял. партыі рэв. л-ры на польск., рус., укр. і бел. мовах, прац Маркса, Энгель- са, Пляханава, Ласаля, Лібкнехта. Ліст быў перахоплены паліцыяй, якая пачала сачыць за гурткоўцамі. У чэрв. 1893 Г. выехаў у Вільню, дзе павінен быў суст- рэцца з Пяткевіч. 16.6.1893 арыштаваны ў бацькоўскім доме ў Вільні, пры вобы- ску знайшлі забароненую літаратуру. Быў дастаўлены спачатку ў «будынак № 14» віленскай цытадэлі, адкуль неадк- ладна адпраўлены пад вартай у Пецяр- бург у дом папярэдняга зняволення і по- тым, верагодна, у Петрапаўлаўскую крэ- пасць. У канцы ліст. выпушчаны з-за хваробы і высланы пад нагляд паліцыі ў бацькоўскі фальварак Крыстынопаль, дзе неўзабаве памёр ад чорнай воспы. Паводле ўспамінаў сваякоў, «яшчэ ў апошнія хвіліны свайго жыцця, маючы надзею перамагчы страшэнную хваробу, снаваў планы будучае працы на ніве род- нага краю з думкаю будзіць і клікаць да жыцця мову і літаратуру беларускага на- рода...». Як бел. дзеяч і паэт сфар- міраваўся пад уплывам народніцкага час. *Гомон» і творчасці Ф. Багушэвіча. Пэўны ўплыў на яго мелі таксама трады- цыі паўстання 1863 — 64, ідэі К. Каліноўскага (сярод захопленых палі- цыяй папер былі нататкі, звязаныя з А.Г.К.Гурыновіч. паўстаннем). Пад уздзеяннем марк- сісцкай тэорыі ў поглядах Г. знайшлі да- лейшае развіццё рэв.-дэмакр. на- родніцкія ідэі. Пісаў на бел., польск. і рус. мовах. У яго паэзіі атрымалі мастац- кае адлюстраванне сац.-паліт. працэсы парэформеннага часу. Увайшоў у гісторыю бел. літаратуры як паэт-рэва- люцыянер, пясняр народнай нядолі, які заклікаў да рашучай барацьбы з панамі і самаўладствам і першы з бел. літа- ратараў звярнуўся да рабочай тэмы. Адзін з пачынальнікаў бел. дзіцячай па- эзіі. Каштоўны быў таксама вопыт Г. ў перакладах з руск., польск., укр. пісь- меннікаў (у ліку перакладаў — блізкі па- эту па духу «Вечны рэвалюцыянер» I. Франко). Магіла Г. на фамільных могілках у Крыстынопалі разбурана ў час 1 -й сусв. вайны, цяпер невядома. Імем паэта названа вуліца ў Мядзеле. Часткі рукапіснай спадчыны за- хоўваюцца ў БДАМЛіМ і Цэнтр. б-цы АН Літвы. Тв: У кн.: Беларускія пісьменнікі другой паловы XIX ст.: 36. тэкстаў. Мн., 1956; Бе- ларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. 2 выд. Мн., 1988. Літ.: Лушчыцкі І.М. Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў другой па- лавіне XIX веку. Мн., 1958; Гульман Р.І. Новыя архіўныя матэрыялы пра Адама Гурыновіча // Беларуская літаратура: Даслед. і публ. Мн., 1958 [Вып.] 1; Шу- товіч Я. Адам Гурыновіч: Паводле ста- рых і новых архіўных матэрыялаў / / По- лымя. 1966. № 11; Семашкевіч Р.М. Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пе- цярбурзе (канец XIX — пачатак XX ст.). »1н., 1971; Пачынальнікі: 3 гіст.-літ. матэ- рыялаў XIX ст. Мм., 1977; Л о й к а А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакаст- рычніцкі перыяд. Ч. 1. 2 выд. Мн.. 1989. Генадзь Кісялёў. ГУРЫНОВІЧ Анатоль Емяльянавіч (н. 9.9.1924, в. Слатвін, Чэрвеньскі р-н), дзяржаўны дзеяч БССР. Скончыў Бел. ін-т нар. гаспадаркі (1949), Вышэйшую дыпламат. школу МЗС СССР (1951). Удзельнік партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. 3 1944 на сав. і гасп. рабоце. 3 1951 у МЗС БССР, з 1957 у прадстаўніцтвах СССР і БССР пры ААН, заг. аддзела міжнар. эканам. арг-цый МЗС БССР, з 1961 нам. міністра, у 1966—90 міністр замежных спраў БССР. Мае дыпламат. ранг надзвычайнага і паўнамоцнага пасла. У 1966—90 узна- чальваў дэлегацыі БССР на сесіях Ген. Асамблеі ААН. Чл. ЦК КПБ у 1971—90. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1967—90. ГУРЭВІЧ Сямён Шоламавіч [7(20).12.1915, г. Ігумен, цяпер г. Чэр- вень — 23.4.1982], Герой Сав. Саюза (1943). 3 1932 працаваў на з-дзе ў Мінску. У Чырв. Арміі з 1935. Удзельнік вызвалення Зах. Беларусі (1939). Скон- чыў Тамбоўскае кав. вучылішча (1942). У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 на Зах., Бранскім, Сцяпным, 2-м і 1-м Укр. франтах. Камандзір узвода сувязі лейтэ- нант Г. вызначыўся пры фарсіраванкі Дняпра на Пн ад с. Даматкань (Верхне- дняпроўскі р-н Днепрапятроўскай вобл.). У ноч на 25.9.1943 з 4 сувязістамі пад аг- нём ворага на лодцы і ўплаў пераадолеў раку, пралажыў кабельную лінію, уста- навіў сувязь паміж КП палка і дывізіі. Калі 27.9.1943 група аўтаматчыкаў вора- га прасачылася ў тыл палка і сувязь з ле- вым берагам перарвалася, Г. павёў су- вязістаў у атаку, сувязь была адноўлена. Пасля вайны ў Мінску, працаваў на з-дзе імя Леніна, на мэблевай ф-цы. ГУРЭВІЧ Фрыда Давыдаўна [19.12.1911(1.1.1912), Рыга — 8.9.1988], археолаг. Канд. гіст. навук (1937). Скончыла Ленінградскі пед. ін-т імя Герцэна (1932). Працавала ў Ін-це гісторыі матэрыяльнай культуры (1937— 58), з 1959 у Ленінградскім аддз. Ін-та археалогіі АН СССР. У выніку вывучэн- ня помнікаў археалогіі Панямоння 1 -га тысячагоддзя — 14 ст. н.э. выказала мер- каванне, што да апошніх стагоддзяў 1-га тысячагоддзя н.э. Бел. Панямонне зася- лялі ўсходнебалцкія плямёны; усх. сла- вяне з'явіліся тут у канцы 1-га тысяча- годдзя, а ў пач. 2-га тысячагоддзя засна- валі свае паселішчы: неўмацаваныя ў 10 ст., умацаваныя ў 11 ст. Вывучала ста- раж. Навагрудак, даказала, што на ста- ронкі летапісаў горад трапіў больш як на 2 ст. пазней сапраўднага ўзнікнення, што неўмацаваныя паселішчы ўзніклі тут у сярэдзіне 10 — пач. 11 ст. Па матэрыя- лах інш. даследчыкаў распрацоўвала пы- танні ўзнікнення і развіцця стараж. гара- доў Верхняга Панямоння. Тв.: Этннческнй состав населення Верх- него Понеманья по археологнческнм дан- ным второй половнны I тыс. н.э. / / Мссле- довання по археологнн СССР. Л., 1961; Древностн Белорусского Понеманья. М.; Л., 1962; 06 этннческом составе населення древнего Новогрудка / / Асіа Ваіііса- 81ауіса. 1969. № 6; К нсторнн культурных связей древнерусскнх городов Понеманья с Кневской эемлей / / Культура средневеко- вой Русн. Л., 1974; Детннец н окольный го- род древнерусского Новогрудка в свете ар- хеологнческнх работ 1956—1977 гг. // Сов. археологня. 1980. № 4; Древннй Новогру- док: Посад — окольный город. Л., 1981; Древнне города Белорусского Понеманья. Мн., 1982. Таццяна Каробушкіна
180 ГУСАКОЎСКІ ГУСАКОЎСКІ Іосіф Іракліевіч [н 12(25) 12.1904, в. Вародзькава Чэры- каўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер в. Вародзькаў Крычаўскага р-на], двойчы Герой Сав. Саюза (1944. 1945), ген армп (1968) У Чырв Армп з 1928 Скончыў кав. школу (1931), бранятанк. курсы (1932), штабныя курсы (1934). Служыў на камандных і штабных паса- дах У Вял Айч вайну з 3 7 1941 на Зах , Варонежскім, 1-м Укр , 1-мі 2-м Бел франтах: нач штаба танк палка, танк. брыгады. 3 вер. 1943 да канца вай- ны камандзір 112-й (з кастр. 1943 — 44-я гв). танк. брыгады. Удзельнік насту- пальнай аперацыі пад Ельняй (1941), бітвы пад Масквой, Курскай бітвы, вы- звалення Украіны. Польшчы, баёў за Берлін. Вызначыўся пры знішчэнні бро- даўскай групоўкі праціўніка ў час Львоўска-Сандамірскай аперацыі 1944, пры фарсіраванні р. Піліца і авалоданні г. Ловіч (Польшча) у час Вісла-Одэрскай аперацыі 1945 Скончыў Ваен. акадэмію Генштаба (1948) 3 1948 камандзір танк дывізп, пам камандуючага войскамі ва ен. акругі па бранятанк. і мех. войсках. 3 1958 нам. камандуючага войскамі ваен. акругі, з 1959 камандуючы войскамі Прыбалт ваен. акругі. 3 1963 нач Гал ўпраўлення кадраў Мін-ва абароны СССР. 3 1970 у Групе ген. інспектараў Мін-ва абароны СССР. Дэп. Вярх. Саве- та СССР у 1962—70 Яго імем названа вуліца ў г. Крычаў, у Магілёве ўстаноўлены яго бюст ГУСАКОЎСКІЯ ВЫСТУПЛЕННІ СЯ- ЛЯН 1903—07. Адбыліся ў в. Гусакі Слуцкага пав (цяпер Клецкі р-н) суп раць гаспадара маёнтка Навадворкі па мешчыка Абуховіча з-за спрэчных зя- мель. Землі ва ўрочышчах Сукорда, Маліннік і Асіннік да сял. рэформы 1861 знаходзіліся ў карыстанні вяскоўцаў, але пасля адмены прыгону адышлі да памеш- іыка ў якасці адрэзкаў. Спробы сялян вярнуць іх праз суд не мелі поспеху. 3 1903 у час патраў праходзілі штогадовыя сутычкі сялян з адміністрацыяй маёнтка. Аканом і вартаўнікі забіралі жывёлу, ся- ляне адбівалі яе. У 1905 кожны раз, калі на спрэчных землях з'яўляліся панскія рабочыя, сяляне праганялі іх сілай. У ліп. і кастр. 1905 сялян уціхамірвалі з да- памогай паліцыі Напружанасць за хоўвалася і надалей. У кастр 1906 гуса- коўцы адабралі ў панскіх батракоў лес, высечаны ва ўрочышчах Маліннік і Асіннік, у крас 1907 не дазволілі заараць урочышча Сукорда, разагналі паліцыю. 7.5.1907, калі сяляне з дубінамі і каламі зноў рушылі на поле з намерам спыніць работы, шлях ім перагарадзіла паліцыя. Не звяртаючы ўвагі на пагрозы, сяляне (каля 300 чалавек) кінуліся на стражнікаў. Прагучалі выстралы. 2 чала- векі былі забіты, некалькі паранена. Ся- ляне вымушаны былі адступіць. У час пахавання загінуўшай X Бамбежкі на I I Гусакоўскі. могілках адбыўся мітынг. На ім выступіў прадстаўнік Мінскай акруговай сял арг-цыі пры РСДРП Л.І. Кучынскі, які гаварыў пра нябожчыцу як пра ахвяру паліцэйскага тэрору. Знясіленыя доўгай і безвыніковай барацьбой сяляне вымуша- ны былі згадзіцца на выкуп спрэчных зя- мель. Кр- Революцнонное двнженне в Бело- русснн 1905—1907 гг.: Документы н мате- рналы. Мн., 1955. С. 229, 258. 638— 639. Літ '- Гісторыя Беларускай ССР Мн , 1972. Т 2. С. 380 414. Захар ІПыбека ГУСАРАЎ Мікалай Іва.чавіч [21.7. (3 8) 1905, слабада Нікалаеўская Параўскага пав. Астраханскай губ., ця- пер г. Нікалаеўск Валгаградскай вобл. — 17 3 1985[, сав партыйны дзеяч Ву- чыўся ў Маскоўскім авіяц ін це (1931 — 33. 1937 — 38) У 1922—27 на камса- мольскай рабоце. У 1925 уступіў у Ка- муніст. партыю. 3 1938 1-ы сакратар Да арт. Гусары. 3 карціны М.Кулешы ♦Гусары». Пермскага абкома ВКП(б), з 1946 інспектар Сакратарыята ЦК ВКП(б). 3 7 3.1947 да 3.6.1950 1-ы сакратар ЦК КП(б)Б, чл Бюро ЦК КП(б)Б. Потым на парт рабоце ў Туле, у ЦК КПСС, у Са- веце Міністраў РСФСР. Канд. у чл. ЦК ВКП(б) у 1939—52. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1937 —50. ГУСАРАЎ Рыгор Андрэевіч (6 2.1906, в. Алешня Рагачоўскага р-на — 23.12 1943), Герой Сав. Саюза (1944) У Вял. Айч. вайну на фронце з вер. 1941. Камандзір аддзялення стралк. палка сяр- жант Г вызначыўся ў баях у Верхне- дняпроўскім р-не Днепрапятроўскай вобл.: 28.9.1943 у ліку першых фарсі- раваў Дняпро. у баі каля с. Мішурын Рог замяніў камандзіра ўзвода, які выбыў са строю, і ўмелымі дзеяннямі заняў з узво- дам зручны рубеж, чым садзейнічаў пе- раправе інш. падраздзяленняў палка. ГУСАРАЎ Фёдар Васілевіч [парт. псеўд Кузьма, Доктар, Мітрафан, Баброў; 15(27) 4.1875, в Суміна Царскасельскага пав Пецярбургскай губ. — 27.8.1920], дзеяч рэв. руху на Бе- ларусі. Скончыў Пецярбургскую ваенна- мед. акадэмію (1898) Д-р медыцыны (1903). У студэнцкія гады займаўся пра- пагандай марксізму ў рабочых гуртках Ваен. службу праходзіў у Вільні, вёў рэв. прапаганду ў гарнізоне. Па прапанове У.І Леніна, з якім Г. пазнаёміўся ў Пскове, стаў агентам «Мскры», ар- ганізаваў у Вільні апорны пункт газеты Займаўся распаўсюджваннем «Мскры» на Беларусі, у Расіі. Падтрымліваў сувязі з польскімі і літ. сацыял-дэмакратамі Разам з I В.Клопавым выдаў і рас- паўсюдзіў лістоўку «Да афіцэраў», дзя- куючы гэтаму войскі былі выведзены з Вільні і не ўдзельнічалі ў задушэнні стачкі рабочых-гарбароў (1901) Чл. РСДРП з 1901. Адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў Віленскай арганізацыі РСДРП і ваенна-рэв. групы пры ёй Пас- ля II з езда РСДРП (1903) кааптаваны ў склад ЦК з даручэннем арганізаваць і ўзначаліць работу ў войсках У рэв. 1905—07 чл выканаўчага бюро ў Пе- цярбургскім к-це. Чл. рэдакцыі газ. «Ка- зарма». У 1906 арыштаваны як адзін з арганізатараў Кранштацкага ўзбр паўстання (ліп. 1906), асуджаны на па- жыццёвую ссылку ў Сібіры. У 1909 адзін са стваральнікаў «Саюза палітычных ссыльных». У 1912 атрымаў дазвол зай- мацца ўрачэбнай практыкай 3 1915 заг. бальніцы ў Краснаярску. Пасля Кастр рэвалюцыі чл. ЦВК Цэнтрасібіры, Крас- наярскага Савета і губ. выканкома, узна- чальваў губ. ўрачэбна-санітарны камісарыят 3 1920 у Іркуцку, Омску Федар Ігнатовіч ГУСАРЫ (венг Ьііаг дваццаць + аг па- датак), від конніцы ў еўрапейскіх дзяр- жавах у 15 — пач 20 ст. Упершыню Г. з явіліся ў Венгрыі пры каралю Мацею Корвіне, які ў 1458 спец указам стварыў асобае дваранскае апалчэнне для змаган- ня з туркамі. Кожныя 20 дваран абавяза- ны былі выставіць у войска аднаго добра ўзброенага конніка (адсюль назва) У
181 ГУСОЎСКІ Польшчы гусарскія фарміраванні вядомы прыкладна з 1500. Соймавыя дакументы 1503 фіксуюць стварэнне вайск. часцей паводле «звычаю гусарскага». Праз нейкі час Г. зявіліся і ў ВКЛ Першапачаткова гэта была лёгкая конніца, але ўжо з ся- рэдзіны 16 ст. — цяжкаўзброеная кава- лерыя, якая прызначалася для франталь- нага ўдару з мэтай разбурыць непрыя- цельскі строй. Набіраліся Г. з заможнай шляхты. Мелі адборных коней і лепшую зброю — прылбіцы, панцыр, тарчы і дзіды, часам шышакі і агнястрэльную зброю. У 17 ст. ў Г. быў болып багаты рыштунак: металічны каптан (ці кіраса), шышак, нарукаўі, дзіда. шабля, канчар (рапіра), 1—2 пісталеты, чакан ці баявы малаток. Існавалі асобныя харугвы «кры- латых Г.». Крылы мацаваліся за спіною да металічных доспехаў конніка або да тыльнай часткі сядла і прызначаліся перш за ўсё для псіхалапчнага ўздзеяння на непрыяцеля. Часта шышак гусара і нагалоўе каня аздабляліся чорнымі пё- рамі. У ВКЛ харугвы Г. існавалі да канца 18 ст. Гэта конніца мела высокія баявыя якасці, скарыстоўвалася пераважна ў войнах з Маскоўскай дзяржавай і Шве- цыяй. Першай вял. бітвай на Беларусі, у якой удзельнічалі гусарскія харугвы, бы- ла Аршанская бітва 1514. У Рас. імперыі Г. — лёгкая конніца для дзеян- няў у тьіле і на флангах праціўніка, вя- Да арт. Гусоўскі М. А.М а р а ч к і н. Мікола Гусоўскі. Да арт. Гусоўскі М. «Песня пра зубра». Кракаў. 1523. Вокладка. дзення разведкі і пагоні. Некаторыя гу- сарскія палкі ў значнай ступені былі ўкамплектаваны беларусамі. На тэр. Бе- ларусі асабліва вызначыліся ў ходзе Айч. вайны 1812. Літ.'. Коіагвкі Н. У/о^ко роізко- 1іІе№$кіе робсхаз №о]пу іпііапскіеі 1576— 1582 / / 5ш<1іа і таіегіаіу <1о Нікіогіі №орко№о$сі. 1970—72. Т. 16—18; V/ і $ п е г Н. \Уор5ко 1ііе№$кі I роіо^у XVII №іекіі. Сг. 1—3 // Тамсама. 1973—78. Т. 19—21. Генадэь Сагановіч. ГУСОЎСКІ Мікола (1470-я гады — пас- ля 1533), беларускі і польскі паэт-гу- маніст эпохі Адраджэння, прадстаўнік новалацінскай паэзіі. Найб. верагодна, паходзіў з сям'і селяніна-паляўнічага з в. Уса (Усава) цэнтр. Беларусі. У сталыя гады жыў у Польшчы, служыў пры два- ры свайго мецэната плоцкага біскупа Эразма Вітэлія (Цёлка). Паводле ня- даўна выяўленага ў Варшаве тастамента С.Гальшанскай, складзенага ў 1518 у Воўпе пад Ваўкавыскам і заверанага Г., паэт у той час меў духоўны сан (называў сябе клерыкам Перамышленскай епархіі) і часам выконваў абавязкі публічнага на- тарыя. У 1520—22 у складзе пасольства ВКЛ да папы Льва X, якое ўзначальваў Эразм Вітэлій, пабываў у Рыме, дзе напісаў на лац. мове паэму «Саппеп гіе зіашга Гегііаіе ас уепаііопе Ьізопііа» («Песня пра постаць, дзікасць зубра і па- ляванне на яго») і шэраг вершаў (выд. ў Да арт. Гусоўскі М. В.А льшэўскі. Сярэдняя частка трыпціха ’ «Успамін пра радзіму».
182 ГУТА зб. «Песня пра зубра». Кракаў, 1523). Апошнія гады жыцця правёў у Польшчы, цяжка хварэў, але займаўся літ. дзейнас- цю. Напісаў і выдаў паэмы «Новая і сла- вутая перамога над туркамі ў ліпені ме- сяцы» (1524), «Жыццё і подзвігі св. Гіяцынта» (1525) і інш. Г. — засна- вальнік лацінамоўнай рэнесансавай па- эзіі Беларусі, стваральнік першай, адра- саванай еўрап. чытачу рэалістычнай ліра-эпічнай паэмы пра нашу краіну — «Песня пра зубра». Змест твора заснава- ны на асабістых назіраннях, уражаннях і перажываннях аўтара, вылучаецца ба- гаццем, арыгінальнасцю і самабытнас- цю, цеснай сувяззю з бел. рэчаіснасцю, глыбокім патрыятызмам. 3 вял. маст. сілаю апісаў прыроду роднага краю (на- зывае яго Літвою) і паляванне на зубра, гістарычна дакладна і праўдзіва падаў і ўславіў ратныя і працоўныя справы свай- го народа, яго гераічнае мінулае. Вобраз зубра — сімвал Бацькаўшчыны. Аўтар асуджае братазабойчыя войны, антына- родную палітыку ўладароў, заклікае хрысціянскія народы Еўропы да яднання перад турэцкай пагрозай. У паэме вы- явіўся рэнесансавы эстэтычны ідэал паэ- та з яго верай у дзейнага гарманічна развітога, духоўна і фізічна дасканалага чалавека. «Песня пра зубра» — каш- тоўная крыніца для вывучэння біяграфіі аўтара і яго поглядаў, пазнання эпохі, у якую ён жыў, прыроды, этнаграфіі, асаблівасцей духоўнага жыцця і побыту нашых продкаў, іх заняткаў, вераванняў, гісторыі Беларусі на мяжы сярэднявечча і Адраджэння. Г. стварыў станоўчы ў эпічных традыцыях вобраз вял. кн. Вітаўта як магутнага і справядлівага ва- ладара, таленавітага палкаводца і муж- нага воіна, што ў многім пераклікаецца з летапісным. Іншыя творы Г. таксама ня- суць пэўную гіст. інфармацыю. На бел. мову «Песню пра зубра» пераклалі Я.Се- мяжон (Полымя. 1969. № б) і У.Шатон (Спадчына. 1991. № 2). Іншыя творы Г. перакладзены таксама на польск., рус., літ., укр. мовы. У сувязі з 500-годдзем з дня нараджэння Г., якое адзначалася ў 1980, яго імя ЮНЕСКА унесла ў калян- дар памятных міжнар. дат, у Мінску бы- ла наладжана маст. выстаўка, яго імем названа вуліца. Тв: Песня пра зубра. Мн., 1973; Песня пра зубра. Мн., 1980. Літ:. Дорошкевнч В.І1. Новолатнн- ская поэзня Белоруссмн н Лнтвы. Первая половнна XVI в. Мн., 1979; Конон В.М. От Ренессанса к класснцнзму. Мн., 1978; Порецкнй Я.Н. Ннколай Гусовскнй. Мн., 1984; К а л е с н і к У.А. Мікола Гу- соўскі / / Гісторыя беларускай літаратуры: Старажыт. перыяд. Мн., 1985. Вячаслаў Чамярыцкі. ГУТА, курганны могільнік радзімічаў (10—11 ст.) каля в. Гута Рагачоўскага р-на. За 1 км на У ад вёскі, на беразе- старыцы р. Сож. Вядомы 33 курганы вы- шынёй 0,8—1,2 м, дыяметрам 6—8 м. Даследавалі ў канцы 19 ст. М.М. Філонаў, у 1910 Е.Р. Раманаў, у 1962 Г.Ф. Салаўёва, абследаваў у 1976 А.Ф. Мітрафанаў. Пахавальныя абрады — трупаспаленне за межамі кургана і тру- папалажэнне на гарызонце (жаночыя га- лавой на 3, мужчынскія — на 3 і У). Знойдзены 7-прамянёвыя скроневыя кольцы, вітая шыйная грыўня, пацеркі, падвескі, жал. нажы, бранзалеты, шы- ферныя прасліцы, кераміка. Літ: Р о м а н о в Е.Р. Археологпческнй очерк Гомельского уезда (Могвлёвской гу- берннн). Внльна, 1910; Соловьёва Г.Ф. Погребальные обряды / / Древностн же- лезного века в междуречье Десны н Днеп- ра. М., 1962. ГУТА (лац. кпііа кропля), старая назва шклозаводаў. Будаваліся пераважна на правых берагах рэк, дзе былі якасныя пяскі, мел, добрыя гліны, паліўныя рэ- сурсы. Час узнікнення большасці Г. не- вядомы. Вытворчасць беларускага шкла вядома з 12 ст. У сярэднявеччы шклароб- ства з'яўлялася выключна гарадскім ра- мяством (Брэст, Віцебск, Гродна, Клецк, Клімавічы, Крычаў, Лагойск, Магілёў, Мінск, Мсціслаў, Орша, Пінск, Полацк, Слуцк, Чачэрск, Шклоў і інш.), з 14 ст. пашыраецца ў вёсках, у «дварах гаспа- дарскіх», дзе «гутнікі», «шкляры» зай- маліся вытворчасцю шкляных вырабаў на патрэбу феадалаў. Асабліва рас- паўсюдзіліся Г. ў 16—18 ст. у ВКЛ, у гэ- ты час на тэр. Беларусі вядома каля 70 Г., у т.л. ў мяст. Белая, Беліца, Любча, Радунь, Шыдлавец (Вял. Шылавічы) на Гродзеншчыне; Грэск, Івянец, Ілья, Кой- данава, Магільна, Мікалаеўшчына, Налібакі, в. Паняцічы, мяст. Урэчча на Міншчыне; каля Камянца, в. Лыскава, мяст. Мыш (Новая Мыш) на Брэстчыне; в. Батаева, Елізавеціна, Лубянка, Ушакі на Магілёўшчыне; мяст. Беліца (Беліцк), в. Буда Пясочная, Мікалаеўка, Хізы, Шарсцін на Гомельшчыне; мяст. Дзісна, Друя, г. Копысь на Віцебшчыне і інш. Г. сталі базай, на якой утварыліся шкляныя мануфактуры з падзелам працы і спецы- ялізацыяй майстроў, на іх працавала да 60 працаўнікоў. У канцы 18 — пач. 19 ст. самымі буйнымі былі Налібоцкая шкляная гута, Урэцкая шкляная ману- фактура, а таксама прадпрыемствы ў мяст. Беліца Быхаўскага пав., маёнтку Ілья Вілейскага пав., Крычаве і Гродзен- ская мануфактура графа А.Тызенгаўза. 3 удасканаленнем тэхналогіі шкловытвор- чай прам-сці і ўводам новых плавільных печаў у 19 ст. мануфактуры саступілі месца заводам. Ад назвы Г. захавалася тэхніка вырабу шкляных рэчаў уруч- ную — гутнае шкло. 43 вёскі на Беларусі маюць назву Г. або вытворную ад яе. Літ: Б о л б а с М.Ф. Развнтне промыш- ленностн в Белорусснн (1795—1861 гг.). Мн., 1966; Жаврнд М.Ф. Белорусское стекло. Мн., 1969; Я н і ц к а я М.М. Вытокі шкларобства Беларусі. Мн., 1980. Таццяна Скрыпчанка. «ГЎТАРКА ДВУХ СУСЁДАЎ», цыкл бел. ананімных твораў 19 ст. Мяркуюць, што аўтарамі яго былі У. Сыракомля і В. Каратынскі. Выдаваўся Б. Шварцэ, А. Белакозам, Грынявіцкім лацінкай у бе- ластоцкай падп. друкарні асобнымі вы- пускамі напярэдадні паўстання 1863 — 64. У 1861 —62 выйшлі 4 нумары. Напісаны ў форме вершаванага дыялога двух сялян — бывалага, спрактыкаванага Матэвуша і праставатага, наіўнага Юза- фа. Зместам і ідэйнай накіраванасцю «Г.д.с.» блізкая да «Гутаркі старога дзеда», паасобнымі палажэннямі (варо- жасць да «ліхіх паноў», паказ агульнага ў становішчы бел. і рускага працоўнага народа) набліжаецца да еМужыцкай праўды» К. Каліноўскага і стаіць каля вытокаў бел. дэмакр. прэсы. Па сутнасці гэта першае перыяд. выданне на бел. мо- ве. Публ: Ргаза Іа)па г Іаі 1861 — 1864. ХУгосІа» еіс., 1986. Сг. 1. 5. 156—166; Сг. 3. ТУгосІая' еіс., 1970. 5. 301—303. Літ: Революцнонная Россня н револю- цнонная Польша. М., 1967. С. 44—63; Александровіч С.Х. Пуцявіны род- нага слова. Мн., 1971. С. 21—24; Кніга Бе- ларусі, 1517—1917: Зводны кат. Мн., 1986. С. 266. Генадзь Кісялёў. «ГЎТАРКА СТАРОГА ДЗЁДА», бел. ананімны вершаваны агітацыйны твор 19 ст. У навук. л-ры аўтарам гутаркі назы- валі В. Каратынскага, Ў. Сыракомлю, В. Дуніна-Марцінкевіча. Напісана ў пачат- ку 1861. Надрукавана В. Шварцэ, А. Бе- лакозам, Грынявіцкім лацінкай у бела- стоцкай падп. друкарні напярэдадні паўстання 1863—64. Вядомы 2 выданні; каб увесці ў зман цэнзуру і прыцягнуць увагу чытачоў, на тытуле аднаго з іх паз- начана Познань, другога — Парыж. Пу блікава лася ў Львоўскай газ. «Огіеппік Іііегаскі» («Літаратурны дзённік». 1861. № 89), пашыралася так- сама ў рукапісах і літаграфічна. Да адна- го з выданняў прыкладзены бел. верш Сыракомлі «Добрыя весці». Выкрывала царскія парадкі, заклікала бел. сялян падтрымліваць польскі вызв. рух. Скла- дальнікі — шляхецкія рэвалюцыяне- ры — дапускалі ідэалізацыю мінулага Рэчы Паспалітай, заклікалі да класавага міру ў імя нац. адзінства. Ужо ў 1861 літ. асветнікам і рэв. дзеячам М. Акялайцісам «Г.с.дз.» была перакладзена на літоўскую мову. Публ: Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. 2 выд. Мн., 1988. С. 114; К а - р а т ы н с к і В. Творы. Мн., 1981. С. 153— 155. Літ: К і с я л ё ў Г. Сейбіты вечнага. Мн., 1963. С. 136—145; Революцнонная Рос- сня н революцнонная Полыва. М., 1967. С. 39—63; Александровіч С.Х. Пу- цявіны роднага слова. Мн., 1971. С. 19—21; Кніга Беларусі, 1517—1917: Зводны кат. Мн., 1986. С. 224; Лапінскене А.П., М а л ь д з і с А.І. Перазовы сяброўскіх га- ласоў: Бел.-літоўскае літ. ўзаемадзеянне ад старажытнасці да нашага часу. Мн., 1988. С. 53—54. Генадзь Кісялеў. ГЎТАРКІ, беларускія агітацыйна- публіцыстычныя, найчасцей ананімныя творы 19 ст., у якіх уздымаліся актуаль- ныя праблемы нар. жыцця ці грамадскай маралі. Найбольш пашырыліся ва ўмовах актывізацыі вызв. барацьбы народа, асабліва напярэдадні і ў час сялянскай рэформы 1861 і паўстання 1863—64
(«Гутарка Данілы са Сцяпанам», «Вось цяпер які люд стаў», «Сход», «Гутарка двух суседаў», кГутарка староіа дзеда» і інш.). Пазней гэты жанр выкары- стоўваўся народнікамі для прапаганды іх ідэй. Напісаныя ў белетрызаванай форме або ў форме размовы 2 ці больш асоб, Г. растлумачвалі народу праблемы грамад- скага жыцця, вострай крытыкай існую- чага ладу ўздзейнічалі на свядомасць людзей. Папулярнасць і сац. дзейснасць Г. выкарыстоўвалі і кансерватыўныя аўтары для прапаганды афіц. ідэалогіі і палітыкі самаўладства («Прамова Стара- войта да сялян аб свабодзе» Ф. Блуса, ♦Бяседа старога вольніка з новымі пра іхняе дзела» А. Кісяля). У канцы 19 ст. Г. страцілі сваю грамадскую пафаснасць і набылі пераважна маральна-дыдактыч- ны характар («Сынок!», «Выбіраймася ў прочкі!» і «Слова аб праклятай гарэлцы» А. Ельскага). У пач 20 ст. Г. паступова зніклі, саступіўшы месца грамадзянска- палітычнай паэзіі і газетнай публіцыстыцы. Міхась Лазарук. ГУТКОЎСКІ Мікалай Макаравіч [21.7(2.8).1886, в. Забелы Слуцкага пав., цяпер Слуцкага р-на — 8.2.1938], беларускі юрыст і грамадскі дзеяч. Скон- чыў юрыд. ф-т Варшаўскага ун-та (1912). У 1907—08 настаўнік у мяст. Ба- гушэвічы Мінскай губ. У Варшаве ар- ганізаваў і ўзначаліў Беларускае студэн- цкае зямляцтва. У 1911 разам з А.К.Сержпутоўскім у навук. ка- мандзіроўцы ў Нагорным Дагестане. 3 1912 служачы ў Варшаве, Маскве. У 1-ю сусв. вайну юрысконсульт штаба войск Румынскага фронту. У 1917 —18 ар- ганізатар Бел. нац. бюро пры штабе фронту ў Ясах. У ліст. 1918 — чэрв. 1919 адзін з кіраўнікоў Бярдзянскага бе- жанскага к-та. У чэрв. 1921 як бежанец рээвакуіраваны ў Мінск, працаваў вучо- ным сакратаром Акадэмцэнтра, кіраўніком спраў, юрысконсультам Нар- камасветы БССР, адначасова з 1922 на- вук. супрацоўнік Інбелкульта, выклад- чык БДУ. У 1924—25 супрацоўнік Пас- таяннага прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе СССР, у апараце ЦВК СССР, пазней кансультант Камісіі заканад. пра- ектаў пры СНК БССР. Вывучаў крыніцы заканадаўства БССР, праблемы яго сістэматызацыі, функцыянальныя асаблівасці цэнтр. органаў улады і кіравання. Удзельнічаў у распрацоўцы бел. навук. тэрміналогіі. Аўтар успамінаў і артыкулаў па гісторыі бел. культуры пач. 20 ст. У 1930 арыштаваны па справе П.І.Гучок. «Саюза вызвалення Беларусі». Рэ- абілітаваны пасмяротна. Тв.. Сістэматычны паказчык (спроба сістэматыкі) заканадаўства Беларускай ССР за 1919—1928 гг. Мн., 1929; Стварэнне законаў у БССР / / Зап. аддз. гуманіт. на- вук. Пр. кафедры сучаснага права. Мн., 1929; 3 жыцця беларускай моладзі ў Вар- шаве / / Вестн. нар. комнссарната просве- іцення ССРБ. 1922, № 2 (падп. крыпт. Г-скі Н); Беларуская культурная праца на Усходзе / / Там жа. №3—4 (пад крыпт. Г-скі); Адкрыты ліст / / Вобраз—89: Літ.- крытыч. арт. Мн., 1989. Літ.. Інстытут беларускай культуры. Мн., 1993. С. 9, 177, 180—184; Ліс А.С. Цяжкая дарога свабоды. Мн., 1994. С. 235— 236. Віталь Скалабан ГЎТНІК Васіль Васілевіч (н.10.12.1921, в. Каменск Клімавіцкага пав. Гомельскай губ.), поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну ў Чырв. Арміі і на фрон- це з 1941. Удзельнік абароны Сталінграда, Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Польшчы. Наводчык гарматы сяржант Г. вызначыўся пры фарсіраванні Віслы ў раёне г. Сандамір. Ў жн. 1944 у складзе перадавога атрада фарсіраваў раку. На левым беразе з гар- маты разам з разлікам падавіў агонь ва- рожых кулямётаў, у баях за расшырэнне плацдарма падбіў 2 танкі і бронетранс- парцёр; у лют. — маі 1945 у час ліквідацыі варожай групоўкі і вулічных баёў у Брэслаў (Вроцлаў, Польшча) знішчыў некалькі агнявых пунктаў і каля 300 салдат і афіцэраў праціўніка. ГЎТЭН-ЧАПСКІЯ, шляхецкі род, гл. Чапскія. ГУЧОК Пётр Іосіфавіч (18.3.1923, в. Лысоўшчына Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н — 18.4.1945), 183 гячэвіч Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі з 1940- Скончыў Мінскі аэраклуб (1940), Батайскую ваен. авіяц. школу (1942). У Вял. Айч. вайну са жн. 1943 на 4, 2, 1-м Укр. франтах. Камандзір звяна знішчальнага авіяпалка ст. лейтэнант Г. зрабіў 209 баявых вылетаў, правёў 56 па- ветр. баёў, збіў асабіста 20 варожых са- малётаў і 3 у групавых баях. Загінуў у баі пад Берлінам, пахаваны ў г. Чанста- хова (Польшча). Яго імем названа вуліца ў г. Мар'іна Горка. ГЯЧЭВІЧ (Гечан-Гячэвіч) Вінцэнт (Вікенцій Іванавіч; 5.4.1770— 19.3.1840), дзяржаўны дзеяч Рэчы Пас- палітай і Расійскай імперыі. Паходзіў са стараж. бел. шляхецкага роду герба «Ляліва» (паўмесяц, павернуты рагамі ўверх, пасярэдзіне залатая зорка, над ёй кавалерскі крыж у блакітным полі, у шлеме над каронай 3 страусавыя пяры). 3 1788 крайчы Віленскага ваяводства. з 1791 член цывільна-вайсковай парадка- вай камісіі ваяводства (з 1792 старшыня яе аддзялення). Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) на царскай службе: засядацель земскіх судоў, падкаморы Вілейскага пав. і інш. Займаўся разме- жаваннем Мінскай і Віленскай губерняў. Апісаў у казну маёнткі грэка-уніяцкага мітрапаліта і базыльянскіх кляштараў, староства Радашковічы. 3 25.10.1816 мінскі віцэ-губернатар, з 31.12.1818 мінскі цывільны губернатар. 3 1823 арандаваў Друцкае і Перабродскае вой- таўствы. Тайны саветнік (1831). 26.2.1831 прызначаны сенатарам. Літ.. Мсторня Правнтельствуюшего Се- ната за двестн лет, 1711—1911 гг. Т. 1—5. Спб., 1911. Уладзімір Крук. ГЯЧЭВІЧ Іпаліт Вікенцьевіч (1800—46), удзельнік паўстання 1830—31 на Бела- русі. Сын В.Гячэвіча. Буйны зем- леўласнік, валодаў маёнткамі Вязынь і Ізабелін у Вілейскім павеце. Служыў у Мінскай казённай палаце. 3 1826 марша- лак шляхты Вілейскага пав. У крас. 1831 узначаліў павятовы паўстанцкі камітэт, які на кароткі тэрмін устанавіў кантроль над паветам. Пасля заняцця Вілейкі ка- закамі хаваўся ў сваякоў Быў выяўлены вайсковай камандай. Знаходзіўся пад арыштам у крэпасці. 13.9.1832 вызвале- ны пад нагляд паліцыі, яму быў вернуты канфіскаваны маёнтак. Але неўзабаве па распараджэнні цара Мікалая I высланы на жыхарства ў Варонеж. Вярнуўся на радзіму ў 1837. Уладзімір Крук.
Д, пятая літара беларускага алфавіта Паходзіць з кірыліцкай Д («дабро»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай ус- таўнай Д («дэльта») У старабеларускую графіку перайшла са стараж.-рус пісьменнасці. Абазначала зычныя гукі «д», «дз», пры аглушэнні «т», «ц » («дань», «дедь», «медь»), зрэдку ўжывалася ў складзе дыграфа «дз» («людзн»), што з'яўлялася парушэннем тагачасньос правапісных норм (агульна- прынята было пісаць «людн»). Мела так сама лічбавае значэнне «чатыры» У ру- капісах 14—17 ст. у сувязі з функцы- яніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. У 16 ст. дзякуючы выдавецкай дзейнасці ф. Скарыны акрамя ру- капіснай набыла друкаваную форму, стала адрознівацца малая і вялікая, хоць ужыванне вял. літары ва ўласных імёнах, геагр назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным. У сучаснай бел мове абазначае шумны звонкі вы- бухны пярэднеязычны зычны гук «д», а пры аглушэнні «т» («дом», «народ»). Уваходзіць у склад дыграфаў «дж» і «дз» («джала», «дзынкаць») Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму Ужываецца ў афіцыйных аб- рэвіятурах — ДРЭС, ДЭС. Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «пяты* (група «Д»), пры лічбавай нума- рацыі — дадатковае значэнне для разме- жавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр Н° 8д) Алесь Булыха ♦ДА ЗЛУЧЭННЯ», беларуская рэлігійная газета грэка-католікаў у Зах. Беларусі. Выдавалася ў 1932 — 37 у Вільні на бел. мове (рэдакцыя зна- ходзілася ў Слоніме, з 1934 — у Папскай духоўнай семінарыі ў г Дубна Ровенскай вобл.). Рэдактар святар А Неманцэвіч. Друкавала Евангелле, артыкулы пра не- абходнасць адраджэння уніі на Беларусі, хроніку рэліг жыцця. Змясціла працу М Бярдзяева «Аб яднанне хрысціяч Усходу і Захаду». Мела куток для дзяцей. Сярод сталых аўтараў святары Б Пачопка, Я Урбан і інш. Вайшла 60 нумароў Глеб Бабкін «ДА ПРАЦЫ», газета рэв.-дэмакр кірунку ў Зах Беларусі. Выдавалася 1.10.1927—16 12.1928 у Вільні на бел мове 2 разы на тыдзень. Працягвала тра- дыцыі газет Беларускай сялянска-ра- ботніцкай грамады (БСРГ) 3 12.3.1928 орган Бел. сялянска-рабочага пасольска- га клуба *3маганне» У сувязі з рэп- рэсіямі польскіх улад выдаўцы 15 разоў мянялі назву газеты: «Наша праца» (1 — 29 10 1927), «Праца» (5 — 23 11.1927), «Права працы» (7—24.12.1927), «Нава- годняя праца» (27.12.1927), «Думка працы» (4—28.1.1928), «Сіла працы» (1—24 2 1928), «Воля працы» (12— 31.3.1928), «Красавік» (5 4 1928), «Го- лас працы» (14.4. — 30 5 1928), «Зара працы» (2—29 6.1928), «Сцяг працы» 1 2 < 3 Д Л А 4 5-^6 А' А ‘ /V Да А' А Літара Д: 1 — устаў 11 ст.; 2 — скорапіс 15 ст.; 3 — паўустаў 15 ст.; 4 — скорапіс 16 ст.; 5 — шрыфт Ф.Скарыны 16 ст.; 6 — Ста- тута ВКЛ 1588; 7 — паўустаў 16 ст.; 8 — паў- устаў 17 ст.; 9 — скорапіс 17 ст.; Іо — дру- каваная 17 ст, 11 — грамадзянская 18 ст. (4 — 31 7.1928), «Доля працы» (3— 29 8.1928), «Рэха працы» (1 — 29 9.1928), «Слова працы» (5— 31.10.1928), «За працу» (5— 27 11.1928), «Да працы» (з 1.12.1928) Мела рубрыкі «Палітычная хроніка». «Выбарная хроніка», «3 сейму» і інш Пісала пра цяжкае сац эканам. ста- новішча працоўных Зах Беларусі, нац.- вызв рух, рознагалоссі паміж прад- стаўнікамі ідэй сацыяліст. і нац. арыен- тацыі ў барацьбе за сац. і нац. вызваленне, гісторыю стварэння і дзей- насць розных партый і арг-цый, у т л БСРГ, Польскай сацыяліст партыі, Бел хрысціянскай дэмакратыі, Бел сялян- скага саюза і інш. Асвятляла падрых- тоўку, выбары і работу польскага сейма, інфармавала пра ход судовага працэсу над дзеячамі БСРГ (гл. Працэс 56-і). На старонках газеты змешчаны выступленні бел паслоў у польскім сейме, артыкулы з нагоды 10-й гадавіны незалежнасці Польшчы, матэрыялы пра культ. жыццё ў Зах. Беларусі, вершы М.Васілька, Х.Ільяшэвіча, А Салагуба, В.Таўлая і інш., пад рубрыкай «Маленькі фельетон» матэрыялы I Маразовіча (пад псеўд Я.Маланка), пераклады ча бсл мову асобных твораў У.Караленкі. Выйшла каля 120 нумароў, з іх больш за 50 канфіскавана. Закрыта польскімі ўла- дамі Сцяпан говін ДАБРАВОЛЬСКІ Ерафей Уладзіміравіч [6(19).11.1903 в. Шалаеўка Быхаўскага пав. Маплёўскай губ., цяпер Кіраўскі р-н — 21.4 1987]. генерал-лейтэнант (1945). Герой Сав. Саюза (1945) У Чырв. Арміі з 1925. Скончыў Кіеўскае пяхотнае вучылішча (1931), курсы «Вы- страл» (1940), Вышэйшыя акадэм кур- сы пры Ваен акадэміі Генштаба (1947) У Айч вайну з ліп. 1941 на Зах , Калінінскім, 1-м Прыбалтыйскім і 1-м Бел. франтах. Камандзір палка, нач штаба, нам. камандзіра, камандзір стралк. дывізп, корпуса Войскі 16-га корпуса на чале з Д. вызначыліся ў студз. 1945 у баях на р Вісла каля г Казімеж (Польшча): прарвалі абарону і разграмілі праціўніка, знішчылі 549 гар- мат, 123 танкі, 100 самаходных гармат, 4011 аўтамашын, 200 матацыклаў, знішчылі каля 7160 і ўзялі ў палон 1270 гітлераўцаў Да 1958 у Сав Арміі. Яго імем названа вуліца ў г. Жлобін ДАБРАВОЛЬСКІ Уладзімір Мікалаевіч [30.7(11.8). 1856, с. Краснасвецкае Сма- ленскага пав., цяпер Пачынкаўскі р-н Смаленскай вобл — 7.5 1920], беларускі і рускі этнограф, фалькларыст, краязна- вец, лексікограф Скончыў Маскоўскі ун-т (1880). У 1880—83 працаваў вы- кладчыкам у Смаленскай жаночай гімназіі. Рэвалюцыю 1917 сустрэў са спадзяваннямі на перамены, чытаў лек- цыі па этнаграфп і гісторыі тэатра ў Бел. нар. ун-це (Масква), Віцебскім ін-це нар. асветы, Смаленскім аддзяленні Мас- коўскага археал. ін-та. Загінуў ад рук бандытаў. Збіраў і запісваў нар. песні, казкі, легенды, паданні, прыказкі і пры- маўкі Смаленшчыны, вывучаў нар. тэ-
атр абрады, святы, вераванні Збіраў прадметы побыту Друкаваўся ў час «Жнвая старнна», «Этнографнческое обозренне» і інш Разам з М.Д.Бэрам запісаў больш за 500 мелодый сабраных ім песень Аўтар фундаментальнай пра цы «Смаленскі этнаграфічны зборнік» (ч. 1—4. 1891 —1903), артыкулаў «Пры- казка і загадка» (1898), «Смерць, паха- ванне і галашэнні» (1900), «Адрозненні ў вераваннях і звычаях беларусаў і велікарусаў Смаленскай губерні» (1903), «Нячыстая сіла ў народных вераваннях» (1908), «Абрады і павер'і, якія датычац ца хатніх і палявых работ сялян Смален- скай губерні» (1909) і інш. Літ.. Шлюбскі А. Этнаграфічная дзейнасць Дабравольскага. Мн., 1928; Дмнтрнев В В. В Н. Добровольсквй (Краткнй бногр. очерк). Смоленск, 1930; Акунькова А.М. Жыццё і навукова- педагагічная дзейнасць У.М.Дабравольска- га > / Этнаграфічны зборнік Мн. 1975; Романов Ю.С Жнзнь н научная дея- тельность В.Н.Добровольского / / Матерна- лы по нзученню Смоленской областн. М., 1970. Вып. 7; Сн д е л ь н нков В. Смолен- скнй этнограф н краевед Д Н.Доброволь скнй // Смоленскнй альманах 1951 Кн 9. Алена Хрушчова ДАБРАВОЛЬСКІЯ, удзельнікі рэвалю- цыйнага руху на Беларусі і ў ІІольшчы ў 1860-я гады Браты (?) 3 дваран бела русаў правасл веравызнання. Уладзімір Міхайлавіч (1824, Мінская губ. — ?). Вучыўся ў Мінскай гімназіі. 3 1841 на вайсковай службе, удзельнічаў у Крымскай вайне Напярэдадні паўстання 1863—64 слу- жыў штабс-капітанам у Нізоўскім пяхот- ным палку, у сакрэтнай запісной кніжцы М.П Агарова яго імя названа ў ліку кіруючых дзеячаў Камітэта рускіх афіцэраў у Польшчы. У канцы 1862 па- даў у адстаўку з намерам выехаць у Мінск. Ёсць звесткі, што ў 1870 жыў у маёнтку Чачкоў Мінскага пав. Міхаіл Міхайлавіч (каля 1834—?) .3пач 1860-х гадоў далучыўся да патрыятычнай і антыўрадавай дзей- насці У 1863 служыў у канцылярыі Мінскага губернатара. Прымаў удзел у мінскай паўсганцкай арг-цыі (пам. на- чальніка горада, заг. аддзела апекі над рэпрэсіраванымі паўстанцамі) Сасланы на катаргу. Літ.'. Русско-польскне революцнонные связн. М., 1963- Т. 1. С. 478; Д ь я к о в В.А. Деятелн русского н польского освободн- тельного двнження в царской армнн 1856— 1865 годов: (Бнобнблногр. словарь). М. 1967 Генадзь Кісялеў. ДАБРАЛЮБАЎ Мікалай Аляксандравіч [24 1(5 2) 1836, Ніжні Ноўгарад — 1 7. (29). 1 1.1 861 ], рускі крытык, публіцыст і паэт, філосаф рэв.-дэмакра- тычнага кірунку Пасля заканчэння Пе- цярбургскага гал пед. ін-та (1857) суп- рацоўнік час. «Современнпк». Абгрун- тоўваў прынцыпы асветніцкага матэрыялізму, рэв. дэмакратызму і кры- тычнага рэалізму. Сутнасць гіст. прагрэ- су бачыў у руху чалавецтва да сацыяль- на аднароднага грамадства без эксплуа- тацыі. Рухаючай сілай развіцця У.М. Дабравольскі. грамадства лічыў ідэйна-этычныя маты- вы паводзін людзей. Ьыў адным з папя- рэднікаў рэв народніцтва. У працах пра народнасць літаратуры Д. прадбачыў сац. і культ. адраджэнне бел. народа. У арт. «Рысы для характарыстыкі рускага простанароддзя» (1860) пісаў: «... Пы- танне пра характарыстыку беларусаў павінна хутка быць растлумачана пра- цамі мясцовых пісьменнікаў. Паглядзім, што яшчэ скажуць самі беларусы» (Собр соч. М., Л., 1963 Т. 6 С 226) Ідэі Д. паўплывалі на станаўленне све- тапогляду бел. рэв. дэмакратаў (К Каліноўскі, Ф.Багушэвіч, Я Купала, Я Колас), бел крытыку і публіцыстыку пач. 20 ст. (газ. «Наша доля», «Наша ніва»). У газ. «Мннскнй лнсток» пад- крэсліваўся агульнадэмакр. бок светапог- ляду Д., тое, што не супярэчыла яе лібералізму. Газ. «Северо-Западный край» прапагандавала літ.-эстэтычныя погляды Д. і В.Бялінскага, называла іх пакутнікамі прагрэс л-ры (1904. № 442) Газеты лева-ліберальнага кірунку («Голос провннцнн», «Мннскнй курьер», «Окранна») звярталіся да спадчыны Д. пры ацэнцы вызв. матываў рус. л-ры. Газ «Полесье» ў арт. «Памяці М А.Даб- ралюбава» (22.11.1911) адзначыла яго ўклад у выхаванне прагрэс. рус. інтэлігенцыі. У савецкі час у перакладзе на бел. мову апублікавана кніга Д. «Літаратурна-крытычныя артыкулы» (1938). На старонках бел. друку спадчы- ну Д прапагандавалі М.К.Дабрынін, Л.Р Бараг, I М Лушчынскі і інш. Тв Собр. соч Т. 1—9 М.; Л., 1961—64; йзбр. провзв. Мн., 1936. Літ'- Жданов В.В. Н.А.Добролюбов: Крнтмко-бногр очерк М., 1961, Луш- ч ы ц к і І.М Нарысы па гісторыі грамад- ска-палітычнай і філасофскай думкі ў Бе- ларусі ў другой палавіне XIX веку. Мн., 1958. Уладзімір Конан. ДАБРАНСКІ Флавіян Мікалаевіч (16 2.1848, с Чэрніцы Наваград-Валын- скага пав. Валынскай губ., цяпер Ук- раіна — 1919), гісторык, археограф, лінгвіст. 3 сям і святара Скончыў Ва- лынскую духоўную семінарыю (1868), Маскоўскую духоўную акадэмію (1872). Выкладаў у Літоўскай духоўнай правасл. 185 ДАБРАХОТАЎ семінарыі, Віленскім хрысціянскім наст. ін-це (з 1833). 3 1876 член камісіі па стварэнні Віленскай публічнай б-кі У 1886—1913 у Віленскай археаерафічнай камісіі (з 1902 старшыня). Член Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (з 1909) 3 1914 дырэктар Віленскага яўр наст. ін-та. У 1915 эвакуіраваўся з Вільні. Далейшы лёс невядомы. Аўтар «Слоўніка асаблівасцей грэчаскіх дыя- лектаў...» (1879), прадмоў да 15, 21, 26, 31, 34 тамоў Актаў віленскай камісіі Склаў і выдаў каталог рэчаў музея ста- ражытнасцяў у Вільні (1879), вопіс ру- капісаў Віленскай публічнай б-кі (1882) Аўтар прац «Вільня і наваколле» (1833), «Пра літоўскіх татараў» (1906). публіцыст. артыкулаў. Літ.'. Пятндесятнлетне Внленской комнс- свй для раэбора н нздання древннх актов, 1864—17/ІУ—1914: Юбнлейная зап. Внль- на, 1914. С. 12—14; Улаіцнк Н.Н. Очер- кн по археографнн н нсточннковеденню нс- торнн Белорусснн феодального пернода М 1973. С. 113—115; М і е п і с к і К. М/і1еп$ка кошізіа агсЬеовгаІісгпа (1864—1915). 9/іІпо, 1925. 8. 112—113. Уладзімір Міхнюк ДАБРАЎЛЯНСКАЯ ЗБРАЁЎНЯ. ка лекцыя ваен зброі і амуніцыі 13—19 ст., сабраная А.Гюнтэрам (па паходжанні немец) у сваім маёнтку Дабраўляны (ця- пер Смаргонскі р-н). Экспанаты — шле- мы, кірасы, латы, парахоўншы, берды шы, алебарды, чаканы, стрэлы, баявыя сякеры, лукі, даспехі крыжакоў і інш. — былі размешчаны ў пабудаванай ім капліцы У калекцыі былі ўзоры ваен і паляўнічага ўзбраення розных стараж бел. магнацкіх родаў, якія падкрэслівалі гераізм, рыцарства і шляхетнасць краю На тэр. сядзіб Гюнтэр стварыў таксама музей нар. побыту (старыя хаты, аборы, борці і інш.). Пасля яго смерці (1854) большая частка экспанатаў трапіла ў Варшаву Літ.. Кігког А. ЗМусіесгка агсЬеоІо^ісгпа ро вііЬегпіі М/іІегізкіе] / / ВіЫіоІека М/агхгач'зка. 1855. Т. 4. Генадзь Каханоўскі ДАБРАХОТАЎ Пракопій Нілавіч [у ма настве Павел, 1(13).6.1814, в Вял Ла мавіца Маршанскага пав. Тамбоўскай губ. — 23.4(6.5).1900], рускі царкоўны і грамадскі дзеяч, гісторык, калекцыянер Скончыў Санкт-Пецярбургскую ду- хоўную акадэмію (1837). Выкладаў у Літоўскай духоўнай семінарыі ў Жы- ровічах. Адзін з актыўных супрацоўнікаў мітрапаліта І.Сямашкі па ліквідацыі Брэсцкай уніі 1596. Працаваў з бібліятэкай і архівам Жыровіцкага мана- стыра. У 1847 пастрыгся ў манахі, у 1849 узведзены ў сан архімандрыта і прызна- чаны рэктарам Полацкай семінарыі і на- стаяцелем Полацкага Богаяўленскага манастыра. У 1851—66 рэктар Рыжскай, Екацярынаслаўскай, Маплёўскай і Вяц- кай семінарыяў У 1866—97 епіскап ва лагодскі, пскоўскі і порхаўскі, аланецкі і петразаводскі. У 1897 прызначаны на-
тт 186 Д ДАБРУСКІНА стаяцелем маскоўскага Высокапят- роўскага манастыра Д вывез з бібліятэк і архіваў Супрасля, Жыровіч і Полацка значную колькасць каштоўных ру- кашсных кніг, актаў і старадрукаў. Час- тку з іх пазней ахвяраваў Санкт-Пецяр- бургскай Духоўнай акадэміі («Трыёдзь» ПІвайпольта Фіёля), акадэміку I Сраз- неўскаму («Дзясятаглаў»), свайму вуч- ню М Каяловічу, Віленскаму Святаду- хаўскаму брацтву Астатняя (большая) частка ў 1905—08 трапіла ў б-ку Ака- дэміі навук Расіі (у 1931 420 адзінак, гал. чыпам архіў Жыровіцкага манастыра. перададзены ў Археаграфічную камісію, 53 адзінкі знаходзяцца ў бібліятэцы і сён- ня) 3 імем Д звязаны бел. рукапісны зборнік энцыклапедычнага зместу (т зв Зборнік епіскапа Паўла) і Евангелле 16 ст з багатым рэнесансавым арнаментам (т.зв. Дабрахотава Евангелле). Як гісторык і грамадскі дзеяч Д. быў пасля- доўным прыхільнікам тэорыі заходне- русізму 3 уласных сродкаў прызначыў прэмію за лепшае сачыненне па гісторыі праваслаўнай царквы ў ВКЛ. Сучаснікі сведчаць, што да самай смерці ён пры набажэнстве памінаў сваіх аднадумцаў і найбольш мітрапаліта І.Сямашку і графа М М.Мураўёва Аўтар «Запісак са свайго жыцця» (не апублікаваны) Тв' Кое-что нз прежннх занятнй Псков- ского н Порховского епмскопа Павла Псков, 1872. Трёхсотлетннй юбнлей слав- ной зашнты Пскова во время осады его польскнм королём Стефаном Баторнем 1581 года Псков, 1881 Мікола Нікалаеў ДАБРУСКІНА Генрыета Мікалаеўна [5(17).1.1862, г. Рагачоў — 1945], рэва- люцыянерка-народніца. Скончыла Магілёўскую Марыінскую гімназію, пра- цавала гувернанткай у Прапойску (ця- пер Слаўгарад), вучылася на Вышэйшых жаночых Бястужаўскіх курсах у Пецяр- бургу, дзе зблізілася з членамі рэв. гуртка самаразвіцця. 3 1881 у гуртку «Народ- най волі». Пэўны час вяла нелегальную работу ў Варшаве разам з дзеячамі польск. паліт. рабочай партыі «Пралета- рыят» (Вялікі). У 1883 вярнулася ў Пе- цярбург, наладзіла сувязь з кіраўнікамі «Маладой партыі народнай волі» П П.Якубовічам. В I Сухамліным і інш Па іх прапанове пераехала ў Растоў-на- Доне, стала членам мясц. арг-цыі нара- давольцаў, займалася наладжваннем ра- боты нелегальнай друкарні. 16 10.1884 арыштавана. У чаканні суда каля 3 гадоў правяла ў Петрапаўлаўскай крэпасці. У 1887 паводле працэсу Г А Лапаціна (працэс 21-го) прыгаворана да пакаран- ня смерцю. Прыгавор заменены 8 гадамі катаргі Пакаранне адбывала на Ка- рыйскіх залатых капальнях 3 1900 на пасяленні ў Чыце. У 1905 уваходзіла ў Чыцінскі к-т РСДРП. 3 1907 у Адэсе на пед. рабоце У 1917 уваходзіла ў Адэскі Савет рабочых дэпутатаў. Пазней жыла ў Растове-на-Доне, з 1931 у Маскве. Эдуард Карніловіч ІЯДабрыян. Л М Даватар ДАБРЫНІН Гаўрыіл Іванавіч [20(31) 3.1752, с. Радагошч, цяпер Ка- марыцкі р-н Бранскай вобл. Расіі — 10(22).6 1824], рускі мемуарыст У 1777 адмовіўся ад духоўнай кар еры і перае- хаў на Беларусь, быў чыноўнікам у Рага- чове, Магілёве, Віцебску Амаль 40 гадоў вёў аўтабіяграфічныя нататкі, у якіх апісаны дзяцінства аўтара, побыт правас- лаўнага духавенства, рускае культ. ася- роддзе на Беларусі канца 18 — пач. 19 ст., дадзены каларытныя характарыстыкі чыноўнікаў, змешчаны каштоўныя звесткі пра Маплёўскае намесніцтва, падзеі Айч. вайны 1812 на Віцебшчыне Д. выказваў ідэі вальнадумства, з пазіцый рацыяналізму крытыкаваў пра- васлаўе Нататкі ўспрыняты чытачамі як цікавая з ява ў рускай мемуарыстыцы, поспех тлумачыўся не толькі іх гіст каш- тоўнасцю, але і літ вартасцямі — дасціпным і вобразным адлюстраваннем рэчаіснасці. Тв. Нстннное повествованне нлн Жнзнь Гаврннла Добрыннна, нм самнм пнсанная в Могнлеве н в Внтебске, 1752—1823. 2 нзд. Спб , 1872, Отрывкн нз запнсок внтебского жнтеля Г.Д. / / Сын отечества. 1813. № 10, 11. Літ. Нз нсторнн свободомыслня н атенз- ма в Белорусснн. Мн., 1978. С 211—214; М а л ь д з і с А.І. Беларусь у люстэрку ме- муарнай літаратуры XVIII стагоддзя. Мн . 1982 С. 250—252 Софія Кузняева ДАБРЫЯН Іван Якаўлевіч (27.4.1913, в. Какошчыцы Слонімскага р на — 22 1.1970), дзеяч рэв руху ў Зах Бела- русі. Чл. КПЗБ з 1933. Сакратар падп. Чамяроўскага раённага, Слонімскага і Навагрудскага акр к-таў КСМЗБ (1935) Чл. ЦК КСМЗБ (1935). Дэлегат II зезда КПЗБ (1935). У ліст. 1935 арыштаваны і прыгавораны да 10 гадоў турмы Пасля вызвалення Зах Беларусі ў 1939 дэп Нар сходу. У Айч вайну адзін з ар- ганізатараў партыз руху на Слонімшчыне, камісар партыз. атрада імя Дзяржынскага брыгады імя Рака- соўскага Пасля вайны на сав. і гасп ра- боце ў Слоніме ДАБЎЧЫН, назва ў 15 — 16 ст. (да 1589) г Пружаны ДАБШЭВІЧ Бенядзікт (12 3 1722— 1799), філосаф, тэолаг, прадстаўнік эк- лектычнай філасофіі на Беларусі і ў Літве, езуіт Нарадзіўся каля Навагруд- ка, адукацыю атрымаў у Навагрудскім езуіцкім калепуме і Віленскай езуіцкай акадэміі. Выкладаў філасофію і тэалопю ў Навагрудскім, Полацкім езуіцкім ка- легіумах, Віленскай езуіцкай акадэміі, з 1773 дэкан тэалагічнага ф-та акадэміі У 17 60 выдаў кнігу «Погляды новых філосафаў...», якая складаецца з яго лекцый у Навагрудскім калепуме. У гэ- тай кнізе ён выкладаў сістэмы Р Дэкар- та, П.Гасендзі і тэорыі І.Кеплера, І.Нью- тана і інш У 1761 у Вільні выйшла яго кніга «Лекцыі па логіцы ..», у якой ён сцвярджаў, што класічная логіка з шана- ваннем ставіцца да матэматыкі, без якой філасофстваваць ці лагізіраваць «усё роўна, што хадзіць без ног». У логіцы на- следаваў школе Пар-Раяль. Х.Вольфу і Ф Брэшскаму. Даволі дакладна выкла- даў погляды еўрапейскіх філосафаў і на- туразнаўцаў (напр., геліяцэнтрычную сістэму Каперніка і яго паслядоўнікаў) Прызнаваў 3 віды пазнання пстарычнае, філасофскае і матэматычнае. У філасофскіх поглядах прытрымліваўся картэзіянства пазнейшага часу, спалучаў тэалагічны светапогляд з но- вафіласофскімі поглядамі, што не магло не прывесці да ўнутраных у яго сістэме супярэчнасцей, якія найбольш выразна выявіліся ў яго кнізе «Тэзісы ва універсальную філасофію» (1763) Вера- годна, зрабіў уплыў на філасофскія по- гляды К.Доўеірда. Літ.'- Цукерман А Я Бенеднкт До- бшевнч <1722—ок 1794) // Памятннкн фнлософской мыслн Белорусснн XVII — первой половнны XVIII в Мн., 1991; До- рошевнч Э. Натурфнлософскне взгля ды Добшевнча / / Мсторня н методологня естествознання. Мн., 1966; Очеркн нсторнв фнлософской н соцнологнческой мыслн Бе- лорусснн (до 1917 г.) Мн., 1973. Энгельс Дарашзвіч ДАВАТАР Леў Міхайлавіч [7(20).2 1902, в. Хоціна Лепельскага пав Віцебскай губ , цяпер Бешанковіцкі р-н — 19.12.1941], генерал-маер (1941), Герой Сав Саюза (1941) У Чырв Армп з 1924 Скончыў кавалерыйскае ву-
187 ДАВЫД чылішча (1926), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1939). У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах фронце, камандаваў асобнай кав. групай, якая ў жн.—вер 1941 зрабіла глыбокі рэйд па тылах вора- га ў Смаленскай вобл. Воіны прайшлі з баямі каля 1000 км, знішчылі больш за 2500 гітлераўцаў. Прыкрываючы адыход сав войск на Валакаламскім напрамку, група Д. вяла абарончыя баі на р Мёжа 3 ліст. 1941 камандаваў кав. корпусам. У час наступлення пад Масквой зрабіў шэ- раг рэйдаў, паказаў сябе мужным і тале- навітым камандзірам, за Д. птлераўцы прызначылі 50 тыс. марак узнагароды. Загінуў у баі каля в. Палашкіна на под- ступах да г. Руза Імем Д. названы вуліцы ў шматлік'іх гарадах і пасёлках Беларусі, саўгас ва Ушацкім р-не, конны з-д у пас. Ратамка Мінскага р-на, б-ка ў Бешанковічах, прафесійнае вучылішча ў г.п. Ула, дзе ёсць мемар. музей і помнік. Помнікі таксама на шашы Лепель—Ула, каля паварота на в. Хоціна, у в. Хоціна. ДАВІДОВІЧ Мікалай Пятровіч (н. 15.8 1919, в Карбачоўка Лагойскага р-на), Герой Сав Саюза (1943). Праца- ваў у калгасе, у леспрамгасе Комі АССР. Скончыў Туркестанскае кулямётнае ву- чылішча (1945). У Вял. Айч. вайну на фронце з 1942 Камандзір кулямётнага разліку сяржант Д. вызначыўся на Варо- нежскім фронце У канцы вер. 1943 у складзе перадавога атрада ўдзельнічаў у захопе плацдарма на правым беразе Дняпра ў раёне с. Новыя Пятроўцы Вы- шгарадскага р-на Кіеўскай вобл. Ас- таўшыся адзін з падраздзялення, не- калькі гадзін адбіваў атакі праціўніка. 3 1946 у запасе. ДАВІДОЎСКІ Іван Блізаравіч [18(30) .5.1896, в. Грозаў Слуцкага пав. Мінскай вобл , цяпер Капыльскага р-на — 15.4.19601, генерал-лейтэнант (1945). У арміі з 1916. У Чырв. Арміі з лют. 1918. Удзельнік грамадз. вайны. Скончыў ваен акадэмію імя Фрунзе (1925), Генштаба (1948) У 1936—38 у штабе БВА. Удзельнік вызвалення Бела- русі ў 1939, сав.-фінл. вайны 1939—40. УВял Айч вайну на Бранскім, Зах., 2-м і 3-м Бел. франтах. камандзір дывізіі, нам. камандуючага арміяй. Удзельнік абароны Масквы, вызвалення Рослава, Шклова, Маплёва, Мінска, Каўнаса, Польшчы, баёў пад Берлінам. 3 1945 нам. камандуючага Смаленскай ваен акругай. У 1946—56 ст. выкладчык Ва ен. акадэміі Генштаба. 3 1956 у адс- таўцы. ДАВОЙНА Станіслаў (?—1573), полац- кі ваявода Сын мерацкага старосты С.Давойны. У маладосці служыў пры кіеўскім ваяводзе А.Неміровічу, удзель- нічаў у барацьбе з татарамі і маскоўскім войскам. У 1528 стаў каморнікам кара- левы Боны, у 1530 — каралеўскім два- ранінам. Ад Неміровіча атрымаў зямель- ныя ўладанні, пабагацеў і ў 1539 вы- стаўляў са сваіх зямель 96 узброеных коннікаў. 24 5 1542 прызначаны на паса- ду полацкага ваяводы Сумленна выкон- ваючы ваяводскія абавязкі, сачыў за аба- раназдольнасцю полацкіх умацаванняў, пабудаваў новы паркан за Вялікім і За- палоцкім пасадамі, павялічыў конную службу полацкага замка, клапаціўся аб гасп. развіцці Полацкай зямлі, спрыяў пераходу засл людзей у шляхецкае сас- лоўе У 1553 узначальваў пасольства ВКЛ у Маскву, якое прадоўжыла пе- рамір е паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржа- вай яшчэ на 2 гады Калі ў час Лівонскай вайны 1558 — 83 у студз. 1563 шасцідзесяцітыс. маскоўскае войска на чале з Іванам IV Грозным падышло да Полацка і аблажыла яго, Д кіраваў 2- тыднёвай абаронай горада. У абаронцаў былі занадта малыя сілы, а Д да таго ж зрабіў некалькі тактычных памылак, та- му, не атрымаўшы ніякай дапамогі, мусіў здаць Полацк маскоўскаму цару. У якасці палоннага разам з жонкай Петра- нелай (з роду Радзівілаў), уладыкам Ар- сенам і шляхтай высланы ў Маскву, дзе жонка ў няволі памерла Вярнуўся ў ліп. 1567 дзякуючы намаганням вял. князя літ. Жыгімонта II Аўгуста. Астатнія гады жыцця быў пасіўны, функцыі ваяводы выконваў намінальна У 1568 ажаніўся з Даротай (з роду Касцевічаў), удавой князя Я.Галаўчынскага, а пасля яе смерці з Барбарай (з роду Саламя- рэцкіх), удавой князя К.Хадкевіча. Давыд Гарадзенскі. Мастак ЯСКулік Удзельнічаў у рабоце Люблінскага сойма 1569- Генадзь Сагановіч. ДАВУ (Пауопі) Луі Нікаля (10 5.1770, Ану, Шампань — 1.6.1823), французскі ваенны дзеяч. Маршал Францыі (1804), герцаг Аўэрштэцкі (1808), прынц Эк- мюльскі (1809) Скончыў ваен. ву- чылішчы ў Асэры (1785) і Парыжы (1778) У 1789 падтрымаў рэвалюцыю, перайшоў у рэв армію, ген (1793) Удзельнік вайны супраць 1-й антыф- ранц. кааліцыі (1793—97), грамадз вай- ны ў Вандэі (1793 — 94), Егіпецкай (1798 — 1799) і Італьянскай (1800— 01) кампаній. Адзін з найвыдатнейшых пал- каводцаў Напалеона. У 1807—08 франц. ген.-губернатар Варшаўскага герцагст ва. 3 1811 камандзір 1-га Эльбскага аб- сервацыйнага корпуса, які ў студз. 1812 ператвораны ў 1-ы корпус «Вялікаа арміі» для вайны супраць Расіі. У ходзе Віленскай аперацыі 1812 Д. спрабаваў акружыць 2-ю рус армію П.І.Баг- раціёна, заняў 23 чэрв (5 ліп.) Валожын і 26 чэрв. (8 ліп.) Мінск, парушыўшы су- вязь паміж рус. арміямі. 3 за недыс- цыплінаванасці Жэрома Банапарта, які адмовіўся падначаліцца са сваёй гру- поўкай Д., Баграціёну ўдалося адысці на Бабруйск. Праследуючы 2-ю армію, Д ўзяў Магілёў, у баі каля Салтанаўкі 10—11 (22—23) ліп. адкінуў Баграціёна на Пд, але не змог перашкодзіць яго пе- раправе на левы бераг Дняпра 22 ліп. (3 жн.) 1-ы корпус злучыўся з гал. сіламі Напалеона каля Дуброўны, у далейшым удзельнічаў у Смаленскай аперацыі 1812, у Барадзінскай бітве, дзе Д. быў паранены. Пры адступленні Д. каманда- ваў ар ергардам арміі, жорсткімі мерамі здолеў захаваць дысцыпліну ў сваім кор пусе. У вайну 1813—14 камандзір 13-га корпуса, кіраваў абаронай Гамбурга. У час «Ста дзён» Напалеона (1815) ваенны міністр. Пры 2-й рэстаўрацыі Бурбонаў звольнены з арміі і высланы пад нагляд паліцыі (да 1817). Пэр Францыі (з 1819) Ваенная перапіска Д. неаднаразо- ва выдавалася Кр Нсходяшая перепнска маршала Да ву (с 14 октября по 31 декабря 1811 г.) // Огечественная война 1812 года. Отд. 2. Т 1 Спб., 1903. Літ 2 а 11 а с Ь е г 1.2. ТЬе ігоп шаг- $ЬаЬ А ЫовгарЬу оТ Ьоіііз ІЧ. Вакоіп. Ьоп <1оп; Агозіегііаго, 1976. Валерьш Антонаў. ДАВЫД ГАРАДЗЁНСКІ (каля 1283 — 1326), палкаводзец і дзярж дзеяч ВКЛ, староста гарадзенскі. Сын нальшчанска- га князя Даўмонта, які ў 1266 ад'ехаў разам з дваром і 300 баярамі з Крэва ў Пскоў пасля крывавай міжусобнай ба рацьбы з новагародскім кн. Міндоўгам, і княжны Марыі Дзмітрыеўны, унучкі Аляксандра Неўскага Пасля смерці бацькі ў 1299 перайшоў у Гародню, дзе паступіў на службу да кн. Гедзіміна, кашталян Гарадзенскага старога замка Ажаніўся з дачкою Гедзіміна Бірутай і атрымаў права на карыстанне асобным
п 188 Д ДАВЫД удзелам У 1305 разам з Гедзімінам разбіў каля Гародні войскі каменданта Брандэнбурга комтура Конрада Ліхтэнхагена. У 1306 узначаліў паспяхо- вую абарону Гарадзенскага за.мка, які аб- лажылі 6 тыс. лёгкіх коннікаў і сотня цяжкаўзброеных рыцараў пад каманда- ваннем комтура Краляўца (Кёнігсберга) Эберхарда Вірненбурга. У 1314 разбіў крыжакоў, што аблажылі Новагародак, і знішчыў увесь варожы абоз. захапіў 1500 коней і ваен. амуніцыю. У 1318 (1319?) узначаліў паход гарадзенцаў на ІІрусію, у веснавую паводку заваяваў вобласць Вагенштоф, якую абаранялі комтуры Ульрых Дрымбе і Фрыдрых Квітц. У 1322 дапамог Пскову ў барацьбе з Лівонскім ордэнам, у 1323 разбіў пад яго сценамі дацкае войска і дайшоў да Рэве- ля У тым самым годзе яшчэ раз адкінуў ад Пскова ням. рыцараў, якія асаджалі горад 18 дзен, а потым разбіў іх. У 1324 арганізаваў паход войск ВКЛ на Ма- зовію У 1326 на чале атрада з 1200 коннікаў, сярод якіх былі і палякі, зрабіў кінжальны рэйд на Брандэнбург і Франкфурт-на-Одэры. У час гэтага пе- раможнага паходу немцы падкупілі ма- завецкага рыцара Андрэя Госта, і той па- здрадніцку забіў Д.Г Пахаваны каля сцен Барысаглебскага манастыра ў Грод- не. Літ'. Антоновмч В.Б. Монографнн по нсторнн Западной н Юго-Западной Рос- снн. Т. 1. Кнев, 1885. С. 41—43; Орлов- скнй ЕФ Гродненская старнна. Ч. 1. Гродно. 1910. Міхась Ткачоў. ДАВЫД ІГАРАВІЧ (да 1061 — 25.5.1112), князь Валынскай зямлі. Сын уладзіміра-валынскага кн Ігара Ярас- лавіча. Паводле В.М.Тацішчава. у 1078 атрымаў ад вял кн. кіеўскага Усевалада Яраславіча Тураў (паводле «Аповесці мінулых гадоў», Тураў атрымаў кн. Яра- полк Ізяславіч). У 1081 Д.І. разам з Ва- ладаром Расціславічам захапіў Тмутара- кань, дзе яны княжылі да 1083. У 1084 з князямі Расшславічамі выгнаў Яраполка Ізяславіча з Уладзіміра-Валынскага, але мусіў збегчы пад пагрозай войска Уладзіміра Манамаха Часова захапіў Алеша (горад у нізоўях Дняпра), адкуль па загадзе Усевалада прыбыў у Кіеў. Ат- рымаў у княжанне Дарагабуж, а пасля «бунту» і ўцёкаў Яраполка таксама і Уладзіміра-Валынскае княства (1085). Любецкі з'езд 1097 пацвердзіў паўнамоцтвы Д.І., але ў тым жа годзе ён разам з кіеўскім кн Святаполкам Ізяславічам спрабаваў замацавацца ў Церабоўлі, дзе княжыў Васілька Расціславіч, якога яны захапілі, асляпілі і адправілі ва Уладзімір-Валынскі. Уладзімір Манамах і князі Святаславічы пазбавілі Д.І. як парушальніка любецкіх дагавораў княжання і адправілі ў Чэр- вень, адкуль ён уцёк на Захад. Пасля спробы Д.І. з дапамогай кн. Расціславічаў захапіць валынскія землі Віцічаўскі з езд князёў (1100) пастанавіў Дз.В.Давыдаў. не дапускаць яго да Уладзіміра-Валын- скага і Чэрвеня. Атрымаў гарады Бужск, Астрог, Дубен і Чартарыйск, пазней Да- рагабуж. Алег Іоў. ДАВЫД РАСЦІСЛАВІЧ (1140 — 23.4.1197). віцебскі князь [1165—67], сын кіеўскага кн. Расціслава Мсціславіча. Княжыў у Ноўгарадзе [1154—55], Таржку [1158—60]. У 1167 у Віцебску вытрымаў аблогу мінскага кн Валадара Глебавіча і захапіў у палон шмат яго дружыннікаў. У 1168 княжыў у Вышгарадзе (пад Кіевам). У 1176 наве- даў Смаленскае княства, у 1180—97 княжыў у Смаленску, ваяваў з Полац- кам. У 1180 дапамагаў кн Глебу Рагва- лодавічу абараняць Друцк, але пад націскам аб'яднаных сіл полацкіх князёў у саюзе з інш. рус. князямі адступіў. У 1195 ва ўладаннях Д.Р. адбылася бітва кааліцыі чарнігаўскіх князёў і палачан з кааліцыяй смаленскіх князёў. Меў 5 сы- ноў. Ізяслава (згадваецца ў летапісах пад 1183 і 1185), Мсціслава (?—7.5.1189; у 1184—87 знаходзіўся ў Ноўгарадзе, пас- ля атрымаў ва ўладанне Вышгарад), Канстанціна (? — п. у 1218, у 1197 накіраваны да Рурыка Расціслававіча на Русь, дзе, магчыма, атрымаў удзел), Мсціслава-Фёдара (1193—1230; у 1222 ад імя Полацка і Віцебска заключыў ган- длёвае пагадненне з Рыгай, у 1229 ад імя Смаленска — з Рыгай і Гоцкім берагам), Барыса (згадваецца ў В.Н Тацішчава пад 1217 і 1221 як кн. полацкі). Літ.- ПСРЛ. Т. 2. йпатьевская летопнсь М , 1961; Тое ж. Т. 7. Воскресенская лето- пнсь. Спб., 1856; Тое ж. Т. 15. Тверской сборннк. М, 1965; Рапов О.М. Княже- скне владення на Русн в X — первой поло- внне XIII в. М , 1977 Леанід Калядзінскі. ДАВЫД УСЯСЛАВІЧ (? — пасля 1129), полацкі князь [каля 1106—27], сын Усяслава Брачыславіча. На думку некаторых гісторыкаў, з 1101 княжыў у Менску. У 1103 удзельнічаў у паходах на полаўцаў у саюзе з паўд.-рус. князямі. Саюз гэты насцярожыў усіх Усяславічаў, якія не жадалі, каб Менскае княства (цвярдыня Полацкай зямлі на яе паўд межах) трапіла ў сферу ўплыву Кіева, таму Д.У. прагнаны з Менска, знайшоў прыстанішча ў ноўгарад-северскага кн Алега Святаславіча. У 1104 з ім і з кіеўскімі князямі ўдзельнічаў у няўдалым паходзе на свайго брата менскага кн Глеба У 1106 з братамі хадзіў на земга- лаў. У выніку нападу на Полацкую зям- лю ў 1127 князёў Кіеўскай Русі на чале з Мсціславам Уладзіміравічам Д.У паз- баўлены полацкага пасада. У 1129 разам з інш полацкімі князямі сасланы ў Візантыю. Верагодна, там і памёр. Літ: Повесть временных лет. Ч. 1. М.; Д., 1950; ПСРЛ. Т. 1. М . 1962; Ермаловіч М Старажытная Беларусь: Полапкі нова гародскі перыяды. Мн., 1990. ДАВЫДАВА Вера Сафронаўна (н 22.12.1918, в. ПІарыпы Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Гарадоцкі р-н), бе- ларускі гісторык. Канд. гіст. н. (1968) Скончыла Маскоўскі гісторыка-архіўны ін-т (1941). 3 1941 супрацоўнік у архіўных установах Барнаула У Вял Айч. вайну з 1942 удзельніца партыз. ру- ху на Беларусі. 3 1945 нач. філіяла Цэнтр. дзярж. гіст архіва БССР у Грод не. 3 1951 нач. аддзела Архіўнага ўпраўлення МУС БССР, з 1956 навук. супрацоўнік, заг. сектара партархіва, заг. сектара Ін-та гісторыі партыі пры ЦК КПБ, у 1974—89 навук. супрацоўнік са- цыялаг лабараторыі БДУ Аўтар прац па гісторыі парт. падполля на Беларусі ў га- ды Вял. Айч вайны Адна са скла- дальнікаў зборнікаў дакументаў «Рэва- люцыйны рух на Беларусі 1905—1907 гг.» (1955), «Вялікая Кастрычніцкая са- цыядістычная рэвалюцыя на Беларусі» (т. 1—2, 1957), «Паказанні і запіскі пра польскае паўстанне 1863 г. Аскара Авей- дэ» (1961), рэдактар і складальнік зборніка дакументаў «Сялянскі рух на Беларусі пасля адмены прыгоннага права (1861 — 1862 гг )» (1959). Тв. В бнтве за Отечество / / Геров под- полья. 4 нзд. М , 1972. Вып. 1. Яўгенія Фалей ДАВЫДАЎ Дзяніс Васілевіч [16(27).7 1784, Масква 22.4(4.5) . 1838], удзельнік Айчыннай вайны 1812, рускі паэт, ваенна- гістарычны пісьменнік. Атрымаў хатнюю адукацыю На ваен. службе з 1801 У 1804 — 06 служыў у Беларускім гу- сарскім палку. Удзельнічаў у вайне з Францыяй (1806 — 07), Швецыяй (1808), Турцыяй (1809) Айч вайну 1812 сустрэў камандзірам батальёна ў складзе 2-й рус. Зах арміі. У час адступ- лення рус войск удзельнічаў у баях пад Мірам і каля Раманава. Ініцыятар і ар- ганізатар партыз. руху ў тыле напалео- наўскіх войск, у т.л. на тэр. Беларусі і Літвы У кастр.—снеж 1812 атрад Д. прайшоў па маршруту Ляды — Гара- ны — Копысь — Галоўчын — Бялыні- чы — Эсьмоны — Уша — Лагойск — Гайна — Ілья — Маладзечна — Лоск — Галышаны — Новыя Трокі — Гродна. У Копысі разграміў варожы атрад, захапіў
189 ДАВЫД з боем Бялынічы, заняў Гродна. У 1813—14 удзельнічаў у замежным па- ходзе рус. арміі. Прымаў удзел у руска- іранскай вайне 1826 — 28, задушэнні паўстання 1830—31. Ген.-лейтэнант (1831). 3 пачатку 1800-х гадоў вядомы як паэт. Член літ. т-ва «Арзамас». Аўтар празаічных твораў гісторыка-мемуарнага характару «Сустрэча з фельдмаршалам графам Каменскім» (1834), «Сустрэча з вялікім Суворавым» (1835), «Матэрыялы для сучаснай ваеннай гісторыі» (1834— 39), «Успаміны пра Кульнева ў Фінляцдыі» (1838), «Успаміны аб поль- скай вайне 1831 г.» (апубл. ў Лондане і Бруселі 1863, у Расіі 1872). Вопыт тэо- рыі і практыкі партыз; вайны 1812 аба- гульніў у працах «Аб партызанскай вай- не» (1836) і «Дзённіку партызанскіх дзе- янняў 1812» (апубл. 1860). У «Дзённіку...» яскрава адлюстраваў эпізоды вайны 1812 і баявыя аперацыі свайго «лятучага атрада». Тв- Сочннення. Т. 1—3. М., 1893; Запн- скн Д.В. Давыдова, в Росснн цензурою не пропуіценные. Лондон; Брюссель, 1863; Со- чннення. М., 1962; Военные эапнскн. М., 1982. Літ.'- Военная галерея 1812 г. Спб., 1912. С. 19; Ж е р в е В.В. Партнзан-поэт Д.В.Да- выдов. Спб., 1913; Задонскнй Н.А. Де- ннс Давыдов. М., 1968. Софія Кузняева. ДАВЫД-ГАРАДОК, горад у Столінскім р-не. За 32 км на ПнУ ад Століна, 245 км ад Брэста, 39 км ад чыг. ст. Гарынь на лініі Лунінец—Сарны. Прыстань на р. Гарынь. Аўтадарогамі звязана з Пінскам, Столінам, Туравам. 7,6 тыс. ж. (1993). Паводле археал. звестак, узнік у пач. 12 ст. Мяркуюць, што заснаваў яго ва- лынскі князь Давыд Ігаравіч, які ў 1100 атрымаў Пагарынне. Закладзены на бы- лым гарадзішчы ў сутоках рэк Гарынь і Няпраўда (перасохла). Звонку горад быў умацаваны ровам, валамі і драўлянымі абарончымі сценамі. Раскопкамі, праве- дзенымі ў 1937—38 польскім археолагам Р.Якімовічам і ў 1967 бел. археолагам П.Ф.Лысенкам, выяўлены рэшткі шматлікіх жылых і гасп. пабудоў, дваро- вых вымасткаў і вулічных маставых 12 ст. Галоўная вуліца ўяўляла сабой насціл з колатых плашак, пакладзеных на кар- касную аснову з падоўжных і папяроч- ных лаг. Астатнія вуліцы мелі больш простую канструкцыю. Усе пабудовы размяшчаліся ўздоўж вуліц і падзяляліся парканамі на асобныя сядзібы. Выяўлены рэшткі двухкамернай царквы з пахаван- нямі ў дубовых трунах-калодах. Першае ўпамінанне пра Д.-Г. у гіст. дакументах адносіцца да 14 ст. 3 15 ст. часта ўпамінаецца ў хроніках ВКЛ. Вядомы імёны князёў Івана, Юрыя, Дзмігрыя, Міткі Давыдавіча, пасля смерці якога го- радам валодаў кн. Свідрыгайла. Пасля смерці апошняга ў 1452 частка ўдзела трапіла да ўдавы Свідрыгайлы Ганны (валодала да 1486), частка адышла да Турава. 3 канца 15 ст. Д.-Г. быў уладан- нем вял. князя, з 1523 належаў каралеве Боне, з 1551 — Радзівілам. Паводле ўскосных звестак, меў магдэбургскае права. 3 1569 у складзе Кіеўскага ваяв. 3 1579 цэнтр ардынацыі, з 1586 уваходзіў у Клецкую ардынацыю. У 1631 у Д.-Г. 365 двароў, гандлёвая плошча, 12 вуліц, Давыд-Гарадоцкі замак. У 1653 — 348 двароў. У час вайны Расіі з Рэччу Пас- палітай 1654—67 расійскі князь Вал- конскі разбіў тут беларуска-літоўскія войскі і спаліў горад. У 2-й пал. 17—18 ст. Д.-Г. прыйшоў у заняпад. У 1675 тут 235 двароў. 3 1793 Д.-Г. у складзе Расійскай імперыі, з 1795 павятовы горад Мінскай губ., меў герб: на чорным полі выява ракі з сярэбранай прыстанню і 2 брамамі, да якіх набліжаецца залаты ка- рабель з таварам. 3 1796 Д.-Г. — мястэч- ка Мазырскага пав. 3 пераводам яго жы- хароў у саслоўе мяшчан (1836) эканам. жыццё мястэчка ажывілася: пачала дзейнічаць суднаверф, пашырыліся гацд- лёвыя сувязі з Вільняй, Варшавай, гара- дамі Валыні і Бесарабіі. 3 1875 Д.-Г. ува- ходзіў у Нясвіжскую ардынацыю. У 1890 у ім 4 тыс. ж., 2 правасл. царквы, кас- цёл, 3 яўр. малітоўныя дамы; у 1897 — 7815 ж., у 1907 — 13 217 ж. Сав. ўлада ўстаноўлена ў ліст. 1917. У лют. 1918 акупіраваны герм., у 1919—20 — польск. войскамі, 3 1921 у складзе Поль- шчы, мястэчка ў Столінскім пав. Пале- скага ваяв. 3 1939 у складзе БССР, 11,7 тыс. ж. 3 15.1.1940 горад, цэнтр Давыд- Гарадоцкага раёна Пінскай вобл. 3 7.7.1941 да 9.7.1944 акупіраваны ням.- фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў гора- дзе 402 чалавекі. У кастр. 1943 партыза- ны разграмілі ням. гарнізон (гл. Давыд- Гарадоцкія баі 1943). Вызвалены войскамі 61-й арміі 1-га Бел. фронту ў час наступлення на лунінецка-пінскім напрамку. 3 8.1.1954 цэнтр раёна Брэсц- кай вобл., з 19.1.1961 — у Столінскім р-не. У Д.-Г. працуюць электрамеханіч- ны з-д, філіял Кобрынскага інструмен- тальнага з-да, цэх Столінскага хлебаза- вода; 2 сярэднія, музычная, дзіцяча- юнацкая спарт. школы, Дом піянераў і школьнікаў, Дом культуры, Дом быту, кінатэатр, 2 бібліятэкі, бальніца, паліклі- ніка. Брацкая магіла сав. воінаў і парты- зан. Захаваўся помнік архітэктуры — Георгіеўская царква 2-й пал. 17 ст. Помнікі археалогіі: гарадзішча 12—14 ст., селішча і бескурганныя могільнікі зарубінецкай і мілаградскай культур. Літ.'. Грушевскнй А.С. Пннское Полесье: Нст. очеркн. Ч. 1—2. Кнев, 1901— 03; Россня: Полн. геогр. опнсанне нашего отечества. Т. 9. Верхнее Поднепровье н Бе-. лоруссня. Спб, 1905; Л ы с е н к о П.Ф. Го- рода Туровской эемлн. Мн., 1974; Я к н м о - в н ч Ю.А. Зодчество Белорусснн XVI — середнны XVII в.: Справ. пособне. Мн., 1991; Н о г о з г к і е V і с г К. Роэуіаі ЗЮІігіэкі: (Ыоіаікі Ьіэіогусгпе). Вггеэс па<1 Віідіет, 1930; I а к і т о № і с г К. Вашіб^гогіек. Рігібк, 1939. ДАВЬІД-ГАРАДОЦКАЕ ПАЎСТАННЕ 1648—50, выступленне гараджан і сялян у антыфеад. вайну 1648—51. Пачалося 3.10.1648 выступленнямі сялян вёсак Бу- дымлі, Бухлічы, Варані, Векаровічы, Старое Сяло, Струга. гараджан Давыд- Гарадка, мяст. Гарадзец. Паўстанцы, уз- броеныя стрэльбамі, шаблямі, рагацінамі. стварылі на казацкі манер атрады, выбіралі са свайго асяроддзя пал- коўнікаў, сотнікаў. Паўстанне ўзначаліў войт Давыд-Гарадка І.Багдашэвіч, вы- браны палкоўнікам; яго памочнікі: гара- джане Г.Чапуга, І.Дзядашка, Ф.Максі- мовіч, сяляне Я.Паповіч, М.Вайтовіч, В.Муха і інш. Паўстанне хутка пашыра- лася і ў кастр.—снеж. 1648 ахапіла ўсю Давыд-Гарадоцкую воласць і суседнюю частку Пінскага пав. Паўстанцы грамілі маёнткі магнатаў, шляхты, духавенства, знішчалі дакументы на правы іх уладан- няў, размежавальныя лісты, інвентары пра феад. павіннасці сялян, даўгавыя абавязацельствы, квітаКцыі аб падатках, забіралі збожжа, жывёлу, вызвалялі ся- лян ад прыгону. Паўстанцы больш за 2 гады кантралявалі ўсю тэр. Давыд-Гара- доцкай вол. Задушана войскамі Рэчы Паспалітай. Літ.'. Копысскпй З.Ю. Нсточннко- веденне аграрной нсторпп Белорусснн. Мн., 1978. Зіновій Капыскі. ДАВЫД-ГАРАДОЦКІ ЗАМАК. Існаваў у 14—18 ст. на р. Гарынь у Столінскім р-не. Узнік на месцы стараж. дзядзінца Давыд-Гарадка, на высокім правым бера- зе ракі, на асобным узгорку, які з 3 абгі- нала Гарынь, з Пд — невял. р. Няпраўда (яна ж Чартарыя, Няволя), з У да яго прымыкала балоцістая лугавіна; з Пн Замкавую гару ад карэннага берага ад- дзяляў вузкі і глыбокі роў (цяпер за- плыў). 3 прычыны чыста палескіх умоў Давыд-Гарадок, схаваны сярод пушчаў і балот, нават у перыяды свайго найб. рос- квіту ў якасці феад.-ўласніцкага горада не меў уласна гар. лініі ўмацаванняў. Яна поўнасцю базіравалася на магутнас- ці замка, які атрымаў у спадчыну ад ста- раж. дзядзінца яго прыродныя і штучныя абаронныя якасці, значна ўдасканаленыя ў сярэднія вякі. Замкавая гара ўзвыша- лася на 3—5 м над узроўнем вады ў Га рыні, мела амаль круглую пляцоўку ды- яметрам 100—110 м, абкружаную маіут- ным земляным валам, насыпаным з рачнога пяску. Унутры насыпу ступень- чата размяшчаліся драўляныя пераклад- ныя канструкцыі, якія падтрымлівалі за- дадзеную стромкасць схілаў, асабліва знешняга. Вышыня такіх сасновых сцен- эскарпаў унутры дасягала 1 м. Даклад- ная вышыня абарончага вала і яго пара- метры ў 15—18 ст. невядомы. Уцалелыя часткі былога вала маюць вышыню каля 2 м і шырыню ў аснове да 10 м. Гісторыя ўмацаванняў Давыд-Гарадка адлюстра- вана ў 15 падрабязных інвентарах горада і воласці, якія раскрываюць структуру абарончых умацаванняў замка, паказва- юць ваенна-будаўнічыя павіннасці мяш- чан і сялян у розныя гады. Найб. стара- жытны з вядомых інвентароў сведчыць пра ўмацаванні замка, апісаныя 23.5.1605, калі Давыд-Гарадок належаў кн. Ольбрыхту Радзівілу. Зыходзячы з тэрміну старэння драўляных абарончых пабудоў (12—15 гадоў), дакумент фак
п 190 Д ДАВЫД тычна раскрывае структуру збудаванняў, узведзеных у 1590-я гады. Паводле ін- вентара, вакол замка стаяў паркан «дужо злы частково», які меў выгляд гародняў, накрытых старымі драніцамі. Згадваецца і ўчастак «стоячага паркану» (частако- лу). 3 боку ўезду ў замак з горада ў пар- кане была «вежа з брамою» без даху, узведзеная замест ранейілай. Акрамя традыц. вежы-брамы ў паркане стаялі старыя «башты», 5 старых і разбураных «вежак». Пры ўваходзе ў замак з раз- мешчанага перад ім «двора» неабходна было перайсці «мост немалый», які вёў да выязной брамы з пад'ёмным мостам на ланцугах. На замкавым панадворку зле- ва знаходзіліся 9 моцна апалых і пагні- лых гародняў без дзвярэй. Упамінаюцца яшчэ 2 вежы: адна мела ўваход з разме- шчаных паблізу яе гародняў, другая згні- ла і была адбудавана толькі да паловы. Інвентар адзначае, што будаваць павінна была шляхта — «земяне Его мялостн князя», але яна ігнаравала свае абавязкі. Сярод «стрельбы замковой» называюцца 4 акаваныя ў ложах бронзавыя гарматы на колах, 5 жалезных спраўных гармат з клінавымі затворамі і 2 жалезныя мар- ціркі. Мелася таксама 20 гакаўніц, 7 губ- частых ручніц, 50 драўляных і скураных парахаўніц, 3 капы 38 штук жалезных і 8,5 коп каменных ядраў. Ручнічныя і га- каўнічныя кулі з волава захоўваліся ў спец. акаванай шуфлядзе. У белай скры- ні ляжалі 2 жал. ланцугі па 180 і 240 звё- наў кожны для пад'ёмнага моста. Збера- гаўся тут і порах, які рабілі замкавыя майстры. Для работы з порахам карыста- ліся скуранымі вёдрамі. Майстры абавя- заны былі таксама кожны год рабіць і ад- даваць у замак 8 губчастых ручніц. За- лежныя сяляне Гарадзецкай і Палескай валасцей на працягу 2 тыдняў, вясной і восенню, пастаўлялі на рамонт замкавых умацаванняў лес, ладзілі замчышча, ра- білі, «што загадаюць з тапаром». У 1605 у горадзе налічвалася 222 дымы (двары). Пра павіннасці гараджан звесткі ад- сутнічаюць. Іх разам з павіннасцямі пушкароў называе інвентар Давыд-Га- радка за 1631. Мяшчане з дапамогай ся- лян валасцей узводзілі і даглядалі ў акру- зе масты цераз раку, у т.л. і вял. мост, будавалі ў лініі замкавых умацаванняў 55 сажняў паркану і «башты прп своем прясле». Акрамя таго, мяшчане абавяза- ны былі з боку горада ўмацаваць палямі і сухім галлём падэшву замкавай гары — «капца», каб яго не падмывала вада. Ра- чулка, што ўпадала справа ў Гарынь, на- зывалася ў народзе Чартарыя за неспа- койны нораў яе водаў, якія падрывалі «як чорт» замкавую гару. Яе «супакоілі» пры дапамозе запруды. Апошняя не толькі затрымлівала ваду, ствараючы своеасаблівы стаў, але і пачала пры- носіць двайную карысць: у месцы спуску вады змайстравалі на лодках вадзяны млын, якім карыстаўся ўвесь горад; пад- пёртая плацінай вада, перш чым трапіць у Гарынь, практычна абкружала замак з Пд і Пн і стварала такім чынам дадатко- вую перашкоду на шляху ў замак. Няўрымслівасць Чартарыі (цяпер напа- лову перасохла) вымушала мяшчан вы- ходзіць на рамонт грэблі «як на гвалт» і мацаваць яе палямі, сухім галлём і гноем «кожны год столькі разоў, колькі таго не- абходнасць пакажа». У інвентары зафіксаваны і абавязкі замкавых пушка- роў: штогод даваць на замак у якасці платы за свае вольнасці па 3 губчастыя ручніцы «добрай работы» і па 24 фунты пораху, за што замкавая адміністрацыя плаціла кожнаму па 3 капы 20 грошаў. Да таго ж пушкары даглядалі і раманта- валі замкавую зброю, ядры, кулі, розную амуніцыю, акоўвалі гарматныя колы. Яны бясплатна выконвалі ўсю каваль- скую работу ў горадзе і на млынах з жа- леза, якое выдавалі ім у замку. Цясляр Фама Бізаловіч даглядаў усе замкавыя пабудовы, у т.л. гародні, вежы і брамы «на страве замковай», адначасова су- мяшчаў і пасаду замкавага гараднічага. За сваю працу ён атрымліваў па 5 коп грошаў у год. У сярэдзіне 17 ст. ў перыяд вызв. барацьбы бел. народа супраць фе- ад.-прыгонніцкага і нац.-рэліг. прыгнёту Давыд-Гарадок у 1648—49 ператварыўся ў гал. базу паўстанцаў Пінскага пав. У атрад паўстанцаў, які налічваў некалькі тыс. чалавек, уваходзілі мяшчане, сяляне і нават давыд-гарадоцкая шляхта. Яны былі ўзброены стрэльбамі, шаблямі і ра- гацінамі, грамілі магнацкія і асобныя шляхецкія маёнткі, палілі фінансавыя і юрыдычныя дакументы. Пасля разгрому паўстання суд вырашыў «усіх, хто ака- заўся вінаватым (звязаных з рэбельян- тамі), свавольных бунтаўшчыкоў як зя- мян, ... так і з паспольства, з места на- званага Давыд-Гарадок і з усіх валасцей, 18 асоб караць смерцю адпаведна заслуг іх... і ўчынкаў іх, г. зн. адных на кол паўзбівана, другіх пасцінана, а трэціх — перастраляна». Інвентар Давыд-Гарадка за 1653 (напярэдадні вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67) дае некаторыя ўдакладненні адносна павіннасцяў мяш- чан, валашчан і інш. жыхароў, «прыслу- хаючых» замку. 3 яго вынікае, што зам- кавыя пушкары валодалі надзеламі па 2 валокі зямлі. Дадатковымі іх абавязкамі сталі дапамога мытнікам, спагнанне па- бораў і сачэнне за купцамі, каб яны не аб'ехалі мытніцы іншымі дарогамі. Такі ж зямельны надзел меў новы замкавы «цесля» Павел Буяк, які атрымаў за службу асаблівую плату — «дарочны юргелт» ад кн. Радзівіла. Ён адказваў за рамонт замкавых жылых і гасп. будын- каў, вежаў, гародняў усюды, «дзе таго патрэба ўкажа, на замкавай справе буда- ваць». Захавалі былыя павіннасці і мяш- чане: «паркан каля замка мяшчане пру- тоў сваіх, г. зн. сажняў 55, і башты пры сваім рэзе з дрэва павінны будаваць і папраўляць, калі што сапсуецца». За- стаўся іх абавязкам догляд мастоў, грэблі на Чартарыі і «ладзянага млына». Гэта рака, падпёртая запрудай, усё часцей называецца ў дакументах як «рэчка Ня- воля». Замкавая воласць (вёскі Вял. Арлы, Ля- ды, Харомскае, Альшаны, Вялемічы, Ма- лешава, Бярозкі) сумесна з гараджанамі забяспечвала «стражу парканную і мас- тавую», несла павіннасці з «валамі, коньмі і з чым загадаюць». Частка сялян аддаленай Палескай воласці (вёскі Дроздзін, Блезава, Гліннае, Беразая) хадзіла *на работу замкавую, разам з іншымі сёламі... 3 тых чатырох вёсак, па чарзе 15 чалавек, пачыўшы з Праводнай нядзелі пасля Вялікай ночы рускай аж да Запустаў Піліпавых рускіх на кожным тыдні з'яўляліся з сякерамі, пеша». Да таго ж кожную вясну гэтыя вёскі давалі па 1 капе драніц. Шэраг вёсак Палескай воласці (Старое Сяло, Пераходзічы, Пе- раброддзе) замак «не рапаравала», а расціла і здавала хлеб, мёд, абслугоўвала млын і рудню, бо замку пастаянна пат- рэбна было жалеза. Інвентары за 1653, 1665 і інш. гады сведчаць, што акрамя моста цераз Няволю, які быў размешча- ны з Пн і звязваў замак з «местам», існаваў яшчэ адзін мост, што падводзіў да замкавага паркана з Пд. Пра гэта, відаць, сведчыць і разрыў паміж валамі, які да нашага часу захаваўся на га- радзішчы. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 у Давыд-Гарадку размяшчаўся моцны атрад войска ВКЛ з 400 конных шляхціцаў і 300 узбр. мяш- чан. Напачатку вер. 1655 горад аблажыў атрад рус. войска на чале са стольнікам Д.А.Валконскім, што прыйшоў на рач- ных караблях з Кіева, каб заняць раёны Бел. Палесся. У выніку бітвы Давыд-Га- радок быў узяты рускімі, якія потым пакінулі яго і пайшлі на Слонім. У вайну горад пацярпеў моцна, хоць і знаходзіўся далёка ад гал. тэатра ваен. дзеянняў. Мяшчане аднаўлялі ўмацаванні замка разам з сялянамі вёсак замкавай воласці (Арлы, Ляды, Гуры, Хутарская, Харом- ская). Палеская воласць ад «Праводнай нядзелі... і да Піліпавых запустаў рускіх» пасылала па чарзе па 10 чал., прычым абавязаныя павінны былі даваць з кож- най валокі зямлі па «1 капе драніц на за- мак». У суме гэта складала 182,2 капы. Інвентары за 1670 і 1675 паведамляюць пра існаванне ў Давыд-Гарадку 2 зам- каў — «Горнага» (Верхняга) і «Дольна- га» (Ніжняга). Першы быў абнесены вы- сокім валам і абкружаны вадой. На яго тэрыторыі стаяў толькі «дом кухонны», а ўсё астатняе было знішчана ў вайну. «Дольны» замак меў парканную агаро- джу. Агульная даўж. лініі ўмацаванняў абодвух замкаў складала 20 шнуроў (980 м), з якіх на Верхні замак прыпадала 9 шнуроў і 1 прут (каля 466), на Ніжні — 10 шнуроў і 9 прутоў (каля 534 м). У лініі ўмацаванняў называюцца «выва- ды», якія, відаць, выконвалі ролю або патаемных хадоў за межы фартыфікацыі або бастыёнаў, што больш верагодна. Бу- даўніцтва і рамонт абарончых умацаван няў, як і раней, ажыццяўляла мясц. на- сельніцтва «водлуг давнего звычаю». Ад- нак інвентар за 1670 паведамляе пра новыя катэгорыі насельніцтва і новыя во- ласці, што мелі свае «кватэры»
ўмацаванняў, дакладна ўказвае, колькі якая вёска абавязана была пабудаваць паркана. Усе 980 м фартыфікацыі падзя- ляліся на 5 частак, адну з якіх узводзілі мяшчане, другую — замкавая воласць, трэцюю — Палеская воласць, чацвёр- тую — Манькаўская воласць, пятую — «водлуг старадаўняга звычаю шляхта і зямяне прысуду тамашняга нанова буда- ваць і старое паправіць гародні тыя аба- вязаны, прытым і башты ставіць». У інвентарах за 1670 і 1675 змешчана «Ус- тава месту Давыд-Гарадоцкаму», якая рэгламентавала абавязкі насельніцтва: «яўрэі разам з мяшчанамі павінны вы- конваць розныя павіннасці, і паркан каля замку на доле, мяшчане разам з яўрэямі на кватэры сваёй ад ракі Няволі па- чаўшы да брамы Ніжняй з канца моста аж до вербавага броварчыка мерою 5 па- лявых шнуроў і прытым башты з дрэва папраўляць і будаваць, калі што папсу- ецца, павінны, вал, грэблі... стаў супроць места ад вады, каб не падмывала, тала- кою коллем і хворастам тарасаваць». Па- водле інвснтара за 1670, замкавыя пуш- кары Солтаны і Данкі мелі кожны год па 18 коп грошаў, даглядалі зброю і амуніцыю, выконвалі ўсю кавальскую работу ў замку і абавязаны былі «з воль- насцей сваіх кожны год аддаваць да зам- ку скарбавага ручніц добрай работы аль- бо мушкетаў 3, пораху 24 фунты». У інвентары за 1675 сума платы пушкарам іншая — па 4 капы 18 грошаў. Відаць, у 1670 па 18 коп плацілі ўсім пушкарам. У 1670 у арсенале замка налічвалася ўсяго «80 прысланых гакаўніц, 4 харугвы», гарматы ж не ўпамінаюцца наогул. Вера- годна, у 1655 яны былі вывезены рускімі ў якасці трафеяў. У 1675 у замку мелася 60 дзідаў і 60 коп (3600 штук) стрэл для лукаў. Можна меркаваць, што ў Давыд- Гарадку выраблялі лукі, паколькі «вуліца Лучнікоўская» пастаянна згадваецца ва ўсіх інвентарах. Акрамя таго, у замку за- хоўваліся сцягі зямян, мясц. сотняў мяш- чан: «харугва конная кітайчатая чорная з чырвоным і двума канцамі; чатыры ха- ругвы палатняныя пешых воінаў», а так- сама «чорная кітайчатая харугва замку Клецкага». Інвентары паведамляюць пра размеркаванне ваенна-будаўнічых павіннасцяў сярод валасцей. Сяляне вё- сак замкавай воласці (Арлы, Лыдцы, Ха- ромская, Тры Валокі, Кугорск, Альшы- ны, Вялемічы, Малешава, Бярозкі) у 1670 узводзілі 120 сажняў (134 м) ума- цаванняў, у 1675 — 128 сажняў (149,6 м); Палескай воласці (Блезава, Глінная, Беразна, Дроздын, Старое, Пераходзічы, Пераброд) — 62 сажні (120,9 м). На мяшчан прыпадала 245 м. Паводле зве- стак за 1670, з 500 сажняў лініі ўмацаванняў на Манькаўскую воласць і шляхту-зямян прыпадалі 193 сажні (больш за 376 м). У 1675 планіроўка Ніжняга і Верхняга замкаў выглядала наступным чынам: вакол іх разрастаўся горад, у якім былі 2 правасл. царквы і касцёл. 3 «места» ў Ніжні замак можна было трапіць па перакінутым цераз роў мосце з парэнчамі. Уваход на мост запіраўся варотамі, ад якіх па новым мосце на палях цераз Чартарыю дарога вяла ў Верхні замак праз напалову ўзведзеную дубовую браму. Пасярод зам- кавага двара месцілася студня з дубовым зрубам. Абодва замкі абкружаў новы ду- бовы паркан. У 1681 і пазней мост у Верхні замак узвялі «на ізбіцах-зрубах». 3 1670 да 1693 у інвентарах Давыд-Га- радка сустракаюцца прозвішчы адных і тых жа пушкароў — Солтанаў і Данкаў, а з 1693 — толькі Солтанаў (відаць, як і ў многіх інш. бел. прыватнаўласніцкіх гарадах, гэта прафесія была спадчын- най). Усе наступныя інвентары да 1760 даюць уяўленне пра паступовае запус- ценне і разбурэнне Ніжняга і Верхняга замкаў, якія з цягам часу ператварыліся з цэнтра абароны ў рэзідэнцыю ўправіцеляў-адміністратараў перыфе- рыйнага ўладання Радзівілаў. Да 1702 у інвентарах пастаянна сустракаюцца звесткі пра ваенна-буд. павіннасці мясц. насельніцтва, але, верагодна, Паўн. вай- на 1700—21 канчаткова зняла іх з пара- дку дня. Усё радзей упамінаецца р. Ня- воля. У інвентары за 1702 упершыню згадана сучасная назва ракі — «рэчка Няпраўда». 3 1702 часта адзначаецца «каля таго замку канал з вадою цяку- чаю», радзей гаворыцца пра вежы, але пра паркан, што стаяў «на валу кругом», яшчэ ёсць звесткі на працягу 1-й чвэрці 18 ст. Сустракаецца інфармацыя пра ўмацаванне ўязной вежы — брамы зам- ка. У інвентарах за 1728 — 34 часта ўпамінаецца замкавая «вялікая брама з залкай наверсе», па баках якой стаялі 2 фланкіруючыя вежы. Пазней яе змяніла звычайная драўляная брама з 2 кардэгар- дамі і варотамі. Вароты адчынялі і запіралі доступ на замкавы панадворак, дзе ў акружэнні гасп. будынкаў стаяў па- лац адміністратараў. Такі выгляд замка- вага двара зафіксаваў у апошні раз інвентар Давыд-Гарадка за 1793. Помнік вывучалі ў 1937—39 Р.Якімовіч, у 1961 П.А.Рапапорт, у 1967 П.Ф.Лысенка. Міхась Ткачоў. ДАВЫДГАРАДОЦКІ ПАВЕТ. Існаваў на Беларусі ў пач. 18 ст. Створаны ў час 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у межах Мінскай губ. Расійскай імперыі. Павятовы цэнтр — г. Давыд-Гарадок. Скасаваны 12(23). 12.1796. ДАВЫД-ГАРАДОЦКІ РАЁН. Існаваў у 1940—61 у Пінскай вобл. Утвораны 15.1.1940. Цэнтр — г. Давыд-Гарадок. 12.10.1940 падзелены на 11 сельсаветаў: Аздаміцкі, Альгомельскі, Альшанскі, Ве- ляміцкі, Лядзецкі, Мярлінскі, Рамельскі, Рубельскі, Харомскі, Хорскі, Храпунскі. 3 8.1.1954 у складзе Брэсцкай вобл. 16.7.1974 скасаваны Альгомельскі, Ра- мельскі, Хорскі сельсаветы. 19.1.1961 раён скасаваны, яго тэрыторыя перадад- зена ў Столінскі р-н. ДАВЫД-ГАРАДОЦКІЯ БАІ 1943, баі паміж партызанамі атрада «Савецкая Беларусь» (пазней брыгада «Савецкая Беларусь») Пінскай вобл., злучэннем А.М.Сабурава Жытомірскай вобл. і ням.- фаш. захопнікамі ў Давыд-Гарадку д 191 ДАГАВОР Столінскага р-на ў ліп. і кастр. 1943. Разгрому буйнога гарнізона праціўніка ў Давыд-Гарадку (каля 300 гітлераўцаў) папярэднічала партыз. разведка. Звесткі пра размяшчэнне гарнізона, сістэму аба- роны партызанам перадалі падпольш- чыкі. У аперацыі ўдзельнічалі 5 партыз. баявых груп (400 чал.). Адна група, каб адцягнуць увагу ворага, наступала па да- розе в. Альшаны — г.п. Тураў, другая перакрыла дарогу ў в. Харомск, пераш- каджаючы падыходу падмацаванняў праціўніка з Століна. Тры групы парты- занаў у ноч на 25 ліп. з розных бакоў уварваліся ў Давыд-Гарадок і да гадзіны ночы поўнасцю авалодалі горадам. У вы- ніку бою жандармерыя і паліцыя ў го- радзе былі ў асн. ліквідаваны (знішчана каля 20 гітлераўцаў, а астатнія ў паніцы разбегліся), знішчаны ўсе будынкі, у якіх знаходзіліся ўстановы і прадпрыемствы акупантаў, спалены мост цераз р. Га- рынь, склады і ўмацаванні, 3 аўтамашыны, 4 матацыклы, захоплена зброя. Спалены ням. маёнтак «Высокае» каля Давыд-Гарадка, захоплена 20 ко- ней, 120 галоў буйной рагатай жывёлы, больш за 200 авечак. Вайсковая часць праціўніка, што знаходзілася за 1 км ад Давьш-Гарадка за р. Гарынь, якая шыро- ка разлілася, была паралізавана агнём партыз. артылерыі. Партызаны без страт пакінулі Давыд-Гарадок. У ноч на 14.10.1943 партызаны зрабілі другі налёт на гарнізон у Давыд-Гарадку. Праціўнік не прыняў бою і пакінуў умацаваныя пазіцыі. Партызаны знішчылі ўсе бу- дынкі і прадпрыемствы акупантаў, узар- валі масты цераз р. Гарынь, катэр, за- хапілі склады з харчаваннем і амуніцыяй і без страт адышлі. Літ.' Всенародное партвзанское двнже- нне в Белоруссвн в годы Велнкой Отечест- венной войны (нюнь 1941 — нюль 1944): Документы н матерналы. Мн., 1978. Т. 2, кн. 2. С. 73—75. Уладзімір ІІасэ. ДАВЯЧОРАВІЧЫ, назва ў 15—16 ст. г. Драгічын. ДАГАВОР 1229 (Смаленская гандлёвая праўда), гандлёвая і паліт. пагадненне паміж Смаленскім, Віцебскім і Полацкім княствамі з аднаго боку і Рыгай і Гоцкім берагам (Готлан- дам) — з другога. Дагавор замацоўваў прававыя нормы, якія забяспечвалі мірныя добрасуседскія адносіны як у гандлі, так і ў палітыцы, вызначаў меры адказнасці і пакарання за злачынствы, грунтаваўся на ўзаемнасці і раўнапраўі бакоў. Паводле дагавора ўсім купцам га- рантаваўся вольны гандаль і свабоднае карыстанне воднымі шляхамі па ўсёй Дзвіне, яе прытоках, па вадзе і па беразе. «Та же правда буде Руснну в Рнзе н Не- мчнчю по Смоленьской волостм н по По- лотьской н по Внтьбьской» (арт. 37). У дагаворы яскрава адлюстравалася права- вое становішча розных сацыяльных груп. Так, за забойства вольнага чалавека спа- ганялася 10 грыўняў серабра, за папа або
192 ДАГАВОР пасла — два плацяжы, г. зн. 20 грыўняў серабра, за халопа (раба) — 1 грыўня се- рабра (аб крыніцах халопства гаворыцца ў арт. 6). У арт. 7 запісана, што халоп мог самастойна ўдзельнічаць у міжнар. гандлі і ў такім выпадку пасля яго смерці, калі ён пакінуў маёмасць, то даўгі павінны былі плаціць яго спадкаем- цы. Дагавор рэгламентаваў парадак раз- гляду судовых спраў. Увесь змест дагаво- ра сведчыць аб пастаянных і ўстойлівых эканам. і паліт. зносінах паміж Сма- ленскім, Віцебскім і Полацкім княствамі з Рыгай і жыхарамі Балтыйскага ўзбярэжжа, што пацвярджалася таксама дагаворамі 1263, 1263, 1309, 1338 (гл. Дагавор 1338), 1340 і інш. Кр: Памятнвкв русского права- М., 1953. Вып. 2. С. 57—71; Русско-Лнвонскве акты, собранные К.Е.Найьерскнм. Спб., 1868. Прнл. 1-е. С. 420—445. Літ.- Алексеев Л.В. Полоцкая земля в IX—XIII вв. (Очеркн нсторнн Северной Белоруссвн). М., 1966; Голубовсквй П.В. йсторвя Смоленской землн до начала XV столетая. Кнев, 1895; Ю х о I. Крыніцы беларуска-літоўскага права. Мн., 1991. С. Ю—11. Язэп Юхо. ДАГАВОР 1338, пагадненне паміж Лівонскім ордэнам і ВКЛ. Заключаны ад імя лівонскага магістра і вял. князя ВКЛ («караля») Гедзіміна. Паводле дагавора па сумежжы абедзвюх краін уста- наўлівалася паласа зямлі, на якой павінен захоўвацца заўсёды мір і войска кожнага з бакоў павінна было ўстрымлівацца ад забойстваў і рабаван- няў. Купцам ВКЛ і Лівоніі дазвалялася свабодна ездзіць па тэрыторыі абедзвюх дзяржаў, па ўсёй Дзвіне, а таксама па абодвух берагах на адлегласць кінутага кап'я. Дагаворам рэгуляваўся судовы па- радак разгляду цывільных і крымі- нальных спраў. Тое, што дагавор заклю- чаўся са згоды «епіскапа Полацка, кара- ля і горада Полацка і караля Віцебска і горада Віцебска» сведчыла, што гэтыя княствы дзейнічалі як самастойныя феад. дзяржавы ў садружнасці з ВКЛ. Пра гэта сведчыў і аднолькавы з Гедзімінам кара- леўскі тытул полацкага і віцебскага кня- зёў. Д. 1338 працягваў традыцыі дагаво- раў Полацкага і Віцебскага княстваў з Рыгай і Лівоніяй, якія былі заключаны ў 1229 (гл. Дагавор 1229), 1263, 1265, 1309 і інш. Літ: Послання Геднмнна. Внльнюс, 1966. С. 186—195; Полоцкне грамоты XIII — начала XVI вв. Вып. 1. М., 1977. Язэп Юхо. ДАГАВОР АБ ВАЁННЫМ I ГАСПА- ДАРЧЫМ САЮЗЕ ПАМІЖ РСФСР I БССР (Саюзны рабоча-ся- лянскі дагавор паміж РСФСР і БССР). Падпісаны 16.1.1921 у Маскве нам. старшыні СНК БССР І.А. Адамовічам і нам. наркома замежных спраў РСФСР Л.М. Караханам, ра- тыфікаваны ВЦВК і ЦВК БССР у ліп. 1921. Паводле дагавора наркаматы ваен. спраў, знешняга гандлю, фінансаў, пра- цы, шляхоў зносін, поштаў і тэлеграфа, а таксама ВСНГ сталі аб'яднанымі, ува- ходзілі ў склад СНК РСФСР і мелі ў СНК БССР сваіх упаўнаважаных, якіх зацвярджалі і кантралявалі ЦВК БССР і Усебеларускі з'езд Саветаў. У да- паўненне да дагавора 26.7.1921 намеснікі наркомаў замежных спраў РСФСР (М.М. Літвінаў) і БССР (А.Л. Бурбіс) падпісалі пагадненне па фінансавых пы- таннях, якое прадугледжвала адзіны для абедзвюх рэспублік бюджэт, цэнт- ралізаваную падатковую сістэму і інш. ДАГАВОР АБ ПЕРАМІР'І 1917, пагад- ненне аб часовым спыненні ваен. дзеян- няў паміж Сав. Расіяй і дзяржавамі герм. блока, заключанае 2(15).12.1917 у Брэст-Літоўску. Гл. Брэсцкі мір 1918. ДАГАВОР АБ ПЕРАМІР'І НА ЗА- ХОДНІМ ФРОНЦЕ 1917, часовы дага- вор паміж ням. і рус. арміямі, заключаны 21.11 (4.12).1917 у мяст. Солы Ашмян- скага пав. Віленскай губ. (цяпер Смар- гонскага р-на Гродзенскай вобл.). Пасля звароту Сав. ўрада 9(22).11.1917 па ра- дыё да салдатаў і матросаў з заклікам узяць справу міру ў свае рукі ВРК Зах. фронту прапанаваў армейскім і карпус- ным ВРК неадкладна пачаць перагаворы з ням. войскамі. Да сярэдзіны ліст. боль- шасць злучэнняў фронту заключыла да- гаворы аб перамір'і на сваіх участках. 19.11 (2.12).1917 у штаб ням. Усх. фрон- ту для перагавораў выехала дэлегацыя Зах. фронту з 16 чал., у т.л. С.І.Берсан, М.Р.Пятроў, В.В.Фамін, М.С.ЦІхменеў, С.Я.Шчукін. 21.11(4.12).1917 паміж 2, 3 і 10-й арміямі Зах. фронту і ням. арміямі падпісаны дагавор аб перамір'і на 2 меся- цы. Ён набыў сілу з 12 гадзін 23.11(6.12).1917 на ўсім Зах. фронце ад мяст. Відзы да р. Прыпяць (уключна). Страціў сілу 2(15). 12.1917 у сувязі з за- ключэннем дагавора аб перамір'і з Гер- маніяй. Літ: Велнкая Октябрьская соцналнстн- ческая революцня в Белорусснн: Докумен- ты н матерналы. Т. 2. Мн., 1957; П е т р о в Н.Г. Большевнкн на Западном фронте в 1917 году: Воспомннання. М., 1959; В борьбе за Октябрь в Белорусснн н на Западном фронте: Воспомннання актнвных участнн- ков Октябрьской революцнн. Мн., 1957; Н в а ш н н В.Г. Большевнкн Белорусснн н Западного фронта в борьбе за осушествле- нне ленннского Декрета о мнре. Мн., 1972. Эдуард Савіцкі. ДАГАВОРНЫЯ ГРАМАТЫ, стара- даўнія юрыдычныя акты, якімі зама- цоўваліся пагадненні або ўзаемаадносіны двух ці больш бакоў, накіраваныя на ўстанаўленне, змяненне ці захаванне праваадносін паміж бакамі. У перыяд феадалізму Д.г. афармляліся: умовы на- сельніцтва асобных княстваў з князямі пры іх уступленні на княжацкі трон; уза- емаадносіны васальных князёў з вял. князем (васальныя Д.г.); пагадненні з за- межнымі дзяржавамі (міжнар. Д.г.). Д.г. насельніцтва бел. кня- стваў са сваімі князямі, якія пры ўступленні на княжанне прыносілі на- сельніцтву прысягу і абавязваліся выкон- ваць пэўныя ўмовы, не зберагліся. Най- больш поўны тэкст. Д.г. захаваўся ў Наўгародскіх граматах. Полацкія і Віцебскія Д.г. могуць быць адноўлены на падставе больш позніх грамат. Так, у полацкай грамаце 1511 зафіксаваны нормы, якія раней былі ў Д.г. палачан з полацкімі князямі. Полацкі князь, усту- паючы на княжанне, абавязаўся не ўмешвацца ў царк. справы і царк. маё- масць «в купленнны в Полоцкне нам не вступатася... А через поруку в нятство не сажата. А по муце веры не нята. А холо- пу н робе веры не нятн. А в подводы нам коней в Полочен не братн». І.В.Яку- боўскі вылучыў у Полацкай грамаце 11 артыкулаў, якія даўней былі ў Д.г. Але можна меркаваць, што такіх артыкулаў ёсць значна больш у Полацкай і Віцебскай граматах. У старажытнасці такія Д.г. былі і ў іншых бел. княствах. Васальныя граматы маглі мець розны змест, але галоўным у іх бы- ло тое, што кожны залежны ад гасудара мясц. князь сведчыў сваю службу вял. князю літоўскаму. Так, у грамаце стара- дубскага князя Аляксандра Патрыкеевіча каралю і вял. князю Ягайлу гаварылася: «аже слюбую н слюбнлесмы, н целовал крест». У грамаце, выдадзенай у 1401 кн. Іванам Гальшанскім, было запісана: «аже слюбую н слюбнл есмь, н целовал есмь крест... не нмам нскатн нных госпо- дарев, мнмо нашего господаря, велпкого короля Владнслава Польского, Лнтовско- го н Русского н мных, н коруны Поль- ское не отлучатнся мн се, с моммм де- тмн, нмкоторым временем, со всем с мо- нм мменнем, н с тым што держю ныне н потом от моего господаря, велнкого князя Внтовта, с городамм, с месты н с земля- мн, безо лестн н без хнтростн». Вельмі характэрная Д.г., дадзеная ў 1442 вял. князю літ. Казіміру: «я князь Федор Львовмч Новосмльскнй н Одоевскмй бпл есмм чолом велнкому князю Казнмнру королевнчу, вж 6ы мене прннял у служ- бу; н велмкмй князь Казнмнр королевнч, по моему чолобнтмю мене пожаловал, прмнял мене у службу... А мне ему слу- жнтн верне, без всякое хнтростн, н во всем послушному бытм; а мене ему во чьста м в жалованьн н в доконьчаньн де- ржатн, по тому ж, как дяля его мене де- ржал господар велнкнй князь Внтовт во чьстн н в жалованьм. А полетнее мне да- ватн по старыне. А бытн мне по велнкого князя Казнмнра волн: с кмм велнкнй князь Казммнр мнрен, нно н я с ннм мн- рен; а с кнм велмкмй князь Казммнр не- мнрен, с тым н я немнрен; .а велнкому князю бороннтн мене от всякого, как сво- его». Падобнага зместу была Д.г. князя Варатынскага 1448, у якой гаварылася: «Се яз князь Федор Львовнч Воротын- скнй запмсываюся господару своему Ка- знмнру королю Польскому н велнкому князю Лнтовскому м мных; што мя пожа- ловал король польскнй, дал мне город Козельск з своее рукн держать в намест- ннчество, н я маю тот город держатн на господаря своего на короля, к Велнкому княженью Лнтовскому, а не подата мн того первореченного города Козельска ннкому, только господару своему, коро- лю Польскому н велнкому князю Лнтов-
скому. А боярам Козельскнм, н земяном, н местнчом, н вснм Козлмчом езднтм к господару нашому Казнмнру... о чом нм будет надобе». 3 гэтых грамат відаць, што характар феад. адносін у ВКЛ быў аднатыпным з феад. адносінамі ў іншых еўрапейскіх дзяржавах. Міжнародныя Д.г. 13 —15 ст., якімі замапоўваліся пагадненні з су- седнімі дзяржавамі, сведчаць аб інтэнсіўных знешнепалітычных і гандлё- вых зносінах бел. княстваў і ўсяго ВКЛ з суседзямі. Гал. задачай такіх грамат бы- ло ўстанаўленне і захаванне міру, рэгу- ляванне свабоды гандлёвых і дыплама- тычных зносін. Пачаткам такіх грамат быў дагавор 1229 Смаленскага, Віцебскага і Полацкага княстваў з Рыгай і Гоцкім берагам, дзе пісьмова зама- цоўваліся прававыя нормы, што забяс- печвалі ўстойлівыя адносіны паміж куп- цамі гэтых зямель на падставе ўзаемнасці і раўнапраўя. Разам з тым у ёй меліся нормы крымінальнага, цывільнага і працэсуальнага права. Д.г. палачан і віцяблян з Рыгай і Лівонскім ордэнам неаднаразова пацвярджаліся. Вял. князь Гедзімін заключыў новы дага- вор 1338 з Лівоніяй, якім уста- наўлівалася граніца паміж ВКЛ і Лівоніяй і гарантаваўся свабодны праезд купцоў па Дзвіне, акрэсліваўся парадак разгляду спрэчак паміж жыхарамі абедз- вюх дзяржаў. Ен заключаўся са згоды і пры ўдзеле прадстаўнікоў Полацкага і Віцебскага княстваў. У Д.г. 1437 мал- даўскі гаспадар Ілья Аляксандравіч абя- цаў вял. князю літ. Жыгімонту Кейсту- тавічу «ему прыятелем бытн н подле его стоятй протнв каждого его непрыятеля... князь велнкнй також нам нметь прыяте- лем бытн н подле нас стоятн протнв кожьдого нашого непрыятеля». У 1442 падобная грамата была дадзена мал- даўскім гаспадаром вял. князю Казіміру. Дружалюбныя адносіны ВКЛ з Цвярскім княствам былі замацаваны Д.г. 1427, у якой запісана: «Са яз князь велнкнй Ба- рыс Александровнч Тферскнй взял есмм любовь такому з свонм господнном з де- дом, з велмкмм князем Внтовтом, Лнтов- скнм н многмх Рускнх земель господа- рем: бытн мн с ннм за-однн, прн его сто- роне, н пособлятн мн ему на всякого, не вынмая, а господнну моему деду, велн- кому князю Внтовту мене велнкого князя Борнса Александровнча, своего внука, бороннтн от всякого, думою м помочью, а в землн н в воды н во все мое велнкое княженье Тферское моему господнну де- ду, велнкому князю Внтовту не вступа- тнся». У грамаце акрэсліваліся межы паміж дзяржавамі, парадак разгляду су- довых спраў і свабоды гандлю. На пад- трыманне добрасуседскіх адносін былі накіраваны Д. г. 1440 з Псковам і Вял. Ноўгарадам. У Пскоўскай Д. г. было запісана: «што ж послу нз нашее землн нз Лнтовское н гостю — нлн Лях, нлн Руснн, млн Полочаннн, млн Внтебляннн, нлн Смолнянмн, — тым путь чыст нзо всее моее отчыны в Псковскую землю; а гостю торговатн во Пскове, без пакостн. по старой пошлнне, со всякмм гостем. Також н Псковмчом, послу н гостю, нзо всее отчмны Псковское тым всмм путь чыст во всю мою отчнну, в Лнтовскую землю». Падобны змест мела і Наўгародская грамата. Д. г. былі юры- дычна аформлены Віленска-Радамскай уніяй 1401 і Гарадзельскай уніяй 1413 ВКЛ з Полыпчай. Д. г. ВКЛ з суседнімі дзяржавамі сведчылі аб актыўным удзеле княства ў міжнар. справах, аб яго ўплыве на грамадска-паліт. і гандлёвыя зносіны. Яны зрабілі значны ўплыў на распра- цоўку свайго нац. і міжнар. права. Літ.'- Акты, относяіцнеся к нстормн За- падной Росснн. Т. 1. Спб., 1846. Памятннкн русского права. М.. 1953. Вып. 2. С. 57—87: Якубовскнй Й. Земскне прнвнлен Ве- лнкого княжества Лхтовского / / Журн. Ммн-ва нар. просвеіценмя. 1903. № 4, 6; Ясннскнй М. Уставные земскне грамо- ты Лнтовско-Русского государства. Кнев, 1889; Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992. Язэп Юхо. ДАГАВОРЫ МІЖНАРОДНЫЯ Р э с - публікі Беларусь, пагадненні паміж двума або некалькімі суб’ектамі міжнар. права, якія рэгулююць іх ад- носіны шляхам стварэння ўзаемных пра- воў і абавязкаў у палітычнай, эка- намічнай, навукова-тэхнічнай і інш. галінах. Як незалежная і суверэнная дзяржава і суб'ект міжнар. права Рэс- публіка Беларусь заключае і выконвае Д. м. ў адпаведнасці са сваёй Канстыту- цыяй і агульнапрынятымі нормамі міжнар. права. Зыходзячы з прынцыпу абавязковасці кожнага дагавора для яго ўдзельнікаў, Рэспубліка Беларусь як удзельніца Венскай канвенцыі аб праве дагавораў 1969 добрасумленна выконвае свае міжнар. абавязацельствы. Паводле артыкула 8-га Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994, Рэспубліка Беларусь прызнае прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў міжнар. права і забяспечвае адпаведнасць ім заканадаўства. Не дапу- скаецца заключэнне Д.м., якія супярэ- чаць Канстытуцыі. Прынцыповыя пы- танні, звязаныя з заключэннем Д.м., рэ- гулююцца законам «Аб парадку заключэння, выканання і дэнансацыі міжнародных дагавораў Рэспублікі Бела- русь» ад 23.10.1991, а пасля прыняцця новай Канстытуцыі — таксама законамі аб Прэзідэнце, Кабінеце Міністраў і Вярх. Савеце Рэспублікі Беларусь. У іх вызначаны парадак заключэння, выка- нання і дэнансацыі міждзярж. і міжурадааых Д.м., які прымяняецца да ўсіх Д.м. Рэспублікі Беларусь незалежна ад іх формы і назвы (дагавор, пагаднен- не, канвенцыя, пакт, пратакол, абмен пісьмамі ці нотамі, інш. формы і назвы Д.м.). Паводле існуючага парадку, Д.м. заключаецца з замежнымі дзяржавамі і іх адпаведнымі органамі, а таксама з міжнар. арг-цыямі ад імя Рэспублікі Бе- ларусь (міждзярж. дагаворы) або ад імя яе ўрада (міжурадавыя дагаворы). Пра- пановы аб заключэнні Д.м. падаюцца ў Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь Мін-вам замежных спраў. Іншыя мін-вы і ведамствы падаюць у Кабінет Міністраў прапановы аб заключэнні Д.м. разам з ДАГАВОРЫ Мін-вам замежных спраў ці па ўзгадненні з ім. Рашэнні аб правядзенні перагавораў і падпісанні Д.м. прымаюць Прэзідэнт (у адносінах да дагавораў, што заключаюцца ад імя Рэспублікі Бела- русь) і Кабінет Міністраў (у адносінах да дагавораў, якія заключаюцца ад імя Рэс- публікі Беларусь па пытаннях, што нале- жаць да кампетэнцыі ўрада, і ў ад- носінах да дагавораў, якія заключаюцца ад імя ўрада). Прэзідэнт, прэм ер-міністр і міністр замежных спраў Рэспублікі Бе- ларусь маюць права весці перагаворы і падпісваць Д.м. без спец. паўнамоцтваў, астатнія асобы — па ўпаўнаважанні таго органа, ад імя якога заключаецца дага- вор. Д.м. Рэспублікі Беларусь, якія за- кранаюць пытанні тэр. размежавання або ўстанаўліваюць інш. правілы, чым тыя, што ёсць у заканадаўчых актах Рэс- публікі Беларусь, а таксама дагаворы, пры заключэнні якіх бакі дамовіліся пра ратыфікацыю, што мае адбыцца, падля- гаюць ратыфікацыі (ухваленню, зацвяр джэнню) Вярх. Саветам. Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь у адпавед- насці з законам прымае меры па забеспя- чэнні выканання Д.м. Мін-вы і ведамст- вы, у кампетэнцыю якіх уваходзяць пытанні, што рэгулююцца Д.м., забяс- печваюць выкананне абавязацельстваў, прынятых па гэтых дагаворах Рэс- публікай Беларусь. Агульны нагляд за выкананнем Д.м. Рэспублікі Беларусь, іх улік і захоўванне арыгіналаў ці аўтэнтычных тэкстаў ажыццяўляе Мін-ва замежных спраў. Да снеж. 1991 Рэспубліка Беларусь у якасці адной з са- юзных рэспублік СССР, члена ААН і інш. міжнар. арг-цый з’яўлялася ўдзель- ніцай 156 двух- і шматбаковых дагаво- раў. Найб. важныя з іх мірныя дагаворы з Італіяй, Румыніяй, Венгрыяй і Фінляндыяй, Статуты ААН, ЮНЕСКА, МАП і МАГАТЭ, Жэнеўская канвенцыя аб абароне ахвяр вайны, Канвенцыя аб непрымянімасці тэрміна даўнасці да ва- ен. злачынстваў і злачынстваў супраць чалавецтва, Маскоўскі дагавор аб забаро- не выпрабаванняў ядзернай зброі на зямлі, у атмасферы і пад вадой, Канвен цыя аб забароне ваен. ці любога інш. ва- рожага выкарыстання сродкаў уздзеяння на прыроднае асяроддзе, Венская кан- венцыя аб дыпламат. зносінах, Міжнар. пакты аб правах чалавека, Канвенцыя аб ліквідацыі ўсіх'форм расавай дыск- рымінацыі, Канвенцыя аб ліквідацыі ўсіх форм дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын, Канвенцыя аб правах дзіцяці і інш. У 1992—93 Рэспубліка Беларусь. як незалежная і суверэнная дзяржава, стала ўдзельніцай шэрагу важных шматбако- вых юрыд. актаў, у т.л. Дагавор аб ска- рачэнні ўзбр. сіл у Еўропе, Хельсінкскі Заключны акт Нарады па бяспецы і суп- рацоўніцтве ў Еўропе, Парыжская Хар- тыя для Новай Еўропы, Дагавор па ад- крытым небе, Дагавор аб скарачэнні і аб- межаванні стратэг. наступа льных узбраенняў, Дагавор аб нерас- паўсюджванні ядзернай зброі, Чыкагская 7. эгб. т. з.
Д ДАГАВОРЫ канвенцыя аб грамадз. авіяцыі, Парыж- ская Канвенцыя аб забароне прамысл. уласнасці і інш. Афармленне ўдзелу Рэс- публікі Беларусь у гэтых шматбаковых актах адбывалася шляхам падпісання іх афіц. прадстаўніком рэспублікі або шля- хам спец. заявы аб далучэнні да іх. У не- абходных выпадках канчатковае адаб- рэнне дагавораў ажыццяўляў Вярх. Са- вет, які ратыфікаваў іх. На чэрв. 1995 Рэспубліка Беларусь з'яўлялася ўдзель- ніцай больш як 200 шматбаковых дагаво- раў і пагадненняў. 8.12.1991 Рэспубліка Беларусь, Расійская Федэрацыя і Ук- раіна падпісалі Мінскае Пагадненне аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД), якое 10.12.1991 было ратыфікавана Вярх. Саветам Рэспублікі Беларусь. Пагадненне разам з падпі- саным 21.12.1991 у г. Алма-Ата Прата- колам да яго паклала пачатак дзейнасці новага міждзярж. ўтварэння, што ўзнікла ў выніку распаду СССР. У рамках СНД Рэспубліка Беларусь падпісала 627 шматбаковых пагадненняў, канвенцый, пратаколаў і рашэнняў (на 1.6.1996), у т.л. Статут Садружнасці, пагадненні аб стратэг. сілах, каардынацыі банкаўскай дзейнасці, правядзенні ўзгодненай палітыкі ў галіне цэнаўтварэння, пара- дку вырашэння спрэчак, утварэнні Эка- нам. суда СНД і інш. Да снеж. 1991 Рэс- публіка Беларусь мела толькі асобныя двухбаковыя пагадненні з Польшчай, Балгарыяй, Славеніяй, Расіяй, Украінай і інш. дзяржавамі. На 1.6.1996. ёй за- ключана 430 двухбаковых міждзярж. і міжурадавых дагавораў, у т.л. з Расіяй (90), Украінай (34), Полыпчай (59), Ка- захстанам (21), Літвой (23), Узбе- кістанам (18), Кітаем (16), Латвіяй (22), а такасама шмат міжведамасных з роз- нымі краінамі. Заключаныя Рэспублікай Беларусь двухбаковыя дагаворы і пагад- ненні падзяляюцца на пагадненні: аб на- ладжванні дыпламат. адносін; аб супра- цоўніцтве ў галіне культуры, навукі, аду- кацыі, інфармацыі, аховы здароўя, спорту і турызму; аб узаемнай абароне капіталаўкладанняў; аб прававой дапа- мозе; па транспартных, консульскіх, паг- ранічных пытаннях; гандлёвага і экана- мічнага, ваен. і раззбраенчага, фінанса- вага характару; дагаворы паліт. характару, у т.л. з рэспублікамі былога СССР. Рэспублікай Беларусь заключаны таксама шэраг двухбаковых пагадненняў з ААН і інш. міжнар. арг-цыямі. Дага- ворную базу адносін Рэспублікі Беларусь з інш. суб'ектамі міжнар. адносін склада- юць болып як 1200 пагадненняў (1995), і яна ўвесь час пашыраецца. У 1996 падпісаны Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь, Рэспублікай Казахстан, Кыр- гызскай Рэспублікай і Расійскай Федэ- рацыяй аб паглыбленні інтэграцыі ў эка- нам. і гуманітарнай галінах (29 сак.), Дагавор аб стварэнні Супольніцтва Бела- русі і Рассіі (2 крас.). Валянцін Фісенка. ДАГАВОРЫ РУСІ 3 ВІЗАНТЫЯЙ 911, 944, 971, першыя міжнародныя пагад- ненні Стараж. Русі; помнікі старажыт.- рус. і міжнар. права. Крыніцамі дагаво- раў былі стараж.-рус. звычаёвае права і візантыйскае права. Вядомы тэксты дага- вораў на стараж.-рус. мове, уключаныя ў «Аповесць мінулых гадоў». Дагавор 911. Заключаны 2 вер. пасля ўдалага паходу князя Алега на Візантыю (каля 907). Складаўся з 3 час- так. Ва ўводнай частцы дагавора пе- ралічаны склад пасольства Русі, вызна- чаны бакі і мэты пагаднення. Асн. частка складалася з пагаднення аб міры і друж- бе і ўмовах гандлю; норм крымінальнага права аб адказнасці за забойства, наня- сенне ран, рабаўніцтва, разбой, крадзеж рабоў і саўдзельніцтва ў ім; норм крымінальнага працэсу, спадчыннага і цывільнага права. У заключнай частцы дагавора занатавана, што ён заключаны ў пісьмовай форме ў 2 экз., даваліся абя- цанні выканаць умовы дагавора. Дагавор 944 (паводле «Апо- весці мінулых гадоў» 945). Заключаны рус. пасольствам пасля няўдалых пахо- даў кн. Ігара ў 941—944. Складаўся з 3 частак. Уводная і заключная часткі складзены па аналогіі з адпаведнымі час- ткамі дагавора 911. У асн. частцы вызна- чаліся знешнепаліт. абавязацельствы Русі і Візантыі: узаемная дапамога ваен. сіламі, адмова Русі ад ваен. паходаў у крымскія валоданні Візантыі (Корсун- скую старану), дапамога ў абароне гэтых уладанняў ад чорных балгар і інш. Былі пацверджаны ў змененым выглядзе многія нормы крымінальнага права і пра- цэсуальныя нормы дагавора 911. Змяш- чаліся ўмовы рускіх купцоў з Візантыяй (купцы павінны былі мець княжацкія граматы, вызначаліся месца, час і пара- дак знаходжання купцоў у Візантыі, для рус. купцоў уводзіліся абмежаванні на вываз каштоўных тканін). Дагавор 971. Заключаны ў ліпені кн. Святаславам Ігаравічам і візантыйскім імператарам Іаанам Цымісхіем у перыяд ваен. няўдач рус. войск у вайне з Візантыяй. Русь абавяза- лася не нападаць на Візантыю і яе са- юзнікаў і аказваць ваен. дапамогу ў вы- падку нападу на Візантыю. Паводле «Аповесці мінулых гадоў», існаваў ідагавор 907, у якім змешчаны пагадненні аб міры і дружбе паміж Руссю і Візантыяй. аб выплаце Візантыяй даніны (сярод гарадоў, якія маюць права на даніну, згадваецца По- лацк), аб статусе рускіх паслоў і купцоў, аб умовах гандлю. Даследчыкі С.М.Са- лаўёў, Б.А.Рыбакоў, А.М.Сахараў лічылі, што дагавор 907 сапраўды існаваў. А.А.Шахматаў, С.У.Юшкоў лічылі звесткі пра гэты дагавор літаратурнай кампіляцыяй летапісца, за- снаванай на матэрыялах дагавораў 911 і 944. Публ.' Повесть временных лет. Ч. 1—2. М.; Л., 1950; Памятннкн русского права. Вып. 1. М., 1952. Літ.. П а ш у т о В.Т. Внешняя полнтнка Древней Русн. М., 1968; Древнерусское го- сударство н его международное значенне. М., 1965; Левченко М.В. Очеркн по нс- торнн русско-внзантнйскнх отношеннй. М., 1956; С а х а р о в А.Н. Днпломатня древ- ней Русн: IX — первая половнна X в. М., 1980; Я г о ж . Дмпломатня Святослава. 2 нзд. М., 1991. Аляксандр Марыскін. ДАДЗІЁМАВА Вольга Уладзіміраўна (н. 5.8.1955, г. Гомель), беларускі гісторык музыкі. Канд. мастацтвазнаўства (1990). Скончыла Бел. кансерваторыю (1978). 3 1978 у Мінскім ін-це культуры, з 1993 у Бел. акадэміі музыкі. Даследуе гісторыю гар. муз. культуры Беларусі 18 ст. ў архівах, бібліятэках і інш. Выявіла болып за 50 помнікаў бел. муз. мастацтва, у т.л. аперэту «Агатка, ці Прыезд пана» Я.Д.Голанда (лібрэта М.Радзівіла). Аўтар манаграфіі «Музычная культура гарадоў Беларусі ў XVIII ст.» (1992), падручніка «Гісторыя музычнай культу- ры Беларусі: Ад старажытнасці да канца XVIII ст.» (1994). ДАЖБОГ (стараслав. Дажь-бог), язычніцкае бажаство ўсх. славян, бог со- нца, сын Сварога. Уяўляўся жыватвор- най істотай, якая дае цяпло, спрыяе ўрадлівасці палёў, дабрабыту людзей. У стараж. часы Д. пакланяліся, яго ідал быў пастаўлены побач з Перуном і інш. багамі на капішчы за церамным дваром у Кіеве. Пасля ўвядзення хрысціянства ўяўленне аб Д. паступова знікла. ДАЖЫНКІ, старадаўняе нар. свята, звязанае з заканчэннем жніва. Суправа- джалася жніўнымі абрадамі, танцамі, песнямі, скіраванымі на тое, каб аддзяка- ваць «духам нівы» за хлеб, захаваць урадлівасць на наступны год. Дажаўшы жыта, жнеі ўпрыгожвалі апошні сноп кветкамі, стужкамі, плялі вянок з кала- соў і палявых кветак, пелі дажынкавыя песні. Здзейсніўшы магічны абрад «завівання барады», адпраўляліся даха- ты, каб адсвяткаваць канец вял. пра- цы — збор ураджаю. У кожнай сям'і на Д. гатавалі шчодрае частаванне з абрада- вых страў, у т.л. крупяную кашу (каб на наступны год урадзіла добрае жыта), сы- ту. На Пн Беларусі Д. спраўлялі двойчы: малыя пасля заканчэння жытняга жніва і вялікія пасля таго, як зжыналі яравыя. Арсень Ліс. ДАЗВОЛ, афіцыйны дакумент, які вы- даецца навук. ўстановамі Беларусі на права правядзення даследчыкамі археал. разведак і раскопак. Да 1992 называўся адкрыты ліст. У Рас. імперыі самаволь- ныя раскопкі стараж. помнікаў былі за- баронены царскім указам ад 1846. Даку- мент (адкрыты ліст) на права археал. разведак і раскопак на тэр. СССР выда- ваў Палявы к-т Ін-та археалогіі АН СССР. На Беларусі Д. выдае Ін-т гісторыі АН Беларусі па заяўцы даслед- чыка. Пасля праведзеных палявых работ Д. здаецца са справаздачай ва ўстанову, якая яго выдала. Самавольныя ама- тарскія даследаванні, звязаныя з пашко- джаннем помнікаў, забаронены. На Бе- ларусі першы Д. (грамату) атрымаў 14.12.1818 А.Чарноцкі (З.Я.Даленга-Ха- дакоўскі) за подпісам рэктара Віленскага ун-та. Напісаны ён на пергаменце на рус., лац. і польск. мовах. Літ.- А вду с нн Д.А. Полевая археоло- гня СССР. 2 нзд. М., 1980: Коханов- с к н й Г.А. Открытый лнст З.Дрленгн-Хо- даковского / / Белорусскне древностн.
д Мн.. 1967; Яго ж. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI— XIX стст. Мн., 1984. Генадзь Каханоўскі. ДАЙНЕКА Леанід Марцінавіч (н. 28.1.1940, в. Змітраўка 2-я Клічаўскага р-на), беларускі пісьменнік. Скончыў БДУ (1967). У 1967—71 рэдактар на Віцебскай студыі тэлебачання, у 1972— 89 адказны сакратар час. «Маладосць». 3 1989 заг. рэдакцыі паэзіі выд-ва «Мас тацкая літаратура», з 1993 дырэктар фірмы «Пасад». Друкуецца з 1961. Вы- даў зб. паэзіі «Галасы» (1969), «Бераг чакання» (1972), «Начныя тэлеграмы» (1974), «Мая вясна саракавая» (1979), «Вечнае імгненне» (1985), «Сняжынкі над агнём» (1989). 3 1976 аддае перавагу прозе. Першыя апавяданні змешчаны ў кнізе «Бацькава крыніца» (1976). У ра- манах «Людзі і маланкі» (1977), «За- помнім сябе маладымі» (1979), «Футбол на замініраваным полі» (1981), «Меч князя Вячкі» (1985, Літ. прэмія імя І.Ме- лежа 1987, Дзярж. прэмія імя К.Каліноўскага 1990 — разам з раманам «След ваўкалака», 1988), «Жалезныя жалуды» (1993) узнімае тэматыку рэв. падзей 1917, грамадз. і Вял. Айч. войнаў, стараж. гісторыі Беларусі. У сваёй твор- часці звяртаецца таксама да вядомых по- стацяў айч. гісторыі К.Лышчынскага, І.Грынявіцкага і інш. Лідзія Савік. ДАЙНОЎЦЫ, нашчадкі яцвяжскага племя, што жылі на правым беразе Нё- мана. У 13— 14 ст. мелі княства, якое займала тэр. паміж Нёманам (правыя прытокі Дзітва, Гаўя з р. Жыжма) і Віліяй; па р. Котра межавала з Гара дзенскім княствам. Упершыню княства ўпамінаецца пад 1259 у грамаце Міндоў- га. 3 1260-х гадоў Д., страціўшы сваіх князёў, запрасілі да сябе кн. Трайдзеня. 3 цягам часу асіміляваліся болыпасцю ў беларусаў, астатнія — у літоўцаў. Літ.: ПСРЛ. Т. 17. Спб., 1907; Е р м а - л о в і ч М. Старажытная Беларусь: Полац кі і новагародскі перыяды. Мн., 1990. ДАКУДАВА, вёска, цэнтр сельсавета Лідскага р-на. На беразе р. Нёман. За 25 км на ПдУ ад Ліды. 770 ж., 334 двары (1995). Вядома з 2-й пал. 14 ст. як велі- какняжацкі двор. У 1392 каля Д. ў час міжусобнай феад. вайны адбылася бітва паміж войскамі вял. кн. ВКЛ Вітаўта і кн. Карыбута Альгердавіча. У 1436 вёс- ка, уладанне Кучука. У пач. 16 ст. нале жала Кішкам. Каля 1513 паводле таста- мента Барбары Кішчанкі маёнтак Д. ат- рымаў яе муж, гродзенскі староста Юрый Радзівіл. Каля 1533 пабудаваны касцёл. 3 1669 мястэчка Лідскага пав. У 17—18 ст. дзейнічаў кальвінскі збор. У 1763 — 37 двароў. 3 1795 у Рас. імперыі. У 1809 — 34 двары, царква. У 19 — пач. 20 ст. сяло, цэнтр воласці Лідскага пав. Віленскай губ. Уласнасць Радзівілаў, Вітгенштэйнаў. У 1886 — 378 ж., 28 два- роў, царква, школа, піцейны дом. У пач. 20 ст. 566 ж. У 1915 у 1-ю сусв. вайну акупіравана герм. войскам, у 1919—20 занята Чырв. Арміяй, польскім войскам. 3 1921 у складзе Польшчы, у Лідскім Л.М.Дайнека. пав. Навагрудскага ваяв. 3 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 да ліп. 1944 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1970 — 375 ж., 153 двары. Цэнтр калга- са «Іскра». Сярэдняя школа, дзіцячы сад, б-ка, клуб, аддз. сувязі, 2 магазіны, цар- ква. Помнікі археалогіі; 2 селішчы 6—8 і 11 — 12 ст. Валерый Шаблюк. 'ДАКУМЕНТАЗНАЎСТВА. навуковая дысцыпліна, якая вывучае заканамер- насці складання дакументаў і распра- цоўвае спосабы іх стварэння, прынцыпы арганізацыі дакументаабарачэння і пабу- довы сістэм дакументацыі. Вылучылася з архівазнаўства і архіўнай службы, заня- тых пытаннямі аналізу гіст. каштоўнасці дакументаў. Звязана з крыніцазнаўст- вам, якое таксама мае аб'ектам даследа- вання дакумент. Задачы Д.: павышэнне эфектыўнасці дакументацыйнага забес- пячэння аператыўнага кіравання, ба- рацьба з ростам выдаткавання паперы і павелічэннем плошчаў, занятых пад схо- вішчы інфармацыі. Д. выконвае канкрэт- ныя патрэбы грамадства ў дакументаль- най сферы: павышэнне якасці дакумента і прыстасаванне яго да ўмоў машыннай апрацоўкі інфармацыі; стварэнне машы- начытальных дакументаў, мініяцюрыза- цыю носьбітаў і пераход да бездакумент- ных камунікацый; забеспячэнне выкары- стання дакументаў у аўтаматызаваных банках даных; стварэнне інфармацыйна- пошукавай сістэмы (ІПС) па дакумен- тах, што функцыяніруюць у апараце, і яе сумяшчальнасць з ІПС дзярж-. архіваў; распрацоўка рацыянальнай сістэмы ўліку і захоўвання дакументаў; наданне юрыд. сілы інфармацыі, за- пісанай на машынных носьбітах. 3 1966 даследаваннямі ў галіне Д. займаўся Усесаюзны НДІ Д. і архіўнай справы; у якасці сураспрацоўшчыкаў тэм высту- палі цэнтр. дзярж. архівы Беларусі. Пы- таннямі Д. займаюцца аддзел ведамас- ных архіваў К-та па архівах і справавод- стве Рэспублікі Беларусь і Бел. н.-д. ін-т Д. і архіўнай справы (у 1992—1995 Бел. н.-д. цэнтр Д., археаграфіі і архіўнай справы). Міхась Шумейка. ДАКУМЕНТЫ «ДАКУМЕНТЫ I МАТЭРЫЯЛЫ ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРЎСІ», зборнік даку ментаў і матэрыялаў у 4 тамах. Падрых- таваны і выдадзены ў 1936—54 у Мінску Ін-там гісторыі АН БССР (4-ы т. сумесна з Архіўным упраўленнем БССР). Уклю- чае 2919 дакументаў, большасць якіх апублікавана ўпершыню. Навукова-даве- дачны апарат, пераклады з лац. і польск. моў у 1—2 т. на бел., у 3—4 — на рус. мовах. У 1-м т., які выйшаў у 1936 пад назвай «Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах» (складальнікі В.К.Шчар- бакоў, К.І.Кернажыцкі, Дз.І.Даўгяла), змешчаны перадрукі дакументаў 9—18 ст. з раней надрукаваных зборнікаў (вы- трымкі з летапісаў, ням., лац. і польск. хронік, з Літоўскай метрыкі, дагаворы вял. князёў літоўскіх са Смаленскам, Цвер'ю, Ноўгарадам, матэрыялы аб пе- рагаворах з вял. князямі маскоўскімі, крымскімі ханамі, стараж. граматы, прывілеі, дараваныя цэрквам і манасты- рам, заканадаўчыя акты і інш.); матэры- ялы тома згрупаваны ў 12 раздзелаў. 2-і том выйшаў у 1940 пад рэд. М.М.Нікольскага і І.Ф.Лочмеля (пасля перапрацоўкі, звязанай з рэпрэсіямі суп- раць яго першапачатковых скла- дальнікаў Шчарбакова, Кернажыцкага і Даўгялы). Змяшчае дакументы за 1770— 1903 з архіваў Віцебска, Гомеля, Магілёва, Мінска, Ленінграда і Масквы (пра палітыку царызму ў галіне зем- леўладання, тарыфную палітыку, удзел бел. насельніцтва ў вайне 1812, гвал- тоўную русіфікацыю Беларусі, прыгнёт нац. меншасцяў і інш.); матэрыялы згру- паваны ў 12 раздзелаў, адзін з якіх пры- свечаны паўстанню 1863—64 і палітыцы ўрада ў адносінах да ўдзельнікаў гэтага паўстання, 3-і том выйшаў у 1953 пад рэд. У.М.Перцава, І.С.Краўчанкі, Я.П.Лук'янава, А.І.Воранавай і ўключае больш за 1 тыс. дакументаў з дзярж. архіваў Вільні, Гомеля, Гродна, Кіева, Ленінграда, Магілёва, Масквы, Мінска. Большасць матэрыялаў апублікавана ўпершыню (матэрыялы з газет «Вперед», «Звезда», «Нскра», «Новая жнзнь», «Правда», «Пролетарнй» і інш.). У 7 раздзелах тома дакументы пра рэв. рух на Беларусі ў 1905—07 і 1917, пра ба- рацьбу бальшавікоў з меншавікамі. бун- даўцамі і т. зв. непралетарскімі парты- ямі, змешчаны эканам. табліцы, звесткі пра стан адукацыі і культуры ў краі. У 4-м томе, які выйшаў у 1954 пад назвай «3 гісторыі ўстанаўлення Савецкай ула- ды на Беларусі і ўтварэння БССР» пад рэд. А.І.Азарава, В.М.Жыгалава, Краў- чанкі, Н.В.Каменскай, Я.М.Карпачова, змешчаны дакументы перыяду за сак. 1917 — люты 1919. Дакументы тома, згрупаваныя ў б раздзелаў, адлюстроўва- юць утварэнне і дзейнасць Саветаў рабо- чых, салдацкіх і сял. дэпутатаў, I з'езда сял. дэпутатаў Мінскай і Віленскай іуб., I і II з'ездаў Саветаў армій Зах. фронту, 1-й і 2-й Паўн.-Зах. канферэнцый
Д ДЛКУМЕНТЫ РСДРП, барацьбу бел. народа за вызва- ленне з-пад ням. акупацыі (люты— снеж. 1918), матэрыялы I з'езда КП(б)Б. У кожным томе змешчаны: прадмова, заўвагі (падрадковыя і па змесце), геагр. паказальнік; у асобных тамах пака- зальнікі: бібліяграфічны (т. 1), імянны (т. 1,2), прадметны (т. 3, 4), архіўных фондаў і друкаваных крыніц (т. 3), пе- ралік змешчаных у томе дакументаў (т. 2, 3), спіс скарачэнняў (т. 3. 4), слоўнік незразумелых слоў (т. 1), хроніка падзей (т. 4). Літ.' Вопросы архнвоведення н нсточнн- коведення в БССР. Мн., 1971; Улаіцнк Н.Н. Очеркн по археографнн н нсточннко- веденню нсторнн Белорусснн феодального пернода. М., 1973; Вопросы археографнн в БССР. Мн., 1980. Міхась Шумейка. «ДАКУМЁНТЫ МАСКОЎСКАГА АРХІВА МІНІСТЭРСТВА ЮС- ТЫЦЫІ», «Д окументы Мос- ковского архнва М н н н - стерства юстнцнн», зборнік дакументаў па эканам. і паліт. гісторыі ВКЛ за перыяд з 1430-х гадоў да 1569. Выдадзены ў 1897 у Маскве на аснове матэрыялаў Метрыкі Вялікага княства Літоўскага пад рэд. М.В.Доўнар-За- польскага. Сярод дакумен аў Кніга данін вял. кн. ВКЛ Казіміра з запісамі аб раз- дачы зямельных уладанняў, інвентары Ворненскага двара (1544), Мядзельскай воласці (1545), Радашковіцкага (1549) і Аршанскага (1560) замкаў, Рэчыцы (1565) і інш., у якіх названы колькасць службаў, размяшчэнне зямлі пад імі, звесткі пра гаспадарку і характар падат- каабкладання розных груп насельніцтва; дакументы Віленскіх (1547, 1563), Га- радзенскага (1567), Люблінскага (1569) соймаў пра развіццё паліт. жыцця княст- ва; звесткі аб раздачы маёнткаў полац- кай шляхце ў час Лівонскай вайны 1558—83; «Рэвізія староства Берасцей- скага» (1566) аб становішчы на- сельніцтва на гаспадарскіх землях пасля равядзення валочнай памеры з падра- бязным апісаннем больш як 80 пасялен- няў у складзе 23 войтаўстваў і 7 валас- цей. У дакументах адлюстраваны такса- ма пытанні ўзаемаадносін з Маскоўскай дзяржавай і Крымскай Ардой у часы кіравання Жыгімонта I Старога; апісана мяжа ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай у 1523. Усе дакументы прыведзены ў хра- налагічным парадку, змешчаны геаг- рафічны, імянны і прадметны пака- зальнікі. Літ:. У л а іц н к Н.Н. Очеркн по архео- графмн н нсточннковеденню нсторнн Бело- русснн феодального пернода. М., 1973. С. 240—242. Ларыса Бельская «ДАКУМЕНТЫ ПА ГІСТОРЫІ ЗА- ХОДНЯРЎСКАГА КРАЮ», «Д о к у - менты, обьясняюіцме н с - торню Западно-Русского края н его отношення к Росснн н к Польше», зборнік дакументаў, выдадзены ў 1865 Археа- Герб «Даленга». графічнай камісіяй у Санкт-Пецярбургу. Падрыхтаваны ў сувязі з паўстаннем 1863—64, разлічаны на замежнага чыта- ча і мае выключна паліт. характар. Да- кументы надрукаваны на мове арыгінала і ў перакладзе на франц. мову. Паводле слоў рэдактара і аўтара прадмовы М.В.Каяловіча, мэта зборніка — дака- заць, што «заходнярускі край» быў рускім, а не польскім. Публікацыя даку- ментаў пачынаецца з прывілея караля Ягайлы, дадзенага ў 1387 віленскаму біскупу. Большасць змешчаных дакумен- таў была апублікавана раней. Сярод на- друкаваных упершыню ўрыўкі з дзённіка Люблінскага сойма 1569, крыніцы з архіва уніяцкіх мітрапалітаў. Літ:- У л а ш н к Н.Н. Очеркн по архео- графнн н нсточннковеденню нсторнн Бело- русснн феодального пернода. М., 1973. Міхась Шумейка. ДАЛГАРЎКАЎ Юрый Аляксеевіч (каля 1600—15.5.1682). расійскі ваенны дзеяч, князь. Пачаў службу ў 1627 стольнікам, у 1646 прызначаны ваяводам у Пуціўль, у 1648 атрымаў чын баярына. Быў асабліва блізкан асобай цара Аляксея Міхайлавіча. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 —67 актыўна ўдзель- нічаў у ваен. дзеяннях на тэр. Беларусі: у 1654 у захопе Мсціслава, Дуброўны і Шклова; у 1655 у спусташальным рэйдзе у Бел. Панямонне. У лют. 1658 прызна- чаны царскім ваяводам у Менску, у маі — у Вільні. Распачаўшы ваен. дзе- янні супраць войска ВКЛ, пацярпеў па- ражэнне пад Коўнам, аднак у бітве пад Вільняй перамог сілы В.Гансеўскага. Як галоўнакамандуючы царскай арміі на Беларусі ў кастр. 1660 на чале 18-тысяч. войска процістаяў войску П.Сапегі, М.Паца і С.Чарнецкага (усяго 12 тыс.) на р. Бася (каля Магілёва) і пацярпеў па- ражэнне. У 1661 паводле загаду цара вы- пальваў мястэчкі і вёскі ў Бел. Падняп- роўі. 3 1664 вёў перагаворы з камісарамі Рэчы Паспалітай пад Смаленскам, по- тым зноў прызначаны галоўнакаман- дуючым царскай арміяй на Беларусі, дзе трымаў у аблозе Шклоў. Настойваў на інкарпарацыі ўсх.-бел. зямель і працягу вайны з Рэччу Паспалітай. У 1670—71 кіраваў задушэннем нар. паўстання на чале з С.Разіным у Паволжы. Зна- ходзіўся пры царскім двары, вёў перага- воры з дыпламатамі Рэчы Паспалітай і Швецыі. Актыўна прычыніўся да абвяш- чэння пераемнікам цара Фёдара Міхайлавіча. Забіты разам з сынам стральцамі ў час іх чарговага бунту ў Ма- скве. Літ: Акты Москов кого государства. Т. 2—3. Спб , 1894—1901. Генадзь Сагановіч. ДАЛГАТОВІЧ Барыс Дзмітрыевіч (н. 17.6.1934, с. Шрамкаўка Шрамкаўскага р-на Палтаўскай вобл., цяпер гар. пас. Драбаўскага р-на Чаркаскай вобл), гісторык. Канд. гіст. н. (1981). Скончыў Тбіліскае ваен. вучылішча (1956), БДУ (1966). Служыў у Сав. Арміі. У 1977— 79 нач. музея гісторыі войск ЧБВА. з 1983 выкладае ў Бел дзярж. палітэхн. акадэміі. Даследуе гісторыю Вял. Айч. вайны. Тв: В одном строю — к еднной целв. Мн., 1985; Беларусь в годы Велнкой Отече- ственной войны в вопросах н ответах. Мн., 1994. ДАЛГОЎ Іван Іванавіч [1857, Пецяр- бургская губ. — 5(18) .10.1911 ], бел. гісторык, археолаг, краязнавец. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1880). 3 1889 у По- лацкім кадэцкім корпусе. Вывучаў гісторыю Полацка са стараж. часоў, да- следаваў архсал. помнікі Полаччыны і склаў іх рэестр. Напісаў гісторыю кадэц- кага корпуса (1835—90-я гады) і стаў адным з арганізатараў створанага ў ім музея. Абраны правадзейным членам Віцебскай архіўнай камісіі. Удзельнік IX Археалагічнага з'езда (1893, Вільня) Тв: Прошлое н настояіцее Белорусснн / / Внтебскне губернскне ведомостн. 1897. № 19; Наш край / / Там жа. 1898 113— 114; По оцкнй кадетскнй корпус. Внтебск. 1899. Літ: Внкентьев В. Памятн Й.М. Долгова / / Внтебскне губернскне ведомо- стн. 1911. № 229; Леонардов Д. Памятн действнтельного члена Внтебской ученой архнвной комнсснн М.М. Долгова / / По- лоцко-Внтебская старнна. Внтебск, 1911. Кн. 1, ч. 2. Генадзь Каханоўскі. «ДАЛЁНГА», прыватнаўласніцкі герб. У блакітным полі сярэбраная падкова, з ся- рэдзіны падковы выходзіць страла джа- лам уніз, над падковай — залаты крыж; клейнод — прабітае стралой птушынае крыло. Існуюць варыянты герба: страла накіравана ўлева, клейнод — 3 страуса- вы пяры. Паводле падання, узнік у кан- цы 12 ст. У ВКЛ пачаў распаўсю- джвацца з пач. 15 ст. Гэтым гербам ка- рысталася больш як 150 родаў Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны. Анатоль Цітоў. ДАЛЁНГА-ХАДАКОЎСКІ Зарыян Якаўлевіч (сапр. Чарноцкі Адам; 24.12.1784, каля в. Гайна Мінскага ваяв..
ТТ ДАЛЕЎСКІЯ Д цяпер Лагойскі р-н — 17.11.1825), сла- вяназнавец, адзін з пачынальнікаў бела- рускай, польскай, рускай і ўкраінскай археалогіі, стараж. гісторыі, фальклары- стыкі, этнаграфп і дыялекталопі. Чл.- кар варшаўскага Т-ва сяброў навук (1819), чл. пецярбургскага Вольнага т-ва аматараў расійскай славеснасці (1819), маскоўскага Т-ва гісторыі і старажытнас- цей расійскіх (1820). Скончыў ка- таліцкае вучылішча ў Слуцку (1801). Працаваў у Мінску хатнім настаўнікам, прыватным адвакатам. У Мінскім архіве пазнаёміўся з выданнямі Статута ВКЛ, стараж. граматамі і актамі на старабел., лац. і польскай мовах. У 1805 здаў экза- мен па юрыспрудэнцыі і атрымаў патэнт на права кіравання маёмасцю, у 1807— 09 працаваў нам. і аканомам маентка графа Ю Несялоўскага, у бібліятэцы якога, пазней (у 1814—18) у бібліятэках А.Чартарыйскага ў Пулавах (Польшча) і Крамянецкага ліцэя пазнаёміўся з навук. выданнямі Варшавы, Вільні, Пецярбурга Асаблівы уплыў на фарміраванне навук. і грамадскіх поглядаў Д.-Х. зрабілі пра- цы польск вучонага Т.Чацкага, фран- цузскіх асветнікаў Вальтэра, Ж Ж.Ру- со, П Гольбаха. У 1809 арыштаваны царскімі ўладамі за выказаную ім у лісце сябру прыхільнасць да антыпрыгонніцкіх ідэй Напалеона. Пасля 7 месяцаў зняво- лення ў Аляксееўскім равеліне Петра- паўлаўскай крэпасці накіраваны салда- там у Омск У 1811, імітаваўшы ўта- пленне, уцёк на Захад і ўступіў ў франц армію. Пасля паражэння французаў у вайне 1812 супраць Расіі ўцёк на Бела- русь, потым Валынь. Шмат пада- рожнічаў па Пд Польшчы, 3 і Пн Ук- раіны, па ўсей Беларусі, паўн Расп, дзе збіраў прадметы матэрыяльнай культу- ры, запісваў фальклор, мясц. гаворкі Першы сярод славянскіх вучоных звяр- нуўся да духоўнай культуры простага народа як крыніцы гісторыі Упершыню ў славяназнаўчай навуцы перанёс сістэму даследаванняў з помнікаў пісьменнасці на зямлю і яе помнікі. На гарадзішчах, якія раскопваў у Полацку, Віцебску, Тураве, Бабруйскім пав., каля Брэста, Гомеля, Магілёва, у в.Старое Ся- ло Віцебскага пав. бачыў помнікі высока- арганізаванага духоўнага жыцця славян, імкнуўся па іх вызначыць мяжу расся- лення стараж славян. Згодна з распра- цаванай ім тэорыяй гарадзішчаў усе ста- раж. землі славяншчыны падзяляліся на ўчасткі плошчай каля 1 кв. мілі, у цэнт- ры якіх было гарадзішча, а навакольныя паселішчы мелі аднакарэнныя назвы На гарадзішчах, што размяшчаліся высока над ракой або возерам і былі абнесены валам, выконваліся рэліг. дзействы (ах- вярапрынашэнні, урачыстасці, гульні) пад кіраўніцтвам жраца або князя. Д.-Х адзначыў адносную роўнасць членаў аб- шчыны, размеркаванне рэліг. і ваен функцый племянных правадыроў Пада- бенства назваў славянскіх паселішчаў таксама, на яго думку, сведчыць аб спрадвечным адзінстве славян Гара- дзішчы Д.-Х. лічыў выключна славян- Да арт Далеўскія. Ф.Далеўскі. скай з'явай і на падставе сваёй тэорыі і этнамоўных даных спрабаваў устанавіць межы стараж. рассялення славян і ла- калізацыю іх асобных плямён ад Урала і Камы да Эльбы і ад Адрыятыкі да Паўн Дзвіны Адзін з першых абгрунтаваў ідэю славянскай агульнасці ў дагіст. час Яго мэтай было імкненне раскрыць этнагенез славян і напісаць гісторыю агульнасла- вянскага перыяду, выкарыстаўшы для гэтага археал., тапанімічныя, этнагр. і фальклорныя даныя Склаў карту ста- раж. рассялення славян, узняў пытанне аб прарадзіме славян і іх сувязях з балцкімі народамі. Крытыкуючы ў «Да- следаваннях адносна рускай гісторыі» (1819) некаторыя палажэнні «Гісторыі дзяржавы Расійскай» М.Карамзіна, удакладніў межы рассялення крывічоў (ад Пскова і Смаленска да Гродна і Не- мана), а таксама палачан, літоўцаў, аспрэчваў нарманскую тэорыю пахо- джання рус. дзяржавы, не дапускаў не- абгрунтаванай мадыфікацыі мінулага, некрытычнага выкарыстання прац за- межных аўтараў Адзначыў у працах Ка- рамзіна больш за 20 памылковых сцвяр- джэнняў і фактаў, звязаных з гісторыяй Беларусі (межы паміж бел , літ. і рускімі пасяленнямі, тэрыторыя рассялення ўсх.-славянскіх пдямён у 9 ст., месца знаходжання Нямігі, дзе адбылася бітва, апісаная ў «Слове пра паход Ігаравы», і інш ) Вельмі карысным лічыў та- панімічны і гідранімічны матэрыял, у якім захаваўся ўвесь слоўнік першапа- чатковых карэнных выразаў. Вывучаў стараж. шляхі зносін на Беларусі: Кіева з Полацкам па Дняпры, Бярэзіне, Свісла- чы, Ушчы, Віліі, р. і воз Нарач праз сіс- тэму іншых азёр у Дзісну і Зах. Дзвіну, Заслаўя з Нёманам праз Пціч і Усу, якім карысталіся германцы, а таксама магчы мыя шляхі зносін паміж дрыгавічамі, ва- лынянамі і крывічамі па Прыпяці. Грун- тоўна прааналізаваў «Спіс рускіх гара- доў далекіх і блізкіх» і прадатаваў час яго напісання 1430. У працы «Пра славян- шчыну да хрысціянства» (1818) упершы- ню спрабаваў апісаць стараж.-славянскі побыт, культуру і нар творчасць у да- хрысціянскі перыяд, намеціў план комп- лекснага даследавання славянскіх і кан- тактных з ім народаў У «Праекце вучо- нага падарожжа па Расіі для вытлума- чэння старажытнай славянскай гісторыі» (1820) і «Гістарычнай сістэмы Хада- коўскага» (апубл. 1838) абгрунтаваў прынцып збору фальклору і дыялектнай лексікі, упершыню ў славістыцы паказаў ролю тапанімікі для гіст. даследаванняў. склаў рэестр агульнаславянскіх та- понімаў, у т.л. бел., вызначыў тэрыто- рыю пашырэння бел. мовы. Большасць яго прац не апублікавана («Гістарычна- геаграфічны слоўнік», «Батанічна-заа- лагічна-астранамічны слоўнік», «Слоўнік старажытных слоў і выразаў», зборнік беларускіх песень, сшьпак сла- вянскай міфалогіі, німатлікія апісанні аб- радаў, звычаяў, замоў, запісы прыказак, прымавак, загадак, усх.-славянскіх і польскіх, нататкі па археалогіі, та- паніміцы, дыялекталогіі) Д X. нале- жыць першая спроба сістэматычнага ўсвядомленага запісвання з элементамі навук пашпартызацыі славянскага фальклору. Яго навук. і збіральніцкая дзейнасць была ўзорам для еўрапейскіх даследчыкаў П Шафарыка, 1 Сразнеў- скага, П Кірэеўскага, К. і Я Тышкевічаў, К.Вуйціцкага, Ю.Крашэўскага, І.Рака- вецкага, Л Галамбёўскага і праграмай для навукова-літ. аб яднанняў Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіны. Тв О 5Іамтап$2сгугпіе рггей сЬтеісцапЯмет огаг іппе ріхта і 1і5іу. ХУагххаіл'а 1967 Літ.'- кач'і іа-6а»г опікі Г. Хогіап ОоТе^а-СЬо<іако№$кі, ]ево гусіе і ргаса Імго'Л', 1898; МаІІапка I. Хогіап ОоІС8В-СНо<1ако№5кі. Іе^о тіерсе № кііішгге роізкіер.. ХУгосІаіу, еіс., 1965; М а - лаш - А к самнтова Л.А. Доленга-Хо- даковскнй (Адам Чарноцкнй) н его насле- дне // Ілкі. ІУгосІаіу, 1967. Т 51. сг 1; Я е ж У пошуках фольклорннх збірннків Доленгх-Ходаковського / / Народна творчість та етнографія. 1970 №4, Прнй ма Ф.Я Зорнан Доленга Ходаковскнй н его наблюдення над «Словом о полку йго- реве» / / Тр. Отд. древнерус. лнт-ры АН СССР. М.; Л., 1951 Т. 8; 8 а 11 п <1 е г О /огіап Воіепва СЬо<1ако\М5кі (1784—1825) ап<1 (Ье Ііппу оі Зіамопіс сіііпіге // ЫаііопаІКіез рарегх. 1983. Уоі 11, № 2; К а - ханоўскі ГА. Археалогія і пстарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. Мн., 1984; Аксамітаў А.С., Малаш Л.А. 3 душой славяніна: Жыцце і дзей- масць З.Я.Даленгі-Хадакоўскага. Мн , 1991; Аксамітаў А. Ля вытокаў беларускага мовазнаўства Са спадчыны Зарыяна Да- ленгі-Хадакоўскага / / Роднае слова 1992. № 5. Леаніла Малаш. ДАЛЕЎСКІЯ, удзельнікі вызв руху на Беларусі і ў Літве ў сярэдзіне 19 ст. і паўстання 1863 — 64. 3 сям'і дробнага шляхціца Дамініка Далеўскага, які вало- даў фальваркам Кункулка ў Лідскім пав. Аляксандр [12(24) 1 1827, Кун- кулка — 14(26).4.1862]. Вучыўся ў Віленскай пмназіі. Адзін са ства- ральнікаў Братняга саюза літоўскай моладзі. У 1849 арыштаваны, у 1850—
198 ДАЛЕЦКІ 58 на катарзе, у сібірскай ссылцы. Памёр у Вільні ад сухотаў неўзабаве пасля вяр- тання на радзіму. Апалонія (1841, Кункулка — пасля 1915), жонка З.Серакоўскага. У час паўстання 1863 — 64 выслана ў Ноўгарад. 3 1867 у Варшаве, займалася грамадскай дзейнасцю. Аўтар успамінаў пра паўстанне (рукапіс у ДГА Літвы). Канстанцін (1837, Кункулка — 27.5.1871). Вучыўся ў Віленскай гімназіі і Маскоўскім ун-це, каморнік. Удзельнік паўстання 1863—64 на Ковеншчыне — змагаўся ў атрадах Серакоўскага, І.Ляс- коўскага, А.Мацкявічуса, камандаваў таксама асобным атрадам, паранены. Потым у эміграцыі. У час Парыжскай камуны 1871 расстраляны версальцамі. Францішак (1825, фальварак Руднікі Лідскага пав. — 25.4.1904), адзін са стваральнікаў Братняга саюза літоўскай моладзі. У 1849—60 у турме, на катарзе і ў ссылцы ў Сібіры. Напярэ- дадні і ў час паўстання 1863—64 адзін з кіраўнікоў партыі *белых», чл. Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы. У чэрв. 1863 арыштаваны, засуджаны на 20 га- доў катаргі. 3 1883 у Варшаве. Пітус [1 (13).5.1840, Кункулка — 30.12.1863 (11.1.1864)], удзельнік рэв. студэнцкага руху ў Маскве і Пецярбургу, дзе вучыўся ва універсітэтах. 3 лета 1863 найбліжэйшы памочнік К.Каліноўскага па кіраўніцтве паўстаннем. Арыштаваны, публічна расстраляны на Лукішскай плошчы ў Вільні. Літ.'. За нашу н вашу свободу: Герон 1863 года. М., 1964. С. 46—47, 281—282, 528; Бнкулнч В.Б. Воспомннання А.Сера- ковской (Далевской) н другне матерналы о З.Сераковском в ЦГНА Лнтовской ССР / / К столетню геронческой борьбы «за нашу н вашу свободу». М., 1964; Жамойцін А. У летапіс паўстання / / Беларусь. 1988. № 2; Мегкуз V. Оаіеузкіц зеіша Уііпіцз, 1967; Сіеуагіог I. Рашісіпікі г Іаі 1857—1865. Т. 1—2. ІУіІпо, 1913; Коыпап М. Оаіешкі і Опкіегка Ьо]о№пісу о $рга»х пагосіо»'^ / / СіесЬапон'ісг I., Коыпап В., Коыпап М. № І^ііепзкіе] Коззіе Роггіап, 1990. Генадзь Кісялеў. ДАЛЕЦКІ Якаў Генрыхавіч (сапр. Ф е - нігштэйн. 22.2.1888. Варшава — 19.6.1937), рэвалюцыянер, сав. і парт. дзеяч. 3 1904 чл. СДКПіЛ і РСДРП. Чл. Варшаўскага і Лодзінскага к-таў, сакра- тар Венскай секцыі СДКПіЛ (1910). Удзельнік Брусельскай канферэнцыі II Інтэрнацыянала (1914). Пасля Лют. рэ- валюцыі 1917 чл. Саратаўскага Савета, потым Пецярбургскага к-та РСДРП(б) і яго Выканаўчай камісіі. Адначасова чл. ЦК СДКПіЛ і рэдкалегіі польскага час. «ТгуЬцпа» («Трыбуна»). На 2-м Усерас. з ездзе Саветаў абраны чл. ВЦВК. У 1918 «левы камуніст». У 1918 —19 чл. ЦВК груп СДКПіЛ, чл. ЦВК Літбела, по- тым выканаўчага бюро КПРП у Расіі. 3 канца 1918 у Мінску і Вільні — нарком унутр. спраў, нам. старшыні СНК ССРЛіБ, чл. ЦК і прэзідыума (да ліст. Герб «Даліва» 1919 — Палітбюро) ЦК КП(б)ЛіБ, чл. РВС стралк. дывізіі, прадстаўнік ЦК РКП(б) пры палітаддзеле Зах. фронту. 3 яўляўся чл. Бюро нелегальнай работы ў Літве і Зах. Беларусі, якое было створа- на ЦК КП(б)ЛіБ 3.9.1919. Выкладчык курсаў чырв. камандзіраў у Мінску. 3 1921 чл. Галоўпалітасветы і адказны кіраўнік РОСТА, з 1925 — ТАСС. Адна- часова з 1929 старшыня рэдкалегіі польскіх выданняў Ін-та Маркса—Эн- гельса—Леніна. У 1937 арыштаваны ор- ганамі НКУС як польскі шпіён і «двой- кай» прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны. Уладзімір Міхнюк. «ДАЛІВА», прыватнаўласніцкі герб. У блакітным полі сярэбраная перавязь з ле- вага верхняга кута ў ніжні правы, на пе- равязі 3 чырвоныя 4-пялёсткавыя (або 5-пялёсткавыя) ружы; клейнод — 2 чор- ныя валовыя рагі, паміж імі 3 пастаў- леныя адна над адной ружы. Існуе вары- янт герба: поле чырвонае. Паводле па- дання, узнік у пачатку 11 ст. У ВКЛ існаваў з пач. 15 ст. Гэтым гербам кары- сталіся больш за 130 шляхецкіх родаў Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны Анатоль Цітоў. ДАЛІДОВІЧ Аляксандр Ільіч (2.8.1914, в. Ямнае Пухавіцкага р-на — 24.9.1952), поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941. Камандзір аддзялення разведкі сяржант Д. вызна- чыўся пры вызваленні Ленінградскай вобл. і на тэр. Германіі: 21.6.1944 каля г. Ладзейнае Поле ў складзе разведгрупы пераправіўся цераз р. Свір, знішчыў 5 агнявых пунктаў праціўніка, узяў у па- лон 38 гітлераўцаў; 18.3.1945 у баі за г. Кольберг знішчыў варожы кулямёт з разлікам; 4.4.1945 з трыма разведчыкамі выбіў ворага з траншэй і вёў бой да па- дыходу падмацавання. Пасля вайны жыў і працаваў у Мінску. ДАЛІДОВІЧ Генрых Вацлававіч (н. 1.6.1946, в. Янкавічы, Стаўбцоўскага р-на), беларускі пісьменнік. Скончыў БДУ (1968). 3 1968 — настаўнічаў на Барысаўшчыне, з 1973 у рэдакцыі час. «Полымя», з 1979 нам. гал. рэдактара, з 1991 гал. рэдактар час. «Маладосць». Друкавацца пачаў у 1966. Творам Д. ха- рактэрны лірызм, увага да побытавых дэ- талей, дакладны псіхалагізм. Аўтар ра- мана «Гаспадар-камень» (1984), прысве- чанага пярэдадню Кастр. рэвалюцыі 1917. У ім аўтар шматбакова паказаў жыццё тагачасных вёскі і горада, няпро- стыя шляхі нац. інтэлігенцыі, у якой рас- ло ўсведамленне свайго абавязку. У ра- манах «Пабуджаныя» (1988) і «Свой дом» (1989) побач з героямі, вядомымі з «Гаспадара-каменя», шмат новых перса- нажаў — удзельнікаў і кіраўнікоў паліт. руху рознага кірунку на Беларусі ў 1917—18. У рамане «Заходнікі» (1992) створана панарамная карціна жыцця зах.-бел. сялянства і інтэлігенцыі пачы- наючы з канца 1940-х гадоў. Іх «перавы- хаванне», рэпрэсіі, міграцыя ацэньваюц- ца ў рамане з пазіцый новага погляду. Выступае з літ.-крытычнымі і публіцыст. артыкуламі. Тв.'. Дажджы над вёскай. Мн., 1974; Цяп- ло на першацвет. Мн., 1976; Маладыя гады. Мн., 1979; Міланькі. Мн., 1980; На новы па- рог. Мн., 1983; Станаўленне. Мн.. 1985; Міг маладосці. Мн., 1987. Аллксей Раеуля. ДАЛМАТ-ІСАЙКОЎСКІЯ, шляхецкі род, гл. Ісайкоўскія. ДАЛУЧЭННЕ ЗЯМЕЛЬ БЕЛАРЎСІ ДА РАСІЙСКАЙ ІМПЁРЫІ. Ажыццёўлена ў 2-й пал. 18 ст. ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у жн. 1772 да Расіі далучана ўсх. частка Беларусі да Зах. Дзвіны, Друці і Дняпра, якая ўваходзіла ў По- лацкае, Віцебскае і Мсціслаўскае ваявод- ствы. Паводле другога падзелу Рэчы Пас- палітай у студз. 1793 да Расіі далучаны цэнтр. раёны Беларусі — астатнія часткі Полацкага, Віцебскага і Мсціслаўскага ваяводстваў, Мінскае, усх. часткі Нава- грудскага і Брэсцкага ваяводстваў, боль- шая частка Браслаўскага і Ашмянскага паветаў Віленскага ваяводства. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у кастр. 1795 у склад Расійскай імперыі ўключана зах. частка Беларусі. Тэрыта- рыяльныя набыткі Расіі склалі 41 млн. дзесяцін з 3,8 млн. ж. (1795). У 1772 на землях, далучаных паводле 1-га падзелу, замест старога адм.-тэр. падзелу на вая- водствы і паветы была ўведзена трохзвен- ная сістэма кіравання на вялікарасійскі ўзор: губерня — правінцыя — павет. Ад- нак неўзабаве ўсх.-бел. землі сталі мес- цам выпрабавання двухзвеннай сістэмы адміністрацыі (без правінцыі), што было замацавана «Устанаўленнем для кіравання губерняў Усерасійскай імперыі» ад 7.11.1775. Заканадаўча-рас- парадчая ўлада адразу сканцэнтравалася ва ўстановах расійскай адміністрацыі (намесніцкія канцылярыі, губ.
праўленні, экспедыцыі дамаводства, ка- зённыя палаты і інш ) Судова-выка- наўчыя функцыі пакідаліся мясц. сас- лоўным станам на ранейшых правах, су- даводства і справаводства засталося на польскай мове. Афіцыйная перапіска і зносіны з вышэйстаячымі інстанцыямі ажыццяўляліся на рус мове. Аднак са скасаваннем ваяводстваў і ранейшых па- ветаў судовыя ўстановы, што адпавядалі ім, аўтаматычна страцілі правы на кан- чатковае вынясенне і рэалізацыю сваіх рашэнняў без найвысачайшага дазволу 3 15.4 1773 апеляцыйнай інстанцыяй для падначаленых мясцовасцей і асоб стала Юстыц-калегія ліфляндскіх, эст- ляндскіх і фінляндскіх спраў пры Сена- це, у якой з 14.10.1774 да 24.10.1780 дзейнічаў спецыяльны Бел. дэпартамент. Пазней яго функцыі выконваў З-і дэпар тамент Сената. 3 28 б 1795 жыхары Літоўскай губ. падавалі апеляцыі ў Вярх. Літоўскае праўленне, сесіі якога пачарго- ва адбываліся ў Гродне і Вільні. Указам ад 6.2.1797 Павел I аднавіў дзейнасць земскіх, гродскіх і падкаморскіх судоў пад апеляцыяй Літоўскага трыбунала, але захаваў следча-кантрольны нагляд над імі з боку губ адміністрацыі. Ген.-гу- бернатар атрымаў права надання чыноў да звання тытулярнага саветніка, што спрыяла папаўненню судова-адм пасад з ліку маламаёмных і вернападданых бел ураджэнцаў. 3 першых крокаў царызм абвясціў аб захаванні маёмасных правоў усіх сас- лоўяў пры ўмове прынясення вернапад- данай прысяп Адмова ад прысягі кара- лася прымусовым выгнаннем за мяжу, секвестрам і канфіскацыяй уласнасці ў казну. Аднаўленне спадчынных правоў адбывалася шляхам кругавой парукі (падпіскі) давераных асоб на царскае імя. Пры Паўле I новая ўлада прызнала правадзейнасць Статута Вялікага кня- ства Літоўскага 1588. Перакладзены на рус. мову ў 1785 пры магілёўскім губ. праўленні, ён быў надрукаваны ў Пецяр- бургу толькі ў 1810 на час дзеяння межавых судоў і разам з апошнімі скаса- ваны пры Мікалаю I у 1840. У 1810 Аляксандр I абяцаў распаўсюдзіць кан- стытуцыю Варшаўскага герцагства на губерні імперыі, што азначала 6 ліквіда- цыю адасобленасці далучаных зямель і ўкараненне ва ўсёй дзяржаве федэра тыўнага ладу з разбіўкай тэрыторыі на 12 намесніцтваў. Агінскага планам 1811 прадугледжвалася аб'яднаць 8 зах. гу- берняў імперыі ў Вял. герцагства 199 ДАЛУЧЭННЕ Літоўскае з аднаўленнем у поўным аб'ёме ў якасці цывільнага кодэкса Ста- тута ВКЛ Алнак з-за супраціўлення кан- серватыўных колаў рус дваранства, якія баяліся расчлянення імперыі і рас- паўсюджвання рэсп. парадкаў у глыб Расіі, рэфарматарскія планы не былі ажыццёўлены Бел. шляхта інкарпаравалася ў склад расійскага два- ранства ў выніку дазволу самастойна па- даваць спісы і дакументальныя па- цвярджэнні высакароднага паходжання і прыналежнасці да непадатковага стану. Разбор шляхты расцягнуўся да сял. рэ- формы 1861. У 1777 шляхце была заба- ронена самавольна збірацца на соймікі Указам ад 14.12.1799 скасаваны губ два- ранскія сходы Губ маршалкі дваранства выбіраліся з вузкага кола павятовых мар шалкаў, а не ўсёй шляхтай губерні. Адхіленне большасці мясц шляхты ад прамога ўдзелу ў саслоўным са- макіраванні, дапоўненае ўвядзеннем у 1802 высокага грашовага цэнзу, у далей- шым стала прычынай радыкальна-дэ- макр. настрояў у шляхецкім асяроддзі. Страчаныя вольнасці і ранейшае
200 ДАЛЬНЯЕ прывілеяванае становішча шляхта імкнулася адстаяць спробай паўстання ў 1797 у Літоўскай губ., удзелам у паходзе Напалеона на Маскву 1812, а затым у масавым антырускім паўстанні 1830— 31. Гал. і надзейным сродкам уніфікацыі далучаных зямель з астатняй часткай імперыі з'яўляліся царскія падараванні секвестраваных і канфіскаваных сялян у вечнаспадчынную ўласнасць рускім два- ранам. 3 арыштаванымі ўладаннямі но- вай уладзе пераходзілі даўгі караля, маё- масныя іскі спадчыннікаў і пасэсараў. Каб захаваць маёнткі ў казне ад пагрозы адчужэння, пазбегнуць выплаты фальсіфікаваных і патэнцыяльна шмат- вяковых прэтэнзій, указам ад 22.12.1777 урад абвясціў недатыкальнымі ўсе дзярж. ўладанні, у т.л. аддадзеныя ў прыватныя рукі і часовую арэнду. У 1783—85 ва ўсх.-бел. губернях было пра- ведзена Генеральнае межаванне. Шля- хам добраахвотнага зацвярджэння самімі ўладальнікамі вынікаў межавання ца- рызм дабіўся прыраўноўвання насаджа- нага рускага землеўладання да спрадвеч- нага мясцовага. Фактычнае зем- леўладанне стала сапраўдным толькі па межавых дакументах, папярэднія зя- мельныя акты былі скасаваны. Ва ўзаемаадносіны паміж памешчыкамі і ся- лянамі царызм умешваўся толькі ў вы- падках нясцерпнага для сялян дэспатыз- му прыгнятальнікаў. У дзярж. вёсках усх. Беларусі ў 1779—85 былі ліквідава- ны фальваркі, а сяляне пераведзены на грашовы аброк. Рэформа мела на мэце схіліць дзяржаўных сялян да добраахвот- нага пераходу з уніяцтва ў праваслаўе. На працягу 1780—83 змянілі веравыз- нанне 230,5 тыс. чал. Абцяжаранасць канфіскаваных маёнт- каў вял. даўгамі прымусіла новую ўладу пакінуць асн. частку старостваў у па- жыццёвай арэндзе ранейшых тры- мальнікаў і ўскласці пагашэнне запазы- чанасці на сялян. Каб утаймаваць сама- вольства арандатараў і прадэманстраваць заклапочанасць становішчам сялян, ула- ды праводзілі рэвізіі ўладанняў, дазва- лялі сялянам падаваць скаргі, афармлялі ўмовы арэнды кантрактамі з вызначэн- нем агульных абавязацельстваў бакоў. Афіцыйна інвентары з дзярж. нармі- раваннем сял. надзелаў і павіннасцей былі прызнаны пры правядзенні люстра- цыі дзярж. уладанняў 1798—80 у час го- ладу і шырокага сял. руху ў паўн.-ўсх. паветах Бел. губерні. Расійская ўлада ад- разу забараніла самавольныя пераходы падатковага насельніцтва, увяла пашпар- тную сістэму рэгістрацыі, абвясціла рэвізскія спісы актамі па замацаванні ся- лян за ўладальнікамі. Гэта спарадзіла за- прыгоньванне раней вольных людзей (баяр, зямян, выбранцаў і інш.). 3 1776 усе бел. дваране атрымалі права закладу сялян у цэнтр. крэдытныя ўстановы пад беззваротныя пазыкі, што пашырала маг- чымасці вывазу сялян у інш. губерні, здачы іх у залік рэкрутаў. Яўрэйскае насельніцтва Беларусі за- хавала фіскальную аўтаномію, уласнае судова-духоўнае самакіраванне праз ка- галы, непадпарадкаванасць гарадскім цэхам. Дзякуючы кагальнай арганізацыі трымалася алігархічная ўлада рабінаў і старшынь, нац.-рэлігійная адасобленасць яўр. абшчыны. Царызм падтрымліваў саслоўную адасобленасць яўрэяў з-за вы- год калектыўнай (кругавой) адказнасці кагалаў за безнядоімкавае спагнанне па- галоўных падаткаў са сваіх членаў. Пат- рыярхальныя традыцыі былі парушаны ўзнікненнем мадэрнісцкай асветніцкай плыні (хасідызму) і дазволам з 7.1.1779 запісвацца ў купецтва і мяшчанства. За- можнае яўрэйства атрымала магчымасць вызваліцца з-пад адказнасці за немаём- ную частку кагалаў, аднак у 1780—83 хрысціянскія вярхушкі магістратаў з да- памогай меркантыльных і веране- цярпімых чыноўнікаў дабілася абмежа- вання яўрэяў пры выбарах на кіруючыя пасады ў гарадах, канфіскацыі іх сяліб і прымусіла несці цяжар падаткаабкла- дання. Пры неўраджаях і голадзе сялян памешчыкі ў сваю чаргу звальвалі няста- чы на яўрэяў. Указам ад 7.5.1786 яўрэям забаранялася ўласнае вінакурства ў гара- дах, а ўказамі ад 7.10.1790 і 23.12.1791 іх пазбавілі права запісвацца ў гар. жы- харства цэнтр. губерняў імперыі. Уведзе- ная мяжа яўрэйскай аселасці ахоплівала выключна заходнія, у т.л.бел., губерні. 3 першых крокаў сваёй палітыкі на Беларусі царызм дэклараваў талерант- ныя адносіны да існуючых канфесій, ся- род якіх пераважала уніяцтва. На Бела- русі была захавана дзейнасць ордэна езуітаў, забароненага рымскім папам, ордэны і кляштары вызваляліся з-пад юрысдыкцыі замежных генералаў і правінцыялаў. У 1782 было ўтворана Магілёўскае рымска-каталіцкае ар- цыбіскупства на чале з лаяльным архіепіскапам С.Богушам-Сестранцэві- чам, касцельнай уладзе якога падлягалі ўсе католікі імперыі. Каталіцкаму духа- венству катэгарычна забаранялася схіляць у сваю веру іншаверцаў, уводзілася цэнзура духоўных выданняў і пільны паліцэйскі нагляд за святарамі. У 1785 царкоўна-манастырскія ўладанні былі абвешчаны публічнай маёмасцю і падпалі пад заканадаўства аб ахове дзярж. маёмасці. За перашкоды пераводу вернікаў у праваслаўе любая асоба магла быць пакарана канфіскацыяй маёмасці і судом. На рубяжы 18—19 ст. па колькас- ці прыходскіх цэркваў праваслаўе на Бе- ларусі наблізілася да інш. канфесій. Ад- нак секулярызацыю царкоўна-манастыр- скай маёмасці і канчатковае ўкараненне праваслаўя царскі ўрад здзейсніў гвал- тоўным чынам у 1830—40-я гады.Па ўсіх кірунках сваёй палітыкі на далуча- ных землях Беларусі царызм імкнуўся аздобіць уласныя мерапрыемствы дэкла- ратыўным захоўваннем папярэдніх пра- воў і кансервацыяй існуючых саслоўных парадкаў. Гэта давала магчымасць ураду з выгадай эксплуатаваць прыгнечанае бел. сялянства пад выглядам уласнай вызв. місіі. Такая дваістасць палітыкі ца- рызму спарадзіла ўстойліва апалагетыч- ную і катэгарычна адмоўную навук. літаратуру. Літ.'. Ж уковнч П.Н. Сословный со- став населення Западной Росснн в царство- ванне Екатернны II / / Журн. Мнн-ва нар. просвеіцення. 1915. Ч. 40; Я г о ж. Управ- ленне м суд в Западной Росснн в царство- ванне Екатерхны II / / Там жа. 1914. Ч. 49, 50; Я г о ж. Западная Россня в царствова- нне нмператора Павла / / Там жа. 1916. Ч. 65; I л ьяшэві ч М. Расійская палітыка на землях былога Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панаваннем Кацярыны II і Паўла I (1772—1801). Вільня, 1933; Ьогег М. КозсіоТ каюііскі а Касаггупа II, 1772— 1784. 6 Кгакб»'; У/агзгагуа, 1900; Іеп п (о- п е п ІД.Ь. І7іе роІоізсЬеп Ргоуіпгеп кік- з1ап<І5 цпіег КагЬагіпа II іп <!еп ІаЬгеп 1772—1782. Вегііп, 1907; 2у»ко»'ісг Ь. Кга.ду Керпіпа па Ьіінче V ІаіасЬ 1794—7. \Уі1по, 1938. Яўген Анішчанка. ДАЛЬНЯЕ ЛЯДА, стаянкі каменнага ве- ку каля в. Дальняе Ляда Быхаўскага р-на. Стаянка-І.На ўсх. ускраіне вёскі. Выявіў у 1966 В.М.Мотуз, абследаваў у 1972 В.Ф.Капыцін. Культурны пласт 0,2 м. У агаленні правага берага ракі і тран- шэі ваеннага часу знойдзены расшчэпле- ны крэмень, кароткія скрабкі, нуклеусы, пласціны і адшчэпы. Стаянка-2 грэнскай культуры ранняга мезаліту. За 500 м на Пд ад вёскі і 120 м на У ад дарогі Магілёў—Быхаў. Адкрыў у 1972 і даследаваў у 1971 і 1988 Капыцін. Выяўлены рабочыя месцы па апрацоўцы крэменю, шмат прылад пра- цы для апрацоўкі косці, скуры і дрэва (канцавыя скрабкі, разцы, сякеркі, авальныя вырабы з выемкай), паляўні- чыя прылады (наканечнікі стрэл, разна- стайныя вастрыі, нажы). Знойдзена 6 тыс. прадметаў крамянёвага інвентару, у т.л. нуклеусы, пласціны і адшчэпы, нека- торыя з рэтушшу, дробныя асколкі. З'яў- ляецца сезоннай стаянкай-майстэрняй пач. апрацоўкі крамянёвай сыравіны. Літ.'. Копытнн В.Ф. Мсследованне памятннков эпохн мезолнта в Могнлёвской областн / / Археологнческне открытня 1973 г. М., 1974; Я г о ж. Мезолнт Юго-Вос- точной Белоруссхн / / Краткне сообіцення Нн-та археологмн АН СССР. М., 1977. Вып. 149. Вячаслаў Капыцін. ДАМАВІК, хатнік, гаспадар, вобраз у старадаўніх павер'ях беларусаў. Яго ўяўлялі ў выглядзе старога ў белай вопратцы, з сівой барадой і доўгімі вала- самі, які жыў пад печчу ці за печчу (пад- печнік, запечнік) або ў сенях, каморы, клеці. Паводле павер'я, у кожнай хаце быў свой Д. (увасабляў памерлага гаспа- дара — апекуна патрыярхальнай сям'і), які нібыта ахоўваў дом, маёмасць, кла- паціўся пра гаспадарку, назіраў за ся- мейным побытам, караў тых, хто нядбай- на вёў гаспадарку і быў вінаваты ў ся- мейных сварках. Людзі імкнуліся задобрыць Д.: у памінальныя і святочныя дні яго звалі да стала, «частавалі», звяр- таліся з просьбай, каб не рабіў шкоды. Рэлігійнае значэнне вобраз Д. страціў у канцы 19—пач. 20 ст. і знайшоў адлюст- раванне ў бел. фальклоры.
201 ДАМАШЭВІЧ Літ.’ Богдановнч А.Е. Пережнткн древнего мнросозерцання у белорусов: Эт- ногр. очерк. Гродно, 1895; Т о к а р е в С.А. Релнгнозные веровання восточнославян- скнх народов XIX—начала XX в. М.; Л., 1957. Міхась Піліпенка. ДАМАНАВІЦКІ РАЁН. Існаваў у 1935 — 60. Утвораны 12.2.1935, з 21.6.1935 у Мазырскай акрузе. Цэнтр — мяст., з 27 9.1938 в. Азарычы. Уключаў 18 сельсаветаў: Азарыцкі, Асташкавіцкі, Валосавіцкі, Давыдаўскі, Даманавіцкі, Зеляноцкі, Кабылыпчанскі, Капліцкі, Крукавіцкі, Ламавіцкі, Ліпаўскі, Людвінаўскі, Марцінавіцкі, Навасёл- каўскі, Савіцкі, Сухавіцкі, Халмянскі, Хаміцкі. 3 20.2.1938 Д.р. у Палескай вобл. 20.2.1938 Зеляноцкі і Ліпаўскі сельсаветы перададзены Васілевіцкаму р-ну, 28.6.1939 Ламавіцкі перададзены Акцябрскаму, 3.7.1939 Сухавіцкі — Калінкавіцкаму раёнам. На 1.1.1941 ра- ён уключаў 13 сельсаветаў. 3 8.1.1954 Д.р. у Гомельскай вобл. 20.1.1960 раён скасаваны. 3 сельсаветы і раб. пас. Сас- новы Бор перададзены Парыцкаму р-ну, 5 сельсаветаў і г.п. Азарычы — Калінкавіцкаму р-ну, па 1 сельсавету Акцябрскаму і Капаткевіцкаму раёнам. ДАМАНЁЎСКІ (Даманоўскі) Фабіян, беларускі мысліцель-гуманіст, і паэт эпохі позняга Адраджэння і барока. Ідэолаг нонадарантызму (рэліг.-філас. рух на Беларусі ў 2-й пал. 16 ст.). Кры- тыкаваў Біблію, лічыў Хрыста не Богам, а простым чалавекам, адмаўляў неўміручасць душы. У 1589 разам з С.Будным вёў дыспут з езуітамі ў Полац- ку, даказваў, што душа чалавека пасля смерці гіне разам з яго целам. Аўтар вер- ша на польск. мове «Эпіграма на герб Лясот», надрукаванага ў кнізе С.Буднага «Пра свецкую ўладу» (1583). У творы выказваў думку, што ўсякая ўлада павінна быць разумнай і маральнай. Літ:. Подокшнн С.А. Скорнна н Будный: Очерк фнлос. взглядов. Мн., -1974. С. 121—122. Сямён Падокшын. ДАМАНЁЎСКІ (Даманоўскі) Язэп (2-я пал. 16 ст.—1-я пал. 17 ст.), беларускі мысліцель і гуманіст, паэт эпохі позняга Адраджэння і барока. Сын Ф.Даманеўскага. Як сацыніянін 25.1.1594 у Навагрудку ўдзельнічаў у дыспуце з філосафам-схаластам М.Сміглецкім. 3 пазіцый наміналізму ад- маўляў перадіснаванне Хрыста. У канцы 1590-х гадоў схіляўся да атэізму, за што быў выключаны з сацыніянскай абшчы- ны (1600). На польск. і лац. мовах у Любчы ў 1620—23 надрукаваны яго ма- ральна-павучальныя вершаваныя творы «Жыццё сельскае і гарадское», «Перас- цярога і заахвочванне тым, хто многа га- ворыць і думае, але нічога не робіць», «Суцяшэнне тым, каму мужы перашка- джаюць паводзіць сябе з годнасцю», «Некаторыя эмблемы», «Афарызмы Са- ламона ў паэтычным выкладанні». У іх адлюстраваны філас.-этычныя погляды і творчы метад у духу эстэтыкі барока. Д. ідэалізаваў вясковае жыццё як увасаб- ленне «натуральнага становішча» чала- века, гарадское разумеў як «супрацьна- туральнае». Каларытна апісваў жыццё бел. горада пачатку 17 ст., выкары- стоўваў канкрэтна-гіст. бытавыя дэталі, фальклор, нар. гумар. Літ.. Подокшмн С.А. Фнлософ-гу- маннст Юзеф Доманевскнй / / Нден гума- ннзма в обіцественно-полнтнческой н фнло- софской мыслн Белорусснн (дооктябрьсклй пернод). Мн., 1977; Яго ж- Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацка- га. Мн., 1990; Парэцкі Я. Язэп Дама- ноўскі / / Полымя. 1968. № 2. Сямён Падокшын. ДАМАРАД Канстанцін Ілыч (7.11.1918, в. Языль Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Старадарожскага р-на), бел. гісторык. Скончыў БДУ (1949). Канд. гіст. н. (1955). У Вял. Айч. вайну ў 1941—43 у органах ваен. разведкі і контрразведкі Зах. фронту. 3 жн. 1943 у складзе аператыўнай групы ЦК КП(б)Б у тыле ворага, нам. камандзіра Бары- саўска-Бягомльскага партыз. злучэння, адначасова кіраўнік спецгрупы НКДБ БССР «Жнівень». У 1944—46 нам. стар- шыні Мінскага аблвыканкома. У 1956— 75 дацэнт БПІ, Мінскага радыётэхн. ін-та. У 1975—92 старшы навук. супра- цоўнік Ін-та гісторыі партыі пры ЦК КПБ, Ін-та гісторыі АН Беларусі. Дасле- дуе гісторыю Вял. Айч. вайны. Адзін з аўтараў даследаванняў «Усенародная ба- рацьба на Беларусі супраць нямецка-фа- шысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1—3, 1983—85), «Нарысаў ваеннай гісторыі Беларусі» (ч. 4—5, 1995). Тв.. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў заходніх абласцях Беларускай ССР. Мн., 1959 (разам з Г.А.Барадачом); Партнйное подполье м партнзанское двнженпе в Мнн ской областн, 1941—1944. Мн., 1992; Развед- ка м контрразведка в партнзанском двнже- ннн Белорусснн, 1941—1944 гг. Мн., 1995; Так лн должны пнсаться военные мемуары? / / Военно-нсторнческнй журнал. 1966. № 11. ДАМАЧАВА, гарадскі пасёлак у Брэсцкім раёне. За 52 км на Пд ад Брэ- ста, 3 км ад чыг. ст. Дамачава, на лініі Брэст — Тамашоўка, звязана з аўта- дарогай Брэст—Тамашоўка. 1,3 тыс. ж. (1995). У 19 ст. мястэчка, цэнтр воласці Брэс- цкага пав. У 1897 у Д. 1163 ж. У 1921 — 39 у складзе Полыпчы. 3 1939 у БССР, з 15.1.1940'гар. пасёлак, цэнтр Дама- чаўскага р-на. 22.6.1941 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Д. і раёне каля 20 000 чал. У канцы 1941 у Д. фашысты стварылі гета, у якім знішчылі больш за 2700 чал. 23.9.1942 каля в. Ляплёўка гітлераўцы расстралялі 54 дзяцей дашкольнага і мал. школьнага ўзросту Даманавіцкага дзіцячага дома разам з іх выхавацельніцай. 22.11.1943 партызаны разграмілі ў Д. фашысцкі гарнізон. Вызвалена 23.7.1943 войскамі 70-й арміі 1-га Бел. фронту ў ходзе Люблін-Брэсцкай аперацыі 1944. 3 17.12.1956 Д. — гар. пасёлак у Брэсцкім р-не. Працуюць участкі швейна-мэблевы і спецтары Брэсцкага райпрамкамбіната. хлебазавод. Тут сярэдняя і музычная школы, яслі-сад, Дом культуры, кінатэатр, бібліятэка, бальніца. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла ах- вяр фашызму. Захаваўся помнік архітэктуры пач. 20 ст. — царква Свято- га Лукі. ДАМАЧАЎСКІ РАЁН. Існаваў у 1940— 56. Утвораны 15.1.1940 у Брэсцкай вобл. Пэнтр — г.п. Дамачава. Пл. 0,5 тыс. га. 1.5.1940 на тэр. раёна ўтвораны г.п. Та- машоўка. 12.10.1940 раён падзелены на 7 сельсаветаў: Камароўскі, Ляплёўскі, Меднаўскі, Падлужскі, Прыбараўскі, Чэрскі. 16.7.1954 да раёна далучаны Страдзецкі с/с Брэсцкага р-на; скасава- ны Дубіцкі; утвораны Ліпінскі, Стра- дзецкі перайменаваны ў Дурыцкі, Кама- роўскі — у Тамашоўскі сельсаветы. 17.12.1956 Д.р. скасаваны, яго тэрыто- рыя перададзена ў склад Брэсцкага р-на. Літ:. Адмнннстратнвно-террнторнальное устройство БССР. Т. 1—2. Мн., 1985—87. Мікалай Камінскі. ДАМАЧАЎСКІЯ БАІ 1943. Адбыліся ў Вял. Айч. вайну паміж партызанамі ат- радаў імя Варашылава, імя Жукава, пар- тыз. брыгады імя Сталіна Брэсцкай вобл. і ням.-фаш. захопнікамі 23.10.1943 на чыг. ст. Дамачава і 22.11.1943 у г.п. Да- мачава. У ноч на 23.10.1943 на чыг. ст. Дамачава-Таварная партызаны атрадаў імя Варашылава (камандзір В.М.Граб- нёў) і імя Жукава (В.У.Каткоў) узарвалі пабудаваныя гітлераўцамі ўмацаванні, разбурылі станцыйнае абсталяванне, спалілі падрыхтаваны для адпраўкі ў Германію эшалон са збожжам і бульбай. У гарнізоне Дамачава было каля 250 сал- дат вермахта, паліцыі і жандармерыі. Падрыхтоўка да разгрому гарнізона вя- лася каля 3 тыдняў. Група прыкрыцця з атрада імя Варашылава перакрыла шашу Брэст—Уладава, зрабіла засады на даро- гах з боку суседніх вёсак. Партызаны аг- нём паралізавалі праціўніка ў будынку школы і паліцэйскім участку. У выніку былі знішчаны памяшканні гарнізона, за- хоплена зброя, абмундзіраванне, 200 га- лоў буйной рагатай жывёлы і харчаван- ня, нарабаваных у насельніцтва. Уладзімір Пасэ. ДАМАШЭВІЧ Уладзімір Максімавіч (17.2.1928, в.Вадзяціна Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Ля- хавіцкі р-н), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1953). Працаваў рэдактарам у вы- давецтвах і часопісах. Літ. дзейнасць па- чаў у 1958. Жыццё сялянства Зах. Бела- русі, трагічныя падзеі Айч. вайны і ба- рацьба супраць ням.-фаш. захопнікаў, маральныя праблемы сучаснасці — асн. тэмы яго твораў; кніг прозы «Заклінаю ад кулі» (1960), «Між двух агнёў» (1963), «Абуджэнне» (1968), «У лабірынце вуліц» (1979), аповесці- хронікі «Порахам пахла зямля» (1973), дакумент. аповесці «Першым заўсёды цяжка» (1986, з У.Сазановічам), рамана
202 ДАМБАВЕЦКІ «Камень з гары» (1990), аповесці «Кож- ны чацвёрты» (1991). ДАМБАВЕЦКІ Аляксандр Станіслававіч (1840—каля 1914), бел. краязнавец, гра- мадскі дзеяч. Скончыў Кіеўскі ун-т. 3 1870 камергер, ганаровы суддзя Лідскага пав., з 1872 магілёўскі губернатар, з 1893 сенатар. Ініцыятар выдання і рэдактар калектыўнай працы «Спроба апісання Магілёўскай губерні ў гістарычных, фізіка-геаграфічных, этнаграфічных, прамысловых, сельскагаспадарчых, ляс- ных, вучэбных, медыцынскіх і статы- стычных адносінах» (кн. 1—3, 1882— 84), дзе побач з апісаннем побыту, абра- даў, народнай творчасці краю змешчаны матэрыялы па археалогіі і пра помнікі старажытнасці. Ініцыятар адкрыцця гіст.-этнагр. музея ў Магілёве (1879). Падтрымліваў правядзенне і ўваходзіў у падрыхтоўчы к-т Археалагічнага з'езда дзевятага. Арганізоўваў археал. экспе- дыцыі на Магілёўшчыне, выстаўкі архе- ал. знаходак у Магілёве, Вільні. Садзей- нічаў выданню «Дзённіка курганных раскопак...» М.В.Фурсава і С.Ю.Ча- лоўскага (1892). рабоце Е.Р.Раманава над «Археалагічнай картай Магілёўскай губерні», спрыяў У.З.Завітневічу, Д.Я.Самаквасаву, М.В.Фурсаву, С.Ю.Чалоўскаму і інш. у правядзенні ар- хеал. даследаванняў. Літ.'. Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI— XIX стст. Мн., 1984. Генадзь Каханоўскі. ДАМБРОЎСКІ Антон Іосіфавіч (1905, Віцебск—25.2.1943), адзін з кіраўнікоў парт. падполля і партыз. руху ў Пінскай вобл. Напярэдадні Вял. Айч. вайны ды- рэктар Парыцкага леспрамгаса. 3 24.6.1941 у знішчальным батальёне, са снеж. 1941 у сав. тыле. Увосень 1942 а дыверсійнай групай накіраваны ў Пінскую вобл., са снеж. 1942 камандзір партыз. атрада імя Панамарэнкі, брыга- ды імя Будзённага, адначасова сакратар Ленінскага падп. РК КП(б)Б. Загінуў у баі. ДАМБРОЎСКІ (ОаЬгошзкі) Ян Генрык (2 ці 29.8.1755, Пярховец каля Крака- ва—6.6.1818), польскі генерал, удзельнік баёў на Беларусі ў Айчынную вайну 1812. 3 1771 у саксонскай, з 1792 у польскай арміі. Удзельнічаў у паўстанні 1794, браў удзел у абароне Варшавы. Трапіў у рускі палон, сустрэўся ў Варша- ве з фельдмаршалам А.В.Суворавым, які высока ацаніў ваенны талент Д. і прапа- наваў яму службу ў расійскім войску. Не прыняўшы прапановы, Д. ў 1796 выехаў у Францыю. Выступіў з ініцыятывай стварэння пры рэв. французскай арміі польскіх легіёнаў і ўзначаліў іх. На чале легіёнаў удзельнічаў у напалеонаўскіх войнах 1798 і 1799. 3 утварэннем Вар- шаўскага герцагства сумесна з Ю.Паня- тоўскім узначаліў рэарганізацыю поль- скай арміі. У 1809 удзельнічаў у вайне з Аўстрыяй. У вайне 1812 з Расіяй каман- Яраслаў Дамброўскі. даваў дывізіяй, затым атрадам, на чале якога ў ліст. 1812 абараняў ад наступаю- чых рускіх войск г. Барысаў і пераправу цераз Бярэзіну (гл. ў арт. Бярэзінская аперацыя 1812, Барысаўская бітва 1812). Быў кантужаны. У сак. 1813 уз- началіў у Лейпцыгу рэшткі польскага корпуса, стварыў дывізію, якая ўдзельнічала ў ваенных дзеяннях вясны 1813. У 1814 з дазволу цара Аляксандра I вярнуўся ў Варшаву. Працаваў у вай- сковай.камісіі на чале з вял. князем Кан- станцінам. Атрымаў званне сенатара і ге- нерала ад кавалерыі. Аўтар успамінаў пра паўстанне 1794 і гісторыі стварэння польскіх легіёнаў. Літ.'. Мохсіскі Н. Оепегаі Непгук О^Ьго№5кі. і,о<1г егс., 1918; Оепегаіа Непгука ОаЬголузкіево раші^іпік \мо)5ко\уу Іевіошйк роІхкісЬ \уе \У1о5гесЬ. Рохпап, 1864. Алена Філатава. ДАМБРОЎСКІ Яраслаў [1 (13). 11.1836. г. Жытомір—23.5.1871], дзеяч польскага і міжнар. рэв. руху. 3 незаможных два- ран (бацька — дробны чыноўнік). Ву- чыўся ў кадэцкіх карпусах у Брэсце (1845—53) і Пецярбургу (1853—55). 3 1855 у арміі, удзельнічаў у вайне з гор- цамі на Паўн. Каўказе. У час навучання ў Акадэміі ген. штаба (1859—61) з З.Се- ракоўскім узначальваў рэв. арг-цыю ў Пецярбургу (да якой належалі браты Каліноўскія, многія інш. выхадцы з Бе- ларусі і Літвы), прапагандаваў ідэі рус.- польскага рэв. саюзу. 3 пач. 1862 у Вар- шаве прызнаны кіраўнік «чырвоных», чл. Цэнтральнага нац. к-та, канспіра- тыўны начальнік Варшавы. Адзін з ар- ганізатараў і кіраўнікоў Камітэта рускіх афіцэраў у Польшчы. Правёў на- рады ў Вільні з рэвалюцыянерамі Літвы і Беларусі, узяў на сябе абавязак быць іх прадстаўніком у Варшаве. Разлічваючы на спрыяльную сітуацыю і падтрымку рус. рэв. сіл, распрацаваў план неадк- ладнага ўзбр. паўстання, які адхілілі пра- выя. У жн. 1862 арыштаваны, але і з турмы кіраваў падрыхтоўкай паўстання. У снеж. 1864 уцёк па дарозе на катаргу і з дапамогай рус. рэвалюцыянераў вые- хаў за мяжу. Адзін з кіраўнікоў польскай дэмакр. эміграцыі, блізкі з А.І.Герцэнам, Дж.Гарыбальдзі. Працы па ваен. справе паставілі Д. ў шэраг аўтарытэтных спе- цыялістаў-тэарэтыкаў. 3 крас. 1871 ген. Парыжскай камуны, узначальваў уча- стак фронту, армію, потым усе ўзбр. сілы камуны. Прыхільнік наступальнай так- тыкі, на пасяджэнні ІІК Нац. гвардыі прапанаваў неадкладна наступаць на Версаль і ліквідаваць урад Цьера. Мярку- юць, што адхіленне гэтай прапановы — адна з гал. памылак камуны. Загінуў у баі з версальцамі. 7в.: ЬІ5Гу. У/аг52а\уа, 1960; Рус. пер. — У кн.: Нзбранные пронзведення прогресснв- ных польскнх мыслнтелей. Мн., 1958. Т. 3. Літ.. М а р к с К. Гражданская война во Францнн / / Маркс К., Энгельс Ф. Соч. Т. 17; Л е н і н У.1. Нацыянальнае пытанне ў нашай праграме / / Тв. Т. 6. (Полн. собр. соч. Т. 7); Л у р ь е А.Я. Портреты деятелей Парнжской Коммуны. М., 1956; Г р а н н н Д. Генерал Коммуны (Ярослав Домбров- скнй). М., 1965; Д ь я к о в В. Ярослав Дом- бровскнй. М., 1969. Генадзь Кісялеў. ДАМЁЙКА Ігнат Іпалітавіч [31 7.1802, маёнтак Мядзвядка Навагрудскага пав., цяпер Карэліцкі р-н — 23.1.1889], удзельнік вызв. руху на Беларусі, геолаг, мінералог, даследчык Чылі. Скончыў школу піяраў у Шчучыне (1816), фізіка- матэматычны ф-т Віленскага ун-та (1822). У час вучобы ва універсітэце па- сябраваў з А.Міцкевічам. У 1819 прыня- ты ў студэнцкае т-ва Саюз сяброў, по- тым — т-ва філаматаў пад канспіра- тыўным імем Жэгота (пад гэтым імем Д. ўвасоблены ў паэме А.Міцкевіча «Дзя- ды»). Восенню 1823 арыштаваны і вы- сланы пад нагляд паліцыі ў в.Заполле (цяпер Лідскі р-н), потым у Жыбур- тоўшчыну (цяпер Дзятлаўскі р-н). Удзельнік паўстання 1830—31 у Поль- шчы і на Беларусі, змагаўся ў арміі ген. Д.Хлапоўскага. У ліп. 1831 атрад, у якім служыў Д., перайшоў граніцу і склаў зброю. 3 1832 у Парыжы. Прымаў удзел у працы т-ваў у эміграцыі, займаўся гра- мадскай дзейнасцю. Скончыў Горную школу ў Парыжы (1837), у 1838 па кан- тракце выехаў у Чылі. 3 1838 праф. мінералогіі Горнай школы ў г. Какімба, з 1846 — Чылійскага ун-та (г. Сант'яга; у 1867—83 рэктар). Упершыню арганіза- ваў шырокае вывучэнне геалогіі і мінера- логіі Берагавых Кардыльераў, Андаў і Чылійска-Аргенцінскіх Андаў, пустыні Атакама і Араўканіі (аўтаномная правінцыя на Пд Чылі), заснаваў мінералогію ў Чылі, стварыў этнагр. му- зей. Падрыхтаваў праект арганізацыі школьнага навучання, увёў у краіне мет- рычную сістэму вымярэння, напісаў пад- ручнікі па фізіцы і мінералогіі. У 1884 наведаў радзіму, пабываў у Мядзвядцы, Міры, Крошыне. Памёр у Сант'яга. У 1903 у Чылі выдадзены яго навук. працы ў 5 тамах, у 1962—63 у Польшчы — ме- муары «Мае падарожжы». Яго імем на- званы мінерал дамейкіт, выкапнёвы слімак Ыаіііііііз Оошеусііз, фіялка Уіоіа Оошеукіапа, аманіт чылірскі Ашопііез Оошеукапііз, рабочы пасёлак на Пн Чылі, хрыбет у Андах. Чылійскі ўрад аб-
203 ДАМІНІКАНЦЫ вясціў Д нац героем рэспублікі. У яго гонар быў выбіты медаль і пастаўлены помнік у Сант яга Тв. Мо^е ройтбге: Рашісіпікі іуувпапса. Т. 1—3. Ч'госЗа»' еіс . 1962—63. Літ Грнцкевнч В.П. Путешествня нашнх земляков Мн . 1968 С 96—119. Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагод дзе. Мн., 1969 С 130—138; Вггоха I Ікпасу Вошеуко. Каіов'ісе, 1961; 5 г IV е 1 с е г о V а А І^пасу Бошеуко. Чагч/ачуа, 1975. Наталля Мазоўка ДАМЕЛЬ Ян [1780, г. Мітава, Курлян- дыя, цяпер г. Елгава, Латвія — 18(30) 8 1840], жывапісец, рысавальш- чык. Пакінуў значны след у мастацтве Беларусі і Літвы Скончыў Віленскі ун-т (1809), выкладаў у ім на кафедры ры сунка і жывапісу (1809—20) У 1820— 22 у ссылцы (Табольск, Томск, Енісейск). 3 1822 жыў у Мінску. Твор- часць Д. сфарміравалася пад уплывам класіцызму. Майстар гіст. жанру. Сярод карцін на пст тэмы: «Смерць князя Па- нятоўскага», «Смерць магістра крыжа- носцаў Ульрьіха фон Юнгінгена ў бітве пад Грунвальдам» (абедзве 1820-я гады), «Хрышчэнне славян», «Чарнецкі перап- лывае Піліцу», «Смерць Глінскага ў ня- волі», «Вызваленне Т.Касцюшкі з цямніцы» (1830-я гады), «Твардоўскі па- казвае Сігізмунду Аўгусту цень яго жонкі Барбары», «Напалеон на бівуаку пад Аўстэрліцам», «Цар Аляксандр I падпісвае у Вільні амністыю», «Адступ- ленне французаў праз Вільню ў 1812 г.», ♦Разбітыя войскі Напалеона на плошчы ратушы ў Вільні» і інш. Дакладнасць гіст. матэрыялу, яго трактоўка сведчаць аб імкненні Д. аднавіць рэальную карціну падзей. У 1820 выканаў эскізы і рысункі на тэмы Айч. вайны 1812, у 1821—22 — шматлікія (некалькі альбо маў) рысункі і замалёўкі на тэмы побыту народаў Сібіры, партрэты («Група тата- раў», «Партрэт Томаса дэ Бэрваля» і інш. з «Дзённіка падарожжа ў Сібір»), пейзажы («Захад сонца ў Табольску»), размалёўкі Евангелісцкага касцёла ў Та- больску і касцёла бернардзінцаў у Том- ску. Выканаў таксама жывапісныя творы на рэліг сюжэты (сярэдзіна 1820 х— 1830-я гады) «Святая Дзева з дзіцем», ♦Хрыстос і самарыцянка», «Адрачэнне святога Пятра», «Палажэнне ў труну», «Маленне аб чашы», «Спакушэнне Хры- ста», «Агар у пустыні». Напісаў партрэ- ты князя Д.Радзівіла, графаў І.Храп- товіча, К Тышкевіча, рэктара Віленскага ун-та Ш Малеўскага, ксяндза Ф Галан- скага, «М Равіч з сынам», «А Горват з жонкай», «Валатковіч з жонкай», М.Спяранскага, С Строганава, Е Ка былінскага і інш Лепшым з іх уласціва тонкая псіхал. характарыстыка. Некато- рыя партрэты (аўтапартрэт, партрэт пра- фесара Я Рустэма) маюць рысы раман- тызму Сярод работ пейзажы Мінска і яго ваколіц («Вадзяны млын», «Дрэвы пад вадой»). Літ'- Дробаў ЛН. Беларускія мастакі XIX стагоддзя Мн , 1971; Яго ж Жнво- пнсь Белоруссмн XIX—начала XX в. Мн , 1974; Лктовское нзобразнтельное нскусство- ІАльбом] Внльнюс, 1954. І.І.Дамейка Гравюра невядомага мастака 19 ст. Я.Дамель. Партрэт І.Л.Храптовіча. Копія партрэта Й.Грасі. ДАМЕН (франц. дошаіпе ад лац. бошіпішп уладанне), форма зямельнай уласнасці ў сярэднявеччы, пры якой ва- лоданне зямлёй поўнае і спадчыннае. Уладальніку Д. належала не толькі зям- ля, але і людзі, што на ёй жылі. К а р а - л е ў с к і Д. узнік на аснове прысваення каралём вярх. уласнасці на зямлю племя, народа, уключаў вотчыну, гарады, крэ- пасці, лясы, пашы, азёры і інш., раскіданыя па розных кутках дзяржавы Павялічваўся за кошт канфіскаваных зя- мель феадалаў і царквы, быў гал. крыніцай даходаў на ўтрыманне манарха і яго двара, а таксама фондам зямельных надзелаў васалаў. На тэр Беларусі ў 11 —13 ст існавалі і даменіяльная зя- мельная ўласнасць, і ўмоўнае зем- леўладанне князёў і баяр, якое ў пісьмовых крыніцах абазначаецца тэрмінам *воласць» (у краінах Зах Еўропы наз. бенефіцыі). У ВКЛ у 14—18 ст. гаспадарскі Д. утвараўся з радавых уладанняў дынастыі вял князеў, а такса- ма з прысвоеных маёнткаў інш літ і бел. князёў, складаўся з гаспадарскіх двароў і валасцей, якімі кіравалі намеснікі, цівуны, старосты-дзяржаўцы. Уласная гаспадарка вял. князя, якая вялася на да- меніяльных уладаннях, была асновай ма- тэрыяльнай магутнасці манарха Значны прыбытак давала абкладанне падаткамі тых землекарыстальнікаў, гандляроў і рамеснікаў, што жылі на гаспадарскай зямлі. У час войнаў асн. формай фінансавання ваеннаслужылага баярства стала раздача даменіяльных уладанняў, якая спынілася толькі пасля Любмнскай уніі /569, калі ў Д. засталося каля 25 % зямлі, прыкладна столькі ж у вотчынах князёў і магнатаў, а палова зямельнага фонду дзяржавы належала шляхце і цар- кве. У выніку правядзення аграрнай рэ- формы (гл. Устава на валокі 1557, Ва- лочная памера') гаспадарскія двары былі ператвораны ў фальваркі, узніклі старо- ствы і эканоміі. Існавалі таксама Д сеньярыяльныя (баярскія і маг- нацкія) — частка вотчыны феадала. якая была яго непасрэднай уласнасцю і на якой уладальнік, выкарыстоўваючы працу залежных сялян, вёў сваю да меніяльную гаспадарку. Літ. Б а р г М.А. Мсследовання по нсто- рнн англнйского феодалнзма в XI—XIII вв. М., 1962; Блок М. Характерные черты французской аграрной нсторнн: Пер. с фр. М., 1957; Довнар-Запольскнй М Государственное хозяйство Велмкого кня жества Лнтовского прн Ягеллонах. Т 1 Кн ев. 1901 Генадзь Сагановіч. ДАМІНІКАНЦЫ (позналац. бошіпісапі, Ггаігез ргаебісаюгез браты прапаведнікі), «жабрацкі» каталіцкі манаскі ордэн На- зва ад імя заснавальніка іспанца Дамініка дэ Гусмана (1170—1221), ка- нанізаванага ў 1234. Створаны ў пач. 13 ст., зацверджаны папам Ганорыем III у 1216 Статут ордэна складзены на пад- ставе статута Св. Аўгусціна (гл. Аўгусцінцы) Дамінік актыўна змагаўся з ерасямі, таму галоўным накірункам яго ордэна стала прапагандысцка-місія- нерская дзейнасць. Пры папе Грыгорыі IX (1227 — 41) Д. атрымалі шэраг прывілеяў. Ім была даручана інквізіцыя ♦Жабрацкі» характар ордэна не заўсёды вытрымліваўся, а ў 1475 і 1477 Д афіцыйна было дазволена валодаць маё масцю і мець сталыя крыніцы прыбытку. Папства выкарыстоўвала ордэн у бараць- бе з ерасямі, свецкімі ўладамі, у далей- шым — з рэфармацыйным рухам Д. ўзначальвалі кафедры ў многіх еўрапейскіх універсітэтах. 3 гэтага ордэ- на выйшлі буйныя тэолагі і дзеячы ка- таліцкай царквы: Альберт Вялікі, Вікенцій Бавэскі, Саванарола, Фама Аквінскі Апраналіся Д. ў белую сутану з белым капюшонам. Выходзячы на вуліцу, яны накідвалі зверху чорную мантыю з чорным капюшонам. Герб ор-
Д ДАМІНІКОЎСКІ дэна ўяўляе сабой выяву сабакі, які нясе паходню. Герб сімвалізаваў прызначэнне ордэна: ахоўваць царкву ад ерасяў і несці казаннем ісціну свету. Адсюль яш- чэ адно тлумачэнне назвы ордэну: Ботіпі сапез (Гасподнія сабакі). Ордэн Д. падзяляўся на правінцыі на чале з правінцыяламі, кляштары ўзначальвалі прыёры. На чале ордэна стаяў генерал (генеральны магістр), рэзідэнцыя якога знаходзілася ў Рыме. Вышэйшы ка- легіяльны орган — капітул, які скла- даўся з генерала, правінцыялаў і дэлега- таў (па аднаму з кожнай правінцыі). У наш час ордэн дзейнічае ў 50 краінах свету. У 1223 Д. заснавалі першы кляш- тар у Польшчы (Кракаў), адкуль яны сталі пранікаць на землі ВКЛ (Навагру- дак, Вільня), дзе сустракалі тады знач- ныя перашкоды. На Беларусі і ў Літве замацаваліся з пач. 16 ст. Першай іх рэзідэнцыяй лічыцца кляштар пры кас- цёле Св. Духа ў Вільні. Спачатку дамініканскія кляштары ўваходзілі ў склад Польскай правінцыі. У 1647 была створана асобная Літоўская правінцыя Анёла Ахоўніка, якая ў 1818 налічвала 38 кляштараў. Яны знаходзіліся на су- часнай тэр. Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі. Д. належалі бібліятэкі, гімназіі і павятовыя школы, калегіум пры віленскім кляштары. Кляштары Літоўскай правінцыі былі ў Астраўцы (1618—1866, фундацыя Яна Мікалая Корсака і яго жонкі Алены з Гнаінскіх), Ашмянах (1667—1850, фун- дацыя Андрэя Пачобута), Васілішках (1658—1832, фундацыя Марціна Лімунта, суддзі земскага лідскага), Вільні (1501—1832, фундацыя вял. кн. ВКЛ Аляксандра), Віцебску (1642—1832, фундацыя Андрэя Румшы, Міхала Адам- ковіча, Васіля Шапкі і інш.), Гродне (1632—1832, фундацыя Фрэдэрыка Са- пегі, падкаморага віцебскага), Дзярэчьше (1618—1832, фундацыя кн. Канстанціна Палубенскага, кашталяна мсціслаўска- га), Друі (1697—1832, фундацыя Пятра Казіміра Качаноўскага, падчашага брац- лаўскага), Забялах (1716—1832 ці 1857, фундацыя Ежы Шчыта-Забельскага, старосты губскага), Навагрудку (1624— пасля 1832, першай фундацыяй лічыцца фундацыя вял. кн. ВКЛ Гедзіміна ў 1320, другая фундацыя Самуіла Цеханоўскага, падкаморыя мсціслаўскага), Нясвіжы (1672—пасля 1832, фундацыя Радзівілаў і Юзафа Баканоўскага, падстолія сма- ленскага), Оршы (1650—1832, фунда- цыя кн. Гераніма Друцкага-Сакалін- скага), Полацку [1671 —1754, 1810— пасля 1832, фундацыя Крыштофа Тамаша Гірскага (Гурскага), прэлата ві- ленскага], Слоніме (1680—1845. фунда- цыя Крыштофа Пакаршэўскага, войска- га лідскага), Ушачах (1716—1832, фун- дацыя Ераніма Жабы, падваяводы полацкага), Халопенічах (1703—1832, фундацыя Марцыяна Халецкага, старо- сты навасельскага) і інш. Кляштары Д. паўд., усх. і цэнтр. Бела- русі ўваходзілі ў склад Рускай правінцыі Св. Яцэка (створана ў 1596, адноўлена ў 1612). Яны знаходзіліся ў Астроўне (1620—1832, фуцдацыя Аляксацдра Са- пегі ваяводы мсціслаўскага), Беліцы (віцебскай; 1665—1832, фундацыя Са- пегаў), Галоўчыне (1681—1706, 1714— 1832, фундацыя Андрэя Патоцкага, ваяводы кракаўскага), Дудаковічах (1701—1832, фундацыя Аляксандра Абухоўскага, суддзі гродскага аршанска- га), Заслаўі (1678—1832, фундацыя Хрысціны Глябовіч, ваяводзіны ві- ленскай), Зембіне (1640—1832, фунда- цыя Адама Саковіча, падкаморыя аш- мянскага), Клецку (1683—1832 ці 1843 па інш. звестках, фундацыя кн. Станіслава Казіміра Радзівіла), Мінску (1615—1832 або 1864 па інш. звестках, фундацыя Соф'і з Завішаў, удавы Крыш- тофа Слушкі, ваяводы вендэнскага, і Пятра Тышкевіча, ваяводы мінскага), Маляцічах (1676—1832, фундацыя Уладзіміра Камінскага, падкаморыя мсціслаўскага), Мсціславе (1676—?, фундацыя Уладзіміра Камінскага, падка- морыя мсціслаўскага), Пінску (1666— 1840-я г., фундацыя маркграфіні Марыі Лукрэцыі Строзін-Копцевай, ваяводзіны трокскай), Ракаве (1686—1832, фунда- цыя Канстанцыі Тэадоры Сангушкавай з Сапегаў), Рэчыцы (1634—1832, фунда- цыя Аляксандра Слушкі, кашталяна мінскага), Смалянах (1680—1832, фун- дацыя Канстанцыі Тэадоры Сангушка- вай з Сапегаў), Стаўбцах (1623—1832, фундацыя Аляксандра Слушкі, ваяводы трокскага і яго жонкі Соф'і з Зян- ковічаў), Хатаевічах (1681—1832, фун- дацыя Барбары Канстанцыі Горскай- Друцкай), Чашніках (1674—1832, фун- дацыя Зыгмунта Адама Слушкі, харужага літоўскага), Шклове (1619— 1832, фундацыя Аляксандра Хадкевіча, ваяводы трокскага, старосты магілёўскага) і інш. У 1782 была праве- дзена рэарганізацыя Рускай правінцыі, у 1813 яна была злучана з Літоўскай правінцыяй. Кляштар у Брэсце (1630, фундацыя Магдалены Лакніцкай, або 1680, фундацыя Соф'і Бухавецкай — 1831) уваходзіў у склад Польскай правінцыі. Акрамя кляштараў (канвен- таў) на Беларусі мелася каля 10 рэзідэнцый Д. Існавала і жаночая галіна ордэна. Першыя кляштары створаны ў пач. 13 ст. Манахіні насілі белую сутану з чор- ным плашчом і вэлюмам. На Беларусі быў вядомы адзін жаночы кляштар у На- вагрудку (1654, фундацыя Міхала Дамб- роўскага, кавалера мальційскага, па іншых звестках 1678, фундацыя Алены Пратасевічавай з Брухавецкіх, жонкі земскага навагрудскага натарыуса). Са- мая вядомая манахіня гэтага ордэну — Св. Кацярына Сіенская (Італія, 14 ст.). У 1830—60-я г. кляштары Д. на Бела- русі былі зачынены, жылыя будынкі прыстасаваны пад казармы, шпіталі і г.д., касцёлы сталі парафіяльнымі або перададзены праваслаўнай царкве. Літ:. АЬгаЬат 'V. Родузіапіе огаапіхасуі козсіоіа Гасіпзкіево па Кцбі. Т.1. Ілгбіг, 1904: Кыгсхеп'ікі I. Ві$кцр$№о ІУіІепікіе... ІУііпо, 1912; Шоіупіак [Сііускі І.М.]. ІУіаёотоісі о ОотішкапасЬ рго№іпсуі ШеіУікіеі Сг. 1. Кгакбш, 1917. Юрый Бажэнаў. ДАМІНІКОЎСКІ Фёдар Мікалаевіч [11(24).1.1905, г. Глыбокае — 8.4.1949], бел. гісторык. Канд. с.-г. н. (1935). Скончыў Варонежскі ун-т (1927). 3 1915 у Яраслаўлі, дзе ў 1918—20 працаваў на будоўлі. Удзельнічаў у рабоце Бел. сту- дэнцкага зямляцтва ў Варонежы, яго сакратар. Працаваў настаўнікам у Арэн- бургу. 3 1929 у Цэнтр. хімічнай лабара- торыі Бел. НДІ сельскай і лясной гаспа- даркі імя Леніна (з 1933 у складзе Глеба- вага ін-та АН БССР). У 1934 ва Усесаюзным ін-це зерневай гаспадаркі ў Саратаве. 3 1935 у Маскве ў Ін-це паўн. зерневай гаспадаркі. Удзельнік абароны Масквы ў час Вял. Айч. вайны. 3 жн. 1943 заг. кафедры геалогіі і глебазнаў- ства БДУ, адначасова (з кастр. 1944) ву- чоны сакратар савета ун-та. Даследаваў гісторыю навукі і культуры Беларусі, аўтар больш як 200 артыкулаў біябібліяграфічнага слоўніка «Выдатныя дзеячы беларускай зямлі» (1945—47, ру- капіс захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтр. навук. б-кі імя Я.Кола- са АН Беларусі). Тв.: Як жыве і працуе беларускае эям- ляцтва ў Варонежы / / Чырвоны сцяг. 1925. № 5—6; Выдатныя географы-белару- сы: (Да 100-годдзя Усесаюз. геагр. т-ва) // Полымя. 1945. № 7—8; Аляксандр Савіцкі / / Беларусь. 1946. № 10: Эгнограф Адам Багдановіч / / Тамсама. 1947. № 3: Пісьменнік старой Беларусі: [Я.Р.БрайцаўІ / / Тамсама; Зар'ян Даленга-Хадакоўскі / / Тамсама. № 8. Літ: Скалабан В.В. Нз нсторнн бе- лорусской бнобнблнографнк / / Нз нсто- рнн наукн н техннкн Белорусснн: Тез. докл. конф. Мн., 1988. Віталь Скалабан. ДАНІЛА РАМАНАВІЧ (1201—64), князь галіцкі і валынскі, сын Рамана Мсціславіча. 3 1211 княжыў у Галічы (у 1212 выгнаны), з 1221 — на Валыні. У 1229 завяршыў аб'яднанне валынскіх зя- мель, у склад якіх былі ўключаны бел. гарады Бярэсце, Кобрын, Камянец і пад- ляшскія Бельск, Дарагічын Надбужскі; яму падпарадкоўваліся таксама тураўскія і пінскія князі. У 1223 удзельнічаў у бітве супраць мангола-татараў на р. Калка, быў паранены. У 1237 разбіў войска Тэўтонскага ордэна каля Дарагічына Надбужскага. У 1238 канчаткова авало- даў Галічам, у 1239 — Кіевам, стаў вял. кн. кіеўскім. Заснаваў гарады Львоў, Холм (зрабіў яго сталіцай княства), Уг- ровеск і інш. Ваяваў супраць Полыпчы і Венгрыі (1245), літоўскіх феадалаў, прымусіў яцвягаў плаціць яму даніну, канфліктаваў з новагародскімі князямі Міндоўгам і Войшалкам. Сын Д.Р. Шварн быў жанаты з дачкой Міндоўга, а другі сын — Раман — атрымаў ад Міндоўга Новагародскае, Ваўкавыскае і Свіслацкае княствы. Каб стварыць ка- аліцыю для барацьбы з мангола-тата- рамі, у 1254 прыняў ад рымскага папы
205 ДАНІЛОВІЧ карону караля галіцкага, каранаваўся ў Дарагічыне. Выступаў супраць пашы- рэння каталіцтва. У 1259 вымушаны быў прызнаць залежнасць ад татараў 1 ў 1260—61 знішчыць гар. ўмацаванні ў княстве У перыяд княжання Д Р галіцка-валынская зямля дасягнула знач- нага эканам і паліт. росквіту, пашы- рыўся яе ўплыў на бел. землі. Літ. Дашкевнч Н Княженне Данн- нла Галнцкого по русскнм н нностранным нэвестням. Кнев, 1873; Пашуто ВТ Очеркн по нсторнн Галнцко-Волынской Ру- сн. М , 1950, Ермаловіч М. Старажыт- ная Беларусь: Полацкі і новагародскі перы- яды. Мн., 1990. Анатоль Грыцкевіч. ДАНІЛАЎ Аляксей Ільіч (19.1.1923, в. Капцева Сычоўскага р-на Смаленскай вобл. — 30.6 1944), удзельнік вызвален- ня Беларусі ад ням -фаш захопнікаў у Вял. Айч вайну. Герой Сав. Саюза (1945). Працаваў у калгасе. Скончыў палкавую школу танкістаў. У Вял. Айч. вайну на фронце з 1944. Вызначыўся 30.6 1944 пры вызваленні Барысава Экіпаж танка ў складзе камандзіра П.М.Рако, механіка вадзіцеля А.А.Пят- раева і радыста Д. прарваўся ў заняты ворагам горад, 17 гадзін вёў бой, раз- граміў варожую камендатуру, штаб, падбіў 2 танкі, вызваліў 200 чал ваенна- палонных Экіпаж згарэў у танку Да апошняй хвіліны жыцця Д дакладваў па радыё аб размяшчэнні агнявых пунктаў і танкаў праціўніка. Пахаваны ў Барыса- ве. У Барысаве экіпажу танка пастаў- лены помнік, імя экіпажа прысвоена ся- рэдняй школе № 1, імем Д названа вуліца. ДАНІЛАЎ Андрэй Сцяпанавіч [н 4(17) 11 1910, в Вяжля Аткарскага пав. Саратаўскай губ., цяпер Аткарскі р-н[, лётчык-знішчальнік, які ў першы дзень Вял. Айч вайны тараніў варожы сама- лёт Скончыў Арэнбургскае авіяцыйнае вучылішча (1933). У Чырв Арміі з 1930 22.6 1941 у паветр баі каля Гродна нам камандзіра эскадрыллі 127-га знішчаль- нага авіяпалка старшы палітрук Д. збіў 2 варожыя самалёты і 1 тараніў. Паране- наму Д дапамаглі жыхары в Чарлёна Мастоўскага р-на Камандаваў авія- палком. Удзельнічаў у баях на Зах., Ленінградскім, Волхаўскім і 3-м Бел франтах, у вызваленні Беларусі і Поль- шчы, у баях супраць японскай Квантун- скай арміі. Ганаровы грамадзянін Грод- на ДАНІЛЕВІЧ Аляксандр Андрэевіч (1877, мяст. Моўчадзь Слонімскага пав., цяпер Баранавіцкі р-н — 10 10 1949), бел. педагог і публіцыст. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1896). Вучыўся на фізіка-матэматыч- ным ф-це ун-та Шаняўскага ў Маскве. За ўдзел у рэв. руху ў 1915 высланы ў Верхаянск Іркуцкай губ Вярнуўся са ссылкі восенню 1917, жыў у Мінску. У 1919 працаваў у першых бел. навуч. ус- тановах, у тл. ў Мінскай бел. гімназіі, Бел пед ін-це Свае артыкулы і нататкі па пытаннях бел асветы. рэцэнзіі змяш- чаў у перыяд друку, у т.л газ «Вольная І.М.Даніловіч. Партрэт работы Р.Жукоў- скага. 1846. Беларусь», «Звон», «Беларусь», «Бела- рускае жыцце», час. «Рунь» 3 1920 жыў у Зах Беларусі, выкладаў матэматыку ў Навагрудскай і Віленскай бел. гімназіях. Удзельнік з'езда педагогаў бел. сярэдніх школ у Вільні (1923), матэматычных алімпіяд і канферэнцый матэматыкаў у Вільні, Львове, Варшаве, Кракаве Аўтар падручніка па матэматыцы на бел мове, распрацоўшчык бел. матэматычнай тэрміналогіі. Пасля Вял. Айч. вайны чы- таў курс вышэйшай матэматыкі ў Віленскіх ВНУ. Арсень Ліс. ДАНІЛЕВІЧ Васіль Яўхімавіч (1872, Курск — 16 11.1936), укр псторык, ар- хеолаг. Скончыў Кіеўскі ун-т. 3 1902 прафесар Харкаўскага, з 1907 Кіеўскага ун-таў. Працаваў у археал. экспедыцыях на Полаччыне, Падзвінні, даследаваў стаянку каменнага веку каля в. Кісцяні Рагачоўскага р-на У працах «Нарыс гісторыі Полацкай зямлі да канца XIV стагоддзя» (1896) і «Шляхі зносін По- лацкай зямлі да канца XIV стагоддзя» (1898) абгрунтаваў правамернасць назвы «Полацкая зямля», на матэрыялах архе- ал даследаванняў паказаў яе гіст ролю, ваенную і эканам. стабільнасць Аўтар прац па нумізматыцы, сфрагістыцы, фальклоры, этнаграфіі. Тв' Стоянка н мастерская каменного ве- ка в Могнлевской губерннн, нсследованная летом 1893 г. / / Кневская старнна 1895. Т 49, апрель. Літ.' Козловская ВЯ Памятн проф В.Е. Даннлевнча / / Сов археологня 1937. № 4. Генадзь Каханоўскі ДАНІЛІЦКІ Антон Пятровіч (н. 1.1.1922, в. Бобрык Петрыкаўскага р-на), Герой Сав Саюза (1944). Скон- чыў Бабруйскі тэхнікум механічнай ап- рацоўкі дрэва (1940), Ваен акадэмію бранятанк войск (1954) У Чырв Арміі з 1940 У Айч. вайну на фронце з 22.6.1941. Удзельнік вызвалення Ук- раіны, Польшчы, Берлінскай і Пражскай аперацый Камандзір танка, вызначыўся ў Львоўска-Сандамірскай аперацыі: 14.7.1944 у час прарыву варожай абаро- ны на танку першы ўварваўся ў с. Нішчэ Збораўскага р-на Цярнопальскай вобл., чым садзейнічаў поспеху бою, 15 7 1944 сарваў угон ням. эшалонаў на чыг. вузле Краснае; у баях за Львоў перакрыў вора- гу дарогу для адступлення; 18.8.1944 на левым беразе Віслы ўдзельнічаў у адбіцці 6 контратак праціўніка. Удзельнік Пара- да Перамогі 1945. Да 1972 у Сав Арміі, палкоўнік. ДАНІЛОВІЧ Ігнат Мікалаевіч [30.7(10.8).1787, в. Грынявічы Бельска- га пав. Падляшскага ваяводства, Поль- шча — 30.6(12 7) 1843], псторык і пра- вазнавец, адзін з першых даследчыкаў летапісных і заканадаўчых помнікаў Бе- ларусі і Літвы. Праф (1822) 3 сям і бел. уніяцкага святара. Скончыў Віленскі ун-т (1812), дзе ў 1814—24 выкладаў права. Пасля раскрыцця т-ва філаматаў быў звольнены з працы, пакінуў Вільню, бо яму забаронена жыць на тэр Літвы і Беларусі. У 1825—29 праф Харкаўскага ун-та; у 1830—35 працаваў у Пецярбур- гу ў камісіі М.М.Спяранскага па падрых- тоўцы збору мясц. законаў для зах. гу- берняў У 1835—42 выкладаў права ў Кіеўскім і Маскоўскім ун-тах Як вучоны і грамадзянін сфарміраваўся ў часы вучо- бы і працы ў Віленскім ун-це ў вольна- любівым патрыятычным асяроддзі, у якім панавала глыбокая павага і цікавасць да мінуўшчыны краю. Займаўся зборам, вывучэннем і публікацыяй пісьмовых крыніц па гісторыі Беларусі і Літвы. Упершыню апісаў усе рукапісныя і дру- каваныя экзэмпляры Статута ВКЛ, пад- рыхтаваў першае навук. выданне Стату- та ВКЛ 1529 (у 1841 апубл. А.Ц.Дзя- лынскім у «Зборы літоўскіх законаў. . .»). У працы «Гістарычны агляд літоўскага заканадаўства» (1837) даў характары- стыку гіст. развіцця права ў Беларусі і Літве, першы спрабаваў высветліць яго крыніцы і сувязь са стараж.-рус. і зах.- еўрап. заканадаўствам, сцвярджаў сама- бытны характар літ.-бел права Упер- шыню апублікаваў бел -літоўскі летапіс 1446 паводле рукапісу 1519, які ў 1822 разам з М.К Баброўскім выявіў у б-цы Супрасльскага манастыра (гл. Суп- расльскі летапіс); перавыдадзены асоб- на пад назвай «Летапісец Літвы і руская хроніка» (1827) Працы Д «Пра літоўскія леташсы» (1840) і «Паведам- ленне пра сапраўдных літоўскіх ле- тапісцаў» (1841) далі пачатак навук. даследаванням бел.-літ. летапісання. Сваімі публікацыямі канчаткова развеяў сумненні асобных вучоных пра існаванне ў ВКЛ летапісання і даказаў, што бела- русы і літоўцы ўжо ў 15 ст. мелі сваіх псторыкаў. Разам з М Абаленскім пад- рыхтаваў і выдаў «Кнігу пасольскую Метрыкі Вялікага княства Літоўскага...» (т. 1, 1843). У «Скарбніцы грамат...» (т. 1—2, 1860 — 62, выдадзены Я.Тыш- кевічам у Вільні) апісаў, пераказаў змест і часткова апублікаваў каля 2500 розных
206 ДАНІЛОВІЧ пісьмовых крыніц па гісторыі Беларусі і Літвы ад выпісак з Герадота да актаў 1569. Марыў пра адраджэнне літоўска- бел. дзяржавы і мовы Статутаў ВКЛ. Літ.'. У л а іц н к Н.Н. Очеркн по архео- графнн н нсточняковеденню нсторнн Бело- русснн феодального пернода. М., 1973; Я г о ж. Введенне в нзученне белорусско- ллтовского летопнсання. М., 1985. Вячаслаў Чамярыцкі, ДАНІЛОВІЧ Міхаіл Восіпавіч (1853, мяст. Асвея Дрысенскага пав., цяпер Верхнядзвінскі р-н — ?), удзельнік рэв. руху ў Расіі і Польшчы. У сярэдзіне 1870-х гадоў вучыўся ў Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі, уваходзіў у народніцкія гурткі. У 1878 з мэтай пра- вядзення сацыяліст. прапаганды на польскіх землях перавёўся на мед. ф-т Варшаўскага ун-та. Уступіў у Вар- шаўскую сацыяльна-рэв. арг-цыю, пад кіраўніцтвам Л.Варынскага вёў прапа- ганду сярод студэнтаў і рабочых. Пе- рапісваўся з дзеячамі польскага сацы- яліст. руху В.Урублеўскім, В.Свянціц кім, І.Гласко. Падтрымліваў кантакты з народнікамі Віцебска. Летам 1878 ездзіў у Пецярбург і Вільню для набыцця на- родніцкіх выданняў і падробленых даку- ментаў, а ў Віцебскую губ. — для збору сродкаў на рэв. патрэбы; сустракаўся з рэвалюцыянерамі Полацка. 2.9.1878 арыштаваны ў Асвеі, зняволены ў Вар- шаўскай Цытадэлі. У 1880 сасланы на 5 гадоў ва Усх. Сібір, жыў у Мінусінску. Пасля заканчэння тэрміну ссылкі за- стаўся ў Сібіры. У 1887 атрымаў дыплом урача, да 1890 працаваў турэмным ура- чом у Краснаярску. Вячаслаў Чарапіца. ДАНІЛЮК Леанід Сямёнавіч (3.5.1919, в. Студзёнка Быхаўскага р-на — 24.9.1986), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1939), працаваў дырэктарам Баркалабаўскай няпоўнай сярэдняй школы. У Чырв. Арміі з 1939. Скончыў Тбіліскае артыл. вучылішча (1941). У Вял. Айч. вайну са жн. 1941 на Паўн.-Зах., 2-м Укр., 1-м Бел. франтах. Камандзір самаходнага артыл. палка маёр Д. вызначыўся ў час Берлінскай аперацыі: 18.4.1945 полк пад яго камандаваннем атакаваў праціўніка ў г. Бернаў. Д. прыняў на сябе артыл. агонь ворага. на пашкоджанай самаход- най гармаце прарваўся на ўскраіну гора- да, выклікаў паніку ў праціўніка, што садзейнічала поспеху наступлення кор- пуса. Да 1955 у Сав. Арміі, падпал- коўнік Ганаровы грамадзянін г. Бернаў, дзе яго імя было прысвоена адной са школ. ДАНІЛЮК Тодар Васілевіч (12.8.1877, в. Сурынка Слонімскага пав., цяпер у Слонімскім р-не — 29.7.1960), беларускі рэліг. і вайсковы дзеяч. Скончыў ду- хоўную семінарыю пры Жыровіцкім ма- настыры, працаваў настаўнікам, псалом- шчыкам. 3 жн. 1914 у арміі, скончыў Гатчынскую вайсковую школу (1917). У жн. 1917 удзельнічаў у з'ездзе белару- саў-вайскоўцаў у Маскве. 3 кастр. 1917 на Румынскім фронце, камісар 4-га бел. корпуса. У вер. 1918 вярнуўся на Бела- русь. У снеж. 1918 абраны старшынёй бел. валасной рады ў Ваўкавыску. У студз. 1919 мал. афіцэр 1-га Беларускага Гродзенскага палка. У лют. 1919 арыш- таваны польскай жандармерыяй, уцёк з беластоцкай турмы. Урадам БНР накіраваны ў Літву ў распараджэнне Мін-ва бел. спраў пры літ. урадзе. 3 крас. па восень 1919 у складзе бел. коннага эс- кадрона ў г. Аліта (сучасны г. Алітас у Літве). Удзельнік Слуцкага ўзбр. выступ- лення. 21.9.1921 пасвячоны ў сан пра- васл. святара. У 1922—39 служыў наста- яцелем прыходаў на Слонімшчыне і На- вагрудчыне. У 1936 быў арыштаваны польск. ўладамі са супрацьдзеянне палітыцы паланізацыі ў Зах. Беларусі. У жн.—вер. 1942 як прадстаўнік Навагруд- скай епархіі ўдзельнічаў у саборы бел. духавенства ў Мінску, на якім была аб- вешчана Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква (БАПЦ). Летам 1944 выехаў у Германію, быў лейтэнан- там Бел краёвай абароны, працаваў на фабрыцы. на чыгунцы і інш. Адзін з ініцыятараў аднаўяення БАПЦ на эміграцыі, удзельнік царк. сабора ў Кан- станцы (1948). 3 1950 у ЗША. Ства- ральнік і настаяцель парафіі БАПЦ Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне (Нью- Йорк). На ўстаноўчым з'ездзе епархіі БАПЦ у ЗША і Канадзе (май 1960) аб- раны ў епархіяльную ўправу, прызнача- ны кіраўніком царк.-судовага аддзела епархіі. Пахаваны на бел. могілках у Нью-Брансвіку каля Нью-Йорка. Ус- паміны Д. захоўваюцца ў архіве Бел. ін-та навукі і мастацтва (БІНІМа) у Нью-Йорку. Літ'. М і ц к е в і ч М. Святар і эмагар // Бацькаўшчына. 1960. 4 верас.; Вуе1огц55Іап 5іаІеЬоо<1: Кеабег апгі ЫЬкіовгарЬу. Не» Уогк, 1988. Р. 316. Улддзімір Ляхоўскі. ДАНІНА, павіннасць сялян пераважна натуральнай прадукцыяй, адна з асн. форм феад. эксплуатацыі сялянства ў ся- рэднявеччы. На Русі вядома з 9 ст. спа- чатку як дзярж. падатак — кантрыбуцыя з заваяваных народаў, потым — як дзярж. падатак і феад. рэнта (датаванне трансфармацыі Д. ў феад. рэнту застаец- ца дыскусійным). На Беларусі ва ўмовах панавання натуральнай гаспадаркі прык- ладна да канца 15 ст. асн. формай рэнты была Д. (у зах. частцы Беларусі звычай- на называлася дзякла) — прадукцыя сял. гаспадарак, якая часткова спалуча- лася з адработачнай і грашовай формамі рэнты. Пераважнай катэгорыяй сялянст- ва ў гэты перыяд былі даннікі, а асн. адзінкай іх абкладання з'яўлялася сял. гаспадарка — дым. Склад і памеры Д. былі разнастайныя, спачатку ў ёй пера- важала прадукцыя промыслаў (мёд, воск, футра), пазней — с.-г. прадукцыя (жыта, авёс, гусі, куры, яйкі, лён, ка- ноплі, сена і інш.). Д. збожжам у выгля- дзе чацвёртай часткі (долі) ураджаю з'яўлялася гал. павіннасцю сялФі-дольні- каў, якіх было найбольш у Падзвінні. Да сярэдзіны 16 ст. ў басейнах сплаўных рэк — Зах. Буга, Нёмана і часткова Зах. Дзвіны — Д. ў значнай ступені выцесне- на пераважна адработачнай і часткова грашовай формамі рэнты. У Падняпроўі ў гэты час адбываўся працэс частковай або поўнай замены традыцыйнай Д. на- турай, перш за ўсё футрам, на Д. пра- дукцыяй сельскай гаспадаркі і ў значнай ступені грашамі. Да канца 16 ст. Д. як гал. павіннасць захавалася толькі ў глу- хіх лясістых, балоцістых і значна аддале- ных ад вял. гандлёвых цэнтраў мясцовас- цях. У далейшым яна складала толькі частку асн. павіннасцей паншчынных («людзей цяглых») і чыншавых («лю- дзей асадных») сялян. Літ.. Фроянов Й.Я. Кневская Русь: Очеркн соц.-экон. нсторнн. Л., 1974; Свердлов М.Б. Генеэнс н структура феодального обідества в Древней Русн. Л., 1983: Любавскнй М. Областное деле- нне н местное управленне Лнтовско-Рус- ского государства ко временн нздання пер- вого Лнтовского статута: Нст. очеркн. М., 1892; Леонтовнч Ф.й. Крестьянскнй двор в Лнтовско-Русском государстве. Вып. 1. Спб., 1897; Довнар-Запольскнй М.В. Государственное хозяйство Велнкого княжества Лнтовского прн Ягеллонах. Т. 1. Кнев, 1901; Яго ж. Очеркн по органнза- цнн заладно-русского крестьянства в XVI в. Кнев, 1905; П н ч е т а В.Н. Белоруссня н Лнтва XV—XVI вв. М., 1961; Похнлевнч Д.Л. Крестьяне Белорусснн н Лнтвы в XVI—ХУІП вв. Львов, 1957; Я го ж. Форма земельноі’ рентн і розмір внзнску селян Ук- раінм та Білорусіі (в XV—першій половнні XVI ст.) в радянській історіографіі / / Укр. іст. журн. 1973. № 11; Козлов- с к к й П.Г. Крестьяне Белорусснн во вто- рой половнне XVII—XVIII в.: (По матерна- лам магнатскнх вотчнн). Мн., 1969; Лой- ка П.А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі: Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI—XVIII ст. Мн., 1991; Спнрндонов М.Ф. Закрепошенне кре- стьянства Беларусн (XV—XVI вв.). Мн., 1993; Іцгкіеэуісг I. Роч'іппоьсі шіоз- сіап IV боЬгасЬ ргушаІпусЬ V/ У/іеІкіш КзіезПУіе Еііев'зкіт V XVI—XVII V/. Рохпап, 1991. Міхаіл Спірыдонаў. ДАНІСЁВІЧ Сцяпан (1836, Магілёўскі пав. — 1913), бел. рэлігійны дзеяч, біскуп-суфраган. Скончыў Пецярбург- скую духоўную акадэмію (1863). Быў ксяндзом у Оршы, Магілёве, Пецярбургу. У час службы ў Смаленску выконваў абавязкі Клімавіцка-Магілёўскага дэка- на. 3 1903 узначальваў Магілёўскую архідыяцэзію. У 1908 пасвячоны ў біскупы. Першым пачаў карыстацца ў казаннях бел. мовай, уводзіў яе ў рэліг. жыццё беларусаў-католікаў. Цэнзар і выдавец першых беларускамоўных пад- ручнікаў па рэлігіі. Аказваў матэрыяль- ную дапамогу газ. «Беларус». Пахаваны ў Смаленску. Арсень Ліс. ДАННІКІ, «л ю д з і д а н н ы я », ка- тэгорыя феадальна-залежных сялян ВКЛ у 14—16 ст., гал. павіннасцю якіх была даніна прадукцыяй сял. гаспадарак. Яна спалучалася з інш. павіннасцямі ў вы- глядзе розных работ (касьба, прад- стаўленне падвод, буд-ва і рамонт замкаў і інш.), а таксама розных пляцяжоў гра-
шамі. Асн. адзінкай абкладання феад. павіннасцямі служыў дым (сял. гаспа- дарка), але «валашчане» (члены сельскіх і валасных абшчын) неслі калектыўную адказнасць за спраўнае выкананне ўсіх устаноўленых павіннасцей. Да канца 15 ст. Д. былі пераважнай катэгорыяй ся- лян, аднак далейшае развіццё таварна- грашовых адносін, рост сувязей сельскай гаспадаркі з унутраным і асабліва са знешнім рынкам абумовілі працэс пасту- повай рэарганізацыі сістэмы феад. экс- плуатацыі сялянства. Да сярэдзіны 16 ст. на 3 і часткова ПнУ тэр. Беларусі Д. па- ступова ператварыліся ў паншчынных (гл. Цяглыя сяляне) і чыншавых (гл. Асадныя сяляне) сялян. У 1-й пал. 16 ст. асноўным рэгіёнам Д. па-ранейшаму за- ставалася Падняпроўе, дзе пераважалі дзярж. («гаспадарскія») уладанні («во- ласці»): Бабруйская, Гомельская, Кры- чаўская, Любашанская, Магілёўская, Мазырская, Прапойская, Рэчыцкая, Свіслацкая, Чачэрская і інш. Аднак і тут адбываўся працэс частковай або поўнай замены даніны грашамі. У выніку аграр- най рэформы 1560 Д. гаспадарскіх па- дняпроўскіх валасцей ператвараліся ў чыншавых сялян. Літ.' Ефнменко А. Южная Русь: Очеркн, нсслед. н заметкн. Спб., 1905. Т. 1. С. 424—436; П н ч е т а В.П. Аграрная ре- форма Снгнзмунда-Августа в Лнтовско- Русском государстве. [2 нзд.] М., 1958; гл. таксама да арт. Даніна. Міхаіл Спірыдонаў. ДАНУКАЛАЎ Аляксей Фёдаравіч (пар- тыз. псеўд. А л я к с е й ; 29.2.1916, с. Новарасляеўка Дзергачоўскага р-на Са- ратаўскай вобл. — 27.4.1944), адзін з ар- ганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху на тэр. Віцебскай вобл. ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Ба- лашоўскі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі (1936), Іркуцкае ваен. ву- чылішча (1941). У Чырв. Арміі з 1937. 3 чэрв. 1941 на фронце, удзельнік абароны Лепеля, Оршы, Смаленска. Трапіўшы ў акружэнне, у жн. 1941 арганізаваў пар- тыз. атрад «Радзіма», які дзейнічаў у Смаленскай і Віцебскай абл. У крас. 1942 атрад рэарганізаваны ў брыгаду «Аляксей», камандзірам якой быў Д. (пазней партыз. брыгады яго імя). Пад- палкоўнік Д. загінуў у баі ў час выхаду з блакады. У Лепелі на магіле Д. пастаў- лены помнік. Яго імем названы вуліцы ў Віцебску, Лепелі, Лёзне, Ушачах, калгас у Лёзненскім і саўгас у Сенненскім, шко- ла ў Віцебскім р-нах; у в. Кавалі Лёзнен- скага р-на мемар. музей Д., устаноўлены яго бюст. ДАНЯЛЮК Аляксандр Пятровіч (парт. псеўд. Эдмунд Стафанскі, Олек, Зянон; 30.11.1897, Варша- ва — люты 1937), дзеяч Кампартыі Польшчы і рэв. руху ў Зах. Беларусі. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. Чу- гуеўскага рэўкома. 3 1919 у Польшчы. У 1921—23 сакратар акр. к-та Дамб- роўскага басейна Кампартыі Польшчы, чл. ЦК Кампартыі Усх. Галіцыі, у 1923—29 канд. у чл. ЦК КПП. Удзельнік арганізац. афармлення КПЗБ, прад- А.Ф.Данукалаў. стаўнік ЦК КПП на II (1924) канферэн- цыі КПЗБ. У 1924 кааптаваны ў ЦК, чл. Сакратарыята ЦК КПЗБ. Дэлегат V (1924) кангрэса Камінтэрна. За рэв. дзейнасць тройчы арыштаваны ўладамі Полыпчы. У 1930 у апараце Выканкома Камінтэрна. У 1931—35 у Кампартыі Румыніі: чл. ЦК і Палітбюро ЦК. 3 кан- ца 1935 у СССР на гасп. рабоце. Аўтар публіцыст. артыкулаў. У лют. 1937 неза- конна рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1955. ДАПАМОЖНЫЯ ГІСТАРЫЧНЫЯ ДЫСЦЫПЛІНЫ, гл. Спецыяльныя гістарычныя навукі. ДАРАВАЛЬНАЯ ГРАМАТА ГАРАДАМ 1785 («Грамата на правы і_ выгоды гарадам Расій- с к а й і м п е р ы і »), заканадаўчы акт расійскай імператрыцы Кацярыны II. Выдадзена 21.4.1785 адначасова з Дара- вальнай граматай дваранству 1785. Складалася з «Гарадавога палажэння» і «Рамеснага палажэння». Вызначала агульную арганізацыю кіравання гара- дамі і статус гараджаніна. Паводле гра- маты гараджане падзяляліся на 6 разра- даў: 1) знакамітыя грамадзяне — вучо- ныя, музыканты, мастакі, з акадэмічнай адукацыяй, чыноўнікі, пераведзеныя ў гэты разрад за службу, буйныя гандля- ры-аптавікі з капіталам не менш як 50 тыс. руб., банкіры з капіталам не менш як 100 тыс. руб., багатыя ўладальнікі не- рухомай маёмасці, марскіх суднаў і інш. (знакамітыя грамадзяне маглі за службу атрымаць дваранскі тытул); 2) купцы трох гільдый; 3) іншагароднія і замеж.- ныя госці — гандляры, запісаныя па рэвізіі ў іншым горадзе, або прыезджыя з іншай дзяржавы; 4) гарадскія абываце- лі — гараджане з дваран, духавенства, разначынцаў, гандляроў і інш., якія ва- лодалі ў горадзе зямлёй ці будьшкамі; 5) рамеснікі, запісаныя ў цэхі; 6) мяшча- не — жыхары гарадоў, якія займаліся промысламі, агародніцтвам і не адно- сіліся ні да адной з названых груп, павод- ле свайго становішча яны набліжаліся да дзяржаўных сялян і неслі аднолькавыя з імі павіннасці. Грамата дазваляла пера- ход з адной групы ў другую; для гэтага неабходна мець патрэбны капітал ці маё- ДАРАВАЛЬНАЯ масць. Гараджане атрымалі таксама пра- ва займацца прамысл. дзейнасцю без спец. дазволу. Гараджане ўсіх шасці раз- радаў вылучалі дэпутатаў на гар. сход, на якім выбіралася гарадская дума на чале з гарадскім галавой. Арганізацыя кіравання гарадамі Беларусі адрозні- валася ад арганізацыі кіравання ў Цэнт- ральнай Расіі. У бел. гарадах, якія вало- далі раней магдэбургскім правам, за- хоўваліся магістраты. У судаводстве выкарыстоўваліся не толькі законы Расійскай імперыі, але і Статут Вялікага княства Літоўскага 1588. Яўрэйскае насельніцтва гарадоў Беларусі падпарадкоўвалася кагалу. Аднак пасту- пова кагал страціў былое значэнне і трапіў у залежнасць ад магістрата, які рэгламентаваў яго дзейнасць і фактычна сканцэнтраваў у сваіх руках усю паўнату ўлады ў горадзе, у т.л. і ў адносінах да яўр. часткі насельніцтва. Д.г.г. 1785 сістэматызавала і ўзаконіла прывілеі ба- гатых гар. вярхоў, дазволіла гараджанам больш свабодна займацца промысламі і гандлем. Літ.' Полн. собр. законов Росснйской нм- пернн. Собр. 1-е. Т. 22, № 16 188; Кнзе- в е т т е р А.А. Городовое положенне Екате- рнны II 1785. М., 1909; Рындэюнскнй П.Г. Городское гражданство дореформенной Росснн. М., 1958. Анатоль Люты. ДАРАВАЛЬНАЯ ГРАМАТА ДВА- РАНСТВУ 1785 («Грамата на правы, вольнасці і прыві- леі высакароднага расій- скага дваранства»), закана- даўчы акт расійскай імператрыцы Каця- рыны II. Выдадзена 21.4.1785 адначасова з Даравальнай граматай гарадам 1785. Складалася з уводзін, 4 раздзелаў і 92 артыкулаў, у т.л. аб асабістых прывілеях дваран, аб дваранскіх сходах і таварыст- вах у намесніцтвах, настаўлення па складанні і вядзенні дваранскіх радавод- ных кніг, доказаў высакародства і інш. Вылучалася 15 бясспрэчных доказаў вы- сакародства: для тых, хто валодаў чы- намі і маёмасцю, атрыманымі ад карана ванай ўлады, — праз дыпломы, гербы, патэнты, граматы, указы 1 г.д., паводле паходжання — праз купчыя, закладныя, духоўныя граматы і інш. Дваранскія прывілеі абвяшчаліся непарушнымі. До- казы запісваліся ў радаводныя кнігі, што вяліся ў кожным павеце і намесніцтве. Грамата пацвердзіла выключныя правы дваранства на набыццё населеных вёсак і гар. двароў, продаж прадуктаў гаспада- рання, завядзення фабрык і заводаў, кірмашоў, правы на лясы зямельныя нетры. Дваране вызваляліся ад абавязко- вай дзярж. службы, маглі выязджаць за мяжу або служыць у саюзных дзяржа- вах. Яны не падлягалі абкладанню асабістым падушным падаткам. цялесна- му пакаранню. Абвяшчалася недаты- кальнасць гонару і звання двараніна, яго жыцця і маёмасці: іх можна было страціць толькі за цяжкія злачынствы паводле суда роўных сабе і з найвыса-
208 ДАРАВАЛЬНЫ чэйшага адабрэння — канфірмацыі. За- бараняліся несудовыя канфіскацыі два- ранскіх маёнткаў. Граматай «предава- лнсь вечному забвенмю» ўсе злачынствы дваран, з часу якіх прайшло 10 гадоў і якія не былі ў публічным судаводстве. Кожныя 3 гады ген.-губернатарамі і гу- бернатарамі склікаліся губернскія два- ранскія сходы. Дваранскія т-вы не адказ- валі за асабістыя злачынствы сваіх чле- наў. Д.г.д. 1785 юрыдычна замацоўвала манапольнае становішча дваранства ў якасці гал. сацыяльнай апоры абсалю- тызму, яго саслоўна-карпаратыўную ізаляванасць ад пранікнення асоб з боку падатковага насельніцтва. На Беларусі грамата выкарыстоўвалася царызмам для недапушчэння ў склад расійскага два- ранства шматлікіх прадстаўнікоў мясц. дробнай шляхты, якая імкнулася адста- яць свае фармальна-юрыдычныя правы. Гэта селектыўная русіфікатарская палітыка асабліва выявілася пасля заду- шэння паўстання 1830 — 31 у час т.зв. разбору шляхты. Літ:. Полн. собр. законов Росснйской нм- пернн. Собр. 1-е. Т. 22, № 16187; Учрежде- ння для управлення губерннй н жалован- ные грамоты дворянству н городам. М., 1907; К о р ф С.А. Дворянство н его сослов- ное управленне за столетне 1762—1855 го- дов. Спб., 1906; Романовнч-Слова- тннскнй А. Дворянство в Росснн от на- чала XVIII в. до отмены крепостного права. 2 нзд. Кнев, 1912. Яўген Анішчанка. ДАРАВАЛЬНЫ НАДЗЁЛ, зямельны ўчастак, які паводле ўмоў сялянскай рэ- формы 1861 памешчык са згоды селяніна аддаваў яму ва ўласнасць без выкупу («дараваў»). Складаў 1/4 вышэйшага надзелу, вызначанага рэформай для ся- лян пэўнай мясцовасці. Астатнія 3/4 да- рэформеннага сялянскага надзелу заста- валіся за памеіпчыкам. У народзе Д.н. называлі «жабрацкімі», «сірочымі». Па- мешчыкі давалі іх сялянам, каб захаваць у сваёй уласнасці больш зямлі і замаца- ваць на месцы танную рабочую сілу. Ся- ляне шляхам атрымання Д.н. імкнуліся вызваліцца ад часова-абавязаных адносін з памешчыкам і дабіцца гасп. самастой- насці. Пераход былых прыгонных на Д.н. быў найбольш пашыраны ў чарна- зёмных губернях Расійскай імперыі, дзе ў 1860-я гады былі параўнальна нізкія арэндныя і прадажныя цэны на зямлю і высокія на рабочыя рукі. У Магілёўскай і 8 бел.-рускіх паветах Віцебскай губ- Д.н. складаў 1—1,4 дзесяціны. Паводле да- ных, якія ахопліваюць 3/5 рэвізскіх душ былых памешчыцкіх сялян Магілёўскай губ., памешчыкі «падаравалі» ім 59,4 тыс. дзес. (7,7%). Асноўнай жа часткай гэтай зямлі быў надзел, захоплены па- мешчыкамі раней, пераважна ў 1846— 62. У Зах. і Цэнтр. Беларусі Д.н. не пра- дугледжваўся мясц. «Палажэннем» ад 19.2.1861. Выпадкі перадачы зямлі сяля- нам без выкупу тут сустракаліся рэдка. Д.н. быў недастатковы для вядзення ся- лянамі самастойнай гаспадаркі, і яны вы- мушаны былі арандаваць зямлю ў па- мешчыка за адработкі або працаваць у маёнтку ў якасці наёмных рабочых. Кр: Полн. собр. законов Росснйской нм- пернн. Собр. 2-е. Т. 36, № 36 662; Дарствен- ное надельное эемлевладенне крестьян (по обследованню 1907 г.). Спб., 1908. Літ:. Зайончковскнй П.А. Отмена крепостного права в Росснн. 3 нзд. М., 1968. С. 233—236, 255—259; Ш п а к о в М.Ф. Ре- алнэацня реформы 1861 г. в Могнлевской губ. / / Ежегодннк по аграрной нсторнн Восточной Европы, 1963 г. Внльнюс, 1964. Втаслаў Панюціч. ДАРАГАСТАЙСКІЯ, шляхецкі род гер- ба «Ляліва», прыдомка Манвід, прад- стаўнікі якога ў 16—17 ст. займалі буй- ныя дзярж. пасады ў ВКЛ. Рымавід, які жыў у пач. 15 ст., меў двух сыноў; Юрыя, ад якога ідуць Забярэзінскія, і Алехну, ад якога ідуць Аляхновічы. Унук Алехны Мікалай, сын Пятра Алех- навіча, мечнік літоўскі, паводле прывілея Жыгімонта II Аўгуста ў 1547 заклаў ма- ёнтак Дарагастай у Луцкім пав. Яго на- шчадкі пачалі называцца Д. Найбольш вядомыя прадстаўнікі роду: Мікалай Мікалаевіч (каля 1530 — 28.1.1597), сын Мікалая Пят- ровіча, стольнік літоўскі (з 1566), ваяво- да полацкі (з 1576), староста ваўкавыскі і лепельскі (з 1577). Удзельнічаў у рэда- гаванні Статута ВКЛ 1566, у падрых- тоўцы Люблінскай уніі. 1569. Браў удзел у Інфлянцкай вайне 1558—82, заняў Не- вель (4580), вызначыўся пры адваёве Полацка, за што Стафан Баторый пры- значыў яго камендантам полацкага зам- ка. Крыштоф Мікалай (2.3.1562 — 3.8.1615), сын Мікалая Мікалаевіча, ста- роста ваўкавыскі, навамольскі і дыне- мундскі, стольнік літоўскі (з 1588), край- чы літоўскі (з 1590), маршалак надворны (з 1596), маршалак літоўскі (з 1597). Ву- чыўся ў Нямеччынеі Швейцарыі. Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне 1558— 82, вайне Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600 — 29). Кіраваў абаронай Рыгі (1601), вызначыўся у бітве пад Какен- хаўзенам. Падтрымліваў кандыдатуру Фёдара, сына рус. цара Івана IV Грозна- га, на пасаду караля Рэчы Паспалітай. Аўтар працы па анатоміі і фізіялогіі каня «Гіпіка» (Кракаў, 1603), якая ў 17—18 ст. перавыдавалася 7 разоў. Заснаваў друкарню (каля 1615) у маёнтку Ашмя- на Мураваная. Пётр (каля 1565—1611), сын Мікалая Мікалаевіча, кашталян менскі (з 1599), ваявода мсціслаўскі (з 1600), вая- вода смаленскі (з 1605). Уладзіслаў (каля 1590— 1638), сын Крыштофа Мікалаевіча, маршалак Трыбунала ВКЛ. Літ: 8ешко№іС2 V. О ІііечмякісЬ годасЬ ЬоіагвкісЬ гЬгаіапусЬ ге эгІасЬіД роіэк^ V Ногосііе гокч 1413 // ЬіШапа- ЗІауіса Ровпапіепяіа. 8ііі<1іа Ніяіогіса. Рохпап, 1989. 2. 3; ІДгііякі 8., Кояіпэкі А. V/I о сі а г 5 к і А. Койгіпа: НегЬагг вгІасЫу роіякіе). Т. 3. АУагвгаіуа, 1906. Андрэй Нарбут. ДАРАФЁЕНКА Ніна Іванаўна (н. 10.1.1923, в. Уласава Суражскага р-на, цяпер Віцебскі р-н), бел. гісторык. Канд. гіст. н. (1968). Засл. работнік вышэйшай школы БССР (1978). Скончыла Пермскі педінстытут (1949), ВПШ пры ЦК КПСС (1956). У Вял. Айч. вайну на радзіме, чл. падп. групы, сакратар падп. камсамольскай арг-цыі, партызанка бры- гады «Аляксея». Да 1980 дацэнт пед. і мед. ін-таў у Віцебску, аўтар прац па гісторыі Вял. Айч. вайны. 7в.: Внтебское подполье. 2 нзд. Мн., 1974 (разам э М.І.Пахомавым, М.У.Дарафеен- кам). ДАРАХІ, археалагічныя помнікі: 4 ста- янкі паўночна-беларускай культуры (22—18 ст. да н.э.; даследавалі ў 1989 П.М.Драчоў, В.І.Ждановіч, Ю.К.Куль- пановіч, В.МЛоскутаў, С.М.Сіманюкоў). 11 курганных могільнікаў (каля 150 на- сыпаў, адкрыў у 1968 краязнавец І.А.Вашчыла, даследаваў у 1971 і 1973 Г.В.Штыхаў), 3 паселішчы 6—8 ст. і эпохі Стараж. Русі (даследаваў у 1972— 73 і 1978 Штыхаў) каля в. Дарахі Гара- доцкага р-на. С т а я н к і. На Пн і ПдУ ад вёскі, на дне воз. Сенніца за 200—300 м ад карэн- нага берага. Культурны пласт адной ста- янкі 0,3 м. Метадам падводнай археалогіі знойдзена больш за 1000 фрагментаў ляпных пасудзін, упрыгожаных ямка- вымі ўцісканнямі, насечкамі, грабеньча- тым арнаментам, фрагменты абгарэлага дрэва, рэшткі палі, каменнае грузіла, косці жывёл, крушні валуноў. Паселішчы. За 0,5, 1,2 і 1,5 км на У і ПнЗ ад вёскі, на беразе воз. Сенніца. Знойдзены ляпны посуд 2-й і 3-й чвэрці 1 -га тысячагоддзя і фрагменты гаршкоў 11 —13 ст., глінянае прасліца, жал. шылы, жорнавы камень з паглыб- леннем, фрагмент сярпа, шлакі, перапа- леныя косці. На адным паселішчы выяўлена некалькі невялікіх ям, магчы- ма, ад слупоў. Курганныя могільнікі крывічоў. На ПдУ і У ад вёскі 11 курган- ных груп. Насыпы доўгія, падоўжаныя і круглыя ў плане. Даследавана 40 курга- ноў трох храналагічных перыядаў. У курганах 5—7 ст. пахаванні паводле аб- раду трупаспалення. Рэшткі крэмацыі змешчаны ў ямкі ці ў гліняныя урны бан- цараўскай культуры. Пахавальны інвентар: жал. цуглі, шпора, спражкі, нож. У курганах 8—9 ст. трупаспаленні пад насыпам. Інвентар: невял. гліняныя ляпныя гаршчочкі, каменны жарон, жа- ночыя ўпрыгожанні. У курганах 10—11 ст. пахавальны абрад трупапалажэння. Інвентар: бронзавыя спражкі, бранзалет, пярсцёнак, шкляныя пацеркі, касцяны грэбень, костачкі слівы. У наваколлі вёскі ёсць некалькі асобных курганоў. Паселішчы і могільнікі даюць уяўленне пра працэс фарміравання крывічоў у вярхоўях Зах. Дзвіны, які адбываўся ў 2-й пал. 1-га тысячагоддзя. Літ: Ш т ы х о в Г.В. Нсследованне кур- ганов в Северной Белорусснн (VI—XX вв.) / / Теэ. докл. сов. делегацнн на III Между- нар. конгр. слав. археологнн. М., 1975; Я го ж. Крывічы: Па матэрыялах раскопак кур- ганоў у Паўночнай Беларусі. Мн., 1992;
209 ДАСПЕХІ Очеркн по археологнн Белорусснн. Ч. 2. Мн., 1972. Сяргей Сіманюкоў, Георгій Штыхаў. ДАРАШЭВІЧ Энгельс Канстанцінавіч (н. 26 10.1932, Мінск), бел. філосаф. Д-р філас н. (1984). Скончыў БДУ (1953) 3 1958 у Ін-це філасофіі і права, з 1990 заг. адцзела сацыялогіі культуры Ін-та сацыялогіі АН Беларусі. Даследуе гісторыю эстэт. думкі Беларусі. Аўтар прац «Амёл Доўгірд — мыслшель эпохі Асветніцтва» (1967), «Філасофія эпохі Асветніцтва на Беларусі» (1971), «На- рыс псторыі эстэтычнай думкі Беларусі» (1972, з У.М.Конанам). Дзярж. прэмія БССР 1984 за ўдзел у напісанні цыкла работ па гісторыі філасофіі і грамадскай думкі Беларусі. апуб. ў 1973— 80. ДАРАШЭНКА Змітра Іванавіч [26.3(7 4).1882, Вільня — 19 3.1951), украінскі паліт. дзеяч, гісторык, публіцыст, літаратуразнавец, бібліеграф Скончыў Кіеўскі ун-т (1909). Сакратар Украінскага навук. т-ва ў Кіеве (1908) У 1917 сябра Цэнтр. рады, галава Ген сакратарыята, міністр замежных спраў ва ўрадзе Скарападскага (1918), праф Камянец-Падольскага ун-та (1919) 3 1919 у эміграцыі, выкладаў (у 1921—51) гісторыю Украіны ва Укр. вольным ун-це ў Вене, Празе, Мюнхене, у Пражскім ун-це, праваслаўную тэалогію ў Варшаў- скім ун-це. У 1926—31 дырэктар Укра- інскага навук. ін-та ў Берліне, першы прэзідэнт Укр. вольнай акадэмп навук у Зах Германіі. Аўтар шматлікіх прац па псторыі, гістарыяграфіі, псторыі рэліпі і культуры на Украіне (літ. псеўд М.Жу- чэнка) Адзін з першых укр даследчыкаў гісторыка-культ. развіцця Беларусі ў кантэксце яе нац.-адраджэнскага руху 19—пач 20 ст. У арт. «Адраджэнне Бе- ларусі» («Рггевіай кга)охуу», Кіеў, 1909 № 3) прасачыў адраджэнскія грамадска- паліт., культурныя зрухі на Беларусі, па- казаў нацыянальна-інспіруючую ролю дзейнасці К.Каліноўскага, літ творчасці В.Дуніна Марцінкевіча, іншых прад- стаўнікоў «беларускай школы» ў поль скай л-ры. Асабліва вылучыў адраджэн- скія заслуп Ф.Багушэвіча, творчага ася- роддзя «Нашай долі», «Нашай нівы», выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца». Звярнуў увагу на склада- насць праблемы фарміравання бел нац інтэлігенцыі, здольнай процістаяць па- ланізатарскаму і русіфікатарскаму націску. У працы «Славянскі свет у яго мінулым і сучасным» (Берлін, 1922. Т. 1, на ўкр. мове) зазначыў высокі ўзровень старабел. пісьменства, агульнаслав. зна- чэнне кнігавытворчасці Ф Скарыны Праводзіў ідэю непарыўнасці, гіст пера- емнасці культ.-духоўнай творчасці бел народа Ва ўспамінах пра Ф Багушэвіча (якога ведаў з дзяцінства), падкрэсліў ідэйную роднасць бел. шсьменніка куль- туры і вызв руху Украіньі. Тв Білорусн і іх національне відродження. Кнів, 1908. Старонка з маіх успамінаў (Сьветлай памяці Франціша Ба- гушэвіча) / / Запісы Бел. нав. т ва Вільня, 1938. Сш. 1. Літ- Луцкевіч А. Дзмітро Дарашэн- ка: (К 25-летняму юбілею яго працы) // Новы шлях. 1925. 4 студз. Аляксей Каўка ДАРБІСТЫ, евангельскія хрысціяне дарбісты, плі- муцкія браты, рэліпйная пратэ- станцкая секта Узнікла ў г. Плімуце (Англія) ў 1820—30-я г як апазіц'ыя афіцыйнай англіканскай царкве. Назва ад імя заснавальніка Дж Н Дарбі. Па ве- равучэнні Д блізкія да баптыстаў і евангельскіх хрысціян, абраднасць больш спрошчаная. Вялі рэліг прапаган- ду сярод хрысціян і іудзеяў. У пач. 20 ст. абшчыны Д з’явіліся на Беларусі (Мінск, Вільня). У 1920-я г. ў прыгарадзе Вар- шавы Радасць засн. дарбісцкі цэнтр і біблейская школа, якая рыхтавала пра- паведнікаў для Зах. Беларусі і Зах. Ук- раіны (пераважна з сялян краю). Пазней цэнтр і школу ўзначаліў М.Гітлін, хрыш- чаны яўрэй У 1920—ЗО-я г ў Зах. Бела- русі склаліся 3 цэнтры Д.: у Брэсце, Коб- рыне, Пінску. У Пінску Д. мелі б-ку і чытальню. У Брэсце на малітоўныя схо- ды ў нядзельныя і святочныя дні збіралася шмат членаў секты і асабліва запрошаных іудзеяў. Прапаведнікі вы- ступалі на рус. і яўр. мовах. Пасля Вял. Айч. вайны секта заняпала. Пэўная яе актыўнасць адзначалася ў в. Хідры (Коб- рынскі р-н). У цяперашні час актыўнасці ў дзейнасці Д. не назіраецца Літ- Федоренко Ф. Секты, нх вера н дела. М , 1965; вгеіеч'вкі 51. 5Уугпа- піа ргоіевіапскіе і векіу геіі&цпе V Роівсе н'ароіягехпе). 5Уагха«а, 1937 Баляслаў Камейша ДАРКЁВІЧ Уладзіслаў Пятровіч (н. 1.9.1934, Віцебск), археолаг і гісторык культуры. Д-р пст н (1978) Скончыў Маскоўскі ун-т (1958) 3 1959 працуе ў Эмаліраваныя даспехі Мікалая Радзівіла Чорнага. Каля 1550. Ін-це археалогіі Рас. АН- Праводзіў ар- хеал. раскопкі старой Разані. Склаў зво- ды знаходак вырабаў сярэдневяковага за- ходнееўрап , візантыйскага і ўсх. рамяст ва ва Усх Еўропе, даследаваў знаходкі з Беларусі. Вывучаў стараж. гандлёвыя шляхі і міжнар сувязі. Даследуе ду- хоўную. нар. культуру сярэдневяковай Еўропы, у т.л. Стараж Русі. Тв. Пронзведення западного художест- венного ремесла в Восточной Европе (X— XIV вв.). М., 1966; Светское нскусство Вн- зантнн: Пронзведення внзантнйского худож ремесла в Восточной Европе X—XIII в. М., 1975; Художественный металл Востока VIII—XIII вв.: Пронзведення вост. торевтм- кн на террнторнн Европейской частн СССР н Зауралья М. 1976: Народная культура средневековья: Светская праэдннчная жмзнь в нскусстве IX—XVI вв. М., 1988, Народная культура средневековья: Пародня в лнт. н нскусстве IX—XVI вв. М , 1992. Валерый Пазднякоў ДАРОП, назва ў 1582—1790 г. Старыя Дарогі. ДАРЭЎСКАЯ Апалонія [Дарота, 1767(?) — ?], танцоўшчыца. Прыгонная падскарбія надворнага літ. А.Тызенгаўза, выхаванка яго балетных школ у Гродне і Паставах. У 1778 выступіла як фігурантка ў школьным паказе «Вяско- вага балета» Г.Петынеці на сцэне пры- дворнага тэатра Тызенгаўза ў Гродне Паводле завяшчання магната перайшла ва ўласнасць польск караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і з 1785 стала пер- шай салісткай трупы «Таварыства тан цоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці» ў Варшаве, выступала як гратэскная тан цоўшчыца на прыдворнай сцэне і ў Нац тэатры. У 1794—97 працавала ў прыват- ных антрэпрызах Варшавы і Гданьска. У 1797 па ініцыятыве і на кошт Станіслава Аўгуста Панятоўскага выехала ў Пецяр- бург. Гурый Барышаў. ДАСПЕХІ, від засцерагальнага ўзбраен- ня ў сярэднявеччы, прызначаны для ахо вы цела воіна ад халоднай зброі. Шыро- ка ўжываліся на землях Беларусі. Да канца 14 ст. былі пашыраны Д. ў выгля дзе камізэлькі, набранай з невялікіх, пе- раважна прамавугольных, пласцін, якія злучаліся паміж сабой пры дапамозе ра меньчыкаў або мацаваліся да мяккай ас- новы. Пласціны наборнага Д. маглі раз- мяшчацца ўпрытык адна да адной ці ў нахлёст (т.зв. лускаватыя Д.). 3 удаска- наленнем наступальнага ўзбраення на 3 Еўропы з 13 ст. пашырыліся элементы аховы цела, зробленыя з буйных метал частак, што закрывалі найб даступныя месцы — калені, локці і г.д У канцы 14—пач 15 ст. ўзніклі суцэльнакаваныя (поўныя) Д , якія закрывалі воіна з ног да галавы. На Беларусі з апошняй чвэрці 14 ст паяўляюцца метал. накаленнікі, налакотнікі, рукавіцы, наплечнікі, зару- каўі, набедранікі, нагалёначнікі, спаднічка і інш Торс воіна ў канцы 14 ст ахоўвала выпуклая кіраса з некалькіх вял. частак, абцягнутая тканінай. У пач,
ДАСТАЕЎСКІЯ 15 ст яна складалася з 2 вял. блях — на- грудніка і наспінніка, тэкстыльнае па- крыццё ў гэты час не рабілі. Поўныя Д., вядомыя пад назвамі «зброя» або «зброя бляхавая», праіснавалі на Беларусі ў асн. да 17 ст. У камплекце да падобных Д. насілі шлемы розных тыпаў — закрытыя з рухомай заслонай (прылбіцы), ка- паліны ў выглядзе капелюша з апушча- нымі палямі, а таксама разнастайныя ад- крытыя шлемы (сфераканічныя, баскінеты-лебкі і штурмакі). Найб. бага- тыя магнаты мелі высакаякасныя імпартныя Д., аднак існаваў і мясц. вы- раб «зброі», у т.л. і баявога пакрыцця ко- ней. Акрамя баявых выкарыстоўвалі спец. турнірныя Д., часам у выглядзе асобных масіўных дэталяў для звычайна- га ўзбраення. У пач. 16 ст. на Беларусі, як і ва ўсёй Еўропе, пашырыліся «максімілянаўскія» Д., паверхня якіх бы- ла гафрыраваная і з частымі барознамі, што павышала ахоўныя якасці. 3 2-й пал. 16 ст. з пашырэннем агнястрэльнай зброі і зменамі ў тактыцы Д. пачалі рабіць больш лёгкімі за кошт меншай аховы рук і ног. Паявіліся паўдаспехі ў камплекце з адкрытым штурмаком або шышаком. На працягу 17 ст. суцэльна- каваныя Д. паступова выцясняліся тра- дыцыйнымі лускаватымі, якія атрымалі назву «карацэна», а таксама лягчэйшай кальчуган. Аднак у падраздзяленнях цяжкой кавалерыі (гусарыі) Д. ў аблег- чаным варыянце выкарыстоўвалі да кан- ца 17 і нават 18 ст. Літ.'. Археографнческнй сборннк доку- ментов, относяшнхся к нсторнн Северо-За- «Максімілянаўскія» даспехі на рыцара і каня. 1-я чвэрць 16 ст. (асобныя часткі са збраеўні Радзівілаў у Нясвіжы). падной Русн. Внльна, 1867. Т. 4. С. 214— 224; Кя'аяпіея'ісг 'Мі. 1000 5103* о Ьгопі Ьіаіе] 1 іігЬго]епііі осЬгоппут. [2 \уу<1.]. У/аг52а\уа, 1989. 5. 278—290; 1)гЬго]епіе і* Роіясе ягеёпіоя'іесгпеі, 1350—1450. Е6(1г, 1990. 5. 31—92; 2у&уІ5кі 2. Вгогі і* сіая'пе] Роівсе па Пе іігЬго]епіа Еугору і Віігкіедо ^ясЬосіц. 2 №у<1. 'Яапгау/а, 1982. 8. 201 — 203; ВегвоЬп М. Бая'па гЬго]оя'піа Кэідгаі КаіІгія'іНоя' г ЬІіезд'іегіі. ^агягая'а, 1904. Юрась Бохан. ДАСТАЕЎСКІЯ, шляхецкі род герба ўласнага і»Радван» зменены). Вядомы з Да арт. Даспехі. Поў- ны гатычны даспех з закрытым шлемам- прылбіцай: 1 — грэ- бень; 2 — звон; 3 — зрокавая шчыліна (віздра); 4 — засло- на; 5 — палічка; 6 — падбароднік; 7 — шчыток; 8 — абой- чык; 9 — гак (крук для мацавання кап'я); 10 і 11 — кі- раса (нагруднік і на- спіннік); 12 і 13 — спаднічка (фартух і ахова паясніцы); 14 — ташка; 15 — на- руч; 16 — наплечнік; 17 — апаха; 18 — налакотнік; 19 — крыльца налакотніка; 20 — зарукаўе; 21 — рукавіца; 22 — поў- ная ахова нагі; 23 — набедранік; 24 — на- каленнік; 25 — нагалёначнік; 26 — чаравік. канца 15 ст., жылі на Піншчыне, дзе ва- лодалі некалькімі дробнымі маёнткамі, у 17 ст. перасяліліся на Валынь і ў Наваг- радскае ваяв. Родапачынальнікам з'яўляецца Даніла Іванавіч Ірцішчавіч, які ў 1506 атрымаў ад пінскага кн. Фёда- ра Іванавіча Яраславіча некалькі двароў, у т.л. ў Дастоеве. На попіс войска ВКД 1528 ён ставіў 1 каня. Меў сыноў Івана Данілавіча, які валодаў зямлёю ў сяле Ляхавічы (1522), Сямёна Данілавіча Арцішчавіча (Ірцішчавіча; згадваецца ў 1566). Сасін Іванавіч Д., ставіў каня на попіс войска ВКЛ 1567, а Фёдар Іванавіч Данілавіч Д. на попіс 1565 «2 конн — збройна, по гусарску, а драба з лучт>нм- цою на конн», служыў ён у кн. Андрэя Міхайлавіча Курбскага. Пасля прозвішча Д. стала замацоўвацца за прадсгаўнікамі роду. Найбольш вядомыя: П ё т р , марша- лак пінскі (1598—99); Я р а ш , падста- роста оўруцкі (1604); Пётр, суддзя гродскі пінскі (1627 — 32); Бе- нядзікт, падчашы пінскі (з 25.VI.1635); А н д р э й , харужы ва- лынскі (1649). Верагодна, з гэтага роду паходзіць рус пісьменнік Фёдар Міхайлавіч Д. (1821 — 81). Літ.' В о п е с к А. НегЬагі Роіякі 'Магшау/а, 1901. Т. 4. 8. 391; Волоцкой М.В. Хроннка рода Достоевского, 1506— 1933. М„ 1933. Улодзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. ДАСТОЕВА, вёска, цэнтр сельсавета ў Іванаўскім р-не. За 16 км на ПнУ ад Іванава, 19 км ад чыг. ст. Янаў-Палескі. 806 ж., 297 двароў (1993). Упершыню згадваецца ў 1506, калі некалькі двароў у Д. Пінскага княства былі падараваны Данілу Ірцішчавічу, яго нашчадкі пасля гэтага пачалі называцца Дастаеўскімі. Да пач. 17 ст. ва ўладанні роду. Падчашы пінскі Бенядзікт Дас- таеўскі ў 1630-я гады выплачваў пану Войну, старосту пенянскаму, 1435 коп літ. грошаў з Д. і Ляхавіч. Пасля яго смерці на Д. доўг у 8000 злотых. У 1649 Д., якім валодаў Раман, сын Бенядзікта, разрабаваны сялянамі. Магчыма, пасля гэтага Д. перайшло да іншых уладальні- каў. Маёнткам валодалі Стравінскія, Чапліцы і Орды. 3 1795 Д. ў Расійскай імперыі, у Пінскім пав. Мінскай губ. У 1881 маёнтку належала 659 дзес. зямлі; 245 ж., Ільінская царква, ф-ка інстру- менту і с.-г. машын Якушына, што са- дзейнічала росту насельніцтва. У пач. 20 ст. 755 ж., 84 двары. У 1915—18 акупіравана герм., у 1919—20 — польск войскамі. 3 1921 у Пінскім пав. Палеска- га ваяв. Польшчы. Паблізу Д. знахо- дзіўся маёнтак Дастоева і в. Вулька Дас- тоеўская з маёнткам і хутарам пад той жа назвай. 3 1939 у БССР, з 1940 у За- стружскім с/с, з 26.2.1958 цэнтр сельса- вета Іванаўскага, з 25.12.1962 Дра- гічынскага, з 6.1.1965 зноў Іванаўскага р-на. У 1971 988 ж., 241 двор. Цэнтр калгаса «Чырвоная зорка». У Д. кансер- вавы з-д, камбінат быт. абслугоўвання, сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка.
літ.-краязнаўчы музей Ф.М Дастаеўска га, дзіцячыя яслі-сад, радзільны дом, фельч.-акушэрскі пункт, вет. пункт, аддз. сувязі, сталовая, 4 магазіны. Пом- нік аднавяскоўцам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Літ.'- Волоцкой М.В. Хроннка рода Достоевского, 1506—1933. М., 1933. С. 22— 37;Якнмовнч Ю. Усадьба в Достоеве // Неман. 1981. № 12. Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. ДАЎБЁШКІН Пётр Лукіч [25.9(8.10).1912, в. Паўлавічы Віцеб- скага р-на—3.10.1943], Герой Сав. Саю- за (1943). Скончыў Віцебскі фін.-эка- нам. тэхнікум (1934), Сумскае артыл. ваен. вучылішча (1937). У Чырв. Арміі з 1934. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Калі- нінскім, Бранскім, Цэнтр., 1-м Укр. франтах. Капітан Д. вызначыўся ў баях за вызваленне Украіны. 22.9.1943 міна- мётны дывізіен на чале з Д. пад моцным артыл. абстрэлам і бамбардзіроўкай фарсіраваў Дняпро на ПдЗ ад Пераясла- ва-Хмяльніцкага і на захопленым плац- дарме адбіў 8 контратак праціўніка. Загі- нуў у баі. Пахаваны ў с. Тамань Кіеў- скай вобл. На доме, дзе нарадзіўся Д., і на будынку школы ў в. Ноўка Віцебсйага р-на, дзе ён вучыўся, мемар. дошкі. ДАЎБЭ Вальдэмар Пятровіч [16(28).2.1895, хутар Міле Вольмарскага пав. Ліфляндскай губ., цяпер Валміерскі р-н Латвіі — 12.10.1950], удзельнік Кастр. рэвалюцыі і грамадз. вайны на Беларусі. 3 1911 працаваў на Віцеб- шчыне. 3 1918 ваен. камісар Віцебскай губ., чл. Віцебскага губкома РКП(б) і губвыканкома, камісар Смаленскай дывізіі (у Віцебску), камісар зводнага Віцебскага атрада, з якім праводзіў ліквідацыю мяцяжоў эсэраў у Оршы і Сянно. 3 вер. 1918 камісар 1-й Магілёўскай, 24-й «Жалезнай» дывізій. 3 1919 на Усх., Туркестанскім франтах. У 1922—24 нач. Віцебскага губ. аддзела АДПУ. Пазней да 1945 на кіруючых па- садах у органах АДПУ, НКУС, НКДБ. Канд. у чл. ЦВК СССР у 1924—25. ДАЎГАЛЁЎСКІ Мітрафан (Міхаіл; ?— ?), бел. і ўкр. пісьменнік і культурны дзе- яч 1-й пал. 18 ст. Вучыўся ў Кіева- Магілянскай акадэміі (паміж 1718—32). Пастрыгшыся ў манахі пад імем Мітрафана, з 1733 выкладаў у гэтай ака- дэміі, у 1736—37 праф. паэтыкі. Аўтар вершаваных панегірыкаў, курсу паэтыкі «Сад паэтычны» (1736, на лац. мове), школьных драм «Камічнае дзеянне...» (1736) і «Уладатворчы воблік чалавека- любства божага» (1737), 10 інтэрмедый, сюжэты якіх запазычаны з містэрый і батлеечных драм 17—18 ст. У трох інтэрмедыях выведзены вобраз ліцвіна, які гаворыць па-беларуску. Яго драм. творы маюць сац.-бытавы характар, ад- люстроўваюць нац.-рэліг. барацьбу бел. і ўкр. народаў супраць яго паланізацыі. Магчыма, што яны напісаны пад кіраў- ніцтвам Д. студэнтамі-беларусамі Кіева- Магілянскай акадэміі. Літ.'. Резанов В.М. Памятннкн рус- ской драматнческой лнтературы. Нежнн, П.Л.Даўбешкін. 1907; Матеріалн до внвчення історіі ук- раінськоі літературн. Т. 1. Кні'в, 1959. Аллксандр Коршунаў. ДАЎГІНАВА, вёска, цэнтр сельсавета ў Вілейскім р-не. За 47 км на ПнУ ад Вілейкі, 18 км ад чыг. ст. Крывічы, на аўтадарозе Вілейка—Докшыцы. 1400 ж., 596 двароў (1993). 3 пач. 17 ст. вядома як вотчына кн. Друцкіх-Саколінскіх. У 1625 Іосіф Руцкі купіў Д. ў Януша Кішкі. У гэты час яно было ў Ашмянскім пав. Віленскага ваяв. У 1643 упамінаецца як мястэчка, цэнтр кірмашовага гандлю. У 1661 у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 пад Д. адбываліся жорсткія баі. 3 1793 у складзе Расійскай імперыі. У 19 ст. ў мя- стэчку штогод праводзіліся кірмашы, да 1866 працавала суконная ф-ка з больш як 300 рабочымі (1850). Паводле пе- рапісу 1897, мястэчка, 3551 жыхар, цэнтр воласці Вілейскага пав. Віленскай губ., мела школу, 60 крам, паштовую станцыю, Станіславаўскі касцёл. У пач. 20 ст. ў Д. царк.-прыходская школа, 2-класнае нар. вучылішча (2 настаўнікі, 124 вучні), 2470 жыхароў. У 1921—39 у Вілейскім пав. Польшчы. 3 1939 у БССР, са студз. 1940 у Крывіцкім р-не. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета, з 1.5.1940 гар. пасёлак. 3 чэрв. 1941 да 3.7.1944 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У сак. 1943 партызаны нанеслі моцны ўдар па ням.-фаш. гарнізоне ў Д. (гл. Даўгінаўскі бой 1943}. У 1949 у Д. ство- раны калгас «Запаветы Ільіча». 3 16.7.1954 вёска, з 25.12.1962 у Вілейскім р-не. У 1971 у вёсцы 1477 ж., 501 двор. Аддзяленне сувязі, сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, б-ка, бальніца, 8 магазінаў. За 0,8 км ад вёскі гарадзішча штрыхаванай керамікі і бан- цараўскай культур. Магілы ахвяр фа- шызму, помнік землякам. Помнікі архітэктуры — Станіславаўскі касцёл 19 ст., Троіцкая царква 2-й пал. 19 ст. Галіна Ноеікава ДАЎГІНАЎСКАЕ ВЫСТУПЛЕННЕ СЯЛЯН 1905. Адбылося 17 ліст. ў мяст. Даўгінава Вілейскага пав. На кірмаш у мястэчка сабралася шмат сялян, сярод якіх прадстаўнікі рэв. партый («дэмакра- ДАЎГІНАЎСКІ Д ты») распа ^Сюджвалі лістоОкі, праводзілі агітацыю супраць паноў, цара. Калі на- скочыла паліцыя, абураны натоўп сялян (каля 1000 чал.) напаў на яе, некаторых служак паранілі, а спраўніка збілі да паўсмерці. Разагнаўшы паліцыю, сяляне сарвалі шыльду, выбілі вокны ў казённай віннай краме. Іх дзеяннямі кіраваў пра- моўца, асобу якога не ўсганавілі. Улады страцілі кантроль над мястэчкам. Яго пакінулі нават акцызныя чыноўнікі і прасілі потым аб пераводзе ў іншае мес- ца. Паліцыя баялася паказвацца ў Даўгінаве да пач. 1906. Літ.'- Революцнонное двнженне в Бело- русснн 1905—1906 гг.: Документы н мате- рналы. Мн., 1955. С. 338—ЗЗФахар Шыбека ДАЎГІНАЎСКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ РСДРП. Узнікла ў 1905 у мясг. Даўгі- нава Вілейскага пав. (цяпер Вілейскі р-н). У жн. 1906 мела 80 чал. Узначаль- валася «сходкай» (9 чал ), штодзённай работай кіраваў «цэнтр» з 4 чалавек. Уваходзіла ў Паўночна-Заходні саюз РСДРП, Абласны саюз РСДРП Літвы і Беларусі, а таксама ў Смаргонскую ак- руговую арганізацыю РСДРП. Пры Д.а. РСДРП існавала сял. арг-цыя (50 чал., з іх 10 чл. РСДРП), праз якую вялася агітац. і арганізац. работа ў 13 вёсках. У мясг. Крайск быў гурток з 13 чал. Рас- паўсюджвала выданні Мінскай і Віленскай арг-цый, камітэта Паўн.-Зах. саюза РСДРП, у 1906 выдала 5 пракла- мацый. Пад уплывам бальшавіцкай агітацыі адбылося Даугінаўскае выступ- ленне сялян 1905. ДАЎГІНАЎСКАЯ СУКОННАЯ ФАБРЫКА. Дзейнічала ў 1823 — 67 паблізу мяст. Даўгінава Вілейскага пав. (цяпер вёска ў Вілейскім р-не). Пабуда- вана графам С.Л.Каменскім. Размяшча- лася ў 4 будынках. Абсталяванне прыве- зена з-за мяжы. У 1824 мела 2, у 1840 — 28 ткацкіх станкоў, вадзяны і паравы ру- хавікі. Майстрамі былі ў асн. іншаземцы, рабочымі — прыгонныя, у т.л. дзеці. У 1858 працавала 152 чал. Ткаліся тонкія сукны ўсіх колераў. У 1858 выраблена сукна на 69 300 руб. Вырабы збываліся ў Рыгу, Вільню, Мітаву (Елгава), Ромны. Алена Філатава. ДАЎГІНАЎСКІ БОЙ 1943. Адбыўся паміж партыз. брыгадай «Жалязняк» (камандзір І.П.Ціткоў) і гарнізонам ням - фаш. акупантаў у г.п. Даўгінава Крывіц- кага р-на 26 сакавіка. Добра ўмацаваны ням.-фаш. гарнізон у Даўгінаве (каля 300 чал.) быў адным з апорных пунктаў, якія прыкрывалі падыход да чыгункі Ма- ладзечна—Полацк, базай для правядзен- ня карных аперацый, захавання і пера- працоўкі нарабаванай сельгаспрадукцыі. Пасля выгнання гітлераўцаў з Бягомля (гл. Бягомльская аперацыя 1942} і раз- грому партызанамі Докшыцкага гарнізона (гл. Докшыцкі бой 1943} зна- ходзіўся ў павышанай баявой гатоўнасці.
Д ДАЎГЯЛА Камандаванне партыз. брыгады «Жаляз- няк» прыняло рашэнне нанесці ўдар па гарнізоне не ўначы, калі гітлераўцы былі асабліва пільнымі, а за некалькі гадзін да наступлення цемры. Для прыкрыцця не- бяспечных напрамкаў былі створаны за- садныя групы. У 18 гадзін пры падтрым- цы батарэі 45-мм гармат 3 атрады з ПнЗ, ПнУ і Пд атакавалі Даўгінава, увар- валіся ў цэнтр і пачалі знішчаць склады і прадпрыемствы. 27 сак. да 7 гадзін усе атрады і засадныя групы вярнуліся амаль без страт на зборны пункт. Актыўнымі баявымі дзеяннямі партыз. брыгад «Жа- лязняк», «Народныя мсціўцы» імя В.Т.Варанянскага, імя Кутузава гарнізон у Даўгінаве быў паралізаваны да вызва- лення ад ням.-фаш. захопнікаў Чырв. Арміяй. Уладзімір Пасэ. ДАЎГЯЛА Генадзь Іосіфавіч (н. 1.4.1935, Мінск), бел. гісторык. Канд. гіст. н. (1965). Скончыў БДУ (1957). 3 1963 працуе на кафедры гісторыі стараж. свету і сярэдневякоўя гіст. ф-та БДУ, да- цэнт. Займаецца хеталогіяй, клінапісны- мі мовамі, біблеістыкай, гісторыяй Ста- раж. Усходу. Тв: К нсторнн возннкновення государст- ва: На матернале хеттскнх клннопнсных текстов. Мн., 1968; Становленне ндеологнн раннеклассового обшества: (на матернале хеттскнх клннопнсных текстов). Мн., 1980; К.А.Касовіч вядомы і незнаёмы. Мн., 1994. ДАЎГЯЛА Дзмітрый Іванавіч [20.10(1.11). 1868, в. Казьяны Гарадоц- кага пав., цяпер ІПумілінскі р-н — крас. 1942 (?)], беларускі гісторык, архівіст, археограф, крыніцазнавец. 3 сям'і про- таіерэя. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю і Пецярбургскую духоўную акадэмію (1894). Выкладаў у духоўнай семінарыі і мужчынскай гімназіі ў Віцебску. 3 1897 архіварыус Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных ак- таў. Пасля зліцця ў 1903 архіва з Віленскім цэнтральным архівам стара- жытных актаў пераехаў у Вільню, дзе адначасова з архіўнай працай выкладаў ў навуч. установах. Рэдагаваў газ. *Бе- лая Русь» (1906). У 1906—15 чл. Віленскай археаграфічнай камісіі (з 1913 яе старшыня), кіраўнік спраў кан- цылярыі папячыцеля Віленскай навуч. акругі, кіраўнік спраў Паўночна-Заход- няга аддзела Рускага геаграфічнага та- варыства, рэдактар *3апіісок Северо-За- падного отдела Русского географчческо- го обцества», ганаровы чл. Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. 3 1915 у Магілёве, працаваў у архіве. Далучыўся да бел. нац.-вызв. руху, удзельнічаў ва Усебеларускім кангрэсе 1917. 3 1921 заг. Магілёўскага губ. архіва. На 1-й Усебе- ларускай канферэнцыі архівістаў (май 1924) выступаў з дакладамі і паведам- леннямі па пытаннях архівазнаўства і ар- хеаграфіі. У 1925 чл. Дзярж. камісіі па вяртанні архіваў Беларусі з Расіі (узна- чальваў З.Х.Жылуновіч). 3 1925 супра- цоўнік Інбелкульта, дацэнт БДУ, з 1929 Дз.І.Даўгяла. дырэктар бібліятэкі АН БССР, у 1937 на- вук. супрацоўнік Ін-та гісторыі АН БССР. Д. быў складальнікам і рэдакта- рам вГісторыка-юрыдычных матэрыя- лаў» (т. 27—32, 1899—1906), удзель- нічаў у выданні Актаў Віленскай камісіі (т. 32—37, 1907 — 12), падрыхтаваў прадмовы да т. 14 Археаграфічнага зборніка дакументаў (1904). Рэдактар і складальнік *Беларускага архіва» (т. 1 — 3, 1927—30), падрыхтаваў «Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі ў часы распаду феадалізму» (т. 1—2, 1934— 35), адзін са складальнікаў «Гісторыі Бе- ларусі ў дакументах і матэрыялах» (т. 1, 1936). Публікаваў помнікі бел. дзелавога пісьменства і мовы. Падрыхтаваныя да друку пад яго кіраўніцтвам зборнікі да- кументаў вызначаліся высокім навук. уз- роўнем як па корпусу крыніц, так і па археаграфічнай апрацоўцы. Першым даследаваў гісторыю і гіст. тапаграфію полацкіх, Барысаўскага, Свіслацкага, Аршанскага замкаў. Аўтар прац па гісторыі гарадоў і мястэчак Беларусі: Ба- рысава, Веткі, Мінска, Лепеля, Оршы. Вывучаў гісторыю нац. меншасцей на Беларусі. 10.12.1937 арыштаваны і па пастанове пазасудовых органаў ад 11.9.1939 высланы ў Казахстан на 5 га- доў. Паводле неўдакладнсных звестак, памёр там. Рэабілітаваны пасмяротна 9.6.1964. 7в.: Марковскне гайдамакн. Внтебск, 1896; Поуннатская бнблнотека Внтебской духовной семннарнн / / Полоцкне епархн- альные ведомостн. 1901. № 1—2; Петр Велн- кнй для Западной Русн: На память о 200-летнн Полтавской победы. Внльна, 1909; Город Борнсов (Мннской губерннн). Внльна, 1910 (у сааўт.); Цыганы на Бела- русі: (Гіст. нарыс) // Наш край. 1926. № 12(15); Тое ж // Спадчына. 1992. № 4; 3 беларускага пісьменства XVII стал. Мн., 1927; Свіслацкі эамак ў 1560 г. // Наш край. 1927. № 6—7; Стары Менск // Там жа. 1928. № 1—3; Роіосіае шоепіа: (Гіст.-та- пагр. нарыс Полацкіх умацаванняў) / / Зап. аддэ. гуманіт. навук БАН. Мн., 1928. Кн. 3. Пр. класа гістсрыі, т. 2; Барысаўскі замак // Там жа. 1930. Кн. 11. Пр. археал. камісіі, т. 2; Аршанскі замак // Там жа; Літоўская Метрыка і яе каштоўнасць для вывучэння мінуўшчыны Беларусі. Рыга, 1933. Літ.: У л а ш н к Н.Н. Очеркн по архео- графнн н нсточннковеденню нсторнн Бело- русснн феодального пернода. М., 1973. Міхась Шумсйка. ДАЎМАН Анс Эрнеставіч [ 14(26). 11.1885, хутар Крэйпі Рыжскага пав., цяпер Рыжскі р-н — 2.8.1920], ка- мандзір Чырв. Арміі, удзельнік вызвален- ня Беларусі ад польскіх войск. 3 сялян. Чл. РСДРП з 1904. Скончыў Пскоўскае каморніцкае вучылішча (1906). 3 1911 каморнік у Віленскай губ. Удзельнік рэ- валюцыі 1905—07. У 1-ю сусв. вайну з 1914 на фронце, прапаршчык. У Лют. рэвалюцыю 1917 гар. галава, потым старшыня выканкома Нарвенскага Саве- та, у кастр. дні 1917 старшыня Нарвен- скага ВРК. 3 вясны 1918 на камандных і паліт. пасадах у Чырв. Арміі. У кастр. 1919—жн. 1920 чл. РВС 16-й арміі на Беларусі, адначасова ў чэрв.—ліп. 1920 начальнік 10-й стралк. дывізіі, удзельнік вызвалення Пухавіч, Клецка, Чэрвеня, Бярозы, Кобрына, Брэста ад польск. войск. Загінуў у Брэсце. За заслугі ў Ліпеньскай аперацыі 1920 і ў далейшым наступленні ўзнаг. 2 ордэнамі Чырв. Сцяга (пасмяротна). Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Барысаве, торфапрад- прыемства ў г.п. Обаль Шумілінскага р-на, у Обалі яму пастаўлены помнік. ДАЎМОНТ (? — 20.5.1299), князь нальшчанскі і пскоўскі. У 1263, калі быў нальшчанскім князем, увайшоў у ар- ганізаваную жамойцкім князем Траня- там змову супраць Міндоўга, каб ад- помсціць яму за асабістую крыўду. У 1265 пасля заваявання Нальшчанаў на- вагрудскім князем Войшалкам разам са сваім акружэннем (300 чал.), уцёк у Пскоў. Там у 1266, пасля прыняцця пра- васлаўя і хрысціянскага імя Цімафей. аб- раны князем. Паколькі Войшалк аддаў Нальшчанскую зямлю Полацку, Д. адра- зу пачаў ваенныя дзеянні супраць мясц. князя Гердзеня. У 1266—67 арганізаваў 3 паходы на Полацкую зямлю, у выніку якіх княства было значна разрабавана, жонка Гердзеня (яна была цёткай Д.) і сыны трапілі ў палон, а сам князь загінуў. У 1267 Д. яшчэ раз збіраўся ісці на Полацк, але спрэчкі паміж пскавічамі і іх саюзнікамі наўгародцамі перашко- дзілі гэтаму. У 1268, 1269, 1272, 1298, 1299 вёў паспяховую барацьбу з крыжа- камі, якія нападалі на Пскоўскую зямлю. Пасля смерці кананізаваны правасл. цар- квой. Кр.: Новгородская первая летопнсь стар- шего н младшего нэводов. М.; Л.. 1950; Псковскве летопнсн. Вып. 1—2. М.; Л., 1941—55. Літ.: Ьрмаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі 1 новагародскі перыяды. Мн., 1990. С. 328—330. Мікола Ермаловіч. ДАШКАЎКА. вёска. цэнтр сельсавета Магілёўскага р-на, каля р. Дняпро (0,5 км). За 18 км на Пд ад Магілёва, на ша- шы Магілёў—Быхаў. Чыг. ст. на лініі Магілёў—Жлобін. 2009 ж., 707 двароў (1991). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 1597 як сяло, заснаванае кн. Б.Саламя- рэцкім, старостам крычаўскім і слуцкім.
213 ДВА У 1604 у Вейнянскім войтаўстве Магілёўскага староства; 22 двары. У 1758 мястэчка ў т.зв. Быхаўскім графстве, прыватнае ўладанне, 50 двароў. У пач. 19 ст. ў Д. 2 царквы, сінагога. 4 карчмы. У 1880 — 481 ж., 138 двароў, на- сельніцтва займалася сталярным, ган- чарным. кавальскім промысламі. У 1885 адкрыта школа (у 1889 — 41 вучань). Паводле перапісу 1897 — 1197 ж., 195 двароў, царква, нар. вучылішча, пара- ходная прыстань, магазін, 2 кузні, млын, маслабойня, крупадзёрка, 10 крам, 3 па- стаялыя двары, этапны дом, карчма. У 1909 — 757 ж., 120 двароў, адкрыты прыёмны пакой і малітоўны дом, у 1917 царкоўна-прыходская школа і бальніца. У лют.—крас. 1918 акупіравана герм. войскам. У 1922 у Д. створана с.-г. т-ва, у 1923 арганізаваны саўгас «Дашкаўка», у 1929 калгас «Чырвоная Зорка». 3 20.8.1924 у Магілёўскім р-не. У 1926 — 920 ж., 147 двароў. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да 28.6.1944 акупіравана ням.- фаш. захопнікамі. У 1971 — 1807 ж. Цэнтр калгаса «Чырвоная зорка». У Д. магілёўскія абл. с.-г. доследная станцыя і станцыя па хімізацыі сельскай гаспа- даркі, філіял Гомельскага з-да буд. дэта- ляў, 5 магазінаў, аддз. сувязі, клуб, кінатэатр, бібліятэка, сярэдняя і муз. школы, бальніца. Брацкая магіла сав. воінаў, магіла ахвяр фашызму (за 1,2 км ад Д.) Помнік эклектычнай архітэктуры пач. 20 ст. — сядзібны дом. За 0,3 км на Пн ад вёскі гарадзішча ранняга жал. веку і эпохі Кіеўскай Русі, за 1 км на Пн — гарадзішча і селішча эпохі Кіеўскай Русі, за 1,5 км на Пн стаянка каменнага веку. Валянціна Віталева ДАШКАЎКА, група археал. помнікаў (стаянка, 3 гарадзішчы, селішча і кур- ганны могільнік) каля в. Дашкаўка Магілёўскага р-на. С т а я н к а эпохі мезаліту. За 2 км на Пн ад вёскі, на правым беразе Дняп- ра. Памер 120 х 40 м. Выявіў у 1928 А.Дз.Каваленя, даследаваў у 1974 і 1988 В.Ф.Капыцін. Культурны пласт на глыб. 0,2—0,4 м. Знойдзены крамянёвыя пры- лады працы, а таксама адшчэпы, пласціны, нуклеусы, дробныя асколкі і лускавінкі. С е л і ш ч а ранняга жалезнага веку. На тэр. стаянкі. Выявіў у 1928 Каваленя, абследавалі ў 1974 Я.Р.Рыер, у 1977 Л.У.Дучыц, у 1974 і 1988 Капыцін. Знойдзены фрагменты ляпной і ганчар- най керамікі эпохі Кіеўскай Русі. Гарадзішчы ранняга жал. веку (тры). Вядомы з 1873, у 1892—94 планы помнікаў зняў С.Цэрхе. Абследавалі ў 1912 Е.Р.Раманаў, у 1928 Каваленя, у 1974 Рыер, у 1977 Дучыц, у 1989 Ка- пыцін і А.А.Седзін. Два гарадзішчы, відаць, былі сховішчамі. Першае за 1,5 км на Пн ад вёскі, на ПнУ ад стаянкі, на правым беразе Дняпра. Пляцоўка аваль- ная, памер 27 х 20 м, з зах. боку ўмаца- вана 2 валамі выш. 1 і 2 м, ровам паміж імі глыб. 2,5 м. Другое за 800 м на ПнУ ад вёскі, на ПдУ ад першага гарадзішча Да арт. Дашкевічы. Герб «Карыбут». Пляцоўка авальная, памер 35 х 12 м. 3 паўд.-зах. боку ўмацавана валам выш. 1 м і ровам глыб. да 0,5 м. Трэцяе за 500 м на Пн ад вёскі. Пляцоўка дыям. 55 м. 3 зах. боку ўмацавана 2 падковападоб- нымі валамі выш. да 2 м і ровам паміж імі глыб. да 1 м. Культурны пласт 0,3— 0,4 м. Знойдзены фрагменты ляпной ке- рамікі, падобнай на кераміку з селішча. Курганны могільнік.За 4,5 км на ПдЗ ад вёскі, каля дарогі на в. Боўшава. 11 насыпаў выш. 0,5—1,5 м, дыям. 6—12 м. Выявіў і абследаваў у 1989 Капыцін. За 1 км на 3 ад вёскі, па-. водле звестак 1873, быў яшчэ могільнік з 5 насыпаў (не захаваўся). Літл Сведення 1873 г. о городшцах н курганах / / Нзвестня Археологнческой комнсснн. Спб., 1903- Вып. 5; Кавал ен я А.Дз. Археалагічныя разведкі ў Магілёўскай, Бабруйскай і Мінскай акру- гах / / Зап. аддз. гуманіт. навук БАН. Мн., 1930. Кн. 11. Пр. археал. камісіі, т. 2. Вячаслаў Капыцін. ДАШКЁВІЧ Мікалай Паўлавіч [4(16).8.1852, в. Бяжоў Жытомірскага пав. Валынскай губ. (Украіна) — 20.1 (2.2). 1908], рускі і ўкраінскі гісторык і літаратуразнавец; прадстаўнік культ.-гіст. школы і параўнальна-гіст. метаду ў літаратуразнаўстве. Скончыў Кіеўскі ун-т (1873), пазней у ім прафе- сар. Акад. Пецярбургскай АН (з 1907). Даследаваў гісторыю Паўд. Расіі і ВКЛ, у т.л. Беларусі. Удакладніў храналогію некат. падзей, асветленых у Галіцка-Ва- лынскім летапісе, выказаў здагадку, што летапісная Літва межавалася па вярхоўі Нёмана. Аўтар прац пра рус. былінны эпас, творчасць рус., укр. пісьменнікаў. Тв.' Княженне Данннла Галнцкого по русскнм н нностранным нзвестням. Кнев, 1873; Лнтовско-Русское государство, усло- вня его возннкновення н прнчнны упадка // Уннверснтетскне нзвестня. Кнев, 1882. № 3, 5, 8—10; 1883. № 4; Борьба культур н народностей в Лнтовско-Русском государст- ве в пернод дннастнческой уннн Лнтвы с Полыпей // Тамсама. 1884. № 10, 12. Мікола Ермаловіч. д ДАШКЕВІЧЫ, шляхецкія роды герба вКарыбут». Прадстаўнікі гэтых родаў займалі дзярж. пасады ў ВКЛ і Расійскай імперыі. Д. (Д а ш к о в і ч ы ) ужывалі і аналагічны назве герба прыдомак (2-я частка прозвішча). Прадстаўнікі роду згадваюцца з 15 ст., жылі ў Наваг- рудскім і Браслаўскім пав., мелі землі ў Ашмянскім пав. Найбольш вядомыя: М і х а л , у 1450 атрымаў ад вял. кн. Казіміра Ягелончыка маёнтак Дашкі. Вял. князь Аляксандр у 1502 пацвердзіў яго сынам Івашку і Сеньку Міхайлавічам (на Дашках Дашковічам) гэта наданне. Клімунт Сенькавіч (Кары- бут-Дашковіч або Свіліпіцкі-Дашковіч), унук Івашкі, падчашы ашмянскі (1599). Марок Клімунтавіч (Карыбут- Дашковіч-Свіліпіцкі), ротмістр панцыр- най харугвы (1615, 1620). Я к у б , падчашы наваградскі (1760). К а з і м і р , дваранін яго каралеўскай мосці (1762). Е ж ы , падчашы наваградскі (1791). Э л я ш , падстолі браслаўскі (з 1780). М і х а л , крайчы смаленскі (1792). Валяр'ян (1842—каля 1896), тайны радца, член Рады Дзяржаўнага кантролю. Казімір (27.3.1850—?), калежскі радца. Другі род Д. спачатку меў герб *Ляліва», потым перайшоў на герб «Ка- рыбут». Адзін з самых уплывовых родаў Гарадзенскага пав. ў 18 ст. Частка роду перасялілася на Валынь і ў Галіцыю. Найбольш вядомыя: Людвік Казімір, канюшы га- радзенскі (да 1769), суддзя гродскі гара- дзенскі (1766, 1769), падстароста гара- дзенскі (1766. 1783). Тэадор (Тэадозы, Тэадозы-Баг- дан), лоўчы браслаўскі (1766). Ігнацы (? — каля 1797), сын Людвіка Казіміра, атрымаў чын гара- дзенскага канюшага ад бацькі (з 1769), мечнік гарадзенскі (з 1772), падчашы га- радзенскі (1780), суддзя гродскі менскі (з 1786), кашталян мсціслаўскі (з 1791). Правадзейны стацкі радца, старшыня Мінскай крымінальнай і цывільнай пала- ты. Ю з а ф , харужы літоўскі, падстолі гарадзенскі (з 1788). Аляксандр, скарбнік галіцкі (1766). Антоні, палкоўнік каронных войск. Станіслаў, лоўчы гарадзенскі (1765), суддзя гродскі гарадзенскі (1770). Людвік (25.6.1778—?), тытулярны радца. Стафан (8.11.1782—?), маршалак бабруйскі (1820). Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. ДВА ГРОШЫ (польск. дмчдак двояк), сярэбраная манета, якую эмітаваў у 1565
Д ДВАНАЦЦАТАЯ Віленскі манетны двор (лотавая проба XIV, лігатурная маса 1,8 г), чаканілі ў 16—18 ст. манетныя двары Рэчы Пас- палітай (проба VII 3/ч. маса 1,24 г). Літ.- Ошпошвкі М. Родгесхпік пшшхтаіукі рпізкіе]. Кгакбш, 1914. ДВАНАЦЦАТАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ КП(б)Б, гл. Сёмы з'езд КП(б)Б. ДВАНАЦЦАТЫ З'ЕЗД КП(б)Б. Ад- быўся ў Мінску 5 —16.2.1929. Пры- сутнічала 356 дэлегатаў з рашаючым і 222 з дарадчым голасам ад 41 207 чл. і кандыдатаў у чл. партыі. Парадак дня: 1) Справаздача ЦК КП(б)Б (Я.Б.Гамарнік); 2) Даклад Рэвізійнай камісіі КП(6)Б (Я.М.Кроль); 3) Справаздача ЦКК КП(б)Б (А.Я.Ка- лнін), 4) Даклад аб пяцігадовым плане развіцця нар. гаспадаркі і культуры БССР 1928/29—1932/33 (М.М.Гала- дзед) і другая частка даклада аб гасп. бу- даўніцтве (М.М.Карклін); 5) Аб вяр- боўцы рабочых у партыю і чыстцы КП(б)Б (І.А.Васілевіч); 6) Аб рабоце прафсаюзаў (І.П.Рыжоў); 7) Выбары кіруючых органў КП(б)Б. З'езд адлюстраваў гал. тэндэнцыі і вымкі працэсу адмаўлення ад нэпа, ад гас- падарча-разліковай сістэмы кіравання і пе- раходу да планава-дырэктыўнай, якая ў спалучэнні з цэнтралізацыяй паліт. ула- ды перарастала ў таталітарную. Гал. ідэя, што вызначыла ход з'езда і яго пас- тановы, — ідэя абвастрэння класавай 6а- рацьбы. Гал. небяспекай пасля разгрому трацкізму і «левых» ухілаў быў аб'яўлены правы ўхіл і прымірэнства з ім. Формай правага ўхілу ў КП(б)Б быў т. зв. нацыянал-апартунізм. З'езд за- цвердзіў першы пяцігадовы план развіцця нар. гаспадаркі і культуры рэс- публікі. Ставіліся задачы ўсямернага.і няўхільнага павышэння ўдзельнай вагі прам-сці, асабліва буйной, калек- тывізацыі сельскай гаспадаркі з прыяры- тэтам калгаснай і саўгаснай форм. Пера- ход да дырэктыўна-каманднага плана- вання амаль не пакідаў месца эканам. метадам стымулявання і арганізацыі вы- творчасці. Гал. разлік рабіўся на адм.- прымусовыя меры ў спалучэнні з ма- ральнымі стымуламі, на энтузіязм, сацы- яліст. спаборніцтва і паліт. выхаванне. Курс на адзяржаўленне вытв-сці і раз- меркавання, выцясненне прыватнага капіталу з вытв-сці, фінансаў, гандлю, які выразна выявіўся ў 1926—27, набыў у рашэннях з'езда завершанае афармлен- не, атрымаў па сутнасці статус афіцыйнай партыйна-дзярж. палітыкі. Аднак новы курс меў яшчэ пэўны адбітак нэпаўскіх падыходаў: на з'ездзе была адхілена ідэя ліквідацыі саматужнай і рамесніцкай прамысловасці, кааперацыі. Прызнавалася неабходнасць яе развіцця, стымуляванне росту індывідуальнай бяд- няцка-серадняцкай гаспадаркі. Доля па- сяўных плошчаў саўгасаў і калгасаў вы- значалася на канец пяцігодкі ў 12% ад усёй пасяўной плошчы. Аднак ужо ў канцы 1929 пачалася суцэльная калек- тьшізацыя. Ідэя абвастрэння класавай барацьбы праходзіла праз усе рашэнні з'езда па пьгганнях культуры, якая цал- кам была ўзята пад паліт. і ідэалаг. кан- троль парт. органаў. Ставілася задача падрыхтоўкі новых кадраў пралетарскай інтэлігенцыі, спецыялістаў ва ўсіх галінах гаспадаркі. Указвалася на неаб- ходнасць павышэння тэмпаў ліквідацыі непісьменнасці, пашырэння сеткі школ, падрыхтоўкі маладых навук. сіл, якія выйшлі з пралетарскага асяроддзя. Гэта адкрывала шлях да адукацыі шырокім слаям працоўных, але рабіла ўсю сістэму адукацыі цалкам ідэалагізаванай. Нац. пытанне на з'ездзе разглвдалася як част- ка агульнага пытання аб пралетарскай рэвалюцыі. З'езд патрабаваў узмацніць барацьбу з праявамі шавінізму, нацыя- нал-дэмакратызму, нацыянал-ухілізму ў розных формах, што прыкрывала змену курсу ўсёй нац. палітыкі: ліквідаваліся і да таго абмежаваныя правы рэспублік, якія цалкам падпарадкоўваліся цэнтру. Для БССР гэта азначала адмаўленне ад палітыкі беларусізацыі, якая пра- водзілася ў 1920-я гады. Але на з'ездзе была прынята рэзалюцыя з тэзісам аб уз- мацненні беларусізацыі, паколькі пера- мога сталінскай лініі яшчэ канчаткова не вызначылася і многія з кіраўніцтва не ра- зумелітлыбіннага сэнсу перамен, а дзея- чы нац. руху свядома імкнуліся ўтрымаць былы курс. Аднак тэзіс гэты застаўся толькі на паперы. След бараць- бы аўтарытарнай і дэмакр. тэндэнцый (пры яўнай перамозе першай) неслі на сабе рашэнні па пытаннях унутрыпарт. работы. Ставіліся задачы: дамагчыся, каб да канца 1930 у складзе КП(б)Б было не менш як 50% рабочых і батракоў; пра- водзіць рашучую барацьбу з п'янствам, групаўшчынай, бытавым загніваннем, скрыўленнем класавай лініі праз жорст- кую чыстку парт. радоў; разгортваць крытыку і самакрытыку, паглыбляць унутрыпарт. дэмакратыю на аснове шы- рокага інфармавання парт. мас, іх ак- тыўнага ўдзелу ў вырашэнні ўсіх важ- нейшых пытанняў, выбарнасці парторга- наў, забеспячэння магчымасці ўсіх, хто абюракраціўся, не здольны праводзіць бальшавіцкую лінію, узмацніць якасць парт. кіраўніцтва, сувязь работнікаў парт. органаў з парт. масай і інш. Аднак падпарадкаванне ўсіх гэтых задач ба- рацьбе з «ухіламі», строга іерархічная будова парт. структур, адрыў «вярхоў» ад «нізоў» ператварылі рашэнні аб развіцці ўнутрыпарт. дэмакратыі не болып як у гучную фразу. Самакрытыка і крытыка, чысткі ў партыі з мэтай нібы- та замяніць канструктыўную апазіцыю ва ўмовах адсутнасці інш. партый сталі сродкам барацьбы з іншадумствам, рас- правы з праціўнікамі. Даклад аб прафса- юзах, спрэчкі і рэзалюцыя па ім свед- чаць, як падмяняліся задачы прафсаюз- ных арг-цый па абароне інтарэсаў працоўных на задачы абслугоўвання інтарэсаў адм.-каманднай сістэмы, яе ўмацавання. Пэўнае супраціўленне сталінскаму курсу на з'ездзе прагучала ў выступленнях У.М.Ігнатоўскага і А.В.Баліцкага, якія абаранялі палітыку беларусізацыі, папярэджвалі аб небяспе- цы левага рэвалюцыянарызму, а таксама інш. дэлегатаў, якія адзначалі незадаво- ленасць сялян, інтэлігенцыі, студэнцтва калектывізацыяй, ігнараванне рабочымі розных «кампаній», замоўчванне фактаў голаду, бунтаў. Аднак усё гэта было рас- цэнена як паклёп, як праява правага ўхілу. З'езд выбраў ЦК КП(б)Б з 77 чл. і 57 кандыдатаў, ЦКК з 76 чал., Цэнтр. рэвізійную камісію з 7 чал. На пленуме 16.2.1929 выбрана Бюро ЦК КП(б)Б у складзе 13 чл. і 7 кацдыдатаў; сакрата- рамі ЦК КП(б)Б выбраны Гамарнік і Васілевіч. Літ.- Стэнаграфічная справаздача XII з'езда КП(б)Б (5—14 лют. 1929 г.). Мн., 1929; Коммуннстнческая партня Белорус- смм в резолюцмях н решеннях сьездов н пленумов ЦК. Т. 2. 1928—1932. Мн., 1984. Аляксей Кароль. ДВАНАЦЦАТЫ УСЕБЕЛАРЎСКІ З'ЕЗД САВЁТАЎ (надзвычай- н ы ). Адбыўся ў Мінску ў два этапы 20—23.11.1936 і 15—19.2.1937. Пры- сутнічалі 843 дэлегаты, з якіх абсалют- ную болыпасць складалі камуністы і кам- самольцы. Парадак дня: аб праекце кан- стытуцыі СССР (А.Р.Чарвякоў); выбары дэлегатаў на УШ Усесаюзны Надзвычай- ны з'езд Саветаў; праект канстытуцыі БССР (М.М.Галадзед). На пасвджэннях у лістападзе з'езд абмеркаваў па дакладзе Чарвякова і аднагалосна адобрыў праект канстытуцыі СССР. На VIII Усесаюзны з'езд Саветаў абраў 63 дэлегатаў, пера- важна кіруючых парт. і дзярж. ра- ботнікаў, і ў сувязі з пачаткам яго работы (25 ліст.) спыніў сваю работу. У час дру- гога этапу работы ў лютым 1937 па дак- ладзе Галадзеда (старшыні камісіі па распрацоўцы канстытуцыі БССР) з'езд разгледзеў падрыхтаваны праект, які поўнасцю адпаввдаў канстытуцыі СССР. На працягу 2 тыдняў у БССР прайшлі шматлікія сходы па абмеркаванні праек- та, было выказана нямала прапаноў. З'езд прыняў праект за аснову і ўтварыў рэдакцыйную камісію для разгляду пап- равак і дадаткаў. У апошні дзень працы з'езд зацвердзіў Канстытуцыю Белару- скай ССР 1937, дзе былі абвешчаны шы- рокія правы грамадзян рэспублікі, якія потым грубейшым чынам парушаліся. ЦВК рэспублікі было даручана распра- цаваць і зацвердзіць палажэнне аб выба- рах і прызначыць дату выбараў у Вярх. Савет БССР. Работу з'езда характарыза- валі бясконцыя здравіцы Сталіну і інш. кіраўнікам саюзнага і рэсп. маштабу. У абставінах дыктатарскага рэжыму, куль- ту асобы, разгулу рэпрэсій работа з'езда праходзіла па строгім рэгламенце, пад жорсткім кантролем парт. і адм. струк- тур. Літ.: Бюлетэнь Надзвычайнага XII з'ез- да Саветаў БССР. (Мн., 1936]. № 1—6. Міхась Касцюк. ДВАРАШН, 1) у ВКЛ і Рэчы Паспалі- тай шляхціц, які служыў пры двары вял. князя ці караля (Д. гаспадарскі, Д. Яго
Каралеўскай Мосці). Зрэдку гэта пасада сустракалася і пры дварах буйных магна- таў. Вядомы з 15 ст., часта нёс службу як упаўнаважаны дзеля вырашэння пэўных праблем, выконваў функцыі дыплама- тычнага прадстаўніка, праводзіў рэвізіі і вырашаў канфлікты ў дзярж. і веліка- княжацкіх маёнтках і інш. 3 развіццём сістэмы ўрадаў страціў свае функцыі. 2) Прадстаўнік вышэйшага саслоўя ў Рас. дзяржаве. 3) Шляхціц, які пасля анексіі Рэчы Паспалітай быў зацверджаны ў правах прадстаўніка вышэйшага саслоўя Рас. імперыі. Гл. таксама Дваранства. Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. ДВАРАНСКІ ЗЯМЁЛЬНЫ БАНК, Дзяржаўны дваранскі зя- мельны банк, саслоўная крэдыт- ная ўстанова для дваран у Рас. імперыі ў 1885—1917. Засн. царскім урадам для крэдытавання памешчыкаў пад заклад зямлі і будынкаў. Меў аддзяленні ва ўсіх, у т.л. бел., губернях. Памешчыкі — кліенты Д.з.б. — атрымлівалі пазыкі на самых ільготных умовах. Да 1900 крэдыт даваўся на тэрмін да 48 гадоў 8 месяцаў, працэнтная стаўка па пазыках складала 5,75% гадавых. У сувязі з пагаршэннем фінансавага становішча памешчыкаў, ростам нядоімак, разарэннем многіх гас- падарак з 1900 тэрмін пазык быў па- доўжаны да 66,5 гадоў. а плата за крэ- дыт зніжана да 3,5—4% (на 1,5—2% ніжэй, чым у акцыянерных зямельных банках). Дваранам-пазычальнікам пера- носіліся тэрміны штогадовых плацяжоў і выплата працэнтаў, нявыплачаныя свое- часова працэнты нярэдка спісваліся, г.зн. станавіліся скрытай субсідыяй. Даваліся і інш. льготы, а звязаныя з гэтым страты адносіліся на кошт Дзярж. банка. На Бе- ларусі Д.з.б. абслугоўваў не ўсіх памеш- чыкаў. Дваране «польскага паходжання» і каталіцкага веравызнання не падлягалі яго крэдытаванню і вымушаны былі звяртацца да камерцыйных акцыянер- ных банкаў на менш выгадных умовах. На 1.1.1895 на Беларусі ў Д.з.б. было за- кладзена 609 тыс. дзес., у 1900 — 1158 тыс., у 1914 — 1239 і ў 1917 — 1253 тыс. дзес. зямлі; запазычанасць па крэ- дытах складала адпаведна 10 553 тыс. руб., 23 000 тыс., 40 008 тыс. і 42 400 тыс. руб. Даныя сведчаць, што да 1900 болыпая частка дааранскіх маёнткаў на Беларусі была закладзена ў банках. 3 1.1.1885 да 1.1.1917 удзельная вага за- кладзеных у Д.з.б. зямельных плошчаў у агульным аб'ёме закладаў у іпатэчных банках (без Сялянскага пазямельнага банка) вырасла з 13,6 да 25,8%. Дзей- насць банка фактычна спынілася на пач. 1917, афіцыйна скасаваны 8.12.1917. Літ.: Экономнка Белоруссмм в эпоху нм- перналмзма, 1900—1917. Мн., 1963. Збігнеў Гіяргідзе. ДВАРАНСКІ СХОД, карпаратыўны ор- ган дваранскага самакіравання ў губер- нях і паветах Расійскай імперыі ў канцы 18 — пач. 20 ст. Уведзены паводле «Ус- танаўлення для кіравання губерняў Расійскай імперыі» (1775) і Даравальнай. граматы дваранству 1785. На сходзе маглі прысутнічаць усе паўналетнія два- ране, запісаныя ў радаводную кнігу гу- берні, не зняслаўленыя па суду і не вы- ключаныя з дваранскага т-ва. Правам го- ласу пры прыняцці рашэнняў (акрамя выбараў) карысталіся дваране, якія вало- далі ў губерні нерухомай маёмасцю па- жыццёва або на правах уласнасці, а так- сама мелі чын або ордэн, скончылі вы- шэйшую або сярэднюю навуч. ўстанову ці праслужылі не менш як 3 гады на дзярж. пасадах. Выбарчае права ат- рымлівалі дваране, што мелі маёнтак альбо іншую нерухомасць коштам не менш за 15 тыс. руб., мелі чын права- дзейнага стацкага саветніка (палкоўні- ка), праслужылі 3 гады па выбарах на пасадзе прадвадзіцеля дваранства, упаў- наважаны ад дробнамаянтковай шляхты і інш. Сходы былі звычайныя (збіраліся раз у 3 гады) і надзвычайныя (склікаліся паводле загаду або з дазволу губерната- ра). Павятовыя сходы праводзіліся за 3 месяцы да губернскага. Сходы праходзілі пад старшынствам прадвадзіцеляў два- ранства. Губернскія сходы мелі правы юрыд. асобы: у іх быў у губернскім го- радзе будынак для пасяджэнняў, казна, архіў і пячатка. На сходах праводзіліся выбары на пасады ў саслоўныя два- ранскія органы (прадвадзіцеляў дваран- ства, засядацеляў у дваранскую апеку, верхні і ніжні земскія суды, павятовыя суды і інш.), абмяркоўваліся пытанні, прапанаваныя ўрадам. Сход меў права хадайнічаць праз спецыяльна выбраную дэпутацьпо перад генерал-губернатарам, Сенатам і царом па пытаннях ліквідацыі злоўжыванняў і нязручнасцей у мясцо- вым кіраванні, кантраляваць вядзенне дваранскіх кніг, выключаць з дваранства за ганебныя ўчынкі, складаць капіталы для саслоўных патрэб (абавязак усіх два- ран губерні), распараджацца маёмасцю дваранскага т-ва. Забаранялася абмяр- коўваць пытанні аб асновах дзярж. ладу. Д.с. скасаваны ў ліст. 1917. Літ.: Росснйское законодательство X— XX веков. Т. 5. Законодательство пермода расцвета абсолютнзма. М., 1987. С. 31—44; Р о м а н о в н ч - С л а в а т н н с к н й А. Дворянство в Россмм от начала XVIII в. до отмены крепостного права. 2 нзд. Кмев, 1912; Яблочков М. Мстормя дворянско- го сословня в Россмм. Спб., 1876; Е р о ш - к н н Н.ІІ. Нстормя государственных уч- режденнй дореволюцмонной Россмм. 3 мзд. М., 1983. Вячаслаў Швед. ДВАРАНСТВА, вышэйшае прывілеява- нае саслоўе ў Расійскай дзяржаве да 1917. Аснова паліт. і эканам. магутнасці Д. — зямельная ўласнасць. Правы Д. былі замацаваны ў Даравальнай грамаце дваранству 1785, у адпаведнасці з якой яно карысталася пэўным самакіраваннем праз Дваранскія дэпутацкія сходы, за- носілася ў радаводныя кнігі і інш. Павод- ле заканадаўства Расійскай імперыі вы- шэйшае саслоўе ў залежнасці ад паход- жання яго асобных прадстаўнікоў, іх заслуг і пасад падзялялася на спадчын- нае (якое перадавалася з пакалення ў па- ДВАРАНСТВА каленне) і асабістае (пажыццёвае). Асабістае і спадчыннае Д. можна было атрымаць пры дасягненні пэўнай пасады на цывільнай ці вайсковай службе і па атрыманні ўзнагароды ў адпаведнасці з выслужаным рангам. У ВКЛ аналагічнае становішча (прывілеяванае саслоўе) зай- мала шляхта, якая пасля анексіі Рэчы Паспалітай (канец 18 ст.) у большасці атрымала правы расійскага Д. У канцы 18 — 1-й пал. 19 ст. склад бел. Д. значна папоўніўся за кошт рускіх дваран, якія дзеля павелічэння ўплыву «рускага эле- мента» атрымалі на Беларусі буйныя зя- мельныя надзелы з прыгоннымі сялянамі (Пацёмкін 14 250 чал., Зорыч 11 800, Румянцаў 11 100). Указам ад 19.10.1831 частка шляхты, якая не падала неабход- ных дакументаў, была выключана з Д. і пераведзена ў падатковыя саслоўі. Разбо- ры шляхты расцягнуліся на дзе- сяцігоддзі, паскораны пасля задушэння паўстання 1863—64. За чатыры дзе- сяцігоддзі пасля адмены прыгоннага пра- ва колькасць асабістага Д. і класных чы- ноўнікаў павялічылася ў бел. губернях з 22,6 тыс. чал. у 1863 да 36 тыс. у 1897. Адной з адметных рыс складу на- сельніцтва Беларусі ў 19 ст. ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі Рас. імперыі была ад- носна высокая ўдзельная вага Д. сярод іншых слаёў насельніцтва. У пач. 1860-х гадоў Д. ў Віленскай губ. складала 6,04%, Віцебскай — 3,8%, Гродзен- скай — 4,9%, Магілёўскай — 4,19%, Мінскай — 6,03% жыхароў (у сярэднім па Рас. імперыі каля 3%). Да пачатку 18б0-х гадоў 14% спадчынных дваран Беларусі мелі зямельныя ўладанні і пры- гонных сялян, 86% складала Д., якое фігуравала ва ўрадавых дакументах таго часу як шляхта. Да апошніх адносіліся тыя, хто не валодаў зямельнай уласнас- цю ці меў ва ўласнасці зямлю, але не на- селеную сялянамі. Сродкі для свайго існавання шляхта часта здабывала арэн- дай зямлі, прадпрыемстваў у памешчы- каў, службай, працай па найме. Паводле эканам. становішча беззямельнае і мала- зямельнае Д. (да 20 дзес.) істотна не ад- рознівалася ад асн. масы сельскага на- сельніцтва. Аднак сац. ўстаноўкі, арыен- тацыя, псіхалагічны бар'ер у адносінах з навакольным вясковым насельніцтвам, звязаныя з усведамленнем сваёй прына- лежнасці да вышэйшага саслоўя, стрымлівалі размыванне сярод іншых ка- тэгорый жыхароў. Сацыяльна-эканам. аблічча памеснага Д. вызначалі памеры і структура зямельнай уласнасці, сістэма вядзення гаспадаркі. Паводле матэрыя- лаў пазямельнага абследавання 1877— 78, на Беларусі налічвалася 7984 памеш- чыкі, з іх 7284 дваран (91,2%). У гэты час прадстаўнікам вышэйшага саслоўя належала 8,24 млн. дзес. зямлі, паную- чае становішча займалі найбуйнейшыя латыфундысты. Самыя значныя аграрыі з уласнасцю больш за 2 тыс. дзесяцін (10,9% памеснага Д.) валодалі 5,6 млн.
Д ДВАРОВЫЯ дзес. зямлі. На Беларусі было 14 буйней- шых магнацкіх сем'яў, ва ўласнасці якіх у 1870—80-я гады знаходзілася чацвёр- тая частка агульнай плошчы памешчыц- кай зямлі (у Патоцкіх 261 тыс. дзес., Радзівілаў 178 тыс. дзес., Пуслоўскіх 160,1 тыс. дзес., Тышкевічаў 148,6 тыс. дзес. і інш.). Найбуйнейшыя ўладанні былі ў князя П.Л.Вітгенштэйна — больш за 790 тыс. дзес. На 1905 у Д. Беларусі захавалася каля 80% яго былых уладан- няў (у Цэнтр. земляробчым раёне Рас. імперыі скараціліся на 44%, а ў Паўн. — на 52%). Устойлівасць дваранскай зя- мельнай уласнасці на Беларусі абу- моўлена лепшай прыстасаванасцю па- мешчыцкіх гаспадарак да развіцця капіталіст. адносін, умовамі адмены пры- гоннага права, аграрнай палітыкай, накіраванай на стрымліванне вольнай мабілізацыі зямлі і г.д. Аднак значная ча- стка дваранскіх маёнткаў была эка- намічна няўстойлівая. Многія гаспадаркі былі закладзены ў банках, прададзены за даўгі. 3 1859 да 1894 запазычанасць два- ран-памешчыкаў павялічылася больш чым на 180%, а плошча закладзенай зямлі склала 51,7% агульных уладанняў прадстаўнікоў вышэйшага саслоўя. У 2-й пал. 19 ст. пашырылася дваранскае прадпрымальніцтва, асабліва прамысло- вае. У 1860-я гады 83% мануфактур і фабрык Беларусі належала дваранам. 3 94 прадпрыемстваў, якія знаходзіліся ў іх уласнасці, было 55 харчовых (пераваж- на цукровыя, мукамольна-крупяная вытв-сць), 17 сілікатна-будаўнічых, 7 металаапрацоўчых і г.д. Да канца 19 ст. ўдзельная вага дваранскіх прадпры- емстваў у мануфактурна-фабрычнай прам-сці знізілася да 45%, аднак коль- касць іх павялічылася да 281. Часта два- ране ў сваіх маёнтках трымалі некалькі прадпрыемстваў. Напр., князь Паскевіч валодаў буйной папяровай ф-кай у До- брушы, 6 вадзянымі млынамі, шматлікімі броварамі, смалакурнямі і інш. Памеш- чык Скірмунт меў у Пінскім пав. сукон- нае прадпрыемства. У большасці гэтыя прадпрыемствы перапрацоўвалі с.-г. сы- равіну і пастаўлялі на рынак гатовы пра- дукт. Гандлёва-прамысл. дзейнасць Д. спрыяла збліжэнню яго з буйной буржу- азіяй праз блізкасць эканам. інтарэсаў, але ў сац. адносінах прадпрымальнікі — выхадцы з першага саслоўя дзяржавы — не зліліся з буржуазіяй. Важнай характа- рыстыкай Д. як сацыяльнай групы з'яў- ляецца яго нац. склад. Наяўнасць або адсутнасць нац. эліты Д. — далёка не радавы фактар фарміравання нацыі. Бы- тавала меркаванне, што Д. Беларусі бы- ло прадстаўлена пераважна рускімі і па- лякамі, пры гэтым за аснову браўся кан- фесіянальны склад прадстаўнікоў вышэйшага саслоўя паводле прынцыпу каталік — паляк, праваслаўны — рускі. Перапіс насельніцтва 1897 больш аб'ек- тыўна характарызуе нац. склад Д. Бела- Нацыянальны склад дварансгва Беларусі паводле перапісу 1897. Т аб л і ца Губерня Усяго дваран, тыс. чал. Беларусы Рускія Палякі Іншыя коль- касць, тыс. чал. % коль- касць, тыс. чал. % коль- касць, тыс. чал. % коль- касць, тыс. чал. % Віленская 30 946 17 436 56,3 1701 5,5 11 439 37,0 370 1,2 Віцебская 12 883 4725 36,7 2324 18,0 5653 43,9 181 1.4 Гродзенская 12 269 2485 20,3 3659 29,8 5503 44,9 622 5,0 Магілёўская 22 096 11 573 52,4 3553 16,1 6734 30,4 236 1,1 Мінская 70974 41 045 57,8 6249 8,8 19695 27,8 3985 5,6 Усяго 149 168 77 264 51,8 17 486 11,7 49 024 32,9 5394 1.1 Асабістыя дваране Віленская 1143 427 37,4 496 43.4 159 13,9 61 5,3 Віцебская 6165 1507 24,4 2732 44,3 1689 27,4 237 3,9 Гродзенская 4873 593 Н,1 3163 64,9 956 19,6 211 4,4 Магілёўская 5585 2144 38,4 2676 47,9 519 9,3 246 4,4 Мінская 7274 1866 25,7 3659 50,3 1362 18.7 387 5,3 Усяго 25 040 6487 25,9 12 726 50,8 4685 18,7 1142 4.6 Падлікі па 35 паветах у сучасных межах Беларусі русі на аснове звестак пра родную мову. Паводле гэтага перапісу, сярод 149 168 спадчынных дваран 35 бел. паветаў 77 264 чал. (51,8%) прызнавалі роднай мо- вай беларускую, г.зн. па сваім са- маўсведамленні ва ўмовах станаўлення бел. нацыі адчувалі сябе беларусамі, 17 486 чал. (11,7%) былі рускімі, 49 024 чал. (32,9%) — палякамі. Сярод асоб, якія мелі асабістае Д., рускіх было 12 726 чал. (50,8%), беларусаў — 6487 (25,9%), палякаў — 4685 чал. (18,7%); гл. таксама табліцу. Прычынай істотнай розніцы нац. складу спадчыннага асабістага Д. была палітыка расійскіх улад, калі на дзярж. службу (шлях на- быцця асабістага Д.) прызначалі прыезд- жых чыноўнікаў 1 вайскоўцаў, а для мясц. асоб, асабліва каталіцкага веравыз- нання, існавалі істотныя абмежаванні. Як саслоў'е скасавана дэкрэтам ЦВК і СНК ад 11 (24).11.1917 «Аб знішчэнні саслоўяў і грамадзянскіх чыноў». Літ.: К о р е л н н А.П. Дворянство в по- реформенной Россмн, 1861—1904 гг.: Со- став, чнсленность, корпоратнвная органнза- цмя. М., 1979; Тальвмрская З.Я. К вопросу о соцхальном облнке мелкого дво- рянства в 1860-х годах (по матерпалам трёх уездов Мннской губ.) // Нсторнко-соцно- логнческне нсследовання (на матерналах славян. стран). М., 1970; Каханоўскі А.Г. Дваранства Беларусі ў другой палове XIX ст.: Склад і сацыяльнае аблічча / / Гістарычная навука і гістарычная адука- цыя ў Рэспубліцы Беларусы Новыя кан- цэпцыі і падыходы. Мн„ 1994. Ч. 1; За- п р у д н і к Я. Дваранства і беларуская мо- ва / / Беларусіка — АІЬагіПЬепіса. Мн., 1993. Кн. 2. Алесь Каханоўскі. ДВАРОВЫЯ ЛЮДЗІ, катэгорыя пры- гоннага насельніцтва Расіі без зямлі, ста- новішча якога было блізкім да рабства. Існавала да адмены прыгоннага права (1861). Паходзяць з 9—10 ст. ад ваен. слуг і выканаўчай адміністрацыі пры дварах баяр, вял. і ўдзельных князёў (цівуны, ключнікі, дзесяцкія, акольнічыя і інш ). 3 15 ст. папаўняліся з халопаў і сялян, якія ў якасці дворні ці чэлядзі жылі пры панскіх дварах, займаліся аб- слугоўваннем баярскіх сем'яў, выкары- стоўваліся на с.-г. работах у маёнтку, працавалі на вотчынных прадпрыемст- вах. У 19 ст. некаторых адпускалі на аб- рок, але вызваленне на свабоду цалкам залежала ад уладальніка. Шырока прак- тыкаваліся гацдаль Д.л., абмен, дарэнні, заклад. Са студз. 1841 безмаянтковаму дваранству забаранялася набываць Д.л. У 1784 у Магілёўскім і Полацкім на- месніцтвах дваровыя складалі 0,003% прыгоннага насельніцтва абодвух полаў. У 1858 у Віленскай, Віцебскай, Гродзен- скай, Магілёўскай і Мінскай губ. Д.л. складалі 3,1 % ад усіх прыгонных (7% па імперыі). Напярэдадні 1861 многія па- мешчыкі пераводзілі цяглых сялян у Д.л., каб не даць ім зямлі і не павялічыць плошчу зямельнага надзелу. Літ.: Тройннцкнй А. Крепостное населенне в Росснн, по 10-й народной пере- пнсм: Стат. мсслед. Спб., 1861; Нгнато- в н ч Н.Н. Помешнчьн крестьяне накануне освобождення. 3 мзд. Л., 1925; Ч е п к о В.В. Сельское хозяйство Белорусснн в первой половнне XIX века. Мн., 1966. ДВАРЧАНІН Ігнат Сымонавіч [27. 5(8.6).1895, в. Погіры Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Дзятлаўскі р-н — 8.12.1937], дзеяч беларускага на- цыянальнага руху, літаратуразнавец, па- эт. Скончыў гісторыка-філал. ф-т Праж- скага ун-та (1925) са ступенню д-ра філасофіі. У 1912—15 працаваў нар. на- стаўнікам у в. Хмяльніца (Слонімскі пав.). У маі 1915 мабілізаваны ў армію,
разам з адступаючымі войскамі прыбыў у г. Цвер. Пасля заканчэння ў 1916 школы прапаршчыкаў у г. Араніенбаўм (цяпер г. Ламаносаў) служыў у запасным палку ў Маскве. 3 восені 1916 на Зах. фронце, падпаручнік. 3 чэрв. 1917 у Мінску, ус- тупіў у Бел. сацыяліст. грамаду, удзель- нічаў у яе 3-м з'ездзе (кастр. 1917), пад- рыхтоўцы Усебел. з'езда 1917, рабоце Цэнтр. бел. вайсковай рады. У канцы снеж. 1917 выехаў да бацькі ў Новачар- каск, звольніўся з ваен. службы і атры- маў статус бежанца. У сак. 1918 па за- прашэнні А.Чарвякова пераехаў у Маск- ву„ дзе быў прызначаны сакратаром культ.-асв. аддзела Беларускага нацыя- нальнага камісарыята. На нарадзе на- стаўнікаў школ Беларусі (21—23-7-1918) выступаў з дакладам, дзе падкрэсліваў важнасць вывучэння бел. мовы, л-ры, гісторыі для абуджэння нац. свядомасці і чалавечай годнасці бел. народа. Са жн. 1918 на радзіме, адкрыў пачатковую бел. школу ў в. Пецюкі (Дзятлаўская вол. Навагрудскага пав.), вёў культ.-асв. ра- боту. У 1919 паступіў на настаўніцкія курсы ў Вільні, але быў арыштаваны польскімі ўладамі і адпраўлены ў бела- стоцкі канцлагер, адкуль у снежні ўцёк. У ліп. 1920 з прыходам Чырв. Арміі пры- быў у Мінск. Са жн. 1920 да ліп. 1921 у Вільні. Працаваў вартаўніком, пісарам у канцылярыі бел. аддзела ў Дэпартаменце асветы, настаўнікам у мяст. Свір (Свян- цянскі пав.). У 1921 здаў экстэрнам эк- замены за курс Віленскай бел. гімназіі. Выконваў даручэнні Бел. нац. к-та і Цэнтр. бел. школьнай рады. Летам 1921 накіраваны Бел. нац. к-там у Латвію, дзе чытаў лекцыі па беларусазнаўстве на на- стаўніцкіх курсах у Дзвінску (цяпер г. Даўгаўпілс), удзельнічаў у стварэнні культ.-асв. т-ва бел. нац. меншасці вБацькаўшчына», уваходзіў у яго кіраў- ніцтва. У вер. 1921 т-вам «Бацькаўшчы- на» дэлегаваны ў Прагу на Бел. паліт. канферэнцыю. Пражскі перыяд жыцця Д. характарызуецца актыўнай грамад- скай дзейнасцю. Ён быў старшынёй Аб'яднання прагрэсіўных бел. студэнтаў у Празе, членам Бел. рады, якая аб'яд- ноўвала бел. эміграцыю ў Чэхаславакіі, рэдактарам «Бюлетэня Аб'яднання бела- рускіх студэнцкіх арганізацый». У 1924 стварыў у Празе студэнцкую арг-цыю «Незалежныя сацыялісты». 3 1926 у Вільні, уступіў у Беларускую сялянска- работніцкую грамаду (БСРГ), быў цес- на звязаны з яе кіраўніцтвам, выконваў даручэнні Цэнтр. сакратарыята БСРГ, вёў лекцыі ў Віленскім гуртку грамады. Працаваў сакратаром Бел. выдавецкага т-ва, настаўнікам Віленскай бел- гімназіі. У 1928 ад Навагрудскай выбарчай акругі абраны ў польскі сейм. Разам з інш. пас- ламі стварыў у сейме самастойную фрак- цыю — бел. рабоча-сялянскі пасольскі клуб 'Змаганне», які фактычна працяг- ваў дзейнасць Грамады. У 1930 арышта- ваны польскімі ўладамі і асуджаны на 8 гадоў турмы. Вызвалены 15.9.1932 у выніку абмену палітзняволенымі паміж СССР і Полыпчай і пераехаў у Сав. Бе- І.С.Дварчанін. ларусь. 3 ліст. 1932 працаваў у АН БССР у камісіі па вывучэнні Зах. Бела- русі, в.а. дырэктара Ін-та мовазнаўства. Друкаваўся з 1917. Вершы Д. змяшчаліся ў газ. «Дзянніца», час. «Родныя гоні», «Маланка», «Наш шлях», «Маладое жыццё», «Беларуская школа ў Латвіі» і інш. Тэматыка твораў гэтага перыяду — барацьба за адраджэнне бел. культуры, узняцце яе на болын якасны ўзровень, усведамленне бел. народам сваёй гіст. і паліт. значнасці, роўнасці з інш. наро- дамі. У час вучобы ў Пражскім ун-це змяшчаў вершы рэв.-рамантычнай накіраванасці ў студэнцкіх яыданнях «Прамень», «Студэнцкая думка», «Пе- равясла». У 1926 абараніў дысертацыю на тэму «Францішак Скарына як куль- турны дзеяч і гуманіст на беларускай ніве» (рукапіс зберагаецца ў Пражскім ун-це). У рукапісах захаваліся яго працы «Ф.Скарына ў адносінах да працоўнага народа», «3 гісторыі друкаваных выдан- няў аб Скарыне», «Спроба апісання бібліяграфіі аб доктару Францішку Ска- рыне». Склаў і ў 1927 выдаў у Вільні «Хрэстаматыю новай беларускай літа- ратуры (ад 1905 года)», у якой змешча- ны творы бел. пісьменнікаў, дадзены ка- роткія каментарыі пра іх жыццёвы і творчы шлях. Выданне адыграла вял. ро- лю ў школьным навучанні і патрыят. вы- хаванні зах.-бел. моладзі, стала падзеяй у грамадска-культурным жыцці Зах. Бе- ларусі. 3 1927 супрацоўнічаў у час. «Родныя гоні», «Маланка», рэдагаваў бел. газеты. 16.8.1933 арыштаваны орга- намі НКУС Беларусі па справе »Белару- скага нацыянальнага цэнтра». Паводле пастановы судовай калегіі АДПУ БССР ад 9.1.1934, прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, якая заменена 10 га- дамі пазбаўлення волі. Пакаранне адбы- ваў на Салавецкіх астравах і будаўніцтве Беламорска-Балтыйскага канала. Павод- ле пастановы «тройкі» НКУС па Ленінградскай вобл. ад 25.11.1937 пры- гавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны па абодвух прыгаворах 18.4.1956 ваен. тры- буналам БВА. У г.п. Дзятлава помнік Д., у в. Погіры мемарыяльная дошка. Тв.: Францішак Скарына як культурны дзеяч і гуманіст на беларускай ніве: Пер. з 217 ДВАРЫШЧА чэш. Мн., 1991; [Вершы] // Беларусь. 1988. № 1. Літ.: М і р а ч ы ц к і Л. Імя, не забытае народам // Беларусь. 1965. № 5; Пят- к е в і ч А. Сцежкамі роднага краю / / Наднёманскія былі. Мн., 1968; М і с к о Я. «Ласкі панскай ме трэба...» / / Міско. Я. Маё маўклівае сэрца. Мн., 1983; С к а л а - б а н В. Калі ўзышла «Дзянніца»: Новае пра Ігната Дварчаніна / / ЛіМ. 1985. 16 жн.; Шалькевіч В. Час патрабаваў ба- рацьбы: Да 90-годдзя з дня нараджэння Ігната Дварчаніна / / Там жа. 14 чэрв.; Бе- ларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік. Мн., 1993. Т. 2. С. 335—337; Ватьгсгея'ькі А . , В е г % т а п А ., I о та 5 г е » 5 к і I. І^пасу Оч'ог- сгапіп, Ьіаіогцзкі роіііук і іісгопу. ЗМагзгач'а, 1990. Уладзімір Лдамушка. ДВАРЧАНЫ, каменны могільнік канца 10—15 ст. каля в. Дварчаны Вора- наўскага р-на. Даследавалі ў 1885—95 В.А.Шукевіч (22 пахаванні), Э.А.Воль- тэр (26), у 1982 А.В.Квяткоўская, у 1984 Я.Г.Звяруга. У 1980-я г. могільнік заара- ны. Пад каменнымі вымасткамі (выш. 0,35—0,7 м) або каменна-землянымі на- сыпамі ў чатырохвугольных падоўжаных ямах (глыб. 0,7—1,5 м) выяўлены трупа- палажэнні галавой на ПдЗ, радзей на 3. Нябожчыкаў хавалі на спіне, абс- таўляючы дошкамі (імітацыя труны), якія мелі сляды моцнага агню. У паха- ваннях знойдзены сякеры, нажы, крэсівы, сярэбраныя і бронзавыя пярс- цёнкі, спражкі, скроневыя кольцы, бран- залеты, шкляныя пацеркі, крыжыкі, крыжападобная фібула з падвескай- лунніцай, дынарыі ВКЛ, жал. шпоры і інш. Адзінкавыя пахаванні безінвентар- ныя, у некаторых выяўлены цэлыя гліняныя гаршкі. Літ.: Г у р е в н ч Ф.Д. Древноста Бело- русского Понемонья. М.; Л., 1962. С. 189— 191. Ала Квяткоўская. ДВАРЫШЧА, гаспадарчая адзінка і аб'ект абкладання сялян феад. павіннасцямі на ПдЗ Беларусі ў 14—16 ст. (у асноўным у Пінскім пав.). Фак- тычна з'яўляліся мясцовым адпаведнікам пашыранай на астатняй тэр. Беларусі павіннаснай адзінкі і аб'екта землекары- стання — службы. Верагодна, першапа- чатковыя Д. мелі прыблізна аднолькавую колькасць зямлі, на якой размяшчалася адна сял. гаспадарка — дым, таму і сталі аднастайнай, хоць і мясцовай адзінкай абкладання. 3- цягам часу ў Д. па- вялічвалася колькасць насельніцтва і зямлі, якую яно апрацоўвала. У ся- рэдзіне 16 ст. ў час правядзення валоч- най памеры Д. на Піншчыне былі заха- ваны, толькі зямля вымяралася валокамі або іх састаўляючымі — маргамі і пру- тамі, павіннасці і платы прызначаліся з колькасці вымеранай зямлі (у сярэднім па 2 грошы з морга). У выпадках, калі новыя павіннасці аказваліся меншымі за ранейшыя, усё роўна збіралася раней вызначаная агульная плата ці павіннасці з усяго Д. У 16 ст. Д. не былі аднолька- вымі ні па колькасці дымоў, што ў іх ува-
ДВАРЭЦ ходзілі, ні па колькасці зямлі, якую апра- цоўвалі сяляне, у сярэднім у Д. ўваходзілі 2—4 дымы, кожны з якіх меў каля 1 валокі зямлі (1 валока = 30 мар- гам = 20 дзесяцінам = 21,36 га). Гаспа- дары асобных дымоў, што жылі ў Д., ча- ста былі родзічамі, хоць трапляліся і чу- жыя людзі — патужнікі. Тэр. Д. была акрэслена пэўнымі межамі, звычайна мела сваю назву, якая не мянялася з прыходам новага гаспадара. Акрамя вор- най зямлі ў склад Д. ўваходзілі сенажаці, выганы, бортныя і лясныя ўгоддзі, якімі члены Д. карысталіся супольна. Кожнае Д. мела сядзібу (ці некалькі), дзе сяляне «сядзелі дварамі сваімі». У сядзібу ўваходзілі жылыя будынкі, гасп. пабудо- вы і прысядзібныя агароды. Валянцін Голубеў. ДВАРЭЦ, вёска, цэнтр сельсавета ў Дзятлаўскім р-не, на р. Моўчадзь. За 13 км на ПдУ ад Дзятлава, 5 км ад чыг. ст. Наваельня. 850 жыхароў, 311 двароў (1993). У пач. 15 ст. ўласнасць кн. Фёдара Даўголдавіча, потым Свідрыгайлы, з 1451 — канцлера літоўскага Міхаіла Кежгайлы. У 1516 Д. — мястэчка Нова- гародскага пав., тут пабудаваны касцёл. У 1554—55 маёнткам Д. валодаў Іван Гарнастай, з 1555 да канца 16 ст. — Зоф'я Кежгайлаўна. У канцы 16 ст. ма- ёнтак перайшоў да Завішаў. У 17 ст. ў касцёле Д. знаходзіўся цудатворны абраз Маткі Боскай. 3 1795 мястэчка ў складзе Рас. імперыі, цэнтр воласці ў Слонімскім пав. У 19 — пач. 20 ст. цэнтр воласці. У 1804 у Д. 59 двароў, у 1870-я гады — 77 двароў, 547 жыхароў, 2 царквы, касцёл, капліца, 2 малітоўныя дамы, школа, 6а- гадзельня, 9 крам. 3 шынкі, штогод пра- водзіліся 2 кірмашы. У пач. 20 ст. 1373 жыхары. У час 1-й сусв. вайны з 1915 акупіраваны герм. войскамі. У 1918—20 пераходзіў з рук у рукі, займалі то Чырв. Армія, то польскія войскі. 3 1921 у складзе Польшчы, у Слонімскім пав., з 1939 — у БССР, цэнтр сельсавета. У 1941—44 акупіраваны ням.-фаш. за- хопнікамі. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у На- вагрудскім р-не. У 1971 у Д. 609 жыха- роў, 222 двары. Цэнтр калгаса імя Засло- нава, сярэдняя школа, Дом культуры, бальніца, 5 магазінаў. Захаваліся помнікі архітэктуры: вадзяны млын (канец 19 — пач. 20 ст.), касцёл (1904), Пакроўская царква (пач. 20 ст.). Валерый Шаблюк. ДВАЦЦАТЫ З’ЕЗД КП(б)Б. Адбыўся 20—23.9.1952 у Мінску. Прысутнічалі 711 дэлегатаў з рашаючым і 145 з дарад- чым голасам ад 127 436 чл. і канд. у чл. партыі. Парадак дня: справаздачы ЦК КП(б)Б (М.С.Патолічаў), Рэвіз. камісіі КП(б)Б (В.Я.Сядых); абмеркаванне пра- ектаў ЦК ВКП(б) «Дырэктывы XIX з'ез- да партыі па пяцігадоваму плану развіцця народнай гаспадаркі СССР на 1951 —1955 г.» (М.В.Зімянін) і «Тэкст змененага Статута партыі» (Ц.С.Гарбу- ноў); выбары ЦК КП(б)Б, Рэвіз. камісіі КП(б)Б, дэлегатаў на XIX з'езд ВКП(б). З’езд ухваліў дырэктывы XIX з'езда пар- тыі па 5-му пяцігадоваму плану развіцця нар. гаспадаркі СССР і «Тэкст змененага Статута партыі». Выбраў ЦК КП(б)Б у складзе 127 чл. і 65 канд. у чл., Рэвіз. камісію КП(б)Б з 34 чл., 32 дэлегатаў з рашаючым і 6 з дарадчым голасам на XIX з'езд ВКП(б). Літ.: Патолічаў М.С. Справаздачны даклад Цэнтральнага Камітэта Ка- муністычнай партыі (бальшавікоў) Бела- русі на XX з'ездзе КП(б)Б. Мн., 1952; Ком- муннстнческая партня Белорусснн в резо- люцнях н решеннях сьездов н пленумов ЦК. Т. 4. Мн., 1986. Яўгенія Фалей. ДВАЦЦАЦІПЯЦІТЬІСЯЧНІКІ, рабо- чыя, накіраваныя ў вёску для ажыц- цяўлення калектывізацыі. У ліст. 1929 Пленум ЦК ВКП(б) пастанавіў паслаць на працу ў калгасы і МТС 25 тыс. рабо- чых (адсюль назва). У БССР было па- дадзена 2,6 тыс. заяў. У бел. вёску пасла- на 513 рабочых з прадпрыемстваў Бела- русі і 99 прадстаўнікоў завода «Чырвонае Сормава» з Ніжняга Ноўгарада. Сярод іх 523 камуністы, 38 камсамольцаў. Перад Д. ставіліся задачы арганізацыі і ўмацавання калгасаў, правядзення паліт.-выхаваўчай работы. Д. павінны былі пацвердзіць вядучую ролю рабочага класа ў сав. грамадстве. Рабочыя дрэнна ведалі спецыфіку с.-г. вытворчасці і асаблівасці сял. жыцця. Слабую дапамо- гу ў гэтых адносінах аказвалі каротка- тэрміновыя (2—3 тыдні) курсы, якія праходзілі Д. перад адпраўкай. 297 чал. былі выбраны старшынямі, нам. стар- шынь і чл. праўленняў с.-г. арцеляў, 119 сталі працаваць інструктарамі і членамі праўленняў раённых і куставых калгас- ных аб'вднанняў, астатнія — сакратарамі парт. арг-цый, кіраўнікамі трактарных калон, старшынямі сельсаветаў. Сяляне адмоўна ставіліся да прыезджых, мелі месца напады на чл. рабочых брыгад, рабіліся замахі на старшынь калгасаў. Многія з Д. вярнуліся ў горад. Істотнага ўплыву на ход калгаснага будаўніцтва яны не зрабілі. Гэта была чарговая палітычная кампанія, скіраваная на да- сягненне як мага большых паказчыкаў у справе калектывізацыі сельскай гаспа- даркі. Літ.: Г е р м а н К.К. Двадцатнпятнты- сячннкн Белоруссмн. Мн., 1971. Міхась Касцюк. ДВАЦЦАЦЬ ВбСЬМЫ З'ЕЗД КПБ. Адбыўся 4—6.2.1976 у Мінску. Пры- сутнічала 789 дэлегатаў ад 506 229 чл. і канд. у чл. партыі. Парадак дня: спра- ваздачы ЦК КПБ (П.М.Машэраў), Рэвіз. камісіі КПБ (І.М.Макараў); аб праекце ЦК КПСС да XXV з'езда партыі «Ас- ноўныя напрамкі развіцця народнай гас- падаркі СССР на 1976—1980 гады» (Ц.Я.Кісялёў); выбары ЦК КПБ, Рэвіз. камісіі КПБ. З'езд ухваліў дзейнасць ЦК КПБ па выкананні рашэнняў XXIV з'езда КПСС, заданняў 9-га пяцігадовага плана развіцця нар. гаспадаркі БССР, адобрыў праект ЦК КПСС да XXV з'езда партыі «Асноўныя напрамкі развіцця народнай гаспадаркі СССР на 1976—1980 гады» і даручыў ЦК КПБ і СМ БССР на яго ас- нове распрацаваць 10-ы пяцігадовы план развіцця нар. гаспадаркі БССР. Выбраў ЦК КПБ у складзе 139 чл. і 65 канд. у чл-, Рэвіз. камісію КПБ з 45 чл. Літ.: Матэрыялы XXVIII з'езда Ка- муністычнай партыі Беларусі. Мн., 1976. Мікалай Бандарзнка. ДВАЦЦАЦЬ ДЗЕВЯТЫ З'ЕЗД КПБ. Адбыўся 27—29.1.1981 у Мінску. Пры- сутнічала 796 дэлегатаў ад 595 311 чл. і канд. у чл. партыі. Парадак дня: спра- ваздачы ЦК КПБ (Ц.Я.Кісялёў), Рэаіз. камісіі КПБ (Дз.В.Цябут); аб праекце ЦК КПСС да XXVI з'езда партыі «Ас- ноўныя напрамкі эканамічнага і сацы- яльнага развіцця СССР на 1981 —1985 гады і на перыяд да 1990 года» (А.Н.Ак- сёнаў); выбары ЦК КПБ, Рэвіз. камісіі КПБ. З'езд абмеркаваў і адобрыў праект ЦК КПСС да XXVI з'езда партыі «Ас- ноўныя напрамкі эканамічнага і сацы- яльнага развіцця СССР на 1981 —1985 гады і на перыяд да 1990 года» і даручыў СМ БССР і інш. дзярж. органам на яго аснове распрацаваць 11 -ы пяцігадовы план эканам. і сац. развіцця БССР. Вы- браў ЦК КПБ у складзе 157 чл. і 71 канд. ў чл., Рэвіз. камісію КПБ з 49 чл. Літ.: Матэрыялы XXIX з'езда Ка- муністычнай партыі Беларўсі. Мн., 1981. Мікалай Бандарзнка. ДВАЦЦАЦЬ ДРУГІ З'ЕЗД КПБ. Ад- быўся 24—27.1.1956 у Мінску. Пры- сутнічала 809 дэлегатаў з рашаючым і 76 з дарадчым голасам ад 145 069 чл. і канд. у чл. партыі. Парадак дня: справаздачы ЦК КПБ (М.С.Патолічаў), Рэвіз. камісіі КПБ (В.Я.Сядых); абмеркаванне праек- та ЦК КПСС «Дырэктывы XX з'езда КПСС па шостаму пяцігадоваму плану развіцця народнай гаспадаркі СССР на 1956—1960 гады» (К.Т.Мазураў); выба- ры ЦК КПБ, Рэвіз. камісіі КПБ, дэлега- таў на XX з'езд КПСС. З'езд адзначыў поспехі ў выкананні 5-га пяцігадовага плана развіцця нар. гаспадаркі БССР, ухваліў праект ЦК КПСС «Дырэктывы XX з'езда КПСС па шостаму пяцігадова- му плану развіцця народнай гаспадаркі СССР на 1956—1960 гады» і абавязаў ЦК КПБ і Савет Міністраў БССР на ас- нове дырэктыў ЦК КПСС распрацаваць б-ы пяцігадовы план развіцця нар. гаспа- даркі БССР. Выбраў ЦК КПБ у складзе 127 чл. і 76 канд. у чл., Рэвіз. камісію КПБ з 37 чл., дэлегатаў на XX з'езд кпсс. Літ.: Патолічаў М.С. Справаздачны даклад Цэнтральнага Камітэта Кампартыі Беларусі XXII з'езду КПБ. Мн., 1956; Ком- муннстнческая партня Белорусснн в резо- люцмях н решеннях сьездов н пленумов ЦК. Т. 5. 1956—1965. Мн., 1986. ДВАЦЦАЦЬ ПЁРШЫ З'ЕЗД КПБ. Ад- быўся 10—13.2.1954 у Мінску. Пры- сутнічала 745 дэлегатаў з рашаючым і 68 з дарадчым голасам ад 130 026 чл. і канд. у чл. партыі. Парадак дня: справаздачы ЦК КПБ (М.С.Патолічаў), Рэвіз. камісіі КПБ (В.Я.Сядых); выбары кіруючых ор- ганаў КПБ. З'езд падвёў вынікі выканан- ня планаў эканам. і культурнага развіцця
БССР за 3 гады пяцігодкі, адзначыў по- спехі і прааналізаваў недахопы. Абавязаў парт. органы накіраваць усе сілы на да- тэрміновае выкананне плана 5-й пяці- годкі, ажыццявіць рашэнні вераснёў- скага (1953) пленума ЦК КПСС па пы- таннях сельскай гаспадаркі. Выбраў ЦК КПБ у складзе 125 чл. і 74 канд. у чл., Рэвіз. камісію КПБ з 35 чл. Літ.: Патолічаў М.С. Справаз- дачны даклад Цэнтральнага Камітэта Кам- партыі Беларусі XXI з'езду КПБ. Мн., 1954; Коммуннстнческая партня Белорусснм в резолюцнях н решеннях пленумов ЦК. Т. 4. 1945—1955. Мн., 1986. Аляксандр Яфімчык. «25 САКАВІКА», часопіс студэнцкай моладзі Віленскага ун-та. Выдаваўся ў 1936—39 у Вільні на бел. мове. Прыт- рымліваўся ідэйна.-паліт. праграмы гру- поўкі моладзі, якая імкнулася спалучыць ідэал суверэннай Беларусі з хрысціян- ствам і элементамі сацыялізму. Апублі- каваў «Ідэйную дэкларацыю маладых адраджэнцаў», дзе выказваўся за каапе- ратыўна-карпарацыйны ўклад як аснову дзярж. ладу. Канчатковую мэту сваёй дзейнасці рэдакцыя бачыла ў садзей- нічанні фарміраванню «новага тыпу бе- ларуса, вольнага ад сервілізму і нацыя- нальнага дэкадэнсу, сяядомага ідэалаў 25 сакавіка» (25.3.1918 была абвешчана не- залежнасць Бел. Нар. Рэспублікі). У адпаведнасці з задачай «адрадзіць бела- рускае жыццё знутры і прыспасобіць на- род да лепшай будучыні» часопіс прапа- гандаваў ідэю суверэннасці Беларусі (арт. «Акт 25 сакавіка — вяршыня бела- рускай палітычнай думкі» С.Глякоў- скага, «Беларускае народнае свята»), арыентаваў чытачоў у тагачасных паліт. плынях, выкрываў фашызм (арт. «Расізм. Гітлераўскі светапогляд» В.Па- нуцэвіча), крытыкаваў практыку ка- муніст. будаўніцтва (арт. «Пра стаха- наўшчыну» Пануцэвіча), аддаваў увагу праблемам духоўнага жыцця народа і ролі нар. культуры ў сучаснасці (арты- кулы М.Пецюкевіча), высвятленню пры- чын рэліг. індыферэнтызму сярод міоладзі (артыкулы А.Кумшы), пытанням ма- ральна-этычнага характару (арт. «Алка- голь — наш вораг» пад псеўд. Ст. з-над Нёмна, «Чалавек як жывёліна разумная, грамадская, рэлігійная» Глякоўскага). На старонках часопіса змешчаны гіст. эцюды «Каліноўскі — першы змагар за Беларусь», «Васемнаццатыя ўгодкі Слуцкага паўстання» (абодва пад крып- танімам «М»), «Забытая гадаўшчына» (пад крыптанімам «Ш.»; пра 350-годдзе Статута ВКЛ 1588). У рубрыках «Воль- ная трыбуна» і «Хроніка» асвятляў дыс- кусійныя пытанні, падзеі ў культ. і гра- мадскім жыцці Зах. Беларусі і Вільні. Выйшла 5 нумароў. Арсень Ліс. ДВАЦЦАЦЬ ПЯТЫ З'ЕЗД КПБ. Ад- быўся 26—28.9.1961 у Мінску. Пры- сутнічала 675 дэлегатаў з рашаючым і 97 з дарадчым голасам ад 240 353 чл. і канд. у чл. партыі. Парадак дня: аб праекце Праграмы КПСС (Ф.А.Сурганаў), аб праекце Статута КПСС (П.М.Машэраў); справаздачы ЦК КПБ (К.Т.Мазураў), Рэвіз. камісіі КПБ (В.Я.Сядых); выбары ЦК КПБ і Рэвіз. камісіі КПБ. З'езд ух- валіў распрацаваныя ЦК КПСС праекты Праграмы і Статута КПСС. Выбраў ЦК КПБ у складзе 125 чл. і 57 канд. у чл., Рэвіз. камісію КПБ з 35 чл. Літ.: М а з у р а ў К.Т. Справаздачны даклад Цэнтральнага Камітэта Кампартыі Беларусі ХХУ з'езду. Мн., 1961; Коммунн- стнческая партня Белоруссмм в резолюцн- ях н решеннях сьездов н пленумов ЦК. Т. 5. 1956—1965. Мн., 1986. Анатоль Лебедзеў. ДВАЦЦАЦЬ СЁМЫ З'ЕЗД КПБ. Ад- быўся 22—24.2.1971 у Мінску. Пры- сутнічалі 753 дэлегаты з рашаючым і 41 з дарадчым голасам ад 434527 чл. і канд. у чл. партыі. Парадак дня: справаздач- ныя даклады ЦК КПБ (П.М.Машэраў), Рэвіз. камісіі КПБ (І.С.Канановіч); аб праекце Дырэктыў XXIV з'езда КПСС па пяцігадоваму плану развіцця нар. гаспа- даркі СССР на 1971—75 (Ц.Я.КІсляёў); выбары ЦК КПБ, Рэвіз. камісіі КПБ. З'езд ухваліў дзейнасць ЦК КПБ па вы- кананні рашэнняў XXIII з'езда КПСС, 8-га пяцігадовага плана развіцця нар. гаспадаркі БССР. Адобрыў праект Ды- рэктыў XXIV з'езда КПСС па пяцігадо- ваму плану развіцця нар. гаспадаркі СССР на 1971—75 і даручыў ЦК КПБ і Савету Міністраў БССР на яго аснове распрацаваць 9-ы пяцігадовы план развіцця нар. гаспадаркі БССР. Выбраў ЦК КПБ у складзе 135 чл. і 63 канд. у чл., Рэвіз. камісію КПБ з 41 чл. Літ.: Матэрыялы XXVII з'езда Ка- муністычнай партыі Беларусі. Мн., 1971; Коммуммстнческая партня Белоруссмм в резолюцмях н решеннях сьездов н плену- мов ЦК. Т. 6. 1966—1975. Мн.. 1987. ДВАЦЦАЦЬ ТРЭЦІ З’ЕЗД КПБ (н е - чарговы). Адбыўся 14— 15.1.1959 у Мінску. Прысутнічала 645 дэлегатаў з рашаючым і 83 з дарадчым голасам ад 187 909 чл. і канд. у чл. партыі. Парадак дня: кантрольныя лічбы развіцця нар. гаспадаркі СССР на 1959—65 і задачы Кампартыі Беларусі (К.Т.Мазураў). Пад- рыхтоўка да з'езда супала са святкаван- нем 40-годдзя БССР і КПБ, узнагарод- жаннем рэспублікі другім ордэнам Леніна. Гэта вызначыла характар разгля- ду праекта дырэктыў, на працягу якога ўпор рабіўся перш за ўсё на дасягненні. У дакладзе адзначаліся вынікі эканам. развіцця Беларусі ў 1956—58: аб'ём пра- мысл. вытв-сці павялічыўся на 41%, у лік дзеючых увайшлі Мінскія з-ды аўтаматычных ліній, трактарных запча- стак, гадзіннікавы, электратэхнічны, ацяпляльнага абсталявання, камволыіы камбінат, Полацкі з-д шкловалакна, 1-я чарга Васілевіцкай, 2-я чарга Сма- лявіцкай ДРЭС; пачаўся выпуск новых відаў машын, прыбораў, агрэгатаў (у т.л. мадэлі трактара «Беларусь», 40-тоннага самазвала). Валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі ў 1953—58 вырасла ў 2,2 ра- за, у т.л. жывёлагадоўлі ў 3,1 раза. Па- вялічваліся масштабы капітальнага і жыллёвага буд-ва. У 1958 пабудавана 1,7 млн. м2 жылля, у вёсцы — 28 тыс. да- моў. Аднак дакладчык і выступаючыя ў ДВОР Д спрэчках (24 чал.) адзначалі недахопы ў развіцці нар. гаспадаркі, культуры: не- выкананне вял. колькасцю прамысл. і с.-г. прадпрыемстваў даведзеных ім за- данняў, марудны рост прадукцыйнасці працы, вял. выдаткі на выпуск адзінкі прадукцыі, вял. аб'ёмы незавершанага буд-ва і інш. Асабліва нездавальняючым быў стан навукова-тэхн. прагрэсу ва ўмовах, калі высокаразвітыя краіны ўступалі ў новую стадыю навукова-тэхн. рэвалюцыі. З'езд ухваліў кантрольныя лічбы развіцця нар. гаспадаркі СССР на 1959—65 і дырэктыўныя ўстаноўкі для Беларусі. Расціслаў Платонаў. ДВАЦЦАЦЬ ЧАЦВЁРТЫ З'ЕЗД КПБ. Адбыўся 17—19.2.1960 у Мінску. Пры- сутнічалі 702 дэлегаты з рашаючым і 90 з дарадчым голасам ад 203 447 чл. і канд. у чл. партыі. Парадак дня: справаздачы ЦК КПБ (К.Т.Мазураў), Рэвіз. камісіі КПБ (В.Я.Сядых); выбары ЦК КПБ і Рэвіз. камісіі КПБ. З'езд прааналізаваў дзейнасць КПБ па выкананні сяміга- довага плана, патрабаваў ад парт. орга- наў павысіць узровень кіраўніцтва асн. галінамі нар. гаспадаркі рэспублікі. Вы- браў ЦК КПБ у складзе 115 чл. і 51 канд. ў чл., Рэвіз. камісію КПБ з 33 чл. Літ.: М а з у р а ў К.Т. Справаздачны даклад Цэнтральнага Камітэта Кампартыі Беларусі XXIV з'езду. Мн., 1960; Коммунн- стнческая партня Белорусснн в резолюцн- ях н решеммях сьездов н пленумов ЦК. Т. 5. 1956—1965. Мн., 1986. Анатоль Лебедзеў. ДВАЦЦАЦЬ ШОСТЫ З’ЕЗД КПБ. Ад- быўся 3—5.3.1966 у Мінску. Прысутні- чалі 724 дэлегаты з рашаючым і 57 з да- радчым голасам ад 343000 чл. і канд. у чл. партыі. Парадак дня: справаздачы ЦК КПБ (П.М.Машэраў), Рэвіз. камісіі КПБ (І.П.Кожар); праект Дырэктыў XXIII з'езда КПСС па пяцігадоваму пла- ну развіцця нар. гаспадаркі СССР на 1966—70 (Ц.Я.Кісялёў); выбары ЦК КПБ, Рэвіз. камісіі КПБ. Адобрыў паліт. і практычную работу КПБ за справаздач- ны перыяд, падкрэсліў, што вял. ўплыў на дзейнасць рэсп. парт. арг-цыі зрабілі кастрычніцкі, лістападаўскі (1964), сака- віцкі і вераснёўскі (1965) Пленумы ЦК КПСС. Ухваліў праект Дырэктыў XXIII з'езда КПСС па пяцігадоваму плану раз- віцця нар. гаспадаркі СССР на 1966—70. Выбраў ЦК КПБ у складзе 133 чл. і 59 кацд. у чл., Рэвіз. камісію КПБ з 40 чл. Літ.: Машэраў П.М. Справаздача Цэнтральнага Камітэта Кампартыі Беларусі XXVI з'езду. Мн., 1966; Коммуннстнческая партня Белорусснн в резолюцмях н реше- нмях сьездов н племумов ЦК. Т. 6. 1966— 1975. Мн., 1987. ДВОР, 1) у ВКЛ у 13—18 ст. адна з на- зваў сялянскай гаспадаркі як аб'екта і адзінкі абкладання павіннасцямі і падат- камі, адпаведнік больш пашыранаму тэрміну дым. У гэтым сэнсе Д. — гаспа- дарка звычайна асобнай сям'і, у якую ўваходзілі ворныя землі, сенажаці, нека-
220 ДВОР торыя інш. ўгоддзі, гасп. і жылыя пабу- довы. 2) Месца, дзе размяшчаліся жылыя і гасп. будынкі асобнай сялянскай сям'і (дыма), тое, што сядзіба. 3) Да ся- рэдзіны 16 ст. назва ўласнай гаспадаркі феадала з комплексам жылых і гасп. бу- дынкаў, ворнымі землямі і інш. ўгоддзямі. Гал. прызначэннем такіх Д. была вытворчасць с.-г. прадукцыі, якая ішла на ўтрыманне феад. адміністрацыі і задавальненне ўласных патрэб феадала. Былі пашыраны гаспадарскія (веліка- княжацкія) Д. — адм. ці адм.-гасп. цэн- тры валасцей або асобных уладанняў вял. князя. Гал. павіннасцю сялян у іх была паншчына (служба цяглая). 3 па- чаткам ажыццяўлення валочнай памеры паняцце Д. заменена тэрмінам фальва- рак. 4) Цэнтральная сядзіба феад. гаспа- даркі. Паводле інвентарных вопісаў, панскі Д. быў у кожным маёнтку або фальварку. У Д. жыў сам уласнік ці раз- мяшчалася адміністрацыя, ён быў мес- цам збору сял. падаткаў і інш. Да ся- рэдзіны 16 ст. на панскім Д. працавала чэлядзь нявольная (дворная), пасля ва- лочнай памеры — агароднікі і інш. Валяяцін Голубеў. ДВОР СУДОВЫ, месца размяшчэння судовых устаноў у ВКЛ. У склад Д.с. ўваходзілі будынак для пасяджэнняў су- да («дом судовый», «нзба судовая») з па- мяшканнем для захоўвання судовых кніг, месца пакарання крымінальных злачын- цаў, як правіла, з шыбеніцай, месца ту- рэмнага зняволення («вежа») і некото- рыя іншыя неабходныя будынкі. Паводле Статута ВКЛ 1588 тэрыторыя Д.с. ага- роджвалася, на варотах вывешваліся су- довыя пастановы, позвы і іншыя судовыя лісты. Велікакняжацкі Д.с. размяшчаўся ў гаспадарскіх палацах у «месте столеч- ном Внленьском». Там жа разглядалі справы і іншыя цэнтр. суды ВКЛ. Га- лоўны суд (Трыбунал Вялікага княства Літоўскага) засядаў не толькі ў Вільні, але папераменна ў Навагрудку ці Мінску. Соймавы суд дзейнічаў у Д.с. та- го горада, дзе праходзіла пасяджэнне сойма. Д.с. земскага суда павінен быў быць у кожным павеце, а дзе яго не бы- ло, закон патрабаваў пабудаваць «особ- ный дом престронный» (прасторны) з адпаведнымі памяшканнямі і спец. скры- нямі для захоўвання «безпечне без всякое прнгоды» судовых кніг. Земскі Д.с. быў і месцам размяшчэння падкаморскага су- да, але разгляд спраў часцей за ўсё адбы- ваўся на месцы спрэчных межаў зем- леўладанняў. Пасяджэнні копных судоў праходзілі на стараж. месцах — капаві- шчах (капішчах). Д.с. для гараджан, як правіла, з'яўлялася месца размяшчэння органаў гар. кіравання. За парадкам у Д.с. сачылі возныя. Закон вызначаў кры- мінальную адказнасць за парушэнне правіл парадку ў Д.с. Літ.: Статут Вялікага Княства Літоў- скага 1588: Тэксты. Давед. Камент. Мн., М.М.Дворнікаў. 1989; Статут Велнкого княжества Лнтовско- го 1529 г. Мн., 1960; Ю х о I. Крыніцы бе- ларуска-літоўскага права. Мн., 1991. Таіса Доўнар. ДВОРНІКАЎ Мікалай Мікалаевіч [парт. псеўд. Герасім, Роберт, Максім, Стах Тамашэвіч; 6(19).12.1907, Гомель — 16.2.1938], дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. 3 1929 сакратар камсам. арг-цыі з-да «Гомсель- маш», Церахоўскага, Жлобінскага райкомаў ЛКСМБ, заг. аддзела і чл. бю- ро ЦК ЛКСМБ. 3 1932 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: сакратар Беластоцкага, Брэсцкага акр. к-таў КСМБЗ, з 1933 чл. Сакратарыята, з 1935 1-ы сакратар ЦК КСМЗБ. Адзін з кіраўнікоў Кобрынскага ўзброенага выступлення сялян 1933. У 1937—38 удзельнічаў у нац.-рэв. вайне ў іспаніі (1936—39); камісар батальёна імя Палафокса, камандзір роты імя Т.Шаўчэнкі ў складзе інтэрнац. брыгады імя Я.Дамброўскага. Загінуў у баях каля падножжа гор Эстрамадуры. Імем Д. на- званы вуліцы ў Брэсце і Гомелі. Літ.: А р э х в а М. Жыццё, аддадзенае барацьбе: Стах Тамашэвіч / / ІІолымя. 1959. № 4; Л а с к о в і ч В. Мікалай Двор- нікаў на Брэстчыне / / Там жа. 1968. № 2; Драбінскі Я. Ад Гомеля да Эстрамаду- ры. Мн., 1975. Васіль Ласковіч. ДВОРЫЦКАЯ СЛАБАДА, селішча і курганны могільнік 10—11 ст. каля в. Дворыцкая Слабада Мінскага р-нь С е л і ш ч а . На ўскраіне вёскі, па бе- рагах перасохлай цяпер р. Лошыца. Дас- ледавалі ў 1986 Г.В.Штыхаў, у 1989—91 Ю.А.Заяц. Выяўлены рэшткі каля 100 жытлаў. Знойдзена шмат прывазных рэ- чаў і вырабаў мясц. рамеснікаў, прадме- ты ўзбраення, накладка ад баявога пояса воіна-дружынніка. Кераміка з клеймамі «трызубец» пацвярдЖае, што паселішча кантралявалася княжацкай адміністра- цыяй. Паводле меркавання Зайца, мясц. жыхары абслугоўвалі волакі ці сухапут- ны адрэзак ад Лошыцы да гарадзішча на Менцы (за 5 км, гл. Гарадзішча, Мінскі р-н) на водным шляху з Дняпра праз Бя- рэзіну і Свіслач у сістэме магістралі «з варагаў у грэкі». Тут размяшчаліся экіпажы лодак для пагрузак і адплыцця назад. Селішча прыйшло ў заняпад з па- будовай новага дзядзінца Менска на Свіслачы пры ўпадзенні ў яе Нямігі. Курганны могільнік. На ПнУ ад вёскі, каля б. в. Дворышча (ця- пер у межах Мінска). Захаваўся 21 на- сып. Даследавалі ў 1977 Штыхаў (4), у 1986 Заяц (4). Пахавальны абрад — тру- папалажэнне, у адным кургане — тру- паспаленне. Знойдзены невял. пярсцён- кападобныя скроневыя кольцы, пацеркі з металу, шкла і сердаліку, жал. крэсіва, бронзавыя ножны ад нажа, сярэбраная спражка, ганчарны посуд (на дне аднаго гаршка кляймо «трызубец»), драўлянае вядро з мёдам, пастаўленае, магчыма. «на той свет». Могільнік належаў пера- важна дрыгавічам. Георгій Штыхаў. ДВУХКЛАСНЫЯ ПАЧАТКОВЫЯ ВУ- ЧЫЛІШЧЫ, пачатковыя школы павы- шанага тыпу ў Рас. імперыі. Існавалі з 1870-х гадоў да 1918 у сёлах, на асобных чыг. станцыях і ў некаторых павятовых гарадах. Уведзены пастановай Мін-ва нар. асветы ад 29.5.1869, на Беларусі працавалі паводле Часовай інструкцыі Мін-ва нар. асяеты ад 4.6.1875. Тэрмін навучання 5—6 гадоў. Вучыліся пера- важна дзеці заможных сялян, гандляроў, саматужнікаў. Навучанне раздзельнае. Першыя 3 гады навучання лічыліся 1-м класам і адпавядалі курсу пачатковай школы, 4—6-ы гады складалі курс 2-га класа. Прадметы: закон божы, рус. гра- матыка, гісторыя, геаграфія Расіі, арыф- метыка, асновы геаметрыі і чарчэння, звесткі па прыродазнаўстве; дадаткова ўводзіліся гімнастыка, рамёствы для хлопчыкаў, рукадзелле для дзяўчынак, садаводства, агародніцтва і паляводства. На 1.1.1914 у Віцебскай губ. дзейнічала 97, Гродзенскай — 197, Мінскай — 68, Магілёўскай — 57 Д.п.в. Іх выпускнікі маглі паступаць у ніжэйшыя прафесій- на-тэхн. навуч. ўстановы. Пераўтвораны ў школы 1-й і 2-й ступеняў. Літ.: Сб. распоряженнй по Мнннстерст- ву народного просвешення. Т. 6. Спб., 1901; Фальборк Г., Чарнолускнй В. Народное образованне в Росснн. Спб., [1899];Фармаковскнй В. Начальная школа Мнннстерства народного просвеше- ння (по офнц. нсточннкам). Спб., 1900; Ннкнфоровскнй Н.Я. Сельско- школьное обученне в юго-восточной окран- не Внтебской Белорусснн... Внтебск, 1893; Очеркн нсторнн школы н педагогнческой мыслн народов СССР. Вторая половнна XIX в. М., 1976. Галіна Сянькевіч. «ДЕНЬ», руская штотыднёвая грамад- ска-літаратурная газета, орган славя- нафілаў. Выдавалася з 15(27).10.1861 да 1865 у Маскве. Выдавец-рэдактар І.С.Аксакаў, у 2-й пал. 1862 афіцыйны рэдактар Ю.Ф.Самарын. Друкаваў гіст. і публіцыст. артыкулы, літ. творы, інфармацыйныя матэрыялы. Галоўную ўваіу аддаваў праблемам гісторыі і тага- часнага становішча славянскіх народаў Расійскай імперыі і Еўропы, якія разгля- даліся пераважна з славянафільскіх і панславісцкіх пазіцый. У шэраіу праб- лем жыцця славянскіх народаў «Д » асабліва вылучаў бел. пытанне, лічыў ся-
бе першаадкрывальнікам яго для рускай чытаючай публікі. Друкаваў разнастай- ныя матэрыялы пра Беларусь, у т.л. тыя, што адлюстроўвалі правядзенне сял. рэ- формы 1861, падзеі напярэдадні і ў час паўстання 1863—64, шматлікія карэс- пандэнцыі з месцаў, арганізоўваў збор сродкаў на карысць школ у «заходня- рускім» краі, кніг для бел. народа і інш. У рэдакцыйным маніфесце, прысвеча- ным бел. пытанню (24.2.1862), газета сцвярджала, што выступае ў падтрымку бел. народа «супраць прыгнёту шляхецт- ва і каталіцызму», лічыць беларусаў «сваімі братамі па крыві і духу» і ўпэўнена ў тым, што «рускія ўсіх назваў павінны складаць адну агульную, су- цэльную сям'ю». У адпаведнасці з гэтымі пазіцыямі праблемы бел.-польскіх і бел.- рускіх узаемаадносін асвятляліся ў арты- кулах В.А.Ялагіна, А.Ф.Гільфердзінга, Я.А.Балвановіча і найперш М.В.Кая- ловіча, якога Аксакаў спецыяльна за- прасіў супрацоўнічаць у газеце як знаўцу «заходнярускай» гісторыі і бела- руса па паходжанні. У 1861—65 Кая- ловіч апублікаваў у газеце шэраг гіст. прац, шматлікія публіцыст артыкулы і нататкі, дзе гістарычна, тэарэтычна і ідэалагічна абгрунтоўваў канцэпцыю ♦заходнерусізму»: «Люблінская унія Літвы з Польшчай у 1569 г.» (16 і 23.12.1861; 1.1.1862), «Чытанні аб цар- коўных заходнярускіх брацтвах» (8.9 — 20.10.1862), «Літва і Беларусь» (3— 10.11.1862), «Народны рух у Заходняй Расіі» (4.5 1863), «Аб рассяленні плямён Заходняга краю Расіі» (18.5.1863), «Пісьмы да айца Іосіфа Васільева... аб уніяцкім пытанні» (25.5; 15 і 22.6.1863), «Аб адносінах рускага грамадства да За- ходняй Расіі» (6.7.1863), «Лекцыі па гісторыі Заходняй Расіі» (4.4 — 18.7.1864), «Рымскі каталіцызм у Расіі» (1865, 19.1; 6.2; 1.5) і інш. У 1861—62 газета, асвятляючы бел. тэмы, яшчэ тры- малася вонкавай памяркоўнасці, высту- пала за «сумленны літаратурны бой», палеміку, была гатова даваць старонкі для выказванняў апанентаў (20.1.1862). Аднак у час паўстання 1863—64 і пасля яго рэзка змяніла тон публікацый на аг- рэсіўна шавіністычны. Яна рашуча вы- ступала супраць польскага нац.-вызв. руху, заклікала да жорсткага задушэння паўстання і нават папракала царскі ўрад і М.М.Мураўёва ў «бяздзеянні», распаль- вала ў рус. грамадстве шавіністычныя настроі і антыпольскую істэрыю. Газету К.Каліноўскага «Мужыцкая праўда» «Д.» прадстаўляў як паклёпніцкі польскі твор (22.6.1863). У якасці адзінага срод- ку «выратавання» Беларусі ад польскага ўплыву ў той час прапаноўваў неадклад- ную і рашучую яе русіфікацыю. Дапу- скалася выкарыстанне бел. мовы на Бе- ларусі на пачатковым этапе адукацыі, але толькі як ступень, якая аблягчала 6 ператварэнне беларуса ў рускага, і нао- гул адмаўлялася нават магчымасць існавання і развіцця нац. бел. культуры і л-ры. Літ.: Ц і к о ц к і М.Я. 3 гісторыі бела- рускай журналістыкі XIX стагоддзя. Мн., 1960. С. 50—60; Александровіч С.Х. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971. С. 16— 17; Цьвікевіч А. «Западно-русснзм»; Нарысы гісторыі грамад. мысьлі на Бела- русі ў XIX і пач. XX вв. 2 выд.’Мн., 1993. С. 152—178, 200—212; Кузняева С.А. Ру- ская перноднческая печать н белорусская лнтература (1801—1862 гг.) // Кннга в Бе- лорусснм. Мн., 1983; В і ж М. Беларусь у люстэрку славянафілаў / / Наша слова. 1993. 22 і 29 верас. Софія Кузняева. «ДЖЭНЛ ОФ БЕЛАРАШН СТАДЗІЗ» («Тіте Іоцгпаі оі Вуеіогцззіап Зіікііез», «Часопіс беларускіх даследаванняў»), часопіс Англа-беларускага таварыства. Выдаваўся ў 1965 — 88 у Лондане на англ. мове 1 раз у год. Рэдактары А.Мак- мілін (1965—71), Дж.Дзінглі (1972— 79), П.Мэё (1980—88); рэдакцыйная калегія: Дзінглі, Макмілін, А.Надсон, Г. дэ Пікарда. У часопісе супрацоўнічалі бел. рэліг. і грамадскія дзеячы Л.Гарошка і Ч.Сіповіч. Сярод аўтараў Ш.Акінэр, Г.Лемінг (Англія), А.Баршчэўскі, А.Бар- ташэвіч (Польшча), М.Альтбаўэр, П.Векслер (Ізраіль), Г.Ротэ (Германія), Б.Забораў (Францыя), Дж.Садоўскі (Канада), Р.Патры-Тамушанскі (Італія), У.Анічэнка (Беларусь) і інш. Выдаваў- ся на сродкі ад членскіх узносаў сяброў Англа-бел. т-ва фінанс. дапамогі Згурта- вання беларусаў Вялікай Брытаніі, Бел. каталіцкай місіі ў Лондане, прыватных ахвяраванняў. Распаўсюджваўся ва уні- версітэцкія і грамадскія б-кі, навук. ўста- новы, суполкі, т-вы ў Англіі, ЗША, Ка- надзе, Ізраілі, Германіі, Полыпчы і інш. краінах Усх. Еўропы, а таксама на Бела- русі (да пач. 1990-х г. знаходзіўся ў спецсховах). Дасылаўся індывід. падпіс- чыкам. Друкаваў працы бел. даследчы- каў на эміграцыі і замежных вучоных па гісторыі Беларусі, беларусазнаўстве, бел. культуры, літаратуразнаўстве, мовазнаў- стве і інш. Публікацыі часопіса вызнача- юцца грунтоўнай крыніцазнаўчай базай, уключэннем у навук. ўжытак шматлікіх дакументаў па гісторыі Беларусі з архі- ваў і б-к на Захадзе, выкарыстаннем да- следаванняў, зробленых на Бацькаў- шчыне. Найб. значныя працы: Пікарды (Г.Піхура) па пытаннях бел. гісторыі і царк. музыкі (т. 1, № 2, 1966; т. 1, № 3, 1967; т. 2, № 2, 1970); Я.Запрудніка пра барацьбу за бел. аўтаномію ў і-й, 2-й і 3-й Дзярж. думах (т. 2, № 3, 1971; т. 3, № 3, 1975; т. 5, № 3—4, 1984); Мэё ў галіне бел. мовазнаўства (т. 3, № 3, 1975; т. 4, № 1, 1977; т. 4, № 2, 1978; т. 6, № 1, 1988); Надсона «Заходні ўплыў на беларускую літаратуру ў XV—XIV стст.» (т. 1, № 2, 1966), «Наша ніва» (т. 1, № 3, 1967), «Малітоўнік Скарыны» (т. 2, № 4, 1972), «Некаторыя старадаўнія і рэдкія кнігі ў бібліятэцы Францыска Скарыны ў Лондане» (т. 3, № 4, 1976); Макміліна «Адносіны да беларускай мо- вы ў XIX стагодцзі да Карскага» (т. 1, № 2, 1966), «Акадэмік Я.Ф.Карскі (1861 — 1931)» (т. 1, № 3, 1967), «Ян Чачот у беларускай і польскай літаратуры» (т. 2, № 1, 1969), «Кароткі курс і бібліяграфія «ДЗВІНА» беларускай літаратуры XIX стагоддзя» (т. 2, №3, 1971), «Рыфма, памер і рытм у беларускай паэзіі XIX ст.» (т. 3, № 2, 1974), «Рукапісы і паметкі на палях Ку- палы і Коласа ў бібліятэцы Францыска Скарыны ў Лондане» (т. 5, № 2, 1982), «Барока і асвета на Беларусі: у адносінах да перагляду перыядызацыі беларускай літаратуры» (т. 5, № 3 — 4, 1984), «Прадмовы да Бібліі Францыска Скары- ны і іх роля ў ранняй беларускай літара- туры» (т. 6, № 1, 1988); Дзінглі «Дзве версіі «Граматыкі славенскай» Івана Южэвіча» (т. 2, № 4, 1972), «Некаторыя апошнія савецкія публікацыі аб Францы- ску Скарыне» (т. 4, № 3—4, 1980), «Ла- стоўскі як палітык» (т. 5, № 3—4, 1984) і інш. У часопісе апублікаваны ў пер. на англ. мову і з каментарыямі Надсона «УСпаміны Тодара Еўлашоўскага, чы- ноўніка з Наваградка (1546—1604)» (т. 1, № 4, 1968), «Жыццё Святой Еф- расінні з Полацка» (т. 2, № 1, 1969). У 1972—79 друкаваў «выбраную белару- скую бібліяграфію» (складальнік Над- сон), у якой адлюстраваны ўсе важней- шыя публікацыі пра Беларусь замежных аўтараў і даследчыкаў на Бацькаў- шчыне, большасць навук. прац ін-таў гісторыі, л-ры і мовазнаўства АН Бела- русі. На старонках часопіса змешчаны рэцэнзіі, агляды кніг і перыяд. выданняў, што выходзілі ў Англіі, ЗША, Канадзе, Германіі, Полыпчы, Чэхаславакіі, СССР, у т.л. на Беларусі, інш. краінах, справаз- дачы пра дзейнасць Англа-бел. т-ва. У раздзеле «Беларуская хроніка»(да 1980) асвятляў міжнар. дзейнасць БССР у ААН, ЮНЕСКА, Міжнар. арг-цыі пра- цы, пісаў пра культ. сувязі рэспублікі з замежнымі краінамі, падзеі на Беларусі і за яе межамі, у т.л. пра эканам., рэліг. і грамадска-паліт. жыццё бел. дыяспары. Асобныя нумары часопіса прысвечаны памяці Сіповіча (т. 5, № 1, 1981), Я.Ку- палы і Я.Коласа (т. 5, № 2, 1982), ВЛа- стоўскага (т. 5, № 3—4, 1984). Выйшаў 21 часопіс (у 6-і тамах), у т.л. 2 здвое- ных. Ларыса Языковіч. «ДЗВІНА», ільнопрадзільная фабрыка. Дзейнічала ў 1900—46. Засн. бельгійскім акцыянерным т-вам у маёнтку Язогнева (цяпер у межах г. Віцебска). Мела ватэр- нае, матальнае, упаковачнае, сушыль- нае, цюковачнае, стужачнае, часальнае, кордавае, рамонтнае і складское аддзя- ленні. Выпускала ачэсаную суровую і бе- леную льняную пражу і ніткі. У 1900 дзейнічалі 2 паравыя рухавікі (650 к.с.) і 6 паравых катлоў, працавала 335 чал. (паводле інш. звестак 405 або 453 чал.), заработная плата склала 29 тыс. руб., дзённы заробак жанчыны або падлет- ка — 30—35 кап. У 1900 выраблена прадукцыі на 543 тыс. руб., у 1914 — на 2423 тыс. руб. На 1913 былі 3 паравыя рухавікі (900—1750 к.с.). Асн. капітал ф-кі ў 1910 склаў 600 тыс. руб. Сыраві- на — лён трапаны (80,2 тыс. пудоў, 1900) і пакулле (1.2 тыс. пудоў, 1900),
222 ДЗВІНСКАЯ паліва — дровы, з 1913 — торф. У 1905 працавала 900 рабочых, у 1913 — 1200 рабочых Прадукцыю збывалі ў Варшаве, Маскве, Пецярбургу, Харкаве У канцы 1904 на ф цы ўзнікла с.-д група. У 1900, 1906, 1913, 1914 адбыліся заба- стоўкі. У сав. час рэканструявана. У Вял. Айч. вайну абсталяванне эвакуіравана ў г. Бійск Алтайскага краю У 1946 на базе ф-кі створаны Віцебскі дывановы камбінат ДЗВІНСКАЯ ВАЁННАЯ АКРЎГА, ва- енна-тэр. адзінка ў Расіі ў час 1-й сусв. 1927 Дзьвінсн 1922 1922 1927 ГІСТАРЫЧНЫ НАРЫС ПЯЦІГОДЗЬДЗЯ Дзьвінскай Дзяржаунай Беларускай Гімназіі за 1922 — 1927 г. г. Нарыс укл.ідзены дырэмарім гімназп С П САХАРА6ЫМ Выдіньні* Дзьвінск Дзяржлўн Беяэрускін Гімназі Вокладка брашуры, прысвечанай 5-годдзю Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі. вайны. Створана ў ліп. 1914 замест ска- саванай Віленскай ваен акругі тылавы раён Паўн.-Зах., з 1915 — Паўн. фран- тоў Тэрыторыя акругі ў выніку ваен. дзеянняў неаднаразова мянялася, у 1917 уключала Віцебскую. Пскоўскую і част- ку Ліфляндскай губ На чале акругі стаяў гал. начальнік, пры якім дзейнічаў штаб, што дыслацыраваўся ў Вільні, а пасля яе здачы ў жн. 1915 герм войскам — у Віцебску. Камандаванне Дз.в а. займала- ся камплектаваннем і размяшчэннем вайсковых часцей, нарыхтоўкай усяго неабходнага для дзеючай арміі, эвакуа- цыяй параненых і цывільнага на- сельніцтва, загадвала ўсімі ваен. ўстановамі, займалася пытаннямі цэнзу- ры і контрразведкі на тэр. акругі і інш. У вер 1914 паводле загаду вярх га- лоўнакамандуючага была ўведзена паса- да пам. гал начальніка Дз ва, які разам са сваёй канцылярыяй размяшчаўся ў Рызе і займаўся справамі цывільнага кіравання ў Прыбалтыйскіх губ , у кан цы 1915 скасавана. Штаб акругі рас- фарміраваны вясною 1918 Міхаіл Смальянінаў ДЗВІНСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ БЕЛА- РУСКАЯ ГІМНАЗІЯ, сярэдняя наву- чальная ўстанова беларускай нацыя- нальнай меншасці ў Латвіі. Існавала ў 1922 — 38 у Даўгаўпілсе (да 1920 Дзвінск). Адкрыта 3.12.1922 дзякуючы намаганням членаў бел культурна-асв т-ва *Бацькаўшчына». Дырэктары гімназіі І.Краскоўскі (1922—25), С Са- хараў (1925 — 32), выкладчыкі У.Пігулеўскі, П.Мядзёлка-Грыб, А.Яку- бецкі, Я Гайлевіч і інш Сярод прадметаў бел., латышская, рус., лац. і ням. мовы, псторыя, матэматыка, закон божы і інш У гімназіі дзейнічалі літаратурна-гіст , маст , фатаграфічны, радыётэхн. гурткі. хор, балалаечны аркестр, выдаваўся на гектографе вучнёўскі час. «Школьная праца» (1926—30, выйшла 14 нумароў) Вучні збіралі фальклор, выступалі з лек- цыямі і канцэртамі, ставілі спектаклі па п есах Я Купалы, ф.Аляхновіча, К Ка ганца, В Дуніна-Марцінкевіча, В.Саха- равай. Пры гімназіі існаваў 45-ы бел. скаўцкі атрад. Былі праведзены мера- прыемствы з нагоды 400-годдзя бел. дру- ку і першадрукара Ф Скарыны, 20-год дзя літ. дзейнасш Я Купалы і Я.Коласа, 25-й гадавіны з дня смерці Ф.Багу- шэвіча. 9 і 10 4 1927 з лекцыямі па псто- рыі бел. л-ры ў гімназіі выступіў В.Лас- тоўскі. Цесную сувязь падтрымлівалі з гімназіяй Я.Райніс, Б Брэжга, К.Езаві- таў. У гімназіі вучыліся дзеячы бел., ла- тышскай, рус., польскай, чэшскай і сла- вацкай культур: пісьменнікі А.Бартуль, П.Сокал (П.Масальскі), В.Казлоўская, М.Талерка. Э Вайвадзіш, В Вальтар, пе- ракладчык Я.Доўгі, мастакі П.Мірановіч, М Калінін, оперная спявачка Н Мікала- ева-Комісар. рэжысёр Я.Камаржынскі, археолаг Л.Краскоўская і інш 3 вер 1932 пачалася паступовая ліквідацыя гімназіі (зачынены 1-ы клас, звольнены Сахараў) Літ : С а х а р а ў С.П. Гістарычны на рыс пяцігоддзя Дзвінскай дзяржаўнай бе- ларускай гімназіі за 1922—1927 гг Дзвшск 1927; К а з а к - К а з а к е в і ч Э. Мой жыццяпіс / / Голас Радзімы. 1992. 1 кастр —12 лістап. Сяргей Панізнік. ДЗЕВАЛТОЎСКІЯ, Гінтцўт-Дзе- валтоўскія, шляхецкі род у ВКЛ герба «Трубы» прыдомка «Гінтаўт». У 1524 дазвол на куплю зямлі ў Дзяволтве і Савідзянах атрымаў Барталамей Гін- таўтавіч. Яго сына, Станіслава Бартала меевіча Гінтаўтавіча, у 1548 усынавілі Павел і Зоф я Жаляпугі і запісалі яму маёнтак. Верагодна, род Дз пайшоў ад Станіслава Гінтаўтавіча. Жылі таксама на Пддляшшы і на Падоллі, у Холмскай зямлі і ў Галіцыі Найбольш вядомыя прадстаўнікі роду' Павел, стольнік наваградскі (1593)
В о й ц е х , падкаморы ковенскі (1576), дваранін і сакратар гаспадарскі; Я н (? — 1612), войскі гарадзенскі (1599); Я н , харужы ковенскі (1607); Е ж ы , харужы трокскі, пасол на элекцыйны сойм, падпісаў абранне каралём польскім і вял. кн. ВКЛ Міхала Вішнявецкага (1669); Казімір Мікалай, пад- чашы ашмянскі (1669); С а м у э л ь , мечнік вількамірскі, пасол на элекцыйны сойм, падпісаў абранне каралём польскім і вял. князем ВКЛ Яна Сабескага (1674); Я ў х і м , камергер караля польскага і вял. князя ВКЛ Станіслава Аўгуста Па- нятоўскага (1779), сакратар Адукацый- най камісіі (1784). Кавалер ордэна св. Станіслава (1789); Я н , камергер караля і вял. кн. Станіслава Аўіуста Панятоў- скага (1779) ;Аляксандр Казі- м і р [14(26) .2.1821, маёнтак Вайшканы Ковенскай губ. — 2(14).8.1889], гл. К.К.Гінтаўт-Дзевалтоўскі. Уладзіслаў Вяроўкін-Шзлюта ДЗЕВЯТАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ КП(б)Б, гл. Чацвёрты з'езд КП(б)Б. ДЗЕВЯТКАВІЧЫ, мястэчка ў Слонім- скім пав. ВКЛ, гл. ў арт. Новыя Дзевят- кавічы. ДЗЕВЯТНАЦЦАТЫ З'ЕЗД КП(б)Б. Адбыўся 15—18.2.1949 у Мінску. Пры- сутнічала 787 дэлегатаў з рашаючым і 129 з дарадчым голасам ад 110 206 чл. і канд. у чл. партыі. Парадак дня: спра- ваздачы ЦК КП(б)Б (М.І.Гусараў), Рэвіз. камісіі КП(б)Б (В.Я.Сядых); выба- ры кіруючых органаў КП(б)Б. З’езд ухваліў паліт. лінію і практычную дзей- насць ЦК, падвёў вынікі арганізатарскай і паліт. работы партыі ў Вял. Айч. вайну, прааналізаваў ход аднаўлення і развіцця нар. гаспадаркі рэспублікі. Шмат увагі на з'ездзе аддавалася пытанням ідэалаг. работы, «барацьбе» супраць усіх праяў- ленняў бурж. ідэалогіі, т.зв. нізкапа- клонства перад заграніцай. Дзеячы на- вукі і культуры абвінавачваліся на з'ездзе ў нацыяналізме, т.зв. «рабалепстве» пе- рад капіталізмам і яго «разбэшчанай» культурай, ім навешваўся ярлык «бяз- роднага касмапаліта». З'езд падкрэсліў, што найвялікшая задача КП(б)Б і ўсіх працоўных рэспублікі — датэрміновае выкананне 4-й пяцігодкі; намеціў мерап- рыемствы па паляпшэнні парт. кіраў- ніцтва аднаўленнем і развіццём нар. гас- падаркі. Выбраў ЦК КП(б)Б у складзе 83 чл. і 48 канд. у чл., Рэвіз. камісію КП(б)Б з 29 чл. Літ.- Гусараў М.І. Справаздачны даклад Цэнтральнага Камітэта Ка- муністычнай партыі (балыпавікоў) Бела- русі на XIX з'ездзе КП(б)Б. Мн., 1949; Ком- муннстнческая партня Белорусснн в резо- люцнях н решеннях сьездов н пленумов ЦК. Т. 4. 1945—1955. Мн., 1986. Аляксандр Яфімчык. ДЗЕВЯТЫ З'ЕЗД КП(б)Б. Адбыўся 8— 12.12.1925 у Мінску. Прысутнічала 247 дэлегатаў з рашаючым і 161 з дарадчым голасам ад 15 075 чл. і канд. у чл. пар- тыі. Парадак дня: справаздачы ЦК КП(б)Б (А.І.Крыніцкі), Рэвіз. камісіі КП(б)Б (А.А.Чарнушэвіч), ЦКК КП(б)Б (В.П.Грузель); даклады ЦК РКП(б) (І.І.Скварцоў-Сцяпанаў), ЦКК РКП(б) (А.А.Сольц); аб гасп. будаўніцтве (І.А.Адамовіч); аб рабоце прафсаюзаў (М.Е.Ендакоў); аб рабоце сярод моладзі (М.М.Галадзед); аб Чырв. Арміі (С.М.Кажэўнікаў); парт.-арганізац. пы- танне; выбары. З'езд ухваліў дзейнасць ЦК, ЦКК і рашэнні XIV канферэнцыі РКП(б), паліт. лінію і арганізац. работу ЦК КП(б)Б, тэзісы Палітбюро ЦК РКП(б)Б па гасп. будаўніцтве. У рашэн- нях з'езда па пытаннях сацыяліст. інду- стрыялізацыі прасочвалася паступовае наступленне на нэп. Адобрыў тэзісы ЦК РКП(б) да XIV з'езда ВКП(б) і намеціў меры па іх выкананні. Абмеркаваў пра- ект Статута РКП(б) і прапанаваў унесці ў яго асобныя змены і дадаткі. Ухваліў новы адм.-тэр. падзел рэспублікі. Усе канферэнцыі, пачынаючы з VI Паўн.- Зах. абласной канферэнцыі РКП(б), якая аб'явіла сябе Першым з ездам КП(б)Б, рашыў лічыць з ездамі КП(б)Б. Выбраў ЦК КП(б)Б у складзе 43 чл. і 20 канд. у чл., Рэвіз. камісію КП(б)Б з 5 чл. і 2 канд. у чл., ЦКК КП(б)Б з 18 чл. і 7 канд. у чл., дэлегатаў на XIV з'езд ВКП(б). Літ.: Коммуннстнческая партня Бело- русснн в резолюцнях н решеннях сьездов н пленумов ЦК. Т. 1. 1918—1927. Мн., 1983. Аляксандр Яфімчык. ДЗЕВЯТЫ УСЕБЕЛАРЎСКІ З’ЕЗД САВЁТАЎ рабочых, сялян- скіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Адбыўся 8—15.5.1929 у Мінску. Прысутнічала 559 дэлегатаў з правам рашаючага голасу і 168 з дарад- чым. Парадак дня: справаздача ўрада БССР (М.М.Галадзед); 5-гадовы план развіцця нар. гаспадаркі і культуры БССР: агульны даклад (М.М.Карклін), 5-гадовы план развіцця прам-сці (дзяр- жаўнай, мясцовай, саматужнай, С.В.Карп), 5-гадовы план развіцця сель- скай гаспадаркі (вытв. каапераванне, уз- дым ураджайнасці, П.М.Рачыцкі), 5-га- довы план развіцця культуры (А.В.Ба- ліцкі); даклад камандуючага БВА аб становішчы Чырв. Арміі (А.І.Ягораў); выбары ЦВК БССР; выбары ад БССР членаў Савета нацыянальнасцей ЦВК СССР. З'езд адзначыў дасягненні БССР у ажыццяўленні індустрыялізацыі, па- шырэнні прамысл. будаўніцтва. па- велічэнні ўдзельнай вагі прамысл. пра- дукцыі ўсёй гаспадаркі. Канстатавана было павышэнне культ. ўзроўню на- сельніцтва, ухвалены, мерапрыемствы па рацыяналізацыі і скарачэнні дзяржапа- рату. У адносінах перспектыў развіцця сельскай гаспадаркі з'езд, выконваючы ўказанні з Масквы, паставіў задачу яе са- цыяліст. рэканструкцыі, калектывізацыі сял. гаспадарак, вытв. іх кааперавання, узмацнення і пашырэння буйных саўгасаў пры адначасовым усямерным стымуляванні ўздыму індывідуальнага бядняцка-серадняцкага сектара. З'езд ухваліў распрацаваны Дзяржкампланам і зацверджаны Саўнаркомам БССР план развіцця нар. гаспадаркі і культ. бу- ДЗЕКАБРЫСТЫ даўніцтва рэспублікі на 1928—32, адзна- чыў неабходнасць рашучага сацыяліст. наступу на капіталіст. элементы горада і вёскі. Пэўная ўвага была звернута на працяг палітыкі беларусізацыі: з'езд да- ручыў ураду больш хуткімі тэмпамі пра- водзіць беларусізацыю ўсіх дзярж., куль- турных і грамадскіх устаноў і арг-цый, рэўваенсавету БВА закончыць бела- русізацыю нац. фарміраванняў, а ўраду БССР і акр. выканкомам усямерна дапа- магаць яму ў гэтай рабоце. Абраны ЦВК БССР з 254 членаў і 88 кандыдатаў. У Савет нацыянальнасцей ЦВК СССР ад рэспублікі было абрана 5 членаў і 2 кан- дыдаты. Старшынёй ЦВК БССР перааб- раны А.Р.Чарвякоў, старшынёй СНК БССР — М.М.Галадзед. Літ.: Дзевяты Усебеларускі з'езд Саве- таў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў: Стэнагр. справаздача. Мн., 1929; Пастановы IX Усебеларускага з'езду Саве- таў і I сесіі ЦВК БССР IX склікання. Мн., 1929. Міхась Касцюк. «ДЗЁЕ ДОБРОЧЫННдСЬЦІ КРАЁ- ВЭЙ I ЗАГРАНІЧНЭЙ...» («Огіе]е ЦоЬгос/.уппозсі кгаіошеі і гавгапісгпе] г зуіадотозсіаші кіі іуусіозкопаіепіц ]е] зЬдгдсуті», «Хроніка айчыннай і замеж- най філантрапічнай дзейнасці са звест- камі па яе ўдасканаленні»), клерыкаль- на-філантрапічны часопіс. Выдаваўся ў 1820—24 у Вільні на польскай мове. Рас- паўсюджваўся па ўсёй Расійскай імперыі. Змяшчаў матэрыялы пра рэлі- гійна-духоўнае жыццё, гісторыю і ста- новішча царквы (пераважна каталіцкай) і філантропіі ў Расіі і за яе межамі. Ас- вятляў пытанні педагогікі, мастацтва, друкаваў мастацкія творы. Меў біблія- графічны аддзел. У публікацыях часопіса ёсць звесткі пра гісторыю і тагачасны стан касцёла і уніяцкай царквы на Бела- русі, дзейнасць дабрачынных суполак у Вільні, Слуцку і інш. Валерый Касмылёў. ДЗЕКАБРЫСТЫ, расійскія дваранскія рэвалюцыянеры, якія ў снеж. 1825 пад- нялі паўстанне супраць самадзяржаўя. Тайныя арг-цыі Дз. складаліся пераваж- на з дваран-афіцэраў. У 1816 было за- снавана першае ў Расіі рэв. тайнае т-ва «Саюз выратавання». Пошукі найлеп- шай тактыкі дзеянняў і рознагалоссі па праграмных пытаннях прывялі да яго ліквідацыі і заснавання ў 1818 больш шырокай арг-цыі — «Саюза дабрабыту». У 1820 яго кіруіочы орган найлепшай формай праўлення прызнаў рэспубліку, а асн. сілай перавароту — армію. Ідэйная барацьба ўнутры т-ва і неабход- насць адсеву ненадзейных членаў пры- вялі да расколу ў 1821 «Саюза дабрабы- ту» і стварэння Паўд. т-ва (узнікла на Украіне) і Паўн. т-ва (Пецярбург). У 1825 у склад Паўд. т-ва ўвайшло «Тава- рыства зяднаных славян», члены якога лічылі неабходным залучаць да рэв. руху народ, ставілі задачу аб'яднаць усе сла- вянскія землі ў дэмакр. федэрацыю. Рап- тоўную смерць імператара Аляксандра I
224 ДЗЕКУЦЬ у ліст. 1825 і міжцарства, якое стварыла- ся ў сувязі з гэтым, Дз. вырашылі выка- рыстаць для ўзбр. выступлення і прызна- чылі яго на 14(26). 12.1825 — дзень пры- сягі новаму імператару Мікалаю I. Каб сарваць прысягу і прымусіць сенатараў падпісаць рэв. маніфест да народа, Дз. вывелі на Сенацкую плошчу Пецярбурга 3 тыс. салдат і 30 афіцэраў. Аднак паў- станне было задушана войскамі, вернымі Мікалаю I. 29.12.1825 (10.1.1826) Дз. ўзнялі паўстанне Чарнігаўскага палка на Украіне. Паўстанцы захапілі г. Васількаў, але 3(15).1.1826 былі разбіты ўрадавымі войскамі. Многія прадстаўнікі руху Дз. у розныя часы былі звязаны з Беларуссю. У Магілёве нарадзіўся член Паўд. т-ва С.ПЮшнеўскі. 3 Магілёўскай губ. па- ходзілі члены «Саюза дабрабыту» П.М.Муханаў і Р.А.Ператц, член Паўд. т ва П I Фаленберг У Віцебску прайшло дзяцінства і юнацтва члена Т-ва з'ядна- ных славян ІЛ.Гарбачэўскага. У Айч вайну 1812 шмат будучых Дз. удзельні- чалі ў баях на тэр. Беларусі. У баі пры Астроўне змагаліся М.С.Лунін, В Л Да- выдаў, МА.Фанвізін. У бітве пры Салта- наўцы ўдзельнічаў М М Семічаў. У контрнаступленні рус. арміі па тэр. Бела- русі ўдзельнічалі больш за 30 будучых Дз Пры вызваленні Маплева вызначыў- ся С.І.Мураўёў-Апостал, пры вызваленні Полацка — В.І Враніцкі і У.І Штэйн- гейль, Брэста — А.З.Мураўёў і А.Р.Ня- пенін. У Бярэзінскай бітве 1812 удзель- нічалі С.Р.Валконскі, М.Ф.Арлоў, А.З.Мураўёў і інш. У час знаходжання ў Магілёве гал кватэры 1-й рус. арміі (1815—30) тут у розныя гады праходзілі службу член Саюза выратавання А.А.Авенарыус, член Ваеннага т-ва пал- коўнік У.І.Гурка (гл. ў арт. Гуркі), член «Саюза выратавання», «Саюза дабрабы- ту» і Паўд. т-ва афіцэр Ген. штаба П I Калошын, член «Саюза дабрабыту» і Паўд. т-ва капітан А.М.Міклашэўскі, члены Паўд. т-ва прапаршчыкі М.А.За- гарэцкі, У.М.Ліхараў, А.І.Чаркасаў. У жн. 1825 у Магілёве ад'ютанты га лоўнакамандуючага 1-й рус. арміяй па- ручнік П П.Цітоў і капітан У.А.Мусін- Пушкін утварылі «паўуправу» (філію) Паўн. т-ва. Перад магілёўскай паў- управай ставілася задача паралізаваць дзеянні камандавання 1 -й арміі ў момант выступлення тайнага таварыства Аднак паўуправа не паспела вырасці ў моцную арганізацыю і ў паўстаннях Дз. не ўдзельнічала Каля 100 членаў дзекаб- рысцкіх т-ваў апынуліся на тэр. Беларусі ў 1821—22, калі сюды быў накіраваны гв. корпус, каб «праветрыць» дух дэмак- ратычна настроенага афіцэрства і не да- пускаць паўтарэння выступленняў, па- добных да паўстання Сямёнаўскага пал- ка 1820 У гэты час пад Віцебскам са сваім палком апынуўся будучы паэт-дзе- кабрыст А.І.Адоеўскі, які пасля вяртання стаў членам Паўн. т-ва і ўдзельнічаў у Да арт Дзекабрысты Мапла І.І.Гарбачэў- скага ў г. Пятроўск-Забайкальскі. паўстанні 14 снежня. Пад Мінскам, у в. Выганічы, у доме шляхціца Ф Ф Вай- дзевіча пэўны час кватараваў пісьменнік, член Паўн. т-ва А.А.Бястужаў (Мар- лінскі) У Мінску ў 1821 знаходзіў.ся адзін з пачынальнікаў дзекабрысцкага руху, ідэолаг дзекабрызму М М Мураўёў. Тут ён пачаў працаваць над праектам сваёй Канстытуцыі (гл. *Мінскі вары- янт» Канстытуцыі М.М.Мураўёва). У 1823 у Бабруйску служылі М.П Бясту- жаў-Румін, С I Мураёў-Апостал, В.С.Нораў, І.С.Павала-Швяйкоўскі. Імі быў распрацаваны Бабруйскі план дзе- кабрыстаў 1823 — першая спроба ўзняць узбр паўстанне з мэтай ажыц- цяўлення дзярж. перавароту (не здзейсніўся). Для аб'яднання сіл з поль- скім нац.-вызв. рухам Дз. спрабавалі на- ладзіць сувязь з польскім Патрыятыч- ным таварыствам Кіраўнікі правінцы- яльных аддзелаў гэтага т-ва згаджаліся на саюз з Дз пры ўмове аднаўлення Рэ- чы Паспалітай і вяртання ў яе склад бел., літ., польскіх і ўкраінскіх земляў, што адышлі да Рас. імперыі. Гэта вымусіла кіраўніка Паўд. т-ва П.І.Песцеля пайсці на ўступкі ў пытанні аб межах Расіі і Рэ- чы Паспалітай. Супраць перадачы апош- няй некаторых бел , літ. і ўкраінскіх зя- мель рашуча пярэчылі кіраўнікі Паўн. т-ва М.М.Мураўёў і К.Ф.Рылееў. На пач 1824 у Кіеве адбыліся перагаворы паміж Песцелем і прадстаўнікамі Патрыятыч- нага т-ва С.Крыжаноўскім і А.Ябла- ноўскім. Дз. і польскія патрыёты шмат увап аддавалі паліт. настроям афіцэраў і салдат Літоўскага асобнага корпуса, часці якога размяшчаліся ў Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Падольскай губ. і Беластоцкай вобл. У 1825 у корпусе бы- ла створана самастойная тайная арг-цыя дзекабрысцкага кірунку — Т-ва ваенных сяброў пад кіраўніцтвам М І.Рукевіча, К.Г.Ігельстрома і А.І.Вягеліна (гл. «Ваен- ныя сябры»), якое 24.12.1825 спрабавала ўзняць узброенае паўстанне ў войску (гл. Літоўскага піянернага батальена вы- ступленне 1825), але пацярпела няўда- чу. У пачатку 1826 прапаршчык С.Тру- саў — член Т-ва зяднаных славян — спрабаваў узняць паўстанне раскватара- ванага ў Бабруйскай крэпасці Пал- таўскага пяхотнага палка, аднак тут жа быў арыштаваны. Пасля разгрому паўстанняў Дз. ца- рызм расправіўся з удзельнікамі руху. 5 кіраўнікоў руху — П І.Песцеля, С.І.Му- раўёва Апостала, М.П.Бястужава Ру- міна, К.Ф.Рылеева, П.Р.Кахоўскага — павесілі; 121 Дз. саслалі ў Сібір на катар- гу і пасяленне, многіх афіцэраў і салда- таў саслалі на Каўказ, дзе ў той час вяліся ваен. дзеянні. Адным з цэнтраў следства і суда над Дз. быў Магілёў, а таксама Беласток У Магілёве дапытвалі В.К.Тызенгаўзена — камандзіра Пал- таўскага пях. палка, члена Паўд т-ва 14—15(26 — 27).1.1826 тут праходзілі папярэднія допыты кіраўнікоў паўстання Чарнігаўскага палка Мураўёва-Апостала і Бястужава-Руміна. 3 1(13).2 да 30 3(11.4) 1826 у Магілёве працавала камісія ваен. суда па справе афіцэраў Чарнігаўскага палка Некаторыя Дз. пас- ля задушэння руху адбывалі пакаранне ў Бабруйскай крэпасці, сярод іх: Я.І.Апо- стал-Кегіч, 1 Р.Бурцоў, М.А.Бадзіска, Нораў, Трусаў і інш. У Бабруйску зна- ходзіліся і некаторыя члены Т-ва ваен- ных сяброў' Э.А.Пятроўскі. П.І.Гофман, Ф К.Баркоўскі, І.Д.Яневіч. Пасля закан чэння тэрмінаў пакарання некаторыя Дз. жылі на Беларусі. У Магілёўскай губ. пэўны час знаходзіліся б.член Паўн. т-ва В.М.Галіцын, удзельнік паўстання на Се- нацкай плошчы А В Шторх. Апошнія га- ды б. члена тайных т-ваў М.Дз.Лапо прайшлі ў яго маентку Рудабелка Мінскай губ. У эпісталярнай спадчыне і мемуарах некаторых Дз, што жылі на Беларусі або праязджалі па яе тэрыторыі [А.І.Адоеўскага, А.А.Бястужава (Мар- лінскага), У Ф.Раеўскага, А.Я Розена, У.І.Штэйнгеля і інш.], знайшлі адлюст- раванне іх уражанні аб бел. гарадах і мя- стэчках, побыце шляхты, становішчы ся- лян, назіранні над прыродай краю У Віцебску, Гродне, Магілёве, Мінску на будынках, звязаных з імёнамі Дз., ус- таноўлены мемарыяльныя дошкі У Магілёве ствараецца Музей дзекабры- стаў Кр.: Восстапне декабрнстов: (Матервалы н документы]. Т. 1—12. М., Л., 1925—69. Літ.. Нечкнна МВ. Двмженве де- кабрнстов. Т. 1—2. М., 1955: Ольшан- скнй П.Н Декабрвсты в польское нацно- нально-освободнтельное двнженве. М., 1959; Декабрнсты: Бногр. справ. М., 1988. Бук- ч н н С. К мечам рванулнсь нашн рукн. 2 нзд. Мн.. 1985; Грыцкевіч А. Нацыя нальнае пытанне ў праграме дзекабрыстаў / / 3 гісторыяй на *Вы»: Публіцыст арты- кулы. Мн., 1994. Вып. 2. Марына Тарасава. ДЗЁКУЦЬ-МАЛЁЙ Лукаш (Лука Міка- лаевіч; 1.10.1888. Слонімскі пав. — 20.1 1955), беларускі грамадскі і рэлігійны дзеяч. Скончыў Першыя бел.
настаўніцкія курсы ў Вільні (1919). 3 1910 чл. баптысцкай царквы. На працягу 2 гадоў наведваў рэліг. курсы ў Пецяр- бургу. У 1918 у якасці камісара крэйза Крынкі—Лунна (раён на акупіраванай тэр. Беларусі і Літвы) арганізоўваў ва- ласныя к-ты і міліцыю з мэтай абароны ад польск. легіянераў. Удзельнік Гро- дзенскага беларускага сялянскага з'езда 1918, на якім абраны ў Гродзенскую па- вятовую раду і Аргкамітэт па скліканні Краёвага Бел. з'езда Гродзеншчыны. 13.2.1919 арыштаваны польск. ўладамі за выступленні ад імя Літ. дзяржавы; вы- пушчаны. Удзельнічаў у стварэнні «Гра- мады беларускай моладзі ў Горадні», ак- цёр яе драм. секцыі. Летам 1919 узна- чаліў Гродзенскую цэнтр. бел. вучыцельскую раду. У пач. 1920 адзін з кіраўнікоў Бел. нац. к-та і старшыня Бел. школьнай рады ў Гродне, уваходзіў у склад прэзідыума Цэнтр. бел. школь- най рады. У ліп.—вер. 1920 камісар сац. забеспячэння Гродзенскага рэўкома, по- тым баптысцкі прапаведнік у Брэсце. У 1920—24 пераклаў 17 рэліг. брашур з польскай і рус. моў на беларускую. Ра- зам з А.Луцкевічам пераклаў і выдаў «Новы Запавет і Псальмы» (Гельсінг- форс, 1931). Перад 2-й сусв. вайной прапагандаваў ідэі баптысцкай абшчыны на тэр. Зах. Беларусі, асабліва сярод на- вучэнцаў гімназій Брэста, Вільні, Мала- дзечна, Навагрудка і інш., апекаваў бед- ных навучэнцаў. У час вайны прэсвітэр бел. баптыстаў на акупіраванай тэр. Бе- ларусі. У 1942 у Мінску выдаў малітоў- нік на бел. мове. Памёр у ЗША. Літ.: Луцкевіч А. Дзённік // По- лымя. 1991. № 4—5; Р і с а г <1 а I. ТЬе Ьеатепіу Ііге: А хіікіу оГ (Ье огівіпл оГ (Ье Вуеіогііхыап печ' (еЯашепі ап4 рзаіш: / / Божым шляхам. 1975. № 1—2. Марыл Аўсяная, Уладзімір Ляхоўскі. ДЗЕМБА Марян (парт. псеўд. Я н ; каля 1885 — люты 1921), рэвалюцыянер, удзельнік барацьбы за сав. ўладу на Бе- ларусі. У 1906 уступіў у РСДРП. За рэв. дзейнасць зняволены ў турму. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі ў Маскве. У жн. 1919 пакінуты ЦК КП(б)ЛіБ для падп. работы ў Мінску, акупіраваным польск. вой- скамі. Адзін з кіраўнікоў Мінскага падп. к-та КП(б)ЛіБ, вёў работу па арганіза- цыі камуніст. ячэек і партыз. атрадаў у Мінскай губ. 3 крас. 1920 на падп. рабо- це ў Вільні. У канцы 1920 арыштаваны Памёр у лагеры для інтэрніраваных. ДЗЕМІДОВІЧ Павел Пятровіч [29.6(10.7).1871. в. Мікалаеўшчына Мінскага пав., цяпер Стаўцбоўскі р-н — 7.3.1931], бел этнограф, фалькларыст, краязнавец і педагог. Скончыў Няс- віжскую настаўніцкую семінарыю (1890), Віленскі настаўніцкі ін-т (1897). 3 1890 настаўнік пач. школ Мінскага і Навагрудскага пав., выкладчык Выбарг- скай настаўніцкай семінарыі і пед. кур- саў у Выбаргу і Юр'еве (Тарту). 3 1915 настаўнік у Віцебску. 3 1908 чл.-супра- цоўнік аддзялення этнаграфіі Т-ва ама- тараў прыродазнаўства, антрапалогіі і эт- награфіі пры Маскоўскім ун-це. У 1919 у М.І.Дземянцей. Мінску, арганізагар і загадчык 13-й ся- рэдняй бел. школы (у вер. 1919 рэар- ганізавана ў Мінскую бел. гімназію). У ліп. 1920 — вер. 1921 інструктар і заг. школьнага аддзела Наркамасветы БССР. 3 1921 выкладчык і заг. аддзялення Мінскага ін-та нар. адукацыі. У лют. 1921 арыштоўваўся па абвінавачванні ў антысав. дзейнасці. 3 1922 выкладаў у сярэдніх школах Мінска. 3 1925 член эт- нагр. секцыі Інбелкульта. Вывучаў ся- мейны побьгг, вераванні, абрады і звычаі беларусаў. Збіраў бел. нар. паданні, ле- генды і іутаркі, частка якіх мела гіст. змест («Чаму цяпер халеры не чуваць»), а таксама тапанімічныя («Яма каля Усе- люба», «Склеп у Старадвор'і» і інш.). Супрацоўнічаў з М.Я.Янчуком і М.В.Доўнар-Запольскім. Апошняму пе; радаў частку свайго збору фальклорна- этнаграфічных матэрыялаў. Спадчына Дз. выкарыстана пры падрыхтоўцы та- моў «Легенды і паданні» (1983) 1 «Зем- ляробчы каляндар» (1990) шматтомнага збору бел. нар. творчасці Тв.: Рождественскне святкн / / Внлен- скнй вестн. 1894. № 277, 281; 1895. № 3; Масленнца н велнкнй пост / / Там жа. 1895. № 64, 67; Благовешенне / / Там жа № 68; Пасха у сельчан белорусов / / Там жа. № 73—74; Радуннца в Белорусснн / / Там жа. № 77; Купала в белорусской дерев- не / / Там жа. № 134; Нз областн верова- ннй н сказаннй белорусов / / Этногр. обоз- ренне. 1896. № 1—3; Белорусскне детскне нгры // Жнвая старнна. 1898. Вып. 3/4. Літ.: Г у р с к і А.І. 3 любоўю да народа: 3 жыцця і фальклорна-этнагр. дзейнасці Д.Г.Булгакоўскага і П.П.Дзімідовіча. Мн., 1989. Янка Саламевіч. ДЗЕМЯНКОЎ Лаўрэнцій Васілевіч (р. 15.7.1918, в. Сакалоўка Чэрыкаўскага р-на), Герой Сав. Саюза (1944). Скон- чыў Томскі тэхнікум грамадскага харча- вання (1938), 1-е Омскае ваен. пях. ву- чылішча (1941), Усесаюзны завочны фін.-эканам. ін-т (1959). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял. Айч. вайну са студз. 1942 на Ленінградскім 1 Карэльскім франтах. Камандзір стралк. ўзвода лейтэнант Дз. вызначыўся 21.6.1944 пры фарсіраванні р. Свір і прарыве абароны праціўніка ў раёне г. Ладзейнае Поле Ленінградскай 225 п ДЗЕНГА Д вобл. Гранатамі знішчыў 2 варожыя дзо- ты, чым садзейнічаў поспеху наступлен- ня сав. войск. 23.6.1944 тройчы штурма- ваў варожыя траншэі, паранены, не па- кінуў поля бою. Да 1960 у органах МУС і КДБ, палкоўнік. ДЗЕМЯНЦЁЙ Мікалай Іванавіч (н. 25.5.1930, в. Хотліна Чашніцкага р-на), дзяржаўны дзеяч БССР. Скончыў Бел. с.-г. акадэмію (1959), ВПШ пры ЦК КПСС (1964). У 1952—58 працаваў вы- кладчыкам Віцебскай с.-г. школы, гал. аграномам, дырэктарам Працоўнай МТС Полацкага р-на. У 1958—62 інструктар Віцебскага абкома, 2-і сакратар Віцеб- скага РК КПБ, старшыня Віцебскага райвыканкома. 3 1964 інструктар, нам. загадчыка с.-г. аддзела Віцебскага абко- ма КПБ. 3 1966 1-ы сакратар Ушацкага РК КПБ, заг. с.-г. аддзела Віцебскага аб- кома КПБ. 3 1970 інспектар ЦК КПБ, з 1974 сакратар Віцебскага абкома КПБ. 3 1977 заг. с.-г. аддзела ЦК КПБ. У 1979— 89 сакратар ЦК КПБ. У 1989—90 Стар- шыня Прэзідыума Вярх. Савета, нам. Старшыні Вярх. Савета СССР, чл. Саве- та Федэрацыі СССР, у 1990—91 Стар- шыня Вярх. Савета БССР. Пад старшын- ствам Дз. Вярх. Савет 27.7.1990 прыняў Дэкларацыю аб дзярж. суверэнітэце Бе- ларускай ССР. Канд. у чл. ЦК у 1971 — 76, чл. ЦК з 1979, чл. Бюро ЦК КПБ у 1979—91. Дэп. Вярх. Савета БССР (з 1991 Рэспублікі Беларусь) з 1977, нар. дэп. СССР у 1989—91. ДЗЕМЯШКЁВІЧ Адам Станіслававіч (1.11.1902, Орша— 12.9.1962), генерал- лейтэнант авіяцыі (1959). У Чырв. Арміі з 1920. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., 1-м Бел. франтах. Удзельнік абароны Масквы, Ленінграда, вызвален- ня Польшчы, баёў за Берлін. Пасля вай- ны на адказных пасадах у Сав. Арміі, нам. нач. Ваенна-паветр. акадэміі. ДЗЁНГА (ад рус. денга), 1) сярэбраная недатаваная манета з плюшчаных кавал- каў дроту ў асобных рус. княствах, паз- ней Рускай дзяржаве, Рас. імперыі. Білася ў 1360—70-я г. — 17 ст. (у 17 ст. эпізадычна), афіцыйна ў абарачэнні да 1728. 2) Назва ў бел. пісьмовых крыніцах 2-й пал. 15 — пач. 17 ст., ве- рагодна, манеты рус. княстваў (Цвярско- га, Маскоўскага, Наўгародскага). 3) Драбнейшая дапаможная адзінка грашо- ва-лікавай сістэмы ў рус. княствах, у 15—16 ст. на I руб. у Наўгародскім кня- стве ішло 100 Дз., у Маскоўскім — 200, у Маск. дзяржаве і Рас. імперыі лік на Дз. па 200 Дз. у лікавым рублі і 6 Дз. у лікавым алтыне захаваўся да пач. 1710-х г. 4) Адзін з наміналаў залатых або паза- лочаных сярэбраных манет з дроту для ўзнагарод войска ў Маскоўскай дзяржаве ў 2-й пал. 15—17 ст. 5) Недатаваная медная манета з плюшчаных кавалкаў дроту, якая білася ў Рускай дзяржаве ў 1655, знята з абарачэння ў 1663. Магчы- 8. ЭГБ. т. 3.
226 ДЗЕНІСЕНКА ма, пранікала на Беларусь разам з мед- нымі капейкамі ў час захопу рус. вой- скамі часткі тэр. ВКЛ ў ходзе вайны Расіі з Рзччу Паспалітай 1654 —67. 6) Медная манета Рас. імперыі ў г/а капейкі. На тэр. Беларусі вядомы археал. знаходкі манет 1730—40-х г., спосабы пранікнен- ня невядомы, у пісьмовых крыніцах не зафіксавана. Пасля далучэння да Рас. імперыі ў 1772, 1793, 1795 паэтапна афіц. ўвайшла ў граш. абарачэнне бел. губерняў. Літ.: Сахаров Н . Деньгн Москов- скнх удельных княженнй / / Запнскн от- делення русской н славянской археологнн Московского нумнзмат. обшества. М., 1851; Спасскнй М.Г. Русская манетная снстема: Нст.-нумнзмат. очерк. Л., 1970; Мельннкова А.С. Русскне монеты от Нвана Грозного до Петра Первого: Нсто- рня денежной снстемы с 1533 по 1632 год. М., 1989. Іван Сінчук. ДЗЕНІСЕНКА Іван Піліпавіч (1913, в. Наркі Чорыкаўскага пав., цяпер Чэры- каўскага р-на — 5.7.1943), адзін з ар- ганізатараў і кіраўнікоў Чэрыкаўскага патрыятычнага падполля ў Вял. Айч. вайну, журналіст, паэт. Працаваў у чэ- рыкаўскай раённай газ. «Сацыялістыч- ная перамога» і газ. «Советская Белорус- сня» (1937—41). Аўтар паэмы пра паг- ранічнікаў «Сымон Лагода» (1938). Добраахвотна пайшоў на фронт. Каля Бранска трапіў у акружэнне і вярнуўся ў родную вёску. У 1941 у вёсках Наркі, Юдава, пазней у Чэрыкаве стварыў падп. групы, якія рабілі дыверсіі на варо- жых аб'ектах, збіралі разведданыя аб праціўніку, распаўсюджвалі лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро. У 1943 узначаліў Чэрыкаўскі антыфаш. к-т. Падтрымліваў сувязь з партызанамі. У чэрв. 1943 схоп- лены гітлераўцамі, пасля катаванняў расстраляны. У турме напісаў некалькі вершаў, прасякнутых верай у перамогу. У Чэрыкаве на будынку б. турмы яму ўстаноўлена мемар. дошка. Міхаіл Мельнікаў. ДЗЕНІСКЁВІЧ Мікалай Міхайлавіч [26.4(9.5). 1904, в. Закаблукі Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — 29.10.1937], бел. сав. і парт. дзеяч. Скончыў курсы павятовых партработнікаў пры ЦК ВКП(б) у Маскве (1930). 3 1920 слесар дэпо чыг. ст. Мінск. 3 1921 на камса- мольскай рабоце ў Мінску, Нова-Бары- саве, Чэрвені, Талачьіне. 3 1925 сакра- тар Аршанскага акр. к-та ЛКСМБ. 3 1926 на парт. рабоце ў Оршы, Асвеі, Ле- пелі, Глуску, Мінску, з 1933 заг. аддзела ЦК КП(б)Б, з 1934 сакратар Лёзненскага райкома КП(б)Б, у 1937 сакратар Віцсбскага гаркома КП(б)Б, сакратар і чл. бюро ЦК КП(б)Б. Чл. ЦК КП(б)Б з 1934. 26.7.1937 незаконна арыштаваны органамі НКУС. Прыгавораны Ваен. ка- легіяй Вярх. суда СССР 28.10.1937 да расстрэлу. Рэабілітвваны 25.2.1956. «ДЗЁННІК ВІЛЕНЬСКІ» («Цхіеппік Уіііепзкі», «Віленскі дзённік»), штоме- Дзенг ’асійскай дзяржавы 1547—84 (1), 1613—45 (2), 1777 (3), 1850 (4). сячны навукова-літаратурны часопіс. Выдаваўся ў Вільні ў 1805—06 і 1815— 30 на польскай мове. Рэдактары ў 1805—06 А.Снядэцкі і ксёндз С.Юндзіл (пры ўдзеле Г.Э.Гродэка, Ю.Каса- коўскага і Т.Чацкага), з 1815 К.Конт- рым, з 1822 А.Марціноўскі. Ставіў перад сабой асветніцкія мэты. Знаёміў чытачоў з дасягненнямі навукі, навінкамі літаратурнага жыцця, прапагандаваў но- выя тэхналогіі ў прам-сці і сельскай гас- падарцы, у 1805—06 значнае месца ад- водзілася дыдактыцы і тэорыі выхавання. Аўтарамі былі прафесары і магістры Віленскага ун-та А. і Я. Снядэцкія, І.Да- мейка, А.Доўгірд, А.Вырвіч і інш. Друка- ваў матэрыялы па мовазнаўстве, філа- софіі, правазнаўстве, амаль усіх навуках прыродазнаўчага цыкла, геаграфіі. эт- награфіі. Меў бібліяграфічны раздзел. Вылучаюцца артыкулы Чацкага па праб- лемах выхавання і асветніцтва на бел. і ўкр. землях, Юндзіла і А.Снядэцкага па прыродазнаўстве, Гродэка па міфалогіі 1 гісторыі культуры. Інфармаваў аб наву- ковай працы ў Віленскім ун-це. Шмат месца на старонках часопіса займала гіст. тэматыка. Публікаваў даследаванні Т.Нарбута, І.Даніловіча, М.Баброўскага, І.Лялевеля, М.Балінскага па гісторыі ВКЛ (пра войны з крыжакамі, дыплама- тычныя адносіны Рэчы Паспалітай і Тур- цыі ў 16—17 ст , эвалюцыю ВКЛ, гісто- рыю татар, яўрэяў, цыганоў на Беларусі і ў Літве, біяграфіі выдатных гіст. дзея- чаў, у т.л. Т.Касцюшкі). Змяшчаў гіст. дакументы. Апублікаваў бел. фальклор- на-этнагр. матэрыялы М.Чарноўскай «Сляды славянскай міфалсгіі ў звычаях вясковага люду на Беларусі». У літара- турным раздзеле друкаваў гворы Л.Крупіньскага, Касакоўскага, А.Міцке- віча, А. і І.Ходзькаў, А.Адынца, Т.Зана і інш. Амаль усе матэрыялы падпісваліся сапраўднымі прозвішчамі, што было но- вай з'явай у журналістыцы Беларусі і Літвы. 3 1822 асвятляў падзеі паліт жыцця ў Еўропе, абмяркоўваў гра- мадскія праблемы, каменціраваў паста- новы ўрада. 3 сярэдзіны 1820-х гадоў у сувязі са зменай ліберальнага курсу ца- рызму на рэпрэсіўны публіцыстыка амаль цалкам знікла са старонак ча- сопіса. У 1826 праведзена яго рэар- ганізацьія; пачалі выдавацца спец. вы- пускі; «Гісторыя і літаратура», «Навука і мастацтва», «Мастацкая літаратура», «Прыкладныя навукі», «Навуковыя навіны». Аднак узровень матэрыялаў панізіўся, значна зменшылася колькасць падпісчыкаў. У 1831 выданне часопіса забаронена. Алесь Смалянчук. «ДЗЁННІК ВІЛЁНЬСКІ («Цхіеппік ЛУіІегізкі», «Віленскі дзённік»), штодзён- ная грамадска-палітычная газета, орган Польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыі на Літве. Выдавалася з 6(19).8.1906 да 20.3(2.4). 1914 у Вільні на польск. мове. 3 5(18).2.1908 да 7(20).4.1910 выходзіла пад назвай «Сопіес ІУііегізкі» («Віленскі кур'ер»). Рэдактары-выдаўцы: А.Карповіч, Ю.Хлашко (гл. В.В./ласко), У.Загорскі. У газеце супрацоўнічалі Е.Урсын (Я.За- мараеў), Ю.Семянецкі і інш. Гал. тэма публікацый газеты — грамадска-паліт. і культ. жыццё палякаў на Беларусі і ў Літве, а таксама ў Царстве Польскім, Галіцыі, ва Усх. Прусіі. У час рэв. 1905—07 выразна адмежавалася ад «рэ- валюцыйнай анархіі», крытыкавала пар- тыю кадэтаў за яе рэв.-папулісцкія ло- зунгі. Надзеі на паляпшэнне становішча польскага грамадства звязвала з Дзярж. думай Расіі. Пры аналізе вынікаў дзей- насці польскіх дэпутатаў ад Літвы і Бела- русі у 1-й Дзярж. думе газета крытыка- вала іх за імкненне выступаць з пазіцый агульнакраёвых інтарэсаў, даводзіла, што абарона польскіх нац. інтарэсаў у краі — гэта найлепшая абарона інта- рэсаў Літвы і Беларусі (22.9.1906). Дэта- лёва асвятляла ход выбараў у 2-ю Дзярж. думу, патрабавала ад будучых польскіх выбраннікаў краю далучыцца да дэпутатаў ад Царства Польскага. Зы- ходзячы з пазіцый польскага нацыя- налізму, «Дз.в.» сцвярджаў перавагу ў краі польскай культуры (7.10.1906), ад- крыта даводзіў неабходнасць паланізацыі (11.10.1906), лічыў палякаў адзінай сілай, якая можа прынесці цывілізацыю беларусам (26.4.1907). Ставіў пад сум- ненне факт існавання бел. і літоўскай на- цый (23.2.1907), бел. нац. рух разглядаў як «іульню» мясц. польскай інтэліген- цыі, якая хоча даць народу тое, што яму не пагрэбна (23.9.1906) . У аграрным пы- танні газета падтрымлівала пазіцыі най- больш кансерватыўных колаў польскіх землеўладальнікаў: выступала супраць адчужэння памешчыцкіх зямель на ка-
рысць сялян (5.10.1906), прапагандавала ідэю сумеснай памешчыцка-сялянскай працы па вырашэнні агр. праблем і ства- рэння дзеля гэтага с.-г. гурткоў (16.9.1906), падтрымала сталыпінскую аграрную рэформу (17.11.1906). Высту- пала супраць стварэння групай інтэлігенцыі і памешчыкаў Краёвай пар- тыі Літвы і Беларусі з-за імкнення вы- казваць інтарэсы не толькі палякаў, але і інш. нац. і сац. груп краю. Літ.: Смалянчук А. Так было, так павінна быць: (Бел. пытанне ў віленскім пол панска-клерыкальным друку 1905— 1907 гадоў) / / Голас Радзімы. 1992. 25 чэрв. і 2 ліп.; Кагіаііхкаііе I. Уііпіав: регіосііпіаі Іеібіпіаі, 1760—1918. Уііпіііі, 1988. Алесь Смалянчук. ДЗЕРАЎНАЯ, вёска ў Хатаўскім сельса- веце Стаўбцоўскага р-на. За 30 км ад Стаўбцоў. 1723 ж., 549 двароў (1992). Вядома з 1-й пал. 15 ст. як уладанне віленскага кашталяна Сямёна Гедыголдавіча. 3 1451 маёнтак перайшоў да яго жонкі Мілохны Кежгайлаўны, ка- ля 1485 — уласнасць Кежгайлаў. У 1525 М.Кежгайла заснаваў каля маёнтка мяс- тэчка Менскага пав. ВКЛ. 3 1554 улас- насць Я.Завішы, з 1590-х гадоў — Радзівілаў. У 1590—91 Мікалай Радзівіл пабудаваў кальвінскі зббр, з пач. 17 ст. вядомы як касцёл, пры якім у 17—18 ст. існавалі шпіталь і школа. У 1591 у мяс- тэчку рынак, 3 вуліцы, 41 двор, у 1646 — 71 двор, у 1662 — 85, у 1725 — 39, 1786 — 49 двароў. 3 1793 у складзе Расійскай імперыі, у Ашмянскім пав. У 1870-я гады ў Дз. касцёл, капліца, 2 сінагогі, школа, багадзельня, бровар, 5 крам; у 1880 — 306 ж., 34 двары, заезны двор, вінзавод, саладоўня, капліца, царк. прыход, вятрак, карчма; цэнтр воласці. У 1897 823 ж., 125 двароў, II крам, гар- барня, аптэка, карчма. У пач. 20 ст. — 457 жыхароў. 3 1921 у складзе Польшчы ў Стаўбцоўскім пав. Навагрудскага ваяв., з 1939 у БССР. 3 12.10.1940 да 8.1.1954 цэнтр сельсавета, затым у Хатаўскім сельсавеце Івянецкага р-на, з 17.4.1962 у Стаўбцоўскім р-не. У 1971 у вёсцы 938 ж., 255 двароў. Цэнтр калгаса «Чырво- ная Зорка». У Дз. школа, 2 дамы культу- ры, 2 б-кі, бальніца, магазіны, дзіцячы сад, працуюць пякарня, вадзяны млын, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Захаваліся помнікі архітэктуры — цагляны Прачыс- ценскі касцёл канца 16 ст., драўляная капліца 19 ст. Валерый Шаблюк. ДЗЕСЯТАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ КП(б)Б гл. Пяты з'езд КП(б)Б. ДЗЕСЯТЫ З'ЕЗД КП(б)Б. Адбыўся 3— 10.1.1927 у Мінску. Прысутнічала 278 дэлегатаў з рашаючым 1 226 з дарадчым голасам ад 30 995 чл. і канд. у чл. пар- тыі. Парадак дня: справаздачы ЦК КП(б)Б — паліт. і арганізац. (А.І.Кры- ніцкі, М.М.Галадзед), ЦКК КП(б)Б (В.А.Радус-Зяньковіч); даклады ЦКК ВКП(б) (Я.Х.Петэрс), Рэвіз. камісіі КП(б)Б (А.А.Чарнушэвіч); вынікі гасп. будаўніцтва ў БССР і далейшыя задачы (Я.А.Адамовіч); выбары ЦК, ЦКК і Рэвіз. камісіі КП(б)Б. З'езд падвёў вынікі работы КП(б)Б за 1926, ухваліў паліт. лінію і практычную дзейнасць ЦК КП(б)Б. Прапанаваў ураду БССР ума- цаваць матэрыяльна-тэхн. базу саўгасаў, стварыць фонд для крэдытавання калек- тыўных гаспадарак. Аналізуючы ход культ. будаўніцтва, з'езд патрабаваў у правядзенні нац. палітыкі ажыццяўляць беларусізацыю, павялічыць асігнаванні на нар. асвету, згуртаваць вакол партыі інтэлігенцыю, умацоўваць і павышаць парт. кіраўніцтва друкам. Даручыў ЦК рашуча змагацца з ідэйнымі ўхіламі, паслядоўна ажыццяўляць курс на індустрыялізацыю, прапанаваў умаца- ваць кіруючую ролю партыі ва ўсіх галінах сацыяліст. будаўніцтва. Выбраў ЦК КП(б)Б у складзе 62 чл. і 43 кацд. у чл., ЦКК КП(б)Б з 37 чл. і II кацд. у чл., Цэнтр. рэвіз. камісію КП(б)Б з 7 чл. Літ.: X сьезд Коммуннстнческой партнн (болыпевнков) Белорусскк: Стеногр. отчет. Мн., 1927; Коммуннстнческая партня Бело- русснн в резолюцнях н решеннях сьездов н пленумов ЦК. Т. 1. 1918—1927. Мн., 1983. Аляксандр Яфімчык. ДЗЕСЯЦІНА (лац. дёсіта, франц. сіёсі- те, діте, ням. Теііпі, англ. ШЬе), 1) дзе- сятая частка даходу, якая збіралася цар- квою з насельніцтва ў сярэднявеччы ў Еўропе (Дз. царкоўная). Узнікла ў канцы 6 ст. У Стараж. Русі ўстаноўлена Уладзімірам Святаславічам неўзабаве пасля хрышчэння Русі і прызначалася першапачаткова для Кіеўскай Дзе- сяціннай царквы, а пазней набыла ха- рактар паўсюднага падатку, які збіраўся царк. арг-цыямі (але не манастырамі). У ВКЛ у 15—16 ст. была Дз. «снопавая» (сяляне аддавалі кожны 10-ы сноп) і агульная (!/ю частка збожжа, мёду і інш.). 2) Старажытнарус. мера зямель- ных плошчаў. Вядома з канца 15 ст. і звязана з дзярж. улікам падатказдольна- га насельніцтва і памераў зямель, што апрацоўваліся. Першапачаткова вызна- чалася высевам 2 чвэрцяў жыта і ўяўля- ла сабой квадрат з бакамі, якія раўняліся 2/10 вярсты (2500 кв. сажняў, адсюль на- зва). Як галоўная пазямельная адзінка вымярэнняў уведзена ў Расіі Межавой інструкцыяй 1753 у выглядзе казённай Дз., плошча якой устанаўлівалася ў 2400 кв. сажняў (80 х 30 або 60 х 40) — 11 197, 44 м2 або 1,0925 га ў пераліку ў метрычную сістэму. У залежнасці ад адм.-гасп. умоў і мэт у 18 — пач. 20 ст. таксама ўжываліся гаспадарча-косая Дз. (80 х 40 сажняў = 3200 кв. сажняў), гаспадарча-круглая Дз. (60 х 60 саж- няў = 3600 кв. сажняў), соценная (100 х 40 сажняў = 4000 кв. сажняў), бахчавая (80 х 10 сажняў = 800 кв. сажняў). На Беларусі ўжывалася з 1772 у падараваных рус. памешчыкам і чы- ноўнікам уладаннях. Як аіульнадзярж. ўліковая адзінка зямной паверхні пашы- раецца з часу Генеральнага межавання ўсходнебел. намесніцтваў 1783—85. У Межавой інструкцыі 1782 Дз. прыраў- ноўвалася да 2400 кв. сажняў (80 х 30 ДЗЕЯЧЫ сажняў), валока (30 х 1 маргоў) — да 19 Дз. 2010 сажняў (19,84 Дз.). Мясцо- выя стракатыя зямельна-абкладныя адзінкі выцясняюцца Дз. у час суцэльнай інвентарызацыі дзярж. і памешчыцкай вёскі 1840—52. У канцы 18—19ст. існа- валі таксама валокі ў 19 Дз. 640 сажняў (19,25 Дз., у Магілёўскай губерні) і ў 19 Дз. 1361 сажняў (19,56 Дз., у Гродзен- скай губ.), валока памерам 30 х 3 мар- гоў лічылася ў 21,5 Дз. Ліквідавана ў 1918 з пераходам да метрычнай сістэмы мер. Літ.: Каменцева Е.Н., Устю- г о в Н . В Русская метрологня. 2 нзд. М., 1975; Черепннн Л.В. Русская метроло- гня. М., 1944; Сементовсккй А. О ме- рах н весах, употребляемых ныне н упот- реблявшнхся в старые годы в Внтебской гу- берннн / / Памятная кннжка Внтебской губерннн на 1878 г. Внтебск, 1878; Ж у - р а в с к н й Д.П. Об ксточнкках н употреб- леннн статнстнческнх сведеннй. М., 1946. Любавскнй М.К. Очерк нсторнн Лн- товско-Русского государства до Люблнн- ской уннн включнтельно. 2 нзд. М., 1915; Анішчанка Я.К. Перадумовы Гене- ральнага межавання Усходняй Беларусі / / Старонкі гісторыі Беларусі. Мн., 1992. Яўген Анішчанка. ДЗЁЦКІ, у Стараж. Русі прадстаўнік ніжэйшай («малодшай») часткі дружы- ны. У сац.-грамадскай сферы выконваў шэраг паліцэйскіх, адм. функцый, у т.л. паводле артыкулаў міжнар. пагаднення. У надзвычайных абставінах мог быць пе- раведзены ў баяры і атрымаць па- садніцтва. Дз. складалі сталы вайсковы аддзел, які непасрэдна знаходзіўся ў рас- параджэнні князя або кіраўніцтва зем- скай абшчыны. Па меры разлажэння дружыны Дз. паступова страцілі рысы элемента дружыннай структуры і былі паглынуты княжацкім дваром. Літ.: Гл. пры арт. Дружына. Георгій Ласкавы. «ДЗЁЯЧЫ РЭВАЛЮЦЫЙНАГА РЎХУ Ў РАСІІ» («Деятелн револю- цнонного двнження в Рос- с н н » ), біябібліягр. слоўнік, выдадзены ў 1927—34 у Маскве на рус. мове Усеса- юзным таварыствам былых палітка- таржан і ссыльнапасяленцаў. Змешчаны асн. біягр. звесткі ўдзельнікаў рэв. руху (дзекабрыстаў, народнікаў, сацыял-дэ- макратаў, эсэраў, бундаўцаў і інш.), у т.л. на Беларусі, ураджэнцаў Беларусі, іх фатаграфіі, бібліяграфія пра іх дзей- насць. Храналагічна падзелены на 5 пе- рыядаў: канец 18 ст. — 1850-я гады (т. 1,ч. 1); 1860-я г. (т. 1, ч. 2); 1870-я гады (т. 2); І880-я гады (т. 3—4); 1890—1904 (т. 8—10). Сацыял-дэмакратам прызна- чаліся тамы 5—7. Унутры кожнага раз- дзела артыкулы размешчаны па ал- фавіце. Выданне не завершана. 3 10 за- планаваных тамоў выйшлі т. 1 (ч. 1—2, 1927—28), т. 2 (вып. 1—4, 1929—32), т. 5 (вып. 1—2, 1931—33), т. 3 (вып. 1—2, 1933—34). У 1935 т-ва ліквідавана, не7 каторыя рэдактары слоўніка, у т.л.
228 ДЗЁННІКІ У.І.Неўскі, І.А.Тэадаровіч, рэп- рэсіраваны. Вёрстка 3-га і 4-га вып. т. 3 падрыхтаваны да друку, т. 4 і аўтарскія рукапісы т. 5 захоўваюцца ў Дзярж. архіве Рас. Федэрацыі ў Маскве (ф. 533, воп. 1). Нягледзячы на некаторыя недак- ладнасці, выданне — каштоўная крыніца звестак пра рэв. дзеячаў. Міхась Шумейка. ДЗЁННІКІ, штодзённыя або перыядыч- ныя запіскі асабістага, навуковага, гра- мадскага характару. Запісы ў Дз. робяц- ца па слядах падзей і не з'яўляюцца рэтраспектыўнымі (адсюль высокая ве- рагоднасць пададзеных фактаў), абавяз- кова пазначаюць даты падзей. У фсрме Дз. ствараюцца дзелавыя і аўтабіягра- фічныя запісы, сямейныя хронікі, жур- налы падарожжаў, ваенных паходаў, па- сяджэнняў соймаў, мемуары, мастацкія творы. Падзяляюцца на рэгулярныя (класічныя) і нерэгулярныя. Дз. аўтабія- графічнага характару могуць служыць асновай для напісання мемуараў. Харак- тэрная рыса аўтабіяграфічных Дз. тая, што яны звычайна пішуцца для самога аўтара ці вузкага кола яго блізкіх. Дз. могуць разглядацца як від. гіст., гіст.- біяграфічных ці гіст.-культурных даку- ментаў. На Беларусі Дз. ствараюцца з 16 ст., мелі назву «дыярыушы» (ад лац. діагішп дзённік). Стваральнікамі дыярыушаў гіст.-аўтабіяграфічнага характару былі ў асн. прадстаўнікі шляхецкага саслоўя. Яны адлюстроўвалі падзеі свайго гасп. і асабістага жыцця, а таксама найбольш важныя паліт. падзеі. У гэтых умовах у 2-й пал. 16 ст. традыцыйнае летапісанне спыніла сваё далейшае развіццё, на зме- ну яму прыйшлі разнастайныя творы ў выглядзе аглядаў, хранографы, мемуары, сінопсісы, сямейныя дыярыушы. Яны пісаліся па свежых слядах падзей і вы- дзяляліся павышанай увагай да асобы ча- лавека, яго запатрабаванняў, імкненняў і сац. быту. У станаўленні дыярыушаў як жанру дакументальнай л-ры пэўную ро- лю адрыгалі Дз. соймаў і соймікаў, па- сольстваў. Першым на Беларусі дыярыу- шам аўтабіяграфічнага характару былі т.зв. «Гістарычныя запіскі» новагарод- скага падсудка Еўлашоўскага (канец 16 — пач. 17 ст.). «Дыярыуш» А.Філіпо- віча 1-й пал. 17 ст. — першы твор гісто- рыка-мемуарнага жанру на бел. мове, які мае адпаведны загаловак. Першымі ме- муарнымі дыярыушамі на польскай мове на Беларусі былі Дз. бацькі і сына С.Ма- скевіча і Б.К.Маскевіча (1-я пал. 17 ст.). Дыярыуш С.Маскевіча — першы твор, які вылучаецца высокім мастацкім май- стэрствам. Дыярыушы пакінулі Я.Хра- павіцкі, Я.Цадроўскі, І.Будзіла, Я.Сапе- га, С.Незабітоўскі, Я.У.Пачобут-Ад- ляніцкі (17 ст.), Ф.Шырма (18 ст.) і інш. Штодзённыя запісы нясвіжскага ардына- та М.К.Радзівіла Рыбанькі займаюць 8 рукапісных тамоў (цалкам не выдадзе- на). У далейшым літ. дыярыушы фак- тычна ператварыліся ў раман. Форму дыярыуша маюць ананімныя гарадскія летапісы 17 ст., т. зв. «Баркулабаўскі ле- тапіс» і «3 дыярыуша горада Слуцка». Шмат дзённікавых запісаў пакінулі за- межныя падарожнікі і паслы, якія праяз- джалі праз Беларусь: У.Кокс, І.Бернулі, Ж.Жылібер, Г.Форстар, І.Франк, К.Гейкінг, А.Сегюр, К.Феерабенд, Р.Пінкертон, П.Кампенгаўзен, К.Джон- стан, Г.Рэйнбек і інш. Дзеянні рас. войскаў у перыяд падзе- лаў Рэчы Паспалітай адлюстраваны ў Дз. рас. генералаў П.М.Крачэтнікава (1767—68) і М.М.Крачэтнікава (1792), якія па змесце блізкія да афіц. журналаў баявых дзеянняў. Дз. капітана Мас- коўскага грэнадзёрскага палка Гразева паведамляе пра падзеі ў Вільні ў час паўстання 1794, Дз. ген. І.А.Безбарод- кі — пра знаходжанне Станіслава Аўгус- та Панятоўскага ў Гродне ў 1795—96. Падзеі напалеонаўскіх войнаў 1812—13 апісаны ў 22 Дз. расіян, з іх 12 напісалі цывільныя асобы. Паўстанне. 1830—31 адлюстравана ў Дз. ад'ютанта вял. кн. Канстанціна Паўлавіча А.П.Апочына, ге- нералаў Ф.Ф.Барталамея, У.Г.Паліткоў- скага, К.Ф.Толя, П.Х.Грабэ, чыноўніка В.І.Алтуф'ева. У 19 ст. як від л-ры былі папулярныя дарожныя Дз. і запіскі, якія ў болыпасці выпадкаў адразу прызна- чаліся аўтарамі да публікацыі. У 1-й пал. 19 ст. апублікаваны запіскі падарожжа па Беларусі мастака І.Дз.Захарава, паэта і акадэміка С.П.Шавырова, віленскага ген.-губернатара Ф.Я.Марковіча, які суправаджаў у паездцы ў Брэст Міка- лая I. У 2-й пал. 19 ст. колькасць падоб- ных публікацый значна павялічылася, сярод іх аўтараў ф.Д.Воінаў, А.Дэ-Баль- мен, Н.Пятроў, У .У.Крастоўскі, С.С.Лашкароў, П.А.Бібікаў, У.Л.Кігн, П.А.Крушэван, В.М.Сідараў, А.Н.Мілю- коў, С.І.Голадэльман. Паўстанне 1863— 64 адлюстравана ў Дз. дзеячаў царскай адміністрацыі (вял. кн. Канстанціна Мікалаевіча, І.В.Любарскага, І.М.За- хар'іна), ваен. гісторыка В.А.Пато. Крыніцамі па гісторыі 1-й сусв. вайны з'яўляюцца дзённікі М.К.Лемке (штабс- капітан, супрацоўнік Бюро друку пры Вярх. камандуючым рас. арміі), генера- лаў А.А.Паліванава, У.А.Сухамлінава. У 19 — пач. 20 ст. Дз. вялі асобы рознага стану. Сярод іх педагог з Беларусі Ф.А.Калістаў, пісьменнік Ф.Карпінскі, гісторыкі М.П.Пагодзін і В.В.Ключэўскі, цэнзар А.В.Нікіцінка, дэпутат III Дзярж. думы з Віцебскай губ. Ф.І.Нікановіч, міністр унутр. спраў П.А.Валуеў, дзярж. сакратар А.А.Полаўцаў, вял. князі Кан- станцін Мікалаевіч і Андрэй Уладзіміравіч, імператар Мікалай II. Рэ- валюцыйныя дзеячы амаль не вялі Дз., якія маглі стаць рэчавымі доказамі іх ан- тыдзярж. дзейнасці; вядомы кароткія дзённікавыя запісы Ф.Э.Дзяржынскага і А.М.Калантай. Дзённікавыя запісы ёсць у мемуарах пісьменніка А.Абуховіча (1894). На бел. мове напісаны дзённік М.В.Мялешкі 1915 аб падзеях, звязаных з 1-й сусв. вайной. Цікавай гіст. крыніцай з'яўляецца дзённік А.І.Луцкевіча за снеж. 1918 — люты 1919, калі ён разам з інш. кіраўнікамі БНР знаходзіўся ў Гродне. У СССР звычай весці Дз. прыватнымі асобамі прыйшоў у заняпад з-за дзярж. падаўлення індывідуалізму. У час маса- вых рэпрэсій 1930-х г. усякія дзённікавыя запісы маглі разглядацца як доказ «шпіёнскай» і «контррэвалюцый- най» дзейнасці. У Зах. Беларусі ў 1933— 37 Дз. вёў мастак Я.Драздовіч, у якім ад- люстравана грамадскае і мастацкае жыц- цё края. Вял. Айч. вайна 1941—45 адлюстравана ў Дз., якія вялі вайскоўцы Чырв. Арміі (ген. А.Т.Стучэнка, адмірал А.Р.Галаўко, карэспандэнт А.Палякоў), а таксама герм. арміі (ад радавых да нач. Генштаба Ф.Гельдэра і фельдмаршала фон Бока). Паміж Дз. як дакументам і Дз. як літа- ратурным жанрам стаяць пісьменніцкія Дз., загадзя падрыхтаваныя для публі- кацыі. Яны з'яўляюцца каштоўным ма- тэрыялам для даследавання жыццёвага і творчага шляху пісьменніка, вытокаў і псіхалогіі яго творчасці, для даследаван- ня грамадскага жыцця ў краіне. Сярод такіх твораў — дзённікавыя запісы 1902—03, «Кніга ташкенцкага быція» (1943), «Гаворыць Клязьма» (1944), «На схіледзён» (1945—51) Я.Коласа; «Лісткі календара» (1932—39) М.Танка; «Даро- га жыцця і смерці» (1941—45) П.Глебкі; ваен. Дз. 1941—43 І.Мележа; дзённікі У.Караткевіча, А.Адамовіча, І.Шамя- кіна. Дз. можа выступаць як форма мас- тацкага апавядання ці выкарыстоўвацца пры напісанні мастацкіх твораў. На ас- нове запісаў 1914 М.Гарэцкі надрукаваў дакументальна-аўтабіяграфічныя запіскі «На імперыялістычнай вайне» (1926), у аснове яго «Камароўскай хронікі» (1929—30-я г.) побач з інш. матэрыяламі і дзённікавыя запісы. Публ.: Помнікі старадаўняй беларускай пісьменнасці. Мн., 1975; Помнікі мемуар- най літаратуры Беларусі XVII ст. Мн., 1883; Пачобут-Адляніцкі Я.І. Бітва на Басі / / Спадчына. 1992. №'2; Дыярыуш князя Міхала Казіміра Радзівіла / / Тамса- ма. 1994. № 4—5; 1812 год...: Военные днев- ннкн. М., 1990; Дэённік Міхаіла Мялешкі // Шляхам гадоў. Мн., 1994; Луц- к е в і ч А . Дзённік / / Полымя. 1991. № 4—5; Драздовіч Я. Дзённік // Ма- ладосць. 1991. № 5—11; 1992. № 1—2; СЬгаром'іскі І.А. Оуагуікг «'оіе- «'обу №ііер5кіево. У/агзаач'а, 1845; Слйхогі- етсу о Роке. Т. 1—2. Кгакоя', 1971. Літ.: Коршунов А.Ф. Афанаснй Фнлнпповнч: Жнзнь н творчество. Мн., 1965; Я г о ж . «Дыярыуш» Багуслава Каэіміра Маскевіча / / Беларуская літ-ра і літаратуразнаўства. Мн., 1975. Вып. 3; Грнцкевнч В.П. Путешествня на- шнх земляков. Мн., 1968; Грнцкевіч В . , Мальдзіс А. Шляхі вялі праз Беларусы Нарыс. Мн., 1980; Мальдзіс А . Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя. Мн., 1982; Свяжынскі У.М. «Гістарычныя запіскі» Ф.Еўлашоўскага. Мн., 1990; Псточ- ннковеденне нсторнн СССР XIX — начала XX в. М., 1970; Йсточннковеденне нсторнн СССР. 2 нзд. М., 1981; Тартаковскнй
А.Г. 1812 год н русская мемуарнстнка: Опыт нсточннковедческого нзучення. М., 1980; Яго ж. Русская мемуарнстнка XVIII — первой половнны XIX в.: От руко- пвсн к кннге. М., 1991; Баікоя'ккі А. Кай зіагороізкіті ротісіпікаті. Рогпао, 1964. Бібліягр. паказальнікі: Указатель воспо- мннаннй, дневннков н путевых запнсок XVIII—XIX вв.: (пз фондов Отдела рукопн- сей) М., 1951; Нсторня СССР в воспомнна- ннях н дневннках: Аннотпрованный каталог рукопнсей. Канец ХУШ в. — 1917 г. Вып. I—II. Л., 1975—79; Воспомннання н дневнн- кн XVIII—XX вв.: Указатель рукопнсей. М., 1976; йсторня дореволюцнонной Росснн в дневннках н воспомннаннях: Аннотнрован- ный указатель кннг н публнкацнй в журна- лах. Т. 1—5. М., 1976—89; Маііягеда- з к і Е. ВіЫіо^гаІіа ратіеіпікоіу роккісЬ і РоНкі йоІусгцсусЬ: (Бгцкі і гекорізу). УМагьгажа, 1928; Зкггурек I. ВіЫіо&- гаііа ратіс1пікд№ роІзкісЬ 4о 1964 г. У/госіа» еіс., 1976. Уладзімір Свяжынскі. ДЗІБІЧ-ЗАБАЛКАНСКІ Іван Іванавіч [Іаган Карл Фрыдрых Антон; 2(13).5.1785, Грослейпэ, Сілезія — 29.5(10.6). 1831 ], ген.-фельдмаршал рус. арміі (1829). 3 сям'і прускага афіцэра Дзірбіча, які ў 1798 перайшоў на службу ў рас. армію. Вучыўся ў Берлінскім ка- дэцкім корпусе, у 1801 пераведзены на службу ў Расію. Удзельнік вайны з Францыяй у 1805—07, замежных пахо- даў рас. арміі ў 1812—13. У 1823—24 нач. Гал. штаба і ўпраўляючы кватэр- майстарскай часткай. Быў блізкім да Аляксандра I і Мікаля I. У пач. снеж. 1825 паведаміў Мікалаю I аб падрых- тоўцы паўстання дзекабрыстаў, кіраваў іх арыштам у 2-й арміі. У час рус.-ту- рэцкай вайны 1828—29 кіраваў ваен. дзеяннямі на Балканах, за што атрымаў ганаровы дадатак да прозвішча — Забал- канскі. Выступаў супраць нац.-вызв. вайны на Балканах. У снеж. 1830 прыз- начаны галоўнакамандуючым войскамі, якія душылі паўстанне 1830—31. Вы- значаўся асаблівай жорсткасцю пры раз- громе паўстанцаў. Памёр ад халеры. Тв: Фельдмаршал граф Днбнч-Забалкан- скнй в его воспомннаннях, запнсаных в 1830 г. бароном Тнзенгаузеном. Б.м., б.г. Літ.: Епанчнн Н.А. Очерк похода 1829 г. в Европейскую Турцню. Ч. 1—3. Спб., 1905—06; [Польское восстанне 1831 г. в перепвске Ннколая I с гр. Днбнчем] / / Русская старнна. 1880. Т. 27—29; 1881. Т. 30, 32; 1882. Т. 34, 36; 1884. Т. 41—42; 1885. Т. 46—47. Уладзімір Міхнюк. ДЗІВІН (Д ы в і н ), вёска, цэнтр сель- савета ў Кобрынскім р-не. За 35 км на ПдУ ад Кобрына, 40 км ад чыг. ст. Коб- рын. 4,4 тыс. жыхароў (1994). Вядомы з 16 ст. як мястэчка Берасцей- скага ваяв. ВКЛ. Уваходзіў у Палескі ключ Берасцейскай эканоміі. У 1566 былі 184 двары, размешчаныя на рынач- най плошчы і ўздоўж 5 вуліц. У 1629 ка- роль і вял. кн. Жыгімонт III пацвердзіў жыхарам Дз. права на штотыднёвы кірмаш. У 17—18 ст. існавалі 2 уніяцкія царквы і касцёл. 3 1795 Дз. у Рас. імперыі, у Кобрынскім пав. Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губ. У 1878 — 2490 ж., 2 правасл. царк- вы, сінагога, 2 кірмашы на год. У 1921 — 39 у складзе Полыпчы, мястэчка ў Па- лескім ваяв. 3 1939 у БССР, з 15.1.1940 да 8.8.1959 вёска, цэнтр Дзівінскага р-на, больш за 4 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну 24.6.1941 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў раёне і вёс- цы 2819 чал. Вызвалены 21.7.1944 час- цямі 61-й арміі 1-га Бел. фронту ў час правядзення Люблін-Брэсцкай аперацыі 1944. У 1971 — 1407 дамоў, 4877 жыха- роў, цэнтр калгаса «Новае жыццё». У Дз. сярэдняя школа, школа-інтэрнат, ву- чэбна-вытворчы камбінат, 2 б-кі, Дом культуры, 8 магазінаў. Прадпрыемствы: «Сельгасхімія», сушыльны з-д, тэкстыль- на-вытв. аб'яднанне. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашыз- му. Помнікі архітэктуры: Прачысценская царква пач. 20 ст. і царква Параскевы Пятніцы 1-й пал. 18 ст. Уладзімір Пярвышын. ДЗІВІНСКІ РАЁН. Існаваў у 1940—59. Утвораны 15.1.1940 у Брэсцкай вобл. Цэнтр — в. Дзівін. 12.10.1940 падзелены на 11 сельсаветаў: Верхалескі, Дзівінскі, Лелікаўскі, Навасёлкаўскі, Осаўскі, Павіцкі, Радастаўскі, Хабовіцкі, Чэ- мерскі, Чэрнінскі і Ягмінаўскі. 8.8.1959 Д.р. скасаваны, Верхалескі, Дзівінскі, Навасёлкаўскі, Павіцкі, Хабовіцкі сель- саветы перададзены ў Кобрынскі р-н, Ра- дастаўскі — у Драгічынскі, Осаўскі і Чэрнінскі — у Маларыцкі р-ны. Літ.: А дмнннстратнвно-террнторнальное устройство БССР. Ч. 1—2. Мн.. 1885—1987. Мікалай Камінскі. ДЗІМАНШТЭЙН Сямён Маркавіч (1886, г. Себеж Віцебскай губ., цяпер Пскоўскай вобл. — 25.8.1938), парт. і дзярж. дзеяч. 3 1904 чл. РСДРП. Зай- маўся транспарціроўкай нелегальнай л-ры, працаваў у падп. друкарні Паўн.- Зах. к-та ў Мінску. У 1908 асуджаны на 6 гадоў катаргі. Пасля ўцёкаў з 1913 жыў у францыі. У 1917 чл- Рыжскага к-та РСДРП(б), рэдактар газ. «Окопная правда», дэлегат 6-га з'езда партыі, з вер. 1917 у Петраградзе ў ЦК Саюза ме- талістаў. У ліст. 1917 — лют. 1919 чл. калегіі Наркамнаца (таксама ў маі 1919 — ліп. 1920) і Наркампрацы РСФСР; са студз. 1918 камісар па яўр. справах пры Наркамнацы. Адначасова ў маі 1918 — ліп. 1920 сакратар Цэнтр. бюро яўр. секцый пры ЦК РКП(б). Рэ- дактар першай яўр. камуніст. газ. «Дэр эмэс» («Праўда»). Саснеж. 1918 чл. Ча- совага рабоча-сялянскага ўрада Літвы, са студз. 1919 нарком працы Літ. ССР. 3 лют. 1919 чл. ЦК КП Літвы і Беларусі, адначасова ў лют.—маі 1919 нарком працы Літ.-Бел. ССР. 3 ліп. 1920 нарком па справах нацыянальнасцей Туркрэс- публікі і чл. Туркбюро ЦК РКП(б). Чл. ВЦВК. 3 1922 заг. аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КП(б)У, чл. ЦК 1 арібюро ЦК КП(б)У. 3 1924 нам. заг. аддзела прапаганды і агітацыі ЦК ВКП(б) і заг. нац. сектара, дырэктар Ін-та нацыяналь- насцей пры ЦВК СССР, рэдактар час. «Революцня н нацнональностн». Рэп- рэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна. У кн. «Мінулае і сучаснае. Жыццё народаў дзірык Д СССР» (М., 1924) Дз. назваў тэр. ўзбуйненне БССР у 1924 «буйным палі- тычным актам у правядзснні нацыяналь- най палітыкі». Эмануіл Гофе. ДЗІНГЛІ (Оіпвіеу) Джым (н. 24.3.1942, г. Лідс, Англія), англійскі мовазнавец і гісторык. Скончыў Кембрыджскі ун-т. Выкладаў бел. мову ў Рэдынгскім ун-це. У 1972—79 рэдактар час. кДжэнэл оф беларашн стадзіз». Працуе на кафедры славістыкі Лонданскага ун-та. Прэзідэнт Англа-бел. т-ва (з 1989), віцэ-прэзідэнт Міжнар. асацыяцыі беларусістаў (з 1991). Аўтар даследаванняў па бел. гісто- рыі і мове, рэцэнзій на працы бел. вучо- ных. Удзельнік навук. канферэнцый на Беларусі. Узнаг. медалём Ф.Скарыны. Тв.: Культура народов Велнкого княже- ства Лнтовского н Белорусснн XIII — нач. XX вв. // Наш радавод. Гродна. 1992. Кн. 4 (ч. 1); ТЬе пуо кегьіопь оі іЬе «Сгатаіуса 5Іоуеп$ка)а» оі Іуап Шетіё / / Іоіігпаі оі Ьуе1огц55іап зішііез. 1972. Уоі. 2. № 4; 8оте гесеві хоуіеі рііЫісаііопз оп Ргапсіік Зкагупа / / Тамсама. 1980. Уоі. 4. № 3—4; Еазіойзкі аь роіііісіап / / Тамсама. 1984. № 3—4; ТЬе Ьуеіогшзіап Іапвнакесгеаііоп геіогт / / І.апвііазе геіогт, Ьізіогу ап<1 кіішге. НатЬіігв, 1989. Уоі. 4; ГІкгаіпіап аші Ве1огІі55іап — а ТеЯіпв вгоііпіі / / І.ап^оа^е ріаппіп^ іп <Ье $оуіеІ ІІпіоп. Ьопдоп, 1989; Вііеіогііззіа / / ТЬе Іітез Кіііііе Іо ЕаЯегп Ецгоре. Ьопсіоп, 1990. Алеся Белавусава. ДЗІРАНОК Яфім Дзмітрыевіч [25.12.1912 (7.1.1913), в. Неглюбка Су- ражскага пав. Чарнігаўскай губ., цяпер у Веткаўскім р-не — 25.8.1981], бел. гіс- торык. Д-р гіст. н. (1966), праф. (1967). Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1939). 3 1946 ст. выкладчык, з 1949 заг. кафедры асноў марксізму-ленінізму Гомельскага пед. ін-та. 3 1951 сакратар Гомельскага гаркома КПБ. 3 1955 заг., з 1979 праф. кафедры гісторыі КПСС і навук. каму- нізму Бел. ін-та інжынераў чыг. транс- парту. Аўтар прац па гісторыі рэв. руху на Палессі, у якіх асн. ўвагу засяроджваў на асвятленні дзейнасці бальшавіцкіх арг-цый, недаацэньваючы ролю інш. паліт. партый. Тв.: Деятельность болыпевнков Гомель- іцнны в пернод первой русской революцнн (1905—1907 гг.). Мн., 1955; Болыпевнкн Го- мелыцнны в пернод подготовкн н проведе- ння Велнкой Октябрьской соцналнстнче- ской революцнх. Мн., 1957; Полесская ор- ганнзацня большевнков в борьбе протнв царнзма (1903 — март 1917 гг.). Мн., 1965; Болыпевнкн Гомелыцнны в пернод ОКтяб- рьской революцнн н гражданской войны. Мн., 1976. Уладзімір Міхнюк. ДЗІРЫК Крыстан Янавіч [23.10(4.11).1882, Шведгофская вол. Курляндскай губ., цяпер Елгаўскі р-н Латвіі — 24.7.1957], удзельнік барацьбы за сав. ўладу на Беларусі. Удзельнік рэв. 1905—07, за рэв. дзейнасць тройчы арыштаваны. Напярэдадні і ў час 1-й сусв. вайны супрацоўнічаў у нелегаль- ным бальшавіцкім друку, вёў агітацыю супраць імперыяліст. вайны. 3 1915 у
230 ДЗІСЕНСКІ Віцебску, адзін са стваральнікаў латыш- скай бальшавіцкай арг-цыі, у 1917 нам. старшыні Латышскага раённага к-та РСДРП(б) Віцебска, удзельнік ад- наўлення Віцебскай арсанізацыі РСДРП, стварэння атрадаў Чырв гвардыі 3 1918 на парт. і сав. рабоце. Чл ЦКК ВКП(б) у 1925—34. Аўтар мемуараў і паэт. тво- раў (псеўд. Шалконіс). ДЗІСЕНСКІ ЗАМАК Існаваў у 14—18 ст. Размяшчаўся на востраве «Замак» ка- ля сутокаў рэк Дзісна і Зах Дзвіна ў Міёрскім р-не Узнік у 14 ст на месцы стараж. паселішча 11 ст. У хроніках Лівонскага ордэна зафіксаваны каля 1374 і 1377 пад назвай «Новы замак рускіх», адзначаны замкавы мост, які звязваў замак з берагам Займаў плошчу каля 5 га Першапачаткова вал замка на- сыпаны з пяску і ўмацаваны з боку Зах. Дзвіны пластом вязкай гліны (засцерагаў вал ад размывання дажджавымі і весна- вымі паводкамі), яго аснова вымашчана дубовымі плахамі. Вышыня вала пасля некалькіх падсыпак дасягнула 5 м. Па яго вяршыні спачатку стаяў дубовы час- такол, пазней заменены гароднямі. За- мак меў зручныя «крэпасці самарод- ныя»: шырыня Зах Дзвіны, якая абмы- вала яго з Пн, дасягала 100 м, шырыня Дзісны, што працякае з Пд, — 80—90 м Пляцоўка вострава ўзвышалася над уз- роўнем вады на 10—12 м, а з улікам вы- шыні вала і абарончых сцен маіутнасць замка значна павялічвалася. У 16—17 ст. Аўтар В.Л.Насевіч замкавы вал меў вышыню 10 м і шыры- ню ў аснове каля 19 м. На подступах да замка па вадзе шлях перагароджвалі «Нікольскія дароп». У 14 — пач 15 ст. Дз. з. выконваў ролю фарпоста Полацка на Зах. Дзвіне, які кантраляваў увесь рух па рацэ і подступы да сталіцы Полацкай зямлі. Пасля Грунвальдскай бітвы 1410 і паражэння крыжакоў замак страціў ра- нейшае стратэг значэнне. У дакументах за 1414, 1461, 1500 і 1552 звесткі пра за- мак адсутнічаюць. Відаць, ён прыйшоў у заняпад. Пазнейшыя звесткі пра дзісенскія ўмацаванні адносяцца да пач. Лівонскай вайны 1558—83 і падзення ў 1563 Полацка У процівагу Полацку, за- нятаму войскам Івана IV Грознага, Дз з. быў адноўлены. Усімі ваен.-фар- тыфікацыйнымі работамі кіравалі «ры- цер н военннк добрый», дзяржаўца кры- чаўскі і дзісенскі Баркулаб Іванавіч Кор- сак і пан Раман Хадкевіч. Прылеглыя да замка землі належалі полацкаму ўла- дыку і называліся Парогі. Кароль Жыгімонт II Аўгуст высока цаніў стратэг. значэнне адноўленага Дз.з., адзначаў, што «замок наш Днсненскнй есть особ- лнвою обороною от непрнятеля нашего, князя велнкого Московского, тому панст- ву нашому Велнкому княжеству Лнтов- скому». У 1566 ён загадаў Б.І.Корсаку «прн замку нашом Днсеньском место осажнвать» і абвясціць на 8 гадоў розныя льготы і «слабоды». У 1579 Дз.з. стаў цэнтрам збору войск Стафана Баторыя перад паходам на Полацк Польскі гісторык А.Гваныні адзначаў, што тут «вялікі замак, абведзены непрыступным і моцным валам, прыстасаваны да абаро- ны гарматамі і рознай амуніцыяй». Пас- ля Лівонскай вайны замак паступова прыйшоў у заняпад, што прывяло да зда- чы яго 25 7 1654 войску рус ваяводаў В.П.Шарамецева і С.Стрэшнева. 3 удзе- лам мясц жыхароў умацаванні замка былі хутка адноўлены. Паводле дакумен- таў за 1655, ён меў 14 вежаў, у т.л. 2 Дзвінскія і Дзісенскую брамы, 2 «форткі» да р. Дзісна. Попіс замка называе вежы: «новая ля крыжа над Дзвіною, новая ля старога Мніскага касцёла, старая Пытач- ная, вежа Пясочная, Новая Свенская, Старая Крывая, новая Вуглавая, новая ля Тапучага ручая, Плоская, Мосар- ская». Яны былі прамавугольныя ў пла- не, амаль усе памерамі 8,5 х 8,5 м, 2- ярусныя, вышынёй каля 9 м, накрытыя драніцамі. 3 боку «поля» вежы рубіліся ў 2 бервяны, на інш участках — у адно. Абарончыя сцены былі 2 тыпаў — стая- чы астрог і рубленыя тарасы, засыпаныя ўнутры зямлёй, з верхнім «боем» і бярвё- намі-*каткамі», якія скідвалі са сцсн на штурмуючага праціўніка. На сценах ста- яла каля 40 гармат розных калібраў. У сувязі з вайной Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 і разбурэннямі горада жыхары зноў перасяліліся на востраў, дзе абнеслі сваё паселішча драўляйымі ўмаца- ваннямі. Так утварыўся Ніжні замак, вя- домы па шэрагу тагачасных крыніц, а ўмацаванні больш ранняга перыяду сталі называцца Верхнім замкам 10 4.1660 шляхта, казакі, дзісенскія мяшчане і па- вятовыя мужыкі, якія сядзелі ў аблозе ў Дз.з.. зрабілі пераварот, звязалі рус гарнізон і адчынілі браму перад войскамі С.Юдыцкага Бурмістра, які ў 1654 здаў горад рус войску, змоўшчыкі павесілі ў замкавай браме Да канца вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у Дз. з размяшчаўся значны гарнізон, меліся 27 бронзавых і жалезных гармат, 41 гакаўніца, 4 дра- бавікі-«шротаўніцы», ядры, гранаты, карцечныя зарады, сера, порах, свінец і інш. Знішчэнне Дз. з. прыпадае на Паўн. вайну 1700—21. Зброя з замкавага цэйх- гаузэ паступова была вывезена гетманам М.К.Пацам і панамі з навакольных маён- ткаў, 2 гарматы забралі ксяндзы Даў- гінаўскага касцёла У 1770-я гады маёр кароннага войска Ф Навіцкі зрабіў та- пагр здымку Дз з. і запісаў, што «цяпер вада і лёд зусім знеслі многія валы, вы- шэй за якія ў горадзе не было ніводнага месца, рэшткі валоў і замчышча зараслі лазою і ў паводку заліваюцца вадой» Апрача гэтага, схілы валоў араліся, ад чаго насып аплываў. Захаваліся рэшткі валоў Ніжняга замка. Літ.: Гейденштейн Р Запнскн о Московской войне (1578—1582 г.). Спб., 1889. С. 51; Сапунов А.П. Река Запад- ная Двкна. Внтебск, 1893. С. 445; Полоцкая ревнзня 1552 г Юрьев, 1905 С. 82, 90, 98 Герберштейн С. Запнскн о московнт- скнх делах Спб.. 1908 С 223; Не- <1 е ш а п п О. Пгііпа і Вгіца. МавйеЬш'докіе тіаяіа. ЗУіІпо, 1934. 8. 15, 18, 74. Міхась Гкачоў. ДЗІСЕНСКІ ПАВЁТ Існаваў у 18—20 ст Цэнтр — Дзісна. Утвораны ў крас 1793 у Мінскай губ , з 1843 у Віленскай
губ. ГІл. 507,8 кв. вёрст, нас. 208,3 тыс. чал. (1897). У 1886 у павет уваходзілі 2125 нас. пунктаў, 22 воласці: Богінская, Варапаншчынская, Верхненская (Вярх- нянская), Глыбоцкая, Друйская, Зале- ская, Ігуменская, Іодкаўская (Ёдская), Лужкоўская (Лужэцкая), Луцкая, Ля- вонпальская, Міёрская (Мёрская), Мікалаеўская, Новапагосцкая, Пас- таўская, Перабродская, Пліская, Праза- роцкая, Стафанпольская, Чарневіцкая, Чарэская. Язненская. У складзе пав. за- штатны г.Друя, 18 мястэчак: Баброў- шчына, Беразвечча, Варонка, Галубічы, Германавічы, Глыбокае, Годы (Ёды), Зьякі, Іказнь, Казяны, Лужкі, Міёры (Мёры), Навашаркаўшчына, Новая Шаркаўшчына, Новы Пагост, Паставы, Пліса, Празарокі. 3 18.8.1919 да ліп. 1920 Дз. п. у Віцебскай іуб. У 1921 у складзе Зах. Беларусі адышоў да Поль- шчы, уваходзіў у Віленскае ваяв. 3 1939 у БССР, са снеж. ў Вілейскай вобл. 15.1.1940 Дз.р. скасаваны. Мікалай Камінскі. ДЗІСЕНСКІ РАЁН. Існаваў у БССР у 1940—59. Утвораны 15.1.1940 у складзе Вілейскай вобл. Цэнтр — г. Дзісна. Пл. раёна 800 км2, 1 горад і 560 сельскіх нас. пунктаў (1947). 12.10.1940 падзелены на 12 сельсаветаў: Дворышчанскі, Заазе- рыцкі, Каралеўскі, Краснагорскі, Ліпа- цінскі, Мікалаеўскі, Млынароўскі, Пра- сёлкавіцкі, Турчынскі, Чаронкаўскі, Шантараўскі і Язненскі. 3 20.9.1944 раён у складзе Полацкай, з 8.1.1954 — Ма- ладзечанскай вобл. 16.7.1954 у раёне скасаваны Дворышчанскі, Заазерыцкі, Каралеўскі, Краснагорскі, Ліпацінскі, Млынароўскі, Прасёлкавіцкі, Чарон- каўскі і Шантараўскі сельсаветы, Тур- чынскі сельсавет перайменаваны ў Сця- фанпальскі, утвораны Завуцьеўскі, Малі- наўскі і Туркоўскі сельсаветы. 10.3.1958 у раён уключаны Старынкаўскі сельса- вет, перададзены з Пліскага р-на. 3.10.1959 раён скасаваны, г. Дзісна, Мікалаеўскі, Сцяфанпальскі і Туркоўскі сельсаветы перададзены ў склад Міёр- скага р-на, Завуцьеўскі, Малінаўскі, Старынкаўскі і Язненскі сельсаветы — у склад Пліскага р-на. Мікалай Камінскі. ДЗІСНА, горад у Міёрскім р-не, на р. Дзісна пры яе ўпадзенні ў Зах. Дзвіну. За 45 км на У ад Міёраў, 12 км ад чыг. ст. Боркавічы, на аўтадарозе Міёры — Полацк. 2,5 тыс. жыхароў (1993). Першапачатковае паселішча стараж. Дз. знаходзілася на мысе правага берага р. Дзісна (цяпер штучная выспа ў вусці ракі), дзе ў 11 ст. полацкія крывічы, па- водле некат. звестак, пабудавалі невял. крэпасць — Капец-гарадок (пазней тут пабудаваны Дзісенскі замак). Капец ахоўваў транспартную артэрыю княства, быў гандлёвым цэнтрам наваколля. 3 13 ст. паступова заселены левы бераг Дзісны. 3 1301 Дз. ў ВКЛ. Да сярэдзіны 16 ст. невял. паселішча. Паводле «Пісцовай кнігі» 1563 Дз. — сяло з 7 двароў на левым беразе Дзісны, насуп- раць яго — дзярж. ўладанне Капец-гара- док. У час Лівонскай вайны 1558—83 пасля ўзяцця Полацка рус. войскамі Дз. прыняла яго абаронцаў. У 1567 атрыма- ла герб (выявы трох мураваных вежаў). У 1569, калі Жыгімонт II Аўгуст у Любліне падпісаў прывілей на наданне Дз. магдэбургскага права і новага герба (ладдзя ў блакітным полі), стала гора- дам. На той час у Дз. склаліся 2 цэнтры: адзін (правы бераг Дзісны, ула- дальніцкая рэзідэнцыя) у замку на выспе меў гандл. плошчу, жылыя дамы, арсе- нал, сажалку паміж валоў; другі (на ле- вым беразе ракі, адм. цэнтр) меў ратушу, гандл.-рамесніцкі цэнтр, праваслаўныя Васкрасенскую (16 ст.), Узвіжанскую і уніяцкую Міхайлаўскую цэрквы, пра- васл брацтва. У 1581 пабудаваны па- рафіяльны касцёл, у 1630 — драўляны францысканскі кляштар (у 1733 — му- раваны). У 1649 Дз. вынішчана пажа- рам. Каля 1669 пабудавана Спаса-Пра- абражэнская царква. У 17 ст. цэнтр ста- роства, гандл.-рамесніцкі цэнтр, у 1632 было 9 цэхаў (кавальскі, мулярскі, сля- сарны, ткацкі, ганчарны, гарбарны, ры- марскі, шавецкі і сталярны), працавалі таксама шкляры, ювеліры, друкары, вас- кабойнікі, музыканты. У горадзе былі склады іншагародніх купцоў, з 2-й пал. 17 ст. — мытная камора. Штогод пра- водзіліся 3 кірмашы. Цяжкія страты па- несла Дз. ў часы вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 і Паўночндй вай- ны 1700—21, эпідэміі чумы ў 1710. 15.7.1700 Дз. поўнасцю згарэла, у 1720 пажар паўтарыўся. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, з 1795 цэнтр павета Мінскай, з 1842 Віленскай губ. У 1897 6,7 тыс. ж., 86 мураваных, 666 драўляных дамоў, 102 крамы, 8 культавых будынкаў, 5 за- водаў (2 цагельныя, 2 вапнавыя, гарбар- ны) і вятрак, на якіх працавала 7 майст- роў і 17 рабочых, 2 школы, бальніца, 2 аптэкі. У канцы 19 ст. пабудавана царк- ва Адзігітрыі (на могілках). У рэв. 1905—07 дзейнічала група РСДРП. У ліст. 1917 устаноўлена сав. ўлада. У 1918—20 занята герм., польскімі вой- скамі. 3 1922 у Дзісенскім пав. Вілен- скага ваяв. Польшчы. У 1939 у Дз. 6073 ж., 905 дамоў. 3 1939 у складзе БССР, з 15.1.1940 — цэнтр Дзісенскага р-на. 3 5.7.1941 да 4.7.1944 акупіравана ням.- фаш. захопнікамі, якія ў горадзе і раёне загубілі 4584 чал., у горадзе стварылі ла- гер смерці. Вызвалена ў ходзе Полацкай аперацыі 1944. Горад зруйнаваны, заста- лося 1200 ж., 55 будынкаў. 3 4.10.1959 у Міёрскім раёне. У 1959 — 2,5 тыс. ж. У Дз. дзейнічаюць філіялы Віцебскага швейнага аб'яднання «Віцябчанка», Міёрскага камбіната быт. абслугоўвання, пладова-агароднінны кансервавы з-д, камбінат буд- матэрыялаў, лясгас. Пра- цуюць сярэдняя, музычная школы, школа-інтэрнат, 2 дашк. ўстановы, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магілы ах- вяр фашызму; помнік Вызвалення ад ням.-фаш. захопнікаў у Вял. Айч. вайну. Захавалася замчышча замка сярэдзіны 16 ст., царква Адзігітрыі канца 19 ст. ДЗМІТРАВІЧЫ Літ.: Акты, относяіцнеся к нсторнн Юж- ной н Западной Росснн. Т. 1. Спб., 1863; 3 - н В. Очерк прошлого г. Днсны / / Вн- ленскнй вестн. 1893. № 71; Матерналы по нсторнм н географнн Днсненского н Внлей- ского уездов Внленской губерннн. Внтебск, 1896; Неёешапіі О. Охізпа і Вгц]а. МавёеЬіігдокіе шіазіа. ХУіІпо, 1934. Язэп Бунто. ДЗІЎНАЎСКІ МУЗЁЙ МАСТАЦТВА I ЭТНАГРАФІІ. Адкрыты ў 1982 у в. Дзіўная Шаркоўшчынскага р-на ў бу- дынку б. лютэранскага храма 19 ст. Пра- цуе на грамадскіх пачатках. Экспазіцыя складаецца з 2 аддзелаў. У этнагра- фічным экспануюцца рэчы з археал. рас- копак гарадзішча каля вёскі (ляпны гар- шчок 8—9 ст. культуры доўгіх курганоў, ганчарны гаршчок 11 ст., каменная лі- цейная форма, жал. наканечнікі стрэл, цвікі, абломкі нажоў, пацеркі 10—11 ст., арнаментаваны бранзалет, бронзавыя скроневыя кольцы крывічоў і інш.), тво- ры нар. ганчарства, кавальства, пляцен- ня з лазы і саломкі, ткацтва. У мастацкім аддзеле — жывапісныя і графічныя тво- ры бел. мастакоў У. і М.Басалыгаў, Я.Драздовіча, П.Драчова, А.Кашкурэві- ча, Я.Куліка, М.Купавы, А.Марачкіна, В.Маркаўца, А.Паслядовіч, У.Савіча, П.Сергіевіча, У.Сулкоўскага, У.Тоўсці- ка, В.Цвіркі, Л.Шчамялёва і інш. Літ.: Салавей Л. Сельская карцінная галерэя. Якой ёй быць? / / Ма- стацтва Беларусі. 1983. № 5Казіміра Бягун. ДЗІЎНАЯ, гарадзішча полацкіх крыві- чоў 8 — 1-й пал. 11 ст. ў в. Дзіўная Шаркоўшчынскага р-на. На мысе права- га берага р. Мнюта. Пляцоўка трохву- гольная, пл. 1 га. 3 Пн умацавана валам, з паўн.-ўсх. боку каля вала ўваход на га- радзішча. Выявіў у канцы 19 ст. Ф.В.Пакроўскі, абследавалі ў 1938 А.Цэ- гак-Галубовіч і У.Галубовіч, у 1949 А.Р.Мітрафанаў, у 1972 Я.Г.Звяруга, у 1973 і 1981 даследаваў Г.В.Штыхаў. Культурны пласт 0,3—1,3 м. Знойдзены ляпны посуд 8—9 ст., бронзавая трапе- цападобная падвеска, каменная форма для вырабу жаночых упрыгожанняў, па- церка-лімонка, скроневыя бранзалетапа- добныя кольцы, пласціністы арнамента- ваны бранзалет, ганчарны посуд 10—11 ст., фрагменты дырхемаў Абасідаў, цэ- лая манета Саманідаў і інш. Раскопкі пацвердзілі знаходжанне тут умацавана- га паселішча 8—9 ст., росквіт якога пры- падае на 10 — 1-ю пал. 11 ст. У 15—17 ст. на месцы гарадзішча размяшчалася феад. сядзіба. Літ.: Ш т ы х а ў Г.В. Гарадзішча Гара- дзец на рацэ Мнюта / / Помнікі культуры: Новыя адкрыцці. Мн., 1985. Георгій Штыхаў. ДЗМІТРАВІЧЫ, археалагічныя помнікі мілаградскай і зарубінецкай культур ка- ля в. Дзмітравічы Бярэзінскага р-на. Гарадзішча.За 400 км на Пд ад вёскі на левым беразе р. Брусяты. Пля- цоўка памерам 45 х 45 м. 3 боку поля
ДЗМІТРУК ўмацавана 3 валамі і 2 равамі. Адкрылі і абследавалі ў 1929 І.Р.Калодкін і М.М.Канвісараў, абследавала ў 1979 Т.С.Бубенька, даследаваў у 1987—89 Л.Д.Побаль. Культурны пласт 0,6—0,8 м. Выяўлены рэшткі жылых і гасп. пабу- доў слупавой канструкцыі, каменныя вогнішчы, ямы-сховішчы. Знойдзены аб- ломкі жал. наканечнікаў коп'яў, сякер, нажы, сярпы, шылы, кольцы, керамічны глянцаваны посуд, гліняныя прасліцы розных форм і памераў (у т.л. арнамен- таваныя матывамі язычніцкай сімволікі), грузікі, крыжападобныя падвескі, па- церкі, культавы посуд, каменныя брускі, зерняцёркі, бронзавыя і сярэбраныя тра- пецападобныя падвескі, прылады брон- заліцейнай вытворчасці (гліняныя тыглі і льячкі). Курганныя могільнікі. На У і за 100—150 м на ПнЗ ад гарадзішча. Выяўлены ў 2-й пал. 19 ст. Пазней знішчаны пры забудове. С е л і ш ч а . На 3 ад гарадзішча, уз- доўж берага ракі. Абследаваў у 1987 По- баль. Знойдзены шлакі і абломкі посуду. Літ.: Рынейскі А. Разведачная ар- хеалагічная экспедыцыя. / / Наш край. 1929. № 8—9. Леашд Побаль. ДЗМГГРЎК Аляксей Данілавіч [11 (24).4.1907, в. Сцебрава Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер у Жабін- каўскім р-не — 23.8.1942], удзельнік рэв. руху ў Зах. Беларусі і партыз. руху ў Вял. Айч. вайну. Вучыўся ў школе парт. работнікаў Прадстаўніцтва ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б у Мінску (1932— 33). 3 1926 сакратар Жабінкаўскага падп. РК КСМЗБ. У канцы 1927 арыш- таваны і асуджаны на 3 гады турмы. У 1932 сакратар партячэйкі КПЗБ у в. Сцебрава, з 1933 інспектар ЦК КПЗБ па Пінскім акр. к-це КПЗБ. У 1934 арыш- таваны і асуджаны на 6 гадоў турмы. 3 1939 у БССР оперупаўнаважаны крымі- нальнага вышуку, нач. Жабінкаўскага райаддзела міліцыі. У Вял. Айч. вайну партызан Старасельскага партыз. атрада (пазней атрад імя М.М.Чарнака партыз. брыгады імя І.В.Сталіна Брэсцкай вобл.). Загінуў пры выкананні баявога задання. Пахаваны ў г. Жабінка, на магіле абе- ліск. Яго імем названа вуліца ў г. Жа- бінка. ДЗМІТРЎК Праскоўя Фёдараўна [парт. псеўд. Маруся, Надзя, Вера, Галубок і інш.; 3( 15). 10.1899, в. Ліскі Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер у Камянецкім р-не — 22.12.1978], удзельніца рэв. руху ў Зах. Беларусі. Чл. КПЗБ з 1924. У 1926—33 сакратар Гродзенскага акругкома КПЗБ, працавала таксама ў Пінскім, Бара- навіцкім, Беластоцкім, Брэсцкім і Вілен- скім акругкомах КПЗБ. У 1925—26 ву- чылася ў школе парт. работнікаў Прад- стаўніцтва ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б у Мінску, у 1929—31 — у Камуніст. ун-це нац. меншасцей імя Ю.Ю.Мархлеўскага ў Маскве. Дэлегат I з езда КПЗБ (1928), VI з'езда Кампартыі Польшчы (1932). У 1933 арыштавана польскімі ўладамі і прыгаворана да 10 гадоў турмы. Пасля аб'яднання Зах. Беларусі з БССР у 1939 абрана дэпутатам Нар. сходу Зах. Бела- русі. У 1939—41 і 1945—55 заг. аддзела сац. забеспячэння Камянецкага райвы- канкома. Імем Дз. названа вуліца ў г. Камянец. Тв.: Тревожные буднн подполыцнка // Годы нспытанкй н мужества. Мн., 1973. Міхаіл Клімец. ДЗМІТРЫЕЎ Барыс Міхайлавіч (11.6.1924, Масква — 23.2.1944). удзельнік партыз. руху ў Магілёўскай вобл. ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Са- юза (1944). Скончыў спец. школу пад- рыўнікоў-мінёраў (1942). 3 чэрв. 1942 у партызанах, са студз. 1943 у партыз. ат- радзе 211-м імя К.К.Ракасоўскага, які дзейнічаў у Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл. Падрыхтаваў 14 партызан-пад- рыўнікоў. Удзельнічаў у падрыве 18 ва- рожых эшалонаў. Дыверсійныя групы на чале з Дз. узарвалі 1400 чыг. рэек, 11 чыг. і 32 шашэйныя масты, 22 аўта- машыны, 3 танкі праціўніка. 23.2.1944 у баі за апорны пункт партызан у в. Ка- менічы Асіповіцкага р-на замяніў за- гінуўшага камандзіра групы; паранены, працягваў бой. Калі скончыліся патроны, гранатай падарваў сябе і ворагаў, што наблізіліся да яго. Пахаваны ў Асіповічах у брацкай магіле, на магіле помнік. Яго імем названы вуліцы ў Асіповічах і Лёз- не, школа № 1 у Асіповічах. ДЗМІТРЫЕЎ Міхаіл Аляксеевіч (1832, Пецярбург — 14(26) .5'. 1873], рускі і 6е- ларускі этнограф, фалькларысг, педагог. Скончыў Гал. пед. ін-т у Пецярбургу (1853). 3 1853 настаўнік дваранскага ву- чылішча, пасля дырэктар гімназіі ў На- вагрудку. Першы дырэктар (1867—73) Гродзенскай дырэкцыі народных ву- чылішчаў. Член Рус. геагр. т-ва. Дасле- даваў матэрыяльную і дукоўную культу- ру бел. народа, запісваў бел. фальклор. Зрабіў апісанне шматлікіх нар. абрадаў і звычаяў. Бел. казкі дасылаў рус. фальк- ларысту А.М.Афанасьеву, які публікаваў іх па-беларуску ў сваіх «Народных рус- кіх казках». Багатыя фактычным матэ- рыялам даследаванні Дз. гісторыі Наваг- рудка: «Некалькі слоў кароткага гіста- рычнага агляду руска-літоўскага Навагрудка з часу заснавання гэтага го- рада...» (Вестн. нмп. Рус. Геогр. о-ва. 1858. Ч. 24), «Збор далейшых гістарьічных звестак пра Навагрудак са смерці Свентарога (1270)» (тамсама. 1859. Ч. 26). Запісваў тапанімічныя і міфалагічныя легенды беларусаў. У зб. «Спроба збірання песень і казак сялян Паўночна-Заходняга краю» (1868) апублікаваў запісаны ў Дзісне ўрывак з бел. твора Я.Баршчэўскага «Рабункі му- жыкоў», прысвечанага падзеям 1812, і бел. ананімны верш 1830-х гадоў «Кінуў- рынуў паўстанне», які адлюстроўвае ад- носіны бел. сялян да паўстання 1830— 31. У «Зборы песень, казак, абрадаў і звычаяў сялян Паўночна-Заходняга краю» (1869) змясціў 277 каляндарна- абрадавых, сямейна-бытавых песень, 8 казак, апісанні абрадаў, гульняў, забаваў і інш. Частка рукапіснай спадчыны Дз. зберагаецца ў архівах Геагр. т-ва і б-кі Расійскай АН у Санкт-Пецярбургу і ў Цэнтр. гіст. архіве Літвы (Вільнюс). Тв.: Несколько сведеннй о домашнем бы- те крестьян северо-западных губерннй / / Внленскнй вестн. 1869. № 122; Обряды н обычан западно-русскнх крестьян // Гродненскне губернскне ведомостн. 1867. № 30—40, 42—43; Нравы н обычан западно- русского народа / / Тамсама. 1868. № 23— 28, 30—36; Воскресные школы в Гроднен- ской губерннн / / Цнркуляр по Москов- скому Учебному округу. 1868. № 12. Янка Саламевіч. ДЗМІТРЫЙ АЛЬГЁРДАВІЧ (пасля 1347—99), князь у ВКЛ, сын Альгерда і Марыі Яраслаўны Віцебскай. У пісьмо- вых крыніцах упершыню ўпамінаецца як князь у г. Трубчэўску (на Браншчыне), які разам з г. Старадуб у 1378 добраах- вотна здаў свайму брату Андрэю Альгер- давічу (на той час прыхільніку Масквы). Як бранскі князь удзельнічаў у Кулі- коўскай бітве 1380, камандаваў «палком левай рукі» (левым флангам маскоўскага войска). Вярнуўшыся ў ВКЛ, прысягнуў на вернасць Ягайлу (16.12.1388). Загінуў у бітве на Ворскле 1399. Літ.: ПСРЛ. М., 1975. Т. 32. С. 51; Бело- руссня в эпоху феодалнзма. Мн., 1959. Т. 1. С. 110, ШіЕрмаловіч М. Старажыт- ная Беларусы Віленскі перыяд. Мн., 1994. С. 73. Мікола Ермаловіч. ДЗМІТРЫЙ-КАРЫБЎТ (? — пасля 1404), князь з Гедзімінавічаў, гл. Кары- бут. ДЗЎКІ, назва лакальнай групы насель- ніцтва ў складзе аўкштайтаў. Жывуць на ПдУ Літвы (Дзукія). Ад інш. літоўцаў адрозніваюцца адметнымі дыялектнымі рысамі (у т.л. дзеканнем). У лексіцы Дз., ва ўзорах і каларыце адзення, у ткацкім арнаменце, ежы і інш. з'явах матэрыяль- най культуры побыту шмат агульнага з беларусамі. ДЗЮБКО Анатоль Фёдаравіч (н. 15.12.1923, в. Горваль Рэчыцкага р-на), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Адэ- скае аргыл. вучылішча (1942), Ваен.-ар- тыл. камандную акадэмію (1954). У Вял. Айч. вайну з ліст. 1942 на Паўн.-Зах., 2-м Прыбалт. і Ленінградскім франтах. Камандзір батарэі лёгкага артыл. палка лейтэнант Дз. вызначыўся ў баях за вы- зваленне Латвіі: 29.8.1944 у час бою трапіў у акружэнне назіральны пункт ба- тарэі, дзе Дз. прыняў камандаванне на сябе, арганізаваў кругавую абарону і, калі немцы наблізіліся да назіральнага пункта, выклікаў на сябе агонь сав. ар- тылерыі, што дапамагло адбіць контр- атакі і ўтрымаць занятыя пазіцыі. Да 1976 у Сав. Арміі, палкоўнік. ДЗЮЛЁРАН (Піііаіігапз) Нестар (каля 1825, Варшава — 1868), удзельнік паў- стання 1863 —64. Каля 1861 працаваў у кіраўніцтве буд-вам Варшаўска-Пецяр- бургскай чыіункі ў Вільні, удзельнічаў у арг-цыі першых рэв. гурткоў. У сваёй
ДЗЯДЗЬКА дзейнасці балансаваў паміж «чырво- нымі» і кбелымі». У 1862 — камісар Варшаўскага Цэнтр. нац. к-та ў арганіза- цыйным цэнтры «чырвоных» Літоўскім правінцыяльным камітэце, неўзабаве выключаны з к-та, стаў блакіравацца з «белымі». У лют. 1863 выступіў з прапа- новай адхіліць «чырвоных» ад кіраўніц- тва паўстаннем. Па ініцыятыве Дз. быў распушчаны Літоўскі к-т, замест яго створаны «белы». Аддэел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, у якім Дз. заняў па- саду камісара варшаўскага паўстанцкага ўрада ў Літве і Беларусі, пазбаўлены яе з-за ўнутр. канфлікту. Знрў шукаў саюзу з «чырвонымі». 3 лета 1863 у Познані — памочнік рэв. камісара ў Прусіі, з лета 1864 у Дрэздэне — рэв. камісар вар- шаўскага паўстанцкага ўрада ў Германіі. Пасля задушэння паўстання ў 1864 эмі- грыраваў у Парыж. Вячаслаў Шалькевіч. ДЗЮПРЭ (Пцрге) Луі Максіміліян ( ? — ?), танцоўшчык, балетмайстар і педагог 18 ст. Адзін з заснавальнікаў мужчын- скага сцэнічнага танца. Вучыўся ў Франц. акадэміі музыкі. У 1730—51 са- ліст тэатра «Каралеўская акадэмія му- зыкі і танца» ў Парыжы («Гранд-Апе- ра»). Гастраліраваў у Лондане, Варшаве, Дрэздэне, Вене. У 1756 запрошаны Г.Ф.Радзівілам у яго прыдворны тэатр у Слуцку; побач з А.Пуціні стаў ствараль- нікам мясц. балета, у 1756—58 выкладаў у Слуцкай балетнай школе, выступаў у Слуцку і ў Белай (Бяла-Падляска, Поль- шча). У сак. 1758 пераехаў у Нясвіж, дзе паводле дагавору з М.К.Радзівілам Ры- банькай павінен быў да 1761 не толькі выступаць на сцэне, пісаць лібрэта і ста- віць балеты, але і падрыхтаваць для тэ- атра 8 дзяцей і вучыць танцам усіх, каго яму дадуць. Літ: Музыкальный театр Белорусснн. Дооктябрьскнй пернод. Мн., 1990. С. 210— 211. ДЗЯВОЛТВА, гістарычная балцка-лі- тоўская вобласць. Назва, верагодна, з'яўляецца сцягнутай формай слова «дзевалотва», што ў сваю чаргу можа сведчыць пра насельніцтва гэтай воб- ласці як адгалінаванне балцкага племя лотяы, якое ў стараж. часы насяляла цэнтр. і паўн.-зах. часткі Беларусі [у «Хлебнікаўскім летапісе» (13 ст.) гэта вобласць названа лотвай]. Няпэўнасць крыніц спарадзіла цяжкасць у вызна- чэнні тэр. Дз. Хроніка Быхаўца (16 ст.) вызначала яе ў раёне г. Вількамір. Па- водле У.Пашуты, яна знаходзілася ў міжрэччы Нявежы і Швянтоі [«Гераіч- ная барацьба рускага народа за незалеж- насць (ХІП ст.)», 1956] або на У ад р. Швянтоі («Утварэнне Літоўскай дзяржа- вы», 1959), дзе звычайна паказваецца Аўкштайція. Упершыню вобласць упамі- наецца ў летапісах пад 1219, калі яе кня- зі разам з інш. балцка-літоўскімі князямі па дамоўленасці з галіцка-валынскімі па- вінны былі ваяваць з Полыпчай. У 1264 Дз. заваявана кн. Войшалкам і ўключана ў склад ВКЛ. Літ.: Полное собранне русскнх летопн- сей. Т. 2. Нпатьевская летопмсь. М., 1962; Ермаловіч М.І. Па слядах аднаго міфа. 2 выд. Мн., 1991. Мікола Ермаловіч. «ДЗЯВОЧАЯ ГАРА», «Дзевяці- г а р а » , этнаграфічна-археал. помнікі ў выглядзе культавых узгоркаў, гор, курга- ноў, гарадзішчаў і інш., якія ўшаноўваліся з часоў язычніцтва. Назвы тыпу «Дз. Г.» часта сустракаюцца на слав. землях. «Дз. Г.» каля Смаленска (Расія), у Трыполлі на р. Дняпро, Сах- ноўцы на р. Рось, на р. Лыбедзь (Ук- раіна), Дзевін у Празе, Хебе, Мімоне, на р. Дыя (Чэхія), на р. Дунай (Славакія), у Балгарыі і інш. Паводле меркавання Б.А.Рыбакова, «Дз.Г.» маглі быць звяза- ны з культам жаночага бажаства, багі- няй-дзевай, «што панесла ва ўлонні сяаім», якая з'яўлялася папярэдніцай хрысціянскай багародзіцы дзевы Марыі. Часта з такімі ўзгоркамі звязвалі вельмі стараж. рытуальныя традыцыі і паданні, якія генетычна паходзілі ад культу язычніцкай багіні кахання. На Беларусі захаваліся некалькі помнікаў з назвай «Дз.Г.» У шэрагу выпадкаў такія помнікі мелі блізкія па значэнні назвы — Панен- ская Гара, Мар'іна Горка. На ўскраіне Лагойска знаходзіцца гарадзішча Панен- ская Гара, з якой звязана паданне пра дзяўчыну, што тут загінула, выкарыста- нае потым В.Дуніным-Марцінкевічам у вершаванай апояесці «Вечарніцы» (1855). Пра Мар'іну Горку ў Пухавіцкім р-не захавалася паданне, што на ёй зна- ходзіўся культавы камень, якому пакла- няліся язычнікі і наладжвалі тут трызны і гульні. Потым духоўнік асвяціў гэта месца святой вадой, пасля чаго гара рас- калолася і камень праваліўся. Падобны помнік захаваўся паміж вёс- камі Гудавічы і Верхлес Чэрвеньскага р-на. Пасля ўвядзення хрысціянства не- каторыя ўзгоркі, звязаныя раней з куль- там багіні-дзевы, сталі прысвячацца дзе- ве Марыі — Маці Боскай. Найб. даследа- ваны падобныя помнікі ў Мсціславе і на тэр. Валожынскага р-на (гл. Дуброва). Літ.: Шпнлевскнй П.М. Путешест- вне по Полесью н Белорусскому краю. Мн., 1992; Р ы б а к о в Б.А. Язычество древннх славян. М., 1981. С- 285—286. Эдвард Зайкоўскі. ДЗЯГЦЯНСКІ М АНЁТНА-РЭЧАВЫ СКАРБ. Знойдзены ў 1957 на ўскраіне в. Дзягцяны Капыльскага р-на на глыбіні 0,6—0,7 м у круглым арнаментаваным гаршку з ручкай. Ухаваны каля 1050. Складаўся з 21 фрагмента сярэбраных ювелірных вырабаў з дробным зярненнем і сканню і 320 манет: дэнарыі Англіі (10), Венгрыі (3), Германскай імперыі (165), Даніі (1), Чэхіі (123), нявызнача- ныя (4), імітэнты дэнарыяў Англіі (3) і Германіі (9), фрагменты куфіцкіх дыр- хемаў Арабскага халіфата (2). Па коль- касці чэшскіх дэнарыяў скарб не мае аналагаў на тэр. Усх. Еўропы. Літ.: Б ы к о в А.А. Восточные монеты Дегтянского клада // Тр. Гос. Эрмнтажа. Л., 1961. Т. 4, вып. 2; П о т н н В.М. Дегтян- скнй клад денарнев середнны XI в. / / Там жа; Рябцевнч В.Н. Новые монеты Дег- тянского клада // Беларускія старажыт- насці. Мн., 1972. ДЗЯДЗІЛАВІЧЫ, гарадзішча штрыха- ванай керамікі культуры і паселішча банцараўскай культуры каля в. Дзядзіла- вічы Барысаўскага р-на. Гарадзішча 1 —4ст. н.э. За 5,7 км на 3 ад вёскі, на левым беразе р. Цна. Пляцоўка авальная, памерам 42 х 29 м, умацаваны 2 валамі і 2 равамі. Адкрыў і даследаваў у 1962 А.Р.Мітрафанаў. Знойдзены абломкі рабрыстых слоікавых гаршкоў, гліняныя прасліцы, жал. сяке- рападобная прылада для апрацрўкі слу- павой канструкцыі. Паселішча 6—8 ст. Побач з га- радзішчам, на пакатых схілах узгорка. Пл. 5—6 га. Адкрыў у 1962, даследаваў у 1962—66 Мітрафанаў. Выяўлены рэшткі 54 пабудоў зрубнай і слупавой канструкцый, болыпасць якіх была жыт- ламі. Унутры жытлаў размяшчаліся круглыя або авальныя печы-каменкі, агнішчы ў выглядзе вымасткі з дробных камянёў. Унутры аднаго з дапаможных памяшканняў выяўлена невялікая яма, на краі якой ляжалі жорны. У жытлах знойдзены ляпныя гладкасценныя сла- бапрафіляваныя пасудзіны, міскі, міскападобныя гаршкі, патэльні, жалез- ны абломак сякеры, серп і нож для жніва, бронзавыя ўпрыгожанні (трапеца- падобныя падвескі, званочак, пярсцёнкі, скроневае кольца, бранзалеты), гліняныя прасліцы, коп'і, шпоры. Літ: Мнтрофанов А.Г. Железный век Средней Белорусснн (VII—VI вв. до н.э. — VIII в. н.э.). Мн., 1978. ДЗЯДЗІНЕЦ, 1) цэнтральная частка сядзібы, двор. 2) Цэнтр. частка стараж. горада (старажытнарус. детннец), умацаваная драўляным тынам, равамі і валамі (пазней мураванымі сценамі і драўлянымі вежамі), своеасаблівы цэнтр горада, дзе размяшчаліся адм. і культа- выя пабудовы, жылі князь з дружынай, яго чэлядзь, гацдляры, рамеснікі, духа- венства. Найчасцей размяшчаўся на мы- се пры сутоках рэк (у Мінску пры суто- ках Нямігі і Свіслачы, у Полацку — Па- латы і Зах. Дзвіны). Пл. ад 1 да 7 га (полацкага каля 7 га, мінскага 3 га, віцебскага 2,5 га, друцкага каля 1 га). У стараж. летапісах слова Дз. ужывалася да 14 ст. «ДЗЯДЗЬКА АНТОН», беларускі агіта- цыйны перакладны твор 19 ст. Пераклад і перапрацоўка зроблены з польскай агітац, брашуры «Бацька Шыман», якая ў сваю чаргу з'яўляецца перапрацоўкай рус. публіцыст. брашуры А.Іванова (В.Варзара) «Хітрая механіка» (Цюрых, 1874). Выдадзены ў 1892 М.Абрамовічам у Тыльзіце (на тытуле для канспірацыі пазначана Вільня) пад назвай «Дзядзька
234 ДЗЯДЗЬКАВАННЕ Антон, або Гутарка аб усім чыста, што баліць, а чаму баліць — не ведаем...». Да тыльзіцкага выдання мела дачыненне інтэрнацыянальная студэнцкая арг-цыя ў Маскве (уваходзілі Абрамовіч, В.Ва- роўскі, Н.Чарноцкі і інш.). Пераклад разлічаны на бел. чытача. Твор напісаны ў форме навук.-папулярнай гутаркі па палітэканоміі, удала спалучае агітац. публіцыстыку і маст. прозу. Апавя- дальнік Антон, які раней настаўнічаў, працаваў на фабрыках, абураецца, што мужык жыве «ў бядзе, голадзе дый хо- ладзе», аналізуе аграрнае пытанне, стан нар. асветы, выдаткі на цара і царскую сям'ю, дзярж. апарат, армію, заклікае бел. сялян браць прыклад з рускіх, якія выступаюць супраць цара. Гутарка за- канчваецца заклікам (у польскім ары- гінале адсутнічае); «А цяпер — проціў цара і яго чыноўнікаў пойдзем!». Раней- шым варыянтам «Дз.А.» з яўляецца «Старая прысказка», выдадзеная К.Гуч- коўскім у 1887 у Львове (канфіскавана паліцыяй, вядомы экз. зберагаецца ў Цэнтр. гіст. архіве Украіны ў Львове). Ёсць звесткі пра пераклад на бел. мову і выданне «Дз.А.» на гектографе ў 1885 тайным гуртком самаадукацыі Слуцкай гімназіі (сярод членаў Чарноцкі, А.Ра- жаў). У 1903 выдадзены ў Лондане новы пераклад і новая апрацоўка брашуры пад назвай «Гутарка аб тым, куды мужыцкія грошы ідуць» (магчыма, пераклаў Д.Ся- машка; перавыдадзена ў Пецярбургу ў 1907, забаронена цэнзурай). Скарыстана Ф.Завадскім і М.Фальскім пры напісанні пракламацыі «Царская гаспадарка». •Дзяды». Урочышча Курапаты. 1993. ОШОШ ШОК аЬо Ьпіагка аЬ йвіт свувіа ввіо ЬаШ, а схапш Ьаііё — піа шісдаіш. . . . Сапа еаіаіойіса. НІІЛіО. 0 гігмкагні Магі) Кгміойікс^ і8»2. •Дзядзька Антон». Тытульны ліст. якая распаўсюджвалася на Беларусі ў рэв. 1905—07. Аўтарства твора доўгі час памылкова прыпісвалася А.Гурыновічу. Публ.: Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. 2 выд. Мн., 1988. Літ.: А лександ ровіч С.Х. Пу- цявіны роднага слова. Мн., 1971. С. 77—82, 118, 122, 155; Яго ж. Гісторыя з «Дзядзь- кам Антонам» / / ЛіМ. 1961. 4 жн.; К а х а - н о ў с к і Г. Львоўскае рэха / / Полымя. 1971 № 11; Я го ж. Таямніцы за Чорта- вым мостам // Маладосць. 1992. № 5; Казбярук У. Яшчэ пра «Старую пры- сказку» // ЛіМ. 1972. 11 лют.: Тцгопек I. АУокоІ вепезу ГігіаЦгкі Апіопа / / 81ауіа Огіёпіаііз. 1983. № 3; С к а л а б а н В. Пр> цяг гісторыі з «Дзядзькам Антонам» / Полымя. 1988. № 2: К і с я л 8 ў Г.В. Ад Ч. чота да Багушэвіча: Прабл. крыніцазна> ства і атрыбуцыі бел. літ. XIX ст. Мн., 199 С. 321—322. Віталь Скалабса ДЗЯДЗЬКАВАННЕ, звычай аддаваці дзяцей шляхты на выхаванне ў сялян скую сям'ю. Было пашырана ў канцы 16 — пач. 18 ст. на бел. землях, выклікана жаданнем выхаваць у дзяцей станоўчыя фізічныя і духоўныя якасц простага народа: працавітасць, сілу, не патрабавальнасць да ежы, пітва і адзен ня, вернасць, адцанасць, любоў да зямлі ДЗЯДЗЮШКА Уладзімір Іосіфавіч [1(14).2.1905, Мінск — 30.3.1973], бе- ларускі акцёр. Нар. артыст БССР (1949), нар. артыст СССР [1971). Твор- чы шлях пачаў як акцёр-аматар. Праца- ваў у тэатры У.Галубка. У 1923—37 у БДТ-3. 3 1937 у тэатры Я.Купалы, сфар- міраваўся як адзін з найбольш буйных прадстаўнікоў бел. акцёрскай школы. Асаблівы поспех меў у нац. рэпертуары. Увасобіў разнапланавыя вобразы: Мірон Бокуць («Пагібель воўка» Э.Самуйлён- ка), Крыніцкі («Паўлінка» Я.Купалы), Крушына («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Язэп («Салавей» З.Бядулі), Пытляваны («Пяюць жаваранкі» К.Кра- півы; Дзярж. прэмія СССР 1952) і ікш. Здымаўся ў кінафільмах. Дэп. Вярх. Са- вета БССР у 1971—73. ДЗЯДЫ, народны памінальны абрад, рытуальная вячэра ў памяць памерлых продкаў. Дз. называлі таксама дзень, калі адбываўся абрад, і нябожчыкаў, якіх ушаноўвалі. Паходзяць Дз. з дахрыс- ціянскага ўсх.-славянскага звычаю трыз- ны; звязаны з культам продкаў, пазней абрад ускладніўся напластаваннем хрыс- ціянскага культу. Дз. спраўлялі ў пэўныя дні, у залежнасці ад мясцовасці па не- калькі разоў на год, часцей вясной і ўво- сень. Гал. былі Змітраўскія Дз. (асяніны) у суботу перад Змітравым днём (26 кастр. ст. ст.), а таксама на радаўніцу, перад масленіцай, сёмухай. На Дз. гата- валі рытуальныя стравы (7 і болей ня- цотных святочных і абрадавых страў). Абавязковымі былі куцця, клёцкі, бліны, мяса, яечня. Паводле звычаю ад кожнай стравы ў асобны посуд адкладвалі па ка- валачку для нябожчыкаў і пакідалі на ноч. Літ.: Ш е й н П.В. Матерналы для мзу- чення быта н языка русского населення Се- веро-Западного края. Т. 1, Ч. 2. Спб., 1890; Романов Е. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. Внльна, 1912; Ннкнфоровскнй Н.Я. Простонародные прнметы н поверья, суеверные обряды н обычан, легендарные сказання о лнцах н местах. Внтебск, 1897; Пахаванш Памінкі. Галашэнні. Мн., 1986. «ДЗЯДЫ», мітынг-рэквіем на ўшанаван- не памяці бязвінна загінуўшых жыхароў Беларусі ў перыяд паліт. рэпрэсій 1920— 50-х гадоў. Праводзяцца штогод у Дзень памяці продкаў (гл. Дзядьд. Упершыню адбыўся 1.11.1987 у Мінску каля помніка Я.Купалу па ініцыятыве «нефармаль-
ных» маладзёжных арг-цый. Выклікаў негатыўныя адносіны з боку кіраўніцтва рэспублікі. Па ініцыятыве Канфедэрацыі бел. суполак 30.10.1988 у Мінску паблізу Усх. могілак і ў полі каля Курапат прай- пюў забаронены ўладамі мітынг-рэквіем, які быў гвалтоўна разагнаны. 29.10.1989 традыцыйны мітынг-рэквіем адбыўся ў Курапатах. На ім выступалі дзеячы бел. культуры і мастацтва, тыя, хто прайшоў дарогай пакут, жыхары в. Цна-Едка- ва — відавочцы трагічных падзей у пе- радваен. Курапатах. Быў устаноўлены Крыж пакуты, праведзена богаслужэнне на ўшанаванне памяці ахвяр рэпрэсій. 3.11.1990 «Цз.» былі адзначаны шэсцем і мітынгам у Мінску, у парку Чэлюскін- цаў, дзе паблізу месца расстрэлаў быў пастаўлены крыж-капліца, каля будынка МУС—КДБ устаноўлены алтар і памят- ная дошка, ускладзены кветкі да пад- ножжа помнікаў Перамогі, Я.Купалу, Я.Коласу. У Доме літаратара адбыўся тэ- атралізаваны паказ, прысвечаны Дню памяці. Праводзіліся таксама і ў інш. га- радах Беларусі. Паводле Закона Рэс- публікі Беларусь аб святочных днях ад 19.12.1991 Дзень памяці адзначаецца 2 лістапада. Літ.: Гражданскне двнження в Белорус- снн: Документы н матерналы, 1986—1991. М., 1991: Пазьняк З.С. Сапраўднае аблічча. Мн., 1992; Козловнч А. Яне могу заплакать / / Нёман. 1992. № 5. Вольга Герасімовіч. ДЗЯК (грэч. діакопоз служка), у стара- жытнай усходнеслав. дзяржаве канцы- лярская пасада пры князях, вышэйшых царкрўных асобах, у гарадах з вечавым правам (Полацк, Віцебск) у ліку радных паноў. У ВКЛ функцыі Дз. былі падзеле- ны паміж сакратаром і пісарам. ДЗЯКАЎ Іосіф Іванавіч [22.3(4.4).1903, Гомель — 11.1.1984], Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў пях. школу імя Саўнар- кома БССР (1922), Вышэйшую с.-г. школу (1939). Удзельнік грамадз. вайны на Зах. фронце. У Вял. Айч. вайну са студз. 1942 на Зах., Цэнтр., 3-м Бел. і 1-м Укр. франтах, палітработнік. У чэрв. І944 у час бою ў Дубровенскім р-не пар- торг батальёна ст. лейтэнант Дз. падняў воінаў у атаку; 15.7.1944 у баі за г. Грод- на замяніў параненага камандзіра роты і павёў байцоў на прарыў абароны праціўніка; адзін з першых уварваўся ў горад. Пасля вайны да 1970 на парт. і сав. рабоце ў Гомельскай вобл. ДЗЯКАЎ Уладзімір Анатолевіч (н. 14.6.1919, с. Бакалы Бакалінскага р-на, цяпер Башкартастан), рускі гісторык. Д-р гісг. н. (1967), праф. (1986). Скон- чыў Маскоўскі гісторыка-архіўны ін-т (1947). У 1957—60 ст. навук. супра- цоўнік Цэнтр. дзярж. ваенна-гіст. архіва СССР і вучоны археограф у Галоўархіве СССР. 3 1960 у Ін-це славяназнаўсгва і балканістыкі АН Расіі: навук. супрацоў- нік, вучоны сакратар, нам. дырэктара ін-та, загадчык сектара, вядучы навук. супрацоўнік. Даследуе пытанні гісторыі нац.-вызв. руху Расіі і Польшчы 19 — пач. 20 ст., руска-польскія рэв. і куль- турныя сувязі таго ж часу, гісторыю сла- вяназнаўства і балканістыкі, метадалагіч- ныя праблемы гіст. навукі. Многія працы непасрэдна датычацца гістсрыі Беларусі. Адзін з рэдактараў і складальнікаў сав.- польскай серыі «Паўстанне 1863 года. Матэрыялы і дакументы» (т. 1—25. М.; Варшава, 1961—87), 2 тамы якога пры- свечаны непасрэдна Беларусі: «Рэвалю- цыйны пад'ём у Літве і Беларусі 1861 — 1862 іт.» (1964) і «Паўстанне ў Літве і Беларусі 1863—64 гг.» (1965). Адзін з аўтараў і чл. рэдкалегіі сав.-польскага выдання «Польскае грамадства і спробы аднаўлення ўзброенай барацьбы ў 1833 годзе». Паўстанню 1863—64 на Беларусі і ў Літве прысвечаны яго працы «Сігізмунд Серакоўскі» (1959) і «Вале- рый Урублеўскі» (1968; разам з У.Абра- мавічусам). Тв.: Революцнонное двнженне в русской армнн н восстанне 1863 г. М., 1964 (разам з І.С.Мілерам); Маркс, Энгельс н польское освободнтелыюе двнженне. М., 1968; Ярос- лав Домбровскхй. М., 1969; Обшественно- полнтнческая деятельность ссыльных поля- ков в дореволюцнонном Казахстане. Алма- Ата, 1971 (разам з Г.С.Сапаргаліевым). Вячаслаў Шалькевіч. ДЗЯКЛА, д з я к л о , прадуктовая рэнта (натуральны аброк) за зямельны надзел, якая збіралася на карысць зем- леўладальніка з сялян ВКЛ. Дз. здавалі збожжам (пераважна жыта і авёс, радзей ячмень і пшаніцу), інш. с.-г. прадуктамі або грашыма (па жаданні ўладальніка). У прадуктовую рэнту ўваходзілі хатняя птушка або жывёла, яйкі, мёд, арэх, грыбы, ягады, сена, лён, пянька і інш. Да валочнай памеры адзінкай абкладання былі дварышча і служба, пазней — вало- ка і дым. Памер Дз. быў неаднолькавы ў розных уладаннях і вызначаўся зем- леўладальнікам з улікам эканам. ста- новішча сялян. Найб. пашыранае Дз. збожжавае — па 1, а то і па 2 бочкі жыта і аўса. Так, у маёнтку Нябышын Ашмян- скага пав. ў 16 ст. сяляне здавалі з валокі 2 бочкі жыта, 2 бочкі аўса, 2 бочкі пшаніцы. Збожжавае Дз. сяляне найчас- цей павінны былі звезці на панскае поле, засеяць, забаранаваць яго (не ў залік паншчыны). Інвентар за 1578 в. Косце- нева Слонімскага пав. прадпісваў сяля- нам здаваць «овса бочек две альбо гро- шай двадцать за одвозы, сена воз однн або грошм пять за одвозы, за гусь, куры, яйца, грошн трц ц пул, за неводы грошн два». Уладальнік маёнтка Газдзеева Менскага ваяв. ў 1705 прапанаваў сяля- нам плаціць замест */2 бочкі жыта — 10 злотых, замест бочкі аўса — 5, замест воза сена — 3 злотых. 3 развіццём тавар- на-грашовых адносін, ростам таварнасці панскай гаспадаркі ў 2-й пал. 18 — 1-й пал. 19 ст. Дз. паступова выцясняецца адработачнай і грашовай рэнтамі. Літ.: Похнлевнч Д.Л. Крестьяне Белорусснн н Лнтвы в XVI—XVIII вв. Львов, 1957; Я г о ж . Крестьяне Белорус- ДЗЯМІДАЎ снн н Лнтвы во второй половнне XVIII века. Внльнюс, 1966; Лойка П.А. Прыват- наўласніцкія сяляне Беларусі: Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI— XVIII ст. Мн., 1991. Васіль Мялешха. ДЗЯЛЯЦІЧЫ, вёска ў Любчанскім па- сялковым Савеце Навагрудскага р-на, на левым беразе р. Нёман. За 30 км на ПнЗ ад Навагрудка, 55 км ад чыг. ст. Нава- ельня, на шашы г.п. Любча — в. Уселюб. 393 ж., 218 двароў (1993). Вядомы з 2-й пал. 14 ст. як веліка- княжацкі двор. У 1428 вял. князь Вітаўт перадаў Дз. сваёй жонцы Ульяне. На карце Т.Макоўскага (пач. 17 ст.) пазна- чаны як мястэчка. У 17 — 1-й пал. 19 ст. ўласнасць Радзівілаў. У 1-й пал. 17 ст. на тэр. маёнтка Дз. існавалі кальвінскі збор, млын, бровар. карчма, агароды і стаў з садам. У мястэчку ў 1652 — ры- нак, 3 вуліцы (Наваградская, Уселюб- ская, Віленская), 101 двор, царква; у 1751 — 69 двароў. 3 1795 у складзе Рас. імперыі, у Любчанскай воласці Наваг- рудскага пав. У 1819 у Дз. 113 двароў, у 1870-я гады 71 двор, 770 ж., царква, школа, млын, 2 крамы. У 1897 — 1509 ж., 229 двароў, 2 царквы, 2 школы, кра- ма, карчма, 2 млыны. У 1-ю сусв. вайну з 1915 Дз. акупіраваны герм. войскамі, у 1918—20 пераходзілі з рук у рукі — былі заняты то Чырв. Арміяй, то польскімі войскамі. У 1941—44 акупіраваны ням.- фаш. захопнікамі. У 1971 у Дз. 895 ж., 360 двароў. У складзе калгаса «Прынё- манскі», школа, 2 магазіны. Захаваўся помнік архітэктуры — жылы дом 19 ст. За 4 км на 3 ад вёскі помнік археалогіі — курган. Літ.: Акты, нздаваемые Внленскою ар- хеографнческою комнсснею. Внльна, 1898. Т. 25. С- 331—352. Валерый Шаблюк. ДЗЯМІДАЎ Васіль Аляксандравіч (н. 12.4.1921, Віцебск), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Віцебскі аэраклуб (1940), Омскую ваен. авіяц. школу пілотаў (1942), Ваен.-паветр. акадэмію (1955). У Вял. Айч. вайну з сак. 1943 на Зах. і 3-м Бел. франтах. Камандзір звяна асобнага разведвальнага авіяпалка ст. лейтэнант Дз. зрабіў 226 баявых выле- таў, удзельнічаў у 16 паветр. баях з варо- жымі знішчальнікамі. 2.11.1944 у час па- лёту над Усх. Прусіяй з падбітага сама- лёта паранены Дз. сфатаграфаваў паласу абароны праціўніка і сеў на сваёй тэры- торыі. Да 1961 у Сав. Арміі, падпал- коўнік. ДЗЯМІДАЎ Мікола (10.12.1888, Бела- сточчына ? — 23.5.1967), ваенны, палі- тычны і грамадскі дзеяч. Скончыў Свіс- лацкую настаўніцкую семінарыю (1905), Беластоцкае рэальнае сярэдняе ву- чылішча (1910), Паўлаўскае ваен. ву- чылішча ў Петраградзе (1917). У 1907 працаваў у канцылярыі Прывісленскіх чыгунак, адначасова вольны слухач Вар- шаўскага ун-та. 3 1914 на ваен. службе,
236 ДЗЯМ’ЯНКІ у 1915 наведваў курсы пры Мікалаеўскай ваен. акадэміі ў Петрагра- дзе. Пасля Кастр. рэв. ўступіў у Саюз афіцэраў-рэвалюцыянераў. У 1918 у Вільні, займаўся арганізацыяй бел. вой- ска. У 1918—19 камендант г. Гродна, ар- ганізаваў асобны батальён і эскадрон гу- сараў, жандармерыю, чыг., паштовую і тэлеграфную службы, на акупіраванай тэр. Беларусі ствараў пав. камендатуры і вярбовачныя пункты. У чэрв. 1919 арыштаваны польск. ўладамі. Восенню 1919 увайшоў у Бел. вайск. камісію. Ле- там 1920 уступіў у армію С.Н.Булак-Ба- лаховіча, арганізаваў асобны бел. баталь- ён, які ўдзельнічаў у Булак-Балаховіча паходзе 1920 (самастойна працягваў ва- ен. дзеянні супраць Чырв. Арміі да снеж. 1920). У 1922 у Польшчы, пасол Сойму ад Беластоцкай акругі. 3 1923 у Латвіі, працаваў у бел. грамадскіх арг-цыях. У гады Вял. Айч. вайны супрацоўнічаў з ням.-фаш. захопнікамі. У 1943 акруговы школьны інспектар, арганізатар батальё- на бел. самааховы ў Лідзе. 3 канца 1944 у Берліне, нам. камандзіра падафіцэр- скіх курсаў у 1-м бел. вучэбным кадра- вым батальёне Беларускай краёвай аба- роны, пазней у Асобай групе рэзерву бел. вайскоўцаў пры Гал. кіраўніцтве вайско- вых спраў Беларускай цэнтральнай ра- ды, упаўнаважаны па справах апекі над сем'ямі бел. вайскоўцаў. Адзін з ініцыятараў склікання сабору Белару- скай аўтакефальнай праваслаўнай царк- вы ў Констанцы (Зах. Германія, 1948). 3 1950 у ЗША. Літ.: Латышонак А. Дзень герояў / / Ніва. 1994. 27 лістап. ДЗЯМ'ЯНКІ, група археал. помнікаў (стаянкі, бескурганны і курганны могільнікі, селішча) каля в. Дзям'янкі Добрушскага р-на. Стаянка - 1 ранняга этапу верх- недняпроўскай культуры- За 800 м на ПдУ ад вёскі, у пойме правага берага р. Іпуць. Памер 200 х 100 м. Даследавала ў 1978—80 А.Г.Калечыц. Культурны пласт 0,2 м. Знойдзены крамянёвыя адш- чэпы, нуклеусы, прылады працы. фраг- менты ляпнога посуду. Стаянка-2 развітога этапу верх- недняпроўскай і сярэднедняпроўскай культуры. За 700 км на ПдУ ад вёскі, на правым беразе р. Іпуць. Памер 100 х 40 м. Даследавала ў 1978—82 Ка- лечыц. Культурны пласг 0,2 м. Знойдзе- ны крамянёвыя адшчэпы, нуклеусы, рэ- тушоры, прылады працы, рэшткі ляпнога посуду. Бескурганны могільнік 3—7 ст. За 2 км на У ад вёскі, на беразе воз. Рэчышча ў правабярэжжы р. Іпуць. Г.Ф.Салаўёва ў 1962—63 даследавала 3 пахаванні. Пахавальны абрад — трупа- спаленне па-за межамі могільніка, рэшткі крэмацыі ў ямцы або ў глінянай пасудзіне. Знойдзены бронзавыя зліткі, рэчы з эмаллю, жал. спражка, трохгран- ны тронкавы наканечнік стралы, ляпны посуд. Курганны могільнік радзімічаў. За 2 км на У ад вёскі, на пра- вым беразе старыцы р. Іпуць. 159 насы- паў выш. 0,5—2 м, дыям. 6—12 м. Са- лаўёва ў 1962—63 даследавала 31 насып. Пахавальныя абрады: трупаспаленне (6 — 7 і 9—10 ст.) па-за межамі могільніка, рэшткі крэмацыі ў неглыбо- кай ямцы, у урне на гарызонце або ў драўлянай дамавіне; трупапалажэнне на гарызонце (пач. 11 ст.) і ў ямах (12 ст.) галавой на 3 і У. Знойдзены ганчарныя пасудзіны, рэшткі ляпнога посуду, жал. прылады працы, упрыгожанні, у т.л. 7- прамянёвыя і драцяныя скроневыя коль- цы, рэшткі шарсцянога галаўнога ўбору, скуранога рэменя, арабскі дырхем-падве- ска 911—912. Адзіны на тэр. радзімічаў некропаль, які існаваў бесперапынна на працягу некалькіх соцень гадоў (7—12 ст.). С е л і ш ч а 12—15 ст. За 700 км на ПнУ ад вёскі, на правым беразе р. Іпуць. Абследавалі ў 1980-я гады А.І.Драбу- шэўскі, Калечыц, А.А.Макушнікаў, У.А.Літвінаў. Культурны пласт 0,2—0,3 м. Прасочаны рэшткі 4—5 пабудоў: скопішчы гарэлага дрэва, глінянай аб- мазкі, абпаленых камянёў, керамікі. Знойдзены ганчарны посуд, жаночыя ўпрыгожанні, прылады працы, жал. авальнае крэсіва. За 200 м ад вёскі на правым і левым берагах Іпуці ў 1970-я гады Калечыц вы- явіла 11 стаянак каменнага і бронзавага вякоў. Літ.: Соловьева Г.Ф. Славянскне курганы блнз с. Демьянкн / / Сов. архео- логня. 1967. № 1; Седов В.В. Славяне Верхнего Поднепровья н Подвннья. М., 197о; Макушннков О.А. Разведкн в Гомельском Посожье // Археологнческне открытня 1980 г. М., 1981; К а л е ч н ц Е.Г. Памятннкн каменного н бронзового веков Восточной Белорусснн. Мн., 1987. Алена Калечыц, Алег Макушнікаў, Галіна Салаўёва. ДЗЯНІКІН Антон Іванавіч [4(16). 12.1872, каля Варшавы — 8.7.1947], рускі ваенны і палітычны дзе- яч. Ген.-лейтэнант (з 1916). Скончыў Кіеўскае пяхотнае юнкерскае вучылішча (1892), Акадэмію Ген. штаба (1899). Удзельнік руска-японскай вайны. У 1-ю сусв. вайну камандаваў брыгадай, дывізіяй, з восені 1916 — 8-м армейскім корпусам (Румынскі фронт), у крас.— маі 1917 нач. штаба Вярх. галоўнакаман- давання, потым камандаваў войскамі Зах. і Паўд.-Зах. франтоў. Удзельнік карнілаўскай змовы, арыштаваны ў вер. 1917, знаходзіўся ў турме г. Быхава. 19.11 (2.12) .1917 уцёк на Дон, каб па- чаць узбр. барацьбу супраць сав. улады. Адзін з арганізатараў Добраахвотніцкай арміі, з крас. 1918 яе камандуючы. 3 8.1.1919 глаўком узбр. сіл поўдня Расіі (УСПР), з чэрвеня 1919 нам. вярх. пра- віцеля Расіі адмірала А.В.Калчака, ле- там—восенню 1919 кіраваў няўдалым паходам на Маскву. Па паліт. погля- дах — паўманархіст, паўкадэт, пры- хільнік адзінай непадзельнай Расіі. Праціўнік сав. сістэмы праўлення неза- лежна ад таго, хто стаіць на чале яе: эсэ- ры, меншавікі (якія, на яго думку, раз- валілі краіну і армію) ці бальшавікі. Ад- моўна ставіўся да права нацый на самавызначэнне. Бел. нац.-вызв. рух трактаваў як вузкаінтэлігенцкую задуму. Паездка прадстаўніка Рады БНР П.В.Трамповіча (жн. 1918) на Дон да Дз. і М.В.Аляксеева скончылася няў- дачай. У крас. 1920 пасля разгрому сваёй арміі здаў камандаванне рэшткамі войска ў Крыме ген. П.М.Урангелю і эмі- грыраваў. У 1930 — 40-я гады жыў у Францыі. Хоць быў прынцыповым пра- ціўнікам Саветаў, заклікаў рус. эміграцыю падтрымаць СССР у выпадку вайны з Гітлерам. У 1942 адхіліў прапа- нову герм. улад аб супрацоўніцтве. Тв.: Очеркн русской смуты. М., 1991; По- ход на Москву: Очеркв рус. смуты. Мн., 1981. Эдуард Ліпецкі. ДЗЯНІСЕНКІ, курганны могільнік 10— 12 ст. крывічоў каля в. Дзянісенкі Верх- нядзвінскага р-на. За 500 м на ПдУ ад вёскі, на беразе воз. Лісна. 42 курганы. У 1974 З.М.Сяргеева даследавапа 9 насы- паў. Пахавальны абрад — трупапала- жэнне на мацерыку (4 курганы, 10—11 ст.) і ў падкурганных ямах (5 курганоў, 11 —12 ст.). Сярод знаходак жал. нака- нечнік кап'я, нажы, галаўны вянок са спіралей і пласцін, бронзавыя крыжапа- добныя падвескі, лірападобная спражка, пярсцёнкі, шкляныя пацеркі, ляпны і кругавы посуд. Літ.: Сергеева З.М. Деннсенскне курганы на Внтебшнне / / Краткне сооб- шення Пн-та археологнн АН СССР. 1986. Вып. 187. «ДЗЯННІЦА», грамадская і літаратур- ная газета. Выдавалася з 1(14). 11.1916 да 31.12.1916 (13.1.1917) у Петраградзе на бел. мове. Рэдактар-выдавец З.Х.Жы- луновіч (Ц.Гартны). Выходзіла аднача- сова з газ. «Светач» («Зтуіеіас»). Асвят- ляла цяжкае становішча Беларусі ў 1-ю сусв. вайну. Гартны ў арт. «Аб бела- рускім універсітэце» (№ 1, пад. псеўд. Змітро Капылянін), перадавым арт. ў № 2, арт. «Яшчэ аб беларускім універсі- тэце» (№ 5, абодва пад крыптанімам Д. Ж-ч) выступаў за развіццё бел. культу- ры, друку, заснаванне бел. універсітэта. Інфармавала пра дзейнасць Бел. т-ваў у Петраградзе і Казані па аказанні дапа- могі пацярпелым ад вайны, бел. веча- рынку ў Петраградзе 12.11.1916 (пастаў- лены спектаклі «Як яны жаніліся» і «Па рэвізіі» М.Крапіўніцкага). М.Багдановіч пад псеўд. М.Осьмак у № 4 ад 27.11.1916 змясціў арт. «Агляд працы за першы год Мінскага аддзела Беларускага таварыст- ва для помачы пацярпеўшым ад вай- ны» — апошняе прыжыццёвае выступ- ленне паэта ў бел. друку. У арт. Э.Бу-
дзькі «Думкі да граматыкі» (№ 1—7, пад псеўданімамі Акцуб, А.Б.) разгледжаны асаблівасці бел. нар. мовы і паказана неўнармаванасць бел. правапісу. «Дз.» друкавала творы Гартнага (1-я частка рамана «Бацькава воля», вершы), К.Буйло, А.Паўловіча, Х.Чарнышэвіча (Тодар Ч-віч), Ф.Шантыра (Ф.Ш-р) і інш. Паведаміла пра смерць Цёткі і пад- крэсліла, што гэта «вялікая страта для беларусаў» (№ 6). Выданне з-за фінансавых і цэнзурных цяжкасцей (многія матэрыялы скасаваны, газета вы- ходзіла з белымі плямамі) спынена на № 7. Літ.: Жылуновіч 3. Эпізод з жыцця беларускай часопісі / / Полымя. 1923. № 7—8; Александровіч С.Х. У цэнзур- ных цісках / / Александровіч С.Х. Кнігі і людзі. Мн., 1976; Скалабан В. Невядо- мы артыкул паэта / / Полымя. 1981. № 12. Віталь Скалабан. «ДЗЯННІЦА», газета, орган Беларуска- га нацыянальнага камісарыята (Бел- нацкома). Выдавалася з 1.3.1918 у Пет- раградзе, з 6.4.1918 (№ 6) да 24.2.1919 у Маскве на бел. мове. 3 3.12.1918 (№ 40) выходзіла як веснік Белнацкома і Мас- коўскай бел. секцыі РКП(б). Асобныя матэрыялы друкаваліся на рус. мове. Рэ- дактары З.Х.Жылуновіч (Ц.Гартны, № 1—5), Жылуновіч і І.А.Пятровіч (Я.Нё- манскі, № 6—23), астатнія нумары падпісвалі выдавецкі аддзел Белнацкома (да № 39) і рэд. калегія (у 1919 фактыч- ны рэдактар П.Г.Каравайчык). Друкава- ла матэрыялы пра падзеі ў Сав. Расіі, ба- рацьбу на Беларусі з герм. інтэрвентамі, бел. мастацкія творы. У № 1 змясціла «Дэкларацыю правоў працоўнага і экс- плуатуемага народа» на бел. мове. Асвят- ляла дзейнасць Белнацкома і яго аддзя- ленняў у Петраградзе, Смаленску і Віцебску, Бел. навукова-культурнага т-ва і Бел. нар. ун-та ў Маскве, бел. зіур- таванняў і ўстаноў у Расіі. Інфармавала аб жыцці беларусаў-бежанцаў, апу- блікавала матэрыялы Усерасійскага з'ез- да бежанцаў з Беларусі. Змяшчала даку- менты пра паліт. і культ.-асв. дзейнасць урада БНР (адозвы, устаўныя граматы, мемарандумы, загады і пастановы, тэле- грамы), паведамленні пра культурна-ас- ветніцкую дзейнасць, адкрыццё курсаў беларусазнаўства ў Мінску, Будслаўскай і Віленскай бел. гімназій і інш. Адначасо- ва «Дз.» адмоўна ставілася да існавання БНР і дзейнасці яе ўрада, крытыкавала яго прагерм. арыентацыю. Друкавала матэрыялы пра пабудову бел. дзяр- жаўнасці, бачыла Беларусь у складзе Рас. Федэрацыі. Адлюстравала палеміку Белнацкома з дзеячамі Паўн.-Зах. абко- ма РКП(б) і Аблвыкамзаха (А.Ф.Мяс- нікоў, В.Г.Кнорын), якія выступалі суп- раць ідэі бел. дзяржаўнасці. Змясціла арт. «Беларусь як частка Савецкай Фе- дэратыўнай Рэспублікі», тэкст Маніфеста Часовага рэв. рабоча-сялян- скага ўрада Беларусі аб абвяшчэнні Бе- ларускай ССР, пастанову Прэзідыума ВЦВК аб прызнанні незалежнасці БССР, пастановы Бел. сав. ўрада і 1-га Усебел. з'езда Саветаў. Вынікі існавання «Дз.» і яе ўклад у распрацоўку пытанняў бел. жыцця падведзены ў арт. М.Баравога «Год нашай працы» (№ 49 ад 24.2.1919). Друкавала творы Я.Коласа, Ц.Гартнага, М.Гарэцкага, А.Гурло, І.Дварчаніна (псеўд. Гудок), А.Дземідовіча, Каравай- чыка (П.Каравай), Я.Макарэвіча, Я.Ла- гуна, М.Мялешкі, Ф.Шантыра, А.Юш- кевіча і інш., навук. і публіцыст. артыку- лы Я.Дылы, Я.Канчара, Каравайчыка (П.Любецкі), Я.Нёманскага, Дз.Чарну- шэвіча. Выйшла 49 нумароў. Літ.: Ал ександ ровіч С.Х. Пер- шая беларуская савецкая / / Александ- ровіч С.Х. Гісторыя і сучаснасць. Мн., 1968; Скалабан В.В. Нздательская деятель- ность Белорусского нацнонального комнс- сарната (1918—1920 гг.) / / Нсторня княгн, кннжного дела н бнблнографнн в Белорус- снн: (Сб. науч. тр.). Мн., 1986. Наталля Калеснік. ДЗЯРЖАВА, тэрытарыяльны, суверэн- ны саюз грамадзян, утвораны з мэтай абароны іх жыцця, свабоды і маёмасці. Яе дзейнасць рэгламентуецца прававымі нормамі і правіламі маральных паводзін, выкананне якіх забяспечваецца сістэмай кіравання і выхавання. Асн. прыкметы Дз. — наяўнасць форм уласнасці, дзярж. права, пэўнай тэрыторыі, у межах якой Дз. ажыццяўляе сваю ўладу і суверэні- тэт. Навука пра Дз. і дзярж. лад мае вельмі даўнюю гісторыю і адносіцца да найб. вострых і спрэчных паліт. праблем гра- мадскіх навук. Ей прысвячалі свае працы філосафы і грамадскія дзеячы стараж. ДЗЯІІНІЦА Вестка Беларускаго Нацыя- нальнаго Камісарыяту. ЯсойхыЖікажтул усю8ы35 кап. Масхм, 1916 г. 9 Аугуста. 27 ф. коямгйа Нвдмпго Коаксфап по Нмйо-І^^^; ;™* пяыкіе дімш уонвмюоы» дімш Бі»о»усооого “ Нціошыпго Коаксойта упор«ДМ I- В. Логун, а тоо. ого т. А. X. Устмоот. 19 с|а. т. I. В. Логун, Й. “ ермш кЬш і» ртршошю БЬя. Нац. Коя. от вроа. увр. т. А. X. Усішоона. У ежоруі пвд у Спміец пое ш- хвдзівд беодеш гвдэта „ШЬ“ аыдвдь- ы Сшеіепга атвдвду Бвд. Іц. Ін. Црые: Сжвдеееж, Іо. Іішеш 14 ДЗЯРЖАВА Грэцы* і Рыма Салон, Сакрат, Платон, Арыстоцель, Цыцэрон, Лукрэцый, Сене- ка, мысліцелі сярэднявечча і пазнейшых часоў Іаан Златавуст, Аўгусцін, Фама Аквінскі, Ж.Бадэн, Т.Мор, Ф.Скарына, С.Будны, Л.Сапега, А.Волан і інш. На думку Арысгсцеля, грамадства, што скла- даецца з некалькіх паселішчаў, ужо ёсць амаль завершаная Дз. На сучасную на- вуку пра Дз. значны ўплыў зрабілі працы Ж.-Ж.Русо. Ш.Мантэск'е, франц. сацы- ялістаў-утапістаў. У Сав. Беларусі доўгі час дамінуючым вучэннем пра Дз. была марксісцка-ленінская ідэя, паводле якой Дз. акрэслівалася як машына для падт- рымання панавання аднаго класа над другім. Пра Дз. ў народаў Усх. Еўропы, у перыяд да н.э. і на пачатку яе, пісалі Герадот, В.М.Тацішчаў, П.І.Шафарык і інш. Герадот, калі пісаў пра вайну пер- саў са скіфамі ў 513 г. да н.э., упамінаў і пра тагачаснае насельніцтва Беларусі — будзінаў, неўраў і іх цароў. Факт упамінання пра цароў сведчыць пра наяўнасць у іх пэўнай паліт. арг-цыі. Пра дзярж. ўтварэнні ва ўсх. славян на пачатку н.э. сведчыць Іакімаўскі летапіс, у якім згадваюцца імёны князёў і назвы княстваў, што існавалі задоўга да прыхо- ду сюды Рурыка і яго братоў. На тэр. Беларусі ў 9—13 ст. існавала некалькі буйных Дз.-княстваў, у т.л. Полацкае, Менскае, Тураўскае, Пінскае, Берасцейскае, Гарадзенскае, Наваград- скае (гл. адпаведныя арт.). Дробныя кня- ствы траплялі ў васальную залежнасць У Расеі За гряміну №24 ГАЗЭТА КАШТУЯі ЛіГж Іі Iж ЬС ж. Ыж Л 1_ж ЬІж. Нж ІВр.— -.Пр.бОі.' вр,—. 5р.20в іЭр 00«.2р 60ж іІр.ЭОж. 20р.-г|іяр—ж.|ітр.-в.;е? 70«. і«р. -. -- |зр--» Калі шаісмацц* разаа ехдоіі п робіццд уеппкі яі 20*/в. Перамена жхрысу каштуа 50 асап. Рждаачыі і Адаіактрацыя: Маом, Пемревм, 52. •ыходііць м вммі чатырох рому у мсац. 1-й год выданьня. ______1 і боляі адчынята вмкааіаі лна свае думкі, у якіж жя сцяра- жацца ВЫкладаці усеі вненавісц! сааеі супроць сучасыых паралкау. Ды і мала таго, што сама нечысць ушчынал гатовіцца дд малюаічаго ммідтіеп верерыі еа м высрехі- еоое цыгое цеш. Ігіть маіеа м- емгіа о нрампмп ході пакуаціа еумсатпм кжолыт к* врпаза- іа ЦеатрсшіаМжа шімережкі ма уацШ стжМыып утрокаепп раіемоа. 4) В Гшду ТОГО, ТТО Мсто осмбокда- цпу, фаппесп воаарааэжпа ваше аааалды іраждмабе пЛоыа,—«рж- т ао к> ввакуадів г^ш- убоаьжыі воеяжютіашп ба-Ітужыцца 1 стармцца пралааіць да пАп.1 працоувых гранад народу і пад- бухторваць іх... ТоІ цяжкі мо- мант, ! прмюдаіцца перажымць СацыалістычваІ Радамі Распуб- ліца Расеі—добра аанаецца імі 1 да дробкі бжрэцца у рашчот. Го- лед і паслганьна інааенных хіш- нікау—жалемын колам аперамлі острау сажае слабоднае стараны, хоцючы вацьніць кго хмарамі бур- жуіва-чоржасотвіцкаі у.тады—>ось куды устрэмлквы праіныя ВОЧЫ. Толькі цяпер можаа вбурыць пац- спа працоунаго народуі Вось самм рупвм I няадкшдны жіН роік аа_ рагоу мароду. I гэты кліч своі прагалашвжіць ашы па усім абшары
ДЗЯРЖАВА ад больш моцных і ўтваралі з імі саюзы. Рост прадукцыйных сіл, грамадскага падзелу працы і развіццё гандлю са- дзейнічалі іх кансалідацыі і аб'яднанню. Гэты працэс, паскораны неабходнасцю абароны ад агрэсіі Тэўтонскага і Лівонскага ордэнаў, з аднаго боку, і паўд.-рус. князёў, з другога, стаў падста- ваю для ўтварэння на бел. тэрытарыяль- най этнічнай і культ. аснове Дз. Вялікае княства Літоўскае. Пачынаючы з 1385 ВКЛ неаднаразова ўступала ў саюз з Полыпчай, а ў 1569 яны ўтварылі кан- федэратыўную Дз. Рэч Паспалітую. ВКЛ існавала да 3-га падзелу Рэчы Пас- палітай (1795), калі Беларусь была далу- чана да Рас. імперыі. Адраджэнне бел. дзяржаўнасці адбылося ў пач. 20 ст. з утварэннем Беларускай Народнай Рэс- публікі (25.3.1918) і Беларускай Савец- кай Сацыялістычнай Рэспублікі (1.1.1919). У адпаведнасці з Дэклара- цыяй аб дзяржаўным суверэнітэце Бела- рускай ССР (прынята 27.7.1990) Бела- русь стала суверэннай Дз., у якой забяс- печваюцца свабоднае жыццё і дабрабыт кожнага грамадзяніна, павага годнасці і правоў людзей усіх нацыянальнасцей. На сесіі ВС 19.9.1991 зацверджана назва Дз. — Рэспубліка Беларусь. Літ.: Ю х о Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992. Язэп Юхо. ДЗЯРЖАВА, дзяржаўнае зямельнае ўладанне ў ВКЛ у 15—18 ст., якое зна- ходзілася ў распараджэнні пэўнай асо- бы — дзяржаўцы — на вызначаных умо- вах трымання. Дз. — у 15—16 ст. роз- ныя па велічыні тэрыторыі, некаторыя з іх паступова ператварыліся ў старо- ствы, тады яны часам наз. «староствы ці дзяржавы». У 17—18 ст. Дз. складаліся з адной ці некалькіх вёсак або нават іх ча- стак (асобных дымоў), часам пад Дз. лічылася толькі пэўная колькасць зямлі, на якой не было аселых сялян. Для тры- мальнікаў Дз. выдаваліся спец. веліка- княжацкія ўставы, якімі яны абавязаны былі кіравацца ў сваёй дзейнасці. Пра- верку правіл трымання ў час рэвізій ці люстрацый дзярж. уласнасці Дз. ажыц- цяўлялі спец. асобы-камісары. Літ.: М е л е ш к о В.Н. Очеркн аграр- ной нсторнн Восточной Белорусснн (вторая половнна XVII—XVIII в.). Мн., 1975; КііігхеЬа 8. НІ5іог]а нзігоін Роізкі зу хагузіе. Т. 1—2. ілуоту; 97агмазуа, 1920. Валянцін Голубеў. ДЗЯРЖАВІН Гаўрыла Раманавіч [3(14).7-1743, в. Кармачы ці в. Сакуры Казанскай губ. — 8(20).7.1816], рускі дзяржаўны дзеяч, паэт. Вучыўся ў Ка- занскай гімназіі (1759—62). 3 1762 слу- жыў у войску, у 1773—75 прымаў удзел у задушэнні паўстання Е.Пугачова. 3 1777 у адстаўцы, атрымаў за службу 300 душ у Себежскім пав. Полацкага на- месніцтва. 3 1780 саветнік экспедыцыі дзярж. дахсдаў і выдаткаў. У 1784—88 губернатар Аланецкай, Тамбоўскай губ. 3 1793 — сенатар, з 1794 прэзідэнт Ка- мерц-калегіі. У 1798 як сенатар за- ступіўся за членаў антыцарскай тайнай арг-цыі Віленскай асацыяцыі. У чэрв. 1799 накіраваны на Беларусь, у Шклоў, каб правесці следства па скарзе мясц. яўрэяў на ўладальніка мястэчка С.Г.Зо- рыча, і ў в. Беразетня Магілёўскай губ., дзе адбыліся хваляванні сялян. Летам 1800 зноў накіраваны на Беларусь з мэ- тай выкрыцця ў жорсткім абыходзе з ся- лянамі часовых уладальнікаў казённых зямель. Пасля паездкі (Віцебск, Дуб- роўна, Лёзна, Шклоў) прадставіў «Мер- каванне...» адносна прычын голаду ў бел. вёсцы, становішча яўр. насельніцтва. У «Запісках» (апубл. 1859) паказаў цяжкі стан бел сялянства. 3 1800 правадзейны стацкі саветнік, атрымаў Ганаровы ка- мандорскі крыж Мальтыйскага ордэна, Прэзідэнт адноўленай Камерц-калегіі, дзярж. казначэй, чл. Вярх. савета. 3 1802 міністр юстыцыі, генерал-пракурор. 3 1803 у адстаўцы. Адзін з засна- вальнікаў Т-ва аматараў рас. славеснасці (1811). Аўтар од і любоўнай лірыкі. Тв.: Сочннення, с обьясннтельнымн прн- мечаннямн Я.Грота. Т. 1—9. Спб., 1864—83. Літ.: Белннскнй В.Г. Сочннення ДержаВнна / / Полн. собр. соч. М., 1955. Т. 6; Г р о т Я. Жнзнь Державнна по его сочн- ненням н пнсьмам н по нсторнческнм доку- ментам. Т. 1—2. Спб., 1880—83; Шнль- д е р Н.К. К нстормн шкловской командн- ровкн Г.Р. Державнна в 1799 г. Б.м., б.г.; Б у к ч н н С. ... Народ, нздревле нам род- ной: Рус. пнсателн н Белоруссня: Очеркн. Мн., 1984; Ходасевнч В. Державнн. М., 1988. Алена Філатава. ДЗЯРЖАЎНАЕ ПАЛІТЫЧНАЕ ЎПРАЎЛЁННЕ БССР (ДПУ БССР), спецслужба, дзяржаўны орган, надзеле- ны правам аператыўна-вышуковай дзей- насці. Утворана пры ЦВК БССР паводле рашэння яго Прэзідыума ад 1.3.1922 на базе скасаванай Надзвычайнай камісіі Бел. ССР. У адпаведнасці з Канстыту- цыяй БССР 1927 ДПУ уваходзіла ў склад СНК рэспублікі. На ДПУ БССР ускладаліся задачы: барацьба з пад- рыўной дзейнасцю імперыяліст. разведак і замежных антысав. цэнтраў; прадухі- ленне і падаўленне адкрытых контррэв. выступленняў (паліт. і эканамічных); ба- рацьба з бандытызмам і ўзбр. паўстаннямі; выяўленне контррэв. арг- цый і асоб, дзейнасць якіх накіравана на падрыў гасп. жыцця рэспублікі; ахова дзярж. тайнаў і барацьба са шпіянажам ва ўсіх яго праяўленнях; ахова чыг. і вод- ных шляхоў зносін, барацьба з крадзя- жом грузаў; ахова граніц, барацьба з эканам. і паліт. кантрабандай і незакон- ным пераходам граніцы; выкананне спец. заданняў ЦВК і СНК рэспублікі па ахове рэв. парадку. ДПУ БССР дзейнічала на аснове па- лажэнняў аб ДПУ РСФСР, яго мясц. ор- ганах, асобых і транспартных аддзелах (зацверджаны ВЦВК Расійскай Федэра- цыі 6.2.1922), потым — на аснове Пала- жэння аб АДПУ СССР і яго органах (за- цверджана ЦВК СССР 15.11.1923). У аператыўнай дзейнасці кіравалася зага- дамі і распараджэннямі ДПУ РСФСР, з 2.11.1923 — АДПУ СССР. Аператыўнае кіраўніцтва органамі дзяржбяспекі Бела- русі з боку АДПУ ажыццяўлялася праз Паўнамоцнае прадстаўніцтва (ПП), якое ў 1923—26 называлася ПП АДПУ па Зах. краі (да сак. 1924 базіравалася ў Смаленску, потым у Мінску), у 1927—30 — ПП АДПУ па Бел. ваен. акрузе, у 1931—34 — ПП АДПУ па БССР. У 1924—25 паводле загада АДПУ ад 7.4.1924 адбылося зліццё апарата ПП і цэнтр. апарата ДПУ БССР. 3 2-й пал. 1920-х гадоў практычна ўсё ДПУ Бела- русі становіцца Паўнамоцным прад- стаўніцтвам АДПУ, пачынае дзейнічаць як адно са звёнаў жорстка цэнт- ралізаванай саюзнай структуры. Выдаткі на ўтрыманне ДПУ БССР уваходзілі ў агульны каштарыс АДПУ, які зацвярд- жаўся Саўнаркомам СССР і ўключаўся ў бюджэт Саюза ССР. Скасаванне надзвычайных камісій і ўтварэнне ДПУ рабіла магчымым пера- ход да нармальнай сістэмы законнасці. Адмяняліся пазасудовыя паўнамоцтвы органаў дзяржбяспекі, усе справы аб зла- чынствах супраць сав. ладу і парушэннях дзеючых законаў падлягалі разгляду вы- ключна ў судовым парадку. 3 кампетэн- цыі ДПУ выключалася барацьба са спе- куляцыяй, службовымі і інш. агульна- крымінальнымі злачынствамі. Аднак з восені 1922 кіраўніцтва РСФСР, а потым і СССР зноў пайшло на расшырэнне правоў органаў дзяржбяспекі. 16.10.1922 ВЦВК РСФСР даў ДПУ права «пазасу- довай расправы аж да расстрэлу ў ад- носінах да ўсіх асоб, узятых з доказамі на месцы злачынства пры бандыцкіх налё- тах і ўзброеных грабяжах». Асобай камісіі НКУС па высылках дазвалялася высылаць і знявольваць у лагеры прыму- совых работ дзеячаў антысав. паліт. пар- тый і рэцыдывістаў. 28.3.1924 ЦВК СССР зацвердзіў «Палажэнне аб правах АДПУ у частцы адміністратыўных высы- лак, ссылак і зняволення ў канцэнтра- цыйны лагер». Вынясенне пастаноў аб гэтых мерах было ўскладзена на Асобую нараду пры АДПУ. Адначасова з ёй па- засудовую дзейнасць ажыццяўляла і ка- легія АДПУ. 9.6.1927 Прэзідыум ЦВК СССР даў АДПУ права разглядаць у па- засудовым парадку справы «на белагвар- дзейцаў, шпіёнаў і бандытаў» аж да прымянення да іх вышэйшай меры пака- рання. Згодна з цыркулярамі АДПУ ад 29.10.1929 і 8.4.1931 у цэнтр. апараце ўтвараліся «тройкі» для папярэдняга раз- гляду закончаных следчых спраў і на- ступнага іх даклада на судовых пася- джэннях калегіі або Асобай нарады («тройкі» разглядалі следчыя справы, якія прадстаўлялі цэнтр. апарат, рэсп. і мясц. органы). 3 лют. 1930 Прэзідыум
ЦВК СССР даў АДПУ права на перыяд правядзення кампаніі па «ліквідацыі ку- лацтва» перадаваць свае паўнамоцтвы па пазасудовым разгЛядзе спраў ПП АДПУ у рэспубліках, краях і абласцях. Структура ДПУ БССР і сістэма яго органаў за ўвесь час існавання істотна не змяняліся. У пач. 1930-х гадоў у склад цэнтр. апарату ДПУ рэспублікі (ПП АДПУ па БССР) уваходзілі аддзелы: сакрэтна-палітычны (барацьба з варо- жай дзейнасцю ўдзельнікаў былых анты- сав. паліт. партый і груп, нацыяналістаў, царкоўнікаў і сектантаў, з тэрарыст. ак- тамі антысав. элементаў), эканамічны (барацьба з эканам. контррэвалюцыяй, садзеянне эканам. наркаматам у вы- крыцці і ліквідацыі дэфектаў іх работы), асобы (забеспячэнне дзяржбяспекі ў час- цях і злучэннях БВА і контрразведваль- ная работа), замежны (знепіняя развед- ка), кадраў і ўлікова-статыстычны; ад- дзяленні: транспартнае (барацьба з контррэвалюцыяй на чыг. і водных шля- хах зносін), аператыўнае (знешняе назіранне, ахова кіраўнікоў Кампартыі Беларусі, ЦВК і ўрада рэспублікі, выка- рыстанне аператыўнай тэхнікі), спецы- яльнае (шыфры. радыёразведка); уп- раўленне пагранаховы і войск. Сісгэма органаў будавалася паводле адм.-тэр. падзелу Беларусі — аддзелы ў акругах (адм. сектары пасля скасавання акруг), апараты ўпаўнаважаных у гарадах і раё- нах (потым гар. і раённыя аддзяленні). Органы ДПУ БССР з'яўляліся эфек- тыўна дзеючым інструментам паліт. рэ- жыму, што існаваў у рэспубліцы, як і ў СССР у цэлым. Пасля 1-й сусв. і гра- мадз. войнаў яны зрабілі істотны ўклад у стабілізацыю ўнутрыпаліт. становішча на Беларусі, аднаўленне яе разбуранай нар. гаспадаркі. навядзенне парадку на транс- парце. Вялікую ўдзельную вагу ў дзей- насці ДПУ у 1-й пал. 1920-х гадоў зай- мала барацьба з узбр. антысав. атрадамі і групамі (Булак-Балаховіча, Паўлоўска- га, Моніча, Караткевіча, Багулевіча і інш.), якія прарываліся з тэрыторыі, што паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 адышла да Польшчы, і змагаліся супраць органаў сав. улады, наносілі значныя страты нар. гаспадарцы рэспублікі, раба- валі і забівалі яе грамадзян. Да сярэдзіны 1920-х гадоў была забяспечана надзей- ная ахова бел. ўчастка зах. граніцы СССР, створана сістэма процідзеяння разведвальна-падрыўной дзейнасці спец- службаў зах. дзяржаў і замежных анты- сав. цэнтраў і арг-цый. Супрацоўнікі ДПУ Беларусі ўдзельнічалі ў шэрагу раз- ведвальных і контрразведвальных апера- цый, якія праводзіла АДПУ (напр., вы- вад на сав. тэрыторыю і арышт у Мінску 16 8.1924 Б.В.Савінкава, лідэра антысав. арг-цыі «Народны саюз абароны Радзімы і свабоды»). У сувязі з узмацненнем у канцы 1920-х гадоў тэндэнцыі да звыш- цэнтралізацыі ўсіх бакоў жыцця ў СССР, фарміраваннем таталітарнага па- літ. рэжыму, адсутнасцю дастатковай прававой базы дзейнасці спецслужбаў органы ДПУ Беларусі ўсё больш пера- твараліся ў простых выканаўцаў волі са- юзнага цэнтра. ДПУ БССР удзельнічала ў выцясненні, а пазней (ужо ў перыяд дзейнасці НКУС) і знішчэнні паліт. і ідэйнай апазіцыі, нанясенні незаменных страт сялянству ў ходзе калектывізацыі, барацьбе з бел. нац.-дэмакр. рухам, праследаванні дзеячаў нац. культуры. У канцы 1920 — пач. 1930-х гадоў кіраўніцтва ДПУ «выкрыла» шэраг «контррэвалюцыйных арганізацый»; «Саюз вызвалення Беларусі», »Бела- рускі філіял Працоўнай сялянскай пар- тыі», «Беларуская народная грамада», «Беларускі нацыянальны цэнтр», шкоднікаў у Наркамземе, Трактарацэнт- ры і інш. Паводле пастановы ЦВК БССР ад 15.7.1934, ДПУ было пераўтворана ва ўпраўленне дзяржбяспекі НКУС Бела- русі. Частка функцый і асабовага саставу органаў і войск ДПУ перадавалася ўпраўленню рабоча-сялянскай міліцыі, упраўленню пагранічнай і ўнутранай аховы, інш. упраўленням і аддзелам НКУС рэспублікі. ДПУ БССР узначальвалі: Я.К.Ольскі (Кулікоўскі; 1922), С.Ф.Пінталь (1923— 24), П.Дз.Мядзведзь (1924 — 25), Р.А.Піляр (1925—29), Р.Я.Рапапорт (1929—31), Г.П.Матсон (1931—32), Л.М.Закоўскі (1932—34). У 1937—38 Ольскі, Пінталь, Мядзведзь, Рапапорт і Закоўскі былі арыштаваны і асуджаны да вышэйшай меры пакарання. У 1955—56 Ольскі, Мядзведзь і Рапапорт пасмяротна рэабілітаваны. Звесткі пра рэабілітацыю Пінталя і Закоўскага не выяўлены. Анатолій Тозік. ДЗЯРЖАЎНАЙ ВЁСКІ РЭФОРМА 1830—50-х ГАДОЎ, сістэма мер у Рас. імперыі, накіраваных на ўздым прыбыт- ковасці дзярж. маёнткаў, прыпыненне працэсу абеззямельвання і збяднення дзяржаўных сялян, змяншэння сац. на- пружання ў вёсцы. Праводзілася ва ўмовах вострага крызісу сельскай гаспа- даркі і грамадскага ладу Расіі. Меркава- лася, што рэформа будзе першым крокам у вырашэнні агульнасялянскай праблемы пры захаванні феад. адносін і дваранскай манаполіі на зямлю. У далучаных да імперыі зах. губернях царскі ўрад імкнуўся нівеліраваць адрозненні ў гасп. развіцці, каб прадухіліць тут магчымыя сац. канфлікты і не дапусціць зліцця сял. руху з нац.-вызваленчым. Аўтар і рас- працоўшчык рэформы граф П. Дз.Кіся- лёў. Рэформа праводзілася па 3 асн. кірунках: перабу.цова кіравання, ар- ганізацыя «апякунства» і люстрацыя 1840 — 50-хгадоў. Перабудова кіравання дзяржаўнай вёс- кай. Агульнакіраўнічыя функцыі, якія былі раней сканцэнтраваны ў Дэпарта- менце дзярж. маёмасцей мін-ва фінансаў, з 1.1.1838 перадаваліся новаму мін-ву дзярж. маёмасцей (міністр Кісялёў). Ніжэйшыя ступені кіравання ДЗЯРЖАЎНАН Д фарміраваліся паводле «Устанаўлення аб кіраванні дзяржаўнымі маёмасцямі ў гу- бернях», а таксама «Палажэння аб люс- трацыі дзяржаўных маёмасцей Заходніх губерняў і Беластоцкай вобласці» 28.12.1839, якое ўлічвала мясц. асаблі- васці. На Беларусі ўстанаўліваліся 3 адм. ярусы кіравання дзярж. вёскай: губер- ня — акруга — сельскае ўпраўленне. Функцыі валасной адміністрацыі ў бел. губернях былі размеркаваны паміж часо- вымі ўладальнікамі і сял. выбарнымі. Но- вы адм. апарат пачаў дзейнічаць з крас. 1840. У кампетэнцыю губ. органаў — палат дзярж. маёмасцей, уваходзілі вы- бар форм кіравання дзярж. маёнткамі, правядзенне рэвізій, люстрацый, ахова грамадскага парадку, пытанні харчовай, мед. дапамогі і інш. Акруговая адміністрацыя займалася непасрэднай арганізацыяй сельскіх грамад. Органы сельскіх упраўленняў (сельскія сход, уп- рава, стараста) займаліся землеўлад- каваннем, раскладкай падаткаў і збораў паміж сялянамі і інш. Абшчына, адро- джаная ў дзярж. маёнтках на Беларусі пасля далучэння да Расіі, у выніку рэ- формы была максімальна набліжана да агульнарас. ўзору. Новая адміністрацыя ўпарадкавала кіраванне дзярж. маёнт- камі, увяла жорсткі кантроль за часовымі ўладальнікамі, павысіла статус сельскіх грамад. На Беларусі ўзнікла арэнда сяля- намі дзярж. зямельных угоддзяў. Палітыка «апякунства» над дзяржаўнымі сяляна- м і . Была арганізавана харчовая дапамо- га сялянам праз спецыяльна пабудава- ныя запасныя хлебныя магазіны. Для ар- ганізацыі пач. навучання дзяцей дзярж. сялян у сельскіх грамадах адчыняліся прыходскія школы. Дзярж. маёнткі за- бяспечваліся фельчарамі, павітухамі, ся- лянам пачалі рабіць прышчэпкі. Апякун- ская палітыка прадугледжвала таксама розныя агранамічныя мерапрыемствы, развіццё сістэмы страхавання, барацьбу з п'янствам, актывізацыю гандлю. Л ю с - трацыя 1840 — 5 0 -х га- д о ў — асн. частка рэформы. Мела на мэце правядзенне дакладнага ўліку сял. даходаў, раўнамернае надзяленне зямлёй дзярж. сялян, рэгламентацыю павін- насцей (перавод з паншчыны на грашо- вы аброк і інш.). Гал. вынікамі рэформы з явіліся адказ ад прыгоннай сістэмы і пераход на аброк. Адбыліся перамены ў прававым становішчы дзярж. сялян (прызнаваліся грамадз. свабоды, што вы- гадна адрознівала іх ад памешчыцкіх падданых). Але рэформа была няздоль- ная затрымаць расслаенне сялянства, працэс выспявання капіталіст. адносін у дзярж. маёнтках. Аб'ектыўна яна мела процілеглыя вынікі. Перавод на аброк спрыяў росту маёмаснай дыферэнцыя- цыі, працэсу першапачатковага накап- лення капіталу, вызваліў працоўныя рукі
ДЗЯРЖАЎНАЯ для капіталіст. вытв-сці, стымуляваў рост гарадоў. Літ.: Дружнннн Н.М. Государст- венные крестьяне н реформа ІІ.Д.Кнселёва. Т. 1—2. М.; Л., 1946—58; Конюхова Т.А. Государственная деревня Лнтвы н ре- форма П.Д.Кнселёва, 1840—1857 гг. М., 1975; 3 а б л о цк н й - Д е с я то в с к н й А.П. Граф П.Д. Кнселёв н его время. Т. 1— 4. Спб., 1882. Вольга Загарульская. ДЗЯРЖАЎНАЯ ДЎМА, прадстаўнічая заканадаўчая ўстанова ў Расійскай імперыі ў 1906—17. Створана царызмам ва ўмовах рэвалюцыі 1905—07 з мэтай прадухіліць новы рэв. выбух і вырашыць гал. пытанні грамадска-паліт. жыцця краіны, захоўваючы непахіснымі асновы самадзярж. ладу. Мела абмежаваныя правы. Першая спроба склікаць Дз.д. бы- ла зроблена ў жн. 1906, але ва ўмовах уздыму рэвалюцьіі яна не мела поспеху (гл. Булыгінская дума). 1-я Дз.д. [27.4(10.5)—8(21).7.1906; адна сесія]. Паводле новага выбарчага закона ад 11.12.1905 у параўнанні з «Палажэннем аб выбарах у Дзяржаўную думу» ад 6.8.1905 кола выбаршчыкаў пашырыла- ся. Да землеўладальніцкай, гарадской і сялянскай выбарчых курый далучалася рабочая. Права ўдзельнічаць у выбарах атрымалі толькі рабочыя прадпрыемст- ваў фабрычна-заводскай, горнай, горна- заводскай прам-сці, а таксама чыг. май- сгэрань з агульнай колькасцю рабочых- мужчын не менш як 50 чал. Ад удзелу ў выбарах фактычна былі адхілены 3/4 усёй колькасці рабочых (на Беларусі працэнт рабочых, што карысталіся вы- барчым правам, быў яшчэ ніжэйшы), а таксама асобы іншых катэгорый наёмнай працы: гандлёныя служачыя, парабкі. Не атрымала выбарчых правоў сял. бедната, якая не мела надзельнай зямлі. Поўная перавага на выбарах была забяспечана памешчыкам і буйной буржуазіі. Адзін голас памешчыка адпавядаў 3,5 голаса гар. буржуазіі, 15 галасам сялян і 45 га- ласам рабочых. Выбары для працоўных былі шматступенныя. Выбары ў 1-ю Ду- му выклікалі шырокі грамадскі рух. Па пытанні аб адносінах да Дз.д. разгарну- лася вострая барацьба. Гэта было першае адкрытае выступленне на паліт. арэне створаных у ходзе рэвалюцыі партый і груп. Актыўную дзейнасць разгарнулі прадстаўнікі мясц. буржуазіі і памешчы- каў, якія раздзяліліся па нац. прыналеж- насці. Рускія памешчыкі і чыноўнікі, правасл. духавенства далучыліся да пар- тыі «Саюз 17 касгрычніка» (гл. Акцяб- рысты). Яны выступалі абаронцамі інтарэсаў самадзяржаўя на ўскраінах, лозунга «адзінай і непадзельнай Расіі». Блізкай да іх была партыя прававога па- радку. Гэтыя сілы разам з чарнасоцен- цамі прапагандавалі вялікадзяржаўны шавінізм, распальвалі нац. і рэліг. варо- жасць сярод насельніцтва. На выбарах яны пацярпелі паражэнне. Польскія па- мешчыкі выступалі за далучэнне Бела- русі і Літвы да Польшчы (Прывіслінскага краю), патрабуючы пры гэтым аўтаноміі. Яны лічылі, што самакіраванне створыць нац. буржуазіі ўмовы для «замірэння» Польшчы. Частка буйных памешчыкаў Беларусі, асабліва ў Мінскай губ., аб- вясцілі сябе прьіхільнікамі партыі кадэ- таў, разыходзячыся з імі толькі па аг- рарным пытанні. Яны абаранялі прын- цып недатыкальнасці прыватнай уласнасці на зямлю і не згаджаліся нават з частковым адчужэннем зямлі па «спра- вядлівай ацэнцы». Як правіла, кадэты дзейнічалі праз нац. групы польскіх, яўрэйскіх, літоўскіх арг-цый. Вялікі ўплыў на каталіцкае на- сельніцтва, асабліва ў Віленскай і Гро- дзенскай губ., мела Канстытуцыйна-ка- таліцкая партыя Літвы і Беларусі. Моцную апору на Беларусі кадэты мелі ў асяроддзі яўр. буржуазіі і інтэлігенцыі. Яны выступалі ў блоку з Саюзам дасягнення раўнапраўя яўрэяў у Расіі. Поўны поспех на выбарах яны мелі ў гарадской курыі. Шэраг партый байка- тавалі выбары. Тактыку байкоту Думы праводзілі бальшавікі. Яна была накі- равана на працяг рэв. барацьбы. Гэта тактыка мела поспех сярод рабочых. Ся- ляне ў асн. масе ўдзельнічалі ў выбарах. Ухіліліся ад удзелу ў выбарах і ад перад- выбарчай агітацыі народніцкія партыі — эсэры і Беларуская сацыялістычная гра- мада (БСГ). Байкатаваў выбары Бунд. Але ва ўмовах адступлення рэвалюцыі байкот не ўдаўся, выбары адбыліся. Ад бел. губерняў у 1-ю Дз.д. выбраны: ад Мінскай губ. селянін з Навагрудска- га пав. С.І.Гатоўчыц, памешчыкі Е.Э.Друц- кі-Любецкі, Р.А.Скірмунт, Я.І.Любанскі, І.І.Вішнеўскі, прысяжныя павераныя В.В.Янчэўскі, А.Р.Лядніцкі і С.Я.Розенбаўм (сіяніст), доктар філасофіі П.П.Масоніус; ад Віцебскай губ. памешчыкі Б.Б.Шахно, П.І.Перасвет-Солтан, урач, рэ- дактар газ. «Внтебская жнзнь» Г.Я.Брук, б. гарадскі галава Віцебска А.А.Валковіч, ксёндз Ф.С.Трасун, селянін з Полацкага пав. Р.ІІ.Філіпаў; адВіленскай губ. віленскі епіскап барон Э.Ю.Роп, сяляне К.А.АлексаНдровіч (Трокскі пав.), М.МТрынцэвіч (Свянцянскі пав.), М.С.Та- тавецкі (Лідскі пав.), памешчыкі Ч.К.Ян- коўскі і Б.А.Ялавецкі, сіяніст Ш.Х.Левін (г. Вільня);адГродзенскай губ. ся- ляне М.М.Жукоўскі, С.П.Кандрашук і А.В.Курапацкі, беластоцкі павятовы прад- вадзіцель дваранства, памешчык М.М.Яро- гін, прысяжны павераны В.Р.Якубсон і юрыст М.Я.Астрагорскі; ад Магілёў- с к а й г у б . сяляне В.А.Каранькоў (Ар- шанскі пав.), М.І.Аўсяннікаў (Рагачоўскі пав.), М.Е.Сямёнаў (Сенненскі пав.), А.І.Сакалоўскі (Мсціслаўскі пав.), Ф.Я.Буслаў (Быхаўскі пав.), дваране Р.М.Цвёрды і А.Я.Хамянтоўскі. 3 36 дэпутатаў ад 5 зах. губерняў 29 прайшлі ў Думу пад кадэцкім сцягам пры падтрымцы Канстытуцыйна-ка- таліцкай партыі Літвы і Беларусі, сіяніс- таў і Саюза дасягнення раўнапраўя яўрэ- яў у Расіі, 5 (усе сяляне) адносілі сябе да беспартыйных, 1 — да сацыял-дэмакра- таў і 1 — да правых (апошнія таксама сяляне). 3 478 дэпутатаў у 1-й Дз.д. ка- дэтаў было 179, аўтанамістаў (члены Польскага кола, укр., эст., латыш., літ. і інш. нацыянальных груп) — 63, акцяб- рыстаў — 16, беспартыйных — 105, тру- давікоў — 97, сацыял-дэмакратаў — 18. Цэнтр. пытаннем у 1-й Дз.д. было аг- рарнае. Кадэты вынеслі свой аграрны за- конапраект за подпісам 42 дэпутатаў. Ён прадугледжваў павелічэнне сял. землека- рыстання за лік казённых і царк. зямель, частковага адчужэння памешчыцкіх зя- мель з узнагароджаннем уладальнікаў «па справядлівай ацэнцы». Большасць сял. дэпутатаў у 1-й Думе не пайшлі за кадэтамі і стварылі самастойную фрак- цыю — трудавую ірупу. Ад зах. губерняў у яе ўваходзілі б чалавек (Александровіч, Гатавецкі, Жукоўскі, Кандрашук, Бус- лаў, Філіпаў). Трудавікі ўнеслі на раз- гляд Думы свой зямельны праект 104-х. Ён прадугледжваў прымусовае адчужэн- не памешчыцкіх зямель і стварэнне агульнанар. зямельнага фоцду, у які былі б уключаны ўсе казённыя, кабінецкія, царкоўныя, а таксама прымусова адчу- жаныя прыватнаўласніцкія землі, што перавышалі працоўную норму. Падрых- тоўку і праввдзенне рэформы трудавікі прадугледжвалі перадаць у рукі мясц. зя- мельных к-таў, выбраных на аснове ўсеагульнага прамога права пры тайным галасаванні. 3 ліку бел. дэпутатаў зя- мельны праект 104-х падпісалі Буслаў, Сакалоўскі, Гатавецкі і Александровіч. Двое сялян — дэпутаты ад бел. губерняў (Жукоўскі і Гатавецкі) — выказаліся на карысць прыватнай уласнасці на зямлю. Дэпутаты — памешчыкі Беларусі абара- нялі прынцып недатыкальнасці прыват- най уласнасці і выказваліся за рашэнне агр. пытання аўтаномна, ізалявана ад ін- шых раёнаў імперыі. Скірмунт выступіў супраць адчужэння памешчыцкіх зя- мель, спасылаючыся на тое, што гэта вы- кліча вял. выдаткі і неспрыяльна адаб'ец- ца на становішчы дзяржавы. На яго дум- ку, парушэнне ці адмена прынцыпу прыватнай уласнасці на зямлю прынясе незлічоныя беды насельніцтву і дзяржа- ве, бо прывядзе да засілля бюракратыі, выкліча незадавальненне сялянства, паз- бавіць іх заробку, прыввдзе да падрыву прам-сці і культуры і да банкруцтва дзяржавы. Памешчык Ялавецкі, барон Роп, ксёндз Сангайла, падтрымаўшы Скірмунта, вырашэнне агр. пытання звязвалі з пытаннем аб аўтаноміі Бела- русі і Літвы. Асцерагаючыся рэв. ўздзеяння думскіх дэбатаў, асабліва па аграрным пытанні, урад распусціў 1-ю Дз.д., пры гэтым ка- тэгарычна выказаўся за недатыкальнасць прыватнай уласнасці на зямлю. 2-я Дз.д. [20 2(5.3)—2(15).б.1907; ад- на сесія]. Указам ад 8.7.1906 адначасова з рос- пускам 1-й быў вызначаны тэрмін склі- кання 2-й Думы — 20.2.1907. Новыя вы- бары праводзіліся на аснове ранейшага закона ад 11.12.1905. У час выбараў у 2-ю Думу на Беларусі значна актывізавалася дзейнасць акцяб- рыстаў- Больш цесным стала іх супра- цоўніцтва з чарнасоценцамі. Рускія акцябрысцка-чарнасоценныя перадвы- барчыя к-ты заклікалі да яднання і су-
ДЗЯРЖАЎНАЯ Д месных дзеянняў усё рус. насельніцтва краю. Змагаючыся з рэвалюцыяй, яны разам з тым імкнуліся лікаідаваць эка- нам. панаванне і паліт. ўплыў у краі польскіх і спаланізаваных землеўла- дальнікаў і яўр. буржуазіі. Памешчыкі сумесна з ксяцдзамі імкнуліся аб'вднаць пад сваім уплывам усё каталіцкае на- сельніцтва зах. губерняў, заклікаючы да адзінства на нац. і рэліг. аснове. Актыў- ную дзейнасць у гэтым кірунку працяг- ваў весці віленскі епіскап Роп. Вялікім поспехам сярод гарадской яўр. буржуазіі і інтэлігенцыі карысталіся кадэты і пра- кадэцкі Саюз для дасягнення раўнапраўя яўрэяў у Расіі. Сярод працоўных ак- тыўную работу праводзілі сацыял-дэмак- раты і народніцкія партыі (эсэры, энэсы, БСГ і інш.), якія мелі поспех у сялян. Ад бел. губерняў у 2-ю Дз.д. выбраны: ад Мінскай губ. памешчыкі Г.Лашка- роў і І.Івашчанка (акцябрысты), сяляне Г.Гаўрыльчык, П.Грудзінскі, Д.Раменьчык, А.Красоўскі, В.Мельнік, І.Шыманскі (пры- мыкалі да правых і акцябрыстаў) і святар В.А.Якубовіч; адВіцебскай губ. ся- ляне Ф.Петрачэнка і С.Быкаў (правыя), па- мешчыкі А.Бурмейстар (правы), М.Бені- слаўскі і Г.Дымша (ад польскага к-та), інжынер Э.Казарыч (прагрэсіст); ад Гродзенскай губ. сяляне М.Дзямі- дзюк, Е.Ляпёшка, В.Макарэвіч, С.Сядляр (правыя і беспартыйныя), паштовы служа- чы з сялян А.Санцэвіч і адвакат Ячыноўскі; ад Магілёўскай губ. памешчыкі граф Л.Лубенскі, І.Сазановіч, С.Шыдлоўскі (правыя), святар М.Гашэвіч, сяляне Л.Емяльянаў, Д.Шчарбянок (беспартыйны) і П.Казакоў (правы); адВіленскай губ. памешчыкі граф Л.Путкамер, С.Ваньковіч, М.Хялкоўскі, А.Хамінскі, ксёндз Л.Радзевіч (польская партыя народ- ных дэмакратаў), юрыст М.Вянслаўскі (ак- цябрыст), селянін Пілейка. Усяго ад 5 зах. губерняў былі выбраны 13 памешчыкаў, 3 прадстаўнікі духавен- ства, 4 інтэлігенты і 16 сялян. Памешчы- кі і буржуазія атрымалі 56% дэпутацкіх месцаў, свдяне — 44%. У 2-й Дз.д. было 65 сацыял-дэмакратаў, 37 эсэраў, 16 нар. сацывдістаў, 104 трудавікі, 98 кадэ- таў, 54 правыя і акцябрысты, 76 аўтанамістаў, 50 беспартыйных, 17 дэп. ад казацкай групы, 1 прадстаўнік партыі дэмакр. рэформ. У цэлым 2-я Дз.д. была больш левай, чым 1-я. Як і ў 1-й, гал. пытаннем у 2-й Думе было агр. пытанне. Урад і памешчыкі абаранялі ўказ ад 9.11.1906 (уведзены ў перыяд паміж 1-й і 2-й Думамі) аб пера- ходзе ад абшчыннага сял. землекары- стання да асабістага. Дэпутаты Сазановіч і Лашкароў, абвясціўшы ўсе левыя пар- тыі і левых дэпутатаў ворагамі «рускай дзяржаўнасці», заявілі аб падтрымцы дзеянняў урада. Кадэты павярнулі ўправа. Яны выказаліся за продаж часткі памешчыцкіх зямель свдянам у прыват- ную ўласнасць па «справядлівай ацэн- цы», значна пашырылі пералік катэго- рый зямель, якія не падлягалі прымусо- ваму адчужэнню. Трудавікі займалі тую ж пазіцыю, што і ў 1-й Думе. Свдяне фактычна абаранялі нацыяналізацыю зямлі. У сваіх прамовах яны заяўлвді аб адданасці «цару-бацюшку», але пры аб- меркаванні пытання аб зямлі патрабавалі адчужэння яе ў памешчыкаў і перадачы ў рукі сялян. Селянін Петрачэнка за- пэўніў, што «да смерці будзе абараняць цара і бацькаўшчыну», а затым адзна- чыў: «Колькі дэбатаў ні вядзіце, другога зямнога шара не створыце. Прыйдзецца гэту зямлю нам аддаваць...». Лідэр поль- скай партыі нар. дэмакратаў Дмоўскі, выступаючы ад Царства Польскага і зах. губерняў, патрабаваў, каб вырашэнне агр. пытання было ў кампетэнцыі мясц. органаў самакіравання. 10.5.1907 з вы- кладаннем урадавай канцэпцыі выра- шэння агр. пытання выступіў старшыня Савета міністраў П.А.Сталыпін. Ён адхіліў праекты левых партый, а таксама кадэцкую прапанову аб прымусовым адчужэнні часткі памешчыцкіх зямель. Указ ад 9.11.1906 трактаваўся Сталыпі- ным як выбар паміж селянінам-гультаём і селянінам-гаспадаром на карысць апошняга. 2-я Дз.д. была асуджана. 3 дапамогай 2 агентаў ахранкі было сфаб- рыкавана абвінавачванне с.-д. фракцыі ў падрыхтоўцы да ваеннай змовы. Фрак- цыя была арыштавана, а затым аддадзе- на пад суд. 3.6.1907 2-я Дз. д. распушча- на і апублікаваны новы выбарчы закон (гл. Трэцячэрвеньскі пераварот 1907). 3-я Дз.д. [1(14).11.1907 — 9(22).6.1912; пяць сесій]. Паводле новага выбарчага закону, па- мешчыцкая курыя атрымлівала 51% агульнай колькасці выбаршчыкаў Еўра- пейскай Расіі; у Мінскай губ. памешчыц- кая курыя выбірала 51,9% выбаршчыкаў на губернскі выбарчы сход, у Магілёў- скай губ. — 51,2% , у Віленскай губ. — 48%, у Віцебскай — 45,3% і ў Гродзен- скай — 41,1%. Паніжаны працэнт вы- баршчыкаў ад землеўладальнікаў у Віцебскай, Віленскай і Гродзенскай губ. быў звязаны з імкненнем урада абмежа- ваць прадстаўніцтва ў Думе польскага дваранства. Распараджэннем міністра ўнутр. спраў з'езды землеўладальнікаў Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай губ. і 7 паветаў Віцебскай губ. былі падзелены на 2 аддзвденні па нац. прыкмеце: да 1- га аддзвдення былі аднесены асобы, якія не належалі да польскай нацыянальнасці (рускія, правасл. беларусы, немцы, тата- ры), да 2-га — «палякі» (да іх далу- чаліся і бел. сяляне-католікі). У Віленскай і Ковенскай губ., а таксама ў Варшаве і Закаўказзі ўтвораны асобныя «рускія» курыі. У Віленскай губ. зем- леўладальнікі «рускай» курыі атрымлі- валі 47,2% месцаў выбаршчыкаў, у ку- рыі ад астатняга насельніцтва губерні па- мешчыкам-палякам давалася 50%. Фактычна не маглі выбраць выбаршчы- каў на губернскія сходы яўрэі. Рэзка ска- рацілася колькасць свд. выбаршчыкаў. Па ўсіх зах. губернях свдяне выбіралі 29,9% выбаршчыкаў (раней 36,4%). Ра- бочыя Мінскай і Гродзенскай губ. маглі выбіраць на губернскія сходы па 2 выбар- шчыкі, Віленскай і Магілёўскай — па 1. У шэрагу губерняў, у т.л. Віцебскай, ра- бочыя наогул не атрымалі выбарчых пра- воў на той падставе, што колькасць «ра- бочага люду», які там жыве, у адносінах да ўсяго насельніцтва не давала ім маг- чымасці ўдзельнічаць у выбарах. Па ўсёй Расіі закон пазбаўляў выбарчых правоў асоб, якія не валодалі рускай мовай. У 2-й пал. 1907 адносіны да выбарчай кам- паніі ў 3-й Дз.д. былі ў цэнтры ўвагі ўсіх паліт. сіл і партый Расіі. Асаблівую ак- тыўнасць праяўляў Саюз рускага народа (СРН). Яго сталічнымі лідэрамі быў рас- працаваны праект выбарчай платформы для манархічных груповак Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Ковенскай губ. і Царства Польскага, у якім былі патрабаванні весці ўзмоцненую барацьбу з палякамі, што «пагражаюць узброеным паўстаннем», і яўрэямі. Са- юзнікамі для мясц. груповак СРН у ходзе выбарчай кампаніі былі вызначаны пра- васл. брацтвы. 3 манархічнымі партыямі ў зах. губернях блакіраваўся «Саюз 17 кастрычніка» (акцябрысты). Асновайдля іх вднання з'яўляўся ўрадавы курс. Аль- янс выявіўся ў стварэнні Рускага ўскраін- нага саюза (РУС), які меў мэтай падт- рымку самаўладдзя, процістаянне рэв. руху, абарону прынцыпаў прыватнай уласнасці і праваслаўя. У пачатку 1907 былі створаны губернскія к-ты РУС з ад- дзеламі ў паветах, гарадах і мястэчках. Значную ролю ў аб'яднанні правых сіл адыгрывалі іерархі правасл. царквы і асабліва архіепіскап мінскі і тураўскі Мі- хаіл. Польскія памешчыкі і каталіцкае духавенства аб'ядналіся ў Краёвую пар- тыю Літвы і Беларусі, Польскі дэмак- ратычны саюз Беларусі і пад сцягам абароны каталіцызму імкнуліся павесці за сабой на выбарах бел. сялян-ка- толікаў. Ад бел. губерняў у 3-ю Дз.д. выбраны: ад Віленскай губ. па «рускай курыі» таварыш пракурора Віленскага акр. суда, надворны саветнік Г.Г.Замыслоўскі і стар- шыня Глыбоцкага аддзела СРН, протаіерэй Беразвецкага жаночага манастыра А.С.Вя- раксін (абодва правыя манархісты), ад ня- рускага насельніцтва селянін Свянцянска- га пав. М.Я.Цыву неліс, памешчык, інжынер шляхоў зносін Г.І.Свянціцкі, ды- рэктар Віленскага зямельнага банка І.С.Монтвіл (9.6.1911 замест памёршага Монтвіла выбраны дваранін Л.А.Ахотніцкі), ксёндз С.Г.Мацэевіч і буйны землеў- ладальнік, віцэ-прэзідэнт Віленскага с.-г. таварыства С.А.Ваньковіч (усе 5 дэпутатаў увайшлі ў Думе ў польска-літоўска-белару- скую групу).адГродзенскай губ- ляснічы Пружанскага пав. В.А.Біч (праг- рэсіст), сяляне І.В.Вайцюлік (Сакольскі пав.), У.Л.Гаўрылюк (Брэсцкі пав.) і П.С.Салавей (Пружанскі пав.), інспектар нар. вучылішчаў Гродзенскай губ- В.К.Ты- чынін, протаіерэй г. Слоніма У.М.Кузьмін- скі і памешчык Слонімскага пав. У.К.Есь- ман (усе правыя); ад Віцебскай губ. буйны памешчык П.Г.Допельмаер, сакратар Віцебскага статыстычнага камітэта, гісторык А.П.Сапуноў, камергер двара Мікалая П М.М.Еўраінаў (усе акцяб- рысты), настаяцель Люцінскага гар. сабора Ф.І.Нікановіч (член СРН), сяляне В.Р.Ама- сёнак (Гарадоцкі пав.) і старавер М.К.Ер- малаеў; адМінскай губ. настаяцель Петрыкаўскай царквы Мазырскага пав. В.А.Якубовіч, протаіерэй з Навагрудскага
ДЗЯРЖАЎНАЯ пав. С-І.Салаўевіч, выкладчык мужчынскай і жаночай гімназій у Мінску І.Я.Паўловіч, сяляне К.Т.Ярмольчык (Рэчыцкі пав.), А.І.Юркевіч (Слуцкі пав.), А.Ф.Кучынскі (Мінскі пав.), А.М.Налівайка (Барысаўскі пав.) і жандарскі генерал-лейтэнант у адс- таўцы С.М.Мезенцаў (усе прадстаўнікі РУС);адМагілёўскай губ. селянін з Рагачоўскага пав. П.Ц.Шаўцоў (правы), епіскап гомельскі Мітрафан (Д.Красна- польскі), памешчыкі І.П.Сазановіч, М.М.Ладамірскі (гомельскі павятовы прад- вадзіцель дваранства), К.Ф.Тамашэвіч, М.К. фон-Гюбенет (клімавіцкі павятовы прадвадзіцель дваранства), настаяцель Ге- оргіеўскай царквы ў сяле Балонаў-Сялец Быхаўскага пав. В.Ф.Галынец. У цэлым у 3-ю Думу ад 5 зах. губер- няў было выбрана 36 дэпутатаў, у т.л. памешчыкаў 12 (33,3%), прадстаўнікоў правасл. духавенства 7 (19,3%), ката- ліцкага 1 (2,9%), чыноўнікаў 5 (14%), сялян 11 (30,5%). Паводле свайго палітычнага аблічча і класавага складу 3-я Дз.д. адпавядала інтарэсам царызму. 3 442 дэпутатаў 178 (43%) былі двара- намі. Памешчыкаў-землеўладальнікаў налічвалася 191 (43,5%), прамыслоўцаў і гандляроў 36 (7,5%), царкоўнікаў 44 (10%), асоб ліберальных прафесій 84 (19,5%), сялян-землеўладальнікаў 66 (15%), рабочых і рамеснікаў 11 (2,3%). У Думу былі выбраны 292 прадстаўнікі ўрадавых партый, у т.л. чарнасоценцаў 144, акцябрыстаў 148. Лібералы атры- малі 108 месцаў (прагрэсісты — 28, кадэты — 54, польскае кола — 11, поль- ска-літоўска-беларуская група — 7, му- сульманская група — 8). Сацыял-дэмак- ратаў прадстаўлялі 19 чал., трудаві- крў — 14. Як і прадугледжваў урад, ні адна партыя не атрымала большасці ў Думе. Склаліся 2 болыпасці — чарнасо- ценна-акцябрысцкая і акцябрысцка-ка- дэцкая. Такое становішча забяспечвала ўраду магчымасць лавіравання паміж па- мешчыкамі і буржуазіяй. У гэтым выяві- лася палітыка думскага банапартызму. Манархічна-акцябрысцкая болыпасць заклікана была праводзіць у Думе зако- напраекты, накіраваныя на барацьбу з рэвалюцыяй, а акцябрысцка-кадэцкая — сталыпінскія законапалажэнні аб рэфор- мах. Нацыянальны склад 3-й Дз. д. быў наступны: велікарусаў 338 (77%), укра- інцаў 28 (б%), беларусаў 18 (4,3%), па- лякаў 18 (4,3%), немцаў 12 (2,3%), ар- мян, башкір, татараў па 4, яўрэяў, эстон- цаў, грэкаў, малдаван, грузін, латышоў па 2. 19 дэпутатаў ад зах. губерняў увай- шлі ў думскую фракцыю правых. Сяляне Ярмольчык, Кучынскі, Налівайка, Юр- кевіч, Гаўрылюк, Вайцюлік і Шаўцоў аднеслі сябе да памяркоўна-правых (у пачатку 1910 яны, акрамя Шаўцова, увайшлі ў Рускую нац. фракцыю); 4 дэ- путаты ад Беларусі далучыліся да акцяб- рыстаў, 1 — да мірнаабнаўлення, 6 дэпу- татаў стварылі ў Думе польска-літоўска- бел. групу. У левым лагеры з 36 дэпутатаў ад 5 зах. губерняў не апынула- ся нікога. Адно з цэнтр. месцаў у рабоце 3-й Дз.д. заняло агр. пытанне. Пры абмерка- ванні ўказа ад 9.11.1906 ад фракцыі пра- вых з яго падтрымкай выступілі епіскап гомельскі Мітрафан і протаіерэй Нікано- віч. Тычынін прапаноўваў пачаць асва- енне новых зямель у Зах. Сібіры, Турке- стане, Закаўказзі, а таксама заняцца акультываваннем балоцістых, пясчаных, парэзаных ярамі зямель. Польска- літоўска-бел. група таксама выступала за ліквідацыю абшчыннага землеўладання. Памешчык Ваньковіч заявіў, што гра- мадскі лад, які абапіраецца на прыват- ную ўласнасць, з'яўляецца гал. рухаві- ком грамадскага прагрэсу. Да правых і акцябрыстаў далучыліся прагрэсісты. Ад- нак адзіны прагрэсіст ад зах. губерняў Біч, імкнучыся выказаць інтарэсы бел. сялян, некалькі адступаў ад пазіцыі гэ- тай партыі па агр. пытанні. Выкарыстоў- ваючы ўласныя падлікі, ён паказаў, што ўрадавыя меры не змогуць палепшыць становішча сялян. Біч прапаноўваў рэар- ганізаваць мясц. кіраванне Паўн.-Зах. краю: ліквідаваць надзвычайнае ста- новішча і ўвесці земскае самакіраванне з «дастатковымі паўнамоцтвамі ў гаспа- дарчай і культурных сферах». Прынцы- повых пярэчанняў супраць указа ад 9.11.1906 не было і ў кадэтаў. Лідэры партыі толькі перасцерагалі ўрад ад празмернай паспешлівасці ў справе раз- бурэння абшчыннага землеўладання. Ся- лянскія дэпутаты ад Беларусі Амасёнак, Ермалаеў, Кучынскі, Юркевіч, Шаўцоў стаялі за разбурэнне абшчыннага зем- леўладання, але дабіваліся зніжэння пра- цэнтаў па пазыцы Сялянскага банка. Як і ў папярэдніх скліканнях Думы, труда- вікі-сяляне выказваліся за нацыяналіза- цыю ўсёй зямлі. Ні адзін з дэпутатаў ад 5 зах. губерняў у 3-й Дз.д. не падтрымаў трудавікоў. Указ ад 9.11.1906 быў пры- няты Думай 14.6.1910 і стаў законам. Па сутнасці гэта была самая буйная рэфор- ма, якую ажыццявіла 3-я Дз.д. У рабоце 3-й Думы яскрава праявілася шавіністычная палітыка царызму. У кастр. 1910 дэпутаты пачалі разгляд «Палажэння аб пачатковых вучылі- шчах». Ужыванне рускай мовы ў школах імперыі, задачы пач. навучання і ста- новішча царкоўнапрыходскіх школ былі гал. пунктамі пры яго абмеркаванні. Урад вылучыў пытанне аб мовах выкла- дання ў пач. школе як галоўнае, ад выра- шэння якога залежала, на яго погляд, не толькі будучае школы, але і будучае Расіі. Урад лічыў, што ўвядзенне нац. моў у школе будзе садзейнічаць росту се- паратызму. Прадстаўнікі партый урада- вага лагера заяўлялі, што народы Расіі «павінны падпарадкоўвацца велікаруска- му пачатку» і таму «мова кіруючага кла- са павінна быць абавязковай дзяржаўнай мовай». Высокую актыўнасць пры аб- меркаванні гэтага пытання паказалі і правыя дэпутаты ад Беларусі, асабліва епіскап Мітрафан і Тычынін, якія галаса- валі за прапановы ўрада аб увядзенні ў школах навучання толькі на рус. мове. Трудавікі раскрылі шавіністычны харак- тар законапраектаў урада. Тлумачачы сваю праграму па нац. пытанні, трудавікі выступалі за «поўнае раўнапраўе ўсіх народнасцей, што ўваходзяць у склад Расійскай дзяржавы». Гал. іх патраба- ваннем было прадастаўленне ўсім наро- дам Расіі права на свабоднае нац.-культ. развіццё і культ.-нац. аўтаномію. Каб за- бяспечыць правядзенне ўрадавых веліка- дзяржаўных законапраектаў праз Думу, Сталыпін стварыў у ёй фракцыю рускіх нацыяналістаў, у якую ўвайшлі прад- стаўнікі ўрадавых сіл. Іх лідэрам стаў буйны памешчык, зацяты шавініст граф А.А.Бобрынскі. Першым сумесным вы- ступленнем Сталыпіна з нацыяналістамі як новай урадавай партыяй быў закона- праект аб земствах у зах. губернях. 4-я Дз.д. [15(28).11.1912 — 6(19).10.1917; пяць сесій]. Выбарчая кампанія ў 4-ю Думу адбы- валася пад сцягам імкнення ўлады ўзма- цніць становішча дваранства. Яму нале- жала заняць дамінуючае становішча ў Думе і наогул у палітычным жыцці краіны. У цыркулярах, разасланых за подпісам міністра ўнутр. спраў А.А.Ма- карава па ўсіх губернях, указвалася весці выбарчую справу ў саюзе і згодзе з два- ранствам, а таксама шырока прыцягваць правасл. духавенства. Выбары адбыліся ў вер.-кастр. 1912. Ад бел. губерняў у 4-ю Дз.д. выбраны: ад Віленскай губ. па «рускай курыі» Р.Р.Замыслоўскі і правасл. святар У.П.Юзь- вюк (чл. СРН), ад нярускага насельніцтва памешчык В.І.Бянькоўскі, ксёндз С-Г.Мацэ- евіч (дэпутат 3-й Думы), граф Л.С.Путка- мер (дэпутат 2-й Думы), Г.І.Свянціцкі і М.Я.Цывунеліс (дэпутаты 3-й Думы); ад Гродэенскай губ. селянін П.Дз. Песляк, былы гродзенскі віцэгубернатар А.А.АзнобішыН, павятовЫ прадвадзіцель дваранства П.А.Сафонаў, член Гродзенска- га акр. суда Ф.І.Лашкейт, настаяцель Гро- дзенскага сабора протаіерэй Я.І.Грыш- коўскі, валасны старшына Ц.Я.Тарасевіч і селянін В.П.Сідарук (усе нацыяналісты); ад Віцебскай губ. А.І.Мухін, дрысенскі павятовы прадвадзіцель дваран- ства І.Ф.Полаўцаў, старавер С.Р.Кірылаў, правасл. святар Ф.І.Альхоўскі, селянін П.М.Шмякаў (усе нацыяналісты), М.М.Еў- раінаў (дэпутат 3-й Думы); ад М і н с к а й г у 6. валасны старшына І.Ф.Малайчук, мазырскі павятовы прадвадзіцель дваранст- ва С.М.Сорнеў, буйны землеўладальнік Бабруйскага пав. Р.А.Лашкароў, памешчык А.П.Фоцінскі (усе нацыяналісты), настая- цель Знаменскай царквы ў Вільні К.М.Акаловіч, правасл. святар В.А.Якубовіч (дэпутат 2-й і 3-й Дум), пінскі павятовы прадвадзіцель дваранства І.АЛапа-Афана- сапула, сяляне С.Д.Вярбіла (Слуцкі пав.) і К.А.Смяян (Рэчыцкі пав.); адМагі- лёўскай губ. селянін М.Р.Вараб'ёў, памешчык А.А.Радкевіч (правы), гласны гарадской думы г. Магілёва В.С.Бачкоў, па- мешчыкі В.С.Дрыбінцаў (акцябрыст), М.М.Ладамірскі і К.Ф.Тамашэвіч (дэпутаты 3-й Думы), Б.А.Энгельгарт (правы). Як і ў 3-й Думе, у 4-й Думе царызму ўдалося захаваць 2 болыпасці: праваак- цябрысцкую (283 галасы) і акцябрысц- какадэцкую (226 галасоў). 3 442 дэпута- таў нацыяналістаў і памяркоўна правых было 120, акцябрыстаў 98, правых 65, кадэтаў 59, прагрэсістаў 48. 3 нац. групы
(польска-літоўска-беларуская і мусульм. групы, Польскае кола) мелі 21 дэпутата, сацыял-дэмакраты 14 (бальшавікі 6, меньшввікі 7, 1 прымыкаў да мен- шавікоў), трудавікі 10, беспартыйныя 7. Адным з важных вынікаў выбараў было рэзкае аслабленне акцябрыстаў. Разам з тым павялічвалася колькасць прагрэсіс- таў, што азначала збліжэнне левага ак- цябрызму і правых кадэтаў. Тым не менш акцябрысты захавалі ў Думе ролю «цэнтра». Дэпутаты ад 5 зах. губерняў па парт. групоўках размеркаваліся на- ступным чынам: фракцыя правых — За- мыслоўскі, Юзьвюк, Акаловіч, Якубовіч; фракцыя рускіх нацыяналістаў і памяр- коўна-правых — Вярбіла, Ладамірскі, Папа-Афанасапула, Песляк, Полаўнаў, Мухін, Тамашэвіч, Азнабішын, Смяян, Сорнеў, Фацінскі, Грышкоўскі, Кірылаў, Малайчук, Шмякаў, Бочкаў, Вараб'ёў; фракцыя цэнтра — Еўраінаў і Энгель- гарт; Дрыбінцаў выступаў як прадстаўнік «Саюза 17 кастрычніка»; памешчыкі і прадстаўнікі каталіцкага духавенства ад Віленскай губ. стварылі бел.-літ.-поль- скую групу — Путкамер (старшыня), Мацэевіч (сакратар), Банькоўскі, Свянціцкі, Цывунеліс і прадстаўнік Ко- венскай губ. Ф.Ф.Рачкоўскі; Лашкейт увайшоў у фракцыю прагрэсістаў. Прадстаўнікі кадэтаў у 4-й Думе ўнеслі некалькі законапраектаў аб дэ- макр. «свабодах», у т.л. законапраект аб усеагульным выбарчым праве. Усе пра- мовы акцябрысцка-кадэцкага «кансты- туцыйнага» альянсу выклікалі нега- тыўную рэакцыю правай часткі Думы. Яўную незадаволенасць апазіц. дэбютам Думы выказаў у час гутаркі з яе старшы- нёй М.У.Радзянкам цар Мікалай II. Вы- ступаючы 5.12.1912 у Думе з урадавай дэкларацыяй, старшыня Савета міністраў У.М.Какоўцаў заявіў, што дзейнасць Думы павінна быць накіравана на пошукі шляхоў па ажыц- цяўленні Маніфеста 17 кастрычніка 1905, але запатрабаааў ахоўваць інтарэсы рус. дзяржаўнасці — «адзінства і непадзельнасць імперыі, першынство ў ёй рускай народнасці» і «веру права- слаўную». Правыя патрабавалі ад урада ўзмацнення рэпрэсій, утаймавання «іншародцаў», узмоцненай увагі да цар- коўна-прыходскіх школ. Дэпутат Ака- ловіч, выступаючы як прадстаўнік «пра- васлаўных людзей Паўночна-Заходняга краю», называў беларусаў «этнаграфіч- ным воскам», які лёгка перапрацоўваюць палякі. Вялікую небяспеку ён бачыў так- сама ў дзейнасці яўрэяў, «якія ў сваіх руках трымаюць і капітал, і гандаль, і друк, і лясы». 3 пачаткам 1-й сусв. вайны сесіі Думы склікаліся нерэгулярна, заканадаўства ажыццяўлялася ўрадам па-за Думай. 26.7.1914 4-я Дз.д. прагаласавала за ва- ен. крэдыты. Урад падтрымлівалі крайне правыя. Іншыя думскія фракцыі высту- палі з крытыкай урада. 22.8.1915 яны падпісалі пагадненне аб стварэнні Праг- рэсіўнага блоку (236 дэпутатаў). Па-за блокам засталіся толькі правыя і нацыя- налісты. Трудавікі ў блок не ўваходзілі, але фактычна падтрымлівалі яго. Ства- рэнне ў Думе Прагрэсіўнага блоку азна- чала крах палітыкі банапартызму. 1.11.1916 пры абмеркаванні агульнага стану Расіі з думскай трыбуны была за- чытана дэкларацыя Прагрэсіўнага блока, у якой рэзка крытыкаваўся ўрад і было выказана патрабаванне адстаўкі стар- шыні Савета міністраў Б.У.Штурмера. У сваёй прамове П.М.Мілюкоў абвінаваціў яго ў дзярж. здрадзе і падрыхтоўцы сепа- ратнага міру з Германіяй. Прадстаўнікі Прагрэсіўнага блоку заявілі, што калі ўрад неадкладна, «не губляючы ніводнай гадзіны», не апамятаецца, то рэвалюцыя стане непазбежнай. Прамовы Мілюкова, Чхеідзе, Керанскага не былі дапушчаны да друку, але ўсё ж яны разляцеліся па краіне. 10 ліст. Штурмер быў звольнены. Пасля выступлення з дэкларацыяй нова- га старшыні Савета міністраў А.Ф.Трэ- пава Дума зноў выказала недавер ураду. Да яе далучыўся Дзяржаўны савет. Гэта сведчыла аб поўнай ізаляцыі цара і ўра- да. Пасля падзення самадзяржаўя Часовы ўрад прыпісваў Думе ініцыятыву Лютаў- скай рэвалюцыі 1917. Разгром карнілаў- шчыны прымусіў Часовы ўрад 7-10.1917 распусціць Думу. Кр.: Государственная дума: Стеногр. от- четы. Созыв 1—4. Спб., 1906—17; Законода- тельные акты переходного временн 1904— 1908 гг. Спб., 1909; Б о н о в н ч М.М. Чле- ны Государственной Думы: (Портреты н бнографнн); Первый созыв. М., 1906; Ка- л н н ы ч е в Ф.П. Государственная дума в Росснн: Сб. документов н матерналов. М., 1957. Літ.: Черменскнй Е.Д. Буржуа- зня н царнзм в первой русской революцнн. 2 нзд. М. 1970; Я г о ж . IV Государствен- ная дума н сверженне царнзма в Росснн. М., 1976; А в р е х А.Я. Царнзм накануне сверження. М., 1989; Я г о ж. П.А.Столы- пнн н судьбы реформ в Росснн. М., 1991; Соловьев Ю.Б. Самодержавве н дво- рянство в 1907—1914 гг. Л., 1990; Шабу- н я К.П. Аграрный вопрос н крестьянское двнженне в Белорусснн в революцнн 1905—1907 г. Мн., 1962; Мартюхова М.А. На переломе революцнн. Мв., 1986; Забаўскі М.М. Грамадска-палітычная барацьба ў сувязі з увядзеннем земства ў Беларусі / / Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1987. № 1; Я г о ж. Палітычная ба- рацьба ў Беларусі ў перыяд выбараў у III Дзяржаўную думу / / Там жа. № 5; 3 а - п р у д н і к. Я. Справа аўтаноміі Беларусі ў першай думе і «Наша ніва» / / 3 гісторы- яй на «Вы». Мв., 1994. Вып. 3. Мікола Забаўскі. ДЗЯРЖАЎНАЯ КАЛЁГІЯ, орган выка- наўчай улады Беларускай Народнай Рэс- публікі (БНР). Утворана пасля працяг- лага ўрадавага крызісу з сяброў Прэзідыума Рады БНР і ўрада. Дзейнічала з 11.10.1922 да 20.4.1923 у Коўне (Каўнас). У склад Дз.к. ўваходзілі С.Жытлоўскі, Л.Заяц, П.Крачэўскі (старшыня), В.Ластоўскі, А.Цвікевіч. Крызіс быў выкліканы тым, што 3.5.1922 Старшыня ўрада БНР Ластоўскі і міністр замежных спраў Цвікевіч уручылі стар- шыні Генуэзскай канферэнцыі 1922 ноту, у якой прызналі права Літоўскай Рэс- ДЗЯРЖАЎНАЯ Д публікі на г. Вільня. Гэта нота супярэчы- ла афіц. пазіцыі Рады БНР і большасці сяброў урада. 30.5.1922 на пасяджэнні Рады міністраў БНР была прынята рэза- люцыя, паводле якой урад павінен быў імкнуцца да дасягнення незалежнасці Беларусі ў яе этнагр. межах. Ластоўскі і Цвікевіч, апынуўшыся ў меншасці, па- далі ў адстаўку. Яны планавалі склікаць у Дзвінску (Даўгаўпілс) нац. нараду з мэтай дамагчыся на ёй падтрымкі сваёй пазіцыі. Такая нарада магла раскалоць бел. паліт. эміграцыю, прыняць пастано- вы, супярэчныя рэзалюцыі аб дзярж. бу- даўніцтве, якую ў 1921 зацвердзіла Бел. паліт. канферэнцыя ў Празе. У прыват- насці, Ластоўскі мог пайсці на стварэнне альтэрнатыўных органаў улады БНР. Старшыня Рады БНР Крачэўскі зрабіў усё ад яго залежнае, каб нарада ў Дзвінску не адбылася. 11.10.1922 была ўтворана Дз.к. Аднак супярэчнасці паміж дзеячамі БНР заставаліся. 20.4.1923 Ластоўскі выйшаў з Дз.к. Па- чаўся чарговы ўрадавы крызіс. Анатолл Сідарэвіч. ДЗЯРЖАЎНАЯ НАРАДА 1917 М а с - к о ў с к а я , нарада прадстаўнікоў гра- мадска-паліт. арганізацый і дзярж. уста- ноў Расіі 12—15(25 —28).8.1917. Склікана Часовым урадам 2-й кааліцыі для азнаямлення грамадскасці з мерамі па вывадзе краіны з крызісу і канса- лідацыі найб. уплывовых паліт. сіл на платформе «выратавання Радзімы і рэва- люцыі». Праходзіла ў напружаных аб- ставінах, калі кансерватыўна-лібераль- ныя колы (частка гандлёва-прамысл. і фінансавых дзеячаў, прадстаўнікі два- ранства, афіцэраў і інш.) пад маркай прадухілення ўсеаг. развалу ў краіне і з мэтай давядзення вайны да пераможнага канца актывізавалі намаганні, накіра- вдныя на згортванне рэв. пераўтварэнняў і ўсталяванне цвёрдай улады. У асяроддзі генералітэту пры падтрымцы лідэраў ка- дэцкай партыі рыхтавалася ваенная змо- ва на чале з вярх. галоўнакамадуючым Л.Г.Карнілавым. Змоўшчыкі дапускалі магчымасць абвяшчэння на нарадзе ва- еннай дыктатуры. У знак пратэсту суп- раць верагоднага рэакцыйнага пераваро- ту рабочыя большасці прадпрыемстваў Масквы ў дзень адкрыцця нарады не выйшлі на працу. Забастоўкі і мітынгі адбыліся і ў інш. гарадах. Рэзалюцыі пратэсту прынялі на сходах друкары Мінска, рабочыя аўтамаб. майстэрняў Гомеля, чыіуначнікі Оршы. На нарадзе прысутнічала каля 2,5 тыс. чал.: 488 дэ- путатаў Дзяржаўнай думы ўсіх 4 склі- канняў, 129 прадстаўнікоў ад Саветаў сял. дэпутатаў, 100 ад Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, 147 ад гар. дум, 117 ад арміі і флоту, 313 ад кааператываў, 150 ад гандлёва-прамысл. колаў і банкаў, 17б ад прафсаюзаў, 118 ад земстваў, 99 ад навук. арг-цый, 58 ад нац. арг-цый, 24 ад духавенства і інш. 3 Беларусі
Д ДЗЯРЖАЎНЫ на нараду былі дэлегаваны Я.А.Гур- віч, К.А.Петрусевіч, Р.А.Скірмунт, А.П.Фацінскі, П.П.Масоніус, В.В.Янчэў- скі, Б.А.Бялыніцкі-Біруля, Э.А.Вайніло- віч, Г.М.Садоўскі, Р.К.Астроўскі, Ф.Га- лавач, Я.Я.Варонка, А.Л.Бурбіс, Г.В.Багдановіч, І.І.Краскоўскі і інш. Усе дэлегаты нарады ў паліт. плане падзя- ляліся на кансераатыўна-ліберальнае крыло (мела нязначную большасць), якое ў цэлым спачувала Карнілаву, пад- трымлівала жорсткія меры па «ад- наўленні парадку», і памяркоўных сацы- ялістаў (гал. чынам меншавікі і эсэры), якія, прызнаючы неабходнасць умаца- вання ўлады, выказваліся за працяг палітыкі рэформ. Міністр-старшыня Ча- совага ўрада А.Ф.Керанскі (старшыня нарады) ва ўступнай прамове адзначыў цяжкое становішча краіны і заклікаў усе класы і народы Расіі да самаахвярнасці. Балансуючы паміж левымі і правымі, ён заяўляў пра гатоўнасць рашуча заду- шыць любыя спробы ўзбр. звяржэння Часовага ўрада, з якога боку яны 6 ні зы- ходзілі. Адначасова Керанскі выказаўся супраць імкненняў нярускіх народаў Расіі да дзярж. самавызначэння. Мініст- ры М.Дз.Аўксенцьеў, С.М.Пракаповіч, М.В.Някрасаў ахарактарызавалі эканам. і паліт. становішча і выклалі асн. прын- цыпы палітыкі ўрада. У выступленнях Карнілава і атамана Войска Данскога А.М.Каледзіна была сфармулявана праг- рама мілітарызацыі краіны: адзінства фронту і тылу, ліквідацыя Саветаў, заба- рона мітынгаў і сходаў у арміі, скасаван- не салдацкіх арг-цый, аднаўленне рашу- чымі і бязлітаснымі мерамі дысцыпліны ў арміі і ў тыле (у т.л. шляхам прымянення смяротнай кары), задушэнне ў «самым зародку» нац.-вызв. рухаў. Аднак пра- выя адмовіліся ад выкарыстання нарады для ваен. перавароту: ён быў прызнаны несвоечасовым і недастаткова падрыхта- ваным. Старшыня ЦВК Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў М.С.Чхеідзе аб- вясціў дэкларацыю прадстаўнікоў Саве- таў, кааператываў, харчовых к-таў, франтавых і армейскіх арг-цый. гар. са- макіраванняў і інш. («Дэкларацыя 14 жніўня»), у якой асуджаліся спробы знішчыць рэв.-дэмакр. арг-цыі і прапа- ноўваліся захады па аздараўленні эка- номікі і наладжванні дзярж. кіравання: хлебная манаполія і цвёрдыя цэны на с.-г. прадукцыю, кантроль з боку дзяр- жавы над прам-сцю і гандлем, падаход- ны падатак і падатак на ваенны прыбы- так, упарадкаванне зямельных адносін, выдаленне з арміі контррэв. каманднага саставу, падзел абавязкаў паміж ка- мандзірамі і выбарнымі к-тамі, хутчэй- шая арганізацыя мясц. самакіравання, прызнанне за ўсімі народамі права на са- мавызначэнне шляхам пагаднення на Ус- таноўчым сходзе, раўнапраўе моў, ства- рэнне пры Часовым урадзе Савета па нац. справах і інш. Прадстаўнікі нац. арг-цый, падтрымаўшы ў цэлым палітыку ўрада па пытаннях агульна- дзярж. значэння, выступілі з патрабаван- нем неадкладнага вырашэння праблем нярускіх народаў краіны. У выступленні прадстаўніка бел.. групы Краскоўскага ўпершыню на агульнарасійскім форуме найвышэйшага ўзроўню было заяўлена пра нац. патрэбы беларусаў. Ён звярнуў увагу на недапушчальнасць далейшага падзелу Беларусі ў выніку акупацыі яе зах. часткі германскімі войскамі, всудзіў гаспадаранне ў краі «чыноўнікаў-аб- русіцеляў сталыпінскага тыпу», выка- заўся за шырокае краёвае самакіраванне (аўтаномію) Беларусі ў складзе Расійскай дзяржавы. Ад імя польскіх грамадскіх арг-цый Беларусі на нарадзе выступіў вайсковец Смульскі. Дэлегацыя Савета нац. сацыяліст. партый, у які ўваходзіла і Бел. сацыяліст. грамада, да- лучылася ў сваёй заяве да «Дэкларацыі 14 жніўня» і рэзка крытыкавала паліты- ку Часовага ўрада ў нац. пытанні. Нарада як сродак аб'яднання розных элементаў расійскага грамадства не да- сягнула поспеху і не прадухіліла ўзбр. выступленняў супраць Часовага ўрада: у канцы жн. 1917 правыя сілы ажыццявілі спробу ваеннага перавароту (гл. Карні- лаўшчынаі, праз некалькі месяцаў пад кіраўніцтвам бальшавікоў адбылося Кастр. ўзбр. паўстанне 1917 (гл. Каст- рычніцкая рэвалюцыя 1917). Кр.: Государственное совешанне 12—15 августа 1917 г.: (Стеногр. отчет). М.; Л., 1930. Літ.: Мгнатов Е. Государственное совешанве в Москве в 1917 г. / / Пролетар- ская революцня. 1927. № 8 / 9 (67 /68). Станіслаў Рудовіч. ДЗЯРЖАЎНЫ АРХІЎ БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ. Заснаваны ў 1940 у Брэсце. Зберагае дакументы па гісторыі вобласці з 1919. На 1.1.1994 у архіве 3084 фонды, 1 001 220 спраў. Буйнейшы комплекс дакументаў — фонды польскіх устаноў, арг-цый і прадпрыемстваў, партый і гра- мадска-паліт. аб'яднанняў, культ.-асв. згуртаванняў, рэлігійных устаноў на тэр. Палескага ваяв. і Баранавіцкага пав. На- вагрудскага ваяв. ў 1919—39. Захоўвае матэрыялы аб палітыцы ўрада бурж. Польшчы ў Зах. Беларусі, пра сац.-эка- нам. становішча, пра дзейнасць БСРГ, ТБШ, КПЗБ і інш. паліт. і грамадскіх арг-цый, дакументы ням. акупац. уста- ноў і арг-цый Брэсцкай, Пінскай і част- кова Баранавіцкай акруг за 1941—44. Зберагае дакументы абласных і раённых устаноў і арг-цый Брэсцкай і б. Барана- віцкай і Пінскай абл. за 1939—41 і з 1944. Гэта матэрыялы пра мерапрыемст- вы сав. улады пасля далучэння Зах. Бе- ларусі да БССР, пра пасляваеннае сац.- эканам. і культ. развіццё вобласці: даку- менты органаў дзярж. улады і кіравання, фонды прам. прадпрыемстваў, арг-цый сельскай гаспадаркі, культуры, адука- цыі, аховы здароўя. У 1992 у архіў пера- дадзены фонды парт. архіва Брэсцкага абкома КПБ, у якіх знаходзяцца даку- менты парт. органаў і арг-цый Брэсцкай і б. Баранавіцкай і Пінскай абл. за 1939—41 і 1944—91. Мае філіялы ў Пін- ску (створаны ў 1954), Баранавічах і Кобрыне (абодва з 1963). Дакументы на польскай, бел., рус. і ням. мовах. Літ.: Государственные архнвы Брест- ской, Гродненской областей, фнлнал Госу- дарственного архнва Мннской областн в Молодечно: Справ. (по докум. матерналам 1919—1939 гг.). Мн., 1969; Государственные архнвы СССР: Справ. М., 1989. Ч. 2. С. 24— 28. Ганна Церабунь. ДЗЯРЖАЎНЫ АРХІЎ ВІЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЦІ. У 1862—1903 у Віцебску існаваў Віцебскі цэнтральны архіў ста- ражытных актаў. У 1919 заснавана губ. архівасховішча Віцебскага губ. архіўнага ўпраўлення, з 1924 Віцебскі акр. аддзел ІІэнтр. архіва БССР, з 1927 Віцебскі гіст. архіў, з 1930 Віцебскае аддзяленне Цэнтр. архіўнага ўпраўлення БССР (у 1933—36 Паўн.-Бел., з 1938 Віцебскі абл. архіў). У 1992 у архіў перададзены фонды парт. архіва Віцебскага абкома КПБ. На 1.1.1994 у архіве 6172 фонды, 1 018 713 спраў з 1917. Зберагае даку- менты губ., пав., валасных, акруговых, раённых, гарадскіх і сельскіх устаноў, арг-цый, прадпрыемстваў, што дзейніча- лі на тэр. Віцебскай вобл. Сярод іх матэ- рыялы пра гісторыка і краязнаўца А.П.Сапунова, пра Віцебскую нар. мас- тацкую школу і мастакоў М.Шагала, К.Малевіча, Ю.Пэна, В.Ермалаеву, нар. кансерваторыю і дырыжора М.А.Малько, кампазітара М.В.Анцава, якія працавалі ў ёй, і інш.; успаміны Р.Я.Арансона «Карнілаўскія дні ў Віцебску», дакумен- ты па гісторыі нэпа і калектывізацыі, пе- рыяду Вял. Айч. вайны і інш. Мае філія- лы ў Полацку, Глыбокім і Оршы (усе з 1963). Дакументы на бел., рус., ням. і яўр. мовах. Матэрыялы архіва прадстаў- лены ў зборніках дакументаў: «Вялікая Кастрычніцкая сацынлістычная рэвалю- цыя ў Беларусі» (т. 1 — 2, 1957), «Ба- рацьба за Савецкую ўладу ў Беларусі, 1918—1920 гг.» (т. 1 — 2, 1968—71) і інш. Літ.: Государственный архнв Ввтебской областв н его фнлнал в Полоцке: Путеводв- тель (1917—1941 гг.). Мн., 1972; Государст- вевные архнвы СССР: Справ. М., 1989. Ч. 2. С. 29—31. Алена Трусава. ДЗЯРЖАЎНЫ АРХІЎ ГОМЕЛЬСКАЙ ВОБЛАСЦІ. Заснаваны ў Гомелі ў 1923 як губ. архівасховішча, з 1927 Гомельскі акруговы дзярж. архіў, з 1930 Гомель- скае аддзяленне Цэнтр. архіўнага ўпраўлення БССР, з 1933 Паўд.-Бел. ад- дзяленне Цэнтр. архіўнага ўпраўлення БССР, з 1936 Гомельскае аддзяленне ІІэнтр. дзярж. архіваў БССР, з 1938 Го- мельскі абл. архіў, з 1941 Дзярж. архіў Гомельскай вобл. На 1.1.1994 у архіве 2763 фонды, 442 223 справы з 1917- Збе- рагае дакументы губ., пав., валасных, акруговых, абл., гар., раённых і сельскіх арг-цый, устаноў і прадпрыемсгваў, што дзейнічалі і дзейнічаюць на тэр. вобласці. Сярод іх фонды органаў улады і кіраван- ня, устаноў фінансавання і крэдытаван- ня, уліку, планавання і кантролю, аховы здароўя, культуры і інш. Сярод іх матэ- рыялы пра дзейнасць паліт. арг-цый і партый, па гісторыі партыз. руху ў Вял.
245 ДЗЯРЖАЎНЫ Айч. вайну, пра эканам. стан вобласці, развіццё сельскай гасп., адм.-тэр. па- дзел. Мае філіялы ў Мазыры, Жлобіне, Рэчыцы (усе з 1963), Гомелі (з 1992, б. партархіў Гомельскага абкома КПБ). Да- кументы на бел., рус., польскай і яўр. мовах. Матэрыялы архіва прадстаўлены ў зборніках дакументаў «Аднаўленне на- роднай гаспадаркі Гомельскай губерні (1921—1925 гг.)» (1960), «Плячо ў пля- чо» (1972), «Сіла братэрства» (1980) і інш. Літ.: Государственные архввы Гомель- ской н Могнлевской областей: Справ. (1917—1941 гг.). Мн., 1970; Государствен- ные архмвы СССР: Справ. М., 1989. Ч. 2. С. 32—34. Анатоль Карасёў. ДЗЯРЖАЎНЫ АРХІЎ ГРОДЗЕН- СКАЙ ВОБЛАСЦІ. Заснаваны ў Гродне ў 1944. На 1.1.1994 у архіве 5592 фонды, 801 688 адзінак захавання. На зберажэн- ні матэрыялы ўстаноў Полынчы з тэр. Наваградскага ваяв. (акрамя Бара- навіцкага і Валожынскага пав.), Ваўка- выскага, Гродзенскага, Аўгустоўскага (часткова) пав. Беластоцкага ваяв. за 1919—39. Яны асвятляюць сац. станові- шча рабочых, сялян, правядзенне агр. рэформ у Зах. Беларусі, становішча ас- веты, бел. школы, змяшчаюць звесткі пра нац. рух, дзейнасць БСРГ, ТБШ, КПЗБ, інш. грамадскіх, паліт. і рэлігійных арг-цый. У дакументах ням.- фаш. акупацыйных устаноў перыяду Вял. Айч. вайны ёсць звесткі пра палітыку каланізацыі, масавыя расправы з мясц. насельніцтвам, барацьбу з пар- тыз. і антыфаш. рухам, правядзенне гасп. мерапрыемстваў за 1941—44. Архіў зберагае дакументы сав. устаноў, арг- цый і прадпрыемстваў за 1939—41 і з 1944. Яны адлюстроўваюць працэс уз'яд- нання Зах. Беларусі з БССР, пасляваен- нае сац.-эканам. і культ. развіццё Гро- дзенскай вобласці (фонды органаў сав. улады, прамысл. прадпрыемстваў, арг-цый сельскай гаспадаркі, навукі і культуры, прыватных калекцый і архі- ваў). Мае філіялы ў Лідзе, Навагрудку (абодва з 1963) і Гродне (з 1992, на базе б. парт. архіва Гродзенскага абкома КПБ). Дакументы на бел., рус., поль- скай, ням. і яўр. мовах. Матэрыялы ар- хіва прадстаўлены ў зборніках дакумен- таў «Барацьба працоўных Заходняй Бе- ларусі за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне і ўз’яднанне з БССР» (т. 1 — 2, 1962—72), «Народная адукацыя ў БССР» (т. 1—2, 1979—80) і інш. Літ.: Государственные архнвы Брест- ской, Гродненской областей, фнлнал Госу- дарственного архнва Мннской областн в Молодечно: Справ. (по докум. матерналам 1919—1939 гг.). Мн., 1969; Государственные архнвы СССР: Справ. М., 1989. Ч. 2. С. 35— 38. Аляксандр Плешавеня. ДЗЯРЖАЎНЫ АРХІЎ МАГІЛЁЎ- СКАЙ ВОБЛАСЦІ. Заснаваны ў Магілёве ў 1919 як Магілёўскае губ. архіўнае ўпраўленне, пазней бюро, з 1924 Магілёўскі акр. архіў (аддзел) Цэнтр. архіва БССР, у 1930 фонды архіва перададзены Цэнтр. дзярж. архіву Кастр. рэвалюцыі (знаходзіўся ў Магілёве). У 1938 адноўлены як Магілёўскі абл. архіў. На 1.1.1941 у архіве зберагалася каля 1300 фондаў, 650 000 адзінак захоўвання. У час 2-й сусв. вайны большасць фондаў загінула, страчаны ўвесь навукова-даведачны апа- рат, частка дакументаў вывезена гітлераўцамі ў Рыгу. У 1943 архіў ад- навіў дзейнасць. На 1.1.1994 у архіве 2402 фонды, 386 130 адзінак захоўвання з 1917- На зберажэнні дакументы, што ўтварыліся ў працэсе дзейнасці мясц. ор- ганаў улады, устаноў, прадпрыемстваў, што дзейнічалі на тэр. сучаснай Магілёў- скай вобл. У архіве прадстаўлены матэ- рыялы ўстаноў першых гадоў Сав. ула- ды, пра арганізацыю і дзейнасць рэв. к-таў, пра гісторыю с.-г. і культурнага будаўніцтва ў вобласці, пра прамысл. развіццё і нар. адукацыю, навуку, праф- саюзны рух і інш- Мае філіялы ў Бабруй- ску і Крычаве (абодва з 1963), Магілёве (з 1992, б. парт. архіў Магілёўскага абко- ма КПБ). Дакументы на бел., ням., польск. і яўр. мовах. Матэрыялы архіва прадстаўлены ў зборніках дакументаў «Камітэты беднаты Беларусі» (1958), «Рэвалюцыйныя камітэты БССР (ліс- тапад 1918 г. — ліпень 1920 г.)» (1961), «Зааяршэнне калектывізацыі сельскай гаспадаркі і арганізацыйна-гаспадарчае ўзмацненне калгасаў Беларускай ССР (1933 — чэрвень 1941 гг.)» (1985) і інш. Літ.: Государственные архнвы Гомель- ской н Могнлёвской областей: Справ. (1917—1941 гг.). Мн., 1970. Государствен- ные архнвы СССР: Справ. М., 1989. Ч. 2. С. 42—44. Святлана Сталярова. ДЗЯРЖАЎНЫ АРХІЎ МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ. Заснаваны ў Мінску ў 1923 як частка сховішча Цэнтр. архіва БССР, з 1927 Мінскі гіст. архіў, з 1936 Мінскае аддзяленне цэнтр. дзярж. архіваў БССР, з 1938 Мінскі абл. архіў. На 1.7-1938 на захаванні лічылася 1088 фондаў (545 да- рэвалюцыйных і 543 парэвалюцыйных), больш за 1 млн. спраў. Захоўваліся даку- менты губ., павятовых, валасных органаў улады і кіравання, гасп., фінансавых, па- ліцэйскіх, судовых, культ.-асв. і інш. ус- таноў Мінскай губ. за 1793—1918, даку- менты сав. перыяду. У час 2-й сусв. вай- ны дакументы размеркаваны па розных памяшканнях г. Мінска, значная частка іх страчана. У ліп. 1944 архіў аднавіў працу. У 1964 дакументы дарэв. перыяду перададзены ў Цэнтр. дзярж. гіст. архіў БССР (гл. Нацыянальны архіў Рэс- публікі Беларусь). На 1.1.1994 у архіве 3258 фондаў, 596 315 спраў. Захоўвае дакументы органаў дзярж. улады і кіра- вання, прафсаюзных, грамадскіх і каапе- ратыўных арг-цый, устаноў адукацыі, аховы здароўя, сац. забеспячэння, статы- стыкі, судоў і пракуратуры, прадпрыем- стваў, арг-цый прам-сці і сельскай гас- падаркі і інш. Сярод іх пастановы ЦВК БССР і рашэнні па моўнай палітыцы, пратаколы выканкомаў сельскіх і раён- ных Саветаў пра раскулачванні і выся- ленні, спісы высланых з тэр. вобласці, дакументы надзвычайных дзярж. камісій па ўстанаўленні і расследаванні злачьш- стваў ням.-фаш. захопнікаў і прычыне- ных імі страт на тэр. Мінскай вобл., су- часныя дакументы і фонды асабістага па- ходжання. Мае філіялы ў Маладзечне (з 1960), Барысаве і Слуцку (з 1963). Да- кументы на бел., рус., польскай, ням. і яўр. мовах. Яны друкаваліся ў зборніках: «Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя ў Беларусі» (т. 1—2, 1957), «Камітэты беднаты Беларусі» (1958), «Барацьба за Савецкую ўладу ў Бела- русі, 1918—1920 гг.» (т.'і—2, 1968— 71), «Народная адукацыя ў БССР» (т. 1—2, 1979—80) і інш. Літ.: Государственный архнв Мннской областн н его фнлнал в г. Молодечно: Путе- воднтель (1917—1941 гг.). Мн., 1967; Архнв- ное дело в БССР (1918—1968). Мн., 1972; Адамушко В.П., Н в а н о в а Н.В. «Помнлуйте...»: Документы по репрессням 1939—1941 гг. в Внлейской обл. Мн., 1992. Галіна Ляшук. ДЗЯРЖАЎНЫ АРХІЎ РАСІЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫІ. Створаны ў 1992 ў Мас- кве на базе Цэнтр. дзярж. архіва Кастр. рэвалюііыі, вышэйшых органаў дзярж. улады і органаў дзярж. кіравання СССР (ЦДАКР СССР) і Цэнтр. дзярж. архіва РСФСР (ЦДА РСФСР). Захоўваецца больш за 3 тыс. фондаў, каля 5 млн. спраў (1994). Сабраны матэрыялы па гісторыі рэв., грамадскага і нац.-вызв. руху народаў Рас. імперыі ў 19 — пач. 20 с.т. Сярод іх дакументы Следчай камісіі Вярх. крымінальнага суда па справе дзекабрыстаў, 3-га аддзялення «ўласнай яго імператарскай вялікасці канцылярыі», Дэпартамента паліцыі, МУС, Маскоўскага і Пецярбургскага ахоўных аддзяленняў і інш. Есць даку- менты Часовага ўрада, фонды па выба- рах ва Устаноўчы сход, матэрыялы пра Кастр. паўстанне 1917. Зберагаюцца да- кументы з'ездаў Саветаў, фонды ВЦВК, СНК, Наркаматаў СССР і РСФСР і інш. Вял. Айч. вайна 1941—45 адлюст- равана ў лістах з фронту і на фронт, ва- ен. карэспандэнцыях, зводках Саўін- фармбюро, тэкстах радыёперадач і інш. Сярод дакументаў гэтага перыяду — фонд Надзвычайнай дзярж. камісіі па выяўленні і расследаванні злачынстваў ням.-фаш. захопнікаў на часова акупіра- ванай тэр. СССР, а таксама матэрыялы Нюрнбергскага і Такійскага працэсаў над гал. ваен. злачынцамі 2-й сусв. вай- ны. Зберагаюцца мікрафотакопіі даку- ментаў па гісторыі Расіі і СССР, атрыма- ныя з замежных архіваў. Захоўваюцца фонды б. Рускага замежнага гіст. архіва, перададзенага Чэхаславакіяй у 1945. Сабрана калекцыя перыяд. выданняў, лістовак, плакатаў і карт. На падставе дакументаў архіва падрыхтаваны шмат- томныя дакумент. выданні «Паўстанне дзекабрыстаў», «Рэвалюцыйны рух у Расіі», «Вялікая Кастрычніцкая сацы- ялістычная рэвалюцыя» і інш. Літ.: Прокопенко Н.Р. ЦГАОР СССР — 50 лет / / Сов. архнвы. 1970. № 5; 3 е л о в Н.С., Плешаков С.Т. Детв-
246 ДЗЯРЖАЎНЫ ше революцнонного временн: (Архнв Ок- тябр. рев.) / / Вопр. нсторнн. 1979. № 7; П а в л о в а Т.Ф. Русскнй заграннчный нсторнческнй архнв в Праге / / Там ха. 1990. № 11; Дакументы па гісторыі Бела- русі, якія зберагаюцца ў цэнтральных дзяржаўных архівах СССР. Мн., 1990; Госу- дарственные архнвы РСФСР: Справочннк- путеводнтель. М., 1980. Вячаслаў Селяменеў. ДЗЯРЖАЎНЫ БАНК РАСІІ Дзейнічаў у 1860—1917- Заснаваны як цэнтр. банк Расіі. 3 пач. 1880-х гадоў меў аддзяленні ва ўсіх губ. цэнтрах і буйных гарадах Бе- ларусі, у т. л. ў Віцебску, Гродне, Магі- лёве і Мінску. (гл. Банкі). Прашэнні мясц. буржуазіі аб адкрыцці аддзяленняў банка ў Гомелі, Пінску і Полацку не былі задаволены. Гал. прызначэнне банка на першым этапе яго дзейнасці (да ся- рэдзіны 1890-х г.) — прыцягненне срод- каў на ўклады і бягучыя рахункі, выка- рыстанне іх для абслугоўвання кліентаў, казначэйства, падтрымання дзярж. крэ- дыту. 3 1880-х гадоў падтрымліваў сваімі рэсурсамі Дваранскі зямельны банк. Па даручэнні Мін-ва фінансаў Расіі банк ажыццяўляў таксама эмісію крэдытных білетаў, якія з'яўляліся звычайнымі па- пяровымі грашамі і пры неабходнаспі вы- карысто валіся для пакрыцця бюджэтна га дэфіцыту. Улікова-пазыковыя апера- цыі Дз. б. Р. развіваліся марудна. У 1894 прыняты новы статут банка, пасля чаго ён атрымаў права нароўні з камерцьій нымі вэксалямі ўлічваць і фінансавыя, выдаваць пазыкі прамысл. прадпрыемст- вам на тэрмін да 3 гадоў, крэдытаваць хлебны гандаль, ажыццяўляць іншыя аперацыі, не ўласцівыя для цэнтр. бан- каў. Дз.б.Р. адыграў істотную ролю ў падрыхтоўцы і правядзенні грашовай рэ- формы 1895—97 і стаў эмісійным бан- кам, які гарантаваў устойлівасць выпу- скаемых крэдытных білетаў (банкнотаў), іх абмен на золата (1 руб. прыраўноўваў- ся да 0.774235 г чыстага золата). Павод- ле закону выпушчаныя ў абарачэнне банкноты ў суме да 600 млн. руб. забяс- печваліся золатам банка на 50%, боль- шыя сумы — на 100%. Да пач. 1-й сусв. вайны (1914) залаты запас банка ўвесь час перавышаў нарматыў. На пач. 1900 ён складаў 843 млн. руб., у 1910 — 1415 мЛн. руб., 1914 — 1695 млн. руб., а сума крэдытных білетаў у абарачэнні адпавед- на 491, 1174, 1665 млн. руб. Дз-б.Р. спыніў канкурэнцыю з прыватнымі ка- мерцыйнымі банкамі за прыцягненне сродкаў на ўклады і бягучыя рахункі, ад- нак заставаўся буйнейшым камерцый- ным банкам Яго крэдытная палітыка ва ўсім адпавядала эканам палітыцы цар- скага ўрада. У бел. губернях яна аыра- жалася ў дыскрымінацыі памешчыкаў полыжага паходжання і каталіцкага ве- равызнання, а таксама прамыслоўцаў і гандляроў яўр. нацыянальнасці. Першым крэдыты прадастаўляліся на надзвычай жорсткіх умовах, другія практычна не маглі атрымліваць пазык. што стварала Дзяржаўны герб Беларускай ССР. дадатковыя ўмовы для ліхвярства. Руск я памешчыкі атрымлівалі льготныя крэды- ты пры набыцці імі зямлі ў палякаў. Каб забясп чыць пэўныя камерыцыйныя вы- годы, банк вымушаны быў улічваць ад- носна дробныя вэксалі (сярэдняя валюта вэксаля ў 1913 па Віцебскім аддзяленні складала 156, па Мінскім — 308 руб.). Перавага адцавалася самым каротка- тэрміновым вэксалям: 2/з 3 улічаных на Беларусі мелі тэрмін, меншы.за 3 меся- цы. Тэрміны пераўлічаных вэксаляў былі яшчэ карацейшымі, вагаліся ў перадва- ен. гады ад 43 (Мінскае аддзяленне) да 55 дзён (Гродзенскае аддзяленне). 3 та- кой крэдытнай палітыкай цэнтр. банка павінны былі лічыцца ўсе камерцыйныя крэдытныя ўстановы. Гэта стварала ня- зручнасці для прадпрымальнікаў, круга- абарот сродкаў якіх быў адносна працяг- лым. Банк даваў на цяжкіх умовах крэ- дыты пад таварныя запасы, таварныя дакументы, а таксама авансы лесанарых- тоўшчыкам, лесапрамыслоўцам і гандля- рам, ільнонарыхтоўшчыкам, экспарцё- рам іншай с.-г. прадукцыі, роля якіх у эканоміцы Беларусі была значнай. У выніку ўзнікалі спрыяльныя ўмовы для пранікнення ў эканоміку замежнага каніталу. Аднак крэдытныя ўкладанні Дз б.Р. ў эканоміку Беларусі на пачатку 20 ст. дасягнулі 9 млн. руб. (на 1 млн. руб. больш за ўкладанні ўсіх камерцый- ных банкаў). На іх велічыню ўплывалі характар развіцця эканомікі і паліт. сітуацыя. Да пачатку руска-японскай вайны 1904 крэдыты склалі 10,4 млн. руб., а да канца 1904 паменшыліся на 30%. У 1905 у сувязі з рэв. падзеямі і не- абходнасцю дапамогі бел. буржуазіі гэ- тыя сродкі былі вернуты ў гандлёва-пра- мысл. абарот, але толькі да ліквідацыі беспарадкаў. У гады прамысл. дэпрэсіі тэмпы росту крэдытных укладанняў бан- ка былі нязначныя. Да пач. 1910 аб'ём улікова-пазыковых аперацый банка да- сягнуў узроўню 1902, да пач. 1914 па- вялічыўся на 84%. Аднак ён быў значна меншы, чым прырост крэдытных укла- данняў астатніх крэдытных устаноў (255%). Для крэдытавання кліентаў на Беларусі банк выкарыстоўваў мясц. сродкі а ў выпадках неабходнасці да- паўняў іх рэсурсамі праўлення. У 1-ю сусв. вайну, калі была выведзена з раўнавагі фінансава-крэдытная сістэма Расіі, абмен банкнотаў на золата спыніўся. Ва ўсіх крэдытных установах і ашчадных касах пачалася масавая выем- ка ўкладаў. 3 дапамогай Дз.б.Р. да канца 1914 становішча было стабілізавана. Банк прадаставіў крэдытным установам грашовыя сродкі без абмежавання, у выніку ўзровень укладаў аднавіўся і па- чаў расці. Мясцовыя рэсурсы аддзялен- няў банка да пачатку 19і5 падвоіліся. Далей, у сувязі з мілітарызацыяй прам-сці, эвакуацыяй заводаў у глыб краіны, акупацыяй герм. войскамі часткі тэр. Беларусі аб'ём улікова-пазыковых аперацый стаў скарачацца. Былі эвакуі- раваны Гродзенскае, Віцебскае і Мінскае аддзяленні банка. Магілёўскае працягва- ла працаваць як размеркавальнік грашо- вых знакаў. Пасля прыходу да ўлады бальшавікоў Дз.б.Р. спыніў сваю дзей- насць. Літ.: Экономнка Белорусснн в эпоху нм- перналнзма, 1900—1917. Мн., 1963. Збігнеў Гіяргідзе. ДЗЯРЖАЎНЫ ГЕРБ БЕЛАРЎСКАЙ ССР, афіцыйная эмблема і сімвал дзярж. суверэнітэту Беларускай ССР. Першы варыянт Дз.г. БССР ужываўся са студз. 1919. Быў копіяй дзярж. герба РСФСР з адрозненнем у надпісе: «Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі» Пасля ўтварэння ў лютым 1919 Літ.-Бел. ССР у праект яе Канстытуцыі ўключана апісан- не герба. Выява яго адпавядала першаму гербу ССРБ, аднак на стужцы былі над- пісы з назвай рэспублікі «ССРЛ. і Б.» на бел., літ., польскай, рус. і яўр. мовах. Графічны ўзор гэтага герба не выяўлены. Пасля замацавання ў Беларусі бальшаві- коў і аднаўлення БССР у дзярж. гербе заменены надпіс-ініцыял: «БССР». У су- вязі з утварэннем СССР (1922) узнікла неабходнасць распрацоўкі новага герба БССР. У лютым 1924 быў аб'яўлены конкурс на лепшы праект. Саўнарком БССР даручыў таксама распрацоўку но- вага герба Інбелкульту. Створаная для гэтага спец. камісія Інбелкульта прыняла асн. палажэнні аб дзярж. гербе. На кон- курс было прад таўлена больш як 130 праектаў. Сярод іх вылучана праца В.В.Волкава. Пасля разгляду 2-х яе ва- рыянтаў: з бела-чырвона-белай стужкай і з чырвонай быў абраны апошні. Новы герб зацверджаны 11.4.1927 на 8-м Усе- бел. з ездзе Саветаў. Паводле Канстыту- цыі БССР 1927 (74 арт.) «Дзяржаўны герб... кладаецца з малюнка ў промнях узыходзячага сонца сярпа і молата, якія змешчаны крыж-накрыж ручкамі ўніз і абкружаны вянком; гэты вянок склада- ецца злева з жытніх каласоў, пераплеце- ных канюшынаю, а справа з дубовае га- лінкі і ўнізе паміж абедзвюма палавінамі вянка знаходзіцца частка зямной кулі. Абедзве палавіны вянка перавіты чырво- наю стужкаю, на якой змешчаны над- пісы на бел., яўр., рус. і польскай мовах: «Прал тарыі ўсіх краяў, злучайцеся!» і ніжэй ініцыялы «БССР». Уверсе герба знаходзіцца пяціканцовая зорка». Кан- стытуцыя БССР 1937 пакінула дзярж. герб без змен, але 28.7.1938 Вярх. Савет БССР прыняў рашэнне замяніць у
247 ДЗЯРЖАЎНЫ Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, устаноўлены ў 1991. дзярж. гербе дубовую галінку на вянок з жытніх каласоў, пераплеценых канюшы- наю і лёнам. Надпісы былі пакінуты толь- кі на бел. і рус. мовах. Гэты герб з ня- значнымі зменамі (рэдакцыйнымі праў- камі надпісу заставаўся дзярж. сімврлам БССР да абвяшчэння Рэспублікі Бела- русь (19.9.1991), аднак выкарыстоўваўся ЯШЧЭ да СН Ж 1991. Анатоль Цітоў. ДЗЯРЖАЎНЫ ГЕРБ РЭСПЎБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ, сімвал дзярж. суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Быў устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 19.9.1991. Эталон герба і Палажэнне аб ім зацверджаны Пастановай ВС Рэс- публікі Беларусь ад 10.12.1991. Уяўляў сабой шчыт чырв. колеру з выявай герба *Пагоня — узбр. конніка ў руку. У правай руцэ ён трымае гарызантальна падняты меч, у левай — шчыт, на белым полі якога шасціканцовы залаты крыж. 3 левага боку ад конніка похвы мяча, з-пад сядла завісае трохканцовая гунька. Аўтары эталона герба У.Крукоўскі і Я.Кулік. Па выніках праведзенага 14.5.1995 рэсп. рэферэндуму, адным з пытанняў якога было ўстанаўленне но- вых Дз.г. Р.Б. і Дзяржаўнага сцяга Рэс- публікі Беларусь, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7-6.1995 зацвер- джаны эталон герба і Палажэнне аб ім. Уяўляе сабой зялёны контур Рэспублікі Бёларусь у залатых прамянях сонца над зямным шарам. Зверху контуру зна- ходзіцца пяціканцовая чырв. зорка. Герб абрамляе вянок з залатых каласоў, пе- раплеценых справа кветкамі канюшыны, злева — ільну. Кала ы абвіты чырвона- зялёнай стужкай, на якой зроблены надпіс золатам: «Рэспубліка Беларусь». Літ.: Заканадаўчыя акты аб дзяржаўнай сімволіцы Рэспублікі Беларусь. 2 выд. Мн., 1994; «Пагоня» ў сэрцы тваім і маім. Мн., 1995. Сцяг і герб / / Мастацтва. 1992. № 8. ДЗЯРЖАЎНЫ ГІМН БЕЛАРЎСКАЙ ССР, афіцыйная ўрачыстая песня, якая разам з дзярж. гербам і флагам БССР з'яўлялася сімвалам дзярж. суверэнітэту рэспублікі. Тэкст М.Клімковіча, музыка Н.Сакалоўскага. Быў зацверджаны Ука- Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь (з 1995). зам Прэзідыума Вярх. Савета БССР 24.9.1955. ДЗЯРЖАЎНЫ ПСТАРЫЧНЫ АРХІЎ ЛГГВЫ ў Вільнюсе. Утвораны ў 1957 як Цэнтральны дзярж. гіст. архіў Літ. ССР, які разам з інш. захоўваў даку- менты Віленскага цэнтральнага архіва апаражытных актаў. Перайменаваны ў 1990. Захоўвае каля 900 фондаў, больш за 1,2 млн спраў (1987). Зберагае акта- выя і наратыўныя (апавядальныя) крыніцы, якія маюць важнае значэнне для выв чэння гіст. спадчыны Беларусі. Сярод дакументаў фонды стараж. актаў (напр., імянная кніга Віленскага магі- страта 1616—1771), фонды Трыбунала Вялікага княства Літоўскага, Радзівілаўскай камісіі, калекцыі Віленскай рымска-каталіцкай мітрапа- ліцкай курыі, праваслаўнай і грэка- уніяцкай кансісторый, упраўлення віленскага каталіцкага біскупа, Вілен- скай евангелісцка-лютэранскай калегіі, Віленскай археаграфічнай камісіі, Віленскага Святадухаўскага манасты- ра, фонды Тавары^тва сяброў навукі'ў Вільні, упраўлення Віленскай навуч. ак- ругі, фамільныя зборы магнацкіх родаў Агінскіх, Белазораў, Горскіх, Друцкіх- Любецкіх, Радзівілаў, Сапегаў, Тыш- кевічаў і інш. Пераважную частку архіў- ных збораў складаюць сац.-эканам. і гра- мадска-паліт. матэрыялы — інвентары, люстрацыі маёнткаў, лясніцтваў, старо- стваў, дзяржанняў, дакументы і вопісы актавых кніг гродскіх, земскіх судоў (Бе- расцейскага, Лідскага, Менскага), кнігі Гарадзенскай эканоміі, Навагародскага ваяв., тарыфы падымнага, разнастайныя судовыя справы, рэвізскія сказкі, след- чыя акты па справах філаматаў, канспі- ратыўных арг-цый Ш.Канарскага і Ф.Савіча, *Братняга саюза літоўскай моладзі», удзельнікаў паўстання 1830— 31 і паўстання 1863—64, адм. дакумен- ты Віленскага генерал губернатарства, Літоўскай, Віленскай, часткс ва Ковен- скай, Аўгустоўскай і Сувалкаўскай гу- берняў, матэрыялы пра далучэнне зах. часткі Беларусі да Расіі, паўстанне 1794, Айч. вайну 1812, правядзенне сял. рэ- формы 1861, сталыпінскай агр. рэфор- мы, пра народніцкі і с.-д. рух, рэвалю- цыю 1905—07, кайзераўскую акупа- цыю; матэрыялы пра выданне. распаў- сюджванне і канфіскацыю першых бел. газет «Мужыцкая праўда», «Наша до- ля», «Наша ніва», дакументы пра жыццё і дзейнасць Я.Чачота, Ю.Бакшанскага, К.Каліноўскага, А.Трусава, В.Дуніна- Марцінкевіча, У.Сыракомлі, Ф.Багу- шэвіча, А.Гурыновіча, К.Каганца, Я.Ко- ласа, Я.Купалы, А.М.Уласава, Цёткі, ма- тэрыялы (часам цэлыя асабістыя фонды) даследчыкаў бел. культуры А.Кіркора, Я.Карловіча, Е.Раманава, Я.Карскага і інш. 3 наратыўных матэрыялаў захоў- ваюцца старадрукаваныя кнігі, эпі- сталярная спадчына, асобныя зборнікі літ. і публіцыстычна-паліт. твораў 17— 18 ст. з рэлігійна-панегірычнымі вер- шамі, барочнай сатырай, соймавымі пра- мовамі, альбом А.І.Вярыгі-Дарэўскага і інш. рукапісныя зборнікі 19 ст., пе- рапіска архіварыусаў І.Я.Спрогіса, М.І.Гарбачэўскага, Р.Мяніцкага і інш., матэрыялы і картатэк даследчыка Мет- рык ВКЛ С.Л.Пташыцкага. Выдадзены зборнікі дакументаў «Рэвалюцыя 1905— 1907 гг. у Літве» (Вільнюс, і961), «Рэва- люцыйны ўздым у Літве і Беларусі ў 1861 —1862 гг.» (М., 1964), «Паўстанне ў Літве і Беларусі 1863—1864 іт.» (М., 1965) і інш. Матэрыялы архіва прад- стаўлены ў дакумент. выданнях бел. ар- хеографаў: «Сялянскі рух на Беларусі пасля адмены прыгоннага права (1861 — 1862 гг.)» (1959), «Беларусь у эпоху фе- адалізму» (т. 1—4, 1959—79), «Пачы- нальнікі» (1977), «Пуцявінамі Янкі Ку- палы» (1981), «3 жыццяпісу Якуба Коласа» (1982) і інш. Літ.: Дакументы па архітэктуры і кар- таграфіі Бела| сі ў архівах Санкт-Пецяр- бурга і Вільні. Мн., 1994. Георгій Галенчанка, Генадзь Кісялеў. ДЗЯРЖАЎНЫ ДВАРАНСКІ ЗЯ- МЁЛЬНЫ БАНК, гл. Дваранскі зямель- ны банк. ДЗЯРЖАЎНЫ МАСТАЦКІ МУЗЁЙ БССР, назва Нацыянальнага мастацка- га музея Рэспублікі Беларусь у 1957— 91. ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЁЙ БЕЛА- РЎСКАЙ ССР, назва Нацыянальнага музея гісторыі, і культуры Беларусі ў 1957—91. ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЁЙ ВАЁННАЙ ПСТОРЫІ РЭСПЎБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ, створаны ў Мінску 10.6.1993 на базе ка- лекцыі Музея гісторыі войск Белару скай ваеннай акругі, заснаванага ў студз. 1974 ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЁЙ ГІСТОРЫІ БЕ- ЛАРЎСКАЙ ЛІТАРАТЎРЫ. Засн. ў Мінску ў ліст. 1987. Калекцыі музея ўключаюць мат рыялы якія характары- зуюць узнікненне і развіццё літ. таор- часці бел. народа са стараж. часоў да на- шых дзён. У 8 экспазіцыйных залах (пл.
д 248 ДЗЯРЖАЎНЫ больш за 400 м2) і фондах больш за 16,5 тыс. музейных прадметаў, у т.л. 14,3 тыс. асн. фонду (1993) Зберагаюцца друкаваная «Мінея» 17 ст., выданні По- лацкай, Нясвіжскай, Віленскай друка- рань 18—19 ст на польскай і лацінскай мовах, рукапісны малітоўнік графа Пас- кевіча 19 ст.; прыжыццёвыя выданні В Дуніна-Марцінкевіча «Сялянка», Я.Чачота «Вясновыя песенькі», Я.Лучы- ны «Вязанка», творы М.Багдановіча, З Бядулі, Я.Коласа, Я.Купалы, Цёткі і інш, асабістыя рэчы, рукапісы, арыгі- нальныя фотаздымкі, кнігі з аўтографамі К.Акулы, А Астрэйкі, А Бабарэкі, В.Бы- кава, М.Гарэцкага, П Глебкі, С.Гра- хоўскага, У Дубоўкі У Жылкі, М.Зарэц- кага, У.Караткевіча, Р.Крушыны, А.Ку- лакоўскага, А Куляшова, М.Лужаніна, Я.Маўра, М.Машары, М Нікановіча, Я.Пушчы, В.Рыч, К.Чорнага, А.Шаша- левіча (Мрыя), С.Яновіча і інш. За- хоўваюцца творы мастакоў Э.Агуновіча, В.Бялыніцкага-Бірулі. М.Купавы, П.Лу- ка, А.Марыкса, А Тычыны, В.Фёдара- вай, М.Філіповіча, В Янушкевіча. Пра- цуюць стацыянарныя выстаўкі «Покліч» (літ. працэс на Беларусі ў 1920—30-я га- ды), «Дзіва» (са скарбаў бел. казкі), ад- крыта зала фальклору Мае філіялы: літ,- мемарыяльны музей-сядзібу Ф.Багу- шэвіча ў Кушлянах (Смаргонскі р-н), музей М Гарэцкага ў Багацькаўцы (Мсціслаўскі р-н), музей К.Чорнага ў Цімкавічах (Капыльскі р-н), гіст.-літ. музей ў Гарадку (Маладзечанскі р-н). Валлнціна Ціханавецкая ДЗЯРЖАЎНЫ СУВЕРЭНІТЭТ ВЯЛІ- КАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, вяр- шэнства, самастойнасць і паўната дзярж. улады ў межах Вялікага княства Літоў- скага і яго незалежнасць у міжнар. зно- сінах. Склаўся паступова, па меры раз- віцця і цэнтралізацыі дзяржавы. Перша- пачаткова ВКЛ складалася з амаль што незалежных княстваў, князі якіх прызна- валі сваю васальную залежнасць ад вялікага князя, але заставаліся незалеж- нымі ў сваіх унутр. справах Адзінага для ўсёй дзяржавы права не было, у кожным княстве, зямлі, воласці дзейнічала мяс- цовае звычаёвае права, г. зн. не было адзінага для ўсяго ВКЛ дзярж. суве- рэнітэту. У 2-й пал 14 — 1-й пал. 15 ст вял. князі ВКЛ пачынаюць дзейнічаць як поўнаўладныя незалежныя правіцелі (гаспадары) Вял. князь ВКЛ Вітаўт пе- ратварыў многія мясц. княствы ў адм.- тэр. адзінкі (намесніцтвы, ваяводствы, паветы). Для замацавання і абгрунтаван- ня суверэнных правоў вял. князя ВКЛ выкарыстоўвалася тэалагічная тэорыя паходжання дзяржавы і дзярж. улады. Напр., вял. князь Жыпмонт Кейстутавіч пісаў: «Ніколі мы не былі нічыімі падда- нымі, і Вялікае княства наша ніколі не было нікому падуладна, і трымаем мы яго ад Бога спадчынным правам пасля нашых папярэднікаў» Першая спроба Дзяржаўны сцяг Беліірускай ССР (1951—1991) юрыдычна аформіць дзярж суверэнітэт ВКЛ была зроблена ў прывілеі 1447, быў выдадзены адзіны для ўсёй дзяржавы судзебнік 1468, што таксама спрыяла ўмацаванню дзярж. суверэнітэту. Най- больш поўна дзярж. суверэнітэт ВКЛ быў юрыдычна замацаваны ў Статуце Вялікага княства Літоўскага 1529, Статуце Вялікага княства Лапоўскага 1566, Статуце Вялікага княства Літоўскага 1588. Насуперак Люблінскай уніі 1569 Статут ВКЛ 1588 захаваў і юрыдычна замацаваў самастойнасць і паўнату дзярж. улады ВКЛ у складзе Рэ чы Паспалітай, быў запісаны артыкул, які абавязваў вял. князя ВКЛ аднавіць дзярж. суверэнітэт ВКЛ над Украінай і Падляшшам, якія адышлі да Польшчы. У 17—18 ст. рабіліся'няўдалыя захады ўнесці змены ў Статут ВКЛ 1588 з мэтай абмежаваць суверэнітэт ВКЛ Прыняцце канстытуцыі 3 мая 1791, якая прадуг- леджвала ўтварэнне адзінага ўрада Рэчы Паспалітай, юрыдычна не адмяняла нор- мы Статута ВКЛ 1588, якія гарантавалі і забяспечвалі дзярж. суверэнітэт ВКЛ. Яго поўная страта адбылася пасля Трэця- га падзелу Рэчы Паспалітай. Кр.: Статут Вялікага княства Літоўскага 1588: Тэксты. Давед. Камент. Мн., 1989. Літ. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн , 1992 Язэп Юхо. ДЗЯРЖАЎНЫ СЦЯГ БЕЛАРУСКАЙ ССР, афіцыйны сімвал Беларускай ССР, яе дзярж суверэнітэту. Упершыню быў вызначаны Канстытуцыяй Сацыяліст Сав Рэспублікі Беларусі 1919 як прама- вугольнае чырв. палотнішча, на якім ка- ля дрэўка (у верхнім рагу) змяшчаліся залатыя літары «ССРБ» або надпіс «Са- цыялістычная Савецкая Рэспубліка Бе- ларусі». 3 1924 на тым жа месцы змяш- чаўся надпіс «Беларуская Савецкая Са- цыялістычная Рэспубліка» ці абрэвіятура «БССР» Апісанне сцяга ў Канстытуцыі Беларускай ССР 1927 прадугледжвае толькі літары «БССР» без поўнага надпісу. Паводле Канстытуцыі Белару- скай ССР 1937 Д.с. БССР уяўляў сабой чырв. палотнішча з адносінамі шырыні да даўжыні 1:2, на якім у верхнім рагу каля дрэўка зверху ўніз змяшчаліся чырв. 5-канцовая зорка ў залатым аб- рамленні, залатыя серп і молат, залатыя літары «БССР» Эталонная выява Дз.с. БССР зацверджана Пастановай Прэзідыума ЦВК БССР ад 5 4 1937 Па- водле Указа Прэзідыума ВС БССР ад 25 12 1 951 сцяг быў зменены паводле ўзору, распрацаванага мастаком М.Гусе- вым 3 гэтага часу ён складаўря з дзвюх гарызантальна размешчаных палос. вер- хняй чырв. колеру шырынёй у 2/3 і ніж- няй зялёнага колеру ў х/3 шырыні сцяга На чырв. паласе ў левым верхнім рагу — залатыя серп і молат і чырв. зорка ў за- латым абрамленні. Каля дрэўка верты- кальна размяшчаўся бел. нац. арнамент белага колеру на чырв. паласе ў 1/д даўжыні сцяга. Малюнак арнамента ўзяты з ручніка, вышытага ў 1917 сялян- кай М Маркевіч з в. Касцілішча Сеннен- скага р-на. 27 3.1952 Вярх. Савет надаў Указу аб Дз.с. сілу закону. Палажэнне аб новым Дз.с. БССР зацверджана Ука- зам Прэзідыума ВС БССР ад 8.5.1956. У такім выглядзе ён існаваў да 19.9.1991. Гл. таксама Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Літ.: Басаў АН, Куркоў ІМ Флагі Беларусі ўчора сёння. Мн., 1994. Вячасла Насевіч. ДЗЯРЖАЎНЫ СЦЯГ РЭСПЎБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ, сімвал дзярж суверэнітэту Рэспублікі Беларусь Быў устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 19 9.1991. Палажэнне аб Дз.с. Р.Б. за- цверджана Пастановай ВС Рэспублікі Беларусь ад 11.12.1991. Уяўляў сабой прамавугольнае палотнішча, якое скла- далася з 3 гарызантальна размешчаных палос аднолькавай шырыні: верхняй і ніжняй — белага, сярэдняй — чырв ко- леру. Адносіны шырыні і даўжыні сцяга 1:2. Сцяг мацаваўся на дрэўку (флаг- штоку), якое фарбавалася ў залацісты (вохра) колер Пры цырыманіялах і інш. урачыстых мерапрыемствах сцяг выка- рыстоўваўся з навершам ромбападобнай формы з выявай крыжа. Па выніках пра- ведзенага 14.5.1995 рэсп. рэферэчдуму, адным з пытанняў якога было ўстанаў- ленне новых Дзяржаўнага герба Рэс- публікі Беларусь і Дз с. Р.Б., Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 6.1995 зацверджана Палажэнне аб сцягу. Уяўляе сабой прамавугольнае па- лотнішча, якое складаецца з дзвюх гары- зантальна размешчаных каляровых па- лос: верхняй — чырв колеру шырынёй у 2/3 і ніжняй — зялёнага колеру ў 2/3 шырыні сцяга. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны бел. нац. арнамент чырв. колеру на белым полі, якое складае 2/д даўжыні сцяга. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні 12 Сцяг мацуецца на дрэўку (флагштоку), якое фарбуецца ў залацісты (вохра) колер Пры цыры- моніях і інш урачыстых мерапрыемствах Дз.с. Р Б. выкарыстоўваецца з навершам ромбападобнай формы з выявай пяціканцовай зоркі, аналагічнай яе выя- ве на Дзярж гербе Рэспублікі Беларусь Навершы вырабляюцца з металу жоўтага колеру. Літ.: Заканадаўчыя акты аб дзяржаўнай сімволіцы Рэспублікі Беларусь. 2 выд. Мн,, 1994; Басаў А.М., Куркоў ІМ Флагі Беларусі ўчора і сёння. Мн., 1994. ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭАТР ОПЕРЫ I БА- ЛЁТА РЭСПЎБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, Дзяржаўны ордэна Леніна акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублі- кі Беларусь. Створаны ў Мінску на
Дзяржзўны сцяг Рэспублікі Беларусь, устаноўлены ў 1991. базе Бел. студыі оперы і балета Ад- крыўся 25 5 1933 спектаклем «Кармэн» Ж.Бізэ. У 1940 узнаг. ордэнам Леніна і названы Вялікім, у 1964 нададзена най- менне акадэмічнага. У першы перыяд у рэпертуары т-ра пераважалі творы рус. класікі. У 1930-я г. адбываўся працэс фарміравання нац. муз. т-ра. У гэты час створаны бел оперы «Кветка шчасця» А.Туранкова, «Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага, «У пушчах Палесся» А.Ба- гатырова (Дзярж. прэмія СССР 1941), балет «Салавей» М.Крошнера. У гады Айч. вайны калектыў працаваў у Расіі. Аднавіў дзейнасць у снеж. 1944 прэм ерай оперы «Алеся» Я Цікоцкага (Дзярж прэмія БССР 1968) На працягу ўсёй гісторыі т-р плённа супрацоўнічае з бел. кампазітарамі. Пастаўлены яркія нац. спектаклі: оперы «Андрэй Касценя» М.Аладава, «Кастусь Каліноўскі» Дз.Лу- каса, «Надзея Дурава» Багатырова, «Яс- нае світанне» А.Туранкова, «Зорка Вене ра» і «Новая зямля» Ю Семянякі, «Джардана Бруна» С.Картэса, «Сівая легенда» Дз Смольскага (Дзярж прэмія БССР 1980), «Сцежкаю жыцця» Г.Ваг- нера, «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана (Дзярж. прэмія Беларусі 1990), «Князь Наваградскі» А.Банда- рэнкі (Дзярж прэмія Беларусі 1994)і інш., балеты «Князь-возера» В Залатаро- ва (Дзярж. прэмія СССР 1950), «Святло і цені», «Пасля балю» і «Падстаўная ня- веста» Г.Вагнера, «Мара», «Альпійская балада», «Выбранніца» і «Тыль Улен- шпігель» Я Глебава, «Страсці» («Рагне- да») А.Мдывані і інш. Сярод лепшых класічных оперных спектакляў: «Пікавая дама» П Чайкоўскага, «Князь Ігар» А.Барадзіна, «Іван Сусанін» М Глінкі, «Хаваншчына» і «Барыс Гадуноў» М Мусаргскага, «Лаэнгрын» Р Вагнера, «Арэстэя» С.Танеева, «Вайна і мір» Пра- коф'ева, «Аіда», «Атэла», «Дон Кар- лас»,«Рыгалета» Дж.Вердзі, «Севільскі цырульнік» Дж Расіні, «Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха, «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» («Кацярына Ізмайлэва») Дз.Шастаковіча. 3 найб значных паста- новак балетнай трупы: «Жызэль» і «Кар- сар» А.Адана, «Сільфіда» Х.Левенсколь- да, «Дон Кіхот» Л.Мінкуса, «Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» і «Шчаўкунок» Чайкоўскага, «Стварэнне свету» А.Пятрова, «Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага, «Рамэо і Джульета» Пра- Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь (з 1995). коф ева, «Спартак» А Хачатурана, «Карміна Бурана» на муз. К.Орфа Значны ўклад у фарміраванне творчага аблічча т-ра зрабілі рэж. Л Александ- роўская, П.Златагораў, Б.Мардвінаў, Дз.Смоліч, І.Шляпянаў, С.Штэйн, ды- рыжоры І.Абраміс, Я.Вашчак, І.Гітгарц, Т Каламійцава, Л.Любімаў, У.Машэнскі, Г Пірадаў, Г.Праватораў, К.Ціханаў, ба- летмайстры К.Мулер, А.Дадышкіліяні, мастакі Э.Гейдэбрэхт, Я Ждан, Я.Лысік, П Масленікаў, С Нікалаеў, Я Чамаду- раў. Сярод артыстаў оперы адметны след у т-ры пакінулі Александроўская, ЛАляксеева, А.Арсенка, З.Бабій. І.Ба- лоцін, Л Бражнік, В Валчанецкая, М.Ворвулеў, Л.Галушкіна, А Генералаў, В.Глушакоў, М.Гулегіна, С.Данілюк, М Дзянісаў, С.Друкер, Л Златава, М.Зю- ванаў, Р.Млодак, Т.Ніжнікава, І.Са- рокін, М.Сярдобаў, Т.Шымко і інш., з артыстаў балета — Л.Бржазоўская, ЗВасільева, В Давыдаў, Н Давыдзенка, С Дрэчын, У.іваноў, А Карзянкова, В Крыкава, К.Малышава, В.Міронаў, А Нікалаева, Н.Паўлава, Л.Ражанава, I Савельева, В.Саркісьян, Ю.Траян і інш У складзе трупы (1995): дырэктар т-ра і маст. кіраўнік оперы С.Картэс, маст. кіраўнік балета В.Елізар'еў, гал. дыры- жор А.Анісімаў, салісты оперы Ю.Баст- рыкаў, Н.Галеева, Т Глаголева, М.Гры- горчык, П.Губская, Н Жылюк, Н Зала- тарова Н.Казлова, Н Кастэнка, А Кеда, М.Майсеенка, Э Пелагейчанка, Я.Пят- роў, Н.Руднева, А.Саўчанка, В.Скораба- гатаў, В.Чарнабаеў, І.Шупеніч, І.Шыку- нова, УЭкнадыёсаў, салісты балета Н Дадышкіліяні, У Даўгіх, I Душкевіч, В Захараў, У.Камкоў, Ю.Раўкуць, А Фурман, К.Фурман Т Шаметавец, Т Яршова Балетная трупа заваявала міжнар. прызнанне, з 1974 шмат гаст- раліруе. 3 1993 пачаліся замежныя турнэ опернай трупы. Літ : Тэатр оперы і балета БССР. Мн., 1984, Дзяржаўны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Мн. 1993 Ларыса Сівалобчык ДЗЯРЖАЎНЫХ СЯЛЯН РЭФОРМА 1867, сістэма мер царскага ўрада, накіраваных на ліквідацыю феад. залеж- насці дзяржаўных сялян у Еўрап. Расіі. У рус. губернях, на Левабярэжнай і Паўд Украіне праводзілася паводле за- кону ад 24.11.1866. Землеўладкаванне дзярж сялян на Беларусі, Правабярэж- ДЗЯРЖАЎНЫХ Д най Украіне і ў Літве адпаведна закону ад 16.5 1867 было арганізавана на тых жа пачатках, што і былых панскіх сялян. Яны былі пераведзены на абавязковы вы- куп і прылічаны да разраду «сялян- уласнікаў». У сапраўднасці ўласнікам надзельных зямель заставалася дзяржа- ва, сялянства, нават пасля выкупу зямлі, толькі каоысталася ёю. За сялянамі зама- цоўвалі надзелы, што знаходзіліся ў іх пастаянным карыстанні. Дапускалася прырэзка да сял. надзелаў з запасных і іншых свабодных дзярж. зямель і абмен на казённыя зямельныя ўчасткі. Сяляне былі пазбаўпены права прырэзкі зямлі пасля правядзення рэформы Памеры надзелаў, выкупных цлацяжоў вызначалі люстрацыйныя камісіі, якія складалі лю- страцыйныя акты, адэкватныя выкупным актам. Для складання і зацвярджэння люстрацыйных актаў былі прадугледжа- ны розныя тэрміны: у Віленскай Гро- дзенскай губ 3 гады, у Мінскай — 4, у Віцебскай і Маплёўскай — 6 гадоў Сума штогадовых выкупных плацяжоў вызна чалася велічынёй штогадовага аброчнага падатку, павялічанага на 10%. Тэрмін пагашэння выкупнога доўгу складаў 46 гадоў Пазыкі ад казны б дзярж сяляне не атрымлівалі Да зацвярджэння люст- рацыйных актаў яны абавязаны былі па- ранейшаму плаціць аброчны падатак, а зямельныя надзелы заставаліся толькі ў карыстанні іх На захадзе і ў цэнтры Бе- ларусі вызначэнне памераў надзелаў і выкупу былых дзярж. сялян, адмежаван- не іх зямель ад казённых былі закончаны на пач. 1870-х, на ўсходзе — у сярэдзіне 1870-х гадоў У выніку рэформы на- дзельнае землеўладанне былых дзярж. сялян 5 зах. губерняў павялічылася на 613 656 дзес. і перавышала надзелы бы- лога прыватнаўласніцкага сялянства ў разліку на рэвізскую душу ў сярэднім на 24,5%,надвор — на 20,8% Плошча яго тут павялічылася таксама за кошт пасе- леных на казённых землях каланістаў, выхадцаў з інш. саслоўных груп мясц. насельніцтва, якіх налічвалася 76 793 ду- шы. Часткова былі вернуты надзелы бы- лым дзярж сялянам, абеззямеленым у канцы 1850 — пач. 1860-х гадоў Але ў выніку росту сял насельніцтва іх ся- рэднія надзелы ў разліку на наяўную ду- шу мужч. полу ў 1877 у параўнанні з 1858 на Беларусі паменшыліся з 5,1 да 4,5 дзес., на двор — з 20,2 да 17,8 дзес. Недастатковыя душавыя надзелы паме- рам да 5 дзес. атрымалі 35,4% б. дзярж сялян Плошча казённых зямель перавы- шала сял надзельнае землеўладанне на 14%. Насуперак закону назіраўся захоп зямель часткі сялянства казной і су- седнімі памешчыкамі. Выкупныя плаця- жы б. дзярж. сялян 5 зах. губерняў (на дзесяціну надзелу вагаліся ў сярэднім ад 36 да 70,6 кап ) адпавядалі мясц. рынач- ным цэнам на зямлю і былі прыкметна ніжэйшыя, чым у былых панскіх сялян. Нягледзячы на больш спрыяльныя для
ДЗЯРЖАЎНЫЯ дзярж. сялян умовы рэформы ў па- раўнанні з сялянскай рэформай 1861, яны зліваліся з агульнай масай абдзеле- нага і збяднелага сялянства. Кр.; Полн. собр. законов Росснйской нм- пернн. Собр. 2-е. Т. 41. № 43 888; Т. 42. № 44 590; Собр. 3-е. Т. 6. № 3807; Статнстнче- скнй обзор государственных нмуіцеств за 1858 год. Спб., 1861; Сборннк постановленнй по поземельному устройству государствен- ных крестьян в губерннях Внленской, Вн- тебской, Волынской, Гродненской, Кнев- ской, Ковенской, Мннской, Могнлёвской н Подольской. [Спб-1, 1868; Поземельное уст- ройство государственных крестьян в запад- ных губерннях / / Вестн. Западной Рос- снн. 1870. Т. 1, кн. 2; Статнстнка поземель- ной собственностн н населенных мест Европейской Росснн. Вып. 5. Спб., 1882. Літ.: Дружнннн Н.М. Государст- венные крестьяне н реформа П.Д.Кнселева. Т. 2. М., 1958; Я г о ж. Русская деревня на переломе 1861—1880 гг. М., 1978; Зайон- чковскнй П.А. Отмена крепостного права в Росснн. 3 нзд. М., 1968; П а н ю - т н ч В.П. Соцнально-экономнческое раз- внтне белорусской деревнн в 1861—1900 гг. Мн., 1990. Вячаслаў Панюціч. ДЗЯРЖАЎНЫЯ КАМІТЭТЫ РЭС- ПУБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ, цэнтр. органы дзярж. кіравання. Ствараюцца Прэзідэн- там Рэспублікі Беларусь і яму падпарад- коўваюцца. Да прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 арганізоўваліся Вярх. Саветам Рэспублікі Беларусь і пад- парадкоўваліся, як правіла, Савету Міністраў. Пачалі фарміравацца ў 1950-я г. і дзейнічалі да прыняцця 20.6.1979 Закона «Аб Савеце Міністраў Беларускай ССР» як Дзярж. к-ты Савета Міністраў. Ажыццяўляюць кіраванне, за- бяспечваюць каардынацыю і кантроль за дзейнасцю адпаведных арг-цый і ўсга- ноў, выдаюць нарматыўныя акты на ас- нове заканадаўства Рэспублікі Беларусь, указаў і распараджэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастаноў Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ар- ганізоўваюць праверку іх выканання. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні структуры цэнтральных органаў кіравання Рэспублікі Беларусь» ад 23.9.1994 большасць Дзярж. к-таў пе- раўтворана ў мін-вы або рэарганізавана ў інш. ўстановы. Існуюць Дзярж. мытны к-т і Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэс- публікі Беларусь. Дзярж. к-ты ўзначаль- ваюць старшыні, якія назначаюцца на пасаду Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і ўваходзяць у склад Кабінета Міністраў. Яўген Шорахаў. ДЗЯРЖАЎНЫЯ ПАВІННАСЦІ, павін насці гал. чынам падатных саслоўяў (ся- лян усіх разрадаў, мяшчан, аднадворцаў і т. зв. грамадзян Зах. губерняў) на ка- рысць дзяржавы ў Рас. імперыі. Д.п. былі самымі вялікімі і найбольш цяжкімі з усіх. Задавальнялі аіульнадзярж. пат- рэбы. Уключалі падушныя зборы, вы- купныя плацяжы (у дзярж. сялян да пе- раходу на выкуп — аброчны падатак за карыстанне казённай зямлёй), дзярж. пазямельны падатак, падатак на нерухо- мую маёмасць у гарадах і мястэчках, пошліны за права гандлю і промыслаў, рэкруцкую (з 1874 усеагульную воінскую) павіннасць. Выкупныя плаця- жы, а з 1860-х гадоў і падушны падатак плацілі толькі сяляне, на іх плечы лёг асн. цяжар Дз.п. Памеры павіннасцей вызначаліся колькасцю душ у сям'і, а за- тым і колькасцю зямлі. У 1794 падушны падатак з сял. душы мужч. полу складаў 1 руб., у 1867 вагаўся па рэгіёнах імперыі ад 1 руб. 15 кап. да 2 руб. 61 кап. Падушны падатак сяляне еўрап. часткі краіны плацілі да 1887, выкупныя плацяжы — да 1907. У сярэдзіне 1860-х гадоў падушныя зборы складалі каля 70% агульнай сумы прамых падаткаў. У 1-й пал. 1880-х гадоў на долю сялян прыпадала больш як ’/іо усёй сумы дзярж. падаткаў. 3 адменай падушнага падатку памеры Дз. п. зменшыліся. У 1890-я гады ў Еўрап. Расіі дзярж. эборы з сял. надзельных зямель складалі 59,5% усіх прамых сял. падаткаў. Але аднача- сова ўзрасталі грамадскія павіннасці, земскія павіннасці і асабліва ўскосныя падаткі на тавары шырокага ўжытку: соль, тытунь, газу, запалкі, гарэлку і інш. Толькі з 1886 па 1897 даход расійскай казны ад ускосных падаткаў павялічыўся ў 3,6 раза. У 5 зах. губернях у апошнім дзесяцігоддзі 19 ст. дзярж. зборьгз надзелаў сялян складалі 55,7% прамых сял. пддаткаў. У 1867—1906 ак- лад дзярж. падаткаў з сялян гэтых губер- няў складаў штогод у сярэднім 6,9 млн. руб., або каля 80 кап. на дзесяціну пры- датнай надзельнай і купленай зямлі. Яны паглыналі пераважную частку даходу сял. гаспадаркі. Вялікім цяжарам на пле- чы сялян і мяшчан клалася таксама рэк- руцкая, а пазней усеагульная воінская павіннасць, якая на доўгі час адрывала ад гаспадаркі найбольш працаздольнае мужч. насельніцтва. Кр.: Ежеюдннк Мнннстерства фннансов. Вып. 1—29. Спб., 1869—1903; Отчет Госу- дарственного банка по выкупной операцнн с открытня выкупа по 1 января 1892 г. Спб., 1893: Матерналы высочайше учрежденной 16 ноября 1901 г. Комнсснн... Ч. 1. Спб., 1903. Літ.: Я н с о н Ю Опыг статнстнческо- го нсследовання о крестьянскнх наделах н платежах. Спб., 1881; А н а нь н ч Н.Н. К нсторнн отмены подушной податн в Росснн / / Нст. зап. 1974. № 94. Вячаслаў Панюціч. ДЗЯРЖАЎНЫЯ ПРЭМІІ РЭСПЎБ- ЛІКІ БЕЛАРЎСЬ, узнагароды за выдат- ныя творчыя дасягненні ў галіне навукі і тэхнікі, л-ры, мастацтва і архітэктуры, за выдатныя поспехі ў працы. Устаноўлены Прэзідыумам Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь і СМ Рэспублікі Беларусь адпа- ведна 19.5.1992 (у галіне літаратуры, ма- стацтва і архітэктуры) і 19.6.1992 (у га- ліне навукі і тэхнікі). Прысуджаюцца адзін раз у два гады (кожны цотны год). Адбор работ і кандыдатаў на прэміі ажыццяўляюць камітэты па Дз.п. Р.Б. Рашэнні камітэтаў аб прысуджэнні прэ- мій набываюць законную сілу пасля за- цвярджэння іх Прэзідыумам Вярх. Саве- та і Кабінетам Міністраў Рэспублікі Бе- ларусь, якія і ўстанаўліваюць іх памер. Асобам, якія атрымалі прэмію, прысвой- ваецца званне «Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь», уручаецца дыплом і ганаровы знак лаўрэата. У 1966—90 прысуджаліся Дзярж. прэміі БССР. ДЗЯРЖАЎНЫЯ СЯЛЯНЕ, 1) сельскае феадальна-залежнае насельніцтва, якое жыло на дзярж. землях у ВКЛ. Узнікла ў 14 ст. з асабіста вольных сялян-абш- чыннікаў і чэлядзі нявольнай, пасаджа- най на зямлі вял. князя. У склад Дз.с. уваходзілі таксама сяляне-слугі (гл. Слугі), асочнікі, бортнікі, конюхі і інш. Запрыгонены пры ажыццяўленні валоч- най памеры. У 14—15 ст. на Беларусі велікакняжацкія землі з Дз.с. шырока раздаваліся асобным феадалам і царкве, адначасова ў вял. князя канцэнтраваліся землі ў выніку ліквідацыі ўдзельных кня- стваў. У канцы 16 ст. зямельныя ўладанні вял. князя (дамен) з Дз.с. па- дзелены на староствы і эканоміі. У 17—18 ст. з Дз.с. зліліся ніжэйшыя ваен. слугі, якія жылі на гаспадарскіх землях (баяры). Напярэдадні далучэння Бела- русі да Расійскай імперыі ва ўсх. Бела- русі было каля 351 тыс. Дз.с. (1772) — 37,7% усіх сялян, у цэнтр. і зах. Бела- русі — каля 419 тыс. чал. (1791) — 21,1% сялян. Асн. феадальнымі павін- насцямі Дзс. у 15 ст. былі натуральны і грашовы аброк, у 16 — 1-й пал. 17 ст. паншчына, у 2-й пал. 17 — пач. 18 ст. чынш, з 2-й пал. 18 ст. зноў паншчына. У адрозненне ад прыватнаўласніцкіх ся- лян Дз.с. мелі права скардзіцца на аран- датараў і адміністрацыю старостваў і эканомій у каралеўскі асэсарскі суд. У 17—18 ст. антыфеадальная барацьба Дз.с. абвастрылася і часам набывала ха- рактвр узбр. паўстанняў (гл. Крычаўскае паўстанне 1743—44). 2) На Беларусі ў 19 ст. — сяляне, якія карысталіся казённымі землямі і былі ў феад. залежнасці ад дзяржавы, лічыліся асабіста вольнымі. Пасля далучэння Бе- ларусі да Расійскай імперыі (канец 18 ст.) у катэгорыю Дз.с. уключана ў пач. 19 ст. частка сялян !. дзярж. уладанняў і секвестраваных маёнткаў ВКЛ (баяры панцырныя, вайсковыя людзі і інш.). Канфіскацыя маёнткаў актыўных удзельнікаў паўстання 1830—31 і секу- лярызацыя землеўладанняў каталіцкіх манастыроў у 1830-я гады значна па- вялічыла колькасць Дз.с. У І812 іх было 166 650 душ мужч. полу — 9,3% на- сельніцтва, у 1857 — 390 795 (17% на- сельніцтва Беларусі). Урад раздаваў, прадаваў ці здаваў у арэнду дваранам дзярж. маёнткі з Дз.с. Люстрацыя 1840—50-х гадоў канстатавала павіннас- ці Дз.с. У 5 бел. губернях за карыстанне душавым надзелам (да 4—5 дзес.) сяля- не выконвалі паншчыну ці плацілі аброк (7,5—10 руб.), з іх бралі таксама падуш- ны падатак, паборы на земскія і гра- мадскія патрэбы, яны адбывалі дарож- ную, падводную, пастойную і інш. феад. павіннасці.
Заняпад дзярж. гаспадарак, збядненне і хваляванні Дз.с. вымусілі ўрад правесці дзяржаўнай вёскі рэформу 1830—50-х гадоў. У выніку сгановішча Дз.с. на Бе- ларусі крыху палепшылася. Падушны падатак заменены прагрэсіўным зямель- на-прамысловым. 3 1857 паншчына поўнасцю заменена аброкам; ліквідавана практыка здачы дзярж. маёнткаў у арэн- ду, зменшаны памеры феад. павіннасцей і павялічаны зямельныя надзелы. Сялян- ская рэформа 1861 не пашырылася на Дз.с. Паводле дзяржаўных сялян рэфор- мы 1867 на Беларусі яны пераводзіліся з аброку на выкуп. Літ.: Дружнннн Н.М. Государст- венные крестьяне н реформа П.Д.Кнселева Т 1—2. М.; Л., 1946—58; Конюхова Т.А. Государственная деревня Лнтвы н ре- форма П.Д.Кнселева, 1840—1857 гг. М., 1975; Улаіцнк Н.Н. Предпосылкн кре- стьянской реформы 1861 г. в Лнтве н Запад- ной Белорусснн. М., 1965; Козловскнй П.Г. Землевладенне н землепользованне в Белорусснн в XVIII — первой половнне XIX в. Мн., 1982. Павел Казлоўскі, Мар'ян Зайцаў. ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎЛАДАННІ, маёнткі з гарадамі, мястэчкамі, сёламі. с.-г. ўгод- дзямі, якія знаходзіліся ў непасрэдным валоданні і распараджэнні дзяржавы ў асобе манарха ў ВКЛ і Расійскай імперыі ў 14—19 ст. У ВКЛ фонд Дз.у. фар- міраваўся за кошт канфіскаваных, пада- раваных, завешчаных і вымарачных («спадковых») маёнткаў. Да сярэдзіны 16 ст. не было дакладнага падзелу на дзярж. і асабістую ўласнасць вял. князя літоўскага. Асабісты дамен вял. кн. літоўскага сфарміраваўся ў 1548—72 пры Жыгімонце II Аўгусце з маёнткаў яго маці вял. кн. Боны, з завешчаных і вымарачных маёнткаў, якія належалі «властной особе короля его мнлостм не яко королю польскому н велмкому князю лнтовскому, але властной персоне его ко- ролевской мнлостн н потомкам его мнло- стн». Дз.ў- былі адзіным фондам пажала- ванняў вял. кн. літоўскімі зямлі з сяля- намі феадалам-васалам і царкве. Да сярэдзіны 16 ст. масавыя пажалаванні дзярж. маёнткаў прывялі да пагрозы поўнага знікнення Дз.у., іх фонд ска- раціўся прыблізна да 30% усёй зямель- най уласнасці ВКЛ. На Люблінскім сей- ме 1569 была прынята спец. пастанова, якая забараняла без згоды сойма разда- ваць «правом вечным» (у поўную ўласнасць) землі з фонду Дз.у. за вы- ключэннем тых маёнткаў, што як выма- рачныя ці іншым шляхам маглі трапіць у склад Дз.у. У 1588 дзеля матэрыяльнага забеспячэння велікакняжацкага прастола з Дз.у. ВКЛ былі выдзелены «сталовыя» маёнткі, якія пазней звычайна назы- валіся эканоміямі. 3 канца 16 да канца 18 ст. ўдзельная вага Дз.у. у структуры ўсіх відаў феад. зямельнай уласнасці ВКЛ скарацілася і ў 1790 склала каля 25% (па колькасці дымоў). Сістэма фе- ад. эксплуатацыі сялянсгва ў Дз.у. разам з агульнымі рысамі мела і пэўныя асаблівасці (гл. ў арт. Дзяржаўныя сяля- не). Пасля анексіі зямель Рэчы Пас- палітай (канец 18 ст.) Дз.ў. ВКЛ увайшлі ў Дз.ў. Расійскай імперыі. У 1772—1801 іх фонд на Беларусі рэзка зменшыўся ў сувязі з палітыкай наса- джэння рус. землеўладання і пашырэння памешчыцкага сектара ўвогуле. У ся- рэдзіне 19 ст. ўдзельная вага рус. памеш- чыкаў склала 1%, а плошча зем- леўладання 21,7% прыватнай зямельнай уласнасці. Раздача маёнткаў на Беларусі была спынена Аляксандрам I у 1801, у 1-й пал. 19 ст. тэндэнцыя да скарачэння Дз.у. зменьваецца на процілеглую. Расійскія ўлады зрабілі серыю захадаў, накіраваных на ўзмацненне свайго ўплыву і стабільнага становішча на Бела- русі. У 1773—95 праводзілася канфіс- кацыя ў «нядобранадзейных» шляхціцаў, якія адмовіліся прынесці прысягу Расіі, і ва ўдзельнікаў паўстання 1794, у 1812—13 у тых, хто падтрымаў войскі Напалеона, пазней ва ўдзельнікаў паўстання 1830—31. У канцы 1830-х га- доў прайшла новая хваля канфіскацый. У 1832 былі канфіскаваны маёнткі ка- таліцкіх кляштараў, у 1841 і маёнткі ка- таліцкага, уніяцкага і праваслаўнага ду- хавенства, у 1843 населеныя маёнткі прыходскіх цэркваў. У выніку гэтага царк. землеўладанне на Беларусі было фактычна ліквідавана. У 1-й пал. 19 ст. канчаткова быў акрэслены склад Дз.у., змены ў яго статусе адбыліся ў сувязі з дзяржаўнай вёскі рэформай 1830—50-х гадоў. Літ.: Довнар-Запольскнй М . В . Государственное хозяйство Велнкого княжества Лнтовского прн Ягеллонах. Т. 1. Кнев, 1901;Пнчета В.П. Аграрная реформа Снгнзмунда-Августа в Лнтовско- Русском государстве. [2 нзд.] М., 1958; Козловскхй П.Г. Землевладенне н землепользованне в Белорусснн в XVIII — первой половнне XIX в. Мн., 1982. Міхаіл Спірыдонаў, Вольга Загарульская. ДЗЯРЖАЎЦА, службовая асоба ў ВКЛ, кіраўнік, часовы ўладальнік дзяржавы. У 16 ст. ў дзяржанне аддаваліся гаспа- дарскія двары або замкі з прылеглай да іх воласцю, цэнтрам якой яны звычайна з'яўляліся. Да 16 ст. называўся на- меснікам або цівуном. Дз. прызначаўся вял. князем па яго выбары або па ха- дайніцтве рады з ліку шляхты — «да волі і ласкі гаспадарскай» або «да жывата», г.зн. пажыццёва, пры гэтым Дз. на ка- рысць вял. князя плацілі «чалабіцце». У прывілеі 1492 вял. князь Аляксандр абя- цаў не патрабаваць «чалабіцця» з шлях- ты пры наданні пасад, але не выключаў яго выплаты па добрай волі. Дз. выда- ваўся спец. ліст. на дзяржаўства, уводзіў яго ў пасаду (знаёміў з абавязкамі) пад- скарбі земскі або ваявода. Каб папя- рэдзіць злоўжыванні, крадзяжы, у ВКЛ пераважалі пажыццёвыя прызначэнні на тую ці іншую пасаду. Калі Дз. чыніў шкоды гаспадарскай маёмасці або «крыўды» насельніцтву, яго па веліка- княжацкаму прысуду маглі пазбавіць па- сады. У сваёй дзейнасці Дз. кіраваліся агульнадзярж. нарматыўнымі актамі (прывілеі, Статут ВКЛ 1529), мясц. прывілеямі, уставамі, якія ўлічвалі спе- ДЗЯРЖАЎЦА цыфіку гіст. развіцця той ці інш. мясцо- васці. Гэта выклікала пэўную разнарод- насць у паўнамоцтвах Дз. у розных рэгіёнах, пераважна ў падатковай дзей- насці і даходах. Дз. выконваў гасп., адм,- судовыя функцыі, збіраў падаткі, нагля- даў за станам і рамонтам гасп. пабудоў, інвентару маёнтка або замка, займаўся арганізацыяй польнай або замкавай ста- рожы, адказваў за забеспячэнне гаспа- даркі рабочай сілай. 3 мэтай павелічэння даходаў мог асаджваць вольных людзей на пустках. Да 1529 меў права раздаваць пусткі шляхце за вайсковую службу. У абавязкі Дз. ўваходзіў збор розных нату- ральных і грашовых падаткаў: дзякла — жытам, пшаніцай, аўсом і г.д., мезле- ву — ялавічынай, свінінай і інш., у нека- торых паветах — мядовыя, бабровыя, кунічныя даніны, паборы соллю, рыбай і інш. Дз. збіраў ускосныя падаткі, напр. пенязі карчомныя, падаткі на вайсковыя патрэбы. Падскарбі земскі або ваявода кантралявалі падатковую дзейнасць Дз., які павінен быў двойчы ў год трымаць перад імі справаздачу — «лічбы чыніць». Дз. судзіў гаспадарскіх сялян, мяшчан, якія не падлягалі магдэбургскаму праву, шляхту (да 1564), маёнткі якой зна- ходзіліся ў межах яго дзяржавы, але яго судовай уладзе не падлягалі асобныя па- ны, князі і прыватнаўласніцкія падда- ныя. Дз. быў кіраўніком мясц. адміністрацыі. Да пал. 16 сг.-яму падпа- радкоўваліся віжы, дзякі, ляснічыя, баб- роўнічыя, гаёўнікі, падканюшыя і інш. Выкананне пэўных адм.-судовых функ- цый па мясцовым кіраванні забяспечвала стабільныя і разнастайныя даходы. Па- водле асабістага распараджэння князя Дз. мог атрымліваць частку непасрэдна гаспадарскіх даходаў, у Літве і Жму- дзі — частку ўраджаю азімага збожжа, гародніны і інш. Дз. атрымліваў грашо- выя або натуральныя «паклоны» ад раз- дачы насення сялянам з гаспадарскіх жытніц, «абвесткі» з купцоў за гандаль на падуладнай тэрыторыі, «вывадныя куніцы» з жаніхоў, якія выводзілі нявест у іншую мясцовасць, у некаторых выпад- ках — «лоўчае», «сакольнічае». Важнай крыніцай даходаў была судовая дзей- насць. Дз- атрымліваў працэнт ад сумы за разгляд справы на судзе — «перасуд» з істца, «віны малыя» з адказчыка, а так- сама «заклады», «зарукі», «пакалоднае» і інш. Наданне пасады Дз. ў ВКЛ было адным са сродкаў утрымання ваенна- служылага саслоўя. У 16 ст. Дз. ў пера- важнай большасці былі асобы, якія нале- жалі да вышэйшых шляхецкіх колаў і нярэдка займалі пасады ў структуры вы- шэйшай дзярж. улады. Калі скарб значна пабяднеў у сувязі з выдаткамі на вайско- выя патрэбы, пашыралася практыка ад- дачы дзяржавы «ў заставу» за пэўную суму грошай (дзесяткі і сотні коп), пазы- чаных дзяржаве. У гэтым выпадку Дз. мог трымаць двор або замак з воласцю поўнасцю на сваю карысць да выбрання
252 ДЗЯРЖЫНСК неабходнай сумы або атрымліваць пра- цэнт ад гаспадарскага даходу да выплаты доўгу скарбам. Пасля выплаты пазыкі зноў дзейнічаў як звычайная службовая асоба. Літ: Любавскнй М. Областное деленне н местное управленне Лнтовско- Русского государства ко временн нздання первого Лнтовского статута. [М., 1892]. Ларыса Бельская. ДЗЯРЖЫНСК (да 1932 Койдана- ва ), горад, цэнтр раёна, на р. Няцеча. За 38 км на ПдЗ ад Мінска, на чыг. лініі Мінск—Баранавічы (ст. Койданава), на аўтамаб. дарозе Мінск—Баранавічы. 23,9 тыс. жыхароў (1993). Магчыма, існаваў з 12 ст. як Крута- гор'е ў складзе Полацкага, потым Мен- скага ўдзельнага княства. Паводле зве- стак П.М.Шпілеўскага, у старой койда- наўскай праваслаўнай царкве, якая згарэла ў 1850, «быў абраз з надпісам: «Крутагор е, 1146». Шпілеўскі лічыў, што да 2-й пал. 12 ст. назвы Койданава не існавала. Паводле яго сведчання, у наваколлі бытавала паданне, што Койда- наў (Койданава) раней называўся Кру- тагорем. Назва Койданаў, магчыма, па- ходзіць ад імя татарскага военачальніка Койдана (Кайдана), войскі якога нібыта былі разбіты каля Крутагор я ў 13 ст. ў выніку Крутагорскай бітвы . Паводле інш. меркавання, назва паходзіць ад імя татарскага военачальніка, які калісьці жыў у гэтых мясцінах, наняўшыся ў кан- цы 14 — пач. 15 ст. ў войска ВКЛ, і меў тут сваю рэзідэнцыю. Койдан загінуў на вайне, быў прывезены ў свой маёнтак і пахаваны. Падначаленыя яму татары па- ступова былі асіміляваны беларусамі, а невялікае Крутагор е было паглынута больш буйным суседнім Койданавым па- селішчам. Як Койданава ў пісьмовых крыніцах згадваецца з 1442. У 1445 Казімір Ягелончык аддаў Койданаў ра- зам з гарадамі Бельскам, Бранскам, Су- ражам, Клецкам і Старадубам свайму стрыечнаму брату Міхаілу Жыгімонта- вічу, сыну Жыгімонта Кейстутавіча. 3 1483 належаў князю В.М.Вярэйскаму (Удалому). У выніку шлюбу дачкі апош- няга Соф і Вярэйскай з А.М.Гаштольдам Койданава з інш. гарадамі перайшло ў 1522 да Гаштольдаў. У 1502 і 1503 двой- чы спалена татарамі. У 1542 уладаль- нікам Койданава стаў вял. князь ВКЛ і кароль польскі Жыгімонт I Стары, які ў наступным годзе перадаў горад свайму сыну Жыгімонту II Аўгусту. Цэнтр Кой- данаўскага староства, пазней графства. У 1550 Жыгімонт II падараваў Койданава Радзівілам, якім яно належала да 1831. У 1566 увайшло ў склад Менскага ваявод- ства. 3 2-й пал. 16 ст. адзін з буйнейшых цэнтраў кальвінізму. Каля 1564 Мікалай Радзівіл Руды пабудаваў тут драўляны кальвінскі збор (з 1613 — мураваны; не збярогся) і плябанію, школу, багадзель- ню. У 1588 мястэчка, паводле інвентара маёнтка, было 120 «дымоў», замак, кальвінскі збор, ратуша, касцёл, рынак, 2 карчмы, 4 вадзяныя млыны. Было 6 вуліц: Віленская, Менская, Плябанская, Рубяжэвіцкая, Слуцкая, Станькаўская. У тым жа годзе вял. князь ВКЛ і кароль польскі Жыгімонт III Ваза дазволіў жы- харам Койданава праводзіць на год 2 вял. кірмашы: на Грамніцы (2 лютага) і Сё- муху (май—чэрв.) і штотыднёвы базар. Пазней былі дазволены кірмашы яшчэ на Юр я (23 крас.) і на Пакровы (1 кастр.). У 1620 цэнтрам мястэчка была чатырох- вугольная гандлёвая плошча, забудава- ная дамамі рамеснікаў і гандляроў. На плошчы было 5 крам, карчма і 23 мяш- чанскія двары; усяго ў Койданаве налічвалася 110 двароў. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 мястэчка не- калькі разоў было спалена, асабліва спу- сташальна ў 1655. У 1791 у Койданаве 134 «дымы». 3 1793 — у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Мін- скага пав. Койданава мела свой герб: вы- ява галінак дуба і алівы. У вайну 1812 паблізу мястэчка адбыўся Койданаўскі бой 1812. У 1866 — 234 двары, 1383 жы- хары. У 1871 праз Койданава прайшла чыгунка, пабудаваны 2-павярховы вак- зал. У канцы 19 — пач. 20 ст. тут пра- васл. царква, кальвінскі збор, касцёл, на- роднае і гарадское вучылішчы, сінагога; 2 яўр. школы, багадзельня, больш за 30 крам, паравы млын, шапавальні, брова- ры, на год 6 вял. кірмашоў. У 1897 4744 жыхары. У 1899 пабудавана запалкавая ф-ка «Дружына». У 1905—07 адбыліся выступленні рабочых. У і-ю сусв. вайну з 1915 паблізу праходзіла лінія фронту, у 1918 Койданава акупіравана герм. вой- скам, пазней пераходзіла з рук у рукі — было занята Чырв. Арміяй, польскімі войскамі, якія ў ліпені 1920 большую ча- стку мястэчка спалілі. 3 17.7.1924 — цэнтр Койданаўскага р-на, які 15.3.1932 рэарганізаваны ў нацыянальны польскі. 3.5.1932 Койданава набыло статус гора- да. 29.6.1932 перайменавана ў Дзяр- жынск у гонар Ф.Э.Дзяржынскага. 3 31.7.1937 да 4.2.1939 у'Мінскім р-не, по- тым зноў цэнтр раёна. У 1930 у Дз. ар- ганізавана першая на Беларусі МТС. У 1939 у Дз. 8,7 тыс. жыхароў. У Вял. Айч. вайну каля горада праходзіў рубеж Мінска абароны 1941. 28-6.1941 акупіра- ваны ням.-фаш. захопнікамі, якія ў го- радзе і раёне знішчылі больш за 17 тыс. чалавек. Дзейнічала Дзяржынскае пат- рыятычнае падполле. Вызвалены 7.7.1944 у ходзе Беластоцкай аперацыі 1944 воінамі 2-га Бел. фронту. У 1970 — 11,5 тыс. жыхароў. Працуюць доследны механічны, маторарамонтны заводы, за- вод «Рамдэталь», ільнозавод, хлебазавод, швейная і тэкстыльная ф-кі, райпрам- камбінат, торфапрадпрыемства «Дзяр- жынскае», раённыя аддзяленні «Сельгас- тэхнікі» і «Сельгасхіміі», 3 перасоўныя механізаваныя калоны. У Дз. СПТВ, 4 сярэднія школы, музычная і дзіцячая спартыўная школы, Дом школьніка, 8 дашкольных устаноў, Бел. дзярж. архіў кінафотафонадакументаў, Дом культу- ры, Дзяржынскі гісторыка-краязнаўчы музей, кінатэатр, бальніца. Выдаецца раённая газ. «Сцяг кастрычніка». Брац- кая магіла чырвонаармейцаў, якія загінулі ў 1920 у савецка-польскую вай- ну, брацкія могілкі сав. воінаў, партызан і падпольшчыкаў Вял. Айч. вайны, магіла ахвяр фашызму, помнік у гонар вызвалення горада ў 1944. Захаваліся помнікі архітэктуры: касцёл Святой Ган- ны (2-я пал. 18 ст.), царква (1850). На паўд.-ўсх. ускраіне горада гарадзішча 11 —13 ст. Літ.: Шпілеўскі І.Ф., Баб- р о в і ч Л . А . Гістарычны нарыс Дзяр- жыншчыны (Койданаўшчыны). Мн., 1932: Валахановнч А . Н . Дзержннск: Нст.-зкон. очерк. Мн., 1982; Валахано- внч А.Н., Кулагнн А.Н. Дзер- жнншнна: Прошлое н настояшее. Мн., 1986; Сыракомля У. Вандроўкі па маіх бы- лых ваколіцах' Успаміны, даслед. гісторыі і звычаяў: Пер. з пол. Мн., 1992. С. 131—136; Ткачоў М.А. Замкі і людзі. Мн., 1991. С. 47—49; Шпнлевскнй П.М. Путе- шествне по Полесью н Белорусскому краю. Мн., 1992. С. 91—93; Якнмовнч Ю.А. Зодчество Белорусснн XVI — середнны XVII в. Мн.. 1991. С. 164—173. Анатоль Валахановіч. ДЗЯРЖЫНСКАГА Ф.Э. МУЗЁЙ. Адк- рыты 11.9.1957 у г.п. Івянец Валожын- скага р-на. Мае 6 экспазіцыйных залаў (пл. экспазіцыі 360 м2), 7,4 тыс. экспа- натаў асн. фонду (1993). У экспазіцыі: «Кніга Дзераўнянскай рымска-ка- таліцкай прыходскай царквы пра нова- народжаных у 1876—1883 г.» з запісам у ёй пра нараджэнне Ф.Э.Дзяржынскага, сямейны альбом з фотаздымкамі, макет дома і рэчы з маёнтка Дзяржынава, дзе прайшло дзяцінства Дзяржынскага; ма- тэрыялы пра яго жыццё і дзейнасць. Ся- род экспанатаў макет рабочага кабінета Дзяржынскага, яго асабістыя рэчы, тво- ры, пісьмы, копіі распараджэнняў і зага- даў, фотаздымкі, фанатэка з запісамі ўспамінаў, дакумент. фільмы, кнігі, тво- ры жывапісу, графікі, скульптуры, прыс- вечаныя Дзяржьшскаму. У 1972—77 у Дзяржынаве (Стаўбцоўскі р-н) створаны мемар. комплекс, на тэрыгорыі якога ад- крыты філіял музея, устаноўлены помнік Дзяржынскаму. Літ: Музей Ф.Э.Дзержннского: (Очерк- путеводнтель). Мн., 1977; Усадьба Дзержн- ново: Беседа у фотоэкспознцнн. Мн., 1983. Мікалай Карнееў. ДЗЯРЖЫНСКАЕ ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ПАДПОЛЛЕ, Дзяржынскі анты- фашысцкі камітэт «Смерць фашызму» ў Вялікую Ай- чынную вайну. Дзейнічала са жн. 1941 да ліп. 1944 у г. Дзяржынску і Дзяржынскім р-не пад кіраўніцтвам Мінскага падпольнага абкома КП( б)Б і Дзяржынскага падп. РК КП(б)Б у цес- ным кантакце з Мінскім патрыятыч- ным падполлем. Яднала 120 чал. Пер- шая падп. група створана ў былой арцелі жал. вырабаў «Чырвоны штампоўшчык» па ініцыятыве І.А.Жукаўца, Г.В.Будая і П.М.Хмялеўскага. Узніклі групы ў вёс- ках: Вял. Навасёлкі (кіраўнік М.А.Лімантаў), Кукшавічы і Станькава (У.М.Вашкевіч), Баравое і Касілавічы
253 ДЗЯРЖЫНСКІ (А.Г.Мурашоў, С.А.Рыжак), Нввелічы і Шацілы (А.І.Варыводскі) і інш. Для кіраўніцтва падп. арг-цыяй прадстаўнікі груп у канцы жн. 1941 стварылі Дзяр- жынскі антыфаш. к-т «Смерць фашыз- му» ў складзе Г.В.Будая (кіраўнік), Жу- каўца, Хмялеўскага, С.Ф.Юховіча (з вясны 1942). Са стварэннем к-та ўмацаваліся сувязі з Мінскім патрыятыч- ным падполлем. Падпольшчыкі мелі ў Дзяржынску і раёне 6 канспіратыўных кватэр, 3 радыёпрыёмнікі, ва ўстановах акупантаў працавала каля 20 патрыётаў. Патрыёты, яків дзейнічалі ў раённай уп- раве, збіралі звесткі аб варожым гарнізоне, карных аперацыях супраць насельніцтва і партызан, забяспечвалі падполыпчыкаў, партыз. сувязных, бы- лых ваеннаслужачых пашпартамі, пра- пускамі (аўсвайсамі). У крас. 1942 на базе некалькіх падп. груп створаны пер- шы ў раёне партыз. атрад. Падпольш- чыкі вялі антыфаш. прапаганду сярод насельніцтва, распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, лістоўкі, газ. »3вязда», збіралі разведданыв для партызан, накіроўвалі да іх людзей, перадавалі зброю, медыкаменты, адзенне, прадукты. Камітэт быў звязаны з партыз. атрадамі імя Будзённага, імя Фрунзе, імя Чкала- ва, «Баявы», са спецгрупамі, закінутымі з сав. тылу. На працягу вясны і лета 1942 падпольшчыкі, па няпоўных даных, пе- раправілі да партызан 45-міліметровую гармату, 3 мінамёты, 12 кулямётаў, 3 аўтаматы, 160 вінтовак, больш за 20 скрынак з патронамі, значную колькасць снарадаў, гранат, узрыўчаткі. Падполь- шчыкі сарвалі намер акупантаў стварыць атрады «самааховы», выратавалі больш за 400 чал. ад вывазу ў Германію, палілі і ўзрывалі масты і эшалоны, знішчалі жывую сілу і баявую тэхніку ворага. Патрыёты з вёсак Кукшавічы і Станька- ва сістэматычна парушалі тэлеграфна- тэлефонную сувязь на лінівх Дзяр- жынск—Станькава і Дабрынёва—Ля- хавічы. Восенню 1941 спалілі мост цераз р. Уса. 16.4.1942 разам з партызанамі зрабілі напад на дзяржынскую турму. Восенню 1942 падпольшчыкі ў выніку падрыхтаванай аперацыі напалі на Дзяр- жынскі банк і вынеслі адтуль вял. суму грошай, якія перадалі партызанам. Пас- ля арыштаў у кастр. 1942 камітэт пера- стаў дзейнічаць, большасць падпольш- чыкаў пайшла да партызан. Тыя, што за- сталіся, працягвалі барацьбу. Людміла Аржаева, Анатоль Валахановіч. ДЗЯРЖЫНСКІ Фелікс Эдмундавіч [30.8(11.9).1877, б. маёнтак Дзяржына- ва Ашмянскага пав. Віленскай губ., ця- пер Стаўбцоўскі р-н — 20.7.1926], са- вецкі дзярж. і парт. дзеяч, адзін з кіраўнікоў польскага і расійскага рэв. ру- ху. У 1894 уступіў у Віленскі с.-д. гур- ток, у 1895 — у Літ. с.-д. партыю (ЛСДП). 3 1896 вёў прапаганду сярод рабочых Вільні, Коўна, кіраваў стачкамі, выдаваў нелегальныв лістоўкі. У жн. 1899 вёў работу ў Вільні па стварэнні аб'яднанай партыі Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы Ф.Э.Дзяржынскі. (СДКПіЛ), стварыў у Варшаве «Рабочы саюз сацыял-дэмакратыі». У студз. 1900 на I з'ездзе СДКПіЛ у Мінску выбраны чл. ЦК. На IV з'ездзе СДКПіЛ (ліп. 1903) абраны чл. Гал. праўлення СДКПіЛ, кіраваў арг-цыямі Польшчы і Літвы. У 1905 кіраваў першамайскай дэ- манстрацыяй рабочых Варшавы. На IV (Аб'яднаўчым) з'ездзе РСДРП (1906) уведзены ў склад ЦК РСДРП як прад- стаўнік СДКПіЛ. На V з'ездзе РСДРП (1907) выбраны завочна ў ЦК. У 1910— 12 працаваў у парт. арг-цыях Варшавы, Чанстаховы і інш. 6 разоў быў арышта- ваны і засуджаны, двойчы ўцвкаў са ссылкі, 1 раз па дарозе ў ссылку. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 у Маскоўскай арг-цыі бальшавікоў, адначасова кіраваў Маскоўскай групай СДКПіЛ. Са жн. 1917 працаваў ў Сакратарыяце ЦК, Вы- канкоме Петраградскага Савета, ВРК. Удзельнік падрыхтоўкі і правядзення Кастр. паўстання ў Петраградзе. 7(20). 12.1917 па прапанове Леніна за- цверджаны старшынёй ВЧК па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам. 3 сак. 1919 адначасова нарком унутр. спраў РСФСР. У студз. 1919 на Усх. фронце ў складзе спец. камісіі ЦК РКП(б), у маі— ліп. 1920 нач. тылу Паўд.-Зах. фронту, з ліп. 1920 на Зах. фронце, старшыня Польбюро ЦК РКП(б), чл. Часовага Польрэўкома ў Беластоку. У жн.—вер. 1920 у Мінску, чл. РВС Зах. фронту. 3 крас. 1921 нарком шляхоў зносін, адна- часова старшыня ВЧК (з лют. 1922 — ДПУ) і нарком унутр. спраў РСФСР. Адзін з ініцыятараў стварэння т.зв. пап- раўча-працоўных лагераў. Са студз. 1921 старшыня камісіі пры ВЦВК па паляп- шэнні жыцця дзяцей. 3 лют. 1924 стар- шыня ВСНГ СССР, адначасова старшы- ня АДПУ пры СНК СССР. У сав. час чл. ЦК з 1918, кацд. у чл. Арібюро з 1920, канд. у чл. Палітбюро ЦК ВКП(б) з 1924. Чл. ЦВК СССР у 1922—26 і ВЦВК у 1917—26. Пахаваны ў Маскве на Крас- най плошчы. У г.п. Івянец Валожынскага р-на адкрыты Дзяржынскага Ф.Э. музей, на б. хутары Дзяржынава (Стаўбцоўскі р-н) — яго філіял. Тв.: Нзбр. пронзв. Т. 1—2. 3 нзд. М., 1977. Літ.: Хромов С.С. По заданню Ле- ннна: Деятельность Ф.Э.Дзержннского в Снбнрн. М., 1964: Я г о ж . Ф.Э.Дзержнн- скнй на хозяйственном фронте, 1921—26. М., 1977; Дзержннская С. В годы велнкнх боев. 2 нзд. М., 1975; Ф.Э.Дзержнн- скнй: Бногр. 3 нзд. М., 1986; Мнхалкнн В . А . Ф.Э.Дзержннскнй — экономнст. М., 1987; Хацкевнч А.Ф. Солдат велн- кнх боев: Жнзнь н деятельность Ф.Э.Дзер- жннского. 5 нзд. Мн., 1987. Аляксандр Хацкевіч. ДЗЯРЖЫНСКІ ГІСТОРЫКА-КРАЯЗ- НАЎЧЫ МУЗЁЙ. Заснаваны ў 1985 на базе гіст. музев СПІ № 3 г. Дзяржынска, адкрыты ў 1987. Мае калв б тыс. адзінак асн. фонду (1993). Сярод экспанатаў прылады працы эпохі неаліту, бронзава- га і жал. вякоў, ляпны і кругавы гліняны посуд, бронзавыя і жал. ўпрыгожанні з археал. помнікаў каля в. Каменка, Нава- сады, Старая Рудзіца і інш., археал. кар- та раёна, манетны скарб 17 ст., дазволы на шлюб прыгонных сялян, кантракт 1897 графа Г. Чапскага на перадачу зямлі ў арэнду, граматы нар. вучылішча, атэстаты вышэйшай пач. школы мяст. Койданава, абраз-складзень 19 ст. Экс- пануюцца дакументы часоў 1-й сусв. вайны, Вял. Айч. вайны, асабістыя рэчы і рукапісы землякоў-пісьменнікаў К.Ка- ганца, А.Вольскага, А.Глобуса, С.ПІуш- кевіча і інш., карціны мастакоў Дзяр- жыншчыны, бел. нар. адзенне і абутак, прылады працы і побыту сялян 19—20 ст., вырабы прамысл. прадпрыемстваў раёна, дзіцячай творчасці. Галіна Вашкевіч. ДЗЯРЖЫНСКІ РАЁН. Размешчаны ў цэнтры Мінскай вобл. Пл. 1,35 тыс. км2, нас. 60,2 тыс. чал. (1992). Цэнтр — г. Дзяржынск. Паўн. частка раёна размеш- чана на Мінскім узвышшы, тут найвы- шэйшы пункт Беларусі — гара Дзяр- жынская (346 м над узроўнем мора), паўд. частка — на Стаўбцоўскай раўні- не. Працякаюць р. Уса з прытокамі Пе- ратуць і Вязенская. Пад лесам 28% тэ- рыторыі. Праходзяць чыг. і аўтадарога Мінск—Баранавічы. Раён утвораны 17.7.1924 як Койда- наўскі ў Мінскай акрузе (да 26.7.1930). 20.8.1924 падзелены на 12 сельсаветаў: Байдакоўскі, Бараўскі (з 23.3.1932 да 14.5.1936 нац. польскі), Дабрынёўскі, Макаўчыцкі, Навасадскі (з 23.3.1932 да 14.6.1936 нац. польскі), Нарэйкаўскі 1-ы (з 18.12.1925 Ляхавіцкі, з 25.7.1931 нац. польскі), Нарэркаўскі 2-і (з 18.12.1925 Нарэйкаўскі, з 25.7.1931 да 14.5.1936 нац. польскі), Негарэльскі (з 23.3.1932 да 14.5.1936 нац. польскі), Паланевіцкі (з 25.7.1931 нац. польскі), Путчынскі (з 25.7.1931 нац. польскі), Станькаўскі, Старынкаўскі. 18.1.1931 далучаны Азерскі, Крупіцкі (23.3.1932 уключаны ў гар. мяжу Мінска), Рубілкаўскі (з 23.3.1932 да 14.5.1936 нац. польскі) сельсаветы Самахвалавіцкага р-на. У 1930-я гады ў раёне праведзена калек- тывізацыя. 15.3.1932 раён рэар- ганізаваны ў нац. польскі. 29.6.1932 пе- райменаваны ў Дз.р. 3 1932 пачалі пра-
255 ДЗЯСНІНСКАЯ вёска», з 1924 рэдактар сатыр. час «Дубінка», у газ «Піянер Беларусі», час. «Полымя». 16 10.1936 рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957. Па- чаў друкавацца з 1904. Дарэвалюцый- ныя вершы на рус. мове з адзнакай ме- ладраматызму. Пасля рэвалюцыі праца- ваў у жанры сатыры. Мнопя творы як даніна часу мелі антырэліг характар. Аўтар кніг «Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў» <1925), «Міколава гас- падарка» (1927), «Бог удвох», «Усім патроху...» (абедзве 1930); пад сап- раўдным прозвішчам выдаў кніжкі «Пра цавітая дзяўчына» (1928), «Звяры на- шых лясоў» (1929). Аўтар успамінаў. Тв.. Оккупацня н мнтервенцня в Бело- русснн. М , 1932; Сацыялістычны рух на Беларусі. II Партыя сацыялістаў-рэвалю- цыянераў / / Беларусь: Нарысы гісторыі эканомікі, культурнага і рэв. руху. Мн., 1924 ДЗЯРЭЧЬШ, вёска. цэнтр сельсавета ў Зэльвенскім раёне, на р. Сша. За 13 км на ПнУ ад Зэльвы, 15 км ад чыг. ст. Зэльва. На шашы Гродна—Слонім і на шашы, што злучае вёску з Зэльвай. 777 жыхароў, 270 двароў (1993). У пачатку 15 ст. сяло Дз. належала баярыну Дрэмуту. У 1416 вял. князь Вітаўт *за верную службу» аддаў Дз. Ко- пачу. Копачы валодалі Дз на працягу 15 ст. У 1501 пасля смерці Яцка Копача ма- ёнтак Дз. адышоў да ягонай сястры Ган- ны Сангушкавай. У гэты час у Дз. існавала царква Святога Спаса. У 1505— 10 часткай маёнтка валодалі шсар кара- леўскі Аляксандр Нікольскі і Сямён Па- лазовіч 3 1510 Дз. — агульная ўлас- насць князёў Сангушкаў, Адзінцэвічаў і Палубенскіх. 3 1537 — мястэчка. У 1540 частку маёнтка Дз. у Сангушкаў выме- нялі Вішнявецкія. 3 1570-х гадоў да 1603 частка маёнтка, што раней належала Адзінцэвічам была ўласнасцю Валовічаў і Нарбутаў У 1599 Палубенскія адкупілі ў Вішнявецкіх іхнюю частку У гэты час у Дз. 42 двары. У 1603 Гальшка Йарбу- тава зашсала сваю частку Дз. сыну — Самуэлю Валовічу. У 1609 адзінымі ўладальнікамі Дз (62 двары і каля 430 жыхароў) сталі Палубенскія У 1618 пісар слонімскі земскі Канстанцін Палу- бенскі заснаваў у Дз. Успенскі касцёл і кляштар дамініканцаў (закрыты ў 1832). Пры кляштары існавалі школа, бібліятэка, шшталь У 1646уДз 72 два- ры, каля 500 жыхароў 3 1685 Дз перай- шоў да Сапегаў і стаў адной з іх гал. рэзідэнцый Мястэчка разбурана ў час Паўночнай вайны 1700—21 У 1750 тут 85 двароў, рынак, 2 вуліцы (Слонімская і Зэльвенская). У 1786 пад кіраўніцтвам архітэктараў Бекера і Гўцэвіча пабудава- ны мураваны сяцзібны палац (не заха- ваўся), у якім размяшчалася калекцыя жывапісу, захоўваліся стараж. дакумен- ты, зброя літоўскіх гетманаў, ваен. тра- феі, каштоўны посуд. У 1790 у Дз. 160 двароў 3 1795 у Расійскай імперыі, у Слонімскім пав У 1830 маёнтак канфіскаваны ў Сапегаў на карысць дзяржавы. У 1870-я гады ў Дз 2 царквы, капліца, сінагога, 2 малітоўныя дамы, багадзельня, 2 школы, 28 крам млын, 9 піцейных дамоў, рэгулярна праволзіліся кірмашы. У 1878 у Дз. 2269 жыхароў, на пач. 20 ст. — 1671 жыхар У час 1-й сусв. вайны з 1915 акупіраваны герм. войскамі, у 1918—20 пераходзіў з рук у рукі, займалі то Чырв. Армія, то польскія войскі. 3 1921 у складзе Польшчы, з 1939 — у БССР, цэнтр сельсавета У 1941—44 пад ням.-фаш. акупацыяй, у чэрв. 1942 захопнікі расстралялі ў Дз. больш за 2 тыс. мірных жыхароў 3 17 4.1962 у Ваўкавыскім, з 6.1.1962 у Мастоўскім, з 30 7 1966 у Зэльвенскім р-нах. У 1971 у Дз 991 жыхар, 334 два- ры Пэнтр калгаса «Светлы шлях», ся- рэдняя школа, Дом культуры, бальніца, 3 магазіны. Радзіма польскага гісторыка Т.Ліпінскага (1797—1856). Помнікі архі- тэктуры. касцёл Ушэсця (пач. 20 ст.), Спаса-Праабражэнская царква (сярэ- дзіна 19 ст.) У вёсцы брацкая мапла ах- вяр фашызму, маплы ўдзельніка рэв ру- ху ў Зах. Беларусі і аднаго з кіраўнікоў партыз руху ў Вял. Айч. вайну П.І.Бу- лака, удзсльніка вайны 1812 г. Е.Е.Гам- Да арт. Дзярэчын Дзярэчымскі палац Фота Я.Булгака. 1930-я гады (увер- се). Дзярэчынскі касцёл і кляштар дамініканцаў 3 ма- люнка Н.Орды 1877 пера. Помнік І.Д.Чарняхоўскаму. Паблі- зу вёскі помнік археалогіі — гарадзішча. Валерый Шаблюк. ДЗЯСНІНСКАЯ КУЛЬ'ГЎРА, археа- лагічная культура неалітычных плямён, якія ў 2-й пал. 4-га і 3-м тысячагоддзі да н э жылі ў бас. Дзясны і на У Пасожжа Асн. заняткамі насельніцтва былі паля- ванне, рыбалоўства, збіральніцтва; ёсць падставы меркаваць, што на апошнім этапе развіцця культуры пачалася вытв. гаспадарка (прымітыўныя жывелага доўля і земляробства). Паселішчы пл 300—600 м2 размяшчаліся на прыбярэж- ных тэрасах, узгорках, што ўдаваліся ў даліны рэк. Насельніцтва жыло ў назем- ных або злёгку заглыбленых у зямлю жытлах прамавугольнай або авальнай формы пл. 10—12 м2, якія размяшчаліся па адной лініі за 5—10 м адно ад аднаго Агнішчы адкрытага тыпу знаходзіліся ў цэнтры жытлаў у заглыбленнях падлоп Побач з жытламі знаходзіліся гасп. ямы і рабочыя месцы майстроў па вырабе по-
256 ДЗЯТЛАВА суду і прылад працы. Плямёны Дз.к. вы- раблялі крамянёвыя грубаапрацаваныя сякеры, скрэблы, бакавыя і клінапа- добныя разцы, канцавыя скрабкі, вастрыі і інш., грубы гліняны шлемападобны, біканічны і акруглацелы посуд, аздобле- ны ромбава-ямкавым арнаментам, а так- сама круглымі і авальнымі ямкамі, з іх дапамогай скампанаваны паясы, рам- бічныя і шахматныя кампазіцыі, якія маглі спалучацца з радкамі грабеньчатых адбіткаў. На познім этапе Дз.к. арнамен- тацыя ўскладнілася, паявіліся адбіткі пе- равітай шнуром палачкі (т зв лапчасты арнамент), наколы пад вуглом, што з'яві- лася вынікам уздзеяння суседніх плямён днепра-данецкай кулыпуры 1 верхне- дняпроўскай культуры. Моцнае падабен- ства мясц. мезалітычнага і неалітычнага комплексаў сведчыць пра іх генетычнае адзінства Дз.к вылучыў В П Левянок Літ. Очеркн по археологнн Белорусснв Ч. 1. Мн., 1970; Левенок В.П. Меэо- лнт среднерусского днепровско-донского междуречья н его роль в сложеннн местной неолнтнческой культуры. М.; Л , 1966; Н е - п р я н а В Н Неолнт ямочно-гребенча- той керамнкм на Украмне. Кнев, 1976. Алена Калечыц. ДЗЯТЛАВА, горад, цэнтр Дзятлаўскага р-на, на р Дзятлаўка. За 165 км на ПдУ ад Гродна, 11 км ад чыг. ст Наваельня на лініі Баранавічы—Ліда. Аўтамабіль- нымі дарогамі злучана з Лідай, Наваг- рудкам і Слснімам. 8,7 тыс. жыхароў (1993). У пісьмовых крыніцах упершыню ўпа- мінаецца ў 1440—50-х гадах пад назвай Здзецел. Перад 1492 аял. князь літ. Касцёл Успення Багародзіцы ў г Дзятлава Казімір фуцдаваў тут Успенскі касцёл У 1498 вял кн Аляксандр падараваў во- ласць Здзецел гетману літ. князю К.І Ас- трожскаму з правам заснавання мястэч- ка. У 16 ст. Астрожскія пабудавалі драўляную царкву (у 19 ст. пабудавана новая; не збераглася). У канцы 15 — 1-й пал 16 ст ў складзе Трокскага ваяв , у 1566 — мяст Слонімскага пав. У 1580 — 118 двароў, 5 вуліц, рынак. 3 пач. 17 ст. ўладанне Сапегаў, у 1656 — кн. Палу- бенскіх У 1624—46 К.Сапега заснаваў мураваны касцёл Успення Багародзіцы, пры якім быў шпіталь У 1685 пасля шлюбу Г.Палубенскай Дз стала ўла- даннем Радзівілаў, якія ў канцы 17 ст. пабудавалі тут 2-павярховы палац, зруй- наваны ў час Паўн. вайны 1700—21 (ад- будаваны ў 1751 на месцы замка 16 ст ) У 1699 у Дз. больш за 1 тыс. ж., 26 два- роў, рынак. У 1743 мястэчка моцна па- цярпела ад пажару. У 1778 — 168 два- роў, у 1784 5 вуліц, 3 завулкі, рынак, 176 двароў, 3 млыны, школа, шпіталь, лазня 3 канца 18 ст Дз — уласнасць Солтанаў 3 1795 у складзе Расійскай імперыі, мяст. Слонімскага пав , з 1791 — Літоўскай, з 1801 — Гродзен- скай губ 3 1831 — дзярж. ўласнасць У 1880-я гады ў Дз. касцёл, царква, кап- ліца, 2 сінагоп, шпіталь, школа, аптэка, 2 млыны, 2 фарбавальні, некалькі дроб- ных гарбарняў, комплекс крам, паштовая станцыя, штогод праводзіліся 2 кірмашы У 1897 у Дз. 3155 ж , 479 будынкаў, царква, касцёл, нар. вучылішча, царк - прыходская школа. 4 малітоўныя дамы, шпіталь, пошта, магазін, 2 цісавыя ф-кі, 2 медаварні, больш як 40 майстэрняў. У 19 — пач 20 ст. цэнтр воласці Слонімскага пав. У 1914 працавалі ват- ная ф-ка, 5 медаварняў, лесапільня, ца- гельны і 2 гарбарныя (48 рабочых) з-ды 3 1915 акушравана герм., у 1919—20 — польск войскамі Да 1939 у складзе Польшчы, мяст Навагрудскага пав. 3 канца 1939 у складзе БССР, з 15.1.1940 гар. пасёлак, да 4.5 1945 цэнтр Дзят- лаўскага р-на 30 6 1941 акупіравана ням -фаш захопнікамі, якія ў Дз і раёне загубілі 4716 чал У Дз. і раене дзейні- чалі Дзятлаўскія падп. райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ, Дзятлаўскае камсамольска- маладзёжнае падполле, выдавалася падп. газ. «Знамя свободы» Вызвалена 9 ліп ў ходзе Беластоцкай аперацыі 1944. 3 25 12 1962 да 6 1.1965 у Слонімскім р-не, затым зноў цэнтр Дзятлаўскага р-на. У 1971 у Дз. 4,5, у 1977 — 5,3 тыс жыхароў 3 21 9 1990 горад Працуюць сырзавод, камбінат каап прам-сці, з-ды ВТА «Будкомплекс», інвентарных бу- дынкаў сан.-быт. прызначэння, вытв. аб яднанне «Сельгасхімія», філіял Сло- німскага з-да жалезабетонных канструк- цый, цэх прыроднага 1 звадкаванага газу, мэблевы цэх аб яднання «Гроднамэбля», камбінат быт. абслугоўвання У Дз. 3 ся- рэднія і школа-інтэрнат, завочная школа рабочай моладзі, Дом дзяцей і юнацтва, Дом культуры, кінатэатр, 2 6-кі, Дзят- лаўскі музей народнай славы, бальніца Выдаецца раён газета «Перамога» Брацкія магілы падпольшчыкаў, сав воі- наў 1 партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, магілы ахвяр фашызму Помнікі І.С Дварчаніну, I І.Філідовічу Захавалі- ся помнікі архітэктуры касцёл Успення Багаролзіцы 17 ст.. капліца пач. 19 ст , палац 18 ст. Літ.. Акты, нздаваемые Внленскою ар- хеографнческою комнсснею. Т 14. Ммвен- тарн нменнй (XVI столетня]. Внльна, 1887; Документы Московского архнва Мнннстер- ства юстнцнн. М.. 1897 Т. 1. С. 46, 62. Валерый ШаВлюк. ДЗЯТЛАВІЦКІ РАЁН. Існаваў у БССР у 1926—27. Утвораны 8.12.1926 у скла- дзе Гомельскай акругі Цэнтр — Старыя Дзятлавічы. Пл. 1049 км2. У 1926 уклю- чаў 57 нас. пунктаў з насельніцтвам 25 413 чал. Падзяляўся на 25 сельсаветаў: Абакумаўскі, Бабовіцкі, Баршчоўскі, Бе- лабярэжскі, Гранаўскі, Дзятлавіцкі (Ста- радзятлавіцкі), Жарэбінскі, Іванаўскі, Карналінскі, Карпаўскі, Копанскі, Ма- кееўскі, Міхалькоўскі, Навадзятлавіцкі, Новацярэшкавіцкі, Папоўскі, Рудня-Ка- менскі, Рудня-Марымонаўскі, Скітоцкі, Случмільчанскі, Студзёнагуцкі, Ця- рухскі, Цярэшкавіцкі (Старацярэш- кавіцкі), Хамінскі і Шарпілаўскі. 4.8.1927 раён скасаваны. Гранаўскі і Ко- панскі сельсаветы перададзены ў Рэ- чыцкі р-н, Абакумаўскі, Карпаўскі, Па- поўскі, Рудня-Каменскі і Хамінскі — у Лоеўскі, Белабярэжскі, Бабовіцкі, Барш- чоўскі, Дзятлавіцкі (Старадзятлавіцкі), Жарэбінскі, Іванаўскі, Карналінскі, Ма- кееўскі, Міхалькоўскі, Навадзятлавіцкі, Новацярэшкавіцкі, Рудня-Марымо- наўскі, Скітоцкі, Случмільчанскі, Сту- дзёнагуцкі, Цярэшкавіцкі (Старацярэш- кавіцкі), Цярухскі, Шарпілаўскі — у Го- мельскі раёны.
Літ.: Адмкнкстратнвно терркторнальное устройство БССР. Т. 1 Мн., 1985. Мікола Камінскі. ДЗЯТЛАЎСКАЕ КАМСАМОЛЬСКА- МАЛАДЗЕЖНАЕ ПАДПОЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну. Дзейнічала з вер. 1941 да ліп. 1944 у Дзятлаўскім і Казлоўшчынскім раёнах. Аб’ядноўвала больш за 30 чал., 2 групы. Падп. група ў в. Явар Казлоўшчынскага р-на налічвала 20 чал. Кіраўнікі: С.І.Бе- лы (да крас. 1943), Б.І.Белы (да снеж. 1943). У групу ўваходзілі чыгуначнікі ст. Слонім, былыя вучні мясц. школы. Падп. група ў в. Зачэпічы Дзятлаўскага р-на створана ў ліст. 1941. Кіраўнікі: М.П.Сніціч, з вер. 1942 Н.П.Сніціч. Пад- польшчыкі в. Явар перадалі партызанам 5 кулямётаў, 21 вінтоўку, 6 пісталетаў, больш за 100 снарадаў, мін і іншых бое- прыпасаў, з іх дапамогай восенню 1942 быў разгромлены варожы гарнізон у г.п. Казлоўшчына. У ліст. 1942 падпольш- чыкі разам з партызанамі падпалілі скла- ды на ст. Наваельня. У канцы 1943 боль- шасць падпольшчыкаў пайшла да парты- зан. Міхась Шумейка. ДЗЯТЛАЎСКІ МУЗЁЙ НАРОДНАЙ СЛАВЫ. Адкрыты 5.5.1968 г. ў г.п. Дзятлава. Мае 9 экспазіц. залаў (пл. 350 м2), больш за 3,5 тыс. экспанатаў (1992). Экспазіцыя музея адлюстроўвае гіс- торыю Дзятлаўскага р-на ад часоў 1-й сусв. вайны да нашых дзён. Экспанаты знаёмяць з падзеямі 1-й сусв. вайны ў краі, землякамі — удзельнікамі кастр. падзей 1917 і грамадз- вайны; паказана эканам. і сац.-паліт. становішча пра- цоўных Дзятлаўшчыны ў 1920—30-я га- ды ва ўмовах Зах. Беларусі; акрамя да- кументаў, экспануюцца вырабы мясц. майстроў, прадметы побыту сялян і па- мешчыкаў, нар. адзенне, узоры маст. ткацтва. Пра барацьбу працоўных раёна за сац. і нац. вызваленне расказваюць лістоўкі, брашуры, выдадзеныя КПЗБ, фатаграфіі, дакументы, асабістыя рэчы С.В.Прытыцкага, В.З.Харужай, М.Тан- ка, дзейнасць якіх была звязана з Дзят- лаўшчынай. Паказана дзейнасць Тава- рыства беларускай школы, Беларускай сялянска-работніцкай Грамады, бел. ра- боча-сялянскага пасольскага клуба »3ма- ганне», у рабоце якога прымаў удзел ураджэнец Дзятлаўскага р-на І.С. Двар- чанін. Асобныя стэнды прысвечаны пісьменнікам Зах. Беларусі. Аб падзеях Вял. Айч. вайны расказваюць фатагра- фіі, дакументы, асабістыя рэчы ўдзельні- каў абарончых баёў 1941 на р. Шчара, сав. воінаў, якія загінулі пры абароне г.п. Дзятлава, землякоў — абаронцаў Маск- вы, Ленінграда, Сталінграда, партызан, у т.л. Герояў Сав. Саюза В.А.Булата, Ф.М.Сінічкіна. Макет помніка скульпт. А.Салятыцкага і карціна мастака П.Свентахоўскага прысвечаны І.Ю.Філі- довічу, які паўтарыў подзвіг І.Сусаніна. Экспануюцца матэрыялы пра дзейнасць падполля, злачынствы ням.-фаш. аку- пантаў у раёне, вызваленне Дзятлава, аднаўленне гаспадаркі ў пасляваен. пе- рыяд. Тамара Палховіч. ДЗЯТЛАЎСКІ РАЁН. Размешчаны на ПдУ Гродзенскай вобл. Пл. 1,5 тыс. км2. Насельніцтва 42,4 тыс. чал. (1992) Цэнтр — г. Дзятлава. Паўн. і зах. част- ку раёна займае Нёманская нізіна, на У Навагрудскага ўзвышша. Рака Нёман з прытокамі Моўчадзь і Шчара. Пад лесам каля 40% тэрыторыі, значную частку займае Ліпічанская пушча. Праходзяць чыг. Ліда—Баранавічы, аўтамабільныя дарогі Ліда—Дзятлава—Слонім, Дзятла- ва—Наваельня—Навагрудак і інш. Утвораны 15.1.1940 у Баранавіцкай вобл. 12.10.1940 падзелены на 15 сельса- ветаў: Азяранскі, Ахонаўскі, Гезгальскі, Данілавіцкі, Дварэцкі, Дзятлаўскі, За- райскі. Засецкі, Міроўшчынскі, Му- лярскі, Наваельненскі, Накрышаўскі, Стрэльскі, Таркачоўскі, Юравіцкі. У канцы чэрв. 1941 Дз. р. акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі. Партыз. рух па- чаў зараджацца з вясны 1942. На тэр. раёна дзейнічалі партьв. брыгады імя Ва- рашылава, Ленінская, «Перамога», асоб- ны партыз. атрад «Баявы» імя Дунаева, партыз. спец. група «Дружба»; падп. райкомы КП(б)Б (20.8.1943—15.7.1944) і ЛКСМБ (1.6.1943—15.7.1944), таксама Дзятлаўскі падп. антыфашысцкі к-т і ДЗЯТЛАЎСКІ РАЁН /а Археа агічныя помнікі ПомнікІ о памятныя мясціны 1 звязаныя з імёнамі выдат- ных людзей Помнікі і памятныя мясціны вавнна гістарычных падзей нацыянальна вызваленчага і рэвалюцыйнага руху Й? Помнікі і мясціны звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннам вайны 1941 45 гг. а Помнікі ахвярам фашызму ® Помнікі архітэктуры Лічбаыі на нарце пазначяны I Ведравны„ 2 Стараелыія ДЗЯТЛАЎСКІ Д Дзятлаўскае камсамольска-маладзёж- нае падполле. Выдавалася падп. газ. «Знамя свободы». За час вайны загінула 17 398 чал. (мірных жыхароў, партызан, падпольшчыкаў, воінаў Чырв. Арміі). Вёскі Вял. Воля, Гарадкі, Дварэц, Дуба- роўшчына, Дубраўка, Пушча Ліпічан- ская, Трахімавічы, Чарлёнка былі цал- кам ці часткова знішчаны разам з жыха- рамі, пасля вайны адноўлены. Раён вызвалены ў ліп. 1944 войскамі 3-й арміі 2-га Бел. фронту. 3 4.5.1945 цэнтр раё- на — г.п. Наваельня. У 1945 у раёне болып за 39 тыс. ж. Выходзіла раённая газ. «За новую вёску». Пачалі працаваць цагельны, мылаварны з-д, мэблевая ар- цель, 3 шавецкія майстэрні, 26 млыноў, 2 МТС; адкрыты 2 бальніцы, 5 мед. уста- ноў, 2 клубы, 78 пачатковых, 2 ня- поўныя і 1 сярэдняя школы. У 1949 ство- раны 3 калгасы, у 1950 — 16. У 1966 існавала 20 калгасаў і 4 саўгасы. 3 8.1.1954 раён у складзе Гродзенскай вобл. 20.1.1960 да яго далучана частка скасаванага Казлоўшчынскага р-на з г.п. 9 ЭГБ, т. 3.
258 ДЛУГАШ Казлоўшчына. Рудаяварскі сельсавет пе- рададзены Жалудоцкаму р-ну. 17.4.1962 да Дз.р. далучаны Дзем'янавецкі і Руда- яварскі сельсаветы Жалудоцкага р-на. 25. і 2.1962 Дз.р. скасаваны, тэрыторыя ўключана ў склад Лідскага, Навагруд- скага і Слонімскага р-наў. 6.1.1965 ад- ноўлены з цэнтрам у Дзятлаве. На 1.1.1993 у Дз.р. 1 горад, 2 гар. пасёлкі — Казлоўшчына і Наваельня, 14 сельсаве- таў: Вензавецкі, Войневіцкі, Гербе- левіцкі, Данілавіцкі, Дварэцкі, Дзем'яна- вецкі, Дзянісаўскі, Дзятлаўскі, Жу- коўшчынскі, Мяляхавіцкі, Парэцкі, Раготнаўскі, Рудаяварскі, Таркачоўскі; 227 сельскіх населеных пунктаў. 14 кал- гасаў і 3 с.-г. т-вы, Наваельненскае і Міроўшчынскае аб'яднанні «Сельга- стэхнікі». Працуюць Боркаўскі крух- мальны з-д, Дварэцкі льнозавод, Каз- лоўшчынская мэблевая ф-ка, Наваель- ненскі камбінат хлебапрадуктаў, Парэцкі спіртзавод. У раёне СПТВ-19, 18 ся- рэдніх, 8 базавых, 10 пачатковых, 6 му- зычных школ, дзіцяча-юнацкая спар- тыўная школа, 44 клубы, 55 б-к, Дзят- лаўскі музей народнай славы, 4 бальніцы, 5 сельскіх амбулаторый, 27 фельчарска-акушэрскіх пунктаў, санато- рыі «Наваельня» і «Радон», калгасны дом адпачынку «Рэчанька», дзіцячы са- наторый «Ластаўка», міжкалгасны лагер адпачынку для дзяцей «Баравічок». Вы- даецца раённая газ. «Перамога». Най- больш значныя археал. помнікі: Гезгалы, Дзям'янаўцы, Латышы, Нясілавічы, Пруд. Больш за 50 помнікаў Вял. Айч. вайны. Магілы ахвяр фашызму ў вёсках Вял. Воля, Гарадкі, Дубраўка, Коцькі, Маськаўцы, Пушча Ліпічанская, Рагот- на, Руда Яварская, Трахімавічы. Помнікі ў гонар выступлення сялян у 1907 (в. Данілавічы), Перамогі (в. Гезгалы), пар- тызанам (каля в. Трахімавічы). Помнікі архітэктуры: цэрквы 19 ст. — Петра- паўлаўская (в. Вензавец), Траецкая (в. Войневічы), Георгіеўская (в. Вял. Воля), Мікалаеўская (в. Нагародавічы), Бары- саглебская (в. Накрышкі); канца 19 — пач. 20 ст. — Георгіеўская (в. Горка), Пакроўская (в. Дварэц), Раства Бага- родзіцы (в. Явар); касцёлы — 19 ст. — Анёла Стража (в. Раготна); 20 ст. — Це- ла Гасподня (в. Дварэц), Маткі Боскай (в. Падвялікае), Сэрца Ісуса (в. Ранзілаўшчына), св. Юзафа (в. Руда Яварская); капліцы 20 ст. (в. Азяраны і Лапушна). Літ.: Помнікі гісторыі і культуры Бела- русі: Гродзенская вобл. Мн., 1986. Федар Красюк. ДЛЎГАШ (Оііі^озг) Ян (1415, г. Бжаз- ніца, Польшча — 10.5.1480), польскі гі- сторык, дыпламат і царк. дзеяч. Вучыўся ў Кракаўскай акадэміі (1428—31). Ка- нонік кракаўскі (з 1436), сакратар кра- каўскага біскупа. Удзельнічаў у дыпла- матычных місіях у Італію, Чэхію і Венг- рыю. Выхоўваў дзяцей вял. князя літоўскага і караля польскага Казіміра В.Дмахоўскі. Аўтапартрэт. Ягелончыка (з 1467). Аўтар агіягра- фічных і гіст. прац. Найболып вядомая «Гісторыя Польшчы», інакш «Летапісы, альбо Хронікі слаўнага Каралеўства Польскага», напісаная ў 1455—80 на лац. мове ў 12 кн. (т. 1—6 выд. ў 1614— 15, поўнасцю ў 1711 —12). Яна склада- ецца са стараж. дахрысціянскай гісторыі (т. 1), гісторыі Польшчы ад кн. Мечыс- лава да караля Ягайлы і гісторыі еўрап. дзяржаў, найперш славянскіх (т. 2—9), гісторыі часоў Ягелонаў (т. 10—12). Гэта праца калектыўная. Спачатку былі апі- саны падзеі 15 ст., потым збіраўся матэ- рыял па архівах, бібліятэках і кляшта- рах, для першых кніг выкарыстоўваліся ўсе вядомыя, у т.л. сёння страчаныя, крыніцы. Найбольшая заслуга Д. ў напісанні гісторыі з 1386 (на гэтым кан- чалася хроніка Яна з Чарнкова): ён сам быў сведкам многіх падзей, карыстаўся арыгінальнымі дакументамі, шмат якія з іх перадаў даслоўна. Узорам для яго былі рымскія класікі (Д. першы прывёз у Польшчу творы Ціта Лівія, ад якога пе- раняў схему працы), аднак ён ставіўся да іх крытычна, успрымаў гісторыю прагматычна. ІІІмат увагі аддаваў гісторыі ВКЛ, у канцы жыцця вывучыў «рускую» мову, каб чытаць летапісы, у т.л. бел. («Летапісец вялікіх князёў літоўскіх»), У «Гісторыі» падрабязна апісана знешнепалітычная гісторыя ВКЛ (барацьба з татарамі, крыжакамі, Мас- ковіяй, Полыпчай), шмат месца адведзе- на ўнутрыпаліт. сітуацыі: няўдалай ка- ранацыі Вітаўта, забойству Жыгімонта Кейстутавіча, соймам ВКЛ і Полыпчы, праўленню асобных князёў (Гедзіміна, Альгерда), Востраўскаму пагадненню 1392 паміж Ягайлам і Вітаўтам, Грун- вальдскай бітве 1410, вельмі высока ацэ- нены перыяд княжання Вітаўта (паводле «Пахвалы пра вялікага князя Вітаўта»). Есць інфармацыя пра гаспадарку і звы- чаі стараж. ліцвінаў, асобныя гарады і мястэчкі Беларусі (Берасце, Наваградак, Пінск, Слонім і ініп ), змешчаны геагр. нарыс зямель ВКЛ. Д. зрабіў вял. ўплыў на польскую хранаграфію 16—17 ст., праз творы М.Мяхоўскага і М.Стрый- коўскага быў вядомы ў ВКЛ. Тв.: Косгпікі сгуіі Кгопікі зіам'пево Кгбіезін'а Роіхкіево. Кх. 1—11. \Уаг5га\уа. 1961—85. Літ.: С а V/ с <1 а 8 . еі аі. КогЬіог кгуіусгпу Аппаіішп Роіопіае Іапа ОІп^озга г Іаі 1385—1444. Т. 1 / / Ргасе Коші5]і №іік НізіогусгпусЬ. 1961. № 7; I х ж а . КогЬібг кгуіусгпу Аппаіішп Роіопіае Іапа ІНіівозга г Іаі 1445—1480. Т. 2 / / Там жа. 1965. № 12; $ешко№ісг А . Кгуіусгпу гогЬіог Сгіе]6» РоІ5кісЬ Іапа ІХіівозга «1о г. 1384). Кгако№, 1887. Кльбіна Семянчук ДЛЎСКІ Баляслаў (Баляслаў-Раман) Францавіч [19.6.1826, Віленскі (паводле іншых звестак Вількамірскі) пав. — 10.5.1905], удзельнік паўстання 1863— 64 на Беларусі і ў Літве. Скончыў Мас- коўскі ун-т (1861). У 1843 у час вучобы ў Віленскай гімназіі прымаў удзел у пат- рыятычным руху, сасланы на Каўказ у салдаты, удзельнічаў у баях з горцамі, даслужыўся да афіцэрскага чыну, падпа- ручнік, з 1852 у адстаўцы. У 1850-я гады вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мас- тацтваў. Прымаў удзел у студэнцкім ру- ху. Дэмакрат, прыхільнік «чырвоных», з 1862 чл. Літоўскага правінцыяльнага к-та, паплечнік К.Каліноўскага па пад- рыхтоўцы паўстання, адстойваў інтарэсы Беларусі і Літвы на перагаворах з Цэнтр. нац. к-там. У 1863 ваен. начальнік Ко- венскага ваяв. (псеўд Яблонаўскі). 10.6.1863 каля мяст. Папяляны ПІавель- скага пав. паўстанцамі на чале з Д. быў разбіты вял. карны атрад. 3 кастр. 1863 ваен. камісар Літвы і Беларусі за мяжой, да апошніх дзён паўстання трымаў су- вязь з Каліноўскім, клапаціўся аб зброі для паўстанцаў. На пач. 1864 прызнача- ны начальнікам паўстанцкіх узбр. сіл Віленскага і Ковенскага ваяв., але ва ўмовах упадку паўстання гэтае прызна- чэнне не было рэалізавана. 3 1873 у Галіцыі, працаваў доктарам, мастаком. Сябраваў з Я.Матэйкам, пазіраваў яму для карціны «Грунвальдская бітва». Аўтар успамінаў пра паўстанне. Тв.: 2 рон'зіапіа 1863 г. па 2гтш<1гі / / 8ргам'ог<1апіе г гаггэдііі ітшгешп пагодо^еко роЕкіеко » Каррег5»іІіі. Рагуі, 1914. К 43. Літ.: Кісялвў Г. Разам з вялікім Кастусём / / Бел. мова і літ. ў школе. 1989. № 2; С мнр нов А Ф Восстанне 1863 года в Лнтве н Белорусснн. М., 1963; Вос- станне в Лнтве н Белорусснн 1863—1864 гг М., 1965; Грнцкевнч В.П. С факе- лом Гнппократа. Мн., 1987. С. 190; III а л ь - к е в н ч В.Ф. Кастусь Калнновскнй Страннцы бногр. Мн., 1988. Генадзь Кісялеў. ДМАХОЎСКІ Вікенцій [1805 або 1807, в. Нагародавічы Слонімскага пав., цяпер Дзятлаўскі р-н — 10(22).2.1862], жыва- пісец, майстар гіст. жанру. Творчасць звязана з грамадскім жыццём і мастацт- вам Беларусі, Літвы, Польшчы. Вучыўся ў Віленскім ун-це на літ. ф-це, адначасо- ва займаўся жывапісам ў Я.Рустэма (1826—29). Удзельнік паўстання 1830— 31. У 1831—37 у эміграцыі, потым жыў у Вільні, у 1855—58 у в. Брацянка каля Навагрудка. Аўтар рамантычных пейза- жаў «Радзіма» («Двор у Нагародавічах», 1843), «Замак і вежа ў Троках», «Від замка ва Урадніках», «Вуліца ў Вільні», «Руіны замка ў Гальшанах», «Замак у
259 ДНЕПРА Крэве», «Дом Міцкевіча ў Навагрудку» і інш. Сярод жывапісных работ таксама «Крыжакі пры асадзе крэпасці Пуня» (1837), «Яўрэйскае вяселле» (каля 1860-х гадоў). Выканаў акварэлі — віды ваколіц Навагрудка, Вільні. «Сядзіба ў Туганавічах». Маляваў тэатральныя дэ- карацыі Літ Дробаў Л Н Беларускія ма- стакі XIX стагоддзя. Мн , 1971; Я г о ж Жнвопнсь Белорусснн XIX — начала XX в Мн , 1974; Картннная галерея. Внльнюс, 1969. ДМАХОЎСКІ Генрык Міхайлавіч [14(26).10.1810, г. Вільня, паводле інш. звестак, маёнтак Забалацце Дзісенскага пав Віленскай губ., цяпер у Міёрскім р-не — 14(26).5 1863], удзельнік рэв. руху на Беларусі, у Літве і Польшчы ў 1830—60-я гады, скульптар. 3 дваран- скай сям'і з традыцыямі асветніцтва і вызв. барацьбы. Скончыў Віленскі ун-т (1828). Удзельнік паўстання 1830—31 (у атрадзе В.Пяткевіча). Пасля разгрому паўстання эмігрыраваў у Францыю, дзе ў 1832—33 з рэв эміграцыяй рыхтаваў новае паўстанне (т зв экспедыцыя Ю.Заліўскага). 3 1834 у Галіцыі, за рэв. дзейнасць засуджаны аўстр ўладамі на 7 гадоў турмы. У 1841—51 вучыўся на скулытгара і працаваў у Парыжы, ства- рыў помнікі польск. рэв. дзеячу В.Пятке- вічу (1848), героям паўстання 1848 у Познані (1849), рэльеф Заліўскага. У 1851—61 у ЗША, пад псеўд. Генры Д. Сандэрс стварыў бюсты Т.Касцюшкі, К.Пуласкага, Т Джэферсана (для канг- рэса ЗША), помнік жонцы ў Філадэль- фп, медальён з сілуэтамі павешаных дзе- кабрыстаў. Іншыя работы эміграцыйнага перыяду: бюст Т.Дзялынскага. скульп- турная група «Гарыбальдзі з воінамі», медаль «Апафеоз Т.Касцюшкі». 3 1861 на радзіме, стварыў у Вільні бюсты У.Сыракомлі. гісторыка М.Балінскага, статую св. Уладзіслава, помнік Б.Радзі- віл Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстан- ня 1863—64 Паўстанцкі камісар Дзісен- скага пав., нач паўстанцкага атрада. За- гінуў у баі ў в Парэчча Барысаўскага пав Літ.' КісялКў Г. Адысея паўстанца-скульптара // Кісялёў Г. Героі і музы. Мн., !982 Генадзь Кісялеў. ДМОЎСКІ (Ото*^кі) Раман Станіслаў (9 8 1864, маёнтак Камен Варшаўскага пав — 2.1.1939), польскі паліт. дзеяч, публіцыст. Скончыў Варшаўскі ун-т (1890). У 1888 уступіў у тайную арг-цыю «Саюз польскай моладзі», імк- нуўся да аддзялення польскага вызв ру- ху ад расійскага, удзельнічаў у антырас. дэманстрацыях. У 1890 увайшоў у Поль- скую лігу — папярэдніцу нац.-дэмакр. партыі (эндэкаў). 3 1895 рэдактар час «Ргге8Іа<1 ІАГзіесЬроізкі» («Усяпольскі аг- ляд»). Аўтар працы «Думкі сучаснага паляка» (1902), што стала ідэалагічнай праграмай польскіх эндэкаў Да бел. нац руху ставіўся адмоўна Лічыў, што бела- русы яшчэ не сфарміраваліся як нацыя і таму іх трэба разглядаць як племя, а Бе- ларусь — як усх. тэр. Польшчы. У 1907—09 дэпутат і кіраўнік «Польскага Г.М.Дмахоўскі. кола» (аб яднання польскіх дэпутатаў) у 2-й і 3-й Дзярж думе У 1908 выдаў кнігу «Германія, Расія і польскае пытан- не», у якой прадбачыў ваенны канфлікт паміж Расіяй і Германіяй і лічыў, што месца Польшчы ў ім на баку Расіі. Удзельнічаў у неаславянскім руху, у 1908 у Празе прымаў удзел у панславян- скім кангрэсе. У пач. 1-й сусв. вайны ў 1914 стварыў у Варшаве з дазволу рас. улад Нац. польскі к-т. У 1915 у Пецяр- бургу дамагаўся стварэння польскіх вайск. фарміраванняў. У 1917 у Парыжы арганізаваў Нац. к-т. гал мэтай якога было аднаўленне незалежнай Польшчы і стварэнне польскай арміі. У ліп. 1917 па- даў англ ўраду мемарыял «Упарадка- ванне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы», у якім акрэсліваў межы будучай Поль- шчы. Паводле гэтага праекта ўся Зах. і Цэнтр. Беларусь уваходзіла ў склад польскай дзяржавы, усх. граніца якой праходзіла па т. зв «лінп Дмоўскага». Адначасова Д распрацаваў асновы нац.- дзярж. арганізацыі 2-й Рэчы Паспалітай на падставе канцэпцыі інкарпарацыі, выступаў супраць федэратыўнай кан- цэпцыі Ю.Пілсудскага. У 1919 прад- стаўляў Польшчу на Парыжскай мірнай канферэнцыі. У 1923 міністр замежных спраў. Пасля прыходу да ўлады Пілсудскага ў 1926 стварыў апазіцыйны «Лагер Вялікай Польшчы», які ў 1933 забаронены. Літ. М і с е № 5 к і А Кошап Ппіон'вкі АУагзхаіуа. 1971; Теге і 1 I Кгесгушй- 1О5с і роіііука: 2е хіцдіо^п пад Дгіерші па)по»5гу ті Ыагосіоя'еі Оегаокгас]і. У(аг52ая'а, 1971; ІХаріп5кі К. Котап Вто\У5кі. ІдіЬІіп, 1988. Юрый Кітурка. ДНЁПРА-БЎГСКІ ВОДНЫ ГАНДЛЁ- ВЫ ШЛЯХ, Прыпяцка-Бугскі водны гандлёвы шлях. шлях, па якім у 9—13 ст ажыццяўляліся гацд- левыя і культ сувязі стараж.-рускіх зя- мель з Польшчай і Зах Еўропай. У пісьмовых крыніцах не ўпамінаецца, ад- нак пра яго існаванне сведчаць шматлікія прывазныя рэчы, выяўленыя ў час архе- ал. даследаванняў стараж. гарадоў, а таксама грашовыя скарбы. Працягласць шляху ад Кіева да зах. межаў Русі скла- дала каля 700 км. 3 Дняпра ён ішоў па Прыпяці і яе прытоку Піне, потым па су- шы да р. Валока (левы прыток Мухаўца) і цераз Мухавец да Зах Буга Выкары- стоўваліся таксама і 2 інш варыянты шляху. з Прыпяці да вярхоўяў Ясельды, далей волакам у р. Нараў (правы прыток Зах. Буга), з вярхоўя Прыпяці волакам каля 10 км да Зах. Буга. Час навігацыі прыпадаў на красавік—лістапад. Зімой гандаль ажыццяўляўся па сухапутнай дарозе Кіеў—Перамышль У 10 ст. па Днепра-Бугскім шляху ў Мазовію, Вялікапольшчу і інш. рэгіёны Зах. Еўропы паступалі арабскія дырхемы. 3 сярэдзіны 11 ст двухбаковы абмен тава- рамі становіцца больш інтэнсіўным. 3 Зах. Еўропы на Русь вывозіліся зах - еўрап. дэнарыі, каляровыя металы, бур- штын, прадметы раскошы; з Русі ў Поль- шчу і далей — футра, мёд, шкляныя бранзалеты, пацеркі і інш Апошнім мыт- ным пунктам на шляху быў пагранічны г Драгічын Надбугскі, дзе знойдзена шмат рус. таварных пломбаў У 9—10 ст прыпяцкі адрэзак шляху кантралявалі дрыгавічы, а ў Пабужжы — валыняне і мазаўшане (акрамя вярхоўя Нарава і Ясельды, дзе пераважалі яцвягі). У 2-й пал. 10 ст. б.ч. Прыпяцкага Палесся, у сярэдзіне 11 ст. — усе землі, па якіх пра- лягаў шлях, трапілі пад уплыў тураўскіх і кіеўскіх князёў. 3 2-й пал 12 ст. гарады Бярэсце і Драгічын Надбугскі (зах. адрэ- зак шляху) увайшлі ў склад Уладзіміра- Валынскага княства Паводле апошніх археал. даследаванняў, у 9 — пач. 11 ст. на Палессі інтэнсіўна дзейнічала таксама водная магістраль Прыпяць—Ясельда— Нёман, якая злучала землі Сярэдняга Падняпроўя і Прыбалтыкі. У Панямонне гандлёвыя экспедыцыі траплялі з вяр- хоўяў Ясельды волакам да р Рось (левы прыток Нёмана). Гэты шлях быў найка- рацейшы паміж Кіевам і в-вам Готланд (Швецыя) Літ..Перхавко В.Б. Прнпятско- Бугскнй путь в IX—XIII вв. / / Основные проблемы нсторнческой географмн Росснн на современном этапе. М., 1980; Яго ж. Опыт комплексного мспользовання пнсь- менных н матермальных нсточннков для ре- конструкцнн нсторнн Прнпятско-Бугского путн в IX—XIII вв. / / Проблемы нсторн- ческой географнм Росснн М , 1983. Вып. 4. Алег Іоў. ДНЕПРА-ДАНЕЦКАЯ КУЛЬТЎРА, грабеньчата-накольчатай керамікі культура, археа- лагічная культура плямён эпохі неаліту (5 — 3 тыс. да н.э.), якія жылі на тэр. Усх Палесся і паўн.-ўсх Украіны. На 3 яе арэал абмежаваны рэкамі Случ і Га- рынь, на ПнУ — нізоўямі Сажа і Дзяс- ны, на Пд — дняпроўскім Надпарожжам і Данцом Вядома каля 250 помнікаў, з іх палова на тэр паўд.-ўсх. Беларусі. Могільнікі (больш за 20) выяўлены толькі на тэр. Украіны, дзе культура прайшла 3 этапьі развіцця і знікла ў ся-
260 ДНЕПРА рэдзіне 3-га тыс. да н.э. У паўн. частцы свайго арэала (на Беларусі) праіснавала яшчэ 500 гадоў. Усх.-палескі яе варыянт на апошнім, 4-м этапе развіцця адметны найб. багаццем керамічных форм і арна- ментацыі. Насельніцтва належала да позніх краманьёнцаў, паўн. еўрапеоідаў. Займалася паляваннем, рыбалоўствам, пазней таксама земляробствам і жывёла- гадоўляй. Жытлы невялікія, наземныя або крыху заглыбленыя ў зямлю, аваль- ныя ці прамавугольныя, з агнішчам унутры, часам абкладзеным камянямі, з лёгкім дахам. Сярэднія памеры жытлаў 2,5 х 3 м, пл. б—10 м2. Пахавальны аб- рад трупапалажэнне на спіне ў яме, па- сыпанне вохрай. Упрыгожанні паха- вальны інвентар бедныя. Асн. форма ке- рамікі — прысадзісты шыракагорлы і вастрадонны гаршок з прамым вянцом, вертыкальнымі сценкамі, якія плаўна пе- раходзяць у высокую канічную донную частку. У месцы пераходу (найбольшага пашырэння) пазней рабіўся круты пе- рагіб, а донца часам было плоскае або шышкападобнае. Край крыху адагнуты вонкі і падкрэслены радам круглых глы- бокіх наколаў, пад краем нярэдка было патаўшчэнне — каўнерык. Посуд выраб- ляўся стужачным спосабам з глінянага неста, у якое дабаўлялі раслінны даме- шак, пазней пясок. Дыяметр гарлавіны 35—40 см, таўшчыня сценак 1 —1,2 см. Паверхня звонку добра загладжвалася, унутры захоўваліся грабеньчатыя расчо- сы. Посуд слаба абпальваўся на вогнішчы. На 3-м і 4-м этапах ён скла- даўся з 5—б тыпаў гаршкоў, сярод якіх сустракаюцца кубкі невял. памеру. Знойдзена пасудзіна з выявай «мужчыны і качкі». Рэканструявана каля 30 сістэм арнаментацыі посуду. У яго афармленні прасочваюцца вытокі сучаснай бел. нар. геаметрычнай арнаментацыі. Крамянёвы інвентар разнастайны: пласціністыя і трохвугольныя наканечнікі стрэл, нізкія трапецыі (устаўкі для рэжучых прылад), вузкія і шырокія нажы, кароткія сегмен- тападобныя сярпы, акруглыя і канцавыя Неалітычны посуд днепра-данецкай культуры. Рэканструкцыя. пераважна плоскія скрабкі, розныя пра- колкі, вастрыі, свердлы, трапецападоб- ныя сякеркі, вуглавыя разцы. Для Д.-д.к. характэрна наяўнасць мікралітаў і пры- лад плоскай апрацоўкі. Сярод касцяных вырабаў цёслы. праколкі, падвескі з зу- боў, пласціны для ўпрыгожання воп- раткі. Першыя помнікі Д.-д.к. выявілі ў 1927—33 А.В.Дабравольскі і М.Я.Рудзін- скі, культуру вылучылі В.М.Даніленка ў 1956 1 Д.Я.Цялегін у 1957; у паўд.-ўсх. Беларусі яе вывучаў У.Ф.Ісаенка (1960—80). На Беларусі даследаваны помнікі: Слабодка (Тур'я) і Юравічы 3 — 5 (Ліцвін) Калінкавіцкага, Юр- кавічы Любанскага р-наў, Пхоў (у ме- жах г. Мазыр), групы помнікаў каля вё- сак Ломыш і Краснаселле Хойніцкага, Лучыжавічы Мазырскага, Знаменка (бы- лыя Сляпцы) Жыткавіцкага р-наў і інш. Літ.: Телегін Д.Я. Дніпро-донець- ка культура. Кнів, 1968; Даннленко В . Н . Неолнт Укранны. Кнев, 1969; Н с а - е н к о В . Ф . Неолнт Прнпятского По- лесья. Мн., 1976. Уладзімір Ісаенка. ДНЕПРА-ДЗВІНСКАЯ КУЛЬТЎРА, археалагічная культура ўсходнябалцкіх плямён, якія ў 8 ст. да н.э. — 4—5 ст. н.э. жылі ў Верхнім Падняпроўі, Ся- рэднім Падзвінні і ў вяркоўях р. Вялікая. У межах Беларусі ўключала ў сябе тэр. амаль усёй сучаснай Віцебскай і паўн. частку Магілёўскай абл. Асн. тыпам па- сяленняў насельніцтва былі ўмацаваныя пасёлкі-гарадзішчы, якія размяшчаліся на ледавіковых астанцах-узгорках (уз- горкавыя) і на мысах надпоймавай тэра- сы (мысавыя). На тэр. Беларусі вядома каля 200 гарадзішчаў. Іх форма (аваль- ная, круглая, трохвугольная, прамаву- гольная) залежала ад канфігурацыі ўчастка і характару абарончых збудаван- няў. Плошча пляцовак, дзе размяшчаліся жылыя і гасп. пабудовы, вагалася ад 500 да 2500 м2. Асн. жылымі пабудовамі былі наземныя збудаванні слупавой канструк- цыі, якія размяшчаліся гал. чынам па краі пляцоўкі. У залежнасці ад асаблі- васцей і змен, што назіраліся ў характа- ры гарадзішчаў, матэрыяльнай культуры і сац.-эканам. жыцці насельніцтва, час існавання Д.-дз.к. на тэр. Беларусі па- дзяляюць на 3 храналагічныя перыяды. У ранні перыяд (8 — 5 ст. да н.э.) насельніцтва будавала гарадзішчы на ўзвышаных месцах каля вады на тэр. з узгоркава-азёрным ландшафтам. Іх пля- цоўкі не ўмацоўваліся, падсыпаліся толь- кі краі і рабіліся драўляныя агароджы. Сярод знаходак пераважаюць вырабы з каменю і косці (каменныя клінапа- добныя і свідраваныя сякеры, зерняцёркі, таўкачы, тачыльныя брускі і інш.), кас- цяныя і рагавыя прылады палявання, дэ- талі адзення і ўпрыгожанні, нешматлікія бронзавыя ўпрыгожанні. Кераміка — гладкасценны посуд пераважна слоіка- падобных форм з грубай гузаватай па- верхняй, арнаментаваны скразнымі ад- тулінамі, і слабапрафіляваны з ямкавымі ўцісканнямі ў верхняй частцы. У гліне пасудзін вял. дамешкі жарствы. У гаспа- дарцы пераважалі жывёлагадоўля, паля- ванне і рыбалоўства. У сярэдні перыяд (4—1 ст. да н.э.) павялічваюцца памеры гарадзішчаў, ускладняюцца абарончыя збудаванні. Па краі пляцовак насыпаліся земляныя валы, узмоцненыя равамі. Па- доўжныя наземныя жытлы слупавой канструкцыі, падзеленыя на асобныя па- мяшканні з каменнымі агнішчамі ў ся- рэдзіне, размяшчаліся па перыметры пляцовак. Побач з каменнымі і касця- нымі прыладамі працы пашыраюцца жал. вырабы. Па-ранейшаму вырабляўся ляпны гладкасценны слоікападобны сла- бапрафіляваны посуд з арнаментам пера- важна ў выглядзе груп пракрэсленых ка- сых ліній, ямкавых уцісканняў і інш. Асн. заняткам насельніцтва стала жывё- лагадоўля, развіваліся разнастайныя ра- мёствы. Позні перыяд (1—5 ст. н.э.) ха- рактарызуецца складанай і дасканалай сістэмай кальцавых валоў з драўлянымі сценамі і равоў вакол схілаў ніжэй за пляцоўку гарадзішчаў у 2, 3 і больш ліній. Плошча пляцовак павялічылася ад 2 тыс. да 7 тыс. м2, і яны ператварыліся ў пасёлкі-крэпасці. Жытлы на познім этапе — невялікія наземныя чатырохву- гольныя пабудовы слупавой канструкцыі з каменнымі агнішчамі ўсярэдзіне. Усю- ды пашырыліся жал. прылады працы і зброя, сярод іх сярпы з шырокім лязом і выгнутай спінкай, нажы для жніва, на- жы прамыя і з гарбатай спінкай, шылы, іголкі, наканечнікі коп'яў і стрэл, шпількі, бранзалеты (гладкія, вітыя, з насечкамі), брытвы і інш. У кераміцы ся- род слабапрафіляваных гаршкоў па- явіліся падоўжаныя венчыкі, паверхня посуду шурпатая ад значных дамешак буйнога пяску ў гліне, афарбоўка ке- рамікі ад светла-чырванаватага да жаўтаватага адцення. Трапляюцца гліняныя прасліцы і грузікі дзякава тыпу. Вядучымі галінамі гаспадаркі сталі ляд- нае земляробства і жывёлагадоўля, а так- сама разнастайныя рамёствы і заняткі, звязаныя з апрацоўкай каменю, косці. жалеза і бронзы, з вырабам рэчаў з гліны, прадзеннем, ткацтвам, пляценнем. Д.-дз. к. Беларускага Падзвіння ад- розніваецца ад аднакультурнай вобласці Верхняга Падняпроўя (тэр. Смаленіпчы- ны) шэрагам адметных рыс: перавага слоікападобных форм посуду і арнамен- таваных гаршкоў; працяглае выкары-
261 ДНЯПРОЎСКА д станне вырабаў з косці і каменю, наяў- насць вял колькасці прадметаў, звяза- ных з балцкім уплывам (касцяныя шпількі, жал. сякеры, сярпы, бранзале- ты, шпількі, фібулы і інш), а таксама спецыфічных вырабаў. характэрных толькі для тэр. паўн. Беларусі (сярпы з прамавугольнай спінкай, шпількі з вял галоўкай, упрыгожанні з косці і інш). Своеасаблівасці звязаны і са значнай ро- ляй жывёлагадоўлі ў гаспадарцы на- сельніцтва Д.-дз.к., са спецыфічнымі ры- самі будавання жылля (слупавая тэхніка будаўніцтва, канструкцыя агнішчаў). Гэ- тыя адметныя рысы звязаны з адсутнас- цю знешняга ўплыву з боку паўд. куль- тур, таму Д.-дз.к. праіснавала на тэр. Пн Беларусі як заходнядзвінскі яе варыянт у адносна чыстым выглядзе аж да 5 ст. н.э. Паходжанне Д.-дз.к. звязана з асаблі- васцямі развіцця карэннага насельніцтва басейна Зах. Дзвіны ў бронзавым веку. Старажытнасці Д .-дз к на тэр. Беларусі вывучалі А.М.Ляўданскі, С А Дубінскі, А.Дз.Каваленя, Л.В.Аляксееў, К.П.Шут, ВІІІІадыра і інш У навуковы ўжытак паняцце Д.-дз к як адзінага этнакуль- турнага масіву ўвёў А.Р.Мітрафанаў. Літ.: Очеркн по археологнн Белорусснн. Ч I. Мн., 1970; Ш у т К . П Памятннкн раннего железного века на севере Белорус- снн / / Древностн Белорусснн. Мн , 1966, Шадыро В 14 Ранннй железный век северной Белорусснн. Мн , 1985. Вадзім Шадыра ДНЯПРОЎСКА-БЎГСКАГА КАНАЛА АБАРОНА 1944, абарона Дняпроўска- Бугскага канала фарміраваннямі Брэсц- кага і Пінскага партыз. злучэнняў у Вял. Айч. вайну ў лютым—сак. 1944. У вы- ніку паспяховага наступлення ў студз 1944 войск Бел. і правага крыла 1-га Укр. франтоў на ковельска-брэсцкім на- прамку лінія фронту да лютага 1944 наблізілася да паўд. раёнаў Брэсцкай вобл . дзе знаходзілася вял групоўка партыз. сіл, якая ўтрымлівала тэр. паміж р. Прыпяць і Дняпроўска-Бугскім кана- лам Гітлераўскае камандаванне групы армій «Цэнтр», каб прадухіліць злучэнне перадавых часцей Чырв Арміі з парты- занамі і выхад іх да Дняпроўска Бугскага канала, чыгункі і шашы Лунінец—Брэст, вырашыла ачысціць гэты раен ад парты- зан, аднавіць наралізаванае партызанамі суднаходства па канале, прадухіліць но- выя дыверсіі на камунікацыях і аргані- заваць рубяжы абароны на рэках Пры- пяць і Стаход. 3 гэтай мэтай праціўнік пачаў сцягваць у раён Брэст—Кобрын— Пінск вял. армейскія сілы. Да пач. люта- га гітлераўцы занялі ўсе нас. пункты, якія прылягалі да канала з Пн. У паўд. раёнах Брэсцкай вобл. для барацьбы з карнікамі была арганізавана часовая гру- поўка партыз. сіл Паўдневай зоны, якая налічвала каля 6 тыс. партызан. У яе ўвайшлі брыгады імя Сталіна, *3а Ра- дзіму», імя А К Флегантава, 150-я імя Ф.М.Языковіча, асобныя партыз. атрады імя Шчорса, імя Катоўскага (у яе апера- тыўнае падпарадкаванне была перада- дзена брыгада імя Молатава Пінскага партыз злучэння) Лінія партыз. абаро- ны на адказных участках 50-кіламетро- вага фронту была абсталявана дзотамі, бліндажамі, хадамі зносін. 21.2.1944 пры перавазе ў жывой сіле і тэхніцы гітле- раўцы з боем адцяснілі загараджальныя атрады партызан, выйшлі на рубеж ка- нала ў раёне вёсак Зарэчка і Белін Драгічынскага р-на. Да зыходу дня праціўнік фарсіраваў канал у раёне вё- сак Зарэчка, Ляхавічы, Кублік 1 рухаўся ў напрамку в. Хідры Драгічынскага р-на. У выніку працяжных баёў 26 лютага гітлераўцы занялі сёлы Дольск і Шла- пань Валынскай вобл. і в. Махро Іва- наўскага р-на Пінская партыз. брыгада адышла за р. Прыпяць, злучылася з вой- скамі Чырв Арміі і заняла абарону ў ра- ёне сёл Нобель і Бучын Ровенскай вобл. Праціўнік фарсіраваў р. Прыпяць, маю- чы намер злучыцца з гарнізонам г Ка- мень-Кашырскі Ровенскай вобл., але ў выніку прынятых мер быў спынены пар- тызанамі на рубяжы вёсак Глінна, Адры- жын Іванаўскага р-на, Грэчышча Ва- лынскай вобл Па ўсёй лініі абароны партызаны рабілі завалы, мінныя палі, актывізавалі дзейнасць лятучых атрадаў, мініравалі пад язныя шляхі, участкі мяс- цовасці 13 3.1944 часці 70-й арміі 2-га Бел. фронту перайшлі ў наступленне на 4р-кіламетровым участку Любяшоў—Ба- роўна, прасунуліся на глыбіню 60 км. 17 сак. пачалося новае наступленне ворага на вёскі Хігры, Вял. Лес Драпчынскага р-на і ўздоўж Белазерскага канала, былі заняты Ляхавіцкія і Хідроўскія хутары Контратакамі партызаны аднавілі ста- новішча. 26—30 сак. гарачыя баі пра- ходзілі па ўсёй лініі партыз. абароны Да 29 сак гітлераўцам удалося перагрупа- ваць свае сілы, фарсіраваць канал і па- чаць наступленне ў глыбіню партыз аба- АБАРОНА ДНЯПРОЎСКА БУГСКАГА КАНАЛА. Люты сакавік 1944 г. Го юў.ычы I *яол> ; Драгічь* Аубай На і/іуіла Марочнаі 2-і Бм.ФР. С К А Я ф Партыэансні аэрадром Рубяжы абароны партызан Напрамні ўдараў савецніх войсм ГРУПА АРМІЙ ..ЦЭНТР 2А Іланаво ^2)^Партыэанснпл брыгады Д ^Партызанснія атрады норпус групы „Агрыкола Рубяжы абароны нямецна- фашысцніх войсн Лінія фронту да зыходу 5 нрасав<на 1944 г Эаўвага Лічбамі да эначкоў лаэначаны ўласныя назвы партызансніх брыгдд і атрадаў । -імя Сталіна. 2 ~-За Радзіму імя Флегамтава. з -150-я імя Языновіча, 4-імя Молатава 5 -Пінская. - -імя Шчорса. і -імя Нато«скага Аўтар А М Літвін роны. Пад канец дня праціўнік выйшаў на лінію Мукошын—воз. Луке—Рада- стаў, прыціснуў партызан і часці Чырв. Арміі да р. Прыпяць. Да 31.3.1944 асн сілы партызан злучыліся з часцямі Чырв. Арміі Больш за месяц партызаны вялі баі з вял. групоўкай праціўніка, спалу- чалі абарончыя баі з начнымі налётамі, дыверсіямі, выкарыстоўвалі дзеянні ляту- чых атрадаў па тылах праціўніка, гэтым аказалі адчувальную дапамогу Чырв Арміі, якая вяла тут наступленне. У в. Зарэчка Драгічынскага р-на ў гонар бел партызан пастаўлены помнік Аляксей Літвін. ДНЯПРОЎСКА-БЎГСКАЯ АПЕ- РАЦЫЯ 1943. Праведзёна партыз. бры- гадай імя Молатава (камандзір М.І.Ге- расімаў) Пінскай вобл з мэтай вывесці са строю шлюзы, плаціны і вадаспускі Дняпроўска-Бугскага канала і сарваць перавозкі праціўніка. Распрацавана Бел. штабам партыз. руху ў канцы 1942. У лют.-сак. 1943 дыверсійныя групы атрадаў імя Лазо, імя Кутузава, імя Су- ворава вывелі са строю Оўзіцкі, Ля- хавіцкі, Рагадашчанскі, у маі — шлюзы Пераруб і Радастаўскі на Белазерскім ка- нале. У пач лета 1943 праціўнік спраба- ваў аднавіць Дняпроўска-Бугскі канал і пусціць яго ў эксплуатацыю. Дзеля гэтай мэты прыбыла аднаўленчая каманда ў складзе батальёна, якую прыкрывалі 6 ваен. катэраў рачной флатыліі. Пачаліся рамонтныя работы Даведаўшыся аб на- мерах праціўніка, камандаванне брыгады ў ноч на 19.6.1943 сіламі 3 атрадаў (каля 400 чал.) правяло аперацыю па вываду
262 ДНЯПРОЎСКА са строю Гарадзецкага, Ляхавіцкага, Оўзіцкага, Перарубскага, Селішчан- скага. Старога і Новага Рагадашчанскага пдравузлоў Каб адцягнуць увагу ворага, атрады імя Сталіна і імя У.Р Нямытава завязалі бой у раёне в. Патаповічы, дзе знаходзіліся асн. сілы праціўніка і ваен. катэры. Астатнія сілы партызан атака- валі пералічаныя вышэй аб екты і знішчылі іх. У аперацыі праціўнік стра- ціў 12 чал забітымі і 36 параненымі, партызаны — 4 чал. параненымі. Узро- вень вады панізіўся да 30—60 см, 120 км канала на ўчастку Пінск—Кобрын сталі непрыгодныя для эксплуатацыі. 129 суд- наў праціўніка, якія былі перакінуты з Дняпра, засталіся ў Пінскім порце і ў ліп. 1944 захоплены Дняпроўскай ваен. флатыліяй Аляксей Літвін. ДНЯПРОЎСКА-БУГСКІ КАНАЛ Злу- чае р Мухавец (прыток Зах. Буга, бас. Віслы) і р Піну (прыток Прыпяці, бас. Дняпра). Працякае ў Брэсцкім, Жабін- каўскім, Кобрынскім, Драгічынскім, Іванаўскім, Пінскім р-нах. Агульная даўж. 196 км, штучная частка шляху (ад Кобрына да в Дубое на Піне) 110 км. Буд-ва пачата ў 1775. Спачатку назы- ваўся Мухавецкім, затым Каралеўскім, з 1846 Д -Б. к. У 1837—67 праведзены гідратэхнічныя работы па паглыбленні канала, буд-ве плацін і каналаў з Арэ- хаўскага, Белага, Валянскага азер У 19 ст. канал выкарыстоўваўся для лесаспла- ву і транзітнай транспарціроўкі грузаў на суднах У пач. 20 ст з-за абмялення ка- нала рэгулярнага суднаходства не было. У 1940 канал рэканструявалі У Вял. Айч. вайну гідразбудаванні разбураны, пасля вайны адноўлены і рэканструява- ны. Мае 10 гідравузлоў, 14 вадаспускаў, 5 земляных плацін і 3 перапады Выка- рыстоўваецца для перавозкі на баржах мінеральнай сыравіны і буд. матэрыялаў Ніна Буракоўская. ДНЯПРОЎСКАЯ ВАЁННАЯ ФЛА- ТЫЛІЯ, 1) фарміраванне рускага ВМФ на р Дняпро, створанае ў 1737 пад ка- Помнік Вызвалення ў г Добруш. мандаваннем М.А.Сянявіна для дапамогі рус. арміі на беразе Дняпроўскага лімана супраць туркаў у час руска-турэцкай вайны 1735—39 Мела каля 657 дробных суднаў. Гал. база — Ачакаў. Скасавана з канцом вайны. 2) Фарміраванне сав. ВМФ, створанае ў сак. 1919 для дапамоп 12-й арміі Зах фронту Гал база — г Кіеў, з вер. 1919 — Гомель У вер. 1919 у яе склад увайшлі караблі рас- фарміраванай Прыпяцкай ваеннай фла- тыліі Мела больш за 50 баявых караб- леў і дапаможных суднаў. Камандую чыя А.В Палупанаў (сак—вер. 1919), П.1 Смірноў (вер. 1919 — снеж. 1920) Маракі флатыліі ўдзельнічалі ў абароне Гомеля і Рэчыцы, вызначыліся ў баях на Бярэзше, у час Лоеўскага прарыву 1920, Кіеўскай аперацыі 1920, вызваленні Кіева, Чарнобыля, Нароўлі, Мазыра, Петрыкава, Турава, у баі каля вусця р. Пціч. Расфарміравана ў снеж. 1920. Зноў сфарміравана 27.6 1931. Гал. база Кіеў, з кастр. 1939 — Пінск. Мела больш за 120 караблёў. У чэрв 1940 зноў рас- фарміравана На яе базе створаны Ду- найская ваен. флатылія і Пінская ваен- ная флатылія 3) У Вял. Айч. вайну аператыўнае аб яднанне баявых рачных караблёў Сфарміравана 14 9 1943 на ба- зе Волжскай ваен. флатыліі. Гал. база Чарнігаў, з ліст. 1943 — Кіеў, з ліп. 1944 — Пінск. Уваходзіла ў склад Бел. і 1 -га Бел франтоў Мела каля 200 суднаў (1945) Дзейнічала на рэках Дняпро, Бя- рэзіна, Прыпяць, Зах Буг, удзельнічала ў вызваленні Беларусі (Бабруйска, Пет- рыкава, Пінска, інш. населеных пунк- таў), а таксама Польшчы. у баях на Одэ- ры, Шпрэе, у бітве за Берлін Узнагаро- джана ордэнамі Чырв. Сцяга, Ушакова 1-й ступені, 2 брыгады і дывізіён фла- тыліі ўзнаг. ордэнамі Чырв. Сцяга, 2 дывізіёны сталі гвардзейскімі, 20 мара- кам прысвоена званне Героя Сав Саюза Злучэнням і часцям флатылп нададзены ганаровыя найменні ♦ Бабруйскіх», ♦Лунінецкіх», ♦Пінскіх», ♦Берлінскіх». Расфарміравана ў 1945. Камандуючы флатыліяй капітан 1-га рангу, з 25 9 1944 контр-адмірал В.В Грыгореў. У Пінску на месцы высадкі дэсанта Д.в ф ў 1944 створаны мемарыяльны комплекс, маракам Д в.ф. пастаўлены помнік Літ.: Кнслый Г.П. На прнтоках Днепра: Боевые действня советскнх моря- ков в Белорусской операцнн (нюнь—нюль 1944 г.>. М.. 1959 Мікалай Камінскі. ДОБРАНАДЗЕЙНАСЦЬ, адно з ма- ральна-этычных і паліт. паняццяў, якое адлюстроўвае адносіны дзяржавы і яе спец. органаў, грамадскіх і інш арг-цый да асобы Па меры развіцця грамадства ўдакладняўся і ўскладняўся механізм кантролю за грамадска-паліт. і асабістым жыццём грамадзян, іх адносінамі да рэлігіі, палітыкі дзяржавы і яе мясц. ор- ганаў Са з яўленнем тэхнатронных срод- каў і камп'ютэрызацыяй з явілася магчы- масць татальнага нагляду за Д грама- дзян у межах дзяржавы і міжнар. маштабе. На Беларусі ў часы ВКЛ і Рэчы Пас- палітай за Д. грамадзян назіралі царква і прадстаўнікі ўлады, у Расіі спец. дзяр- жаўны орган — жандармерыя Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 органы ДПУ, АДПУ, НКУС, КДБ ДОБРУШ, горад, цэнтр Добрушскага р-на За 23 км на У ад Гомеля, на р. Іпуць. Чыг. станцыя на лініі Гомель— Бранск, аўтамаб. дарогамі звязаны з Го- мелем, Веткай, Церахоўкан, Навазыбка- вам Вядомы з 1560 як вёска Гомельскага староства Рэчыцкага пав. ў ВКЛ Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай з 1772 у складзе Расійскай імперыі. з 1777 сяло Вылеўскай воласці Беліцкага, з 1862 Го- мельскага паветаў, цэнтр Добрушскай эканоміі. якая аб ядноўвала 14 наваколь- ных весак У 1776 у Д. 87 двароў. 587 ж., плаціна, 3 вадзяныя млыны, сукна- вальня, карчма. Каля 1795 тут заснаваны мануфактурьг палатняна-парусінавая (60 рабочых у 1812), чыгуналшейная (11 рабочых у 1861), медзеапрацоўчая (10 рабочых у 1861), мукамольная (18 рабочых у 1859), цукровы з-д. Да 1834 Д. у складзе Гомельскага маёнтка нале- жаў графу П.А Румянцаву-Задунайска- му, затым яго набыў князь I Ф Паскевіч, нашчадкі якога ў мястэчку ў 1870 засна- валі тут Добрушскую папяровую фабры- ку. У 1886 у Д. 185 двароў. больш за 1 тыс. ж , царква, школа. бальніца, 2 вет- ракі, крамы, заезны двор 3 1887 Д. — чьіг. станцыя Палескіх чыгунак У пач. 20 ст. ў горадзе больш за 2,5 тыс. ж 3 1903 дзейнічала група РСДРП. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Д. выбраны Са- вет рабочых дэпутатаў. У ліст. 1917 уста- ноўлена сав ўлада У сак 1918 — студз. 1919 акупіраваны герм і польскімі вой- скамі. 3 крас. 1919 у Гомельскай губ. 3 1922 цэнтр Добрушскай воласці Гомель- скага пав 3 8 12.1926 фабрычна-заводскі пасёлак, цэнтр раена, з 4.8.1927 горад у Гомельскім р-не. 3 12.2.1935 цэнтр ад- ноўленага Добрушскага р-на. У 1926 у Д. 6,2 тыс. ж., у 1939 — 13,8 тыс. ж У пач Вял Айч. ванны створаны атрад нар апалчэння, у якім на 1 8 1941 было каля 500 чал 22 8 1941 акупіраваны
д ням.-фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў горадзе і раёне 321 чал. Дзейнічала До- брушскае патрыятычнае падполле. Вы- звалены 10.10.1943 часцямі 48-й арміі Цэнтр. фронту. У 1959 — 14 тыс. ж. 3 7.3.1963 Д. — горад абл. падпарадкаван- ня. У 1970 у Д. 16,8 тыс. ж. У горадзе працуюць: папяровая ф-ка «Герой пра- цы», маслазавод, хлебазавод, фарфоравы з-д, райаграпрамтэхніка, буд. і транс- партныя арг-цыі, прафесійна-тэхнічнае вучылішча. 5 сярэдніх, музычная, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, 8 дашкольных устаноў, 2 дамы культуры, Цэнтр дзіцячай творчасці, кінатэатр, 3 бібліятэкі, бальніца, паліклініка, санато- рый-прафілакторый. Выдаецца газ. «До- брушскі край». У Д. брацкія магілы чыр- вонагвардзейцаў, якія загінулі ў 1918, сав. воінаў, партызан, падпольшчыкаў, што загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік Вызвалення. Захаваліся помнікі архітэктуры: будынак папяровай фаб- рыкі канца 19 ст. і бальніца 2-й пал. 19 СТ. Мікалай Камінскі. ДОБРУШСКАЕ ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ПАДПОЛЛЕ ў Вялікую Ай- чынную вайну. Дзейнічала са жн. 1941 да кастр. 1943. Аб'ядноўвала 6 груп, больш за 70 чал. Кіраўнік Н.С.Кулікоў, намеснік Дз.М.Гладышаў (рабочыя папяровай ф-кі «Герой пра- цы»), Групы сфарміраваны з рабочых і навучэнцаў Добруша, былых ваеннаслу- жачых, работнікаў Добрушскага ляс- ніцтва, з жыхароў Добруша і в. Камень. Падполле працавала ў кантакце са спец- групамі Чырв. Арміі, камандаваннем До- брушскай партыз. брыгады імя Сталіна. Падпольшчыкі знішчалі абсталяванне папяровай ф-кі, гаручае на Добрушскай МТС, пашкодзілі падземны кабель. У жн. 1942 дапамаглі Чарнігаўскаму партыз. злучэнню фарсіраваць Іпуць і выйсці ў Чачэрскія лясы, а ў лютым 1943 вярнуц- ца на Чарнігаўшчыну. У вер. 1942 па звестках Кулікова камандаванню аб яд- наных спецгруп Чырв. Арміі было паве- дамлена аб праходжанні цераз ст. До- бруш асабліва сакрэтнага эшалона праціўніка. У выніку выбуху каля чыг. ст. Закапыцце знішчана вял. колькасць ням. ваеннаслужачых, у асн. афіцэраў- лётчыкаў. У маі 1943 на ўчастку чыг. Го- мель—Бранск пушчана пад адхон 3 эша- лоны. Гал. арганізатарам і выканаўцам быў Ф.Я.Кухараў. У ліп. і вер. 1943 пар- тызаны з дапамогай падпольшчыкаў знішчылі электрастанцыю, спалілі аўтарамонтную майстэрню, 2 цэхі, узар- валі пілараму і артыл. склад. Міхась Шумейка. ДОБРУШСКАЯ ПАПЯРОВАЯ ФАБ- РЫКА «Герой працы». Пабуда- вана ў 1870 нашчадкамі князя І.Ф.Пас- кевіча як завод драўніннай масы, з 1871 папяровая ф-ка ў мяст. Добруш (цяпер горад). У 1872 пачала працаваць 1-я па- пераробная машына. У 1875 дзейнічала 7 паравых катлоў, вадзяны кацёл. 3 22.10.1877 фабрыка наз. «Таварыства Добрушскай папяровай фабрыкі». У 1879 — 460 рабочых. У 1882 на Усера- сійскай прамыслова-мастацкай выстаў- цы вырабы фабрыкі адзначаны вышэй- шай узнагародай — Дзяржаўным гербам. Фабрыка паспяхова канкурыравала з за- ходнееўрап. папяровымі фабрыкамі. У 1883 пры фабрыцы адкрыта вучылішча для дзяцей рабочых (навучалася каля 40 чал.)..У 1885 працавалі крама, лазня, бясплатныя бальніца на 2 ложкі і аптэка. У 1888 газавае асвятленне заменена на электрычнае. У 1894 на фабрыцы (упер- шыню ў Расіі) уведзены 8-гадзінны рабо- чы дзень. У 1895 дзейнічала 7 паравых катлоў, 8 паравых і 3 вадзяныя рухавікі, машына для перапрацоўкі драўніннай масы, 3 варачныя катлы, 4 паперамас- ныя машыны. У 1910 — 1276 рабочых, працавала электрастанцыя (з 1889), фабрыка выпускала паперу пісчую, паш- товую, друкарскую, альбомную, муштуч- ную, канвертную, кніжную. Па аб'ёме вытворчасці і тэхнічным абсталяванні лічылася адным з лепшых прадпрыемст- ваў у Еўропе. У студз. 1919 фабрыка на- цыяналізавана. У 1922 нададзена най- менне «Герой працы». У 1929 узнаг. ор- дэнам Прац. Чырв. Сцяга БССР. У 1932 уведзены ў дзеянне драўнінна-цэлюлоз- ны, у 1937 — саламяна-цэлюлозны заво- ды. У Вял. Айч. вайну асн. абсталяванне эвакуіравана ў г. Краснакамск Пермскай вобл. 3 1945 пачалося аднаўленне фаб- рыкі. 3 1951 цэлюлозна-папяровы камбінат «Герой працы». У 1960—66 прадпрыемства мадэрнізавана. 3 1976 папяровая ф-ка «Герой працы». Асн. прадукцыя: папера чарцёжная, рыса- вальная, сшыткавая, святлоадчувальная, а таксама сшыткі, альбомы і інш. Выда- ецца шматтыражная газ. «Бумажнік». Каля фабрыкі на ўшанаванне памяці ра- ботнікаў прадпрыемства, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, пастаўлены помнік. ДОБРУШСКІ РАЁН. Размешчаны на У Гомельскай вобл. Пл. 1,5 тыс. км2. Нас. 30,7 тыс. чал. (1994). Цэнтр г. Добруш. Тэр. раёна ў межах Гомельскага Палес- ся. Рэкі Іпуць з прытокамі Няцёша і Хо- рапуць, а таксама Верзь і Церуха, воз. Равучае. Пад лесам 20,8% тэр., Шаб- рынскі батанічны заказнік'. Праходзяць чыгункі з Гомеля на Навазыбкаў і Бах- мач, аўтамаб. дарогі Гомель—Добруш— Навазыбкаў. Утвораны 8.12.1926 у Гомельскай ак- рузе, уключаў 20 сельсаветаў: Агародня- Гомельскі, Агародня-Кузьмініцкі, Ачоса- Руднянскі, Бярозкаўскі, Вадапойскі, До- брушскі, Жгуна-Будскі, Жгунскі, Кармянскі, Кругоўскі, Ларышчаўскі, Мар'інскі, Наважыццеўскі, Навакру- пецкі, Навапуцкі, Пераростаўскі, Селішчанскі, Старакрупецкі, Харо- шаўскі, Чырванасцяжны. 4.8.1927 раён скасаваны, 5 сельсаветаў передадзены Веткаўскаму, 6 — Гомельскаму, 8 — Церахоўскаму раёнам. 12.2.1935 раён адноўлены ў складзе 10 сельсаветаў, у т.л. Жгуна-Будскі нац. рускі пе- раўтвораны ў 1937 у бел. сельсавет. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. ванну ў жн. 1941 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Д. і раёне больш за 300 чал. У раёне 263 ДОБРЫ дзейнічалі парт. і камсамольскае падп. органы, Добрушскае патрыят. падполле, партыз. брыгады Добрушская імя Сталіна, «Бальшавік», атрад «До- брушскі» і інш. Вызвалены ў кастр. 1943 войскамі 48-й арміі Цэнтр. фронту. 17.12.1956 да раёна далучаны Сівінскі і Старазакружскі сельсаветы Веткаўскага р-на, 25.12.1962 — г.п. Церахоўка і 14 сельсаветаў скасаванага Церахоўскага р-на. 6.1.1965 Сівінскі і Старазакружскі сельсаветы перададзены Веткаўскаму, 18.1.1965 4 сельсаветы — Гомельскаму раёнам. На 1.1.1994 Д.р. уключае 102 нас. пункты, у т.л. г. Добруш, г.п. Цера- хоўка; 17 сельсаветаў: Баршчоўскі, Васільеўскі, Вуцкі, Дзям'янаўскі, Дуб- раўскі, Жгунскі, Івакаўскі, Кармянскі, Кругавец-Калінінскі, Кругоўскі, Кру- пецкі, Кузьмініцкі, Ленінскі, Насовіцкі, Пераростаўскі, Рассветаўскі, Усоха- Будскі. У гаспадарцы раёна асноўнае месца займае с.-г. вытворчасць: малоч- на-мясная жывёлагадоўля, ільнаводства, буракаводства, пасевы збожжа і бульбы. Тут 17 калгасаў, 4 саўгасы, лесапа- ляўнічая гаспадарка. Працуюць Го- мельскі горнаабагачальны камбінат фар- мовачных матэрыялаў, Церахоўскія камбінат буд. матэрыялаў і льнозавод, райсельгасхімія, райаграпрамтэхніка, буд. прадпрыемствы. У раёне 16 ся- рэдніх, 4 няпоўныя сярэднія, 4 пачатко- выя, 2 музычныя, 2 спартыўныя школы, 22 дашкольныя ўстановы, 37 клубаў, 42 бібліятэкі, 20 кінаўстановак, 3 бальніцы, 6 амбулаторый, 23 фельчарска-аку- шэрскія пункты. Выдаецца раённая газе- та «Добрушскі край». Раён значна па- цярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС 1986. Поўнасцю адселены жыхары 11 вёсак. Абавязковаму адсяленню падляга- юць яшчэ 10 вёсак. Найб. значныя архе- ал. помнікі: Вылева, Дзям'янкі, Дубовы Лог, Івакі. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан у вёсках Агародня-Гомельская, Дзям'янкі, Жгунская Буда, Жгунь, Кру- пец, Лагуны, Лявонцьева, Перарост і інш., магіла ахвяр фашызму ў в. Анд- рэеўка. Помнікі: Дружбы у гонар 30-год- дзя перамогі над фапі. Германіяй (за 7 км ад в. Кругавец-Калініна), на месцы базіравання дыверсійна-разведвальнага атрада Бранскага фронту (урочышча Лясная Варта), партызанам в. Уборак, Харошаўка. Помнікі архітэктуры 19 ст.: цэрквы ў в. Вылева, Чырвоны Партызан, Пакроўская царква ў в. Карма, Троіцкая ў в. Крупец, сядзібны дом у в. Дзям’янкі. Літ.: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Гомельская вобл. Мн., 1985. ДОБРЫ БОР, стаянка нёманскай куль- туры каля в. Добры Бор Баранавіцкага р-на. Размешчана за 2,5 км на ПдУ ад вёскі ва ўрочышчы Гарадок на асушаным поплаве р. Шчара. Пл. 5500 м2. Выявіў у 1951 А.Р.Мітрафанаў, даследавала 984 м2 у 1960 І.М.Цюрына. Культурны пласт 0,5—0,8 м. Выяўлена 12 агнішчаў круг-
ДОБРЫ лай і авальнай формы, 5 ям (з іх 3, маг- чыма, былі паўзямлянкамі). Сярод 900 знойдзеных крамянёвых прылад працы і нуклеусаў — трохвугольныя наканечнікі стрэл, масіўныя лістападобныя нака- нечнікі коп яў. нажы, разнастайныя скрабкі, разцы, праколкі, цёслы, сякеры. Знойдзены таксама шліфаваныя камен- ныя сякеры з прасвідраванымі ад- тулінамі, шліфавальныя пліткі, ад- бойнікі. Сярод керамікі каля 2 тыс. аб- ломкаў посуду: вастрадонных гаршкоў са шчыльнымі падштрыхаванымі сценкамі, арнаментаванымі наколамі, насечкамі, пракрэсленымі рыскамі, адбіткамі Фрагмент глінянай пасудзіны з антрапа- морфнай выявай (3-е тысячагоддзе да нэ.) са стаянкі Добры Бор лінейнага штампа, якія адносяцца да по- зняга неаліту Асн. колькасць знаходак адносіцца да 2-й пал 3-га тыс да н.э. Да бронзавага веку адносяцца абломкі пла- скадонных гаршкоў з прафіляванымі сценкамі, арнаментаванымі наразнымі рыскамі, шнуравымі адбіткамі, наколамі За 2 км на ПнУ ад вёскі на беразе р. Га- раднянка знаходзіцца гарадзішча Міхась Чарняўскі. «ДОБРЫ ВЕЧАР» («Добрый ве- ч е р » ), мінская гарадская газета Выда- валася з 26 11.1990 да 18 8 1995 на бел і рус мовах. Заснавальнік — Мінскі гар Савет нар. дэпутатаў. Інфармавала чы- тачоў аб дзейнасці рэсп. і гар. органаў улады, расказвала пра грамадскае, па- літ., эканам і культ. жыцце Мінска; раз- мяшчала рэкламу дзярж і камерцыйных структур, прыватных асоб. Друкавала матэрыялы па гісторыі Беларусі, нарысы пра славутых землякоў, тэматычную ста- ронку «Малавядомы Мінск» ДОБРЫНСКІ МАНЕТНА-РЭЧАВЫ СКАРБ. Знойдзены ў 1962 каля в. До- брына Лёзненскага р-на. Складаўся з ся- рэбранай грыўні шыйнай і 527 куфіцкіх дырхемаў Арабскага халіфата, з іх 96 фрагментаваных. Грыўня (маса 200,8 г) у выглядзе 8-граннага ў сячэнні дроту, арнаментаванага па 4 верхніх гранях 4- пялёсткавымі разеткамі з рэльефнымі кропкамі ў цэнтры. На канцах дроту кубікападобныя галоўкі з усечанымі верхнімі вугламі, арнаментаванымі вост- равугольнымі фігурамі і разеткамі Грыў- ня, верагодна, паўн.-зах. паходжання (магчыма, з в-ва Готланд), тыпалагічна блізкая грыўням з Ларэцкага манетна- рэчавага скарбу Скарб ухаваны ў 1-й пал. 840-х г. Літ.: Рябцевяч В.Н Два монетно- веіцевых клада IX в. нз Внтебской областн / / Нумнзматнка н эпнграфнка. М , 1965 Т 5 ДОБЫШ Фёдар Іванавіч [20 2(5.3) 1906, в. Коханава Чэры- каўскага пав. Магілёўскай губ , цяпер в. Каханоў Крычаўскага р на — 29 11.1980], генерал-палкоўнік (1962) Скончыў Аб яднаную бел. вайск. школу (1931). Ваен. акадэмію Генштаба (1951). У Чырв Арміі з 1928. Удзельнік сав - фінл. вайны 1939— 40. У Вял. Айч вай- ну з 1941 на Зах., Калінінскім, Волхаў- скім. Паўн -Зах , Варонежскім, Сцяп- ным, 2-м і 1-м Укр франтах камандзір бамбардзіровачнага авіяпалка, дывізіі. Удзельнік абароны Ленінграда, вызва- лення Украіны, Польшчы, Румынп, Чэ- хаславакіі, Берлінскай аперацыі Да 1972 у Сав. Армп ДОГЕЛЬ Мацей (6.8.1715,' в. Гембулы Лідскага пав. Віленскага ваяв. — 24.2 1760), псторык-архівіст, прававед Пасля заканчэння піярскай школы ў Шчучыне ўступіў у ордэн піяраў і зай- маўся выкладчыцкай дзейнасцю. На- дворны маршалак ВКЛ уладальнік мяс- тэчка Шчучын Сцыпіён дэ Кампа дару- чыў яму выхаванне свайго сына, разам з якім Д. выязджаў за мяжу, наведваў лек- цыі ў Лейпцыгскім і Парыжскім ун-тах, удасканальваў свае веды ў філасофіі, міжнар праве і матэматыцы. 3 канца 1740-х гадоў рэктар піярскага калегіума ў Вільні, заснаваў школу з асобным
інтэрнатам для шляхецкай моладзі. У апублікаваным «Паведамленні» пра ад- крыццё гэтай школы падкрэсліваў вял. ролю асветы ў справе маральнага ўда- сканалення народа. Шмат падарожнічаў, у 1748 як пасол Рэчы Паспалітай меў магчымасць працаваць у архівах і бібліятэках Германіі, Францыі, Галан- дыі, дзе сабраў шмат гіст. і дыпламатыч- ных дакументаў. Выкарыстоўваў таксама рэдкія, малавядомыя або нават сакрэт- ныя афіцыйныя дакументы, што захоў- валіся ў каралеўскім архіве Кракава і Нясвіжскім архіве. Асноўным навуковым і наватарскім на той час выданнем Д. быў збор міжнар. трактатаў. 3 8 заплана- ваных тамоў выйшлі толькі 3 пад назвай «Дыпламатычны кодэкс Польскага кара- леўства і Вялікага княства Літоўскага» (т 1, 1758, т. 4, 1764, т. 5, 1759). Нявы- дадзеныя матэрыялы (5 тамоў) у рукапі сах паступілі ў Каралеўскую бібліятэку (Варшава), потым у Віленскі ун-т, ад- туль у Пецярбургскую публічную біблія- тэку Выдаў таксама збор дакументаў «Граніцы Польскага каралеўства і Вял кн Літоўскага» (1758) па размежаванні дзярж. граніцы ВКЛ з Польшчай у ся- рэдзіне 16 ст. Яго зборнікі матэрыялаў па гісторыі міжнар. адносін Польшчы, Літвы і Беларусі за 13—18 ст. як гіст. крыніцы не страцілі свайго значэння. Літ.: Бнрало А.А. Фнлософская н обіцественная мысль в Белорусснн н Лнтве в конце XVII — середнне XVIII в Мн , 1971 Георгіа Галенчанка. ДОКАЗ СЛУШНЫ, довад слуш- ны (зуполный), тэрмін, якім зако- ны ВКЛ — Статуты 1529, 1566, 1588 — вызначалі абгрунтаваныя, рэгламентава- ныя доказы па крымінальных і цывіль- ных справах. Судовымі доказамі ў пра- цэсе былі фактычныя даныя (весткі) аб акалічнасцях, якія маюць значэнне для правільнага разгляду крымінальных або цывільных спраў. Факты па справе вы- святляліся з дапамогай паказанняў све- дак, пацярпелых, падазроных, абвінава- чаных, заяў старон і інш асоб, пісьмовых і рэчавых доказаў, рэляцый возных, прызнання стараны або абвінавачанага, а таксама прысягі і жэрабя. Найбольш пе- раканаўчымі лічыліся паказанні сведак, прызнанне абвінавачанага і пісьмовыя доказы: запісы на маёмасць, выіпскі з су- довых кніг з подпісамі і пячаткамі адпа- ведных службовых асоб («довод врядо- вый»), пагадненні, пазыковыя пісьмы, распіскі, вопісы маёнткаў («доводы лнс- товные»). Доказамі служылі таксама асабістыя пісьмы. калі ў іх. напрыклад, былі «поносные» словы на вял. кпязя. Паказанні сведак прымаліся за доказы ад людзей хрысціянскага веравызнання, до- брапрыстойных, непадазроных Да свед- чання дапускаліся і татары, якія зна- ходзіліся на службе ў войску ВКЛ. Не маглі прымацца за доказы паказанні абвінавачаных у злачынствах, за якія прадугледжвалася пакаранне смерцю, саўдзельнікаў у злачынстве, псіхічна хворых (шалёных), асуджаных на вы- гнанне за межы дзяржавы (вываланцаў). Ф.І.Добыш. слуг і сялян адносна сваіх паноў, асоб, якія давалі паказанні пра два розныя зда- рэнні. што адбыліся ў адзін і той жа час, але ў розных месцах, яўрэяў — пра зем- леўладанні. Доказамі, дастатковымі для вырашэння справы, часцей за ўсё лічыліся паказанні 3, а ў асобных выпад- ках 2 сведак. Па шэрагу крымінальных спраў патрабаваліся паказанні 4 або 6 сведак. Кр.: Статут Вялікага княства Літоўскага 15в8; Тэксты. Давед. Камент. Мн., 1989. Літ.: Ю х о Н А . Правовое положенне населення Белорусснн в XVI в. Мн.. 1978. Таіса Доўнар. ДОКТАР ГІСТАРЫЧНЫХ НАВЎК, вучоная ступень, устаноўленая пастано- вай СНК СССР «Аб вучоных ступенях і званнях» у студз. 1934 для асоб, якія вя- дуць даследчыцкую працу ў галіне гіс- торыі. Вучоная ступень прысуджаецца Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй пры Кабінсце Міністраў Рэспублікі Беларусь (БелВАК) па хадайніцтве саветаў па аба- роне дысертацый, у якіх адбылася пуб- лічная абарона дысертацыі саіскальнікам і з улікам заключэння экспертнага савета БелВАК. Ступень Д.г.н. прысуджаецца асобам, якія маюць, як правіла, вучоную ступень кандыдата гістарычных навук, апублікавалі шэраг навук прац па адной з актуальных тэм гіст навукі. Дысерта- цыя з'яўляецца індывідуальна напісанай навук. працай, якая адлюстроўвае аса- бісты ўклад аўтара ў навуку. Яна прад- стаўляецца ў савет па абароне дысерта- цый у выглядзе спецыяльна падрыхтава- нага рукапісу, манаграфіі ці падручніка для вышэйшых навуч. устаноў, а ў асоб- ных выпадках з дазволу БелВАК — у вы- глядзе навук. дакладу. Да абароны ды- сертацыі друкуецца аўтарэферат (на той мове, што і дысертацыя) Навук даклад рассылаецца як аўтарэферат. Пасля за- ключэння экспертнага савета БелВАК Д.г.н. выдаюцца дыпломы ўстапоўленага ўзору. У 1934—35 ступені былі прысу- джаны без абароны С X Агурскаму, П.В.Горыну, С Ю Матулайцісу, М.М.Ні- кольскаму, У.М Перцаву, В А.Сярбенце і В.К.Шчарбакову. Саветы па абароне доктарскіх дысертацый працуюць у БДУ (з 1937), Ін-це гісторыі АН Беларусі (з 265 ДОКШЫЦКІ 1960), існаваў у Ін-це гісторыі партыі пры ЦК КПБ (1976—1991). На 1.4.1994 у гэтых і замежных установах абаранілі доктарскія дысертацыі 142 вучоныя, у т.л. па псторыі Беларусі і СССР — 62, па псторыі КПБ і КПСС — 47, усеагуль- най псторыі — 15, археалогіі — 9, жур- налістыцы — 5, этнаграфіі — 4 У вы- шэйшых навуч. установах 1 навук.-да- следчых ін-тах і дзярж. установах Беларусі працаваў 101 Д.г.н. (на 1.6.1996). Літ.: Докторскне н кандндатскне днс- сертацнн по нсторнческнм наукам БССР 1944—1987 гт.: Бнблногр. указ 2 нзд. Мн., 1988. Уладзімір Міхнюк. ДОКШЫЦКА-КРУЛЁЎШЧЫНСКАЯ АПЕРАЦЫЯ 1943. Праведзена 16— 17 8 1943 1-й Антыфаш. партыз. брыга- дай (камандзір У У Гіль-Радыёнаў) ва ўзаемадзеянні з партыз. брыгадай «Жа лязняк» (камандзір І.П.Ціткоў). Вечарам 16 жн партызаны акружылі Докшыцы і сіламі аднаго батальёна ачапілі ўсе ваен аб екты гарнізона і унтэрафіцэрскую школу. У 6 гадзін раніцы 17 жн. нечака- на для ворага штурмавыя групы абяз- зброілі і знішчылі 38 і ўзялі ў палон 60 гітлераўцаў. Потым 1-я Антыфаш. бры- гада зрабіла пераход да ст. Крулеўшчы- на. Яе з флангаў і тылу прыкрывала брыгада «Жалязняк», якая, каб адцяг- нуць увагу ворага, пачала дзеянні на ўчастку чыгункі ў раёне ст. Параф янава і паміж Крулеушчынай і Глыбокім. Да вечара 17 жн. Докшыцы і ст Кру- леўшчына былі поўнасцю ачышчаны ад праціўніка. У выніку жорсткага бою раз- бураны ўсе станцыйныя збудаванні, узарваны 4 масты, паравознае дэпо, наф- табаза, склад з боепрыпасамі, гараж з аўтамашынамі, захоплены 2 перасоўныя радыёстанцыі, вял. колькасць харчаван- ня, ваен. амуніцыі, боепрыпасаў і ўзбраення, быў выведзены са строю на суткі ўчастак чыгункі Крулеўшчына — Параф янава. У Крулеўшчыне ў гонар баявой аперацыі партызан пастаўлены помнік. Літ : Всенародная борьба в Белорусснн протнв немецко-фашнстскнх захватчнков в годы Велнкой Отечественной Войны. Мн , 1984. Т. 2. С 281—282: Тнтков Н Ф Брнгада «Железняк». 2 нзд. Мн., 1982. С 234—245. Уладзімір Пасэ ДОКШЫЦКІ БОЙ 1943. Адбыўся ў лют. 1943 паміж партыз. брыгадай «Жа- лязняк» (камандзір І.П.Ціткоў) і гарнізонам ням -фаш. захопнікаў у г. До- кшыцы. Вораг выкарыстоўваў Докшыцы, як перавалачпую базу забеспячэння франтавых войск Апрача буйнога гарні зона тут размяшчаліся тылавыя армей скія ўстановы, унтэр-афіцэрская школа. Сюды часта адводзіліся на адпачынак з фронту вайсковыя часці гітлераўцаў. Перад пачаткам аперацыі партызаны перакрылі засадамі ўсе дарогі на Докшы- цы. 1-ы атрад брыгады наступаў з ПдЗ, 2-і — з ПдУ, 3-і — з ПнУ, 4-ы прыкры-
266 Д ДОКШЫЦКІ ваў наступаўшых з ПнЗ ад чыг. лініі Па- раф янава—Крулеўшчына. 6 падрыўных груп павінны былі дыверсіямі на чыгун- цы адцягнуць шматлікія фаш гарнізоны, што размяшчаліся ўздоўж чыг лініі Ма- ладзечна—Полацк. Наступленне пачало- ся ў ноч на 3 лютага Партызанскія бата- рэі нанеслі ўдар па цэнтры горада. дзе размяшчаліся ўсе ўстановы акупантаў, і раніцай пакінулі Докшыцы, захапіўшы вял. колькасць маёмасці са складоў праціўніка, а таксама жывёлу, якую аку- панты нарабавалі ў насельніцтва. 19 і 20 лютага партызаны зноў нанеслі рап- тоўны ўдар па Докшыцкім гарнізоне. вы- карыстаўшы ў баі сваю артылерыю. Во- рагу прычынены вял страты ў жывой сіле і тэхніцы. Літ Тнтков М.Ф. Брнгада «Же- лезняк» 2 нзд. Мн., 1982 С 139—141. Раіса Чарнаглазава ДОКШЫЦКІ ПАВЁТ. Існаваў ў Расійскай імперыі ў 1793—97. Утвораны ў складзе Мінскай губ. з частак Ашмян- скага і Мінскага пав. ВКЛ пасля іх далу- чэння да Расіі ў час 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Цэнтр — мястэчка (з 1795 — горад) Докшыцы Найб. знач- нымі паселішчамі Д п былі мястэчкі Бе- разіно, Гайна, Даўгінава, Ілья, Лагойск, Плешчаніцы, сёлы Бягомль, Нябышына і інш Д.п скасаваны ў пач. 1797, яго тэ- рыторыя падзелена паміж Вілейскім і Барысаўскім пав. Мінскай губ. Вянаслаў Насевіч. ДОКШЫЦКІ РАЁН. Размешчаны на ПдЗ Віцебскай вобл. Пл. 2,2 тыс. км2, нас. 37,4 тыс чал. (1993) Цэнтр — г. Докшыцы Усх. частка раена ў межах в ПомнікІ архіізктуры |2 Нов.Вілейка Верхнебярэзінскай нізіны, на 3 — Нара чана-Вілейская нізіна, на Пн — адгор і Свянцянскіх град, на Пд — Мінскага ўзвышша. Пад лесам 44% тэр. раёна. Пачынаюцца і цякуць рэкі Бярэзіна з Поняй, Вілія і Сэрвач. Найб. азёры Сэр- вач, Вольшыца, Медзазол, Плаўна, Межужол Праходзяць чыгункі По- лацк — Маладзечна, Крулеўшчына — Варапаева, аўтадарогі Глыбокае — Док- шыцы — Бягомль, Лепель — Бягомль — Плешчаніцы, Вілейка — Докшыцы — Полацк. Д р утвораны 15 1 1940 у складзе Вілейскай вобл. 12.10.1940 па- дзелены на 14 сельсаветаў: Бярозаўскі (з 16.7.1954 Крыпульскі), Валодзькаўскі, Гняздзілаўскі, Грабучоўскі, Докшыцкі, Крулеўшчынскі, Несцераўшчынскі, Па- раф янаўскі, Парплішчанскі, Старасель- скі (з 16 7 1954 Сітцаўскі), Таргунскі, Тумілавіцкі, Юркаўшчынскі, Янкоўскі У Вял. Айч. вайну ў пач. ліп. 1941 тэр раёна акупіравана ням -фаш. за хопнікамі Акупанты знішчылі ў раене 4931 чал., спалілі разам з жыхарамі вёскі Адрубак, Вольберавічы, Гарэлае, Мількунь, П'яны Лес, Чарніца 1-я, Азар- цы, Залатухі, Шунеўка (апошнія 3 пасля вайны не адрадзіліся). У чэрв. 1944 гітлераўцы расстралялі каля в Новая Вё ска больш за 200 інтэрніраваных тальянскіх вайскоўцаў. Дзейнічалі падп райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ, партыз. бры гады імя Даватара, імя ЦК КП(б)Б, імя Ракасоўскага, імя Леніна, асобны атрад «Баявы», выдавалася падп. газ «Партн- занская правда». Раён вызвалены ў пач. ліп. 1944 войскамі 1-га Прыбалт. фронту сумесна з партызанамі ў ходзе Полацкай аперацыі 1944 3 20.9.1944 Д.р. у Полац- кай, з 8.1.1954 у Маладзечанскай аблас- цях. 3 20.1 1960 раён у Віцебскай вобл , да яго далучаны г.п. Бягомль, Бяроз- каўскі, Бярэзінскі, Вітуніцкі, Глінскі, Асаўскі сельсаветы ліквідаванага Бя- гомльскага р-на. 25.12.1962 раён лікві- даваны, тэрыторыя далучана да Глыбоц- кага р-на. 6.1.1965 раён адноўлены, 49,8 тыс. жыхароў (1971). На 1.1.1993 у раё- не 287 нас пунктаў, у т.л. г.п Бягомль, 10 сельсаветаў Бярозкаўскі, Бярэзінскі, Ваўкалацкі, Докшыцкі, Крулеўшчынскі, Крыпульскі, Параф янаўскі, Парплі- шчанскі, Сітцаўскі, Тумілавіцкі; 14 кал- гасаў, 8 саўгасаў, 44 фермерскія гаспа- даркі. Дзейнічаюць кансервавы цэх, цэх кандытарскіх вырабаў, спірт- і вінзаводы ў саўгасе «Сітцы», цагельны і торфабры- кетны з-ды, гравійна-сартавальны з-д «Віцебскі» ў Крулеўшчыне, лясгас, вытв ўчастак і лесанарыхтоўчы пункт Плеш- чаніцкага вытв лесанарыхтоўчага аб яд- нання. раеннае аб яднанне «Сельгастэх- нікі». У раене 15 сярэдніх, 14 базавых, 11 пач. школ, дапаможная школа-інтэр- нат, дзіцяча юнацкая спарт., 3 муз шко- лы і дзіцячая школа мастацтваў, 30 да- школьных устаноў, Дом піянераў і школьнікаў, 40 клубных і 40 біблія- тэчных устаноў, 8 бальніц, 29 фельчар- ска-акушэрскіх пунктаў. Выдаецца газ. «Родныя вытокі». Найб. значныя археал. помнікі: Асецішчы, Асінавік, Беразіно, Бірулі, Варганы, Гарадзішча, Маргавіца, Несцераўшчына, Старое Запонне, Шклянцы і інш. Брацкія магілы сав воінаў і партызан (вёскі Бярозкі, Новае Запонне), маплы ахвяр фашызму (вёскі Азарцы, Асавы, Маргавіца, Сасновая), могілкі вязняў канцлагера «Лібераў- шчына». магіла італьянскіх вайскоўцаў (абедзве каля в. Новая Вёска). У раёне мемар. комплекс «Праклён фашызмў», Курганы памяці (вёскі Вілейка, Таргу- ны), помнікі ахвярам фашызму (вескі Вітунічы, Гарэлае, Жамойск), партыза- нам (каля в. Горнава 2-е, ва ўрочышчы Званок Бярэзінскага сельсавета, в Юх наўка, чыг ст Крулеўшчына), чырвона армейцам (в Асавы), на месцы стварэн ня Бягомльскага падп. райкома КП(б)Б (в. Федаркі). Помнікі архітэктуры: Спа- са-Праабражэнскія цэрквы (1627, в. Порплішча, 19 ст., в. Вілейка), царква (в. Камайск) і брама (в. Сітцы, абедзве 18 ст.), каплша (1848) і касцёл Іаана Хрысціцеля (канец 19 ст.. в. Ваўкалата), будынак прамысл архітэктуры (19 ст., в. Бераснёўка), Юр еўская царква (1870 я гады, в Тумілавічы), касцёл Іаана Хрысціцеля (1908, в Параф янава), Ге- оргіеўская царква (1913, в. Сітцы). Каля в. Асінавік выяўлены помнік эпіграфі- кі — каменны крыж з магчымым надпі- сам «Кех 8іе1ап Ваіогу» («Кароль Ста- фан Баторы», зберагаецца ў Музеі валу- ноў у Мінску) У раене нарадзіліся акад АН Беларусі П .А Апанасевіч, дзеяч рэв руху ў Зах Беларусі Я.С.Бабровіч, бел пісьменнікі Л Гмырак, Л.Чарняўская, А.Ставер, мастак Н.Хадасевіч-Лежэ. кампазітар Н.Сакалоўскі Літ : Докшыцкі раён / / Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Віцебская вобл. Мн., 1985. Алесь Скараход
267 ДОЛЬНІКАЎ ДОКШЫЦЫ, горад, цэнтр Докшыцкага раёна. Размешчаны каля вытокаў р Бя- рэзіна, за 187 км на 3 ад Віцебска, 10 км ад чыг. ст. Параф янава на лініі Мала- дзечна—Полацк. Аўтадарогамі злучаны з Вілейкай. Глыбокім, Лепелем, Полац- кам, Бягомлем 7,4 тыс. ж (1993). Узніклі не пазней 14 ст як сяло ў складзе Харэцкай вол., частка якой была падаравана вял. князем ВКЛ Вітаўтам віленскаму намесніку Войцеху Манівіду Упершыню Д. ўпамінаюцца ў 1407, калі Манівід атрымаў пацвярджэнне на сёлы і сялян-даннікаў у Харэцкай вол., сярод якіх названы даннікі «докснчане». Пасля смерці Манівіда (1423) Д перайшлі да яго сына Яна (Івашкі) Манівідавіча, у 1458 да сына апошняга — Войцеха. Пас- ля яго смерці ў 1475 спадкаемніцамі манівідавай спадчыны сталі сёстры Ядвіга (жонка Алехны Судзімонтавіча) і Соф я (жонка Мікалая Радзівілавіча) Пры падзеле спадчыны частка двароў у Д дасталася Ядвізе, частка — Соф і. У далейшым Д зведалі яшчэ большае драб ненне. Доля Ядвігі адышла да яе дачкі Соф і, якая ў канцы 15 ст. выйшла за- муж за кн. Аляксандра Юр'евіча Галь- шанскага, а пасля яе смерці (1517) была падзелена паміж дзецьмі ад гэтага шлю- бу. 3 іх доля ў Д. дасталася Ганне Галь- шанскай (жонка Мікалая Юр евіча Па- ца), потым яе сынам. Доля ж Соф і Радзівілавам перайшла да яе старэйшага сына Мікалая Мікалаевіча Радзівіла, паз- ней віленскага ваяводы (памёр у 1521). У 1536 сярод яго спадчыны ўпамінаецца даніна ў памеры 36 пудоў мёду, якую плашлі «докшыцкія людзі» 3 трох сыноў М.М.Радзівіла апошні, Ян, памёр у 1542, пасля чаго гэта частка Д. стала спадчы- най яго дачок. 3 іх Ганна была жонкай (з 1554 удавой) Станіслава Пятровіча Кішкі. Перажыўшы сясцёр, яна сабрала ўсю бацькоўскую спадчыну У 1560 ёй належалі 48 двароў (службаў) у Д., дзе ў той час ужо існавала царква. У 1561 Ганна набыла ў Станіслава Мікалаевіча Паца са згоды яго братоў Мікалая, Дамініка і Паўла іх долю ў Д , якая налічвала 5 службаў. Заставалася яшчэ адна частка Д , што належала сястры Ганны Гальшанскай Ядвізе (жонка Яііа Літавора Храптовіча), потым дачцэ апошняй Ганне і яе мужу Юрыю Осціку. У 1569 іх сын Мікалай Юр евіч Осцік па- дараваў гэту частку Д. сярод інш сваіх маёнткаў зяцю кн Льву Сангушку-Ка шырскаму. Далейшы след яе не прасоч- ваецца. Паводле адм. рэформы ВКЛ 1565 — 66. Д. ўваходзілі ў Менскі пав Пасля смерці ў 1600 Ганны Кішчьінай Д належалі яе сыну Станіславу Кішку (па- мёр у 1617), а фактычна сынам апошня- га. 3 іх Станіслаў Станіслававіч Кішка (1584? — 1626) перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва і пазней стау жамойцкім біскупам, у 1608 ён заснаваў у Д. драўляны касцёл і падараваў яму фаль- варак Туркі У 1621 Д. атрымалі статус мястэчка, а ў 1622 С.С.Кішка падараваў асн. яго частку (на правым беразе р. Бя- рэзіна) капітулу жамойцкага біскупства. Герб т Докшыцы 1796. Р.У.Дольнікаў якое ў той час узначальваў. Левабярэж- ную частку Д. у сярэдзіне 18 ст. набыў у спадкаемцаў Кішкаў мінскі кашталян Юдзіцкі, які потым прадаў яе Антонію Гутаровічу. У Паўн. вайну 1700—21 мя- стэчка і касцёл у 1708 спалены шведамі (касцёл адноўлены ў 1745—53, у 1781 пры ім утвораны невялікі кляштар) Пас- ля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Д. далучаны да Расійскай імперыі, цэнтр Докшыцкага павета. У 1795 яны атры- малі статус горада, 22.1 1796 — герб: у зяленым полі 2 узгоркі, на якіх ляжаць збаны, з іхніх гарлавін цякуць сярэбра- ныя крыніцы. 3 1797 Д. ў складзе Бары- саўскага пав. Мінскай губ., заштатны горад, які хутка зноў стаў называцца мя- стэчкам Уладанні жамойцкага біскуп- ства, канфіскаваныя расійскім урадам, былі перададзены ген.-маёру расійскіх войск В.Мілашэвічу. У 1800 у мястэчку Д 152 двары, з якіх Мілашэвічу нале- жалі 106 (35 хрысціянскіх і 71 яўрэйскі). 42 двары (у т.л. 12 яўрэйскіх) складалі частку ўдавы Людвіп Гўтаровічавай і на- зываліся Докшыцкай Слабадой 4 двары былі заселены чыншавай шляхтай і нале жалі плябаніі мясц. касцёла. Усяго на- сельніцтва складала 1118 чал. (507 муж- чын і 611 жанчын). Існавалі яўр. школа і 2 уніяцкія царквы (па адной у частках Мілашэвіча і Гутаровічавай). У Д. што- год праводзіўся кірмаш у дзень св. Трой- цы, у Докшыцкай Слабадзе — у дзень Узвіжання Крыжа. Маёнтак Мілашэвіча ахопліваў шэраг навакольных весак (Ва ласатку, Вецеры, Плітніцу, Тартуны і інш ). Пазней ён быў вернуты ў скарб. У 1812 скарбавая частка мястэчка Д. на- лічвала 99 двароў. Докшыцкая Слабада (Лісоўшчына) была ў той час уласнасцю Ігнацыя і Бенядзікта Пяткевічаў У 1843 уладанні касцёла былі канфіскаваны, уніяцкія цэрквы пераўтвораны ў правас- лаўныя. Пасля скасавання прыгону (1861) Д. — цэнтр Докшыцкай вол. У 1863 пабудавана новая правасл царква. У канцы 19 ст. ў Д. 2 мураваныя і каля 400 драўляных дамоў, больш за 5600 жыхароў, з якіх больш як палову скла далі яўрэі. Паводле перапісу 1897 у Д 3642 жыхары, у 1904 — 4103 жыхары, 435 драўляных і I мураваны дом, 2 пач. школы (5 настаўнікаў, 235 вучняў), 2 гасцініцы, 2 сукнавальні (3 рабочыя). У пач. 20 ст. ў Д была вядома батлейка Патупчыка. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 Д. адышлі ў склад Поль- шчы, былі цэнтрам гміны Дзісенскага пав. Віленскага ваяв 3 1939 Д ў складзе БССР, у Вілейскай вобл., 3,6 тыс. жыха- роў. 3 15.1.1940 горад, цэнтр раёна. У Вял. Айч. вайну 9 7 1941 акупіраваны ням -фаш захопнікамі, якія знішчылі ў Д і раёне 4931 чал. У Д стаяў буйны ням.-фаш. гарнізон, які неаднаразова быў разгромлены партызанамі (гл. До- кшыцкі бой 1943, Докшыцка-Кру- леушчынская аперацыя 1943). Вызвале- ны 2 7 1944 войскамі 1-га Прыбалт. фронту сумесна з партызанамі брыгады «Жалязняк» у ходзе Полацкай аперацыі 1944 У снеж 1962 — студз 1965 у складзе Глыбоцкага р-на У 1959 — 2,2 тыс. жыхароў, у 1971 — 3,9 тыс. Працу юць хлебазавод, малаказавод, раённае аграпрамысл. аб яднанне, камбінат быт. абслугоўвання У горадзе сярэдняя, воч- на-завочная, дзіцячая муз. школы, 5 дашкольных устаноў, Дом піянераў і школьнікаў, Дом культуры, кінатэатр, 2 б-кі, бальніца, 17 магазінаў. Брацкія маплы сав воінаў і партызан (сярод па- хаваных Герой Сав. Саюза І.С Палявой), магіла ахвяр фашызму; помнік Вызва- лення. Цэнтр Д. захаваў гіст. планіроўку 17 ст Збярогся помнік архітэктуры канца 19 — пач 20 ст. — царква Літ.: Збор помшкаў гісторыі і культуры Беларусі: Віцебская вобл. Мн, 1985. Вячаслаў Насевіч. ДОЛЬНІКАЎ Рыгор Усцінавіч (н 8 5.1923, в. Сахараўка Горацкага р-на), Герой Сав. Саюза (1978), ген.-палк. авіяцыі (1981). Засл. ваен лётчык СССР (1965), канд гіст. навук Скончыў Мінскі аэраклуб, Батайскую ваен авіяц школу пілотаў (1943), Ваен.-паветр. акадэмію (1955), Вышэйшыя акадэм. курсы пры Ваен акад Генштаба (1968). У Чырв. Арміі з 1940 У Вял. Айч вайну з чэрв 1943 на Паўд., 4-м, 2-м і 1-м Укр фран- тах. У паветр. баі тараніў варожы сама
268 ДОЛЬНІКІ лёт і бьгў вымушаны скочыць з парашу- там, трапіў у палон, прайшоў праз не- калькі канцлагераў, уцёк да партызан. У вер. 1943 — крас. 1944 у партыз. атрадзе «За Савецкую Радзіму» Адэскай вобл. 3 крас. 1944 на фронце, лётчык, камандзір звяна знішчальнага авіяпалка. Зрабіў 160 баявых вылетаў, правёў 42 паветр. баі. Удзельнік вызвалення Украіны, Поль- шчы, Чэхаславакіі. Пасля вайны на роз- ных камандных пасадах. 3 1981 нам. га- лоўнакамандуючага ВПС па ВНУ, нач. ВНУ ВПС. Выбіраўся дэп. Вярх. Саветаў Літвы і Грузіі. Аўтар кнігі ўспамінаў «Ляціць стальная эскадрылля» (М., 1983). ДОЛЬНІКІ, катэгорыя сялян ВКЛ у 15—18 ст., галоўнай феад. павіннасцю якой была доля. Акрамя гэтага, Д. вы- конвалі інш. асн. павіннасці: хадзілі на талаку да 12 дзён улетку, будавалі і ра- мантавалі панскія пабудовы, масты, вы- конвалі таксама стацыю, падводную пааіннасць, баброўшчыну (плацяжы футрам або грашыма за карыстанне ўгоддзямі). У 16— 18 ст. найб. пашыраны ў Бел. Падзвінні. 3 развіццём таварна- грашовых адносін і ростам сувязей сель- скай гаспадаркі з унутраным і знешнім рынкамі Д. паступова ператвараліся ў паншчынных або чыншавых сялян. Літ.: Пнчета В.Н. Белоруссня н Лнтва XV—XVI вв. М., 1961; Спнрндо- н о в М . Ф . Закрепоіценне крестьянства Беларусн (XV—XVI вв.). Мн., 1993. Міхаіл Спірыдонаў. ДОЛЬСКІЯ, княжацкі род уласнага гер- ба («Касцеша» са зменай). Верагодна, паходзілі ад турава-пінскіх Рурыкавічаў. Прозвішча паходзіць ад в. Дольск (Ста- ры Дольск, Пінскі пав., цяпер Украіна). Асн. маёнткі мелі ў Пінскім пав. Гэтая галіна роду згасла па мужчынскай лініі ў канцы 17 ст., на Украіне пабочныя ад- галінаванні Д. існавалі ў 19 ст. Першымі вядомымі з роду Д. былі: Андрэй, які ў 1488 атрымаў ад вял. кн. б коп грошай з луцкага мыта; Ілля, дзедзіч Дольска, у 1528 выстаўляў у войска 2 вершнікаў; Пракоп, суддзя гродскі ваўкавыскі ў 1564; Беата, жонка кн. Саламярэцкага, удзельнічала ў абароне г. Дубна ад тата- раў у 1577. Найб. вядомыя прадстаўнікі роду: Міхаіл Ніцыфар (? — 1623), стольнік, потым падсудак земскі пінскі, у 1589 прызначаны паборцам пінскім. Суддзя земскі пінскі з 1606, кашталян берасцейскі з 1621, маршалак трыбуналу ВКЛ у 1611. Пракоп Раманавіч (? — ?), брат Міхаіла Ніцыфара. Суддзя земскі ваўкавыскі ў 1609—23. Меў сыноў Анд- рэя, Крыштофа, Мікалая, Паўла Уладзіслава, якія згубілі княжацкі тытул. Андрэй (? — 1646), дваранін імп. Фердынанда II, як сакратар польскага караля быў паслом (дэпутатам) на сойме 1627. 3 1628 падкаморы ваўкавыскі. Крыштоф (? — 1633), дваранін каралеўскі, з 1631 падкаморы пінскі. Яго сын Казімір загінуў у бітве пад Магілёвам у сярэдзіне 17 ст. ПавелУладзіслаў (? — да 1645), у маладосці дваранін імп. двара Саяшчэннай Рымскай імперыі, потым сакратар караля, войскі ваўкавыскі пас- ля 1640. Мікалай (? — 1647), падсудак земскі пінскі ў 1600, харунжый пінскі з 1633. Забіты ў час казацкіх нападаў уласнымі падданымі ў Целяханах. Меў сына Яна Кароля. Ян Кароль (1637 — 29.4.1695), харунжы з 1657, падстолі пінскі, падка- моры пінскі з 1662, маршалак пінскі з Іббб, адначасова крайчы з 1670 і падча- шы літоўскі з 1676, маршалак надворны літоўскі з 1685, маршалак вялікі літоўскі з 1691. Удзельнічаў у войнах са Шве- цыяй, Расіяй, Турцыяй. У 1690 атрымаў ад урада Рэчы Паспалітай зямлю пад Пінскам, дзе збудаваў прадмесце Ка- ралін і бастыённы замак. Палкоўнік ка- ралеўскі, староста пінскі і ваўкавыскі, адміністратар Аліцкай эканоміі. Фунда- ваў кляштары і калегіумы піяраў у Дуб- ровіцы ў .1684 і ў Любяшове (Новым Дольску) у 1686. У канцы жыцця кары- стаўся графскім тытулам. Яго 10 дзяцей памерлі ў дзяцінстве, дачка Кацярына выйпгла замуж за Міхала Сервацыя Вішнявецкага. Валерый Пазднякоў. ДОЛЯ, 1) падатак з сялян ВКЛ у 15—18 ст. на карысць землеўладальніка, які забіраў чацвёртую частку («долю») ураджаю. У 16—18 ст. пашырана на Бел. Падзвінні. Выконвалі гэту павіннасць сяляне — дольнікі. У канцы 18 ст. Д. заменена чыншам ці паншчы- най. 2) Мера вагі да ўвядзення метрыч- най сістэмы мер. Д. = 1/96 залатніка = 0,0444 г. ДОМБАЛЬ Тамаш Францавіч (29.12.1890, в. Собаў Тарнобжэгскага пав., Галіцыя, цяпер Жэшаўскае ваяв., Польшча — 4.12.1938), бел. эканаміст, дзеяч міжнар. сялянскага руху. Акад. АН БССР (1933), д-р эканам. н. (1934), праф. (1932). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1927), Ін-т чырв. прафесуры (1932). 3 1919 дэпутат польскага сейма. У 1921 арыштаваны і засуджаны на б га- доў катаргі. У 1923 вызвалены ў выніку абмену палітвязнямі паміж Польшчай і СССР. Ініцыятар склікання 1-й Міжнар. сялянскай канферэнцыі ў Маскве (1923), нам. ген. сакратара Выканкома Сялян- скага Інтэрнацыянала. Працаваў у Вы- канкоме Камінтэрна, МОПРы, заснаваў н.-д. Міжнар. аграрны ін-т (1926). У 1932—35 аіцэ-прэзідэнт АН БССР і ды- рэктар Ін-та эканомікі АН БССР. Чл. ЦК КП(б)Б у 1932—37, чл. ЦВК БССР у 1935—37. Аўтар прац па міжнар. сялян- скаму руху, эканоміцы нар. гаспадаркі Беларусі. 29.12.1936 арыштаваны і 21.8.1937 Ваен. калегіяй Вярх. суда СССР прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны 21.12.1956. Літ.: Сітек Н . Тотахг ПошЬаІ, 1890—1937. Кгеігоч', 1993. ДОМБСКІ ФаЬзкі) Ян (4.4.1880, с. Кукізава Львоўскай вобл. — 5.6.1931), польскі паліт. дзеяч, журналіст. У 1-ю сусв. вайну ў польскіх легіёнах. У 1919 — 30 пасол польскага сейма. У 1920—21 нам. міністра замежных спраў Польшчы, старшыня польскай дэлегацыі на мірных рус.-ўкр.-польскіх перагаво- рах у Мінску і Рызе. 18.3.1921 падпісаў з польскага боку Рыжскі мірны дагавор 1921, які раздзяліў Беларусь. Адзін з лідэраў Польскай нар. партыі «Вызволе- не». Аўтар успамінаў. Тв.: Рокоі гу$кі. 1Уаг52а»а, 1931. Уладзімір Міхнюк. ДОМЖАРЫЦЫ, Домжарычы, вё- ска ў Лепельскім р-не, на беразе Сергуц- кага канала. За 35 км на ПдЗ ад Лепеля. 178 гаспадарак, 435 ж. (1993). Узнікла не пазней як у канцы 14 ст. Па гіст. крыніцах ВКЛ вядома з 1407, калі віленскі намеснік Войцех Манівід атрымаў ад вял. кн. Вітаўта пацвярджэн- не на сялян-даннікаў у Д. і інш. сёлах Харэцкай вол., пажалаваных яму раней. У 3-й чвэрці 15 ст. гэтыя ўладанні праз шлюб унучкі В.Манівіда Соф'і Янаўны з Мікалаем Радзівілавічам перайшлі ва ўласнасць Радзівілаў. Сяляне-даннікі з Д. належалі сыну Соф'і Юрыю Міка- лаевічу Радзівілу, потым сыну апошняга, Мікалаю Рудому. Адначасова другой ча- сткай Д. валодалі ўласнікі Лагойска кн. Чартарыйскія. Пасля смерці Сямёна Аляксандравіча Чартарыйскага (1524) права на яе перайшло да яго дачок Соф і (жонка Федкі Гневашэвіча) і Аляксанд- ры (жонка Васіля Тышкевіча), а таксама да яго сястры Аўдоцці Мажайскай і пля- менніка кн. Васіля Іванавіча Саламярэц- кага. В.Тышкевіч купіў у сваёй жонкі і яе сястры іх часткі Д., што згадваюцца ў яго завяшчанні 1570. Ен жа трымаў у за- кладзе тую частку Д., што належала М.Ю.Радзівілу Рудому. Адначасова спад- чыннае права на частку Д. захоўвалі і ўнукі В.І.Саламярэцкага — Багдан Іванавіч і Іван Багданавіч Саламярэцкія. Пры падзеле іх маёнткаў у 1582 упамінаюцца Д , якія з даўніх часоў зна- ходзіліся ў закладзе і наконт якіх кн. Са- ламярэцкія збіраліся разам даходзіць свайго права. У далейшым вял. абшар у вярхоўях р. Бярэзіна, у т.л. і Д., нейкім чынам перайшоў ва ўласнасць менскага ваяводы Яна Паца (каля 1550? — 1610). У 1690 пасля смерці яго ўнука Канстан- цыя Уладзіслава Паца крэдыторы апош няга атрымалі ад суда дазвол карыстацца даходам з Д. да таго часу, пакуль гэты даход не пакрые суму доўгу. Пазней Д. належалі панам Бароўскім. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) далуча- ны да Расійскай імперыі ў Докшыцкім, з 1797 у Барысаўскім пав. Мінскай губ. У 1800 у Д. 26 двароў, 104 душы мужчын- скага і 107 жаночага полу, уласнасць Марціна Бароўскага, знаходзіліся ў за- кладзе ў Клеменса Белазора. Пазней на- лежалі Адахоўскім і Міладоўскім. Пасля скасавання прыгону (1861) — у Бя- рэзінскай вол. Барысаўскага пав., ад- носіліся да прыходу Бярэзінскай царквы.
3 20.8.1924 Д. — цэнтр сельсавета ў Бя- гомльскім, з 20.1.1960 — у Лепельскім р-нах. 115 гаспадарак, 342 ж. (1971). У вёсцы сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі, гасцініца, камбінат быт. абслугоўвання, 2 магазіны. У Д. знаходзяцца адм.-гасп. і навук. цэнтр і музей прыроды Бярэзін- скага біясфернага запаведніка. Каля вёскі 2 курганныя могільнікі. Літ.: Акты, нздаваемые Внленской ко- мнссней для разбора древннх актов. Внль- на. 1895. Т. 22, № 631: 1912. Т. 36, № 57: IV о 11 I I . Расовче. РеіеглЬцг^, 1885; Я г о ж. Кпіагіо№іе Іііеч'^ко-гііасу о<! копса сгіегпааіево «'іекіі. Уі'аг^гач'а, 1895; Кобекз гіуріотаіусгпу каіебгу і сііесегўі №і1еіІ5кіеі- Кгакоім, 1948. Т. 1. № 70. Вячаслаў Насееіч. ДОМ-МУЗЁЙ I З'ЕЗДА РСДРП. Адк- рыты ў 1923 у Мінску ў доме, дзе ў 1898 адбыўся Першы зезд РСДРП. У першыя дні Вял. Айч. вайны дом згарэу. У 1948 адноўлены. У 1953 перанесены бліжэй да р. Свіслач. Да 1991 у музеі было больш за 350 экспанатаў, у т.л. дакумен- ты і матэрыялы пра ўзнікненне і дзей- насць першых марксісцкіх гурткоў у Расіі, групы «Вызваленне працы», Пе- цярбургскага «Саюза барацьбы за вызва- ленне рабочага класа». фотаздымкі дэле- гатаў з'езда, «Маніфест Расійскай сацы- ял-дэмакратычнай рабочай партыі» (выд. ў 1898 у Бабруйску), нумары «Пс- кры», жандарскія і паліцэйскія данясенні пра I з’езд РСДРП і інш. У мемарыяль- ных пакоях было адноўлена абсталяван- не кватэры чыг. служачага мінскага са- цыял-дэмакрата П.В.Румянцава. 3 1992 філіял Нац. музея гісторыі і культуры Беларусі Сяргей Сіманюкоў. ДОМНІКАЎ Павел Пракопавіч (1906, пас. Новая Вёска Лоеўскага р-на — ліст. 1942), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў парт. падполля і партыз. руху на тэр. Па- лескай вобл. ў Вял. Айч. вайну. Скончыў Гомельскі аўтадарожны тэхнікум (1934). Працаваў заг. майстэрняў, інжынерам. 3 1938 2-і, з 1940 1-ы сакратар Хойніцкага РК КП(б)Б. У Вял. Айч. вайну ў тыле вораі-а, з 25.8. і 941 сакратар Хойніцкага падп. РК КП(6)Б, камісар Хойніцкага партыз. атрада. Загінуў у баі з карнікамі. Пахаваны ў г. Хойнікі ў брацкай магіле сав. воінаў, партызан і падпольшчыкаў. Яго імем названа вуліца ў г. Хойнікі. ДОРАХАЎ Іван Сямёнавіч [1762— 26.4(8.5).1815], расійскі ваенны дзеяч, ген.-лейт. (кастр. 1812). Скончыў Арты- лерыйскі і інжынерны шляхетны кадэцкі корпус у Пецярбургу (1787). Удзельнік руска-турэцкай вайны 1787—91 і кам- паніі па задушэнні паўстання 1794. У 1798—1802 у адстаўцы. Напярэдадні вайны 1812 у 4-м пях корпусе 1-й армп, камандзір карпуснога авангарду з 2 пях. і 3 кав. палкоў і артыл. роты (усяго 4 тыс. чал. пры 12 гарматах), які быў раз- мешчаны пры мяст. Араны (Варэна, Літва). 3 пачаткам баявых дзеянняў не атрымаў па нявысветленай прычыне за- гад аб адступленні, стаў адыходзіць па ўласнай ініцыятыве толькі праз 3 дні, калі гал. сілы 1-й аоміі пакінулі Вільню. Дом-музей I з'езда РСДРП. Пасля бою 18(30) чэрв. з франц. кавале- рыяй ген. Э.Бардэсуля каля Вял. Са- лечнікаў (Шальчынінкай) быў вымуша- ны адступіць на ПдУ. Тады ж даведаўся пра наступленне групоўкі Л.Н.ДІаву на Ашмяны, што поўнасцю адрэзала атрад Д. ад 1-й арміі. Вырашыў злучыцца з 2-й арміяй ПЛ.Баграціёна, якая мусіла ад- ступаць на Бакшты (Іўеўскі р-н) і Вілейку. Фарсіраваным маршам Д. ру- шыў на Гальшаны (Ашмянскі р-н), Вішнева (Валожынскі р-н), Валожын і 22 чэрв. (4 ліп.) дасягнуў Івянца. 24 чэрв. (6 ліп.) спрабаваў адбіць у францу- заў Валожын, аднак пры набліжэнні вял. сіл праціўніка паспешліва адышоў на Ка- мень (Валожынскі р-н). Паводле загаду Баграціёна атрад Д. за суткі прайшоў ка- ля 50 вёрст і 25 чэрв. (7 ліп.) злучыўся каля Стоўбцаў з 2-й арміяй. Пры адступ- ленні да Смаленска Д знаходзіўся ў яе ар ергардзе, потым як камандзір кав. брыгады прымаў удзел у баявых дзеян- нях у час Смаленскай аперацыі 1812 і ў Барадзінскай бітве. У вер.—кастр. 1812 камандзір асобнага атрада, дзейнічаў на франц. камунікацыях, 29 вер. (11 кастр.) заняў г. Верая (Маскоўская вобл.). У бітве каля Малаяраслаўца 12(24) кастр. цяжка паранены. У гонар Д. названы гар. пасёлак Дорахава ў Рузскім р-не Маскоўскай вобл. Біяграфія Д., складзеная яго сынам Руфінам у 1850, захоўваецца ў аддзеле рукапісаў і рэдкіх кніг Нац. б-кі Беларусі (фонд І.Ф.Паскевіча). Літ.: Гербель Н. Мзюмскнй гусар- скнй полк в войнах 1812. 1813 н 1814 годов. (Эпнзод нз нсторнн полка) / / Воен. сбор- ннк. 1875. № 7; К о л юбак н н Б. Набег Дорохова на Смоленскую (Можайскую) до- рогу с 9-го по 14-е сентября 1812 г. / / Там жа. 1900. № 2; Соколовскнй М.К., Эрвстов А.С. Памятка 11-го гусарского Нзюмского его королевского высочества прннца Генрнха Прусского полка. Спб., 1912. Валерый Антонаў. ДОРЫ, вёска, цэнтр сельсавета ў Вало- жынскім р-не. За 20 км ад Валожына, 40 км ад чыг. ст. Аляхновічы. 555 ж., 209 двароў (1992). Вядомы з 2-й пал. 15 ст. У 1473 тут заснаваны касцёл і парафія. У 16—18 ст. 269 ДОЎБАР у Менскім пав. ВКЛ. належалі Сапегам, Радзівілам, Служкам, з 1795 — Тыш- кевічам. У пач. 18 ст. 15 двароў, у маён- тку сядзіба, гасп. будынкі, млын, капліца, шпіталь, у 1738 — 23 двары. У 1773 пабудавана драўляная Пакроўская царква. У 1793 у складзе Рас. імперыі ў Ашмянскім пав. У 1870 — 100 ж., у 1880-я гады 280 ж., 32 двары, царква, капліца, школа, бровар, млын. У пач. 20 ст. 440 ж., 66 двароў. 3 1921 у складзе Польшчы ў Валожынскім пав. Навагруд- скага ваяв. 3 1939 у складзе БССР, з 12.10.1940 цэнтр сельсавета ў Вало- жынскім р-не. У пач. 1941 у вёсцы 541 ж., 113 двароў. У чэрв. 1941 — ліп. 1944 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія ў ліп. 1943 спалілі 49 двароў, 106 жыха- роў вёскі. 3 25.12.1962 у Маладзе- чанскім, з 6.1.1965 зноў у Валожынскім р-нах. У 1971 у вёсцы 432 ж., 124 двары. Цэнтр калгаса «Чырвоны сцяг». У Д. ся- рэдняя школа, б-ка, Дом культуры, ам- булаторыя, аддз. сувязі, 4 магазіны. Помнік землякам, спаленым ням.-фаш. акупантамі ў час Вял. Айч. вайны. У канцы 19 ст. ў вёсцы выяўлена гара- дзішча. Валерый Шаблюк. ДОЎБАР-МУСНІЦК АГА МЯЦЕЖ 1918, антысавецкая ўзбр. выступленне 1-га польскага корпуса на чале з Ю.Р.Доўбар-Мусніцкім. Корпус сфармі- раваны ў ліп. 1917, яго часці размяш- чаліся ў Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Курскай і Смаленскай губ., штаб у Мінску, з снеж. 1917 у мяст. Ду- кора. Пасля Кастр. рэв. са згоды сав. ўрада корпус пачаў канцэнтравацца ў раёне Рагачоў—Жлобін—Бабруйск. На пач. 1918 налічваў 25—29 тыс. легія- нераў і складаўся з 3 дывізій (12 пях. і 3 кав. палкоў). Аднак яго камандаванне не выконвала пастановы новай улады аб дэ- макратызацыі войска, выбарнасці ка- мандзіраў, увядзенні пасады камісара ў ваенных часцях. правядзенні свабоднай агітацыі сярод салдат. Польскія легія- неры не дазвалялі канфіскацыю памеш- чыцкіх маёнткаў і нацыяналізацыю прадпрыемстваў, рабавалі мясц. на- сельніцтва. Ваенныя місіі Антанты, спа- дзеючыся выкарыстаць легіянераў для зрыву сепаратных перагавораў у Брэст- Літоўску, асігнавалі 2,5 млн. руб. у пад- трымку Доўбар-Мусніцкага. Польскія шавіністычныя колы з дапамогай корпу- са імкнуліся ўключыць Беларусь у склад Польшчы. Часцям корпуса ставілася за- дача захапіць Магілёў і ліквідаваць рэв. стаўку, потым узяць Мінск. Сав. улады з мэтай спынення варожых дзеянняў польскіх легіянераў у снеж. 1917 часова арыштавалі Доўбар-Мусніцкага і некато- рых яго афіцэраў, а ў студз. 1918 выдалі загад аб расфарміраванні корпуса. У ад- каз 12(25). 1.1918 Доўбар-Мусніцкі аб явіў вайну Сав. рэспубліцы, і 13(26).1.1918 польскія часці захапіл Ра- гачоў. Перагаворы паміж бакамі не пры-
270 ДОЎБАР вялі да спынення ваенных дзеянняў. 21.1 (3.2). 1918 лепянеры ўзялі Бабруйск. куды пераехаў штаб корпуса. 22.1 (4.2). 1918 вярх галоўнакамандуючы рэв. стаўкай М В Крыленка аб'явіў Доў- бар-Мусніцкага ворагам рэвалюцыі. Суп- раць корпуса было накіравна каля 10 тыс. чырвонагвардзейцаў, якіх узначаліў І.Вацэціс Мяцежнікі пераўзыходзілі сав войскі больш чым у 2 разы, але ў іх было менш артылерыі. План разгрому корпуса зводзіўся да таго, каб не дапусціць аб яд- нання войск корпуса і разбшь іх па част- ках. Жорсткія баі завязаліся на асі- повіцкім напрамку — у в. Ясень. 31.1 (13.2).1918 1-я польская дывізія бы- ла цалкам разбіта пад Рагачовам і горад быў вызвалены. 2-я дывізія адышла да Бабруйска, куды рухаліся астатнія часці корпуса. Адсюль Доўбар-Мусніцкі разлічваў адысці на Украіну і злучыцца з 2-м польскім корпусам. Але яго план праваліўся з прычыны ўзяцця Кіева сав. войскамі ў лют. 1918- Большасць поль- скіх палкоў, якія накіроўваліся ў Баб- руйск, былі раззброены па дарозе. У выніку агітацыйнай работы, праведзенай бальшавікамі і палякамі-інтэрнацыяна- лістамі, значная колькасць легіянераў пакінула корпус і перайшла ў сав. ваен- ныя фарміраванні 3 іх ліку былі ўтвора- ны 1-ы польскі рэв батальен у Віцебску, польскі батальен рэв. палка імя Мінскага Савета і інш У гэтых умовах Доўбар- Мусніцкі ў лют 1918 накіраваў сваю дэ- легацыю ў штаб вярх камандавання герм. войск з просьбаю аб дапамозе. Час- цям корпуса было прапанавана насту- паць на Мінск. Доўбар-Мусніцкі распа- чаў наступленне і нанёс паражэнне сав. войскам каля чыг. станцый Ясень і Асі- повічы. 20 2 1918, яшчэ да ўваходу ў Мінск герм. войск, горад быў захоплены польскімі лепянерамі, якія былі раззбро- ены і знаходзіліся ў ім 26.2.І918 у Баб- руйску заключана пагадненне аб падпарадкаванні 1 га польскага корпуса немцам У маі 1918 корпус быў рас- фарміраваны Літ.: Антонов А.Е. Разгром бело- польского мятежа в Советской Белорусснн в 1918 г. / / Военно-полнтнческая академня Красной Армнн нм. В.Н.Леннна: Тр. М , 1940. Сб- 4; Ф едоров А.М. Разгром контрреволюцнонных очагов Красной гвар- дней (ноябрь 1917 г — февраль 1918 г.). М., 1940; Ог о аГ еі <1 Ь Роккіе геаксу^пе іогшас)е *О]5ко»'е IV Коар, 1917—1919 Да арт. Доубар-Мусніцкага мяцеж 1918. Агляд войск 1-га польскага корпуса. Бабоуйск. 3-5.1918.
ХУагххау/а, 1956; Документы н матерналы по мсторнн советско-польскнх отношеннй. Т. 1. М., 1963; X о х л о в А . Красная гвардня Белорусснн в борьбе за власть Советов (март 1917 — март 1918 гг.). Мн., 1965; Хацкевнч А,Ф. Польскне ннтерна- цноналнсты в борьбе за власть Советов в Бе- лорусснн. Мн=, 1967 Уладзімір Міхнюк ДОЎБАР-МУСНІЦКІ (Поу.Ьог Міізпі- скі) ІОзаф Рамуальдавіч (25.10.1867, м. Гарбаў Сандамірскага пав. Раламскай губ. — 28 10.1937), рускі і польскі ваен дзеяч, ген-лейтэнант рус. арміі (1917), ген. броні польскага войска, кіраўнік мя- цяжу супраць сав улады на Беларусі ў 1918. Скончыў Акадэмію генштаба (1902). Удзельнік рус.-японскай вайны. У час 1-й сусв. вайны камандзір дывізій на Каўказскім і Паўн франтах. У снеж. 1916 загадаў расстраляць без суда і след- ства 13 салдат, пасля чаго быў перавед- зены на Зах фронт камандуючым 38-м армейскім корпусам 10-й арміі. У крас 1917 выведзены са складу дэлегатаў з ез- да арміі за манархічныя выступленні. У 1917 са згоды вярх. галоўнакаман- дуючага Л.Г.Карнілава арганізаваў на Зах. фронце 1-ы польскі корлус. 12(25). 1.1918 аб явіў вайну Сав Рэс- публіцы (гл. Доўбар-Мусніцкага мяцеж 1918}. 3 канца 1918 служыў у польскім войску. У 1919 арганізатар і камандуючы польскімі войскамі ў час антыгерм паўстання ў т.зв прускай Польшчы. Тв.: Кгоікі кгкіс Ніаіогіі I Роіякіево Когрііэд. У/аг52а\уа, 1919; Мо)е хухротпіепіа ^агкхая'а, 1935 Уладзімір М/хнюк. ДОЎГІРД Анёл (2.12.1776, маёнтак Юр- каўшчына Мсціслаўскага пав. — 26.4 1835), філосаф, логік, псіхолаг. 3 1786 вучыўся ў школах езуітаў у Мсці- славе, піяраў у Дуброўне (Маплеўская губ.). У 1791 уступіў у ордэн шяраў у Любяшове (Брэсцкае ваяв.), вучыўся ў калегіуме піяраў у Дубровіцы (Валын- ская губ.) і Віленскай акадэміі. Выкладаў геаграфію, матэматыку, фізіку, француз- скую мову, паэтыку і рыторыку ў піяр- скіх навуч. установах у Лідзе (1796), Вількаміры (1797), Расіенах (1798 — 1800), Віцебску (1801), Шчучыне (1804 — 06), Любяшове (1807—08), польскую літаратуру ў Дамбровіцкай піярскай семінарыі (1814—15) У Віленскім ун це чытаў лекцыі па лопцы і псіхалопі (з 1818), поўны курс тэарэ тычнай і практычнай філасофіі (з 1821) Напісаў даследаванне па філасофіі Канта (1814, рукапіс не знойдзены), манаг- рафію «Аб логіцы, метафізіцы і мараль- най філасофіі» (Вільня, 1821), падрых- таваў 3 тамы твораў па логіцы, пры жыцці надрукаваны толькі т. 1 — *Вы- клад прыродных правіл мыслення або тэ- арэтычная і практычная логіка» (По- лацк, 1828) Зберагліся яго рукапісы па логіцы, філасофп, натуральнай тэалопі. Прапанаваў Віленскаму ун-ту план вы- кладання эстэтыкі, падзяліў яе на агуль- ную (тэарэтычную), прыватную (крыты ка) і лінгвістычную (аналіз мовы). За- хапляўся паэзіяй, пісаў вершы, цікавіўся эстэтыкай і крытыкай. Абараніў доктар- скую дысертацыю «Аб цудзе». Раскопкі доўгага кургама каля в. Ян- кавічы Расонскага раена. Тв. У кн.: Мз нсторнн фнлософской н обіцественно-полмтнческой мыслн Белорус- снн. Мн., 1962. Літ.: Дорошевнч Э-К. Аннол До- вгнрд — мыслнтель эпохн Просвешенмя Мн., 1967. Энгельс Дарашзвіч ДОЎГІРД Самуіл. паэт канца 16 — пач. 17 ст. Паходзіў з Ашмяншчыны. У 1624 выдаў твор на біблейскія тэмы «Гісторыя пра Сусанну. », у 1626 — гіст. паэму «Генеалогія, або Кароткае апісанне вялікіх літоўскіх князёў і зробленых ім, значных і мужных подзвігаў» (паводле М.Стрыйкоўскага), у якой апісаны бітвы з татарамі каля Мінска, Друцка, Віцеб- ска, Слуцка, падзеі ў Навагрудку, Грод- не, Полацку. Пінску, Тураве, уславіў мужнасць і гераізм бел. воінаў. Творы Д надрукаваны ў Любчанскай друкарні. ДОЎГІХ КУРГАНОЎ ПАЎНОЧНАЙ БЕЛАРЎСІ КУЛЬТУРА, археал. куль- тура полацкіх крывічоў, якія жылі ў бел. Падзвінні і Верхнім Падняпроўі Назва ад доўгіх валападобных пахавальных на- сыпаў, даўжыня якіх перавышае шыры- ню ў 2 разы і больш і часам дасягае не- калькіх дзесяткаў метраў (гл. ў арт Доўгія курганы} Размяшчаюцца часта побач з круглымі і падоўжанымі курга- намі, аднолькавымі па культуры. Паха- вальны абрад — трупаспаленне па-за ме- жамі кургана Адлюстроўваюць перыяд, калі на Пн Беларусі і суседніх тэрыторы- ях рассяляліся славяне, якія асімілявалі мясц. балцкае і угра-фінскае на- сельніцтва і ўтварылі групоўку ўсх. сла- вян — крывічоў. Пачатковым перыядам культуры з яўляецца атокінскі варыянт банцараўскай культуры (5—7 ст. н.э.) Найб. вывучанымі помнікамі Д.к.п.Б.к з яўляюцца курганныя мопльнікі Дарахі Гарадоцкага і Янкавічы Расонскага р наў. Вылучаюць таксама культуры пскоўскіх і смаленскіх доўгіх курганоў Літ. С е д о в В.В. Длннные курганы крнвнчей. М., 1974; Шмндт Е.А. О смо- ленскнх длннных курганах / / Славяне н Русь. М., 1968, Ш т ы х а ў Г.В. Крывічы: ДОЎГІЯ Д Па матэрыялах раскопак курганоў у Паўночнай Беларусі. Мн., 1992. Георгій Штыхаў. ДОЎГІЯ КУРГАНЫ, назва валападоб- ных курганоў 2-й пал. 1 га тысячагоддзя н э., якія належалі крывічам Д к пашы- раны ў вярхоўях Зах Дзвіны, Дняпра, Волп, Немана, на Пскоўшчыне, ёсць на У Латвіі, у Эстоніі. На тэр Беларусі Д.к. даследаваліся каля весак Бяскатава, Вы- шадкі, Дарахі, Смалькі (Гарадоцкі р-н), Баркі, Вусце і Глінішча (Полацкі р-н). У шэрагу месцаў называюцца вала- тоўкамі, дзе, паводле нар. паданняў, па- хаваны асілкі-волаты. Д .к. маюць не- калькі дзесяткаў метраў даўжыні, 8—10 м шырыні, 1 — 2 м вышыні Пахавальны абрад — трупаспаленне, якое ў больш ранні час адбывалася па-за курганом. пазней — на месцы яго ўзвядзення Ва- лападобныя Д.к. 5—8 ст насыпаны ў 1 або 2 прыемы З яўляюцца мопльнікамі патрыярхальных сем яў з 2—4 і больш трупаспаленнямі. Пахаванні урнавыя ў ляпных гаршках і бязурнавыя ў невял. ямках размешчаны ў аснове, сярэдзіне або каля вяршыні. Пахавальны інвентар. бронзавыя бляшкі-шкарлупіны, сінія шкляныя пацеркі, жалезныя спражкі, цуглі, невял. шпора, керамічныя ляпныя слаба прафіляваныя пасудзіны банца- раўскай кулыпуры, якія выкарыстоўва- ліся як урны або для накрыцця апошніх. На могільніках 9—10 ст. ёсць па- доўжаныя, часцей круглыя ў плане на- сыпы. Рэшткі трупаспалення звычайна знаходзяцца пад насыпам на гарызонце Перапаленыя косці ў большасці выпад- каў сабраны ў неглыбокай ямцы, зверху якой пастаўлены ўверх дном невял ляп- ны гаршчок. Зрэдку трапляюцца курга- ны з вял колькасцю пашкоджаных агнём жаночых упрыгожанняў, распаўсюджа- ных у балтаў, а таксама характэрных для культуры смаленскіх Д.к.: бронзавыя трапецападобныя падвескі, шыйныя грыўні, бранзалеты, маністы, у якіх чар гуюцца сінія шкляныя пацеркі з бронза- вымі спіралепадобнымі трубачкамі-пра- нізкамі, дэталі вянкоў. касцяныя птушкі, серпападобныя скроневыя кольцы ў вы- глядзе латгальскіх шыйных грыўняў. Слав рысы Д.к. 9—10 ст. прасочваюцца ў абрадзе трупаспалення і наяўнасш ляп- ных гаршкоў з акруглым плечуком у вер- хняй частцы тулава, што захавалася і пазней у ганчарнай кераміцы. Пахаванні паводле абраду трупапалажэння ў круг- лых курганах 11 —12 ст. даволі багатыя У жаночых пахаваннях трапляюцца скроневыя бранзалетападобныя кольцы, характэрныя для полацкіх і смаленскіх крывічоў. На думку некаторых даслед- чыкаў, у Д.к. паўн Беларусі пахаваны славянізаваныя балты ці славяне з моц ным уплывам матэрыяльнай культуры балтаў, якія пазней адыгралі значную ролю ў фарміраванні бел. народнасці. Літ.: С е д о в В.В. Славяне Верхнего Поднепровья >н Подвннья М., 1970; III т ы -
272 ДОЎНАР хаў Г В Крывічы: Па матэрыялах раскопак курганоў у Паўночнай Беларусі. Мн., 1992. Георгій Штыхаў. ДОЎНАР (Доўнар-Запольскі) Ігнат Гіляравіч [23.8(4.9). 1829, в Таўкачэвічы Ігуменскага пав., цяпер у Уздзенскім р-не — 1865], удзельнік рэв руху на Беларусі 1-й пал. 19 ст., музы- кант 3 сям і збяднелага шляхціца. У 1840-я гады вучыўся ў Мінскай гімназіі, працаваў чыноўнікам-канцылярыстам у Мінску У 1851 за актыўны ўдзел у канспіратыўных гуртках, звязаных з •Братнім саюзам літоўскай моладзі*. арыштаваны і аддадзены ў салдаты ў Арэнбургскую губ. У 1857 вярнуўся на радзіму. За час вайсковай службы стаў віртуозам-гітарыстам, паспяхова высту- паў з канцэртамі ў Маскве, Арэнбургу, Віцебску, Вільні, Гродне, Коўне, Сувал- ках, Беластоку, Варшаве, Любліне. За- хапіўся фотамастацтвам, спрабаваў ства- рыць фотамайстэрню ў Гродне. потым пасяліўся ў Сувалках, дзе прафесійна займаўся фатаграфіяй. Літ.: К і с я лё ў Г. Музыка, удзельнік канспірацый, піянер фатаграфіі / / Мас- тацтва 1992. № 5; Д ь я к о в В.А. Деятелн русского н польского освободнтельного двн ження в царской армнн 1856—1865 годов (Бнобйблногр. словары. М.. 1867. С. 58, 219; Епсукіореііуіа ро№кхесЬпа АУагзгач'а, 1868. Т. 28. 8. 306; Е а ] п Ь а ч г гі КіісН копьрігасу]пу па Ьпвче і Віаіопіы 1846— 1848. У/агазаіма, 1965. Генадзь Кісялеў. ДОЎНАР-ЗАПОЛЬСКІ Мітрафан Вік- таравіч [2(14).6 1867, Рэчыца Мінскай губ — 30 9.1934], беларускі псторык, эканаміст, этнограф, адзін з засна- вальнікаў нацыянальнай гістарыяграфіі. Скончыў КіеЎскі ун-т (1894). Д-р гіст. н. (1905), праф (1902) У 1895—97 ст. па- мочнік архіварыуса Маскоўскага архіва Мін ва юстыцыі, настаўнік прыватнай гімназіі ў Маскве. 3 1896 заснавальнік і сакратар археаграфічнай камісіі пры Ма- скоўскім археал. т-ве. 3 1899 прыват-да- цэнт псторыка-філалагічнага ф-та Мас- коўскага ун-та. 3 1901 у Кіеўскім ун-це прыват дацэнт, ардынарны прафесар, заг. кафедры рус. гісторыі. 3 1905 засна- ваў Вышэйшыя жаночыя курсы, у 1906 прыватныя камерцыйныя курсы, пера- твораныя ў 1907 у Кіеўскі камерцыйны ін-т, да 1917 дырэктар гэтай першай у Расіі эканамічна-адукацыйнай установы, кіраўнік кафедры гісторыі нар. гаспа- даркі, старшыня гісторыка-этнагра- фічнага, затым сацыялагічнага гуртка. Вясной 1918 узначаліў Бел. гандлёвую палату ў Кіеве, супрацоўнічаў у газ. «Бе- ларускае слова», «Белорусское эхо», «Вольная Беларусь», быў членам камісіі БНР па арганізацыі Бел ун-та. Па яго ініцыятыве ў Керчы ў 1920 адкрыты філіял Сімферопальскага ун-та У 1920—22 праф. Харкаўскага ун-та і вы- кладчык Ін та нар. гаспадаркі, кансуль- тант Наркамата знешняга гандлю Ук- раіны. У 1922—25 у г. Баку, прарэктар ун-та і праф. політэхнічнага ін-та, на- М.В.Доўнар-Запольскі. чальнік Упраўлення прам-сці і гандлю Наркамата прамгандлю Азербайджан- скай ССР, заснавальнік і дырэктар с.-г. і гандлёва-прамысл. музея Азербайджана 3 1.10.1925 да 1.9.1926 праф кафедры гісторыі Беларусі педфака БДУ, права- дзейны член Інбелкульта, старшыня яго гісторыка-археаграфічнай камісіі і суп- рацоўнік Дзяржплана БССР. 3 восені 1926 у Маскве, праф Ціміразеўскай с.-г. акадэміі (чытаў курс эканам. геаграфіі), выкладчык Ін-та нар гаспадаркі імя Г.В.Пляханава (курс гісторыі гандлю), правадзейны член Ін та гісторыі АН СССР. У 1929 у сувязі з упамінаннем імя Д.-З. ў справе «Платонава — Тарле», ідэалагічнай нагонкай на «нацдэ- маўшчыну» ў Беларусі, арыштам вяду- чых бел вучоных ён не пазбег заву- аліраванай формы рэпрэсій. Было за- блакіравана выбранне Д -3. акадэмікам АН СССР, асуджаны як ідэйна-заганны рукапіс яго кнігі «Гісторыя Беларусі», паскораны выхад на пенсію. Перад смер- цю вучоны працаваў у НДІ пушніна- футравай гаспадаркі Наркамата знешня- га гандлю СССР, вывучаў прамысл каа- перацыю і саматужна-мастацкія промыслы. Публікаваць навук. працы і рэцэнзіі пачаў у 1888 у газ. «Мннскнй лнсток» і «Внленскнй вестнмк». У даследаванні «Беларускае мінулае» (1888) упершыню стварыў асн. ядро канцэпцыі гіст. раз- віцця бел народа, паставіў праблему не- абходнасці нац. адраджэння Беларусі. У 1888 выйшаў яго фальклорна-этнагра- фічны эцюд пра бел. вяселле і вясельныя песні, надрукаваны нарысы, прысвеча- ныя насельніцтву і тэр. Беларусі, пазя- мельным адносінам, сельскай гаспадар- цы і фабрычна-заводскай прам-сці. за- снаваныя на багатых статыстычных даных. У канцы 1880-х гадоў разам з А.Слупскім зрабіў рэальныя захады для асветы народа, адраджэння бел. этнаса- масвядомасці. У кнігах-календарах «Ка- ляндар Паўночна-Заходняга краю» за 1889 і 1890 (пад. рэд. Д.-З.) змешчана каля 10 яго матэрыялаў па бел мове і л-ры, гісторыі, этнаграфіі і сацыялогіі, у т.л. «Беларуская гаворка», «Гапон», апо весць у вершах на беларускай мове В.Дуніна-Марцінкевіча: (3 гісторыі бел. пісьменства)».«Кароткі геаграфічны на рыс старажытнай Беларусі (у IX—XII стст.)», «Інстытут царкоўнага суда ў Смаленскім княстве ў XII ст.». «Вялік- дзень на Беларусі», «Нарысы па псторыі Беларусі (ад пачатку да смерці Уладзімі- ра Манамаха)», «Статыстычныя звесткі аб Паўночна-Заходнім краі» і інш. У роз- ных перыядычных выданнях навук ха рактару надрукаваў рэцэнзіі на кнігі П Дз Бранцава «Гісторыя Літоўскай дзяржавы са старажытных часоў», Э.Вальтэра «Аб вывучэнні сямейнага бы- ту літоўска-жамойцкага народа». А.Ве- сялоўскага «3 гісторыі рамана і аповесці» (у апошняй аналізаваў 3 раманы, пера- кладзеныя ў сярэднія вякі на старабел. мову). У 1890—95 на матэрыялах этна графіі і фальклору вывучаў розныя ас пекты духоўнага жыцця беларусаў У час. «Этнографнческое обозренне» і «Жнвая старнна», газ «Внленскнй вест- ннк» і інш надрукаваў серыю даследа- ванняў аб сямейным побыце, звычаевым праве, веравапнях («Беларускае вяселле ў культурна рэлігійных перажытках», «Пахавальныя абрады беларусаў», «Ры- туальнае значэнне каравамнага абраду ў беларусаў», «Абрады, гульні, танцы, прыпеўкі ў Мінскай губерні», «Нарысы сямейнага звычаёвага права сялян Мін- скай губерні», «Юрыдычнае значэнне шлюбу на Беларусі», «Адносіны беларуса да зямлі» і інш ). Асобныя публікацыі маюць гісторыка-філалагічную скіра- ванасць («Сонейка і месяц у беларускай вясельнай паэзіі», «Жаночая доля ў пес- нях пінчукоў», «Заметкі аб беларускіх гаворках: Гаворка Нова-Свержанскай воласці Мінскага пав » і інш ) Увагай да жыцця і лёсу народа вылучаецца вял. се- рыя нарысаў і нататак Д.-З., надрукава ная ў газ. «Внленскнй вестннк» (1890— 91) пад агульным загалоўкам «Заметкі з падарожжа па Беларусі». У 1891 выйш- ла першая буйная праца Д -3 «Нарыс гісторыі Крывіцкіх і Дрыгавіцкіх земляў да канца XII стагоддзя» У 1893—95 зрабіў практычныя захады (звяртаўся да Я А Ляцкага, М Я.Нікіфароўскага, У З.Завітневіча, Я.Неслухоўскага), каб стварыць «Беларускі гурток». аб яднаць даследчыкаў і аматараў беларушчыны. У публікацыях Д. 3. 2-й пал. 1890-х гадоў пераважае гіст. тэматыка: сярэдневяко- вая, літоўска-бел і агульнаўсходне- славянская 11 —12 ст. («Звесткі пра по- лаўцаў», «Да псторыі Люблінскай уніі». «3 гісторыі літоўска-польскай барацьбы за Валынь (Дагаворы 1366 г.)», «Літоўскія ўпамінкі татарскім ордам», ♦Літоўскі скарб і татарскія орды ў 1502— 1509 гт.», «Берасцейскае староства ў XVI ст.», «Старажытны народны копны суд у Паўночна-Заходняй Русі» і інш.). Апу- блікаваў тэкст «Баркулабаўскага летапі- су», «Дакументы Маскоўскага архіва Мі- ністэрства юстыцыі» (т. 1), «Акты Літоў- ска-Рускай дзяржавы (XIV—XVI ст.)» (т. 2, вып. 1). 3 літ -філалагічных прац выйшлі манаграфічпае даследаванне
«В.М.Цяпінскі, перакладчык Евангелля на беларускую гаворку» і арт. пра паэму «Тарас на Парнасе», аўтарства якой схільны быў аддаць В.Дуніну-Марцін- кевічу. На пач. 20 ст. ў буйных працах «Дзяржаўная гаспадарка Вялікага княст- ва Літоўскага пры Ягелонах» (1901, магістарская дысертацыя) і «Нарысы па арганізацыі заходнярускага сялянства ў XVI ст.» (1905, доктарская дысертацыя) на велізарным архіўным матэрыяле раз- глядаў праблемы фарміравання бел.- літоўскай дзяржаўнасці, сац.-эканам. развіццё і сац.-эканам. адносіны ў ВКЛ 14—16 ст. Усе працы Д.-З. па гісторыі вылучаліся менавіта сац.-эканам. пады- ходам. Напярэдадні і ў час рэвалюцыі 1905—07 Д.-З. цікавіўся станаўленнем ідэі свабоды ў Расіі, гісторыяй рускай грамадскай думкі. У 1905—07 выйшлі яго працы «Палітычныя ідэалы М.М.Спяранскага», «3 гісторыі гра- мадскіх плыняў у Расіі», манаграфіі аб дзекабрысцкім руху «Таемнае таварыст- ва дзекабрыстаў», гіст. нарыс, напісаны на аснове следчай справы, «Ідэалы дзе- кабрыстаў», падрыхтаваў і напісаў уступ і каментарыі да «Мемуараў дзекабры- стаў». Вывучаў гісторыю сялянства на Беларусі і ў Расіі (манаграфіі «Заходня- руская сялянская абшчына ў XVI ст.» (1897), «Старонка з гісторыі прыгоннага права ў XVIII—XIX стст.» (1906), «На зары сялянскай свабоды» (1911). Дасле даваў феад. гаспадарку ВКЛ, становішча розных катэгорый сялян, агр. рэформу 1557, стан рамяства і гандлю ў гарадах. Пытанням эканомікі прысвечаны яго «Агляд гісторыі гаспадарчага жыцця Расіі» (1914) і грунтоўная праца «Гісторыя рускай народнай гаспадаркі» (т. 1, 1911), шэраг артыкулаў («Рускі вываз і сусветны рынак», «Задачы эка- намічнага адраджэння Расіі: Руска-гер- манскі абмен і бельгійская прамысло- васць» і інш.). Выдаў таксама даследа- ванні «Агляд навейшай рускай гісторыі» (т. 1—2, 1912—18), «Украінскія старо- ствы ў першай палове XVI ст.» (1908), «Баркулабаўскі летапіс», «Вайна 1812 г. і сучаснае ёй рускае грамадства», «Сне- жаньская рэвалюцыя 1825 г.» і інш., а таксама рэцэнзіі на кнігі па гісто[5ыі Бе- ларусі, Украіны, Расіі І.Лапо, М.Уладзімірскага-Буданава, В.Савіча, І.Ігнатовіча, В.Сергіевіча і інш. Пад рэ- дакцыяй Д.-З. і пры яго аўтарскім удзеле выйшлі «Кніга для чытання па рускай гісторыі» (т. 1, 1904), «Руская гісторыя ў нарысах і артыкулах» (т. 1—3, 1910— 15), Юзборнікаў прац студэнтаў гіст.-эт- награфічнага гуртка, заснаванага і кіраванага ім. Свае адносіны да акту Ра- ды БНР ад 25.3.1918 аб абвяшчэнні Бе- ларусі суверэннай дзяржавай выказаў у публікацыі «Лёсы зроблены!» (надрук. ў працы А.Цвікевіча «Кароткі нарыс пра ўзнікненне Беларускай Народнай Рэс- публікі», 1918), у навукова-публіцыст. нарысе «Асновы дзяржаўнасці Беларусі» (выд. 1919 у Гродне на бел. і асноўных еўрап. мовах) на падставе аналізу гіст., эканам. і этнагр. фактараў абгрунтаваў права бел. народа на суверэннасць. У бакінскі перыяд жыцця Д.-З. працаваў над актуальнымі эканам. пытаннямі, ме- ханізмам рыначнай эканомікі і цэ- наўтварэння (арт. «Кан'юнктура сусвет- нага рынку», «Адміністраванне ва ўмовах НЭПа», «Напярэдадні Генуэз- скай канферэнцыі», «Руска-германскі дагавор», «Да пытання рэгулявання ган- длю», «Да пытання аб прамысловым банку» і інш.). У кароткі мінскі перыяд спалучаў працу гісторыка і эканаміста. Апублікаваў працу, прысвечаную нар. гаспадарцы Беларусі 1861 —1914. вял. раздзел «Беларуская ССР і Заходняя вобласць РСФСР» у кн. «Эканамічная геаграфія СССР» (1926). У час. «Совет- ское стронтельство», «Экономнческое стронтельство», «Аграрныя праблемы» і іншых перыядычных выданнях выступаў па пытаннях раянавання рэспублікі, ды- намікі яе гасп. развіцця. Адначасова да- следаваў сац.-эканам. структуру бел.-літ. дзяржавы 16—18 ст., гандаль, пісаў пра стараж. бел. архівы па-за межамі БССР, на старонках перыяд. друку даказваў не- абходнасць выдання Метрыкі ВКЛ як фундаментальнай крыніцы для засваення грамадзянамі Беларусі айч. гісторыі. Дзейсна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы да выдання «Беларускага архіва». Закон- чыў абагульняльнае даследаванне «Гісторыя Беларусі», у якой разгледзеў шляхі, пройдзеныя бел. народам ад эпохі першабытнага ладу да пач. 1920-х гадоў. У 1926 рукапіс у друк не трапіў (выд. ў 1994). Тв.: Белорусская свадьба в свадебные песнв. Кнев, 1888; Белорусское Полесье; Сб. этногр. матерналов. Вып. 1. Кнев, 1895; Западно-русская сельская обіцнна в XVI в. Спб., 1897; Спорные вопросы в нсторіш Лн- товско-Русского сейма. Спб., 1901; Нссле- довання м статьн. Т. 1. Кнев, 1909; Мсторня русского народного хозяйства. Т. 1. Кнев, 1911; Народное хозяйство Белорусснн, 1861—1914 гг. Мн., 1926; Старыя беларускія архівы за межамі БССР / / Пр. 1-га з'езда даследчыкаў беларускай археалогіі і архе- аграфіі. Мн., 1926. Літ.: П н ч е т а В . Новейшая нсторня Белорусснн в зарубежной нсторнко-полнтн- ческой лнтературе / / Вестн. нар. комнсса- рмата просвешення. 1921. №1;Даўгяла 3.1. Літаратурныя працы доктара рускай гісторыі М.В.Доўнар-Запольскага ў храна- лагічным паралку за 45 год (1883—1928) / / Зап. аддз. гуманіт. навук БАН. Мн., 1929. Кн. 8. Працы класа гісторыі, т. 3; Са- ковіч А. Прафесар Мітрафан Доўнар- Запольскі. // Веда (Нью-Йорк). 1952. №7; Палонская-Васіленка Н. Доў- нар-Запольскі / / Запісы Бел. ін-та навукі і мастацтва (Нью-Йорк). 1953. № 1 (3); Т о е ж. / / 3 гісторыяй на «Вы». Мн., 1994. Вып. 3; Бандарчык В.К. Гісторыя белару- скай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964; Н о ф - ф е Э.Г. Йз нсторнн белорусской деревнн: (Сов. нсторногр. соц.-экон. развнтня бел. деревнн середмны XVII — первой половнны XIX века). Мн., 1990; ІПумейко М.Ф. Неопублнкованная монографня М.В.До- внар-Запольского «Нсторня Белоруссмн» как нсторнографнческнй нсточннк / / Наш радавод. Гродно, 1991. Кн. 3, ч. I; С а - ч а н к а Б. Доўнар-Запольскі / / Сачанка Б. Трэцяе вока. Мн., 1992; Г а н у ш А.Г., Кручок П.С. Мітрафан Доўнар-За- 273 ДОХТУРАЎ польскі. Мн., 1995; Кісялёў Г.В. Доўнар-Запольскі Мітрафан / / Бела- рускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік. Мн., 1993. Т. 2; Мнхальченко С.М. М.В.Довнар-Запольскнй: нсторнк н обіце- ственный деятель / / Вопр. нсторнн. 1993. №6; Бараноўскі Я.І. Прадмова / / Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994. Арсень Ліс. ДОЎСКІ РАЁН. Існаваў у БССР з 12 лют. да 5 крас. 1935. Цэнтр — мяст. Жу- равічы. Падзяляўся на 15 сельсаветаў, перададзеных з суседніх раёнаў: з Бы- хаўскага — Абідавіцкі, Баханскі, Вяліка- зімніцкі (Зімніцкі, Малазімніцкі), Іскан- скі, Сялец-Халапееўскі, Хатаўнянскі; з Кармянскага — Балатдянскі, Журавіцкі; з Прапойскага — Рагінскі (Рагоўскі, 12.3.1935 вернуты ў склад Прапойскага р-на), Ракцянскі (Рэктаўскі); з Рага- чоўскага — Доўскі, Званецкі, Курганскі, Маластралкоўскі, Свержанскі. 5.4.1935 Д.р. перайменаваны ў Журавіцкі раён Мікола Камінскі. ДОХТУРАЎ (Дахтуроў) Дзміт- рый Сяргеевіч [ 1 (12) .9.1759 — 12(24). 11.1816], расійскі ваенны дзеяч. Ген. ад інфантэрыі (1810). Скончыў Па- жаскі корпус у Пецярбургу (1781), слу- жыў у гвардыі. Удзельнік рус.-шведскай вайны 1788—90. 3 1795 у армейскай пя- хоце. Камандаваў дывізіяй у войнах з Францыяй 1805 і 1806—07. 3 лют. 1810 галоўнакамандуючы «арміяй на Заха- дзе». У 1811 камандзір 8-га, з чэрв. 1812 — 6-га пях. корпуса (2 пях. дывізіі, каля 17 тыс. чал.). Напярэдадні Айчын- най вайны 1812 6-ы корпус Д. разам з 3-м корпусам П.П.Палена размяшчаўся ў раёне Ліды для падтрымання сувязі паміж 1-й і 2-й арміямі. Карпусы фар- мальна ўваходзілі у склад 2-й арміі, у аператыўных адносінах былі крайнім ле- вым флангам 1 -й арміі і з пачаткам ваен- ных дзеянняў 12(24) чэрв. атрымалі за- гад злучыцца з яе гал. сіламі. флангавым маршам праз Гальшаны, Смаргонь і Па- ставы абодва карпусы здолелі аыйсці з-пад удару французаў і, захаваўшы ўсе абозы, пераправіліся цераз Зах. Дзвіну вышэй Дрысенскага лагера. У час ад- ступлення рус войск да Полацка і Віцебска корпус Д. быў ар'ергардам 1-й арміі, у далейшым браў удзел і адыгры ваў значную ролю ў бітвах каля Смален- ска, Барадзіна, Малаяраслаўца і Красна- га. 3 6(18) снеж. Д. — камандзір зводна- га корпуса (каля 10 тыс. чал.), які быў сканцэнтраваны ў раёне Нясвіжа для праследавання аўстрыйскага корпуса К.Ф.Шварцэнберга. 14(26) снеж. войскі Д. занялі Слонім, 19(31) снеж. — Ваўка- выск. Са студз. 1813 Д. — на чале злу- чаных 6-га і 8-га карпусоў; у сак.—ліп. 1813 — гал. нач. рус. войск у Варшаў- скім герцагстве; потым камандзір пях. корпуса ў «Польскай арміі» Л.Л.Бе- нігсена, удзельнічаў у Лейпцыгскай бітве 4—7 (16—19).10.1813, у блакадзе Маг-
274 ДРАГАМАНЛЎ дэбурга і Гамбурга (ліст. 1813 — май 1814). 3 1816 у адстаўцы. Літ.: Романов Д.М. Полководец Д.С.Дохтуров. Тула, 1979.Валерый Антонаў. ДРАГАМАНАЎ Міхаіл Пятровіч [ 18(30) .9.1841, мяст. Гадзяч Палтаўскай губ., цяпер г. Гадзяч Палтаўскай вобл., Украіна — 20.6(2.7).1895], украінскі публіцыст, гісторык, філосаф, літарату- разнавец, фалькларыст, дзеяч укр. нац.- вызв. руху. Скончыў Кіеўскі ун-т (1863), дацэнт гэтага ж ун-та. 3 1876 у эміграцыі ў Швейцарыі. Адзін з засна- нальнікаў бесцэнзурнай друкарні «Гра- мада» ў Жэневе. 3 1889 праф. Са- фійскага ун-та. У працах па гісторыі Ук- раіны, укр. л-ры, культуры на аснове параўнальна-гіст. метаду разглядаў гіст. мінулае, культ. традыцыі бел. народа, укр.-бел. творчыя ўзаемаадносіны. У ад- розненне ад дваранска-манархічнай расійскай гістарыяграфіі ўслед за М.Кас- тамаравым развіваў ідэю аб федэ- ралістычным характары Стараж. Русі, агульным і самабытным развіцці «ўсіх трох Русяў» (велікарускага, укр. і бел. народаў). Адзначаў станоўчае гіст. зна- чэнне поліэтнічнай, славяна-балцкай дзяржавы ВКЛ для нац. кансалідацыі, паліт. развіцця ўкраінцаў і беларусаў, што на працяіу стагоддзяў «ішлі суполь- на, нароўні і дапамагалі адзін аднаму». Вылучаў як першаступенную постаць Ф.Скарыны, у працах па нац. пытанні паказаў асімілятарскую сутнасць палі- тыкі царскай Расіі адносна Украіны і Бе- ларусі, падтрымаў і якасна развіў ідэі рус. рэв. дэмакратаў М.Бакуніна, А.Гер- цэна, М.Дабралюбава, М.Чарнышэўскага аб гісторыка-этнічнай адметнасці ўкраін- цаў і беларусаў, іх праве на самавызна- чэнне разам з інш. народамі на прынцы- пах федэратыўнага саюза паміж імі. Крытычна ставіўся да пазіцыі ў нац. пы- танні ідэолагаў рус. народніцкага і сацы- яліст. руху («Чорны перадзел», «Народ- ная воля», газ. «Вперёд» і інш.), пера- сцерагаў ад дзяржавы, вонкава дэмакратычнай, а па сутнасці варожай карэнным нац. патрэбам іншых, акрамя рускіх, народаў. Адзін з першых вылу- чыў укр. і бел. пытанні з польскага нац.- вызв. руху, даказаў беспадстаўнасць паліт. праектаў адбудовы польскай дзяр- жавы ў граніцах 1772. Разам з прад- стаўнікамі бел. нац. адраджэнскага руху далучыўся да пашырэння бел. друкава- нага слова, пры садзеянні Д. і з яго прад- мовай быў надрукаваны пераклад з укр. агітац. брашуры С.А.Падалінскага «Пра багацце і беднасць» (Жэнева, 1876) і, верагодна, з удзелам Д. складзены «Аб- рысы праграмы дзейнасці «Руска-поль- ска-літоўска-беларускай выдавецкай суполкі» з мэтай друкавання кніжак на гэтых чатырох мовах. 3 федэ- ралістычнымі поглядамі Д. салідарызаваліся бел. нарадавольцы гру- пы «Гоман». М.П.Драгаманаў. Літ.: 3 л у п к о С.М. М.П.Драгаманаў пра Беларусь і беларусаў / / Матэрыялы першай навук. канф. па вывучэнню бела- руска-ўкраінскіх літаратурных і фальклор- ных сувязей. Гомель, 1969; К а в к о А.К. Мнхайло Драгоманов н белорусская куль- тура / / Ю.І.Венелін і развнток міжсло- в'янскнх взаемозвязків. Ужгород. 1989. Аляксей Каўка. ДРАГІЧЫН, горад, цэнтр Драгічынскага р-на. За 110 км на У ад Брэста, 7 км ад чыг. ст. Драгічын на лініі Брэст—Гомель. 15 тыс. ж. (1993). У пісьмовых крыніцах упершыню ўпа- мінаецца ў 1452 як н. Давячоравічы. 3 1623 мястэчка ВКЛ. У інвентары 1778 Д. лічыўся горадам. 3 1795 у складзе Расійскай імперыі, мястэчка Кобрынска- га пав. У 1849 у Д. 98 дамоў, 167 ж., у 1897 — 280 дамоў (з іх 140 жылыя), 2258 ж., царкоўнапрыходская школа, 2 нар. вучылішчы, сельская лячэбніца. На- пярэдадні 1-й сусв. вайны ў Д. 2 масла- бойні, завод па ачыстцы мелу, ф-ка са- ламяных капелюшоў, 7 мукамольняў; усяго 36 рабочых. У 1915—18 Д. аку- піраваны герм., у 1919—20 — польскімі войскамі. 3 1921 у складзе Польшчы, цэнтр павета Палескага ваяводства, каля 4 тыс. жыхароў. 3 1939 у БССР, у скла- дзе Пінскай вобл., з 15.1.1940 гар. пасё- лак, цэнтр раёна. У Вял. Айч. вайну з 25.6.1941 акупіраваны ням.-фаш. захоп- нікамі. Вызвалены 17.7.1944 часцямі 61 -й арміі 1-га Бел. фронту ў ходзе Люб- лін-Брэсцкай аперацыі 1944. У 1959 — 3,5 тыс. жыхароў. 3 10.11.1967 горад. 7,1 тыс. ж. у 1971. Прамысл. прадпры- емствы: сыраробны, трактарарамонтны і камбікормавы з-ды, камбінат быт. па- слуг. У горадзе гімназія, 2 сярэднія, му- зычная, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, міжшкольны навуч.-вытв. камбі- нат, сельскае прафесіянальна-тэхнічнае вучылішча, 6 дашкольных дзіцячых устаноў, Дом творчасці дзяцей і юнацт- ва, Дом культуры, кінатэатр, 2 бібліятэкі, цэнтр моладзі «Спатканне», бальніца, паліклініка. Выдаецца раённая газ. «Драгічынскі веснік». У Д. брацкія магілы сав. воінаў і партызан, магілы ах- вяр фашызму і партызан, помнік В.З.Ха- ружай. Захаваўся помнік архітэктуры 19 ст. — Святаграмнічная царква. ДРАГІЧЫНСКАЯ БІТВА 1238. Адбы- лася паміж ням. рыцарамі і войскам галіцка-валынскага кн. Данілы Рама- навіча Галіцкага ў г. Драгічын Над- бужскі (цяпер Полыпча). У 1237 польскі кн. Конрад Мазавецкі перадаў раней за- няты ім Драгічын Берасцейскай зямлі дабжынскім рыцарам на чале з магістрам Брўна. Тут пасялілася тая частка Даб- жынскага ордэна, якая не ўвайшла ў 1235 у Тэўтонскі ордэн і захавала сама- стойнасць. Гэтым актам Конрад Маза- вецкі спрабаваў замацавацца ў Берас- цейскай зямлі і стварыць фарпост абаро- ны ад Літвы. Вясной 1237 кн. Даніла Раманавіч падрыхтаваў паход на ятвя- гаў, каб умацаваць свае тылы, аднак з-за нял. паводкі не змог яе ажыццявіць. Та- ды ён з войскам рушыў на Драгічын, каб выбіць ням. рыцараў з падкантрольнай яму зямлі. З'явіўшыся пад горадам у сак. 1238 «в сіле тяжце», Даніла Галіцкі пе- рамог дабжынцаў і захапіў у палон магістра Бруна. Вынікам гэтай перамогі стаў антыпольскі саюз, заключаны паміж Данілам Раманавічам і вял. кня- зем ВКЛ Міндоўгам. У 2-й пал. 1238 ва- яваць Мазовію хадзілі са сваімі войскамі Міндрўг і новагародскі кн. Ізяслаў. Кон- рад Мазавецкі адмовіўся ад тэр. дама- ганняў да Галіцка-Валынскага княства. Літ.: Полное собранне русскях летопн- сей. Т. 2. М., 1962; Г о л о в к о А.Б. Древ- няя Русь н Польша в полнтнческнх взанмо- отношеннях X — первой третн ХПІ вв. Кн ев, 1988; Пашуто В.Т. Очеркн по нсторнн Галнцко-Волынской Русн. М., 1950. Генадзь Саганоеіч. ДРАГІЧЫНСКІ ПАВЁТ. Існаваў у 1921—39 у Палескім ваяв. Польшчы. Падзяляўся на гміны. 3 1939 у БССР, з 4.12.1939 у Пінскай вобл. Цэнтр — г.п. Драгічын. 15.1.1940 павет скасаваны. ДРАГІЧЫНСКІ РАЁН. Размешчаны на Цд Брэсцкай вобл. Пл. 1,9 км2. Нас. 53,4 тыс. чал. (1994). Цэнтр — г. Драгічын. Паўд. частка раёна ў межах Прыпяцкага Палесся, паўн. — Брэсцкага Палесся. Рэкі: Ясельда з прытокамі Ласінцы, Плё- са; Дняпроўска-Бугскі і Белаазерскі ка- налы. Галоўчыцкае і інш. вадасховішчы, часткова азёры Спораўскае і Белае. Пад лесам 23% тэр. У раёне Радастаўскі ба- танічны заказнік, часткова Спораўскі біялагічны заказнік. Праходзяць чыгунка і аўтамаб. дарога Брэст—Гомель. Раён утвораны 15.1.1940 у складзе Пінскай вобл. 12.10.1940 падзелены на 20 сельсаветаў: Агдэмерскі, Асавецкі, Бездзежскі, Белінскі, Брашэвіцкі, Ва- вуліцкі, Валавельскі, Вулькаўскі, Го- шаўскі, Жаберскі, Застаўскі, Каралінскі, Ліпнікоўскі, Літоўскі, Нямержаўскі (Не- мяржанскі), Папінскі, Сохаўскі, Стара- сельскі, Хомскі. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 акупіраваны ням.-фаш. за- хопнікамі, якія знішчылі ў раёне каля 6,3 тыс. чал. На тэр. раёна дзейнічалі пар- тыз. брыгады 150-я імя Ф.М.Языковіча, імя Молатава, імя Свярдлова, «Савецкая Беларусь», асобны партыз. атрад імя Шчорса, спец. партыз. група «Іскра». Вызвалены раён у ліп. 1944 войскамі 61-й арміі 1-га Бел. фронту. 3 8.1.1954 у
275 ДРАЗДОВІЧ Брэсцкай вобл. 8.8.1959 да раёна далу- чаны Галоўчыцкі, Дзеткавіцкі, Імянінскі, Першамайскі сельсаветы, г.п. Антопаль Антопальскага р-на і Радастаўскі сельса- вет Дзівінскага р-на. У снеж. 1962 — студз. 1965 Д.р у складзе раёна — г. Іванава і 15 сельсаветаў Іванаўскага р-на. На 1.1.1994 Д.р. уключае 136 сельскіх нас. пунктаў, г. Драгічын, г.п. Антопаль, 14 сельсаветаў: Асавецкі, Бездзежскі, Брашэвіцкі, Вулькаўскі, Га- лоўчыцкі, Гутаўскі, Дзеткавіцкі, Драгічынскі, Закозельскі. Імянінскі, Не- мяржанскі, Папінскі, Радастаўскі, Хомскі. У гаспадарцы раёна асн. месца займае с.-г. вытв-сць: малочна-мясная жывёлагадоўля, ільнаводства, буракавод- ства, пасевы збожжавых і бульбы. 22 калгасы, 1 саўгас. Прадпрыемствы харч. і металаапрацоўчай прам-сці. У раёне 20 сярэдніх, 17 няпоўных сярэдніх, 13 па- чатковых і 1 дапаможная школы, школа- інтэрнат, 4 муз. і філіял муз. школы, 25 сельскіх дамоў культуры, 25 клубаў, 63 бібліятэкі, 6 бальніц, дыспансэр, 9 амбу- латорый. Раённая газ. «Драгічынскі веснік». У раёне брацкія магілы сав. воінаў, партызан у вёсках Гаравіца, За- рэчка, Сварынь і інш.; курганы памяці ў вёсках Брашэвічы, Перкавічы, магілы ахвяр фашызму ў вёсках Гаравіца, Гута- ва, Закозель, Першамайск, Усходы, Хомск і інш., помнікі партызанам у в. Зарэчка, ахвярам фашызму ў вёсках Галік, Сорацні. Помнікі археалогіі каля чыг. ст. Драгічын, у вёсках Белянок, Ка- корыца. Старамлыны і інш. Помнікі архітэктуры: 18 ст. — Міхайлаўская цар- ква ў в. Восаўцы, Троіцкая царква ў в. Бездзеж, Юр'еўская царква ў в. Вала- вель, Пакроўская царква ў в. Дзет- кавічы, царква Раства Багародзіцы ў в. Субаты; у гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 мемарыяльная калона ў в. Бездзеж; 19 ст. — царква Раства Багародзіцы ў в. Ва- вулічы, Троіцкая царква ў в. Зёлава, Ус- пенская царква ў в. Ласніцы, царква Ба- гародзіцы ў в. Ляхавічы, Пакроўская ў в. Радастава, Праабражэнская царква ў в. Папіна; царква Ушэсця пач. 20 ст. ў в. Брашэвічы; рэшткі замка Вішнявецкіх пач. 17—18 ст. ў в. Жабер; сядзібы 19 ст. ў вёсках Заказель і Перкавічы. У в. Людвінова ў 1858—64 жыла пісьменніца Э.Ажэшка. Радзіма бел. мікрабіёлага акадэміка М.К.Юскаўца. Літ.: Свод памятннков нсторнн н культу- ры Белорусснн: Брестск. область. Мн., 1990. ДРАГЎН Юрый Іосіфавіч (н. 14.5.1926, Мінск), беларускі гісторык, археолаг. Канд. гіст. навук (1971). Скончыў БДУ (1960). 3 1960 у Ін-це гісторыі АН Бела- русі. з 1962 у БДУ. Даследаваў дзядзінец стараж. Оршы (вызначыў дату яе ўзнік- нення, выявіў планіроўку і забудову), раннеслав. гарадзішчы і селішчы, кур- ганныя могільнікі 11 —13 ст. на Мін- шчыне. Аўтар артыкулаў па гісторыі Бе- ларусі 18—19ст. Тв.: Орша: Нст.-экон. очерк. 2 нзд. Мн., 1967 (у сааўт.); Да пытання аб летапісным Одрэску // Весн. БДУ. Сер. 3. 1977. № 1; У нстоков белорусской советской нсторно В.І.Драздовіч. графнн / / Академнк В.Й.Пнчета: Странн- цы жнзнн. Мн., 1981. ДРАЗДОВІЧ Вікенцій Іосіфавіч (15.8.1911, в. Навасёлкі Капыльскага р-на — 3.12.1942), удзельнік партыз. ру- ху ў Мінскай вобл. ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1965). Да Айч. вайны на сав. рабоце ў Капыльскім і Клецкім р-нах. Са жн. 1941 ствараў падп. арг-цыі на радзіме. 3 ліп. 1942 камандзір узвода партыз. атрада імя Р.І.Катоўскага брыга- ды імя К.Я.Варашылава Мінскай вобл. У час карнай экспедыцыі гітлераўцаў суп- раць партызан у Капыльскім р-не Д. узначаліў засаду партызан каля в. Клеці- шча. 18 партызан 3.12.1942 на працягу 4 гадзін адбілі 8 атак фаш. батальёна, зні- шчылі 85 карнікаў, сарвалі намер ворага нанесці раптоўны ўдар па партыз. бры- гадзе, аднак былі акружаны і ўсе загінулі ў няроўным баі (гл. Лаўскі бой 1942). Пахаваны ў в. Клецішча ў брацкай магіле партызан. Яго імем названа вуліца ў г. Капыль; у цэнтры саўгаса «Лесна» каля будынка клуба ўстаноўлены яго бюст; на месцы бою партызан — помнік. ДРАЗДОВІЧ Язэп Нарцызавіч [1 (13).10.1888, засценак Пунькі Дзі- сенскага пав. Віленскай губ.. цяпер Глы-
276 ДРАЗДОВІЧ боцкі р-н — і5 8 1954], беларускі мас- так, скулыітар, этнограф, археолаг, пе- дагог. Адзін з заснавальнікаў нац. гіст жывапісу, майстар дэкаратыўна-пры- кладнога мастацтва Нарадзіўся ў сям і збяднелага шляхціца-арандатара. Скон- чыў Віленскую школу малявання (1908). У 1910—І4 служыў у арміі, дзе скончыў фельчарскія курсы, у 1-ю сусв вайну — на Зах. фронце. Пасля звальнення з арміі з-за стану здароўя жыў на Дзісеншчыне у фальварку Лявонаўка каля в. Герма- навічы У 1919—20 у Мінску мастак-дэ- каратар у «Беларускай хатцы», Бел дзярж. тэатры; у 1919 арганізаваў культ.-асв. т-ва «Заранка», якое адчыні- ла школы, аматарскі тэатр, бібліятэку, выкладаў малюнак у бел. пмназіі і жано- чай прагімназіі, супрацоўнічаў з літ. выд вамі як ілюстратар. Пасля вяртання на Дзісеншчыну, якая паводле Рыжскага дагавора 1921 адышла да Польшчы, у 1921 — 22 спрабаваў арганізаваць на радзіме бел. школы. У І924—26 выкла- даў маляванне ў Глыбоцкай польск. шко- ле, актыўна супрацоўнічаў з ТБІП. Пра- цаваў у Радашковіцкай бел. гімназіі імя Ф.Скарыны. У 1926—27 супрацоўнічаў у сатырычным час. *Маланка». У 1927 заснаваў маст. студыю пры Віленскай бел. пмназіі. У 1927—29 выкладаў маля- ванне ў бел пмназіі ў Навагрудку, вёў работу па зборы экспанатаў для Віленскага бел. музея У пач І930-Х га- доў спрабаваў працаўладкавацца ў Вілыіі. Пасля далучэння Зах Беларусі да БССР вучыўся на кароткачасовых на- стаўніцкіх курсах і ў 1940— 41 працаваў настаўнікам малявання і батанікі ў Глы- бокім і Лужках. Першыя малюнкі Д. зроблены ў 1907 («Трызна мінуўшчыны», «Дух зямлі». Я Драздовіч. Друкарня Францішка Скарыны ў Вільні ў 1525 годзе. Я.Н.Драздовіч. «Брамка будучыні»). Аформіў вокладкі «Беларускага календара на 1910», кнігі К.Буйло «Курганная кветка» (19і4), «Школьнага спеўніка» А.Грыневіча (1920), час. «Вольны сцяг» 3 самага па- чатку сваёй творчай дзейнасці выкары- стоўваў гіст. рэаліі і матывы. У 1916 стварыў скульптуру «Гарыслава» (выяву полацкай княгіні Рагнеды) і бюст Ф Ска- рыны. Намаляваў серыю графічных кра- явідаў «Дзісеншчына» з сял. сядзібамі і палеткамі, шляхецкімі засценкамі («Ста- долішча», «Пунькі», «Александрыя», «Стары вадапуск», «Над Дзісёнкай», «Гараватка» і інш ), у канцы 1910 — пач. 1920-х гадоў графічныя серыі «За- слаўе», «Старажытная будоўля на Бела- русі», «Вежа Празор», «Мінск. Высокае месца», «Месца ўпадзення Нямігі ў Свіслач». Графічныя малюнкі Д. ўпры- гожылі падручнік геаграфіі А.Смоліча. На мяжы 1910 — 20-х гадоў зрабіў графічныя партрэты полацкіх і смален- скіх князёў, у т.л. Усяслава Чарадзея, жывапісныя карціны «Спаленыя ся- дзібы», «Усяслаў Чарадзей у парубе пад палатамі кіеўскага князя». «Пагоня Яры- лы» і інш. Акупацыйную палітыку польскіх улад адлюстроўваў у работах «Пажар гарадзішча», «Пажар у замку», выкананыя вугалем у 1924—25, альбом графікі «Глыбокае» У 2-й пал 1920-х гадоў стварыў вял. графічныя серыі (па 14—Іблістоў) «Мір», «Глыбокае», «На- вагрудак і навагрудцы», «Крэва», «Ліда», «Гальшаны», «Меднікі», «Тро- кі», прысвечаныя гарадзішчам, замкам і культавым збудаванням. У гэты час шмат вандраваў па Дзісеншчыне, Піншчыне, дзе рабіў графічныя замалёўкі, збіраў эт- нагр. матэрьіялы для «Беларускага эт- награфічнага слоўніка». У 1927 і 1-й пал. 1940-х гадоў напісаў некалькі карцін і акварэлей, прысвечаных Скары- не «Францыск Скарына. Развітанне з родным Полацкам, або ў свет па наву- ку», «Са свету з навукай», «Друкарня Францішка Скарыны ў Вільні ў 1525 годзе», «Набыўца кніг у друкарні Ф Ска- рыны». Па матывах «Слова пра паход Ігаравы» напісаў карціну «Песня Бая- на». Атмасферу ўдушэння бел. культуры польскімі ўладамі адлюстраваў у карцінах «Цмок» (1927), «Мужык з па- нам цягаюцца» (1935) Гал. працай мас- така становіцца маляванне насценных дываноў, якое дазваляла яму зарабляць на жыццё. Але і ў гэтай галіне сваёй творчасці выкарыстоўваў гіст. матывы У 1940—46 зноў вяртаецца да мінулага свайго народа — карціны «Палачане вы- ганяюць накінутага ім князя», «Усяслаў Чарадзей пад Гародняй», «Пярсцёнак Усяслава Чарадзея». Д. — пачынальнік касмічнай тэмы ў выяўленчым мастацт- ве: серыі «Жыццё на Марсе» (193і), «Жыццё на Сатурне» і «Жыцце на Ме- сяцы» (1932), «Космас» (1940) Аўтар навукова-папулярнай брашуры па астра- номіі «Нябесныя бегі» (193і). Працаваў у галіне скульптуры; акрамя бюста Ска- рыны, стварыў барэльефы, партрэты маці, паэта М Машары, фалькларыста А.Грыневіча (1930-я гады), журналіста Я.Пачопкі. Этнаграфічна-пазнавальнае значэнне маюць яго шматлікія замалёўкі ўзораў нар дойлідства, прылад працы і прадметаў побыту земляроба, адзенне. Вывучаў фальклор Дзісеншчыны і Пін- шчыны. Склаў зб. «Песні Дзісеншчыны», захаваліся рукапісы паэмы «Трызна мінуўшчыны» і гіст -бытавой аповесці «Гарадольская пушча», апавяданне «Сон Гараноса» з яго ілюстрацыямі. У Вільні пад псеўд Я Нарцызаў выдаў кніжку «Пабрацімцы і вялікая шышка» (1923) У Свіры, пазней у родных мясцінах пра- водзіў археал. даследаванні. У ненадру- каванай працы «Дзісенская дагі- старычная старына» апісаў 30 археал. помнікаў гарадзішчаў, паселішчаў, кур- іаноў, прывёў і паданні, звязаныя з імі. Паводле яго запісаў выяўлена некалькі дзесяткаў гарадзішчаў, курганоў, у т.л каля нас. пунктаў Крукоўшчына, Хваш- чова, Свіла, Залессе, Задвор'е, Зябкі (Глыбоцкі р-н), Сквірцы, Язна (Міёрскі р-н), Гарадзец, Пашкі (Шаркоўшчынскі
р-н). Адкрыў некалькі стаянак каменна- га і бронзавага вякоў, шмат каменных крыжоў, сабраў калекцыю каменных ся- кер. У выніку археал. пошукаў напісаў працу «Дзе знаходзяцца Дудуткі і Гарод- ня», упомненыя ў «Слове пра паход Ігаравы». Пахаваны ў в. Ліпляны Глы- боцкага р-на, на магіле стэла з барэльеф- най выявай Д У Мінску помнік Д (скульпт. I Голубеў) Яго імем названы Германавіцкі музей мастацтва і этнагра- фіі (ІПаркоўшчынскі р-н). Тв Дзеннік / / Маладосць 1991. Ы° 5— 11, 1992. № 1—2. Літ.: Л і с А.С. Вечны вандроўнік. Мн., 1984; Яззп Драздовіч: [Фотаальбом] / Аўтар тэксту Т.В.Габрусь. Мн., 1993. Арсень Ліс. Андрзй Майсяенаіс. ДРАЎЛЯНЕ, племянное аб'яднанне ўсх. славян у 8—10 ст , якое жыло на права- бярэжжы Прыпяці ў міжрэччах Гарыні, Ужа, Цецерава, Дняпра Назва па- ходзіць ад лясной мясцовасці. На У ме- жавалі з палянамі, на 3 — з валынянамі (па Случы) і бужанамі, на Пн з дры- гавічамі, ад якіх былі аддзелены бало- тамі шырынёй 50—60 км уздоўж правага берага Прыпяці Самыя стараж помнікі Д курганныя мопльнікі з трупаспален- нем і урнамі пражска-карчакскага тыпу. Нябожчыкаў хавалі ў верхняй частцы насыпу ці на гарызонце, па 1—3 паха- ванш ў кургане, пазней па 1 3 канца 10 ст. з яўляюцца курганы з трупапалажэн- нем на гарызонце, у насыпе або яме, ча- ста ў драўлянай труне або калодзе, гала- вой на 3 Пахавальны інвснтар пярсцён- кападобныя скроневыя кольцы, шкляныя і сердалікавыя пацеркі, лунніцы, браз- готкі, бронзавыя гузікі, жалезныя нажы, крэсівы, тачыльныя брускі, жалезныя аб- ручы і дужкі ад драўляных вёдзер. Зай- маліся земляробствам, жывёлагадоўляй, ганчарствам, ткацтвам, апрацоўкай жа- леза. Жылі ў паўзямлянках. Гал гарады Уручый (Оўруч), Горадск; у Іскарасцені (Корасцень) жыў князь і старшыны з мясц знаці. На тэр арэала Д. выяўлена 20 гарадзішчаў У 9—10 ст мелі сваё палітычнае аб яднанне — «княжанне». У 883 кіеўскі кн. Алег прымусіў Д. плаціць яму даніну. У пач. 10 ст. ўдзельнічалі ў паходзе на Візантыю Ёсць меркаванні, што ў 10 ст. Д. ўзначальвалі племянны саюз, у які ўваходзілі дрыгавічы і валы- няне Пасля смерці Алега хацелі ада- собіцца, перасталі плаціць даніну. Кн Ігар наважваўся падпарадкаваць Д , але быў у 945 імі забіты Яго жонка Вольга жорстка расправілася з Д , спаліўшы іх гарады і вынішчыўшы мясцовую знаць. Тэрыторыя Д. далучана была да Кіева, стала ўдзельным княствам з цэнтрам у г. Уручый Апошні раз упамінаюцца пад 1136, калі кіеўскі кн. Яраполк падараваў частку іх зямель Дзесяціннай царкве ў Кіеве Літ. С е д о в В В Восточные славяне в VI — XIII вв. М., 1982; Мнлютенко Н Н Туровское княжество н древлянская земля в составе Кневской Русн в X—XI вв / / йсторнко-археологнческнй семннар •Черннгов н его округа в IX—XIII вв.». Черннгов, 1990. Георгій ІЛтыхаў. ДРАХМА (грэч дгасЬгла жменя, кісць), I) тавар-грошы Стараж Грэцыі — 6 жа- лезных 4-гранных прутоў, што змяшча- ліся ў кісці рукі. 2) Старажытнагрэча- ская сярэбраная манета, якая зявілася ў 6 ст. да н.э. 3) Сярэбраная манета цароў іранскай дынастыі Сасанідаў (маса да 6,50 г), якая трапляла на землі Кіеўскай Русі разам з куфіцкім дырхемам у 1 -й трэці 9 ст. ДРАЧОЎ Пётр Мікалаевіч (н. 6 7 1937, г Ленінград), бел графік Скончыў Бел тэатр -маст ін-т (1964). Маст рэдактар Я.Драздовіч. Пейзаж з цягніком. 1937. Насценны дыван Я.Драздовіч. Космас. 1940 ДРВЕНСКІ Д час. «Ьярозка» (1964—86), «Беларускі гістарычны часопіс» (з 1992). Працуе ў кніжнай і станковай графіцы, ў тэхніцы літаграфіі, акварэлі, лінагравюры. Знач- нае месца ў творчасці займае гіст. жанр Сярод твораў ссрыі акварэляў «Помнікі архітэктуры Беларусі» (1970 — 82), літаграфіі «Кірмаш канца 19 — пач. 20 ст » (1972), «Паўстанне 1863 г » (1978), «Спынім забойствы» да 500-годдзя з дня нараджэння М.Гўсоўскага (1980), парт- рзты-постаці «Кірыла Тураўскі», «Пётр Мсціславец», «Лаўрэнцій Зізаній», «Сімяон Полацкі» (1989). Аўтар праекта маст. афармлення экспазіцыі Музея гісторыі медыцыны Беларусі, дзе выка- наў дыярамы «На старажытным га- радзішчы», «Знахаркі». «Францыск Скарына трымае экзамен перад прафеса- рамі Падуанскага універсітэта» і інш Для Нац. музея псторыі і культуры Бе ларусі стварыў дыярамы «Паселішча на Сенніцы», «Пажар г. Магілёва ў 1700— 21 гг.», «Крэменездабыўныя шахты ў Красным», «Францыск Скарына ў дру- карні» і інш. (1992 — 93), для музея М.Багдановіча у Мінску — панараму «Мінск у 1890 г.» (1991). ДРБЕНСКІ (Пгічезкі) Бруна Ян (4.9.1955, Манрэаль, Канада), фран- цузскі гісторык. Д-р Парыжскага ін та паліт. даследаванняў (1991). Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве (1978). 3 1981 навук. супрацоўнік, з 1988 заг. аддзела
ДРОЗД Нац. ін-та ўсходніх моў і цывілізацый у Парыжы. Прэзідэнт Нац. асацыяцыі Францыя — Беларусь. Даследуе нац. і грамадска-паліт працэсы ў Польшчы, на Беларусі і Украіне ў 19—20 ст. Аўтар прац па пытаннях сучаснага паліт. і сац.- эканам становішча Беларусі Чл. Міжнар асацыяцыі беларусістаў (1995) Гв.; Ьа Віеіогцігіе Рагіз, 1993. ДРОЗД Валянцін Пятровіч (3(16) .9.1906, чыг. ст. Кашалёва. цяпер г. Буда-Кашалёва Магілёўскай губ. — 29.1.1943], віцэ-адмірал (1941). Скон- чыў Ваенна- марское вучылішча імя Фрунзе (1928). 3 1928 на Балтыйскім флоце. 3 1933 камандзір эсмінца, ст пам. камандзіра лінкора «Марат» У 1936—37 удзельнік нац.-рэв вайны ў Іспаніі, інструктар-саветнік рэсп. флоту. 3 ліст. 1937 камандзір брыгады эсмінцаў Балтыйскага флоту. 3 1938 камандуючы Паўн. флотам, удзельнік сав -фін- ляндскай вайны 1939—40. 3 вер. 1940 нач Чарнаморскага вышэйшага ваенна- марскога вучылішча, потым камандзір атрада лёгкіх сіл Балтыйскага флоту У Вял. Айч. вайну з вер 1941 камандуючы эскадрай караблёў Балтыйскага флоту, удзельнік абароны Ленінграда Кіраваў баявымі дзеяннямі караблёў у Ірбенскім праліве і пры абароне Маанзундскіх аст- равоў Атрад караблёў пад яго каманда- ваннем у жн 1941 зрабіў пераход з Таліна ў Кранштат У ліст.—снеж 1941 камандаваў атрадам караблёў, які правёў эвакуацыю абаронцаў паўвострава Хан ка. Загінуў на лядовай трасе пад Кранш- татам Пахаваны ў С.-Пецярбургу. Яго імем названы вуліца ў Буда-Кашалёве, карабель на Паўн. флоце. У Буда-Каша- лёве помнік. Літ.: Мнхайловскнй Н Внне-ад- мнрал Лрозд // Морской сборннк 1971 № ♦; Гол нчннков В. Гвардейскнй эс- кадренный мнноносец «Внце-адмнрал Дрозд»; Нст. очерк М.; Л., 1944. ДРОЗД Мікалай Пракопавіч (падп. псеўд. Дзядзька Вася; 1890, в. Селішча Навагрудскага пав. Мінскай губ. — 1943), удзельнік Мінскага пат- рыятычнага падполля ў Вял. Айч вай- ну. 3 1939 працаваў на лямцавай ф-цы «Чырвоны Кастрычнік». У час акупацыі Мінска ням -фаш захопнікамі аргані заваў і ўзначаліў падп. групу. На яго кватэры захоўвалася зброя, боепрыпасы, медыкаменты, хаваліся падпольшчыкі і ваеннаслужачыя, якія трапілі ў акру- жэнне, у 1941 адбыліся 2 пасяджэнні Мінскага падп. гаркома КП(б)Б. Жонка Д. Алена Адамаўна, дочкі Рэгіна і Яніна былі сувязнымі партыз. атрада «Дзімы». Д. удзельнічаў у падрыхтоўцы аперацыі па знішчэнні В Кубэ 24.9 1943 Д , яго жонка і дачка Рэпна арыштаваны і пасля катаванняў загублены ў Трасцянецкім лагеры смерці У Мінску імем Д названа вуліца, на доме, дзе жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка. П.М Драчоў. Кірыла Тураўскі. Аўталітаграфія. 1989- ДРОЗДАВА, курганныя могільнікі крывічоў каля в. Дроздава Талачынскага р-на. Могільнік-1 11 ст. За 400 км на Пн ад вёскі Захаваліся 2 курганы дыям 6 м, выш 1,5 м. У 1970 даследавала 5 курганоў 3 М Сяргеева Пахавальны аб рад — трупапалажэнне ў дамавіне. Па- хавальны інвентар (у жаночых пахаван- нях) — 39 цыліндрычных і бочачкапа- добных залачоных шкляных пацерак, 2 сярэбраныя пласціністыя і 1 драцяны з патоўшчанай сярэдзінай пярсцёнкі. Могільнік-2 2-й пал. 10 — 1-й пал. 11 ст. За 500 м ад могільніка-1, у лесе. 2 групы курганоў (13 і 24 насыпы) на адлегласці 50 м адна ад адной. Насы пы круглаватыя, дыям. 7—9 м, выш 1,7—1,8 м Адкрыў у 1925 Д М Васі- леўскі, абследавалі ў 1959 Л.В Аляксееў, у 1972 А.Р Мітрафанаў, у 1987 групу з 13 курганоў даследавала В.М.Ляўко. Па- хавальныя абрады — трупаспаленне, трупапалажэнне галавой на 3 і пераход- ны (частковае спаленне трупаў на гары- зонце ці ў насыпе) Знойдзены фрагмен- ты ганчарных гаршкоў з лінейным і хвалістым арнаментам, дужка і абручы ад драўлянага вядра, нажы з драўлянымі тронкамі, жал спражкі, крэсівы, ключ, бронзавы рыбалоўны кручок, жаночыя ўпрыгожанні (шкляныя, каралавыя, сер- далікавыя, з пясчаніку, бірузовага фаян- су пацеркі, сярэбраныя і бронзавыя фібулы, пярсцёнак, скроневыя кольцы і інш.). Адзін курган быў без пахавання. Літ. Васілеўскі Д. 3 матэрыялаў да археалагічнай карты Аршанскай акругі / / Наш край. 1926. № 6—7; Л е в к о О.Н Дроздовскнй курганный могкльннк / / Нс торнко-археологнческнй семннар «Чернн- гов н его округа в IX—XIII вв.»: Тез. докл Черннгов, 1988 Вольга Ляўко ДРОЦІК (ад грэч сіогоіоз кап'ё), карот- кае кагіё для кідання з крамянёвым, кас- цяным або жалезным наканечнікамі. Вя- домы з эпохі верхняга палеаліту. Для па- велічэння дальнасці і сілы кідка (да 70—80 м) выкарыстоўвалася раменная пятля. 3 эпохі Кіеўскай Русі вядомы пад назвай суліца, якая выкарыстоўвалася ў конніцы да 17 ст. Згадваецца ў «Слове пра паход Ігаравы» (12 ст ) як зброя пер шага ўдару дружыннікаў. На Беларусі жал. наканечнікі Д. знойдзены на помніках ранняга жал. веку (Чаплін, Га- рошкаў, Аўгустова. Лабеншчына, Бан- цараўшчына, Малышкд і эпохі Кіеўскай Русі (Чачэрск, Дрысвяты, Ваўкавыск, Навагрудак, Гродна і інш ). Міхась Ткачоў ДРУГАЯ БЕЛАРУСКАЯ СТРАЛ КОВАЯ ДЫВІЗІЯ, нацыянальнае тэры- тарыяльна-міліцэйскае вайсковае фарміраванне ў БССР у 1923—38. Ство- рана на базе 2-й Тульскай стралковай дывізіі. Першы камандзір Я.Ф.Фабры- цыус. Штаб дывізіі знаходзіўся ў Мінску Складалася з 3 стралк палкоў, асобнага кав. эскадрона і гаўбічнага артыл дывізіёна, якія дыслацыраваліся ў Чэр- вені, Барысаве і Слуцку Камплектаван- не асабовага складу тэрміновай службы праводзілася па тэр. прыкмеце з пры зыўнікоў БССР У 1924 сярод салдат і сяржантаў 5764 беларусы, 577 яўрэяў, 375 рускіх. 3 сярэдзіны 1920-х гадоў у дывізіі шырокі водгук атрымала палітыка беларусізацыі Большая частка ваен і паліт. падрыхтоўкі вялася на бел мове Існавалі таксама яўр роты, дзе ваенна паліт. работа праводзілася на яўр. мове (ідыш). Камандна-паліт. склад дывізіі паступова змяняўся кадравымі афі- цэрамі-беларусамі У 1935—38 Чырв. Армія пераводзілася выключна на кадра- вы прынцып арганізацыі і экстэрытары- яльнае камплектаванне. Паводле паста- новы ЦК ВКП(б) ад 7 3.1938 і загаду наркома абароны СССР К.Варашылава ад 16.3.1938 дывізія рэарганізавана ў кадравую вайсковую адзінку Чырв Арміі. Павел Панкратаў ДРУГАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ АБЛАС- НОГА САЮЗА РСДРП ЛІТВЫ I БЕ- ЛАРЎСІ. Адбылася ў 2-й пал. лютага ці ў 1-й пал сакавіка 1907. Дэлегаты з ра- шаючым голасам ад Віленскай, Мінскай, Дзвінскай, Бабруйскай, Барысаўскай, Віцебскай, Ковенскай, Смаленскай арг-цый РСДРП, з дарадчым — ад ЦК РСДРП, к-та Абл саюза РСДРП ЛіБ ЦК Бунда Месца правядзення канфе рэнцыі і склад дэлегатаў невядомы. Па радак дня: справаздача арг-цый РСДРП
Паўн.-Зах. краю аб выбарчай кампаніі ў 11 Дзярж. думу і яе выніках; аб аб'яд- нанні РСДРП з Бундам. аб аб'яднанні прафсаюзаў; нац. пытанне; аб ваен. арг-цыі. Канферэнцыя прааналізавала недахопы, выяўленыя ў ходзе выбарчай кампаніі: недастатковую арганізаванасць дзейнасці сацыял дэмакратаў, недаклад- нае размеркаванне сваіх сіл, няпоўны ахоп насельніцтва агітацыяй і прапаган- дай, слабае прыцягненне да супра- цоўніцтва спачуваючых сацыял-дэмак- ратам прадстаўнікоў дэмакр. інтэлі- генцыі, вядзенне выбарчай барацьбы гал. чынам па лініі нац., а не класавага па- дзелу. Адзначалася, што арг-цыі РСДРП не здолелі выступіць як партыйнае цэ- лае, а асобныя з іх праігнаравалі дырэк- тывы агульнарасійскай парт. канферэн- цыі, захапіліся супрацоўніцтвам з рэв.- дэмакр. буржуазіяй, паступіўшыся сваёй самастойнай лініяй на першай стадыі вы- барчай барацьбы. За гэтымі ацэнкамі вы- разна адчуваецца бальшавіцкі ўплыў. Аднак у вызначэнні далейшай тактыкі рэзалюцыя замацавала меншавіцкі пады- ход — не замена Думы Устаноўчым схо- дам праз узбр. паўстанне, а аб'яднанне працоўных вакол с.-д. фракцыі для націску на Думу. Прынята рэзалюцыя па праекце ўмоў аб'яднання з Бундам, рэка- мендаваных IV з'ездам РСДРП. 3 іх вы- ключана палажэнне пра неабходнасць узгаднення дзейнасці аб'яднанага гар. к-та з агульнапарт. рашэннямі, што ад- павядала пункту гледжання бундаўцаў. Пытанне пра аб яднанне прафсаюзаў пе- ранесена на V з'езд РСДРП. Нац. пытан- не канферэнцыя рэкамендавала будуча- му з'езду зняць з парадку дня з прычыны яго «неаформленасці ў шырокіх партый- ных колах». Выбрала абл. к-т. Аляксей Кароль. ДРУГАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ АРХІЎ- НЫХ РАБОТНІКАЎ БССР. Адбылася 19—24.12.1927 у Мінску. Прысутнічалі 23 дэлегаты (прадстаўнікі Цэнтр. архіва БССР, Цэнтр. архіва Кастр. рэвалюцыі, гіст. архіваў Віцебска, Магілёва, Мінска, 6 акр. архіўных аддзяленняў, Ін-та бел. культуры, Бел. дзярж. музея, Цэнтр. бю- ро краязнаўства). На канферэнцыі раз- гледжаны і абмеркаваны пытанні: дзей- насць і чарговыя задачы Цэнтр. архіва БССР (М.В.Мялешка), Цэнтр. архіва Кастр. рэвалюцыі напачатку існавання (Г.І.Баброўскі), гіст. архіў (Э.К.Лейланд, Віцебск; І.Я.Гаранін, Магілёў; М.А.Ва- хаеў, Мінск), акр. архіваў (П.Я.Тарай- мовіч, Бабруйск; І.Р.Калодкін, Мазыр; Я.А.Макась, Мінск; П.Е.Вашкевіч, Ор- ша; Я.Т.Дадон, Полацк), узаемадзеянне з архівамі дзеючых устаноў (Баброўскі), правядзенне ў жыццё пастановы ЦВК і СНК БССР «Пра адзіны дзярж. архіўны фонд БССР» (Вахаеў) і інш. Адзначала- ся, што за час пасля Першай Усебелару- скай канферэнцыі архіўных работнікаў (1924) у рэспубліцы створана сетка дзярж. архіўных устаноў, вернуты даку- менты з Расіі. Удзельнікі канферэнцыі ўхвалілі рэарганізацыю архіўнай справы (наданне дзярж. архівам права кантраля- В.П.Дрозд. ваць работу архіваў устаноў, стварэнне сеткі дзярж. архіўнай службы), падвялі вынікі работы архіўных устаноў, вызна- чылі перспектывы (стварэнне раённых дзяржархіваў, арганізацыя справаводст- ва), стварэнне друкаванага органа архівістаў і інш. Аляксандр Вараб'ёў. ДРУГАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ КАМ- ПАРТЫІ ЛІТВЫ I ЗАХОДНЯЙ БЕЛА- РУСІ. Адбылася 2—4.2.1919 у Вільні. Адначасова ў Мінску праходзіў Першы Усебеларускі зезд Саветаў, які прыняў пастанову аб аб'яднанні Беларусі і Літвы. У рабоце канферэнцыі ўдзельнічалі 32 дэлегаты з рашаючым і 32 з дарадчым голасам. Яны прадстаўлялі больш за 5 тыс. чл. КПЛіЗБ. Прысутнічалі таксама дэлегат ад камсамола Літвы, прадстаўнікі ЦК РКП(б), Маскоўскай бел. секцыі РКП(б). Парадак дня: справаздача ЦК (П.Эйдукевіч), тактыка партыі (К.Цы- хоўскі), даклады з месцаў, сав. бу- даўніцтва, аграрнае пытанне (З.І.Анга- рэціс), адносіны да Часовага рэв. рабоча- сялянскага ўрада, аб яднанне Літ. і Бел. Сав. рэспублік. Канферэнцыя падвяла вынікі дзейнасці ЦК і парт. работы пасля Першага зезда Кампартыі Літвы і За- ходняй Беларусі. У рэзалюцыі па дак- ладзе аб тактыцы партыі паставіла перад парт. арг-цыямі задачу мабілізаваць ра- бочы клас на далейшае развіццё рэвалю- цыі. Выказалася за рашучую барацьбу і з буржуазнымі, і з дробнабурж. партыямі і групамі. У рэзалюцыі аб задачах партыі і бягучым моманце гаварылася, што адны партыі сваёй нерашучай (Сацыяльна-дэ- макр. рабочая партыя Літвы і Беларусі, с.-д. партыя Літвы), другія нацыяналіс- тычнай (Польская партыя сацыял-дэ- макратаў Літвы і Беларусі, Бунд і інш. яўр. дробнабурж. партыі), трэція аванту- рыстычнай (левыя эсэры, партыя рэв. сацыялістаў-ляўдзінінкаў Літвы) паліты- кай дэзарганізуюць рабочы клас і аслаб- ляюць яго баяздольнасць. Абмеркаваўшы пытанні сав. будаўніцтва, канферэнцыя пастанавіла кіравацца пры іх вырашэнні Канстытуцыяй РСФСР, прымяняць яе з улікам мясц. умоў. Было вырашана ліквідаваць валасныя, местачковыя і сельскія рэўкомы, часова захаваць іх ДРУГАЯ Д толькі ў пав. цэнтрах і буйных гарадах У рэзалюцыі па пытанні аб сав. будаў- ніцтве канферэнцыя падкрэсліла. што «выбарчым правам могуць карыстацца толькі пралетарыі і паўпралетарыі». Прапаноўвалася пры неабходнасці разга- няць саветы, у якія пранік «вораг рабо- чага класа». Такія ўстаноўкі па сутнасці пазбаўлялі паліт. правоў сялян-серадня- коў. Парт. арг-цыям даручалася неадк- ладна пачаць узбройваць і абучаць ваен. справе ўсіх членаў партыі. Было прапа- навана ўсе сельскія саветы (рабочых, беззямельных і малазямельных дэпута- таў) называць Саветамі рабочых дэпута- таў. Канферэнцыя выказалася супраць падзелу памешчыцкай зямлі паміж сяля- намі. Мелася на ўвазе, што на базе буй- ных маёнткаў будуць створаны саўгасы. Але гэтыя ўстаноўкі пярэчылі баль- шавіцкай тактыцы саюзу з серадняком. Каб спыніць спекуляцыю, дэлегаты вы- рашылі ўвесці манаполію на гандаль прадуктамі харчавання і ляснымі матэ- рыяламі. Канферэнцыя ўхваліла дзей- насць Часовага рэв. рабоча-сял. ўрада на чале з В.С.Міцкявічусам-Капсукасам і прыняла рашэнне аб аб'яднанні Літ. і Бел. Сав. рэспублік. У прынятай рэзалю- цыі аб камсамоле гал. яго задачай вызна- чыла «падрыхтоўку свядомых ба- рацьбітоў за камунізм». Літ.: КП(б>Б у рэзалюцыях. Ч. 1 (1903— 1921 гг.). Мн., 1934; Борьба за Советскую власть в Лнтве в 1918—1920 гг.: Сб. доку- ментов. Внльнюс, 1967. Уладзімір Міхнюк. ДРУГАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ КПЗБ. Ад- былася нелегальна 30.11.1924 у Вільні. У рабоце канферэнцыі ўдзельнічала 17 дэ- легатаў, з іх 14 з рашаючым голасам ад Баранавіцка-Слонімскай, Беластоцкай, Брэсцкай, Віленскай, Гродзенскай і Пінскай акруг, ЦК КПЗБ, ЦК КСМЗБ. У ліку дэлегатаў было 10 парт. работнікаў, 3 рабочыя, 4 селяніны. Парадак дня: справаздача ЦК КПЗБ; даклад аб V кан- грэсе Камінтэрна; пытанні тактыкі; ар- ганізац. і бягучыя пытанні; выбары ЦК КПЗБ, дэлегатаў на III з'езд Кампартыі Польшчы. Канферэнцыя адзначыла, што за перыяд ад Першай канферэнцыі КПЗБ (1923) партыя вырасла колькасна, ума- цавалася арганізацыйна, стала сур'ёзнай паліт. сілай у Зах. Беларусі і Польшчы. Ухваліла рашэнні V кангрэса Камінтэр- на, улічыла яго заўвагі пра «неабход- насць узмацнення камуністычнай работы сярод літоўскага працоўнага на- сельніцтва ў анексаваных Польшчай аб- ласцях Заходняй Беларусі і ва Усходняй Літве». У рэзалюцыі «Аб формах рэва- люцыйнай барацьбы ў Заходняй Бела- русі» канстатавала, што бязлітасная экс- плуатацыя працоўных, самавольства польскай адміністрацыі «дапамагае абу- джэнню і росту ў сялянскіх масах рэва- люцыйнага ўздыму, які ў недалёкай бу- дучыні можа выліцца ва ўзброенае паў- станне супраць улады ненавісных акупантаў». Канферэнцыя паставіла пе-
280 ДРУГАЯ рад партыяй задачу «распачаць ар- ганізацыйную і палітычную падрыхтоўку ўзброенага паўстання» У сувязі з гэтым былі вызначаны формы работы парт арг-цый агітацыя супраць падатковай сістэмы, сярод салдат з мэтай выкары- стання іх для ўзбр абарокы правоў пра- цоўных, патрабаванне школы на роднай мове, шырокая прапаганда пралет. інтэрнацыяналізму і інш Адхіліла лозунг аўтаноміі для Зах Беларусі ў межах Польшчы, выстаўлены ППС, а таксама інш партыямі, і проціпаставіла яму ло- зунг уз'яднання Зах. Беларусі з БССР Асудзіла сэцэсію як антыпарт. групоўку, створаную на канферэнцыі чл. ЦК КПЗБ М Гурыным Маразоўскім і А.Тама шэўскім. Дэлегаты паслалі прывітанне паліт вязням, «... усім тым, хто ў ба рацьбе за сацыялістычную рэвалюцыю пакутуе за турэмнымі кратамі» У склад ЦК КПЗБ выбраны Л Н Аранштам, А П Данялюк, А.Р Капуцкі, П Корчык (I К Лапновіч), С.А Мертэнс, С.Т Мілер, Л 1 Родзевіч, В.З.Харужая і інш , дэлега- тамі на ПІ з езд КПРП — Аранштам, Да- нялюк, Корчык. Мертэнс, Харужая Літ.'. Революцнонный путь Компартнн Западной Белорусснн <1921 —1939 гг.1. Мн., 1966 Іван Дзяшко ДРУГАЯ ПАЎНОЧНА-ЗАХОДНЯЯ АБЛАСНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ РСДРП(б) (надзвычайная) Ад былася 5—7(18—20).10 1917 у Мшску; 247 дэлегатаў з рашаючым голасам і 106 з дарадчым ад 28 591 чл партыі і 27 856 спачуваючых, парт. арг-цый Бабруйска, Віцебска, Гарадка, Гомеля, Замір я. Івянца, Лунінца, Мінска, Нясвіжа, Ор шы, Рагачова, Слуцка, Зах. фронту. За Да арт. Другая сусветная вайна 1939—45. Пасля падпісання Мюнхенскага пагаднення. Верасень 1938. 20 дзён пасля Першай Паўночна-Заход- няй абласной канферэнцыі РСДРП( б) парт. арг-цыя Беларусі і Зах фронту па- вялічылася болып чым у 6 разоў. Пара- дак дня: даклад абл. бюро (У.С.Селяз- нёў); перавыбары Саветаў, армейскіх к-таў і тактыка партыі (В В.Фамін); Устаноўчы сход; перагляд парт прагра- мы (А Ф Мяснікоў), сувязь, агітацыя і транспарт л-ры (М М Васільеў); спіс кандыдатаў ва Устаноўчы сход і інш. Канферэнцыя ўхваліла паліт. лінію і практ дзейнасць абл. бюро, падкрэсліла, што найважнейшай задачай выратавання краіны і рэвалюцыі з яўляецца пераход улады ў цэнтры і на месцах да Саветаў, прапанавала парт арг-цыям зрабіць усё, каб своечасова склікаць II Усерас з'езд Саветаў, вырашыла неадкладна пера- выбраць Саветы і армейскія к-ты. За- цвердзіла спіс кандыдатаў ад РСДРП(б) ва Устаноўчы сход па Віцебскай. Магілёўскай, Мінскай выбарчых акругах і Зах. фронце (44 чал ) Прапанавала змяніць паліт. эканам часткі праграмы- мінімум РСДРП(б), агр частку выпра- цаваць на падставе рэзалюцый VII (крас.) Усерас канферэнцыі РСДРП(б). ДРУГАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА 1939 — 45, самая вялікая і кровапралітная вайна ў гісторыі чалавецтва У яе была ўцягнута 61 дзяржава, больш за 80% на- сельніцтва Зямлі, ваен. дзеянні ішлі на тэр. 40 дзяржаў, а таксама на марскіх і акіянскіх прасторах Пачалася ў выніку абвастрэння барацьбы паміж буйней- шымі дзяржавамі за перадзел зон уплы- ву, што склаліся пасля першай сусвет- най вайны 1914 — 18. Вырашальную ро- лю ў развязванні вайны адыграла Германія. Яе правячыя колы імкпуліся ліквідаваць т зв Версальска Вашынгтон- скую сістэму дагавораў (1919—22), па- водле якіх Германія страціла не толькі свой уплыў у свеце, але і большую част- ку сванго прамысл і сыравіннага патэн- цыялу. 3 устанаўленнем у 1933 нацысц- кай дыктатуры палітыка Германіі буда- валася на аснове ідэалогіі нацызму, што прадугледжвала знішчэнне цэлых наро- даў Нацысцкая праграма стварэння ў свеце «новага парадку», г.зн. заваявання сусв панавання, і планы правячых колаў Італп і Японп былі, з аднаго боку, пагро- зай для Вялікабрытаніі, Францыі ЗІІІА, з другога — для СССР. Правячыя колы кожнан з гэтых дзяржаў, спрабуючы ад весці пагрозу ад сваіх краін, напачатку імкнуліся не да таго, каб стрымаць фаш агрэсараў, а каб накіраваць удар аднаго на другога. Такая палітыка паскарала рост ваенна-прамысл. патэнцыялу дзяр- жаў фаш. блоку. Японія ў пач. 1930-х г акупіравала значную частку Кітая, Італія ў 1935 — Эфюпію, у 1939 — Албанію, Германія ў 1938 —Аўстрыю. У 1936—39 здзейснена герм.-італьянская інтэр- венцыя ў Іспаніі. Кульмінацыяй пату- ральніцтва фаш. агрэсарам з боку зах. дзяржаў, якія імкнуліся накіраваць удар на СССР, стала Мюнхенскае пагадненне 1938 паміж кіраўнікамі ўрадаў Вялікабрытаніі, Францыі, нацысцкай Германіі 1 фаш Італп аб расчляненні Чэ- хаславакіі: 1.10.1938 гітлераўцы акупіравалі Судэцкую вобл., у 1939 — усю краіну. Польшча захапіла Пешын- скую Сілезію, Венгрыя — Закарпацкую Украіну СССР прапанаваў зах дзяржа- вам стварыць сістэму калектыўнай бяс- пекі ў Еўропе, накіраваную супраць фаш агрэсараў, але бакі не знайшлі ўзаемаразумення ў гэтым пытанні. Паміж Германіяй і СССР былі заключа- ны пагадненні 23.8.1939 дагавор аб не- нападзе, сакрэтны пратакол якога (т зв пакт Рыбентропа—Молатава) фактычна дзяліў значную частку Усх. Еўропы на сферы ўплыву паміж Германіяй і СССР; 28.9.1939 — «Аб дружбе і граніцы». Гэ- тыя і наступныя сав.-герм. пагадненні давалі Гітлеру поўную свабоду дзеянняў на Захадзе, але перашкаджалі весці вай- ну супраць СССР Імкнучыся ўмацаваць свае становішча, Сав. Саюз хацеў выйг- раць час для ўмацавання сваей абарана- здольнасці, адвесці пагрозу стварэння адзінага антысав фронту, адсунуць (прымяняючы нават грубую ўзбр сілу) перадавыя рубяжы абароны як мага да- лей на 3. Да 1.9 1 939 нацысцкая Германія мела ўзбр. сілы ў 4,6 млн. чал , 4093 баявыя самалёты, 3195 танкаў. 107 караблёў, у т.л. 57 падводных лодак. Аснову стра- тэгічнай канцэпцыі вермахта складаў «бліцкрыг» (*маланкавая ваана»), па- водле якой перамога павінна быць дасяг- нута да таго, як праціўнік паспее разгар нуць свае ўзбр сілы і прамысл патэнцы- ял Вайна пачалася нападам 1 9 1939 птлераўскай Германіі на Польшчу 3 9 1939 Вялікабрытзнія і Францыя аб явілі вайну Германіі. У склад англа- франц. кааліцыі ўвайшлі і брытанскія дамініёны і калоніі (Аўстралія, Новая Зе- ландыя, Індыя, Паўд.-Афрыканскі саюз,
Канада і інш.) На працягу 9 мес усе гэ- тыя краіны практычна нічога не рабілі (перыяд увайшоў у гісторыю пад назвай ♦дзіўная вайна») Гэта дазволіла Гер- манп завяршыць падрыхтоўку да агрэсп супраць Зах. Еўропы Будучыя саюзнікі СССР па антыгітлераўскай кааліцыі яш- чэ спадзяваліся пабудаваць сваю бяспеку на прынцыпах «улагоджвання» фаш. аг- рэсара за кошт бяспекі іншых краін Польшча апынулася разгромленай за не калькі тыдняў Паводле таго ж сакрэтна га пратакола СССР 17 9.1939 увеў свае войскі на тэр Зах Беларусі і Зах Ук раіны, якія былі ў складзе Польшчы Па • водле дагавора ад 28 вер. размежаванне паміж СССР і Германіяй праведзена па т.зв. •Керзана лініі», вызначанай Вярх саветам Антанты ў 1919 як усх. грашца Польшчы (з некаторымі зменамі на ка рысць Польшчы). Гэта была этнічная мяжа паміж беларусамі і палякамі Па- водле сакрэтнага пратакола ад 23 8 1939 у сферу ўплыву СССР траплялі Латвія і Эстонія. а пасля 28 вер. — Літва і Фінляндыя. Імкнучыся адсунуць граніцу ад Лешнграда (32 км ад дзярж граніцы), нейтралізаваць патэнцыяльнага ворага, сав. кіраўніцтва пайшло на вайну з Фінляндыяй, што прывяло да пагаршэн - ня адносін з Англіяй і Францыяй, якія аказалі Фінляндыі дапамогу. СССР быў выключаны з Лігі Нацый. У ходзе гэтай вайны сваю слабасць выявіла і Чырв. Армія. У крас —пач мая 1940 Германія акупіравала Данію, Нарвегію, Бельпю, Галандыю, Люксембург 10.5.1940 ням.- фаш войскі пачалі наступленне на Францыю Абышоўшы «лінію Мажыно» з Пн, прарваўшы абарону ў раёне Седа- на, 20 мая гітлераўцы выйшлі да Ла- Манша. Бельгійская армія, брытанскія экспедыц. сілы частка франц арміі былі адрэзаны ў Фландрыі. 28 мая капітулявала белытйская армія. Англій- скім і частцы франц войск, блакірава ным у раёне Дзюнкерка, удалося эвакуі равацца ў Вялікабрытанію У пачатку чэрв. 1940, прарваўшы фронт, гітлераў- цы вымусілі франц. армію капітуляваць. 14 чэрв без бою быў заняты Парыж 22 чэрв Францыя падпісала акт аб капітуляцыі У канцы чэрв і940 у Лон дане створана патрыят. арг-цыя «Сва- бодная Францыя» на чале з Ш дэ Го лем 10 6 1940 Італія аб явіла вайну Францыі і Вялікабрытаніі. Італьян. войскі ў жн захапілі Брыт. Самалі, час- тку тэр. Кеніі і Судана, у сярэдзіне ве расня ўварваліся ў Егіпет, але ў снеж 1940 былі разбіты англ войскамі Пача тае ў кастр. 1940 наступленне італьянцаў з Албаніі на Грэцыю грэчаская армія адбіла. У студз —маі 1941 брытанскія войскі пры падтрымцы паўстаўшага на- сельніцтва і паргызан выпіалі італьянцаў з Брыт Самалі, Кеніі, Судана, Эфюпп, Італьян Самалі, Эрытрэі. Італьянскі флот на Міжземным моры панёс вялікія страты. У пач 1941 у Паўн Афрыку на дапамогу італьян войскам прыбыў герм Афрыканскі корпус ген Э.Ромеля У Да арт Другая сусветная вайна 1939—45. Гітлераўцы знішчаюць пагранічныя знакі на польска германскай граніцы 1939 крас. 1941 італьян ням. войскі дасягнулі лівійска еппецкай гр^ніцы. У той жа час японскія войскі пачалі акупацыю новых раёнаў Кітая, захапілі паўн. частку франц Індакітая Пасля па- ражэння францыі Вялікабрыташя апы- нулася адзін на адзін з Германіяй Дапа- магчы англічанам усё болей схіляўся ўрад ЗША Вясной і 941 ЗПІА увялі свае войскі ў Грэнландыю. летам — у Іслан- дыю. У жн. 1940 герм. авіяцыя пачала масіраваную бамбардзіроўку Вяліка- брытаніі. Сав. ўраду варта было прыняць пад увагу тое, што на Захадзе настае канец ваен. дзеянняў, таму павялічваецца паг- роза нападу Германіі на СССР. Летам 1940 да СССР былі далучаны Прыбалт дзяржавы На іх тэрыторыях створана маіутная групоўка Чырв. Арміі, якая магла наносіць прамыя ўдары па Гер- маніі з мора і паветра На ПдЗ, абапіраючыся на сакрэтныя пратаколы сав.-герм. дагавора ад 23.8 1939, Чырв Да арт. Другая сусветная вайна 1939—45. Дзеці з акупіраваных раёнаў СССР перад пры- мусовай адпраўкай у Германію 1944. ДРУГАЯ Армія 28.6.1940 увайшла ў Бесарабію і Паўн Букавіну, з тэрыторыі якіх сав авіяцыя атрымала магчымасць пагра- жаць нафтапромыслам Румыніі як га- лоўнаму пастаўшчыку нафты Германіі, кантраляваць стратэгічную чыгунку Адэ- са—Кішынёў—Чарнаўцы—Львоў. У ад- каз Германія ў вер. 1940 увяла свае войскі ў Румынію. Паміж Германіяй і СССР пачаўся перыяд адкрытага дыпла- мат проціборства за ўплыў на Балканах Ужо ў крас 1941 Германія цалкам пана- вала ў гэтым рэгіёне. 27.9.1940 Германія, Італія і Японія падпісалі ваенна-паліт. Берлінскі пакт Вясной 1941 Германія акупіравала Балгарыю. Грэцыю частку Югаславіі. Да Берлінскага пакта далу- чыліся Венгрыя, Румынія, Славакія, у 1941 — Балгарыя і Фінляндыя Сав Са юзу ўдалося дасягнуць буйной паліт. пе- рамогі на Усходзе: 13.4.1941 быў падпісаны сав.-японскі пакт аб нейт- ралітэце, што значна знізіла верагод- насць вайны на 2 фронты Паліт ізаля- цыя СССР павялічылася Стратэгічныя выйгрышы 1939—40 прывялі да буйных паліт. пройгрышаў Заходнія краіны, нягледзячы на негатыўныя іх адносіны да сав.-герм дагавораў, з разуменнем па ставіліся да ўваходу Чырв. Арміі ў зах. вобласці Беларусі і Украіны. Але вайна з Фінляндыяй, далучэнне да СССР Латвіі, Літвы, Эстоніі, Бесарабп і Паўн Букаві- ны расцэньвалася імі як выяўленне ім- перскіх амбіцый камуніст таталітарнай дзяржавы Гэта ўскладніла адносіны СССР з ЗША і Англіяй якраз тады, калі яўна акрэслілася процістаянне паміж Сав Саюзам і Германіяй Пра тое, што фаш Германія і яе саюзнікі рыхтуюцца да вайны з СССР, ведалі і ў Сав Саюзе, і за мяжой 3 вясны 1941 рэзка па-
282 ДРУГАЯ вялічыўся паток паведамленняў аб паг- розе нападу на СССР. Хоць Гітлер не прад яўляў Сав. Саюзу ніякіх прэтэнзій, усё сведчыла пра тое. што з лютага 1941 Германія пачала адкрытую перадыслака- цыю войск да сав граніц. Пралікі Сталіна прывялі да таго, што напад Гер- маніі для народаў СССР аказаўся рап- тоўным. 22.6.1941 нацысцкая Германія напала на СССР. Пачалася Вялікая Аіічынная вайна 1941—45, якая стала найважней- шай часткай Д с в. Настаў якасна новы этап вайны, які прывёў да кансалідацыі ўсіх антыптлераўскіх сіл. 12.7 1941 было заключана пагадненне паміж СССР і Вялікабрытаніяй аб сумесных дзеяннях, 2 жн — паміж СССР і ЗША аб ваенна- эканам. супрацоўніцтве і аказанні матэ- рыяльнай падтрымкі СССР 14.8 1941 ЗША і Вялікабрытанія абнародавалі Ат- лантычную хартыю, да якой 24 вер. да- лучыўся СССР. Каб папярэдзіць ства- рэнне фаш апорных баз на Блізкім Ус- ходзе, англ. і сав. войскі ў жн.—вер. 1941 увайшлі ў Іран. Сумесныя ваенна- паліт. дзеянні паклалі пачатак стварэнню антыгітлераўскай кааліцыі. Супраць СССР нацысцкая Германія кінула свае асн. сілы. Для нападу былі выдзелены 190 дывізій (з іх 153 нямецкія) — 5,5 млн. чал., каля 4300 танкаў, 47,2 тыс. гармат і мінамётаў, 4980 самалётаў, 192 баявыя караблі Супраць Сав Саюза былі сканцэнтраваны 83% сухапутных сіл вермахта, у т.л. 86% танк дывізій і 100% матарызаваных, 4 з 5 паветраных флатоў Усе гэтыя сілы канцэнтраваліся ў 3 стратэгічных групоўках. Група армій «Поўнач» дзейнічала ў напрамку Ленінграда, група армій «Цэнтр» — це- раз Беларусь на маскоўскім напрамку, група армій «Поўдзень» — на кіеўскім напрамку. Сав.-герм фронт стаў асн. фронтам Д с.в Птлераўскія войскі за 3 Да арт. Другая сусветная ванна 1939—45. Крымская канферэнцыя. Люты 1945. тыдні прасунуліся на 350— 600 км, за- хапілі Прыбалтыку, Малдавію, Беларусь, значную частку Украіны і РСФСР Ад- нак Германіі не ўдалося дасцгнуць стра- тэгічнай мэты плана гБарбароса». У выніку контрнаступлення Чырв. Арміі пад Масквой пацярпеў крах міф пра не- пераможны вермахт, значна ак- тывізаваўся рух Супраціўлення ў тыле фаш. войск; Германія вымушана была перайсці да тактыкі працяглай вайны. 7 12.1941 Японія нападам на амеры- канскую ваен. базу Пёрл-Харбар у Ціхім акіяне развязала вайну супраць ЗША 8 снеж ЗША, Вялікабрытанія і шэраг іншых краін аб'явілі вайну Японіі, 11 снеж Германія і Італія аб явілі вайну ЗША. 1.1.1942 падпісана Дэкларацыя прадстаўнікамі 26 дзяржаў — удзельніц антыгітлераўскай кааліцыі, якая абавяз- вала іх свае ваен і эканам рэсурсы вы- карыстоўваць у вайне супраць краін фаш. блока 26.5.1942 СССР і Вяліка- брытанія падпісалі дагавор аб саюзе суп- раць Германіі і яе сатэлітаў. 11.6.1942 СССР і ЗША заключылі пагадненне аб прынцыпах узаемадапамогі ў вядзенні вайны. Летам 1942 ням. войскі пачалі новае наступленне на сав.-герм. фронце. 17.7 1942 пачалася Сталінградская бітва 1942—43 — адна з пераломных у вайне. 19.11.1942 пачалося контрнаступ- ленне сав. войск пад Сталінградам, якое скончылася акружэннем і разгромам 330-тыс. групоўкі войск праціўніка. За- хапіўшы ініцыятыву, Чырв. Армія нанес- ла птлераўцам шэраг паражэнняў зімой і вясной 1943. Англ. войскі ў гэты час бамбілі гарады Германіі, вялі баі ў Паўн Афрыцы Японія панавала на моры, акупіравала Бірму, Малайю, Філіпіны, астравы Інданезіі і інш., стварыла пагро- зу Аўстраліі. Нарошчванне сіл ЗША у Ціхім акіяне з 1-й пал 1942 прывяло да змены суадносін сіл на карысць са- юзнікаў. Пасля шэрагу паражэнняў у Каралавым моры і каля в-ва Мідуэй (1942) японскі флот перайшоў да абаро- ны. Пасля падзей у Эль-Аламейнскай аперацыі ЗША і Вялікабрытанія ў ся- рэдзіне ліст. 1942 занялі тэр. Марока, Алжыра, уступілі ў Туніс; вясной 1943 дамагліся капітуляцыі італа-герм. войск на п-ве Бон 10 7 1943 амерыканскія і англ. войскі высадзіліся на в-ве Сіцылія, у пач верасня — на Апенінскім п-ве 25 ліп фаш. ўрад Мусаліні быў скінуты. Новы італьян. ўрад 3.9.1943 падпісаў пе- рамір е з ЗША і Вялікабрытаніяй, 13 кастр. аб'явіў вайну Германіі. Пачаўся распад фаш блока. На працягу 1943 амерыканскія войскі высадзіліся ў Новай Гвінеі, захапілі Алеуцкія а-вы, нанеслі шэраг паражэнняў японскаму ваенна- марскому флоту Разгром ням -фаш войск у Курскай бітве 1943 прымусіў фаш. Германію пе- райсці да стратэгічнай абароны, на ўсіх франтах змянілася ваенна-паліт. ста- новішча Колькасць дзяржаў, што аб'явілі вайну Германіі, з чэрв. 1941 да снеж. 1943 павялічылася з 5 да 36. У 1944 сав войскі ліквідавалі блакаду Ленінграда, вызвалілі Правабярэжную Украіну, Крымскі п-аў, увайшлі ў Ру- мынію. У выніку Беларускай аперацыі 1944 была вызвалена ўся тэр Беларусі, значная частка Літвы, Латвіі, пачалося вызваленне Польшчы. 23 8.1944 у выніку паўстання ў Румыніі быў скінуты ваен- на-фаш. рэжым Антанеску; новы ўрад аб явіў вайну Германіі. Тое ж адбылося і ў Балгарыі. 29.8 1944 пачалося Славац- кае нац. паўстанне Сав. войскі вялі баі за вызваленне Чэхаславакіі, Венгрыі, Югаславіі, паўн.-ўсх. раёнаў Нарвегіі. 6.61944 англа-амерыканскія і канадскія войскі высадзіліся ў Нармандыі, 15 жн. амер -французскія — у Паўд Францыі. быў адкрыты 2-і фронт. 19 8 1944 пача- лося Парыжскае паўстанне, да прыходу саюзнікаў франц. сталіца была ўжо ў ру- ках патрыётаў. У пач. 1945 пачалося ма- гутнае наступленне сав войск па ўсім фронце ад Карпат да Балтыйскага мора, а армій саюзнікаў — у Італіі і Германіі Для каардынацыі дзеянняў саюзнікаў і пасляваен. ўпарадкавання свету адбыла- ся Крымская канферэнцыя 1945 У 2-й пал. красавіка — пач. мая саюзнікі дай- шлі да Эльбы, уступілі ў Чэхаславакію, Аўстрыю. 16 крас. пачалася Берлінская аперацыя 1945 25 крас сав войскі ў ра- ёне Таргаў на р. Эльба аб ядналіся з час- цямі 1-й амерыканскай арміі. 6— 11 5.1945 сав войскі разграмілі апош- нюю ням. групоўку і завяршылі вызваленне Чэхаславакіі. У поўнач 8 мая ў Карлсхорсце (прадмесце Берліна) прадстаўнікі герм. вярх. галоўнака- мандавання падпісалі акт аб безагаворач- най капітуляцыі Германіі. У маі 1945 з усёй кааліцыі дзяржаў, якія развязалі Д.с.в., барацьбу працягвала толькі Японія Разам з еўрапейскімі праблемамі на Патсдамскай канферэнцыі 1945 была ўдзелена вял. ўвага лёсу Японіі. 8.8 1945 СССР аб явіў вайну Японіі, 10 жн. тое ж зрабіла Манголія. Сав.-мангольскія войскі разграмілі квантунскую армію і вызвалілі паўн.-ўсх. частку Кітая, Паўн. Карэю, 6 і 9 жн ЗША упершыню выка- рысталі новую зброю, скінуўшы 2 атам- ныя бомбы на гарады Хірасіма і Нага-
283 ДРУГАЯ сакі. 2.9.1945 Японія падпісала акт аб капітуляцыі. Д.с.в. скончылася. Подзвігам людзей, сярод якіх было шмат беларусаў, у Д.с.в. быў іх удзел у падп. барацьбе супраць фашызму ў канцлагерах Асвенцім, Бухенвальд, Да- хаў, Майданек і інш. У Маўтхаўзене пас- ля гераічнай гібелі ген.-лейт. Дз.М.Кар- бышава падп. барацьбу ўзначаліў ура- джэнец Чавусаў палк. Л.Я.Маневіч. У канцлагерах у Рэгенсбургу, Нойабінгу, лагеры г. Вурдэна, у Асвенціме і інш. ак- тыўную барацьбу вялі ген. П.Д.Цумараў, былыя падпольшчыкі П.Д.Шаўроў, А.Ф.Шульман, Н.Ц.Цвяткова, былы паг- ранічнік У.Мураўёў і інш. У італьян. Супраціўленні 16-гадовы М.С.Фралоў, А.К.Кісялёў; у белыійскім — А.В.Варан- коў, I.А.Дзедзькін, М.Ляшчынскі і інш. Найбольш моцным і арганізаваным быў удзел беларусаў у франц. Супраціўленні, сярод іх Ф.К.Варанішча, які арганізаваў уцёкі 47 ваеннапалонных у партыз. ат- рад, былая падпольшчыца Т.В.Чахоў- ская, Ф.Ф.Кажамякін, І.Кісялёў, В.Мяшкоў, І.Адамовіч, В.Барбук, А.Д.Панізнік і інш. У Эльзас-Латарынгіі змагаўся атрад, створаны былымі мінскімі падпольшчыкамі (Ф.Ліхавец, У.Руткоўскі, Т.Ліхавец, У.Бялько, П.Цінкевіч, Р.Карапанаў і інш.). Пры вызваленні в-ва Алерон гераічна зма- гаўся былы падпольшчык з Мазыра У.М.Антоненка. У Францыі дзейнічаў асобы жаночы атрад «Радзіма», створа- ны былымі бел. партызанкамі і падполь- шчыцамі. Камандзірам стала Н.І.Лі- савец, пазней Р.З.Сямёнава-Фрыдзон, абедзвюм было прысвоена званне лейтэ- нанта франц. арміі. Д.с.в. была самай разбуральнай і кровапралітнай у свеце. У ёй загінула больш за 50 млн. чал. Най- болыную колькасць ахвяр панёс Сав. Са- юз — 27 млн. чал., у т.л. каля 2,5 млн. — жыхары Беларусі. Разгром фашызму карэнным чынам змяніў расстаноўку сіл у свеце. Перамо- га, атрыманая пры вырашальнай ролі СССР, прывяла да стварэння сусв. сістэ- мы сацыялізму, якая паўстагоддзя рабіла глабальны ўплыў на развіццё пасляваен. свету. Эканам. і ваенна-паліт. цэнтр кра- ін Захаду перамясціўся з Еўропы ў ЗША. Перамога над фашызмам выклікала рост нац. самасвядомасці народаў, які прывёў да распаду каланіяльнай сістэмы. Літ' Нсторня второй мнровой войны. 1939—1945. Т. 1—12. М., 1973—82; Докумен- ты н матерналы кануна второй мнровой войны, 1937—1939. Т. 1—2. М., 1981; Год крнзнса, 1938—1939: Документы н матерна- лы. Т. 1—2. М., 1990. Уладзімір Гуленка. ДРУГАЯ УСЕБЕЛАРЎСКАЯ КАНФЕ- РЭНЦЫЯ, Другая Усебелару- ская палітычная канферэн- цыя, Нацыянальна-палі- тычная нарада, Берлінская канферэнцыя 1 925, нарада бе- ларускіх паліт. дзеячаў на эміграцыі. Ад- былася 12—16.10.1925 у Берліне. Склікана К.Цвікевічам па патрабаванні кіраўніцтва КП(б)Б для прызнання Мінска адзіным цэнтрам бел. паліт. і культ. руху. З явілася вынікам расколу ў бел. эмігранцкім асяроддзі, а таксама пе- рамен, што адбыліся ў 1921—25 у БССР і Зах. Беларусі пасля Першай Усебелару- скай канферэнцыі (Прага, 1921). Раскол бел. паліт. эміграцыі пачаўся ў 1922 пас- ля Генуэзскай канферэнцыі 1922, на якой Старшыня Рады Міністраў Белару- скай Народнай Рэспублікі (БНР) В.Лас- тоўскі і міністр замежных спраў Цвікевіч прызналі права Літ. Рэспублікі на Вільню і Віленскі край. Вызвалены ад пасады Ластоўскі меў на мэце правесці нац.- паліт. нараду для таго, каб яго дзейнасць была ўхвалена прадстаўнікамі бел. паліт. арг-цый эміграцыі і Зах. Беларусі. Стар- шыня Рады БНР П.Крачэўскі забараніў правядзенне нарады. Была ўтворана Дзяржаўная калегія БНР. Пасля яе рас- паду ў жн. 1923 адноўлена Рада Міністраў БНР. Абавязкі яе Старшыні выконваў Цвікевіч, які нібыта прызнаў памылковасць свайго ўчынку ў Генуі. На настроі часткі бел. паліт. эміграцыі і да- лейшую дзейнасць Цвікевіча ўплывалі падзеі ў БССР. 3 часу 2-га абвяшчэння бел. сав. дзяржаўнасці (31.7.1920) у КП(б)Б існавала моцная плынь пра- ціўнікаў бел. культуры, што адзначалася на сёмым з'ездзе КП(б)Б (20 — 26.3.1923). Інтарэсы бел. культуры прад- стаўляла ў ёй невял. група былых членаў Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ; З.Жьшуновіч, А.Чарвякоў) і Бела- рускай камуністычнай арганізацыі (БКА; У.Ігнатоўскі і інш.). Варожасць большасці ў кіраўніцтве КП(б)Б да бел. культуры тлумачылася, у прыватнасці, і тым, што, як канстатаваў VII з'езд пар- тыі, у асяроддзі работнікаў культуры і асветы БССР былі моцныя ідэалы «ад- раджэння буржуазна-дэмакратычнай дзяржаўнасці», г.зн. БНР. З'езд ставіў сабе за мэту адхіліць бел. культ.-асв. ра- ботнікаў ад працы, а на іх месца па- ставіць «камуністаў і камуністычна на- строеных работнікаў». Прадугледжвала- ся чыстка навучэнцаў і педагагічнага персаналу на пед. ф-це БДУ і Бел. пед. тэхнікума. Пасля XII з'езда РКП(б) (крас. 1923), які прыняў рэзалюцыю па нац. пытанні, ЦБ КП(б)Б мусіла ўзяць курс на беларусізацыю і каранізацыю. Станоўчы вобраз сав. рэжыму ў эмігранцкім асяроддзі стваралі таксама распачатая ў 1921 новая эканамічная палітыка (нэп) і абвешчаная ў 1923 амністыя былым праціўнікам баль- шавіцкай улады. Важнае значэнне для паліт. эміграцыі мела і ўзбуйненне БССР (вяртанне ў склад Беларусі часткі яе ўсх. земляў). У Польскай Рэспубліцы, сас- таўной часткай якой была Зах. Беларусь, з 1923 пачаўся псрыяд стабілізацыі эка- нам. жыцця. Разам з тым пасля выбараў у сейм (1922) польскі ўрад пачаў на- ступленне на бел. школьніцтва і культу- ру, мэтай якога была асіміляцыя белару- саў. Паколькі стаўка левых сіл на ўзбр. барацьбу не апраўдала сябе, а парла- менцкіх метадаў барацьбы было неда- статкова, патрабавалася змяніць такты- ку. Паваротным пунктам у гісторыі краю з явілася стварэнне Камуністычнай пар- тыі Заходняй Беларусі (КПЗБ). Пера- ход у яе дзеячаў Беларускай рэвалюцый- най арганізацыі (БРА; А.Канчэўскі, І.Лагіновіч, Л.Родзевіч) надаваў КПЗБ пэўны нац. каларыт. Важную ролю ў КПЗБ стаў адыгрываць эмісар Мінска, былы член БКА М.Гурын-Маразоўскі. Пад уплывам падзей у БССР і ў цесным кантакце з КПЗБ левыя сябры Белару- скага пасольскага клуба С.Рак- Міхайлоўскі, Б.Тарашкевіч і інш., расча- раваныя вынікамі сваёй дзейнасці ў сей- ме, стварылі ў ім самаст. фракцыю — Беларускую сялянска-работніцкую гра- маду (БСРГ), якая паводле прызнання ЦК КП(б)Б стала «трыбунай партыі ў польскім сейме». Члены фракцыі пе- райшлі ў КПЗБ і пачалі падрыхтоўку да стварэння масавай аднайменнай арг-цыі. Большасць дзеячаў Рады і ўрада БНР і Зах. Беларусі лічылі нэп, бела- русізацыю і каранізацыю стабільным курсам бальшавікоў. Гэты курс амаль цалкам задавальняў іх, бо па сваіх пера- кананнях яны былі сацыялістамі. Цвікевіч спадзяваўся, што пачнецца і дэ- макратызацыя сав. рэжыму. Гэтыя дзея- чы былі схільныя разглядаць бела- русізацыю і каранізацыю як праявы са- мастойнай палітыкі КП(б)Б, у якой значную ролю адыгрывалі былыя члены БСГ і інш. сацыяліст. партый. На настроі бел. паліт. эміграцыі ўплывалі таксама супярэчнасці паміж кіраўніцтвам БНР і ўрадам Літвы. 1.11.1923 Прэзідыум Рады і ўрад БНР вымушаны былі пераехаць у Прагу. Урад знаходзіўся ў цяжкім матэ- рыяльным становішчы, асабліва пасля прызнання Чэхаславакіяй СССР. Цвікевіч вырашыў стварыць альтэрнаты- ву Радзе БНР — Усебел. нац. цэнтр, арыентаваны на Мінск. Ен не выключаў магчымасці свайго пераезду ў БССР. Су- вязным паміж ім і кіраўніцтвам КП(б)Б стаў, верагодна, былы дырэктар Дзвінскай бел. гімназіі І.Краскоўскі, які выехаў у БССР у ліп. 1925 і быў прыня- ты Ігнатоўскім. КП(б)Б, якая з 1922 вяла работу па раз'яднанні паліт. эміграцыі, актывізавала намаганні ў гэтым кірунку. 11.8.1925 ЦК КП(б)Б зацвердзіў план паездкі Жылуновіча і М Чарота ў Прагу. 14.8.1925 ЦК КП(б)Б прыняў пастанову, у якой лічыў мэтазгодным скліканне Цвікевічам у Берліне бел. канферэнцьіі пры 7 абавязковых умовах, адна з іх — папярэдняе прызнанне Мінска як адзінага культ. і паліт. цэнтра, на які павінен арыентавацца бел. рух Поль- шчы, Літвы, Латвіі і інш. краін; адмова ад арыентацыі на Лігу Нацый; папярэд- няя, да канферэнцыі, «перадача паўнамоцтваў БНР Ураду БССР у форме дэкларацыі». Пасля прыняцця гэтых умоў групай Цвікевіча меркавалася фінансаваць апошнюю. Восенню 1925 ЦК КП(б)Б адзначаў, што група Цвікевіча «падладжваецца пад нас з на- дзеяй задаволіць нас мандатамі Урада БНР; падладжваючыся пад нас, яна ў
ДРУГАЯ той жа час імкнецца ўмацаваць сваё ста- новішча, яна яшчэ хоча адыгрываць палітычную ролю». Цвікевіч не ад- маўляўся ад намеру стварыць Усебел. нац. цэнтр. КП(б)Б ставіла сваёй зада- чай «не дапусціць арганізацыі якога б ні было камітэта беларускай эміграцыі», таму што стварэнне гакога цэнтра «толькі затармозіць развіццё беларускага руху савецкай арыентацыі». ЦК КП(б)Б імкнуўся «ліквідаваць групу Цвікевіча з тым, каб частка яе пасля ліквідацыі БНР прыехала ў Мінск». У кастр. 1925 у Пра- гу для работы сярод эміграцыі выехалі Жылуновіч, М.Чарот і Я.Купала. Падрыхтоўка да Д.У.к. вялася тайна ад Старшыні Рады БНР Крачэўскага. Яшчэ 13.12.1919 Народная рада БНР, чые паўнамоцтвы прызнала Найвышэй- шая рада БНР, а потым і 1-я Усебел. канферэнцыя, прыняла пастанову, па- водле якой урад БНР не меў права пры- маць самастойныя паліт. рашэнні. Цвікевіч усведамляў неправамернасць сваіх дзеянняў. У Берлін для прьшяцця «мандатаў БНР» спецыяльна прыехалі Жылуновіч і нам. паўнамоцнага прад- стаўніка СССР у Польшчы А.Ульянаў, праз якога КП(б)Б вяла работу сярод эмігрантаў і дзеячаў Зах. Беларусі. 15.10.1925 Рада нар. міністраў БНР пры- няла ў Берліне 2 пастановы. У 1-й Цві- кевіч, дзярж. кантралёр Л.Заяц і дзярж. сакратар У.Пракулевіч вырашылі «спыніць існаванне ўрада БНР і пры- знаць Мінск адзіным цэнтрам нацыя- нальна-дзяржаўнага адраджэння Бела- русі», у 2-й Рада нар. міністраў вырашы- ла «абвясціць ад сённяшняга дня Урад БНР зліквідаваным і спыніўшым сваю дзейнасць». Апошнюю пастанову, акра- мя Цвікевіча, Зайца і Пракулевіча, падпісаў таксама В.Захарка, які аднача- сова быў нам. Старшыні Рады БНР і вы- конваў абавязкі міністра фінансаў. Такім чынам, Захарка не быў супраць спынен- ня дзейнасці ўрада БНР, але адмаўляўся прызнаць Мінск цэнтрам бел. руху. Відавочна, што Захарка не бачыў патрэ- бы ў існаванні Рады нар. міністраў. У па- станове Д.У.к., прынятай таксама 15.10.1925, канстатавалася, што «над- звычайную важнасць мае імкненне Рада- вай Беларусі да здзяйснення нацыяналь- на-дзяржаўнага ідэалу беларускага наро- да», а Мінск прызнаваўся цэнтрам бел. адраджэння. Д.У.к. абвясціла «ўсялякія спробы актыўнай барацьбы» супраць Мінска «здрадай справе вызваленчага бе- ларускага руху». Гэту пастанову Д.У.к. падпісалі Цвікевіч, К.Езавітаў, Праку- левіч, А.Галавінскі і Заяц, адмовіўся падпісаць Захарка, а член Прэзідыума Рады БНР Я.Мамонька склаў пратэст на імя старшыні канферэнцыі Езавітава. Пастановы Рады нар. міністраў БНР ад 15.10.1925 не мелі сілы, бо 23.8.1923 на аб'яднаным пасяджэнні Прэзідыума Рады і ўрада БНР было вырашана, што абодва гэтыя органы «асобна не засяда- юць». Грунтуючыся на рашэннях Нар. рады БНР ад 13.12.1919, аб яднанага па- сяджэння Прэзідыума Рады і ўрада БНР 23.8.1923, Крачэўскі і Захарка не пры- зналі ні 1-й пастановы Рады нар. міністраў ад 15.10.1925, ні пастановы Д.У.к. Паколькі Цвікевіч, Заяц і Праку- левіч склалі свае паўнамоцтвы да канфе- рэнцыі, яны прысутнічалі на ёй як пры- ватныя асобы. Тое, што Цвікевіч і яго су- польнікі не прадстаўляюць афіц. інстытут, а толькі саміх сябе, разумеў і ЦК КП(б)Б, які ў сваіх пастановах і рэ- залюцыях перад Д.У.к. канстатаваў, што мае справу з групай Цвікевіча. Баль- шавікам патрэбны быў паліт. жэст, які б дэмаралізаваў бел. паліт. эміграцыю і па- скорыў справу яе развалу. Дзярж. пячат- ка засталася ў Крачэўскага. Потым яна перадавалася наступным старшыням Ра- ды БНР. У літаратуры за 1-й і 2-й кан- ферэнцыямі замацаваліся назвы Усебел. канферэнцый або Усебел. паліт. канфе- рэнцый. Літ.'. Цьвікевіч А. Берлінская кан- ферэнцыя / / Полымя. 1926. № 4; За дэяр- жаўную незалежнасць Беларусі: Дакумен- ты і матэрыялы... Лёвдан. 1960; Ндеологнче- ская деятельность Компартнн Белорусснн, 1918—1945: [Сб. документов]. Ч. 1. 1918— 1928. Мн., 1990; Крэчэўскі П. Манда- ты БНР // Спадчына. 1993. № 1; Сідарэвіч А. Берлінская канферэнцыя 1925 г.: наліт. варункі, рашэнні, вывікі / / Культура. 1993. 3 жн. Анатоль Сідарэвіч. ДРУГАЯ УСЕБЕЛАРЎСКАЯ КРАЯ- ЗНАЎЧАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ. Адбыла- ся 7—12. 1.1929 у Мінску. Прысутнічалі 72 дэлегаты ад 300 краязн. арг-цый (абядноўвалі больш за 10 тыс. чл.), прадстаўнікі краязн. т-ваў РСФСР і УССР. 3 навукова-практычнымі дакла- дамі выступілі навукоўцы У.Ігнатоўскі, В.Ластоўскі, Я.Лёсік, А.Ляўданскі, М.Каспяровіч, І.Сербаў і інш. Вырашыла арганізац. пытанні: кіраўніцтва края- знаўствам Акадэміяй навук, падрыхтоўка краязнаўцаў сярэднімі і вышэйшымі на- вуч. ўстановамі, справаздача Цэнтр. бюро краязнаўства (ЦБК) і акруговых т-ваў, змены ў статуце і выбары ЦБК, зацвярджэнне новых чл.-кар. ЦБК. У справаздачы адзначана пашырэнне края- знаўчага руху на Беларусі (за 1928 ЦБК атрымала краязн. матэрыялы ад 1500 чал., адкрыты 22 краязн. музеі), выда- дзены чарговыя зборнікі краязн. прац «Аршаншчына», «Віцебшчына», апісанні Асіповіцкага і Горацкага р-наў, у друку знаходзіліся слоўнікі Віцебшчыны, Ма- зыршчыны, Чэрвеньшчыны, падрыхта- ваны да выдання апісанні шэрагу нас. пунктаў. Праца канферэнцыі праходзіла ва ўмовах узмацнення таталітарнага рэ- жыму: абмежаваныя тэмы краязн. дасле- даванняў, узмоцненае вывучэнне рэв. руху, новых рысаў у побыце працоўных мас у сувязі з буд-вам сацыяліст. ладу. Валянціна Вяргей. ДРУГАЯ УСТАЎНАЯ ГРАМАТА д а народаў Беларусі, акт, прыня- ты Выканаўчым камітэтам рады Усебе- ларускага з'езда ў Мінску 9.3.1918, у якім закладваўся канстытуцыйны лад Беларусі як дэмакр. парламенцкай і нра- вавой дзяржавы. У развіццё ідэй Першай Устаўнай граматы аб праве бел. народа на «поўнае самаазначэнне» абвяшчалася Беларуская Народная Рэспубліка. Ува- собіла тагачасныя дасягненні паліт. і пра- вавой думкі. Галоўныя законы БНР павінен быў вызначыць Устаноўчы сойм Беларусі, які склікаўся на асновах усеа- гульнага роўнага прамога выбарчага пра- ва з тайным галасаваннем па прапарцы- янальнай сістэме. Да склікання Уста- ноўчага сойму заканадаўчая ўлада ў БНР аддавалася Радзе Усебел. з’езда, выканаўчая — Народнаму Сакратарыя- ту Беларусі, які прызначаўся Радаю Усебел. з’езда і трымаў перад ёю адказ. Грамадзянам БНР гарантавалася свабода слова, друку, сходаў, забастовак, паліт., прафесійных і культ. арг-цый, без- умоўная свабода сумлення, недатыкаль- наспь асобы і жылля. Народам БНР пра- дастаўлялася права на нац.-персаналь- ную аўтаномію, іх мовы абвяшчаліся раўнапраўнымі. Касавалася прыватная ўласнасць на зямлю, якая без выкупу пе- радавалася тым, хто на ёй працуе. Лясы, азёры і нетры абвяшчаліся ўласнасцю дзяржавы. Уводзіўся 8-гадзінны рабочы дзень. Выканаўчы к-т Рады Усебел. зез- да абавязваўся «пілнаваць законнага па- радку жыцця ў Рэспубліцы, сцерагчы інтарэсаў усіх грамадзян і народаў Рэс- публікі і захаваць правы і вольнасці пра- цоўнага люду». Грамата заклікала «ўсіх верных сыноў Беларускай зямлі» дапа- магчы ў цяжкай і адказнай працы. Грамата была выдадзена запознена. Брэсцкі мір 1918 быў ужо ратыфі- каваны. Германія, выконваючы яго ар- тыкулы, не магла прызнаць БНР. Акра- мя таго, кіруючыя колы Германіі насця- рожвалі палажэнні аб нацыяналізапыі зямлі. азёраў і лясоў. Незадаволеныя былі і многія дзеячы БНР, не вызначала- ся дакладна тэр. Бел. дзяржавы, нічога не гаварылася аб характары адносін Бе- ларусі з інш. дзяржавамі, у т.л. з Расіяй. Гэтыя пытанні былі вырашаны ў Трэцяй Устаўнай грамаце. Публ.'. Т у р у к Ф. Белорусское двнже- нне. М., 1921. С. 111—112; За дзяржаўную незалежнасць Беларусі: Дакументы і матз- рыялы... Лёндан. 1960; Дзень Волі, 90 / Падрыхтавалі А.Гуркоў, С.Дубавец, П.Жук, А.Сідарэвіч. [Б.м.], 1990. Літ.. Варонко Я. Беларускі рух ад 1917 да 1920 году: Кароткі агляд. 2 выд. Коўна, 1920; Рэпрынт. Мн., 1991; Луц- к е в і ч А. За дваццаць пяць гадоў (1903— 1928): Успаміны аб працы першых бел. паліт. арг.: Бел. рэв. грамада, Бел. сац. гра- мада. Мн., 1991; Ц внкевнч А. Краткнй очерк вознмкновенмя Белорусской Народ- ной Республмкн. Кмев, 1918; Рэпрынт. Мн., 1990; Запруднік Я. Устаўныя граматы Беларускае Народнае Рэспублікі / / Запісы Бел. Ін-та навукі і мастацтва. Нью- Йорк, 1975. № 13; Пгнатенко Н.М. Октябрьская революцмя н самоопределенне Белорусснн. Мн., 1992; С і Д а р э в і ч А. Акт, скіраваны ў будучыню / / ЛіМ. 1992. 20 сак. Анатоль Сідарэвіч. ДРУГІ ВАЛЬНЫ СОЙМ БЕЛАРЎСКІХ СУПОЛАК, сход прадстаўнікоў бел. патрыятычных арг-цый 14—15.1.1989 у Вільні. У Аргкамітэт па яго правядзенні
285 ДРУГІ д ўвайшлі старшыні мінскіх маладзёжных аб'яднанняў «Талака» (С.Вітушка), «Ту- тэйшыя» (А.Бяляцкі), «Світанак» (А.Гуркоў). Асн. задачы: арганізац. афармленне маладзёжнага патрыят. руху ў Канфедэрацыю бел. суполак (КБС), аб'яднанне і каардынацыя працы асоб- ных суполак і клубаў, вьшрацоўка агуль- най праграмы дзеянняў. Прысутнічалі 400 чал., у т.л. 263 дэлегаты ад 43 бел. патрыят. суполак розных кірункаў, 11 дэлегатаў ад груп падтрымкі БНФ «Ад- раджэньне», 12 — ад палітклубаў Мінска. Сойм прыняў рэзалюцыі: «Пра міжнацыянальныя адносіны на Бела- русі», «Пра ЛКСМБ», «Па праграме Бе- ларускага фонда культуры «Спадчына», «Па беларуска-літоўскіх адносінах», «Пра свабоду сумлення», «Пра адносіны да Беларускага Народнага Фронту за пе- рабудову «Адраджэньне». Да адкрыцця Сойма было выпушчана «Інфар- мацыйнае паведамленне ініцыятыўнай групы Канфедэрацыі беларускіх супо- лак», па вьшіках яго падрыхтаваны ма- тэрыялы для першых нумароў выдання Каардынацыйнай Рады КБС «Суполь- насць». Юрась Лаўрык.. ДРУГІ З’ЕЗД АРМІЙ ЗАХОДНЯГА ФРОНТУ. Адбыўся 20 — 25.11(3 — 8.12).1917 у Мінску. Прысутнічалі 714 дэлегатаў (633 з рашаючым і 81 з дарад- чым голасам), у т.л. 473 бальшавікі, 103 беспартыйныя, 74 левыя эсэры, 9 эсэраў- максімалістаў, 5 правых эсэраў, 2 эсэры «цэнтра», 24 меншавікі, 5 анархістаў, 1 польскі сацыяліст. Парадак дня: даклады пра дзейнасць Выканкома франтавога к-та і ВРК Зах. фронту; бягучы момант; арганізацыя арміі; заключэнне міру і дэ- мабілізацыя арміі; арганізацыя дапамогі ахвярам вайны і рэвалюцыі; выбары га- лоўнакамандуючага фронтам і выбары франтавога к-та; бягучыя справы. 3 дак- ладамі і садакладамі выступілі Р.К.Ард- жанікідзе [ад ЦК РСДРП(б)], В.Вала- дарскі (ад Петраградскага ВРК), А.Ф.Мяснікоў, К.І.Ландар, М.У.Ра- газінскі і інш. Салдацкія дэлегаты віталі перамогу сацыяліст. рэвалюцыі, заяўлялі пра гатоўнасць абараняць сав. ўладу, вы- ступалі супраць меншавікоў і эсэраў. Га- лоўнакамандуючым Зах. фронтам вы- браны Мяснікоў. У франтавы к-т увайш- ло 100 чал., з іх 80 бальшавікоў. У ВЦВК з'езд выбраў 20 чал., з іх 18 бальшавікоў. 26 ліст. (9 снеж.) выбраны з'ездам вы- канком увайшоў у склад Абласнога вы- канаўчага камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заход- няй вобласці і фронту. Літ.. Велнкая Октябрьская соцналнств- ческая революцня в Белорусснн: Докумен- ты н матерналы. Т. 2. Мн., 1957. ДРУП З'ЕЗД КП(б)Б (аб 'яднаў- чы). Адбыўся 4—6.3.1919 у Вільні. Прысутнічалі 159 дэлегатаў з рашаючым і 10 з дарадчым голасам ад 17 636 ка- муністаў Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, ч. Ковенскай і Сувалкаўскай губ. Парадак дня: даклады ЦБ КП(б)Б і ЦК КП(б)ЛіЗБ (В.Г.Кнорын, А.І.Вайнш- тэйн-Браноўскі); аб'яднанне Кампартыі Беларусі і Кампартыі Літвы і Зах. Бела- русі; III Камуніст. Інтэрнацыянал (В.С.Міцкявічус-Капсукас); арганізац. пытанне; Саветы і партыя (І.І.Рэйн- гольд); работа на вёсцы; ваен. пытанне; праграма Камуніст. партыі (А.Ф.Мяс- нікоў); выбары кіруючых органаў. Скліканне з'езда было абумоўлена ўтварэннем Літоўска-Беларускай Савец- кай Сацыялістычнай Рэспублікі (Літбел). 28.2.1919 у Вільні адбылося 1-е аб'яднанае пасяджэнне ЦК КП(б)Б і ЦК КП(б)ЛіЗБ, на якім былі вызначаны на- звы: рэспублікі — Сацыяліст. Сав. Рэс- публіка Літвы і Беларусі; урада — Рабо- ча-сялянскі ўрад Літвы і Беларусі; такса- ма герб і сцяг рэспублікі. Напярэдадні з'езда прайшла Мінская губ. канферэн- цыя КП(б)Б, якая ўхваліла ідэю стварэн- ня Літбела і выбрала дэлегатаў на аб'яд- наўчы з'езд. У рэзалюцыі «Аб аб'яднанні Ка- муністычных партый Літвы і Беларусі» з'езд вітаў утварэнне Літбела і пастанавіў аб'яднаць Кампартыю Беларусі і Кам- партыю Літвы і Зах. Беларусі ў адзіную Камуністычную партыю (бальшавікоў) Літвы і Беларусі [КП(б)ЛіБ] «як не- ад'емную частку РКП(б)». Падтрымаў барацьбу Камінтэрна за дыктатуру пра- летарыяту і пабудову сацыялізму ва ўсім свеце. Зацвердзіў «Палажэнне па ар- ганізацыйнаму пытанню», у якім вызна- чалася структура пабудовы КП(б)ЛіБ, кірункі дзейнасці і паўнамоцтвы парт. арг-цый і іх кіруючых органаў. У ім асабліва падкрэслівалася неабходнасць «строгай праверкі ўсіх членаў партыі і ачышчэнне радоў яе ад чужых элемен- таў, весці рашучую барацьбу з элемен- тамі, дзеянні якіх сеюць контррэвалю- цыйныя настроі, прыкласці ўсе нама- ганні да павышэння іх у духу сапраўднага пралетарскага камунізму, накіраваць усе старанні на ўмацаванне партыйнай дысцыпліны і ўстанаўленне строгага кантролю партыі над усімі сваімі членамі ва ўсіх абласцях партыйна-са- вецкай дзейнасці». Гэта быў новы крок да ўсталявання ў кампартыі жорсткай дысцыпліны, абмежавання ўнутры- партыйнай дэмакратыі. У тэзісах «Саве- ты і партыя» замацоўваліся прынцыпы, формы і метады парт. кіраўніцтва Саве- тамі, што сведчыла аб усталяванні кам- партыі як дзярж. партыі, якая падмяняла заканадаўчыя і выканаўчыя галіны дзярж. улады. З'езд выказаўся за шыро- кае развіццё кааперацыі і саўгаснага бу- даўніцтва на вёсцы. Прыняў тэзісы па ваен. пытанні, у якіх «у адпаведнасці з ленінскай лініяй» падкрэслівалася неаб- ходнасць строгага класавага прынцыпу фарміравання Чырв. Арміі, захавання ў ёй інстытута ваен. камісараў, выкары- стання ваен. спецыялістаў пад пільным кантролем бальшавіцкіх камісараў, уз- мацнення паліт. работы сярод ка- мандзіраў і чырвонаармейцаў, стварэння парт. ячэек у кожнай вайсковай часці. Была прынята рэзалюцыя аб Камуніст. саюзе моладзі, у якой мясц. к-ты партыі абавязваліся аказваць яму ўсемагчымую падтрымку. З'езд выбраў ЦК КП(б)ЛіБ з 15 чл., дэлегатаў на VIII з'езд РКП(б) — 18 чал. 8.3.1919 на пасяджэнні ЦК вы- браны Прэзідыум ЦК КП(б)ЛіБ. Стар- шынёй Прэзідыума выбраны Міцкявічус- Капсукас, сакратаром ЦК — Кнорын. Цэнтр. органамі КП(б)ЛіБ вызначаліся газ. «Звезда» на рус., «МІоі» («Молат») на польскай, «Кошшцпізіаз» («Ка- муніст») на літ., «Дэр Штэрн» («Зорка») на яўр. мовах. Літ." Коммуннстнческая партня Бело- руссмм в резолюцвях н решенвях сьездов н пленумов ЦК. Мн., 1983. Т. 1. С. 32—44; Ш к л я р Е.Н. Борьба трудяіцнхся Лнтов- ско-Белорусской ССР с нностраннымн нн- тервентамн н внутренней контрреволюцней (1919—1920 гг.). Мн., 1962; Очеркм всторнм Коммунмстмческой партнн Белоруссмм. Ч. 1. 2 нзд. Мн., 1968. Уладзімір Міхнюк. ДРУГІ З’ЕЗД КПЗБ. Адбыўся 8 — 18.5.1935 у в. Сляпянка каля Мінска (цяпер у межах горада). У рабоце з'езда ўдзельнічалі 57 чал., у т.л. 21 дэлегат з рашаючым і 13 з дарадчым голасам ад 3327 членаў КПЗБ (без уліку зняволе- ных у турмах і Бяроза-Картузскім кан- цэнтрацыйным лагеры) Беластоцкай, Віленскай, Глыбоцкай, Гродзенскай, На- вагрудскай і Слонімскай акруг КПЗБ. Не прыбыло 10 дэлегатаў, большасць з якіх былі арыштаваны дэфензівай. Сярод дэ- легатаў з рашаючым голасам было 11 ра- бочых, 7 сялян, 3 служачыя; паводле нац. складу — 10 беларусаў, 9 яўрэяў, 1 паляк, 1 украінец. У рабоце з езда пры- малі ўдзел прадстаўнікі Выканкома Камінтэрна (В.П.Калараў, В.Г.Кнорын), ЦК Кампартыі Польшчы (Б.Бранкоўскі, Ф.І.Гжэльшчак, Ю.Ленскі), ЦК Міжнар. арг-цыі дапамогі рэвалюцыянерам Поль- шчы [М.Зандэр (Пясецкі)], ЦК Кампар- тыі Зах. Украіны [Б.Берман (Стасяк)], Выканкома Камуніст. Інтэрнацыянала Моладзі [Р.Замброўскі (Віктаровіч)], ЦК КП(б)Б (Д.І.Валковіч, М.М.Галадзед, М.Ф.Гікала і інш.). Парадак дня: паліт. сітуацыя ў Польшчы, адзіны рабочы і ан- тыфаш. нар. фронт (Ленскі); паліт. спра- ваздача ЦК КПЗБ і задачы партыі [І.К.Лагіновіч (П.Корчык)]; задачы пар- тыі ў нац.-вызв. руху (М.С.Арэхва); справаздачы мандатнай, арганізац., прафс., вясковай і маладзёжнай камісій; выбары ЦК. Была разгледжана таксама дзейнасць КСМЗБ. З'езд крытычна аб- меркаваў работу партыі за перыяд ад Першага з'езда КПЗБ (1928), ухваліў паліт. лінію і практычную дзейнасць ЦК, вызначыў задачы партыі па развіцці рэв. і нац.-вызв. руху ва ўмовах наступу сіл фашызму і нарастання ваен. небяспекі, адзначыў першыя поспехі, а таксама цяжкасці ў практычным ажыццяўленні тактыкі адзінага фронту. Член Выканко- ма Камінтэрна Калараў падкрэсліў, што партыя «зараз смела ставіць праблему адзінага рабочага фронту, а таксама праблему адзінага народнага фронту суп- раць фашызму і вайны. У гэтых ад-
д 28« ДРУГІ носінах яна дамаглася значных практыч- ных вынікаў, і яе вопыт мае буйное міжнароднае значэнне». Але гал. недахо- пам партыі ў практычнай дзейнасці, на думку дэлегатаў, былі сектанцкія погля- ды і метады работы. Яны вьшікалі з па- шыранай тады ў камуніст. руху т.зв. тэ- орыі сацыял-фашызму, што разглядала сацыял-дэмакр. партыі як часткі фаш. лагера. Кампартыя наогул недаацэньвала дэмакр. патрабаванні, праз якія ляжаў шлях да супрацоўніцтва з арг-цыямі ППС, Буцда і «Стронніцтва людовага», з працоўнымі, што ўваходзілі ў рэфар- місцкія і дзярж. прафсаюзы. Зыходзячы з гэтых недахопаў у дзейнасці партыі, з'езд паставіў задачу пашырэння адзінага рабочага фронту, гуртавання вакол пра- летарыяту ўсіх антыфаш. сіл і стварэння на гэтай аснове антыфаш. нар. фронту барацьбы супраць наступу фашызму, за- хоцу Зах. Беларусі, у абарону агульнадэ- макр. патрабаванняў мас. Асновай ан- тыфашысцкага народнага фронту павінны быць найперш дэмакр. і антыва- ен. патрабаванні: адмена фаш. канстыту- цыі і антыдэмакр. выбарчага закона, увядзенне ўсеагульнага, роўнага, тайна- га, прамога і прапарцыянальнага выбар- чага права ў сойм, сенат і мясц. самакі- раванне, свабода арг-цый, друку, сходаў і забастовак, вызваленне паліт. вязняў, зрыў антысав. ваен. пагаднення з гіт- лераўскай Германіяй. У сялянскім пы- танні дэлегаты асудзілі максімалізм асоб- ных патрабаванняў, якія высоўваліся пе- раважна з прапагандысцкімі мэтамі і не маглі быць рэалізаваны. Была дадзена ўстаноўка на арганізацыю барацьбы ся- лянскіх мас за частковыя патрабаванні: змяншэнне падаткаў, шарварак, арэнд- най платы, адмена камасацыі і інш. Гал. задачай партыі ў нац.-вызв. руху з'езд вызначыў стварэнне шырокага антыаку- пац. нар. фронту, далучэнне да яго нізавых арг-цый Бел. хрысціянскай дэ- макратыі і Бел. ін-та гаспадаркі і культу- ры, інш. беларускіх нац. арг-цый і т-ваў на аснове барацьбы за школу на роднай мове, супраць нац. прыгнёту і па- ланізацыі. Адначасова з'езд падкрэсліў, што КПЗБ павінна стаяць на пазіцыях класавай барацьбы, адкрыта гаварыць масам аб праграмных і тактычных розна- галоссях са згодніцкімі партыямі. Парт. арг-цыі нацэльваліся на ўмацаванне пра- лет. ядра ў КПЗБ, узмацненне яе ўплыву сярод рабочых асн. прамысл. прадпры- емстваў, а таксама чыгуначнікаў і с.-г. рабочых. У прынятай рэзалюцыі «На ба- рацьбу з пагрозай вайны, у абарону СССР» з'езд заклікаў узмацніць антыва- ен. работу сярод мас, дапрызыўнікаў і салдат. Вял. роля ў вырашэнні гэтай за- дачы адводзілася КСМЗБ. Дэлегаты па- слалі прывітанні Выканкому Камінтэрна, ЦК ВКП(б), ЦК КПЗУ, Чырв. Арміі, паліт. вязням польскіх турмаў. З'езд вы- браў ЦК КПЗБ: чл. Корчык, С.А.Мер- тэнс, М.А.Блінчыкаў, Арэхва, Е.І.Шола- маў, М.П.Маслоўскі (усе 6 былі абраны таксама дэлегатамі на VII кангрэс Камінтэрна), Ю.Брун, Л.М.Янкоўская, І.Ф.Сяменнікаў, Х.Р.Гелер, А.Раф; кацд. ў чл. С.М.Малько, М.М.Дворнікаў, Ф.Б.Пірышка, Э.К.Аболіна, М.С.Майскі. На арганізац. Пленуме ЦК КПЗБ 19.5.1935 першыя 4 чл. ЦК выбраны чл. Бюро ЦК, Корчык — паліт. сакратаром ЦК КПЗБ. Літ.' Решення II сьезда Коммуннстнче- ской партнн Западной Белорусснн. Вяльна, 1935; Революцнонный путь Компартнв За- падной Белорусснн (1921—1939 гг.). Мн., 1966; Л а д ы с е в В.Ф. В борьбе за демок- ратнческне права н свободы. Мн., 1988. Уладзімір Ладысеў. ДРУГІ З'ЕЗД САВЁТАЎ ЗАХОДНЯЙ ВОБЛАСЦІ. Адбыўся 10—14.4.1918 у Смаленску. Прысутнічалі 429 дэлегатаў, з іх 277 бальшавікоў, 69 эсэраў (апошнія пакінулі з'езд у канцы яго работы). Па- радак дня: аб бягучым моманце; аб дзей- насці Аблвыкамзаха і СНК вобласці; аб пашырэнні тэр. вобласці; аб арганізацыі Чырв. Арміі; выбары. З'езд вырашыў ук- лючыць у Заходнюю вобласць Смален- скую губ. з цэнтрам у Смаленску. Такое рашэнне матывавалася неабходнасцю мець моцны абл. цэнтр, які мог бы ўзяць на сябе задачу «аднаўлення разбуранага гаспадарчага апарату» і кіраўніцтва эка- нам. жыццём гэтага раёна. Прыняў пас- танову аб арганізацыі сав. улады, у якой падкрэслівалася, што рабочыя, сяляне, салдаты і батракі ўваходзяць у адзін агульны савет. У межах вобласці існуюць Саветы некалькіх тыпаў: вясковыя, ва- ласныя, павятовыя, губернскія і абласны. Меркавалася, што з'езд Саветаў Заход- няй вобл. будзе склікацца праз кожныя 3 месяцы. Ён быў аб'яўлены вярх. органам сав. улады Заходняй вобласці і з'яўляўся яе вышэйшым заканадаўчым органам паміж з'ездамі, хоць на справе закана- даўчыя функцыі маглі належаць толькі цэнтр. дзярж. органам. У сваёй дзейнасці Аблвыкамзах кіраваўся ўказаннямі і рас- параджэннямі цэнтр. сав. улады. З'езд пастанавіў ліквідаваць у межах вобласці ўсялякія камісарыяты і Саветы Нар. Камісараў і замяніць іх аддзеламі, пачы- наючы з валаснога і канчаючы абласным узроўнем. Прыняў спец. дэкларацыю, у якой асудзіў палітыку і дзейнасць Рады БНР, накіраваную на стварэнне сама- стойнай і незалежнай дзяржавы, ахарак- тарызаваў іх як контррэвалюцыйныя. У дэкларацыі адзначалася, што «рада, якая засядае ў Мінску, спрабуе стварыць на- цыянальную буржуазную дзяржаву пад апякўнствам Германіі» і «робіць чорную справу здрады і прадажніцтва агульна- расійскіх сацыялістычных інтарэсаў». З'ездам была прынята пастанова аб ар- ганізацыі «сацыялістычнай класавай. Чырвонай Арміі» і вызначаны прынцыпы яе стварэння, падпарадкавання і дзей- насці. Пастанавіў стварыць Савет нар. гаспадаркі вобласці, на які ўскладалася задача арганізацыі і рэгулявання ўсяго эканам. жыцця рэгіёна; ггрыняў рэзалю- цыю па харчовым пытанні. Выбраў вы- канаўчы к-т (75 чал.), 16.4.1918 на 1-м пасяджэнні яго старшынёй абраны А.Ф.Мяснікоў, нам. — В.Собалеў і С.Іваноў. Літ.. 2-ой сьезд Советов Западной обла- стн. Смоленск, 1918; Установленне н улро- ченне Советской властн в Смоленской гу- берннн Ів 1917—1918 гг.]: Сб. документов. Смоленск, 1957; Борьба за Советскую власть в Белорусснн, 1918—1920 гг.:.Сб. до- кументов н матерналов. Т. 1. Мн., 1968; Нестеренко Е.Н., Осм о ловскнй В.П. Советы Белорусснн, окт. 1917 — янв. 1919 г. Мн.. 1989. Уладзімір Міхнюк. ДРУГТ З'ЕЗД САЛДАТ 2-Й АРМІІ ЗА- ХОДНЯГА ФРОНТУ (надзвычай- ны). Адбыўся 1—3(14—16).11.1917 у Нясвіжы. Прысутнічалі 211 дэлегатаў, пераважна бальшавікі. Абмеркаваў пы- танні: аб перамозе Кастр. рэвалюцыі; бя- гучы момант; палітыка армейскага і франтавога к-таў; даклады з месцаў; вы- бары к-та. З'езд падтрымаў сав. ўладу, ухваліў яе першыя дэкрэты і асудзіў контррэв. дзейнасць франтавога к-та «Камітэта выратавання рэвалюцыі». Ён прыняў дэкларацыю аб рэв. правапарад- ку ў арміі. У адозве «Да войск, якія ідуць на ўціхаміранне Петраграда» заклікаў салдат пераходзіць на бок сав. улады. Выбраў ВРК арміі (12 чал., старшыня М.У.Рагазінскі, потым Р.І.Берзін), новы армейскі к-т (80 чал.). З'езд садзейнічаў перамозе рэвалюцыі на прыфрантавой тэр. Беларусі. Літ.- Велнкая Октябрьская соцяалнств- ческая революцня в Белорусснн: Докумен- ты н матермалы. Т. 2. Мн., 1957; П е т р о в Н.Г. Большевмкм на Западном фронте в 1917 г.: Воспоммнанмя. М., 1959. Эдуард Савіцкі. ДРУГІ З'ЕЗД САЛДАТ 3-й АРМІІ ЗА- ХОДНЯГА ФРОНТУ. Адбыўся 2— 6(15—19). 11.1917 у Полацку. Пры- сутнічалі 450 дэлегатаў, з іх 335 з раша- ючым і 115 з дарадчым голасам. Парт. склад з'езда: 165 бальшавікоў, 110 эсэ- раў, 40 меншавікоў-інтэрнацыяналістаў, 20 эсэраў-максімалістаў. Фракцыі баль- шавікоў і эсэраў-максімалістаў бла- кіраваліся, што давала ім перавагу ў га- ласах. Сярод дэлегатаў было 390 салдат і 12 афіцэраў. З'езд абмеркаваў пытанні: даклады з месцаў; бягучы момант і кан- струкцыя ўлады; даклад армейскага к-та; выбары новага армейскага к-та. Значная частка дэлегатаў стаяла на пазіцыях меншавікоў і эсэраў. З'езд пры- няў рашэнне аб неабходнасці стварэння кааліцыйнага ўрада, хоць прызнаў пер- шыя дэкрэты Сав. ўрада — аб міры, аб зямлі і інш. У рэзалюцыі з'езда гавары- лася, што «адзіна правільным шляхам для ўхілення грамадзянскай вайны з'яўляецца стварэнне аднароднай сацы- ялістычнай улады». Кампраміснае ра- шэнне з'езда аб уладзе не задаволіла сал- дацкія масы. У 80% салдацкіх наказаў, накіраваных з'езду, было патрабаванне прызнаць СНК на чале з У.І.Леніным. Пра гэта гаварылі і большасць салдацкіх дэлегатаў. З'езд выбраў армейскі к-т на чале з бальшавіком падпаручнікам С.А.Анучыным, у які ўвайшлі прад- стаўнікі ўсіх фракцый. Прыняў рашэнне
аб пераходзе паўнаты ўлады ў рукі ар- мейскага к-та, выбраў пастаянны ВРК арміі (часовы армейскі ВРК быў створа- ны 28 кастр. і ўзяў пад свой кантроль дзейнасць камандзіраў, штабоў, тэлеф. і тэлеграф. станцый, санкцыяніраваў арышты афіцэраў, прадухіляў спробы ўзбр. выступленняў). Выказаў недавер Вярх. галоўнакаманд. М.М.Духоніну. Пасля з'езда ў армейскім к-це і ВРК вя- лася вострая паліт. барацьба за ўладу паміж бальіпавікамі, з аднаго боку, і меншавікамі і эсэрамі, з другога. 14(27).! 1.1917 па прапанове баль- шавікоў большасцю галасоў была прыня- та рэзалюцыя аб тым, што да склікання 3-га армейскага зезда ўлада ў 3-й арміі поўнасцю пераходзіць да ВРК, які будзе паглыбляць і пашыраць заваёвы Кастр. рэвалюцыі, кіравацца ў сваёй дзейнасці загадамі і распараджэннямі ВРК Зах. фронту і СНК. У адказ на гэта меншавікі і эсэры заявілі аб сваім выхадзе з армей- скага к-та. У спец. паведамленні баль- шавіцкі ВРК (старшыня А.Ф.Баярскі) аб'явіў, што 3-я армія падтрымлівае Сав. ўрад і «ўсякага, хто будзе мяшаць гэтаму ўраду, яна лічыць сваім ворагам». Усе вайсковыя к-ты і Саветы ў часцях і ўста- новах арміі былі перайменаваны ў ваен- на-рэвалюцыйныя. За адмову заклю- чыць перамір е на фронце быў арышта- ваны камандуючы 3-й арміяй ген. Дз.П.Парскі. замест яго ВРК прызначыў Анучына. Меншавікі і эсэры рашуча вы- ступалі супраць дзеянняў бальшавікоў, што абумовіла неабходнасць склікання новага Трэцяга з'езда салдат 3-й арміі Заходняга фронту для выяўлення волі арміі па пытанні аб уладзе. Літ.- Велнкая Октябрьская соцналнстн- ческая революцня в Белорусснн: Докумен- ты н матерналы. Т. 2. Мн., 1957; В борьбе за Октябрь в Белорусснн м на Западном фрон- те. Мн., 1957; Победа Советской властн в Белорусснн. Мн., 1967; Смольянннов М.М. Революцнонное двнженне солдатскнх масс на Западном фронте в 1917 г. Мн., 1981. Уладзімір Міхнюк. ДРУГІ З’ЕЗД САЛДАТ-СЯЛЯН ЗА- ХОДНЯГА ФРОНТУ (надзвычай- ны). Адбыўся 11 —15(24—28). 12.1917 у Мінску. Прысутнічалі 223 дэлегаты, з іх 103 бальшавікі. Парадак дня: дзей- насць Выканкома Усерас. Савета ся- лянскіх дэпутатаў 1-га склікання; пы танні: зямельнае, харчовае, культ.-асвет- нае; бягучы момант; пра дэмабілізацыю арміі; адносіны да Устаноўчага сходу. Дэлегаты прызналі дзейнасць большасці Выканкома Усерас. Савета сялянскіх дэ- путатаў злачыннай у адносінах да прац. сялянства і выказалі яму недавер. Па ўсіх пытаннях з’езд прыняў рэзалюцыі, якія цалкам падтрымлівалі сав. ўладу. Дэлегаты ўхвалілі Дэкрэт аб зямлі і ўсе дэкрэты 2-га Усерас. з'езда Саветаў, прынялі зварот да ўкр. народа аб бараць- бе супраць Украінскай рады. Літ'- Велнкая Октябрьская соцналнстн- ческая революцня в Белоруссмм: Докумен- ты н матерналы. Т. 2. Мн., 1957. ДРУГІ З’ЕЗД СЯЛЯНСКІХ ДЭПУ- ТАТАЎ МІНСКАЙ I ВІЛЕНСКАЙ ГУ- БЁРНЯЎ. Адбыўся 30.7 — 1.8(12— 14.8).1917 у Мінску; большасць дэлега- таў эсэры. Заслухаў і ўхваліў спра- ваздачу старшыні губ. выканкома ся- лянскіх дэпутатаў М.В.Фрунзе, даклады з месцаў, абмеркаваў пытанні: зямель- нае, харчовае, аб Устаноўчым сходзе, аб губ. і пав. зямельных к-тах і прыняў рэ- залюцыі эсэраўскага характару. Выбраў губ. выканком сялянскіх дэпутатаў на чале з эсэрам І.П.Несцеравым. ДРУГІ ПАДЗЁЛ РЭЧЫ ПАС- ПАЛІТАЙ. Ажыццёўлены Рас. імпе- рыяй і Прусіяй у змове з кансерватыўнай прадажнай арыстакратыяй Рэчы Пас- палітай паводле Пецярбургскай канвен- цыі 23.1.1793. Падрыхтоўка падзелу непасрэдна звя- зана са спробамі Чатырохгадовага сой- ма 1788—92 скасаваць прывілеяванае становішча шляхты і пашырыць яе воль- насці па інш. саслоўі, што было ўвасоблена ў Канстытуцыі 3 мая 1791. Канстытуцыя абяцала асабістую свабоду кожнаму, «хто толькі адной нагой ступіць на польскую зямлю», што, як разлічвалі рэфарматары ў сойме, пры- цягне з Рас. імперыі сялян у запланава- нае 100-тысячнае войска. Гэта выклікала вялікую занепакоенасць Пецярбурга. Рэ- формы сустрэлі процідзеянне прыхіль- нікаў нязменнасці саслоўнага ладу Рэчы Паспалітай. Частка кіруючых колаў ра- зам з каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім імкнулася ажыццявіць рэ- формы пры апоры на Прусію, скары- стаўшы занятасць Расіі войнамі са ПІве- цыяй (1788—90) і Турцыяй (1787—91). Кароль Прусіі Фрыдрых Вільгельм II, за- няты барацьбой з рэв. Францыяй, уза- мен патрабаваў г. Гданьск, Торунь і інш. землі. Акружэнне Станіслава Аўгуста Панятоўскага пераарыентавалася на за- ключэнне саюзу з рас. імператрыцай Ка- цярынай II. Аднак Пецярбург і Берлін павялі тайныя перагаворы аб расчля- ненні Рэчы Паспалітай для пакрыцця расходаў у войнах. Сойм Рэчы Пас- палітай у 1790 прыняў закон аб непа- дзельнасці і неадчужальнасці тэрыторыі дзяржавы і ўвёў пакаранне за хабар і дзеянні на карысць замежных дзяржаў. Апазіцыя ў адказ стварыла Таргавіцкую канфедэрацыю (1792) і папрасіла Каця- рыну II дапамагчы аднавіць перадсойма- вую сістэму кардынальных правоў, га- рантам якіх царыца была паводле сойма- вых канстытуцый 1768 і 1775. 11.5.1792 Кацярына II увяла 64-тысячнае войска на чале з ген.-аншэфам М.М.Кра- чэтнікавым, якому даручалася «заняць як мага хутчэй і больш княства Літоўскага», каб не дапусціць у імперыю абвешчаную соймам «вольнасць паміж сялянамі». Загадзя падрыхтаваныя ў ВКЛ канфедэрацыі шляхты імкнуліся юрыдычна надаць захопніцкаму паходу характар вызваленчай місіі. Але яны ака- заліся малалікія і не змаглі ўзаконіць паліт. гегемонію царызму над усёй Рэччу Паспалітай. Па гэтай прычыне Кацяры- на II адхіліла планы адасаблення ВКЛ ад Польшчы (Кароны) шляхам дынастыч- ДРУГІ най уніі княства з Рас. імперыяй. Тар- гавічане пабаяліся склікаць сойм Рэчы Паспалітай з-за пагрозы адказнасці за расчляненне дзяржавы і 15.6.1792 утва- рылі Генеральную вольную канфедэра- цыю ВКЛ на чале з канцлерам А.Сапе- гам (з 8.8.1792 — лоўчым ВКЛ Ю.Забе- лам), якая 8.9.1972 злучылася ў Брэсце з Кароннай канфедэрацыяй (на чале з Шчэнсным-Патоцкім). 23.1.1793 Расія і Прусія заключылі тайную Пецярбург- скую канвенцыю для скасавання Кан- стытуцыі 3 мая 1791 і аб супольных дзе- яннях на выпадак узбр. супраціўлення анексіі тэр. Рэчы Паспалітай. 27.3.1793 яны абвясцілі акты аб акупацыі вызнача- ных доляў (разам 308 тыс. км2). Прусія анексіравала частку Мазовіі, Кра- каўскага ваяв., амаль усю Вял. Польшчу, гарады Гданьск, Торунь. Расія заняла Правабярэжную Украіну, а таксама часткі Полацкага, Віцебскага, Мінскага ваяв., якія засталіся пасля періаага па- дзелу Рэчы Паспалітай, частку Наваг- рудскага, Брэсцкага і Віленскага ваяв. (да лініі Друя — Пінск з г. Барысаў, Мінск, Слуцк, Нясвіж, Тураў, Пінск; усяго 250 тыс. км2 з 13 млн. ж.). Станіслава Аўгуста Панятоўскага пры- мусілі падтрымаць Генеральную канфе- дэрацыю і склікаць Гродзенскі сойм 1793, які ратыфікаваў падзельныя трак- гаты з Расіяй і Прусіяй і 25 9.1793 сас- тупіў анексіраваную частку ВКЛ на веч- ныя часы Рас. імперыі. На гэтых тэр. былі ўтвораны Мінская, Ізяслаўская і Брацлаўская губ. пад намесніцтвам Кра- чэтнікава. Літ.'. Костомаров Н.Н. Последнне годы Речн Посполнтой. Т. 1—2. 3 нзд. Спб., 1886; Тнмоіцук В.В. Польская констнту- цня 3-го мая 1791 г. м отношенне к ней Рос- снн / / Русская старнна. 1904. Т. 118, № 4; Мловайскнй Д. Гродненскмй сейм 1793 года . Последннй сейм Речн Посполн- той. М., 1870; Іог <1 К.Н. Вгцві гогЬіог Роккі. У/агегай'а, 1984; $ г ц | $ к і 1. ІЭгіеіе Роккі рогіШ^ озІаІпісЬ Ьаііагі. Т. 4. Ілобто, 1866; Севіеізкі Т., Кабгіеіа 2. КогЬідгу роізкіе 1772—1793—1795 г. ІУагегатоа, 1990; Зіеіігізка 2. Озіаіпіе Іаіа Ріепозге) Кгесгурозроіііеў У/агзгаіуа, 1986. Яўген Анішчанка. ДРУГІ СТАТЎТ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, гл. Статут Вялікага княства Літоўскага 1566. ДРУГІ УСЕБЕЛАРЎСКІ З’ЕЗД СА- ВЁТАЎ рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаар- мейскіх дэпутатаў. Адбыўся 13—17.12.1920 у Мінску. Прысутнічалі 202 дэлегаты з рашаючым і 16 з дарад- чым голасам. Парадак дня: справаздача ВРК БССР (А.Р.Чарвякоў); бягучы мо- мант і Сав. Беларусь (В.Г.Кнорын); аб сацыяліст. землеўпарадкаванні (А.С.Ха- ценка); аб харчовай палітыцы ў Беларусі (І.А.Адамайціс); аднаўленне прамысло- васці (А.І.Вайнштэйн); нар. асвета (М.Я.Фрумкіна); сац. забеспячэнне (С.З.Кацэнбоген); арганізацыя сав. ула-
288 ДРУГІ ды на Беларусі (С.А.Мертэнс); аб пра- вядзенні працоўнай павіннасці; аб рабо- це каап. арг-цый; выбары ЦВК БССР і дэлегатаў на Усерас. з'езд Саветаў; бяіу- чыя справы. З'езд ухваліў работу ВКР БССР, пры- няў дадаткі да Канстьпуцыі БССР, у якіх абвясціў вышэйшым органам улады рэс- публікі з'езд Саветаў, а паміж з'ездамі — ЦВК БССР, выканаўчым органам — СНК БССР у складзе 15 наркаматаў. Ус- танавіў дзярж. манаполію на асн. віды прадукцыі, цвёрдыя цэны, дзярж. на- рыхтоўку, дзярж. забеспячэнне на- сельніцтва прадметамі першай неабход- насці; падкрэсліў неабходнасць барацьбы са спекуляцыяй і ажыццяўлення поўнай нацыяналізацыі гандлю. Вызначыў зада- чы СНГ БССР у аднаўленні прам-сці і транспарту. Зацвердзіў «Тэзісы па аграр- ным пытанні», у якіх прадугледжваў но- выя, сацыяліст. формы землекарыстання, надзяленне беззямельных і малазямель- ных сялян землямі былых памешчыцкіх гаспадарак, стварэнне саўгасаў. Ра- тыфікаваў Рыжскі прэлімінарны дагавор ад 12.10.1920 і пацвердзіў мандат ВРК БССР ураду РСФСР на права заключэн- ня ад імя БССР міру. Прыняў зварот «Да працоўнага народа Беларусі». Выбраў ЦВК БССР з 60 чл. і 12 канд., дэлегатаў на VIII Усерас. з'езд Саветаў. Літ.' Революцмонные коммтеты БССР н нх деятельность по упроченню Советской властн н органнзацнм соцналнстмческого стронтельства (нюль—декабрь 1920 г.): Сб- документов м матерналов. Мн., 1957. С. 460—476; Сьезды Советов Союза ССР, союз- ных н автономных советскнх соцналнстмче- скнх республнк: Сб. документов. М., 1960. Т. 2. С. 239—261. «ДРУГІ УСЕБЕЛАРЎСКІ КАНГРЭС», зборнік матэрыялаў і дакументаў Друго- га Усебеларускага кангрэса 1944. Выда- дзены ў 1954 у Мюнхене (Германія) Бел. цэнтр. радай (БЦР) пад рэд. Р.Аст- роўскага. Складаецца з 3 раздзелаў: 1-ы і 2-і — пратакольныя запісы двух пася- джэнняў кангрэса, 3-і — «Дадаткі», у якіх спісы кіраўніцтва і пералік намес- ніцтваў БЦР падчас кангрэса, некаторых яго дэлегатаў (93 прозвішчы з 1039 пры- сутных), тэксты 2-й і 3-й Устаўных гра- мат Бел. Нар. Рэспублікі ад 9 і 25.3.1918, бел. песні-гімна («Мы выйдзем шчыль- нымі радамі...»), статутаў БЦР ад 21.12.1943, 14.1.1945 і 5.9.1954, дэкрэт прэзідэнта Астроўскага аб рэарганізацыі БЦР ад 25.4.1948, перадрукаваны з газ. «Беларускае слова» [1954, № 3(17)) артыкул пра значэнне кангрэса ў сувязі з яго 10-годдзем. У прадмове выкладзена гісторыя стварэння зборніка, вызначана месца знаходжання змешчаных у ім крыніц, выказана ад імя БЦР падзяка ўсім асобам, якія садзейнічалі яго выдан- ню. Ва ўступе даецца кароткі агляд гісторыі бел. дзяржаўнасці з 9 ст. і пад- крэсліваецца, што «Другі Усебеларускі кангрэс становіць адзін з этапаў бараць- бы беларускага народа за ўзнаўленне сваёй дзяржаўнасці». У першых 2 раз- дзелах зборніка змешчаны прамова прэзідэнта кангрэса Я.Кіпеля, справазда- чы прэзідэнта БЦР Астроўскага аб дзей- насці рады, мандатнай камісіі, рэфераты віцэ-прэзідэнта БЦР М.Шкялёнка, сябра БЦР А.Калубовіча, рэзалюцыя кангрэса, прамовы ўдзельнікаў абмеркавання спра- ваздач і рэфератаў: кіраўніка Стаўбцоў- скага р-на Э.Ясюка, інспектара Лідскай акругі палк. М.Дзямідава, прэзідэнта кангрэса Кіпеля, кіраўніка аддзела вай- сковых спраў БЦР ген. К.Езавітава, су- працоўніка газ. «Беларуская крыніца» Я.Малецкага, старшыні Мінска А.Кама- ра, паэта і публіцыста А.Анішчыка-Чэ- мера, рэдактара дТазэты Случчыны» Л.Случаніна. Разам з пратакольнымі запісамі выступленняў дэлегатаў надру- каваны прывітанні ў адрас кангрэса ад арг-цый і прыватных асоб, у т.л. ад ген. камісара Беларусі К. фон Готберга, Бел. краёвай абароны, Кёнігсбергскага аддзе- ла Бел. нар. самапомачы, жаўнераў службы Усх. фронту, Саюза бел. мо- ладзі, архіепіскапа магілёўскага і мсціслаўскага Філафея, прэсвітэра гра- мады баптыстаў Л-Дзекуць-Малея, ксян- дза П.Татарыновіча. Змешчана шмат групавых і асобных фотаздымкаў дэлега- таў — шэрагу дзеячаў бел. культуры, вайскоўцаў, святароў, сярод якіх Кіпель, Астроўскі, Сабалеўскі, Шкялёнак, Калу- бовіч, Езавітаў, А.Плескачэўскі, С.Роз- мысл, М.Вітушка, Дз.Касмовіч, М.Мінке- віч, Г.Мінкевіч, А.Русак, Ясюк, Н.Міц- кевіч, П.Манькоў, архіепіскап Філафей, протаіерэй М.Лапіцкі, М.Кавыль, Я.Пап- ко, У.Сідлярэвіч, М.Зуй і інш. У зборніку адсутнічаюць археаграф. прадмова, пад- тэкставыя заўвагі і заўвагі па змесце, не- каторыя прынятыя кангрэсам дакумен- ты, напр. прывітальная тэлеграма дэле- гатаў А.Гітлеру. У «Спісе некаторых удзельнікаў II кангрэса» ёсць памылкі фактычнага характару. Уключаныя ў зборнік матэрыялы і дакументы даюць уяўленне пра ход кангрэса, характар пы- танняў, якія абмяркоўваліся, пра дэлега- таў. Выкарыстанне матэрыялаў зборніка ў якасці гіст. крыніц патрабуе руплівага крытычнага аналізу з улікам асаблі- васцей іх стварэння і часу апублікавання. Міхась Шумейка. ДРУГІ УСЕБЕЛАРЎСКІ КАНГРЭС 1944, кангрэс Беларускай цэнтральнай рады (БЦР). Ад- быўся 27.6.1944 у Мінску. Быў скліканы па прапанове прэзідэнта БЦР Р.Аст- роўскага з дазволу в.а. ген. камісара Бе- ларусі К. фон Готберга. Прысутнічала 1039 дэлегатаў, якія прадстаўлялі гарады Мінск (201 дэлегат), Вільню (10); акругі: Баранавіцкую (155), Мінскую (115), Глыбоцкую (105), Слуцкую (94), Слонімскую (69), Вілейскую (65), На- вагрудскую (62), Лідскую (36), Ган- цавіцкую (20), Беластоцкую (17), Віцебскую (11), Магілёўскую (10), Го- мельскую (7), Пінскую (6), Брэсцкую і Кобрынскую (па 5), Бабруйскую (3), Аршанскую (2), Арлоўскую, Бары- саўскую, Бранскую, Чарнігаўскую (па 1), Віленшчыну і г. Смаргонь (16). У ра- боце кангрэса ўдзельнічалі таксама 16 дэлегатаў ад бел. згуртаванняў Кёнігсберга (4), Лодзі (3), Варшавы і Рыгі (па 2), Берліна, Вены, Кракава (па 1). Парадак дня: справаздача прэзідэнта БЦР праф. Астроўскага аб дзейнасці ра- ды; выбары мандатнай камісіі і камісіі для апрацоўкі рэзалюцый; заслухванне рэферата М.Шкялёнка «Аб прызнанні за няважныя пастановы ўрада СССР і бы- лое Польшчы, якія датычаць Беларусі, яе тэрыторыі і народу»; справаздача ман- датнай камісіі (праф. Жарскі); заслух- ванне рэферата А.Калубовіча «Аб кан- чальным разрыве Беларусі з Масквою і аб Уневажанні маскоўскага голасу ў бе- ларускіх справах»; прыняцце рэзалюцый і заключная прамова. Пасля заслухвання рэфератаў Шкялёнка і Калубовіча, спра- ваздачы мандатнай камісіі, кароткіх вы- ступленняў у спрэчках кангрэс аднага- лосна прыняў рэзалюцыю: «1. Вызна- чыць правільнай і зноў пацвердзіць гістарычную пастанову Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, якая, маючы паўнамоцтвы Першага Усебеларускага Кангрэсу 1917, на сваім сходзе 25 са- кавіка 1918 г. ўрачыстай 3-й Устаўнай граматай вырашыла аб канчальным раз- рыве з Бальшавіцкай Масквою і ра- сейскай дзяржавай ва ўсіх яе формах. 2. Пацвердзіць, што Беларускі народ ніколі не прызнаваў, не прызнае цяпер і ніколі не прызнае ў будучыні за форму сваёй беларускай дзяржаўнасці накіненыя яму маскоўскімі захопнікамі формы БССР. 3. Паведаміць усе ўрады і народы свету, што голас Масквы і СССР у беларускіх справах не мае ніякай праўнай сілы, а ўсе твораныя Масквою нібыта беларускія ўрады не маюць ніякіх праўных кампе- тэнцыяў, бо не вызнаюцца Беларускім народам. Таму ўсе ўмовы ці аднабаковыя пастановы ўрадаў СССР, былой Поль- шчы і сучаснага гэтак званага эмі- грацыйнага ўрада Польшчы, якія даты- чаць тэрыторыі Беларусі і Беларускага народу і якія былі зроблены раней або будуць зроблены ў будучыні, Другі Усе- беларускі Кангрэс абвяшчае не маючымі ніякай праўнай сілы, як не будуць мець сілы і ўсялякія іншыя магчымыя спробы падзелу Беларусі з боку іншых дзяржаў і народаў. 4. Адзіным праўным прад- стаўніком Беларускага народу і ягонага краю з'яўляецца сягоння Беларуская Цэнтральная Рада з прэзідэнтам Радас- лавам Астроўскім на чале». У сувязі з набліжэннем сав. войск кангрэс пра- ходзіў у вял. спешцы. Яго значэнне было важкім у асн. для амбіцый Астроўскага, які атрымаў ад дэлегатаў паўнамоцтвы на прэзідэнцтва БЦР. Ва ўсім астатнім кангрэс — старанна адрэжысіраваны спектакль, тэксты выступленняў на якім былі папярэдне зацверджаны фон Гот- бергам. Літ.'. Другі Усебеларускі кангрэс: Матэ- рыялы, сабраныя і апрацаваныя на падста-
ДРУЖЧЫЦ ві пратакольных запісаў камісіяй Белару- скай Цэнтральнай Рады пад рэд. праф Р.Астроўскага. Мюнхен, 1954; Рама- н о ў с к і В. Саўдзельнікі ў элачынствах. Мн. 1964;Туронак Ю Беларусь пад нямецкай акупацыяй; Пер. с пол. Мн., 1993 Аляксей Літвін. ДРУГІ УСЕБЕЛАРУСКІ КРАЯЗНАЎ- ЧЫ З'ЕЗД. Адбыўся 10—13.2.1927 у Мінску Прысутнічала 187 дэлегатаў ад 240 краязн. арг-цый (12 акр , 98 раён- ных т-ваў, 130 гурткоў, якія аб'ядноўвалі больш за 9 тыс. чл.) Адбыліся 2 пленар- ныя пасяджэнні, працавалі секцыі пры- родна-геагр., культурна-гіст , школьна- краязн., яўрэйская. З'езд заслухаў спра- ваздачны даклад Цэнтр. бюро краязнаўства (ЦБК, А.З Казак), адзна- чыў пашырэнне краязн руху — засна- ванне шэрагу мясц. музеяў і бібліятэк, з яўленне краязн. вопісаў некат. раёнаў, абмеркаваў праблемы па вывучэнні асоб- ных раёнаў, работы саматужнай прам-сці і хатнгх рамёстваў, складання раённых археал. картаў, правядзення метэаралагічных і феналагічных назіран- няў, батанічных доследаў, збірання вус- най нар. творчасці і слоўнікавага матэ- рыялу, арг-цыі школьнага краязнаўства, практычнай і метадычнай падрыхтоўкі краязнаўцаў Была зацверджана ар- ганізац структура краязнаўства рэспуб- лікі вызначана пярвічная адзінка — гур ток, мэтай якога было ўсебаковае выву- чэнне адносна невял. тэрыторыі раёна або горада; працу гурткоў аб ядноўвалі раённыя і акр т-вы; узначальвала, накіроўвала і каардынавала краязн. ра- боту — ЦБК пры Ін-це бел. культуры, якое распрацоўвала інструкцыі, прагра- мы, метадычныя дапаможнікі, апрацоў вала дасланыя краязнаўцамі матэрыялы, выдавала час. *Наш край». Ухвалены статуты ўсіх краязн. арг цый і вызнача- ны характар іх суадносін. Літ.'. Працы Другога Усебеларускага краязнаўчага з езда, 10—13 лют 1927 г. Мн, 1927; Вяргей В.С. Археалагічная навука ў Беларускай ССР. 1919—1941 гг. Мн., 1992 С. 17—19 Валянціна Вяргей ДРЎЖБА, археал. помнікі каля в. Дружба Брэсцкага р-на. Два п а с е л і - ш ч ы . Першае за 200 м на Пн ад вёскі, на левым беразе р. Лясная, другое — на Пн ад 1-га. за ручаём. Адкрыла і дасле- давала ў 1966 І.П.Русанава, абследавала ў 1980, 1985 Т.М.Каробушкіна. Памер першага паселішча 150 х 80 м; культ пласт 0,3—0,35 м, выяўлены цёмныя плямы рэшткаў 6 жытлаў; знондзены ка- валкі ляпных гаршкоў. абломкі танка- сценнай глянцавай ляпной міскі 4 — 2 ст. да н.э., ганчарны посуд 9—10 ст. Па- мер другога паселішча 140 х 35—40 м; культ. пласт 0.3—0,8 м; у ніжнім пласце выяўлены рэшткі 2 спаленых наземных і ў верхнім — рэшткі 7 пабудоў (жылыя мелі глінабітныя печы і падлогі); зной- дзены кераміка паморскай культуры, ганчарная кераміка 9—10 ст., вырабы з жалеза (серп, нажы, крэсівы, цвікі, цуглі і інш.), свінцовае грузіла, шкляныя па- церкі Пасля 10 ст. другое паселішча пакінута ўсх. славянамі. Курганны могільнік На паўд. ускраіне вёскі. У канцы 19 ст. помнік быў разбураны К.Ягнін сабраў тут ганчарную кераміку, рэчы з жалеза, бронзавы пярсцёнак, шкляныя пацеркі. У 1959 абследаваў Ю У Кухарэнка Па знаходках можна меркаваць, што паха- вальны абрад — трупапалажэнне. Літ Русанова II II Славянскне древностн VI—IX вв. между Днепром н За- падным Бугом. М., 1973. Таццяна Каробушкіна. ДРУЖЧЫЦ (Д р у ш ч ы ц ) Васі.іь Да- нілавіч [27 1(8 2). 1886 в Блудзень Пру- жанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер в. Першамайская Бярозаўскага р-на — 20.12.1937], беларускі гісторык. Скон- чыў Жыровіцкае духоўнае вучылішча (1901), вучыўся ў Літоўскай духоўнай семінарыі (1901—07), скончыў гісто- рыка-філал. ф-т Юрёўскага (г. Тарту) ун-та (1911) У 1911—22 працаваў вы- кладчыкам гісторыі ў Вільні, Шаўляі, Рэчыцы, Бабруйску. Удзельнічаў у пра- цы Беларускага культурна-асветнага таварыства ў Бабруйску. 3 1922 вы- кладчык, з 1927 праф. гісторыі Беларусі БДУ, адначасова з 1924 правадзейны член Ін-та бел. культуры (Інбелкульта), з 1927 старшыня камісіі Інбелкульта па псторыі гарадоў 3 1933 супрацоўнік Ін- та гісторыі БелАН, праф. кафедры гісторыі народаў СССР Літ. ін-та імя А.І.Герцэна (Масква). 14.1.1937 арыш- таваны, 19 12 1937 асуджаны ваен. ка- легіяй Вярх. суда СССР да выключнай меры пакарання. Расстраляны ў Мінску. 5.6 1958 ваеннай калегіяй Вярх. суда СССР рэабілітаваны Даследаваў гісторыю Беларусі эпохі феадалізму, пе- раважна магдэбургскае права ў бел. га- В.Д.Дружчыц (у першым радзе другі злева), У.І.Пічэта, А.А.Сянкевіч. Фрагмент фота- здымка канца 1920-х гадоў. радах 15—18 ст. Вывучаў гісторыю бел кнігадрукавання. У арт «Войты і іх ула- да ў беларускіх гаспадарскіх местах з магдэбу ргскім правам» (1928), ♦Магістрат у беларускіх местах з магдэ- бургскім нравам у XV — XVII стст.» (1929) прыйшоў да высновы, што магдэ- бургскае права, запазычанае ў Зах. Еўропе, не давала гатовай формы для арганізацыі гар. улады на Беларусі. Гэта права не проста пераймалася ў ням. ці польскіх гарадах, а пэўным чынам вы- працоўвалася на месцы, пры актыўным удзеле гар. насельніцтва, якое імкнулася прыстасаваць запазычаныя формы права і арганізацыі ўлады да сваіх інтарэсаў. У арт. ♦Галоўныя моманты гісторыі бела- рускага народа» (1924) адным з першых назваў ВКЛ літоўска-беларускай дзяржа- вай, адзначыў, што Полацкая і Віцебская землі ўвайшлі ў яе склад добраахвотна. Адначасова выказаў думку, што з пачат- ку ўтварэння ВКЛ мела бел характар, абгрунтоўваў гэта тым, што бел элемент пераважаў у культ. адносінах, ♦белару- ская мова з яўлялася мовай дыпламатыч- ных зносін, мовай пісьменства, закана- даўства і ўсяго культурнага жыцця». У 1925—26 удзельнічаў у падрыхтоўцы да выдання ♦Навуковага зборніка гісто- рыка-археалагічнай камісіі» і зборніка гіст дакументаў і матэрыялаў «Беларускі архіў». У арт. ♦Агляд навукова-літара- турнай дзейнасці У.М.Ігнатоўскага» (1925) упершыню зрабіў спробу пака- заць навуковую творчасць гэтага вучона- га, яго ўклад у распрацоўку гісторыі Бе- ларусі. 10 ЭГБ, т 3
ДРУЖЫНА Тв:. Палажэнне Літоўска-Беларускай дзяржавы пасля Люблінскай уніі / / Пра- цы БДУ. 1925. № 6—7; Места Менск у кан- цы XV і пачатку XVI ст. / / Тамсама. 1926. № 12; Беларускія месты ў гістарычнай літаратуры / / Гістарычна-археалагічны зборнік. Мн., 1927. Літ.- I о ф е Э. Летапісец Айчыннай гісторыі / / ЛіМ. 1986. 14 лют. Сцяпан Якушэвіч. ДРУЖЫНА, 1) у найбольш старажыт- ным значэнні — таварыства, згуртаван- не, аб'яднанне ваяроў. 2) У Стараж. Русі вайсковыя аддзелы (атрады; у сучаснай гіст. л-ры таксама наёмныя або даннікаў- «федэратаў»), зарганізаваныя паводле пэўных прынцыпаў спалучэнні пра- фесійных ваяроў на ўтрыманні земскай абшчыны. 3) Войска цалкам. 4) Карпа- ратыўная арг-цыя раннефеад. знаці ва- кол асоб княжацкага паходжання ў 9— 13 ст. або асобныя яе часткі. У развітым выглядзе гэта карпарацыя — складаная, на чале з князем, іерархія дружыннікаў розных рангаў і баяраў («старэйшая» Д.), уласна дружыннікаў і дзецкіх («ма- лодшая» Д.) Асновамі дружынных ад- носін былі пэўны ўнутраны дэмакратызм (князь быў не панам, але першым сярод роўных), асабістая вернасць членаў Д. свайму правадыру, адзіныя крыніцы ўтрымання (прыбыткі з княжацкіх ула- данняў), бытавая блізкасць князя і чле- наў Д. Падобныя арганізац. прынцыпы былі ўласцівы і земскай Д., дзе месца князя займала абшчына ў асобе вечавых устаноў. У сац.-грамадскім плане Д., па- водле статута сваіх членаў, выконвала ўрадавыя, адм., судовыя і паліцэйскія функцыі. У ваен. сэнсе Д. была заўжды гатовая да дзеянняў аддзелам пры князю ці земскай абшчыне. Дэградацыя вечаво- га ладу, ператварэнне «старэйшай» часткі Д. ў феадалаў-землеўласнікаў, а «малодшай» у княжацкі двор абумовілі ўзнікненне інш. прынцыпаў арганізацыі пануючага класа прывялі да заняпаду Д., і ў 2-й пал. 13—14 ст. іх ужо не было. Літ.. Ласкавы Г.В. Да пытання аб арганізацыі і складзе ўзброеных сіл Полац- кай зямлі ў канцы XI — пачатку XIII стст. / / Гістарычна-археалагічны зборнік па- мяці Міхася Ткачова. Мн., 1993. Ч. 2. Георгій Ласкавы. ДРУЖЫННІК, 1) у сучаснай гістарычнай літаратуры назва членаў княжацкіх, земскіх дружын, а таксама ваяроў з аддзелаў (атрадаў) наёмнікаў і ♦федэратаў». 2) Член дружыны, які не належаў да баяр. 3) Уласна Д. — прад- стаўнік асобнай дружыннай катэгорыі. Д. прама не згадваюцца ў стараж.-рус. пісьмовых крыніцах, таму іх наяўнасць і месца ў складзе дружыны вызначаецца на падставе ўскосных звестак. Уласна Д. займалі прамежкавае становішча паміж «старэйшай» і «малодшай» часткамі дру- жыны: складалі сярэдняе звяно яе іерархіі паміж баярамі і дзецкімі, былі неабходнай ступенню дружыннай кареры і слоем, з якога рэкрутавалася пэўная частка баяр. У ваенным сэнсе ўласна Д., верагодна, з'яўляўся бліжэйшым целаахоўнікам князя або найвышэйшых асоб земскай абшчыны і не выконваў інш. абавязкаў. У стараж.- рус. лексіцы тэрміну «Д.» адпавядалі на- звы «грыдзін», «грыдзь», «грыдзьба». Літ.'. Гл. пры арт. Дружына. Георгій Ласкавы. ДРЎЙСКІ ЗАМАК. Існаваў у 14—18 ст. у г.п. Друя Браслаўскага р-на. Размяш- чаўся ў сутоках рэк Друйка і Зах. Дзвіна. Па некаторых звестках спачатку замак кн. Масальскіх знаходзіўся на ле- вым беразе Друйкі, на тэр. т.зв. «Старога места», а пасля 1515 перанесены на пра- вы бераг. 3 тактычнага пункту гледжан- ня размяшчэнне замка было не вельмі ўдалым. Ен не мог заняць нізкі і малы выступ каля ўпадзення Друйкі ў Зах. Дзвіну, таму што апошні вясной пастаян- на затапляўся. 3 У над выступам узвы- шалася гара, якая пры заняцці яе праціўнікам магла быць выкарыстана для ўстаноўкі артылерыі і абстрэлу зам- ка. Пасля 1515 было вырашана збуда- ваць замак на гэтым узвышэнні, але і тут для ўмацавання не лепшае месца, бо амаль з усіх бакоў былі доўгія і пакатыя схілы, зручныя для атак непрыяцеля, а Зах. Дзвіна і Друйка знаходзіліся на значнай адлегласці ад замка. Тым не менш «Полацкая рэвізія» 1552 зафіксавала Друйскі «замок спольный» кн. Масальскіх на левым беразе Зах. Дзвіны. «Замок оборонный» абкружыла мястэчка. Пра структуру замкавых ума- цаванняў у дакуменце не паведамляец- ца. Роля Д.з. ў Лівонскай вайне 1558— 83 не высветлена, хоць тут у 1561 і раз- мяшчаўся конны атрад. Перамірны «лнст» за 1594 паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай называе Д.з. ужо сярод зам- каў Падзвіння. У гіст. крыніцах за 1594 сустракаецца ўпамінанне аб «опалом замку Друйском», што сведчыць пра стан умацаванняў таго часу. У ходзе ва- ен. падзей 17 —18 ст. замак зведаў шматлікія аблогі і штурмы, неаднаразова разбураўся і спальваўся. Пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 быў адноўлены на левым беразе Зах. Дзвіны, але магутнасцю не вылучаўся. У 18 ст. паступова прыйшоў у заняпад. У наш час сляды сярэдневяковых умацаванняў замка схаваны пад шчыльнай гар. забу- довай. Археал. даследаванні Д.з. пра- водзілі ў 1972 М.А.Ткачоў, у 1986—88 В.Я.Зайцава. Літ.- Т к а ч о ў М.А. Замкі і людзі. Мн., 1991. Міхась Ткачоў. ДРЎЙСКІ КЛЯШТАР АЙЦОЎ МА- РЫЯНАЎ. Дзейнічаў у Друі ў 1923—39. Засн. па ініцыятыве віленскага біскупа і генерала ордэна марыянаў Ю.Матулевіча і паводле рэскрыптаў Пія XI ад 23.7 і 10.8.1923. Арганізацыя дзейнасці кляш- тара была даручана ксяндзу А.Цікоту, які восенню 1921 выязджаў у Амерыку збіраць сродкі на адкрыццё бел. кляшта- ра, у 1923 пачаў дзейнасць у Друі. Знач- ную ролю ў адкрыцці кляштара адыгралі грашовыя ахвяраванні княгіні М.Радзівіл. Месціўся ў памяшканнях б. бернардзінскага кляштара. Пры кляшта- ры была наладжана гаспадарка, аснову якой склаў фальварак Забароўшчына (60 га). Кляштар забяспечваў духоўныя пат- рэбы 5-тысячнай парафіі. Казанні чы- таліся на бел. мове ў друйскім касцёле і філіяльнай капліцы ў Малькаўшчыне. Айцы марыяне дапамаглі ў арганізацыі друйскага жаночага кляштара сясцёр еўхарыстак і потым апекавалі яго. У 1924 навіцыят кляштара налічваў 9 юна- коў, якія рыхтаваліся ўступіць у ордэн. У кляштар уступілі ксяндзы Я.Германовіч (В.Адважны), Ф.Абрантовіч. У 1924 ар- ганізавана школа (з 1930 гімназія імя Стафана Баторыя. дырэктар у 1924—33 Цікота), навучанне ў якой вялося на польскай мове. Гімназія вылучалася дэ- макр. традыцыямі, у ёй навучалася мо- ладзь розных веравызнанняў, бедных на- вучэнцаў марыяне апекавалі. У гімназіі вучыліся будучыя гісторык В.Ярмал- ковіч, мастак В.Жаўняровіч, рэліг. дзеяч, генерал ордэна марыянаў у 1963—69, заснавальнік б-кі імя Ф.Скарыны ў Лон- дане Ч.Сіповіч, ксёндз, д-р філасофіі Т.Падзява і інш. У сярэдзіне 1930-х г. друйскія марыяне адкрылі ў Вільні дом студый, куды накіроўваліся выпускнікі гімназіі. Грашовымі сродкамі яны пад- трымлівалі Бел. хрысціянскую дэмакра- тыю, садзейнічалі адкрыццю бел. дру- карні імя Ф.Скарыны ў Вільні, фінан- савалі выданне бел. перыёдыкі і л-ры. Бел. накіраванасць дзейнасці кляштара варожа сустракалася польскімі свецкімі і рэліг. ўладамі. Паступова з Друі ў іншыя месцы пераведзены Абрантовіч, Герма- новіч, Цікота. У 1938 паліцыя выселіла з Друі айцоў марыянаў Я.Дашуту, К.Смульку, В.Хамёнка, Ю.Кашыру, праз месяц яшчэ 4 манахаў-беларусаў. Была скарочана колькасць класаў гімназіі, забаронена сумеснае навучанне юнакоў і дзяўчат, з мэтай абмежавання ўплыву арганізавана аднатыпная гімназія ў Браславе. У Друю былі накіраваны ма- рыяне-палякі. Дзеянні ўлад выклікалі пратэст дэмакр. грамадскасці Беларусі і Польшчы. У 1939 кляштар і гімназія за- чынены сав. ўладамі. У 1964 Сіповіч за- снаваў у Лондане бел. марыянскі дом, дзе знайшлі прытулак некаторыя з друйскіх айцоў марыянаў. Літ:. Т у р о н а к Ю. Да гісторыі Друй- скага Марыянскага манастыра / / Брас- лаўскія чытанні. Браслаў, 1991; Яго ж. Беларускія Марыяны ў Друі / / Спадчына. 1991. № 5. Кастусь Шыдлоўскі. ДРУК АКУПАЦЫЙНЫ (1941—44), выданні, якія выпускаліся нямецкай цывільнай і ваеннай адміністрацыяй, бел. легальнымі арг-цыямі і фарміраван- нямі на акупіраванай ням.-фаш. захоп- нікамі тэр. Беларусі. Выкарыстоўваўся гітлераўцамі як важны сродак прапаган- ды сваіх поглядаў, забеспячэння эфек- тыўнасці кіравання захопленымі тэрыто- рыямі, лаяльнасці мясц. насельніцтва, барацьбы з партыз. рухам і ўплывам ка- муніст. ідэалогіі. Выпускам газет, ча- сопісаў і кніг на бел. мове займалася створанае ў ліп. 1941 «Краёвае выдавец- тва «Менск» (у сак. 1942 пераўтворана ў т-ва з абмежаванай адказнасцю «Прэса- вае выдавецтва Менск»), У 1942
кнігавыдавецкія функцыі перададзены ♦Выдавецтву падручнікаў і літаратуры для моладзі ў Менску». Дзейнасць выда- вецтваў кантралявалася гал. аддзелам палітыкі генеральнага камісарыята Бе- ларусь і ваен. цэнзурай. Выданні рас- паўсюджваліся праз спецыялізаваныя крамы, сетку кіёскаў, аддзелы Белару- скай народнай самапомачы (БНС) на месцах, спец. кур'ераў, аддзелы прэсы, прапаганды, культуры гебітскаміса- рыятаў і гар. упраў. У 1943 функцыі пас- рэдніка паміж выдаўцамі і рас- паўсюджвальнікамі перайшлі да прыват- най рыжскай фірмы «Пашырэнне беларускіх газет, часопісаў і кніг» (кіраўнік І.Лея). У 1941—44 на тэр. Бе- ларусі выходзіла каля 100 легальных пе- рыяд. выданняў. Газеты і часопісы на бел. мове выдаваліся праз адм. структуры цывільных і ваен. акупац. улад і падкан- трольныя ім установы — аддзелы прэсы, прапаганды, культуры гебітскаміса- рыятаў і гар. упраў, спецыялізаваныя выдавецтвы (газ. «Голас вёскі», «Белару- ская газэта», «Беларускае слова», «Ба- ранавіцкая газэта», «Газэта Случчы- ны», «Слонімскі кур'ер», «За праўду», час. «Беларуская школа», «Беларус на варце», «Новы шлях» і інш.) або гра- мадскімі арг-цыямі — бел. нац. к-тамі, культ. згуртаваннямі, цэнтр. і рэгія- нальнымі структурамі БНС, Саюза бел. моладзі, прафсаюзамі (газ. «Беларускі голас», «Новая дарога», «Наша праца», час. «Жыве Беларусь!» і інш.). Тэматыч- на да гэтай групы выданняў прымыкала бел. перыёдыка ў Германіі (газ. «Раніца», «Беларускі работнік», час. «Беларускі студэнт», «Малады зма- гар»), распаўсюджанне якой на Беларусі было вельмі абмежаванае. Газеты звы- чайна выходзілі раз у 3—7 дзён, ча- сопісы — раз у 1—2 месяцы. Выключэн- не складалі газеты-аднадзёнкі і нерэгу- лярныя выданні («Бярэзінская газэта», «Беластоцкая газэта», «Беларуская сяст- ра», «Лідскі тыднёвы лісток», «Чэрвень- ская газэта» і інш.). На старонках бел. легальнай прэсы публікаваліся навук.- палулярныя артыкулы па гісторыі Бела- русі (у асн. кампіляцыі прац М.Доўнар- Запольскага, У.Ігнатоўскага, В.Ластоў- скага і інш.), этнаграфіі, праблемах развіцця культуры, асветы, навукі, мовы, матэрыялы пра насілле над сялянамі ў гады калектывізацыі, масавыя рэпрэсіі ў СССР напярэдадні вайны, успаміны бел. эмігрантаў, былых членаў розных нац. арг-цый у 1918—20, творы бел. пісь- меннікаў. Друкаваліся загады і распара- джэнні акупац. улад, прамовы кіраўні- коў фаш. Германіі, аднабаковая, тэндэн- цыйная інфармацыя пра баявыя дзеянні на франтах 2-й сусв. вайны і міжнар. па- дзеі, агляды перыёдыкі краін — саюзні- каў Германіі, матэрыялы пра барацьбу з сав. партызанамі, дзейнасць бел. арг-цый і фарміраванняў і інш. Прапагандавалася нац. нецярпімасць, антысемітызм, ан- тыкамунізм. Газеты і часопісы на рус. мове выдаваліся ваен. ўладамі тылавога раёна групы армій «Цэнтр», каманда- ваннем рус. калабарацыянісцкіх вайско- вых фарміраванняў, антысав. арг-цыямі прарускай арыентацыі: газ. «Новый путь» (Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, Віцебск, Гомель, Лепель, Магілёў і інш ), «Голас народа» (Лепель), «Боевой путь» (Дзятлава), «Казак» (Навагрудак) і інш. Буйнейшымі цэнтрамі па выданні руска- моўнай перыёдыкі былі Віцебск і Баб- руйск. Асобную групу складалі перыяд. выданні на ням. мове — зборнікі нарма- тыўных актаў, загадаў, распараджэнняў і інфармацый акупац. улад (некаторыя дубліраваліся на бел. і рус. мовах), што- дзённая газ. «Мінскер цайтунг». У паўд. частцы Беларусі, якая ўваходзіла ў склад рэйхскамісарыята «Украіна», распаў- сюджваліся газеты на ўкр. мове — «На- ше слово» (Брэст) і «Пмньска газета» (Пінск). У прапагандысцкай дзейнасці шырока выкарыстоўваліся плакаты (вы- пускаліся за межамі Беларусі) і лістоўкі (друкаваліся на тэр. рэспублікі). У 1941—44 толькі ваен. ўладамі на тэр. Бе- ларусі было распаўсюджана каля 900 лістовак (кожная тыражом ад 5 да 100 тыс. экз.). За час акупацыі выдадзена больш за 50 назваў кніг і брашур на бел. мове. Сярод іх творы гіст. і гісторыка- культ. тэматыкі («Беларусь учора і сён- ня» Я.Найдзюка, «Беларусь-Крыўя ў мінуласці» Я.Станкевіча, «Шляхам 6а- рацьбы Беларусі з Масквой» У.Вераса, «Новая пара. Праваднік для жадаючых адбудовы Беларусі», «Што ты выбіра- еш?» і інш.); зборнікі фальклору («Ой, прыйшла каляда. Зборнік беларускіх на- родных песень», «Зборнік купальскіх і жніўных беларускіх песень», «Вясна красна. Зборнік веснавых беларускіх пе- сень»), паэзіі («Сягоння» Н.Арсеневай, «Рагнеда» А.Случаніна, «Мае песні» А.Салаўя, «Песні выгнання» Т.Лебвды), прозы («На крыжы» М.Лесуна, «Круці не круці — трэба памерці» Ф.Аляхнові- ча і інш.); л-ра па мовазнаўстве («Бела- рускі правапіс» А.Лёсіка, «Беларуская граматыка» Б.Тарашкевіча, «Беларускі лемантар» П.Кісяля, «Маленькі маскоў- ска-беларускі (крывіцкі) слоўнік», «Ле- мантар пераходны з лацініцы на кірылі- цу», «Кніжка вучыцца чытаць і пісаць лацініцаю з укладаннямі» Я.Станкевіча), педагогіцы (праграмы для пачатковай школы, вучэбныя дапаможнікі), рэлігіі («Беларускі месяцаслоў», «Евангельскі хрысціянскі спеўнік»); брашуры ў перак- ладзе з ням. мовы, якія прапагандавалі ідэалогію і палітыку гітлераўскай Гер- маніі, антысталінская, антыбальшавіц- кая, антысеміцкая л-ра («У падвалах ГПУ» К.Альбрэхта, «Як сталінская зара прыгнятала народ» і інш.). Частка л-ры выдавалася прыватнымі асобамі, рэгіянальнымі аддзяленнямі розных гра- мадскіх арг-цый: «Песняры Случчыны» (Слуцк), «Зборнік сцэнічных твораў» (Пінск) і інш. Асобныя кнігі і брашуры на бел. мове выходзілі ў Вільні («Двац- цацілецце Беларускай гімназіі ў Вільні»), Рызе («Беларуская школа» К.Езавітава), Празе («Ад родных ніў» Л.Геніюш, «Сымон-музыка» Я.Коласа), друк Д Берліне («Беларусь у картах» М.Абрам- чыка, «Тастамент» У.Жылкі, серыя бра- шур «Народная бібліятэка» і інш.). Былі падрыхтаваны да друку рукапіс «Белару- скай народнай энцыклапедыі» М.Пань- кова, альбом слуцкіх паясоў Езавітава, некалькі дапаможнікаў для пачатковай школы. У тылавым раёне групы армій ♦Цэнтр» выдавалася пераважна руска- моўная л-ра. Яна друкавалася без выда- вецкіх рэквізітаў, тэматычна была блізкая да прапагандысцкіх брашур, што выходзілі ў Берліне, Арле, Пскове, Сма- ленску і інш. гарадах. Літ.'. Ж у м а р ь С.В. Бнблнографня ок- купацвонных пермодмческмх нзданхй, вы- ходнвшнх на террмтормм Белоруссмм в 1941 — 1944 гг. Мн., 1995. Сяргей Жумар. ДРУК ПАДПОЛЬНЫ ў В я л і к у ю Айчынную вайну, выданні, якія выпускаліся ЦК КП(б)Б, падп. аблас- нымі, міжраённымі, раённымі парт. і камсамольскімі камітэтамі, паліторганамі партыз. фарміраванняў на акупіраванай ням.-фаш. захопнікамі тэр. Беларусі, ар- ганічна дапаўнялі цэнтр. газеты («Прав- да», «Нзвестня», «Комсомольская прав- да», «Красная звезда» і інш.) і рас- паўсюджваліся сярод насельніцтва. Бел. выданні — газеты «Савецкая Беларусь», «За Савецкую Беларусь», «За свабодную Беларусь», сатырычныя «Раздавім фа- шысцкую гадзіну», лісток «Партызан- ская дубінка», «Блокнот агнтатора-пар- тнзана», часопіс «Беларусь», якія засы- лаліся ў тыл ворага. Першымі падп. выданнямі былі лістоўкі і звароты да насельніцтва, ма- шынапісныя газеты і бюлетэні. У Мінску падп. група А.А.Маркевіча з канца 1941 друкавала на шапірографе лістоўкі, у студз. — жн. 1942 выпусціла 8 нумароў малафарматнай газ. «Патрііот Родіг- ны». Першым нелегальным друкаваным парт. выданнем быў «Вестнігк Родіг- ны» — перыядычны лісток Мінскага падп. гаркома КП(б)Б. У маі—вер. 1942 Мінскі падп. гарком КП(б)Б пад кіраўніцтвам У.С.Амельянюка і В.К.Ні- кіфарава выдаў 4 нумары «Звязды» агульным тыражом болей за 10 тыс. экз. У паходнай друкарні ў прыфрантавой паласе друкавалася і перапраўлялася на тэр. Віцебскай вобл. газ. «Віцебскі рабо- чы». У 1942 друкарскім спосабам выда- валіся 6 раённых і I міжраённая газе- та — органы Клічаўскага, Рудзенскага, Бярэзінскага, Бабруйскага, Віцебскага, Чэрвеньскага падп. райкомаў КП(б)Б і Барысаўскага падпольнага міжрай- партцэнтра; на пішучых машынках і гектографе размнажалася газ. «За Родн- ну», якую выдаваў Магілёўскі падп. «Камітэт садзеяння Чырвонай Арміі». У студз. 1943 адноўлены выпуск «Звяз- ды» як органа ЦК і Мінскага падпольна- га абкома КП(б)Б, пачала выдавацца «Чырвоная змена» — орган ЦК і Мінскага падпольнага абкома ЛКСМБ. Абедзве газеты рэдагаваў М.П.Барашкаў.
ДРУКАРНІ 3 мэтай узмацнення друкаванай пра- паганды 15.12.1942 ЦК КП(б)Б прыняў рашэнне стварыць у снеж. 1942 — студз. 1943 10 абл. і 50 раённых падп. друкар- няў (гл. Друкарні падпольныя). Былі па- дабраны на месцы або перапраўлены з сав. тылу журналісты, наборшчыкі, дру- кары і наладжана масавае выданне газет. Сталі выходзіць «Сялянская газета» — орган Вілейскага, «Бальшавік Палес- ся» — Палескага, «За Радзіму» — Магі- лёўскага, «Чырвоная звязда» — Бара- навіцкага, «Гомельская праўда» — Го- мельскага, «Заря» — Брэсцкага, «Палеская праўда» — Пінскага, «Бело- стокская правда» — Беластоцкага падп. абкомаў КП(б)Б. У 1943—44 пачалі вы- ходзіць 3 абл. камсамольска-маладзёж- ныя газеты: «Молодой мстнтель» Бара- навіцкага, «Молодой партнзан» Бела- стоцкага і «Молодёжная правда» Вілейскага падп. абкомаў ЛКСМБ. Вый- шла некалькі нумароў газ. «Сталннская молодёжь» — органа ЦК ЛКСМБ. Раён- ныя падпольныя камітэты КП(б)Б і паліторганы партыз. фарміраванняў ар- ганізавалі выпуск больш як 120 шматты- ражных газет. Свае шматтыражкі выпу- скалі друкарскім спосабам партыз. бры- гады «Разгром», «Дзядзькі Колі», «Народныя мсціўцы» імя В.Т.Варанян- скага, 16-я Смаленская і інш. 5 газет вы- давалі антыфаш. к-ты. У 1942—43 быў наладжаны выпуск 134 газет. Усяго за перыяд акупацыі на Беларусі выдавалася больш за 160 газет. Вялікую ролю ў пад- рыхтоўцы матэрыялаў і выпуску падп. газет адыгралі іх рэдактары Р.А.Стара- войценка. Г.В.Ь’уйай, Р.І.Гужавін (Бара- навіцкая вобл.), С.К.Майхровін, Я.І.Ка- чан, І.В.Зазека (Беластоцкая вобл.), В.ф.Калібераў (Брэсцкая вобл.), А.Ц.Васілеўскі, М.П.Петухоў (Вілейская вобл.), А.С.Крушынскі, М.І.Гайсёнак, Ф.Т.Шэдаў (Віцебская вобл.), МЛ.Пахо- маў, А.І.Казіміраў (Гомельская вобл.), А.Дз.Сакевіч, І.І.Муравіцкі, М.Е.Дастан- ка (Мінская вобл.), А.А.Юшкевіч, А.В.Яблонскі, С.З.Крамнёў (Магілёўская вобл.), М.А.Эрдман, П.П.Заяц (Пінская вобл.), ГЛ.Каплан, А.У.Броўка (Пале- ская вобл.) і інш. 3-за цяжкасцей выпуску, недахопу паперы тыраж падп. газет вагаўся ад не- калькіх соцень да тысячы і болей экз., розным быў і фармат. Акрамя перыяд. выданняў у тыле ворага шырока рас- паўсюджваліся асобна надрукаваныя звароты ЦК КП(б)Б і ўрада рэспублікі, падп. абкомаў і райкомаў партыі, паліторганаў Чырв. Арміі да на- сельніцтва акупіраваных раёнаў, загады Вярх. Галоўнакамандуючага, зводкі Саўінфармбюро, лістоўкі. У партыз. фарміраваннях выпускаліся рукапісныя часопісы, насценныя газеты, баявыя лісткі. Друк быў важнай крыніцай зве- стак пра становішча на франтах, жыццё Сав. краіны, незаменным матэрыялам у правядзенні палітработы сярод партызан і насельніцтва. Друк паказваў Вял. Айч. вайну як справядлівую і вызваленчую, выкрываў захопніцкі, грабежніцкі харак- тар фаш. нашэсця, умацоўваў веру ў пе- рамогу. Газеты расказвалі пра гераізм сав. воінаў на франтах, самаадданую працу рабочых, сялян, інтэлігенцыі ў сав. тыле, пра міжнар. падзеі. У кожным нумары асвятлялася баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў, патрыятызм насельніцтва, расказвалася пра зверствы акупантаў. Друк клікаў да зрыву ўсіх мерапрыемстваў акупантаў, да стварэння нясцерпных умоў для гітлераўскіх за- хопнікаў і іх памагатых, мабілізоўваў партызан і насельніцтва на ўзмацненне ўсенар. барацьбы з ворагам. У газетах публікаваліся і мастацкія творы бел. пісьменнікаў Я.Купалы, Я.Коласа, П.Броўкі, А.Куляшова, К.Крапівы, А.Бялевіча і інш. Літ.'- А д а м о в і ч В.С. Падпольныя пе- рыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Бібліягр. паказ. Мн., 1975; Всенародная борьба в Белорус- снн протнв немецко-фашнстскнх захватчн- ков в годы Велнкой Отечественной войны. Т. 1—3. Мн., 1983—85: Партнйное подполье. М., 1983; Партмзанскме былм. М., 1965; Краўчанка 1. Падпольны бальшавіцкі друк у Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Мн., 1959; Друк Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941—1945) // Булацкі Р.В., Сачанка І.І., Говін С.В. Гісторыя беларускай журналістыкі. Мн., 1979. Георгій Напрэеў. ДРУКАРНІ ПАДПОЛЬНЫЯ ў В я - лікую Айчынную вайну. На акупіраванай тэр. Беларусі ствараліся ЦК КП(б)Б, ЦК ЛКСМБ, абл., гар., ра- ённымі падпольнымі к-тамі КП(б)Б і ЛКСМБ, камандаваннем партыз. фармі- раванняў, падп. парт., камсамольскімі і антыфаш. арг-цыямі. Друкавалі газеты, лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро, зваро- ты, брашуры. У пачатку падп. барацьбы ў тыле ворага патрыёты не мелі ўласнай паліграф. базы і ў шэрагу выпадкаў, ры- зыкуючы жыццём, набіралі і друкавалі нелегальныя выданні ў друкарнях аку- пантаў. Так было ў Мінску, Гомелі, Баб- руйску, Вілейцы і інш. Часам абсталя- ванне для Д.п. падпольшчыкі здабывалі ў ворага, знаходзілі схаванае пры адступ- ленні або разбітае армейскае, рабілі самі. Размяшчаліся Д.п. ў асноўным на кан- спіратыўных кватэрах. Так працавалі друкарні Мінскага парт. падполля, дру- карня Брэсцкага абл. антыфаш. к-та і інш. У Кіраўскім р-не Магілёўскай вобл. Д.п. дзейнічала ў в. Хамічы. Шрыфт для яе патрыёты здабылі ў друкарні фашы- стаў у Кіраўску, самі змайстравалі ста- нок і наборную касу. Падпольшчыкі Баб- руйска вывезлі на аўтамашыне з ням. друкарні шрыфт, вярстатку, паперу, валік і інш. абсталяванне ў лес паблізу в. Булкаў Акцябрскага р-на. У створанай тут раённай Д.п. надрукавана 55 назваў лістовак агульным тыражом 25,5 тыс. экз., з ліст. 1942 выдавалася газ. «Боб- руйскнй партнзан». Знойдзены сялянамі в. Ходараў Прапойскага р-на камплект друкарскага абсталявання быў дастаў- лены ў 42-і партыз. атрад, дзе зроблены наборная каса і друкарскі станок. Неў- забаве ў атрадзе сталі выходзіць баявы лісток, атрадная газета, а са стварэннем Прапойскага падп. райкома КП(б)Б — газ. «За Советскую Роднну». Аршанскія падпольшчыкі вынеслі з друкарні аку- пантаў шрыфт і фарбу, якія выкары- стоўвалі для друкавання лістовак і газ. «Ленмнскмй прмзыв» — органа Аршан- скага падп. райкома КП(б)Б. Вілейскія патрыёты здабылі ў ням. друкарні не- калькі кілаграмаў шрыфту, фарбу, папе- ру, зрабілі касеты для шрыфту і інш. аб- сталяванне. Друкарню размясцілі ў г.п. Куранец у падвале дома. Націскным прэсам служыў барабан ад малатарні, напоўнены пяском і абцягнуты сукном. Тут надрукаваны 1 -ы нумар газ. «За Са- вецкую Беларусь» — органа Лагойскага падп. райкома КП(б)Б. У ліку першых на месцы дыслакацыі партыз. фарміра- ванняў створаны Д.п. Клічаўскага, Ру- дзенскага падп. райкомаў КП(б)Б, пар- тыз. брыгады «Дзядзькі Колі» Мінскай вобл. і інш. Надаючы вял. значэнне выдавецкай дзейнасці ў тыле ворага, ЦК КП(б)Б у 1942 пераправіў падп. парт. органам і партыз- фарміраванням 31 партатыўную плоскадрукавальную машыну, ЦК ЛКСМБ — 8 малагабарытных друкарняў і 12 шклографаў. 23.9.1942 ЦК КП(б)Б арганізаваў 2-тыднёвыя курсы па пад- рыхтоўцы друкароў-наборшчыкаў. Да канца 1942 на акупіраванай тэр. Бела- русі друкарскім спосабам выдавалася 9 газет: «Звязда», «Віцебскі рабочы» і 7 ра- ённых. 15.12.1942 ЦК КП(б)Б прыняў рашэнне аб стварэнні ў снеж. 1942 — сгудз. 1943 10 абласных і 50 раённых Д.п. На працягу 1943 паліграфічная база падп. парт. органаў значна расшырылася і ўмацавалася. Была абсталявана вял. колькасць новых друкарняў, якія па маг- чымасці забяспечваліся з сав. тылу папе- рай, фарбамі і інш. матэрыяламі, падаб- раны кадры наборшчыкаў, друкароў і журналістаў, наладжана выданне падп. газет ва ўсіх абласцях і ў большасці раё- наў рэспублікі. Выконваючы рашэнне 5-га Пленума ЦК КП(б)Б (Масква, люты 1943) аб дадатковай засылцы на Бела- русь друкарскіх машын з запасамі папе- ры, ЦК прыняў меры па наладжванні вырабу партатыўнай друкарскай машы- ны канструкцыі механіка ф-кі «Палес- друк» Ф.М.Пільціенкі. Вырабляў іх мас- коўскі з-д «Геапрыладаколермет». Да чэрв. 1943 на акупіраваную тэр. Беларусі перапраўлена 167 партатыўных дру- карскіх машын; падрыхтавана 70 набор- шчыкаў. Усё гэта дазволіла ў гады аку- пацыі наладзіць выпуск больш як 160 газет, вял. колькасці агітацыйна-прапа- гандысцкай л-ры. У 1943—44 Д.п. раз- мяшчаліся ў асн. у партыз. зонах. Часта на базе адной Д.п. друкавалася некалькі газет. Так, у друкарні газ. «Звязда» вы- даваліся газеты «Чырвоная змена» і «Кліч Радзімы» — орган Любанскага падп. райкома КП(б)Б, у Д.п. Лагойска- га райкома КП(б)Б друкаваліся «Партн- занская правда» — орган Ільянскага,
«Ленінец» — Плешчаніцкага падп. рай- комаў КП(б)Б. «Котовец» — орган ка- мандавання партыз атрада імя Ка- тоўскага брыгады «Народныя мсціўцы», у Д.п Лідскага падп гаркома-райкома КП(б)Б акрамя сваёй газеты «Уперад» выдаваліся «Большевмк» — орган Юрацішкаўскага, «Мстятель» — Іўеўскага, «Звезда» — Навагрудскага, «Смерть фашмзму» — Любчанскага падп. райкомаў КП(б)Б. У выпадку паг- розы захопу праціўнікамі тэрыторыі, якая кантралявалася партызанамі, Д.п. мянялі месцы базіравання, але не спы- нялі выпуску падп. выданняў. Так, 3-і нумар газ «Бальшавік Палесся» набраны ў в. Камаровічы, а надрукаваны ў в. Фа- ставічы (Капаткевіцкі р н). 4-ы рыхта- ваўся да выпуску ў трох нас. пунктах Друкарня Слуцкага падп. райкома КШб)Б размяшчалася ў залежнасці ад абставін на востраве Зыслаў Любанскага, у в. Новыя Цярушкі Старобінскага р-наў і інш. месцах Па меры вызвалення Чырв Арміяй тэр. Беларусі адны Д п пераходзілі на легальнае становішча, другія, выканаўшы ўскладзеныя на іх за- дачы, спынялі дзейнасць. Гл. таксама Друк падпольны. Літ.'. Всенародная борьба в Белоруссмн протнв немецко-фашнстскнх захватчнков в годы Велнкой Отечественной войны. Т. 1—3- Мн.. 1983—85; Партнйное подполье в Бело- русснн Страннцы воспомннаннй. [Кн. 1— 31. Мн., 1984—86. Галіна Кнацько. ДРУЦК (летапісны Дрютьск, Дрьтеск, Дрьютск), стараж горад Полацкай зямлі. Узнік на высокім правым беразе вярхоўя р Друць у пач волаку на адным з адгалінаванняў дзвінскага шляху «з варагаў у грэкі». Па- водле сведчання Друцкага евангелля 14 ст. існаваў ужо ў канцы 10 ст., у 1001 тут пабудавана царква (сабор). У «Паву- чанні» Уладзіміра Манамаха названы ў сувязі з падзеямі 1078, летапісы ўпер- шыню ўпамінаюць Д пад 1092. 3 1-й пал. 12 ст. цэнтр Друцкага княства, якім валодалі нашчадкі полацкага кн. Усяслава Брачыславіча. Дзядзінец ста- раж. Д (пл каля 1 га, каля в Друцк Та- лачынскага р-на) быў умацаваны валам і ровам. 3 Пн да дзядзінца прымыкаў ва- кольны горад, умацаваны таксама валам і глыбокім ровам. На абодвух валах зна- ходзіліся вежы са складанай сістэмай двайных брам і сцены-гародні. За сце- намі горада размяшчаліся неўмацаваны пасад, па плошчы большы за дзядзінец, і вакольны горад, дзе жыла гар. бедната і рамеснікі. У 1116 Д. разбураны войскамі паўд.-рус. князёў. У 1158 гараджане вы- ступілі супраць кн. Глеба Расціславіча і пасадзілі князем Рагвалода Барысавіча. 3 1180 Д. уцягнуты ў барацьбу смаленскіх князёў з чарнігаўскімі У 12—13 ст. дзядзінец Д быў шчыльна забудаваны малымі сядзібамі, якія складаліся з жыт- ла і 1—2 гасп. пабудоў. Сядзібы размяш- чаліся адна каля адной, агароджаны пар- канам. Драўляныя жытлы (пл. каля 16 м2) былі зрублены «ў абло», ацяпляліся глінабітнымі печамі-каменкамі Вуліцы вузкія, брукаваныя бярвеннем. На- сельніцтва займалася прадзеннем, ткацт- вам, кравецтвам, шавецтвам, ювелірнай, касцярэзнай, цяслярнай, слясарна-ка- вальскай справамі. Найб. росквіт Д. пры- падае на 1230—40-я г. 3 13 ст. разам з інш. гарадамі Полаччыны Д. у складзе ВКЛ. 3 14 ст. існаваў Друцкі замак. У 15 ст. Друцкае княства падзялілася на не- калькі дробных удзелаў Некаторыя з князёў Д. ў 1508 перайшлі пад уладу Ма- скоўскага княства Новы прамы шлях з Вільні ў Маскву праз Талачын паскорыў заняпад Д. Першыя археал. раскопкі Д. (каля в. Друцк Талачынскага р-на) пра- водзіў у 1930 А.Дз.Каваленя, у 1956— 62, 1965, 1967 даследаваў Л В.Аляксееў. Літ.- Алексеев Л.В Полоцкая земля в IX—ХПІ вв (Очеркн нсторнн Северной Белорусснн). М., 1966; Яго ж. Старажыт- ны Друцк / / Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1973. № 3; Ш т ы х о в Г.В. Города Полоцкой землн (IX—XIII вв.). Мн., 1978; Памяць: Гіст -дакум хроніка Талачынскага р-на. Мн., 1988 Леанід Аляксееў. Гарадзішча старажытнага Друцка. Знаходкі на дзядзінцы Друцка; бронзавыя крыж энкалпіён, пісала, каспяныя шахматная фігурка, капавушка. амулет 1 грэбень, сярэбраная падвеска і шыфернае прасліца з над- пісам ДРУЦКАЕ Д ДРУЦКАЕ ЕВАНГЕЛЛЕ, рукапісны помнік усх.-славянскага пісьменства 14 ст. Укладзена кн. Васілём Міхайлавічам Друцкім і яго жонкай Васілісай у царкву Багародзіцы ў Друцку (Талачынскі р-н), у 1441 — віленскім месцічам Конанам у царкву Уваскрэсення Хрыстова ў Вільні, у 18 ст належала архіепіскапу наўга- родскаму Феадосію Яноўскаму. Напісана на пергаменце царк.-славянскай мовай уставам на 376 старонках фарматам у аркуш. Тэкст размешчаны ў 2 калонкі па 25—28 радкоў у кожнай Важнае культ.- пст, значэнне маюць запісы ў канцы ру- капісу, якія сведчаць аб існаванні Друц- ка ўжо ў 10 ст. і пабудове першай царк- вы ў гэтым горадзе ў 1001. Маст. аздабленне — застаўкі і 54 ініцыялы тэ- раталагічнага характару, выкананыя
294 ДРУЦКАЕ чырв. фарбай (кінавар). Зберагаецца ў б-цы Сібірскага аддзялення Рас. АН. Літ.'. Тнхомнров М.Н. Опнсанне Тнхомнровского собрання рукопнсей. М., 1968. С. 9—іі. Савелій Акуліч. ДРЎЦКАЕ КНЯСТВА. Існавала ў 12— 16 ст.; адзін з удзелаў, на якія ў 12 ст. распалася Полаірсая зямля. Утворана, магчыма, пасля смерці Усяслава Брачыс- лавіча (1101) як удзел яго сына Барыса. Пасля пераходу Барыса ў Полацк у Друцку, верагодна, засталіся яго сыны Рагвалод-Васіль і Іван, якія ў 1129 сасла- ны кіеўскім кн. Мсціславам у Візантыю. Пасля вяртання са ссылкі Рагвалод кня- жыў у Полацку, у 1151 выгнаны менскім кн. Расціславам Глебавічам, які аддаў Д.к. свайму сыну Глебу. У 1158 Рагвалод вярнуў Полацк і Друцк, але ў 1162 мусіў пакінуць полацкі пасад і пачаў княжыць у Друцку. Потым Д.к. належала яго сы- нам Глебу (1180) і Усяславу (1186), у 1197 — верагоднаму сыну аднаго з іх Ба- рысу. Напэўна, у гэты час Д.к. займала тэр. паміж Лукомскім, Полацкім і Віцебскім княствамі на Пн, Мінскім і Ла- гожскім на 3, Смаленскім на У; на Пд яно магло дасягаць нізоўяў р. Друць, дзе межавала з Чарнігаўскай зямлёй. Не вы- ключана, што з Д.к. вылучылася Свіслацкае княства, вядомае з 2-й пал. 13 ст. Непасрэдных звестак пра Д.к. ў 13 — пач. 14 ст. няма. Верагодна, там правіла мясц. дынастыя, якая ў 1-й пал. 14 ст. трапіла ў васальную залежнасць ад Гедзіміна ці яго сына Алыерда. Пасля заняцця Альгердам велікакняжацкага пасаду (1345) Д.к. ўвайшло ў ВКЛ. У 2-й пал. 14 — 1-й пал. 15 ст. яно ахоплівала абшар паміж Барысаўскай алра ко стіБмтіпо Г.бі/ле-т*"** 4 соісэлгі КОННБІГЛОВО НСАО ІОКАНБ'ЬБІСЛОІГІСе ^ГІМЬБІІШАНБ^ опеБтлпмутогпі жі біі бто м т»л\ нвоты^ НІЛНВОТЬЕІСБІТЬУЛБКІ Першы аркуш Друцкага евангелля. Рэканструкцыя застаўкі В.Яўкайкіна вол. на 3, Лукомскім княствам і Аболец- кай вол. на Пн, Аршанскай і Копыскай вол. на У, Цяцерынскай вол. на Пд (часткі сучасных Талачынскага, Круп- скага і Круглянскага р-наў). 3 2-й пал. 15 ст. Д.к. пачало распадацца ў сувязі з падзелам яго тэр. паміж асобнымі галінамі кн. Друцкіх. Маёнткі Багрына- ва, Гольцава, Шыйка адышлі да вял. князя (магчыма, у якасці вымарачнай маёмасці кагосьці з Друцкіх) і былі нано- ва падараваны кн. Адзінцэвічам. Друцкі замак заставаўся ў сумесным валоданні ўсіх кн. Друцкіх. 3 канца 15 ст. ў выніку згасання некаторых галін кн. Друцкіх іх долі ў Д.к. пераходзяць да іншых феад. родаў: маёнтак Падбярэззе — да кн. Ямантовічаў, Зубрэвічы і, магчыма, Бобр — да Гаштольдаў, Варанцэвічы — да Іллінічаў, Дудаковічы, Коханава, Стараселле і Талачын — да Гарнастаяў і Сапегаў. Ва ўласнасці кн. Друцкіх за- сталіся толькі асобныя рэшткі Д.к. (Азер- цы, Арава, Відзенічы, Саколіна). У 16 ст. Д.к. канчаткова ператвараецца ў кан- гламерат самастойных феад. вотчын. Пасля адм. рэформы ВКЛ 1565—66 яго тэр. цалкам уключана ў Аршанскі па- вет. Вячаслаў Насевіч. ДРЎЦКІ ЗАМАК. Існаваў у 14—17 сг. ў сярэдневяковым г. Друцк (каля сучаснай в. Друцк Талачынскага р-на). Меў скла- даную сістэму абароны. якую ўтваралі замак і падзамак. Замак размяшчаўся на правым беразе р. Друць, меў у плане форму няправільнага прамавугольніка, што паўтарала канфігурацыю занятага замкам узвышэння (натуральнага і на- сыпнога). Амаль гарызантальная пля- цоўка замчышча (140 х 80 м) узвыша- лася над узроўнем ракі на 22 м і была аб- несена магутным валам (і цяпер дасягае вышыні 10 м), мела перад сабой абарон- грАдуфдговммргІЕмм рІГІПМН/ГЬТІМЬЕЫ н МНГЕКГОНЕПО^НАІ Е’ЬСЕ ІЯП/МДЕМСБ.,.КГОНЕП/)І мшд* кл н к о/кегцгл^п МТЬМДАСТЬНМІОБАА СТЬУАДОМІБННМЬЕІІТ цінмгвонмАкг НАСННЫК^СБНнн оподо тнп лотьсігы іа н н а п о дотнмужЕскгітноам іаДНСА. МОЬОПЛ ОТЬБ’Ы У ЛМСАВПІІ. НБНДІ уІТСЛАВуКГІ СЛАБуМ -ХгсднроглдлгобоцАн СПОЛГНЁЛГТНППСТНПТІ чы роў, які ў паўд. частцы даходзіў да 12 м, у зах. — да 6 м глыбіні. Паўкруглую пляцоўку падзамка (170 х 100 м) такса- ма акружаў вал вышынёй каля 7 м. 3 бо- ку поля яна была адрэзана ад астатняй часткі берагавога плато дугападобным ровам, за якім, абгінаючы ўмацаванні з Пн, 3 і У, знаходзіўся сярэдневяковы го- рад. У 1396 у разгар барацьбы за велікакняжацкі пасад паміж Свідры- гайлам і Вітаўтам дручане спачатку пад- трымалі апошняга. Вітаўт жа «облег» Д.з. і прымусіў «княжат друцкнх с боя- рамн свонмн» прысягнуць яму. У 1506 крымскі хан Махмет Гірэй напаў на землі Цэнтр. Беларусі і пусціў загоны да Вільні. Віцебска, Полацка, Друцка і «в Друцку многа зла сотворнл». Наваколле горада, відаць, было спалена. У 1508 у час мяцяжу кн. Глінскага і падыходу да Друцка маскоўскіх ваяводаў «князн друцкня здалнся н з городом н крест це- ловалн, что нм служнтн велнкому князь московскому», упусціўшы ў горад рус. войскі ваяводы В.І.Шамячыча. Аднак у 1509, «водлуг перемнрья», Друцк зноў апынуўся ў складзе ВКЛ. У 1514, 1524 і 1535 Друцк быў разрабаваны рус. вой- скамі. Ваколіцы горада, т.зв. Друцкія палі, служылі зручным месцам для кан- цэнтрацыі і прывядзення ў баявы стан войск Маскоўскай дзяржавы і ВКЛ, якія выступалі на вайну паміж сабой. Жыць на такім бойкім і багатым на ваен. ліхалецці месцы было цяжка. Нямецкі дыпламат і падарожнік С.Герберштэйн, які праязджаў тут у 1517 і 1525, назваў гэту мясцовасць раёнам «найвялікшых пусгынь». Але жыццё ў гэтых «пусгы- нях» усё ж цеплілася вакол Д.з. Як і сам горад, замак працягваў існаваць. У 1544 дакументы зафіксавалі часткі «де- ржанья» кн. В.Ю.Талачынскага, які сведчыў, што «... в замку Одруцку, кото- рые частн мне прншлн от братьн моей тых частей монх !/з часгь в замку верх- нем н Ннжнем городміце н на месте (у горадзе) у дворншах мешанскнх, н в ого- родах, н в землях пашных тых же дво- рнш мешанскнх». Звесткі пра «Горны» (Верхні) і «Дольны» (Ніжні) замкі ёсць таксама ў дакументах за 1545 і 1549. У 1558 кн. П.Б.Храптовіч прадаў рэчыцка- му дзяржаўцу і старосту любашанскаму, маршалку гаспадарскаму Анікею Гарна- стаю «за 200 коп грошей лнтовскнх мо- неты н лнчбы Дудаковнчн н Горы н часть держанья в замку Друцком». «Спнсанье замку Друцкого», складзенае, відаць, у сярэдзіне 16 ст., называе яшчэ некалькі ўладальнікаў, якія мелі тут свае часткі «держанья»; Багдан Азярэцкі, ста- роста Ашмянскі, кн. Любецкія з панам Харлінскім, кн. Саколінскія і паны Пад- бярэзскія. Паведамляецца таксама пра павіннасці жыхароў навакольных маёнт- каў Дудаковічы, Сакольня, Талачын, Круглае, Канапельчыцы, Коханава, Сян- но і інш., якія выконвалі сваю частку «городовой работы» і ў ваен. час шукалі паратунку ў Д.з., дзе мелі свае гародні. Можна сцвярджаць, што друцкія ўмацаванні будавалі сяляне, але невядо-
ма колькі і з якіх сёл. Паводле «Спн- санья...», яны ўзводзілі «Горны* замак Друцка, дзе ў той час стаялі 4 вежы, у т.л. вежа-брама, 80 гародняў і 2 дамы паміж імі. Апісанне Д.з. ёсць у «Хроніцы Еўрапейскай Сарматыі» (1578, 1581) А.Гваньіні, які ў 1558—83 быў камен- дантам Віцебскіх зямель: «Одручко — замак на гары высокай, драўляны, некалі быў княствам, цяпер многа шляхты рус- кай тытул гэтага княства ўжывае». На картах Еўропы за 1562, 1589, 1595 і 1613 замак «Одручк» пастаянна пазна- чаўся ўмоўным значком. Д.з. заняпаў, верагодна, у сярэдзіне 17 ст. У дакумен- тах перыяду вайны Расіі з Рэччу Пас- палітай 1654—67 пра Д.з. не ўпамінаецца. Зах.-еўрапейскі дыпламат І.Г.Корб, які ў канцы 17 ст. быў у Друц- ку, у сваім дзённіку пазначыў: «Кажуць, што ў мінулым стагоддзі гэты горад меў 7 міль у акружнасці і славіўся 2000 зна- камітымі храмамі, але ў час жорсткай вайны... зведаў такое спусташэнне, што да яго можна аднесці словы аб тым, аб чым плача паэт над развалінамі Троі: дзе стаяў Пергам — там цяпер калоссе». Літ' Малнновскнй 14. Сборнвк матерналов, относяіцнхся к нсторнн панов- рады Велвкого княжества Лнтовского. Томск, 1901. С. 219; Алексеев Л.В. Полоцкая земля в IX—XIII вв.: (Очеркн нс- торнн Северной Белорусснн). М., 1966. С. 151, 158; Полное собранне русскнх летопн- сей. М., 1975. Т. 32. С. 110; М„ 1980. Т. 35. С. 125—126. Міхась Ткачоў. ДРУЦКІЯ, стараж. княжацкі род, прад- стаўнікі якога займалі высокія дзярж. па- сады ў ВКЛ і мелі буйныя землеўладанні на Беларусі. Карысталіся гербам ♦Друцк» (у чырв. полі сярэбраны меч, абапал ляза папарна размешчаныя гары- зантальна 4 залатыя паўмесяцы рожкамі насустрач). Род паходзіць, верагодна, ад полацкага кн. Барыса Усяславіча. Яго сын Рагвалод Барысавіч пасля паражэн- ня ў 1161 у барацьбе за полацкі пасад за- мацаваў за сабой Друцкае княства. 3 яго імем звязаны надпіс на Рагвалодавым камяні (знаходзіўся за 18 км ад Оршы). У 1180 у летапісах упамінаецца яго сын Глеб Д„ у 1186 — другі сын Усяслаў Д. Сынам аднаго з іх, напэўна, быў Барыс Д. (1197), пасля якога звесгкі пра князёў Д. надоўга знікаюць. У 16 ст. адна з ге- неалагічных легенд падавала паходжан- не роду Д. ад міфічнага кн. кіеўскага Дзмітрыя, які нібыта ўцёк у Друцк ад Батыя, другая — ад валынскага кн. 13 ст. Аляксандра Усеваладавіча Белзкага. У легендарнай частцы бел.-літоўскіх ле- тапісаў ёсць яшчэ некалькі няпэўных па- ведамленняў пра князёў Д. У 1-й пал. 14 ст. кн. Васіль Міхайлавіч Д. зрабіў запіс у Друцкім евангеллі, а кн. Іван Д. пакінуў вотчыну і ў 1339 служыў мас- коўскаму кн. Івану I Каліце. Паводле больш позняга радаводу ў Васіля быў брат Сямён, абодва мелі сыноў з адноль- кавым імем Дзмітрый. Адзін з іх быў ва- салам вял. кн. ВКЛ Альгерда ў час яго вайны з Маскоўскім княствам у 1372. Ён жа, верагодна, ажаніўся з дачкою кн. Алега Іванавіча Разанскага Настассяй, якая пасля яго смерці (каля 1380) вый- шла замуж за Дзмітрыя-Карыбута, пасы- нак якога Андрэй Д. загінуў у бітве на Ворскле 1399. У гэтай бітве таксама ўдзельнічалі 4 сыны Дзмітрыя Сямё- навіча: Сямён, Іван, Міхаіл Падбярэзскі, Аляксандр (трое апошніх таксама загінулі). Сямён Дзмітравіч упамінаецца ў 1401—22; выхоўваў дачку сваёй сяст- ры Соф'ю Андрэеўну Галыданскую (гл. ў арт. Гальшанскія), якая ў 1422 выйшла замуж за польскага караля Ягайлу. Меў 6 сыноў, самы малодшы Міхаіл Лобан загінуў у 1435, не пакінуўшы нашчад- каў. Астатнія сыны сталі заснавальнікамі асобных галін роду Д.: Іван Баба (каля 1385 ? — пасля 1436), сын Сямёна. Магчыма, быў по- лацкім намеснікам (1409). Актыўны прыхільнік Свідрыгайлы ў час яго ба- рацьбы супраць Жыгімонта Кейсту- тавіча, у 1431 уваходзіў у склад яго рады (пад адным з дзярж. актаў захавалася выява яго пячаткі — прататып больш по- зняга герба «Друцк»). Пасля перамогі Жыгімонта Кейстутавіча ў 1436 выехаў у Пскоў, потым у Маскву разам з мало- дшымі сынамі Іванам, Васілём і Сямёнам Бабічамі, якія засталіся на маскоўскай службе. Старэйшыя сыны Канстанцін (каля 1410 ? — каля 1442) і Фёдар (каля 1410 ? — пасля 1446) засталіся ў ВКЛ. Сын Канстанціна Ацдрэй Прыхабскі (ка- ля 1440 — да 1515) валодаў маёнткамі Прыхабы ў Аршанскім і Обаль у Віцеб- скім пав„ быў намеснікам аршанскім да 1505. Перажыў сваіх братоў і сыноў дзядзькі Фёдара, пасля чаго яго спадчы- на адышла да дачок. Фёдар Бабіч выслу- жыў у вял. князя Казіміра маёнткі Дра- чалукі і Вярхоўе ў Віцебскім пав. Меў сыноў Сямёна, Фёдара Каноплю, Васіля Шчарбатага і Івана, якія ў 1466 падара- валі сяло Рыдамль Друцкага княства Ча- рэйскаму манастыру. Ад Сямёна пайшоў род кн. Друцкіх-Саколінскіх, ад Фёда- ра — Друцкіх-Канопляў, ад Івана — Друцкіх-Азярэцкіх. Іван Пуцята (каля 1390 ? — пасля 1440), сын Сямёна. Разам з братам уваходзіў у раду Свідрыгайлы ў 1431 і пазней, калі Свідрыгайла быў валынскім князем. Верагодна, набыў маёнткі Горы і Басея ў Аршанскім пав., якія пазней пе- райшлі да яго нашчадкаў. Меў сыноў Міхаіла, Васіля, Дзмітрыя і Івана Пуця- цічаў, магчыма, яшчэ аднаго, дачка яко- га пазней унесла Падбярэззе каля Друц- ка і частку Басеі ў род князёў Яманто- вічаў. Ад Міхаіла Пуцяціча пайшоў род Друцкіх-Талачынскіх, ад Васіля — Друцкіх-Горскіх. Р ы го р (? — ?), сын Сямёна. Упамі- наецца разам з бацькам у 1422. Меў сы- на Васіля, які быў жанаты з дачкою ва- лынскага баярына Алізара Шылавіча з роду Кердзеяў. Сястра Алізара Федка, удава пана Юршы, у 1488 завяшчала з дазволу вял. князя маёнтак Любчу на Ва- лыні сынам Васіля — Багдану і Раману, ад апошняга пайшоў род Друцкіх-Лю- бецкіх. ДРУЦКІЯ Д з м і т р ы й (Мітка) С я к і р а (ка- ля 1400 ? — пасля 1444), сын Сямёна. Ад назвы маёнтка Зубрэвічы ў Ар- шанскім пав. пісаўся кн. Зубрэвіцкі. Ва- лодаў таксама Быхавам, Добаснай каля Рагачова, Асцёрам у Кіеўскім пав. і інш. Яго дачка Марына (каля 1425 ? — 1495) выйшла замуж за кн. Сямёна Сямёнавіча Гальшанскага-Трабскага, пасля смерці якога доўгі час валодала вотчынамі мужа і бацькі. Перажыўшы адзіную дачку, жонку Марціна Гаштольда, завяшчала свае ўладанні ўнуку Альбрэхту Гаштоль- ду (гл. ў арт. Гаштольды). Магчыма, у Дзмітрыя была яшчэ адна дачка, пасля якой частка Друцкага княства і Камары- чы каля Быхава адышлі ў род кн. Мош- каўскіх, які згас у пач. 16 ст. Васіль Красны (каля 1410 ? — 1448), сын Сямёна. Пры вял. кн. Свідрыгайлу намеснік віцебскі. Быў жа- наты з сясгрой кн. Фёдара Варатынска- га, меў сына Івана Краснага (каля 1450 ? — пасля 1516), які валодаў Баб- ром і Сакаловічамі ў былым Друцкім княстве, першы раз быў жанаты з Ма- рыяй, дачкой кн. Сямёна Кобрынскага, другі — з Марыяй, дачкой кн. Івана Юр евіча Заслаўскага і ўдавой кн. Багда- на Фёдаравіча Глінскага. На ім гэта галіна Д. скончылася. Д з м і т р ы й (каля 1440 ? — 1505), сын Івана Пуцяты, намеснік мцэнскі (1486), бранскі (1487 — 88), ваявода кіеўскі (з 1492). Нашчадкаў не пакінуў. Іван (каля 1440 ? — пасля 1516), сын Івана Пуцяты, гараднічы луцкі (1487) падстароста (1493) і ключнік луцкі (1496), намеснік перамільскі (1506—07). Меў адзінага сына Багдана (1475 ? — да 1516), спадчына якога адышла да дачок. Літ.. Насевіч В.Л. Род князёў Друцкіх у гісторыі Вялікага княства Літоўскага (XIV—XVI стст.) / / Старонкі гісторыі Беларусі. Мн., 1992; IV о 111 I. Кпіагіоттіе Іііедавко-гцзсу о<1 копса сгіегпавіедо \уіекц. І^агзгаіуа, 1895. Вячаслаў Насевіч. ДРЎЦКІЯ ПАЛІ, гісторыка-археа- лагічная памятная мясціна вакол сярэд- невяковых г. Друцка і Друцкага замка ў Талачынскім р-не. Уключае абодва бе- рагі р. Друць у раёне стараж. волака ся- род курганных могільнікаў і селішчаў 10—18 ст. Мела выгляд ворнай раўніннай паверхні, пазбаўленай лясоў. Д.п. знаходзіліся на скрыжаванні важ- ных гандлёвых і ваен. шляхоў на Пн (Полацк, Віцебск, Пскоў, Ноўгарад), У (Смаленск, Масква), Пд (Магілёў, Чарнігаў, Кіеў), 3 (Барысаў, Мінск, Вільня, Кралявец, Варшава). У 14—16 ст. Д.п. былі пунктам збору або войска ВКЛ, якое бараніла ўсх. землі княства, або войска Маскоўскай дзяржавы, што накіроўвалася ў глыб Беларусі. Адсут- насць лясоў рабіла Д.п. зручнымі для канцэнтрацыі і прывядзення ў належны стан вял. колькасці войск, якія кантраля-
ДРУЦКІЯ валі скрыжаванне стратэгічна важных шляхоў, дазваляла праводзіць патрэбныя тактычныя манеўры, адкрывала шлях для аператыўнай прасторы. Так, напярэ- дадні Аршанскай бітвы 1514 бел.-літ. летапісы зафіксавалі «на Друцкіх палях» рус. палкі колькасцю «осьмдесять тыся- чей». У дакументах за 1524 паведамля- ецца, што «непрнятель москвнтнн собн- рался мдтн под Внтебск, н под Крнчев, н Оршу, або под Могнлёв, або под Дубров- ну, а тым замкн обогнавшн, нтн бы нме- лн к Друцкнм полям, делаючм шкоду панству нашому чого же нм Боже не по- мозм». У разгар Лівонскай вайны (1558—83) павінны былі «стягнутнся на полях Друцкмх» у 1564 пасланыя Іванам IV 80 тыс. войска ваяводы П.Сярэбрана- га з 50 «тысячмя комонннков» ваяводы П.Шуйскага. У 1566, «на Святую Трон- цу», на Д.п. збіралася войска ВКЛ, каб прадоўжыць вайну з «Масквою». Пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654— 67 Д.п. страціла сваё значэнне. Літ.. Мал нновскнй Н. Сборннк матерналов, относяіцнхся к нсторнн панов- рады Велнкого княжества Лнтовского. Томск, 1901. С. 219; Алексеев Л.В. Полоцкая земля в IX—XIII вв.: (Очеркн нс- торнн Северной Белорусснн). М., 1966. С. 151, 158; Полное собранне русскнх летопн- сей. М., 1975. Т. 32. С. 110; М., 1980. Т. 35- С. 125—126. Міхась Ткачоў. ДРЎЦКІЯ-АЗЯРЭЦКІЯ, княжацкі род, адгалінаванне роду кн. Друцкіх. Кары- сталіся гербам «Друцк». Найбольш вядо- мыя: Іван Бабіч (?—?), сын Фёдара Іванавіча Бабіча; заснавальнік роду. Упамінаецца ў 1476, пазней прыняў удзел у Глінскіх мяцяжы 1508, пасля яго паражэння разам з М.Глінскім пераехаў у Расію. Яго сыны Андрэй і Сямён ад ма- ёнтка Азерцы каля Друцка пісаліся кня- зямі Азярэцкімі. Андрэй (каля 1480 ? — 1558), сын Івана. Староста аршанскі (з 1547). Вало- даў таксама часткай Худава і Новым Ся- лом у б. Друцкім княстве. У 1551 атры- маў ад вял. князя Дусяты ў Браслаўскім пав. Меў сыноў Васіля (каля 1510 ? — 1582), Багдана (каля 1520 ? — 1601), Івана і Міхаіла (памерлі маладымі); унук Васіль Васілевіч (памёр у 1607) — апош- ні 3 Д.-А. Вячаслаў Насевіч дрўцкія-гОрскія, княжацкі род, ад- галінаванне роду кн. Друцкіх. Кары- сталіся гербам «Друцк». Найбольш вядо- мыя прадстаўнікі Д.-Г.: Васіль Пуцяціч (каля 1430?— да 1495), сын Івана Пуцяты; засна- вальнік роду, валодаў часткай Друцкага княства і маёнткам Горы ў Аршанскім пав. Меў 5 сыноў. Юрый і Дзмітрый у час бітвы на Вядрошы 1500 трапілі ў маскоўскі палон (у Дзмітрыя застаўся сын Фёдар), Міхаіл і Аляксандр (Алель- ка) памерлі пасля 1499, не пакінуўшы нашчадкаў. Іван Дуда (каля 1460 ? — каля 1515) валодаў маёнткам Дуда- ковічы каля Друцка, ад якога яго сыны часам называліся кн. Дудакоўскімі. Уладзімір (каля 1490 ? — 1545) бьіў на- меснікам ашмянскім (1515—20). Ен, яго браты Фёдар (каля 1500 ? — 1530) і Іван (каля 1500 ? — пасля 1551) не мелі дзя- цей, спадчына іх адышла да сястры Аўдоцці (каля 1500 ? — 1558), удавы Б.М.Храптовіча. Далей род Д.-Г. працяг- ваўся толькі ад сына Дзмітрыя Васілеві- ча — Фёдара (каля 1480 ? — каля 1540), які ад маёнтка Бурнеўка пад Друцкам называўся кн. Бурнеўскім. Ва- лодаў таксама суседнім маёнткам Арава, быў жанаты з далёкай сваячкай кня- зёўнай Ганнай Андрэеўнай Друцкай- Прыхабскай. Меў сыноў Абрама і Рыго- ра, якія сталі заснавальнікамі асобных галін Д.-Г. Абрам (каля 1520 ? — 1570), сын Фёдара, заснавальнік асобнай галіны ро- ду Д.-Г., валодаў часткай маёнткаў Горы і Арава, якую яго ўдава затым аддала ў заклад Багдану Друцкаму-Саколінскаму (гл. ў арт. Друцкія-Саколінскія}. Сын Абрама Юрый у час Лівонскай вайны 1558—83 трапіў у палон, у якім заста- ваўся яшчэ ў 1583. У 1596 набыў у саўладальніка Гор Л.Сапегі частку маён- тка, якую, напэўна, пазней прадаў яму ж. У 1600 прадаў частку Аравы стрыеч- наму брату Фёдару. Загінуў у час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18 пры аблозе ў 1609 Троіцкай лаўры. Нашчад- каў не пакінуў. Рыгор (каля 1510 ? — 1560), сын Фёдара, заснавальнік асобнай галіны ро- ду Д--Г., уладальнік Бурнеўкі і часткі маёнткаў Арава і Горы. Праз шлюб з князёўнай Тамілай Багданаўнай За- слаўскай набыў Лошыцу пад Менскам. Меў сыноў Пятра, Фёдара, Стафана і Яна. Пётр (каля 1545 ? — да 1582) быў спадчыннікам Лошыцы, яго род згас у 3-м калене ў сярэдзіне 17 ст. Фёдар (ка- ля 1550 ? — 1615), удзельнік Лівонскай вайны 1558 — 83. У 1589 атрымаў на ленным праве Цэльскае староства (част- ка б. Свіслацкай воласці), праз шлюб з князёўнай Марыяй Вішнявецкай набыў суседнія Багушэвічы і Дзякшняны ў Мен- скім пав. Ян (каля 1560 ? — 1619) быў аршанскім маршалкам ( з 1605). У гэтым пакаленні адбыўся пераход Д.-Г. з пра- васлаўя ў каталіцтва. Рыгор Ежы (каля 1585 ? — 1659), сын Фёдара Рыгоравіча, сгароста цэльскі па бацьку, староста аршанскі (1635—50), пасля смерці стрыечнага брата Ежы захапіў частку Аравы і Па- лесся, якая была пад апекай Альжбеты Ломскай. Атрымаўшы прызначэнне мсціслаўскім ваяводам (1650), перадаў аршанскае староства сыну Міхалу, які праз год памёр. Другі яго сын Еранім быў старостам суражскім. Малодшы сын Тэа- дор Кароль (? — да 1715) меў сыноў Казіміра і Міхала Антонія. на якіх род Д.-Г. згас, але стацкі саветнік і віцэ-ту- бернатар Каўказа І.В.Горскі ў 19 ст. на падставе падробленых дакументаў спра- баваў даказаць сваё паходжанне ад Д.-Г. Ежы (каля 1600 ? — 1643), сын Яна, харунжы аршанскі (1639), староста ўпіцкі (1640). Валодаў часткай маёнткаў Арава і Палессе ў Аршанскім пав., якія пасля яго смерці перайшлі да брата Ста- фана (псіхічнахворага, апекунамі якога былі сястра Альжбета і яе муж Ю.Ломскі). Вячаслаў Насевіч. ДРЎЦКІЯ-КАНОПЛІ, княжацкі род, адгалінаванне роду кн. Друцкіх. Кары- сталіся гербам «Друцк». Пісаліся такса- ма Саколінскімі-Каноплямі. Найбольш вядомыя: Фёдар Канопля (? — ?), сын Фёдара Іванавіча Бабіча, заснавальнік роду. Упамінаецца разам з братамі ў 1466. Праз шлюб з дачкой віцебскага ба- ярына Сенькі Чарэўскага набыў частку маёнткаў Чарэя і Тухачы, якія затым адышлі да яго дачкі Федкі, жонкі Б.Са- пегі, і далі пачатак чарэйскай вотчыне Сапегаў. Валодаў таксама доляй у Друц- ку і бацькоўскім маёнтку Драчалукі (Віцебскі пав.). Фёдар (? — ?), сын Фёдара Ка- ноплі. Праз шлюб з дачкой В.Лукомскага атрымаў частку маёнтка Пірошыцы ў Лукомскім княстве, якая пазней адыш- ла ў пасаг яго дачцэ Лізавеце, жонцы Ф.Ўладыкі. Прыняў удзел у Глінскіх мя- цяжы 1508, пасля паражэння якога пера- ехаў у Маскву. 3 яго сыноў Іван дзіцем быў схоплены татарамі ў час набету 1505 і памёр у палоне, Фёдар памёр таксама маладым, Канстанцін (1496 ? — 1530) пакінуў адзіную дачку Багдану, Леў (1503 ? — 1550) памёр апошнім з Д.-К. Радавыя вотчыны (Канапельчыцы і часткі Саколіна і Драчалукаў) адышлі да Багданы (каля 1520—84), дачкі Кан- станціна, жонкі кн. П.Лукомскага, якая пасля яго смерці ў 1547 аднавіла шлюб з І.І.Сапегам. Вячаслаў Насевіч ДРЎЦКІЯ-ЛЮБЁЦКІЯ, княжацкі род, адгалінаванне роду кн. Друцкіх. Кары- сталіся гербам «Друцк». Сыны Васіля Рыгоравіча Друцкага Багдан (каля 1450 ? — да 1500) і Раман атрымалі паводле завяшчання ўдавы пана Юршы маёнтак Любчу на Валыні. ВалодалІ таксама часткай Друцкага княства з Загарод- дзем, Худавам і Відунічамі (Відзенічамі), таму некаторыя прадстаўнікі роду назы- валіся князямі Відуніцкімі. Найбольш вя- домыя прадстаўнікі Д.-Л.: Раман (каля 1450 — да 1525), сын Васіля, заснавальнік роду Д.-Л. Праз шлюб з Багданай Сапяжанкай атрымаў Алексінічы ў Аршанскім пав. і Койтаў каля Віцебска. Меў 5 сыноў і дачку. Яго старэйшы сын Васіль (каля 1490 ? — 1535) валодаў часткай Любчы, Койтава і Худава. Нашчадкаў не пакінуў. Другі сын Дзмітрый Відуніцкі (каля 1500 ? — 1558) ажаніўся з Фенкай Полазаўнай, удавой кн. І.Сенскага і спадчынніцай вял. вотчын баяр Полазаў на Кіеўшчыне. У 1545 прадаў сваю частку Відуніч брату Івану. Пасля яго смерці адзіны сын Бо- гуш (каля 1530 ? — 1564) атрымаў кіеўскія вотчыны, а маёнтак Худава ады- шоў да пасынка — кн. Р.І.Сенскага і яго сястры Багданы. Багдан Раманавіч (каля 1500 ? — 1546) быў жанаты з Соф'яй Давойнаўнай, што дазволіла яго сыну Янушу (каля 1530—1558) атрымаць ча- стку спадчыны згаслага роду Давой-
наў — маёнтак Лунін у Пінскім пав., ва- лодаў таксама Відунічамі і Койтавам. Іван (каля 1510 ? — 1567) валодаў Люб- чай і Загароддзем, набыў у брата Дзміт- рыя Відунічы. Яго сын Рыгор памёр ма- ладым у 1596, унук Павел у пач. 17 ст. быў суддзёй земскім луцкім, меў вотчы- ны на Валыні. Апошні сын Рамана Януш (каля 1520 ? — 1548) нашчадкаў не пакінуў. Дачка Ганна (каля 1510 ? — 1571) была жонкай М.Дуброўскага (па- мёр у 1537), А.Няпрэцкага (памёр каля 1545), М.Ю.Осціка (памёр у 1564, яго сваякі абвінавацілі Ганну ў атручэнні му- жа) і П.Ю.Друцкага-Сакалінскага. Па маці атрымала ў спадчыну Алексінічы і частку Чарэі, у 1555 выкупіла Койтаў у свайго пляменніка Януша Багданавіча. Усе гэтыя маёнткі пазней адышлі да яе дачкі Ганны Осцікаўны, жонкі кн. Л.А.Сангушкі-Кашырскага. М і к а л а й (каля 1630 ? — да 1678), верагодна, сын Івана Паўлавіча, падста- росты аршанскага (1625—34), праўнук Януша Багданавіча. Валодаў маёнткамі Лунін і Пагост у Пінскім пав., праз шлюб з Крысцінай Сцяцкевіч-Заверскай набыў вял. маёнтак Любавічы ў Аршанскім пав. Меў сыноў Шымана і Багдана Казіміра. Шыман (каля 1665 ? — 1710), сын Мікалая, стольнік оўруцкі (1709), перад смерцю прызначаны мінскім кашталя- нам. Яго адзіны сын Юзаф быў жанаты з Даротай Асалінскай, якой завяшчаў Лю- бавічы. Францішак (каля 1735—1806), сын Юзафа, унук Багдана Казіміра, суд- дзя земскі (1765), харужы (1773) і мар- шалак (1782) пінскі, у 1793 заняў но- ваўтвораную пасаду пінскага кашталяна, якая пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай скасавана. У 1794 заснаваў мураваны касцёл у Луніне. У 1799 набыў у Сапегаў маёнтак Чарлёну ў Гродзенскім пав. Меў сыноў Ануфрыя (каля 1770 ? — 1802), маршалка пінскага (1799), Караля (1775 ? — 1811), маршалка пінскага (1802), Ераніма (каля 1780 ? — 1823) і Фран- цішка Ксаверыя. Францішак Ксаверы (1778—1846), сын Францішка. Вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім кадэцкім корпу- се, удзельнічаў у 1799 у паходзе А.В.Су- ворава ў Італію і Швейцарыю, пасля кантузіі выйшаў у адстаўку. Яго гал. рэзідэнцыя была Чарлёна, а пасля шлю- бу ў 1807 з Марыяй Сцыпіа Дэль-Кампа (дачкой яго сястры Тэрэзы і Эзэфа Сцыпіа Дэль-Кампа) — жончын маён- так Шчучын. Маршалак Гродзенскай губ. (1812). У час Айч. вайны 1812 вы- ступіў на баку Расіі. У 1816 часова грод- зенскі губернатар, з 1821 міністр скарбу Царства Польскага. Вячаслаў Насевіч. ДРЎЦКІЯ-САКОЛІНСКІЯ, Д р у ц - кія-Сакалінскія, княжацкі род, адгалінаванне роду кн. Друцкіх. Кары- сталіся гербам «Друцк». Найбольш вядо- мыя прадсгаўнікі Д.-С.: С я м ё н (? — пасля 1514), сын Фё- дара Бабіча, заснавальнік роду Д.-С. На- меснік таропецкі (1489), бранскі (1492— 94), уладальнік Саколіна каля Друцка, часткі Драчалукаў у Віцебскім пав., Крывіна і Несіна, у 1508 разам з сынам выслужыў Бабчу, Камень, Ладасну і інш. ў Чарсвяцкай вол., у 1511 — Непаро- тавічы (усе ў Полацкім пав.). У 1514 трапіў у маскоўскі палон, дзе і памёр. Меў сыноў: Юрыя (каля 1470 ? — да 1530), Васіля (каля 1480 ? — 1533), Ан- дрэя (каля 1490 ? — 1546), ад іх сыноў пайшлі асобныя галіны Д.-С.; Івана (? — да 1524), што валодаў Гарадцом, часткай Крывіна і Несіна (адышлі да яго дачкі Ганны, жонкі кн. Ю.Ц.Масальскага), а таксама часткай Грушкі (Ігрушкі) у бы- лым Друцкім княстве, якую падараваў Кіева-Пячэрскаму манастыру. П а в е л (каля 1500 ? — пасля 1575), сын Юрыя, ротмістр ВКЛ, маршалак ар- шанскі (з 1569). Уладальнік часткі Са- коліна, Бабчы, Каменя, Бешанковіч, у 1565 атрымаў на ленным праве маёнткі Лугінавічы і Рубеж у Полацкім пав. За- снавальнік галіны ленных уладальнікаў Лугінавічаў. Ц і м а ф е й (каля 1510 ? — 1585), сын Юрыя, маршалак аршанскі (1575). Быў жанаты з Аўдоццяй Баратынскай, уладальніцай часткі Пірошыц у Лу- комскім княстве і Мейшаголы ў Віленскім пав. У 1563 абвінавачаны родзічамі швагра Івана Баратынскага ў яго забойстве. Валодаў часткай Бешан- ковіч, Крывіна і інш. Яго сын Яраслаў памёр раней за бацьку, унук Яраслаў Яраславіч (каля 1570 ? — пасля 1621), падваявода полацкі, у яго былі 4 сыны: Ян Казімір (каля 1600 ? — пасля 1647), канонік смаленскі, потым віленскі; Мі- калай Мітрафан (каля 1610 ? — 1690), архімандрыт браслаўскі базыльянскага кляштара, смаленскі уніяцкі арцыбіскуп (з 1671); Юрый (?—?) у 1654 перайшоў у расійскае падданства і стаў засна- вальнікам расійскай галіны Д.-С., якая захавалася да пач. 20 ст.; Яраслаў (? — пасля 1676) застаўся ў ВКЛ. Ю р ы й (?—1605), сын Паўла, пад- каморы віцебскі, у 1577 за заслугі ў Лівонскай вайне 1558—83 атрымаў па- саду азярышчанскага і ўсвяцкага старо- сты. У 1591 уступіў Л.Сапегу сваю долю ў Драчалуках і Вярхоўі ўзамен за яго до- лю ў Саколіне, у 1597 перадаў Усвяцкае староства малодшаму сыну Яраславу (атрымаў зноў пасля яго смерці ў 1601), а Азярышчанскае — родзічу Міхаілу Д.- С. Я н (каля 1570 ? — 1649), сын Юрыя Паўлавіча, маршалак аршанскі (з 1622). У 1646 прадаў Саколіна кн. Ю.Га- лоўчынскаму. Еранім Альбрэхт (каля 1600 ? — 1658), сын Яна, пісар земскі ар- шанскі (з 1646). Купіў у пана Календы Мерач у Трокскім пав., валодаў таксама Стоўбцамі і Мхерынам у Аршанскім пав. Міхал Леан (каля 1630 ? — 1690), сын Ераніма Альбрэхта, чашнік (1654) і маршалак аршанскі (1665), пісар ВКЛ. У 1685 атрымаў у леннае ва- лоданне Вяляціцкае староства (частка б. Барысаўскай воласці), якое перадаў сы- ну. ДРУЦКІЯ Кароль Міхал (каля 1660 ? — 1713), сын Міхала Леана, кашталян сма- ленскі (з 1703). Апошні ленны ўла- дальнік Лугінавіч і Вяляціч, праз шлюб з Евай Шверынавай набыў Даўгінава ў Ашмянскім пав., у 1692 купіў у К.Сапегі суседняе Ілле. Перажыў адзінага сына Міхала. Пасля яго смерці ленныя маёнткі адышлі да дзяржавы, вотчынныя былі падзелены паміж дочкамі Барбарай (жонка А.Скарульскага) і Кацярынай (жонка К.Валовіча). Міхаіл (каля 1510 ? — пасля 1559), сын Васіля Сямёнавіча, засна- вальнік асобнай галіны Д.-с., уладальнік Саланевічаў, часткі Крывіна і Каменя, у 1556 купіў Стравенікі ў Літве. Яго сын Васіль (у каталіцтве Вацлаў, ? — каля 1600) быў маршалкам полацкім (1591). М і х а і л (каля 1550 ? — 1621), сын Міхаіла, ротмістр ВКЛ, маршалак ар- шанскі (1591), кашталян віцебскі (1605), ваявода полацкі (1613). У 1597 атрымаў у леннае валоданне Азярышчанскае ста- роства. Быў спачатку кальвіністам, у канцы жыцця прыняў каталіцтва, перад самай смерцю назначаны смаленскім ва- яводам. Крыштоф Міхал (каля 1580 ? — 1639), сын Міхаіла Міхайлавіча, сакратар ВКЛ (з 1607), пасля бацькі ста- роста азярышчанскі, кашталян мсціслаў- скі (1623), полацкі (1625). У 1639 пера- даў Азярышчанскае староства зяцю Крыштофу Сцяцкевічу, захаваў у якасці лена сёлы Казьяны, Роўнае, Тарапчаны і інш., якія потым перайшлі да яго сына Казіміра Леана (каля 1610 ? — 1657). Пасля смерці сына Казіміра — Антонія ў 1676 маёнткі Бабіна, Камень-Астроўна ў Полацкім, Тулава ў Віцебскім пав. і інш. перайшлі да сястры апошняга Крысціны (спярша жонка С.Раецкага, потым М.Нарбута). Філон (? — раней 1634), сын Міхаіла Міхайлавіча праз шлюб з Ядвігай Няміраўнай, удавой М.Зяновіча, атры- маў Трабскае староства ў Ашмянскім пав., якое перайшло да яго сына Яна Ан- тонія (? — 1662), кашталяна мсціслаў- скага (з 1655). Ён валодаў таксама Тула- вам, якое завяшчаў сынам сваіх стрыеч- ных братоў (сыноў Крыштофа Міхала). Апошнімі прадстаўнікамі гэтай галіны Д.-С. былі Фларыян (каля 1650 ? — ра- ней 1699), сын Крыштофа Януша і ўнук Крыштофа Міхала, падчашы аршанскі (з 1689), і яго сыны Казімір (? — пасля 1700) і Леан Лаўрэн (каля 1680 ? — 1726), архімандрыт гродзенскага базыль- янскага кляштара з 1713, смаленскі уніяцкі арцыбіскуп з 1718. Б а г д а н (?—?), сын Андрэя, засна- вальнік асобнай галіны Д.-С., валодаў Гарадцом у Полацкім пав. і часткай Крывіна. Андрыяш (Андрэй) (каля 1530 ? — пасля 1582), сын Андрэя, пісар земскі аршанскі, уладальнік часткі Бе-
298 ДРУЦКІЯ шанковіч, праз шлюб з Раінай Корсак набыў маёнтак Сянно. Я н у ш (? — пасля 1606), сын Багда- на, войскі віцебскі (1597), падсудак і падкаморы полацкі (1606). Валодаў ма- ёнткам Камень-Астроўна, які ў 1630 быў прададзены яго сынам Стафанам Кара- лем, падкаморым полацкім, стрыечнаму дзядзьку Яну Андрыяшавічу. Самуэль Станіслаў (каля 1600 ? — каля 1660), сын Януша, падва- явода смаленскі (1634), падкаморы сма- ленскі (1637), валодаў шэрагам маёнт- каў у Смаленскім ваяводстве. Казімір Самуэль (?— 1669), сын Самуэля Станіслава, пасля захопу Смаленшчыны рус. войскамі прыняў рас. падданства і праваслаўе пад імем Пятра Самойлавіча, стаў заснавальнікам другой расійскай галіны Д.-С. Вінцэнт Станіслаў (? — пасля 1677), сын Самуэля Станіслава, суддзя земскі віцебскі (1672). Застаўся ў падданстве ВКЛ, атрымаў у спадчыну па родзічу Яну Антонію Д.-С. часгку Тула- ва. Нашчадкаў не пакінуў. Я н (? — 1630), сын Андрыяша, два- ранін і сакратар вял. князя ВКЛ, пісар ВКЛ (1608), рэферэцдарый ВКЛ (1630). Вызначыўся ў час вайны Рэчы Пас- палітай з Расіяй 1609—18 у паходзе ў Расію 1611—13. У 1613 атрымаў сгаро- ствы Даўгоўскае і Пералайскае, пазней Мсціслаўскае, Радамскае і Старадубскае. У канцы жыцця набыў у стрыечнага пляменніка Стафана Караля маёнтак Ка- мень-Астроўна, які затым быў прададзе- ны яго дачкой Элеанорай (жонка М.А.Хлявіцкага) іншаму родзічу — Крыштофу Міхаілу Д.-С. (нашчадку Міхаіла Васілевіча). У 1631 Элеанора ра- зам з мужам прадалі Л.Сапегу Сянно і Бешанковічы. Вячаслаў Насевіч 4-першалачатйовы замак 6-заман XVII ст. В -нрзпасць маскоўснага войска ў сярэдзіме XVII ст 1,2.3,9 -насцелы 4.5.6.7.8.Ю.11 -праваслаўныя цэрнвы 12 — палац. 13 — сінагога 14 -лазня 15 -рынан 16 -стары рынак 17 —турма. 18 — нашары ДРЎЦКІЯ-ТАЛАЧЫНСКІЯ, княжацкі род, адгалінаванне роду кн. Друцкіх. Ка- рысталіся гербам «Друцк». Заснавальнік роду Міхаіл (?—?), сын Івана Пуцяты, ад маёнтка Шышава ў Горскай вол. пі- саўся князем Шышаўскім. Яго сын Юрый (? — пасля 1522) ад маёнтка Та- лачын у Друцкім княстве пачаў пісацца князем Талачынскім. Сын апошняга Васіль (каля 1480 ? — 1546), староста гомельскі (1536), аршанскі (1538), вало- даў Талачыном, часгкай Басеі і Шыша- вам, у спадчыну па родзічу Дз.Пуцяцічу набыў таксама Радчу, Стараселле і Ко- ханава ў Друцкім княстве. Не пакінуў нашчадкаў, яго ўладанні былі падзелены паміж удавой, Марыяй Багданаўнай За- слаўскай (пазней — жонка І.Гарнастая), сёстрамі Людмілай (жонка Ю.Храптові- ча) і Настассяй (жонка Р.Гарасімовіча). Вячаслаў Насевіч. ДРУЯ, гарадскі пасёлак у Браслаўскім р-не. Размешчаны на левым беразе Зах. Дзвіны пры ўпадзенні ў яе р. Друйка. За 30 км на ПнУ ад Браслава. Канцавая чыг. ст. на лініі Варапаева—Друя. Аўта- дарогай злучаны з Браславам. 1336 жы- хароў (1995). Упершыню ўпамінаецца ў «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» М.Стрыйкоўскага пад 1386 у складзе ВКЛ. У гэты ж час кн. Андрэй Полацкі выступіў супраць заключэння Крэўскай уніі 1385 і «Полацк, Дрысу, Друю, Лукомль і немалую частку Русі з дапамогай крыжакоў апанаваў». Некато- рыя даследчыкі звязваюць з Д. Новы за- мак Полацкай зямлі, які знаходзіўся за 11 міляў ад Дынабурга (цяпер г. Даўгаўпілс, Латвія) і ўпамінаецца ў «Хроніцы Германа Вартбэрга» (14 сг.). У 1377 Новы замак вытрымаў аблогу кры- жакоў, якія выкарыстоўвалі асадныя ма- шыны і гарматы. У скарзе на дзеянні крыжакоў, складзенай у 1413, сярод па- цярпелых мясцовасцей згадваецца «де ОпісЬа яіііа». У 14—15 ст. Д. — умаца- ваны пункт Полацкай зямлі, які належаў служылым людзям Полацкага замка. 3 1496 Д. — уладанне кн. Цімафея Ма- сальскага, які атрымаў ад вял. князя ВКЛ Аляксандра прывілей на «места», Друйскі замак і друйскія воласці. 22.3.1506 Аляксандр надаў Ганне Ма- сальскай прывілей на друйскае «нме- нне..., лежашее в Полоцкой земле», а таксама на вёскі Залессе і Чурылавічы. Масальскія атрымалі таксама права сва- боднага гандлю па Дзвіне. Паводле «Полацкай рэвізіі» 1552, Д. валодалі браты Іван і Юрый Масальскія. Івану на- лежала 56 дымоў мяшчан і слуг, 26 ды- моў «к замку людей отчнзных» і 6 дымоў «людзей вольных», 7 корчмаў, Юрыю — _ 48 дымоў мяшчан, вёскі Клін, Панізава, Чурылавічы; замак знаходзіўся ў сумес- ным уладанні. Паводле адм. рэформы ВКЛ 1565 — 66, Д. ўвайшла ў склад Браслаўскага пав. Віленскага ваяв. У да- куменце за 1579 згадваецца «нменне Друйское, теперь в повете Браславском лежачое». Д. пазначана сярод гарадоў Полацкай зямлі на карце С.Паха- лавіцкага (1579) і карце Полацкай зямлі (1580—81). 17.9.1579 у Д. спыняўся ка- роль Рэчы Паспалітай Стафан Баторый, які з войскам вяртаўся з-пад Пскова. У 1600 канцлер ВКЛ Леў Сапега набыў ма- ёнткі Д., Дзедзін, Залессе і Чурылавічы, у 1611 — часгку горада Д. Большая час- тка горада заставалася пад юрысдык- цыяй кн. Масальскіх. Польскі гісторык А.Гваньіні ў «Хроніцы Еўрапейскай Сарматыі» (1611) згадвае Д. сярод ума- цаванняў Полацкага ваяв.: «Друя. Замак з мястэчкам над ракой Дуна (Дзвіна) і Друя. Ад Дрысы за шэсць міль знахо- дзіцца. Ад таго замка пачынаецца ўжо граніца інфлянцкая». 8.8.1618 Ян Станіслаў Сапега падпісаў прывілей пра заснаванне побач з Д. новага горада Са- пежына з разлікам ператварыць яго ў значны абарончы, гандлёвы і рамесны цэнтр. Каб прывабіць на новае пасяленне майстроў, рамеснікаў і гандляроў, Сапе- га абяцаў ім пэўныя вольнасці на 20 га- доў. Паводле прывілея, горад атрымаў магдзбургскае права і герб: у блакітным полі віціна з разгорнутым ветразем на хвалях, вада сярэбраная. Мясц. кіраван- не ажыццяўляў магістрат на чале з вой- там, якога прызначалі Сапегі. Паводле інвентара 1643, Д. падзялялася на не- калькі частак. Найб. старажытная з гора- дам Д. размяшчалася ў вусці р. Друйка. Тут налічваліся 103 дымы, існавалі ву- ліцы Браслаўская, Іказненская, Рынка- вая, «ад ракі Друйкі», 3 вулачкі, царква Спаса. У Сапежыне (усх. частка) было 108 дымоў, рьшак, ратуша з гадзіннікам. шпіталь, 2 дамы Сапегаў, касцёл св. Яна з кляштарам, царква Св. Духа, 8 вула- чак. Побач знаходзілася прадмесце Сале- жына з вуліцамі Вялікай і «ад леравозу», касцёлам св. Тройцы, замкам, млыном, тартаком, 12 крамамі. Існавала таксама паўн. задзвінская частка Д. — Прыд- руйск (цяпер Піедруя, Латвія), якая, відаць, узнікла ў 16 ст. Усяго ў Д.
299 ДРЫБІН налічвалася 306 дымоў, амаль 2 тыс. жыхароў, дзейнічала каля 100 корчмаў. У 17—18 ст. Д. з'яўлялася значным ган- длёва-рамесным цэнтрам Віленскага ва- яв. Тут існавала цэхавая арг-цыя рамес- нікаў, жылі ганчары, шаўцы, краўцы, ткачы, мечнікі, ліцейшчыкі, кавалі, ры- мары, злотнікі, муляры, цеслі, бондары і інш., была развіта вытворчасць кафлі і юхту. У 18 ст. праз горад праходзіў ган- длёвы шлях з Таропца (Расія) у Карале- вец (цяпер г. Калінінград), у 16—18 ст існавала мытная служба. Важным занят- кам насельніцтва была і сельская гаспа- дарка (у 1643 жыхары горада мелі 1200 маргоў зямлі). У 17—18 сг. Д. зяўлялася адм.-эканам. цэнтрам латыфундыі Сапе- гаў (у 18 ст. — Друйскага графства). 3 Д. паходзіць адзін з шэдэўраў бел. ру- капіснай кнігі — Друйскае евангелле 16 ст. Паводле актаў 18 ст., у Д. акрамя ра- меснікаў жылі музыкі, скамарохі, бага- мазы, вялося навучанне іканапісу. За час існавання Д. ў ёй было пабудавана каля 20 храмаў, у т.л. комплексы Друйскага касцёла і кляштара бернардзінцаў (1643—46), дамініканскага кляштара (1765—73), мураваная сінагога (1776). Тут дзейнічалі таксама праваслаўны ма- настыр (канец 17 — пач. 19 ст.), кляш- тар пры касцёле св. Яна (17 ст.) і інш Пры дамініканскім кляштары існаваў шпіталь, у якім у 1677 знаходзіўся на ля- чэнні харвацкі вучоны-энцыклапедыст і пісьменнік Ю.Крыжаніч. У выніку вой- наў 16—17 ст. Д. зведала моцныя разбу- рэнні. У 1515 і 1632 горад спалены рус. войскамі, у час вайны Расіі з Рэччу Пас- палітай 1654—67 ён некалькі разоў вынішчаўся дашчэнту. У 1656 ваяводам Д. быў рус. дыпламат, дзярж. і ваен. дзе- яч А.Л.Ардын-Нашчокін Тут на шляху ў Рыгу прыпыняўся цар Аляксей Міхайла- віч, які прымаў у Д. паслоў ад паветаў і ваяводстваў ВКЛ. У 1700 Аляксандр Са- пега перадаў друйскія ўладанні барону Мантойфелю, з 1705 імі кароткі час ва- лодалі Агінскія. У 1701 праездам з Біржаў (цяпер г. Біржай, Літва) у Д. па- бываў Пётр 1, у 1720 ён зрабіў грашовы ўклад у праваслаўны манастыр горада. Значныя страты прычынены Д. ў час Паўн. вайны 1700—21. У 1725 у горадзе налічвалася ўсяго 116 дымоў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Прыд- руйск увайшоў у склад Расійскай імперыі, у Д. размяшчаліся пагранічныя войскі Рэчы Паспалітай. 16.5.1776 моц- ны пажар знішчыў у горадзе 125 дамоў. У 1790 у Д. 3,4 тыс. жыхароў, 488 драўляных дамоў, 13 камяніц, 6 заезных двароў. 3 канца 18 ст. тут існавала па- рафіяльная школа (у 1774 — 9 вучняў, у 1781 — 19, у 1782 — 16). Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Д. ўвайшла ў склад Расійскай імперыі, бы- ла мястэчкам, пазней заштатным гора- дам Дзісенскага пав. Мінскай, з 1842 — Віленскан губ. У час паўстання 1794 у Д. размяшчаліся рус. войскі, якія вялі бая- выя дзеянні супраць паўстанцаў у Брас- лаўскій пав. У канцы 18 ст. праз Д. пра- ходзіў паштовы тракт Пецярбург—Вена, Герб Друі. 1620. у пач. 19 ст. — тракт Пецярбург—Грод- на. Паводле ўказа ўрадавага сената да 27.2.1800 Д. пацверджана права на са- макіраванне. У праекце гар. герба ад 1860 была выява елкі, тры 6-канцовыя крыжы і «Пагоня». У 1800 частка друйскіх уладанняў перайшла ад Сапе- гаў да графа Ігельстрома, з 1824 Д. вало- далі Мілашы. У Айч. вайну 1812 каля Д. цераз Зах. Дзвіну 28 чэрв. (10 ліп.) пе- рапраўляліся асн. сілы корпуса ген. П.Х.Вітгенштэйна, які прыкрываў на- прамак на Пецярбург. У ліп. ў наваколлі Д. адбылося некалькі сутычак часцей корпуса з франц. войскамі. 3(15).7.1812 атрад рус. конніцы пад камандаваннем ген.-маёра Я.П.Кульнева разбіў тут 2 франц. кавалерыйскія палкі. У 1825 у Д. 2447 жыхароў, 426 драўляных і 15 мура- ваных дамоў, 54 крамы, 31 шынок, дзейнічалі 3 манастыры; у 1841 — 3,6 тыс. жыхароў, 363 драўляныя і 11 мура- ваных дамоў, 3 гарбарні, прадпрыемства па вырабе вапны, бровар, 2 заезныя два- ры, 116 скляпоў. У 1864 у час экспеды- цыі па Беларусі мастак Дз.Струкаў зрабіў тут 16 малюнкаў арх. помнікаў і прадметаў даўніны, у 1875 Н.Орда выка- наў у Д. замалёўку бернардзінскага кляштара. У 1897 у Д. 4787 жыхароў, у 1904 — 5472 жыхары, сярод іх 3468 іудзеяў, 853 католікі, 616 праваслаўных, 535 старавераў; 359 дамоў, 52 крамы, прыстань, 3 гарбарні (10 рабочых), 275 рамеснікаў, якія мелі 131 рабочага і 255 вучняў. Штогод тут праводзілася 8 кірмашоў. Дзейнічалі 3 праваслаўныя і стараверскія цэрквы, касцёл, 2 сінагогі, 4 малітоўныя дамы, капліца. У 1-ю сусв. вайну Д. — прыфрантавы горад. Тут размяшчаўся 5-тысячны гарнізон рас. войск, чыг. батальён, базы забеспячэння франтавых часцей, шпіталі. Для патрэб фронту ў 1916 пабудавана вузкакалейка Бальбінава—Друя — Браслаў — Опса. 10.3.1917 у Д. створаны Савет афіцэр- скіх і салдацкіх дэпутатаў, пазней — Са- вет рабочых дэпутатаў, якія ў хуткім ча- се аб'ядналіся. Напярэдадні Кастр. пера- вароту 1917 у Петраградзе Друйскі аб'яднаны Савет перайшоў на бок баль- шавікоў. Сав. ўлада ўстаноўлена ў ліст. 1917. У лют. — снеж. 1918 Д. акупіравана герм. войскамі. Пасля ад- наўлення Сав. улады ў снеж. 1918 увай- шла ў Браслаўскі пав., з лют. 1919 у складзе Літ.-Бел. рэспублікі. 3 сак. 1919 цэнтр павета (у сувязі з пераездам у Д. з Браслава сав. устаноў з прычыны ваен. пагрозы). 22.8.1919 у Д. адбыўся з'езд батракоў Браслаўскага пав. 30.8.1919 го- рад заняты польскімі войскамі. 5.7.1920 вызвалены часцямі 3-га коннага корпуса Чырв. Арміі пад камандаваннем Г.Дз.Гая, але паводле ўмоў прэлімінарнага Рыжскага дагавора ад 12.10.1920 польскія войскі зноў занялі горад. У 1921—39 у складзе Польшчы, мястэчка ў Браслаўскім пав. Віленскага ваяв. У гэты перыяд пракладзены чыг. ветка Друя—Варапаева, вузкакалейка Друя—Дукшты, у Д. размяшчаліся польскія пагранічныя часці, мытня. У 1931 у Д. 514 дамоў, 3375 ж. У 1923—39 дзейнічаў Друйскі кляштар айцоў мары- янаў, пры якім працавала гімназія. 3 вер. 1939 Д. ў складзе БССР, з 15.1.1940 гар. пасёлак у Браслаўскім, з 1.5.1940 у Міёрскім р-не Вілейскай вобл. У Вял Айч. вайну з канца чэрв. 1941 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. Вы- звалена 9.7.1944 воінамі 302-га стралк. палка 29 й Полацкай стралк. дывізіі 1-га Прыбалт. фронту ў ходзе Шаўляііскац аперацыі 1944 3 20.9.1944 Д. ў Міёрскім р-не Полацкай, з 8.1.1954 Маладзечан- скай, з 20.1.1960 Віцебскай вбласцей, з 18.3.1963 у Браслаўскім р-не Ві іебскай вобл. 2,5 тыс. жыхароў (1971). Цэнтр пасялковага Савета і калгаса «Друйскі». Працуюць ПТВ механізацыі і меліярацыйных работ, сярэдняя школа, 2 дзіцячыя ўстановы, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, Дом быту, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, магіла ахвяр фашызму. Помнік на месцы бою 1812. Помнікі архітэктуры: кляштар бернар- дзінцаў з касцёлам св. Тройцы (1643— 46), драўляная царква на могілках; пом- нік садова-паркавага мастацтва 18 ст. — парк. Каля Д. ў вусці Друйкі выяўлены адзін з Барысавых камянёў. Археал. дас- ледаванні Д. праводзілі ў канцы 1920-х г. Я.Альхімовіч, у 1976—86 Л.У.Дучыц, у 1986—88 В.Я.Зайцава. Літ.'- Матерналы по нсторнн н географнн Днсненского н Внлейского уездов Внлен- ской губерннн. Внтебск, 1896; Довгял- л о Д. Друя, заштатный город Внленской губерннн: (нст.-стат. очерк) // Памятная кннжка Внленской губерннн на 1907. Внль- на, 1907; Шыдлоўскі К. Друя // Спадчына. 1990. № 2; Н е <1 е ш а п п О. Нізіог]а роіУіаШ Вгазіаіу&кіево. М/ііпо. 1930; Я г о ж . Огізпа і Огіі)а: МавсІеЬпгзкіе пна&іа. УЛІпо, 1934. Кастусь Шыдлоўскі. ДРЫБІН, вёска, цэнтр Дрыбінскага р-на, за 64 км на ПнУ ад Магілёва, 10 км ад чыг. станцыі Цёмны Лес на лініі Ор- ша—Крычаў. У 1992 1,5 тыс. жыхароў.
300 ДРЫБІНСКІ У 16 ст. ў Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛ. У час Паўн. вайны 1700—21 у вер. 1708 спалены рус. войскам. 3 1772 у складзе Расійскай імперыі ў Мсціслаўскай правінцыі Магілёўскай губ. У 1777 мяс- тэчка Чавускай акругі, потым павета Магілёўскай губ. У 1784 цэнтр маёнтка Цеханавецкіх (да 1864); 657 жыхароў, 181 двор, 25 крам, млын, царква. У 1830 заснавана вінакурнае прадпрыемсгва. У 1845 адбылося выступленне сялян суп- раць прыгоннага права, якое жорстка за- душана салдатамі. 3 1877 ва ўладаннях Урангеля фон Гюбенталя. У 1880 цэнтр Дрыбінскай воласці Чавускага пав., 1080 жыхароў, 250 дамоў, 30 крам, царква, 2 малітоўныя школы, валасное праўленне, вясковая лячэбніца, 2 млыны, школа гра- маты (1883), праводзіўся штогадовы кірмаш. Акрамя сельскай гаспадаркі жы- хары займаліся промысламі, найб. вядо- мымі былі дрыбінскія шапавалы, якія распрацавалі сваю ўмоўную мову — «катрушніцкі лемезень». 3 1902 дзейнічала пажарнае таварыства. У 1910—11 адкрыты паштова-тэлеграфнае аддзяленне, ашчадная каса. У студз. 1918 устаноўлена сав. улада. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ., з 27.7.1922 у Смален- скай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у складзе БССР, з 17.7.1924 да 8-7.1931 і з 12.2.1935 да 16.9.1959 цэнтр Дрыбінскага р-на, потым у складзе Го- рацкага р-на. 3 20.8.1924 цэнтр сельса- вета. У 1920-я г. створана с.-г. крэдыт- нае т-ва, працавалі млыны, кравецкая майстэрня «Чырвоная іголка», шавецкая майстэрня арцелі «Змычка», смалакурны завод арцелі «Смалапрадукцыя», хлеба- пякарня, крухмальны, масларобча-сыра- варны і шапавальны заводы, створаны с.-г. арцелі «Дрыбіна», «Культура». 3 1935 працаваў заатэхнікум. У 1940 у Д. 320 двароў, 1200 ж. У ліп. 1941 акупіра- ваны ням.-фаш. захопнікамі, якія ства- рылі тут лагер смерці, дзе загубілі 2496 чал. У 1943 гітлераўцы спалілі 300 два- роў, загубілі 380 вяскоўцаў. 2.10.1943 вызвалены воінамі 49-й арміі Зах. фрон- ту. Пасля вайны вёска адноўлена. У 1971 1817 ж., 531 двор. 3 29.12.1989 зноў цэнтр Дрыбінскага р-на. Цэнтр саўгаса «Дрыбінскі»; філіял Горацкага масла- сырзавода. Сярэдняя школа, вучэбна-вы- творчы камбінат, бібліятэка, універмаг, 4 магазіны, гасцініца, Дом быту, бальніца, паліклініка. Выдаецца раённая газ. «Ленінскі шлях» (сумесна з Горацкім р-нам). Брацкая магіла сав. воінаў і пар- тызан, помнік землякам, што загінулі ў Вял. Айч. вайну. За 1 км на ПдЗ ад Д. курган эпохі Кіеўскай Русі, 2 стаянкі ка- меннага веку. Вольга Князева. ДРЫБІНСКІ РАЁН. Размешчаны на ПдУ Магілёўскай вобл. Пл. 0,8 тыс. км2, нас. 15,5 тыс. ж. (1992). Цэнтр — в. Дрыбін. Знаходзіцца на Аршанска- Магілёўскай раўніне. Рэкі Вербаўка, Проня з прытокамі Быстрая і Галыша. Пад лесам 28% тэр. раёна. Чыгунка Ор- ша — Крычаў, аўтадарога Магілёў — Мсціслаў. Раён утвораны 17.7.1924 у Аршанскай акрузе. 20.8.1924 падзелены на 9 сельса- ветаў: Бельскі (Кішчыцкі), Гарадзецкі, Гасподаўскі (Трылесінскі), Дрыбінскі, Карэбскі, Кледнявіцкі, Пакуцценскі, Суслаўскі, Чурылаўскі (Студзянецкі). 2.3.1931 да раёна далучаны Жданавіцкі, Кароўчынскі і Чэрнеўскі сельсаветы ліквідаванага Лупалаўскага р-на. Да 1930 у р-не лесапільня і 3 вінакурныя з-ды, 2 саўгасы, калгас, 30 школ, біблія- тэка, 3 хаты-чытальні, бальніца, 5 каап. устаноў, 36 прыватных гандл. прадпры- емстваў. 8.7.1931 Д.р. ліквідаваны. 12.2.1935 утвораны зноў, уключаў 18 сельсаветаў. У 1935—37 у р-не 3 МТС, 9 млыноў, 28 кузняў. 3 ліп. 1941 акупіра- ваны ням. фашысгамі. На тэр. р-на дзей- нічалі партыз. брыгады 14-я Цемнале- ская, 17, 35, 115-я Горацкая, «Звязда , асобныя партыз. атрады 3-і. П.Казанка- ва, М.Кохана. За час акупацыі захопнікі знішчылі ў раёне 3148 чал. У пач. кастр. 1943 в. Дрыбін і частка раёна вызвалены ў выніку Смаленскай аперацыі, у чэрв. 1944 зах. частка раёна — у ходзе Магілёўскай аперацыі. 16.9.1959 Д.р. ліквідаваны, тэр. ўвайшла ў Горацкі, Мсціслаўскі, Шклоўскі і Чавускі р-ны. 29.12.1989 утвораны зноў з Дрыбінскага, Кароўчынскага, Першамайскага, Рас- ненскага, Цемналескага сельсаветаў Го- рацкага і Чэрнеўскага сельсавета Шклоўскага р-наў для перасялення жы- хароў Краснапольскага р-на, што трапіў у зону радыяцыйнага забруджання ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. На 1.1.1994 у раёне 108 нас. пунктаў (запланавана буд-ва 6 пасёлкаў), 7 кал- гасаў, 4 саўгасы, 20 фермерскіх гаспада- рак. Дзейнічаюць 6 сярэдніх, 2 няпоўныя сярэднія, 10 пачатковых, 3 муз. школы, 18 клубаў і Дамоў культуры, 4 бальніцы, 11 фельч.-акушэрскіх пунктаў. Археал. помнікі: сгаянкі каменнага веку (в. Асі- наўка, Вуглы, Дрыбін, Карэбы, Крукаў- шчына, Мілаўе, Палоскі), гарадзішча днепра-дзвінскай культуры (в. Навасёл- кі), курганны могільнік эпохі Кіеўскай Русі (в. Карэбы) і інш. Брацкія магілы сав. воінаў, партызан (в. Галавічы, Дры- бін, Крычаватка, Расна, Робцы, Чэрнеў- ка, Шчокатава), магілы ахвяр фашызму (в. Чэрнеўка). Помнік на месцы выступ- лення сялян у 1905 (в. Кішчыцы). Пом- нікі архітэктуры: Пакроўская царква (19 ст., в. Кішчыцы), сядзіба (канец 19 сг., в. Расна). Вольга Князева. ДРЫГАВІЧЫ, адно з племянных аб'яд- нанняў усх. славян, вядомых па пісьмовых крыніцах і археал. помніках. Паводле археал. даследаванняў Д. зай- малі тэрыторыю: на У да Дняпра, на Пн да лініі Барысаў—Лагойск—Заслаўе— вярхоўе Нёмана; на Пд мяжа пера- ходзіла за Прыпяць; на 3, на думку У.З.Завітневіча, В.В.Сядова і нш., мяжа праходзіла па Выганашчанскім балоце (на Пн ад Пінска), на думку А.У.Успен- скай, Я.І.Цімафеева, К.Мусяновіч — пе- раходзіла Зах. Буг. Апошняя думка пац- вярджаецца матэрыяламі шматгадовых даследаванняў курганных могільнікаў у сярэднім Пабужжы (Т.М.Каробушкіна). У 6—8 ст. папярэднікамі Д. на сярэдняй Прыпяці былі слав. плямёны пражскай кулыпуры. На Пн ад Прыпяці ў гэты час жылі балцкія плямёны (гл. Балты). На тэр. рассялення Д. захаваліся археал. помнікі: гарадзішчы, селішчы, курганныя могільнікі з пахавальным абрадам тру- паспалення (на Прыпяці, Бярэзіне, пра- вабярэжжы Дняпра, у вярхоўях Случы, Арэсы), з 10 сг. — могільнікі з пахаваль-
ным абрадам трупапалажэнне на гары- зонце або ў падкурганнай яме, часам на попельнай падсыпцы. Зрэдку ў курганах трапляюцца збудаванні ў выглядзе невы- сокага драўлянага зруба, накрытага да- хам. Пахавальны інвентар параўнальна бедны: гліняныя гаршкі, спражкі, крэсівы, сякеры, наканечнікі коп'яў і інш.; у жаночых пахаваннях пераважа- юць упрыгожанні (шкляныя каляровыя разнастайныя па памерах і форме па- церкі, бронзавыя скроневыя кольцы з за- ходзячымі канцамі, пярснёнкі, бранзале- ты і інш.). Характэрная племянная адз- нака — вял. медныя або сярэбраныя пацеркі, аздобленыя зерню — напаяныя на паверхню пацерак дробныя сярэбра- ныя шарыкі. Другая іх этнавызначальная адзнака — скроневыя кольцы-завушніцы з круглага дроту, на якіх замацаваны па 3 металічныя пацеркі невялікіх памераў. Упершыню Д. названы ў недатаванай частцы «Аповесці мінулых гадоў» у су- вязі з падзеямі сярод усходнеслав. пля- 301 ДРЫГАВІЧЫ мён, што папярэднічаюць 9 ст., упамінаюцца візантыйскім гісторыкам Канстанцінам Багранародным (948), у стараж.-рус. летапісах (1149) Належалі да найб. развітых у сац. адносінах пля- мён, знаходзіліся на заключнай стадыі распаду рода-племяннога ладу, мелі сваё паліт. аб яднанне — «княжанне». Зай- маліся земляробствам, агародніцтвам, жывёлагадоўляй. паляваннем. рыба- лоўствам, збіральніцтвам, а таксама прадзеннем і ткацтвам. Сведчанне высо- кага ўзроўню развіцця Д. — узнікненне і рост на іх землях гарадоў. На тэр. Д. з 10 ст. па пісьмовых крыніцах вядомы Ту- раў, у 11 ст. — Брэст, Мінск, Пінск, у 12 ст. — Слуцк, Клецк, Рагачоў, Мазыр, Дарагічын Надбужскі, па археал. матэ- рыялах — Давыд-гарадок, у 13 ст. — Камянец, Капыль, Кобрын і інш. Археал. Этнавызначальныя рэчы дрыгавічоў. Аўтар нарты П Ф Лысенна
302 ДРЫНЬ раскопкі гарадоў пацвердзілі высокі ўзровень развіцця жалезаапрацоўчага, ювелірнага, касцярэзнага, гарбарнага, ганчарнага, дрэваапрацоўчага і інш. ра- мёстваў. Аб росквіце культуры сведчаць дзейнасць выдатнага пісьменніка, пра- моўцы і царк. дзеяча Кірылы Тураўскага, манументальнае будаўніцтва, стварэнне Тураўскага евангелля, знаходкі высока- мастацкіх вырабаў з каляровых металаў, каменю, косці і інш. У 2-й пал. 10 ст. тэр. Д. уваходзіла ў склад Кіеўскай Русі, у канцы 10 ст. на іх землях узнікла Ту- раўскае княства, у канцы 12 ст. з яго вылучыліся ўдзельныя Пінскае княства, Клецкае, Дубровіцкае, верагодна, Нясвіжскае княства. Паўн.-ўсх. частка земляў Д. увайшла ў Полацкае княства, а паўд.-ўсх. — у Кіеўскае княства. Літ.'- Л ы с е н к о П.Ф. Дреговнчы. Мн., 1991; Завнтневнч В.З. Формы погре- бального обряда в могнльных курганах Мннской губерннн. М., 1897. Т. I; С е до в В.В. Восточные славяне в VI—ХІП вв. М., 1982; Очеркн по археологнн Белорусснн. Ч. 2. Мн., 1972; У спенская А.В. Курганы Южной Белорусснн X—ХПІ вв. / / Тр. Гос. нст. музея. М., 1953. Вып. 22; К о р о - б у ш к н н а Т.Н. Курганы Белорусского Побужья X—ХІП вв. Мн., 1993; Я е ж . На- селенне Белорусского Побужья в X—XIII вв. / / Тр. V Междунар. конгр. археологов- славнстов. Кнев, 1988. Т. 2. Пётр Лысенка. ДРЫНЬ Савелій Рыгоравіч [22.12.1911(4.1.1912), в. Таўбозіна Мглінскага пав. Чарнігаўскай губ-, цяпер Бранскай вобл., Расія — 25.6.1944], удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). На фронце з вер. 1943. Радавы Д. вызна- чыўся пры вызваленні Гомельскай вобл. 25.6.1944 у баі за в. Святое Возера Рага- чоўскага р-на Д. і ст. лейтэнант В.С.Уткін з гранатамі кінуліся пад сама- ходную гармату «фердынанд». Цаной свайго жыцця воіны сарвалі контратаку праціўніка. Пахаваны ў г. Рагачоў на вайсковых могілках, на магіле — помнік. ДРЫСА, назва да 25.12.1962 г. Верх- нядзвінск. ДРЫСВЯТЫ, вёска, цэнтр сельсавета ў Браслаўскім р-не, на паўд.-ўсх. беразе воз. Дрысвяты. За 35 км на 3 ад Брасла- ва. На аўтадарозе Відзы—Даўгаўпілс. 142 двары, 376 ж. (1995). Узнікненне Д. звязана з востравам «Замак» (пл. 0,26 км2), дзе захаваліся гарадзішча, селішча і культ. пласт сярэд- невяковага мястэчка. На востраве быў і Дрысвяцкі замак. Упершыню Д. (Дрнсвет, Дрнсвяты, Дрыс- ват, Дрысвата) упамінаюцца ў дакументах пач. 15 ст. (1402, 1413). Есць звесткі, што ў 1413 у Д. прыпы- няўся фламандскі рыцар і падарожнік Ж. дэ Ляноі. У 1517 праз Д. праязджаў з пасольствам у Маскву ням. дыпламат і падарожнік С.Герберштэйн. 3 16 ст. Д. згадваюцца як «место». У фуцдацыйным акце вял. кн. ВКЛ і караля Польшчы Жыгімонта I Старога ад 6.2.1514 згадва- лася «воеводе... Внленскому пану Мнко- лаю Раднвнлу державцы Дрысвяцкому, абы збудовал церков Маткн Божое набо- жества светого рымского костела в мес- те... Дрысвяцком». Востраў «Замак» быў злучаны з берагам возера 2 мастамі. У 1622 мястэчка на востраве згарэла ад па- жару і было адноўлена ўжо на беразе, хоць асобныя дамы на востраве яшчэ бу- даваліся. У 1682 дзяржаўца Д. гетман вял. літоўскі К.Я.Сапега загадаў пера- несці ўсе будынкі мяшчан з вострава «да пляцаў сваіх» у мястэчку. Інвентар за 1722 яшчэ згадвае на востраве «двор ста- ры і збудаванняў гаспадарчых 18 з садам немалым, вастраколам абнесены», дае найб. поўнае апісанне мястэчка Д., у якім забудаваны з 3 бакоў рынак, вуліцы Крывая, Залужа, вуліцы ад плябані і ад рынку да моста. У мястэчку былі 52 ды- мы, 25 корчмаў (11 піўных і 14 гарэлач- ных), касцёл, плябанія, царква. Налічвалася каля 400 ж., якія займаліся пераважна сельскай гаспадаркай, рыба- лоўствам, гандлем. Меліся 3 рамеснікі: кравец, мяснік і півавар. У 1762 коль- касць дымоў у мястэчку зменшылася да 39. Як парубежнае паселішча, Д. моцна цярпелі ад ваен. дзеянняў у 15 сг. і паз- ней. Вял. страты мястэчку і наваколлю былі нанесены і ў час Паўн. вайны 1700—21. У 15—16 ст., калі ўмацаванні на востраве адыгрывалі даволі значную ролю, Д. і наваколле мелі статус асобнай тэр. адзінкі — «замкавай зямлі», падпа- радкаванай непасрэдна віленскаму вая- воду. На Пн і У ад мястэчка размяш- чаліся шматлікія гаспадаркі баяраў. Дрысвяцкія баяры за абавязак несці ваен. службу атрымлівалі тут зямельныя на- дзелы з часоў вял. кн. ВКЛ Вітаўта. Мно- гія з баярскіх гаспадарак далі пачатак су- часным вёскам вакол Д. (Анісімавічы, Байнары, Пашавічы, Станкавічы і інш.). Пасля адм. рэформы ВКЛ 1565—66 Д. ўвайшлі ў Браслаўскі пав. Віленскага ва- яв. Паводле дакументаў 17—18 сг. вядо- мы Дрысвяцкі ключ як частка Віленскай эканоміі. У 18 ст. яго тэрыторыя рас- пасціралася ад воз. Дзіснай на ПдЗ (су- часная Літва) да азёр Струста і Снуды на ПнУ, ахопліваючы 16,7 тыс. дзесяцін зямлі, 667 дымоў, 135 вёсак, шэраг вой- таўстваў. Да канца 18 ст. Д. былі дзярж. уладаннем і аддаваліся ў карыстанне віленскім ваяводам. Дзяржаўцамі гэтых уладанняў былі пераважна прадстаўнікі роду Радзівілаў — Мікалай, Крыштоф Мікалай Пярун, Кароль Станіслаў. Адм.- судовае кіраванне ў Д. ад імя дзяржаўцы ажыццяўляў намеснік. У 1780 Дрысвяцкі ключ перайшоў ва ўласнасць Радзівілаў (кампенсацыя за 2 млн. злотых, якія дзярж. казна была павінна магнатам). У 1790 гэтыя ўладанні набыў паліт. дзеяч і кампазітар М.К.Агінскі, які ў 1794 пра- даў маёнтак і ўнёс 118 тыс. злотых у фонд паўстання 1794. У жн. 1794 атрад паўстанцаў на чале з Агінскім дзейнічаў недалёка ад Д., пад Дынабургам (сучас- ны Даўгаўпілс). У час задушэння паўстання Д. разрабаваны і часткова спа- лены. Паводле люстрацыі за 1794, у мя- стэчку налічвалася 45 дамоў. У канцы 18 ст. ў Д. існавала парафіяльная школа (у 1781 — 15 вучняў, у 1782 — 19). У 1795 далучаны да Рас. імперыі. У 19 ст. Д. — цэнтр воласці Браслаўскага пав. Віленскай губ., з 1843 — Новааляксанд- раўскага пав. Ковенскай губ. Дрысвяцкі ключ распаўся на шэраг дробных маёнт- каў. У 1794—1865 Д. валодалі Ла- пацінскія. За ўдзел у паўстанні 1863—64 уладальніца мястэчка Г.Лапацінская сас- лана ў Тамбоўскую губ., а яе маёмасць прымусова распрададзена. 3 1865 Д. ва- лодаў рыжскі губернатар А.Эцінген, у пач. 20 ст. — бароны Гільдэнбанды. У канцы 19 ст. ў мястэчку 205 жыхароў. У 1-ю сусв. вайну побач з Д. праходзіла лінія фронту, мястэчка было амаль даш- чэнту разбурана. У 1918—19 дзейнічаў валасны ВРК. У ліп. 1920 Д. вызвалены ад польск. войск часцямі Чырв. Арміі пад камандаваннем Г.Дз.Гая. У 1921—39 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Брас- лаўскага пав. Віленскага ваяв. 74 дамы, 375 ж. (1931). 3 1939 у БССР, з 12.10.1940 цэнтр сельсавета Відзаўскага р-на. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 да 10.7.1944 акупіраваны ням.-фаш. за- хопнікамі. 3 20.1.1960 Д. ў Браслаўскім р-не. 99 двароў, 275 жыхароў (1971). Цэнтр саўгаса «Авангард». Працуюць ГЭС «Дружба народаў», сярэдняя шко- ла, клуб, б-ка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін, стало- вая. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: царква св. Пятра і Паўла (1908), Петра- паўлаўскі касцёл (1929). Захаваліся рэшткі замчышча, парку 19 ст., абарон- чых умацаванняў перыяду 1-й сусв. вай- ны. На зах. частцы вострава «Замак» на воз. Дрысвяты зберагліся археал. помні- кі — гарадзішча днепра-дзвінскай куль- туры (2—1 ст. да н.э.), эпохі Кіеўскай Русі і ВКЛ і селішча 11 —13 ст. Га- радзішча даследавалі ў 1955—56 Л.В.Аляксееў, у 1970, 1976 і 1980 М.А.Ткачоў. Выяўлены рэшткі пабудоў 10—13 ст., абломкі керамічных вырабаў 10—17 ст., невял. колькасць кафлі 16— 17 ст., шмат метал. прадметаў (нажы 12—13 ст. і больш позніх часоў, нака- нечнікі стрэл 11 —16 ст., коп'яў, дроцікаў і суліц, бронзавыя і жал. ключы ад розных тыпаў замкоў і дэталі апошніх, крэсівы 11 —16 ст., шпоры 11 —13 ст., цуглі, падковы, ледаходны шып для пад- коўвання каня, дэталь пласціністага дас- пеха 16 ст., цвікі, прабоі, клямкі і інш.). Знойдзены каменныя гарматнае ядро і крыжык-«карсунчык», 2 крыжы-энкал- піёны 12—13 ст., манетападобная падве- ска з выявай св. Юрыя, які забівае змея, бурштын-сырэц, прасліцы 10—13 ст., жаночыя ўпрыгожанні. Пра ювелірную вытв-сць сведчаць пінцэт, ювелірныя ці- сочкі, напільнік-надфіль, кавалкі ліс- тавой медзі. Прадукцыя кастарэзаў прад- стаўлена тронкамі нажоў, пласцінкай- накладкай ад лука, арнаментаванай лыжачкай для прычасця, праколкамі, грабянямі 11 —14 ст., канькамі,
303 ДРЫСЕНСКІ ігральнымі касцямі і інш Выяўлены бан- дарны інструмент — лыжкарэз, стамескі, а таксама зубілы, абломкі дробназубча- тай пілкі, сярпоў, кос, у т.л. касы-гарбу- шы, манеты-«грошы» ВКЛ 16 ст., рыб- ныя снасці. 3 Пн і ПнУ да гарадзішча прымыкае селішча. Яго даследавалі ў 1976 Ткачоў і Л.У.Дучыц, у 1991 Г М.Семянчук Знойдзена ляпная ке- раміка апошняй чвэрці 1-га тыс. н.э. і 10—18 ст., фрагмент амфары з чырв. гліны, шыферныя і гліняныя прасліцы, тачыльныя брускі, каменная сякера, фрагмент тыгля Шмат вырабаў з жале- за, бронзы, косці і рогу. Унікальная зна- ходка — шыферная фіялетавая авальная прасліца 11 —12 ст. з кірылічным надпісам «АЭПРАВ». Найб. інтэнсіўна жыццё на селішчы праходзіла ў 11 —13 ст., калі яно было пасадам умацаванага замка, размешчанага на гарадзішчы Літ.'. Неёетапп О Нкіог)а ро№іаш Вга$<а№$кіево \Уі1по, 1930; ЗУоіікоімі- ак 2. СгуііУіаіу — шЬіег 1ііе№ька ч/ $ге<іпіо№іесгіі // Іліііапо ьіауіса Роа- папіепаіа. 5ш<1іа іікіогіса. Рогпап, 1985. Т 1. Кастусь Шыдлоўскі Генадзь Семянчук. ДРЫСВЯЦКІ ЗАМАК Існаваў у 14— 17 ст. Размяшчаўся на востраве «Замак» на воз. Дрысвяты ў Браслаўскім р-не. Пабудаваны на гарадзішчы днепра- дзвінскай культуры і эпохі Кіеўскай Русі 10—13 ст. Пляцоўка замка (75 х 50 м) авальнай формы ўзвышаецца на 6—7 м над паверхняй возера і абкружана каль- цавым валам 3 напольных паўн. і ўсх. бакоў вышыня яго каля 5 м, з боку возе- ра — 1 — 1,5 м Ядро вала насыпана на рубяжы новай эры. На працягу 10—16 ст. вал 4 разы падсыпаўся з выбрукоўкай унутр. схілу камянямі У канцы 14 — пач. 15 ст на востраве стаяў «двор Дрыс- вяты» вял. кн. ВКЛ Вітаўта, пазней — караля Аляксандра. У пісьмовых кры- ніцах замак згадваецца ў 1514, з 1542 ім валодаў маршалак ВКЛ Ян Юр евіч Гля- бовіч. Дакументы 1557, 1561, часоў Лівонскай вайны 1558—83 і тагачасныя сведкі адзначылі ў Д .з. значны гарнізон. Захавалася апісанне замка за 1662: «на гары над возерам Дрысвяцкім ёсць 3 ве- жы без дахаў, апалыя, згнілыя, ёсць трошкі сцен з боку фальварка, але і тыя трухлявыя і разбураюцца» 3 агнястрэль- най зброі ўпамінаюцца 2 гакаўніцы і 1 штурмачок. Пад аховай замка на востра- ве стаялі двор і мястэчка Дрысвяты з рынкам, трыма вуліцамі, але без абарон- чых збудаванняў. 3 берагам злучалі 2 ма- сты. У 2-й пал. 17 ст. Д.з. перастаў існаваць, а жыхары паселішча пасля па- жару перабраліся з вострава на ўсх. бе- раг возера Археал. даследаванні Д.з праводзілі ў 1955—56 Л В.Аляксееў, у 1970, 1976 і 1980 М.АТкачоў Літ '- Акты Ввленской археографнческой комнссвн. Внльна, 1908 Т 33. С. 20—21; Неііетапп О Ні$юг]а рожіаіц Вгахіал’.чкіево \9і1по, 1930 8. 381; Алек с е е в Л.В. Полоцкая земля в IX—XIII вв.; (Очеркн нсторнн Северной Белорусснн). М., 1966. С. 82. Міхась Ткачоў ДРЫСЕНСКАЯ АПЕРАЦЫЯ 1942, аперацыя партызан па падрыве 110-мет- ровага чыг моста цераз р Дрыса на лінн Даўгаўпілс—Полацк у Дрысенскім р-не ў Вял Айч вайну. Праведзена 4 жн. брыгадай «За Савецкую Беларусь» (ка мандзір А.І.Петракоў). Мост ахоўваў фаш. гарнізон колькас- цю каля 70 чал., падыходы былі замі- ніраваны, абнесены агароджай з калюча- га дроту Буйныя гарнізоны праціўніка знаходзіліся на бліжэйшых станцыях Свольна, Дрыса. Боркавічы, Баравуха У аперацыі ўдзельнічалі 6 атрадаў (больш за 300 чал ) У ходзе аперацыі партыза ны атрада імя Калініна, адцягваючы ўвагу ворага, абстралялі з процітанк гар маты і кулямётаў ст. Боркавічы, вывелі са строю гармату. паравоз. 2 атрады прыкрывалі партызан з боку пераправы цераз р. Дрыса каля в. Дзёрнавічы і зай- малі абарону на выпадак падыходу да моста браняпоезда гітлераўцаў са ст. Свольна У 4 гадз 30 мін ударная група з 3 атрадаў пад кіраўніцтвам камандзіра атрада імя Шчорса П.М Машэрава ата- кавала і ў 2-гадзінным баі знішчыла ахо- ву моста Група падрыўнікоў на чале з П Р Мандрыкіным падвяла плыт з 400 кг толу пад сярэднюю апору моста У 6 гадз раніцы мост быў узарваны У выніку аперацыі рух на магістралі быў спынены на 16 сутак. Прапускная здольнасць да- рогі паменшылася з 60 да 8 эшалонаў за суткі. Літ Всенародное партнзанское лвкже- нне в Белорусснн в годы Велнкой Отечест- венной войны Документы н матерналы Т 1 Мн , 1967, Романов А. На земле непо- корённой: Зап партнзана. Мн., 1962. Мікалай Філімоненкаў ДРЫСЕНСКІ ЛАГЕР 1812, умацаваная пазіцыя рус армн ў лукавіне Зах Дзвіны на ПнЗ ад Дрысы (сучасны Верхня- дзвінск). Пабудаваны напярэдадні вайны 1812 па праекце ген фуля — саветніка Аляксандра I. Меркавалася. што ў вы- падку нападу напалеонаўскай арміі 1-я рус. армія М Б Барклая-дэ-Толі затры- мае на левым беразе Зах. Дзвіны франц Да арт. Дрысенскі лагер 1812. Ваенны савет у Дрысе 1.7.1812. войскі, дасць магчымасць часцям 2-й рус. арміі ПІБаграціёна нанесці фран- цузам удар у фланг і тыл. Памылковая ацэнка магчымых сіл Напалеона, няўда- лае размяшчэнне і пралікі ў будаўніцтве Д.л. прымусілі рус камандаванне адмо- віцца ад баявога выкарыстання лагера 14.7.1812 1-я армія пакінула Д.л. і вы ступіла на Полацк Эдуард Савіцкі. ДРЫСЕНСКІ ПАВЕТ. Існаваў на Бе- ларусі ў 18 — 20 ст Утвораны 24 8(4.9).1776 у складзе Полацкай гу- берні Рас. імперыі пасля 1 -га падзелу Рэ- чы Паспалітай. 12(23). 12.1796 скасава- ны, яго тэрыторыя перададзена ў склад Беларускай губерні. 27.2(11.3).1802 па- вет адноўлены ў складзе Віцебскай гу- берні. Цэнтр — г Дрыса. Пл. павета 2568,9 кв. вёрст, 97083 жыхары (1897) У павеце было 17 валасцей Асвейская, Дзёрнавіцкая, Замашанская, Зябкаўская, Ігналінская. Каменская, Каханавіцкая, Клясціцкая, Прыдруйская, Пустынская. Сар янская, Стрыжанская, Сушкоўская, Баболкаўская, Філіпаўская, Юстыянаў- ская і Юхавіцкая; 7 мястэчак' Асвея. Ва- лынцы, Дзісенка (Мікалаеўская Слабо- дка), Каханавічы, Прыдруйск, Росіца, Юхавічы; 811 паселішчаў сельскага ты- пу; 24 царквы, 11 касцёлаў, некалькі сінагог і яўрэйскіх школ; у 1886 — 9, у 1897 — 59 школ усіх тыпаў У студз. 1919 Клясціцкая вол перададзена ў По- лацкі павет. Паводле мірнага дагавора Расіі з Латвіяй ад 11 8 1920 Прыдруй ская і Пустынская воласці ўвайшлі ў склад Латвіі. 15 2 1923 павет скасаваны, яго тэр. ўключана ў Полацкі пав. Мікалай Камінскі ДРЫСЕНСКІ РАЁН. Існаваў у 1924— 62 на тэр. Беларусі. Утвораны 17.7.1924 у Полацкай акрузе (да 26.7.1930). Пл. 603 км2 (1925), 1,3 тыс. км2 (1947). нас. 24128 чал., 412 нас. пунктаў (1925).
304 ДРЫСЕНСКІЯ Цэнтр — г. Дрыса. 20.8.1924 раён падзе- лены на 7 сельсаветаў: Бігосаўскі, Бяль- коўшчынскі (з 21.8.1925 Жоўнінскі), Велікаплейкаўскі (з 2 8.1925 Сар- дыцкі), Дрысенскі (з 21 8 1925 Цяс тоўскі), Малінаўскі (з 21.10.1924 Карка- лецкі), Росіцкі і Сар'янскі. 8.7.1931 да раёна далучаны Боркавіцкі, Валынецкі, Галубаўскі, Дзярновіцкі, Луначарскі, Прудзінскі і Юзафоўскі сельсаветы ска- саванага Боркавіцкага р-на. 3 21.6 1935 раён зноў у складзе адноўленай Полац- кай акр , з 20 2 1938 — Віцебскай, з 20.9 1944 — Полацкай абл., з 8.1.1954 зноў у Віцебскай вобл 16 7 1954 скаса- ваны Росіцкі і Сар'янскі сельсаветы. 8.8.1959 да раёна далучаны Відоцкі, За- дзежскі, Каханавіцкі, Кісялёўскі (14.9.1962 перайменаваны ў Чапаеўскі), Красоўскі, Малашкаўскі, Савейскі, Сенькаўскі сельсаветы і г.п. Асвея скаса- ванага Асвейскага р-на. 20.5.1969 скаса- ваны Задзежскі, Каркалецкі, Цястоўскі, Савейскі, Юзафоўскі сельсаветы, 22.12 1960 — Красоўскі і Луначарскі, 29.12.1961 — Відоцкі сельсавет. 25.12.1962 Дрыса перайменавана ў г. Верхнядзвінск, Д р скасаваны Яго тэр перададзена ў Верхнядзвінскі раён. Мікалай Камінскі ДРЬІСЕНСКІЯ ПЯХОТНЫЯ ПАЛКІ, вайсковыя часці ў расійскай арміі ў пач 20 ст Дрысенскі 281-ы пяхот- н ы п о л к , сфарміраваны 8 6.1904 з кадраў Аравайскага 213-га пяхотнага палка ў складзе 71-й пяхотнай дывізіі для ўдзелу ў руска-японскай вайне 1904—05. Назву атрымаў ад р. Дрыса, дзе ў Клясціцкім баі 1812 загінуў шэф Гродзенскага гусарскага палка ген.-маёр Я.П.Кульнёў. Полк накіраваны ў Маньч- Аўтар В Л Насевіч журыю, удзельнічаў у баях пад Сандэпу (студз. 1905), у Мукдэнскай аперацыі (люты—сак 1905) У ліп. 1906 рас- фарміраваны Дрысенскі 317 -ы пяхот- н ы п о л к , сфарміраваны ў 1915 для ўдзелу ў 1-й сусв. вайне ў складзе 80-й дывізіі 30-га армейскага корпуса. Зна- ходзіўся ў складзе 8 й арміі Паўд.-Зах фрснту, размяшчаўся ў раёне г. Ковель (Украіна) Удзельнічаў у наступленні фронту ў маі—чэрв 1916. 1 3 1918 па- водле дэкрэта сав. ўрада рас- фарміраваны Шаміль Бекцінееў. ДРЫЦ Валянцін Іванавіч (н. 1.1.1934, г. Лагойск), беларускі гісторык, эканаміст Канд. гіст. навук (1964). Скончыў Бел ін-т нар гаспадаркі (1956) У 1956—59 працаваў у Мін-ве фінансаў БССР. 3 1963 у Ін-це эканомікі АН Беларусі, у 1978—89 нам дырэктара, заг сектараў эканам гісторыі (1971—79 і 1985—89), агульных праблем паліт эканоміі (1980—84), сац.-эканам. развіцця Бела- русі (1990 — 92). Даследуе эканам. гісторыю і праблемы размеркавання ў эканоміцы Адзін з аўтараў і навук рэ- дактар кніг «Развіццё эканомікі Беларусі ў 1928—1941 гт» (1975), «Развіццё эка- номікі Беларусі ў 1961 —1970 гг.» (1978), «Гісторыя сацыялістычнай эка номікі СССР» (т 5 М., 1978), «Эка номіка Беларусі ў перыяд пасляваеннага адраджэння» (1988). ДРЭТУНСКІ РАЁН Існаваў у БССР у 1924—25 Утвораны 17.7.1924 у Полац- кай акр. Цэнтр — в Дрэтунь Пл. 1265 км2, нас. (на 1.1.1925) 22 319 чал., 438 нас. пунктаў. 20.8.1924 раён падзелены на 11 сельсаветаў: Алесеўскі, Арлейскі, Васілеўскі (Васільеўскі), Дрэтунскі, Круцікаўскі, Маласітнянскі, Папова- луцкі. Старадворскі, Тродавіцкі, Чырва- наборскі і Шнітаўскі. 3.7.1925 перайме- наваны ў Краснапольскі раён. ДТСААФ БССР (Добраахвотнае таварыства садзеяння ар міі, авіяцыі і флоту БССР) Існавала ў 1951—91 як рэсп арг-цыя ДТСААФ СССР. У кастр. 1991 ператво- рана ў Абароннае спартыўна-тэхн. т-ва (АСТТ) Рэспублікі Беларусь, перайме- наванае ў сак 1993 у Бел абароннае спартыўна-тэхн. т-ва (БАСТТ, гл. ў Да- датку. Т. 6 ). ДЎА Гершан Майсеевіч (парт псеўд Д . Б о г е н ; 5.5.1892, г. Седлец, Поль- шча — 12.11 1948), дзеяч рэв руху ў Зах. Беларусі. За рэв. дзейнасць у 1916—18 зняволены герм. акупац. ўла- дамі ў канцлагер 3 1920 у Палесціне, адзін з заснавальнікаў і ген. сакратар ІІК кампартыі Палесціны Высланы англ. ка ланіяльнымі ўладамі. У 1925 — 32 чл. ЦК КПЗБ, прадстаўніцтва ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б. Неаднаразова арыш- тоўваўся польск. ўладамі У 1933—35 у апараце выканкома Камінтэрна У 1937 у складзе паліт. кіраўніцтва інтэрнац. брыгад рэсп. Іспаніі. Пасля паражэння рэспублікі эмігрыраваў у Францыю, по- тым на Кубу, быў карэспандэнтам каму- ніст. друку ў ЗША. 3 1947 у Полынчы. ДЎБАЙ, курганны могільнік (7 — пач. 6 ст. да н.э.) мілаградскай культуры за 1 км на Пд ад в. Дубай Столінскага р-на Больш за 80 насыпаў выш. 0,5—2, дыям 5—20 м. Даследавалі ў 1955—56 13 кур- ганоў Ю.У Кухарэнка, у 1980-я г. 4 насыпы Г М.Залашка і С Я Расадзін. Зафіксаваны незвычайны для мілаград- скай культуры на Беларусі пахавальны абрад: трупапалажэнне на гарызонце га- лавой на ПдУ (1 — 3 нябожчыкі ў курга- не); побач змяшчаўся інвентар, над магілай узвадзілася драўляная дамавіна, зверху насыпаўся курган Абрад на могільніку Д. і ў часткі мілаградскіх помнікаў суседняй тэр. Украіны з явіўся пад уплывам пахаванняў высоцкай куль- туры (10—6 ст да н.э., пашырана на 3 Валыні — Пн Прыкарпацця). Сяродзна- ходак жал. наканечнікі дзідаў, тоесныя гальштацкім (8—7 ст. да н.э.), залатая завушніца, тоесная раннескіфскім (7—6 ст. да н э), вял грушападобныя па- судзіны. Літ.'. Кухаренко Ю.В. Памятннкв железного века на террнторвв Полесья. М., 1961. Сяргей Расадзін. ДУБЕЙКАЎСКІ (Вітан-Дубей- каўскі) Лявон Янавіч (7(19).7.1869, паводле інш. звестак 1867, в. Дубейкава Мсціслаўскага пав. Маплёўскай губ., ця пер у Мсціслаўскім р-не — 6 11 1940], дзеяч бел. нац. руху, паэт, архітэктар, будаўнік. Скончыў Пецярбургскі ін-т цывільных інжынераў (1903) і Француз- скую акадэмію архітэктуры (1909) У 1880—90 я г. працаваў буд майстрам у Магілёўскай губ , кіраваў аднаўленнем касцёлаў у Магілёве, Оршы, Крычаве, Мсціславе, у вёсках Смаляны Аршанска- га і Свіслач Асіповіцкага пав. У 1896—98 у Смаленску ўдзельнічаў у буд-ве касцё- ла, у 1897 заснаваў інжынерна-бу- даўнічае «Таварыства Л.Дубейкаўскі і К°», у 1898 ф-ку жалезабетонных выра-
305 ДУБНОЎ баў Кіраваў буд-вам і аднаўленнем пры- ватных, грамадскіх і культавых будын- каў у Смаленску і губерні, на тэр. Магілёўскай губ. У 1903—04 пабудаваў мураваныя цэрквы ў Ярцаве і Манастыр- шчыне (Смаленская губ ), скарбніцу ў Вязьме, аднавіў будынак Смаленскай губ пошты. 3 1910 жыў у Варшаве, пра- цаваў у арх. бюро, выкладаў у тэхн.-пра- мысл школе У 1913 заснаваў уласнае праектна-арх бюро. У 1916 жыў у Мінску, далучыўся да бел. нац.-культ. р>ху, наведваў *Беларускую хатку» У 1917 працаваў у Арле і Псцярбургу, аб- раны сябрам Беларускага нацыянальнага камітэта. 3 1919 старшыня Бел. к-та ў Варшаве, фактычна выконваў абавязкі пасла БНР у Польшчы. Выступаў у бел. друку з артыкуламі, у якіх пратэставаў супраць гвалту польскіх акупац. улад над насельніцтвам Зах. Беларусі. 3 1922 у Вільні, адышоў ад паліт дзейнасці, займаўся арх.-будаўнічай працай. Па яго праектах збудаваны касцёлы і будынкі ў Вільні і на Віленшчыне. У 1925—29 ды- рэктар мулярскай школы. У 1934—38 кіраваў аднаўленнем Марыянскага кляш- тара ў Друі. Супрацоўнічаў з Бел. навук. т-вам, з бел. арг-цыямі хрысціянска-дэ- макр кірунку, дапамагаў, у т л матэры- яльна, бел. студэнтам у Польшчы. У 1940 скончыў напісанне працы «Эвалю- цыя і рэформа драўлянага будаўніцтва» (у рукапісе). Збіраў бел. фальклор, аўтар байкі «Цягне воўк — пацягнуць воўка'» (нап. 1892) і верша «Бура» (нап. 1893). Дакументы і матэрыялы Д захоўваюцца ў аддзеле рэдкай кнігі Цэнтр. навук. б-кі АН Беларусі, у Бел дзярж. архіве-музеі літаратуры 1 мастацтва, у бібліятэцы АН Літвы Тв У кн. Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. 2 выд. Мн., 1988. Літ.. Ч уднн Ю Он стронл костёл, почту, дома / / Край Смоленскнй. 1992 № 11 —12; Уііап К. І.ауоп Уііап-ВііЬі- еукаввкг Оа 85 ііЬоёкав лагаёіеппіа Ыегк Уогк, 1954. Юркхі Васілеўскі. ДУБІНА Антон Васілевіч (16 1.1885, г Веліж Віцебскай губ., цяпер у Смален- скай вобл. — 30.10.1937), дзярж. дзеяч БССР. 3 1902 працаваў тэлеграфістам. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07, 1-йсусв. вайны. Са студз. 1918 у Чырв Арміі. 3 1918 чл РКП(б) Ваен. камісар Ігуменскага, Мінскага пав , ваен. камен- дант Мінска, гомельскі губ ваен камісар. Узнаг. ордэнам Чырв. Сцяга. Ваенком 2 й стралк і 7-й кав дывізій, нам. нар- кома, нарком па ваен. справах БССР. 3 1925 старшыня Магілёўскага акр выкан- кома, упаўнаважаны Наркамата сувязі СССР па БССР, старшыня ЦК Асаавія- хіма БССР Чл. ЦК КП(б)Б з 1925. Канд у чл. ЦВК СССР у 1925—29. Чл. ЦК КП(б)Б у 1920—21 і з 1924 ДУБІНСКІ Сяргей Антонавіч [13(25). 10.1884, в. Наройкі Бельскага пав Гродзенскай губ , цяпер у Бельска- падляскім ваяв., Польшча — 27.8.1937], бел археолаг Скончыў Пецярбургскі ун-т (1914). Працаваў настаўнікам. 3 1925 чл. гіст.-археал камісіі, з 1928 ка- Л.Я.Дубейкаўскі. С.А.Дубінскі. вук. супрацоўнік Інбелкульта, з 1929 у Ін-це псторыі АН БССР, з 1933 у Ака- дэміі гісторыі матэрыяльнай культуры (Ленінград). Даследаваў пераважна помнікі ранняга жалезнага веку і эпохі сярэднявечча, курганныя старажытнасці ў Бельскім пав , гарадзішчы і могільнікі Бабруйшчыны, Міншчыны, Мазыршчы- ны, Маплёўшчыны і Віцебшчыны У 1926—28 вывучаў гарадзішчы Банца- раўшчына, Чаркасова, аднёс іх да дасла- вянскага часу У 1927 склаў археал. кар- ту Магілёўскай вобл. (не захавалася). Склаў і выдаў першую «Бібліяграфію па археалогіі Беларусі і сумежных краін» (1933), у якую ўключыў працы па дак- ласавым грамадстве, раннім феадалізме, нумізматыцы, сфрагістыцы, архітэктуры, абарончых земляных збудаваннях. Бес- падстаўна рэпрэсіраваны ў 1937, рэ- абілітаваны ў 1958. Тв ' Доследы культур жалезнага перыяду па Віцебшчыне, Магілёўшчыне і Міншчыне / / Зап. аддэ. гуманіт навук Ін-та белару- скай культуры. Мн., 1928. Кн. 5. ІІр кафед- ры археалогіі, т 1; Чаркасоўскае гарадзіш- ча пад Оршай Гарадзішча каля в Герма- ноў Аршанскай акругі; Доследы культур жалезнага перыяду на БССР у 1929 г. / / Зап. аддз. гуманіт. навук БАН Мн.. 1930. Кн. 11; Пр. археал. камісіі, т. 2; Раскопкі Банцараўскага гарадзішча каля Менску ў 1926 г. // Гістарычна-археалапчны іборнік. Мн., 1927 Літ. Каробушкіна Т.М. Археолаг С.А Дубінскі / / Помнікі псторыі і культу- ры Беларусі 1986. № 4 Таццяна Каробушкіна. ДУБЛІНСКІ РЎКАПІС, лацінскі збор- нік 2-й пал. 13 ст.'Уключае розныя тво- ры на лац мове вершы, пропаведзі. ды- дактычныя трактаты, запавет св Фран- цыска, прароцтвы Іахіма Флорскага, кароткі ірландскі летапіс, даведзены да 1174 і інш. У пачатку змешчана «Апісанне земляў» — невялікі геагр. трактат 3-й чвэрці 13 ст. невядомага аўтара, каталіцкага місіянера, які прапа- ведаваў у Прыбалтыцы сярод язычнікаў у часы Міндоўга. У ім даецца кароткае геагр. апісанне тагачаснай Еўропы, мес- цазнаходжанне розных краін і земляў і інш. Трактат — храналагічна самая ран няя гіст. крыніца, у якой упершыню згадваецца Белая Русь (АіЬа Кцззіа) Па водле кантэксту твора, аўтар меў на ўвазе сумежную з Літвой і Латгаліяй зах. частку тагачаснай Русі, г.зн. тэр сучас- най Усх. Беларусі. Помнік адкрыў і ўпершыню апублікаваў у арыгінале аме- рыканскі вучоны М.Колкер Захоўваецца ў б-цы Англіканскага ун-та ў Дубліне (Ірландыя) Публ'- Апісанне земляў: (3 Дублінскага рукапісу XIII ст ) / Камент. і паслясл. В.Чамярыцкага, ІІер. з лац. А.Жлуткі / / Спадчына. 1993. № 6 Вячаслаў Чамярыцкі ДУБНОЎ Сямён Маркавіч (10.10 1860, г. Мсціслаў — снеж. 1941), яўрэйскі гісторык, публіцыст і грамадскі дзеяч. У 1880—1906 жыў у Пецярбургу, Адэсе, Вільні. 3 1882 супрацоўнік час. «Восход» для яўр. інтэлігенцыі 3 1906 лектар Вольнага ун-та Лесгафта ў Пецярбургу, на курсах усходазнаўства У 1909—18 рэдактар час. «Еврейская стармна». 3 1917 праф у Пецярбургскім ун-це, з 1919 у яўр. нар. ун-це. Адзін з засна- вальнікаў і кіраўнікоў яўр гіст.-этнагр. т-ва. 3 пач. 1920-х г. у эміграцыі ў Літве, Германіі, Латвіі Забіты фашыстамі ў рыжскім гета. Аўтар даследаванняў па гісторыі яўрэяў у свеце, перш за ўсё ў Рэчы Паспалітай і Рас. імперыі (на іўрыце, ідыш, рус і інш. мовах). Сабраў і апублікаваў шмат дакументаў, пера важна па гісторыі бел. яўрэяў У канцы 1880-х г — пач 20 ст. адмаўляў эмансіпацыйнае асімілятарства яўрэяў (прыхільнікам якога быў у пач. 1880-х г.) і сіянізм, проціпастаўляў ім канцэп цыю нац.-культ. аўтаноміі. 7в Всемнрная нсторня еврейского наро- да от древнейшнх времён до настояшего временн. Т. 1 — 10 Рвга 1924— 38; Учебннк еврейской нсторнн для еврейского юноше- ства. Ч. 1—3. Одесса, 1898—1901. Літ'- Дубнова-Эрлнх С. Жвзнь н творчество С.М.Дубнова Нью-Йорк. 1950; Б е й з е р М. Еврен в Петербурге. Неруса- лнм, 1990. С. 115—128 Эмануіл Іофе
306 ДУБОВІК ДУБОВІК Мікалай Адамавіч (1887, в. Забалацце Ігуменскага пав., цяпер у Уз- дзенскім р не — 1972), Георпеўскі кава лер. Працаваў з бацькамі на зямлі. У 1907 прызваны ў армію. Скончыў палка вую школу малодшых камандзіраў У 1-ю сусв. вайну прапаршчык, камандзір узвода. У час баёў у Галіцыі ўзнагаро- джаны: двума Георгіеўскімі крыжамі 2-й ступені і двума 1-й ступені. Быў цяжка паранены, вярнуўся дамоў інвалідам. У час Вял Айч вайны дапамагаў партыза- нам. Пасля вайны працаваў у калгасе «Інтэрнацыянал» (Уздзенскі р-н) ДУБОВІК Сямён Андрэевіч [парт псеўд. Андрэй, Стары, Ба- люк; 4(16) 2.1888, в. Нароўшчына Пружанскага пав. Гродзенскай губ., ця- пер у Камянецкім р-не — 28.10.1937], дзеяч рэв руху ў Зах. Беларусі У 1909 у пошуках работы эмігрыраваў у ЗША За рэв. дзейнасць у 1911 высланы з ЗША. вярнуўся ў Расію Чл. КПСС з 1912 Працаваў на Ленскіх капальнях. Пасля ленскіх падзей уцёк ад паліцыі, жыў у Маскве. У 1914 і 1917 арыштаваны і сас- ланы. Пасля Лют рэвалюцыі 1917 пра- цаваў у Петраградзе і Маскве, служыў добраахвотнікам у 171-м запасным пал- ку, потым яго камісар. У грамадз вайну нач аддзела забеспячэння 2-й Укр бры- гады 3 1921 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі, узначальваў Брэсцкую акр. арг-цыю Камуніст. рабочай партыі Поль- шчы (КПРП), дэлегат II з'езда КПРП (1923). Адзін з заснавальнікаў КПЗБ, удзельнік першай канферэнцыі КПЗБ. У 1923—24 сакратар Брэсцкага акругкома КПЗБ, дэлегат кангрэса Сялянскага ін- тэрнацыянала ў Маскве (1923) У 1924 арыштаваны польскімі ўладамі, прыгаво- раны да 4 гадоў турмы. 3 1928 у апараце ЦК КПЗБ. 3 1930 у СССР, працаваў пры Прадстаўніцтве ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б. У 1932 высланы ў с. Южанаў- ка Троіцкага р-на Алтайскага краю. 21.8.1937 арыштаваны органамі НКУС і 12.10.1937 Асобай нарадай прыгавораны да вышэйшай меры пакарання Рэабілі- таваны ў 1957 Яго імем названы вуліцы ў Камянцы, в. Рэчыца Камянецкага р-на; пастаўлены бюст у в. Рэчыца. Васіль Ласковіч ДУБОВІК Уладзімір Аляксандравіч [24.6(7 7). 1903, засценак Немча Баб- руйскага пав Мінскай іуб., цяпер вёска ў Слуцкім р не — 28.9.1987], генерал- лейтэнант (1959) У Чырв Армп з 1919. Удзельнік грамадз. вайны на Паўд. фронце. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). Да 1940 у Генштабе РСЧА, потым у Забайкальскай ваен. ак- рузе. У Вял. Айч вайну на фронце з крас. 1944, камандзір дывізіі. Удзельнік вайны з Японіяй. У 1945—68 на розных пасадах у арміі, ваенных ВНУ, у Ген- штабе Узбр Сіл СССР, ваен аташэ, узначальваў дэлегацыю СССР пры Ваен- на-штабным к-це ААН М А.Дубовік. ДУБОВЫ ЛОГ, 5 паселішчаў эпохі не- аліту і бронзавага веку за 2,5—3 км на 3 і Пд ад в. Дубовы Лог Добрушскага р-на. Выявіла ў 1979 і даследавала ў 1979—83 А.Г Калечыц Культурны пласт да 0,5 м. На адным з паселішчаў выяўлены рэшткі 2 паўзямлянкавых жытлаў з адкрытымі агнішчамі, вогнішчы. Знойдзена каля 40 тыс. апрацаваных крамянёў (скрабкі, скрэблы, сякеры, нажы, свярдзёлкі, на- канечнікі коп'яў і стрэл, вастрыі, разцы і інш.), больш за 5 тыс. фрагментаў посу- ду верхнедняпроўскай кулыпуры (васт- радонныя гаршкі розных тыпаў), трапля- юцца матэрыялы сярэднедняпроўскай, сосніцкай і шматвалікавай керамікі куль- тур Літ'. Калечыц Е.Г. Памятннкн ка- менного н бронзового веков Восточной Бело- русснн. Мн., 1987. ДУБОЎКА Уладзімір Мікалаевіч [2(15) 7.1900, в. Агароднікі Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер у Пастаўскім р-не — 20 3 1976], беларускі паэт, пе- ракладчык. Скончыў Нова-Вілейскую наст. семінарыю (1918), Вышэйшы літаратурна-мастацкі ін-т імя В.Брусава ў Маскве (1924) У 1922—25 рэдактар бел. тэксту «Весніка ЦВК, СНК 1 СПА Саюза ССР», адначасова адказны сакра- тар пастпрэдства БССР пры Урадзе СССР (1923—24) У 1924 27 выклад- чык бел мовы ў Камуніст ун-це народаў Захаду, у 1926—30 рэдактар «Збору за- конаў і загадаў Рабоча-Сялянскага ўраду Саюза ССР». Быў чл. літаб'яднанняў «Маладняк», «Узвышша», першы рэдак- тар час. «Беларускі піянер». 20.7.1930 беспадстаўна арыштаваны, абвінавачаны ў сувязі з «контррэвалюцыйным» «Саю- зам вызвалення Беларусі», асуджаны 10 4 1931 на 5 гадоў высылкі ў Яранск. У 1937 пазбаўлены волі на 10 гадоў. Пака- ранне адбываў у Кіраўскай вобл., Чува- шыі, на Д. Усходзе, у Грузіі, Красна- ярскім краі Рэабілітаваны 15.11.1957. Друкавацца пачаў у 1921 Паэзія Д. вы- значаецца патрыятычным пафасам, ува- гай да гераічных старонак нац. гісторыі. У першым зб «Строма» (1923) гучаць матывы шчырай любові да Зах Беларусі. гвалтоўна адарванай паводле Рыжскага дагавора 1921. Зах.-бел. тэма працягва- ецца ў паэмах «Студэнт», «Плач на- вальніцы», вершы «Далёкае мы любім надта» (аб зверствах польск. дэфензівы). Паводле фалькл. матываў створана паэ- ма Д. «Бра . гінь» (1924) — рамантыч- ная легенда аб паходжанні г Брагіна і рэчкі Брагінкі. Жыцце прыгоннага ся- лянства адлюстравана ў паэме «Брані- слава» (1929). Разрозненыя гіст. эпізоды пра барацьбу бел. народа за свабоду існавання склалі гіст. хроніку «Кры- чаўская спакуса» (апубл. 1959). Філас. заглыбленасць, складаная сюжэтна-кам- пазіцыйная структура ўласцівыя тры- логіі, якую склалі паэмы «Кругі» (1927), «1 пурпуровых ветразей узвівы* (1929); «Штурмуйце будучыні аванпосты» (1929, апубл. 1965). Поліфанічнай пес- няй пра родны край стала кн. «Палеская рапсодыя» (1961. Літ. прэмія імя Я.Ку- палы 1962). На гіст. фактах напісана драматызаванае апавяданне Д. «8ашз рбрціі...» (1994) пра сустрэчы Т.Шаў- чэнкі з беларусамі ў Пецярбургу Аўтар навук.-прыгодніцкіх аповесцей для дзя- цей На бел. мову пераклаў творы У Шэкспіра (кн. «Санеты», 1964), Дж.Г.Байрана, У.Сыракомлі і інш. Тв'- Выбр тв. Т. 1—2. Мн., 1965- Літ.‘. Бугаёў Дз. Уладзімір Дубоўка. Мн., 1965. Янка Саламевіч ДУБРОВА. этнаграфічна-археал. помнік тыпу Дзявочая гара на тэр Валожын- скага р-на, за 500 м на 3 ад в. Дуброва Маладзечанскага р-на Дзявочая гара — адзін з самых высокіх пунктаў гэтай мяс- цовасці, знаходзіцца паблізу водападзелу Зах. Бярэзіны і Свіслачы. У паўн.-ўсх. частцы гары размешчана асн. група кур- ганоў (больш за 20. выш. 0.5—1.5 м. ды- ям 6—12 м), вял. яма і каля зах. краю пляцоўкі група з 3—4 курганоў. Два большыя насыпы складзены з камянёў, перасыпаных зямлёй, астатнія насыпаны з зямлі і ўнізе абкладзены вянком з камя- нёў. Абследаваў і правёў раскопкі 9 кур- ганоў у 1987—90, 1992 Э.М.Зайкоўскі. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў падкурганных ямах галавой на 3 (з нека- торымі адхіленнямі). Сярод знаходак ся- рэбранае скроневае кольца, абломкі ган- чарнага посуду, пярсценкі і шкляныя за- лачоныя пацеркі 2-й пал. 11 ст., металічны бранзалет з канцамі ў выгля- дзе змяіных галовак. Частка магіл без інвентару. У самым высокім кургане асн. групы знойдзены шкілет мужчыны, па- хавальны інвентар не выяўлены. Звесткі пра Дзявочую гару ўпершыню апублікаваны ў «Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага і іншых сла- вянскіх краін» (т. 2, 1881), дзе змешчана мясц. паданне, паводле якога на гары за- капана жывая дзяўчына і пахаваны 2 хлопцы, якія эагінулі ў час спаборніцтва за права стаць яе мужам. Там жа ляжаў вял камень, на якім нібыта сядзела дзяўчына ў час спаборніцтва (магчыма, яма засталася ад яго) Калі лічыць гару сімвалам культу язычніцкай багіні ка хання і ўрадлівасці, а большасць курга- ноў рытуальнымі пахаваннямі жрыц, то можна згадаць апісанне стараж. рымскім
307 ДУБРОВЕНСЮ аўтарам Тацытам святога гаю багіні плоднасці ў племені лугіяў. Тацыт пры- водзіў звесткі, што той асяродак культу (святы гай) абслугоўваў жрэц у жано- чым адзенні, жанчыны былі жрыцамі. Штосьці падобнае, магчыма, было і на гэтай Дзявочай гары Да нядаўняга часу на гары святкавалася Купалле, што можа быць звязана з традыцыяй выкарыстання Дзявочай гары ў язычніцкія часы Частка знаходак і тып курганоў балцкія, ас- татнія рэчы характэрныя для крывічоў. Літ: Зайкоўскі Э. Таямніцы Дзяво- чай гары / / Крыўя 1994 № 1, Я г о ж Раскопкі на Дзявочай гары / / Гістарычна- археалагічны зборнік. Мн., 1994, № 4 Эдвард Зайкоўскі ДУБРОВЕНСКАЯ ТЭКСТЫЛЬНАЯ ФАБРЫКА. Дзейнічала ў 1900—41. За- снавана акц. т-вам «Дняпроўская ману- фактура» Знаходзілася за 7 км ад чыг ст. Асінаўка (цяпер у Дубровенскім р-не). Выпускала баваўняныя, шаўко- выя, джутавыя тканіны, пражу. У 1908—13 былі паравыя рухавікі (200— 220 к.с.), працавалі 488 рабочых, 160 ткацкіх станкоў, 1200 круцільных вера- цён, штогод вырабляла прадукцыі на 623—625 тыс. руб. У 1910 на ф-цы рабілі толькі набіўку тканін і займаліся ткацтвам, пражу атрымлівалі з інш ткацкіх ф-к, асн капітал прадпрыемства склаў 1020 тыс. руб. Дзейнічалі цэхі ткацкі, фарбавальны, набівачны і апрэ- турны У сав. час расшырана, пераас- нашчана. У Вял. Айч. вайну эва- куіравана ў Барнаул. Увайшла ў склад Барнаульскага камвольнага камбіната. ДУБРОВЕНСКІ ЗАМАК Існаваў у 16—18 ст. ў г. Дуброўна. Размяшчаўся каля сутокаў рэк Дуброўна (пазней Дуб- ровенка, Дубровіца) і Дняпро, на мыса- вай частцы левага берага Дняпра. Меў прамавугольную арыентаваную па лініі У — 3 форму (каля 125 х 45 м). Пля- цоўка замчышча была абкружана земля- ным валам (у наш час ссунуты на схілы) і ўзвышалася над паверхняй вады на 8— 8,5 м. 3 пункту гледжання абароны Д з. стаяў у вельмі зручным месцы: з Пн яго прыкрывалі воды шырокага і глыбокага тут Дняпра, з Пд і 3 — воды Дуброўны з прадуманай сістэмай запрудаў. Глыбокі роў і нізіна аддзялялі замак ад «места» (горада) з яго складаным рэльефам Да замка веў адзіны шлях па вузкім насыпе- дамбе. Вясной абарончы вал з У за- паўняўся вадой, і замак ператвараўся ў востраў У 16—18 ст. замак складаўся з 2 пляцовак: уласна замка (90 х 45 м) і падзамка (35 х 45 м), які быў размеш- чаны на 1 м ніжэй за замкавы дзядзінец Іх раздзяляла сцяна з уязной брамай Паводле археал. матэрыялаў, паселішча ў вусці Дуброўны ўзнікла на мяжы 15— 16 ст. У пач. 16 ст Дуброўна згадваецца ў дакументах у сувязі з ваен. дзеяннямі паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ. У крас 1514 падскарбі літоўскі адправіў з Вільні «воеводе смоленскому пану на его город Дубровну... 3 гаковннцы». Але, на- пэўна, умацаванні «города» таго часу былі слабыя 13 8.1514 Дуброўну занялі У.М.Дубоўка. рус. войскі і знаходзіліся там да Аршан- скай бітвы 1514. Нямецкі дыпламат і падарожнік С Герберштэйн, які ў 1517 праязджаў праз Дуброўну, зафіксаваў і нанёс на сваю «Карту Масковіі» выявы Д.з. ў выглядзе 2-яруснай вежы. У 1-й пал 16 ст. горадам і замкам валодаў кн. Юрый Іванавіч Ілыніч. 3 1570 замак на- лежаў князям Глябовічам. У 1535 і 1562 дубровенскія ўмацаванні спальвалі войскі царскіх ваяводаў, але ў сувязі з прыгранічным становішчам і размяшчэн- нем на важнай дарозе на Смаленск і Ма- скву іх хутка аднаўлялі. «Гарадавую ра- боту» ў Дуброўне выконвалі мяшчане і сяляне воласці. У 1580 горад зноў занялі рус войскі, аднак умацаванні яго, відаць, не пацярпелі Добры стан іх адз- начаў пасол аўстрыйскага імператара Мікалай Варкач, які пабываў тут у вер. 1593 3 інвентароў Д.з. вядомы толькі «Інвентар Дубровенскага замка, цэйхга- уза і шпіхлераў і ўсяго, што ў гэтым зам- ку выяўлена», складзены 28.5.1545 рэвізорамі Андрыянам Парэнбакам і Якубам Гаецкім. У ім шмат цікавых і каштоўных звестак пра структуру ўмацаванняў і ўзбраенне. Як сведчыць дакумент, на шляху ў замак стаяў ума- цаваны «прыгародак» — падзамак, куды траплялі праз «новарэстаўраваную і пак- рытую» дахам Старую браму. Падзамак быў абнесены астрогам і акрамя праез- най варотнай вежы меў яшчэ 3 новапа- будаваныя вежы Можна меркаваць, што яны былі не менш як 2 ярусы вышынёй. У двары падзамка стаяла некалькі жы- лых і гасп пабудоў, кожная з якіх аддзя- лялася ад суседняй агароджаю з часаных слупоў. Асобна стаяў цэйхгауз. Па перы- метры Д.з раней стаялі сцены-гародні, а з найб небяспечнага боку ад р. Дуброў- на — 2 вежы: «башта рагавая» знахо- дзілася над Дняпром, другая — за домам гараднічага На час складання інвентара замест гародняў замак меў сцены ў вы- глядзе «астрога». Была яшчэ адна адзіночная «вежа высокая, старая» каля ўезду ў замак Шлях у Д.з. праходзіў па пад'ёмным мосце, які падымаўся двума жалезнымі ланцугамі. У цэйхгаузе было 18 гармат, у т.л 4 серпанціны і 3 імян- ныя бронзавыя гарматы з надпісам «Каштелян Мннскмй, подскарбмй ВКЛ», «Юркгн Тышкевнч». Было тут 5 шмы- гаўніц, 5 кіёў простых жалезных, 6 кіеў. падобных на вузкія марціры, 64 га- каўніцы, 68 пяхотных мушкетаў, 37 ручніц, 39 вял. і цяжкіх мушкетаў — «кабыл», з якіх стралялі са спец. падста- вак — «форкетов». Усяго ў цэйхгаузе знаходзіліся 242 адзінкі агнястрэльнай зброі. Паводле інвентара. да іх мелася 11 бронзавых 2-часткавых формаў для адліўкі вял і малых ядраў і куль, 14 жа- лезных і 4 каменныя формы, значны за пас боепрыпасаў: 56 коп (3360 шт ) роз- най велічыні ядраў, 19 фунтаў куль, 122 каменныя ядры і ядры з волава і аблітыя волавам, шмат шроту — «глоту», 6 з чвэрткай пудоў мушкетнага і 15 з лішкам пудоў гарматнага пораху, болып як 41 пуд салетры, 24 парахавыя ступы і 180 таўкачыкаў да іх, шмат парахаўніц, пат- ранташаў. 3 халоднай зброі былі 4 ста расвецкія шышакі, 229 пяхотных і 5 ка зацкіх шабель, аздобленых серабром, 16 коп’яў, 113 сякерак, 179 бердышоў без абухоў, «набнвных серебром», і 17 з абу хамі. Сярод абмундзіравання гарні- зонных гайдукоў у цэйхгаузе мелася «жупаноў белых гайдуцкіх 26, жупаноў чырвоных — 170, 7 зялёных. лісою пад шытых, 181 блакітныя дэлія, падшытыя белым «кірам», 22 шапкі-катанкі белыя, 200 чорных шапак-магерак» Называюц- ца прапарцы на коп ях, 11 сцягоў-харуг- ваў, у т.л. харугвы гараджан і сельскіх жыхароў, якія ў абавязковым парадку ўдзельнічалі ў абароне замка. Былі бара баны «бубны», сігнальныя трубы і многае інш. Запас збожжа захоўваўся ў 10 свірнах. У час вайны Расіі з Рэччу Пас палітай 1654—67 Дуброўну ўжо ў чэрв. 1654 аблажылі рус. войскі з атрада кн. Куракіна. У складзе гарнізона замка. ак рамя шляхты, мяшчан і сялян воласці, была наёмная «угорская пяхота». Атрад Куракіна не мог узяць горад, абаронцы якога мужна супраціўляліся, а 7 жніўня, як паведамляў ваявода цару, «выходнлн нз города Дубровна лнтовскне конные м пешне многне людн з знамены н з снаря- ды, н у нмх с темн лмтовскнмн людьмм был бой, на том бою государевы ратные людн лнтовскнх многнх людей побнлн м в город вогналн, а Дубровенскнй уезд по- воевалн, н села н деревнн пожглн н по- лон многнй поммалн». У гэтым баі быў паранены акольнічы і ваявода кн В.П.Львоў Атрад Куракіна адклікалі ў Смаленск, замест яго накіраваўшы вой- ска кн Я.К.Чаркаскага, якому загадва- лася Дуброўну здабываць «зажогом н сговором, всякнмн обычан, а прнступать не велено». 13 вер абаронцы замка зноў зрабілі вылазку, якая з цяжкасцю была адбіта Каб гарантаваць бяспеку свайму войску і ўзмацніць яго агнявую магут- насць, паводле загаду рус. камандавання насупраць Д.з. быў зроблены «земляной
308 ДУБРОВЕНСКІ городок», у якім размясцілася войска. Са Смаленска пад Дуброўну накіравалі «ре- кой Днепром в судах н на плотах наряд 2 пніцалн галанскне по 1 пуду 15 грнве- нок ядро, да русского лптья пміцаль Со- ловей, ядро в 25 грнвенок, пніцаль Лё- внк — ядро 15 грнвенок, с станы н с коле- сы н с волокамм н с конаты, да к тем же пніцалям по 100 ядер, да пушечных за- пасов 200 пуд, зелья пушечного 5 пуд, зелья ручного, на нарядные мехн 500 ар- шмн холста, на пыжн 10 пуд пенькм, 4 пу- да фетнлю». Дастаўлены нарад размясці- лі ў земляным горадзе, адкуль пачалася бамбардзіроўка дубровенскіх умацаван- няў. Хоць у першыя дні кастрычніка пад Дуброўнай былі сабраны вял. сілы рускіх, іхняе камандаванне аберагала сваіх лю- дзей і прымала розныя меры, каб схіліць гарнізон і мяшчан горада да здачы без лішняга кровапраліцця. Масіраваная бамбардзіроўка замка жаданых вынікаў не дала. Пасля гэтага была зроблена спроба актыўнага. ідэалаг. ўздзеяння на жыхароў Дуброўны рознага веравызнан- ня з дапамогай святароў, прывезеных з раней занятых гарадоў Копысі, Шклова і Оршы, а таксама мяшчан і шляхты Ко- пысі і Магілёва. Пад Дуброўну прыбылі арганізатары здачы рус. войскам Копысі копыскі пратапоп Антоній, шляхціц Васіль Лаўрынаў і мешчанін Якаў Багда- наў «с товаршцн», з Магілёва — ігумен Куцеінскага манастыра Іаіль Труцэвіч са шматлікай «братьею», якія раней рас- прапагандавалі і схілілі да здачы мяшчан Магілёва. Адначасова пад Дуброўну былі накіраваны «шкловскне домнннкане к рнмскому духовенству, а от жнды к жн- дам лпсты з зарукамн, чтоб Дубровен- скне осадные смдельцы государю добнлм челом н город здалн». У самой Дуброўне вёў прапаганду мясц. пратапоп Дзмітрый Палікарпаў. Дэлегацыю суправаджаў «для обереганья» вайсковы атрад Трафіма Адгібалава «с дворяны н бояре». 5 кастрычніка на перамовы да сцен зам- ка паслалі «Васнлня Лаврова (Лаўры- нава), могнлевского мешаннна Марка Сндорского. й Дубровенскне сндельцы, прнняв нх к городу, того Васнлня убмлн нз пшцалм до смертн, а меіцаннн Марка побежал. Вечером того же дня дубровен- скне смдельцы учнннлн вылазку на пе- шмх людей, которые былн под городом в городке». Але ў гэты час пад Дуброўну падыходзілі перадавыя атрады свежага рус. войска кн. А.М.Трубяцкога, якое да- памагло адбіць напад. Цара раздражняла супраціўленне Дуброўны, што разам са Старым Быхавам заставалася адзіным горадам у верхнім цячэнні Дняпра і не дазваляла рускім захоўваць бяспеку Смаленска і ўсяго левабярэжжа. Трубяц- кой і інш. ваяводы з войскам, пасланыя да Дуброўны, мелі цвёрдую ўстаноўку і план далейшых дзеянняў, каб «над Дуб- ровной промышлялн сколько ммлосерд- ный бог помоіцн подаст». У сувязі з пры- ходам новых сіл рускіх «дубровенскне сндельцы», каб засцерагчыся ад нечака- нага штурму і здрады, засыпалі вароты зямлёй і падрыхтаваліся да далейшай аб- логі. Яны не трацілі надзеі на дапамогу войск гетмана Радзівіла. Аднак вера ў прыход гэтай дапамогі з кожным днём слабела, а намеры рус. войска, да якіх 6 кастр. падышлі і на «прнступ мзготовн- лмсь» асн. палкі Трубяцкога, не пакідалі сумненняў. Знаходжанне ў абложаным горадзе вял. колькасці цывільнага на- сельніцтва, у т.л. жанчын і дзяцей, цяж- касці з харчаваннем, голад прымусілі кіраўніка абароны шляхціца Хра- павіцкага пачаць перагаворы пра ўмовы здачы. Князь Чаркаскі і баяры паведам- лялі цару, што «октября 11 чнсла выхо- днлн к ннм нз города Дубровны шляхта Граповнцкмй с товаршцн да меіцане бе- лорусцы 17 человек н говорнлн, чтоб с ннмн об городской сдаче говорнлн, н онн бояре н воевода дубровенцам говорнлн, чтоб онн добнлн челом государю н город здалн, как нные многме полскне н лнтов- скне людн государю добнлн челом н го- рода здавалн, а на себя большой кровн не навелн б». Пагадненне было дасягнута 12 кастрычніка, калі «дубровенскме лнтов- скме людн добнлн челом м город здалн н ворота отсыпалн». Пасля гэтага абарон- цы «... с благочестнвымн свяіценннкамн с образамм, а шляхта н желдакн, м ме- іцане всякмх чннов служхлые людм н жнлецкне людн... нх, бояр н воеводы встретмлн... за городом с хлебом». Ваяво- ды, якія ўехалі ў горад, «дубровенскнх осадных смдельцев м наряд, н зелье, н свннец, велелн перепнсать». Лёс дубро- венцаў быў вырашаны царом яшчэ раней у асобным указе Чаркаскаму: «как город Дубровна здастца, н... шляхты лучшнх людей выбрав, прнслать к ... государю, ... а достальную шляхту велеть посылать на Тулу, а ... меіцан н уездных людей раздать ратным людям семьямн, а город Дубровну выжечь». 17 кастр. Чаркаскі спаліў Дуброўну, а ўсё палоннае на- сельніцтва выводзілася ў рус. землі. У царскую стаўку ў Смаленск была адп- раўлена палонная шляхта, угорская пя- хота, гайдуцкі ротмістр, 30 сем'яў леп- шых мяшчан, яўрэі. Прыняццем такіх суровых мер рус. ўрад меў на мэце пака- раць горад, які ўпарта супраціўляўся, для навукі інш. бел. гарадам. Адначасова задавальняліся інтарэсы рус. служылых людзей, паколькі яны атрымалі дазвол браць сялян і мяшчан у палон. Далейшы ход ваен. дзеянняў паказаў бяссэнсава- насць і паспешлівасць знішчэння дубро- венскіх умацаванняў. Зімой 1654—55 войскі Рэчы Паспалітай перайшлі ў контрнаступленне, занялі Копысь, Оршу, а потым і Дуброўну, замацаваліся тут, «отняв», такім чынам, у рускіх шлях па Дняпры. Каб ачысціць яго, быў сфармі- раваны вял. атрад на чале са стольнікам і ваяводам Ф.Л.Замятняй. У крас. 1655 цар накіраваў яго з ратнымі людзьмі ў Дуброўну. Ваяводу прадпісвалася адна- віць умацаванні. Аднак папярэдне трэба было выбіць атрад войска Рэчы Паспалі- тай з дубровенскага спаленага горада. Бой адбыўся каля млына на р. Дуброўна і на беразе Дняпра, пасля якога атрад войска Рэчы Паспалітай адышоў да Ку- цеінскага манастыра пад Оршу. Рускія ратнікі пачалі спешна рабіць умацаванні. Замятня паведамляў цару, што «... по твоему указу прншол я... с твонмн рат- нымн людьмм к Дубровне сделать земля- ной город н ров около города копал н ос- трог поставнл н всякне крепостм учнннл, н к тому городу чертеж послал к тебе. А мерою коло тово города н острога 256 са- жень, да к острогу готового, государь, ос- трожку к раскату 81 сажень». Пакінуў- шы ў Дуброўне полк Ф.Траферта, За- мятня са сваімі людзьмі рушыў з горада. У наступныя гады Дуброўна як бы заста- валася ў баку ад ваен. падзей. Тут паста- янна знаходзіўся толькі нязначны гар- нізон рус. войска колькасцю 40 чалавек. Сітуацыя садзейнічала паступоваму ад- наўленню жыцця горада. У 1655 дубро- венскі пратапоп Палікарпаў, высланы пасля здачы горада паводле царскага ўказа ў Магілёў, прасіў у цара грамату на буд-ва ў Дуброўне царквы і аб зася- ленні горада, каб можна было з чаго «кормнться». Грамату выдалі, аднак справы пратапопа ішлі дрэнна. У 1661 аўстрыйскі дыпламат барон А.Мейерберг у сваіх дарожных нататках адзначаў: «... 8 чысла верасня... праехалі па Дняпры... Дуброўну, раней горад Мсціслаўскага ва- яводства, а цяпер Віцебскага. Ён узвы- шаецца на абодвух берагах ракі за 80 вёрст ад Смаленска, і калісьці меў вялі- кае мноства збудаванняў, а цяпер бедст- вамі разбураны з часоў Маскоўскай вай- ны з велізарнымі стратамі ў маёмасці для яго ўладальніка Георгія Карла Глябові- ча». Баявыя дзеянні канца вайны Расіі з Рэччу Паспалітай зноў «вннчеч оберну- лм» адроджаны горад. Дыпламат Б.Та- нер, які ў вер. 1678 праязджаў праз Дуб- роўну, пісаў, што горад паступова ад- наўляецца пасля вайны. У канцы 17 ст. Дуброўна пераходзіць ад Глябовічаў да гетмана польнага ВКЛ і віленскага ваяво- ды Казіміра Сапегі. Паколькі ў час Паўн. вайны 1700—21 Сапегі былі на баку шведаў, Дуброўну разам з замкам занялі і спалілі калмыкі спец. атрада рус. ка- пітана Салаўёва. Некаторы час горадам і навакольнымі вёскамі валодаў паплечнік Пятра I кн. А.Д.Меншыкаў, пасля Паўн. вайны — зноў Сапегі. У 1712 у Дуброўне замка не было. Тут стаяў толькі «двор», загароджаны новым дубовым штакетам і часткова папраўлены старым. На момант складання інвентару мелася ячшэ няс- кончаная і ненакрытая ўязная брама. Пляцоўку «двара» займалі гасп. і жылыя пабудовы. У 1730-я г. замак усё ж быў адноўлены і праіснаваў да 1772. Літ.: Т к а ч о ў М.А. Замкі і людзі. Мн., 1991. С. 90—95. Міхась Ткачоў. ДУБРОВЕНСКІ РАЁН. Размешчаны на ПдУ Віцебскай вобл. Пл. 1,3 тыс. км2, нас. 25 тыс. чал. (1994). Цэнтр — г. Дуб- роўші. Паўд. частка раёна знаходзіцца ў межах Смаленскага ўзвышша, на ПнЗ — адгор'е Аршанскага ўзвышша, на ПнУ — Лучоская нізіна. Рэкі: Дняпро з прыто-
камі Мярэя, Расасенка і Задубровенка; Вярхіта (сістэма Зах Дзвіны, цячэ праз воз. Казённае). Найб. азёры Казённае, Афанасьеўскае. Пад лесам 17% тэр. ра- ена Праходзяць чыгунка Мінск—Маск- ва, аўтадарогі Мінск—Масква, Магілёў— Віцебск, Горкі—Асінторф. Раён утвораны 17.7 1924 у Аршанскай акр. 20 8.1924 падзелены на 13 сельсаве- таў Азерскі (Азярэцкі), Будскі, Вера- цейскі, Дабрынскі, Дубровенскі, За- гваздзінскі, Кляноўскі, Нягоцінскі, Нава- тухінскі, Пірагоўскі, Расаснянскі, Пілівіцкі, Чарнаручанскі. 8.1.1931 далу- чаны Баеўскі, Бельскі, Іскаскі, Рас- ткоўскі, Сазонаўскі, Слатоўшчынскі сельсаветы і мяст. Ляды скасаванага Ляднянскага р-на. 3 20.2.1938 Д.р. у Віцебскай вобл. У Вял Айч вайну ў пач. ліп. 1941 тэр. раёна акупіравана ням.- фаш. захопнікамі, якія загубілі тут 14 110 чал , знішчылі з часткай насель- ніцтва вёскі Карагінава, Новае Сяло, Ус- вяты (не адрадзіліся) Дзейнічалі Дубро- венскія падп. райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ, партыз. брыгады 115-я Горацкая, «Звяз- да», асобныя партыз. атрады 112-ы Го- рацкі, «Трэція». Раён вызвалены ў кан- цы чэрв. 1944 войскамі 3-га Бел. фронту ў ходзе Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944 Пасля вызвалення адноўлены кал- гасы, наладжана работа райпрам- камбіната, швейнай арцелі «Чырвоны Кастрычнік», Слатаўскага цагельнага з-да, пушчаны льнозавод. 25 12.1962 Д.р. ліквідаваны, яго тэр. перададзена Аршанскаму р-ну. 6.1.1965 Д.р. ад- ноўлены. На 1.1.1994 у раёне 146 нас. пунктаў, у т.л. г.п. Асінторф, 10 сельса- ветаў: Баеўскі, Валяўкоўскі, Дабрынскі, Зарубскі, Засценкаўскі, Кляноўскі, Ма- лабахаўскі, Маласавінскі, Пірагоўскі, Рэдзькаўскі; 13 калгасаў, 6 саўгасаў, саўгас-камбінат «Баграціёнаўскі», 17 фермерскіх гаспадарак Дзейнічаюць ільнозавод, маслазавод, камбінат пра- мысл тавараў, торфапрадпрыемства «Асінторф», буд прадпрыемствы. У раё- не 13 сярэдніх, 10 няпоўных сярэдніх, 6 пачатковых і 2 муз. школы, 22 дашколь- ныя ўстановы, 1 бальніца, урачэбна-ам- булаторны і 20 фельч.-акушэрскіх пунк- таў Выдаецца газ «Дняпроўская праўда». Найб. значныя археал. помнікі Іваноўшчына, Чыжоўка і інш Брацкія магілы сав. воінаў і партызан (вёскі Александрыя, Арловічы, Баброва, Баева, Буда, Дабрынь, Залатавічы, Зарубы, Калінаўка, Кляны, Ляды, Паценькі, Патрышкі, Расасна, Сваташыцы, Це- алін, Чырв. Слабада, Шухаўцы), вайско- выя могілкі (вёскі Загваздзіна, Косціна). У раёне мемар. комплекс Рыленкі, ме- мар знак на месцы размяшчэння каман- днага пункта камандуючага 3-м Бел фронтам І.Д.Чарняхоўскага (в Рэдзькі), помнікі асінторфскім падпольшчыкам (каля в Буда), сав. воінам, партызанам, падпольшчыкам і землякам (чыг. ст. Асінаўка, в. Рыленкі). Помнікі садова- паркавага мастацтва — паркі ў в. Станіславова (19 ст.) і в. Арловічы (19 — пач. 20 ст.). Радзіма пісьменніка М.Гару- лёва, жывапісца і педагога С.Заранкі. А.Дубровіч. Літ. Дубровенскі раён / / Збор помні- каў гісторыі і культуры Беларусі: Віцеб- ская вобл Мн . 1985 Раіса Кахноўская ДУБРОВІЧ Алесь (сапр. Рэдзька Аляксей Ягоравіч; 1910, в Каралевічы Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер у Глыбоцкім р-не — 7.11.1942), бел. паэт, удзельнік вызв. руху ў Зах. Беларусі. Удзельнік нелегальнага з езда пісьменні- д ДУБРОЎНА каў Зах. Беларусі (1933), адзін з ініцыя- тараў стварэння Літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў, падпісаў «Дэкларацыю групы паэтаў да ўсіх пісь- меннікаў Заходняй Беларусі» (1934) Неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі, правеў 2,5 года ў віленскай тур- ме Лукішкі. Пасля далучэння Зах. Бела- русі да БССР дэлегат Нар. сходу ў Бела- стоку (1939). У 1940 карэспандэнт газ. «Вілейская праўда». Друкавацца пачаў з 1928 у, газ. «Доля працы», змяшчаў вер- шы ў выданнях «Беларуская газета», час. «Літаратурная старонка», «Бела- рускі летапіс», «Калоссе». У творах Д боль прыгнечанага народа, гераізм змага- роў і іх высокі духоўны свет, заклік да барацьбы за свабоду і шчасце народа У час Вял. Айч вайны вёў падп. работу ў родных мясцінах на Глыбоччыне, тры- маў сувязь з партызанамі. У пач. ліст. 1942 арыштаваны гітлераўцамі і разам з бацькам і двума братамі расстраляны. Тв.: У КН.: Радзіме — радок і жыццё. Мн., 1986. Мікалай Чамеза. ДУБРОЎНА, горад, цэнтр Дубровенска- ДУБРОВЕНСКІ РАЕН О Паценьні га р-на. Размешчаны на р. Дняпро пры ўпадзенні ў яго рэк Дубровенка (Задуб- ровенка) і Свінка, за 92 км на ПдУ ад Віцебска, 8 км ад чыг ст. Асінаўка на Буда О Чырына • о . Шалашыка Ное.Зямля РэдЗь* Расосна Ііеалін іреянліа • **\ Сіпішчаеа Паніэоўе Вял.Дзяцель $ О Ерамееўшчына О Барсукі '.Станіславова Мая-ЬакаеаК О 1 Вял. Бахаеа Валееа Науровая гл О _ , Шухауцы Рыяенкі Ное. Тухінь Хяюсціна Хсінаўка НопцІ • Асінторф Пятрыкі О ВаляўмІ акараўка -фП'Р0* Загеаэдэіна О Налінаўка Чыжоўка Чыре.Елабада Мал.Са&на О Міжалінаеа Ліцеінаеа ІСНОЗЬ. Ляды Залатпаены Помнікі і памятныя мясціны, звязаныя з імёнамі выдат- ных людзей Сеаташыцы Археалапчныя помнікі 0 Нарабанавічы О Барадз/но /^ебаеа Помнікі ахвярам фашызму Помнікі і мясціны. звязаныя 3 падзеямі Вялікам Айчыннай вайны 1941-45 гг. Помнікі архітэктуры Цэнтр рамяства ПаркІ
310 ДУБРОЎСКІ лініі Орша — Смаленск. Аўтадарогамі злучаны з Оршай і Горкамі. 10,1 тыс. ж. (1993). У пач. 15 ст. Д. — цэнтр буйной во- ласці на мяжы Віцебскага і Смаленскага ваяв, якая ахоплівала амаль увесь сучас- ны Дубровенскі р-н і прылеглую частку Смаленскай вобл. У гэты час вял кн. ВКЛ Аляксандр падараваў Д. разам з во- ласцю смаленскаму ваяводу Юрыю Гля- бовічу. У 1514 пры заняцці рус. войскамі Смаленска было захоплена і Д., аднак пасля Аршанскай бітвы 1514, якая ад- былася на тэр Дубровенскай вол , вызва- лена. Паводле мірнага пагаднення 1522 засталося ў складзе ВКЛ, у Аршанскім пав. Віцебскага ваяв. Пазней неаднаразо- ва (1535, 1562, 1580 і інш.) Д за- хоплівалі рус. войскі. Пасля Юрыя Гля- бовіча належала яго сыну, віленскаму ваяводу Яну Глябовічу (памёр у 1549), ад якога перайшло да яго непаўналетняга сына Яна Янавіча (1544—91) Да дасяг- нення ім паўналецця заставалася ўладаннем яго маці Ганны (дачка кн. Фёдара Іванавіча Заслаўскага). Я.Я.Гля- бовіч, што тытулаваўся графам на Д. і Заслаўі, у 1567 выстаўляў з Д. і воласці ў войска 30 коннікаў. Потым Д. валодалі яго сын Мікалай і сын апошняга Ежы Кароль (памёр у 1669) — апошні прад- стаўнік роду Глябовічаў. У 1630 у Д. за- снаваны касцёл і кляштар бернардзінцаў. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654— 67 у 1654 пасля працяглай аблогі занята войскам цара Аляксея Міхайлавіча і моц- на пацярпела, паводле Андросаўскага перамір’я 1667 вернута у склад ВКЛ У 1677 Д. з воласцю (Дубровенскім графст- вам) былі падзелены паміж дочкамі Ежы Караля — Марцыбелай (жонка кн. Мар- цыяна Апнскага) і Крысцінай (жонка пазнейшага віленскага ваяводы Казіміра Сапегі). Пасля смерці М.Агінскага (1690) К.Сапега купіў (паводле інш. зве- стак узяў у заклад) яго частку Д , што пазней было аспрэчана сынам сястры Агінскага Людвігам Пацеем У канцы 17 ст. пачаўся працяглы ўзбр. канфлікт паміж дзвюма магнацкімі групоўкамі ВКЛ, на чале адной з якіх стаяў К.Сапе- га. Войскі антысапегаўскай канфедэра- цыі, да якой прымкнуў і Л.Пацей, у 1698 разрабавалі Д., а ў вер. 1701 разбілі ў яго ваколіцах шляхецка-сялянскі атрад, узб- Дуброўн ў канцы 18 ст. 3 акварэлі М.Іванова. роены Сапегамі. У 1702 Л.Пацей захапіў Д. Калі К.Сапега ў ходзе Паўн. вайны 1700—21 перайшоў на бок шведаў, Д. было яшчэ раз спалена калмыкамі з рус. атрада капітана Салаўёва. Пасля эміграцыі Сапегі разам са шведамі Д. за- сталося ва ўладанні Л Пацея, які ў 1715 прадаў яго разам з воласцю за 150 тыс. бітых талераў рус. кн. А.Д.Меншыкаву. Аднак К.Сапега, які ўжо ў 1713 атрымаў каралеўскі дэкрэт аб амністыі і вяртанні маёнткаў, у 1719 адсудзіў Д. Праз год пасля яго смерці Д. падзялілі сыны Са- пегі Ежы Станіслаў і Аляксандр Павел, апошні хутка аддаў Дубровенскі замак і частку мястэчка, што прыпалі на яго до- лю, у заклад Яну Лендорфу Е.С Сапега сваю частку таксама аддаў у 1725 у за- клад Ежы Тышкевічу. У далейшым бра- ты Сапегі з-за хранічнай нястачы грошай неаднаразова закладвалі і перазакладвалі Д Частка Ежы Станіслава перайшла спачатку да яго сына Антонія Казіміра, потым да дачкі Крысціны (з 1745 жонка кн. Казіміра Масальскага). Доля Аляк- сандра Паўла, у якую ўваходзілі замак і асн. частка мястэчка, дасталася яго сы- нам Казіміру Леану і Міхалу Антонію, якія ў 1733 выкупілі яе з закладу. У 1750 у Д заснавана суконная мануфактура. Аднак унук кн Меншыкава Сяргей пра- цягваў прэтэндаваць на тую частку Д., што некалі складала долю М.Агінскага, а потым належала Е.С.Сапегу. У 1765 та- гачасная ўладальніца гэтай долі Крысціна Масальская выплаціла яму 21,5 тыс. злотых за адмову ад яго прэ- тэнзій. Пасля 1-га падзелу Рэчы Пас- палітай (1772) Д., якім у той час валодаў сын Казіміра Леана Аляксандр Сапега, апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Аршанскай правінцыі, з 1777 — у Ар- шанскім пав. Магілёўскага намесніцтва. У той час у Д. былі 4 праваслаўныя цар- квы, бернардзінскі кляштар з касцёлам, сінагога, паштовы дом, праводзіліся 3 кірмашы на год. Мястэчка ляжала на бе- рагах Дняпра. У 1744 канцлер ВКЛ А.Сапега за 5,8 млн. злотых прадаў свае правы на Д фаварыту Кацярыны II кн. Р А.Пацёмкіну. У гэты час бернардзінскі кляштар быў зачынены, з Віцебска сюды быў пераведзены кляштар піяраў. У 1780 Д наведала імператрыца Кацярына II. У 1783 кн Пацёмкін аддаў Д кн. Ф К.Лю- бамірскаму за маёнтак Смела ў Кіеўскім ваяв., да 1917 Д. было ўласнасцю Лю- бамірскіх. Ф.К.Любамірскі ў 1809 пабу- даваў тут новы касцёл. Ён дамогся за- крыцця кляштара піяраў, якія патаемна без згоды Любамірскага абвянчалі яго дачку. У 1784 у Д. пабудавана першая ў Рас. імперыі гадзіннікавая ф-ка (у 1794 пераведзена ў Екацярынаслаў). У вайну 1812 Д. ў ліп было занята войскамі На- палеона, 9 11.1812 вызвалена авангардам ген. А.П.Ярмолава. У 1846 насельніцтва Д. складала 3441, у 1867 — 4522, у 1897 — 7974 жыхары. У 1860 мела 811 дамоў, 8 прамысл. прадпрыемстваў, 2 вучылішчы, бальніцу, аптэку. 3 1861 — цэнтр воласці новаўтворанага Горацкага пав. Магілёўскай губ. У 19 — 1-й пал. 20 ст. найб. развіццё ў Д. атрымала вытвор- часць ганчарных вырабаў, вядомая са старажытнасці. У перыяд рэвалюцыі 1905—07 дзейнічала група РСДРП, ад- быліся выступленні працоўных. На 1 1.1909 было 9469 жыхароў, 869 жылых дамоў (у т.л. 10 мураваных), 5 млыноў. У 1-ю сусв. вайну колькасць жыхароў скарацілася. Напярэдадні Кастр. рэвалю- цыі 1917 — 5294 жыхары. У ліст 1917 устаноўлена сав. ўлада 3 17.7.1924Д — раённы цэнтр, з 3.7 1925 — горад. У 1926 было 7920 жыхароў, у 1939 — 9,9 тыс. жыхароў. У пач. Вял. Айч. вайны ў ліп. 1941 у раёне Д жорсткія баі вялі сав 18-я і 73-я стралк. дывізіі 20-й арміі. 16 7.1941 горад акупіраваны ням -фаш. захопнікамі, якія ў Д. і раёне знішчылі 14 110 чал., у т.л ў горадзе каля 3 тыс. чал 26 6 1944 Д. вызвалена войскамі 71-га і 36-га стралк. карпусоў 31-й арміі пры падтрымцы авіяцыі 20-га знішчаль нага авіякорпуса 1-й паветр. арміі 3-га Бел. фронту ў ходзе Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944 У 1959 у Д 4,9 тыс жы- хароў. У 1962—65 у складзе Аршанскага р-на 6,4 тыс. жыхароў (1971) Працу- юць маслазавод, ільнозавод, камбінат прамысл. тавараў, з-д жалезабетонных вырабаў, раённае аграпрамысл. аб'яд- нанне, камбінат быт абслугоўвання У горадзе СПТВ № 171 механізацыі сель- скай гаспадаркі, 2 сярэднія, вочна-завоч- ная, дзіцяча-юнацкая спарт. і муз. шко- лы, дапаможная школа-інтэрнат, 5 даш- кольных устаноў, Дом піянераў і школьнікаў, 2 б-кі, бальніца. Выдаецца раённая газ. «Дняпроўская праўда». Брацкая магіла сав. воінаў і партызан (сярод пахаваных Герой Сав. Саюза Г А.Нікандрава), магіла ахвяр фашызму, помнік Вызвалення. Помнікі архітэк- туры: кляштар бернардзінцаў (1809), Пакроўская царква (19 ст ) Горад заха ваў планіровачную структуру, якая сфарміравалася ў 16—17 ст. У цэнтры Д. і за 100 м на У ад упадзення р. Дубро- венка ў Дняпро захаваліся 2 археал. помнікі — гарадзішчы Літ: Збор помнікаў псторыі і культуры Беларусі: Віцебская вобл. Мн , 1985. С. 260. Вячаслаў Насевіч ДУБРОЎСКІ Фёдар Фаміч (17 4 1901, в Замошша 1-е Полацкага пав., цяпер Ушацкага р-на — 3.3 1970), адзін з ар- ганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху ў Віцебскай вобл. ў Вял. Айч. вайну, ген.- маёр (1943), Герой Сав. Саюза (1943) У
311 ДУДАРАЎ Чырв. Армн з 1918. Удзельнік грамадз. вайны на Зах. фронце. Скончыў Вышэй- шую цэнтр. калгасную школу (1932). 3 1929 старшыня калгаса, сельсавета, ды- рэктар МТС, нам. старшыні Ушацкага райвыканкома ў Віцебскай вобл. Удзель- нік вызвалення Зах. Беларусі і Зах Ук- раіны ў 1939, сав.-фінл. вайны 1939— 40. У Вял. Айч. вайну арганізатар пад- полля ў Віцебскай вобл., з крас. 1942 камандзір партыз. атрада, у жніўні 1942 — чэрв. 1944 — Чашніцкай пар- тыз. брыгады «Дубава». У 1944—53 сак- ратар Чашніцкага РК КП(б)Б, дырэктар саўгасаў. Яго імем названы вуліцы ў Чашніках, Ушачах, калгас ва Ушацкім р-не, Новалукомскае ПТВ № 83. ДУДАКОВІЧЫ, вёска, цэнтр Ляснян- скага сельсавета Круглянскага р-на. За 12 км на ПнУ ад Круглага, 15 км ад чыг. ст. Талачын. 72 двары, 234 ж. (1993). Вёска вядома з пач. 16 ст., назва ўзнікла ад мянушкі кн. Івана Васілевіча Горска- га — Дуда, у 1520 згадваецца як улас- насць яго ўдавы і сына Фёдара Дуда- коўскага. У 1528 валодалі сыны Івана Васілевіча Іван і Фёдар (памерлі без на- шчадкаў). Да 1558 Д. ва ўласнасці іх ся- стры Аўдоцці (удава Багдана Марціна- віча Храптовіча), якая завяшчала вёску сваім дзецям Пятру Храптовічу і Багда- не, жонцы Анікея Гарнастая. У 1558 Гарнастаі выкупілі ў Пятра яго частку. У ВКЛ у Аршанскім пав., з 17 ст. вядома як мястэчка з кляштарам і касцёлам даміні- канцаў. У 1667 належала Ераніму Кама- ру, у 1703 Тэадору Акаловічу, у 1743 Ві- лянце. Пасля далучэння да Рас. імперыі ў 1772 уваходзіла ў Копыскі пав. Магілёўскай губ. У 1775 належала мясц. кляштару, мела 17 двароў і 112 жыха- роў. У 1832 кляштар зачынены, касцёл Прасвятой Багародзіцы перададзены ў праваслаўнае ведамства (Пакроўская царква, у 1863—69 перабудавана ў рус- ка-візантыйскім стылі), мястэчка Д. з 1833 стала дзярж. уласнасцю. 3 1861 Д. ў Круглянскай вол. Магілёўскага пав., у 1880 — 29 двароў і 262 ж., у 1909 сяло, 50 двароў, 446 ж. У лютым—кастр. 1918 у зоне акупацыі герм. войск. 3 20.8.1924 вёска ў Круглянскім, у 1931—35 у Тала- чынскім р-нах. У 1926 — 76 двароў і 376 ж. У крас. 1931 створаны калгас «Ус- ход». У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да 28.6.1944 акупіравана ням.-фаш. вой- скамі. У 1959—66 Д. ў Бялыніцкім р-не, з 1964 цэнтр сельсавета. У 1971 329 ж., 101 двор. Цэнтр калгаса «Кастрычнік». У вёсцы комплексны прыёмны пункт быт. абслугоўвання, пошта, Дом культу- ры, сярэдняя школа, дзіцячы сад, ма- газін, сталовая. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Анч вайну. Захаваўся помнік архітэктуры 19 ст. — Пакроўская царква. Юрый Бабіцкі. Ллег Дзярновіч, Вячаслаў Насевіч. Лляксандр Шчарбатаў. ДУДАР Алесь (сапр. Дайлідовіч Аляксандр Аляксандравіч; 24.12.1904, в. Навасёлкі Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер у Петрыкаўскім р-не — 29.10.1937), бел. паэт і крытык. Вучыўся ў гімназіі Фальковіча ў Мінску. У 1915— Ф.Ф.Дуброўскі. А.Дудар. 17 жыў з бацькамі ў бежанстве ў г. Каз- лоў Тамбоўскай губ. У 1920—22 удзель- нік Трупы Галубка. У 1921 надрукаваў першы верш «Прэч з дарогі». У 1923 адзін з заснавальнікаў літ. аб'яднання «Маладняк», сакратар яго Цэнтр. бюро, рэдактар аднайм. часопіса (1926). У 1927 — 28 вучыўся на пед. ф-це БДУ. У ліст. 1928 разам з М.Зарэцкім стаў іні- цыятарам тэатр. дыскусіі. У арт. «Даволі анекдотаў» і «Таптанне на месцы: («Бро- нецягнік» — БДТ-1)» выступаў за нац. самабытнасць бел. тэатра. Тагачаснае парт. кіраўніцтва расцаніла погляды Д. і Зарэцкага як «буржуазна-нацыяналіс- тычныя». Супраць антыбел. палітыкі быў скіраваны ліст у рэдакцыю газ. «Са- вецкая Беларусь» («Ліст трох») А.Алек- сандровіча, Зарэцкага і Д. аб іх выхадзе з БДУ у знак пратэсту супраць публічна- га зневажэння іх годнасці і абвінавач- ванняў у «беларускім шавінізме» (апубл. 4.12.1928). У 1928 Д. выйшаў са складу «Маладняка» і стаў сябрам літ. арг-цыі •Полымя». У пач. 1929 арыштаваны ДПУ і абвінавачаны ў «пісанні і распаў- сюджванні вершаў антысавецкага харак- тару», повадам чаго стаў яго верш «Па- секлі наш край папалам...». У вершы гу- чала гнеўнае расчараванне, што лепшыя надзеі на адбудову роднага краю не спраўдзіліся, што ідэал вольнай квітнеючай Бацькаўшчыны адсоўваецца ўсё далей і далей у нябыт, што гіст. лёс Беларусі застаецца па-ранейшаму прад- метам торгу паміж мацнейшымі і ваяў- нічымі суседнімі дзяржавамі: «Распаўся б камень ад жальбы, // Калі б ён знаў, як торг над намі // Вядуць маскоўскія рабы // 3 вялікапольскімі панамі». У 1929 Д. высланы на 3 гады ў Смаленск. У 1930 зноў арыштаваны, прывезены ў Мінск на допыты па справе «Саюза вызвалення Беларусі». У 1931 вернуты ў Смаленск. Пасля сканчэння тэрміну высылкі ў Мін- ску. У 1936 зноў арыштаваны, а праз год пасля катаванняў і допытаў асуджаны да расстрэлу як «нацдэм». Рэабілітаваны ў 1957. Паэзіі Д. ўласцівае урбаністычнае («Я знайшоў Беларусь ненарокам у сы- рых гарадскіх сутарэннях»), а таксама гіст. светаадчуванне. Яе гістарызм у по- шуку вобразаў і матываў у нац. мінулым для стварэння і замацавання пэўнага нац.-культ. архетыпу (цыкл «Анналы»), у адчуванні паэтам «гістарычнасці» свайго часу і адпаведным паэт. асэнса- ванні сучасных яму падзей і з'яў грамад- скага жыцця (паэмы «1920 год», «Слу- цак», «Сягоння»). Як крытык (псеўд. Тодар Глыбоцкі) займаў супярэчлівую пазіцыю, тэндэнцыйна крытыкаваў літ. аб'яднанне «Узвышша» і творчасць асоб- ных літаратараў, якія да яго належалі («Пра нашы літаратурныя справы», 1928). 7в.: Выбр. тв. Мн., 1959. Літ.'- М і х н ю к У. «Але без торгу і без слоў мы аддаем сваіх герояў» / / Белару- ская мінуўшчына. 1993. № 1; Багдано- в і ч I . Будучыня э сінімі крыламі: Літ. партрэт А.Дудара / / Роднае слова. 1994. № 12. Ірыма Багдановіч. ДЎДАРАЎ Аляксей Ануфрыевіч (н 6.6.1950, в. Кляны Дубровенскага р-на), бел. пісьменнік, драматург, тэатр. дзеяч. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1976). Працаваў акцёрам, заг. літ. часткі Бел. рэсп. т-ра юнага гледача (1976—79), чл. сцэнарна-рэд. калегіі «Тэлефільма» ў Мінску (1979—83). 3 1991 гал. рэдактар час. «Мастацтва». Друкуецца з 1973. Выдаў зб. апавяданняў «Святая птушка» (1979). Па сцэнарыях Д. пастаўлены ка- роткаметражныя і маст. фільмы («Су- седзі», 1979; «Белыя росы», 1984, і інш.). Аўтар п'ес «Выбар» (паст. 1979), «Парог» (паст. 1981), «Вечар» (паст. 1983), «Злом» (1989). П'есы «Апошні ўзлёт» (паст. 1982) і «Радавыя» (паст. 1984, Дзярж. прэмія СССР 1985) пры- свечаны падзеям Айч. вайны. П'еса «Ку- пала» (1994) увасабляе высокі трагізм міжусобнай барацьбы ў ВКЛ напярэдадні Крэўскай уніі 1385, «Адцуранне» (1994) — фантасмагарычны погляд на эсхаталагічную загадку краю і народа, «Песня пра зубра» (1994) — сцэнічная варыяцыя на матывы паэмы М.Гусоў- скага. Гіст. асобы ў яго творах не пафас- на рамантызаваныя, а людзі, падуладныя моцным страсцям, часам жорсткім па-
Д ДУДЗІНСКІ мылкам, але ўнутрана годныя, чый ня- лёгкі лёс стаў часцінкай гісторыі. «Рада- выя» ўдзельнікі гісторыі вызнаюць (свя- дома ці падсвядома) нямарнасць дадзенага чалавеку быцця і веру ў най- вышэйшую справядлівасць. 3 1992 стар- шыня Саюза тэатр. дзеячаў Беларусі. Вячаслаў Вайткевіч. ДУДЗІНСКІ Іосіф Антонавіч (22.4.1886, м. Ружаны Пружанскага пав. Гродзен- скай губ., цяпер Пружанскі р-н — 28.10.1917), удзельнік рэв. руху. Член падп. рэв. арг-цыі на радзіме, у 1905 удзельнічаў у разгроме валаснога праў- лення ў Лыскаве (цяпер Пружанскі р-н). Хаваючыся ад паліцыі, пасяліўся ў Мас- кве, дзе працаваў у трамвайным дэпо. 3 пачаткам 1-й сусв. вайны ў арміі, у арсе- нальнай камандзе Маскоўскага Крамля. Загінуў у час. Кастр. паўстання 1917. Пахаваны ў брацкай магіле каля Крам- лёўскай сцяны. Літ.' Абрамов А. У Кремлёвской сте- ны. 7 нзд. М., 1987. С. 69. Міхаіл Клімец. ДУДЗІЦКІ Уладзімір Ермалаевіч [сапр. Гуцька; 27.12.1910 (8.11.1911), в. Дудзічы Ііуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н — ?], бел. паэт. Ву- чыўся ў Мінскім пед. тэхнікуме, Бел. дзярж. вышэйшым пед- ін-це, з якіх быў выключаны як «нацдэм». Працаваў у газ. «Савецкая Беларусь», выд-ве АН БССР. 23.2.1933 арыштаваны органамі НКУС і пасля 3 месяцаў знаходжання ў турме прыгавораны калегіяй НКУС СССР да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Пакаранне адбываў у Но- васібірску, Марыінску. Потым высланы ў Ташкент, супрацоўнічаў у газ. «Фнз- культурннк Узбекмстана». Вярнуўшыся на радзіму, жыў у Віцебску, працаваў стыльрэдактарам у газ. «Віцебскі прале- тарый», выкладчыкам бел. мовы і л-ры ў навуч. установах Віцебска, у ветэрынар- ным тэхнікуме ў Курасоўшчыне (цяпер у межах Мінска). У Вял. Айч. вайну суп- рацоўнічаў з ням.-фаш. акупантамі, ува- ходзіў у склад Беларускай цэнтральнай рады (БЦР), Беларускага культурнага згуртавання, працаваў у гар. управах Мінска і Барысава у газ. «Голас вёскі», «Беларуская газэта». У час вызвалення Беларусі апынуўся ў Берліне, дзе пра- цягваў працаваць у БЦР, скончыў курсы ням. прапагандыстаў у Добендорфе. У ліст. 1944 выйшаў са складу БЦР і прымкнуў да ўласаўцаў. У канцы вайны служыў у прапагандысцкім органе «Ві- нета» пры ўсх. аддзеле Мін-ва прапаган- ды Германіі. У 1960-я г. жыў у Германіі, ЗША. Па справе за 1933 рэабілітаваны ў 1956. Вершы і паэмы Д. друкаваліся ў перадваенных сав., бел. акупацыйных і эміграцыйных выданнях. У многіх тво- рах гучыць тэма гіст. мінулага Беларусі. Тв.. У кн.: Туга па Радэіме: Паээія бел. эміграцыі. Мн., 1992. С. 222—242; Напярэй- мы жаданням. Ныо-Йорк, 1994. ДЎДЗІЦКІ МУЗЁЙ МАТЭРЫЯЛЬ- НАЙ КУЛЬТЎРЫ. Адкрыты ў кастр. 1994 на тэр. б. маёнтка Ельскіх Дудзічы (за 800 м ад в. Дудзічы Пухавіцкага р-на). Створаны выдавецка-паліграф. прадпрыемствам «Поліфакт». Складаец- ца з комплексу аўтэнтычных і стылізава- ных пабудоў 19 — пач. 20 ст.: дзеючага цэха рамёстваў (хлебапякарня, масласы- раварня, кузня, ганчарная і дрэваапра- цоўчая майстэрні), сялянскага хутара, ветрака (перавезены з Гомельшчыны), карчмы з пастаялым дваром, а таксама экспазіц. залы з прадметамі гасп. абста- лявання і прылад працы 18—19 ст., вы- стаўкі стараж. тэхнікі (механізмы па пе- рапрацоўцы збожжа, ільну, прадуктаў жывёлагадоўлі, транспартныя сродкі). Алесь Карлюкевіч. ДЎДЗІЧЫ, вёска ў Навапольскім сель- савеце Пухавіцкага р-на. За 54 км на ПнЗ ад Мар'інай Горкі, 17 км ад чыг. ст. Седча. 280 жыхароў, 108 двароў (1993). Упершыню ўпамінаецца ў 1600 у Менскім пав. ВКЛ. У пач. 17 ст. Д. нале- жала Адахоўскім. У 1621 Р.Адахоўскі прадаў маёнтак Я.Быхаўцу. 3 канца 17 ст. ў закладзе Заранкаў-Горбаўцаў. 3 1748 уласнасць дачкі К.Заранкі — Аляк- сандры. У 1766 вёска атрымала прывілей на правядзенне 3 кірмашоў на год. У 1767 пасля замужжа Аляксандры ўласнасць Прозараў. У 1769 Ю.Прозар пабудаваў тут палац і парк, у 1780 па- водле завяшчання жонкі — уніяцкую Пакроўскую царкву (з 1839 правас- лаўная). 3 1785, калі дачка Прозара Ру- жа выйшла замуж, уласнасць Ельскіх. 3 1793 у складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім пав. Мінскай губ. 3 1800 сяло, 300 жыхароў, 30 двароў, пры панскім двары жыло яшчэ 49 душ служылай шляхты; драўляная царква, млын, 3 кар- чмы, фруктовы і батанічны сад, аранжа- рэя, невял. гарбарны завод. 3 1857 улас- насць М.Ельскага. У 1870 — 284 ж., з іх 128 аднадворцаў і 13 грамадзян. У пач. 20 ст. ў Д. 678 жыхароў, пры маёнтку — 20. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета ў Са- махвалавіцкім, з 18.1.1931 — у Пу- хавіцкім, з 12.2.1935 і ў 1938—60 — у Рудзенскім, з 6.7.1935 — у Смілавіцкім раёнах. У чэрв. 1941 — ліп. 1944 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі. 3 1960 у Уздзенскім, з 1962 у Пухавіцкім р-нах. Цэнтр калгаса «Світанак». У вёс- цы пач. школа, б-ка, магазін. Помнік землякам, што загінулі ў Вял. Айч. вай- ну. За 0,2 км на Пд ад вёскі, на правым беразе р. Пціч гарадзішча ранняга жал. веку. Радзіма А.К.Ельскага, М.К.Ельска- га. Побач з вёскай Дудзіцкі музей матэ- рыяльнай культуры. Вячаслаў Насевіч. Літ.-. Аііапаху К. Бгіеіе гехусіепср па <Іа\упусЬ кгеэасЬ Кгесгуроароіііе]. 2 \ууб. ІУгосіа» еіс., 1991. Т. 1. 8. 56—57. ДУДКОЎ Дзяніс Аляксандравіч (10(23).6.1904, мяст. Круглае Магілёў- скага пав., цяпер гар. пасёлак — 23.3.1948], бел. гісторык. Канд. гіст. н. (1935). Скончыў БДУ. Да 1924 працаваў сакратаром валасной зямельнай камісіі ў мяст. Круглае, у 1931—41 — у Ін-це гісторыі партыі і Кастр. рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б, Ін-це гісторыі АН БССР, БДУ і Мінскім пед. ін-це. Удзельнік Вял. Айч. вайны. 3 1945 працаваў у БДУ, з 1946 у Ін-це гісторыі АН БССР. Аўтар прац па гісторыі Беларусі 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. Даследаваў развіццё капіталізму ў прам-сці і сельскай гаспа- дарцы, рабочы і сялянскі рух, правядзен- не агр. рэформы П.Стадыпіна ў Віцебскай губ., класавую дыферэнцыя- цыю бел. вёскі ў пач. 20 ст. Аднабакова- негатыўна асвятляў бел. нац.-вызв. рух. Прымаў удзел у падрыхтоўцы пад- ручнікаў па гісторыі Беларусі для сярэд- няй школы і вышэйшых навуч. устаноў (рукапісы падрыхтаваны напярэдадні Вял. Айч. вайны), праграмы для навуч. устаноў і ВНУ па гісторыі Беларусі (1940). Адзін са складальнікаў-рэдакта- раў «Дакументаў і матэрыялаў па гісторыі Беларусі» (т. 2, 1940), аўтар раздзелаў 1 -томнай гісторыі Беларусі (рыхтавалася ў 2-й пал. 1940-х г., не вы- дадзена). 7в.: Сталыпінская рэформа ў Віцебскай губерні. Мн., 1931; Аб развіцці капіталізма ў Беларусі ў 2-й палове XIX і пачатку XX стагоддзя. Мн., 1932; [Аб нашаніўскім ру- ху] / / Дыскусія аб «Нашай ніве». Мн., 1932; Контррэвалюцыйны беларускі нацыя- нал-дэмакратызм на службе ў белапольскіх акупантаў / / Бальшавік Беларусі. 1935. № 10/11; Рэвалюцыйны рух на Беларусі на- пярэдадні першай буржуазна-дэмакратыч- най рэвалюцыі 1905—1907 гг. // Там жа. 1941. № 1; Рабочы і сялянскі рух у Бела- русі ў 70—90 гг. XIX ст. / / Там жа. 1946. № 6. Літ.. М н х н ю к В.Н. Становленне н развнтне нсторнческой наукн Советской Бе- лорусснн (1919—1941 гг.). Мн., 1985. Уладзімір Міхнюк. ДЎДЧЫК Павел Андрэевіч (12.7.1918, в. Казённыя Паршні Аршанскага р-на — 17.4.1994), Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі з 1938. Скончыў артыл. школу (1939), Бранскае ваенна-паліт. вучылішча (1942), Вышэйшую афіцэрскую артыл. штабную школу (1950). У 1934—38 працаваў у калгасе, сельсавеце на радзіме. У Вял. Айч. вайну з мая 1941 на Калінінскім, Паўн.-Зах., 2-м Прыбалт., 1-м і 4-м Укр. франтах. Вызначыўся ў баях пад г. Ліепая і за в. Берзі (Добельскі р-н, Латвія) у снежні 1944: артыл. батарэя на чале з капітанам Д. за 6 гадз адбіла 11 варожых контр- атак, знішчыла каля 200 гітлераўцаў, падбіла 8 танкаў і прымусіла ворага ад- ступіць. Да 1959 у Сав. Арміі, палкоўнік. ДУКАТ (ад лац. діісаіііз герцагства), агульнаеўрап. назва залатой манеты, якую ў 1284 пачала чаканіць Венецыя. У нумізматыцы лічыцца, што яна паходзіць ад апошняга ў легендзе на рэверсе мане- ты слова (дцсашз), хоць яно сустракала- ся на буйных сярэбраных манетах Італіі яшчэ ў 12 ст. На ўзор венецыянскага Д. чаканілі залатыя манеты ў Венгрыі і Чэхіі (каля 1325—26), Германіі (ся- рэдзіна 14 ст.), Польшчы (1320, 1528), ВКЛ (1562). На тэр. Беларусі ў 14—16 ст. найб. пашыраны венгерскі Д., вядомы ў пісьмовых крыніцах пад назвамі «золо-
той», з пач 16ст — «червоный (черле- ный, червлёный, чнрвоный) золотой», «золотой в золоте», «золотой вгорскнй (угорскмй)». У канцы 16—18 ст. абара чаўся Д Паўд Нідэрландаў і Германіі. У час археал раскопак выяўлены Д. га- ландскі ў Мсціславе і «угорскі» ў Крыча- ве Літ Т к а ч о ў М., Т р у с а ў А. Мане- ты з Крычава і Мсціслаўля / / Спадчына. 1990. № 4; М а с ь к о Н.Ф. Монетное золото в денежном обрашенян Велнкого княжества Лнтовского 1 XIV—60 гг. XVI в // Тез. докл. на Всерос нумнзматнческой конф. Санкт-Петербург, 1994; Огіегюп ТЬе хепеііоп ^оШ йіісаів аікі і($ ітііаііоп Ыезу Уогк, 1954, КіігріеФякі I Ыагув Ьіяіогіі ріетайта Роізкіеко. ^агяхаіуа, 1993. Ірыма Масько ДУКОРА, вёска, цэнтр сельсавета ў Пу- хавіцкім р-не. За 25 км на ПнЗ ад Мар'і- най Горкі, 12 км ад чыг. ст Рудзенск На скрыжаванні аўтадарог Мінск—Бабруйск і Рудзенск—Смілавічы, 1588 ж , 652 два- ры (1993) У 16 ст. ў складзе маёнтка Бакшты ў Менскім пав., належала панам Кезгай- лам, з 1554 яго нашчадкам па жаночай лініі; частка сяла Завішам, частка Шэме- там. Упершыню Д ўпамінаецца ў 1582 як уласнасць непаўналетніх дзяцей Я.За- вішы, маці якгх другім шлюбам выйшла за кн. А.І Вішнявецкага, тады ж згадва- ецца дукорскі сельскі старац Еська Юр евіч — прыслужнік кн. Вішнявец- кага і паноў Завішаў. У 1592 і 1595 у якасці ўласнікаў Д. ўпамінаюцца Ян і Вацлаў Шэметы, старца — С Мазоўка 3 1606 саўладальнікамі Д. былі ўдовы А.Я.Завішы і В М.Шэмета, старац — Ц.Мазоўчыч. У 1615 Д. аддадзена ў за- клад К.Служку, у сяле былі 84 двары ся- лян-кунічнікаў. Пазней уладальнікамі маёнтка сталі Агінскія, з канца 1790-х г — Ф Оштарп 3 1793 Д. ў Рас. імперыі, у Ігуменскім пав. Мінскай губ. У 1800 складалася з панскага двара, невял. мястэчка, сяла, мела уніяцкую Узвіжан- скую царкву, яўр. школу, будаваўся му- раваны касцёл; праводзіліся 4 кірмашы на год. У І-й пал. 19 ст. пабудаваны му- раваны палац, працавалі цырк з замеж- нымі акцёрамі, аркестр, б-ка 3 1850-х г. Д. належала пані Сікажынскай 3 1861 цэнтр воласці, 225 душ у мястэчку і 133 у сяле. У 1874 маёнтак прададзены К.Гарцінгу. У 1876 пры маёнтку вадзяны млын і 3 карчмы. У 1864 касцёл ператво- раны ў правасл. Петрапаўлаўскую царк- ву У 1881 мястэчка злілося з сялом; 842 ж., 2 царквы, шпіталь. ІІа пач 20 ст. пры маёнтку жылі 102 чал , у мястэч- ку— 1444 У лютым—снеж 1918акупі- равана герм., у жн. 1919 — ліп. 1920 польск. войскамі. Непадалёку ад Д. ў 1919—20 дзейнічаў партыз. атрад (гл. Дукорскія партызаны). 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета ў Смілавіцкім, з 8.7.1931 у Пухавіцкім, з 12.2.1935 у Ру- дзенскім р-нах У Вял Айч вайну з чэрв. 1941 да ліп 1944 акупіравана ням фаш. захопнікамі. 3 20.1.1960 у Пухавіцкім р-не. 3 1970 у Д. 2258 ж., 797 двароў. Дукат ВКЛ 1561. Цэнтр калгаса імя 16 партызан. У вёсцы сярэдняя школа, дашкольная дзіцячая ўстанова, Дом культуры, б-ка, амбулато- рыя, аддз. сувязі, 3 магазіны Брацкая магіла сав воінаў і партызан, помнік землякам, што загінулі ў Вял. Айч. вай- ну. Помнік дукорскім партызанам, што загінулі ў 1920. Радзіма дзярж. дзеяча А.Р.Чарвякова. Помнік архітэктуры класіцызму (флігель, уязная брама і парк) 19 ст. Літ АІіапагу К Пгіе^е гегуйепсіі па (Іап'пусЬ кгезасЬ Кгесгурояроіііеу 2 М'уй. ІУгосІаі* еіс.. 1991. Т 1. 8. 58—64- Вячаслаў Насевіч. ДУКОРСКІЯ ПАРТЫЗАНЫ, удзель- нікі барацьбы супраць польскіх акупан- таў на тэр Ігуменскага і Мінскага пав. у 1919—20. У кастр. 1919 — крас. 1920 пад кіраўніцтвам Мінскага падп. к-та КП(б)ЛіБ у Дукорскай, Пярэжырскай, Самахвалавіцкай, Сенніцкай і інш. ва- ласцях створаны партыз. групы і атра- ды (каля 600 чал ). Іх узначальвалі А.А Блажко, С.Р Камлюк, Г Ф.Катлянік, А А Крывашчокі і інш Партызаны вялі агітработу сярод сялян, псавалі лініі су- вязі, выконвалі заданні камандавання Чырв. Арміі. Падпольны к-т сіламі пар- тызан і падпольшчыкаў рыхтаваў у маі 1920 адначасовы ўдар па ворагу ў не- калькіх месцах. Але дыфензіва натрапіла на іх след і 27—28 крас правяла арышты ў весках Козырава, Калядзічы і Гатава, а ў ноч на 3 мая — у в Дукора і Харовічы. Адбыліся арышты ў вёсках Забалацце, Кайкава, Лешніца, Міханавічы і інш. Ча- стка арыштаваных адпраўлена ў Мінск. астатнія — у маёнтак Дукора. Пасля ка- таванняў паводле прыгавору ваенна-па- лявога суда 17.5.1920 ва ўрочышчы Пушча (каля в. Дукора) расстраляны 11 Д п. А.К.Ахрамовіч, А.А.Блажко. П.К.Буры, І.І.Камлюк, І.Р.Камлюк, С.Р.Камлюк, Г.Ф.Катлянік, А.А Кры- вашчокі, М.Ф.Маліноўскі, П.С.Пазняк, М I Рудовіч. 30 партызан сасланы ў польскія турмы на тэрмін ад 1 да 10 га доў, дзе 5 з іх загінулі. Пасля вызвалення Беларусі ад польскіх акупантаў астанкі Блажко перапахаваны ў в Харавічы, ас- татніх партызан — у в. Пярэжыр, дзе ў маі 1923 пастаўлены помнік. У ліп. 1925 помнік пастаўлены і на месцы расстрэлу партызан. Д.п. прысвечаны п'еса В.С.Гарбацэвіча «Чырвоныя кветкі Бела- русі», вершы бел. паэтаў. Літ." Памятннк борцам, погнбшнм за ос- вобождеііне Белорусснн. Мн., 1925 Уладзімір Грамовіч. 313 ДУМІН ДУЛЁБА Антон Мікалаевіч (14.1.1920, хутар Дулебшчына Ігуменскага пав., ця- пер в. Дубовы Лог Чэрвеньскага р-на — 13 12.1983), Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв Арміі з 1939. Скончыў Мінскі індустрыяльны тарфяны тэхнікум (1937), курсы мал. лейтэнантаў (1941), Вышэйшую бранятанк. школу (1948). Ваен. акадэмію імя М.В.Фрунзе (1954) Працаваў тэхнікам-землеўпарадчыкам У Вял. Айч вайну са жніўня 1942 на Паўн.-Зах., Бел , 1-м Бел. франтах Вы значыўся ў баі 29 1 1945: кав эскадрон на чале са ст. лейтэнантам Д фарсіраваў Одэр, заняў нас. пункт Пшыток (8 км на ПнУ ад г. Зялена Гура, Польшча), забяс- печыўшы пераправу ўсяго кав палка; 30.1.1945 эскадрон трапіў у акружэнне, Д. арганізаваў прарыў, выратаваў бай- цоў і зброю. Да 1969 у Сав Армп, пал- коўнік. ДУЛЁБЫ, славянскае аб'яднанне пля- мён, якое ў 6—9 ст. жыло на Валыні, ся- рэднім Дунаі, у Чэхіі і інш. месцах. У 1-й пал. 7 ст. Д. вялі працяглую бараць- бу з аварамі, у пач 10 ст. ўпамінаюцца ў летапісах сярод інш плямён як удзель нікі паходу кн Алега на Царград У арабскіх крыніцах падаюцца звесткі пра цароў Д. — Вандж-Славу і Маджаку (забіты ў 593). Пасля распаду абяднання сфарміраваліся драўляне, валыняне і дрыгавічы, якія ўвайшлі затым у склад Кіеўскай Русі. Археал. помнікамі Д. з яўляюцца паселішчы і могільнікі з ке- рамікай тыпу Лукі Райкавецкай. В В.Ся- доў лічыць, што ім належала гарадзішча і паселішча Хатомель (Столінскі р-н). На думку В.В.Ключэўскага Д. былі першым вялікім аб’яднаннем, якое заклала асно вы ўсх.-слав. дзяржаўнасці. На тэр. Бе- ларусі, на думку М І.Ермаловіча, Д , магчыма, перасяліліся з Пд або ПдЗ і, дайшоўшы да вусця Бярэзіны, адна іх частка пайшла ўверх па рацэ і асела ў сярэднім яе цячэнні, на р. Ольсе. Пра гэ- та сведчаць тут гідронім Дулебка, та- понімы Дулебня (Клічаўскі р-н) і Дуле- бы (Бярэзінскі р-н), антрапонім Дулеба Другая іх частка перайшла Дняпро і асе- ла ў Пасожжы (р. Дулепа). Літ,- Третьяков П.Н. Восточносла- вянскне племена. 2 нзд. М, 1953; Седов В.В. Восточные славяне в VI—XIII вв. М.. 1982; Ермаловіч М. Старажытная Бе- ларусь Полацкі і новагародскі перыяды Мн., 1990. Георгій Штыхаў ДУМІН Станіслаў Уладзіміравіч (н 7 10.1952, Масква), гісторык. Канд гіст. н. (1981). Скончыў Маскоўскі ун-т (1975), вучань М.М.Улашчыка. 3 1980 навук. супрацоўнік Дзярж. гіст. музея ў Маскве. Даследуе гісторыю ВКЛ. ролю славянскага элемента ва ўтварэнні і развіцці дзяржавы (развівае ідэю пра ВКЛ як «другую Русь»), псторыю бел татараў як адной з катэгорый ваеннаслу- жылага насельніцтва ВКЛ, генеалогію шляхты, гісторыю школы і педагогікі.
Д ДУНАЙСКАЯ Старшыня Гісторыка-радаводнага т-ва ў Маскве. Твл Беларускія татары мінулае і сучас- насць. Мн., 1993 (разам з І.Б.Канапацкім); Методнка нспользовання средств обучення в преподаванмн нсторнн. М., 1987 (разам з Дэ.І.Палтаракам, М.І.Апаровічам); 8рі$ $71асЫу ’й'уІекНушохуапе] н' ^нЬегпіасЬ ^госІгіепБкіе], тігі$кіеі, шоЬуІеткіе), $то1егі$кіе) і шііеЬ$кіе]° ^аг$2а\уа, 1992 (ра- зам з С.Гужыньскім) К нсторнн развнтня ленного землевладення в Речм Посполнтой в XVII в.: (Смоленское воеводство в земель- ной полнтнке дмнастнн Вазов) / / Сов. сла- вяноведенне. 1986. № 2; 06 нзученнн нсто- рнн Велнкого княжества Лнтовского // Там жа 1988. № 6; Просвешенне, школа н педагогнческая мысль в Лнтве / / Очеркн мсторнн школы н педагогнческой мыслн на- родов СССР. М., 1989; Татарскне царевмчн в Велнком княжестве Лнтовском (XV— XVI вв.) / / Древнейшне государства на террнторнн СССР- Матерналы н нсслед., 1987 г. М., 1989; «Откуда есть пошла Рус- ская земля?* (разам з А.А.Турылавым) // Псторня Отечества: людн, нден, решення М., 1991; Другая Русь: (Велнкое княжество Лнтовское н Русское) / / Там жа. Татар- скне князья в Велнком княжестве Лнтов- ском / / Асіа ВаІіісо-БІаУіса. УАгос1а\м еіс., 1991. Т. 20; ЗгІасЬіа іаіаг$ка \у ^іеікіт К$іс$ініе Еііеш$кіт і хшіапу XV ^е^ $уіііас]і рган'пе) XV XVI — XVIII / / Косгпікі Ніыогусгпе. 1991 Р 57. ДУНАЙСКАЯ АРМІЯ, агульная назва аб яднанняў рус. войск, якія дзейнічалі ў басейне р. Дуная і на Балканах у канцы 18 і 19 ст. У час руска-турэцкай вайны 1806—12 налічвала 80 тыс. чал 3-за пагрозы нападу арміі Напалеона на Расію частка войск Д а ў пач 1811 накіравана на зах. граніцу. Пасля заклю- чэння 16(281.5.1812 Бухарэсцкага мір- нага дагавора з Турцыяй Д.а. накіравана супраць Напалеона 7 (19) . 9 1812 аб яд нана з 3-й арміяй у 3 ю Зах. армію (гл. ў арт Заходнія арміі) ДУНІЛАВІЦКІ ПАВЕТ Існаваў у 1921—25 у Навагрудскім, з 1922 у Віленскім ваяв. Польшчы. Падзяляўся на гміны. Цэнтр — г. Дунілавічы. У сувязі з пераносам пав. цэнтра перайменаваны ў Пастаўскі павет. ДУНІЛАВІЦКІ РАЁН. Існаваў на тэр. Беларусі ў 1940—60 Утвораны 15.1 1940 у Вілейскай вобл Пл. 900 км2. 366 нас пунктаў (1946) Цэнтр — гп Дунілавічы 12.10 1940 раен падзелены на 14 сельсаветаў: Валкалацкі, Вара- паеўскі, Галбейскі, Гулідаўскі, Дуніла- віцкі, Жуперскі, Заўлецкі, Казлоў- шчынскі, Ласіцкі, Міхайлаўскі. Мосарскі, Сяргеевіцкі і Тузбіцкі. 25 11.1940 у раен уключаны Лучайскі і Старадворскі сель- саветы з Пастаўскага р на 3 20.9 1944 раён у складзе Полацкан вобл. 6.12.1944 да раёна далучаны Курапольскі сельса- вет з Пастаўскага р-на (9.8.1946 вернуты ў склад Пастаўскага р-на) 8 6.1950 в Варапаева пераўтворана ў гар. паселак, які стаў цэнтрам Д р. 3.8.1954 раен у складзе Маладзечанскай вобл. 16 7.1954 В Дунін-Марцінкевіч. у раёне скасаваны Галбейскі, Гулідоўскі, Жуперскі, Міхайлаўскі, Старадворскі, Сяргеевіцкі і Тузбіцкі сельсаветы, утво- раны Белькаўскі сельсавет, Заўлецкі сельсавет перайменаваны ў Струкоўскі, 27.3.1959 скасаваны Лучайскі сельсавет 20.1.1960 раён скасаваны, яго тэр. далу- чана да Глыбоцкага р-на. Мікалай Камінскі ДУНІЛАВІЧЫ, вёска, цэнтр сельсавета ў Пастаўскім р-не, на беразе р. Заражан- ка (Галбіца) За 27 км на У ад Паставаў, 9 км ад чыг. ст. Варапаева, на аўтадарозе Варапаева—Докшыцы. 329 двароў, 888 ж. (1993) Упамінаецца ў 1473 як уладанне кн. Аляксандра Юр евіча Гальшанскага, ат- рыманае ім пры падзеле з братамі спад- чыны бацькі — Юрыя Сяменавіча. У той час Д. насялялі сяляне-даннікі, якія плацілі даніну мёдам. Пасля смерці А.ЮГалынанскага (1511) Д. перайшлі да яго сына Паўла. У 1533 ён завяшчаў свае ўладанні вял. князю, у 1551 пац- вердзіў гэта завяшчанне, якое было вы- канана пасля яго смерці ў 1555. У 1556 Д. ўпамінаюцца як мястэчка, уваходзілі ў Ашмянскі пав Віленскага ваяв Вялікі кн. ВКЛ Жыпмонт II Аўгуст падараваў іх Мікалаю Крыштофу Радзівілу, які вало- даў Д ў 1567—77. Пазней перайшлі да Яна Дзмітрыевіча Долмат-Ісайкоўскага, уладальніка суседняга маёнтка Ваўка- лата. У 1624 ён заснаваў у Д. драўляны касцёл у гонар св. Пятра і Паўла. Потым належалі яго сыну Каралю Пятру До- лмат-Ісайкоўскаму, пасля яго смерці (1640) — дачцэ апошняга Альжбеце, жонцы спачатку Крыштофа Рудаміны- Дусяцкага, потым Крыштофа Белазора. Апошні разам з жонкай заснаваў у Д мураваны касцёл (1624) і дамініканскі кляштар (1683; на іх месцы ў 1769—73 пабудаваны Траецкі касцел) Потым Д валодалі паны Бжастоўскія, Янішэўскія. У 1793 далучаны да Рас. імперыі, увайшлі ў Віленскі пав. У 1800 — мяс- тэчка, уладанне Ігнацыя Янішэўскага, мела 101 двор, 564 ж. Янішэўскаму на- лежалі 89 двароў (у т.л. 12 яўрэйскіх), 1 двор быў уласнасцю мясц. дамінікан- скага кляштара, 6 — каталіцкага касцё- ла, 5 — уніяцкай царквы св. Ігнація. Штогод праводзіліся 2 кірмашы 1 кастр. і 6 студзеня Ад Янішэўскіх Д перайшлі да Тышкевічаў, пасля скасавання прыго- ну (1861) — цэнтр воласці. У 1861 кас- цёл св. Тройцы перароблены ў царкву. У 1866 у Д. 106 двароў, 691 ж., у канцы 19 ст. — каля 900 ж. 3 1921 у складзе Польшчы 3 1 939 у БССР, з 15.1.1940 гар паселак, цэнтр Дунілавіцкага р-на. У Вял. Айч вайну 4.7 1941 акупіраваны ням -фаш захопнікамі, якія загубілі ў Д 828 чал., спалілі больш за палавіну да- моў. Вызвалены 4 7.1944. 3 8.6.1950 цэнтр сельсавета, 3 16 7 1954 вёска ў Дунілавіцкім, з 20 1.1960 у Глыбоцкім, з 25 12.1962 у Пастаўскім р-нах 246 два- роў, 781 ж (1971). Цэнтр калгаса «XXV партз езд» Сярэдняя школа, Дом куль- туры, б-ка, паліклініка, аптэка, вет. пункт, аддз. сувязі, лясніцтва, сталовая, 5 магазінаў Магіла ахвяр фашызму, помнік землякам Помнік архітэктуры — Траецкі касцел Літ: А ( і а п а г у Я Отіе)е гегусіепсіі ва Сажпусй кге$ас6 Кгесхуровроіііе). 2 мгусі. У/госіа* еіс. 1993. Т. 4. 8. 84—86. Вячаслаў Насевгч ДЎНІН-МАРЦІНКЁВІЧ Вінцэнт ]літ псеўд. Войт Навум, Навум Прыгаворка; 23.1 (4 2) 1808, фаль- варак Панюшкавічы Бабруйскага пав , цяпер Бабруйскі р-н — 17(29). 12.1884], паэт, драматург, класік бел. літаратуры 19 ст. 3 сям і арандатара Лічыіша. што ў 1824 скончыў Бабруйскае пав ву- чылішча, працягваў вучобу ў Пецярбургу на выхаванні і пад апекай уплывовага сваяка СЛ.Богуш-Сестранцэвіча 3 1828 каморнік Мінскага межавога суда, слу- жачы палаты крымінальнага суда, пе- ракладчык пры каталіцкай духоўнай кансісторыі. Вясной 1840 набыў маёнтак Люцынка (Люцінка) Пяршайскай вол Мінскага пав (цяпер Валожынскі р-н) і пакінуў дзярж службу. Пад час паўстання 1863 —64 царская паліцыя прыпісвала Д -М. аўтарства шматлікіх антыўрадавых выданняў (напр , «Гутаркі старога дзеда»). У кастр. 1864 арышта- ваны, больш як год адседзеў у мінскай турме. Але даказаць удзел пісьменніка ў паўстанні не ўдалося (яго дачка Каміла яшчэ ў 1863 была саслана ў Салікамск). Ва ўмовах суцэльнай русіфікацыі Д.-М нелегальна адкрыў у 1876 у Люцынцы школу для мясц. дзяцей, у выніку за Д,- М. быў устаноўлены паліцэйскі нагляд Памёр у Люцынцы, пахаваны на могіл- ках ва ўрочышчы Тупальшчына (за 2 км ад в Падневічы Валожынскага р-на). Як драматург і акцёр дэбютаваў у Мінску, дзе паставіў аперэту «Рэкруцкі яўрэйскі набор» (1841) і выканаў адну з
гал. роляў. Пачаткам працы ў галіне л-ры стала выданне лібрэта камедыі-опе- ры «Ідылія» («Зіеіапка», Вільня, 1846), у якой сяляне размаўлялі па-беларуску. Опера была пастаўлена 9.2.1852 на мінскай сцэне гуртком мясц. аматарскага калектыву, кіраўніком якога і выка- наўцам гал. ролі войта Навума Прыга- воркі (адсюль псеўданім) быў сам Д.-М 3 тэатр. падмосткаў упершыню за паўстагоддзя загучала бел. слова. Пер- шыя вядомыя паэт. творы Д.-М. («Маліт- ва на памінальны дзень», «Дзіця і маці», «Вясна»; усе на польск. мове) прасякну- ты сентыменталізмам і рэліг. матывамі, блізкія да творчасці Ф.Карпінскага. Росквіт творчых сіл Д.-М. прыпадае на сярэдзіну 1850-х г., калі ў адносна спры- яльнай грамадска-паліт. атмасферы, што склалася ў Рас. імперыі пасля смерці Мікалая I (1855), былі выдадзены паэт. кнігі «Гапон», «Вечарніцы і Апантаны» (абедзве 1855), «Цікавішся? — Прачы- тай!» (1856), «Дудар Беларускі, або Уся- го патроху» (1857). Асн. змест іх скла- далі бел. вершаваныя аповесці і апавя- данні «Гапон», «Стаўроўскія дзяды», «Купала», «Шчароўскія дажынкі» і інш. З’яўленне іх выклікала шырокі рэзананс у суседніх культ. асяродках (у польскім і рус. перыяд. друку). Пісьменнік не столькі імкнуўся дакладна ўзнавіць па- дзеі мінулага, колькі будзіў гіст. памяць народа, абуджаў у кожным беларусе па- чуццё грамадзяніна. Таму наступныя бел. творы Д.-М. («Халімон на карана- цыі») былі забаронены цэнзурай. Выйшлі толькі 2 першыя «быліцы» яго цалкам завершанага перакладу на бел. мову паэмы А.Міцкевіча «Пан Тадэвуш» (Вільня, 1859; збераглося некалькі эк- зэмпляраў). Пасля паўстання 1863—64 былі напісаны фарс-вадэвіль «Пінская шляхта» (1866, на пінскай гаворцы; упершыню апубл. ў 1918), камедыя «За- лёты» (нап. 1870', апубл. 1918), паэма «3-над Іслачы, або Лекі на сон» (нап. 1868, апубл. 1984). Камедыя «Пінская шляхта» ўвайшла ў залаты тэатр. фонд, пасля 140-гадовага перапынку ад часу прэм’еры «Ідыліі» апошняя зноў была пастаўлена ў 1994 у Мінску. Імя Д.-М. прысвоена абл. т-ру драмы і камедыі ў Бабруйску. б-цы ў в. Пральнікі Вало- жынскага р-на; яго імем названы вуліцы ў Мінску і Маладзечне. Яго імя выбіта на летапісным камені ў в. Мясота (62-і км шашы Мінск—Маладзечна), уста- ноўленым у гонар вядомых людзей, якія ездзілі па гэтым стараж. тракце. Тв.- Творы. Мн., 1984. Літ К і с я л ё ў Г. Спасцігаючы Дуні- на-Марцінкевіча: Спроба навук. сістэматы- зацыі дакументаў і матэрыялаў. Мн., 1988; Янушкевіч Я.Я. Беларускі Дудар: Праблема славянскіх традыцый і ўплываў у творчасці В.Дуніна-Марцінкевіча. Мн., 1991; Навуменка І.Я. Вінцэнт Дунін- Марцінкевіч. Мн., 1992. Яззп Янушкевіч. ДЎРАЧ Тэадор Часлававіч (9.2.1883, мяст. Чупахаўка Харкаўскай губ., цяпер гар. пасёлак у Ахтырскім р-не Сумскай вобл. — 12.5.1943), дзеяч рабочага руху, юрыст. Скончыў Харкаўскі ун-т. Быў чл. ППС, ППС-лявіцы, КПП. Працаваў прысяжным адвакатам, нар. суддзёй на Украіне. 3 1919 адвакат у Польшчы, на працягу 20 гадоў абараняў рэвалюцыя- нераў на судовых працэсах, у т.л. на працэсе Т.Домбаля (1922), працэсе 56-і (1928), кобрынскім (1933), луцкім (1934) і інш. Адзін з заснавальнікаў Міжнар. арг-цыі дапамогі рэвалюцыяне- рам у Польшчы. У 1935 удзельнічаў у кампаніі па амністыі паліт. зняволеным. У 1933—37 нам. старшыні Лігі абароны правоў чалавека 1 грамадзяніна. Адзін з заснавальнікаў Польскай рабочай партыі і чл. яе ЦК з 1942. 13.3.1943 арыштава- ны гестапа і ў час следства закатаваны. Тв.'- Мо\уу оЬгопсге. У*'аг5ха\\'а. 1959. Літ.'- Біігасгоша К. Теосіог Біігасг Іакіш 80 №і<12{. ІА/агэгагуа. 1972. Уладзімір Міхнюк ДУРЧЬІН Пётр Сідаравіч (н. 25.10.1918, г.Мазыр), бел. графік. Скон- чыў Маскоўскае маст. вучылішча памяці 1905 года (1949). Удзельнік Вял. Айч. вайны. Працуе ў станковай графіцы ў тэхніцы пастэлі, літаграфіі, афорта і інш. Гал. тэма творчасці — подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці. Аўтар серыі партрэ- таў «Жыццё за Радзіму» (1960—84), се- рыі мемар. пейзажаў «Брэсцкая крэ- пасць» (1957) і «Брэсцкая крэпасць-ге- рой» (1967), трыптыха «Салдаты Брэста» (1979—81), дыярамы «Абарона Брэсцкай крэпасці» ў Брэсцкім абл. кра- язн. музеі (1957, з Ф.Зільбертам) і інш. ДУРЧЭЎСКІ (Ццгсгеіл’зскі) Здзіслаў (3.7.1908, мяст. Длонь Пазнанскага ва- яв., Польшча — 5.8.1944), польскі ар- хеолаг. Д-р гіст. н. (1936). 3 1932 у Ар- хеал. музеі ў Варшаве. У 1937—39 узна- чальваў археал. даследаванні ў Гродне: на Замкавай Гары, дзядзінца на 3 ад Ніжняй царквы. Выявіў культ. пласт, вывучыў частку драўлянай забудовы дзядзінца 12—15 ст. з рэшткамі 23 пабу- В.Дунін-Марцінкевіч (1-ы рад трэці элева) э групай мінчан. Мінск. 1860-я гады. ДУХАВЕНСТВА доў і шматлікімі археал. знаходкамі (ка- ля 9 тыс.). У кастр. 1939 — снеж. 1940 працаваў у Вільні, потым у Варшаве, дзе загінуў у час Варшаўскага паўстання. У гады Вял. Айч. ваймы калекцыя знаходак у Гродне разрабавана, дакументацыя загінула. Часткова пра вынікі раскопак Д. паведаміў М.Варонін у манаграфіі «Старажытнае Гродна» (1954). Тв,- 8іагу гатек № Сгосіпіе № 5№іеі1е \уукора1і5к сІокопапусЬ № ІаіасЬ 1937—1938 // Ыіетеп. Сгосіпо, 1939, № 1; Сгбсі 1ііе\У5кі 2 XIII і XIV №. па 8іагут 2аткіі № Сгосіпіе / / Кіігіег Іііегаскопаіікоіуу. 1939. № 47: БопіоБІе іуупікі ргас іуукора1І5ко\уусЬ па 8іагут Хагакіі № СгоОпіе № ІаіасЬ 1937— 1939 / / Там жа. № 48. Алег Трусаў ДУХАВЕНСТВА, прафесійныя служкі культу ў розных сучасных рэлігіях (у ад- розненне ад стараж. жрэцства), якія складаюць асобныя іерархічныя карпа- рацыі. Задавальняе рэліг. патрэбнасці вернікаў, выконвае культавыя дзеянні, прапаведуе веравучэнне. На Беларусі пе- раважае хрысціянскае Д. (праваслаўнае, каталіцкае і пратэстанцкае з разгалі- наваннямі), існуе іудзейскае і мусуль- манскае. Духавенства ў Старажытнай Русі і ВКЛ. Найб. стараж. хрысціянскай царк- вой на землях Русі, якія ўключалі тэр. Беларусі. была праваслаўная царква У 10—11 ст. вызначыліся асн. сферы яе дзейнасці, сфарміравалася ўнутраная царк.-адм. структура. узнікла царк. зем- леўласнасць, склаліся кадры свяшчэн- наслужыцеляў. Іерархію Д. ўзначальвалі кіеўскі мітрапаліт, у царк.-кананічных адносінах яна падпарадкоўвалася кан- станцінопальскаму патрыярху. У 11 — 12 ст. Кіеўская мітраполія займала 60-е месца ў Візант. спісах мітрапаліцкіх ка- федраў (адпаведна храналагічнаму пара- дку іх зацвярджэння). У 11 ст. побач з кіеўскай некат. час дзейнічалі чарнігаў-
ДУХЛВЕНСТВА ская і пераяслаўская кафедры. 3 развіц- цём хрысціянізацыі складваліся епархіі, іх структура ў асн. адпавядала паліт. падзелу стараж. зямель Русі. У сярэдзіне 13 сг. тут было 16 епархій, у т.л. Полац- кая праваслаўная епархія (засн. ў канцы 10 ст.), Тураўская праваслаўная епархія (з 11 ст.), Смаленская (з 1137). У мітра- палітаў і епіскапаў былі свае «двары», у якія ўваходзілі баяры, стольнікі, дзе- сяціннікі, прыставы, цівуны 1 інш. цар- коўныя або залежныя ад царквы служкі. Усё Д. падзялялася на чорнае (бясшлюб- нае, манастырскае) і белае (жанатыя святары і дыяканы). У 2-й пал. 13—14 ст. ўсх.-слав. землі ўвайшлі ў склад не- калькіх новых дзярж. фарміраванняў. Кіеўская мітраполія ўсяе Русі да ся- рэдзіны 15 ст. захоўвала адноснае адзінства (нягледзячы на перыяды фак- тычнага адасаблення «маскоўскай» і літ. мітраполій). Кіруючыя колы ВКЛ, Поль- шчы і Маскоўскай Русі імкнуліся выка- рыстаць царк. арганізацыю і правасл. традыцыі насельніцтва ў мэтах пашы- рэння свайго паліт. ўплыву на ўсх.-слав. землях. У 1458 Кіеўская мітраполія ўсяе Русі (у межах ВКЛ і Польшчы) канчат- кова аддзялілася ад Маскоўскай, якая ў 1589 набыла статус патрыярхіі. Бел. пра- васл. Д. адыгрывала важную ролю ў пра- цэсе фарміравання вышэйшай царк. іерархіі. У 2-й пал. 13—сярэдзіне 15 ст. кіеўскімі мітрапалітамі былі пераважна грэкі і балгары. Пазней яны выбіраліся звычайна з ураджэнцаў бел. і ўкр. зя- мель, выхадцаў з Д., сем'яў сярэдняй і дробнай шляхты. 3 12 мітрапалітаў (з часу канчатковага падзелу Кіеўскай мітраполіі ўсяе Русі да Люблінскай. уніі 1569) 9 мелі стараж. радавыя маёнткі на Беларусі або займалі вышэйшыя месцы ў бел. царк. іерархіі (3 полацкія і 2 пінска- тураўскія епіскапы). Мітрапаліты або іх намеснікі жылі ў Вільні, Кіеве, Нава- грудку, Менску. Пасля Брэсцкай уніі 1596 праваслаўнымі засталіся львоўскі і перамышльскі епіскапы, а астатнія пе- райшлі ў грэка-каталіцкую царкву (гл. Уніяцкая царква). Вальны сейм Рэчы Паспалітай 1632 і прывілеі караля Ула- дзіслава IV санкцыяніравалі афіц. аднаў- ленне дзейнасці правасл. бел.-ўкр. ду- хоўнай іерархіі, але абмежавана. Побач з асобнай мітрапаліцкай былі зацверджа- ны правасл. епіскапскія кафедры ў Луц- ку, Перамышлі (пасля смерці уніяцкіх епіскапаў) 1 Львове, а ад Полацкай уні- яцкай епархіі адасобілася Мсціслаўская (пазней Мсціслаўская, Аршанская і Магі- лёўская) епархія. 3 сярэдзіны 17 ст. яна часта называлася Беларускай, або Бела- расійскай і з пач. 18 ст. засталася адзінай правасл. епархіяй у Рэчы Паспалітай. На тэр. Беларусі і Украіны з нязначнымі зменамі захоўваліся традыц. формы са- борнага епархіяльнага кіравання. Сабор- ныя цэрквы са сваім Д. (св. Сафіі ў По- лацку, Успення Багародзіцы ў Віцебску, св. Тройцы ў Мсціславе, св. Барыса і Глеба ў Навагрудку і інш.) былі важнымі цэнтрамі царк.-рэліг. жыцця, а пратапо- пы — намеснікамі ўлады. На ўзор пра- васл. царквы ў канцы 16—17 ст. ў асноў- ным фарміравалася і вышэйшая грэка- каталіцкая духоўная іерархія Рэчы Паспалітай, якая ў значнай ступені абапіралася на традыц. сістэму царк. епархій з іх кафедрамі. Уніяцкая царква ў межах Рэчы Паспалітай уключала Кі- еўскую мітраполію з гал. рэзідэнцыяй у Вільні, Віцебска-Полацкую архіепіска- пію і 9 епархій. Землі Беларусі ўваходзілі ў склад Полацкай, Пінска-Тураўскай, часткова — мітрапаліцкай і Уладзімір- ска-Берасцейскай епархій. У грэка-ка- таліцкай царкве пераважала белае Д. (большасць святароў мелі сем'і, мен- шасць складалі бясшлюбныя святары). Ніжэйшым структурным элементам пра- васлаўных 1 уніяцкіх царк. арг-цый быў прыход з гар., местачковай або сельскай прыходскай царквой. У крыніцах 9—16 ст. звесткі пра колькасць правасл. цэрк- ваў і прыходскага кліру на Беларусі ці ВКЛ адсутнічаюць. Большасць невял. цэркваў, што абслугоўваліся адной ці не- калькімі духоўнымі асобамі, знаходзіліся ў сёлах і мястэчках. У апісаннях пры- гранічных валасцей Полацкага пав. ў 1560-я г. зарэгістравана 41 царква, у гасп. рэвізіях сярэдзіны 16 ст. адзначана 14 цэркваў у Пінску, 10 у Навагрудку, па 9 у Бярэсці і Полацку, 7 у Віцебску, па 6 у Гародні і Слоніме, па 5 у Магілёве, Клецку, Слуцку. У Вільні ў 1-й пал. 16 ст. было 17 правасл. цэркваў. Многія з іх заснаваны самімі святарамі «на сыром коренн», некаторыя — мясц. феадаламі, мяшчанамі і сялянамі. Пасада сельскага ці местачковага святара нярэдка ста- навілася традыцыйна сямейнай «яко ж ест обычай в Русі», а ў гаспадарскіх ма- ёнтках пацвярджалася велікакняжацкімі прывілеямі або лістамі мясц. адміністра- цыі. Так, у сярэдзіне 16 ст. святару га- радзецкай воласці з с. Гальшаны даў «папоўства» пры царкве св. Пятніцы ста- роста каралевы Боны А.П.Мыльскі, а Бо- на пацвердзіла даніну («по жнвоте его сыну его») асобным прывілеем 1552. За- канадаўства ВКЛ дазваляла духоўным асобам у свецкіх судах абараняць свае ўласныя і абшчынныя інтарэсы, калі яны выходзілі за межы царк. юрысдыкцыі. Напр., валожынскі «поп» у 1570 выклікаў для «розправы» ў гаспадарскі суд мітрапаліта кіеўскага і галіцкага Іону (па справах, што тычыліся віленскага манастыра св. Тройцы, якім апекаваліся побач з мітрапалітам і сталічныя бел. мяшчане). Жыццёвы ўзровень многіх святароў пры невял. цэрквах амаль не адрозніваўся ад становішча паспалітага люду, і яны нярэдка былі вымушаны зай- мацца таксама с.-г. працай. Паводле падлікаў даследчыкаў, у пач. 13 ст. на Русі было каля 6 тыс. правасл. прыходаў, у 14—16 ст. на тэр. ВКЛ — некалькі ты- сяч, а агульныя болып-менш дакладныя звесткі адносяцца да 1-й чвэрці 17 ст. Паводле рэляцыяй папскага нунцыя То- рэса, у Рэчы Паспалітай ў 1621 было 2169 уніяцкіх і 1089 правасл. цэркваў. У 2-й пал. 17—18 ст. уніяцкія цэрквы пе- раважалі на Беларусі і ў ВКЛ. Паводле звестак люстрацыі падымнага за 1790, у 14 бел. паветах ВКЛ налічвалася 1199 уніяцкіх прыходаў, 143 правасл., 83 рымска-каталіцкія і 16 кальвінісцкіх, а ва ўсім ВКЛ толькі ў гарадах зафіксавана 345 рымска-каталіцкіх прыходаў, 201 уніяцкі, 56 праваслаўных. У канцы 13 — сярэдзіне 1 б ст. на тэр. Беларусі заснава- на каля 40 новых правасл. манастыроў. 17 манастыроў дзейнічалі ў Полацкім, 7 у Навагрудскім, па 5 у Аршанскім, Пінскім, па 4 і менш у Ашмянскім, Бе- расцейскім, Браслаўскім, Віцебскім, Га- радзенскім, Мазырскім, Менскім, Мсціслаўскім, Слонімскім пав. Перава- жалі адносна дробныя манастыры з чор- ным Д. (нярэдка да 10 манахаў). Не- калькі бел. і ўкр. манастыроў, што зна- ходзіліся пад асаблівай апекай мітрапалітаў, епіскапаў, феадалаў, га- раджан, ператварыліся ў цэнтры царк.- рэліг. жыцця, асветы, пісьменства, іканапісу, валодалі значнымі маёнткамі, пастаўлялі асн. кадры царк. іерархіі: Траецкі ў Вільні, Кіева-Пячэрскі, Дабра- вешчанскі ў Супраслі, Траецкі ў Слуцку, Ляшчынскі каля Пінска і інш. Уніяцкай мітраполіі ў першыя дзесяцігоддзі 17 ст. належалі 15 манастыроў. У адрозненне ад даволі доўгага працэ- су фарміравання Кіеўскай мітраполіі ар- ганізац. структура рымска-каталіцкай царквы была створана хутка, у выніку ажыццяўлення некалькіх актаў веліка- княжацкай улады. Адначасова фарміра- валася 1 духоўная іерархія. Прывілеем Ягайлы ад 17.2.1387 заснавана Віленскае біскупства (дыяцэз, дыяцэзія), якое, ак- рамя Аўкштайтыі і некат. рус. зямель, ахоплівала амаль усю тэр. Беларусі (паз- нейшыя Віцебскае, Менскае, Навагруд- скае, Полацкае, часткова Трокскае і Віленскае ваяв.). Невял. частка паўд.- зах. Беларусі ўвайшла ў Луцкае біскупс- тва, якое ўключала пераважна ўкр. землі і было зацверджана папам Грыгорыем XI у 1375. У 1417 узнікла Жэмайцкае (Жмудскае) біскупства. Усе 3 каталіцкія біскупы непасрэдна падначальваліся гнезненскаму арцыбіскупу, прымасу польскай царквы. Пасля тэр. перадзелу ВКЛ у сенат увайшлі віленскі і жэмайцкі біскупы (Луцкае і Кіеўскае біскупства адышлі да Кароны). Права закладваць каталіцкія парафіі, даваць ім нерухомую маёмасць і даходы належала вял. князю. Каля 1388 віленскі біскуп атрымаў гаспа- дарскі прывілей, які дазволіў яму за- сноўваць касцёлы у сваёй дыяцэзіі. Па падліках гісторыка Е.Ахманскага, з кан ца 14 да сярэдзіны 16 ст. ў Віленскай ды- яцэзіі узнікла 259 парафій, якія абслу- гоўваліся значнай колькасцю белага Д. (ксяндзамі, плябанамі. вікарыямі і інш ).
якое ў рымска-каталіцкай царкве цал- кам зяўляецца бясшлюбным, хоць і не лічыцца манаствам. Вышэйшае Д. ка- таліцкай царквы фарміравалася пера- важна з прывілеяваных колаў і спачатку ў сваёй большасці было польскага пахо- джання. Некалькі віленскіх біскупаў былі князямі, магнатамі, а Ян з князёў літоўскіх і Павел Гальшанскі зна- ходзіліся ў сваяцкіх адносінах з кара- леўскай і велікакняжацкай дынастыяй. Біскупы ардынарныя мелі біскупаў-па- мочнікаў (суфраганаў), якія дапамагалі ім у найб. урачыстых літургіях, і сваю бел. курыю (канцылярыя, суд духоўны, двор прыватны) з духоўных і свецкіх асоб. Пры біскупах існаваў савет Д. — капітула. Важныя царк. справы выра- шаліся на сінодзе. Першыя сіноды Віленскай дыяцэзіі, пра якія захаваліся звесткі, адбыліся ў 1520—21, 1527—28, 1538. У канцы 14—15 ст. на Беларусі і ў Літве ўзніклі першыя каталіцкія манаскія ордэны, непасрэдна падначаленыя рым- скай курыі і незалежныя ад віленскіх або польскіх біскупаў: кляштары ордэна францысканцаў у Лідзе (1397), Старых Ашмянах (1390-я г.), Пінску (1-я чвэрць 15 ст.), аўгусцінцаў у Быстрыцы (цяпер у Астравецкім р-не) (1390) і Бярэсці (пач. 15 ст.), бернардзінцаў у Полацку (1498). У 16—18 ст. (паводле гісторыка Я.Н.Мараша) на тэр. Беларусі было за- снавана 18 мужчынскіх і 7 жаночых ка- таліцкіх ордэнаў. Пасля Люблінскай уніі на першы план вылучыўся ордэн езуітаў, які абапіраўся ў сваёй дзейнасці на шырокую сістэму рэзідэнцый і місій. Значная частка каталіцкага Д. атрымала падрыхтоўку ў шматлікіх езуіцкіх ка- легіумах, Віленскай акадэміі, за мяжой. Колькасць манастырскага Д. ў каталіцкіх кляштарах звычайна абмяжоўвалася не- калькімі дзесяткамі асоб, якія праводзілі актыўную гасп., царк.-рэліг., місія- нерскую дзейнасць. У грэка-каталіцкай царкве быў створаны ордэн базыльян. Своеасаблівую ролю ў царк.-рэліг., паліт. і духоўным жыцці Беларусі з 2-й пал. 16 ст. адыгрывала пратэстанцкае Д. (гл. Пратэстантызм'). Разнастайнасць сац. сіл, якія падтрымалі Рэфармацыю і былі ўцягнуты ў яе, абумовіла размежа- ванне асн. рэфармац. плыняў ВКЛ (кальвінізму, лютэранства, анты- трынітарыяў), адрозненне іх грамад- ска-паліт. мэтаў. У 1550—60-я г. на тэр. Беларусі ўзніклі першыя рэфармац. аб- шчыны (кальвінскія эборы) са сваімі культавымі ўстановамі (нярэдка таксама са школамі, шпіталямі, радзей з друкар- нямі) у Бярэсці, Нясвіжы, Клецку, За- слаўі, Менску, Віцебску, Полацку і інш. Большасць іх знаходзілася ў залежнасці ад феадалаў-пратэктараў, якія забяспеч- валі пратэстанцкіх «міністраў», казна- дзеяў (прапаведнікаў) сродкамі на жыц- цё (зямельнымі ўладаннямі ці гадавым утрыманнем). Прынцыповай розніцы паміж Д. і свецкімі асобамі ў пратэстан- тызме няма ні ў всравызнальных, ні ў прававых адносінах, таму і тэрмін Д. тут мае адносна ўмоўны характар. У 16 — сярэдзіне 17 ст. на тэр. Беларусі створана каля 85 кальвінісцкіх, 7 арыянскіх, не- калькі лютэранскіх збораў, многія з іх дзейнічалі спарадычна. У канцы 16 — пач. 17 ст. склалася арганізацыйная і тэр. структура кальвінісцкай царквы ў ВКЛ — 6 дыстрыктаў. Абшчыны ўзна- чальваліся суперінтэндантамі. Арганіза- цыйным і кіруючым цэнтрам была ві- ленская кальвінісцкая абшчына, якая ўзнікла ў сярэдзіне 1550-х г. Важныя царк.-рэліг. праблемы выносіліся на аб- меркаванне партыкулярных (па дыст- рыктах), правінцыяльных (ВКЛ) і гене- ральных (з удзелам польскіх пратэстан- таў) сінодаў (сходаў кальвіністаў). На правінцыяльных сінодах старшынства- валі духоўны і свецкі сіньёры (стар- шыні), пасля 1618 — толькі свецкі. У кальвінісцкай царкве ВКЛ адсутнічала пасада найвышэйшага духоўнага іерарха, справамі Літ. правінцыі апека- валася калегія куратараў, якая выбіралася штогод на правінцыяльных сінодах. Колькасць дыстрыктаў у ВКЛ у 18 ст. паменшала да 5, зменшылася і колькасць духоўных асоб, што абслу- гоўвалі каля 40 збораў. Д. ў іудаізме не ведала такой разгалінаванай іерархіі, як каталіцкае ці праваслаўнае. Яўр. абшчы- ны ВКЛ і Польшчы мелі ўнутр. самакіра- ванне. Асн. духоўныя функцыі ажыц- цяўлялі рабіны, якія абіраліся яўр. абш- чынай і разам са старшымі адказвалі за ўсе сінагогальныя справы. У мясц. актах рабіны нярэдка наз. дактарамі, а культа- выя ўстановы — школамі. У 15—18 ст. на тэр. ВКЛ дзейнічала некалькі дзесят- каў сінагог. Акрамя богаслужэння, про- паведзяў, тлумачэння Бібліі, выканання рэліг. рытуальных абрадаў, рабіны ўзначальвалі ешыботы (школы для мо- ладзі), юрыд. ўстановы, уваходзілі ў кіраўніцтва абшчыны, выконвалі інш. адм. абавязкі. Гал. рабіны кіравалі абл. абшчынамі. Разам з абранымі прад- стаўнікамі акруг яны ўваходзілі ў вярх. орган яўр. самакіравання ВКЛ і Поль- шчы — Ваад чатырох краін. У 16 ст. былі зроблены спробы цэнтралізаваць і падначаліць аўтаномную арг-цыю яўр. абшчын ВКЛ. У 1514 Жыгімонт I выдаў прывілей брэсцкаму яўрэю Міхелю Язо- фавічу, які даваў яму шырокія правы «старшага» ўсіх яўр. абшчын, асабліва ў судовых і сац.-эканам. сферах. Абшчыны выбіралі таксама кантараў (спевакоў), рэзнікаў і інш. служак. Духоўныя функ- цыі ў нешматлікіх абшчынах караімаў (галоўная ў Троках) выконвалі хаза- ны — кантары, якія адначасова былі спавядальнікамі. У сваёй царк.-рэліг. практыцы караімы, як і пратэстанты, абапіраліся на біблейскія рэліг. трады- цыі. Іслам суніцкага толку вызнавала та- тарскае насельніцтва ВКЛ. Значныя аб- шчыны татараў з мячэцямі ў 15—16 ст. існавалі ў Лукішках і Сарака Татарах (каля Вільні), Некрашунцах (Воранаўскі ДУХАВЕНСТВА р-н), Троках, Новагародку і ў інш. гара- дах і мястэчках. Мячэці былі асн. культа- вымі цэнтрамі мусульманскіх прыходаў (джаміятаў) і абслугоўваліся муламі (імамамі), якія, як і рабіны ў іудаізме, ажыццяўлялі розныя духоўныя і судовыя функцыі, вялі метрыкі, правілі службу, чыталі свяшчэнныя кнігі — кітабы, ха- маілы, рукапісы Карана. Памочнікамі мулаў былі муэдзіны, якія склікалі верні- каў у мячэць, гучна чыталі малітвы і г.д., а таксама годжыі, якія вучылі дзя- цей Карану. Богаслужэнне вялося на араб., пропаведзі — на цюркскай (паз- ней на бел.) мовах, а рэліг. кнігі ў 16— 18 ст. пісалі араб. пісьмом на бел. і польск. мовах. Мулы прыбывалі з Арды, Крыма, некат. атрымлівалі духоўную адукацыю ў Турцыі. Вальны Люблінскі сейм 1569 пацвердзіў права татарскага насельніцтва на буд-ва мячэцяў і пад- рыхтоўку мусульманскага Д. для найб. значных пасад за межамі дзяржавы. Спробы Атаманскай Порты (Турцыі) кіраваць дзейнасцю мусульманскага Д. ВКЛ абмяжоўваліся. У 1672 кароль Ян Сабескі забараніў татарам ВКЛ прымаць фетвы — духоўныя наказы з Турцыі (султан адначасова лічыўся халіфам — духоўным кіраўніком усіх мусульман). Пэўныя судова-рэліг. функцыі ў ВКЛ на- лежалі кады — старшаму мусульманска- му судцзі ў ВКЛ. У 16—18 ст. на тэр. Бе- ларусі і Літвы дзейнічала каля 20 мячэ- цяў- Духавенства ў Расійскай імперыі. На- пярэдадні 1-га падзелу Рэчы Паспалітай на Беларусі з правасл. епархій захавала- ся толькі Магілёўская праваслаўная епархія (Беларуская). Пасля далучэння да Рас. імперыі (канец 18 ст.) на Бела- русі ў дачыненні да царквы і Д. пачалі дзейнічаць агульнарас. парадкі. 3 1700 на чале рус. правасл. царквы стаяў Свя- цейшы Сінод, у якім прадстаўніком імператара быў обер-пракурор Сінода, свецкі чыноўнік. Царква была пастаў- лена ў залежнасць ад дзяржавы, Д. пе- ратварылася ў своеасаблівую аплачвае- мую групу чыноўніцтва. У кожнай епар- хіі на чале з кіруючым архірэем уводзілася ўстанова для кіравання епархіямі — духоўная кансісторыя, якой дадзена права перамяшчаць або зваль- няць з царк. пасад усіх духоўных асоб і царкоўнаслужыцеляў (ніжэйшыя царк. служкі — дзякі, псаломшчыкі і г.д., якія не маюць сану і не лічацца Д.). На пач. 20 ст. на Беларусі існавалі 5 правасл. епархій: Гродзенская, Літоўская, Магі- лёўская, Мінская, Полацкая (пра кож- ную гл. асобны арт.); у 1914 былі 3552 царквы, 470 капліц, 21 мужчынскі і 14 жаночых манастыроў. У 1764 пры Каця- рыне П усе архірэйскія дамы і манасты- ры падзелены на 3 класы з устаноўленым забеспячэннем. За імі былі пакінуты землі і ўгоддзі, падворкі і загарадныя да- мы. Пазней імператарскім указам ад
ДУХАВЕНСТВА 25.12.1841 усе нерухомыя маёнткі пра- васл., а таксама іншавернага Д. зах. гу- берняў перайшлі ў нагляд і кіраванне Мі- ністэрства дзярж. маёмасцей. Паводле палажэння 1842 царк. прычты атрымлі- валі зямельны надзел у 33 дзес., мана- стыры — 150 дзесяцін. Даравальная гра- мата 1785 дазволіла дваранам уступаць у духоўнае саслоўе, якое ў той час было настолькі прыніжана, што практычна ніхто з дваран не карыстаўся гэтым пра- вам. Прыгонным сялянам забаранялася паступаць у Д. без адпускной памешчы- ка, а людзей падатковага саслоўя маглі прыняць толькі, калі не хапала асоб ду- хоўнага звання і калі адпавядалі іх па- водзіны і адукацыя. Кансісторыі клапа- ціліся, каб святары ўступілі ў шлюб з асобамі свайго саслоўя. Д. станавілася касгай. Адукацыйны ўзровень святароў быў даволі нізкі. Пры Паўлу I і Аляксан- дру I манастырскія штаты павялічыліся і манастыры атрымалі некаторыя льготы, па-асобым дазволе яны маглі набываць новыя землі. Манахі вызваляліся ад ця- лесных пакаранняў. Рэформы 1860-х г. садзейнічалі пераадоленню замкнёнасці Д. У 1863 дазволена выпускнікам духоў- ных семінарый паступаць ва універ- сітэты (акрамя Дэрпцкага; у 1879 адме- нена), у 1864 дзецям духоўных асоб — у гімназіі, у 1866 у ваенныя вучылішчы. 3 1867 у духоўныя семінарыі маглі па- ступаць усе праваслаўныя. Палепшылася сістэма духоўнай адукацыі, былі адкры- ты новыя духоўныя семінарыі, духоўныя вучылішчы, жаночыя вучылішчы духоў- нага ведамства. На пач. 20 ст. практычна ўсе правасл. святары мелі семінарскую адукацыю. Былі зацверджаны новыя штаты духоўных кансісторый і павялі- чаны сумы на іх утрыманне. Колькасць Д. пастаянна расла, пасля паўстання 1863—64 адбыўся прымусовы перавод у праваслаўе часткі каталіцкага насель- ніцтва. У 1892 у бел. епархіях былі 104 протаіерэі (у Літоўскай 26, у Магілёў- скай 24, у Мінскай 31, Полацкай 21), 1924 святары (у Літоўскай 538, Ма- гілёўскай 506, Мінскай 546, Полацкай 334), 234 протадыяканы, дыяканы і пад- дыяканы (у Літоўскай 38, Магілёўскай 62, Мінскай 63, Полацкай 71); 1911 пса- ломшчыкаў, прычэтнікаў, пеўчых, зва- нароў, вартаўнікоў (у Літоўскай 593, Магілёўскай 529, Мінскай 552, Полацкай 318). У 19 — пач. 20 ст. правасл. Д. — адна з сац. апор царызму на Беларусі. Яно было на баку ўлад у час паўстанняў 1830—31, 1863 — 64. У рэвалюцыю 1905—01 пэўная частка царк. вярхоў падтрымлівала чарнасоценцаў, распаль- вала антысемітызм. У той жа час не- кат. святары ўдзельнічалі ў дэмакр. руху, абаранялі інтарэсы сялян у Дзярж. думе. Уніяцкае Д. пасля далучэння Бе- ларусі да Рас. імперыі падпарад- коўвалася полацкаму архіепіскапу. 3 1804 у Пецярбургскай рымска-ка- таліцкай калегіі ўдзельнічалі уніяцкі епіскап і 3 асэсары (засядацелі) ад По- лацкай, Брэсцкай і Луцкай епархій (2 апошнія адноўлены пры Паўлу I). У 1805 у калегіі быў утвораны уніяцкі дэ- партамент, у 1828 арганізавана грэка- уніяцкае духоўная калегія. Існавалі 4 епархіі: мітрапаліцкая ў Вільні, архі- епіскапская ў Полацку, 2 епіскапскія — Брэсцкая (са знаходжаннем епіскапа ў Жыровічах) і Луцкая (у Жыдзішчыне). У канцы 18 ст. на Беларусі былі 52 уніяцкія манастыры, пры іх дзейнічалі базыльянскія школы. У 1823 у Віленскай епархіі 304 царквы і 350 святароў на 29 465 прыхаджан; у Брэсцкай 549 цэр- кваў і 675 святароў на 533 943 прыха- джан; у Полацкай 463 царквы і 550 свя- тароў на 538 908 чал. 3 1801 ва уніяцкай царкве ішла барацьба паміж белым і чор- ным духавенствам. Прыходскія святары, якія стаялі бліжэй да сялян і карысталіся нар. мовамі (бел. і ўкр.), абвінавачвалі базыльян у лацінізацыі царквы; белае духавенства імкнулася таксама павысіць свой дабрабыт і выступала супраць прывілеяў манахаў. Уніяцкае Д. мела да- волі высокі ўзровень адукацыі, з яго ася- роддзя выйшлі многія выдатныя дзеячы бел. і рус. культуры: М.К.Баброўскі, І.б.Гашкевіч, І.Т.Хруцкі і інш. Рашэннем Полацкага царкоўнага сабора 1839 грэ- ка-каталіцкая царква была далучана да праваслаўнай і на яе Д. пашырыліся ўсе правы Д. праваслаўнага. Рымска-каталіцкая цар- к в а ў Рас. імперыі, як іслам, іудаізм і інш. рэлігіі, лічылася «другараднай» у параўнанні з правасл. царквой, але афіцыйна прызнавалася дзяржавай. Гэта вызначала і становішча каталіцкага Д. У 1773 была ўтворана Бел. каталіцкая ды- яцэзія з цэнтрам у Магілёве (з 1783 ар- цыбіскупства), пазней з'явіліся новыя дыяцэзіі. У 1801 арганізавана рымска- каталіцкая духоўная калегія на чале з магілёўскім арцыбіскупам, які быў мітра- палітам усіх касцёлаў у Расіі. Яна была вышэйшай адм. і судовай інстанцыяй ка- таліцкай царквы ў Расіі і падпарадкоў- валася міністру ўнутр. спраў. Біскупы прызначаліся імператарам са згоды па- пы. Ніжэйшай інстанцыяй епархіяльнага кіравання былі дэканаты (благачынія) на чале з дэканамі. У 1851 у Віцебскай губ. 216 ксяндзоў і манахаў, у Гродзен- скай — 210, у Мінскай 314, у Магілёў- скай — 112. Пачынаючы з праўлення Аляксандра I, царскі ўрад стаў абмя- жоўваць уплыў каталіцкага Д.: у 1807 забаронена «дапускаць уніятаў да рым- скай царквы», у 1820 езуіты высланы з Рас. імперыі. У 1843 забаронены казанні на рус. мове; у 1852 Д. дазвалялася гава- рыць толькі тыя казанні, якія надрукава- ны ў зборніках казанняў і прайшлі цэн- зуру і г.д. Пасля паўстання 1830—31 на Беларусі зачынена каля 30 кляштараў, а іх землі канфіскаваны. За ўдзел у паўстанні 1863—64 бел. і літ. ксяндзы Гаргас, Дайлід, Земацкі, Ішора, Мац- кевіч, Нарэйка, Рачкоўскі, Фалькоўскі расстраляны, 36 сасланы на катаржныя работы. Дзесяткі ксяндзоў сасланы ва ўнутр. губерні Расіі, пазбаўлены сану або панеслі іншыя пакаранні. На касцельныя ўладанні накладзена спагнанне 68 тыс. руб. на выдаткі па высылцы ксяндзоў. За 1864—67 у Гродзенскай і Віленскай губ. скасавана 140 касцёлаў і кляштараў, якія ператварыліся ў правасл. цэрквы, шпіталі, казармы і г.д., да 1880-х г. амаль усе кляштары былі зачынены. Аіульнарас. законы ў адносінах да ка- таліцкага Д. былі дапоўнены шэрагам аб- межавальных распараджэнняў. Рымска- каталіцкія дыяцэзіі ў Расіі падзяляліся на 3 класы. Магілёўская арцыдыяцэзія на- лежала да 1-га, Віленская — да 2-га кла- са. Жалаванне біскупаў складала ў дыя- цэзіях 1-га класа 6610, 2-га — 5475 руб. Пасля далучэння Беларусі да Рас. імперыі становішча евангелічна- рэфармацкай і евангел\ч- на-лютэранскай цэрквй.ў не змянілася, аднак яны былі падначале- ны дзяржаве. Кальвіністы аб'ядналіся вакол Віленскага евангелічна-рэфармац- кага Сінода (да 1840 — Літоўскі), лютэ- ране — вакол Курляндскай евангелічна- лютэранскай кансісторыі (да 1803 існа- вала Віленская лютэранская кансісторыя, якой падпарадкоўваліся 15 прыходаў Мінскай, Віленскай, Гро- дзенскай іуб.). Іерархічная лесвіца рэ- фармацкага Д.: генерал-супер-інтэндант, супер-інтэндант, пастар, ад'юнкт-пастар, дыякан, лектар; лютэранскага: генерал- супер-інтэндант (або супер-інтэндант), пробст, обер-пастар, пастар, віцэ-пастар, кан'юнкт-пастар, дыякан. У 1863 у Віленскай, Мінскай, Гродзенскай, Магілёўскай губ. — было 11 асоб рэфар- мацкага Д., у 1914 — 4. У 1864 у Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай іуб. было 27 лютэ- ранскіх цэркваў і 11 асоб лютэранскага Д. На пач. 20 ст. — 30 лютэранскіх цэр- кваў, 10 рэфармацкіх. Ста раверст- ва (гл. Стараверы) на Беларусі з'явілася ў 2-й пал. 17 ст., мела 2 асн. кірункі: папоўшчынў і беспапоўшчыну, якія распадаліся на розныя толкі. У бес- папоўцаў не было Д. (адсюль назва), яны цярпелі ганенні ад царскага ўрада; становішча папоўскага Д. рэгулявалася ўказамі Сінода. Прафесійнага Д. не было таксама ў евангельскіх хрысціян, бап- тыстаў, адвентыстаў сёмага дня, якія з'явіліся на Беларусі ў 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. Становішча іудзей- с к а г а Д. пасля далучэння Беларусі да Расіі было ўзаконена Палажэннем аб яўрэях 1804. За абшчынамі захоўвалася права выбару рабіна (на 3 гады), якога павінен быў зацвярджаць губернатар. 3 1812 рабінам мог быць толькі той, хто пісьмова валодаў, акрамя яўрэйскай, ру- скай, польскай або нямецкай мовамі. Рабін павінен быў настаўляць яўрэяў на выкананне духоўных абавязкаў, на пад- парадкаванне агульным дзярж. законам, весці метрычныя кнігі. Абрады шлюбу, абразання, прысваення імя дзіцяці, паха-
вання павінны былі рабіць толькі рабіны або іх памочнікі. У 1840 урад вырашыў увесці яўрэйскіх іуб. рабінаў, якіх павін- ны былі рыхтаваць рабінскія вучылішчы. У 1857 прыняты закон, паводле якога яўр. грамада магла выбіраць у рабіны толькі яўрэяў, якія скончылі курс у ра- бінскіх вучылішчах 1 ў казённых яўр. ву- чылішчах 2-га разраду, а таксама агуль- ных навуч. установах. У 1874 замест ра- бінскіх вучылішчаў адкрыты Віленскі і Жытомірскі настаўніцкія ін-ты. У 1851 у Віленскай губ. было 748 рабінаў, 81 тал- мудзіст. Прававое становішча му- сульман ііхД. рэгулявалася адпа- ведным агульнарас. заканадаўствам аб мусульманах. У 1795 на землях Беларусі і Літвы былі 23 мячэці і 65 малітоўных мусульманскіх дамоў. У 1839 у Гродзен- скай іуб. на 1086 мусульман было б мя- чэцяў, 1 вучылішча і 7 мулаў. Духоў- нымі справамі бел.-літ. губерняў кіравала Таўрычаскае магаметанскае духоўнае ўпраўленне (у Крыме), у склад якога ўваходзілі муфтый — кіраўнік праўлення з ліку вышэйшага Д. і чле- ны — кадыэскер (намеснік муфтыя) і павятовыя кады. Да 1848 мусульманскае Д. разглядалася як асобнае саслоўе, пры- належнасць да якога вызначалася паход- жаннем. Духоўныя чыны Таўрычаскай магаметанскай акругі і мулы зах. губер- няў вызваляліся ад падаткаў і павіннасцей, пакуль былі на пасадзе. Духавенства пасля 1917. Лют. рэва- люцыя 1917 выклікала змены ў структу- ры п ра в а с л а ў н а га Д. 5.11.1917 Першы памесны сабор (жн. 1917 — вер. 1918) аднавіў ін-т патрыяршаства. Пат- рыярхам абраны мітрапаліт маскоўскі Ціхан (В.Бялавін). Пры ім ствараліся Свяшчэнны Сінод і Вышэйшы Царкоўны Савет (ВЦС). На месцах скасоўвалася асабістая ўлада епіскапа і яго выканаў- чага органа — кансісторыі, замест іх вы- шэйшым органам епархіяльнага кіра- вання станавіўся епархіяльны сход, які выбіраўся з Д. і прыхаджан у роўнай колькасці, а адм.-выканаўчым орга- нам — Епархіяльны савет. Архірэі (епіскапы, архіепіскапы, мітрапаліты) выбіраліся Д. і прыхаджанамі на сходах. 3 усталяваннем сав. улады Д. значна ас- лабіла сваю ролю ў грамадстве і дзяржа- ве. Дэкрэтамі СНК РСФСР ліст. 1917 — студз. 1918 (аб канфіскацыі ўсіх навуч. устаноў Рускай правасл. царквы; аб увя- дзенні грамадз. шлюбу і скасаванні цар- коўнага; аб ліквідацыі святароў у арміі; аб адмене дзярж. датацый і субсідый царкве і Д. і інш.) былі падарваны матэ- рыяльныя ўмовы існавання. Паводле дэкрэта «Аб аддзяленні царквы ад дзяр- жавы і школы ад царквы» ад 23.1 (5.2).1918 рэліг. арг-цыі былі пераў- твораны ў прыватныя абшчыны верні- каў, што існавалі выключна за свой кошт. Д. перастала атрымліваць дзярж. аклады, было пазбаўлена права выкла- даць Закон Божы ў школах. Царк. і ма- настырскія землі канфіскаваліся, што канчаткова падрывала эканам. аснову Д. У адказ на гэта першы памесны сабор назваў бальшавікоў «нашэсцем антыхры- ста». Пачалася барацьба сав. дзяржавы і Д. Пасля разгону Устаноўчага сходу 19.1.1918 патрыярх Ціхан у пасланні да правасл. Д. і вернікаў аб явіў сав. ўладзе анафему (вышэйшы царк. праклён), за- клікаў да яе байкоту. Патрыярх адмовіў- ся благаславіць «ганебны» Брэсцкі мір 1918, вызначыў 31 сак. днём «саборнай малітвы па ўбіенных за веру і царкву праваслаўную». У гады грамадз. вайны шмат прадстаўнікоў Д. было засуджана да зняволення і пакарання смерцю па абвінавачанні ў контррэвалюцыі. Але ўжо 25.9.1919 Ціхан выдаў пасланне «Аб спыненні духавенствам барацьбы з баль- шавікамі», у якім прызнаў барацьбу бяз- мэтавай. У СССР у 1922—23 пацярпелі ад улад 2691 святар, 1962 манахі, 3447 манашак. Правасл. Д. на Беларусі спа- чатку пазбегла рэпрэсій. У час польскай акупацыі 1919 Д. з 1 кастр. пачало ат- рымліваць пенсіі, на 11 ліст. ў Мінску прызначаўся епархіяльны з'езд. Д. зай- малася дабрачыннай дзейнасцю: у пач. кастр. бедныя, нямоглыя, сіроты Мінскай епархіі атрымалі да 15 фунтаў збожжа, аказвалася дапамога грашыма. У 1921 урад БНР накіраваў з Коўна лісты пат- рыярху Ціхану і папе рымскаму, у якіх прасіў дапамогі ў справе адраджэння Бацькаўшчыны. Да патрыярха змяшча- лася просьба весці дадатковыя набажэн- ствы і пропаведзі на бел. мове, выдаць па-беларуску зборнікі малітваў, Новы Запавет і інш. У гэтым жа годзе патры- ярх Ціхан разаслаў у бел. епархіі рашэн- не ВЦС аб выкарыстанні бел. мовы ў да- датковых богаслужэннях. У 1922 рэпрэсіі супраць Д. пашырыліся, у лют.—маі ад- былася канфіскацыя царк. каштоўнасцяў з храмаў усіх канфесій для аказання да- памогі галадаючым Паволжа. У 1-й пал. 1922 з цэркваў, касцёлаў, сінагог, малі- тоўных дамоў Беларусі было канфіска- вана 65 пудоў серабра. У пач. 1920-х г. сярод правасл. Д. адбыўся раскол. Част- ка епіскапаў выступіла супраць інстыту- та манаства, за рэарганізацыю жыцця царквы (заняцця вышэйшых пасад жа- натымі святарамі і г.д.), стварыла без да- зволу патрыярха свой орган царк. кіра- вання — Вышэйшае царк. ўпраўленне (ВЦУ), што было кананічным парушэн- нем, і стала звацца «абнаўленцамі». Яны адразу прызналі сав. ўладу, іх абшчыны рэгістраваліся дзяржавай («ціханаўцам» у рэгістрацыі адмаўлялі, не прызнаваўся патрыяршы ВЦС). У чэрв. 1922 па СССР 37 з 73 епархіяльных архірэяў падпарадкоўваліся ВЦУ. 17—19.5.1924 у Магілёве адбыўся I Бел. Царк. Сабор, скліканы «абнаўленцамі», было прынята «Палажэнне аб кіраўніцтве Беларускай Праваслаўнай Царквой». У адпаведнасці з ім стваралася Беларуская аўтаномная праваслаўная царква з падпарадкаван- нем Сіноду Рускай правасл. царквы («абнаўленчай»). Паміж «абнаўленцамі» і «ціханаўцамі» пачалася барацьба за ва- лоданне прыходамі. Сав. дзяржава пад- трымала «абнаўленцаў», арыштоўвала святароў-«ціханаўцаў». На Беларусі гэ- ДУХАВЕНСТВА ты раскол дапоўніўся наяўнасцю пры- хільнікаў незалежнасці (аўтакефальнас- ці) Бел. кананічнай царквы (гл. Белару- ская аўтакефальная праваслаўная царк- ва). У адпаведнасці з дазволам патрыярха Ціхана ў 1922 сабор Д. ў Мін- ску стварыў Бел мітраполію на чале з мітрапалітам Мелхіседэкам (Паеўскім), адбыўся падзел я тэрыторыі на епархіі. 20.11.1922 Мелхіседэк аб'явіў бел. «аб- наўленцам» анафему. На 1.10.1923 Д. Беларусі складалася з 339 правасл. свя- тароў, 300 рабінаў, 16 ксяндзоў, 11 пас- тараў, 1 мулы. Пасля пашырэння тэр. БССР паводле даных АДПУ, на 12.1.1929 на Беларусі былі 324 прыходы «абнаўленцаў», 447 «ціханаўцаў», 379 «мелхіседэкаўцаў». Заканадаўства 1920-х г. паставіла Д. ў нераўнапраўнае грамадскае становішча, з 1922 інфар- мацыя аб ім паступала ў сакрэтны аддзел ВЧК—АДПУ. Святары ўсіх канфесій да 1936 былі пазбаўлены выбарчых правоў, ім дазва- лялася працаваць у дзярж. установах толькі пасля публічнага адрачэння ад ве- ры. Дзеці святароў да 1936 не мелі маг- чымасці атрымліваць вышэйшую адука- цыю. Вышэйшыя іерархі царквы не мелі права даваць указанні епархіяльным архірэям, якія таксама не маглі кіраваць прыходскімі святарамі. Рэліг. абшчыны павінны былі абавязкова рэгістравацца, але не атрымлівалі права юрыд. асобы. У студз. 1925 абежнікам (цыркулярам) ЦВК БССР «Аб землекарыстанні служ- боўцаў рэлігійных культаў» святарам і іх сем'ям дазвалялася даваць зямлю ў ка- рыстанне пры ўмове, што яны не будуць наймаць рабочую сілу. Дамы святароў станавіліся ўласнасцю дзяржавы, на іх распаўсюджваўся агульны парадак уся- лення-высялення і «ўшчыльнення» жы- лой плошчы. У 1928 святарам было заба- ронена карыстанне зямлёю і яны былі вымушаны жыць толькі з ахвяраванняў вернікаў. Д. абкладалася падаткамі, нор- ма якіх павялічвалася да таго часу, па- куль святар не мог заплаціць патрэбную суму. За нявыплату падаткаў служыцелі царквы арыштоўваліся і высылаліся ў папраўча-працоўныя лагеры тэрмінам на 1—5 гадоў. 3 пач. 1930 пачалася «ачыст- ка» дзярж. граніцы ад «класава варожых элементаў», да якіх залічылі і Д. Храмы зачыняліся, святары высылаліся ў Сібір, Казахстан. Ужо да канца мая 1930 трой- кай пагранічнай акругі АДПУ па БССР былі асуджаны 93 «царкоўнікі», 25 з іх расстраляны. Д. забаранялася дабрачын- ная дзейнасць. 29.7.1927 мітрапаліт Сер- гій (фактычны кіраўнік Рус. правасл. царквы — «ціханаўцаў») выступіў з дэк- ларацыяй, у якой прызнаў сав. ўладу, пагадзіўся на тое, што прызначэнне Д. будзе адбывацца са згоды дзярж.-пар- тыйных органаў. «Ціханаўцы» былі лега- лізаваны, але правасл. Д. аднеслася да дэкларацыі неадназначна: праціўнікі Сергія сталі называць сябе Ісцінна-пра-
320 ДУХАВЕНСТВА васлаўнай царквой. У 1930-я г. рэпрэсіі супраць Д. ўзмацніліся. Сельскіх свята- роў абвінавачвалі ў контррэв. прапаган- дзе супраць калектывізацыі. У лют.— сак. 1933 АДПУ БССР інкрымінавала вышэйшаму Д. Беларусі стварэнне контррэв. арг-цыі «Ісцінна-праваслаўная царква», па справе якой прыцягнута 79 чал., з іх 5 епіскапаў, 48 святароў і дыя- канаў. У 1937—38 рэпрэсіі супраць Д. па лжывых абвінавачваннях у шпіёнскай дзейнасці набылі масавы характар. У ліп.—вер. 1937 НКУС БССР ліквідавала «шпіёнска-контррэв. арг-цыю» «Белару- ская аўтакефальная царква». У Гомелі «раскрылі» арг-цыю «Саюз царк. дзея- чаў» на чале з архіепіскапам Дасіфеем (Сцяпанавым), у Віцебску арыштаваны 84 святары на чале з архіепіскапам. У сак. 1938 у Мінску выкрылі «антысав. падполле царкоўнікаў» на чале з мітра- палітам. Толькі ў 1937 — ліп. 1938 на Беларусі арыштавана 3247 прадстаўнікоў Д. і царк. актыву, з якіх больш за 400 правасл. святароў і манахаў, 1 мітрапа- літ, 5 епіскапаў і архіепіскапаў.'На тэр. Зах. Беларусі на канец 1939 дзейнічалі 542 правасл. царквы, 446 касцёлаў, 387 сінагог, іх абслугоўвала 606 правасл. свя- тароў, 617 ксяцдзоў, 293 рабіны. Тут да 1939 дзейнічала Польская аўтакефаль- ная правасл. царква, якая ў значнай сту- пені залежала ад польскага ўрада. Матэ- рыяльнае становішча Д. было забяспеча- на, але ад яго патрабавалася выконваць усе пастановы ўлад па выхаванні ў вер- нікаў польскага патрыятызму. Падрых- тоўка святароў вялася на польскай мове, унутраная царк. дакументацыя таксама была пераведзена ў 1930-я г. на поль- скую мову. Бел. і ўкр. правасл. насель- ніцтва ўрад імкнуўся ператварыць у т. зв. «праваслаўных палякаў» (тэрмін афіц. польскай прапаганды). Святароў прымушалі да супрацоўніцтва са спец- службамі. Нац. свядомае бел. Д. на чале з В.В.Багдановічам заснавала Бел. пра- васл. аб'яднанне, аднак аформіць больш шырокую рэліг.-грамадскую арг-цыю яму не ўдалося. Пасля ўз'яднання Зах. Беларусі з БССР (1939) быў заснаваны экзархат Маскоўскай патрыярхіі для Зах. Украіны і Зах. Беларусі, які ў 1939—40 узначальваў мітрапаліт Панцеляймон (Ражноўскі). Ва ўмовах ням.-фаш. аку- пацыі ў Вял. Айч. вайну дзейнасць цар- квы актывізавалася, Д. атрымала магчы- масць выконваць рэліг. абрады, займац- ца дабрачыннасцю. 30.8—2.9.1942 на Саборы епіскапаў была абвешчана Бел. аўтакефальная праваслаўная царква (БАПЦ), кіраўніцтва якой звярнулася з прывітаннем да герм. ўрада. У гэты ж час сав. ўрад даў дазвол на аднаўленне ін-та патрыяршаства, у 1943 мітрапаліт Сергій стаў патрыярхам. Правасл. Д. на Беларусі падзялілася на тых, хто пад- трымліваў аўтакефалію, і прыхільнікаў патрыярха (хоць ва ўмовах акупацыі ўсё Д. фармальна лічылася ў падпарадка- ванні БАПЦ). У час адступлення ням. войск «аўтакефалісты» выехалі з Бела- русі. Пасля вайны шэраг святароў быў засуджаны па абвінавачваннях у супра- цоўніцтве з акупантамі. У канцы 1950 — пач. 1960-х г. масавае прымусовае за- крыццё храмаў фактычна з'явілася но- вай формай барацьбы супраць Д. У 1986 на Беларусі дзейнічалі 804 рэліг. абшчы- ны, у т.л. 370 правасл. і 112 каталіцкіх. У канцы 1980-х г. адбылася рэарганіза- цыя структуры правасл. царквы на Бела- русі. У 1989 утвораны Беларускі экзар- хат Маскоўскага патрыярха, 10 епархій узначалілі архірэі ў сане епіскапа ці архіепіскапа. 54 благачынныя акругі, на якія падзелены епархіі, узначальваюць благачынныя, кожнае благачынне аб'яд- ноўвае 10—20 прыходаў, у іх служаць святары, дыяканы і псаломшчыкі. Пра- вавое становішча Д. ўсіх канфесій вызна- чана ў Законе Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе веравызнання і рэлігійных ар- ганізацый» ад 17.12.1992. На 1.1.1995 дзейнічалі 8 правасл. манастыроў, 902 прыходы, у Жыровічах працуе Мінская духоўная семінарыя (з 1989), навучэн- цаў больш за 180 чал. Правасл. Д. ўдзельнічае ў экуменічным руху. Свед- чаннем узаемапаразумення правасл. і ка- таліцкага Д. стала перадача ў вер. 1995 кіраўніком правасл. царквы на Беларусі мітрапалітам Філарэтам святога агню з Іерусаліма кіраўніку каталіцкай царквы на Беларусі кардыналу К.Свёнтаку. Каталіцкая царква ў БССР у 1920—30-я г. не мела самастойнага ка- нанічнага афармлення. Прававое ста- новішча каталіцкага Д. прынцыпова не адрознівалася ад праваслаўнага. Яно таксама моцна пацярпела ад рэпрэсій. 3 пач. 1920-х г. у БССР не засталося біс- купаў. Ксяндзоў звычайна абвінавачвалі ў шпіянажы на карысць Польшчы. Так, у 1920—30-я г. органамі АДПУ—НКУС была прыдумана «Польская арганізацыя вайсковая», у прыналежнасці да якой былі абвінавачаны сотні грамадзян. Толь- кі ў 1933 па гэтай справе арыштавана больш за 100 прадстаўнікоў Д. і касцель- нага актыву ў Мінску, Барысаве, Гомелі, Заслаўі, Слуцку і інш. Барацьба сав. дзяржавы з Д. вымушала да таго. што ва Ушацкім, Бярэзінскім і інш. раёнах ксян- дзы выконвалі рэліг. абрады для правас- лаўных, у Мінску вясной 1937 епіскап Філарэт (Раменскі) дазваляў католікам маліцца ў царкве св. Марыі Магдаліны і г. д. У 1936 у сувязі з прыняццем Кан- стытуцыі СССР было пададзена 158 ка- лектыўных заяў на адкрыццё правасл. цэркваў (па 51 раёну), 61 заява (па 26 раёнах) на адкрыццё сінагог, 16 (па 11 раёнах) на адкрыццё касцёлаў. У Зах. Беларусі пад уладай Польшчы, дзе рым- ска-каталіцкая царква была дзяржаўнай, Д. жыло заможна; у сельскай мясцовасці ксяндзы мелі да 60 га касцельнай зямлі, інвентар, жывёлу. Каталіцкае Д. адыг- рывала важную ролю ва ўрадавай палі- тыцы паланізацыі бел. народа, узначаль- вала «Акцыю каталіцкую» і інш. рэліг.- грамадскія арг-цыі. Прыхільнікі бел. нац. арыентацыі сярод яго складалі меншасць (гл. Беларуская хрысціянская дэмакра- тыя). У час Вял. Айч. вайны ксяндзы падтрымлівалі Армію Краёву (АК), да- памагалі польскім партызанам, былі вайск. капеланамі. Ням.-фаш. акупанты іх часта арыштоўвалі і бралі ў заложнікі. У лют. 1943 ксяндзы Ю.Кашыра і А.Аля- шчэвіч ахвяравалі сваім жыццём дзеля людзей, засуджаных на смерць, і былі спалены разам з жыхарамі ў в. Росіца Браслаўскага р-на. За падтрымку акаў- скага руху ў 1945—51 на Беларусі арыштавана болып як 170 святароў. У 1945—47, ратуючыся ад ганенняў, 304 ксяндзы і манахі пераехалі ў Польшчу. У 1950-я г. ўціск супраць Д. быў спынены, але ад'езд святароў у Польшчу працяг- ваўся. У выніку пераважная большасць касцёлаў засталася без настаяцеляў і бы- ла зачынена. У 1960—70-я г. ў Рыжскай духоўнай семінарыі рыхтавалі новыя кадры каталіцкіх святароў, але на ўсе парафіі ксяндзоў не хапала. У 1980-я г. пачалося кананічнае афармленне царк- вы, створаны дыяцэзіі (епархіі). У 1989 паводле пагаднення ўрадаў СССР і Польшчы на Беларусь запрошаны 50 ксяндзоў-палякаў, 40 ксяндзоў прыехалі па прыватных запрашэннях вернікаў ча- сова, тэрмінам да 1993—95. У 1990 у Гродне адкрыта Вышэйшая духоўная се- мінарыя, у якой пачалі навучанне 78 клі- рыкаў. На 1.1.1995 зарэгістраваны 352 прыходы. 3 1994 каталіцкую іерархію на Беларусі ўзначальвае кардынал. Уніяц- кая царква стала адраджацца ў 1920-я г. ў Зах. Беларусі. Была створана ката- ліцка-езуіцкая група ў Альбярціне, паз- ней экзархат для католікаў усх. абраду, які праіснаваў да растрэлу экзарха А. Неманцэвіча ў 1942 ням.-фаш. захопні- камі. Дзейнасць уніяцкага Д. была спы- нена да пач. 1990-х г. Іудзейскае Д. ў БССР у 1920—30-я г. апынулася ў такім самым становішчы, як і Д. інш. канфесій, толькі рабінаў не расстрэльва- лі, а прымусова высялялі ў Палесціну. Іх абвінавачвалі ў шпіянажы на карысць ЗША, Англіі, Японіі, Полыпчы і стварэн- не антысав. падпольных арг-цый. Такія справы былі сфабрыкаваны ў Мінску, Бабруйску, Оршы. У Зах. Беларусі рабі- ны займалі пачэснае месца сярод яўр насельніцтва, якое было глыбока рэлігій- ным. У Вял. Айч. вайну іудзейскае Д. ўспрыняло ням.-фаш. навалу як фаталь- ную непазбежнасць і падзяліла трагічны лёс свайго народа. У 1993 на Беларусі дзейнічала 1 сінагога (Мінск), якую аб- слугоўваў рабін з ЗША. На 1.1.1995 за- рэгістравана 15 іудзейскіх абшчын. Не- шматлікае татарскае насельніцтва Бела- русі апынулася ў 1920 — 30-я г. пераважна ў зах. частцы. Падрыхтоўка новых мулаў тады вялася ў г. Сараева (Боснія). Пасля Вял. Айч. вайны рэліг. жыццё заняпала, існавала толькі 1 мя- чэць у Іўі. На 1.1.1995 у рэспубліцы за- рэгістравана 15 мусульманскіх абшчын, але мулаў са спец адукацыяй пакуль няма. Літ.'. Кеппен П. Девятая ревнэня: Нслед. о чнсле жнтелей в Росснв в 1851 г. Спб., 1857; Т о л с т о й Д.А. Рвмскнй като- лнцнэм в Росснн. Т. 2. Спб., 1876; Бер- ш а д с к н й С.А. Лнтовскне еврен... 1388— 1569 г. Спб.. 1883; Чнстовнч Н. Очерк
нсторнн западно-русской церквн. Ч. 2. Спб., 1884, Сапунов А Краткнй очерк нсторнческнх судеб Полоцкой епархнн с древнейшмх времен до половнны XIX века. Внтебск, 1888; Бобровскнй П.О. Рус- ская греко-уннатская церковь в царствова- нне нмператора Александра I. Спб., 1890; Рункевнч С. Нсторня Мннской архн- епнскопнн (1793—1832 гг.), Спб., 1893; Р у - бннштэйн С.Ф. Хронологнческнй ука- затель указов н правнтельственных распо- ряженнй по губернням Западной Росснн, Белорусснн н Малоросснн за 240 лет с 1652 по 1892 г Внльна, 1894. Кнпрнановнч Г.Я. Нсторнческнй очерк православня, ка- толнчества н уннн в Белорусснн н Лнтве с древнейшего до нашего временн Внльна, 1895; Отечественная церковь по статнстнче- скнм данным с 1840—41 по 1890—91 гг. Спб., 1897. Н з в е к о в Н.Д Нсторнческнй очерк состояння православной церквн в Лн- товской епархнм за время с 1839—1889 г. М., 1899; Г о р ю ч к о П.С. Матерналы для нс- торнн раскола старообрядчества в Могнлев- ской губерннн конца XVIII н начала XIX столетнй Могнлёв, 1902. Покровскнй Ч.М. Русскне епархнн в XVI—XIX вв., нх открытне. состав н пределы Опыт церков- но-нсторнческого, статнстнческого н геогра- фнческого нсследовання. Т. 2. Казань, 1913; К а с я к I 3 псторыі праваслаўнай царк- вы беларускага народу. Нью-Йорк, 1956; Мараш Я.Н. Ватнкан н католнческая церковь в Белорусснн (1569—1795). Мн., 1971 Яго ж Очеркн нсторнн экспанснн католнческой церквн в Белорусснн XVIII в. Мн., 1974; Грыцкевіч А.П Рэлігійнае пытанне і знешняя палітыка царызму перад падзеламі Рэчы Паспалітай / / Весці АН БССР Сер грамад навук. 1973 № 6, Я г о ж йсторнографня нсторнн православной церквн в Белоруссмн (XIV — середнна XVI века) / / Нз нсторнн кннгн в Белорусснн. Мн., 1976; Католнпнзм в Белорусснн: Тра- дмцноналнзм н прнспособленне. Мн., 1987; Релнгня н демократня: На путн к свободе совестн. Вып 1—2. М., 1989—93; М а р то с А. Беларусь в нсторнческой, государствен- ной н церковной жнзнн. Ч 1—3 Мн., 1990; Алексеев В.А. Нллюзнн н догмы. М., 1991; К о р о т к а я Т.П., П р о к о ш н н а Е.С. Чудннкова А.А Старообрядчест- во в Беларусн. Мн., 1992; Тэзісы навуковай канферэнцыі, прысвечанай 1000-годдзю Полацкай епархіі і праваслаўнай царквы на Беларусі. Мн., 1992, Д у м і н С.У., К а - напацкі ІБ Беларускія татары: мінулае і сучаснасць Мн , 1993; Ва- снльева ОЮ Русская православная церковь н Советская власть в 1917—1927 г. // Вопр нсторнн 1993 №8;Глябовіч А. Касцёл у няволі / / Спадчына, 1994, № 1—2; Л а к о т к а А.І. Бераг вандраванняў, ці адкуль у Беларусі мячэці. Мн., 1994, ІХісЬон'іепзІч'о ггушзко-каіоііскіе зткіескіе і гакоппе. Уі/агзгав'а, 1906. $різ зупосід»’ і ье$р рготуіпсіаіпусіі ^едпоіу Ьііе№5кіеі, 1611— 1913. ХУіІпо, 1913; V/ а 5 11 е м/ 8 к і I. Агсу- ЬІБкцрі і асітіпізігаіогов'іе агсЬідіесегіі МоЬуІотквкіеі. Ріпзк, 1930. ОсЬшапікі I. Ві5кіір5ін'о жііепзкіе згедійожіесгіі: Схіто) і іірозагепіе. Рогпап, 1972, Я г о ж. НІБіогіа Ілііуу 2 нзд ІУгосІаіУ еіс., 1982; Ковтап М. Ьііе\У5ка Іебпоіа ехеап^еііс- ко-геіогшон’апа од роіотку XVII » <1о 1939. Ороіе, 1986; Я го ж Ке(огшаС]а копігге- Іогшасіа № У/іеІкіш Кзі(5іч'іе Ідіешзкіт IV 5№іеі1е ргоравапду »'угпапіо«'еі ТУгосіан’. 1973 Георгій Галенчанка, Валянціна Грыеорева, Алена Філатава, Таццяна Процька. ДУХІНСКІ Ануфрый (г. н. і см. невяд.), удзельнік паўстання 1863 на Беларусі. 11 ЭГБ, т. 3. Родам з Куявіі (Польшча). У 1831 у якасці кав афіцэра ўдзельнічаў у «літоў- скай кампаніі» генерала Г.Дэмбінскага (паход з Польшчы на Літву і Беларусь на дапамоту бел -літ. паўстанцам і вяртанне з баямі ў Польшчу). У 1832—63 у эміграцыі ў Францыі. У сак 1863 з франц пашпартам на чужое імя прыбыў праз Кракаў і Варшаву ў Вільню і павод- ле рэкамендацый дзеяча эміграцыі ген Ю.Высоцкага і Нац. ўрада Аддзелам кіраўніцтва правінцыямі Літвы прызна- чаны вайсковым начальнікам Гродзен- скага ваяводства Меў паўстанцкае зван- не палкоўніка У Беластоку з дапамогай К.Каліноўскага (камісар ваяводства) і В Урублеўскага (нач штаба паўстанцкіх узбр сіл ваяводства) кіраваў падрых- тоўкай узбр. выступлення на Гродзенш- чыне Пасля пачатку 12(24).4 1863 агульнага паўстання ў губерні разам з Урублеўскім знаходзіўся пры Беластоц- ка-Сакольскім атрадзе, дзе быў гал вай- сковы штаб гродзенскіх паўстанцаў. Не вылучаўся энергіяй, не меў здольнасцей да партыз вайны і не ведаў мясц. умоў. Не здолеў пазбегчы бітвы пад Валіламі 17(29) .4 1863, у выніку паражэння ў якой паўстанцы панеслі значныя страты, у рукі карнікаў трапіў абоз У канцы мая (пач. чэрв.) 1863 у баі над ракой Сцер- цеж у Ружанскай пушчы Д быў адрэза- ны ад асн часткі атрада і выратаваўся толькі дзякуючы мужнасці і вайсковаму майстэрству Урублеўскага Знясілены цяжарам партыз. жыцця 3(15).8.1863 па ўласнай просьбе атрымаў адстаўку і вы- ехаў за мяжу. У верасні, знаходзячыся ў Парыжы, звярнуўся ў Нац. ўрад з праек- там аб яднання пад адным камандаван- нем паўстанцкіх сіл шэрагу бел.-літ. вая- М.В.Дучыц. Руіны. Мінск. 1944 ДУЧЫЦ водстваў 27 10 1863 Нац. ўрад надаў яму званне брыгаднага генерала 1 пры- значыў начальнікам узбр сіл Аўгустоў- скага і Гродзенскага ваяводстваў, але ра- шэнні гэтыя былі адразу адкліканы. Літ. К і с я л ё ў Г. Паплечнік Каліноўскага Мн., 1976, Паўстанне ў Літве і Беларусі 1863—1864 гг. М., 1965; Агашо№Ісг I Маггепіа: Раші^іпік і Г11СІ111 рагіугапскіш V/ н'оіем'оіігіч'іе вгодгіепікіет V/ 1863 і 1864 г. Бепйіікоп, 1865, С і 11 е г А НіЫог)а роік$1апіа пагобіі роккіеко ім 1861—1864 г. Т 1.2 уу<1. Рагуг, 1867: Сіеукгіог I. Раші^іпікі г Іаі 1857—1865 Т. 2. АУіІпо, 1913 Генадзь Кісялеў. ДЎЧЫЦ Людміла Уладзіміраўна (н. 12.12.1950, Мінск), бел археолаг. Канд гіст. н. (1982). Скончыла БДУ (1975). 3 1974 у Ін-це гісторыі АН Беларусі. Выву- чае гісторыю паўн захаду Полацкага княства, культавыя камяні, каменныя крыжы, археал мікратапаніміку, ста- раж. касцюм на тэр. Беларусі. Праводзі- ла раскопкі гарадзішчаў на Браслаўшчы- не, курганоў на Пн Беларусі, гідраархе- ал даследаванні ў Падзвінні Тв.. Браслаўскае Паазер е ў IX—XIV стст.: Гіст.-археал. нарыс. Мн., 1991; Бары- савы камяні: (гістарыягр. агляд) // Весці АН БССР Сер. грамад Навук 1985 № 4: Край блакітных азёр. Мн., 1988. ДУЧЫЦ Мікалай Васілевіч [20.9(2.10). 1896, мяст. Любча Навагруд- скага пав., цяпер г.п Любча Навагруд- скага р-на — 3 9 1980], бел. жывапісец і графік Вучыўся ў Пецярбургскай школе Т-ва заахвочвання мастацтваў (1914— 15) у М.Рэрыха 1 А.Бенуа. Працаваў у
Д ДУШЭЎСКІ асн у жанры пейзажа («Ускраіны Мінска»), звяртаўся да гіст. тэматыкі («Партьваны», «Раззбраенне белагвар- дзейцаў», 1937) Стварыў больш за 200 жывапісных і графічных работ, прысве- чаных гісторыі Мінска: «Ніжні рынак», «Чыгуначная царква» і «Будаўніцтва універсітэцкага гарадка» (усе 1929), «Павільён Лесбела на сельскагаспадар- чай выставе» (1940), віды горада часоў ням-фаш акупацыі («Касцёл на Зала- той Горцы», «Куток старога Мінска», «Лагер смерці ў Трасцянцы», «Разбу- рэнні на плошчы Свабоды», «Руіны» і інш.). Людміла Дучыц. ДУШЭЎСКІ (Дуж-Душэўскі) Клаўдзій Сцяпанавіч (27 3 (паводле інш. звестак 26.4) 1891, мяст (цяпер горад) Глыбокае Дзісенскага пав Віленскай губ. — 25.2.1959], бел. палітычны дзеяч. Скончыў Віленскае рэальнае вучылішча (1912), дзе далучыўся да бел. нац -вьвв. руху, Літоўскі ун-т (1927, Каўнас) У 1912—18 вучыўся ў Пецярбургскім гор- ным ін-це Адзін з актывістаў Беларуска- га навукова-літаратурнага гуртка сту- дэнтаў Санкт-Пецярбургскага ун-та, удзельнічаў у выданні час. «Раніца», распрацоўваў тэму вывучэння стараж. гіст. помнікаў і аховы даўніны. Паводле ўласнага сведчання Д. стварыў эскіз бе- ла-чырвона-белага сцяга. Пасля Лю- таўскай рэвалюцыі 1917 уступіў у Бела- рускую сацыялістычную грамаду (БСГ), у чэрв —кастр. 1917 чл ЦК грамады і яе прэзідыума. Удзельнічаў у з ездзе бел. нац. арг-цый (сак 1917, Мінск), ва Усе расійскай дэмакр. нарадзе (вер 1917, Петраград) і інш У 19’. 8 працаваў загад- чыкам бежанскага аддзела Бел. нац. камісарыята. Ухваліў абвяшчэнне Бел. Нар Рэспублікі (БНР) Пасля распаду БСГ (лета 1918) у Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (разам з В.Ластоўскім належаў да яе памяр- коўнага крыла). 3 крас 1919 у Вільні. чл. Беларускага нацыянальнага камітэ- та, у маі абраны старшынёй Цэнтраль- най беларускай рады Віленшчыны і Гро- дзечшчыны, але з-за нязгоды з праполь- скай арыентацыяй большасці рады ў ліп. склаў з сябе гэтыя паўнамоцтвы; з ліп. ўзначальваў к-т Бел т-ва дапамогі па- цярпелым ад вайны, Віленскі аддзел Са- юза спажывецкіх т-ваў Бел. краю, адзін з ініцыятараў утварэння Беларускай вай- сковай камісіі. Актыўна выступаў за да- сягненне кезалежнасці і непадзельнасці Беларусі. Восенню 1919 — дыпламат. прадстаўнік БНР у краінах Прыбалтыкі; пасля сесіі Рады БНР у Мінску (снеж. 1919) прызначаны яе дзярж. сакратаром ва ўрадзе Ластоўскага. Выкладаў у Віленскай бел. гімназіі 1 на бел на- стаўніцкіх курсах. У пач. 1921 арышта- ваны польск. ўладамі і пасля вызвалення (7 2 1921) эмігрыраваў у Каўнас Да 1924 працаваў у Мін-ве бел. спраў, да 1930 — у Мін-ве замежных спраў, потым К.С Душэўскі. Беларусндя Народнм Рэспублта й4рі»ЫіЧілв СМлюсгвіічнф да I* КцІЬапю ВІалсЬа Э'іа.маіна. Грамата ўрада БНР аб прызначэнні К.С Ду- шэўскага надэвычайным паўнамоцным прадстаўніком пры ўрадах балтыйскіх дэяр- жаў. 1919. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. у Мін-ве сувязі Літвы. Прымаў удзел у грамадска-культ. жьшці бел. эміграцыі. быў адным з кіраўнікоў Бел. цэнтра ў Літве (з 1933 яго старшыня), Літ.-Бел. т-ва. Рэдагаваў час. «Беларускі сцяг» (1922), прымаў удзел у выданні час. «Крывіч» (1923—26), выдаваў і рэдага- ваў час «Беларускі асяродак» (з 1933). Перакладаў па бел. мову і выдаваў дапа- можнікі для школ, у т.л. падручнікі па гісторыі сярэдніх вякоў і новага свету Р.Ю.Віпера Выступаў за ўмацаванне дзярж -паліт. сувязей паміж бел. і літ. народамі, падкрэсліваў мірны характар іх аб'яднання ў мінулым у супольную дзяржаву ВКЛ Пасля далучэння Літвы да СССР зняволены ў турму (жн 1940 — чэрв. 1941). У жн 1943 арышта- ваны ўжо ням.-фаш ўладамі за дапамогу грамадзянам яўр. нацыянальнасці, адбы- ваў пакаранне ў канцлагеры каля г.п. Правянішкес У 1944—46 дацэнт Каўнаскага ун-та. У снеж. 1946 — маі 1947 пад следствам у Вільнюсе. Пасля новага арышту (люты 1952) як «ак- тыўны бел. нацыяналіст» асуджаны да 25 гадоў зняволення Вызвалены ў крас 1955 Працаваіг у ін-це «Літбудпраект». Пахаваны ў Каўнасе. Літ Л у ц к е в і ч Л. Барацьбіт і бу- даўнік / / ЛіМ 1991 3 мая, Ж д а н о в і ч В Гісторыя аднаго кахання / / Бяроэка. 1992. №7/8: Рудовіч С. Белы, чырво- ны, белы... // Звяэда. 1992. 25 сак.: С іі <1 а 5 К Сікіаі І2 Уіівіік. Кашіаь, 1934. Станіслаў Рудовіч ДЫБОЎСКІ Бенядзікт Іванавіч [30 4(12 5). 1833, маёнтак Адамарын Вілейскага пав , цяпер Маладзечанскага р-на — 31.1 1930], заолаг, прыродазна- вец, урач і публіцыст. Замежны чл.-кар. АН СССР (1928). Чл. Акадэміі ведаў у Кракаве (1884). Брат У Д.Дыбоўскага Скончыў Дэрпцкі ун-т (1857), вучыўся ў Вроцлаве (1857—58) і Берліне (1858— 60). Праф. Варшаўскага ун-та (з 1862). За ўдзел у паўстанні 1863—64 сасланы ў Сібір Апісаў прыродныя ўмовы ў фауну Прыбайкалля, побыт, вераванні і мову буратаў. У 1879—84 працаваў урачом на Камчатцы, цікавіўся этнаграфіяй мясц. насельніцтва У 1883 у Львоўскім ун-це. Даследаваў гісторыю і этнаграфію бела- русаў. Літ. Вннкевнч Г Выдаюшнйся гео- граф н путешественннк Мн . 1965. Грн ц - к е в н ч В П Путешествня нашнх эемля- ков. Мн., 1968. С. 173—185; Карніловіч Э.А. Б.І.Дыбоўскі / / Весці АН БССР. Сер. біял. навук 1983. № 3; Тгерка А. Вепесіукі ПуЬо№5кі. Каіоіяісе,. 1979; Вг?{к С. Вепеііукі БуЬогчзкі' 2усіо і <І2іеіо ІАіЫіп, 1981 Генадзь КаханоНскі. ДЫБОЎСКІ Уладзіслаў Іванавіч (18 4.1838, маёнтак Адамарын Вілей- скага пав., цяпер Маладзечанскі р-н — 27.7.1910), заолаг, батанік, палеантолаг. мінералог і фалькларыст Д р мінералопі (1878) Брат Б І.Дыбоўскага. Скончыў Дэрпцкі (Тартускі) ун-т (1862). За ўдзел у паўстанні 1863—64 прыгавораны да турэмнага зняволення. 3 1871 працаваў у Дэрпцкім ун-це. 3 1878 жыў у маёнтку Нянькава на Навагрудчыне Аўтар прац па выкапнёвых рэштках Усх. Прыбал- тыкі, Сібіры (матэрыялы дасылаў брат); даследаваў флору і фауну Навагрудчыны і інш Гербарый навагрудскай зямлі ахвя- раваў АН у Кракаве. Збіраў бел. фальк- лор. У час. «2Ьіог н’іагіотозсі гіо апігороіо^іі кга]оч'е]» («Збор звестак па айчыннай антрапалогіі») апублікаваў арт. «Беларускія прыказкі з Навагруд- скага павета» (1881), «Беларускія за- гадкі з Мінскай губерні» (1886) Анатоль Літвіновіч ДЫГНІТАРЫІ (лац. <1 і8пііагіцз ад гіі^пііаз годнасць), у ВКЛ прыдворныя пры вялікім князю. Дыгнітарскімі назы- валіся буйнейшыя ўрады (пасады), што не ўваходзілі ў Сенат Рэчы Паспалітай.
На канец 18 ст. сістэма дыгнітаоскіх ура- даў паводле старшынства склалася на- ступным чынам: вял. сакратар, рэферэн- дары (2 чал ), падкаморы. вял харун- жы, мечнік, канюшы, кухмістар, падчашы, крайчы, стольнік, падстолі, чашнік, лоўчы, пісар палявы, генерал артьшерыі, генерал-інспектар, абозны. вял. стражнік, пісары мернічы (ці геа- метр), войскі, піўнічы, інстыгатары, ха- рунжы надворны, падканюшы, лоўчы надворны, стражнік палявы, абозны па- лявы Аналагічныя пасады існавалі і ў Кароне Польскай, акрамя мернічага; па- сады войскага і піўнічага дыгнітарскімі не былі. Пра кожную пасаду гл. асобны арт. (напр., харунжы). Уладзіслаў Вяроўкін-Шзлюта ДЫДЫШКА Аляксандр Іванавіч [18 6(1 7) 1911, пас. Верхнедняпроўск, цяпер горад Днепрапятроўскай вобл. — 5.2.1944], Герой Сав. Саюза (1940). Бе- ларус. У Чырв. Арміі з 1929. Скончыў Адэскае артыл. вучылішча (1933). Вы- значыўся ў сав -фінляндскую вайну 1939—40 артыл дывізіён на чале з капітанам Д. у канцы ліст. 1939 — лю- тым 1940 у баях на выбаргскім напрамку (Карэльскі перашыек) знішчыў 4 мінамётныя і 5 артыл. батарэй, 2 чыг. ўмацаванні. 5 агнявых пунктаў і шмат жывой сілы праціўніка. У Вял. Айч. вай- ну на фронце з чэрв 1941, камандзір ар- тыл палка, палкоўнік. Удзельнік абаро- ны Масквы, вызвалення Калінінскай, Смаленскай, Віцебскай абл. Загінуў у баі за г. Гарадок Віцебскай вобл. Пахаваны ў г Гарадок на вайск. моплках. Яго імем названа вуліца ў г Гарадок. ДЫЛА Язэп [Восіп Лявонавіч; псеўд. Назар Бываеўскі, Ганна Дыла, Л Жорсткі, Тодар Кулеша, Антон Небарака; 2(14) 4 1880. Слуцк — 7.4 1973], гра- мадскі дзеяч і пісьменнік. 3 сям і пашто- вага служачага. Вучыўся ў Слуцкай гімназіі (1890—98) У 1899 паступіў у Юр еўскі (Тартускі) ветэрынарны ін-т, адначасова наведваў лскцыі ва ушверсітэце. Быў прадстаўніком мінскага зямляцтва ў студэнцкім «Саюз- ным савеце». У 1903 за ўдзел у сходках выключаны з ін та без права паступлен- ня ў ВНУ. У 1903—04 супрацоўнік газ. «Сеаеро-Западный край» у Мінску. Не дагадзіўшчы мінскаму губернатару, пе- раехаў у Пецярбург. У 1905 вярнуўся ў Мінск, узначальваў агр. групу Мінскага к-та РСДРП. 3 1906 працаваў у Арэн- буріу, выдавецтвах М.Сгасюлевіча і час. ♦Современный мнр» у Пецярбуріу, дзе пазнаёміўся з А.Купрыным, Л.Андрэе- вым, М.Арцыбашавым, загадваў кнігар- няй у Казані, служыў у кнігавыдавецкіх фірмах у Маскве. Пасля Лютаўскай рэ- валюцыі 1917 уваходзіў у Маскоўскую арг-цыю Бел. сацыяліст. грамады На 3-м з'ездзе БСГ (кастр. 1917) выбраны старшынёй ПК. Дэлегат Усебел з езда (снеж 1917, Мінск). У 1918 падтрым- ліваў сувязі з Бел. нац. камісарыятам у Маскве, з ліст. 1918 чл. Маскоўскай бел. секцыі РКП(б), дэлегат канферэнцыі А.І.Дыдышка Я.Дыла. сс еь .стввйтелей ввхорус- ь □ргандзацій в» Ы 0 С К В ь Ы А 1і Д А 'і’ о арта 19Ів гсдп. « Прадьяпдтать согп, ьсгсгь л»~ онтьеврчь Д ЦДО, улплітко-ччіг* со- В'атокь на снодяніо «гь Т]іод<— гесяісі Сор^тской властзі РоссіЛсшо Респу5дякд дая внясноніп гіогпюсав'" связакнкхь сь дМЛЬ В033р.11[ЛНІК Ст-дпндевь .ча родлву і! звш<;’ац1я МХЬ ЯЗЬ 1ІССКВ71 Мандат Я.Л Дылы. 1918. Нацыянальны ар- хіў Рэспублікі Беларусь. бел. секцый РКП(б). Удзельнічаў у пад- рыхтоўцы абвяшчэння БССР. Увайшоў у склад Часовсга рабоча-сялянскага савец- кага ўрада Бе.ларусі, дзе займаў пасаду 323 ДЫЛА камісара працы Процістаяў палігыцы А.Мяснікова і інш. дзеячаў б. Зах. воб- ласці, за што ў лют. 1919 па рашэнні ЦБ КП(б)Б арыштаваны і высланы з Бела- русі. Працаваў у Маскве ў Цэнтрасаюзе РСФСР удзельнічаў у рабоце клуба •Беларус», разам з А.Бурбісам і Ф.Туру- ком падрыхтаваў дакладную запіску па гісторыі Беларусі ў Нар. камісарыят за- межных спраў РСФСР (выкарыстана Туруком у яго кн. «Беларускі рух», 1921). 3 1921 старшыня праўлення Цэн- трабелсаюза ў Мінску, у 1923—24 стар- шыпя Дзяржплана БССР, з ліст 1924 вучоны сакратар інбелкульта, з 1926 дырэктар БДТ-1, дырэктар Ін-та па вы- вучэнні мастацтва Інбелкульта, нам за- гадчыка «Белдзяржкіно». У ліп. 1930 арыштаваны органамі АДПУ па абвіна вачванні ў прыналежнасці да т.зв. «Саю- за вызвалення Беларусі», які быццам бы існаваў на Беларусі У крас 1931 калегі- яй АДПУ БССР сасланы ў г Кунгур Пермскай вобл.. потым жыў у Саратаве. У жн. 1938 зноў арыштаваны УНКУС Саратаўскай вобл., у сак. 1939 справа супраць яго спынена Рэабілітаваны ў ліст 1957 Вярх Судом БССР Пачаў друкавацца з 1903 у газ. «Северо-Запад- ный край», дзе змяшчаў допісы на гра- мадска-паліт. тэмы, як публіцыст і пісь- меннік, тэатр. дзеяч друкаваўся ў «На- шай ніве», «Дзянніцы», «Савецкай Беларусі». Аўтар артыкулаў па гісторыі сацыяліст. руху на Беларусі (зб. «Бела- русь», 1924), пра М.Багдановіча (1923), К.Каганца (1928). У рукапісе засталіся арт. «Месца беларусаў сярод тубыльцаў Усходняй Эўропы», «Праайчына славя наў і іх рассяленне», «Мінулае Беларусі* і інш Д. — адзін з пачынальнікаў бел. гіст. прозы і драматургіі. Аўтар п ес. «Панскі гайдук» (паст. 1924, апубл. 1926), прысвечана нар паўстанням кан- на 16 ст.; «Юнак з Крошына» (апубл. 1965); «Падуанскі студэнт» (апубл 1981), рукапісы п'ес пра Французскую рэвалюцыю і пра Сімяона Полацкага не знойдзены Гістарычная аповесць для дзяцей «Настасся Мякота» («У імя дзя- цей», апубл. 1968) апавядае пра абарону Слуцка ад татарскага набегу ў 13 ст У аснове незакончанага рамана «На шляху з варагаў у грэкі» (урыўкі апубл. ў 1981) думка пра сямабытнасць і дасканаласць дахрысціянскай культуры продкаў бела- русаў. У творы сутыкаюцца два розчыя ўклады жыцця, дзве культуры. славян- ская (дрыгавіцкая) і ўсходняя (візантыйская). У творы няма ніводнай постаці, засведчанай гіст. крыніцамі, але характар кожнага героя гістарычна ап- раўданы. Кампазіцыя пазбаўлена лінейнай пабудовы, уласцівай большасці гіст. твораў 1930—80-х г. Адлюстраваны і па-філасофску асэнсаваны не асобныя падзеі мінулага, а сам гіст. працэс, урокі нац і агульначалавечага значэння Аўтар прац па псторыі бел. тэатра, успамінаў пра А Абуховіча, Я.Купалу, Я.Коласа,
Д дым Ц.Гартнага. Рукапісная спадчына Д. за- хоўваецца ў БДАМЛМ, Ін-це мастацт- вазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, Адцзеле рукапісаў ЦНБ АН Беларусі. Тв.: Творы. Мн., 1981; Праз гады бараць- бы і выпрабаванняў / / Крыніца. 1989. № 1. Літ.: Мальдзіс А. На ўзвеі новых дзён / / ЛіМ. 1970. 3 крас.; Д ы л а Г. Ус- паміны пра бацьку / / Тамсама. 1980. 25 крас.; Родчанка Р. Язэп Дыла — ву- чань А.Абуховіча-Бандынэлі / / Родчанка Р. Альгерд Абуховіч-Бандынэлі. Мн., 1984; Л а ў ш у к С.С. Станаўленне беларускай савецкай драматургіі (20-я — пачатак 30-х гг.). Мн., 1984. С. 103—108; Калубовіч А. «Айцы» БССР і іхны лёс // Спадчына. 1990. № 3—4; Шумейко М. Две удочкн без нажнвкн: Полемнч. заметкн нсторнка о свтуацнн вокруг первых сьездов / / Ком- муннст Белорусснн. 1990. № 12; Ю р э в і ч Л.Н. Язэп Дыла і яго гістарычны раман «На шляху з варагаў у трэкі» / / Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1991. № 5. Лявон Юрэвіч. ДЫМ, сялянская гаспадарка ў ВКЛ у 14—18 ст. Гэта быў гасп. комплекс ма- лой, іншы раз вялікай (якая не падзяля- лася), сям'і, складаўся з хаты, гасп. бу- дынкаў, розных с.-г. угоддзяў, рабочай і прадукцыйнай жывёлы, гасп. інвентару. Ступень забяспечанасці розных Д. рабо- чай сілай і асн. сродкамі вытв-сці не бы- ла аднолькавай, аднак, як правіла, да- статковай для нармальнага функцы- яніравання сялянскай гаспадаркі. З'яўляўся адным з асн. аб'ектаў права ўласнасці феадалаў на зямлю, а таму і адным з асн. аб'ектаў уліку іх маёмасці. Поруч са службай, дворышчам, жэрабем і валокай служыў таксама адной з асн. адзінак абкладання дзярж. падаткамі і феад. павіннасцямі. Міхаіл Спірыдонаў. ДЫПЛАМАТЫКА (ад грэч. (Іірі^ша ліст, дакумент, складзены ў дзве столкі), спецыяльная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае паходжанне, форму і змест актавых крыніц (пераважна перыяду фе- адалізму) для вызначэння іх сапраўд- насці. Некаторая праверка сапраўднасці актаў (практычная Д.), выкліканая ба- рацьбой за зямлю і феад. прывілеі, адбы- валася ўжо ў сярэднявеччы, напр. у час барацьбы за ўладанне багатым графствам Артуа паміж рознымі галінамі кара- леўскага роду Капетынгаў у Францыі. У 14—15 ст. пачала развівацца навук. Д. У перыяд позняга феадалізму Д., якая вы- крывала фальсіфікацыю дакументаў (падробленыя граматы рымскай ката- ліцкай царквы, землеўладальнікаў), бы- ла адным са сродкаў барацьбы буржуазіі супраць феадалаў. Навуковы падыход і крытэрый пры праверцы сапраўднасці дакументаў распрацаваў франц. даслед- чык Ж.Мабільён. У 2-й пал. 18 ст. Д. развіваецца ў Германіі, пазней у інш. еўрап. краінах. Сучасная Д. з'яўляецца часткай агульнага крыніцазнаўства, у задачы якой уваходзіць даследаванне форм і зместу дакументаў. На тэр. Беларусі ў 16—19 ст. мела месца фальсіфікацыя дакументаў, вы- крыццё якой прывяло да зараджэння практычнай Д. Вядома, што ў 1721—43 (бліжэй да 1721) князі Радзівілы зрабілі фалынывы дакумент ад імя караля і вял. князя літ. Жыгімонта II Аўгуста з датай 3.11.1551, паводле якога атрымалі права захоўваць дзярж. дакументы ВКЛ у сваім прыватным архіве ў Нясвіжы. Так Нясвіжскі архіў князёў Радзівілаў ста- навіўся роўным з дзярж. архівам ВКЛ. У 1-й пал. 19 ст. шырока распаўсюдзілася падробка дакументаў аб прыналежнасці да шляхецкага саслоўя ў сувязі з правер- кай правоў на дваранства ў зах. губернях Рас. імперыі пасля задушэння паўстання 1830—31 у Польшчы, Літве і на Беларусі. Фабрыкацыя фальшывых дакументаў аб шляхецкім паходжанні асабліва пашыралася ў 1830-х гадах у Мінску, дзе спецыялісты па-майстэрску скарыстоўвалі даўнюю мову, падраблялі почырк і фальшывілі пячаткі каралёў, ужываючы паперу са стараж. актавых кніг. Нярэдка асобы з падробленымі прывілеямі зацвярджаліся ў дваранстве. Літ.: Л н х а ч е в Н.П. Днпломатнка. Спб., 1901; Знмнн А.А. Методнка нзда- ння древнеруссквх актов. М., 1959; В в е - денськнй А.А. Підробка і фаль- снфікація історнчннх документів на Укра- 'іні і в Білорусіі в XVI—XIX ст. / / Наук. зап. Кшвського державного педін-ту. 1939. Т. 3; У л а ш н к Н.Н. Предпосылкн кресть- янской реформы 1861 г. в Лктве н Западной Белорусснк. М., 1965; Грнцкевнч А.П. Документальные матерналы архнвов БССР по нсторнн частновладельческнх городов / / Вопросы архнвоведення н нсточннкове- дення в БССР. Мн., 1971. Анатоль Грыцкевіч «ДЫПЛАМАТЫЧНЫ КОДЭКС ВІ- ЛЕНСКАЙ КАФЕДРЫ I ДЫЯЦЭЗІІ» («Кодекз (Іуріошаіусгпу каіеёгу і (1іесех|і згііепзкіеі»), зборнік дакументаў канца 14 — пач. 16 ст. па гісторыі віленскдга каталіцкага кафедральнага сабора і віленскага біскупства. Выдадзены 1 том у 3 сшытках у Кракаве ў 1932—48 Поль- скай акадэміяй навук. Складзены Я.фіялкам і У.Сямковічам. Працяг вы- дання не здзейснены. Змешчана 618 да- кументаў у асн. частцы і 53 у дадатку, першы ў храналагічным парадку — прывілей Ягайлы 17-2.1387 аб наданні зямель віленскаму касцёлу св. Станіслава і Уладзіслава, апошні — даз- вол біскупа Войцеха Табара Рыгору Осцікавічу на фундацыю парафіяльнага касцёла ў Гедужыне (паміж 1492 і 1507). Сярод інш. дакументаў прывілеі і лісты вял. князёў, магнатаў і шляхты ВКЛ каталіцкай царкве на наданне зя- мель і даходаў у розных мясцовасцях Бе- ларусі і Літвы, на заснаванне касцёлаў, лісты рымскіх папаў, кардыналаў і біскупаў да віленскіх біскупаў. Пры кож- ным дакуменце даныя аб месцы за- хоўвання арыгінала, копіях і ранейшых публікацыях, прыведзены розначытанні. Большасць дакументаў надрукавана ўпершыню, у асн. на латыні, некато- рыя — на бел. мове (надрук. лац. шрыф- там). Валерый Пазднякоў. ДЫПЛАМАТЫЯ (франц. (Ііріошаііе), сукупнасць прыёмаў, метадаў і прававых нормаў дзеля ажыццяўлення мірнымі сродкамі мэт і задач знешняй палітыкі дзяржавы; вядзенне, рэгуляванне і май- стэрства выканання гэтых нормаў. Д. як спосаб рэгулявання адносін паміж роз- нымі групамі людзей існавала з пачатку з'яўлення чалавека, калі адно племя ці група людзей імкнулася дамовіцца з іншым племем ці групай людзей пра раз- межаванні паляўнічых угоддзяў або ча- совым спыненні бітвы, каб падабраць па- раненых і пахаваць забітых. Ніякія пера- гаворы не могуць быць паспяховымі, калі пасланнікі таго ці іншага боку будуць забіты. Прынцып недатыкальнасці ці імунітэту паслоў стаў першым дыплама- тычным прынцыпам. 3 узнікненнем дзяржаў і паступовым павелічэннем іх колькасці практыка дыпламат. адносін пашырылася. Першы міжнар. дагавор, тэкст якога захаваўся, заключаны ў 1296 да н.э. паміж егіпецкім фараонам Рамзе- сам II і правіцелем хетаў Хатусілі. Хец- кае пасольства вярнулася дамоў з тэк- стам дагавора, запісаным на сярэбраных пласцінах. Грэкі ўдасканалілі майстэрст- ва Д. Невял. памеры і ваен. слабасць грэ- часкіх гарадоў-дзяржаў (полісаў) пры- мушалі іх рабіць асн. стаўку на дыпла- мат. сродкі ў зносінах паміж сабой і дзяржавамі, што не належалі да грэча- скага свету. Паслы, якія накіроўваліся ў суседнія краіны, атрымлівалі ад нар. схо- ду вярыцельныя граматы як пацвяр- джэнне іх паўнамоцтваў у якасці дыпла- мат. прадстаўнікоў за мяжой, інструк- цыі, а таксама грашовыя сродкі. Звычайна ў краіну, у якую збіралася ехаць пасольства, высылаліся ганцы, каб забяспечыць сваім паслам дыпламат. імунітэт. Паслы («старэйшыны») выбіра- ліся з людзей паважаных і мудрых. Для кантролю дзейнасці паслоў пасольствы, як правіла, складаліся з людзей часам процілеглых поглядаў і якія належалі да розных паліт. партый і плыняў. Пасля выканання сваёй місіі паслы рабілі спра- ваздачу перад нар. сходам. Калі перага- воры завяршаліся заключэннем дагавора, яго ўмовы высякаліся на каменных плі- тах і выстаўляліся для ўсеагульнага агля- ду, ратыфікацыяй пагадненняў быў публічны абмен урачыстымі клятвамі і прысягамі. Стараж. грэкі першыя выпра- цавалі пэўныя нормы і правілы, а такса- ма працэдуру дыпламат. адносін. У сувя- зі з тым, што Рымская імперыя доўгі час дамінавала ў паліт. і ваен. плане ў Між- земнамор'і і Еўропе, рымляне не нада- валі Д. такога значэння, як грэкі. Дыпла- матычныя сродкі ў асн. выкарыстоўва- ліся дзеля падзелу і кантролю над варварамі, што акружалі краіну. Рымля- не паўплывалі на развіццё Д. не ў галіне тэхнікі перагавораў, а ў галіне міжнар. права. Візантыйская дзяржава, якая ўзнікла на руінах Рымскай імперыі і бы- ла палітычна слабай, выкарыстоўвала дьшламат. сродкі не толькі для перагаво- раў з іншаземнымі краінамі, але і для падрыўной дзейнасці. Майстэрства
інтрыгі і закулісных махінацый было развіта візантыйскімі дыпламатамі як ніколі дагэтуль. Тут упершыню быў ство- раны асобны дэпартамент замежных спраў,.дэталёва распрацаваны абрадавы і цырыманіяльны бок Д. Дыпламатычная практыка Візантыі значна паўплывала на характар Д. шматлікіх удзельных княст- ваў на Русі, а таксама інш. тагачасных еўрапейскіх дзяржаў. Першыя на тэр. сучаснай Беларусі дзярж. ўтварэнні — Полацкае, Смаленскае, Турава-Пінскае княствы — падтрымлівалі шырокія су- вязі, у т.л. і дыпламатычныя, не толькі паміж сабой і інш. княствамі, на троне якіх былі прадстаўнікі дома Рурыкавічаў, але і з больш аддаленымі краінамі. Пер- шай праявай дыпламат. актыўнасці По- лацкага і Смаленскага княстваў можна лічыць удзел іх баявых дружын у пахо- дах кіеўскага князя Алега на Візантыю ў 907 і 911, у выніку якіх яны атрымалі свае асобныя ўклады (кантрыбуцыю), а з Візантыяй былі падпісаны дагаворы. Першыя дакументы міжнар. дзейнасці старабел. княстваў — іраматы і дагаворы Полацка, Віцебска і Смаленска з Рыгай, Гоцкім берагам і Інфлянцкім ордэнам 1229, 1263—65, 1309, 1338, 1339 (або 1340) — сведчылі пра ўстойлівыя дыпла- мат. адносіны на падставе ўзаемнасці і раўнапраўя. 3 канца 12 — пач. 13 ст. ак- тыўную ролю ў рэгіёне пачалі адыгры- ваць стараж. ліцвіны, пра што сведчаць дагаворы 3 Інфлянтамі ў 1201, Вял. Ноўгарадам у 1213, Галіцка-Валынскім княствам у 1219 і Рыгай у 1225. Пасламі звычайна былі княжацкія дружыннікі, баяры, святары, часам найбольш уплы- вовыя і заможныя мяшчане. Нярэдка ад- бываліся і асабістыя сустрэчы князёў дзе- ля вырашэння тых ці інш. пытанняў. У 1067 полацкі князь Усяслаў Брачыславіч вёў перагаворы з князямі Ізяславам, Свя- таславам і Усеваладам Яраславічам каля Оршы. Гарантыяй недатыкальнасці па- слрў з'яўлялася крыжацалаванне з боку таго, хто іх прымаў. Аднак гэтага закону князі прытрымліваліся не заўсёды і вы- падкі яго парушэння былі не так рэдка. Паслы атрымлівалі харчаванне («корм») і сродкі перамяшчэння за кошт таго кня- зя, да якога яны накіроўваліся. Яны мелі таксама з сабой і вярыцельныя граматы. Дагаворы заключаліся ў пісьмовай фор- ме і вусна, зацвярджаліся цалаваннем крыжа ў князёў-хрысціян або прынясен- нем у ахвяру вала, як у ліцвінаў- язычнікаў. ВКЛ з пачатку свайго ўзнікнення ў ся- рэдзіне 13 ст. праводзіла актыўную міжнар. палітыку. Яно падтрымлівала дыпламат. адносіны з краінамі Еўропы і Азіі, у ліку якіх былі Вял. княства Мас- коўскае, Заволжская арда, Крымскае і Казанскае ханствы, дзяржава нагаяў, Польшча, Венгрыя, Малдавія і Валахія, Тэўтонскі ордэн, папскі прастол і інш. Дыпламатычная служба ВКЛ прайшла пэўную эвалюцыю. На яе станаўленне ў значнай ступені паўплываў назапашаны пазітыўны вопыт адпаведных службаў Полацкага, Турава-Пінскага і Смален- скага княстваў, а таксама і заходнееў- рапейскіх краін. Свайго лагічнага завяр- шэння развіццё дыпламат. службы ВКЛ дасягнула ў канцы 15 — пач. 16 ст., яе ўзначальваў сам гаспадар (вял. князь) і яго рада, а непасрэдна кіраваў канцлер і падначаленая яму канцылярыя. У часы Жыгімонта I Старога [1506—48], асаб- ліва пры канцлеры А.М.Гаштольдзе (1522—39), канцылярыя з прыватнай установы пры асобе вял. князя літоўскага ператварылася ў агульнадзярж. ін-т, яе кіраўнікі (канцлеры, а з 1566 і падканц- леры) мелі шырокія паўнамоцтвы. У канцылярыі працавалі пісары («рускія», «лацінскія», «татарскія»), дзякі, пера- кладчыкі (талмачы), іншы абслуговы персанал. Асноўнай канцылярскай мо- вай была «руская» (старабеларуская). Большасць дакументаў, што выходзілі з канцылярыі і накіроўваліся да іншаземных уладароў, пісаліся на ёй. Лацінская мова у адрозненне ад інш. еўрап. краін у галіне Д. ВКЛ ужывалася пераважна ў кантактах з папскім йрасто- лам, Інфлянтамі і Тэўтонскім ордэнам. У адносінах з апошнімі двума важнае зна- чэнне мела ням. мова. Выкарыстанне польскай мовы ў канцылярыі ВКЛ да Люблінскай уніі 1569 было нязначнае (першы дакумент на гэтай мове датуецца 1538). Нярэдка з канцылярыі ВКЛ вы- ходзілі лісты і іраматы на татарскай мо- ве. Паводле Статута ВКЛ 1588 вял кня- зю як кіраўніку дзяржавы даваліся шы- рокія правы ў галіне знешніх кантактаў. Ён меў права пасылаць і прымаць пас- лоў, заключаць міжнар. пагадненні, ус- тупаць у саюзы, абвяшчаць вайну і за- ключаць мір. Але ажыццяўляў свае знешнепаліт. паўнамоцтвы вял. князь, як правіла, з удзелам рады, сойма, канцле- ра, падканцлера і іншых службовых асоб вярх. кіравання. Пасольскі персанал у ВКЛ фарміраваўся ў асн. з магнатаў і шляхты. Дыпламатычныя прадстаўнікі звычайна дзяліліся на «вялікіх» паслоў, якія мелі права падпісваць і заключаць міжнар. пагадненні, «малых» паслоў (або пасланцоў) і ганцоў. Гэтыя катэго- рыі дыпламатаў адрозніваліся паўнамоцтвамі і колькасцю світы. Вы- праўляючыся за мяжу з дыпламат. дару- чэннем, паслы атрымлівалі вярыцельныя граматы, інструкцыі («навуку»), тэксты прамоў, грашовыя сродкі. Неабходным дакументам быў і «глейтоўны ліст» («апас», «апасная грамата»), які вы- стаўляўся ад імя таго манарха, куды накіроўвалася пасольства і ў якім гаран- тавалася бяспека праезду дэлегацыі да пункта прызначэння, яе знаходжання там і вяртання назад. У склад пасольства ўваходзілі пісары, талмачы, іншыя асо- бы. Іншы раз, пасля заканчэння пасоль- ства, складаліся дзённікі (дыярыушы), напр. дыярыуш паслоў Жыгімонта Аўгуста Стафана Збаражскага і Яна Шымковіча, якія ездзілі ў Маскву ў 1556, дыярыуш Гальяша Пельгрымоўскага, сакратара пасольства Льва Сапегі ў Мас- кве ў 1600 і інш. Усе дакументы, што ты- чыліся пасольства, заносіліся ў кнігі ДЫПЛАМАТЫЯ Літоўскай метрыкі. Пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 і ўтварэння Рэчы Паспалітай у дзейнасці дыпламат. служ- бы ВКЛ адбыліся пэўныя змены. Паміж канцылярыямі ВКЛ і Кароны Польскай канчаткова ўсталяваўся своеасаблівы падзел сфер уплыву і дзеянняў: у кампе- тэнцыі Д. ВКЛ знаходзіліся дачыненні з Маскоўскай (потым Расійскай) дзяржа- вай і з Інфлянтамі, Кароны — з астатнімі краінамі, што падтрымлівалі дыпламат. сувязі з Рэччу Паспалітай. Пасольствы, адкуль бы яны ні ехалі і куды б ні накі- роўваліся, павінны былі прадстаўляць інтарэсы ўсёй Рэчы Паспалітай, а не асобных яе частак. Аднак, нягледзячы на абвешчаную ў акце Люблінскай уніі ед- насць замежнай палітыкі Польшчы і ВКЛ, абедзве дзяржавы на дыпламат. арэне часам дзейнічалі самастойна, асабліва ў часы бескаралеўя. Летам 1575 ВКЛ праводзіла перагаворы з кандыда- там на трон Рэчы Паспалітай цэсарам Максіміліянам асобна ад польскай Д. У 1627 вял. гетман і віленскі ваявода Леў Сапега заключыў сепаратнае замірэнне са шведамі. Прыклад несупадзення па- дыходаў дыпламатыі Вял. княства і Польшчы да адных і тых жа праблем міжнар. палітыкі — заключэнне з боку вял. гетмана і віленскага ваяводы Януша Радзівіла Кейданскага дагавору 1655 са шведскім каралём Карлам X Густавам аб разрыве уніі з Каронай і ўтварэнні замест яе уніі са Швецыяй. Саюз з Полынчай у доўгатэрміновым плане не садзейнічаў умацаванню міжнар. пазіцый ВКЛ. У 17 ст. яно ў значнай ступені ператвараецца з суб'екта ў аб'ект міжнар. палітыкі, які вымушаны абслугоўваць знешнепаліт. інтарэсы польскай кароны ў барацьбе з Расіяй, Швецыяй, Турцыяй. Спробы рэ- фармавання ладу Рэчы Паспалітай, за- мацаваныя ў Канстытуцыі 3 мая 1791, прадугледжвалі стварэнне адзінага ўрада дзяржавы з 5 міністраў, у т.л. міністра замежных спраў. Назначаўся і сакратар па замежных справах. Міністраў прызна- чаў кароль, які ўзначальваў урад. Усе акты караля падпісваў і адказваў перад соймам за гэты акт адпаведны міністр. Падзелы Рэчы Паспалітай і далучэнне Беларусі да Расіі радыкальна змянілі геа- паліт. становішча бел. зямель. Нац.-пат- рыятычныя колы Польшчы, Беларусі і Літвы прапаноўвалі розныя планы ад- наўлення Рэчы Паспалітай, Польшчы і ВКЛ: праз паўстанні, пры дапамозе за- межных дзяржаў і выкарыстанні іх націску на царскую Расію. У час 1-й сусв. вайны герм. ўрад, які лічыў мэта- згодным стварэнне паміж Германіяй і Расіяй шэрагу буферных дзяржаў, не ўключаў у гэты спіс Беларусь, разгляда- ючы яе як неад'емную частку Расіі. Гэта знайшло адлюстраванне ў Брэсцкім мірным дагаворы паміж Савецкай Расіяй і дзяржавамі германскага блоку, падпісаным 3.3.1918. 3 дазволу Берліна прадстаўнікі Бел. нар. к-та ў Вільні
326 ДЫПЛАМАТЫЯ В.Ластоўскі, Я.Салавей і І.Луцкевіч удзельнічалі ў канферэнцыях народаў у Стакгольме (крас. 1916) і Лазане (чэрв. 1916), дзе яны публічна абвясцілі пра жаданне беларусаў вызваліцца з-пад расійскай апекі і заклікалі прагрэс. сілы Еўропы і прэзідэнта ЗША В.Вільсана па- садзейнічаць дасягненню гэтай мэты. Гэ- та былі першыя выступленні прадстаўні- коў менавіта Беларусі на міжнар. арэне. 25.3.1918 Рада БНР сваёй Трэцяй Ус- таўнай граматай пракламавала незалеж- насць Беларусі і разрыў дзярж. сувязей з Расіяй, абвясціла неправамоцным Брэсц- кі дагавор, паводле якога бел. землі былі падзелены на некалькі частак. Рада БНР звярнулася да іншых краін з просьбай аб прызнанні. Народны сакратарыят БНР атрымаў ад ням. акупац. улад паўна- моцтвы ў галіне знешняй палітыкі. Па яго ініцыятыве ням. вайсковае каманда- ванне пачало летам 1918 перагаворы з урадам Сав. Расіі пра аб'яднанне з тэры- торыяй БНР усх. раёнаў Беларусі, заня- тых расійскімі войскамі. Дзеля гэтага, а таксама для здабыцця прызнання БНР у Маскву выехала бел. надзвычайная місія, аднак нар. камісар замежных спраў РСФСР Г.В.Чычэрын яе не прыняў. Прадстаўніцтвы БНР дзейнічалі пры ўкраінскім урадзе ў Кіеве, літоўскай Та- рыбе ў Вільні, урадах балтыйскіх дзяр- жаў у Рэвелі, урадзе Фінляндыі ў Хельсінкі, урадзе Чэхаславакіі, у Балга- рыі і на Балканах. Консульствы і місіі БНР адкрыліся ў Кіеве, Адэсе, Растове, Стаўрапалі, Вільні, Рызе (гл. Вайскова- дыпламатычная місія БНР}, Кан- станцінопалі. Дыпламатычныя місіі вы- сылаліся ў Варшаву, Маскву, Берлін, Капенгаген, Берн і ў Парыж. Дыплама- тычныя прадстаўніцтвы, місіі і консуль- ствы БНР былі прызнаны дэ-юрэ ці дэ- факта. Грамадзяне краю атрымлівалі пашпарты ад імя БНР. Прадстаўнікі БНР у складзе адзінай літоўска-бел. дэлегацыі на чале з Вальдэмарасам, а потым сама- стойнай дэлегацыяй БНР на чале з АЛуцкевічам удзельнічалі як неафіцый- ныя дэлегаты ў Парыжскай мірнай кан- ферэнцыі 1919—20, намагаліся паста- віць на парадак дня беларускае пытанне. Да сярэдзіны лют. 1921 урад БНР на- кіраваў замежным дзяржавам і міжнар. арг-цыям 26 мемарыялаў і дэкларацый супраць Рыжскага міру. Прадстаўнікі БНР прымалі ўдзел (але як непаў- намоцныя дэлегаты) у Генуэзскай кан- ферэнцыі 1922, выступалі на асамблеі Лігі Нацый у Жэневе. У стварэнні ССРБ важную ролю адыг- ралі геапаліт. інтарэсы Сав. Расіі, якая імкнулася стварыць буферную дзяржаву паміж сабой і Польшчай і адначасова плацдарм для руху пралетарскай рэва- люцыі на Захад. 1-ы Усебел. з'езд Саве- таў (2—3.2.1919) прыняў Канстытуцыю ССРБ і звярнуўся да ўсіх народаў і ўрадаў з прапановай прызнаць самастой- насць ССРБ і ўстанавіць дыпламат. ад- носіны з ёю. 31.1.1919 Прэзідыум Усе- рас. цэнтр. выканаўчага к-та прызнаў незалежнасць ССРБ. Да ўступлення ў склад СССР ССРБ праводзіла актыўную знешнепаліт. дзейнасць, цесна каарды- нуючы яе з РСФСР. У Маскве існавала Паўнамоцнае прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе РСФСР. Сумесна з РСФСР і УССР было падпісана некалькі пагад- ненняў з замежнымі краінамі. Разам з тым кіраўніцтва ССРБ не ўлічвала бел. нац. інтарэсаў, праяўляла нац. нігілізм у адносінах з суседнімі дзяржавамі: РСФСР, Польшчай, Літвой і Латвіяй. Асабліва выразна гэта вьшвілася пры за- ключэнні Рыжскага мірнага дагавора. ССРБ была прызнана дэ-юрэ Польшчай (паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18.3.1921) і Германіяй (паводле Рапаль- скага дагавора паміж РСФСР і Гер- маніяй ад 16.4.1922, дзеянне якога было пашырана ў ліст. 1922 і на ССРБ). ССРБ устанавіла дыпламат. адносіны з Поль- шчай і Германіяй. Адносіны дэ-факта ў пач. 1920-х гадоў рэспубліка падт- рымлівала з Літвой, Эстоніяй, Латвіяй, Аўстрыяй, Чэхаславакіяй, Турцыяй, Італіяй, Англіяй. Уступленне ССРБ у склад СССР прывяло да істотнага абме- жавання знешнепаліт. паўнамоцтваў рэс- публікі. У 1923 быў ліквідаваны Нар. камісарыят па замежных справах ССРБ (утвораны ў 1919), яго функцыі пе- райшлі да адзінага саюзнага органа — Нар. камісарыята замежных спраў СССР. ССРБ магла ўдзельнічаць у міжнар. дзейнасці СССР праз пастаян- нае прадстаўніцтва СНК ССРБ пры СНК СССР і ўпраўленні ўпаўнаважаных агульнасаюзных наркаматаў па замеж- ных справах і знешнім гандлі, заснава- ныя пры СНК ССРБ. Канстытуцыя СССР 1936 і Канстытуцыя БССР 1937 прадугледжвалі, што толькі саюзныя ор- ганы могуць прадстаўляць СССР на міжнар. арэне, падпісваць, ратыфікаваць ці дэнансаваць дагаворы з інш. дзяржа- вамі. Гэта вяло да знешнепаліт. манаполіі цэнтра ў адносінах з саюзнымі рэс- публікамі. Напярэдадні і ў пачатку 2-й сусв. вайны Беларусь і яе тэрыторыі зноў сталі аб'ектам знешняй палітыкі з боку СССР і Германіі. Паводле сакрэтнай сав.-герм. дамоўленасці ад 23.8.1939 Зах. Беларусь адыходзіла да сферы ўплыву СССР. Гістарычна справядлівы акт аб'яднання Зах. Беларусі з БССР 17.9.1939 быў ажыццёўлены ўзброеным шляхам на падставе сакрэтнага пратако- ла да сав.-герм. дагавора аб ненападзе. Без парады з вышэйшымі органамі ўлады БССР і іх згоды, без уліку этнічных ме- жаў рассялення беларусаў сав. ўрад у 1939—40 перадаў Літве Віленскі край, Свянцянскі і часткі 5 інпіых раёнаў Ба- ранавіцкай і Вілейскай абласцей БССР. Сапраўдныя планы нацысцкай Германіі адносна Беларусі знайшлі адлюстраванне ў нямецкай акупацыйнай палітыцы 1941—1944. Новая ступень развіцця знешнепаліт. і дыпламат. дзейнасці БССР пачалася з прыняццем Вярх. Саветам СССР 1.2.1944 закона «Аб прадастаўленні са- юзным рэспублікам паўнамоцтваў у галіне знешніх зносін і аб пераўтварэнні ў сувязі з гэтым Народнага камісарыята замежных спраў з агульнасаюзнага ў са- юзна-рэспубліканскі Народны каміса- рыят». Сесія Вярх. Савета БССР (сак. 1944) унесла змены ў Канстытуцыю БССР, якія замацоўвалі права рэспублікі ўступаць у непасрэдныя дачыненні з за- межнымі дзяржавамі, заключаць з імі пагадненні і абменьвацца дыпламат. і консульскімі прадстаўнікамі. Сесія пры- няла закон аб стварэнні Нар. камісарыята замежных спраў (з 1946 Мін-ва замежных спраў БССР). Га- лоўнай прычынай вяртання саюзным рэспублікам знешнепаліт. паўнамоцтваў быў намер сталінскага кіраўніцтва ўключыць усе 16 саюзных рэспублік у праектуемую Арганізацыю Аб'яднаных Нацый (ААН). Але сав. Д. ўдалося за- бяспечыць допуск у ААН толькі для Бе- ларусі і Украіны, якія ўвайшлі ў лік за- снавальнікаў арганізацыі. У 1944—46 БССР праводзіла даволі актыўную знеш- непаліт. дзейнасць. Яна заключыла па- гадненні аб рэпатрыяцыі насельніцтва з Польскім к-там нац. вызвалення, удзельнічала ў Сан-Францыскай канфе- рэнцыі Аб'яднаных Нацый і падпісала Статут ААН, удзельнічала ў Парыжскай мірнай канферэнцыі 1946, падпісала мірныя дагаворы з Балгарыяй, Венгрыяй, Румыніяй, Італіяй і Фінляндыяй, была прынята ў члены ЮНРРА (Адміні- страцыя дапамогі і аднаўлення Аб'ядна- ных Нацый) і атрымала ад яе дапамогу ў пасляваен. адбудове эканомікі. Але і членства ў ААН не выратавала Беларусь ад чарговага падзелу яе тэрыторыі паміж СССР і Польшчай, які адбыўся ў жн. 1945. Без узгаднення з вышэйшымі орга- намі ўлады БССР сав. ўрад перадаў Польшчы Беластоцкую вобл. і частку Бе- лавежскай пушчы. 3 сярэдзіны 1940-х да канца 1980-х г. дыпламат. дзейнасць і ўвогуле міжнар. сувязі з БССР прайшлі пэўную эвалюцыю. Рэспубліка ўдзельні- чала ў рабоце ААН і яе спецыялізаваных устаноў (ЮНЕСКА, Міжнар. арг-цыі працы і інш.), адкрыла свае пастаянныя прадстаўніцтвы пры ААН у Нью-Йорку, Еўрапейскім аддзяленні ААН у Жэневе, пры ЮНЕСКА у Парыжы, міжнар. арг-цыях у Вене, у Мінску дзейнічалі консульствы ГДР, Полыпчы і Балгарыі. БССР была ўдзельніцай больш як 100 міжнар. шматбаковых дагавораў, канвен- цый і пагадненняў, развівала грамадска- паліт., гандлёва-эканам., культурныя і навук. сувязі з замежнымі краінамі, перш за ўсё з сацыялістычнымі. Пасля 1944 размеркаванне кампетэнцыі ў сферы міжнар. зносін паміж рэспублікамі і цэн- трам не зведала значных змен, знешне- паліт. дыктат цэнтра захоўваўся. У Кан- стытуцыі БССР 1978 адзначалася, што рэспубліка «ў знешнепалітычнай дзей- насці кіруецца мэтамі, задачамі і прын- цыпамі знешняй палітыкі СССР, вызна- чанымі Канстытуцыяй СССР».
327 ДЫЯДЭМА Новы этап знешнепаліт. дзейнасці Бе- ларусі пачаўся з абвяшчэння 27.7 1990 Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Яна засведчыла права на сва- боду 1 незалежнасць бел. народа, заявіла пра суверэннасць Беларусі, вызначыла яе знешнепаліт курс, які вынікае з нац інтарэсаў і грунтуецца на міжнар. праве. У жн. 1991 Вярх. Савет Беларусі надаў канстытуцыйны статус Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, абвясціў пра эканам. і паліт. незалежнасць Беларусі. У снеж. 1991 спыніў сваё існаванне СССР як суб ект міжнар. права, былыя рэспублікі якога ўтварылі Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД). Рэс- публіка Беларусь пачала адбудову неза- лежнай дзяржавы, правядзенне сама- стойнай знешняй палітыкі. Асн кірункамі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь абвешчаны: дасягненне рэаль- най незалежнасці і суверэнітэту, пера- тварэнне Беларусі ў баз ядзерную зону і нейтральную дзяржаву, узаемадзеянне з дзяржавамі СНД, Цэнтр і Усх. Еўропы, «вяртанне ў Еўропу». У сваёй знешняй палітыцы Рэспубліка Беларусь зыходзіць з агульнапрызнаных прынцыпаў і нор- маў міжнар. права, якія маюць прыяры- тэт над унутрыдзярж. правам (гл. Дага- воры міжнародныя) У 1991 —92 адбы- лося поўнае міжнар прызнанне Рэспублікі Беларусь На пачатак 1996 яе афіцыйна прызналі 122 дзяржавы, з 101 краінай устаноўлены дыпламат ад- носіны. У Мінску свае пасольствы і прад- стаўшцтвы адкрылі 26 дзяржаў. 22 па- сольствы 1 5 генеральных консульстваў Рэспублікі Беларусь адкрыты ў інш. дзяржавах Беларусь стала паўнапраў- ным удзельнікам Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, уступіла ў Міжнар. валютны фонд і Сусветны банк рэканструкцыі і развіцця, стала членам Савета паўночнаатлантычнага супра- цоўніцтва і падпісала праграму НАТО «Партнёрства дзеля міру», заключыла пагадненне аб супрацоўніцтве з Еўрапейскім саюзам, увайшла ў Дагавор аб калектыўнай бяспецы дзяржаў СНД У Мінску адкрыта прадстаўніцтва ААН/ПРААН. Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у сваей знешняй палітыцы зыходзіць з прынцыпаў роўнасці дзяржаў, непрымянення сілы або пагрозы сілы, непарушнасці межаў, мірнага ўрэгулявання спрэчак, неўмя шання ва ўнутр справы і інш. агульна прызнаных прынцыпаў і нормаў міжнар. права. Забараняецца заключэнне міжнар. дагавораў, якія супярэчаць Кан- стытуцыі. У Канстытуцыі замацавана размеркаванне знешнепаліт і дыпламат. паўнамоцтваў вышэйшых органаў улады: Вярхоўнага Савета, Прэзідэнта і ўрада, Канстытуцыйнага Суда Непасрэдную каардынацыю дзейнасці дзярж устаноў у міжнар. сферы ажыццяўляе Мін-ва за- межных спраў Рэспублікі Беларусь. 3 пазіцый адстойвання нац інтарэсаў вы- ступаюць бел дэлегацыі ў ААН і інш міжнар. арг-цыях. Развіваюцца адносіны з Аўстрыяй, Вялікабрытаніяй, Гер- Дырхемы Арабскага халіфата 731—732 (1), 1002—1003 (2) і Залатой Арды 1380—90 <31. Медная дыядэма 1-й паловы 2-га тысяча- годдзя да н.э. э могільніка каля в Рудня- Шляпна Веткаўскага р-на. маніяй, ЗША, Італіяй, Латвіяй, Літвой, Польшчай, Расіяй, Украінай, Фін- ляндыяй, Францыяй і інш краінамі Прыярытэтным кірункам знешняй палітыкі Беларусі з'яўляюцца адносіны з Расіяй, паміж дзвюма краінамі адбыва- ецца дзяржаўна-палітычная, эка- намічная і культурная інтэграцыя. Літ.: Ннкольскон Г. Днпломатнче- ское нскусство Пер. с англ. М., 1962. С а - х а р о в А Н Днпломатня древней Русн, IX — первая половнна X в. М.. 1980, С я р - геева Г.Г., С н а п к о ў с к і У.Е. Знеш- непалітычныя аспекты суверэнітэту Бела- русі пст. агляд // Весш АН Беларусі. Сер. грамад. навук. 1992 №2;Туронак Ю Беларусь пад нямецкай акупацыяй: Пер. з пол. Мн., 1993; Снапковскмй ВЕ Белорусская ССР в ООН (1945—1985 гг.) Мн., 1985; К о 5 ш а п М. Гогта ото» тіейхупагодоя’усЬ Іаішу » ріепузге) сшіегсі ХІП №Іекіі // Ргге^Ідй Нівіогусгпу. 1966. № 57, 2. 2; Нісіогіа ёуріотас)! роівкіе]. Т 1—2. 9/аг5ха«а, 1982; Уакаг Ы.Р. Веіо- півзіа; Тііе Макіп^ оі а Каііоп. СатЬгійве, 1956. ІііЬасііко 1.5. Веіогшыа Ншіег Зочіеі Кіііе, 1917—1957. Ьехіп^іоіі, 1972 Уладзімір Канановгч, Уладзімір Снапкоўскі ДЫРХЕМ (араб. бігсНат ад грэч. ёгасЬта), сярэбраная манета мусульман- скага Усходу 1) Манета Арабскага халіфата. Упершыню эмітавана паміж 692 і 696. У сучаснай нумізматыцы на- зываецца куфіцкім — па найменні арна- ментальнага пісьма, што ўзнікла ў канцы 7 ст. ў г Ал-Куфа (Ірак), якім выкон- валіся легенды на манетах халіфата. На Русі Д. сістэматычна з'яўляліся з пач. 9 ст. і сталі асн. сродкам грашовага абара- чэння да канца 980-х г Старажытнару- ская грашовая сістэма складалася з цэ- лых (куна, нагата) і фрагментаваных (разана, вевярыца) экзэмпляраў Д., пра што сведчаць скарбы 9—10 ст на Бела- русі (Добрынскі манетна-рэчавы скарб, Казьянкаўскі манетны скарб, Ракавецкі манетны скарб, Старадзедзінскі ма- нетны скарб і інш ). Абарачэнне куфіц кага Д. ў Кіеўскай Русі працягвалася да 12 ст. 2) Манета Залатой Арды. Абмежа- вана абарачалася на Пд Беларусі (Брэс- цкая і Гомельская вобл.) у 14—15 ст Літ.: Рябцевнч В.Н Куфнческне днрхемы на террнторнн Белорусснн / / Древностн Белорусснн. Мн., 1966; Раб ц э в і ч В.Н., Стуканаў А.А. Манеты Арабскага халіфата на тэрыторыі Беларусі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1973. № 4. Ірына Масько ДЫСТРЫКТ (англ ёізігісі). адм.-тэр адзінка ў складзе дэпартамента. ство- раная на тэр. былых паветаў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губ. і Беластоцкай вобл ў час заняцця іх франц. войскамі ў вайну 1812. Тэрытарыяльна Д. супадаў з паветам (гл. ў арт. пра кожную губер- ню). У Віленскім дэпартаменце было 11 Д., у Гродзенскім — 8, у Мінскім — 10. У Беластоцкім дэпартаменце замест 4 паветаў утвораны 3 Д Беластоцкі, Бельскі, Сакольскі. Кіраванне ажыц- цяўлялася на падставе «Інструкцый па арганізацыі кіравання ў паветах», пад- рыхтаваных у кожным дэпартаменце па- водле правіл, распрацаваных Часовым урадам Вялікага княства Літоўскага. У кожным Д. ўтвараліся павятовая камісія і падпрэфектуры, былі павятовыя суд і паліцыя, акр. камісары. Вячаслаў Шеед ДЫЯДЭМА (грэч. ёіаёета), галаўная павязка, вянец стараж -грэчаскіх жра- цоў; галаўны ўбор (лобная павязка з тканіны або металічны абруч з аздобай, расшыраны ў сярэдняй часіцы) — сім- вал улады ў старажытнасці і сярэднявеч- чы. У Еўропе вядома з эпохі неаліту (4-е тыс да н.э.), найчасцей трапляюцца ў заможных скіфскіх або сармацкіх паха- заннях На Беларусі знойдзены 2 Д ў
328 ДЫЯРЫУШ могільніку Рудня-Шлягіна (Веткаўскі р-н ярэднедняпроўскай культуры (ка- нец 3-га — 1-я пал. 2-га тыс. да н.э.), якія ўяўляюць сабой пляскатыя медныя пласціны, сагнутыя ў выглядзе абруча з завужанымі разамкнёнымі канцамі. Літ.: Артеменко Н.Н. Племена Вер- хнего н Среднего Поднепровья в эпоху бронзы. М., 1967. ДЫЯРЫУШ (ад лац. Ліагішп дзённік), назва дзённіка на Беларусі ў 16—19 ст. ДЫЯСПАРА (ад грэч. ёіазрога рассей- ванне) беларуская, сталае, доўга- тэрміновае ці часовае пражыванне знач- най часткі народа (этнічнай супольнасці) па-за дзяржавай (гіст. тэрыторыяй) свайго паходжання. У канцы 19 ст. — 1980-я г. Д. ахоплівала ад г/б Да амаль 1/з часткі бел. нацыі. У пач. 1990-х г. за межамі Рэспублікі Беларусь пражывала 3—3,5 млн. беларусаў. У розных гіст. умовах перасяленне на- сельніцтва бел. этнічных зямель у інш. рэгіёны было выклікана эканам., паліт., ваен., рэліг. і інш. прычынамі. Ранняя эміграцыя вызначалася найперш уцёкамі з Вялікага княстеа Літоўскага па- крыўджаных ці незадаволеных яго палі- тыкай прадстаўнікоў пануючага саслоўя. Полацкі кн. Андрэй Альгердавіч, які ад- мовіўся прысягаць вял. кн. ВКЛ Ягайлу, выехаў у 1377 у Маскоўскае княства. Ту- ды ж перасяліўся ў 1408 сапернік вял. кн. ВКЛ Вітаўта северскі кн. Свідры- гайла Альгердавіч, многія чарнігаўскія і северскія баяры. Пры дамінаванні ў ВКЛ дзвюх княжацкіх дынастый — Гедзі- мінавічаў і Рурыкавічаў — у выпадках супрацьстаяння апошнія знаходзілі разу- менне з Рурыкавічамі Маскоўскага кня- Да арт. Дыяспара. Беларуская праваслаўная царква св. Ефрасінні Полацкай у Саўт-Ры- веры (штат Ныо-Джэрсі). ЗША. Да арт. Дыяспара. Будынак бібліятэкі і музея імя Ф.Скарыны ў Лондане. ства і перасяляліся туды са сваім войскам і сялянамі. Натуральнай эміграцыі з бел. зямель садзейнічалі створаныя ў ВКЛ прававыя падставы. Паводле прывілея 1447 вял. кн. ВКЛ Казіміра IV (пазней замацаваны ў Статуце ВКЛ 1529) князі, рыцары, шляхта і баяры маглі пакідаць дзяржаву «для лепшого іцастья набьггья», навучан- ня ваен. майстэрству. Першымі закана- даўчымі актамі, якія пацвердзілі права ўсіх свабодных людзей на выезд за мяжу, былі віцебскі (1503) і полацкі (1547) прывілеі. Магчымасць наведвання інш. зямель (акрамя «непрыяцельскіх») ужо вольнымі людзьмі розных саслоўяў для лячэння, набыцця адукацыі, навучання рамяству, азнаямлення з ваен. справай прадугледжвалі Статуты ВКЛ 1566 і 1588. Незадаволеныя палітыкай вял. князя беглі з ВКЛ у «непрыяцельскія» краіны. У 1481 пасля няўдалай змовы супраць Казіміра IV у Маскоўскае княст- ва перасяліліся кн. Ф.Бельскі, Нава- сельскія, Адоеўскія, Варатынскія, Бя- леўскія. У 1508 пасля задушэння мяцяжу супраць вял. кн. ВКЛ Жыгімонта I Ста- рога туды выехалі кн. Глінскія (Васіль атрымаў ва ўладанне Мядынь, Міхаіл — Малаяраславец і Бораўск). Многія з бег- лых князёў набылі ў Маскве значны ўплыў, знаходзіліся ў блізкім сваяцтве з велікакняжацкімі, а потым і царскімі ро- дамі. Так, А.В.Глінская стала жонкай вял. кн. маскоўскага Васіля III, рэгент- кай Рус. дзяржавы пры сваім малалетнім сыне вял. князю Іване IV. Беглі таксама сяляне і гараджане, вывозіліся захопле- ныя ў ходзе ваен. дзеянняў палонныя. Многія з вольных людзей, якія выязджалі ў замежныя краіны, пакідалі там добрую спадчыну, садзейнічалі пашырэнню кнігадрукавання і асветы (Ф.Скарына, П.Мсціславец, Сімяон Полацкі, І.Ка- піевіч і інш.). У 15—16 ст. дзесяткі мала- дых людзей з бел. зямель ВКЛ вучыліся ва ун-тах Балонні, Падуі, Гейдэльберга, Інгальштата, Лейпцыга, Кёнігеберга, Цюбінгена, Вітэнберга, Лувена, Базеля, Кракава. Значны рост перасяленняў на У у канцы 16—17 ст. быў выкліканы больш раннім узмацненнем прыгоннай эксплуа- тацыі сялян у ВКЛ, нац.-рэліг. ўціску ў Рэчы Паспалітай. Абвясціўшы сябе спад- каемніцай Кіеўскай Русі (ужо Іван III назваў сябе «государем всея Русі») і па- чаўшы наступ на землі ВКЛ, Маскоўская дзяржава заахвочвала эміграцыю бела- русаў як «нсконно русскмх» з мэтай ка- ланізацыі далучаных ёю на У рэгіёнаў, давала прытулак беглым (а многім пры- гонным і волю), аказвала матэрыяльную падтрымку, прымала іх на службу (як і захопленых у палон). У 17—18 ст. у хо- дзе войнаў Расіі з Рэччу Паспалітай і інш. дзяржавамі бел. землі часта ста- навіліся арэнай жорсткіх бітваў, а іх жы- хары масава выводзіліся ў глыб імперыі. Двойчы толькі на працягу стагоддзя (у час паўстання Б.Хмяльніцкага, вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 і Паўн. вайны 1700—21) насельніцтва Бе- ларусі скарачалася напалову: кожны 2-і жыхар загінуў або трапіў у палон быў выселены ў Расію. На ўкр. землях бег- лыя з ВКЛ уліваліся ў шэрагі казацкай вольніцы. На Украіну і ў Расію бегла на- сельніцтва ў галодныя неўрадлівыя гады (1588, 1601—02, 1655, 1690 і інш.), а таксама шукаючы паратунку ад эпідэмій (у 16—18 ст. іх было больш за 80). Вы- хадцы з Беларусі і прымусова пераселе- ныя сяляне, рамеснікі, гандляры, шляхта садзейнічалі гасп. асваенню Паволжа і Сібіры, некаторыя з іх займалі высокія ваен. і дзярж. пасады, сталі засна-
ДЫЯСПАРА вальнікамі купецкіх родаў, узбагачалі культ. жыццё ў месцах свайго пражы- вання. Перасяленцы з бел. зямель і іх на- шчадкі былі ў ліку пачынальнікаў геагр. і этнагр. вывучэння новых каланізаваных Расіяй тэрыторый, карэнных народаў Прыўралля, Сібіры, Чукоткі, Камчаткі (А.Каменскі, Л.Сеніцкі і інш.). У 2-й пал. 17 ст. дзесяткі майстроў-рамеснікаў з Полацка, Віцебска, Оршы, Шклова, Магілёва і інш. гарадоў працавалі ў Ару- жэйнай палаце, аздаблялі церамы Крам- ля, Каломенскі палац, Новадзявочы, Данскі і Нова-Іерусалімскі (на Істры) манастыры. Яны прынеслі ў Рус. дзяр- жаву новыя рамёствы, свой адметны стыль, матывы і тэхніку скульптурнай разьбы па дрэве («беларуская рэзь»), вы- рабу шматколернай кафлі. Калектыў першага рус. (прыдворнага) тэатра, які існаваў у 1672—76, амаль цалкам скла- даўся з беларусаў Мяшчанскай слабады, што была заснавана з вывезеных у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654— 67 і падпарадкоўвалася Пасольскаму прыказу. Далучэнне бел. зямель Расіяй у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795), развіццё ў сувязі з гэтым у канцы 18—19 ст. нац.-вызв. ру- ху на Беларусі вызначылі паліт. прычы- ны эміграцыі. Боязь рэпрэсій з боку цар- скага ўрада выштурхнула з Баць- каўшчыны тысячы ўдзельнікаў паўстанняў 1794, 1830—31, 1863—64, а таксама прыхільнікаў аднаўлення ВКЛ у час паходу ў 1812 Напалеона на Расію. Яны рассеяліся па свеце, некаторыя ўключыліся ў рэв. і вызв. рух у Еўропе 1 Амерыцы (Т.Касцюшка, В.Урублеўскі, М.Судзілоўскі, З.Мінейка і інш.), са- дзейнічалі развіццю культуры і навукі краін свайго пражывання, узбагачалі тым самым і бел. спадчыну (І.Дамейка, Г.Дмахоўскі, Н.Орда, А.Рыпінскі, К.Ельскі і інш.). Бел. карані мае франц. паэт Г.Апалінэр (Гіём Альбер Апалінарый Кастравіцкі), дзед якога М.Кастравіцкі як удзельнік паўстання 1863—64 эмігрыраваў у Італію. Ура- джэнцы Беларусі былі ў ліку засна- вальнікаў с.-г. калоній у ЗША, якія па- явіліся ў 2-й пал. 19 ст. на аснове агуль- най маёмасці і мелі на мэце даказаць жыццяздольнасць гэтай ідэі. Каталіцкія святары бел. паходжання, у т.л. выклад- чыкі Полацкай езуіцкай акадэміі, якія ў пач. 19 ст. эмігрыравалі ў ЗША, садзей- нічалі пашырэнню каталіцкай адукацыі (Б.Крукоўскі, Н.Корсак і інш.). Ф.Дзе- ружынскі (жыў у ЗША у 1821 —50) зай- маў высокія царк. пасады, стаў засна- вальнікам школьнай адукацыйнай ка- таліцкай сістэмы. Наладжаныя ў 1810-я г. сувязі езуітдў Беларусі і ЗША тлума- чацца тым, што пасля забароны ў 1773 папам рымскім ордэна езуітаў апошні працягваў існаваць на Беларусі. Каб за- хаваць сябе арганізацыйна, амеры- канскія езуіты далучыліся да яго ў якасці Бел. правінцыі Т-ва Ісуса (1805—14). Далучэнне бел. зямель да Рас. імперыі абумовіла асаблівасці ўсх. Д.: фактычна бел. насельніцтва, якое перасялялася ў Да арт. Дыяспара. Памятны Крыж у гонар 1000-годдзя хрысціянства на Беларусі. Па- сёлак Мідлэнд (правінцыя Антарыо). Кана- да- цэнтр. і паўд. раёны Еўрап. Расіі, Сібір, Казахстан, на Д. Усход, пакідала сваю спрадвечную тэрыторыю і апыналася ў іншаэтнічным асяроддзі, але фармальна перамяшчэнні адбываліся ў межах адной дзяржавы. Паводле рас. перапісу 1897, за межамі губерняў з пераважна бел. на- сельніцтвам (Віленская, Віцебская. Гро- дзенская, Магілёўская, Мінская) пражы- валі каля 500 тыс. беларусаў. Усх. Д. таксама папаўнялася шляхам гвалтоў- нага высялення найперш па паліт. маты- вах. У сувязі з нелаяльнымі адносінамі шляхты да Рас. імперыі ў яе паўд. губер- ні пасля паўстання 1830—31 была пера- селена значная частка дваран, якая не змагла пацвердзіць сваю прыналежнасць да гэтага саслоўя і была пераведзена ў разрад дзярж. сялян-аднадворцаў. Тыся- чы ўдзельнікаў тайных т-ваў патрыят. моладзі ў Літве і на Беларусі (філаматы, філарэты, прамяністыя і інш.), нац.- вызв. паўстанняў 1794, 1830—31, 1863— 64 былі сасланы на катаржныя работы і пасяленне. Шляхам вымушанай і пры- мусовай міграцыі з жыцця бел. народа гвалтоўна вырываліся інтэлектуальныя, свабодалюбівыя, патрыят. сілы, збяднялі- ся яго творчыя магчымасці на Бацькаў- шчьше, што стала тут адной з прычын зацягвання працэсу развіцця нац. сама- свядомасці. Сасланыя ў розныя куткі Ра- сіі зарэкамендавалі сябе таленавітымі даследчыкамі прыроды, побыту, трады- цый, мовы народаў Сібіры, Крайняй Поўначы, Д.Усходу, Казахстана (І.Чэр- скі, Э.Пякарскі, А.Янушкевіч). Першая хваля масавай працоўнай міг- рацыі бел. насельніцтва ў іншаэтнічныя рэгіёны Рас. імперыі (усходняя) і за яе межы (заходняя) пракацілася на рубяжы 19—20 ст. Яна ўзмацніла працэс фарміравання белчД- за межамі Баць- каўшчыны. Да 1-й сусв. вайны па эка- нам. прычынах толькі ў Сібір з Беларусі перасялілася (пераважна сяляне) больш за 700 тыс., за межы Расіі — 500—800 тыс. чал. (пераважна ў ЗША, Канаду, Бразілію, Аргенціну, краіны Зах. Еўропы). Асн. прычыны масавага рас- сейвання беларусаў па-за сваімі этніч- нымі межамі — актыўнае фарміраванне новага гасп. ўкладу і рыначных адносін, расслаенне і абеззямельванне сялянства, адсутнасць развітой прам-сці, якая 6 па- глынула лішак рабочых рук, станаўленне сусв. рынку рабочай сілы і попыт на тан- ных работнікаў у Еўропе і Амерыцы, магчымасць там больш высокага заробку. Масаваму выезду сялян у інш. рэгіёны Расіі ў пошуках незанятай ці больш тан- най зямлі, а таксама ў замежныя краіны садзейнічала хуткае развіццё чыг. сеткі на Беларусі і ў Рас. імперыі. Палітыка царызму ў адносінах да эміграцыі з этнічных бел. зямель вынікала з афіц. непрызнання беларусаў як асобнага на- рода і ў сувязі з гэтым мела дваісты ха- рактар. 3 аднаго боку, яна характарыза- валася заахвочваннем перасяленняў на У Рас. імперыі. Моцным штуршком для па- скарэння гэтага працэсу стала адкрыццё ў канцы 19 ст. Транссібірскай магістралі і звязанае з гэтым жаданне рас. ўрада за- мацавацца на азіяцкім рынку. У ходзе сталыпінскай аграрнай рэформы (1906— 17) праводзілася палітыка дзярж. пад- трымкі перасялення ў Сібір і на ўскраіны імперыі, адной з мэт якой была ка- ланізацыя гэтых абшараў «рускім эле- ментам» (да яго адносілі і праваслаўных беларусаў, бо католікаў залічвалі ў па- лякі). 3 другога боку, выезд за мяжу раз- глядаўся ўладамі як фактар паслаблення «карэннага рускага насельніцтва», па- велічэння кошту мясц. рабочай сілы. Та- му на дзярж. узроўні эміграцыя стрымлі- валася, адсутнічала адпаведнае закана- даўства, імігранты не мелі прававой, маральнай і матэрыяльнай падтрымкі сваёй Радзімы. За мяжой бел. перасялен- цы (найчасцей непісьменныя ці мала- адукаваныя, без спецыяльнасці і ведання мовы краіны пражывання) папаўнялі ра- ды некваліфікаваных работнікаў на буд-ве чыгунак, на цяжкіх і небяспечных вытворчасцях. У ЗША яны працавалі пе- раважна ў вугальнай, металаапрацоў- чай, сталеліцейнай, тьпунёвай, баваўня- най прам-сці, на цэментных, цагельных інш. з-дах; у Канадзе — на нарыхтоўцы лесу, здабычы золата, прамысл. прад- прыемствах. У Аргенціне, Бразіліі і Ка- надзе наймаліся таксама на сезонныя ра- боты ці абжывалі малазаселеныя, адда-
330 ДЫЯСПАРА леныя землі Перасяленцы мелі цяжкія сац.-быт. ўмовы і параўнаўча нізкую зарплату, якая, аднак, была значна вы- шэйшая, чым у Расіі. Віленскае бюро Т-ва апекі над эмігрантамі ў сваім вы- данні «Рады для эмігрантаў, якія едуць у Амерыку, а таксама размовы беларуска- англіцкія» (1912) папярэджвала, што «за морам можна дайсці да чагось толькі пры вельмі цяжкай працы Кожны грош, які там адкладаецца, купляецца толькі вя- лікай працай, хрэсціцца крывавым по- там». Найб. характэрныя асаблівасці 1-й хвалі масавага перасялення бел. насель- ніцтва — больш позняе (у параўнанні з суседнімі народамі) яго ўключэнне ў міграцыйны рух як на абсягах імперыі, так і за яе межы, высокая яго інтэн- сіўнасць, арыентацыя на рээміграцыю (звычайна ехалі за мяжу прыдбаць гро- шы для куплі зямлі, абзавядзення гаспа- даркай, да таго ж расійскія законы не прадугледжвалі выхаду з падданства). У сувязі з адмоўным стаўленнем дзяржавы да высзду сялян складанасцю працэду- ры і дарагоўляй атрымання пасведчанняў на выезд і афармлення пашпартоў мела месца значная нелегальная эміграцыя Нац. ўціск бел. народа ў Рас. імперыі, незавершанасць станаўлення бел. нацыі вызначылі паскораную асіміляцыю ўнутр. і знешняй міграцыі Аднак у сем'ях, кампактных асяродках зах Д за- хоўвалася, хоць і слабая, пэўная нац ад- метнасць. У параўнанні з ей усх Д была больш устойлівая ў зберажэнні мовы, звычаяў, традыцый, этнічных прыкмет (у адэенні, побыце, забудове, вядзенні гаспадаркі). У адрозненне ад зах. Д. ў Да арт Дыяспара Група амерыканскіх і канадскіх беларусаў — удзельнікаў сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі ў г. Таронта Канада Верасень 1994 іншаэтнічных асяродках Рас. імперыі бы- ло больш інтэлігенцыі, якая да таго ж не адарвалася ад сваіх каранёў, здолела стварыць нац арг-цыі. Па-за этнічнымі межамі ўзніклі першая асв арг-цыя ‘Крывіцкі вязок» (1868), першая сама- стойная паліт. арг-цыя бел. інтэлігенцыі *Гоман» (1884, абедзве ў Пецярбургу) і дзейнічалі Беларускае студэнцкае зям- ляцтва ў Варшаве (1908—14), Бела- рускі навукова-літаратурны гурток студэнтаў Санкт-Пецярбургскага ун-та (1912—14). Паскарэнне працэсаў нац. адраджэння ў пач. 20 ст істотна не паўплывала на самаўсведамленне бел. эмігрантаў. Яны не стварылі за мяжой сваіх суполак, арг-цый па прыкладу інш перасяленцаў, а ўваходзілі ў рус. (пра- васлаўныя) і польскія (каталіцкія), ча- сам укр і літ. асяродкі, траплялі пад уплыў чужой культуры. Гэта садзейніча- ла іх русіфікацыі ці паланізацыі, а такса- ма страце сваіх гіст. каранеў нашчадкамі бел. імігрантаў. У многіх рус. асяродках ЗША і Канады беларусы складалі боль- шасць або значную частку, былі засна- вальнікамі цэркваў, парафій Рус пра- васлаўнай царквы, актыўна ўдзельнічалі ў грамадска-культ. жыцці. У 1912 арга- нізавана (у 1914 зарэгістравана) першае сумеснае Т-ва беларусаў і маларосаў у ЗША (штат Мічыган). 1-я сусв. вайна 1914—18, Лют. і Кастр. рэвалюцыі 1917, герм. і польская акупацыі Беларусі вы- клікалі значны адток бел. насельніцтва ва ўсх. раёны Расіі (гл. Бежанцы), абу- мовілі новую хвалю вымушаных выездаў у замежныя краіны. Са жн 1914 да вяс- ны 1915 каля 318 тыс жыхароў бел гу- берняў трапілі ў палон або пра іх не было звестак. 3 акупіраванай тэрыторыі на ра- боту ў Германію вывозіліся рабочыя і ся- ляне, а таксама ваеннапалонныя. У 1915 пры адступленні рус. арміі праводзілася тактыка «выпаленай зямлі», гвалтоўная эвакуацыя насельніцтва Паводле акад У М Ігнатоўскага. каля 2 млн. беларусаў добраахвотна ці прымусова перасяліліся ў цэнтр і ўсх. рэпёны Расіі (Калужская, Маскоўская, Пензенская, Разанская, Са- марская, Тамбоўская, Тульская, Пскоў- ская, Петраградская і інш. губерні). У 1916—20 тут былі створаны арг-цыі пад- трымкі бежанцаў — Беларускае тавары- ства ў Петраградзе па аказанні дапа- могі пацярпелым ад вайны, Беларуска- ўкраінскі камітэт помачы ахвярам вайны ў Барнауле, Бел бежанская камі- сія ў Гомелі; грамадска-культ. арг-цыі — *Беларуская хатка» ў Арле, Беларускі нацыянальны гурток у Багародзіцку, Бе- ларуская чыгуначная грамада ў Маскве. Дзейнічалі нац. культ -асв арг-цыі: Бе- ларускае навукова-культурнае тавары- ства ў Маскве, *Беларуская хатка» і Беларускае вольна-эканамічнае тавары- ства ў Петраградзе, *Беларускі гай» у Адэсе, Беларуская вучнёўская грамада ў Калузе Вялася таксама паліт. дзейнасць. Арг-цыі Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ) існавалі ў Маскве, Пет- раградзе, Кіеве, Казані, Саратаве, Калу- зе, Тамбове і інш. У Калужскай губ. ў час выбараў ва Устаноўчы сход у ліст. 1917 спіс, па якім праходзіла БСГ, атры- маў 998 галасоў. Бел. нац. шы гурта- валіся таксама вакол Беларускага нацыя- нальнага камісарыята (Белнацком) у Петраградзе і Маскве Паводле даследа- ванняў бел дэмографаў, 246 тыс. бежан- цаў і эвакуіраваных не вярнуліся ў род- ныя мясціны, яшчэ 122 тыс чал выехалі за мяжу Яны шукалі паратунку ў Літве, Латвіі, Эсгоніі, Чэхаславакіі, Фінляндыі, Турцыі, Германіі ад ваен. ліхалецця, бе- лага і чырв. тэрору (у Германіі ў пач. 1919 знаходзілася, акрамя таго, 30—40 тыс беларусаў-ваеннапалонных). У міжваен перыяд асаблівасці ўнутр. і знешняй бел міграцыі, яе характар і па- меры, стан нац. самасвядомасці ў многім вызначыла афіц. палітыка сав. улады. Яна абумовіла першую арганізаваную паліт. эміграцыю, ядро якой склалі ўрад і вайсковыя фарміраванні Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), кіраўніцтва партыі бел эсэраў і інш Гэта выклікала новую з яву ў сац. складзе эміграцыі — пэўную прысутнасць інтэлігенцыі. Ад- вольнае вызначэнне і змянекне тэр БССР без уліку этнічных межаў і жыц- цёвых інтарэсаў бел. народа (далучэнне да РСФСР у 1919 Магілёўскай, Віцебскай і Смаленскай губ , потым ад- наўленне БССР пасля польскай акупа- цыі на тэр. толькі 6 паветаў Мінскай губ з насельніцтвам 1,6 млн чал , уключэн- не Заходняй Беларусі ў склад Польшчы) абумовілі знаходжанне пераважнай часткі нацыі на сваіх спрадвечных зем- лях у складзе суседніх дзяржаў, што ас- лабіла эканам базу і духоўныя сувязі бел этнасу. Другая плынь міжваен. эміграцыі — працоўная, сялянская — звязана з выездам у Амерыку і Еўропу часткі насельніцтва Зах Беларусі ў су-
ДЫЯСІІАРА вязі з яго цяжкім сац.-эканам. станові- шчам, нац. і рэліг. уціскам у складзе Польшчы, яе палітыкай садзеяння эміграцыі (для памяншэння беспрацоўя і колькасці бел. насельніцтва на гэтых землях). У 1921—39 выехалі пераважна ў Канаду, ЗША, Францыю, Літву, Лат- вію, Аргенціну, Б ізілію 180—250 тыс. чал. Крыніца папаўнення Д. ў гэты пе- рыяд — міграцыя з Сав. Беларусі. У 1924 і 1925 замежным аддзелам НКУС БССР выдадзена адпаведна 1658 і 1787 пашпартоў на выезд за мяжу. 2/з 3 тых, хто ад'язджаў, ехалі на сталае жыццё ў ЗША, Польшчу, Германію, Латвію, Па- лесціну; каля 10—15% складалі белару- сы, астатнія — яўрэі, рускія, палякі і інш. У 1930-я г. выезд быў практычна спынены, імкненне стала жыць у інш. дзяржаве ўспрымалася як варожасць да сав. улады. Затое дзярж. палітыка са- дзейнічала рассяленню беларусаў па аб- шарах краіны. У 1926—38 з БССР, на- сельніцтва якой складала каля 5 млн. чал., у іншаэтнічныя рэгіёны Сав. Саюза выекала 617 тыс. (пераважна жыхары сельскай мясцовасці). Такі неапраўдана вял. адток тлумачыўся адсутнасцю ў рэс- публіцы палітыкі замацавання на- сельніцтва ва ўмовах агр. перанаселе- насці, арганізацыяй на дзярж. узроўні планавага набору рабочай сілы ў аддале- ныя і цяжкія длв жыцця і працы рэгіёны, уцёкамі сялян у ходзе калектывізацыі, дэпартацыяй і рэспрэсіямі палітычны- мі, на „іерш нацыянальна свядомых гра- мадзян. Усё гэта абяскроўлівала нацыю, аслабляла яе патэнцыял. Вяртанне ў склад БССР этнічных тэрыторый у 1924 і 1926, далучэнне да яе Зах. Беларусі ў 1939 наблізілі тэр. рэспублікі да этнічных межаў, узнавілі працэсы кансалідацыі, якія, аднак, зноў былі абцяжараны пера- дачай Літве Віл нскага краю і дэпарта- цыяй у 1939—40 палякаў і беларусаў з зах. часткі Беларусі на Пн і У СССР. Палітыкай сав. улады вызначаўся ў між- ваен. перыдд і стан нац. жыцця ўсх. Д. У 1920-я г. ва ўмовах ажыццяўлення бела- русізацыі нац.-культ. дзейнасць право- дзілі спец. падраздзяленні пры дзярж. органах* Бел. цэнтр. бюро пры Нар. ка- місарыяце асветы РСФСР у Маскве, Бел. секцыі пры Адэскім і Смаленскім губ. аддзелах нар асветы. Рассеяныя па абшарах дзяржавы беларусы стварылі ў 1920-я г. Бел. культ.-навук. асацыяцыю, Бел. клуб і Бел. пралетарскае студэнцкае зямляцтва ў Маскве, Бел. студэнцкія зямляцтвы ў Варонежы, Казані, Ленін- градзе, Саратаве, Смаленску, Томску, пры Валагодскім малочнагасп. і Тыфліс- кім дзярж. політэхн. ін-тах, Бел. зямляц- тва пралетарскага студэнцтва ў Кіеве (гл адпаведныя арт.). У 1930-я г., калі тата- літарнай сістэмай разбуралася і нішчы- лася ўсё нац. адметнае, бел. арг-цыі ў ін- шаэтнічных рэгіёнах СССР зніклі, а нац. асяродкі ў краіне не мелі ні маральнай, ні матэрыяльнай падтрымкі з боку ўлад БССР. На эміграцыі найб. паліт. актыў- насць і нац.-культ. дзейнасць у міжваен. Да арт. Дыяспара. Беларускі курган-помнік у Саўт-Рыверы (штат Ныо-Джэрсі). ЗША. перыяд была ў Літве, Латвіі, Чэхаслава- кіі, ЗША, Францыі, Аргенціне. Тут існа- валі бел. арг-цыі, аб'яднанні, т-вы, выда- валіся газеты і часопісы. Цэнтрамі збі- рання нац. сіл сталі эм грацыйны ўрад БНР (да канца 1920 знаходзіўся ў Рызе, потым у Коўне, з ліст. 1923 у Празе), дыпламат. прадстаўніцтвы I місіі ў пры- балтыйскіх краінах, Фінляндыі, Турцыі, Балгарыі, Германіі, Чэхаславакіі. Знач- нымі акцыямі па гуртаванні бел. паліт. партый і арг-цый за мяжой сталі паліт. канферэнцыяў Рызе (кастр. 1920) іПер- шая Усебеларуская канферэнцыя (вер. 192І) у Празе. Лідэры паліт. эміграцыі на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20 і Генуэзскай канферэнцыі 1922 дамагаліся, каб «беларускае пытанне» станавілася «не мясцовага. а агульнаеў- рапейскага зместу», звярталіся з за- клікамі ў Лігу Нацый, да ўрадаў шэрагу краін падтрымаць незалежнасць і непа- дзельнасць Беларусі. У 1920—30-я г. бел. нац. сілы ў Літве групаваліся вакол Беларускай грамады і Беларускага саб- рання ў Коўне. Тут выдаваліся час. *Кры- віч», *Беларускі сцяг» (орган урада БНР), дзсмшчалі Беларускі цэнтр у Літ- ве, Беларускае культурна-асветнае та- варыства і Аб'яонанне студэнтаў-бела- русаў Літоўскага універсітэта імя Вітаў- та Вялікага ў Коўне. Нац. эміграцыя ўзначаліла бел. рух у Латвіі. Былі ство- раны культ.-асв. т-вы «Бацькаўшчына» ў Дзвінску, «Рунь», »Беларуская хата», Бел. навук. т-ва ў Рызе, Т-ва бел. вучы- цялёў у Латвіі (гл. ў арт. Беларускія на- стаўніцкія саюзы), Беларускія навук.- краязнаўчае і выдавецкае т-вы. Выда- валіся час. «Яа чужыне», *Школа і жыццё», «Беларуская школа ў Латвіі», газ. *Голас беларуса». У 1920-я г. знач- ны палітычна актыўны асяродак склаўся ў Чэхаславакіі. У Празе працавалі ўрад БНР, група бел. эсэраў, «Сялянскі саюз» («Крывічы»), студэнцкая група «Грама- да», дзейнічалі Бел. (Крывіцкае) культ. т-ва імя Ф.Скарыны, Аб'яднанне бел. студэнцкіх арг-цый (БАСА), т-ва «Бела- рускі сокал». У 2-й пал. 1920-х г. існавала некалькі бел. гурткоў у Біянкуры (прадмесце Парыжа), Эльзасе і Латарынгіі. 3 1930 актыўную нац. дзей- насць у Францыі праводзіў «Хаўрус бе- ларускай працоўнай эміграцыі» (Па- рыж) і 5 яго філіялаў у правінцыі, Бел. жаночая грамада (з 1938). У міжваен. перыяд пачалося стварэнне нац. арг-цый у Амерыцы. Заснаваны ў 1923 у Чыкага (ЗША) Бел.-амерыканскі саюз дзейнічаў да пач. 1940-х г. У 1935 зарэгістравана Бел.-амерыканскае грамадзянскае задзі- ночанне (штат Ілінойс). У 1928 у Чыкага створана першае ў ЗША бел. паліт. аб'яднанне — Бел.-амерыканскі грамад- скі клуб, які на выбарах у 1928, 1932 і 1936 падтрымліваў кандыдатаў ад дэ- макр. партыі. У час выбараў у 1936 дзей- нічаў і Бел.-ўкр. рэспубліканскі клуб. Згуртаванню суродзічаў у Аргенціне сад- зейнічалі культ.-асв. т-вы «Грамада» (1934, Буэнас-Айрэс), «Культура» (1936, Нуэва-Пампейя), «Белавежа» (1938, Авельянеда), б-ка імя І.Луцкевіча (1937, Вілья-Крэспо). У 1939 разам са згуртаваннямі «Якуб Колас», «Мінск» і інш. яны аб'ядналіся ў Федэрацыю бел. т-ваў, якая склікала канферэнцыі, выда- вала гіст.-літ. альманах. Дзейнасць яе вызначалася прасав. настроямі, арыента- цыяй на рус. культуру. Многія зах.-бел. перасяленцы далучыліся да прафес. руху і Кампартыі Аргенціны. Прасавецкі, пра- камуніст. кірунак некаторых арг-цый у ЗША і Аргенціне прыводзіў да русіфі- кацыі, зніжэння нац. зместу іх жыцця, а часам і да заняпаду. Так. супрацьстаянне ўкр. нацыянал-камуністаў і бел. камуніс- таў-касмапалітаў, ганенні з боку ўлад у сувязі з палітызацыяй Саюза ўкр. і бел. работніцкіх арг-цый (прасав. ўплыў) прывялі да развалу гэтага згуртавання. Процідзеянне самавызначэнню белару- саў, стварэнню іх замежных арг-цый аказвалі правасл. царква, рус. і польскія імігранцкія аб'яднанні (і левыя, праса- вецкія, і правыя, антыбальшавіцкія, ма- нархісцкія). Польскія замежныя згурта- ванні імкнуліся падпарадкаваць бел. эмігрантаў з міжваен. Польшчы як яе грамадзян, асабліва пасля Сусв. з'езда палякаў (1934, Варшава), які патрабаваў «арганізаваць усе нацыянальныя мен- шасці за мяжой». Значная частка імігрантаў міжваен. часу, як і папярэд- няй хвалі, трапіла пад уплыў рус. і польскіх асяродкаў, далучыліся да ўкраінскіх. Чыкагская газ. «Белорусская трмбуна» (1928, № 2) адзначала, што «99% усіх «расійскіх» арганізацый у Чыкага і ў шматлікіх іншых гарадах Злу- чаных Штатаў належаць беларусам — нацыяналыіа свядомым або не — гэта ўжо іншае пытанне, але беларусам». Ме- навіта выхадцы з Зах. Беларусі складалі
332 ДЫЯСПАРА большасць створаных у 1930-я г рус. клубаў у Канадзе У канцы 1920-х — ся- рэдзіне 1930-х г дзейнічаў Саюз укр і бел работніцкіх арг-цый у Аргенціне (у 1934 3 тыс чл ), у канцы 1930-х г — Бел.-ўкр саюз у Бразіліі. Культурнае жыццё гэтых і інш. аб'яднанняў мела пэўную бел. нац. адметнасць. Паміж рознымі паліт. плынямі бел. эміграцыі існавалі разыходжанні па пытаннях ба- рацьбы за незалежную дэмакр. Бела- русь, арыентацыі на тую ці інш дзяржа- ву (Літву, Польшчу, краіны Антанты), адносін да Са Беларусі Палітыка сав улады і кіраўніцтва БССР у дачыненні да зах Д вызначалася найперш ідэалаг ., паліт. матывамі — у першыя гады ары ентаванасцю на сусв рэвалюцыю, по- тым — на пашырэнне камуніст ідэй, ла- яльнасць да «сацыялістычнага», сав ла- ду. Гэтыя адносіны сфарміраваліся ў першыя паслярэв гады і знайшлі адлю- страванне ў тэзісах ЦК КП(б)Б «Бела- рускі рух за кардонам» ад 16.10 1925 Тэзісы раскрывалі сутнасць сав. парт - дзярж палітыкі, якая праводзілася ў ад- носінах да эміграцыі амаль да канца 1980-х г Прызнавалася неабходным з улікам існавання значнай працоўнай эміграцыі ў Паўн Амерыцы ўстанаўленне з ёю кантакту і «ажыц- цяўленне свайго кіраўніцтва праз мясцо- вую кампартыю і спецыяльна пасланых работнікаў». Адносна паліт. эміграцыі вызначаліся меры па пашырэнні ў яе асяроддзі сав ўплыву, прыцягненні да супрацоўніцтва асобных груп і лідэраў. Ставілася задача «працягваць работу па разлажэнню і драбленню беларускай эміграцыі, ні ў якім разе не дапускаць стварэння якіх бы там ні было беларускіх абяднанняў», бо гэта, на думку афіц. улад, затармозіць развіццё бел. руху сав. арыентацыі. Гэтыя высілкі ўлад далі пэўныя вынікі, але найб. істотна на пазіцыі тагачаснай бел. паліт. эміграцыі паўплывалі працэсы беларусізацыі, по- спехі ў адраджэнні нац. культуры, ажыццяўленні палітыкі нэпа, і-е ўзбуй- ненне БССР у 1924 Станоўчую ролю адыграла і прынятае ў ліп. 1923 рашэнне Прэзідыумаў ЦВК СССР і БССР аб амністыі. якая пашыралася на сялян і ♦выхадцаў з працоўнага асяроддзя» — удзельнікаў антысав фарміраванняў у 1918—20, а таксама на бел. паліт і культ. дзеячаў, членаў урада БНР, роз- ных паліт. партый 3 улікам гэтых аб- ставін некаторыя замежныя лідэры палічылі сав ўладу здольнай ажыц- цявіць нац.-культ. адраджэнне і аб'яд- нанне Беларусі, пайшлі на кантакты з кіраўніцтвам БССР і КП(б)Б, якое зга- джалася на супрацоўніцтва толькі пры ўмове ліквідацыі ўрада на эміграцыі. Ча- стка яго членаў на чале з А.І.Цвікевічам пачала перамовы з адпаведнымі органамі Сав. Беларусі пра роспуск урада БНР ЦК КП(б)Б у пастанове ад 14 8 1925 прызнаў неабходным з гэтай мэтай пра- Да арт. Дыяспара Вокладка кнігі В.Кіпе- ля «Беларусы ў ЗША . Мінск. 1993. вядзенне канферэнцыі ў Берліне (гл. Другая Усебеларуская канферэнцыя) пры выкананні шэрагу ўмоў: яшчэ да канферэнцыі перадача паўнамоцтваў БНР ураду БССР у форме дэкларацыі; прызнанне Мінска адзіным культ. і паліт цэнтрам, на які павінен арыентавацца бел. рух за мяжой, адмова ад арыентацыі на Лігу Нацый і інш На канферэнцыі (15.10.1925) адна частка членаў урада БНР прыняла ўсе гэтыя ўмовы. другая палічыла іх «здрадай незалежнасці Бела- русі» і працягвала дзейнасць за мяжой. Раскол стаў адной з многіх прычын зату- хання дзейнасці бел. эміграцыі, якая ў далейшым не змагла пераадолець розна- галоссі і супярэчнасці паміж рознымі групамі і плынямі Складаныя міжнар абставіны напярэ- дадні 2-й сусв вайны, пачатак яе і захоп Германіяй Польшчы, уз яднанне Зах. Бе- ларусі з БССР актывізавалі паліт жыц- цё бел. эміграцыі ў зах.-еўрап. краінах Акрамя таго, яна папоўнілася дзеячамі, якія не давяралі сав. уладзе і выехалі з Зах. Беларусі пасля заняцця яе Чырв. Арміяй. У выніку ваен. дзеянняў Гер- маніі ў палон трашла 70 тыс. беларусаў, што ваявалі ў складзе польскага войска. Гэтыя акалічнасці садзейнічалі росту зацікаўленасці ням. улад да бел. пытан- ня У ліст. 1939 створана Беларускае прадстаўніцтва пры Мін-ве ўнутраных спраў Германіі. 3 лета 1940 пачаў дзей- нічаць на грамадскіх пачатках Бел. к-т самапомачы, пазней яго філіялы былі ар- ганізаваны ў Варшаве, Празе, Лодзі, Ве- не, Мюнхене, Лейпцыгу і інш. Адпавед- ныя герм. службы рабілі захады выкары- стаць у сваіх мэтах пэўную частку бел эміграцыі, якая спадзявалася ажыцця- віць нац.-культ адраджэнне пад пратэк- таратам Германіі. Другая сусв. вайна паглыбіла паліт. размежаванне эмігра- цыі, у яе асяроддзі павялічылася коль- касць людзей, што былі патрыятычна на- строеныя і спачувалі СССР, які нёс на сабе асн. цяжар змагання з фашызмам На хвалі антыфаш ўздыму ў розных краінах пачалі стварацца к-ты ў пад- трымку Сав. Саюза У 1941—46 Укр,- бел -карпата-рус. к-т дапамогі СССР ва Уругваі правёў 11 кампаній па зборы ах- вяраванняў. Бел дэмакр. к-т дапамогі Радзіме (5 тыс. чал.) меў 36 пад- камітэтаў у розных гарадах Аргенціны, Парагвая, Уругвая, Бразіліі. Актывіза- валася дзейнасць нац т-ваў, ствараліся новыя У 1941 заснавана Бел-амерыкан- ская нац. рада ў Чыкага. У Аргенціне ўзніклі «Беларускае таварыства імя Ска- рыны» (1941), т-ва імя Я Купалы, Бел культурны цэнтр. У 1943 мнопя з іх былі закрыты мясц. ўладамі, але праз некато- ры час аднавіліся, пачалі абядноўвацца і русіфікавацца. Бел. эмігранты 1-й маса- вай хвалі і выхадцы з Зах. Беларусі скла- лі болынасць створанай у 1942 на зездзе Рус к-таў дапамогі Радзіме новай арг-цыі — Федэрацыі рускіх канадцаў На амерыканскім кантыненце бел. эміг- рацыя ўдзельнічала ў агульнаслав акцы- ях маральнай і матэрыяльнай падтрымкі антыгітлераўскай кааліцыі Яе прад- стаўнікі бралі ўдзел у мерапрыемствах арг-цыі «Славяне Амерыкі ў бярацьбе за перамогу і мір», «Амерыкана-славянска- га кангрэса» і яго 1-га з'езда ў Дэтройце (1942). Бел. арг-цыі былі прадстаўлены 50 дэлегатамі на 1-м слав кангрэсе Лац. Амерыкі ў 1943. Па яго рашэнні быў створаны Слав. саюз у Аргенціне, чле- намі якога сталі практычна ўсе бел. арг- цыі краіны 2-я сусв вайна, у час якой тэр Бела- русі стала арэнай жорсткіх баёў і працяг- лай акупацыі, абумовіла 3-ю масавую хвалю ўнутр. і знешняй міграцыі, выму- шанае папаўненне Д. Каля 1,5 млн чал. былі эвакуіраваны на У СССР, і толькі кожны 3-і потым вярнуўся на Беларусь У ліку сав. ваеннапалонных за мяжой апынуліся сотні тысяч беларусаў Павод- ле афіц. даных, амаль 400 тыс жыхароў рэспублікі (па інш звестках каля 700 тыс.) былі вывезены акупантамі на працу ў Германію Пасля рашэння СНК СССР (кастр. 1944) аб рэпатрыяцыі сав. гра- мадзян у краіну вярнуліся 520 тыс. бела- русаў да сак. 1946, калі ў асн. яна была закончана Нягледзячы на прымусовы характар рэпатрыяцыі, якога Сав. Саюз дамагаўся да сярэдзіны 1950-х г. ад са- юзнікаў і міжнар. арг-цый, сотні тысяч беларусаў апынуліся на эміграцыі Шу- каць лепшай долі на чужыне мнопх пад- штурхнула палітыка сав. улады перад 2-й сусв. вайной, а таксама адносіны да ва- еннапалонных, якія лічыліся здраднікамі. Рэпатрыянты-афіцэры, за рэдкім выклю- чэннем, пасля фільтрацыйных лагераў траплялі ў сістэму ГУЛАГа або на спец- пасяленне Пасля 2-й сусв вайны на За- хадзе склалася самая вял. ў гісторыі бел. эміграцыі паліт. плынь Туды выехалі бел арг-цыі, установы і вайсковыя
333 ДЫЯСПАРА фарміраванні, створаныя на акупі- раванай тэрыторыі: Беларуская цэнт- ральная рада (БЦР), гал штаб Саюза беларускай моладзі, Сабор епіскапаў Бе- ларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, атрады Беларускай краёвай аба роны, частка інтэлігенцьгі, святароў. Гэта хваля складае аснову сучаснай нац зах Д., якая практычна не папаўнялася да апошняга часу ў сувязі з адсутнасцю права на эміграцыю з СССР Захавалі ўсведамленне сваіх нац каранёў многія нашчадкі (дзеці і ўнукі) папярэдніх эміграцыйных хваляў. Пасля вайны ў ЗША і Канадзе пасяліліся прыкладна па 50 тыс імігрантаў бел паходжання. Дзе- сяткі тысяч іх аселі ў Францыі, Белыті, Германіі, а таксама ў новых цэнтрах — Англіі, Аўстраліі. Ад 250 да 400 тыс. бе- ларусаў Беласточчыны на сваіх этнічных землях апынуліся ў Польшчы ў выніку паліт спекуляцый сав. кіраўніцтва пры вызначэнні пасляваен. дзярж. граніцы СССР. У жн. 1945 да Польшчы адышлі 17 раенаў Беластоцкай і 3 раёны Брэсц- кай абл. У ходзе ўзаемнай пасляваен. рэ- патрыяцыі невял частка беларусаў (36 тыс.) пераехала ў БССР, але ў ліку 274 тыс., якія ў 1945—47 перасяліліся ў Польшчу, было шмат беларусаў-ка- толікаў, што па розных прычынах ад- неслі сябе да палякаў (боязь атэіст. ўціску, калгасна-саўгаснага ладу). У пасляваен час назіралася невял. па па- мерах рээміграцыя Пад уплывам пера- могі СССР і саюзнікаў у 2-й сусв. вайне тысячы эмігрантаў паверылі савецкай прапагандзе, эмігранцкай прэсе сав арыентацыі і прынялі грамадзянства СССР Юрыдычнай падставай для гэтага стаў Указ Прэзідыума ВС СССР ад 14.6.1946 «Аб узнаўленні ў грамадзянст- ве СССР падданых былой Расійскай імперыі, а таксама асоб, якія страцілі са- вецкае грамадзянства», інш акты 1945— 47, паводле якіх беларусы і ўкраінцы з былой Польшчы і літоўцы з даваен. Літ- вы атрымалі права на набыццё сав гра- мадзянства Тысячы выхадцаў з Беларусі прынялі яго, мнопя з іх у 1950—60-я г. вярнуліся на Радзіму (з Францыі і Ар- генціны толькі ў 1953—55 прыехалі каля 200 чал ) Да 1964 прыбыло каля 10—15 тыс аргенцінскіх беларусаў Аднак ужо ў пач. 1960-х г. пачаўся іх адток у Паўд. Амерыку. Пазней 40—50% тых, хто прыбыў з вял цяжкасцямі (улады не ўхвалялі выезд і стваралі розныя пераш- коды), пакінулі Радзіму з-за нязвыклага і непрымальнага ладу жыцця, нізкага жыццёвага ўзроўню, страты веры ў ка- муніст ідэалы і магчымасць узбагачэння нац жыцця на Бацькаўшчыне ці гіст. зямлі сваіх продкаў. У сац. складзе пас- ляваен. бел. замежжа пераважалі сельскія працаўнікі У параўнанні з па- пярэднімі хвалямі павялічылася коль- касць рабочых і асабліва інтэлігенцыі Пасля прыстасавання ў новых краінах большасць беларусаў працавалі рабочымі ў прам-сці, частка абзавялася фер- мерскімі гаспадаркамі. Паступова сац статус многіх беларусаў памяняўся па- вялічылася колькасць інтэлігенцыі, прад- стаўнікоў сярэдняга класа (уладальнікі невял. фірмаў, майстэрняў, інш. прад- прымальнікі, фермеры) У новым пака- ленні беларусаў ЗША (дзеці і ўнукі эмігрантаў) працэнт грамадзян з вышэй- шай адукацыяй больш высокі, чым ся- рэднеамерыканскі У месцах кампактна- га рассялення беларусаў паступова па- вялічыўся іх уплыў на сац.-эканам. і паліт працэсы ў гэтых рэгіёнах (штаты Каліфорнія, Нью-Джэрсі, Мічыган у ЗША, шэраг правінцый у Канадзе) Значная частка пасляваен. эміграцыйнай хвалі інтэгравалася ў рус і польскія ася- родкі, асімілявалася. Але менавіта яе прадстаўнікі (насуперак штучнай адлу- чанасці ад Бацькаўшчыны і калі там за- ахвочваўся і пашыраўся нац. нігілізм) далі прыклады грамадска-культ., рэліг. жыцця на нац аснове, сцвярджэння бе- ларусаў як самастойнай этнічнай суполь- насці ў замежжы. Зберажэнню трады- цый садзейнічаюць Бел. аўтакефальная праваслаўная царква, Бел праваслаўная царква пад канстанцінопальскай юрыс- дыкцыяй, Бел. каталіцкая місія, дзей- насць якіх грунтуецца на нац. аснове (набажэнства і рэліг. навучанне на бел. мове, выданне на ёй рэліг. л-ры ча- сопісаў для вернікаў). Існуюць больш за 20 праваслаўных прыходаў у Канадзе, ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, бел. ка- Да арт Дыяспара. Першы з езд беларусаў свету. Мінск. 1993. таліцкія (уніяцкія) місіі ў Чыкага, Лон- дане, Парыжы. Да нашага часу захавалі жыццяздольнасць створаныя ў канцы 1940 — пач. 1950-х г згуртаванні бела- русаў у Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Францыі. Бельгіі. З'явіліся но- выя нац арг-цыі, навукова-культ. цэнт- ры (ін-ты, б-кі, музеі, выдавецтвы), ат- рымаў пашырэнне замежны бел. перыя- дычны друк. Ва ўзгодненасці дзеянняў суайчыннікаў, іх гуртаванні вял. ролю адыгрываюць сустрэчы беларусаў Паўн. Амерыкі (з 1952) і Аўстраліі (з 1976, ад- былося адпаведна 21 і 9 сустрэч). Гэтыя высілкі эмігрантаў, крытыка імі та- талітарнай сістэмы на Бацькаўшчыне паўплывалі на развіццё нац. самасвядо- масці, зберажэнне традыцый, роднай мо- вы, ідэалаў незалежнасці і ве сімвалаў, памнажэнне культ. набыткаў, пашырылі веды пра Беларусь у свеце. Асяродцзе бе- ларусаў на эміграцыі вылучыла вядомых вучоных (Б.Кіт, І.Прыгожын), літарата- раў (Н.Арсеннева, Л.Геніюш, М.Сяднёў, А.Салавей, У.Клішэвіч), мастакоў (В.Жаўняровіч, З.Чайкоўскі, У.Шыма- нец, П.Мірановіч, І.Рагалевіч-Дутко, Г.Русак, Н.Кудасава, Н.Лежэ), кам- пазітараў і спевакоў (М Равенскі, М.Шчаглоў-Куліковіч, Д.Верасаў, М.3а-
334 ДЫЯСІІАРЛ бэйда-Суміцкі, П.Конюх, М.Стрэчань, Б.Андрусішын). У розных штатах ЗША прайшло болып за 100 выставак бел. ма- стачкі Т.Стагановіч. У Швецыі і Фін- ляцдыі як графік і стваральнік інтэр'ераў грамадскіх будынкаў вядомы беларус па паходжанні А.Ахола-Вало. Праблемы нац. гісторыі і культуры адлюстраваны ў працах У.Сядуры, А.Адамовіча, Я. і С. Станкевічаў, І.Любачкі, В.Тумаша, П.Урбана, А.Калубовіча, Я.Запрудніка, В. і 3. Кіпеляў, Л.Гарошкі, А.Надсона, П.Татарыновіча і інш. У Польшчы вядо- масць не толькі ў асярод дзі беларусаў на- былі пісьменнікі С.Яновіч, А.Барскі (А.Баршчэўскі), В.Швед, Я.Чыквін, мас- такі Л.Тарасевіч, М.Давідзюк, наву- коўцы Ю.Туронак, У.Юзвюк, А. і Я. Мірановічы і інш. Нацыянальна свядомая бел. эміграцыя на Захадзе неаднйродная. У ёй назіраецца супрацьстаянне розных груп і плыняў, існуюць 2 паліт. цэнт- ры — Рада БНР і Бел. цэнтр. рада, якія, аднак, у галоўным ніколі не мелі ра- зыходжанняў: аднолькава не прымалі «сацыялісгычны» лад, сав. ўладу, высту- палі за незалежнасць Беларусі. На жыц- цё бел. замежжа ў пасляваен. перыяд на- клалі адбітак усе праблемы, што вынікаюць з гіст. развіцця нацыі і яе су- часнага стану. Аслабленая нац. самасвя- домасць значнай часткі імігрантаў, пэўная раз'яднанасць па паліт. і кан- фесійнай прыналежнасці, адсутнасць на працягу дзесяцігоддзяў духоўнай і ма- ральнай падтрымкі Бацькаўшчыны пас- каралі працэсы асіміляцыі. Менавіта ў адносінах да нац. арг-цый эміграцыі парт.-дзярж. кіраўніцтва СССР і БССР праводзіла палітыку ізаляцыі ад гіст. Радзімы, расколу па ідэалаг. прыкметах розных яе пакаленняў, плыняў, проці- стаянняў т.зв. «нацыяналістычных» і «прагрэсіўных» арг-цый суродзічаў. Ад- паведныя сав. і парт. органы садзейнічалі русіфікацыі за мяжой выхадцаў інш. на- цыянальнасцей з Расіі і СССР, пашы- рэнню ў іх асяроддзі сав. ўплыву. Палітызацыя адносін з замежнымі суай- чыннікамі шкодзіла іх нац.-культ. дзей- насці, а ў Аргенціне прывяла да заняпаду нац. арг-цый даваен. эміграцыі. Створа- ныя ў 1955 Бел. секцыя Сав. к-та «За вяртанне на Радзіму» (з 1960 «За вяр- танне на Радзіму і развіццё культурных сувязей з суайчыннікамі») і ў 1964 на іх базе — Беларускае таварыства па куль- турных сувязях з суайчыннікамі за ру- бяжом (з 1976 «Радзіма») выкары- стоўваліся найперш органамі КПСС— КПБ як сродак у ідэалаг. барацьбе процілеглых грамадскіх сістэм. Тавары- ства пашырала кантакты з арг-цыямі, якія афіц. сав. органы залічвалі да «пат- рыятычных» і «прагрэсіўных». Гэтыя якасці яны бачылі ў некрытычным пры- манні працэсаў дэнацыяналізацыі на Бацькаўшчыне, цярпімасці і лаяльнасці да сацыяліст. ладу. Найб. актыўныя су- вязі ў т-ва «Радзіма» наладзіліся з кіраўніцтвам Федэрацыі рус. канадцаў, Рус. цэнтрам у Нью-Йорку, Цэнтр. кіраўніцтвам культ.-спарт. т-ваў суай- чыннікаў у Аргенціне, Слав. т -вам друж- бы ў Англіі, некаторымі аддзеламі Саюза сав. грамадзян у Белыіі і інш. Сав. ўлады ігнаравалі нац.-культ. патрэбы суро- дзічаў у іншаэтнічных рэгіёнах СССР, колькасць якіх па-за тэр. Беларусі па- вялічылася з 17,6% у 1959 да 21,2% у 1989. Гэта было вынікам парт.-дзярж. палітыкі стымулявання ўнутрыдзярж. міграцыі (праз вярбоўкі працоўных, гра- мадскія заклікі на новабудоўлі, планавае размеркаванне выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх спец. навуч. устаноў, перавод спецыялістаў з аднаго рэгіёна ў другі і інш.). У сувязі з распадам СССР (1991), набыццём суверэнітэту былымі рэс- публікамі гэта ўнутрыдзярж. міграцыя ператварылася ў міжнар. класічную эміграцыю. У новых незалежных дзяр- жавах апынуліся 2 млн. 130 тыс. белару- саў. У апошнія гады выявілася тэндэн- цыя да вяртання часткі суайчыннікаў на Бацькаўшчыну. Рэальныя грамадска- паліт. змены вызначылі і больш актыўны выезд з Беларусі на сталае жыццё ў да- лёкае замежжа, павелічэнне Д. за кошт суродзічаў, якія захавалі грамадзянства Беларусі. Узнікла нелегальная эміграцыя, якая не кантралюецца. У наш час беларусы ў свеце найб. сканцэнтраваны ў суседніх дзяржавах на пагранічных з Рэспублікай Беларусь тэ- рыторыях — на сваіх спрадвечных, гіст. землях, якія ў выніку барацьбы і паліт. спекуляцый больш моцных суседзяў былі адарваны ад Беларусі. Кампактна бела- русы пражываюць у Полыпчы, пераваж- на на сваіх этнічных землях Беласточчы- ны. У Расійскай Федэрацыі іх асела 1 млн. 200 тыс. (0,8% насельніцтва): у Маскве і вобласці 129 тыс., Санкт-Пе- цярбургу і вобласці 127 тыс., Калінінградскай вобл. 74 тыс., Карэліі 55 тыс., Пюменскай вобл. 49 тыс. і ў інш. рэгіёнах. На Украіне жывуць 440 тыс. беларусаў (0,9% насельніцтва), у Казах- стане — 183 тыс. (1,2%), Латвіі — 120 тыс. (4,5%), Літве — 63 тыс. (1,7%), Эстоніі — 29 тыс. (1,8%), Узбекіста- не — 29 тыс. (0,2%), Малдове — 20 тыс. (0,5%). Устойлівыя бел. асяродкі склаліся на амерыканскім і аўстралійскім кантынентах, у шэрагу еўрап. краін. У ЗША беларусы жывуць пераважна ў штатах Нью-Йорк, Нью-Джэрсі, Агайо, Мічыган. Пенсільванія, Ілінойс, Калі- форнія; у Канадзе — у правінцыях Кве- бек, Антарыо, Саскачэван, Альберта; у Аргенціне — у правінцыі Буэнас-Айрэс; у Аўстраліі — у штатах Зах. (г. Перт) і Паўд. (г. Адэлаіда) Аўстралія, Вікторыя (г. Мельбурн); у Вялікабрытаніі — у Лондане, Брэкфардзе, Манчэстэры, Но- тынгеме; у Францыі — вакол Парыжа; у Германіі — у Берліне, каля Мюнхена; у Бельгіі — у Бруселі, Льежы, Лувене. Не- вял. бел. суполка існуе ў Італіі. Нац.- культ. і грамадскую дзейнасць ажыц- цяўляюць шматлікія арг-цыі замежных суайчыннікаў. У ЗША існуюць Белару- ска-амерыканскае задзіночанне, Бел. кангрэсавы к-т, Бел.-амерыканская рада і Бел. каардынацыйны к-т (абодва ў Чы- кага), Бел. ін-т навукі і мастацтва (Нью- Йорк), Арг-цыя бел.-амерыканскай моладзі, Бел. жаночая арг-цыя, грамад- ска-культ. цэнтры ў Нью-Йорку, Саўт- Рыверы, Чыкага і каля Кліўлецда («По- лацак»), Вялікалітоўскі фонд імя Л.Са- пегі, Бел. дабрачынны адукацыйны фонд (штат Фларыда) і інш. У 1992 створана Бел.-амерыканская інфармац. служба і яе прадстаўніцтва ў Мінску. У ЗША раз- мяшчаецца Рада БНР. Выдаюцца газ. «Беларус» (Нью-Йорк, з 1950), гадавікі «Запісаў» Бел. ін-та навукі і мастацтва (Нью-Йорк, з 1952), час. «Голас царк- вы» (Нью-Йорк, з 1955), «Беларуская думка» (Нью-Джэрсі, з 1960), «Бела- рускі сьвет» (Мічыган, з 1971), «Цар- коўны сьветач» (Саўт-Рывер, з 1951), «Веіапізіап Кеуіеч'» («Беларускі агляд», Каліфорнія, з 1989), «Вуеіогцззіап ВіізіпезБ Негаісі» («Беларускі дзелавы веснік», Фларыда, з 1991), «Полацак» (Кліўленд, з 1991). У Канадзе функцы- яніруюць Згуртаванне беларусаў у Ка- надзе, Бел. нац. аб'яднанне, Бел. задзіночанне ў Квебеку, Бел. грамадскі цэнтр у Таронта, Канадскае т-ва «Бела- русь» (Таронта), Бел. саюз моладзі, філіял Бел. ін-та навукі і мастацтва ў Ка- надзе, Канадскі фонд дапамогі ахвярам Чарнобыля ў Беларусі, Бел.-канадскі ка- ардынацыйны к-т і інш. Выходзіць час. «Зважай» (з 1974), выдавалася газ. «Бе- ларускі голас» (1952—92); абодва выд. ў Таронта. Арганізаванага нац.-культ. жыцця ў асяроддзі выхадцаў з Беларусі ў Аргенціне няма. Бел. эмігранты і іх на- шчадкі гуртуюцца тут у культ.-спарт. клубах, што аб'ядноўваюць перасялен- цаў з краін былога СССР (клубы імя В.Бялінскага, М.Горкага, У.Маякоўскага, «Дніпро» ў Буэнас-Айрэсе, «Аўрора» ў Мар-дэль-Плата, «Івана Франко» ў Сан- та-Фе і інш.). Федэральная Рада бел. арг-цый у Аўстраліі каардынуе дзей- насць 9 нац. фарміраванняў, у т.л. Бел. аб яднання Аўсграліі, Бел. аб'яднання ў Зах. Аўстраліі, Бел. цэнтр. к-та ў Вікто- рыі, Бел. культ.-грамадскага клуба ў Фейрфілдзе (Сідней), Бел. чарнобыль- скага фонду ў Аўстраліі і інш. Тут зна- ходзіцца сядзіба БЦР. У Англіі нац.- культ. працу ажыццяўляюць Згуртаван- не беларусаў Вялікай Брытаніі, Англа-бел. т-ва, Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны ў Лонда- не, Бел. к-т дапамогі ахвярам чарно- быльскай радыяцыі ў Беларусі. Вы- ходзіць час. «Голас часу» (з 1989), выда- ваўся «Джэнэл оф белорашн стадзіз» (1965—88, абодва ў Лондане). У Фран- цыі існуе Бел. хаўрус, у Бельгіі — Саюз беларусаў Бельгіі, у Германіі — Ін-т бе- ларусаведы (выдае час. «Весткі» з 1986) і бел. музей. Аддзяленне Т-ва бел. мовы ў Рыме выдае інфармац. бюлетэнь «Хрысціянскія навіны» (з 1988). Нац.- культ., паліт. і сац. інтарэсы беларусаў у Польшчы выказваюць паліт. партыя Бе ларускае дэмакратычнае аб'яднанне.
335 ДЫЯСІІАРА Беларускае грамадска-кулыпурнае тава- рыства, Беларускае аб'яднанне студэн- таў, Асацыяцыя бел. журналістаў, літ. аб яднанне «Белавежа». Выходзяць што- тыднёвік «Ніва» (з 1956), час. «Сгазоріа» («Часопіс»), «Беларускія навіны» (абод- ва з 1990, усе ў Беластоку), «Сустрэчы» (1983—90), «Дыскусія» (з 1993, абодва ў Варшаве). Адбываецца гуртаванне бе- ларусаў у новых незалежных дзяржавах на тэр. былога СССР, у іншаэтнічных рэгіёнах якога ў 1930-я — канцы 1980-х г. не было арганізаванага нац. жыцця. Бел. грамадска-культ. т-вы і суполкі створаны ў Рас. Федэрацыі (Масква, Санкт-Пецярбург, Калінінград, Петраза- водск, Ніжні Ноўгарад, Новасібірск, Ноўгарад, Якуцк, Саснагорск, Калуга, Цвер), на Украіне (Кіеў, Львоў, Ялта, Чарнаўцы), у Малдове (Кішынёў, Бендэ- ры), Казахстане (Алматы, Прыазёрск). Актыўна дзейнічаюць згуртаванні бела- русаў у Літве (Вільнюс, Ігналіна, Шаль- чынінкай), Латвіі (Рыга, Даўгаўпілс), Эстоніі (Талін, Йыхві). Створаны супол- кі ў Кыргызстане (Бішкек) і Узбекістане (Ташкент), назіраецца аб яднанне су- родзічаў у інш. краінах. Узніклі першыя прафес. згуртаванні — Асацыяцыя прад- прымальнікаў Латвіі «Беларускі шлях», аб'яднанне мастакоў-беларусаў Балтыі «Маю гонар» (Эстонія, Латвія, Літва, Санкт-Пецярбург), Т-ва бел. школы ў Літве. Пашыраюцца бел. перыяд. вы- данні ў блізкім замежжы: «Наша ніва» (Вільнюс), «Шляхам Скарыны» (Маск- ва), «Родзічы» (Санкт-Пецярбург), «Го- лас беларуса» і «Сьвітанак» (Рыга), «Наша старонка» (Шальчынінкай). Па- кладзены пачатак практычнаму ўзаема- цзеянню суродзічаў блізкага і далёкага замежжа (дамова супрацоўніцтва паміж Асацыяцыяй бел.-амерыканскай моладзі і Аб'яднаннем бел. студэнтаў Польшчы, 1989; прызначэнне стыпендый фонду І.Любачкі для навукоўцаў-беларусаў з Польшчы, 1991; дапамога амерыканскіх і канадскіх беларусаў у набыцці выда- вецкай тэхнікі беластоцкімі суай- чыннікамі і адкрыцці бел. гімназіі ў Вільнюсе і інш.). Новая з'ява апошніх га- доў — гуртаванне ў замежжы выхадцаў з Беларусі інш. нацыянальнасцей, што стагоддзямі суіснавалі на гэтай зямлі. У ЗША і Вялікабрытаніі сфарміраваліся асяродкі татараў-эмігрантаў з Беларусі, якія не зліліся з мусульманскім светам. У Ізраілі існуе зямляцтва бел.яўрэяў, у ЗПІА створана Сусв. згуртаванне яўрэяў Беларусі (1993). Працэсы дэмакратызацыі і нац. адра- джэння, паліт. і эканам. рэформы, пача- тыя ў СССР з сярэдзіны 1980-х г., ства- рылі ўмовы дДя пераасэнсавання ролі Д. ў жыцці бел. народа. 3 канца 1980-х г. новыя грамадскія рухі і фарміраванні (Беларускі народны фронт «Адраджэнь- не», Таварыства беларускай мовы і інш.) сталі ініцыятарамі наладжваяня сталых адносін з нац. арг-цыямі эмі- грацыі, суполкамі і т-вамі на тэр. Сав. Саюза. Аднак парт.-дзярж. структуры БССР да канца 1980-х г. не рэагавалі на гэтыя з'явы, спазняліся ў параўнанні з народамі-суседзямі ў фарміраванні прынцыпова новай дзярж. палітыкі ў ад- носінах да суайчыннікаў за межамі рэс- публікі. Прычыны гэтага ў глыбокіх пра- цэсах дэнацыяналізацыі, якія вынікаюць з гіст. лёсу беларусаў і сав. паліты- кі збліжэння і зліцця нацый, у нац. нігілізме кіраўніцтва БССР. Істотныя змены на дзярж. узроўні да нац. Д. па- чаліся ў сувязі з працэсам набыцця неза- лежнасці Беларусі — пасля прыняцця Дэкларацыі аб дзярж. суверэнітэце (ліп. 1990) і надання ёй канстытуцыйнага ста- туса (жн. 1991), дэнансацыі дагавора аб стварэнні СССР (снеж. 1991). Гэтыя гістарычна вызначальныя падзеі абу- мовілі пераход ад канфрантацыі да ўзаемадзеяння з зах. эміграцыяй, ад грэ- бавання патрэбамі ўсх. Д. да пошукаў шляхоў абароны правоў і законных ін- тарэсаў суайчыннікаў на абсягах СССР, потым у новых незалежных дзяржавах на яго тэрыторыі. Праявамі новага стаў- лення з’явіліся непасрэдныя кантакты бе- ларусаў замежжа з кіраўніцтвам рэспуб- лікі, што было немагчыма за ўвесь пасля- ваен. перыяд. Зроблены першыя крокі па супольным вызначэнні з зах. Д. сфер узаемадзеяння, у т.л. і ў час знаходжан- ня ў 1991—93 у ЗША, Францыі і Англіі (па запрашэнні бел. арг-цый у гэтых краінах) дэпутатаў ад апазіцыі ў Вярх. Савеце Рэспублікі Беларусь. Пачалося вяртанне на Бацькаўшчыну культ. на- быткаў эміграцыі, азнаямленне з імі гра- мадскасці Беларусі. Пашыралася кола грамадскіх арг-цый, якія наладзілі кан- такты з замежнымі нац. абяднаннямі. Адлюстраваннем змен на Беларусі, ад- носін да нац. Д. стала прысутнасць у вер. 1990 упершыню каля 60 прадстаўнікоў рэспублікі на 19-й сустрэчы (амаль 700 удзельнікаў) беларусаў Паўн. Амерыкі. Дэлегацыі з Рэспублікі Беларусь удзельнічалі таксама ў 20-й (вер. 1992) і 21-й (вер. 1994) сустрэчах. У 1990 нама- ганнямі грамадскасці ў Мінску створана Згуртаванне беларусаў свету «Баць- каўшчына». Падтрымку ўрада атрымалі яго ініцыятывы агульнанац. маштабу — Першы сход беларусаў блізкага замежжа (1992) і Першы з'езд беларусаў свету (1993). Яны далі імпульсы для яднання беларусаў у свеце: прадстаўнікі нац. арг- цый і зямляцтваў з розных краін і Рэс- публікі Беларусь абмеркавалі праблемы адраджэння бе.л. нацыі, гуртавання бела- русаў замежжа паміж сабой і ўзаемадзеяння з Айчынай, сумеснай пра- цы на яе карысць. У прынятых на гэтых форумах заявах і зваротах да народа Бе- ларусі, беларусаў свету, парламента і ўрада Рэспублікі Беларусь былі выкла- дзены першачарговыя меры па наладж- ванні сувязей з беларусамі ў замежных краінах, разуменне шляхоў адраджэння бел. дзяржаўнасці. Першы з'езд белару- саў свету, на якім адбыдося арганізац. афармленне сусв. бел. супольнасці, стаў адметнай з'явай нац. адраджэння, усве- дамлення цэласнасці бел. народа ў свеце. 3 улікам міжнар. вопыту пачалося зама- цаванне правоў замежных суродзічаў у шэрагу заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь (Закон аб мовах, 1990; Закон аб грамадзянстве, 1991). Упершыню дзяржава ў міжнар. пагадненнях стала вырашаць пытанні забеспячэння суай- чыннікам у краінах пражывання магчы- масцей для свабоднага развіцця роднай мовы, культуры, захавання традыцый, выканання рэліг. абрадаў (Пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў, 1991; Дагавор аб добрасусецст- ве і дружалюбным супрацоўніцтве з Полынчай, 1992). Важныя крокі ў выра- шэнні праблем нац. Д., яе далейшым фарміраванні — стварэнне Дзярж. міг- рацыйнай службы (1992), прыняцце дзярж. праграмы «Беларусы ў свеце», Закон аб парадку выезду і ўезду (усе 1993). Дзярж. падтрымка ўсёй працы з нац. Д., спалучэнне ў ёй дзярж. і грамад- скага пачаткаў. нац. аснова культ. і ду- хоўнага ўзаемадзеяння, адмова ад яго палітызацыі зробяць магчымымі кан- салідацыю бел. народа, павелічэнне ролі Д. ў жыцці Бацькаўшчыны, яе міжнар. сувязей, запавольванне працэсаў асіміляцыі суайчыннікаў, павелічэнне культ. і інш. прысутнасці ў свеце бел. за- межнай супольнасці. Літ.: Околовіч Я. Рады для эмігрантоў, каторые едуць у Амэрыку, а такжэ размовы беларуско-англіцкіе. Вільня, 1912; Офроснмов Л.С. Отхо- жнй промысел за океан: Обследоьанне Вн- ленской губерннн. Внльна, 1912; ІЦер- батскнй (А.А.) Русская эмнграцня в Соеднненные Штаты / / Нзв. Мнн-ва нно- странных дел. 1914. Кн. 6; Замежная Бела- русь. Прага, 1926; Е з а в і т а ў К. Белару- сы ў Латвіі. Рыга, 1927; Оболенскнй (Осннскнй) В.В. Международные н межконтннентальные мнграцнн в довоенной Росснн н СССР. М., 1928; Абецедар- скнй Л.С. Белорусы в Москве XVII в. Мн., 1957; Шостаковскнй П. Путь к правде. Мн., 1960; Гэрмановіч Я. Кітай—Сібір—Маскьа: Успаміны. Мюнхен, 1962; К у н д а П. В понсках заокеанскоіо рая. Мн., 1963; В і н і ц к і А. Матар'ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччы- не ў 1939—1951 гг. Ч. 1—3- Лос-Анжэлес, 1968; П а н ю т н ч В.П. Нз нсторнн формн- ровання пролетарната Белорусснн, 1861— 1914 гг. Мн., 1969; Нацнональные процессы в США. М., 1973; Но с ь ко М.Н. Ннколай Судзнловскнй-Руссель. Мн., 1976; Вере- Ш а г н н П.Д. Крестьянскне переселення нз Белорусснн (Вторая половнна XIX в.). Мн., 1978; Л ешенко Г.Ф. Переселення нз Белорусснн в Поволжье н Снбнрь (конец XVI—XVII в.): Автореф. днс. ... канд. нст. наук. Мн., 1983; Грыцкевіч В.П. Нашы славутыя землякі. Мн., 1984; Я г о ж . От Немана к берегам Тнхого океана. Мн., 1986; Тудоряну Н.Л. Очеркн росснйской трудовой эмнграцнн пернода нмперналнз- ма. Кншннев, 1986; С а ч а н к а Б.І. Бела- руская эміграцыя. 2 выд. Мн., 1991; Ска- рыніч. Вып. 1—2. Мн., 1991—93; М е р л я к К. Дзейнасць Кастуся Мерляка на эміграцыі. Нью-Ёрк, 1992; Антонава Т. У землякоў за акіянам. Мн., 1992; Г е н і ю ш Л. Споведзь. Мн., 1993; Ж у к - Грышкевіч Р. Жыццё Вінцэнта Жук- Грышкевіча. Торонто, 1993; Калубовіч А. Крокі гісторыі. Беласток; Вільня; Мн., 1993; К і п е л ь В. Беларусы ў ЗША. Мн., 1993; Сяргеева Г. Беларуская дыяспа-
гг 336 Д дыяцэз ра / / Крыжовы шлях. Мн., 1993; Культура беларускага замежжа. Кн. 1—2. Мн., 1993— 94; Туга па Радзіме. Мн., 1992; Максімюк Я. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне 1945—1950. Нью-Ёрк; Беласток, 1994; На суд гісторыі: Успаміны. Дыялогі. Мн., 1994; 3 гісторыяй на «Вы». Вып. 3. Мн., 1994; Пранчак Л.І. Беларуская Амерыка. Мн., 1994; Віеіогшіа у 105 Віе1огп5О5 еп 1а КерііЫіса Агвегніпа. Вцепо5 Аігез, 1953; Вуе1огП55Іал5 іп Ыеі* Іегзеу. К'еж Впіпзіміск, 1964—1965; $а<1оіі5кі I. А Ызіогу оі іЬе Вуе1опі55Іап5 іп Сапаба. ВеІІеУІПе, 1981; К і р е 1 V. Вуе1опі55іап атегісапз апй іЬеіг сопшшпісіез оі Сіеуеіаші. Сіеуеіапй, 1982; Еші^гасіа г гіет роІ5кісЬ IV сгазасЬ поіУогуіпусЬ і паіпоіУзгусЬ (XVIII—XX V.). АУаг5ха»'а, 1984; Ро<11а5кі К. (5 к ага - бгіпакі В.). Віа1огіі5іпі. Ілкягіпі. ІІкгаігісу. 7 іуу<1. Віа1у5іок, 1990; 5а- <1 о IV 5 к і А. Ыагойу ууіеікіе і таіе: Віа1огц5іпі IV роЬсе. Кгакб*, 1991; Ьа іу 5 г о п е к О. РгоЫетаіука 5роіесгпо- <1ето(’гаГісхпа гіет ЬіаІопізкісЬ... / / 8ш<1іа Ьізіогусгпе. 1988. К. 31, г. 4 (123); Мігопоа'ісг Е. Віакогіізіпі IV Роізсе, 1944—1949. ІУагахаіУа, 1993. Галіна Сяргеева. ДЫЯЦЭЗ, д ы я ц э з і я (лац. сііосезів), адм.-тэр. адзінка ў каталіцкай царкве. Адпавядае епархіі. ДЭБЕЦ Георгій Францавіч [24.11 (7.12).1905, Томск — 19.1.1969}, рускі антраполаг. Д-р біял. н. (1941), праф. (1944). Скончыў Іркуцкі ун-т (1925). 3 1927 у Ін-це антрапалогіі пры Маскоўскім ун-це, з 1945 у Ін-це этна- графіі АН СССР. Даследаваў пытанні расазнаўсгва, гіст. антрапалогіі, палеаан- трапалаг. тыпалогіі стараж. насельніц- тва. Упершыню даследаваў у эт- нагістарычным плане краніялагічны ма- тэрыял па насельніцтве Беларусі 10—13 ст. Удасканаліў методыку антрапалаг. даследаванняў, адзін з першых стаяў ка- ля вытокаў бел. антрапалогіі. Тв.: Чарапы Люцынскага могільніка і старажытных славян Беларусі і месца апошніх у палеаантрапалогіі Усходняй Еўропы / / Пр. секцыі археалогіі Ін-та гісторыі БАН. Мн., 1932. Т. 3: Палеоантро- пологня СССР. М.; Л., 1948; Основные нтогн палеоантропологнческнх нсследованнй в СССР. М., 1956; О путях заселення север- ной полосы Русской равннны н Восточной Прнбалтккм / / Сов. этнографня. 1961. № 6. Літ.: Мнклашевская Н.Н. К го- довшнне со дня смертй Г.Ф.Дебеца / / Вопр. антропологнн. 1970. Вып. 35. Аляксей Мікуліч. ДЭКЛАРАЦЫІ НАРОДНАГА СХОДУ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРЎСІ, канстытуцый- ныя акты, прынятыя Народным сходам Заходняй Беларусі 1939 у Беластоку. У Дэкларацыі аб дзяржаў- най уладзе (прынята 29.10.1939) падкрэслівалася, што «Беларускі Народ- ны сход, выражаючы непахісную волю і жаданне народаў Зах. Беларусі, абвяш- чае на ўсёй тэр. Зах. Беларусі ўстанаўленне Сав. улады. Ад гэтага часу ўся ўлада на тэр. Зах. Беларусі нале- жыць працоўным горада і вёскі ў асобе Саветаў дэпутатаў працоўных». Д э к - ларацыя аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР (29.10.1939) адзначала, што «працоўныя Зах. Беларусі заўсёды лічылі сябе звязанымі неразрыўнымі, кроўнымі сувязямі са сваімі братамі, па- будаваўшымі Савецкую Сацыяліс- тычную Беларусь. Працоўныя Зах. Бела- русі рашуча патрабуюць аб'яднання да- гэтуль расчлянёных дзвюх частак адзінага беларускага народа, адзінай бе- ларускай зямлі. Лічачы волю беларуска- га народа вышэйшым законам, Беларускі ІІародны сход пастанаўляе: прасіць Вяр- хоўны Савет БССР прыняць Заходнюю Беларусь у склад Савецкага Саюза і Бе- ларускай ССР, аб'яднаць беларускі на- род у адзіную дзяржаву і пакласці гэтым канец раз'яднанню беларускага народа». УДэкларацыі а б нацыяна- лізацыі банкаў і буйной прамысловасці (30.10.1939) га- варылася, што ў мэтах знішчэння экс- плуатацыі чалавека чалавекам і паз- баўлення ўлады фабрыкантаў, заводчы- каў і банкіраў над працоўным народам «Беларускі Народны сход абвяшчае на- цыяналізацыю банкаў і буйной прамыс- ловасці на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Ад гэтага часу працоўныя Заходняй Бе- ларусі атрымліваюць у свае рукі магутны сродак свайго эканамічнага вызвален- ня — банкі і буйную прамысловасць». Дэкларацыя аб канфіска- цыі памешчыцкіх зямель ухваліла пачатую сялянскімі к-тамі ба- рацьбу за памешчыцкую зямлю і аб- вясціла на тэр. Зах. Беларусі «канфіс- кацыю без усякага выкупу памешчыцкіх зямель, зямель манастыррў, зямель буй- ных дзяржаўных чыноўнікаў з усім іх жывым і мёртвым інвентаром і пры- сядзібнымі пабудовамі. Ад гэтага часу ўся зямля Заходняй Беларусі з яе нетрамі, а таксама лясы і воды абяўляюцца аіуль- нанародным здабыткам, г. зн. дзяр- жаўнай уласнасцю», Дэкларацыі сталі юрыд. асновай для прыняцця Вярх. Са- ветам СССР закона ад 2.11.1939 «Аб ук- лючэнні Заходняй Беларусі ў склад Саю- за Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік з уз'яднаннем яе з Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай» і закона Вярх. Савета БССР ад 14.11.1939 «Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Бе- ларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». Кр.: Народное (Нацнональное) собранне Западной Белорусснн, 28—30 окт. 1939 г.: Стеногр. отчет. Мн., 1946. Літ.: Борьба трудяіднхся Западной Бе- лорусснн за соцнальное н нацнональное ос- вобожденне н воссоеднненне с БССР: Доку- менты н матерналы. Т. 2. Мн., 1972; Револю- цнонный путь Компартнн Западной Белорусснн (1921—1939 гг.). Мн., 1966. Уладзішр Ладысеў. ДЭКЛАРАЦЫЯ АБ АБВЯШЧЭННІ НЕЗАЛЁЖНАСЦІ САВЁЦКАЙ СА- ЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ РЭСПЎБЛІКІ БЕ- ЛАРЎСЬ, дзяржаўны і палітычны акт аб аднаўленні Беларускай ССР на асновах, вызначаных у Маніфесце Часовага рабо- ча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі 1.1.1919. Прынята 31.7.1920 на сумес- ным пасяджэнні Мінскага губ. ВРК з шэ- рагам паліт. партый і прафс. арг-цый Мінскай губ. Дэкларацыю падпісалі В.Г.Кнорын, А.Р.Чарвякоў і І.Т.Смілга [ад КП(б)Літбел], А.М.Крыніцкі (Бампі; праф. арг-цыі Мінскай губ.), У.М.Ігна- тоўскі (Бел. камуніст. арг-цыя), А.І.Вай- нштэйн (Бунд). Прадстаўнік партыі бел. эсэраў (БПС-Р) А.Трафімаў адмовіўся падпісаць Дэкларацыю з-за таго, што ў ёй не былі зафіксаваны патрабаванні аб уключэнні ў склад Беларусі Віцебскай, Магілёўскай, Смаленскай іуб., аб абвяш- чэнні бел. мовы дзяржаўнай, аб ства- рэнні самастойнага бел. войска і інш. Прыняцце Дэкларацыі было абумоўлена вызваленнем Беларусі ад польскіх аку- пантаў і фактычнага скасавання Літоў- ска-Беларускай Савецкай Сацы- ялістычнай Рэспублікі. У сувязі з міжнар. становішчам (мірны дагавор РСФСР з Літвой 12.7.1920; наступленне Чырв. Арміі на Варшаву і ініп.) Дэклара- цыя не акрэслівала граніц Беларусі. «Са- цыялістычная Савецкая Рэспубліка Бе- ларусь, — гаварылася ў ёй, — вызначае сваю заходнюю мяжу па этнаграфічнай мяжы паміж Беларуссю і буржуазнымі дзяржавамі, якія прымыкаюць да яе». Паводле Дэкларацыі да склікання з'езда Саветаў БССР уся ўлада ў рэспубліцы перадавалася Ваенна-рэвалюцыйнаму камітэту БССР, адмяняліся ўсе законы і пастановы польскай акупац. улады. Літ.: Камннскнй Н.Н., Кар- п а ч е в А.М. К вопросу о провозглашеннн Белорусснн незавнснмой Советской соцна- лнстнческой республнкой / / Нст. архнв. 1957. № 3; Ш у м е й к о М. йменем рабо- чпх н крестьян / / Полнт. собеседннк. 1991. № 7. Міхась Шумейка. ДЭКЛАРАЦЫЯ АБ ДЗЯРЖАЎНЫМ СУВЕРЭНІТЭЦЕ БЕЛАРЎСКАЙ СА- ВЁЦКАЙ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ РЭС- ПЎБЛІКІ, урачыстае абвяшчэнне аб су- верэнітэце дзяржавы, прынятае Вярх. Саветам БССР 27.7.1990. Законам ад 25.8.1991 Дэкларацыі нададзены статус канстытуцыйнага закона. Складаецца з прэамбулы і асобных артыкулаў. У прэ- амбуле адзначаецца, што поўны дзярж. суверэнітэт БССР абвяіпчаецца паводле волі бел. народа, павагі да правоў людзей усіх нацыянальнасцей, якія насяляюць Беларусь, усіх народаў СССР і свету, прынцыпаў міжнар. права. Беларусь, аб- вяшчаецца ў Дэкларацыі, ёсць «суверэн- нвя дзяржава, яквя ўсталявана на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад'емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэн- ства народу ў вызначэнні свайго лёсу» (арт. 1). Носьбітам суверэнітэту і адзінай крыніцай дзярж. улады ў Рэспубліцы з'яўляецца бел. народ (арт. 2). Мэты дзярж. суверэнітэту: свабоднае развіццё і дабрабыт, годнае жыццё кожнага гра- мадзяніна дзяржавы на аснове забеспя- чэння правоў асобы, ператварэння сваёй тэрыторыі ў бяз'ядзерную зону, а Бела- русі — у нейтральную дзяржаву (арт. 3, 10). Свабода і суверэнітэт выкары-
стоўваюцца ў першую чаргу на вырата- ванне народа краіны ад вынікаў Чарно- быльскай катастрофы (арт. 8). Вызна- чэнне суверэнітэту дзяржавы і яго мэт пацягнулі за сабой прыняцце адпаведных прававых палажэнняў, якія замацавалі: грамадзянства Беларусі, уласнасць бел. народа на зямлю, нетры і прыродныя рэ- сурсы, паветраную прастору, на адпавед- ную долю агульнай маёмасці былога Сав. Саюза, на нацыянальныя, культурныя і гіст. каштоўнасці на тэр. Беларусі (арт. 4, 9); непадзельнасць і недатыкальнасць тэр. рэспублікі (арт. 6); права на ства- рэнне свайго нац. банка, фінансава-крэ- дытнай і грашовай сістэм (арт. 5). На тэр. Беларусі ўстаноўлена вяршэнства яе Канстытуцыі і законаў (арт. 7), замаца- вана права на ўласныя ўзброеныя сілы, унутраныя войскі, органы дзярж. і гра- мадскай бяёпекі. Дэкларацыя абвясціла самастойнасць Беларусі ва ўстанаўленні парадку арганізацыі аховы прыроды, вы- карыстанні прыродных рэсурсаў, у ра- шэнні пытанняў культуры і духоўнага развіцця бел. нацыі і інш. нац. суполь- насцей краіны, у стварэнні ўласнай сістэмы інфармацыі, адукацыі і выхаван- ня (арт. 6, 8, 9). У адпаведнасці з Дэкла- рацыяй Беларусь набыла права сама- стойна заключаць добраахвотныя саюзы з іншымі дзяржавамі і выходзіць з гэтых саюзаў. Генадзь Маслыка. ДЭКЛАРАЦЫЯ ПРАВОЎ НАРОДАЎ РАСІІ, канстытуцыйны акт сав. ўрада, якім абвешчаны і заканадаўча замацава- ны асн. прынцыпы ленінскай нац. палітыкі. Праект Дэкларацыі распраца- ваны У.І.Леніным і зацверджаны СНК 2(15).11.1917. Дэкларацыя абвяшчала: роўнасць і суверэннасць народаў; правы народаў Расіі на свабоднае самавызна- чэнне аж да аддзялення і ўтварэння са- мастойнай дзяржавы; адмену ўсіх нац. і нац.-рэліг. прывілеяў і абмежаванняў; свабоднае развіццё нац. меншасцей і эт- нагр. груп. На яе аснове 31.1.1919 Прэзідыум ВЦВК прыняў пастанову «Аб прызнанні незалежнасці Беларускай Са- цыялістычнай Савецкай Рэспублікі». Асн. палажэнні Дэкларацыі ўключаны ў Канстытуцыю СССР 1924. ДЭКЛАРАЦЫЯ ПРАВОЎ ПРАЦОЎ- НАГА I ЭКСПЛУАТЎЕМАГА НА- РОДА, першы канстытуцыйны акт Сав. Рэспублікі, які замацаваў заваёвы Каст- рычніцкай рэвалюцыі 1917, абвясціў асн. прынцыпы і задачы сацыяліст. дзяржа- вы. Праект Дэкларацыі напісаны У.І.Леніным, вынесены ім на разгляд ВЦВК і 3(16).1.1918 аднагалосна прыня- ты. Зацверджаны 12(25) студз. 3-м Усе- рас. з'ездам Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў і 18(31).1.1918 аб'яднаным 3-м Усерас. з'ездам Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Дэкла- рацыя вызначала паліт. асновы Сав. са- цыяліст. дзяржавы як формы дыктатуры пралетарыяту, абвяшчала Расію Рэс- публікай Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, якая ўтваралася на аснове свабоднага саюза свабодных на- цый як федэрацыя сав. нац. рэспублік. вызначала асн. задачу дзяржавы — ба- рацьбу за перамогу сацыялізму і адзна- чыла яе першыя пераўтварэнні: адмену прыватнай уласнасці на зямлю, увядзен- не рабочага кантролю, арганізацыю Вы- шэйшага савета нар. гаспадаркі, нацыя- налізацыю банкаў. Уводзіла ўсеаіульную працоўную павіннасць, дэкрэтавала стварэнне рабоча-сялянскай Чырв. Арміі, раззбраенне маёмных класаў, паз- баўленне эксплуататараў выбарчых пра- воў. Пацвярджала асн. прынцыпы ўнутранай і знешняй палітыкі Сав. дзяр- жавы: знішчэнне эксплуатацыі чалавека чалавекам, задушэнне супраціўлення эксплуататараў, барацьба за мір, адмена тайных дагавораў, павага да нац. суве- рэнітэту ўсіх народаў; замацавала прын- цыпы нац. палітыкі, выкладзеныя ў Дэк- ларацыі правоў народаў Расіі. Паводле прапановы Леніна, уключана як уступны раздзел Канстытуцыі РСФСР 1918- ДЭКРЭТ (ад лац. ёесгеішп указ, паста- нова), нарматыўны акт аіульнага або спец. характару. Тэрмін «Д.» узнік у Стараж. Рыме. Ў ВКЛ Д. былі: пастано- ва вял. князя, паноў-рады або вышэйшай духоўнай улады, якая мела сілу закона; прыгавор, рашэнне, вызначэнне судоў па крымінальных і грамадз. справах. Д. прымаліся пераважна Трыбуналам Вялікага княства Літоўскага, земскімі судамі, часам інш. судамі дзяржавы. Статут ВКЛ 1588 патрабаваў, каб усе Д. і судовыя рашэнні складаліся ў пісьмовай форме («А декреты м всн сказанья судо- вые судья с подсудком мають с пнсма чм- ннтн»), замацоўваліся земскай пячаткай, подпісамі суддзі і пісара і заносіліся ў су- довыя кнігі. Невыкананне Д. трыбунала каралася штрафам да 100 коп грошаў або турэмным зняволеннем. У першыя гады сав. улады Д. — законы і пастановы Усе- рас. з'ездаў Саветаў, ВЦВК, СНК па найважнейшых дзярж. пытаннях (Дэк- рэт аб міры, Дэкрэт аб зямлі і інш.), а паводле Канстытуцыі СССР 1924 — ак- ты заканадаўчага характару, якія выда- валіся ЦВК СССР, яго Прэзідыумам і СНК СССР. Пасля ўтварэння БССР Д. выдавалі з'езды Саветаў Беларусі, ЦВК, Вялікі Прэзідыум ЦВК у адпаведнасці з Канстытуцыяй БССР 1919, пазней — СНК рэспублікі. Наступныя сав. кансты- туцыі выданне Д. не прадугледжвалі, як і дзеючвя Канстытуцыя Рэспублікі Бела- русь. Таіса Доўнар. ДЭКРЭТ «АБ АБ'ЯДНАННІ САВЁЦ- КІХ РЭСПЎБЛІК: РАСІІ, УКРАІНЫ, ЛАТВІІ, ЛІТВЬІ, БЕЛАРЎСІ ДЛЯ БА- РАЦЬБЫ 3 СУСВЁТНЫМ ІМПЕРЫЯ- ЛІЗМАМ». Прыняты па ініцыятыве ЦК РКП(б) і прапановах ЦВК Украіны, Са- вета абароны Літвы і Беларусі, урада Сав. Латвіі 1.6.1919 на пасяджэнні ВЦВК РСФСР з удзелам прадстаўнікоў Ук- раіны, Беларусі, Латвіі і Літвы. Прызнаў за неабходнае са згоды ЦВК і СНК сав. рэспублік правесці аб'яднанне ваен. арг- цыі і ваен. камандавання, саветаў нар. гаспадаркі, чыг. ўпраўлення і гаспадаркі, фінансаў, камісарыятаў працы сав. рэс- публік. Аформіў ваенна-паліт. саюз рэс- ДЭКРЭТ д публік, які дзейнічаў у гады грамадз- вайны і ваен. інтэрвенцыі, быў этапам на шляху ўтварэння СССР. ДЭКРЭТ АБ ЗЯМЛІ, першы закана- даўчы акт сав. улады па ператварэнні аг- рарных адносін, стварэнні ўмоў для пе- раходу да сацыяліст. сістэмы гаспадаран- ня на зямлі. Прыняты ў ноч на 27 касгр. (8—9 ліст.) 1917 на 2-м Усерас. з'ездзе Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Праект Дэкрэта падрыхтаваў і зачытаў У.І. Ленін у дакладзе пра зямлю. У асно- ву Дэкрэта пакладзены «Прыкладны на- каз, складзены паводле 242 наказаў, па- дадзеных мясц. дэпутатамі на 1-ы Усе- расійскі з'езд сялянскіх дэпутатаў у Петраградзе ў 1917 годзе», раздзел якога «Аб зямлі» выпрацаваны партыяй эсэраў у адпаведнасці з іх праграмай сацы- ялізацыі зямлі і поўнасцю ўключаны ў тэкст Дэкрэта, што на той час адпавяда- ла інтарэсам шырокіх мас сялянства. Па- водле Дэкрэта ўсе памешчыцкія, удзель- ныя, манастырскія, царк. землі без выку- пу канфіскоўваліся разам з усім інвентаром і будынкамі і перадаваліся ў распараджэнне валасных зямельных к-таў і павятовых сялянскіх дэпутатаў. Усе прымусова і бязвыплатна адчужаныя зямельныя ўчасткі з гаспадаркамі высо- кай культуры (садамі, гадавальнікамі, конезаводамі, птушнікамі і інш.) і гасп. інвентаром пераходзілі ва ўласнасць дзяржавы або сялянскіх суполак, чым за- кладаліся асновы арганізацыі дзярж. (саўгасаў) і калектыўных гаспадарак. У інтарэсах малазямельных сялян іх землі не канфіскоўваліся, а заставаліся ў кары- станні, затое ўстанаўлівалася права канфіскацыі лішкаў зямлі і інвентару ў інш. сялян (т.зв. кулакоў). Дэкрэт вы- значыў новыя прынцыпы землеўладання і землекарыстання: скасоўвалася права прыватнай уласнасці на зямлю, забара- няліся яе продаж, арэнда і залог. Уся зямля абвяшчалася нар. уласнасцю, г. зн. станавілася дзярж. маёмасцю, што азна- чала нацыяналізацыю зямлі — здзяйс- ненне гал. патрабавання агр. праграмы партыі бальшавікоў. Права карыстання зямлёй атрымлівалі ўсе грамадзяне, якія жадалі апрацоўваць яе сваімі сіламі, сям'ёй або таварыствам без наёмнай пра- цоўнай сілы на аснове ўраўняльнага зем- лекарыстання і свабоднага выбару форм карыстання (падворная, хутарская, ар- цельная, абшчынная). Дэкрэт заклаў прававыя асновы стварэння т. зв. сацы- яліст. ўкладу земляробства ў выглядзе дзярж. сав. гаспадарак (дзяржмаёнткаў або саўгасаў) і калектыўных гаспадарак сялян (камун, арцеляў і таварыстваў). Нормы Дэкрэта з адменай права прыват- най уласнасці на зямлю і перадачай яе ў выключную дзярж. ўласнасць праз на- цыяналізацыю фактычна паставілі сялян у поўную залежнасць ад дзяржавы, пе- ратварылі іх у карыстальнікаў дзярж. уласнасці. Дзяржава, зрабіўшы зямлю агульнанар. здабыткам, атрымала магчы-
338 ДЭКРЭТ масць перавесці дробную сялянскую гас- падарку на шлях буйной сацыяліст. вытв-сці. Тым самым, як паказала прак- тыка, ствараліся ўмовы для поўнай ліквідацыі прыватнай, персаніфікаванай уласнасці на ўсе сродкі вытворчасці і падпарадкавання ініцыятывы пра- цаўнікоў інтэрэсам апаратнай піраміды, што спрыяла насаджэнню павольнага ўтрыманства за кошт дзяржавы. Асн. па- лажэнні Дэкрэта атрымалі развіццё ў шэраіу далейшых заканадаўчых актаў. У адпаведнасці з сацыяліст. выбарам развіцця краіны быў вызначаны курс на прыярытэтнае развіццё калектыўных форм уласнасці, што ліквідавала свабод- нае і раўнапраўнае развіццё ўсіх форм землекарыстання, замацаваных Дэкрэ- там. На тэр. Беларусі агр. пераўтварэнні праводзіліся ў розны час у залежнасці ад тэрмінаў вызвалення яе ад герм. і польск. акупацыі. Пасля ўстанаўлення сав. ула- ды на той тэр., што стала часткай Рас. рэспублікі, ажыццяўляліся акты агр. за- канадаўства РСФСР. У канцы 1917 — пач. 1918 у бел. вёсцы экспрапрыіравана каля 13 тыс. прыватнаўласніцкіх гаспа- дарак, у значнай частцы разрабаваных. У карыстанне сялянам перайшло шмат жылых і гасп. будынкаў, інвентару, се- мяннога матэрыялу, рабочай і прадук- цыйнай жывёлы. У 1917—20 сялянства Беларусі (у межах 23 пав.) павялічыла землекарыстанне прыкладна на 1,4 млн. дзесяцін. Аднак эканам. прадукцыйнасць сельскай гаспадаркі зніжалася. Прынцы- повыя палажэнні Дэкрэта перадалі «Тэ- зісы аб аграрным пытанні» (прынятыя з'ездам Саветаў БССР 17.12.1920), зако- ны Прэзідыума ЦВК БССР «Аб свабод- ным выбары формаў землекарыстання» (14.1.1920), «Асноўны закон аб пра- цоўным землекарыстанні» (17.9.1922) і інш. 3 увядзеннем зямельнага кодэкса БССР (15.4.1923) Дэкрэт канчаткова страціў сілу заканадаўчага нарматыўнага дакумента. Літ.: Л е н і н У.І. Даклад аб зямлі 26 кастрычніка (8 лістапада) / / Тв. Т.26. (Полн. собр. соч. Т. 35); Мілаванаў В.А. Першыя крокі калгаснага руху ў Бела- русі (кастрычнік 1917 г. — 1920 г.). Мн., 1958; Соцналнстнческме преобразовання в экономнке Белорусснм в 1917—1920 гг. Мн., 1966; Сорокнн А.Н. Совхозы Белорус- ской ССР (1917—1941 гг.). Мн.. 1979; Яго ж. Декрет о земле: прмобретення н потерн / / Бел. думка. 1992. № 10. Анатоль Сарокін. ДЭКРЭТ АБ МІРЫ, першы дэкрэт і знешнепалітычны дакумент сав. ўрада. Напісаны У.І.Леніным і прыняты II Усе- рас. з'ездам Саветаў 26.10(8.11).1917. Змяшчаў адозву ўрада Сав. Расіі да на- родаў і ўрадаў дзяржаў — удзельніц I -й сусв. вайны пачаць перагаворы пра спы- ненне вайны і заключэнне справядлівага дэмакр. міру без анексій і кантрыбуцый. Працяг вайны аб'яўляўся «найвялікшым злачынствам супраць чалавецтва*. Сав. ўрад заявіў, што не лічыць свае прапано- вы ультыматыўнымі і згаджаецца раз- глядзець інш. ўмовы міру. Абвяшчалася адмена тайнай дыпламатыі і цвёрды на- мер весці перагаворы адкрыта. Аб'яўлялася пра публікацыю тайных да- гавораў Часовага ўрада і іх неадкладную адмену. 9(22).11.1917 Ленін звярнуўся па радыё да салдатаў і матросаў з заклікам выбіраць упаўнаважаных і ўступаць у перагаворы з непрыяцелем аб перамір'і. У сувязі з тым, што ўрады краін Антанты адмовіліся ад сав. мірных прапаноў, сав. ўрад на падставе Дэкрэта пачаў мірныя перагаворы з аўстра-герм. кааліцыяй. У выніку 21.11 (4.12). 1917 заключаны Дагавор аб перамір'і на За- ходнім фронце, 2(15). 12.1917 — дагавор аб перамір'і на ўсіх франтах паміж Сав. Расіяй і краінамі герм. блока тэрмінам на 28 дзён, Брэсцкі мір 1918. Літ.: Л е н і н У.І. Даклад аб міры 26 ка- стрычніка (8 лістапада); Заключнае слова па дакладу аб міры 26 кастрычніка (8 лістапада) / / Творы. Т. 26 (Полн. собр. соч. Т. 35). Уладзімір Снапкоўскі. «ДЭКРЭТЫ САВЕЦКАЙ УЛАДЫ», «Декреты Советской вла- с т н » , зборнік дакументаў, выдадзеных у 1957—89 у Маскве Інстытутам марксізму-ленінізму пры ЦК КПСС і Інстытутам гісторыі АН СССР. Выйшла 13 тамоў: 1-ы (1957) ахоплівае перыяд з 25.10.1917 да 16.3.1918, 2-і (1959) — з 17.3 да 10.7.1918, 3-і (1964) — з 11.7 да 9.11.1918, 4-ы (1968) — з 10.11.1918 да 31.3.1919, 5-ы (1971) — з 1.4 да 31.7.1919, 6-ы (1973) — з 1.8. да 9.12.1919, 7-ы (1974) — з 10.12.1919 да 31.3.1920, 8-ы (1976) — з крас. да мая 1920, 9-ы (1978) — з чэрв. да ліп. 1920, 10-ы (1980) — са жн. да вер. 1920, 11-ы (1983) — з кастр. да ліст. 1920, 12-ы (1986) — са снеж. 1920 да студз- 1921, 13-ы (1989) — з 1.2 да 31.3.1921. У зборніку змешчаны акты Савета Нар. Камісараў (СНК), Усерас. Цэнтр. Выка- наўчага К-та (ВЦВК), Савета працы і абароны (СПА), якія адлюстроўваюць працэс пераўтварэння грамадскага ладу, будаўніцтва Сав. дзяржавы і культуры; уключаны таксама пастановы, рэзалю- цыі, звароты і інш. Паказана дзейнасць У.І.Леніна як кіраўніка СНК. Кожны том складаецца з 2 раздзелаў: дакументы, надрукаваныя ў 1917—21; дакументы, выяўленыя ў выданнях 1917—21. Усяго ў зборніку апублікавана 4290 дакумен- таў, у т.л. больш за 1 тыс. ўпершыню. Тамы 1—7 падрыхтаваны калектывам складальнікаў пад кіраўніцтвам сав. ар- хеографа С Н. Валка, які распрацаваў навук. прынцыпы публікацыі дакумен- таў, вытрыманыя ва ўсіх тамах. Зборнік вызначаецца высокім археаграфічным узроўнем. У кожным томе ёсць прадмо- ва, падтэкставыя заўвагі з адлюстраван- нем усіх розначытанняў тэксту, які выда- ецца, і паказам у легендзе друкаваных выданняў і архіўных крыніц, прадметна- геагр. паказальнік, спіс скарачэнняў (у 8, 10—12-м тамах), ілюстрацыі, змест. Для вызначэння правільнасці апублі- каваных раней тэкстаў выкарыстаны архіўныя матэрыялы, у заўвагах дадзены звесткі пра разгляд дакументаў у СНК, ВЦВК, СПА, удзел Леніна ў іх падрых- тоўцы. У дадатках у скарочаным выгля- дзе змешчаны пастановы СНК, ВЦВК, СПА аб прызначэнні на пасады і зваль- ненні, а таксама неапублікаваныя раней пастановы СНК аб асігнаваннях. Сярод дакументаў зборніка «Дэкрэт аб утва- рэнні Нацыянальнага беларускага камісарыята» ад 31.1(13.2). 1918 (т. 1), «Пастанова СНК аб водпуску 10 млн. руб. Наркамнацу для выдачы пазыкі Ра- боча-сялянскаму ўраду Беларускай Са- вецкай Сацыялістычнай Рэспублікі» ад 14.1.1919, «Пастанова Прэзідыума ВЦВК аб прызнанні незалежнасці Бела- рускай Сацыялістычнай Савецкай Рэс- публікі» ад 31.1.1919, «Пастанова СНК аб прыпыненні рээвакуацыі ў Латвію, Літву, Беларусь» ад 27.3.1919 (усе ў т. 4), «Пастанова ВЦВК аб ваенным саюзе савецкіх рэспублік Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы і Беларусі» ад 1.6.1919 (т. 5), «Пастанова СПА аб перадачы коней, якія былі закуплены ў Заходняй вайско- вай акрузе, Наркамзему для ўборкі ўраджаю ў чатырох паветах Мінскай губ.» ад 11.8.1920 (т. 10), «Пастанова ВЦВК і СНК аб перадачы Аршанскага павета Гомельскай губ. ў Віцебскую іуб.» ад 18.11-1920 (т. 11), «Пастанова ВЦВК аб ахове і ўліку маёмасці і архіваў, якія эвакуіраваны з тэрыторыі, што адышлі да Польшчы» і «Пастанова ВЦВК аб ра- тыфікацыі Рыжскага мірнага дагавору РСФСР і УССР з Польшчай» ад 20.3.1921 (т. 13) і інш. Міхась Шумейка. ДЭЛІЯ, дэльюра, дзілія, дэ- л е я , д ы л і я (ад турэцкага іеіііі, Іеііі), прасторная вопратка, якая замяня- ла плашч або бурку. Была пашырана ў 16—18 ст. сярод шляхты. Шылі з каш- тоўных тканін пунсовага, пурпурнага, блакітнага колераў, каўнер з футра рысі, падбівалі футрам рысі, куніцы, мядзведзя і інш. Д. была доўгая з кароткімі рука- вамі ці без іх, зашпільвалася на залатыя ці сярэбраныя гузікі, нагадвала турэцкую шубу. Была абавязковай часткай касцю- ма вершніка, якая апраналася паверх вайсковага рыштунку. Да сярэдзіны 16 ст. рукавы Д. былі дэкаратыўныя, сі- луэт — завужаны ў плячах, расшыраны ўнізе. Мела шырокі і доўгі каўнер. Ка- роткія дэлійкі і дэлюткі шылі без рукавоў з нашыўкамі залатых і сярэбраных тасё- мак. Безкаўняровыя, кароткія Д. насілі ў канцы 16 — пач. 17 ст. У канцы 18 ст. Д. пераходзіць у асяроддзе дваровых людзей, у пач. 19 ст. стала часткай кас- цюма фурмана, шылася з танных тканін. Д. з вял. каўняром або башлыком з да- матканага сукна (называлася чуйка або бурка) насілі паверх світы ў непагадзь бел. сяляне да сярэдзіны 20 ст. Міхась Раманюк. ДЭМАГРАФІЯ (ад грэч, сіета» народ + бгарЬо пішу), навука, якая вывучае колькасць, тэр. размяшчэнне, по- лаўзроставы, сямейны, шлюбны, этнічны, сац.-класавы склад на- сельніцтва і яго дынаміку; раскрывае за-
канамернасці сац.-гіст. абумоўленасці нараджальнасці, смяротнасці, шлюб- насці і ўзнаўлення насельніцтва ў цэлым як адзінсгва гэтых працэсаў. Тэрмін *Д.» ўпершыню выкарыстаў у 1855 франц. вучоны А.Гіяр у назве кнігі «Элементы статыстыкі чалавека або параўнальная дэмаграфія»; афіцыйна тэрмін замацава- ны з 1882 — з часу правядзення міжнар. кангрэса гігіены і дэмаграфіі. У Расіі ў канцы 19 — пач. 20 ст. панаваў тэрмін ♦статыстыка насельніцтва». Ю.Э.Янсан падзяляў гэту статыстыку на тую, што даследуе колькасць і склад насельніцтва паводле полу, узросту, сямейнага стану, фіз. якасцяў, заняткаў, і тую, што выву- чае яго дынаміку праз змену пакаленняў у выніку нараджальнасці і смяротнасці, абумоўленых шлюбнасцю, а таксама ме- ханічны рух. У сав. час праблемы Д. раз- глядаліся з пункту гледжання адзінага працэсу. У 1934 з'явілася паняцце «ўзнаўленне насельніцтва», даследаванні па Д. набылі больш комплексны харак- тар, стала болып зразумелай узаемасу- вязь дэмаграфічных, сацыяльных, эка- нам., культурных фактараў у грамадскім развіцці. Прыкметны ўклад у Д. зрабілі Ін-т дэмаграфіі АН УССР (1918—38) і Дэмаграфічны Ін-т у Ленінградзе (1930—34). Але ў 1930-я г. гэтыя навук. ўстановы беспадстаўна былі зачынены. Уздым дэмаграфічнай навукі ў СССР па- чаўся з 1960-х г., сталі складвацца яе су- часныя арганізац. формы. Разгарнулася дыскусія вучоных па пытанні прадмет- най галіны Д., надрукаваны першы дапа- можнік для ВНУ — «Курс дэмаграфіі» (1967), з явіліся працы, прысвечаныя яе тэарэт. і метадалагічным пытанням, ажывіўся сінтэз Д. з геаграфіяй, этна- графіяй, эканомікай, сацыялогіяй, меды- цынай. Існуе цесная сувязь паміж Д. і гісторыяй, таму што дэмаграфічная гісторыя — частка аіульнай гісторыі. На стыку гэтых навук узнікла асобная галіна ведаў — гістарычная Д., якая вы- вучае дэмаграфічныя працэсы ў іх гіст. рэтраспектыве. Лічыцца, што пачатак гіст.-дэмаграфічным даследаванням па- клаў англ. вучоны Дж. Граўнт, які ў ся- рэдзіне 17 ст. прааналізаваў спісы за 60 гадоў памерлых і тых, што нарадзіліся, з размеркаваннем іх паводле полу, узро- сту, прычын смяротнасці У выніку дэ- маграфічныя працэсы былі разгледжаны ў сваёй сукупнасці і дынаміцы. Другі англ. вучоны Э.Галей выкарыстаў гіпотэзу стацыянарнага насельніцтва, увёў паняцце імавернай працягласці жыцця, выказаў канцэпцыю аб закры- тым насельніцтве (без міграцый), звяр- нуў уваіу на залежнасць дэмаграфічных працэсаў ад сац. умоў. Гіст. Д. мела гры асн. этапы развіцця: 16 — пач. 19 ст. — назапашванне навук. ведаў аб на- сельніцтве; 2-я пал. 19 — 1-я пал. 20 Іст. — станаўленне і развіццё гіст. Д. як навукі; з пач. 1960-х г. — новы яс ўздым. Тэрмін «гістарычная дэмаграфія» ўпершыню з'явіўся ў 1890 -я г. Навука ўзнікла ў рэчышчы вывучэння гісторыі насельніцтва ў цэлым. Гіст. Д. — раздзел дэмаграфічнай навукі, дзе на аснове спа- лучэння метадаў Д., гіст. аналізу і асоб- ных гіст.-дэмаграфічных методык, дася- гаецца гал. задача — вывучэнне ўсіх ас- пектаў дэмаграфічнай гісторыі чалавецтва. Першыя гіст.-дэмаграфічныя працы ў Расіі выдаваліся ў 19 — 1-й пал. 20 ст. (В.Я.Бунякоўскі, В.О.Барткевіч, В.І.Гра- беншчыкоў, С.А.Навасельскі). У сав. час такія даследаванні пашырыліся (Р.А.Бат- кіс, П.І.Куркін, С.Г.Струмілін і інш.). Штуршком да развіцця гіст. Д. стала вы- ступленне ў друку ў канцы 1950-х г. В.В.Пакшышэўскага і В.К.Яцунскага, якія выказаліся за неабходнасць грун- тоўнай распрацоўкі гісторыі на- сельніцтва. 3 сярэдзіны 1970-х г. па- вялічылася колькасць прац па розных ас- пектах дэмаграфічнай гісторыі Расіі, СССР, замежных краін (Ю.Л.Бяссмерт- ны. Я.Я.Вадарскі, А.Р.Вішнеўскі, У.М.Кабузан, В.І.Казлоў, А.Л.Пяркоўскі, Ю.А.Палякоў, Р.Н.Пулат, Х.Э.ІІалі, Дз.К.Шэлестаў і інш.). 3 1974 рэгулярна праводзіліся ўсесаюзныя семінары (кан- ферэнцыі) па гіст. Д. (адбылося 8 семі- нараў). У 1984 створана камісія па гіст. Д.. якая ў 1985 на правах се.кцыі ўвай- шла ў склад навук. савета па гіст. Д. і гіст. геаграфіі АН СССР. На Беларусі дэмаграфічныя даследа- ванні пачаліся ў 1880-я г. Напачатку іх праводзілі медыкі-гігіеністы Л.І.Галынец («Да вывучэння ў медыка-тапаграфіч- ных і статыстычных адносінах губерн- скага горада Магілёва», 1887), А.А.Бека- рэвіч («Да вывучэння ў медыка-тапагра- фічных і статыстычных адносінах горада Мінска», 1890), В.В.Кошалеў («Медыка- тапаграфічнае апісанне горада Магілёва на Дняпры», 1901), С.М.Урванцаў («Ме- дыка-санітарны нарыс горада Мінска», 1910). Імі зроблены цікавыя назіранні пра ўзаемазалежнасць смяротнасці і на- раджальнасці. адрозненні паказчыкаў дэмаграфічных працэсаў у розных сац. групах насельніцтва, гігіенічных умовах яго жыцця, стане здароўя і інш. У сав. час аналізаваліся матэрыялы перапісаў 1923 і І926, натуральны рух на- сельніцтва (С.Слупскі «Натуральны рух насельніцтва ў БССР», «Натуральны рух насельніцтва БССР за 1927 г.», абедзве 1930). Асаблівасці ўзнаўлення насель- ніцтва рэспублікі аналізаваў Д.М.Па- слаўскі; пытанні сям'і і шлюбу — С.Я.Вальфсон («Сацыялогія шлюбу і сям'і», 1928; «Сям'я і шлюб у іх гістарычным развіцці», 1937). У 1928 Б.Я.Смулевіч надрукаваў працу «За- хворваемасць і смяротнасць насельніцтва гарадоў і мястэчак БССР». Гал. цэнтрам вывучэння дэмаграфічных пытанняў у 1960—70-я г. стаў НДІ эканомікі і эка- номіка-матэм. метадаў планавання пры Дзяржплане БССР, дзе даследаваліся сац.-эканам. аспекты нараджальнасці, смяротнасці, працягласці жыцця, ста- рэння насельніцтва, міграцыі, ішла рас- працоўка праблем урбанізацыйных пра- цэсаў сельскага рассялення, дэма- графічнай палітыкі, ствараліся матэм. 339 ДЭМАГРАФІЯ праграмы прагназавання насельніцтва, яго занятасці і працоўных рэсурсаў. Гэ- тыя і інш. пытанні Д. адлюстраваны ў зб. «Праблемы народанасельніцтва і пра- цоўных рэсурсаў» (вып. 1—7, 1970— 76). 3 1980-х г. у Інстытуце эканомікі АН Беларусі вывучаліся пытанні кіравання дэмаграфічнымі працэсамі, занятасці на- сельніцтва, міграцый, сістэм гар. пася- ленняў, дэмаграфічнай палітыкі і праг- нозаў, тэорыі Д. і інш. Праблемы сям'і і шлюбу даследуюцца ў БДУ (М.Р.Юр- кевіч), сям'і, занятасці жанчын, нара- джальнасці — у політэхн. акадэміі (Б.А.Манак). Асобныя праблемы Д., агульныя пытанні ўзнаўлення насель- ніцтва, дзіцячую смяротнасць даследу- юць медыкі (Дз.П. Бялецкі, М.К.Зуб- рыцкі). Дэмаграфічная тэматыка распра- цоўвалася таксама ў НДІ аўтаматызацыі сістэм планавання і кіравання нар. гаспа- даркай пры Дзяржплане БССР (разлікі перспектыў колькасці насельніцтва аб- ласцей і Беларусі ў цэлым), Бел. дзярж. праектным НДІ горадабудаўніцтва (асаблівасці і перспектывы урбанізацыі), Бел. праектна-вышукальным НДІ па бу- даўніцтве на вёсцы (праблемы сельскага рассялення). Укладам у бел. Д. былі пра- цы: А.А.Ракава «Насельніцтва БССР» (1969) і «Беларусь у дэмаграфічным вы- мярэнні» (1974); Л.П.Шахоцька «На- раджальнасць на Беларусі» (1975) і «Уз- наўленне насельніцтва Беларускай ССР» (1985); В.А.Жучкевіча, А.Я.Малышава, Н.Е.Рагозіна «Гарады і сёлы Беларускай ССР» (1959); А.В.Багдановіча, П.А.Сі- дарава «Гарады Беларусі» (1967); С.А.Польскага «Дэмаграфічныя прабле- мы развіцця Мінска» (1976); З.М.Юк «Праца жанчыны і сям я» (1975); Юр- кевіча «Сям’я ў сучасным грамадстве» (1964); А.В.Мануліка «Даўгалецце на- сельніцтва Беларусі» (1977); Л.І.Спі- жанкова «Сельскае рассяленне Бела- русі» (1974), «Горад і маятніказая міграцыя насельніцтва» (1973); Манак «Насельніцтва Беларусі: рэгіянальныя асаблівасці развіцця і рассялення» (1992). Гіст.-дэмаграфічная праблематы- ка ма Беларусі, асабліва дакаст- рычніцквя, распрацавана недастаткова. Дынаміку насельніцтва, яго склад і раз- мяшчэнне, паводле матэрыялаў пе- рапісаў 1897, 1926, 1939 і 1959 у пэўнай ступені прааналізаваў Ракаў, нарад- жальнасць і смяротнасць — Шахоцька і Маськоў. Звесткі па гіст. Д. ёсць у пра- цах М.В.Доўнар-Запольскага («Народ- ная гаспадарка Беларусі, 1861 —1914 гг.», 1926) і М.М.Улашчыка («Пераду- мовы сялянскай рэформы 1861 г. ў Літве і Заходняй Беларусі», 1965). Асобныя пытанні Д. закрануты ў сувязі з асвятлен- нем гісторыі сялянства, рабочага класа. Найчасцей выкарыстоўваюцца матэрыя- лы перапісу 1897. Гіст.-дэмаграфічныя праблемы Беларусі канна 18 — пач. 20 ст. даследуюць Я.Г.Каралёва і Я.П.На-
ДЭМАКРЛТЫЧНАЕ сытка ў Ін-це гісторыі АН Беларусі. Гал. крыніцы дэмаграфічнай інфармацыі Бе- ларусі — перапісы насельніцтва, матэ- рыялы царкоўнага і бягучага ўліку, руху колькасці і складу насельніцтва, выба- рачныя абследаванні. У сав. час перапісы праведзены ў 1920, 1924 (гарадскі), 1926, 1939, І959, 1970, 1979, 1989. 3 феад. эпохі да нас дайшлі інвентары і апісанні маёнткаў, розныя акты, у якіх можна знайсці цікавы гіст.-дэмаг- рафічны матэрыял. Важныя звесткі пра насельніцтва ёсць у матэрыялах Ген. межавання, праведзенага ў канцы 18 ст. 3 1719 у Расіі было 10 рэвізій падаткова- га насельніцтва (1719, 1745, 1763, 1782, 1795, 1811, 1815, 1834, 1850, 1858); па- чынаючы з 4-й, ёсць матэрыялы і па Бе- ларусі. Рэвізіі даюць звесткі пра коль- касць і склад у асн. рэвізскага (мужчын- скага) насельніцтва. 3 1830-х г. уведзены адм.-паліцэйскі падлік жыхароў імперыі, які з канца 1850-х г. стаў самастойным і заставаўся галоўным на працяіу дакастр. часу. Ён улічваў усё наяўнае на- сельніцтва абодвух полаў, даваў звесткі пра натуральны рух і міграцыйныя пра- цэсы. Даныя гэтага ўліку змешчаны ў «Агдядах губерняў» і «Памятных кніжках». Акрамя таго, праведзена 6 аіульнарасійскіх падлікаў насельніцтва па стане на 1 студз. (1859, 1864, 1868, 1871, 1886 і 1896). Самым дасканалым і навукова-арганізаваным падлікам на- сельніцтва ў дакастр. час быў 1-ы агуль- нарасійскі перапіс 1897, які дае шматба- ковыя звесткі пра наяўных жыхароў імперыі. Важны від дакастр. ўліку на- сельніцтва — царкоўны. У кожным пры- ходзе вяліся метрычныя кнігі, дзе фіксаваліся акты вянчання, хрышчэння і адпявання, г.зн. дэмаграфічныя працэсы ці натуральны рух насельніцтва. 3 1722 у Расіі рэгістраваліся толькі хрысціяне, з 1830-х г. — і інш. веравызнанні. На Бе- ларусі метрычныя кнігі існавалі з часоў Рэчы Паспалітай. Вынікі царк. ўліку за 1867—1914 друкаваліся ў адпаведных стат. выданнях. Апрацоўка і ўвядзенне ў навук. ўжытак усяго гэтага шматлікага стат. масіву дасць магчымасць пагля- дзець на гісторыю Беларусі ў дэмаг- рафічным вымярэнні. Літ.: Шелестов Д.К. Нсторнческая демографня. М., 1987; Мсторнческая демог- рафня: проблемы, суждення, задачм. М., 1989; Демографнческнй эмцнклопеднче- скнй словарь. М., 1985. Яўген Насытка. ДЭМАКРАТЫЧНАЕ ТАВАРЫСТВА, тайная рэв. арг-цыя, якая дзейнічала ў 1836—38 у Віленскай мед. акадэміі. За- снавальнік і арганізатар Ф.А.Савіч. Складалася са студэнтаў, выхадцаў з разначыннага асяроддзя і дробнай шлях- ты. Уваходзілі прадстаўнікі розных на- цыянальнасцей: беларусы, украінцы, па- лякі і інш. Мела статут «Прынцыпы дэ- макратызму», у якім вызначаліся яго мэты (дапамога ўсім людзям незалежна ад нацыянальнасці, веравызнання або становішча), прынцыпы маральнага са- маўдасканалення, гал. з якіх лічылася праца. Пад уплывам Савіча т-ва ўсё больш выразна набывала сац. кірунак. Гэтаму садзейнічала і ўстанаўленне ў 1837 сувязей з Ш.Канарскім, які ўзначальваў тайную арг-цьпо «Садруж- насць польскага народа», што дзейнічала на тэр. Беларусі, Літвы і Украіны (1835—38). Д.т. пад назвай «Маладая Полыпча» ўвайшло ў склад «Садруж- насці» як яе радыкальнае крыло. У той перыяд члены т-ва імкнуліся наладзіць сувязі з сялянамі і рамеснікамі, прапа- гандавалі сярод іх ідэі свабоды і роўнасці, каб духоўна падрыхтаваць іх да адкры- тай барацьбы супраць сац. і нац. прыгнё- ту. Погляды член^ў Д.т. фарміраваліся пад уплывам нац.-вызв. руху ў Поль- шчы, барацьбы сялян супраць прыгону, а таксама твораў дэмакр. і гуманіст. л-ры і філосафаў-асветнікаў. Спасылаючыся на натуральнае права роўнасці ўсіх людзей, члены т-ва абгрунтоўвалі неабходнасць барацьбы супраць ладу, які абараняе роўнасць і эксплуатацыю, выступалі за права кожнага народа на нац. самастой- насць. Паслядоўна адстойвалі ідэю рэв. саюзу братніх народаў у барацьбе суп- раць самадзяржаўя, лічылі сябе пра- даўжальнікамі справы дзекабрыстаў. Найлепшай формай дзярж. кіравання абвяшчалі рэспубліку. Выступалі за асве- ту народа і абуджэнне яго чалавечай год- насці. Ідэалогія Д.т. адлюстравала пра- цэс пераходу ад шляхецкай рэвалюцый- насці да рэв. дэмакратызму. У чэрв. 1838 частка членаў Д.т. арыштавана. Савіч і яго памочнікі Я.Загорскі і К.Рабчынскі прыгавораны да ссылкі на Каўказ, ас- татнія аддадзены ў салдаты. Тыя, хто пазбег арышту, не пакінулі рэв. дзей- насці. У 1840—41 некаторыя былі пры- цягнуты да следсгва па новай суд. справе пра антыўрадавыя настроі. Літ.: М о х н а ч Н.Н. Ндейная борьба в Белорусснв в 30—40-е г. XIX в. Мн., 1971. С. 9—51; Смірноў А.П. Франц Савіч. Мн., 1961; Яго ж. Революцнонные связн народов Росснн н Польшн, 30—60 гг. XIX. М., 1962; Мошковскнй К. Рукопнсь в тюрьме: Очерк духа Вхленской Академнн от учреждення оной до 1839 / / Рус. архнв. 1909. № 4. Нінэль Махнач. ДЭМАКРАТЬІЧНАЯ НАРАДА 1917, Усерасійская Дэмакра- тычная нарада. Адбылася 14— 22.9.(27.9—5.10).1917 у Петраградзе. Склікана паводле рашэння ЦВК Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў і Выка- наўчага к-та Саветаў сялянскіх дэпута- таў для пошуку шляхоў пераадолення крызісу ўлады, які ўзнік у выніку спробы ваен. перавароту (гл. Карнілаўшчына). Прысутнічалі 1582 дэлегаты, якія прад- стаўлялі Саветы рабочых і салдацкіх дэ- путатаў, Саветы сялянскіх дэпутатаў, прафсаюзы і фабрычна-заводскія к-ты, органы гар. і земскага самакіравання, вайсковыя арг-цыі, кааператывы, нац. арг-цыі і інш. Сярод тых, хто назваў парт. прыналежнасць, былі 532 эсэры, 172 меншавікі, 136 бальшавікоў, 55 тру- давікоў і нар. сацыялістаў, па некалькі членаў бел., грузінскіх, літоўскіх, польскіх, украінскіх, яўрэйскіх і інш. нац. партый. 3 Беларусі на Д.н. былі дэ- легаваны: эсэры Н.М.Дайнэка, Рывін, М.С.Цэтлін, бальшавікі К.І.Ландэр, М.В.Міхайлаў (Фрунзе), А.В.Мандэлып- там, С.Р.Магілеўскі, Б.Ф.Пінсан, мен- шавікі Душман і А.Д.Тарле, бундавец Н.Фрыд, члены Бел. сацыяліст. грамады (БСГ) Я.Варонка, К.Дуж-Душэўскі, З.Жылуновіч, Я.Мамонька, У.Фальскі, Дз.М.Сабалеўскі і інш. Дэлегатам нале- жала выпрацаваць прынцып фарміра- вання новага складу Часовага ўрада і ўтварыць прадстаў'нічы орган, які да склікання Устаноўчага сходу выконваў бы функцыі парламента. Найбольшыя спрэчкі выклікала 1-е пытанне: фармі- раваць урад з прадстаўнікоў толькі сацы- яліст. партый (аднародны сацыяліст. ўрад) ці ўтвараць уладныя структуры шляхам кааліцыі сацыялістаў, якіх падт- рымлівала большасць насельніцтва, з ліберальнымі («буржуазнымі») дзеячамі. Трудавікі і нар. сацыялісты (займалі правы фланг нарады) выказаліся за ўрадавую кааліцыю сацыялістаў з кадэ- тамі. Сярод эсэраў найбольш памяр- коўныя дзеячы падтрымалі ідэю ка- аліцыі; В.М.Чарноў прапанаваў формулу кааліцыі з цэнзавымі элементамі на ас- нове «Дэкларацыі 14 жніўня» (гл. ў арт. Дзяржаўная нарада 1917), але без ка- дэцкай партыі, якая скампраметавала сябе дачыненнем да карнілаўшчыны; ле- выя эсэры (упершыню выступілі як са- мастойная фракцыя) выказаліся супраць кааліцыі. Аналагічныя рознагалоссі вы- явіліся ў асяроддзі меншавікоў. Баль- шавіцкая фракцыя на чале з Л.Д.Троц- кім імкнулася прымусіць нараду адхіліць ідэю кааліцыі і ўзяць арганізацыю ўлады ў свае рукі. Супраць гэтага выступіў У.І.Ленін (знаходзіўся на нелегальным становішчы ў Гельсінгфорсе), які рап- тоўна адмовіўся ад уласнай лініі на мірны пераход улады да Саветаў і ў сваіх лістах бальшавіцкаму ЦК запатрабаваў неадкладна пачаць падрыхтоўку ўзбр. паўстання. Сярод прадстаўнікоў нац. партый (у асн. сацыяліст. арыентацыі) пераважалі праціўнікі ўтварэння ка- аліцыйнага ўрада. Жылуновіч заявіў, што папярэднія кааліцыі не прынеслі ка- рысці насельніцтву Рас. дзяржавы ў цэ- лым і асобным нацыянальнасцям, таму неабходна сканструяваць аднародны са- цыяліст. ўрад. Важнае значэнне мела пазіцыя вайсковых арг-цый. Сабалеўскі ад імя беларусаў-вайскоўцаў указаў на неабходнасць рэарганізацыі арміі павод- ле нац.-тэрытарыяльнага прынцыпу; вы- казаў засцярогу, што вельмі хуткае за- ключэнне міру на падставе абстрактных лозунгаў магло мець вынікам анексію Германіяй часткі Беларусі; запатрабаваў неадкладнага абвяшчэння Расіі федэра- тыўнай рэспублікай, прыняцця дэкрэта аб раўнапраўі моў і стварэння пры Часо- вым урадзе Савета нацыянальнасцей; падтрымаў ідэю канструявання кабінета на платформе «Дэкларацыі 14 жніўня» праз персанальнае запрашэнне кандыда-
тур. Дэлегаты ад большасці армій (8 з 11) выступілі за стварэнне кааліцыйнага ўрада. Нац. курыя нарады не выпраца- вала агульнай пазіцыі па пытанні аб уладных сгруктурах, прадстаўнікі кож- най нацыі выступалі самастойна. Дэле- гат Цэнтр. рады бел. арг-цый Варонка заявіў аб прынцыповай недапушчаль- насці любой кааліцыі з буржуазіяй, аб патрэбе неадкладна распусціць Дзярж. думу і Дзярж. савет і сфарміраваць прад- стаўнічы орган на федэратыўнай аснове, перад якім урад павінен несці адказ- насць. 40 дэлегатаў ад нац. арг-цый вы- ступілі супраць кааліцыі, 15 — за. Пай- менным галасаваннем нарада ўхваліла прынцып кааліцыі, але рэзалюцыю ў цэ- лым адхіліла. Каб выйсці з тупіка, была намечана толькі паліт. праграма будуча- га ўрада, а персанальны склад кабінета даручана сфарміраваць Дэмакр. саве- ту — прадстаўнічаму органу, выбранаму нарадай (перадпарламенту). Аднак на перагаворах з А.Ф.Керанскім дэлегацыя нарады пайшла на ўступкі, якія азначалі ператварэнне Перадпарламента ў дарад- чы орган, пазбаўлены права фарміраваць урад. Атрымаўшы свабоду дзеянняў, Ке- ранскі 25.9.1917 абнародаваў новы склад кааліцыйнага кабінета. Літ.: Владнмнрова В. Революцня 1917 г.: (Хроннка событнй). Т. 4. Август— сентябрь. Л., 1924; Рабнновнч А. Боль- шевнкн прнходят к властн: Революцня 1917 г. в Петрограде: Пер. с антл. М., 1989. С. 201—213; Башко П.К. Советы рабочнх, солдатскнх н крестьянскнх депутатов Бело- русснн (март—октябрь 1917 г.). Мн., 1987. С. 171—172. Станіслаў Рудовіч. ДЭМАНАЛОГІЯ (ад грэч. гіаішбп дух, бажаство + іоёоз слова, вучэнне), су- купнасць міфічных уяўленняў, заснава- ных на стараж. веры ў духаў, аб зносінах духаў, дэманаў з людзьмі. Зачаткі Д. ёсць амаль ва ўсіх народаў зямлі, асаблівае развіццё яна атрымала ў хал- дзеяў. Паводле іх уяўлення дэманы — духі, якія з'яўляюцца прычынай усіх прыродных з'яў. Ёсць добрыя і злыя дэ- маны, паміж імі ідзе адвечная барацьба, змагацца з імі можна магіяй (гл. Магія і чароўніцтва). У аснову сярэдневяковай еўрап. магіі лягло стараж. яўрэйскае містычнае вучэнне — кабала, якая моц- на паўплывала на хрысціянскі светапог- ляд. У бел. Д. найб. раннімі па пахо- джанні з'яўляюцца ўяўленні аб духах прыроды — лесу, вады, што ўзніклі ў той час, калі асн. заняткам людзей было па- ляўніцтва, рыбалоўства і збіральніцтва. Духа лесу наз. лесуном, лесавіком, ле- шуком, пушчавіком, дабрахотам; духа вады — вадзяніком. Абодвух уяўлялі ў выглядзе старых дзядоў. Паводле ла- вер'я, у лесуна былі вял. вочы, белы, як бяроста, твар, белая вопратка, у вадзя- ніка — доўгія валасы на клінападобнай галаве, расплывісты твар. Лічылі, што лясун можа перакінуцца ў ваўка, мядз- ведзя, што ён гаспадар у лесе, паказвае людзям грыбныя і ягадныя мясціны і інш., вадзянік псаваў рыбалоўныя пры- лады, губіў у вадзе людзей і жывёл. У багне, лазняку жылі багнік, лазнік. Ста- раж. дэманалагічнымі ўяўленнямі з'яўляюцца духі хвароб: цётухна (ува- сабленне ліхаманкі), крыкса, начніца (увасабленне дзіцячых хвароб), маровая панна (эпідэмія, мор). Пазней узнік воб- раз хатняга духа — дамавіка (гаспадара, хатніка), якога ўяўлялі дзедам з сівой ба- радой, доўгімі валасамі, у белай вопрат- цы. Дамавік клапаціўся аб гаспадарцы. У хляве, ёўні жылі хлеўнік, ёўнік. Па- шырана было ўяўленне аб злым духу чорце — істоце з рагамі, казлінай бара- дой, хвастом і капытамі, які можа жыць у балоце, рэчцы і іншых месцах. У кан- цы 19 — пач. 20 ст. многія дэмана- лагічныя вобразы, найперш духі прыро- ды, хвароб, хатнія духі, страцілі рэліг. рысы і засталіся ў фальклоры як перса- нажы чарадзейных казак. Літ.: Богдановнч А.Е. Пережнткн древнего мнросозерцання у белорусов: Эт- ногр. очерк. Гродно, 1895; Ннкнфоров- с к н й Н.Я. Нечнстнкн: Свод простонарод- ных в Внтебской Белорусснн сказаннй о нечнстой снле. Внльна, 1907; Демндо- в н ч П. Нз областн верованнй н сказаннй белорусов / / Этногр. обозренне. 1896. № 1—3; О р л о в М.А. Йсторня сношеннй че- ловека с дьяволом: Репрннт. нзд. М., 1992. Міхаіл Піліпенка, Аляксандр Шымбалеў. ДЭМБІНСКІ (ОстЬігізкі) Генрык (16.1.1791, Стшалкув каля Кельцаў, Польшча — 13.6.1864), адзін з кіраўні- коў паўстання 1830—31 у Польшчы, Беларусі і Літве. Са шляхты. Вучыўся ў ваенна-інжынернай акадэміі ў Вене, пайшоў на службу ў войска Варшаўскага герцагства. Удзельнічаў у кампаніях вой- ска Напалеона, даслужыўся да капітана. У час паўстання 1830—31 капітан, ка- мандзір эскадрона гвардыі Кракаўскага ваяв., з ім прыйшоў у Варшаву. Атрымаў чын палкоўніка, потым генерал брыгады. Пад Райгродам яны разбілі рус. атрад ген. Ф.В.Остэн-Сакена (29.5.1831). Ле- там 1831 разам з ген. А.Гелгудам перай- шоў на тэр. Беларусі. Д. імкнуўся за- няць Вільню і Жмудзь. Пасля паражэння Геліуда каля Відьні на Панарскіх вышы- нях (19.6.1831) адышоў у Курляндыю, потым у Польшчу. Корпус Д. (каля 4 тыс. чал.) уступіў у Варшаву. Нам. га- лоўнакамандуючага, потым губернатар Варшавы і галоўнакамандуючы польскім войскам. Здаў Варшаву рус. войскам. Пасля паражэння паўстання жыў за мя- жой, служыў у егіпецкім войску. Актыў- на ўдзельнічаў у рэвалюцыі ў Венгрыі 1848—49, галоўнакамандуючы рэв. ар- міяй. Пасля паражэння рэвалюцыі жыў у Турцыі, Францыі. Аўтар успамінаў. Дэнарыі ВКЛ 1552 (1), Рэчы Паспалітай 1620 (2). ЭЧІ тт ДЭНАРЫЙ Д Тв.: КгШ ока па оыаіпіе іуурайкі гезуо- Шс]і роіакіеі... Рагуг, 1837; Рашіеіпікі о рол’Яапііі зу Роіасе. Н. 1830—1831. Т. 1. Кгако», 1875. Вячаслаў Швед. ДЭМБІНСКІ Генрык (30.7.1908, Ір- куцк — 12.8.1941), удзельнік рэв. руху ў Зах. Беларусі, публіцыст. Пасля 1-й сусв. вайны жыў у Ашмянах. 3 канца 1932 у Віленскім ун-це на чале анты- фаш. групы Студэнцкай лявіцы «Фронт». У 1935 адзін з заснавальнікаў легальнай антыфаш. студэнцкай газ. «РоргозШ» («Папросту»). Удзельнік ан- тыфашысцкага кангрэса дзеячаў куль- туры 1936 у Львове. У 1937 засуджаны на 4 гады турмы. Пасля далучэння Зах. Беларусі да БССР інспектар раённага ад- дзела нар. асветы. Расстраляны гітлераўцамі ў Ганцавічах. Тв.: ІУуЬбг ріып. ІУагзгаіуа, 1962. Літ.: Вго6о»5кі Ь. Непгук Вепг Ьігізкі: сгіотгек йіаіовіі Ч/аг$га№а; Кгако». 1988. ДЭ МЕЗЁР Сігізмунд Войцехавіч (1853, Магілёўская губ. — ?), дзеяч на- родніцкага і польск. сацыяліст. руху. 3 дваран. Вучыўся ў Магілёўскай і Бела- стоцкай гімназіях, быў членам нелегаль- нага гуртка народніцкага кірунку. Ву- чыўся ў Пецярбургскім тэхнал. ін-це, адзін з арганізатараў гуртка вучнёўскай моладзі і фабрычных рабочых «Тавары- ства сяброў» (1876—78). Член польскага Пецярбургскага сацыяліст. гуртка, у крас. 1878 разам з інш. рэвалюцыянерамі выязджаў у Вільню, Гродна, Беласток, Варшаву для арганізацыі сацыяліст. пра- паганды сярод рабочых. У вер. 1878 арыштаваны ў Пецярбуріу і адпраўлены ў Варшаву, дзе зняволены. Прыцягваўся да дазнання па «працэсе 137-і», высланы ў Енісейскую губ., жыў у с. Абаканскім і г. Мінусінску. Валерый Чарагйца ДЭНАРЫЙ (лац. (іепагіііз ад бепі дзе- сяць, па дзесяць), 1) сярэбраная манета Стараж. Рыма, якая чаканілася ў 269 да н.э. — 1-й пал. 3 ст. 2) Сярэбраная ма- нета германскіх дзяржаў 5 — сярэдзіны 8 ст., якая імітавала рымскі Д. 3) Сярэб- раная манета дзяржаў Зах. Еўропы ся- рэдзіны 8 — 1-й пал. 12 ст. На тэр. Бе- ларусі абарачалася з канца 10 да ся- рэдзіны 1060-х г. 4) Сярэбраная, потым білонная і медная разменная манета ў дзяржавах Зах. Еўропы ў 13—17 ст. 5) Сярэбраная манета ВКЛ у 14—15 ст., білонная ў 16 ст. 3 канца 15 ст. Д. літоўскі (у бел. пісьмовых крыніцах пе- нязь) роўны 1/10 іроша літ. і 1/8 гроша польскага. У 2-й пал. 16 і пач. 17 ст. вя- домы і білонны двайны Д. б) Сярэбра- ная, пазней білонная манеты Польшчы ў 10—17 ст. Літ.: П о т н н В.М. Топографня находок западноевропейскнх монет X—XIII вв. на террнторнн древней Русн / / Тр. Гос. Эр- мнтажа. Л., 1967. Т. 9, вып. 3; Р ябц е внч В.Н. О чём рассказывают монеты. 2 нзд. Мн., 1977; Оцшояікі М. Меппіса хуііегізка V XVI і XVII іуіекіі. 9/аг5ха\Уа, 1921; Кіегзпоя'які К. 19аі<1а)упіеі$ге
д ДЭНАЦЫЯНАЛІЗАЦЫЯ шопегу Шея'ікіе / / А№іа<1ото5Сі тітіхта- Іусгпе. 1984. 2. 3—4. Ірына Масько. ДЭНАЦЫЯНАЛІЗАЦЫЯ (франц. сіё паііопаіізаііоп), 1) страта нацыянальна- спецыфічнага ў культуры, мове, побыце і г.д. народа ў выніку свядомай дзярж. палітыкі ці ад кантактаў з інш. народамі ў розных сферах іх грамадскага жыцця. У гісторыі бел. народа ў перыяд Рэчы Паспалітай прапольскія дзярж. колы і высокія асобы каталіцкага духавенства ў мэтах паланізацыі насаджалі сярод бел. насельніцтва польск. культуру і мову. Дзеля атрымання пэўных сац. выгод пер- шымі сталі выракацца сваіх нац. трады- цый, пачынаць жыць паводле чужых ду- хоўных стандартаў заможныя пласты бел. народа Не маючы дзярж. падтрымкі і магчымасці нармальна развівацца, бел. культура, кантактуючы з даволі развітой на той час польск. культурай, зведвала не толькі станоўчы ўплыў, але і істотную Д., што прычыніла велізарную шкоду бел. культуры, дэфармавала яе нац. ас- нову. 3 канца 18 ст. і да 1917 ста- наўленне і развіццё беларускай напыі зведала як станоўчы, так і адмоўны ўплыў больш развітой рускай культуры. I ў гэтым выпадку Д. праводзілася пера- важна на дзярж. узроўні, у чым актыўны ўдзел брала і праваслаўнае духавенства. Гэта прывяло да яшчэ большага разбу- рэння нац. асноў духоўнага жыцця бела- русаў. У выніку многія з іх вымушаны былі прыняць рус. мову і культуру, па- чалі выракацца сваёй этнічнай прына- лежнасці. У канцы 19 — пач. 20 ст. на Беларусі набыло размах нац.-культурнае адраджэнне, працягам якога з явілася бе- ларусізацыя ў 1920-я г. У працэсе яе ажыццяўлення ўдалося істотна пераадо- лець адмоўныя вынікі Д., што ў папя- рэдні перыяд праводзілася на Беларусі. У Зах. Беларусі ў 1921—39 польск. ўладамі ажыццяўлялася планамерная паланізацыя яе карэннага насельніцтва, што сустракала моцнае супраціўленне з боку бел. нац. руху. 3 канца 1920-х г. у БССР Д. паступова зноў стала вызна- чальным кірункам дзярж. палітыкі, якую фарміравала бальшавіцкая партыя. На канец 1980-х г. бел. народ у значнай сту- пені быў дэнацыяналізаваны, будаваў сваё жыццё пераважна на рус. культур- на-моўных традыцыях, якія ў прапаган- дысцкіх мэтах ідэалагічныя службы пар- тыі называлі агульнасавецкімі. Крокі апошніх гадоў па нац.-культурным ад- раджэнні часткова спынілі Д. бел. наро- да. Але барацьба з Д. яшчэ не стала са- стаўной часткай дзярж. палітыкі. 2) Перадача ў прыватную ўласнасць дзярж. уласнасці, якая ўзнікла ў выніку нацыяналізацыі. У сучасных умовах Д. ажыццяўляецца шляхам бязвыплатнай перадачы ці продажу дзярж. уласнасці. Леанід Лыч. ДЭНГАФ (ОепБоГГ, ООпБоП) Станіслаў Эрнест (каля 1673, Касцежына, Поль- шча — 2.8.1728), дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. Сын Уладзі- слава, ваяводы паморскага, і Канстанцыі Слушкі. Вучыўся ў піярскай школе ў Варшаве, падарожнічаў па Германіі і Францыі. Удзельнічаў у абранні на трон Аўгуста II (1697), садзейнічаў яму ў ба- рацьбе са Станіславам Ляшчынскім. У 1702—17 маршалак Сандамірскай кан- федэрацыі, якая падтрымлівала Аўгуста II. Удзельнічаў у бітвах са шведамі пад Варшавай 31.7.1705 і з прыхільнікамі Станіслава Ляшчынскага пад Калішам 29.10.1706. Захаваў вернасць Аўгусту II пасля яго адрачэння ад трона і выезду з краіны. Пасля вяртання Аўгуста II у 1709 прызначаны гетманам польным літоўскім. Недастатковая, на думку Д., ацэнка яго заслуг прывяла да пагаршэн- ня адносін з каралём, але Д. працягваў яму служыць, уціскаў прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага ў ВКЛ. Пасля ліквідацыі ў 1717 Сандамірскай канфе- дэрацыі страціў уплывовае становішча ў краіне. Незадаволены палітыкай Аўіуста II па змяншэнні войска ВКЛ перайшоў на бок сваіх былых праціўнікаў. У апазіцыі каралю да 1721, каб процідзейнічаць яму, памагаў зрываць соймы. 3 1723 ваявода полацкі. Меў ма- ёнткі ў Сандамірскім ваяв., палацы ў Гданьску і Варшаве, трымаў шматлікія староствы, у т.л. Мазырскае. Літ.: Каііігпіаскі О.М. ЮепНоП 8(апі5Іада Егпехі / / Роіхкі 5іо\упік Ьіовгаіісхпу. Кгакоіу, 1939. Т. 5/2, г. 22. ДЭПАРТАМЕНТ (франц.дерагіетепО, адм.-тэр. адзінка ў перыяд Айчыннай вайны 1812 на акупіраванай французамі частцы Беларусі і Літвы, падпарадкава- най Часоваму ўраду Вялікага княства Літоўскага. У Д. былі пераўтвораны Віленская, Гродзенская, Мінская губ. і Беластоцкая вобл. Падзяляліся на дыст- рыкты, а апошнія — на кантоны. Дзейнічала двайная адміністрацыя — мясцовая і французская. На чале Д. быў прэфект, выканаўчы орган — адм. камі- сія, прызначаная пайменна з мясцовых жыхароў загадам Напалеона I. Адм. камісія мела 3 аддзелы: харчавання (правіянцкі), фінансаў (з дапаўненнем спраў духоўных і нар. асветы) і паліцыі (юстыцыі і ўнутр. спраў). У абавязкі камісіі ўваходзілі збор правіянту, падат- каў, апублікаванне ўрадавых распара- джэнняў і кантроль за іх выкананнем. Літ.: Краснянскнй В.Г. Мннсккй департамент Велнкого княжества Лнтовско- го (эпнзод нз нсторнн войны 1812 гЭ- Спб., 1902; Орловскнй Е.Ф. Гродненская гу- берння в 1812 году. Гродно, 1912; Ула- н о в В.Я. Органнзацня управлення в заня- тых французамн русскнх областях / / Оте- чественная война н русское обшество, 1812—1912. М„ 1912. Т. 4. Вячаслаў Шеед. ДЭПАРТАЦЫЯ (лац. Оерогіаііо выгнан- не, высылка),, у праве тэрмін для абазна- чэння асобых відаў ссылкі; у 1920—40-я г. незаконнае (без следства і суда), гвал- тоўнае высяленне з родных мясцін у Сібір, Казахстан, раёны Крайняй Поўначы, на Урал і інш. аддаленыя рэгіёны былога СССР вял. колькасці гра- мадзян, якія ў класавых адносінах былі прызнаны ворагамі сав. улады. У 1930-я г. ў час правядзення ў СССР суцэльнай калектывізацыі Д. зведалі сотні тысяч сялянскіх гаспадарак, што лічыліся ку- лацкімі. У шэраіу раёнаў краіны было раскулачана і выслана ў глыб СССР каля 10—15% гаспадарак, хоць да Кастр. рэ- валюцыі 1917 і ў першыя гады пасля яе афіцыйна лічыліся заможнымі (ку- лацкімі) не больш як 5% гаспадарак (прыкладна 1250 тыс. з 25 млн.). Дак- ладную лічбу дэпартаваных у той час ся- лян у цэлым па краіне афіц. сав. статы- стыка ніколі не паведамляла. Вядома, што ў 1930 на Беларусі было «раскула- чана» і выселена каля 16 тыс. сялянскіх гаспадарак (гл. Раскулачванне). Пасля далучэння Зах. Беларусі да БССР (вер. 1939) у зах. абласцях рэспублікі пачала- ся масавая Д. сельскага і гар. на- сельніцтва (пераважна польскага), якая, паводле архіўных дакументаў, пра- водзілася ў 4 эгапы. 1 - ы э т а п . Па- водле пастановы Саўнаркома СССР ад 5.12.1939 з 5 зах. абласцей Беларусі пад- лягала Д. ў аддаленыя раёны Сав. Саюза 9810 гаспадарак (52 892 чал.) польскіх асаднікаў і служачых лясной аховы. Правядзенне гэтай аперацыі ўскладалася на органы і войскі НКУС БССР, паг- ранічныя часці, мясц. парт. і сав. актыў. 10 —13.2.1940 фактычна былі рэп- рэсіраваны і пагружаны ў эшалоны 9584 гаспадаркі (50 732 чал.). Асобныя члены сем'яў з 226 гаспадарак (2160 чал.) у су- вязі з хваробай, адсутнасцю дома ў час правядзення аперацыі і па інш. прычы- нах былі ўзяты пад нагляд, пазней сабра- ны ў спец. ізалятарах і адпраўлены да месцаў высылкі іх сем'яў. Падобная апе- рацыя была праведзена ў зах. абласцях УССР. Усяго на крас. 1941 у 115 спецпа- сяленнях ва ўсх. і паўн. раёнах СССР знаходзілася 139 596 чал. «пераселеных» асаднікаў з Беларусі і Украіны. У даку- ментах ГУЛАГа яны лічыліся спецпера- сяленцамі. 2 - і э т а п . Праведзены органамі НКУС БССР 13.4.1940 у ад- носінах да членаў сем'яў ваеннапалон- ных, якія знаходзіліся ў лаіерах і турмах, былых афіцэраў польскай арміі, што ў розны час уцяклі за мяжу або хаваліся і знаходзіліся ў вышуку, паліцэйскіх, ту- рэмшчыкаў, жандараў, разведчыкаў, бы- лых памешчыкаў, фабрыкантаў, дзярж. служачых, удзельнікаў «контррэвалю- цыйных і шпіёнскіх арганізацый». 3 8639 сем'яў (29 699 чал), якія падлягалі Д., было рэпрэсіравана і адпраўлена на У 8055 сем'яў (26 777 чал.). 3-і этап. Праведзены органамі НКУС БССР у канцы чэрв. 1940. Д. падлягалі бежанцы з акупіраванай Германіяй тэр. Полыпчы, якія шукалі паратунку ад гітлераўскага тэрору на суседніх бел. землях. Паводле няпоўных даных, іх колькасць перавышала 100 тыс. чал. Па- водле сац. складу ў ліку іх былі купцы, фабрыканты, рабочыя, служачыя, на- стаўнікі, урачы, гімназісты і студэнты, паводле нац. складу — палякі, беларусы, яўрэі, рускія, украінцы. Многія бежанцы
не мелі работы, жылля, расчараваліся сав. рэчаіснасцю і пажадалі вярнуцца ў Германію. Аднак ням. ўлады адмовіліся іх прымаць. Толькі нямногім удалося пе- райсці граніцу і вярнуцца на Захад. 29.6.1940 сав. рэпрэсіўнымі органамі бы- ло пагружана ў вагоны і адпраўлена на У 7224 сям'і (22 879 чал.) бежанцаў. 4 - ы этап. У ноч на 20.6.1941 органамі НКУС БССР праведзена аперацыя па арышце ўдзельнікаў розных польскіх, бел., укр., яўрэйскіх «контррэвалюцый- ных арганізацый і фарміраванняў», чы- ноўнікаў былой Польскай дзяржавы і высяленні іх сем'яў. Усяго было рэп- рэсіравана 24 412 чал. і дэпартавана 22 353 чал. Арышты і Д. «ненадзейных» у паліт. адносінах элементаў у зах. аблас- цях Беларусі працягваліся да самага па- чатку ням.-фаш. акупацыі. 3 кастр. 1939 да 22.6 1941 органамі НКУС—НКДБ БССР у зах. абласцях Беларусі было рэпрэсіравана больш за 135 тыс. чал. (пераважна палякаў), з іх выслана ў глыб СССР больш за 120 тыс. У час. Вял. Айч. вайны па волі І.В.Сталіна былі дэ- паргаваны некаторыя народы (крымскія татары, калмыкі, карачаеўцы, ініушы, немцы Паволжа, чэчэнцы і інш.). У 2-й пал. 1950—1980-х г. большасць бязвін- ных ахвяр сталінізму рэабілітаваны, а выселеныя народы вернуты на сваю радзіму. Рэабілітацыю, якая працягваец- ца на Беларусі і ў наш час, ажыц- цяўляюць спец. камісіі ВС Рэспублікі Бе- ларусь і мясц. Саветаў, органы КДБ, МУС, суда і пракуратуры. Літ.: Парсаданова В.С. Депорта- цця маселенкя нз Западной Укранны н За- падной Белорусснн в 1939—1941 гг. / / Но- вая н новейшая нсторня. 1989. № 2; Б у - гай Н. Депортацня // Полнтнч. собеседннк. 1990. № 6; С а р о к і н А. Пад прэсам бальшавізму / / ЛіМ. 1993. 10—16 ліп.; Адамушка У. Палітычныя рэп- рэсіі ?0—50-ых гадоў на Беларусі. Мн., 1994; Хацкевнч А. Узлы развязывает время: Формнровання польской Армнн Крайовой на террнторнн западных областей Белорусснн (1943—1944 гг.) // Нёман. 1994. № 1; Я г о ж . Арышты і дэпартацыі ў заходніх абласцях Беларусі (1939—1941 гг.) / / Бел. гіст. час. 1994. № 1—2. Аляксандр Хацкевіч. ДЭЎЛІНСКАЕ ПЕРАМІР'Е 1618. За- ключана паміж Рэччу Паспалітай і Ра- сіяй 1.12.1618 на 14,5 года ў с. Дэуліна каля Троіца-Сергіевай лаўры (г. Сергіеў Пасад) пасля няўдалай спробы войска каралевіча Уладзіслава і казакоў гетмана Пятра Канашэвіча-Сагайдачнага за- хапіць Маскву ў час вайны Рэчы Пас- палітай з Расіяй 1609—18. Абодва бакі былі знясілены і мелі патрэбу ў пера- дышцы, што адчувалася ў час перагаво- раў. Але паслы Рэчы Паспалітай, асабліва Леў Сапега. грымаліся бескамп- рамісна і катэгарычна. Маскоўская дэле- гацыя на чале з Ф.Шарамецевым мусіла адмовіцца ад прэтэнзій на Смаленск і амаль усю Смаленшчыну, Чарнігаўскія і ДЭШПАТЫ Д Ноўгарад-Северскія землі. У выніку этнічна бел. і ўкр. землі былі пакінуты ў Рэчы Паспалітай. Паводле ўмоў пе- рамір я быў праведзены абмен палон- нымі, сярод якіх быў бацька цара Міхаіла Фёдаравіча мітрапаліт Філарэт. Аднак Маскоўскі ўрад не траціў надзеі на перанясенне межаў сваёй дзяржавы на 3, а каралевіч Уладзіслаў не адмовіўся ад прэтэнзій на маскоўскі трон. Недавыра- шанасць канфлікту прывяла ў далейшым да войнаў Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34 і 1654—67. Умовы Д.п. былі ануляваны Палянаўскім мірам 1634, Андросаўскім перамір'ем 1667 і «Веч- ным мірам» 1686. Літ.: Савнч А.А. Деулннское перемн- рне 1618 г. / / Уч. зап. Московского гос. пед. нн-та. Сер. нст. 1939. Вып. 2; С а в е р - ч а н к а І.В. Канцлер Вялікага княства' Леў Сапега. Мн., 1992. Сяргей Пазняк. ДЭФЕНЗІВА (польск. сіеіепгул’а), назва органаў контрразведкі ў Польшчы (1918—39), а таксама паліт. паліцыі, якія вялі барацьбу супраць рэв. і нац- вызв. руху ў Польшчы, Зах. Беларусі і Зах. Украіне. ДЭШПАТЫ-ЗЯНОВІЧЫ, шляхецкі род у ВКЛ; гл. Зяновічы.
ЕВАНГЕЛЛЕ Е, шостая літара бел. алфавіта. Па- ходзіць з кірыліцкай < («есць»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай ус- таўнай е , («эпсілон»). У старабелару- скую графіку перайшла са стараж.-рус. пісьменнасці. Абазначала галосны гук «з» пасля мяккіх зычных і спалучэнне гукаў «йэ» («векь», «ель»). Мела такса- ма лічбавае значэнне «пяць». У рукапі- сах 14—17 ст. у сувязі з функцыяніра- ваннем розных пісьмовых школ і выка- рыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некаль- кіх варыянтах (найбольш характэрныя варыянты Е , Е, Е), якія дапамагаюць вызначаць час і месца напісання помні- каў. У 16 ст., дзякуючы выдавецкай дзейнасці Ф.Скарыны, акрамя рукапіс- най, набыла друкаваную форму і стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вял. літары ва ўласных імё- нах, геагр. назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным. У сучаснай бел. мове абазначае нелабіялізаваны галосны гук «э» пярэдняга рада сярэдняга лад'ёму і мяккасць папярэдняга зычнага, а ў па- чатку слоў, пасля галосных, «ў», «ь» і апострафа — спалучэнне гукаў «нэ» («вецер», «елка», «здароўе», «п'еса»). Бывае вял. і малая, мае рукапісную і друк. форму. Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ЕВФ, ЕЭС). Пры класіфі- кацыйным падзеле мае значэнне «шос- ты» (група «Е»), пры лічбавай нумара- цыі — дадатковае значэнне для разме- жавання прадметаў пад адным нумарам (пункт № 6е). Алесь Булыка. ЕВАНГЕЛЛЕ (ад грэч. енаввеііоп добрая вестка), агульная назва першых 4 гістарычных кніг Новага Запавету пра зямное жыццё і вучэнне Ісуса Хрыста (усе разам наз. Чацвераевангелле). Па- водле царк. традыцыі, напісана вучнямі Хрыста і іх паслядоўнікамі ў 2-й пал. 1 ст. Прадстаўнікі рацыяналісцкай кры- тыкі Бібліі і хрысціянства — матэры- ялістычнага (французскія філосафы-ас- ветнікі 2-й пал. 18 ст.) і ідэалістычнага (Б.Баўэр, Д.Штраус; 19 ст.) кірункаў — адмаўлялі рэальна-гіст. змест Е., бачылі ў ім міфы і легенды 2 — 4 ст., аднак ацэньвалі міфалогію і рэлігію па-розна- му: матэрыялісты-асветнікі схіляліся да атэізму, некаторыя з іх прызнавалі толькі сац.-рэгулятыўную ролю евангельскага вучэння; паслядоўнікі ідэалістычнай плыні «міфалагічнай школы» ў рэлігія- знаўстве адзначалі яго духоўна-этычную каштоўнасць. У сав. час ад папярэдняй традыцыі бралася толькі адмаўленне гістарычнасці евангельскіх падзей і адна- баковая крытыка евангельскіх мараль- ных установак, у выніку чаго т.зв. наву- ковы атэізм у 1920—30-я гады набыў вульгарна-сацыялагічны кірунак. У су- часным еўрапейскім рэлігіязнаўстве заўважаецца тэндэнцыя да сінтэзу гіст. (багаслоўскай) і крытычна-міфалагічнай інтэрпрэтацый Е., спалучэння экзегетыкі і філасофскай герменеўтыкі. У полі зро- ку гэтай філасофіі евангельская гісторыя бачыцца як тоеснасць рэальнасці і міфа. На думку М.Бярдзяева, міф не ёсць ад- 1 2 3 Літара «Е»: 1 — устаў 11 ст.; 2 — скорапіс 15 ст.; 3 — паўустаў 15 ст.; 4 — скорапіс 16 ст.: 5 — шрыфт Ф.Скарыны 16 ст.; 6 — Ста- тута ВКЛ 1588; 7 — паўустаў 16 ст.; 8 — паўустаў 17 ст.; 9 — скорапіс 17 ст.; 10 — друкаваная 17 ст.; 11 — грамадзянская 18 ст. маўленне рэальнасці, наадварот, ён свед- чыць пра найглыбейшае быццё, якое раскрываецца ў Бібліі як падзеі, што вы- ходзянь за межы гісторыі ў надчасавую, вечную рэальнасць. Тры першыя Е. (ад Матфея, ад Марка, ад Лукі) у біблеістыцы названы сінаптычнымі (грэч. зупоріісос зводныя; падзеі, якія можна аглядаць разам), таму што яны блізкія паміж сабою кампазіцыяй і зместам. Ад сінаптычных Е., у якіх апавядаецца пе- раважна пра зямное жыццё Хрыста і цу- ды, створаныя ім у Галілеі, адрозніва- ецца Е. ад Іаана, дзе гутарка ідзе пра ду- хоўны сэнс Хрыста-богачалавека, увага акцэнтуецца на боскай прыродзе Хрыста і на цудах, створаных ім у Іудзеі. Рука- пісы-першакрыніцы Чацвераевангелля напісаны стараж.-грэчаскай мовай алек- сацдрыйскай рэдакцыі, вядомай адукава- ным людзям Рымскай імперыі і суседніх дзяржаў. Некаторыя даследчыкі лічаць, што першае Е. ад Матфея напісана ў арыгінале на арамейскай мове. Усе 4 Е., узаемадапаўняльныя паводле зместу, адзіныя паводле хрысталагічнай канцэп- цыі, прызнаны хрысціянскай царквою кананічнымі ў адрозненне ад нека- нанічных, вольных інтэрпрэтацый еван- гельскага зместу (Е. ад Пятра, ад Анд- рэя, ад Філіпа і інш.; гл. Апокрыфы). Кананічныя Е. складаюць асн. крыніцу і крытэрый хрысціянскай веры, таінстваў і догматаў, сімвалічна выяўленых у боскай літургіі і царк. мастацтве. Пропаведзь Е., пераўтварэнне асабістага і грамадскага жыцця паводле Хрыстовага закону сва- боды — асн. прызначэнне хрысціянскай царквы. На Беларусі Е. бытуюць з 10 ст. Най- старэйшае з рукапісных Тураўскае Е. (11 ст.), вядомы таксама рукапісныя Е.: Аршанскае (13 ст.), Полацкае (13—14 ст.), Друцкае, Лаўрышаўскае і Мсціжскае (14 ст.), Жыровіцкае (15 ст.), Шарашоўскае (15 — сярэдзіна 16 ст.) і інш. (пра кожнае гл. асобны арт). Еван- гельскія сюжэты, вобразы, сімвалы, прытчы шырока выкарыстоўвалі ў літ. і асветніцкай дзейнасці Кірыла Тураўскі, Клімент Смаляціч, Ф.Скарына, В.Цяпінскі (выдавец першага друкавана- га Е. на старабел. мове), браты Л. і С. Зізаніі, М.Сматрыцкі, А.Філіповіч, Сімяон Полацкі, пісьменнікі і асветнікі лацінска-каталіцкай традыцыі (М.Гу- соўскі, М.К.Сарбеўскі і інш.). С.Будны выдаў на польск. мове «Новы Запавет» у арыянскай рэдакцыі (Лоск, 1574) са сваімі каментарыямі, у якіх крытыкаваў кананічныя Е. з пазіцый арыянскага ан- тытрынітарызму. Асноўны сюжэт Е. — хаджэнне Ісуса Хрыста з апосталамі па землях іудзеі і Галілеі і пропаведзь Цар- ства Божага — фалькларызаваўся ў бел. легендах і паданнях, наблізіўшыся. у ад- паведнасці з фальклорнай паэтыкай, да штодзённага сялянскага побыту і нар. уяўленняў пра дабро і справядлівасць. Паводле нар. легецд, Бог са сваімі вуч- нямі, звычайна з апосталамі Пятром, Паўлам і прарокам Іллёю, святымі Юры- ем і Міколам вацдраваў па нашым краі
ад Вялікадня да Ушэсця. Саятыя ванд- роўнікі прымалі выгляд жабракоў, вы- прабоўваючы людскую дабрачыннасць, узнагароджвал добрых і спагадлівых, ка- ралі бессардэчных і скупых. Таленавітую стылізацыю на гэту тэму стварыў М.Баг- дановіч пад назваю «Апокрыф: Ад Максіма кніжніка пачатак...», у якой Хрыстос бласлаўляе прыгажосць бел. краю, песні яго народа У нар. чарадзей- ных казках фалькларызаваліся і набылі прыкметы нар. паэтычнай фантазіі еван- гельскія сюжэты ўваскрэсення і сімвалічны вобраз гэтага цуду — жывой вады. У бел. л-ры і ў публіцыстыцы ад- быўся сінтэз евангельскіх і нар.-паэтыч- ных уяўленняў пра ўваскрэсенне, свое- асаблівая кантамінацыя багаслоўскіх і фальклорных ідэй-вобразаў і на гэтай ас- нове сфарміравалася ідэя бел. нац. ад- раджэння, сімваламі якога служылі ад- начасова нар. свята Купалле і хрысці- янскі Вялікдзень. Пазней у асяроддзі літ.-мастацкага аб'яднання «Узвышша» (1926—1931) узнікла ідэя «аквітызму» (лац. ацца уііа жывая вада) як жыват- ворнай плыні ў бел. л-ры. Бальшавіцкі атэізм, частка афіцыйнай ідэалогіі ў СССР, ары нтаваў навуку і л-ру на са- тырычнае «выкрыццё» Е. (паэма К.Крапівы «Біблія», 1926). У рамане «Хрыстос прызямліўся ў Гародні: Еван- гелле ад Іуды» (1966) У.Караткевіч пе- раасэнсаваў традыцыю нар. карнаваль- най культуры і гратэскавага амбівален- тнага смеху. стварыў арыгінальны твор у стылі мастацкага «апокрыфа» на еван- гельскі сюжэт. Літ.: Конан У. Ля вытокаў самапаз- нання: Станаўленне духоўных каш- тоўнасцей у святле фальклору. Мн., 1989. С. 125—172; Легенды і паданні. Мн., 1983. С. 114—133. Уладзімір Конан. ЕВАНГЕЛЬСКІЯ ХРЫСЦІЯНЕ, пасля- доўнікі адной з плыняў пратэстантызму, падобнай да баптызму. У Расіі з'явіліся ў 1870-я гады ў арыстакратычным ася- роддзі Пецярбурга. Першапачатковая на- зва — рэдстакісты або пашкоўцы (ад імён актыўных прапаведнікаў лорда Рэд- стака і палкоўніка В.А.Пашкова). 3 ся- рэдзіны 1890-х г. — Е.х. У 1909 заснава- ны Усерасійскі Саюз Е.х. і адбыўся іх 1-ы з'езд. У І930-я г. шмат кіраўнікоў Саюза і вернікаў было рэпрэсіравана. дзейнасць яго фактычна забаронена. Ад- ноўлены ў 1942. У 1944 Е.х. аб'ядналіся з баптыстамі ў царкву Евангельскіх хрысціян-баптыстаў (Саюз ЕХБ). У ас- нову веравучэння Е.х., распрацаванага І.С.Праханавым, пакладзены агульнап- ратэстанцкія догматы: вучэнне аб спрад- вечнай грахоўнасці чалавека і вырата- вальнай місіі Хрыста; догмат аб другім прышэсці Хрыста і магчымасці вырата- вання толькі асабістай верай у вырата- вальную ахвяру Хрыста. Наконт догмату «прадвызначэння» Е.х. прытрымліва- юцца палажэння «агульных баптыстаў», якія лічаць, што Бог даруе выратаванне ўсім, хто веруе ў яго. а не толькі «выбра- ным». Прызнаецца існаванне ў чалавека свабоды волі, боскасць Евангелляў, як Да арт. Евангелле. «Евангелле вучыцель- нае» Каліста. Еўе. 1616. сапраўднага вучэння Хрыста. Па пытан- нях абраднасці, царкоўнай арганізацыі, унутрыцаркоўнага жыцця для Е.х. ха- рактэрна больш дэмакр. трактоўка ў па- раўнанні з баптысцкай: пасвячэнне ў сан прэсвітэраў, выкананне набажэнства, ад- носіны да скасавання шлюбу і інш. На Беларусі першыя паслядоўнікі Е.х. (паш- коўцы) з явіліся ў 1870—80-я г. на Го- мельшчыне, дзе княгіня Чарткова, ак- тыўная паслядоўніца Пашкова. прапаве- <К(ШЛЛІЦЯА<ііі'МТІЛІ(Г0 . Да арт Евангелле Шарашоўскае евангелле 16 ст 345 ЕВАНГЕЛЬСКІЯ давала евангелізм у Чачэрску. У 1920— 30-я г. ў Зах. Беларусі замежныя місіі заснавалі шэраг абшчын Е.х., у ас- ноўным у Палескім ваяв. Дзейнічалі арг-цыі Е.х.: «Аб'яднанне цэркваў Хры- стовых евангелісцкага веравызнання ў Польшчы» (старшыня К.Яканюк-Яра- шэвіч, у 1926—39 у Кобрыне выдавала час. «Хрмстнанскмй союз»), Саюз сла- вянскіх збораў евангелісцкіх хрысціян у Польшчы» Л.Шандароўскага, «Тавары- ства ўзаемнай дапамогі евангелісцкіх хрысціян» У.Гусарука. 3 Зах. Еўропы і ЗША завозіліся часопісы «Евангельская вера» І.С.Праханава (Берлін—Нью- Йорк), «Свет к просвешенню» (Варша- ва), «Сеятель мстнны» (ЗША). Атрымаў распаўсюджанне бел. пераклад Новага Запавету баптысцкага прапаведніка Л. Дзякуць-Малея і А.Луцкевіча. Літ.: Баптнзм н баптнсты: (Соцнол. очерк) Мн., 1969; йсторня евангельскнх хрнстнан-баптнстов в СССР. М., 1989; Клнбанов А.й йсторня релнгнозного сектантства в Росснн (60-е годы XIX в. — 1917 г.). М., 1965; Мнловндов А.Н. Со- временное штундо-баптнстское двнженне в Северо-Западном крае. Внльна, 1910. Аллксандра В рашчагіна ЕВАНГЕЛЬСКІЯ ХРЫСЦІЯНЕ-БАП- ТЫСТЫ. С а ю з Е X Б , царква якая ўзнікла на тэр. СССР у 1944 у выніку зліцця пратэстанцкіх плыняў — бапты- стаў і евангельскіх хрысціян. Кіруючым органам царквы ЕХБ да распаду СССР у 1991 быў Усесаюзны савет ЕХБ (УСЕХБ). У 1945—47 да Саюза ЕХБ да- лучылася частка пяцідзесятнікаў, у 1963 «брацкія менаніты». Царкоўная ар- ганізацыя, парадак набажэнства, абрад- насць і царк. дысцыпліна ЕХБ грунту- юцца на прынцыпах баптыстаў, вераву-
Еачо ЕВРОПЕЙСКОЕ чэнне (свабода волі, вучэнне аб прадвызначэнні) — на палажэнні еван- гельскіх хрысціян Пяцідзесятнікі ад- мовіліся ад гласалалій («гаварэння на іншамовах»), У гонар утварэння царквы ЕХБ 27 кастрычніка святкуецца «Дзень адзінства» У радах ЕХБ існавалі і існуюць рознагалоссі, якія прывялі ў 1960-я г. да выхаду з Саюза найбольш кансерватыўнай часткі вернікаў Імі быў заснаваны Савет Цэркваў ЕХБ, да якога далучылася шмат абшчын і на тэр Бела- русі. Частка іх па-ранейшаму адмоўна ставіцца да рэгістрацыі. У 1947 з Саюза выйшла група пяцідзесятнікаў, у 1980— 90-я г. выхад пяцідзесятніцкіх суполак набыў масавы характар. Існуе Саюз ЕХБ Беларусі, які ўваходзіць у склад Сусв. Саюза баптыстаў. Старшыя прэсвітэры ўзначальваюць ЕХБ у кожнай вобласці Беларусі. ЕХБ займаюць у рэспубліцы 2-е месца сярод паслядсўнікаў пратэ- стантызму пасля пяцідзесятнікаў, існуюць 183 абшчыны (1995, некаторыя не ўваходзяць у Саюз ЕХБ Бсларусі), большасць з іх у Брэсцкай вобл. Літ.: йсторня евангельскнх хрнстнан баігтнстов в СССР. М , 1989 Аллксандра Верашчсаіна. «ЕВРОПЁЙСКОЕ БРЁМЯ», газета Вы- даецца з 1992 у Мінску на рус мове 1 раз у месяц Заснавальнік 1 гал рэдактар С.У Букчын. Выдавец (з ліст 1993) — закрытае акц. т-ва «Газета «Европейское время». Змяшчае матэрыялы, якія аналізуюць сац.-лаліт., эканам , нац.- культ. сітуацыю на Беларусі, друкуе пе- раклады праблемных артыкулаў з зах. перыяд. выданнаў. ЕГАРЭЙЧАНКА Аляксандр Андрэевіч (н. 23.4 1955, г. Канатоп Сумскай вобл.), бел. археолаг. Канд. гіст. н. (1982). Скончыў БДУ (1977). У 1977—87 у Ін-це гісторыі АН Беларусі 3 1988 у БДУ. Даследуе археал. культуры жал веку на Беларусі, праводзіў раскопкі на паселішчах Івань Слуцкага, Халопенічы Глускага, Давыд-Гарадок Столінскага, Восграў Пінскага, Кашчэлічы Вілейскага р-наў. Тв : К нстормн населенмя Белорусснн в раннем желеэном веке / / Сов. археологня. 1982. № 1; Аб характары земляробства і зем- ляробчых прылад працы ў наседьніцтва Бе- ларускага Палесся ў раннім жалезным ве- ку // Весці АН БССР. Сер грамад навук. 1983. № 3; Племена культуры штрнхованной кераммкм н сдавянскнй мнр / / Тр. V Междунар. конгр. археодогов-славнстов. Кнев, 1988. Т. 4. ЕЗАВГГАЎ Канстанцін Барысавіч (5(17).11.1893, Дзвінск, цяпер г. Даў- гаўпілс, Латвія — 23.5.1946], дзеяч бел. нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, публіцыст, перакладчык, педагог, гісто- рык. Скончыў Віцебскі настаўніцкі ін-т (1916). У 1911 —13 працаваў на- стаўнікам у Дзвінску 1 Ліксне (Латвія). У 1913 уступіў у Бел. сацыяліст. грамаду У 1-ю сусв. вайну ў 1916 скончыў К.Б Езавітаў. Паўлаўскае ваен. вучылішча і пакінуты ў ім малодшым афіцэрам 3 1917 на Паўн. фронце Дэлегат I чл. прэзідыума з'езда воінаў-беларусаў Паўн. фронту (ліст. 1917, Віцебск), потым чл. К-та воінаў- беларусаў фронту. Нам. старшыні прэзідыума выканкома і сакратар ваен. аддзела Цэнтральнай беларускай еай- сковай рады ў Мінску За ўдзел у рабоце Усебел. зезда (снеж. 1917, Мінск), дзей- насць па стварэнні бел вайсковых фар- міраванняў у студз. 1918 арыштаваны ВЧК. 19 2.1918 уцёк і пасля адступлення бальшавікоў быў прызначаны камендан- там Мінска і Мінскага гарнізона. 25.3.1918 удзельнічаў у абвяшчэнні неза- лежнасці Бел. Нар. Рэспублікі (БНР), уваходзіў у склад яе Рады, быў нар. сак- ратаром ваен спраў у 1-м урадзе БНР, атрымаў званне палкоўніка. Браў удзел у фарміраванні бел. войска, арганізацыі школ, настаўніцкіх курсаў. Адзін з за- снавальнікаў Беларускай партыі сацы- ялістаў-федэралістаў. Са снеж. 1918 у распараджэнні Віленскай. бел. рады, прызначаны камісарам Беластока, Плян- тава-Шчучынскага ўчастка, камандзірам 1-га Гродзенскага бел пях палка. Выда- ваў у Гродне газ. «Бацькаўшчына» (сак. 1919). 3 лета 1919 у Коўне (Каўнас). нач канцылярыі Мін-ва бел. спраў ва ўрадзе Літвы, потым кіраўнік Вайскова- дыпламатычнай місіі БНР у Латвіі і Эс- тоніі. Па даручэнні ўрада БНР устанавіў дыпламат адносіны з урадамі Украіны, Літвы, Латаіі, Эстоніі 1 Фінляндыі, звяр- таўся да ўрада ЗША з просьбай аб ака- занні ваен. дапамогі БНР, вёў работу па арганізацыі бел войска, пошуку сродкаў на яго ўзбраенне і ўтрыманне Ар- ганізаваў пераход атрада С.Н.Булак-Ба- лаховіча з арміі Юдзеніча на службу ўрада БНР. У маі 1920 урад БНР прыс- всіў Е. званне ген -маёра «за выдатную працу на карысць Беларускай Народнай Рэспублікі, выкананую ім за граніцай». 3 1921 у Рызе, прыняў латв падданства. займаўся публіцыстычнай, грамадска- паліт. 1 культ -асв. дзейнасцю сярод бе- ларусаў. Удзельнічаў у арганізацыі Бел. прэс-бюро, т-ва •Бацькаўшчыча», вы- данні час. «На чужыне», •Беларуская школа ў Латвіі», газ. •Голас беларуса» Быў інспектарам школ Бел аддзела пры Мін-ве асветы Латвіі У 1923—24 дырэк- тар Люцынскай беларускай еімназн. У розныя гады быў арганізатарам 1 кіраўніком у Латвіі выдавецтва Тавары- ства беларусаў-выбаршчыкаў, Бел на- вук.-краязнаўчага т-ва Меў багатую б-ку. Падрыхтаваў да друку невядомыя раней творы М Багдановіча са свайго кнігазбору, з яўляўся ўкладальнікам біягр слоўніка дзеячаў бел нац адра- джэння, апекаваўся стварэннем архіва бел. нац -вызв. руху. Аўтар артыкулаў пра Ф Аляхновіча, В Ластоўскага, С Па луяна, С.Сахарава, па гісторыі бел. тэат- ра, фальклоры беларусаў Латгальшчы- ны Перапісваўся з вядомымі паліт. і культ дзеячамі Беларусі М Абрамчыкам, М-Гарэцкім, Л Геніюш, Я.Карскім Г.Леўчыкам, А.Станкевічам, Б.Эпімах- Шыпілам і інш. У 1924 арыштаваны латв. ўладамі і абвінавачаны ва ўдзеле «ў злачынным таварыстве ў Латгаліі, якое стааіла сабе на мэту сілай адарвапь ад Латвійскай дзяржавы тэрыторыю Дзаінскага, Рэжыцкага. Люцынскага і часткова Ілукштанскага паветаў I далу- чыць іх да Беларускай Дзяржавы». Праз 11 месяцаў апраўданы і вызвалены з Дзвінскай турмы. Пазней яшчэ 3 разы арыштоўваўся. Удзельнік 1-й (вер. 1921 Прага) і 2-й (кастр 1925, Берлін) Усе- бел. канферэнцый. Пасля ўстанаўлення сав. улады ў Латвіі з 1940 працаваў на- стаўнікам, заг культ -асв. аддзела Цэнтр. праўлення прафсаюза работнікаў асветы Латв. ССР. У жн. 1941 ва ўмовах ням. акупацыі стварыў і ўзначаліў у Ры- зе Бел. цэнтр. к-т (у 1942 ператвораны ў Бел нац аб'яднанне), які займаўся ад- наўленнем і арганізацыяй бел. школ у Латвіі. На 2-м Усебел кангрэсе (чэрв. 1944, Мінск) абраны ў склад Бел. цэнтр рады (БПР), дзе ўзначаліў гал ваен ўпраўленне, быў ген. інспектарам «бела- рускага вызваленчага войска», якое фарміравалася на тэр. Германіі. 1 8 1944 эвакуіраваўся з Рыгі ў Берлін. Пасля рэ- арганізацыі БІДР у студз. 1945 1 ўтварэння Савета Міністраў — міністр ваен. спраў. 26.4 1945 затрыманы контр- разведкай 1-га Укр. фронту ў Германн і перапраўлены ў Маскву. У ліст. 1945 пе- раведзены ў Мінск. У ходзе следства ў Мінску напісаў паказанні пра сваю дзей- насць (апубл. ў час «Полацак» 1992 № 6—10; 1993. № 1—4; «Нёман». 1993. № 3). Памёр у турэмнай бальніцы «ад сухо- таў пры дыстрафіі 3-й ступені» Архіў Е захоўваецца ў Бел. дзярж. архіве. Тв: Освобожденне Мннска / / Варта. 1918. № 1; Белорусы н полякн: Документы н факты нз нсторнн оккупацнн Белорусснн полякамн в 1918 н 1919 іт. Ковна, 1919, Ста- новішча беларускае школы ў Латвп. Вільня, 1923; Пра беларусаў і велікарусаў. Рыга, 1923 (на лат. мове); Беларуская Вайсковая ІІэнтральная Рада, 25.ХІ.1917—25.ХІ 1924 / / Крывіч 1924. № 1 1925. № 9; Белару- ская школа: Першая пасьля лемантара кніга для чытаньня. Рыга, 1926; [Вершы] // Першы крок: 36 вершаў гуртка мала- дых бел. па.этаў у Латвіі Рыга, 1926. Бела- русь у мінулым і сучасным. Рыга 1927; Бе- дарускае кудьтурна-асветнае т-ва «Баць-
каўшчына» ў Латвіі. Рыга, 1932; Беларусы ў Лігве. Рыга, 1932. Вершы // Спадчына. 1992. № 2 Аўтабіяграфія // Полацак 1992. № 5. Першы Усебі ларускі кангрэс // Бел. мінуўшчына. 1993 № 1. Літ.. Дзьвінчук С. (Сахараў С ) Канстантын Езавітвў: Да пяцілзесяцігоддзя ягоных уродзінаў / / Новы шлях. 1943. № 22; П а н і з н 1 к С. Настане час. калі дзень 25 сакавіка стане святам для кожнага бела руса / / Звязда. 1992. 25 сак.; Я г о ж . Канстанцін Езавітаў (1893—1946) // Род- нае слова. 1993. № 11; X а ц к е в і ч А. Ге- нерал Езавітаў; здраднік ці агент КДБ? / / Звязда. 1992. 19 жн.; М і х н ю к У . , П а ў л а ў Я Як загінуў Езавітаў / / Полацак. 1992 № 6; I х ж а Хто вы, гене рал Езавітаў’ ' / Бел. мінуўшчына. 1993 № 1; I х ж а Канстанцін Езавітаў; матэрыя- лы да біяграфіі / / Мададосць 1995. № I; К а ў к а А. Пакліканы краінай Беларусь: 3 эпісталярнай спадчыны К.Езавітава // Голас Радзімы 1993. 4, 11 і 18 лістап.; Ге- р а с і м а ў В «Да праўды сьветлай, брат- ка. йдзіі» / / Полымя. 1994 № 8. Уладзімір Міхнюк ЕЗУІТЫ (ад лац. Зезнг Ісус), члены ка- таліцкага манаскага ордэна Т-ва Ісуса (Зосіеіаз 7е$ц), створанага ў 1534 іспанскім дваранінам Ігнаціем Лаелам для барацьбы з Рэфармацыяй і ўмацавання каталіцызму ва ўсім свеце 27.9.1540 зацверджаны папам Паўлам 111. Ордэн пабудаваны на аснове строгай цэнтралізацыі, ваеннай дысцыпліны і аб- салютнай волі яго кіраўніка — генерала («чорнага папы»), які выбіраецца па- жыццёва і падначальваецца толькі папу рымскаму. Распрацаваная Е. сістэма ма- ралі дазваляла ім шырока тлумачыць асн. рэліг.-духоўныя патрабаванні, адс- тупаць ад клятвы, праяўляць нераз- борлівасць у сродках у паліт. барацьбі дзеля «большай славы гасподняй», што адлюстравалася ў дэаізе, які прыпісваюць Е. — «Мэта апраўдвае сродкі». Такая структура і маральныя прынцыпы Е., прывілеі, дадзеныя ім папствам (права нашэння свецкага адзення, вызваленне ад некаторых ма- наскіх зарокаў і інш), дазволілі пера- тварыць ордэн у моцную ўплывовую арг-цыю, якая распаўсюдзілася па Еўропе, пранікла ў многія краіны Аф- рыкі, Азн і Паўд Амерыкі, назапасіла вял. багацці і стварыла лепшую на той час сістэму адукацыі. У 1555 Е. зявіліся ў Польшчы, у 1564 пад апякунствам біскупа Гозія адкрыта іх першая навуч ўстанова — калегіум у Брунсбергу (Браневе) У 1569 пачалі дзейнасць у ВКЛ. У 1608 створана асоб- ная Літоўская правінцыя ордэна, куды ўвайшла тэр. ўсёй Беларусі (акрамя ка- легіума ў Брэсце, які ўваходзіў у Поль- скую правінцыю), Літвы, Мазовіі, Латвіі. У 1759 з Літоўскай правінцыі вылучыла- ся Мазавецкая правінцыя, у якую ўвайшла таксама частка зямель Беларусі. У 1770-я г. ў гэтых дзвюх правінцыях толькі на тэр. ВКЛ было каля 90 езуіцкіх устаноў Задачамі Е. у ВКЛ было заду- шэнне рэфармац руху, які дасчгнуў тут небяспечных для каталіцкай царквы па- мераў, і акаталічванне праваслаўнага на- сельніцтва. Для дасягнення сваіх мэт Е. Да арт Езавітаў К Б. Шыльда Рыжскага аддзела культурна-асветнага таварыства бе- ларускай нацыянальнай меншасці ў Латвіі «Бацькаўшчына» прымянялі розныя формы апрацоўкі ма- савай свядомасці, у т.л. і праз езуіцкія ўстановы, гал. заяном якіх былі ка- легіумы, ім падпарад коўваліся рэзідэнцыі і місіі, што праводзілі прапа- ведніцкую дзейнасць, многія з іх самі пе- раўтварыліся ў калепумы Важнае зна- чэнне надавалася дабрачыннай дзейнасці (арганізацыя прытулкаў і шпіталяў) Для ўплыву на адукаваныя пласты іншавер- цаў распаўсюджваліся творы багасловаў П.Скаргі, Я.Буяка, С.Градзінскага, М.Сміглсцкага. Е. славіліся як майстры вядзення дыспутаў, валодалі гумані- тарнымы прыродазнаўча-навуковымі ве- дамі (з ордэна выйшлі вучоныя, ар- хітэктары, мастакі Ф.Боеуш, Г.Грубер, Ф.Обст, М.Пачобут-Адляніцкі, Я.Шміт і інш) Адным з важных бакоў дзейнасці Е. у Рэчы Паспалітай была барацьба за схіленне ў каталіцызм феад вярхоў (Агінскіх Радзівілаў, Сапегаў, Хад- кевічаў і Інш.), што ў далейшым спрыяла пашырэнню гэтай канфесіі ва ўсім гра- мадстве. Курс на акаталічванне ўсх. раё- наў Рэчы Паспалітай садзейнічаў ства- рэнню грэка-каталіцкай царквы, адным з гал. тэарэтыкаў і ініцыятараў Брэсцкай уніі 1596 быў езуіт Скарга. 3 мэтай на- саджэння каталіцызму Е. імкнуліся раз- мыць этнічную свядомасць бел народа, адарваць яго ад старажытнаслав куль- турнай традыцыі Езуіцкая л-ра выдава- лася на лац I польскай мовах Бел. мова выкарыстоўвалася Е. толькі для выкла- дання ў малодшых класах калегіумаў, пакуль вучні не засвойвалі латынь, на якой працягвалася далейшае навучанне Поспехі Е. тлумачыліся ў значнай меры слабасцю і раз яднанасцю іх праціўні- каў — праваслаўных і асабліва пратэ- стантаў, у барацьбе з якімі выкары- стоўаалі і гвалтоўныя сродкі. Віленскі евангелічна-рэфармацкі (кальвінскі) збор 4 разы (у 1591, 1611, 1639, 1682) зведаў пагромы, арганізаваныя Е. У 1611 быў цалкам спалены архіў еаангелічна- рэфармацкага сінода. Аднак дзейнасць Е. у 16—17 ст. ва ўсх раёнах Рэчы Пас- палітай сустракала адпор з боку гара- джан, казацтва і часткі шляхты, якія ба- чылі ў каталіцызме «польскую небяспе- ку» (хоць дзейнасць ордэна мела ЕЗУІТЫ касмапалітычны характар) 1 жорстка распраўляліся з Е. ў час паўстанняў, асабліва ў ходзе Антыфеадальнай вайны 1648—51. Варожа ставіліся да Е. некат. каталіцкія іерархі Рэчы Паспалітай. Буйнамаштабнай 1 ўплывовай дзейнасці Е спрыяла апякунства каралёў польскіх і вял. князёў ВКЛ (Жыгімонта III, Уладзіслава IV, Яна КЬзіміра, Міхала Вішнявецкага, Яна III Сабескага) і маг- натаў, якія дарылі ордэну маёнткі, ахвя- равалі сродкі на будаўнштва калепумаў і рэзідэнцый У пач 1770-х г. Е. належа- ла ў ВКЛ больш за 12 тыс. валок зямлі (каля 250 тыс га), больш як 11 тыс. ва- лок лесу, ліхвярскі капітал складаў 1119,9 тыс. руб. серабром. У 18 ст за ка- рыстанне ў Е. надзелам (да 0,5 валокі) сяляне адпрацоўвалі ад 6 да 12 дзён у тыдзень з дыма, выконвалі згоны, талокі, шарваркі, падарожчыну і інш. павіннасці. Ва ўладаннях Е. нярэдка ад- бываліся антыфеад выступленні Пад уплывам ідэй Асветніцтва і ў выніку дзейнасці ордэна стаўленне да Е. з боку грамадства і дзярж. улад пагор шылася, у 1773 булай папы Клімента XIV ордэн скасаваны. Маёмасць езуіцкіх устаноў у ВКЛ па прапанове канцлера І.Храптовіча перайшла да Адукацыйнай камісіі, на базе калегіумаў ствараліся свецкія школы. Ва ўсх. Беларусі, далуча- най да Рас імперыі ў выніку 1-га падзе- лу Рэчы Паспалітай (1772), Кацярына II насуперак папскай буле захавала ордэн. У 1780 пад апякунствам графа 3 Чарны- шова і кн. Р.Пацемкіна Е. заснавалі ў Полацку навіцыят (курсы для непасрэд- най падрыхтоўкі для ўступлення ў ор- дэн), у 1782 дамагліся права выбіраць ген вікарыя (в.а. генерала ордэна). У 1798 вышэйшы рымска-каталіцкі іерарх у Рас імперыі мітрапаліт С.Богуш-Сест- ранцэвіч паспрабаваў падначаліць Е. сваёй уладзе. аднак у выніку прыдвор- ных інтрыг за ўплыў на імператара Паўла I Е. перамаглі. Езуіт І’рубер пры пасрэдніцтве Паўла 1 у 1801 атрымаў фармальны дазвол папы Пія VII на прыз- нанне ордэна ў межах Рас. імперыі Пры Аляксандру I ордэн здолеў умацаваць свае пазіцыі ў Расіі дзякуючы апякунству прадстаўнікоў вышэйшай сталічнай ары- стакратыі (князёў А Галіцына, В Качу- бея, А Чартарыйскаеа, графа Ф Растап- чына) Агульная копькасць Е дасягнула 350 Свае школы Е. вызвалілі ад урада- вага кантролю і падначалілі іх Полацка- му калегіуму (з 1812 Полацкая езуіцкая акадэмія). На Беларусі вакол Полацка была сгворана своеасаблівая навуч акру- га, куды ўваходзілі калегіумы Віцебска, Дынабурга (Даўгаўпілса), Магілёва, Ор- шы I інш. У 1820 Е былі выгнаны з Рас. Імперыі, Полацкая акадэмія і калегіумы закрыты. У 1814 ордэн адноўлены папам Піем VII ва ўсім свеце У 1920—30 я г. Е праяўлялі пэўную актыўнасць у Зах Беларусі, была створана каталіцка- езуіцкая ерупа ў Альбярціне. У наш час
ЕЗУІЦКЛЕ Е. — адаін з буйнейшых і ўплывовых ка- таліцкіх ордэнаў. Літ.: Демьяновнч А. Незунты в За- падной Росснн в 1569—1772 гг. Спб., 1872; Чнстовнч Н. Очерк нсторнн западно- русской церквн. Ч. 1—2. Спб., 1882—84; Морошкнн М. Незунты в Росснн с цар- ствовання Екатеркны П-й до нашего време- нн. Ч. 1—2. 2 нзд. Спб., 1888; К н п рва- н о в н ч Г.Я. Нсторнческнй очерк право- славня, католнчества н уннн в Белорусснн н Лнтве с древнейшего до настояіцего вре- менн. Внльна, 1895; М а р а ш Я.Н. Очеркн нсторнн экспанснн католнческой церквн в Белорусснн XVIII в. Мн., 1974; Б л м н о в а Т.Б. Незунты в Бедорусснн. Мн., 1990; Ж л у т к о А. Езуіты на Беларусі: пошукі праўды / / 3 гісторыяй на «Вы». Мн., 1994. Вып. 2; II я р о х і н С-Ф. Многія прыйдуць пад імем маім (езуіты на Бедарусі). Мн., 1995; 2аГв$к> 8- Іегыісі V Роізсе. КгакоВ', 1908; Роріаіек I., Рая- г е п <1 а I . ЗіоіУпік іехіііідіУ агіузібзм. Кгакбзу, 1972. Дзмітрый Караў. ЕЗЎІЦКАЕ КНІГАДРУКАВАННЕ. Выданне кніг езуітамі на Беларусі, ажыццяўлялася ў 2-й пал. 16 ст. — 1-й пал. 19 ст. Іх друкары ў розны час дзейнічалі ў Вільні, Нясвіжы, Полацку і інш. Шэраг кніг, напісаных ці заказаных езуітамі, таксама быў выдадаены інш. ка- таліцкімі (напр., базыльянскай супрасль- скай) і прыватнымі (Д.Ланчыцкага, Я.Карцана) друкарнямі. Да сярэдзіны 17 ст. езуіты выпусцілі ў сваіх і інш. друкар- нях каля 600 найменняў кніг, што скла- дала больш за палову кніжнай прадукцыі ВКЛ. Гэта была ў асн. тэалагічная, філас., навук. і навуч. л-ра на лац. і польск. мовах. Кнігі на старабел., ням., франц. і інш. мовах выпускалі рэдка. Першай і буйнейшай была Віленская акадэмічная друкарня. За час існавання (1575—1805) у ёй выпушчана каля 2,5 тыс. выданняў. Нясвіжская друкарня Радаівілаў у 1751—90-я г. выпусціла ка- ля 70 выданняў. Пінская друкарня існавала, верагодна, у 1729—46. Даклад- на вядомы 8 выдадзеных ёю кніг, ёсць інфармацыя яшчэ пра тры. Полацкая друкарня, якая дзейнічала ў 1787—1820 пры Полацкім езуіцкім калегіуме і По- лацкай езуіцкай акадэміі. выпусціла больш за 500 выданняў. Літ.: М а л ь д з і с А.І. Кнігадрукаванне Беларусі ў XVIII стагоддзі / / Кннга, бнб- лнотечное дело н бнблнографня в Белорус- снн. Мн., 1974; Нсторня Внльнюсского унн- верснтета (1579—1979). Вндьнюс, 1979; Тороівка М.В. Сгуіеіпік і квіагка зм ХУіеІкіт Кзіезізкіе Ьііезмзкіт IV <1оЬіе Кепеззапзо і Вагоко. У/госЬіу, 1984. Юрась Лаўрык. ЕЗУІЦКІЯ ЎСТАНОВЫ. Арганізоўвалі дзейнасць ордэна езуітаў. М і с і і (ста- цыі) — пачатковыя арганізац. адзінкі ор- дэна (2—3 чал.), якія абслугоўвалі не- вял. групу людзей (вёску, вайсковы стан, магнацкі двор). Вялі місіянерскую рабо- ту, збіралі грошы 1 інш. Напярэдадні 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) на Бе- ларусі было больш за 70 місій. Рэзідэнцыі — ордэнскія дамы на чале з суперыёрам, дзе жыў ці часова прыпыняўся кіраўнік ордэнскай правінцыі — правінцыял. Часта пры іх існавалі пач. школы, тэатры. Падпарад- коўваліся бліжэйшаму калегіуму. Рэзідэнцыі былі ў Бабруйску, Вільні, Магілёве, Мсціславе, Полацку, Слоніме, Смаленску, Юравічах. Некаторыя з іх пераўтварыліся ў калегіумы. А к а - д э м і і — вышэйшыя навуч. ўстановы на чале з рэктарамі. На Беларусі былі 2: Віленская (1579—1773), на базе якой створана Гал. школа ВКЛ (1773), а по- тым Віленскі універсітэт (1803), і По- лацкая езуіцкая акадэмія (1812—20). Навуч. ўстановы былі падсправаздачныя правінцыялу адпаведнай ордэнскай пра- вінцыі 1 генералу ордэна. Наві- ц ы я т ы — вышэйшыя закрытыя курсы для прыняцця 3 манаскіх зарокаў, атры- мання звання схаласта і права выкла- даць. Існавалі пры калегіумах у Вільні, Гродне, Навагрудку, Оршы, Пінску, Полацку. Дамы прафесаў — вял. ордэнскія дамы (да 30—40 манахаў) на чале з прэпазітам. Прафесы — езуіты-каад'ютары, акрамя 3 манаскіх зарокаў, давалі зарок асаблівай паслух- мянасці папу рымскаму. У ВКЛ існаваў Віленскі дом прафесаў. Згарнулі даей- насць разам са скасаваннем ордэна. Літ.: Г у б е р Ж. Йезукты, нх нсторяя, ученве, органнзацня н практнческая дея- тельность в сфере обшественной жнзнн, полнтнкн п релнгнн. Спб., 1898; Д е м ь я - н о в н ч А. Незунты в Западной Росснн в 1569—1772 іт. Спб, 1872; Бдннова Т.Б. Незунты в Белорусснм. Мн., 1990; 2аІ(5кі 8. Іегііісі V Роівсе. Ктакбту, 1908. Арына Влчорка. ЕЗЯРЫШЧА, Азярышча, гар. па- сёлак у Гарадоцкім р-не, на беразе воз. Езярышча. За 41 км на ПнЗ ад Гарадка. Чыг. ст. на лініі Віцебск — Невель (Расія), на аўтадарозе Віцебск—Невель. 2,3 тыс. жыхароў (1993). Першапачатковая гісторыя Е. звязана з Езярышчанскім замкам, заснаваным у 14 ст. на паўвыспе воз. Езярышча, на Пн ад сучаснай в. Мястэчка. Замак і сяло, якое, верагодна, знаходзілася на месцы в. Мястэчка, былі цэнтрам Азярышчан- скай воласці (староства) ВКЛ. Упершы- ню Е. ўпамінаецца ў апошняй чвэрці 14 ст. як уладанне Ульяны Цвярской, удавы вял. кн. ВКЛ Альгерда. У далейшым тра- дыцыйна перадавалася ва ўдзел жонкам вял. князёў — Алене Іванаўне, потым Боне. У 2-й пал. 15 ст. і з сярэдзіны 16 ст. Е. кіравалі велікакняжацкія на- меснікі. Адзін з іх, Астафій Валовіч, у 1550-я — пач. 1560-х г. пабудаваў у Е. новы замак. У час Лівонскай вайны 1558—83 ён быў заняты ў сярэдзіне 1560-х г. рус. войскамі, вызвалены ў 1580. У 1583 у Е. заснавана мястэчка. Пазней Е. — цэнтр дзярж. староства ў Віцебскім пав. -У 1-й пал. 18 ст. тут за- снавана палатняная ф-ка. У 1772 мяс- тэчка далучана да Рас. імперыі, цэнтр воласці ў Гарадоцкім пав. У канцы 18 ст. ў Е. 19 двароў. На межавым плане 1785 побач з Е. пазначана аднайменнае сяло, якое знаходаілася за 2 км ад мястэчка, на паўд.-ўсх. беразе воз. Езярышча пры ўпадзенні ў яго р. Дубаўка (у 19 — пач. 20 ст. на месцы сяла існаваў панскі ма- ёнтак Замак). У пач. 19 ст. Е. разам з часткай староства перададаена царскім урадам ва ўласнасць віцебскаму ген.-гу- бернатару кн. Аляксандру Вюртэмберг- скаму. Пазней Е. страціла статус мястэч- ка, але захавала двайную назву: сяло Е.-Мястэчка. У пач. 19 ст. працавалі ад- накласныя мужчынскае і жаночае нар. вучылішчы. У 1886 Е. — сяло ў Руднян- скай вол. Гарадоцкага пав., 31 двор, 204 жыхары, царква, 2 карчмы. 37 двароў, 270 жыхароў (1906). У пач. 20 ст. пабу- даваны ўчастак чыгункі Віцебск—Не- вель, шаша Санкт-Пецярбург—Адэса, якія прайшлі за 2 км ад сяла Е.-Мястэч- ка. Там, вакол чыг. сганцыі, хутка вырас новы пасёлак, на які перайшла назва Е., а за сялом засталася назва Мястэчка. У ліст. 1917 устаноўлена сав. ўлада. 3 17.7.1924 да 12.10.1929 Е. — цэнтр Езя- рышчанскага, з 12.2.1935 — Мехаўскага р-наў. У 1929—35 у Гарадоцкім р-не. У пач. Вял. Айч. вайны 25.6.1941 у Е. створаны знішчальны батальён (107 чал.), які вёў барацьбу з фаш. лазутчы- камі і разведчыкамі да акупацыі раёна. 17.7.1941 Е. захоплена ням.-фаш. вой- скамі. За час акупацыі ў Е. і раёне гітлераўцы загубілі 2974 чал. У 1942 партызаны разграмілі фаш. гарнізон на станцыі Е. (гл. Езярышчанскі бой 1942}. Вызвалена 19.12.1943 войскамі 1-га Прыбалт. фронту ў ходзе Гарадоцкай аперацыі 1943. 3 4.10.1957 Е. — гар. па- сёлак. 3 18.3.1958 цэнтр Езярышчанска- га р-на, з 25.12.1962 — у складае Гара- доцкага р-на. 2,7 тыс. ж. (1971). Працу- юць хлебазавод, участкі раённага камбіната быт. абслугоўвання 1 Гарадоц- кага лесапункта, сярэдняя і муз. школы, васьмігадовая школа-інтэрнат, дзіцячы сад, Дом піянераў 1 школьнікаў, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, аддзяленне сувязі, 10 магазінаў. Вайсковыя могілкі, магілы ахвяр фашызму. Помнікі парты- занам і землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, ахвярам фашызму. За 3 км на У ад Е. на востраве возера захаваліся руіны Езярышчанскага замка. Вячаслаў Пасевіч, Алеа Скараход. ЕЗЯРЫШЧАНСКІ БОЙ 1942, апера- цыя партызан па разгроме ням.-фаш- гарнізона на чыг. ст. Езярышча Ме- хаўскага р-на з мэтай сарваць перавозкі па чыгунцы Невель—Віцебск 7 верасня. Аіульнае кіраўніцтва аперацыяй ажыц- цяўляў нач. аб'яднанага штаба партыз. войск Полацкай зоны А.Я.Марчанка. Тры групы (каля 100 партызан) з атра- даў 2-й Бел. партыз. брыгады імя Пана- марэнкі ў ноч на 7 вер. нанеслі асн. ўдар па станцыі. У гэты час 3 атрады 4-й Бел. партыз. брыгады, якія даейнічалі на Пд і 3 ад ст. Езярышча, адцягнулі на сябе аг- нявыя сілы ворага, чым забяспечылі по- спех партызанам 2-й Бел. брыгады. Пар- тызаны знішчылі чыг. станцыю, склады з боепрыпасамі, харчаваннем і ваен. маё- масцю, папсавалі чыг. палатно, спалілі
будынкі пошты і гасцініцы-рэстарана, забралі апаратуру дыспетчарскага ўпраў- лення і радыёапаратуру. Мікалай Філімоненкаў. ЕЗЯРЫШЧАНСКІ ЗАМАК Існаваў у 14—17 ст. Размяшчаўся за 3 км ад г.п. Езярышча Гарадоцкага р-на, на паўвыспе воз. Езярышча. У пдане чаты- рохвугольнік (100 х 120 м). Быў абкру- жаны землянымі валамі з 3 вежамі і ро- вам, які аддзяляў замак ад астатняй тэр. паўвыспы. У час паводкі замак ператва- раўся ў астраўную крэпасць. Паводле польскага храніста Р.Гейдэнштэйна, у 16 ст. Е. з. меў значныя ўмацаванні і разам з Полацкім замкам панаваў над «усім краем». У Лівонскую вайну 1558—83 узяты рус. войскам (1565) і спалены, по- тым адбудаваны. У 1579 яго знішчылі ў час штурму войскі караля Стафана Бато- рыя, пазней адноўлены. У пач. 17 ст. ў час пажару ўмацаванні замка згарэлі, адбудаваны па загадзе караля Жыгімонта III Вазы езярышчанскім старостам К.Са- калінскім. У жн. 1654 замак захапіла рус. войска на чале з ваяводам С.Стрэш- невым. Захаваліся рэшткі валоў. Літ.: Сементовскнй А.М. Памят- ннкн старвны Ввтебской губервнв. Спб., 1867; Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. Вільня, 1933; Л я ў к о В.М. Замак Езярыш- ча // Помнікі мастацкай культуры Бела- русі: Новыя даслед.: 36. арт. Мн., 1989. Вольга Ляўко. ЕЗЯРЫШЧАНСКІ РАЁН. Існаваў на тэр. Беларусі ў 1924—29 1 1958—62. Ут- вораны 17.7.1924 у складзе Віцебскай акругі. Пл. 707 км*. Нас. 27 417 чал., 443 нас. пункты (1925). Цэнтр — ст. Езярышча. 20.8.1924 раён падзелены на 8 сельсаветаў: Асіпоўскі, Горацкі (Гор- каўскі), Мехаўскі, Пылькінскі, Руднянскі (9.10.1929 перайменаваны ў Езярыш- чанскі), Саладухінскі, Халамерскі і Хвошненскі. 12.10.1929 раён скасаваны, яго тэр. далучана да Гарадоцкага р-на. 12.2.1935 утвораны Мехаўскі р-н з цэнт- рам на ст. Езярышча, які 18.3.1958 пе- райменаваны ў Е.р. Быў у складзе Віцебскай вобл. Уключаў г.п. Езярышча і 9 сельсаветаў: Віраўлянскі, Газьбенскі, Зайкаўскі, Кудзінскі, Кузьмінскі, Ме- жанскі, Мехаўскі, Руднянскі і Хала- мерскі. 20.1.1960 да раёна далучаны Хмяльніцкі і Шабраўскі сельсаветы з Су- ражскага р-на. 16.9.1960 у складзе раёна ўтвораны Гуркінскі сельсавет, скасаваны Мехаўскі сельсавет, Кузьмінскі сельсавет перайменаваны ў Бычыхінскі. 25.12.1962 раён скасаваны, яго тэр. далучана да Га- радоцкага р-на. Мікалай Камінскі. ЕЛІСЁЕВІЧЫ, археал. стаянка эпохі па- леаліту ў в. Елісеевічы Бранскай вобл. (Расія), на правым беразе р. Судасць. Адкрыў у 1930 і даследаваў ў 1935—36, 1946, 1948 К.М.Палікарповіч, даследа- валі ў 1963—68 У.Дз.Будзько, у 1970, 1972, 1974 Л.В.Грэхава. Культурны пласт на глыбіні 1,2—1.3 м ад сучаснай паверхні. Паводле палеагеаграфічных даследаванняў паселішча Існавала ў кліматычным асяроддзі, блізкім да сучас- най тундры. Выяўлены скопішчы касцей маманта (чарапы, буйныя трубчастыя косці), верагодна, рэшткі жытлаў ці гасп. пабудоў. Знойдзены крамянёвыя прылады працы (разцы, скрабкі, скрэб- лы, вастрыі, долатападобныя вырабы і інш.), прылады з касцей маманта, ваўка, ліса, пясца, зайца і інш. жывёл (нака- нечнікі коп'яў, капалкі, іголкі з вушкамі, шылы, праколкі), сусветнавядомыя мас- тацкія вырабы з касцей маманта (стату- этка жанчыны, выявы рыб, пласціны са складаным геаметрычным арнаментам у выглядзе шасцівугольнікаў, зігзагаў, лус- кападобных ліній). Вырабы з косці даз- валяюць вылучыць асобную елісеевіцкую археал. культуру. Паводле радыевугля- роднага метаду стаянка датуецца ў ме- жах 12 970 (±140) — 17 340 (±170) да н.э. Літ.: Полвкарповмч К.М. Палео- лнт Верхнего Подмепровья. Мн., 1968; Б у д ь к о В.Д., Вознячук Л.Н. Пале- олнт Бедорусснн н смежных террнторнй // Древностн Белорусснн. Мн., 1969; Ве- лнчко А.А., Грехова Л.В., Удар- ц е в В.П. Новые данные по археологнн, ге- ологнн н палеогеографмн стоянкк Елнсее- внчн / / Палеоэкологня древнего человека. М., 1977; Палеолнт СССР. М., 1984: Г р е - х о в а Л.В. Кремневый комплекс стоянкн Елнсеевнчн / / Сов. археологня. 1987. № 4. Віктар Кудрашоў. ЕЛЬСК, горад, цэнтр раёна. За 177 км на ПдЗ ад Гомеля. 11,1 тыс. ж. (1994). Чыг. станцыя на лініі Калінкавічы— Оўруч. Аўтадарогамі звязаны з Мазыром, Оўручам, Нароўляй. Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 ст., у Мазырскім пав. ВКЛ. Належаў Спадам, потым Казіміру Аскерку. Меў таксама назву Каралін. 3 1793 у складзе Рас. імперыі, мястэчка Міхалкаўскай вол. Мазырскага пав. У 1886 — 44 двары, вінакурны з-д, 3 кра- мы, школа, царква. 3 будаўніцтвам чы- гункі Жлобін—Оўруч (1873) — чыг. станцыя. Паводле перапісу 1897 — 600 ж. У лют.—снеж. 1918 акупіраваны герм. войскамі. 3 1924 цэнтр Каралінска- га, з 1931 — Ельскага р-наў. 3 27.9.1938 гар. пасёлак, у 1939 — 3,9 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з 23.8.1941 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Е. і раёне 5435 чал. Дзейнічала Ельскае патрыятычнае падполле. У 1943 у Е. дыслацыраааўся іОі-ы славацкі полк, афіцэр якога Я.Налепка з групай саддат- антыфашыстаў перайшоў на бок парты- зан. Вызвалены 11.1.1944 войскамі 415-й стралк. дывізіі 61-й арміі Бел. фронту ва ўзаемадзеянні з партызанамі 37-й Ель- скай брыгады ў ходзе Калінкавіцка-Ма- зырскай аперацыі 1944. 4,8 тыс. ж. у 1959, 6,7 тыс. ж. у 1971. 3 5.7.1971 го- рад. Прамысловасць: камбінат буд. матэ- рыялаў, мэблевая ф-ка, з-ды жалезабе- тонных вырабаў, хлебны, кансервавы, маслазавод. 3 сярэднія, муз., спарт. шко- лы, школа-інтэрнат, Дом культуры, кінатэатр, бальніца. Працуе Ельскі кра- язнаўчы музей. Помнік нар. дойлід- ства — Троіцкая царква (1770-я г.). Валянціна Антропава. ЁЛЬСКАЕ ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ПАД- ПОЛЛЕ ўВялікую Айчынную вайну. Дзейнічала са жн. 1941 да ЕЛЬСКІ снеж. 1943 у Ельску і Ельскім р-не пад кіраўніцтвам Палескага падпольнага аб- кома КП(б)Б і Ельскіх падп. райкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ. У жн. 1941 створаны падп. групы ў Ельску (кіраўнікі Я.М.Шацко 1 А.І.Сухамель), у в. Скарод- нае (М.Н.Драчэўскі); у снеж. 1941 у в. Болгарка (І.Р.Шульга). Падпольшчыкі вялі агітац. работу сярод насельніцтва і ў вайск. фарміраваннях ворага, пад уплы- вам якой да партызан перайшлі 40 сла- вакаў; распаўсюджвалі зводкі Саўін- фармбюро, лістоўкі, падп. газ. «Кліч Ра- дзімы»; узарвалі чыг. мост, паравоз, будынак дэпо вузкакалейнай чыгункі, майстэрню па рамонце ваен. тэхнікі аку- пантаў, спалілі мост цераз р. Мытва на шашы Оўруч—Мазыр; здабывалі для партызан зброю, боепрыпасы, медыка- менты, бланкі пашпартоў, харчы. Камса- мольцы Скараднянскай групы рабілі за- валы на дарогах, псавалі тэлефонна-тэ- леграфную сувязь, спалілі мост цераз р. Славечна. Болгарская група інфармавала партызан пра рух варожых войск, здабы- вала зброю, з партызанамі ўдзельнічала ў дыверсіях. ЁЛЬСКАЯ АПЕРАЦЫЯ 1943, баі 37-й Ельскай партыз. брыгады ва ўзаема- дзеянні з часцямі Чырв. Арміі супраць ням.-фаш. захопнікаў 27—29 ліст. за вы- зваленне Ельска. Камандаваннямі 37-й Ельскай партыз. брыгады і 12-га гвардз. стралк. палка 1-га Укр. фронту быў рас- працаваны план сумеснага ўзяцця Ель- ска, гарнізон якога налічваў каля 600 гітлераўцаў. Былучаныя для ўдзелу ў аперацыі стралк. полк і артдывізіён пар- тызаны скрыта правялі да вёсак Вішанкі і Камуна. У ноч на 27 ліст. пасля артпад- рыхтоўкі партызаны з Пд, сав. войскі з 3 і ПдЗ уварваліся ў Ельск і за некалькі гадзін авалодалі ім. Рэшткі разбітага гарнізона праціўніка былі адкінуты да чыг. ст. Ельск. Тры дні гітлераўцы без поспеху контратакавалі, а вечарам 29 ліст. пачалі наступленне пры падтрымцы танкаў 1 самаходных гармат. Партызаны і сав. войскі вымушаны былі адысці. Яўген Габец. ЁЛЬСКІ Аляксандр Карлавіч (літ. псеўд. Бацян з-над Пцічы, Літ- в і н - г р а м а д з я н і н ; 16.6.1834, в. Дудзічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер у Пухавіцкім р-не — 10.9.1916), беларускі гісторык, этнограф, краязна- вец, пісьменнік, перакладчык, пуб- ліцыст. Чл. Акадэміі ведаў у Кракаве (1892). Брат М.К.Ельскага. Скончыў Мінскую гімназію (1852). Удзельнічаў у Крымскай вайне 1853—56. 3 1860-х г. жыў у Замосці (Пухавіцкі р-н), дзе ў 1864 стварыў літ.-краязнаўчы музей, у фондах якога было каля 20 тыс. аўтографаў і дакументаў, 7 тыс. кніг, больш за 1 тыс. гравюр, калекцыі карцін, манет і археал. знаходак. Пісаў на бел., польскай і рус. мовах. Гісторыі, этна- графіі, фальклору, мове і л-ры Беларусі
Е 350 ЕЛЬСКІ прысвечаны працы Е. на польскай мове «Піва і варэнне піва ў нашым мінулым» (1883), «Заўвагі аб сялянскім пытанні» (1884), «Пра беларускую гаворку» (1885), «Слоўца пра матэрыялы для вы- вучэння беларускай гаворкі, этнаграфіі і літаратуры» (1886), «Адам Міцкевіч на Беларусі», «Напамін пра бібліятэку Юльяна Бергеля, пастара ў Слуцку» (абедзве 1890), «Беларуская літаратура і бібліяграфія» (1892) «Нарыс гісторыі мясцовай гаспадаркі ў супастаўленні а народнымі звычаямі ад першабытных да астатніх часоў» (т. 1—2, 1893—97), «Гістарычныя звесткі пра радзівілаўскую ткальню паясоў у Слуцку» (1893), «На- рыс звычаяў шляхты ў супастаўленні з эканомікай і доляй народу ў Польшчы і Літве» (т 1—2, 1897—98), «Гістарыч- ныя звесткі пра фабрыку шкла і аздоб- ных люстэрак у радзівілаўскім Урэччы на Літве» (1899), «Згубны культ чужа- земшчыны ў нас у святле айчыннай літаратуры» (1901). «Нарыс гісторыі Мінскага біскупства» (1907) і інш Напісаў каля 10 тыс. гіст.-краязн. арты- кулаў для «Геаграфічнага слоўніка Кара- леўства Польскага і іншых славянскіх краёў», «Вялікай усеагульнай ілюстра- ванай энцыклапедыі». у якіх апісаў мяс- цовасці многіх бел паветаў Першы біёграф 1 сябар В Дуніна-Марцінкевіча, ад якога прыняў частку архіва, пе- рапісваўся з Ф Багушэвічам і інш. бел. пісьменнікамі. Аўтар верша «Вінцуку Дуніну-Марцінкевічу, беларускаму паэ- ту», дыдактычных вершаааных і пра заічных гутарак на бел мсве ў духу ас- ветніцтва і хрысціянскай маралі «Сы- нок» (1895), «Выбіраймася ў прочкі! Скарэй у Томск’», «Нашы перасяленцы» (абедзве 1896), «Слова аб праклятай га- рэлцы...» (1900), «Гутарка аб тым, якая мае быць «Зямля і Воля» сельскаму на- роду» (1906) У іх асуджаў асобныя ма- ральныя заганы тагачаснага грамадства, заклікаў да прыватных рэформ, рацыя- нальнага вядзення гаспадаркі, апраўдваў сац. няроўнасць На бел мову пераклаў 1-ю частку паэмы А Міцкевіча «Пан Та- дэвуш» (1893), асобныя яго вершы, кнігу польскага эканаміста Ю Супінскага «Сем вечароў», перакладаў паэму А.Мальчэўскага «Марыя». Выдаў зб «100 прыказак, загадак, прыдумак і га вэндаў для пажытку беларускага (крывіцкага) народа» (1908). Ру- капісныя і кніжныя зборы Е пасля яго смерці апынуліся ў Кракаве, Варшаве (фонд Прозараў і Ельскіх у Гал архіве стараж актаў). часткова — у Мінску і Вільнюсе. Літ: Дамінікоўскі Ф Выдатны беларускі зтнограф і краязнаўца / / Бела- русь. 1946. № 8; Лужанін М. Вачыма часу. Мн. 1964. Мальдзіс А Падарож жа ў XIX стагоддзе Мн., 1969, Я го ж. Таямніцы старажытных сховішчаў. Мн., 1974, Пачынальнікі Мн., 1977; Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр слоўнік. Т 2. Мн.. 1993 Адам Мальдзіс. М К.Ельскі ЁЛЬСКІ Казімір (4.3.1782, в. Дудзічы Ігуменскага пав. Мінскай губ , цяпер у Пухавіцкім р-не — сак. 1867). беларускі скульптар У 1801—08 вучыўся ў Ві- ленскім ун-це, у 1810 у Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Прафесар, у 1811 — 26 узначальваў кафедру скульптуры на ф-це жыаапісу, скульптуры і архі- тэктуры Віленскага ун-та. Працаваў у галіне станковай і манументальнай скульптуры. У творчасці кіраваўся прын- цыпамі класіцызму Сярод работ парт- рэт маршалка Віленскай губ. М Ромера (1857), партрэт Р.Ромер, бюсты вучона- га Л Баянуса, мастака Ф Смуглевіча, князя А Чартарыйскага, барэльефы «Алегорыя скульптуры» (1858), «Смерць Барбары Радзівіл», «Трыумф Аляксандра II у гонар Парыжскага кангрэса 1856 г.» Стварыў статуі ў бакавых парталах Віленскага кафедральнага сабора, шэраг барэльефаў і бюстаў для Віленскага ун-та, паркавыя скульптуры. Аўтар мастацтвазнаўчых прац, у т.л. трактата на польск. мове «Аб сувязі архітэктуры, скулыггуры і жывапісу» (1828) Літ.: Картннная галерея Пер с лнт Внльнюс, 1969. Леамід Дробаў ЕЛЬСКІ Канстанцін Міхайлавіч (17 2 1837, в Ляды Ігуменскага пав Мінскай губ цяпер у Смалявіцкім р-не — 26.11 1896), заолаг 1 падарожнік. Нарадзіўся ў сям'і збяднелага двараніна Яго бацька ўдзельнічаў у падрыхтоўцы нац.-вызв. паўстання 1794 пад кіраўніцтвам Т Касцюшкі. Скончыў Мінскую пмназію (1853). Вучыўся на мед. ф-це Маскоўскага ун-та (1853— 56), скончыў матэм.-прыродазнаўчы ф-т Кіеўскага ун-та (1860). Працаваў вы- кладчыкам у Кіеўскай пмназіі і Кіеўскім ун-це Вывучаў насякомых і малюскаў За даследаванне анатомп малюска атры- маў вучоную ступень мапстра (1862) Адзін з першых у Расіі падтрымаў эва- люц. тэорыю Ч.Дарвіна Удзельшчаў у падрыхтоўцы паўстання 1863—64 на Украіне. Каб пазбегнуць арышту, эмігрыраваў за мяжу. Як заолаг і геолаг працаваў у Турцыі, Германп і Францыі У 1865 выехаў у Гвіяну, у 1869 у Перу Вывучаў фауну гэтых краін Адкрыў но- вы від жывелы Піпопув 3 1878 жыў у Кракаве У гонар вучонага адзін з відаў лаўра названы Осоіеа Теізсі. Апісанне многіх птушак 1 звяроў давалася па ка лекцыі Е, некаторыя віды названы яго імем. Тв. Роріііагпо-ргхугодпісге ороч'іадаша ?. роЬуШ V Счіаше ігапсшкіе] і ро сх^хсі V Репі (ой гокіі 1865—1871). КгакоіУ, 1898 Літ .Грнцкевнч ВП Путешествня нашмх земляков Мн., 1968. Мадьдзіс А Падарожжа ў XIX стагоддзе Мн , 1969 Вячаслаў Рагойша. ЁЛЬСКІ Міхаіл Карлавіч [26 9(8 10) 1831, в. Дудзічы Ігуменскага пав Мінскай губ., цяпер у Пухавіцкім р-не — студз. 1904], беларускі скрыпач, кампазітар. муз пісьменнік Брат ККЕльскага Атрымаў добрае муз. вы- хаванне ў сям і, ігры на скрыпцы наву чаўся ў К Кжыжаноўскага ў Мінску. В.Банькевіча ў Вільні, у 1860-я г ўдасканальваў майсгэрства ў Парыжы і Дрэздэне 3 пач. 1860-х г выступаў з канцэртамі ў гарадах Польшчы і Гер- маніі. Доўгі час жыў у сваім маёнтку Дудзічы, адкуль часта выязджаў з кан- цэртамі ў Мінск і Вільню. У 1884 высту- паў у Варшаўскім муз т-ве, потым зрабіў новае турнэ па Германіі У 1902 вял канцэртам у Дудзічах адзначыў 50-год- дзе сваей канцэртнай дзейнасці. Меў вял рэпертуар. Аўтар каля 100 твораў, у т.л 2 канцэртаў, Санаты-фантазн, фантазп «Вясна», Бліскучай фантазіі на арыгі нальныя тэмы, Фантазіі на тэмы польск. нар мелодый для скрыпкі, скрыпічных і- фп паланэзаў, мазурак, мініяцюр (пер шыя творы — «Скрыпічныя мініяцю- ры» — апублікаваны ў 1852 у Кіеве) Як муз. публіцыст друкаваў у польск. час «КосЬ шогусхпу» («Музычны рух»), «Есію шохусгпе» («Музычнае рэха») і інш артыкулы і нарысы пра значных кампазітараў і музыкантаў-выканаўцаў, у т.л беларускіх Ю Дашчынскага. Кжы жаноўскага, К.Стравінскага і інш Ва ўспамінах Е. шмат цікавых фактаў пра развіццё муз мастацтва на Беларусі Збіраў і запісваў бел нар. мелодыі, выка-
рыстоўваў іх у сваіх творах. Аўтар працы «Народныя танцы Мінскай губерні» (ру- капіс зберагаецца ў Варшаўскім ун-це) Гв..- Кііка «'кротпіеп г рггевгіоёсі тіігусгпеі Іл*у / / Есію пшгусгпе. 1881. № 22-23- Літ .Дамінікоўскі Ф Кампазітар і скрыпач М.Ельскі / / Беларусь. 1946. № 8. Капнлов А.Л Скрнпка белорусская Мн., 1982. Аллксандр Капілаў. ЕЛЬСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ. Адк- рыты ў 1966 у г. Ельск як музей нар. славы, з 1976 краязнаўчы. Пл. экс- пазіцыі 103 м2, каля 3 тыс. адзінак асн фонду (1994). Сярод экспанатаў даку- менты і матэрыялы пра падзеі рэв. 1905—07, рэв. 1917, грамадзянскай вай- ны. У экспазіцыі, прысвечанай Вял. Айч. вайне, матэрыялы пра абарончыя баі Сав Армн ў раёне, разгортванне і дзей- насць падп і партыз руху (фатаграфіі іх кіраўнікоў і ўдзельнікаў, матэрыялы пра партызана славака Я.Налепку, падп. га- зеты, лістоўкі), матэрыялы пра злачынст- вы захопнікаў на тэр раёна, карта-схема вызвалення Ельска ад ням.-фаш за- хопнікаў. Расказваецца пра аднаўленне і развіццё нар. гаспадаркі і культуры ў пасляваенны перыяд. У этнаграфічнай калекцыі прадметы працы і побыту сялян канца 19 — пач. 20 ст , нар. касцюма, посцілкі. 'Экспануюцца карціны сама- дзейнага мастака М Засінца. Валлнціна Амтропава. ЕЛЬСКІ РАЁН. Размешчаны на Пд Го- мельскай вобл Пл 1,4 тыс км2, нас. 23.9 тыс чал (1994). Цэнтр — г Ельск Знаходзіцца ў межах Мазырскага Палес- ся. Тэр. раёна пераважна раўнінная, паўн.-ўсх і паўн.-зах часткі ўзвыша- ныя. Рэкг Славечна з прытокамі Чэр- цень, Батыўля, Ясенец. Жалонь, Мытва Пад лесам 51% тэр. Па тэр. раёна пра- ходзяць чыгунка і аўтадарога Калінкавічы—Оўруч (Украіна). Утвора- ны 17 7.1924 у складзе Мазырскай акр (да ліп. 1930) як Каралінскі раён, перай- менаваны 5 2 1931 у Ельскі Падэелены на 14 сельсаветаў: Багуціцкі, Бокаўскі (Велікабокаўскі, 1.4.1931 перайменава- ны ў Каменскі, 5.4 1935 перададзены Мазырскаму р-ну), Ельскі, Засінцаўскі, Кармянскі, Качышчанскі, Кузьміцкі, Махнавшкі, Мялешкаыцкі (3.7.1939 пе- рададзены Мазырскаму р-ну), Рамя- зоўскі, Роза-Люксембургскі нац. нямецкі (з 1937 бел ). Санюкоўскі, Скараднянскі, Старавысокаўскі. 3 21 6 1935 у Мазыр- скай акр , з 20 2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну ў жн. 1941 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Е. і раёне 5435 чал., спалілі вёскі Забалац- це, Копанка, Круглае (не адрадзіліся). У раёне дзейнічалі Ельскае патрыятыч- нае падполле, падп. райкомы КП(б)Б 1 ЛКСМБ, атрады Качышчанскі, Махна- віцкі і Скараднянскі, якія 1.7.1943 аб яд- наліся ў 37-ю Ельскую партыз брыгаду Выдавалася падп. газета «Кліч Радзімы» Вызвалены ў студз. 1944 войскамі 415-й стралк. дывізіі Бел. фронту ва ўзаема- дзеянні з партызанамі 37-й Ельскай бры- гады ў ходзе Калінкавіцка-Мазырскай аперацыі 1944 3 8.1.1954 у складзе Го- мельскай вобл 25.12.1962 да раёна далу- чаны г.п. Нароўля, Барбароўскі, Вер- бавіцкі, Вуглоўскі, Галоўчыцкі, Дзёр- навіцкі. Даўлядоўскі, Завайцянскі, Кіраўскі, Красноўскі сельсаветы ліквідаванага Нараўлянскага р-на 19 9 1963 Барбароўскі і Махнавіцкі сель- саветы перададзены Мазырскаму р-ну 6 1.1965 г.п. Нароўля 1 8 сельсаветаў Е.р. перададзены адноўленаму Нараўлян- скаму р-ну. На 1.1.1994 у Е.р. 74 насе- леныя пункты, 9 сельсаветаў Баіуціцкі. Валаўскі, Засінцаўскі, Качышчанскі, Млыноцкі, Рамязоўскі, Роза-Люксем- бургскі, Скараднянскі. Старавысокаўскі Дзейнічаюць цагельны з-д у в. Рамязы (філіял Ельскага камбіната буд матэры- ялаў) і спіртзавод у саўгасе «Дабрынь». С -г. вытаорчасць мяса-малочнага кі- рунку, 9 калгасаў, 6 саўгасаў. У раёне 13 сярэдніх. 3 няпоўныя сярэднія, 4 пачат- ковыя, муз і спарт школы, школа- інтэрнат, 12 дамоў культуры, 26 клубных устаноў. 27 бібліятэк, 3 бальніцы, 21 фельчарска-акушэрскі пункг і Інш. Вы- даецца газ. «Народны голас» Раён па- цярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС 1986, адселена 16 нас. пунктаў. Брацкія маплы сав. воінаў і партызан і ахвяр фа- шызму (вёскі Млынок, Скароднае, Сла- вечна і інш ), магілы ахвяр фашызму (вёскі Вярхі, Жукі, Загацце, Казлы, Падгалле, Славечна), помпікі на месцы спаленых вёсак Забалацце, Копанка, Круглае, могілкі ахвяр фашызму (за 2 км ЕЛЬСКІЯ ад в Кузьмічы), курган Памяці (халя в. Дуброва), курган Славы (в. Старое Вы- сокае), курган Дружбы (каля в. Новая Рудня). Валлнціна Антропава. ЁЛЬСКІЯ шляхецкі род у ВКЛ герба «Пелеш» 3 канца 16 ст. вядомы браты Шчэнсны і Габрыэль Е. Сын першага Раман — войскі пінскі (1617), быў жа- наты з Кацярынай Саламярэцкай. Сын другога Мікалай — падстароста (1616), стольнік (1629) 1 войскі пінскі (1631). Найбольш вядомыя Е.. Лукаш (?—?), маршалак пінскі (1650) Уладзіслаў (9—?), староста пінскі (1733), палкоўнік пяцігорскі. У шлюбе з Аленай Бжастоўскай меў сыноў Юзафа, Францішка, Станіслава, Кан- станціна. Ю з а ф (?—?), сын Уладзіслава. Па- ручнік Гродзенскага пав. (1764), падча- шы (1764), войскі (1765), харунжы гродзенскі (1773). Францішак (1738 — 23-3.1821), сын Уладзіслава. Скарбнік, потым пад- столі гродзенскі (1777), падкаморы ста- радубскі (1780). На соймах 1778 і 1780 абіраўся скарбовым камісарам ВКЛ Маршалак Трыбунала ВКЛ (1783). Па- сол на Чатырохгадовы сойм 1788—92. У час паўстання 1794 чл Цэчтральнай дэ- путацыі Вялікага княства Літоўскага. Пасля ў эміграцыі, вярнуўся пры Паўле
Е ЕЛЬЧАНІНАЎ I. Член Часовага ўрада Вялікага княст- ва Літоўскага 1812. Пасля другой эмі- грацыі жыў у Царстве Польскім. 3 жон- кай Амеліяй Прозар меў сыноў Уладзіслава, Людвіка, Міхала, Леана. Станіслаў (? — 3.1.1829), сын Уладзіслава. Паручнік пяцігорскі, камісар скарбовы ВКЛ (1784 — 92), камісар скарбовы Рэчы Паспалітай (1792—93). Маршалак Ігуменскага пав. (1795—1812). Ад жонкі Ружы Прозар атрымаў у пасаг Дудзічы. Яго сын Ка- роль быў харунжым ігуменскім. Канстанцін (? — 21.10.1799), сын Уладзіслава. Харунжы пяцігорскі (1782), шамбялян (камергер) Станіслава Аўгуста Панятоўскага, стольнік стара- дубскі (1786). Пасол на Чатырохгадовы сойм 1788—92. Удзельнік падрыхтоўкі паўстання 1794, ездзіў да Т.Касцюшкі ў Італію. У 1794 прызначаны Касцюшкам зямянскім ген.-маёрам Гродзенскага пав. для арганізацыі паспалітага рушэння (апалчэння) шляхты. Пасля задушэння паўстання ў падполлі. Уладзіслаў (?—?), сын Фран- цішка. Ротмістр нац. кавалерыі (1793). Людвік [1785, в. Масаляны Гро- дзенскага пав. (цяпер Бераставіцкі р-н) — 8.8.1843], сын Францішка. У 1807—10 вывучаў эканоміку ў Парыжы. Капітан арміі Герцагства Варшаўскага (1812), маёр франц. драгунаў (1813). Службу ў напалеонаўскіх войсках апісаў у мемуарах «Маршы і дзеі польскага кор- пуса ў маскоўскай кампаніі 1812 г. Ад Магілёва да канца наступальнай вайны» (1845). Вярнуўся на Беларусь у 1815, ажаніўся з Клацільдай Манюшка і па- сяліўся ў яе маёнтку Ляда Ігуменскага пав. 3 1823 у Варшаве, прэзідэнт Поль- скага банка (1828). У час паўстання 1830—31 нам. міністра скарбу, потым у эміграцыі. Міхаіл Карлавіч [26.9(8.10). 1831 — студз. 1904], унук Станіслава. Скрыпач, кампазітар, пісь- меннік. Гл. Ельскі М.К. Аляксандр Карлавіч (16.6.1834—10.9.1916), брат Міхаіла. Гл. Ельскі А.К. Ф л а р ы я н (?—?), сын Ежы, пад- чашага гродзенскага. Езуіт. Скончыў Янаўскую семінарыю на Падляшшы. Выкладаў у езуіцкіх школах у Варшаве. У час паўстання 1794 удзельнічаў у штурме расійскага пасольства ў Варша- ве. У паліт. жыцці займаў левыя пазіцыі, належаў да якабінскага клуба. Пасля паўстання канонік інфляндскі, віленскі. Кароль (?, Вільня (?) —да 1814], разьбяр, скульптар. Працаваў пераважна ў Вільні, дзе ўпрыгожваў касцёлы і пала- цы, супрацоўнічаў з архітэктарам К.Спампані. Упрыгожваў маёнтак Дамі- ніка Пшаздзецкага ў Заслаўі, аўтар пом- нікаў Стампані ў Цаперскім базыльян- скім кляштары каля Клецка і М.Завішы ў капліцы ў Кухцічах (Уздзенскі р-н). Казімір (4.3.1782 — сак. 1867), сын Караля. Скульптар, архітэктар. Гл. Ельскі К. Канстанцін Міхайлавіч (7.2.1838—26.11.1896), гл. Ельскі К.М. Літ.: Вопіескі А. НегЬагг Роіакі. \Уаг$га\уа, 1906. Т. 9. 8. 1—4; РоЫсі аіов'пік ЬіовгаНсгву. ІУгосІач' еіс., 1964. Т. 11/1, г. 48. 8. 148—159. ЕЛЬЧАНІНАЎ Фёдар Рыгоравіч (псеўд. Гарап, каля 1839, Ковенская губ. — пасля 1897), удзельнік паўстання 1863—64 на Беларусі. 3 дваран. Напярэ- дадні паўстання служыў прапаршчыкам у Новаінгерманляндскім пяхотным пал- ку, належаў да рэв. арг-цыі, прытрымлі- ваўся інтэрнацыяналісцкіх поглядаў. Калі было прызначана агульнае паўстан- не на Міншчыне, 19.4.1863 уцёк з часці, што стаяла ў Радашковічах, і далучыўся да паўстанцаў. Быў адным з кіруючых афіцэраў у атрадзе Мінскага пав., вызна- чыўея мужнасцю і ініцыятыўнасцю. Уво- сень 1863 эмігрыраваў, жыў у Францыі. У 1897 атрымаў дазвол вярнуцца з сы- намі на радзіму. Літ.: Кісялёў Г.В. На пераломе дзвюх эпох: Паўстанне 1863 г. на Міншчыне. Мн., 1990. С. 20, 31; Д ь я к о в В.А., М н л л е р Н.С. Революцнонное двн- женне в русской армнн н восстанне 1863 г. М., 1964; Роіака V дааісе. Кгакбя', 1875- Т. 2. 8. 210, 220. 238; Ко Іеягк а 2. 2е «'зротпіеп шу^папса. ЗУІІПО, 1911. 8. 18—20, 67; І.окзоя'вкі Р., Міупагакі 2. Ков]апіе, Ьіаіопігіпі і цкгаіпсу \у ротувіапш віусгпіоіуут. ЗУгосІа*', 1959. 8. 127—129. Генадзь Кісялёў. ЕМЯЛЬЯНЧЫК Уладзімір Пятровіч (н. 9.5.1955, в. Вялікія Лукі Баранавіцкага р-на), беларускі гісторык. Канд. гіст. на- вук (1987). Скончыў БДУ (1980). Пра- цаваў у Мінскім ін-це культуры, з 1990 у Ін-це гісторыі АН Беларусі. Даследуе паліт. і вайсковую гісторыю Беларусі 18 ст., узаемадачыненні Беларусі з Поль- шчай і Расіяй. Адзін з аўтараў «Нарысаў гісторыі Беларусі» (ч. 1,1994). Гв.: «Нарадзіўся я ліцвінам...»: Тадэвуш Касцюшка. Мн., 1994 (разам з Я.А.Юхо); Паданез для касінераў: (3 падзей паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Т.Кас- цюшкі на Беларусі). Мн., 1994. ЕНДРЫХОЎСКІ (ІесІгусЬслгакі) Стафан (н. 19.5.1910, Варшава), польскі дзярж. дзеяч, удзельнік рэв. руху ў Зах. Бела- русі. Скончыў Віленскі ун-т. Д-р права. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Сту- дэнцкай лявіцы яфронт» у Віленскім ун-це, якая знаходзілася пад уплывам КПЗБ і КПП, рэдактар (разам з Г.Дэмбінскім) і супрацоўнік яе двухтыд- нёвіка «Роргозіц» («Папросту»), газ. «Кагіа» («Карта») у 1935—36. Удзельнік Антыфашысцкага кангрэса дзеячаў культуры /936 у Львове. У 1937 асуджа- ны на 4 гады. 3 1939 у СССР. У Вял. Айч. вайну адзін з арганізатараў Саюза польскіх патрыётаў у СССР і 1-й дывізіі імя Т.Касцюшкі. 3 1944 працаваў у Польскім к-це нац. вызвалення. 3 1945 у складзе ўрада ПНР, у 1968—74 міністр замежных спраў, фінансаў. ЕПАРХІЯ (грэч. ерагсЬіа), царкоўна- адм. адзінка ў межах пэўнай тэрыторыі (вобласці, зямлі, дзяржавы), падведам- ная епіскапу. Першапачаткова дзярж.- адм. адзінка на У Рымскай імперыі. Калі з 4 ст. царк.-адм. падзел стаў адпавядаць дзярж.-адм. падзелу імперыі, назва Е. пачала ўжывацца і ў хрысціянскай цар- кве. Складаецца з прыходаў, якія ўтвараюць благачынні. Е. на Беларусі ў права- слаўнай царкве. У Кіеўскай Русі з'явіліся ў канцы 10 ст. пры кн. Уладзіміру Святаславічу, ён разам з мітрапалітам Лявонціем заснаваў 8 Е., у т.л. 2 на тэр. Беларусі: старэйшую По- лацкую праваслаўную епархію (992) і Тураўскую. Да мангола-татарскага на- шэсця (13 ст.) у сувязі з драбленнем Русі на ўдзелы ўзнікла яшчэ 8 Е., у т.л. Сма- ленская (1137). Пасля 1241 з пераносам епіскапскай кафедры ў Пінск Тураўская Е. стала называцца Турава-Пінскай. Кіеўская мітраполія ўсяе Русі да сярэ- дзіны 15 ст. захоўвала адноснае адзінства (нягледзячы на перыяды фактычнага адасаблення Маскоўскай і Літоўскай мітраполій). У 1458—59 Руская правасл. царква канчаткова падзялілася на 2 мі- траполіі: Кіеўскую (у межах ВКЛ і Поль- шчы з цэнтрам у Наваградку) і Маскоў- скую. 3 1472 правасл. царква ВКЛ і Полыпчы атрымала кананічнае прызнан- не канстанцінопальскага патрыярха. Бы- ла створана асобная мітрапаліцкая Кіеў- ская Е., куды ўваходзілі ў 15—16 ст. тэр. Віленскага, Наваградскага, Трокскага ваяв. У 16 ст. тэр. Беларусі ўваходзіла акрамя мітрапаліцкай у склад Е. Полац- кай, Турава-Пінскай, Уладзіміра-Валын- скай (Уладзіміра-Берасцейскай), Сма- ленскай, невял. частка паўд.-ўсх. зямель (з Гомелем і Чачэрскам) — у Чар- нігаўскую Е. Пасля пераходу праваслаў- ных Е. у выніку Брэсцкай уніі 1596 пад уладу грэка-каталіцкіх епіскапаў была створана Магілёўская (Мсціслаўская, Бе- ларуская) Е., якая ў 1633—1793 з яўля- лася адзінай праваслаўнай Е. на Белару- сі. 3 далучэннем Беларусі да Рас. імперыі (канец 18 ст.) і пераходу бел. праваслаўя пад юрысдыкцыю грэка-ра- сійскай правасл. царкаы ў 1793 заснава- на Мінская праваслаўная епархія, у якую ўвайшла тэр. Валыні, Падолля і Мінскай губ. 3 1796 Мінская Е. ўключала Міншчыну, Віленшчыну і Гродзеншчы- ну; Е. стала называцца Мінскай і Літоўскай (пазней назвы мяняліся). У 1833 адноўлена Полацкая Е., у 1840 ут- ворана Літоўская (Літоўска-Віленская) Е., у 1900 — Гродзенская. У 1922 на з'ездзе духавенства Мінскай Е. абвешча- на Бел. мітраполія на чале з мітрапалітам мінскім і беларускім Мелхіседэкам, якая падзялялася на Мінскую, Бабруйскую, Мазырскую, Слуцкую Е. Аднак жорсткія рэпрэсіі супраць епіскапаў у 1920—30-я г. фактычна спынілі дзейнасць усіх Е. у БССР, хоць афіц. рашэнняў аб іх ска- саванні не прымалася. Адначасова ў 1924—34 існавала Беларуская аўтаном- ная праваслаўная царква, якая ўключала 5 Е. Але яна была некананічнай і, стра- ціўшы падтрымку вернікаў, спыніла
існаванне. У Зах. Беларусі, якая была пад уладай Польшчы, акрамя Гродзен- скай і Віленскай, існавала Палеская Е. Усе яны падпарадкоўваліся Польскай аўтакефальнай правасл. царкве. У 1939—41 на заход.-бел., зах.-ўкр. і літ. землях зроблены спробы арганізаваць но- выя Е. і прызначыць новых епіскапаў, аднак не былі ажыццёўлены ў сувязі з пачаткам Вял. Айч. вайны. Ва ўмовах ням.-фаш. акупацыі абвешчана, але ка- нанічна не аформлена Беларуская аўта- кефальная праваслаўная царква, праве- дзены падзел Беларусі на Е. Пасля вай- ны адноўленыя пад юрысдыкцыяй Маскоўскага патрыярхата Е. праіснавалі да 1950-х г. Адзінай дзеючай Е. на Бела- русі на працягу больш як 30 гадоў заста- валася Мінская. У 1989—93 адноўлены Брэсцкая, Віцебская, Гродзенская, Го- мельская, Магілёўская, Навагрудская, Пінская, Полацкая, Тураўская Е. (пра кожную гл. адпаведныя арт.). Е. на Беларусі ў рым- ска-каталіцкай царкве (біс- купства, дыяцэз, дыяцэзія). 3 прыняц- цем каталіцтва ў ВКЛ (1387) у 1388 за- снавана Віленскае біскупства, якое ахоплівала тэр. Беларусі і Літвы (без Жмудзі). У 1421 утворана Жмудская Е. Яны падпарадкоўваліся гнезненскаму ар- цыбіскупу. У розныя гады былі заснава- ны Камянецкая, Кіеўская, Луцкая Е., аднак з 1569 яны апынуліся па-за ме- жамі ВКЛ (Луцкая Е. захавала за сабой нязначную часгку паўд.-зах. Беларусі). У канцы 14 — сярэдзіне 16 ст. на тэр. Беларусі ў межах Віленскай Е. ўзніклі 142 парафіі (прыходы). У 1700 заснава- на Магілёўская Е. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай паволе загаду Кацяры- ны II ад 22.11.1773 утворана Бел. ка- таліцкая Е. з цэнтрам у Магілёве. У 1782—83 тут заснавана арцыбіскупства. У 1798 заснавана Мінская каталіцкая Е. У 1-й пал. 19 ст. існавалі Магілёўская архіепархія, Віленская і Мінская Е. У 1869 Мінская Е. скасавана царскімі ўладамі, але паводле царк. канонаў намінальна працягвала існаваць. Спачат- ку яна была аб'яднана з Віленскай Е., а з 1883 касцёлы былой Мінскай Е. сталі падпарадкоўвацца непасрэдна Магілёў- скай архіепархіі. У канцы 19 — пач. 20 ст. Віленская Е. аб'ядноўвала Віленскую і Гродзенскую губ., Магілёўская архі- епархія ўключала касцёлы Магілёўскай, Віцебская Мінскай губ. Паводле расійскага адм. падзелу Е. на класы Магілёўская архіепархія належала да 1-га класа, Віленская — да 2-га. Ар- цыбіскупу магілёўскаму як мітрапаліту (знаходзіўся ў Пецярбургу) падпарад- коўваліся ўсе рымска-каталіцкія парафіі ў Рас. імперыі. У ліст. 1917 адноўлена дзейнасць Мінскай Е. У 1921 яе тэрыто- рыя ў складзе Полыпчы і БССР. На час- тцы, што адышла да Польшчы, потым створана Пінская Е. У 1925 у Зах. Бела- русі адбыўся новы адм. падзел касцёла. Была ўтворана Віленская архіепархія, якая разам з Пінскай і Ломжынскай Е. склала адну з 5 польскіх каталіцкіх мітраполій. Пасля 1939 тэр. Віленскай архіепархіі апынулася ў розных дзяржа- вах: асн. частка — на тэр. БССР, мен- шая частка з Вільняй — у Літве, а зах. часткі Віленскай архіепархіі і Пінскай Е. — у пасляваеннай Польшчы. 3 1945 да 1991 кіраўніцтва віленскай архіепархіі знаходзілася ў Беластоку. Пасады ген. вікарыяў Віленскай архіепархіі ў Глы- бокім, Гродне, Лідзе займалі ксяндзы-дэ- каны. Землі цэнтр. і ўсх. Беларусі пра- цягвалі ўваходзіць у Мінскую Е. і Магілёўскую архіепархію, якія кананічна не былі ліквідаваныя, але фактычна не функцыяніравалі. У 1947 з праектам ар- ганізацыі самастойнай кананічнай адзінкі кіравання каталіцкай царквой у БССР выступіў бел. ксёндз А..Станкевіч. Але ў выніку забароны ўлад да 1989 епархіяльныя структуры ў БССР не ства- раліся, біскупаў не было, колькасць свя- тароў скарачалася. Пачатак нармальнай дзейнасці каталіцкай царквы на Беларусі пакладзены ў 1989, калі пастановаю па- пы Яна-Паўла II у межах БССР была за- снааана апостальская адміністрацыя ў Мінску. У 1991 утвораны 3 новыя адм. адзінкі — Гродзенская Е. і Мінска- Магілёўская архіепархія (мітраполія) з уключэннем у апошнюю Пінскай Е. ў рангу апостальскай адміністрацыі. Пра- цэс кананічнага афармлення каталіцкай царквы на Беларусі павінен быць пра- доўжаны. Е. на Беларусі ў грэка- каталіцкай царкве. Створаная ў 1596 грэка-каталіцкая царква доўгі час захоўвала правасл. традыцыі, у т.л. ў адм.-тэр. будове. Першапачаткова Е. падзялялася на пратапопіі (благачынні) з 18 ст. пашырыўся падзел на афіцыялаты, якія складаліся з дэканатаў, узначаль- валіся афіцыяламі і дэканамі. Гістарычна Е. пераўтвараліся ў грэка-каталіцкія з праваслаўных пры пераходзе іх епіскапаў у унію і захоўвалі свае раней- шыя назвы. Землі ВКЛ ахоплівалі цал- кам Полацкую і Турава-Пінскую, знач- ныя часткі Е. Кіеўскай мітрапаліцкай, Смаленскай і Уладзіміра-Берасцейскай. Кіеўская Е. знаходзілася ў непасрэдным падпарадкаванні мітрапаліта, была самай вял. па тэрьггорыі, ахоплівала Віленскае, Мінскае, Наваградскае, Трокскае (на Бе- ларусі), Кіеўскае і Брацлаўскае (на Ук- раіне) ваяводствы. Намінальным цэнт- рам Е. лічыўся Кіеў, фактычна мітрапаліты жылі ў Навагрудку, Вільні, у Варшаве (з 18 ст.). Полацкая Е. ахоплі- вала Полацкае, Віцебскае і Інфлянцкае ваяв., Курляндскае герцагства. Яна была найбольшая па тэрыторыі і колькасці прыходаў (у сярэдзіне 18 ст. — каля 600) пасля Кіеўскай мітрапаліцкай Е. ў ВКЛ. На працягу 17—18 ст. Полацкая Е. была арэнай барацьбы уніятаў і права- слаўных. У 1650—60-я г. правасл. да- магліся скарачэння тэр. Е. ўдвая і нават яе поўнага скасавання (1657) пасля за- няцця Полацка маскоўскім войскам. Пазней падобныя захады уніяцкія епіскапы рабілі ў дачыненні да Магілёўскай праваслаўнай Е. (1699). У выніку місіянерскай дзейнасці і рэліг. 353 ЕПАРХІЯ ўціску значная частка 6. праваслаўных прыходаў увайшла ў Полацкую Е., а Смаленская пашыралася на Смаленскае і Чарнігаўскае ваяв. 3 далучэннем Сма- леншчыны да Рас. дзяржавы (1667) яна спыніла існаванне, адноўлена пасля «вечнага міру» (1686) на невял. тэрыто- рыі (Пн Віцебскага ваяв.), вернутай Ма- сквой Рэчы Паспалітай. У 18 ст. сма- ленскі архіепіскап меў рэзідэнцыю ў Ануфрыеўскім манастыры (Мсціслаўскае ваяв.). Найменшая з усіх Турава-Пін- ская Е. ахоплівала Пінскі і ўсх. частку Берасцейскага павета. Уладзіміра-Берас- цейская Е. ўключала зах. частку Берас- цейскага і ПнЗ Луцкага ваяв. Яе епіс- капы неаднаразова выбіраліся мітрапа- літамі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай пад уладай Рас. імперыі цалкам апы- нуліся Полацкая, Смаленская, Турава- Пінская, частка Кіеўскай, Уладзіміра- Берасцейскай, Луцкай, Львоўскай і Хол- мскай Е. Невял. тэрьггорыя, якая раней належала Кіеўскай і Уладзіміра-Берас- цейскай Е. (Беластоцкая акр.), адышла да Прусіі. У 1795 Кацярына II скасавала ўсе уніяцкія Е., акрамя Полацкай. У 1797 Павел I загадаў утварыць 2 Е.: Луц- кую (на Украіне) і Берасцейскую (цэнтр у Навагрудку, з 1810 у Жыровічах), якая існавала ў межах Літоўскай і Мінскай губ., у 1807 да яе далучана частка Суп- расльскай Е., утворанай у 1797 паводле загаду прускага караля Фрыдрыха II з часткі прыходаў Кіеўскай і Уладзіміра- Берасцейскай Е., якія апынуліся пад уладай Прусіі. Уключала ў асн. тэр. Падляшша і падпарадкоўвалася непас- рэдна папу рымскаму. Скасавана з далу- чэннем Беласточчыны да Расіі (1807). У 1797 да Полацкай Е. далучаны Го- мельскі і Рагачоўскі дэканаты 6. Кіеўскай Е. Віленская Е. заснавана ў 1809 паводле загаду Аляксандра I з паўн. і ўсх. частак Берасцейскай Е. (Вілен- ская, Курляндская і частка Мінскай губ.). У 1828 на яе падставе ўтворана Літоўская Е., куды ўвайшлі таксама тэр. скасаваных Берасцейскай і часткі Луц- кай Е. Ахоплівала Гродзенскую і Вілен- скую губ., Беластоцкую вобл., паўн. па- веты Валынскай і Падольскай губ. Цэнтр Літоўскай Е. — Жыровічы. У 1828 з Полацкай, большай часткі Луцкай і ўсх. часткі Віленскай Е. ўтворана Бел. Е. з цэнтрам у Полацку, якую ўзначальваў мітрапаліт. Усе уніяцкія Е. скасаваны рашэннем Полацкага царкоўнага сабора 1839. Грэка-каталіцкія парафіі ў Зах. Беларусі ў 1920—30-я г. падначальваліся рымска-каталіцкім біскупам. У снеж. 1941 папа Пій XI утварыў на акупірава- най тэрьггорыі Бел. грэка-каталіцкі эк- зархат на чале з экзархам А.Неман- цэвічам (падпарадкоўваўся мітрапаліту галіцкаму на Украіне А.Шаптыцкаму). Але сталая епархіяльная структура ў бел. уніятаў так і не склалася. Літ.. Батюшков П.Н. Белоруссня н Лнтва. Спб., 1890; М а р т о с А. Беларусь в 12. ЭГБ, 1. 3.
354 ЕПІСКАП нсторнческой, государственной н церков- ной жнзнн. Мн., 1990; Федорів Ю. Ор- ганізаційна структура Украі'нскоі Церквн. Торонто, 1990; Грыгаровіч I. Белару- ская іерархія. Мн., 1992; Красножен М.Е. Основы церковного права: Перензда- нне Свято-Влад. братства. М., 1992; М е л ь - н н к о в А.А. Путь непечален: Пст. свнде- тельства о святостн Белой Русн. Мн., 1992; Ш е й к н н Г. Двухсотлетне Мннской епар- хнн / / Мннскме епархнальные ведомостн. 1993. № 1—6; Глябовіч А. Касцёл у ня- волі. Спадчына. 1994. № 1—2; Зіапкі- еіуісг А. Ко<1па]а толуа ч 5»'іаІупіас1>. Уііпіа, 1929; Нізіогіа Козсіоіа у/ Роізсе. Т. 1, сх. 1—2. Рогпап; ІУагвгаіуа, 1974; Кіос- г о »5 к і I., МііПегоіуа Ь., 5 к а г - Ь е к I. 2агуз <1гіе]6«' Козсіоіа каіоііскіедо V/ Роівсе. Кгакоіу, 1986; Ресупа М.В. ОзоЬоіуозс і Лгіаі’апіе ЬіовозІадуіопево Іеггево Маііі1е№ісга. АУгосіане 1990. Генадзь Шэйкін, Мікола Матрунчык, Валянціна Грыгор'ева, Ігар Ганчарук, Сяргей Казуля. ЕПІСКАП (грэч. еріхкороз назіральнік, ахоўнік, наглядальнік). У Стараж. Грэ- цыі паліт. агент, якога Афіны пасылалі ў саюзныя дзяржавы для нагляду за выка- наннем імі саюзных дагавораў. У пер- шых хрысціян кіраўнік мясц. абшчыны, настаўнік і кіраўнік духоўнага жыцця. У больш позні час і цяпер у праваслаўнай, каталіцкай, англіканскай і стараж.-ўсх. цэрквах духоўны сан трэцяй, вышэйшай ступені царк. іерархіі. Паводле царк. даг- матыкі, Е. — носьбіт атрыманага ад апо- сталаў пераемства і жыватворчага дару таінства свяшчэнства. Толькі Е. можа выконваць хіратонію (пасвячэнне) дыя- канаў і святароў. Без Е. немагчыма па- свячэнне новых свяшчэннаслужыцеляў і нармальная дзейнасць царквы. Пала- жэнне аб Е. вызначаецца ў кожнай цар- кве адпаведнымі канонамі. Мае спец. знакі епіскапскай годнасці і асаблівае адзенне. У яго тытул звычайна ўвахо- дзіць назва горада, дзе знаходзіцца ка- федра. Пасвячаюць у Е. пажыццёва, пазбаўляюць сану ў выключных выпад- ках. У шэрагу пратэстанцкіх аб'яднанняў (напр., у лютэранстве, пяцідзесятні- каў і інш.) некат. вышэйшыя асобы так- сама наз. Е., але ў іх гэта пасада не мае сакральнага сэнсу. Е. у праваслаўн.ай царк- в е . Пасвячэнне ў сан новага Е. ажыц- цяўляецца не менш чым двума Е. Кан- дыдат у Е. павінен быць бясшлюбным [прызначаецца звычайна з чорнага (ма- наскага) духавенства, а таксама з аўдавелых святароў]. Е. падзяляюцца на кіруючых, якія ўзначальваюць епархію, і вікарных, іх памочнікаў. Кіруючаму Е. падпарадкаваны ўсё духавенства і члены царквы, што знаходзяцца пастаянна або часова ў межах епархіі, а таксама ўсе царк. і духоўна-навуч. ўстановы, мана- стыры і царк.-прыходскія папячыцельст- вы. Па-за ўладай мясц. Е. на Беларусі ў 16—18 ст. былі толькі брацтвы права- слаўныя, якія атрымлівалі ад кан- станцінопальскага патрыярха права стаўрапігіі (самакіравання). Е., калі ён кіраўнік буйной епархіі або акругі з не- калькіх епархій, можа мець тытул архіепіскапа, мітрапаліта, экзарха, патрыярха. Па сваім епіскапскім слу- жэнні, па дадзенай ім благадаці ўсе Е. лічацца роўнымі. На Беларусі першыя Е. з'явіліся ў Полацку ў 10 ст., яны, вера- годна, былі грэкамі з Візантыі (Е.Казьма, Е.Мікалай). Але Е. полацкія св. Міна (1065—1116), св. Дыянісій (пам. у 1182), св. Кірыла Тураўскі былі ўсх. сла- вянамі, пачынальнікамі ўласна бел. епіскапскай традыцыі. Е. адыгрывалі вял. ролю ў царк. і грамадскім жыцці, былі дарадчыкамі князёў, асветнікамі, пісьменнікамі-палемістамі (М.Смат- рыцкі, Г.Каніскі, С.Косаў і інш.). Назна- чэнне новых Е. узгаднялася са свецкімі ўладамі, часам, на думку царк. гісто- рыкаў, з парушэннем кананічных правіл. У 1930-я г. ў БССР улады не дазвалялі прызначаць новых Е. Да 1989 быў толькі адзін кіруючы Е. — мітрапаліт мінскі і беларускі. На 1.1.1994 на Беларусі 9 Е. (усе кіруючыя), з іх 1 мітрапаліт і 1 архіепіскап. Апошні вікарны Е. (нава- грудскі) спыніў сваю дзейнасць у ліп. 1991 у сувязі з адраджэннем самастой- най Навагрудскай епархіі. Е. у рымска-каталіцкай ц а р к в е наз. біскупам. Права прызна- чаць новага Е. мае толькі Е. Рыма (папа рымскі). Прызначаецца з белага (звы- чайных ксяндзоў) і чорнага духавенства. Пры наяўнасці адпаведнага дакумента (папскай булы) над новым Е. выконва- ецца кансекрацыя (абрад пасвячэння), якую праводзіць Е.-кансекрант з 2 або 3 асістэнтамі, таксама Е. або ксяндзамі (па спец. дазволе папы). Е. — кіраўнікі ды- яцэзій (епархій) наз. дыяцэзіяльнымі (рэзідэнцыяльнымі, ардынарыямі). Е., якія засталіся без вернікаў у выніку пе- раходу ў 2-й пал. 1-га — пач. 2-га тыс. іх епархій у паўн. Афрыцы і на Блізкім Усходзе пад уладу іншаверцаў, наз. ты- тулярнымі (пераемнік гэтых Е. стагодд- зямі жывуць у Зах. Еўропе, захоўваючы назву б. епархіі толькі ў сваім тытуле). Тытулярныя Е. звычайна бываюць суф- раганамі і каад'ютарамі. Суфраганамі наз. памочнікі дыяцэзіяльных Е., іх мо- жа быць некалькі ў адной дыяцэзіі. Ты- тул суфрагана адпавядае тытулу вікарнага Е. ў праваслаўі. Пры недзеяз- дольным дыяцэзіяльным Е. (хворым ці састарэлым) можа быць назначаны Е. — каад'ютар, які выконвае ўсе яго абавязкі і часта становіцца пераемнікам пасля яго смерці. Дыяцэзіяльнаму Е. ў межах дыя- цэзіі падначалена белае духавенства і яго ўстановы. Манаскія ордэны, якія дзейнічаюць на гэтай тэрыторыі, не пад- парадкоўваюцца Е., а маюць уласную арг-цыю (правінцыі і асістэнцыі). Як і ў праваслаўі, Е. могуць быць архіепіска- памі, мітрапалітамі і інш., але гэтыя ты- тулы маюць толькі адм. ці ганаровае зна- чэнне і не ўплываюць на кананічныя правы. Назначэнне новых Е. звычайна ўзгадняецца са свецкімі ўладамі. У ВКЛ першым каталіцкім Е. быў віленскі Е. паляк Андрэй (з 1388), кіраўнік утвора- нага тады Віленскага біскупства. У 1652—1773 у складзе гэтай епархіі на тэр. Беларусі існавала Бел. суфраганія, першым суфраганам якой быў Т.Скуміновіч, а апошнім — С.І.Богуш- Сестранцэвіч. 3 заснаваннем у 1700 Магілёўскай дыяцэзіі сталі прызначацца магілёўскія Е. (з 1782—83 насілі тытул арцыбіскупа, з 1798 — мітрапаліта), рэзідэнцыя якіх з канца 18 ст. зна- ходзілася ў Пецярбургу. У 1798 уведзена пасада мінскага Е. (да скасавання ў 1869 Мінскай дыяцэзіі царскімі ўладамі). У 1917—18 епархіі ўзначальвалі Е.: Мін- скую — З.Лазінскі (1917—25), Магілёў- скую — Э.Роп (1917—39), Віленскую — Ю.Матулевіч (1918—25). У 1919—24 сав. ўладамі былі высланы за мяжу Роп, Лазінскі, Я.Цэпляк. Функцыі Е.Магілёў- скай архіепархіі ў СССР у 1926—36 вы- конваў Пі-Эжэн Невё. У Зах. Беларусі пасля новага адм. падзелу касцёла ў 1925 Віленскую мітраполію ўзначальвалі архі- епіскапы Цэпляк (1925—26) і Р.Ялбжы- хоўскі (1926—55), а Пінскую епархію (створана з часткі Мінскай) — З.Лазінскі (1925—32) і К.Букраба (1932—46). У 1989 пасля доўгага перапынку быў пры- значаны Е. у БССР. У пач. 1995 на Беларусі былі 2 Е.: гродзенскі Е. і мітра- паліт мінска-магілёўскі. Апошні (К.Свён- так) з'яўляецца кардыналам і апосталь- скім адміністратарам Пінскдй епархіі. Е. у г р э к а - к а т а л і ц к а й ц а р к в е . Створаная ў выніку Брэсцкай уніі І596 грэка-каталіцкая царква спа- чатку захоўвала ўнутраную арганізац. структуру правасл. царквы. Е. прызна- чаў мітрапаліт кіеўскі пасля ўзгаднення з папам рымскім, каралём і магнатамі. Е. кірааалі царк. жыццём, ім падпарад- коўваліся царк. ўстановы, манастыры, брацтвы, шпіталі, друкарні і інш. Для вырашэння адм. пытанняў Е. штогод склікалі саборы духавенства епархіі, удзельнічалі ў агульнацарк. саборах і вы- барах мітрапаліта. Пасля стварэння ор- дэна базыльян улада Е. паменшылася. Базыльянскія мужчынскія манастыры на ўзор рымска-каталіцкіх ордэнаў былі вы- ведзены з-пад юрысдыкцыі Е., колькасць епіскапскіх манастыроў, што засталіся, была нязначнай (у падпарадкаванні Е. захаваліся базыльянскія жаночыя мана- стыры). Паводле каралеўскага прывілея Уладзіслава IV 1635 за базыльянамі зарэ- зерваваны ўсе епіскапскія пасады, пры- значаць Е. мітрапаліт мог толькі пры ўмове кансультацыі з генералам ордэна. Сярод уніяцкіх Е. на Беларусі былі дзея- чы грэка-каталіцкай царквы Ф.Гра- бніцкі, І.Кунцэвіч, 1.Пацей і інш. Пасля далучэння Беларусі да Рас. імперыі (ка- нец 18 ст.) царызм падначаліў уніяцкую царкву ўрадавым органам. Е. прызна- чаліся імператарам, яны не мелі права зносін з Рымам, вылучаных Е. святароў зацвярджалі мясц. ўлады. Са скасаван- нем уніі рашэннем Полацкага цар- коўнага сабора 1839 яышэйшая грэка- каталіцкая іерархія на Беларусі спыніла існаванне. Апошнія Е. перайшлі ў пра-
васлаўе. Спроба аднавіць дзейнасць уніяцкай царквы зроблена ў час Вял Айч. вайны. У 1941 на акупіраванай тэ- рыторыі быў прызначаны папскі экзарх для грэка-католікаў Беларусі А Неман- цэвіч з падпарадкаваннем мітрапаліту галіцкаму на Украіне Пасля расстрэлу Неманцэвіча гітлераўцамі ў 1942 уніяцкія Е. на Беларусь не прызначаліся. Літ.'- Гл пры арт Епархія. Мікола Матрунчык Валянціна Грыгор ева, Ігар Галчарук Сяргей Казуля ЕРАМЕЕЎ Канстанцін Сцяпанавіч (літ псеўд. Гудок, Гудок-Ераме- еў 1 інш.; 6.6 1874. Мінск — 28.1 1931), сав. партыйны і ваенны дзеяч, журна- ліст. У 1896 уступіў у Вільні ў с.-д. групу СС.Трусевіча. За рэа. дзейнасць не раз арыштаваны, быў у эміграцыі У 1910— 15 у рэдакцыях газ «Звезда», «Ііравда» і інш. Працаваў у Паўн -Балт. арг-цыі бальшавікоў Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. Бюро ЦК РСДРП. У час Кастр рэвалюцыі чл. Петраградскага ВРК 3 снеж. 1917 камандуючы войскамі Пет- раградскай ваен. акругі. Удзельнік заду- шэння мяцяжу «левых» эсэраў у Маскве летам 1918. У 1919—22 упаўнаважаны ВЦВК і ЦК РКП(б) па мабілізацыі ў Чыра Арміі ў Варонежскай губ Адзін з арганізатараў Дзяржвыдата, рэдактар «Рабочей газеты», першы рэдактар час. «Крокоднл» (1922—28) і інш. 3 1923 чл. РВС Балт. флоту, з 1924 чл ВРС СССР, з 1925 нач. Палітупраўлення Балт фло- ту 3 1926 прадстаўнік сав гандлевага флоту ў Францыі У 1929—31 рэдактар час «Красная ннва» Аўтар прац пра Кастр рэвалюцыю, грамадз вайну Чл ЦКК РКП(б) у 1924—25 Літ.- Большевнк-правднст: Воспомнна- ння о К.С.Еремееве. М., 1965; Булац- к н й Г.В. К.С.Еремеев — революцнонер, публнцнст. Мн , 1976- Рыгор Булацкі ЕРАСІ (ад грэч Ьаігезіз асобае вераву- чэнне), рэліпйныя плыні ў хрысціянстве якія адхіляліся ад артадаксальнай царк дактрыны ў дагматыцы і кульце, спе- цыфічная форма пратэсту супраць пану- ючай царквы, афіцыйнага рэліг.-тэа- лагічнага светапогляду, існуючых сац. адносін. На Беларусі вядомыя з часоў Кіеўскай Русі. У пач 15 ст сярод часткі бел шляхты і гараджан былі папулярныя ідэі гусізму У 2-й пал 15 — пач. 16 ст на Беларусі. як і ў Расіі, пашыралася рэліг - рацыяналістычнае вучэнне, якое мела назву Е. «жыдоўствуючых» Вядомы по- гляды рус. ерэтыкоў сярэдзіны 16 ст. М Башкіна, Арцемія, Ф Касога Паводле Башкіна, яго настаўнікамі былі «лвтвя- ннн аптекарь н другой лнтвяннн Андрей Хотеев» Разам з Касым і Арцеміем у Віцебску прапаведавалі правасл манахі ерэтыкі Феадосій і Фама. Апошні быў таксама і ў Полацку. Захапіўшы ў 1563 Полацк, цар Іван IV загадаў утапіць Фа- му Антыпрыгонніцкі характар мела Е. віцебскага гараджаніна А.Каладынскага У 2-й пал. 16 ст ўзнікла рацыяналістыч- ная Е. (нонадарантызм). Шляхта, нека- торыя магнаты. гараджане падгрымлівалі М.ІЕрмалоаіч ідэі лютэранства, кальвішзму, анты- трынітарыяў, якія ў правасл традыцыі таксама лічыліся Е. Сярод гар беднаты былі папулярныя анабаптысцкія ідэі Іс- навалі секты містыкаў-хіліястаў (Віль- ня). Ератычныя плыні зліваліся з рэфар- мацыйным рухам (гл Рэфармацыя). Да 2-й пал. 16 ст сфарміравалася ерэтыч- ная плынь атэіст. кірунку, яе прад- стаўнікі К Бекеш, С.Лован і інш. 3 уз- мацненнем нац.-рэліг. і антыфеад ба- рацьбы (канец 16 — пач 17 ст.) у правасл. царкве намеціўся ерэтычны рух, у якім удзельнічалі гар. рамеСнікі, чаляднікі. бедныя святары. Яны сама- стойна вывучалі і інтэрпрэтавалі Біблію. Выразнік ідэалогіі гэтага руху — С.Зізаній. У 17 ст. пашыраецца «са- цыніянская Е » (гл. Сацыніянства) Літ.'- Подокшхн С-А Реформацня н обшественная мысль Белорусснн м Лнтвы (Вторая половмна XVI — начало XVII в.). Мн. 1970; Голенченко Г.Я. Плейные н культурные связн восточнославянскнх народов в XVI — середнне XVII в Мн , 1989; Дмнтрнев М.В. Православне н ре- формацмя Реформацнонные двнження в восточнославянскнх землях Речн Посполн- той во второй половмне XVI в. М . 1990 Сямен Падокшын ЕРАШОЎ Іван Міхайлавіч (26 9.1911, г. Лепель — 8.5.1948), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыўшы Лепельскі пед. тэхнікум, працаваў настаўнікам у По- лацку. У Чырв Арміі з 1933 Скончыў Сталінградскае ваен. авіяц вучылішча (1936), Ваен -паветр акадэмію (1943) У Вял. Айч вайну на фронце з мая 1943. Камандзір штурмавога авіяпалка маёр Е удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Ук- раіны. 3 5.7 да 2.8.1943 група штурмаві- коў на чале з Е знішчыла і пашкодзіла больш за 150 адзінак баявой тэхнікі, 4 эшалоны, 40 самалётаў на аэрадромах, збіла 10 самалетаў ворага, 4 з іх збіў Е. Да снежня 1943 зрабіў 94 баявыя выле- ты. У адным з баёў самалёт быў збіты, паранены Е. трапіў у палон, уцёк і 3 ме- сяцы прабіраўся да сваіх Страціўшы на- гу, з пратэзам лятаў на баявыя заданні. Яго імя прысвоена СШ № 2 г Лепеля ЕРАШЭНКА Віктар Іванавіч (9 3 1921, Еўпаторыя — 6 12 1980), Герой Сав Са- юза (1945) Беларус Скончыў Качын- 355 ЕРМАЛОВІЧ скую ваен авіяц. школу (1938), Ваен,- паветр акадэмію (1952). Удзелынк сав,- фінл вайны 1939—40, зрабіў 47 баявых вылетаў. У Вял. Айч. вайну з чэрв 1941 на Паўн.-Зах., Волхаўскім і 1-м Укр. франтах Нам камандзіра палка, інспек- тар лётчык па тэхніцы пілатавання і тэо- рыі палётаў Маёр Е зрабіў 216 баявых вылетаў, з іх 87 на раз іедку тылоў праціўніка Яго экіпаж у 20 паветр баях збіў 15 самалетаў ворага 3 групамі, якія ён вёў, знішчыў каля 500 адзінак баявой і інш. тэхнікі праціўніка. Да 1961 у Сав. Арміі, палкоўнік. Да 1977 у грамадз авіяцыі ЕРМАЛАВІЦКІ БОЙ 1943, аперацыя партызан 113-га (камандзір К М.Белаву- саў), 121-га (А.М Касаеў), 61-га (Р К Паўлаў) атрадаў па разгроме гітлераўскага гарнізона ў в. Ермалавічы Бялыніцкага р-на 28 —29.10.1943 Гітлераўскі гарнізон у вёсцы (каля 180 салдат і афіцэраў) быў вузлавым у сістэ- ме гарнізонаў, якія забяспечвалі рух ням фаш войск на шашы Маплёў—Бя- лыііічы, ажыццяўляў карныя аперацыі супраць партызан і мірнага насельніцтва ў Бялыніцкім і Магілёўскім р-нах Апе- рацыя распрацавана і праводзілася пад кіраўніцтвам Магілёўскай раённай ваен- на-аператыўнай групы. У падрыхтоўцы аперацыі прымалі ўдзел падпольшчыкі і партыз сувязныя. Вечарам 28 кастр партызаны акружылі веску і нечакана ўварваліся ў гарнізон. У выніку бою пар- тызаны знішчылі некалькі дзесяткаў гітлераўцаў, захапілі вял. колькасць бое- прыпасаў, зброі і амуніцыі. У.С.Пасз ЕРМАЛОВІЧ Мікалай Іванавіч (н. 29 4.1921, в Малыя Наваселкі Мінскага пав , цяпер Дзяржынскі р-н), бел. гісторык і літаратуразнавец Скончыў Мінскі пед ін-т (1947) У 1940—41 заг. Шаркоўшчынскага педкабінета У Вял Айч. вайну настаўнік сярэдняй школы ў Мардоўскай АССР 3 канца 1943 інспектар Суражскага райана Віцебскай вобл , завуч сярэдняй школы ў Дзяржын- ску. У 1948—55 старшы выкладчык бел. літаратуры ў Маладзечанскім на- стаўніцкім ін-це. У 1955—57 заг. мета- дычнага кабінета Маладзечанскага аб- ласнога ін-та ўдасканалення настаўнікаў. Выйшаў на пенсію ў сувязі са значнай стратай зроку. Літ. творчасцю займаецца з 1936, з 1948 выступае ў друку як літаратуразнавец і крытык. 3 1957 дасле- дуе стараж летапісныя крыніцы. У 1975—76 самавыдавецкім спосабам вы- пускаў лісток «Гутаркі», дзе закраналіся пытанні сучаснай і стараж псторыі Бе- ларусі (у 1993—94 друкаваліся ў ча- сопісе «Зрок»), Гал. тэмы літ. і навук. дзейнасш — гісторыя стараж. Беларусі і бел літаратуры. У псторыі Беларусі 9— 14 ст вылучае 3 перыяды полацкі (9 — сярэдзіна 13 ст.), новагародскі (сярэдзіна 13 — пачатак 14 ст.), віленскі (1316— 85) Лічыць, што слав плямёны далі па-
356 ЕРМАЧЭНКА чатак бел., укр і велікарускай народнас- ці пасля іх перасялення ва Усх. Еўропу ў залежнасці ад таго, на якой тэрыторыі яны пасяліліся і якое карэннае (несла- вянскае) насельніцтва суіснавала разам з імі. На яго думку, беларусы не збалтыза- ваныя славяне, а аславяненыя балты, асіміляцыя балтаў адбывалася на праця- гу ўсёй далейшай гісторыі аж да нашага часу. Выказаў меркаванне, што найга- лоўнейшай з'явай этнагенезу беларусаў і фарміравання іх тэрыторыі з'яўляецца ўзаемапранікненне і змешванне дры- гавіцкага, крывіцкага і радзіміцкага на сельніцтва. Палачане былі першым вынікам дрыгавіцка-крывіцкага зраш- чэння, што стала грунтам, на якім узніклі Беларусь і беларусы. Паводле Е., з 9 ст да сярэдзіны 13 ст. рэй гісторыі Беларусі вёў Полацк, потым Наваградак. Ен сцвярджае, што неабходна ад- розніваць стараж. (летапісную) Літву, якая размяшчалася ў Верхнім Панямонні ў Беларусі (прастора паміж Менскам і Наваградкам з У на 3 і паміж Маладзеч- нам і Слонімам з Пн на Пд), ад сучаснай Летувы. Асаблівую ўвагу вучоны звярнуў на паліт. псторыю стараж. зямель Бела- русі (Полацкая, Тураўская, Наваград- ская і інш.) Ён дэталёва разгледзеў па- дзеі 9—13 ст на аснове аналізу гіст. першакрыніц, крытычна падышоў да по- глядаў многіх інш. гісторыкаў, адверг тэзіс рус. дарэв. і сав. гісторыкаў пра за- ваяванне летувісамі (літоўцамі) бел зя- мель у 2-й пал. 13 ст. Характарызуе ВКЛ як бел. дзяржаву. Дзярж прэмія Рэс- публікі Беларусь 1992 Тв' Дарагое беларусам імя. Мн., 1970; Старажытная Беларусь Полацкі і новага- родскі перыяды. Мн , 1990. Па слядах адна- го міфа. 2 выд. Мн , 1991; Старажытная Бе ларусь. Віленскі перыяд Мн., 1994. Літ. Каханоўскі Г., Семаш- к е в і ч Р. Нястомны працаўнік / / ЛіМ. 1971. 2! мая; Сідарэвіч А. Несістэмны гісторык // Крыніца. 1991. № 12; Ба- р о д з і ч Т. Вясна братоў Ермаловічаў / / Зрок. 1992. № 3; Беларускія пісьменнікі? Біябібліягр. слоўнік Мн., 1993. Т. 2. С. 425—427. Георгій Штыхаў. ЕРМАЧЭНКА Іван Абрамавіч [1(13)51894, в Капачоўка Бары- саўскага пав. Мінскай губ , цяпер у Ба- рысаўскім р-не — 25.2 19701, дзеяч бел. паліт. руху і эміграцыі У дзіцячыя гады пераехаў з бацькамі-сялянамі ў Маскву, дзе скончыў гімназію, потым вучыўся на электратэхн. ф-це адной з ВНУ. Пасля заканчэння ў 1914 школы прапаршчыкаў накіраваны на фронт. Трапіў у палон да немцаў, адкуль уцёк. У грамадз. вайну афіцэр белай арміі, у канцы вайны ў званні палкоўніка быў ад ютантам га- лоўнакамандуючага «Рускай арміяй» ген. П.Урангеля. У 1920 эвакуіраваўся ў Канстанцінопаль (Турцыя), дзе далу- чыўся да бел. нац руху, быў адным з ар- ганізатараў Бел. к-та У 1921 эмі- грацыйным урадам Бел. нар. рэспублікі (БНР) прызначаны яе дыпламат. прад- Б.К.Ермашкевіч. стаўніком у Канстанцінопалі і гсн консу- лам на Балканах Заснаваў консульскія аддзелы БНР у Югаславіі і Балгарыі. Удзельнік Бел. нац.-паліт. нарады ў Празе (вер. 1921). У 1921—22 афіц. прадстаўнік Бел. т-ва Чырв. Крыжа ў Канстанцінопалі. У 1922 спачатку ў Коў- не (Каўнас) на пасадзе нам. міністра за- межных спраў БНР, потым пераехаў у Прагу і па стыпендыі БНР паступіў на мед ф т Карлава ун-та. Удзельнічаў у рабоце Бел. студэнцкага саюза, кіраваў бел секцыяй маладзёжнай арг-цыі «Со- кал». Пасля заканчэння ун-та (1929) займаўся прыватнай лекарскай практы- кай Аўтар артыкулаў у бел. перыяд. пражскіх выданнях 1920-х г., фундатар час. еіскры Скарыны». У 1940 старшыня Бел. к-та самапомачы ў Празе. 3.8.1939 разам са старшынёй Рады БНР В.Захар- кам удзельнічаў у Берліне ў рабоце кан ферэнцыі ў Мін-ве замежных спраў фа- шысцкай Германіі, дзе абодва перадалі ням. боку распрацаваную імі праграму бел-ням супрацоўніцтва. У 1940 41 працаваў у Германіі сярод лекараў-бела- русаў У кастр. 1941 пераехаў у Мінск, супрацоўнічаў з акупантамі, узначаліў Беларускую народную самапомач (БНС). 29.6.1942 прызначаны дарадчы- кам Ген. камісара Беларусі В.Кубэ. Вы- ступаў з публікацыямі па бел. пытаннях на старонках «Менскай газэты» (гл. *Бе- ларуская газэта»). Вясной 1943 спец. следствам абвінавачаны ў парушэнні ста- тутных задач БНС, змешчаны з усіх па- сад і 27 4.1943 мусіў выехаць у Прагу з забаронай займацца паліт. дзейнасцю У 1943 у Празе арыштоўваўся гестапа па справе забойства ў Мінску Кубэ. У 1945 перад наступленнем Чырв. Арміі выехаў у Зах. Германію. 3 1948 у эміграцыі ў ЗША, працаваў лекарам. Адзін з засна- вальнікаў Задзіночанага бел.-амер. дапа- маговага к-та ў Саўт-Рыверы (штат Нью-Джэрсі). Актыўна ўдзельнічаў у культ. і паліт. жыцці бел. эміграцыі ў ЗІПА, выступаў з артыкуламі ў час «Бе- ларус у Амерыцы». Літ Сьв.(етлай) пам.(яці) д-р Іван Ер- мачэнка / / Бел. думка- 1969—70 № 12— 13;Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй: Пер э пол. Мн , 1993. Юрка Васілеўскі ЕРМАШКЕВІЧ Барыс Кірыкавіч [18.4(1.5).1907, в. Рыскава Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер в. Рыскоў Рагачоўскага р-на — 22.2.1982], гене- рал-лейтэнант (1966). Скончыў Полацкі лясны тэхнікум (1929), Вышэйшую спецшколу Генштаба (1941), Ваен. ака- дэмію Генштаба (1948) У Чырв. Арміі з 1935. У Вял Айч вайну на Зах., 2 м Ьел франтах: нач. аддзялення, аддзела, нам. нач. штаба арміі, нам. нач. аддзела штаба фронту Удзельнік абароны Маск- вы, вызвалення Польшчы, баёў ва Усх Прусіі. 3 1945 на адказных пасадах у штабах Паўн. групы войск, ваен. акруг 3 1955 у цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР. ЕРУСАЛІМСКІ Аркадзь Самсонавіч [19 5(1.6).1901, г. Быхаў — 30.11 19651, гісторык, публіцыст. Чл.-кар. Герм. АН у Берліне (1965), д-р гіст. н. (1948). Скон- чыў 1-ы Маскоўскі ун-т (1923). У 1925—41 у Ін-це сусв. гаспадаркі і сусв. палітыкі, з 1945 у Ін-це гісторыі АН СССР. Праф. Ін-та чырв. прафесуры, Маскоўскага ін-та гісторыі, філасофіі і л-ры, Вышэйшай дыпламат. школы (1930—1941), Маскоўскага ун-та (1944—56) У Вял Айч. вайну ў 1941 — 45 нач. замежнага аддзела газ. «Красная звезда». У 1956—62 старшыня сав. сек- цыі камісіі гісторыкаў СССР і ГДР. Аў- тар прац па паліт і дыпламат. гісторыі Германіі. міжнар адносінах. Дзярж. прэмія СССР 1950. 7в-: Германня, Антанта н СССР. М., 1928; Полнтнка фашнстов в оккупнрованных районах. Мн., 1942; Внешняя полнтнка н днпломатня германского нмперналнзма в конце XIX в. 2 нзд. М , 1951; Германскнй нмперналнзм: нсторня н современность. М . 1964: Бнсмарк' Днпломатня н мнлхтарнзм. М.. 1968 Эмануіл Іофе ЁСЬМАН Іосіф Гаўрылавіч [1(13). 12 1868, г Вілейка Віленскай губ., цяпер у Мінскай вобл — 1.7.1955], вучоны ў галіне гідраэнергетыкі і гідраўлікі, грамадскі дзеяч. Акад АН СССР (1938), акад. АН Азербайджан- скай ССР (1945). Скончыў гімназію ў Мінску (1887), Пецярбургскі тэхнал. ін-т (1892). Працаваў на чыгунцы. стажыра- ваўся ў Аўстрыі, Германіі, Швейцарыі 3 1902 выкладаў у Пецярбургскім полі- тэхн. ін-це У 1-ю сусв. вайну накірава- ны ў Тыфліс, у 1918 — ва Уладзікаўказ 3 1922 у Баку, рэктар (да 1929) полі- тэхн. ін-та. Аўтар падручніка «Гідраўлі- ка» (выдадзены 10 разоў), каля 300 прац па гідраэнергетыцы і гідраўліцы. Прымаў удзел у праектаванні нафтаправода Ба- ку—Батумі. Анджлй Хадубскі. ЁЎІНСКАЯ ДРУКАРНЯ Існавала з 1610 да сярэдзіны 17 ст. ў мяст. Еўе каля Вілыіі (цяпер г. Вэвіс, Літва). Засн. пра- васлаўным віленскім Святадухаўскім брацтвам ва ўладанні падкаморага троц- кага, старосты віленскага правасл. брац- тва Багдана Апнскага Кіравалі друкар- няй Лявонцій Карповіч (да 1620), потым ігумен еўінскага Успенскага манастыра друкар Гаўрыла Івановіч. Надрукавана больш за 25 выданняў, пераважна на
царкоўнаславянскай мове, у.т.л. «Новы запавет з Псалтырам» (1611), «Дыёпт- ра» (1612, у перакладзе Віталія), «Ка- занне двое...» Карповіча (1615), «Буквар славянскай мовы» (1618), «Граматыка славянская» М.Сматрыцкага (1619) і інш. 4 выданні, у т.л. «Евангелле вучы- цельнае» Каліста (1616), выйшлі на бел. мове. Кнігі распаўсюджваліся на Бела- русі і Украіне, часткова вывозіліся ў Расію. Дзейнасць спыніла з-за аслаблен- ня Святадухаўскага брацтва і войнаў. Георгій Галенчамка. ЕЎЛАШОЎСКІ Фёдар Міхайлавіч (7.2.1546, мяст. Ляхавічы Навагрудскага ваяв., цяпер гар. пасёлак у Брэсцкай вобл. — 1-я пал. 1619), беларускі гра- мадскі дзеяч і пісьменнік ВКЛ і Рэчы Паспалітай. 3 дробнапамеснай шляхты. Самаадукацыяй набыў значныя веды ў галіне матэматыкі, справаводства і юрыс- прудэнцыі. У 1564 у час Лівонскай вай- ны 1558—83 прымаў удзел у бітве на р. Уле, пасля якой пакінуў ваен. службу, пераканаўшыся ў бессэнсоўнасці войнаў для ВКЛ. У 1566 абраны падсудкам На- вагрудскага пав. Далучыўся да пратэ- станцтва. У Вільні ў час эпідэміі захва- рэў хранічнай хваробай (магчыма, т.зв. англ. гарачкай). У 1568—69 як павятовы дэпутат удзельнічаў у рабоце Люблінскага сейма. 3 гэта часу на служ- бе ў Жыгімонта II Аўгуста, з 1572 у М.К.Радзівіла Сіроткі. У 1576 у Торуні сустракаўся са Стафанам Баторыем. 3 1577 мастаўнічы пінскі і сервецкі. У 1584 прымаў удзел у сесіях Ваўкавыскага, Мінскага, Навагрудскага і Слонімскага пав., запрошаны на пасаду судовага абвінаваўцы. У 1592 на сейміку ў Цыры- не абраны падсудкам. 3 1604 на службе ў Я.Е.Хадкевіча. Вядомы як аўтар пер- шых мемуараў на бел. мове, якія пачаў пісаць у 1603, магчыма, пад уплывам дыярыуша М.К.Радзівіла Сіроткі «Па- ломніцтва да святой зямлі». Апошні запіс у творы датуецца 1604. Першая старонка рукапісу з загалоўкам не захавалася, та- му мемуары даследчыкі называюць «дзённікам», «успамінамі», «гістарычны- мі запіскамі» (у найб. ступені адпавядае зместу). «Запіскі» маюць пераважна аўтабіягр. характар. 3 грамадска-паліт. падзей Е. ўпамінаў тыя, удзельнікам або сведкам якіх быў сам (асобныя бітвы Лівонскай вайны, прыёмы каралямі Рэ- чы Паспалітай замежных паслоў, заклю- чэнне Люблінскай уніі 1569, выбары ка- ралёў), заўсёды назыааў удзельнікаў- землякоў. Дэталёва апісаў паўстанне пад кіраўніцтвам С.Налівайкі, выказаў яму спачуаанне, але асудзіў тэрарызм і гра- бяжы паўстанцамі ў адносінах да паноў. Бачыў сваё прызванне ў служэнні за- можным гаспадарам, да чаго заклікаў і сваіх дзяцей. У творы шмат прыватных імён і звестак з іх жыцця (нараджэнне, жаніцьба, смерць і пахаванне), ёсць інфармацыя пра значнасць асобы, аб- ставіны знаёмства з ёю Е. Значнае месца займаюць апісанні эпідэмій і пажараў, надзвычайных прыродных з'яў. Арыгінал ♦Запісак» захоўваецца ў Гал архіве ста- раж. актаў (Варшава), фотакопія — у Старонка з успамінаў Ф.Еўлашоўскага. Пячатка Ф.Еўлапюўскага. Ін-це мовазнаўства імя Я.Коласа АН Бе- ларусі. 7а.: Дневннк новгородского подсудка Фе- дора Евлашевского (1564—1604 г.) / / Кн- евская старнна. 1886. Т. 14; у кн.: Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі XVII ст. Мн., 1983; Ратіріпік Теойога Іев4авхе\г$кі- еко, пов'овгбсіхкіево рогіврсіка... ^агзхаіга, 1860; у кн.: Апіоіовіа раті{Шіко»' роккісЬ XVI \уіекіі. ІУгосІач' еіс., 1966; ТЬе шешоігз оі ТЬеобоге ІейазеПзкі, аввеввог о( №уаЬгш!ак (1546—1604) // ТЬе іоіігпаі оі Ьуеіогшвіап зШдіез. 1968. Т. 1, № 4. Літ.- Барысёнак С. Хведар Еўлашэўскі, беларускі практык-юрыст XVI в. / / Полымя. 1928. №5; Коршунаў А.Ф. Новыя даныя аб Фёдары Еўлашоўскім / / Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1983. № 1; Памяць Гіст. дакум. хроніка Ля- хавіцкага р-на. Мн., 1989. С. 36—41; Свя- жынскі У.М. «Гістарычныя запіскі» Ф.Еўлашоўскага. Мн., 1990; 8 і е к і е г в к і М. Ратіріпікагг Гедог Іев'іавгеч'вкі (1540 — ро 1614) V вн'іеііе пом'усЬ ггобеі / / ЗШйіа хгбдіохпап'сге. 1979. Т. 24. 8іев- к і е № і с Ь IV. О робь^йкц по\УО)>г6<І2кіт 17 ЕЎРАПЕОІДНАЯ Е Гедогге Іеч'іавгехтекіт гаг )евгсге / / Там жа. 1983. Т. 28. Уладзімір Свяжынскі. ЕЎРАШАЎСКІ ЛЁТАПІС, помнік бел.- літ. летапісання, спіс 2-га бел.-літ. ле- тапіснага зводу 3-й, поўнай рэдакцыі. Збярогся ў гіст. зборніку канца 17 ст. рус. паходжання, які ў пач. 19 ст. належаў П.Еўраінаву. Летапіс пачынаецца з ле- гендарнай гісторыі Літвы ад Палемона да Гедзіміна, падзеі 14 — 1-й пал. 15 ст. выкладзены паводле Беларуска- літоўскага летапісу 1446- У заключнай арыгінальнай частцы змешчаны пагадо- выя запісы, прысвечаныя паліт. гісторыі ВКЛ з сярэдзіны 15 ст. да 1548 уключна. Зместам гэта частка блізкая да Пазнан- скага спіса вХронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага». Характэр- ная асаблівасць Е.л. — наяўнасць у ім гіст.-літ. матэрыялаў (аповесць пра па- ход Альгерда на Маскву і інш.), якія ёсць толькі ў Хроніцы Быхаўца. Рукапіс збе- рагаецца ў Расійскім дзярж. архіве ста- раж. актаў у Маскве. Публ.: ПСРЛ. Т. 35. М., 1980. Літ.: У л а іц н к Н.Н. Введенне в нзуче- нне белорусско-лнтовского летопмсання. М., 1985. С. 65—66. ЕЎРАПЕОІДНАЯ РАСА, е ў р а з і й - ская раса, адна з асноўных або вялікіх рас чалавецтва, у якую ўваходзяць атланта-балтыйская, балка- на-каўказская, беламорска-балтыйская, інда-міжземнаморская і сярэднееўра- пейская малыя расы. Сфарміравалася на абшарах Зах., Цэнтр. і Усх. Еўропы, тэр. Каўказа, Пярэдняй, Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі. У прадстаўнікоў гэтай расы скура ад светлых да смуглявых адценняў; вочы ад вельмі светлых да цёмных; валасы светлыя і цёмныя, прамыя ці хвалістыя, прыкметна растуць барада і вусы; нос вузкі, рэзка выступае, высокае перанос- се; тонкія вусны; рост ад нізкага да высо- кага. Малыя расы адрозніваюцца паміж сабой пігментацыяй вачэй і валасоў, формай носа. Атланта-балтый- ская раса (лакалізуецца на ПнЗ Еўропы) мае найбольш светлую пігментацыю скуры, валасоў і вачэй, доўгі нос і высокі рост. Балкана- каўказскай расе ўласцівы цём- ная пігментацыя вачэй, валасоў, выпук- лы нос, параўнальна нізкі і шырокі твар, больш багатае развіццё трацічнага вала- сянога покрыва. Беламорска- балтыйская расаў параўнанні з атланта-балтыйскай характарызуецца крыху цямнейшай пігментацыяй, ся- рэднім ростам барады, больш кароткім тварам і носам. У прадстаўнікоў і н д а - міжземнаморскай расы пігмен- тацыя ўзмацняецца, яны маюць хваліс- тыя валасы, выцягнуты нос, вузкі твар, вузкае або нармальнае тулава, доўгія або нармальныя канечнасці. У прадстаўнікоў сярэднееўрапейскай расы больш нізкі рост, цёмная пігментацыя ва- чэй і валасоў, кароткі твар і нос.
__ асо Е ЕФРАСІННЯ Сучаснае насельніцтва Беларусі ад- носіцца да ўсходнебалтыйскага варыянта беламорска-балтыйскай малой расы. Для яго характэрна шырокае тулава і ка- роткія ногі, сярэднешырокі і сярэдневы- сокі твар, умерана выступаючы нос. Ся- род беларусаў вылучаюцца паўночны і паўднёвы варыянты. Апошні больш пігментаваны і нізкарослы ў параўнанні з першым Пры параўнанні стараж. і су- часнага насельніцтва рэспублікі адзнача- ецца пераемнасць лакальных тыпаў, а эпахальныя змены выяўляюцца ў скара- чэнні падоўжанага і павелічэнні папя- рочнага дыяметраў тулава абодвух вары- янтаў. Літ ' А л е к с е е в ВП Географнческне очагн формнровання человеческнх рас М., 1985; Алексеева Т.ГІ. Адаптнвные про- цессы в популяцнях человека М., 1986; Тегако Л Н., Салнвон П П Основы современной антропологнн Мн., 1989. ЛI Цягака. ЕФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ (Е ў ф р а - сіння Полацкая, свецкае імя Прадслава, каля 1101—23 або 25 5.1167), полацкая князёўна, бел. свя- тая. Дачка малодшага сына кн. Усяслава Брачыславіча Святаслава Георпя і Сафіі (?), дачкі Уладзіміра Манамаха На- радзілася, магчыма, у 1104, бо пасля Да арт. Ефрасіння Полацкая. Фрэска на сцяне Полацкага Спаса Ефрасіннеўскага мана- стыра 12 ст. Да арт Ефрасіння Полацкая. Ефрасіння, князёўна Полацкая. Гравюра 19 ст. са ста- ражытнага абраза ў Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры 1113, дасягнуўшы паўналецця (12 га- доў), адмовілася ад дынастычнага шлюбу і пайшла ў манастыр. дзе ігуменняй была яе цётка Праз пэўны час з блаславення полацкага епіскапа Ільі (пасля 1116) па- сялілася ў келлі Полацкага Сафшскага сабора, дзе ў храмавым скрыпторыі пе- рапісвала і, магчыма, перакладала кнігі Магчыма, каля 1124 атрымала ад епіскапа Ілы месца пад Полацкам (Сяль цо), метахію (падвор е) св. Сафіі для па- будовы ўласнага манастыра Тут заснава- ла жаночы манастыр св Спаса (гл. По- лацкі Спаса-Ефрасіннеускі манастыр) У ім да 1128 атрымала манаскі пастрыг яе малодшая сястра Градслава (Еўдакія), у 1128 — стрыечная сястра Звеніслава Барысаўна (Еўпраксія). Па замове Е.П дойлід Іаан на месцы драўлянай царквы паставіў (магчыма, каля 1132) мураваны храм. Верагодна, ён жа пры заснаваным Е П. мужчынскім манасгыры пабудаваў царкву св Багародзіцы, для якой ігумення вырашыла набыць абраз Адзігітрыі Эфескай у Канстанцінопалі, куды ў 1158 паслала Міхаіла, вілаць, на стаяцеля манастыра. 3 прывезеных свя- тынь па замове Е II Лазарам Богшам зроблепы рэліквіяр у форме крыжа (гл Крыж Ефрасінні Полацкай). Заснаваныя ёю манастыры сталі асяродкам асветы ў Полацкім княстве, пры іх працавалі ву- чыльні (выкладалі чытанне, пісьмо, нот- ную грамату, магчыма, грэч. мову), біб- ліятэкі, скрыпторыі, верагодна, ікана- пісная і ювелірная майстэрні, багадзельня і інш Тут была складзена царк. служба Е П , намаляваны яе абраз, да 1187 ство- рана «Жыціе Ефрасінні Полацкай». Сама Ефрасіння складала і, магчыма, запісвала малітвы і дыдактычныя пропа- ведзі Сярод суайчыннікаў была вядома як справядлівы суддзя, дарадчык і міратворца У пажылым веку рушыла ў паломніцтва па святых месцах у іеруса- лім (крас. 1167), атрымала аўдыенцыюў патрыярха Лукі, у Іерусаліме, знясіленая падарожжам, захварэла і памерла. Паха- вана ў манастыры св Феадосія (непада лёку ад Іерусаліма). У 1187 перапахава- на ў Феадосіеву пячору Кіеўскай лаўры, у 1910 — у Полацк (у 1871 сюды была перанесена частка яе мошчаў) Мясц царк. шанаванне св. Ефрасінні пачалося, верагодна, яшчэ пры епіскапе Дыянісіі ў канцы 12 ст без афіцыйнай кананізацыі На Маскоўскай Русі Е.П. стала шырока вядомая ў 16 ст., калі мітрапаліт Мака- рый уключыў яе «Жыціе .» ў «Мінеі чэцці» У спісах 16—18 ст. захаваліся царк спевы пра Е П. (адна сціхіра вядо- ма ў рукапісе канца 12 ст — унікальны помнік муз. культуры ранняга сярэдня- вечча на Беларусі). «Жыціе » — адзін з найб ранніх твораў гіст прозы, адзіная крыніца біягр. звестак пра ігуменню, складзена, верагодна манахам з мана стыра св Багародзіцы Аўтар услаўляе настойлівую і самаахвярную жанчыну, яе імкненне да ведаў і духоўнае даскана- ласш, перадае ў строгай храналаг пасля доўнасці сапраўдныя гіст. факты (звесткі пра Полацк, яго культ. жыццё, побыт княжацкай сям'і) Е.П. прылічана да Са бора Бел. Святых (1984), яе імя носяць цэрквы ў г. Саўт-Рывер (ЗША) і Тарон- та (Канада) Літ. Тыртов А. Некоторые поясне- ння к опнсанню жнтня преполобной Ефро- снннн, княжны Полоцкой Внтебск, 1893 Тнтов Ф Преподобная Ефроснння
княжна Полоцкая / / Тр. Кневской духов- ной академнн 1910 Кн 4. Г а р о ш к а Л. Святая Ефрасіння ІІрадслава Полацкая, патронка Беларусі. Парыж, 1950; Мель- н н к о в А.А Путь непечален: Пст. свнде- тельства о святостн Белой Русн. Мн , 1992; Арлоў У. Асветніца з роду Усяслава Ефрасіння Полацкая Мн., 1989. Я го ж Таямншы полацкай гісторыі. Мн., 1994; Мельнікаў А. «Жыціе» і жыцце» Еўфрасінні, ігуменні Полацкай / / Адра- джэнне: Гіст. альманах. Мн., 1995 Вып. 1 Аляксеы Мельнікаў ЕШЫБОТ, 1 е ш ы в а (ад сгараж.-яўр. сядзенне, пасяджэнне), яўрэйская вы- шэйшая рэлігійная ўстанова, дзе гал чы- нам вывучалі Талмуд з каментарыямі і рыхтавалі рабінаў Былі асн цэнтрамі іудзейскай тэалагічнай думкі і месцамі выхавання духоўнай і інтэлектуальнай эліты яўрэнства 1х існаванне і папуляр- насць залежала ад наяўнасці рабіна муд- рапа. здольнага самастойна выкладаць Талмуд і пастановы Галахі (гл. ў арт. Іудаізм), даваць уласныя тлумачэнні рэліг. крыніц. У Е прымаліся юнакі з 13 гадоў, якія скончылі хедэр (пачатковую школу). Навучанне было бясплатнае. Е ўтрымліваліся на ахвяраванні яўр. абш- чын і прыватных асоб Тэрмін навучання дакладна не быў вызначаны У Е. чы- таліся лекцыі 2—3 разы на тыдзень, вы- кладчыкі давалі агульныя кірункі і рас- тлумачвалі асобныя месцы і палажэнні Талмуда і Галахі, астатні час вучні зай- маліся самастонна На Беларусі вядомы з 16 ст., старэйшым лічыцца Е. у Брэсце. Найбольшыя Е. былі ў Валожыне, Лідзе, Міры. Слоніме, Слуцку, Радуні. Самым знакамітым быў валожынскі Е , заснава- ны ў 1802 Хаімам бен Іцхакам Валожы- нерам (Валожынскім) і названы ў яго го- нар «Эц Хаім» (Дрэва Хаіма). Тут вы- кладалі рабіны Нафталі Цві Іехуда Берлін, Йосеф Бер Салавейчык, Хаім Салавейчык і інш. У 2-й пал. 19 ст . ў ім займалася каля 400 вучняў з Рас імпе- рыі, Англіі, Аўстрыі. Германіі, Паўд. Амерыкі. Царскія ўлады тройчы закры- ч е-рі? “•г** & («\«ь (?у ,4 - С— -- І.ь, ,2„г "'Гпч3' < Да арт. Ефрасіння Полацкая. Першая ста- ронка «Жыція Ефрасінні Полацкай» павод- ле спісу 17 ст. валі валожынскі Е. (1824, 1858, 1892), а у апошні раз выслалі выкладчыкаў і вуч- няў з мястэчка. Праз некалькі гадоў Е. аднавіў дзейнасць і праіснаваў да 1942, калі ням -фаш. захопнікі знішчылі апошніх 64 навучэнцаў. Яўр. паэт Хаім Нахман Бялік (1873—1934), які вучыўся ў валожынскім Е, у паэме «Падзвіжнік» стварыў вобраз вучня гэтай установы і паказаў панаваўшую тут атмасферу. Ва- ложынскі Е. стаў узорам для Інш талму- дычных школ. У 1815 у Міры мясц. ган- дляр Ш.ІІікімскі заснаваў Е, які стаў сусв. вядомым. Колькасць навучэнцаў, сярод якіх былі выхадцы з мнопх краін Еўропы і Амерыкі, даходзіла да 500 чал. Пасля ўз яднання Зах. Беларусі з БССР у 1939 Е. пераведзены ў Вільню; у 1940 359 ЁДКА Е вучні перабраліся ў Кітай, потым у Іерусалім і Нью Йорк, дзе былі створаны Е, якія і зараз наз мірскімі У радунскім Е., заснаваным у 1869, выкладаў знаўца Талмуда і Галахі новага часу рабін Ізраіл Меір Каган (Пупко) Гэтыя Е. мелі ў асн. артадаксальны характар і не дапускалі вывучэння свецкіх дысцыплін Рэаргані затарам сістэмы адукацыі ў Е. быў ура джэнец Караліна (прыгарад Пінска) Іцхак Якаў Рэйнес У 1905 пры садзе- янні і фінансавай дапамозе барона Д.Гінцбурга ён адкрыў у Лідзе памяр- коўна рэфармаваны Е. з тэрмінам наву- чання 6 гадоў. Побач з Талмудам прагра- ма ўключала вывучэнне іўрыту з грама тыкай і агульныя прадметы ў абёме павятовага вучылішча На Беларусі Е. праіснавалі да 1930—40-х г. Некаторыя іх будынкі (напр., у Валожыне, Міры) захаваліся. Веньямін Мельцэр. Ё, сёмая літара бел. алфавіта Утвора- на шляхам спалучэння літары Е з дыяк- рытычнымі знакамі. Запазычана з рус. графікі, дзе ўпершыню з явілася ў 1797 У старабел пісьменнасці адсутнічала. гук «о» пасля мяккіх зычных абазна- чаўся літарай «е», спалучэннем «Іо» і на- ват літарай «о» («ледь», «ліось», «весо- лый»). У сучаснай бел мове абазначае лабіялізаваны галосны гук «о» задняга раду сярэдняга пад ёму і мяккасць папя- рэдняга зычнага, а ў пачатку слоў, пасля галосных, «ў», «ь», апострафа — спалу- чэнне іукаў «йо» («лён». «ёд», «медаль- ён», «звярё»), Бывае вялікая і малая, мае рукапісную I друкаваную форму. Пры класіфікацыйным падзеле мае зна- чэнне «сёмы» (група «Е»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным ну- марам (шыфр № 9ё). Алесь Булыка. ЁДКА-НАРКЁВІЧ Вітольд Вітольдавіч, гл. Наркевіч-Ёдка В.В.
360 ЖАБІНКА Ж. восьмая літара бел. алфавіта Па- ходзіць з кірыліцкай Ж («жывеце»), якая была ўтворана шляхам далучэння цэнтр. вертыкальнай рыскі да літары X («хер») або падваення літары 3 («зям- ля»). У старабел. графіку перайшла са стараж. рус пісьменнасці. Абазначала зычны гук «ж», пры аглушэнні «ш» («жыто», «ножь») Наяўнасць у стара бел. пісьменнасці паралельных варыян таў тыпу «жнто» тлумачыцца традыц характарам тагачаснага пісьма і не свед- чыць аб мяккасці «ж». Уваходзіла ў склад дыграфа «жч» («выежчатн», «дожчь»). Лічбавага значэння не мела. У рукапісах 14—17 ст у сувязі з функцыя наваннем розных пісьмовых школ і выка рыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некаль кіх варыянтах, якія дапамагаюць вызна- чаць час і месца напісання помнікаў. У 16 ст., дзякуючы выдавецкай дзейнасці Ф Скарыны, акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму, а таксама сгалі ад- розніванца малая і вялікая. хоць ужы- ванне вял. літары ва ўласных імёнах, геагр назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным. У сучаснай бел мове абазначае шумны звонкі зацвярдзелы шчылінны пярэднеязычны зычны гук «ж», а пры аглушэнні «ш» («журавель», «лыжка»). Уваходзшь у склад дыграфа «дж» («агароджа», «ураджай»). Ужыва- еццаўафіц абрэвіятурах (ЖКК, ЖЭК). Пры класіфікацыйным падзеле мае зна- чэнне «восьмы» (група «Ж»), пры лічба- вай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (паліца № 4ж). Алесь Булыка ЖАБІНКА. горад, цэнтр Жабінкаўскага раена. Размешчана пры ўпадзенні р Жабінка ў р Мухавец За 30 км на ПнУ ад Брэста. Чыг вуэел — лініі на Брэст, Лунінец, Баранавічы Аўтам. дарогамі звязана з Кобрынам, Брэстам, Камян- цом. 12 тыс. ж. (1994). Ж ўзнікла ў канцы 19 ст. ў сувязі з буд-вам чыгункі Масква—Брэст, якая ў 1871 прайшла праз Кобрынскі пав 3 бу- даўніцтвам чыг ст Ж. ўзнік паселак, які вырас пасля пракладзенага ў 1882 участ- ка Палескіх чыгунак У 1890 у Ж 282 ж., 30 двароў, 6 крам, гасцініца, пошта, 3 карчмы, царква, сінагога. У пач. 20 ст. ўзнікла суконная майстэрня і лесапільня У 1905 пракладзена шаша Федзь- кавічы—Жабінка — Камянец. У 1915— 18 акупіравана герм , у 1919 — 20 — польскімі войскамі 3 1921 Ж. ў складзе Польшчы, у Кобрынскім пав. Палескага ваяв У 1933 баставалі рабочыя ле- сапільні. 3 1939 у БССР, з 15.1.1940 вё- ска, цэнтр Жабінкаўскага р на. 3 23 6 1941 акупіравана ням -фаш за- хопнікамі Вызвалена 21.7.1944 вонскамі 28-й арміі 1-га Бел фронту ў ходзе Люблін-Брэсцкаа аперацыі 1944 3 16 4 1952 Ж — гар. пасёлак. у 1959—62 у Камянецкім, у 1962 — 63 — Коб- Літара «Ж»: 1 — устаў 11 ст , 2 — скорапіс 15 ст.; 3 — паўустаў 15 ст.; 4 — скорапіс 16 ст.; 5 — шрыфт Ф.Скарыны 16 ст , 6 — Ста- тута ВКЛ 1588. 7 — паўустаў 16 ст„ 8 — паў- устаў 17 ст.; 9 — скорапіс 17 ст.; 10 — дру- каваная 17 ст.; 11 — грамадзянская 18 ст. 10 11 ж ж рынскім р-нах. У 1959 — 2,9 тыс. ж. 3 23 12.1970 горад У 1989 — 11 тыс. ж. У Ж. цукровы завод, буд. арг-цыі, 3 ся- рэднія, муз. школы. школа-інтэрнат, Пэнтр выхаваўчай работы, 5 дашколь- ных устаноў, 3 б кі, бальніца, паліклініка. Выдаецца раённая газ «Сельская праўда» Брацкая магіла сав. воінаў, партызан, магіла ахвяр фашыз- му. Помнік архітэктуры— Пакроўская царква канца 19 ст. ЖАБІНКАЎСКІ РАЁН Размешчаны на 3 Брэсцкай вобл. Пл 0,7 тыс. км2. Нас 25,7 тыс. чал. (1994) Цэнтр — г Жабін- ка Паўн частка раена знаходзіцца ў ме жах Прыбугскай раўніны, цэнтр. і паўд. часткі займае Брэсцкае Палессе. Рэкі: Мухавец з прытокамі Рыта, Трасцяніца, Асіпоўка, Паляхва і Жабінка. Пад лесам 17% тэр раёна Чыг лініі з Брэста на Баранавічы. Лунінец Аўтам. дарогі на Брэст, Камянец, Кобрын Раён утвораны 15 1 1940 у складзе Брэсцкай вобл. 12.10 1940 падзелены на 13 сельсаветаў: Азяцкі, Глыбокаўскі (з 16.7.1954 Крыўлянскі), Жабінкаўскі, Ра- гозненскі, Радваніцкі, Сакалоўскі, Ста- расельскі, Стрыганецкі, Сцяброўскі, Сцяпанкаўскі, Сяхновіцкі, Чы- жэўшчынскі, Якаўчыцкі. У Вял Айч вайну ў чэрв. 1941 Ж р акупіравалі ням -фаш. захопнікі, якія загубілі ў рае- не 1764 чал., 11.9.1942 спалілі в. Драм- лёва, загубілі яе жыхароў. На тэр. раёна дзейнічалі падп. парт. і камсамольскія органы, партыз. брыгада імя Сталіна Вызвалены ў ліп. 1944 войскамі і-га Бел фронту ў ходзе Люблін Брэсцкай апера- цьа 1944 8.8.1959 Ж р скасаваны Рад- ваніцкі і Стрыганецкі сельсаветы пера- дадзены Брэсцкаму, Крыўлянскі, Маце- евіцкі, Сакскі, Сцяпанкаўскі і г.п. Жабінка — Камянецкаму, Азяцкі і Ра- гозненскі — Кобрынскаму раёнам 30 7.1966 Ж.р адноўлены На 1.1 1994 у раене 94 сельскія нас пункты, 7 сельса- ветаў Азяцкі, Крыўлянскі, Ленінскі, Пятровіцкі, Сцяпанаўскі, Хмелеўскі, Якаўчыцкі. У гаспадарцы раёна асн месца займае с.-г. вытворчасць: мяса-ма- лочная жывёлагадоўля, ільнаводства, па- севы збожжа, бульбы і буракоў Тут 10 калгасаў, 2 саўгасы, Брэсцкі і Кобрынскі лясгасы Працуюць прадпрыемствы харч. прам-сці і буд матэрыялаў. У рае- не 6 сярэдніх, 3 няпоўныя сярэднія 4 пач , 3 муз. школы, 10 дашкольных уста- ноў, 14 клубаў, 9 дамоў культуры, 24 бібліятэкі, бальніца. 3 амбулаторыі, 14 фельчарска-акушэрскіх пунктаў. Выда- ецца раённая газ «Сельская праўда». Помнікі археалогіі ў в Старое Сяло, Філіповічы. Партызанскія могілкі ў в Старое Сяло, магілы ахвяр фашызму ў вёсках Бусні, Жыцін, Пятровічы, Ракітніца, Сцяброва, Сцяпанкі, Чы- жэўшчына, курган Памяці ў в Ракітніца, помнік Т.Касцюшку ў в. Ма- лыя Сяхновічы, мемар. комплекс «Драм- лева». Помнікі архітэктуры Мікалаеў- скія цэрквы 18—19 ст у в Вял. Сях новічы I пач. 20 ст. ў в. Азяты, Нікіцкая царква 16 —17 ст у в Здзітава, Пак- роўская царква 2-й пал. 18 ст ў в Арэпічы, царква пач. 18—19 ст. у в. Ма-
неевічы. Міхайлаўская царква 18 ст. ў в. Сцяпанкі, Праабражэнская царква 18— 19 ст. у в Хмялева, Уладаімірская царк- ва 19 ст. ў в Чыжэўшчына, рэшткі замка 17 ст. ў в Крыўляны ЖАБРАЦКІЯ ОРДЭНЫ, у каталіцызме манаскія ордэны, якія патрабуюць ад сваіх членаў, паводле статутаў, зароку беднасці ў духу першапачатковага хрысціянства, адмовы ад маёмасці, існавання на міласціну. Узнікалі ў Італіі, Іспаніі. Францыі ў 13 ст. ў знак пратэсту супраць раскошы папскага двара і ладу жыцця царк іерархаў. 3 ростам свайго аўтарытэту і ўплыву былі афіцыйна прызнаны папствам і выкарыстоўваліся ў барацьбе з ерасямі. Зарок беднасці пас- тупова стаў выконвацца менш строга. На Беларусі вядомы Ж.о. аугусцінцаў, бер- нардзінцаў, дамініканцаў, кармелітаў, францысканцаў ЖАБРОЎСКІ Канстанцін Адамавіч [псеўд. Костка, Навіцкі;!838, Аўгустоўская губ. — 24.6(6.7). 18631, удзельнік паўстання 1863 — 64 на Бела- русі Вучыўся ў Арлоўскім кадэцкім кор- пусе і Канстанцінаўскім ваенным ву- чылішчы (Пецярбург). 3 1857 служыў у арміі. У 1861 паступіў у Артылерыйскую акадэмію, належаў да ваен рэв. арг-цыі. Падпаручнік (паводле інш. звестак па- ручнік). 4.4.1863 па дамоўленасці з Л.Звяждоўскім уцёк з Пецярбурга, да- браўся да Маплёўшчыны, дзе быў пры- значаны паўстанцкім ваен. начальнікам Сенненскага пав. 23.4 1863 у маёнтку Сляпцы (паводле інш. звестак у фальв. Мальцы) распачаў фарміраванне паў- станцкага атрада. Сабраў каля І00 ва- ланцёраў з паўд. часткі Сенненскага пав , перайшоў з імі ў Барысаўскі пав., дзе злучыліся некалькі паўстанцкіх груп. 7.5 1863 абяднаны атрад разбіты каля в. Падбярэззе. Ж. схоплены карнікамі, па водле прысуду расстраляны ў Барысаве. Аб расправе над Ж. паведаміў А.І.Герцэн у «Колоколе». Літ. В (Ратч) Очеркн мятежного двнже- ння в Могнлевской губерннн в 1863 г. Внль- на. 1865; Г е р ц е н А.Н. Собр соч. Т. 17. М-, 1959; Восстанне в Лнтве н Белорусснн 1863—1864 гг. М., 1965; Д ь я к о в В А. Де- ятелн русского н польского освободнтельно- го двнження в царской арммн 1856—1865 гг.: (Бнобнблногр. словарь). М., 1967. Генадзь Кісялеў. ЖАБЧЫЦКІ РАЁН. Існаваў у 1940— 57. Утвораны 15 1.1940 у Пінскай вобл Цэнтр — в. Жабчыцы. 12.10 1940 падзе- лены на 12 сельсаветаў: Ахоўскі, Бродніцкі, Дубайскі, Жабчыцкі, Завідчыцкі, Кашэвіцкі, Кротаўскі, Ма- севіцкі, Невельскі, Паршавіцкі, Хой- наўскі, Яечкавшкі. 3 8.1.1954 у Брэсц- кай вобл. 30 5.1955 цэнтр расна перане- сены ў в. Малоткавічы. 14 10 1957 Ж.р. скасаваны, 2 сельсаветы перададзены Іванаўскаму, 1 — Лагішынскаму, 6 — Пінскаму р-нам. ЖАБЫ, шляхецкі род герба «Касцеша», прадстаўнікі якога займалі сенатарскія пасады ў ВКЛ у 18 ст Мелі маёнткі ў Полацкім, Віцебскім, Мсціслаўскім, Сма- ленскім і Навагрудскім ваяв. Род па ходзіць ад смаленскага баярына Кан- станціна Жабы, які жыў у канцы 15 ст. і пакінуў 3 сыноў: Сямёна, Васіля і Івана Сенатарская галіна роду па мужчынскай лініі згасла ў 19 ст., прозвішча Ж. перай- шло да роду Марцінкевічаў У Рас імперыі іншыя галіны роду занесены ў радаводныя кнігі Віцебскай і Ковенскай губ. Найб. вядомыя прадстаўнікі роду: Сямён Канстанцінавіч (9—?), у 1510 атрымаў пацвярджэнне ад вял кн. Жыгімонта I Старога на набы- тыя маенткі ў Кернаўскай вол . харунжы кернаўскі ў 1526—41 У 1528 ставіў у войска ВКЛ 8 вершнікаў. Меў сыноў Юрыя, Кандрата, Барыса, Багдана, Івана, дачку Ганну. Юрый Сямёнавіч (?—?), сын Сямена Канстанцінавіча, харунжы кер- наўскі ў 1546—50 Барыс Сямёнавіч (?—?), сын Сямёна Канстанцінавіча, дваранін кара- леўскі ў 1547—50. О Помнікі ахвярам фашызму Помнікі архітэктуры ЖАБЫ Багдан Сямёнавіч (? — ?), сын Сямена Канстанцінавіча, дваранін каралеўскі ў 1549, харунжы кернаўскі з 1556 Васіль Канстанцінавіч (? — да 1547), падключы трокскі ў 1518—40 У 1528 ставіў у войска ВКЛ 2 вершнікаў. Меў сыноў Івана, Кузьму, Ілью і дачку. Барыс (?—?), ротмістр казацкай харугвы ў войску вял. кн. Стафана Бато- рыя, узначальваў у 1578 узяцце Дына- бурга. Ян Казімір (?— 26 5 1754), палкоўнік гусарскай харугвы, рэгіментар войска (намеснік гетмана) ВКЛ, пасол на соймы, дэпутат трыбуналаў. Ваявода мінскі з 1724 У 1721 набыў маёнтак Ушачы. Пакінуў сыноў Ераніма, Стані- слава, Ігнація, Дзянісія, Францішка
ЖЛВУСКІ Валерыян Антоні (? — 16.2 і 753). брат Яна Казіміра, харунжы гусарскай харугвы, пасол на соймы, мар- шалак скарбовага трыбунала ВКЛ, ста- роста старадубскі. кашталян брэсцкі з 1731 і полацкі з 1736 Ян (?—1747), сын Валерыяна Анто- нія, староста старадубскі, палкоўнік Ста- радубскага пав., пасол на соймы, марша- лак скарбовага трыбунала ВКЛ Тадэвуш (?—1790). кашталян по- лацкі з 1776, ваявода полацкі з 1784 Аўгуст (1800, Краслава, цяпер Латвія — 3 1 1894), арыенталіст. Ву- чыўся ў ІІецярбургу, потым на рас. дып- ламатычнай службе, консул у Эрзеруме ў 1848 — 66 Вывучаў курдаў, выдаў «Курдска-французскі слоўнік» (1879). Напалеон Фелікс (крас. 1803 або 1805 — 17 6 1885). брат Аўгуста, літаратар і падарожнік. Удзель- нічаў у паўстанні 1830 — 31, потым у эміграцыі ў Англіі, падарожнічаў па ЗША, Бразіліі, Аўстраліі, Новай Зелан- дыі, выкладаў псторыю і мовы ва ун-це Буэнас Айрэса 3 1863 удзельнічаў у ру- ху за незалежнасць Польшчы, з 1881 у Малапольшчы Аутар кн «Галоўныя ры- сы гісторыі і літаратуры Польшчы» (на англ. мове, 1881) Літ. Вопіескі А. Росхеі гоііб»' ж ЧУіеІкіет Кы^ыжіе І.печ'ккіет ж XV і XVI «'іекіі. ГМагягая'а, 1887; Ыіекіескі К. НегЬагг Роіькі. Т. 10. Пркк, 1845. Валерый Пазднякоу ЖАВЎСКІ (Кгежцзкі) Генрык 13 5.1791, г. Славута, Украіна — 26 (паводле інш. звестак 25 або 28).2 1866], польскі пісьменнік, публіцыст Дзяцінства правёў на Міншчыне. Цікавіўся гісторыяй ВКЛ, што знайшло ўвасабленне ў яго твор- часці. Першыя апавяданні (з жыцця шляхты), якія пазней увайшлі ва «Ус- паміны ягамосці пана Севярына Сап- ліцы, чашніка парнаўскага» (т 1—4, 1839 — 41), напісаў па парадзе А.Міцкевіча. Пад уплывам гэтых апавя- данняў Міцкевіч стварыў паэму «Пан Та- дэвуш». Ва «Успамінах .» Ж стварыў мастацкія вобразы Міхала Казіміра Агінскага, Караля Радзівіла Пане Кахан- ку, Тадэвуша Рэнтана і інш дзеячаў бел. гісторыі. Аўтар пст. твораў, у т.л. апо- весці «Лістапад» (т. 1—3, 1845—46), у якой створана панарама магнацка-шля- хецкага жыцця Рэчы Паспалітай 2-й пал 18 ст. Тв : ІЭгігіа 5егуа 1. Роя'іеясі Ьіыогусгпе. (Т 1—6). ЗУагігажа, 1877—84; Раті^ікі 5ор1ісу. ІУагвгажа, 1961; рус. пер.: Лнсто- пад. Ч. 1—2. Спб-, 1873; Краковскнй замок. Ч 1-2. Спб., 1875. Літ.. Мальдзіс А. Беларусь у люс- тэрку мемуарнай літаратуры XVIII ст. Мн.. 1982 , 8 I і 5 г А. Непгук Кген'іккі: 2усіе і ров1\<1у ккаг&гач'а. 1986 Кожу КогЬііІ: ВіЬ- ІіО8гаІіа ІііегаЮгу роівкіе). ЧГагьгач'а, 1972. Т. 9. 8. 108—118. Уладзімір Емяльянчык. ЖАГРАНКОЎ Іван Міхайлавіч (10 11 1923, в Паловы Асташкаўскага пав. Цвярской губ., цяпер Асташкаўскі Да арт. Жалезны век. Жалезныя шпілька і спражка бронзавыя фібулы і падвеска шкляныя пацеркі з паселішчау Курадава, Лемяшэвічы і Сошні Пінскага р на р-н Цвярской вобл. — 3.7 1944), удзель- нік вызвалення Беларусі ад ням фаш захопнікаў, Герой Сав. Саюза (1945) У Вял. Айч. вайну на фронце з сак. 1942 Камандзір стралк аддзялення сяржант Ж. у складзе войск 1-га Прыбалт. фрон- ту вызначыўся пры вызваленні Віцебскай вобл.: у баі за в Траецкае Ветрынскага р-на са звязкай гранат кінуўся пад варо жы танк, падарваў яго і загінуу сам. Па хаваны ў гп Ветрына Полацкага р-на ў брацкай мапле сав. воінаў і партызан, на мапле помнік. Яго імем названа вулша ў г п Ветрына ЖАЛЁЗНЫ ВЕК. апошняя (пасля ка- меннага веку і бронзавага веку) археал эпоха ў гісторыі чалавецтва, якая харак- тарызуецца пашырэннем металургіі, вы- рабам жал. рэчаў. У Еўропе Ж.в. па- чаўся ў канцы 2-га тыс. да н.э. і ўмоўна працягваўся да канца перыяду перася- лення народаў (4—6 ст.) Адносна хут- кае пашырэнне жалеза было абумоўлена яго відавочнымі перавагамі перад каме нем і бронзай. На тэр. Беларусі чорная металурпя зяўляецца ў 7—6 ст да н э Жалеза здабывалася з бурага жалезняку ў невял паўшарападобных печах- домніцах, якія выяўлены пры раскопках гарадзішчаў Лабеншчына, Цербахунь (каля Суража), Свідна (Лагойскі р-н) і інш. Практычна на ўсіх буйных га- радзішчах існавалі спец. жалезаробчыя майстэрні, у якіх выраблялі з жалеза прылады працы і зброю. Нанб стараж жал вырабы знойдзены на помніках мілаградскаіі культуры (Палессе, Верх няе і Сярэдняе Падняпроўе) У носьбітаў штрыхаванаы керамікі культуры (землі цэнтр. і паўн -зах. Беларусі) і плямён днепра-дзвінскай культуры (басейн верх. і сярэднян Зах. Дзвіны) жалеза з явілася ў сярэдзіне 1-га тыс. да н.э. Вял. пашырэнне жал. вырабаў у гэтых рэпенах прыпадае на канец 1 га тыс. да н э 3 памежжа 3—2 ст да н э. да 1—2 ст н э. землі Палесся, Верх. і Сярэдняга Падняпроўя засяляюць плямены за рубінецкаа культуры. У 2 ст на тэр. бел Падняпроўя і прылеглых да яго раенаў утварыліся помнікі тыпу Абідні (гл Кіеуская культура). У Зах Палессі ў 2—4 ст рассяліліся плямёны вельбар- скай культуры. У пераходны перыяд да сярэднявечча (5—6 ст.) на Пд тэр. Бела- русі, Пн Украіны пашырылася пражская культура, якая належала славянам. У сярэднім Падняпроўі склалася калочын ская культура. У 5 — 7 ст у Цэнтр , Паўн. Беларусі і на Смаленшчыне сфар міравалася банцараўска -тушамлінская групоўка плямен (гл Банцараўская куль- тура, Тушамлінская культура) Археал даныя сведчаць, што плямёны Ж.в на тэр Беларусі знаходзіліся на стадыі развітога патрыярхату Асн адзінкай грамадства была вял. патрыярхальная сям я, якая аб ядноўвала 1—4 пакаленні бліжэйшых суродзічаў Некалькі сем яў стваралі род, які валодаў пэўнай тэрыто- рыяй з паселішчамі, участкамі зямлі, што апрацоўвалі. і пашан для жывёлы Раз- лажэнне першабытнаабшчынных адно- сін, сутыкненні паміж плямёнамі адбіліся на характары паселішчаў гэтага перыя- ду. Для вял патрыярхальнай сям і ці ро- ду стваралася гарадзішча, якое мела аба- рончую сістэму валоў і равоў. На Пд Беларусі жыццё на гарадзішчах, раз- мешчаных у цяжкадаступных месцах, працягвалася да першых ст нэ, на Пн — амаль да сярэдзіны 1-га тыс. У да лейшым асн формай паселішчаў стала неўмацаванае селішча 3 пашырэннем ворыўнага земляробства ўзнікла асобная гаспадарка малой сям і. Аб яднаныя не кроўнымі сувязямі, а агульнасцю гасп жыцця. такія сем і ўтваралі сельскую (суседскую, земляробчую) абшчыну, якая ва ўсх. славян называлася «мірам», «верв’ю», грамадой. Члены абшчыны былі звязаны кругавой парукай, узаем- най адказнасцю за вынікі гасп. дзей- насці, захаванасцю і размеркаваннем аб- шчыннай уласнасці, падтрыманнем нор- маў традыц права Склаліся ўмовы для фарміравання пастаяннай дружыны. Раз лажэнне радавога ладу адб’ілася на рэлігіі плямён Побач з пакланеннем заступні- кам роду ўсё больш пашыраўся культ стыхій. У 6—9 ст. на тэр Беларусі адбы- ваўся пераход да класавага грамадства У працэсе разбурэння родаплемянных су- вязяў грамадства перайшло ад стадыі ва- еннай дэмакратыі да феадалізму Літ'. Загорульскнй Э.М Древняя нсторня Белорусснн Очеркм этннч. нсто- рмн н матернальной культуры (до IX в.) Мн., 1977; Очеркн по археологнн Белорус- снм. Ч. 1. Мн., 1970. Ме л ьннковская О.Н Племена южной Белорусснн в раннем железном веке М 1967, Кухаренко Ю.В. Гіамятннкн жетеэного века на террн- тормм Полесья М , 1961; Мнтрофанов А.Г. Железный век средней Белорусснн (VII—VI вв. до н.э. — VIII в. н.э.). Мн., 1978; Шадыро В.й. Ранннй железный век северной Белоруссмн. Мн., 1985; Славя- не н мх соседн в конце I тысячелетня до н.э. — первой половнне I тысячелетня н.э. М.. 1993- Валянціна Вяргей. Алег Іоў. ЖАЛЕЗНЯКОВІЧ Павел Арсенавіч [27.9(10.10) 1906, в Лешня Слуцкага пав. Мінскай губ , цяпер у Капыльскім р-не — 6 11 1971], дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. У 1926 арыштаваны польскімі ўладамі і ў 1928 засуджаны на пажыццёвае турэмнае зняволенне У
Вял Айч. вайну з ліст. 1942 у партыза- нах, са жн. 1943 камісар 1-га Камса- мольскага атрада брыгады «Камсамолец» Баранавіцкай вобл. У 1944—68 старшы- ня Мірскага райвыканкома, Карэліцкага пас. Савета, 1 -ы сакратар Любчанскага, Карэліцкага РК КПБ. Чл. Рэвіз. камісіі КПБ у 1959—66. Дэп. ВС БССР у 1947—51. Яго імем названа вуліца ў г.п. Карэлічы. ЖАЛІГОЎСКІ (^еіі^он'зкі) Люцыян (17.10.1865, Ашмяны Віленскай губ., ця- пер Гродзенскай вобл. — 9.7.1947), польскі военачальнік. 3 1885 афіцэр рас. арміі, удзельнік руска-японскай вайны 1904—05. У 1-ю сусв. вайну камандзір палка. 3 ліп. 1917 у 1-м польскім корпу- се ген. Доўбар-Мусніцкага. 3 лют. 1918 камандзір 1-й стралк. дывізіі, якая вяла баявыя дзеянні супраць бальшавікоў у раёне Рагачова. 3 кастр. 1918 у Добраах- вотніцкай арміі ген. М.В.Аляксеева (паз- ней А.І.Дзянікіна); галоўнакаманд. польскіх войск на Усходзе; з 1918 гене- рал, камандзір 4-й польскай стралк. дывізіі (т.зв. дывізіі Ж.). Пасля баеў з Чырв. Арміяй на Кубані ў снеж. 1918 дывізія пераведзена ў Адэсу. У пач. крас. 1919 дывізія Ж. перайшла на Зах. Ук- раіну і ўлілася ў Войска Польскае, пе- райменавана ў 10-ю дывізію пяхоты. 3 вер. 1919 камандзір польскай апера- тыўнай групы, якая наступала ў раёне Мінска, камандзір 1-й літ.-бел. дывізіі. 8.10.1920 па загадзе Ю.Пілсудскага ўзняў т.зв. «бунт» 1-й літ.-бел. дывізіі супраць перадачы Вільні і Віленскага краю Літве і заняў Вільню. 12.10.1920 абвясціў стварэнне асобнага дзярж. ўтва- рэння — Сярэдняй Літвы. У 1925—26 міністр вайск. спраў Польшчы. У маі 1926 падтрымаў пераварот, які прывёў да ўлады Пілсудскага. У 1926 — 27 інспектар арміі. У 1927 — 39 дэпутат польскага сейма. У 1939 эмігрыраваў у Англію. У 1942—44 член Нац. рады пры эмігранцкім польскім урадзе. Выступаў за супрацоўніцтва з СССР у барацьбе супраць гітлераўцаў. Аўтар успамінаў. Тв.' )Уо1ііа V гоку 1920- У/хрогапіепіа і гах№а2апіа. 2 »у<1. ЧУагіУаад'а, 1990. Вячаслаў Савіцкі. ЖАЛКЁЎСКІ (Ж улкеўскі) Стані- слаў (1547 ці 1550, Турынец каля Льво- ва — 7.10.1620), ваенны і дзярж. дзеяч Рэчы Паспалітай, гетман польны (1588) і вял. каронны (1613), канцлер вял. ка- ронны (1617). 3 сям'і рускага ваяводы Станіслава. Вучыўся ў Львове. Ваен. кар'еру пачаў у гады Гданьскай вайны 1576—77 паручнікам у харугве Я.Замой- скага. Удзельнічаў ва ўсіх паходах Ста- фана Баторыя, у т.л. ва ўзяцці Полацка (1579), аблозе Пскова (1581). 3 1590 ба- раніў паўд. межы Рэчы Паспалітай ад татараў і туркаў. У 1596 каля г. Лубны атрымаў перамогу над казацкімі атрадамі С.Налівайкі і ўзяў яго ў палон. У час вайны са Швецыяй у Інфлянтах (1601 — 02) здабыў замак Весенберг, вызначыўся ў бітве пад Рэвелем. У 1607 задушыў узбр. выступленне шляхты на чале з М.Забрьідоўскім супраць Жыгімонта III. Л.Жалігоўскі. У час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18 каля в. Клушына разбіў войска кн. Дз.Шуйскага. Дабіўся згоды баяр на выбранне маскоўскім царом сына Жы- гімонта III Уладзіслава, але не быў падт- рыманы каралём. У 1620 узначаліў ваен. сілы Рэчы Паспалітай у вайне з Тур- цыяй. Загінуў у баі з туркамі на правым беразе Днястра каля г. Магілёў-Падоль- скі. Аутар кн. «Пачатак і прагрэс вайны Маскоўскай» (нап. 1612). Літ.- 5 I а г і а І.А. 8іапІ5Іа\у 2о1кіев'$кі: ОЬгах ЬІ51огус2пу 2 сгаад№ 8іеГапа і Зувтшна III. КгдІ0№. Т. 1—2. Вегііп, 1851. Валерый Шаблюк. ЖАЛУДОК, гар. пасёлак у Шчучынскім р-не. За 22 км на У ад Шчучына, 7 км ад чыг. ст. Скрыбаўцы. 1,8 тыс. ж. (1993). У пісьмовых крыніцах вядомы з 2-й пал. 15 ст. як велікакняжацкае ўладанне. 3 1486 мястэчка, да 1567 цэнтр павета Віленскага ваяв. У 1490 вял. кн. ВКЛ Казімір заклаў касцёл. 3 1530-х г. пры- ватнае ўладанне. У 16—17 ст. належаў Лацкім, Сапегам, Францкевічам. У 1682 Казімір і Аляксандра Францкевічы за- снавалі ў Ж. касцёл і кляштар кармелі- таў (скасаваны ў 1832). У лют. 1706 у Ж. гал. кватэра шведскага караля Карла XII. У 18 — І-й чвэрці 19 ст. ўла- дальнікамі Ж. былі Тызенгаўзы. У 18 ст. ў Ж. дзейнічалі школа і шпіталь. У мясц. касцёле быў пахаваны падскарбі надвор- ны К.Тызенгаўз. У 1786 у Ж. нарадзіўся вучоны-арнітолаг К.Тызенгаўз. 3 1795 Ж. у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Лідскага пав. Віленскай губ. 3 1830-х г. уладанне Урускіх. У 1853—54 пабудаваны новы мураваны касцёл Ушэ- сця. У 1897 — 1860 ж., нар. вучылішча, касцёл, сінагога, малітоўны дом, 2 млы- ны, гарбарня, бровар, вінакурня, больш за 20 крам, 10 піцейных дамоў, таргі па нядзелях, кірмаш. У пач. 20 ст. 1969 ж., уладанне Святаполк-Чацвярцінскіх. У 1915 акупіраваны герм., у 1919—20 — польск. войскамі. 3 1921 у складзе Поль- 363 ЖАЛЬНІКІ шчы, цэнтр гміны Лідскага пав. Нава- грудскага ваяв. 3 вер. 1939 у БССР, з 15.1.1940 гар. пасёлак, цэнтр раёна. У Вял. Айч. вайну 27.6.1941 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, разбураны. Вы- звалены 12.7.1944 часцямі 2-га Бел. фронту ў ходзе Беластоцкай аперацыі. 3 17.4.1962 у складзе Шчучынскага р-на. У 1971 — 2,1 тыс. ж. Хлебапякарня, цэх гродзенскай абутковай ф-кі «Нёман», камбінат быт. абслугоўвання, цэх надо- мнай працы для інвалідаў, аддз. сувязі. Сярэдняя школа, дзіцячыя яслі-сад, мед. вучылішча, Дом культуры, 2 б-кі, баль- ніца. За 1 км на 3 ад Ж. знаходзіцца помнік архітэктуры 19 — пач. 20 ст. — сядзіба (палац, флігель, парк). Ж. — ра- дзіма ўдзельніка паўстання 1863—64 В.Урублеўскага. Брацкая магіла сав. воі- наў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, магіла ахвяр фашызму. На беразе р. Жалудзянка археалагічны помнік — селішча. Помнік архітэктуры — касцёл Ушэсця (1854). Валерый Шаблюк. ЖАЛУДОЦКІ РАЁН. Існаваў у 1940— 62 у Гродзенскай вобл. Утвораны 15.1.1940 у Баранавіцкай вобл. Цэнтр — г.п. Жалудок. 12.10.1940 падзелены на 14 сельсаветаў: Арлянскі, Вангоўскі (з 1961 Пяскоўскі), Голдаўскі, Гардзіеў- цаўскі, Дзям'янаўскі, Дубраўскі, Жалу- доцкі, Зачэпіцкі, Мажэйкаўскі, Парэцкі, Саваўшчынскі, Сарокаўскі, Ходараўскі, Халечынскі (з 1954 Агародніцкі). 3 1944 у Гродзенскай вобл. 13.2.1960 да раёна далучаны Рудаяварскі сельсавет з Дзят- лаўскага р-на. 17.4.1962 раён ліквіда- ваны: г.п. Жалудок і 8 сельсаветаў пера- дадзены Шчучынскаму, 2 сельсаветы — Дзятлаўскаму, 3 — Лідскаму, 1 — Мас- тоўскаму р-нам. ЖАЛЬНІКІ, магілы 13—18 ст., абазна чаныя абкладкай з камянёў, акруглай, авальнай ці чатырохвугольнай формы, з 1—2 валунамі ў галавах і ў нагах, з каменнымі крыжамі або накрытыя валунамі. Пашыраны пераважна на Пн Беларусі, Пскоўшчыне, ва Усх. Латвіі. Найбольш выразныя ў Глыбоцкім, Гара- доцкім, Чашніцкім і Докшыцкім р-нах. Сярод мясц. насельніцтва вядомы як Па- ганскія магілкі, Халернік, Могліцы, Га- лодны могільнік. На камянях і каменных крыжах часта высечаны знакі (крыжы, крыжыкі, крыжыкі на розных падстаў- ках ці пакрытыя дугой, краты, стрэлачкі, свастыкі і г.д.). Звычайна пахаванні без інвентару, размешчаны шчыльна, гала- вой на 3. У некаторых месцах (Бягомль- шчына, Глыбоччына) традыцыя ставіць валуны ў галавах і нагах, абкладаць магілы камянямі захавалася да нашых дзён. Характэрныя могільнікі тыпу Ж. знаходзяцца каля в. Перавоз Глыбоцкага р-на, каля вёсак Маргавіца і Ваўча До- кшыцкага, Спігальшчына Міёрскага. Віркі Чашніцкага р-наў. Адметныя Ж. з каменнымі крыжамі ёсць каля вёсак Баб- руйшчына і Перавоз Глыбоцкага р-на.
ЖАЛЯЗОЎСКІ Слабада Докшыцкага р-на, Новае Сяло (каля былой в. Рыбакоўшчына) Сеннен- скага р-на. Людміла Дучыц. ЖАЛЯЗОЎСКІ Ігнацій [10(22).1.1802, в. Вял. Сяхновічы Кобрынскага пав., ця- пер Жабінкаўскага р-на — 1(13).4.1872], рэлігійны правасл. дзеяч. 3 сям'і уніяцкага святара. Скончыў Гал. семінарыю пры Віленскім ун-це. У 1836—39 інспектар Літ. семінарыі. У час Полацкага царк. сабора 1839 падпісаў сярод інш. святароў «Саборны акт аб уз'яднанні» уніяцкай царквы на Беларусі з праваслаўнай. У 1839—48 настаяцель Барысаглебскай (Каложскай) царквы ў Гродне, клапаціўся аб захаванні гэтага помніка архітэктуры. У 1848—70 вікар- ны епіскап Брэсцкі, жыў у Жыровічах і Гродне (з 1852). Пасля паўстання 1863—64 садзейнічаў закрыццю касцё- лаў і пераўтварэнню іх у цэрквы. 21.6.1870 з-за хваробы пакінуў епіскапскую кафедру, апошнія гады жыў у Гродне, займаўся мецэнацтвам, збіраў б-ку. 3 1875 у Віленскім духоўным ву- чылішчы была ўстаноўлена стыпендыя епіскапа Ігнація для дзяцей-сірот, якія паказвалі выдатныя здольнасці ў авало- данні навукамі. Анатоль Бензярук. ЖАНДАРМЁРЫЯ (ад франц. ^епз Л'агшез узброеныя людзі), паліт. паліцыя. Як інстытут паліт. паліцыі ўпершыню ўведзена ў Францыі (1791). У Расіі ў 1792—1817 (з перапынкамі) існавала ў якасці ваен. паліцыі пры рас. арміі. 3 лютага 1817 набыла самастойны характар. У Пецярбургу і Маскве былі створаны жандарскія дывізіёны, а ва ўсіх губернскіх гарадах конныя жандарскія каманды. Пасля паўстання дзекабрыстаў 1825 Ж. стала сродкам барацьбы з рэв.- нац. рухам. Да 1826 у Расіі існавала 59 розных па прызначэнні жандарскіх час- цей і падраздзяленняў. 3.7.1826 створана Трэцяе аддзяленне ў складзе імпера- тарскай канцылярыі (узначаліў А.Х.Бен- кендорф), якое займалася паліт. вышу- кам і следствам. У 1827 Ж. аб'яднана ў корпус жандараў (у 1837—67 і 1875— 1917 — асобны корпус) і падпарадкавана кіраўніку Трэпяга аддзялення, які з 1839 стаў таксама начальнікам штаба корпуса Ж. У 1867 праведзена рэформа і прыня- та Палажэнне аб корпусе Ж., якое дзей- нічала з нязначнымі зменамі да лют. 1917. Корпус Ж. фарміраваўся з улікам саслоўных, нац. асаблівасцей кандыда- таў, тэрміну іх службы ў арміі, характа- ру службы. У 1881 прынята «Палажэнне аб ахове дзяржаўнага парадку і грамад- скага спакою», у дзейнасці Ж. значнае месца займала дазнанне па паліт. спра- вах. Ж. мела права весці вышук, нега- лоснае назіранне, рабіць вобыскі і інш. Да 1880 была выканаўчым органам Трэ- цяга аддзялення. Корпус Ж. ахопліваў усю імперыю і выконваў абавязкі паліт., коннай гарадской і ваен. паліцыі. Жан- дарскія падраздзяленні неслі абавязкі па выяўленні і расследаванні дзярж. зла- чынстваў, нагляду за турмамі і паліт. вязнямі, падтрыманні парадку на чыгун- цы. Пасля скасавання Трэцяга аддзялен- ня ў 1880 Ж. ўвайшла ў падпарадкаван- не Міністэрства ўнутраных спраў. У 1882 створана пасада камандзіра Асобнага корпуса Ж. Ім стаў нам. міністра ўнутраных спраў, які курыраваў дэпар- тамент паліцыі. Бел. губернскія жан- дарскія ўпраўленні (Віленскае, Гродзен- скае, Мінскае, Магілёўскае і Віцебскае) уваходзілі ў склад 4-й (Віленскай) жан- дарскай акругі. У губернскіх гарадах існавалі ўпраўленні жандарскіх штаб- афіцэраў. У буйных населеных пунктах губерняў размяшчаліся жандарскія ка- манды. У час паўстання 1863—64 у бел. губернях дадаткова створаны 50 жан- дарскіх каманд, а таксама павятовыя ўпраўленні. У паветах у дапамогу Ж. створана сельская ахова. Ж. ўдзельні- чала ў канфіскацыі зброі ў мясцовых па- мешчыкаў, у ачышчэнні паветаў ад не- дабранадзейных асоб. На 1.6.1864 было саслана без суда і следства 207 чал. (па Віленскай губ. — 38, Гродзенскай — 60, Мінскай — 48, Віцебскай — 39, Магілёўскай — 22), за чэрв.—жн. яшчэ 28 чал. У 1885 у 5 бел. губернях было 24 павятовыя ўпраўленні (па 4 — у Вілен- скай і Мінскай губ., па 5 — у Гродзен- скай і Магілёўскай, 6 — у Віцебскай губ ), у склад якіх уваходзілі 24 обер- і 263 унтэр-афіцэры. У кожным губ. гора- дзе было гарадское ўпраўленне з адпа- ведным штатам чыноў, пры Віленскім га- радскім упраўленні існавала конная ка- манда- На чыгунках, якія праходзілі праз тэр. Літвы і Беларусі, для падтрымкі гра- мадскага парадку дзейнічалі Віленскае і Мінскае чыгуначныя жацдарскія ўпраў- ленні. У 1872—84 у бел. губернях за ўдзел у народніцкім руху Ж. арыштава- ны і прыцягнуты да адказнасці 191 чал. У 1884 Ж. раскрыла рэв. гурток у Грод- не, які меў сувязі з Вільняй і Віцебскам. У 1899—1900 разгромлены сац.-дэм. арг-цыі ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Вільні. 3 1898 актывізуецца назіранне за бундаўскімі арг-цыямі, вы- крываюцца нелегальныя друкарні ў Баб- руйску, Гродне, Беластоку. У час рэв. 1905—07 і пасля яе ўзмацнілася ўзаемадзеянне па паліт. вышуку Ж. з ахоўнымі аддзяленнямі. Губернскія ўпраўленні ажыццяўлялі арышты і даз- нанні па матэрыялах, сабраных ахран- кай. У снеж. 1905 у Мінску арыштавана 200 удзельнікаў рэв. выступленняў, за 1-ю пал. 1906 у Віцебскай губ. арышта- вана больш за 1 тыс. чал. У 1907 Ж. раз- громлены сац.-дэм. групы ў Мінску, камітэты ў Гомелі, Віцебску, Вільні, арг-цыі ў Гродне, Брэсце, Вілейцы. Ж. ліквідавана пасля Лют. рэв. 1917. Літ.' Паденне царского режнма: Стеногр. отчеты... Т. 1—7. М.; Л., 1924—27; Орже- х о в с к н й М.В. Самодержавне протнв ре- волюцнонной Росснн (1826—1880 гг.). М., 1982; Е р о ш к н н Н.П. Мсторня государст- венных учрежденнй дореволюцнонной Рос- снн. 3 нзд. М., 1983; Новнцкнй В.Д. Нз воспомннаннй жандарма. М., 1991; Спн- рндовнч А. Запнскн жандарма. М., 1991; Лурье Ф.М. Полнцейскне н прово- каторы. Спб., 1992; К у р л ов П.Г. Гнбель нмператорской Росснн. М., 1992. Ігар Аржахоўскі. «ЖАНОЦКАЯ СПРАВА», часопіс у Зах. Беларусі, орган Аб'яднання бел. жанчын імя А.Пашкевіч (Цёткі). Выда- ваўся ў сак.—ліст. 1931 у Вільні на бел. мове. Рэдактар Н.Шнаркевіч. Меў на мэ- це пашырэнне нац. свядомасці сярод бел. жанчын, аб'яднанне іх на грунце грамад- скай працы, а таксама агульнаасв. зада- чы. Узнімаў актуальныя пытанні жыцця, побыту, грамадскага становішча жанчын Зах. Беларусі (арг. «Да працы» Шнар- кевіч, «Да беларускіх матак» Ю.Анта- новіч, рубрыка «Да нас пішуць» і інш.). Гістарычна асэнсоўвалася абвяшчэнне незалежнасці Беларусі 25.3.1918 (арт. «Наша нацыянальнае свята»). Інфар- маваў пра паліт. і грамадскія падзеі ў Зах. Беларусі і Польшчы: аб звальненні педагогаў з Віленскай бел. гімназіі з-за паліт. ненадзейнасці, арышце Б.Тараш- кевіча, увядзенні надзвычайных судоў і новага турэмнага рэжыму ў Полыпчы, дзейнасці Бел. дабрадзейнага т-ва і інш. (рубрыка «Хроніка»). Знаёміў са ста- новішчам жанчын і жаночымі рухамі розных краін у свеце (рубрыка «3 жа- ноцкага свету»). Праводзіў агітацыю супраць алкагалізму. Даваў канкрэтныя парады як адкрыць бел. бібліятэку-чы- тальню. Змяшчаў літ. матэрыялы (арт. пра жыццё і творчасць Цёткі М.Зянюк; эцюд пра паэтэс Сав. Беларусі З.Банда- рыну, В.Вішнеўскую, Я.Пфляўмбаўм, а таксама іх вершы; лірычна-інтымную мініяцюру Н.Арсенневай; пераклады за- малёвак з чэшскай мовы). Інфармаваў чытача пра новыя бел. выданні, асабліва пра кніжкі для дзяцей. Змяшчаў парады для хатняй гаспадыні [рубрыка «Парады маці» Л.Войцікавай, арт. аб гігіене З.Луцкевіч, аб шыцці і вышыванні А.Ас- троўскай (псеўд. Цётка Тоня)], парады «Бабулькі» (верагодна, Войцікавай). Меў рубрыкі «Пытанні і адказы», «Рознае», «Наша пошта» і інш. Арсень Ліс. ЖАНОЧЫ КАМІТЭТ ПРЫ РАДЗЕ БЕЛАРЎСКАЙ КАЛОНІІ ў К о ў н е . Існаваў у 1923. Старшыня М.Пракулевіч. У праўленне к-та ўваходзілі А.Дуж-Ду- шэўская, П.Захарка, М.Крачэўская, С-Ластоўская (да 7.6.1923), З.Цвікевіч. Дзейнічаў паводле статута, за- рэгістраванага ў Мін-ве бел. спраў Літвы. Займаўся культ.-асв. і дабрачыннай дзейнасцю, арганізоўваў канцэрты, веча- рыны, рэфераты, зрабіў ахвяраванні на карысць бел. прытулкаў, дапамогу пад- судным працэсу 45-і, арганізаванага ўладамі Польшчы над удзельнікамі пар- тыз. руху ў Зах. Беларусі, і інш. Супра- цоўнічаў з радай Саюза сялян-беларусаў у Літве, якую ўзначальваў А.Карабач. Перастаў існаваць у сувязі з ліквідацыяй Мін-ва бел. спраў Літвы і роспускам інш. бел. арг-цый. Аляксандра Гесь. ЖАНОЧЫ РУХ, барацьба жанчын за сац. і паліт. правы. Як самастойная з'ява
грамадскага жыцця ўзнік у канцы 19 — пач. 20 ст. Пэўная лібералізацыя грамад- ства ў Рас. імперыі, сац. працэсы ў краінах Зах. і Цэнтр. Еўропы ў гэты пе- рыяд далі пачатак пашырэнню на Бела- русі сярод ліберальна настроенай інтэлігенцыі руху за эмансіпацыю жан- чын. У 1901 у Мінску па ініцыятыве гра- фа К.Э.Чапскага было заснавана Мінскае таварыства абароны жанчын, членамі якога з'яўляліся пераважна жонкі чыноўнікаў і прадпрымальнікаў. Т-ва мела на мэце культ.-асв. і дабра- чынную дзейнасць. 3 абвяшчэннем у 1918 Бел. Нар. Рэспублікі ў бел. нац.- вызв. руху рабіліся спробы стварэння жа- ночых арг-цый, якія б абаранялі сац. правы жанчын, развівалі іх нац. самасвя- домасць, займаліся культ.-асв. і дабра- чыннай дзейнасцю і інш. 4.5.1918 у Мінску заснавана Бел. дабрачыннае т-ва «Цётка» (названа ў гонар бел. паэтэсы- рэвалюцыянеркі А.Пашкевіч) на чале з П.Бадуновай, вясной 1920 — Цэнтр. са- юз (хаўрус) беларусак (старшыня В.Ма- тэйчук-Маслоўская), які ў ліп. 1920 рас- паўся з прыходам Чырв. Арміі. У 1923 у Коўне (Каўнас) існаваў жаночы камі- тэт пры радзе беларускай. калоніі. У пач. 1930-х г. у Вільні па ініцыятыве жо- нак вядомых бел. дзеячаў А.Астроўскай, Л.Войцік (З.Верас), М.Луцкевіч, Н.Шнаркевіч створана Аб'яднанне бел. жанчын імя Пашкевіч (Цёткі). Яно вы- давала час. *Жаноцкая справа». У 1920-я г. пры Бел. с.-г. акадэміі ў Горы- Горках існаваў жаночы гурток, у які ўваходзілі Л.Гарэцкая, П.Мядзёлка, Жу- рык і інш. У 1919—29 у Сав. Беларусі работу сярод жанчын праводзілі жаночыя аддзелы, пасля іх ліквідацыі — жаночыя сектары. У пасляваен. час Ж.р. быў прадстаўлены створаным «па разнарад- цы» Бел. аддзяленнем К-та сав. жанчын. Для кіраўніцтва работай сярод жанчын у канцы 1950 — пач. 1960-х г. пачалі ўзнікаць яго пярвічныя арг-цыі — жано- чыя саветы (жансаветы). Яны арганізоў- валіся на прадпрыемствах, ва ўстановах, калгасах і саўгасах. У шэрагу месцаў бы- лі створаны раённыя і гар. жансаветы. У сярэдзіне 1980-х г. з пачагкам перабудо- вы дзейнасць жансаветаў актывіза- валася. Іх роля звычайна зводзілася да размеркавання спажывецкіх тавараў і паслуг, часам да сац. абароны жанчын. Яны не сталі масавымі арг-цыямі і, за- стаючыся «дзяржаўнымі», увайшлі ў су- пярэчнасць з працэсам дэмакратызацыі ў краіне, які стварыў умовы для ўзнікнення Ж.р. новага тыпу. У 1990 за- рэгістравана першае грамадскае жаночае аб'яднанне на Беларусі — Ліга жанчын. У 1992—94 у Рэспубліцы Беларусь было больш за 20 жаночых суполак (пераваж- на ў абл. цэнтрах), аднак ні адна з іх не стала масавай. Большасць жаночых аб'яднанняў складаюць групы самапома- чы і сац. падтрымкі — Аб'яднанне адзінокіх мацярок, Ліга жанчын «За вы- жыванне». Асацыяцыя мацярок дзяпей- інвалідаў, «Маці Афганістана», Фонд міласэрнасці і здароўя, Аб'яднанне мна- гадзетных бацькоў, Жаночы дабрачынны фонд «Вера, Надзея, Любоў», Саюз жан- чын, Жаночая дабрачынная ініцыятыва «Крок насустрач» (разам з амер. Сііу Норе Іпіегпаііопаі) і інш. Іх дзейнасць скіравана на сац. абарону найперш тых, каго закранулі наступствы Чарнобыль- скай катастрофы 1986 і новыя працэсы ў вытв. сферы, звязаныя з фарміраван- нем рыначнай эканомікі ў «нецывілі- заваным» выглядзе. Так, 80% усіх скаро- чаных на працы складаюць жанчыны ў асн. з вышэйшай адукацыяй. Найб. практычную дапамогу ім аказвае Саюз жанчын, які мае аддзяленні ў многіх ра- ёнах рэспублікі (забеспячэнне адзеннем, дзіцячым харчаваннем і інш.). Многія жаночыя аб'яднанні імкнуцца стварыць малыя прадпрыемствы, забяспечыць жанчын-беспрацоўных надомным занят- кам. Але адсутнасць пачатковага капіталу, нязгода жанчын, асабліва з вы- шэйшай адукацыяй, на такую працу ствараюць пэўныя цяжкасці. У сувязі з гэтым пры жаночых аб'яднан'нях ар- ганізоўваюцца курсы і семінары прафес. перападрыхтоўкі, псіхалагічнай дапамогі з мэтай адаптацыі да новых умоў, павы- шэння самасвядомасці. Гэтыя заняткі праводзіць Дыскусійны жаночы клуб, які ставіць сабе за мэту стварэнне жаночага інфармацыйнага цэнтра для збору і рас- паўсюджвання ведаў пра Ж.р. і яго дзей- насць. Фонд нац. выратавання разглядае жанчыну як аснову сям'і, падкрэслівае яе дабрадзейныя і вышэйшыя маральныя якасці, звязвае з ёй надзею на адраджэн- не грамадства. Ідэі маральнага і ду- хоўнага аднаўлення ляжаць у аснове дзейнасці Бел. рэсп. асацыяцыі «За ма- ральнае аднаўленне» (БРАМА), жаночая група якой разам з Ін-там сучасных ве- даў арганізоўвае семінары псіхалагічнай дапамогі сям'і. Жаночая суполка «Гра- мадства, навакольнае асяроддзе і я» рас- працавала і ажыццяўляе праграму ба- рацьбы за экалогію. Узнікненне Федэра- цыі жанчын за мір ва ўсім свеце Рэспублікі Беларусь было выклікана ідэямі развіцця самасвядомасці жанчын, іх адказнасці за сям'ю, выхаванне дзяцей і будучыню чалавецтва. Дзейнасць Фе- дэрацыі ўключае наведванне дзіцячых шпіталяў, догляд за хворымі, дапамогу адзеннем і інш. Духоўнае адраджэнне грамадства, пашырэнне гуманіст. хрысціянскіх традыцый — асн. мэты Усебел. жаночага фонду Ефрасінні По- лацкай, які разгарнуў шырокую культ.- асв. дзейнасць (разам з Бел. фондам культуры, Саюзам пісьменнікаў Беларусі і інш.) па зберажэнні і прапагандзе нац. каштоўнасцей. Па яго ініцыятыве ўпер- шыню быў праведзены 5.6.1994 Дзень св. Ефрасінні Полацкай, у лістападзе фонд выступіў за стварэнне на Беларусі Пеўчага поля і рэгулярнага правядзення свята песні і фальклору. Асацыяцыя жанчын-прадпрымальнікаў і жаночая кінастудыя «Таццяна» аб'ядноўваюць жанчын па прафес. інтарэсах. На кінастудыі створаны 3 публіцыст. стужкі пра жаночую духоўнасць. У 1993—95 365 ЖАНОЧЫЯ кінастудыя правяла 3 Міжнар. фестывалі жаночага кіно, у якім удзельнічалі прад- стаўніцы краін Еўропы і Амерыкі. Жано- чыя аб'яднанні, піто ўваходзяць у Жано- чы хрысціянска-дэмакр. рух Беларусі (калектыўны член Бел. нар. фронту «Ад- раджэньне») і Жаночую грамаду (член Бел. сац.-дэмакр. грамады), пад- трымліваюць паліт. мэты нац. суве- рэнітэту і незалежнасці Беларусі. Жано- чы хрысціянска-дэмакр. рух імкнецца засяродзіць увагу грамадства на ста- новішчы жанчын.У крас. 1994 па яго ініцыятыве ў Мінску праведзены міжнар. кангрэс «Жанчына — сям'я — грамадст- ва», у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі шэрагу жаночых і хрысціянска-дэмакр. аб'яднанняў краін Еўропы. Жаночая партыя «Надзея» (створана ў асн. з прадстаўнікоў прафсаюзаў) і паліт. блок «Жанчыны Беларусі» ставяць сабе за мэ- ту сац. абарону жанчын, прыцягненне іх да ўдзелу ў палітыцы. У 1990—95 у Вярх. Савеце Рэспублікі Беларусь 12-га склікання жанчыны-дэпутаты складалі менш за 2% ад агульнай колькасці дэпу- татаў, што сведчыць пра адсутнасць роўнасці жанчын у паліт. жыцці. У ходзе падрыхтоўкі да выбараў 1995 жаночыя паліт. аб'яднанні ўключылі ў свае плат- формы патрабаванні больш шырокага прадстаўніцтва жанчын у выбарных і ўладных структурах, іх удзел у закана- даўчым працэсе. Вясной 1994 для каар- дынацыі дзеянняў жаночых аб'яднанняў створаны Жаночы каардынацыйны са- вет, які прадугледжвае арганізацыю су- месных камісій для вывучэння канкрэт- ных праблем і падрыхтоўкі рэкаменда- цый, праектаў заканадаўчых актаў і паправак да іх, зварот з прапановамі ў Вярх. Савет і ўрад, правядзенне дабра- чынных мерапрыемстваў і інш. Матэрыя- лы па пытаннях раўнапраўя жанчын, пра дзейнасць жаночых аб'яднанняў друкаваліся ў час. «Работніца і сялян- ка», «Женской газете» (выдавалася ў 1992—94), газ. «Современннца» (вы- ходзіць з 1994). Узнікненне і разнастай- насць жаночых аб'яднанняў у Рэс- публіцы Беларусь сведчыць пра новыя працэсы ў бел. грамадстве: пашырэнне дэмакратызацыі, пачатак стварэння гра- мадскай супольнасці. Дзейнасць жано- чых арг-цый выклікае цікавасць да іх з боку ААН, Савета Еўропы, Еўрап. су- польнасці, дабрачынных фондаў ЗША. Літ.- Гапова Е.М. Мдеологяя фемн- ннзма на восточнославянской почве постсо- ветской эпохн. Восточная Европа: полн- тнческнй н соцнокультурный выбор / / Матерналы международной научно-практн- ческой конференцнн. Мн., 1994. Алена Гапава, Уладзімір Ляхоўскі. ЖАНОЧЫЯ АДДЗЁЛЫ, жанад- д з е л ы , аддзелы па рабоце сярод жан- чын пры ЦК КП(б)Б і парт. камітэтах. Існавалі ў 1919—29. У 1946—53 таксама дзейнічалі пры абкомах і райкомах КП(б)Б зах. абласцей Беларусі. Паводле
366 ЖАРКОЎ ўказання ЦК РКГІ(б), у снеж 1918 пры ўсіх ЦК нац кампартый, краявых, аб ласных, губ і пав парт к тах створаны камісіі па прапагандзе і агітацыі сярод жанчын. У снеж 1919 рэарганізаваны ў Ж.а. Пры Гомельскім і Віцебскім губко- мах РКП(б) створаны ў канцы 1919, пры ЦК КП(б)ЛіБ — у жн 1920 У жн — вер. 1920 Ж а. ўзніклі пры павятовых к- тах партыі Усе прынцыповыя пытанні дзейнасці Ж.а. вырашаліся на Бюро і ў Сакратарыяце ЦК, абмяркоўваліся на пленумах ЦК і з ездах КП(б)Б. У агуль- напарт. рэзалюцыі ўключаліся раздзелы, у якіх намячаліся спец. мерапрыемствы па рабоце сярод жанчын Звесткі пра дзейнасць Ж а. уваходзілі ў інфармацыю і статыстыку ЦК КП(б)Б. Апарат Ж а. пры ЦК КП(б)Б складаўся з 5 адказных і 2 тэхн. работнікаў. пры пав і акр парт к-тах — з загадчыка, 2 інструктараў, 3— 4 райарганізатараў. Ствараючы Ж.а., кампартыя ставіла сабе за мэту кіраваць жаночым рухам На думку У.І.Леніна. «пабудова сацыялістычнага грамадства пачнецца толькі тады, калі мы, дабіўшыся поўнай роўнасці жанчын, возьмемся за новую працу разам з жан чынай» Ж а мелі на мэце ахапіць парт уплывам шырокія масы жанчын, выха- ваць іх у камуніст. духу. далучыць да са- цыяліст. будаўніцтва. Асаблівай ак- тыўнасцю Ж.а. вызначаліся ў перыяд нэ- па. калі яны імкнуліся пазбавіць жанчын ад т.зв. прывабнай буржуазнасці. Гал кірункі дзейнасці Ж.а культ -асв. рабо- та. ліквідацыя непісьменнасці, заахвоч- ванне жанчын да ўдзелу ў грамадска- паліг і гасп. жыцці, павышэнне іх кваліфікацыі і агульнаадукац. ўзроўню, прапаганда і арганізацыя новага побыту. Ж.а склікалі мітынгі. канферэнцыі, схо- ды работніц на прадпрыемствах і ва ўстановах, арганізоўвалі выпуск спец. л-ры для жанчын, гурткі палітграматбі, далучалі жанчын да ўдзелу ў сав., парт. і прафс. рабоце, правядзенні паліт. I гасп. кампаній Асн. формай работы сярод жанчын былі дэлегацкія сходы, якія выбіраліся тэрмінам на 1 год. Склікаліся пры гар, пав. і валасных парт. к-тах, на буйных прадпрыемствах — пры парт. ячэйках, на вёсцы — пры валасных к-тах, сельскіх ячэйках Сходы работніц праводзіліся раз на тыдзень, сялянак — раз у 2 тыдні, раённыя дэлегацкія сходы сялянак — раз у 2 месяцы. На сходах за- слухоўваліся і абмяркоўваліся даклады пазнавальнага і ідэйна-выхаваўчага ха- рактару Нанперш ставілася мэта пазна ёміць дэлегатак з задачамі кампартыі і сав. улады ў гасп. будаўніцгве, важней- шымі бягучымі падзеямі, даць веды па ленінізме Пры дэлегацкіх сходах ства- раліся секцыі сац. забеспячэння, нар. ас- веты, аховы здароўя, мацярынства і дзяцінсгва, аховы працы, жыллёвая, рабкораўская і інш. Дэлегаткі працавалі таксама ў камісіях і секцыях гарсаветаў, дапамагалі арганізоўваць піянерскія ат- П.Я.Жаўрыд у следчым ізалятары ДПУ БССР Мінск. 1930. рады. супрацоўнічалі ў мясц. органах друку, удзельнічалі ў рабоце грамадскіх арг-цый «Прэч непісьменнасць», «Сябра дзяцей», Асаавіяхім, Міжнар. арг-цыя дапамогі рэвалюцыянерам і інш. розных гуртках (драматычных, палітграматы і інш.). У прафс арг-цыях вылучаліся ак- тывісткі для работы сярод жонак рабо- чых. Дэлегагкі-сялянкі прымацоўваліся да сельсаветаў, школ, бралі ўдзел у ліквідацыі непісьменнасці, працавалі ў сельгаскааперацыі. У 1918 у Беларусі налічвалася 3 тыс дэлегатак, у 1928 — больш за 22 тыс. Аднак у рабоце Ж а адзначаўся пэўны фармалізм, паколькі, з аднаго боку, жанчыны ў сваёй масе скептычна сгавіліся да дэлегатак, з дру- гога — наогул не ведалі пра іх дзейнасць. Для падрыхтоўкі кадраў райжанар- ганізатараў арганізоўваліся курсы, за- няткі на якіх праводзілі работнікі Ж.а 3 лекцыямі выступалі гаксама сав., гасп. і кааператыўныя работнікі, сакратары ЦК КП(б)Б, кіраўнікі ўрада-Беларусі. 3 мэ- тай апрацоўкі жаночага актыву ў духу бальшавіцкай ідэалогіі, падвядзення вынікаў працы, вызначэння новых задач склікаліся раённыя, акруговыя і ўсебел з езды грамадскіх работніц, Усебел. з'ез- ды работніц і сялянак. 5.3.1924 адбыўся Усебел. з'езд работніц і сялянак, 15 снеж. — I Усебел. зезд сялянак — гра- мадскіх работніц. Праводзіліся таксама ўсебел. нарады работнікаў Ж.а. Па ініцыятыве Ж а. пры ЦК КП(б)Б з ліст 1924 распачата выданне час «Белару- ская работніца і сялянка» (з 1946 — «Ра- ботніца і сялянка»), За час існавання Ж.а. садзейнічалі вылучэнню многіх жанчын для работы ў сав , парт , прафс , інш. грамадскіх і дзярж арг-цыях і ўста- новах. Работа Ж.а. не стала масавай Яна фактычна звялася да падрыхтоўкі жаночай парт.-сав. наменклатуры. Ж.а. ліквідаваны паводле рашэння ЦК ВКП(б) Работа з жанчынамі праводзіла- ся ў агульным парадку аддзеламі агіта цыі і масавых кампаній (аптмасамі), пры якіх былі створаны жаночыя сектары. Літ. Захватаева А.Н. Жанчыны Беларусі — будаўнікі камунізму. Мн , 1962; В борьбе н труде. 3 нзд. Мн., 1985. Аляксандра Гесь ЖАРКОЎ Міхаіл Георгіевіч (н. 28.1.1937, г. Віцебск), беларускі гісторык. Канд гіст. навук (1970) Скон- чыў БДУ (1965). У 1969—74 і з 1980 выкладае ў БДУ, у 1974—75 ст. навук. супрацоўнік Ін-та гісторыі АН БССР, у 1975—80 выкладау у Мінскім пед. ін-це. Даследуе герм гістарыяграфію. гісторыю Беларусі пач 20 ст. Тв.: Протнв буржуазных фальсвфнкацнн нсторнн Октября. Мн., 1975; Октябрьская революцня н современная ндеологнческая борьба Мн., 1987. ЖАРЦЫ, веска ў Полацкім р-не, за 16 км на Пн ад Полацка. У ванну 1812 вёс- ка апынулася паміж франц корпусам Н.Ш.Удзіно і рус. корпусам П.Х.Віт- генштэйна. Дарослае насельніцтва Ж. аб ядналася ў партыз. атрад. Калі 8 вер. да вёскі падышлі франц батальён пяхо- ты і эскадрон кавалерыі, сяляне, узброе- ныя ружжамі, самаробнымі дзідамі і шаблямі, уступілі ў бой. нанеслі праціў- ніку страты і прымусілі павярнуць назад. У кастр. жыхары вёскі двойчы ўдзельні- чалі ў бітвах за Полацк. Пасля вайны 22 жыхары Ж атрымалі крыжы на шапкі і ўзнагароджаны сярэбранымі медалямі на блакітных стужках. У 1819 царскі ўрад за 20 тыс руб. выкупіў у памешчыка ся- лян Ж. разам з землямі ў вольныя людзі. Вёсцы прысвечана гіст. аповесць «Жар- цы» I Клаза (1955). Уладзімір Сосна. ЖАЎРЫД Павел Якаўлевіч [1(13).6 1889, в Цецяроўка Слуцкага пав. Мінскай губ. — 14.5.1939), дзеяч бел. нац. руху. Скончыў Слуцкую гімна- зію (1909), вучыўся на юрыд. ф-це Вар- шаўскага ун-та. 3 1916 у арміі. Пасля за- канчэння Віленскага ваен вучылішча ў Палтаве (1917) накіраваны ў Туркестан- скую ваен. акругу, потым на Румынскі фронт, дзе быў абраны старшынёй пал- кавога к-та. Дэлегаваны вайскоўцамі-бе- ларусамі фронту на Усебеларускі зезд 1917. Юрысконсульт Слуцкага пав. зя- мельнага аддзела Летам 1919 арыштава- ны Надзвычайнай камісіяй «па абвінавачанні ў дапамозе Дзянікіну» У ліст. 1919 вызвалены, вярнуўся ў Слуцк, абраны старшынёй Слуцкага Бел. нац. к-тв. 3 лета 1920 у Чырв. Арміі, пам ка- мандзіра Слуцкай кав роты У канцы 1920 Найвышэйшай радай Беларускай Народнай Рэспублікі прызначаны камісарам Случчыны, уваходзіў у склад Беларускай рады Случчыны. Адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстання 1920 3 1921 у Вільні ў Бел. нац к-це, Бел. школьнай радзе, потым працаваў на гас- падарцы бацькоў у вёсках Бор і Зарэчча (Слуцкі пав ). У 1923—30 у Белсель- прамсаюзе, Мар'інагорскім с.-г. гэхніку- ме, Інбёлкульце, рэдакцыі газ. «Звязда». 18 7.1930 арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Паводле пастановы калегіі АДПЎ ад 10 4 1931, асуджаны на 3 гады пап- раўча-працоўных лагераў. У 1933—37
367 ЖДАНАЎ жыў у ссылцы ў г. Сарапул Удмурцкай АССР. У 1937 асуджаны на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў «за анты- савецкую агітацыю». Пакаранне адбываў у пас. Княж-Пагост Комі АССР. Памёр у лагеры ад хваробы. Рэабілітаваны па першым прыгаворы Вярх. судом БССР 10.6.1988, па другім — Кіраўскім абл. судом. Уладзімір Міхнюк. ЖАХОЎСКІ Цыпрыян (Кіпрыян, каля 1635, Полацкае ваяв. — кастр. 1693), дзеяч грэка-каталіцкай царквы Рэчы Паспалітай. Са шляхецкага роду герба «Бродзіч». Першапачаткова рыма-ка- толік, уступіў у ордэн базыльян. Вучыўся ў Грэчаскім калегіуме ў Рыме (1658— 64). д-р тэалогіі. Аўдытар пры мітра- паліце Г. Календзе (з 1667), архімандрыт Ляшчынскага манастыра, каад'ютар (на- меснік) мітрапаліта (у 1671—74) адміні- стратар Перамышльскай епархіі (1670), архімандрыт Дзерманскага і Дубенскага манастыроў на Валыні. У 1674 — 93 архіепіскап полацкі, мітрапаліт. Для па- шырэння уніі выкарыстоўваў адм. сродкі і нават прымус. Удзельнік склікання ў Любліне з'езда уніятаў і праваслаўных (1680), які апісаў у кнізе «Люблінскі ка- лёквіум...» (Замосце, 1680, на польск. мове). Імкнуўся абмежаваць у царкве ўплыў базыльян, вывеў з іх падпарадка- вання шэраг манастыроў, у 1683 на ба- зыльянскім капітуле ў Мінску зняў з па- сады протаархімандрыта (генерала) ор- дэна С.Мартышкевіча і прымусіў абраць на яго месца сябе. Аднак пры падтрымцы рымскай курыі і караля пастановы Мін- скага капітула былі скасаваны. Нава- грудскі (1686) капітул базыльян забара- ніў мітрапалітам займаць пасаду галавы ордэна і ўмешвацца ў яго ўнутр. справы. У пач. 1690-х г. заснаваў Супрасльскаю друкарню. Выдаў уніяцкі «Служэбнік» (Вільня, 1692; Супрасль, 1695). Пры- хільнік лац. запазычанняў ва уніяцкім набажэнстве. Ахвяраваў сродкі на ра- монт храмаў у Вільні. Навагрудку, По- лацку. Аўтар казанняў, прысвечаных І.Кунцэвічу. Літ.- Бантыш-Каменскнй Н. Мсторнческое нзвестне о возннкшей в Поль- ше уннн... 2 нзд. Внльна, 1866; Кояло- в н ч М. Нсторня базнлнанского ордена / / Хрнстнанское чтенне. 1864. Ч. 1; Еікой'- 5 к і Е. Нізіогуа шііі козсіоіа Кцзкіе^о г козсіоіеш Ягутзкіт. Рогпаіі. 1875. Сяргей Казуля ЖАЦЁРАВА, вёска ў Варацішчанскім сельсавеце Сгаўбцоўскага р-на. За 15 км на ПдЗ ад Стоўбцаў. 126 жыхароў, 51 двор (1993) Па пісьмовых крыніцах вядома з 1495 як маёнтак маршалка, намесніка слонімскага Я.Л Храптовіча ў Свер- жанскім пав. У 16 ст. вёска і маёнтак у Новагародскім ваяв., імі валодалі Храп- товічы, Кміты, Служкі, з 1582 — Радзівілы. У 1570 — 25 двароў. У 17 ст. цэнтр войтаўства ў Нясвіжскім княстве. У 1628 у Ж. 39 валок зямельных надзе- лаў, 51 двор, у 1756 — 40 двароў, млын, бровар. карчма, у 1777 — 33 двары. 3 1793 у складзе Расійскай імперыі. У 19 — пач 20 ст. вёска і фальварак у Свержанскай вол. Мінскага пав. 3 1833 СуРВ.ІАВП’ II Т-ОСВОУІУКІ Ц.Жахоўскі. Я.І.Ждан. Святая княгіня Софія Слуцкая. 1991. уласнасць Вітгенштэйнаў, млын, карчма, крама. У 1850-я г. фальварак, які нале- жаў Пашкевічам, часта наведваў У.Сы- ракомля. У пач. 20 ст. 485 жыхароў, 98 двароў, млын. У 1921—39 у складзе Польшчы, у Стаўбцоўскім пав. Нава- грудскага ваяв., з 1940 — у БССР, у Стаўбцоўскім р-не Баранавіцкай вобл. У складзе калгаса «Чырвоны сцяг». Літ.'. Опнсанне документов н бумаг, хра- няіцнхся в Московском архнве Мнннстерст- ва юстнцнн М„ 1915- Кн. 21. С. 42. Валерый Шаблюк. ЖГІРОЎ Піліп Ерафеевіч [н. 11 (24). 11.1911, в. Гута Быхаўскага пав., цяпер у Рагачоўскім р-не], Герой Сав. Саюза (1944), ген.-маёр (1959). Скон- чыў вучэбна-каап. камбінат у Бабруйску, Маскоўскае ваен.-пях. вучылішча (1939), ваен. акадэміі імя М.В.Фрунзе (1947), Генштаба (1955). У Чырв. Арміі з 1933. Удзельнік баёў на р. Халхін-Гол у 1939. У Вял. Айч. вайну з кастр. 1942 на Сталінградскім, Данскім, Бранскім, Цэнтр. і 1-м Бел. франтах. Нач. штаба стралк. палка маёр Ж. вызначыўся ў вер. 1943 пры вызваленні Камарынскага р-на: полк пад агнём праціўніка фарсіраваў Дняпро каля в. Вяле, выбіў ворага з траншэй, прасунуўся на 6 км і сгварыў плацдарм, на які пераправіліся інш. вайсковыя часці. Да 1963 у Сав. Арміі. ЖДАН Яўген Іванавіч (н. 22.2.1939, в. Тарэйкі Нясвіжскага р-на), беларускі мастак. Засл. работнік культуры Бела- русі (1982) Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1967). Працаваў мастаком-паста- ноўшчыкам у Дзярж. т-ры оперы і бале- та Беларусі, з 1987 гал. мастак Рэсп. ды- рэкцыі эстрадна-цыркавога мастацтва. Гіст. тэматыцы прысвечаны жывапісныя работы: «Бітва пад Целяханамі» (1972), «Князь Юрый Нясвіжскі» (1986), «Князь Расціслаў Смаленскі» (1987), «Кірыла і Мяфодзій» (1992), «Жыццё Ефрасінні Полацкай» (1993), «Князь Чарадзей Полацкі» (1993), «Рагнеда» (1995); стварыў партрэты Я.Купалы, Ф.Скары- ны, Кірылы Тураўскага, Сімяона Полац- кага; цыклы «Жыціе беларускіх святых» (1989—94) і «Жыццё славянскіх ас- ветнікаў-гуманістаў» (1991). Аўтарсган- ковых работ «Слова аб палку Ігаравым» (1966). «Чарнобыль» (1987—93), «1000- годдзе хрышчэння Русі» (1988), «1000- годдзе славянскай пісьмсннасці і культу- ры» (1989), «Апафеоз Ф.Скарыны» (1990), «Цярністы шлях Ісуса Хрыста» (1993); графічныя работы: «Кожны чац- вёрты» (1967), «Курапаты» (1986), «500-годдзе Ф.Скарыны» (1990) і інш. Галія Фатыхава ЖДАНАЎ Мікалай Мікалаевіч [ 18.9(1.10).!902, чыг. ст. Алавяная За- байкальскай вобл., цяпер г.п. Чыцінскай вобл. — 21.4.1966). сав. ваенны дзеяч, ген.-палк. артылерыі (1955). Беларус. Канд. ваен. навук, дацэнт. У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны. Скон- чыў Артыл. акадэмію (1937). 3 12 гадоў працаваў рабочым на бровары, на ца- гельні ў Маладзечне. 3 1938 выкладчык, нач. кафедры ваен. акадэміі. У Вял. Айч. вайну на Ленінградскім фронце: ка- мандзір палка, нач. штаба артылерыі арміі, фронту, камандуючы артылерыяй арміі, камапдзір артыл. корпуса. 3 1944 нач. кафедры, факультэта, нам. на- чальніка ваен. акадэміі. У 1953—55 нач.
368 ЖДАНАЎ ваен. акадэміі. У 1955—65 у цэнтр. апа- раце Мін-ва абароны СССР. ЖДАНАЎ Павел Ілыч |3(16). 1.1903, г. Слонім — 30.8.1986], Герой Сав. Саюза (1943). У Чырв. Арміі з 1925. Скончыў Мінскае ваен. пях. вучылішча (1930), курсы пры Ваен. акадэміі імя М.В.Фрун- зе (1935), курсы «Выстрал» (1942). У Вял Айч вайну з чэрв. 1941 на Зах., Бранскім, Цэнтр., 1-м Укр. фраптах. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Арлоўскай вобл., Украіны. Камандзір стралк. палка падпалкоўнік Ж. вызна- чыўся пры фарсіраванні Дзясны на Пд ад Чарнігава, Дняпра на Пн ад Кіева ў вер. 1943: полк разам з партызанамі фарсіра- ваў Прыпяць і вызваліў ст. Янаў, сёлы Нагорцы і Карпілаўка Чарнобыльскага р-на Кіеўскай вобл. Пасля вайны да 1957 на гасп. рабоце. Яго імем названы вуліцы ў гарадах Жодзіна і Слонім. ЖДАНОВІЧ Ібрагім Якубавіч (1888, г Клецк — 23.9.1943), поўны Георгіеўскі кавалер. У 1911 прызваны ў армію. У 1 -ю сусв. вайну унтэр-афіцэр. У час баёў пад Вільняй узнагароджаны Георгіеў- скімі крыжамі 4 Ступеняў. У 1918 вяр- нуўся ў Клецк У 1929—38 у Аргенціне на заробках. ЖДАНОВІЧ Іосіф (Юзаф) Адольфавіч (1830-я г., Бабруйскі пав. — ?>, удзель- нік рэв. руху 1860-х г. у Расіі. 3 дваран. Вучыўся ў Полацкім (да 1853) і Пецяр- бургскім (да 1856) кадэцкіх карпусах. Адзін з кіруючых дзеячаў Камітэта рускіх афіцэраў у Польшчы Яго прозвішча названа ў спісе афіцэраў- канспіратараў у сакрэтнай запісной кніжцы М.П.Агарова: «Ждановнч (пол- ковой ннструктор)». Далейшы лёс не вы- светлены Літ.' Руско-польскне революцнонные связн. М., 1963. Т. 1. С. 477; Д ь я к о в В.А. Деятелн русского н польского освободн- тельного двнження в царской армнн 1856— 1865 г.: (Бнобнблногр. словарь). М., 1967. Генадзь Кісялёў. ЖДАНОВІЧ Ірына Фларыянаўна (14(27).9.1906, Мінск — 3.12 1994], бе- ларуская актрыса, педагог. Нар. артыст- ка БССР (1940) Дачка Ф.П.Ждановіча. Сцэнічную дзейнасць пачала ў Першым бел. т-ве драмы і камедыі. 3 1920 у Бел. тэатры імя Я.Купалы, у 1962—69 педа- гог Бел. тэатр.-маст. ін-та Стваральніца рамантычных, узнёслых жаночых вобра- заў. Дзярж. прэмія СССР 1948. Літ. Кузняцова К. Ірына Жда- новіч. Мн., 1970. ЖДАНОВІЧ Фларыян Паўлавіч (16(28). 10.1884, Мінск — 22.10.1937], беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч. Скончыў Варшаўскую драм. шко- лу (1902). Працаваў акцёрам у польскіх тэатрах Беларусі. Актыўны ўдзельнік бел. адраджэнскага руху. Падрыхтаваў маст. праграму «Беларускі кірмаш», у якой выконваліся бел. вершы і нар. песні. Арганізаваў драм. гурток, які ў в. Старое М.М.Жданаў І.Ф.Ждановіч. Ф.П.Ждановіч. Сяло Мінскага р-на паказаў на бел. мове спектакль «Па рэвізіі» М.Крапіўніцкага. Далейшая дзейнасць гуртка забаронена. 15.8.1913 у Радашковічах паставіў «Паў- лінку» Я Купалы. Хадайніцтва Ж. аб дазволе на дзейнасць бел. тэатра ў Мінску ўлады адхілілі. Каб пазбегнуць арышту, выехаў у Крым. дзе выступаў на рус. сцэне. У 1914—17 у арміі, ваяваў на Зах. фронце. Ж. — адзін са ствараль- нікаў і маст. кіраўнік Першага т-ва дра- мы і камедыі, якое распачало працу ў Мінску 24.4.1917 паказам «Паўлінкі» і інсцэніроўкі Ж. «У зімовы вечар» павод- ле аповесці Э.Ажэшкі «Рысь». У склада- ных умовах ням. і польскай акупацыі стварыў бел. нац. тэатр; пасгавіў спек- таклі «Раскіданас гняздо» Я.Купалы, «Антось Лага» Я.Коласа, «Модны шлях- цюк» К.Каганца. «Сягонняшнія і даўнешнія» К.Буйло, «Апошняе спаткан- не», «Пісаравы імяніны». «Бязвінная кроў» У.Галубка і інш., калектыў высту- паў таксама ў Магілёве, Оршы, Жлобіне, Бабруйску, Асіповічах, Слуцку, Заслаўі і інш. 14.9.1920 у Мінску пад кіраўніцтвам Ж. адкрыўся Бел. дзярж. тэатр (цяпер Нац. тэатр імя Янкі Купалы). які пра- доўжыў традыцыі Першага т-ва бел. дра- мы. Ж. паставіў у ім «Пінскую шляхту» В.Дуніна-Марцінкевіча, «Хату за вёс- кай» («Цыганка Аза») М Старыцкага Адначасова Ж. быў заг. бел. секцыі тэат- ральнага пададдзела мастацтваў Наркам- асветы БССР. 3 1922 у акцёрскім скла- дзе тэатра, стварыў вобразы Сера- коўскага («Кастусь Каліноўскі» Е.Міровіча), Даранта («Мешчанін у два- ранах» Мальера) і інш. У БДТ-3 паставіў спектаклі «Кастусь Каліноўскі» (1929), «Ярасць» Я.Яноўскага (1930). Перакла- даў п’есы, быў членам праўлення Т-ва бел. пісьменнікаў, драматургаў і кам- пазітараў, членам Інбелкульта ў галіне масгацтва, вёў культ.-асв. і грамадскую работу. 18.7.1930 незаконна арыштаваны і асуджаны на 5 гадоў папраўча-пра- цоўных работ. 8.7.1937 зноў арыштаваны і прыгавораны да расстрэлу. Рэабіліта- ваны ў 1956. Літ.'- Атрошчанка А. Фларыян Ждановіч Біягр. нарыс. Мн., 1972; С а 6 а - л е ў с к і А. Асоба мастака. Літ.-крытыч. артыкулы. Мн., 1992. Анатоль Сабалеўскі. «ЖНВАЯ СТАРННА», часопіс. Выда- ваўся ў 1890—1916 у Пецярбургу аддзя- леннем этнаграфіі Рус геагр. т-ва на рус мове 4 разы на год. Друкаваў даследа- ванні і матэрыялы па фальклоры і этна- графіі народаў Расіі, а таксама замеж- ных краін. Асн. ўвагу аддаваў апісанню побыту, абрадаў, жылля, адзення, нар. медыцыне. 3 артыкуламі, прысвечанымі бел. фальклору і этнаграфіі, выступалі У.М.Дабравольскі, М.В.Доўнар-Заполь- скі («Заметкі па беларускай этнагра- фіі»), Я.Ф.Карскі, М.М.Косіч («Лігвіны- беларусы Чарнігаўскай губерні, іх побыт і песні»), Е.Р.Раманаў, М.А.Саковіч, А.К.Сержпутоўскі, П.В.Шэйн. Змяшчаў рэцэнзіі на працы бел. фалькларыстаў і этнографаў, справаздачы пра этнагр. экспедыцыі. Літ.'. Внноградов Н. Алфавнтный указатель к «Жнвой старнне» за 15 лет её нздання (1891—1906). Спб., 1910. Галіна Пятроўская. «ЖІ43НБ ПРОВЙНЦНН», штодзённая грамадска-палітычная, эканамічная і лі- таратурная газеіа ліберальнага кірунку. Выходзіла з 11 (24).4 да 18(31).5.1907 у Мінску на рус. мове. Рэдактар І.М.Глоба- Міхайленка. Прадаўжала праграму заба-
369 ЖЛОБІНСКІ роненай газ. «Голос прованціш». Харак- тарызавалася цэнзурай як газета «апазіцыйнага кірунку... са схільнасцю да чыста рэвалюцыйных выхадак». У памфлетах і вершах-пародыях выкрыва- ла лідэраў чарнасоценных партый, іх мясцовы орган «Мннское слово», палі- тыку царызму. Рабочы і сацыяліст. рух асвятляла з пазіцый, блізкіх да мен- шавізму. Алублікавала інфармацыю пра V (Лонданскі) з'езд РСДРП. Прызнавала нац. самастойнасць беларусаў, крытыка- вала шавініст. палітыку царызму і поль- скай буржуазіі на Беларусі. У газеце друкаваліся Д.Бохан, М.Караліцкі, рабо- чы паэт-самавук А.Мікульчык і інш. суп- рацоўнікі папярэдніх прагрэс. выданняў («Мннскнй лнсток», «Северо-Западный край», «Голос провннцнн» і інш.). Інфармавала пра падзеі ў горадзе. Праг- раму «Ж.п.» прадаўжала газ. «Окраа- на». Уладзімір Конан. ЖЛОБІН, горад, цэнтр Жлобінскага р-на, прыстань на правым беразе Дняп- ра. За 83 км на ПнЗ ад Гомеля. Вузел чыг. напрамкаў на Гомель, Магілёў, Мінск, Калінкавічы, на аўтадарозе Го- мель—Бабруйск. 68 тыс. ж. (1995). Вядомы з 15 ст. ў ВКЛ, належаў Хад- кевічам. 3 сярэдзіны 16 ст. ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. У 15—17 ст. існаваў Жлобінскі замак. 3 1793 у складзе Рас. імперыі, мястэчка Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ. У канцы 19 ст. праз Ж. пракладзена Лібава-Роменская чыг., у 1902 чыг. Пецярбург—Адэса. 13.5.1880 і ў 1909 амаль поўнасцю знішчаны пажа- рам. У 1897 — 2100 ж. Дзейнічалі ца- гельнае, гарбарнае, крупадзёрнае прадп- рыемствы. У студз.—лют. 1918 заняты легіянерамі 1-га польск. корпуса І.Р.Доўбар-Мусніцкага, у лют.—ліст. 1918 акупіраваны герм. войскамі. 3 17.7.1924 цэнтр раёна, 9691 ж.; з 3.7.1925 горад. 19,3 тыс. ж. у 1939. У Вял. Айч. вайну 3.7.1941 захоплены ням.-фаш. войскамі. 13.7.1941 адбіты сав. часцямі 63-га стралк. корпуса 21-й арміі Зах. фронту. Паўторна акупірава- ны гітлераўцамі 14.8.1941, разбураны. Дзейнічала Жлобінскае патрыятычнае падполле. 26.6.1944 вызвалены ў ходзе Бабруйскай аперацыі 1944. 19,2 тыс. ж. у 1959. 25,4 тыс. ж. у 1970. Прадпрыем- ствы: Бел. металургічны і рамонтна-ме- ханічны з-ды, прамысл. аб'яднанне «Белфа», мясакамбінат, хлебазавод, ма- лочны, камбікормавы, плодаагароднінны з-ды, ф-кі мэблевая, швейная, маст. інкрустацыі, ільнозавод. 10 сярэдніх, 3 пачатковыя, музычная школы, школа мастацтваў, школа-інтэрнат, 2 прафтэх- вучылішчы, 2 бальніцы, 2 паліклінікі, Жлобінскі гісторыка-краязнаўчы музей, Палац і Дом культуры, кінатэатр, 5 бібліятэк. Выдаецца газ. «Новы дзень». Дзейнічае праваслаўны храм, ёсць ка- таліцкая капліца. Помнік воінам 63-га стралк. корпуса 21-й арміі, магіла ахвяр фашызму (за 1 км ад Ж.), вайсковыя могілкі. Павел Кірычэнка. ЖЛОБІНСКАЕ ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ПАДПОЛЛЕ ў Вялікую Ай- чынную вайну. Дзейнічала ў Жлобіне і раёне са снеж. 1941 да ліст. 1943. Аб ядноўвала больш за 200 пад- польшчыкаў у 24 групах. Створаны ў Жлобіне: у паравозным дэпо (кіраўнікі Ц.П.Міненкаў, І.М.Казлоў, М.І.Елісееў, Г.В.Канапляннікава, А.П.Цямінская), у друкарні (М.П.Калеснічэнка, Р.П.Бара- наў), ваеннаслужачых урачоў у раённай бальніцы (У.М.Лабанаў), у вёсках Свя- тое (А.І.Карунчык), Антонаўка (А.І.Се- васцьянчык), Мормаль (І.А.Лебедзеў), Бабоўка (Н.А.Дражын), Кабанаўка (М.Дз.Антуськоў), Шчадрын (Л.М.Жу- раўлёва), у Малевіцкім сельсавеце (І.М.Шаўцоў). У 1942 узніклі новыя гру- пы ў Жлобіне — Гарбатава, С.А.Казло- ва, Дз.В.Ніжнікава, Т.І.Раміська, І.І.Цыркунова, у вёсках Шапарня (У.Б.Паўлаў), Адраджэнне (П.Б.КІраў), Папаратнае (В.З.Фамянок), Сельнае (П.С.Дзегцяроў), Старая Рудня (А.П.Капусцін, М.Г.Маршын). Заха- ваўшы радыёпрыёмнікі, патрыёты рэгу- лярна запісвалі і лістоўкамі распаў- сюджвалі зводкі Саўінфармбюро, пад- польшчыкі паравознага дэпо ў першыя дні акупацыі сабралі на месцах баёў шмат зброі, у 1942 вынеслі з ням. склада 12 вінтовак, ручны кулямёт, 12 скрынак патронаў. У жн. 1943 узарвалі гал. магістраль водаправода, якая забяспечва- ла дэпо вадой, у выніку пашкоджана дэ- по, выведзена са строю 50 паравозаў, на некалькі дзён паралізавана дзейнасць чыг. вузла. Міхась Шумейка. ЖЛОБІНСКІ ГІСТОРЫКА-КРАЯ- ЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1989 у г. Жлобін, адкрыты для наведвальнікаў у 1992. Мае 6 экспазіц. залаў (пл. экс- пазіцыі 243 м2), каля 4 тыс. экспанатаў асн. фонду (1995). Сярод прадметаў даўніны бівень і косці маманта, знойдзе- ныя на тэр. раёна, неалітычныя крамянё- выя прылады працы і керамічныя выра- бы, макет паселішча 15 ст., прылады працы і прадметы побыту 17—19 ст., ды- ярамы пра буд-ва Лібава-Роменскай чы- гункі (1873), рэв. выступленне чыгу- начнікаў 1905 і інш. У залах, прысвеча- ных Вял. Айч. вайне, экспанаты пра абарончыя баі Чырв. Арміі, дзейнасць патрыят. падполля і партыз. руху ў раё- не, злачынствы ням.-фаш. захопнікаў (дыярамы «Рэйкавая вайна», «Бабруйскі «кацёл», *У партызанскім лагеры», ма- тэрыялы пра Азарыцкія лагеры смерці і інш.), асабістыя рэчы землякоў — Ге- рояў Сав. Саюза, воінаў і партызан, што вызначыліся ў баях на тэр. раёна. ЖЛОБІНСКІ ЗАМАК. Існаваў у 15—17 ст. у г. Жлобін. Размяшчаўся на правым беразе Дняпра, на адлегласці каля 100 м ад упадзення ў яго ручая Чорначка. У 15 —16 ст. належаў Хадкевічам. Скла- даўся з уласна замка (60 х 50 м, аваль- ны ў плане) і падзамка (130 х 60 м, вы- цягнуты з Пн на Пд). Падзамак быў раз- мешчаны на 1,5—2 м ніжэй за замкавы дзядзінец. Увесь комплекс узвышаўся на 3—4 м над прырэчнай жылой зонай ся- рэдневяковага паселішча. Ж.з. быў ума- цаваны земляным валам (цяпер знівеліраваны) і драўлянымі сценамі-га- роднямі з вежамі і брамамі. У ліп. 1654 казакі ўкр. гетмана І.Н.Залатарэнкі ўзялі штурмам і спалілі «замок Злобмн». Больш познія звесткі пра Ж.з. не выяўлены. Літ: Т к а ч о ў М.А. Замкі і людзі. Мн., 1991. С. 152. Міхась Ткачоў. ЖЛОБІНСКІ РАЁН. Размешчаны на ПнУ Гомельскай вобл. Пл. 2,1 тыс. км2, нас. 39,9 тыс. чал. (1995). Цэнтр — г. Жлобін. Знаходзіцца ў межах Гомель- скага Палесся (частка Прыдняпроўскай- нізіны). Працякаюць рэкі: Дняпро з пры- токамі Бярэзіна, Добасна, Ржаўка, Окра, Ала (левы прыток Бярэзіны). Прахо- дзяць чыгункі Віцебск—Калінкавічы, Го- мель—Мінск, аўтадарогі Бабруйск—Го- мель, Жлобін—Рэчыца. Утвораны 17.7.1924 у складзе Бабруй- скай акр. 20.8.1924 падзелены на 14 сельсаветаў: Бабоўскі, Бухарынскі, Казіміраўскі, Кароткавіцкі, Лукаўскі, Малевіцкі, Пірэвіцкі, Радушскі, Са- лонскі, Сенажаткаўскі, Скепнянскі, Ста- раруднянскі, Чацвярнянскі, Шапілаўскі. Магчыма, у канцы 1924 утвораны Нава- маркавіцкі сельсавет. 4.8.1927 далучаны сельсаветы Верхнеалбянскі, Дабрагаш- чанскі, Затонскі. Кабанаўскі, Мор- мальскі, Папаратнянскі, Стрэшынскі ліквідаванага Стрэшынскага р-на. 3 20.2.1938 Ж.р. у Гомельскай вобл. 28.6.1939 Кароткавіцкі, Навамаркавіцкі і Скепнянскі сельсаветы Ж.р. перададзе- ны адноўленаму Стрэшынскаму р-ну. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1941 раён акупі- раваны ням.-фаш. захопнікамі. У выніку контрудару 63-га стралк. корпуса (кам- кор Л.Р.Пятроўскі) у ліп. — жніўні праціўнік быў адкінуты на 3 больш як на 30 км (гл. Рагачоўска-Жлобінская апера- цыя 1941). У жн. 1941 раён акупіраваны ў другі раз. Функцыяніравалі Жлобінскія падп. міжрайкомы і райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ, Жлобінскае патрыятычнае падполле, дзейнічалі партыз. брыгады 8-я Рагачоўская, 10-я Журавіцкая, 1-я Буда-Кашалёўская, «Жалязняк». імя Панамарэнкі і імя Чапаева, асобныя пар- тыз. атрады імя Катоўскага, 108-ы імя Катоўскага. Акупанты знішчылі ў Жлобі- не і раёне 3091 чал., спалілі вёскі Браткі, Грушка, Залессе, Залужжа, Замосце, Кастрычнік, Красноўка, якія пасля вай- ны не адрадзіліся. Раён вызвалены ў кан- цы чэрв. 1944 войскамі 1-га Бел. фронту ў ходзе Рагачоўска-Жлобінскай аперацыі 1944 і Бабруйскай аперацыі 1944. 29.4.1950 да Ж.р. далучаны з Рагачоў- скага р-на Кіраўскі сельсавет, 17.12.1956 сельсаветы скасаванага Стрэшынскага р-на. 25.12.1962 з Светлагорскага р-на далучаны Дварашчанскі і Шчадрынскі сельсаветы. На 1.1.1995 у раёне 159 на- селеных пунткаў, у т.л. г. Жлобін і г.п. Стрэшын, 16 сельсаветаў: Акцябрскі,
370 ЖМАЧЫНСКІ Верхнеалбянскі, Дабрагашчанскі, Каба наўскі, Кароткавіцкі, Кіраўскі, Луцкі, Майскі, Малевіцкі, Навамаркавіцкі, Па- парагнянскі. Пірэвіцкі, Салонскі, Стара руднянскі. Чырвонабярэжскі, Шчад- рынскі; 19 калгасаў, 10 саўгасаў, саўгас- тэхнікум. Прамысл. прадпрыемствы Луцкі торфабрыкетны з-д, домабудаў- нічы камбінат і камбінат буд. матэрыя- лаў, крухмала-патачны з-д у в. Чырвоны Бераг, 2 птушкафабрыкі, прадпрыемства па кормавытворчасці «Ала», лясгас. У раёне 25 сярэдніх, 8 няпоўных сярэдніх, 8 пачагковых, 4 муз. школы, школа- інтэрнат, 34 дашкольныя ўстановы, 40 дамоў культуры і клубных устаноў, 37 бібліятэк, 10 бальніц, 2 амбулаторыі, 32 фельчарска-акушэрскія пункгы і інш Найб. значныя археал. помнікі: Акцябр, Гарадок, Чырвоная Горка, Васілевічы, Верхняя і Ніжняя Алба, Шчытнае, Шы хаў, Дзяніскавічы, Курганне, Новая Ка менка, Саланое, пас. Колас. Брацкія маплы сав. воінаў і партызан (вёскі Ад- раджэнне, Акцябр. Антонаўка, Бабоўка, Васілевічы, Верхняя Алба, Гелін, Дабра- гошча, Кабанаўка, Кароткавічы, Лукі. Ляды, Майскае, Мормаль, Новыя Мар- кавічы, Папаратнае, Пірэвічы, Старая Рудня, Чырвоная Слабада, Чэцверня), магілы ахвяр фашызму (пас Верны, вёскі Зломнае, Шчадрын). ІІомнікі спа леным вёскам (в. Кароткавічы), парты- занам (вёскі Аляксандраўка. Антонаўка). воінам Жлобінскага знішчальнага ба гальёна (в. Завад), падпольшчыкам і партызанам (в. Лугавая Вірня). Помнікі архітэктуры. ветраны млын каля в. Ляды (канец 19 ст ), царква ў в. Пірэвічы, сядзіба (1890— 93) у в. Чырвоны Бераг. Дз.П.Жмуроўскі. Радзіма акадэміка АН Беларусі А Н.Сеўчанкі, дзярж дзеяча В.І Казлова Павел Кірычэнка. ЖМАЧЫНСКІ (Змачынскі) Іван Юр евіч |каля 1831, Мінскі пав — 5( 1 7) 8.1 863], удзельнік паўстання 1863 —64 на Беларусі. 3 вольных сялян, паселеных на зямлі графа Чапскага. У 1855—59 служыў у лейб-драгунскім Ма- скоўскім палку. Напярэдадні паўстання як часоваадпушчаны салдат жыў у Мінску, належаў да рэв. арг-цыі. У 1-ы дзень агульнага паўстання на Міншчыне (19 4.1863) далучыўся да паўстанцаў А.Трусава Удзельнічаў у баі пад Пят- ровічамі (28.4.1863). Схоплены карніка- мі ў час сутычкі каля в. Сіняло 30 4.1863 Засуджаны ваенным судом да 6 гадоў ка- таргі, але паводле загаду гал. нач Паўн.- Зах. краю М.М.Мураўёва публічна рас- страляны ў Мінску Літ. Кісялёў Г.В На пераломе дзвюх эпох: Паўстанне 1863 г. на Міншчыне Мн 1990 С 19. 29. 33; С м н р н о в А Ф Восстанне 1863 г в Лнтве н Бе- лорусснн М . 1963. С. 212. 372: Кок 1863 \Уугокі ішіегсі. 9/іІпо, 1923. 5. 52. Генадзь Кісялеў ЖМУДЗЬ, балцкае племя, гл Жэмай- ты. ЖМУРОЎСКІ Дзмітрый ІІятровіч (н 10.1 1918. в Барысавічы Клімавіцкага р на), Герой Сав. Саюза (1944). Д-р гіст. навук (1973), праф (1974) У 1938—41 вучыўся ў Магілёўскім пед. ін-це. Скон- чыў Маскоўскі пед ін-т (1946) У Вял Айч вайну з жн. 1941 на Бранскім, Калінінскім, 2 м Укр франтах — каман- дзір кулямётнага разліку. Удзельнік Кур- скай бітвы, Корсунь-ПІаўчэнкаўскай і Яска-Кішынёўскай аперацый. Вызна- чыўся пры фарсіраванні р. Прут у сак 1944: кулямётчык Ж. ў ліку першых пе- раправіўся цераз раку і ў баях за плац- дарм за 3 сутак адбіў 20 варожых контр атак. Паранены, не пакінуў поля бою 3 1950 на выкладчыцкай рабоце ў ВНУ Вільнюса, Масквы, Мінска, з 1960 у БДУ. Аўтар даследаванняў па гісторыі КПСС і КПБ. Тв '- Органнзаторская работа Коммуня- стнческой партнн в деревне (1918—1920 гг.І. Мн.. 1970; Республнка Советов. едннст- во фронта н тыла (1918—1920 гг.). Мн., 1980; В борьбе за Советскую власть: Дея тельность большевнков в бел. деревне, 1918—1920 Мн.. 1989- ЖОДЗІНА, горад абл падпарадкавання ў Смалявіцкім р-не, на р Пліса. За 55 км на ПнУ ад Мінска Чыг. сг. на лініі Мінск — Орша. на аўгамаб. дарозе Мінск—Смаленск 60 тыс ж (1994) Упершыню упамінаецца ў пісьмовых крыніцах пад 1688 як в. Жодзіна Слаба- да ў Барысаўскім старосгве Мінскага ва яв., уласнасць Радзівілаў Пасля 1793 у складзе Рас. імперыі, вёска Барысаўскага пав. Мінскай губ. з паштовай станцыяй (12 ямшчыкоў, 24 кані). У 1871 праз Ж прайшла чыгунка Масква—Брэст 3 1863 працавала пач. школа, у 1864 пабудава- на правасл. царква св Міхаіла. У 1897 у Ж. 697 ж., 97 гаспадарак, царква. нар вучылішча, вадзяны млын, кузня, карч- ма. крама У лютым 1918 акупіравана герм., у жн. 1919 — ліп. 1920 польск войскамі. 3 1924 цэнтр сельсавета ў Сма лявіцкім р-не. У 1926 у Ж. 994 ж., 193 двары, 2 пач школы, клуб-чытальня. 2 кузні, 2 сталярні, млын. 2 крамы, царк ва. У пач. 1930-х г створаны калгас «Чырвонае Жодзіна», з 1931 працуе 7 гадовая школа. 3 29 6.1941 да 2.7 1944 акупіравапы ням -фаш. захопнікамі 3 буд-вам Смалявіцкай ДРЭС (1951) і з-да дарожных і меліярац. машын узніклі 2 пасёлкі. у суседніх весках Зарэчча і Кру шынікі размясціліся н.-д. ін-ты земляроб- сгва і жывёлагадоўлі 21 1 1958 пасёлкі і вёскі аб'яднаны з Ж у гар пасёлак У 1958 на базе з-да створаны Бел. аўтамаб завод (БелАЗ) 3 7.3.1963 горад. У 1962—65 у складзе Барысаўскага р-на У 1970 — 22,1 тыс. ж Працуюць ЦЭП, кавальскі з-д цяжкіх штамповак. швей- на-трыкатажная ф ка, хлебазавод, з-д сантэхн абсталявання, НДІ земляробст-
371 ЖУДРО ва, жывёлагадоўлі, палітэхнікум, 2 ПТВ, 7 сярэдніх, 2 пач., музычная, 4 спарт школы, ліцэй, школа мастацтва, жано- чая гімназія, школа-інтэрнат, вочна за вочная школа, дашколыіы дзіцячы дом, 20 дашкольных устаноў, музей, 2 кіна- тэатры, 2 палацы культуры, 7 б-к, стан- цыя юных тэхнікаў, юнацкі клуб, ба- сейн, бальніца, прафілакторын, 3 хрыс- ціянскія абшчыны Выходзіць газ «Жодзінскія навіны» Помнікі Герою Сав. Саюза П I Купрыянаву, у гонар 30- годдзя перамоп над фаш Германіяй, ма- нумент у гонар маці патрыеткі. Алесь Каралеў. ЖОДЗІШКІ, вёска, цэнтр сельсавета ў Смаргонскім р-не, на р. Вілія. За 19 км на Пн ад Смаргоні, на аўтадарозе Варня- ны—Нарач. 835 ж., 321 двор (1993). У пісьмовых крыніцах вядомыя з 1511 як замак і мястэчка, заснаваныя Морда- сам Мішковічам У гэтым жа годзе вял кн. ВКЛ Жыпмонт Стары выдаў Ж прывілей на тарп, корчмы і кірмашы. У 16 ст. належалі Падбенпецічам, Забярэ- зінскім, Осцікавічам, Кішкам Каля 1553 Осцікавічы заснавалі ў Ж касцёл, у кан- цы 16 ст. Кішкі пабудавалі тут кальвінскі збор. У 17 ст новы ўладальнік Геранім Комар пабудаваў касцёл Св Тройцы, пры якім дзейнічала школа (не збярог- ся). 3 2-й пал. 17 ст. Ж валодалі Міцкевічы Барбара Міцкевічава з Кома раў заснавала езуіцкі кляштар і калепум, перадала езуітам свон маёнтак У 1774 кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоускі даў Ж магдэбургскае права 3 1795 Ж. ў складзе Расійскай імперыі. У сярэдзіне 19 — пач 20 ст. ў Дубатоўскам вол Свянцянскага пав Віленскай губ У 2 й пал 19 ст маёнтак Ж. раздрабіўся на некалькі ўладанняў. У 1859 — 39 двароў, 222 ж., касцёл, малітоўны дом, цагельня, бровар. У час 1-й сусв вайны Ж. акупіраваны герм. войскам У 1918—20 пераходзілі з рук у рукі — былі заняты Чырв Арміяй, польскім войскам 3 1921 у складзе Польшчы, у Вілейскім пав Віленскага ваяв. 3 1939 у БССР, з 12 10 1940 цэнтр сельсавета Смаргонскага р-на. 3 чэрв 1941 да ліп. 1944 акупіраваны ням. фаш захопнікамі У 1971 — 794 ж , 276 два- роў Цэнтр калгаса «Светлы шлях», лясніцтва, сярэдняя школа, Дом культу- ры, маладзёжны культурна спартыўны цэнтр з гасцініцай, дзіцячы сад, 2 бальніцы, аптэка, аддз. сувязі, сталовая, 7 магазінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял Айч. вайну Захаваліся помнікі архітэктуры кальвіпскі збор, пе- рабудаваны ў 19 ст пад касцёл, сядзібны дом (з пейзажным паркам 19 ст.), пад які прыстасаваны кляштар езуітаў 17 сг. Літ'- Любавскнй М К. Областное деленне н местное управленне Лнтовско- Русского государства ко временн нздання первого Лнтовского статута Нст. очеркн [М., 1892] С 789— 790 Валерый Шаблюк. ЖОЛУДЗЕЎ Віктар Рыгоравіч (9(22).3.1905, г. Угліч Яраслаўскай вобл — 21.7.1944], удзельнік вызвален- ня Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў у Вял Айч. вайну, ген.-маёр (1942), Герой Сав Саюза (1944). У Чырв. Армн з 1921 Скончыў камандныя курсы (1929), кур- сы ўдасканалення каманднага саставу (1930 і 1934), курсы Ваен. акадэміі імя М В Фрунзе (1940). Удзельнік баёў на Кітайска-Усх чыгунцы ў 1929 У Вял. Айч вайну з кастр. 1941 на Паўд Зах., Данскім, Цэнтр , Бранскім, 1 м Бел франтах Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў Вызначыўся ў Белару- скаа аперацыі 1944 24.6.1944 стралк корпус пад яго камандаваннем фарсіра ваў р Друць каля в Азяраны Рагачоў- скага р-на, прарваў абарону ворага, фар- сіраваў р Ольса, авалодаў г п Клічаў, удзельнічаў у вызваленні Мінска. Загінуў у баі каля г. Ваўкавыск. Пахаваны ў Ваўкавыску ў брацкай магіле сав. воінаў, на магіле пастаўлены абеліск, устаноў- лена надмагілле Яго імем названы вулі- цы ў Ваукавыску і Валгаградзе Каля бу дынка ваукавыскай школы № 1 устаноў- лены яго бюст Яго імя ўвекавечана ў Сталінградскім мемарыяле. ЖОЛУДЗЕЎ Навум Ільіч (13 1 1922, Гомель — 9 12.1985), Герой Сав Саюза (1943). Працаваў на Гомельскім станка- будаўнічым з-дзе імя С.М Кірава. У Чырв. Армн з кастр. 1941. Скончыў ар- мейскія курсы парторгаў і камсоргаў (1944), курсы перападрыхтоўкі камакд- нага саставу (1946), Мінскі юрыдычны ін-т (1950). У Вял. Айч. вайну на фрон- це з лютага 1942. Удзельнік Сталінград скай і Курскай бітваў. вызвалення Ук- раіны, Румыніі. Камандзір мшаметнага разліку мал. сяржанг Ж. вызначыўся ў кастр 1943 пры фарсіраванні Дняпра ка ля в Келебярда на Пд ад Краменчуга Палтаускам вобл.: мінамётны рахнк за- глушыў 3 агнявыя пункты, знішчыў шмат жывой сілы праціўніка. Да 1970 у Сав. Арміі, падпалкоўнік юстыцыі, по- тым юрысконсульт. ЖОРНЫ, прылада для ручного памолу зерня Складаліся з 2 каменных дыскаў дыям 35 — 50 см, таўшч 4—10 см, са скразной адгулінай у цэнтры верхняга каменя, куды засыпалася зерне Каб му- Жорны 13 ст. з гарадзішча Рацюнкі Брас- лаўскага р-на. ж ка лепш сыпалася, паверхню ніжняга ка- меня рабілі трохі выпуклай, а верхня- га — увагнутай. Ніжні дыск меў адтулі ну або паглыбленне для металічнага шпяня, ляжаў нерухома на стале або на спец прысгасаванні Верхні камень на- дзяваўся на шпень ніжняга ці падвешваў ся пры дапамозе металічнай або драўля- най порхліцы і прыводзіўся ў вярчальны рух штокам-палкай, ніжні канец якой замацоўнаўся ў спец адтуліне на верхнім камені. Верхні канец штока-палкі часам замацоўвалі ў столі або ў брусе гасп. 6у- дыніны, дзе стаялі Ж. На Ж атрымлівалі муку рознага памолу. Дыскі, або паста- вы, для Ж. рабілі з граніту, буйназярніс- тага пясчаніку, вапняку, ракушачніку, сланцу і інш У ляснон паласе Усх. Еў- ропы Ж паявіліся ў 8—9 ст , з пач 2-га тыс. н.э. яны пашырыліся і ў сельскай мясцовасці, і ў горадзе. Пры раскопках сельскіх пасяленняў і гарадоў часцей знаходзяць асобныя дэталі Ж (паставы, металічныя і драўляныя порхліцы і інш.), драўляныя дэталі Ж трапляюцца толькі на тых помніках, дзе захавалася дрэва (Брэст, Мінск). Часцей знаходзяць каменныя паставы (у Ваўкавыску, Мін- ску, Лукомлі, Навагрудку, Тураве, Грод- не, Брэсце). Пры археал раскопках знойдзены голькі 5 поўных камплектаў Ж (Пінск, Навагрудак, Маскавічы — 12 ст , Брэст, Рацюнкі — 1 3 ст ) 1 хоць майстэрняў па вырабе Ж. на тэр. Бела- русі не выяўлена, можна сцвярджаць, што яны вырабляліся мясц манстрамі — жарнасекамі. Вядомы таксама сланцавы пастаў з Турава (прывезены з г Оўруча, дзе размешчаны радовішчы сланцу) Яш чэ ў канцы 19 — пач 20 ст Ж былі не- абходнай прыналежнасцю амаль кожна- га сялянскага двара. Ставілі іх звычайна ў сенцах, радзей у хаце або варыўні. За дзень на каменных Ж. можна было зма лоць 2—3 пуды збожжа Да 1920-х г. значную частку збожжа бел сяляне ма- лолі ў Ж., бо плата за мліва складала дзесятую частку прывезенага ў млын збожжа, шго беднякам было не пад сілу. Ж выкарыстоўваліся да сярэдзіны 20 сг. Літ. Мннасян РС Класснфнкапня ручного жернового постава: (по матерналам Восточной Европы 1 тыс. н.э.) / / Сов. ар хеологня. 1978. № 3: Довженок В Й Землеробство древньо'і Русі. До середнны XIII ст. Кнів, 1961; Коробушкнна Т.Н. Земледелне на террнторнн Белорусснн в X—XIII вв. Мн , 1979 Таццяна Каробушкіна. ЖУДРО Васіль (1849. Магілёўшчына 9 — 1917 ?), царкоўны дзеяч, гісторык, паэт. Іераманах. У пач. 20 ст выкладаў у Бялыніцкай царк прыходскай школе 3 1905 надрукаваў каля 10 прац па гісторыі культавых устаноў Магілёўшчы- ны з фотаздымкамі збудаванняў і іх ін- тэр ераў. Аўтар павучанпяў з нагоды роз- ных падзей (1906—11), дамапожніка па вывучэнні Закона Божага (1913) Творы падпісваў імем Васіль, некаторыя —
372 ЖУДРО крыптанімам І.В. У 1914, жывучы ў Ар- шанскім Пакроўскім манастыры, быў сябрам камігэта па загадванні музеямі царк. старажытнасцяў. Тв'- Белыннчскнй Рождество-Богороднц- кнй монастырь. Ч. 1—2. Могнлев. 1911: Ор- шанскнй Богоявленскнй Кутеннскнй мона- стырь нлн древняя белорусская лавра. Мо- гнлев, 1912; Стнхотворення неромонаха Васнлня Жудро. Кн. 1 (1875—1877). Орша, 1912; Кн. 2—3. Могнлев, 1909—12. Зміцер Яцкевіч. ЖУДРО Васіль Сцяпанавіч (1917, в. Ка- рані Бабруйскага пав., цяпер у Светла- горскім р-не — 20.4.1942), адзін з кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял. Айч. вайну. У 1941 ву- чыўся на курсах у Мінску. У пач. акупа- цыі горада ўстанавіў сувязь з падп. гру- пай у раёне Камароўкі, з партыз. групай «Дзядзькі Васі» (В.Т.Варанянскага). 3 камісарам гэтай групы арганізаваў вывад з Мінска да партызан групы людзей, ад- праўку зброі, боепрыпасаў. Са снеж. 1941 чл. Мінскага падп. гаркома КП(б)Б. Удзельнічаў у правядзенні дыверсій на аўтамагістралях каля горада. 17.4.1942 цяжка паранены. памёр ад ран. Яго імем названа вуліца ў Мінску. ЖУДРО Хведар Андрэевіч (1864, в. Кузмінічы Гомельскага пав., цяпер у Кармянскім р-не — ?), царкоўны дзеяч і гісторык. Скончыў Пецярбургскую ду- хоўную семінарыю (1889). 3 1890 вы- кладчык Магілёўскай духоўнай семінарыі, у 1892—95 і 1898 в.а. рэдак- тара «Могнлевскнх епархнальных ведо- мостей». 3 1893 выкладчык Магілёўскага жан чага вучылішча духоўнага ведамст- ва, член і справавод Магілёўскага павято- вага аддзялення епархіяльнага ву- чылішчнага савета. 3 1897 правадзейны член і справавод камісіі пад кіраўніцтвам Е.Р.Раманава па ўладкаванні магілёў- скага стараж. сховішча (пазней Магілёўскі царкоўна-археалагічны му- зей). 3 1897 меў чыпы асэсара, з 1898 тытулярнага і надворнага саветніка 3 1899 працаваў у навуч. установах Гоме- ля. 3 1904 член праўлення Магілёўскага гісторыка-сгатыстычнага к-та. У 1905— 06 старшыня Магілёўскага царк.-пра- васл. брацтва, спрыяў выдаткаванню гро- шай на буд-ва царк.-прыходскай школы, уладкаванню гарадской б-кі-чытальні ў Гомелі. У «Могнлевскнх епархмальных ведомостях» друкаваў матэрыялы да гісторыі Магілёўскай епархіі, працы па гісторыі Магілёўскага Богаяўленскага брацтва, пра магілёўскія Архірэйскі і Спасаўскі (1892). Бялыніцкі Раства Ба гародзіцы (1894), Бунніцкі (1904), Бар- кулабаўскі (1906) і інш. манастыры. Большасць прац пазней выйшла асоб- нымі выданнямі. У 1 -м томе «Магілёў- скай епархіі» (вып. 3, 1906) змясціў гіст. нарысы да ўсіх магілёўскіх храмаў. Аўтар артыкулаў пра магілёўскіх епіскапаў І.Грыцэвіча, П.Морава, Д.На- ток, Срэценскага, В.Шышацкага, прац В.П.Жукаў. «Да гісторыі адзінавер'я ў Магілёўскай епархіі» (1906) і «Горад Гомель» (1912, разам з Дз.Даўгялам і І.Сербавым). Ва ўсіх працах Ж. пададзены спасылкі на друкаваныя і рукапісныя крыніцы. Зміцер Яцкевіч. ЖУЙКОЎ Мікалай Пятровіч (снеж. 1922, пас. Ялоўскі Глазаўскага пав. Вяц- кай губ., цяпер Ярскага р-на Удмурціі — 1.3.1944), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. На фронце з крас. 1943. Камандзір асобнага кулямётнага артыл. батальёна лейтэнант Ж. 1.3.1944 у баі за вышыню каля в. Мормаль Жлобінскага р-на ў рашаючы момант закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота. Калі праціўнік зноў адкрыў агонь, ст. сяржант П.М.Мазілін паўтарыў подзвіг свайго ка- мандзіра, і батальён авалодаў вышынёй. Імем Ж. названа вуліца ў в. Мормаль, дзе яму і Мазіліну на месцы іх подзвігу пастаўлены помнік. ЖУК Аляксандр Апанасавіч (31.12.1918, в. Вёска Салігорскага р-на — 18.7.1983), Герой Сав. Саюза (1945), ген.-маёр (1957). У Чырв. Арміі з 1934. Вучыўся ў Мінскім тарфяным тэхнікуме. Скончыў Мінскае ваен. пях. вучылішча (1937), курсы «Выстрал» (1942), Ваен. акадэмію імя М.В.Фрунзе (1948). У Вял. Айч. вайну з сак. 1942 на Зах., Калінінскім, Данскім, Бранскі.м, Цэнтр., 1 —м Укр., 1-м і 2-м Бел. фран- тах. Камандзір стралк. палка падпал- коўнік Ж. вызначыўся ў крас. 1945 пры фарсіраванні Одэра і ў баях за расшы- рэнне плацдарма на левым беразе ракі. Да 1959 у Сав. Арміі. Яго імем названа вуліца на радзіме ЖУК Павел Сцяпанавіч (ліст. 1899, в. Падліпцы Слуцкага пав., цяпер Слуцкі р-н — 2.12.1924), дзеяч бел. нац.-куль- турнага руху. Вучыўся ў Слуцкай камер- цыйнай школе. Слухач курсаў беларуса- знаўства ў Слуцку (1920). У 1921 скон- чыў рабфак Пятроўскай (Ціміразеўскай) с.-г. акадэміі ў Маскве, у 1922—24 сту- дэнг акадэміі. Чл. Беларускай культур- на-навуковай асацыяцыі пры Пятроўскай с.-г. акадэміі, з восені 1922 яе старшыня. У 1923 удзельнічаў у працы Бел. студэн- цкага зямляцтва ў Маскве. Рыхтаваў на- вук. зборнік «Балоты Беларусі», высту- паў з артыкуламі і рэцэнзіямі па пытан- нях развіцця сельскай гаспадаркі ў газ. «Савецкая Беларусь», «Беларуская вёс- ка», час. «Полымя», «Народное хозяйст- во Белорусснн» і інш. У 1922 уд- зельнічаў у экспедыцыі Наркамзема БССР па даследаванні бел. тэр.-гасп. комплексу. Працаваў у Бел. павільёне Усесаюзнай с.-г. выставы (1923). Трагічна загінуў. У 1924 група аграно- маў у Мінску заснавала стыпендыю яго імя для студэнтаў-беларусаў Ціміразеўскай с.-г. акадэміі. Літ.' Паўлюк Жук, XI. 1899—2.ХІІ.24: Жыццё і творчасць. Мн., 1925. Юрка Васілеўскі. ЖЎКАЎ Васіль Пятровіч (1922, в. Бяро- заўка Багародзіцкага пав., цяпер Бя- лёўскага р-на Тульскай вобл. — 12.7.1944), удзельнік вызвалення Бела- русі ад ням.-фаш. захопнікаў у Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі з ліст. 1941. На фронце з мая 1944. Камандзір кулямётнага разліку ст. сяржант Ж. у ліп. 1944 пры вызва- ленні Беластоцкай вобл. ў баі за г. Масты агнём са станковага кулямёта адбіў 3 контратакі праціўніка, адрэзаў варожую пяхоту ад танкаў, гранатамі падбіў танк, пад другім загінуў сам. Пахаваны ў г. Масты (цяпер Гродзенскай вобл.) у брац- кай магіле сав. воінаў і партызан. Яго імем названа вуліца ў г. Масты; у в. Навінкі Мастоўскага р-на — мемар. до- шка. ЖЎКАЎ Георгій Канстанцінавіч [19.11 (1.12). 1896, в. Стралкоўка Мала- яраславецкага пав. Калужскай губ., ця- пер Жукаўскага р-на Калужскай вобл. — 18.6.1974], Маршал Сав. Саюза (1943), чатыры разы Герой Сав. Саюза (1939, 1944, 1945, 1956), Герой Манголіі (1969). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. вой- наў. Скончыў курсы вышэйшага каманд- нага саставу (1930). 3 1923 камандзір кав. палка, брыгады, дывізіі, корпуса, памочнік інспектара кавалерыі РККА. У 1926—31 выкладаў ваенна-дапрызыў- ную падрыхтоўку ў БДУ. 3 1930 каман- дзір 2-й кав. брыгады 7-й дывізіі (штаб у Мінску), у 1933—37 — 4-й кав. дывізіі імя К.Варашылава (базіравалася ў Слуц ку), потым — 3-га кав. корпуса (штаб у Мінску). У 1938—39 нам. камандуючага войскамі Бел. асобай ваен. акругі па ка- валерыі. У 1939 камандуючы армейскай групай войск у аперацыі па разгроме японскіх захопнікаў на р. Халхін-Гол. 3 1940 камандуючы войскамі Кіеўскай асобай ваен. акругі. У студз.—ліп. 1941 нач. Генштаба, нам. наркома абароны СССР. 3 23.6.1941 чл. Стаўкі ВГК, з жн. 1942 1-ы нам. наркома абароны СССР і нам. Вярх. Галоўнакамандуючага; ка- мандаваў Рэзервовым, Ленінградскім, Зах., 1-м Укр., 1-м Бел. франтамі. Адзін з кіраўнікоў абароны Ленінграда, Маск- вы і разгрому ням.-фаш. войск пад Мас- квой. Каардынаваў дзеянні франтоў у Сталінградскай бітве 1942—43, у час прарыву блакады Ленінграда, Курскай бітве 1943 і бітве за Дняпро 1943, 2-га
373 ЖУКОВІЧ і 1-га Бел. франтоў у Беларускай апера цьц 1944. Камандаваў 1-м Бел фронтрм пры ўзяцці Берліна Па даручэнні сав ВГК з прадстаўнікамі ЗША, Вялікабры- таніі і Францыі 8 5.1945 у Карлсхорсце (Берлін) прыняў капітуляцыю фаш. Гер- манп 24 6 1945 прымаў Парад Перамоп ў Маскве. У 1945—46 галоўнакамандую- чы Групай сав войск у Германіі і га- лоўнаначальствуючы Сав ваен адміні- страцыі, галоўнакамандуючы сухапуг- нымі войскамі і нам міністра Узбр. сіл СССР 3 1946 камандуючы войскамі Адэскай, Уральскай ваен акруг, з 1953 1-ы нам , у 1955—57 міністр абароны СССР Канд у чл ПК КПСС у 1941—46 і 1952—53, чл. ЦК КПСС у 1953—57; канд. у чл. і чл. Прэзідыума ЦК КПСС у 1956—57 Дэп ВС СССР у 1941—58 Аўтар кн. «Успаміны і роздум» (т. 1—3, 10-е выд , 1990) Яго імем названы вуліцы ў мнопх гарадах Беларусі Літ.'- Баграмян Н.Х. Г.К.Жуков / / Баграмян 11 X. Велвкого народа сыновья. М , 1984. 11 о ф ф е Э.Г Советскне воена чалыінкн на белорусской земле Мн , 1988, Карпов ВВ Маршал Жуков Его сорат- ннкн н протнвннкн в днн войны н мнра (Лнт. мозанка). Кн. I. М., 1992. Эмануіл Іофе ЖУКАЎ Петр Сяргеевіч (22 1 1921. в Мікулічы Рэчыцкага пав Мінскай губ , цяпер у Брапнскім р-не — 22 12 1967), Герой Сав Саюза (1945) У Чырв Армп з 1940 Скончыў Кіеўскае пях. ву- чылішча (1941) 3 чэрв. 1941 на Паўд.- Зах., Паўн Каўказскім, Паўд , Цэнтр , 1-м Бел франтах Удзельшк вызвалення Новарасійска, Тамані, Керчы Вызна- чыўся ў час Бабруйскаа аперацыі 1944, на рубяжы р. Трэмля і Пціч, пры вызва- ленні вёсак на Пд ад Бабруйска: стралк. батальён на чале з маерам Ж 25 чэрв прарваў абарону праціўніка на 3 ад в Пружынішчы Акцябрскага р на, адрэзаў ворагу шлях да адступлення, 26 чэрв байцы батальёна пад жорсткім агнём пе- раадолелі 200-метровую паласу балота, штурмам авалодалі в. Любань, вызвалілі в Заабоззе і 27 чэрв. выйшлі на р. Пціч Да 1953 у Сав Арміі, маер, пасля на гасп. рабоце Яго імем названы вуліцы ў г.п. Брагін, в. Любань Акцябрскага р-на, СШ у в. Мікулічы. ЖУКАЎ Сцяпан Іванавіч [н. 1.5.1923, в. Пушча (злілася з в. ІІірап) Расонскага р-на], Герой Сав Саюза (1946). Скон- чыў Віцебскі аэраклуб (1941), Чарнігаў- скую ваен. школу пілотаў (1942), Вы- шэйшыя афіцэрскія лёгна-тактычныя курсы (1952) 3 жн 1943 на Цэнтр. і 1 м Бел франтах Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны, баеў у Германіі Нам камандзіра эскадрыллі штурмавога авіяпалка ст. лейтэнант Ж. зрабіў 121 баявы вылет на штурмоўку жывой с’ілы і баявой тэхнікі ворага, у т.л 80 вылетаў на тэр. Беларусі. Да 1957 у Сав Арміі, маёр ЖУКАЎ БАРОК, вёска ў Аталезскім сельсавеце Стаўбцоўскага р-на. За 19 км на ПнЗ ад Стоўбцаў 94 ж., 49 двароў (1995) Г.К.Жукаў. В Жук-Грышкевіч Вядомы з 1510, калі паводле прывілея Жыгімонга I Старога стаў уласнасцю маршалка гаспадарскага I Храптовіча 3 1575 вёска ў Мірскім графстве Навагруд- скага ваяв , уласнасць Радзівілаў. Знахо- дзілася на гандл шляху з Мінска ў Мір, мела карчму, млын, склады для тавараў. У 1647 у Ж Б 6 двароў. у 1703 пабуда- вана драўляная уніяцкая царква. 3 1793 у складзе Рас. імперыі, у 1795 — 27 ж., 8 двароў У 19 — пач 20 ст сяло ў За сульскай вол Мінскага пав , уласнасць Радзівілаў, Вітгенштэйнаў, Гогенлоэ. У пач. 1880 х г. 140 ж., 21 двор. 2 таржкі. У 1830—40 я г. тут у сям і падлоўчага Радзівілаў прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады пісьменніка А Плуга У 1844—52 у суседнім фальварку Залучча жыў У.Сы- ракомля. У 1921—39 у складзе Поль- шчы ў Навагрудскім ваяв 3 1940 у Ата- лезскім сельсавеце Стаўбцоўскага р-на БССР. 3 чэрв 1941 да чэрв. 1944 акупіраваны ням.-фаш захопнікамі У вёсцы клуб, б-ка, магазін. Радзіма філосафа С.Маймана. Каля вёскі помнікі археалогіі: паселішчы неаліту і бронзава- га веку. Літ' Сыракомля У. Вандроўкі па маіх былых ваколіцах: Успаміны, даслед. гісторыі і звычаяў: Пер. з пол. Мн., 1992. С. 18—20 Валерый Шаблюк. ЖУК-ГРЫШКЕВІЧ Вінцэнт [10(23) .2 1903, мяст Будслаў Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер вёска ў Мя- дзельскім р-не — 14.2.1989], дзеяч бел. эміграцыі, педагог, літаратуразнавец. гісторык Скончыў Віленскую бел гімназію (1922), філас. ф-т Карлава ун-та ў Празе (1927) У час вучобы ў Празе браў удзел у жыцці бел. студэнц- кага зямляцгва. 3 1927 выкладчык гісто- рыі, бел мовы і л-ры Віленскай бел. гім- назіі, Праваслаўнай духоўнай семінарыі. Вышэйшай школы палі навук Удзель- нічаў у працы Бел навук г-ва ў Вільні, Т-ва бел школы, выступаў у друку з ар- тыкуламі па гісторыі Беларусі феад. пе- рыяду, бел пісьменстве У 1935 на 6-м Агульнапольскім з ездзе гісторыкаў вы- ступаў з дакладам «Роля беларускіх зем- ляў у польска-лігоўскіх уніях» Пасля за няцця Чырв Арміяй Вільні ў 1939 арыш таваны органамі НКУС і асуджаны на 8 гадоў зняволення, якое адбываў у Печла гу (Комі АССР). У 1942 вызвалены па амністыі, уступіў у Польскую армію ген Андэрса, у яе складзе ўдзельнічаў у бітве супраць гітлераўцаў пад Монтэ Касіна (Італія). У 1945—49 выкладчык гісторыі і псіхалопі ў вайсковых сярэдніх школах у Італіі, потым у Англіі. Адзін з засна вальнікаў і 1 ы старшыня Згуртавання беларусаў Вялікай Брытанн (1946), рэ- дактар час. «На шляху», «Беларус на чу- жыне». 3 1950 у Таронта (Канада). У газ. «Беларускі эмігрант», «Бацькаў- шчына» друкаваў артыкулы пра Я Купа лу, Ядвіпна Ш . М Багдановіча і інш У 1951 пры ун-це ў Таронта заснаваў лек тарат беларусаведы (беларусазнаўсгва), які вёў да 1954. У 1952 у Атаўскім ун-це абараніў дысергацыю на гэму «Лірыка Янкі Купалы» і атрымаў сгупень д ра філасофіі ў галіне л-ры У 1954 пераехаў у Мюнхен (ФРГ), дзе арганізаваў і вёў бел. секцыю радыё «Вызваленне». У 1956 вярнуўся ў Канаду, супрацоўнічаў у газ «Бацькаўшчына», рэдагаваў «Весткі з Канады» для газ. «Беларус» (ЗША) Арганізатар і кіраўнік Каарды нацыйнага к-та беларусаў (1966) і філіяла Бел. ін-га навукі і мастацтва (1967) у Канадзе. 3 1968 1-ы нам. стар- шыні, у 1970—82 старшыня Рады Бел Нар. Рэспублікі на эміграцыі. Аўтар кн. «25 сакавіка» (1978), прысвечанай БНР і 60-годдзю Усебел. зезда 1917. Пахава- ны на бел. могілках у Іст-Брансвіку (ЗША). Літ Жук-Грышкевіч Р Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча. Таронта, 1993. Аляхновіч Р Верны сын беларускага народа / / Наша слова 1993 . 26 мая — 2 чэрв. Марыя Міцкевіч. ЖУКОВІЧ Емяльян Піліпавіч (1897, в. Аляхновічы Пружанскага пав , цяпер Бярозаўскі р-н — 21 12.1937), дзярж
ЖУКОВІЧ дзеяч БССР. У 1915 у час наступлення герм. войск як бежанец паехаў у Сібір. 3 1917 у арміі. У 1918 уступіў у Камуніст. партыю, быў заг. аддзела выканкома Бу- гульмінскага пав. Савета. 3 вер. 1918 у Чырв. Арміі. У 1923 — 25 вучыўся ў Маск. ін-це нар. гаспадаркі. У 1925—26 старшыня Пухавіцкага райвыканкома. 3 1927 у органах парт. і дзярж. кантролю ў Мінску і Магілёве. 3 1931 старшыня вы- канкома Віцебскага гарсавета, з 1932 нарком камунальнай гаспадаркі БССР, у 1934—37 старшыня выканкома Мінскага гарсавета. 3 чэрв. 1937 нарком фінансаў БССР. Чл. ЦКК у 1929—31, ЦК КП(б)Б у 1932—37. Чл. ЦВК БССР у 1932—37. 4.10.1937 беспадстаўна арыштаваны, 19.12.1937 прыгавораны да расстрэлу. У 1957 рэабілітаваны. ЖУКОВІЧ Павел Антонавіч (1904, г. Барысаў — 15.6.1944), адзін з кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху ў Мін- скай і Вілейскай абл. у Вял. Айч. вайну. 3 1935 на прафс., парт. і гасп. рабоце. 3 1939 заг. аддзела Чашніцкага, 1-ы сакра- тар Куранецкага райкомаў КП(б)Б. Са жн. 1942 у тыле ворага. У кастр. 1942 — ліп. 1943 кіраўнік Барысаўскага падполь- нага міжрайпартцэнтра, са жн. 1943 чл. Вілейскага падп. абкома КП(б)Б, упаўнаважаны па паўд.-ўсх. зоне Вілейскай вобл. Яго імем названа вул. ў Барысаве. ЖУКОВІЧ Платон Мікалаевіч (26.9.1857, г. Пружаны — 30.11.1919), беларускі гісторык. Чл.-кар. Рас. АН (1918). 3 сям'і святара. Скончыў Пецяр- бургскую духоўную акадэмію (1881). Выкладаў у Полацкім духоўным ву- чылішчы, у Вільні, з 1891 у Пецярбург- скай духоўнай акадэміі. Праф. (1894). У 1918 у Петраградзе ўваходзіў у Белару- скае вольнаэканамічнае таварыства. Даследаваў рэлігійныя адносіны ў Рэчы Паспалітай, палітыку Расіі на Беларусі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. Зна- ходзіўся на пазіцыях рус. афіцыйнай гістарыяграфіі, сцвярджаў, што правас- лаўнае насельніцтва ВКЛ заўсёды імкнулася пад уладу рус. цара. Падзелы Рэчы Паспалітай разглядаў як вырашэн- не расійскай дзяржавай адной са сваіх галоўных задач — аб'яднання трох галін рус. народа. Тв.'- Кардмнал Гознй м польская церковь его временм. Спб., 1882; 06 основанмм н ус- тройстве главной духовной семннарнн прн Внленском уннверснтете (1803—1832 гг.). Спб., 1887; О профессорах богословского факультета Внленского уннверснтета в на- стояшем столетнн. Спб., 1888; О русском землевладеннн в Северо-Западном крае со временн прнсоедннення его к Росснн. Спб., 1895; Борьба протнв уннн на современных ей лмтовско-польскмх сеймах (1595—1600 гг.). Спб., 1897; Сеймовая борьба православ- ного западнорусского дворянства с церков- ной унней. Вып. 1—6. Спб., 1901—12; Уп- равленне н суд в Западной Росснн в царст- вованне Екатернны II / / Журн. Мнн-ва нар. просвешення. 1914. № 2—5, 7; Сослов- ный состав населення Западной Росснн в царствованне Екатернны II / / Там жа. 1915. № 1—2, 5; Западная Россня в царст- вованне нмператора Павла / / Там жа. 1916. № 6, 8, 10. Валянціна Грыгор'ева. ЖУКОЙНІ-ЖАЛЯДСКІЯ, вёска ў Спондаўскім сельсавеце Астравецкага р- на. За 50 км на ПнУ ад Астраўца, 17 км ад чыг. станцыі Лынтупы. 77 ж., 39 два- роў (1995). Упершыню згадваецца ў канцы 15 ст. як маёнтак Заляддзе княгіні Алены Свірскай. 3 1498 маёнткам валодалі бая- рын Івашка Сідаровіч і яго нашчадкі Івашкевічы, у 1558 выкуплены Свірскімі. 3 1581 гаспадарамі Заляддзя былі Гля- бовічы, Марцін Гурскі, Рыгор Шалома, жамойцкі кашталян Аляксандр Га- лаўчынскі, Невядомскія. У 1616 маёнтак набыў каралеўскі сакратар Войцех Хлюдзінскі, які ў 1624 запісаў маёнтак Заляддзе з новапабудаваным драўляным касцёлам св. Войцеха і вёскамі Жукойні, Спонды і Косцевічы ў фундуш віленска- му кармеліцкаму кляштару з касцёлам св. Войцеха (пазней — Усіх Святых). Пасля яго смерці (1628) кармеліты сталі валодаць маёнткам. У 18 ст. назва За- ляддзе трансфармавалася на польскі лад у Жэлядзь. Каля касцёла існавала мяс- тэчка Жэлядзь, ушчыльную прымыкала да мястэчка Жукойні (у далейшым Жу- койні-Жалядскія). У 1823 пабудаваны новы касцёл (праіснаваў да пажару 1902). У 1866 касцёл і кляштар закрыты, а маёнтак Жэлядзь канфіскаваны ў дзярж. скарб. У 1869 б. касцёл перароб- лены ў правасл. царкву Увядзення Бага- родзіцы ў храм. У 1870 дзярж. маёнтак Жэлядзьз вёскамі Жукойні (139 ж.), Спонды (128 ж.), Косцевічы (89 ж.) і інш. ў Аляксандраўскай вол. Свянцян- скага пав. Віленскай губ. У 1905 у с. Жэ- лядзь 28 ж., у в. Жукойні 1-я 224 ж. У 1910—12 пабудавана новая драўляная царква (у 1921 пераабсталявана пад кас- цёл Дзевы Марыі Кармеліцкай). У 1915 Жэлядзь і Ж.-Ж. акупіраваны герм. вой- скам, у 1919—20 заняты польскім вой- скам, Чырв. Арміяй, у 1920—22 у скла- дзе Сярэдняй Літвы. У 1922—39 у Польшчы. У 1938 у Жэлядзі 31 ж., 5 двароў, у Ж.-Ж. 323 ж., 21 двр, у Жу- койнскай гміне (цэнтр — інш. вёска Жу- койні) Свянцянскага пав. Віленскага ва- яв. 3 1939 у БССР, з 1940 у Косцевіцкім с/с Свірскага р-на. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 да ліп. 1944 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі. У пасляваенны час б. мястэчка (сяло) Жэлядзь увайшло ў склад вёскі Ж.-Ж. 3 1954 у Спондаў- скім с/с, з 31.8.1959 у Астравецкім р-не (з 25.12.1962 да 6.1.1965 у складзе Смаргонскага р-на) уваходзіць у калгас «Савецкая Беларусь». Помнік архітэк- туры касцёл Дзевы Марыі (1910—12). Герман Брэгер. ЖУКОЎСКІ Ян Алаіз Восіпавіч (псеўд. К а с а ; 1832 — ?), удзельнік паўстання 1863 — 64 на Беларусі і ў Польшчы. Скончыў Пецярбургскі кадэцкі корпус (1853), служыў у арміі, артылерыйскі паручнік. Быў звязаны з магілёўскай рэв. арг-цыяй, з бел. дзеячамі (паводле некат. звестак, з К.Вярыгам-Дарэўскім). У крас. 1863 паўстанцкі ваен. нач. Чэры- каўскага пав. Сфарміраваў атрад, у якім знаходзіўся адзін з арганізатараў паўстання на Магілёўшчыне Т.Чудрўскі. Пасля няўдалай аперацыі па захопе ар- тылерыі ў Крычаве далучыўся да Горац- кага атрада Л.Звяждоўскага. У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі паўстання на Магілёўшчыне 30.4.1863 Горацкі атрад распушчаны, Ж. выехаў за мяжу. Удзельнічаў у паўстанні на тэр. Поль- шчы. Пасля разгрому паўстання ў эміграцыі. Літ.'. Пачынальнікі. Мн., 1977. С. 277; Дьяков В.А. Герцен, Огарев н Комнтет русскнх офнцеров в Польше / / Революцн- онная снтуацмя в Росснн в 1859—1861 гг. М., 1963. С. 49; Восстанне в Лнтве м Бело- руссмн 1863—1864 гг. М., 1965; В.[Ратч] Очеркн мятежного двнженмя в Могнлев- ской губернмн в 1863 г. Внльна, 1865; Оіеукгіог I. Раші^іпікі г Іаі 1857—1865 ХУіІпо, 1913. Т. 2. 8. 294. Генадзь Кісялёў. ЖУКОЎСКІ-ЗІЛЬБЕР Меер Шола- мавіч [10(23).8.1907, Брэст — 7-3.1985], дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. 3 1924 кіраўнік «тэхнікай» Брэсцкага акругкома КСМЗБ. 3 1928 узначальваў «цэнтраль- ную тэхніку» КПЗБ. Адзін з ар- ганізатараў падп. друкарняў КПЗБ у Гродне, Вільні, Беластоку, Брэсце, Вар- шаве. У 1936 арыштаваны і засуджаны на 10 гадоў. У час паходу Чырв. Арміі ў Зах. Беларусь у вер. 1939 арганізоўваў рабочую гвардыю ў Пінску. 3 1941 на гасп. рабоце ва ўсх. абласцях СССР. Аўтар успамінаў «Цэнтральная тэхніка КПЗБ» (у кнізе «У суровыя гады падпол- ЛЯ», 1958). Міхаіл Клімец. ЖУЛЁГА Рыгор Прохаравіч (1.1.1922, в. Старая Дуброва Акцябрскага р-на — 22.6.1973), поўны кавалер ордэна Сла- вы. Працаваў слесарам у в. Рудабелка Гомельскай вобл. У Чырв. Арміі з 1940. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Карэльскім, 2-м Бел. франтах. Памочнік камандзіра ўзвода разведкі ст. сяржант Ж. вызна- чыўся ў баях у Карэліі, Мурманскай вобл. і на тэр. Германіі; у чэрв. 1944 з групай воінаў уварваўся ў траншэі ворага і захапіў «языка»; у кастр. 1944 у час контратакі праціўніка арганізаваў абаро- ну штаба і выратаваў сцяг палка; у сак. 1945 у баі за ст. Пільн (Памеранія) з гру- пай разведчыкаў знішчыў 2 бронетранс- парцёры, 4 гітлераўцаў узяў у палон. Пасля вайны жыў і працаваў на радзіме. ЖЎЛІКАЎ Пётр Георгіевіч (падп. псеўданім П я т р о ў ; вер. 1910, с. Шафгаузен Вольскага пав. Саратаўскай губ., цяпер с. Крэпасць Узень Вольскага р-на Саратаўскай вобл. — 1943), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Брэсцкага патрыятычнага падполля ў Вял. Айч. вайну. Вучыўся ў Камуніст. ун-це ў Ма- скве (1932—34), на курсах партактыву пры ЦК ВКП(б) (1936—37). Чл. КПСС з 1938. На камсам., парт. і журналісцкай рабоце ў Грозным, Краснадары, Растове- на-Доне. 3 кастр. 1939 на парт. рабоце на Беларусі, са студз. 1941 сакратар парт. к-та Брэсцкага чыг. вузла, чл. Брэсцкага гаркома КП(б)Б. Апынуў-
375 ЖУРАВІЧЫ шыся ў акупіраваным Брэсце, у жн. 1941 стаў ініцыятарам стварэння гар. кіруючага парт. цэнтра, які аб ядноўваў 7 падп. парт. арг-цый (125 чал.). 10.10.1943 акупанты схапілі яго і заката- валі ў турме; жонку і яе маці расстра- лялі. У памяць аб ім у Брэсце на будын- ку вакзала ст. Брэст-Цэнтральны ўста- ноўлена мемар. дошка. ЖЎНІН Сяргей Георгіевіч [18(31).8.1906, с. Мядзведзіцкае Кашын- скага пав. Цвярской губ., цяпер Кімр- скага р-на Цвярской вобл. — 27.1.1977], адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху ў Магілёўскай і Брэсцкай абл. у Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1928. 3 чэрв. 1941 на Зах. фронце, нам. камандзіра танк. палка, удзельнік абароны Беласто- ка, Гродна, Ваўкавыска, Слоніма. 3 ліп. 1941 у партызанах: арганізатар атрадаў у Круглянскім і Шклоўскім р-нах, ка- мандзір групы атрада «Сяргея», аднача- сова ў кастр. 1942 — жн. 1943 камандзір 8-й Круглянскай партыз. брыгады, у жн.—снеж. 1943 — Круглянскай ваен.- аператыўнай групы, са снеж. 1943 — 8-й партыз. брыгады, якая зрабіла рэйд у Брэсцкую вобл. Аўтар кн. «Ад Дняпра да Буга» (1974). Яго імем названа вуліца ў г.п. Круглае. Каля мінскай СШ № 100 устаноўлены яго бюст, у школе адкрыты мемар. музей Ж. ЖУПАН, 1) доўгае, з вузкімі рукавамі, абціслае спераду, з фалдамі ззаду, пад- пяразанае паяском верхняе адзенне бела- русаў, палякаў, яўрэяў, татараў, літоў- цаў, рускіх. У 16—18 ст. Ж. — вопратка магнатаў, шляхты, гар. знаці; у 18—19 ст. — рамеснікаў, мяшчан, заможных сялян. Каштоўныя Ж. шылі з сукна яр- ка-чырв. (кармазінавага) колеру высака- якаснага гатунку, за што такую шляхту называлі «кармазінавай». ПІляхта сярэд- няга дастатку насіла Ж. з нефарбаванага даматканага сукна шэрага колеру (ад- сюль назва «шарачковая шляхта»). У Панямонні і Цэнтр. Беларусі Ж. былі з ільняной тканіны або з натуральнай воўны. Спераду Ж. зашпільвалі на часта прышытыя гузікі. Каўнер да 17 ст. быў прыўзняты ззаду, пазней — нізкі па ўсёй шыі. 2) Назва прадстаўнікоў улады, якім даравалі ганаровую вопратку — Ж., паз- ней — шляхты, заможных людзей, што насілі Ж. Упершыню ўпамінаецца ў літ. крыніцах 12—13 ст. Многія слав. народы Ж. называлі суддзяў, солтысаў, старо- стаў, войтаў. У 1589 Ж. сустракаецца ў цэнніках. прызначаных краўцам. Міхась Раманюк. ЖУПРАНЫ, вёска, цэнтр сельсавета ў Ашмянскім р-не, на р. Ашмянка. За 10 км на ПнУ ад Ашмян, 7 км ад чыг. ст. Ашмяны, на аўтадарозе Ашмяны—Смар- гонь. 734 ж., 248 двароў (1993). У пісьмовых крыніцах вядомы з пач. 15 ст. як цэнтр воласці, што належаў вял. кн. ВКЛ. У 1407 прывілеем Вітаўта аддадзены старосце віленскаму Войцеху Манівідавічу. У 1422 Ж. перайшлі да яго сына Яна. У пач. 16 ст. ўладальнікам стаў сын Софіі Манівідавай і Мікалая СТ.Жунін. Радзівіла Юрый Радзівіл. Радзівілы вало- далі Ж; да пач. 19 ст. Каля 1550 тут за- снаваны касцёл, у канцы 16 ст. кальвінскі збор. На карце Т.Макоўскага 1613 Ж. пазначаны як мястэчка Ашмян- скага павета. Ж. неаднаразова разбу- раліся ў час войнаў: у сярэдзіне 17 ст., у 1702 у час Паўн. вайны 1700—21, у 1716 тарнагрудскімі канфедэратамі, у Айч. вайну 1812 французамі. 3 1795 у складзе Рас. імперыі, мястэчка ў Ашмянскім пав. Віленскай губ. 3 1811 уладанне Чапскіх. У 1880-я г. 57 двароў. 284 жыхары, кас- цёл, капліца, млын, тартак. Штогод пра- водзіліся 3 кірмашы. У 1890-я г. пабуда- ваны касцёл Пятра і Паўла, у якім ёсць памятная пліта ў гонар бел. пісьменніка Ф.Багушэвіча. 3 1921 у складзе Поль- шчы, у Ашмянскім пав. Віленскага вая- водства. У 1931 — 124 двары, 657 ж. 3 1939 у БССР, з 12.10.1940 цэнтр сельса- вета Ашмянскага р-на. У чэрв. 1941 — ліп. 1944 акупіраваны ням.-фаш. за- хопнікамі, якія ў ліп. 1944 знішчылі ў вёсцы 49 двароў і загубілі 45 жыхароў. У 1971 — 121 двор, 423 ж. Цэнтр калгаса імя Ф.Багушэвіча. Майстэрня камбіната быт. абслугоўвання. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, фельч.-ак. пункт, вет. пункт, аддз. сувязі, сталовая, 2 магазіны. У Ж. пахаваны Ф.Багушэвіч, тут яму пастаў- лены помнік. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Петрапаўлаўскі касцёл. У школе музей Ф.Багушэвіча. Валерый Шаблюк. ЖУРАВЁЛЬ, археал. помнікі каля в. Журавель Чэрыкаўскага р-на. С т а я н к а сожскай культуры позня- га мезаліту (8—6-е тыс. да н.э.), за 1,5 км на ПдУ ад вёскі, на правым беразе р. Сож, ва ўрочышчы Мел. Выявіў у 1928 і даследаваў у 1934 К.М.Палікарповіч, у 1972—73 даследаваў В.Ф.Капыцін. Культурны пласт часткова разбураны селішчам ранняга жал. веку. Выяўлены агнішча і майстэрня пач. апрацоўкі крэ- меню: знойдзены больш за 6 тыс. адзінак крамянёвага інвентару, у т.л. 290 прылад працы. Курганны могільнік, за 1 км на ПдЗ ад стаянкі. У 1977 налічваў 43 насыпы выш. 1—3, дыям 6—8 м Літ.'. Полнкарповнч К.М. Стоянкн Среднего Посожья / / Матерналы по архе- ологнн БССР Мн., 1957. Т. 1; Копытнн В.Ф Поздннй мезолнт Посожья / / Пзы скання по мезолнту н неолнту СССР М., 1983 ЖУРАВІЦКІ РАЁН. Існаваў у БССР у 1924 — 31 і ў 1935 — 56 Утвораны 17.7.1924 у Магілёўскай акрузе (да 26.7.1930). Цэнтр — мястэчка, з 27.9.1938 в. Журавічы. Пл. 635 км2, нас. 33 755 чал. (на 1.1.1935); 189 нас. пунк- таў. У 1924 раён падзелены на 11 сель- саветаў: Абідавіцкі, Балатнянскі, Ба- ханскі, Вяліказімніцкі (Зімніцкі, Ма- лазімніцкі), Доўскі, Журавіцкі, Званецкі, Ісканскі, Ракцянскі (Рак- танскі), Рагоўскі (Рагінскі), Ха- таўнянскі 8.7.1931 Ж.р. скасаваны: Абідавіцкі, Баханскі, Вяліказімніцкі (Зімніцкі, Малазімніцкі), Званецкі, Ісканскі, Хатаўнянскі сельсаветы пера- дадзены Быхаўскаму. Балатнянскі і Жу- равіцкі — Кармянскаму, Ракцянскі (Рактанскі) і Рагоўскі (Рагінскі) — Пра- пойскаму, Доўскі — Рагачоўскаму р-нам. 5.4.1935 Доўскі раён пераймена- ваны на Ж.р. 3 26.5.1935 у раёне 14 сельсаветаў: Абідавіцкі, Баханскі, Вялі- казімніцкі (Зімніцкі, Малазімніцкі), Ісканскі, Сялец-Халапееўскі, Ха- таўнянскі перададзены з Быхаўскага, Ба- латнянскі і Журавіцкі — з Кармянскага, Ракцянскі (Рактанскі) — з Прапойскага. Доўскі, Званецкі, Курганскі, Маластрал- коўскі і Свержанскі — з Рагачоўскага р-наў. 5.4.1936 Маластралкоўскі сельса- вет перададзены ў склад Рагачоўскага р-на. 3 20.2.1938 раён у складзе 13 сель- саветаў знаходзіўся ў Гомельскай вобл. 16.7.1954 Сялец-Халапееўскі і Хатаў- нянскі сельсаветы скасаваны, Ісканскі перайменаваны ў Палянінавіцкі, Свер- жанскі — у Серабранскі сельсаветы. 17.12.1956 Ж.р. скасаваны: Абідавіцкі, Баханскі, Вяліказімніцкі і Палянінавіцкі сельсаветы перададзены ў Быхаўскі р-н, Балатнянскі, Доўскі, Журавіцкі, Зва- нецкі, Курганскі, Ракцянскі і Сераб- ранскі — у Рагачоўскі р-н. Мікалай Камінскі. ЖУРАВІЧЫ, Старыя Жураві- ч ы, вёска, цэнтр сельсавета ў Рага- чоўскім р-не, на р. Гутлянка. За 55 км на ПнУ ад Рагачова, аўтадарогамі злучаны з Чачэрскам, Рагачовам і Слаўгарадам. 1041 ж., 404 двары (1994). Вядомыя з канца 16 ст. як маентак у Рэчыцкім пав. ВКЛ. 3 1772 у складзе Рас. імперыі. У 1784 мястэчка ў Бы хаўскім пав. Магілёўскай губ. На сельніцтва займалася гандлем. У канцы 19 ст. за 3 км ад Ж. узнікла вёска пад назвай Новыя Ж. У 1886 — 2179 ж., Ільінская царква, касцёл, сінагога, 3 яўр. малітоўныя дамы, 2 гарбарныя май- стэрні, 54 крамы, штогод 4 кірмашы. У
376 ЖУРАЎ 1894 адкрыты школа, лячэбніца, аптэка, у 1905 — нар. вучылішча, станавая ква- тэра, у 1906 — пошта. У 1905 мястэчка ў Рагачоўскім пав., 3200 ж. У 1914 у Ж. працавалі 3 крупадзёркі, 2 ветракі, 2 гар- барныя майстэрні, 5 кузняў. У 1914 па- чалося буд-ва земскай бальніцы, адкры- лася вышэйшая пач. школа 2-й ступені, у 1919 — 7-гадовая школа. У 1922 пра- цавалі бел. і яўр. школы (у 1932 аб'ядна- ны). 3 1924 цэнтр сельсавета. 3 15.7.1935 мястэчка, з 27.9.1938 вёска. У 1924— 31, 1935—56 цэнтр Журавіцкага раёна. 14.8.1941 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі. якія загубілі тут 130 жыха- роў. Вызвалены 25.11.1943 у ходзе Го- мельска-Рэчыцкай аперацыі 1943. Цэнтр калгаса «12 год Кастрычніка» (з 1929). У Ж. школа, бібліятэка. Дом культуры, комплексны прыёмны пункт, дашколь- ная ўстанова, бальніца, аптэка, аддз. су- вязі, магазіны. Помнік воінам-землякам і ахвярам фашызму (каля Ж.), што загі- нулі ў Вял. Айч. вайну. Аюпаніна Васькова. ЖУРАЎ Анатоль Яфімавіч (24.2.1922, Гомель — 15.6.1977), беларускі гісторык. Д-р гіст. н. (1967), праф. (1968). Скончыў ВПШ пры ЦК ВКП(б) (1946), Гомельскі пед. ін-т (1947). Удзельнік Вял. Айч. вайны. 3 1946 сак- ратар Гомельскага абкома ЛКСМБ, з 1948 на пед. рабоце ў Аршанскім на- стаўніцкім, Мінскім пед., Бел. тэатр.- маст. ін-тах, з 1967 у БДУ. У 1972—77 заг. кафедры гісторыі КПСС Бел. політэхн. ін-та. Асн. працы па гісторыі ЛКСМБ. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1970. Гв.: Камсамол Беларусі $ барацьбе за са- цыялізм (1918—1941 гг.). Мн.. 1957; У баях народжаны: Кароткі нарыс гісторыі камса- мола Беларусі. 2 выд. Мн., 1970. ♦ЖУРНАЛ МНННСТЁРСТВА ВНЎТ- РЕНННХ ДЕЛ», часопіс, орган Мін-ва ўнутр. спраў Расіі. Выдаваўся ў 1829— 61 у Пецярбургу на рус. мове. Змяшчаў афіц. дакументы, звесткі пра дзейнасць мін-ва, статыстычныя матэрыялы, апі- санні гарадоў, губерняў і інш. Некалькі статыстычных публікацый прысвяціў Бе- ларусі: «Статыстычны агляд губернскага горада Магілёва» (1837, 1840), «Статы- стычныя звесткі пра Віцебскую губерню» (1841), «Медыка-статыстычныя нататкі пра Магілёўскую губерню» (1848) і інш. Пытанням гісторыі Беларусі, этнаграфіі і фальклору прысвечаны артыкулы і на- рысы «Паўночна-Заходні край імперыі ў мінулым і сучасным выглядзе» М.І.На- дзеждзіна (1843), «Нарысы Беларусі» Р.А.Падбярэзскага (пер. з польск., 1845), «Дарожныя нататкі пра Заход- нюю і Паўднёва-Заходнюю Расію» К.І.Арсеньева (1845). «Нататкі пра Бе- ларусь» М.С.Шчукіна (1846). Софія Кузняева. ♦ЖУРНАЛ МНННСТЁРСТВА НА- РОДНОГО ПРОСВЕІЦЁННЯ», часопіс. С.І.Журык. орган Мін-ва нар. асветы Расіі. Выда- ваўся ў 1834—1917 у Пецярбургу на рус. мове. Складаўся з афіц. часткі (матэры- ялы мін-ва) і неафіц. (артыкулы па нар. асвеце, класічнай філалогіі, гісторыі, л-ры, фальклоры). 3 1837 упершыню ў Расіі пачаў друкаваць «Паказальнік но- вых кніг» (да 1855), што дало пачатак дзярж. бібліягр. рэгістрацыі. На старо- нках часопіса з матэрыяламі, прысвеча- нымі Беларусі, выступалі М.В.Доўнар- Запольскі («Заходняруская сельская аб- шчына ў XVI ст.», 1897, «Сялянская рэформа ў Літоўска-Рускай дзяржаве ў сярэдзіне XVI ст.», 1905), Ф.І.Леантовіч («Сялянскі двор у Літоўска-Рускай дзяр- жаве», 1897, «Сельскія чыншавікі ў Лі- тоўска-Рускай дзяржаве», 1899), П.М.Жуковіч («Заходняя Расія ў цара- ванне імператара Паўла», 1916), Я.Ф.Карскі, П.М.Шпілеўскі і інш. Змеш- чаны рэцэнзіі на працы М.Я.Нікіфароў- скага, Е.Р.Раманава. М.Федароўскага, П.В.Шэйна і інш. Выдадзены зводныя паказальнікі зместу часопіса Галіна Пятроўская. ♦ЖУРНАЛ ОТДЕЛА НАРОДНОГО ОБРАЗОВАННЯ ЗАПАДНОЙ ОБЛА- СТН», навукова-педагагічны часопіс. Выдаваўся ў 1918 у Смаленску на рус. мове 1 раз у 2 тыдні. Орган аддзела нар. асветы Зах. вобласці. Выйшла 10 нума- роў (май—верасень, здвоеныя, акрамя № 1 і 6). Друкаваў распараджэнні сав. ўрада, Нар. камісарыята асветы РСФСР і аддзела нар. асветы Зах. вобласці. Змяшчаў планы, справаздачу і агляды дзейнасці аддзела і яго падраздзяленняў: тэзісы пра дашкольнае выхаванне, пры- нятыя на Віцебскім губ. з'ездзе на- стаўнікаў (7.4.1918), справаздача дзей- насці школьнага і план работы дашколь- нага пададдзелаў (№ 4 — 5); агляд дзейнасці ўстаноў і грамадскіх арг-цый Зах. вобласці, якія працуюць па ахове і даследаванні помнікаў старажытнасці (№ 6); матэрыялы 1-га зезда па нар. ас- веце Зах. вобласці (№ 6—10). Змяшчаў артыкулы пра дашкольнае выхаванне і пазашкольную работу, пра рэформу пач. і сярэдняй школ, знаёміў з новай л-рай па нар. асвеце. Уладзімір Грамовіч. ЖУРЫК Сцяпан Іванавіч [12(24).8.1898, в. Крупка Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер у Пухавіцкім р-не — 28.12.1944], дзеяч бел. юнацкага нац. руху, вучоны ў галіне жывёлага- доўлі. Чл.-кар. Інбелкульта (1925), праф. (1930). Скончыў Горы-Горацкі с.- г. ін-т (1924). У 1917 чл. рэв. к-та наву- чэнцаў Мар'інагорскага с.-г. вучылішча. У 1919—20 працаваў у Наркамаце зем- ляробства Літ.-Бел. ССР. На пач. 1920-х г. адзін з ідэолагаў бел. юнацкага і сту- дэнцкага нац. руху. У 1919—21 старшы- ня Беларускай секцыі студэнтаў Горац- кага сельскагаспадарчага інстытута. 3 1925 асістэнт Бел. с.-г. акадэміі. 3 1928 дырэктар доследнай станцыі па свінагадоўлі ў Малой Сляпянцы пад Мінскам. У 1931—33 праф. кафедры і дырэктар Бел. дзярж. ін-та свінагадоўлі. Аўтар навук. даследаванняў па заа- тэхніцы, механізацыі працы на фермах. 11.1.1933 арыштаваны. Засуджаны па- водле пастановы Калегіі АДПУ ад 9.7.1933 і 2.11.1938 у месцы адбыцця ка- ры ў Сібіры. Памёр у зняволенні. Па першым прысудзе рэабілітаваны Ваен. трыбуналам Бел. ваен. акругі 21.8.1956, па другім — Ваен. трыбуналам Сібірскай ваен. акругі 12.5.1965. Гв.: Культурна-асветная прапа Белару- скае Секцыі стулэнтаў Горацкага сельска- гаспадарчага інстытуту / / Сав. Беларусь. 1921. 19 чэрв.; Халоднае сіласаванне. Мн., 1928: Пытанні бэконізацыі ў БССР. Мн.. 1930. Юрка Васілеўскі. ЖУЧКОЎ Ціхан Свірыдавіч (4.7.1922, в. Бахацец Магілёўскага пав., цяпер у Чавускім р-не — 9.3.1987), Герой Сав. Саюза (1945). Працаваў на Магілёўскім аўтарамонтным з-дзе. Скончыў Магілёўскі аэраклуб (1941), Ейскае ва- енна-марское авіяц. вучылішча (1942). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял. Айч. вайну на фронце з вер. 1942. Лётчык-знішчальнік ВПС Балтыйскага флоту ст. лейтэнант Ж. вызначыўся ў час прарыву блакады Ленінграда, вызвалення Ленінградскай вобл. і прыбалт. рэспублік. Зрабіў 257 ба- явых вылетаў, з іх 85 на фотаразведку ваен. аб'ектаў праціўніка, правёў 37 па- ветр. баёў, асабіста збіў 11 самалётаў праціўніка. Да 1960 у Сав. Арміі, пад- палкоўнік, пасля ў Мін-ве грамадз. авіяцыі. Яго імем названа вуліца ў г. Ча- вусы. ЖЫВА, багіня жыцця славянскай, у т.л. беларускай, міфалогіі. Апякунка маця- рынства, шлюбу, садаводства, жытніх пасеваў у слав. групы насельніцтва. якое жыло на Крыце, Кіпры, у Мікенах. Імя паходзіць ад слав. назвы соку раслін «жывіца». Пасля перасялення крыта- мікенскіх славян у лясную зону Еўропы іх асн. злакавай хлебнай культурай ста- новіцца жыта, назва якога ўтварылася пад уплывам Ж. На Беларусі яе ўяўлялі ў выглядзе жанчыны з каласамі на галаве і зоркамі па баках, таму другая назва Ж. «жыгняя баба». У некат. мясцінах Бела- русі «жытнімі бабамі» наз. апошні сноп зжатага жыта. які часам захоўвалі да на- Ступнага ўраджаю. Леанід Мірончыкаў.
377 ЖЫГІМОНТ ЖЫВЕ БЕЛАРУСЫ», патрыятычны заклік-дэвіз, народжаны бел. вызвален- ча-адраджэнскай ідэяй і практыкай. Скіраваны на абуджэнне нац.-грама- дзянскіх пачуццяў, кансалідацыю народа Беларусі ў абарону свабоды, незалеж- насці сваёй краіны, роднай мовы, усёй нац. культуры. Бярэ вытокі ад паўстанц- кага руху 1863—64, дзейнасці яго кіраў- ніка К.Каліноўскага, нелегальнага паро- ля паўстанцаў: «Люблю Беларусь. — Так узаемна». Канчатковую ідэйна- маст., лапідарную завершанасць набывае ў вершы Я.Купалы «Гэта крык, што жы- ве Беларусь» (1905—07), вар'іруецца і замацоўваецца ў паэтычных і публіцыст. творах многіх інш. пісьменнікаў-на- шаніўцаў, ідэолагаў нац. руху. У рэдак- цыйнай нататцы «Нашай нівы» (1911, № 9—10) сцвярджалася: «Расце бела- рускі нацыянальны рух, будзяцца да но- вага, уласнага жыцця забытыя ўсімі ўбогія беларускія вёскі; будзяцца і пачы- наюць пазнаваць сваё нацыянальнае імя нашы мястэчкі і гарады. Будзіцца агра- мадны крывіцкі абшар родных гоняў, лу- гоў і лясоў, і ў песнях народных песняроў грымне, што «жыве Беларусь!». Гэты ж заклік-дэвіз у мадыфікаваным, разгорну- тым выглядзе — «Няхай жыве вольная Беларусь!» — прагучаў на Усебел. з'ез- дзе 1917, атрымаў пашырэнне ў грамад- ска-паліт. жыцці БНР, потым, у саветы- заванай форме, у БССР («Няхай жыве Савецкая Беларусь!» і інш.). У час 2-й сусв. вайны і акупацыі бел. зямель ням. войскамі заклік «Ж.Б.!» шырока выка- рыстоўваўся бел. калабарацыйным дру- кам, арг-цыямі Бел. краёвай абароны, Саюза бел. моладзі (выдаваўся яго час. *Жыве Беларусь!») і інш.; стаў прыкмет- ным. неад'емным элементам паліт. і ду- хоўнага жыцця бел. пасляваен. эміграцыі на Захадзе. На Беларусі аднаўленне, грамадская легітымнасць гэтага выразу абумоўлены развіццём руху Бел. нар. фронту Адраджэньне», інш. грамадскіх арг-цый. Пад дэвізам «Ж.Б.!» выходзіць «Народная газета» — орган ВС Рэс- публікі Беларусь. Аляксей Каўка. «ЖЫВЁ БЕЛАРУСЫ», часопіс Саюза беларускай моладзі (СБМ). Выдаваўся кіраўнічым штабам СБМ у ліп- 1943 — жн. 1944 у Мінску на бел. мове. Рэдактар У.Кушаль, выдавец М.Ганько. Друкаваў артыкулы лідэраў СБМ пра мэты і зада- чы арг-цыі, арганізац. і страявы статут СБМ, інфармаваў пра семінары. нарады і інспекцыйныя паездкі кіраўнікоў мо- ладзі, змяшчаў папулярныя нарысы па гісторыі Беларусі, вершы і песні бел. аў- тараў, антысав. і антысеміцкую публі- цыстыку і інш. Выйшла 12 нумароў. Сяргей Жумар. ЖЫВЁЛАГАДОЎЛЯ архаічная, працэс развядзення жывёлы чалавекам у стараж. часы для задавальнення сваіх патрэб. Ж. — наступны этап пасля пры- ручэння дзікіх жывёл. Паводле археал. даных, прыручэнне буйной і дробнай ра- гатай жывёлы і свіней у Еўропе і Азіі ад- Жыгімонт I Стары. былося 8—11 тыс. г. таму назад, ко- ней — 6—8, трусоў, гусей і галубоў — 3, курэй — 4—5, качак — 3—4 тыс. гадоў таму назад. Самыя стараж. звесткі пра ўзнікненне Ж. адносяцца да канца 8-га —1-й пал. 7-га тыс. да н.э. і звязаны з Балканскім п-вам і в-вам Крыт. У апошняй чвэрці 6-га — 1-й пал. 5-га тыс. да н.э. плямёнамі лінейна-стужка- вай керамікі культуры Ж. прасунулася ў Цэнтр. Еўропу. Раннія этапы развіцця Ж. ў паўд. раёнах Усх. Еўропы вядомы па помніках буга-днястроўскай культуры (2-я пал. 7-га — 1-я пал. 5-га тыс. да н.э.), пад уплывам якой пачалося ста- наўленне вытвараючай гаспадаркі ў паўн. раёнах. У 2-й пал. 5-га — 1-й пал. 4-га тыс. да н.э. развітая Ж. ўсталява- лася ў паўд. частцы арэала плямён днеп- ра-данецкай культуры. У паўн. лясной зоне паляванне і рыбалоўства дамінавалі да канца існавання культуры. На тэр. Беларусі найб. стараж. рэшткі свойскіх жывёл (бык, свіння, сабака) знойдзены пры раскопках стаянак нёманскай куль- туры Камень Пінскага р-на (2-я пал. 5-га тыс. — 2-е тыс. да н.э.). В.В.Шчаг- лова выказала меркаванне пра магчы- масць мясц. прыручэння тут тура ў ран- нім неаліце. У неаліце Ж. хутка пашы- ралася ў плямён, што жылі на ІІд тэр. Беларусі — у басейнах Прыпяці і Сажа. У бронзавым веку Ж. як форма гаспа- даркі вядома на ўсёй тэр. Беларусі. У жа- лезным веку найб. пашыранымі былі буйная і дробная рагатая жывёла, свінні і коні, але іх значэнне было не ўсюды ад- нолькавае. У сярэднявеччы Ж. складала аснову гаспадаркі насельніцтва Беларусі. Гал. месца ў ёй займала гадоўля буйной рагатай жывёлы мясц. парод, конега- доўля найб. развівалася на ПнУ Бела- русі. На ПдЗ і ў цэнтр. яе частцы асн цяглавай сілай былі валы. Усюды гада- валі свіней і авечак, развядзенне коз бы- ло больш характэрна для гарадскіх гас- падарак. На працягу сярэднявечча структура і характар Ж. змяніліся мала, яна мела ў асн. мясны і мяса-малочны кірункі. Літ' К р а с н о в Ю.А Раннее земледе- лне в жмвотноводство в лесной полосе Вос- точной Европы. М., 1971; Ш е г л о в а В.В. О вмдовом составе н соотношенмм между домашнммм н дмкнмм жмвотнымм на горо- дшцах эпохм раннего железа севера Бело- руссмм / / Тез. докл. к конф. по археоло- гнн Белоруссмм. Мн., 1969; Я е ж. Фауна поселенмя Камень / / Беларускія стара- жытнасці. Мн., 1972. Наталля Александровіч. ЖЫГІМОНТ I Стары (1.1.1467— 1.4.1548), вялікі князь ВКЛ і кароль польскі [1506—48], у ВКЛ Жыгімонт II. Сын Казіміра IV Ягелончыка, унук Ягайлы. Атрымаў добрую адукацыю. ва- лодаў некалькімі мовамі. Атрымаў у Сілезіі ад старэйшага брата, караля Чэхіі і Венгрыі Уладзіслава II, Глогаўскае (1498) і Апаўскае (1501) княствы, у 1504 прызначаны каралеўскім на- меснікам Сілезіі, потым Лужыцы. Пасля смерці вял. кн. ВКЛ Аляксандра абраны панамі-радай на велікакняжацкі пасад бел.-літ. дзяржавы (20.10.1506). Нягле- дзячы на апазіцыю малапольскіх сената- раў. абраны польскім каралём (8.12.1506). Адмовіўся ад сілезскіх княстваў, залеж- ных ад чэшскага караля. Унутраная палітыка Ж. I была накіравана на ўмацаванне дзярж. улады, аднак вайсковыя і фінан- савыя рэформы, спробы рэдукцыі (вяр- тання) каронных маёнткаў, захопленых магнатамі, не мелі вял. поспеху. У 1537 супраць Ж. 1 і магнатаў сярэдняя шляхта Польшчы ўзняла феад. мяцеж (т.зв. «ку- рыная вайна»). Шляхта ВКЛ юрьідычна дамаглася роўных правоў з магнатамі быў уведзены адзіны кодэкс законаў для дзяржавы — Статут Вялікага княства Літоўскага 1529. Ж. I праводзіў ак тыўную знешнюю палітыку. Быў выму- шаны весці абарончыя войны з Мас- коўскай дзяржавай (гл. Вайна Мас- коўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1507—08, Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1512—22, Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1534—37), у выніку якіх быў страчаны Смаленск. Для адбіцця напа- даў крымскіх татараў на Украіне была створана памежная варта з мясц. жыха- роў — казакі. У час перамогі Рэфарма- цыі ў Прусіі Ж.І згадзіўся на секуляры- зацыю Тэўтонскага ордэна і ўтварэнне на яго тэрыторыі васальнага ў адносінах да Польшчы герцагства на чале са сваім пляменнікам Альбрэхтам Брандэн-
378 ЖЫГІМОНТ бургскім. Пры Ж. 1 пасля загадкавай смерці апошніх удзельных мазавецкіх князёў з Польшчай было ўз'яднана Маза- вецкае княства (1526, канчаткова ў 1529) Праводзячы антыгабсбургскую палітыку, Ж. I заключыў саюзы з Францыяй (1524) і Турцыяй (1533). У 1531 у барацьбе за Пакуцце (Пд Галіцыі) Польшча атрымала перамогу над малдаўскім кн. Пятром Рарэшам. Актыўную ролю адыгрывала ў палітыцы другая жонка (з 1518) Ж. I Бона Сфор- ца, якая намагалася замацаваць кароны бел.-літ. дзяржавы і Польшчы за сваім сынам Жыгімонтам II Аўгустам, дзеля чаго было праведзена яго абранне намінальным другім вял. кн. і каралём (1529). У час панавання Ж. 1 шырока распаўсюдзілася ў ВКЛ і Польшчы рэ- фармацыя ў розных яе плынях, што са- дзейнічала далейшаму ўздыму гуманізму і пісьменства. Літ.'- Коіапкоіузкі Ь. Роізка Іав'еі- іопоіу: ІЗгіеіе роіііусгпе. ілуоіу, 1936; V/ о ] - сіесЬоіУзкі 2. гувтопі 8іагу (1506— 1548) ^/агзгаіУа, 1979. Анатоль Грыцкевіч. ЖЫГІМОНТ II Аўгуст (1.8.1520, Кракаў — 7.7.1572), вялікі князь ВКЛ і кароль польскі [1548—72, фармальна з 1529], у ВКЛ Жыпмонт III Аўгуст. Сын Жыгімонта I Старога і Боны Сфорцы. У 1522 сойм ВКЛ даў гарантыю Жыгімонту I, што пасля яго смерці Ж. II будзе абра- ны вял. князем. У 1526 пасля смерці апошніх мазавецкіх князёў Бона намага- лася перадаць мазавецкі ўдзел Ж. II, але Мазавецкае княства было далучана да Кароны. На сойме ВКЛ у кастр. 1529 Ж. II абраны вял. князем пры жыцці бацькі (г.зн. другім вял. князем). 18.12.1529 на польскім сойме Жыгімонт I дамогся аб- рання сына польскім каралём (каранава- ны 20.2.1530). Рэальная ўлада засталася ў руках бацькі. Для ўстанаўлення сяб- роўскіх адносін са Свяшчэннай Рымскай імперыяй Жыгімонт I у 1543 арганізаваў шлюб Ж. II з эрцгерцагіняй Лізаветай, дачкой наследніка імператарскага трона Фердынанда (памерла ў 1545). У 1544 Ж. II фактычна пачаў кіраванне ў ВКЛ. куды Жыгімонт I не прыязджаў, але за- хаваў сваё вяршэнства з правам кантро- лю за расходамі з велікакняжацкага скарбу. У 1547 Ж. II ажаніўся з Барба- рай Радзівіл. У выніку шлюбу браты Барбары Мікалай Радзівіл Руды і Мікалай Радзівіл Чорны занялі кіруючае становішча ў ВКЛ, пэўны час Ж. II зна- ходзіўся пад іх уплывам. Супраць шлюбу былі Жыгімонт I, Бона і значная частка польскіх магнатаў. Пасля смерці бацькі ў 1548 Ж. II стаў паўнапраўным вял. кня- зем і каралём. Заключыў тайны трактат аб узаемнай дапамозе з каралём Чэхіі і Венгрыі Фердынандам Габсбургам. Гэты саюз быў прадоўжаны, калі пасля смерці Барбары (1551) Ж. II ажаніўся з эрцгер- цапняй Кацярынай, сястрой сваёй пер- шай жонкі. У далейшым адышоў ад саю- зу з Габсбургамі. Знешняя палітыка Ж. II Жыгімонт II Аўгуст. Гравюра на дрэве 1551. Мастак Ш.Барус. Выява Жыгімонта II Аўгуста на медалі. Мастак Ян Якуб Рэйхель. была накіравана на захаванне мірных ад- носін з суседнімі краінамі. Прусія заста- валася васальнай дзяржавай у дачыненні да польскага караля. Адносіны са Шве- цыяй палепшыліся, калі там у 1568 трон заняў Юхан III, швагер Ж. 11. Інфлянцкая вайна 1558—82 паказала існаванне небяспекі з боку Маскоўскай дзяржавы і падштурхнула да заключэння Люблінскай уніі 1569, стварэння Рэчы Паспалітай. Унутраная палітыка Ж. II была накіравана на ўзмацненне правоў сярэдняй шляхты. На сойме 1562—63 падтрымаў рэформу скарбу, судоў і вой- ска («экзекуцыя правоў») і вяртанне ка- ралеўскай уладзе каронных зямель, якія былі раздадзены магнатам з 1504. Соймы 1563—64 вызначылі чвэрць даходаў з гэ- тых зямель на войска («кварта») У выніку рэформаў былі павялічаны гра- шовыя сродкі для дзярж. выдаткаў і са- мога караля. Садзейнічаў правядзенню валочнай памеры. Пачаў буд-ва ваенна- марскога флоту Польшчы і стварыў Мар- скую камісію. У час кіравання Ж. II у ВКЛ і Польшчы пашырылася рэфарма- цыя ў розных яе галінах. Праводзіў палітыку талерантнасці ў адносінах да ўсіх канфесій. Прывілеем 1563 канчат- кова ўраўнаваў паліт. правы правасл. шляхты ВКЛ з каталіцкай. Зацвердіў Статут Вялікага княства Літоўскага 1566- У апошнія гады свайго праўлення пад націскам кіраўніцтва каталіцкай царквы згадзіўся на допуск езуітаў у Польшчу (1564) і ВКЛ (1569), што стала пачаткам контррэфармацыі ў гэтых кра- інах. Быў мецэнатам, падтрымліваў мас- такоў, архітэктараў, музыкаў, акцёраў. Праўленне Ж. II было перыядам росквіту культуры эпохі Адраджэння ў ВКЛ. Па- мёр Ж. II удаўцом, бяздзетным. На ім скончылася мужчынская лінія дынастыі Ягелонаў. У сваім паліт. тастаменце раіў шляхце прытрымлівацца саюзу з Фран- цыяй і абраць на каралеўскі трон фран- цузскага прынца. Гэта было выканана на элекцыйным сойме 1573, калі быў абра- ны Генрых Валезы (Валуа). Літ.- Коіапкоіузкі Ь. Роізка Іавіеііопб»: Вгіе]і роіііусгпе. ілуоіу, 1936; Я г о ж. 2увтшіІ Аіівікі, №іе1кі кзЦге Ьігіуу <1о гокц 1548. 1913; ТагЬіг I. 2увтііпі II Авввзі / / Росгеі кгоіоіу і кгідгді роІзкісЬ. У/агзгаіуа, 1980; 39о]сіесІіо№$кі 2. 2увпшііі $іагу (1506—1548). У/агхгаіуа, 1979. Анатоль Грыцкевіч. ЖЫГІМОНТ III Ваза (20.6.1566, Грыпсгольм, Швецыя — 30.4.1632), вялікі князь ВКЛ і кароль польскі [1587—1632], у ВКЛ Жыгімонт IV; ка- роль Швецыі [1592—99]. Сын караля швецыі Юхана (Яна) III Вазы і Кацяры- ны Ягелонкі, дачкі Жыгімонта I Старо- га. 3 1568 наследны прынц Швецыі. Вы- хаваны езуітамі. Пасля смерці Стафана Баторыя на элекцыйным сойме 1587 аб- раны каралём польскім і вял. князем літ. дзякуючы падтрымцы каралевы Ганны Ягелонкі, канцлера вял. кароннага і гет- мана вял. кароннага Яна Замойскага і сярэднемаёнткавай шляхты. У барацьбе за карону перамог другога прэтэндэнта, аўстрыйскага эрцгерцага Максіміляна, які таксама быў абраны карал м часткаю шляхты. Аднак на сойме не было прад- стаўнікоў Бел.-Літ. дзяржавы. Каб зама- цаваць свае пазіцыі сярод бел.-літ. маг- натаў і шляхты, 28.1.1588 у Кракаве вы- даў прывілей, які зацвярджаў Статут Вялікага княства Літоўскага 1588. Збліжэнне Ж. III з Габсбургамі і Герман- скай імперыяй, якое было замацавана двума паслядоўнымі шлюбамі з аўстрыйскімі эрцгерцагінямі (сёстрамі) Ганнай і Канстанцыяй, выклікала ў Польшчы незадавальненне Яна Замой- скага і большасці шляхты. Кароль абкру- жыў сябе езуітамі, чужаземцамі і вузкім колам магнатаў. У 1592, пасля смерці бацькі, Ж. III заняў і шведскі трон. Палітыка аднаўлення пазіцый ка- таліцкай царквы ў Швецыі цалкам пра- валілася, не дала жаданых вынікаў яна і ў Рэчы Паспалітай. У 1599 шведская шляхта-пратэстанты скінула яго з трона і
абрала рэгентам (у 1604 і каралём) яго дзядзьку Карла IX. Да канца свайго жыцця Ж III рабіў намаганні вярнуць сабе шведскую карону, уцягнуў у доўгі канфлікт са Швецыяй і Рэч Паспалітую Падтрымаў Брэсцкую унію 1596. але не дапусціў епіскапаў уніятаў у сенат Рэ чы ІІаспалітай Як палітык і кіраўнік дзяржавы вымушаны быў лічыцца з рэ- альным становішчам, таму паспрыяў прыняццю пастаноў соймаў Рэчы Пас- палітай 1609, 1618 і 1631. якія гаранта- валі правы праваслаўным. 3 групай маг- натаў і шляхты (у іх ліку Леў Сапега) прапанаваў здзейсніць план далучэння Маскоўскай дзяржавы да Рэчы Пас- палітай як члена федэрацыі разам з Польшчай і Бел.-Літ. дзяржавай. Ж. III і кіруючыя колы Рэчы Паспалітай разліч- валі таксама на стварэнне царк. уніі ў Маскоўскай дзяржаве Адным з варыян- таў быў магчымы саюз з Масквой на чале з царом, які быў абавязаны польскаму трону, або з польскім каралевічам у якасці цара Падтрымаў Ілжэдзмітрыя I, Ілжэдзмітрыя II, даў ім дапамогу і дазволіў вербаваць у войска польскую, бел. і ўкр шляхту. У 1600 пачаў вайну Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600— 29 Польскае і бел.-літ. войска атрымала перамогу ў Кірхгольмскай бітве 1605, аднак скарыстаць поспех Ж. III не здо- леў, і вайна працягвалася Пасля запра шэння царом Васілем Шуйскім шведска- га корпуса для барацьбы з вопскамі Лжэ- дзмітрыя II Ж 111 пачаў вайну Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18. У выніку разгрому рас. арміі каля Клушына (1610) Васіль Шуйскі быў скінуты з тро- на, маскоўскія баяры і гараджане аб вясцілі наром сына Ж. III — каралевіча Уладзіслава Жыгімонтавіча (гл. Уладзіслаў IV Ваза) Да Дэулінскага пе рамір я 1618 Ж III дапамагаў сыну як «маскоўскаму цару» заваёўваць землі на ўсходзе. Намаганні Ж. III увесці ў Рэчы Паспалітай абсалютную манархію, спад- чыннасць трона (а не выбары пажыцце- ва караля), зменшыць ролю палаты дэ- путатаў (пасольскай ізбы) выклікалі ў 1606 рокаш (легальны мяцеж шляхты супраць злоўжывання ўладаю каралем і сенатам), які ўзначаліў ваявода кра каўскі і гетман надворны каронны .Мікалай Зебжыдоўскі. Ракашане (ка- толікі, пратэстанты, праваслаўныя) збіраліся дэтранізаваць Ж III. Яны дама- галіся рэліпмнай талерантнасці, ануля вання Брэсцкай уніі, правядзення нац палітыкі, разрыву саюзу з Германскай імперыяй Але ў бітве каля Гузава (ліп 1607) ракашане пацярпелі паражэнне Для правядзення больш актыўнай палітыкі на ўсходзе, хоць бы вонкавага адзінства шляхты Ж. III пайшоў на кам- праміс. Сойм абвясціў амністыю, за- цвердзіў шляхецкія волыіасці, непаруш- насць права выбару караля, пастаянную прысутнасць сенатараў для кантролю за яго дзеяннямі Ж III праводзіў актыўную палітыку ў паўд напрамку. 3-за свайго ультракаталіцызму падтрымліваў імпе- ратара Свяшчэннай Рымскай імперыі ў Жыгімонт III Ваза Пячатка Жыгімонта Кейстутавіча. яго барацьбе супраць Чэхіі і Трансіль- ваніі, што выклікала пастаянныя напады на Украіну і паўд Полыпчу крымскіх та- тараў і туркаў, саюзнікаў Трансільванн У 1620 польскае войска было разбіта туркамі каля Цацоры. Рэванш, атрыма- ны ім у 1621 пад Хацінам, не быў выка- рыстаны з-за нерашучасці Ж. III. У кан- цы жыцця быў вымушаны прызнаць няўдачу сваіх планаў і ўнутры дзяржавы, і ў знешніх зносінах. Шмат у чым палітыка Ж III прывяла да далейшага заняпаду дзяржавы і змяншэння яе ролі ў еўрапейскім паліт. жыцці 17 ст. Лйп Грыцкевіч А Жыгімонт Ваза // Культура. 1992. 24 жн.: М ас ыге кк і I. /.увпціпі III // Росгеі кгбіоя' і к.мдгді роккісіі (Магкгая’а, 1980 Анатоль Грыцкевіч ЖЫГІМОНТ КЕЙСТУТАВІЧ (каля 1365 — 20 3 1440), вялікі князь ВКЛ [1432—40] Малодшы сын трокскага князя Кейстута і Біруты, брат Вітаута У час барацьбы за ўладу паміж Вітаўтам 379 ЖЫГІМОНТ Ж і вял кн Ягайлам апошнім быў зняволе- ны (1382—84) У 1384 у Прусп разам з Вітаўтам заключыў дагавор з Тэутонскім ордэнам супраць Ягайлы, але ў 1386 прысягнуў вял. князю. У 1389 пасланы Вітаўтам у Прусію для перагавораў аб сумесным выступленні з Тэўтонскім ор дэнам супраць Ягайлы. Да 1398 за- ложнік вял магістра ордэна ў крэпасці Марыенбург Пасля вяртання атрымаў ад Вітаўта ва ўдзел Старадубскае княства. Удзельнік бітвы на Ворскле 1399. Удзельнічаў у перагаворах і заключэнні мірных дагавораў з Тэўтонскім ордэнам 1398, 1411, 1422 і 1431, уній Польшчы з ВКЛ, пачынаючы з 1401. Удзельнік Грунвальдскай бітвы 1410 У час пана- вання Вітаўта меў нязначны паліт ўплыў на дзярж справы, цалкам пачтрымліваў брата Пасля смерці Вітаўта і абрання вял. князем Свідрыгайлы ў 1432 удзель нічаў у змове супраць Свідрыгайлы часткі літ паноў і польскіх магнатаў, якія намагаліся ўзмацніць дзярж. унію Польшчы і ВКЛ і пашырыць польскі ўплыў на палітыку ВКЛ, непрыязна ставіліся да прызначэння на важненшыя пасады баяр бел. паходжання. Пасля ўцёку Свідрыгайлы ў Полацк Ж К. аб- вешчаны вял князем ВКЛ. Яго ўладу прызналі Літва і больш цесна звязаныя з ёю Жамойць, Падляшша, Ьерасцемска Драгічынская і Менская землі, прынё- манскія воласці. Астатнія бел., укр. і рускія землі падтрымалі Свідрыгайлу, які замацаваўся ў Віцебску. Паміж Свідрыгайлам і Ж К. пачалася барацьба (гл. Свідрыгаалы паўстанне 1432—39) Каб залучыць на свой бок бел. і укр. фе- адалаў, Ж К выдаў прывілей 1434, па- водле якога пашыраў на іх усе правы і прывілеі, дадзеныя літ. феадалам-ка- толікам Ягайлам у 1387 і Гарадзельскай уніяй 1413. Але бел., укр. і літ. феадалы не падтрымлівалі яго палітыкі падпарад- кавання дзяржавы Польшчы. Каб пашы рыць сваю сацыяльную апору, Ж К па- чаў вылучаць на дзярж пасады дробных літ. і бел баяраў, што выклікала незада вальненне буйных феадалаў і князёў. Ж К. быў занадта падазроным, шукаў уяўных з.моўшчыкаў, жорстка караў іх, нягледзячы на свае ж гарантыі. канфіскоўваў маёнткі, выносіў смярот- ныя прыгаворы У апошнія гады пана вання пачаў аддзяляцца ад Польшчы, страціў яе падтрымку. Супраць Ж К бы- ла аргашзавана змова ўкр князеў Івана і Аляксандра Чартарыйскіх і літ. паноў віленскага ваяводы Доўгірда і трокскага ваяводы Лялюша, якія былі звязаны з Свідрыгайлам. У выніку змовы Ж К. забіты ў Трокскім замку Літ'- Нсторня Лнтовской ССР Внльнюс, 1978; Очеркн нсторнм СССР. Пернод феода лнзма. IX—XV вв. Ч. 2. М , 1953, Со- ловьев СМ Сочмнення. Кн.2. М., 1988; ЬеіУіскі А Роя’кіапіе ЗячсІгувіеІІу. Кгаком’, 1892, Іо№тіаіі:кі Н. Зішііа паб <1гіе]аті У/іеІкіево Кзі^ыя’а І.ііем/5кіе&<> Рогпаіі. 1983; Кггуіапіако»а I.,
380 ЖЫГУНОЎ ОсЬтапккі I М/Іабукіаіу II Іа8<еІІо. >УгосІаіУ еіс., 1990 Анатоль Грыцкевіч. ЖЫГУНОЎ Уладзімір Раманавіч [н. 9 4 1920, в. Нашковічы (злілася з в. Ша- маўшчына) Мсціслаўскага р-на], Герой Сав. Саюза (1945). Працаваў чар- цёжнікам на з-дзе. У Чырв. Арміі з 1941 Скончыў Адэскую ваен. авіяц школу пілотаў (1942), Ваен.-паветр акадэмію (1955). У Вял Айч вайну з ліп 1943 на Сцяпным, 2 м і 1-м Укр. франтах, лёт- чык-штурмавік. Удзельнік баёў пад Кур- скам, Харкавам, Палтавай, Крывым Ро- гам, Кіраваградам, ліквідацыі корсунь- шаўчэнкаўскай групоўкі ворага, Яска-КішынеЎскай аперацыі 1944. вы- звалення Польшчы, Румыніі, Чэхп і Сла- вакіі, баёў на тэр. Германіі, за Берлін. Камандзір звяна штурмавога авіяпалка, зрабіў 194 баявыя вылеты, збіў 2 самалё- ты. знішчыў і пашкодзіў больш за 30 адзінак баявой тэхнікі ворага. Вызна- чыўся ў час ліквідацыі бродскай варожай групоўкі і пры расшырэнні Сандамір- скага плацдарма Да 1960-у Сав Арміі, палкоўнік ЖЫЖАЛЬ, персанаж бел. дэманалогй, Бог агню, апякун рамёстваў, най- болып — кавальскага. Уяўляўся магут- ным дэманам, які пад зямлёю ў вогнен- най кузні куе зброю, каб скінуць Перуна Ж паважалі за мужнасць і непакор- насць, але і баяліся. Лічылася, што калі Ж. доўга працаваў у кузні, перагравала ся зямля і пачыналася засуха, гарэлі тар- фяныя балоты, лясы. Калі Ж. выходзіў з-пад зямлі, Пярун кідаў у яго стрэлы- маланкі і мог пачацца пажар. У размове з дзецьмі дарослыя часам называюць агонь «жыжаль», «жыжа». ЖЫЛІБЕР (ІіІіЬегІ) Жан Эмануэль (21.6.1741. в Карэт каля Ліёна — 2.9.1814). французскі натураліст, хірург і анатам. Скончыў мед факультэт ун-та ў Манпелье (1763), праф. мед. каледжа ў Ліёне (1768). Пасланнікам гродзенска- га старосты А Тызенгаўза Т.Даўнаро вічам запрошаны на работу ў Гродна. 3 1775 працаваў у прыгарадзе Гродна Га- радніцы. стварыў Гродзенскі каралеўскі батанічны сад (у 1778 было 1500 відаў экзатычных раслін). У 1775 арганізаваў Гродзенскую медыцынскую акадэмію. Планаваў арганізацыю с.-г. і ветэрынар- най школ, разам з Тызенгаўзам стварэн- не ў Гродне Акадэмп навук. Калі Тызен- гаўз у 1780 быў змешчаны з пасады гро- дзенскага старосты, Ж. разам са сваімі вучнямі пераехаў у 1781 у Вільню, дзе пры падтрымцы М.Пачобут-Адляніцкага і Я.Храптовіча стварыў на базе Гродзен- скай мед. акадэміі мед. факультэт у Гал. школе ВКЛ (гл. ў арт. Віленскі універ- сітэпд, узначаліў кафедру натуральнай гісторыі і батанікі, заклаў пры школе ба- танічны сад У 1783 вярнуўся ў Ліён, працаваў эпідэміёлагам, у 1792 праф. натуральнай псторыі ін-та навук і карыс- ных мастацтваў Удзелыпк рэвалюцыі Ж.-ЭЖылібер. 1789—94, у 1793 абраны мэрам Ліёна Пасля паражэння рэвалюцыі адышоў ад паліт. дзейнасці, займаўся навукай. Аўтар прац па эпідэміялогіі, батаніцы, у т.л. «Флоры Літвы» (т. 1 — 2, Гродна, 1781, т 3—5, Вільня. 1781—82). Яго імем быў названы від раслін — жылібер- ція (ЛІіЬегІіа). А.Мілінкевіч. ЖЫЛІНСКАГА ЭКСПЕДЫЦЫЯ, гл Заходняя экспедыцыя па асушэнні балот Палесся 1873—98. ЖЫЛІНСКІ Іосіф Іпалітавіч [8(20).4.1834, Віленская губ. — 1916], геадэзіст, тэарэтык-меліяратар Скончыў Пецярбургскі ін-т корпуса інжынераў і геадэзічнае аддз. Акадэміі Генштаба (1854) Служыў паручнікам у корпусе інжынераў шляхоў зносін У 1860 ка- мандзіраваны ў Мінскую і Магілёўскую губерні. У 1864 — 65 працаваў у Германіі, Бельгіі і Англіі. Кіраўнік Заходняй экспе- дыцыі па асушэнні балот Палесся 1873—98 Знайшоў танны спосаб здабы- вання вады ад раставання снягоў Сібіры. Чл Мінскага т-ва аматараў прырода- знаўства, этнаграфіі і археалогіі. Аўтар прац «Кароткі агляд Палесся і яго ка- налізацыі» (1892), «Нарыс работ Заход- няй экспедыцыі па асушэнні балот (1873—1898)» (1899), «Нарыс асушаль- ных работ у Палессі да 1883 г.» (1909). Літ ' Й.Й.Жмлннскмй / / Северо-Запад- ный край 1904 № 471. Наталля Бярозкіна ЖЫЛІНСКІ Мікалай Міхайлавіч (н. 5.2.1942, в. Камяніца Ваўкавыскага р-на), беларускі гісторык. Канд. гіст. н. (1980) Скончыў Гродзенскі пед. ін-т (1967), ВПШ пры ЦК КІІСС (1977) 3 1957 на журналісцкай, камсамольскай і парт рабоце, у апараце ЦК КПБ, у 1982—91 заг сектара Ін-та псторыі пар- тыі пры ЦК КПБ. 3 1992 у час. «Гаспа- дыня», з 1994 гал. рэдактар творчага ка- лектыву «Міласэрнасць 90» Даследуе праблемы жыццядзейнасці паліт партый і рухаў, сац.-эканам. развшця Беларусі ♦Сацыялістычнае спаборніцтва на вес цы» (1982), «Развіццё прадукцыйных сіл вёскі» (1984). Аўтар кнігі нарысаў «Жывыя крыніцы» (1985). ЖЫЛКА Уладзімір Адамавіч (літ. псеўд. У.Ж , Макашовец, 27.5.1900, в Макашы Навагрудскага пав., цяпер у Нясвіжскім р-не — 1 3 1933), беларускі паэт, перакладчык, публіцыст, крытык У 1916—17 з сям ёй у бежанстве ў Туль- скай губ. Скончыў 3 класы Бага- родзіцкага агранамічнага вучылішча, у сак. 1917 вярнуўся разам з бацькам у прыфрантавы Мінск. вучыўся ў с.-г. школе У кастр. 1919 — сак 1920праца ваў настаўнікам у 21 й мінскай бел. пач школе, зблізіўся з бел. вызв. і культ -асв рухам, наведваў клуб «Беларуская хат- ка», пазнаёміўся са старшынёй Бел. тэ- атральнага т-ва Ядвігіным Ш., а таксама з Я Купалам, З.Бядулем, М.Чаротам, Л.Родзевічам. У 1919 уступіў у партыю бел эсэраў. Надзяляў панскай зямлёй сялян, працаваў аграномам нацыя налізаванага маентка, якім загадваў М Чарот, прымаў удзел у антыпольскім падполлі. Пасля Рыжскага міру 1921 апынуўся на тэр. Зах. Беларусі. зблізіўся з паўстанцкай групай І.Мікуліча, якая дзейнічала на Нясвіжчыне, пазнаёміўся з б членам паўстанцкага ўрала на Случ- чыне У Пракулевічам, пісаў для пал польшчыкаў лістоўкі, адозвы, закліковыя вершы («Каваль», «Дзед», «Гімн бела- рускіх паўстанцаў»), устанавіў сувязь з бел. газ «Беларускія ведамасці», «Наша думка», якія выдаваў М.Гарэцкі, пасяб- раваў з лідэрамі Бел. рэв. арг-цыі (БРА) Л.Родзевічам, братамі 1. і А.Канчэўскімі, прымаў удзел у падрыхтоўцы легальных выданняў БРА (арыштоўваўся як рэдак тар аднаго з іх). Працаваў у Вільні ў Бел кнігарні, апекаваў разам з Л.Родзевічам створаную ў Віленскай бел гімназіі тэат- ральную майстроўню. Летам 1922 выму- шаны быў выехаць у Літву, каб пазбег- нуць прызыву ў войска ген. Жалігоў- скага, потым пераехаў у Латвію. стаў наведваць выпускны клас Бел гімназп ў Дзвінску. Выконваў ролю сувязнога паміж віленскім і ковенскім цэнтрам бел. нац.-вызв. руху і бел зямляцтвамі ў Прыбалтыцы. У канцы 1922 нелегальна вярнуўся ў Вільню, дапамагаў Л.Родзе- вічу ў апрацоўцы матэрыялаў для газ. «Наша будучыня» і «Новае жыццё» Па водле рэкамендацыі апошняга выехаў у Прагу стыпендыятам Чэхаславацкага ўрада, у 1923 паступіў на філал аддз філас. ф-та Карлавага ун-та. Адзін з ініцыятараў стварэння Арг-цыі бел. праг- рэсіўнага студэнцтва (АБПС), сябраваў з яе старшынёй І.Дварчзніным. дапамагаў у выданні органа гэтай арг-цыі — час «Перавясла». У сярэдзіне 1920 х г зблізіуся з «Саюзам студэнтаў грамадзян БССР», рэдагаваў час. «Прамень» (паз нен «Новы прамень») У 1926 удзель-
381 ЖЫЛЛЁ нічаў у Мінску ў Акадэмічнай канферэн- цыі па рэформе бел. правапісу. Вырашыў прыняць сав. грамадзянства Загадзя ат- рымаў пасведчанне аб здачы экзамена за курс гісторыі філасофп Выйшаў з партыі эсэраў. Л Родзевіч раіў яму вяртацца ў БССР і «смакаваць марксізм», А.Луц- кевіч лічыў, што ў Мінску больш прасто- ру для асветніка, чым у Вільні. У Сав. Беларусі Ж. спачатку працаваў у Ін- белкульце, потым у газ. «Беларуская вё- ска». 3 1927 заг. аддзела л-ры газ. «Звяз- да». У 1928, з прычыны контрбеларусі- зацыйнай хвалі вымушаны пакінуць «Звязду» Працаваў перакладчыкам у Белдзяржкіно, выкладаў замежную л-ру ў муз. тэхнікуме. 18.7.1930 арыштаваны пад Мінскам. Пры вобыску на кватэры ў яго забралі 27 кніг, шмат шсьмаў і ру- капісаў. На следстве яму прышсалі пры- належнасць да літ. групы т.зв. »Союза вызвалення Беларусі», далучылі да паэ- таў «Узвышша». Не прызнаў сябе ві- наватым, быў прыгавораны пастановай калегіі АДПУ ад 3 3.1931 на 5 гадоў ссылкі ў г Уржум Ніжагародскага краю. Там працавау выкладчыкам л-ры ў мед- тэхнікуме Памёр ад туберкулеза лёгкіх, пахаваны ва Уржуме У 1918 напісаў свой першы бел. верш «Покліч» (газ. «Беларусь», 25.1.1920) У вершах пач. 1920-х г. «Беларусь», «Зам- чышча», «Мы любім даўнія паданні», «Палімпоест» вылучае дзве супрацьлег- лыя сілы, якія спакон вякоў твораць гісторыю. наканаванасць, лес, «напасці» і свядомая барацьба грамады, што можа павярнуць ход падзей да свабоды, нац. годнасці і сац. справядлівасці. Лічыць, што і «мамэнты заняпаду.. распазнаць нас вучаць здраду» і цаніць вернасць. У арт «У справе ацэнкі беларускага адрад- жэння» (1923) называе асновай бел. вы- зваленчай ідэі спалучэнне нац з сацы- яльным. Ен адхіляе адначасна псеўдапа- трыятычны тэзіс аб выключнасці нацыі і марксісцкі пастулат аб буржуазнасці нац. справы У рэцэнзіі на збор твораў Л Родзевіча «Беларусь» ухваляе паэзію аўтара, які не апісваў абшар ці «гаспа- дарскі лад», а паказваў духоўныя каш- тоўпасці Беларусі. Рукапісны гісторыка- філас. эцюд Ж. «Беларусь-Крыўя» па- чынаецца з пастулата, што тэма бацькаўшчыны «можа быць вырашана толькі ў плоскасці сэрца і волі» Бела- русь для яго нешта матэрыялыіас, а ♦Крыўя — гэта творчасць і форма, сут- насць якое — нацыя Змест — кожнае дасягненне: новы верш. іювы навуковы твор. . ёсць Крыўя». Суадносіны паміж дзяржавай зямной і дзяржавай Духа — складаная непазбежнасць, паэт дапу- скае, што адроджаная Беларусь павінна стаць сінтэзам дзяржавы мяча і плуга з дзяржавай Духа Пасля задушэння паўстання, рыхтаванага на Віленшчыне, Гродзеншчыне і Беласточчыне ўрадам БНР з тэрыторыі Літвы ў пач. 1920-х г., рэв сітуацыя ў Зах. Беларусі паслабела Ж сустрэў адыход ад узбр змагання з прыкрасцю, нават адчаем У цыкле «Вершы аб Вільні» (1926) называе гэты У.А.Жылка Рэшткі жы.іля старажытнага Бярэсця. гіст цэнтр дзяржаўнасці і вызв. руху «беларускай Меккай», а бел. патрыётаў прыраўноўвае да ісламскіх вернікаў У альтэрнатыўным віленскаму цыклу вер- шы «Альбігоец» перадае трагедыю зняве- ранай душы, жах ваяўнічага адступ- ніцтва верніка, яго здзек над ідэаламі і святасцямі, якім нядаўна верыў, а тыя не здзейсніліся. Верш гучыць злавесна і прароча, ён стаў у бел л-ры першым сігналам прадчування глабалыіай катаст- рофы, набліжэння ідэалогіі катастрафіз- му, што неўзабаве прыгняце песімізм ма- ладых мадэрністаў, зламаных крызісам і захопам паліт. арэны фаш. вандаламі Ж выйшаў на прасторы еўрап. палітыкі і л-ры Яго ўлюбёнымі паэтамі здаўна былі старыя рамантыкі Персі Шэлі, Ю.Лермантаў, А.Міцкевіч, Г.ібсен, Ф.Цютчаў, неарамантыкі Ш.Бадлер, А.Блок. Ж. пачынае прызнаваць інтуі- цыю, але над усім ставіць шчырасць, ба- лючую і страшную, нават апакаліп- тычную праўду. Ён працягвае верыць у збавіцелыіую адраджальную моц красы і любові. 3 гэтай супярэчлівасці паўстаў у 2-й пал. 1920-х г. выдатны цыкл інтымна-філас. «Вершаў спадзявання», дзе пераадольвае песімізм неарамантыч- ных і дэкадэнцкіх плыняў еўрап. паэзп, вылучае і шануе з постмадэрнісцкіх кірункаў авангардныя, што імкнуліся падняць масы і ўтрымаць веру ў сябе і весці на барацьбу за хараство супраць цемры, хаосу. Пра аптымізм яго света- спасцігання сведчаць пераклады твораў І.Волькера і Б.Ясенскага, уласныя вершы («Не складаць мне болей песняў», «Хво- раму»). У час сваёй дзейнасці ў БССР працягваў плённа працаваць на адрад- жэнне Беларусі. Публікаваў артыкулы пра месца бел культуры ў славянскім свсце, пра творчасць бел. паэтаў, рэ- цэнзію на паэму У.Дубоўкі «Наля», велічальны верш «Амтону Навіне» і інш Супрацоўнічаў з музыказнаўцам Ю Дрэйзіным, дапамагаў у перакладзе лібрэта і пастаноўцы сіламі студэнтаў оперы «Фауст» Яго зборнік «3 палёў За- ходняй Беларусі» (1927) стаў полем су- тыкнення паміж артадаксальна-сектанц- кай групоўкай «Маладняка» і бел. літаратарамі, зарыентаванымі на сусв. класіку і эстэтычную суверэннасць У 1928 быў выключаны з «Маладняка» за тое, што не набліжаецца да пралетар- скай л-ры, працягваў друкавацца ва «Узвышшы». Здружыўся з Я Пушчам, У.Дубоўкам, А.Бабарэкам. У ссылцы пе- ракладаў еўрап. паэтаў, пісаў уласныя творы (усё напісанае забрана органамі НКУС Уржума і Вяткі) Захавалася дзя- куючы Я Кіпелю паэма «Тэстамент» — філасофска-публіцыстычны твор, гра- мадзянская споведзь і апраўданне сябе і сяброў, бел. патрыётаў, якія без віны сталі ахвярамі паліт. рэпрэсій. Пражытае ён лічыў пяснярскай доляй, з беларуска- мужыцкім гартам і адраджэнскай ба- рацьбой. Маральны імператыў паэтавага развітання з жыццём — велікадушнасць, якая ідзе ад мудрасці народнай і ад еўрап. філасофіі Ж. адштурхоўваўся ад еўрап. рамантызму, выкарыстоўваў зда- быткі авангардысцкай паэзіі Чэхаславакіі і Польшчы, прадаўжаў распрацоўваць патрыятычна-вызв. легенду беларусаў, арыентуючыся на Я.Купалу і М.Багда- новіча, станоўча ацэкьваючы вопыт ма- ладых паэтаў У.Дубоўкі, Я Пушчы 7в.: Уяўленне: Паэма. Вільня, 1923; На ростані: Вершы. Вільня, 1924: Вершы- Мн , 1970; Пожні: Вершы, пераклады, крытыч арт. Мн., 1986; Лісты Уладзіміра Жылкі да Антона Луцкевіча / / Шляхам гадоў Гіст.- літ. зб. Мн., 1994 Літ.'. Калеснік У Ветразі Адысея Уладзімір Жылка 1 рамантычная тралыныя ў бел. паэзіі. Мн., 1977. Уладзімір Калеснік. ЖЫЛЛЁ, ж ы т л о , збудаванні, у якіх жыве чалавек, прызначаныя для засця- рогі ад неспрыяльнага ўздзеяння прырод- ных фактараў і арганізацыі побыту Пер- шае штучнае Ж на адкрытым паветры фіксуецца ўжо на алдувайскай стадыі развіцця чалавечай культуры (каля 2 млн. г. таму назад) і існуе побач ці нават раней пачатку выкарыстання натураль- ных прыродных сховішчаў (пячор, паве- цяў і г.д.) На тэр. Усх. Еўропы Ж. вядо- ма з мусцьерскай эпохі (Маладова-1, Ук- раіна). У познім палеаліне на тэр Рус. раўніны найб распаўсюджаны акруглыя
382 ЖЫЛУНОВІЧ і падоўжаныя наземныя жытлы з ямамі- кладоўкамі побач, з адным ці некалькімі вогнішчамі ў цэнтры. Іх будавалі з кас- цей буйных жывёл (маманта, шарсціс- тага насарога і інш.), драўляных слупоў, жэрдак і накрывалі шкурамі жывёл. Вя- домы таксама акруглыя наземныя і паг- лыбленыя ў зямлю невял. жытлы. Есць падставы меркаваць, што на тэр. Бела- русі касцёва-земляное Ж. існавала на верхнепалеаліт. паселішчах Юравічы і Бердыж, аб чым сведчыць значная коль- касць знойдзеных тут буйных касцей, частка якіх мае прасвідраваныя ад- туліны. Узнавіць колькасць жытлаў і іх выгляд немагчыма, таму што культ. пласт паселішчаў пераадкладзены ў час раставання апошняга ледавіка. У эпоху мезаліту (9—5-е тыс. да н.э.) на Бела- русі вядомы паўзямлянкавыя (Новыя Грамыкі, Берагавая Слабада Рэчыцкага р-на, Лудчыцы і інш.) і наземныя (Ста- сеўка) жытлы круглай і авальнай формы пл. 4—16 м2. На падлозе некат. з іх знойдзены рэшткі вогнішчаў і ямкі ад драўляных слупоў, што падтрымлівалі дах. У эпоху неаліту (5-е — канец 3-га тыс. да н.э.) плямёны верхнедняпроў- скай культуры будавалі паўзямлянкавыя круглыя жытлы спачатку пл. ад 4 м2 да 12 м2 (Струмень, Дубовы Лог), а плямё- ны днепра-данецкай кулыпуры — назем- ныя або крыху заглыбленыя ў зямлю авальныя і прамавугольныя пл. 10—50 м2. Пасярэдзіне Ж. размяшчаліся адкры- тыя агнішчы. Наземныя авальныя і круг- лыя жытлы, аснову якіх складаў каркас з жэрдак, выкарыстоўвалі плямёны нар- венскай культуры і тыповай грабеньча- та-ямкавай керамікі культуры. У раннім бронзавым веку на паселішчах сярэднедняпроўскай культуры знойдзе- ны 3 прамавугольныя паўзямлянкі пл. 9,5—28 м2 з агнішчамі ў цэнтры (Стру- мень). Побач з Ж. размяшчаліся гасп. ямы і адкрытыя агнішчы. Сац.-эканам. змены ў жыцці насельніцтва жалезнага веку знайшлі сваё адлюстраванне ў пас- туповым пераходзе ад доўгіх шматкамер- ных да невял. асобных дамоў. На Пд Бе- ларусі гэты працэс адбыўся раней і таму ў плямёнаў мілаградскай кулыпуры былі пашыраны аднакамерныя жытлы. Тэн- дэнцыя домабудаўніцтва прасочваецца ад паўзямлянак акруглай формы слупо- вай канструкцыі пл. да 50 м2, заглыбле- ных на 0,3—0,5 м, да наземных пабудоў пл. 12—16 м2 прамавугольнай формы слупавой канструкцыі. Для плямёнаў па- морскай кулыпуры характэрна спалучэн- не паўзямлянак і наземных жытлаў зруб- най канструкцыі. На помніках ранняга этапу днепра-дзвінскай культуры і штрыхаванай керамікі культуры пера- важаюць доўгія наземныя дамы слупавой канструкцыі з адзіным дахам і 3—6 жы- лымі памяшканнямі (камерамі), у ся- рэдзіне якіх ці каля задняй сценкі раз- мяшчаліся адкрытыя агнішчы круглай ці падковападобнай формы (Лабеншчына, Збаравічы і інш.). 3 рубяжа н.э. з'яўляюцца асобныя дамы пл. 14—20 м2 слупавой ці зрубнай канструкцыі. У пля- мёнаў зарубінецкай кулыпуры спачатку былі паўзямлянкі, заглыбленыя ў зямлю на 0,7—1 м, потым — прамавугольныя наземныя пабудовы пл. 10—25 м2. Каля Ж. звычайна размяшчаліся ямы-пагра- бы, а ўнутры каменныя агнішчы (Чап- лін). У плямёнаў кіеўскай кулыпуры былі наземныя жытлы з адкрытымі агні- шчамі 1 прамавугольнымі паўзямлянкамі слупавой ці зрубнай канструкцыі з за- глыбленнем на 0,5—1,2 м пл. 10—25 м2 (Адаменка Быхаўскага р-на, Таймана- ва). 3 сярэдзіны 1-га тыс. насельніцтва Беларусі выкарыстоўвае чатырохвуголь- ныя паўзямлянкі слупавой ці зрубнай канструкцыі з печамі-каменкамі пл. 10— 25 м2 (Калочын, Шчаткава і інш.). На паселішчах банцараўскай кулыпуры трапляюцца паўзямлянкавыя і наземныя жытлы з адкрытымі агнішчамі. 3 цягам часу іх плошча павялічваецца, усе яны становяцца наземнымі і набываюць зруб- ную канструкцыю, падлога высцілаецца дошкамі, а агнішчы змяняюцца глінабітнымі печамі. Асн. тыпам Ж. ў бел. гарадах 9—13 ст. было драўлянае наземнае аднакамернае збудаванне зруб- най канструкцыі, найчасцей з хваёвых (зрэдку яловых) бярвён таўшч. 16—22 см. Сцены мелі даўж. ад 3,6 да 6 м, зрэд- ку 7—8 м, шыр. ад 3,8 да 4,2 м. Зрубы клалі з 11 —12 вянкоў, паміж якімі для ўцяплення закладваўся балотны мох. Усе жытлы 12—13 ст. у гарадах мелі дашча- ную падлогу на пераводзінах, якія ўсякаліся ў сцены зруба на выш. 2—3-га вянка. Звычайная пл. жытлаў складала 9—25 м2, печы глінабітныя, на слупавых апечках, дах двухсхільны. У Навагрудку выяўлены спецыфічныя 2-камерныя жытлы пл. 70—75 м2 і 120 м2, якія мелі шкляныя шыбы дыскападобнай формы. Сцены некат. будынкаў былі атынкава- ныя, а ў асобных выпадках размалява- ныя фрэскамі. У 14—16 ст. пл. асн. масы жытлаў павялічылася (да 42 м2). Пры будаўніцтве печаў спачатку выкары- стоўвалі пасудзінападобную, квадры- фальную кафлю, з 16 ст. — каробчатую. Дах найчасцей накрывалі тарціцамі і гонтамі, зрэдку керамічнай дахоўкай, пе- раважна ў мураваных будынках (палац Альгерда ў Віцебску). 3 2-й пал. 14 ст. вядомы 2-павярховыя драўляныя жытлы са знешнімі крытымі галерэямі (Віцебск, Мінск). Пачынаючы з 14—15 ст. функ- цыю Ж. выконвалі палацы, з 2-й пал. 16 ст. — замкі. У 17—18 ст., як і раней, у гарадах пераважалі 1-камерныя зрубныя будынкі пл. да 30—45 м2. Печы рабілі з цэглы, у іх аздабленні выкарыстоўвалі тэракотавую паліваную, паліхромную каробчатую кафлю. Пад драўлянымі жытламі трапляюцца каменныя падмур- кі. У сценах рабілі чатырохвугольныя вокны са шклянымі шыбамі. У 2-й пал. 19 ст. ў цэнтры бел. гарадоў індывіду- альныя дамы на 1 сям'ю саступаюць мес- ца шматкватэрным будынкам, паявіліся даходныя дамы са шматлікімі кватэрамі і магазінамі. У канцы 1920 — пач. 1930-х г. буд-ва шматпавярховых шмат кватэрных дамоў пашырылася, узніклі новыя тыпы Ж.: інтэрнаты, дамы-каму- ны. 3 канца 1940 — пач. 1950-х г. у Мін- ску і абл. цэнтрах складваюцца жылыя масівы, што фарміравалі аблічча асобных раёнаў гарадоў. Большасць дамоў буда- валася на аснове тыпавых праектаў. 3 пач. 1960-х г. шырока вядзецца буд-ва дамоў з буйных элементаў. Паяўляюцца жылыя масівы — мікрараёны і жылыя раёны, якія сталі асн. структурнымі адзінкамі жылых зон. У 1970—90-х г. удасканальваюцца канструкцыйныя і планіровачныя вырашэнні, укараняюцца новыя серыі тыпавых праектаў. Аднача- сова будуюцца шматпавярховыя дамы па індывід. праектах. Асн. тып сялянскага Ж. 17 — пач. 20 ст. — зрубная 1-, 2- і 3-камерныя хаты (1 жылое памяшканне; жылое памяшканне + сенцы; 2 жылыя памяшканні + сенцы або 1 жылое па- мяшканне, сенцы ці варыўня + камора). Сял. Ж. зрабіла вызначальны ўплыў на структуру памешчыцкіх сядзібных да- моў, сіметрычная кампазіцыя якіх развілася з 3-камернага Ж. Важную ро- лю ў кампазіцыі сядзібных дамоў адыг- рывалі ганкі, аркадныя галерэі, высокія ламаныя і мансардавыя дахі, часам вуг- лы дамоў фланкіравалі алькежы, флігелі, вежачкі з самаст. завяршэннямі. У 2-й пал. 20 ст. ўзмацнілася тэндэнцыя да ўскладнення і паляпшэння планіроўкі сял. Ж. Літ.' Белорусская археологмя: Доствже- ння археологов за годы Сов. властн. Мн., 1987; Калечнц Е.Г. Памятннкн камен- ного м бронзового веков Восточной Белорус- снн. Мн., 1987; К с е н з о в В.П. Палеолнт н мезолнт Белорусского Поднепровья. Мн., 1988; Ммтрофанов А.Г. Железный век средней Белоруссмн (VII—VI вв. до н.э. — VIII в. н.э.). Мн., 1978; Ткачев М.А., Коледмнскнй Л.В. Постройкн древне- го Внтебска XII—XVII вв. / / Древнерус- скнй город. Кнев, 1984; Чарняўскі М.М. Неаліт Беларускага Панямоння. Мн., 1979; Л ы с е н к о П.Ф. Берестье. Мн., 1985; Ш а д ы р о В.Н. Ранннй железный век се- верной Белорусснн. Мн., 1985; Штыхов Г.В. Города Полоцкой землн (IX—XIII вв.). Мн., 1978; Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973; Чантурня В.А. Мстормя ар- хнтектуры Белорусснн. Т. 1. (Дооктябрь- скмй пермод). 3 нзд. Мн., 1985; Воннов А.А. Жнлншное стронтельство в Белорус- ской ССР. Мн., 1980; К у л а г м н А.Н. Ар- хмтектура дворцово-усадебных ансамблей Белоруссмн. Вторая половмна XVIII — на- чало XIX в. Мн., 1981. Алена Калечыц, Мікола Крывальцэвіч, Лявон Калядзінскі, Вадзім Шадыра. ЖЫЛУНОВІЧ Зміцер Хведаравіч (псеўд. Гартны Цішка; 23.10(4.11).1887, мяст. Капыль Слуцка- га пав. Мінскай губ., цяпер горад — 11.4.1937], дзеяч беларускага нац.-вызв. руху, дзярж. і грамадскі дзеяч БССР, гісторык, публіцыст, пісьменнік. Акад. АН Беларусі (1928). 3 сям'і беззямель- ных сялян. Скончыў Капыльскае двух- класнае вучылішча (1905). На працягу ўсяго жыцця займаўся самаадукацыяй. У 1904 уступіў у Капыльскую раённую
383 ЖЫЛЯНІН арг-цыю Паўн.-Зах. к-та РСДРП, быў чл. бюро к-та, кіраўніком культ.-асв. ад- дзела. Працаваў у гарбарнях Капыля. У 1909—13 у пошуках работы шмат ванд- раваў (Мінск, Вільня, Бабруйск. Смар- гонь, Магілёў, Палтава, Вількамір, Рыга і інш.). 3 1913 у Пецярбургу, фрэзе- роўшчык на з-дзе «Вулкан», уваходзіў у культ.-асв. суполкі рабочых «Веды», «Адукацыя», міжраённую арг-цыю мен- шавікоў (існавала пры з-дзе «Святла- на»). Супрацоўнічаў з бальшавіцкімі газ. «Правда», «Звезда», меншавіцкай «Луч». Зблізіўся з гуртком студэнтаў-бе- ларусаў, наведваў «штаб» бел. нац. руху ў Петраградзе — кватэру Б.Эпімах- Шыпілы. У 1916 працаваў у Бел. бе- жанскім к-це, пачаў выдаваць газ. •Дзянніца». У пач. 1917 уступіў у Бел. сацыяліст грамаду (БСГ), адзін з лідэраў яе левай плыні. На з'ездзе бел. нац. арг-цый (сак. 1917, Мінск) абраны ў Беларускі нацыянальны камітэт, на з’ездзе бел. арг-цый і партый (ліп. 1917, Мінск) — у Выканком Цэнтральнай ра- ды беларускіх арганізацый. Удзельнічаў у Дэмакратычнай нарадзе 1917 (Пет- раград), на якой асудзіў нежаданне «расійскай дэмакратыі» даць народам сапраўдныя свабоды. На 3-м з'ездзе БСГ (кастр. 1917, Мінск) абраны чл. ЦК пар- тыі. Удзельнік Усебел. з'езда (снеж. 1917, М нск), адмоўна ўспрыняў факт разгону яго бальшавікамі, што выказаў на 3-м Усерас. з'ездзе Саветаў (студз. 1918, Петраград). У лют. — снеж. 1918 гал. сакратар, заг. выдавецкага аддзела Беларускага нацыянальнага камісары- ята (Белнацкома) пры Наркамнацы РСФСР, адначасова рэдактар яго органа газ. «Дзянніца» — першай сав. газеты на бел. мове. У кастр. 1918 Прэсненскі рай- ком партыі Масквы прыняў яго ў РКП(б). Уваходзіў у кіраўніцтва Бела- рускіх секцый РКП(б). Удзельнік ства- рэння Сацыяліст. Сав. Рэспублікі Бела- русь, аўтар маніфеста аб яе абвяшчэнні. 3 1.1 да 2.2.1919 старшыня Часовага ра- боча-сялянскага савецкага ўрада Бела- русі. У 1919—20 сакратар газ. «Красная звезда» (Харкаў), палітработнік у штабе 14-й арміі Паўд. фронту, потым літ. суп- рацоўнік у штабе Зах. фронту ў Смален- ску. 3 1920 сакратар, адказны рэдактар газ. «Савецкая Беларусь», з 1921 у Мінску, быў рэдактарам час. «Полымя», узначальваў Цэнтр. архіў БССР і Дзярж. выд-ва БССР, бюро Гістпарта ЦБ КП(б)Б, з яўляўся чл. прэзідыума Інбелкульта, навук. сакратаром камісіі па вывучэнні гісторыі рэв. руху на Бела- русі, працаваў нам. наркома асветы і старшынёй Галоўмастацтва БССР. У сак. 1922 накіроўваўся ў Берлін з мэтай выдання бел. падручнікаў і маст. л-ры. У 1923 пленум ЦК КП(б)Б прыняў паста- нову аб прысваенні Ж. звання нар. паэта Беларусі, аднак выканана пастанова не была. Удзельнік Другой Усебеларускай канферэнцыі (Берлін, 1925). У 1934 прыняты ў Саюз пісьменнікаў БССР. У 1934— 36 працаваў у Ін-це гісторыі Бел. АН. Кандыдат у чл. ЦК КП(б)Б у 1927— З.Х.Жылуновіч. 29, чл. ЦВК БССР у 1920—31. У сярэ- дзіне 1920-х г. у сувязі з абвінавачвання- мі Ж. ў т.зв. нацыянал-дэмакратызме і неаднаразовымі выключэннямі з партыі ён дасылаў лісты ў ЦК і ЦКК КП(б)Б, ЦК ВКП(б), у якіх адмаўляў свой удзел у «Контррэвалюцыйных арганізацыях беларускіх нацыянал-дэмакратаў», прасіў «заставіць у партыі і паслаць на вытворчасць». 16.1.1931 пастановай ЦКК КП(б)Б выключаны з партыі. 15.11.1936 арыштаваны органамі НКУС. У мінскай турме Ж. катавалі. 7.4.1937 пераведзены ў Маплеускую псіхіятрыч- ную лячэбніцу, дзе, паводле афіц. версіі, памёр ад гангрэны лёгкіх. Есць звесткі, што скончыў жыццё самагубствам. Бел. грамадскасць неаднаразова ўзнімала пы- танне аб рэабілітацыі Ж. (1955. 1956, 1958, 1969, 1987). 15.10.1955 крымі- нальная справа па абвінавачванні Ж. па- становай Пракуратуры БССР спынена за недаказанасцю складу злачынства. Поўнасцю рэабілітаваны 10.9.1987, у КПСС адноўлены ў 1988. Паліт. погляды Ж. на працягу жыцця неаднаразова мяняліся. Ен прайшоў складаны шлях ад сацыял-дэмакрата ле- ванародніцкага кірунку да нацыянал- бальшавіка. Да Лют. рэвалюцыі 1917 ад- даваў перавагу рэфармісцкім метадам, з дапамогай якіх імкнуўся дамагчыся бел. дзяржаўнасці ў форме аўтаноміі ў скла- дзе Рас. дэмакр. рэспублікі. Пасля рэва- люцыі ва ўмовах нарастання сац.-паліт. барацьбы і нежадання Часовага ўрада сур'ёзна паставіцца да бел. пытання по- гляды Ж. сталі больш радыкальнымі, ён займаў пазіцыю на левым флангу нац,- вызв. руху. Як паслядоўны дэмакрат з асцярогай успрыняў вестку пра Кастр. ўзбр. паўстанне 1917 у Петраградзе. Ад- нак, нягледзячы на ваганні, перайшоў на бок. сав. улады, прываблены яе сац. праграмай. Бачыў вырашэнне нац.- дзярж. пытання для Беларусі ў набыцці ёй аўтаноміі ў складзе Сав. Расіі. Аўтар навук. публікацый па паліт. гіс- торыі Беларусі канца 19 — пач. 20 ст. Даследаваў пытанні развіцця рабочага руху з 1890 да пач. рэв. 1905—07, дзей- насць розных партый і плыняў у рабо- чым асяроддзі (усе ў час. «Полымя»; «Прадсмяротны ліст І.Пуліхава», «Мінскае таварыства прыгожых мастацт- ваў», 1924, № 2—3; «Рабочы рух на Бе- ларусі ў 1905 г. і яго развіццё з 1890 г.», 1925, № 8; «Дваццаць гадоў назад», 1929, № 5), этапы фарміравання бел. нац. інтэлігенцыі з цач. 19 ст.. стратэгію і тактыку паліт. сіл у бел. нац.-вызв. ру ху («Два бакі беларускага руху», 1923, № 4; «З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый 25 сакавіка 1917 г.», 1925, № 6; «Беларуская інтэлігенцыя ў гіста- рычным аспекце», 1926, № 5; «Алесь Бурбіс», 1927, № 2), гісторыю ўтварэння БССР («1 студзеня — рэвалюцыйна- гістарычнае свята Савецкай Беларусі», 1922, № 1; «Пара пісаць гісторыю рэва- люцыі», «Уступамі да Акцябра», 1923, № 5—8; «Ад Кастрычніка 1917 г. да лю- тага 1918 г.», «Арганізацыя сіл» і «Гістарычны момант», 1924, № 1—2, 4; «Беларускія секцыі РКП і стварэнне Бе- ларускай Савецкай Рэспублікі», 1928, № 10; «Будаванне Савецкай Беларусі і роля ў гэтым У.М.Ігнатоўскага», час. «Малад- няк», 1925, № 6). Аўтар артыкула «Лю- ты — кастрычнік у беларускім нацыя- нальным руху» ў зб. «Беларусь» (1924), прадмовы да зб. «Сацыялістычны рух на Беларусі ў пракламацыях 1905 г.» (1927). Літ. дзейнасць пачаў у 1908 у газ. «Наша ніва». Першы зб. «Песні» (1913). Матывы дарэв. вершаў навеяны рэв.- вызв. рухам, ідэямі нац. адраджэння. Новай для бел. паэзіі была рабочая тэма- тыка. У паслякастр. час выйшлі зб. вер- шаў «Песні працы і змагання» (1922), «Урачыстасць» (1925), зб. апавяданняў «Трэскі на хвалях» (1924), «Прысады» (1927, 1930). У 1914—29 працаваў над раманам «Сокі цаліны» пра жыццё роз- ных сац. пластоў у мястэчках і гарадах краю напярэдадні Кастрычніка. Напісаў п'есы «Хвалі жыцця», «Сацыялістка», «На стыку», «Дзве сілы». Аўтар зб-ка літ.-крытычных артыкулаў «Узгоркі і нізіны» (1928). Імем Ж. названы вуліцы ў Мінску і Капылі, на доме ў Капылі, дзе ён нарадзіўся, і доме ў Мінску, дзе жыў, устаноўлены мемар. дошкі. На выяўле- ным месцы пахавання ў 1989 пастаўлены помнік. Тв.. 36. тв. Т. 1—4. Мн., 1987—93. Літ.'. Клачко А.М. Цішка Гартны. Мн., 1961; Успаміны пра Цішку Гартнага. Мн., 1984; Я л у г н н Э. После небытня: Докум. повесть / / Нёман. 1988. №2; Я г о ж. Без эпітафіі. Дакум. аповесць. Мн.. 1989; Мялешка М. З.Жылуновіч, як гісторык / / Полымя. 1928. № 10; Ч ар в я - к о ў А. Пясьняр змагання і змагар за Са- вецкую Беларусь // Тамсама; Сташ- кевіч М., Смірноў Ю. Палітычны партрэт Зьміцера Жылуновіча / / Пола- цак. 1992. № 2—4; Беларускія пісьменнікі Біябібліягр. слоўнік. Мн., 1993. Т. 2. С. 128—138. Аляўціна Давідовіч. ЖЫЛЯНІН Якім Аляксандравіч [9(22).8.1903, мяст. Гайна Барысаўскага
384 ЖЫРАСЛАЎ пав., цяпер в. Гайна Лагойскага р-на — 30 8 1979]. адзін з кіраўнікоў партыз руху ў Вял. Айч. вайну Скончыў ВГІШ пры ЦК ВКШб) (1948) 3 1927 на сав і парт рабоце, з 1939 заг аддзела кадраў ЦК КП(б)Б, сакратар Маплеўскага абко- ма КП(б)Б. У 1941—44 упаўнаважаны эвакуацыйнага савета пры СНК СССР 3 1942 сакратар Віцебскага падпольнага абкомаКП(б)Б 3 1944 сакратар Віцебскага абкома КП(б)Б, 1-ы сакратар Полацкага абкома КП(б)Б, з 1946 у ЦК КП(б)Б; у 1949—59 старшыня Магілёў- скага аблвыканкома. Чл. ЦК КПБ у 1940 60 Дэп ВС БССР у 1938—63, ВС СССР у 1950—54 ЖЫРАСЛАЎ ЯВАНКАВІЧ (?—?), ту- раўскі пасаднік. Быў прыхільнікам сама- стойнасці Тураўскай зямлі Менавіта па яго і тураўскага епіскапа Акіма ініцыятыве князь Вячаслаў Уладзіміра- віч у 1146 вярнуў у сваё ўладанне гарады Бярэсце, Дарагічын, Клечаск, Рагачоў, Чартарыйск і захапіў Уладзімір Ва- лынскі Паводле загаду кіеўскага кн. Ізяслава Ж.Я. і епіскап былі закаваны ў кандалы і прывезены ў Кіеў. Пра далей- шы лёс пасадніка звесткі не выяўлены. Літ. ПСРЛ Т 1 М., 1962; Ерма- л о в і ч М. Старажытная Беларусь: Полац- кі і новагародскі перыяды. Мн , 1990 Мікола Ермаловіч ЖЫРМУНЫ, вёска, цэнтр сельсавета ў Воранаўскім р-не. За 16 км на ПдЗ ад Воранава. 8 км ад чыг ст Бастуны, на шашы Ліда—Вільнюс 670 ж , 270 два- роў (1993) У пісьмовых крыніцах упамінаецца з 15 ст. У пач. 15 ст. радавы маёнтак Бут- рымаў Каля 1437 баярын Войцех Кучук заснаваў у Ж. касцёл. У канцы 15 — пач. 16 ст. — уладанне Мантоўтавічаў. 3 Свята Жыровіцквга вбраза Маці Божан. Пачатак 1990-х г. 1513 уладальнікам Ж. стаў князь Юрый Радзівіл. На карце Т.Макоўскага 1613 Ж. пазначаны як мястэчка Лідскага пав. У 17 ст. ўласнасць Завішаў. У 1624 Ян Завіша пабудаваў новы касцёл. які быў спалены ў час войнаў у сярэдзіне 17 ст. і адноўлены ў 1673. 3 пач 18 ст. перайшлі зноў да Радзівілаў У 1724 Аўгуст II на- даў Ж. магдэбургскае права. У 2-й пал. 18 ст. ў Ж існавалі школа і шпіталь. У 1777 — 31 двор. У 1788 Караліна Радзівіл заснавала касцел св Крыжа (за- хаваўся) 3 1795 у складзе Расійскай імперыі. У 19 — пач. 20 ст. цэнтр во- ласці Лідскага пав. Віленскай губ., улас- насць Тышкевічаў і Шванебахаў. У 1860 — 29 дамоў і 271 ж., касцёл, малітоўны дом, шпіталь, школа, пашто- вая станцыя. У пач 20 ст. 323 ж., нар. вучылішча, фельч пункт 3 192і у складзе Польшчы, цэнтр гміны Лідскага пав. Навагрудскага ваяв 3 1939 у БССР, з 12.10. і 940 — цэнтр сельсавета Радун- скага р-на У чэрв. 1941 — ліп. 1944 акупіраваны ням -фаш захопнікамі. 3 3.4 1959 у Воранаўскім р-не. У 1971 — 587 ж , 198 двароў Эксперыментальная база «Кастрычнік» Гродзенскай абл. с.-г доследнай станцыі, лясніцтва, млын, камбінат быт. абслугоўвання. Сярэдняя школа, муз. школа, дзіцячыя яслі-сад, амбулаторыя, аддз. сувязі, сталовая, 2 магазіны. Помнік сав. актывістам, якія загінулі ў час Вял Амч вайны. Радзіма архітэктара К Падчашынскага (1790— 1860). Валерый Шаблюк ЖЫРОВІЦКАЕ ЕВАНГЕЛЛЕ, бела- рускі рукашсны помнік 15 ст Назва па- ходзіць ад в Жыровічы (Слонімскі р-н), дзе яно захоўвалася да сярэдзіны і9 ст. ва Успенскім саборы. Пісана ўставам на 404 аркушах На 376—377-м аркушах па-беларуску зроблены надпіс — фунду- шавы запіс канцлера ВКЛ Льва Сапегі (адсюль другая назва рукапісу — «Еван- гелле Сапегі»). Багата аздоблена за- стаўкамі, мініяцюрамі з выявамі еван- гелістаў, шматлікімі ініцыяламі. Мініяцюры абведзены шырокімі залачо- нымі рамкамі, арнаментаванымі геамет- рычным і расліннымі ўзорамі. У выка нанні мініяцюр адчуваецца сувязь з візантыйскай мастацкай традыцыяй Ма люнак вызначаецца пластычнасцю, вы- разнай індывідуалізацыяй твораў, жан равасцю задумы і мажорным каларытам (кадміева чырвоныя, сінія, зяленыя і вохрыста-залацістыя фарбы). Зберагаец- ца ў Цэнтр. бібліятэцы АН Літвы. Віктар Шматаў ЖЫРОВІЦКІ АБРАЗ МАЦІ БОЖАЙ, адна з хрысціянскіх святынь на Беларусі. Ушаноўваецца правасл. і грэка-ка- таліцкай цэрквамі як цудатворны Зна- ходзіцца ў Жыровіцкім Свята Ус пенскім мужчынскім манастыры Аб- раз — авал з яшмы, на адным баку якога рэльефная выява Маці Божан тыпу Замілавання з дзіцем на правай руцэ. Паводле «Гісторыі...» Ф Баравіка (Вільня, 1622, 1628), святыня з явілася пастушкам у лесе на грушы-дзічцы ў 2-й пал. 15 ст., калі дзяржаўцам Жыровіч быў А.Солтан. У пач. 18 ст. І.Нардзі вы- значыў дату падзеі — 1470, якая афіцыйна прынята і зараз. П.М.Жуковіч лічыў больш верагоднымі 1493—95. Шы- рокая вядомасць абраза як цудатворнага пачалася з пач 17 ст. Абраз набыў славу шматлікімі цудоўнымі вылячэннямі, да яго звярталіся людзі з розных пластоў грамадства, у т.л. магнаты Войны, Палу бенскія, Радзівілы, Сапегі У 1644 кароль Рэчы Паспалітай Уладзіслаў IV з карале- вай былі 2 дні ў Жыровічах на набажэн- стве ў гонар абраза, пакланіцца абразу прыязджалі Ян Казімір перад паходам на Б.Хмяльніцкага ў час Антыфеадальнай вайны 1648—51 і Ян III Сабескі ў 1683 перад бітвай пад Венай, у 1 8 ст. — Аўгуст II і Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. 9.9.1730 у прысутнасці 38 тыс. чал. ад- былося ўрачыстае каранаванне абраза Прывезеныя з Рыма кароны ўсклаў уніяцкі мітрапаліт кіеўскі і галіцкі Афа- насій Шаптыцкі Тады быў зроблены да- рагі абклад, кароны аздоблены каш- тоўнымі камянямі, якія падаравала Ган на Сангушка (па мужу Радзівіл) У 1660 абраз вывозілі ў Быценскі кляштар ба- зыльян, у 1915 — у Маскву, адкуль ён вярнуўся без большасці аздоб. 3 яго шматразова рабіліся жывапісныя копіі на дошках і палатне; выконваліся гравюры, найб. вядомая Л Тарасевіча (1682) па малюнку П Бацэвіча. Пашкоджаны па- жарам, верагодна, у 1-й пал. 16 ст. Свя- та абраза адзначаецца 7 (20) мая Літ Жуковнч П.Н Нензданное русское сказанне о Жнровнцкой нконе Бо- жней Матерн / / Нзв. Отд. рус яз н сло- весноств. 1912 Т 17, кн. 2, Пуцко В Жыровіцкі рэльеф / / Помнікі псторыі і культуры Беларусі. 1989. №2; К р а м к о 11 , М а л ь д з і с А.1 Са скарбаў нашага старажытнага пісьменства / / Помнікі культуры: Новыя адкрыцці. Мн , 1985. С. 128. Аляксандр Ярашзвіч.
385 ЖЫРОВГЧЫ ЖЫРОВІЦКІ СВЯТА-УСПЁНСКІ МУЖЧЫНСКІ МАНАСТЫР. Заснава- ны ў 16 ст ў в. Жыровічы. Сваім узнікненнем абавязаны Жыровіцкаму аб- разу маці Божай, які, паводле легенды, з'явіўся ў 1470. На месцы яго з'яўлення ўласнік (ці дзяржаўца) Жыровіч пад- скарбі літ. А.Солтан пабудаваў правасл. царкву (драўляную), а каля 1560 адзін з яго нашчадкаў пачаў будаваць мурава- ную царкву. У 1587 упершыню ўпамі- наецца мужчынскі манастыр. У 1609 ён перайшоў да уніяцкай царквы, з 1613 належаў ордэну базыльян [фундатары Ян (Іван) Мялешка і Даніла Солтан]. 29.10.1613 Мялешка даў першую дара- вальную грамату, а ў 1618 аддаў мана- стыру сваю частку Жыровіч, у 1616 кан- цлер ВКЛ Л.Сапега падараваў яму «шмат ворнай зямлі», карчму ў Шы- лавічах і звон для царквы. У 1667 кароль Рэчы Паспалітай Ян Казімір аддаў мана- стыру вёскі Баравікі і Була. Першым ігуменам ва уніяцкі перыяд быў І.Кун- цэвіч, тут адбываліся кангрэгацыі ба- зыльян (1629, 1658, 1659, 1661, 1675, 1679, 1694). 3 1636 набажэнства пра- ходзіла па лац. і грэчаскім абрадах. Пры манастыры існавала школа для свецкіх асоб. Не пазней як у 1709 дзейнічалі ніжэйшая і філас. школы. якія Адука- цыйнай камісіяй ператвораны ў пав. 3- класнае вучылішча (у пач. 19 ст. выву- чалі польск., лац., франц. і рус. мовы, трыганаметрыю, алгебру, хімію, права і інш.). Арх. ансамбль манастыра склаўся ў 17—18 ст. Уключае 3 храмы, званіцу, будынак семінарыі, жылы корпус, тра- пезную, бальніцу, шэраг гасп. пабудоў. Гал. Успенскі сабор пачалі будаваць у 1629, работы (ці рамонт) працягваліся да 1670—80. Яўленская царква (на месцы другога з'яўлення абраза пасля пажару) змуравана ў 1672 (паводле інш. звестак у 1769). Крыжаўзвіжанская царква пабу- давана ў 1769 і размалявана мастаком Шашалевічам. У і 828 Успенскаму сабо- ру нададзены рысы класіцызму, насуп- раць увахода праз вуліцу пабудавана царква-званіца. У пач. 19 ст. манастыру належалі фальваркі Боцькавічы, Яцукі, частка в. Квасевічы і палавіна в. Ахонава (усяго мужчынскіх душ 376). У Жы- ровічах манастыр меў 19 валок 12 маргоў зямлі, утрымліваў шпіталь на 10 чал. У 1810—28 тут месцілася рэзідэнцыя Брэс- цкай уніяцкай епархіі, у 1828 — 39 — Літоўскай уніяцкай епархіі. У манасты- ры меўся аркестр (у 1821 было 2 фар- тэпіяна, 11 скрыпак, 5 трубаў, басэтля і інш.). У 1828 на аснове пав. вучылішча заснавана уніяцкая духоўная семінарыя. У гэты перыяд намаганнямі архіепіскапа Іосіфа (Сямашкі) у манастыры ў нетрах уніі аднаўлялася правасл. богаслужэнне, адбывалася знаёмства з правасл. вераву- чэннем па першакрыніцах. Пасля скаса- вання Брэсцкай уніі 1596 манастыр зноў стаў праваслаўным. У 1842 усе яго зя- мельныя ўладанні адышлі ў казну, пакінуты 342 дзесяціны («Жыровіцкая ферма»), манастыр залічаны да 2-га кла- са. Да 1845 тут часова знаходзілася Герб Жыровіч. 1761. епіскапская кафедра Літоўскай права- слаўнай епархіі і ператвораная ў права- слаўную Літоўская духоўная с мінарыя. 3 1-й пал. 19 ст. да 1915 існавала Жы- ровіцкае духоўнае вучылішча. У мана- стыры была вял. бібліятэка з рэдкімі ру- капісамі (у т.л. Жыровіцкае еванселлеі і архіў. У 1845 частка іх адпраўлена ў Вільню, у сярэдзіне 19 ст. калекцыю да- кументаў, манускрыптаў і старадрукаў вывез у Пецярбург П.Дабрахотаў. шмат кніг і інш. каштоўнасцей эвакуіраваны ў 1-ю сусв. вайну. 3 пач. 1960-х г. да кан- ца 1980-х г. на тэр. манастыра жылі на- сельніцы закрытых жаночых манастыроў Гродзенскага Раства Багародзіцы і По- лацкага Спаса-Ефрасіннеўскага. У 1989 адноўлена дзейнасць Мінскай духоўнай семінарыі. У 1994 у манастыры зна- Жыровіцкі Свята-Успенскі мужчынскі манастыр Успенскі сабор. ходзілася 30 насельнікаў. Узначальвае манастыр намеснік у сане архімандрыта. Літ.'. Арх. Ннколай. О Жнровнцком монастыре н находяшейся в нём нконе Божьей Матерн. / / Вестн. Юго-Западной н Западной Росснн. 1864. Т. 4, кн. 1; П а е в - с к н й Л. Жнровнцкнй н Брест-Лнтовскнй архнвы / / Тр. девятого археол. сьезда в Ввльне, 1893. М., 1895. Т. 1; Жнровнцкая Чудотворная Мкона Божней Матерн н Жн- ровнцкая обнтель. Гродно. 1907; Жуко- в н ч П.Н. Нензданное русское сказанне о Жнровнцкой нконе Божней Матерн. / / Нзв. Отд. рус. яз. н словесностн. 1912. Т. 17, кн. 2. Аляксандр Ярашэвіч. ЖЫРОВІЧЫ, Ж ы р о в і ц ы , Ж ы - рава, вёска. цэнтр сельсавета Слонімскага р-на, каля р. Шчара (1 км). За 10 км ад Слоніма, на аўтадарозе, што злучае Слонім з шашой Мінск—Брэст. 3500 ж., 650 двароў (1994). Вядомы з 2-й пал. 15 ст. як велікакня- жацкае ўладанне, нададзенае вял. кн. ВКЛ Казімірам Ягелончыкам падскарбію літоўскаму А.Солтану. Ен пабудаваў царкву на месцы, дзе паводле легенды ў 1470 з'явіўся Жыровіцкі абраз маці Бо- жай. Вакол царквы стала фарміравацца паселішча, узнік манастыр (гл. Жы- ровіцкі Свята-Успенскі мужчынскі ма- настыр). У 1565 у Ж. праводзіліся кірмашы. У 1610-я г. Ж. перайшлі ад на- шчадкаў Солтана да канцлера ВКЛ Л.Сапегі, потым да кашталяна смален- скага Івана (Яна) Мялешкі, які ў і 62 і перадаў Жыровіцкі маёнтак заснаванаму ім манастыру базыльян. 3 1642 Ж. — мястэчка, у 1652 атрымалі магдэбургскае 13 ЭГБ, т 3
ЖЫТКАВІЦКАЕ права У 1655 у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 мястэчка і мана- стыр спалены казакамі. 3 1795 у складзе Рас імперыі, у Слонімскім пав У 1880-я г. больш за 300 ж., 30 двароў, ду- хоўнае і жаночае нар. вучылішчы, 3 цар- квы, 3 крамы, 3 шынкі, штогод праводзі- ліся 3 кірмашы. У 1 ю сусв вайну акуш- раваны герм войскам У І919—20 заняты польскім войскам, Чырв. Арміяй. 3 1921 у складзе Польшчы, у Слонімскім пав Навагрудскага ваяв 3 1939 у БССР, з 12 10 1940 цэнтр сельсавета Слонім- скага р-на. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 194і да ліп. 1944 акушраваны ням -фаш захопнікамі У 1971 — 2597 ж., 430 два- роў Саўгас тэхнікум, лясніцтва, дзярж племянная станцыя, сярэдняя школа, дзіпячы сад, бальніца, 10 магазінаў. Мінская духоўная семінарыя Брацкая мапла сав воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну Помнікі архітэктуры Георпеўская (Юреўская) царква (18 ст ), Свята Успенскі сабор (сярэдзіна 17 ст ), Крыжаўзвіжанская ЖЫТКАВІЦКІ РАЕН царква-кальварыя (1769) Яўленская царква (1672, паводле інш звестак 1769), званіца (пач. І9 ст.), жылы кор- пус манастыра (17 — пач. 18 ст ), кор- Георгіеўская царква ў Жыровічах. пус семінарыі і кіраўніцтва епіскапа (18 ст ), гасп пабудовы (18 ст). Літ Местечко Жнроввпы н его достоп- рнмечательностн / Лнтовскне епархнать- ные ведомостн. 1880 № 49; Орловскнй Е. М Жнровнцы Внльна, 1894; Іо г е I г $. ХУусіесгкі ьіопішькіе. Хіопіш. 1933. 5 18—24 Валерый Шаблюк Аляксандр Ярашэвіч ЖЫТКАВІЦКАЕ ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ПАДПОЛЛЕ ўВялікую Айчын- ную вайну Дзейнічала з сак да ліст І942 у гп Жыткавічы Кіраўнік Е Я.Гораў Падпольшчыкі вялі агітацыю сярод насельніцтва і салдат вайсковых фарміраванняў ворага, распаўсюджвалі лістоўкі і зводкі Саўінфармбюро, здабы- валі для партызан бланкі ням дакумен- таў, прадукты, медыкаменты, паведам- лялі партызанам звесткі аб руху воінскіх эшалонаў і ахове чыгункі, размяшчэнні войск праціўніка. Пусцілі пад адхон 9 эшалонаў ворага. ЖЫТКАВІЦКІ РАЁН. Размешчаны на 3 Гомельскай вобл ІІл 2,9 тыс. км2, нас 53,1 тыс чал. (1994) Цэнтр — г Жыт- кавічы Знаходзіцца ў цэнтры бел. Па- лесся. Працякаюць р Прыпяць з прыто- камі Навуць, Случ. Свінавод, Скрыпіца, Спвіга На ПнУ воз. Чырвонае, на ПнЗ Белае. У межах Ж.р запаведнікі: Пры- пяцкі ландшафтна-гідралагічны і «Нізоўе Случы». заказнікі; Жыткавіцкі біял ле- кавых раслін і Ленінскі паляўнічы, пом- нік прыроды — насаджэнне пантыйскай азаліі. Праходзяць чыгунка і аўтадарога Брэст—Гомель, шаша Жыткавічы — Столін Утвораны 17 7 І 924 у складзе Мазыр- скай акругі, 20.8.1924 падзелены на 8 сельсаветаў Браніслаўскі, Бялёўскі, Вят- чынскі, Жыткавіцкі, Людзяневіцкі, Ля- хавіцкі, Руднянскі, Юркевіцкі 3 20.2.1938 у складзе Палескай вобл. У Вял Айч вайну ў жн і94і тэр. раена акушравана ням.-фаш захопшкамі, якія знішчылі ў Ж і раёне 1384 чал. Дзейні- чалі Жыткавіцкія падп. райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ, Жыткавіцкае патрыятычнае надполле, партыз. брыгады 25-я імя Па- намарэнкі, 50-я Жыткавіцкая, 123-я Ак- цябрская імя 25-годдзя БССР, 130-я Петрыкаўская, 225-я, асобны партыз. ат- рад П А Дудаля, партыз. спецатрад «Храбрацы» Вызвалены 6 7 1944 вой- скамі 1-га Бел. фронту ў ходзе Белару- скай аперацыі 1944 3 8.1.1954 у складзе Гомельскай вобл У 1960 далучаны Ленінскі сельсавет Ленінскага р-на Брэс- цкай вобл і Мілевіцкі Старобінскага р-на Мінскай вобл., 17 4 1962 — г.п. Тураў, Азяранскі. Верасніцкі, Перароўскі і Ры- чоўскі сельсаветы ліквідаванага Ту- раўскага р-на На 1.1 1994 у раёне 108 населеных пунктаў, у т.л. г. Жыткавічы і г п. Тураў, 13 сельсаветаў: Азяранскі, Браніслаўскі, Верасніцкі, Дзякавіцкі, Ленінскі, Людзяневіцкі, Марохараўскі, Мілевіцкі, Псрароўскі, Руднянскі, Ры- чоўскі, Чырвоненскі, Юркевіцкі; 13 калгасаў, 6 саўгасаў Дзейшчаюць Жыт- кавіцкі маторабудаўнічы і торфабрыкет- ны заводы. маслазавод; вытв лесанарых- тоўчае аб яднанне «Жыткавічлес». Ту-
раўскі кансервавы завод і леспрамгас; рыбгасы «Белае», «Чырвоная Зорка», «Чырвонапалескі». У раене 22 сярэдніх, 14 базавых, 15 пачатковых, 1 спарт , 4 муз. школы, школа-інтэрнат, 18 Дамоў культуры, 44 клубныя ўстановы, 61 бібліятэка, 5 бальніц, 35 фельчарска- акушэрскіх пунктаў, 4 урачэбныя амбу- латорыі. Выдаецца газ. «Новае ІІалессе». Ж р. значна пацярпеў ад аварыі на Чар- нобыльскай АЭС і паводкі ўлетку 1993 Найб. значныя помнікі археалогіі: Бечы, Вароніна, Сямурадцы, Рычоў, Хіль- чыцы. Брацкія магілы сав. воінаў і пар- тызан (вёскі Азяраны, Ленін і інш ), магілы ахвяр фашызму (вескі Беразнякі, Вятчын, Дзякавічы, Ельна, Іевічы, Ле- нін. Мілевічы, Найда, Поўчын, Старыя Залюцічы). Літ. Памяць: Жыткавіцкі р-н Мн.. 1994. Васіль Феранц ЖЫТКАВІЧЫ горад, цэнтр Жыт- кавіцкага р-на За 238 км на 3 ад Го.ме- ля Чыг. ст на лініі Гомель—Лунінец, аўтадарогамі злучапы з Брэстам і Калінкавічамі. 17.5 тыс. ж (1994) У пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца ў 1500 як маентак Жыд- кавічы У канцы 16 ст. веска ў Ма- зырскім пав 3 1793 у складзе Рас імперыі У 19 ст. цэнтр воласці. 3 буд-вам Палескай чыг. і адкрыццём у 1886 чыг. станцыі на месцы вёсак Зарэч- ча і Бярэжжа пачаў расці рабочы пас Жыткавічы, заснаваны лесашльны з-д Бермана (у І893 25 рабочых) У 1897 1200 ж , нар 2-класнае вучылішча (143 вучні), аптэка, паштовае аддз., царква. 3 ліп. 1924 цэнтр раёна Мазырскай акр 3 27 9.1938 гар пасёлак у Палескай вобл У 1939 — 4,3 тыс ж У сярэдзіне жніўня і 94 і акушраваны ням фаш. захопніка мі, разбураны Дзейнічала Жыткавіцкае патрыятычнае падполле. 6 7 1944 выз- валены войскамі 23 й і 55-й стралк дывізій 61 й арміі 1-га Бел. фронту ў ходзе Бечарускай аперацыі 1944 3 8.1 1954 у Гомельскай вобл 5,4 тыс. ж у 1959, 7,9 тыс ж у 1970 3 І9 11.1971 го- рад. Працуюць вытв. лесанарыхтоўчае аб яднанне «Жыткавічлес», маслазавод, лясгас. 3 сярэднія. 1 няпоўная сярэдняя, муз. і спарт школы, прафсс -тэхн ву- чылішча, 3 бібліятэкі, Дом культуры, кінатэатр Брацкая магіла сав воінаў і партызан. якія загінулі ў Вял Айч. вай ну. Васіль Феранц. ЖЫТЛОЎСКІ Хаім Іосіфавіч (1865, г. Ушачы — 1943), дзеяч яўр нац руху, публіцыст. Вучыўся ў Віцебскай гімназіі, адзін з арганізатараў групы «Народная воля» ў Віцебску (1884) 3 пач 1880-х г у Швейцарыі, д-р філасофіі Бернскага ун-та. Адзін з заснавальнікаў «Саюза рускіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў» у Швейцарыі і рэдактар яго органа «Рус- скнй рабочнй». Чл. партыі эсэраў з 1901 У 1906 удзельнічаў у заснаванні «Сацы- ялістычнай яўр рабочай партыі» (СЯРП) эсэраўскага кірунку, якая дзейнічала і на тэр. Беларусі, спалучаў ідэі сацыялізму з нацыянальнымі Адзін з ініцыятараў склікання ў Фінляндыі кан ферэнцыі нац.-сацыяліст. партый Расіі (крас. 1907), на якой прысутнічалі прад- стаўнікі Бел сацыяліст. грамады Кастр. рэвалюцыю 1917 сустрэў адмоўна Летам 1919 у час сустрэчы з Ю Пілсудскім да- магаўся падтрымкі сваёй ідэі аб садзей- нічанні яўр. нац. партый бел. дэмакр. ру- ху ў стварэнні незалежнай бел. дзяржа- вы Пасля прыходу да ўладь ў Германіі Гітлера заняў прыхільную пазіцыю да Сав Саюза ў вырашэнні нац пытання Станоўча ацэньваў паліт. працэсы 1936—38 у СССР над апазіцыяй рэжы- му Сталіна Аўтар прац «Думкі пра пстарычныя лёсы яўрэйсіва» (1887), «Сіянізм і сацыялізм» (1898) і інш. Эдуард Ліпецкі. ЖЫЦІІ, рэлігійна-біяграфічная літара- тура аб жыцці святых, тое, што Агіягра- фічная літаратура «ЖЫЦЦЁ БЕЛАРЎСА», газета рэвалю- цыйна-дэмакратычнага кірунку, орган Беларускай сялянска-работніцкай гра- мады (БСРГ). Выдавалася 19 8 — 12 11 1925 у Вільні на бел. мове 3 разы на тыдзень Рэдактар-выдавец Я Тур- кевіч, з кастр (№ 8) У Варава Мела рубрыкі «Вольная трыбуна», «3 рабоча- га жыцця», «За родную школу», «3 ра давай Беларусі», «Карэспандэнцыі», «3 жыцця Горадні», «Хроніка» і інш. У рэ- дакцыйных матэрыялах і артыкулах, прысвечаных унутранай і знешняй палі- тыцы Польшчы, аналізавала сац. асно- вы, эканам. стан і перспектывы развіцця краіны (перадавіцы, арт «Сойм і ўрад» пад крыптанімам «ГБ.», «Лячэнне хво- рага злотага» Кандратовіча, «Два шляхі». «Правакаванне нянавісці», «Ра бота навыраст» і інш.) ацэньвала між- нар падзеі з сацыял-дэмакр пазіцый (арт «Ліга народаў», «Англія ў Кітаі». «Дзяржавы і народы», «Аб яднанне пра- цоўных»). Асвятляла пытанні стратэгіі 1 К* 1 Вільня Сервда. іу»га жніўня Ю25 г У свае гімназіі' ЖЭБРАК тактыкі, бягучага моманту бел руху Шмат увагі аддавала эканам. і асв. праб- лемам бел. вызв. руху (арт. «Важны крок», «Бярэце што вашае!», «Віленская духоўная семінарыя». «Перад восеньскай кампаніяй»), узнімала пытанні правоў чалавека ў Зах Беларусі і Польшчы (арт «Калісь і цяпер» пад крыптанімам «А.Н.», «Вастрожная справа ў Поль- шчы» Ф.Ярэміча, «Адказ на адказ»), змагалася за асвету на роднай мове Інфармавала пра дзярж. будаўніцтва і культурнае жыццё ў БССР культурна- грамадскі бел рух у Латвіі, Літве. Чэхас- лавакіі і Амерыцы, ацэньвала паліт дзейнасць бел. эміграцыі з пазіцый ума- цавання Сав Беларусі як цэнтра ўсяго бел руху (арт «Арганізацыя эміграцыі», ♦Беларускі кангрэс у Берліне») Друка- вала рашэнні Бел. нац к-та па пытаннях грамадска-паліт. жыцця, матэрыялы «3 беларускага палітычнага архіва», апублікавала ноту міністра замежных спраў Бел Нар Рэспублікі А Цвікевіча да старшыні Ліп Нацый. На старонках газеты змешчаны нататкі А Навіны «Да гісторыі народнага мастацтва» і літ - знаўчыя эцюды пра паэму Я.Коласа ♦Сымон-музыка», урывак з паэмы Я.Ку- палы «Безназоўнае», апавяданні Ц.Гарт нага, вершы У Сыча, творы пачынаючых літаратараў Выйшла 20 нумароў, з іх нумары 2, 7, 14, 15 і 19 канфіскаваны Закрыты польскімі ўладамі 3 18 11 1925 БСРГ выдавала газ. •Беларуская ніва». Арсень Ліс. ЖЭБРАК Антон Раманавіч [27 12.1901 (9 1.1902), в Збляны Ваўкавыскага пав Гродзенскай губ., цяпер Зэльвенскі р-н — 20.5.1965], беларускі генетык, се-
388 ЖЭМАЙТЫ лекцыянер, грамадскі дзеяч. Акадэмік АН БССР (1940). Д-р біял. н., праф. (1936). Засл. дзеяч навукі БССР (1944). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя К.А.Ціміразева (1925), Ін-т чырв. пра- фесуры (1929). 3 1929 дацэнт кафедры генетыкі і селекцыі Маскоўскай с.-г. ака- дэміі. У І930—Зі стажыраваўся ў ЗНІА. У 1931—36 праф. Акадэміі сацыяліст. земляробства ў Маскве, адначасова з 1934 заг. кафедры генетыкі і цыталогіі Маскоўскай с.-г. акадэміі. У сак. 1945 прадстаўнік Беларусі ў рабоце Усесла- вянскага сабора ў Сафіі, чл. дэлегацыі БССР на канферэнцыі ў Сан-Францы- ска (ЗІПА), дзе з інш. ўдзельнікамі 26.6.1945 падпісаў Статут ААН. У 1945—46 заг. аддзела Упраўлення пра- паганды і агітацыі ЦК ВКП(б). У маі 1947 выбраны прэзідэнтам АН БССР, 16.10.1947 зняты з пасады прэзідэнта за выступленні супраць «лысенкаўшчыны»; фармальным повадам для гэтага паслу- жыла публікацыя Ж. (1945) у амеры- канскім штотыднёвіку «Зсіепсе» («Наву- ка»), у якой ён выказаў крытыку ў адрас антынавуковай тэорыі Т.Дз.Лысенкі. 3 1949 заг. кафедры фармацэўтычнага ін-та ў Маскве. У 1953—65 кіраваў рабо- тамі па эксперым. поліплаідыі ў Ін-це біялогіі, з 19бЗ у Аддзеле генетыкі і цы- талогіі АН БССР. Асн. навук. працы па гібрыдызацыі, поліплаідыі і селекцыі пшаніцы і грэчкі. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1947—51. Яўгенія Фалей. ЖЭМАЙТЫ, жмудзь, жэмай- ч а й , асн. частка літоўцаў, якія жывуць на 3 Літвы, гавораць на адным з 2 асн. літоўскіх дыялектаў. 3 1260-х г. уваўхо- дзілі ў склад ВКЛ. Нягледзячы на частыя напады Тэўтонскага ордэна, старшыны Ж. былі ў змове з тэўгонцамі з мэтай ад- дзялення ад дзяржавы. Напр.. кн. Пялю- за, уцёкшы ў Ордэн, рабіў напады на землі ВКЛ, схіліў да здрады жамойцкіх военачальнікаў Драйка, Снуда і Світры- А.Р.Жэбрак. ла. У 1294 у час нападу крыжакоў стар- шыны паднялі Ж. на паўстанне супраць улады вял. кн. Віценя. Паўстанне было задушана, але Ж. так і не выступілі суп- раць крыжакоў. Са свайго боку і вял. князі ВКЛ выкарыстоўвалі Жэмайцію ў сваіх інтарэсах Напр., Вітаўт у час заключэння міру з Ордэнам у 1382і 1388 ахвяраваў яму Жэмайцію. Толькі пасля Грунвальдскай бітвы 1410 і Мельнскага дагавору 1422 Ж. канчаткова былі далу- чаны да ВКЛ. Адначасова гвалтоўна ах- рышчаны з язычніцкай у каталіцкую ве- РУ- Літ П а ш у т о В.Т. Образованне Лн- товского государства М., 1959; Ерма- л о в і ч М. Старажытная Беларусь: Полац- кі і новагародскі перыяды. Мн., 1990. ЖЭРОМ БАНАПАРТ (Зёгоше Вопо- рагіе; 9.11.1784, г. Аяча, в-аў Корсіка — 24.6.1860), французскі ваенны і дзярж дзеяч, малодшы брат Напалеона I, ка- роль Вестфаліі (1807 —13), маршал Францыі (1850). Скончыў калеж у Жуійі (1799). У 1800—06 служыў на флоце, удзельнічаў у ваеннай экспеды- цыі на Сан-Дамінга (цяпер в-аў Гаіці), у кампаніях супраць англ. флоту ў Вест- Індыі, Міжземным моры, Атлантыцы. У войнах з 4-й (1806—07) і 5-й (1809) ан- тыфранц. кааліцыямі камандаваў корпу- сам. У ходзе падрыхтоўкі вайны з Расіяй у 1811 —12 сфарміраваў і ўзначаліў 8-ы (вестфальскі) корпус «Вялікай арміі». У крас. 18і2 быў прызначаны Напалеонам камандаваць правым крылом арміі суп- раць 2-й Зах. рус. арміі ген. П.І.Бог- раціёна (гл. ў арт. Віленская аперацыя 1812). 17(29).6.1812 заняў Гродна, але затрымаўся тут на некалькі дзён, што дазволіла Баграціёну значна адарвацца ад праціўніка. Праследуючы рускіх, Ж.Б. рушыў праз Беліцу на Навагрудак і Нясвіж. 27 чэрв. (9 ліп.) перадавыя часці Ж.Б. дагналі каля Міра ар'ергард Баграціёна, але ў ходзе Мірскага бою 1812 панеслі цяжкія страты. 1(13) ліп. Ж.Б. заняў Нясвіж ўвайшоў у прамую сувязь з войскамі Л.Н.ДІаву ў Мінску 2(14) ліп. атрымаў загад Напалеона аб пераходзе ўсіх войск, якімі ён каманда- ваў, пад агульнае камандаванне Даву Абражаны гэтым, Ж.Б. здаў камандаван- не корпусам свайму нач. штаба ген Ж.Г.Маршану, 4(16) ліп. пакінуў армію і вярнуўся ў Вестфалію. У 1813 разам з адступаючым франц. войскам пакінуў сваё каралеўства. Падчас «Ста дзён На- палеона» (1815) камандаваў дывізіяй. Пасля 2-й рэстаўрацыі Бурбонаў эмігрыраваў, жыў у Германіі, Аўстрыі, Італіі. Вярнуўся ў Францыю ў 1848. Пры Другой рэспубліцы і ў першыя гады Дру- гой імперыі займаў шэраг ганаровых па- сад, але рэальнай паліт. ролі не адыгры- ваў. Літ'- Хрептовнч-Бутенев К.А. Заметкн о военных действнях в 1812 году в местностн Новогрудского н Ошмянского уездов. Спб., 1911; Ііскюль С.Н. Пнсьма вестфальскнх солдат нз Росснн на роднну в 1812 г. / / Освободнтельное двнженне в Росснн. Саратов, 1978. Вып. 7; Веіга V/ Кгоі Ніегопіш V/ Можоовгосікіі // Рггеы'обпік паыко^у і Шегаскі. 1898, 2. 4, МеІсЬ іог - Воппеі В. Іёготе Вопа рагіе оіі Гёпоерз оч Герорее. Рагіз, 1978. Валерый Антонаў
3, дзевятая літара беларускага алфавіта Паходзіць з кірыліцкай 2 («зямля»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай ус- таўнай 2 («дзэта»). У старабел. графіку перайшла са стараж -рус пісьменнасці Абазначала зычныя гукі «з». «з », пры аглушэнні «с». «с’» («загадка», «знма», «морозь» — «морос», «мазь» — «мас ») Мела таксама лічбавае значэнне «сем», з дадатковымі значкамі * з — 7000,(з)— 70000/3;— 7ООООО,(з',— 7000000 У ру- капісах 14—17 ст. у сувязі з функцыяна- ваннем розных пісьмовых школ і выка- рыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў не- калькіх варыянтах, якія дапамагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў У 16 ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму Пачынаючы з Ф Скарыны, стала адрознівацца такса- ма малая і вялікая, хоць ужыванне вял літары ва ўласных іменах, геагр. назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ пасля- доўным. Паралельна з ёй, хоць і больш абмежавана, для абазначэння гукаў «з», «з », выкарыстоўвалася літара 8 («зя- ло»), утвораная шляхам відазмянення грэка-візантыйскай устаўнай 8 («дыга- ма»), («зло», «золото», «зять») У сучас- най бел. мове літара 3 абазначае шумныя звонкія шчылінныя пярэднеязычныя зычныя гукі «з», «з » («замок», «зям ля» — «замла»), а перад глухімі зыч- нымі і на канцы слоў — парныя па іх звонкасці і глухасці гукі «с», «с’» («ніз- ка» — «н іска», «везці» — «в эс’ц’і», «завоз» — «завос», «моладзь» — «мо- лац ») Уваходзшь у склад дыграфа «дз» («дзень» — «дз ен», «нэндза»), Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друка- ваную форму. Ужываецца ў афіц. абрэ- віятурах — ЗАГС, МАЗ Пры класіфіка- цыйным падзеле мае значэнне «дзевяты» (група «3»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 6з). Алесь Булыка «3 ЖЫЦЦЯПІСУ ЯКУБА КОЛАСА», зборнік дакументаў і матэрыялаў аб жыцці і дзейнасці Я.Коласа. Падрыхта- ваны літаратуразнаўцам і гісторыкам Г Б Кісялевым Выдадзены ў Мінску ў 1982. Паводле характару, прынцыпаў адбору і публікацыі матэрыялаў з яўляецца працягам зборнікаў »Пачы нальнікі» і »Пуцявінамі Янкі Купалы». Змешчаны дакументы пра паходжанне Я.Коласа, яго вучобу, творчую і службо- вую дзейнасць, удзел у рэв і грамадскім руху, яго ўклад у бел. культуру, а такса- ма грамадскае і культ. асяроддзе. Гэта матэрыялы судовых, цэнзурных і інш. устаноў дарэв. часу, урадавых органаў і навуч устаноў БССР, паведамленні прэ- сы, успаміны, эпісталярная спадчына і публіцыст. артыкулы. Дакументы выяў- лены ў Літ. музеі Я.Коласа, ЦДАМЛіМ БССР, ЦДГА БССР у Мінску, ЦДАКР БССР, Дзярж архіве Мінскай вобл., Архіве АН БССР, ЦДАЛіМ СССР, ЦДГА СССР, ЦДГА Літ. ССР, б-ках Мінска, Вільнюса, Масквы, прыватных зборах. Бел. і рус тэксты пададзены на мове крыніц, польск. — у перакладзе на бел. мову Ёсць імянны паказальнік. Зборнік адметны падрабязным каментарыем, ба 10 11 Зз з Літара «3»: 1 — устаў 11 ст.; 2 — скорашс 15 ст.; 3 — паўустаў 15 ст.; 4 — скорашс 16 ст.; 5 — шрыфт Ф Скарыны 16 ст.; 6 — Ста- тута ВКЛ 1588; 7 — паўустаў 16 ст ; 8 — паў- устаў 17 ст.; 9 — скорапіс 17 ст.; 10 — дру- каваяая 17 ст.; 11 — грамадзянская 18 ст гатым на дадатковыя факты, звесткі пра ненадрукаваныя крыніцы, біягр. даведкі У зборніку 24 ілюстрацыі. Літ,- Александровіч С Багацце фактычнага матэрыялу / / Полымя 1983. № 3. Віталь Скалабан ♦ ЗА ДЗЯРЖАЎНУЮ НЕЗАЛЕЖ- НАСЦЬ БЕЛАРУСІ» («Гог п а і і о - паі і п сі е р е п 0 е п с е о 1 Вуеіо- гііззіа»), зборнік дакументаў па гісторыі бел. нац. руху 1917—25 і кала- барацыянізму 1941 —45 Падрыхтаваны I Касяком Выдадзены ў 1960 у Лондане Беларускай цэнтральнай радай (БЦР) Уключае 193 дакументы на бел , англ , ням., рус. мовах, якія згрупаваны ў 3 раздзелы. Матэрыялы ўзяты з архіва БЦР (калекцыя Р Астроўскага), прыват- ных збораў І.Ермачэнкі, В Зянкевіча, Касяка, В Місюля, А Плескачэўскага, Ю Сабалеўскага, Я.Чарапука, М.ІПчорса і інш. дзеячаў БЦР, газ. «Раніца», «Го- ман», «Народная воля», кніг «Крывавы шлях беларускай нацдэмакратыі» А.Зюзькова (1931), «Беларусы і палякі» К.Езавітава (1919), «Беларускі рух» Ф Турука (1921), «Замежная Беларусь» (1926) і інш. 1-ы раздзел уключае 67 да- кументаў за 1917—25 і прысвечаны дзейнасці ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) У ім змешчаны паста- нова 1-га Усебел. кангрэса, тры ўстаўныя граматы БНР (1918), пе- рапіска Рады БНР пратаколы сходаў прэзідыума Рады і дакументы аб спы- ненні дзейнасці ўрада БНР і інш 2-гі раздзел уключае б дакументаў за 1929— 43. Сярод іх пратакол нарады бел. арг-цый у Берліне (19 6 1941), адозва ген камісара Беларусі фон Готберга да слуцкіх партызан (1943) і інш У 3-м раздзеле змешчаны дакументы за 1943— 45 аб стварэнні і дзейнасці БЦР, Белару- скай краёвай абароны, статуты БЦР, Бе- ларускага культурнага згуртавання, Беларускага навуковага таварыства, пратаколы пасяджэнняў пленумаў і прэзідыумаў БПР, пастановы і перапіска прэзідэнта БЦР, рэзалюцыя 2-га Усебел. кангрэса (27.6.1944) і інш. Змешчана прадмова І СПІС крыніц. Міхась Шумейка. •ЗА НАШУ I ВАШУ СВАБОДУ» («2а «'оіпоіс пазга і і*азга»), рэвалюцыйны лозунг, які нарадзіўся ў ходзе паўстання 1830—31 у польскім нац.-выз руху. Ад- расаваны рэв сілам Расіі, заклікаў да су- меснай барацьбы з самадзяржаўем. Прыпісваецца І.Лялевелю (яму прыпісваецца таксама фармулёўка «За вашу і нашу свабоду»), Упершыню ло зунг з явіўся 25.1.1831 у час масавай дэ- манстрацыі, арганізаванай у Варшаве Патрыятычным таварыствам у па- мяць дзекабрыстаў. Удзельнікі шэсця неслі транспаранты з імёнамі 5 пакара- ных царызмам рэвалюцыянераў і белы сцяг, на якім чырвонымі літарамі на польскай і рус. мовах было напісана «За нашу і вашу свабоду» У далейшым ло-
зунг набыў болып шырокае гучанне і вы- карыстоўваўся ў вызв. руху 19—20 ст. розных народаў. Літ.'. Очеркн революцнонных связей на- родов Росснн н Польшн, 1815—1917. М., 1976. Вячаслаў Шалькевіч. «ЗА ПРАЎДУ», газета. Выдавалася 24.2—29.6.1944 у Навагрудку на бел. мове пад кантролем герм. улад у перыяд акупацыі Беларусі ням.-фаш. за- хопнікамі ў Вял. Айч. вайну. Адказны рэдактар М.Рагуля. Друкавала інфармацыю і каментарыі пра падзеі на франтах 2-й сусв. вайны, распараджэнні акупац. улад, пастановы Бел. цэнтраль- най рады, прамовы лідэраў бел. арг-цый, пісала пра дзейнасць Бел. народнай са- мапомачы, Саюза бел. моладзі, барацьбу супраць партызан мясц. атрадаў паліцыі і 1-га казацкага палка, які дыслацыра- ваўся ў Навагрудку. На старонках газеты змешчаны нарысы па гісторыі і этнаг- рафіі Беларусі (пра Л.Сапегу, гісторыю Нясвіжа, вясельныя звычаі Навагрудчы- ны і інш.), вершаваныя і празаічныя тво- ры А.Каханоўскай, Т.Лебяды, А.Чэмера, Я.Шыпшыны і інш. Выйшла 37 нумароў. Сяргей Жумар. «ЗА САВЕЦКУЮ БЕЛАРЎСЬ», фран- тавая газета. Выдавалася з 11.7.1941 да кастр. 1942 на бел. мове Палітупраўлен- нем Зах. фронту пры ўдзеле ЦК КП(б)Б. Рэдактар М.Ц.Лынькоў. Была разлічана на бел. партызан і жыхароў акупірава- най тэр. рэспублікі. «ЗА СВАБОДНУЮ БЕЛАРЎСЬ», франтавая газета. Выдавалася з 18 сак. да ліст. 1942 на бел. мове Палітупраў- леннем Калінінскага фронту пры ўдзеле ЦК КП(б)Б. Рэдактар І.Д.Гурскі. Была разлічана на бел. партызан і жыхароў акупіраванай тэр. рэспублікі. Выпускала сатырычны лісток «Партызанская дубін,- ка». ЗАБАГОНСКІ Сямён Аляксандравіч [1 (14).1.1910, в. Залучча Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верх- нядзвінскі р-н — 27.1.1955], Герой Сав. Саюза (1943). Працаваў у калгасе. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Цэнтр., Варонежскім, 4-м Укр. франтах. Пам. камандзіра ўзвода сяржант 3. вызна- чыўся пры вызваленні Кіеўскай вобл.: у ноч на 24.9.1943 на чале групы развед- чыкаў фарсіраваў Дняпро на Пн ад г.п. Ржышчаў, паказаў месца для прычаль- вання падраздзяленням палка. Удзель- нічаў у баі за плацдарм, адбіцці контр- атак праціўніка. Пасля вайны працаваў у Томскай, Ленінградскай абл. На ўша- наванне яго памяці ў в. Залучча пастаў- лена стэла. ЗАБАЛАЦЬ, вёска, цэнтр сельсавета ў Воранаўскім р-не. За 52 км на ПдЗ ад Воранава, 46 км ад чыг. ст. Бастуны, на шашы Радунь—Астрына. 1224 ж., 454 двары (1993). У пісьмовых крыніцах вядома з канца 14 ст. У канцы 15 ст. ўладанне Даш- ковічаў у Васілішскім, потым у Лідскім гіав. Віленскага ваяв. ВКЛ. У пач. 16 ст. ўладальнікам 3. стаў кн. Васіль Львовіч Глінскі. Пасля Глінскіх мяцяжу 1508 бы- ла перададзена намесніку ожскаму, пе- раломскаму і ясвойнскаму Войцеху На- рбутовічу, які ў 1536 заснаваў у 3. мяс- тэчка. Пазней 3. належала Сапегам, у 1616 Соф'я Сапяжанка запісала маёнтак свайму мужу кн. Канстанціну Палубен- скаму. У 17 ст. ўладальнікамі 3. былі Га- баі, Тышкевічы. 3 1622 пабудаваны драўляны касцёл св. Тройцы. У 1690 уладанне Яна Нарбута, войскага лідскага; 66 двароў. У пач. 18 ст. ўлас- насць Волянаў. 3 1795 у складзе Расій- скай імперыі. У 19 — пач. 20 ст. мястэч- ка, цэнтр воласці Лідскага пав. Вілен - скай губ. У 1812 граф Л.Тышкевіч заснаваў мураваны касцёл (збярогся). У 1880-я г. 75 ж., 6 двароў, касцёл, школа, багадзельня, карчма, У пач. 19 ст. граф Л.Тышкевіч заснаваў мураваны касцёл. У пач. 20 ст. 94 ж., нар. вучылішча; ма- ёнтак належаў Плямяннікавым. У 1-ю сусв. вайну акупіраваны герм. войскам. У1918—20 занята польскім войскам. 3 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Лідскага пав. Навагрудскага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета Радунскага р-на. У чэрв. 1941 — ліп. 1944 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. 3 25.12.1962 у складзе Воранаўскага р-на. У 1971 — 892 ж., 321 двор. Цэнтр калгаса імя У.І.Леніна. Малочны з-д, «Сельгасхімія», млын, камбінат быт. абс- лугоўвання. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, дзіцячыя яслі-сад, бальніца, вет. пункт, аддз. сувязі, 7 магазінаў. Помнік архітэктуры — Петрапаўлаўскі касцёл (1803—12). Юрый Бажэнаў, Валерый Шаблюк. ЗАБАСТОЎКА, стачка, калек- тыўнае спыненне працы рабочымі з мэ- тай задавальнення сваіх патрабаванняў. Праводзіцца ў розных формах: папера- джальная 3., 3. салідарнасці, 3. на ад- ным прадпрыемстве, агульная 3. і інш. Агульная 3. — спыненне працы боль- шасцю прадпрыемстваў у розных галінах прам-сці, на транспарце і інш. у горадзе, рэгіёне, краіне. На Беларусі першыя стачкі мелі ла- кальны і абарончы характар. У пач. 20 ст. яны набываюць наступальны харак- тар, рабочыя ставяць паліт. патраба- ванні. У 1903 на Беларусі адбылося 20 паліт. 3., на працягу 2 месяцаў 1904—17 3. Асабліва часта паліт. 3. адбываліся ў 1905. У кастр. 1905 працоўныя Беларусі прынялі ўдзел у агульнарас. паліт. стач- цы. У Мінску забаставалі ўсе прадпрыем- ствы, пошта, тэлеграф. Паліт. стачкі ахапілі Гомель, Брэст, Оршу, Лунінец, Баранавічы, Пінск; у 25 з 35 паветаў Бе- ларусі прайшлі 3. с.-г. рабочых. У 1927—28 зарэгістравана 370 3. у Зах. Беларусі. Адбываліся масавыя выступ- ленні працоўных Брэста, Ліды, Беласто- ка, Пінска, Маладзечна, Навагрудка і інш. Эканам. патрабаванні спалучаліся з барацьбой за нац. вызваленне. Супраць сац. палітыкі ўрадаў БССР і СССР былі скіраваны Гомельская забастоўка 1990, Красавіцкія рабочыя забастоўкі 1991 і інш. У 1993—94 заклікі прафсаюзаў да агульнай 3. не знайшлі шырокай падт- рымкі ў працоўных. Паводле Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змя- ненняў і дапаўненняў у Кодэкс законаў аб працы Рэспублікі Беларусь» ад 15.12.1992 працоўныя Беларусі атрымалі права на 3. Марына Сакалова. ЗАБЁЛА Мікалай Міхеевіч (3.10.1862, Чэрыкаўскі пав. Магілёўскай губ. — 1885). удзельнік рэвалюцыйна-на- родніцкага руху. 3 дробных дваран. У час вучобы ў Магілёўскай гімназіі ўдзельнічаў у гуртках «самаразвіцця». 3 1877 чл. гуртка Л.С.Залкінда. Пасля рас- колу гуртка далучыўся да «Народнай волі». Вёў агітац. работу сярод сялян на бел. мове, вывучаў і збіраў фальклор. У час вучобы ў Кіеўскім ун-це стварыў «Камуну магілёўцаў». У 1882 чл. нара- давольскага гуртка У.І.Бычкова. Вёў рэв. прапаганду сярод рабочых-чыгуначнікаў. У крас. 1883 арыштаваны, у 1884 высла- ны ва Усх. Сібір. Патануў у р. Селенга. Мікалай Ласінскі. ЗАБЁЛА Тодар Іванавіч (сак. 1896, в. Чабусы Бабруйскага пав., цяпер у Лю- банскім р-не — 1935 ?), беларускі гісторык. Скончыў БДУ (1925). 3 1920 працаваў настаўнікам у сельскай школе, з 1921 — у Мінску. У 1925—28 вучыўся ў аспірантуры БДУ пад навук. кіраў- ніцтвам У.І.Пічэты. 3 1928 навук. супра- цоўнік у Інбелкульце і Бел. АН, з 1929 у Магілёўскім дзярж. архіве. Даследаваў гісторыю сялянства і сельскай гаспа- даркі, гарадоў Беларусі 16—18 ст., пер- шым з бел. гісторыкаў даследаваў феад. памесце і становішча прыгоннага сялян- ства. Паказаў ролю заканадаўства, у прыватнасці Статута ВКЛ 1588, ва ўсга- ляванні і далейшым умацаванні прыгон- ніцтва на Беларусі, падкрэсліваў, што эксплуатацыя сялянства ў 18 ст. ўзмацнілася. Памылкова адзначаў заня- пад эканомікі Беларусі ў канцы 18 ст., адмаўляў яе сувязь з рынкам. Арыштава- ны 24.7.1930 па справе «Саюза вызва- лення Беларусі». Паводле пастановы ка- легіі АДПУ ад 10.4.1931 сасланы на 5 га- доў у Елабугу (Татарская АССР), дзе і памёр. Рэабілітаваны 15.11.1957. Тв.- Земляўласнік і земляроб па Статуту Літоўскаму 1588 г. Мн., 1928; Панская гас- падарка на Беларусі і быт падданага сялян- ства ў другой палове XVIII сталецця. Мн., 1928; Места Берасцейскае ў XVI ст.: (сац.- экан. нарыс). Мн., 1930. Літ.'. Мнхнюк В.Н. Становленне н развнтне нсторнческой наукн Советской Бе- лорусснн (1919—1941 гг.). Мн., 1985. С. 207—210, 217; Копысскнй З.Ю., Ч е п к о В.В. Мсторнографня БССР: Эпоха феодалнзма. Мн., 1986. С. 79, 81, 107; I о ф е Э. Даследчык эпохі феадалізму / / Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1987. № 2. Уладзімір Міхнюк. ЗАБЁЛЬСКІ ДАМІНІКАНСКІ КА- ЛЁГІУМ. Існаваў у 1716—1811 пры да- мініканскім кляштары ў фальварку Забе- лы каля в. Валынцы (Верхнядзвінскі р-н). Пры калегіі працаваў школьны тэ-
391 ЗАБЭЙДА атр Росквіт тэатра прыпадае на 1787— 91, калі на яго сцэне ставіліся трагедыі і камедыі (на польскай мове) выкладчы- каў калегіі — «Свабода ў няволі» К.Ма- рашэўскага, «Сапар», «Фемістокл», «Камедыя» М.Цяцерскага, «Крэз» і «Пышнагольскі» I Юрэвіча Спектаклі былі асаетніцкімі па ідэйнай задуме і класіцысцкімі па стылі Асабліва гэта вы- явілася ў арацыях («судовых спра- вах») — дыскусіях па надзённых гра- мадска-паліт. праблемах У 1789 сіламі вучняў пастаўлена камічная аперэта «Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас», музыку да якой напісаў Р.Вар- доцкі, лібрэта — М.Цяцерскі. У 1787 па- стаўлена «Камедыя» К Марашэўскага — першая бел. камедыя, дзе асн. персана- жы, селянін і карчмар, гавораць па-бела- руску. Рукапісныя зборнікі тэкстаў каме- дый, трагедый і інш. на бел , польскай і лац. мовах зберагаюцца ў бібліятэцы АН Літвы. Сярод выкладчыкаў доктар філа- софіі, аўтар падручніка па фізіцы Фелікс Цяцерскі, гісторык і мемуарыст Фаўстын Цяцерскі, які да гэтага быў у сібірскай ссылцы. У 1811 калепя пераўтворана ў гімназію, якая існавала да 1836. У пмназіі вучыўся бел пісьменнік К.Вяры- га-Дарэўскі. Літ. Мальдзіс А I. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн , 1980. С. 320— 335. Лдам Мальдзіс. ЗАБЛОЦКІ Эразм Карлавіч (каля 1831—?), удзельнік паўстання 1863 -64 на Беларусі. 3 дробных дваран. Прыт- рымліваўся дэмакр. поглядаў. У 1861 ра- зам з братам Баляславам увайшоў у гро- дзенскую рэв. арг цыю К Каліноўскага 3 вясны 1863 паўстанцкі цывільны нач. Гродзенскага ваяводства У маі 1863 зрабіў з Каліноўскім працяглую інспек- цыйную паездку па Слонімскім і Ваўкавыскім паветах для агляду паў- станцкіх атрадаў і навядзення парадку ў арганізацыі. 3 чэрв 1863, пасля ад езду Каліноўскага ў Вільню выконваў аба- вязкі ваяводскага камісара. Увосень 1863 арыштаваны і засуджаны на 15 гадоў ка- таржных работ Паказанні 3 ў Віленскай асобай следчай камісп — важная крыні- ца для гісторыі паўстання на Гродзенш- чыне і біяграфіі Каліноўскага. Літ'- Революцнопный подьем в Лнтве н Белорусснн в 1861—1862 гг М., 1964. С 490—497; Когапвкі Г 2 №0]е»'6<12І№а Огосілспікіеко / / XV сгіегЛгіеМа госгпісе рожЫаша БІусгпіоіУсво, 1863—1903- Г-хюбмо, 1903. 5 396. Генадзь Кісллеў. ЗАБЛОЦКІ-ЛАДА Тадэвуш Гілярыевіч, гл. Лада-Заблоцкі Т.Г ЗАБЛЎДАЎСКАЯ ДРУКАРНЯ Існа- вала ў 1568—70 у мяст. Заблудава Гро- дзенскага пав. (цяпер тэр. Польскай Рэс- публікі). Заснавана ў маентку гетмана вял літ. Рыгора Хадкевіча першадрука рамі I Фёдаравым і П.Мсціслаўцам, якія ў канцы 1560-х г псрасялшіся з Масквы на Беларусь. У дзейнасці друкарні, маг- чыма, прымалі ўдзел вучань Фёдарава Грынь Івановіч, вядомы пазней майстар па вырабе шрыфтоў, і друкар В.Гарабур- да. Поруч з маскоўскімі друкарскімі ма- М.І Забэйда-Суміцкі. тэрыяламі шырока выкарыстоўвалася но- вая арнаментыка (застаўкі, канцоўкі, ініцыялы), буйныя фігурныя ксілаграфіі. Выдадзены «Евангелле вучыцельнае» (1569, уключала творы візантыйскай, балгарскай і старажытнарускай пісь- меннасці, у т.л. «Слова на ўшэсце» Кі- рылы Тураўскага) і «Псалтыр з Часа- слоўцам» (1570). Спыніла дзейнасць у сувязі з грамадска-паліт ўмовамі, якія ўскладніліся пасля ўтварэння Рэчы Пас- палітай, а таксама хваробай пратэктара друкарні Хадкевіча. Заблудаўскія вы- данні неаднаразова перавыдаваліся дру- карамі Гарабурдам, Мамонічамі, Свята- духаўскага брацтва ў Вільні Літ.- Зернова А.С. Первопечатннк Петр Тнмофеев Мстнславец / / Кннга; Мс- след н матерналы М., 1964. Сб. 9; I с а е в н ч Я.Д. Першодрукар Іван Федо- ров і внннкнення друкарства на Укра'іні. Львів, 1975. С 42—47' Немнровскнй Е.Л. Мван Фёдоров в Белорусснн. М., 1979; Ш м а т а ў В.Ф. Беларуская кніжная гра- вюра XVI—XVIII стагоддзяў. Мн., 1984; Голенченко Г.Я. Ндейные н культур- ные свяэн восточнославянскнх народов в XVI — середнне XVII в Мн.. 1989. Георгш Галенчанка. ЗАБРОДСКІ Эдуард Андрэевіч (н. 25 8.1939, в Рубеж Слуцкага р-на), бе- ларускі гісторык. Д-р гіст. н. (1987), праф. (1995). Скончыў БДУ (1966). 3 1963 на камсамольскай і парт. рабоце, з 1967 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦК КПБ, з 1991 — Бел н.-д. цэнтры даку- ментазнаўства і архіўнай справы. Дасле- дуе гісторыю рабочага класа, яго ролю ў развіцці навук.-тэхн. прагрэсу. Аўтар прац «Камуністы новабудоўляў» (1973), «Развіцце сацыялістычнага спаборніцтва ў прамысловасці» (1983). Тв ' Каланізацыйна-перасяленчыя пра- цэсы ў Беларусі ў 20—30-я гг. / / Бел. гіст. часоп., 1993. № 4 ЗАБРЭЗЗЕ, Забрэжжа, вёска, цэнтр сельсавета ў Валожынскім р-не. За 12 км на ПнЗ ад Валожына, 4 км ад чыг ст Валожын. 443 ж . 187 двароў (1993). Вядома з 15 ст. пад назвай Забераж як радавое ўладанне Забярэзінскіх і Дарага- стайскіх. У 1456 Забярэзінскія пабуда- валі тут касцёл, валодалі 3. да сярэдзіны 16 ст. У 2-й пал 16 — 17 ст. належала Збарожскім. Служкам, Коцелам, Кіш- кам. У канцы 16 ст. мясгэчка наз. Забя- рэззе. У 1626 у 3. 70 двароў, маёнтак Кішкаў, касцёл, царква св. Спаса, карч- ма. У час вайны Расіі з Рэччу Пас- палітай 1654—67 касцел знішчаны. у 1695 адноўлены, у 1940 зруйнаваны. 3 2-й пал. 18 ст. належала Комарам 3 1793 у Расійскай імперыі, мястэчка Га- родзькаўскай вол. Ашмянскага пав. Віленскай губ. У канцы 19 ст. ў мястэчку 8 двароў, 127 жыхароў, царква. касцёл (пабудаваны ў 1867), капліца, багадзель- ня, школа У пач 20 ст 274 жыхары, царква, касцёл, нар. вучылішча. У 1921—29 у складзе Польшчы, у Вало- жынскім пав. Віленскага ваяв , потым у БССР. У 1971 у вёсцы 581 жыхар, 185 двароў. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі, 3 ма- газіны. Цэнтр калгаса імя Куйбышава. Магіла ахвяр фашызму, помнік земля- кам, якія загінулі ў Вял Айч. вайну Помнік архітэктуры — царква канца 19 СТ Валерый Шаблюк ЗАБЫЧАННЕ, вёска, цэнтр сельсавета Касцюковіцкага р-на, на р Жадунька (прыток р. Бесядзь) За 19 км на ПнЗ ад г. Касцюковічы. 178 ж., 82 двары Упершыню ўпамінаецца ў 1552 як ся- ло ў Крычаўскай воласці, дзярж. маё- масць Сяляне вёскі ўдзельнічалі ў Кры- чаўскім паўстанні 1743—44 (у 3. зна- ходзіўся цэнтр паўстання) У 1747 у Крычаўскім старостве 10 двароў, царк- ва Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас імперыі У 1779 у Чэрыкаўскім пав (208 ж., 47 двароў) У 1858 — 157 ж., 52 двары. У 1865 засна- ваны бровар У 1880 — 276 ж. 30.12.1905 адбыліся сутычкі сялян з паліцыяй. У 1909 — 322 ж , 3 разы на год праводзіліся кірмашы 3 1924 у Кас- цюковіцкім р-не. У 1923 створаны саўгас «Забычанне». 3 жн. 1941 да 30 9 1943 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. Працуюць сярэдняя школа, б-ка, участ- ковая бальніца, аптэка, Дом культуры, 3 магазіны, аддз. суьязі, дзіцячы сад-яслі. ЗАБЭЙДА-СУМІЦКІ Міхась [сапр Забэйда Міхаіл Іванавіч; 1(14) 6 1900, в. Несцеравічы Ваўкавыс- кага пав. Гродзенскай губ., цяпер у Свіслацкім р-не — 21.12 1981], бела- рускі спявак, выканаўца славянскіх пе- сень, педагог. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю (1918), Харбін- скі ун-т (1929). У грамадз. вайну разам з сям'ёй у ліку бежанцаў апынуўся ў Сібі- ры. У 1918—19 працаваў настаўнікам у с Усць-Калманскае Барнаульскага пав 3 1920 у Маньчжурыі, настаўнічаў на ст. Прыгранічная, затым Вэйшахэ Усх.-Кі- танскай чыгункі. 3 1922 у Харбіне. Пра- цаваў настаўнікам у гандлёвай школе, займаўся вакальнымі спевамі і тэорыяй музыкі. У 1929 дэбютаваў у Харбінскім оперным тэатры партыяй Ленскага («Яў- ген Анегін» П.Чайкоўскага) і быў залі-
392 ЗАБЯРЭЗІНСЮЯ чаны ў трупу. Выканаў у тэатры 15 вяду- чых партый класічнага опернага рэпер- туару. У 1932 — 34 стажыраваўся ў Міланскім оперным тэатры «Ла Скала» (Італія), з поспехам даваў канцэрты ў Мілане, Варэзе і інш. гарадах Італіі. У 1935 вярнуўся на бацькаўшчыну, якая ўваходзіла ў склад Польшчы. Спяваў у Пазнанскім оперным тэатры, выконваў гал. тэнаровыя партыі. У 1936—40 салісг Варшаўскага радыё. Рэпертуар спевака ахопліваў песенныя і муз. скарбы многіх народаў свету, найперш славянскіх. Па словах Р.Шырмы, З.-С. «патрапіў вы- весці беларускую народную песню ў шы- рокі свет». 3 мая 1940 у Празе, працаваў у Нац. тэатры, выступаў з канцэртамі, займаўся пед. дзейнасцю, выязджаў на гастролі. У 1963 прыязджаў у Беларусь, выступаў у Мінску, Гродне, у 1965 — на Беласточчыне. Падтрымліваў сувязь з Шырмай, М.Танкам, Я.Брылём, А.Руса- ком, С.Грахоўскім, У.Караткевічам і інш. дзеячамі бел. культуры. Хацеў вяр- нуцца на радзіму, але не атрымаў дазво- лу ад улад БССР. Асабісты архіў спевака захоўваецца ў Бел. дзярж. архіве-музеі л-ры і мастацтва Беларусі. Те.: Песня сталася маёю моваю: [Аўтабіягр. нататкі] / / Мастацтва Бела- русі. 1990. № 6—7. Літ.- Станкевіч А. Міхал Забэйда- Суміцкі і беларуская народная песня. Вільня, 1938: Ш ы р м а Р. 3 песняй па све- це / / Чырвоная змена. 1961. 16 снеж.; Я г о ж. Голас Забэйды / / Звязда. 1962. 12 верас.; М і р а ч ы ц к і Л. Міхал Забэйда- Суміцкі: Эмігранцкі лёс, служэнне мастац- тву і гумашзму // Полацак. 1991, № 10. Леў Мірачыцкі. ЗАБЯРЭЗІНСКІЯ, шляхецкі род у ВКЛ у 15 —1-й пал. 16 ст. герба *Ляліва». Паходзяць са стараж. літоўскага баярст- ва, акаталічанага пасля 1386, з'яўля- юцца адгалінаваннем роду, да якога на- лежалі першы віленскі ваявода Войцах (Альберт) Манівід і яго брат, пераемнік на гэтай пасадзе Гедыгольд Кайлікінавіч. Верагодна, іх братам быў Рымавід, які пакінуў сыноў Алехну (пачынальніка ра- доў Аляхновічаў і Дарагастайскіхі і Юрыя (каля 1400 ? — да 1446). Юрый Рымавідавіч ад вял. князя Казіміра атры- маў маёнтак Забярэззе ў Ашмянскім пав., ад якога пачаў пісацца 3. Валодаў таксама бацькоўскімі маёнткамі Жэсна і Крывічы. 3 прадстаўнікоў роду найбольш вядо- мыя: Я н (каля 1440 — 1508), сын Юрыя, маршалак дворны (1482), намеснік по- лацкі (1484), кашталян трокскі (1492) і адначасова намеснік наваградскі (1496), ваявода трокскі і маршалак земскі (1498), намеснік гарадзенскі (1505) і ваўкавыскі (1506). Узначальваў гру- поўку радных паноў, якая варагавала з фаварытам вял. кн. Аляксандра Міхаілам Глінскім. У выніку скаргі апошняга ў 1505 пазбаўлены трокскага ваяводства. Пры вял. кн. Казіміру набыў вымарач- ныя маёнткі свайго родзіча Пятра Геды- гольдавіча Камень і Волма ў Менскім пав., ад стрыечных братоў Аляхнові- чаў — частку Крывічоў, Княгініна і інш., праз шлюб з Ганнай (дачка Мікалая На- суты) — Поразава ў Ваўкавыскім, Ша- рашова ў Берасцейскім, Квасоўку ў Га- радзенскім пав., Мяжырычы, Белую і інш. на Падляшшы, што зрабіла яго ад- ным з найбуйнейшых магнатаў. Забіты ў час Глінскіх мяцяжу 1508. Меў трох сы- ноў — Станіслава, Юрыя і Яна. Ян (каля 1480—1538), сын Яна Юр'евіча, намеснік ваўкавыскі і кры- чаўскі, маршалак дворны (1506), ваяво- да наваградскі (1510), намеснік драгічынскі (1514), маркаўскі (1518), мерацкі (1520), маршалак земскі (1522), ваявода трокскі (1531). У пасаг за пер- шай жонкай Барбарай Кезгайла атрымаў частку Палачан і Лужан у Ашмянскім пав. Другім шлюбам быў жанаты з Соф'яй Радзівіл. У 1529 сгавіў у войска 197 коннікаў. Ян Малодшы (каля 1510 — ка- ля 1545), сын Яна Янавіча, маршалак дворны (1533), апошні з роду 3. Паміраючы бяздзетным, завяшчаў ма- ёнткі Палачаны, Лужаны і Занарач жон- цы, князёўне Барбары Заслаўскай- Мсціслаўскай. Астатнія радавыя маёнткі адышлі яго сястры Ганне (жонцы Фрэдэ- рыка Сапегі, потым кн. Стафана Зба- ражскага). Літ.: В о п і е с к і А. Росгеі го<ІО№ № АУіеІкіеш Кхі{8Іхуіе Ьііеіувкіет XV XV і XVI «'іекіі. АМагехаіка, 1887. 5. 391—395. Вячаслаў Насееіч. ЗАВАДОЎСКІ Міхаіл Мікалаевіч [13<26)-11.1900, в. Пчалінаўка Баброў- скага пав. Варонежскай губ., цяпер у Баброўскім р-не — 29.1.1960], удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. за- хопнікаў у Вял. Айч. вайну, ген.-лейт. (1944), Герой Сав. Саюза (1945). Скон- чыў курсы ўдасканалення вышэйшага камсаставу (1941), Вышэйшыя курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1949). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Калінінскім, Зах., 3-м Бел. франтах. Вы- значыўся пры вызваленні Міншчыны. 30.6.1944 стралк. корпус пад яго каман- даваннем пад варожым агнём фарсіраваў Бярэзіну, на захопленым плацдарме адбіў больш за 20 контратак праціўніка; 1.7.1944 удзельнічаў у вызваленні г. Ба- рысаў. У гэтых баях корпус знішчыў 30 гармат, 28 танкаў, 15 самаходных гар- мат, 40 мінамётаў, больш за 1000 гітлераўцаў. Удзельнічаў у вызваленні Оршы, Мінска, Літвы, у фарсіраванні Нёмана, баях за Кёнігсберг. Пасля вайны ў Сав. Арміі. ЗАВАДСКІ Уладзімір Георгіевіч (13.1.1919, Орша — 20.6.1992), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Энгельскае ваен. авіяц. вучылішча (1940), Харкаўскі інж.-эканам. ін-т (1976). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах., Сцяпным, 2-м Укр. франтах у бам- бардзіровачнай і разведвальнай авіяцыі. Удзельнік Маскоўскай, Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Румыніі, Венгрыі, Аўстрыі, Чэхаславакіі. Зрабіў 152 баявыя вылеты, у т.л. 115 на разведку войска і глыбокіх тылоў ворага. Да 1956 у Сав. Арміі. ЗАВАЛЁЕЎ Мікалай Яўціхіевіч (н. 1.1.1924, в. Гішня Чэрыкаўскага р-на), беларускі гісторык. Канд. гіст. н. (1952). Скончыў БДУ (1948). Удзельнік Вял. Айч. вайны. 3 1952 працаваў у Ін-це гісторыі АН БССР, у 1970—89 на кафед- ры гісторыі КПСС Бел. ін-та нар. гаспа- даркі. Даследаваў гісторыю рабочага класа, развіццё прам-сці ў перыяд нэпа і ў гады першых пяцігодак. Адзін з аўтараў «Рісторыі БССР» (т. 1, 1954; 2-е выд. 1961, на рус. мове), «Гісторыі Мінска» (2-е выд. 1967). Те.: Рабочнй класс Белорусснн в борьбе за соцналнзм, 1917—1932 гг. Мн., 1967: Очеркн нсторнн профсоюзов Белорусснн (1905—1969 гг.) Мн., 1970 (у сааўт.). Аляксандр Сасім. ЗАВАРЫЗГІН Барыс Сяргеевіч (н. 11.3.1921, Масква), удзельнік вызвален- ня Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў у Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945), ген.-маёр авіяцыі (1975). Скон- чыў Чкалаўскую ваен. авіяц. школу (1942), акадэміі ваенна-паветр. (1951) і Генштаба (1960). На фронце з сак. 1943. Пам. камандзіра штурмавога авіяпалка ст. лейт. 3. вызначыўся ў Беларускай аперацыі 1944: удзельнік штурму глыбо- каэшаланіраванай абароны праціўніка на рубяжы Віцебск—Орша, вызвалення Мінска, ліквідацыі мінскага «катла». 3 23.6 да 26.8.1944 знішчыў шмат баявой і інш. тэхнікі праціўніка. Да 1982 у Сав. Арміі. ЗАВЁР'Е, вёска ў Слабодкаўскім сельса- веце Браслаўскага р-на, каля воз. Іль- мёнак. За 12 км на ПнУ ад Браслава, 22 км ад чыг. сг. Друя. 270 ж., 108 двароў (1995). У 1521 вял. князь ВКЛ і кароль Поль- шчы Жыгімонт I Стары 3. аддаў Б.Стац- кевічу замест уладанняў, страчаных апошнім на Смаленшчыне. Гэта ў 1568 пацвердзіў вял. кн. ВКЛ і кароль Поль- шчы Жыгімонт II Аўгусг. У 1637 3. ра- зам з в. Абаб'е набыў браслаўскі земскі суддзя С.Мірскі. Мірскія валодалі маёнт- кам 3. да 1868. Пазней яго ўладальнікамі былі Храпавіцкія, Лапацінскія, Вольскія, Жавускія, Плятары, Рэны. У 1886 на публічных таргах 3. набыў за 84 тыс. руб. серабром барон Ф.Ган. Ганам маён- так належаў да 1939. У 1806 пісар літоў- скі С.Мірскі даў сродкі на будаўніцтва мураванай капліцы на могілках (не збе- раглася) у 3. і парафіяльнага касцёла ў суседняй в. Слабодка. У 1830-я г. ў 3. ўзведзены мураваны палац, фасады яко- га былі вырашаны ў класічным і псеўда- гатычным стылі (разабраны ў 1940-я г.). Вакол палаца быў невял. рэгулярны парк са штучным вадаёмам, у цэнтры якога на востраве стаяла скульптура жанчыны — алегорыя волі, што атрымалі сяляне пас- ля адмены прыгону. У канцы 19 ст. ма- ёнтак уключаў таксама в. Адамова, вало- даў 5100 дзесяцінамі зямлі, з іх 2866 былі
пад лесам, 1200 не апрацоўваліся. Па- водле перапісу 1895, у самім маёнтку пражывала 133 чал , у в Адамова — 94 У час 1-й сусв. вайны ў 3. размяшчаўся шпіталь рус армп, памерлых ад ран ха- валі на мясц могілках 3 1921 3. ў скла- дзе Польшчы, уваходзіла ў Слабо- дкаўскую гміну Браслаўскага пав.; пра- цаваў бровар 3 1939 у БССР, з 12.10.1940 у Слабодкаўскім сельсавеце Браслаўскага р-на У лют. 1940 14 сем яў з маёнтка і в. Адамова стварылі першы на Браслаўшчыне калгас — імя Сталіна (пазней «Радзіма»). У Вял. Айч. вайну 1941—44 акупіравана ням фаш захопнікамі 220 ж., 72 двары (1971). У вёсцы пач. школа, клуб, б-ка. Помнік землякам, якія загінулі на франтах Вял Айч вайны Літ'- Небетапп О. Ні$Іог]а ром/іаіь Вга$1а№$кіево. УУіІпо. 1930. АГіапагу К Вгіе|е гегубепср па йаіупусЬ кгекасЬ КгесгуроБроІііе]. Т. 4. 2 чуу<1. У/госІа* еіс., 1993. Кастусь Шыдлоўскі ЗАВЕРЖ, былое мястэчка, цяпер в Сла бодка Браслаўскага р-на. ЗАВІВАННЕ БАРАДЫ», старадаўні бел земляробчы абрад, які спраўлялі ў канцы жніва. Жнеі пакідалі некалькі нязжатых каласоў («бараду казла» — зерневага духа), выполвалі ў гэтым мес- цы траву, клалі туды кавалачак хлеба з соллю, надломлівалі нязжатыя сцябліны, скручвалі іх з хлебам і прыціскалі да зямлі. Паводле павер'я, зерневыя духі, што давалі сцяблінам жыццё, напаўнялі каласы зернем і аставаліся зімаваць у нязжатых каласках, забяспечвалі добры ўраджай на наступны год Абрад існаваў да канца 1920 х г ЗАВІЛЁЙСКАЯ ЗЯМЛЯ, летапісная назва тэрыторыі ў бел. летапісах 15—17 ст Дакладнае месцазнаходжанне не вы- значана. У «Хроніцы літоўскай і жамой- цкай» і Хроніцы Быхаўца гаворыцца, што жамойцкія князі рухаліся па 3 з. з ПнЗ на Пд і ПдУ, гэта значыць па тэр на Пд ад р. Вілія. У некаторых месцах летапісаў гэта тэр названа Завілейскай Літвой, г.зн. пачатковая (летапісная) Літва, размешчаная ў Верхнім Паня- монні Аднак у інш. летапісах пад 3 з разумелі правабярэжжа Віліі (на Пн ад яе) Напр , у Нікіфараўскім летапісе па- ведамляецца, што Свідрыгайла ішоў з Браслава да Вількаміра (цяпер г. Укмер- ге, Літва) па З.з. Лт ПСРЛ. Т 32, 35 М , 1975, 1980 ЗАВІЛЁЙСКІ ПАВЕТ Існаваў у 1791 — 93, 1795—1842 у Віленскім ваяв. ВКЛ, з 1795 у Віленскай з 1797 у Літоўскай, з 1801 у Віленскай губ. Расіі. Цэнтр г. Па- ставы. У 1842 перайменаваны ў Свян цянскі павет ЗАВІТНЁВІЧ Уладзімір Зянонавіч [2(14).4 1853, в. Ліцвяны Мінскага пав , цяпер у Уздзенскім р-не — сак 1927], бел. археолаг, гісторык. Д-р царк. гісто- рыі (1897), праф (1904). Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1875), Пецярбургскую духоўную акадэмію (1879). У 1879 — 83 настаўнік Вар- шаўскага духоўнага вучылішча. 3 1884 Палац у в. Завер'е Ьраслаўскага раёна. 19 ст Фота Я Булгака дацэнт, з 1899 экстраардынарны праф. Кіеўскай духоўнай акадэміі, адначасова выкладчык гісторыі ў Кіеўскім ін-це шляхетных дзяўчат на вячэрніх жаночых курсах У 1880—90-я г ўваходзіў у гру- пу бел інтэлігенцыі (М В Доўнар-За- польскі, Я.А.Ляцкі, Д.М Мейчык і інш ), што гуртавалася вакол газ. «А/днскнй ла- сток», вывучала псторыю і этнаграфію Беларусі; член гіст. т-ва Нестара-ле- тапісца, Маскоўскага археал т-ва, царк -архіўнага т-ва, камісіі па зборы стараж. актаў і інш. Даследаваў каля 700 курганоў дрыгавічоў у 82 могільніках пе- раважна ў Бабруйскім, Мазырскім, Рэ- чыцкім пав. Вызначыў межы рассялення дрыгавічоў, іх этнавызначальныя прад- меты На 9-м археал з'ездзе ў Вільні (1895) выступіў з дакладам пра формы пахавальнага абраду ў мапльных курга- нах Мінскай губ ПІэраг прац прысвяціў пытанням царк. гісторыі, дзейнасці пер- шых славянафілаў і інш У даследаванні «Палінодыя Захарыя Капысценскага і яе месца ў гісторыі заходнярускай палемікі XVI і XVII стст.» (1883) зрабіў агляд па- лемічнай л-ры пра Брэсцкую унію 1596. У 1918 чытаў лекцыі на курсах белару- сазнаўства, што арганізавала культ асв секцыя Бел. вайск рады ў Кіеве, быў дэ- легатам Памеснага сабора правасл. рас. царквы, кандыдатам на пасаду прафеса- ра Бел. ун-та, які планаваў утварыць урад БНР Выступаў за рэформы царк. жыцця, не пагаджаўся з вольным абыхо- джаннем з гіст фактамі, іх фальсіфі- кацыяй. Звесткі пра далейшую дзей- насць у сав. час адсутнічаюць Тв. Область Дреговнчей как предмет ар- хеологнческого нсследовання / / Тр Кнев- ской духовной академнн. Кнев, 1886. Кн. 8; О курганах Мннской губерннн / / Кален- дарь Северо-Западного края на 1890 г Мн , 1890; Археологнческне разысканвя в бас- сейне р Березнны . / / Чтення в нст о-ве Нестора-летопнсца Кнев, 1894 Кн. 8. Вы сшее начало, положенное в основу западно- русскнх братств, н прнчнны стремлення последннх к ставропнгнальностн / / Там сама. 1902. Кн. 16. вып. 4. Літ'. Б і д н о в В Володнмнр Завітневнч / / Зап наук Т ва ім Шевченка. Львів, 1928 Т СХЫХ. С. 218—221. Кнселев В Нсследователь вннмательный н трудолюбн- вый... / / Мінская праўда. 1994. 13 студэ., 3 лют Уладзімір Ляхоўскі ЗАВІША Ян Казімір (1852, маёнтак Кухцічы, цяпер пас Першамайск Уз- дзенскага р на — 1887). беларускі ар- 393 ЗАВІШЫ хеолаг. Скончыў Мінскую гімназію У 1868—77 падарожнічаў з мэтай фіксацыі помнікаў археалогіі, наносіў іх на ўласную карту рэгіёна, праводзіў рас- копкі, замалёўваў знаходкі Даследаваў гарадзішча і курганы каля в Чурылава (Міёрскі р-н), гарадзішчы каля в Кухцічы, Косава (Івацэвіцкі р-н), гара- дзішча і каменныя маплы каля воз Сві- цязь, стаянкі каменнага веку каля в. Ва- леўка (Навагрудскі р-н) На Беларусі яго цікавіла засяленне стараж чалавекам бе- рагоў Віліі, Дняпра, Нёмана. мігра- цыйныя шляхі, што звязвалі насельнікаў з Балтыйскім морам, сувязі слав. плямён з культурай Рыма і Грэцыі. На Міжнар. кангрэсах археолагаў у Венецыі (1871) і Будапешце (1876) выступіў па прабле- мах вывучэння каменнага веку, пачы- нальнік даследавання гэтай эпохі на тэр. Беларусі. 3 1878 у Кракаве На пася- джэнні аддзела археалогіі Кракаўскай АН прапанаваў выданне навук прац пра старажытнасць Літ.'- Каханоўскі Г. Прадвесне на- вукі. Мн , 1990. С. 58—60- Генадзь Каханоўскі. ЗАВІШЫ, шляхецкі род у ВКЛ герба •Лебедзь». Магчыма, з яўляецца адным са шматлікіх адгалінаванняў літоўскага баярскага роду, які прыняў герб «Ле- бедзь» на Гарадзельскім сойме 1413 (інш. адгалінаванні — Галігунтавічы, Шэметы, Юндзілы). Паводле генеа- лагічнага падання, 3 спачатку кары- сталіся гербам «Ружа» Родапачынальнік Завіша ўпамінаецца ў 1443—86. Пакінуў сыноў Мікалая (упамін. ў 1496, нашчад- каў не меў) і Яна, двараніна гаспадар- скага (1491), памёр да 1506 3 сыноў Яна Юрый (каля 1480 — да 1528) быў суддзёй земскім драпчынскім значным землеўладальнікам, яго ўдава ў 1528 ставіла ў войска 34 коннікаў. Гэта галіна абарвалася на сынах Юрыя — Мікалаі, Яне, Альбрэхце і Крыштафе ў сярэдзіне 16 ст. Брат Юрыя Ян (каля 1485 — 1524) у маладосці служыў Радзівілам, быў старосгам любашанскім (да 1519), жыжморскім (з 1519) і падстолім літоў- скім, памёр без нашчадкаў Далейшы род 3. пайшоў ад другога брата Юрыя — Ан- дрэя (каля 1490 — да 1534), цівуна віленскага, які ў 1528 ставіў 29 коннікаў. Друпм шлюбам быў жанаты з Барбарай Кезгайла, іх дзеці пасля 1554 атрымалі значную частку спадчыны згаслага роду Кезгайлаў. Ракаў, воласць Бакшты са Смілавічамі і Дукорай і інш. маёнткі. 3 іх Ян (1520 ? — 1557) даў пачатак старэй- шай галіне, яго брат Мельхіер (1525 9 — 1592), маршалак гаспадарскі (з 1570), кашталян віцебскі (з 1588) — малодшай. якая згасла ў 2-й пал 17 ст. 3 прад- стаўнікоў старэйшай галіны найбольш вядомыя Я н (каля 1550—1626). сын Яна, пад- каморы лідскі (з 1593), ваявода мсці- слаўскі (з 1596), ваявода віцебскі і старо- ста суражскі (з 1599) Яго адзіны сын
394 ЗАГАВАЛІНА Мікалай (каля 1585—1647), кашталян віцебскі (з 1626), пакінуў толькі дачок. Юрый (каля 1555—пасля 1590), друп сын Яна, валодаў маёнткам Ракаў, які праз шлюб яго адзінай дачкі Ганны з кн ІІІыманам Самуэлем Сангушкам пе- райшоў да апошняга Андрэй (каля 1557—1604), трэці сын Яна, ваявода менскі (1596—98), падскарбі земскі літоўскі (з 1598), ула- далыіік часткі маентка Бакшты, ад якога пісаўся «на Бакштах 3.». Крыштоф (каля 1600—70), сын Андрэя, пісар літоўскі, староста менскі (1638— 45) і браслаўскі (1645), марша- лак надворны (1649), маршалак вялікі (з 1654), кашталян віленскі (з 1669) Быў жанаты з Кацярынай Тышкевіч, пакінуў сыкоў Андрэя Казіміра (1618—78, цісара ВКЛ) і Яна Ежы (каля 1620—71) Пер- шы атрымаў пасля бацькі Менскае, дру- гі — Браслаўскае староства. Ад Яна Ежы пайшла галіна. якая ў 19 ст валодала маёнткамі ў Гродзенскай і Мінскай губ Крыштоф Станіслаў (1660 ? — 1721), сын Андрэя Казіміра, староста менскі (з 1685), чачэрскі (з 1684), ваяво- да менскі (з 1720). У мемуарах апісаў паліт падзеі і шляхецкі побыт Рэчы Пас- палітай 17—18 ст. Ігнацы (каля 1690—1738), сын Крыштофа Станіслава, граф на Бакштах, Бярдзічаве і Завішыне, мечнік літоўскі (з 1730), падкаморы літоўскі (з 1734), мар- шалак надворны (з 1736), староста менскі, чачэрскі, хаславіцкі, сумілішскі і інтурскі, ген.-маёр кавалерыі Памер без нашчадкаў Ян Казімір (1852 — 87), гл. Я.К Завіша. Літ: Вовіескі А Росхеі гоііо»' ХУіеІкіет Кзі{$Г№іе Бііел'ікіет ш XV XVI шіекіі. Ч/аг5ха*а, 1887, Ріеікіешісх К Кіегва^онче і ісЬ Іаіуівшішт <10 роіоігу XVI № Рогпагі, 1982, Раті^тікі КггузгіоГа Фрагмент ліста Б.І. Эпімах Шыпілы на бланку беларускай выдавецкай суполкі «Звгляне сонца і ў наша вконца». 1922. Заіукгу, «'Оіеч'ОіІу Мігіакіеко (1666—1721) ^Уагзгач'а, 1862. Вячаслаў Насевіч. ЗАГАВАЛІНА, гарадзішча жалезнага веку каля в. Загаваліна Ушацкага р-на За 1 км на 3 ад вёскі. Памер 40 х 30 м Вядома з 1873. Даследаваў у 1966 К.П.Шут Культурны пласт 0.2—1,2 м У ніжнім гарызонце выяўлены сляды на- земнага жытла слупавой канструкцыі з каменнымі агнішчамі, рэшткі печаў-дом- нш, знойдзены шлакі, жал сярпы, на- жы, шылы, іголкі, бронзавыя спіралькі і бляшкі, касцяныя праколкі, каменныя паліравапыя сякеры, слабапрафіляваныя гаршкі і слоікападобныя пасудзіны днеп- ра-дзвінскай культуры. У верхнім гары- зонце знойдзены абломкі гладкасценных пасудзін банцараускай кулыпуры Літ: Сведення 1873 г. о городншах н курганах / / Мзв Археологнческой комнс- снн Спб., 1903 Вып 5; Ш у т К.П. Городн- ше Заговалнно Ушачского района / / Воп- росы нсторнн. Мн., 1969; Зайкоўскі Э М Першабытныя помнікі паўночнай Бе- ларусі. Мн., 1990 ЗАГАРЎЛЬСКІ Эдуард Міхайлавіч (н. 18 12 1928, г. Тула), бел археолаг, пс торык Д-р гіст. н. (1984), праф. (1985) Скончыў Маскоўскі ун-т (1953). 3 1954 у Ін-це гісторыі АН Беларусі, з 1962 у БДУ: з 1973 заг кафедры археалопі, эт- награфп і дапаможных пст дысцыплін, у 1986—91 дэкан гіст. ф-та Вывучае пы- танні археалопі і стараж гісторыі Бела- русі, праблемы этнагенезу славян і іх прарадзімы. гісторыю гарадоў. Даследа- ваў помнікі жал веку (Гарадзішча Мінскага р-на, Кісцяні, Малышкіі, ран- няга сярэднявечча (Заслаўе, Копысь, Мінск, Рагачоў. Свіслач, Стрэшын і інш.). У час раскопак у Мінску вызначыў агульную планіроўку горада 11—13 ст , абарончыя ўмацаванні і забудову, зрабіў рэканструкцыю ўсх часткі замчышча Ў выніку даследавання раннефеадальнага замка ў Вішчыне выявіў Вішчынскі ера- шова-рэчавы скарб. Прапанаваў новую канцэпцыю паходжання славян Аўтар падручніка «Археалогія Беларусі» (1965), адзін з аўтараў «Гісгорыі Бела- рускай ССР» у 2-х т. (т. 1, 1961), у 5-і т. (т 1, 1972), «Гісторыі БССР» (ч. 1, 1981), вучэбнага дапаможніка «Гіста- рычнае краязнаўства Беларусі» (1980), школьнага падручніка «Гісторыя БССР» (1989) Тв: Древннй Мннск Мн . 1963. Древняя нсторня Белорусснн- Очеркм этннч. нсто- рнн н матернальной культуры (до IX в.) Мн , 1977. Возннкновенне Мннска Мн.. 1982 «ЗАГЛЯНЕ СОНЦА I Ў НАША АКОНЦА», першая легальная бел выдавецкая суполка Існавала ў Пецяр- бургу ў 1906—14. У студз. 1906 налічвала 45 удзельнікаў. Зарэгістравана 5(18) 5 1906 Ва ўправу суполкі ўвахо- дзілі: В.іваноўскі (старшыня), У Сталыг- ва (сакратар), Б.Эпімах-Шыпіла, Ю.іва- ноўскі, В Валейка, У Калашэўскі Кнігі друкаваліся ў польскай друкарні К.Л.Пянткоўскага кірыліцай і лацінкай, некат паралельна двума шрыфтамі Асн частка тыражу адпраўлялася на Бела- русь. Першая кніжка — «Беларускі ле- мантар, або Першая навука чытання» выд ў ліп. 1906 Выйшлі таксама «Пер- шае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткі (1906), «Другое чытанче для дзя- цей беларусаў» Я Коласа (1909) У 1908 суполка выдала першы зборнік Я.Купа- лы «Жалейка». Бы.то наладл-на выдан- не твораў з серыі «Беларускія песняры» 3 аб яўленых 8 кніг да сак 1908 выйшла 6. «Дудка беларуская» і «Смык бела- рускі» ф.Багушэвіча. 2 першыя былшы паэмы А Мшкевіча «Пан Тадэвуш», «Га- пон» В.Дуніна-Марцінкевіча. Тыраж кожнай кніжкі — 4300 экз. 3 вясны 1908 да восені 1909 суполка не выдала ні ад- ной кніжкі У крас 1909 быў заключаны новы дагавор членаў-заснавальнікаў (В Л , І.Л , С І.іваноўскія, Сталыгва, Ва лейка, А С і І.Р.Трэпка-Неканды, Г.Ражноўскі і А Грыневіч) Восенню 1909 перавыдадзена кніга Дуніна- Марцінкевіча «Вечарніцы» Адным то- мам з прадмоваю В Іваноўскага «Вінцук Дунін-Марцінкевіч і яго жыццё» выйшлі з друку творы Дуніна-Марцінкевіча «Шчароўскія дажынкі» і «Купала» (1910). У 1910—13 суполка выдавала рэпертуарную серыю драматычных тво- раў літаграфскім спосабам тыражом 200— 400 экз. У серыі выйшлі «Модны шляхцюк» Каганца, «Сватанне» А.Чэха- ва «Пашыліся ў дурні» і «Па рэ іізіі» М.Крапіўніцкага, «У зімовы вечар» і «Хам» Э.Ажэшкі, «Паўлінка» Купалы. У 1912—13 выдавала альманах •Маладая Беларусь» У 1913 убачылі свет «Шля- хам жыцця» і «Сон па Кургане» Купалы, «Мядзведзь» Чэхава і інш У сярэдзіне 1914 перавыдадзена (няпоўна) «Дудка беларуская» Багушэвіча. Выдаўцы суты- каліся з фінансавымі цяжкасцямі, цэн- зурнымі рэпрэсіямі (арышт зб-каў «Жа- лейка» Купалы і «Дудка беларуская» Ба- гушэвіча) Выдавецкую дзейнасць суполкі прыпыніла 1-я сусв вайна За гады існавання суполка выпусціла 38 кніг агульным тыражом за 100 тыс. экз. і
больш як 20 паштовак з краявідамі Бела- русі, партрэтамі бел. пісьменнікаў. Літ.~- Александровіч С.Х. Пу- цявіны роднага слова. Мн , 1971. С. 169— 184; Семашкевіч Р.М. Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе (канец XIX — пачатак XX ст.). Мн., 1971. Ракіцкая Н. Беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша аконца» / / Свнтязь: Альманах бнблнофнлов Бело- русснн. Мн., 1989; Туронак Ю. «Загля- не сонца...» і Вацлаў Іваноўскі / / Спадчы- на. 1992. № 2; Я г о ж . \Уас(а* Ішапоч'ькі і обгоііхепіе Віаіопіы. 9/агкга\ма, 1992; Я г о ж . Огіаіаіпоіі Ьіаіопіькіеко я'убая’пісін'а •ХаЫапіе зопса і й паьга акопса» № РеіегзЬцгвіі (1906—1914) // 8ш<1іа роіопо- зіатіса-огіепіаііа. Асіа Ііпегагіа XIII ІУагхгая'а, 1992. Надзея Ракіцкая. ЗАГОРЫНЫ, археал. помнікі каля в. Загорыны Ма ырскага р-на. Паселішча і могільнік.За 300 м на ПдУ ад вёскі, каля схілу карэн- нага берага р. Прыпяць. Памер 300 х х 120 м. Выявіў і даследаваў у 1962 У.Ф.Ісаенка. Культурны пласт ніжняга гарызонту 0,3 м; зпойдзены крамянёвыя прылады працы і зброя. фрагменты ляп- нога вастрадоннага посуду позняга ме- заліту і ранняга неаліту (7—4 тысяча- годдзі да н.э.). Культурны пласт верхняга гарызонту 0.2 м; знойдзены крамянёвыя прылады працы і рэшткі ляпнога посуду позняга неаліту і бронзавага веку (3—2-е тысячагоддзе да н.э.). Выяўлены рэшткі груптавых пахаванняў культуры шнура- вой керамікі Палесся. Гарадзішча эпохі Кіеўскай Русі За 160 м на 3 ад вёскі, на высокім беразе р. Прыпяць. Памер 75 х 75 м. 3 ПнУ гарадзішча — абрыў да старыцы ракі, з боку поля — дугападобны роў і вал. Абс- ледаваў у 1976 Ісаенка. У агаленнях культ. пласт да 1 м. Знойдзены рэшткі посуду 12—13 ст., касцей чалавека. Літ.'. М с а е н к о В.Ф. Неолнт Прнпят- ского Полесья. Мн.. 1976. Уладзімір Ісаенка. ЗАДЗЕЎСКАЕ, паселішча сярэдняга і позняга неаліту (2-я пал. 3 — пач. 2-га тыс. да н.э.) на паўд. ускраіне г. Паста- вы, на беразе воз. Задзеўскае. Пляцоўка памерам 50—70 х 20 м. Даследаваў у 1980 Э.М.Зайкоўскі. Культурны пласт каля 0,4 м. Выяўлены крамянёвыя пры- лады працы (скрабкі, скоблі, праколкі, нажы, ножападобныя пласціны, абломкі наканечнікаў стрэл, нуклеусы і інш.) і фрагменты керамікі 3 асн. груп: арна- ментаванага посуду тыповай грабеньча- та-ямачнай культуры, арнаментаванай керамікі нарвенскай кулыпуры, арнамен- таванага посуду шнуравой керамікі куль- туры. Характар керамікі ўсіх груп блізкі да адпаведнай керамікі з паселішча Ске- ма. Выяўлена т.зв. гібрыдная кераміка: цеста як у нарвенскай, але арнамент культуры тыповай грабеньчата-ямачнай культуры. Знойдзены фрагменты ранііе- сярэдневяковай ганчарнай керамікі, жал. нож і сякера. Літ.. Зайковскнй Э.М. Мсследова- ння в Подвннье / / Археологнческне от- крытня 1980 г. М., 1981. Эдвард Зайкоўскі. І.С.Зайцаў. ЗАДРЎЦКІ ГРАШОВЫ СКАРБ. Зной- дзены ў 1893 на беразе Дняпра каля в. Задруцце Рагачоўскага р-на. Ухаваны ў 13 ст. Самы буйны скарб часоў безмапет- нага перыяду. У гліняным гаршку зна- ходзілася 89 цэлых і 3 фрагментаваныя сярэбраныя грыўні-зліткі 13 ст. агульнай масай 14,5 кг. Імператарская Археал. камісія (Пецярбург) размеркавала зна- ходку паміж музеямі Расіі, Германіі, ЗША і распрадала прыватным асобам. У 1929 13 зліткаў перададзены Эрмітажу. ЗАДРЎЦЦЕ, археал. помнікі дрыгавічоў каля в. Задруцце Рагачоўскага р-на. Гарадзішча. На паўн. ускраіне вёскі, на правым беразе Дняпра. Памер 83 х 45 м. Усх. схіл стромкі, з інш. ба- коў умацавана валам выш. 1 —3 м, шыр. 8—15 м. Абследавалі ў 1930 — 31 А.М.Ляўданскі, у 1958 В.М.Мельнікоў- ская, у 1976 А.Р.Мітрафанаў. Курганны могільнік 10— 11 ст. За 100 м на Пн ад гарадзішча. 40 насыпаў, захаваліся 3, дыям. 3,5—5 м, выш. 0,5 — 0,7 м. Даследаваў у 1931 Ляўданскі (6 курганоў), абследаваў у 1976 Мітрафанаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне, пераважна галавой на 3. Знойдзены рэшткі дамавін, жал. цвікі, ганчарны посуд, пацеркі са шкла, брон- зы, сердаліку, бронзавыя пярсцёнкапа- добныя скроневыя кольцы. Літ.~. Ляўданскі А.М. Кароткае па- ведамленне аб доследах культур эпохі жа- леза ў БССР у 1930—1931 гг. / / Пр. сек- цыі археалогіі Ін-та гісторыі БАН. Мп., 1932. Т. 3. Эдвард Зайкоўскі. ЗАЖЫНКІ, старадаўні земляробчы звы- чай, звязаны з пачаткам жніва. Меў аб- радавы характар, быў скіраваны на тое, каб забяспечыць добры збор ураджаю. На Беларусі 3. уласцівы рэгіянальныя асаблівасці. Звычайна іх спраўлялі ў су- боту вечарам. Перад тым прыбіралі двор і хату, стол засцілалі белым абрусам, клалі бохан хлеба і ставілі соль. Зажынальніцай часцей абірДлася гаспа- дыня, якая з дочкамі або нявесткамі ад- праўлялася на ніву, жнсі бралі з сабой хлеб і свежы сыр. Зажынальніца зжына- ла некалькі сцяблін, скручвала перавясла і падпяразвалася ім, а першы сноп жыта 395 ЗАЙЦАЎ ставіла са словамі: «Стаўлю сноп на 100 коп, на 1000 мерак», клала пад яго хлеб і сыр. Быў гэта магічны акт, абрадавы рытуал, скіраваны на забеспячэнне ўра- джаю. У першы выхад на ніву пажыналі невял. сноп, перавязвалі яго чырвонай стужкай, неслі да хаты і ставілі на по- куці. Зерне з яго пасля дамешвалі да на- сення. На святочнай вячэры сям'я з'яда- ла абрадавую ежу — хлеб і сыр, прыне- сеныя 3 нівы. Арсень Ліс. «ЗАЖЫНКІ», грамадска-паліт., літ - мастацкі зборнік. Выдадзены ў 1918 у Маскве Беларускім нацыянальным камі- сарыятам. Змешчаны ў ім арт. Я.Нё- манскага «Нацыянальныя задачы Бела- русі» разглядаў пытанні нац.-дзярж. са- мавызначэння Беларусі ў форме «шырокай аўтаноміі краявога жыцця» ў кантэксце стварэння ў краі Сав. (Радава- га) паліт. ладу і федэратыўнага злучэння з Сав. Расіяй, крытыкаваў як утапічную ідэю БНР аб дзярж. незалежнасці Бела- русі і магчымасці федэрацыі з зах. краінамі (Польшчай, Украінай, прыбалт. краінамі). Праблемам стварэння нац. школы, асабліва вышэйшай, падрыхтоўкі свядомай бел. інтэлігенцыі прысвечаны арт. Я.Пятровіча (Я.Нёманскага) «Да культурна-асветных задач Беларусі», эканам. стану Беларусі — арт. Я.Канча- ра, бел. літаратуры — крытычны агляд З.Жылуновіча. У зборніку змешчаны творы Я.Купалы, Я Кола а, Цёткі, А.Га- руна, Ц.Гартнага, Ф.Шантыра; упершы- ню надрукавана Беларуская Марселье- за» з пазначэннем «народны твор» (сап- раўдны аўтар — А.А.Мікульчык). Аляксей Каўка. ЗАЙКОЎСКІ Эдвард Міхайлавіч (н. 18.11.1952, в. Дубашы Валожынскага р-на), беларускі археолаг. Канд. гіст. н. (1985). Скончыў БДУ (1975). 3 1980 у Ін-це гісторыі АН Беларусі. Даследуе помнікі неаліту і бронзавага веку, язычніцкія вераванні і першабытнае мас- тацтва на тэр. Беларусі. Аўтар навук- папулярных прац па пытаннях стараж. мастацтва. Тв.: Першабытныя помнікі паўночпай Бе- ларусі. Мн., 1990. ЗАЙЦАЎ Іван Рыгоравіч [9(22).10.1916, в. Хоцімск Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер у Касцю- ковіцкім р-не — 15.7.1952], поўны кава- лер ордэна Славы. У Чырв. Арміі з 1939. У Вял. Айч. вайну на фронце з ліп. 1941. Снайпер сяржант 3 вызначыўся пры вы- зваленні Польшчы і ў баях на тэр. Гер- маніі: ліквідаваў разлікі гармат варожай батарэі, захапіў 2 пушкі, удзельнічаў у прарыве абароны праціўніка на р. Одэр каля г. Лебус (Германія); у баі за вышы- ню першым падняўся ў атаку. Пасля вайны працаваў у калгасе на радзіме. ЗАЙЦАЎ Іван Сцяпанавіч (9.10.1926, в. Чонкі Гомельскага р-на — 16.4.1945), Герой Сав. Саюза (1945). У Вял. Айч. вайну са снежня 1943 на 3-м Укр. і 1-м
3 ЗАЙЦАЎ бел. франтах. Камандзір аддзялення сяр- жант 3. вызначыўся 16.4.1945 у баі за ст. Вербіг (Германія). Цяжка паранены, за- крыў сваім целам амбразуру варожага дзота, кулямётны агонь якога стрымліваў наступленне сав. воінаў. Пахаваны ў г. Костшын (Польшча). Яго імем названы вуліцы ў г. Гомелі і в. Чонкі, пасажырскі цеплаход Галоўрэчфлоту Беларусі; у Го- мелі яму ўстаноўлена мемар. дошка. ЗАЙЦАЎ Мікалай Якаўлевіч (н. 10.3.1923, чыг. ст. Крупкі Мінскай вобл.), Герой Сав. Саюза (1945). Канд. філас. н. (1982). У Чырв. Арміі з 1941. Скончыў 3-ю Чкалаўскую ваен. авіяц. школу пілотаў (1943), БДУ (1967). У Вял. Айч. вайну з лют. 1944 ст. лейтэ- нант 3. на 1-м і 4-м Укр. франтах: лёт- чык, камандзір звяна, нам. камандзіра эскадрыллі штурмавога авіяпалка. Удзельнік вызвалення Украіны, Поль- шчы, Чэхаславакіі. Зрабіў 185 баявых вылетаў, правёў 15 паветр. баёў, збіў 2 самалёты. знішчыў больш за 100 адзінак баявой тэхнікі ворага. Да 1960 у Сав. Арміі, палкоўнік. 3 1967 выкладчык, з 1983 дацэнт БДУ. ЗАЙЦАЎ Міхаіл Мітрафанавіч (н. 23.11.1923, в. Заводскі Хутар Чэрнскага р-на Тульскай вобл), военачальнік, ген. арміі (1980). Герой Сав. Саюза (1983). Скончыў ваен. акадэміі бранятанкавых войск (1954) і Генштаба (1965). У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 на Зах., Варо- нежскім, Бранскім, Цэнтр., 1-м Укр. франтах. Пасля вайны нач. штаба, ка- мандуючы арміяй, 1-ы нам. камандую- чага войскамі акругі. У 1976—80 каман- дуючы войскамі БВА. 3 1980 га- лоўнакамандуючы Групай сав. войск у Германіі. 3 1985 на кіруючых пасадах ва Узбр. Сілах СССР. Чл. ЦК КПБ у 1971—81, ЦК КПСС у 1981—90. Дэп. ВС СССР у 1971—80, СССР у 1979—89. ЗАЙЦАЎ Яўген Аляксеевіч [21.12.1907 (3.1.1908), г. Невель Віцебскай губ., ця- пер Пскоўская вобл., Расія — 13.9.1992], беларускі жывапісец. Нар. мастак Беларусі (1964). Чл.-кар. АМ СССР (1973). Скончыў Віцебскі мас- тацкі тэхнікум (1930), АМ у Ленінградзе (1937). У 1943—44 удзельнічаў у афар- мленні выданняў «Партызанская дубінка», «Раздавім фашыскую гадзіну». Працаваў у станковым жывапісе ў жан- ры сюжэтна-тэматычнай карціны. Шэ- раг работ прысвечаны гіст.-рэв. і гіст.-ва- еннай тэматыцы: «Чапаеў» (1937), «Ус- тупленне Чырвонай Арміі ў Мінск у 1920 годзе» (1940), «Герой Савецкага Саюза Канстанцін Заслонаў у партызанскім штабе» (1944), «Пахаванне героя» (1946), «Парад беларускіх партызан у 1944 годзе ў Мінску» (1947), «Стаяць насмерць» (1948), «Абарона Брэсцкай крэпасці ў 1941 годзе» (1950), «Кан- станцін Заслонаў» (1957), трыпціх «Мая рэспубліка ў агні Айчыннай» (1963— 67), «Незабыўнае» (1975) і інш. Літ.'- Гераснмовнч П.Н. Е.А.Зай- цев. М., 1980. Галія Фатыхава. «ЗАКАНАДАЎЧЫЯ АКТЫ ВЯЛІКА- ГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА XV—XVI стст.» («3 аконодательные ак- ты Велмкого княжества Лмтовского XV — XVI вв.»), зборнік заканадаўчых і нарматыўных ак- таў, прывілеяў і судовых спраў ВКЛ. Вы- дадзены ў 1936 Ленінградскім ун-там як навуч. дапаможнік для студэнтаў- гісторыкаў і юрыстаў, аспірантаў і вы- кладчыкаў. Падрыхтаваны І.І.Якаўкі- ным. Змешчана больш за 20 дакументаў: Прывілей 1447, Судзебнік 1468, Устава дзяржаўцам 1529, урыўкі з «Уставы на валокі» 1557, фрагменты Статутаў ВКЛ 1529, 1566, 1588 і інш. Усе матэрыя- лы — перадрук з ранейшых выданняў. Дакументы даюць канкрэтнае ўяўленне пра «асноўныя рысы феадальнага ладу» ВКЛ 15—16 ст.: павелічэнне і ўма- цаванне зямельнай уласнасці феадалаў, складванне іерархічнай структуры шлях- ты, сістэму эксплуатацыі сялянства, кла- савую барацьбу і г.д. Правапіс крыніц адаптаваны. У дадатку — кароткая хра- налагічная табліца па гісторыі ВКЛ, тлу- мачальны слоўнік. Пры характарыстыцы гіст. працэсаў аўтар зборніка зыходзіў з некаторых памылковых уяўленняў тага- часнай сав. гістарыяграфіі: лічыў, што запрыгоньванне сялянства было абу- моўлена развіццём толькі паншчыны, што ў выніку Люблінскай уніі 1569 ВКЛ было далучана да Польшчы. Істотным недахопам з'яўляюцца адсутнасць ка- ментарыяў і абмежаваная колькасць крыніц пра рэалізацыю заканадаўчых норм. Міхаіл Спірыдонаў. ЗАКОЎСКІ Леанід Міхайлавіч (сапр. Штубіс Генрых Эрнеставіч; 1894, маёнтак Рудбаржы, Латвія — 29.8.1938), адзін з вышэйшых кіраўнікоў НКУС і галоўных арганізатараў паліт. рэпрэсій у СССР. Камісар дзяржбяспекі 1-га рангу (1935). У органах ВЧК з 1917. Удзельнік грамадз. вайны. У 1920—31 нач. Адэскай, Падольскай губ. ЧК, Адэ- скага акр. аддзела АДПУ, паўнамоцны прадстаўнік АДПУ па Сібірскім, Зах.- Сібірскім краях. 3 10.4.1932 паўнамоцны прадстаўнік АДПУ у БССР, з 15.7.1934 нарком унутр. спраў БССР. Арганізатар т. зв. «мазырскай справы». Артыкулы 3. з заклікамі знішчаць «ворагаў народа» друкаваліся ва ўсіх газетах Беларусі. Пасля забойства С.М.Кірава з 11.12.1934 нач. УНКУС па Ленінградскай, з 20.1.1938 — па Маскоўскай абл. 3 29.1.1938 1-ы нам. наркома ўнутр. спраў СССР. Арыштаваны 28.4.1938. Расстра- ляны паводле прыгавору Ваен. калегіі Вярх. суда СССР. Анатоль Розумаў. ЗАКУПЫ, катэгорыя залежнага сялян- ства ў Кіеўскай Русі і ВКЛ. 1) Паводле Рускай Праўды (падрабязная рэдакцыя), 3. станавіліся збяднелыя сяляне, якія бралі ў феадала грашовую пазыку («ку- пу») і павінны былі працаваць у яго гас- падарцы, пакуль не аддадуць яе. Пан у адносінах да 3. мог ужываць розныя формы прымусу: біць «про дело», перат- вараць у халопаў пры спробе ўцячы ці за крадзеж. У адрозненне ад поўных хало- паў 3. маглі звярнуцца ў суд са скаргамі на пана, з дазволу пана пайсці на пошукі грошай. У выпадку продажу 3. у халопы без законных падстаў пан плаціў штраф 12 грыўняў, а доўг касаваўся і 3. ста- навіўся вольным. 2) У ВКЛ 14—16 ст. 3. — збяднелыя сяляне, якія бралі ў фе- адала грошы ў доўг і за гэта закладвалі сваю асобу ў няволю да крэдытора на час, пакуль не адпрацуюць доўг у гаспа- дарцы пана або пакуль не вернуць яго. 3. станавіліся таксама злачынцы, што пры- гаворваліся судом да штрафаў, але былі неплацежаздольнымі і таму выдаваліся пацярпелым «головой», «шеей», або «горлом» у часовую няволю «на выро- бок» (да адпрацоўкі доўгу-штрафу), і інш. неплацежаздольныя даўжнікі неза- лежна ад прычын паходжання доўгу. 3. да разліку не меў права пайсці ад крэды- тора. У выпадку адмовы працаваць, плаціць доўг або ўцёкаў 3. выдаваўся крэдытору да поўнага разліку. Пры гэ- тым сума доўгу, якая пагашалася працай («выпуст»), спачатку вызначалася дага- ворам, а потым — Статутамі ВКЛ 1529, 1566 і 1588. 3 сярэдзіны 16 ст. з запры- гоньваннем асн. масы сялянства і істотным абмежаваннем яго праваздоль- насці закупніцтва як форма часовай ня- волі паступова знікла. Літ.'. Ясннскнй М.Н. Закупы Рус- ской Правды н памятннков западнорусско- го права. Кнев, 1904; Статут Велнкого кня- жества Лнтовского 1529 г. Мк., 1960; Статут Велнкого княжества Лнтовского 1566 г. / / Временннк нмп. Московского о-ва нсторнн н древностей росснйскнх. М., 1855. Кн. 23; Статут Вялікага княства Літоўскага 1588: Тэксты. Давед. Камент. Мн., 1989. Міхаіл Спірыдонаў. ЗАЛАТАРЭНКА Іван Нічыпаравіч [?— 7 (17). 10.1655], нежынскі палкоўнік (з 1653), паплечнік Б. Хмяльніцкага. 3 1654 наказны гетман укр. казацкага 20-тысячнага войска (Нежынскі, Стара- дубскі і Чарнігаўскі палкі), пасланага на Беларусь у распараджэнне цара Аляксея Міхайлавіча ў час вайны Расіі з Рэнчу Паспалітай 1654—67. У 1654 заняў Го- мель, Рэчыцу, Жлобін, Стрэшын, Рага- чоў, Прапойск, Чачэрск і Новы Быхаў, у 1655 — Бабруйск, Глуск, Каралеўскую Слабаду, Свіслач, Койданава, удзель- нічаў у захопе Мінска і Вільні, пасля чаго паліў шэраг гарадоў і мястэчак у Бел. Панямонні. Вызначаўся асаблівай жорст- касцю ў адносінах да мясц. насельніцтва. Найб. пацярпеў ад казакоў 3. Магілёўскі пав., у якім збівалі людзей, забіралі хлеб і жывёлу. Загінуў у час Быхава аблогі 1654 —55. Літ.'. Модзалевскнй В.Л. Мало- росснйскнй родословннк. Т. 1. Кнев, 1914. Генадзь Сагановіч. ЗАЛАТАЯ АРДА, Улус Джучы, дзяржава, якая існавала ў 13—15 ст. Узнікла ў пач. 1240-х г. Займала тэр. Зах. Сібіры, Паўн. Харэзма, Волжскай Булгарыі, Паўн. Каўказа, Крыма, стэпаў ад Волгі да Дуная. У васальнай залеж- насці трымала рус. землі. Напачатку
займала зах. частку імперыі Чынгіз-ха- на — тэр. ўдзельнага княства (улуса) яго сына Джучы (адсюль адна з назваў З.А.). Самастойнай дзяржавай стала пры Батыі. сыне Джучы. Арабскія гісторыкі называлі яшчэ З.А. Дэшт-і- К і п ч а к (Кіпчацкая Арда). Усх. частка улуса Джучы (Зах.Сібір) атрымала паз- ней назву Блакітнай Арды. Ба- тый у выніку паходаў 1236—40 далучыў да сваіх уладанняў Паволжа, кіпчацкія стэпы, Паўн. Каўказ, Крым, Харэзм, скарыў рус. княствы. У сярэдзіне 13 ст. хан Берке [1258—66] прыняў іслам і не стаў прызнаваць вярх. улады манголь- скага хана. Першапачатковая сталіца З.А. г. Сарай-Бату (каля сучаснай Аст- рахані), з 1 -й пал. 14 ст. перанесена ў г. Сарай-Берке (каля сучаснага Валгагра- да). Аб ператварэнні З.А. ў самастойную дзяржаву сведчыць чаканка манеты з імем пятага хана Менгу Цімура [1267— 80]. Пасля яго смерці ў выніку міжусобнай вайны перамогу атрымала частка арыстакратыі мусульманскага ве- равызнання. Яна вылучыла на ханскі па- сад Узбека [1313 — 42], унука Менгу Цімура. Пры Узбеку і яго сыне Джанібеку [1342—57] З.А. ператвары- лася ў адну з вял. дзяржаў сярэднявечча. На працягу 45-гадовага праўлення яны цвёрда трымал: ўладу ў сваіх руках, бязлітасна душылі праяўленне самастой- насці васалаў. У выніку прыдворных змоў і смут у канцы 1350-х г. былі забіты многія царэвічы з роду Узбека. на праця- гу 1357—80 на пасадзе перабывала 20 ханаў. У 1370-я г. ў выніку феад. драб- лення З.А. фактычна распалася на 2 часткі: у раёнах на 3 ад Волгі правіў цемнік Мамай, ва ўсх. раёнах — Урус- хан. Унутранае бязладдзе скарысталі ма- скоўскія князі. У 1380 адбылася бітва на Куліковым полі, дзе войскі Мамая пацяр- пелі паражэнне. Часовае аднаўленне адзінства З.А. адбылося пры хане Тахта- мышы, які ў 1380 разбіў Мамая на р. Калка, а праз 2 гады заняў і спаліў Мас- кву. Але правіцель Сярэдняй Азіі Тамер- лан (Цімур) у 1391 і 1395 разбіў войскі Тахтамыша, разрабаваў сталіцу. На гэ- тым скончылася адзінства З.А. Апошнюю спробу аб'яднаць дзяржаву зрабіў Еды- гей (памёр у 1419). Складаныя працэсы феад. драблення прывялі ў 2-й пал. 15 ст. да распаду З.А. на Казанскае і Астра- ханскае ханствы, Нагайскую Арду, улас- на Вял. Арду і Крымскае ханства. На працягу больш як 2,5 стагоддзя ВКЛ было ў складаных адносінах з З.А. Вясною 1238 мангола-татары пагражалі з У. Але ў выніку гераічнай барацьбы на- сельніцтва Смаленскага княства з вой- скамі чужаземцаў іх прасоўванне на 3 спынілася. У жн. 1242 татары зноў спра- бавалі ўзяць Смаленск, але былі адбіты. У канцы 1246 мангола-татары ўварваліся на тэр. ВКЛ з Пд, зрабілі вял. спуста- шэнні. У 1258, 1275, 1277 разам з ар- дынскімі войскамі ў паходах на ВКЛ удзельнічалі і дружыны галіцка-ва- лыкскіх князёў, але былі адбіты. Дайшлі летапісныя звесткі аб жорсткіх бітвах з татарамі пра ўшчэнт разбітага ворага дружынамі з Пінска, Слоніма, Наваград- ка, Турава, Друцка і інш. гарадоў. Сыны наваградскага кн. Карыята (Юрый, Аляксандр, Канстанцін, Фёдар) пры падтрымцы кн. Альгерда вызвалілі Малое Падолле ад ардынскага іга. Упартая пра- цяглая барацьба і гераічная абарона сваіх зямель насельніцтвам ВКЛ аслабіла і па- дарвала сілы заваёўнікаў і дазволіла паз- бегнуць ардынскага ярма. Князі ВКЛ не толькі абаранілі свае землі, але і на- ладзілі саюз з ханамі З.А. супраць агуль- ных праціўнікаў. Разгром сіламі ВКЛ ар- дынцаў у бітве каля Сініх Вод 1362 за- доўга да бітвы на Куліковым полі быў першым буйным паражэннем Арды і даў магчымасць пашырыць уладанні ВКЛ на Пд да вусця Дняпра і Днястра, уста- навіць уладу Гедзімінавічаў над Кіеўскім і Валынскім княствамі, Падоліяй, Чарнігаўшчынай і Севершчынай. У выніку Арда страціла кантроль над знач- нымі тэрыторыямі, якія складалі некалі ядро Кіеўскай Русі. Вял. князі Гедзімін, Вітаўт і інш. запрашалі татараў З.А. і вы- карыстоўвалі іх у барацьбе з Тэўтонскім ордэнам. Татары ўдзельнічалі ў вайне Гедзіміна з крыжакамі яшчэ ў 1319, у 1350 ардынскія атрады ўдзельнічалі ў паходзе вял. князя Кейстута ў Польшчу. У ВКЛ знаходзілі прытулак беглыя ханы і прэтэндэнты на ханскі пасад. У сак. 1395 пасля паражэння ад Цімура на тэр. ВКЛ адступіў вял. хан Тахтамыш са сваёй дружынай, жыў у Лідзе ў асобным доме, які доўга называлі Тахтамышавым дваром. ВКЛ сярод цюркскіх народаў ме- ла славу надзейнага прыстанішча; група мурзаў на чале з Мансурам Кіятам Ма- маевічам эмігрыравала сюды пасля бітвы на Куліковым полі, Лекса Мансуравіч ат- рымаў Глінскую і Палтаўскую воласці на У ад Дняпра і даў пачатак роду Глінскіх. Вітаўт, скарыстаўшы з яўленне скінутага ардынскага ўладара, вырашыў з дапамо- гаю Тахтамыша дабіцца, у прыватнасці, кантролю над Уладзімірскім княствам, якое ўсё яшчэ лічылася васалам Арды. У выніку іх сумеснага паходу пад Азоў у канцы 1397 яны прывялі шмат татараў, якія былі паселены каля Вільні, у Аш- мянскім, Берасцейскім, Лідскім, Наваг- радскім пав. Бітва на Ворскле 1399 за- вяршылася паражэннем войск Вітаўта і Тахтамыша, які пасля ўцёкаў апынуўся ў Сібіры, спрабаваў самастойна захапіць ханскі пасад, але быў забіты. Кантакты ВКЛ з 3-А. захоўваліся, нашчадкі Тахта- мыша разлічвалі на саюз з ёю ў барацьбе за адраджэнне сваёй улады над «улусам Джучы». У 1409 да Вітаўта прыбыў з 30-тысячным войскам сын Тахтамыша царэвіч Джэлал-эд-Дзін, які прымаў удзел у Грунвальдскай. бітве 1410 суп- раць Тэўтонскага ордэна. У ордэнскіх хроніках адзначаецца, што галоўнака- мандуючы ордэнскім войскам вял. ма- гістр Ульрых фон Юнгінген загінуў у біт- ве ад рукі татарскага воіна Багардзіна. Пасля Грунвальда татары ўдзельнічалі ў ваен. дзеяннях да падпісання Тарунскага міру 1411. Летам 1411 лры падтрымцы ЗАЛАТАЯ Вітаўта Джэлал-эд-Дзін авалодаў Кры- мам, зімою 1412 захапіў пасад у З.А. У жн. 1412 даўні вораг Вітаўта эмір Едыгей арганізаваў забойства Джэлал-эд-Дзіна і на пасад прызначыў яго брата Керыма Берды. Але Вітаўт у 1413 у Вільні вылу- чыў ханам З.А. Бетсуб-Улана, мал. сына Тахтамыша. Упершыню ў гісторыі З.А. яе правіцель быў каранаваны ў сталіцы ВКЛ і прыняў ханскую шапку з рук вял. князя літоўскага. Бетсуб-Улан прымаў удзел у вайне з ордэнам. У канцы 1414 яго паход на З.А. скончыўся паражэн- нем, сам хан загінуў у сутычцы з вой- скамі Едыгея. Пачаўся заняпад З.А., уладанні апошніх ханаў называлі Вял. Ардой, часам Заволжскай Ардой. Ад- носіны ВКЛ з Ардою абвастрыліся. У 1416 войскі Едыгея спустошылі землі Ук- раіны, захапілі Кіеў. Вітаўт выставіў но- вым кандыдатам на ханскі пасад Ерым- фердэна, сына Тахтамыша, які таксама быў каранаваны ў ВКЛ і на кароткі час захапіў уладу ў Ардзе. Керым Берды быў забіты, таму Едыгей узвёў на пасад Дэрвіш-хана, скінуўшы Ерымфердэна. У 1420 саюзнікі Вітаўта — мурзы улуса Шырын — здзейснілі новы пераварот, у выніку якога Дэрвіш-хан і Едыгей былі забіты. У 1422 сталіца Арды дасталася прыхільніку ВКЛ хану Дэўлет Берды. Але пасля сваркі з вял. князем літоўскім хан вымушаны быў шукаць прытулак у Крыме. 3 прэтэнзіяй на пасад выступіў Улуг Мухамед, сын Джэлал-эд-Дзіна. У 1423 ён звярнуўся за дапамогай да вял. князя і ў 1424 з дапамогай Вітаўта павёў жорсткую барацьбу з інш. прэтэндэнтамі (у 1425 іх быпо 6) і толькі ў 1429 пера- мог. У 1433 хан падтрымаў у барацьбе за велікакняжацкі пасад кн. Баляслава Свідрыгайлу, але вясною 1434 выслаў свае атрады на дапамогу яго саперніку кн. Жыгімонту Кейстутавічу. Свідры- гайла ў сваю чаргу падтрымаў саперніка хана Кічы Мухамеда. Пасад у Ардзе дас- таўся трэцяму іх праціўніку — Сеід Ах- меду. Улуг Мухамед быў паселены са сваім акружэннем на Севершчыне. Ад- туль ён перасяліўся ў Ніжні Ноўгарад, затым у Казань і стаў там заснавальнікам ханскай дынастыі. Адзін з яго сыноў стаў першым ханам васальнага ад Мас- коўскага княства Касімаўскага царства. Сеід Ахмед прымаў актыўны ўдзел у Свідрыгайлы паўстанні 1432—39 на 6а- ку Свідрыгайлы, потым Міхаіла, сына Жыгімонта Кейстутавіча. Новы вял. кн. Казімір Ягайлавіч і яго саветнікі падтры- малі Хаджы Гірэя, другога праціўніка Сеід Ахмеда. Пры падтрымцы войск Радзівіла і кн. Шырынскіх Гірэй захапіў Крым і стаў заснавальнікам дынастыі Гірэяў. Легенда, запісаная ў 16 ст., свед- чыць, што гэты хан нарадзіўся ў ВКЛ у Троках (цяпер Тракай). У 1455 пасля разгрому Хаджы Гірэем войск Сеід Гірэя апошні ўцёк у Кіеў, перавезены ў Вільню, пазней паселены ў Ковенскі за- мак, дзе і памёр. У 1476 у ВКЛ знайшлі
398 ЗАЛАТЫ прытулак сыны Хаджы Гірэя (Даўлет і Айдар) пасля паражэння ў барацьбе за крымскі пасад, у пач. 1480 яны перае- халі ў Маскву. У 1502, пасля разгрому войска Вял. Арды крымскім ханам Менглі Гірэем апошні яе хан Шэйх Ах- мед (Шах-Ахмат) з братамі, сынамі і прыдворнымі схаваўся ў ВКЛ. Там ён быў на становішчы ганаровага палонніка, хоць тытулаваўся «царом Заволжскім» і суправаджаў Жыгімонта Старога ў нека- торых урачыстых выхадах. Вясною 1527 па просьбе нагайскіх татараў ён быў ад- пушчаны ў Арду. Гл. таксама Татары. Літ.'. Тнзенгаузен В. Сборннк ма- терналов, относяіцнхся к нсторнн Золотой Орды. Т. 1. Спб., 1884; Т. 2. М.; Л., 1941; Г р е к о в Б.Д., Якубовскнй А.Ю. Зо- лотая Орда н ее падснне. М.; Л., 1950; С а - фаргалнев М.Г. Распад Золотой Орды. Саранск, 1960; Босворт К.Э. Мусуль- манскне дннастнн: Пер. с англ. М., 1971; Г р е к о в Н.Б. Восточная Европа н упадок Золотой Орды (на рубеже XIV—XV вв.). М., 1975; Тузгкіешісх I. Таіагху па Ьіішіе і ш Роізсе: Зівсііа г <І2іеі6» ХШ—XVIII ш. У/агзга^а, 1989. Ібрагім Канапацкі. «ЗАЛАТЬІ ВЕК», у гуманітарнбіх наву- ках вобразная назва перыяду найб. ярка- га развіцця якой-небудзь з'явы. Па- ходзіць з антычнай міфалогіі, дзе абазна- чала найб. ранні перыяд гісторыі са шчаслівым і бестурботным існаваннем чалавецтва. Упершыню ўжыта стараж.- грэч. паэтам Гесіёдам у паэме «Дні і тур- боты» (8—7 ст. да н.э.). У 16—19 ст. у еўрап. філасофіі распаўсюджаны ідэі вяртання да грамадства «З.в.», за ўзор якога браліся неразвітыя народы Амерыкі і Афрыкі (М.Мантэнь, Ж.Ж.Русо, Д.Дзідро, Л.Морган). Марксізм адвяргаў такія тэорыі, паводле У.ГЛеніна «ніякага залатога веку ззаду нас не было, і перша- бытны чалавек быў зусім падаўлены цяжкасцю існавання, цяжкасцю бараць- бы з прыродай» (Тв. Т. 5. С. 95). У літаратуразнаўстве выраз «З.в.» скары- стоўваецца для абазначэння найб. яркіх перыядаў развіцця л-ры: «З.в.» рымскай л-ры (каля 70 да н.э. — 18 н.э.), «3 в.» рус. л-ры (19 ст.). Па аналогіі з гэтым М.Багдановіч выкарыстоўваў выраз «З.в.» для характарыстыкі бел. л-ры і кулыуры 16 ст. («Беларускае адраджэн- не», 1915), М.Гарэцкі ў 1-м выд. «Гісторыі беларускае літаратуры» (Віль- ня, 1920) таксама вылучаў «залатую па- ру» бел. пісьменнасці — 16 ст. У 3-м выд. кнігі (М.; Л., 1924) ён даў яе харак- тарыстыку: «У 16 веку юрыдычная літа- ратура дае класічныя ўзоры, рэлігійная літаратура размножваецца і друкуецца капітальнымі тэмпамі, хронікі ахоплі- ваюць усё жыццё і пераходзяць у мему- арны від літаратуры, пішуцца ўжо вер- шы, перакладаюцца заходнееўрапейскія свецкія повесці і навуковая (на свой час) літаратура, складаюцца граматыкі, ле- мантары, слоўнікі і да т.п. рэчы, — ад- ным словам, творыцца «залаты век» на- шай старой літаратуры». У бел. гіст. на- вуцы 1920—30-х г. уяўленні пра «З.в.» бел. л-ры спалучаліся з уяўленнямі пра 15—16 ст. як перыяд найб. магутнага паліт. і эканам. развіцця бел.-літ. дзяр- жавы (В.Ластоўскі, У .Ігнатоўскі, М.Доўнар-Запольскі), але самі гісторыкі выразу «З.в.» пазбягалі. Для гісторыкаў 1930-х г. такія ўяўленні былі непрымаль- ныя, як і сам выраз «З.в.», таму гэтыя словы ўжываліся імі як ярлык для шаль- мавання навук. і паліт. апанентаў (В.К.Шчарбакоў і інш.). У 1948 у «Тэзісах аб асноўных пытаннях гісторыі БССР», выпрацаваных Ін-там гісторыі АН БССР як аснова для напісання гісто- рыі Беларусі, адзначалася: «Да ліку най- больш антынавуковых і шкодных кан- цэпцый, меўшых месца ў гістарыяграфіі і ў выкладанні курса гісторыі Беларусі, трэба аднесці:... 3) Ілжывую ідэю аб «за- латым веку» ў гісторыі бел. народа, згод- на якой Беларусь нібыта дасягнула ў XIV—XVI вяках вяршыні свайго росквіту і дабрабыту. Палітычны сэнс гэтага вы- мысла — арыентацьія на капіталістычны захад, ідэалагічнае і паліт. абгрунтаванне адрыву беларускага народа ад брацкага яму вялікага рускага народа». Падобнае разуменне «З.в.» бел. народа зрабілася афіцыяльным у гіст. навуцы і ідэалогіі БССР. Л.Абэцэдарскі для абазначэння гэтых уяўленняў выкарыстоўваў тэрмін «тэорыя З.в.». Выраз «З.в.» ужыты як вобразная характарыстыка ўздыму бел. кулыуры і эканомікі ў 15—16 ст. Валерый Пазднякоў. ЗАЛЁЖСКІ Уладзімір Мікалаевіч [7(19).9.1880, с. Ачы Казанскай губ., цяпер Татарстан — 2.2.1957], рэвалю- цыянер, адзін з кіраўнікоў рэв. руху на Палессі. 3 служачых. Чл. РСДРП з 1902. 3 1900 вёў парт. работу ў Казані, Ніжнім Ноўгарадзе, Астрахані, Царыцыне, Кіеве і інш. У 1910—12 у Навазыбкаве і Гомелі кіраваў экспедыцыяй у Расію з-за мяжы нелегальнай парт. л-ры. Удзельнічаў у аднаўленні дзейнасці і быў чл. Палескага камітэта РСДРП(б). У 1902 — 04, 1913—15, 1916—17 у турмах і ссылках. ПасляЛют. рэвалюцыі 1917 чл. Рус. бю- ро ЦК і Выканаўчай камісіі Пецярб. к-та РСДРП(б). Дэлегат VII (Красавіцкай) канферэнцыі і VI з'езда РСДРП(б). У дні Кастр. рэвалюцыі камісар Петраградска- га ВРК у мін-ве поштаў і тэлеграфаў, по- тым чл. калегіі наркамата і нам. наркома поштаў і тэлеграфаў. 3 снеж. 1918 на паліт. рабоце ў Чырв. Арміі. 3 1922 на навук. і пед. рабоце. ЗАЛЁНСКІ (Шлюбіч) Леў (каля 1638, Валыкь — 21.7.1708), дзеяч грэка- каталіцкай царквы Рэчы Паспалітай. Спачатку рыма-католік, уступіў у ордэн базыльян. Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах Оламаўца (Чэхія) і Рыма. 3 1679 епіскап уладзімірскі і берасцейскі, архімандрыт Кобрынскага манастыра. Удзельнічаў у Люблінскім з'ездзе уніятаў і правас- лаўных (1680). Мітрапаліт (1694— 1708), захаваў пасады епіскапа ўладзіміра-берасцейскага (рэзідэнцыя знаходзілася ва Уладзіміры-Валынскім), архімандрыта Кобрынскага, Дзерманска- га і Дубенскага манастыроў. У 1697 пе- радаў Полацкае архіепіскапства М.Бела- зору. У час кіравання 3. да уніяцкай царквы былі далучаны Перамышльская (1693), Львоўская (1700) і Луцкая (1702) епархіі. Спрыяў росту ўплыву 6а- зыльян. Занепакоены праследаваннямі уніятаў рас. войскамі ў час Паўн. вайны 1700—21, уцёк у Аўстрыю (1705). Пасля вяртання на радзіму (1708) хутка памёр. Літ.'. Назарко I. Кні'евсько і Га- лнцькі мнтрополнтм. Рнм, 1962; 8 I е Ь е I - 5 к і I. СЬгопоіовіа... Ьшбж, 1867; Я г о ж. Озіаіпіе ргасу // Хсгіріогез Регцт Роіопісагцт. КгакО№, 1878. Т. 4. Сяргей Казуля. ЗАЛЁСКІ Адам Іосіфавіч [н. 22.3(4.4).1912, в. Кімейка Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер у Сен- ненскім р-не], беларускі гісторык-этно- граф. Д-р гіст. н. (1963), праф. (1964). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1940). У 1937—40 нам. дырэктара Мінскага пед. вучылішча. Удзельнік Вял. Айч. вайны. У 1945—53 выкладчык, дэкан Курскага пед. ін-та. 3 1953 заг. сектара этнаграфіі Ін-та гісторыі, з 1957 нам. дырэктара Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. У 1970—81 навук. супрацоўнік, заг. сектара Ін-та гісторыі АН БССР. Аўтар прац па гісторыі Вял. Айч. вайны, нац. адносін, нам. гал. рэ- дактара і адзін з аўтараў 4-га тома 5-том- най «Гісторыі Беларускай ССР» (1975), рэдактар і адзін з аўтараў «Нарысаў ва- еннай гісторыі Беларусі» (ч. 1—5, 1995). Тв.~- Белорусскнй народ в годы Велхкой Отечественной войны. Мн., 1959 (разам з І.С.Краўчанкам); Быт беларускіх сялян у партызанскім краі. Мн., 1960; В партнзан- скнх краях н зонах. М., 1962; В тылу врага. Мн., 1969; Геронческнй подвнг мнллнонов в тылу врага. Мн., 1970; Дарогамі партызан- скай Беларусі. Мн., 1974; О нацнональных отношеннях в Советской Белорусснн: Нст. очеркн. Гродно, 1992 (разам з П.М.Кобрын- цам). ЗАЛЁСКІ Аляксандр Ксаверавіч (1891, в. Баяры Навагрудскага пав., цяпер Нясвіжскі р-н — 24.11.1937), удзельнік рэв. руху, дзярж. дзеяч БССР. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07- У 1912 уступіў у РСДРП. 3 1913 у арміі. У кастр. 1917 удзельнік узбр. паўстання ў Харкаве, по- тым старшыня ЧК пры Харкаўскім Саве- це рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 3 крас. 1918 на Беларусі, адзін з арганіза- тараў падп. бальшавіцкай арг-цыі, пар- тыз. атрадаў у Навагрудскім пав., стар- шыня Замір'еўскага падп падрайкома РКП(б), Сноўскага рэўкома. 3 1919 старшыня Навагрудскага павятовага ВРК, чл. Навагрудскага павятовага к та КП(6)ЛІБ, потым у Чырв. Арміі. 3 1924 у Наркамаце земляробства БССР, з 1936 нам. наркома. Неабгрунтавана рэп- рэсіраваны «за шкодніцкую дзейнасць у сельскай гаспадарцы», расстра іяны. Рэ- абілітаваны ў 1957. Аўтар успамінаў «Замір еўская партыйная арганізацыя ў
399 ЗАЛЕССЕ барацьбе з нямецкімі і белапольскімі аку- пантамі» (1935). Эдуард Карніловіч. ЗАЛЕСКІ Антон Ігнатавіч (15.2.1824, Варшава — 4.10.1885), удзельнік паў- стання 1863—64 на Беларусі і ў Літве, мастак. 3 заможных дваран Трокскага пав. Адукацыю атрымаў у Вільні і Вар- шаве, жывапісу вучыўся ў Вене і Фла- рэнцыі. Падарожнічаў. 3 1847 на радзі- ме. Працаваў як мастак-графік, ілю- страваў успаміны Я.Паска, творы А.Міцкевіча, Т.Ленартовіча, А.Мальчэў- скага, І.Ходзькі і інш. Чл. Віленскай археал. камісіі. У 1862 прыхільнік «чыр- воных», увайшоў у Літоўскі правінцы- яльны к-т, дзе разам з К.Каліноўскім рыхтаваў паўстанне. 26.1.1863 арышта- ваны і высланы ў Вятку. 3 1867 у Варша- ве, потым за мяжой. Памёр у Фларэн- цыі. Літ.: Революцмонный подьём в Лнтве н Белорусснн в 1861 — 1862 гг. М., 1964; Оіеувхсог I. Рашіріпікі г Іаі 1857—1865. Т. 1—2. АКіІпо, 1913; ЗДоікпік ргасом'пікон' к$іц2кі роккіе]. ІКагвхалга; Бо<12, 1972. 8. 1001 —1002; Аіі<1гіо11і і\уіа<1ек вігоісН сзахочу АМгосіа*' еіс., 1976. Генадзь Кісялёў. ЗАЛЕСКІ Браніслаў Францавіч [псеўд. Літвін; 9(21).6.1820, мяст. Вызна Слуцкага пав., цяпер г.п. Чырвоная Сла- бада Салігорскага р-на — 2.1.1880], польскі і беларускі мастак, пісьменнік. Чл.-кар. АН у Кракаве (1873). У час ву- чобы ў Дэрпцкім ун-це (1840-я г.) удзельнічаў у нелегальных студэнцкіх гуртках. У 1846 арыштаваны, у 1847 са- сланы радавым у Арэнбург, потым у Хі- ву, Туркестан. Разам з Т.Р.Шаўчэнкам (перапісваўся з ім у 1853—59) удзель- нічаў як рысавальшчык у экспедыцыях па аральскім краі і ў горы Каратау. У 1856 вярнуўся ў в. Рачкавічы Слуцкага пав. Жыў у в. Дарава каля Баранавіч, Мінску, пад Гроднам (1857—59). 3 1860-х г. у эміграцыі (Дрэздэн, Рым, Парыж). Памагаў паўстанцам 1863—64 у закупцы зброі. Сакратар Гісторыка-літ т-ва і рэдактар яго «Штогоднікаў» (з 1866). Выпусціў ілюстраванае (22 афор- ты) выданне «Жыццё кіргізскіх стэпаў» (1865), «Польскія выгнаннікі ў Арэнбур- гуЬ (1866), а таксама ўспаміны пра су- часнікаў. Стварыў шэраг малюнкаў пра паўстанне 1863—64 («Серакоўскі ў тур- ме», 1863, і інш.). Перапісваўся з А.І.Герцэнам. Тв.: (Нз заметок Шееченко) / / Т.Г.Шев- ченко в воспомннаннях современннков. М., 1962. Літ.: Александровіч С. Старонкі братняй дружбы. Мн., 1960. С. 173—181. Леанід Дробаў. ЗАЛЁССЕ, вёска ў Глыбоцкім р-не. За 17 км на Пп ад Глыбокага, 19 км ад чыг. ст. Залессе. 256 ж., 108 двароў (1994). Упершыню ўпамінаецца ў 2-й пал. 14 ст. (не пазней за 1387) у грамаце кн. Ан- дрэя Альгердавіча Полацкага. Адносілася да Полацкай зямлі, потым да Полацкага ваяв. У канцы 15 — пач. 16 ст. налсжала полацкаму баярыну Глебу Астаф'евічу Корсаку. Пазней падзелена паміж яго Антон Ігнатавіч Залескі. Б.Залескі. Серакоўскі ў турме. Малюнак 1863. сынамі Іванам, Янам і Андрэем Гле- бавічамі, якія заснавалі ў 3. царкву Пак- роваў Багародзіцы. У выніку падзелу ўтварылася некалькі феад. двароў з ад- нолькавай назвай, колькасць якіх з ця- гам часу мянялася. Частка 3., што пры падзеле паміж братамі дасталася га- раднічаму полацкаму Івану Глебавічу Корсаку, упамінаецца ў 1540, калі по- лацкі ваявода Ян Юр'евіч Глябовіч даз- воліў яму заснаваць у 3. мястэчка. У 1541 дазвол пацверджаны вял. кн. ВКЛ Жыгімонтам 1 Старым, аднак І.Г.Корсак не выкарыстаў яго, бо потым 3. ніколі не згадваецца як мястэчка. У Полацкай рэвізіі 1552 саўладальнікамі 3. выступа- юць сын Іван Баркулаб Корсак, які вало- даў бацькоўскім і дзедаўскім дваром з 49 дымамі (7 путных слуг, 6 цяглых і 23 вольныя сялянскія дымы, 13 ага- роднікаў), і яго дзядзька Ян Глебавіч Корсак (39 дымоў, з іх 4 баярскія, 4 цяг- лыя, 25 вольных, 6 агароднікаў). Сын Андрэя Глебавіча Анікей Корсак тады ж валодаў дваром Азярэцкім, да якога, відаць, таксама належала частка 3. (у 1571 Анікей заснаваў у 3. новую царк- ву). Пасля смерці Баркулаба Іванавіча Корсака (1576) частка 3. належала яго маці Марыне Гетольтаўне. Калі ў 1578 дачка Баркулаба Ева выходзіла замуж за кн. Януша Чартарыйскага, бабуля пада- равала ёй у ліку інш. маёнткаў «нмене Залеское, двор з будованем дворным, з бояры, з людьмм». У 1584 Ева Баркула- баўна і яе другі муж кн. Багдан Саламя- рэцкі прадалі за 3 тыс. коп літ. грошаў Яну Міхайлавічу Вепрахоўскаму 3., якое тады ўпершыню названа З.-Астроўна. Вепрахоўскі ў 1618 перапрадаў З.-Аст- роўна Яўстафію Корсаку-Галубіцкаму, апошні ў 1625 завяшчаў яго віленскаму Свята-Троіцкаму базыльянскаму кляш- тару. У 1731 адбылося размежаванне зя- мель маёнтка З.-Астроўна і сяла Па- лавіца, уласнасці базыльяя, з маёнткам Ігуменава полацкіх'езуітаў, у 1749 — з маёнткамі Валяр'янава-Гарадзец і Лужкі. Частка 3., што належала Яну Глебавічу Корсаку, у 1555 была падзеле- на паміж яго сынамі Дзмітрыем, Стафа- нам, Гаўрылам і Юзафам. Пасля смерці Дзмітрыя і Стафана значная частка 3. апынулася ў руках Гаўрылы, які, магчы- ма, выкупіў і долю брата Юзафа. Сыны Гаўрылы ў 1618—19 прадалі гэту частку свайму траюраднаму брату Крыштофу Анікеевічу Корсаку, які, верагодна, так- сама меў долю ў 3. пасля свайго дзеда Андрэя Глебавіча. Аднак Станіслаў Гаўрылавіч захаваў частку маёнтка <3.- Барсукоўшчыну) і ў 1622 прадаў яе за 300 коп грошаў Фёдару Касароўскаму. Пазней асн. уладальнікам паўн. па- селішча 3. быў Крыштоф Корсак, які ў 1634 аддаў яго ў заклад Раману Аскерку. ІІасля смерці Крыштофа (1642) 3. было падзелена паміж яго сынамі Еранімам і Уладзіславам Янам. Апошні ў 1675 пра- даў сваю долю Іпаліту Цеханавецкаму, які ў 1689 набыў у сыноў Ераніма і іх ча- стку 3. На працягу 18 ст. 3. належала бачэйкаўскай галіне роду Цеханавецкіх (сын Іпаліта Фелікс, сыны апошняга Ян і Юзаф). Корсакі, аднак, мелі прэтэнзіі на 3., і пазней яно вярнулася да іх. У 1793 3. далучана да Расійскай імперыі, увайшло ў Дзісенскі пав. Мінскай, з 1842 Віленскай губ. Маёнтак базыльян перай- шоў у дзярж. уласнасць. У сярэдзіне 19 ст. ў 3. створана сядзіба (уключала сядзібны дом, гасп. будынкі, парк пей- зажнага тыпу), якая належала графу Моле. 3 1861 3. — цэнтр воласці ў Дзісенскім пав. Пры валасным праўленні працавала сельская школа. 3 12.10.1940 3. — цэіітр сельсавета. 114 гаспадарак, 311 ж. (1971). У вёсцы сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддзяленне сувязі, магазін. Каля 3. курганны могільнік усх. славян. Вячаслаў Насевіч. ЗАЛЁССЕ, вёска, цэнтр сельсавета ў Смаргонскім р-не. За 12 км на ПдУ ад Смаргоні, чыг. станцыя на лініі Мінск— Гудагай, каля аўтадарогі Маладзечна—
400 ЗАЛІЎСКАГА Смаргонь. 1100 ж., 403 двары (1993). Вядома з 16 ст. як фальварак Дзербы. У 1690 3. згадваецца ў ліку паселішчаў Смаргонскай парафіі Ашмянскага пав. У 1-й пал. 18 ст. ўласнасць ваяводы віцебскага Марцыяна Міхала Агінскага. У 2-й пал. 18 ст. маёнткам валодала яго жонка Ларская, а потым яго сын Тадэ- вуш. 3 1795 3. ў складзе Рас. імперыі, у 19 — пач. 20 ст. ў Беніцкай воласці Аш- мянскага пав. Віленскай губ. 3 1802 ула- дальнікам маёнтка стаў паліт. дзеяч і кампазітар Міхал Клеафас Агінскі. Пры ім у 3. была пабудавана новая сядзіба з палацам, шматлікімі жылымі і гасп. 6у- дыккамі, млынам, аранжарэяй, бат. са- дам, звярыкцам, пейзажным паркам. У 3. М.К.Агінскі стварыў шэраг муз. тво- раў, у т.л. паланэз «Развітанне з Радзімай». Пасля яго ад'езду з 3. (1822) маёнтак да 1915 належаў Агінскім. Пас- тупова прыходзіў у заняпад. У 1880-я г. фальварак і вёска, 4 двары, 50 ж., царк- ва, капліца, млын. У пач. 20 ст. чыг. ст., 190 ж. У 1-ю сусв. вайну акупіравана герм. войскам. У 1918—20 была занята Чырв. Арміяй, польскім войскам. 3 1921 у складзе Польшчы, фальварак, чыг. станцыя і пасёлак у Беніцкай гміне Ма- ладзечанскага пав. Віленскага ваяв. У Сядзіба ў Залессі (Смаргонскі р-н) у 18 ст. Рэканструкцыя. 1931 у фальварку 3. 24 ж. і 2 двары, на чыг. ст. 138 ж., 18 двароЎ, у пасёлку 134 ж. і 21 двор. 3 1939 у БССР, з 12.10.1940 цэнтр сельсавета Смаргонскага р-на. У чэрв. 1941 — ліп. 1944 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1971 — 806 ж., 258 двароў. Цэнтр калгаса імя У.І.Леніна. Сярэдняя школа, Дом куль- туры, б-ка, дзіцячы сад, бальніца, аптэ- ка, аддз. сувязі, сталовая, 5 магазінаў, кафэ. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры і гісторыі пач. 19 ст. — сядзіба Агінскіх. Літ.'. Т р э п е т Л.В. Там, дзе гучалі па- ланезы. Мн., 1990. Юрый Бажэнаў, Валерый Шаблюк. ЗАЛІЎСКАГА ЭКСПЕДЫЦЫЯ 1833, экспедыцыя пад кіраўніцтвам Ю.Заліў- скага ў 1832—33, якая ставіла сваёй мэ- тай аднаўленне ўзбр. барацьбы супраць самадзяржаўя на тэр. Беларусі, Літвы і Польшчы пад дэмакр. і рэсп. лозунгамі. Стварэннем экспедыцыі і распрацоўкай планаў яе дзейнасці займалася арг-цыя «Помста народа» («Рошзіа Ілкіп»), на чале якой стаяў І.Лялевель. Паводле планаў, з Францыі павінны былі накіравацца і нелегальна пранікнуць на тэр. Беларусі, Літвы і Полынчы невял. групы эмісараў пераважна з б. удзель- нікаў паўстання 1830—31. Яны мелі на- мер стварыць партыз. атрады з мясц. на- сельніцтва і распачаць барацьбу супраць самадзяржаўя пад лозунгамі надзялення сялян зямлёй, адраджэння Рэчы Пас- палітай, праняцця канстытуцыі на ўзор амерыканскай 1787, а таксама роўнасці паліт. правоў для ўсіх жыхароў ад- ноўленай федэратыўнай дзяржавы. Уся тэр. Беларусі, Літвы і Польшчы, якая ўваходзіла ў склад Расіі, была падзелена на акругі. У пач. 1833 эмісары пачалі не- легальна пераходзіць граніцы Рас. імперыі. Сярод.іх было шмат ураджэнцаў Беларусі і Літвы (М.Валовіч, М.Ходзька, М.Шыманскі, П.Пішчатоўскі і інш.). Але толькі Валовічу ўдалося стварыць у нава- коллі Слоніма невял. атрад і распачаць партыз. барацьбу. Сам Заліўскі таксама пацярпеў няўдачу і, пераканаўшыся ў немагчымасці арганізаваць атрад, ад- мовіўся ад задумы, аб'явіў аб адмене экс- педыцыі. Літ.. Зроіесхегізіжо роізкіе і ргоЬу зугпоы'іепіа ягаікі хЬгоіпе] V 1833 г. 97гос1а« еіс., 1984. Вячаслаў Шалькевіч ЗАЛІЎСКІ Юзаф (1797, Віленшчына — 1.9.1855), удзельнік нац.-выз. руху 1820 — пач. 1830-х г., адзін з лідэраў польскай паліт. эміграцыі ў Францыі. 3 1817 служыў у войску Каралеўства Польскага, чл. патрыят. нелегальных арг-цый — Саюза вольных палякаў, Па- трыятычнага т-ва і інш. Удзельнік паў- стання 1830—31. У ноч на 30.11.1830 кіраваў захопам арсенала ў Варшаве. Прымаў удзел у стварэнні паўстанцкіх атрадаў на тэр. Беларусі і Літвы, у баях з карнікамі, меў чын палкоўніка. Пасля задушэння паўстання эмігрыраваў у Францыю, дзе зблізіўся з рухам карбана- рыяў, пазнаёміўся з дэмакр. і рэсп. ідэямі. У 1832 прыняў удзел у падрых- тоўцы экспедыцыі на тэр. Беларусі, Літвы і Польшчы (гл. Заліўскага экспе- дыцыя 1833). Пасля правалу экспедыцыі перайшоў на тэр. Галіцыі, быў арышта- ваны і засуджаны да пакарання смерцю, якое было заменена на 20 гадоў зняво- лення. У 1848 амнісціраваны, выехаў у Парыж, дзе і памёр. Вячаслаў Шалькевіч. ЗАЛКІНД Леанід Самойлавіч (1861, г. Чавусы — 17.9.1929), удзельнік народ- ніцкага і рэв. руху. 3 купецкай сям'і. Ву- чыўся ў Магілёўскай гімназіі, з 1875 чл. гімназійнага гуртка «самаразвіцця», які ў 1880 далучыўся да «Народнай волі». Распаўсюджваў ідэі нарадавольства ся- род сялян Магілёўскай губ., навучэнцаў, рабочых і рамеснікаў Магілёва. 3 1881 студэнт Кіеўскага ун-та, адзін з арганіза- тараў «Камуны магілёўцаў». У 1882 у нарадавольніцкай групе А.Бычкова, пад- трымліваў сувязь з рэвалюцыянерамі Ма- гілёва і Краменчуга, пазней прымаў удзел у аднаўленні разгромленай палі- цыяй нарадавольніцкай арг-цыі Кіева, у жн. 1882 арыштаваны. У 1883 зноў арыштаваны, у 1884 высланы на 5 гадоў ва Усх. Сібір, дзе збіраў матэрыялы пра жыццё і дзейнасць дзекабрыстаў у ссыл- цы. 3 1889 у Краменчугу, пасля 1917 у Маскве, заг. б-кі Політэхн. музея. У 1920-я г. выступаў у друку з успамінамі і артыкуламі пра рэв. народніцкі рух і яго дзеячаў.
401 ЗАМАК Тв. Ешё несколько слов о Я М.Колмансо- не / / Каторга н ссылка. 1924. № 6. Воспо- мннання народовольца; Н М.Забелло / / Тамсама 1926 №3; ЕСГуревнч // Там- сама 1929. № 5; йз жнзнн декабрнстов братьев Бестужевых в г. Селенгннске За- байкальской областн / / Тайные обшества в Росснн в начале XIX столетня. М.. 1926; Два эпнэода нэ жнзнн А.Б Арончнка / / Народовольцы М . 1931. Сб. 3. Ліш. П о п о в Н.Н. Л.С Залкннд / / Ка торга н ссылка. 1929. № 11. Мікалай Ласінскі. ЗАЛУЖЖА, вёска, цэнтр сельсавета ў Стаўбцоўскім р-не. За 10 км на ПдЗ ад Стоўбцаў, і2 км ад чыг. ст. Стоўбцы, на аўтадарозе Стоўбцы—Мір. 461 ж , 144 двары (1993). У пісьмовых крыніцах згадваецца ў 1494 пад назвай Палужжа, уладанне Зенькі Еўлашковіча У і-й пал. 16 ст ўладальнікамі былі Цяцерскія і Жураў- ніцкія У 1553 М. Жураўніцкі прадаў М Валодкавічу маёнтак 3 , а той — Я Тупальскаму. У гэты час у 3. існавала царква. 3 1556 уладанне МКрышылоў- скага, у 1560 я г — кн. Вішнявецкіх, якія ў 1566 3 прадалі Я.Макавецкаму. 3 1577 уладанне М.К.Радзівіла Сіроткі. Да 1582 частка 3. ў складзе Свержанскага маёнтка уладанне Служкаў. У 1569 у вёсцы 9 двароў, карчма 3 1589 у складзе Мірскага графства. У 1647 — 45 двароў, у 1712 — 51. 3 1793 у складзе Рас імперыі, у 1799 — 57 двароў. У 19 — пач. 20 ст. вёска Мірскай вол. Наваград- скага пав. У 1897 — 508 ж , 100 двароў, царква, карчма У пач. 20 ст ў вёсцы і засценку 410 ж., 98 двароў. У і921 у складзе Польшчы ў Стаўбцоўскім пав. Навагрудскага ваяв 3 І939 у складзе БССР 3 12 10 1940 цэнтр сельсавета Стаўбцоўскага р-на. У 1971 — 468 ж., 162 двары. Цэнтр калгаса імя Леніна Дом культуры, сярэдняя школа, біблія тэка, аддз. сувязі, магазін. Помнік земля- кам, што загінулі ў Вял. Айч. вайну. Валерьш Шаблюк ЗАЛУЦКІ Пётр Антонавіч (люты 1887, мяст. Круча Магілёўскага пав., цяпер вё- ска ў Круглянскім р-не — 10.1.1937), прафесійны рэвалюцыянер, дзеяч РКП(б). Працаваў на папяровай ф-цы ў Шклове. 3 1905 вёў рэв. работу ў Пецяр- бургу, Сібіры, на Д Усходзе. Удзельнік рэв 1905—07 3 1907 чл. РСДРП Адзін з арганізатараў выдання бальшавіцкіх газ «Звезда», «Правда». Дэлегат VI (Пражскай) Усерас канферэнцыі РСДРП (1912). За рэв дзейнасць не- калькі разоў быў арыштаваны і сасланы. 3 канца 1916 чл. Рус. бюро ЦК і Выка наўчай камісіі Пецярб к-та РСДРП(б) Пасля Лют рэвалюцыі 1917 чл. выкан- кома Петраградскага Савета, дэлегат VII (Красавіцкай) Усерасшскай канферэн цыі і VI з езда РСДРП(б). У час Кастр. ўзбр. паўстання чл. Петраградскага ВРК. У грамадз. вайну чл. Ваен савета Усх і Зах франтоў 3 і921 чл. Прэзідыума ВЦВК, сакратар Уральскага і Паўн.-Зах. бюро ЦК РКП(б), Ленінградскага губко- ма партыі У 1920—22 канд. у чл ЦК, у 1923 — 25 чл. ЦК РКП(б). За ўдзел ў Ю.Заліўскі. «трацкісцка-зіноўеўскай апазіцыі» у 1927 выключаны з РКП(б), у 1928 ад- ноўлены У 1928 — 32 старшыня СНІ Ніжняволжскага краю, потым на гасп. рабоце. 9.12.1934 арыштаваны органамі НКУС СССР, 16 1 1935 па абвінавачван- ні ў прыналежнасці да «контррэвалю- цыйнай зіноўеўскай групы» асуджаны да 5 гадоў зняволення Калі быў у Сала вецкім лагеры, 10 1 1937 па тым жа абвінавачванні асуджаны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1962. Яго імем названа вуліца ў Магілёве. ЗАМ (5аЬтп) Астрыд (н 27 3 1968, Афенбах, зямля Гесен, Германія), ня- мецкі гісторык і палітолаг Скончыла Франкфурцкі ун-т (1993) 3 1994 на ка- федры паліталогіі і навейшай гісторыі ун та г Манхайм Даследуе гісторыю бел. нац. руху, сац -паліт праблемы Чарнобыльскай катастрофы 1986. гіст. памяці беларусаў. Да арт. Замак. Лідскі замак у 15—16 ст. Рэканструкцыя А.Трусава Мастак У Кіслы. Тв Віе *ефгіі55І5сЬе НаііопаІЬеп'екшів пасЬ <1ег КаіакІгорЬе уоп ТЧсЬегвоЬуІ, 1986—1991. МЦпБіег; НатЬіігв, 1994; Роіі- ІіасЬе КопкігвкІіоіжуегыісЬе «еіргіі55і5сЬег ІёепІіІаГ 2ш ВегіеоШпв <1е5 КіісккпНк аііі СехсЬісЬіе Гііг йіе цпаЬ^еісЫоііепе шеір- пкаіаЬе ЫаііопаІ5іааІ5Ьі1<1цп8 / / ІаЬгЬйсЬег Гііг ОехсЬісЫе Оыеіігораз 1994. В 42. Ь. 4; •А третья мнровая война — Чернобыль» Война н Чернобыль в памятн Беларусн н Германнн / / Не убнть человека. Мн., 1995; Белорусы: опыт самондентнфнкацнн / / Нёман. 1995. № 5- ЗАМАК (ад замок, замыкаць), 1) замк- нёны комплекс абарончых збудаванняў жылых і інш пабудоў, абнесены лініяй умацаванняў з зямлі, дрэва і каменю На Беларусі 3. пачалі будаваць у 2-й пал. 12 ст 2) Жыллё феадала эпохі сярэднявеч- ча. На Беларусі 3 былі агульнадзярж прызначэння (велікакняжацкія, кара- леўскія) і прыватнаўласніцкія (маг- нацкія, царкоўныя, шляхецкія). Струк- тура іх абароны складалася з драўляных (астрогі, вастраколы, гародні, парканы, тэрасы), мураваных (каменныя, цагля- ныя) ці глінабітных сцен з баявымі памо- стамі-галерэямі і звязаных з імі драўляных, мураваных ці камбінаваных (фахверкавых) шмат ярусных вежаў з разнастайнымі па прызначэнні і абрысах байніцамі. Часта ў 3. была гал. вежа — данжон, якая служыла жыллём, назі- ральным пунктам і апошнім рубяжом абароны. У краінах Сярэдняй Азіі, Араб- скага Усходу, Закаўказзя (5—8 ст.), Зах. Еўропы (11 —12 ст ) 3. мелі выгляд пра- мавугольных мураваных збудаванняў з глухімі сценамі і адпавядалі тактыцы пасіўнай абароны. Планава-кам- пазіцыйныя асаблшасці такіх 3 спалу- чалі эліністычныя, рымскія і мясц тра- дыцыі ваен. дойлідства. Пазней (11 —12
402 ЗЛМЕЖНАЯ ст.) тактыка актыўнай абароны прывяла да буд-ва 3. нерэгулярнай планіроўкі (крыжацкія 3. ў Сірыі і Палесціне), да- пасаваных да складанага рэльефу мясцо- васці, са сценамі і вежамі, аснашчанымі байніцамі і машыкулямі. Уваходныя бра- мы 3. дадаткова ўмацоўвалі барбаканамі і абарончымі равамі Акрамя абарончых у 3. сталі ўключаць жылыя, культавыя і гасп. будынкі. У перыяд феадалізму ў Еўропе з развіццём артылерыі 3. абкру- жалі абарончымі бастыённымі збудаван- нямі (напачатку з абмуроўкай курцін і валоў, потым толькі землянымі збудаван- нямі). На Беларусі першыя 3. (12 ст.) былі агульнагарадскімі велікакняжацкімі цы- тадэлямі (Гродзенскі стары замакі. Не- каторыя з іх мелі значныя памеры (замкі ў Полацку, Віцебску). 3. ставіліся на ўзгорках («горныя») ці ў нізінах («доль- ныя»), мелі рэгулярную і нерэгулярную планіроўку. Да 15 ст. вядомы 2 тыпы 3.' разнастайныя па абрысах на ўзвышшах. план якіх паўтараў канфігурацыю рэлье- фу, і размешчаныя ў нізінах звычайна з рэгулярнай планіроўкай з шырокім вы- карыстаннем равоў з вадой (Ляхавіцкі замак). Пашыраны 3., абнесеныя драўлянымі (Радашковічы, Пінск. Го- мельскі замак, Магілёўскі замак) і му- раванымі (Лідскі замак, Крэўскі замак, Наваерудскія замкі, Мірскі замак, Бы- хаўскі замак, Смалянскі замак, Люб- чанскі замакі сценамі. Пры буд-ве 3. быў пашыраны спосаб 3-слаёвай, т.зв. лускован» муроўкі: 2 цагляныя сцяны і забутоўка паміж імі з дробнага каменю і бітай цэглы, залітых вапнавым раство- рам. Часта вонкавыя паверхні сцен вы- кладаліся з каменю (Ліда, Крэва і інш.). Ужывалася таксама мяшаная, паласатая муроўка, калі рады валуноў, пакладзс- ных на вапне, выраўноўваліся радамі буйнапамернай цэглы, а прасветы паміж камянямі закладваліся кавалкамі цэглы. У замкавым буд-ве Беларусі нізараюцца сувязі з рус. (Ноўгарад, Пскоў) і зах,- еўрап. абарончым дойлідствам. У нека- торых 3. сустракаюцца элементы раман- скай архітэктуры (вежы Навагрудскага, Гродзенскага, Лідскага і інш. 3.). У боль- шасці замкавых збудаванняў 15—16 ст. — рысы стыляў готыкі (стральчатыя крыжовыя скляпенні з нервюрамі, стральчатыя аркі акон і дзвярэй) і рэне- сансу (замак у Міры). 3 і7 ст. ў архі- тэктуры 3. пераважалі барочныя рысы. У сярэдзіне 16 ст. пашырыліся 3. з басты- ённай сістэмай умацаванняў (Ляхавічы, Заслаўскі замак), зрэдку будаваліся му- раваныя бастэі. 3 канца 16 ст. замкавае буд-ва паступова трансфармавалася ў палацава-замкавае (Нясвіжскі замак, Гальшанскі палац). Прыватнаўласніцкія феад. рэзідэнцыі 17—18 ст. складаліся з паасобных умацаванняў і палаца, якому адводзілася гал. роля ў арх. кампазіцыі. Многія старыя замкі рэканструяваліся, абкружаліся паркамі. У 1-й пал. 19 ст. Вокладка зборніка «Замежная Белврусь». сярэдневяковыя ўмацаванні замянялі крэпасцямі са шматкіламетровымі лініямі абароны і элементамі найноўшай фар- тыфікацыі. Замкавае буд-ва паўплывала на архітэктуру ўмацаваных храмаў (Му- раванкаўская царква-крэпасць, Сын- ковіцкая царква-крэпасць, Камайскі кас- цёл, Быхаўская сінагога), жылых дамоў (Гайцюнішскі дом-крэпасць), гарадскіх брам, сядзібных дамоў і інш. збудаван- няў. На Беларусі 3. часта называлі пала- цы 18 ст. (Гродзенскі каралеўскі палагі і інш.). 3) Назва турмы ў бел. гарадах у эпоху сярэднявечча. Літ.'. Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. Вільня. 1933; Всеобшая нсторня архнтекту- ры. Л.; М., 1966. Т. 4. С. 103 — 104, 397—401; М„ 1968. Т. 6. С 457-463, 469—483; Р а п - п о п о р т П.А. Военное зодчество западно- русскнх земель X—XIV вв. Л„ 1967; Т к а - чоў М.А. Замкі Беларусі (ХШ—XVII ст.1 Мн„ 1977; Яго ж Лбарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII—XVIII стст. Мн„ 1978; Я г о ж. Замкн Белорусснн. Мн„ 1987; Яго ж. Замкі і людзі. Мн„ 1991; Чантурня В.А. Мсторня архнтектуры Белорусснн. Т. 1. (Дооктябрьскнй пернод). 3 нзд. Мн„ 1985; Якнмовнч Ю.А Зодче- ство Белорусснн XVI — середнны XVII в.: Справ. пособне. Мн„ 1991; Т іі іі 1 5 е А. Вцг^еп іп Езііаші ііп<1 Ьеіііаші. Бограі, 1942; Яго ж. Віігвеп ііез АЬеп<11ап<1е5. АУіеп; МііпсЬеп, 1958; Е е <1 (1 е п К. Сгііка<1ег$ сазііез. І.опгіоп, 1950; Оегб Ь. Маву- агогзхаві уагёрііёзгеі. Вікіареіі, 1955; О ц е г ч іі і п В. 2ашкі ЗІазкіе. АУагяхачга, 1957. Міхась Ткачоў. «ЗАМЕЖНАЯ БЕЛАРЎСЬ», зборнік па гісторыі, культуры і эканоміцы Беларусі. Выдадзены ў 1926 у Празе выд-вам імя Ф.Скарыны. Рэдактар П.К.Крачэўскі. Адлюстроўвае погляды групы бел. неза- лежніцкай эміграцыі ў Чэхаславакіі ся- рэдзіны 1920-х г. на гісторыю, эканоміку і паліт. становішча Беларусі. У арт. «Скарына і незалежнасць» Крачэўскі адзначае непарыўную духоўную сувязь дзвюх важных падзей у жыцці бел. наро- да: выхад у 1525 у Вільні «Малой пада- рожнай кніжыцы» і абвяшчэнне неза- лежнасці Бел. Нар. Рэспублікі (БНР) 25.3.1918; раскрывае вял. ролю Скары- ны ў жыцці і гіст. лёсе бел. народа. Пад крыптанімам «Я.Г.» змешчана гіст. дас- ледаванне «Узаемаадносіны Беларуска- Літоўскага княства з Чэхіяй 500 гадоў та- му назад». У нарысе «Беларусь у мінулым і сучасным» Крачэўскім зробле- ны агляд геагр. становішча Беларусі, яе гісторыі і эканомікі. У артыкуле-даследа- ванні «Гісторыя беларускай кнігі» Кра- чэўскі адзначаў, што геапаліт. ста- новішча Беларусі паміж каталіцкім Заха- дам і праваслаўным Усходам было прычынай трагедыі бел. кнігі, якую сістэматычна вынішчалі больш як 300 га- доў. Рабілася гэта для таго, каб знішчыць разам з кнігамі саму гіст. памяць пра бел. народ. Пад рубрыкай «Ма эрыялы і да- кументы» змешчаны артыкулы «Голас эміграцыі» В.Русака (паказаны працэс дыферэнцыяцыі бел. грамадскіх сіл на Беларусі і на эміграцыі ў сярэдзіне 1920-х г.), «Мандаты Б.Н.Р.» (асвятля- ецца стварэнне і дзейнасць урада і Рады БНР, рашэнне Бер. інскай канферэнцыі 1925 аб перадачы мандатаў БНР ураду Сав. Беларусі называецца «авантурай»), «Мемарандум у Лігу Нацый», накіра- ваны Старшынёй Рады БНР Крачэўскім 20.5.1924. У мемарандуме паказана спе- цыфічнасць Беларусі ў тэрытарыяльных, эканам., нац. і гіст. адносінах, выказва- ецца патрабаванне для Беларусі поўнай незалежнасці і ад Польшчы, і ад Расіі Маст. л-ра прадстаўлена гіст. драмай «Здрада» (інсцэніроўка П.Знічом паэмы К.Рылеева «Глінскі»), вершаванымі тво- рамі І.Франко, В.Вальтара, Крачэўскага (пад крыптанімам «К.»), пад псеўд. За- ноза і інш. Мае рубрыкі «Хроніка палітычнага жыцця», «3 культурнага бе- ларускага жыцця», «Смех і жарты», «Абвесткі». Выйшла 1 кніга. Валянцін Мазец. ЗАМЁЖНЫЯ КАЛАНІСТЫ, іншазем- цы, якія сяліліся на казённых, прыват- наўласніцкіх ці набытых землях Расійскай імперыі ў 17—19 ст. Паводле звестак мін-ва дзярж. маёмасцей Рас імперыі ў 1840-я г. «выхадцы з Прусіі і іншых нямецкіх дзяржаў» пражывалі ў Мінскім пав. (63 рэвізскія душы на ўласнай і арандаванай зямлі), Брэсцкім (1097, калоніі Нейброф і Нейдорф), Пружанскім (97). Сям'я італьянцаў па- сялілася на арандаванай зямлі каля г Ашмяны. Побач з сельскай гаспадаркай З.к. займаліся рамествамі, пераважна сталярны.м. У бел. губернях многіх З.к. рас. адміністрацыя залічыла ў склад вольных людзей, але ў 1826 устанавіла роўнае з сялянамі падатковае абкладан- не. На працягу першых 10 гадоў пасля пасялення З.к. вызваляліся ад падаткаў і не неслі рэкруцкай павіннасці. Ім дава- лася права першачарговага рашэння ў судах, але катэгарычна забаракялася ва-
403 ЗАМЫСЛОЎСКІ лодаць населенымі маёнткамі. Некато- рыя з ням. пасяленняў існавалі да пачат- ку 1940-х г. Уладзімір Сосна. ЗАМІР'Е, назва чыг. ст. Гарадзея ў пач. 20 ст. ЗАМКАВЫ СУД, гродскі суд, павятовы суд для шляхты, мяшчан і ся- лян у ВКЛ. Знаходзіўся першапачаткова ў замку, горадзе (гродзе), адкуль і пайш- ла назва Дзейнічаў у двух складах — вышэйшым (як 1-я і 2-я інстанцыі) і ні- жэйшым (толькі 1-я інстанцыя). Галоў- ным судззёй звычайна быў ваявода, ста- роста або дзяржаўца. Калі гал. суддзя ад- сутнічаў, яго замяняў падстароста У пасяджэннях суда ўдзельнічаў га- раднічы. У вышэйшы З.с. уваходзілі гал. суддзя і прадстаўнікі феадалаў. Ніжэйшы складаўся з намесніка гал. суддзі, шляхціцаў і пісара. Рэгламент ра- боты суда ўключаны ў розныя артыкулы 4-га раздзела Статута ВКЛ 1588. Разгля- даў справы пра найб. цяжкія крымінальныя злачынствы асоб, якія былі затрыманы на месцы злачынства («па гарачым учынку») ці не паспелі схавацца ў сваім доме; цывільныя спра- вы аб выпатрабаванні чэлядзі нявольнай і залежных сялян. Суды сведчылі здзелкі, копіі дакументаў, забяспечвалі доказы, вялі актавыя кнігі, выконвалі прыгаворы і рашэнні інш. судоў. Суддзі абавязкова павінны былі ведаць бел. мо- ву, інакш не выбіраліся шляхтай на паса- ду. У Слуцкім княстве З.с. быў асобны ад Навагрудскага павятовага суд^ да 1791. Анатоль Грыцкевіч. ЗАМОЙСКІ САБОР 1720, сход іерархіі грэка-каталіцкай царквы Рэчы Пас- палітай 26.7—17 9.1720 у Замосці (Польшча). Скліканы па ініцыятыве мітрапаліта Л Кішкі. Удзельнічалі ўсе епіскапы, 8 архімандрытаў, 129 прад- стаўнікоў сярэдняга і ніжэйшага духа- венства Старшынстваваў Геранім Гры- мальдзі, папскі нунцый Рэчы Пас- пзлітай. Сабор увёў у абрадавую практыку каталіцкі сімвал веры (замест ранейшага, агульнага з праваслаўнымі), узгадванне імя папы рымскага ў час на- бажэнства Спрыяў упарадкаванню нор- маў царк. жыцця, уніфікацыі абраднасці на ўзор рымска-каталіцкай царквы, па- ляпшэнню духоўнай адукацыі. Скасава- ны дзень св. Грыгорыя Паламы як чыста праваслаўны, прынята лацінскае свята Божага Цела, узаконена свята блажэн- нага пакутніка І.Кунцэвіча, царк. на- чынне і адзенне святароў сталі набываць лацінскія рысы і г.д. Прыняў рашэнне надрукаваць малы катэхізіс для вернікаў і вялікі для святароў на «паспалітай» мо- ве (выд. ў адной кнізе «Собранне прм- падков краткое», Супрасль, 1722, на ста- рабел. мове), выдаць адзіны для ўсіх епархій трэбнік (на царк -слав. мове), забараніў карыстацца іншай богаслужэб- най л-рай. Замацаваў аўтаномію ордэна базыльян ва уніяцкай царкве і прызнаў перавагу манахаў у заняцці епіскапскіх кафедраў. У 1724 рашэнні сабора зацверджаны папам Бенядзіктам ХШ, у 1725 абвешчаны ў епарх ях Рэчы Пас- палітай. ІДарква ў в. Замошша Браслаўскага раё- на. Канец 19 ст. Фота 1930-х гадоў. Літ.: Стрельбнцкнй 11. Уннатскне церковные соборы с конца XVI в... Внльна, 1888; Федорів Ю. Замойськнй Сннод 1720 р. Рнм, 1972. Сяр.'ей Казуля. ЗАМОШША, вёска ў Ахрэмавіцкім сельсавеце Браслаўскага р-на, на бера- гах азёр Шылава і Сярэднік (Замош- скае). За 20 км на Пд ад Браслава, 29 км ад чыг. ст. Шаркоўшчына, на аўтадарозе Браслаў—Шаркоўшчына. 365 ж., 132 гаспадаркі (1995). У 1524 3. (тагачасная назва Данішэў- шчына) аддадзена вял. кн. ВКЛ і кара- лём Польшчы Жыгімонтам I Старым М. Мікулічу замест страчаных апошнім ула- данняў на Смаленшчыне. У 1541—66 і 1600—1754 належала Сапегам, пасля сярэдзіны 18 ст. — Лапацінскім, Бужын- скім, Юндзілам, Ромерам, Козел-Пак- леўскім. У 1761 кашталян смаленскі С.Бужынскі даў сродкі на будаўніцтва ў 3. драўлянай уніяцкай царквы св. Пятра Паўла, якой адпісаў 4,5 валокі зямлі, царк. начынне, правы карыстання лесам і азёрамі. У 1854 царква асвечана як праваслаўная. Паблізу 3. прайшла ў 1793 мяжа 2-га падзелу Рэчы Пас- палітай. Мястэчка 3. ўвайшло ў склад Расійскай імперыі, у Дзісенскім пав. Мінскай губ. У час паўстання 1794 каля 3. адбылася сутычка паміж паўстанцамі і часцямі рас. арміі. У 1800 3. — суполь- нае ўладанне С.Бужынскага і уніяцкай плябаніі. Налічвалася 22 двары, І09 жы- хароў, былі драўляная царква, плябанія, драўляны маёнтак на беразе воз. Ся- рэднік, млын-вятрак. У Айч. вайну 1812 праз 3 ў чэрвені праходзілі адступаючыя войскі 4-га пях. корпуса 1-й Зах арміі, тут знаходзіліся гал кватэры імператара Аляксандра I, у ліпені — камандуючага кав. корпусам франц. арміі І.Мюрата. У час паўстання 1863—64 у наваколлі 3 7—8.5.1863 размяшчаўся паўстанцкі ат рад на чале з Я.Ельскім-Ёдкам. У канцы 19 ст. ў мястэчку 3. 28 дамоў, 229 жыха- роў, драўляная царква (з пач. 20 ст му- раваная), маёнткі Стары і ІІовы (усяго 653 дзесяціны зямлі). 3 1921 3. ў складзе Польшчы, у Ёдскай гміне Браслаўскага пав. 65 двароў, 348 жыхароў (1931), царква, касцёл, школа, пошта, «дом лю- довы» (клуб), малачарня, некалькі пры- ватных і кааператыўных крам. У 1930-я г. дзейнічалі курсы вясковых гаспадынь 3 1939 у БССР, з 12.10.1940 у Ахрэма- вецкім с/с Браслаўскага р-на. У Вял. Айч. вайну з 2-й пал. лета 1943 каля 3. базіраваліся партыз. брыгада імя Г.К.Жукава і Браслаўскі падп. райком КЛ(б)Б. У 1943—44 у ходзе баявых дзе- янняў і карных аперацый вёска амаль поўнасцю знішчана. 2.7.1944 у 3. адбы- лася сустрэча камандавання брыгады з афіцэрамі часцей 1-га Прыбалт. фронту, якія вялі наступальныя баі па вызваленні Браслаўшчыны ад ням.-фаш. захопнікаў. Пасля вайны 3. адноўлена. Цэнтр калга- са «Партызан». 93 двары, 275 жыхароў (1971). У вёсцы сярэдняя школа, б-ка, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, ад- дзяленне сувязі, магазін, лясніцтва. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму. Помнік піянер- цы-партызанцы В.К.Максімовіч. Рэшгкі царквы 18 ст. (аднаўляецца). На зах. ускраіне вёскі гарадзішча 6 ст. да н.э. — 3 ст. н.э., за 1 км на Пд ад 3. курганны могільнік. Літ.: Сапунов А., Друцкнй- Любецкнй В. Матерналы цо нсторнн ч географнн Днсненского н Внлейского уез- дов Внленской губерннн. Внтебск 1896, Неёетавв О. Ні$іог|а рошіаіц Вгазіа- фькіедо. 9/іІпо, 1930. Кастусь Шыдлоўскі. ЗАМЧЫШЧА, месца з рэшткамі разна- стайных сярэдневяковых умацаванняў, якія ўключалі комплекс абарончых і жы- лых пабудоў на тэр. дзядзінца (земляныя валы са сценамі, вежамі, равы і інш. эле- менты абароны). На Беларусі 3. наз. рэшткі ўмацаваных паселішчаў розных часоў, якія ўключалі еарадзішчы, гар цытадэлі, каралеўскія і прыватна- ўласніцкія замкі На даследаваных 3. (Ваўкавыск, Мінск, Навагрудак, Полацк і інш.) выяўлены драўляныя і мураваныя фартыфікацыйныя збудаванні, прадметы матэрыяльнай культуры (зброя, посуд, буд. і ваенны рыштунак, арх.-дэкаратыў ная кераміка). ЗАМЫСЛОЎСКІ Георг Георгіевіч (1882 — ?), палітычны дзеяч Сын гісторыка Я.Я Замыслоўска і Скончыў юрыд. ф-т Пецярбургскага ун-та Слу- жыў пры Пецярбургскім акр. судзе, міравым суддзёй у Прыбалтыйскім краі. Таварыш пракурора Віленскага акр су- да, надворны саветнік. Адзін з засна- вальнікаў чарнасоценных аддзелаў «Рус- кага ўскраіннага саюза» ў зах. губернях. Дэп. Дзярж. думы 3-га (1907—12) і 4-га (1912—17) скліканняў ад асобнай «рус кай» курыі Віленскай губ. Нам. сакрата- ра III Думы. Праславіўся сваімі разгром- нымі прамовамі, накіраганымі супраць «іншародцаў» і «іншаверцаў» (у першую чаргу палякаў і яўрэяў) Літ.: Б о н о в н ч М.М Члены Государ- ственной думы: (Портреты н бнографнн): Третнй созыв 1907—1912 г. 4 нзд. М., 1909 Мікалай Забаўскі. ЗАМЫСЛОЎСКІ Ягор Ягоравіч [6(18).6.1841, Гродна — 9(21).5.18961, рускі гісторык. Чл.-кар. Пецярбургскай
404 ЗАН АН (1888). 3 сям'і чыноўніка. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1862), у 1867—71 выкладаў у Аляксандраўскім ліцэі, з 1871 праф. Гісторыка-філалагічнага ін-та ў Пецярбургу, у 1884—90 — Пе- цярбургскаіа ун-та. Асн. працы па кры- ніцазнаўстве гісторыі Расіі і часткова Беларусі 16—17 ст. Пад яго рэдакцыяй складзены вучэбны атлас па рус. гісторыі з каментарыямі, выдадзена «Гісторыя расійскіх ордэнаў». Тв. Царствованме Федора Алексеевнча Ч. 1. Спб., 1871; Опнсанне Лмтвы, Самогн- тнн, Русснн н Московмм Себастнана Мюн- стера (XVI в.) / / Журн. Мнн-ва нар. про- свешенмя. 1880. № 9; Сношенмя Росснн с Польшей в царствованне Федора Алексее- внча // Тамсама. 1888. № 1—3; Герберш- тейн н его нсторнко-географнческне мзве- стмя о Россмн. Спб, 1884; Сказанне Массы н Геркмана о смутном временн в Росснм. Спб.. 1874. Літ.'- М а й к о в Л. Е.Е.Замысловскнй: (некролог) / / Журн. Мнн-ва нар. просве- шення. 1896. № 8. ЗАН Тамаш (21.12.1796, в. Мясата Ашмянскага пав., цяпер Маладзечанскі р-н — 19.7.1855), удзельнік вызваленча- га руху, даследчык прыроды, літаратар. Вучыўся ў Мінскай гімназіі, Маладзе- чанскім павятовым вучылішчы. Скончыў фізіка-матэматычны ф-т Віленскага ун-та (1820). Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў віленскіх тайных т-ваў сту- дэнцкай моладзі — філаматаў, філарэ- таў і прамяністых. У 1823 арыштава- ны, у 1824 сасланы ў Арэнбург, дзе да- следаваў прыроду Урала, стварыў мінералагічны музей, браў удзел у тай- най арг-цыі рус. рэвалюцыянераў пад кіраўніцтвам П.Кудрашова, вёў дзённік. 3 1837 у Пецярбургу, бібліятэкар у Гор- ным ун-це. 3 1841 на радзіме, ажаніў- шыся, пасяліўся ў маёнтку Кахачын каля Оршы, дзе і памёр. Аўтар заснаваных на бел. фальклоры паэтычных твораў на польскай мове. камедыі «Грэцкія піраж- кі» (1817), паэмы «Табакерка» (1818), балады «Цыганка», «Свіцязь-возера» (абедзве 1820), верша «Мінчук». Ва ўральскім дзённіку «3 выгнання» выказ- ваў намер пісаць на бел. мове (ніводзін з яго бел. твораў не захаваўся). Тв. Тгіоіеіу і «'іегзхе шйозпе. М/агзхаіуа, 1922. Літ'. Оцпаідн'па М. Пхіесіпзііуо Іаіа зхкоіпе Тошазха 7апа. У/і!по, 1932; Оан'аіеч’ісх М. Роеіа ргошіепізіу. М/агзхаіуа, 1911; Ц в і р к а К. Дарогамі Та- маша Зана / / Цвірка К. Лісце забытых алеяў: Эсэ. Мн., 1993; Грнцкевнч В.П. От Немана к берегам Тмхого океана. Мн , 1986. С. 92—131, 295—296. Кастусь Цвірка. ЗАНАРАЧ, вёска, цэнтр сельсавета ў Мядзельскім р-не, за 25 км на ПдЗ ад Мядзела, 47 ад чыг. ст. Княгініна, на воз. Нарач. На аўтадарозе Нарач—Маладзеч- на. 580 ж., 211 двароў (1994). Вядома з 16 ст., мястэчка ў Ашмянскім пав. Віленскага ваяв. ВКЛ. 3 1740 улас- насць Сташкевічаў, з 1781 — Даброў- скіх. 3 1795 у складзе Рас. імперыі ў Ві- Т.Зан. Паводле малюнка Ю.І.Крашэўскага. Ф.П.Занько. лейскім пав. 3 1863 працавала нар. ву- чылішча. У 1868 сяло ў Свянцянскім пав. Віленскай губ., 208 ж. У 1885 цэнтр воласці, 295 ж., 22 двары, валасная ўправа, царква, 2 крамы, карчма. 3 1893 працавала царк.-прыходская школа. У 1897 у 3. 354 ж., малітоўны дом, 2 хле- базапасныя магазіны, у 1904 — 320 жы- хароў. 3 вер. 1915 акупіравана герм. войскамі 3 1921 у складзе Польшчы ў Пастаўскім пав. Віленскага ваяв. 3 1939 у БССР. з кастр. 1940 цэнтр сельсавета Мядзельскага р-на. У 1940 — 425 ж., 105 двароў. У Вял. Айч. вайну ням.- фаш. захопнікі ў вер. 1943 спалілі вёску, загубілі 41 жыхара. Вызвалена 4.7.1944 у ходзе Мінскай аперацыі 1944. Цэнтр калгаса «Шлях да камунізму». Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя і муз. школы, дашкольная ўстанова, аддз. су- вязі, бальніца, аптэка, магазін, сталовая. У цэнтры вёскі курганны могільнік. Каля вёскі турбаза «Нарачанка». Помнік пры- роды «Студзянец» (агаленне намыўнога торфу з рэшткамі ствалоў хвоі узростам 10 800 г.). Вольга Князееа. ЗАНЬКО Фёдар Пятровіч (15.2.1921, в Занькі Лепельскага р-на — 9.5.1979), поўны кавалер ордэна Славы У Чырв. Арміі з 1940. Скончыў школу паветр. стралкоў (1943). У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941. Удзельнік баёў пад Ста- лінградам Паветраны стралок штурма- вога авіяпалка старшына 3. вызначыўся ў баях за вызваленне Крыма, Беларусі, ва Усх. Прусіі Зрабіў 234 баявыя вылеты на штурмоўку жывой сілы і тэхнікі, збіў 3 самалёты праціўніка. Пасля вайны жыў у в Ворань Лепельскага р-на •ЗАПАДНАЯ КОММЎНА», газета, афіцыйны орган выканкома Саветаў За- ходняй вобласці (Заходняй Камуны). Выходзіла з ліст. 1918 да студз. 1919 у Смаленску на рус. мове. 3 24.11 (7.12). 1917 наз. «Нзвестмя Смолен- ского Совета рабочмх, солдатскмх н кре- стьянскнх депутатов», з канца крас. 1918 — «Нзвестня нсполннтельного ко- мнтета Советов Западной областн н Смо- ленского Совета рабочнх, солдатскнх н крестьянскнх депутатов», з вер. 1918 — «Нзвестня нсполннтельного комнтета Советов рабочмх, крестьянскмх н солдат- скнх депутатов Западной Коммуны», з кастр. 1918 — «Нзвестня нсполннтель- ных комнтетов Советов рабочмх, кресть- янскнх н солдатскнх депутатов Западной Коммуны н города Смоленска», з № 262 ад ліст. 1918 — «Западная Коммуна». Газета змяшчала афіц. матэрыялы сав. ўрада, Зах. Камуны, паведамленні пра падзеі на франтах грамадз. вайны, пра становішча на акупіраванай ворагам тэр. Беларусі, пра гасп. і культ. жыццё Зах. вобласці, змагалася за ўстанаўленне сав. улады ў Зах. вобласці. У апошніх нума- рах змешчаны матэрыялы 6-й Паўн- Зах. абл. канферэнцыі РКП(б), якая аб- вясціла стварэнне Беларускай Сав. Са- цыяліст. Рэспублікі. ЗАІПНСКІ ПАВЕТ. Існаваў у 1792—93 у Брэсцкім ваяводстве ВКЛ. Цэнтр — г. Столін. •ЗАПІСКІ АДДЗЁЛА ГУМАНІТАР- НЫХ НАВЎК». серыйнае навуковае вы- данне Выдавалася ў 1927—30 у Мінску на бел. мове Інбелкультам і Бел. АН. Ў серыю ўваходзяць «Працы .» камісій, кафедраў, ін-таў Інбелкульта (кн. 1—6) і Бел. АН (кн. 7—13). Змяшчаліся матэ- рыялы па гісторыі, археалогіі, этнаг- рафіі, мастацтвазнаўстве, філалогіі і пра- вазнаўстве, справаздачы аб экспедыцыях і дзейнасці навук. устаноў, рэцэнзіі і бібліягр. агляды. Для «Запісак .» харак- тэрна пераважная ўвага да публікацыі даследаванняў і крыніц па гісторыі і культуры Беларусі, асабліва перыяду феадалізму, і бел. мове. Выданне ілюстравана малюнкамі, фатаграфіямі. картамі, схемамі і планамі; змешчаны геагр. паказальнікі. Найб. значныя публікацыі: А.Бурдзейкі «Да пытання аб рэформе 1861 г.» (кн. 3); Я.Гембіцкага «Да пытання аб сацыяльна- эканамічным стане беларускіх татар у ся- рэднявеччы» (кн. 8); Дз.І.Даўгялы «Роіо- сіае шоепіа (Гістарычна-тапаграфічны на- рыс Полацкіх умацаванняўі» і «Матэрыялы да эканамічнае гісторыі Полацка [XVIII
ст.]» (кн. 3), «Заслаўе на Міншчыне (Гіста- рычны экскурс)» (кн. 5), «Аршанскі замак (Экскурс у гісторыю ўзнікнення яго ўмаца- ванняў)» і «Барьгсаўскі замак (Экскурс у гісторыю яго ўзнікнення і ўмацаванняў)» (кн. II); М.В.Доўнар-Запольскага «Да юбілею беларускага кнігадруку (гістарыч- ная даведка)» (кн. 1); В.Д.Дружчыца «Бе- ларускія месты ў гістарычнай літаратуры» і «Да пытання аб мове Літоўскага статута» (кн. 1); «Войты і іх улада ў беларускіх гас- падарскіх местах з Майдэборскім правам» (кн. 3); С.А.Дубінскага «Чаркасоўскае га- радзішча пад Воршай...» (кн. 11); Т.Забелы «Панская гаспадарка на Беларусі і быт падданага сялянства ў другой палове XVIII сталецця» (кн. 3); А.Дз.Кавалені і С.С.Шу- тава «Матэрыялы з дагісторыі Тураў- шчыны» (кн. 11); К.Кернажыцкага «Гаспа- дарка старостваў на Беларусі і эканамічны стан іх насельніцтва ў другой палове XVIII сталецця» (кн. 3); У.Краснянскага «Віцеб- скі гандаль у 1605 г.» (кн. 3); МЛюбаўскага «Літва і славяне ў іх узаемаадносінах у XI—XIII сталецці» (кн. 8); А.М.Ляўданска- га «Археалагічныя раскопкі ў м. Заслаўі Мінскай акругі» (кн. 5), В.Мачульскага «Да пытання аб беларускім элеменце ў «Слове аб палку Ігаравым» (кн. 9>; К.М.Па- лікарповіча «Дагістарычныя стаянкі сярэд- няга Сажа» (кн. 11); У.Пічэты «Юрыдычнае становішча вясковага насельніцтва на пры- ватнаўласніцкіх землях да часу выдання літоўскага статута 1529 г.» (кн. 3); Ц.Сця- панава «Гісторыя места Магілёва да надан- ня яму Майдэборскага права (1577 г.)» (кн. 3); М.М.Шчакаціхіна «Да пытання аб хра- налогіі «Малой падарожнай кніжыцы» Ска- рыны» (кн. 3), А.Ясінскага «Два словы аб волатах. Да праблемы першапачатковага насельніцтва Беларусі» (кн. 8) і інш. У кн. 13 надрукавана праца У.Ігнатоўскага «1863 год на Беларусі. Нарыс падзей». Андрэй Кіштымаў. «ЗАПІСКІ БЕЛАРЎСКАЙ АКАДЭМІІ НАВЎК». Выходзілі ў 1933—37 (кн. 1 — 7) у Мінску на бел. мове. Змяшчалі матэ- рыялы па розных галінах навукі (прыро- дазнаўства, гісторыя, археалогія, фі- ласофія, права і інш.). Ў «Запісках...» надрукаваны артыкул П.Горына «Нацы- янальная палітыка царызму ў Польшчы ў XX веку», прачытаны ў якасці даклада на VII Міжнар. кангрэсе гісторыкаў у Варшаве ў жн. 1933, рэцэнзія К.Керна- жыцкага і М.Грынблата «Супраць ска- жэнняў і блытаніны ў гісторыі народаў СССР» з адмоўнай ацэнкай працы А.Супінскага «Беларусы» (кн. 1, 1933); артыкулы В.Шчарбакова «Крыніцы вы- вучэння гісторыі Беларусі» (кн. 2, 1934) пра археал., архіўныя, летапісныя кры- ніцы, Метрыку ВКЛ і інш., «Паўстанне сялянства ў Крычаўскім старостве» пра барацьбу сялян супраць прыгоннікаў у 1740—43 (кн. 3, 1934), «Навуковая дзейнасць Беларускай Акадэміі навук у 1935 г. і задачы на 1936 г.» (кн. 5, 1936); артыкул М.Гельфера «Антрапалагічная школа крымінальнага права», некралог акадэміка М.Бліадуха і спіс яго прац па геалогіі (кн. 4, 1935). Апублікаваны ар- тыкул А.Ляўданскага і К.Палікарповіча «Археалагічныя доследы ў БССР у 1933—1934 гг.» (кн. 5, 1936), у якім аналізуюцца археал. даследаванні супра- цоўнікаў секцыі археалогіі Ін-та гісторыі АН Беларусі ўздоўж Зах. Дзвіны ад вы- ІІАДАІ У.1ЫІАЙ РэДАКЦЫНЙСІАРШЫНІ А.ЦЗІЛІ. ПРАВАДЗі ЙНАІ А ЧЛЕН' < НЬКРАіЮВіЧ А МЕНСК -г. 1428 ЗАППСКП СЬВЕРО-ЗАПАДНАГО ОТД'ВЛА ММПЕРАТОРСКАГО РТССКАГО ГЕОГРАФНПЕСКАГО ОЕШЕСТВА. Ннмжка а, 1911 г. ВМЛЬНА. Гнцнт. Бшмш п. оЛеп. М* ІНСТЫТУТ БЕЛАРУСКАЙ й ІЮТІТЦГ Ійг ШЕ18МПЛНЕ КУЛЬТУРЫ I М5СНЕ КІЛЛШ 405 ЗАПНСКН ЗАПІСКІ АДДЗЕЛУ ГУМАНІТАРНЫХ НАВУК ПРАЦЫ КЛЯСЫ ФІЛЁЛЕГІІ Т О М I токаў да граніцы з Латвіяй. У канцы кожнай кнігі змешчана «Хроніка» пра работу Бел. АН за адпаведны перыяд. Георгій Штыхаў. «ЗАПІСКІ ІГЎМЕНА АРЭСТА», помнік бел. гарадскога летапісання. Ас- вятляюць гісторыю Магілёва з 14 да ся- рэдзіны 19 ст. Створаны ў Магілёўскім брацкім манастыры ігуменам Арэстам (у свеце Ануфрый Стафанавіч Костка; ? — 1850 або 1854). «Запіскі...» — апошняя па часе спроба стварэння бел. летапісу (па вызначэнні М.Улашчыка). Як і ся- рэдневяковыя храністы, Арэст не назваў сваіх крыніц і не ажыццявіў іх крыніца- знаўчага аналізу. Большую частку даных аўтар запазычыў з Магілёўскай хронікі Сурты і Трубніцкага (паводле скарочана- га спіса), а таксама скарыстаў дакумен- ты з «Беларускага архіва старажытных грамат» І.Грыгаровіча, «Гістарычнай звесткі пра ўзнікненне ў Польшчы уніі» М.Бантыш-Каменскага, архіўныя матэ- рыялы магілёўскіх манастыроў і магі- страта, уласныя назіранні. У «Запіс- ках...» шмат паведамленняў, якія па інш. крыніцах невядомы, адсутнічаюць у Ма- гілёўскай хроніцы ці яе дапаўняюць (напр., звесткі за 1672 аб атрыманні пра- васлаўнымі жыхарамі Магілёва пры- вілеяў на будаванне цэркваў і з'яўленні ў горадзе езуітаў). Невядомыя раней архіўныя матэрыялы скарыстаны Арэ- стам пры апісанні падзей магілёўскага паўстання 1661 (пералік усіх асоб, якія атрымалі пасля гэтых падзей шляхецтва) і інш. Асабістыя назіранні аўтара выка- рыстаны пры апісанні падзей 1812 і чын- насці архіепіскапа Варлаама Шышацка- га. Рукапісы «Запісак...» захоўваюцца ў Цэнтр. бібліятэцы АН Літвы і Расійскай нац. бібліятэцы ў Пецярбургу (скароча- ны спіс). Публ.'- Запнскн нгумена Ореста / / Ар- хеографнческнй сборннк документов, отно- сяшнхся к нсторнн Северо-Западной Русн. Внльна, 1867. Т. 2. С. I—СІ; 1871. Т. 5. С. 217—233. Літ.' Горючко П.С. К бнографнн нгумена Ореста / / Могнлевская старнна. Вып. 3. Могнлев, 1903; Улашнк Н.Н. Введенне в нзученне белорусско-лнтовского летопнсання. М., 1985. Ігар Марзалюк. «ЗАПЙСКН СЁВЕРО-ЗАПАДНОГО ОТДЁЛА РЎССКОГО ГЕОГРАФЙЧЕ- СКОГО ОБІЦЕСТВА», часопіс, орган Паўн.-Зах. аддзела Рускага геагр. т-ва. Выдаваўся ў 1910—14 у Вільні на рус. мове. Выйшлі кн. 1—4. Рэдактар Дз.І.Даўгяла. Асвятляў дзейнасць аддзе- ла, змяшчаў матэрыялы па этнаграфіі, фальклоры, геалогіі, археалогіі, гісторыі, геаграфіі і інш., друкаваў рэцэнзіі і агля- ды л-ры. Найбольш значнымі былі публі- кацыі «Напаўпрыказкі і напаўпрымаўкі, якія ўжываюцца ў Віцебскай Беларусі» М.Я.Нікіфароўскага (кн. 1—4); «Сялян- скае вяселле ў Віцебскай Беларусі» В.В.Іванова (кн. 3); «Па Дрыгавіцкай вобласці летам 1911 г.» (кн. 3) і «Паезд- ка па Палессі летам 1912 г.» (кн. 4) І.А.Сербава; «Жніўныя песні ў Барысаў- скім павеце (Мінскай губерні)» М.Я.Бе- лацаркаўца (кн. 3); «Сялянскае вяселле ў Паўднёвым Палессі» Б.Сцепанца (Ф.А.Кудрынскага, кн. 1); «Да гісторыі Паўночна-Заходняга аддзела» Даўгялы (кн. 1—2); «Старажытныя рускія пры- казкі» (кн. 1,3), «Па Гродзенскім Па- лессі» (кн. 2), «Знешні побыт быхаўскага беларуса» (кн. 2), «Альбом мастака Д.М.Струкава як вынік экспедыцыі па Паўночна-Заходнім краі ў 1864 г.» (кн. 3) Е.Р.Раманава, «Масонскія ложы ў
ЗАПІСНОЕ Літве» (кн. 2), «Нарысы з гісторыі масо- нства ў Літве» (кн. 4) С.Ф.Дабранскага. Галіна Пятроўская. ЗАПІСНОЕ, грашовае, феадальная грашовая павіннасць сялян у ВКЛ у 16— 18 ст. Спаганялася пры ўнясенні чыншу. Звычайна складала 1 грош з кожнага злотага чыншу (адсюль другая назва). Была пашырана па ўсёй тэр Беларусі. Зафіксавана ў інвентарах маёнткаў Дзя- ляцічы (1757), Прусы (1791) Наваград- скага ваяв., Варшава Руская (1756) Віцебскага ваяв. і інш. Літ.: Л о й к а П.А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі: Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI—XVIII ст. Мн., 1991. Павел Лойка. «ЗАПІСЫ», навуковы часопіс белару- скай эміграцыі, орган Беларускага інстытута навукі і мастацтва. Выда- ецца з 1952 на бел. мове (кн. 1—21; 1952—54, 1974—94, Нью-Йорк; 1962— 70, Мюнхен). Гал. рэдактары В.Тумаш, С.Станкевіч, Т.Бэрд (з 1983). У рэдка- легію ў розны час уваходзілі А.Адамовіч, В. і З Кіпелі, А.Шукелойць, Ю.Станке- віч, Тумаш, Я.Запруднік, С.Станкевіч, Бэрд. Мае раздзелы: «Даследаванні», «Рэфератныя працы», «Нарысы», «Ус- паміны», «Дакументы», «Зацемкі», «Бібліяграфія», «Хроніка беларускага жыцця ў беларускім замежжы», «Кніга- піс». За час існавання «3.» сталі цэнтрам гуртавання інтэлектуальных сіл зах. бел. дыяспары. Часопіс друкаваў высновы на- вук. даследаванняў бел. эмігрантаў, якія адрозніваліся ад існаваўшай на Баць- каўшчыне канцэпцыі гісторыі і культуры бел. народа. Аўтары «3.» асэнсоўвалі і аспрэчвалі погляды афіц. гіст. навукі БССР на праблемы дзяржаўнасці Бела- русі ў сярэднявеччы і дасав. перыяд («Парламент беларускай зямлі» Л.Акін- шэвіча, 1952, № 1; «Дзяржаўнасць Бела- русі ў дасавецкую пару» Запрудніка, 1977, кн. 15), нац. характару ВКЛ («ІІра нацыянальны характар Вялікага княства Літоўскага і гістарычны тэрмін «Літва» П.Урбана, 1964, кн. 3; «Савецкія кан- цэпцыі гісторыі Вялікага княства Літоўскага» Запрудніка, 1974, кн. 12). У шэрагу публікацый асвятляліся тэмы, якія ў БССР не закраналіся або разгля- даліся з процілеглых пазіцый: «Пра «Цывілізацыйныя Асновы» беларускага гістарычнага працэсу» Акіншэвіча (1953, № 2), «Гістарычная канцэпцыя Вацлава Ластоўскага ў працах сучасных гісторыкаў» Р.Максімовіча (1975, кн. 13), «Ранняя прысутнасць беларусаў у Амерыцы» (1983, кн. 17) і «Эміграцыя з Беларусі і газета «Наша ніва» (1989, кн. 19) В.Кіпеля. Падзеям паўстання 1863— 64 на Беларусі прысвечаны артыкулы Урбана «Кастусь Каліноўскі і «Мужыц- кая праўда» (1963, кн. 2) і Запрудніка «Мужыцкая праўда» — набат паўстання 1863 г.» (1976, кн. 14), барацьба вакол бел. пытання ў Дзярж. думе — За- 3 А ПI С Ы БЕЛАРУСКІ ШСТЫТУТ НАВУКІ Н МАСТАЦТВА ВЮХОВІІ88ІАК ІМ8ТГТОТЕ ОГ АВТ8 АЯВ 8С1ЕМСЕ8 2АГІ5У 14 прудніка (1966, кн. 4; 1975, кн. 13), ролі бальшавікоў і іх негатыўным адносінам да бел. нац. руху — Н.Недасека (1962, кн. 1), дзейнасці Амерыканскай дапамо- гавай арг-цыі ў БССР — А.Кіпель (1978, кн. 16). Праблемы даследавання гісторыі ў Сав. Беларусі і бел. нац. гістарыяграфіі разгледжаны ў публікацыях Урбана «Стан вывучэння гісторыі ў БССР» (1962, кн. 1), В.Сянькевіча «Вытокі бе- ларускай нацыянальнай гістарыяграфіі і «Наша ніва» (1989, кн. 19). Грунтоўную распрацоўку на старонках «3.» атрымалі пытанні культуры бел. народа, у т.л. тэ- ма Скарыніяны (1970, кн. 5; 1988, кн 18; матэрыялы Тумаша, Я.Садоўскага), гісторыя бел. музыкі і мастацтва («Бела- руская музыка» М.Куліковіча, 1952, № 1—2; 1953, № 1—2; «Да праблемы беларускага нацыянальпага стылю ў му- зыцы» А.Карповіча, 1954, № 1; «Белару- ская музыка ў Злучаных Штатах» Дз.Ве- расава, 1983, кн. 17; «Вытокі беларуска- га мастацтва» У.Сядуры, 1952, № 2; 1953, № 2; 1954, № 1), развіццё бел. выяўленчага мастацтва ў замежжы (на- рысы Р.Жук-Грышкевіч, Г.Русак, У.Шыманца; усе 1983, кн. 17). Аўтары часопіса аргументавана крытыкуюць сав. палітыку і важнейшыя тэндэнцыі раз- віцця нац. культуры ў БССР («Важней- шыя моманты культурных працэсаў Бе- ларусі» Максімовіча, 1954, № 2; «Русіфікацыя беларускай мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу», 1962, кн. і; «Беларуская падсавецкая літаратура першай паловы 60-х гадоў», 1966, кн. 4, абодва Станкевіча; «Ла па- будовы навуковай гісторыі беларускай літаратуры» А.Адамовіча, 1963, кн. 2), па-новаму разглядаюць творчасць Ф.Ба- гушэвіча, Я.Купалы, У.Караткевіча (літ.-знаўчыя артыкулы Адамовіча, 1964, кн. 3; В.Арэхвы, 1974, кн. 12; 1983, кн. 17; Станкевіча, 1983, кн. 17; З.Гімпель- сон-Шварцман, 1989, кн. 19). Апубліка- ваў шмат дакументаў, якія замоўчваліся ў БССР і па ідэалаг. прычынах не маглі быць уведзены ў навук. ўжытак, у т.л. апісанне архіва Бел. музея і хрысціянскіх святынь у Вільні (1977, кн. 15), матэры- ялы да 1-га Усебел. з'езда 1917 (1963, кн. 2; 1964, кн. 3; 1966, кн. 4), Устаўныя граматы БНР (1975, кн. 13), сав. даку- ментацыю гісторыі Беларусі 1902—19 (1983, кн. 17) і інш. На старонках ча- сопіса змешчаны матэрыялы пра дзеячаў гісторыі і культуры Беларусі Ефрасінню Полацкую, П.Мсціслаўца, Л.Сапегу, Р.Хадкевіча, У.Ігнатоўскага, М.Равен- скага, П.Мірановіча, Э.Зубковіч, ус- паміны Акіншэвіча, Я.Кіпеля, П.Сыча, Я.Лешчанкі, Ю.Дубяйкоўскай, Я.Малец- кага і інш., бібліягр. распрацоўкі М.Панькова (1952, № 1), В.Кіпеля (1974, кн. 12), бібліяграфія Скарыніяны ў апрацоўцы Тумаша (1970, кн. 5), ар- тыкулы па этнаграфіі, дэмаграфіі, эка- номіцы А.Багровіча «Жыхарства Белару- скай ССР у святле перапісу 1959 г », С.Кабыша «Сельская гаспадарка Белару- скай ССР у святле апошніх статыстыч- ных дадзеных» (абодва 1962, кн. 1), А.Варлыгі «Прыказкі і асаблівыя выказы з Лагойшчыны ў Міншчыне» (1963—64, кн. 2—3) і «Вяселле на Лагойшчыне» (1975, кн. 13). Друкуе рэцэнзіі на бела- русазнаўчыя выданні, хроніку бел. наву- кова-культ. жыцця на эміграцыі. Рэдка- легія «3.» заахвочвае даследаванне гісто- рыі і культуры Беларусі вучонымі ЗША, Канады, Англіі і інш. Сярод публікацый замежных славістаў «Праваслаўе ў Бела- русі: 1917—1980» Бэрда, «Архівы і збо- ры манускрыптаў у Беларускай ССР» і «Беларускія геаграфічныя назвы» П.Грымстэд (усе 1983, кн. 17), «Пытанні беларускай літургіі» Г.Пікарды (1989, кн. 19), «Паэзія Наталлі Арсенневай і «перабудова» ў беларускай літаратуры» Дж.Дынглі (1992, кн. 20) і інш. Літ'. Мамонька У. Праблемы куль- туры і мастацтва ў «Запісах» / / Культура беларускага замежжа. Мн., 1993. Кн. I. Анфіса Ляднева, Галіна Сяргесва. ЗАПРЎДНІК Янка (сапр. Віль- чыцкі Сяргей; н. 9.8.1926, г.п. Мір Навагрудскага р-на), дзеяч бел. эміграцыі, гісторык, палітолаг, літаратар. Вучыўся ў праіімназіі і гандл. школе ў Баранавічах (1942—44). Быў членам Саюза бел. моладзі. У 1944 выехаў у Германію, дзе ў лагеры для перамешча- ных асоб у Рэгенсбургу, потым у Міхельсдорфе вучыўся ў бел. гімназіі імя Я.Купалы, якую скончыў у 1947. Быў скаўтам. У 1948—50 працаваў шахцёрам у Англіі, удзельнічаў у выданні час. «На- перад» (1948—53), дзе друкаваў свае творы. Пасля заканчэння ў 1954 гіст. ф-та Лувенскага ун-та (Белытя) праца- ваў журналістам Бел. секцыі радыё «Вы- звалепне» («Свабода») у Мюнхене. Суп- рацоўнічаў у газ. «Бацькаўшчына», дру- каваўся ў выданнях Ін-та вывучэння СССР. 3 1957 у ЗША, працаваў на ра- дыё «Свабода» ў Нью-Йорку (да 1991). Уваходзіў у склад рэдкалегіі час. «Бела- руская моладзь» (1959—64), рэдагаваў бюлетэнь «Навіны з Беларусі» (1964— 69). У 1969 у Нью-Йоркскім ун-це аба-
раніў доктарскую дысертацыю на тэму «Палітычная барацьба за Беларусь у царскай Дзяржаўнай думе. 1906—1917» У 1970—75 працаваў на радыё «Свабо- да», адначасова выкладаў псторыю Расіі і СССР у Квінскім каледжы Нью-Йорк- скага гар. ун-та, быў гал рэдактарам газ. «Беларус» (з 1980, пераменна з З.Кі- пель), бюлетэня «Еасіз оп Вуеіопіззіа» («Факты аб Беларусі», 1972 — 75). 3 1974 чл. рэдкалегіі *3ап.ісаў» Бел. ін-та навукі і мастацтва. Уваходзіць у склад прэзідыума рады Бел. Нар. Рэспублікі, упраў Бел -амерыканскага задзіночання, Бел ін та навукі і мастацтва, фонду імя ГІ Крачэўскага. член Асацыяцыі амеры- канскіх славістаў, Укр. акадэміі навук (Нью-Йорк). Выступаў на многіх між- нар. навук. канферэнцыях. На Беларусі ўдзельнічаў у рабоце Міжнар. з езда бе- ларусістаў (1992, Мінск), канферэнцыі «Рым-4» (1993, Гродна), 3-й Паліт кан- ферэнцыі і 1-га з'езда беларусаў свету (абодва 1993, Мінск) Аўтар раздзелаў пра Беларусь і яе гісторыю ў шэрагу ан- гламоўных кніг, артыкулаў, прысвеча- ных гісторыі бел. дзяржаўнасці, 1-му Усебел. зезду 1917, слуцкаму паўстанню 1920, значэнню газ. «Наша ніва», «Воль- ная Беларусь», ролі Я.Купалы і Я.Коласа ў фарміраванні бел паліт думкі і інш. Працы 3 друкаваліся таксама ў перыяд. выданнях «Беларускі зборнік»,' «Веіапізіап геуіе»» («Беларускі агляд»), «ТЬе ІоіігпаІ о( Вуеіогііміап зіікііез* («Часоп>с беларускіх даследаванняў»), «РгоЫеша оГ соттцпізт* («Праблемы камунізму») Літ. і публіцыст. творы падпісваў псеўд. Сяргей Ясень. Аркадзь Будзіч, Рыгор Ліцьвін, Скараход, Арсень Загорны, крыптанімамі «А.З.», «Р.Л.», «Я 3 » Тв: Паўстанне на Беларусі 1863 году «Мужыцкая праўда» і лісты «з-пад шы- беніцы». Нью Ерк, 1980 (разам з Т.Э.Бэр- дам), Спадчына бацькоў: «Агледзіны»; (Да 100-годзьдэя ад нараджэньня Я Купалы й ЯКоласа) Нью-Ерк, 1982, ТБе паііопаі сопсіоВ5ае55 о( іЬе Вуе1огі)55іапа ап<1 іЬе гоаб Іо паііопЬооё // Вуе1огц55іап 5іаіеЬоо<1. Ые» Уогк, 1988: Веіагца: Аі а сго5$гоа<15 іп ЬІ5Югу. Соіогабо, 1993. Марыл Міцкевіч. ЗАПРУДСКІ ЗАМАК Існаваў у 14—17 ст каля в. Запруды Кобрынскага р-на. У склад замка ўваходзілі сядзіба феадала (не збераглася) і абарончыя ўмацаванні. земляныя валы з вастраколам наверсе і вадзяныя равы. У плане валы і равы на- гадваюць упісаныя адзін у адзін прама- вугольнікі, якія з У мелі бакі ў выглядзе паўдуг, што зыходзіліся ў месцы ўезду ў замак Валы з гэтага боку згладжаны. За- хаваліся валы выш 1,5—2 м і шыр. у ас- нове да 4 м. Равы маюць глыбіню да 2,5 М 1 шыр. каля 5 м. Міхась Гкачоў. ЗАРАКА-ЗАРАКОЎСКІ Баляслаў Францавіч [18(30)3 1894, Полацк — 2.12 1963], генерал-лейтэнант (1946). У арміі з 1913, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз вайны Скончыў Ва- ен. акадэмію імя М В.фрунзе (1935). У 1932—41 нач. кафедры Ваен.-інж. ака- дэміі, дацэнт Маскоўскага гідрамеліярац Я Запрудык ЗАРАНКА Годвыданьмя II Кміжкв 1-2 іЮ-ІІ) Заракка ін та У Вял. Айч вайну на Зах. і 1-м Бел фраптах камандзір палка, дывізіі, нам нач. штаба 1 га Бел фронту Улзельнік абароны Масквы, вызвалення Польшчы У 1944—48 на адказных паса- дах у Войску Польскім, з 1948 у ад- стаўцы. «ЗАРАНЕ», тайнае таварыства ў 1821 — пач 1826 у Беластоцкай і Свіслацкай пмназіях Засн. Ф Ляховіч (пад уплывам М.Рукевіча) спачатку ў Беластоку (наз. «Згодныя браты», 1821), потым у Свіслачы. На пач. 1826 у «3 » 53 чл., у большасці гімназісты і студэнты Вілен- скага ун-та (Н Орда, П.Гелыпман, А Стравінскі, А Грынявіцкі і інш ) Кіраваў т-вам нач (Ляховіч) і яго на- мсснікі (у Свіслачы А.Казмінскі, у Бела стоку Ф.Баркоўскі) і дарадцы. Чл т-ва атрымлівалі мянушкі па прозвішчах сла- вутых палякаў. На сходах (праводзіліся штомесячна) зачытваліся справаздачы дарадцаў, рэфераты сяброў т-ва, пры- маліся новыя члены. Марылі аб незалеж- насці Рэчы Паспалітай, імкнуліся да вы- сокаадукаванага і маральнага грамадст- ва. Пасля канікул 1824 пасяджэнні «3 » не праводзіліся. У 1825 Л. Вронскі ад- навіў т-ва. Пяць былых сяброў т-ва склалі 3-ю ступень т-ва *Ваенныя сяб- ры» Некаторыя з «3.» мелі дачыненне да Літоускага піянернага батальена вы- ступлення 1825 У сувязі са следствам па гэтай справе «3.» былі выкрыты, ство- рана спец. «Камісія для пошуку некато- рых тайных таварыстваў» (ліп. — вер. 1826). Удзельнікі «3 » былі прыгавораны да розных тэрмінаў пакарання Літ:. Сгегорікі 1. Та^пе гя'і^.гкі шЮ<1гіегу вітпагішп Ьіа(о51оскіе8о, ісЬ <1гаіаІпо5С і <1екоп5рігас)а V ІаіасЬ 1821 — 1826 // Віаіо5іоссгугпа. 1988. № 1(9) Вячаслаў Швед «ЗАРАНКА», ілюстраваны часопіс для дзяцей. Выдаваўся ў 1927—31 у Вільні на бел. мове Выходзіў нерэгулярна. Рэ- дактар-выдавец Л А Войцік (Зоська Ве рас). Ставіў задачы асв. і патрыят выха вання, узгадавання маладых літ. сіл у Зах. Беларусі. На яго старонках з вер- шамі, абразкамі, апавяданнямі, артыку- ламі выступалі старэйшыя пісьменнікі М Машара, Г.Леўчык, Я.Пачопка (пад псеўд Я Башкір), Л.Войцік, У.Паўлю- коўскі (пад псеўд. Унучкаў Зямляк) і інш Друкаваліся маладыя зах бел. пісь- меннікі С Крывец (пад псеўд. С Пасту- шок), С Новік-Пяюн (пад псеўд. Малады Дзядок). 3 вершамі і апавяданнямі вы- ступалі пачаткоўцы А.Арэхва, М.Тара- сюк, Я.Патаповіч і інш. Перадрукоўваў творы Я Коласа. М Баідановіча 3 Бяду- лі, К.Буйло і інш Змяшчаў пераклады паэзіі М Някрасава, М.Канапніцкай, апа- вяданняў В Біянкі, А.Вішні і інш На на- вук.-папулярныя і культ -асв тэмы пі- салі Л.Войцік, С.Грынкевіч, М.ільяшэвіч 3 перакладамі навук.-папулярнай і маст. л-ры з рус., польск. і ўкр. моў выступаў А Войцік (пад крыптанімам «А В » і псеўд А Войніч) Часопіс меў пастаянны аддзел «Працы нашых чытачоў», дзе ак- рамя літ твораў змяшчаліся казкі, леген- ды і паданні, старонку гумару «Куток смеху», рубрыку «Загадкі і круцігалоў- кі». Выйшла 15 нумароў (асобныя здвое- ныя). Літ: Войцікава Л (Зоська Верас) [Заранкаі / / Полымя. 1968 № 4 Арсень Ліс. ЗАРАНКА Сяргей Канстанцінавіч [24.9(6.10). 181 8, в. Ляды Аршанскага пав., цяпер у Дубровенскім р-не — 20.12.1870(1.1.1871)], жывапісец і педа гог. Нарадзіўся ў сям і прыгоннага. Ву- чань і паслядоўнік А.Венецыянава. 3 1834 вучыўся ў Пецярбургскай АМ, у 1843 акадэмік, у 1850 прафесар. У 1856—70 выкладаў у Маскоўскім ву- чылішчы жывапісу, скульптуры і дойлід- ства. Пісаў партрэты (мастакоў Венецы-
ЗАРЛЧЧЛ янава 2-я пал 1830-х г, і ВІІярова, 1849), інтэреры («Унутраны выгляд Марскога Нікольскага сабора», 1843, і інш) Створаны ім партрэт скульптара Ф Талстога (1850) належыць да лепшых у рус партрэтным жывапісе Сярод яго вучняў В.Пяроў, У.Макоўскі, В.Пукіраў. Літ.' Смнрнов Г. С.К.Зарянко, 1818— 1870. М , 1951. ЗАРАЧЧА, вёска ў Браслаўскім р-не, на беразе воз. Рака За 6 км на ПнЗ ад Браслава, 36 км ад чыг. ст. Друя, на аўтадарозе Браслаў—Турмантас (Літва). 36 двароў, 86 ж. (1994). У 1859 вёска ў Новааляксандраўскім пав Ковенскай губ , 107 ж , 9 двароў. Размешчаны побач фальварак 3. (інш назва Сыльвер янаў) меў 295 дзесяцін зямлі і адносіўся да дрысвяцкіх уладан- няў Лапацінскіх, пазней належаў Алек- сандровічам, Энгельгартам. У 1903 у 3. 147 ж , вадзяны млын У 1931 у вёсцы 82 ж., 20 двароў. Побач размяшчаліся за- сценкі 3 (27 ж., 6 двароў) і Новае 3. (адпаведна 6, 1), млын 3 (18, 3). школа 3 (9 2) 3 1940 3 — цэнтр сельсавета 33 двары, 128 ж (1970) У весцы база- вая школа, 6-ка Брацкая магіла сав. воі- наў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Пом- нік архітэктуры — вадзяны млын канца 18 — пач. 19 Ст. Кастусь Шыдлоўскі ЗАРОП, стараж. горад Смаленскай зям- лі. У летапісе згадваецца пад 1154 у су- вязі з паходам смаленскага кн. Рас- ціслава Мсціславіча на Юрыя Далгару- кага: «Ростнслав же услыша тое н тако скупя вом своя многое множьство, нспол- ця полкы своя н помде протнву ему з За рою». Месцазнаходжанне не вызначана. Адны даследчыкі лакалізуюць горад у в. Разрытае Ершыцкага р-на Смаленскай вобл (на р. Іпуць), другія ўвогуле ад- маўляюпь факт яго існавання Больш ве- рагодна, што 3 знаходзіўся на тэр. су- часнага Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — адзіным рэгіёне ў межах Сма- ленскага княства, дзе на пачатку 20 ст былі 4 адпаведныя тапонімы (3 — у Клімавіцкай вол., 1 — у Мілаславіцкай вол ) Літ. Погоднн М Мсследовання, за- мечання н лекцнн о русской нсторвн. Т. 4. М 1850; Мяцельскі А А. Некаторыя пытанні гістарычнай геаграфіі Смаленскай Кераміка зарубінецкай культуры. эямлі ХП—ХПІ стст. // Гістарычна археа лапчны зборнік. Мн., 1993. Ч 2. Андрэй Мяцельскі ЗАРУБІНЕЦКАЯ КУЛЬТУРА, археал культура плямён, якія ў раннім жалез ным веку жылі ў Сярэднім і Верхнім Падняпроўі, Прыпяцкім Палессі. Назва ад могільніка каля с Зарубінцы на Кіеў- шчыне. адкрытага ў 1899 Насельніцтва 3 к займалася земляробствам, жывела- гадоўляй, паляваннем, рознымі хатнімі рамёствамі. Рассялялася на гарадзішчах, пабудаваных у папярэдні час плямёнамі мілаградскач кулыпуры, жыло і на не- ўмацаваных селішчах Будавала назем- ныя жытлы слупавой канструкцыі: адна- камерныя, прамавугольныя або квадрат- ныя ў плане, пл 10—24 м2. Упутры іх у адным з кутоў ці каля сцяны размяшча- лася каменнае агнішча на глінянай пля- цоўцы, пазней — глінабітная печ. На се- лішчах, размешчаных на ўзвышшах, ас- ноўным тыпам жытла была паўзямлянка, заглыбленая ў зямлю на 0,4—1 м, пл 8—24 м2 Побач з жытламі размяшчаліся гасп і вытворчыя пабудовы, ямы-пагра- бы. Пахавальны абрад — трупаспаленне, зрэдку трупапалажэнне. Могільнікі не маюць вонкавых адзнак. У Верхнім Пад- няпроўі выяўлены ямныя трупаспаленні і кенатафы, у Прыпяцкім Палессі — ям- ньія і урнавыя пахаванні са спальваннем і пахаваннем чарапоў. У магілах трапля- юцца прылады працы, посуд, упрыго- жанні. Насельніцтва вырабляла I выка- рыстоўвала жалезныя наканечнікі коп яў, клінападобныя сякеры (кельты), нажы, сярпы, ляпны посуд (пласкадон- ныя ці біканічныя глянцаваныя гаршкі, часам упрыгожаныя арнаментам міскі), упрыгожанні (бранзалеты. скроневыя кольцы шкляныя пацеркі, завушніцы, пярсцёнкі, розныя фібулы) і інш. Пад- трымліваліся сувязі са скіфа-сармацкімі, кельцкімі плямёнамі, гарадамі Паўн. Прычарнамор я Большасць даследчыкаў лічыць З.к. стараславянскай Найбольш даследаваны археал помнікі Чаплін Лоеўскага р-на. Некаторыя даследчыкі (Ю.У Кухарэнка, К.В.Каспарава) лі- чаць, што 3 к. ўзнікла ў 2-м ці на рубя- жы 2-га і 1-га ст да н.э., іншыя (В М Да- ніленка, Л Д Побаль, Я В.Максімаў) ад- носяць яе пачатак да 3 ст. да н.э. Адсутнічае адзіны погляд і на яе верхні храналагічны рубеж. На думку П М.Траццякова, В П Пятрова і Куха- рэнкі гэта 2 ст. н.э., Каспарава на пад- ставе бытавання фібул лічыць, што верх- няя дата З.к. на Прыпяцкім Палессі не выходзіць за рамкі 1 ст. н э Праблема храналогіі З.к. ўскладняецца тым, што некаторыя даследчыкі аб'ядноўваюць 3 к ў яе класічных рысах з культурай насельніцтва, якое пакінула помнікі кіеўскага тыпу ці тыпу Абідні. Так. По- баль разглядае іх як позні этап 3 к і да- туе 2—5 ст. н.э. Існуюць розныя погляды і на паходжанне 3 к. Калі яна была вядо- ма толькі ў межах Сярэдняга Падня- проўя, яе звязвалі са скіфамі. Данілеўскі, а потым і Побаль звязваюць яе пахо- джанне з мілаградскай культурай (супа- дзенне тэр. рассялення, падабенства ты- паў жытлаў і гасп. збудаванняў, бліз- касць пахавальнага абраду). Шмат прыхільнікаў і ў ппотэзы пра сувязь З.к з паморскімі плямепамі (гл. Паморская культура'). Літ. Поболь Л.Д. Археологнческне вамятннкн Белорусснн Желеэный век. Мн 1983. Белорусская археологня Достн- ження археологов за годы Советской вла- стн. Мн. 1987. ЗАРУЧЫНЫ, з м о в і н ы , адзін з пад- рыхтоўчых этапаў вяселля, на якім у прысутнасці шырокага кола сваякоў кан- чаткова замацоўвалася згода на шлюб На 3 дамаўляліся пра ўсе дэталі вяселля (пасаг, час і парадак вяселля, колькаснь сватоў, гасцей і падарункаў). Часам жаніх і нявеста абменьваліся пярсцён- камі Абрад суправаджаўся частаваннем спяваннем вясельных песень 3 часам змест 3. змяніўся і ператварыўся ў пе- радвясельную сустрэчу бацькоў і радні жаніха і нявесты для больш блізкага зна- ёмства ЗАРЭЦКІ Міхась (сапр. Касянкоў Міхаіл Яўхімавіч, 20.11.1901, в. Высокі Гарадзец Сенненскага пав. Магілёўскай губ , цяпер Талачынскі р-н — 29.10 1937). беларускі пісьменнік Скон- чыў Аршанскае духоўнае вучылішча, ву- чыўся ў Магілёўскай духоўнай семінарыі. Быў перапісчыкам у паў- вайсковай часці, з 1919 настаўнічаў на Маплёўшчыне, узначальваў Шклоўскі валасны аддзел нар. асветы у 1920—27 палітрабстнік Чырв Арміі. Літ. дзей- насць пачаў у 1922. Чл. ЦБ літ.-маст. аб яднання «Маладняк», у 1926—27 рэ- дагаваў аднайменны часопіс. 3 1927 чл літ маст. аб яднання «Полымя» (ува- ходзіў у ініцыятыўную групу па яго ства- рэнні). У жн. — кастр 1927 разам з Ц.Гартным і М.Чаротам наведаў Латвію, Чэхаславакію, Германію, Францыю. Ву- чыўся ў БДУ Адзін з ініцыятараў тэатр. дыскусіі аб шляхах развіцця бел. тэатра (ліст 1928). У арт «Два эказамены (Да пытання аб тэатральнай крытыцы)», «Чым пагражае нам Белдзяржкіно? (Да крытыкі тэматычнага плана)» выступіў супраць камерцыялізацыі мастацтва, абыякавасці да нац рэпертуару У нары- се «Падарожжа на новую зямлю» (1928) падкрэсліў неабходнасць барацьбы суп- раць нац. нігілізму, пагардлівага стаўлення да бел культуры Погляды 3
409 ЗАСІМ былі расцэнены афіц. ўладамі як праявы нацыяналізму, ён стаў аб'ектам паліт. абвінавачванняў і паклёпаў. У адказ 3. разам з А.Александровічам і А.Дударом апублікаваў ліст у газ. «Савецкая Бела- русь», дзе выказаў пратэст супраць гэтай кампаніі і заявіў аб выхадзе з БДУ (апубл. 4.12.1928). У 1929 выключаны з партыі «за праяўленне нацыянал-дэмак- ратызму». Падтрымку сваім поглядам і ўяўленням шукаў у гіст. мінулым Бела- русі. Цікавіўся псіхалогіяй чалавека на пераломе гіст. эпох. У рамане «Сцежкі- дарожкі» (1927) даў праўдзівую, гістарычна дакладную абмалёўку падзей Кастр. рэвалюцыі і грамадз. вайны Напісаў гіст. драму «Рагнеда» (1929, лёс невядомы) і раман «Крывічы» (пачатак змешчаны ў час. «Полымя», 1929). Пра- явай грамадзянскай мужнасці і сціплай формай пратэсту была адмова ад ухва- лення прымусовай калектывізацыі ў на- рысах «Лісты ад знаёмага» і «Вясна 1930 года» (1930). У рамане «Вязьмо» (1932) выкрыў антыгуманную сутнасць та- талітарнага рэжыму, адлюстраваў траге- дыю бел. вёскі і прац. сялянства ў 1930-я г. У 1936 беспадстаўна арыштаваны, у 1937 засуджаны да вышэйшай меры па- карання. Рэабілітаваны ў 1957. Тв'. 36. тв. Т. 1—4. Мн., 1989—92. Літ.'- М у ш ы н с к і М. Нескароны та- лент' Праўдзівая тісторыя жыцця 1 твор- часці Міхася Зарэцкага. Мн., 1991. ЗАРЭЧНЫ ТАЛАЧЫН, гл. ў арт. Тала- чын. ЗАРЭЧЧА, 3 паселішчы неаліту і брон- завага веку каля в. Лубяное Бялыніцкага р-на, недалёка ад б.в. Зарэчча (адсюль назва). Адно з паселішчаў (памер 400 х х 100 м) знаходзіцца на надпоймавай тэрасе левага берага р. Друць. Даследа- ваў у 1982 Э.М.Зайкоўскі. Культурны пласт 0,24—0,4 м. Знойдзены крамянё- выя прылады працы, наканечнікі стрэл разнастайнай формы, нуклеусы, глад- касценная кераміка паўночна-беларускай. кулыпуры з дамешкамі буйной жарствы і арганічнымі дамешкамі ў цесце, аздобле- ная грабеньчатым, тычковым і ямачным арнаментам, «вусеневымі» адбіткамі. «•ЗАРЯ», грамадска-паліт. газета. Выхо- дзіць у Брэсце на рус. і бел. мовах 3 разы на тыдзень. Інфармуе аб падзеях грамад- ска-паліт., эканам. і культ. жыцця Брэ- стчыны. Створана 26.9.1939. Спачатку наз. «Рабочнй» (№ 1—68; орган Часова- га кіравання Брэста). 3 1940 (з № 69) орган Брэсцкіх абкома КП(6)Б і аблвы- канкома, выходзіла на бел. мове. У Вял. Айч. вайну орган Брэсцкага падп. абкома КП(б)Б. Вядома 60 нумароў ад 6.5.1943 да 26.6.1944 (рэдактар В.Ф.Калібераў). У 1944—62 выходзіла на рус. і бел. мо- вах, да 1991 орган Брэсцкіх абкома і гар- кома КПБ, абл. і гар. Саветаў нар. дэпу- татаў. Пятро Ялец. •ЗАРЯ ЗАПАДА», двухтыднёвы ілюстраваны часопіс, орган Мінскага Са- вета рабочых і сялянскіх дэпутатаў. Вы- даваўся ў сак.—крас. 1919 у Мінску на рус. мове. Заг. рэдакцыі А.І.Гзоўскі. М.Зарэцкі. Друкаваў кароткія аповесці, апавяданні, вершы, фотаздымкі. Выйшлі 3 нумары. ЗАСВІР, селішча 2-й пал. 1-га — пач. 2-га тыс. н.э. і курганны могільнік 6—12 ст. каля в. Засвір Мядзельскага р-на. С е л і ш ч а за 1,5 км на 3 ад вёскі, ка- ля воз. Свір, даследаваў у 1976—79 Я.Г.Звяруга. Выяўлены рэшткі наземных з печам каменкамі або агнішчамі і над- земных і паўзямлянкавых пабудоў. Зной- дзены жал. нажы, шылы, рыбалоўныя кручкі, шпількі, бронзавыя пінцэты, уп- рыгожанні, фрагменты каменных сякер, тыгляў, тачыльныя камяні, гліняныя прасліцы. ляпная і ганчарная кераміка, шмат жал. шлакаў і крыц. К у р г а н - н ы м о г і л ь н і к за I км на Пд ад цэнтра вёскі, у лесе. 69 акруглых насы- паў дыяметрам 4—15 м, вышынёй 0,4— 1,5 м. У 1895 Ф.В.Пакроўскі раскапаў 20 курганоў (тады іх было каля 200), у 1934 К. Салевіч — 21, у 1976 Звяруга — 11. Пахавальны абрад — трупаспаленне на грунце і ў насыпе па 1 —6 пахаванняў у кургане. Пахавальны інвентар: прадме- ты ўзбраення і рыштунку (сякеры, кін- жалы, наканечнікі коп'яў, шпоры, стра- мёны, цуглі), прылады працы (сярпы, іголкі, гліняныя прасліцы), упрыгожанні (грыўні, бранзалеты, пярсцёнкі, пацеркі, званочкі і інш.), ляпная і ганчарная ке- раміка. Выяўлена пахаванне па абрадзе трупапалажэння галавой на 3. Могільнік належаў пераважна балцкаму насельніц- тву, асобныя пахаванні, магчыма, сла- вянскія. Літ.'. Покровскнй Ф.В. К нсследо- ванню бассейна Внлнн в археологнческом отношеннн. М., 1899: Зверуго Я.Г. Вер- хнее Понемонье в IX—ХПІ вв. Мн., 1989. Яраслаў Звяруга. ЗАСВІР, вёска ў Свірскім пасялковым Савеце Мядзельскага р-на. За 40 км на 3 ад Мядзела, на ўсх. беразе воз. Свір. За 38 км ад чыг. ст. Лынтупы. 109 ж., 59 двароў (1995). У 1-й пал. 17 ст. вядома як маёнтак Сырмеж (Сірмеж, Сермеж) шляхціцаў Сасіных. У 1660-я г. яго набыў М.У. Пшаздзецкі (з 1677 наваградскі кашта- лян), у 1683 маёнтак перайшоў да яго зяця К. Зяновіча. ашмянскага маршалка, вял. пісара ВКЛ. Упершыню ў дакумен- тах назва «3.» з'явілася ў 1678. У 1690 3 у Свірскай парафіі Ашмяпскага пав. Віленскага ваяв., 20 сялянскіх дымоў. У 1701 і 1703 Зяновіч выпісаў 2 фундацый- ныя дакументы на маёнтак 3. і фальва- рак Памошша манахам-кармелітам. У 1705 у 3. згадваюцца кляштар і касцёл, у 1713—14 пабудаваны мураваны кляш- тар з касцелам. У пач. 19 ст. кармеліцкі кляштар валодаў у маёнтках 3. і Памош- ша 76 дымамі з 300 сялянамі. У 1864 кляштар закрыты, у 1866 касцёл пера- роблены ў правасл. царкву св. Тройцы. У 1870 скарбавы маёнтак 3. з мястэчкам 3. і 4 вёскамі ў Свірскай вол. Свянцянскага пав. Віленскай губ. У 1905 сяло, 87 ж., 175 дзес. зямлі. У 1-ю сусв. вайну каля 3. праходзіла лінія фронту. У 1918—20 занята герм., польскім войскам, Чырв. Арміяй. У 1919 будынак царквы зноў пе- раабсталяваны пад касцёл. У 1921—39 3. у складзе Польшчы, у 1931 вёска ў Свірскай гміне Свянцянскага пав Віленскага ваяв., 128 ж., 25 дамоў. 3 1939 у БССР, з 1940 у Свірскім с/с Свірскага р-на. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 да ліп. 1944 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. 3 1958 у Свірскім пас. Саве- це. У складзе калгаса «Свір», б-ка, клуб, магазін. Помнік архітэктуры барока (1713—14) кляштар кармелітаў з касцё- лам св. Тройцы (1713—14). Помнік ар- хеалогіі — селішча 2-й пал. 1-га тыс. і курганны могільнік Засвір 6— 12 ст. Герман Брэгер. ЗаСІМ Мікола [Мікалай Арцёмавіч; 6(19). 11.1908, в. Шэні Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Пружанскі р-н—19.7.1957], беларускі паэт. Скон- чыў Рэсп. парт. школу пры ЦК КП(б)Б (1948) 3 1925 удзельнічаў у нац.-вызв. і рэв. руху ў Зах. Беларусі. Член Бел. ся- лянска-работніцкай грамады, Т-ва бел. школы. За рэв. дзейнасць неаднаразова арыштоўваўся польск. ўладамі. Пасля далучэння ў 1939 Зах. Беларусі да БССР старшыня ПІэнеўскага сельсавета. У Вял. Айч. вайну ў партызанах, інструк- тар Брэсцкага абл. антыфаш. к-та. У 1946—57 нам. старшыні Пружанскага райвыканкома, літсупрацоўнік брэсцкай абл. газ. «Зара», у Брэсцкім абл. краязн музеі. Друкавацца пачаў у 1928 у час. «Маланка». Супрацоўнічаў з час «Літаратурная старонка», «Асва», «На- ша воля» і інш. У давераснёўскую пару выяўляў сац. і нац. канфлікты зах.-бел вёскі, паказваў бяспраўнае жыццё бел. сялянства, выкрываў варожую бел. наро- ду палітыку польскіх улад. У ваен. і пас- ляваен. вершах пісаў пра цяжар нар. вайны. Гв'. Вершы. Мн., 1954: Выбранае. Мн.. 1960. Літ.'- Калеснік У. Урокі Засіма // Калеснік У. Зорны спеў. Мн., 1975; Я г о ж. Мікола Засім / / Калеснік У. Лёсам паэна- нае. Мн., 1982; Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік Мн., 1993. Т. 2. С. 506—509. Уладзімір Калеснік.
410 ЗАСЛАЎЕ ЗАСЛАЎЕ горад у Мінскім р-не. на р Свіслач, каля Заслаўскага вадасховішча За 22 км на ПнЗ ад Мінска, чыг. ст. Бе- ларусь на лініі Мінск—Маладзечна, на аўтамаб дарозе Мінск — Маладзечна. 11,1 тыс ж (1992) Паводле архсал. даследаванняў, у 10 ст. на правым беразе Свіслачы існавала неўмацаванае паселішча, населенае пе- раважна крывічамі У сярэдзіне 10 ст. на процілеглым беразе Свіслачы засн. па гост — неўмацаваны велікакняжацкі адм.-гасп. пункт. Каля 985 на правым беразе Свіслачы, за 1 км на ПдЗ ад гэтых паселішчаў, узнікла гарадзішча «Замэ- чак». На мяжы 11 —12 ст. на тэр права- бярэжнага паселішча ўзведзены дзя- дзінец, пасля чаго гарадзішча «Замэчак» было пакінута насельніцтвам. Летапіснае паданне прышсвае буд-ва горада ў 10 ст. кіеўскаму кн. Уладзіміру Святаславічу для яго апальнай жонкі Рагнеды Рагва- лодаўны і сына Ізяслава Уладзіміравіча, у гонар якога ён быў названы. Верагодна, з пач. 12 ст горад быў цэнтрам удзельна- га Ізяслаўскага княства ў Полацкай зямлі. У летапісах 3. (леташсны П з я - славль, Жеславль, Жа- с л а в л ь ) упамінаецца пад 1127 у су- вязі з паходам на Полацкую зямлю вял. кн. кіеўскага Мсціслава Уладзіміравіча. У сярэдзіне 12 ст. горад і княства сталі аб'ектам барацьбы паміж полацкімі і менскімі князямі. Верагодна, у канцы 13 ст. 3. ўвайшло ў склад ВКЛ. 3 1345 пры- ватнаўласніцкі горад, належаў кн. Яўнуту, нашчадкі якога зваліся князямі Заслаўскімі У 1433 спалены войскам кн. Свідрыгайлы У 1539 3. належала адной I Заслаўе. Фарны касцёл св. Марыі. Здымак пачатку 20 ст Заслаўе- Спаса-Праабражэнская царква. з галін роду Глябовічаў. 3 1569 у складзе Менскага пав. Былы дзядзінец у 16 ст. ператвораны ў рэзідэнцыю ўладальнікаў 3. (гл. Заслаускі замакі У канцы 16 ст тут пабудаваны кальвінскі збор, замак умацаваны бастыёнамі, мураванымі бра- мамі, абвадняўся штучным возерам. Ас- новай планіровачнай структуры 3, з 16 ст. становіцца рыначная плошча. У 17 ст. рэзідэнцыя ўладальнікаў 3 пераносіцца ў загарадную сядзібу. 3 1678 горадам вы- лодалі Сапегі, з 1753 — Пшаздзецкія. У канцы 17—18 ст. цэнтр Заслаўскага графства, якое аб ядноўвала 4 староствы Паводле прывілея 1772 горад атрымаў права на 4 кірмашы штогод. У 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. ў горадзе былі цагельня і суконная фабрыка. У 1793 у выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай увайшло ў склад Рас. імперыі, мястэчка Мінскага пав , цэнтр воласці У 1850-я г было ма ёнткам Прушынскіх, канфіскавана за ўдзел іх у паўстанні 1863 — 64 У 1873 праз мястэчка пракладзена Лібава-Ро- менская чыгунка, адкрыта ст Ізяслаў У 1904 у 3 3 тыс. ж 2 школы, бальніца на 10 ложкаў, аптэка, пошта, 2 царквы, каспёл. У ліст. 1917 устаноўлена сав. ўлада. У канцы 1919 — ліп. 1920 захоп- лена польск войскам У 1924—59 цэнтр Мінскага р-на (у 1924—30 і 1935—38 у Мінскай акрузе, у 1939—59 у Мінскай вобл.), з 27 9 1938 гар. пасёлак, з 14 8 1985 горад абл. падпарадкавання У Вял. Айч вайну ў чэрв 1941 пад 3 пра- ходзіў рубеж Мінска абароны 1941, Чырв Армія вяла жорсткія баі з праціўнікам 28 6.1941 акупіравана ням - фаш. захопнікамі. Дзейнічалі падп. рай- комы КП(б)Б і ЛКСМБ. Захопнікі за- губілі ў 3 і раёне 3938 чал Вызвалсна 4.7 1944 у ходзе Мінскай аперашм 1944 У пасляваенныя гады пабудаваны 2 заво- ды жалезабетонных вырабаў, асфальта- вы і малочны заводы, хлебазавод, прам- камбінат, карданажна-паліграфічная фабрыка, камбінат быт абслугоўвання Працуюць 3 сярэднія і муз школы, спар- тыўная школа-інтэрнат, 5 дзіцячых даш- кольных устаноў, Дом культуры, Цэнтр вольнага часу «Світанак»; 2 бібліятэкі, бальніца Стараж. частка горада, археал. арх помнікі ўключаны ў Заслаўскі гісторыка-кулыпурны запаведнік На тэр. 3. і ў яго наваколлях знаходзяцца Заслаўскія курганныя могільнікі. Брацкія магілы сав воінаў, якія загінулі ў Вял Айч вайну, магіла ахвяр фашыз- му; памятны крыж у гонар 1000-годдзя хрысціянства на Беларусі. У 1985 з наго- ды 1000-годдзя горада пастаўлены па- мятны камень Каля 3. буйны штучны вадаём — Заслаўскае вадасховішча (ува- ходзіць у Вілейска • Мінскую водную сістэму), якое з яўляецца зонай адпа- чынку Літ Д а ў г я л а 3.1. Заслаўе на Менш- чыне // Зап аддз гуманіт навук Ін-та бел. культуры. Мн , 1928. Кн. 5 Пр кафед- ры археалогіі. т. 1. В боях за Белоруссню. 2 нзд. Мн., 1974; Россня: Полное геогр. опнса- нне нашего отечества. Т 9. Спб., 1905; Ш т ы х о в Г.В Города Полоцкой землн (IX—ХПІ вв>. Мн, 1978; Заяц Ю.А. За- славль X —XVIII веков: (Пст -археол. очерк). Мн., 1987, Я т о ж. Заслаўская кафля. Мн., 1990; Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Мінская вобл. Кн. 2. Мн., 1987; Краснова А Рынкавая плошча ў Заслаўі / / Бел. гіст. часоп 1995- № 2. ЗАСЛАЎСКАЕ КНЯСТВА, гл. Ізяслаў- скае княства. ЗАСЛАЎСКІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬ- ТУРНЫ ЗАПАВЕДНІК, Дзяржаў- ны гісторыка-культурны запаведнік «Заслаўе». Ствс- раны ў г. Заслаўе Мінскага р-на ў 1986 на базе Заслаўскага гіст.-археал запа- ведніка (засн ў 1967). Уключае Заслаў- скі замак (гарадзішча «Вал») з былым
411 ЗАСЛАЎСКІ кальвінскім зборам 2-й пал. 16 ст. — пач. 17 ст. (у 19—20 ст. Спаса-Праабра жэнская царква), гарадзішча «Замэчак» 10—11 ст., заслаўскія курганныя могільнікі, фарны касцёл св. Марыі (1774), рэшткі сядзібы Заслаў 17—19 ст. На тэр. запаведніка музеі «Млын», «Хата завознікаў», «Кузня», «Свіран» музей- на-выставачны комплекс. Пл ахоўнай зоны 113 га, агульная пл. 795 м2, пл. экс- пазіцыі 259 м2; 7,9 тыс. экспанатаў (1994), у т.л. 138 твораў жывапісу, 216 — графікі, 1,6 тыс. этнагр. экспана- таў. Музей «Млын» створаны ў выніку рэканструкцыі (1990, арх. М.Лук'янчык) паравога млына пач. 20 ст. «Хата завоз- нікаў» (заезная кар1 ма) адноўлена каля млына на месцы, дзе стаяла ў пач 20 ст. Музей «Кузня» размешчаны (з 1994) у будынку, перавезеным з в. Камень Вало- жынскага р-на (рэканструкцыя арх. С Сергачова). Музейна-выставачны ком- плекс (з 1992) змяшчае выстаўкі муз. інструментаў, дываноў А.Кіш, габеленаў. На тэр. запаведніка ў 1978—90 дзейні- чаў Заслаускі музей рамёстваў і народ- ных промыслау Удзельнік міжнар. руху «За новую музеялогію». Літ'- Загрншев Й.П., Мнлючен- к о в С.А. Заславскнй нстормко-археологн- ческнй заповедннк. Мн.. 1982. Алесь Каўбаска. ЗАСЛАЎСКІ ЗАМАК. Існаваў у 11 — 18 ст. у г. Заслаўе Размяшчаўся на беразе р. Свіслач, дзе рака, што цячэ па 6а- лоцістай нізіне, найбольш б.іізка пады- ходзіць да ўзвышша. на якім знаходзіцца горад. Сярод мясц. насельніцтва вядомы пад назвай «Вал». Замкавы палігон пл каля 1,5 га меў форму чатырохвуголь- ніка. Першапачатковыя ўмацавапні па- будаваны на рубяжы 11 — 1ст. Валы вышынёй у 3—3,5 м былі насыпаны з пяску, іх схілы ўмацаваны пластом гліны і каменнем. На асобных участках вал умацоўваўся ўнутр. драўлянымі канст- рукцыямі На падставе стратыграфічнага вывучэння абарончых збудаванняў вылу- чаны 4 перыяды іх будаўніцтва. Най- больш значныя перабудовы праводзіліся ў 2-й пал. 13 ст. і ў 14 ст., а таксама ў канцы 16 ст. і, магчыма, на пач. 17 ст. Акрамя гэтага, зафіксаваны сляды ад- наўленчых работ пасля нападаў на горад у 1127 і 1434. У выніку ўсіх перабудоў вышыня вала да канца 16 ст. дасягала 8—9,5 м. У апошні перыяд былі ўзве- дзены бастыённыя ўмацаванні 4 бастыё- ны размяшчаліся па вуглах замка. пяты бастыен, паўкруглай формы, захаваўся каля паўд. курціны. Галоўны праезд у замак знаходзіўся з паўд. боку паміж вуглавымі і паўкруглым бастыёнамі. Ён быў умацаваны 2-павярховай мураванай брамай памера.м 24.7 х 21,6 м з арач- ным праёмам. Праезд шырынёю ў 7 м падзяляў ніжні паверх на 2 часткі, у кожнай з якіх было па 3 памяшканні; фундамент брамы заглыблены на 1,1 м, была пакрыта плоскай дахоўкай. Ніжняя частка сцен зроблена ў тэхніцы мяшанай муроўкі з цэглы-пальчаткі і камянёў, верхняя — у тэхніцы рэнесансавай му- роўкі. Таўшчыня фасаднай сцяны брамы 2,3 м, бакавых сцен 1,2—1,3 м. Уздоўж зах. сцяны брамы выяўлены падземны ход шырынёй 0,8 м, вышынёй 0,8—1,3 м са стральчатым скляпеннем. Сцены, скляпенні і падлога падземнага ходу з цэглы, уваход у лаз прамавугольны, па- 3 добны на калодзеж, памерамі 2,1 х 1 м, абшыты цэглаю. Найбольш верагодна, што падземны ход быў звязаны з брамаю Заслаўскі гісторыка-культурны запаведнік: 1 — гарадзішча «Замэчак» 10—11 ст.; 2 — курганныя могільнікі 10—12 ст.; 3 — Заслаўскі замак 16—17 ст.; 4 — кальвінск! збор (Спа- са-Праабражэнская царкваі 16—17 ст.; 5 — вялікая замкавая брама; 6 — малая замкавая брама; 7 — месца знаходжання палаца 16 ст.; 8 — фарны касцёл св. Марыі 18 ст.; 9 — месца знаходжання Мікалаеўскай уніяцкай царквы 19 ст, 10—11 — пасады гора а 10—18 ст.; 12 — месца зна оджання паперні 16—17 ст.; 13 — сядзіба Заслаў 17—19 ст ; 14 — мес- ца знаходжапня вадзянога млына 19 ст.; 15 — музей «Млын»; 16 — музей «Кузня»; 17 — будынкі чыгуначнай станцыі канца 19 — пачатку 20 ст.; 18 — паштовая станцыя 19 ст.: 19 — дом аканома 19 ст.; 20 — школа 19 ст. Заслаўскі замак. Рэканструкцыя В.Сташчанюка.
412 ЗАСЛЛЎСКІ і выконваў ролю дрэнажнай сістэмы. У паўн. напрамку ён заканчваўся глухой сцяной, з Пд, дзе быў выхад у роў, пад- земны ход перакрыты ўмацаванымі на- глуха жал. кратамі. Брама пабудавана ў канцы 16 — пач. 17 ст., пасля 1650 была пашкоджана пажарам. Час разбурэння брамы вызначыць цяжка. Магчыма, што выява брамы, змешчаная на плане маён- тка Заслаў 1753, перанесена з больш ранняга плана, бо ў той час яна была ўжо зруйнавана. На месцы паўн. праезда выяўлены і часткова даследаваны рэшткі малой мураванай брамы. Тэхніка му- роўкі і характар матэрыялаў даюць маг- чымасць датаваць пабудову па часе збу- давання паўд. брамы. Час разбурэння брамы таксама не высветлены. Магчыма, на захад ад яе быў дадатковы бастыён. У 19 ст. на яе месцы існавала мураваная брама малых памераў з вузкім арачным праездам. Да брамы з абодвух бакоў былі прыбудаваны мураваныя сцены, якія пе- ракрывалі разрыў у паўд. курціне. У 2-й пал. 16 — пач. 17 ст. тут пастаўлены му- раваньі храм (кальвінскі збор) і мурава- ная будыніна, рэшткі якой адкрыты ў час раскопак усх. пляцоўкі замка. Руіны зна- ходзяцца на восі праездаў, дзе ў басты- ённых замках звычайна будаваліся пала- цы. Ад горада замак аддзяляўся шырокім ровам. 3 канца 16 ст. тэр. вакол замка была заліта вадой штучнага возера, якое ўтварылі з дапамогай плацін на рэках Свіслач і Чарніца. Такім чынам замак ператварыўся ва ўмацаванне астраўнога тыпу. 3 горадам яго злучаў мост, апошні пралёт якога мог быць пад'ёмным. Мост і падыходы да брамы фланкіраваліся аг- нём з дадатковага паўд. і ўсх. бастыёнаў. Умацаванні Заслаўскага замка не нале- жаць да канкрэтнай бастыённай сістэмы. Яны ўключаюць элементы некалькіх сістэм, што характэрна для замкаў, у якіх бастыёны спалучаліся з больш раннімі ўмацаваннямі. Палігон замка ўключаў тры пляцоўкі рознай вышыні. Перапад вышынь паміж цэнтральнай (ніжняй) і крайнімі (зах. і ўсх.) пля- цоўкамі ў пач. 12 ст. дасягаў 8 м. Куль- турны пласт з верхніх пляцовак перыя- дычна здымаўся і выкарыстоўваўся для ўмацавання валоў. 3-за гэтага розніца ва ўзроўні пляцовак да канца 17 ст. змен- шылася да 4,5—6,8 м. У цэнтр. частцы замка магутнасць культ. напластаванняў дасягае 5,5—6 м. У іх ёсць матэрыялы 10—18 ст. (пласт 10—11 ст. утварыўся ў час існавання на месцы замка неўмаца- ванага паселішча). Археолагамі выяўлены рэшткі драўляных пабудОў 12—17 ст., фундаменты і развалы каф- ляных печаў, сляды пажараў у выглядзе гарэлай драўніны і вуголля. Знойдзены таксама разнастайныя рэчы, якія харак- тарызуюць заняткі і побыт насельніцтва замка: наканечнікі коп'яў і стрэл, стра- мёны і шпоры, прылады працы ра- меснікаў, керамічны і шкляны посуд, разнастайныя вырабы з жалеза, каляро- вых металаў, рогу і косці, шкла, каменю, скуры, манеты, у т.л. залатыя алтыны і дукат 16 ст. На падставе комплекснага вывучэння можна лічыць, што ў 12—13 ст. гэта ўмацаванае паселішча было дзядзінцам летапіснага Ізяслаўля, на ад- ной з яго пляцовак знаходзіўся княжацкі двор. У 14—15 ст. умацаванні адыгры- валі ролю гарадскрга замка, а з 16 ст. — уладальніцкага замка, у якім размяшча- лася рэзідэнцыя ўладальнікаў горада. У 1676 зах. палова замка была перададзена заслаўскаму кляштару дамініканцаў, сродкі на які давалі Крысціна Барбара з роду Глябовічаў і яе муж Казімір Ян Са- пега. У 18 ст. замак страціў сваё ваен. значэнне, рэзідэнцыя ўладальнікаў гора- да была адтуль канчаткова перанесена. Літ.- 3 а я ц Ю.А. Заславль X—XVIII веков: (Нст.-археол. очерк). Мн., 1987; Т р у с о в О.А. Памятннкн монументально- го зодчества Белорусснн XI—ХУП вв.: Ар- хнт.-археол. аналнз. Мн., 1988. Юрый Заяц. ЗАСЛАЎСКІ МУЗЁЙ РАМЁСТВАЎ I НАРОДНЫХ ПРОМЫСЛАЎ. Існаваў у 1978—90 у г. Заслаўе Мінскага р-на як філіял Дзярж. музея БССР. 3 1986 ува- ходзіў у склад Заслаўскага гісторыка- культурнага запаведніка, размяшчаўся ў будынку Спаса-Праабражэнскай царквы (16 ст.). Меў 2 выставачныя залы (пл. 346,5 м2). Матэрыялы адной залы зна- ёмілі з гісторыяй Беларусі і гарадоў: кар- та Беларусі, выявы стараж. гербаў бел. гарадоў, якія мелі магдэбургскае права. У экспазіцыі другой залы было больш за 900 твораў дэкаратыўна-прыкладного мастацтва і нар. рамёстваў 10 — пач. 20 ст., у т.л. знойдзеныя пры археал. рас- копках. Сярод экспанатаў кап'ё 11 ст., наканечнікі стрэлаў 10—12 ст., ганчар- ны (12—13 ст.) і шкляны (18—20 ст.) посуд, прадметы побыту з рогу і косці 10—17 ст., упрыгожанні 10—13 ст. з ме- талу, шкла, сердаліку: скроневыя коль- цы, шыйныя грыўні, бранзалеты, па- церкі, пярсцёнкі, падвескі і інш., паліхромная кафля 16—17 ст., дэталі збруі 16—17 ст., вырабы бел. злотнікаў (пацір 16 ст., напрастольны крыж 1625 з Навагрудка). Былі прадстаўлены разныя царскія вароты 18 ст. з Давыд-Гарадоц- кай Георгіеўскай царквы, скульптурныя выявы святых з Віцебскай і Гродзенскай абл., слуцкія паясы, неглюбскія ручнікі і інш. творы традыц. промыслаў і рамёст- ваў канца 18 — пач. 20 ст. Рас- фарміраваны ў сувязі з перадачай храма правасл. абшчыне. Большая частка экс- панатаў захоўваецца ў фондах Нац. му- зея Беларусі. Алег Гурбо. ЗАСЛАЎСКІ РАЁН. Існаваў на Бела- русі ў 1924—59. Утвораны 17.7.1924 у Менскай акрузе. Цэнтр — г.п. Заслаўе. У 1925 пл. раёна 834 км2, 34 819 ж., 444 нас. пункты. 20.8.1924 падзелены на 12 сельсаветаў: Анусінскі, Бардынскі, Ба- роўскі, Гатовінскі, Заслаўскі (24.9.1926 скасаваны), Навадворскі (з 13.6.1929 Ра- гоўскі), Ратамскі, Сёмкавагарадоцкі, Слабодскі, Старасельскі, Траскоўшчын- скі (Траскоўскі) і Шаршунскі. 18.1.1931 да раёна далучаны Шэпелеўскі сельсавет скасаванага Астрашыцка-Гарадоцкага раёна\ Бароўскі і Ратамскі сельсаветы ўключаны ў гарадскую мяжу Мінска. 9.3.1932 замест Бардынскага створаны Гуцянскі і Навадворшчынскі нац. польскія сельсаветы, якія 14.5.1936 былі аб'яднаны ў адзін беларускі Навадворскі сельсавет. 31.7.1937 да раёна далучаны Навасадскі, Нарэйкаўскі, Сталінскі сель- саветы і Путчынскі нац. польскі сельса- вет (23.8.1937 рэарганізаваны ў бел. сельсавет) скасаванага Дзяржынскага р-на. 3 20.2.1938 З.р. у Менскай вобл. 4.2.1939 Навасадскі, Нарэйкаўскі, Пут- чынскі, Сталінскі с/с перададзены ў зноў створаны Дзяржынскі р-н. На 1.1.1941 у раёне 10 сельсаветаў: Анусінскі, Га- товінскі, Навадворскі, Рагоўскі, Сёмка- вагарадоцкі, Слабодскі, Старасельскі, Траскоўшчынскі, Шаршунскі, Шэпе- леўскі. 16.7.1954 былі скасаваны Нава- дворскі, Траскоўшчынскі і Шэпелеўскі сельсаветы, створаны Гаранскі сельсавет. 8.8.1959 раён скасаваны, яго тэр. далу- чана да Мінскага р-на. Мікалай Камінскі. ЗАСЛАЎСКІЯ, Жа с лаўскія , Яўну цьевіч ы , княжацкі род у ВКЛ. Паходзілі ад вял. князя літ. Яўнута (у хрышчэнні Іван), які ў 1345 скінуты братамі Альгердам і Кейстутам, атрымаў ад іх горад Заслаўе. Сынамі Яўнута былі Міхаіл (?—1399) і Сямён (у 1390 трапіў у палон да крыжакоў). Князі 3., як усе Гедзімінавічы, мелі права на герб «Паго- ня», але карысталіся ўласным гербам з выяваю льва. Сыны Міхаіла Юрый і Ан- дрэй памёрлі ў 1-й пал. 15 ст., валодалі апрача Заслаўя вял. вотчынамі на У Смаленскай зямлі (Апакаў, Недаходаў і інш.). 3 прадстаўнікоў роду найбольш вядо- мыя: Іван Юр'евіч (?—1499?), сын Юрыя Міхайлавіча, намеснік менскі (1468), віцебскі (каля 1484). Страціў смаленскія вотчыны ў выніку іх захопу Маскоўскім княствам. Меў сыноў Міхаіла, Багдана, Фёдара, дачок Софію (?—1507) і Аксінню (?—1537). Міхаіл Іванавіч (каля 1460 — 1529), намеснік віцебскі (1492— 95). У 1499 атрымаў ад вял. кн. Аляксан- дра дазвол на шлюб з Ульянай, дачкой кн. І.Ю.Мсціслаўскага. Адначасова атры- маў у вотчыну частку Мсціслаўскага кня- ства з Радамлем, Пацкавам і Мглінам. 3 таго часу тытулаваўся звычайна князем Мсціслаўскім. Уваходзіў у склад рады ВКЛ і меў фактычны статус удзельнага князя. Атрымаў ад вял. кн. Аляксандра ў пажыццёвае карыстанне маёнткі Мала- дзечна, Ажунічы, Спягла і Сырмеж у Ашменскім пав., Лобча ў Прапой.скай вол. Пазней усе яны, а таксама Цяцерын у Аршанскім пав. былі падараваны ў вот- чыну. Другім шлюбам каля 1507 ажаніўся з Васілісай-Ульянай Іванаўнай Гальшанскай. Пасля ад'езду старэйшага сына Фёдара ў Маскву і смерці мало- дшага, Васіля, у 1526 падараваў Мсціс- лаўскае княства вял. князю Жыгімонту I
413 ЗАСЛОНАЎ Старому, аднак захаваў права пажыццё- ва карыстацца даходамі з яго. 3 астатніх сваіх маенткаў у 1529 ставіў у вонска 32 коннікі. Гэтыя маёнткі затым былі па- дзелены паміж яго дочкамі Марыяй (ка- ля 1510—1563), Настассяй (каля 1520— 1580) і Багданан (каля 1525 —65). Ад яго сына Федара Міхайлавіча (каля 1500— 1540) пайшоў род князёў Мсціслаўскіх у Расіі. Багдан Іванавіч (каля 1465—1530). намеснік менскі (1489) Быў жанаты з Аграфенай, дачкой Івана Хадкевіча Ад вял кн Аляксандра атры- маў маёнткі Прылукі і Лошыца пад Мен- скам. У 1529 ставіў у войска 14 коннікаў. Меў дачок Марыю (каля 1445—1559), Ганну (каля 1500—1542). Федку (каля 1510—1560) і Тамілу (каля 1515 — 1560). Фёдар Іванавіч (каля 1470— 1539?), намеснік аршанскі і аболецкі (1501). Адзіны з братоў валодаў радавой вотчынай — Заслаўем. У 1508 атрымаў ад вял. кн Жыпмонта I Старога маентак Межава ў Аршанскім пав., валодаў так- сама Вязаўцом у Слонімскім пав. У 1529 ставіў у войска 31 конніка. Быў жанаты з Софіяй, дачкой кн Андрэя Сангушкі- Кашырскага Яго адзіная дачка Ганна (каля 1500 — каля 1567) была жонкай Яна Юр'евіча Глябовіча, потым Яраша Сяняўскага. Бацькоўскія маёнткі завяш- чала дзецям ад шлюбу з Глябовічам Літ... 'Ы о 111 I. Кпіахіофіе Іііев'вко- гіівсу о<1 коііса сгіегпазіево жіекв ІМагхгая'а, 1895. 8. 265-273, 587—594 Вячаслаў Насевіч ЗАСЛАЎСКІЯ, Жаслаўскія, кня- жацкі род у ВКЛ, адгалінаванне князёў Астрожскіх герба «Астрог» зменены (страла над паўкальцом заменена на (ірыж). Малодшы брат кн. Івана Васілеві- ча Астрожскага Юрый (каля 1430 — ка ля 1500) пры падзеле бацькоўскіх вот- чын атрымаў Заслаўе на Валыні (цяпер Ізяслаў Хмяльніцкай вобл Украіны) Яго нашчадкі тытулаваліся князямі 3 Ас ноўная іх дзейнасць была звязана з Ук- раінай. Да Беларусі мелі дачыненне ў 2-й пал. 16 ст. дзеці Кузьмы Іванавіча (каля 1500 — 1562), які быў жанаты з кн Настассяй Юр еўнай Гальшанскай- Дубровіцкай Дзеці ад гэтага шлюбу ў 1556 пры падзеле спадчыны згаслага ро- ду кн. Гальшанскіх атрымалі палову ма- ёнткаў Глуск у Навагрудскім і Рычаў у Пінскім пав 3 іх Януш Кузьміч (каля 1530—1567) пакінуў сына Януша (каля 1550—1629) Яго сястра Ганна Кузьмі- нічна (?—1582) была жонкай кн. Івана Фёдаравіча Чартарыйскага. У 1581 яна адкупіла ў свайго пляменніка яго долю ў азначаных маёнтках, якія потым адышлі да кн Чартарыйскіх Нашчадкі Януша Янушавіча існавалі да 1677. Літ.. V/ о 111 I. КпіагіоіУІе Іііетгеко-півсу ой копса схіегпаЫево іуіекіі. АМагвхан'а, 1895. 8 594—605. Вячаслаў Насевіч ЗАСЛАЎСКІЯ КУРГАННЫЯ МО- ГІЛЬНІКІ, група археал. помнікаў на тэр г. Заслаўе і ў яго ваколіцах (Мінскі р-н). Захаваліся даныя пра 10 курганных могільнікаў і 2 асобныя курганы (367 на- К.С.Заслонаў. сыпаў). Мяркуецца, што спачатку тут было 800—1000 насыпаў. Даследавалі ў 1878 Р.Г.Ігнацьеў, у 1880-я г. М М Турбін, у 1921 В.П.Сушчынскі і І.П.Поляк, у 1926 і 1928 А М.Ляўданскі, С. А.Дубінскі, П.В.Харламповіч і А.Дз.Каваленя, у 1957 і 1965 Э.М.Зага- рульскі, у 1960, 1967, 1971 ГВ Штыхаў, у 1977—80, 1982 Ю А.Заяц Есць звесткі пра раскопкі 142 курганоў. Захаваліся рэшткі 8 курганных груп і 2 асобныя курганы. Большасць іх значна пашко- джана Тапаграфічна і храналагічна 3 к м звязаны з пэўнымі часткамі горада і асобнымі паселішчамі (гарадзішча «За- мэчак», неўмацаваныя паселішчы на р Свіслач і інш ). З к м. функцыянавалі з сярэдзіны 10 ст. да пач. 12 ст., боль- шасць даследаваных курганоў датуецца 2-й пал. 10 — 1-й пал 11 ст , належыць крывічам, дрыгавічам, невял коль- касць — фіна-уграм і балтам У боль- шасці курганоў пахавальны абрад — трупапалажэнне на ўзроўні стараж. дзеннай паверхні, радзей сустракаецца ў насыпе і падкурганных ямах, у 5 курга- нах — трупаспаленне. Пахаваны дру- жыннікі, свабодныя абшчыннікі, халопы і рабыні, даследавана адно пахаванне ра- месніка. Пахавальны інвентар — зброя (коп'і, суліцы, сякеры, булава), упрыго- жанні (скроневыя кольцы, спражкі, пяр- сцёнкі, бранзалеты, шыйныя грыўні. ка- ралі, прывескі), рэчы хатняга ўжытку (нажы, прасліцы, грабяні, гаршкі, вёд- ры), манеты. Літ Ляўданскі АМ Археалагі- чныя раскопкі ў м. Заслаўі Менскай акруп / / Зап. аддз. гуманіт. навук Ін-та бел. культуры. Мн., 1928. Кн. 5 Пр. кафедры ар- хеалогіі, т. 1; 3 а я ц Ю.А. Курганный мо- гнльннк Мзяславля / / Древнерусское го- сударство н славяне Мн., 1983. Я г о ж. За- славль X — XVIII веков: (Пст.-археол. очерк) Мн., 1987. Юрый Заяц ЗАСЛОНА стратэгічная, апера- тыўнае аб яднанне вайск. атрадаў Сав. Расіі ў 1918. Уведзена Вышэйшым ваен. саветам у сак 1918 для абароны дэмар- кацыйнай лініі, устаноўленай паводле Брэсцкага міру (ад Фінскага зал да Кур- ска). Падзялялася на ўчасткі атрадаў. Атрады, што займалі лінію на тэр. Бела- русі, уваходзілі ў Заходні ўчастак атра- даў заслоны. У канцы 1918 — пач. 1919 участкі атрадаў сталі базай для ўтва- рэння армій і франтоў. ЗАСЛОНАВА К.С. МУЗЕЙ, Мема рыяльны музей К.С. За с л о н а в а . Адкрыты 1.8.1948 у Оршы. Мае 5 экспазіцыйных залаў, пл. экс- пазіцыі 348 м2; 8716 экспанатаў, у т.л. 6258 асн. фонду (1994) Гал. ў экспазі- цыі — матэрыялы пра К С Заслонава Сярод экспанатаў фотаздымкі і даку- мент. матэрыялы пра яго дзіцячыя і юнацкія гады, прац. дзейнасць у даваен перыяд, пра падп. і дыверсійную работу на Аршанскім чыг. вузле, арганізацыю партыз. атрада і брыгады, баявыя даня- сенні, асабістыя рэчы, узнагароды, вы- трымкі з дзённіка, успаміны яго па- плечнікаў і інш Экспануюцца таксама матэрыялы аб дзейнасці Аршанскага падп. РК КП(б)Б, аб баявых справах партызан-заслонаўцаў і аршанскіх пад- польшчыкаў (макеты партыз. зямлянак, абсталяванне партыз. друкарні, зброя, абмундзіраванне, падп. газеты, лістоўкі і баявыя лісткі. асабістыя рэчы, дзённікі і лісты нар мсціўцаў і інш.), аб вызва- ленні Оршы ад фаш. захопнікаў. Сярод твораў жывапісу і скульптуры макет апошняга бою Заслонава (маст. А.Са- лаўёў), праекты помнікаў (скульпт А.Грубэ, А Бембель, С Селіханаў), бюст Заслонава (скульпт С Вакар) Літ'. Богомазов В.С. Меморнальный музей К.С.Заслонова: Путеводнтель. Мн., 1989. Уладзімір Багамазаў ЗАСЛОНАЎ Канстанцін Сяргеевіч [пар- тыз. мянушка Дзядзька Косця; 25.12 1909(7.1.1910), г. Асташкаў Цвяр- ской губ. — 14.11.1942], адзін з ар- ганізатараў і кіраўнікоў парт. падполля і партыз. руху ў Віцебскай вобл. ў Вял Айч. вайну, Герой Сав Саюза (1943) Скончыў прафес -тэхн. школу ў Вялікіх Лухах (1930). Працаваў у чыг. дэпо ст. Віцебск. У 1933—37 машыніст на Да- лёкім Усходзе і ў Новасібірску. 3 1937 нач. паравознага дэпо ст Рослаўль Сма- ленскай вобл . з 1939 — ст Орша. У вер 1941 у Маскве сфарміраваў з чыгу- начнікаў партыз. атрад, у кастр. перай- шоў з ім лінію фронту. уладкаваўся на працу ў Аршанскае дэпо Стварыў і ўзначаліў некалькі падп дыверсійных груп, якія разам з інш падп. групамі Ар- шанскага патрыятычнага падполля па- ралізавалі работу чыг. вузла. 3 лют. 1942 камандзір партыз атрада, з ліп. 1942 — брыгады. Арганізоўваў дыверсіі на чы- гунцы, узначальваў баявыя дзеянні суп раць ням -фаш. акупантаў на тэр Ар- шанскага, Багушэўскага, Лёзненскага, Сенненскага і інш. р-наў. Загінуў у баі каля в. Купаваць Сенненскага р-на (гл Купавацкі боа 1942). Перапахаваны на чыг. ст. Орша каля будынка вакзала У Айч. вайну 2 партыз. брыгады названы яго імем. У 1948 у Оршы створаны ме- мар. музей 3 Яго імем названы дэпо ст
414 ЗАСОЎЕЎСЮ Орша, школа ў Оршы, чыг станцыя ў Лепельскім р-не, калгасы, вуліцы, дзіцячая чыгунка ў Мінску. У Оршы, Сянно і на месцы гібелі 3. пастаўлены помнікі. ЗАСОЎЕЎСКІ МАНЕТНЫ СКАРБ Знойдзены ў 1974 у в. Засоўе Лагойскага р-на Ухаваны не пазней 1608 у гаршку з зялёнай палівай (захаваліся абломкі). Складаўся з 741 сярэбранай, 8 залатых і 5 фальшывых манет ВКЛ — паўгрош вял. кн. ВКЛ Аляксандра, паўгрошы 1561 (1 экз.), 1557 (1), 1560 (2), 1565 (1), трохграшовікі 1562 (1), 1563 (6), 1564 (4), чатырохграшовікі 1566, конт- рамаркіраваныя паўталеры Іспаніі Карла I (1) і Філіпа II (1) ; Рэчы Паспалітай — трохграшовікі Стафана Баторыя (61), трохграшовікі (598), грош (1), шасцігра- шовікі (31) Жыгімонта III Вазьц таксама манеты герцагства Браўншвейг-Воль- фэнбютэль (2), Венгрыі (1), Германскай імперыі (4), Іспаніі (1), Іспанскіх Нідэр- ландаў (2), эрцгерцагства Карынтыя (1), герцагства Курляндыя (5), курфюрства Саксонія (12), Злучаных правінцый (6), герцагства Нешын (1), княства Трансіль- ванія (1), Чэхіі (1), Турцыі (1), фаль- шывыя манеты падробкі паўгроша Жыгі- монта II Аўгуста, трохграшовікаў Жыгі- монта III Вазы 1599—1601. Скарб зберагаецца ў Нумізматычным кабінеце БДУ. Ірьша Колабава. ЗАСТАВА, з а к л а д , у ВКЛ, маёмас- нае забеспячэнне атрыманай пазыкі, звя- занае з перадачай даўжніком маёмасці (найчасцей маентка) крэдытору з пра- вам далейшага выкупу. 3. маёнткаў і зя- мель у т.л. дзяржаўных. была крыніцай атрымання грошай. Пры 3. да крэдытора звычайна пераходзілі ўсе правы на зем- леўладанне і перададзеных яму разам з маёмасцю людзей. Свае правы крэдытор мог перадаць іншай асобе або нават стаць уладальнікам маёмасці. Вядомы і іншыя віды закладу нерухомай маёмасці з мэтай забеспячэння атрыманай пазыкі, т. зв іпатэка. Паводле Статута Вялі- кага княства Літоўскага 1588 на 3. не распаўсюджвалася іскавая даўнасць Кожны заклададавец пасля выплаты па- зыкі меў права вярнуць свой маёнтак. Калі закладатрымальнік не прымаў па- зыку з надыходам указанага ў дагаворы тэрміну плацяжу, заклададаўца меў пра- ва звярнуцца ў суд і пакласці грошы ў судзе, пасля чаго суд абавязаны быў увесці заклададаўца ва ўладанне яго ма- ёнткам. Заклададавец траціў маёнтак, не выплаціўшы пазыку ў тэрмін, калі такая ўмова была абгаворана ў пагадненні пра 3 Калі пры карыстанні закладзеным ма- ёнткам (зямлёю) закладатрымальнік прычыніў каму-небудзь страты, пацярпе- лы мог спапіаць кампенсацыю з уласніка маёнтка, які ў парадку рэгрэснага іску меў права спапіаць страты з закладатры- мальніка Рухомая маёмасць (рэчы), пе- радавалася ў 3. без пісьмовага сведчання Застаўка з рукапісу 11 ст. Засгаўка з віленскіх выданняў 18 ст Застаўка з кнігі жыцій святых. МагідЕў. 1702. службовымі асобамі. Заклададавец, які не выкупіў рэч у вызначаны тэрмін, траціў на яе правы. Калі рэч была стра- чана разам з рэчамі закладатрымальніка, то ўладальнік нічога не мог спагнаць за яе. У выпадку страты толькі рэчаў закла- дадаўца, закладатрымальнік пасля вяр- тання яму пазыкі абавязаны быў вярнуць раўназначную рэч або заплаціць яе кошт. У заканадаўстве ВКЛ гаворыцца так- сама пра «даные н прошлые заставы» — 3., здзейсненыя паводле Статута ВКЛ 1588, пасля прыняцця Статута Вяліка- га княства Літоўскага 1529 і заяўленыя ў суд да выдання Статута ВКЛ 1588 Такія 3. падлягалі судоваму разгляду. Ісцец павінен быў прывесці належны пісьмовы доказ закладу. Калі ж закла- датрымальнік таксама прыводзіў належ- ны пісьмовы доказ таго, што ён на закон- ных падставах здаўна і пасля заканчэння тэрміну іскавай даўнасці трымае маён- так, то ён без прынясення прысягі заста- ваўся ўладальнікам маёнтка. Прэтэнзіі па ісках аб такіх даўніх 3 , не прад'яў- леныя пасля прыняцця Статута ВКЛ 1588 на працягу 10 гадоў, не прымаліся Выключэнне складалі прэтэнзіі на ка- рысць непаўналетніх дзяцей. Старэйшы брат па дасягненні ім паўналецця павінен быў на працягу 10 гадоў прад явіць іск да закладатрымальніка, інакш траціў на яго права Справы пра 3 , здзейсненыя пасля прыняцця Статута ВКЛ 1529 і не заяўленыя ў суд да прыняцця Статута ВКЛ 1588, па прычыне далёкай даўнасці не прымаліся да судовага разгляду. Літ. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588: Тэксты. Давед. Камент. Мн., 1989 Таіса Доўнар. ЗАСТАЎКА ў кніжнай графі- ц ы , не.вялікая кампазіцыя арнаменталь- нага або выяўленчага характару (на шы- рыню наборнай паласы, часам вузей- шая), якая вылучае і ўпрыгожвае пачатак раздзела рукапіснай і друкава- най кнігі. Паводле сюжэтна-выяўл. матэ- рыялу больш значная за канцоўку можа ўключаць назву раздзела, спалучацца з ілюстрацыяй і інш У бел. рукапісных кнігах 11 —15 ст. вылучаліся рэалістычнасцю выявы, вы- карыстаннем элементаў нац мастацтва. Выконваліся яркімі чырвонай, жоўтай, сіняй, фіялетавай, чорнай фарбамі, вы- значаліся багаццем і арыпнальнасцю ге- ам форм у спалучэнні з расліннымі ма- тывамі, элементамі тэраталагічнага ха- рактару (14 ст.), сімвалічнымі і алегарычнымі выявамі (Тураўскае еван- гелле 11 ст.; Аршанскае евангелле 13 ст.; Друцкае і Мсціжскае евангеллі 14 ст. і інш.) 3 друкаваных кніг 16 ст. маюць рэнесансавыя рысы («Біблія» і «Апо- стал» Ф.Скарыны, супрасльскія выданні і інш ), 17—18 ст. — рысы барока і ра- како (кнігі супрасльскай. віленскай Свя- татроіцкай і магілёўскай друкарняў). Былі пераважна чорнага колеру. Савелій Лку.пч. ЗАСЎЛЛЕ, вёска, цэнтр сельсавета ў Стаўбцоўскім р-не За 16 км на ПнУ ад Стоўбцаў, 8 км ад чыг. ст. Коласава, на аўтамаб. шашы Стоўбцы—Івянец. 462 ж., 212двароў (1993). Вёска і маёнтак 3. вядомы з 1-й пал. 1 б ст. як уладанне татарскіх князёў Ула- наў (Уланавічаў). У 1592 тут 38 двароў (з іх 15 на правым беразе р. Ліўі, цяпер в. Зарэчча), млын, мячэць; жылі баяры, цяглыя людзі, бортнікі, агароднікі. У 17—18 ст уладанне Жыжэмскіх; у вёс- цы былі карчма, пастаялы двор, бо зна- ходзілася яна на гандлёвым шляху Мінск—Мір. У 1710 у 3 царква, у 1784 пабудавана новая уніяцкая царква Іаана Хрысціцеля. У канцы 18 ст Я Жы- жэмскі прадаў 3 рэчыцкаму падкамора- му Ю Дзерналовічу. 3 1793 у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці У 1795 — 224 ж., 40 двароў. У цэнтр. час- тцы вёскі фарміруецца мястэчка: існуюць двары каваля, ганчара, краўна (18 жыхароў); на тэр. маёнтка — сукна- вальня, млын У 1-й пал 19 ст. ўладанне Крупскіх. У 1870 тут 155 ж., у 1880-я г — 300 ж , 59 двароў, валасная ўправа, царква, школа; у 1897 — 548 ж , 95 два- роў. 3 1921 у складзе Польшчы, у Стаўб- цоўскай гміне Навагрудскага ваяв 3 1939 у БССР 3 1940 цэнтр сельсавета Стаўбцоўскага р-на. У чэрв. 1941 — ліп. 1944 акупіравана ням -фаш захопнікамі якія ў 1941 спалілі частку вёскі. У 1950-я г царква зруйнавана У 1971 — 984 ж , 281 двор, сярэдняя школа, Дом культу- ры, бібліятэка, сад-яслі, бальніца, аптэ-
ка, аддз сувязі. 2 магазіны Помнік зем- лякам, якія загінулі ў Вя_і Айч вайну У 3. прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады бел. пісьменніка і мастака К.Каганца. Валерый Шаблюк. ЗАСЦЕНАК, тып сельскага паселішча на Беларусі ў 16—20 ст. Узнік у сярэ- дзіне 16 ст ў выніку правядзення валоч- най памеры Паводле *Уставы на ва- локі* 1557 ворныя землі феад маенткаў падзяляліся на 3 часткі, кожная з якіх мела свае межы («сценкі»). Землі, што засталіся за гэтымі межамі. называліся 3 ; іх арацдавалі дробная шляхта (адсюль назва засцянковая шляхта) і часткова за- можныя сяляне. 3. называлася і паселі- шча на гэтых землях 3. існавалі пры большасці сёлаў Першапачаткова скла- даліся з асобных двароў, колькасць якіх павялічвалася з цягам часу Асабліва мнсга 3. было ў цэнтр. і зах. Беларусі. У Койданаўскім графстве ў 1811 было 50 3 , у канцы 18 — пач 19 ст 3 скла- даліся тут з 12—18 і нават з 30 двароў. У 1866 у Мінскім пав 245 3. з 1506 два- рамі. Забудова 3. была нерэгулярная, складалася з жылога дома і гасп. будын- каў У 18 —19 ст. у многіх 3 з явіліся лазні і бровары, у некаторых конныя млыны. Называліся 3 звычайна па прозвішчах арандатараў (Акінчыцы, Га- лавачы, Гарбузы, Зуі і інш ). Праіснавалі ў Б(^СР да 1938, у Зах. Беларусі да 1939. Літ. Шпнлевскнй П М Путешест- вне по Полесью н Белорусскому краю. Мн., 1992. С. 100—101. Валерый Шаблюк ЗАСЦЕРАГАЛЬНАЕ ЎЗБРАЕННЕ, ча- стка агульнага ўзбраення воінаў, баявое пакрыццё, прызначанае для аховы роз- ных частак цела ад наступальнай зброі праціўніка Прымітыўныя ўзоры З.ў (шчыты, скураныя паясы 1 шапкі) вядо- мыя з глыбокай старажытнасці. Больш дасканалае 3 ў. з'яўляецца з выдзялен- нем у асобную сац. групу прафесійных воінаў-дружыннікаў У раннім сярэдня- веччы З.ў. бел дружыннікаў складалася са шчыта міндалепадобнай ці круглай формы, кольчатага (кальчуга) ці набра- нага з пласцін панцыра, а таксама сфе- раканічнага або купалападобнага шлема, да якога маглі мацавацца кальчужная барміца і лічына, што засцерагалі карак, шыю і твар воіна. Па меры ўдаскана- лення наступальнай зброі павялічвалася трываласць баявога ўбору і змяншалася плошча непакрытага ім цела. На мяжы 14—15 ст. ва ўжытак увайшлі суцэльна- каваныя даспехі, якія закрывалі воіна з ног да галавы. У камплекце з імі ўжы- валіся шлемы больш дасканалых форм — капаліны, салады ці прылбіцы У 16 ст. ў асобных выпадках практыкавалася па- крыццё 3 у баявых коней. Акрамя су- цэльнакаваных даспехаў у 15—16 ст. выкарыстоўваліся традыцыйныя кольча- тыя і пласціністыя панцыры, а таксама мяккія віды 3 ў. — цегіляі, ватаваныя зіпуны і кафтаны Шчыты таго часу над- звычай разнастайных тыпаў форм — трохвугольныя, прамавугольныя, круг- лыя, т. зв. павезы, складана-прафіля- ваныя шчыты-тарчы і г.д. 3 сярэдзіны 16 Да арт Засцерагальнае ўзбраенне. Нагало- вак конскага даспеха 3 камплекта М.Ра- дзівіла Чорнага Каля 1550 ст. ў сувязі з пашырэннем агнястрэль- най зброі поўныя рыцарскія даспехі пас- тупова трацяць сваё значэнне. Замест іх прыходзіць паўдаспех у камплекце з аб- легчанымі тыпамі шлемаў — штурма- ком, капалінам і шышаком Працягвае ўжывацца кольчаты панцыр з лёгкім шлемам-місюркай У 18 ст. значэнне 3 ў рэзка падае, аднак у выглядзе кірасы і каскі яно выкарыстоўваецца некаторымі аддзеламі цяжкай кавалерыі (кірасіры) да пач. 20 ст. Да нашых дзён інды- відуальнае З.ў захавалася ў выглядзе ка- сак і куленепрабівальных камізэлек. Юрый Бохан. ЗАТОНСКАГА КАМІСІЯ, камісія, накіраваная ЦКК ВКГІ(б) для абследа- вання практыкі правядзення нац. паліты- кі ў БССР. Знаходзілася на Беларусі з 9.5 да 27 6 1929 Узначальваў старшыня ЦКК Кампартыі Украіны У II Затонскі Да арт Засцерагальнае ўзбраенне. Тарчка кап я з камплекта М.Радзівіла Чорнага. Ка- ля 1550 415 ЗАТОНСКАГА Па выніках сваёй працы камісія прад ставіла даклад, які ўключаў эканам. аг- ляд, стан і перспектывы развіцця мястэ- чак, палітыка-асв. работу ў БССР, выда- вецкую дзейнасць, стан прэсы, пытанні беларусізацыі. Найб значны раздзел — «Назіранні і заўвап з галіны нацыяналь- най ідэалогіі». Характарыстыкі камісіі вызначаліся катэгарычнасцю, асабліва ў пытаннях практыкі ажыццяўлення нац палітыкі. Адзначалася непамерна вял роля культурных сіл пры адноснан сла- басці пралетарскай базы. Быў разгле- джаны стан навук. думкі ў гуманітарнай галіне Крытычна ацэньвалася «Гісторыя Беларусі» У М.Ігнатоўскага за ідэаліза- цыю мінулага і папулярызацыю на- шаніўскага адраджэння, навук. дзей- насць В Ластоўскага, С.Некрашэвіча, Я.Лёсіка, Б.Эпімах-Шыпілы і інш. У дакладзе выказаны крытычныя заўвап ў адрас Я Купалы, А.Дудара, М.Зарэцкага Адзначалася, што існуючыя літ. аб'яд- нанні не адпавядаюць класавай і ідэалаг. дыферэнцыяцыі сваіх членаў. Пад жор- сткую крытыку трапіў З.Х.Жылуновіч за грамадска-паліт. і эстэт. погляды, літ. практыку. Негатыўна была ацэнена дзейнасць кіраўнікоў рэспублікі стар- шыні ЦВК БССР А Р.Чарвякова (за вы- ступленне ў лют. 1920 на XII з'ездзе КП(б)Б у абарону нац. інтэлігенцыі), наркома асветы БССР А.В.Баліцкага (за правядзенне ў ліст 1926 разам з Ігна- тоўскім акад. канферэнцыі па бел. пра- вапісе), наркома земляробства Да арт Засцерагальнае ўэбраенне Даспех «Пярун вайны» з радзівілаўскай збраёўні. 17 ст.
416 ЗАХАРАЎ Дз.Ф.Прышчэпава і інш. Характарысты- ка практыкі правядзення нац. палітыкі ў БССР увязвалася са становішчам у сель- скай гаспадарцы. У прыватнасці, камісія звязала палітыку да заможнай часткі вёскі са станам нац. пытання, адзна- чыўшы, што кулацкае наступленне на ідэал. фронце Беларусі адчуваецца най- больш моцна і змест яго прымае нац. формы. 27.6.1929 Затонскі выступіў на бюро ЦК КП(б)Б з асн. вывадамі камісіі. Даклад быў накіраваны ў ЦК і ЦКК ВКП(б), у т.л. асабіста І.В.Сталіну. Вы- вады камісіі з явіліся важнай падставай для абвінавачванняў, якія былі прад'яў- лены бел. навук. і творчай інтэлігенцыі ў канцы 1920-х г. Накіраванне камісіі можна разглядаць як адну з мер па пад- рыхтоўцы расправы над бел. інтэліген- цыяй, для чаго быў прыдуманы т. зв. ♦Саюз вызвалення Беларусі». Літ' Так начнналась нацнональная тра- гедня / / Нёман. 1992. №9: Платонов Р., Сташ к ев н ч Н.,Гесь А. «Ударнть более снльно...», нлн Как нскалн «врагов народа» / / Там жа. 1993. № 12. Міхась Касцюк. ЗАХАРАЎ Георгій Няфёдавіч [н. 11 (24).4.1908, с. Старое Сямёнкіна Бу- гурусланскага пав. Самарскай губ., ця- пер Кляўлінскага р-на Самарскай вобл.], удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.- фаш. захопнікаў у Вял. Айч. вайну, ген.- маёр авіяцыі (1940), Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі з 1930. Скончыў Сталінградскую ваен. школу лётчыкаў (1933), Ваен. акадэмію Генштаба (1950). У 1936—37 удзельнік нац.-рэв. вайны ў Іспаніі, у 1937—38 — нац. вызв. вайны ў Кітаі. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., 3-м Бел. франтах. Камандзір зніш- чальнай авіядывізіі, у склад якой ува- ходзіў французскі полк кНармандыя— Нёман». Да 1961 у Сав. Арміі. Аўтар кніг «Аповесці аб знішчальніках» (М., 1977), «Я — знішчальнік» (М., 1985) і інш. ЗАХАРАЎ Георгій Фёдаравіч [23.4(5.5).1897, с. Шылава Камышын- скага пав., цяпер Краснаармейскага р-на Саратаўскай вобл. — 26.1.1957], удзель- нік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў у Вял. Айч. вайну, ген. арміі (1944). У арміі з 1915. 3 1919 у Чырв. Арміі. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. вой- наў. Скончыў школу прапаршчыкаў (1916), пяхотныя курсы (1920), курсы «Выстрал» (1923), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1933), Генштаба (1939). 3 1919 чл. КПСС. У Вял. Айч. вайну з 1941 на розных франтах, у чэрв.—ліст. 1944 ка- мандуючы Беларускім фронтам 2-м, войскі якога ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі. 3 1946 у Сав. Арміі. Дэп. ВС СССР у 1950—54. Яго імем названы вуліцы ў г. Ваўкавыск, Гродна. ЗАХАРАЎ Іван Антонавіч [6(181.9.1898, ст. Сямёнава Пакроўскага пав. Уладзі- мірскай губ., цяпер в. Сямёнаўка Арэха- ва-Зуеўскага р-на Маскоўскай вобл. — Г.Ф.Захараў. І.К.Захараў. В.І.Захарка. 19.3.1944], дзярж. дзеяч БССР. Удзель- нік грамадз. вайны. 3 1926 чл. ВКП(б), на парт. і гасп. рабоце ў Маскоўскай вобл. Скончыў Прамакадэмію лёгкай прам-сці СССР (1937), працаваў у Ві- цебску: дырэктар ільнопрадзільнай ф-кі, старшыня гарвыканкома. 3 крас. 1938 нам. старшыні СНК БССР. У Вял. Айч. вайну выконваў даручэнні ЦК КП(6)Б і БШПР па кіраўніцтве партыз. рухам на Беларусі. Канд. у чл. ЦК КП(6)Б у 1938—40, чл. ЦК КП(6)Б з 1940. Дэп. Вярх. Савета БССР з 1938. Яго імем на- звана вуліца ў Мінску. ЗАХАРАЎ Іван Кузьміч [31.7(13.8).1909, в. Ганявічы Барысаў- скага пав. Мінскай губ., цяпер у Лагой- скім р-не — 18.5.1982] , адзін з аргані- затараў і кіраўнікоў парт. падполля і партыз. руху ў Віцебскай вобл. ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Засл. работнік культуры БССР (1980) Скончыў Вышэйшую камуніст. с.-г. шко- лу ў Мінску (1934), Рэсп. парт. школу пры ЦК КП(6)Б (1948). Працаваў стар- шынёй сельсавета. дырэктарам МТС у Асвейскім р-не. Чл. КПСС з 1937. 3 1941 адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў Ас- вейскага патрыятычнага падполля. У крас. 1942 арганізаваў і ўзначаліў пар- тыз. атрад імя Фрунзе, у ліп. 1942 — студз- 1944 камандзір Асвейскай партыз. брыгады імя Фрунзе. Адначасова ў чэрв. 1942 — снеж. 1943 1-ы сакратар Асвей- скага падп. РК КП(6)Б. 3 ліп. 1944 на парт. рабоце ў Дрысенскім, Докшыцкім р-нах Полацкай вобл. У 1953—63 стар- шыня Бел. рэсп. к-та прафсаюза рабо- чых будаўніцтва і прам-сці буд. матэрыя- лаў. Аўтар кнігі «Вайна ў краі азёр» (2-е выд., 1973). ЗАХАРАЎ Канстанцін Фёдаравіч (крас. 1919, г. Іванава, Расія — 13.1.1944), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скон- чыў Пермскую авіяц. школу (1939). 3 1941 на Зах, Цэнтр., Бел. франтах. Чл КПСС з 1942. Лётчык-знішчальнік, ка- мандзір авіяэскадрыллі капітан 3. зрабіў 190 баявых вылетаў, правёў 41 паветр. бой, збіў 15 самалётаў ворага. 13.1.1944 у раёне Мазыра яго самалёт быў падбіты Ахопленую полымем маірыну капітан 3. скіраваў на варожую калону. Пахаван і ў г. Мазыр. У Мазыры ў яго гонар уста- ноўлена мемар. дошка. ЗАХАРКА Васіль Іванавіч (1.4.1877, в. Дабрасельцы Гродзенскай губ., цяпер у Зэльвенскім р-не — 14.3.1943), бел. па- літ. дзеяч. 3 1895 настаўнік царкоўна- прыходскай школы, пісар. У 1898— 1902, 1904—17 на вайсковай службе Чл. Беларускай сацыялістычнай грама- ды, чл. ЦК Беларускай партыі сацы- ялістаў-федэралістаў. Адзін з ар- ганізатараў з'езда бел. вайскоўцаў Зах. фронту (22.10.1917), сакратар Цэнт- ральнай беларускай вайсковай рады. На Усебеларускім з'ездзе 1917 абраны чл. Рады. Пасля разгону Цэнтр. бел. вайск рады (студз. 1918) арыштаваны баль- шавікамі. 3 21.2.1918 у складзе Народна- га сакратарыята Беларусі. скарбнік Займаў розныя міністэрскія пасады ва ўрадах Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), выконваў дыпламат. місіі. Пасля расколу Рады (13.12.1919) — нам. стар- шыні Прэзідыума Народнай Рады БНР. У чэрв. 1920 старшыня Надзвычайнай бел. дыпламат. місіі ў Маскве. На Пер- шай Усебеларускай канферэнцыі (26— 29.9.1921) у Празе быў нам. старшыні.
417 ЗАХОДНЕРУСІЗМ падпісаў прынятыя на ёй рэзалюцыі. 3 23.8.1923 ціністр фінансаў ва ўтвораным урадзе БНР на чале з А.Цвікевічам. 1.11.1923 выехаў у Прагу. На Другой Усебеларускай канферэнцыі (10.10.1925, Берлін) не прызнаў Мінск адзіным цэнт- рам нац.-дзярж. адраджэння Беларусі, застаўся ў эміграцыі ў Празе. Нам. стар- шыні Рады БНР, з 8 3.1928 да 6.3.1943 Прэзідэнт Рады БНР. 12.12.1925 абраны старшынёй т-ва «Беларуская рада» ў Празе, супрацоўнічаў з рус. і ўкр. эміграцыяй, збіраў архіў БНР. Выступаў за суверэнную Беларусь, пісаў пратэсты ў Лігу Нацый і дыпламат. прадстаўнікам супраць здзекаў над бел. нацыяй. Аўтар прац «Галоўныя моманты беларускага руху» (1926, часткова апубл ў кн. «Бе- ларуская дзяржаўнасць: Хрэстаматыя і бібліяграфія», Нью-Ёрк, 1988), «Бела- русь — роля і значэнне на ўсходзе Еўро- пы» (не выд.), арт. «Дзве культуры і дзве экспансіі» (час. «Іскры Скарыны», 1934, № 4, Прага). Пахаваны ў Празе. Літ.'. Гл-агоўская Г. Васіль Захар- ка — другі ІІрэзыдэнт БНР / / Спацчына. 1994. № 1. Лена Глагоўская. ЗАХАРКІН Іван Рыгоравіч [15(27) 1.1889. с. Цюрына, цяпер Шац- кага р-на Разанскай вобл. — 15.10.1944], удзельнік вызвалення Бела- русі ад ням.-фаш. захопнікаў у Вял. Айч. вайну, ген.-палк. (1943). У Чырв. Арміі з 1918. Скончыў Ваен. акадэмію РСЧА (1921). Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. вайны. Чл. КПСС з 1918. Пасля грамадз. вайны нач. аператыўнага кіравання шта- ба Віцебскага р-на, на інш. камандных пасадах. У Вял. Айч. вайну са жн. 1941 камандуючы 49-й арміяй. 3 чэрв. 1943 нам. камандуючага войскамі Цэнтр. фронту, з кастр. 1943 — Бел. фронту. 3 сак. 1944 камандуючы войскамі Адэскай ваен. акругі. Загінуў у аўтамаб. катаст- рофе. ЗАХАРНІЧЫ, курганны могільнік по- лацкіх крывічоў (11 ст.) каля в. Захар- нічы Полацкага р-на. 14 курганоў выш. 1 —1,5 (адзін з іх 3 м), дыям. 6—8 м. Даследаваў 5 курганоў у 1969 Г.В.Шты- хаў. Пахавальны абрад — трупапала- жэнне галавой на 3. Перад пахаваннем на грунце палілі рытуальнае вогнішча. потым пасярэдзіне яго выкопвалі яму глыб. 0,3—0,5 м, у якую клалі труну з нябожчыкам, насыпалі курган. Знойдзе- ны бронзавыя спражкі, паясныя кольцы, сярэбраныя пярсцёнкі, жал. нож, фібула, шкляныя пацеркі. У выніку даследаван- няў касцей нябожчыкаў устаноўлена, што дзеці хварэлі цяжкай формай рахіту, адзначаны анамаліі ў развіцці зу- боў, інш. захворванні. Літ.'- Казей Л.Н. Палеопатологнче- скне находкн нз курганов XI столетня на террнторнн Белорусснн / / Беларускія старажытнасці. Мн., 1972; Ш т ы х а ў Г.В. Крывічы. Мн., 1992. Георгій Штыхаў. ЗАХОДНЕРУСІЗМ. канцэпцыя ад- маўлення гістарычнасці беларусаў як са мастойнай і самабытнай этнічнай адзінкі, атаясамлівання іх з велікарускім этнасам. Гіст. перадумовы 3. звязаны з інкарпа- рацыяй Беларусі ў склад Рас. імперыі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай і абгрунтаваннем палітыкі русіфікацыі, насаджэння рус. буйнОга землеўладання, рус. чыноўніцтва, адмены ў 1840 Ста- тута Вялікага княства Літоўскага 1588, ліквідацыі ў 1839 Брэсцкай уніі 1596, стварэння і дзейнасці «Заходняга камітэта» 1862 — 65, увядзення ў яка- сці афіцыйнай толькі рус. мовы, адпа- веднай ёй сістэмы адукацыі, друку, усяго духоўна-культ., рэліг. ладу жыцця. У справе уніфікацыі бел. земляў з цэнтр. губернямі Расіі, зліцця беларусаў з велі- карусамі асабліва «вызначыліся» імпе- ратар Мікалай 1, мітрапаліт І.Сямашка, ген.-губернатар М.М.Мураўёў. Пасля паў- стання 1863—64 паскорылася канцэп- туальнае афармленне 3., якому спрыяла стратэгія «утверждення русского дела в крае», што праводзілася пад лозунгам «распалячвання». Ідэйнымі праваднікамі ўрадавага паліт. курсу выступілі прад- стаўнікі кансерватыўных ліберальна-сла- вянафільскіх колаў рус. грамадства, пра- васл. іерархіі (М.Каткоў, І.Карнілаў, К.Каўфман, П.Бацюшкаў, І.Аксакаў і інш.). 3. быў пашыраны сярод гар. на- сельніцтва (інтэлігенцыі, чыноўніцтва, правасл. духавенства), асабліва ва Усх. Беларусі. Прыхільнікамі 3. з мясц. бел. асяроддзя, узгадаванага на рус. паліты- ка-культ. абсягу, выступалі К.Гаворскі, М.Каяловіч, пазней А.Пшчолка, Л. і І.Саланевічы, Каранкевіч, Кавалюк, І.Бажэлка, Л.Паеўскі і інш. Прадстаўнікі кансерватыўнага вялікадзяржаўна-шаві- ністычнага кірунку ў 3. (Гаворскі) лічылі этнічныя асаблівасці беларусаў вынікам польска-каталіцкай экспансіі і прапаноў- валі знішчыць іх для аднаўлення «спрад- вечна рускага характару краю». Пры- хільнікі ліберальна-памяркоўнага кі- рунку (Каяловіч) прызнавалі пэўную гісторыка-этнічную адметнасць Беларусі, але выключалі мажлівасці яе нац.-куль- турнага дзяржаўнага самавызначэння; варожа ўспрымалі правы бел. адраджэн- скага руху. Абгрунтаванне 3. найбольш сістэматызавана ў працах Каяловіча («Лекцыі па гісторыі Заходняй Русі», 1864, «Гісторыя рускай самасвядомасці», 1884), дзе выкладзены думкі аб рус. (ве- лікарускім) народзе як «гістарычным» правадыры і гаспадары ўсіх усх.-слав. плямёнаў, ідэнтыфікацыі беларускасці з праваслаўем, дэманструецца цалкам ні- гілістычнае стаўленне да магчымасці паліт. і культ. самавызначэння Беларусі, адмоўнае, нават варожае ўспрыманне шматвяковых сувязей Беларусі з Поль- шчай, Зах. Еўропай. Беларускі патрыя- тызм разглядаўся Каяловічам як вы- ключна расійскацэнтрычны: «толькі ў адзінстве з Усходняй Расіяй любоў да Беларусі можа мець законнае і плённае выяўленне». 3 тых жа русафільскіх і па- ланафобскіх пазіцый паслядоўнікі Кая- ловіча ў пач. 20 ст. і асабліва ў нашаніў- скі лерыяд вялі актыўную барацьбу з бел. нац.-адраджэнскім рухам, кваліфікавалі яго як «польскую інтрыгу», бел. дзеячаў- адраджэнцаў называлі «белаляхамі». Прыхільнікі 3. фактычна сыходзіліся, хоць і з процілеглых пазіцый, з прад- стаўнікамі польскай арыстакратыі, ідэ- олагамі «Вялікае Польшчы», якія такса- ма адмаўлялі самабытнасць і самастой- насць бёл. народа, разглядалі Беларусь як арганічную «ўскраінную» частку («крэсы») польскай дзяржавы. Дзеля на- вук. абгрунтавання «гістарычных» пра- воў Расіі на Беларусь як на «заходня- рускія землі» створана Віленская археа- графічная камісія. Але практычныя вынікі яе публікатарскай дзейнасці па ўзнаўленні старадаўняга актавага матэ- рыялу паказвалі гісторыка-культ. непа- добнасць Беларусі і Расіі, уласна бел. ха- рактар краю. 3. меў пэўны ўплыў на творчасць бел. вучоных, дзеячаў культу- ры з рускамоўнага .навук. і культ. ася- роддзя. Я.Карскі разглядаў бел. суполь- насць як «галіну рускага народа», бел. мову — як «заходнярускую галіну сярэд- нярускіх гаворак»; лічыў, што мэтазгод- насць навучання бел. мове не павінна ісці далей пач. школы, сярэдняя ж і вы- шэйшая адукацыя, навука могуць забяс- печвацца выключна праз «агульнару- скую мову». Праваднікамі ідэй 3. былі час. «Вестнчк Западной Россші», газ. «День», а таксама інш. перыяд. выданні («Московскне новостн», «Новое время», «Северо-Западная жмзнь»). Цэнтр. газе- ты ўплывалі на мясцовыя, ідэі 3. прапа- гандавалі газ. *Мьнское слово», «Мнн- ское русское слово» (1912—13) і інш. Праца Каяловіча «Лекцыі па гісторыі За- ходняй Расіі» ўключана ў праграму на- стаўніцкіх семінарый. У 1905—08 пры- хільнікі 3. заснавалі таварыства «Се- лянін», «Рускае ўскраіннае таварыства», Беларускае таварыства, дзейнасць якіх была скіравана супраць бел. нац.-вызв. руху. Яны мелі свае друкаваныя орга- ны — час. *Крестьянан» штотыднёвік *Окраыны Россшг», газ. *Белорусскай вестнак». У 1917 створаны зах.-рус. арг-цыі Саюза беларускай дэмакратыі (Гомель), Беларускі народны саюз (Ві- цебск), 3. прыкметна адбіўся на ідэалаг. устаноўках і паліт. практыцы расійскіх с.-д. (бальшавіцкіх), пазней камуніст. арг-цый на Беларусі, асабліва ў першыя паслякастр. гады (1917—20). Так, 6.10.1918 сакратар ЦБ КП(б)Б В.Кно- рын пісаў у газ. «Звязда»; «Мы лічылі, што беларусы не з'яўляюцца нацыяй і што тыя этнаграфічныя асаблівасці, якія іх аддзяляюць ад астатніх рускіх, павін- ны быць зжыты». Адсюль ігнараванне «беларускага пытання», рашучае проці- дзеянне бел. нац.-вызв. руху, падмена дзярж. самавызначэння Беларусі рэгія- нальна-адм. «вобласніцтвам». Па меры ўмацавання сав.-рэсп. ладу, з усталяван- нем БССР 3. як сістэма поглядаў і паліт. практыкі фармальна страціў легітым- насць. Але яго ідэі, перацярпеўшыя пэў- ную мімікрыю пад шатамі інтэрнацыя- налізму, інтэрнацыяналізацыі, засталіся ва ўсведамленні пэўнай часткі бел. гра- мадства, а таксама пакінулі свой след у !14. ЭГБ, т. 3.
418 ЗАХОДНІ сав. гістарыяграфіі і інш. грамадскіх на- вуках 3 і сёння з яўляецца рэальнай пе- рашкодай на шляху канчатковай дэка- ланізацыі, умацавання суверэнітэту, фарміравання нац свядомасці і самапа- вагі бел народа Літ.' Г. Б. [Луцкевіч А.) Наш шлях / / Наша ніва 1910. 9 снеж.; Купала Я За «А ўсё ж такі мы жывём!..» // 36. тв. Мн., 1976. Т. 7; Га рэ ц к і М. Развагі і думкі / / Творы. Мн , 1990. ІДьвікевіч А. «Западно-русснзм» Нарысы з гісторыі гра- мадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пач. XX в Мн. 1929; Тое ж. 2 выд Мн., 1993; Станкевіч ЯЗь псторыі русыфікацыі Вялікалітвы. Ыея' Уогк. 1967; У р 6 а н П. У сьвятле гістарычных фактаў; (У сувязі з брашурай Л.С.Абэцэдарскага). Мюнхен; Нью-Ёрк, 1972; Астроўскі Ю. Белару- сы: адзін народ і тры нацыі? / / ЛіМ 1992. 15 мая; Дубянецкі С- Нашчадкі Шавэ- на // Тамсама. 19 чэрв.; Андрэева Е, Л ы ч Л Нацыянальная асвета: традыцыі і Праблемы. Русіфікацыя / / Настаўн. газ. 1992. 25 ліп—12 жн., Дубянецкі Э.С., Дубянепкі СФ Перашкоды на шляху нацыянальна-культурнага адраджэння Бе- ларусі Мн., 1992. С. 19—25, К а ў к а А Тэрыторыя ці нацыя? Метамарфозы бела рускага «западно-русснзма» // Голас Радзімы. 1992. 10—17 снеж.; Доўнар- Запольскі МВ Гісторыя Беларусі. Мн , 1994. С. 367—370 408—410; П а н а д а У. Віцебск' супраць беларускіх нацыя- налістаў дубінкі і арышты з рускім матам // Наша слова. 1994. 21 снеж.; Га- р э ц к і Р. «За абразу Беларусі трэба ка- раць» / / Тамсама. 1995. №1,3 гісторыяй на «Вы». Публіцыст. арт. Мн., 1991; Кор- н н л о в Н. Русское дело в Северо-Запад- ном крае. Спб.. 1901, Турук Ф.Ф. Бело- русскнй государственный уннверснтет / / Советская Белоруссня. Мн., 1922. С- 209; Пушкаревнч К.А. Преобразованне ду- ха народностн: (Эпнзод нз нсторнн руссн- фнкацнн Белорусснні / / Нзв. АН СССР Л., 1932 № 1. Отд. обш- наук; Улаіціік Н.Н. Очеркн по археографнн н нсточннко- веденню нсторнн Белорусснн феодального пернода М , 1973, С а м б у к С М. Обше- ственно-полнтнческая мысль Белорусснн во второй половнне XIX в. Мн , 1976; К о н о н В.М Проблемы нскусства н эстетнкн в об- Шественной мыслн Белорусснн начала XX в. Мн , 1985 С. 176—191. Терешковнч П. Русскне в Беларусн: постннтернацнона лнст. рефлексня // Нёман. 1992. № 6; Сагановнч Г «Русскнй вопрос» с точ- кн зрення белоруса / / Народная газета. 1993. 30 крас.; Карев Д.В. Белорусская нсторнографня в эпоху капнталнзма (1861 — 1917 гг.) // Наш радавод. Гродно, 1991. Кн. 3 (ч. 1); Д у б а в е ц С- Почему мы не сталн русскнмн’ / / Нёман. 1994 № 1. Аляксей Каўка ЗАХОДНІ КАМІТЭТ 1862 — 65, спец дзярж ўстанова, утвораная 2 10.1862 у Пецярбургу для распрацоўкі мерапрыем- стваў па ліквідацыі вызв руху на Бела- русі, у Літве і Правабярэжнай Украіне. Уваходзілі старшыня К-та міністраў кн. П.П.Гагарын (старшыня), шэф жанда- раў, міністры замежных спраў, ваен., юстыцыі, унутр. спраў, фінансаў, нар асветы, дзярж маемасці, обер-пракурор Сінода, у рабоце ўдзельнічалі віленскі і кіеўскі ген -губернатары Меў шырокія паўнамоцтвы Скасаваны ў студз. І865 ЗАХОДНІ РАЁН АБАРОНЫ 1918. апе- ратыўнае аб яднанне войскаў Сав. Расіі на Зах. напрамку ў 1918 Утвораны 11.9.1918 з атрадаў Чырв Арміі на За- ходнім участку атрадаў заслоны для абароны тэр. краіны ад Петраграда да размежавальнай лініі з Паўд фронтам (Чэрыкаў—Клімавічы—Рослаў), вызва лення сав. тэрыторыі ад ням. акупантаў, перафарміравання атрадаў у рэгулярныя баявыя адзінкі. Нач. раёна А.Я Снеса- раў. 15.11.1918 перайменаваны ў Заход- нюю армію ЗАХОДНІ ЎЧАСТАК АТРАДАЎ ЗА- СЛОНЫ, аб яднанне атрадаў Чырв Арміі на Зах напрамку для абароны тэр. Сав. Рэспублікі ў 1918. Сфарміраваны 8 4.1918 Уключаў атрады Аршанскі, Бранскі, Віцебскі, Курскі, Невельскі, Рослаўскі, Смаленскі. Участак узначаль- ваўся Ваен саветам — ваен кіраўнік У.М.Ягораў і два (з жн 1918 тры) ваен. камісары. 11.9 1918 перафарміраваны ў Заходні раён абароны 1918 ЗАХОДНІ ФРОНТ 1915-18, апера- тыўна-стратэгічнае аб яднанне рус армій у 1-ю сусв вайну. Утвораны 12(25) 8.1915. Штаб у Мінску, з 9(22).2.1918 у Смаленску, з 11 (24) .3.1918 у Тамбове Уваходзілі арміі' 1-я (да крас 1916), 4-я (да кастр 1916), Асобая (снеж. 1916 — ліп. 1917), 2, 3 і 10-я (да сак. 1918). Фронт размяш- чаўся на Маскоўскім стратэг напрамку працягласцю каля 500 км ад мяст. Відзы да р ІІрыпяць і ў маі 1917 налічваў каля ЗАХОДНІ ФРОНТ 1915-18 гг.
419 ЗАХОДНІ 1557,9 тыс. чал. Галоўнакамандую- чыя: ген.-ад'ютант А.Е.Эверт [з 12(25) .8.19151, ген. ад кавалерыі В.І.Гурка [з 22.3(4.4).1917], ген.-лейт. А.ІДзянікін [з 8(21).6.1917], ген. ад ін- фантэрыі П.С.Балуеў [з 4(17).8.1917], падпалк. В.В.Каменшчыкаў [з 11 (24).11.19171, прапаршчык А.Ф.Мяс- нікоў [з 24.11(7.12).1917]. З.ф. разам з тылам займаў усх. раёны Беларусі, част- ку Літвы, Смаленскую, Калужскую, час- тку Чарнігаўскай губ. У тыле З.ф. (Магі- лёў) размяшчалася Стаўка Вярх. галоў- накамандуючага. У вер. 1915 войскі З.ф. вялі баі па лі- квідацыі кав. групоўкі ворага, якая ў выніку Свянцянскага прарыву 1915 вый- шла ў глыбокія тылы фронту, 1 да кастр. 1915 адкінулі яе да лініі азёр Нарач— Свір. Фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск—воз. Нарач—Баранавічы — Пінск. Войскі З.ф. ў сак. 1916, каб аблег- чыць становішча саюзнікаў, правялі На- рачанскую аперацыю 1916, у чэрв.—ліп. 1916 падгрымалі наступленне Паўд.-Зах. фронту Баранавіцкай аперацыяй 1916. Абедзве апе.рацыі скончыліся няўдачай. Войскі З.ф. панеслі вял. страты. Пара- жэнні, бяссэнсавая гібель людзей, дрэн- нае забеспячэнне боепрыпасамі выклікалі незадаволенасць салдатаў, спрыялі зніжэнню дысцыпліны, мараль-. нага і баявога духу салдат, разлажэнню рус. арміі. На З.ф. такія факты ў 1915— 16 мелі месца ў Мінску, Віцебску, Баб- руйску, Баранавічах, Барысаве, Рагачо- ве, Гомелі. Вял. сац. ўзрушэннем для войск З.ф. з'явілася Лют., затым Кастр. рэвалюцыі 1917. На З.ф. на 1.9.1917 дзейнічалі 7284 вайсковыя к-ты, у т.л. 6665 ротных, 484 палкавыя, 60 дывізіённых, 15 карпусных, 3 армейскія, 57 гасп.-тэхнічных. У іх склад было аб- рана 4825 афіцэраў, 1598 ваенных чы- ноўнікаў, 54 467 салдатаў. Наяўнасць гэтых арг-цый у войсках, а таксама пас- таянны ўплыў Мінскага і інш. Саветаў фактычна стварылі двоеўладдзе на З.ф. Паводле плана летняга 1917 наступлення рус. арміі, войскі З.ф. сіламі 10-й арміі пдвінны былі нанесці дапаможны ўдар у напрамку Вільні. Нягледзячы на старан- ную падрыхтоўку аперацыі, значную пе- равагу сіл, наступленне 9(22).7.1917 скончылася няўдачай. Прычына гэта- га — адсутнасць маральна-баявога духу салдат, іх нежаданне ваяваць. З.ф. разам з Паўн. фронтам адыграў важную ролю ў тым, што бальшавікі прыйшлі да ўла- ды. У ліст. 1917 у войсках фронту знахо- дзіліся 21 463 бальшавікі і 27 231 спачу- ваючы ім. Сав. ўлада на З.ф. была аб- вешчана 20—25.11(3 — 8.12).1917 на Другім з'ездзе армій Заходняга фронту. Салдаты фронту актыўна адгукнуліся на прапанову Саўнаркома спыніць ваен. дзеянні. дагавор аб часовым прымірэнні быў падпісаны 21.11 (4.12).1917 (да за- ключэння агульнага прымірэння на рус.- герм. фронце). Бальшавікі разлічвалі на заключэнне сепаратнага міру з Германі- яй і, магчыма, больш за ўсё на «пажар сусветнай рэвалюцыі». Менавіта таму ў найскладанейшых для фронту ўмовах у снеж. 1917 — студз. 1918 з З.ф. былі зняты з пазіцый і адпраўлены на франты грамадз. вайны каля 15 «найбольш моц- ных» палкоў пяхоты і 3 артыл. брыгады, якія падтрымлівалі бальшавікоў. Наступ- ленне герм. войск на З.ф. пачалося раніцай 18(5).2.1918. Пры адсутнасці неабходных сіл у войсках З.ф. пачаліся паніка і адступленне. Былі захоплены штабы 2-й арміі, грэнадзёрскага і 9-га армейскага карпусоў гэтай арміі, 35-га армейскага корпуса 3-й арміі, а таксама многія часці і злучэнні. З.ф. старой рус. арміі практычна спыніў сваё існаванне. Штаб З.ф. быў эвакуіраваны ў Сма- ленск, потым у Тамбоў, дзе 30.3.1918 расфарміраваны. Літ'- Вержховскнй Д.В., Л я х о в В.Ф. Первая мвровая война 1914—1918 гг.: Военно-нст. очерк. М., 1964; Ростунов Й.М. Русскнй фронт первой мнровой войны. М., 1976; Смольянннов М.М. Револю- цнонное сознанне солдат Западного фронта в 1917 г. Мн., 1991; Велнкая Октябрьская соцмалнстнческая революцня в Белорус- скн: Документы н матерналы. Т. I—2. Мн., 1957. Міхась Смальманаў. ЗАХОДНІ ФРОНТ 1919-24, апера- тыўна-стратэгічнае аб яднанне войск Чырв. Арміі. Створаны 12—19.2.1919 Гал. камандаваннем узбр. сіл РСФСР для абароны паўн.-зах. і зах. граніц. Штаб сфарміраваны з ліквідаванага шта- ба Паўн. фронту і знаходзіўся ў пач. 1919 у Старой Русе, потым у Смаленску. Уваходзілі арміі: 7-я (19.2.1919 — 10.5.1921), 15-я (19.2.1919—4.10.1920; да 7.6.1919 армія Сав. Латвіі), Іб-я (19.2.1919—7.5.1921; да 13.3.1919 Зах , да 9.6.1919 Бел.-Літоўская), Эстлянд- ская (19.2—30.5.1919), 3-я (11.6— 31.12.1920), 4-я (11.6—18.10.1920), За- пасная (жн.—ліст. 1920), 12-я (16.6— 27.7; 7.9—17.10.1919; 14.8—27.9.1920), 1-я конная (14.8 — 27.9.1920), Мазыр- ская група войск (18.5—вер. 1920), Дняпроўская флатылія (1919). Каманду- ючыя: Дз.М.Надзёжны (люты—ліп. 1919), У.М.ГІціс (ліп. 1919 — крас. 1920), М.М.Тухачэўскі (крас. 1920 — сак. 1921, студз. 1922 — сак. 1924), І.М.Захараў (в. а. сак. — вер. 1921), А.І.Ягораў (вер. 1921 — студз. 1922), А.І. Корк (в. а. сак. — крас. 1924), А.І.Кук (в. а. крас. 1924), Чл. РВС: Р.А.Рым, Я.М.Пятніцкі (абодва люты— май 1919), А.Я.Сямашка (люты—чэрв. 1919), О.А.Сціга (сак.—ліп. 1919), А.І.Акулаў (май—чэрв. 1919), Б.П.По- зерн (чэрв. — жн. 1919), А.І.Пацяеў (чэрв. 1919 — студз. 1920), І.В.Сталін (ліп.—вер. 1919), Р.І.Берзін (ліп.— снеж. 1919), К.К.Юрэнеў (кастр. 1919 — студз. 1920), І.С.Уншліхт (снеж. 1919 — крас. 1921), І.Т.СмІлга (май— кастр. 1920), А.П.Розенгольц (май— чэрв. 1920), Ф.Э.Дзяржынскі (жн.—вер. 1920), Р.А.Муклевіч (крас. 1921 — жн. 1922), М.Ф.Новікаў (ліст. 1921 — ліст. 1922), І.М.Перапечка (жн. 1922 — люты 1923), В.М.Касаткін (в. а. люты—снеж. 1923), В.Г.Валодзін (снеж. 1923 — крас. 1924). У 1919 войскі З.ф. разам з Балт. флотам пераважна трымалі абарону па лініі ад ПнЗ Расіі да Беларусі (тут стаяла Зах. армія) супраць белых і інтэрвентаў (англійскіх, фінскіх, польскіх і інш.). З.ф. налічваў (люты 1919) 90 тыс. шты- коў і шабляў, 1941 кулямёт і 677 гармат. Пра дзеянні З.ф. ў 1920 гл. ў арт. Гра- мадзянская вайна і ваенная інтэр- венцыя 1918—20, Савецка-польская вай- на 1920. Пасля спынення 18.10.1920 6а- явых дзеянняў на фронце войскі З.ф. (часці 7-й і 16-й армій) дзейнічалі суп- раць Булак-Балаховіча паходу 1920, інш. антысав. выступленняў. 8.4.1924 пе- раўтвораны ў Зах. ваенную акругу (гл. Беларуская ваенная акругаУ. Панцеляймон Селіванаў. ЗАХОДНІ ФРОНТ 1941—44, апера- тыўна-стратэг. аб яднанне войск Чырв. Арміі ў Вял. Айч. вайну. Утвораны 22.6.1941 на базе Заходняй Асобай ваен- най акругі ў складзе 3, 4, 10, 13-й армій. 24.7.1941 падзелены на Зах. і Цэнтр. (да 25.8.1941) франты. 10.10.1941 у склад 3-ф. перададзены арміі са скасаванага Рэзервовага фронту. У розны час у склад З.ф. ўваходзілі арміі: 3, 4, 5, 10, 11, 13, 16, 19, 20, 21, 22, 28, 29, 30, 31, 32, 33, 39, 43, 49, 50, 61, 68, 1-я Ударная, 10-я і 11-я гвардз., 3-я і 4-я танкавыя, 1-я і 4-я паветраныя. У першыя тыдні вайны войскі фронту вялі цяжкія абарончыя баі на Беларусі, стрымліваючы прасоўванне ням.-фаш. войск у глыб сав. тэрыторыі (гл. Брэсцкай крэпасці абарона 1941, Брэста абарона 1941, Магілёва абарона 1941, Мінска абарона 1941, Віцебска абарона 1941, Гомеля абарона 1941, Ле- пельскі контрудар 1941, Рагачоўска- Жлобінская аперацыя 1941). Пад націскам ням.-фаш. войск групы армій «Цэнтр» войскі З.ф. 28.6.1941 пакінулі Мінск, але на 3 ад Мінска супраціўленне ворагу працягвалася да 8.7.1941. У ліп.—вер. ўдзельнічалі ў Смаленскай бітве 1941, абарончых аперацыях пад Масквой. Пасля папаўнення рэзервамі з 6.12.1941 перайшлі ў контрнаступленне (да 8.1.1942). Разам з войскамі Калінінскага і Паўд.-Зах. фронту нанеслі першае ў гісторыі 2-й сусв. вайны буйное паражэнне гал. групоўцы ням.-фаш. войск — групе армій «Цэнтр», прасу- нуліся на 3 на 100—125 км, ліквідавалі ржэўска-вяземскі плацдарм гітлераўцаў, летам 1943 удзельнічалі ў Курскай бітве 1943, Смаленскай аперацыі 1943. У кан- цы 1943 — пач. 1944 войскі З.ф. разві- валі наступленне на віцебскім і аршан- скім напрамках, выйшлі да ўсх. раёнаў Беларусі, дзе вялі баі мясц. значэння. 24.4.1944 З.ф. перайменаваны ў Бела- рускі фронт 3-і, яго левае крыло — у Беларускі фронт 2-і (2-га фарміраван- ня).
420 ЗАХОДНІ Кіруючы састаў: ген. арміі Дз.Р.Паўлаў (22—30.6.1941), ген.-лейт. А.І.Яроменка (30.6 — 2.7; 19 — 29.7.1941), Маршал Сав. Саюза С.К.Ці- машэнка (2 —19.7; 30.7 —12.9.1941), ген.-лейт., з 11.9.1941 ген.-палк. І.С.Ко- неў (12.9—12.10.1941; 26.8.1942- 27.2.1943), ген. арміі Г.К.Жукаў (13.10.1941—26.8.І942), ген.-палк., з 27-8.1943 ген. арміі В.Д.Сакалоўскі (28.2.1943 — І5.4.І944), ген.-палк. І.Д.Чарняхоўскі (15—24.4.1944). Чле- ны в а е н . савета: карпусны ка- місар А.Я.Фаміных (чэрв.—ліп. 1941), П.К.Панамарэнка (чэрв.—ліп. 1941), ген.-лейт. (са снежн. 1942) М.А.Булганін (ліп. І941 — снеж. 1943), ген.-лейт. Л.З.Мехліс (снеж. 1943 — крас. 1944), ген.-лейт. В.Е.Макараў (крас. 1944). Нач. штаба: ген.-маёр У.Я.Клі- маўскіх (чэрв. І941), ген.-лейт. Г.К.Ма ландзін (ліп. 1941), ген.-лейт., з іЗ.6.1942 ген.-палк. В.Д.Сакалоўскі (ліп. 1941 — студз. 1942; май 1942 — люты І943), ген.-маёр У .С.Галушкевіч (студз.—май 1942), ген.-лейт. А.П.Пак- роўскі (люты 1943—крас. 1944). Мікола Камінскі ЗАХОДНІ ШТАБ ПАРТЫЗАНСКАГА РУХУ ў Вялікую Айчынную в а й н у , аператыўны орган пры Ваен. савеце Зах. фронту па кіраўніцтве пар- тыз. рухам і арганізацыі ўзаемадзеяння партызан з Чырв. Арміяй у паласе фрон- ту. Створаны 30.5.1942 паводле пастано- вы Дзярж. к-та абароны. 5.10.1942 пе- райменаваны ў прадстаўніцтва ЦШПР на Зах. фронце, 2.7.1943 — у Смаленскі штаб партыз. руху, 4.1.1944 — у апера- тыўную групу БШПР на Зах. фронце. Начальнікі штаба С.С.Бельчанка, Дз.М.Папоў, А.А.Прохараў. ЗАХОДНІЯ АРМІІ, агульная назва трох армій, разгорнутых у зах. губернях напя- рэдадні вайны 1812. Ваенны міністр М.Б.Барклай-дэ-Толі ў 1811 меркаваў падзяліць рус. войскі на зах. граніцы на 2 арміі, што было абумоўлена геагр. фак- тарам — непраходным для вял. войска балоцістым басейнам р. Прыпяць, які падзяляў прыгранічную тэрыторыю на паўн. (Літва і Беларусь) і паўд. (Валынь і Падолія) тэатры ваен. дзеянняў. Да пач. 1812 асобны 1-ы пяхотны корпус рус. войск П.Х.Вітгенштэйна знаходзіўся каля Шаўляў (Шаўляй), 2 пяхотныя корпусы ў наваколлі Вільні, асобны кор- пус ген. І.М.Эсена ў Слоніме і Падоль- ская армія П.І.Баграціёна на Валыні. У лют.—сак. 1812 на аснове віленскай гру- пы сфарміравана 1-я Зах. армія (каман- дуючы І.М.Эсен), Падольская армія пе- раўтворана ў 2-ю Зах. армію. Паводле загаду Аляксандра I ад 9(21).5.1812 з часткі сіл 2-й арміі была сфарміравана 3-я рэзервовая армія (3-я Зах. армія), 2-я армія перакінута ў раён Пружаны— Ваўкавыск. М.І.Кутузаў, які быў прызна- чаны галоўнакамандуючым усімі З.а., і6(28).9.і812 2-ю армію расфарміраваў, а яе войскі ўключыў у склад 1 -й арміі (з кастр. 1812 Гал. армія). У вер. і812 3-я армія аб'яднана з Дунайскай арміяй пад назвай 3-й Зах. арміі. 3 утварэннем па- водле Калішскага дагавора ад 16(28).2.1813 адзінай руска-прускай арміі на чале з Кутузавым (вайсковыя групы Вітгенштэйна і прускага ген. Г.Л.Блюхера) стары армейскі падзел страціў значэнне і заставаўся часта намінальным. Гал. (1-я Зах.) армія была расфарміравана ў чэрв. 1813. 3-я Зах. армія ў маі 1813 зведзена ў корпус пад камандаваннем ген. А.Ф.Ланжэрона. Валерый Антонаў. 3 АХО ДНЯ ДЗВІН С К А Я В А ЁНН АЯ ФЛАТЬІЛІЯ, аператыўнае аб'яднанне баявых рачных караблёў у грамадз. вай- ну на Зах. фронце. Сфарміравана 4.12.1919 на базе Заходнядзвінскага рач- нога атрада ваен. флатыліі Сав. Латвіі. Гал. база — Віцебск. Налічвала 24 ка- раблі і дапаможныя судны (сак. 1920). Актыўна ўдзельнічала ў баявых дзеяннях у час сав.-польскай вайны 1920, асабліва ў майскай аперацыі 1920. Пры падрых- тоўцы да наступлення перавозіла ваен. грузы для войскаў 15-й арміі. У ся- рэдзіне мая 1920 забяспечыла пераправу на левы бераг Зах. Дзвіны ў раёне Дры- сы 164-й стралк. брыгады, якая ўдарыла ў тыл ворага. 22 5.1920 атрад маракоў разам з часцямі 15-й арміі пры артыл. падтрымцы караблёў флатыліі разбіў часці праціўніка каля в. Узмёны (пад Дрысай). Караблі ахоўвалі флангі і тылы войск, чыг. масты. Расфарміравана ў ліст. 1920. Камандуючыя: В.К.Новак (да сак. 1920), Г.М.Тырышкін; камісары: Я.І.Азолін (да ліп. 1920), Траянскі. ЗАХОДНЯЕ ПАЛЁССЕ, гісторыка-эт- награфічны рэгіён Беларусі. Займае ба- сейн верхняй Прыпяці і яе прытокаў Піны і Ясельды, на 3 уключае правабя- рэжжа Зах. Буга. На Пн па вярхоўях Нарава і Ясельды мяжуе з Панямоннем, на ПнУ і У па лініі на Пн ад Целяхан і Лунінца і далей па міжрэччы Гарыні і Сцвігі — з Усходнім Палессем. Паўн. мяжа супадае з зонай размежавання мясц. этніконаў: жыхары Панямоння наз. сваіх паўд. суседзяў палешукамі, а тыя іх — ліцвінамі. Прыкладна па той жа занальнай паласе ў сярэднявеччы пазначаліся межы паміж Палессем і Чор- най Руссю. Межы рэгіёна ў асн. супада- юць з арэалам зах.-палескіх (брэсцка пінскіх) гаворак, што ўтвараюць асобны дыялект на сумежжы бел. і ўкр. этналін- гвістычных масіваў. Зяўляючыся зонай стараж. слав. рассялення, З.П. доўгі час захоўвала архаічныя рысы ў культуры і нар. побыце. Мясц. насельніцтва сфармі- равалася на слав. аснове (валыняне, бу- жане, дрыгавічы, драўляне) з удзелам асіміляваных яцвягаў, асобных груп ма- заўшан, татараў і інш. У раннефеад. пе- рыяд тут сутыкаліся паліт. інтарэсы га- ліцка-валынскіх, кіеўскіх, польскіх і рус- ка-літ. князёў. Адначасова ва ўмовах мясц. кансалідацыі складваліся асобныя этнапаліт. ўтварэнні: землі-княствы (Пінская, Берасцейская, Мельніцкая і інш.), якія пазней увайшлі ў больш знач- ныя дзярж. абяднанні. У пач. 14 ст. З.П. ў складзе ВКЛ, дзе яно ўтварыла Берас- цейскую зямлю, захоўвала абл. аўтано- мію і мела свае федэральна-прадстаўні- чыя органы (у прыватнасці, мясц. сойм). Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай (1793, І795) З.П. ўвайшло ў склад Мінскай і Гродзенскай губ. Рас. імперыі. Геагр. размяшчэнне, спецыфічныя ўмовы сацы- яльна-гіст. развіцця адлюстраваліся ў пя- рэстасці этн. самасвядомасці. У сярэдзіне 19 ст. найб. аднародны этн. склад быў у Пінскім пав., дзе значылася 80% белару- саў (частка іх ідэнтыфікавалася як эт- нагр. група пінчукоў), у Брэсцкім і Коб- рынскім паветах было 42 тыс. рускіх (у асноўным за кошт мясц. «русінаў»), 64 477 украінцаў («маларасіян»), 24 636 яцвягаў, 23 633 яўрэі, 17 759 т. зв. літоўцаў (больш за 13 тыс. з іх — пра- васлаўныя «ліцвіны»), 9728 палякаў, 5463 бужане і 3819 беларусаў. У лясных пушчах паблізу сплаўных рэк было шмат хутароў выхадцаў з Мазовіі (мазаўшан, мазураў). У 19 ст. этнасацыялыіы склад мясц. насельніцтва ўскладніўся за кошт прытоку перасяленцаў з Прусіі, Аўстра- Венгрыі, Польшчы. Немцы сяліліся тут з 1830; у пач. 1880-х г. у зах. частцы бел.- ўкр. Палесся было 150 ням. пасяленняў, у якіх пражывала 21640 чал. Першы ўсерасійскі перапіс 1897 адзначыў у Гродзенскай губ. каля 40 мясц. гаворак, гэтая пярэстасць была найб. уласціва З.П. На традыцыйна-бытавую культуру жыхароў З.П. накладвалі адбітак эка- лагічныя ўмовы (балоты, шматлікія рэкі, мяккі клімат), геагр. суседства і даўнія культ.-эканам. сувязі з Украінай і Поль- шчай. Прыродныя і культ. ландшафты З.П. неаднародныя. Найб. густанаселе- ныя здаўна былі Загароддзе (масіў у міжрэччы Піны і Ясельды), Падляшша (Пабужжа) і Пагарынне; Пінскае Палес- се і левабярэжжа Ясельды мелі рэдкія пасяленні. Абмежаванасць ворных зем- ляў, багатая азёрная і рачная фауна па- вышалі ролю рыбалоўства, збіральніцтва, разнастайных промыслаў, а ў рацыёне харчавання — рыбных і мясных страў. Палі апрацоўвалі з дапамогай т. зв. пале- скай сахі, цяглавая жывёла — валы ў ярэмнай запрэжцы. Буйная рагатая жы- вёла была больш рослая, чым на У Бела- русі (т. зв. зубровая парода). Традыцый- ная сядзібная забудова ў шматдворных вёсках у асн. аднарадная (пагонная), радзей — бессістэмная (скучаная). Найб. характэрная структура традыцыйнага жылля: хата + сенцы + камора; хата + сенцы; у сенцы вусцем выходзіла курная печ з пячным інвентаром (т. зв. «бабін кут»), Хаты накрывалі саломай, трысня- гом ці чаротам. Нар. адзенне З.П. вызна- чалася самабытнасцю і ўстойлівасцю трыдыц. формаў, маляўнічасцю аздаб- лення жаночага касцюма. Толькі тут су- стракаліся спадніцы з валенай воўны («буркі»), блізкія да панёвы фартухі («затулкі»), старасвецкія наміткі («пла- ты») з тонкіх адбеленых нітак. Шырака-
полая прыталеная світа («латуха») шы- лася з чорнага, шэрага, бурага сукна, упрыгожвалася блакітнымі і чырвонымі шнуркамі і кутасамі Найб. распаўсю- джанымі спосабамі дэкарыравання былі ўзорнае ткацтва, аплікацыя, гафрыра- ванне. Блізкія экалагічныя ўмовы, спе- цыялізацыя гасп. заняткаў, устойлівасць архаічных формаў культуры і побыту выяўляюць шмат агульных рысаў З.П. з Усх. Палессем. У 1980-я г. ажывіўся рэгіянальны рух па адраджэнні палескіх традыцый, захаванні гіст.-культ. спадчы- ны і паліт. рух за аўтанамізацыю і над- анне дзяржаўнасці зах -палескай («яц- вяжскай») дылпектнай мове. Выразнікам апошняга з яўляецца грамадска-культ аб'яднанне «Полісьсе» (аформлена ў 1988) і яго друкаваны орган «Збудінне», яго лідэры пашыраюць арэал З.П. (т. зв. «Етвызь») на тэр ўкр. Палесся і поль- скага Падляшша. Літ.‘ Т нтов В.С. Мсторнко-этнографн- ческое районнрованне матернальной куль- туры белорусов XIX — начало XX в Мн , 1983; К о 1 Ь е г 8 О Огіеіа «'юувікіе. Т 52. Віаіогііз—Роіеые ЗУгосІаыэ Рогпагі, 1968 Віктар Цітоў. ЗАХОДНЯРУСКАЕ ТАВАРЫСТВА, грамадская арг-цыя ў Пецярбургу ў 1911 —15. Старшыня Д.І Чыханаў (чл. Дзярж. думы), нам. П.Р.Бывалькевіч, А І.Карнілаў, сакратар М.А.Карніловіч. Мела на мэце ўкараненне ў Беларусі рус. культуры, асветы, праваслаўя, рас. дзярж. ідэалопі Разглядала Беларўсь як неад'емную частку Расіі, адмаўляла ў са- мастойнасш бел. народу і бел. мове Пад трымлівала на Беларусі рус. школы, па- зашкольныя выхаваўчыя ўстановы, пра- васл. цэрквы У час 1-й сусв. вайны ў вер. 1915 пры т-ве створаны к-т па ака- занні дапамогі бежанцам, які атрымліваў фін. дапамогу ад Таццянінскага к-та да- памогі пацярпелым ад вайны Аляксандр Мікалаевгч ЗАХОДНЯЯ АПЕРАТЫЎНАЯ ГРУПА ЦК КП(б)Б аператыўны орган па на- ладжванні сувязі з падп. парт. органамі і партыз. фарміраваннямі на ПдУ і Пд Бе- ларусі ў Вял. Анч вайну. Створаны ў сак. 1942 паводле рашэння ЦК КП(б)Б. Дыслацыравалася ў паласе Бранскага фронту. Узначальваў сакратар ЦК КП(б)Б І.І Рыжыкаў. Расфарміравана 2.6.1942, яе функцыі часткова перада- дзены Паўночна-Заходняй аператыўнай групе ЦК КЛ(б)Б ЗАХОДНЯЯ АРМІЯ. аператыўнае аб'яднанне часцей і злучэнняў Чырв Арміі на тэр Беларусі ў грамадз. вайну Сфарміравана паводле загаду РВС Рэс- публікі ад 15.11 1918 У склад арміі ўвайшлі Заходняя, Пскоўская (з 21.1.1919 Літоўская) і 17-я (б. Віцебская) стралк. дывізіі Камандуючы А.Я Снесараў. Падпарадкоўвалася Га- лоўнакамандуючаму, з 19 2.1919 у складзе Зах фронту 13 3.1919 перанме- навана ў Беларуска-Літоўскую армію ЗАХОДНЯЯ АСОБНАЯ ВАЁННАЯ АКРЎГА, назва Беларускай ваеннай ак- ругі з 11.7.1940 да пачатку Вял Айч Да арт. Заходняя Беларусь. Палітвязні, выэваленыя з беластоцкай турмы ў вера- сні 1939 вайны. Камандуючы ген. арміі Дз.Р Паўлаў, чл. Ваен. савета карпусны камісар А.Я.Фаміных, нач. штаба ген.-м У.Я.Клімаўскіх. Штаб знаходзіўся ў Мінску. 22.6.1941 пераўтворана ў За- ходні фронт 1941—44. ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРЎСЬ, частка тэр. Беларусі, якая ў выніку савецка-поль- скай вайны 1920 захоплена Польшчай і паводле Рыжскага мірнага дагавору 1921 знаходзілася ў яе складзе да вер. 1939. Паводле адм.-тэр. падзелу Польшчы гэта тэрыторыя была падзелена на 29 паве- таў, што ўваходзілі ў склад 4 ваяводст- ваў Беластоцкага (Беластоцкі, Ваўка- выскі, Гродзенскі, Аўгустоўскі, Сакольскі пав.), Віленскага (Ашмянскі, Браслаўскі, Вілейскі, Дзісенскі, Маладзечанскі, Пас- таўскі, Свянцянскі, Вілейска-Трокскі Чырвонаармейцы раздаюць насельніцтву Заходняй Беларусі савецкія газеты Верасень 1939 ЗАХОДНЯЯ пав ), Навагрудскага (Баранавіцкі, Вало- жынскі, Лідскі, Навагрудскі, Нясвіжскі, Слонімскі, Стаўбцоўскі, Шчучынскі пав ), Палескага (Брэсцкі, Драпчынскі, Кобрынскі, Косаўскі, Лунінецкі, Пінскі, Пружанскі, Столінскі пав.). Агульная пл. З.Б. складала 113 тыс. км2, насельніцт- ва — 4,6 млн. чал. (1931). Найбуйней- шыя гарады. Вільня, Гродна, Брэст, Бе- ласток, Слонім, Ліда, Навагрудак, Пінск, Лунінец, Кобрын, Пружаны, Ваўкавыск, Баранавічы, Маладзечна, Вілейка. Гал. горадам краю, яго культ і навук. цэнт- рам была Вільня. У прамысл. адносінах найб развіты Беластоцкі прамысл. раён. З.Б. была адносна адсталай аграрнай ус- краінай Польшчы і выкарыстоўвалася апошняй пераважна як крыніца сыраві- ны і таннай рабочай сілы, як рынак збы- ту для яе прамысловасці. У эканоміцы З.Б. назіраўся застой. Працоўныя тут па- кутавалі і ад эксплуатацыі, і ад нац. ўціску Разбураная войнамі прам-сць ад- наўлялася марудна, новыя прадпрыемст- вы амаль не будаваліся, прыродныя ба- гацці краю (асабліва лясы) няшчадна ра- баваліся, часта распрадаваліся замежным фірмам. Многія галіны прам-сці так і не дасягнулі ўзроўню 1913. У 1928 у 3 Б. дзейнічала каля 2 тьіс прадпрыемстваў, але на 80% з іх працавала ад 5 да 20 чал. У гады эканам крызісу (1929—33) тут часова спынілі работу каля 230 прад- прыемстваў. Складаючы 24% тэрыторыі і 13% насельніцтва Польшчы, удзельная вага прам-сці З.Б. ледзь перавышала 3% У прам-сці, на транспарце і леса- распрацоўках было занята каля 100 тыс. чал. (амаль 5% рабочых Польшчы), налічвалася амаль 50 тыс. рамеснікаў. Беспрацоўе ў 3 Б было хранічнае
422 ЗАХОДНЯЯ (больш за 25 тыс. беспрацоўных у 1936), рабочы дзень дасягаў 10—12 гадз, зар- плата была больш нізкая, чым у карэн- най Польшчы. Больш за 80% насельніц- тва З.Б. займалася сельскай гаспадар- кай. Сяляне пакутавалі ад малазямелля, перажыткаў прыгонніцтва (адработкі, шарваркі), цяжкіх падаткаў, высокіх цэн на прамысл. тавары шырокага ўжытку (запалкі, соль, газа, тытунь) і нізкіх цэн на с.-г. прадукты, запазычанасці банкам, самаўпраўства чыноўнікаў і паліцыі. У 1920-я г. памешчыкі, складаючы 1,7% землеўладальнікаў, валодалі амаль пало- вай прыватнаўласніцкай зямлі. На па- мешчыцкі маёнтак у сярэднім прыпадала каля 500 га зямлі, на сял. двор — каля 7 га; амаль 55 тыс. гаспадарак мелі надзел меншы за 1 га. Каля 90 тыс. парабкаў былі зусім беззямельныя. У выніку зя- мельных рэформаў 1920—30-х г. (парцэ- ляцыя, ліквідацыя сервітутаў, камаса- цыя, пасяленне асаднікаў) зямельныя ўладанні памешчыкаў былі значна па- меншаны, хоць зусім не ліквідаваны. Рэ- формы садзейнічалі ўмацаванню сял. гаспадарак, рассяленню сялян на хутары (да 1939 на хутары расселена каля 70% сял. гаспадарак). Паказчыкі прадукцый- насці сельскай гаспадаркі ў 1930-я г. значна выраслі: ураджайнасць збожжа- вых дасягнула ўзроўню Францыі, а па 2
423 ЗАХОДНЯЯ многіх культурах пе.расягнула фермераў ЗША Адсутнасць радыкальных пе- раўтварэнняў у агр сектары З.Б (у ад- розненне ад масавай калектывізацыі ў БССР) спрыяла захаванню ў сял сем ях традыц ўкладу, працоўнай маралі, нац культуры і бел мовы Але перанаселеная вёска не мела адтоку ў прам-сць, таму ў пошуках работы сяляне часта эмігрыравалі ў краіны Зах Еўропы і Амерыкі. Абеззямельванне, агр перана- сяленне і малазямелле сялян не здымала з парадку дня неабходнасць далейшага землеўпарадкавання, што было адной з прычын рэв актыўнасці сялян У адносінах да беларусаў польскія ўлады праводзілі палітыку прымусовай паланізацыі і асіміляцыі Яны забаранялі бел. школы, абмяжоўвалі прыемы з бел школ у ВНУ, не дазвалялі карыстацца роднай мовай у дзярж. установах, не прызнавалі тэрміна «Заходняя Беларусь» і ў афіц дакументах называлі яе *крэсы ўсходне» («усходнія ўскраіны») або Бе- лапольшчай Мэтам паскоранай па- ланізацыі бел. насельніцтва служылі дзярж апарат, шавіністычны друк, польскія школы і каталіцкая царква. 3 400 бел школ, што існавалі на тэр. 3 Б да польскай акупацыі, у 1928 засталося 29 бел і 49 мяшаных польска-бел. школ, у 1934 — толькі 16, у 1939 не засталося ніводнай Былі закрыты 2 настаўніцкія семінарыі (у Барунах і Свіслачы), 8 бел. гімназій (у Будславе, Гродне, Грудку, Клецку, Маладзечне, Навагрудку, Нясвіжы, Радашковічах) Каля 35% на- сельніцтва 3 Б заставалася непісьмен- ным (1939) У выключна прыгнечаным стане знаходзілася бел інтэлігенцыя Бел настаўнікаў, як правіла, адхілялі ад работы ў 3 Б і замянялі польскімі Жор- стка праследавалася бел прэса, асабліва рэв. кірунку Бел газеты і часопісы часта забараняліся і канфіскоўваліся, штрафа валіся друкарні, у якіх яны выдаваліся. 3-за рэпрэсій назвы газет часта мяняліся Калі ў 1927 легальна выдаваліся 23 бел. газеты і часопісы, то ў 1930 іх стала 12, а ў 1932 — 8, да 1937 асталіся толькі прапольскія і клерыкальныя выданні. У 3 Б не было бел тэатраў і муз. устаноў; улады вышуквалі розныя прычыны, каб закрываць бел выдавецтвы, бібліятэкі, клубы, хаты-чытальні Гал. метадам кі- равання польскага ўрада ў 3 Б быў пры- мус, а часам і тэрор Турмы і Бяроза Картузскі канцэнтрацьшны лагер, створаны для ізаляцыі «грамадска-небяс- печных элементаў». былі перапоўнены паліт вязнямі Часта праводзіліся судо- выя паліт. працэсы Звычайнай з яван былі масавыя рэпрэсіі паліцыі ў ад- носінах да насельнштва ў час карных экспедыцый па ўціхамірванню сял вы ступленняў. Бяспраўе і нац прыгнёт аб- вастралі супярэчнасці, стваралі ўмовы для ўзмацнення нац -вызв руху На ўзмацненне ўрадавай дыктатуры пра- цоўныя 3 Б. часта адказвалі ўздымам ба- рацьбы за свае нац і сац. вызваленне. Гэта барацьба ў розныя часы прымала розныя формы, але не спынялася на пра- цягу ўсіх гадоў акупацыі Рабочыя най- часцей вялі забастовачную барацьбу; іх эканам выступленні часта суправа- джаліся антыўрадавымі дэманстрацыямі, мітынгамі, сутычкамі з паліцыяй. Шы- рокі размах і найбольш вострыя формы гэты рух набыў у гады сусв. эканам крызісу (1929—33) і ў перыяд стварэння адзінага антыфашысцкага народнага фронту (1935) Сярод найбуйнейшых антыўрадавых выступленняў сялян Ко- саўскае (гл. ў арт. Косаўскі расстрэл 1927), Асташынскае (гл. Асташынскае выступленне сялян 1932), Кобрынскае (гл Кобрынскае ўзброенае выступленне сялян 1933), Ляплёўскае (1933), нара- чанскіх рыбакоў выступленне 1935 і інш Важнай падзеяй у грамадска-паліт. жыцці быў Антыфашысцкі кангрэс дзе- ячаў культуры 1936, які адбыўся ў Льво- ве. Да арт Заходняя Беларусь. Брукаванне вуліцы ў вёсцы Зубелевічы (Ляхавшкі раён). 1928 Да арт Заходняя Беларусь. Першамайская дзманстрацыя працоўных Гродна. 1937 Нягледзячы на абмежаванні, пэўныя канстытуцыйныя гарантыі давалі магчы- масць дэпутатам-беларусам весці парла менцкую барацьбу ў складзе Беларуска- га пасольскага клуба У 1925 — 27 на ўсю сілу разгарнулася дзейнасць магутнай нац -вызв арг-цыі Беларуская сялянска-работніцкая гра- мада (БСРГ, больш за 2 тыс. яе гурткоў аб ядноўвалі каля 120 тыс членаў), у 1927 — 30 — *3магання» Узмацненне аўтарытарных тэндэнцый у Польшчы прывяло да разгрому левага крыла вызв руху ў З Б. Аднак працягвалі легальную дзейнасць цэнтрысцкія і кансерватыўныя нац -дэмакр партыі і культ.-асв. арг- цыі На працягу 1921—37 у ліку вяду- чых культ.-асв. арг-цый было Таварыст-
424 ЗАХОДНЯЯ ва беларускай школы (ТБШ). Прыкмет- най была дзейнасць Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры (1926—37) і паланафільскага Таварыст- ва беларускай асветы Разгортванне культ.-дзярж будаўніцтва ў БССР у 1920-я г. садзейнічала ажыўленню і ра- дыкалізацыі рэв. руху ў З.Б. У 1921—23 яго ўзначальвала Беларуская рэвалю- цыйная арганізацыя (БРА), у 1923 — 38 — адна з найб радыкальных партый Камуністычная партыя Заходняй Бела Да арт. Заходняя Беларусь. Супрацоўнікі газ. «Беларуская крыніца» Я.Найдзюк, У.Тара- ссвіч. М.Пецюкевіч, Я.Пазняк. Вільня. 1936. СЯЛЯНСКАЯ Я» I Вільня. Нядзелн. 28-г‘а еерасьня 1924 г Да арт. Заходняя Беларусь. Газета «Сялянская праўда». Вільня. 1924. русі (КПЗБ, аб ядноўвала на 1933 каля 4 тыс. членаў). Спалучаючы легальныя і нелегальныя формы барацьбы, КПЗБ ча- сам удавалася скіроўваць нац.-вызв. рух у рэчышча класавай барацьбы. 3 гэтай мэтай яна выкарыстоўвала папулярныя ў народзе заклікі да самавызначэння З.Б., падтрымлівала надзенныя патрэбы пра- цоўных, папулярызавала ў перабольша- ным і прыхарошаным выглядзе дасяг- ненні ў Сав. Беларусі. Але змена нац. палітыкі ў СССР узмацніла нац. нігілізм КПЗБ. абумовіла яе дэструктыўную ро- лю ў нац.-вызв руху 3 Б. Пад кіраў- ніцтвам КПЗБ дзейнічалі Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ, створаны ў 1924, на 1932 аб ядноўваў 3,4 тыс. камсамольцаў), Чырвоная дапамога (МОПР Зах. Бела- русі), левыя (чырвоныя) прафсаюзы, студэнцкая лявіца *Фронт* КПЗБ у сваіх падп друкарнях (2 у Вільні і 1 у Беластоку, друкарскія станкі ў Гродне, Брэсце і інш ) выдавала газ кЧырвоны сцяг», час. Шальшавік* і інш. перыя- дычныя выданні на бел., польск., рус., літ. і яўр. мовах. Свае газеты і часопісы выдавалі БРА, БСРГ, «Змаганне», ТБШ, «Фронт», КСМЗБ. Чырв дапамога. У 1926—28 у З.Б. выдаваўся прагрэсіўны сатыр час »Маланка», у 1934 — «Ас- ва» Гэтыя выданні шмат увагі аддавалі нац.-вызв. руху, шырока асвятлялі пы- танні культ. жыцця З.Б. Сялянскія і хрысціянска-дэмакр. бел. партыі адхілялі рэв. рух як крайнюю і экстрэмісцкую форму барацьбы, найчасцей вялі памяр- коўную палітыку. Беларуская хрыс- ціянская дэмакратыя (БХД, вядучая партыя 3 Б. ў 1930-я г.), Беларускі ся- лянскі саюз (БСС), Цэнтральны саюз кулыпурных і гаспадарчых арганізацый (Цэнтрасаюз), Беларуская санацыя і інш. партыі і арг-цыі часам дамагаліся дробных уступак у галіне бел нац куль- туры праз згоду з польскімі ўладамі У рабоце нац вызв. і культ асв арг-цый (БСРГ, «Змаганне», ТБШ), у выданні падп. і легальных газет і часопісаў, у агульнадэмакр. выступленнях удзельні- чалі прадстаўнікі бел. інтэлігенцыі Вялікі ўплыў на развіццё нац -вызв руху ў З.Б мела творчасць бел пісьменнікаў М.Танка (Я.І.Скурко), П Пестрака, В.Таўлая, Л Родзевіча, М Васілька, А Салагуба, М.Засіма, Н Арсенневай, Х.Ільяшэвіча, П.Карузы, М Краўцова, А Стаповіча, М.Машары, У.Самойлы; публіцыстаў А.Альшэўскага, І.Кан- чэўскага, А Луцкевіча, Я Міско, А.Стан- кевіча, В Харужай, творчасць навукоў- цаў Б.Тарашкевіча. С Рак-Міхайлоў- скага. I Дварчаніна 3 зах бел л-рай звязана творчасць У.Жылкі, К Сваяка, Г.Леўчыка, у 1920-я г. — М.Гарэцкага. У 1930-я г. пачалі сваю літ. дзейнасць бел. пісьменнікі А.Іверс, Ф.Грышкевіч, А.Дубровіч, Я Чабор, Н.Тарас, Г Новік, П.Граніт, А Клімовіч, С Крывец, А Мі- люць. Я Брыль; украінскі А Гаўрылюк; польскія Г Дэмбінскі, С Ендрыхоўскі, Е.Путрамант і інш. Паэты, што група- валіся вакол *Беларускай газеты», у канцы 1933 распачалі дзейнасць па ства- рэнні арганізацыі, каб аб яднаць прагрэс. пісьменнікаў 3 Б 1х намаганнямі ў газе- це была аформлена літ. старонка, надру- кавана прынятая на нелегальным з'ездзе зах.-бел шсьменнікаў (снеж 1933) дэк- ларацыя, якая заклікала ўсіх пісьменнікаў «ад станка і плуга» гурта- вацца дзеля творчай работы «для народа і разам з ім». У студз. 1934 улады заба ранілі «Беларускую газету» і арыштавалі найб. актыўных яе супрацоўнікаў. Знач- ны ўклад у выяўл мастацтва 3 Б зрабілі мастакі Я Горыд. Я Драздовіч, П.Сергіевіч, М.Сеўрук, у муз. культу-
ру — К.Галкоўскі, Л.Рагоўскі, М.Забэй- да-Суміцкі. Плённую работу па ства- рэнні нар. хораў і збору бел. нар. песень праводзілі А.Грыневіч, Р.Шырма, Г.Цітовіч і інш. Болынасць грамадска- паліт. і культ.-асв. арг-цый З.Б. размяш- чаліся ў Вільні, у т.л. выд-вы (гл. Бела- рускае выдавецкае таварыства, Выда- вецтва Таварыства Беларускай школы, Выдавецтва Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, Выдавецтва Бе- ларускага сялянска-работніцкага клуба, Выдавецтва У.Знамяроўскага, Выдавец- тва Б.А.Клецкіна), Беларускае навуко- вае таварыства, Беларускі музей, Бела- руская драматычная майстроўня, Бе- ларускае дабрачыннае таварыства, Віленская беларуская гімназія, школы, кнігарні і інш. У Вільні выдадзены «Хрэ- стаматыя беларускае літаратуры. XI век — 1905 г.» М.Гарэцкага (1922), «Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры (ад 1905 г.)» Дварчаніна (1927), зборнікі вершаў Родзевіча («На паняволеных гонях», 1928), М.Танка («На этапах», 1936; «Журавінавы цвет», 1937; «Пад мачтай», 1938; паэма «На- рач», 1937) і інш. Выдаваліся таксама падручнікі для бел. школ Рак-Міхай- лоўскага, С.Паўловіча, «Беларускі ка- ляндар», адозвы, адкрытыя лісты і пра- мовы дэпутатаў у сейме. ТБШ, БСРГ і «Змаганне» праз свае клубы, гурткі і бібліятэкі-чытальні вялі шырокую культ.-асв. работу сярод насельніцтва, стваралі гурткі маст. самадзейнасці, рых- тавалі канцэрты. У рэпертуары хораў пе- раважалі бел. нар. песні. У драм. калек- тывах найб. папулярнасцю карысталіся спектаклі «Паўлінка» і «Прымакі» Я.Ку- палы, «Антось Лата» Я.Коласа, «Модны шляхцюк» К.Каганца, «Атрута» Гарэц- кага, «Збянтэжаны Саўка» Родзевіча, «Суд» У.Галубка, «Мікітаў лапаць» М.Чарота, «Міхалка» Далецкіх, «У зімовы вечар» Э.Ажэшкі, а таксама шматлікія інсцэніроўкі. Вечары з выступ- леннямі маст. калектываў найчасцей пе- ратвараліся ў сапраўдныя святы і былі своеасаблівым пратэстам супраць наме- раў польскіх улад задушыць роднае бел. слова і нар. культуру. Сродкі, сабраныя на спектаклях і канцэртах, ішлі пера- важна на патрэбы культуры і развіццё асветы. Паліцыя часта арыштоўвала кіраўнікоў маст. самадзейнасці. У 1932 з 36 спектакляў, падрыхтаваных гурткамі маст. самадзейнасці Беласточчыны, 14 забаронены ўладамі. Сярод найб. выдат- ных дзеячаў нац.-вызв. руху ў З.Б. былі кіраўнікі БСРГ, «Змагання», ТБШ, БРА і КПЗБ Тарашкевіч, Рак-Міхайлоўскі, Дварчанін, А.Луцкевіч, А.Станкевіч, А.Уласаў, П.Валошын, П.Мятла, М.Бур- севіч, Альшэўскі,'М.Арэхва, Я.Бабровіч, С.Гарбуз, І.Дабрыян, А.Данялюк, М.Дворнікаў, С.Дубовік, Ф.Валынец, Я.Гаўрылік, І.Грэцкі, П.Крынчык, Г.Му- ха-Мухноўскі, А.Лябецкая, Ф.Стацкевіч, М.Пяткевіч, Паўловіч, М.Кепель, П.Кізе- віч, А.Канчэўскі, І.Лагіновіч (П.Кор- чык), В.Ласковіч, І.Малец, М.Маслоўскі, С.Панкова, З.Паплаўскі, С.Пацяруха, М.Перавалоцкі, С.Прытыцкі, Родзевіч, І.Сяменікаў, А.Федасюк, Харужая, У.Царук, Л.Янкоўская і інш. Пасля нападу фаш. Германіі на Поль- шчу (1.9.1939) Чырв. Армія паводле рас- параджэння ўрада СССР 17.9.1939 пе- райшла граніцу Польшчы і ўзяла пад абарону насельніцтва З.Б. і Зах. Ук- раіны. Жыхары З.Б. шчыра сустракалі армію як вызваліцельніцу, стваралі Ча- совыя ўпраўленні, вызвалялі палітвязняў, атрады Рабочай гвардыі падтрымлівалі правапарадак. Народны сход Заходняй Беларусі 1939 (Беласток, 28—30.10.1939) прыняў Дэкларацыю пра абвяшчэнне Сав. улады і ўз’яднанне З.Б. з БССР. 12.11.1939 сесія ВС БССР прыняла законы пра ўз'яднанне З.Б. з БССР. Гэтым было адноўлена нац. адзінства бел. народа (гл. Уз'яднанне За- ходняй Беларусі з БССР). Аднак паводле дамоўленасці ўрадаў СССР і Літвы ў кастр. 1939 Віленскі край з г. Вільня быў перададзены ў склад Літвы, а паводле сав.-польскай дамоўленасці ў вер. 1944 Беластоцкая вобл. і некалькі'раёнаў Брэсцкай вобл. перададзены ў склад Полынчы. У выніку новага адм.-тэр. падзелу (4.12.1939) на тэр. З.Б. былі ўтвораны 5 абласцей: Баранавіцкая (26 раёнаў), Беластоцкая (24 раёны, з 20.9.1944 Гродзенская вобл., 15 раёнаў), Брэсцкая (18 раёнаў), Вілейская (22 ра- ёны, з 20.9.1944 Маладзечанская вобл ), Пінская (11 раёнаў). Літ.- ЛочмелЬ Н.Ф. Очерк нсторнн борьбы белорусского народа протнв поль- скнх панов. М., 194о; $<апкіетіс А. Віеіагшкі сіігуасііапакі гіісЬ. Уііпіа, 1939; Народное (нацнональное) собранне Запад- ной Белорусснн 28—30 октября 1939 г.: Сте- ногр. отчет. Мн., 1946; Горбунов Т.С. Воссоеднненне белорусского народа в едн- ном советском соцналнстнческом государ- стве. М., 1948; У суровыя гады падполля: Успаміны былых членаў КПЗБ — ак- тыўных удзельнікаў рэв. руху ў Заходняй Беларусі. Мн., 1958; Борьба трудяіцнхся За- падной Белорусснн за соцяальное н нацно- нальное освобожденне н воссоеднненне с БССР: Документы н матерналы. Т. 1—2. Мн., 1962—72; М а ц к о А.Н. Борьба трудя- шнхся Польшн н Западной Белорусснн протнв фашнзма (1933—1939 гг.). Мн., 1963; Революцнонный путь Компартнн Западной Белорусснн (1921 —1939 гг.). Мн., 1966; Л і с А. Браніслаў Тарашкевіч. Мн., 1966; П а л у я н У.А. Беларуская сялянска-ра- бочая грамада. Мн., 1967; Я г о ж. Револю- цнонно-демократнческое двнженне в Запад- ной Белорусснн (1927—1939 гг.). Мн., 1978; Муха-Мухновскнй Г.М. Путн-до- рогн. Мн., 1973; Калеснік У. Ветразі Адысея. Мн., 1977; Яго ж. Усё чалавечае: Літ. партрэты, артыкулы, нарысы. Мн., 1993; Годы нспытаннй н мужества. Мн., 1973; Міско Я. Маё маўклівае сэрца. Мн., 1983; Л а д ы с е в В.Ф. В борьбе за де- мократнческне права н свободы. Мн., 1988; Орехво Н.С. Дела н людн КПЗБ. Мн., 1983; Мнсаревнч Е.А. На освобождён- ной земле. Мн., 1989; Полуян Н.В. Западная Белоруссня в пернод. экономнче- ского крнзнса 1929—1933 гг. Мн., 1991; - Рагуля В. Успаміны. Мн., 1993; Вабішчэвіч А. Нацыянальная школа ў Заходняй Беларусі (1921 — 1939 іт.) // Бел. гіст. часоп. 1994. № 2. Іосіф Хаўратовіч. 425 э ЗАХОДНЯЯ 3 «ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРЎСЬ», грамадска- палітычны, навуковы і літаратурна-мас- тацкі зборнік. Выдадзены ў 1924 (на ты- туле 1923) у Вільні на бел. мове Бел. вы- давецкім т-вам. Адлюстроўваў пач. этап станаўлення грамадскай думкі, літара- туразнаўства і прыгожага пісьменства ў Зах. Беларусі. У філас. эсэ «Гэтым пера- можаш!..» У.Самойлы (пад псеўд. У.Суліма) на вопыце класічнай філа- софіі сцвярджаецца непераможнасць ідэі бел. адраджэння, выказваецца вера ў перспектыву бел. вызв. руху. У арт. «На- род і дзяржава» Т.Урублеўскі (пад псеўд. Т.Вароніч) даследаваў прававыя аспекты жыцця нац. меншасці, «недзяржаўнага народа» ў інш. дзяржаве. Маральна-па- літ. стан бел. грамадства пасля Рыжскага мірнага дагавору 1921, бел. ідэя як мэта, духоўны арыенцір нацыі — тэма разваг у арт. «Крызіс ідэі ці крызіс грамадзянст- ва?» А.Луцкевіча. Маст. л-ра прадстаў- лена фрагментамі з антываен. аповесці ♦ Ціхія песні» М.Гарэцкага, вершамі Л.Родзевіча, Г.Леўчыка, К.Сваяка, У.Жылкі, Н.Арсенневай, М.Багдановіча, З.Бядулі (пад псеўд. Ясакар), драм. аб- разком «Кавалі» Родзейіча, філас. імпрэ- сіяй І.Канчэўскага. Змешчаны матэрыя- лы Луцкевіча (пад псеўд. А.Навіна) пра пошукі і знаходкі ў змесце і форме мала- дой бел. л-ры (Жылка, Ў.Дубоўка, М.Чарот і інш.), Р.Зямкевіча (пад псеўд. Р.Суніца) пра нац. характар творчасці В.Дуніна-Марцінкевіча, арт. Луцкевіча «Вязніца Адама Міцкевіча», у якім выра- шалася спрэчка пра месца зняволення царскімі ўладамі А.Міцкевіча ў будынку Віленскай бел. гімназіі, нататкі Кан- чэўскага пра кааператыўны рух на Віленшчыне, інфармацыя пра ход і пры- нятыя пастановы з'езда настаўнікаў Зах. Беларусі, скліканага восенню 1923 Цэнтр. бел. школьнай радай. Арсень Ліс. ЗАХОДНЯЯ ВОБЛАСЦЬ, адм.-тэр. адзінка ў 1917—18. Утворана паводле пастановы Усерас. нарады Саветаў (сак. 1917) на з'ездзе Саветаў Мінскай, Вілен- скай і Магілёўскай губ. у чэрв. 1917 як часовае аб’яднанне губерняў з мэтай цэн- тралізаваць кіраўніцтва мясц. Саветамі. Цэнтр вобласці г. Мінск. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 З.в. стала адм.-тэр. адзінкай у складзе Віленскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губ. У сувязі з акупацыяй ч. Беларусі ням. войскамі (люты 1918) цэнтр вобласці перанесены з Мінска ў Смаленск. Паводле пастановы II з'езда Саветаў Зах. вобласці (10— 14.4.1918) у вобласць уключана Смален- ская іуб. У вер. 1918 вобласць перайме- навана ў Заходнюю каму 'ну. ЗАХОДНЯЯ КАМЎНА, адм.-тэр. адзін- ка ў 1918. Утворана на 3-м з'ездзе Саве- таў Зах. вобл. (11 —13.9.1918) у выніку перайменавання Заходняй вобласці. Цэнтр. г. Смаленск. Аб'ядноўвала Сма- ленскую, Віцебскую, Магілёўскую, Мін-
426 ЗАХОДНЯЯ скую і Віленскую губ. Скасавана пасля абвяшчэння БССР. ЗАХОДНЯЯ ЭКСПЕДЫЦЫЯ ПА АСУШЭННІ БАЛОТ ПАЛЕССЯ 1873 —98. Арганізавана для вывучэння прыродна-кліматычных умоў Палесся, правядзення вышуковых работ, праекта- вання асушальнай меліярацыі і арг-цыі гідрамеліярацыйнага будаўніцтва. Узна- чальваў І.І.Жылінскі. Мела на мэце па- лепшыць прыродныя сенажаці і лясы, стварыць водныя шляхі ў выглядзе кана- лаў для сплаву лесу. Працавала паводле Ген. плана асушэння балот Палесся, складзенага Жылінскім (залаты медаль на сусв. выстаўцы ў Парыжы, 1878). Аб'ектам асушэння былі ў асн. казённыя дачы (землі памешчыкаў і царскіх чы- ноўнікаў), у непазбежных выпадках і ў нязначнай колькасці — землі сялян. Агульная плошча зямель, якая ўвахо- дзіла ў сферу дзейнасці экспедыцыі, больш за 3,2 млн. га (ацэнка Жы- лінскага). Было асушана цалкам ці част- кова 50 казённых дач (26 у Мінскай, 7 у Гродзенскай і 17 у Валынскай губернях), пракладзена каля 5 тыс. км каналаў. Асушаныя плошчы адводзіліся пад сена- жаці ці заставаліся пад лесам. Экспеды- цыяй была зроблена спроба выкарыстан- ня асушаных балот таксама пад агарод і ворыва, пабудаваны 2 метэастанцыі (у Пінску і ў в. Васілевічы, цяпер горад у Рэчыцкім р-не), 13 вадамерных пастоў на прытоках Прыпяці. Практычна спыні- ла дзейнасць у 1898, афіцыйна ліквіда- вана ў 1902. Валерый Аношка. ЗАЦЭННЕ, стаянка эпох неаліту і брон- зы каля в. Зацэнне Лагойскага р-на. Даўж. 120 м, шырыня 50 м. Выявіў у 1966 С.Шубора, даследаваў у 1966, 1967 і 1988 М.М.Чарняўскі. У -зах. частцы ста- янкі непасрэдна над мацерыком выяў- лены рэчы, блізкія да ранняга этапу на- рвенскай і нёманскай культур: крамянё- выя вастрыі са скошаным канцом, разнастайныя скрабкі і нажы, касцяныя лістападобныя і біканічныя наканечнікі стрэл, разцы, праколкі, кінжалы, шмат- зубы гарпун, матыкі, фрагменты вастра- донных гаршкоў з дамешкам раслінных рэшткаў і тоўчаных ракавін у гліне, ар- наментаваныя расчосамі грэбеня. Пры пракладцы канала, якім выпрастана рэ- чышча Цны, выяўлены абломак чоўна- даўбёнкі сярэдзіны 4-га тысячагоддзя да н.э. У верхнім пласце адкладаў, ва ўсх. частцы паселішча. знойдзена кераміка сосніцкай культуры. Паўд.-ўсх. край помніка займаюць рэшткі селішча 17— 18 ст. Міхась Чарняўскі. ЗАЧЭПІЦКІ МАНЕТНЫ СКАРБ. Знойдзены ў 1956 у в. Зачэпічы Дзят- лаўскага р-на. Адзін з найб. буйных ма- нетных скарбаў 17 ст. на тэр. Беларусі. Ухаваны ў 1627—28. У гліняным гаршку было каля 5000 білонных і сярэбраных манет, захавалася 2529: паўгрошы ВКЛ (1 экз.) і Польшчы (3); шэлег, двайны Л.І.Заяц. дэнарый, грош, тэрнарый, паўтарак, шылінг, драйпёлькер Рэчы Паспалітай (2325); манеты герм. княстваў (30), Прусіі (30), Венгрыі (6), Шведскай Прыбалтыкі (128), Расіі (5). Скарб за- хоўваецца ў Гродзенскім гісторыка-архе- ал. музеі. «ЗАЯВА 32-х», даклад, накіраваны 1.2.1921 у Цэнтр. Бюро КП(б)Б 32 бела- ру самі-каму ністамі [С.Г.Булат, П.В.Ільючонак, Я.П.Каранеўскі, А.С.Кудзелька, М.С.Кудзелька (М.Ча- рот) і інш.]. Пра падрыхтоўку даклада ведалі А.Р. Чарвякоў і З.Х.Жылуновіч. Быў спробай выпрацаваць праграму ад- раджэння Беларусі ва ўмовах пераходу ад грамадз. вайны да мірнага развіцця. Дзеля развіцця бел. дзяржаўнасці ва ўмовах захопу Польшчай Зах. Беларусі прапаноўвалася сабраць бел. землі ў ме- жах адзінага вытв.-гасп. і этнагр. ар- ганізма і вырашыць гэтую праблему за кошт усх. бел. тэрыторый, што ўваходзілі ў склад РСФСР. Эканам. адносіны з Сав. Расіяй меркавалася будаваць на ас- нове адзінага гасп. плана, з улікам гіст. асаблівасцей, рэсурса-сыравіннага забес- пячэння Беларусі. Адзначалася неабход- насць вяртання ў рэспўбліку бел. ка- муністаў, раскіданых па Расіі ў час 1-й сусв. і грамадз. войнаў, запрашэнне кваліфікаваных спецыялістаў, якія веда- юць край і гатовыя ў ім працаваць. Знач- ная частка даклада прысвечана нац.- культ. пытанням: развіццё нац. асветы, школы, кнігавыдавецтва, пашырэнне ўжывання бел. мовы. Падкрэслівалася неабходнасць, каб «ЦК Камуністычнай партыі Беларусі павёў агітацыю і прапа- ганду сярод беларускіх мас на белару- скай мове». Аўтары звароту адзначалі, што ў вырашэнні пастаўленых задач яны дзейнічаюць легальнымі шляхамі ў рам- ках РКП(б) і вераць у справядлівае вы- рашэнне бел. пытання. Даклад разгля- даўся на пасяджэнні Цэнтр. Бюро КП(б)Б 15.2.1921. Яшчэ напярэдадні Бу- лат, Каранеўскі і М.Чарот адмовіліся ад сваіх подпісіў, спасылаючыся на не- ажыццявімасць у тагачасных умовах вы- сунутых патрабаванняў. Нягледзячы на рэзкую крытыку ў адрас беларусаў-ка- муністаў, асабліва з боку В.Г.Кнорына, бюро прыняло даволі спакойную паста- нову па гэтым пытанні: «ЦБ, азнаёміў- шыся са зместам дэкларацыі «беларускіх камуністаў», прызнае яе нявытрыманай у камуністычным духу». Адначасова з названым дакладам яго аўтары звяр- нуліся 14.1.1921 з дакладной запіскай у ЦК РКП(б), якую адвёз у Маскву са сваім суправаджальным лістом (на імя У.І.Леніна) А.Л.Бурбіс. Абодва дакумен- ты па змесце амаль супадаюць. У дак- ладной запісцы ў ЦК РКП(б) быў зняты раздзел па нац.-культурных праблемах, у той жа час у ёй больш крытычна ацэньвалася дзейнасць на Беларусі ў 1917—20 кіраўніцтва Аблвыкамзаха і Літ.-Бел. ССР. Па патрабаванні Кноры- на, які ўбачыў у заяве спробу фракцый- най работы ўнутры партыі, у лют. 1921 былі часова арыштаваны некаторыя ініцыятары подпісаў. У 1930-я г. ў час кампаніі супраць т.зв. нацдэмаў «Заява 32-х» была пастаўлена ў віну яе аўтарам як «контррэвалюцыйны акт», «нацыя- нал-дэмакратычны катэхізіс», «платфор- ма, спісаная ў эсэраўскай арганізацыі», і большасць з іх рэпрэсіравана. Літ'. Платонов Р. Цель — республн- ка, ндеал — образцовая // Бел. думка. 1993. № 8—9; Я г о ж. «Контрреволюцнон- ный акт» нлн «революцнонный долг»? // Згода. 1992. лістап.—снеж.; К а ў к а А. Перад усім — адданасць Беларусі / / Бел. гіст. часоп. 1993. № 4: 1994. № 1. Расціслаў Платонаў. ЗАЯЦ Леанард Іосіфавіч (сак. 1890. в. Даўгінава Вілейскага пав., цяпер у Ві- лейскім р-не — 23.9.1935), беларускі па- літычны дзеяч. Скончыў Пецярбургскі ун-т. У 1914—16 працаваў у Віленскім акцызным упраўленні, у 1916—17 — ад- казны сакратар Мінскага аддз. Усерас. земсаюза. Чл. партыі бел. эсэраў. На Усебеларускім з’ездзе 1917 абраны чл. Рады. 3 лют. 1918 у складзе Народнага сакратарыята Беларусі. Пасля расколу Рады БНР (13.12.1919) заг. канцылярыі і дзярж. сакратар у Народнай Радзе БНР. Удзельнік Другой Усебеларускай канферэнцыі 1925 у Берліне. 3 1925 у БССР. кансультант Наркамфіна. Зволь- нены «ў сувязі з чысткай апарату». 19.7.1930 арыштаваны ДПУ БССР па справе *Саюз вызвалення Беларусі», вы- сланы на 5 гадоў ва Уфу. 25.7.1935 зноў арыштаваны абл. упраўленнем НКУС СССР, памёр у турме ў час следства. Рэ абілітаваны ў 1988. Тв.’- Максім Багдановіч / / Шлях паэта: 36. успамінаў і біягр. матэрыялаў пра Максіма Багдановіча. Мн., 1975. Уладзімір Міхнюк ЗАЯЦ (Зайцаў) Сцяпан Іванавіч (25.12.1903, г.п. Клічаў — 7-5.1942), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял. Айч. вайну. Напярэдадні вайны заг. зямельнага аддзела Мінскага райвыкан- кома. 3 першых дзён вайны вёў ак- тыўную барацьбу супраць акупантаў, адзін з ініцыятараў і арганізатараў Кама- роўскай падп. групы, з канца ліст. 1941 чл. Мінскага падп. гаркома КП(б)Б. У 1942 арыштаваны і пасля катаванняў за- гублены.
ЗАЯЦ Юрый Апанасавіч (н. 12.1.1951, г. Ліда), бел. археолаг і гісторык. Канд. гіст. н. (1989). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1977). Працаваў у Дзярж. музеі БССР, Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. 3 1979 у Ін-це гісторыі АН Беларусі. Вывучае праблемы археалогіі Цэнтр. Беларусі перыяду феа- далізму і гісторыю Полацкай зямлі. Дас- ледаваў археал. помнікі на тэр. Мінска, Заслаўя, Барысава, Асіповіцкага, Бары- саўскага, Дзяржынскага і Мінскага р-наў. Тв.- Заславль X—XVIII веков: (Нст.-ар- хеол. очерк) Мн„ 1987; Заслаўская кафля. Мн„ 1990; Мінская брама XII ст. / / Помнікі мастацкай культуры Беларусі: Но- выя даслед.: 36. арт. Мн„ 1989; Менская зямля: этапы фарміравання / / Бел. гіст. часоп. 1993. № 4; Полоцкнй княэь Всеслав н Ярославнчн в 1065—1066 іт.: От Пскова до Белгорода / / Гістарычна-археалагічны зборнік. Мн„ 1994. № 4. ЗБАРАВІЧЫ, гарадзішча (1 — 4 ст.) штрыхаванай керамікі культуры каля в. Збаравічы Мінскага р-на. За 500 м на ПнУ ад вёскі, на левым беразе р. Гуйка. Авальная пляцоўка (65 х 33 м) была ўмацавана драўлянай сцяной, пазней ва- лам. Адкрыў у 1912 А.К.Снітка, даследа- ваў у 1951, 1952, 1958 А.Р.Мітрафанаў. Выяўлены рэшткі 2 шматкамерных жыт- лаў слупавой канструкцыі, падзеленых на 5 памяшканняў, агнішчы; дах, вера- годна, быў аднасхільны. Выяўлены так- сама гасп. пабудова з 4 памяшканняў, больш як 20 ям-пйграбоў. Знойдзены аб- вугленае зерне пшаніцы, фрагменты раб- рыстых гаршкоў і слоікападобных па- судзін, упрыгожаных зашчыпамі і нараз- нымі лініямі, бронзавыя ўпрыгожанні, гліняныя прасліцы, грузікі дзякоўскага тыпу, жал. сярпы, шылы і інш. Літ.- Мнтрофанов А.Г. Железный век средней Белорусснн (VII—VI вв. до н.э. — VIII в. н.э.). Мн., 1978. ЗБАРОЎ, гарадзішча і курганны могіль- нік каля в. Збароў Рагачоўскага р-на, на левым беразе Дняпра. Пляцоўка га- радзішча з трох бакоў умацавана валам і ровам. Вядома з 1873, абследавалі ў 1931 А.МЛяўданскі, у 1976 А.Р.Мітрафанаў, даследавала ў 1967—68 Г.Ф.Салаўёва. Выяўлены рэшткі паўзямлянкавага жыт- ла мілаградскай культуры', знойдзены фрагменты кругладонных пасудзін і гліняных грузікаў. У культурным пласце эпохі Кіеўскай Русі выяўлены рэшткі на- земнага жытла з глінабітнай печчу, сля- ды сцен 2-камернай пабудовы; знойдзе- ны фрагменты ганчарных пасудзін з лінейным і хвалістым арнаментам, ліцейная форма, кавалкі бронзавых і шкляных бранзалетаў, бронзавы эн- калпіён і інш. На думку Салаўёвай, у 12 ст. гарадзішча было рэзідэнцыяй рага- чоўскіх князёў. За 2,5 км на У ад вёскі курганны м о г і л ь н і к з 5 курга- ноў выш. 1,1—2,5 м, дыям. 5—11 м (1976). Літ.'. Соловьева Г.Ф. Раскопкн сла- вянскнх памятннков XI—XII вв. в Гомель- ской областн / / Археологнческне откры- тня 1968 г. М„ 1969. ЗБІРАЛЬНІЦТВА, адна з формаў гас- падарчай дзейнасці чалавека, якая за- ключалася ў збіранні гатовых дароў пры- роды, у асн. прадметаў харчавання і ле- кавых раслін. Забяспечвала збалансаваным харчовым рацыёнам на ўсім працягу эвалюцыйнага развіцця ча- лавека. Мела сінкрэтычны характар, бо ўтрымлівала зародкавыя элементы рыба- лоўства (лоўля рукамі ракаў і рыбы ў но- рах, на мелях, у лужынах пасля спаду паводкавай вады), палявання (спажы- ванне птушанят з гнёздаў, лоўля птушак у час лінькі, збіранне яек балотных і ба- равых птушак), пчалярства (пошук мёду лясных пчол). Пра ўзнікненне 3. ў ка- менным веку сведчаць прымітыўныя прылады працы: касцяныя і рагавыя зем- лекапалкі, пліткі 1 мялы для расцірання зярнят, адбіткі зярнят і сцяблоў дзікіх злакаў на сценках глінянага посуду, а таксама знаходкі шкарлупіння лясных і вадзяных арэхаў, жалудоў, ільнянога се- мя, ракавінак рачных малюскаў на тар- фянікавых стаянках Асавец і Галоўск. 3 развіццём палявання, рыбалоўства, бортніцтва, а пазней і земляробства 3. страціла сваё ранейшае значэнне і пера- тварылася ў дапаможны занятак, аднак у экстрэмальных умовах (неўраджаі, стыхійныя бедствы, войны, эпідэміі) людзей выратоўвалі менавіта здабыткі 3. Асноўны від 3. на Беларусі — нарых- тоўка лясных пладоў (ягад, грыбоў, ляс- ных яблыкаў і груш, арэхаў, шыпшыны, бярозавага соку і інш.). Больш за ўсё збіралі чарніцы і журавіны; маліны, ажыны, суніцы, чырвоныя і чорныя па- рэчкі спажывалі свежыя або гатавалі ад- вар. Сушылі гал. чынам чарніцы; жу- равіны зімою захоўвалі ў кадушках зама- рожанымі або залітымі вадой. Брусніцы мачылі, парылі або варылі з мёдам, гру- шамі. ЯблЫкі і грушы сушылі. Сярод грыбоў перавагу аддавалі баравікам, якія найчасцей сушылі, часткова прадавалі, іншыя грыбы спажывалі адварныя або салілі на зіму. У сак.—крас. нарых- тоўвалі бярозавы або кляновы сок, за- квашвалі яго соладам і захоўвалі ў боч- ках у склепе, назапашвалі таксама арэхі, жалуды, хмель, лекавыя расліны, губу (драўняны грыб — чага на крэсіва) і інш. 3. са стараж. часоў рэгламентавалася. звычаёвым правам, якое вызначала агульны парадак і час збірання раслін і пладоў. Першы выхад звычайна ажыц- цяўляўся ўсёй вёскай (грамадой). На Беларусі здаўна існавала права свабодна- га «ўступу» ў лясы. Па меры развіцця феад. адносін адбывалася пераразмерка- ванне зямельнай уласнасці на карысць буйных землеўладальнікаў. Паступова сял. грамада страчвала зямлю і лес, аб- мяжоўвалася права «ўступу». У канцы 15 — пач. 16 ст. суды, асабліва гродскія, былі літаральна завалены скаргамі на са- мавольны захоп сял. угоддзяў феадаламі. Так, сяляне Караеўскай воласці склалі спіс злоўжыванняў і скардзіліся на дзяр- жаўцу: «лес у нас забраў. ды крыўду нам робіць, а лес нам спрадвеку волен». Ста- тут ВКЛ 1588 збіранне грыбоў і ягад спе- 427 ЗБЛЯНЫ цыяльна не закранаў, забаранялася толькі з мэтай абмежавання браканьерст- ва «нз собою псов братн, анн рогатнн, анн жадное стрелбы». •Устава на ва- локі» ^557 забараняла займацца 3. толькі мужчынам, разглядаючы іх як па- тэнцыяльных браканьераў, але жанчы- нам, дзяўчатам, старым і малым дазваля- лася збіраць грыбы, ягады, хмель, губу і інш. Дзеянне «Уставы» пашыралася толькі на велікакняжацкія лясы, дзе быў рэжым запаведнасці. У прыват- наўладальніцкіх лясах, як правіла, 3. не забаранялася і не абкладалася падаткам, наадварот, калі селянін прыносіў па сваёй ініцыятыве кошык грыбоў або ягад свайму пану, то яму скасоўвалі пэўную частку паншчыны. Пасля адмены пры- гоннага права на 3. ўводзіўся натуральны ці грашовы падатак. 3 сял. двара спага- нялася 2 фунты баравікоў. Калі жанаты сын жыў разам з бацькамі або калі ў сям'і былі 2 дарослыя жанчыны, даніна падвойвалася. У яе лік уваходзілі такса- ма 2, а пры добрым ураджаі 4 гарцы жу- равін, 0,5—1 гарнец арэхаў і інш. Жы- хары Добруша плацілі за сезонныя квіткі 30—50 капеек серабром або адпра- цоўвалі ўладальніку лесу 2 дні, незалеж- на ад велічыні сям'і. 3. не страціла свай- го значэння і ў цяперашні час. Паводле прыблізных падлікаў насельніцтва Бела- русі нарыхтоўвала грыбоў, ягад і інш. пладоў каля 100 тыс. т штогод. Пасля Чарнобыльскай катастрофы збор грыбоў і некаторых ягад (у прыватнасці, чарніц) рэзка скараціўся, бо яны найбольш аку- мулююць радыенукліды, а значныя тэр. Беларусі цалкам выключаны з прырода- карыстання. Пэнтралізаванай нарых- тоўкай лясных пладоў займаецца Белка- апсаюз, а лекавых траў — Галоўнае ап- тэкакіраўніцтва Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Літ.'. Очеркн по археологнн Белорусснн. Ч. 1. Мн„ 1970; Статут Вялікага княства Літоўскага 1588: Тэксты. Давед. Камент. Мн„ 1989. Станіслаў Цярохін. ЗБІЦЕНЬ, гарачае пітво на Беларусі. У кіпень з мёдам, цукрам ці патакаю да- баўлялі спецыі (перац, гваздзіку, кары- цу, мускатны арэх, лаўровы ліст і інш.), часам — піва ці спірт. У нар. медыцы- не — сродак папярэджвання цынгі. ЗБЛЯНЫ, вёска ў Беліцкім сельсавеце Лідскага р-на, на р. Нёман. За 38 км на Пд ад Ліды, 15 км ад чыг. ст. Нёман. 214 ж„ 97 двароў (1993). Вядомы з 2-й пал. 15 ст. як двор вял. князёў ВКЛ Казіміра і Аляксандра. У канцы 15 — пач. 16 ст. цэнтр павета. Намеснікамі «ізблянскімі» ў 1-й чвэрці 16 ст. былі Марцін Храптовіч і Андрэй Александровіч. У 1505—14 уладальнікам 3. быў Барташ Табаровіч, а з 1514 — Юрый Іллініч. Пасля яго маёнтак 3. пе- райшоў да кашталяна віленскага Ежы (Юрыя) Радзівіла. У 17—18 ст. фальва- рак і сяло, цэнтр воласці Беліцкага маён-
428 ЗБОР тка Радзівілаў. У 1627 называецца ў да- кументах як сяло «загроднікаў зблянскіх». Зямельныя падзелы 3. скла- даліся з 16 валок. Тут налічвалася 38 двароў, дзейнічалі царква і млын. У 1652 — 62 двары, карчма, у 1752 — 38 двароў, у 1810 — 32. 3 1795 у складзе Рас. імперыі. У 19 — пач. 20 ст. сяло і фальварак Беліцкай вол. Лідскага пав. Віленскай губ. У 1880-я г. 235 ж., 28 да- моў, царква, школа. У 1-ю сусв. вайну акупіраваны герм. войскам. У 1918—20 заняты Чырв. Арміяй, польскім войскам. 3 1921 у складзе Польшчы, у Беліцкай гміне Лідскага пав. Навагрудскага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у складзе Лідскага р-на. У чзрв. 1941 — ліп. 1944 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1971 — 385 ж., 119 двароў. У складзе калгаса імя В.У.Куйбышава. Клуб, б-ка, фельч.-ак. пункт, магазін. Помнік земля- кам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры пач. 20 ст. — Пак- роўская царква. За 0,5 км ад вёскі ста янкі позняга палеаліту (10—9-е тысяча- годдзі да н.э.) і мезаліту (8—5-е тысяча- годдзі да н.э.), селішча эпохі феадалізму. Вёска вядома як традыцыйны цэнтр руч- нога мастацкага ткацтва. Валерый Шаблюк. «ЗБОР ДЗЯРЖАЎНЫХ I ПРЫ- ВАТНЫХ АКТАЎ» [«Собранне государственных н част- ных актов, касаюіцмхся нсторнн Лнтвы н соедн- ненных с ней владеннй (от 1387 да 1710 г.)»[, зборнік дакументаў па гісторыі ВКЛ. Вы- дадзены Віленскай археалагічнай камісіяй пад рэд. М.Круповіча (ч. 1, 1858). Змяшчае 54 дакументы, у т.л. прывілеі Ягайлы і Вітаўта каталіцкай царкве (1387—88), лісты рымскіх папаў Маціна V і Яўгенія IV да Ягайлы, Вітаўта і каралевы Сафіі (1424—34), прывілеі вял. кн. Казіміра Ягелончыка, Аляксанд- ра феадалам на землі, прывілеі Жыгімонта I Старога Ф.Скарыне (1532), Жыгімонта II Аўгуста А.Ратундусу, ліст Ж.Кальвіна да віленскіх пратэстантаў, тастаменты дзярж. дзеячаў ВКЛ К.Зя- новіча і В.Гасеўскага, інвентары Ля- хавіцкага замка (1658), Смаленска і Смаленскага замка (1654), рэестр войска ВКЛ, якое абараняла Смаленск у 1654 ад расійскай арміі, судовыя справы аб вядзьмарстве, дакументы пасольства Аў- густа II да Пятра I (1703 —11) і інш. Большасць дакументаў надрукавана з арыгіналаў на лац., бел. і польскай мо- вах, забяспечана заўвагамі. Выданне зроблена на высокім археаграфічным уз- роўні і не страціла свайго навуковага значэння. Змест збору не адпавядаў русіфікатарскай і правасл. палітыцы расійскіх улад, таму выданне не працяг- валася. Яно з'явілася адной з падстаў для закрыцця Віленскай археал. камісіі і Віленскага музея старажытнасцей. Літ.. У л а ш в к Н.Н. Очеркн по археог- рафнв н нсточннковеденню нсторнн Бело- русснн фсодального пернода. М., 1973. С. 56—59. Валерый Пазднякоў. «ЗБОР ЗАКОНАЎ БЕЛАРЎСКАЙ ССР, УКАЗАЎ ПРЭЗІДЫУМА ВЯР- ХОЎНАГА САВЁТА БЕЛАРЎСКАЙ ССР, ПАСТАНОЎ САВЁТА МІНІСТ- РАЎ БЕЛАРЎСКАЙ ССР», афіцыйнае выданне ўрада БССР. Выходзіў у 1922— 90 на бел. і рус. мовах 3 разы на месяц. Друкаваў законы, указы, пастановы Вярх. Савета БССР, пастановы і распа- раджэнні СМ БССР, нарматыўныя акты рэсп. ведамстваў. Да жн. 1925 наз. «Збор узаконенняў і распараджэнняў Рабоча- Сялянскага Урада Сацыялістычнай Са- вецкай Рэспублікі Беларусі», у жн. 1925 — маі 1941 і 1946—47 — «Збор па- станоў і распараджэнняў урада Белару- скай Савецкай Сацыялістычнай Рэс- публікі Беларусі», у 1946—49 — «Збор пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай Савецкай Сацы- ялістычнай Рэспублікі», у 1950—55 не выдаваўся, з 1956 да чэрв. 1979 — «Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і рас- параджэнняў Савета Міністраў Белару- скай ССР». 3 1990 выдаюцца кВеда- масці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Бе- ларусь», з 1991 »3бор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь*. «ЗБОР ЗАКОНАЎ РАСІЙСКАЙ ІМПЁРЫІ» («Свод законов Росснйской нмпернн»), збор дзеючых заканадаўчых актаў Расійскай імперыі. Выд. ў 1832. Падрыхтаваны Другім аддзяленнем асабістай яго імператарскай вялікасці канцылярыі пад кіраўніцтвам М.М.Спяранскага ў сувязі з кадыфікацыяй права на падставе «Поўнага збору законаў Расійскай імперыі». Ухвалены Дзяржсаветам 19(31). 1.1833, уведзены ў дзеянне з 1 (13). 1.1835. На Беларусі ў поўным аб'ёме дзейнічаў з 1840 пасля адмены Статута Вялікага княства Літоўскага 1588. Складаецца з 16 тамоў. У т. 1 змешчаны галоўныя законы імперыі, якія акрэслівалі прэрагатывы вышэйшых дзярж. устаноў, т. 2 — правілы гу- бернскіх (мясцовых) устаноў, т. 3 — ста- туты грамадзянскай службы, т. 4 — акты аб павіннасцях, т. 5 — аб падатках, пошлінах, т. 6 — аб мытнях, т. 7 — аб манеце, горнай справе, солі, т. 8 — аб лясах, арэндзе і аброку, т. 9 — аб станах (саслоўях), т. 10 — аб сям'і і межаванні, т. 11 — аб крэдыце, т. 12 — аб шляхах зносін, т. 13 — аб сацыяльным даглядзе, т. 14 — аб пашпартах, уцёках, т. 15 — законы крымінальныя (аб пакараннях), т. 16 — аб судовых установах (том вы- дадзены ў 1892). Збор перавыдадзены ў 1842 і 1857. ПІтогод да 1859 выдаваўся працяг, пазней наз «Зводны працяг». Збор — адзіная крыніца права да кастр. 1917. Літ.'. Корево Н. Об нзданнях законов Росснйской нмпсрнн 1830—1899. Спб., 1900; Майков П. О своде законов Росснйскбй вмпернн. Спб., 1905; С т р о е в В.Н. Столе- тне собственной его вмператорского велвче- ства канцелярмн. Спб., 1912. Яўген Анішчанка «ЗБОР ЛІТОЎСКІХ ЗАКОНАЎ 3 1389 ДА 1529» («ХЬібг ргазу ІііетгакісЬ о<3 гокіі 1389 сіо гокц 1529»), зборнік юрыдычных актаў, якія асвятляюць заканадаўства, дзярж. і грамадскі лад ВКЛ канца 14 — сярэдзіны 16 ст. Рыхтаваўся да друку ў 1830-я г. гісторыкамі І.М.Даніловічам, І.Лялевелем і Т.Дзялынскім, але з-за паўстання 1830—31 выдадзекы толькі ў 1841 у Познані Дзялынскім. Змяшчае агульназемскія і абласныя прывілеі вял. князёў, у т.л. прывілеі Ягайлы 1387, Казіміра Ягелончыка 1457, Аляксандра 1492, Жыгімонта I Старога 1506, 1507, 1522, Віцебскай зямлі 1509, Гарадзельскі прывілей 1413, Судзебнік 1468 (з памыл ковым датаваннем 1492) і інш. Тэксты дакументаў надрукаваны з арыгіналаў, асобных спісаў, ранейшых публікацый і кніг-копій Метрыкі ВКЛ на мове арыгінала — лац. і бел. (лацінскім шрыфтам), некаторыя перакладзены на польск. мову. У кнізе ўпершыню надру- каваны Статут Вялікага княства Літоўскага 1529, на бел. мове (лацінскім шрыфтам) на падставе Дзялынскага і Свідзінскага спісаў з розначытаннямі па Фірлейскім і Слуцкім спісах і на лацінскай мове паводле Пулаўскага спіса. Публікацыя забяспечана камента- рыямі Даніловіча. У кнізе змешчаны так- сама дакументы соймаў ВКЛ 1544—63; просьбы шляхты і адказы на іх вял. кня- зёў на бел. (лацінскім шрыфтам) і поль- скай мовах. Змешчаны 12 табліц пячатак вял. князёў ВКЛ (Вітаўта, Свідрыгайлы, Ягайлы, Казіміра Ягелончыка, Аляксан- дра, Жыгімонта I Старога, Жыгімонта II Аўгуста) і інш. асоб, а таксама адбіткі першых старонак Статута ВКЛ 1529 з Дзялынскага спіса і «Адказа» Жыгімонта I шляхце 1544. Літ.'. Лазутка С., Гудавнчюс Э. Первый Лнтовскнй Статут. [Т.[ 1, ч. 1. Внльнюс, 1983; Старостхна І4.П. Су- дебннк Казнмнра 1468 г. / / Древнейшне государства на террнторнн СССР: Матерна- лы н нсслед., 1988—1989 гг. М., 1991. Валерый Пазднякоў. «ЗБОР ПАСТАНОЎ УРАДА РЭС- ПЎБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ», афіцыйнае вы- данне СМ Рэспублікі Беларусь. Выходзіў у 1991—94 на бел. і рус. мовах 3 разы на месяц. Друкаваў пастановы СМ Рэс- публікі Беларусь. Да вер. 1991 наз. «Збор пастаноў урада Беларускай ССР». Са жн. 1994 выдаецца *3бор указаў Прззідэнта і пастаноў Кабінета Мі- ністраў Рэспублікі Беларусь». «ЗБОР ПОМНІКАЎ ГІСТОРЫІ I КУЛЬТЎРЫ БЕЛАРЎСІ», шматтомнае выданне. Падрыхтавана Сектарам збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі Ін-та мастацтвазнаўства. этнаграфіі і фальклору, Аддзелам археалогіі Ін-та гісторыі АН Беларусі і выд-вам «Белару- ская Энцыклапедыя». Выдадзены ў 1984—88 у Мінску на бел. мове ў 7 тамах (8 кнігах). Уключае больш за 14 тыс. ар- тыкулаў пра нерухомыя існуючыя помні- кі гісторыі, археалогіі, архітэктуры, ма-
429 ЗБОРНІК нум. і манум.-дэкар. мастацтва, што ўзяты ці павінны быць узяты пад ахову дзяржавы. Кожнай вобласці і г. Мінску прысвечаны асобны том (Мінская вобл. у 2 кн.). У арт. пра кожны помнік дадзена характарыстыка яго гіст. і маст. каштоў- насцяў. Матэрыялы размешчаны па раё- нах (у алфавітным парадку). У пачатку кожнага тома змешчаны гіст. нарыс. У артыкулах пра адм. цэнтры і буйныя на- селеныя пункты ёсць гіст. звесткі з часоў першага ўпамінання. Сярод помнікаў гісторыі памятныя мясціны, помнікі, звя- заныя з дзярж. буд-вам, падзеямі класа- вай барацьбы, барацьбы за незалеж- насць, з абаронай айчыны, развіццём культуры, навукі, мастацтва. Артыкулы пра помнікі археалогіі (стаянкі, паселі- шчы, гарадзішчы, селішчы, могільнікі, рытуальныя збудаванні) уключаюць ін- фармацыю пра іх месцазнаходжанне, памеры, час выяўлення і раскопак, да- следчыкаў, знаходкі, датаванне помніка, даецца бібліяграфія. У артыкулах пра знакамітых землякоў (пададзены па мес- цы нараджэння дзеяча ці здзяйснёння ге- раічнага ўчынку) змешчаны біяграфія, характарыстыка творчасці, бібліяграфія. У выданні больш за 7 тысяч ілюстрацый, схем, картаў. Кожны том мае імянны, ге- агр. і храналагічны паказальнікі. Дзярж. прэмія БССР 1990. Выдаваўся як састаўная частка шмат- томнага выдання «Свод памятннков мс- торнн н культуры народов СССР». У 1990 выпушчаны дапрацаваны і дапоў- нены том па Брэсцкай вобласці (на рус- кай мове). З'яўляецца унікальнай гіст. крыніцай, якая найбольш поўна паказвае рэаліі свайго часу. Публ.'- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Брзсцкая вобл. Мн., 1984; Збор помнікаў гісторыі і культуры Бсларусі: Віцебская вобл. Мн., 1985; Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Гомельская вобл. Мн., 1985; Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Гродзенская вобл. Мн., 1986; Збор помнікаў гісторыі і культуры Бе- ларусі: Магілёўская вобл. Мн., 1986; Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Мінская вобл. Кн. 1—2. Мн., 1987; Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Мінск. Мн., 1988; Свод памятннков нсторнн н культуры Белорусснн: Брестская обл. Мн., 1990. Софія Самуэль. «ЗБОР СТАРАЖЫТНЫХ ГРАМАТ I АКТАЎ ГАРАДОЎ: ВІЛЬНІ, КОЎНА, ТРОК» («Собранне древннх грамот н актов городов: Внльны, Ковна, Трок...»), зборнік дакументаў 14—18 ст. Выдадзе- ны ў Вільні ў 1843. Складаецца з 2 час- так — у 1-й ч. змешчаны прывілеі Вільні, у 2-й — акты, што тычацца ма- настыроў, цэркваў і брацтваў. Матэрыя- лы адабраны з архіваў Гал. літоўскага трыбунала, цэркваў і манастыроў Вільні і Трок, скарыстаны архівы Віленскай і Ковенскай дум, Трокскай ратушы, павя- товых судоў Браслаўскага і Расіенскага пав. У прадмове да зборніка сфармулява- ны погляды на развіццё дачыненняў ус- ходнеславянскіх народаў з літоўцамі. Літ.' У л а ш в к Н.Н. Очеркв по археог- рафнн н нсточннковеденню нсторнн Бело- руссвн феодального пернода. М., 1973. С. 47—51. «ЗБОР СТАРАЖЫТНЫХ ГРАМАТ I АКТАЎ ГАРАДОЎ МІНСКАЙ ГУ- БЁРНІ» («Собранне древннх грамот н актов городов Мннской губерннн...»), зборнік дакументаў пач. 16 ст. — 1748. Выдадзены ў 1848 у Мінску. Змяшчае да- кументы пераважна з архіваў мінскіх ма- настыроў, а таксама з Бабруйска. Наваг- рудка, Пінска, Рэчыцы і Слуцка. Даку- менты падабраны тэндэнцыйна, асвятляюць гісторыю правасл. царквы, некаторыя з іх і сац.-эканам. пытанні. Каштоўнасць зб-ка ў тым, што дакумен- ты надрукаваны па арыгіналах, аднак выданне мае нізкі археагр. ўзровень. Літ.'. У л а іц н к Н.Н. Очеркн по археог- рафнн н нсточннковеденмю нсторнн Бело- русснн феодального пернода. М., 1973. С. 51—56. Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. «ЗБОР УКАЗАЎ ПРЭЗІДЭНТА I ПАС- ТАНОЎ КАБІНЁТА МІНІСТРАЎ РЭС- ПЎБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ», афіцыйнае вы- данне Адміністрацыі Прэзідэнта і Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Выходзіць са жн. 1994 на бел. і рус. мо- вах 3 разы на месяц. Друкуе ўказы Прэ- зідэнта і пастановы Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь. ЗБОРАЎСКІ ДАГАВОР 1649, мірнае пагадненне паміж украінскім гетманам Б.Хмяльніцкім і каралём Полыпчы Янам Казімірам Вазай у час Антыфеадальнай вайны 1648—51. Падпісана 8(18).8.1649 у г. Збораве (цяпер Цярнопальская вобл. Украіны). Ваенныя дзеянні паміж укр. казакамі і польскім войскам аднавіліся ўвесну 1649. Каб перасцерагчыся ад флангавага ўдару з боку ВКЛ, Хмяль- ніцкі накіраваў на Беларусь казацкае злучэнне на чале з палкоўнікам М.Кры- чэўскім, а гал. сілы павёў да Львова. Польскае войска, узначаленае каралём (25 тыс.), рухалася праз Валынь, а част- ку (15 тыс.) вёў Вішнявецкі праз Галіччыну. Войскі Хмяльніцкага і яго са- юзніка крымскага хана Іслам Гірэя (больш за 80 тыс. чал.) аблажылі Віш- нявецкага ў Збаражы, на дапамогу якому паспяшаўся кароль. Хмяльніцкі і Іслам Гірэй сустрэлі сілы Яна Казіміра недалё- ка ад Зборава і атакавалі пры пераправе цераз р. Стрыну. 6(1 б).8.1649 казакі ўварваліся ва ўмацаваны польскі лагер, над каронным войскам навісла небяспека поўнага разгрому. Пасля сепаратных пе- рагавораў з Янам Казімірам крымскі хан адвёў свае сілы і запатрабаваў ад Хмяльніцкага падпісаць мір з каралём. Падпісанае пагадненне вызначыла рэестр казацкага войска ў 40 тыс. і пакідала Хмяльніцкаму тэр. Кіеўскага, Чарні- гаўскага і Брацлаўскага ваяв. Урадавыя пасады ў іх межах маглі займаць толькі прадстаўнікі казацкай старшыны і пра- васл. шляхты. Палякам, езуітам і яўрэям знаходзіцца тут не дазвалялася. Усе ўдзельнікі вайны атрымлівалі амністыю. На разгляд бліжэйшага сойму Рэчы Пас- палітай мусіла быць пастаўлена пытанне аб адмене Брэсцкай уніі 1596 і вяртанні правасл. царкве яе страчанай маёмасці. Інтарэсы сялян былі цалкам праігна раваны пагадненнем. Большасць іх за- ставалася прыгоннымі польск. шляхты, якой дазвалялася вяртацца ў свае ма- ёнткі. Аднак дагавор быў першай афіцыйнай фіксацыяй поспехаў казац- кай вайны. Польшча лічыла яе занадта вял. уступкай мяцежнікам. і сойм не за- цвердзіў пагаднення. У пач. 1651 ваен. дзеянні аднавіліся. Генадзь Сагановіч. «ЗБОРНІК ЛІСТОВАК УСЕНА- РОДНАЙ ПАРТЫЗАНСКАЙ БА- РАЦЬБЫ Ў БЕЛАРЎСІ Ў ГАДЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ (1941 — 1944 гг.)». Падрыхтаваны Інстытутам гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б. Выдадзены ў Мінску ў 1952 на бел. мове. Змяшчае 232 дакументы з архіва ЦК КП(б)Б, фондаў Бел. дзярж. музея гісторыі Вял. Айч. вайны і Гомель- скага гісторыка-краязнаўчага музея. У зборнік уключаны лістоўкі, звароты паліт. і камсамольскіх органаў, каманда- вання і асабовага складу партыз. брыгад і атрадаў Беларусі да насельніцтва, варо- жых фарміраванняў і інш. Дакументы згрупаваны ў 5 раздзелах: лістоўкі і зва- роты ЦК КП(б)Б, СНК і Прэзідыума Вярх. Савета БССР; падп. абл., міжра- ённых, гар. і раённых к-таў КП(б)Б; ЦК, абл., міжраённых і раённых к-таў ЛКСМБ і грамадскіх арг-цый БССР; партызан Беларусі; да войск праціўніка. Унутры кожнага раздзела дакументы размешчаны ў храналаг. парадку. Вы- данне мела пераважна прапагандысцкі характар: у прадмове і дакументах гал. віноўнікамі 2-й сусв. вайны абвешчаны «амерыкана-англійскія імперыялісты». Змест дакументаў стэрэатыпны, паўта- рае зводкі Саўінфармбюро пра ход бая- вых дзеянняў на франтах, перабольша- ныя даныя аб выніках баявых аперацый партызан Беларусі, запазычаныя з цэнтр. рэсп., мясц. падп. друку, ваен.-апера- тыўнай дакументацыі. Усе яны патрабу- юць крытычнага аналізу для ўстанаў- лення сапраўднасці пераказаных падзей. Змешчаны таксама пракламацыі анты- фаш. характару, зводкі Саўінфармбюро, вытрымкі з ваен.-аператыўнай дакумен- тацыі партыз фарміраванняў Беларусі, тэлеграмы кіраўнікоў БССР, лісты пар- тызанаў Беларусі Сталіну і тэлеграмы ў адказ, загады Наркома абароны СССР, указы Прэзідыума Вярх. Савета СССР і інш. дакументы. ІПэраг лістовак немаг- чыма выкарыстоўваць як гіст. крыніцу з- за наяўнасці ў іх зашыфраваных звестак пра асабовы склад партыз. фарміра- ванняў, месца іх дыслакацыі і дзеяння. Выданне выканана на невысокім архе- агр. і крыніцазнаўчым узроўні. У ім ад- сутнічаюць заўвагі, акрамя шматлікіх спасылак на працу Сталіна «Аб Вялікай Айчыннай вайне Савецкага Саюза». Ня- ма паказальнікаў, за выключэннем пе-
430 ЗБОРНІКІ раліку апублікаваных лістовак і зваротаў. У многіх дакументах ёсць фактычныя недакладнасці, не пракаменціраваныя складальнікамі зборніка. Тэкст шэрагу лістовак мае істотныя адхіленні ад арыгінала (зроблены купюры без шмат- кроп'я пра заключанае летам 1941 сав.- англійскае ваен.-паліт. пагадненне; скла- дальнікі ўнеслі ў тэкст дакументаў суб’ектыўныя характарыстыкі польскага эмігранцкага ўрада і інш). Асобныя ле- генды да дакументаў няпоўныя, не адпа- вядаюць сапраўднаспі. Тэксты лістовак апублікаваны без указання перакладу многіх з іх з мовы арыгінала (рус., ням). Міхась Шумейка. «ЗБОРНІКІ РЎСКАГА ГІСТАРЫЧНА- ГА ТАВАРЫСТВА» («С борнакн Русского нсторнческого обцества»), зборнікі дакументаў па гісторыі Расіі 15—19 ст. Выдадзены ў Санкт-Пецярбургу і Маскве ў 1867 — 1916 у 148 тамах- Пяць тамоў маюць унутраную нумарацыю (выпускі) і назву «Помнікі дыпламатычных дачыненняў Маскоўскай дзяржавы з Польска- Літоўскай дзяржавай». У т. 35 (вып. 1. Спб., 1882) змешчаны дакументы за 1487 —1533 па пытаннях, звязаных з ад ездам з ВКЛ кн. Варатынскіх, Адо- еўскага, Бельскага, узаемнымі скаргамі бакоў. У т. 59 (вып. 2. Спб., 1887) даку- менты за 1534—59 па перагаворах аб пе- рамір'і паміж ВКЛ і Рускай дзяржавай. У т. 71 (вып. 3. Спб., 1892) дакументы за 1560—71 па Лівонскай вайне 1558— 83, заняцці Іванам IV Полацка і інш. Т. 137 і 142 (вып. 4. М., 1912; вып. 5. М., 1913) выдадзены ў сувязі з 300-годдзем вызвалення Масквы ад літ.-польскіх вой- скаў і выбраннем на расійскі прастол М.Раманава, уключаюць дакументы за 1598—1608, 1609—15: трактаты паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй, нататкі расійскіх паслоў пра насельніцтва Бела- русі, сведчанні пра захаванне дакумен- таў па гісторыі ВКЛ у архівах Масквы. Да гісторыі Беларусі маюць дачыненне т. 128 і 139, якія з'яўляюцца 1 і 3 тамамі серыі зборнікаў з падзагалоўкам «Акты, дакументы і матэрыялы для палітычнай і бытавой гісторыі 1812 г.». У т. 128 (Спб., 1909) змешчаны заклік Часовага ўрада ВКЛ да жыхароў Беларусі (1812), акты канфедэрацый шляхты Мінскай і Гро- дзенскай губ., «гістарычныя нататкі» гродзенскага і віленскага цывільных гу- бернатараў пра падзеі на Беларусі ў час вайны 1812. Т. 139 (Спб., 1912) мае да- датковы падзагаловак «Беларусь у 1812 г.» і змяшчае дакументы пра падзеі ў Магілёўскай губ. Сярод дакументаў т. 16 (Спб., 1875) — матэрыялы літоўскага ген.-губернатара М.В.Рапніна (канец 18 ст.). Літ.'. У л а іц н к Н.Н. Очеркн по архео- графнн в нсточннковеденню нсторнн Бело- русснн феодального пернода. М., 1973. С- 220—225; Нмператорскос Русское нсторв- ческое обіцество. 1866—1916. Пг., 1916. Міхась Шумейка. ЗБОРСК, 2 гарадзішчы жалезнага веку каля в. Зборск Асіповіцкага р-на. Дасле- давалі ў 1925 А.Немцаў, у 1965 Л.Д.По- баль, у 1978 А.Р.Мітрафанаў. Гарадзішча-1. У вёсцы, на стрэлцы мыса, утворанага левым берагам р. Свіслач і безназоўным ручаём. Курга- нападобны вал вышынёй 2 м, дыяметрам каля 15 м падзяляе пляцоўку на 2 часткі. Вялікая пляцоўка амаль круглая, яе ды- яметр 58— 60 м; даўжыня малой 27 м, шырыня 18—20 м. 3 усх. і паўд.-зах. ба- коў захаваліся валы вышынёй 1,8—2 м, шырынёй 16—18 м. Культурны пласт 0,4—0,5 м. Знойдзена ляпная кераміка мілаградскай культуры, зарубінецкай кулыпуры і штрыхаванай керамікі куль- туры. У верхнім гарызонце выяўлена ганчарная кераміка эпохі Кіеўскай Русі. У цэнтры вял. пляцоўкі выяўлены рэшткі фундамента драўлянай царквы. Гарадзішча-2. За 2 км на Пд ад вёскі на левым беразе р. Свіслач, ва ўрочышчы Ранняя Рэчка. Пляцоўка авальная, памер 145—150 х 120 м. Ва- лы вышынёй да 1 м і равы захаваліся часткова. Культурны пласт 0,3—0,4 м, прасочаны на ўсёй пляцоўцы. Знойдзены ляпная кераміка ранняга жалезнага веку, аналагічная кераміцы гарадзішча-1, і рэшткі ганчарнага посуду эпохі Кіеўскай Русі. Літ.' Немцаў А. Помнікі старасвет- чыны ў Асіповіцкім раёне / / Асіповіцкі раён Бабруйскае акругі. Мн., 1928. Вып. 2; Ш у т а ў С.С., У л а ш ч ы к М.М. Археа- лагічныя разведкі на ніжняй Свіслачы ўлетку 1926 г. / / Зап. аддз. гуманіт. навук БАН. Мн., 1930. Кн. 11. Пр. археал. камісіі, т. 2. ЗБОЧНА, гарадзішча каля в. Збочна Слонімскага р-на. На беразе р. Акоўка, ва ўрочышчы Гарадзішча. Амаль з усіх бакоў абкружана забалочанай поймай ракі. Пляцоўка акруглай формы, умаца- вана дзвюма лініямі валоў. Вонкавы вал вышынёй 2,5—3 м (з Пн частка вала ад- сутнічае). Унутраны вал на адлегласці 10—25 м ад вонкавага, насыпаны на краі круглай пляцоўкі дыяметрам 60 м. У вонкавым і ўнутраным валах ёсць уезд з ПдЗ, ва ўнутраным — і з ПдУ. Адкрыў у 1893 Я.М. Міхайлоўскі. Шматразова дас- ледавалася. Культурны пласт 0,4—0,7 м. Знойдзены фрагменты ганчарнай ке- рамікі 12—13 ст., метал. вырабы, рэшткі цэглы, косці жывёл. П.А.Рапапорт знай- шоў пячатку канца 16-ст. Пляцоўка га- радзішча разбураецца гасп. ямамі. Літ.' Мнхай ловс к нй Е. Археоло- гнческме очеркн Слонвмского уезда Грод- ненской губерннн / / Тр. Внленского отд-ння Московского предварнтельного ко- мнтета по устройству в Внльне IX Археоло- гнческого сьезда. Внльна, 1893; Г у р е - в н ч Ф.Д. Древностн Белорусского Поне- манья. М.; Л., 1962. Сяргей Піваварчык. ЗБРОЯ, сукупнасць сродкаў нападзення і абароны, якая выкарыстоўваецца пера- важна ва ўзбр. барацьбе для знішчэння жывой сілы праціўніка, яго тэхнікі і збу- даванняў. З явілася ў часы палеаліту (ха- лодная зброя) як.універсальная прылада для палявання, самааховы (кап'ё, дубі- на), часам і для працы (каменнае рубіла, нож). Ужо ў найстаражытнейшую эпоху існавала ўдарная і кідальная зброя. У ча- сы позняга палеаліту з'явіліся лук і стрэ- лы, у неаліце — булава і кінжал. Вялікі ўплыў на развіццё 3. зрабіла выкары- станне металу, вынікам чаго было ўзнік- ненне спецыялізаванай ваеннай 3. Уда- сканаленне 3. як вузкаўтылітарнай вай- сковай прылады прывяло да вырабу засцерагальнага ўзбраення, паляпшэнне ахоўных якасцей якога дало магчымасць удасканальваць наступальнае ўзбраенне, што выявілася ў эвалюцыі традыц. і з'яў- ленні новых відаў 3. У сярэднявеччы на землях Беларусі пашыраюцца асадныя прыстасаванні, якія ўзніклі ў дзяржавах Стараж. Свету, механізаваны лук (арба- лет), а з канца і4 ст. — агнястрэльная зброя, з'яўленне якой выклікала перава- рот у вайсковай справе. Пасля гэтага рэзка падае значэнне халоднай 3. і за- сцерагальнага ўзбраення. У канцы 19 ст. вынайдзена аўтам. агнястрэльная зброя, у час 1 -й сусв. вайны — авіяцьш і танкі, а таксама хім. і біял. 3., узнікненне якой адкрыла этап 3. масавага знішчэння. У 2-ю сусв. вайну з'явілася ракетная і ядзерная 3. Юрась Бохан. «ЗБУДІННЕ», культурна-асветная газе- та. Выдаецца з 21.7.1989 у Мінску гра- мадска-культ. згуртаваннем *Полісьсе», паводле сцверджання рэдакцыі, на «за- ходнепалескай», бел., рус. і ўкр. мовах. Асвятляе працэс этнакультурнага развіц- ця Брэсцка-Пінскага рэгіёна, змяшчае матэрыялы пра гісторыю, этнаграфію краю, друкуе мастацкія творы літара- тараў. «ЗБЮР ВЯДОМОСЬЦІ ДО АНТРО- ПОЛЁГІІ КРАЁВЭЙ» («гыдг таёотоі- сі до апігороіоеіі кгаіов'еі», «Зборнік па- ведамленняў па айчыннай антрапало- гіі»),- ілюстраваны штогоднік, орган Антрапалагічнай камісіі Польскай акадэ- міі ведаў. Выдаваўся ў 1877—95 у Кра- каве на польскай мове, выйшла 18 тамоў. Складаўся з трох асобна пранума- раваных раздзелаў: археалагічна-антра палагічнага, антрапалагічнага, этна- лагічнага. Публікаваў навук. працы і ма- тэрыялы па духоўнай і матэрыяльнай культуры польск., бел., літ., укр. і інш. народаў, змяшчаў бібліяграфію па антра- палогіі, археалогіі, этнаграфіі, фалькла- рыстыцы. Беларусі і сумежным з ёю рэгіёнам прысвечаны працы З.Глогера «Забабоны і ўяўленні люду Панароўя пра птушак, паўзуноў і насякомых, сабраныя ў 1865—1875 гг.» і «Вясельныя назвы, выказванні і прадметы, якія ўжываліся на вясельных абрадах люду на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай» (1877. т. 1), П.Быкоўскага «Абрадавыя песні рускага насельніцтва з ваколіц Пінска» (1878, т. 2), У.Дыбоўскага «Беларускія прыказкі з Навагрудскага павета» (1881, т. 5) і «Бе- ларускія загадкі з Мінскай губерні» (1886, т. 10), Я.Карловіча «Народныя паданні і казкі, сабраныя на Літве» (1887—88, т. 11 — 12). Т.Саподзькі «Ар- хеалагічныя пошукі ў Ігуменскім павеце Мінскай губ., учыненыя ў 1875 і 1883 г.»,
О Кольберга «Вясельныя звычаі і абрады з Палесся» і «Казкі з Палесся», У.Вярыгі «Беларускія думкі з вёскі Глыбокае. запі- саныя ў 1885 у Лідскім павеце Віленскай губерні» (усе 1889, т. 13), І.А.Бадуэна дэ Куртэнэ «Беларуска-польскія песні з Са- кольскага пав Гродзенскай губ » (1892, т. 16) і «Дадатак да беларуска-польскіх песень з Сакольскага павета Гродзенскай губерні» (1895, т 18), А.Гурыновіча «Зборнік беларускіх твораў...» (1893, т. 17), А.Чэрнага «Беларускія песні з Дзі- сенскага павета Віленскай губерні» (1895, т. 18). Працягам гэтага выдання 5ылі «Маіегіаіу апігороІовісхпо-агсЬеоІо- Вісхпе і еіповгаіісхпе» («Матэрыялы ант- рапалагічна-археалагічныя і этнаграфіч- ныя», выд. ў 1896—1919). Лнатоль Літвіновіч «ЗВАЖАЙ», беларускі эмігранцкі што- квартальны часопіс. Мае падзагаловак «Часопіс беларускіх ветэранаў». Выдаец- ца з 1974 у Таронта (Канада) на бел. мо- ве К там сувязі былых вайскоўцаў Рэ- дактар К.Акула. Друкуе матэрыялы па гісторыі Беларусі. пра дзейнасць К-та, Згуртавання бел -амер ветэранаў, інш эмігранцкіх арг-цый, сустрэчы і з езды ў Таронта, Кліўлендзе, Ныо-Брансвіку, Манчэстэры, Лондане Са сваіх пазіцый асвятляе становішча на акупіраванай тэр Беларусі ў час 2-й сусв. вайны. ста- ноўча ацэньвае дзеянні бел паліцыі, Бел самааховы (гл. Беларускі корпус сама- аховы), Беларускай краёвай абароны. У шэрагу публікацый крытыкавалася сав знешняя і ваен. палітыка. На старонках часопіса змешчаны хроніка эмігранцкага жыцця, творы маст л-ры, рэцэнзіі і інш 3 сярэдзіны 1980-х г павялічылася коль- касць матэрыялаў, прысвечаных сучас- ным падзеям на Беларусі Сяргей Жумар ЗВАННІ ГАНАРОВЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ССР Устанаўленне, прысваенне і паз- баўленне ганаровых званняў адносілася да кампетэнцыі Прэзідыума Вярх. Саве- 431 ЗВАННІ та БССР. Былі ўстаноўлены званні нар артыст БССР (1927), нар мастак БССР (1944), нар паэт БССР (1956, Я Купалу і Я Коласу ганаровае званне прысвоена ў 1925 і 1926 паводле пастаноў СНК БССР), нар пісьменнік БССР (1956), засл аграном БССР (1953), засл артыст БССР (1928), засл. архітэктар БССР (1968), засл. будаўнік БССР (1960), засл ветэрынарны ўрач БССР (1949), засл. вынаходнік БССР (1959), засл. ге- олаг-разведчык БССР (1968), засл. дз. культуры БССР (1957), засл. дз маст БССР (1940), засл. дзеяч навукі БССР (1940), засл. дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1940), засл. дзеяч фізічнай культуры БССР (1967), засл. заатэхнік БССР (1949), засл. землеўпарадчык БССР (1968), засл лесавод БССР (1963), засл майстар прафес -тэхн. адукацыі БССР Зброя і ваенны рыштунак са збрайўні князёў Радзівілаў у Нясвіжы- 1 — гусарскі шышак канца 16—17 ст.; 2 — кірасірскі шлем (закрыты штурмак) Гй пал. 17 ст.; 3 — салада для турніру «Кеппеп» (на вострых коп'ях) 16 ст.; 4 — кінжалы 16 ст.; 5 — парадная алебарла 17 ст.; 6 — арбалетныя балты 16 ст.; 7 — шчыты рондашы 16—17 ст.; 8 — пісталеты 16 ст.; 9 — аркебузы 17 ст , 10 — нагруднік кірасы 17 18 ст
432 ЗВАННІ <1956), засл. меліяратар БССР (1963), засл. механізатар сельскай гаспадаркі БССР (1961), засл. настаўнік БССР (1940), засл настаўнік прафес.-тэхн. адукацыі БССР (1956), засл. работнік быт. абслугоўвання насельніцтва БССР (1970), засл работнік гандлю і грамад- скага харчавання БССР (1966), засл. ра- цыяналізатар БССР (1959), засл. су- вязіст БССР (1965), засл ўрач БССР (1940), засл шафёр БССР (1968), засл. эканаміст БССР (1970), засл. энергетык БССР (1970), засл юрыст БССР (1966). Палажэннем аб ганаровых званнях Бела- рускай ССР, зацверджаным Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР ад 29 10.1971, былі ўстаноўлены званні: засл. юрыст БССР, засл. будаўнік БССР, засл вынаходнік БССР, засл геолаг-раз- ведчык БССР, засл. лесавод БССР, засл. меліяратар БССР, засл работнік быт аб- слугоўвання насельніцтва БССР, засл. работнік гандлю і грамадскага харчаван- ня БССР, засл. работнік прам-сці БССР, засл работнік транспарту БССР, засл работнік сельскай гаспадаркі БССР, засл. рацыяналізатар БССР, заслужаны сувязіст БССР, засл. эканаміст БССР, засл. энергетык БССР, засл дз нав БССР, засл. дз. нав. і тэхн. БССР, засл дз фізічнай культуры БССР, засл на стаўнік БССР, засл. работнік аховы зда- роўя БССР, засл работнік вышэйшай школы БССР, засл. работнік культуры БССР, засл. работнік прафес -тэхн аду- кацыі БССР, засл. ўрач БССР, засл. ар- тыст БССР, засл архітэктар БССР, засл дз. маст БССР, нар. артыст БССР, нар мастак БССР, нар паэт БССР, нар. пісь- меннік БССР. Указам Прэзідыума Вярх Савета БССР ад 10 6 1975 устаноўлена званне засл. настаўнік прац моладзі БССР Існавалі ганаровыя званні таксама ў асобных галінах нар гаспадаркі ЗВАННІ ГАНАРОВЫЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ Устанаўліваюцца Вярх Саветам, прысваенне праводзіцца Прэзі- Звездары з в. За- ходы Шклоўскага р-на 1904 дэнтам Рэспублікі Беларусь Законам Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных уз- нагародах Рэспублікі Беларусь» ад 13.4 1995 устаноўлены наступныя званні: нар паэт Беларусі, нар пісьменнік Бела- русі, нар. артыст Беларусі, нар. мастак Беларусі, засл настаўнік Рэспублікі Бе- ларусь, засл. ўрач Рэспублікі Беларусь, засл. работнік прам-сці Рэспублікі Бела- русь, засл. работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, засл. лесавод Рэс- публікі Беларусь, засл. будаўнік Рэс- публікі Беларусь, засл. архітэктар Рэс- публікі Беларусь, засл. работнік транс- парту Рэспублікі Беларусь, засл. сувязіст Рэспублікі Беларусь, засл. дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, засл. работнік аду- кацыі Рэспублікі Беларусь, засл ра- ботнік аховы здароўя Рэспублікі Бела- русь, засл. артыст Рэспублікі Беларусь, засл. дзеяч мастацтваў Рэспублікі Бела- русь, засл дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, засл. эканаміст Рэспублікі Бе- ларусь, засл. юрыст Рэспублікі Беларусь, засл. работнік органаў унутр. спраў Рэс- публікі Беларусь, засл работнік сферы абслугоўвання Рэспублікі Беларусь, засл. работнік сац. абароны Рэспублікі Бела- русь, засл. спецыяліст Узбр. Сіл Рэс- публікі Беларусь, засл. работнік фіз. культуры і спорту Рэспублікі Беларусь, засл трэнер Рэспублікі Беларусь, засл майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Асобам, удастоеным ганаровых званняў, уручаецца нагрудны знак ЗВЕЗДАРЫ, група вясковай моладзі, якая паводле старадаўняга звычаю хадзіла на Каляды з хаты ў хату з песня- мі і гульнямі, насіла на кіі асветленую знутры зорку — звязду Нашэнне звязды суправаджалася калядаваннем, паказам тэатралізаваных сцэнак, спяваннем ка- лядных песень з пажаданнем дабра і за- можнасці гаспадарам хаты ЗВЕСТАВАННЕ, дабравешчан- не, благавешчанне, старажыт- нае веснавое свята нар календара, якое адзначалі 25 сакавіка ст.ст. Рэлігійнае свята благавешчанне (з царкоўнасла- вянскай «Благая весть») звязана з еван- гельскім міфам пра архангела Гаўрыіла, які паведаміў Маці Божай пра бязгрэш- нае зачацце і нараджэнне ёю Ісуса Хры- ста. У народзе свята 3. лічылася днём надыходу вясны. 3 ім звязана шмат па- вер'яў і забабонаў, у якіх выявілася ідэя зараджэння новага жыцця (мапя перша- га дня) — у гэты дзень забаранялася працаваць («на 3. дзеўка касу не пляце, птушка гнязда не ўе»). Шматвяковыя назіранні над прыроднымі з'явамі пера- тварыліся ў прыкметы; па тым, якое бы- ло надвор е, меркавалі пра будучы ўра- джай («калі на 3 дождж, будзе ўраджай на жыта; калі сухое, цёплае надвор е, лета будзе засушлівае, а восень мароз- ная; калі на 3 прайшоў снег, будзе мок- рае лета» і інш). «ЗВОН», штодзённая паліт.-эканам і літ газета. Выдавалася з 25.8 да 19.10 1919 у Мінску на бел мове ва ўмовах польскай акупацыі. Рэд Я. (Іад- віга, Ядвіга) Луцэвіч Подпіс № 1—5 «Рэдактар-выдавец I Луцэвіч» даў пад- ставу некат. даследчыкам (А Лойка, Ю.Туронак) сцвярджаць, што рэдакта- рам «3.» быў Я Купала (Іван Луцэвіч). Паводле звестак аддзела нацыянальнас- цяў і друку Грамадзянскага ўпраўлення ўсх. земляў (31 8.1919, Варшава), газе- тай кіраваў «кансорцыум» у складзе Я.Лёсіка, Ю.Фарботкі, А Прушынскага (А Гаруна), М Касцевіча (М.Краўцова) Матэрыялы газеты прасякнуты ідэяй ад- будовы бел. дзяржаўнасці, адраджэння гаспадаркі і культуры. У рэдакцыйным праграмным арт «Нашае заданне» (№ 1) падкрэслівалася неабходнасць ад- будовы «свае ўласнае Беларускае дзяр- жавы. свайго роднага бел. Гаспадарст- ва», стварэння бел войска, якое б аб яд- нала бел. землі, а затым Устаноўчы Сойм выявіў 6ы волю народа Рэдакцыя звярнулася да польскай дэмакратыі з заклікам адмовіцца ад экспансіянісцкіх планаў у адносінах да Беларусі і прыз- наць за бел народам права на самастой нае існаванне. Распрацоўвала канкрэт- ную праграму дзярж будаўніцтва і ўзае- маадносін з суседзямі: пра плебісцыт на Беларусі (№ 3, 4), «Вільня — сталіца Беларусі» <№ 10), «Незалежная Бела русь і Расія» (№ 15), «Незалежная Бела- русь і Польшча» (№ 17), «Унія ці федэ- рацыя з Полынчаю» (№ 22), Я Купалы «Адбудова Беларусі» (№ 27) і інш. Змяс- ціла зварот Ю.Пілсудскага да насельніц- тва былога ВКЛ ад 22.4.1919 (№ 1), ма- тэрыялы пра яго візіт у Мінск 19 вер (№ 11, 12, 14, 17) Надрукавала «Карот- кую псторыю культурнага жыцця Бела русі» Лёсіка (№ 2, 4, 5). некралог на I Луцкевіча (№ 2), успаміны пра яго Краўцова і З.Бядулі (№ 6, 7). Шырока асвятляла барацьбу за стварэнне бел. школы: у арт. «Не маюць прытулку» (№ 21) выказала рашучы пратэст у су- вязі з захопам польск. ўладамі памяш- канняў бел навуч устаноў у Мінску, падкрэсліўшы, што беларусам пакінулі адно толькі права — «пазіраць на жыццё іншых ды моўчкі сціскаць кулакі, распа- ляючы ў сэрцы помсту» Газ мела руб- рыкі «Беларуская хроніка», «Мінскія на- віны», «Беларускі тэатр» і інш. На яе
старонках упершыню пабачылі свет вер- шы Я.Купалы («Беларускія сыны», «3 павяўшай славы», «Паўстань», «Мая на- вука», «Паэта і цэнзар», «Наша гаспа- дарка» і інш.), творы В.Адамовіча, В.Бруевіча. З.Бядулі, Краўцова, Лёсіка, С.Рак-Міхайлоўскага, Фарботкі, М.Ча- рота і інш. Пераемніцай выдання стала газ. *Беларуеь». Віталь Скалабан. ЗВЫЧАЁВАЕ ПРАВА, сістэма няпіса- ных прававых нормаў, якія заснаваны на агульнапрынятасці, даўнасці дзеяння, звычаях; узніклі непасрэдна з грамадскіх адносін і санкцыяніраваны дзярж. ула- дай. На Беларусі З.п. панавала да ся- рэдзіны 15 ст. У 15 — пач. 16 ст. заме- нена пісаным правам, у якім побач з но- вымі нормамі захоўваліся нормы З.п. ў форме закону. Пасля выдання Статута Вялікага княства Літоўскага 1529 З.п. адводзілася толькі дапаможная роля ў рэгуляванні тых праваадносін, якія не былі прадугледжаны законам. У старажытнасці ва ўмовах замкнутай эканомікі асобных мясцовасцей адной з асаблівасцей З.п. была яго раз'ядна- насць. У кожнай мясцовасці, княстве дзейнічала сваё мясцовае З.п. Паводле «Аповесці мінулых гадоў», насельніцтва кожнай зямлі «нмяху бо обычам свон н закон отец свомх н преданья, кождо свой нрав». Другая характэрная рыса З.п. — традыцыяналізм і кансерватызм права- вых нормаў і іх нязменнасць. Старажыт- ная прававая тэорыя была заснавана на царк. вучэнні пра тое, што ў грамадстве і ва ўсім свеце наогул пануе раз і назаў- сёды ўстаноўлены Богам нязменны пара- дак. Усякія спробы крытыкаваць ці змя- ніць феад. сацыяльна-эканам., паліт. і прававую сістэмы лічыліся ерассю, вы- ступленнем супраць царквы і Бога. Гэта значна абмяжоўвала заканадаўчую дзей- насць органаў улады, а князь не быў упаўнаважаны ствараць або змяняць нормы права. Нават у 15—16 ст. урад вымушаны быў абяцаць не парушаць стараж. звычаі і не ўводзіць новых пара- дкаў. 3 традыцыяналізмам у праве цесна была звязана іерархічнасць грамадства з яго складанай сац. структурай, прававой рэгламентацыяй саслоўяў і сацыяльных груп. У сувязі з гэтым асоба мела вельмі мала самастойнасці: усё жыццё кожнага чалавека павінна было ўкладвацца ў рамкі свайго класа, саслоўя, сацыяльнай або рэлігійнай групы. Трэцяя асаблівасць стараж. З.п. — ідэя поўнага бяспраўя ра- боў (халопаў, чэлядзі нявольнай.) і фар- мальнай роўнасці свабодных людзей пры фактычным стварэнні льгот і пераваг па- нуючаму класу. Рабы, халопы, чэлядзь нявольная не прызнаваліся самаст. суб'ектамі праваадносін. Раўнапраўе сва- бодных людзей заключалася ў тым, што яны маглі ўдзельнічаць у вырашэнні дзярж. спраў на вечавых сходах, выбі- раць і быць выбранымі ў органы кіра- вання, неслі роўныя павіннасці, у т.л. і ваенную. 3 развіццём феад. адносін пра- ваздольнасць простых людзей стала аб- мяжоўвацца. Першыя абмежаванні зме- шчаны ў агульназемскіх прывілеях, вы- дадзеных у 1387, 1413, 1447, 1492, а пазней у Статутах ВКЛ 1529, 1566, 1588, паводле якіх простыя людзі не дапу- скаліся на агульнадзярж. соймы, не маглі займаць дзярж. пасады, а феадальназа- лежныя сяляне трацілі права вольнага пераходу з адной мясцовасці ў другую або пераход ад аднаго феадала да друго- га. У старажытнасці З.п. рэгулявала ўсе праваадносіны ў грамадскім жыцці: структуру і кампетэнцыю органаў дзярж. улады, правы і абавязкі розных класаў і сац. груп насельніцтва, сямейныя, зя- мельныя, судова-працэсуальныя і інш. праваадносіны. Яно ж вызначала форму ўлады, парадак уступлення на княжацкі прастол і пазбаўленне яго. Уступленне на княжацкі прастол ажыццяўлялася павод- ле спадчыны ці выбрання, але ў абодвух выпадках З.п. вызначала парадак, павод- ле якога князь прысягаў ахоўваць тэр. дзяржавы і інтарэсы грамадзян, абяцаў дзейнічаць адпаведна мясцоваму З.п. Умовы ўступлення князя на прастол афармляліся дагаворамі пры запрашэнні яго з «чужой» зямлі або граматай, калі ён уступаў на прастол па спадчыне. У грамаце пацвярджаліся правы і абавязкі насельніцтва і князя. Найбольш тыповыя такія нормы запісаны ў грамаце, дадзе- най палачанам у 1511 (гл. ў арт. Полац- кае права), дзе князь абяцаў не ўмешвацца ў царк. справы і царк. гаспа- дарку, не парушаць правоў уласнасці жыхароў гэтай зямлі, не караць без віны, судзіць паводле мясц права, старых су- доў не перасуджаць, не перашкаджаць выезду вольных людзей за мяжу. 3 уз- мацненнем феад. прыгнёту многія нормы стараж. З.п. перасталі ўжывацца ў ад- носінах да феадальна-залежных людзей, але фармальна яны не былі адменены. Напр., у Статуце ВКЛ 1588 запісана, што князі, паны і шляхта, мяшчане і ўсе звон М 13. Мснск, Панядзелак, 22 верасі.ня 1019 г. № 13. Дэр.іг вя іікага педахнату паперы. гжззта часова выходзіць тры ралы на плл-нчп.: у мнлдмлак, сераду і лятніцу. Час... Час склікаш ужо грамаду На вялікую параду. На вя.чікі сход! Хай раасу.клць, хнй разважыііь. Слово ньнердае *ай екажаш». Скажаііь сам марод! Як жнш. мае. цнжывані У ролпым краю, у родняй хаце, Як заво.іэдпь лах ІДі жыць далей у няволі. Ці разжыццз новай доляП. Новы узвесьць нагат? Доуга лшдзі у день блудзіяі. Крыулу, сьлеэы. ьроу гіліі.ізш. Усе ші умелі жмць, ------------------------------г 4 гягояьне ужо ня тое, Усходое сонцо жккіто? І’отяа ус?м сьвяціць, Ходзе ходырам гьвет цЧзы. Сьмгля у бітву йлзе яясьмелы. .V бой аа лспнін час. Дмі. і нам цапн і косы Час браць ;і выпіак. покі росы Во’і мя згрнзьлі у нас! Хйй звямы зазяокяць з жарам. Хая музыка у струян удара! ГмП. «аустань нарс’.і! За гябе сам пнстаяці I за Ііацькаунггыву-мані I і.ізі на сход. марод! Ямм Куяіма. <’МЙД«‘ІК Ь. 30 х ІЯ1«* Г. 433 ЗВЫЧАЁВАЕ простыя людзі могуць карыстацца свабо- дамі і вольнасцямі і «...онн, яко людм волные, волно обнраючн зстародавна н з вечных свомх продков собе панов а гос- подарей велнкмх князей лмтовскнх...», хоць на самай справе простыя людзі ў выбранні вял. князя не ўдзельнічалі. У Статуце ВКЛ 1588 захавана таксама нор- ма, якая дазваляла людзям «всякого ста- ну», г.зн. усіх саслоўяў, свабодна выяз- джаць за мяжу. Аднак з 1447 феадальна- залежныя сяляне былі пазбаўлены права не толькі выезду за мяжу, але і пераходу ад феадала ў іншую вёску або горад. Паўнамоцтвы князя датычылі ў ас- ноўным выканаўча-распарадчай дзей- насці, арганізацыі абароны, кіраўніцтва войскам і выканання правасуддзя. Аднак і гэтыя функцыі ён абавязаны быў ажыц- цяўляць сумесна са сваімі саветнікамі- мужамі, панамі-радай або з вечавым схо- дам, соймам. Пры адсутнасці князя ўсё кіраўніцтва дзяржавай канцэнтравалася ў радзе. Летапісец паведамляе, што калі ў сярэдзіне 13 ст. ў Полацку некаторы час не было князя, то ўсе дзярж. справы вырашаліся 30 мужамі з жыхароў, а так- сама на вечы, якое збіралася звычайна ў вызначаным месцы, на гандлёвай плош- чы, каля царквы. Паўнапраўнымі ўдзельнікамі веча прызнаваліся толькі вольныя людзі, якія не залежалі ад баць- коў. За непаўналетніх дзяцей, здольных ваяваць за князя, рашэнне прымалі бацькі. На веча мелі права выходзіць усе вольныя людзі, пра што сведчыць полац- кая грамата 1486, якая прадпісвала збірацца ўсім разам «на том месте, где перед тым сыммывалнсь здавна. А без бо- яр меіцаном і двораном городскнм н чер- нн сонмов не надобе чнннть». Аднак ужо ў 15 ст. замест усеагульных вечавых схо- Чаму раэьаіуся у Расіі бальшааізм? Да вайны Нямеччына рааам а і’іісіяй складаля а.тзіа гасітдарчы арі’лніам. Гмрмжнія была мзтропо- лін. я І’асія яе найболмпдя і най- карыгнетпля кялілніл. яе .дойяая карова”. Свяімі таварамі немцы ла- кідялі усв І’асію, а з яе цягнулі на вельмі таняым цзнам сырзц. С<‘.ія8ін раеійскі ледзьве нерабі науся з хлебя нп кв»с. Мясо ен бачыу толькі ка Коляды ні на Вя ліклзень. яйцом яго дзені т«»дькі рпзгаулігліея нп Вялікдяень Хлеб. ! мясо. яйцы, масло і зкыне.та вы- .-ВОЭІ.ТОСЯ ая граніцу, дас мп усем іімтмм алпасв:іліся немцы. .Іен і |лес так гама Лпілі туды »я бяіЦ’н. ,'1І|кіу.іа. бцл.і снкяя -такая нрямы- |словасыіь і у і’асіі. але я? пріііук-
ЗВЫЧАЁВАЕ даў для вырашэння дзярж. спраў сталі збірацца толькі саслоўныя соймы шлях- ты, куды мяшчане і прадстаўнікі іншых груп простых людзей не дапускаліся. Усе пытанні на вечавых сходах павінны былі вырашацца аднагалосна або пераважнай большасцю людзей, якія былі ў стане прымусіць астатніх згадзіцца з іх рашэн- нем. У вёсках мясц. справы вырашаліся на сялянскіх сходах, дзе выбіраліся стар- цы, развёрствалася даніна, разбіраліся спрэчкі паміж сялянамі. З.п. рэгулявала дзейнасць службовых асоб: пасадніка, тысяцкага, цівуна, стар- цаў, сарочнікаў і інш. Мясцовыя органы ўлады кіраваліся З.п. і мелі шырокія паў- намоцтвы ў вырашэнні ўсіх мясц. спраў, мала залежалі ад цэнтр. органаў. 3 утва- рэннем ВКЛ характар дзейнасці мясц. органаў улады не зазнаў канкрэтных змен. Змяніліся толькі іх назвы і парадак прызначэння на пасады. Замёст княстваў былі ўтвораны ваяводствы, паветы, дзяр- жанні, воласці; службовыя асобы ў орга- ны іх кіравання прызначаліся цэнтр. ор- ганамі ўлады. У сельскай мясцовасці, дзе не было дзярж. маёнткаў і замкйў, сяля- не, як і раней, самі выбіралі сабе стар- цаў, сотнікаў, сарочнікаў, дзесяцкіх. Водгалас старадаўніх нормаў З.п. ёсць і ў пісаных законах. Так, у Статуце ВКЛ 1566 запісана, што на соймы запраша- юцца князі, паны, маршалкі і службовыя асобы з мясц. адміністрацыі «подле ста- рообычаю» і ў радзе павінны займаць месцы «способом звычаю стародавного». Гаспадар (вял. князь) абяцаў таксама за- хоўваць пасады за ўсімі панамі раднымі і іншымі «врядннкамм» «водле давного обычаю». З.п. рэгулявала дзярж. павіннасці на- сельніцтва. Ваенную павіннасць па аба- роне сваёй зямлі абавязаны былі несці ўсе мужчыны, здольныя насіць зброю. Напр., у грамаце 1387 гаварылася, што для праследавання праціўніка, якое ў на- родзе называлася пагоняй, абавязаны былі адпраўляцца не толькі рыцары, але і кожны мужчына незалежна ад пахо- джання або маёмаснага стану, які здоль- ны насіць зброю. Паводле З.п. простыя людзі абавязаны былі аддаваць у даход дзяржавы і мясцовых службовых асобаў прадукты сваёй працы, пэўныя сумы грошай, выконваць некаторыя работы. Так, паводле іраматы, дадзенай мяшча- нам і сялянам Чачэрскай воласці ў 1554, яны павінны былі даваць дзяржаўцу з кожнай сялянскай гаспадаркі па салян- цы С/е бочкі віленскай) жыта і аўса і пры кожнай салянцы даваць гараднічаму па пенязю «водле давное повннностн своее», сена па возе: «А за тым сеном водле звыклое повннностн своее будут повннны датн по 12 пенезей а закосного копу грошей», а таксама весці бу- даўнічыя работы ў замку (3 тыдні), «А полюдья мають онн даватн по грошу вод- ле давного обычая». Абавязаны былі так- сама несці вартавую службу ў замку і выконваць іншыя работы. Жыхары г. Магілёва і Магілёўскай воласці абавяза- ны былі выконваць павіннасці не з асоб- ных гаспадарак, а з усіх жыхароў. Так, палюддзя яны ўносілі 60 коп грошаў, жыта давалі 100 бочак, аўса 100 бочак, сена 100 вазоў, па 20 ялавіц і інш. На ас- нове З.п. ў старажытнасці выконваліся ўсе павіннасці насельніцтва, якія з уз- мацненнем феад. прыгнёту і свавольства мясц. адміністрацыі пастаянна па- вялічваліся і афармляліся граматамі, што выдаваліся вял. князем, службовымі асо- бамі або буйнымі феадаламі. У Статуце ВКЛ 1529 запісана, што прыватна- ўласніцкія сяляне вызваляюцца ад выка- нання некаторых павіннасцей на ка- рысць дзяржавы, але абавязаны выкон- ваць «'здавна звычайные подымованя стацей на станех з стародавна звычай- ных, мосты старые поправлятм н новые на старых местех будоватн, замкм старые поправлятм м там же на тых старых мес- тех делнмцы свом знову будоватн, мостов новых будованя н старых дорог направо- воня н под гонцы нашм подвод даваня, где з стародавна дамваны суть». З.п. рэгулявала асноўныя грамадзян- ска-прававыя адносіны, асабліва да вы- дання Статута ВКЛ 1529. Найбольш поўную праваздольнасць мелі дзяржава, царква, манастыры і вярхі класа феада- лаў. Яны маглі свабодна, без абмежаван- няў распараджацца сваёй маёмасцю, за- ключаць усе віды здзелак. Шырокую праваздольнасць мелі землеўласнікі, якія ў 14—16 ст. вылучыліся ў саслоўе шлях- ты, а таксама багатыя мяшчане. Абмежа- ваную праваздольнасць мелі залежныя сяляне, правы якіх па распараджэнні ма- ёмасцю абмяжоўваліся іх панамі, яшчэ меншую — халопы, рабы, чэлядзь ня- вольная, манахі. Аднак і яны мелі пэў- ную грамадзянскую праваздольнасць. Так, з дагавора 1229, заключанага Сма- ленскім, Віцебскім і Полацкім княствамі з Рыгай і Гоцкім берагам, відаць, што ха- лопы маглі самастойна ўдзельнічаць у міжнар. гандлёвых здзелках. У дагаворы запісана, што калі нямецкі купец дасць пазыку княжацкаму або баярскаму хало- пу, а той памрэ, не разлічыўшыся, то вы- плаціць доўг абавязаны той, хто атрымаў спадчыну. Паводле Статута ВКЛ 1529 здзелкі паміж бакамі павінны былі адбы- вацца ў прысутнасці сведак і суправа- джацца пэўнымі абрадамі, а пры куплі нерухомай маёмасці маглі прымаць удзел і паручыцелі бакоў, праз якіх пера- даваліся грошы. Аб ектамі грамадзянскага З.п. былі ма- ёнткі з залежнымі людзьмі, ворныя землі, лясы, лугі, азёры, будынкі, чэ- лядзь нявольная (халопы), жывёла, пра- дукты с.-г. і рамеснай вытв-сці, паляван- ня і лясных промыслаў. Змены ў сац.- эканам. адносінах выклікалі адпаведныя змены ў З.п. У перыяд феадалізму і на ранняй стадыі развіцця капіталізму З.п. не прызнавала права ўласнасці на зям- лю, а толькі права ўладання зямлёю да таго часу, пакуль ёю карысталіся. Калі ўладальнік пераставаў ёю карыстацца, яна зноў станавілася «нічыёй». Ворная зямля была ўладаннем патрыярхальнай вялікай сям і, якая складалася з некаль- кіх пакаленняў, дзе кожны член сям і меў пэўныя правы на гэту зямлю. Таму ў выпадку адчужэння зямлі патрэбна была згода ўсіх паўналетніх яе членаў. Так, у даравальнай грамаце 1443 манастыру Святога Ануфрыя сказана, што яна да- дзена ад імя мсціслаўскага князя Юрыя Лугвенавіча, княгіні Софіі і іх сына Іва- на. Гэта норма З.п. замацавана ў Стату- це ВКЛ 1529, паводле якога ўласнік бацькоўскага землеўладання мог без зго- ды сваякоў распараджацца толькі трэцяй часткай маёнтка. Таму асоба прызнава- лася абсалютным уласнікам. Права на спадчыну ажыццяўлялася паводле З.п. Адкрывалася яно толькі ў выпадку смерці апошняга члена сям'і. 3 развіццём таварна-грашовых адносін адбываліся змены і ў змесце права феад. уласнасці на зямлю. якое ў заканадаўчым парадку стала зацвярджацца граматамі (прыві- леямі 1387, 1447, 1492) за феад. дзяржа- вай, царквою, духавенствам, феадаламі, мяшчанамі. На Беларусі З.п., як і ў ся- рэдневяковай Еўропе, прызнавала за ся- лянамі абмежаванае права ўласнасці на зямлю. У 14—15 ст. права сялян на зям- лю не толькі забяспечвалася З.п, але і прызнавалася феадаламі і дзярж. служ- бовымі асобамі. Пацвярджэнне таму — розныя здзелкі сялян аб зямлі. Статут ВКЛ 1529 забараняў феадальна-залеж- ным сялянам прадаваць зямлю без дазво- лу свайго пана. Аднак і пасля выдання гэтага Статута былі выпадкі адчужэння зямлі сялянамі. У адпаведнасці са З.п. адбываўся пе- раход маёмасці ў спадчыну. Спад- чыннікамі першай чаргі былі сыны. За- мужнія дочкі, якія жылі асобна ад баць- коў, у кола спадчыннікаў не ўваходзілі (сваю долю яны атрымлівалі ў якасці па- сагу, калі выходзілі замуж). Незамужнія дочкі спадчынадаўцы мелі права на час- тку маёмасці, памер якой вызначаўся за- вяшчаннем бацькоў. У выпадку адсут- насці завяшчання і ўзнікнення спрэчак дочкам вылучалася чацвёртая частка ўсёй маёмасці, незалежна ад таго, колькі ў сям'і было сыноў і дачок. Пры адсут- насці сыноў маёмасць у спадчыну ат- рымлівалі дочкі. Маёмасць маці пера- ходзіла ў спадчыну ў роўных долях сы- нам і дочкам. Калі старэйшыя сыны адасобіліся, бацькоўскі дом пакідаўся ма- лодшаму, пры ім заставалася і ўдава спадчынадаўцы. Калі дзяцей не было, спадчына пераходзіла да братоў памер- лага. Паводле Статута ВКЛ 1566 пасаг жонкі, унесены ў дом мужа, пры адсут- насці дзяцей пасля яе смерці вяртаўся ў той дом, адкуль яна выйшла. 3 усталя- ваннем пісанага права спадчына па З.п. не адмянялася, а набывала форму спад- чыны па законе. Новыя нормы рэгуля- валі пераважна права на спадчыну па за- вяшчанні. Паводле Статута ВКЛ 1588 спадчынадаўцу дазвалялася завяшчаць рухомую маёмасць і набытыя ім самім маёнткі (але не бацькоўскія і маця- рынскія) пабочным асобам. Пазбавіць дзяцей спадчыны па завяшчанні можна было толькі ў выпадках, агавораных за-
конам. Забаранялася завяшчаць маё- масць на карысць хатняй чэлядзі і па- лонных, не даўшы ім волю. Феадальна- залежныя людзі маглі завяшчаць пабоч- ным асобам толькі трэцюю частку сваёй рухомай маёмасці, а дзве трэція абавяза- ны былі пакідаць дзецям. Пры адсутнасці дзяцей гэта частка маёмасці паступала ў распараджэнне пана. Найбольш доўга З.п. панавала ў шлюбна-сямейных адносінах. Паводле З.п. заключэнне шлюбу ажыццяўлялася ў некалькі этапаў: сваты і агледзіны, за- ручыны (замовіны), вянчанне і вяселле. Прававыя вынікі наступалі толькі пасля заручын. Бок, які пасля заключэння зго- ды на шлюб адмаўляўся браць яго, аба- вязаны быў кампенсаваць другому боку страты, звязаныя з падрыхтоўкай да шлюбу, аплаціць няўстойку, абумоўле- ную згодай. Узрост, з якога можна было ўступаць у шлюб, З.п. дакладна не ўста- наўлівала. Прызнанне З.п. маёмасных правоў жанчыны забяспечвала ёй поў- ную свабоду ў ажыццяўленні абавязкаў гаспадыні дома. Пасаг жонкі, хоць і пе- раходзіў у агульную ўласнасць сям'і, за- бяспечваўся нерухомай маёмасцю мужа (гл. Вена). Калі муж быў значна бядней- шы за жонку і прыходзіў у яе дом, то яго правы па распараджэнні маёмасцю абмя- жоўваліся жонкай. Але і ў гэтым выпад- ку ён лічыўся галавой дому і абавязаны быў несці ўсе павіннасці з гэтай гаспа- даркі. Доля дзяцей у агульнай маёмасці сям'і дакладна не была вызначана, хоць іх правы на маёмасць не адмаўляліся. Шырокія правы мужа і жонкі па ўла- данні і распараджэнні маёмасцю рабілі іх незалежнымі адзін ад аднаго ў матэры- яльных адносінах, што дазваляла ім у выпадку неабходнасці скасаваць шлюб. Старажытныя сямейна-бытавыя трады- цыі славянскіх народаў, у якіх жанчына карысталася даволі шырокімі правамі, былі замацаваны і ў законе. Так, за зла- чынствы супраць жанчын устанаўлівала- ся павышаная крымінальная адказнасць і памер грашовых спагнанняў павялічваў- ся ўдвая (гл. ў арт. Галоўшчына). Асаблівае месца ў сістэме З.п. займалі нормы копнага права, якія дзейнічалі на Беларусі з глыбокай старажытнасці да 18 ст. (гл. Копны суд). Уплыў З.п. адчу- ваўся і пазней, асабліва ў зямельным і сямейным праве. Так, створаныя на ас- нове сялянскай рэформы 1861 валасныя сялянскія суды кіраваліся звычайна мяс- цовым З.п. Літ.- Ю х о I. Крыніцы беларуска-літоў- скага права. Мн., 1991. Язэп Юхо. ЗВЫЧАЙ, с т а р ы н а , агульнапрыня- тыя правілы паводзін, якія склаліся ў грамадстве ці сацыяльнай групе ў выніку іх фактычнага выкарыстання на працягу доўгага часу; асноўная форма рэгуляван- ня паводзін ва ўмовах родаплемяннога ладу. У якасці 3. маглі служыць рэлігій- ныя і бытавыя абрады, традыцыі, ірамад- скія святы і г.д. У адрозненне ад трады- цыі 3. існуе ў больш вузкім асяроддзі грамадскага жыцця і не ўключае такія кампаненты, як погляды, ідэі, ідэалы і Першы нумар газеты «Звязда». 1917. г.д. Абрад — толькі разнавіднасць 3., сімвал пэўных сац. адносін, у той час як 3. можа быць сродкам практычных паво- дзін. Першапачаткова 3. фарміраваўся ў выглядзе забароны ці абмежавання (та- бу), пазней у выглядзе дазволеных па- водзін. У радавым грамадстве захаванне 3. забяспечвалася прывычкамі, мерамі грамадскага ўздзеяння на парушальніка (выгнанне з роду і інш.), адабрэннем пэўных мер з боку пацярпелага або яго радні да парушальніка (кроўная помста). У працэсе разлажэння першабытнаабш- чыннага ладу з’явіліся 3., якія ахоўвалі інтарэсы вярхоў грамадства. Частка 3. падмацоўяалася дзярж. прымусам, яны абвяшчаліся агульнаабавязковымі і трансфармаваліся ў звычаёвае права. Такія 3. выкарыстоўваліся дзяржавай у працэсе адм. і судовай дзейнасці, уклю- чаліся ў зборнікі і зводы звычаёвага пра- ва або абмяжоўваліся ці забараняліся. Напр., Руская праўда абмежавала права на кроўную помсту колам найбліжэйшых родзічаў, а пазней замяніла яе грашовай вірай. Пры ўяядзенні хрысціянсгва царк- ва таксама імкнулася забараніць пэўныя язычніцкія 3. часоў родаплемяннога ла- ду: выкраданне нявесты, мнагажонства і г.д. Некаторыя стараж. 3. царква пры- стасавала да сваіх патрэб. У ВКЛ 3. ўключаліся ў сістэму права. Так, у прывілеі Ягайлы ад 22.2.1387, Га- радзельскім прывілеі 1413, прывілеі 1447, і інш. на 3. спасылаліся як на кры- ніцы права. У Статутах ВКЛ 3. выкары- стоўваліся як другарадная крыніца пра- ва. Паводле Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 вял. князь абавязаны быў прытрымлівацца 3.: «всн прывнлья земскне стародавные н ново от нас дан- ные, вольностн н звычан добрые старо- давнне ховатм м нм в чом того не нару- шатн». У гэтым жа Статуце адзначаецца 435 «ЗВЯЗДА» грамадская небяспека такіх шкодных 3., як дуэль, злачынствы «злодейскнм обы- чаем». Нормамі 3. рэгуляваліся многія зямельныя, спадчынныя, сямейныя ад- носіны. 3 развіццём капіталіст. адносін сфера дзейнасці 3. звузілася ў асноўным да ўнармавання адносін у абшчыне (та- локі і інш.), у сям'і (выкуп за нявесту і інш.), пры выкананні рэліг. і бытавых аб- радаў і святаў. У сучасным грамадстве 3. захаваліся ў побыце сям'і, маралі, абрад- насці. Аляксандр Марыскін. ЗВЯЖДОЎСКІ Людяік Міхайлавіч (псеўд. Тапор; снеж. 1829, Вільня — 15(27) .2.1864], удзельнік паўстання 1863—64 у Польшчы, на Беларусі і ў Літве. 3 сям'і чыноўніка. Скончыў Ака- дэмію Генштаба (1859). 3 1845 у арміі. 3 З.Серакоўскім і Я.Дамброўскім ува- ходзіў у кіраўніцтва польскай рэв. арг-цыі ў Пецярбургу. 3 1860 у Вільні, у штабе ваен. акругі намагаўся аб'яднаць рэв. сілы Літвы і Беларусі, узначальваў К-т руху і Літоўскі правінцыяльны к-т, меў уплыў на К-т рус. афіцэраў у Поль- шчы. Яго погляды на стратэгію і тактыку паўстання фарміраваліся пад уздзеяннем рэв. тэорый К.Каліноўскага. У кастр. 1862 пераведзены ў Маскву. У крас. 1863 паўстанцкі ваен. начальнік Магілёўскага ваяв., асабіста кіраваў аперацыяй па за- хопе ў ноч на 24.4.1863 Горак і далей- шымі дзеяннямі Горацкага паўстанцкага атрада. Марыў надаць паўстанню шы- рокі нар. характар, перанесці яго на тэр. Расіі. Але з-за неспрыяльных умоў для паўстання на Магілёўшчыне 30.4.1863 распусціў атрад і выехаў за мяжу. 3 пач. 1864 паўстанцкі ваен. начальнік Сан- дамірскага ваяв. ў Польшчы і камандзір Кракаўскай дывізіі. У час няўдалага на- паду на г. Апатаў схоплены карнікамі і павешаны. Генадзь Кісялеў. «ЗВЯЗДА», штодзённая беларуская га- зета. Заснавальнікі — Вярх. Савет і Кабі- нет Міністраў Рэспублікі Беларусь, ка- лектыў рэдакцыі. Першы нумар выйшаў 27.7(9.8). 1917 у Мінску на рус. мове, з 1925 на бел. і рус. мовах, са жн. 1927 — на бел. мове. Спачатку выдавалася як орган Мінскага к-та РСДРП (б). Аргані- затары і першыя рэдактары В.Г.Кнорын, К.І.Ландар, А.Ф.Мяснікоў, В.В.Фамін, М.В.Фрунзе. Двойчы закрывалася Часо- вым урадам, але выходзіла пад іншымі назвамі: з 15(28).9 па 6(19).10.1917 «Молот»; з8(21).10па 2910(11.11).1917 «Буревестннк» — як орган Паўн.-Зах. абл. к-та РСДРП(б). 3 1(14).11.1917 вы- даецца пад першапачатковай назвай «Звезда». Спачатку рэзка крытыкавала пазіцыі Часовага ўрада, прапагандавала праграму РСДРП(б), змяшчала матэры- ялы бальшавіцкіх з'ездаў, канферэнцый і пленумаў. Пасля Кастр. перавароту 1917 асн. ідэалагічны і прапагандысцкі орган бальшавікоў. У сувязі з акупацыяй Бела- русі немцамі з лют. 1918 выдавалася ў Смаленску як газета Паўн.-Зах. абл. і
436 ЗВЯРУГА Смаленскага губернскага к-таў РКП(б) Са снеж 1918 зноў у Мінску. 3 пачатку сак. 1919 «3 » — орган ЦК КП(б)Літвы і Беларусі, 1 —19 4 1919 выходзіла ў Віль- ні, з 1.5 да 8.8.1919 — зноў у Мінску. У час польскай акупацыі з восені 1919 вы давалася ў Смаленску, штотыднёвік, з 8 8 1920 — у Мінску У 1920—30-я г. ас вятляла пытанні калектывізацыі, інду- стрыялізацыі, культ. будаўніцтва праз уяўную дзейнасць камуніст партыі У 1930-я г. «3 » з інш. сродкамі масавай інфармацыі праводзіла кампанію ма- ральнага знішчэння бел інтэлігенцыі, абвінавачвала яе ў «контррэвалюцый насці», «нацыянал-дэмакратызме» і інш У Вял Айч вайну баявы орган бел. на рода ў барацьбе з ням -фаш захопнікамі. Спачатку выходзіла ў Мінску, потым у Маплёве і Гомелі (да 13 8 1941) У маі— вер. І942 выпускалася нелегальна як ор- ган Мінскага падп к та КП(б)Б; выйшлі 4 нумары. Рэдактары У.С.Амельянюк (№ 1), У.К Нікіфараў (№ 2 — 4) 3 Т1 1 1943 да 1.7 1944 выдавалася як ор- ган ЦК КП(б)Б і Мінскага абкома КП(б)Б у зоне дыслакацыі партыз злу- чэнняў на Міншчыне, выйшлі 93 нумары (у студз. 1943 — лют. 1944 рэдактар М.П Барашкаў) 3 10.7 1944 выдаецца ў Мінску, да 1991 орган ЦК КПБ, Вярх Савета і СМ БССР Асвятляе пытанні і праблемы грамадска паліт , сац -эканам. і культ. жыцця Беларусі, дзейнасць праваахоўных органаў, парламента і ўрада, прафсаюзаў рэспублікі, партый і арг-цый, міжнароднае, фізкультурна- спарт жыццё. Літ' 3 я р н > ц к і М. Газета «Звязда» ў барацьбе за перамогу Кастрычніцкай рэва- люцыі ў Беларусі. Мн., 1957, Я г о ж. Бе- лорусская советская печать в годы нно- странной военной ннтервенцнн н граждан- ской войны <1918—1920 гг.). Мн., 1963; Булацкнй ГВ Печать Белорусснн в пернод завершення соцналнстнческой ре- конструкцнн народного хозяйства респуб- лнкн (1933—1937). Мн., 1960; Дастанка М Е Газета «Звязда» ў гады Вялікай Дйчыннай ванны (чэрвень 1941 — май 1945 гг). Мн., 1970. Наша «Звязда» 1917—1967 гг Мн., 1968, На ніве працы змагання Мн , 1977. Анатоль Мяснікоў. ЗВЯРУГА Яраслаў Генрыхавіч (н. 4 9 1928, гп Мядзел), беларускі архео- лаг Канд. гіст. н. (1972) Скончыў БДУ (1953) У 1947 — 64 працаваў ва ўстановах нар асветы, з 1966 у 1н це гісторыі АН Беларусі. Даследаваў ста- раж. гарады (Ваўкавыск. Слонім, Грод на, Ліду, Турыйск, Здзітаў), гарадзішчы, селішчы, курганныя могільнікі Беларусі. Адкрыў і ўвёў у навук ўжытак больш за 30 археал. помнікаў Верхняга Панямон- ня. Вывучае славяна-балцкія кантакты ў раннім сярэднявеччы Адзін з аўтараў кніг: «Нарысы па археалогіі Беларусі» (ч 2, 1972), «Кіеў і заходнія землі Русі ў IX—XIII стст » (1982), «Беларуская ар- хеалогія» (1987) і інш. Сувенірны спецвыпуск газеты «Звязда», прысвечаны святу славянскага пісьменства і культуры. 1990. 7в.: Древннй Волковыск X—XIV вв. Мн., 1975. Верхнее Понеманье в IX—ХІП вв. Мн., 1989; Археологнческне работы в Сло- ннме // Беларускія старажытнасці. Мн., 1972. Славяно балтскне связн в раннем средневековье (по матерналам Белорусснн) / / Проблемы этногенеза н этннческой нс- торнн балтов: Сб статей Внльнюс, 1985; Мсследовання Гораньского городшца / / Ілешкоя агсбеоіорр. Уііпііія. № 9. 1992. «ЗГОДА», грамадска-палітычная газета Выдаецца з ліп 1992 у Мінску на бел мове 2 разы на месяц. Асобныя матэрыя- лы друкуюцца на рус. мове Засна- вальнікі: Партыя нар. згоды і калектыў рэдакцыі Асвятляе праблемы ўнутр. і знешняй палітыкі, паліталогіі, паліт культуры, нац. эканомікі і прыватнай гаспадаркі, бел. адраджэння і патрэб нац. меншасцяў. Прапагандуе дэмакр. рэформы, ідэі міжнац. згоды, адлюсі роўвае меркаванні шырокай грамад скасці, розных паліт. партый і рухаў, грамадскіх арг-цый. Аляксей Кароль ЗГОНЫ, г в а л т ы , адработачная феад павіннасць сялян, часткова і мяшчан у ВКЛ у 15—18 ст.; найб ранняя форма працоўнай павіннасці. 3 устанаўленнем у 16 ст. штотыднёван паншчыны 3 пра- водзіліся для тэрміновых с.-г работ звыш цягла. Падзяляліся на вялікія (зганялі ўсіх працаздольных) і малыя (1—2 ра ботнікі з гаспадаркі на ворыва і сяўбу), на конныя і пешыя У адрозненне ад паншчыны на 3 прымушаліся працаз дольныя з кожнай сям і, нават кутнікі, якія не мелі зямлі і двара. Колькасць 3 залежала ад плошчы панскай раллі і пат- рэб у дадаткован рабочай сіле: напр , у Дуброўне (1775) у год 4 3., у Цімкавічах (1789) — 10, у Быцені (1783) — 12. 3 часам колькасць іх павялічвалася Напр , ва ўладаннях Клецка ў 1714 праводзіліся 6 малых і 4 вялікія 3., а ў 1791 — 12 ці 13 вялікіх. У 2-й пал. 18 ст. найчасцей праводзілася 12 3 у год У залежнасці ад відаў работ 3 мелі назву шарваркі, та- локі, работы з разавым пачастункам — абжынкі. У балансе рабочай сілы фаль- варкавай гаспадаркі 3 мелі значную ўдзельную вагу. Напр . у Чарнаўчыцах (каля Брэста) у 1792 складалі да 18% адработачных дзён Літ Леонтовнч Ф Н Крестьянскнй двор в Лнтовско-Русском государстве Вып 1—3. Спб., 1897—98; Забела Т. Панская гаспадарка на Беларусі быт падданага ся- лянства ў другой палове XVIII ст Мн. 1928; Лойка П.А Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі: Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI—XVIII ст Мн 1991. Павел Казлоўскі. ЗГУРТАВАННЕ БЕЛАРУСАЎ ВЯЛІ- КАЙ БРЫТАНП (ЗБВБ), нацыянальная беларуская арганізацыя на эміграцыі (Вялікабрытанія) Утворана ў ліст 1946 Сярод заснавальнікаў В Жук-Грышкевіч, В.Сянькевіч, М Нікан, Ч Кукель, Ф Бар- туль і інш. На 1 -м агулыіым з ездзе ЗБВБ (18—19.1.1947) прыняты статут. Дзей- насцю Згуртавання кіруе Гал ўправа якая зацвярджае склад упраў асобных аддзелаў, што. дзейнічаюць у Лондане (з 1947), Брэдфардзе, Манчэстэры (абодва з 1948), Бірмінгеме (з 1952). Крыніцы даходаў ЗЬВБ — членскія ўзносы I пры- бытак ад уласнай маёмасці. Членамі Згуртавання могуць быць беларусы, якія прынялі брытанскае падданства, і англі- чане на правах ганаровых і дабрачынных членаў Асн мэта ЗБВБ — нац адра джэнне Беларусі. Кірункі дзейнасці нац.-культ., грамадска-арганізац. і ін- фармацыйна выдавецкая праца, прад- стаўніцтва беларусау за мяжой; аказанне дапамогі беларусам у Вялікабрытаніі і інш. краінах. 3 мэтай выхавання моладзі на нац традыцыях у 1964 у Брэдфардзе заснаваны Бел юнацкі клуб, у 1970 ад- крыты грамадскі клуб «Сакавік», які праводзіць культ.-грамадскую работу, наладжвае сувязі паміж беларусамі і прадстаўнікамі інш нацыякальнасцей у Вялікабрытаніі 3 1966 у Манчэстэры дзейнічае Бел. грамадскі клуб У 1963 пры ЗБВБ заснавана дабрачынная сек- цыя, якая мае свой статут і распараджа- ецца фондам, куды пералічаюцца сродкі з касы Згуртавання і ахвяраванні пры- ватных асоб. Фонд фшансуе працу за- межных даследчыкаў у галіне беларуса знаўства, эканомікі і сельскай гаспадар- кі, выплачвае стыпендыі маладым вучоным з Беларусі, якія стажыруюцца ў ВНУ Англіі, аказвае дапамогу ахвярам Чарнобыля, часткова пакрываў выдатк навук. час. *Джэнэл оф белорашн стадэіз». ЗБВЬ з яўляецца адным з за снавальнікаў Цэнтр каардынацыйнага к-та абароны інтарэсаў уцекачоў (1948), Англа-бел т-ва (1954), падтрымлівае бе- ларускія грэка каталіцкую і аўтакефаль- ную праваслаўную цэрквы, супрацоўні- чае з міжнар , бел і інш. нац арг-цыямі Выдавала час. «На шляху» (1946—51; выйшла 13 нумароў), «Беларус на чу- жыне» (1947—50, выйшлі 42 нумары), выпусціла шэраг брашур, у т.л. «Бела-
русь пад расійскай акупацыяй» Жук- Грышкевіча (1949), «Абвяшчэнне неза- лежнасці Беларусі 25 сакавіка 1918 г.» (1978), асобныя працы навукоўцаў з Бе- ларусі. Для ўнутранай інфармацыі Гал. ўправа выдае «Камунікат ЗБВБ» (з 1946). 3 1947 па 1996 адбылося 50, агульных гадавых ездаў ЗБВБ. У розны час старшынямі ЗБВБ былі: Жук-Грыш- кевіч (1947—48), Бартуль (1949), Нікан (1950), А.Надсон (1951—52), П.Асіповіч (1953, 1955), П.Навара (1954, 1957, 1966—70), М.Арцюх (1956), У.Бутры- мовіч (1958. 1960 — 65), А.Шацько (1959), Я.Міхалюк (1971—95), А.Здан- ковіч (1995—96), Еўдакімаў (3.1996). Анфіса Ляднева. ЗГУРТАВАННЕ БЕЛАРЎСКАЙ ШЛЯХТЫ (ЗБШ), добраахвотная наву- кова-культурная патрыятычная арг-цыя нашчадкаў шляхецкага стану, вайскова- га саслоўя Беларусі. Афіцыйна засн. 1.11.1992 на 1-м (Устаноўчым) сойме ў Мінску. Зарэгістравана 29.1.1993. Вы- шэйшы орган — сойм (з'езд), паміж сой- мамі — Найвышэйшая рада. Выканаў- чыя органы Гал. сакратарыят і сакрата- рыяты на месцах. Старшыня ЗБШ — А.П.Грыцкевіч, ганаровы старшыня — граф Анджэй Станіслаў Цеханавецкі (Лондан). Мае тэр. згуртаванні, кіруючы орган — соймік. Асн. мэты ЗБШ: усеба- ковае вывучэнне, зберажэнне, адраджэн- не і развіццё бел. нац. духоўнай і матэ- рыяльнай культуры і традыцый, выву- чэнне ўкладу бел. шляхты ў агульную гісторыю дзяржавы, яе эканоміку, наву- ку, тэхніку, культуру, мастацтва, л-ру бел і інш. народаў свету. Займаецца прапагандай і пашырэннем сярод на- сельніцтва гіст. ведаў, навыкаў і ўзораў шляхетных паводзін, навук. распра- цоўкай праблем генеалогіі, геральдыкі і гісторыі шляхецкага стану Беларусі. вы вучэннем гісторыі родаў і сем яў. Створа- ны радаводна-геральдычная камісія, гра- мадскі Шляхецкі ун-т культуры (у Мін- ску, з 1993). ЗБШ ладзіць літ.-муз. вечарыны, прысвечаныя дзярж. і гра- мадскім дзеячам, дзеячам культуры, якія належаць да шляхецтва або іх нашчад- каў. Прымае ўдзел у патрыятычным, дэ- макратычным і адраджэнскім руху на Беларусі. Выдае час. «Годнасць». Анатоль Грыцкевіч. ЗДАНОВІЧ Аляксандр (1808, Ігуменскі пав. Мінскай губ. — 1868). гісторык, пісьменнік, педагог. Бацька І.А.Зйа- новіча. Паходзіў з беднай бел. шляхец- кай сям і. Скончыў Віленскі ун-т. У 1834—63 выкладчык лац. мовы і гісторыі Віленскага шляхецкага ін-та, выкладчык гісторыі Віленскай духоўнай семінарыі. Аўтар падручнікаў па ўсеагульнай гісторыі [«Храналагічна-гістарычны на- рыс сучасных дзяржаў ад V веку да на- шых дзён» (Вільня, 1844), «Нарыс усе- агульнай гісторыі для дзяцей» (Вільня, 1861) і інш.]. Пераклаў падручнікі па гісторыі з рус. мовы на польскую («Гісторыя сярэдніх вякоў» (Вільня, 1845), «Гісторыя новага часу» (Вільня, 1846)] Аўтар «Нарыса польскай М.І.Здановіч. гісторыі для дзяцей» (Вільня, 1857), у якой выказаў свае погляды на гісторыю Беларусі, Літвы і Польшчы. Кніга мела вял. ўплыў на грамадскую думку і выха- ванне моладзі напярэдадні паўстання 1863. Непраданыя ад 3-га выд. экзэмпля- ры былі канфіскаваны і знішчаны. Чл. Віленскай Археалагічнай камісіі, ува- ходзіў у склад рэдакцыі газ. «Кчгіег УУііегізкі» («Віленскі веснік»). Літ.'- Козіаікогмккі 5. Аіекзаініег 2<1апо№ісг (1805—1868): 2агу& Ьіо^гаГіс/пу. Угііпо, 1918. Вячаслаў Шалькевіч. ЗДАНОВІЧ Гаўрыіл Станіслававіч [29.3(10.4).1900, в. Крывошын Нава- грудскага пав. Мінскай губ., цяпер Ляха- віцкага р-на — 6.7-1984], генерал-маёр (1943), Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1931). У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 на Цэнтр., Паўд.-Зах., Паўд., Ста- лінградскім, Данскім, 3-м, 2-м У кр. і За- байкальскім франтах. Удзельнік абароны Беларусі, Сталінградскай бітвы, вызва- лення Украіны, Малдавіі, Румыніі, Венг- рыі, Чэхіі, Славакіі. Камандзір стралк. дывізіі 3. вызначыўся ў жн. 1945 у баях па разгроме Квантунскай арміі Японіі. Дывізія пад яго камандаваннем удзельні- чала ў наступальнай аперацыі ў Маньч- журыі. Да 1953 у Сав. Арміі. Аўтар кн 437 ЗДАНОВІЧ «Ідзём у наступленне» (1980). Яго імем названа вуліца ў г. Ляхавічы. ЗДАНОВІЧ Ігнат Аляксандравіч (1(13).1.1841. Вільня — 21.12.1863 (2.1.1864)], удзельнік паўстання 1863 у Літве і на Беларусі Сын /А.Здановіча. Скончыў Віленскую гімназію. У 1858— 62 вучыўся ў Пецярбургскім ун-це, ат- рымаў ступень канд. матэм. навук. Слу- хаў лекцыі ў Берлінскім ун-це. У лютым 1863 вярнуўся ў Вільню і ўключыўся ў дзейнасць паўстанцкай арг-цыі. Выкон- ваў абавязкі касіра, з жніўня і нач. гора- да, быў бліжэйшым паплечнікам К.Калі- ноўскага па кіраўніцтве паўстаннем Арыштаваны 26.9.1863, у следчай камі- сіі, паводле афіц дакументаў, «трымаўся з рэдкай упартасцю». Публічна павеша- ны на гандлёвай плошчы Лукішкі ў Віль- ні. Аутар брашуры «Успамін пра філама- таў і філарэтаў» (Парыж, 1860), напіса- най паводле апавяданняў дзядзькі — былога філамата К.Пясецкага. Тв.- Кііка $7схе8ОІб№ о ЕіІотаІасЬ і ЕіІагеІасЬ / / Рготіепіісі Еііотасі — Еііагесі / Ў.еЬгаІ і оЬрыііІ Н.Мо5сіскі. 3 \ууд. ЗУагБгаіма еіс-, 1928. 5. 5—19, 87—92, 95—97. Літ.- К і с я л ё ў Г. Героі і музы: Гіст. нарысы. Мн., 1982. С. 124—126; Смнр- н о в А.Ф. Восстанне 1863 г. в Лнтве в Бе- лорусснн. М., 1963; ЕІігепк геііігбш- п а Е. І^пасу 2(1апо»'ісг — ка5]ег і па- сгеігіік ро№5іагісгу М'ііпа / / Аіепешп З^ііепккіе. 1933. Т. 8. Генадзь Кісялеў ЗДАНОВІЧ Міхаіл Іванавіч [10(22).5.1887, в. Залескі Бор Ваў- кавыскага пав., цяпер Свіслацкі р-н — 15.7.1976], поўны Георгіеўскі кавалер У 1910 прызваны ў армію, насля заканчэн- ня службы вярнуўся дадому. У 1 -ю сусв. вайну зноў мабілізаваны і адпраўлены на фронт. Служыў у 63-м Угліцкім пях. палку. За мужнасць і гераізм прызнача- ны камандзірам узвода, прысвоена зван- не ст. унтэр-афіцэра. Ваяваў у Прусіі, Галіцыі, Аўстрыі Георпеўскім крыжам 4-й ступені ўзнагароджаны за бой пад мяст. Ольстэрбург ва Усх. Прусіі, 2-й і 3-й ступеняў пад Варшавай, 1-й ступе- ні — за гераічныя дзеянні ў баі за ўмаца- ваныя пазіцыі ў в. Цэбраў у ходзе прары- ву аўстра-германскага фронту 1916. Быў паранены. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 працаваў у губ. упраўленні рабоча-ся- лянскай міліцыі ў Ніжнім Ноўгарадзе, звольніўся па стане здароўя і вярнуўся на радзіму. У гады Вял. Айч. вайны сувязны партыз. атрада імя Кірава брыгады імя Чапаева. Дастаўляў харчаванне, меды- каменты, разведданыя. Пасля вайны працаваў у калгасе. Мікалай Пакутнік. ЗДАНОВІЧ Ніна Іванаўна (н. 1.1.1959, г. Слонім), беларускі археолаг. Скончы- ла БДУ (1981). 3 1984 у Ін-це гісторыі АН Беларусі, з 1988 у Ін-це «Белспец- праектрэстаўра цыя», з 1994 выкладае ў Бел. пед. ун-це. Даследус познасярэдне- вяковы керамічны посуд, яго асарты- мент, тэхналогію вытв-сці, рэгіянальныя асаблівасці.
438 ЗДЗІТАВА Тв.: Беларуская паліваная кераміка XI— XVIII стст. Мн., 1993 (разам э А.А.Труса- вым); Стары замак у Гродне XI—XVIII стст.: Гіст.-археал. нарыс. Мн., 1993 (разам з А.А.Трусавым, В.Е.Собалем); О некоторых вндах неполнвной посуды окнслнтельного обжвга Лндского эамка / / Древнерусское государство в славяне. Мн., 1983; Неполнв- ная посуда Мнрского замка / / Древностн Лнтвы н Белорусснм. Внльнюс, 1988. ЗДЗІТАВА, вёска, цэнтр Спораўскага сельсавета Бярозаўскага р-на, каля воз. Спораўскае. За 35 км на ПдУ ад Бярозы, 6 км ад чыг. ст. Белаазерск. 1,2 тыс. ж., 446 двароў (1994). Стараж. горад Здзітаў упершыню ўпамінаецца ў летапісе пад 1252, але яго месцазнаходжанне дакладна не вызнача- на. 3 2-й пал. 15 ст. вядомы «Здятов Го- родок» («дворец») каля воз. Спораў- скае — цэнтр дзярж. воласці Слонімска- га пав. Трокскага ваяв. Падараваны каралём польскім і вял. кн. ВКЛ Казімі- рам «кнегнне Швнтрнгайловой». У 1520 «двор» — адм.-гасп. цэнтр воласці і мяс- тэчка, праз якое ішла вял. дарога з Ва- лыні ў Вільню. У сярэдзіне 16 ст. праве- дзена аграрная рэформа (валочная паме- ра), у 1560 — яе рэвізія. Паводле даных 1559, значную частку воласці займала Здзітаўская пушча (4x2 мілі), якая прылягала да 3. з Пн. У 1561 гаспадарскі двор 3. з мястэчкам, «дворцом» «Хрнсн- ца» і воласцю перададзены ў заклад на 3 гады В.Цішкевічу, а з 1562 — у яго па жыццёвае ўладанне. У 1567 упамінаецца здзітаўская царква Успення. У 1570 Цішкевіч завяшчаў 3. дачцэ Аляксандры. У 1590 Здзітаўская воласць з дваром, мя- стэчкам і фальваркам у закладзе ў сло- німскага старосты Л.Сапегі, у 1594 — у А.Цішкоўны-Язлавецкай. У 17 —18 ст. 3. — цэнтр староства Сапегаў у Нава- градскім ваяв. У 1757 смаленскі ваявода П.Сапега перадаў староства даўгоўскаму і пералайскаму старосце А.Бжастоўска- му. 3 1795 у складзе Рас. імперыі. У 19 ст. мястэчка Пескаўскай вол. Слонім- скага пав. У 1880-я г. — 644 ж., 57 два- роў. У 1921—39 у складзе Польшчы, вё ска Пескаўскай гміны Косаўскага пав. Палескага ваяв. У 1921 — 960 ж., 189 двароў. 3 1940 цэнтр Здзітаўскага сель- савета Бярозаўскага р-на. У Вял. Айч. вайну недалёка ад 3. базіраваліся штаб Брэсцкага партыз. злучэння, Брэсцкі падп. абком КП(б)Б. У крас. 1944 у 3. і наваколлі адбыліся буйныя баі паміж партызанамі і ням.-фаш. захопнікамі (гл. Здзітаўская абарона 1944). Цэнтр кал- гаса «Спорава». У вёсцы сярэдняя і па- чатковая школы, бібліятэка, Дом культу- ры, царква. Мемар. комплекс «Здзітаў- ская абарона». Помнікі археалогіі: 2 стаянкі неаліту і бронзавага веку, сярэд- невяковае селішча. Літ.: Акты, нздаваемые Внленскою ко- мнсснею для разбора древннх актов. Внль- на, 1895. Т. 22. Акты Слоннмского земскцго суда [1555—1570 гг.[. № 301, 526, 542, 632, 639; Акты Лнтовско-Русского государства- М., 1899. Вып. 1. № 10, 150; Любав- с к н й М.К. Лнтовско-русскнй сейм: Опыт по нсторнн учрежденяя в связн с внутрен- ням строем м внешнею жмзныо государст- ва. М., 1900. Прнложення. № 39, 41, 42, 63; Макснм ейко Н.А. Сеймы Лнтовско- Русского государства до Люблннской уннн 1569 г. Харьков, 1902. Прнложенне. С. 426— 428; Опнсанне документов н бумаг, храня- іднхся в Московском архнве Мнннстерства юстнцнн. Кн. 21. М., 1915; Ревнзня пуіц н переходов звернных... Внльна, 1867. С. 20— 21, 93, 198—205; XV у 51 о о с Ь 5. Ногя'о) ргапіс і Іегу1ог)шп рохуіаШ КоЬгупзкіево <10 роіотуу XVI ту. ХУіІпо, 1930. 8. 96—105. Шаміль Бекцінееў, Міхаіл Спірыдонаў, Валерый Шаблюк. ЗДЗІТАЎ, стараж. горад. Упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1252. Дакладнае месцазнаходжанне не- вядома. Найб. верагодным з'яўляецца меркаванне, што горад першапачаткова размяшчаўся за 4 км на Пд ад сучаснай в. Здзітава Бярозаўскага р-на, каля в. Старамлыны, дзе на правым беразе р. Ясельда захаваліся рэшткі гарадзішча 11 —13 ст. Гарадзішча займала ізаляваны ўзгорак пл. больш за 1 га ў нізіннай, мес- цамі забалочанай пойме ракі. 3 усх. і зах. бакоў да яго прымыкае стараж. селішча пл. каля 3 га. У 1971 Я.Г.Звяру- га правёў на помніку археал. раскопкі. Культурны пласт да 1,5 м, ускрыты на пл. 220 м2. Знойдзены разнастайныя жал. наканечнікі стрэл, ключы, фібулы, крэсівы, каменныя пацеркі і інш. гасп. і бытавыя рэчы. Матэрыяльная культура гарадзішча блізкая да матэрыяльнай культуры гарадоў Тураўскай зямлі і Бел. Панямоння. Літ.: 3 в е р у г о Я.Г. К вопросу о мес- тонахожденвв летоппсного Зднтова / / Те- зй... доп. 15-й наук. конф. ІА АН УРСР. Одеса, 1972. Яраслаў Звяруга. ЗДЗІТАЎСКАЯ АБАРОНА 1944, баі партыз. брыгад імя Дзяржынскага, «Са- вецкая Беларусь» і 345-га партыз. атрада супраць ням.-фаш. захопнікаў 3 — 11.4.1944 каля в. Здзітапа Бярозаўскага р-на ў Вял. Айч. вайну. У пач. крас. 1944 у раёне, дзе базіраваліся партыз. фарміраванні, штаб Брэсцкага партыз. злучэння, Брэсцкі падп. абком КП(б)Б, гітлераўцы сканцэнтравалі атрады СС, 10 артыл. і мінамётных батарэй, танкі, бронемашыны, бамбардзіроўшчыкі. Пар- тызаны і 10 тыс. мірных жыхароў апы- нуліся ў акружэнні. На 3-і дзень наступ- лення гітлераўцам удалося ўклініцца ў абарону партызан брыгады імя Дзяр- жынскага і 345-га партыз. атрада. На да- памогу апошнім прыйшлі партызаны ат- рада імя Будзённага. Гітлераўцы, страціўшы каля 60 карнікаў, адступілі і кінулі гал. сілы супраць партыз. брыгады «Савецкая Беларусь», якая займала аба- рону ўздоўж р. Дарагабуж і прыкрывала асн. партыз. базы. Пасля некалькіх дзён баёў паргызаны паводле загаду каманда- вання перайшлі на 2-ю лінію абароны паміж в. Здзітава і Спорава; узвод пар- тызан 6 гадзін прыкрываў іх адыход. Толькі на 7-ы дзень карнікі ўвайшлі ў гэ- тыя вёскі, але 2-ю лінію абароны штур- маваць не адважыліся. На месцы баёў у в. Здзітава створаны мемарыяльны комп- лекс. ЗДЗЯХОЎСКІ (Хдгіесііошвкі) Казімір Антон [14(27).3.1904 — маёнтак Вял. Навасёлкі, цяпер вёска ў Дзяржынскім р-не — 8.10.1983), дзеяч польскай эмі- грацыі. Пляменнік Казіміра і Мар'яна Здзяхоўскіх. Скончыў ф-т права і эка- номікі Ягелонскага ун-та (1930), да 1939 працаваў у Валютнай камісіі — сумес- ным органе Мін-ва фінансаў і польскага банка. У час ням.-фаш. акупацыі жыў у Варшаве, супрацоўнічаў з лонданскім эміграцыйным урадам, двойчы быў арыштаваны гестапа, трапляў у Асвен- цым (ліп.—ліст. 1940), вызвалены дзя- куючы намаганням сяброў. 3 восені 1944 ў Рыме, з 1945 у Парыжы, пазней у Лондане. У 1951—69 супрацоўнік Поль- скай б-кі ў Лондане, чл. рэдакцыйнага к- та газ. «Пгіеппік Роіакі» («Польскі веснік»). Апрацаваў і падрыхтаваў да друку ўспаміны паліт. дзеячаў польскай эміграцыі Ю.Гадлеўскага, Б.Млынарска- га, Я.Любамірскага. Пераклаў на англ. мову «Успаміны Ганараты Заблоцкай з Гарчынскіх». Язэп Янушкевіч. ЗДЗЯХОЎСКІ (2<1гіесЬошзкі) Казімір Эдмундавіч (псеўд. Здора Ула- дзімір; 14(26).3.1878, в. Ракаў Мінскага пав., цяпер у Валожынскім р-не — 4.8.1942], польскі пісьменнік. Брат М.Здзяхоўскага. Скончыў Мінскую гімназію і Маскоўскі ун-т. Жыў і праца- ваў у радавым маёнтку ў Ракаве, які пе- ратварыўся, па словах Э.Ажэшкі, у «паўночныя Афіны». Сустракаўся тут з вядомымі вучонымі і літаратарамі, пера- пісваўся з рус. і польскімі пісьменнікамі. Напісаў у Ракаве раманы «Перамены» (1906), «Зарыва» (1908), «Апора» (1912), «Крэсы» (1920), «Злачынства» (1922) і інш., у якіх адлюстраваў асоб- ныя моманты з гісторыі Беларусі 19 — пач. 20 ст. (паўстанне 1863—64, рэв. 1905—07, грамадз. вайна і інш.). Вячаслаў Рагойша. ЗДЗЯХОЎСКІ (ХсІгіесЬогузкі) Мар ян Эдмундавіч [30.4(12.5). 1861, в. Ракаў Мінскага пав., цяпер у Валожынскім р-не — 5.10.1938), польскі літаратура- знавец, філосаф, палітолаг, публіцыст. Брат К.Здзяхоўскага. Вучыўся ў Пецяр- бургскім і Дэрпцкім ун-тах (1879—83), стажыраваўся ў Заграбе і Жэневе (1883—84). Праф. Ягелонскага (1899— 1919) у Кракаве, праф. (1920—31) і рэк- тар (1925—27) Віленскага ун-таў, член Польскай (з 1902) і Венгерскай (з 1928) акадэмій навук. Заснавальнік і старшыня Слав. клуба ў Кракаве (1901 —12). Па- чынальнік польскага славяназнаўства і кампаратывістыкі, даследчык псіхалогіі слав. народаў у параўнальна-супа- стаўленчым плане. На светапогляд 3. вял. ўплыў зрабілі рус. філосафы і пісьменнікі М.Бярдзяеў, Дз.Меражкоў- скі, А.Пыпін, У.Салаўёў, Б.Чычэрын і асабліва Л.Талстой, з якім 3. быў асабіс- та знаёмы і які напісаў прадмову да яго кн. «Рэлігійна-палітычныя ідэалы поль- скага грамадства» (выд. пад псеўданімам М.Урсін. Лейпцыг,1896, на рус. мове).
439 З’ЕЗД Асновай філасофскіх поглядаў 3 была дактрына песімізму, што прадвызначыла спецыфіку яго творчасці У паліт. ад- носінах — ліберальны кансерватар. пра- ціўнік бальшавізму і нацыянал-сацы- ялізму Песімістычна разглядаў будучы- ню Польшчы з прычыны пагрозы з сав і герм бакоў, разам з тым заклікаў да ак- тыўнага змагання са злом («Перад воблікам канца», 1937; «Здань буду- чыні», 1939). Прапагандаваў еднасць палітыкі і маралі У нац дзярж пытан- нях быў прыхільнікам адзінай Польскай дзяржавы, спадчынніцы Рэчы Паспа літай, якая, на яго думку, спрыяла б т.зв малым народам (у т.л беларускаму) найпаўней рэалізаваць свой духоўны па- тэнцыял Зыходзячы з гэтага, быў суп- раць права беларусаў на самавызначэн- не, выступаў за далучэнне ўсіх бел зя- мель да Польшчы, разам з тым заклікаў надаць усходнеслав. народам статус нац. меншасцяў, быў патрыётам «малой» Айчыны — пст Літвы (Беларусі), адчу- вау патрэбы і псіхалогію краю, адстонваў некат. «крэсовыя» інтарэсы, што выклі- кала нянавісць шавіністычных колаў Аўтар больш як 20 манаграфій, прысве- чаных польскай, рус., заходнееўрап. л ры, сувязям польскай культуры з ус- ходне- і паўдневаславянскімі («ІІрывер- жанцы месіянства і славянафілы Нарыс па псіхалогіі славянскіх народаў», 1888, «Караль Гынек Маха і чэшскі бай- ранізм», 1893; «Байран і яго час», т. 1 — 2, 1894 — 97, «Чэшскія памкненні і ідэалы», 1897, «Адраджэнне Харватыі ў XIX стагоддзі», 1902, «Погляды Красінскага 3 даследаванняў польскай літаратуры і філасофіі», 1912, «Ула- дзіслаў Сыракомля: Літоўска-беларускі элемент у польскай творчасці», 1924, «Венгрыя і вакол Венгрыі», 1933). Да- следаваў філасофскія канцэпцыі поль- скага рамантызму, эвалюцыю месіянскіх і апакаліптычных ідэй у польскай мас- тацкай л-ры і філасофіі 19 ст. («Резііз регпісіозіззнпа Нарыс сучасных кірункаў каталіцкай думкі», 1905, «Песімізм, ра мантызм і асновы хрысціянства», т. 1 —2, 1914; «Рускі ўплыў на польскую душу», 1920). Літ' Суліма (У.Самойла). Праф. Здзяхоўскі аб беларускай душы. Вільня, 1924 Рагойша В Ішлі лісты з Ракава... / / Рагойша В Кантакты Мн., 1982, 5О-1есіе ргасу ріхагхкіе) М ЗДгіесЬонгскіедо 9/ііпо, 1933; Вііггаска I Ісіеаі а ггесгузміхіоас: О кгуіусе тогаіізіусгпеі М.ЗДгіесЬоіУ&кіево. Ч'агзгав'а. 1982; Зкосгупікі ] Рехутігт Шогоіісгпу Магуапа 2<1гіесЬо№5кіево ЗУгосГа* еіс. 1983 Вячаслау Рагойша ЗДЗЯЦЕЛ, пстарычная назва г. Дзят- лава да 1795. Ужываліся таксама вары- янты: Д з е н ц е л , Дзецел, Зде- тел, Здзенцел, Здзечола, Зецел і інш. Этымалогія слова дак ладна не высветлена ЗДОЛЬНІКІ, гл. Дольнікі. ЗДОЛЫІІЧЫНА, від арэнды зямлі, пры якой арэндная плата выплачвалася ўлас- ніку зямлі доляй ураджаю (палова, трэць, чвэрць і г.д.). Характарызуе ў ас- М.Здзяхоўскі ноўным дакапіталіст і неразвітыя капіта- ліст. формы эксплуатацыі дробных с.-г. вытворцаў. Узнікла пры рабаўласніцкім ладзе, вял пашырэнне атрымала ў эпоху феадалізму Існавала на ўсіх стадыях эвалюцыі феад ладу на Русі, у ВКЛ, Рас. імперыі 3 , пры якой аддавалася палова ўраджаю, наз палавіншчынай. У 1552 гаспадаркі сялян-дольнікаў (гл. ў арт Дольнікі) у Полацкім ваяв складалі 53,5% усіх сялянскіх гаспадарак. У эпо ху капіталізму 3 захавалася як перажы так прыгонніцтва (гл Адработкі) Ва ўмовах станаўлення і развіцця капіталіст. адносін была пераходнай формай ад фе- ад арэнды зямлі да капіталістычнай У абсалютнай болыпасці сялян-арандата- раў пасля сял. рэформы 1861 3. мела ка- бальны, харчовы характар Часта прак- тыкавалася сялянамі Беларусі, асабліва ўсх. і паўд. (палескіх) паветаў. Здольш- чык абавязаны быў аддаваць зем- леўласніку ад */« да 2/з ураджаю збожжа або ўкосу сена У 1913 у Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай губ. пасевы здоль- шчыкаў дасягалі 68,2% сялянскіх пасе- ваў на надзельных і купленых землях Літ Л е н іі н В.М. Раэвнтне капнталнз- ма в Росснм / / Полн собр соч. Т 3 С 192—197, Анфнмов А.М. Земельная аренда в Росснн в начале XX века. М., 1961. С. 117, 126—127, 146—147, 191; Шабуня К.Н Аграрный вопрос н крестьянское двн женне в Белоруссмн в революцнн 1905— 1907 гг. Мн., 1962. С. 39—41 44—49; Коз- л о в с к н й II.Г Крестьяне Белорусснн во второй половнне XVII—XVIII в Мн., 1969 С. 48—49, 51. 90—91. 95—96; П а н ю т н ч В П. Соцнально-экономнческое развнтне бе- лорусской деревнн в 1861 — 1900 гг Мн 1990 С 127—131. 134, 136, Голубеў ВФ Сялянскае землеўладанне і землекарыстан не на Беларусі XVI—XVIII стст. Мн , 1992 С. 28, 95—96, 102. Яковлевнч Я. «Обя- занное» хозяйство / / Русская мысль. 1914 № 3- Отд 18. С. 10—14 Вячаслаў Панюціч. ЗЕВІН Якаў Давыдавіч (парт псеўд Валодзя, Сава, Таварыш П а в е л , 1884, мяст Маластоўка Чэры- каўскага пав., цяпер. г.п. Краснапол- ле — 20.9.1918), удзельнік рэв. руху. 3 сям і дробнага гандляра У 1904 устушў у РСДРП Удзельнік рэвалюцыі 1905—07 Вёў рэв работу ў Баку, Бахмуце, Кры вым Розе, Горлаўцы. 3 1911 вучыўся ў парт. школе ў Ланжумо (каля Парыжа) 3 1915 чл Бакінскага к-та РСДРП Не раз арыштоўваўся Пасля Лют. рэв 1917 у Маскоўскім Савеце 3 жн 1917 у Баку, адзін з кіраўнікоў усеагульнай стачкі ў вер. 1917 3 крас. 1918 чл Бакінскага ВРК, нарком працы Бакінскага СНК. Пасля часовага падзення сав. улады ў Баку (31.7 1918) арыштаваны і расстра ляны ў ліку 26 бакінскіх камісараў. У г.п. Краснаполле імем 3 названа вулша З'ЕЗД БЕЛАРУСКАГА КАТАЛІЦКА- ГА ДУХАВЕНСТВА 1917 Адбыўся 24—25 5 (6—7.6 ) 1917 у Мінску Арга нізатары Л.Хвецька, В Гадлеускі, А Астрамовіч (А Зязюля), Ф Будзька, А.Цікота. Прысутнічала каля 30 бел свя тароў. Заслуханы рэфераты: «Беларускі рух і яго адносіны да жыцця касцельна- га, а таксама да акцыі каталіцкай у Бс ларусі» (кс А.Лісоўскі, чытаў А Стан кевіч), «Дзейнасць каталіцкага духавен- ства ў Беларусі — палітычна-народная» (кс. Гадлеўскі). «Акцыя духавенства — грамадска-эканамічная» (кс. В Га- расімовіч), «Акцыя прасветная» (кс Ф Абрантовіч), «Акцыя выдавецкая» (кс Хвецька) Паводле тэм рэфератаў былі створаны адпаведныя камісіі. Пры- няты рэзалюцыі аб аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай дэмак- ратычнай Рэспублікі, выкладанні ў шко- лах на роднай мове, увядзенні казанняў і дадатковых набажэнстваў на бел. мове, вывучэнні бел мовы і гісторыі ў Пецяр- бургскай духоўнай акадэміі і Маплеўскай семінарыі, пераводзе бел святароў у бел парафн, чарговым усебел з ездзе каталіцкага духавенства і агуль- ным з ездзе ўсіх святароў Былі прыняты пастановы аб выданні бел. падручнікаў, газеты «Бацькаўшчына» (выходзіла пад назвай «Крыніца») і правядзенні працы па адкрыцці бел. школ Чарговыя зезды бел. каталіцкіх святароў адбыліся ў Гер мановічах (1918) і ў Вільні (1921) Літ.'- Станкевіч А Беларускі хрысьціянскі рух. Вільня 1939; Яго ж Родная мова ў сьвятынях. Вільня, 1929 Янка Трацяк З'ЕЗД БЕЛАРУСКІХ ДЭЛЕГАТАЎ ВІ- ЛЕНШЧЫНЫ I ГРОДЗЕНШЧЫНЫ, гл. Беларускі з'езд Віленшчыны і Гро- дзеншчыны. З'ЕЗД БЕЛАРУСКІХ НАЦЫЯНАЛЬ- НЫХ АРГАНІЗАЦЫЙ Адбыуся 25— 27 3(7 — 9.4).1917 у Мінску Пры сутнічала каля 150 дэлегатаў ад розных бел. арг-цый. Асн. мэта з езда — выпра- цоўка ў новых гіст умовах праграмы бел. нац руху Абраны камісіі: агітацымная, арганізацыйная, друку, земская, фінансавая, школьная і этнаграфічная 3 езд паставіў пытанне пра неабходнасць адкрыцця бел. ун-та і інш. ВНУ, пасту- повы пераход пачатковых школ на род ную мову выкладання Прынята рашэпне пра арганізацыю т ва «Прасьвета» і вы
440 З’ЕЗД данне газеты. Этнагр. камісія адзначыла, што ў склад Беларусі ўваходзяць Мін- ская, Гродзенская, Магілёўская, часткі Смаленскай і Чарнігаўскай іуб., ствары- ла камісію для ўдакладнення яе межаў (акад. Я.Карскі, А.Шахматаў, праф. М.Любаўскі, М.Доўнар-Запольскі). Дэ- легаты выказалі пратэст супраць уклю- чэння ўсёй Віленскай губ. ў склад Літ. рэспублікі. Фінансавая камісія прапана- вала стварыць аддзел для арганізацыі бел. нац. банка. З'езд выказаўся за аўта- номію Беларусі ў складзе Рас. федэра- тыўнай рэспублікі; для кіраўніцтва краем у кантакце з Часовым Рас. урадам абра- ны Беларускі нацыянальны камітэт з 18 чал. на чале з Р.Скірмунтам і вылуча- на дэлегацыя да Часовага ўрада (П.Аля- ксюк, Э.Будзька, Я.Канчар, І.Касяк, М.Кахановіч, І.Краскоўскі, Скірмунт). Літ.'- Пратакол з'езду беларускіх нацыя- нальных арганізацый у Мінску 25—27 мар- ца 1917 г. / / Спадчына. 1990. № 4; Ж ы - л у н о в і ч 3. З'езд беларус-кіх нацыяналь- ных арганізацый 25 сакавіка 1917 года / / Полымя. 1925, № 6; К гнате н к о П.М. Февральская буржуазно-лемократяческая революцня в Белорусснн. Мн., 1986. С. 222—236. Валянцін Мазец. З'ЕЗД БЕЛАРЎСКІХ НАЦЫЯНАЛЬ- НЫХ АРГАНІЗАЦЫЙ I ПАРТЫЙ. Ад- быўся 8—10(21—23).7.1917 у Мінску. Скліканы Беларускім нацыянальным камітэтам (БНК) па ініцыятыве Бела- рускай сацыялістычнай грамады (БСГ). Прысутнічала каля 50 дэлегатаў. Асн. пытанне — нацыянальнае. Большасць дэлегатаў выказалася за паліт. аўтаномію Беларусі ў складзе Рас. федэратыўнай дэмакр. рэспублікі. З'езд паслаў прыві- тальную тэлеграму створанай Цэнтр. Укр. Радзе. Сярод дэлегатаў намецілася размежаванне паміж прадстаўнікамі БСГ і Беларускай народнай партыі сацы- ялістаў па пытанні выбараў новага прад- стаўнічага органа бел. арг-цый. У выніку выбараў прадстаўнікі БСГ атрымалі большасць. Замест БНК абраны Выка- наўчы к-т Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый [У.Галубок, Я.Лёсік, А.Ля- віцкі (Ядвігін Ш.), А.Смоліч, У.Фаль- скі], да якой перайшло кіраўніцтва бел. нац. рухам. Дэлегаты выказалі пратэст супраць прэтэнзій Польскай дзярж. рады на бел. землі. Прыняты рэзалюцыі аб да- памозе бел. бежанцам, стварэнні аргані- зац. бюро беларусаў-вайскоўцаў. З'езд пастанавіў стварыць фонд і паскорыць адкрыццё на Беларусі ун-та і с.-г. ін-та; даручыў упаўнаважаным у Петраградзе хадайнічаць перад Мін-вам нар. асветы аб асігнаванні выдання бел. падручнікаў. Літ.'. Октябрь 1917 в судьбы полнтвче- ской оппозвцнн. Гомель, 1993. Ч. 2. С. 201 — 223. Валянцін Мазец. З'ЕЗД НАСТАЎНІКАЎ МІНСКАЙ ГУ- БЁРНІ 1906. Адбыўся нелегальна 9— 10(22—23).7.1906 у в. Мікалаеўшчына Мінскага пав. Прысутнічала 16 чал. Адзін з арганізатараў з'езда К.М.Міцкевіч (Я.Колас). З'езд абраў часовае бюро, прыняў рэзалюцыю аб стварэнні настаў- ніцкага саюза. Адозва з'езда заклікала працаўнікоў школы змагацца за свае сац., нац. і прафесійныя правы, за ліквідацыю царскага самаўладдзя. Усе ўдзельнікі з'езда былі арыштаваны паліцыяй, пазбаўлены пасад і больш за 2 г. знаходзіліся пад следствам. Час. бюро працягвала сваю нелегальную дзейнасць. Літ.- 3 жыццяпісу Якуба Коласа: Даку- менты і матэрыялы. Мн., 1982. З’ЕЗД НАСТАЎНІКАЎ МШСКАЙ ГУ- БЁРНІ 1917. Адбыўся 15—26.5(28.5— 8.6). 1917 у Мінску. Прысутнічалі дэлега- ты ад школ усіх ступеняў губерні, у т.л. некат. навуч. устаноў, якія знаходзіліся ў эвакуацыі ў Расіі Арганізаваны ініцыя- тыўнай групай мінскіх настаўнікаў і вы- кладчыкаў, арыентаваных на рас. пра- выя партыі. Адным з галоўных было бел. пытанне. Большасць дэлегатаў, прызна- ючы за беларусамі права на нац.-культ. развіццё, выказалася супраць выкладан- ня ў школах на бел. мове, якая ў рэзалю- цыі з'езда была названа «роднай галіной рускай мовы», што было адмаўленнем самастойнасці бел. народа. У той жа час прадстаўнікам нац. меншасцяў Беларусі (палякам, яўрэям, латышам) дазваляла- ся ў навуч. установах карыстацца сваёй роднай мовай. Супраць нац. дыскрымі- нацыі беларусаў, у абарону бел. нац. школы выступіла настаўніца В.Лявіцкая (Лёсік), але не атрымала падтрымкі ў большасці дэлегатаў Па пытанні паліт. ўладкавання бел. краю прынятая рэза- люцыя сцвярджала, што Беларусь з'яўляецца неад'емнай часткай Расіі пры ўвядзенні «абласнога земскага са- макіравання». Разглядаліся таксама пы- танні арг-цыі на вёсцы курсаў для дарос- лых, стварэння настаўніцкага прафсаюза і інш. Уладзімір Ляхоўскі. З'ЕЗД САВЁТАЎ БССР, У с е б е л а - рускі з'езд Саветаў, вышэй- шы орган дзярж. улады ў рэспубліцы ў 1919—38. Склікаўся ЦВК Беларусі (або па патрабаванні большасці Саветаў рэс- публікі). У перыяд паміж з'ездамі вы- шэйшая ўлада ў рэспубліцы належала выбранаму з'ездам Саветаў ЦВК БССР. Кіраваў знешняй і ўнутр. палітыкай рэс- публікі, зацвярджаў, змяняў і дапаўняў Канстытуцыю БССР, устанаўліваў дзярж. граніцы, адм.-тэр. падзел БССР, зацвярджаў планы развіцця нар. гаспа- даркі, бюджэт рэспублікі і інш. Кантра- ляваў работу ЦВК, СНК і наркаматаў БССР. Паводле Канстытуцыі Белару- скай ССР 1937 вышэйшым органам дзярж. улады ў рэспубліцы стаў Вяр- хоўны Савет Беларускай ССР. За 1919—38 адбылося 12 Усебел. з'ездаў Саветаў (гл. арт. пра кожны з'езд). З'ЕЗД САВЁТАЎ РАБОЧЫХ I САЛ- ДАЦКІХ ДЭПУТАТАЎ ЗАХОДНЯЙ ВОБЛАСЦІ. Адбыўся 22 — 25.5(4— 7.6). 1917 у Мінску. Прысутнічала 40 дэ- легатаў з рашаючым голасам, якія прад- стаўлялі каля 253 тыс. рабочых, служа- чых і салдатаў, ад 13 Саветаў Мінскай, Магілёўскай і Віленскай губ., у т.л. ад Мінскага Савета 11, Гомельскага — 7, Барысаўскага — 4, Бабруйскага — 3, Замір'еўскага — 3, Маладзечанскага, Нясвіжскага, Мазырскага і Рэчыцкага — па 2, Магілёўскага, Дзісенскага, Вет- каўскага і Івянецкага — па 1 прадстаўні- ку. У рабоце з'езда ўдзельнічалі з дарад- чым голасам 1 дэлегат ад Смаленскага і 2 ад Рослаўскага Саветаў. Большасць дэ- легатаў складалі эсэры і меншавікі. Старшынёй з'езда выбраны інтэрнацыя- наліст-міжраёнец Б.П.Позерн. Пытанні: аб адносінах да Часовага ўрада, аб вай- не, аб арганізацыі Саветаў Зах. вобл., аб падрыхтоўцы да выбараў ва Устаноўчы сход і інш. З'езд падтрымаў Часовы ўрад і выказаўся супраць пераходу ўсёй ула- ды ў рукі Саветаў, заявіў у рэзалюцыі «Аб адносінах да Часовага ўрада», што «гэта адштурхнула б ад рэвалюцыі знач- ныя сілы буржуазнай дэмакратыі». У рэ- залюцыі «Аб адносінах да вайны» вы- ступіў з асуджэннем працягу імперыял. вайны, патрабаваннем адмовы ад анексій і кантрыбуцый, прызнаннем права наро- даў на самавызначэнне, адобрыў рашэн- не Часовага кааліцыйнага ўрада і Пет- раградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў «адрадзіць здольнасць рускай арміі да наступлення», дзеля таго каб «у патрэбны момант падтрымаць барацьбу працоўных усіх краін за мір і братэрства народаў». Зацвердзіў план арганізацыі Саветаў Зах. вобласці, выбраў Выканком Зах. абл. Савета і яго бюро. Літ.. Башко П.К. Советы рабочнх, солдатскнх н крестьянсквх депутатов Бело- русснн (март—октябрь 1917 г.). Мн., 1987. Ігар Шардыка. З'ЕЗД САВЁТАЎ РАБОЧЫХ 1 САЛ- ДАЦКІХ ДЭПУТАТАЎ ЗАХОДНЯЙ ВОБЛАСЦІ. Адбыўся 19 —21 11(2— 4.12).1917 у Мінску. Прысутнічала 560 дэлегатаў (*/3 — бальшавікі, !/3 — ле- выя эсэры) ад Саветаў Мінскай, Віленскай і Магілёўскай губ. Парадак дня; бягучы момант; даклады з месцаў; пытанні зямельнае, харчовае, арганізац. работа; выбары абл. Савета. Дэлегаты з месцаў паведамлялі пра арганізацыю ор- ганаў Сав. улады і пра іх дзейнасць. У рэзалюцыі па зямельным пытанні з'езд прапанаваў усім Саветам садзейнічаць ажыццяўленню Дэкрэта аб зямлі. З'езд прызнаў уладу Саветаў і СНК, выбрана- га II Усерас. з ездам Саветаў. Выбраны ім абл. Савет (35 чал.) 26.11 (9.12).1917 увайшоў у склад Абласнога Выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту. Літ.- Велякая Октябрьская соцпалнств- ческая революцяя в Белоруссмн: Докумен- ты н матерналы. Т. 2. Мн., 1957. З'ЁЗДЫ КПБ, гл. асобны артыкул пра кожны з езд пад назвай, напр., Першы з езд КЛБ і г.д. З’ЁЗДЫ ВОІНАЎ-БЕЛАРЎСАЎ. Адбы- ліся ў кастр.—снеж. 1917 у арміях, акру- гах, на франтах па ініцыятыве Вялікай беларускай рады (ВБР). Арг-цыя з ездаў выклікана неабходнасцю стварэння бел. нац. войска дзеля прадухілення прэтэн- зій суседзяў Беларусі на яе тэрыторыю, абароны правоў і жыцця насельніцтва
441 ЗЕМГАЛЫ краю ў час 1 -й сусв. вайны. Найб. знач- нымі былі франтавыя з'езды воінаў-бела- русаў Зах., Паўн., Паўд.-Зах. і Румын- скага франтоў Пачатак 3 в -б паклаў з езд Зах фронту 18 — 24 10(31 10 — 6 11) .1917 у Мінску, на якім таксама прысутнічалі прадстаўнікі 12 й арміі, Балтыйскага флоту і Румынскага фрон- ту. Асн. ўвага была нададзена паліт. ста- новішчу Беларусі. У мэтах хутчэйшага эканам., паліт і культурнага адраджэння краіны з'езд прызнаў неабходным яе са- мавьізначэнне на прынцыпах аўтаномн ў складзе Рас рэспублікі, падтрымаў арг-цыю бел. краёвай улады ў асобе ВБР. У асобнай рэзалюцыі адзначыў не- адкладнасць стварэння бел. нац. войска для забеспячэння цэласнасці і непадзель насці Беларусі, выпрацаваў канцэпцыю яго арг-цыі, якая павінна была прахо дзіць на ўмовах не шкодзіць баяздоль насці рас. арміі, асновай бел. войска па- вінны стаць найб. укамплектаваныя бе- ларусамі часці, у склад бел. арміі на добраахвотных асновах могуць увахо- дзіць воіны інш. нацыянальнасцей, на камандныя пасады прызначаць толькі беларусаў, сфарміраваныя на інш. фран тах бел часці па меры камплектавання дыслацыраваць на тэр. Беларусі. З'езд пастанавіў стварыць шляхам пагаднення Цэнтральную беларускую вайсковую ра- ду (ЦБВР), якая разам са стаукан Вярх. галоўнакамандуючага кіравала б арг-цыяй бел войска і ў сваім складзе мела прадстаўнікоў воінаў-беларусаў усіх франтоў, свой выканком. Улічваючы прадстаўніцтва на з'ездзе дэ- легатаў інш. франтоў і Балтыйскага фло- ту, была абрана часовая ЦЬВР і яе вы- канком на чале з С.Рак-Міхашюускім, які ўвайшоў у склад выканкома ВБР 3 езд прызнаў неабходным стварыць пры ЦБВР рэдакцыйную, агітацыйную, фінансавую, гаспадарскую, культ.-асв. камісіі, бюро арг-цыі бел. войска. Ііа зя- мельным пытанні з езд прызнаў неабход- ным бязвыкупную перадачу ўсіх зямель працоўнаму народу, пытаннямі зем- леўладання прапанаваў заммацца Бел. краёвай радзе, абранай на аснове ўсеагульнага прамога роўнага тайнага і прапарцыянальнага выбарчага права, мясц. органам самакіравання, бел краё- вам уладзе. 3 езд патрабаваў неадкладна прыступіцьда арг-цыі універсітэта, с г. і політэхн. ін-таў, інш. навуч. устаноў, якія б наладзілі падрыхтоўку спецы- ялістаў для аднаўлення гаспадаркі. Была прынята рэзалюцыя з патрабаваннем міру без анексій і кантрыбуцый. непад- зельнасці Беларусі, удзелу бел дэлегацыі на мірнай канферэнцыі. Аналапчныя ра- шэнні былі прыняты з'ездамі Паўн. (ліст., Віцебск), Паўд.-Зах. (снеж., Кі- еў), Румыпскага (снеж., Адэса) фран- тоў. Рэзалюцыі франтавых з'ездаў воінаў-беларусаў былі падтрыманы ар- мейскімі (8 й армп. 3 га Сібірскага арм. корпуса) і акруговымі (Зах. ваен акругі, Петраградскага гарнізона) з ездамі В.А Зелязей Літ Езавітаў К Беларуская Вай сковая Цэнтральная Рада, 25.11 1917 — 25.11.1924 // Крывіч. 1924. № 1, 1925. №9. Вячаслаў Савіцкі. ЗЕЛЯЗЕЙ Віктар Адамавіч [27 5(8 6) 1881, Мінск — пасля 1951], удзельнік бел. нац руху пач. 20 ст. 3 1903 адзін з кіраўнікоў арг-цыі Бел. са цыяліст грамады (БСГ) у Мінску (парт псеўд. Кузьма), на яго кватэры адбыўся 2-і з'езд БСГ (студз. 1906). Працаваў бібліятэкарам б-кі імя Пушкіна Сябра- ваў з К.Каганцом У пач 1908 арышта- ваны разам з малодшым братам Сігізмун- дам, пры вобысках знойдзены нелегаль- ная л-ра на бел. і рус мовах, фалыпывы пашпарт, пячатка БСГ У кастр 1909 за- суджаны Віленскай судовай палатай і ў студз. 1910 сасланы ў Кірэенскі пав. Ір- куцкай губ. 3 Сібіры дасылаў лісты ў «Нашу ніву». У 1920-я г працаваў у Інбелкульце. У 1926 на пасяджэнні сек цыі рэв руху выступіў з дакладам «Ут- варэнне і праца БСГ». У 1951 жыў у Ра тамцы пад Мінскам Літ'- Полнтнческая каторга н ссылка; Бногр. справ. членов о-ва полнткаторжан н ссыльно поселенцев. М , 1934. С 236; Луцкевіч А. За дваццаць пяць гадоў (1903—1928). Мн , 1991. С. 22—26, 29—31; К о ў т у н В. «Шчыру ахвярнасць клаў я для краю...» // Полымя 1991. № 7. С 240— 243. Віталь Скалабан. ЗЁМБІН. вёска, цэнтр сельсавета ў Ба- рысаўскім р-не. За 30 км на ПнЗ ад Ба- рысава, 33 км ад чыг ст Барысаў, на аўтадарозе Барысаў—Вілейка. 1714 ж , 744 двары (1994). У 16 ст. мястэчка ў Барысаўскім ста- ростве ВКЛ, уладанне Кішкаў, у 17 ст. — Саковічаў, затым Храптовічаў. У канцы 18 ст. ў 3 развіты гандаль. 3 1793 у Рас імперыі. У 1865 цэнтр воласці Ба рысаўскага пав. У 1885 — 110 ж., 15 двароў, валасная ўправа, 2 царквы, капліца, сінагога, яўр малітоўны дом, школа, бальніца, 20 крам У пач. 20 ст. 1189 ж., 123 двары, у маёнтку (зна- ходзіўся непадалёку) 28 ж., 1 двор. У лют.—снеж. 1918 акупіраваны герм. вомскамі У 1922 у б маентку створана С. г арцель. у 1924 у мястэчку крэдыт- нае с -г т-ва «Араты», на базе якіх у 1929 арганізаваны калгас «Чырвоная змена». У 1924—27 цэнтр Зембінскага р-на і сельсавета У 1926 — 1199 ж., 141 двор, працавалі кравецкая, шавепкая, 2 сталярныя, 3 гарбарныя майстэрні, 5 кузняў, паравы млын, 2 хлебапякарні, 2 маслабойні. 3 1927 у Барысаўскім р-не. 3 27.9.1933 вёска. 3 ліп. 1941 да 30.6 1944 акупіравана ням фаш за- хопнікамі, якія ў ліст. 1941 расстралялі тут 927 мірных жыхароў У вер 1943 у 3 адбыўся Зембінскі бой 1943 Цэнтр калгаса «Зара». Працуе цагельны з-д У 3. сярэдняя школа, дашкольная ўстано- ва, б-ка, Дом культуры, бальніца, аддз сувязі, магазіны. Магіла ахвяр фашызму Помнікі архітэктуры: касцел (1809), царква 2-й пал. 19 ст. Уладзімір Бянько ЗЁМБІНСКІ БОЙ 1943, бой 1-й Анты- фаш. партыз. брыгады (камандзір У.УГіль-Радзіёнаў) супраць ням. палі цэйскага гарнізона 21.9.1943 у в. Зембін Барысаўскага р-на ў Вял Айч. вайну. Раніцой партызаны 1-й Антыфаш бры- гады пры падтрымцы брыгад «Дзядзькі Колі» і «Смерць фашызму» блакіравалі і атакавалі гарнізон (каля 120 чал ), які меў надзейную сістэму абароны з апор- нымі пунктамі, некалькі дзотаў, звяза- ных разгалінаванай сістэмай траншэй. За 8 гадзін бою партызаны знішчылі 3 дзоты, спалілі склады з боепрыпасамі і прадуктамі. Партызаны брыгад «Дзядзькі Колі» і «Смерць фашызму» не здолелі знішчыць масты цераз р Гайна і Бярэзі- на, у выніку на дапамогу гарнізону пра- білася механізаваная калона гітлераўцаў і партызаны вымушаны былі адысці на зыходныя пазіцыі. Віктар Ермаловіч- ЗЁМБІНСКІ РАЁН. Існаваў на Беларусі ў 1924—27. Утвораны 17 7 1924 у Бары- саўскай акрузе. Цэнтр — мяст. Зембін. У 1925 пл. раёна 917 км2, у ім 30 154 ж., 285 нас пунктаў 20.8.1924 падзелены на 7 сельсаветаў: Ганцавіцкі, Гарэлалужскі, Зембінскі, Каменскі, Карсакавіцкі, Мсціжскі, Швабскі. 21.8 1925 да раёна далучаны Кішчынаслабодскі і Хаўхоліцкі (Хахлолецкі) сельсаветы з Барысаўскага р-на, утвораны Касцюкоўскі (Касцюко- віцкі), Гарэлалужскі перайменаваны ў Іканскі. 3 9 6 1927 раён у складзе Мен- скай акруп 22 9.1927 3 р скасаваны. Сельсаветы Зембінскі, Карсакавіцкі, Касцюкоўскі, Кішчынаслабодскі, Хаўхо- ліцкі перададзены ў Барысаўскі, Ганца- віцкі і Каменскі — у Плешчаніцкі, Ікан- скі і Мсціжскі — у Бягомльскі, Шваб- скі — у Лагойскі р-ны. Мікалай Камінскі. ЗЕМГАЛЫ, стараж. балцкае племя, якое жыло ў сярэдняй частцы сучаснай Латвіі ў басейне р. Ліелупе Густынскі летапіс называў іх жэмайтамі, відаць, таму, што жэмайты і 3. былі суседзямі, а гэтыя абедзве назвы звязаны адна з ад- ной: 3. — тыя, што жывуць у канцы жэ- майтаў. Займаліся 3. земляробствам, жывёлагадоўляй, гандлявалі з суседнімі плямёнамі. Да 5 ст. вядомы калектыўныя пахаванні ў курганах, пазней з распадам
442 ЗЕМЛЕКЛРЫСТАННЕ сямейнай абшчыны ўзнікаюць адзін- кавыя пахаванні ў грунтавых магілах. Асаблівасць жаночых упрыгожанняў — нагрудныя шпількі розных тыпаў. У 9— 10 ст. у 3. узнікаюць гарадзішчы замка- вага тыпу. У 11 — пач. 13 ст. 3. былі на стадыі распаду племянного ладу і ўтва- рэння феад. адносін. Былі пакораны Полацкам, але праз нейкі час выйшлі з падначалення і перасталі плаціць даніну. Таму ў 1106 полацкія князі Усяславічы хадзілі на 3., але пацярпелі паражэнне і панеслі вял. страты. Пазней улада По- лацка, відаць, была адноўлена, бо, па- водле ням. хронік, ніжняе Падзвінне да пач. 13 ст. належала яму. У 13 ст. 3. вялі ўпартую барацьбу з крыжакамі, у 1290 канчаткова заваяваны Лівонскім ордэ- нам. Пазней разам з інш. плямёнамі ўвайшлі ў склад латыш. народнасці. Літ.: Ермаловіч М. Старажытная Беларусы Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990. Георгій Штыхаў. ЗЕМЛЕКАРЫСТАННЕ, карыстанне зямлёй у вызначаным звычаем або зако- нам парадку. Складваецца і мяняецца ў працэсе гіст. развіцця і змены вытв. ад- носін. Грамадскі падзел працы (вылучэн- не земляробча-жывёлагадоўчых плямён) і абумоўлены ім пераход да аселасці па- ступова выклікалі падзел зямлі спачатку паміж родамі, плямёнамі, абшчынамі, а затым і паміж асобнымі сем'ямі, што прывяло да ўтварэння больш устойлівых формаў 3. У дакласавым грамадстве ў суседскай (тэрытарыяльнай) абшчыне ворныя землі, якія былі абшчыннай улас- насцю, перыядычна пераразмяркоўваліся паміж членамі абшчыны так, што кожны земляроб апрацоўваў сваімі сіламі пера- дадзеныя ў яго часовае карыстанне палі. Пры рабаўладальніцкім ладзе асн. земле- карыстальнікамі былі рабаўладальнікі, якія выкарыстоўвалі ў сваіх латыфунды- ях прымусовую працу рабоў. Побач з гэ- тым існавала і дробнае 3. вольных сялян на зямельных участках, што належалі ім. Пры феадалізме на Беларусі 3. мела не- калькі формаў. 3. шляхты і феад. дзяр- жавы апіралася на феад. зямельную ўласнасць і асабіста залежнае становішча непасрэдных вытворцаў — феадальна- абавязаных сялян. 3 развіццём панскай фальварковай гаспадаркі, звязаным з уз- мацненнем феад. прыгнёту, пашыралася 3. феадалаў. Напярэдадні скасавання прыгону доля фальварковай ворнай зямлі ў маёнтках буйна- і сярэднепамесных уласнікаў (больш за 100 душ прыгонных мужч. полу) Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губ. дасягала 60,б% (2087,1 тыс. дзес., 1859). 3. сялян, надзеленых панскай ці дзярж. зямлёй, за карыстанне якой яны былі абавязаны несці розныя павіннасці на карысць феад. землеўлас- ніка, забяспечвала эканам. аснову пана- вання класа феадалаў і стварала ўмовы для развіцця ў пэўных межах дробнай сял. гаспадаркі. У 1859 у адзначаных ма- ёнтках удзельная вага сялянскай на- дзельнай ворнай зямлі складала толькі 39,4% (1354,3 тыс. дзес.). Існавала 3. сялян на чыншавым праве пры захаванні асабістай свабоды, але з унясеннем феад. аброку (чыншу, гл. таксама Чыншавыя сяляне), 3. вольных людзей, старавераў, правасл. арандатараў, якія былі асабіста свабоднымі, мелі права пераходу з аднаго месца на другое, але павінны былі ўно- сіць грашовы аброк або адпрацоўваць за карыстанне панскай або дзярж. зямлёй. У познафеад. перыяд на правах прыват- най уласнасці зараджалася 3. купцоў, мяшчан, сялян. Пасля сялянскай рэфор- мы 1861 сістэма 3. апіралася на права прыватнай (напаўпрыгонніцкай, капіта- лістычнай або дробнай сялянскай) зя- мельнай уласнасці, надзельнае зем- леўладанне сялян ці на дагавор арэнды зямлі. Арэндныя адносіны рознага тыпу займаюць усё большую долю ў сельскай гаспадарцы. На Беларусі канца 19 — пач. 20 ст. шырокае распаўсюджанне атрымалі прадпрымальніцкая, капіталіс- тычная і паўфеад. харчовая сял. формы арэнднага землекарыстання. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 сістэма 3. апіра- лася на грамадскую ўласнасць на сродкі вытв-сці і сацыяліст. сістэму гаспадаран- ня. Адбываўся паступовы пераход да буйной, калектыўнай гаспадаркі (гл. Ар- цель сельскагаспадарчая, Калгас, Каму- на сельскагаспадарчая, Саўгас, Тавары- ства па сумеснай апрацоўцы зямлі) У час калектывізацыі болыпая частка зя- мель с.-г. прызначэння была перададзена дзяржавай у вечнае і бясплатнае кары- станне калгасам і саўгасам. Кр.: Прнложення к Трудам редакцмон- ных комнсснй для составлення положеннй о крестьянах, выходяшнх нз крепостной за- внснмостн. Т. 6. Спб., 1860; Статнстнка по- земельной собственностн н населенных мест Европейской Росснн. Вып. 5. Спб., 1882; Статнстмка землевладення 1905 г. Вып. 11, 13, 19, 27, 34. Спб., 1906; Матерна- лы по статнстнке двнження землевладення в Росснн. Вып. 1—25. Спб.; Пг., 1896—1917. Літ.: М а р к с К. Нацноналнзацня зем- лн / / Маркс К., Энгельс Ф. Соч. 2 нзд. Т. 18; Я г о ж. Формы, предшествуюшне ка- пнталнстнческому пронзводству / / Там жа. Т. 46, ч. 2; Я г о ж. Капітал. Т. 1. 3- Мн., 1952—53; Энгельс Ф. Паходжанне сям'і, прыватнай уласнасці і дзяржавы. Мн., 1970; Л е н і н У.І. Развіццё капіталіз- му ў Расіі / / Тв. Т. 3 (Полн. собр. соч. Т. 3); Я г о ж . Аграрная праграма сацыял- дэмакратыі ў першай рускай рэвалюцыі 1905—1907 гг. / / Тв. Т. 13 (Полн. собр. соч. Т. 16); Шулейкнн П.Д. Мсторня земельных отношеннй н землеустройства. Ч. 1. М.; Л., 1933; Кочетовская Е.Н. Нацноналнзацня землн н колхозы в СССР. М., 1958; Аксененок Г.А. Земельные правоотношення в СССР. М., 1958; Ш а б у - н я К.Н. Аграрный вопрос н крестьянское двнженне в Белорусснн в революцнн 1905—1907 гг. Мн., 1962; Улаідяк Н.Н. Предпосылкм крестьянской реформы 1861 г. в Лнтве н Западной Белорусснн. М., 1965; Ф н х Б.М. Аграрная революцня в Белорус- снн (1917—1920 гг.). Мн., 1966; Чепко В.В. Сельское хозяйство Белорусснн в пер- вой половнне XIX века. Мн., 1966; Основы земельного законодательства Союза ССР м союзных республнк. М., 1969; М е л е ш к о В.Н. Очеркн аграрной нсторнн Восточной Белорусснн (вторая половнна XVII—XVIII в.). Мн., 1975: Козловскнй П.Г. Зем ле- владенне н землепользованне в Белорусснв в XVIII — первой половнне XIX в. Мн., 1982; Ан фн мов А.М. Крестьянское зе- мельное право в пореформенной Росснн / / Соцнально-полнтнческое н правовое поло- женне крестьянства в дореволюцнонной Росснн. Воронеж, 1983; П а н ю т м ч В.П. Соцнально-экономнческое развнтне бело- русской деревнн в 1861—1900 гг. Мн., 1990; Г о л у б е ў В.Ф. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі XVI—XVIII стст. Мн., 1992; Спнрндонов М.Ф. За- крепоіценне крестьянства Беларусн (XV— XVI вв.). Мн., 1993. Вячаслаў Панюціч. ЗЕМЛЕЎЛАДАННЕ, валоданне зямлёй на пэўных умовах, якія вызначаюць ад- паведныя правы і абавязкі яе ўладальні- каў. Пры 3. ў адрозненне ад зямельнай уласнасці пазямельныя правы былі абме- жаваныя, зямлю нельга было адчужаць (прадаваць, дарыць), закладваць і г.д. Часта ўладанне зямлёй не было аддзеле- на ад права зямельнай уласнасці, г. зн. уладальнікам зямлі і яе ўласнікам з’яўлялася адна і тая ж асоба або ўста- нова. Формы 3. адпавядаюць спосабам вытворчасці і змяняюцца пад уплывам развіцця прадукцыйных сіл грамадства і сац. ладу. У сац. плане яно падзялялася на 3. прыватнае (памешчыкаў, сялян, купцоў і інш.), дзяржавы, сялянскае на- дзельнае (абшчыннае, падворнае), царк- вы, манастыроў, гарадоў і інш. У феад. перыяд на Беларусі было шырока рас- паўсюджана ўладанне няўласнымі зем- лямі (пасэсія). Формамі яго былі падара- ванне, арэцда, заклад (застава), пажыц- цёвае кіраванне (трыманне). У пасэсійным уладанні, гал. ч. у форме па- даравання буйным феадалам, часта зна- ходзіліся дзярж. землі. У заклад і арэнду паступалі пераважна прыватнаўласніцкія землі — ва ўладанне магнатаў і найб. прадпрымальніцкай часткі буйной і ся- рэдняй шляхты. У ролі трымальнікаў зя- мель інш. феадалаў выступала таксама царква. У 16 ст. ў ВКЛ прыватнае 3. складала каля 65%, дзяржаўнае — 30%, царкоўнае — 5%. У выніку далейшага пераразмеркавання ўладання зямлёй на Беларусі ў апошняй чвэрці 18 ст. на пры- ватнае землеўладанне прыпадала ўжо 79,8% зямельнай плошчы, дзяржавы — 7,6, царквы — 12,6%. Памешчыкі часта закладвалі зямлю ў крэдытных устано- вах. У 5 заходніх губернях напярэдадні сялянскай рэформы 1861 у крэдытных установах было закладзена прыкладна 2/з панскіх зямель, у 1888 — 3073 тыс. (27,6%) дзес., на пач. 1905 — 7603,8 тыс. (64,2%). Пасля паражэння рэвалю- цыі 1905—07 велічыня зямельнага за- кладу зменшылася, аднак на пач. 1914 у адзначаных губернях у ім знаходзілася 4468,3 тыс. дзес. (36,3%) прыват- наўласніцкай зямлі. У капіталістычны перыяд памешчыкі таксама шырока звярталіся да здачы зямлі ў арэнду (гл. Арэнда зямлі). Пасля 1861 уладаль- нікамі зямельных надзелаў сталі сяляне, вызваленыя ад прыгоннай залежнасці і пераведзеныя на выкуп (уласнікам ся- лянскай надзельнай зямлі з'яўлялася
443 ЗЕМСКА дзяржава). Купля-продаж і дарэнне яе былі моцна абмежаваны. Сялянам заба- ранялася закладваць надзельныя землі, нават пасля выкупу. Яны былі абмежава- ны і ў правах распрацоўкі нетраў на на- дзельнай зямлі. Абмяжоўвалася права ся- лян на надзельную зямлю, замацаваную ў асабістую ўласнасць у выніку Ста- лыпінскай аграрнай рэформы (продаж гэтай зямлі толькі сялянам, заклад яе толькі ў Сялянскім пазямельным банку). На Беларусі ў 1877 сял. надзельнае 3. складала 5535,7 тыс. дзес. (33,4% усёй плошчы прыдатнай зямлі), у 1905 — 6043,3 тыс. (33,2%). Пасля Кастр. рэва- люцыі 1917 Сав. дзяржава, з'яўляючыся выключным уласнікам зямлі, валодала і правам 3. Грамадзяне і арг-цыі маглі ва- лодаць зямлёй толькі ў выпадках, калі яе давалі ў карыстанне кампетэнтныя сав. органы. У сувязі з нацыяналізацыяй зямлі ў СССР у зямельных адносінах поўнасцю былі выключаны купля-про- даж зямлі. Зямля не магла быць аб'ектам таварнага абароту, пазыкі, арэнды, да- рэння і завяшчання. Забараняўся абмен зямлі без ведама і дазволу дзяржавы. Кр. і літ.'. Гл. пры арт. Землекарыстанне. Вячаслаў Панюціч. ЗЕМЛЯРОБСТВА архаічнае. Упершыню 3. пачалі займацца плямёны, якія ў 7—6-м тыс. да н.э. жылі паблізу ад цэнтраў паходжання продкаў культ. раслін (дзікія продкі пшаніцы вядомы ў Малой Азіі і Закаўказзі, проса — у Ся- рэдняй Азіі). У 6—5-м тыс. да н.э. 3. стала пашырацца на Балканскім паў- востраве, у басейне Дуная, пазней — на лёсавых глебах у вярхоўяк Віслы і на Ва- лыні (лінейна-стужкавай керамікі куль- тура). Акрамя пшаніцы і ячменю, тут вырошчвалі, магчыма, проса, сачавіцу. У 4-м тыс. да н.э. 3. займаліся плямёны трыпольскай культуры, якія дасягнулі паўд. раёнаў Палесся і Сярэдняга Па- дняпроўя. У 3-м тыс. да н.э. на тэр. зах. Беларусі ад паўд. Прыбалтыкі да вусцяў Прыпяці распаўсюдзіліся ўплывы плямён лейкападобных кубкаў культуры, а з ПдУ — трыпольскай і старажытнаямнай культур. На скрыжаванні гэтых уплываў адбыўся першы архаічны падзел плямён лясной і лесастэпавай паласы на перша- бытных земляробаў-жывёлаводаў і тых, што па-ранейшаму займаліся рыба- лоўствам, паляваннем і збіральніцтвам. Мяжа паміж імі перасягнула паўд.-зах. рэгіён тэр. Беларусі, напэўна, у пач. — сярэдзіне 4-га тыс. да н.э., а потым па- ступова перасоўвалася на ПдУ, дзе жылі плямёны днепра-данецкай кулыпуры, якія сеялі пшаніцу, полбу, ячмень, про- са, лён і інш. 3. паступова пашыралася з ПдЗ на ПнУ і ўверх па Дняпры. Гэты працэс расцягнуўся на 2 тысячагоддзі. Канчаткова на ўсёй тэр. Беларусі 3. ўсталявалася ў бронзавым веку — пач. 2-га тыс. да н.э. пад уплывам плямён шнуравой керамікі кулыпуры, сярэдне- дняпроўскай культуры і інш., якія прый- шлі з 3, Пд і ПдУ. Спачатку для сяўбы выкарыстоўвалі невял. ўчасткі зямлі пе- раважна ў поймах рэк, апрацоўвалі іх каменнымі і рагавымі матыкамі (ручное 3.). Па меры развіцця 3. з'явіліся вял. палі, якія ўтвараліся ў выніку падсечкі вял. участкаў лесу і яго спальвання. Так узнікла больш прагрэсіўнае на той час падсечна-агнявое, або ляднае, 3. (магчы- ма, ворнае). Дрэвы высякаліся камен- нымі шліфаванымі сякерамі, збожжа жалі крамянёвымі і бронзавымі сярпамі, пераціралі на ручных каменных зерня- цёрках. 3 паяўленнем жалеза (з 7—6 ст. да н.э.) 3. ўзнялося на больш высокую ступень развіцця. Металічныя прылады працы значна пераўзыходзілі каменныя ў прадукцыйнасці і былі больш зручныя. Выраблялі перш за ўсё сярпы даўжынёй 8—18 см з прамым лязом і злёгку выгну- тай спінкай і нажы для жніва, якія адыг- рывалі тую ж ролю. У жал. веку пануючай формай 3. бы- ла лядная сістэма, хоць ва Усх. Еўропе, у т.л. на тэр. Беларусі, ужо з'явілася вор- нае 3., пра што сведчаць знаходкі драўляных ралаў. Крывадышальнае ду- бовае рала з полазам знойдзена каля в. Капланавічы Клецкага р-на. 3 2-й пал. 1-га тыс. н.э. такія ралы зрэдку мелі ме- талічныя наральнікі. У якасці цяглай жывёлы на ворыве выкарыстоўвалі валоў або быкоў. Паводле археал. матэрыялаў, ва Усх. Еўропе найб. пашыранай с.-г. культурай на працягу жал. веку была пшаніца, 2-е месца займаў ячмень. Ві- даць, такое становішча ў той час з гэтымі культурамі было -на тэр. Беларусі. Вы- рошчвалі таксама проса, гарох, віку, конскія (палявыя) бабы. Зерне на муку пераціралі на каменных зерняцёрках. 3 8—9 ст. ворныя прылады сталі больш да- сканалымі. Драўлянае рала ўжо мела металічны наральнік, а ў некат. выпад- ках і чарэсла, якое падразала верхні пласт глебы (наканечнікі ралаў знойдзе- ны на селішчах каля в. Хатомель Столінскага і Дворыцкая Слабада Мінскага р-наў). 3 10—11 ст. гал. ворнай прыладай становіцца драўляная саха з 2 метал. сашнікамі — нарогамі, але рала яшчэ доўга заставалася ва ўжыванні. У стараж. гарадах насельніцтва разам з ра- мяством і гандлем таксама займалася 3. Дубовае прамадышальнае рала 13 ст. знойдзена ў Брэсце (адзіная знаходка ва Усх. Еўропе). Металічныя наральнікі 11—13 ст. знойдзены ў Брэсце, Клецку, Мазыры, Навагрудку, Гродне, Чачэрску. У сувязі з пашырэннем сахі ў гэты час метал. сашнікі трапляюцца значна час- цей (Ваўкавыск, Гродна, Мінск, Ла- гойск, Лукомль, Орша, Пінск, Чачэрск). Драўляныя дэталі сахі ў сувязі з дрэннай захаванасцю дрэва сустракаюцца вельмі рэдка. У Віцебску ў пластах канца 13 ст. знойдзена рабочая частка сахі — расоха (адна з 2 падобных знаходак ва Усх. Еў- ропе). Акрамя вупражных ворных пры- лад выкарыстоўваліся ручныя прылады для рыхлення — жал. матыкі, драўляныя рыдлёўкі з жал. акоўкамі. Самай пашы- ранай прыладай уборкі ўраджаю быў жал. серп. Збожжа абмалочвалі цапамі, лён і каноплі — выбівачкамі; лён спачат- ку апрацоўвалі ў ільнамялках, потым да- водзілі да неабходнай кандыцыі пры да- памозе драўляных траплоў і часалак. Збожжа малолі на каменных жорнах з 2 камянёў: ніжняга пукатага і верхняга ўвагнутага, які прыводзіўся ў рух чалаве- кам. Крупы атрымлівалі пры дапамозе ручных і нажных ступ (знойдзены ў Брэсце і Мінску). У 9—13 ст. на тэр. Бе- ларусі вырошчвалі амаль усе вядомыя ў наш час культуры. Найб. пашыраным было азімае жыта, якое спачатку паяві- лася як пустазелле пшаніцы, але дзякую- чы сваёй марозаўстойлівасці заняло вя- дучае месца сярод інш. культур. Другое месца сярод земляробчых культур у ся- рэднявеччы займала пшаніца. Самай ураджайнай і хуткаспелай культурай быў ячмень. Усюды вырошчвалі проса, палявыя боб, гарох, лён, каноплі і інш. Вельмі рэдка сярод знаходак трапляюцца авёс і грэчка. 3 агародных культур у 11 —13 ст. былі пашыраны капуста, рэ- па, буракі, агуркі, цыбуля. Пра развіццё садоўніцтва сведчаць знаходкі костачак слівы і вішні. Хуткі рост гарадоў у 11 — 13 ст., развіццё разнастайных рамёстваў і гандлю спрыялі з'яўленню і развіццю больш прадукцыйнай папарнай сістэмы 3. ў форме двух- і трохполля. Паралель- на існавалі і інш. формы апрацоўкі зямлі: лядная, кароткачасовыя і доўгачасовыя, аднагадовыя папары. Такі падыход да апрацоўкі зямлі сведчыць аб рацыяналь- ным яе выкарыстанні. Літ.. Мсаенко В.Ф. Первые земле- дельцы н скотоводы Белорусснн / / Нз нс- торнн крестьянства Белорусснн. Мн., 1978; Коробушкнна Т.Н. Земледелне на терркторкн Белорусснн в X—XIII вв. Мн., 1979; К р а с н о в Ю.А. Раннее земледелне н жнвотноводство в лесной полосе Восточ- ной Европы. М., 1971; Семенов С.А. Пронсхожденне земледелня. Л., 1974. Уладзімір Ісаенка, Таццяна Каробушкіна. ЗЁМСКА-ГАРАДСКІ САЮЗ, 3 е м - гор, Усерасійскі земскі с а ю з , У с е р а с і й с к і саюз га- р а д о ў , агульнарас. ваенна-грамадскія арг-цыі ліберальных памешчыкаў і бур- жуазіі. Земскі саюз заснаваны ў Маскве 30.7.1914, саюз гарадоў — 8—9.8.1914. Усюды былі ствОраны павятовыя, гу- бернскія, франтавыя к-ты гэтых саюзаў. Створаны для дапамогі бежанцам, забес- пячэння фронту зброяй, адзеннем, абут- кам і інш. праз мясц. саматужную прам-сць. У жн. 1914 земскі і гарадскі саюзы сабралі больш за 1 млн. руб. 10.7.1915 створаны аб'яднаны З.-г. с. У час 1-й сусв. вайны інтарэсы лібераль- ных колаў грамадства праз З.-г.с. усё часцей прыходзілі ў супярэчнасць з інта- рэсамі царскіх улад. У снеж. 1915 Міка- лай II забараніў З.-г. с. займацца паліт. дзейнасцю, бо лічыў, што ён імкнецца да падзелу ўлады з царызмам. У час Лют. рэвалюцыі 1917 З.-г.с. падтрымліваў па- літыку Часовага ўрада. На тэр. Беларусі і Зах. фронту дзейнічаў выканаўчы к-т З.-г.с. (Усерас. земскі саюз на Зах.
444 ЗЕМСКАЕ фронце, КЗФУЗС), які ў сак. 1917 пры- няў удзел у стварэнні органаў двоеўлад- дзя: Саветаў і камітэтаў грамадскага па- радку. У Мінску ў склад служачых З.-г.с. ўваходзілі бальшавік М.В.Фрунзе і эсэр П.У.Злобін. З.-г.с. і яго кіруючыя колы варожа сустрэлі Кастр. рэвалюцыю 1917. 4(17).1.1918 СНК РСФСР ліквідаваў З.-г.с. Літ.- Нгнатенко Н.М. Февральская буржуазно-демократмческая революцня в Белорусснн. Мн., 1986. Эдуард Ліпецкі. ЗЁМСКАЕ ПРАВА, 1) сістэма прававых нормаў ВКЛ. 2) Агульнадзяржаўныя за- коны ВКЛ. Крыніцамі З.п. былі звычаё- вае права, старажытнарускае пісанае права (Руская праўда, Смаленская праўда і інш.), міжнар. пагадненні, у т.л. дагаворы Русі з Візантыяй 911, 944, 971, прававыя акты вял. князёў у форме лістоў або прывілеяў, Судзебнік 1468, Статуты Вялікага княства Літоўска- га. Тэрмін «З.п.» ўзнік у сувязі з працэ- сам цэнтралізацыі дзяржавы і выцяснен- нем звычаёвага права як процілегласць паняццям права асобных земляў і княст- ваў ВКЛ (напр, аршанскага права, по- лацкага права), магдэбургскага права і інш. З.п. складалася з права дзяр жаўнага. адміністрацыйнага, ваеннага, зямельнага, цывільнага, шлюбна-сямей- нага, судова-працэсуальнага, крыміналь- нага і інш. Працэс фарміравання З.п. пачаўся ў 14 ст. Спачатку выдаваліся агульна- дзярж. законы ў форме прывілеяў вял. князёў ВКЛ, якія юрыдычна замацоўвалі правы і прывілеі феадалаў, афармлялі саслоўна-прававое становішча насель- ніцтва. На першым этапе З.п. фактычна складалася са звычаёвага права, прыста- саванага да агульнадзярж. патрэб, і нова- га «пісанага права» («закона пмсана- га») — нарматыўных актаў дзярж. ула- ды, зафіксаваных у пісьмовай форме. 3 увядзеннем пісанага права актывіза- валася нарматворчая дзейнасць і ка дыфікацыя закападаўства ВКЛ. Першым кадыфікаваным нарматыўным актам стаў Судзебнік 1468, сістэматызаваным зборам законаў ВКЛ — Статут Вяліка- га княства Літоўскага 1529 Пасля яго зацвярджэння звычаёваму праву ад- водзілася дапаможная роля, ім кары- сталіся толькі ў выпадку адсутнасці ад- паведнай нормы пісанага права. Ста- тут Вялікага княства Літоўскага 1566 патрабаваў выкарыстання толькі пісаных законаў. Нормы дзяржаўнага іадмі- ністрацыйнага права зама- цоўвалі і рэгламентавалі структуру і кам- петэнцыю вярх. органаў дзярж. улады і кіравання, якія будаваліся на агульных прынцыпах феад. права: прывілеяванага становішча феадалаў і шляхты, неда- пушчэння людзей «простага стану» ў ор- ганы дзярж. кіравання, няроўнасці ста- новішча розных сац. груп насельніцтва і падзелу яго на саслоўі. Уладаром (гаспа- даром) дзяржавы лічыўся вял. князь ВКЛ, які меў дастаткова шырокія паў- намоцтвы ва ўнутраных і знешніх спра- вах, аднак уладу дзяліў з Радай Вялікага княства Літоўскага і соймам. Значны ўплыў на развіццё дзярж. права мелі прывілей 1447 і прывілей 1492. Аблас- ныя прывілеі забяспечвалі некаторыя аўтаномныя правы насельніцтву адпа- ведных зямель. Паводле З.п. вял. князь ВКЛ абавязаны быў клапаціцца пра дзяржаўны суверэнітэт Вялікага кня- ства Літоўскага і яго тэр. непадзель- насць, сачыць за тым, каб іншаземцы не займалі ў ВКЛ службовых пасад, на- сельніцтва выконвала свае абавязкі і інш. Нормы З.п. ваеннага рэгулявалі ўсе найважнейшыя пытанні фарміраван- ня войска ВКЛ, мабілізацыі апалчэння, прававога становішча гетмана і інш. вай- сковых начальнікаў, вызначалі адказ- насць за вайсковыя злачынствы. Ваеннае права ВКЛ змяшчала нормы, характэр- ныя для развітога феадалізму і адначасо- ва захоўвала стараж. нормы звычаёвага права, напр. абавязвала ўсіх баяздольных мужчын, незалежна ад саслоўнага ста- нбвішча, выступіць у выпадку неабход- насці на абарону айчыны. Ваеннае З.п. ў форме соймавых пастаноў вызначала патрабаванні да экіпіроўкі ратнікаў і іх узбраення. З.п. с у д о в а - п р а ц э с у а л ь - н а е замацоўвала прынцыпы судовага ладу і судаводства. Яго нормы рэгламен- тавалі не толькі дзейнасць тых судоў, членамі якіх былі службовыя асобы велікакняжацкай (цэнтральнай і мясцо- вай) адміністрацыі (напр., войтаўскага суда), але і больш прагрэсіўных, створа- ных у 16 ст. земскага суда і падкамор- скага суда, Трыбунала Вялікага княства Літоўскага. Права падаваць скаргі на незаконныя дзеянні службовых асоб у значнай ступені ставіла пад кантроль су- да дзейнасць мясц. адміністрацыі. Ад- быліся істотныя змены ў працэсуальным З.п.: замацаваліся прынцыпы публічнас- ці судаводства, спаборнасці бакоў судо- вага працэсу, удзелу ў ім адваката, за- радзіўся прынцып свабоднай ацэнкі до- казаў пры захаванні фармалізму ў працэсе. З.п. цывільнае рэгулявала маё- масныя адносіны (у т.л. і права феад. уласнасці на зямлю кожнай асобы на ас- нове яе саслоўнай прыналежнасці, вера- вызнання, месца жыхарства і прававога становішча ў грамадстве і сям'і. Цэнт- ральнае месца ў цывільным праве зай- малі нормы рэчавага і асабліва абавяза- цельнага права, якія паступова змяняліся ў сувязі з інтэнсіўным развіццём і ўзмац- неннем эканам. прыгнёту насельніцтва. Агульнадзяржаўны закон вызначаў фор- му і парадак заключэння пагадненняў, тэрміны іскавай даўнасці, санкцыі за не- выкананне абавязацельстваў. Інстытуты цывільнага права ў ВКЛ былі развіты для таго часу дастаткова, забяспечвалі патрэ- бы феад. грамадства, спрыялі развіццю таварна-грашовых адносін і зараджэнню бурж. праваадносін у дзяржаве. Спад- чыннае і апякунскае правы ў З.п. вылу- чаліся як самастойныя падгаліны цывіль- нага права. З.п. сямейнае, дзе найбольш доўга захоўваліся нормы звычаёвага пра- ва, рэгулявала асабістыя і маёмасныя ад- носіны, якія вынікалі са шлюбу, сваяцт- ва, апекі, усынаўлення і інш. Галоўная ўвага аддавалася маёмасным адносінам у сям і і праву на спадчыну, заснаванаму на ахове прыватнай уласнасці. 3 цягам часу асновай шлюбнага пагаднення для феадалаў і заможнай часткі насельніцтва стаў маёмасны дагавор. 3 сямейным, як і з цывільным правам, было непарыўна звязана апякунскае права, нормы якога вызначалі правы і абавязкі апекуноў, падставы для апекі і інш. Паводле З.п. крымінальнага галоўная мэта пакарання — запалохаць патэнцыяльных правапарушальнікаў і кампенсаваць пацярпеламу прычыненую шкоду. Закон фармальна дэклараваў справядлівасць пры вызначэнні кары, але за адно і тое ж злачынства праду- гледжваў рознае пакаранне ў залежнасці ад сац. становішча правапарушальніка. Аднак Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 прадугледзеў ужо ў якасці меры пакарання за наўмыснае за- бойства шляхціцам простага чалавека смяротную кару. Статут ВКЛ 1588 прадпісваў таксама прэзумпцыю невінаватасці, вызначаў узрост адказ- насці з 16 гадоў і інш. Паступова З.п. абмяжоўвала ўладу вял. кн. ВКЛ, абвяшчала адзінства права на тэр. ўсёй дзяржавы і для ўсіх вольных людзей, прыярытэт пісанага права, па- дзел паўнамоцтваў, у выніку якога зака- надаўчая ўлада аддавалася сойму, выка- наўчая — вял. князю ВКЛ і Радзе ВКЛ, судовая — судам. З.п. было прасякнута ідэяй усталявання прававой дзяржавы. Аднак абвешчаныя З.п. прынцыпы час- цей за ўсё толькі дэклараваліся і супярэ- чылі тым яго нормам, якія гарантавалі прывілеі пануючаму класу. Літ.. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588: Тэксты. Давед. Камент. Мн., 1989. Таіса Доўнар. ЗЁМСКАЯ ДАЎНАСЦЬ, у ВКЛ вызна- чаны законам тэрмін, на працягу якога было магчыма аднаўленне парушанага права. Сканчэнне гэтага тэрміну вяло да пэўных юрыдычных вынікаў, у т.л. да страты права на выкананне рашэння або прыгавору, а таксама права на іск. Па- водле Статута Вялікага княства Літоўскага 1529 З.д. складала 10 гадоў. Калі на працягу гэтага тэрміну права на маёмасць, што была ў карыстанні пэўнай асобы, не было аспрэчана іншымі асо- бамі, маёмасць станавілася ўласнасцю таго, хто ёю карыстаўся, а прэтэнзіі на яе трацілі сілу. Даўнасць не спынялася, калі зацікаўленая асоба не магла прад'явіць свае прэтэнзіі ў сувязі са зна- ходжаннем яе на дзярж. службе па-за межамі краіны, з прычыны вайны, а так- сама ў сувязі з непаўналеццем. З.д. не пашыралася на заставу, заклад. Феада- льі выкарыстоўвалі З.д. і для пошуку бег- лых сялян, якія пражылі ў маёнтках фе- адалаў больш за 10 гадоў, хоць Статут
445 ЗЕМСКІЯ ВКЛ 1529 не прадугледжваў такіх мер у адносінах да людзей «пахожых». Ста- тут Вялікага княства Літоўскага 1566 замацаваў бяспраўнае становішча сялян: вызначыў 10-гадовы тэрмін на адшукан- не ў гарадах беглых сялян (айчызных людзей, сялян-слуг, чэлядзі нявольнай). Сяляне-слугі пасля 10-гадовага знахо- джання ў гарадах маглі заставацца там, а чэлядзь нявольную вярталі ўладальніку і пасля тэрміну З.д., нават калі яна пера- ходзіла ў саслоў'е мяшчан, набывала не- рухомую маёмасць. Гэта норма была ўведзена па запатрабаванні шляхты, якая дамагалася, каб буйныя землеўладальнікі і вялікі князь не пераманьвалі іх сялян. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 пацвердзіў тэрмін З.д. ў 10 гадоў. Людзі пахожыя маглі пайсці ад феадала толькі ў тым выпадку, калі ён выдаваў ім спецыяльны ліст на права адыходу. Вольны селянін, які на працягу 10 гадоў жыў у маёнтку пана і своечасова не ады- шоў ад яго ці не разлічыўся з ім («зася- дзеў даўнасць»), ператвараўся ў прыгон- нага. Тэрмін З.д. павялічваўся да 20 га- доў для пошуку беглых айчызных сялян, а для чэлядзі айчызнай і палонных даўнасць не абмяжоўвалася. Літ.- Статут Вялікага княства Літоўскага 1588: Тэксты. Давед. Камент. Мн., 1989. Анатоль Грыцкевіч. ЗЁМСКАЯ РЭФОРМА, буржуазная рэ- форма ў Расіі, выкліканая неабходнасцю дастасаваць самадзярж. лад да патрэб капіталіст. развіцця, жаданнем царызму залучыць на свой бок лібералаў у ба- рацьбе з рэв. рухам. Праведзена ў 1864 у 34 губернях еўрап. Расіі і Вобласці Вой- ска Данскога. Рэформа не пашыралася на нац. ўскраіны, у т.л. на Беларусь, бо царскі ўрад баяўся, што мясц. самакіра- ванне трапіць тут у рукі польскіх памеш- чыкаў, якія лічыліся нядобранадзейнымі. Палажэннем 1890 дзейнасць земстваў абмежавана. 15.4.1903 уведзена «Пала- жэнне аб кіраванні земскай гаспадаркай у губернях Віленскай, Віцебскай, Валын- скай, Гродзенскай, Кіеўскай, Ковенскай, Мінскай, Магілёўскай і Падольскай». Спачатку яно было пашырана на Віцеб- скую, Магілёўскую і Мінскую губ., 9.5.1904 — на астатнія губерні. Паводле Палажэння 1903 ствараліся губ. і пав. к-ты па справак земскай гаспадаркі, кіраванне якой было сканцэнтравана ў губ. горадзе ў руках асоб, што не нале- жалі да плацелыпчыкаў земскіх падат- каў; распарадчых пав. органаў не было, гласных ад памешчыкаў і сялян прызна- чала адміністрацыя. 27.3.1911 прынята «Палажэнне аб земскіх установах», на Беларусі пашырана толькі на Віцебскую, Магілёўскую і Мінскую губ. (з 35 бел. па- ветаў земствы ўведзены ў 25). У аснову выбарчай сістэмы пакладзены саслоўны і маёмасны цэнзы. Выбаршчыкі падзялілі- ся на 3 курыі: павятовых землеўладальні- каў, гарадскіх выбаршчыкаў і выбарных ад сельскай грамады. Выбарчая палітыка забяспечвала перавагу ў земствах памеш- чыкам і чыноўнікам. Рабочыя, дробная буржуазія, інтэлігенцыя ў выбарах не ўдзельнічалі. Паводле Палажэння ства- раліся губ. і пав. земскія сходы і земскія ўправы. Яны займаліся толькі мясц. гасп. справамі, не мелі прымусовай улады, права зносін паміж сабой, іх дзейнасць кантралявалася. Софія Самуэль. ЗЁМСКАЯ СТАТЬІСТЫКА, статы- стычныя работы земстваў па абследа- ванні ў асноўным сельскай гаспадаркі і сялянскіх промыслаў для размеркавання земскіх павіннасцей. Займалася ўлікам надзельнай зямлі. Падзялялася на асн. і бягучую. Асн. ўсебакова вывучала эка- нам. ўмовы і гасп. становішча сялянства: збіраліся звесткі пра яго колькасць, заня- тасць, адукацыю, пра зямельныя дахо- ды, колькасць жывёлы і г.д. Метад збору звестак — падворны перапіс; кары- сталіся таксама выбранымі, т.зв. бюджэт- нымі, абследаваннямі некат. тыповых ся- лянскіх гаспадарак. Бягучая рэгістравала становішча сялянскіх гаспадарак за кож- ны справаздачны год. У Расіі ўзнікла ў 1870-я г. На Беларусі пачала развівацца пасля ўтварэння ў сак. 1911 губ. земскіх упраў (у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губ ), пры якіх дзейнічалі стат. к-ты. Алошнія правялі перапіс жывёлы ў Мінскай губ. (1915), падворны перапіс жывёлы ў Віцебскай губ. (1915), гарадскі перапіс у Магілёве (1917) і інш., а такса- ма ўдзельнічалі ва Усерасійскіх с.-г. і па- зямельных перапісах 1916 і 1917. Кр.: Статнстнческнй обзор Могнлевской губерннн по 1914 г. Могнлев, 1915; Матерн- алы перепнсн скота бывшей Мннской гу- берннв 1915 г. Ввтебск, 1925; Подворная пе- репнсь скота в Внтебской губерннн, пронз- веденная 10—13 нюня 1915 г. Пг., 1916; Отчет Мннской губернской земской управы за 1913 г. Мн., 1914. Літ.: Земскне подвормые перепмсн, 1880—1913: Поуездные нтогн / Сост. З.М. н Н.А. Свавнцкне. М., 1926; Свавнцкмй Н А. Земскне подворные перепясн: (обзор методологнн). М., 1961; Караваев В.Ф. Бнблнографнческнй обэор эемской статн- стнческой н оценочной лнтературы (1864— 1903). Вып. 1—2. Спб., 1906—13. Леанід Міхнев іч. ЗЁМСКАЯ ЎПРАВА губернская і павятовая, выканаўчы орган зем- скага сходу ў Расіі (з 1864), на Беларусі (з 1911), які загадваў справамі земства. На Веларусі паводле Палажэння 1911 выбіралася на 3 гады; старшыню губ. З.у. зацвярджаў міністр унутр. спраў, стар- шыню пав. З.у. і членаў упраў — губер- натар. Існавалі губ. 3. ў. Віцебская, Магілёўская і Мінская. Магілёўская гу- бернская З.ў. выдавала час. «Вестнмк Могмлевского земства» (1914—17), Мін- ская — «Вестннк Ммнского губернского земства» (1914—15). Софія Самуэль. ЗЁМСКІ СУД, I) павятовы шляхецкі суд на Беларусі, у Літве і на Украіне ў 16 — пач. 19 ст. Разглядаў крымін. і гра- мадз. справы, выконваў натарыяльныя акты, запісваў скаргі на незаконныя дзе- янні службовых асоб павета. Выбіраўся павятовай шляхтай з мясц. шляхціцаў (хрысціян), якія ведалі права, мелі ма- ёнткі. Сесіі З.с. збіраліся 3 разы на год. Судаводства вялося на падставе Бельска- га прывілея 1564 і Статутаў ВКЛ 1566 і 1588, да сярэдзіны 17 ст. на бел., потым на польск. мовах. На Беларусі і ў Літве дзейнічаў да 30.10.1831. 2) У Расіі ство- раны паводле «Устанаўлення для кіравання губерняў» (7.11.1775). Падзя- ляўся на ніжні і верхні. Ніжні разглядаў дробныя крымінальныя і грамадз. спра- вы, дзейнічаў як паліцэйска-адм. пав. орган (у 1862 заменены павятовым паліцэйскім упраўленнем). Верхні — су- довы орган для дваран і апеляцыйная інстанцыя для пав. судоў, дваранскіх апек і ніжніх З.с. Скасаваны ў 1796. Язэп Юхо. ЗЁМСКІ ЎЧАСТКОВЫ НАЧАЛЬНІК, адм.-судовая службовая асоба ў расійскай вёсцы ў 1889—1917. У руках З.ў.н. была сканцэнтравана адм. ўлада над органамі сялянскага грамадскага кіравання (кантроль над дзейнасцю сель- скага і валаснога кіравання, зацвярджэн- не службовых асоб і сялянскіх валасных суддзяў). З.ў.н. мог «уласнай уладай» вырашаць скаргі на службовых асоб ва- ласнога і сельскага кіравання (валасных старшын, пісараў, сельскіх старастаў). Меў права прыпыняць рашэнні сельскіх і валасных сходаў. Да З.ў.н. перайшлі функцыі міравых суддзяў, фармальна скасаваныя законам ад 15.6.1912. З.ў.н. мог накладваць на сялян, без права аб- скарджання, штрафы памерам да б руб., арыштоўваць іх на тэрмін да 3 дзён (ва- ласных і сельскіх службовых асоб — ад- паведна да 5 руб. і да 7 дзён). Другой інстанцыяй інстытута З.ў.н. быў павято- вы з езд земскіх участковых начальнікаў пад старшынствам павятовага маршалка дваранства. Паводле закону ад 12.6.1900 інстытут З.ў.н. быў уведзены ў Віцебскай, Магі- лёўскай і Мінскай губ.; у 1904 — у Гро- дзенскай, Віленскай і Ковенскай губ. Ва ўсх. і цэнтр. Беларусі З.ў.н. першапачат- кова назначаўся (пераважна з мясц. па- томных дваран) губернатарам і зацвяр- джаўся міністрам унутр. спраў. 3 1904 тут ён стаў назначацца апошнім, а ў Зах. Беларусі — ген.-губернатарам. 3 увя- дзеннем інстытута З.ў.н. саслоўныя пра- вы бел. сялянства былі яшчэ больш абме- жаваны. Адм.-паліцэйскае самавольства, панскі прыгнёт над сялянамі значна ўзмацніліся. Кр.: Полн. собр. законов Росснйской нм- пернн. Собр. 3-е. Т. 9, № 6196. Т. 20. № 18 854. Т. 24, № 24 388. Літ.: К о ж у х а р К.Я. Земскне началь- ннкн / / Вестн. права. 1905. № 5, 8, 9; К а - т а е в М.М. Местные крестьянскне учреж- дення 1861, 1874 н 1889 гг. Ч. 2—3. Спб., 1911—12; Зайончковскнй П.А. Рос- снйское самодержавне в конце XIX столе- тня: (Полнт. реакцня 80-х — нач. 90-х гг.). М., 1970; С а м б у к С.М. Полнтнка царнз- ма в Белорусснн во второй половнне XIX в. Мн., 1980. Вячаслаў Панюціч. ЗЁМСКІЯ ПАВІННАСЦІ ў Р а с і й - скай імперыі, від мясцовага аб- кладання ў грашовай і натуральнай фор- ме для задавальнення гасп., адм. і культ.
446 ЗЕМСКІЯ патрэб. 3. п. выконвала сельскае на- сельніцтва (адсюль іх назва), пераважна сяляне. Выконваліся побач з грамадскімі павіннасцямі і дзяржаўнымі павіннасця- мі- Узнікліў 15 ст., пашырыліся ў 19 ст., асабліва з арганізацыяй земстваў. Існавалі да Кастр. рэвалюцыі 1917. Гра- шовыя З.п. — дзярж., губ. і прыватныя (саслоўныя) — ішлі на ўтрыманне мясц. паліцэйска-адм. органаў, губ. і пав. уста- ноў па сялянскіх справах, міравых суд- дзяў, земскіх устаноў, на нар. адукацыю, ахову здароўя, пажарную ахову і інш. Да натуральных павіннасцяў адносіліся: да- рожная (рамонт дарог, мастоў, грэбляў, плацін, ачыстка берагоў суднаходных рэк), паліцэйская (служба соцкіх і дзе- сяцкіх), падводная (пастаўка фурманак для раз'ездаў чыноў паліцыі, жандарме- рыі, пры перамяшчэнні войска, адпраў- ленні навабранцаў і г.д.). На Беларусі, пасля ўваходжання ў Расійскую імперыю, земскімі зборамі распараджаліся к-ты З.п., паводле зако- ну ад 22.12.1874 уведзены распарадчыя к-ты, палажэннем 15.4.1903 — губ. і пав. к-ты па справах земскай гаспадаркі. У Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губ. з увядзеннем у 1911 земстваў б.ч. З.п. распараджаліся земскія ўстановы. У 1890-я г. ў параўнанні з 1870-мі г. абкла- данне сялянскай надзельнай зямлі З.п. ў 5 зах. іубернях вырасла з 630 тыс. да 987 тыс. руб. (56,7%) штогод. Земскім зя- мельным падаткам, як і дзяржаўным, яе абкладвалі ў болыпых памерах, чым пан- скую. У 1881 сяляне Мінскай губ. плацілі гэ- тага падатку з дзесяціны надзельных зя- мель 10 кап.. памешчыкі — 5,2 кап., у 1897 — адпаведна 11,5 і 6,1 кап. Павод- ле прыменшаных афіц. даных, у 1890-я г. параўнальна з 1860-мі г. колькасць фурманак, пастаўленых сялянамі 5 зах. губерняў у лік падводнай павіннасці, у сярэднім штогод павялічвалася з 306,4 тыс. да 482,6 тыс. (57,5%). Формай З.п. быў і збор з сялян на ўтрыманне правасл. духавенства, які ў 1870-я г. — 1-й пал. 1880-х г. у 5 зах. губернях штогод скла- даў у сярэднім каля 270 тыс. руб. Кр: Тр. комвсснв... для пересмотра снс- темы податей н сборов. Т. 4, ч. 1. Спб., 1863: Матерналы по земскому обіцественному устройству. Т. 1. Спб., 1885; Матермалы вы- сочайше учрежденной 16 ноября 1901 г. Ко- мнсснн... Ч. 1. Спб., 1903. Літ: Веселовскнй Б.Б. Нсторня земства за сорок лет. Т. 1. Спб., 1909; А н- ф н м о в А.М. Экономмческое положенне м классовая борьба крестьян Европейской Росснн, 1881—1904 гг. М., 1984; Ш а б у н я К.Н. Аграрный вопрос н крестьянское двн- женне в Белорусснн в революцнн 1905— 1907 гг. Мн., 1962. Вячаслаў Панюціч, Софія Самуэль. ЗЁМСКІЯ СХОДЫ павятовыя і губернскія, распарадчыя органы земскіх устаноў у Рас. імперыі у 1864— 1917. На Беларусі дзейнічалі ў 1911 —17. Старшынёй З.с. быў прадвадзіцель два- ранства. Гласныя губернскіх З.с. выбіраліся на павятовых З.с. з павятовых гласных, выбраных на аснове маёмаснага цэнзу і курыяльнай сістэмы, што забяс- печвала перавагу ў З.с. дваран. Сяляне выбіралі толькі кандыдатаў ад валасных сходаў, а гласных ад сялян прызначаў губернатар паводле прадстаўлення зем- скага ўчастковага начальніка. З.с. выбіралі земскія ўправы на 3 гады, кан- тралявалі іх работу, зацвярджалі земскі бюджэт, займаліся раскладкай земскіх павіннасцяў. ЗЁМСТВЫ, органы мясц. самакіравання ў Рас. імперыі, створаныя паводле зем- скай рэформы. На Беларусі ўведзены ў 1911. У 3. пануючае становішча займалі памешчыкі; удзельнічалі прадстаўнікі буржуазіі (фабрыканты, купцы, замож- ныя сяляне), з цягам часу іх колькасць павялічвалася. Царскі ўрад, які баяўся ўплыву ліберальна-бурж. элементаў у 3., перадаў ім толькі мясц. гасп. справы, што датычылі адпаведнай губерні ці па- вета. Аддзяленне гасп. спраў ад агульнай адміністрацыі драбіла мясц. кіраванне паміж казённымі і земскімі ўстановамі, што адмоўна адбілася на ўсім ходзе мясц. дзейнасці. 3. не атрымлівалі фін. срод- каў. Асновай земскага бюджэту было аб- кладанне падаткамі нерухомай маёмасці: зямель, дамоў, фабр.-зав. прадпрыемст- ваў і гандл. устаноў. Расходы 3. падзя- ляліся на «абавязковыя» (дарожная, ква- тэрная і падводная павіннасці, якія вы- конвалі пераважна сяляне, утрыманне адм.-суд. і земскіх устаноў) і «неабавяз- ковыя» (на ахову здароўя і нар. асвету). Губернатар і міністр унутр. спраў мелі права затрымаць выкананне любой па- становы земскага сходу. Нягледзячы на абмежаванасць, 3. садзейнічалі развіццю мясц. ініцыятывы, гаспадаркі і культуры. Яны адкрывалі на свае сродкі школы, бальніцы, урачэбныя ўчасткі, удзельніча- лі ў расходах на ўтрыманне царк.-пры- ходскіх школ. арганізоўвалі вет. абследа- ванне і сан. нагляд, агранамічныя мера- прыемствы (стваралі склады с.-г. машьш, насенныя і зернеачышчальныя пункты, доследныя палі), займаліся статыстыкай (гл. Земская статыстыка), страхаван- нем, вогнеўстойлівым буд-вам, садзейні- чалі развіццю саматужных промыслаў. Ліквідаваны пасля Кастр. рэвалюцыі. Літ: М ы ш М.й. Положенне о эемскнх учрежденнях 12 нюня 1890 г... Спб-, 1894; Веселовскнй Б.Б. Нсторня эемства за сорок лет. Т. 1—4. Спб., 1909—11; С л о б о - ж а н м н В.П. Земское самоуправленме в Беларусн (1905—1917 гг.), Мн., 1994; Я г о ж. Да гісторыі ўвядзення земства ў Беларусі (1864—1911 гг.). // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1983. № 4; 3 а - баўскі М.М. Грамадска-палітычная ба- рацьба ў сувяэі з увядзеннем земства ў Бе- ларусі // Там жа. 1987. № 1; Аврех А.Я. Вопрос о западном земстве н банкрот- ство Столыпнна / / Нсторнческне запнскн АН СССР. М., 1961. Т. 70. Софія Самуэль. «ЗЁМЯ» («2іешіа», «Зямля»), краяз- наўчы ілюстраваны часопіс, орган Поль- скага краязнаўчага таварыства. Выда- ваўся ў 1910—14, 1919—20, 1922—50 у Варшаве на польск. мове. Меў дадаткі «Таігу» («Татры», 1912) і «Рогадпік ёіа сгуіаідгсусЬ. ІУіадотоасі шіезі^сгпе о кзідгкасК» («Параднік для чытачоў. Штомесячныя звесткі пра кніжкі», 1912—13; абодва выд. ў Варшаве). Дру- каваў даследаванні па гісторыі матэры- яльнай і духоўнай культуры польск., бел., укр., літ., рус., латыш. і інш. наро- даў, нарысы, успаміны, біяграфіі дзеячаў навукі і культуры, апісанні палацава- замкавых комплексаў, культавых збуда- ванняў, памятных мясцін, помнікаў гісторыі, гар. і сельскіх ландшафтаў, справаздачы пра дзейнасць краязн. т-ваў, музеяў, пра з'езды слав. географаў і этнографаў, турысцкіх т-ваў і асацыя- цый, міжнар. турысцкія кангрэсы, матэ- рыялы па эканоміцы. урбаністыцы, эка- логіі, рабіў агляды навінак краязн., архе- ал., этнагр. і інш. л-ры. На старонках часопіса змешчаны карты, планы, схе- мы, рэпрадукцыі карцін, здымкі жыха- роў розных этнагр. мясцін, помнікаў архітэктуры, узораў нац. адзення і інш. Беларусі і сумежным з ёй рэгіёнам прысвечаны публікацыі Ю.Смалінскага «Каптур і намітка на Літоўскай Бела- русі» (1911), В.Шукевіча «Былыя кара- леўскія лясьі ў Літве» (1911), «Нарысы з Белай Русі», «Звычаі пры выпечцы хле- ба ў Лідскім павеце», «Археалагічныя раскопкі ў Начы» (1912), «Адміністра- цыйныя і эканамічныя адносіны ў кара- леўшчынах на Літве», «Возера Дрысвя- ты» (1913), У.Загорскага «Старая Вільня», «Зборы Таварыства сяброў на- вук у Вільні», «Замак у Крэве» (1912), «Вастрабрамскі барбакан і кафедральная вежа ў Вільні» (1913), К.Кульвеця ♦3-над Бярэзіны (крыху ўспамінаў з экс- курсіі «Напалеонаўскім шляхам»)», М.Федароўскага «Віцебск і Віцебшчына» (1912), АЛантоўскага «Беластоцкая воб- ласць», «Мінская епархія», Р.Мяніцкага «3 мінулага Полацкага ваяводства» (1913), У.Завадскага «Гаспадарчыя ад- носіны Віленшчыны», Ф.Рушчыца «Вільня і мастацтва», Ч.Фалькоўскага «Віленскі універсітэт» (1922), Е.Лісевіча «Нацыянальныя і адміністрацыйныя ад- носіны ў Навагрудскім ваяводстве», Б.Дэдэркі «Гаспадарчы стан Навагруд- скага ваяводства», М.Дзяжбіцкай «Стан адукацыі ў Навагрудскім ваяводстве», Ю.Жмігродскага «Навагрудак», В.Хене- берга «Слонім», Я.Якубоўскага «Нясвіж» (1925), Я.Быстроня «Калішнія польскія народазнаўцы», Ч.Пяткевіча «Хойнікі» (1927), Р.Даныш-Флешаровай «3 лет- няй вандроўкі па Палессі» (1927), Р.Ха- рашкевіча «Вёска Осава ў Столінскім па- веце», Ю.Сускага «У Лунінецкім паве- це», М.Дрэўкі «Музей Польскага краязнаўчага таварыства ў Пінску» (1930), А.Сальмановіча «Беларусы ў Навагрудскім ваяводстве», А.Казіцкага «Ліда», Б.Халіцкага «Даліна Дзвіны», Я.Шчапкоўскага «Супрасль і Базыльян- скі манастыр» (1931), Ю.Ядкоўскага «Наднёманскі Вавель» (1933), А.Наля- пінскага «Нарач і ваколіцы» (1934), Г.Ястшэмбец-Каменскага «Каралеўскае мястэчка Моталь» (1935), К.Машынскага
«3 праблем сістэматыкі вырабаў народ- най культуры» (1937), А.Высоцкага «За- мак у Крэве» (1938), А.Хоміча «Сма- лярні на Віленшчыне» (1939), «Палац у Сваятычах» (1911, пад крыптанімам «М»), «Нататка пра Смілавічы» (1920, пад крыптанімам «Д.М.С.»), рэцэнзіі Л.Васілеўскага на працу Я.Якубоўскага «Даследаванні над нацыянальнымі адно- сінамі ў Літве перад Люблінскай уніяй» (1912), Э.Малішэўскага на кнігу Васі- леўскага «Літва і Беларусь: Мінулае — Сучаснасць — Тэндэнцыі развіцця» (1913) і інш. 3 часопісам супрацоўнічалі Я.Булгак, З.Глогер, Б.Дыбоўскі, Машын- СКІ, С.Удзеля і інш. Анатоль Літвіновіч «ЗЕРНО», газета рэвалюцыйнай народ- ніцкай арганізацыі «Чорны перадзел». Выдавалася ў 1880—81 на рус. мове. Выйшла 6 нумароў: № 1 у Жэневе, № 2 — на гектографе ў Пецярбургу, № 3—6 у падп. друкарні «Чорнага пера- дзелу» ў Мінску. Да рэдагавання №1,2 мелі дачыненне Г.В.Пляханаў, П.Б.Ак- сельрод, Я.В.Стафановіч, Л.Р.Дэйч, А.В.Аптэкман. 3 № 3 выдавала і рэдага- вала «3.» пецярбургская група чорнапе- радзельцаў (А.П.Буланаў, К.Я.Загорскі, М.І.Шэфцель). Прапагандавала ідэі і по- гляды «сацыялістаў-федэралістаў» сярод рабочых і сялян, была цесна звязана з час. «Чёрный передел». Газета змяшчала апавяданні, напісаныя жывой нар. мо- вай: «За каго цар?» (№ 3—5), «Мужыц- кая гутарка» (№ 6). Мікалай Ласінскі. ЗЕРНЯЦЁРКА, старажытнае прыстаса- ванне для расцірання зерня на муку або атрымання круп. Складалася з даволі масіўнага ніжняга плоскага каменя-валу- на круглай, авальнай або падоўжанай формы даўжынёй 0,33—0,5 м, на рабо- чай паверхні якога рабілася паглыблен- не, куды засыпалася зерне для апра- цоўкі, і верхняга каменя-цёрачніка, які меў меншыя памеры і плоскую рабочую грань шырынёй у папярочніку 5—12 см (трапляюцца цёрачнікі з некалькімі ра- бочымі гранямі). На тэр. Беларусі 3. па- явіліся ў эпоху неаліту, калі чалавек спа- чатку збіраў дзікае збожжа, а пазней спецыяльна вырошчваў злакавыя культу- ры. Найбольшае пашырэнне 3. атрымалі ў жалезным веку (7—6 ст. да н.э. — 8 ст. н.э.). Звычайна іх знаходзяць у жыт- лах, недалёка ад агнішча або печы. Най- часцей трапляюцца верхнія камяні-цё- рачнікі. Так, на помніках днепра-дзвін- скай культуры на 10 ніжніх камянёў прыпадае некалькі дзесяткаў цёрачнікаў. На помніках мілаградскай культуры знойдзена болып за 20 3. На гарадзішчах каля в. Чаплін (Лоеўскі р-н) выяўлена 12, каля в. Кашчэлічы (Валожынскі р-н) — 8, каля в. Гарадзішча (Мяд- зельскі р-н) — 6 ніжніх камянёў ад 3. Цалкам 3. (з цёрачнікам) знойдзены на гарадзішчах каля в. Замошша (Полацкі р-н), Кашчэлічы, Гарадзішча (дыяметр камянёў ніжняга 57 см, верхняга — 54 см). У эпоху ранняга сярэднявечча на змену 3. прыйшлі жорны. Тытульны ліст «Граматыкі славянскай» Л.Зізанія. Літ:. Очеркн по археологнн БеЛорусснн. Ч. 1. Мн., 1970; Мельннковская О.Н. Племена южной Белорусснн в раннем же- лезном веке. М., 1967; Мнтрофанов А.Г. Желеэный век средней Белорусснн (VII—VI вв. до н.э. — УІП в.н.э.1. Мн., 1978; Ш а д ы р о В.П. Ранннй железный век се- верной Белорусснн. Мн., 1985. Таццяна Каробушкіна. ЗІЗАНІЙ (Тустаноўскі) Лаўрэн- цій (1550—60-я г. — каля 1634), бела- рускі педагог, перакладчык, царкоўны дзеяч. Брат С.Зізанія. Працаваў выклад- чыкам царкоўнаслав. і грэчаскай моў у Львоўскай (да 1592), Брэсцкай (1592— 95), Віленскай (1595—97) праваслаўных брацкіх школах, хатнім настаўнікам у крычаўскага старосты Б.Саламярэцкага ў Баркулабаве на Магілёўшчыне (1597— 1600), князёў А.Астрожскага (1600—03) і Я.Карэцкага ў Карцы на Валыні (1603—18), дзе адначасова быў святаром у царкве. У 1596 з Віленскай брацкай друкарні выйшлі вучэбныя кнігі 3., у якіх друкары выкарысталі клішэ з выданняў Ф.Скарыны: «Азбука» («Наука ку чнта- ню м розуменю пнсма словенскаго») і «Грамматіка словенска сьвершеннаго нс- куства осмн частій слова». У «Азбуцы» 3. — адной з першьгх на Беларусі і Ук- раіне, змешчаны «Лекснс» — тлумачаль- ны слОўнік, які аблягчаў разуменне ста- раслав. мовы, памагаў пашыраць веды па гісторыі, геаграфіі, прыродазнаўстве, набліжаў навучанне да жывой размоўнай бел. мовы. У 1619 запрошаны ў Кіева- Пячэрскую лаўру. Працаваў настаўнікам у Кіеўскай брацкай школе, быў пера- кладчыкам з грэчаскай мовы і рэдакта- рам выданняў вучонага гуртка пры лаў- ры. У 1626 прыехаў у Маскву і прывёз рукапіс кнігі «Катехізнс». Па даручэнні ЗІМІН патрыярха Філарэта адбылося абмерка- ванне кнігі маскоўскім артадаксальным духавенствам і свецкімі асобамі, якія ўба- чылі ў ёй шмат ерэтычных думак. «Кате- хізнс» у перапрацаваным выглядзе вы- дадзены ў Маскве ў 1627, перавыдаваўся стараверамі ў Гродне (1783, 1787, 1788). Як духоўная асоба прамаўляў свае ка- занні, якія сведчаць пра добрае веданне стараж. гісторыі і філасофіі. Літ: Алексютовнч Н.А. Культур- но-просветнтельная деятельность братьев Знзаннев / / Нэ нсторнв фвлософской н обіцественно-полнтнческой мыслн Белорус- снн. Мн., 1962; Подокшнн С. Рацнона- лнстяческне н гуманнстнческне нден во взглядах Стефана н Лаврентня Зяэаннев / / Вопросы фнлософскнх наук. Мн., 1965; Ботвннннк М. Лаврентнй Знэанмй. Мн., 1973. Марат Батвіюак. ЗІЗАНІЙ (Тустаноўскі) Стафан, беларускі педагог, пісьменнік-палеміст, царкоўны прапаведнік 16 — пач. 17 ст. Брат Л.Зізанія. Выкладаў у Львоўскай (з 1586, з 1592 рэктар) і Віленскай (1593— 99) брацкіх школах. У 1595 у брацкай друкарні ў Вільні выдаў «Катэхізіс» на бел. і польск. мовах (не збярогся), які на праваслаўным саборы ў Навагрудку (1596) асуджаны як ерэтычны. 3. па- збаўлены духоўнага сану і адлучаны ад царквы, апраўданы Брэсцкім царк. сабо- рам 1596. Аўтар рэліг.-філас. твораў «Лнст Іеремен патріархн константмно- польскаго напомнналный» (1596), «Ка- занье святого Кнрнлла патріарьхн іерусалммьскаго...» (Вільня, 1596; пера- выд. ў 1644 у Маскве пад назвай «Кннга Кнрнллова», у Гродне стараверамі ў 1786, 1791 пад назвай «Кмрмллова кнм- га»). У «Азбуцы» Л.Зізанія 1596 змешча- ны твор 3. «йзложеніе о православной вьрь» — маленькі катэхізіс пытанняў і адказаў. Творы 3., скіраваныя супраць каталіцкага духавенства і папы рымска- га, варожа сустракаліся праваслаўнымі артадоксамі, таму што характэрным для светапогляду 3. была ерэтычная ідэалогія сярэднявечча, цесная сувязь з нац.-вызв. барацьбой нар. мас ВКЛ. 3. імкнуўся даць сваю інтэрпрэтацыю Бібліі, прапа- ведаваў верацярпімасць, рацыя- налістычна падыходзіў да ацэнкі з'яў прыроды і навакольнага свету. У 1599 у выніку барацьбы з уніятамі 3. вымушаны быў пайсці ў Троіцкі праваслаўны мана- стыр у Вільні, дзе прыняў імя Сільвестра, але ў хуткім часе ўцёк з горада. Літ: Подокшнн С.А. Реформацня н обшественная мысль Белорусснн н Лнтвы (Вторая половмна XVI — начало XVII в.). Мн., 1970; Ботвннннк М. Лаврентнй Знзаннй. Мн., 1973. Марат Батвіннік. ЗІМІЁНКА Анатоль Рыгоравіч, гл. Дзяркач А.Р. ЗІМІН Аляксандр Аляксандравіч (22.2.1920, Масква — 25.2.1980), рускі гісторык, крыніцазнавец, археограф. Д-р гіст. н. (1959), праф. (1971). Скончыў Маскоўскі ун-т (1942). Працаваў у Ін-це гісторыі СССР АН СССР, выкладаў у
448 ЗІМОВАЕ Маскоўскім гіст.-архіўным ін-це (1947— 73) У цыкле манаграфій па паліт. і сац. гісторыі Расіі 15—16 ст. («Рэформы Івана Грознага», 1960; «Алрычніна Івана Грознага», 1964, «Расія на парозе новага часу», 1972; «Расія на рубяжы XV—XVI стагоддзяў», 1982; «Напярэдадні грозных узрушэнняў», 1986, «Віцязь на роста- нях», 1991) даследаваў дыпламат. ад- носіны і войны паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. Вывучаў паліт. і сац. гісторыю феад Расіі, духоўную культуру слав народаў Усх. Еўропы, летапісы, ♦Рускую праўду», «Слова аб палку Ігаравым» (лічыў яго творам 18 ст.), «Задоншчыну» Выявіў у архівах і апублікаваў шматлікія дакументы па псторыі феад. Расіі. Тв.' Н.С.Пересветов н его современннкн Очеркн по нсторнн рус обіцественно-полвт мыслв середвны XVI в М., 1958, Холопы на Русн (с древнейшнх времен до конца XV в) М., 1973; Крупная феодальная вотчнна н соцнально-полнтнческая борьба в Росснн (конец XV—XVI в.). М , 1977; Формнрова- нне боярской армстократнн в Росснм во вто- рой половнне XV — первой третн XVI в М.. 1988. Літ.'. Кобрмн В Б. А А.Знмнн. Учё- ный. Человек / / Псторнческне запнскн. М., 1980. Т. 105; Каштанов С.М. А.А.Знмнн — нсследователь н педагог / / Нсторня СССР. 1980 № 6. Дзмітрый Караў «ЗІМОВАЕ ЧАРАЎНІЦТВА» («УУшіег- ганЬег»), кодавая назва карнай аперацыі ням -фаш захопнікаў у Вял Айч вайну супраць партызан Расонска-Асвейскай партызанскай зоны і цывільнага насель- ніцтва ў трохвугольніку Себеж—Асвея— Полацк (Дрысенскі, Асвейскі, Полацкі, Расонскі р-ны) 14.2—20.3 1943 Право- дзілася карнай групоўкай «Берта», у якую акрамя баявых груп уваходзілі пад- раздзяленні 3-й танк. арміі, 201-й, 281-й ахоўных і 391-й вучэбна-палявой дыві зій. У ходзе карнай аперацыі гітлераўцы забілі і спалілі жывымі 3,5 тыс. чал , 2 тыс. вывезлі на катаргу ў Германію, болып за 1 тыс дзяцей — у Саласпілскі лагер смерці (Латвія), разрабавалі і спалілі 158 нас пунктаў, у т.л. разам з жыхарамі в. Абразеева, Аніськава, Булы, Жарнасекі, Калюты, Канстанцінава, Па- паратнае, Сокалава і інш Аднак знішчыць партызан і ліквідаваць партыз. зону гітлераўцам не ўдалося. «ЗІМОВЫ ЛЕС» («\Уа1<Вуіпіег»), кода- вая назва карнай аперацыі ням.-фаш. за- хопнікаў у Вял Айч вайну супраць пар- тыз. брыгады 3-й і 4-й Беларускіх, «За Савецкую Беларусь», Сіроцінскай, «Няўлоўныя», атрадаў Бел дыверсійнай брыгады імя Леніна, некалькіх спецгруп і цывільнага насельніцтва ў трохвугольні- ку чыгунак Віцебск—Новель—Полацк (Віцебскі, Гарадоцкі, Мехаўскі, Полацкі, Сіроцінскі р-ны) 27 12 1942 — 25.1.1943. Праводзілася сіламі 286-й ахоўнай дывізіі і падраздзяленнямі 391-й вучэбна-палявой дывізіі і «баявой групы М.В.Зімянін М I Зіньковіч. Шэвелеры». Была працягам карнай апе- рацыі *Клетка малпы». Жорсткія баі ішлі ўздоўж р. Обаль каля в. Лахначы, Равенец, Шыліна, Катляры, Токарава, Пяцеры, Заходы Пасля баёў большасці партыз. фарміраванняў удалося прарвац- ца цераз чыгунку Полацк—Невель і вы- весці за сабою ў Расонскі р-п тысячы мясц жыхароў. У ходзе карнай аперацыі гітлераўцы загубілі 1627 чал , 2041 чал. вывезлі на катаргу ў Германію, поў- насцю спалілі в. Аржавухава, Белае, Чарбамыслы з болыпасцю жыхароў, за- хапілі 7468 галоў жывёлы, 894 кані, каля 1 тыс. штук птушкі, 446,8 т збожжа, 14,5 т бульбы, 75,9 т ільнасемя і льнотрасты і інш У час аперацыі 286-я дывізія была знята з забеспячэння вермахта, бо забяс- печвала сябе рабаваннем насельніцтва. ЗІМЯНІН Міхаіл Васілевіч [8(12).11.1914, Віцебск — 1.5.1995], парт. і дзярж дзеяч БССР і СССР. Герой Сац Працы (1974). Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1939). У 1929—31 рабочы па- равозарамонтнага дэпо ст. Ленінград— Віцебск-Таварны. У 1936—38 у Чырв. Арміі. 3 1938 на камсамольскай рабоце У 1940—46 1-ы сакратар ЦК ЛКСМБ. у Вял. Айч. вайну чл. падп. ЦК ЛКСМБ. Адзін з арганізатараў парт.-камсамоль- скага падполля і партыз. руху на Бела- русі. У 1946 2-і сакратар Гомельскага аб- кома КП(б)Б, у 1946—47 міністр асветы БССР. 3 1947 сакратар, 2-1 сакратар ЦК КПБ. У 1953 балаціраваўся на пасаду 1-га сакратара ЦК КП(б)Б, але не быў выбраны У 1953—56 у Мін-ве замежных спраў — заг. 4-га еўрап. аддзела, у 1958—60 заг Далёкаўсх аддзела і чл калегіі МЗС СССР У 1956—57 надзвы- чайны і паўнамоцны пасол СССР у Дэ- макр Рэспубліцы Ветнам, у 1960—65 у Чэхаславакіі. У 1965 нам. міністра за межных спраў СССР. 3 1965 гал рэдак- тар газ. «Правда». У 1976—87 сакратар ЦК КПСС У 1966 — 76 старшыня праўлення Саюза журналістаў СССР Чл. ЦК КПБ у 1945—54, канд. у чл. Бю- ро ЦК у 1945—47, чл. Бюро ЦК КПБ у 1947—53. Чл. ЦК КПСС у 1952—56, у 1966 — 89. Чл Цэнтр. рэвіз. камісіі КПСС у 1956—66 Дэп. Вярх Савета СССР у 1946—54, у 1966—89, Вярх. Са- вета БССР у 1947—55. Тв. Под знаменем леннннзма Пзбр статьн н речн. М., 1984 ЗІНОЎЕВА-АНІБАЛ Лідзія Дзмітрыеў- на [1866, паводле інш. звестак 6(18) 10 1865—22.10(4 11).1907], пісь- менніца. Вучылася ў гімназіі ў Пецяр- бургу, потым у школе дыяканіс у Гер- маніі. Жонка паэта Вяч Іванава Разам з ім арганізавала ў Пецярбургу вядомы ў 1900-х г літ. салон Дэбютавала драмай ♦Кольцы» (1904) Аўтар зб. апавяданняў «Трагічны звярынец» (1907), аповесці «Трыццаць тры вырадкі» (1907) У час рэв 1905—07 удзельнічала ў нелегаль- ным час «Адская почта». Водгукі на рэв падзеі змешчаны ў апавяданнях «Не» (альманах «Факелы», 1906, кн. 1) і «За краты» (упершыню апубл ў зб апавя- данняў «Не», 1918). У іх ставіла пытан- не аб дазволенасці тэрору і паліт. забой- ства, змясціла містычна афарбаваны пра- тэст супраць грамадскіх умоў і «ўрада палявых судоў» У 1907 у в Загор е Магілёўскага пав. даглядала хворых ся- лянскіх дзяцей, захварэла на шкарляты ну і памерла. ЗІНЬКОВІЧ Мітрафан Іванавіч [14(27) 6 1900, в Пячары Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Касню- ковіцкі р-н — 24.9 1943], генерал-маер танк. войск (1943), Герой Сав Саюза (1943). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз вайны Скончыў Ваен акадэмію імя Фрунзе (1933) Удзельнік вызвален- ня Зах. Беларусі ў 1939, сав.-фінл вай- ны 1939—40 У Вял Айч вайну з 1942 на Бранскім, Цэнтр.. Варонежскім фран- тах Камандзір танк. корпуса 3 вызна- чаўся пры вызваленні Украіны. 22.9.1943 група танкаў на чале з ім адна з першых фарсіравала Дняпро, авалода- ла плавдармам і забяспечыла пераправу ўсіх часцей корпуса Загінуў у баі пры вызваленні г Прылукі Чарнігаўскай вобл., там і пахаваны. Яго імем названа вуліца ў г Касцюковічы. ЗЛАТНІК, першая манета ўсх. славян часоў Кіеўскай Русі, вырабленая з золата ў канцы 10 ст Назва ўмоўная, утворана ў 19 ст. па аналогіі з такім жа неалагіз- мам срэбранік Легенда 3 называе імя манарха (ВЛАДНМНР НА СТОЛЕ або
ВЛАДЙМПР А СЕ ЕГО ЗЛАТО), выява якога змешчана на аверсе, на рэверсе — выява Хрыста Усетрымальніка з надпі- сам (ІСУС ХРНСТОСЬ). Маса 4,0—4,4 г, памеры 21—24 мм, проба 916—958. Метралогіяй і тыпам падобны на сучас- ныя ім візант. соліды (гістамэна 4,5 г, тэ- тартэра 4,1 г). Паводле высокан пробы 3. аднесены да часоў Уладзіміра Святас- лавіча, а не Уладзіміра Манамака (у час апошняга візант. солід меў ніжэйшую пробу — каля 370). Прататыпам 3. з'яўляецца намісма Васіля 11 і Кан- станціна VIII [976—1025]. Захавалася 10 экз., якія былі выкананы 5 варыянтамі замацаваных у пару штэмпеляў біццём па адлітым у двухбаковай форме круж- ку, што нагадвае тэхналогію ювелірнай справы. Першы 3. зафіксаваны ў 1796, 6 экз. з вядомых манет перададзена ў 1804 Аляксандру 1 шляхціцам Рыдзеўскім (па версіі рус. нумізмата І.Г.Спаскага гэта знаходка паходзіць з Пінска, гл. Пінскі манетны скарб). Літ.' Т о л с т о й ІЛ.ІЛ. Древнейшне рус- скне монеты Велнкого княжества Кневско- го: Нумнзмат. опыт. Спб., 1882; Спас- с к н й Й.Г. Золото Владнмнра Святославн- ча / / Экономнка, полнтнка н культура в свете нумнзматнкн: Сб. науч. тр. Л., 1982; Сотннкова М.П., С п а с с к н й Н.Г. Тысячелетне древнейшнх монет Росснн; Сводный кат. рус. монет X—XI вв. Л., 1983; Беляков А. Древнейшне русскне моне- ты / / Отчнзна. 1989. №4; 8 вс Ь о <1 о 1- зкі 8. Росхдікі шеппісізка V Ецгоріе 8го<1козге], У/зсЬо<1піе] і Роіпоспе]. У/госІа\у еіс.,1971. Іван Сінчук. ЗЛАЦІН Яфім Ізраілевіч [20.8(2.9). 1913, Магілёў — 23.8.1965], Герой Сав. Саюза (1943). У Чырв. Арміі ў 1935—37 і з 1941. Скончыў Ленінградскае ваен.-паліт. вучылішча імя Энгельса (1944). У Вял. Айч. вайну са снеж. 1942 на Варонежскім, Сцяпным франтах. Вызначыўся 24—25.9.1943 пры фарсіраванні Дняпра на тэр. Украіны. Мінамётны ўзвод на чале з сяржантам 3. фарсіраваў раку на Пд ад Краменчуга, заняў агнявую пазіцыю, адбіў варожыя контратакі, знішчыў 9 кулямётных 1 3 мінамётныя пункты, амаль роту гітлераўцаў. Цяжка паранены, не пакідаў поля бою. Пасля вайны на гасп. рабоце. «ЗЛАЧЫНСТВЫ НЯМЁЦКА-ФА- ШЫСЦКІХ АКУПАНТАЎ У БЕЛА- РЎСІ, 1941—1944», «Преступле- ння немецко-фашмстскмх оккупантов в Белорус- снн, 1941 — 1944», зборнік да- кументаў і матэрыялаў, выдадзены ў 1963 і 1965 (2-е выд.) у Мінску. Падрых- таваны супрацоўнікамі ЦДАКР БССР, Ін-та гісторыі АН БССР, Ін-та гісторыі партыі пры ЦК КПБ. У 1-м выданні апублікаваны 144 дакументы, у 2-м — 171; змешчана больш за 60 фотаздымкаў. Сярод матэрыялаў акты раённых, гар., абл., Бел. рэспубліканскай і Надзвычай- най дзярж. камісій аб стратах, нанесеных нар. гаспадарцы і грамадзянам БССР; паведамленні Саўінфармбюро; дакумен- ты падп. райкомаў і абкомаў КП(б)Б і Златнік Русі 1-й разнавіднасці з Пінскага манетнага скарбу 1804. Зліткі плацежныя заходнярускага літоўскага, кіеўскага і наўгаролскага тыпаў. ЛКСМБ, антыфаш. к-таў, камандавання партыз. атрадаў і брыгад; планы, інструкцыі, загады дзярж. органаў і Вярх. камандавання гітлераўскай Гер- маніі; справаздачы, данясенні, рапарты, тэлеграмы, дзённікі вайсковых, паліцэй- скіх і спец. карных падраздзяленняў; за- гады, распараджэнні, пастановы, абвест- кі ваен. і цывільных акупац. улад; матэ- рыялы судовых працэсаў (прыгаворы ваен. трыбунала, пратаколы допытаў падсудных, паказанні сведкаў і падсуд- ных), выгрымкі са стэнаграмы судовага працэсу 15—29.1.1946 у Мінску па спра- ве аб злачынствах, учыненых ням.-фаш. захопнікамі на тэр. БССР, і інш. Боль- шасць дакументаў зборніка апублікавана ў скарочаным выглядзе. Юрый Несцяровіч. ЗЛІТКІ ПЛАЦЁЖНЫЯ, зліткі з выса- капробнага серабра спецыфічных устой- лівых формаў, адзін з відаў грошай на ўсходнеслав. землях у 12—13 ст., што занялі дамінуючае становішча як адзіны плацежны сродак. У пазнейшых усх.- слав. пісьмовых крыніцах вядомы пад назвамі рубель, грыўня, палціна, у ня- мецкамоўных — марка, сярэбраны злітак. На тэр. Беларусі знойдзена каля 15 скарбаў (*/5 усіх вядомых), у якіх бы- ло каля 200 З.п., у 3 выпадках знойдзены разам з зах.-еўрап. дэнарыямі 2-й трэці 11 ст. Лакалізуюцца знаходкі З.п. на ПдУ Беларусі (гл. Вішчынскі грашова- рэчавы скарб). Вядомы 3 асн. тыпы З.п.. якія атрымалі ўмоўныя назвы па першых знаходках: кіеўскія (6-вугольны ромб з усечанымі вострымі вугламі і прагнутымі ўсярэдзіну бакавінамі, маса 135—170 г; 11 —13 ст.), наўгародскія (3-гранны бру- 449 ЗЛОБІН сок з выпуклым знізу рабром, у сячэнні нагадвае разрэз лодкі, верхняя частка пляскатая, маса 195—205 г; 12—15 ст.), літоўскія (палачкападобны акруглы ў ся- чэнні злітак са сплюшчанай ніжняй час- ткай; маса 100—110 г; 12—15 ст.). Для кіеўскіх З.п. характэрна паверхня з на- здраватымі выемкамі, сярод зліткаў вы- лучаюць звычайныя пляскатыя і болып цяжкія гарбатыя (190—216 г). На наўга- родскіх часта трапляюцца надпісы- графіці (адзін з найб. стараж. помнікаў слав. пісьменства). Наўгародскія ліўцы называлі зліткі ізроямі, гэты тэрмін ужы- ты ў лісце рыжскіх ратманаў да віцебскага князя Міхаіла Канстанцінавіча (канец 13 — пач. 14 ст.). Значная частка ранніх (12 ст. — 1-я пал. 14 ст.) наўга- родскіх зліткаў мае нарэзкі, нанесеныя да надпісаў, што, на думку рус нумізмата І.Спаскага, пазначаюць стра- чаную ў час ачысткі сыравіны долю пер- шапач. масы металу. Познія наўгародскія З.п. (з 2-й пал. 14 ст.) ма- юць бачнае падоўжнае шво на стыку ме- талу рознык проб. На асобных экзэмпля- рах літоўскіх З.п. ёсць спецыфічныя за- сечкі-ўвагнутасці, зробленыя, магчыма, з мэтаю пазначэння заказчыка. У лісце 1401 Вітаўта да г. Рыгі ёсць звесткі пра зніжэнне пробы З.п. Існуе гіпотэза пра змяненне пробы літ. зліткаў у залежнасці ад паніжэння пробы гроша пражскага. Вядома існаванне залатых зліткаў. Літ.'. М л ьнн А.А. Топографня кладов серебряных н золотых слнтков. Пб., 1921; Б а у.е р Н.П. Денежный счет в духовной новгородца Клнмента н денежное обраше- нне в Северо-Западной Русн в XIII в. / / Проблемы нсточннковедення. М.; Л., 1940- Сб. 3:Сотннкова М.П. Эпнграфнка се- ребряных платежных слнтков Велнкого Новгорода XII—XV вв. / / Тр. Гос. Эрмнта- жа. Л., 1961. Т. 4. Нумнзматнка, вып. 2; С і н ч у к І.І. Ю.Ядкоўскі — аўтар «Веда- масцей нумізматычна-археалагічных» / / Краязнаўчыя запіскі: 36. арт. памяці Юза- фа Ядкоўскага. Гродна, 1990: Вчкза 2. Ріпіваі іг рі арууапа / / Біеюуіц шаіегіаііпе кіііійга IX—XIII атхііі]е. Уііпіііз, 1981. Іван Сінчук. ЗЛОБІН Павел Уладзіміравіч (1882—?), рускі паліт. дзеяч. 3 1903 чл. Партыі са- цыялістаў-рэвалюцыянераў (ПС-Р), да 1906 кіраўнік групы эсэраў- максімалістаў у Маскве. Пасля Лют. рэ- валюцыі 1917 узначальваў арг-цыю рас. сацыялістаў-рэвалюцыянераў у Мінску, пасля кастр. падзей вёў работу па афар- мленні антыбальшавіцкага блока на Бе- ларусі. На 2-м з'ездзе армій Зах. фронту [20—25.11(3—8.12). 1917, Мінск] высту- паў прыхільнікам Устаноўчага сходу і свабоды друку. 21.2.1918 абраны ў На- родны сакратарыят Беларусі на пасаду камісара па велікарускіх справах, але пасля 25 крас. разам з прадстаўнікамі інш. сацыяліст. партый выйшаў з яго складу. Выступаў супраць стварэння не- залежнай бел. дзяржавы, за аўтаномію Беларусі ў складзе дэмакр. Расіі, лічыў 15. ЭГБ. т. 3.
450 ЗЛОТНІК Раду БНР часовай бел. уладай. У 1919— 20 рэдактар час «Соцналнст-революцн- онер» Па даручэнні ЦК ПС Р праводзіў арганізац работу ў Маскве. Тройчы пры- цягваўся да судовай адказнасці органамі сав улады. Летам 1922 абвінавачаны па працэсе над ПС-Р і ў ліку 15 чал. прыга- вораны да вышэйшай меры пакарання, якая 14 1 1924 заменена 5 гадамі турмы, 3 атрымаў 2 гады *за добрасумленную працу ў савецкіх установах». У 1920— 30-я г. жыў у Маскве. Яго сын пісьменнік С.Злобін — аўтар рамана «Сцяпан Разін» (1951) Літ.. Обвнннтельное заключенне по делу Центрального комнтета н отдельных членов нных органнзацнй партнн с.-р. М , 1922; Судебные речн советскнх обвнннтелей М,, 1965 Эдуард Ліпецкі ЗЛОТНІК Мацвей Ільіч (жн 1917, Рэ- чыца — 11.6 1978), беларускі псторык. Д р гіст. н (1973), праф. (1974) Скон- чыў Мінскі юрыд. ін-т. У 1942—55 у Сав Арміі У 1957 у Ін-це філасофп і права, Ін-це гісторыі АН БССР 3 1970 у Бел ін-це фізічнай культуры. Аўтар асобных раздзелаў 5-томнай «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 3, 1973), прац па гісторыі КПБ. Тв: Деятельность органов партнйно-госу- дарственного контроля БССР в государст- венном стронтельстве (1917—1934 гг.). Мн , 1969 ЗЛОТЫ (польск гіоіу), манетны намінал і лікава-грашовы тэрмін на Бе- ларусі ў 14—19 ст 1) Назва дуката ў 14—15 ст. і сумы ў 30 грошаў польскіх у Польшчы і ВКЛ. 2) Лікава-грашовая адзінка Польшчы, ВКЛ і Рэчы Пас- палітай у 16—18 ст., роўная 30 грошам У бел. пісьмовых крыніцах у 2-й пал. 18 ст. (Орша, Магілёў, Ушачы, Крычаў) Ііе.ырхі'кая IІ.іріыя і'.іііыя.іігыхТэі^і.іН'ііыяіі-ірау Змагайс», ям мага—амоташ. Змагахьхе Е ______Оргн Ц. Н, Ыл ПартыІ Сацыіія.-Рэммшіюрц._ 4 Нмч^і ннь пм рн «ы н.і іы.і.мчіі. 'I Л 11 ). Н Е і’ іх п Н'іаіша 1*2»» і Хі 1 ІМ жыве шагомьне за Незалежмую I неппдзельную Беларускую Спцыялістычную Радавую Рэспубліку. упамінаецца 3. рускі — назва рас. мане- ты вартасцю 10 капеек, парытэтнай 30 грошам. 3) Сярэбраная манета ВКЛ, Рэ- чы Паспалітай, Польшчы ў 16 — ся- рэдзіне 19 ст., парытэтная 30 грошам польскім, якую ў 1564—65 у выглядзе талера з пазначэннем наміналу «XXX» выпускаў Віленскі манетны двор, у 1663—66 — манетныя двары Рэчы Пас- палітай, Саксоніі Рэгулярная эмісія 3. пачалася ў 1766 У 1794 па ініцыятыве Т.Касцюшкі выпушчаны папяровыя асігнацыі 3 рознай вартасці. У час паўстання 1830—31 чаканіліся т. зв. «мяцежныя» манеты ў 1, 2, 5 злотых. 4) Папулярная на Беларусі, Украіне і ў Польшчы ў канцы 19 — пач. 20 ст. назва рас манеты вартасцю 15 капеек. 5) Гра- шовая адзінка Польшчы. У 1924—39 3. абарачаўся на тэр Зах. Беларусі. ЗЛЫДНІ, з л ы я д у х 1, персанажы бел. дэманалогіі. 1х уяўлялі нябачнымі старцамі — жабракамі Лічылі, што 3. нападаюць на чалавека, яго сям'ю, гас- падарку; дзе яны паселяцца, там бед- насць, нягоды, бяда. Бытавала пры- маўка: «Упрасіліся злыдні на тры дні, а ў тры гады не выжывеш» Уяўленні аб 3. больш характэрныя для перыяду вял па- шырэння жабрацтва з часоў сярэднявеч- ча. У 20 ст. гэтыя міфалагічныя ўяўленні знікаюць. Захаваўся толькі тэрмін, які ўжываецца для абазначэння шкодных (злых) людзей Міхась Піліпенка. •ЗМАГАННЕ» (Беларуская дэ- путацкая фракцыя «Зма- ганне» за інтарэсы сялян і р а б о ч ы х), легальная рэв.-дэмакр. і нац.-вызв. арг-цыя працоуных Зах. Бе- ларусі ў снеж 1927—30 Створана як выбарчы рабоча-сялянскі к-т «Змаганне» па падрыхтоўцы да выбараў у сейм. У выніку выбараў, што адбыліся 4 3.1928 у абставінах жорсткіх рэпрэсій, у сейм прайшлі толькі 5 бел. дэпутатаў: I С .Дварчанін, Я.Е.Гаўрылік, Ф І.Валы- нец, І.М.Грэцкі, А.Стагановіч (у лют. 1929 яго замяніў П.СКрынчык). Яны стварылі ў сейме бел. рабоча-сялянскі пасольскі клуб «Змаганне», які супра цоўнічаў з камуніст фракцыяй сейма і фактычна стаў парламенцкай фракцыяй КПЗБ Клуб «3 » ўзначальваў Гаўрылік, ад ЦК КПЗБ яго дзейнасць накіроўваў Г М Муха-Мухноўскі Аб яднаўшы шмат- лікі актыў, што вырас у Беларускай ся- лянска работніцкай грамадзе, і ства рыўшы вясной 1929 амаль ва ўсіх паве- тах мясцовыя сакратарыяты, «3.» стала ўплывовай паліт арг-цыяй працоўных Зах. Беларусі, змагалася за тыя ж патра- баванні, што і яе папярэдніца — Грама- да. Пасольскі клуб «3.» (у Вільні) і яго павятовыя сакратарыяты ператварыліся ў цэнтры легальнай паліт. дзейнасці КПЗБ сярод шырокіх мас. Яны ар- ганізоўвалі антыўрадавыя мітынгі, схо- ды, дэманстрацыі працоўных, з трыбуны сейма дэпутаты выкрывалі антынар палітыку ўрада Польшчы, адстойвалі інтарэсы рабочых і сялян, патрабавалі дапамоп галадаючым, выступаті ў абаро ну паліт вязняў, падтрымлівалі дзей- насць Таварыства беларускай іаколы «3.» легальна выдавала газеты нац - вызв кірунку: «77а варце», «Свет», «Світанне», *Да працы», «Праца», «Го- лас працы», «Наша газета» і інш. (газе- ты часта мянялі назвы і рэдактараў з прычыны рэпрэсій улад). 30.8.1930 ула- ды арыштавалі дэпутатаў сейма і кіраўнікоў «3 » і неўзабаве ліквідавалі ўсе 50 мясц сакратарыятаў. Паводле прыгавору суда над кіраўнікамі і ак- тывістамі «3 », які адбыўся ў Вільні (1931), Дварчанін, Гаўрылік, Валынец і Крынчык прыгавораны да 8 гадоў турмы кожны. Літ.. Революцнонный путь Компартнн Западной Белорусснн (1921—1939 гг.і. Мн., 1966. С. 157, 173—197, 225—232; У суровыя гады палполля. Мн., 1958. С. 161—167. Іосіф Хаўратовіч. «ЗМАГАННЕ». часопіс, орган ЦБ Бела- рускага пралетарскага студэнцкага зямляцтва (БПСЗ) у Маскве. Выйшаў адзін нумар увесну 1924 у Мінску пры дапамозе 3 Жылуновіча і паўнамоцнага прадстаўніка БССР у РСФСР М.1 Маро- за. Часопіс фармуляваў нацыянал-ка муніст пазіцыю БПСЗ як альтэрнатыву «рамантычна-незалежніцкай ідэалопі» часткі бел. студэнцтва. Так, у «навуко- вым ухілізме», «апалітычнасці» і «нацы- янал-шавінізме» абвінавачвалася Белару- ская культурна-навуковая асацыяцыя пры Пятроўскай с.-г. акадэміі. Рэдак- цыйная заява заклікала студэнцтва да змагання супраць «індывідуалістычна- ўласніцкай ідэалопі», «панскага гвалту над братамі за кардонам» У арт мароза «Роля беларускага студэнцтва па-за ме- жамі Беларускам ССР» камунізм назы ваўся адзіным «правідловым» шляхам бел студэнцтва і крытыкаваліся беспарт гурткі бел моладзі ў Вільні, Коўне, Пра зе. У часопісе змешчаны артыкулы Р Па рэчына, У.Гайдуковіча, справаздача ЦБ БПСЗ за 1923, прамова А.Чарвякова «Пашырэнне БССР», творы сяброў Мас-
коўскай філіі літаб'яднання «Маладняк» У.Дубоўкі, М.Дуброўскага, М.Брыт, П.Бяздольнага, Л.Родзевіча. Меў раздзел «Хроніка беларускай культуры ў Маск- ве». Задума зрабіць часопіс рэгулярным не ажыццявілася. У 1925 ЦБ БПСЗ су- польна з ЦБ Пралетстуда БССР выдавалі ў Мінску час. «Чырвоны сцяг», які пера- няў і развіваў ідэі «3.». Літ.' Каўко А. 3 братняю Руссю: 3 культ. жыцця бел. студэнтаў у Маскве на пачатку 20-х гг. / / Маладосць. 1978. № 7. Юрка Васілеўскі. ♦ЗМАГАННЕ», газета, орган ЦК Бела- рускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыя- нераў (БПС-Р). Выдавалася 6.11 — 24.12.1920 у Мінску на бел. мове 2 разы на тыдзень. Прапагандавала і адстойвала ідэю аб'яднання Беларусі ў яе этнагр. ме- жах (арт. «3 чаго пачаць?» пад крып- танімам «Дз-і», «Што трэба рабіць» М.Маркевіча, «Беларусь як дзяржава» П.Бадуновай, «На бездарожжы», «Су- часнае становішча Беларусі» і інш.). У артыкулах адзначалася неабходнасць не- адкладнага далучэння да Беларусі губер- няў Віцебскай, Гомельскай, часткі Сма- ленскай і Чарнігаўскай, якія ў 1919 былі ўключаны ў склад РСФСР, падкрэсліва- лася, што некалькі паветаў Мінскай губ. не могуць называцца дзяржавай, бо не маюць для гэтага неабкодных эканам. і паліт. падстаў, выказвалася надзея, што Расія не будзе перашкаджаць уключэн- ню гэтых губерняў з пераважнай боль- шасцю бел. насельніцтва ў склад Бел. Сав. Рэспублікі. У публікацыі «Грунтоў- ныя думкі з даклада Трафімава аб палі- тычным будаўніцтве Беларусі» (№ 2, 4) разглядаліся пытанні аб дзярж. будаўніц- тве, паводле якога Беларусь павінна была падзяляцца на паветы, воласці і грамады. Вышэйшым органам улады прызнаваўся Усебел. з'езд прадстаўнікоў валасных і гар. працоўных рад, які выбіраў бы ЦВК у колькасці 100 чал. — найвышэншы ор- ган улады Рэспублікі паміж з'ездамі. Га- зета прапагандавала тэзіс ЦК БПС-Р пра кіруючую ролю ў сацыяліст. будаўніцтве малазямельнага і беззямельнага сялянст- ва ў саюзе з гар. пралетарыятам, аднача- сова адмаўляла ў гэтым аднаму пралета- рыяту, тэзіс пра гегемонію якога вы- соўвалі на першы план рас. камуністы. Шмат увагі аддавала абуджэнню нац. са- масвядомасці бел. народа, арганізацыі асв. працы сярод насельніцтва, прабле- мам развіцця бел. мовы (арт. «Утварэнне беларускай народнасці і мовы» Я.Ф.Кар- скага, «Радавы строй і яго значэнне для Беларусі» Бадуновай, «Родная мова ў школе» і «Плаціце даўгі» І.Бялькевіча, «Якой павінна быць беларуская школа», «Гутаркі аб беларускай мове» і інш.). У арт. «Да гісторыі нашай партыі» (№ 6— 8) расказвалася пра стварэнне і дзей- насць БПС-Р. На старонках газеты змешчаны часовы статут БПС-Р, матэ- рыялы пра парт. справы, інфармацыя пра падзеі міжнар. жыцця, асабліва тыя, што тычыліся рас.-польскіх і польска-літ. адносін, творы бел. пісьменнікаў Я.Купа- лы, З.Бядулі (пад псеўд. Ясакар), К.Буй- ло, Л.Няжылы. Выйшла 9 нумароў. Анатоль Вялікі. «ЗМАГАННЕ», газета бел. нац.-вызв. руху Ў Зах. Беларусі. Выдавалася 28.10.1923—31.1.1924 у Вільні на бел. мове. Рэдактар М.Шыла. Выкрывала ка- ланіяльную палітыку ўрада Польшчы ў дачыненні да Зах. Беларусі і Зах. Ук- раіны (арт. «Апетыты банкрутаў», «Хто вінаваты», «Беларуская школьная спра- ва»), аналізавала накіраванасць поль- скай дзярж. палітыкі (арт. «Небясп чны культ», «Загранічная палітыка эндэцыі», «Сялянства Польшчы і зямельная рэфор- ма», «Ад канстытуцыі да паліцыі», «Бюджэт і пачуццё рэальнасці», «Без ідэалу»), значную ўвагу аддавала паліт. працэсам у Польшчы і за яе межамі (арт. «Проба сіл», «Аб апошнім забастовачным руху», «Мабілізацыя фашыстаў», «Но- выя выбары ў Англіі», «Нямецкі фа- шызм», «Аб перамозе дэмакратыі»). Ас- вятляла дзейнасць Беларускага нацыя- нальнага камітэта, эмігранцкага ўрада Бел. Нар. Рэспублікі, узнімала надзён- ныя пытанні бел. вызв. руху ў Зах. Бела- русі (арт. «Да змагання», «Места і вёс- ка», «Працоўныя гарадоў і вёсак»). Змеявік 12 — пач. 13 ст. з Заслаўя. ЗМАГАНЬНЕ I Ы као Да ’мта жгмыо яы I а—і ус'» вмаруелў, «то жыкунь у межм Ломсмгв пспшрстм. "нддзел у вільнГ ММСШЯ •Г«ЦА » ш ютіі і яш — ДЭВІЗНЫ БАНК — 451 ЗМЕЕЎ пісала пра здабыткі бел. культуры ў БССР. На старонках газеты змешчаны ўспаміны да 20-годдзя Бел. рэв. грамады, літ.-публіцыст. нарыс «Прафесар Здзя- хоўскі аб беларускай душы» і рэцэнзія на аповесць Я.Драздовіча «Вялікая шышка» У.Самойлы (пад псеўд. Суліма), артыку- лы М.Краўцова па пытаннях перакладу на бел. мову, публікацыі А.Луцкевіча (пад псеўд. Кугельман, крыптанімамі «Г.Б.», «І.М-ка»), С.Рак-Міхайлоўскага (пад псеўд. Баўтручонак), Самойлы і інш. Рабіла агляды яўр. перыёдыкі (дру- каваліся пад крыптанімам «М.г.»), публікавала с.-г. парады Я.Пачопкі. Выйшаў 31 нумар, з іх 2 канфіскаваны. Закрьіта польскімі ўладамі Традыцыі «3.» працягвала газ «Голас беларуса» Арсень Ліс ЗМЕЕВІКІ, усходнеславянскія ме- талічныя амулеты 11 —14 ст. у выглядзе манетападобнай падвескі ці круглага складня. На вонкавым баку 3. звычайна змяшчалася выява хрысціянскай сімволікі (Хрыстос, архангелы, святыя), на адваротным — кругавы надпіс (заклі- нанне) і «змяінае гняздо». Лічылася, што 3. засцерагаюць ад хвароб і немачы Знойдзены 3.: свінцовы канца 13 — пач 14 ст. (Брэст), медны (Заслаўе) і бронза- вы (Дрысвяты) з вушкам для падвешван- ня, бронзавы медальён-3. (Ваўкавыск), медны 12—13 ст. (Чачэрск). ЗМЕЕЎ Сямён Данілавіч (?—1661), во- еначальнік у Маскоўскай дзяржаве, удзельнік вайны Расіі з Рэччу Пас- палітай 1654 —67. У 1647 стаў царскім стольнікам, у 1655 узначальваў палкі рэйтараў пад Смаленскам, у канцы 1655 — пач. 1656 кіраваў пабудовай рачных стругаў для перавозу хлебных за- Цаяа аообаага яумару 10.000 м п. Перад ХІ)( Кашркм Р. Р. 5.
452 ЗМІГРОДСКІ пасаў на Смаленшчыне. Улетку 1657 па- водле загаду цара сфарміраваў у Сма- ленску асобнае войска для выгнання ка- закаў палкоўніка І.Нячая з Бел. Падняп- роўя і сам кіраваў ім. У вер. 1657 падпісаў пагадненне з Нячаем, якое даз- валяла ў пэўных месцах на Беларусі пакідаць казацкія залогі. У 1658—59 та- варыш палкавога ваяводы кн. Р.А.Каз- лоўскага ў Магілёве. Вёў барацьбу з пар- тызанамі. У вер. 1658 разам з кн. Каз- лоўскім праводзіў другую аперацыю па выгнанні казакаў з Усх. Беларусі і раз- громе партызанаў. У снеж. 1659 з ваяво- дам кн. ІЛабанавым-Растоўскім кіраваў аблогай і захопам Старога Быхава, у якім паланіў С.Выгоўскага — брата казацкага гетмана І.Выгоўскага. Удзельнічаў у бітве пад Палонкаю (1660). Загінуў у бітве з П.Сапегам і С.Чарнецкім. Генадзь Саганоеіч, ЗМІГРОДСКІ Канстанцін Антонавіч (1876, Рыга — 1936), мастак, скульптар, медальер. Вучыўся ў маст. вучылішчы Штыгліца ў Пецярбургу (1898), Кра- каўскай АМ. У 1906—14 выкладаў у Віцебскім камерцыйным вучылішчы і ву- чылішчы Грэкава. Адзін з заснавальнікаў і чл. Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, хавальнік яе музея (1909—14). 3 1914 у Швейцарыі, заг. польскага музея. У 1917—24 выканаў памятныя медалі ў го- нар Т.Касцюшкі, Я.Дамброўскага, Г.Сянкевіча і інш. 3 1927 у Польшчы, працаваў у музеях. Тв.. Каталог монет н медалей музея Вн- тебской ученой архнвной комнсснн. Вн- тебск, 1911; Польскнй военный флот. Вн- тебск, 1911; Каталог музея Внтебской уче- ной архнвной комнсснн. Внтебск, 1912. Аркадзь Падліпскі. •ЗМОВА» («Хтоуа. Кйро.ч зшііагітаа. Нготайхкі гйом'ог. «Саюз»), польска- літоўска-беларуска-ўкраінская рэвалю- цыйная газета. Адзіны яе нумар падрых- таваны публіцыстамі У.Ражалоўскім, Ю.Такарэвічам і Я.А.Мядэкшам 10.7.1870 у Парыжы і выдадзены на польск. мове 15.7.1870 у Цюрыху. Пла- наваўся таксама выхад газеты на літ. і бел. мовах і дадатку на ўкр. «3 рук у рукі». Задумана як трыбуна ідэі дружбы братніх народаў у барацьбе з царызмам, мелася асвятляць актуальныя пытанні грамадскага жыцця Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны. Праграма «3.» вызна- чана ва ўступным слове: «Мы ганьбім і адхіляем ўсе ўстановы, на якія абапіраецца сучасны грамадскі лад. На- шай мэтай з яўляецца ўзброенае паўстанне народа супраць тых, хто свя- дома абараняе гэты парадак, наша мэ- та — рэвалюцыя». У артыкулах гавары- лася пра дружбу, свабоду, роўнасць і братэрства прыгнечаных народаў, адда- валася ўвага пытанням, звязаным з буду- чым лёсам Беларусі, Літвы і Украіны. Выданне спынена ў сувязі з пачаткам франка-прускай вайны 1870—71. Публ'. Нзбранные пронзведення прогрес- снвных польскнх мыслнтелей. Т. 3. М., 1958. Літ.- Александровіч С.Х. Пу- цявіны роднага слова. Мн., 1971. С. 48—51. •ЗНАМЯ ЮНОСТН», маладзёжная га- зета. Выдаецца з 10.4.1938 у Мінску на рус. мове 5 разоў на тыдзень. Да чэрв. 1956 (№ 120) наз. «Сталннская моло- дежь». У 1943 выдавалася падпольна на акупіраванай тэр. Беларусі. Друкуе ма- тэрыялы аб працоўным жыцці, вучобе і адпачынку моладзі, асвятляе яе сац. праблемы. Змяшчае матэрыялы па л-ры 1 мастацтве, пра паліт., эканам. і культур- нае жыццё Беларусі, а таксама міжнар., спарт. і інш. інфармацыю. ЗНАХАРСТВА, лячэбная ма- г і я , сукупнасць прымхлівых спосабаў лячэння хвароб, заснаваных на веры ва ўздзеянне чалавека на звышнатуральныя сілы прыроды. Узнікла ў старажытнасці. На Беларусі было вельмі пашырана з эпохі сярэднявечча. Абрады спраўлялі знахары і знахаркі. Прычынай многіх за- хворванняў прымхлівыя людзі лічылі злога духа, які нібыта пранікае ў цела чалавека. Каб выгнаць яго, нярэдка рабі- лі механічныя ўздзеянні — таптанне, ка- чанне, высмоктванне. Таптаннем лячылі радыкуліт, качаннем — болі ў галаве і жываце, высмоктваннем — дзіцячыя хваробы. Спалох лячылі вымярэннем. Ніткай вымяралі дзіця, прыгаворваючы: «Выходзь перапалох з ручак, ножак, з усіх костачак, з усіх сустаўчыкаў». Нітку спальвалі. Найбольш пашыраным зна- харскім спосабам была замова — абрада- вая моўная формула, сказаная паўшэп- там (таму нярэдка знахароў называлі шаптунамі, шаптухамі), якой прыпісвалі здольнасць уплываць на хваробу. У ся- рэднявечча ў замовы праніклі элементы хрысціянства: часта сустракаецца зварот да Бога, Багародзіцы, святых, замовы ня- рэдка мелі форму малітвы. Прымхлівыя спосабы лячэння хвароб у практыцы зна- хароў іншы раз спалучаліся з рацыя- нальнымі (у аднозненне ад 3. яны назы- ваюцца нар. медыцынай), аднак першыя пераважалі. У 20 ст. з пашырэннем кваліфікаванай мед. дапамогі 3. амаль знікла. Літ.. Богдановнч А.Е. Пережнткн древнего мнросозерцання у белорусов. Гродно, 1895; Ннкнфоровскнй Н.Я. Простонародные прнметы н поверья, суе- верные обряды н обычан, легендарные ска- зання о лнцах н местах. Внтебск, 1897. Міхась Піліпенка. ЗНІЧ, святы нязгасны агонь у язычніцкіх культах літоўцаў і славян. Гісторык 15 ст. Я.Длугаш пры апісанні вераванняў і культаў у Літве да прыняцця хрысціян- ства згадваў, што ў Вільні гарэў свяшчэн- ны вечны агонь, у які язычніцкія жрацы ўвесь час падкідвалі дровы, каб ён не згас. Захавальнікам гэтага агню быў свя- тар Зніч. Паводле Длугаша, 3. «... тым, хто прасіў і звяртаўся з пытаннем пра бу- дучыню, даваў ілжывы, нібыта атрыма- ны ад бажаства адказ». Кароль Польшчы Ягайла ў час прыезду ў 1387 у Літву з мэтай увядзення каталіцтва загадаў па- тушыць вечны агонь, разбурыць свяцілі- шча і алтар, на якім складвалі ахвяра- прынашэнні. У ходзе будаўніцтва Вілен- скага кафедральнага касцёла яго гал. ал- тар быў узведзены «... на тым месцы, дзе палаў агонь, які [язычнікі] фальшыва лічылі вечным, каб паганская памылка стала ўсім больш відавочнай». Пры архе- ал. даследаваннях у падзямеллі касцёла выяўлены сляды язычніцкага свяцілішча і ахвярніка. У польскага храніста 15 ст. Мацея з Мехава замест 3. ў тым жа зна- чэнні ўжыта назва Еіпсг (Зінч). Гісто- рыкі 16 ст. А.Гваньіні і М.Стрыйкоўскі ўжывалі назву «3.» у значэнні «вечны агонь». Паводле звестак інш. храністаў, незгасальны агонь 3. гарэў таксама на алтары ў буйным культавым цэнтры Ра- мове (Прусія), у Ноўгарадзе Вялікім, а ў Воліне, які размяшчаўся ў вусці р. Одра (Польшча) і дзе знаходзілася свяцілішча найвышэйшага паганскага бажаства, 3. палаў у катле. У 19 ст. даследчыкі міфа- логіі А.Мяржынскі і Акялевіч лічылі, што сапраўдная назва 3. была Зініч і абазна- чала месца, дзе стаяла капішча з га- рэўшым на ім нязгасным агнём. На дум- ку этнографа Я.Карловіча, назва 3. (ад літ. гіпісгчз або гіпсгіііз) абазначала свя- тара, які падтрымліваў вечны агонь. У пісьмовых помніках на старабел. мове назва 3. не сустракаецца, хоць бел. мо- вазнаўцы выводзяць ад яе сучасны па- мяншальны назоўнік «знічка» — блука- ючы агонь, падаючая зорка. На думку лінгвістаў, назва 3., верагодна, мае той жа корань, што і агульнаслав. слова «зной», утворанае ад гпёй — «гарэць» (блізкае да рус. дыялектнага «знонть, знеять» у значэнні «палымнець, тлець»; стараслав. «знонтнся»). У сучаснай бел. мове тэрмін 3. замацаваўся ў значэнні «святы агонь у язычнікаў», польскае гпісх абазначае «алімпійскі агонь», «над- магільнае полымя» (напр., Вечны агонь на магіле Невядомага салдата), чэшскае гпіё — «святы агонь у старажытных ліцвінаў і славян». Слав. этымалогія на- звы 3. (з улікам археал. і гіст. звестак пра наяўнасць усх.-слав. насельніцтва ў Вільні 12—14 ст.) можа сведчыць пра тое, што на тэр. летапіснай Літвы да Крэўскай уніі 1385 частка насельніцтва славянізавалася, але заставалася язычнікамі. Бел. гісторык на эміграцыі П.Урбан слав. паходжанне назвы 3. лічыць адным з аргументаў на карысць таго, што сярэдневяковыя ліцвіны былі славянамі. Літ.'. Жнвопнсная Россня. 2 нзд. Мн., 1994. С. 32; У р б а н П. Да пытаньня этніч- най прыналежнасьці старажытных ліцьві- наў. Мн., 1994. С. 89; П і 11 % о 5 г I. Косгпікі сгуіі Кгопікі 5Іа»пе80 кгоіезііуа Роккіево. ЗУагіхаіУа, 1981. Кз. 10. 5. 210—213- Эдвард Зайкоўскі. •ЗОЖА МІНЬСКА» («Х.ог/.а Міпзка», «Мінская зара»), штотыднёвая грамад- ска-паліт. газета польскіх акупац. улад. Выдавалася ў 1919—20 у Мінску на польск. мове. Публікавала матэрыялы пра паліт. і грамадскае жыццё Польшчы, падзеі на франтах сав.-польск. вайны, міжнар. інфармацыю, мясц. паведам-
ленні, с -г. і медыцынскія парады, распа- раджэнні акупац улад. 3 адступленнем польск. войск спыніла выданне. «ЗОЛАК», часопіс Меў падзагаловак «Орган маладой беларускай сацы- ялістычнай думкі». Выдаваўся ў 1933— 38 у Вільні на бел. мове Выходзіў нерэ- гулярна. Рэдактар А.Аніська. Прытрым- ліваўся ідэйных пазіцый замежнай групы партыі бел. эсэраў і яе «Бюлетэня загранічнан групы Беларускай партыі сацыялістаў рэвалюцыянераў» Рэдак- цыя адзначала крызіс у бел. нац.-вызв. руху, прычынай якога лічыла не аб’ек- тыўныя сац -паліт ўмовы (усталяванне таталітарнага рэжыму ў СССР і аўтары- тарнага ў Польшчы), а памылковую стратэгію і тактыку лідэраў руху. На думку аднаго з аўтараў пад псеўд Міч, у выніку «метадаў грамадскай працы на- шых старых ідэйных барацьбітоў за бела- рускую справу. мы маем тое, што сёння варожаю сілаю знішчаны амаль усе кан- крэтныя здабыткі напорыстага ўздыму вызвольна-адраджэнскага руху бела- рускіх працоўных грамад, — мы вяр- нуліся ізноў на свае старыя папялппчы з часу перад 1905 годам». Асн. задачу мо- манту рэдакцыя бачыла ў выпрацоўцы «ясна акрэсленага сацыяльна- палітычнага і філасофскага светапогля- ду», адпаведнай ідэалогіі, на што і скіроўвала свае асэнсаванне тэорыі і практыкі сацыялізму. «3 » не адмяжоў- ваўся ад марксавай тэорыі вытлумачэння гісторыі развіцця чалавецтва, хоць і кры- тыкаваў асобныя, на думку рэдакцыі, ус- тарэлыя і не пацверджаныя жыццем па- лажэнні (арт. «У 50-я ўгодкі смерці Кар- ла Маркса», «Ці працоўнае сялянства ёсць дробнай буржуазіяй?» і інш.) Ча- сопіс адмаўляў «дыктатуру як сістэму арганізацыі грамадскага жыцця», прак- тыку бальшавізму. Аўтар пад крып- танімам «М-н» сцвярджаў, што «дыкта- тура, чыя б яна ні была, будзе несці з са- бою заўсёды здзек і паняверку чалавека над чалавекам» На старонках «3 » пас- лядоўна адстойваўся прынцып пра- цоўнай дэмакратыі як спосаб дзярж .-гра- мадскага ўладкавання жыцця, выказва- лася вера ў тое, што «сацыялізм, прайшоўшы некалькі ступеняў свайго развіцця, перастане быць марксісцкім або народніцкім, а будзе ўзапраўды наву- ковым, інтэгральна-сінтэтычным, універ- сальным, агульналюдскім». Пэўная ўвага аддавалася публікацыям агульнадэмакр. карактару па пытаннях грамадскага ла- ду, нацыянальных, сацыяльных (арт. «Супярэчлівасці нашых дзён» пад крып- танімам «М.М.», «Тэхнічны прагрэс і капіталісты», «Аб прычынах паняволен- ня нацый» пад крыптанімам «М-н», «Нацыя як прадмет навуковага вывучэн- ня», «Самаарганізацыя працоўнага наро- да» пад крыптанімам «Т Г.», «Сацыялізм і кааперацыя» і інш ) Часопіс высока ацэньваў акт 25.3.1918 аб абвяшчэнні БНР, адстойваў бел. дзяржаўнасць як падставу перспектыўнай будучыні наро- да (арт «ГІятнаццатыя ўгодкі абвяшчэн- ня незалежнасці Беларусі» К.Жуковіча, ЖБ ТЭІВЫМіНІ. «Да свята незалежнасці», «Трынаццатыя ўгодкі Слуцкага паўстання», «Дзяр- жаўным шляхам»). Аналізаваў прычыны пашырэння фашызму (арт «Нацыяналі- стычныя балячкі» пад крыптанімам «М-н»), крытыкаваў нацыянал-сацыя- лізм у асобе Беларускай нацыянал-сацы- ялістычнай партыі (арт. «Антысеміцкія спробы», «Значэнне прапаганды сацы- яльна-палітычных ідэй у беларускім ру- ху» пад крыптанімам «Л.С »), аб’ек- тыўна ацэньваў праграму БХД-БНА, ідэйна-паліт. практыку ў Зах. Беларусі паланафілаў і хадэкаў (арт «Пасля шас- наццаці гадоў», «Справа адзінага бела- рускага фронту» пад крыптанімам «Р.К.»). У шэрагу матэрыялаў разгляда лася тактыка бальшавікоў у адносінах да інш сацыяліст. партый, найперш БПС Р і Бел. сялянска-работніцкай грамады С.Г.Зорыч. 453 ЗОРЫЧ (арт «Два шляхі» пад псеўд. Стары са- цыял-рэвалюцыянер), аналізаваліся рэп- рэсіі ў Сав. Беларусі (арт. «Чыстка ў Кампартыі БССР» пад псеўд. Р Па-скі). Рэдакцыя ўважліва ставілася да нац рэв спадчыны (арт. «У 70-я ўгодкі белару- скага сацыялістычнага руху» пад крып- танімам *Т », «У 50-я ўгодкі беларускай сацыялістычнай часопісі «Гоман» пад крыптанімам «А.П.», «Ігнат Грынявіцкі» і інш.). На старонках часопіса змешчаны агляды бел. перыёдыкі, інфармацыя пра падзеі ў свеце, новыя кірункі сацыяліст думкі на Захадзе, творы грамадзянскай лірыкі і інш 8-ы нумар «3.» цалкам прысвечаны жыццю і дзейнасці бел гра мадска-паліт. і культ. дзеяча Т.Грыба, які памёр 25.1.1938 у Празе. Выйшла 8 нумароў. Арсень Ліс «ЗОРКА», беларускі грамадска-культур- ны клуб у Кіеве ў 1917 —19(?). Сярод удзельнікаў Л.Леўшчанка, Ю.Фарботка Прадстаўнік гуртка К Мядзёлка ўдзельнічаў у з'ездзе воінаў-беларусаў Зах. фронту (Мінск, кастр. 1917). Сябры гуртка заснавалі бел выд ва «Зорка», якое выпусціла складзеную Леўшчанкам анталогію «Дыяменты беларускага пры- гожага пісьменства» (Кіеў, 1919). Літ Калубовіч А. На крыжовай дарозе Мн., 1994. С. 256, 277. Віталь Скалабан «ЗОРКА», газета, орган ваен польскай арг-цыі «Страж крэсова» («Усходняя варта») Выдавалася ў 1920 у Мінску на бел. мове. Рэдактар Гутаровіч, выдавец, кіраўнік аддзела прэсы «Стражы крэсо- вай» С.Ваяводскі. Мела рубрыкі «3 Ра сеі», «3 Польшчы». «3 усяго свету» і інш. 3 № 1 (ад 4 студз ) замест пера- давіцы ішла рубрыка «3 нашага фрон ту», якая падрабязна інфармавала пра становішча на польска-сав. фронце, што праходзіў па тэр. Беларусі. Асаблівую ўвагу аддавала ўнутр і знешняму ста новішчу Польшчы, поспехам яе дыпла- матыі і войска, паражэнням і развалу армій Дзянікіна і Калчака, паведамляла пра ахвяры бальшавіцкага тэрору. факты перадачы Германіі сав урадам тавараў, канфіскаваных у Магілёўскай, Віцебскай і Пскоўскай губ. Польшчу выстаўляла адзінай узбр. сілай, здольнай супраць- стаяць варварству, абаронцай свабоды балтыйскіх краін, Украіны і Беларусі, носьбіткай дэмакратыі на Усходзе, агіта вала за далучэнне да яе Беларусі У руб- рыцы «3 нашага краю», распачатай з № 2 (ад 21 студз.), падавала спец па- дабраныя факты, накіраваныя супраць ідэі адраджэння Беларусі (напр., рэза люцыя з'езда жыхароў Віленскага пав ад 11.12.1919 аб далучэнні да Польшчы, аналагічная просьба жыхароў мяст Крывічы, інспіраваная мясц. ксяндзом). Спыніла існаванне перад канцом поль- скай акупацыі Беларусі Арсень Ліс ЗОРЫЧ (Неранчыч) Сямён Гаўрылавіч (1743 або 1745, Сербія —
454 ЗОСІК 6.11.1799), рускі ваен. дзеяч, ген.-лейт. (1797). Усыноўлены стрыечным дзядзь- кам М Ф Зорычам з дазволам карыстац- ца правамі і прывілеямі роду 3 1760 удзельнік Сямігадовай вайны 1756—63, дзе паказаў вял адвагу У 1764 у час аб- рання каралем Станіслава Аўгуста Паня- тоўскага паручнік 3 у канвоі рус. пас- ланніка. Вызначыўся ў руска-турэцкай вайне 1768—74, атрымаў ордэн св. Ге- оргія 4-й ступені. У 1777 асабіста прад- стаўлены Кацярыне II, пазней атрымаў чын. ген маера, стаў кавалерам не- калькіх замежных ордэнаў. Фаварыт імператрыцы У 1778 атрымаў ва ўладанне мяст Шклоў, дзе заснаваў шляхетнае вучылішча, тэатр (гл Шклоўскі тэатр Зорыча), Шклоўскія мануфактуры. Літ: Мешерскнй М.М. С.Г.Зорнч // Рус архнв. 1879. № 5; Сборххк бногра- фвй кавалергардов, 1762—1801. Спб., 1904. (Т. 2|. С. 123—131. Андрзй Лукашэвіч ЗОСІК Анатоль Ілыч (н. 15.11 1924, в Горка Кобрынскага пав Палескага ваяв цяпер Драпчынскі р-н), поўны кавалер ордэна Славы У Вял Айч. вайну на фронце з сак 1944 Удзельнік вызвален- ня Беларусі, Польшчы, баёў у Германіі. Камандзір стралк. аддзялення сяржант 3. вызначыўся пры вызваленні в. Вулька Выбраніцкая (Польшча), у баях за вы- шыню Цэбельс на шчэцінскім напрамку. У баі за нас пункт Забаў (Памеранія) падняў аддзяленне ў атаку, закідаў варо- жую траншэю гранатамі і замацаваўся ў ёй. Пасля вайны да 1975 працаваў у Брэсце ў органах МУС БССР. ЗУБАТАЎШЧЫНА, «паліцэйскі сацыялізм», адна з формаў бараць- бы царызму з рас. рабочым рухам у 1901—03 Назва ад прозвішча на- чальніка Маскоўскага ахоўнага аддзя- лення С В Зубатава Сутнасць 3 ў ства- рэнні пад апекай урада і кантролем паліцыі фальшывых легальных рабочых арг-цый, каб адцягнуць рабочых ад паліт барацьбы Улады мелі на мэце раскалоць рабочы рух, скіраваць яго ў рэчышча дробных эканам. патрабаван- няў, адарваць ад рэв. сацыял-дэмакратыі і такім чынам пакончыць з ім. Першая арг-цыя была створана ў Маскве ў маі 1901. У гэты ж час мінскія зубатаўцы М.Вільбушэвіч і А Чамярыскі ўмяшаліся ў забастоўку мясц слесараў і з дапамо- гай начальніка губ жандарскага ўпраўлення прымусілі ўладальнікаў май- стэрняў увесці законны 12-гадзінны ра- бочы дзень. Пад уплывам зубатаўцаў вясною 1901 у Мінску знаходзіліся 4 буй- ныя прафарганізацыі — сталяроў, слеса- раў, пераплётчыкаў, шчаціншчыкаў. Ад- чуўшы падтрымку ў асяроддзі мясц ра- месных рабочых, мінскія зубатаўцы ў ліп. 1901 абвясцілі аб стварэнні Яўрэйскай незалежнай рабочай партыі (ЯНРП). Кампанію па выкрыцці права кацыйнай сутнасці 3. разгарнулі Бунд, газ. «Мскра», эсэры і інш. рэв. арг-цыі; А I Зосік. К.М Зубовіч пратэставалі і прадпрымальнікі Рэзкі ўздым паліт. рабочага руху прымусіў урад адмовіцца ад 3. Літ: Бухбнндер Н.А. Зубатовшнна в рабочее двнженне в Россмм. М , 1926; Татаров II К нсторвв «полвцейского соцвалмзма» / / Пролетарская революцня. 1927 №5; Фру мкнн Б.М. Зубатов н ев- рейское рабочее двнженве / / Пережнтое Спб., 1911. Т. 3. Б н ч М О. Рабочее двнже- нне в Белорусснм в 1861 — 1904 гг. Мн., 1983 Уладзімір Філякоў. ЗЎБАЎ Іван Іосіфавіч (н. 15 1 1930, с Вяліка-Троіцкае Белгародскай вобл.), бе- ларускі гісторык Д-р гіст. н. (1984), праф. (1987). Скончыў Варонежскі ун-т (1961). У 1953—90 на камсамольскай і парт. рабоце, у ВНУ Мінска. Аўтар прац па пытаннях сацыяльнай і працоўнай ак тыўнасці насельніцтва Тв Рост пронэводственной актнвностн труженнков села, 1965—1980 Мн., 1982 ЗЎБАЎ Рыгор Мікітавіч [25.121910(7.1.1911), с. Костылева Чэ- лябінскага пав. Арэнбургскай іуб., цяпер Курганская вобл. Расіі — 3.7.1944], удзельнік вызвалення Беларусі ад ням фаш захопнікаў у Вял Айч. вайну, Ге- рой Сав. Саюза (1944). Удзельнік сав - фінл вайны 1939—40 3 чэрв. 1941 на Ленінградскім, Зах , Сталінградскім, 2-м Укр. і 3-м Бел. франтах. Механік-ва дзіцель танка ст. сяржант 3. вызначыўся ў час Беларускай аперацыі 3.7.1944 ка- ля в. Пільніца Мінскага р-на сваім ахоп- леным полымем танкам тараніў варожы «тыгр». Пахаваны ў в. Бальшавік Мінскага р-на ў брацкай магіле сав. воінаў, на магіле помнік. Яго імем назва- на вуліца і б-ка ў г Куртамыш. Навечна занесены ў спісы танк часці. ЗУБКО Антоній (1797, с. Белае Полац- кага пав. Беларускай губ — 1884), рэліг дзеяч Магістр багаслоўя (1822). 3 сям і уніяцкага святара Скончыў Полацкую езуіцкую акадэмію са ступенню канды- дата філасофіі, семінарыю пры Віленскім ун-це (1822). Выкладаў у Полацкай семінарыі логіку, рыторыку, царк. і ўсе- агульную гісторыю, маральнае багас- лоўе. У 1824 святар Полацкага уніяцкага кафедральнага сабора. У 1828 першы рэктар заснаванай ім Жыровіцкай семінарыі. У 1833 епіскап брэсцкі, вікарый Літ. уніяцкай епархіі. Блізка пазнаёміўшыся з І.Сямашкам, стаў яго прыхільнікам і дзейсным памочнікам па далучэнні уніятаў да праваслаўя. На Полацкім царкоўным саборы 1839 падпісаў акт аб аб яднанні уніяцкай цар- квы з праваслаўнай У 1840 правасл мінскі епіскап, з 1845 — архіепіскап. У канцы жыцця пасяліўся ў Жыровіцкім Свята-Успенскім мужчынскім манасты- ры, дзе і памёр Аўтар гіст працы «Аб грэка-уніяцкай царкве ў Заходнім краі» (1864). ЗУБОВІЧ Дзмітрый Дзмітрыевіч (29 10.1909, в Бялевічы Слуцкага р-на — 14.4.1976), ваенны дзеяч, ген - лейт. (1967) У Чырв Арміі з 1931 Скончыў Ваенна гасп. акадэмію (1941), Ваен акадэмію Генштаба (1948). У Вял Айч. вайну на Карэльскім фронце пам і нам. нач. аддзела ў штабе тылу фронту, нам. камандзіра дывізіі і корпуса па ты- ле. У 1949—68 нач. штаба тылу і нач. тылу ваен. акругі ЗУБОВІЧ Канстанцін Міхайлавіч (1904, в Папоўцы Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер у Вілейскім р не — 28 12.1944), Герой Сав. Саюза (1945) Працаваў у калгасе У Вял. Айч. вайну на фронце з ліст. 1944. Радавы 3. вызна чыўся на тэр. Венгрыі. 5.12.1944 у ліку першых фарсіраваў Дунай, гранатамі знішчыў кулямётны разлік праціўніка, агнём з захопленага кулямёта памог ава лодаць плаццармам і адбіць 5 варожых контратак. Загінуў у баі Пахаваны ў Бу- дапешце. Яго імем названы вуліцы ў г Вілейка, у в Нарач Вілейскага р-на, у в. Папоўцы ўстаноўлена мемар. дошка. ЗУЁНАК Васіль Васілевіч (н. 3.6 1935, в. Мачулішча Крупскага р-на), беларускі паэт. Канд. філал. н. (1973). Скончыў БДУ (1959). У 1966—72 нам . у 1978— 82 гал. рэдактар час. «Маладосць», у 1972—78 гал. рэдактар час «Бярозка», у 1982—89 сакратар, з 1990 старшыня Са юза пісьменнікаў Беларусі Друкуецца з 1954. Выдаў зборнікі «Крэсіва» (1966), ♦ Крутаяр» (1969), «Сяліба» (1973, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1974), «Нача» (1975), «Маўчанне тра- вы» (1980, Дзярж. прэмія БССР імя
Я.Купалы 1982), «Час вяртання» (1981), «Лукам е» (1984), «Жніўны дзень» (1985). «Вызначэнне» (1987), «Чорная лесвіца» (1992) і інш Прадстаўнік пака- лення, на фарміраванне якога асабліва паўплывалі Вял. Айч. вайна, та- талітарызм пасляваен дзесяцігоддзя, пе- рыяд «адлігі» і развянчання культу асо- бы Побач з лірыкай у 3 цыкл паэм пра жыццё свайго краю і гіст. лёс народа: «Сяліба» (1971), у якой ідзе размова пра ўзаемадзеянне чалавека з прыродам, пра чалавечыя адносіны да зямлі і яе багац- цяў, пра духоўную спадчыну народа; ♦Маўчанне травы» (1979), што ахоплівае перыяд калектывізацыі і Вял. Айч вай- ны; «Прыцягненне» (1979), прысвечаная касманаўту У.Кавалёнку (земляку паэ- та), усе яе дванаццаць раздзелаў — се- ансаў касмічнан радыёсувязі з героем — зяўляюцца спробай заглянуць ва ўнутр свет сучасніка, падзеі, што адбываюцца ў паэме «Лукам е» (1983), адносяцца да канца 15 ст., у цэнтры якіх князь Іван Лукомскі, якому даводзіцца весці цяж- кую барацьбу за свае землі, за самастой- насць і незалежнасць. Твор успрымаецца як шырокая мастацкая фрэска, прысве- чаная бел. мінуўшчыне. прасякнутая філасофскім роздумам над гіст бегам ча- су У паэме «Падарожжа вакол два- ра»(1992) аўтар выступае як свое- асаблівы летапісец часу. Паэт сцвяр- джае, што бел. народ стварыў цэлую сял. цывілізацыю, устанавіў вякамі выпраба- ваныя нормы маралі і этыкі, што сял. культура жывілася з крыніц. якія бяруць пачатак у стараж. пластах нар све- таўспрымання. Аўтар зборнікаў вершаў для дзяцей. Перакладае са слав. моў Літ Гніламёдаў У. Праўда зерня Творчы партрэт Васіля Зуёнка. Мн., 1992; Барадулін Р. Чакаю Зборніка! // Дзень паэзіі 1965. Мн., 1965. Уладзішр Гшламедаў ЗУНДЗЯЛЕВІЧ Арон Ісакавіч (каля 1854, Вільня — 13.8 1923), дзеяч рэва- люцыйна-народніцкага руху. 3 мяшчан Вучыўся ў Віленскім вучылішчы рабінаў Уваходзіў у рэв.-народніцкі іурток. Пас- ля разгрому гуртка паліцыяй у 1875 вы- ехаў за мяжу. Вярнуўся нелегальна. Чл. кіраўніцтва групы «Зямля і воля», быў знаёмы з Г.Пляханавым Удзельнічаў у падрыхтоўцы замаху на Аляксандра II Пасля расколу «Зямлі 1 волі» ўваходзіў у кіраўніцтва «Народнан волі» У кастр 1879 арыштаваны Прыгавораны да па- жыццёвай катаргі ў Сібіры, з 1898 пера- ведзены на пасяленне. Пасля 1905 вызва- лены, ад рэв. дзейнасці адышоў. У 1907 эмігрыраваў у Англію Літ Фрумкнн Б. Пз нсторнн рево- люцнонного двнження средн евреев в 1870 х годах / / Рврен в Росснйской Ммпе- рнн XVIII—XIX веков: Сб. тр. евр нсторн- ков. М Перусалйм,1995; Дейч Л. Аарон Зунделевнч: (одйн нз первых соцнал-демок- ратов в Россйн) // Группа «Освобожденне труда» М , 1924. Сб. 2. Мікалай Ласінскі ЗЫГМУНТ 1, гл Жыгімонт I ЗЫГМУНТ II, гл Жыгімонт II ЗЫГМУНТ III, гл Жыгімонт III В.В.Зуёнак. ЗЫЛЬ Васіль Канстанцінавіч [20 4(3 5) 1902, в. Востраў Ігуменскага пав Мінскай губ., цяпер у Смалявіцкім р-не — 4.12 19731, Герой Сав Саюза (1945). У Чырв. Арміі з 1923. Скончыў Маскоўскую артыл. школу імя Красіна (1929), вучыўся ў Ваен. артыл. акадэміі (1931—33), скончыў Вышэйшую афі- цэрскую школу артылерыі (1946). У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах, Калінінскім, Паўн.-Зах., Сталінградскім, Данскім, 1-м Укр. франтах Камандзір мінамётнага палка падпалкоўнік 3. вы- значыўся пры фарсіраванні Одэра. 25.1.1945 полк на чале з ім адзін з пер- шых пераправіўся цераз раку на Пд ад г. Сцінава і агнем падтрымаў пяхоту, якая вяла баі за расшырэнне плацдарма. Да 1954 у Сав Арміі, палкоўнік Яго імем названа школа ў Калінінградзе Ганаро- Да арт Зыслаў. Памятны знак на месцы былога партызанскага аэрадрома 455 ЗЭЛЬВА вы грамадзянін г. Болхаў Арлоўскай вобл (Расія) ЗЫСЛАЎ, мемарыяльны комплекс на в-ве Зыслаў у Любанскім р-не. Адкрыты ў 1969 (арх. Г.Заборскі). У Вял. Айч вайну 3 быў цэнтрам Акцябрска-Любан- скай партызанскай зоны. На востраве ў балоцістай мясцовасці базіраваліся Мін- скія падп. парт. і камсамольскія органы, штабы Мінскага партызанскага злучзн ня і 25 й партыз брыгалы імя Панама рэнкі, з дапамогай мясц. жыхароў быў пабудаваны партыз. аэрадром, праз які ажыццяўлялася забеспячэнне партызан боепрыпасамі, узбраеннем, медыкамен- тамі і інш Уключае 14-метровы абеліск з трох вертыкальных плоскасцяў, да якога вядзе шырокая лесвіца, на яе пляцоўцы пастаўлены стэлы, помнік на брацкіх маплах 290 сав воінаў і партызан — скульптура старога ў жалобе і пліты з імёнамі загінуўшых; 6 адноўленых пар- тыз. зямлянак; памятны знак на месцы былога партыз. аэрадрома; мемарыяль- ныя знакі накшталт факелаў пры ўездзе і выездзе з вострава 3 — філіял Любан скага музея нар. славы. ЗЭЛЬВА, гар. паселак, цэнтр Зэльвен- скага р-на, на левым беразе р. Зальвянка (прыток Нёмана) За 129 км на ПдУ ад Гродна; чыг. ст. на лініі Баранавічы— Ваўкавыск, на аўтамаб дарозе Ваўкавыск—Слонім. 8,3 тыс ж. (1992) Першыя пісьмовыя звесткі пра 3 ад- носяцца да 1470, калі Міхаіл Начовіч за лажыў у с. Вял. 3 касцел У 1477 касцёл быў заснаваны ў маёнтку Малая 3. якім валодаў Іван Гінейтавіч. Пры вял. князю ВКЛ Аляксандру ў пач. 16 ст. Малая 3. была падаравана кашталяну трокскаму і старосту жамойцкаму Станіславу Янавічу Кежгайлу У пач 16 ст. пры касцеле ў Вял. 3 заснаваны шпіталь. У 1-й пал 16 ст. маёнткамі валодалі Іван Вішнеўскі, Юрый Іллініч, Іван Забя рэзінскі, Мікалай Зяноўевіч. У 1524 Вял. 3. ў дакументах называецца мястэчкам Ваўкавыскага пав , у 1536 і 1565 гаспа- дарскае ўладанне У 1550- 60-х г маен- ткам Малая 3. валодаў Станіслаў Кама роўскі, а Вял. 3. — Ян Глябовіч. У 1568 Юрый Іллініч падараваў Вял. 3. (у да леншым стала наз. 3 ) Мікалаю Крышта фу Радзівілу, які падараваў яе ў 1581 Язерскаму. У 1-й пал. 17 ст. ўладаль- нікамі 3 сталі Сапегі. У 1616 мястэчка складалася з рынка і 3 вуліц (Дворная, Мяжэрыцкая, Ваўкавыская). Існавала 17 корчмаў, 2 млыны. У 1643 Казімір Сапе га прымаў у 3 караля Рэчы Паспалітай Уладзіслава IV. 3 1655 3 валодалі князі Палубенскія. а ў 1685—1831 — зноў Са- пегі. У 1690 цэнтр ключа Ваўкавыскага пав., 90 двароў. У 1720 3. атрымала прывілей на таргі і кірмашы. У 1739 за снавана рэзідэнцыя піяраў. 3 2-й пал 18 ст Зэльвенскі кірмаш стаў адным з бун нейшых у ВКЛ, гандлявалі пераважна конямі Пасярод рынку існаваў гасціны двор з 200 крамамі. 3 1795 у складзе Рас
456 ЗЭЛЬВЕНСКІ імперыі, цэнтр воласці Ваўкавыскага пав. У канцы 18 ст. 147 двароў, у 1809 — 143. 3 1831 канфіскавана за ўдзел Сапегаў у паўстанні 1830—31, уласнасць дзяржавы. У 1863 — 163 да- мы, 1315 ж.; касцёл, царква, сінагога, млын, школа, бровар. У 1897 — 2879 ж., нар. вучылішча, лячэбніца, млын, бро- вар, медаварня, свечачная майстэрня. У 1908—13 працавала лесапільня. У 20 ст. ў межы 3- ўвайшла Малая 3. У 1-ю сусв. вайну 3. акупіравана герм., у 1919—20 польскім войскамі. 3 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны ў Ваўкавыскім пав. Беластоцкага ваяводства. 3 1939 у БССР, з 15.1.1940 гар. пасёлак, цэнтр раёна. 1.7.1941 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія ў 3. і раёне знішчылі 6049 ж. Вызвалена 12.7.1944 войскамі 2-га Бел. фронту ў час Беластоцкай апе- рацыі У 1962—66 у складзе Ваўкавыс- кага р-на. У 1971 4,3 тыс. ж. Будаўніча- мантажнае прадпрыемства «Зэльваэнер- габул». маслазавод, рамонтна-буд. прадпрыемства, аб'яднанні «Райагра- прамтэхніка», «Райсельгасхімія» і «Рай- аграпрамснаб», камбінат быт. абслугоў- вання. Працуюць 3 сярэднія школы, са- наторна-лясная школа-інтэрнат. муз. і дзіцячая спарт. школы, Дом піянераў, яслі-сад, Дом культуры, кінатэатр, 2 б-кі, тэр. мед. аб'яднанне. Брацкія магі- лы сав. воінаў, партызан і ахвяр фашыз- му. Помнікі архітэктуры: Троіцкая царк- ва (19 ст ), касцёл Дзевы Марыі (пач. 20 ст.). За 1,5 км на ПдЗ ад 3. помнікі ар- хеалогіі — гарадзішча і курганны могіль- нік. У 3. жыла бел. паэтэса Л.Геніюш, якая пахавана на мясцовых могілках. Юрый Бажэнаў, Валерый Шаблюк. ЗЭЛЬВЕНСКІ КІРМАШ. Існаваў у 18 — канцы 19 ст. ў мяст. Зэльва Ваўкавыскага пав. Засн. ўладальнікамі Зэльвы Сапегамі паводле прывілею польск. караля і вял. кн. ВКЛ Аўгуста II Моцнага ад 20.5.1721. Праводзіўся што- год з 25 ліп. да 25 жн. На З.к. з'язджа- ліся 3—4 тыс. чал. — гандляры і па- купнікі з бел. губерняў, Прыбалтыкі, Ук- раіны, Расіі, а таксама з Аўстрыі, Прусіі. Італіі, Даніі, Швецыі, Польшчы. Тавара- абарот З.к. складаў 300—800 тыс., а ча- сам каля 1 млн. руб. Росквіт З.п. прыпа- дае на 1-ю пал. 19 ст. (у 1845 купцы ха- дайнічалі аб адкрыцці другога кірмашу). На З.к. прыязджалі акцёры, музыканты, ставіліся драм. і оперныя спектаклі, у 1850-я г. існавала спец. зала «для вя- чэрніх сходаў і танцаў простага народу». Вячаслаў Швед. ЗЭЛЬВЕНСКІ РАЁН. Размешчаны на Пд Гродзенскай вобл. Пл. 0,9 тыс. км2, нас. 28,2 тыс. чал. (1993). Цэнтр — г.п. Зэльва. На 3 Ваўкавыскае, на У Слонімскае ўзвышшы, паміж імі даліна р. Зальвянка. Працякаюць прытокі Нё- мана Шчара і Зальвянка з прытокамі. На р. Зальвянка пабудавана вадасховішча Зэльвенскае. Пад лесам 11 % тэр. раёна. Праходзіць чыгунка Ваўкавыск—Бара- навічы, аўтадарогі Слонім—Ваўкавыск, Слонім—Масты. Утвораны 15.1.1940 у Баранавіцкай вобл. 12.10.1940 падзелены на 16 сельса- ветаў: Бародзіцкі, Востраўскі, Галын- каўскі, Дзергілёўскі, Дзярэчынскі, Зэль- венскі, Каралінскі, Кастровіцкі, Кра- мяніцкі, Крывіцкі, Межырэцкі, Па- суціцкі, Плецяніцкі, Падбалоцкі, Сянкоўшчынскі, Ялуцавіцкі. У 1940—41 праведзена частковая калектывізацыя: арганізавана 29 калгасаў, якія аб'ядналі 1038 гаспадарак. У Вял. Айч. вайну ў пач. ліп. 1941 тэр. раёна акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія загубілі ў раёне 6049 чал. Дзейнічалі партыз. бры- гады Ленінская і «Перамога», Зэль- венскія падп. райкомы КП(б)Б (10.12.1943 — 13.7.1944) і ЛКСМБ (18.12.1943 — 13.7.1944). Выдавалася падп. газ. «За Советскую Белоруссню» У чэрв. 1944 у час карнай аперацыі гітлераўцаў супраць партызан на тэр. ра- ёна адбыліся цяжкія баі. Вызвалены ў пач. ліп. 1944 войскамі 2-га і 3-га Бел. франтоў сумесна з партызанамі ў ходзе Беластоцкай аперацыі 1944. 3 20.9.1944 у складзе Гродзенскай вобл. У 1951 былі 74 калгасы, у 1953 — 32. 17.4.1962 З.р. скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад Ваўкавыскага, Мастоўскага і Слонім- скага р-наў. 30.7.1966 раён адноўлены. На 1.1.1993 у раёне 126 нас. пунктаў, 10 сельсаветаў: Галынкаўскі, Дабрасельскі, Дзярэчынскі, Зэльвенскі, Каралінскі, Крамяніцкі, Славаціцкі, Сынковіцкі. Ту- лаўскі, Ялуцавіцкі. Дзейнічаюць прад- прыемствы харч. прам-сці, ф-ка па вяз- цы і рамонце трыкатажу, асфальтавы за- вод, цагельны і піўзаводы. У раёне 14 сярэдніх, 11 базавых, 7 пачатковых, 2 муз. школы, 2 камбінаты вытв. навучан- ня, 22 дашкольныя ўстановы. Раённая і 2 участковыя бальніцы, 5 урачэбных амбу- латорый, 16 фельч. акушэрскіх пунктаў, раённая паліклініка. Выдаецца газ. «Праца». Найбольш значныя археал. помнікі: Івашкавічы, Кашалі, Клепачы, Клімавічы, Навасёлкі, Пустаборы, Рос- цевічы, Снежная (за 3 км), Шэйкі. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан у вёсках Алексічы, Дзярэчын, Сынковічы і інш. Магілы ахвяр фашызму ў вёсках Бя- рэжкі, Дзярэчын, Пятрэвічы, Старая Га- лынка. Помнікі архітэктуры: Сын- ковіцкая царква-крэпасць (15—16 ст.); цэрквы — у в. Славацічы канца 18 — пач. 19 ст., Спаса-Праабражэнская ся- рэдзіны 19 ст. ў в. Дзярэчын, Яна 2-й пал. 19 ст. ў в. Вострава; касцёлы — Юр'еўскі 1617 у в. Крамяніца. Міхайлаў- скі канца 18 ст. ў в. Луконіца, Ушэсця пач. 20 ст. ў в. Дзярэчын, Звеставання 1912 у в. Міжэрычы; сядзібны дом (в. Аляксандраўшчына), млын канца 19 ст. (в. Старая Галынка). У раёне нарадзіліся акад. АН БССР А.А.Жэбрак і дзеяч бел. нац. адраджэння В.І.Захарка. На тэр. раёна пахаваны ген.-маёр рускай арміі Е.Е.Гампер (1759—1814) Літ.'. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Гродзенская вобл. Мн., 1986. ЗЮЗЬКОЎ Андрэй Ігнатавіч (13(26).9.1904, Шклоў — 28.6.1938), беларускі гісторык. Скончыў Камуніст. ун-т Беларусі (1927). Працаваў на Ба- рысаўскай папяровай ф-цы, у Жыт- кавіцкім райкоме КП(б)Б. 3 1930 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б; навук
супрацоўнік, заг аддзела, нам. дырэкта- ра. адначасова заг. кафедры гісторыі партыі ў Бел. ін-це масавага завочнага навучання, палітрэдактар парт. выд-ва У 1932—37 чл сакратарыята рэдакцыі гісторыі грамадзянскай вайны на Бела- русі Арыштаваны НКУС БССР 26.11.1937, Ваеннай калегіяй Вярх. суда СССР 28 6 1938 прыгавораны да рас стрэлу Рэабілітаваны 10 11 1959. Аўтар прац па гісторыі КП(б)Б, рэв руху ў пач. 20 ст., Кастр. рэв. 1917 і грамадз. вайны на Беларусі. Усе працы напісаны з паслядоўным захоўваннем прынцыпу партыйнасці і марксісцка ленінска-ста- лінскай метадалопі, ваяўнічай апалаге- тыкі ролі бальшавіцкай партыі ў гісторыі Беларусі, з пазшый бескампраміснага ніплізму да бел нац вызв руху. У ма- награфіі «Крывавы шлях беларускай нацдэмакратыі» (1931) змясціў дакумен- ты з архіва БНР Навук і паліт. рэдактар «КП(б)Б у рэзалюцыях» (ч. 1, 1934). Працы «КП(б)Б у час нямецкай акупа- цыі і ўтварэння БССР», «1905 год на Бе- ларусі», зборнікі дакументаў і матэрыя- лау «КП(б)Б у рэзалюцыях ..», «Звезда» ў 1917 годзе» ў рукапісах і карэктурах захоўваюцца ў Нац архіве Рэспублікі Беларусь Тв Бальшавікі — арганізатары Каст рычніка ў Беларусі Мн., 1934; Супраць фальсіфікацыі твораў Леніна (разам з Н.Ляўковай) // Балынавік Беларусі. 1931 № 12; Палняць выкладанне гісторыі баль- шавізма на належную вышыню / / Тамса ма 1935. № 9. 1905 год на Беларусі // Тамсама. № 15 Беларускія нацдэмы — во- рап народа / / Тамсама. 1937. № 5. Літ Мнхнюк ВН Становленне н развнше ксторнческой наукн Советской Бе- лорусснн (1919—1941 гг ). Мн., 1985. Уладзімір Міхнюк. ЗЮЗЯ, персанаж бел. міфалогіі, увасаб- ленне холаду. Уяўлялі ў выглядзе бара датага дзеда, які ў расхлістаным кажуху, босы хадзіў па снезе Паводле павер яў, 3. ўзнімаў завіруху, мяцеліцу. выклікаў сцюжу. У руцэ насіў жалезную доўбню, якой біў па дрэвах у моцны мароз. У раз- мовах з дзецьмі дарослыя часам называ- юць холад «зюзя». ЗЮЛЬКОЎ Пётр Маркавіч (16 1 1924, в. Конаўка Жыздрынскага пав. Бранскай губ., цяпер Кіраўскага р-на Калужскай вобл. Расіі — 27 6.1944), удзельнік вы- звалення Беларусі ад ням.-фаш. за хопнікаў у Вял Анч вамну Герой Сав Саюза (1944). Скончыў артыл. ву- чылішча, курсы мал лейтэнантаў (1942) 3 лют 1943 на Зах. і 2-м Бел. франтах. Камандзір узвода ўпраўлення батарэі мінамётнага палка лейтэнант 3. вызначыўся пры вызваленні Шклоўскага р-на. 27 6 1944 у баі за в. Трылесіна сва ім целам закрыў амбразуру варожага дзота Пахаваны ў в Палыкавічы Шклоўскага р на ў брацкай магіле сав воінаў. Яго імем названа Гаўрылаўская 8-гадовая школа Кіраускага р-на Калуж скай вобл. На будынку школы і ў калгасе «Світанне» на радзіме героя мемар дошкі. Пячатка «Зяленага дуба». ЗЯБНІЦКІ Мікалай Васілевіч (17.12.1919, в. Нова-Сухоціна Какчэ- таўскага пав. Акмолінскай вобл., цяпер г. Краснаармейск Какчэтаўскай вобл. Ка- захстана — 29.11.1975), удзельнік пар- тыз. руху на Беларусі ў Вял Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Ар- лоўскае пях вучылішча (1941) На фронце з чэрв. 1941, з вер. ў тыле вора- га, камандзір узвода партыз атрада спец. прызначэння, у ліп 1942 — ліст. 1943 камандзір спецатрада НКДБ БССР «Другія», які дзейнічаў на тэр. БССР і РСФСР. Да 1955 у органах дзярж. бяс- пекі. ЗЯЗЮЛЯ Андрэй [сапр. Астра- мовіч Аляксандр Сняпанавіч; 26 11 (7.12). 1878, в Навасады Ашмян- скага пав. Віленскай губ , цяпер Аш- мянскі р-н — 17 1 1921], беларускі паэт. Пасля заканчэння Ашмянскага пав. ву- чылішча служыў у рас арміі. Скончыў каталіцкую духоўную семінарыю ў Пе- цярбургу (1910). Далучэнне 3. да бел. нац. ідэі адбылося ў семінарыі пад уплы- вам земляка А.Лісоўскага, твораў Ф.Ба- гушэвіча. У час вучобы арганізаваў аб яднанне клірыкаў-беларусаў. Адзін з арганізатараў з езда беларускага ка- таліцкага духавенства /917 у Мінску Быў ксяндзом у мястэчках Трабы. Ракаў, Свержань, Смілавічы, Абольцы, Сянно Вядзенне касцельнай службы па-белару- ску выклікала непрыязныя адносіны да 3. з боку польскага кіраўніцтва дыяцэзіі, стала прычынай частай перамены месца службы. Быў знаёмы з Я.Купалам, Я.Ко- ласам, А.Грыневічам Друкаваўся з 1909 у газ. «Наша ніва», «Беларус», «Кры- ніца», «Вольная Беларусь», «Светач» і інш. Аўтар зб- вершаў «3 роднага загону» (1913, 1931), паэмы «Аленчына вясел- ле» (выд. 1923). Творчасць 3. прасякну- та хрысціянскім светапоглядам. У ёй дамінуе патрыятычная, грамадзянская тэма, ідэя адраджэння Беларусі, вера ў яе лепшую будучыню. Звяртаючыся да айчыны-Беларусі, паэт выказвае надзею ў яе адраджэнне менавіта праз сялянст- ва, заклікае суайчыннікаў да грамадскай працы Не страціў актуальнасці яго пат- рыятычны верш «Слова праўды аб мове і долі беларуса» (выд. асобнай брашурай у 1917) з прысвячэннем бел. моладзі. 457 ЗЯЛЁНЫ Аўтар бел. рэліг. гімна «Божа, што калісь народы ..». Разам з Грыневічам выдаў зб. «Беларускія песні з нотамі» (т 2, 1912) Арсень Ліс. ЗЯЛЁНКІН Міхаіл Міхайлавіч (20 9 1920, г.п. Рудзенск Мінскага пав., цяпер Пухавіцкі р-н — 14 6 1991), Ге- рой Сав. Саюза (1946). Скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча (1938), Батайскую школу ваен. лётчыкаў (1941), Бел. ін-т нар гаспадаркі (1954) Працаваў на ф-цы «Кастрычнік» у Мін ску У Вял. Айч. вайну з вер 1941 на Калінінскім, Зах , 1 м і 2-м Бел фран тах Лётчык-знішчальнік ст лейтэнант 3 зрабіў 326 баявых вылетаў, збіу 32 варо- жыя самалёты Да 1986 працаваў на Мінскім мастацка-вытворчым камбінаце. Чл. Саюза мастакоў Беларусі (1965) ЗЯЛЁНЫ БОР, рабочы пасёлак у Сма- лявіцкім р-не. За 37 км на У ад г. Сма лявічы, 18 км ад чыг ст Жодзіна. 5 км ад аўтамагістралі Брэст—Масква 1740 ж (1994) Засн ў 1958 як рабочы пасёлак з пас Тарасік і Зялёны Бор, дзе з 1947 праца- вала буд.-мантажнае ўпраўленне. У 1962—65 у Барысаўскім р-не У 1971 — 2 тыс. ж., цэнтр пассавета Працуюць торфазавод «Зеленаборскі», сумеснае бел -брытанскае прадпрыемства «Бела- торф» Сярэдняя школа, б-ка, клуб Мапла ахвяр фашызму. «ЗЯЛЁНЫ ДУБ». «Беларуская сялянская партыя Зялёна- г а д у б а » , беларуская палітычная ар- ганізацыя, якая ў 1919—30-я г. кіравала антыбальшавіцкім сялянскім рухам. Створана па ініцыятыве Беларускай вай- сковай камісіі і Бел. паліт. к-та ў Варша- ве. Арганізацыйна аформілася восенню 1920, калі пачаў дзейнічаць Гал. штаб партыз атрадаў (знаходзіўся ў Лунінцы) У штаб уваходзілі капітан У.Ксяневіч (парт. мянушка Грач. кіраў- нік), палк. У.Жукоўскі, пісьменпік А.Лявіцкі (Ядвігін Ш ), падпаручнік М.Крывашэін (парт мянушка Корч, старшы ад ютант), семінарыст І.Пешка (парт. мянушка Густалес, нач. канцыля- рыі) Узначальваў «З.д.» В.Адамовіч (парт. мянушка Дзяргач) Асн мэты — утварэнне адзінай непадзельнай неза- лежнай Беларусі. нац. культ бу- даўніцтва. Для дасягнення гэтага гал. ро- ля адводзілася сялянам, якія, паводле статута партыі, павінны былі «весці не прэрыўную барацьбу з бальшавікамі» «З.д.» складаўся з баявых «пяцёрак» (400 чал ), якія былі ядром паўстанцкіх аддзелаў, што разам з некаторымі атра- дамі С.Булак Балаховіча, Б Савінкава падпарадкоўваліся Гал штабу Кіраўнікі арг-цыі супрацоўнічалі з прадстаўнікамі розных ваен , дзярж. і паліт. колаў Поль- шчы Месцам камплектавання, узброй- вання і адпраўкі атрадау «З.д.» на бая- выя аперацыі ў раёны БССР з яўляўся Лунінец. У б. маёнтку Бор каля в. Вял.
458 ЗЯЛІНСКІ Чучавічы (Лунінецкі пав.) дыслацыра- валіся партыз. атрады палкоўнікаў Жу- коўскага, А.Касінскага, братоў капітанаў Караткевічаў, капітана Казлоўскага, па- ручнікаў Юшчанкі, Красоўскага, Вішнеўскага (Кулеўскага), братоў Бра- навіцкіх і інш. «З.д.» падтрымаў Слуцкае паўстанне 1920. Атрад пад кіраўніцтвам Дзергача ўдзельнічаў у баявых дзеяннях у раёне Мелкавічы—Старобін. Пасля па- ражэння паўстання арг-цыя займалася збіраннем уласных сіл. 3 вясны 1921 «З.д.» пачаў актыўныя баявыя дзеянні на тэр. Сав. Беларусі: на Палессі (атрады Дзергача), у Бабруйскім (атрады М.Ка- раткевіча), Ігуменскім (атрады М.Жы- лінскага, В.Замбржыцкага) і інш. паве- тах. У 1921 арг-цыя «З.д.» дзейнічала ў Мінску. Ролю сувязной паміж ёй і шта- бам «З.д.» выконвала Г.Доўгерт (Кавалё- ва, Зайцава). У 2-й пал. 1921—22 па да- моўленасці з польскім Генштабам дзей- насць «З.д.» была скіравана на стварэнне пагранічных пікетаў уздоўж новай дзярж. мяжы, што ўзнікла-пасля заклю- чэння Рыжскага мірнага дагавора 1921 і якую «З.д.» не жадаў прызнаваць. У гэ- ты час арг-цыя пачала т.зв. «супраць- партызанскую вайну» — узбр. барацьбу з атрадамі мясц., а таксама сав. парты- зан, якія засылаліся з тэр. БССР. Вядо- ма, што ў 1923 баявыя адзінкі «З.д.» дыслацыраваліся ў Лунінецкім пав. (кіраўнікі капітан Караткевіч, паручнікі Вубоўскі, Бранавіцкі), у 1924 — у раёне мястэчак Мір (капітан Фёдараў), Радаш- ковічы (эсэр С.Злоцкі) і інш. Апошнія звесткі пра «З.д.» адносяцца да пач. 1930-х г. Арг-цыя дзейнічала ў саюзе з ♦Брацтвам Рускай Праўды» — рус. ан- тысав. манархічнай арг-цыяй Літ.: Круталевіч В. На крутым павароце / / Полымя. 1978. № 2; С т а ш - к е в н ч Н . С . Прнговор революцнн: Крушенне антвсов. двнженмя в Белорус- снн. 1917—1925. Мн., 1985; Лвгупіка Ы . I. Рокка а огкапіхасіа апіуЬокгетскіе- 8о гвсЬц па Віаіопіві V/ ІаіасЬ 1919—1921 // Роівка—Віаіогій, 1918—1945. кУага/аіуа, 1994. Ніна Стужынская. ЗЯЛІНСКІ Пётр Іосіфавіч (н. 31.12.1931, в. Заканалле Бяла-Падляска- га пав. Люблінскага ваяв., цяпер Бяла- Падляскае ваяв., Польшча), беларускі гісторык. Д-р гіст. н. (1990), праф. (1991). Скончыў Гомельскі пед. ін-т (1958). Працаваў дырэктарам школ у Камянецкім р-не, інспектарам у Мін-ве вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыі БССР. 3 1973 у БДУ. Даследуе гісторыю Зах. Беларусі: эканам. і сац.-паліт. ста- новішча, дзейнасць КПЗБ, інш. партый і арг-цый, іх друк. Аўтар прац «Друк КПЗБ у барацьбе за свабоду» (1977, з М.А.Ракевічам), «Палітычная работа КПЗБ у масах. 1923—1938» (1986), «Ге- раічная Беларусь» (1994, з А.І.Кота- вым). ЗЯМЕЛЬНАЯ РЭФОРМА 1925 у 3 а - ходняй Беларусі. Праводзілася польскім урадам на аснове законаў ад 15.7.1920 (пазней неаднаразова да- паўняўся) і 28.12.1925. Першапачаткова аграрныя пераўтварэнні ў Зах. Беларусі зводзіліся да замацавання анексіі бел. зя- мель шляхам засялення іх асаднікамі. Закон аб З р. 1925 быў працягам эканам. мерапрыемстваў урада, што праводзіліся па ініцыятыве віцэ-прэм’ера С.Тугута (т. зв. тугутаўскія рэформы), задавальняў патрэбы найперш заможнай часткі ся- лянства. Ён прадугледжваў адчужаль- насць прыватных зямель шляхам выкупу па назначаных урадам цэнах, уста- наўліваў максімум зямельнай плошчы для адной гаспадаркі (60 га у прыгарадах і прамысл. раёнах і 180 га у сельскай мясцовасці). У Зах. Беларусі і Зах. Ук- раіне верхняя мяжа землеўладання была паднята да 300 га. а для т. зв. «культур- ных гаспадарак» — да 700 га. У законе сцвярджалася, што распрадажы не пад- лягалі маёнткі высокай с.-г. культуры з пункту гледжання прадукцыйнасці і тэхн. аснашчанасці, меліярацыі, а так- сама землеўладанні, на якіх вырошч- валіся тэхн. культуры і былі прадпрыем- ствы па перапрацоўцы с.-г. сыравіны. Заставаліся ўласнасцю гаспадароў ляс- ныя масівы плошчай больш за 50—100 га, рыбныя сажалкі плошчай больш за 3 га. Пры куплі зямлі трэба было ўносіць адразу 5—10% яе кошту, потым выплач- ваць па частках на працягу 40 гадоў пры 6% гадавых. 3 прычыны высокай цаны, немагчымасці атрымаць пазыку ў банку беззямельныя і малазямельныя сяляне былі не ў стане купляць зямлю. Закон 1925 фактычна пазбаўляў сялян сервітутаў (карыстанне выпасамі для жывёлы, вадасховішчамі і інш.), часта без кампенсацыі. З.р. была скіравана на ліквідацыю рэшткаў феадалізму. паска- рэнне развіцця капіталіст. адносін у сельскай гаспадарцы і аб'ектыўна мела прагрэсіўны характар. Адначасова яна садзейнічала яшчэ большаму сац. разме- жаванню зах.-бел. вёскі, умацаванню акупац. палітыкі польскіх улад. Гл. так- сама Камасацыя, Парцэляцыя. Літ.: С о р о к н н А.А. Аграрный вопрос в Западной Белоруссмн (1920—1939 гг.1. Мн., 1968: М і е 5 х с г а п к о V 5 к і М. Кігіікшга а&гагпа Роівкі тіедгуч'оіеппе]. кУагвгажа, 1960. Уладзімір Ладысеў. ЗЯМЁЛЬНАЯ ЎЛАСНАСЦЬ, гіста- рычна акрэсленая грамадская форма без- умоўнага прысваення (індывідуумам ці калектывам) зямлі як прадмета прыро- ды; адлюстроўвае вытв. адносіны паміж людзьмі наконт зямлі як прыроднай умо- вы ўсякай вытворчасці і гал. сродку вы- творчасці ў сельскай і лясной гаспадар- ках. Формы З.у., якія пераважаюць, вызначаюцца пануючым спосабам вы- творчасці. Першай гіст. формай З.у. бы- ла абшчынная ўласнасць на зямлю, ха- рактэрная для першабытнаабшчыннага ладу. Развіццё прадукц. сіл і выкліканыя ім грамадскі падзел працы, узнікненне абмену вялі да разлажэння абшчыннай і з'яўлення прыватнай З.у. Пры рабаўла- данні зямля была ўласнасцю гал. чынам рабаўладальнікаў. Аснову феад. ладу складала ўласнасць на зямлю, якая рэ- алізавалася эканамічна ў выглядзе феад. рэнты. З.ў. у спалучэнні з пазаэканам. прымусам забяспечвала феадалу магчы- масць эксплуатацыі асабіста залежных ад яго сялян. Пры феадалізме зямля была манапольнай уласнасцю феад. дзяржа- вы, свецкіх і духоўных феадалаў. Шля- хецкая З.ў. у ВКЛ фарміравалася з ба- ярскіх вотчын і за кошт дарэння веліка- княжацкіх зямель феадалам на пэўных умовах (удзел у апалчэнні, абмежаванне продажу зямлі. здачы яе ў заклад і інш ). Аднак у адрозненне ад Расіі гэтыя землі хутка станавіліся фактычна безумоўнай прыватнай феад. уласнасцю. У сярэдзіне 16 ст. ў ВКЛ амаль 50% усёй зямлі нале- жала дзяржаве, 45% — прыватным уласнікам, 5% — царкве. Пасля далу- чэння Беларусі да Рас. імперыі (канец 18 ст.) на мясц. шляхту былі распаўсюджа- ны манапольныя пазямельныя правы рас. дваранства. У познафеад. перыяд у ВКЛ і Рас. імперыі ў невял. памерах іс- навала З.ў. непрывілеяваных саслоўяў — купцоў, мяшчан, сялян. 3 перадачай часткі дзярж. зямель прыватным уласні- кам і каталіцкай царкве адбываўся пра- цэс паступовага пераразмеркавання З.у. на карысць апошніх. На Беларусі ў апошняй чвэрці 18 ст. дзярж. З.ў. скла- дала 24,6%, прыватная — 65. царкоў- ная — 10,4%. Сярод прыватнай улас- насці значна пераважала буйная феад. З.ў. (маёнткі, дзе налічвалася больш за 500 душ прыгонных мужчынскага полу). На долю яе на У Беларусі прыпадала 74,6% прыватнаўласніцкай зямлі, на 3 і ў цэнтры — 68,9%. У далейшым да ся- рэдзіны 19 ст. назіраліся зніжэнне ўдзельнай вагі буйной прыватнай З.у. і рост сярэдняй (маёнткі, у якіх было ад 100 да 500 душ). У 1859 напярэдадні скасавання прыгону ў 5 зах. губернях (Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай) буйнапамесным і сярэднепамесным дваранам належала 16 071 тыс. дзес. прыдатнай зямлі (66,8%), дзяржаве — 4495,2 тыс. (18,7%), гара- дам — 151,4 тыс. (0,6%), малазямель- най і дробнапамеснай шляхце, аднадвор- цам, купцам, мяшчанам, сялянам, царк- ве і інш. — 3349,3 тыс. дзес. (13,9%). Аднак па-ранейшаму гал. ролю адыгры- вала буйная панская З.ў., якая складала 44,2% усёй панскай зямлі, у той час як сярэдняя — 39, дробная (ад 20 да 100 душ) — 16,8%. Капіталізм, што прый- шоў на змену феадалізму, пераўтварыў пануючыя феад. формы З.у. ў адпавед- насці з бурж. вытв. адносінамі. У парэ- форменны перыяд з шырокім паступлен- нем зямлі ў гандлёвы абарот па- вялічылася прыватная капіталістычная З.ў. (купцоў, ганаровых грамадзян, за- можных сялян, мяшчан). 3 1877 да 1905 на Беларусі яна вырасла ў 3,4 раза і да- сягнула 2552,4 тыс. дзес. (15,6%); 4-я частка яе была сканцэнтравана ў 315 асабістых латыфундыях (маёнткі велічынёй больш за 500 дзес.). 3 1905 да 1914 у 5 зах. губернях агульная сас- лоўная прыватная З.ў. сялян і мяшчан павялічылася на 1077.9 тыс. дзес. (43,3%). Аднак пасля адмены прыгону
459 зямля З.ў. на Беларусі, як і ў абсалютнай боль- шасці інш. рэгіёнаў Рас. імперыі, заста- валася пераважна феад.-паўпрыгонніц- кай, саслоўнай. Найб. пашыраная тут разнавіднасць саслоўнай З ў. — панская З ў., адна з найбуйнейшых у краіне. Да 1877 памешчыкі Беларусі захавалі за са- бой 8760,5 тыс. дзес. прыдатнай зямлі, або 50,5% яе агульнай плошчы. Акрамя таго, 1772,6 тыс. дзес. (10,7%) належалі феад. рас. дзяржаве, царкве і манасты- рам. З.ў. гэтага тыпу была адным з гал. перажыткаў феад. эпохі, асновай на- паўпрыгонніцкай эксплуатацыі сялянст- ва. Панская З.ў. паступова скарачалася, але на пач. 20 ст. гэта форма яшчэ заста- валася дамінуючай (у 1905 складала 8607,6 тыс. дзес. прыдатнай зямлі, або 47,3%, з іх 7212,1 тыс. дзес., або 83,8%, знаходзіліся ў 2895 буйных маёнтках-ла- тыфундыях). 3 1905 да 1914 у 5 зах. гу- бернях дваранская З.ў. зменшылася на 1063,6 тыс. дзес. (12,2%). У выніку Кастр. рэвалюцыі 1917 панская і капіта- лістычная З.ў. была ліквідавана (гл. Дэк- рэт аб зямлі), зямля нацыяналізавана і аддадзена ў карыстанне працоўным. У Рэспубліцы Беларусь З.ў. вызначаецца законам «Аб праве ўласнасці на зямлю» (дзейнічае з 1.9.1993). Паводле закону, уласнасць на зямлю выступае ў дзярж. і прыватных формах. Літ.: Гл. пры арт. Землекарыстанне. Вячаслаў Панюціч. ЗЯМКЕВІЧ Рамуальд Аляксандравіч (псеўд. Раман Суніца, Юры Алелькавіч, Саўка Бары- вой, Шэршань; 7.2.1881, Варша- ва — 1943 ці 1944), беларускі бібліяфіл, бібліёграф, публіцыст, гісторык бел. л-ры, краязнавец, перакладчык. Бацькі 3. родам са Случчыны. Збіраў матэрыя- лы па гісторыі бел. л-ры і культуры, пра- цаваў у б-ках і архівах Варшавы, Львова, Раперсвіля (Швейцарыя). Жывучы пе- раважна ў Варшаве, шмат ездзіў, у т.л. па Беларусі. Быў звязаны з бел. нац.- культурным рухам. У 1908 рабіў фальк- лорна-этнагр. запісы каля Зембіна на Ба- рысаўшчыне. Сабраў калекцыю бел. нар. адзення (у 1918 немцы вывезлі ў Бер- лін). У 1913—14 шукаў гісторыка-літ. матэрыялы на Магілёўшчыне. У 1915— 17 -жыў у Мінску, працаваў ваен. інжы- нерам. Часта бываў у Вільні і Пецярбур- гу як цэнтрах бел. грамадска-культ. руху і выдавецкай справы. Сабраў унікальную б-ку па гісторыі. мовазнаўстве (усе пра- цы Я.Ф.Карскага), л-ры, фальклоры Бе- ларусі, Украіны, Літвы, Польшчы і інш. славян, вял. калекцыю рукапісаў бел. пісьменнікаў. Сярод рарытэтаў яго б-кі былі шматлікія старадрукі, у т.л. «Біблія» Ф.Скарыны, Астрожская Біблія 1581, «Лексікон» П.Бярынды, «Хроніка» М.Белскага, кітабы 16—17 ст., аўтогра- фы А.Рыпінскага, А.Вярыгі-Дарэўскага, В.Дуніна-Марцінкевіча, Я.Лучыны, Ф.Багушэвіча, Ядвіпна Ш. (рукапіс яго драмы «Злодзей»), Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча. аўтараў «Нашай долі» і «Нашай нівы» і інш. Друкаваўся з 1909 у «Нашай ніве». Даследаваў бел. бібліяграфію. стараж. бел. л-ру. бел. л-ру 19 ст., этнаграфію, бел. нар. эстэтыку, фальклор, бел. мастацтва. Напісаў шэраг прац па гісторыі бел. л-ры, у якіх прывёў невядомыя на той час звесткі пра Дуніна-Марцінкевіча, Я.Баршчэўскага, А.Кіркора, А.Ельскага, Лучыну, К.Ка- ганца, Багдановіча і інш. Апублікаваў невядомыя рукапісы Багдановіча (1919), Каганца (1920), Дуніна-Марцінкевіча (1923), Лучыны (1932). У 1919 у час. «Беларускае жыццё» (№ 5) упершыню надрукаваў гравіраваны партрэт В.Ця- пінскага 1576, які адшукаў у б-цы К.Святаполк-Завадскага ў Крошыне. Да- памагаў матэрыяламі і звесткамі Карска- му, абменьваўся навук. інфармацыяй з Ельскім. А.Шлюбскім, даваў свае архіўныя знаходкі і рукапісы, успаміны варшаўскаму славісту Ю.Галомбаку, калі той працаваў над манаграфіяй пра Дуні- на-Марцінкевіча. У 1942—43 пад псеўд. Шэршань друкаваў сатырычныя вершы ў беластоцкай газ. «Новая дарога». Пісаў вершы і па-польску. Яго зборы і б-ка прапалі ў разбуранай Варшаве, частка трапіла ў прыватныя рукі. Перакладаў на бел. мову творы ўкр. пісьменніка В.Стафаніка (друк. ў «Нашай ніве») і француза А.Дадэ. Пры нявысветленых акалічнасцях у час Вял. Айч. вайны трапіў у гестапа і загінуў у канцлагеры (Асвенцім ?). Паасобныя рукапісы і пісьмы зберагаюцца ў архівах і б-ках Мінска, Вільнюса, Варшавы. Санкт-Пе- цярбурга. Тв.: Ян Баршчэўскі — першы беларускі пісьменнік XIX сталецця. Вільня, 1911; Адам Ганоры Кіркор: (Біягр.-бібліягр. на- рыс у 25-летнюю гадаўшчыну смерці). Вільня, 1911; Нукраварні на Беларусі. (Мн.|, 1918; Беларуская бібліяграфія: Бел. кнігі XVI—XVIII стст. / / Першы бела- рускі каляндар «Нашае нівы» на 1910 г. Вільня, 1910; Вінцук Дунін-Марцінкевіч, яго жыццё і літаратурнае значэнне / / На- ша ніва. 1910. 25 лістап.; Тарас Шаўчэнка і беларусы // Там жа. 1911. 24 лют.; Гульня «Курылка» // Там жа. 1912. 1 сак.; М-ка Крошын / / Віеіагыя. 1915. 4 чэрв.; 400- лецце беларускага друку / / Вольная Бе- ларусь. 1917. 8 жн.; Значэнне Францішка Скарыны ў беларускай культуры / / Там жа. 11 жн.; Друк Скарыны і друк сучасны / / Там жа. 23 жн.; Няміга і Менск. Старая беларуская пісьменнасць / / Варта. 1918. № 1; Францыск Скарына / / Бел. жыццё. 1919. 6 ліп.; Васіль Пяпінскі / / Там жа. 14 ліп.; Беларускія назовы вуліц у Менску / / Беларусь. 1919. 4 лістап.; Стары замак у Менску // Там жа. 14—15 лістап.; Стары Менск у беларускіх успамінах / / Там жа. 26—27 лістап.; 1920. 3, 13 студз.; Варункі нацыянальнага адраджэння / / Звон. 1919. 3 кастр.; Станіслаў Манюшка і беларусы / / Бел. жыццё, 1920. 19 студз.; Гутаркі аб беларускай літаратуры / / Новае жыццё. 1923. 3 сак.; Нацыянальнасць у Вінцука Дуніна-Марцінкевіча / / Заходняя Бела- русь. Вільня, 1924; Аб беларускай народнай эстэтыцы / / Маладняк. 1927. № 3; Ян Не- слухоўскі (Янка Лучына) і яго няведамыя вершы // Нёман. 1932. №2. Літ.: Умястоўскі Ф. Праўда аб рэ- дагаванні «Нашай долі» (19061: Адказ на пісьмо Саўкі Барывоя (Р.Зямкевіча), апублікаванае ў газ. «Права працы» (Вільня, 1927, 14 снеж., № 3)... // Бел. дзень. 1927. 24 снеж.; Ахрыменка П. Тарас Шаўчэнка і Беларусь. Мн., 1969; К і с я л ё ў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971; Яго ж. Пошукі імя. Мн., 1978; Мальдзіс А. Таямніцы ста- ражытных сховішчаў. Мн., 1974; Кабр- жыцкая Т., Рагойша В. Карані дружбы. Мн., 1976; Саламевіч Я. Слоўнік беларускіх псеўданімаў і крып- танімаў (XVI — XX стст.). Мн., 1983. Янка Саламевіч. «ЗЯМЛЯ I ВОЛЯ», тайная рэв. арг-цыя разначынцаў у Рас. імперыі ў 1861—64 (назва з 1862); федэрацыя рэв. гурткоў. Узнікла пад ідэйным уплывам А.І.Герцэ- на, М.Г.Чарнышэўскага, М.П.Агарова ў абстаноўцы першай рэв. сітуацыі для падрыхтоўкі і кіраўніцтва сялянскай рэ- валюцыяй. Арганізатары і кіраўнікі М.А. і А.А.Серна-Салаўевічы, А.А.Сляпцоў і інш. Узначальваў «3. і в » Цэнтр. рускі нар. к-т у Пецярбургу, мясц. арг-цыі існавалі ў Пецярбургу, Маскве, Казані, Саратаве, Тамбове і інш. У канцы 1862 да «3. і в.» далучылася ваенна-рэв. арг-цыя «Камітэт рускіх афіцэраў у Польшчы». Арганізацыя падтрымлівала сувязі з «Колоколом». Яе праграма: склі- канне бессаслоўнага Нар. сходу, права кожнага на зямлю, самакіраванне сял. абшчын, добраахвотная федэрацыя аб- ласцей, выбарны ўрад. Асн. праграмны дакумент — адозва Агарова «Што па- трэбна народу». Выдавала лісткі «Свабо- да», рэв. пракламацыі. У час паўстання 1863 — 64 уступіла ў саюз з партыяй •чырвоных», дамагалася пашырыць яго сац. базу на аснове радыкальнага выра шэння агр. пытання, імкнулася ператва- рыць яго з лакальнага, нацыянальнага ва ўсерасійскае сял. паўстанне за зямлю і волю. Многія члены ваенна-рэв. арг-цыі «3. і в.» ўдзельнічалі ў баях супраць царскіх войск. У 1863 рэв. сітуацыя практычна вычарпала сябе. Агульнага сялянскага паўстання не адбылося, паў- станне 1863—64 было разгромлена. Час- тка землявольцаў арыштавана, некат. члены эмігрыравалі. Да вясны 1864 арг-цыя самаліквідавалася.
460 зямля Літ.: Н е ч к м н а М.В. Возннкновенне первой «Землн н волн» / / Революцнонная снтуацня в Росснн в 1859—1861 гг. М., 1960; Віткоўскі Я. «Зямля і воля» 60-х га- доў і сувязь яе з паўстаннем 1863 г. / / Полымя. 1930. № 4. Марына Сакалова. «ЗЯМЛЯ I ВОЛЯ», рэв. народніцкая арг-цыя ў Рас. імперыі ў 1876—79. Засн. ў Пецярбургу, назва з 1878. Арганізата- ры М.А. і В.А.Натансоны, А.Дз.Мі- хайлаў, Г.В.Пляханаў, А.Дз.Абалешаў і інш. Землявольцы імкнуліся стварыць моцную дысцыплінаваную арг-цыю рэ- валюцыянераў для падрыхтоўкі ўзбр. паўстання. Складалася з «Адміністра- цыі» (кіруючы орган), групы «деревен- шнков», рабочай і дэзарганізатарскай груп. Філіялы арг-цыі былі ў Маскве, Кіеве, Адэсе, Харкаве і інш. Праграма — сялянская рэвалюцыя, нацыяналізацыя зямлі, замена дзяржавы федэрацыяй аб- шчын. Прадугледжвала і дзеянні, накіра- ваныя на «дэзарганізацыю дзяржавы» — «знішчэнне найб. шкодных ці выдатных асоб з урада». Тэрарыстычнымі акцыямі кіраваў «выключны камітэт». Па паліт. поглядах былі анархістамі, падтрымлівалі т.зв. федэралісцкі інтэрнацыянал, ство- раны М.А.Бакуніным. Выдавалі час. «Земля н воля», «Лнсток «Землн н волн» і інш. Асн. формамі дзейнасці былі пася- ленні ў вёсках, рэв. прапаганда сярод рабочых і інтэлігенцыі. Цяжкасці і рас- чараванне ў рэв. дзейнасці ў вёсцы, ура- давыя рэпрэсіі, а таксама рэзкае абваст- рэнне паліт. незадаволенасці і наспяван- не рэв. сітуацыі прывялі да стварэння фракцыі тэрарыстаў. Супярэчнасці па- між прыхільнікамі рэв. прапаганды (Пляханаў і інш.) і абаронцамі пераходу да паліт. барацьбы праз тэрор (Міхайлаў і інш.) і прывялі да расколу «3. і в.» ў жн. 1879 на «Народную волю» і «Чорны перадзел». На Беларусі ў 1876—79 на- родніцкія гурткі існавалі пераважна ся- род вучнёўскай моладзі — у Мінскай губ., Магілёве, Гродне, Горках. Сувязі з «3. і в.» ажыццяўляліся праз студэнтаў, ураджэнцаў Беларусі, якія вучыліся ў Пецярбургу, Маскве, Харкаве, Кіеве (С.Кавалік, І.Грынявіцкі і інш.). Літ.: Ткаченко П.С. Революцнон- ная народнмческая органнзацня «Земля н воля» (1876—1879 гг.). М., 1961. Марына Сакалова. ЗЯМЛЯЦТВА, 1) прыналежнасць лю- дзей да адной мясцовасці паводле нара- джэння або жыхарства. Зямляцкія сувязі ва ўсх. славян існавалі ўжо ў 2-й пал. 1-га тыс. да н.э. ў землях-княжаннях, насельніцтва якіх вылучалася асаблівас- цямі мовы, матэрыяльнай і духоўнай культуры, побыту. Этналагічныя вызна- чэнні палачан, дрыгавічоў, драўлян былі звязаны з асаблівасцямі тэрыторыі, якую яны засялялі. Зямляцкія сувязі захоўва- ліся ў часы складвання тэр Кіеўскай Русі і ўзмацніліся ў перыяд феад. раз- дробленасці (канец 11 —13 ст.), калі асобныя стараж. княствы атрымлівалі палітыка-юрыдычную і эканам. сама- стойнасць. Існавалі і больш дробныя 3., якія групаваліся вакол новых гарадоў — цэнтраў удзелаў (валасцей). Працэс складвання дробных зямляцкіх суполь- насцяў садзейнічаў узнікненню адпавед- ных этналагічных вызначэнняў (на Бела- русі — этніконы: «случане», ♦ізяслаўцы», «лукомцы», «браслаўцы», «слонімцы» — і інш.). У перыяд утва- рэння бел. народнасці (13—16 ст.) зям- ляцкія сувязі працягвалі захоўвацца ў Полацкай і Віцебскай землях, Слуцкім, Пінскім, Клецкім княствах, кожнае з якіх характарызавалася эканам., юрыд., этнасацыяльнымі і культ.-бытавымі сувя- зямі. 3 16 ст. ўтварыліся 3. ў межах асобных старостваў, эканоміі, паветаў і інш. Іх насельніцтва наз. адзіным мясц. этніконам («бабруяне», «мазыране», «аршанцы», «магілёўцы» і інш.). Зям- ляцкія формы самасвядомасці часта пе- раважалі над агульнаэтнічнымі, асабліва ў асяроддзі сельскага насельніцтва, якое вызначала сябе лакальнымі этніконамі- назвамі тыпу «тутэйшыя» і значна рад- зей агульнаэтнічнымі назвамі — «бела- русы», «русіны», «літвіны» і інш. Некат. абмежаванне аўтаномных функцый 3. абумоўлівалі працэсы палітыка-прававой цэнтралізацыі феад. дзяржаў. Канчатко- вае знікненне іх адбылося ў эпоху капіталізму ў час росту нац. самасвядо- масці насельніцтва. што садзейнічала па- ступовай замене лакальных этніконаў агульным этнонімам. Зямляцкія адносіны існуюць і ў наш час як адна з першых ступеняў этнічнай кансалідацыі і сац.- паліт. інтэграцыі народаў. 2) Кампактная этнічная група ў іншанац. акружэнні. Зямляцкі рух ураджэнцаў Беларусі стаў масавай з'явай пачынаючы з сярэдзіны 19 ст., развіваўся ў буйных культ. і на- вук. цэнтрах Рас. імперыі. Зямляцкія згуртаванні аб'ядноўвалі пераважна інтэ- лігенцыю і студэнцкую моладзь, якія ха- целі займацца культ. і паліт. дзейнасцю сярод суродзічаў, стваралі сістэму матэ- рыяльнай узаемадапамогі. У 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. гал. цэнтрам зямляцка- га руху быў Санкт-Пецярбург. Тут вы- дадзены часопіс бел. народніцкай групы «Гомон», працавалі Гурток моладзі польска-літоўска-беларускай і малару- скай, Круг беларускай народнай прасве- ты і культуры, Беларускі навукова- літаратурны гурток студэнтаў Санкт- Пецярбургскага ун-та, Гарадзенскі навук. гурток студэнтаў Санкт-Пецяр- бургскага ун-та (1912) і інш. У пач. 20 ст. студэнты-беларусы заснавалі шэ- раг нац. арг-цый і ў інш. гарадах: Бел. гурток студэнтаў Новааляксандраўскага с.-г. ін-та (1908—10, Пулавы, Поль- шча), Бел. гурток студэнтаў Дэрпцкага ун-та (Тарту, Эстонія), Бел. нац. хеўра пры Глухаўскім наст. ін-це (1908, Укра- іна) і інш. У 1908—14 існавала Белару- скае студэнцкае зямляцтва ў Варшаве. 3 1914 у гарадах Расіі, Украіны, Грузіі ўзніклі культ.-асв., паліт. і інш. арг-цыі бел. бежанцаў. Многія з іх паступова пе- раходзілі з зямляцкага прынцыпу аб'яд- нання і работы на нац.-беларускі (гл. Бе- жанцы'). Асн. цэнтрамі бел. бежанскага руху былі Масква, Петраград, Адэса, Са- ратаў, Казань, Арэнбург, Тыфліс. Асаб- ліва паскорыўся працэс фарміравання бел. арг-цый на тэр. Расіі вясной — ле- там 1917. У іх стварэнні ўдзельнічалі розныя, у т.л. бел. паліт. партыі. У кастр. 1917 у Петраградзе створаны або знахо- дзіліся ў стане стварэння пав. і губ. аб'яд- нанні, т.зв. камітэты: Віленскі, Віцебскі, Гарадзенскі, Лідскі, Полацкі і інш. Яны займаліся культ.-асв. дзейнасцю сярод сваіх сяброў і на тэр. Беларусі, рэгістра- цыяй землякоў-бежанцаў, эвакуіраванай маёмасці і ўстаноў са сваіх рэгіёнаў, стварылі сістэму матэрыяльнай узаема- дапамогі. Восенню 1917 арг-цыі ўдзель- нічалі ў выбарчай кампаніі ва Устаноўчы сход. Пасля заканчэння герм. акупацыі многія зямляцкія арг-цыі займаліся рээ- вакуацыяй бежанцаў і маёмасці. У 1916—20 на тэр. Беларусі існавалі поль- скія і рускія (т.зв. «велікарускія») 3. Пасля заканчэння грамадз. вайны ў Мас- кве створаны Смаленскае і Гомельскае 3., Беларуская культурна-навуковая асацыяцыя пры Пятроўскай с.-г. ака- дэміі. Гомельскія студэнцкія 3. ўзніклі ў Мінску, Ленінградзе, Горы-Горках, Сма- ленску. У Ленінградзе, Смаленску ство- раны бел. студэнцкія асацыяцыі, пры Го- ры-Горацкім с.-г. ін-це працавала Віцеб- скае студэнцкае 3. Рэгіянальныя студэнцкія 3. за невял. выключэннем грунтаваліся на тэр. прынцыпе і аб'яд- ноўвалі пераважна студэнтаў з ліку сты- пендыятаў мясцовых гасп. і парт. сав. органаў. Яны працавалі пад кантролем рэгіянальных органаў улады, вялі культ.- асв. дзейнасць, фінансавымі датацыямі стымулявалі цікавасць студэнтаў да кра- явой праблематыкі. Бел. асацыяцыі ў Го- ры-Горках, Маскве, Ленінградзе, Сма- ленску займаліся культ.-нац. і навук. працай, дэкларавалі прынцып беспар- тыйнай лаяльнасці да сав. улады. Цэнтр. бюро бел. студэнцкіх арг-цый у Маскве падрыхтавала і выдала ў 1922 альманах «Маладая Беларусь». 3 вясны 1923 вы- шэйшыя парт. і камсам. органы БССР стымулявалі стварэнне бел. студэнцкіх 3. на базе пралетарскай ідэалогіі і тэр. па- ходжання з БССР у процівагу ўжо існу- ючым бел. асацыяцыям. У 1923—30 іс- навалі Беларускае пралетарскае студэн- цкае зямляцтва ў Маскве, бел. студэнцкія зямляцтвы ў Волагдзе, Тыф- лісе, Варонежы, Казані, Ленінградзе, Са- ратаве, Смаленску, Томску. Яны былі падкантрольныя адпаведным гар. бюро пралетарскага студэнцтва, Цэнтр. бюро Пралетстуду БССР і праф. арг-цыям на- вук. устаноў, забяспечваліся фінансава і маральна-юрыдычна дзярж. органамі БССР. У 1923—27 кіраўніцтва бел. сту- дэнцкіх 3. прапагандавала стварэнне са- цыяліст. па змесце і нац. па форме бел. культуры, дзеля чаго арганізоўваліся бел. бібліятэкі, клубы, гурткі бел. мовы і гіс- торыі, практыка ў БССР. заахвочвалася бел. тэматыка дыпломных праектаў. У 1924 Цэнтр. бюро Бел. студэнцкага 3. ў Маскве і пралетарскіх студэнтаў БССР выдалі час. «Змаганне», у 1925 — час. «Чырвоны сцяг». Бел. пралетарскі зям- ляцкі рух на гэты час ідэйна супраць-
стаяў бел. студэнцкім арг-цыям у Зах. Беларусі і эміграцыі. У 1921—25 у Дзвінску (Латвія) працавала культ.-асв. т-ва «Бацькаўшчына». У 1922 пры Мінскім політэхн. ін-це працавала Бел. 3. студэнтаў — паліт. эмігрантаў Зах. Беларусі. У 1924—30 у Маскве існавала Т-ва наліт. эмігрантаў Зах. Беларусі з аддзяленнямі ў Мінску, Смал’енску, Уладзіміры (Расія). Пачынаючы з 1927 дзейнасць Бел. студэнцкіх 3. паз- баўляецца бел. нац. формы. На пач. 1930-х г. вышэйшыя ідэалаг. органы СССР прызналі немэтазгодным існаванне нац. грамадскіх арг-цый у краіне, і існуючыя аб'яднанні сталі ліквідоўваць. Да канца 1930-х г. бел. зямляцкі рух пе- растаў быць масавай з'явай. У Маскве дзейнічалі Беларускі клуб, Бел. сектар Камуніст. ун-та народаў Захаду, у Ленінградзе — Бел. дом асветы. У Маск- ве і Ленінградзе — бел. секцыі пры Саю- зе пісьменнікаў. Многія дзеячы гэтых ус- таноў былі рэпрэсіраваны. Пачынаючы з 1920-х г. бел. зямляцкія згуртаванні пра- цуюць у многіх краінах свету (гл. Эмі- грацыя, Дыяспара). У 1956 у Польшчы заснавана Беларускае грамадска-куль- турнае таварыства (Беласток), якое праводзіць культ.-асв. работу сярод бел. насельніцтва. На тэр. б. СССР зямляцкі рух адрадзіўся ў Маскве, Ленінградзе, Кохтла-Ярве, Таліне, Рызе, Кішынёве, Львове, Алма-Аце, Новасібірску, Якуцку ў форме бел. нацыянальных культ.-асв. т-ваў, клубаў, гурткоў моладзі. Гэтыя арг-цыі займаюцца культ. і паліт. дзей- насцю, пашыраюць веды пра Беларусь, выдаюць літаратуру. У 1990 створана згуртаванне беларусаў свету «Баць- каўшчына». Матэрыялы і інфармацыя пра беларусаў і іх арг-цыі па-за межамі Беларусі друкуюцца ў газ. «Голас Радзі- мы», «Літаратура і мастацтва», «Звяз- да», час. «Беларусь» і інш. Літ.: Публнцнствка белорусскнх народ- ннков. Мн., 1983; Ссмашкевіч Р.М. Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пе- цярбурзе іканец XIX — пачатак XX ст.). Мн., 1971; Каўко А. Шлях да Баць- каўшчыны: <3 гісторыі беларускіх сту- дэпцкіх гурткоў) / / Беларускі каляндар. 1985. Беласток, 1985; Я д в і г і н Ш. Нары- сы.- Успаміны. Артыкулы. / / Ядвігін Ш. Выбраныя творы. Мн., 1976. Ігар Чаквін, Юрка Васілеўскі. ЗЯМЯНЕ, з я м л я н е (польск. гіешіа- піе ад гіетіа зямля), катэгорыя ваенна- служылага насельніцтва ВКЛ, частка фе- адальнага стану (саслоўя). 1) У 15—16 ст. назва 3. пашырылася сярод шляхты ў зах. землях ВКЛ, што тлумачыцца ўжы- ваннем польскай тэрміналогіі і перася- леннем пэўнай часткі польскай шляхты ў ВКЛ. Попіс войска ВКЛ 1528 дакладна адрознівае пошты' (ваенныя атрады) ба- ярскія ад зямянскіх. Пазней гэтыя 2 ка- тэгорыі насельніцтва атаясамліваюцца — «зямяне або баяры». Заможная частка 3. злівалася са шляхтаю, бяднейшая, бліз- кая па становішчы да панцырных баяраў Полаччыны, захавала сваю назву і зна- ходзілася ў васальных адносінах з вял. князем ВКЛ ці феадаламі. 3. павінны былі плаціць чынш і каняўшчыну, але ў выпадку вайны іх не сплачвалі, а мусілі станавіцца з канём і рыштункам у вой- ска. 3. выступалі не пад павятовай ха- ругвай, а толькі ў атрадзе пана. У адроз- ненне ад шляхты не ўдзельнічалі ў сойміках. Да пач. 18 ст. 3. як асобная ка- тэгорыя амаль зусім зніклі. Ва Усх. Бела- русі ў канцы 18 ст. былі ўсвяцкія 3. (20 радоў) і аднолькавыя з імі паводле стану себежскія і невельскія ардынаты (20 і 48 радоў). Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспа- літай (1772) 3. былі абкладзены падуш- ным падаткам, але ў меншым памеры, чым сяляне, і не змешаны з імі. Многія 3. даказалі сваё шляхецкае паходжанне пе рад дваранскімі дэпутацкімі сходамі. 2) Назва буйных землеўладальнікаў у ВКЛ пераважна ў 17 ст. Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. ЗЯНКОВІЧ Фелікс Паўлавіч [2.11.1842, маёнтак Мокры (Макраны) Пружанскага пав. — 25.3(7.4).19101, удзельнік паў- стання 1863 на Беларусі і ў Літве. 3 два- ран. Вучыўся ў Пружанах, Беластоку і ў Пецярбургскім ун-це, удзельнічаў у сту- дэнцкім руху. 3 жн. 1862 за мяжою, зблізіўся з польскай дэмакр. эміграцыяй, з А.І.Герцэнам і М.П. Агаровым. Удзельнік марской экспедыцыі паўстан- цаў з Англіі ў Літву. 3 ліп. 1863 у Вільні (пад імем Фердынанд Эсэр), памочнік К.Каліноўскага, сакратар Выканаўчага аддзела Літвы. 7.8.1863 арыштаваны і прыгавораны да расстрэлу, замененага 12-гадовай катаргай у сібірскіх рудніках. У Сібіры прымаў удзел у падрыхтоўцы паўстання ссыльных, у прыродазнаўчых даследаваннях. 3 1880-х г. на радзіме. Сустракаўся і перапісваўся з бел. паэтэ- сай З.Тшашчкоўскай (Адам М-скі). Па- мёр у Варшаве. У сям'і захоўваліся яго мемуары пра паўстанне 1863 і марскую экспедыцыю паўстанцаў (цяпер невядо- мыя). Літ.: К і с я л ё ў Г. Па слядах аднаго пісьма М.П.Агарова і А.І.Герцэна // Кіся- лёў Г. 3 думай пра Беларусь. Мн., 1966; Казбярук У. Ступені росту. Мн., 1974. С. 29, 32; Лнтературное наследство. М., 1959. Т. 67. С. 153—154, 647; К л е й н Б. Найдено в архнве. Мн., 1968. С. 38—42; Орршап А. ІеОеп г оагаіпісЬ / / Ту^осі- пік ІІіізігоу/апу. 1910. № 16; 81о»пік Ьіоіо- 8<і» роккісЬ. \Уаг5га»а, 1987. 8. 605. Генадзь Кісялёў. ЗЯНОВІЧЫ, Зяноўевічы, Дэшпаты-Зяновічы, шляхецкі род уласнага герба «Дэшпат» у ВКЛ. Па- ходжанне роду генеалагічная традыцыя 17—18 ст. звязвала з сербскім ці малдаў- скім дэшпатам (намеснікам правінцыі), які з'ехаў у ВКЛ і паступіў на службу да вял. кн. Вітаўта. Аднак родапачынальнік 3. Братоша (Братша) дзейнічаў у ВКЛ яшчэ да пачатку панавання Вітаўта. Упершыню ён згадваецца ў радзе полац- кага князя Андрэя Альгердавіча (да 1387), потым сярод паноў, якія паручы- ліся вял. кн. Скіргайлу за баярына Грыд- ку Канстанцінавіча (паміж 1387—92). У 1398—1404 Братоша пастаянна быў у радзе Вітаўта, у 1401 разам з ім згадва- ецца сын Зяновій, ад імя апошняга ўтва- ЗЯНОВІЧЫ рылася пазней радавое прозвішча. Зя- новій Братошыч не згадваецца сярод літоўскіх паноў, якія ў 1413 прынялі польскія гербы на Гарадзельскім сойме, што ўскосна сведчыць пра нелітоўскае паходжанне роду і, магчыма, правас- лаўнае веравызнанне. У 1414 Зяновій ат- рымаў ад Вітаўта пацвярджэнне права валодання бацькоўскімі маёнткамі, сярод якіх названы Мыш, Чарлёна, Вішнева на воз. Спягла, Чучалічы на воз. Нарач, Паставы з вял. абшарам да р Дзісны і мяжы Полацкага пав., Глыбокае, якое было дадзена Братошы Ягайлам. У 1434 сын Зяновія Іван (Івашка) прыклаў баць- коўскую пячатку з радавым гербам да прысяжнай граматы вял. кн. Жыгімонта Кейстутавіча каралю Уладзіславу II Ягайлу. Іван і яго брат Васіль, намеснік крэўскі, памерлі да 1486. Іх стрыечны брат Алехна Пугач пакінуў сына Аста- фія, які ўпамінаецца ў 1486. 3 прадстаўнікоў роду найбольш вядо- мыя: Юрый Іванавіч (каля 1450 — пасля 1516), намеснік браслаўскі (1495), смаленскі (1507—08), магілёўскі (з 1514), маршалак дворны (з 1516), ула- дальнік Смаргоні, Пастаў, Глыбокага і інш. Меў 4 сыноў: Мікалая, Юрыя, Міхала і Яна, якія памерлі маладымі і не займалі высокіх пасад. У 1522—24 пер шыя тры судзіліся з Радзівіламі за маён- так Вапленае. У 1528 удава Мікалая ставіла ў войска 30 коннікаў, Юрый — II, Міхал — 28, Ян — 41. Ад Мікалая і Міхала пайшлі 2 найбольш значныя галіны 3. Юр'ый Мікалаевіч (каля 1510 — 1583), староста чачэрскі і прапойскі (1547—70), кашталян полацкі (з 1566), староста лепельскі (1570) і дзісенскі (1577), кашталян смаленскі (з 1579). Удзельнік Лівонскай вайны 1558—83. У 1569 ставіў у войска 47 коннікаў з маён- ткаў Куршаны ў Жмудзі, Смаргонь, Па- ставы і Полава ў Ашмянскім пав., Касця- новічы ў Менскім пав. Праз шлюб з Соф'яй Янаўнай Глябовіч атрымаў так- сама Беліцу ў Аршанскім, Прусавічы, Гаць і Гасцілавічы ў Менскім пав. Вало- даў яшчэ Глыбокім і Порплішчам у Аш- мянскім, Кісялевічамі ў Рэчыцкім пав. Другім шлюбам пабраўся з Ганнаю Іванаўнай Слушкай. У час рэфармацыі перайшоў у пратэстантызм. Меў сына Крыштофа і дачку Гальшку (Альжбету). Крыштоф (каля 1540 — 1614). сын Юрыя Мікалаевіча, староста ча- чэрскі і прапойскі пасля бацькі ў 1577, кашталян (з 1585) і ваявода (з 1588) бе- расцейскі. Быў жанаты з Тэадорай Ва- ловіч, пакінуў сына Мікалая Багуслава і дачку Соф'ю. Мікалай Багуслаў (? — 7.9.1621), сын Крыштофа, староста ча- чэрскі і прапойскі пасля бацькі, кашта- лян полацкі (з 1618). Перайшоў у ка- таліцызм. Быў жанаты з Ганнай Хад- кевіч. Загінуў у час вайны Рэчы
462 ЗЯНЬКЕВІЧ Паспалітай з Турцыяй. Апошні са ста- рэйшай галіны 3. Яго маёнткі (Смаргонь, Паставы, Беліца і інш.) адышлі да мала- летніх дачок Ганны Соф'і (каля 1615— 64) і Соф'і (каля 1610—39). Ян Міхайлавіч, дваранін гас- падарскі, у 1554 заснаваў мястэчка ў Мо- сары Ашмянскага пав. Меў сыноў Юрыя і Яна, якія ў 1583 прадалі маёнтак Дуб- раўляны пану Роскаму. Я н Я н а в і ч (каля 1550 — 1614), падстолі літоўскі (з 1576), кашталян віцебскі (з 1594) і смаленскі (з 1600). Меў сыноў Юрыя (Ежы), суддзю земска- га віленскага (1629—32), Міхала, Абра- гама і Станіслава. Станіслаў (каля 1610 — 1672), сын Юрыя Янавіча, падкаморы і ляснічы вількамірскі (1653), кашталян наваг- радскі (з 1671). Меў сыноў Крыштофа і Аляксандра. Крыштоф (? — 1717), сын Станіслава, пісар вялікі, староста аш- мянскі, палкоўнік войск ВКЛ, ваявода менскі (з 1709). Літ.: Пташнцкнй С.Л. Деспоты Зе- новнчн в конце XVI н начале XVII веков / / Рус. старнна. 1878. Т. 21—22; В о п і е - с к і А. Росгеі го<1д№ № ЛУіеІкіет КыеЫжіе Ьііе№5кіет № XV і XVI №іекіі. \Уаг$га№а, 1887. 8. 417—419; ІЧіекіескі К. НегЬагг Роі&кі. І.ірхк, 1845. Т. 10. 8. 170—174. Вячаслаў Насееіч. ЗЯНЬКЕВІЧ Рамуальд Сымонавіч (1.2.1811, Завілейскі пав. Віленскай губ. — 11.9.1868), беларускі фалькла- рыст і этнограф, археолаг, педагог. 3 сям'і незаможнага шляхціца. Скончыў Віленскі ун-т (1830). Настаўнічаў у пры- ватных дамах, Росенскай пав. школе, у доме кн. Друцкіх-Любецкіх у Луніне на Піншчыне, карыстаўся іх багатай б-кай, прыродазнаўчымі кабінетамі. Даследаваў матэрыяльную і духоўную культуру на- рода — запісваў песні, казкі. паданні. Е.С.Зянькова. легенды, абрады і звычаі. У нарысе «На- родныя песні, сабраныя на Піншчыне і перакладзеныя Р.Зянькевічам» (1847) апублікаваў і класіфікаваў паводле нар. календара калядныя, творы веснавога і летняга цыклаў. У зб. «Народныя песні Піншчыны» (Коўна, 1851) змясціў 219 песень з апісаннем мясцовых абрадаў. Даследаваў на агульнаславянскім фоне побыт, норавы. звычаі. фальклор. закра- наў пытанне генезісу нар. песень у пра- цы «Пра ўрочышчы і звычаі жыхароў Піншчыны, а таксама пра характар іх песень» (1852—53). Тут даў звесткі пра гарадзішча і стараж. вал каля Турава, легендарную гару Авідыя каля Кажан- Гарадка, курганы, рабіў высновы пра стараж. засяленне гэтай тэр. Беларусі. У Ашмянскім пав. рабіў абмеры курганоў, гарадзішчаў, апісваў іх вонкавы выгляд, прывёў мясцовыя назвы, нар. паданні пра іх у працы «Пра курганы і гарадзіш- чы Ашмянскага павета» (АіЬепаешп. 1848. Т. 5). Стварыў археалапчную кар- ту Аршмянскага пав. Вывучаў Крэўскі замак, легенды пра яго. Некаторыя матэ- рыялы 3. пра Крэва выкарыстаў М.Ба- лінскі ў працы «Старажытная Польш- ча», фальклорныя 1 этнагр. — перадру- коўвалі Ю.Крачкоўскі, О.Кольберг і інш. 3. пісаў вершы («Рыфмаваныя спробы», Вільня, 1856), даследаваў польскую л-ру, праблемы педагогікі. Паасобныя рукапісы 3. зберагаюцца ў аддз. рукапі- саў Б-кі АН Літвы ў Вільні. Літ.: Каратынскі В. Рамуальд Зянькевіч / / Творы. 2 выд. Мн., 1994; К а - ханоўскі Г. Пінская барва ў славян- скай вясёлцы / / Мастацтва Беларусі. 1986. №6; Саламевіч І.У. Р.С.Зянь- кевіч // Полымя. 1968. № 9; Каха- ноўскі Г.А., Малаш Л.А., Ц в і р к а К.А. Беларуская фалькларысты- ка: Эпоха феадалізму. Мн., 1989. С. 172— 183. Янка Саламевіч. ЗЯНЬКОВА Ефрасіння Савельеўна (22.12.1923, в. Ушалы Віцебскага пав., цяпер Шумілінскі р-н — 19.4.1984), адзін з кіраўнікоў камсамольска-мала- дзёжнага падполля ў Віцебскай вобл. ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1958). Да вайны працавала на віцеб- скай ф-цы «Сцяг індустрыялізацыі». Пасля акупацыі Віцебшчыны вярнулася ў родную вёску, наладзіла сувязь з пар- тыз. атрадам імя К.Я.Варашылава Сіро- цінскай брыгады, выконвала яго заданні, вяла разведку. У пач. 1942 узначаліла Обальскае камсамольскае падполле. 3 вер. 1943 у партыз. брыгадзе імя Леніна. У 1944—67 на камсам. і адм. рабоце. У Віцебску яе імем названа вуліца; на до- ме, дзе яна жыла, мемар. дошка. ЗЯНЬКОВІЧ Андрэй Георгіевіч (1883, в. Паршчэўшчына Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер у Чашніцкім р-не — 2.8.1918), удзельнік барацьбы за сав. ўладу на Пн Расіі. Удзельнік рус.- яп. і 1-й сусв. войнаў. 3 1916 у Растове- Яраслаўскім, дзе пасля Лют. рэвалюцыі член, потым старшыня Савета. 3 1.6.1918 ваен. камісар Архангельскай губ., чіі. савета абароны г. Архангельска. Забіты белагвардзейцамі. На ст. Ісака- горка пад Архангельскам яму пастаў- лены помнік.
463 ІВАН I, дзесятая літара бел алфавіта. Пахо- дзіць з кірыліцкай I («і дзесяцярычнае»), што ўзнікла на аснове грэка-візантый- скай устаўнай I («ёта»). У старабел. гра- фіку перайшла з стараж.-рус. пісьмен- насці. Абазначала галосны гук «і» часцей за ўсё перад галоснымі і «й» («Іосмфь», «пріехатн», «снній»). Мела таксама ліч бавае значэнне «дзесяць» У рукапісах 14—17 ст. у сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх вары- янтах (найб характэрныя — I, і, I), якія дапамагаюць вызначаць час і месца напі сання помнікаў У 16 ст , акрамя рука піснай, набыла друкаваную форму. Па- чынаючы з Ф.Скарыны, стала адрозні- вацца таксама малая і вялікая, хоць ужыванне вял літары ва ўласных імё- нах, геагр назвах і ў пач сказаў не было яшчэ паслядоўным. Ужывалася радзей, чым зараз, бо паралельна з ёй для абаз- начэння гука «і» выкарыстоўвалася літа- ра 14 з Н («іжэ»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўнай Н («эта», ♦ мнрь», «чннмтн»), а ў запазычаных словах — у («іжыца»; «куршгь», «муро»). У сучаснай бел. мове літара I абазначае нелабіялізаваны галосны гук «і» пярэдняга рада верхняга пад ёму і мяккасць папярэдняга зычнага («лі- па» — «л іпа», «нізіна» — «н'із'іна»), а ў пач. слоў, пасля галосных, «ў», «ь» і апострафа — спалучэнне гукаў *йі» («іскра» — «йіскра», «ускраіна» — *ус- крайіна», «салаўіны» — «салаўйіны», «аб'інець» — «абйін'эц '») Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму Ужываецца ў выразе «паставіць кропкі над і» — удакладніць усе дэталі, не пакінуць нічога недагаворанага. Ужы- ваецца ў афіц. абрэвіятурах — «ДАІ», «НДІ». Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «дзесяты» (група «і»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае зна- чэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (кабіна № Зі). Алесь Булыка. ІААКІМ Дыяканаў (Дыяка- н а в і ч ) , епіскап Магілёўскай правас- лаўнай епархіі ў 1654—56 Меў афіц тытул «епіскап полацкі» Прызначаны Маскоўскім патрыярхатам. У Магілёве не быў, кіраваў толькі той часткай епархіі, што была пад царскай уладай у час вай- ны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 Падпісаўся пад вызначэннем царк сабо- ра 1666—67 аб звяржэнні патрыярха Нікана. Ігар Пушкін. ІАСКЕВІЧ Іван Фёдаравіч [27 2(11 3) 1898, в Белякоўшчына Гро- дзенскага пав , цяпер у Гродзенскім р-не — 8 8 1964], генерал-лейтэнант (1946). У арміі з 1916, у Чырв Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны. Скон- чыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1938) У Вял. Айч вайну з 1941 на Зах., За каўказскім, Паўн.-Каўказскім, Бел. і 1 м Бел франтах нач штаба і камандзір дывізіі, нам камандзіра корпуса. Удзель- нік баёў на Каўказе, вызвалення Гомеля, Рэчыцы, Баранавіч. У 1945—47 у Вой- ску Польскім, у 1947—55 нач кафедры Ваен. паветр акадэміі імя Жукоўскага. ІАЎЧУК Міхаіл Трыфанавіч [б( 19). 11.1908, в. Завужоўе Кобрынска- га пав Гродзенскай губ., цяпер Коб- 1 2 3 Н М НІ 4 5 ^,6 аі' ІНн НЬ 7 8 9 МІ К Нь Нн н Літара «I»: 1 — устаў 11 ст; 2 — скорашс 15 ст.; 3 — паўустаў 15 ст.; 4 — скорапіс 16 ст.; 5 — шрыфт Ф.Скарыны 16 ст.; 6 — Статута ВКЛ 1588; 7 — паўустаў 16 ст.; 8 — паў- устаў 17 ст.; 9 — скорапіс 17 ст.; 10 — дру- каваная 17 ст . 11 — грамадзянская 18 ст. рынскі р-н — 9.1.1990], філосаф, парт дзеяч. Чл -кар АН СССР (1946). Д-р філас. навук (1946), праф. (1939). За- межны чл Балгарскай АН (1975) Скон чыў Акадэмію камуніст. выхавання (1931) У 1933—36, 1939—49 1 ў 1970— 78 на парт. рабоце. У 1947—49 сакратар ЦК КП(б)Б У 1936—70 заг. кафедры гісторыі філасофіі ў Маскоўскім хіміка- тэхнал. ін-це, Маскоўскай с.-г. акадэміі імя Ціміразева, БДУ, Уральскім ун-це У 1958—70 гал рэдактар час. «Фнлософ скне наукн». У 1970—78 рэктар Ака- дэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС Даследаваў праблемы гісторыі і філасофіі Канд у чл. ЦК КПСС у 1971 — 1981 Дэп Вярх Савета СССР у 1947—50 Тв.: Нсторня фнлософхв как наука, ее предмет, метод н значенне М , 1960. ІВАН 111 ВАСІЛЕВІЧ (22 1 1440 — 27.10.1505), вялікі князь маскоўскі (з 1462), старэйшы сын Васіля II Цемнага Імкнуўся да ўмацавання і цэнтралізацыі Маскоўскай дзяржавы. У час яго праўлення выйшаў Судзебнік 1497, мэ- тай якога было ўнясенне аднастайнасці ў ажыццяўленні правасуддзя і кіравання ва ўсёй дзяржаве, пачаў складвацца цэн тралізаваны апарат улады, павялічылася значэнне памеснага землеўладання і два- ранства. Пазіцыі ўдзельных князёў былі моцна аслаблены. У знешняй палітыцы актыўна праводзіў палітыку «збірання рускіх зямель» вакол Масквы. Да Мас- коўскага княства далучаны Яраслаўскае і Растоўскае княствы, Цвярское вял. кня- ства, Вяцкая і частка Разанскіх зямель, захоплена Наўгародская феад рэс публіка, якая шукала збліжэння з ВКЛ У выніку шлюбу з прадстаўніцан роду візантыйскіх імператараў Соф яй Палеа- лог і надання сабе тытула «государя всея Русн» пачаў прэтэндаваць на ролю спад каемца візантыйскіх імператараў і ўладароў былой Кіеўскай Русі, на бел і ўкр. землі, што знаходзіліся ў складзе ВКЛ. У час распачатых I. III В вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княст вам Літоўскім 1492—94 і вайны Мас- коўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500—03 да Маскоўскага княства адышоў шэраг тэрыторый ВКЛ з гарадамі Чарнігавам, Ноўгарад-Се- верскім, Бранскам, Любечам, Гомелем, Старадубам, Мцэнскам, Бельскам і інш Пры I III В канчаткова скасавана за лежнасць Масквы ад Залатой Арды (1480) У той жа час ён палтрымліваў добрыя адносіны з Крымскім ханствам і заахвочваў крымскіх татараў да наездаў на паўд. землі ВКЛ Літ Базнлевнч КВ. Внешняя по- лнтнка Русского централнзованного госу- дарства Вторая половнна XV в. М , 1952; Сагановіч Г.М. Айчыну сваю бароня- чы. Мн.. 1992; Ткаче нко В.А. Москов- скме велнкне н удельные князья м царн М. 1992. Черепннн Л.В. Образованне
464 ІВАН Русского централнзованного государства в XIV—XV вв. М., 1960. Юрась Бохан. ІВАН IV ВАСІЛЕВІЧ Жахлівы (Грозны; 25.8.1530—18.3.1584), вялікі князь (з 1533), з 1547 — цар мас- коўскі. Сын Васіля III і Алены Глінскай. У 7 гадоў застаўся круглым сіратой, вы- хоўваўся ва ўмовах баярскага кіравання, якое вызначалася зацятай барацьбой груповак Бельскіх, Шуйскіх і Глінскіх. Гэта наклала адбітак на фарміраванне ў яго характары падазронасці, скрытнасці і жорсткасці. У 1549—60 правёў рэформы цэнтр. і мясц. кіравання, арміі, суда, фінансаў і інш. Гал. мэтай унутранай палітыкі бачыў барацьбу з буйнымі феа- даламі, умацаванне самаўладдзя і цэнт- ралізацыю дзяржавы, для дасягнення якой абапіраўся пераважна на служылае дваранства. Праводзіў палітыку тэрору і рэпрэсій, якая дасягнула свайго апагею ў часы апрычніны (1565—72). Пры ім уз- мацнілася запрыгоньванне сялянства. У знешняй палітыцы прытрымліваўся кур- су на пашырэнне межаў дзяржавы: у 1550-я г. захапіў Казанскае і Астрахан- скае ханствы; у залежнасць ад Масквы трапілі Сібірскае ханства і Вялікая На- гайская арда. Распачаў Інфлянцкую вай- ну 1558—82 за Інфлянты, якія папрасілі дапамогі ў ВКЛ, пасля чаго ў 1562 на ча- ле 80-тыс. войска ўварваўся ў межы Бе- ларусі. Няўдалая і безвыніковая вайна разам з апрычнінай моцна аслабілі дзяр- жаву, прынеслі страшэннае спусташэнне не толькі на акупіраваныя тэрыторыі, але і на землі самой Масковіі, вычарпаўшы амаль усе яе людскія і матэрыяльныя рэ- сурсы. Літ.: Дубровскнй С.М. Протвв нде- алнзацнв деятельностн Пвана IV / / Вопр. мстормм. 1956. № 8; Пстормя Отечества в лнцах: С древнейшнх времен до конца XVII в.: Бногр. энцнкл. М., 1993; Ключев- с к н й В.О. Соч., Т. 2. М., 1988; П о л о - с н н П.П. Соцнально-полнтнческая нсто- рня Росснн XVI — начала XVII в.: Сб. ста- тей. М., 1963; Тнхомнров М.Н. Россня в XVI столетнн. М., 1962; Ткаченко В.А. Московскне велнкне н удельные князья н царн. М., 1992. Юрась Бохан. ІВАН ГАЛАВАСЁК, свята адсячэння га- лавы Іаана Хрысціцеля (адзначалася 29 жн. ст. ст.). У гэты дзень забаранялася есці скаромнае, а таксама ўжываць у страву круглыя плады, каб не быць па- добным на Ірадыяду, якая забаўлялася галавой Іаана Хрысціцеля, як яблыкам (парушэнне гэтай забароны пагражала нарывамі на целе). Верылі, што на пра- цягу года адсечаная галава прырастае да свайго цела, але калі на І.Г. карыстацца нажамі і сякерамі, яна можа зноў ад- пасці, таму стараліся ў гэты дзень нічога не сячы, не рэзаць, нават хлеб ламалі ру- камі, пазбягалі чырвонага варыва, баю- чыся, што на працягу года ў доме праль- ецца чыя-небудзь кроў. На Палессі на І.Г. (Калінавага Івана) ламалі каліну і варылі кісель, каб цэлы год не балела га- лава. Уладзімір Васілевіч, ІВАН РАГВАЛОДАВІЧ (Барысавіч), безудзельны (?) князь з полацкай дына- стыі Ізяславічаў у 12 ст., сын полацкага кн. Барыса Усяславіча. Упамінаецца ў летапісах пад 1129. Адзін з 6 полацкіх князёў, якіх кіеўскі кн. Мсціслаў Уладзіміравіч за адмову ад сумеснага па- ходу супраць полаўцаў адправіў у ссыл- ку ў Канстанцінопаль. Паводле В.М.Тацішчава, На службе ў візантый- скага імператара Іаана полацкія князі ат- рымлівалі плату і мужна ваявалі з ара- бамі. У 1140 І.Р., верагодна, вярнуўся на радзіму разам з братам Рагвалодам (Васілём). Далейшы лёс невядомы. Алег Іоў. ІВАН ЮР'ЕВІЧ, князь тураўскай дына- стыі Ізяславічаў у 12 ст. Сын кн. Юрыя Яраславіча. Ва Уваскрасенскім летапісе ўпамінаецца пад 1167, у Гўстынскім — пад 1168. Разам з інш. рус. князямі вы- ступіў супраць полаўцаў, якія рабавалі на Дняпры купецкія караваны, што плылі з Візантыі. Паводле Іпацьеўскага летапісу, у 1170 дапамагаў кн. Мсціславу Ізяславічу заняць кіеўскі пасад, з якога ён быў выгнаны па загадзе Андрэя Бага- любскага. Верагодна, валодаў адным з удзелаў Тураўскай зямлі. Алег іоў. ІВАНАВА, горад, цэнтр Іванаўскага р-на на р. Самараўка (басейн Прыпяці). За 140 км на У ад Брэста, 2 км ад чыг. ст. Янаў Палескі, на лініі Брэст — Лунінец, на аўтадарозе Брэст—Лунінец. 15,6 тыс. ж. (1994). Вядомы з 14 ст. як в. Порхава. У 1423 падаравана Луцкаму кафедральнаму касцёлу. У 1465 Порхава перайменавана ў Янава ў гонар луцкага епіскапа Яна Ласковіча. У 15 ст. мястэчка, належала Шуйскім, Ажэшкам. Да канца 18 ст. ў ВКЛ, з 1795 — у Рас. імперыі, мястэчка Кобрынскага пав. У 1897 — 3041 ж., 2768 будынкаў, нар. вучылішча, царк.- прыходская школа, сукнавальная ф-ка, гарбарны і цагельны з-ды, маслабойня, 5 млыноў. У 1914 было 11 дробных прадп- рыемстваў. У 1915—18 акупіравана герм., у 1919—20 польск. войскамі. У 1921—39 у складзе Польшчы, у Пінскім пав. Палескага ваяв. Пасля далучэння Зах. Беларусі да БССР з 15.1.1940 гар. пасёлак, цэнтр Іванаўскага р-на. У Вял. Айч. вайну з 27.6.1941 акупіравана ням.- фаш. захопнікамі, якія загубілі ў I. і раё- не 8,8 тыс. чал. Вызвалена 16.7.1944 у ходзе Беларускай аперацыі 1944. У 1962—65 I. ў Драгічынскім р-не. 3 11.3.1971 горад, 7,1 тыс. ж. У I. працу- юць з-ды содавы, па вытворчасці масла і сухога малака, кансервавы, сан.-тэхн. загатовак, жалезабетонных вырабаў, хлебны цэх камбіната каап. прам-сці, міжраённае аграпрамысловае аб'яднан- не, птушкаплемрэпрадуктарная гаспа- дарка, буд. арг-цыі; 3 сярэднія, муз., дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, 6 дашкольных устаноў, 3 б-кі, Дом твор- часці дзяцей і юнацтва, паліклініка, ап- тэка. Выдаецца газ. «Чырвоная звязда». У I. могілкі ваеннапалонных, партызан і ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры ру- бяжа 19—20 ст. — Пакроўская царква. ІВАНАЎСКІ РАЁН. Размешчаны на Пд Брэсцкай вобл. Пл. 1,5 тыс. км2. Нас. 54 100 чал. (1994). Пэнтр — г. Іванава. Паўн. і паўд. часткі раёна заняты зах. ускраінай нізіны Прыпяцкага Палесся, міжрэчча Піны і Ясельды — раўнінай Загароддзе. Рэкі: Ясельда з прытокам Струга, Дняпроўска-Бугскі канал, у які ўпадаюць Няслуха і Піліпаўка. Азёры: Пясчанае, Завішчанскае, Мотальскае, Скорань. Пад лесам 29% тэрыторыі. Праходзяць чыгунка і аўтадарога Брэст—Лунінец. Раён утвораны 15.1.1940 у складзе Пінскай вобл. 12.10.1940 падзелены на 19 сельсаветаў: Адрыжынскі, Варацэвіц- кі, Гарбахскі, Глінненскі, Дзедавіцкі, Дружылавіцкі, Застружскі, Крытышын- скі, Ляскавіцкі, Ляхавіцкі, Магільнаўскі, Махроўскі, Моладаўскі, Опальскі, Псышчаўскі, Рудскі, Сачыўскі, Стрэль- ненскі, Тышкавіцкі. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 акупіраваны ням.-фаш. за- хопнікамі, якія загубілі ў раёне 8,8 тыс. чал. На тэр. раёна дзейнічалі падп. парт. і камсамольскія органы, партыз. брыгады 99-я імя Дз.Ц.Гўляева, імя Молатава, імя Свярдлова, Пінская, асобны Іванаўскі партыз. атрад. Выдавалася падп. газ. «Партмзан Полесья». Вызвалены ў ліп. 1944 войскамі 61-й арміі 1-га Бел. фрон- ту ў ходзе Беларускай аперацыі 1944. 3 8.1.1954 І.р. у Брэсцкай вобл., 14.10.1957 да яго далучаны Бродніцкі і Кротаўскі сельсаветы Жабчыцкага р-на. 25.12.1962 І.р. скасаваны. 15 яго сельса- ветаў і гар. пас. Іванава перададзены Драгічынскаму р-ну, Бродніцкі сельса- вет — Пінскаму р-ну. 6.1.1965 раён ад- ноўлены. На 1.1.1994 уключае 102 сельскія нас. пункты, 15 сельсаветаў: Ад- рыжынскі, Бродніцкі, Гарбахскі, Дас- тоеўскі, Дружылавіцкі, Крытышынскі, Ляскавіцкі, Махроўскі. Моладаўскі, Мо- тальскі, Опальскі, Псышчаўскі, Рудскі, Снітаўскі, Стрэльненскі. У гаспадарцы раёна асн. месца займае с.-г. вытвор- часць: малочна-мясная жывёлагадоўля, пасевы збожжавых, цукр. буракоў, буль- бы. Тут 17 калгасаў, 2 дзяржгасы, Пінскі лясгас. Працуюць прадпрыемствы харч., дрэва- і металаапрацоўчай прам-сці. У раёне 20 сярэдніх, 19 няпоўных сярэдніх, 17 пачатковых, 6 музычных, 1 спар- тыўная школы, 20 дамоў культуры, 27 клубаў, 34 кінаўстаноўкі, 57 бібліятэк, 3 бальніцы, 2 паліклінікі, 9 амбулаторый, 26 фельчарска-акушэрскіх пунктаў. Вы- даецца раённая газ. «Чырвоная звязда». У раёне помнікі археалогіі: стаянкі эпохі неаліту і бронзы ў в. Моталь, Опаль, Тышкавічы. Магілы ахвяр фашызму ў в. Крытышын, Опаль, Псышчава, Снітава; помнік на месцы расстрэлу мірных жы- хароў у в. Застружжа, курган памяці ў в. Опаль. Помнікі архітэктуры 18 ст.: цэрк- вы Мікалаеўская ў в. Дружылавічы, Прачысценская ў в. Ляскавічы, Петра- паўлаўская ў в. Махро, царква ў в. Мола- дава, Параскевы Пятніцы ў в. Опаль, Аляксандра Неўскага ў в. Стрэльна; цэр-
квы — 19 ст крыжаўзвіжанскія у вёсках Бродніца і Варацэвічы, Ушэсця ў в. Ля- хавічы. Праабражэнская ў в. Моталь, Успенская ў в Рудск, капліца пач 20 ст. ў в. Моладава. ІВАНОВІЧ Грынь, бел друкар і іравер 16 ст. Нарадзіўся ў мяст. Заблудаў Гро- дзенскага пав ІФёдараў узяў яго да сябе вучнем у Заблудаўскую друкарню; у Львове аддаў вучыцца да майстра Лаўрэнція Філіповіча <1577—79). Пасля павучання 1 рабіў іпрыфты і аздобы для фёдараўскіх выданняў у Львове і Астро- гу. У 1582 зрабіў шрыфт для друкарні Мамонічаў у Вільні У 1583 вярнуўся ў Львоў, паводле дагавору з Фёдаравым павінен быў рабіць яму новыя шрыфты Пасля смерці Фёдарава (1583) звесткі пра 1 адсутнічаюць Літ Сндоров А.А. Древнерусская кнмжная гравюра. М., 1951. С. 111—115, Бацвіннік М Паплечнік Івана Фёда- рава / / МастаЦтва Беларусі. 1984. № 1. Марат Батвіннік ІВАНОЎ Іван Іванавіч (27.1 (8 2).1897, в Трупехіна Старарускага пав Наўгародскай губ , цяпер Паддорскага р-на Наўгародскай вобл. Расіі — 8 7 1968), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1943), ген.-лейт. (1944) У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1918. Скончыў Ваен акадэмію імя фрунзе (1935). У Айч вайну на Паўд.-Зах., Бранскім, Цэнтр., Бел., 2-м і 3-м Бел. франтах 15.10.1943 стралк корпус пад яго камандаваннем фарсіраваў Дняпро каля в Шчытцы Лоеўскага р-на. захапіў плацдарм і нанёс праціўніку вял. страты. Да 1955 у Сав. Арміі. ІВАНОЎ Ілья Іванавіч (1800, Гродна — 26 12 1838), дзекабрыст Службу пачаў паштальёнам у Ваўкавыскай паштовай экспедыцыі (1812), у 1813—20 працаваў у Гродзенскай і Беластоцкай памежнай паштовых канторах. 3 1822 у палявым правіянцкім камісіянерстве 3-га пях кор- пуса (Жытомір). Чл. Таварыства з'яд- наных славян (з пач 1825), яго сакратар і казначэй. Пасля аб яднання т-ва з Паўднёвым таварыствам дзекабрыстаў (восень 1825) разам з братамі Л.І. і П 1 Барысавымі, І.І.Гарбачэўскім, П.Ф.Грамншкім удзельнічаў у падрых- тоўцы ўзбр. паўстання на Валыні ў падт- рымку паўстання Чарнігаўскага палка М.П Бястужаў-Румін уключыў I. ў спіс царазабойцаў. 14.2.1826 арыштаваны, засуджаны на 12 гадоў катаргі (тэрмін скарочаны да 8 гадоў), пакаранне адбы- вау у Чыцінскім астрозе і на Пятроўскім заводзе. 3 1832 на пасяленні ў с. Верхне- Астрожскае Іркуцкай акруп, дзе і памёр Вячаслаў Швед ІВАНОЎ Мікалай Львовіч (н 30 12.1948, Брэст), беларускі і польскі гісторык Канд. гіст н (Мінск, 1977), доктар габілітаваны (Вроцлаў, 1989) Скончыў Мінскі пед. ін-т замежных моў (1971) Працаваў у Ін-це гісторыі АІІ Беларусі (1973 — 85), дацэнтам Вроц- лаўскага (1985 — 91) і прафесарам Іерусалімскага (1991—92) ун-таў. 3 1992 супрацоўнік радыё «Свабода» (Прага) Даследуе грамадска-паліт. і асв дзейнасць І.Луцкевіча, нац. палітыку ў БССР і Сав Саюзе, развіццё сельскай гаспадаркі на Беларусі ў міжваенны пе- рыяд, праблему ўз яднання Беларусі ў 1939, гісторыю яўрэяў на Беларусі. Аўтар кніг «Палякі ў Савецкім Саюзе ў 1921 —1939 іт.» (Вроцлаў, 1990). «Пер- шы пакараны народ Палякі ў Савецкім Саюзе, 1921 —1939» (Варшава, Вроцлаў, 1991), «Першы пакараны народ. Ста- лінізм і ягоны стасунак да польскага на- сельніцтва на крэсах (1921—38)» (Вар- шава, 1991) Леў Мірачыцкі ІВАНАЎСКІ РАЕН Археалапчныя помнікі Помнікі ахвярам фашызму Помнкі д мясціны. звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны 1941 45 гг. Помнікі і ламятныя мясціны. звязаныя з іменамі выдаг- ных людзей ( Тышмавічы моталь Псышчава л дастоева Дружыхавічы Сачыўмі Заструшма Сштма ІВАНАВА Снітава Юхнавічы Варацзвічы Сухое Рудс* ларанма П'на Наматоп Патапавічы Рагадашч Гмвўчыц туравов Ц-вд Вулька Завкіічп ЬаландЫч Варсымь махра Помнікі архітзктуры Цэнтры рамёстваў Налена Помжкі і памятныя мясшны ваенна пс- таоычных падэей. нацыямальна-выз- яаленчага і рэвалю- цыйнага руху молааава Замошша о Адрынын Сэ прытышын Залядынм вот.Пясчамас | Стрзльна Працоўная Гарбаха Шчакоцн "клаввіы Рыяавгчы Поўкацічы 465 т ІВАНОЎ 1 ІВАНОЎ Сямён Варфаламеевіч (15(27) 4 1880, в Мамкіна Ельненскага пав. Смаленскай губ. — 8-6.1955], дзяр- жаўны дзеяч БССР У 1918 нам. стар- шыці, старшыня Выканкома Зах. воб- ласці (камуны). У час абвяшчэння БССР увайшоў у склад Часовага рабоча-сял. сав. ўрада Беларусі (камісар унутр. спраў), разам з чатырма іншымі чл. ўра- да падпісаў Маніфест Часовага рабоча- сялянскага савецкага ўрада Беларусі Са жн 1919 на парт., сав і гасп. рабоце ў РСФСР У 1919 чл ПВК Літ -Бел ССР 16. ЭГБ. т, 3.
466 ІВАНОЎ ІВАНОЎ Сяргей Мікалаевіч (25 9.1920, г. Харкаў — 3.11.1978). адзін з кіраўнікоў партыз. руху ў Мінскай і Бе- ластоцкай абл. у Вял. Айч вайну Скон- чыў Мінскі пед. ін-т (1968). У 1938—41 у Чырв. Арміі. Са студз 1942 у партыза- нах: камандзір групы, атрада, у вер 1942 — чэрв 1943 — 2 й Мінскай пар- тыз. брыгады, у ліст 1943 — ліп 1944 — партыз. брыгады імя Панамарэнкі Пасля вайны на сав і гасп рабоце ІВАНОЎ Усевалад Міканоравіч [7 (19) .9.1 888, г. Ваўкавыск — 9.12.1971], пісьменнік. Скончыў Пецяр- бургскі ун т (1912). У 1922 — 45 жыў у Кітаі. Друкаваўся з 1909 Асн творы прысвечаны барацьбе кіт. нарюда за вы- зваленне [аповесці «Тайфун над Янцзы» (1952), «Шаньдун», «Шлях да Алмазнай гары» (абедзве 1956)] Аўтар рамана- хронікі «На ніжняй Дзебры» (1958, аб падзеях рэв 1905—07 у Кастраме) і гіст. рамана «Чорныя людзі» (1963 ІВАНОЎ Федар Міхайлавіч (н 3.7.1918, в Стукальна Віцебскага р на), адзін з кіраўнікоў камсам.-маладзёжнага пад- полля і партыз. руху на тэр. Віцебскай і Магілёўскай абл. у Вял. Айч. вайну. Канд. пст н (1954). Скончыў Віцебскі пед ін-т (1941), ВПШ пры ЦК ВКП(б) (1948). 3 ліп 1941 кіраўнік падп кам- сам арг-цыі на радзіме, з вер. 1942 камісар партыз. атрада брыгады імя Да- нукалава. 3 чэрв. 1943 сакратар, з студз. 1944 1-ы сакратар Магілёўскага падп. абкома ЛКСМБ Да 1984 на камсам. і парт. рабоце ў Магілёве, Мінску, Гродне, нам. старшыні Дзяржплана БССР Чл ЦК КПБ у 1960—71, канд. у чл ЦК КПБ у 1952 — 54. 1971—86. Дэп. ВС БССР у 1963—71. ІВАНОЎСКІ Антон Дамінікавіч (1823, Гродна — 1873), гісторык, пісьменнік. Скончыў Харкаўскі ун-т (1848). 3 1850 перакладчык у дэпартаменце замежных веравызнанняў Расіі, з 1864 старшы сто- ланачальнік дэпартамента. Адначасова з 1857 працаваў у Публічнай б-цы ў Пе- цярбургу, узначальваў аддзел польскіх кніг. 3 1861 праф багаслоўскіх навук Пецярбургскай рымска каталіцкай ду- хоўнай акадэмп, чытаў лекцыі па рус- кай і ўсеагульнай гісторыі. У час працы ў Публічнай б-цы пазнаёміўся з братамі В. і К. Каліноўскімі, І.Агрызкам і інш. ўраджэнцамі Беларусі. Уваходзіў у неле- гальную рэв арг-цыю, садзейнічаў рас- паўсюджванню сярод яе членаў гіст. л-ры. Падтрымліваў сувязі з Віленскай археал. камісіяй, дапамагаў адшукваць у бібліятэках Пецярбурга рукапісныя і дру- каваныя крыніцы, прысвечаныя гісторыі Беларусі і Літвы, перапісваўся з А.Кірко- рам, Я Тышкевічам і інш. членамі камісіі. Веў перапіску з польскімі наву- коўцамі А Бялеўскім, Т Дзялынскім, І.Паплынскім па пытаннях гістарыягра- фіі і крыніцазнаўства Пасля паражэння паўстання 1863 — 64 адышоў ад рэв. В Л Іваноўскі. Я.П.Іваноўскі. дзейнасці Займаўся выкладчыцкай і на- вук. працай. Аўтар кніг «Дзяржаўны канцлер граф Мікалай Пятровіч Румян цаў Біягр. нарыс» (1871), «Мітрапаліт кіеўскі і галіцкі Яўгеній (Балхавіцінаў)» (1872) і інш. Эпісталярная спадчына I. захоўваецца ў архівах і бібліятэках Расіі, Літвы, Польшчы. Вячаслаў Шалькевіч ІВАН0ЎСКІ Вацлаў Леанардавіч [25.5(7 6). 1880, фальварак Лябёдка Лідскага пав. Віленскай губ. — 7.12.1943], беларускі паліт. і грамадскі дзеяч. Д-р тэхнал. н. (1909). Скончыў Пецярбургскі тэхнал. ін-т (1904) У 1904—13 на навук і выкладчыцкай ра- боце ў Пецярбургу Заснавальнік Бел рэв партыі (БРП, 1902). Пасля расколу БРН узначаліў «Круг беларускай народ най прасветы і кулыпуры» (1903). Зай- маўся выдавецкай дзейнасцю, зрабіў ап- рацоўку першага буквара сучаснан бел мовы з асн. мовазнаўчымі тэрмінамі Быў ініцыятарам увядзення знакаў «с», «з», «г» у бел лацінцы, каб адрозніць яе ад польскага алфавіта. У 1904—05 чл ЦК Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). Адыграў значную ролю ў ар- ганізацыі прапагандыснкай работы БСГ, заснаванні парт друкарні ў Мінску і выд- ва «Грамада» ў Пецярбургу. На пач 1906 узначаліў створанае ім у Пецярбур- гу першае бел. выд-ва — суполку «За- гляне сонца і ў наша аконца». Адначасо- ва супрацоўнічаў з газ. «Нааш доля» і «Наша ніва» (псеўд Вацюк Тройца). У 1913—15 у Вільні, працаваў у с.-г. т-ве, кіраваў Бел выдавецкім т-вам, садзей- нічаў заснаванню бел кнігарні В Лас- тоўскага У сак. — вер. 1915 старшыня Беларускага таварыства дапамогі па цярпелым ад вайны. У канцы 1915 — пач. 1918 адышоў ад паліт. дзейнасці і жыў у Расіі У Беларускі нацыянальны камітэт пад старшынствам Р.Скірмунта абраны завочна. Пасля Кастр рэвалюцыі 1917 уключыўся ў паліт дзейнасць, удзельнічаў ва Усебеларускім з ездзе 1917 у Мінску. Вырашэнне пытання бел дзяржаўнасці звязваў з нац праграмай бальшавікоў. У 1918 міністр асветы ва ўрадзе Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), які ўзначальваў А Луцкевіч У снеж. 1918, пасля адступлення ням войск, застаўся ў Мінску разам з Я Лесі кам, А Уласавым і інш чл. Рады Белару- скай Народнай Рэспублікі, спадзеючыся на стварэнне кааліцыйнага ўрада БССР з удзелам камуністаў і сацыял-дэмакратаў. У маі 1919 арыштаваны сав. ўладамі і інтэршраваны ў Смаленск Пасля вызва лення адмовіўся выехаць у Польшчу, вярнууся ў Мінск, дзе працаваў заг літ выдавецкага аддзела Мінскага губ. камісарыята асветы Літ.-Бел. ССР Во- сенню 1919, пераканаўшыся ў памылко- васці арыентацыі на Сав Расію, пачаў супрацоўнічаць з польскай адміні страцыяй. У лют.—сак. 1920 як упаунаважаны Найвышэшшш рады БНР удзельнічаў у бел польскіх перагаворах, імкнуўся прадухіліць падзел Беларусі, выступаў за стварэнне федэрацыі Поль- шчы і Беларусі. Адначасова займаўся па- шырэннем сеткі бел школ на Міншчыне кіраваў Мінскім бел пед ін-там, ар ганізаваў выпуск літ штотыднёвіка «Рунь» У кастр. 1920 дырэктар дэпарта- мента гандлю ў складзе ўрада Сярэдняй Літвы, які ўзначальваў Л.Жалігоўскі. Падзел Беларусі ў выніку Рыжскага мірнага дагавора пазбавіў 1 надзеі на ажыццяўленне ідэі бел. дзяржаўнасці Адмовіўся ад паліт. дзейнасці і вярнуўся да навук. працы. У 1922—39 праф Вар- шаускага політэхн. ін та Восенню 1939 вярнуўся ў Вільню, выкладаў у ун-це. У першыя месяцы ням. акупаныі кіраваў адноўленым Бел. нац к-там. У 1942 прызначаны ням. акупац ўладамі на па- саду бургамістра Мінска. У 1943 старшы ня Беларускай рады даверу пры ген камісары Беларусі В Кубэ, адначасова нам. старшыні Беларускага навуковага таварыства. Падтрымліваў сувязь з прадстаўнікамі Арміі Краёвай Забіты ў Мшску Літ Вацлаў Івапоўскі 1880—1043 Мн., 1990, Тіігопек I. ЗУасІа»' І»'апо»'$кі і обгобгепіе Віаіопіы. ЗУаг$га»'а, 1492; Яго ж В.Іваноўскі і адраджэнне Беларусі / / Маладосць. 1994. № 8—9. Юры Туронак. ІВАНОЎСКІ Яўген Піліпавіч (7.3 1918, мяст Чарэя Сенненскага пав. Маплеў скай губ , цяпер вёска Чашніцкага р-на — 22.11.1991), генерал армп (1972), Герой Сав Саюза (1985) У Чырв арміі з 1936 Скончыў ваен. акадэ- міі механізацыі і матарызацыі РСЧА
467 ІВЛЦЭВІЦКІ (1941), Генштаба (1958) Удзельнік да- лучэння Зах Беларусі да БССР у 1939. сав.-фінл. ванны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з кастр. 1941 на Зах., Сталінград- скім. Варонежскім, ГІаўд -Зах , 1 м і 2-м Бел франтах Удзельнік баёў пад Маск- вой, Сталінградам. Курскам, вызвалення Украіны, Польшчы, Усх. Прускай апе- рацыі. 3 1945 на адказных пасадах у Сав. Арміі У 1972—80 галоўнакаман- дуючы 1 рупай сав. войск у Германіі. 3 1980 камандуючы войскамі БВА, з 1985 галоўнакамандуючы Сухапутнымі вой- скамі — нам. міністра абароны СССР, з 1989 ваен. інспектар-саветнік. Чл. ЦК КПСС у 1971—89 Чл ЦК КПБ у 1981—86, чл. Бюро НК КПБ у 1981—85 Дэп. Вярх Савета СССР у 1970—89 Аўтар кн «Перамогі нязгаснае святло» (1985). ІВАНОЎСКІЯ, шляхецкі род бел. пахо- джання герба «Рагаля» Вядомы з 16 ст., мелі маёнткі ў Драгічынскім, Вількамір- скім пав., Полацкім, Віцебскім, Трокскім, Менскім, Падляшскім, Новага- родскім ваяв Нанбольш вядомыя прадстаўнікі роду: Я н , пісар земскі драгічынскі ў 1537, падчашы і падкаморы Яна Забя- рэзінскага Валодаў маёнткамі Жодзішкі, Дубановічы, Нядзведзкім дваром. Крыштоф Ян, стольнік каралеўскі ў 1566—69, дзедзіч Чапліц і Мінчава ў Драгічынскім пав Якуб (? — 1631), сын Якуба Адама Падчашы падляшскі ў 1626. Ю з а ф , гараднічы, потым старо- ста менскі (1740) I г н а ц ы , староста менскі ў 1765 Юзаф, падстолі слонімскі. староста рагачоўскі ў 1758. Каэтан, скарбнік аршанскі ў 1762. Казімір, падстолі віцебскі ў 1783. Крыштоф.у сярэдзіне 17 ст. валодаў Пурпішкамі і Гайжунамі ў Вількамірскім пав. і фальваркам Забалоцце ў Новага- родскім ваяв Потым Забалоццем вало- далі яго прамыя нашчадкі Міхал (з 1720), Дамінік (з 1750), Юзаф і Людвік (у 1776—90). Сын Юзафа Тамаш набыў фальварак Руда Яворская ў Слонімскім пав. Яго сын Станіслаў (1819—1900) ажаніўся з Антанінай Рыла-Быкоўскай, якая прынесла ў пасаг фальварак Лябёл- ка ў Лідскім пав. Леанард [2(14) 11 1845 — 15 10 1919), сын Станіслава. Скончыў Тэхнал ін-т у Пецярбургу, працаваў інжынерам-тэхнолагам, займаўся прад прымальніцтвам. Пакінуў сыноў Юрыя, Вацлава. Тадэвуша, Станіслава, дачку Алену Юрый [Ежы; 29.1(10.2).1876, ста- ніца Красная Новахапёрскага пав , ця- пер у Новахапёрскім р-не Варонежскай вобл. — 28.3.1965), дзярж. дзеяч Поль- шчы. Міністр ва ўрадах Е.Марачэўскага і І.Падарэўскага (1918—19). сенатар (1930—35), лічыў сябе палякам Вацлаў [25 5(7 6) 1880 — 7 12.1943], гл. Іваноўскі В. Тадэвуш [Іванаўскас Та- дас; 16(28) 12 1882, в Лябёдка Вора- наўскага р-на — 1.6.1970), прыродазна- вец Акад. АН Літ ССР (1941), дырэк- тар Ін-та біялогіі АН Літ. ССР (1945— 50). Лічыў сябе літоўцам. Літ. Туронак Ю Ваша нацмональ- ность? / / Нёман. 1992. № 12; Я г о ж. іУасІат* Іч'апов'ккі і оДгобхепіс Віаіогцьі. ХУагігая'а, 1992; Воііескі А. НегЬагг Роіькі. Т. 8. Шагагая'а, 1905. Валерьш Пазднякоў. ІВАНЬ, гарадзішча мілаградскай куль- туры, штрыхаванай керамікі кулыпуры і эпохі сярэднявечча на беразе ручая (прыток р. Лакнея) за 0,95 км на ПдЗ ад в. Івань Слуцкага р-на (урочышча За- мак) Пляцоўка ў плане блізкая да пра- мавугольнай (73 х 78 м). 3 трох бакоў умацавана валам вышынёй 2,5—3 м. Даследавалі ў 1929 А М Ляўданскі, С.А.Дубінскі; у 1979, 1981 — 83, 1989— 91 — А А Егарэйчанка (даследавана 820 м2 пл.) Выяўлены рэшткі 2 назем- ных аднакамерных прамавугольных пабудоў зрубнай канструкцыі (памеры 2,8 х 5 м, 3,7 х 5 м), вял. шматкамер- нага дома слупавой канструкцыі і, вера- годна, паўзямлянкі (4,6 х 4,5 м). Част- кова ўскрыта адна прамавугольная пабу- дова Усе пабудовы адносяцца да культуры штрыхаванай керамікі. Зной- дзены абломкі керамічнага посуду, жал. сярпы, наканечнік кап я, нажы, кельты, бронзавыя падвескі. фібула, шкляныя пацеркі, касцяныя амулеты і інш. Га- радзішча створана на месцы адкрытага паселішча мілаградскай культуры ў 6—4 ст. да н.э. Носьбіты культуры штрыхава- най керамікі зявілюя тут не раней як у сярэдзіне 1 ст. да н.э. і жылі да 3-й чвэрці 1 ст н.э , пасля чаго гарадзішча пэўны час выкарыстоўвалася, відаць, у якасці сховішча для насельніцтва. Такую ж функцыю яно выконвала ў 12—13 ст. Сярод знаходак гэтага часу наканечнікі стрэл, ключ. нажы і інш. Літ Егор ейченко А.А. Мваньское городнше / / Древнерусское государство н ІВАЦЭВІЦКІ РАЁН Аркеаеапчныя помнікі ; / 6 Нразлевічы I Іяхача Ломнікі і памятныя мясшны ваенна-гістарычных падзей нацыянальна -выэваленчага і рэвалюцыйнага руху Помнікі і памятныя мясціны звязаныя з імёнамі выдатных людзей ^Падстары Веро Гідралаг чны Майск а<а Палвс Зыбайлы дброўска Вулька Аыяльная Ломнікі ахвярам фашызму Ломнікі архітэктуры Помнікі і мясціны, зеязаныя з падзеямі Вялікай Айчын- нам еаймы 1941-45 гг. Лічбамі на карце лазначаны. I Сакоўцы 2 Альба 3 Гошчава 4 Міхнае/чы ВАЦЭВІЧВ Стайкі Выганашча «от.Выгакашчанскае Вял.Гаць Сеятая Вояя Цел/ханы Піеахпі'* боі ЬаброеН > 4 / Нвасе^ы у Альша'Шца, {Хрышчано&чы О® Бялаві іполле 'Грыўда брОМЫСль славяне. Мн., 1983 Я г о ж Некоторые втогн семнлетнего мзучення городнша Нвань / / Час, помнікі, людзі: Памяці рзп- расаваных археолаіаў Тэз. дакл. міжнар канф Мн., 1993. Алег Іоў ІВАЦЭВІЦКІ РАЁН. Размешчаны на Пн Брэсцкай вобл Пл 3 тыс км2. Нас 68,1 тыс. чал. (1994). Цэнтр — г. Івацэвічы. Паўн. ч. раёна займаюць схілы Слонімскага ўзвышша і Барана- віцкая раўніна, паўд. — Прыпяцкае Па- лессе. Рэкі ПІчара з прытокамі Мышан- ка і Грыўда, Бусяж і Косава (прытокі Грыўды), Жыгулянка (прыток Ясельды). У межах раёна Агінскі канал Азёры Выганаўскае (Выганашчанскае), Баб- ровіцкае, Гошча. Пад лесам 46% тэрыто- рыі. Праз раён праходзяць чыгунка і ша- ша Брэст—Мінск. Утвораны 15.1.1940 як Косаўскі р-н у Брэсцкай вобл з цэнтрам у г. Косава 12.10.1940 падзелены на 13 сельсаветаў. Альбаўскі, Альшанскі, Бялявіцкі, Бу- сяжскі, Гошчаўскі, Грыўдаўскі, Жытлін- скі, Любішчыцкі, Падстарынскі, Стай- каўскі, Сянкевіцкі, Ябланкаўскі, Яг- левіцкі. У Вял. Айч. вайну раён у чэрв. 1941 акупіраваны ням -фаш за- хопнікамі, якія загубілі тут больш за 3 тыс. чал. 26 6.1941 часці 30-й танк. дывізіі (палк. С І.Багданаў) 4-й арміі Зах. фронту вялі цяжкія баі на рубяжы Косава—Івацэвічы. У раёне дзейнічалі антыфаш арг-цыя, падп парт і камса мольскія органы, партыз брыгады «Са- вецкая Беларусь», імя Дзяржынскага. імя Панамарэнкі, 8-я, 99-я імя Дз Ц.Гу- ляева, асобныя партыз атрады імя Шчорса, імя Кутузава, імя Катоўскага, імя Чапаева, імя Варашылава, імя I Ф.Топкіна. «Храбрацы». У жн. 1942
468 ІВАЦЭВІЧЫ партызаны захапілі і амаль месяц ут- рымлівалі Косава (гл. Косаўскі бой 1942). Вызвалены раён у ліп. 1944 вой- скамі 28-й арміі 1-га Бел. фронту ў ходзе наступлення на баранавіцка-брэсцкім напрамку. 20.9.1947 Косаўскі р-н перай- менаваны ў Івацэвіцкі, цэнтр раёна пе- ранесены ў Івацэвічы. 14.10.1957 да раё- на далучаны Быценскі, Волькаўскі, Даб- ромысленскі, Доўгаўскі, Даманаўскі сельсаветы скасаванага Быценскага р-на, 8.8.1959 — Аброўскі, Козікаўскі, Свята- вольскі сельсаветы скасаванага Целяхан- скага р-на. 25.12.1962 І.р. скасаваны, г. Косава, г.п. Івацэвічы, 16 сельсаветаў перададзены Бярозаўскаму р-ну. 6.1.1965 адноўлены. На 1.1.1994 уклю- чаў г. Івацэвічы, г. Косава, г.п. Целяха- ны; 111 сельскіх населеных пунктаў; 18 сельсаветаў: Аброўскі, Амяльнянскі, Бы- ценскі, Волькаўскі, Выганашчанскі, Даб- ромысленскі, Даманаўскі, Жытлінскі, Квасевіцкі, Козікаўскі, Любішчанскі, Мілейкаўскі, Падстарынскі, Рачкоўскі, Святавольскі, Стайкаўскі, Целяханскі, Яглевіцкі. У гаспадарцы раёна асн. мес- ца займае с.-г. вытворчасць: малочна- мясная жывёлагадоўля, пасевы збожжа- вых, цукр. буракоў, бульбы. Тут 22 кал- гасы, 2 дзяржгасы, Даманаўскі, Івацэвіцкі, Целяханскі лясгасы. Працу- юць прадпрыемствы харч., дрэваапра- цоўчай і буд. матэрыялаў прам-сці; 23 сярэднія, 15 базавых сярэдніх, 7 пач. школ, 3 школы-інтэрнаты, 3 музычныя школы, 23 дамы культуры, 33 клубы, 62 кінаўстаноўкі, 61 бібліятэка, 6 бальніц, 4 паліклінікі, 10 амбулаторый, 41 фель- чарска-акушэрскі пункт. Выдаецца раён- ная газ. «Івацэвіцкі веснік». У раёне помнікі археалогіі: стаянкі ў в. Баб- ровічы, Дабрынёва, Любішчыцы, курган- ны могільнік у в. Сенькавічы; брацкія могілкі воінаў і партызан каля в. Ве- рашкі, брацкія магілы воінаў і партызан у в. Быцень, Даманава, Жытлін, Любішчыцы і інш., магілы ахвяр фашыз- му ў в. Бусяж, Пчыцы, Грыўда, Дабры- нёва, Даманава, Заполле, Зыбайлы, Любішчыцы, Рудня, Серадова, Хадакі; помнікі вызваліцелям у в. Краглевічы; партызанам у в. Хрышчановічы, ахвярам фашызму ў в. Бабровічы на месцах спа- леных разам з жыхарамі в. Вяда, Красніца і Тупічыцы, баявой славы ў в. Волька, у гонар партызан у в. Жытлін, на месцы базіравання Брэсцкіх падп. парт. і камсамольскіх органаў, штаба Брэсцкага партыз. злучэння ва ўрочышчы Хаваншчына каля в. Кора- чын. Помнікі архітэктуры: цэрквы Ус- пенская (17 ст.) у в. Быцень, Юр'еўская ў в. Альба, Успенская ў в. Бусяж, Ільінская ў в. Бялавічы (усе 18 ст.); Міхайлаўская ў в. Аброва, Крыжаўзві- жанская ў в. Гошчава, Мікалаеўская ў в. Дабромысль, царква Ганны ў в. Лю- бішчыцы, цэрквы ў в. Вулька-Аброўская і в. Міронім, касцёл у в. Быцень (усе 19 ст.); Прачысценская царква ў в. Глінная, Юр'еўская ў в. Іодчык (пач. 20 ст.). Радзіма кіраўніка паўстання Г794 Т- Кас- цюшкі (б. фальварак Мерачоўшчына, цяпер у межах г. Косава). ІВАЦЭВІЧЫ, горад, цэнтр Івацэвіцкага р-на, на р. Грыўда. За 136 км на ПдУ ад Брэста. Чыг. і аўтобусная станцыі на лініі Брэст—Мінск. 19,8 тыс. ж. (1994). Упершыню ў пісьмовых крыніцах упа- мінаюцца ў 1519. Належалі Юндзілам. 3 1654 вядомы як маёнтак. 3 2-й пал. 16 ст. ў Слонімскім пав. Навагрудскага ва- яв. ВКЛ. 3 1795 у складзе Рас. імперыі. Пасля пракладкі чыг. Масква—Брэст (1871) побач з маёнткам узнікла пася- ленне. У канцы 19 ст. ў ім былі бровар і цагельня, сукнавальня і вадзяны млын. У 1915—18 акупіраваны герм., у 1919—20 польск. войскамі. У ліп. — жн. 1920 існавала сав. ўлада. У 1921—39 у скла- дзе Польшчы, мястэчка ў Косаўскім пав. Палескага ваяв. 3 1939 у БССР, з 1940 у Косаўскім р-не. У Вял. Айч. вайну з 24.6.1941 акупіравана ням.-фаш. за- хопнікамі. Вызвалены 9-7.1944 войскамі 1-га Бел. фронту ў ходзе наступлення на баранавіцка-брэсцкім напрамку. 3 20.9.1947 I- — гар. пасёлак, цэнтр Івацэвіцкага р-на. У 1959 — 5,2 тыс. ж. У 1962 — 65 у Бярозаўскім р-не. 3 28.5.1966 горад. Працуюць вьггв. дрэва- апрацоўчае аб'яднанне, заводы прылада- будаўнічы, жалезабетонных вырабаў, спірт-, ільно-, маслазаводы, хлеба- камбінат, леспрамгас, камбінат быт. аб- слугоўвання, раённае аграпрамысл. аб'яднанне, метэастанцыя; 4 сярэднія, рабочай моладзі, музычная і дзіцяча- юнацкая спарт. школы, Дом творчасці дзяцей і юнацтва, 8 дашкольных уста- ноў, кінатэатр, Дом культуры, 2 бібліятэ- кі. Выдаецца газета «Івацэвіцкі веснік». Брацкія магілы сав. воінаў, сав. воінаў і партызан. ІВАШКА Дзяніс Фёдаравіч (1.1.1895, в. Малыя Грыцэвічы Слуцкага пав., цяпер в. Светлая Клецкага р-на — 21.10.1951), удзельнік барацьбы за сав. ўладу ва Уз- бекістане. 3 1915 у арміі. 3 1917 у Чырв. гвардыі, чл. ваен. калегіі, ваен. камен- дант Самарканда, старшыня Ваенна-рэ- валюцыйнага трыбунала. Удзельнічаў у баях супраць басмачоў, у лютым. 1918 на чале чырвонаармейскіх атрадаў разбіў атрад белагвардзейцаў пад ст. Растоўца- ва (Чырвонагвардзейская, за 31 км да Самарканда), кіраваў раззбраеннем 30 эшалонаў белаказакаў у Самаркандзе. Скончыў Маскоўскі ун-т, у 1926—32 працаваў у НКУС РСФСР і ЦВК СССР. У 1934—37 у К-це па навук. і навуч. ус- тановах ЦВК СССР. У Вял. Айч. вайну ў штабе Маскоўскай ваен. акругі, пасля ў Мін-ве вышэйшай адукацыі СССР. Алесь Карлюкевіч. ІВАШКАВІЧЫ, вёска ў Каралінскім сельсавеце Зэльвенскага р-на. За 13 км на Пд ад Зэльвы, 15 км ад чыг. ст. Зэль- ва. 116 ж., 53 двары (1995). Вядомы з пач. 17 ст. як маёнтак нава- градскага кашталяна кн. Аляксандра Па- лубенскага ў Слонімскім і Ваўкавыскім пав., пазней валодалі Сапегі, з 1655 — браты Аляксандр і Яўстафій Шэметы. У 1657 I. названы мястэчкам, 21 двор, цар- ква, карчма. У 1690 уладанне Глу- шынскіх і Домбскіх, у 2-й пал. 18 ст. — Стравінскіх і Жалкоўскіх. У 19 ст. сяло Пянюгаўскай вол. Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. У 1814 куплены ў Стравінскіх Астрамецкімі. У 1897 — 241 ж., 44 двары, царква, школа. крама, карчма. У 1915 вёска акупіравана герм. войскамі. У 1919—20 занята польскім войскам, Чырв. Арміяй. У 1921—39 у складзе Польшчы, у Ваўкавыскім пав. Беластоцкага ваяв. 3 1939 у БССР, з 12.10.1940 у Каралінскім сельсавеце Зэльвенскага р-на. У Вял. Айч. вайну ў 1941—44 акупіравана ням.-фаш. за- хопнікамі. У 1962—63 і ў 1965—66 у Ваўкавыскім, у 1963 —65 — у Слонім- скім р-нах. Уваходзіць у калгас «Новае жыццё». Помнікі археалогіі: каменныя магілы (17 — 1-я пал. 19 ст.), селішча 16—18 СТ. Валерый Шаблюк. ІВАШКЁВІЧ (Ішазхкіеп'ісх) Януш [4(16).2.1879, маёнтак Гольчычы Слуц- кага пав., цяпер Слуцкі р-н — 6.8.1944], гісторык. Д-р габілітаваны (1924). Ву- чыўся ў гімназіях у Слуцку і Смаленску. Скончыў Варшаўскі ун-т (1904). У 1902 выявіў у маёнтку Малева (Нясвіжскі р-н) архіў Мацея Радзівіла, што падштурхну- ла яго заняцца гісторыяй. У 1906—18 выкладаў у Варшаве ў польск. прыват- ных школах, настаўніцкіх курсах і Воль- ным польск. ун-це. У 1918 у Мін-ве юс- тыцыі, Мін-ве рэлігійных веравызнанняў і асветы Польшчы. У 1918—30 архівіст і хавальнік у Гал. архіве стараж. актаў, выкладаў гісторыю ў Віленскім ун-це (1922—25), Школе паліт. навук у Вар- шаве. 3 1930 праф. Віленскага ун-та. Пасля закрыцця ун-та літ. ўладамі ў 1939 браў удзел у тайным універсітэцкім навучанні. Расстраляны гестапа ў Вар- шаве. Вывучаў гал. чынам паліт. гісто- рыю Польшчы, Беларусі і Літвы 2-й пал. 18 — 1-й пал. 19 ст., грамадскія рухі. архівістыку. Даследаваў матэрыялы шляхецкіх архіваў Беларусі, многія з якіх не захаваліся да нашага часу. Гал. праца — «Літва ў 1812 г.» (Варшава, 1912). Выдаў мемуары І.Лялевеля, І.Клімашэўскага, Э.Вайніловіча, Ю.Ням- цэвіча. Пакінуў рукапісныя мемуары за 1899—1927. Тв.: Мігізк. \Уаг5га\уа; Рогпагі [1919]; Рггусгупкі гіо ро№8іапіа КоЁсіікгко№$кіево па Іл№іе / / Аіепецт ХУіІегіккіе. 1923. Ыг. 1; «Ріетір 8агтаіо№» / / Тамсама. Ыг. 3—4; \Уукаг гіоЬг гіетккісЬ $копіі$ко»'апусЬ рггег ггдгіу гаЬогсге ІаіасЬ 1773—1867. ІУагегалуа, 1929; Івпасу У.е^оіа Опасечуісг — Ьікіогук Ьіія'у / / Зіцгііа і таіегіаіу г <ігіе]6я' паіікі роіхкіе]. 8ег. А. У/агхга^а, 1961. 2. 4. ІВАШУЦІН Пётр Іванавіч [н. 23.8(5.9).1909, Брэст], генерал арміі (1971), Герой Сав. саюза (1985). У Чырв. Арміі з 1931. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Каўказскім, Крымскім, Паўн.-Каўказскім, Закаўказскім, Паўд.- Зах. і 3-м Укр. франтах. Удзельнік аба- роны Каўказа, вызвалення Югаславіі,
469 ІВЯНЕЦКІ Венгрыі і Аўстрыі. Пасля вайны ў цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР, з 1963 нам. нач. Генштаба Узбр. Сіл СССР. Дэп ВС СССР у 1950—54, 1966—89 ІВАШЫН Уладзімір Рыгоравіч (н. 8 6 1918, в Кукшавічы Мінскага пав., цяпер у Дзяржынскім р-не), беларускі гісторык. Д-р гіст. н. (1973), праф (1973) Засл. работнік вышэйшай школы БССР (1976). Скончыў Алма-Ацінскі пед. ін-т (1947) У 1936—38 на пед. ра- боце, у 1938—46 у Сав. Арміі, у 1950— 94 у БДУ выкладчык, дэкан, прарэктар. Аўтар прац па гісторыі Кастр. рэвалюцыі «Вялікі Кастрычнік у Мінску» (1957), «Барацьба бальшавікоў Беларусі супраць карнілаўшчыны» (1962), «Кастрычнік у Беларусі» (разам з І.Ігнаценкам, 1967), «Бальшавікі Беларусі і Заходняга фронту ў барацьбе за ажыццяўленне ленінскага Дэкрэта аб міры» (1972). Адзін з аўтараў «Курса лекцый па гісторыі КГІСС» (ч 1, 2-е выд., 1975), працы «Перамога савец- кай улады ў Беларусі» (1967) ІВЕРС Анатоль [сапр. М і с к о Іван Да- рафеевіч; н 2(15).5 1912, в Чамяры Слонімскага пав., цяпер Слонімскі р-н[, беларускі паэт. Вёў рэв дзейнасць у Зах Беларусі, за што тройчы выключаўся польскімі ўладамі з бел. гімназій (Віленскай, Клецкай, Навагрудскай). 3 вер. 1939 да чэрв 1941 літработнік слонімскай раённай газ. «Вольная пра- ца» У Вял. Айч. вайну антыфашыст- падпольшчык, партызан, у крас —ліст. 1943 сакратар Слонімскага міжраённага антыфаш к-та, выпускаў падп газ «Ба- рацьба», лістоўкі. Пасля вайны на жур- налісцкай, сав. і гасп рабоце ў Слоніме У 1976— 84 адказны сакратар раённага аддзялення Т-ва аховы помнікаў гісторыі і культуры Друкавацца пачаў у 1934 у час. «Літаратурная старонка». Выдаў па- эт зб-кі «Песні на загонах» (1939), «3 пройдзеных дарог» (1970), «Жыву ў бацькоўскім краі» (1982), «Я пайшоў бы ўслед за летам...» (1987), «Прыдарож- ныя сосны» (1995) Аўтар успамінаў пра падзеі ў Зах. Беларусі, падп. антыфаш дзейнасць у гады вайны, пра Я Купалу, І.Дварчаніна, Г.Леўчыка, В.Таўлая Сяргей Чыгрын ІВУЦЕНКА Мікалай Іванавіч (19.5 1921, в. Утра Чавускага р-на — 27 4.1945), поўны кавалер ордэна Сла вы. Працаваў брыгадзірам у калгасе. У Вял Айч вайну з 1941 на Паўд.-Зах., Сталінградскім, Варонежскім, 1-м і 2-м Укр франтах Камандзір гарматы стар- шына I. вызначыўся ў 1945 у баях на тэр. Польшчы і Германіі: у студз. ў баях за Одэрскі плацдарм каля г. Мюльрозе разлік пад яго камандаваннем агнём гар- маты нанёс ворагу значныя страты ў жы- вой сіле; у крас ў час. прарыву абароны праціўніка знішчыў процітанк гармату, станковы кулямёт, у час контратакі вора- га знішчыў 3 кулямёты і шмат жывой сілы праціўніка. Загінуў у баі. Яго імем названа вуліца ў Чавусах ІВЯНЁЦ, гарадскі пасёлак у Вало- жынскім р-не За 31 км на ПдУ ад Вало- жына, 40 км ад чыг ст Койданава, М І.Івуценка аўтадарогамі злучаны з Валожынам, Дзяржынскам, Мінскам, Навагрудкам, Стоўбцамі. 5,2 тыс. ж. (1994) Па пісьмовых крыніцах вядомы з 2-й пал. 15 ст. У 1522 згадваецца як мястэч- ка Менскага пав ВКЛ, уладанне Салагу- баў У сярэдзіне 16 ст. ў I пратэстанцкая абшчына, кальвінскі збор, школа, шпіталь. У 1606 пабудаваны драўляны касцёл У 1640 у I 27 двароў У час вай- ны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654— 67 моцна разбураны У 1702 стольнік менскі Т.Ваньковіч заснаваў у I. касцёл і кляш- тар францысканцаў. У пач. 18 ст цэнтр графства У 1709 згарэлі 2Ю двароў, кас- цёл. У 1745 Я.Салагуб пабудаваў мура- ваны касцёл У 1780 у мястэчку 7 вуліц, рынак, 174 двары. 3 1793 у складзе Рас. імперыі, цэнтр воласці Менскага пав У 1810 уладанне Плявакаў. У 1869 адкры- та нар. вучылішча. У 1880-я г ў I. 288 дамоў, 2 школы, 35 крам, 17 ганчарных майстэрань, 2 пастаялыя двары, 2 касцё- лы, праводзіліся 2 кірмашы на год, што- тыднёвыя таргі. У 1888 у час пажару амаль поўнасцю згарэў. У 1897 — 2445 ж., 399 двароў. У канцы 19 — пач. 20 ст. ўласнасць Казарынава і Дарагунцава 3 1909 працавала пач. вучылішча. 3 лют. 1918 акупіраваны герм., у 1919—20 польск. войскамі У 1921—39 у складзе Польшчы, з 1923 цэнтр гміны Валожын- скага пав Навагрудскага ваяв., 2226 ж., 404 будынкі. 3 1939 у БССР. 3 15.1 1940 гар пасёлак, цэнтр раёна (да крас 1962). 3 25.6.1941 да 6.7.1944 акупіраваны ням.-фаш захопнікамі, якія ў I. і раёне загубілі 2789 чал. У чэрв 1943 партызаны Івянецкага злучэння разграмілі ў I варожы гарнізон. У 1951 у I. арганізаваны калгас. 3 кастр. 1973 цэнтр сельсавета У крас.—снеж 1962 і з 1965 у Валожынскім р-не (у 1962—65 у Стаўбцоўскім р-не). У 1971 — 3,7 тыс. ж. Працуюць з-д маст керамікі (створа- ны ў 1960), дрэваапр камбінат, плем- птушкафабрыка, малака- і хлебазаводы, кандытарская ф-ка, камбінат быт. пас- луг; сярэдняя, муз. школы, дашкольная ўстанова, Дом культуры, Дом дзіцячай творчасці, 2 б-кі, кінатэатр, бальніца, музей Ф.Э.Дзяржынскага. Бранкая мапла сав вошаў і партызан, магіла ах вяр фашызму. Помнікі архітэктуры: Аля- ксееўскі касцёл 1905—07 (дзейнічае), кляштар францысканцаў 1702 — 05 (дзейнічае касцёл), сядзіба пач. 20 ст. Марат Батвіннік. Валерый Шаблюк ІВЯНЁЦКА-НАЛІБОЦКАЯ ПАРТЫ- ЗАНСКАЯ ЗОНА Утворана ў Вял Айч вайну на тэр. Івянецкага і часткі сумеж- ных з ім Валожынскага, Дзяржынскага, Заслаўскага, Мінскага, Мірскага, Радаш ковіцкага і Стаўбцоўскага раёнаў, якія кантралявалі партызаны. Цэнтрам зоны была Налібоцкая пушча, адкуль вясной і летам 1942 пачалася ліквідацыя гарнізонаў ворага ў вёсках Волма і Налібакі (гл. Налібоцкія баі 1942, 1943) Да восені 1943 тэр. зоны складала 2,5 тыс км2, яе ўтрымлівала 9 тыс партызан з 5 партыз. брыгад, 3 асобныя атрады Івянецкага партыз злучэння і частка сіл Стаўбцоўскага партыз. злучэння. У партыз. зоне была адноўлена сав ўлада, ліквідаваны ням маёнткі, сялянам вернута нарабаваная маёмасць На тэр зоны базіраваліся падпольныя: Барана- вшкі абком КП(б)Б, Івянецкія міжрай- партцэнтр і міжрайцэнтр ЛКСМБ, Вало- жынскі, Івянецкі, Мінскі, Стаўбцоўскі падп райкомы, Баранавіцкае партыз злучэнне, выдаваліся падп. газ. «Чырво- ная звязда», «Молодой мстнтель», «На- родный мстнтель», «Нскра». Баі па аба- роне зоны ад гітлераўцаў пачаліся ў кан- цы 1942, асабліва цяжкія баі адбываліся ўлетку 1943 у час адной з буйных кар- ных аперацый •Герман». Выкары- стоўваючы тактычныя прыёмы начных палетаў на размяшчэнне варожых пад раздзяленняў, манеўраванне брыгад і ат- радаў у месцах дыслакацыі, перавап ге- агр. умоў, няспынныя адсякальныя дзе- янні буйных засадных груп, партызаны ні разу не пакінулі раёны сваёй дыслака- цыі, абаранялі мірнае насельніцтва і ўтрымлівалі зону да вызвалення Беларусі ў ліп. 1944 ІВЯНЕЦКІ РАЁН Існаваў у 1940—62 Утвораны 15.1.1940 у Баранавіцкай вобл Цэнтр — гар пас Івянец Падзя-
470 ІГАР ляўся на 15 сельсаветаў: Волменскі, Дзе- раўноўскі, Казарэзскі. Каменскі, Ліцвянскі, Навікоўскі, Налібоцкі, Пад- невіцкі, Рубяжэвіцкі, Руднянскі, Сівіцкі, Старынкаўскі, Таўкачоўшчынскі, Хатаў- скі, Церабейнаўскі 3 8 1 1954 у Мала дзечанскай, з 20.1.1960 у Мінскай вобл. 17 4 1962 ліквідаваны гп Івянец, Зара- чанскі, Пральнінскі, частка Волменскага сельсаветаў перададзены Валожынскаму р-ну, Ліцвянскі, Прудскі, Рубяжэвіцкі, Хатаўскі, частка Волменскага сельсаве- таў — Стаўбцоўскаму. ІГАР (? — 945), князь кіеўскі (з 912) Сын Рурыка, муж княгіні Вольгі (з 903) Паводле летапісу, у Кіеў прыехаў разам з кн. Алегам (882), пасля смерці якога стаў кіеўскім князем У 913 задушыў паўстанне драўлян, якія адмовіліся плаціць даніну новаму князю. Першы з рус. князёў сутыкнуўся з печанегамі: у 915 заключыў з імі мір, у 920 арганізаваў на іх ваенны паход У 941 учыніў паход морам на Канстанцінопаль, але візан- тыйскі флот папаліў большаедь караблёў I. т. зв. «грэчаскім агнём» Праз 2 гады, сабраўшы вял войска з палян, славенаў, крывічоў, варагаў, ціверцаў, наняўшы печанегаў, зноў рушыў на Візантыю Ат- рымаў ад імператара вял. выкуп і заклю- чыў з ім мір (944) (гл. Дагаворы Русі з Візантыяй 911, 944, 971) Паводле Ніканаўскага летапісу, ваявода I Све- нельд падпарадкаваў Кіеву плямёны ўлічаў. Паводле арабскіх і персідскіх пісьмовых крыніц, пры I. русы ажыц- цявілі 2 вял паходы на зах і паўд ўзбя- рэжжа Каспійскага мора (у 912—13 і 943—44, на думку некаторых даследчы- каў у 945), дзе спустошылі вобласці Та- барыстан, Гілян, Аран, Апшэрон, за- хапілі і разрабавалі гарады Абесгун, Бер- даа і інш. Загінуў у зямлі драўлян, калі з невял дружынай спрабаваў сабраць да- датковую даніну. Літ Сахаров АН Днпломатня древней Русм, IX — первая половмна X в. М. 1980. Алег Іоў. ІГЕЛЬСТРОМ Канстанцін Густававіч (Яўстафевіч, 8.5 1799, мяст Шумск Ва лынскай губ., цяпер г.п. Шумскае Цяр- нопальскай вобл Украіны — 13 11 1851), дзекабрыст. Служыў капітанам у Літоўскім піянерным сапёр- ным батальёне Веў антыўрадавую пра паганду ў войсках Пасля знаёмства з М І.Рукевічам разам з дваюрадным бра- там А 1 Вягеліным — арганізатар і адзін з кіраўнікоў т-ва •Ваенныя сябры». Меў сувязь з дзекабрыстам В К.Кюхельбеке- рам Адыграў значную ролю ў падрых- тоўцы Літоўскага піянернага батальена паўстання, батальён, адной з рот якога камандаваў 1., першы адмовіўся ад пры- сягі Мікалаю 1 (24 12.1825). 27 12 1825 арыштаваны. сядзеў у беластоцкай тур- ме У 1827 пазбаўлены дваранства, пры гавораны да 10 гадоў катарп ў Сібіры. 3 крас. 1836 радавы ў асобным Каўказскім К.Г.Ігельстром У.М Ігнатоўскі. корпусе 13 2 1843 звольнены ў адстаўку ў чыне паручніка. Вячаслаў Швед. ІГНАТОВІЧ Мікалай Іванавіч (17 5 1 940, в Адахаўшчына Баранавіц- кага р-на — 5.12.1992), дзяржаўны дзе- яч Беларусі, дзярж саветнік юстыцыі 3- га класа Скончыў БДУ (1968). У 1968— 70 адвакат Бешанковіцкай юрыд кансультацыі 3 1970 следчы Слуцкай міжрайпракуратуры, старшы следчы пракуратуры Мінскай вобл , следчы па асабліва важных справах пры Пракуро- ры Рэспублікі. У 1989 пры падтрымцы Бел нар фронту «Адраджэнне» быў вы- браны нар. дэпутатам СССР, працаваў членам Камітэта па галоснасці, правах і зваротах грамадзян, старшынёй Камісіі па пытаннях прывілеяў і льгот Вярх. Са- вета СССР. 3 кастр. 1991 Ген. пракурор Рэспублікі Беларусь. ІГНАТОЎСКІ Усевалад Макаравіч (19 4.1881, в. Такары Брэсцкага пав Гродзенскай губ , цяпер Камянецкі р-н — 4 2 1931), беларускі гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч. Акад Бел. АН (1928). Скончыў Юр еўскі ун-т (г Тарту, 1911) У 1912—14 выкладчык у Віленскай прыватнай жаночай гімназіі М Вінаградаван. у 1914—19 выкладчык, старшыня (з сак. 1918) пед. савета Мінскага наст. ін та У 1915 стварыў культ.-асв. арг-цыю «Наш край» (у 1917 пераўтворана ў леваэсэраўскую арг-цыю •Маладая Беларусыг). Чл. ЦК БСГ (чэрв 1917) і ЦК БПС Р (1918) У час польскай акупацыі ў студз. 1920 на базе «Маладой Беларусі» стварыў Беларускую камуністычную арганізацыю (БКА), удзельнік антыпольскага руху. Як стар- шыня БКА удзельнічаў у падрыхтоўцы і падпісанні гДэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь» (31 7 1920) 30 7 1920 прыняты ў РКП(б) У жн — снеж. 1920 чл. ВРК БССР. нар. камісар земляробства У 1920 я г , займаючы шэ- раг высокіх пасад у парт і дзярж орга- нах, зрабіў уплыў на фарміраванне нац. і культ палітыкі, увасобленай у палітыку беларусізацыі. У снеж 1920 — лют 1926 нар. камісар асветы, у студз. 1926 — снеж 1928 старшыня, прэзідэнт (з ліст 1927) Інстытута беларускай культу- ры, у снеж. 1928 — студз. 1931 прэзідэнт Бел АН, дырэктар 1н та гісторыі. У 1921—30 чл праўлення. праф. БДУ. У 1927—29 старшыня Таварыства гісто- рыкаў-марксістаў Беларусі Чл ЦВК і Прэзідыума ЦВК БССР (1922 — 30), Прэзідыума ЦВК СССР (1924), чл. Бюро ЦК КП(б)Б (1924 30), заг аптац. пра пагандысцкага аддзела ЦК КП(б)Б (1924 — 26). Адыграў значную ролю ў вырашэнні праблемы ўзбуйнення тэр БССР у 1924 і 1926, стварэнні нац. сіс- тэм адукацыі навукі і культуры, садзей- нічаў палітыцы збліжэння з бел эмігра цыяй. Узначальвау камісію ЦК КП(б)Б па правядзенню Інбелкультам Ака- дэмічнай канферэнцыі па рэформе бел правапісу і азбукі (1926) У час кампанп супраць т.зв. «нацыянал-дэмакратызму» 26 12 1930 вызвалены ад пасады прэзідэнта БАН 16 1 1931 ЦК КП(б)Б прыняў пастанову аб выключэнні I. з партыі «як свядома правадзіўшага на працягу ўсяго перыяду прабывання ў партыі нацыянал-дэмакратычную ўста- ноўку ў сваёй рабоце, з яўляючагася фактычна кулацкім агентам у партыі .. як чуждага элемента, адыграўшага на руку нацдэмаўскай кантррэвалюцыі» Выклікаўся на допыты ў АДПУ Пасля аднаго з іх скончыў жыццё самагубствам У 1937 як «член сям і здрадніка» на 8 га- доў лагераў асуджана жонка I., сыны Юрый і Валянцін расстраляны. У 1920-я г. напісаў больш за 30 навук прац. Адметная іх рыса — пераадоленне супрацьлеглых канцэпцый гісторыі Бе- ларусі масквацэнтрычнай і варшавацэн трычнай Яму належыць распрацоўка канцэпцыі нац. гісторыі, у аснове якой перыядызацыя паводле прынцыпу дзяр жаўнасці і грамадскага стану бел. зя мель. Гісторыю Беларусі падзяляў на 5 перыядаў полацкі (9—12 ст ) — час снавання незалежнага Полацкага княст ва; літ.-бел. (13 — 1-я пал 16 ст.) — Бе- ларусь і Літва ў складзе ВКЛ; польскі (2-я пал. 16—18 ст.) — Беларусь і Літва ў складзе Польскай дзяржавы; расійскі
(канец 18 — пач 20 ст ) — Беларусь у складзе Рас. імперыі, Беларусь пасля звяржэння царызму. Гэтай перыядыза- цыі прытрымліваліся і наступныя пака- ленні псторыкаў, нягледзячы на тое, што працы I. былі пад забаронай, а сама яна аб яўлена ненавуковай Асн. палажэнні канцэпцыі I : Полацкае княства было цалкам самастойным і незалежным, яно на роўных вяло барацьбу з Кіеўскім кня- ствам «за ўплыў на Ноўгарад і за пер шынство ва ўсходнеславянскім свеце». ВКЛ паводле нац характару ўяўляла са бой Літ.-Бел. дзяржаву (назва ўпершыню ўжыта I ). Полацкая Русь да- ла новаму гаспадарству свае парадкі, ус- тановы, мову і культуру; пасля Люблінскай уніі 1569 Літва і Беларусь былі інкарпараваны ў склад Польшчы і страцілі сваю паліт і культ. незалеж- насць. Польская мова (у якасці дзяр- жаўнай), культура, сац. і паліт. лад, ка- таліцкая вера займаюць пануючае ста- новішча. Тры падзелы Рэчы Паспалітай сталі вынікамі яе ўнутр. разлажэння — сац антаганізмаў, паліт анархіі, нац. і рэліг. спрэчак. Спробы прагрэс. шля- хецкіх колаў на чале з Т.Касцюшкам рэ- формамі і дысцыплінаю выратаваць Польшчу пасля 2 га падзелу поспеху не мелі Вынікам 3 падзелаў Польшчы стала інкарпарацыя Беларусі ў склад Рас імперыі. «3 адной раскіданай дзяржавы Беларусь увайшла ў другую, якая такса- ма не магла пахваліцца сваім здароўем» Эканам. і паліт. стан «гнілога вялікага арганізму» прадвызначыў і характар палітыкі царскай улады ў краі: дэклара- ванай «апекі» на карысць насельніцтву і рэальнага сац. ўціску, русіфікацыі. Бел. нац вызв рух за адраджэнне мовы, культуры, самасвядомасці і дзяржаўнасці меў свае гіст . сац карані, быў эка намічна і палітычна абгрунтаваны. Кастр рэвалюцыя 1917 на Беларусі, раз вязаўшы сац пытапне, павінна была су- тыкнуцца з пытаннем нацыянальным Бальшавіцкая партыя і сав ўлада дзеля захавання за сабой ініцыятывы вымуша- ны былі ўзяць на сябе яго вырашэнне Таму і была абвешчана БССР. Асобнае месца займае праца I «1863 год на Беларусі» (1930) — першае ў бел. гістарыяграфн грунтоўнае навук. дасле- даванне паўстання 1863—64, пабудава- нае на дакументальнай базе крыніц Аналіз сац.-эканам. і паліт прадпасылак паўстання, сац і нац складу ўдзельні- каў, падрабязная панарама ходу і развіцця паўстання, трактоўка яго як прагрэсіўнага бурж.-дэмакратычнага і ролі ў ім К Каліноўскага ставяць гэты твор у шэраг дасягненняў гіст. думкі Бе- ларусі На думку 1., паўстанне ўвасабля ла нац. вызв рух, скіраваны супраць рус. царызму, прычым дваякага толку — за незалежнасць Польшчы (праграма «белых») і за бел нац. адраджэнне (праграма «чырвоных»), Паўстанне 1863 I. называў таксама сялянскім, але не на- даваў гэтаму паняццю ўсеаг. значэння Ен адзначыў, што на Беларусі адна час- тка сялян (большая) у адпосінах да паў- І.М.Ігнаценка. стання займала нейтральную пазіцыю, другая — падтрымлівала, а трэцяя вы- ступіла супраць. Канцэпцыя нац псторыі I арганічна вырастала з фактаў, падзей і з'яў, адпа- вядала працэсу ўзнікнення і развіцця Бе- ларусі ў часе і прасторы Яна каштоўная не толькі як факт бел. гістарыяграфіі, але і як крыніца ведаў, метадалогія даслед- чыцкага пошуку. Тв Кароткі гістарычны нарыс Гродзен- шчыны // Рунь. 1920. № 7—10; Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. Мн.. 1919 (5 выд 1991); Кароткі нарыс нацыянальна-куль- турнага адраджэння Беларусі Мн , 1921. Гісторыя Беларусі ў XIX і ў пачатку XX сталецця. Мн.. 1923. (3 выд. 1928). Літ Друшчыц В Агляд навукова літаратурнай дзейнасці У.М.Ігнатоўскага / / Полымя. 1925 № 2; 1 г н а ц е н к а I., К а р о л ь А. Усевалад Ігнатоўскі і яго час Мн., 1991; У.М.Ігнатоўскі: Старонкі жыцця і навук. дзейнасці. Мн , 1991 (Беларусісты- ка; № 15); Акадэмік У.М.Ігнатоўскі; Матз- рыялы навук. чытанняў, прысвеч. 110-год- дзю з дня нараджэння Мн., 1993. Аллксей Кароль ІГНАЦЕНКА Аляксандр Пятровіч (н. 10.2 1932, в. Студзянец Клімавіцкага р-на), бел. гісторык. Д-р гіст. н. (1978), праф (1980). Скончыў БДУ (1955) Вы- кладчык, нам дэкана завочнага і гіст. ф-таў (1966—78), заг кафедры гісторыі Беларусі (1990—94), праф. БДУ Рас- працоўвае пытанні сярэдневяковай гісто- рыі Беларусі. Тв.: Ремесленное пронзводство в городах Белорусснн в XVII—XVIII вв Мн , 1963, Борьба белорусского народа за воссоеднне- нне с Россней (вторая половнна XVII— XVIII в) Мн.. 1974 ІГНАЦЕНКА Іларыён Мяфодзьевіч (н 28.12.1919, в. Дамамеркі Рэчыцкага пав. Гомельскай губ., цяпер Лоеўскі р н), бел. гісторык. Акад. АН Беларусі (1974, чл кар 1969), д-р гіст. н. (1965), праф. (1966). Скончыў пракурорскія курсы ў Ленінградзе (1948), Гомельскі пед ін-т (1950) У 1939—47 служыў у ВМФ У 1948—50 пракурор г. Гомеля. У 1953— 55, 1956—66 у БДУ, у 1958—60 сакра- тар Мінскага гаркома КПБ У 1966—69 і 1975—80 дырэктар Ін-та гісторыі партыі пры ЦК КПБ. У 1969—75 дырэктар, з 1980 заг аддзела, з 1991 гал навук суп- 471 ІІНАЦЕНКА рацоўнік Ін та гісторыі АН Беларусі Аў- тар прац, прысвечаных праблемам Лют. і Кастр рэвалюцый 1917, грамадз вайны і ваен інтэрвенцыі 1918—20 на Белару- сі, бел. нац -вызв. руху, станаўлення бел дзяржаўнасці. Манаграфія «Бяднейшае сялянства — саюзнік пралетарыяту ў ба- рацьбе за перамогу Кастрычніцкай рэва- люцыі на Беларусі (1917 —1918 гт.)» (1962) вызначаецца змястоўнасцю ха- рактарыстык пралетарыяту і сялянства. пазіцый бальшавікоў і іх саюзнікаў Упершыню пасля 1920—30-х г. у кнізе характарызуюцца платформа і ўплыў на сялянства бел. нац. партый. Адкрыццём новай тэмы ў бел. гістарыяграфіі стаў аналіз саставу і рашэнняў Усебел. з езда (снеж. 1917, Мінск) У манаграфп «Лю- таўская буржуазна-дэмакратычная рэва- люцыя на Беларусі» (1986) разглядаюц- ца сац.-эканам. перадумовы рэвалюцыі, яе ход у гарадах і весках, на Зах фрон- це, дынаміка расстаноўкі паліт. сіл, уза- емаадносіны паміж Саветамі і органамі Часовага ўрада, месца і роля бел нац руху. На думку аўтара, сама па сабе ўзя- тая лакальна сітуацыя на Беларусі не з'яўлялася рэвалюцыйнай. Аднак у агульнарасійскім кантэксце, пры рэзкім пагаршэнні ўмоў жыцця і пад уздзеян- нем імпульсаў звонку, яна магла пера расці ў рэвалюцыйную, што і адбылося: у мяккіх формах — у лютым, у вострых — у кастр. і917. Пры гэтым вырашаль- ным фактарам выступіў Зах фронт, пе- ратварэнню якога ў 3-і (пасля Петрагра- да і Масквы) рэв. цэнтр у Рас. імперыі даследчык аддае асаблівую ўвагу. Манаг- рафія «Кастрычніцкая рэвалюцыя і са- мавызначэнне Беларусі» (1992) — спро- ба раскрыць у сукупнасці ўсіх бакоў пра- цэс станаўлення бел дзяржаўнасці: у варыянтах БНР і БССР. Працы I. нясуць на сабе адбітак часу. Яны зяўляюцца глыбокімі навук. даследаваннямі, у якіх факты, аб ектыўнае асвятленне працэсаў бяруць верх над сімпатыямі і антыпаты- ямі У артыкулах 1990-х г. I абгрунтоў- вае канцэпцыю Лют. і Кастр. рэвалюцый як дзвюх фаз, двух этапаў аднон бурж дэмакр. рэвалюцыі. Кастрычнік 1917 разглядаецца як складаная з ява, выклі- каная да жыцця абставінамі вайны, няз- дольнасцю Часовага ўрада зрабіць неаб- ходныя пераўтварэнні. Дзейнасць I як арганізатара гіст на вукі і даследчыка не паддаецца адна- значнай ацэнцы. Ён здолеў надаць развіццю гіст. навукі творчы імпульс. Адзін з кіраўнікоў і аўтараў калек- тыўных прац «Нарысы гісторыі Ка- муністычнай партыі Беларусі» (ч. 2, 1967), «Гісторыі Беларускай ССР» (т 1—5, 1972—75) Чл ЦК КПБ у 1976— 81 Дэп ВС БССР у 1975—86 Тв.: Трудяшмеся Гомельской губерннн в борьбе за восстановленне народного хозяй- ства (1921 — 1925 гг.). Мн., 1961 (разам з І.Б.Кудравіцкім. В.В Прохаравым), Дорогой борьбы н созндання К 40-летню воссоедн-
472 ІГНАЦІЙ нення Зап. Белорусснн с БССР. Мн., 1979 (разам з А.М.Мацко); Велмкмй Октябрь в судьбах белорусского народа. Мн., 1987; Усевалад Ігнатоўскі і яго час. Мн., 1991 (разам з А.С.Каралём); Партнйная органн- зацня города-героя Мннска в годы Велнкой Отечественной войны / / Вопр. нсторнн КПСС. 1975. № 7; Аб змесце расійскіх рэва- люцый / / Бел. гіст. час. 1994 № 4. Літ.: Петров П. м др. В протмворечнн с фактамн / / Коммуннст. 1963. № 10; Ву- чоны, кіраўнік, грамадскі дзеяч: (Да 60- годдзя з дня нараджэння акадэміка АН БССР І.М.Ігнаценкі) / / Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1979. № 6; К а р о л ь А.С., Смальянінаў М.М. Акадэмік АН БССР І.М.Ігнаценка: (Да 70-годдзя з дня нараджэння) / / Там жа 1989. № 6; П.М.Пгнатенко: (К 70-летню со дня рожде- ння): Бнобмблногр. указ. Мн., 1990; Ка- роль А., Касцюк М. Іларыён Ігна- ценка — гісторык чалавек / / Бел. гіст. час. 1994. № 3. Аляксей Кароль. ІГНАЦІЙ Аксяновіч-Стару- шыч (? — 1650), праваслаўны царк. дзеяч Рэчы Паспалітай. Рэктар Кіева- Магілянскага калегіума, настаяцель Кіева-Выдубіцкага манастыра. У 1650 епіскап магілёўскі (рукапакладзены 12.7.1650). Прабыў у гэтым сане 4 меся- цы. Будучы ў састарэлым узросце, па- мёр, так і не прыехаўшы ў Магілёў. Ігар Пушкін. ІГНАЦЬЕЎ Руф Гаўрылавіч [7(19).9.1829, Масква — 2(14).1.1886], расійскі гісторык, археолаг, этнограф, музыказнавец. Скончыў Лазараўскі ін-т усх. моў у Маскве, курс Парыжскай кан- серваторыі. Член т-ваў Маскоўскага ар- хеал., аматараў прыродазнаўства, антра- палогіі і этнаграфіі, Вольнага эканаміч- нага, гісторыі, этнаграфіі і археалогіі пры Казанскім ун-це і інш. Працаваў у Баш- кірыі. У 1877 па запрашэнні мінскага гу- бернатара В.І.Чарыкава перабраўся ў Мінск і прызначаны рэдактарам (1877— 80) неафіц. часткі еМіінскііх губернскііх ведомостей». Паводле сваіх поглядаў быў крайнім рэакцыянерам, праводзіў палітыку актыўнай русіфікацыі краю. Навуковыя даследаванні на Беларусі праводзіў пераважна з мэтаю падмаца- вання сваіх паліт. перакананняў. Дасле- даваў курганы на Міншчыне, склаў карту археал. помнікаў Мінскага пав., запісваў муз. фальклор. У мінскім Петрапаўлаў- скім кафедральным саборы выявіў ста- раж. кірыліцкія надпісы. Матэрыялы раскопак, нотныя запісы нар. песень і інш. экспанаваў на Антрапалаг. выстаў- цы ў Маскве (1879). Аўтар арт. «Мястэч- ка Заслаўль ці Ізяслаў, горад нашчадкаў Рагнеды» (1878). Тв.: О памятннках древностн в Мннской губерннн / / Нзв. О-ва любнтелей естество- знання, антропологнн н этнографнн. Т. 35. Антрополог. выставка 1879 г. М., 1880. Т. 3, ч. 1; О памятннках народного творчества в Мннской губерннн / / Там жа. Літ.: Алексеев Л.В. Белорусская археологня н нсторнческое краеведенне во второй половнне XIX — начале XX в. / / Сов. археологмя. 1968. № 3; Каха- н о ў с к і Г.А. Прадвесне навукі. Мн., 1990. Генадзь Каханоўскі. ІГЎМЕН, назва г. Чэрвеня да 18.9.1923. ІГЎМЕН (грэч. Ьекппіепоз які ідзе ўперадзе, вядучы), настаяцель правас- лаўнага манастыра. У старажытнасці — настаяцель кожнага манастыра, паводле штатаў 1764 у Рас. імперыі — толькі ма- настыра 3-га класа (гл. ў арт. Духавен- ства). I. буйнейшых манастыроў (пасля 1764 манастыроў 1-га і 2-га класаў) ма- юць тытул архімандрыт. Тытул I. можа таксама надавацца і настаяцелю храма, калі ён манах. ІГЎМЕНСКАЕ ВЫСТУПЛЕННЕ СЯ- ЛЯН 1884, выступленне сялян Ігуменскага пав., звязанае з барацьбой за права перасялення на вольныя землі ў аддаленыя рэгіёны Рас. імперыі. Падста- вай для разгортвання масавага перася- ленчага руху на Ігуменшчыне паслужылі чуткі пра льготы перасяленцам у Батум- скую, Карскую вобласці, ва Усурыйскі край і на Амур, якія пачаў рас- паўсюджваць з канца 1883 сярод сялян Ігуменскага і Бабруйскага пав. шляхціц Антон Дашкевіч. Ён гаварыў пра існаванне спец. царскага ўказа, паводле якога жыхарам зах. губерняў дазваляла- ся перасяляцца на Д. Усход за дзярж. кошт, перасяленцам прадастаўляліся значныя грашовыя сумы і розныя льготы на месцы перасялення. На 20.1.1884 Дашкевіч прызначыў збор усіх жадаю- чых перасяліцца, каб аформіць у ната- рыуса даверанасць на права прад- стаўлення іх інтарэсаў ва ўладных струк- турах. У Ігумен прыйшло каля 300 чал., але па загадзе павятовага спраўніка Дашкевіч быў арыштаваны. Пад на- ціскам сялянскага натоўпу ён быў вызва- лены, праз некалькі дзён зноў арыштава- ны і змешчаны ў Мінскі турэмны замак. 30 студз. ў Ігумене адбылася сутычка паміж паліцыяй, жандарамі і перасялен- цамі з Ігуменскага, Бабруйскага і Слуц- кага пав. (агульная колькасць іх дасягну- ла 400 чал.). Свайго апагею перасяленчы рух на Ігуменшчыне дасягнуў 20 лютага. Каля 500 сялян прыйшло да паліцэй- скага ўпраўлення і запатрабавала царскі ўказ аб перасяленні на Амур за казённы кошт. Для задушэння сялянскага выступ- лення была накіравана рота салдат Кало- менскага пяхотнага палка, разам з ёй 21 лют. ў Ігумен прыбыў губернатар. Па- водле прыгавору Віленскай судовай па- латы ад 4 і 21—22.5.1884 кіраўнікі руху былі асуджаны на катаржныя работы, адпраўлены ў Сібір на пасяленне, аддад- зены ў папраўчыя арыштанцкія аддзяленні. Дашкевіч атрымаў 10 гадоў катаргі з пазбаўленнем усіх правоў. Літ.: К р у к У.П. Сялянскі рух на Бе- ларусі 1864—1900 гг. Мн., 1993. С. 131. Уладзімір Крук. ІГЎМЕНСКІ ПАВЁТ. Існаваў у 1795— 1923 у Мінскай губ. Цэнтр — г. Ігумен (сучасны Чэрвень). Пл. 9434,03 км2, нас. 234 792 чал. (1897), з іх 173 680 сялян, 47 006 мяшчан, 12 521 дваранін, 520 чал. духоўнага звання (хрысц.), 387 замеж- ных падданых, 164 купцы. Паводле ве- равызнання 178 669 праваслаўных, 28 920 іудзеяў, 24 443 католікі, 1583 ста- раверы і тыя, хто ўхіляўся ад права- слаўя, 818 магаметанаў, 354 пратэстан- ты, 15 інш. Роднай мовай назвалі; бела- рускую 193 837 чал. (91,9% сялян, 67,7% спадчынных дваран, 46,4% асоб духоўнага стану — хрысціянскага. 32,9% мяшчан, 18,1% замежных падда- ных, 2,2% купцоў), яўрэйскую 28 905, польскую 6695, рус. 4113, татарскую 766, нямецкую 261, іншую 215 чал. Па- вет падзелены на 22 воласці (1912); Амельнянская (з 13.12.1922 Кнорын- ская), Белічанская, Брадзецкая, Верх- менская, Грабёнская, Даўжанская, Ду- дзіцкая, Дукорская, Кліноцкая, Магіль- нянская (з 29.7.1920 у Нясвіжскім пав.), Навасёлкаўская, Пагарэльская, Пагосц- кая, Пярэжырская, Пухавіцкая, Слаба- да-Пырашаўская, Смілавіцкая, Уздзен- ская (з 1.8.1923 у Мінскім пав ), Хутар- ская (б. Юрэвіцкая), Цітвянская, Шацкая, Якшыцкая. 3 6.10.1919 да 10.8.1920 Брадзецкая і Пагосцкая вол. ў складзе Магілёўскага, Даўжанская — Быхаўскага пав. 3 18.9.1923 у сувязі з
перайменаваннем г Ігумена ў Чэрвень наз Чэрвеньскі павет. Уладзіслаў Вяроукін-Шэлюта ІДАЛЫ, каменныя, драўляныя або ме- талічныя скульптурныя выявы язычніц- кіх багоў Лакальныя назвы на Белару- сі — багі, балваны, каменныя бабы, куміры, стоды, елупы. У часы язычніц- тва 1 устанаўлівалі на капішчах як аб ек ты пакланення. Мяркуюць, што кожны I. быў увасабленнем пэўнага стараж бога. Паводле леташсу, у 980 кн Уладзімір Святаславіч паставіў у Кіеве побач са сваімі харомамі выявы Перуна, Хорса, Дажбога, Стрыбога, Сімаргла, Макошы Пасля прыняцця хрысціянства I выка- рыстоўвалі паўторна для патрэб новай рэлігп на іх выбівалі крыжы або нада валі ім форму крыжа Найб стараж. на Беларусі антрапаморфнымі выявамі, якія прынята лічыць I., з'яўляюцца фігуркі, знойдзеныя на паселішчы Асавец Бешан- ковіцкага р-на (позні неаліт і ранні брон завы век) Верагодна, большасць I была зроблена з дрэва, таму не захавалася. Каменныя 1. былі выш 0,6—1,2 м (ме- талічныя меншых памераў) з выявамі ад 1 да 4 твараў Найб. вядомыя з іх былі: Шклоўскі ідал, Слонімскі ідал, I. з в Ас- трамечава Брэсцкага р-на, Грабаўцы і Залуззе Жабінкаўскага р-на, Слабодка Смалявіцкага р-на Апошні зваўся цар Давыд Радзей сустракаліся I. з металу У 1684 у руінах стараж будынка каля Віцебска знойдзены залаты I Перуна, у 1860 у наваколлі Барысава ў дупле ду- ба — 2 статуэткі з серабра і бронзы У 19 ст. былі вядомы невял. металічныя I з Пінскага пав , в Багданава Вілейскага р-на, Камароўкі (цяпер у межах Мін- ска) Некалькі такіх 1. захоўвалася ў му- зеі Полацкага кадэцкага корпуса (19 ст ) Літ Мялешка М Камень у вера ваньнях і паданьнях беларуса. Мн., 1929, Ш т ы х о в Г.В. Мнтересная находка / / Пскусство. 1964 № 4; С е д о в В.В Вос точные славяне в VI—ХІП вв М.. 1982, Д у ч ы ц Л.У. Звесткі аб язычніцкіх ідалах на тэрыторыі Беларусі / , Весці АН БССР Сер. грамад. навук. 1990. № 6; Ляў- к о ў Э.А. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны. Мн , 1992. Людміла Дучыц, Эдвард Зайкоўскі. ІДАЛЬ Эдуард Антонавіч [парт псеўд Андрэй, 10(23) 1 1909, Віцебск — 27.11.1938], дзеяч рэв. руху ў Зах Бела- русі. Муж й Харужаш Працаваў на чы- гунцы ў Віцебску. 3 1928 на камсам. ра- боце ў Вшебску сакратар гаркома, заг аддзела акругкома 3 1931 на падп. рабо- це ў Зах. Беларусі: заг. ваен аддзела ЦК КПЗЬ, сакратар Віленскага, Беластоцка га акругкомаў КПЗБ упаўнаважаны ЦК КПЗБ па Гродзенскім, Слонімскім, Ваўкавыскім пав Адзін з кіраўнікоў Бе ластоцкай забастоўкі тэкстыльшчыкаў 1933 У 1933—34 чл. Краявога сакрата- рыята ПК КПЗБ у Варшаве У 1934 у польскан секцыі Камінтэрна ў Маскве, потым зноў у сакратарыяце ЦК КПЗБ 3 1935 у Віцебску Працаваў на лесазаво- дзе, быў старшыней прафс к -та завода 17 12 1937 арыштаваны і абвінавачаны Да арт Ідалы. Шклоўскі ідал як правакатар у КПЗБ Паводле пастано- вы пазасудовага органа «двойкі» ад 20 1 1938 прыгавораны да расстрэлу Рэ- абілітаваны 31.12.1957 Ваен трыбуналам БВА. Мікалай Клімовіч, Уладзімір Міхнюк ІДРЫСІ, Ал-Ідрысі, Абу Абдалах Мухамед ібн Мухамед ібн Абдалах аш- Шэрыф (1099 або 1100—1161 або 1165), арабскі географ Паходзіў з арыстакра- тычнага роду. Адукзцыю атрымаў у Кар- доўскім ун-це. 3 1139 у Палерма (Сіцы- лія) пры двары караля Ражэра II У 1154 скончыў складаць вял каляровую карту свету (т зв «СЬагІа Ковегіапа») на 70 аркушах з суправаджальным тэкстам на арабскан мове пад наз «Кніга-забава для стомленага ў вандраваннях па абласцях свету» Тэр. Беларусі на карце прадстаў- лена ў асн на аркушы 65 (паводле кла- сіфікацыі аўтара 5 секцыя VII клімату). Пазначаны г. Мінск («Муніска») — пер- шая выява горада на карце, багатае баб- рамі возера Тэрмі — верагодна, Прыпяц- кія балоты Дняпро («Бельцес») пададзе- на ад вытокаў Бярэзіны. Есць падставы атаясамліваць г. Бармунія (аркуш 55) з Бярэсцем. Шэраг аб’ектаў Беларусі мож- на лакалізаваць гшатэтычна, напр. г Барманза каля сутокаў Дняпра і Бярэзі- ны. Услед за інш. мусульманскімі аўта- рамі I. згадваў «тры віды русаў», у т.л. Артатю Праца I з явілася вяршыняй класічнай арабскай картаграфіі Тв.: Оріі5 зеовгарЬісшп. Га5с 1—6 ІМеароІі; Кошае, 1970—76. Літ . Р ы б а к о в Б.А. Русскне землв по карте Ндрнсн 1154 г. // Краткне сообше- ння Нн-та нсторнн матернальной культуры 1952 Вып 43; ІанЬегі РА Оео^тарбіе <ГЕ<ігі5і. Уоі- 2. Рагі5, 1840; Ь е I е * е 1 1 Оео^гарЬіе <111 Моуеп &%е. Т. 3. ВтііхеІІез, 1852; Ь е № і с к і Т. РоІ5ка і кга|е 5Д5Іе<іпіе V зіміеііе *К5і(8> Ковета» веоктаГа атаЬ^кіево х XII IV. а1-І<1гі5іево Сх 1—2. Кгакоі^, ІУагехаіеа, 1945— 54, Міііег К СЬагіа Ковегіапа Бірнвагі, 1928; Т а 11 в г е п (Тшіііо) О1 Ідгізі: 7л Гіпіап- <1е еі 1е5 ашгез рауз ЬаІНцііеч огіепіавх. Неі 5іпкі 1930 Алесь Белы. 473 ІДЭАЛОГІЯ ІДЭАЛОГІЯ (ад грэч ібеа ідэя + ІО8О5 слова, паняцце. вучэнне), сістэма паліт., прававых, філасофскіх, рэліг. і эстэтыч- ных ідэй і поглядаў, у якіх адлюст- роўваюцца адносіны людзей адзін да ад- наго і да рэчаюнасці, карэнныя інтарэсы, мэты і намеры сац. груп, класаў, пар- тый, суб ектаў палітыкі і ўлады Тэрмін I ўпершыню з явіўся ў канцы 18 ст. ў перыяд Франц рэвалюцыі Уведзены ў навуковы ўжытак франц філосафам і эканамістам А. Дэсцютам дэ Трасі, які ў 1801 —15 апублікаваў 4-томную працу «Элементы ідэалогіі» Дэсцют дэ Трасі выкарыстоўваў гэты тэрмін для абазна- чэння «навукі аб ідэях», якая павінна вывучаць паходжанне, законы развіцця, ступень сапраўднасці і сферу ўжывання ідэй, гэтым ствараць трывалую аснову для палітыкі Свет у яго ўяўленні быў увасабленнем самастойных поглядаў і прынцыпаў, г.зн. «чыстых ідэй», не абу- моўленых чалавечымі інтарэсамі Пер- шапачаткова «ідэолагамі» называлі лю- дзей, адарваных ад грамадскага жыцця і рэальнай палітыкі Прэтэнзіі I на пазна- вальныя функцыі абгрунтавана крыты- каваліся. К.Маркс і Ф.Энгельс адзначалі, што рэчаіснасць у I паўстае ў скажоным выглядзе Ідэалаг формам яны проці- паставілі навук свядомасць, якая заста- ецца на глебе «сапраўднай гісторыі». Тым не менш паняцце I як з ява атры- мала прызнанне, а тэрмін — шырокае распаўсюджанне. бо чалавек і грамадст- ва жывуць у ідэалагічнан прасторы гэтак жа, як у свеце палітыкі, эканомікі і куль- туры. У I. цесна звязана сапраўднае і па- мылковае, навуковае і ненавуковае. Яна можа быць гуманнай і антыгуманнай, спараджаць ілюзіі, хаваць ці маскіраваць сапраўдныя прычыны падзей. Катэгорыю «навуковая I » ўвёў У.І.Ленін у адносінах да вучэння Маркса і Энгельса Паняццем I. часта абазначаюць ілжывы светапог- ляд, які скарыстоўваецца дзеля дасягнен- ня матэрыяльных і паліт. мэтаў. Нярэдка I. характарызуецца як паліт. дэмагогія і супрацьпастаўляецца свабоднай ад уся- лякай партыйнасці навуцы Незалежна ад той ці іншай ацэнкі, I з яўляецца важнай арганізацьійнай і рэгуляцыйнай сістэмай, якая накіроўвае жыццё грамад- ства і чалавека Яна забяспечвае ідэйную згуртаванасць і жыццяздольнасць сац груп, класаў і грамадства Нават ілжывая ідэалогія (напр., фашызм) можа атры- маць распаўсюджанне, калі яна адпавя- дае ілюзіям мас. I фарміруецца вучо- нымі, філосафамі, пісьменнікамі, рэліг і паліт дзеячамі. Аднак пашырэнне ат- рымлівае ў залежнасці ад таго, наколькі яна адпавядае інтарэсам, настроям і па- чуццям шырокіх мас і аб ектыўным зака- намернасцям грамадскага развіцця Па- водле зместу і мэтаў можа быць праг- рэсіўнай, ліберальнай, рэвалюцыйнай, кансерватыўнай, радыкальнай, рэакцый- най, нацыяналістычнай, шавіністычнай, інтэрнацыянальнай і г.д. Барацьба паміж
474 ІЕРАНІМ рознымі I. з яўляецца непасрэдным вы- яўленнем паліт. і сац. барацьбы і мае свае карані ў глыбокай старажытнасці. У 17—18 ст. і асабліва ў 19 ст. новай з'явай стала ўзнікненне буйных ідэалагічных плыняў, якія захаваліся да нашых дзён і неаднаразова афармляліся ў паліт. пар- тыі, групоўкі, саюзы і рухі Адной з такіх I быў традыцыяналізм, які ўзнік у 17 ст як рэлігійна-манархічная ахоўніцкая плынь У 18 ст. ён даў пачатак класічна- му кансерватызму, які ў далейшым па- дзяляўся на розныя палітыка-ідэалагіч- ныя кірункі. Адначасова з'явілася ўплы- вовая прагрэсіўная плынь — лібералізм. У 19 ст. спектр паліт ідэалогій папоў- ніўся утапічным і навук сацыялізмам, марксізмам, анархізмам, ідэалопяй су- часнай сацыял-дэмакратыі Як вынік аб- вастрэння ідэалаг. і паліт. барацьбы ў 20 ст ўзніклі спецыфічныя адмаўляль- ныя I . антыкамунізм, антымарксізм, ан- тыкаланіялізм, антыфашызм і інш. У гэты ж час адбывалася абнаўленне тра- дыцыйных I. Узніклі неамарксізм, неалі- бералізм, неакансерватызм і г.д. Пры за- хаванні многіх установак ранейшых плы- няў яны прадэманстравалі здольнасць да радыкальнага пераўтварэння ў адпавед- насці са зменлівымі ўмовамі. Уладзімір Кошалеў. ІЕРАНІМ Ваўчанскі (? — 14 10 1754), праваслаўны царк дзеяч Рэчы Паспалітай. Брат Іосіфа Ваўчан- скага. Ігумен Віленскага Святадухавага манастыра. Епіскап магілёўскі (1742— 54). Рукапакладзены ў епіскапы ў Маск- ве ў 1744, тады ж атрымаў каралеўскі прывілей аб зацвярджэнні ў сане. У студз 1745 урачыста прыбыў у Магілёў. У час епіскапскага служэння зведаў вял цяжкасці і пакуты. Пахаваны ў алтары тады яшчэ недабудаванай Спаса-Прааб- ражэнскай царквы ў Магілёве. Ігар Пушкін. ІЕШЫВА, яўрэйская вышэйшая рэлігій- ная навуч. ўстанова, гл. Ешыбот. ІЗАБЕЛІН. вёска, цэнтр сельсавета ў Ваўкавыскім р-не. За 13 км на ПдУ ад Ваўкавыска, 12 км ад чыг ст Ваў- кавыск На шашы Ваўкавыск—Ружаны. 734 ж , 257 двароў (1994) У пісьмовых крыніцах вядомы з 1-й пал 16 ст. пад назвай Петуховічы (по- тым Петухова) у складзе Гродзенскага, потым Ваўкавыскага пав. У 1516 уладан- не ўдавы маршалка Войцеха Яновіча Ма- рыны Глебаўны. У 1557 маёнткам Пету- хова валодалі Клочкі. У 17 ст. ўласнасць Дарагастайскіх і Сапегаў, існаваў кас- цёл У 1690 мястэчка, уладанне брэсцка- га ваяводы Стафана Курча 30 двароў, млын, карчма. У 18 ст. ўласнасць фле- мінгаў і Грабоўскіх У сярэдзіне 18 ст. падскарбі літ. Ян Флемінг перанменаваў Петухова ў I у гонар сваёй дачкі Ізабелы (у шлюбе Чартарыйская). У канцы 1770-х гт. Грабоўскія заснавалі ў I. каль- вінскі збор 3 1795 у Рас. імперыі. У 19 Упрыгожанні 11 ст. з курганнага могільні- ка Ізбішча Лагойскага р на ст цэнтр воласці Пасля вайны 1812, ка- лі быў спалены Ваўкавыск, I — цэнтр павета У сярэдзіне 19 ст. ў I 42 двары, 2 суконныя ф-кі, у 2-й пал. 19 ст нале- жаў Стравінскім. У 1897 — 820 ж., 105 двароў, царква, кальвінскі збор, сінагога, вучылішча, 5 крам, карчма, штогод пра- водзіліся 4 кірмашы. У 1-ю сусв. ванну акупіраваны герм. войскамі, у 1919—20 заняты польскім войскам, Чырв Арміяй 3 1921 у Польшчы, у Ваўкавыскім пав Беластоцкага ваяв. 3 1921 у БССР з 1940 цэнтр сельсавета Ваўкавыскага р-на 3 чэрв 1941 да ліп 1944 акупіра- ваны ням фаш захопнікамі, якія рас- стралялі 31 жыхара вёскі. У 1971 — 527 ж., 195 двароў. Цэнтр калгаса «Ізабе- лін». Сярэдняя школа, дзіцячы сад, ам- булаторыя, аддз. сувязі. Дом культуры, б-ка. Брацкія маплы сав. воінаў, якія за- гінулі ў Вял Айч. вайну Помнікі архі- тэктуры Петрапаўлаўскі касцел (1778), Міхайлаўская царква канца 18 ст (дзейнічаюць) Валерый Шаблюк ІЗБІШЧА, археал помнікі (селішча 2-й чвэрці 1-га тыс., курганны могільнік 10—12 ст.) каля в. Ізбішча Лагойскага р-на. С е л і ш ч а ранняга жал. веку і по- лацкіх крывічоў. За 2 км на ПдЗ ад вёскі, на правым беразе р Дзвінаса Ад- крыў у 1985 М М.Чарняўскі, даследавалі ў 1987 1989 В.У.Казей, у 1990, 1991 Г.В.Штыхаў. Культурны пласт 0,5 м. Выяўлены рэшткі печаў, складзеных з камянёў, невял адкрытыя агнішчы, гасп ямы. Знойдзены 2 позналатэнскія фібулы 3—4 ст., ляпны посуд, кераміка банца- раўскай культуры, культуры доўгіх кур- ганоў паўн. Беларусі. Найб. колькасць матэрыялаў 10—11 ст.: бронзавая лунніца, бранзалет са змяінымі га- лоўкамі. гліняная форма для адліўкі ўпрыгожанняў, крэсіва, спражка сярэб- раны злітак, ганчарная кераміка і інш. Курганны могільнік жыха- роў селішча За 30—50 м ад селішча. 120 насыпаў (5 падоўжаных, астатнія круг- лыя). Адкрыў у 1980 М.І.Лашанкоў, да- следавалі 108 курганоў у 1987—91 Ка- зей, В.Е.Собаль, Штыхаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне, у 8 — трупа- спаленне. Пахаванні адзіночныя (зрэдку парныя) на гарызонце ці ў яме глыб 0,4—0,6 м галавой на 3 ці з адхіленнем на ПнЗ, некаторыя мужчынскія — на Пн. Ёсць прыкметы дамавін, страў і трызны. Пахавальны інвентар — бронза- выя скроневыя кольцы (пераважна кры- віцкія), пярсценкі, бранзалеты, шыйныя грыўні, бразготкі, маністы са шкляных і каменных пацерак, падковападобныя фі булы, наканечнікі дзідаў, стрэл, крэсівы, сякеры, сярпы і інш , гаршкі, большасць з якіх ганчарныя, у адным кургане з за можным пахаваннем знойдзена маніста з 8 падвескамі з куфіцкіх дырхемаў, візантыйскіх міліярысіяў, зах.-еўрап. дэ- нарыяў. Могільнік належаў абшчыне, якая складалася з вялікіх (патрыярхаль- ных) і малых сем яў Літ. Ш т ы х а ў Г Крывічы: Па матэ- рыялах раскопак курганоў у Паўночнай Беларусі Мн . 1992 С 80, 84. Валянцін Казей, Георгій Штыхаў «НЗВЕСТНЯ АРМЕЙСКОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ X АРМНН», штодзённая вайсковая газета Выходзіла з 9(22) студз. да лют. 1918 у Маладзечне на рус. мове. Орган бальшавіцкага Савета дэ- путатаў 10-й арміі. 3 12(25).11 1917 выходзіла бальшавіцкая газета пад на- звай «Бюллетень Военно-революцмон- ного комнтета X армнн». № 5 ад 6(19).1.1918 —«Пзвсстня Совета депу татов X армнн», з № 6 — «Пзвестня ар- мейского Совета депутатов X армнн» Змяшчала асобныя пастановы Расійскага і Зах. абл. Саветаў нар камісараў, асвят- ляла дзейнасць бальшавіцкіх арг-цый арміі, друкавала рэзалюцыі салдацкіх і сял. сходаў у падтрымку новай улады, матэрыялы пра барацьбу сав. войск суп раць 1-га Польскага корпуса ген Ю.Р.Доўбар Мусніцкага Асн. месца ад водзіла пытанням расфарміравання бы лой рэгулярнам і стварэння добраахвот най арміі, асвятляла стан забеспячэння новай арміі агітац. сродкамі і харч. пра дуктамі. У сувязі з развалам арміі. выкліканым наступленнем герм. войскаў, газета спыніла існаванне. Апошні вядомы нумар ад 17.2.1918. Мікола Сяменчык. «НЗВЁСТПЯ БОБРЎЙСКОГО СО- ВЁТА РАБОЧПХ Н СОЛДАТСКПХ ДЕПУТАТОВ», газета, орган Бабруй скага Савета рабочых і салдацкіх дэпута таў. Выходзіла са жн. 1917 па студз 1918 у Бабруйску штодзённа (акрамя па- нядзелка) на рус. мове. У вер. — снеж 1917 пад назвай «Пзвестня Бобруйского Совета рабочнх, солдатскнх н крестьян- скнх депутатов» 3 першых нумароў аб- вясціла сябе «адзінай мясцовай усепар- тыйнай газетай», «органам Савета, закліканага аб яднаць у сабе рэвалюцый- ную дэмакратыю ўсіх партыйных накі- рункаў» На працягу існавання захавала агульнадэмакр. кірунак. Рэдкалепя ўключала прадстаўнікоў Бунда, польск сацыялістаў, эсэраў (Я.Д.Разенталя, С.Н.БрадовічЗ. Петрасяна). 3 уваходам у ліст. 1917 у рэдкалегію бальшавікоў (М.Я.Бральніцкі, потым І.І.Агол) кіру-
нак газеты не змяніўся. Перадрукоўвала артыкулы з цэнтр. выданняў па актуаль- ных пытаннях. Значнае месца адводзіла дзейнасці мясц. к-та выратавання рэва- люцыі. Друкавала матэрыялы аб выба- рах ва Устаноўчы сход, сярод іх спісы кацдыдатаў ад асн. партый Мінскай ак- ругі. Мясц. жыццё асвятляла ў рубрыках «Хроніка», «Лісты ў рэдакцыю», дзе па- ведамлялася аб рабоце Савета, гар. ду- мы, парт. арг-цый. Спыніла выхад пасля захопу горада часцямі польскага корпуса Доўбар-Мусніцкага. Мікола Сяменчык. «НЗВЁСТНЯ ВОЁННО-РЕВОЛЮЦН- ОННОГО КОМНТЁТА III АРМНН», бальшавіцкая газета. Выдавалася з ліст. 1917 да лют. 1918 у Полацку на рус. мо- ве 5—б разоў на тыдзень. 3 № 32 вы- ходзіла пад назвай «Нзвестмя армейского Совета солдатскмх депутатов III арммм», з 3(16).1.1918 — «Нзвестня армейского Совета солдатскмх депутатов III арммм н ПолоДкого Совета рабочмх, солдатскнх н крестьянскмх депутатов». Рэдактары А.Свадкоўскі (эсэр-максімаліст) і М.Ца- роў (бальшавік). Як выданне баль- шавіцкага кірунку актыўна прапаганда- вала дэкрэты 2-га Усерас. з езда Саветаў, ухваляла Кастр. пераварот. Друкавала загады і распараджэнні ВРК, рэзалюцыі салдацкіх і рабочых сходаў, асобныя пісьмы ў падтрымку новай улады. Асвят- ляла дзейнасць вайсковых арг-цый, пра- цу 3-га Надзвычайнага з'езда 3-й арміі і 2-га Надзвычайнага з'езда салдат-сялян 3-й арміі. Асуджала дзейнасць Бел. рады як «контррэвалюцыйную», апраўдвала разгон Усебел. з'езда 1917. Праводзіла кампанію па дыскрэдытацыі Устаноўчага сходу «як неадпавядаючага волі народа». Крах старой арміі і перспектыва заклю- чэння міру прымусілі выдаўцоў газеты перанесці цяжар агітацыйна-прапаган- дысцкай дзейнасці на мясц. грамадзян- скае насельніцтва з мэтаю забеспячэння з яго боку падтрымкі бальшавіцкай улады. У новых умовах газета была скіравана на фарміраванне ўзбр. атрадаў з мясц. на- сельніцтва як апоры Саветаў і арг-цыю сав. работы ў павеце. У сувязі з пагар- шэннем становішча Рас. Рэспублікі ваен- нае пытанне зноў стала першаступен- ным, таму ў апошніх сваіх нумарах цэнтр увагі газета перанесла на агітацыю добраахвотнікаў у Чырв. Армію. Апошні вядомы нумар ад 17.2.1918. Мікола Сяменчык. «НЗВЁСТНЯ ГОМЕЛЬСКОГО гу- БЁРНСКОГО КОМЙТЁТА РКП», гра- мадска-паліт. часопіс, орган Гомельскага іуб. к-та РКП(б). Выдаваўся ў Гомелі ў 1919—26 (з № 17, 1925, называўся «По- лесскнй коммунар») на рус. мове. Вы- ходзіў неперыядычна — штомесяц, двух- тыднёва. Пачаў друкавацца (№ 1—4 за 14, 24, 31 кастр. і 4.11.1919) як газета на старонках газеты «Путь Советов» (зай- маў 2-ю і 3-ю старонкі). У 1920—24 выйшлі 83 нумары, у 1925 — 24, у 1926 — 21 нумар. Асвятляў пытанні парт., прафс. і камсамольскага жыцця, сав. і каап. будаўніцтва, развіцця гаспа- даркі, адукацыі і культуры ў Гомельскай іуб. Друкаваў дакументы цэнтр. органаў і іуб. к-та партыі (стэнаграмы, справаз- дачы, цыркуляры, інструкцыі і інш.). У пастаяннай рубрыцы «Гістпарт» змясціў больш за 100 успамінаў і інш. матэрыя- лаў пра рэв. рух і барацьбу бальшавікоў за ўладу на Гомельшчыне і Магілёў- шчыне. Публікаваў разнапланавыя матэ- рыялы: ад вершаў Дз.Беднага, спісаў ма- білізаваных на фронт камуністаў, апісан- няў мяцяжу Стракапытава і паўстання І.Галакі да перадруку арт. «Наша між- народнае становішча» Р.Я.Зіноўева. Быў тыповым для таго гіст. перыяду мясц. парт. выданнем з уласцівымі ім пэўнай ідэалаг. абмежаванасцю і рэв. не- цярпімасцю. Спыніў існаванне пасля ліквідацыі Гомельскай іуб. Валерый Герасімаў. «НЗВЁСТНЯ МЙНСКОГО СОВЁТА РАБОЧНХ Н СОЛДАТСКНХ ДЕПУ- ТАТОВ», газета, орган Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Вы- хбдзіла з 5(18) сак. па кастр. 1917 у Мінску 3 разы на тыдзень на рус. мове. Назва № 1 —2 «Нзвестня Совета рабочнх депутатов»; № 3—40 «Нзвестня Совета рабочнх м солдатскнх депутатов»; № 41—7б «Нзвестня Ммнского Совета рабо- чнх м солдатскмх депутатов». На працягу першых двух месяцаў існавання мела агульнадэмакр. кірунак (рэдактар мен- шавік-інтэрнацыяналіст А.К.Пайкес). Фактычна выконвала функцыі друк. ор- гана мінскіх сац.-дэмакратаў. Друкавала адозвы і заклікі аб утварэнні Саветаў, салдацкіх к-таў, прафес. саюзаў, дэмакр. арг-цый, спрыяла ўтварэнню і дзейнасці мінскай аб'яднанай арг-цыі РСДРП. Змяшчала паведамленні аб нац. руху ў Мінску, аб утварэнні парт. арг-цый, ас- вятляла ход і асн. пытанні з'езду ваенных і рабочых дэпутатаў Зах. фронту (№ 15—20 ад 9—23.4.1917). 3 узмацненнем у Мінскім Савеце ўплыву бальшавікоў (май—чэрв.) змест газеты паступова на- бываў парт. адценне (рэдактар бальшаік У.Неўскі). Тэарэт. змест перадавых арт- кулаў грунтаваўся на грамадска-паліт. падзеях Петраграда, Масквы і інш. раё- наў Расіі. Рубрыкі «Рабочае жыццё», «Партыйнае жыццё», «Агляд друку» аналізавалі ў асноўным інфармацыю не- мясцовага паходжання. Сялянскі і бел. нац. рух амаль не асвятляўся. Рубрыка «Ваеннае жыццё» прадстаўлена матэры- яламі, якія падрывалі аўтарытэт Часова- га ўрада і вышэйшага камандавання. У кастр. 1917 газета выступала за перадачу ўсёй улады Саветам, адлюстроўвала інтарэсы бальшавікоў. Крэда газеты «як выказніцы думак і інтарэсаў усёй мясцо- вай рэвалюцыйнай дэмакратыі» (№ 36 ад 27 чэрв.) адкінута. Рашэннем Мінскага Савета ад 18(31).10.1917 газета перайменавана ў «Рабочнй м солдат». Мікола Сяменчык. «НЗВЁСТНЯ МОГНЛЁВСКОГО ГУ- БЁРНСКОГО НСПОЛНЙТЕЛЬНОГО КОМНТЁТА СОВЁТОВ КРЕСТЬЯН- СКНХ, СОЛДАТСКНХ Н РАБОЧНХ ДЕПУТАТОВ», газета. Выдавалася ў 475 НЗВЕСТЙЯ студз.—лют. 1918 у Магілёве на рус. мо- ве (№ 1 —10 выйшлі пад назвай «Нзве- стня Могмлёвского Совета рабочнх м сол- датскнх депутатов»), Знаходзілася пад уплывам бальшавікоў і левых эсэраў. Друкавала афіц. дакументы, матэрыялы аб пасяджэннях Саветаў сял., рабочых і салдацкіх дэпутатаў і дзейнасці баль- шавіцкай і леваэсэраўскай арг-цый у Магілёве, пастановы мясц. органаў ула- ды. У сувязі з наступленнем герм. вой- скаў і польск. корпуса Доўбар-Мусніц- кага з лют. 1918 выдаваліся «Нзвестня Военно-революцнонного комнтета Могн- лёвской губерннн». Аляксандр Вараб'ёў. «НЗВЁСТНЯ МОЗЫРСКОГО СОВЁТА РАБОЧНХ Н СОЛДАТСКНХ ДЕПУ- ТАТОВ», газета. Выдавалася з 4(17).5.1917 да лют. 1918 у Мазыры на рус. мове 3—4 разы на тыдзень. 3 № 27 ад 15(28).6.1917 да сярэдзіны вер. 1917 выходзіла пад назваю «Нзвестмя Мозыр- ского Совета рабочнх н солдатскмх депу- татов н Мозырского Совета крестьянскнх депутатов». Абвясціўшы сваю платформу «беспартыйна-дэмакратычнай», выдаў- цы назвалі бліжэйшай задачай газеты «аб'яднанне рэвалюцыйнай дэмакратыі на шырокіх прынцыпах роўнасці, брацт- ва і свабоды», а ў перспектыве «дабівац- ца ўсталявання поўнага народаўладдзя на аснове шырокага самакіравання і культурнага самавызначэння нацыяналь- насцей». У рэд. камісію ўваходзілі У.М.Берман, Б.Л.Янішэўскі, Р.Я.Малы- кін, І.В.Гаеўскі, В.І.Азараў, М.Ю.Одлін, адказны рэдактар Н.Е.Кушлянскі. Мела рубрыкі: «Вайна. Паведамленні штаба Вярхоўнага галоўнакамандуючага», «За- гады арміі і флоту», «Замежныя паве- дамленні», «Тэлеграмы», «Па Расіі», «Па павеце» і інш. Друкавала афіц. да- кументы і звароты Часовага ўрада, асоб- ныя артыкулы з цэнтр. газет. Рубрыка «Хроніка» паведамляла пра падзеі ў го- радзе, змяшчала справаздачы пасяджэн- няў Савета. Цэнтр. месца ў летніх нума- рах газеты займала інфармацыя, прысве- чаная выбарам у мясц. думу. Асвятляла аграрны рух у павеце і матэрыялы ся- лянскіх з'ездаў. Значнае месца займалі публікацыі па асн. праблемах грамадска- паліт. жыцця краіны ў ліпеньскія дні 1917, у час карнілаўскага мяцяжу, Кастр. перавароту, якія былі вытрыманы ў агульнадэмакр. кірунку. Бальшавіцкі пераварот істотна не адбіўся на лініі газе- ты, якая імкнулася прытрымлівацца аб- вешчаных прынцыпаў, на яе старонках з'явіліся афіц. дакументы СНК. Гал. мес- ца ў ліст. 1917 — студз. 1918 адводзілася выбарам ва Устаноўчы сход і паліт. ба- рацьбе вакол яго. Выйшла 150 нумароў. Мікола Сяменчык. «НЗВЁСТНЯ ЦК КПСС», інфар- мацыйны штомесячны часопіс. Выда- ваўся ў Маскве ў 1989—91 як працяг ча- сопісаў «Нзвестня ЦК РКП(б)» (1919— 25) і «Нзвестня ЦКВКП(б)» (1926—29).
476 ІЗГОІ Аднаўленне выдання часопіса было вы- клікана працэсамі перабудовы і галос- насці, якія пачаліся ў СССР у 2-й пал. 1980-х г. У рэдакцыйны савет у розны час уваходзілі М.С.Гарбачоў, А.М.Якаў- леў, В.А.Мядзведзеў і інш. Меў рубрыкі: «У Цэнтральным Камітэце КПСС», «У камісіях ЦК КПСС», «У Цэнтральнай Рэвізійнай камісіі КПСС», «У Камітэце партыйнага кантролю пры ЦК КПСС», *У Камісіі Палітбюро ЦК КПСС па да- датковым вывучэнні матэрыялаў, звяза- ных з рэпрэсіямі, што мелі месца ў перы- яд 30—40-х і пачатку 50-х гадоў», «Інфармацыя і хроніка», «Міжнародныя сувязі КПСС», «Пошта ЦК КПСС», «3 архіваў партыі» і інш. Друкаваў біяграфіі кіраўнікоў КПСС, міжнар. камуніст. ра- бочых і сац.-дэмакр. партый, матэрыялы пра дзейнасць парт. арг-цый, у т.л. бел., стэнаграмы і пратаколы пасяджэнняў пленумаў ЦК КПСС, якія раней не змяшчаліся ў адкрытым друку, пастано- вы Палітбюро па найб. важных пытаннях эканам., грамадска-паліт. і культ. жыцця краіны. Апублікаваў дакументы, звяза- ныя з утварэннем у студз. 1919 БССР (1989, № 6). Змяшчаў інфармац.-аналі- тычныя матэрыялы пра грамадска-паліт. жыццё ў СССР, надрукаваў праграмныя дакументы Бел. нар. фронту «Адра- джэньне», Бел. сац.-дэмакр. грамады, Дэмакр. партыі Беларусі, Аб'яднанай дэ- макр. партыі Беларусі, Бел. сялянскай партыі, Сац.-дэмакр. парты Беларусі і інш. (1991, № 7). На старонках часопіса апублікаваны дакументы з архіва ЦК КПСС, Цэнтр. парт. архіва Ін-та марк- сізму-ленінізму пры ЦК КПСС пра маса- выя паліт. рэпрэсіі супраць парт., дзярж. і ваен. кадраў, рабочых, сялян і інтэлігенцыі ў Расіі, на Беларусі, Ук- раіне, інш. рэгіёнах б. СССР, пра пача- так Вял. Айч. вайны, падзеі на Зах. фронце, у т.л. на Беларусі. Асаблівую каштоўнасць маюць заўвагі, зробленыя ў адносінах да асоб, пра якіх раней не бы- ло вядома. Публікацыі часопіса вызнача- юцца высокім навук. узроўнем. Выйшлі 32 нумары. Міхась Шумейка. ІЗГОІ, катэгорыя насельніцтва ў Кіеў- скай Русі і некаторых усходнеслав. кня- ствах 11 —12 ст.; людзі, якія ў выніку якіх-небудзь абставін мусілі выйсці са свайго звычайнага грамадскага ста- новішча. Упамінаюцца ў Рускай праўдзе, устаўнай грамаце 1136—37 (з прыпіскаю 1150) смаленскага кн. Расціслава Мсці- славіча і царкоўным статуце наўгарод- /скага кн. Усевалада Мсціславіча (12 ст., / па некаторых меркаваннях 14 ст.). Боль- шасць I. паходзіла з сялян, якія пакінулі сваю абшчыну, засталіся без зямлі, срод- каў вытв-сці і мусілі перайсці ў феад. за- лежнасць. I. станавіліся таксама былыя рабы, якім удалося атрымаць ці выкупіць у феадала свабоду. У далейшым яны маглі перайсці ў склад вотчынных сялян. 1. меліся ва ўдзелах царкоўных і свецкіх феадалаў. У працэсе феадалізацыі гра- мадства зліліся з асн. масай феадальна залежнага насельніцтва. Літ.: Г р е к о в Б.Д. Крестьяне на Русн с древнейшнх времен до XVII в. Кн. 1. 2 нзд. М., 1952; Черепннн Л.В. Формнро- ванне крестьянства на Русн / / Мсторня крестьянства в Европе: Эпоха феодалнзма. М., 1985. Т. 1. Алег Іоў. ІЗМАЙЛОВІЧ, сёстры, рэвалюцыя- неркі. Нарадзіліся ў Пецярібуріу. 3 два- ранскай сям'і, бацька — ген. расійскай арміі. Аляксандра Адольфаўна (1878—11.9.1941). Чл. партыі сацы- ялістаў-рэвалюцыянераў з 1907. Паводле ўспамінаў А.І.Луцкевіча, у 1905 сувязі БСГ з эсэрамі ажыццяўляліся праз сяс- цёр Ізмайлавічанак. Аляксандра 27.1.1906 разам з І.П.Пуліхавым удзельнічала ў няўдалым замаху на мінскага губернатара П.Р.Курлова і паліцмайстра Дз.Дз.Норава, за што пры- гаворана да пажыццёвай катаргі. 3 кастр. 1917 чл. ЦК Партыі левых сацы- ялістаў-рэвалюцыянераў, са снеж. 1917 чл. Прэзідыума ВЦВК. Адмоўна ставі- лася да Брэсцкага міру, лічыла яго здра- дай інтарэсам Украіны і Беларусі, а так- сама да к-таў беднаты і «чырвонага» тэ- рору. У лёваэсэраўскім мяцяжы 6.7.1918 не ўдзельнічала, але была арыштавана; сядзела ў турме, з 1923 у ссылцы. У 1930 арыштавана ў Ташкенце і выслана на 3 гады ва Уфу. У 1937 асуджана на 10 га- доў. 11.9.1941 разам з 170 вязнямі рас- страляна ў Мядзведскім лесе (каля г. Ар- ла). Рэабілітавана ў 1957 па справах 1937 і 1941 і ў 1989 па справах 1920— 30-х г. Аўтар кн. «Паслякастрычніцкія памылкі» (1918), арт. «3 мінулага» (1923). Кацярына Адольфаўна (1881—9.2.1906). У 1905 (разам з сяст- рой Аляксандрай) куратар Мінскай арг-цыі эсэраў, праводзіла рэв. работу ў Магілёве, Маскве. Расстраляна ў Се- вастопалі за замах на віцэ-адмірала Р.П.Чухніна. Эдуард Ліпецкі. ІЗЮМАЎ Мікалай Андрэевіч (24.12.1920, г. Аша Чэлябінскай вобл. Расіі — 28.6.1944), удзельнік вызвален- ня Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Улья- наўскае бранятанк. вучылішча (1941). На фронце з кастр. 1941. Камандзір танк. батальёна капітан I. вызначыўся ў Бабруйскай аперацыі ў чэрв. 1944: ба- тальён пад яго камандаваннем захапіў пераправу цераз Бярэзіну каля в. Шчат- кава і ва ўпартых баях з намнога боль- шымі сіламі праціўніка ўтрымаў яе; каля в. Баяры захапіў участак шашы Баб- руйск—Мінск. Загінуў у баі. Пахаваны ў в. Баяры Бабруйскага р-на, дзе яго імем названа вуліца. У яго гонар в. Дурынічы Бабруйскага р-на перайменавана ў Ізюмава. ІЗЯСЛАВІЧЫ, 1) княжацкі род, прад- стаўнікі якога ў 11 —13 ст. валодалі Полацкай зямлёю; адгалінаванне роду Рурыкавічаў. Паходзяць ад Ізяслава Уладзіміравіча, старэйшага сына кіеў- скага кн. Уладзіміра Святаславіча і пола- цкай князёўны Рагнеды Рагвалодаўны. Паводле родавых звычаяў Ізяслаў лічыўся спадкаемцам свайго дзеда па маці Рагвалода, які загінуў разам з сы- намі пры заваяванні Полацка Уладзі- мірам Святаславічам. У сувязі з гэтым нашчадкі Ізяслава ў летапісах наз. «І’аг- валожымі ўнукамі», у гіст. л-ры часам — Рагвалодавічамі. Уладзімір улічваў гэтую акалічнасць пры вызначэнні ва ўдзел Ізяславу менавіта Полацкага княства. Паколькі Ізяслаў памёр раней за бацьку, яго нашчадкі страцілі права на веліка- княжацкі пасад у Кіеве, але набылі вот- чыннае права на прыжыццёвае Ізя- славава ўладанне — Полацкую зямлю, якую стойка аберагалі ад прэтэнзій іншых князёў. У 1129 за непаслушэнства кіеўскаму князю большасць I. была вы- слана ў Візантыю, але многія з іх да ся- рэдзіны 12 ст. вярнуліся і аднавілі свае ўладанні ў Полацкай зямлі. 3 гэтага часу род падзядіўся на некалькі галін, якія па- ходзяць ад сыноў Усяслава Брачыславіча (унука Ізяслава). На падставе гэтага іх называюць таксама Усяславічамі. Ад Ба- рыса Усяславіча пайшла галіна, якая ў 2-й пал. 12 ст. валодала Друцкім княст- вам (найб. значны прадстаўнік — Рагва- лод Барысавіч). Звесткі пра яе ў да- лейшым знікаюць, але магчыма, што ад гэтай галіны паходзяць князі Друцкія ча- соў ВКЛ. Ад Глеба Усяславіча пайшла менская галіна I. (найб. значныя прад- стаўнікі — Расціслаў і Валадар Гле- бавічы). Звесткі пра яе абрываюцца на ўнуках Глеба, але магчыма, што галіна існавала да знікнення Менскага княства ў 14 ст. Ад Святаслава Усяславіча пайш- ла трэцяя значная галіна I., прадстаўнікі якой валодалі Віцебскім княствам і неад- наразова княжылі ў Полацку. Да яе на- лежалі Васіль Святаславіч, Усяслаў Васількавіч, верагодна — вядомы з кры- жацкіх крыніц Уладзімір Полацкі і ўпа- мянуты ў 1239 Брачыслаў Полацкі. Не выключана, што нашчадкамі I. былі не- каторыя правасл. княжацкія роды, вядо- мыя на Беларусі ў часы ВКЛ: Адзінцэ- вічы, Лукомскія, Палубінскія, Талочкі. 2) Княжацкі род, прадстаўнікі якога ў 11 — 13 ст. валодалі Тураўскай зямлёю; адгалінаванне роду Рурыкавічаў. Пахо- дзяць ад кн. Ізяслава Яраславіча, які ў сярэдзіне 11 ст. атрымаў Тураў ад свайго бацькі кіеўскага кн. Яраслава Мудрага. Паводле летапісаў, пасля смерці Ізяслава (1078) Туравам валодалі яго сыны — Яраполк, потым Святаполк. Права апош- няга на Тураўскую зямлю пацверджана Любецкім з'ездам 1097. Сыны і ўнукі Ізяслава стараліся замацавацца і ў іншых рэгіёнах Русі. Пэўны час яны валодалі Полацкам (Святаполк, Мсціслаў і Яра- полк Ізяславічы), Ноўгарадам (Свята- полк і Мсціслаў Ізяславічы), Ула- дзімірам-Валынскім (Яраполк Ізяславіч, Мсціслаў і Яраслаў Святаполчычы). У 1093—1113 Святаполк Ізяславіч быў вял. кн. кіеўскім. У межах Тураўскай і Уладзіміра-Валынскай зямель асобнымі валасцямі валодалі Яраслаў Яраполчыч
(Луцк, Бярэсце), Мсціслаў Святаполчыч (Бярэсце, Пінск?), а таксама, верагодна, Вячаслаў Яраполчыч, Брачыслаў і Ізя- слаў Святаполчычы, Расціслаў Мсці- славіч. Калі ў 1113 памёр Святаполк, но- вы кіеўскі князь Уладзімір Манамах паз- бавіў I. Тураўскага княства, пакінуўшы за сынам Святаполка Яраславам толькі Уладзімір-Валынскі. Спроба апошняга вярнуць спадчыну бацькі з дапамогай зброі скончылася яго забойствам у 1123. 3 гэтага часу да сярэдзіны 12 ст. толькі Вячаслаў Яраславіч, праўнук Ізяслава, упамінаецца ў летапісах пад 1127 як князь клецкі. Аднавіць свае ўладанні (акрамя Берасцейшчыны) 1. удалося толькі ў 1158, калі ў Тураве, відаць, па запрашэнні гараджан, з'явіўся кн. Юрый Яраславіч, малодшы брат клецкага кн. Вячаслава. Сыны Юрыя падзялілі ту- раўскія землі на ўдзелы. Ад старэйшага Святаполка, які застаўся ў Тураве, па- ходзяць князі тураўскія (апошні раз без імёнаў упамінаюцца пад 1204); верагод- на, ад Яраслава Юр'евіча паходзяць князі пінскія (сыны Уладзімір і Міхаіл, унукі Расціслаў, Фёдар, Юрый Ула- дзіміравічы); ад Глеба Юр'евіча пайшлі князі дубровіцкія (Аляксандр, Глеб), по- тым сцяпанскія (Іван Глебавіч, Уладзімір Іванавіч). Звесткі пра I. знікаюць у кан- цы 13 ст. Іх нашчадкамі традыцыйна лі- чацца шматлікія правасл. князі 2-й пал. 14 ст., што служылі вял. кн. літоўскім на Палессі і Валыні — Гарадзецкія (ад г. Давыд-Гарадок), Сцяпанскія. Чацвяр- цінскія, Нясвіцкія (ад г. Несвіч на Ва- лыні). Першым нясвіцкім князем, магчы- ма, быў Юрый Нясвіцкі, які загінуў у бітве з мангола-татарамі на Калцы (1223). Большасць даследчыкаў лічаць; што менавіта ад яго паходзяць роды кня- зёў Збаражскіх, Вішнявецкіх і Парэцкіх. Верагодна, ад I. таксама бярэ пачатак род князёў Астрожскіх, першы прад- стаўнік якога, кн. Даніла Астрожскі, вя- домы з 1366. Літ.'- Алексеев Л.В. Полоцкая земля в IX—XIII вв.: (Очеркн всторнн Северной Белорусснн). М., 1966; Рапов О.М. Кня- жескне владення на Русн в X — первой по- ловнне XIII в. М., 1977; Насевіч В.Л. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12—18 стст. Мн., 1993; Загорульскнй Э.М. Генеалогня полоцкнх князей Нзясла- внчей. Мн., 1994; Л ы с е н к о П.Ф. Кнев н Туровская земля / / Кнев н западные зем- лн Русн в IX—XIII вв. Мн., 1982: I о ў А. Турава-Пінскае княства / / Бел. думка. 1992. № 5. Вячаслаў Насевіч, Алег Іоў. ІЗЯСЛАЎ, князь новагародскі (нава- грудскі). Упамінаецца ў Іпацьеўскім ле- тапісе пад 1237, калі Даніла Галіцкі на Конрада Мазавецкага «наведе... Лмтву Ммндога Нзяслава Новогородьского». Гэ- ты запіс даў падставу шэрагу даследчы- каў лічыць, што побач з Міндоўгам у ба- рацьбе з князем мазавецкім удзельнічаў і I. і што ў гэты час Міндоўг меў уладу над Новагародкам і ўсёй Чорнай Руссю. Ад- нак у летапісным запісе няма злучніка «н* (ён штучна падстаўляецца даслед- чыкамі паміж імёнамі Міндоўг і Ізяслаў), таму можна таксама меркаваць, што Літ- ва Міндоўга (знаходзілася ў раёне сучас- ных Баранавічаў) была пад улалай нова гародскага князя і таму толькі яна адна ўдзельнічала ў барацьбе з Конрадам Ма- завецкім. I. — адзіны новагародскі князь, што ўпамінаецца ў летапісе і толькі адзін раз. Літ.. Полное собранне русскнх летопн- сей. М., 1962. Т. 2. С. 776; Пашуто В.Т. Образованне Лнтовского государства. М., 1959. С. 374. Мікола Ермаловіч. ІЗЯСЛАЎ, князь полацкі 13 ст. Вядомы па грамаце, якую ён каля 1267 накіраваў ад імя Полацкага і Віцебскага княстваў рыжскаму епіскапу пра згоду весці сва- бодны гандаль паміж Полацкам і Рыгай, захоўваць мір паміж імі. Каштоўнасць гэтага дакумента ў тым, што ён сведчыць пра мірнае ўваходжанне Полацкай і Віцебскай земляў у ВКЛ і 1. прызнае, што знаходзіцца «ў волі Войшалка», які на той час сіламі новагародскага і пінскага войскаў заваяваў летапісную Літву, Нальшчаны і Дзяволтву, ства- рыўшы новую дзяржаву ВКЛ з першапа- чатковым цэнтрам у Новагародку, р ўладу якога прызналі над сабою Полацк і Віцебск. Літл Белоруссня в эпоху феодалнзма. Т. 1. Мн., 1959. С. 75; Ермаловіч М. Ста- ражытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990. С. 330—331. Мікола Ермаловіч. ІЗЯСЛАЎ (М і к у л і ч ?), князь полац- кай дынастыі Ізяславічаў у 12 ст. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1180 як «сыновец» (пляменнік) кн. Анд- рэя Валодшыча. Адзін з саюзнікаў кіеўскага кн. Святаслава Усеваладавіча ў міжусобіцы з вял. кн. Уладзімірскім Усе- валадам Вялікае Гняздо і кн. Расціславі- чамі. Верагодна, валодаў удзелам у Полацкай зямлі. Алег Іоў. ІЗЯСЛАЎ ВАСІЛЬКАВІЧ, паўлеген- дарны князь з полацкай дынастыі Ізя- славічаў у 12 ст. Адзін з герояў *Слова аб палку Ігаравым», дзе гаворыцца пра яго гераічную гібель у баі з літоўцамі. Дзедам І.В. названы кн. Усяслаў Брачыс- лавіч, братамі — Брачыслаў і Усяслаў Васількавічы. На падставе «Слова...» не- каторыя даследчыкі лічаць, што І.В. быў князем у Гарадзені, які атаясамліваецца з сучасным Гроднам, што малаверагодна, паколькі ў той час гарадоў з такой на- звай было некалькі. Адзіны герой «Сло- ва...», які не ўпамінаецца ў летапісах, што ставіць пад сумненне яго гіст. сап- раўднасць. Літ.. Ермаловіч М. Па слядах адна- го міфа. 2 выд. Мн., 1991. С. 35—36; Яго ж . Старажытная Беларусь: Полацкі і нова- гародскі перыяды. Мн., 1990. С. 257, 259. Мікола Ермаловіч. ІЗЯСЛАЎ ГЛЕБАВІЧ (? — 14.5.1134), князь Полацкай зямлі (паводле В.Таці- шчава), сын менскага кн. Глеба Усясла- віча. Верагодна, валодаў адным з удзелаў Полацкага княства. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе (у сувязі са смер- цю). Літ.. Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990. С. 207. Мікола Ермаловіч. 477 ІЗЯСЛАЎ ІЗЯСЛАУ МСШСЛАВІЧ (? — 18.11.1154), князь полацкі і менскі, сын наўгародскага кн. Мсціслава Уладзі- міравіча. У 1127 прымаў удзел у паходзе паўд.-рус. князёў (княжыў у Курску) на Полацкую зямлю. Дасягнуўшы Лагожска (Лагойска), пайшоў на Ізяслаўль, па- ланіў кн. Брачыслава. Пасля высылкі ў 1129 полацкіх князёў у Візантыю атры- маў княжанне ў Полацку. У 1132 пера- ведзены ў Пераяслаўль, потым у Менск, атрымаўшы ў дадатак Тураў і Пінск. У 1135 пасля вызвалення Полацка ад уп- лыву Кіева, пераехаў у Ноўгарад, затым ва Уладзімір Валынскі. У 1146, стаўшы вял. кіеўскім князем, жорстка рас- правіўся са сваім дзядзькам тураўскім кн. Вячаславам Уладзіміравічам, які за- хапіў у яго шэраг гарадоў. Літ.'. Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. -Мн.. 1990. С. 176—178. 185, 189, 191, 198. ІЗЯСЛАЎ СВЯТАПОЛЧЫЧ (? — 13.12.1127), князь тураўскай дынасгыі Ізяславічаў. Сын кн. Святаполка Ізя- славіча. Магчыма, валодаў удзелам у ме- жах Тураўскага ці Уладзіміра-Валынска- га княстваў. Алег Іоў. ІЗЯСЛАЎ УЛАДЗІМІРАВІЧ (? — 1001), полацкі князь з 988, сын Уладзіміра Святаславіча і Рагнеды Раг- валодаўны. Паводле летапіснай легенды, за заступніцтва за маці хлопчык Ізяслаў быў разам з ёю адасланы бацькам на Полаччыну ў пабудаваны для іх г. Ізя- слаўль (цяпер г. Заслаўе пад Мінскам). 3 яго імем звязана аднаўленне полацкай княжацкай дынастыі Рагвалодавічаў і паліт. самастойнасці Полацкага княст- ва. Даследчыкі мяркуюць, што пры ім адбылося прыняцце хрысціянства на По- лаччыне, у Полацку створана адно з пер- шых епіскапстваў (991—992), уведзена пісьменства, аб чым сведчыць яго пячат- ка з надпісам, знойдзеная пры археал. раскопках у Ноўгарадзе. Ніканаўскі ле- тапіс даў высокую ацэнку І.У. як чалаве- ку і хрысціяніну. першым з усходнеслав. князёў ахарактарызаваў як кніжніка: «Бысть же снй князь тнх м кроток, м смнрен, н мнлостнв, м любя зело м почн- тая свяіценнмческнм чнн мноческмй, н прнлежаше прочнтанню божественных пмсанмй, н отврашаяся от суетных глум- ленмй, м слезен, н умнлен, м долготерпе- лнв». Пражыў не больш як 25—26 гадоў. Меў 2 сыноў: Усяслава і Брачыслава Ізяславіча. Літ.'. Полное собранне русскнх летопн- сей. Т. 9. М., 1965; Ермаловіч М. Ста- ражытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды.. Мн., 1990. Генадзь Семянчук. ІЗЯСЛАЎ ЯРАСЛАВІЧ (у хрышчэнні Дзмітрый; 1024—3.10.1078). князь тураўскі і вял. князь кіеўскі, старэйшы сын Яраслава Мудрага. Княжыў у Тура- ве, напэўна, з 1042, а ў 1052, як свед- чаць летапісы, атрымаў таксама пасад у Ноўгарадзе. Пасля смерці бацькі (1054)
478 ІЗЯСЛАЎСКАЕ стаў вял. князем кіеўскім. У 1058 зрабіў паход і перамог заходнябалцкае племя голядзь. У 1067 з братамі Святаславам і Усеваладам ваяваў супраць полацкага кн. Усяслава Брачыславіча, удзельнік Нямігскай бітвы 1067. У час перагаво- раў каля Оршы вераломна захапіў Уся- слава ў палон і адправіў у цямніцу ў Кі- еў. У выніку нар. паўстання ў 1068 скінуты з трону. У 1069 з дапамогай польск. караля Баляслава вярнуўся ў Кі- еў. прагнаў Усяслава з Полацка і прыз- начыў на яго месца свайго сына Мсціслава, а потым — Святаполка (да 1071). У 1073 вымушаны пакінуць Кіеў, у 1077 зноў захапіў кіеўскі трон. Ёсць меркаванне, што ў Тураў на княжанне паслаў сына Яраполка. Загінуў у міжусобнай барацьбе пад Чарнігавам. Адзін са складальнікаў *Рускай праўды». Віслыя свінцовыя пячаткі І.Я. пры архе- ал. раскопках выяўлены ў Ваўкавыску, Тураве, Брэсце. Літ.- Соловьев С.М. Соч. Кн. 1. йс- торня Росснн с древнейшнх времен. Т. 1—2. М., 1988; Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн.. 1990. Георгій Штыхаў. ІЗЯСЛАЎСКАЕ КНЯСТВА, удзельнае княства Полацкай зямлі. Цэнтр — г. Ізяслаўль (цяпер г. Заслаўе). Утварылася ў пач. 12 ст. на тэр. Ізяслаўскай воласці. У пісьмовых крыніцах упершыню згадва- ецца як княства пад 1127 у час княжання Брачыслава, магчыма. сына полацкага кн. Давыда Усяславіча. У канцы 1150-х г. княства — аб'ект барацьбы за валодан- не ім мінскіх князёў і нашчадкаў Бра- чыслава, якіх падтрымліваў полацкі кн. Рагвалод Барысавіч. 3 1160 у складзе Мінскай зямлі, з канца 13 ст. ў складзе ВКЛ: з 1345 належала Яўнуту Гедзімі- навічу, потым яго нашчадкам — князям Заслаўскім. У выніку падзелу паміж на- шчадкамі і продажу часткі яго тэрыторыі княства значна паменшала. У гіст. л-ры ёсць меркаванне пра існаванне ў 12 ст. Ізяслаўска-Лагожскага княства. Літ.'. Заяц Ю.А. Заславль X—XVIII вв.: (Пст.-археол. очерк). Мн., 1987; Яго ж . Заславль в эпоху феолалнзма. Мн., 1995. Юрый Заяц. ІКАЗНЕНСКІ ЗАМАК Існаваў у 16— 18 ст. у в. Іказнь Браслаўскага р-на. Займаў паўд.-ўсх. край вострава Замак на воз. Іказнь. Узвышаная частка пагор- ка (55 х 30 м) з Пн і У была абведзена мурам таўшчынёй 2 м, складзеным з ва- луноў і цэглы ў тэхніцы паласатай му- роўкі. Зах. бок ахоўваўся гліняным ва- лам, на якім былі драўляныя сцены. На паўд. краі замкавага пагорка стаяла му- раванае збудаванне (20 х!8 м, таўшчыня сцен 2 м) з цэглы і валуноў, зробленае ў адной тэхніцы з мурам. У паўд. куце пагорка на курганападобным насыпе стаяла драўляная вежа. На ўсх. рагу замка ўзвялі пяцівугольную вежу- рандэль з валунна-цаглянымі сценамі таўшчынёй 2 м. Схілы замкавага пагорка Іказненскі замак. Малюнак з карты пачат- ку 17 ст. Паштоўка з выявай касцёла ў в. Іказнь Браслаўскага раёна. Пачатак 20 ст. амаль да самай вады былі забрукаваны. Уезд у замак размяшчаўся па цэнтры зах. сцяны. Падыходы да замка і ўсю астат- нюю тэр. вострава займаў падзамак. 3 Пд і ПдЗ ён быў абнесены земляным ва- лам вышынёй каля 2 м з драўлянымі канструкцыямі на ім. Пад замкам, у паўн.-зах. баку, знаходзілася сажалка (47 х 17 м) для рыбы, злучаная спец. пратокай з возерам. Дно і бераг яе былі абкладзены камянямі і тоўстымі дошкамі. Цераз сажалку да замкавай брамы вёў драўляны мост. 3 берагам замак быў злу- чаны сканструяваным на чаўнах драўляным мостам, які ў выпадку ваен. небяспекі лёгка і хутка разбіраўся. Замак і «места» Іказнь закладзены ў 1504 брас- лаўскім старостам Янам Сапегам на пад- ставе прывілея вял. кн. ВКЛ і караля польскага Аляксандра. У 1515 войскі рус. ваяводаў аблажылі І.з. і спалілі мяс- тэчка. Польскі гісторык А.Гваныні ў 2-й пал. 16 ст. адзначаў, што «Іказнь — за- мак мураваны і места драўлянае... ад Браслава ў 2 мілях ляжыць». У Лівон- скую вайну 1558—83 Сапегі размясцілі ў 1561 у І.з. значны гарнізон наёмных вой- скаў. Пасля Яна Сапегі мястэчкам і зам- кам па частках валодалі кн. Пронскія, Страбоўскія, Сіняўскія і Езлавецкія. Апошнія ў 1589 прадалі замак разам «з арматамі і стрэльбамі» Яну Сапегу за 15 тыс. злотых. У 1654 замак быў узяты рус. войскамі. У 1655 тут знаходзіліся ат- рады шведаў. Разбурэнне І.з. прыпадае на перыяд Паўночнай вайны 1700—21, у якой Сапегі прынялі бок С.Ляшчынскага і шведскага караля Карла XII. У час археал. даследаванняў І.з. і пад- замка (1971 і 1989, М.А.Ткачоў) зной- дзена кераміка 16—17 ст., паліваны і не- паліваны посуд, размаляваныя талеркі, гаршкападобная і багата аздобленая ка- робчатая (тэракотавая і паліваная) каф- ля, двухзубы відэлец, нажы з драўлянымі накладнымі тронкамі, гліняны тыгель са слядамі свінцу і інш. У ходзе падводных археал. даследаванняў пад сценамі замка выяўлены абломкі керамікі 16—17 ст., паліваная кафля 17 ст., баявая сякера 16 ст., драўляныя чаўны-даўбёнкі наплаў- нога моста, затопленыя на дне праліва паміж берагам і замкам, верагодна, у І7 ст. Літ.'. Т к а ч о ў М.А. Абарончыя збуда- ванні заходніх зямель Беларусі XIII—XVIII стст. Мн., 1978; Я го ж. Замкі і людзі Мн., 1991. Міхась Ткачоў. ІКАЗНЬ, вёска ў Цяцеркаўскім с/с Браслаўскага р-на, на беразе воз. Іказнь. За 15 км на У ад Браслава, 31 км ад чыг. ст. Мёры, на аўтадарозе Браслаў—Мёры. 328 ж., 128 двароў (1994). У гіст. крыніцах I. (ІІкажно, Кажня, Ыкажна, Нказно) вядома з 1499, калі навакольныя землі за 200 коп грошаў купіў сакратар вял. княгіні Алены, намеснік браслаўскі (з 1502) Іван (Ян) Сапега. Тады ж ён атры- маў ад Алены прывілей на землі і людзей іказненскіх. Паводле граматы вял. кн. ВКЛ Аляксандра ад 4.5.1500 Сапегу да- валіся 4 валокі незаселенай зямлі і маён- так I. «з равамі малымі, каналамі, рыб- нымі ставамі. рыбнай лоўляй, млынамі і іх прадукцыяй і ўвогуле з усім, што ад- носіцца да гэтага (маёнтка)». 25.3.1504 Аляксандр дазволіў Сапегу залажыць у маёнтку Іказненскі замак, мястэчка і на- зваць апошняе «паводле свайго мерка- вання». У пач. 16 ст. пабудавана царква, якая ў сярэдзіне стагоддзя пераабсталя- вана ў кальвінскі збор. Мястэчка I. згад- ваецца ў «Хроніцы Еўрапейскай Сарма- тыі» А.Гваньіні. На працягу 16 ст. 1. належала Пронскім, Страбоўскім, Сіняў- скім, Езлавецкім. 3 канца 16 ст. — ула- данне канцлера ВКЛ Л.Сапегі, які 6.6.1593 зафундаваў буд-ва ў I. каталіц- кага касцёла Цела і Крыві Хрыста, а ў в. Пагост — філіяльнага касцёла св. Трой- цы (з 1766 самастойная парафія). Фун- датар абавязаў мець пры касцёле па- рафіяльную школу і шпіталь. Наглядаць за храмам даручалася віленскаму капі- тулу ордэна езуітаў. 28.5.1596 Сапега да- даў да асн. фундуша в. Мілевічы з 9 ва- локамі і в. Шакелеўшчыну з 12 валокамі, а таксама мытную і гарэлачную арэнду ў мястэчку спецыяльна для ўтрымання школы. У 1627 Я Сапега ўнёс фундуш для уніяцкай царквы ў I. У 1628 у мяс- тэчку каля 600 ж., якія валодалі 126 ва- локамі; было 5 дамоў пры рынку і 80 ву- лічных, 5 шаўцоў, 4 млынары, купец, кравец, мяснік. У час вайны Расіі з Рэч- чу Паспалітай 1654—67 I. з наваколлем неаднаразова рабаваліся рус. і шведскімі войскамі. Паводле падымнага рэестра 1690, у іказненскіх уладаннях віленскага ваяводы К.Я. Сапегі налічвалася 240 ды- моў. У Паўн. вайну 1700—21 I. моцна пацярпела ад вайсковых атрадаў Агін- скіх — ворагаў Сапегаў (страты ацэнь- валіся ў 50 тыс. фларынаў). У 18 — пач. 20 ст. I. — уласнасць М. Дусяцкага-Ру- даміны, Шчытоў, Лапацінскіх, Пру- шынскіх, Бужынскіх, Юндзілаў, Роме- раў, Шчаглавітавых. У 1781 у парафі- яльнай школе было 14 вучняў, у 1782 —
479 ІЛЖЭДЗМІТРЫЙ 12. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) I. у складзе Рас. імперыі, мястэч- ка Дзісенскага пав. Мінскай, пазней Ві- ленскай губ. У 1800 уласнасць старосты браслаўскага I. Бужынскага, было 163 ж., 50 двароў, касцёл, царква і плябаніі каталіцкая і уніяцкая, карчма, млын, папскі двор. 7.7.1812 у I. размяшчалася гал. кватэра рас. імператара Аляксандра I, які знаходзіўся пры адступаючай 3-й Зах. арміі. У вайну 1812 мястэчка спале- на французамі. У 1879 у I. 541 ж., кас- цёл, правасл. царква. У 1919 адзін з цэн- траў сял. паўстання на Дзісеншчыне суп- раць сав. улады («мяцеж зялёных»). 3 1921 у складзе Польшчы, мястэчка Пе- рабродскай гміны Браслаўскага пав. У 1931 у I. 480 ж., 96 двароў, пач. школа, млын, дзейнічаў гурток Бел. ін-та гаспа- даркі і культуры. 3 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 да ліп. 1944 акупіравана ням.- фаш. захопнікамі. 3 3.7.1970 у Цяцер- каўскім сельсавеце. Цэнтр калгаса імя І.Д. Чарняхоўскага. 268 ж., 88 гаспада- рак (1971). Працуюць прадпрыемствы быт. абслугоўвання, лесапільня, млын, сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, дзіцячы сад, магазін. Помнікі: замчышча, Мікалаеўская царква (1905), касцёл (1912). Літ.- Собранне государственных н част- ных актов, касаюіцнхся нсторнн Лнтвы н соеднненных с ней владеннй (от 1387 до 1710 г.). Ч. 1. Внльна, 1858; Матерналы по нсторнн н географнн Днсненского н Внлей- ского уездов Внленской губерннн. Внтебск, 1896; Небетапп О. Н15іог|а розуіаШ Вга5Іа№5кіе8о. ХУіІпо. 1930. Кастусь Шыдлоўскі. ІКАНАГРАФІЯ (ад грэч. еікбп выява, вобраз + {ггарЬо пішу, малюю), 1) у выяўленчым мастацтве кананічная сіс- тэма выяўлення персанажаў і сюжэтных схем. 2) У мастацтвазнаўстве апісанне і сістэматызацыя тыпалагічных адзнак і схем, прынятых пры стварэнні вобразаў персанажаў і сюжэтных сцэн. 3) У кан- тэксце бел. нац. адраджэння ў шырокім сэнсе — сукупнасць выяў, што адносяц- ца да гісторыі Беларусі, яе духоўнай і матэрыяльнай спадчыны. Гэтая сукуп- насць складаецца з іканаграфічных ма- тэрыялаў крыніцазнаўчага характару, якія сабраны і выкарыстоўваюцца ў роз- ных гіст. дысцыплінах, мастацтва- знаўстве, гісторыі л-ры і інш. Значны іканаграфічны матэрыял назапасілі дас- ледчыкі С.Х.Александровіч, Л.Ц.Бараз- на, Г.В.Кісялёў, А.В.Мальдзіс, М.Ф.Ра- манюк, В.Ф.Шматаў. На Беларусі выяў- лены шматлікія ўзоры іканаграфічнага матэрыялу з гіст. мінулага: мініяцюры Радзівілаўскага летапісу, серыя з амаль 160 гравюр Г.Ляйбовіча і інш. да альбома «Выявы роду князёў Радзівілаў», творы Н.Орды і інш. Прыкладамі арганізацыі іканаграфічнай спадчыны як сукупнасці з'яўляюцца «Гісторыя Беларусі ў ілюстрацыях» М.М.Чарняўскага ў час. «Маладосць» (1992—94), «Ілюстраваная храналогія гісторыі Беларусі» (выд-ва «Беларуская Энцыклапедыя», 1995) і інш. энцыклапедычныя выданні Бела- русі. Шмат іканаграфічнага матэрыялу змешчана ў кнігах па гісторыі Беларусі: «Старажытная Беларусь» М.І.Ерма- ловіча (1990), «Таямніцы полацкай гісторыі» У.А.Арлова (1994), «Невядо- мая вайна» Г.М.Сагановіча (1995) і інш. Актыўны пошук ілюстрацый вядуць час. «Беларуская мінуўшчына», «Беларускі гістарычны часопіс», «Спадчына». Грун- тоўнае апісанне і аналіз іканаграфічнага матэрыялу зрабіў Кісялёў у працы «Ад Чачота да Багушэвіча: Праблемы крыні- цазнаўства і атрыбуцыі беларускай літа- ратуры XIX ст.» (1993). Віталь Савіч. ІКАНСКІ МУЗЁЙ НАРОДНАЙ СЛА- ВЫ. Засн. 4.7.1964 у в. Іканы Бары- саўскага р-на на грамадскіх пачатках, з 1.1.1977 дзяржаўны. Мае 6,5 тыс. адзінак асн. фонду, 5 экспазіц. залаў (пл. 520 м2, 1995). У зале баявой славы, прысвечанай Вял. Айч. вайне, зброя і аб- мундзіраванне сав. воінаў, удзельнікаў абароны краю, матэрыялы пра першыя партыз. атрады, дзейнасць падп. дру- карні Барысаўскага падполля, гіартыз. шпіталя, партызан-падрыўнікоў, пра Ге- рояў Сав. Саюза П.Р. Лапаціна, В.Ц. Абухава, Б.Л. Галушкіна, Ф.Ф. Азмі- целя і інш. Расказваецца пра злачынствы ням.- фаш. акупантаў у раёне (карта спаленых вёсак, фатаграфіі злачынст- ваў). Экспануецца карціна Л. Асядоў- скага, В.Стасевіча, М. Кісялёва «Вызва- ленне». Вакол музея парк «Вянок сла- вы», закладзены ў 1964 на ўшанаванне памяці загінуўшых у Вял. Айч. вайну, у ім пастаўлены бюсты Герояў Сав. Саюза. ІКАЎ Канстанцін Мікалаевіч [1 1 (23).2.1859, Масква — 14(26).7.1895], рус. антраполаг, архео- лаг. Скончыў Маскоўскі ун-т (1882). Чл. Т-ва аматараў прыродазнаўства, антра- палогіі і этнаграфіі пры Маскоўскім ун-це (1882), Парыжскага і Італьянскага антрагіалаг. т-ваў. Склаў першую ў Расіі інструкцыю па антрапалаг. і антрапамет- рычным даследаваннях. У час экспеды- цыі ў Мінскую і Віцебскую губ. (1886) сабраў матэрыял для асн. працы па ант- рапаметрыі беларусаў, рускіх і ўкраінцаў (поўнасцю не выдадзена). Тв.: Отчёт по экспеднцнн в Белоруссню летом 1886 г. / / Нзв. нмп. О-ва любнтелей естествознання, антропологнн н этногра- фнн. 1887. Т. 51, вып. 1; Заметкн по кефа- лометрнн белорусов сравннтельно с велнко- н малорусамн / / Там жа. 1890. Т. 68. Літ.: Анучнн Д. К.Н.Нков // Нзв. нмп. О-ва любнтелей естествознання, ант- ропологнн н этнографнн. 1897. Т. 90; Т е - г а к о Л.Н. Антропологнческне нсследова- ння в Белорусснн. Мн., 1979; Аляксееў Л., Ш ы р а е в а Н. Першы беларускі ант- раполаг / / Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1988. № 1. Леалід Аляксееў. ІЛАВАЙСКІ Дзмітрый Іванавіч (1832, г. Раненбург Разанскай губ., цяпер г. Чап- лыгін Ліпецкай вобл. — 15-11.1920), рускі гісторык, публіцыст. Са збяднелай купецкай сям'і. Скончыў Маскоўскі ун-т (1854). Служыў настаўнікам гімназій у Разані і Маскве. Ад'юнкт Маскоўскага ун-та (1860—62). У 1862 выйшаў у ад- стаўку і цалкам заняўся навук. і публіцыст. дзейнасцю. 3 гэтымі мэтамі наведаў Аўстра-Венгрыю, Балгарыю, Францыю, Іспанію, Турцыю, Англію. У 1885 атрымаў дваранскую годнасць. 3 1905 член «Саюза рускіх людзей». Як публіцыст выступаў у газетах «Москов- скне ведомостн», «Санкт-Петербургскне ведомостн», «Русскнй мнр». Выдаваў і рэдагаваў газ. «Кремль» (1897—1916). Належаў да славянафільскай групы гіс- торыкаў-масквічоў, якія абвясцілі вер- насць «даўніне» і «старарускім ідэалам». Яго «Гісторыя Расіі» (т. 1—5, 1876— 1905) — адна з апошніх спроб стварэння з пазіцый афіц. «ахоўнай» ідэалогіі аба- гульняльнай працы па рускай гісторыі. Паліт. кансерватызм I. праявіўся ў трак- тоўцы праблем славяназнаўства ў працы «Гродзенскі сойм 1793 г.» (1870), адной з прычын з'яўлення якой было паўстанне 1863—64 у Польшчы, на Беларусі і ў Літве. I. выводзіў прычыны падзелаў Рэ- чы Паспалітай са створанай ім «тэорыі дзярж. побытаў» (блізкай да канцэпцыі «культурна-гістарычных тыпаў» М.Я. Данілеўскага), паводле якой псіхалагіч- ныя асаблівасці «народнага характару» прадвызначылі немагчымасць самастой- нага дзярж. існавання польскай нацыі. На падставе гэтай тэорыі I. распрацоўваў праблемы славянскага этнагенезу, ролі славянаў у сусветным гіст. працэсе. Аў- тар напісаных з «ахоўных» пазіцый пад- ручнікаў па рускай і сусветнай гісторыі (больш за 100 выданняў у 1860—1916), якія садзейнічалі русіфікацыі на Бела- русі. Тв.: Соч. М., 1884; Нсторня Рязанского княжества. М., 1858; Разыскання о начале Русн. 2 нзд. М., 1882. Дзмітрый Караў. ІЛЖЭДЗМІТРЫЙ I (каля 1581 — 17.5.1606), паліт. авантурыст. Выдаваў сябе за царэвіча Дзмітрыя, малодшага сына цара Івана IV, які ў 1591 быццам бы пазбег смерці ва Углічы. Асоба I. I не высветлена. Існуе версія, што ён — збег- лы манах маскоўскага Чудава манастыра Рыгор Атрэп'еў з дваранскага роду Ат- рэп'евых, продкі якіх выехалі з Беларусі ў Маскоўскае княства. Выступіў як прад- стаўнік апазіцыйндга цару Барысу Гаду- нову маскоўскага баярства (князёў Рама- навых, Чаркаскіх і інш.) і патрыярха. Паводле інш. звестак, яго напачатку пад- трымліваў канцлер ВКЛ Л. Сапега. У 1601 I. I знаходзіўся ў Кіеве, Астрогу, Брагіне, дзе ў 1603 заручыўся падтрым- кай уладальніка горада кн. А. Вішнявецкага. У 1604 з дапамогаю кара- ля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III Вазы, часткі польскіх, укр. і бел. магнатаў з ат- радамі польскай, бел. і ўкр. шляхты, за- парожскіх і данскіх казакоў перайшоў мяжу Расіі і, выкарыстаўшы антыфеад. выступленні сялян, гараджан і казацтва, іх веру ў «добрага цара», незадаволе- насць баяр палітыкай цара Барыса Гаду- нова, авалодаў паўд. і паўд.-ўсх. част- камі Рускай дзяржавы, заняў Маскву і 21.7.1605 каранаваны як цар Дзмітрый I
480 ІЛЖЭДЗМІТРЫЙ Іванавіч. Быў адукаваным чалавекам, ве- даў некалькі моў і вайсковую справу. За час праўлення распусціў казацкае вой- ска, з дапамогай якога авалодаў тронам, раздаваў грошы і землі рус. дваранам, казакам і наёмнікам з Рэчы Паспалітай, правёў чыстку войска ад халопаў, сялян і пасадскіх людзей. Адмовіў Рэчы Пас- палітай на валоданне Смаленскай і Се- верскай землямі, якія раней абяцаў пера- даць за падтрымку яго выступлення. У знешняй палітыцы намагаўся стварыць антытурэцкую кааліцыю. Забіты змоў- шчыкамі-баярамі на чале з В.І. Шуйскім у час нар. паўстання. Лйп.'- Соловьев С.М. Нсторня Росснн с древнейшнх времен. Кн. 4. М., 1960; Ш е п к н н Е.Н. Днмнтрнй I / / Русская нсторня в очерках н статьях. М., 1910. Т. 2; Платонов С.Ф. Очеркн по нсторнн сму- ты в Московском государстве XVI—XVII вв. М., 1937; Скрынннков Р.Г. Самозван- цы в Росснн в начале XVII в.: Грнгорнй От- репьев. 2 нзд. Новоснбнрск, 1990. Анатоль Грыцкевіч. ІЛЖЭДЗМІТРЫЙ II (?—11.12.1610), паліт. авантурыст, што выдаваў сябе за расійскага царэвіча Дзмітрыя, сына Івана IV, які быццам бы выратаваўся пасля маскоўскага паўстання 1606. Стаўленік агрэсіўных колаў Рэчы Пас- палітай, а таксама дваранскіх і казацкіх колаў Расіі. Магчыма, быў прыбліжаным Ілжэдзмітрыя I Асоба I. II не высветле- на. Есць звесткі, што ён быў настаўнікам у Магілёве; паводле інш. звестак — па- повіч, настаўнік у Шклове. Улетку 1607 з'явіўся ў Старадубе. 3 атрадамі поль- скай, бел. і ўкр. шляхты, данскіх казакоў зімой прыйшоў у Арол, летам 1608 па- дышоў да Масквы, заняў с. Тушына (ад- сюль мянушка «Тушынскі злодзей»), дзе сфарміраваў урад з рус. баяр (Раманавы, кн. Чаркаскія, Трубяцкія, Сіцкія) і два- ран з мітрапалітам Філарэтам, які быў прызначаны патрыярхам. Фактычна ту- шынскі лагер узначальвалі кіраўнікі бел., польскіх і ўкр. атрадаў — кн. Я. Сапега, М. Ражынскі, Лісоўскі. Войска I. II скла- далася з атрадаў шляхты Рэчы Паспалі- тай, рус. дваранства паўд. паветаў, каза- коў, атрадаў разбітага войска I. Балотні- кава. Да восені 1608 I. II кантраляваў раёны на Пн, У і ПнЗ ад Масквы. Насту- пленне аб яднанага руска-шведскага вой- ска, адыход польска-беларускіх атрадаў тушынскага войска да караля Жыгі- монта III Вазы вымусілі I. II у снеж 1609 збегчы ў Калугу. У ліп. 1610 беспаспяхо- ва спрабаваў захапіць Маскву, адступіў у Калугу, дзе быў забіты касімаўскімі та- тарскімі князямі за забойства ім царэвіча Ураз-Мухамеда (васала рус. цара). Прыхільнікі I. II абвясцілі царом яго сы- на Івана Дзмітрыевіча, рэшткі тушын- скага войска ўзначаліў І.М. Заруцкі. Літ;. Соловьев С.М. Мсторня Росснн с древнейшнх времен. Кн. 4. М., 1960; Ш е - п е л е в Й.С. Освободнтельная н классовая борьба в Русском государстве в 1608—1610 гг. Пятнгорск, 1957; Платонов С.Ф. Очеркн по нсторнн смуты в Московском го- сударстве XVI—XVII вв. М., 1937. Анатоль Грыцкевіч. ІЛЛІНІЧЫ, шляхецкі род герба »Кор- чак» у ВКЛ у 15—16 ст. Паходжанне дакладна не высветлена, магчыма, з пра- васл. баярства Северскай зямлі. У сярэ- дзіне 15 ст. вядомы Яцка I., які атрыМаў ад вял. кн. Казіміра пацвярджэнне «от- чнны н деднны» ў Старадубскім і Рада- гошчанскім пав., сяло Пожанку ў Клец- кім княстве. Верагодна, яго братам быў Іван I. (? — каля 1490), намеснік драгі- чынскі (каля 1475), віцебскі (1482), сма- ленскі (1487). У 1487 ён абмяняў баць- коўскія вотчыны на дзярж. маёнтак Чар- наўчыцы ў Берасцейскім пав. Напэўна, ужо змоладу перайшоў у каталіцтва, як і яго сястра Барбара — удава пана Алехны Давойны, якая ў 1470 падаравала брату мужаў маёнтак Тарасаў пад Менскам. У 1477 Іван прадаў Тарасаў пісару Ваську Любічу. Іван быў жанаты (магчыма, дру- гім шлюбам) з Ганнай Даўгірдаўнай, спадчынніцай Лынтупаў, Рэпухава і Воўкавічаў у Аршанскім пав. — па пер- шым мужу, Юшку Гойцавічу. Усе гзтыя маёнткі перайшлі да Івана I. У канцы жыцця ён набыў таксама Мір у Новага- родскім пав. Меў сыноў Мікалая і Юрыя, ад якіх пайшлі дзве галіны роду I. Мікалай (? — каля 1500), сын Івана. Намеснік менскі (1494), марша- лак дворны (1495), намеснік смаленскі (1499). Быў жанаты з Ганнай, дачкой Міхала Наца, спадчынніцай Зэльвы і інш. маёнткаў. Яго сын Мікалай (? — каля 1540) не займаў высокіх пасад, вёў разгульнае жыццё і змарнаваў значную частку маёмасці. Сыны Мікалая Ян і Шчасны істотнай ролі ў справах дзяржа- вы не адыгрывалі. Юрый (?—1527), сын Івана. Мар- шалак дворны і намеснік лідскі (1501). Вял. кн. Аляксандр адабраў у яго лідскае намесніцтва і аддаў родзічу свайго фава- рыта Міхала Глінскага Аляксандру Дрожжу, што выклікала канфлікт паміж Глінскім і раднымі панамі. Зноў намеснік лідскі (1510), ковенскі (1514), берас- цейскі і адначасова маршалак дворны (1518). Каля 1510 пабудаваў Мірскі за- мак. Праз шлюб з дачкой Яна Забя- рэзінскага атрымаў частку яе мацярын- скай спадчыны: колішнія маёнткі М. На- суты — Шарашова ў Берасцейскім пав., Белую на Падляшшы і інш. Яго сыны Ян (каля 1495—1536), Станіслаў (каля 1500—31) і Шчасны (каля 1505—42) у 1529 ставілі ў войска адпаведна 55, 55 і 35 коннікаў. 3 іх Шчасны быў жанаты з Софіяй Радзівіл. Перажыўшы братоў, сканцэнтраваў усе бацькоўскія і маця- рынскія маёнткі. Яго сын Юрый (каля 1535 — каля 1569), апошні прадстаўнік роду I., з 1555 карыстаўся тытулам гра- фа на Міры. У 1569 ставіў у войска 142 коннікі. Памёр нежанаты. асноўныя ма- ёнткі (Мір, Белую, Чарнаўчыцы, Зэльву і інш.) завяшчаў стрыечнаму брату Мікалаю Крыштофу Радзівілу. У 2-й пал. 17—18 ст. вядомы шля хецкі род I. у Мсціслаўскім пав., ула дальнікаў маёнтка Кудрынічы, які мае іншае паходжанне. Літ.' Вопіескі А. Росгеі гойбуу V У/іеІкіеш Кзі^ьПУіе Ьііеч'зкіеш V XV і XVI ууіекіі. У/агьхагуа, 1887. 8. 96—98. Вячаслаў Насевіч. ♦ЯЛЛЮСТРАЦНЯ», часопіс. Выда- ваўся ў 1845—49 у Пецярбургу на рус. мове. Рэдактары-выдаўцы: Н.В. Ку- кальнік, А.П. Башуцкі (з 1847). Значную ўвагу ад даваў публікацыі этнаграфічных, фальклорных, краязнаўчых матэрыялаў, прысвечаных розным рэгіёнам Рас. ім- перыі. Змяшчаў артыкулы У.І. Даля, Я.П. Грабёнкі і інш. Шэраг публікацый прысвяціў Беларусі: «Беларускае вясел- ле», «Горад Барысаў: (3 падарожных на таткаў)», «Горад Барысаў: (Эпізод Бя- рэзінскай бітвы)» Р. Друцкага-Падбярэз- скага (1848, т. 6, № 1, 9, 22); «Некалькі слоў пра мястэчка Гомль» В.Шабякіна (1848, т. 7, № 26); пераклад «Нарыса паўночнай Беларусі» Я.Баршчэўскага (1846, т. 2, № 10); «Узор паэзіі белару- саў» (1848, т. 7, № 36), дзе ўпершыню быў надрукаваны верш без подпісу «Віншаванне бондара Савасцея». Софія Кузняева. ♦НЛЛЮСТРАЦНЯ», часопіс. Выда- ваўся ў 1858—63 у Пецярбургу на рус. мове, штотыднёва. Выдавец А.О.Баўман, рэдактары У.Р.Зотаў, М.С.Курачкін (з 1861). Меў падзагаловак «Всемнрное обозренне», змяшчаў грамадска-паліт. матэрыяльг, літ. творы. У 1858—61 пас- таянным супрацоўнікам часопіса быў бел. пісьменнік і этнограф П.М. Шпілеў- скі. Ен апублікаваў у часопісе шэраг ар- тыкулаў, у т.л. прысвечаных Беларусі «Заходнярускія нарысы» (1858, № 43, 44, 46, 49; 1859, № 52, 55, 59, 69, 70, 71) і «Паездка ў заходнія губерні» (1860, № 131, 132), вёў рубрыку «Дзённік зна- ёмага чалавека» (пад псеўд., 1858—61), дзе змяшчаў звесткі і пра Беларусь. У 1860 часопіс палемізаваў з дэмакр. «Нс- крой» наконт вартасцей Шпілеўскага як літаратара. Літ;. Е г о р о в Б.Ф. В.Р.Зотов — крнтнк н публнцнст 1850-х гг. // Уч. зап. Тарту- ского гос. ун-та. 1959. Вып. 78; Ц і к о ц к і М.Я. 3 гісторыі беларускай журналістыкі XIX ст. Мн., 1960. С. 20—*33; Кузняева С.А. Русская дореволюцнонная печать н со- ветское лнтературоведенне о Павле Шпн- левском / / Кннга в Белорусснн: Кннгове- денне, нсточннкн, бнблногр. Мн., 1981. Софія Кузняева. ІЛЫНСКІ Мікалай Іванавіч (н. 2.10.1931, с. Стралецкае Будзёнаўскага р-на Варонежскай вобл., цяпер у Чырво- нагвардзейскім р-не Белгародскай вобл.), бел. гісторык. Д-р гіст. н. (1985), праф. (1987). Скончыў Мінскую ВПШ (1965). 3 1953 на журналісцкай рабоце ў раённых газетах, на Бел. рэсп. тэлеба- чанні і радыё. 3 1976 выкладае ў Ака- дэміі міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь. Даследуе пытанні гісторыі міліцыі Бела- русі. Адзін з аўтараў прац «Гісторыя міліцыі Беларускай ССР. 1917 —1967 гг.)» (1967), «Нарысы гісторыі міліцыі Беларускай ССР, 1917—1987» (1987),
«Гісторыя міліцыі Беларусі (1917—1994 гг.)» (1995). Тв.: Органы внутренннх дел Белорусской ССР в 1941 —1950 гг. Мн., 1978; Деятель- ность органов мнлнцнн БССР по охране об- іцественного порядка н борьбе с преступно- стью (1946—1959 гг.). Мн., 1982. ІЛЬІНЦЫ, ралігійная секта ў 1930-я г. ў Зах. Беларусі, гл. Аўторакі. ІЛЬЮЧОНАК Пётр Вікенцьевіч [31.1(12.2).1891, в. Русцягі Нова-Аляк- сандраўскага пав. Ковенскай губ., цяпер у Браслаўскім р-не — 27.6.1945], дзярж. дзеяч БССР. Вучыўся ў БДУ. 3 1906 да- ваў прыватныя ўрокі. Займаўся распаў- сюджваннем нелегальнай л-ры. У 1910—12 рабочы спіртаачышчальнага з- да ў Пецярбургу, у 1912—17 у арміі. 3 лета 1917 у Адэсе, нам. старшыні Бел. бежанскага к-та, чл. нац.-культурніцкай арг-цыі *Беларускі гай». 3 сак. 1918 упаўнаважаны па аб'яднанні славянства Бел. нац. камісарыята, які ў сваёй дзей- насці арыентаваўся на Раду БНР. Заг. бел. аддзелам у Палонбежы. У 1919 заг. бел. дзіцячай калоніі, уступіў у Камуніст. партыю, кіраўнік групы бел. камуністаў пры Малдаванскім райкоме партыі. У 1920 старшыня бел.-літ. секцыі пры Адэ- скім губкоме партыі. Пазней накіраваны на Зах. фронт. 3 1920 у Мінску заг. гар. жыладдзела, упаўнаважаны па аднаў- ленні Мінскага чыг. вузла. У 1920 1 1923 з перапынкамі на падп. рабоце ў Зах. Бе- ларусі. Дэлегат IV з'езда КП(б)Б у Мін- ску (1921). У 1921 нам. наркома сацза- беспячэння, у 1921—22 заг. бел. аддзела Наркамасветы, у 1924—25 1 1926—28 тэхн. рэдактар, нам. старшыні Бел- дзяржвыдавецтва, у 1925—26 супрацоў- нік паўпрэдства ў Варшаве, у 1928—29 нам. старшыні «Белпайгандлю». У снеж. 1929 выключаны з партыі за прыхільнасць да т. зв. нацыянал-дэмакратызму. 17.2.1930 арыштаваны па справе «Саюза вызва- лення Беларусі», 18.3.1931 асуджаны на 10 гадоў працоўна-папраўчых лагераў (ППЛ). Паўторна арыштаваны 4.10.1937 Тагільскім гар. аддзелам НКУС, 16.11.1937 прыгавораны да 5 гадоў ППЛ. Вызвалены 4.10.1942. Зноў арыштаваны і засуджаны ў студз. 1943 Іркуцкім абл. судом на 10 гадоў ППЛ. Памёр у Тай- шэтлагу. Рэабілітаваны ў 1988. Літ.. К о л а с Г. Здарэнне ля піўнушкі на Савецкай / / Крыніца. 1994. № 7. Яўгенія Фалей. ІЛЬЯ, I л л я , старазапаветны прарок, якога ўшаноўвалі як бажаство. Паводле паданняў, тварыў цуды і жывы ўзнёсся на неба ў вогненнай калясніцы. 3 хрысціянізацыяй Русі вобраз I. зліўся з язычніцкім богам Перуном, увабраўшы ў сябе многія яго рысы. У міфалогіі і фаль- клоры беларусаў I. — распарадчык даж- джоў і навальніц, апякун земляробства, абаронца ад нячыстай сілы. Раззлаваны можа наслаць засуху і град. У нар. ка- лендары свята 1. (20 ліп. па ст. стылю) азначала канец лета і пачатак пахала- дання, дажджоў («Прыйшоў Ілля, то і лета няма», «Ілля нарабіў гнілля», «Ілля ўкінуў лядня» і інш.). ІЛЬЯ, вёска, цэнтр сельсавета Вілей- скага р-на, на р. Ілія. За 37 км на ПдУ ад Вілейкі, 29 км ад чыг. ст. Уша, на аўтадарозе Сосенка—Краснае. 1865 ж., 600 двароў (1995). Упершыню ўпамінаецца ў 1475 як двор дворнага маршалка, браслаўскага намесніка Багдана Андрушкавіча Са- ковіча. Пасля смерці Саковіча (1490) уладальніцай I. стала яго дачка Альжбе- та. У 1544 I. дасталася ўнучцы Альжбе- ты, дачцэ трокскага ваяводы, Ганне За- бярэзінскай, у другім шлюбе княгіні Зба- ражскай. У 1564 уладальнікам I. стаў яе Сын П.Збаражскі. У гэтым годзе ўпер- шыню разам з дваром і воласцю згадва- ецца мястэчка («место») I. 3 1582 да канца 17 ст. ўласнасць Глябовічаў. Па- водле інвентара 1650, мястэчка склада- лася з рыначнай плошчы і 3 вуліц, было 93 двары, 10 корчмаў, новапабудаваны касцёл (Ільінская царква згарэла неза- доўга да складання інвентара). У 1692 Крысціна Глябовічаўна разам з мужам, віленскім ваяводам, вял. гетманам ВКЛ Казімірам Янам Сапегам абмянялі маён- так I. велятыцкаму старосту кн. К.М. Друцкаму-Сакалінскаму. У 18 ст. ўладальнікамі I. былі: дачка Друцкага- Сакалінскага Барбара і яе муж ковенскі харунжы А.Скарульскі, Савіцкія (графы на I.), каралеўскі ад’ютант, потым шэф Бел. гусарскага палка ў рас. войску Я.М.Салагуб, пры якім у маёнтку існа- вала вял. гута. У 1792 апошні прадаў I. вял. падскарбію ВКЛ, кампазітару Міха- лу Клеафасу Агінскаму. За ўдзел апош- няга ў паўстанні 1794 усе яго маёнткі, у т.л. і I., былі канфіскаваны ў рас. скарб. У 1798 у маёнтку было 1445 душ сялян, у т.л. ў мястэчку 170. У 1795—1804 ула- дальнікам I. быў фельдмаршал граф М.І.Салтыкоў, у 1804—06 — генерал- маёр Л.І.Здзяхоўскі, потым — мінскі губ. маршалак Ю.Валадковіч і С.Радзішэўскі, які ў час паўстання 1830—31 быў ваен. начальнікам Вілейскага пав. і камандзі- рам палка. Ільянская сядзіба была разра- бавана царскімі войскамі, Радзішэўскі эмігрыраваў, маёнтак зноў канфіскаваны ў скарб. У 1860 скарбавы маёнтак I. з мястэчкам I. і 4 вёскамі ў Вязынскай вол. Вілейскага пав. Віленскай іуб., 353 рэвіз- скія душы, у т.л. ў мястэчку — 141 ду- ша. У 1886 у мястэчку 318 ж., 40 двароў, 2 правасл. царквы, школа, таргі па ня- дзелях, штогадовыя кірмашы 6 студз. і 20 чэрвеня. У 1905 у мясгэчку 1525 ж. 3 1921 у складзе Польшчы. У 1931 мястэч- ка, цэнтр гміны Вілейскага пав. Вілен- скага ваяв., 1333 ж., 236 дамоў; Ільская калонія (пасёлак) — 162 ж., 30 дамоў. 3 1939 у БССР, з 1940 цэнтр Ільянскага раёна і сельсавета Вілейскай вобл., вёска. У Вял. Айч. вайну з 3.7.1941 да 3.7.1944 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія загубілі ў I. і раёне 1495 чал. 17.3 і 6.4.1942 адбыліся 2 масавыя расправы над мірным насельніцтвам, у выніку якіх загінула 750 чал. У ліп. 1944 карнікі спа- лілі вёску. 3 1957 I. ў Вілейскім р-не. У 1971 — 2179 ж., 530 двароў. Цэнтр кал- гаса «Абадоўцы». С.-г. тэхнікум, сярэд- 481 ІЛЬЯШЭВІЧ I няя школа, вучэбна-вытворчы камбінат, муз. школа, дзіцячыя яслі-сад, Дом куль- туры, б-ка, бальніца, аптэка, дом быту, аддз. сувязі, 7 магазінаў. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фа- шызму. Помнікі архітэктуры: мураваны будынак гасцініцы канца 19 — пач. 20 ст., мураваны касцёл Сэрца Ісуса 1908, драўляная Ільінская царква 1920-х г. Помнік археалогіі: рэшткі гуты канца 18 — пач. 19 СТ. Гермам Брэгер. ІЛЬЯ Куча (?—1579?), праваслаўны царкоўны дзеяч ВКЛ. Са шляхецкага ро- ду. Прыбліжаны Іоны III. 23.9.1576 па хадайніцтву апошняга Стафанам Бато- рыем прызначаны кіраваць Кіеўскай мітраполіяй. Пасля смерці Іоны III — мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі (1577—79). ІЛЬЯНСКІ РАЁН. Існаваў у 1940—57. Утвораны 15.1.1940 у складзе Вілейскай вобл. Цэнтр — в. Ілья. 12.10.1940 падзе- лены на 11 сельсаветаў: Альковіцкі, Вя- зынскі, Ільянскі, Карпавіцкі, Латы- гальскі, Навагуцкі, Ракшыцкі (16.7.1954 ліквідаваны), Рэдзькавіцкі, Суднікоўскі, Хаценчыцкі, Шынкоўскі (16.7.1954 ліквідаваны). 3 20.9.1944 у Маладзечан- скай вобл. 20.7.1957 раён ліквідаваны, тэр. далучана да Вілейскага р-на. ІЛЬЯШЭВІЧ Мікалай (1903, Пружа- ны — 2.9.1934), бел. гісторык, географ, педагог. Вучыўся ў Віленскім духоўным вучылішчы. Скончыў Віленскую бел. гімназію (1923), Пражскі ун-т (1928). Абараніў доктарскую дысертацыю ў 1928 на тэму «Беларусь як антрапагеаг- рафічная адзінка». Удзельнічаў у рэдага- ванні час. «Маладое жыццё» ў Вільні. Адзін з заснавальнікаў і старшыня Бел. культ. т-ва імя Ф.Скарыны ў Празе. Змяшчаў артыкулы па гісторыі Беларусі ў энцыклапедычных выданнях Чэхасла- вакіі. Аўтар працы «Культурна-геаг- рафічны характар Беларусі» (1928), інфармац. нарыса «Беларусь і беларусы» (1930). 3 1929 выкладаў у Віленскіх бел. гімназіі і правасл. духоўнай семінарыі. У 1930—31 рэдагаваў час. «Саха». Папу- лярызаваў беларусазнаўства ў перыяд. друку. Памёр ад сухотаў. Пахаваны ў Вільні. Тв.' Кароткі нарыс псіхалогіі: 3 дадаткам бел.-расейск.-польск. слоўніка псіхал. тэрмінаў. Вільня, 1932; Расейская палітыка на землях былага Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панавання Кацярыны II і Паўла I (1772—1801). Вільня, 1933- Генадзь Каханоўскі. ІЛЬЯШЭВІЧ Хведар (17.3.1910, Віль- ня — 7.11.1948), бел. паэт, празаік, гісторык, грамадска-культ. дзеяч. Магістр філасофіі (1936). Малодшы брат М.Ільяшэвіча. Скончыў Віленскую бел. гімназію, гіст. ф-т Віленскага ун-та. Удзельнічаў у працы Бел. навук. т-ва. Адзін з кіраўнікоў Т-ва прыяцеляў бела- русаведы, некаторы час узначальваў яго гіст. секцыю. Выкладаў бел мову ў Віленскай бел. гімназіі. Актывіст культ.-
482 ІМПЕРЫЯЛ асв. жыцця беларусаў у Вільні. Па паліт. матывах двойчы арыштоўваўся польск. дэфензівай, у 1927 зняволены ў турме ў Лукішках. Літ. дзейнасць пачаў у 1925. Друкаваўся ў заходнебел. выданнях «Студэнцкая думка», «Крыніца», «Ка- лоссе», «Родныя гоні», «Шлях моладзі», «Родны край» і інш. (псеўд. М.Дальны, Л.Іскра, Малады; крыпт. І-ч, X. I.). Аўтар зборнікаў вершаў «Веснапесні» (1929), «Зорным шляхам» (1932), «За- хварбаваныя вершы» (1936). Напісаў першую літаратуразнаўчую працу пра Ядвігіна Ш., якая выйшла асобнай кнігай [«Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі): Жыццё і літаратурная творчасць», 1933]. Дасле- даваў гісторыю друкарства на Беларусі. У час ням. акупацыі кіраваў «Беларускім аб'яднаннем» у Беластоку, рэдагаваў бе- ластоцкую газ. «Новая дарога», садзей- нічаў пашырэнню сеткі бел. школ. 3 1944 на эміграцыі. Жыў у Зах. Германіі, у лагеры для перамешчаных асоб. Па яго ініцыятыве ў 1946 у Рэзенбургу створана літ. абяднанне «Шыпшына». Рэдагаваў (разам з М.Шыла) час. «Шляхам жыц- ця» (1946—48), інфармац. лісток (з № 2 бюлетэнь) «Апошнія весткі». Загінуў у аўтамабільнай аварыі ў Ватэнштаце. Па- хаваны ў Галенсдорфе (ФРГ). Пасмя- ротна выйшлі яго «Апавяданні» (Ватэн- штат, 1948; пад псеўд. Святаслаў Залуж- ны), «Недапетая песня» (без месца, 1982; гектагр.; 2-е выд. Ляймен, 1987). Тв: 3 гісторыі друкарства // Гадавік Бел. Навук. Тав-ва. Вільня, 1933. Кн. 1; Огйкагпіа йоспй Матошсхбм' 9/іІпіе (1575—1622). АУіІпо, 1938; Канец існавання друкарні дому Мамонічаў / / Запісы Бел. Навук. Тав-ва. Вільня. 1938. Сш. 1. Ліш: Л і с А. Паэзія Хведара Ілляшэвіча / / Культура беларускага замежжа. Мн., 1993. Кн. 2. Аляксандр Вабішчэвіч. ІМПЕРЫЯЛ (ад лац. ішрегіаіів імператарскі), залатая манета Рас. імпе- рыі вартасцю ў 10 руб. Эмітаваны ў 1755—1911 з перапынкамі, таксама і паўімперыял вартасцю ў 5 руб., у 1755 — падвоены I. У выніку грашовай рэформы Вітэ (гл. ў арт. Грашовыя рэ- формьд у 1897 выпушчаны I. з адзнакай наміналу ў 15 руб. і паўімперыял у 7 руб. 50 кап. (у 1910 зняты з абарачэння). Літ: Спасскнй Н.Г. Русская монет- ная снстема: Нст.-нумнзмат. очерк. 4 нзд. Л., 1970; Узденннков В.В. Монеты Росснн, 1700—1917. М., 1985. ІМПЕРЫЯЛІЗМ (лац. ітрегішп улада, панаванне), 1) сістэма прамога ці ўскоснага паліт.-эканам. панавання над насельніцтвам і тэрыторыяй чужых краін. 2) Палітыка асобных эканамічна развітых дзяржаў, якая ажыццяўляецца рознымі сродкамі (паліт., эканам., культ., ідэалагічнымі) у адносінах да слаба- развітых краін «трэццяга свету». Упер- шыню слова «I.» выкарысталі ў 1876 англ. лібералы для характарыстыкі і крытыкі палітыкі прэм'ер-міністра Б. Дзізраэлі. Потым паняцце «I.» стала абазначаць экспансіянісцкую палітыку вял. еўрап. дзяржаў Вялікабрытаніі, Францыі, Расіі, Германіі, а з 1870-х г. да 1-й сусв. вайны 1914—18 і ЗША, Японіі. Гэты перыяд у гісторыі вядомы пад на- звай «класічнага» I. Ен характарыза- ваўся тэр. захопамі, набыццём вял. дзяр- жавамі калоній і сфер уплыву з мэтай ператварэння іх у новыя крыніцы сыраві- ны і рынкі збыту тавараў. Пад прыкрыц- цём «тэорый» пра перавагу белай расы і яе цывілізатарскай місіі імперыял. дзяр- жавы на рубяжы 19—20 ст. ажыццявілі тэр. падзел свету. Саперніцтва і супярэч- насці паміж імі прывялі да 1-й, а потым да 2-й (1939—45) сусв. войнаў. Аднача- сова з апалогіяй I. узнікла і яго крытыка. Эканам. інтэрпрэтацыю I. як агрэсіўнага і паразітычнага капіталізму даў Дж. Гобсан у працы «Імперыялізм» (1902), якая зрабіла вял. ўплыў на фарміраванне марксісцка-ленінскай тэорыі I. У кнізе У.І.Леніна «Імперыялізм, як вышэйшая стадыя капіталізму» (1916, апубл. ў 1917) адзначаны наступныя асн. прык- меты I.: канцэнтрацыя вытворчасці і ка- піталу; стварэнне манаполій; зліццё бан- каўскага капіталу з прамысловым і ўтва- рэнне на гэтай аснове «фінансавага капіталу», фінансавай алігархіі; вываз капіталу; утварэнне міжнар. манапаліст. саюзаў, якія дзеляць свет; падзел свету найбуйнейшымі капіталіст. дзяржавамі і інш. Аднак уяўленне Леніна пра I. як вы- шэйшую стадыю капіталізму, якая загні- вае і памірае. не пацвердзілаёя. Таму ў СССР не раз рабіліся спробы мадыфіка- цыі ленінскай тэорыі I. Як гіст. з'ява I. апісаны даволі глыбока і ўсебакова. Але ў паліт. лексіконе паняцце «I.» выкары- стоўваецца ў розных значэннях. Марксіс- цкія гісторыкі, напр., разглядаюць знеш- нюю палітыку буйнейшых капіталіст. дзяржаў як непасрэдны працяг I. Не- марксісцкія гісторыкі і грамадазнаўцы адмовіліся ад чыста эканам. інтэрпрэта- цыі I., лічаць яго універсальна-гіст. фе- номенам, які выходзіць за храналагічныя рамкі 19—20 ст. Уладзімір Кошалеў. У Рас. імперыі, у т.л. на Беларусі, I. ахоплівае перыяд з пач. 20 ст. да Кастр. рэвалюцыі 1917. Гал. перадумовамі пе- раходу да яго быў высокі ўзровень кан- цэнтрацыі вытв-сці ў асн. галінах буйной прам-сці і цэнтралізацыі капіталу. Аднак канцэнтрацыя буйной прамысл. вытв-сці на Беларусі была значна меншая, чым у цэлым па Рас. імперыі. У 1913 на бел. прадпрыемствах з колькасцю больш за 500 чал. было занята толькі 18,8% ад усіх рабочых цэнзавай прам-сці, 48,7% рабочых гэтай галіны працавалі на прад- прыемствах з колькасцю 51—500 чал. Дробныя прадпрыемствы выцясняліся буйнымі фабрычна-заводскімі. Асабліва інтэнсіўна гэты працэс працякаў у час эканам. крызісу 1900—03. Удзельная ва- га буйной прам-сці Беларусі ў 1900—13 павялічылася з 33 да 46,5%. Адначасова з канцэнтрацыяй вытв-сці адбывалася цэнтралізацыя прамысл. капіталу, паско- рыўся і рост акц. т-ваў. У 1912 20 т-вам належалі 34 буйныя прадпрыемствы Бе- ларусі, у стварэнні якіх удзельнічаў рас., замежны і мясц. капітал. Найбуйнейшыя з іх — віцебская льнопрадзільная ф-ка «Дзвіна» (Рус.-белыійскае акц. т-ва), трамвай і электрычная сетка Віцебска (Бельгійскае акц. т-ва), шоўкакруціль- ныя ф-кі ў Лахозве Мінскай і Альбярціне Гродзенскай губ. (Французскае акц. т-ва «Баньфуа. Жорж і К°»), прадпрыемствы акц. т-ва «Лесапрамысловасць і дома- будаўнічыя аперацыі Лур'е і Берлін» (праўленне ў Пецярбургу), шклоўская папяровая ф-ка (Рускае акц. т-ва кар- донна-папяровай вытворчасці), конная чыгунка ў Мінску (Т-ва гар. і прыгарад- ных дарогу Расіі), гродзенскі водаправод (Пецярбургскае т-ва водазабеспячэння) і інш. Мясц. прадпрыемцы пры дапамозе банкаў стварылі ў запалкавай прам-сці акц. т-вы «Прагрэс-Вулкан» (Пінск) і «Маланка» (Мазыр), у шкляной прам-сці т-ва «Нёман» (Лідскі пав.), т-вы тытунё- вай ф-кі (Гродна), параходства і гандлю (на р. Зах. Дзвіна) і інш. Узнікалі мана- паліст. аб'яднанні. У 1905 створаны сін- дыкат — К-т запалкавых фабрыкантаў Зах. краю пры Мінскім аддзяленні Паўн. камерцыйнага банка. У вінакурнай вытв-сці дзейнічаў дрожджава-вінакур- ны сіцдыкат, у які ўваходзіла Зах. акц. т-ва. У 1907 засн. Саюз лесапрамыслоўцаў Паўн.-Зах. краю, што адыгрываў гал. ро- лю ў нарыхтоўцы і гандлі лесам. Ула- дальнікі некат. папяровых прадпрыемст- ваў Беларусі ўваходзілі ў сіндыкат «Пра- дакон». У 1905—06 створаны сіндыкаты кафельных заводчыкаў г. Копысь (Магі- лёўская губ.), піваварных заводчыкаў Паўн.-Зах. краю ў г. Орша і інш. Павя- лічвалася роля банкаў у эканоміцы Бела- русі. асабліва ў прам-сці і гандлі. Акрамя губ. аддзяленняў Дзярж. банка існаваў буйны камерцыйны Мінскі банк, які ў 1912 паглынуты Азоўска-Рас. банкам. У губернскіх і многіх павятовых гарадах дзейнічалі аддзяленні буйных рас. ка- мерцыйных банкаў — Рус.-Азіяцкага, Азоўска-Данскога, Рус.-Французскага, Віленскага, Беластоцкага і інш. У 1913 было 18 аддзяленняў банкаў, якія абслу- гоўвалі буйную прам-сць, аптовы ган- даль і лесанарыхтоўкі, крэдытавалі дроб- ныя банкірскія канторы ў асн. шляхам уліку караткатэрміновых вэксаляў. Улі- кова-пазыковыя аперацыі банкаў на Бе- ларусі выраслі з 16 млн. руб. у 1902 да 83,5 млн. у 1914. Хоць у прам-сці Бела- русі было шмат дробнакапіталіст. і ра- месных прадпрыемстваў, вядучае меца займаў буйны капітал у выглядзе акцыя- нерных банкаў, прамысл. прадпрыемст- ваў і манапаліст. аб'яднанняў. Аднак агульны ўзровень цэнтралізацыі і мана- палізацыі прам-сці і капіталу быў невы- сокі. Ступень цэнтралізацыі і манапалі- зацыі на Беларусі была больш нізкая, чым па Расіі ў цэлым. Манапаліст. саюзы былі цесна звязаны з расійскімі, боль- шасць з'яўлялася іх састаўнымі часткамі. Літ: Экономнка Белорусснн в эпоху нм- перналнзма 1900—1917. Мн., 1963; Очеркн развнтня фннансов н креднта в Белорус- снн. Мн., 1970; А наньнч Б.В. Россня н международный капнтал. 1897—1914. Л..
1970: Л аверыче в В.Я. Военный госу- дарственно-монополнстнческнй капнталнзм в Росснн. М., 1988; НоЬкоп І.Г. Ітрегіаіізт: А вішіу. Ьопгіоп, 1902; 8 о ііп5оп К., СаПвЬег I. Аігіка апгі іЬе Уісіогіапк: ТЬе оНісіа! тіпгі оі ітрегіаіівт. Ілпгіоп, 1961; М о т т 5 е п \У.І. Ваз Хеііаііег ёев Ітрегіаіівтіів. ЕгапкІшТ, 1969. Вячаслаў Панюціч. ІМУНІТЭТ (ад лац. ітпшпііаз вызвален- не ад чаго-небудзь), 1) у сярэднявеччы сукупнасць правоў, якія мелі феадалы ў часы ўзмацнення феад. залежнасці ся- лянства і раздраблення раннефеад. дзяр- жавы. Захоўваўся на працягу ўсяго пе- рыяду феадалізму, даваў феадалам маг- чымасць у меЖах пэўнай тэрыторыі (буйным маёнтку, графстве і г.д.) судзіць сялян (напачатку і гараджан), збіраць падаткі, выконваць пэўныя функцыі дзяржавы, у т.л. паліцэйскія. Юрыд. ас- нова I. — уласнасць на зямлю. У Зах. Еўропе I. атрымаў пашырэнне ў Франк- скім каралеўстве (7 — 9 ст.), а найвы- шэйшага развіцця дасягнуў у 10—12 ст. Сутнасць I. была ў тым, што тэрыторыя феадала-землеўладальніка вызвалялася каралём ад наведвання іх каралеўскімі афіц. асобамі, што выконвалі судовыя, адміністрацыйныя, паліцэйскія, фіскаль- ныя і інш. абавязкі, а іх функцыі перада- валіся імуністу, прыватная ўлада якога ўзмацнялася і набывала дзярж. характар. Нярэдка кароль перадаваў на карысць імуніста і ўсе даходы, якія павінны былі б ісці ў каралеўскі скарб. Буйны зем- леўладальнік набываў адм. ўладу над усім насельніцтвам, што жыло на яго зямлі. Землеўладанне станавілася феад. удзелам, а часам і васальнай дзяржавай. Па меры ўзмацнення цэнтр. улады ў Зах. Еўропе з 12 ст. імунітэтныя правы феа- далаў паступова абмяжоўваліся і ў 13— 14 ст. сістэма I. прыйшла ў заняпад. У стараж. Русі I. вядомы з 12 ст. У 14—17 ст. у Маскоўскай дзяржаве ён абмя- жоўваўся на карысць вял. князя (цара) і канчаткова ліквідаваны з адменай пры- гоннага права ў 1861. У Польшчы I. узнік у 11—12 ст. з усімі рысамі, уласцівымі сістэме. На Беларусі I. пачаў распаўсюджвацца ў 12 ст. (устаўная гра- мата смаленскага кн. Расціслава Мсці- славіча смаленскаму епіскапу 30.9.1150) найперш на ўсх. яе тэрыторыі. Вядомыя шматлікія імунітэтныя граматы епіс- капам, князям, баярам, святарам уключ- на да 16 ст. У ВКЛ імунітэтныя правы былі нададзены князям, рыцарам, шляхціцам, баярам вял. кн. Казімірам IV Ягелончыкам прывілеем 1447. Ад- розніваюць I. эканамічны і судова- адміністрацыйны. Пры эканамічным I. насельніцтва пэўнай тэрыторыі, што зна- ходзілася ў прыватным валоданні, вызва- лялася ад падаткаў, данін і павіннасцяў, якія дагэтуль ішлі на карысць вял. князя. I. вызваляў сялян ад самавольства велікакняжацкіх чыноўнікаў, але адда- ваў манаполію на эксплуатацыю сялян іх уладальніку. Дзярж. падаткі ў гэтым вы- падку ператвараліся ў феад. рэнту. Судо- ва-адм. I. перадаваў уладальніку маёнтка або латыфундый судовыя функцыі дзяр- жавы. Да 1791 захаваўся замкавы суд Слуцкага княства з правамі I.; вышэй- шай судовай інстанцыяй для насельніц- тва княства (акрамя шляхты) быў яго ўладальнік — напачатку кн. Алелькавіч, з 1612 — кн. Радзівіл (або яго аканом, калі ўладальніка не было ў княстве). Ра- зам з тым у сялянскай грамадзе да 18 ст. захоўваўся і копны суд. 2) I. дзяржавы заключаецца ў яе не- падсуднасці судам іншай дзяржавы. I. дыпламатычны — сукупнасць правоў і прывілей, якія даюцца дыпламат. прад- стаўніцтвам замежнай дзяржавы і іх суп- рацоўнікам: уключае недатыкальнасць іх памяшканняў і архіваў, свабоду зносін са сваім урадам і інш. I. дэпутацкі ўключае вызваленне ад крымінальнай, адм. і гра- мадзянскай юрысдыкцыі ў службовай дзейнасці дэпутатаў вышэйшых органаў заканадаўчай улады дзяржавы. Літ.'- Акты, относяіцвеся к нсторнн За- падной Росснн. Т. 1. Спб, 1846; Л ю 6 а в - с кнй М.К. Областное деленне н местное управленме Лнтовско-Русского государства ко временн нздання первого Лмтовского ста- тута: Нст. очеркн [М., 1892]; Белоруссня в эпоху феодалнзма. Т. 1. Мн., 1959; Г р а - меннцкнй Д.С. К вопросу о пронсхож- деннн н содержанвн франкского нммунвте- та / / Среднне века: Сб., М.; 1946. Вып. 2; Гркцкевнч А.П. Частновладельческне города Белорусснн в XVI—XVIII вв.: (Соц.- экон. нсслед. нсторнн городов). Мн., 1975; ВагбасЬ I., Ьеввосіогвкі В., Ріетгхак М. Нкіогіа раввів'а і рга\*а Роівкіеко. 4 туугі. У/агвгатуа, 1985. Анатоль Грыцкевіч. ІМШЭНІК Хведар Пятровіч (4.9.1884, в. Хоцінава Брэст-Літоўскага пав. Гро- дзенскай губ. — ?), бел. педагог і літаратуразнавец. Вучыўся ў Жыровіц- кім духоўным вучылішчы, Літоўскай ду- хоўнай семінарыі (1900—07). Скончыў Юр'еўскі (Туртускі) ун-т. У 1906—12 чл. Бел. сацыяліст. грамады. У час вучо- бы ва ун-це арыштоўваўся за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. Быў супра- цоўнікам газ. «Наша ніва». Пасля закан- чэння ун-та па запрашэнні М.Багданові- ча пераехаў у Яраслаўль, выкладаў у прыватнай мужчынскай гімназіі. У 1916—18 сябра Яраслаўскай Бел. рады. У 1918 разам з Мінскім настаўніцкім ін-там вярнуўся ў Мінск. Працаваў вы- кладчыкам філалогіі і гісторыі ў Мар'іна- горскім с.-г. тэхнікуме. У 1923—24 ды- рэктар Бабруйскага, у 1924—27 Рага- чоўскага, у 1927 — 30 выкладчык Гомельскага педтэхнікумаў. Аўтар успа- мінаў пра Багдановіча, «Нашу ніву», ар- тыкулаў пра Ц.Гартнага і інш. Арышта- ваны 15.7.1930 па справе «Саюза вызва- лення Беларусі». Пастановай калегіі АДПУ ад 10.4.1931 сасланы на 5 гадоў у г. Уфа. Далейшы лёс невядомы. 7«.: «Наша ніва» і дваццацігадовы юбілей беларускае перыядычнае прэсы / / Полы- мя. 1926. № 7; Цішка Гартны як селькор «Нашае нівы» 1908—10 г. / / Там жа. 1929. № 1; 15 год цяжкай, але пачэснай працы: (Юбілей У.М.Ігнатоўскага) // Сав. Бела- русь. 1924. 2 лістап. Літ.: Каханоўскі Г. Таямніцы за Чортавым мостам / / Маладосць. 1922. № 5. Уладзімір Ляхоўскі, Уладзімір Міхнюк. 483 ІНВЕНТАРНАЯ ІНВЕНТАРНАЯ РЭФОРМА 1840—50-х ГАДОЎ, спроба ўрада Расійскай імперыі рэгуляваць адносіны паміж памешчыкамі і іх прыгонцымі ўвядзеннем абавязковых інвентароў на Беларусі, Правабярэжнай Украіне і ў Літве. Мела на мэце аслаб- ленне сац. напружанасці ў вёсцы і ўмацаванне сярод сялян царысцкіх ілюзій ва ўмовах дэмакратызацыі гра- мадска-паліт. руху. Ідэя рэгулявання па- мераў надзелаў і павіннасцяў памеш- чыцкіх сялян і замацавання іх гранічных узроўняў, абавязковых для сялян і для памешчыкаў, выказвалася ў сувязі з вы- працоўкай мер па паліт. супакаенні краю пасля паўстання 1830—31. Штуршком для практычнай яе рэалізацыі стала пы- танне пра цяжкае эканам. становішча Віцебскай губ., якое ўзняў губернатар кн. Львоў. Міністр дзярж. маёмасцей П.Дз.Кісялёў выказаў ідэю пра абавязко- выя інвентары як сродак засцярогі сялян ад разарэння. Прапанова Кісялёва была ўнесена ў Камітэт па справах заходніх губерняў 1832—48, які ў 1840 пачаў вы- працоўваць умовы рэформы. 15.4.1844 цар зацвердзіў «Палажэнне», паводле якога ў зах. губернях ствараліся «Камітэты для разгляду і складання інвентароў памешчыцкім маёнткам», ку- Ды ўваходзілі царскія чыноўнікі і прад- стаўнікі мясц. дваранства. Ад ула- дальніка залежала надзяленне сялян зямлёй, яны, як і раней, заставаліся ру- хомай маёмасцю памешчыка. На праця- гу 1846—48 абавязковыя інвентары былі ўведзены ва ўсіх памешчыцкіх маёнтках зах. і цэнтр. Беларусі (Віленская, Гро- дзенская і Мінская губ.). Тут памер асн. павіннасцяў залежаў ад велічыні і якасці зямельнага ўчастка і вызначаўся ў !/3 ва- лавога даходу селяніна. Далёка не так паслядоўна дзейнічала царская адміністрацыя ў блізкіх да велікарускага цэнтра ўсх. раёнах Беларусі. Памешчыкі Віцебскай і Магілёўскай губ. выступілі супраць сістэмы «трацяка» і лічылі маг- чымым увесці інвентары пры ўмове заха- вання трохдзённай паншчыны з рабочай душы ў тыдзень. Толькі ў 1849 інвентары былі складзены па ўсіх маёнтках, але ўвесці іх у дзеянне царскі ўрад не ра- шыўся з прычыны перавышэння ў іх фактычна існаваўшых норм феад. экс- плуатацыі. Пакуль інвентары перагляда- лі, мінаў шасцігадовы тэрмін дзеяння ўжо ўведзеных інвентароў у астатніх гу- бернях і па прапанове міністра ўнутра- ных спраў Дз.Г.Бібікава 22.12.1852 пры- няты ўказ аб прымяненні ва ўсіх бел. і літоўскіх* губ. інвентарных правілаў, за- цверджаных у 1848 для іуберняў Права- бярэжнай Украіны. Паводле новых правілаў сялянам пакідалася зямля, якая была ў іх карыстанні. Аднак памешчыкі дамагліся спынення ўводу гэтых праві- лаў. Перагляд і выпраўленне інвен- тарных правілаў цягнуліся да 1857, калі распачалася падрыхтоўка адмены пры- гоннага права; да гэтага часу абавязко-
484 ІНВЕНТАРЫ выя інвентары былі ўведзены ў дзеянне прыкладна ў дзесятай частцы памеш- чыцкіх маёнткаў Віцебскай і Магілёўскай губ І.р. выклікала суп- раціўленне памешчыкаў і нараканні ся- лян там, дзе павіннасці былі завышаныя. Таму ўрад некалькі разоў мяняў падыхо- ды да яе правядзення Нягледзячы на прыгонніцкую абмежаванасць рэформы, яе непаслядоўнасць і незавершанасць, абавязковыя інвентары афіцыйна ставілі мяжу памешчыцкай уладзе і адкрывалі некаторыя легальныя магчымасці для ад- стойвання сялянамі сваіх інтарэсаў Кр Мнвентарные положення западных губерннй: (Составлено в эемском отделе Мнннстерства внутренннх дел) Б.м., 1859. Літ Гелннг К. Мнвентарн н ннвен- тарные комнтеты западных губерннй / / Журн. землевладельцев. 1858. Т. 2, № 8; Васнленко Н.П. Крестьянскнй вопрос в юго-западном н северо-западном крае прн Ннколае I н введенне ннвентарей / / Велн- кая реформа. М., 1911 Т. 4; Коротке- в н ч А.Т., Лысенко МГ Мнвентарный вопрос в восточной Белорусснн в пернод крнзнса крепостннчества / / Уч. зап. Поло- цкого пед. нн-та Мн , 1958. Вып. 1; У л а - анк Н.Н. Введенне обязательных ннвен- тарей в Белорусснн н Лнтве / / Ежегодннк по аграрной нсторнн Восточной Европы 1958 г. Таллнн, 1959 Уладзімір Сосна. ІНВЕНТАРЫ (ад лац. іпуепіагітп вопіс), апісанні феад. уладанняў на Бе- ларусі. Украіне, у Польшчы, Літве, Вен- грыі ў 16 — 1-й пал 19 ст. У 16 ст. на Беларусі побач з тэрмінам «I.» ужы- валіся найменні «попіс», «рэестр», з 17 ст амаль усе апісанні называюцца I У 16 ст. ў асноўным складаліся на стара- бел. мове, з 17 ст пісаліся па-польску, з 19 ст — таксама па-руску Змест I зале- жаў у першую чаргу ад мэтаў, дзеля якіх яны складаліся. У адных выпадках I. афармляліся як юрыд дакументы (пры перадачы маёнтка ў арэнду ці пасля яе сканчэння, пры куплі-продажы, падзеле, дараванні, атрыманні ў спадчыну і інш.), у другіх — як улікова гасп. дакументы, прызначаныя выключна для ўласных патрэб канкрэтнага ўладальніка Ад мэ- тавага прызначэння I і ад таго, што было аб ектам апісання (асобная вёска, яе час- тка, фальварак, воласць, эканомія і інш ), залежала колькасць інфармацыі, змешчанай у ім. Найб поўныя 1. скла- даліся пры перадачы ўладання ў часовае карыстанне. напр. у арэнду, ці вяртанні яго ўласніку I звычайна меў тытульны ліст з назвай дакумента, дзе, як правіла, адзначалася назва маёнтка, каму ен на- лежау. калі, кім і з якой прычыны скла- даўся I. Потым ішло апісанне цэнтра ўладання — панскага двара жыллёвыя і гасп будынкі. іх архітэктура і планіроў- ка, з пералікам і апісаннем хатняга і гасп. начыння, адзення. Адзначалася наяўнасць у маёнтку царквы ці касцёла. Далей называліся памеры пасеваў па культурах, колькасць высеянага збожжа, а ў некат выпадках і памеры мінула- Да арт. Інвентары. Старонка інвентара Брзсцкай 1 Кобрынскай эканомій 1742 э малюнкамі. годняга ўраджаю. колькасць ворнай, ага- роднай зямлі і сенажацяў, пералічвалася жывёла і птушка, давалася апісанне млыноў, кузняў, варыўняў і г.д., адзна- чалася існаванне рэчкі ці сажалкі. Назы- валіся памеры і крыніцы прыбыткаў ула- дання. Пры наяўнасці ў маёнтку карчмы падаваўся прыбытак ад яе Потым звы- чайна ішло апісанне сельскіх воласцяў, гарадоў і мястэчак, а таксама фальвар- каў, якія належалі да ўладання Апісанне гарадоў і мястэчак рабілася па вуліцах з указаннем прозвішча гаспадара і паме- раў падаткаў, прызначаных на яго. У не- каторых выпадках паказвалася коль- касць зямлі, што ім належала. У вёсках гаспадары пералічваліся па дварах <ды мах) з паказаннем колькасці зямлі (пры- сядзібнай, ворыва, сенажацяў). Пасля правядзення валочнай памеры перапіс рабіўся па валоках: паказвалася коль- касць валок у вёсцы, занятыя і свабод- ныя валокі, а на занятых — тыя, хто ка- рыстаўся ёю ці яе часткай (16 — 1-я пал 17 ст.) Але вельмі хутка перайшлі да падворнага перапісу, паказваючы колькасць зямлі ў кожнай гаспадарцы. У I. абавязкова называлася прозвішча гас- падара, а ў некат. выпадках пе- ралічваліся ўсе працаздольныя мужчыны і асобна сыны. апісваўся зямельны над- зел, павіннасці з яго (цягла, чынш). Змяшчаліся звесткі пра рабочую жывёлу (коні, валы) у кожным сялянскім дыме, радзей пералічваліся прадукцыйная жы- вёла, пчалімыя вуллі, называліся сена- жаці, што належалі вёсцы. Болын дэта- лёва павіннасці сялян адзначаліся ў кан- цы апісання кожнай вёскі або разам з гадавым даходам з усёй вескі. Часам 1. змяшчалі інструкцыі панскай адміні- страцыі, аканомам, дзе даваліся рэка- мендацыі, як весці гаспадарку, што се- яць, як разбіраць спрэчныя справы і г.д. У некаторых I. ёсць звесткі пра сял. абш- чыну (грамаду), планы маёнткаў, ма- люнкі з сял. жыцця. I дзярж уладанняў складаліся пры змене кіруючых адм. асоб (старостаў, аканомаў, адміністратараў), перадачы зямель у арэнду ці пасля яе заканчэння, у час рэвізій гасп стану маёнткаў, пры іх продажы ці заставе. Соймавая пастанова 1562 вызначала перыядычнасць рэвізій дзярж уладанняў праз 5 гадоў. а сойма- вая канстытуцыя 1601 рэгламентавала парадак правядзення інвентарных апісанняў На самай справе такія апісанні праводзіліся радзей і з'яўляліся ў асн. улікова-гасп. дакументамі. ІІайб цікавасць маюць I самых буйных дзярж уладанняў — каралеўскіх ці велікакня жацкіх эканомій і старостваў, якія ня- рэдка змяшчаюць апісанні дзесяткаў і соцень сельскіх пасяленняў. I ўладанняў каталіцкай, праваслаўнай і уніяцкай цэркваў блізкія па структуры да I. дзярж уладанняў. Царк. ўласнікі з прычыны частых прэтэнзій з боку прыватных феа- далаў аддавалі вял. ўвагу абгрунтаванню сваіх правоў на маёнткі. Існуюць цэлыя зборнікі I. асобных уладанняў, якія ад- люстроўвалі становішча залежнага на- сельніцтва на працягу дзесяткаў, а то і соцень гадоў. У некаторых царкоўных I. у выглядзе дадаткаў да асн. тэксту змеш- чаны ўставы сялянам і інструкцыі акано- мам Яны даюць магчымасць прасачыць змены ў эканам. становішчы насельніц- тва, вызначыць ролю сял. абшчыны ў штодзённым жыцці вескі Захаваліся ў асн I. буйных царк. уладанняў за 2-ю пал. 17—18 ст. Інвентарныя вопісы пры- ватнаўласніцкіх маёнткаў умоўна падзя- ляюцца на 2 групы: I. буйных магнацкіх уладанняў і I. маёнткаў дробнай і сярэд- няй шляхты. Першыя вылучаюцца аб грунтаванасцю, поўным апісаннем гасп стану. Складаліся яны ў асн. прадстаў- нікамі ўласнай адміністрацыі I. маёнт- каў сярэдняй I дробнай шляхты захава лася значна менш, бо яна пастаянна зай- малася гасп. справамі і звычайна добра ведала становішча ў сваім маёнтку. I такіх уладанняў складаліся пераважна пры пераходзе маёнтка ад інш. ўладальніка. Некаторыя разнавіднасці 1 маюць значна менш інфармацыі. напр берчакі (пералік сял. гаспадарак з пака- заннем надзелу і чыншу), люстрацыі (характэрныя для дзярж. і некаторых царк. уладанняў) I. — найб. каштоўная і масавая крыніца па аграрнам гісторыі Беларусі, краязнаўстве, дэмаграфп, эт- награфіі, мовазнаўстве; змяшчаюць звесткі з гісторыі рамяства, прамысло- васці, архітэктуры, землеўпарадкавання, промыслаў і інш Беларускія I захоў- ваюцца ў архівах Мінска, Гродна. Вільні, Масквы, Пецярбурга, Варшавы, Кракава 1 інш. Публ ' Акты, нздаваемые Внленскою ар- хеографнческою комнсснею. Т 14, 25, 35, 38 Внльна, 1887—1914 Белоруссня в эпоху феодалнзма: Сб. документов н матерналов. Т. 1—2. Мн., 1959—60; Ннвентарн магнат- скнх владеннй Белорусснн XVII—XVIII вв. Владенне Сморгонь. Мн , 1977; Мнвентарн магнатскнх владеннй Белорусснн XVII— XVIII вв. Владенне Тнмковнчн. Мн. 1982 Літ Воронков Н А йнвентарн нме- ннй — важный нсточннк по нсторнн поль- ской феодальной деревнн / / Вопр. нсто- рнн. 1959 № 4; Козловскнй П.Г., Чепко В.В. Ннвентарн н хозяйственные
485 ІНДДЕЎРАПЕЙЦЫ документы магнатскнх владеннн Белорус- снн XVI—XVII вв. н ннвентарн помешнчь- нх нменнй первой половнны XIX в. как нс- торнческнй нсточннк / / Ежегодннк по аг- рарной нсторнн Восточной Европы, 1962 г Мн.. 1964; Копысскнй ЗЮ Нсточнн- коведенне аграрной нсторнн Белорусснн Мн 1978. М е л е ш к о В.Н Нсточннкн по соцнально-экономнческому положенню крестьян Белорусснн во второй половнне XVII—XVIII вв // Асіа Ваііісо Зіатіса 9/госІач' еіс., 1979. ІТ-1 12; Голубев В Ф Мсточннкн по землевладенню н эемле- пользованню крестьян Белорусснн в XVI— XVIII вв. / / Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1987 № 6 Валянцін Голубеў «ІНВЕНТАРЫ МАГНАЦКІХ УЛА- ДАННЯЎ БЕЛАРЎСІ XVII —XVIII стст.» («Іінвентарн магнатскнх владеннй Белорусснн XVII—XVIII вв »), серыйнае выданне бел. інвентароў, выпушчанае Ін-там псторыі АІI БССР і Цэнтр дзярж гіст. архівам БССР у Мінску. Інвентары выяўлены ў архівах Беларусі і Літвы і апублікаваны ўпершыню (у перакладзе з польск. на рус. мову). Выйшлі 2 кнігі: пра ўладанні Смаргонь (1977) і Цімкаві- чы (1982) У 1-й кнізе апублікавана 9 інвентароў феад. ўладання Смаргонь Ашмянскага пав пач. 17 ст — 1788 (у пач 17 ст належала брэсцкаму ваяводу Зяновічу, пазней уласнасць Радзівілаў). Па форме, аб еме і змесце інвентары па- дзяляюцца на 4 храналапчныя групы. Асаблівасць інвентароў 1-й групы (пач. 17 ст.) — лаканічнасць і пэўная абмежа- ванасць звестак У 2-й групе (сярэдзіна I 17 ст.) адсутнічае павалочны парадак пе- рапісу 3-я група (канец 17 — сярэдзіна 18 ст.) дае больш поўны аб ём звестак пра жыхароў мястэчка 4-я група прад- стаўлена інвентаром 1788, што вылуча- ецца вял табліцамі, у якіх пададзены звесткі пра павіннасці кожнага селяніна, падрабязна распрацавана становішча розных груп насельніцтва, парадак выка- нання імі павіннасцяў. У 2 й кнізе змеш- чана 8 інвентароў графства Цімкавічы Навагрудскага ваяв. за 1622—1778 (у І-й пал. 17 ст. належала Сапегам, у 2-й пал 17 ст. — Палубінскім, пасля Радзівілам). Інвентары па форме падзя- ляюцца на 3 храналагічныя групы. Для 1 й характэрны лаканічныя звесткі пра павіннасці, перавага лічбавага матэрыялу над апісальным. 2-я група прадстаўлена інвентаром 1638, дзе перапіс воласці зроблены павалочна, але звесткі пра склад сям'і адсутнічаюць. У 3 й групе паступова ўсталёўваецца падымны пара- дак перапісу Матэрыялы выдання даюць магчымасць прасачыць шэраг закана- мернасцяў, характэрных для магнацкіх маёнткаў Беларусі, раскрыць асаблівасці дынамікі насельніцтва, структуры пры- Еыткаў ад рэалізацыі зерня, арэнды млы- оў, ад розных пабораў, атрымаць інфармацыю аб забудове, планіроўцы мястэчак, лясной і рыбнай гаспадарцы Вольга Бабкова ІНГУМАЦЫЯ (ад лац іп-Ьшпо, іп- ршпаге накрываць зямлёй), у археалопі пахаванне нябожчыка паводле абраду групапалажэння ў грунтавой магіле, а гаксама пад курганом на гарызонце, у ЗЗЛ&.0 ЗЗШ ШШШЮ. ю ІБіісісіі 101 НЗІзКшіС ІС2С^,ус() I 3 ЦШ' Лпотг У^пасс^о 3 Мсісу у КалсІАа ОЯЛЛНСМ.. ЛаіугаГкоя ЛК гггл' Л' Ка2ауАі^ Ласко^ Ко.'і апэііс!).. &.с Зіаіоэ/ош ЛйНаО.к о То ІІЫгпіопсу рошіотпу Ллшцу, уіплЛакі Л^п.іюа. к Іутіс ЛатаЛшіс. •* ,іпігс шуга с о н у с Кл. /т^сгствіс.. шггэуопсс.о Котшійагса га шоіа. у Ло;ісыст УапскІУП-с । іс (сгаапі{улут Локц. аубЬ » Ліслдс^і л'іса сішатіс ю КалопаЛ) Да арт. Інвентары. Тытульны ліст інвента- ра Казянскага староства Віцебскага вая- водства 1763. Метрыка ВКЛ. Інвентар двара Ведзьма Ля- хавіцкага павета 1551. Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў яме або на падсыпцы ў курганным насы- пе ў адрозненне ад абраду крэмацыі (трупаспалення). Упершыню ў белару- скамоўным археал выданні тэрмін выка- рыстаны А.М. Ляўданскім у 1928 пры апісанні пахавальнага абраду ў Заслаў- скім курганным мопльніку з тлумачэн- нем «звычайныя пахаванні ў гарызан- тальным палажэнні, на спіне» Георгій Штыхаў ІНДАВА Кацярына Восіпаўна [8(21).12 1916, в Ажагі Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ.], гісторык. Д-р гіст. н. (1964). Скончыла Маскоўскі пед. ін-т (1938) 3 1938 навук. супрацоўнік Дзярж. гіст. музея СССР. Удзельнік Айч. вайны 3 1949 навук супрацоўнік Ін та псторыі АН СССР Асн навук працы па сац.-эканам. гісторыі сялянства Расіі 18—19 ст Адна з рэдактараў 1-га т. (1972) «Гісторыі БССР» у 5 т Тв Крепостное хозяйство в начале XIX в. М . 1955, Дворцовое хоэяйство в Росснн (Первая половцна XVIII в.) М 1964 ІНДАЕЎРАПЁЙЦЫ, плямёны і народы, якія размаўляюць на падобных мовах (аднолькавае гучанне і значэнне слоў, блізкі граматычны лад), што сведчыць пра іх роднасць, агульнае паходжанне. Вылучаюцца групы, моўныя сем'і: індыйская (арыі, індусы), іранская (асе- ціны, ці ясы, афганцы, курды, персы, сарматы, скіфы, таджыкі, цыганы), сла- вянская (балгары, беларусы, венеды, ду- лебы, кашубы, лужычане, македонцы, палякі. рускія, сербы, славакі, славенцы, украінцы, харваты, чэхі), германская (англасаксы, белгі, вандалы, датчане, га- ландцы. готы. кімвры, лангабарды, на- рманы, нарвежцы, немцы, тэўтоны, фламандцы, херускі, шведы), балцкая (галіыды, ці голядзь, дааноўцы, жэмай- ты, куршы, ці корсь, латгалы, латышы, літоўцы, прусы, ятвягі), раманская (іспанцы, італьянцы, лаціняне, ці рым- ляне, малдаване, партугальцы, румыны, французы), кельцкая (брэтонцы, галы, ірландцы, кельты, шатландцы), а такса- ма албанцы, армяне, візантыйскія грэкі, тахары, хеты і інш 3 сваей «пра- радзімы» (хутчэй за ўсё Малой Азн) у 3000—1500 да н.э. стараж. I. рассяліліся на Іранскім нагор і, у Індастане (плямё ны арыяў), Сярэдняй Азіі і далей на 3 — у Прычарнамор'і, Еўропе. У выніку ўласнага гіст развіцця і запазычанняў (субстратаў) з моў мясц насельніцтва паступова ўтварыліся групы плямёнаў, мова якіх набыла адметныя асаблівасці На Пн Еўропы з явіліся германцы, у цэн- тры — кельты, на У ад Дняпра — індаіранскія плямёны, а ў прамежкавай прасторы — балты і славяне. Пісьмен- насць упершыню з явілася ў хетаў (ся- рэдзіна 2-га тыс. да н э ) I аб ядноўвае таксама пэўная агульнасць антрапа- лапчных тыпаў (фізічных рысаў), пада- бенства звычаяў і ўяўленняў, міфалопі і пантэона. Яны шанавалі багоў у свяш- чэнных гаях (будавалі капішчыі, пры- носілі ахвяры божаствам крыніц і рэчак, камяням-стодам, драўляным ідалам Асабліва паважаўся гал бог-грамавер-
486 ІНДУРА жац (Дзеўс, Зеўс, Тор, Пярун, Пярку- нас) з маланкай, рогам, каменнай сяке- рай у руцэ, здольны пераўвасабляцца ў быка I была вядома траістая будова све- ту, які аб ядноўваецца сусветным «дрэ- вам жыцця». Побач з апошнім звычайна змяшчаліся выявы коней і птушак, аленя з галінастымі рагамі. Разгортваецца проціборства бога-ўладара неба са змеем (ніжнім светам). Проціпастаўляюцца і боскія браты-бліэняты на белым і чорным конях, што сімвалізуюць дзень і ноч. Сімвал агню, сонца, няўхільнага бегу жыцця ў I. — кола або свастыка. Чырво- ная пасма, стужка на белай вопратцы — прыкмета высакародства. У вераваннях беларусаў захаваліся шмат якія рысы індаеўрапейскай культуры Сярод іх ша наванне дрэў і камянёў, дуба, бярозы, бусла, «бацюхны» — мядзведзя, каня, пашырэнне звязаных з земляробствам ге- ам. арнаментаў, каляндарных. а таксама каравайнага вясельнага і інш рытуалаў, частка якіх узыходзіць да часоў маця- рынска-радавога ладу, індаеўрапейскага адзінства. Літ : йсторня Европы. Т 1. Древняя Ев- ропа. М , 1988; Календарные обычан н обря- ды в странах зарубежной Европы Нст. кор- нн н развмтне обычаев. М., 1983; Г а м к - релндзе Т.В., Мванов В.В. РІндоевропейскнй язык н нндоевропейцы. Ч 1—2. Тбнлнсн. 1984. Уладзімір Ісаенка ІНДУРА, веска, цэнтр сельсавета Гро- дзенскага р-на. За 25 км на Пд ад Грод- на. На аўтадарозе Гродна — Вял. Бера- ставіца 1481 ж , 562 двары (1995). У пісьмовых крыніцах вядома з пач 16 ст. як двор маршалка ВКЛ Яна Янавіча Давойнавіча, які ў 1522 фундаваў тут драўляны касцёл св. Тройцы, перад 1525 залажыў у I мястэчка. У 2-й пал. 16—17 Да арт. Індустрыялізацыя. Будаўніцтва зборачнага цзха завода «Энергія» (цяпер станка- будаўнічы завод імя Кастрычніцкай рзвалюцыі). Мінск. 1929. ст. ўладальнікамі I. былі Кішкі, Радзіві- лы, Пацы. Валовічы, Ісайкоўскія, Млеч- кі, у 18 ст. — Агінскія, Салагубы, Масальскія. У Паўн. вайну 1700—21 у баі каля I. шведскі ген. Меерфельд атры- маў перамогу над руска-саксонскім вой- скам. 3 1795 у складзе Рас імперыі. У 19 ст. цэнтр воласці Гродзенскага пав Уласнасць Бжастоўскіх, Казлоўскіх У 1897 — 2681 ж., 314 двароў, царква, касцёл, сінагога, 4 яўр. малітоўныя да- мы, прыходскае вучылішча, пошта, фельчарскі пункт, бровар, 2 вінакурні, 16 майстэрняў, вапнавы з-д, 8 корчмаў, таргі па нядзелях. У 1915 акупіравана герм. войскамі, у 1919—20 занята Чырв Арміяй, польскім войскам. У 1921—39 у складзе Польшчы, мяст. Гродзенскага пав. Беластоцкага ваяв. 4 і 6.12.1932 у I. адбыліся дэманстрацыі сялян (каля 300 чал ) супраць падатковай палітыкі ўра- да, у падтрымку выступленняў сялян в Баранава (цяпер Гродзенскі р-н). 3 1939 у БССР, з 1.5.1940 гар. пасёлак, з 1940 цэнтр сельсавета Гродзенскага р-на. У Вял Айч. вайну з чэрв. 1941 да 21 7 1944 акупіравана ням -фаш. за- хопнікамі. 3 29 12.1949 вёска. У 1971 — 1549 ж. Цэнтр калгаса «Індура», аддз. сувязі, 10 магазінаў, Дом культуры, б-ка, дзіцячы сад-яслі, сярэдняя і муз школы, бальніца Брацкая магіла сав воінаў, якія запнулі ў Вял. Айч. вайну Помнік архітэктуры Троіцкі касцёл (1815). На паўн.-зах. ускраіне вёскі гарадзішча 11 — 13 ст. Вольга Князева. Валерый Піаблюк ІНДУСТРЫЯЛІЗАЦЫЯ, працэс ства- рэння буйной машыннай вытворчасці ва ўсіх галінах нар гаспадаркі і далейшая перабудова вытворчасці на аснове высо- капрадукцыйнай тэхнікі У БССР пра- водзілася ў 1920—30-я г., была часткай адзінага працэсу I. СССР. У сярэдзіне 1920-х г Беларусь мела вельмі нізкі ўзровень вытв-сці. Маючы 3,4% насель- ніцтва СССР, яна выпускала ўсяго 1,6% прамысл прадукцыі. У рэспубліцы пера- важалі дрэваапрацоўчая, харчовая і лёг- кая галіны прам-сці. У 1926 дробныя са- матужнікі выпускалі тут тавараў і выра- баў на 88,7 млн. залатых руб. — 41,1% усёй прамысл прадукцыі рэспублікі. У 1926 рабочыя, занятыя ў саматужна-ра- меснай прам-сці, складалі амаль Ра* бочых рэспублікі, у той час як у сярэднім па СССР гэты паказчык раўняўся 60% На Беларусі значна вастрэй адчуваўся недахоп фінансавых сродкаў, падрыхта- ваных спецыялістаў (удзельная вага інжынераў і тэхнікаў складала менш за 2% агульнай колькасці занятых) Умо- вы, у якіх знаходзілася рэспубліка, дык- тавалі неабходнасць больш інтэнсіўнага прамысл. развіцця. У справаздачы бел. ўрада на 3-й сесіі ЦВК СССР пад- крэслівалася, што «... маючы на ўвазе вялікі лішак рабочай сілы, патрэбу ў та варах, геаграфічнае становішча Беларусі і зручныя шляхі зносін, мы можам ставіць пытанне і пра арганізацыю пра- мысловык прадпрыемстваў, якія будуць перапрацоўваць прывазную сыравіну, у першую чаргу тых прадпрыемстваў, якія будуць абслугоўваць сельскую гаспадар- ку, садзейнічаць яе інтэнсіфікацыі» Су- ма бюджэтных укладанняў у разліку на душу насельніцтва ў нар. гаспадарку Бе- ларусі ў 1928—32 павялічылася ў 2,8 ра- за, у той час як у Расіі — у 1,2 раза. 3 сярэдзіны 1920-х г. і да канца 1-й пяцігодкі асн. ўвага аддавалася развіццю лёгкай і харч. прам-сці, што было абу- моўлена дастатковымі запасамі мясц. сы- равіны, кадрамі, якія склаліся, існуючы- мі традыцыямі. Асн. сродкі накіроўваліся ў паліўную, дрэваапрацоўчую, папяро- вую, гарбарную і харчовую галіны, бо развіццё іх патрабавала значна менш вы- даткаў і часу. У 1932 на долю групы «Б» прыпадала больш за 65% усёй прадук- цыі, выпушчанай прам-сню рэспублікі Частка капіталаўкладанняў накіравана на развіццё энергетычнай, машынабу- даўнічай прам-сці і на вытворчасць буд- матэрыялаў. Пачалося буд-ва мінскага гарбарнага з-да «Бальшавік», Бабруйскага дрэваап- рацоўчага камбіната, Гомельскага з-да с.-г машын і інш. У 1928 200 свідравальных і такарных станкоў вы- пусціў з-д «Энергія», гэтым быў пакла- дзены пачатак развіццю станкабудавання на Беларусі. На базе невял. з-даў у Мінску створаны металаапрацоўчы з-д «Камунар» Паводле пастановы Савета працы і абароны СССР ад 20.6.1927 па- чалося буд-ва буйнейшай у рэспубліцы электрастанцыі — БелДРЭС, якая павінна была забяспечваць электра- энерпяй Віцебск, Оршу, Магілёў і інш. У той перыяд праблема накапленняў адлю- строўвала суадносіны паміж вытворчас- цю і спажываннем. I. патрабавала павы- шэння нормы накаплення Аднак у СССР яна вырасла да абсурдна высокага ўзроўню, які не адпавядаў магчымасцям краіны (у асобныя гады да паловы нац даходу), з-за чаго экстэнсіўныя магчы-
масці эканам. росту хутка былі вычарпа ны. У Беларусі прыбытак ад прамысл прадпрыемстваў Саўнаргаса з 5,4 млн руб. у 1926/27 павялічыўся да 93,2 млн. руб. у 1932. Аднак гэтых сродкаў для правядзення I. ў рэспубліцы не хапала. 3 338 млн. руб., укладзеных у прам-сць рэспублікі за гады 1 -й пяцігодкі, каля /з паступіла з саюзнага бюджэту. Адна часова ў мэтах пошуку дадатковых срод- каў вырашана было пераводзіць у дзярж бюджэт прыбыткі ад інш галін нар. гас- падаркі, зберажэнні насельніцтва, унут- раныя пазыкі, якія з 1927 сталі што- годнімі. Паступова мяняўся і парадак іх правядзення: калі раней яны рас- паўсюджваліся банкаўскімі ўстановамі на добраахвотнай аснове, то з пач. 1-й пяці- годкі сталі размяшчацца прымусова, пад кантролем грамадскіх арг-цый Аднак гэ- тых сродкаў не капала, таму ішло пера- пампоўванне іх і з сельскай гаспадаркі Акрамя звычайных прамых і ўскосных падаткаў, якія сялянства плаціла дзяр- жаве, існаваў, што адзначалася і ў парт дакументах таго часу, «звышпадатак у выглядзе пераплат на прамтавары і ў вы- глядзе недапалучак па лініі цэн на сель- скагаспадарчыя прадукты». У выніку штогод удавалася збіраць па ўсёй краіне не менш за 1 млрд руб I В. Сталін узяў на ўзбраенце метады свайго гал. паліт праціўніка ЛД Троцкага — тэрор, ня- навісць да сялянства, адміністраванне Сродкам для папаўнення дзярж. казны стала таксама рэзкае павелічэнне выпу- ску папяровых грошай, якія ўсё менш за- бяспечваліся таварамі. Адной з крыніц даходаў было аднаўленне дзярж. мана- поліі на гарэлку. Калі ў 1927 яе продаж даў 500 млн. руб., то праз 7 гадоў каля 7 млрд. руб Была ўведзена валютная ма- наполія, чырвонец стаў унутранай валю- тай і пазбавіўся канверсавання. У маі 1929 IX з езд Саветаў БССР зацвердзіў 1-ы пяцігадовы план рэспублікі Многа- абяцальнае планаванне дало пэўныя вынікі. Калі ў 1-ы год пяцігодкі (1928/29) прамысл прадукцыі было вы- пушчана амаль на 69 млн руб. больш, чым у папярэдні. то ў 1929/30 ужо на 187 млн руб Расла колькасць рабочага класа: у пач пяцігодкі на адно буйное прадпрыемства рэспублікі прыпадала 250 рабочых, а праз 2 гады — 870. У рэкан- струкцыйны перыяд у рэспубліцы вырас рабочы клас, сфарміраваліся новыя рабо чыя прафесіі — металісты, машынабу- даўнікі, тарфянікі, хімікі, тэкстыльш- чыкі. Тысячы кваліфікаваных рабочых Беларусі былі падрыхтаваны на з-дах Масквы, Ленінграда, Харкава, Данбаса. Рабочыя, інжынерна-тэхн. работнікі Ма- сквы, Ленінграда і інш. гарадоў краіны прыязджалі на Беларусь дапамагаць у асваенні новых прадпрыемстваў За пер- шыя 2 гады пяцігодкі замест запланава нага павелічэння аб ему вытв-сці прадук- цыі на 87,8% фактычны прырост склаў 149,3%. Але менавіта ў гэты перыяд аб- вастрылася праблема накапленняў. У выніку празмернага фарсіравання калек- тывізацыі знізілася с.-г. вытворчасць, пагоршылася карч. забеспячэнне на- сельніцтва: з явіліся карткі. Па сы- равіннай базе I быў нанесены сур ёзны ўдар, які ў многім ускладніў выкананне пяцігадовага плана Першапачатковыя поспехі каманднага стылю кіравання на- раджалі ілюзіі яго неабмежаваных маг- чымасцяў, але ён вельмі хутка выявіў сваю заганнасць. Абвешчаны Сталіным лозунг «Пяцігодку — за чатыры гады!» патрабаваў яшчэ большага фарсіравання тэмпаў развіцця прам-сці На завяршаль- ны 1932 планаваўся прырост прамысл. прадукцыі на 22,3% болыпы, чым было прадугледжана заданнем Неўзабаве было аб'яўлена, што цэлы шэраг галін прам-сці рэспублікі можа выканаць пяцігодку за 3 гады. Усё гэта не магло не адбіцца на канчатковык выніках пяці- годкі. Замест 260 млн. квт/гадз электра- энергіі выпрацавалі 177 млн квт/гадз — 69% ад запланаванага. У тарфяной прам сці пяцігадовае заданне было выка- нана толькі на 85, у вытв-сці цэглы — на 90%. Такое ж становішча склалася ў харч , хімічнай і тэкстыльнан галінах. У выніку за 5 гадоў нац даход вырас толькі на 86%. Прам-сць рэспублікі не дадала прадукцыі на 192,5 млн. руб. Палітыка «вялікага скачка» абярнулася і матэры- яльнымі і маральнымі стратамі. Разам з тым выпуск прамысл. прадукцыі ў рэс- публты ў 1932 павялічыўся ў 2,7 раза ў параўнанні з 1928 (паводле плана ў 3,8 раза) За гады пяцігодкі было ўведзена ў строй 538 прадпрыемстваў, з іх 78 буй- ных I гэта пры ўмове, што буд. арг-цыі мелі да канца пяцігодкі толькі 5 экскава- тараў, 13 жвірамолак і сарціровак, 61 пад ёмны кран, 98 растворамяшалак, 70 трактароў і 33 аўтамабілі. На Беларусі былі створаны паліўная, машынабу- даўнічая, хімічная галіны прам-сці, на- ладзілася вытв-сць штучнага валакна, трыкатажу. У 1932 у рэспубліцы выпуш- Да арт. Індустрыялізацыя Будаўніцтва галоўнага корпуса Асінаўскай ДРЭС. Аршанскі раён. 1930 487 ІНДУСТРЫЯЛІЗАЦЫЯ чана 1500 металарэзных станкоў і больш за 13 тыс. розных с.-г. машын. Важнейшы сац вынік I. — ліквідацыя беспрацоўя. Калі ў 1928 у Беларусі налічвалася 50 тыс. беспрацоўных і 40 тыс адыходнікаў, то на пач 1931 разам з біржамі працы зніклі і беспрацоўныя. Удзельная вага рабочага класа з 11,3 па вялічылася да 20%. У 2-й пяцігодцы (1933—37) аб'ём прамысл вытв-сці ў рэспубліцы вырас у 1,9 раза. У той жа час гэты паказчык быў не толькі ніжэй- шы ад запланаванага (у 3,8 раза), але і ніжэйшы за агульнасаюзны (у 2,2 раза). Запаволенне тэмпаў росту ў вытв-сці тлумачыцца перш за ўсё негатыўнымі вынікамі каманднай эканомікі, якая пе- раважала ва ўсіх сферах гасп. жыцця. Гэтаму садзейнічала праведзеная на ру бяжы 1920—30-х г. комплексная перабу- дова сістэмы кіравання. У 1932 XVII кан ферэнцыя ВКП(б) канчаткова адмяніла апошнія стымулы нэпа, падкрэсліўшы ў сваёй рэзалюцыі «поўную несумяшчаль- насць з палітыкай партыі і інтарэсамі ра- бочага класа буржуазна-нэпманскіх ска- жэнняў прынцыпу гаспадарчага разлі- ку» На аснове рашэння ЦВК СССР ад 5.1.1932 «Аб рэарганізацыі саўнаргасаў» бел Саўнаргас быў пераутвораны ў Нар- камат легкай прам-сці БССР Прадпры емствы цяжкай і лясной прам сці пера падпарадкаваны адпаведным саюзным наркаматам. Фактычна аднаўлялася жорсткая цэнтралізаваная сістэма кіра вання прам-сцю перыяду «ваеннага ка- мунізму» Яшчэ ў 1929 трэсты з магут- ных гасп прадпрыемстваў былі ператво- раны ў пасрэдніцкія звены ў кіраванні
488 ІНДУСТРЫЯЛІЗАЦЫЯ прам-сцю, а ў пач. 1930-х г. яны прак- тычна спынілі сваё існаванне. Гандаль стаў замяняцца размеркаваннем рэсур- саў «зверху» па фондах і нарадах. Забес- пячэнне I. грашовымі сродкамі ўскла- далася на Наркамат фінансаў, а на Дзяржплан і галіновыя наркаматы — ма- тэрыяльна-тэхн. забеспячэнне прадпры- емстваў. У выніку непасрэднай крыніцай фінансавання буйнамаштабнага капі- тальнага буд-ва стала не вытворчасць, а сфера размеркавання і абарачэння — па- датак з абароту і пазык, якія размяш- чаліся сярод насельніцтва. I. ў СССР і Беларусі вялася ў поўнай адпаведнасці з ідэямі ідэалагічна і арганізацыйна раз- громленай на XV з'ездзе ВКП(б) «новай апазіцыі» і трацкістаў. I хоць афіцыйна гэта адмаўлялася, на практыцы было ме- навіта так. Цаной вял. напружання бел. народ перажыў цяжкасці 1930-х г. У 1929—40 у рэспубліцы ўведзены ў дзеян- не і рэканструяваны 1863 прадпрыемст- вы, якія выпускалі 90% прадукцыі. Пра- мысловасць Беларусі выпускала ад агульнасаюзнай вытв-сні 34,7% фанеры, 28,6% запалак, больш за 30% штучнай аліфы, 25% дражджэй, 10% металарэз- ных станкоў, 17% панчошна-трыкатаж- ных вырабаў, 14% бялізны, 3,8% абутку і інш. Па вырабе шарсцяных тканін рэс- публіка займала 2-е месца ў СССР. Бе- ларусь вывозіла ў значных памерах пра- мысл. прадукцыю ў інш. раёны Сав. Са- юза. Створаная структура прамысл. вытв-сці адпавядала ўнутрырэсп. патрэ- бам, аднак за рэзкім рыўком настаў яшчэ больш рэзкі спад. Вытворчасць асн. відаў прамысл. прадукцыі ў разліку на душу насельніцтва і ў канцы 1930-х г. была значна ніжэйшая, чым у большасці краін Захаду. Пагоршылася матэрыяльнае ста- новішча ўсіх пластоў грамадства, асаблі- ва сялянства. У параўнанні з перыядам нэпа бел. селянін стаў горш харчавацца, у яго рацыёне стала менш хлеба, мяса, малака. Цэны на збожжа і шэраг інш. прадуктаў былі ў 10—12 разоў ніжэй- шыя за рыначныя і не пакрывалі затрат на іх вытворчасць. Рэзка пагоршылася становішча гар. насельніцтва. Індэкс роз- нічных цэн у 1940 у 6,3 раза перавышаў узровекь 1928, а ў 1932—40 цэны на асн. харч. тавары выраслі ў 2,2—5,7 ра- за, цэны на асн. нехарч. тавары — прык- ладна ў 1,5—2,5 раза. Пакупная здоль- насць рубля была вельмі нізкая, у 1932 у параўнанні з 1928 яна знізілася на 60%. Рэальная зарплата рабочых дасягнула ўзроўню 1928 толькі ў 1940. Картачная сістэма забяспечвала толькі мінімальны пражытачны ўзровень. Нягледзячы на гэта, у сак. 1939 XVIII з езд ВКП(б)Б падкрэсліў, што «пастаўленая другім пяцігадовым планам задача ўздыму ма- тэрыяльна-культурнага ўзроўню працоў- ных з павышэннем узроўню народнага спажывання ў два разы і больш... выка- нана». У наяўнасці было свядомае ска- жэнне рэчаіснасці, імкненне хоць бы такім чынам не дазволіць шматпакутна- му народу ўзяць пад сумненне «най- вялікшую мудрасць» кіраўніцтва краіны. «Рэвалюцыйная нецярпімасць», агуль- ная культ. адсталасць, адсутнасць дэ- макр. традыцый садзейнічалі таму, што I. вялася ў асн. «надзвычайнымі», неэка- намічнымі, адм.-прымусовымі метадамі. Так мэта і сродкі яе дасягнення ўступілі ў глыбокую супярэчнасць. Поспехі I. былі аплачаны неймавернымі ахвярамі. Літ.' Промышленность БССР: Нтогм н перспектнвы. Мн., 1928; Белорусская ССР в цнфрах: К 10-летню сушествовання БССР, 1919—1929. Мн., 1929; Пятнлетннй план на- родного хозяйства н культурного стронтель- ства БССР на 1928/29—1932/33 гг. Мн., 1929; Нтогн выполнення первого пятнлетне- го плана развнтня народного хозяйства БССР. Мн., 1933; Ітогі першай пяцігодкі БССР. Мн., 1934; Соцмалнстнческое строн- тельство БССР за годы второй пятнлетцн. Мн., 1939; Народное хозяйство Белорусской ССР за 40 лет. Мн., 1957; Белорусская ССР за 50 лет: Стат. сб. Мн., 1968; Нндустрналн- зацня Белорусской ССР (1926—1941 гг.): Сб- документов н матерналов. Мн., 1975; Нетылькнн А.Т. Осушествленне ле- нннской полнтнкн нндустрналнзацнн в Бе- лорусснн (1926—1941 гг.). Мн., 1979; Стра- нмцы нсторнн Компартнн Белоруссмм: суж- дення, аргументы, факты. Мн., 1990. Уладзімір Асмалоўскі. «ІНДУСТРЫЯЛІЗАЦЫЯ БЕЛАРЎС- КАЙ ССР (1926—1941 гг.)», «Ннду- стрналнзацня Белорус- ской ССР (1926—1941 г г . ) », зборнік дакументаў і матэрыя- лаў, адзін з тамоў агульнасаюзнага се- рыйнага дакументальнага выдання «Гісторыя індустрыялізацыі СССР (1926—1941 гт.)». Выдадзены ў Мінску ў 1975 Гал. архіўным упраўленнем пры СМ БССР, Ін-там гісторыі партыі пры ЦК КПБ, Цэнтр. дзярж. архівам нар. гаспадаркі СССР, Цэнтр. дзярж. архівам Кастр. рэвалюцыі і сацыяліст. будаўніц- тва БССР. Мае 4 раздзелы, якія адлюст- роўваюць асн. этапы індустрыялізацыі ў храналагічнай паслядоўнасці, змяшчае 203 дакументы і 22 фатаграфіі. Склада- ецца з выяўленых у архівах Беларусі да- кументаў, апублікаваных у асн. упершы- ню, а таксама матэрыялаў, узятых з афіц. выданняў, брашур, што сталі бі- бліягр. рэдкасцю, перыяд. друку. У зборнік увайшлі дакументы ЦВК і СНК СССР, рэзалюцыі і пастановы пленумаў ЦК і зездаў КП(б)Б, пастановы ЦВК, СНК і Эканам. нарады БССР, дырэк- тыўныя матэрыялы рэсп. арг-цый. Знач- нае месца займаюць справаздачы, дакла- ды, звесткі, паведамленні, карэспандэн- цыі пра ўздым індустрыі ў гады першых пяцігодак, развіццё асобных галін прам-сці, будаўніцтва і пуск прамысл. прадпрыемстваў, рэканструкцыю старых з-даў і фабрык, развіццё сацыяліст. спаборніцтва, барацьбу з беспрацоўем, падрыхтоўку кадраў і інш. Уключана група дакументаў пра стан і перспектывы развіцця прам-сці ў Зах. Беларусі пасля далучэння яе да БССР у вер. 1939. У канцы зборніка змешчаны пералік 200 дакументаў, якія не ўвайшлі ў том. Уладзімір Асмалоўскі. ІНДЭКС ЗАБАРОНЕНЫХ КНІГ (лац. Іпдех ІлЬгопіш ргоЬіЬііогшп), у мінулым у каталіцкай царкве спіс кніг, прызна- ных шкоднымі для веры і маралі, за чы- танне, захоўванне і распаўсюджванне якіх пагражалі меры царк. спагнання. Дзейнічаў з 1559 да 1966. Неаднаразова рэдагаваўся. Ужо з першахрысціянскіх часоў свецкія і царк. ўлады імкнуліся да кантролю над шкоднымі на іх думку кнігамі. Першыя ва ўласным сэнсе І.з.к. з'явіліся ў 16 ст. ў час Рэфармацыі, калі пасля вынаходніцтва кнігадрукавання стала немагчыма старымі сродкамі кант- раляваць кнігі. Такія індэксы часта выда- валіся па ініцыятыве свецкіх улад у Францыі, Італіі, Германіі і інш. Першы рымскі І.з.к. абвешчаны ў 1559 папам Паўлам IV. Перапрацаванае на Тры- дэнцкім саборы каталіцкай царквы 2-е выданне 1564 стала асновай для наступ- ных індэксаў, якія значна перарабляліся пры папах Аляксандру VII (1664), Бе- нядзікту XIV (1757) і Льву XIII (1900). У 20 ст. ў І.з.к. не ўносіліся ўсе шкодныя для царквы кнігі, а толькі, як правіла, найбольш вядомыя творы каталіцкіх аўтараў і кнігі паводле пэўных тэматыч- ных груп. Кантроль над здзяйсненнем І.з.к. выконвала з 1566 рымская кангрэ- гацыя індэксаў, а з 1917 — кангрэгацыя св. канцылярыі інквізіцыі на падставе ко- дэкса кананічнага права. 3 1966 выданне І.з.к. спынена. Новая рэдакцыя кананіч- нага права (1984) не прадугледжвае за- бароны якіх-небудзь кніг. Акрамя рым- скага І.з.к. існавалі мясц. варыянты. Першы мясцовы індэкс для Гнезненскай правінцыі, у склад якой уваходзіла Віленскае біскупства, быў надрукаваны ў 1603 у Кракаве (2-е выд. 1604, Замос- це; 3-е — 1617, Кракаў). У кракаўскім І.з.к. акрамя рымскага спіса змешчаны выданні, што выходзілі ў ВКЛ і Поль- шчы, у прыватнасці творы А. Волана, С. Буднага, Я. Каханоўскага, Я. Немаеў- скага, Пятра з Ганёндза, М. Радзівіла Чорнага, Ф. Соцына, А. Фрыча Ма- джэўскага, Брэсцкая Біблія, Нясвіжская Біблія і інш. Кракаўскае выданне І.з.к. шырока ўжывалася да з'яўлення рымскіх індэксаў 1704 і 1758 са спісамі аўтараў Рэчы Паспалітай. Літ.'. Грнгулеввч Н.Р. йнкввзвцвя. 3 нзд. М., 1985. С. 396—404; Лозннскмй С.Г. Мстормя папства. 3 нзд. М., 1986. С. 351 — 355; Кобекз Ргатуа Капопісгпево'. Рогпап. 1984. 8. 351—355. Ігар Ганчарук. ІНІЦЫЯЛ (ад лац. іпіііаііз пачатковы), павялічаная загалоўная літара якога-не- будзь раздзела ў тэксце рукапіснай ці друкаванай кнігі. У рукапісах I. (т. зв. буквіцы) багата размалёўваліся склада- нымі арнаментамі, упрыгожваліся вы- явамі чалавечых фігур і жывёл, жанра- вымі сцэнкамі. На Беларусі першыя I., выкананыя ў візант. стылі, ужыты ў ру- капісных кнігах 11 ст. (Тураўскае еван- гелле, Супрасльскі рукапіс). У 12—14 ст. паявіліся I. ў тэраталагічным стылі (Ар-
489 ІНСАРАЎ шанскае евангелле. Лаўрышаўскае еван- гелле). Для бел. I тэраталагічнага стылю характэрна жанравасць, у іх уводзіліся выявы людзей, жывёл, птушак, аб ядна- нык складаным раменным пляценнем. Высокім маст узроўнем вылучаюцца I. Мсціжскага евангелля, дзе ў літары «В» упершыню адлюстраваны матыў працы. Пасля ўзнікнення кнігадрукавання шы- рока ўжываліся ў бел друкаванай кнізе. Упершыню I ў тэхніцы ксілаграфіі вы карыстаны ў выданнях Ф. Скарыны. Асобныя ініцыялы Скарыны ўжывалі С. Будны, В. Цяпінскі, С. Зізаній. Іх паўта- раюць у выданнях друкарняў Вільні, Еўя, Астрога («Часоўнік» і «Азбука», Вільня, 1596, «Біблія», Астрог, 1581) Багатай дэкаратыўнасцю вызначаюцца I. «Евангелля напрастольнага», 1575, выд П Мсціслаўцам У 17 ст. матывы стылі- заваных раслін, звяроў, птушак, людзей шырока выкарыстоўваліся ў I. выданняў Куцеінскай друкарні, асабліва ў С. Соба- ЛЯ. Віктар Шматау ІНІЦЫЯЦЫІ (ад лац. іпііііші паСвячаць, уводзіць у таінства), сістэма абрадаў ра- давога грамадства, звязаных з пераводам юнакоў і дзяўчат у разрад дарослых Аб- рад зарадзіўся сярод індаеўрапейцаў- жывёлаводаў і стаў пашыраным у боль- шасці народаў. Хлапчукоў і дзяўчынак ва ўзросце 8—10 гадоў абрадамі «прова- даў» або «знікнення» (бацькі развітваліся з дзіцем, як з памерлым, якога больш не пабачаць) пераводзілі на 6—8 гадоў у спец абшчыну, дзе іх вучылі гаспадар- чым справам, ваенна-паляўнічаму май- стэрству, святочным абрадам і рэлігій- ным павер ям. Толькі пасля такога наву- чання яны лічыліся сталымі абшчыннікамі, мелі права самі ствараць сям ю. Абрад «вяртання» дазваляў юнаку вярнуцца ў абшчыну бацькоў На Беларусі вядомы з 2-га тыс. да н.э. Звесткі пра I. ў белару- саў захаваліся ў казкак, каляндарных стараж. песнях і дахрысціянскік святоч- ных абрадах. Літ Песні народных свят і абрадаў .Мн , 1974; Чарадэейныя казкі. Ч 1. Мн , 1973; Пропп ВЯ Мсторнческне корнн волшебной сказкн. Л., 1986. Леанід Мірончыкаў. ІНКУНАБУЛЫ (ад лац. іпсопаЬііІа ран- няе дзяцінства, калыска, пачатак), дру- каваныя выданні ў Еўропе, якія выпуш- чаны ў ранні перыяд кнігадрукавання, умоўна — кнігі, выдадзеныя ад першых спроб I. Гутэнберга ў 1440-я г. да I 1.1501. У гэты перыяд у Зах. і Цэнтр. Еўропе дзейнічала 1099 друкарняў у 246 гарадах. Імі было выпушчана болей як 40 тыс. назваў агульным тыражом каля 12 млн. экз. Сярэдні тыраж кніг — 300 экз., асобныя выданні павялічвалі да 1000 экз. і болей Першапачатковыя 1. вонкавым выглядам нагадвалі рукапісныя кнігі (ад- сутнасць тытульнага ліста, размяшчэнне выхадных звестак у канцы тэксту, у ка- лафоне, рукапіснае афармленне ініцыя- лаў, рубрык-заставак), але паступова на- бывалі рысы, характэрныя для друкава- най кнігі. Друкавалі I. пераважна гатычным шрыфтам. Для выдапняў ан Ініцыялы з Аршанскага евангелля (13— 14 ст., злева) і «Евангелля напрастольна- га», выдадэенага П Мсціслаўцам (1575). тычных аўтараў і пісьменнікаў-гу- маністаў ужывалі антыкву (наборны шрыфт лац. алфавітнай сістэмы), а пас- ля і інш. шрыфты, у т.л. з 1480—90-х г. пачалі карыстацца глаголіцай і кірылі- цай. I. — першарадная крыніца для вы- вучэння культуры ад старажытнасці да 15 ст Да 1978 вядома каля 40 тыс. на зваў I. (каля 500 тыс экз ) I. зберагаюц- ца ў буйнейшых навук. кнігазборах свету Наладжаны іх міжнар ўлік і апі- санне, выдаецца «Зводны каталог інку- набулаў» (т. 1—8, 1925—76) На Беларусі I. вядомы з 15—16 ст. Прывозіла іх звычайна моладзь, якая ву- чылася ў Кракаве, Лейпцыгу, Падуі, Ба- лонні і інш. Дарэв. і сав. каталогі свед- чаць. што ў 16 —18 ст I. былі ў бібліятэках манастыроў, навуч. устаноў, у зборах прыватных асоб. У гэты перыяд I. зберагаліся ў бібліятэцы Радзівілаў у Нясвіжы, 11 з іх знаходзяцца ў Б-цы Расійскай АН. Закаваліся 3 I. з б-кі Храптовічаў у Шчорсах. У бібліятэках Вільнюса больш за 100 I. з розных гара- доў Беларусі, у т.л. з Гродна (з бібліятэк Да арт. Інкунабулы Г.Шэдэль. «Сусветная хроніка». Нюрнберг. 1493. кляштараў дамініканцаў і кармелітаў, езушкага калегіума), Нясвіжа, Слоніма, Дзярэчына (Зэльвенскі р-н), Жыровіц- кага манастыра базыльян (Слонімскі р-н) і аднаго з манастыроў Полацка, Ма- ладзечанскай настаўніцкай семінарыі і інш У 17—18 ст. шмат I зберагалася ў прыватных калекцыях магнатаў. 42 экз. I. зберагаюцца ў Нац. б-цы Беларусі, 4 I. — у Б-цы АН Беларусі. I. бел. пахо- джання няма, бо першая друкаваная кніга выпушчана Ф Скарынам у 1517. Літ Люблннскнй В.С Научное значенне ннкунабулов / / Каталог ннкуна- булов М , Л., 1963; Укаэателн н каталогн ннкунабулов. М , 1979, Ннвентарь ннкуна- булов Вып 1—5. М , 1939—85 Лідзія Збралееіч. ІНСАРАЎ Іван Анісімавіч [26.1 (8.2).1903, в Селішча Слуцкага пав., цяпер Слуцкі р-н — 16.2.1983], дзярж. дзеяч БССР Праф (1964). Засл ўрач БССР (1964) Скончыў мед ф-т БДУ (1927) Перад вайной нам заг ад- дзела аховы здароўя Мінскага аблвыкан- кома. 3 чэрв. 1941 нам нач , нач. эва кашпіталяў у Барысаве і Саранску. Са жн. 1942 у аператыўнай групе Наркама- та аковы здароўя БССР па мед. забеспя- чэнні партызан Беларусі. У вер. 1942 — ліст 1944 у Бел. штабе партыз. руху. 3 1945 нам. старшыні Мінскага аблвыкан- кома, з 1947 дырэктар НДІ неўралогіі, нейрахірургіі, фізіятэрапіі У 1948—66 міністр аховы здароўя БССР, у 1967—79 гал. рэдактар час. «Здравоохраненне Бе- лорусснн», адначасова ў 1967—71 заг. кафедры БДУ. Чл. ЦК КПБ у 1952—56, 1960—71. Дэп. ВС БССР у 1951—67
490 ІНСТЫГАТАР ІНСТЫГАТАР (ад лац іпзіі^о узбу- джаю), пасада ў ВКЛ і Польшчы 1) Вы конваў функцыі гал. пракурора дзяржа- вы. У Польшчы ўведзены ў 1557. У ВКЛ упершыню згадваецца ў 1565, з 17 ст. меў намеснікам віцэ-інстыгатара 3 18 ст. дыгнітарская пасада. Выступаў па ўсіх справах, неакрэсленых у праве, уносіў скарп пра здраду дзяржаве і абражанне маястату вял. князя. Пільнаваў даходы са сталовых маёнткаў вял. князя, уносіў скаргі супраць ураднікаў па гасп. спра- вах Засядаў у судах асэсарскім (з пра- вам дарадчага голасу) і рэферэндарскім, падпарадкоўваўся канцлеру 2) Трыбу- нальскія I. — судовыя ўраднікі ў Трыбу- нале каронным (з 1578) і Трыбунале Вялікага княства Літоўскага (з 1581). Прызначаліся маршалкам трыбунала. Падзяляліся на скрынкавых I , якія пад- трымлівалі абвінавачанне і бралі аплату ад бакоў, і I. бяспекі, якія падтрымлівалі парадак у будынку трыбунала і ў гора- дзе, дзе праходзіла яго сесія Уладзіслаў Вяроўкін-ПІэлюта. ІНСТЫТУТ АРХЕАЛОГП Расій- скай акадэміі навук у Ма- с к в е . Пераемнік створанай 18 4.1919 Расійскай (з 1926 Дзярж ) акадэміі псторыі матэрыяльнай культуры, якая ў 1937 увайшла ў сістэму АН СССР пад назвай Ін-та гісторыі матэрыяльнай культуры ў Ленінградзе з аддзяленнем у Маскве. 3 1945 цэнтрам ін-та стала мас- коўская група, а ленінградская — яго ад- дзяленнем У 1959 Ін-т матэрыяльнай культуры перайменаваны ў 1н т археа- логіі АН СССР (з 1991 Расійскай АН). Будынак у якім у 1925—28 размяшчаўся Інсгытут беларускай культуры (вул. Рэвалю цыйная, 19) Вывучае праблемы археалогіі 1 стараж. гісторыі, у т.л. паходжанне чалавека і грамадства, узнікненне вырабляючай гаспадаркі, этнагенез народаў Расп, ан- тычныя дзяржавы Прычарнамор я, узнікненне стараж горада, стэпы Еўразп ў скіфа-сармацкі час, культуру Стараж. Русі і інш. Мае аддзелы: палявых дасле- даванняў; тэорыі і методыкі; каменнага веку; бронзавага веку. скіфа-сармацкай археалогіі, класічнай археалогіі; славяна- рускай археалогіі; археалаг. збораў і кар- таў; ахоўных раскопак, групы замежнай археалогіі; фізічнай антрапалогіі; гісторыі керамічнай вытв-сці; археалогіі сярэдневяковых качэўнікаў Еўразійскіх стэпаў; арктычнай археалогіі; сектар ар- хеалогіі Масквы, лабараторыі прырода- знаўча-навуковых метадаў; рэстаўрацыі і кансервацыі, архіў рукапісных матэрыя- лаў; бібліятэку. Выдае перыяд. і серый- ныя выданні: «Матэрыялы і даследаванні па археалогіі СССР» (выдадзена 150 ма- награфій і зборнікаў), зборнік «Савецкая археалопя» (30 тамоў), на аснове якога з 1957 выдаецца штоквартальны час (з 1992 «Росснйская археологня»), «Ка- роткія паведамленні аб дакладах і паля вых даследаваннях Інстытута археалогіі АН СССР» (210 выпускаў); «Збор археа- лагічных крыніц» (больш за 75 тамоў), «Археалагічныя адкрыцці» (больш за 20 штогоднікаў), «Нумізматыка і эпігра фіка» (14 зборнікаў). Асобнае месца зам мае выданне «Археалопя СССР са стара жытнейшых часоў да сярэднявечча» ў 20 тамах (выдадзена 14) Супрацоўнікі І.а. зрабілі значны ўклад у вывучэнне старажытнасцяў Беларусі Помнікі каменнага і бронзавага вякоў вывучалі I I Арцеменка, С.М. Замятнін, С А Тараканава, I М.Цюрына, стара- жытнасці жал. веку — Ю.У. Кухарэнка, В М Мельнікоўская, П М Траццякоў, славянскія старажытнасці — Л В. Аляк- сееў, М М. Варонін. А.Л.Мангайт, М.Р Рабіновіч, Т.В.Раўдзіна, I П.Русана- ва, Б А Рыбакоў, Г Ф Салаўёва, Э.А Сымановіч, В.В. Сядоў, З.М. Сяргеева, А.В. Успенская. Літ.. Соловьева Г В Ннстнтуте ар- хеологнн АН СССР / / Сов славяноведе- нне. 1965 № 4. Мнстнтуту археологнн 60 лет // Краткне сообшення йн-та археоло- гнн АН СССР М , 1980 № 163. К 75-летню Ннстнтута археологнн РАН / / Рос архео- логня. 1994. № 4. Кірыла Смірноў. ІНСТЫТЎТ БЕЛАРЎСКАЙ КУЛЬ- ТЎРЫ (ІБК, Інбелкульт), вы- шэйшая шматгаліновая н. д. ўстанова БССР. Існаваў у 1922—29, да пе- раўтварэння ў Акадэмію навук Беларусі. Засн. ў Мінску 30.1.1922 на базе Навуко- ва-тэрміналагічпай камісіі Наркамасветы БССР. У стварэнні ІБК і падрыхтоўцы яго першага статута ўдзельнічалі Я.Л.Дыла, З.Х Жылуновіч, Я ф.Карскі, У.І.Пічэта Першымі супрацоўнікамі ІБК былі С М.Некрашэвіч (старшыня, 1922— 24), У В Чаржынскі (сакратар), М.В.Аз- букін, М Я Байкоў, Л Більдзюкевіч, М А.Грамыка^ М.М.Гуткоўскі, К.М.Міц- кевіч (Я.Колас), І.Д.Луцэвіч (Я.Купала), Ч.І.Родзевіч і інш. Спачатку меў 2 секцыі: гуманітарную (з слоўнікавай, тэрміналапчнай і літ.- даследчай камісіямі) і прыроды (з геола- гаглебазнаўчай камісіяй) На пачатку дзейнасці вёў даследаванні выключна ў галіне гуманітарных навук у сувязі з не- дахопам матэр. сродкаў. У 1923 Дзярж- план БССР стварыў камісію па выву- чэнні прыродных прадукцыйных сіл Бе- ларусі, якая ў 1925 увайшла ў склад ІБК У 1923—24 арганізаваны агранамічная, прыродазнаўчая і мед секцыі У галіне гуманітарных навук працавалі секцыі і камісіі па складанні слоўніка жывой бел. мовы, дыялекталагічная, бібліяграфіч- ная, літ.-мастацкая, культ -пстарычная і інш У канцы 1923 створана Цэнтр бюро краязнаўства на правах пастаяннай ка місіі, у якое ўваходзілі Пічэта, С.В.Скан- дракоў, В Д.Друшчыц, Азбукін і інш. У сак. 1924 арганізаваны секцыі этнаграфіі і геаграфіі, мастацтва, права, педагогікі, медыка-ветэрынарная, сац. -эканамічная. Арганізац. структура, кірункі, характар і маштабы даследчай дзейнасці ІБК пасту- пова развіваліся па шляху пераўтварэння яго ў комплексную навук. ўстанову. У ліп. 1924 ЦВК і СНК БССР зацвердзілі «Палажэнне аб Інстытуце беларускай культуры», паводле якога ІБК прызна- ваўся вышэйшай дзярж. навук устано- вай Беларусі У 1925 арганізаваны яўрэйскі і польскі аддзелы, у 1927 — літоўская і латышская кафедры. У 1926 ІБК вылучаны са складу Наркамасветы БССР і пераўтвораны ў самастойную на- вук. ўстанову пры СНК БССР. Даслед- чай работай кіравала Навуковая рада, якая выбірала прэзідыум ІБК 3 1924 ІБК узначаліў У М.Ігнатоўскі На 1 7.1926 у ін-це працавала 77 правадзейных чл., 69 чл.-супрацоўнікаў і 60 чл -карэспандэн-
491 ІНСТЫТУТ таў. У дзейнасці яго ўстаноў удзелыпчалі каля 200 супрацоўнікаў ВНУ У чэрв 1927 СНК БССР зацвердзіў новы статут ІБК. Структура ін-та была набліжана да акадэмічнай Уключала 2 аддзелы пры- роды і гаспадаркі (кіраўнік А А.Смоліч) і гуманітарных навук (’кіраўнік Некра- шэвіч), створана аспірантура У ліст. 1927 СНК БССР зацвердзіў склад прэзідыума ІБК [Ігратоўскі (прэзідэнт), М.І Бялуга (віцэ-прэзідэнт), В Ю Лас- тоўскі (сакратар), Некрашэвіч, Смоліч, С Л.Гельтман (заг польскага сектара), В М Аршанскі (заг яўр. сектара)] і 14 правадзейных чл. ІБК, сярод іх Ігнатоўскі па кафедры гісторыі Беларусі, Ластоўскі па кафедры этнаграфіі, Пічэта па кафедры гісторыі права і гаспадаркі Беларусі, А М Ясінскі па кафедры ўсеагульнай гісторыі, С Ю Матулайціс па кафедры гісторыі Літвы, Некрашэвіч па кафедры жывой бел. мовы, Я Ю.Лёсік па кафедры бел. навук. мовы, І.І.Замоцін па кафедры бел. л-ры, Купала, Колас і Жылуновіч па кафедры мастацкай л-ры. ІБК адыграў значную ролю ў ста- наўленні бел гіст. навукі. У канцы 1928 працавалі кафедры ўсеагульнай гісторыі, гісторыі Беларусі, гісторыі бел. права, археалогіі і этнаграфіі, пастаянныя камі- сіі — археаграфічная, гісторыі гарадоў, псторыі нар. асветы ў Беларусі, па выву- чэнні Зах Беларусі і інш. У 1920 я г. правёў 1 -ю Усебел. глебазнаўчую канфе- рэнцыю (1924), Першую Усебеларускую краязнаўчую канферэнцыю, Першы з езд даследчыкаў беларускай археалогіі і ар- хеаграфіі, Акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі. У 1928 у ІБК працавала 115 штатных супрацоўнікаў, ён падтрымліваў сувязь з сав. і замежнымі даследчымі навук ўстановамі Адыграў значную ролю ў правядзенні палітыкі беларусізацыц зра- біў плённы ўплыў на розныя бакі навук. і культ. жыцця рэспублікі 13.10.1928 пастановай ІІВК і СНК БССР рэаргані- заваны ў АН БССР, урачыстае адкрыццё якой адбылося 1.1.1929 ІБК выдадзены працы. «Беларуска- расійскі слоўнік» Байкова і Некрашэвіча (1925), «Чатырохсотлецце беларускага друку, 1525—1925» (1926), «Сацыяліс- тычны рух на Беларусі ў пракламацыях 1905 г.» (1927), «Беларуская этнаграфія ў доследах і матэрыялах» (кн. 1—5, 1926 — 28), «Працы і матэрыялы да гісторыі і археалогіі Беларусі» (кн 1—3, 1926—27), «Беларускі архіў» (т. 1—2, 1927—28), «Матэрыялы да вывучэння флоры і фауны Беларусі» (т. 1—2, 1927—28), «Нарысы гісторыі беларускай літаратуры» М М.Піятуховіча (ч 1, 1928), «Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва» М.М.Шчакаціхіна (т. 1, 1928), «Спроба лінгвістычнай геаграфіі Беларусі» П А.Бузука (ч. 1. вып. 1, 1928), «Дынаміка і геаграфічнае рас- паўсюджванне паляўнічай фауны БССР» А.У.Фядзюшына (1929), «Матэ- рыялы да геаграфіі і статыстыкі Бела- русі» (т 1—2, 1928 — 29), «Творы» М Багдановіча (т 1—2, 1927 — 28), Да арт. Інстытут беларускай культуры Білет удзельніка акадэмічнай канферэн- цыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі В.Ластоўскага. 1926. БДАМЛіМ. «Матчын дар. Думы і песні, 1907—1914» А Гаруна (1929) і інш Выдаваў »3апіскі аддзела гуманітарных навук», «Запіскі аддзела прыроды і народнай гаспадаркі», час »Наш край», выйшлі 24 выпускі «Беларускай навуковай тэрміналогіі» (1922—30), «Працы першай Усебелару- скай глебазнаўчай канферэнцыі, 16—17 крас. 1924 г.» (1926), «Працы Першага з езду даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі, 17—18студз. 1926» (кн. 1, 1926), «Працы Акадэмічнай канферэн- цыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі» (1927). Літ Акадэмія навук Беларускай ССР Мн. 1979; Інстытут беларускай культуры. Мн., 1993; П а л у я н В.А. Інстытут белару- скай культуры і сТанаўленне беларускай савецкай навукі / / Весш АН БССР Сер. грамад. навук. 1972. № 6; Г а р э ц к і Г.І. Каля вытокаў беларускай савецкай навукі // Там жа 1979. № 1, Міхнюк У.М Інстытут беларускай культуры / / Там жа; Т о к а р а ў М.У. Ад Інстытута беларускай культуры да Акадэміі навук рэспублікі (Да 60-годдзя Інбелкульта) / / Там жа. 1982, № 1. Уладзімір Міхнюк. ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫІ Акадэміі навук Беларусі. Створаны ў Прээідыум Інстытута беларускай культуры А.Смоліч, Я Каранеўскі, ВФрышман (стаіць), У.Ігнатоўскі. М.Бялуга, А.Цвікевіч. І.Віткоўскі. 1929 на базе кафедраў усеагульнай гісторыі, псторыі Беларусі, гісторыі бел права, археалогіі, этнаграфіі, гіст. геа- графіі, якія працавалі ў Інстытуце бела- рускай кулыпуры, а таксама камісій па вывучэнні гарадоў, археаграфічнай і па гісторыі асветы. Спачатку называўся Ін-там гіст. навук У сярэдзіне 1930-х г у складзе ін-та секцыі: гісторыі народаў СССР і БССР, па вывучэнні Зах Бела- русі, гісторыі Захаду, археалогіі і этна- графіі Да пач. 1941 у сувязі са скарачэн- нем тэматыкі даследаванняў засталіся 3 секцыі: гісторыі народаў СССР і БССР, археалогіі, этнаграфіі і фальклору. Спа чатку ў ін-це працавала каля 10 чал , у 1935 — 20 чал. Да Вял. Айч. вайны значную работу праводзілі археолагі А М Ляўданскі, С.А.Дубінскі, А.Дз.Кава- леня, К.М Палікарповіч, распра- цоўваліся праблемы гісторыі стараж Усходу (М М.Нікольскі), усеагульнай гісторыі (У М.Перцаў), гісторыі Саветаў рабочых дэпутатаў у Кастр рэвалюцыі (П.В.Горыні, сац.-эканам. развіцця Бе- ларусі ў перыяд феадалізму і капіталізму (У.І.Пічэта, А.М Ясінскі, Дз А.Дудкоў, К.І.Кернажыцкі), паўстання 1863 у Польшчы, Літве і Беларусі (У.М Ігнатоўскі). У 1929—41 супра- цоўнікамі ін-та надрукаваны 32 мана- графн У 1930-я г. на работу ін-та ўсё больш уплывалі камандна адм сістэма і культ асобы Сталіна. Яго дзейнасць стала жор- стка рэгламентавацца. Кіраўнік НКУС БССР Наседкін паведамляў 25 6.1938 у ПК ВКП(б), што ў 1932—37 з заплана- ваных 97 навук. прац выдадзена толькі 10. з якіх 7 канфіскавана Па яго словах, шкодніцтва ў ін-це выражалася ў тым.
492 ІНСТЫТУТ што на працягу шэрагу гадоў тармазіліся «распрацоўка сапраўднай гісторыі бел. народа» і выданне навук. дапаможнікаў па гісторыі, ін-там выдадзены шэраг контррэвалюцыйных кніг, кіраўніцтва ін-та зрывала распрацоўку гісторыі Бе- ларусі, падмяняючы яе бурж.-нацыя- наліст. тэорыямі аб самабытнасці бел. на- рода і эканам. прыцягненні Беларусі да Захаду. Супрацоўнікі ін-та абвінавачваліся ў тым, што яны амаль не займаліся пытаннямі гісторыі, найб. ад- давалі ўвагі этнаграфіі і фальклору і што гэта работа насіла выразныя нацыя- наліст. адценні. Такія абвінавачванні пе- раходзілі ў палітычныя. У снеж. 1930 Пічэта быў пазбаўлены звання ака- дэміка. У лют. 1931, не вытрымаўшы паклёпаў і цкавання, скончыў жыццё са- магубствам Ігнатоўскі. На працягу 1930-х г. былі асуджаны Горын, С.Ю.Матулайціс, Пічэта, Е.І.Рыўлін, В.А.Сербента, В.К.Шчарбакоў, Керна- жыцкі, Ляўданскі, усяго каля 20 чал. Толькі некаторыя з іх засталіся жывыя. У гады Вял. Айч. вайны частка супра- цоўнікаў ін-та знаходзілася ў сав. тыле. Яны праводзілі даследаванні, вялі агітацыйную працу. Шэраг работнікаў ін-та змагаўся з ворагам у Чырв. Арміі. На фронце загінуў І.Ф.Лочмель, рас- страляны ў лагеры смерці Трасцянец ву- чоны сакратар ін-та М.С.Мохнач. Гітлераўцы вывезлі інстытуцкія археал. і этнагр. калекцыі, зніклі картатэкі па ўліку помнікаў, вял. археал. фотатэка, справаздачы аб археал. экспедыцыях, рукапісы ненадрукаваных прац. 3 вызва- леннем Беларусі дзейнасць ін-та ад- ноўлена. У 1946 тут працавалі 2 дактары і б кандыдатаў навук, 7 старшых, 4 ма- лодшых навук. супрацоўнікаў. Работа вялася ў цяжкіх пасляваенных умовах. Фінансаванне забяспечвала толькі трэ- цюю частку плана навук. даследаванняў. У такіх умовах працягвалася распра- цоўка археалогіі Беларусі, гісторыі рабо- чага руху, агр. адносін. Шмат увагі адда- валася даследаванням гісторыі ўтварэння БССР, сацыяліст. будаўніцтва ў рэс- публіцы, пачыналася распрацоўка гісторыі Беларусі ў гады Вял. Айч. вай- ны. Непасрэднае ўздзеянне на работу ін-та аказвала ідэалагічная палітыка парт.-сав. улад, дагматычныя палажэнні «Кароткага курсу гісторыі ВКП(б)». Гэта прыводзіла да панавання ў гіст. навуцы ідэалагічных стэрэатыпаў, змяншэння цікавасці ў народзе да гіст. даследаван- няў. у прыватнасці да абагульняльнага выдання «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 1, 1954, на рус. мове), хоць яно і было значнай падзеяй у беларускай гістарыяграфіі. У пэўнай ступені аб- ставіны змяніліся пасля XX з'езда КПСС у выніку крытыкі культу асобы Сталіна, пашырэння доступу да архіўных матэры- ялаў. Пачалося пераасэнсаванне некато- рых старонак гісторыі Беларусі. У ін-це пашырылася тэматыка даследаванняў. У 1957 створаны сектар гісторыі Вял. Айч. вайны і партыз. руху на Беларусі, у 1962 сектар гісторыі Кастр. рэвалюцыі і сацы- яліст. будаўніцтва, потым сектар гісторыі камуніст. будаўніцтва. У 1961 выйшла 2-е выд. «Гісторыі Беларускай ССР» у 2 т. У т. 2 давалася сістэматычнае асвятленне гісторыі Беларусі на шырокай дакумен- тальнай аснове, аднак шмат якія сюжэты па ідэалагічных меркаваннях былі апуш- чаны ці пададзены аднабакова. 3 друку выйшаў шэраг манаграфій, зборнікаў да- кументаў і матэрыялаў, у т.л. калектыў- ныя манаграфіі «Перамога Савецкай улады ў Беларусі» (1967), «Гісторыя Мінска» (1967). Праводзіліся археал. раскопкі стараж. гарадоў Беларусі (Г.В.Штыхаў, П.Ф.Лысенка), даследа- валася гісторыя сялянства і ссльскай гас- падаркі (П.Р.Казлоўскі), развіццё гара- доў у сярэднявеччы (3 .Ю .Капыскі, Я.М.Карпачоў), аграрнае пытанне і ся- лянскі рух на Беларусі ў час рэвалюцыі 1905—07 (К.І.Шабуня), гісторыя Кастр. рэвалюцыі і першых сацыяліст. пераў- тварэнняў (Н.В.Каменская), роля праф- саюзаў у станаўленні сав. улады (В.Р.Гняўко), дзейнасць органаў парт.- дзярж. кантролю (М.І.Злотнік), Бела- русь у перыяд Вял. Айч. вайны (І.С.Краўчанка, В.П.Раманоўскі, А.І.За- лескі), гісторыя рабочага класа ў пасля- ваенны перыяд (І.Я.Марчанка), рэв. і нац.-вызв. рух у Зах. Беларусі (У.А.Па- луян) і інш. У канцы 1960-х г. пачалося вяртанне да сталінскай палітыкі ў жыцці грамадства, у т.л. ў гіст. навуцы. На змест навук. прац уплывала актыўная прапаганда тэзіса аб пабудове «развітога сацыялізму». Найб. значным вынікам дзейнасці ін-та ў 1-й пал. 1970-х г. з'явілася выданне 5-томнай «Гісторыі Бе- ларускай ССР» (старшыня гал. рэдак- цыйнай калегіі І.М.Ігнаценка). У працы абагульнены вял. дакументальны матэ- рыял, аднак адлюстравана пераважна афіц. ўяўленне аб гісторыі Беларусі, што, у прыватнасці, выявілася ў неапраўдана сціслым выкладанні дасавецкага перыяду гісторыі бел. народа. У 1980 у ін-це ство- раны аддзел археалогіі ў складзе не- калькіх сектараў. Археалагічныя дасле- даванні істотна пашырыліся. Раскопкі дзядзінца Брэста паслужылі асновай для адкрыцця ў 1981 адзінага ў СССР музея стараж. ўсх.-славянскага горада. У 1970—80-я г. праводзіліся шырокія да- следаванні сац.-эканам. і паліт. працэсаў, што адбываліся на бел. землях у сярэдня- веччы, у больш познія стагодцзі (1970— 72), а таксама ў сав. час. Убачылі свет ♦Нарысы па археалогіі Беларусі» ў 2 ча- стках, аднатомная «Гісторыя Беларускай ССР» (1977), «Гісторыя рабочага класа Беларускай ССР» у 4 тамах (1984—87), калектыўная манаграфія «Перамога кал- гаснага ладу ў Беларускай ССР» (1981). Вывучаліся славянскія старажытнасці Беларусі (Л.Д.Побаль), аграрная гісторыя позняга феадалізму (В.І.Л/я- лешка, В.У.Чапко), палітыка царызму на Беларусі (С.М.Самбук), рабочы рух (М.В.Біч). Актыўна вяліся даследаванні па гісторыі бел. народа ў сав. час: выву- чаліся ваен. дзеянні ў гады грамадз. вай- ны і замежнай ваеннай інтэрвенцыі (П.А.Селіванаў), саўгаснае будаўніцтва (А.М.Сарокін), дзейнасць Саветаў (П.Ц.Петрыкаў), гісторыя бел. вёскі ў пасляваенныя гады (А.П.Белязо), знеш- непаліт. дзейнасць БССР (С.Д.Вай- товіч), станаўленне і развіццё гіст. на- вукі ў рэспубліцы (У.М.Міхнюк) і інш. Кадры для ін-та рыхтаваліся праз аспірантуру. 3 1975 працуе савет па аба- роне доктарскіх дысертацый. У 1950-я г. ін-т стаў каардынуючым цэнтрам рэс- публікі па вывучэнні гісторыі Беларусі. 3 1960 у ім працуе навук. савет па каарды- нацыі гіст. даследаванняў. 3 2-й пал. 1980-х г. актуалізавалася тэматыка даследаванняў. Створаны но- выя аддзелы: археалогіі жал. веку, спец. гіст. навук, сектар гісторыі культуры. Шэраг аддзелаў рэарганізаваны. Адным з гал. кірункаў навук. дзейнасці стала рас- працоўка гісторыі бел. этнасу. Значна больш увагі сталі аддаваць дасав. гісторыі. Пры паглыбленні распрацоўкі сац.-эканам. працэсаў больш шырока даследуецца паліт. гісторыя бел. народа, пачалося вывучэнне гісторыі бел. эміграцыі, інш. раней забароненых тэм. У 1985—95 ін-там выдадзена болын за 80 манаграфічных прац. У іх даследуец- ца палеаліт і мезаліт на бел. землях (У .П.Ксяндзоў), стараж. кавальскае ра- мяство (М.Ф.Гурын), станаўленне бел. вёскі на буржуазны шлях (В.П.Паню- ціч), гісторыя Лют. рэвалюцыі на Бела- русі, іплях бел. народа да самавызначэн- ня ў першыя гады Сав. улады (І.М.Ігна- ценка), працоўны ўклад сялянства ў будаўніцтва новага жыцця (М.П.Кас- цюк), ліквідацыя эканам. і сац.-культ. няроўнасці саюзных рэспублік (Л.М.Лыч), шляхі актывізацыі чалавеча- га фактара (У .І.Навіцкі) і інш. Значным дасяпіеннем ін-та стала выданне «Нары- саў гісторыі Беларусі» (ч. I—2, 1994— 95, гал. рэдактар М.П.Касцюк), дзе з максімальна аб'ектыўных пазіцый і з вы- карыстаннем у значнай ступені новых, раней недаступных матэрыялаў выкла- дзена гісторыя бел. народа са стараж. ча- соў да сучаснасці; упершыню дадзена шмат новых сюжэтаў, якіх раней не бы- ло ў гістарыяграфіі. Значны ўклад у дзейнасць ін-та ў пасляваен. перыяд зрабілі таксама З.Е.Абезгаўз, П.К.Баш- ко, М.Я.Завалееў, У.Ф.Ісаенка, Р.Р.Кру- чок, Г.П.Купрэева, А.Р.Мітрафанаў, М.Я.Стральцоў, В.С.Талстой, К.І.Фір- сава, Э.Ф.Языковіч, М.А.Якубоўскі і інш., над вырашэннем сённяшніх задач актыўна працуюць Г.Я. Галенчанка, А.М.Літвін, П.А.Лойка, У.Е.Снапкоўскі, Г.Г.Сяргеева, М.М.Чарняўскі, В.І.Шады- ра і інш. У сярэдзіне 1995 у ін-це праца- вала на пастаяннай аснове 110 чал., у т.л. 14 дактароў і 58 кандыдатаў навук. У ін-це 10 аддзелаў, 1 сектар, 2 творчыя групы, навук. архіў і музей АН Беларусі. Кадры вышэйшай кваліфікацыі рыхтуе дактарантура пры ін-це. Дырэктары ін-та: У.М.Ігнатоўскі (1929 — 31),
493 ІНСТЫТУТ П.В.Горык (1931—36), В.К.Шчарбакоў (1936—37), М.М.Нікольскі (1937—53), І.С.Краўчанка (1953—65), Н.В.Камен- ская (1965—69), І.М.Ігнаценка (1969— 75), П.Ц.Петрыкаў (1975 — 88), М.П.Касцюк (з 1988). Літ.'. Ннстнтут нсторнн АН Беларусн: Краткнй очерк. Мн., 1992. Міхась Касцюк. ІНСТЫТЎТ ГІСТОРЫІ ІМЯ ТАДЭВУ- ША МАНТЭЙФЁЛЯ Польскай акадэміі навук, вядучая навуко- ва-даследчая ўстанова Польшчы ў галіне гісторыі. Засн. ў 1952. Аддзелы і лабара- торыі: новай гісторыі Польшчы, гісторыі Польшчы ў 2-й сусв. вайне, гісторыі по- знасярэдневяковай культуры, гісторыі Варшавы, «Польскага слоўніка біягра- фічнага», гісторыі Еўропы 19—20 ст. і інш. У першыя гады існавання перава- жала праблематыка феад. эпохі. Вял. месца адводзілася вывучэнню гісторыі Польшчы 16—18 ст. Навейшая гісторыя Польшчы, асабліва пасляваен. часу, вы- вучалася мала з-за абмежаванага досту- пу да крыніц і цэнзурньіх перашкод. Гал. тэмай навук. даследаванняў ін-та перша- пачаткова была эканам. гісторыя. Адна- часова пачалося вывучэнне сац. гісторыі, спачатку «народных мас», потым — кла- саў і сац. груп (В.Куля, С.Калябінскі, Я.Жарноўскі, Р.Каладзейчык, Я.Лес- кевічова). 3 пашырэннем тэматыкі да- следаванняў пачалося вывучэнне паліт. гісторыі Польшчы (Э.Раствароўскі, Е.Міхальскі, Я.Маленда), грамадскай свядомасці, ментальнасці, паліт. ладу (С.Сальмановіч, А.Айненкель, К.Кер- стэн), гісторыі сям'і, культуры (Я.Тазбір, Е.Довят, Б.Герэмэк), гістарыяграфіі (М.Х.Серэйскі), гісторыі Варшавы (М.М.Драздоўскі), гарадоў (М.Багуцка, Э.Цесляк), рэгіёнаў, яўр. насельніцтва (А.Эйсенбах), 2-й сусв. вайны (С.Пло- скі, Ч.Мадайчык, К.Дунін-Вансовіч, Ф.Рышка), гісторыі Тэўтонскага ордэна і Прыбалтыкі (М.Біскуп, П.Ласоўскі), Францыі (М.Сенкоўска-Глюцк), Бела- русі (Ю.Туронак), Украіны (Р.Тажэцкі), Расіі. СССР, Цэнтр. і Усх. Еўропы, Ла- цінскай Амерыкі. Вывучаюцца нумізма- тыка (Р.Керсноўскі), геральдыка, сфра- гістыка (С.К.Кучынскі), гіст. дэмаграфія (І.Гейштарова) і інш. У 1953—92 ін-т выдаў 130 тамоў гіст. крыніц, у т.л. «Гістарычны архіў І.Падэрэўскага», «Дакументы па гісторыі польск. замеж- най палітыкі 1918—1939 г.», «Матэрыя- лы да гісторыі Чатырохгадовага сойма», «Гістарычныя помнікі Польшчы», «Пом- нікі старажытнага польскага права», «Крыніцы да гісторыі рэвалюцыі 1905— 1907 г. на польскіх землях». Сумесна з навук. ўстановамі СССР выдадзены зборнікі дакументаў: «Польскі вызвален- чы рух і польска-расійскія грамадска- культурныя сувязі ў 19 ст.», «Польскі грамадскі рух і літаратурнае жыццё 30— 50-х гадоў 19 ст.», «Паўстанне 1863 го- да»; выдаецца «Літоўская Метрыка». Ін-т выдае «Гістарычна-геаграфічны слоўнік польскіх зямель у сярэднявеч- чы», спісы «Ураднікі былой Рэчы Пас- палітай 12—18 ст.», «Гістарычны атлас Польшчы», серыйныя выданні па бібліяграфіі польскай гісторыі, «Кч'агіаіпік НіаЮгусгпу» (.«Квартальнік гістарычны»)', «Асіа Роіопіае НіаЮгіса» («Гістарычныя акты Польшчы»), «Сгааорізшо Ргашпо-Нізіогусгпе» («Юрыдычна-гістарычны часопіс»), *Пгіе]е Ка^поч'аге» («Навейшая гісторыя»), «Одгодгепіе і КеГогтпасіа ш Роізсе» («Адраджэнне і Рэфармацыя ў Польшчы»), «Зііідіа г Огіе}д«' Козр і Ечгору $годко»о\9ксбодпіе]» («Дасле- даванні па гісторыі Расіі і Цэнтральнай і Усходняй Еўропы»), «Зшдіа Хгодіог- па»'сге» («Крыніцазнаўчыя даследа- ванні»). Гісторыя Беларусі адлюстравана ў абагульняльных працах ін-та («Гісто- рыя Польшчы», т. 1—4, 1957 — 84, і інш.), у манаграфіях і зборніках (усяго да 1992 іх выдадзена каля 900): «Поль- ская дыпламатычная служба XVI—XVIII ст.» (1966), «Сімпатыі і антаганізмы: Ад- носіны Польшчы з суседнімі дзяржавамі ў 1918 —1939» (1977), М.Багуцкай і Г.Самсановіча «Гісторыя гарадоў і гара- джан у Польшчы» (1986), «Польска-са- вецкая вайна 1920 г.: Ход баёў і міжнародны фон» (1991), Ю.Туронка «Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Бела- русі» (1992) і інш. Дырэктары ін-та: Т.Мантэйфель (1953—70), Ч.Мадайчык (1971—83), Я.Тазбір (1983—90), С.Быліна (з 1991). Літ.'- Ііжіуіш Нівіогіі Роізкіе) Акайешіі №іік 1953—1993. АУагегажа, 1993. ІНСТЫТЎТ ГІСТОРЫІ МАТЭРЫЯЛЬ- НАЙ КУЛЬТЎРЫ Расійскай акадэміі навук у Санкт- Пецярбургу. У 1945 створана Ленінградскае аддзяленне Ін-та гісторыі матэрыяльнай культуры АН СССР, пе- райменаванага ў 1959 у Ін-т археалогіі АН СССР. 3 1959 Ленінградскае аддзя- ленне Ін-та археалогіі АН СССР, з 1991 Ін-т гісторыі матэрыяльнай культуры Рас. АН. Асн. кірункі навук. даследаван- няў: метадалогія і тэорыя археал. навукі; паходжанне чалавека і грамадства, най- старажытныя этапы першабытнаабш- чыннага ладу; стараж. гісторыя і культу- ра Сярэдняй Азіі, Каўказа і стэпавай зо- ны Еўразіі; паходжанне і рассяленне славян, праблема асваення стараж. пля- мёнамі расійскага ПнЗ; станаўленне і развіццё стараж.-рус. гарадоў, працэсы культ. узаемадзейнасці і інтэграцыі ў рэгіёне Балтыйскага мора; тэхніка і тэх- налогія стараж. грамадства на аснове эксперыментальна-трасалагічных дасле- даванняў; прыродазнаўчанавук. метады ў гіст. даследаваннях. Мае аддзелы: па- леаліту; Сярэдняй Азіі і Каўказа; антыч- най культуры, славяна-фінскай архе- алогіі; лабараторыі: эксперыментальна- трасалагічных даследаванняў; прыродазнаўча-навук. метадаў; архіў ру- капісаў і фотаматэрыялаў. Пры Ін-це Аддзяленне бібліятэкі Рас. АН, якое з'яўляецца буйнейшым кніжным зборам па археалогіі на тэр. Расіі. Выдае «Архе- ологмческме вестн» (з 1991), «Археоло- гнческме нзыскання» (з 1991). Супрацоўнікі ін-та ўдзельнічалі ў вы- вучэнні старажытнасцяў на тэр. Бела- русі. Помнікі каменнага і бронзавага веку даследавала Н.М.Гурына', паселішчы і могільнікі пач. 2-га тыс., стараж. Нава- грудак — Ф.Д.Гурэвіч, М.У.Малеўская, К.В.Паўлава; помнікі стараж.-рус. дой- лідства — М.К.Каргер, П.К.Рапапорт, В.К.Булкін і інш. Леў Усевіоў. ІНСТЫТЎТ ГІСТОРЫІ ПАРТЫІ п р ы ЦК КПБ, Інстытут гісто- рыка-палітычных дасле- даванняў (з кастр. 1990), навукова- даследчая ўстанова ў структуры былой Кампартыі Беларусі ў 1929—91. У наву- кова-метадычным плане — філіял Ін-та марксізму-ленінізму пры ЦК КПСС. Па- пярэднікам ін-та была камісія [Гістпарт пры ЦБ КЛ(б)Б], створаная ў чэрв. 1921 для збору, сістэматызацыі і выдання да- кументаў і матэрыялаў па гісторыі КП(б)Б і Кастр. рэвалюцыі 1917 на Бе- ларусі. Першым старшынёй Камісіі за- цверджаны сакратар ЦК КП(б)Б В.Г.Кнорын. У 1923—24 яе ўзначальваў дзярж. і грамадскі дзеяч БССР З.Х.Жы- луновіч (Ц Гартны). Камісія зрабіла значны ўклад у наладжванне ў рэс- публіцы архіўнай справы, развіццё кра- язнаўчага руху. Па ініцыятыве Гістпарта ў Мінску адкрыты Дом-музей 1 з'езда РСДРП (сак. 1925), Музей рэвалюцыі БССР (май 1925), якія ўвайшлі ў яго структуру. У кастр. 1929 Гістпарт пе- раўтвораны ў НДІ па вывучэнні гісторыі КП(б)Б і рэв. руху на Беларусі, у 1930 — лют. 1932 называўся Ін-т гісто- рыі партыі і рэв. руху, у лют. — жн. 1938 — Ін-т гісторыі партыі і Кастр. рэ- валюцыі. Меў аспірантуру. Працаваў на правах аддзела ЦК КП(б)Б. У калегіях і камісіях ін-та ўдзельнічалі старшыні ЦВК БССР А.Р.Чарвякоў, СНК БССР М.М.Галадзед, прэзідэнт Бел. АН У.М.Ігнатоўскі, інш. дзярж. і грамадскія дзеячы, у якасці літ. рэдактараў да рабо- ты прыцягваліся бел. пісьменнікі Я.Ко- лас, З.Бядуля, Ц.Гартны і інш. 3 пач. 1930-х г. пад націскам афіц. ідэалогіі ін-т страчвае аб'ектыўнасць у даследаваннях, ператвараецца ў сродак выканання «са- цыяльнага заказу», які прадпісваўся зверху. У 2-й пал. 1930-х г. ін-т крыты- каваўся за «зрыў вывучэння гісторыі ВКП(б) і КП(б)Б». 17.12.1937 Бюро ЦК КП(б)Б прыняло пастанову «Аб ліквіда- цыі вынікаў шкодніцтва ў Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б». Паста- новай Бюро ад 16.7.1938 ін-т ліквідаваны (дзейнасць спыніў 21.8.1938). Для пад- рыхтоўкі кадраў па гісторыі ВКП(б) і КП(6)Б была арганізавана аспірантура пры Ін-це гісторыі АН БССР, матэрыялы перададзены ў Бел. парт. архіў (Магі- лёў). Многія навук. супрацоўнікі рэпрэ- сіраваны. У лют. 1945 Бюро ЦК КП(б)Б прыняло рашэнне аб стварэнні ў Мінску Ін-та гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б (філіяла Ін-та Маркса — Энгельса —
494 ІНСТЫТУТ Леніна ў Маскве). 17.8.1946 зацверджа- ны яго структура і штаты, яму перада- дзены парт. архіў, матэрыялы камісіі па псторыі Вял. Айч. вайны, б-ка. У пасля- ваен. гады ў структуру ін-та ўваходзілі сектары: гісторыі партыі; парт. будаўніц- тва; перакладаў; падрыхтоўкі і выдання прац па гісторыі барацьбы бел. народа супраць ням.-фаш. захопнікаў; парт. ар- хіў, навук. б-ка, Дом-музей I з'езда РСДРП; пасля перабудовы ў 1990 меў аддзелы: гісторыі Кампартыі Беларусі і паліт. партый сацыяліст. арыентацыі; тэ- орыі грамадскага развіцця і сучаснай палітыкі партыі; рэдакцыйна-выдавецкі. У 1991 выйшлі 4 нумары навукова- інфармац. бюлетэня «Партмйный вест- ннк». Спецыялізаваны савет ін-та пры- маў да абароны канд. і доктарскія дысер- тацыі па гіст. навуках. Пры ін-це працаваў Бел. рэсп. савет па каардына- цыі распрацоўкі гісторыі КПСС і КПБ. Асн. кірункі яго работы: гісторыя рэв. ру- ху на Беларусі, роля ў ім бальшавіцкіх арг-цый, інш. партый, утварэнне КПБ і БССР, арганізатарская і ідэалаг. дзей- насць КПБ на розных этапах, грамадз. вайна і ваен. інтэрвенцыя на тэр. рэс- публікі, нац.-вызв. рух у Зах. Беларусі, удзел бел. народа ў барацьбе супраць ням.-фаш. захопнікаў у гады 2-й сусв. вайны. У розны час ін-т узначальвалі А.А.Сянкевіч, В.А.Сербента, П.В.Саевіч, І.А.Раманчук (в.а.), М.А.Ляўкоў, С.У.Пасэ, Я.Р.Пузыроў (в.а.), І.С.Чым- бург, Ф.А.Новікава, М.М.Мяшкоў, Н.В.Каменская, М.Ф.Капіч, І.М.Ігна- ценка, Р.П.Платонаў. У снеж. 1991 ін-т перададзены ў падпарадкаванне Га- лоўархіва Рэспублікі Беларусь і пе- раўтвораны ў Бел. н.-д. цэнтр дакумен- тазнаўства і рэтраінфармацыі (з 1994 Бел. н.-д. цэнтр дакументазнаўства, ар- хеаграфіі і архіўнай справы, з 1996 Бел. н.-д. ін-т дакументазнаўства і архіўнай справы). Парт. архіў ін-та стаў асновай Нацыянальнага архіва Рэспублікі Бела- русь. Выдадзены працы: «1905 год у Бе- ларусі: Зборнік артыкулаў, успамінаў і матэрыялаў» (1925), «1905 год у Бела- русі: Зборнік архіўных дакументаў» (1926), «Кастрычнік на Беларусі» (1927), «Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі: Зборнік успамінаў і артыку- лаў» (1934), «Рэвалюцыйны шлях Кам- партыі Заходнян Беларусі (1921 —1939 гг.)» (1966), «Нарысы гісторыі Ка- муністычнай партыі Беларусі» (ч. 1—2, 2 выд. 1967—68), «Усенародны парты- занскі рух у Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (чэрвень 1941 — лі- пень 1944)» (т. 1—3, 1967—82; разам з Ін-там гісторыі АН БССР), «Парты- занскія фарміраванні Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (чэрвень 1941 — ліпень 1944)» (1983), «Усена- родная барацьба ў Беларусі супраць ня- мецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1 — 3, 1983—85), «Камуністычная партыя Бе- ларусі ў рэзалюцыях і рашэннях з'ездаў і пленумаў ЦК» (т. 1—6, 1983—87), «На- цысцкая палітыка генацыду і «выпале- най зямлі» ў Беларусі, 1941 —1944» (1984, разам з аддзелам навук. інфармацыі па грамадскіх навуках АН БССР), «У непакораным Мінску: Даку- менты і матэрыялы пра падпольную ба- рацьбу савецкіх патрыётаў у гады Вялікай Айчыннай вайны (чэрвень 1941 — ліпень 1944)» (1987), «Камса- мол Беларусі ў Вялікай Айчыннай вай- не», «Па волі народа: 3 гісторыі ўтварэння Беларускай ССР і стварэння Камуністычнай партыі Беларусі», «Ка- муністычная партыя Беларусі ў лічбах, 1918—1988» (усе тры 1988), «Нарысы гісторыі Брэсцкай абласной партар- ганізацыі» (1989, разам з Брэсцкім абко- мам КПБ), «Старонкі гісторыі Кампар- тыі Беларусі: меркаванні, аргументы, факты» (1990), «Нарысы гісторыі Гро- дзенскай абласной партыйнай ар- ганізацыі» (1990, разам з Гродзенскім абкомам КПБ), «Матэрыялы XXXI з'езда КПБ» (1991) і інш.; творы кіраўнікоў КПБ і БССР Чарвякова («За Савецкую Беларусь», 1927), Кнорына («Нататкі да гісторыі дыктатуры пралетарыяту ў Бе- ларусі», 1934; «Выбраныя артыкулы і прамовы», 1990), П.М.Машэрава («Вы- браныя прамовы і артыкулы», 1982), Ц.Я.Кісялёва («Выбраныя артыкулы і выступленні», 1984), мемуары «Людзі нарачанскага краю» (1975), «Пад чыр- воным сцягам Кастрычніка» (1987), «I вечна ў памяці людской: У.І.Ленін і Бе- ларусь» (1990) і інш. Выйшаў зб. «К.Каліноўскі: 3 друкаванай і ру- капіснай спадчыны» (1988). У 1980-я г. ін-т штогод выдаваў 7—10 назваў кніг па гісторыі КПБ і БССР. Ін-т пераклаў на бел. мову і падрыхтаваў да выдання «Вы- браныя творы» (т. 1 — 2, 1951—52) і «Пісьмы аб «Капітале» (1954) К.Маркса і Ф.Энгельса; зб. «Перапіска К.Маркса і Ф.Энгельса з рускімі палітычнымі дзея- чамі» (1954); творы Маркса («Капітал: Крытыка палітычнай эканоміі», т. 1—3, 1952—53; «Тэорыі прыбавачнай вар- тасці. IV т. «Капітала», 1968), Энгельса («Анты-Дзюрынг», 1952; «Дыялекты прыроды», 1954; «Паходжанне сям'і, прыватнай уласнасці і дзяржавы», 1970). У.І.Леніна («Творы», т. 1—45, 1948— 74; т. 1 —17, 1953—55; «Выбраныя тво- ры», т. 1 —10, 1986—91, і інш.). Навук. распрацоўкай бел. тэрміналагічных ад- паведнікаў, адборам адэкватных па сэнсе фразеалагізмаў і спецыфічных моўных канструкцый у ін-це займалася спец. тэрміналагічная камісія. Літ.'. Агурскнй С. Работа нстпарта ЦК КП(б) Белорусснн / / Пролетарская революцня. 1928. № 5; С е р б е н т а В. Бе- лорусскнй научно-нсследовательскнй ннс- тнтут нсторнн партнн / / Тамсама. 1930. № 2/3; Мешков Н.М. В Пнстнтуте нсторнн партнн прн ЦК КП Белорусснн / / Вопр. нсторнн КПСС. 1959. №4: Пгнатенко П.М. Важная дата: 40-летне Пнстнтута нс- торнн партнн прн ЦК КПБ / / Коммунвст Белорусснн. 1969. №6;Почаннн С.З. Партнйные архнвы Белорусснн — докумен- тальная база нсторнн КПБ / / Вопросы ар- хнвоведення н нсточннковедення в БССР. Мн., 1971; Платонов Р.П. Научный центр по нсторнн КП Белорусснн / / Ком- муннст Белорусснн. 1981. № 5; Яго ж. Крнтнческн оценнвать достнгнутое, ндтн дальше, вндеть перспектнву / / Вопр. нсто- рнн КПСС. 1986. № 2; Я г о ж. Перемены днктует время: К 70-летню Пн-та нст.-по- лнт. нсследованнй / / Партнйный вестннк. 1991. № 2; Мнхнюк В.Н. Становленне н развнтне нсторнческой наукн Советской Бе- лорусснн (1919—1941 гг.). Мн., 1985. Расціслаў Платонаў. ІНСТЫТЎТ ГІСТОРЫІ УНІВЕРСІТЭ- ТА імя Адама Міцкевіча ў П о з н а н і. Арганізаваны ў 1956 на ба- зе гістарычных кафедраў ун-та. У 1994 у складзе ін-та 14 аддзелаў (стараж. гісторыі, гісторыі сярэдніх вякоў, новай гісторыі да 18 ст., гісторыі Польшчы 19 і 20 ст., усеагульнай гісторыі 19 і 20 ст., навейшай гісторыі Полынчы, гісторыі Усх. Еўропы, метадалогіі гісторыі. мето- дыкі выкладання гісторыі, крыніцазнаў- ства і дапаможных гіст. навук, ваеннай гісторыі, эканам. гісторыі, гісторыі куль- туры, архівістыкі). У 1994 у ін-це каля 90 навук. супрацоўнікаў, у т.л. 26 праф., болын за 1150 студэнтаў. Адзін з гал. цэнтраў гіст. навукі ў Полыпчы, ахоплі- вае даследаваннямі амаль усю гіст. пра- стору (ад гісторыі Стараж. Усходу да су- часнасці). Сярод асн. тэм даследаванняў: гісторыя грамадства, дзяржавы і царквы ў сярэднявеччы; гісторыя грамадства і дзяржавы ў перыяд падзелаў Рэчы Пас- палітай і ў час II Польскай Рэспублікі; гісторыя Усх. Еўропы (пераважна Літвы і Беларусі); гісторыя Германіі, ням.- польскіх адносін і палабскіх славян, эка- нам. гісторыя 19—20 ст.; тэорыя і мета- далогія даследавання гіст. працэсу; крыніцазнаўства і гіст. думка ў сярэдня- веччы; гісторыя войска і ваеннай думкі; гісторыя Стараж. Усходу (асабліва гра- мадстваў Месапатаміі); гісторыя ду- найскіх і рэйнскіх рымскіх правінцый; гісторыя Вялікай Полынчы і Познані. Сярод вядомых вучоных пасляваен. часу К.Тымянецкі, З.Грот, Г.Лаўмянскі, У.Русінскі, В.Якубчык, Я.Паеўскі, Г.Ля- буда, Е.Тапольскі, Ч.Лучак, Б.Кюрбіс, А.Чубінскі. Даследаванні па гісторыі Усх. Еўропы праводзяць Е.Ахманскі, А.Кіяс, Г.Блашчык. К.Пяткевіч, З.Вайт- кавяк, Я.Юркевіч. Дырэктары ін-та: Лаўмянскі (1956—68), Лучак (1968—81 і 1987 — 91), Тапольскі (1981—87), Е.Стжэльчык (з 1991). Навук. працы супрацоўнікаў ін-та друкаваліся ў вы- данні «Універсітэт імя Адама Міцкевіча ў Познані» ў серыі «Гісторыя» («(Іппуегзуіеі іш. АЛаша Міскіеадісга V/ Рогпапіц. 8егіа Нізіогіа», каля 180 та- моў). Ін-т выдае «Даследаванні па эка- намічнай гісторыі» («Зііісііа Нізіогіае Оесопошісае», з 1967, т. 1—21), «Славя- на-германскія гістарычныя даследаванні» («Зііісііа Нізіогіса Зіауо-Оегшапіса», з 1973, т. 1 —18), «Пазнанская бал- каністыка» («Ваісапіса Розпапіепзіа». з 1984, т. 1—6), «Пазнанская літуана- славістыка. Гістарычныя даследаванні» («Іліііапо-Зіауіса Розпапіепяа. Зііісііа НіМогіса», з 1985, т. 1—5). Ін-т прымае ўдзел у выданні «Метадалагічных дасле- даванняў» («Зііісііа Меіосіоіовісхпе», з 1965) і «Крыніцазнаўчых даследаван- няў» («ЗДііШа 2гбс1|огпа»'сге», з 1957).
495 ІНСТЫТУТ Літ.' Огіе]е Нпіхуегхуіеііі іт. Аііагпа Міскіеігісга, 1919—1969. Рогпагі, 1972; \УуЬііпі ЬіМогусу «'іеікороіхсу. Рогпап, 1989; Асіапі Міскіепчсг Ііпіуегхііу Рогпап: Оерагітепі оі Нівіогу: Рго5ресШ5. Рогпагі, 1994. Ежы Стжэльчык. ІНСТЫТЎТ ЛІТАРАТЎРЫ і м я Я.Купалы Акадэміі навук Б е л а р у с і . Створаны ў сак. 1931 у складзе АН Беларусі як Ін-т літаратуры і мастацтва, у 1935 — 52 — Ін-т мовы, літаратуры і мастацтва, з 1952 Ін-т літаратуры і мастацтва, з 1957 сучасная назва. Працуюць аддзелы: сучаснай бел. л-ры, гісторыі бел. л-ры 1-й пал. 20 ст., гісторыі стараж. і новай л-ры, тэорыі л-ры, узаемасувязяў літаратур, выданняў і тэксталогіі. Каардынуе даследчую работу ў Беларусі па пытаннях літаратура- знаўства. Выдадзены манаграфіі, прыс- вечаныя шляхам станаўлення і развіцця бел. прозы, паэзіі, драматургіі, прабле- мам жанру, метаду і стылю, творчасці пісьменнікаў. Ін-т выдаў зборнік «Бела- руская літаратура: Даследаванні і публікацыі» (вып. 1—5, 1958—63), пра- цы «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (т. 1—2, 1964 — 66), «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 1—2, 1968 — 69), «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыя беларускай са- вецкай літаратуры» (абедзве на рус. мо- ве, 1977, Дзярж. прэмія імя Я.Коласа 1980). серыю кніг, прысвечаных літ. ад- люстраванню падзей Вял. Айч. вайны, прац па скарыназнаўстве (Дзярж. прэмія імя Я.Коласа 1994), «Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей» (кн. 1—4, 1993—95), падрыхтаваў і вы- даў падручнікі па бел. л-ры для сярэдняй школы, дапаможнікі для студэнтаў ВНУ, навукова каменціраваныя зборы твораў Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, М.Гарэцкага, П.Броўкі, З.Бядулі, М.Лынькова, І.Мележа, П.Пестрака, К.Чорнага. Працуе аспірантура, дакта- рантура, савет па абароне доктарскіх ды- сертацый. Дырэктары: І.І.Замоцін (1931), М.Ц.Лынькоў (1943—-46), В.В.Барысенка (1937—41, 1946—73), І.Я.Навуменка (1973—82), В.А.Кавален- ка (з 1982). Літ.'. Працы Інстытута літаратуры АН БССР: Бібліягр. давед. (1931—1980) / Склад- М.П.Барташэвіч, У.І.Мархель. Мн., 1981. Апанас Парэпка. ІНСТЫТЎТ МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА, ЭТНАГРАФП I ФАЛЬКЛОРУ і м я К.Крапівы Акадэміі на- вук Беларусі. Засн. ў 1957 на ба- зе сектара этнаграфіі і фальклору Ін-та гісторыі і сектара мастацтва Ін-та літара- туры. У складзе ін-та (1995) Юаддзелаў: тэатральнага мастацтва; кінамастацтва і тэлебачанпя, музычнага мастацтва; вы- яўленчага мастацтва; гісторыі культуры; стараж.-бел. культуры; этнаграфіі; фаль- клору; славістыкі; антрапалогіі. Асн. кі- рункі навук. дзейнасці: даследаванне ма- тэрыяльнай і духоўнай культуры, побыту бел. народа, актуальных праблем раз- віцця мастацтва, тэорыі і гісторыі вусна- паэтычнай творчасці беларусаў і іх узае- масувязей з паэтычнай творчасцю ўсіх славян, помнікаў гісторыі і культуры, стараж. мастацтва, біясацыяльных зака- намернасцяў фарміравання антрапа- лагічнага складу беларусаў. У галіне тэатральнага мас- тацтва даследуюцца асн. этапы гісторыі бел. тэатра, развіццё маст. сцэнічнай творчасці, нац. драматургіі, нар. самадзейнага тэатра і інш. Выдадзе- ны «Гісторыя беларускага тэатра» (т. 1 — 3, 1983—87), манаграфія У.І.Няфёда «Станаўленне беларускага савецкага тэ- атра, 1917—1941» (1965, Дзярж. прэмія Беларусі 1966). У галіне к і н а м а с - тацтва і тэлебачання дасле- дуюцца праблемы гісторыі станаўлення і тэндэнцыі сучаснага развіцця бел. кіно і тэлебачання, спецыфіка экранізацыі тво- раў маст. л-ры, дзейнасць асобных акцё- раў, рэжысёраў, аператараў. Выдадзены «Гісторыя беларускага кіно» (1969—70); «Экран і культура: Беларускае кіно і тэ- лебачанне ў сістэме мастацкай культу- ры» (1988) і інш. У галіне музыч- нага маСтацтва вывучаюцца заканамернасці развіцця бел. музычнай культуры, народнай і прафес. песеннай творчасці, распрацоўваюцца пытанні гісторыі бел. музычнага мастацтва і музычнай адукацыі- Даследуюцца праб- лемы нац. вытокаў, спецыфікі і зместу бел. прафесійнай музыкі, опернай дра- матургіі, меладычныя асновы бел. нар. музыкі. Выдадзена праца «Музычны тэатр Беларусі» (1990, 1993). Рэ- гіянальныя сістэмна-тыпалагічныя асаблівасці бел. традыцыйнага песеннага фальклору, каляндарна-абрадавая куль- тура, сінкрэтычнае адзінства бел. абра- даў і песень, бел. нар. інструменты і тан- цы даследаваны ў кнігах «Песні Белару- скага Палесся» (вып. 1—2, 1983—84), «Песні беларускага Паазер'я» (1981) З.Я.Мажэйкі; «Беларускія народныя му- зычныя інструменты: Самагучальныя, ударныя, духавыя» І.Дз.Назінай (1979) і інш. У галіне выяўленчага, дэ- каратыўна-прыкладнога мастацтва і архітэктуры распрацоўваюцца праблемы гісторыі і сучасныя тэндэнцыі развіцця бел. выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, архітэктуры, нар. дойлідства. Даследуюцца асаблівасці станаўлення і развіцця асобных жанраў мастацтва: бел. жывапіс 19 ст., узаемасувязі бел. выяўленчага мастацтва з мастацтвам су- седніх народаў, нар. прыкладное мастац- тва Беларусі, бел. графіка, манументаль- нае мастацтва, драўлянае дойлідства, ма- стацкая разьба па дрэве і інш. Выдадзены «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 1 — 6, 1987 — 94); «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1 —7, 1984—88, Дзярж. прэмія Беларусі 1990); «Выяўленчае мастацтва Беларусі дакаст- рычніцкага перыяду» (1969) і «Народна- прыкладное мастацтва Беларусі (ад пер- шабытнага грамадства да 1917 г.)» (1972) М.С.Кацара; «Жывапіс Беларусі XIX — пачатку XX ст.» Л.Н.Дробава (1974); «Беларуская кніжная гравюра XVI—XVIII стагоддзяў» В.Ф.Шматава (1984); «Беларускае мастацкае шкло (XVI—XVIII стст.)» (1977) і «Белару- скае мастацкае шкло, XIX — пачатак XX ст.» (1984) М.М.Яніцкай; «Народная разьба па дрэву» (1978) і «Беларуская народная кераміка» (1987) Я.М.Сахуты і інш. У галіне архітэктуры выйшлі кнігі «Архітэктура Магілёва» (1973) і «Архітэктура Віцебска» (1980) Т.І.Чар- няўскай; «Архітэктура палацава- сядзібных ансамбляў Беларусі. Другая палова XVIII — пачатак XIX ст.» (1981) і «Архітэктура і мастацтва ракако» (1989) А.М.Кулагіна; «Помнікі архітэктуры Мінска XVII — пачатку XX ст.» Чарняўскай і А.Ю.Пятросавай (1984). У галіне э т н а г р а ф і і рас- працоўваюцца пытанні паходжання і этнічнай гісторыі бел. народа, якім пры- свечаны калектыўная праца «Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя» (1985) і манаграфія «Беларусы: Нарысы паходжання і этнічнай гісторыі» М.Я.Грынблата (1968), даследаванне «Беларусы» ў кн. «Народы Еўрапейскай часткі СССР» (т. 1, 1964). Выдадзены манаграфіі і нарысы В.К.Бандарчыка, I .Г.Чыгрынава, А.С.Фядосіка, Г.А.Пятроўскай, прысве- чаныя гісторыі бел. этнаграфіі, дзейнасці этнографаў і фалькларыстаў М.Я.Нікі- фароўскага, Е.Р.Раманава, А.К.Сержпу- тоўскага, М.А.Янчука. Земляробчая тэх- ніка, жыллё, адзенне, абутак, побыт бе- ларусаў даследаваны ў манаграфіях «Беларускае народнае жыллё» (1973), «Беларуская народнае адзенне» (1975), «Матэрыяльная культура беларусаў» Л.А.Малчанавай (1968), «Радзінныя звычаі і абрады беларусаў, канец XIX— XX ст.» Т.І.Кухаронак (1993) і інш. Вы- творчая культура і традыцыйныя формы нар. працы прааналізаваны ў калек- тыўнай манаграфіі «Промыслы і рамёст- вы Беларусі» (1984), у кнігах «Рыба- лоўства ў Беларусі» І.М.Браіма (1976), «Беларускае народнае ткацтва» Г.М.Ку- рыловіч (1981), «Беларускае народнае ганчарства» С.А.Мілючэнкава (1984), «Паляўніцтва ў Беларусі» С.Ф.Цярохіна (1986) і інш. Этнаграфічнае раянаванне абгрунтоўваецца ў манаграфіі «Гісто- рыка-этнаграфічнае раянаванне матэры- ялыіай культуры беларусаў, XIX — па- чатак XX ст.» В.С.Цітова (1983). Рас- працаваны метадалагічныя асновы Бел. дзярж. музея нар. архітэктуры і побыту (калект. праца «Помнікі этнаграфіі: Ме- тодыка выяўлення, апісання і збірання», 1981). У галіне фалькларыстыкі даследаванні праводзяцца ў наступных кірунках: збіранне, сістэматызацыя і за- хаванне ў навук. архівах вусна-паэтыч- ных твораў; вывучэнне сучасных фальк- лорных працэсаў; даследаванне гісторыі і тэорыі бел. фальклору; параўнальны аналіз фальклорных твораў славян і інш. Гісторыі бел. фальклору ад стараж. часоў
496 ІНСТЫТУТ прысвечана калектыўная манаграфія «Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць. Гісторыка-тэарэтычнае дасле- даванне» (1967). Выдадзена 42 тамы шматтомнага збору *Беларуская народ- ная творчасць» (Дзярж. прэмія Беларусі 1986), кнігі «Узроўні агульнасці фальк- лору ўсходніх славян» (1993), «Усход- неславянскі фальклор: Слоўнік навуко- вай і народнай тэрміналогіі» (1993), гістарыяграфічная праца ў трох кнігах: «Беларуская савецкая фалькларыстыка» А.С Фядосіка (1987); «Беларуская фаль- кларыстыка. Эпоха феадалізму» Г.А.Ка- ханоўскага, Л.А.Малаш, К.А.Цвіркі (1989); «Беларуская фалькларыстыка: Збіранне і даследаванне народнай твор- часці ў 60-х іт. XIX — пачатку XX ст.» калектыву аўтараў (1989). У галіне а н - трапалогіі вывучаецца фізічны тып мінулага (па выніках раскопак) і су- часнага насельніцтва Беларусі, біясацыяльныя заканамернасці фарміравання антрапалагічнага саставу, дэмаграфічная структура папуляцый, экалагічныя праблемы ў антрапалогіі. Апублікаваны кнігі «Праблемы сучаснай антрапалогіі» (1983), «Нарысы паантра- палогіі Беларусі» (1976), «Антрапалогія Беларускага Палесся» (1978) і «Біялагічнае і сацыяльнае ў фарміраванні антрапалагічных асаблівасцей» (1981) Л.І.Цягака, І.І.Салівон, А.І.Мікуліча. У Ін-це створа- ны Музей старажытнабеларускай куль- туры, у якім сабрана каля 20 тыс. экспа- натаў — помнікаў матэрыяльнай культу- ры Беларусі, узоры адзення, прылады працы, бытавыя рэчы, абразы і інш. Створана спец. экспазіцыя, у якой сабра- ны этнаграфічныя і мастацкія помнікі з раёнаў, якія пацярпелі ад аварыі на Чар- нобыльскай АЭС. Дырэктары ін-та: П.Ф.Глебка (1957—69), В.К.Бандарчык (1969—76), С.В.Марцэлеў (1976—94), М.Ф.Піліпенка (з 1994). Анатоль Фядосік. ІНСТЫТЎТ МОВАЗНАЎСТВА і м я Я.Коласа Акадэміі навук Б е л а р у с і. Створаны ў 1929 у Мінску на базе мовазнаўчых падраздзяленняў Інстытута беларускай кулыпуры. У 1935 рэарганізаваны разам з інш. гу- манітарнымі ін-тамі ў Ін-т літаратуры, мастацтва і мовы, у 1952 створаны нано- ва, імя Я.Коласа прысвоена ў 1956. Пра- цуюць аддзелы: сучаснай бел. мовы, лексікалогіі і лексікаграфіі, гісторыі бел. мовы, дыялекталогіі лінгвагеаграфіі, слав. і тэарэт. мовазнаўства, бел.-рус. моўных сувязяў. Асн. кірункі навук. да- следаванняў: праблемы гісторыі і тэорыі бел. мовы, параўнальна-гіст. і параў- нальна-тыпалагічнае вывучэнне слав. моў. Выдадзены працы: «Беларуская граматыка. Марфалогія» (1936), «Курс сучаснай беларускай мовы: Фанетыка, марфалогія, лексіка» (1940), «Руска-бе- ларускі слоўнік» (1953), «Беларуска- рускі слоўнік» (1962), «Граматыка бела- рускай мовы» (т. 1 — 2, 1962 — 66), «Гістарычная лексікалогія беларускай мовы», «Руска-беларускі слоўнік грамад- ска-палітычнай тэрміналогіі» (абедзве 1970), «Тлумачальны слоўнік белару- скай мовы» (т. 1—5, 1977—84), «Бела- руская граматыка» (ч. 1—2, 1985—86), нарматыўны «Слоўнік беларускай мовы» (1987), «Беларуска-рускі слоўнік» (т. 1—2, 2-е выд. 1988—89), «Руска-бела- рускі слоўнік» (т. 1—3. 6-е выд. 1995) і інш. Працягваецца выданне «Этыма- лагічнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1—8, з 1978), «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» (вып. 1 —13, з 1982), «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (т. 1—2, з 1993). Дзярж. прэмія СССР 1971 за працы «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963), «Лінгвістычная геаграфія і групоўка бе- ларускіх гаворак» (ч. 1—2, 1968—69). Працуе аспірантура, дактарантура. 3 1972 Ін-т выдае штогоднік «Беларуская лінгвістыка». Дырэктары: С.М.Некра- шэвіч (1929—30), П.А.Бузук (1931 — 33), А.І.Александровіч (1934—35), В.Ф.Вольскі (1935—36), В.В.Барысенка (1937—41, 1946—52), К.К.Атраховіч (К.Крапіва, 1952—56), П.Ф.Глебка (1956—57), М.Р.Суднік (1957—82), А.І.Жураўскі (1983—88), АЛ.Падлужны (3 1989). Аляксандр Лукашанец. ІНСТЫТЎТ ПОЛЬСКАЙ ПРАЛЕТАР- СКАЙ КУЛЬТЎРЫ (ІППК) А к а д э - міі навук Беларусі, навукова- даследчая ўстанова ў 1925—36. Засн. 30.3.1925 як польскі аддзел у складзе Інбелкульта (старшыня С.Л.Гельтман). Падзяляўся на 3 камісіі: гісторыі (у 1929 увайшла ў склад Ін-та гісторыі АН БССР), этнаграфіі, мовы і л-ры; 2 сек- цыі: маскоўскую і карэспандэнтаў. 3 1926 — польскі сектар Інбелкульта (з 1929 — АН). У 1931 пераўтвораны ў ІППК, у складзе якога дзейнічала гіст. камісія. У 1931—35 дырэктар ін-та І.А.Віткоўскі, тут працавалі В.Э.Бут- кевіч, Т.Ф.Домбаль, В.Карніенка, А.С.Славінскі (Качароўскі), В.Фрышман і інш. Значную частку супрацоўнікаў ІППК складалі дзеячы польскага і міжнар. рабочага руху. Асн. кірункі да- следаванняў: гісторыя нац.-вызв. і рэв - дэмакр. руху на Беларусі ў 19—20 ст. і ўдзел у ім палякаў; гісторыя паўстання 1863—64; гісторыя рэв. руху ў Польшчы; паліт. і эканам. становішча пасляваеннай Польшчы (1920—30-я г.); польскае нац.-культ. будаўніцтва ў БССР. Разам са спецыялістамі інш. устаноў працавалі над падручнікамі для школ, ВНУ, скла- далі вучэбныя праграмы. Супрацоўнікі ін-та прымалі ўдзел у рабоце Усесаюзна- га з'езда навук. работнікаў па лініі поль- скай працы, які адбыўся 11.7.1933 у Мінску. Дзейнасці ін-та перашкаджалі недахоп спецыяльна падрыхтаваных кад- раў, навук. л-ры, замежнай прэсы і фінансавых сродкаў, цяжкасці ў налад- жванні кантактаў з навук. цэнтрамі Польшчы, незаконныя арышты супра- цоўнікаў, абвінавачаных у «польскім шпіянажы». У 1935 уключаны ў склад Ін-та пралетарскай культуры нац. мен- шасцяў (ІПКНМ) АН у якасці польскай секцыі. У 1936 ІПКНМ спыніў сваю дзейнасць, польская секцыя перададзена ў склад секцыі гісторыі Захаду Ін-та гісторыі АН БССР. Секцыя практычна не дзейнічала і ў канцы 1930-х г. была ліквідавана. Выдадзены працы: «Польскі рабочы ў Кастрычніцкай рэвалюцыі на Беларусі» Гельтмана (1927); «Паўстанне 1863 года і расійскі рэвалюцыйны рух пачатку 1860-х гадоў» Віткоўскага (кн. 3, 1931); «1863 год на Меншчыне» (1927); «Рабо- чы рух у царстве Польскім» Буткевіч (пач. 1930-х г.) і інш. Віктар Астрога. ІНСТЫТЎТ РАСІЙСКАЙ ГІСТОРЫІ Расійскай акадэміі навук. Узнік у 1936 на базе аб'яднання Гісторыка-археагр. ін-та АН СССР і Ін-та гісторыі Камуніст. акадэміі ў Ін-т гісторыі АН СССР у Маскве. Паралельна было арганізавана яго Ленінградскае ад- дзяленне. У выніку падзелу ў жн. 1968 Ін-та гісторыі АН СССР утвораны 2 са- мастойныя ін-ты — Ін-т гісторыі СССР і Ін-т усеаг. гісторыі. Першы з 1992 назы- ваецца І.р.г. Складаецца з 10 навук. цэн- траў (аб'ядноўваюць каля 300 навук. супрацоўнікаў, у т.л. 105 дактароў і 120 канд. навук), падзеленых на творчыя групы, якія даследуюць розныя прабле- мы гісторыі Расіі. Шэраг вучоных ін-та прысвяцілі сваю навук. дзейнасць выву- чэнню гісторыі Беларусі. Сярод іх У.І.Пічэта, У.Ц.Пашута (выдаў кн. «Ут- варэнне Літоўскай дзяржавы», 1959), М.М.Улашчык (апублікаваў «Нарысы па археаграфіі і крыніцазнаўстве гісторыі Беларусі феадальнага перыяду», 1973; падрыхтаваў і выдаў бел.-літ. летапісы ў Поўным зборы рускіх летапісаў, т. 32, 1975; т. 35, 1980). Я.М.Шчапаў адкрыў і надрукаваў з каментарыем Тураўскія статуты 14 ст., І.П.Старасціна даследа- вала Судзебнік 1468 Казіміра IV Ягелон- чыка, Г.Л.Харашкевіч выдала полацкія граматы 13 — пач. 16 ст. (1977—89), пісала пра гіст. лёс бел. зямель у 14 — пач. 16 ст., іх сувязі з Маскоўскай дзяр- жавай, удзельнічала ў падрыхтоўцы вы- дання дакументаў Метрыкі Вялікага княства Літоўскага. Даследуюцца зася- ленне тэр. Беларусі ў дафеад. перыяд, сярэдневяковы гандаль і гандлёвыя шляхі, адносіны з суседнімі зах.-слав. краінамі ў 10—13 ст. (В.В.Перхаўка), гісторыя Брэсцкай уніі 1596 (С.Р.Яка- венка), распаўсюджанне пражскіх гро- шаў на Беларусі (Н.А.Собалева). Ін-т мае б-ку (болып за 80 тыс. тамоў, у т.л. 3 тыс. кніг са збору Пічэты) і навук. архіў (54 фонды, каля 80 тыс. адзінак дакументаў 19—20 ст. і копій матэрыя- лаў 17—18 ст., у т.л. калекцыя атласаў і картаў 1733—1965 В.К.Яцунскага, асабістыя фонды В.В.Ключэўскага, У.Дз.Бонч-Бруевіча, матэрыялы Камісіі па гісторыі Вял. Айч. вайны і інш.). Вы- дае час. «Отечественная нсторня» [у 1957—92 (№1) наз. •Нсторіія СССР»], у якім друкуюцца і матэрыялы па гісторыі Беларусі. Шэраг бел. гісторыкаў прайшлі падрыхтоўку ў аспірантуры і дактарантуры ін-та.
Літ.'- Хромов С.С., Т ю тю кнн С.В. Ведуіцнй центр по нзученню отечественной нсторнн / / Нсторня СССР. 1986. № 2. Валерый Перхаўка. ІНСТЫТЎТ РЎСКАЙ ЛІТАРАТЎРЫ (Пушкінскі дом) Расійскай Акадэміі навук, гл. Пушкінскі дом. ІНСТЫТЎТ САЦЫЯЛОГП Ака- дэміі навук Беларусі, наву- кова-даследчая ўстанова, якая займаец- ца сацыялагічнымі, дэмаграфічнымі, эт- накультурнымі і сац.-псіхалагічнымі даследаваннямі. Засн. ў 1990 на базе са- цыялагічных аддзелаў Ін-та філасофіі і права і аддзелаў навуказнаўства, дэма- графіі і праблем народанасельніцтва Ін-та эканомікі АН Беларусі. У складзе Ін-та 7 навук. аддзелаў: сац. палітыкі; сацыялогіі працы і эканам. сацыялогіі; сацыялогіі асобы і сац. стратыфікацыі сацыялогіі культуры; сацыялогіі навукі; сац. дэмаграфіі і занятасці насельніцтва; сац. псіхалогіі асобы і калектыву. Асн. кірункі дзейнасці: даследаванне дынамікі сац. структуры, інтарэсаў і па- трэбнасцяў розных груп і слаёў насель- ніцтва, асаблівасцяў іх становішча і дзей- насці ў грамадстве, сац. дыферэнцыяцыі і інтэграцыі, узаемасувязі сац. структур і дэмаграфічных працэсаў; вывучэнне структуры рынку і мабільнасці працоў- най сілы ў сувязі з вынікамі Чарнобыль- скай катастрофы 1986, асваення новых тэхналогій рэгіёнамі з розным узроўнем культуры працы і кіравання, матывацыі і стымулявання працы ва ўмовах пераходу да рыначнай эканомікі; даследаванне асн. тэндэнцый развіцця навукі як спе- цыфічнай галіны, звязанай з генерыра- ваннем новых ведаў, аналіз сацыяды- намікі культуры і працэсаў авалодання духоўнымі каштоўнасцямі і нормамі нац., сац.-прафес. і сац.-дэмаграфічнымі групамі; вывучэнне паводзін асобы, сац. асаблівасцяў, іх узаемадзеяння ў экстрэ- мальных умовах канфліктаў і катастроф (уключаючы Чарнобыльскую), даследа- ванне сац.-псіхалагічных характарыстык асобы і працоўных калектываў; сацыяла- гічнае назіранне і прагназіраванне эка- нам., сац. і паліт. працэсаў грамадскага развіцця ва ўмовах станаўлення неза- лежнасці Рэспублікі Беларусь. Выдадзены працы: «Дэмаграфічныя асновы народнагаспадарчага планаван- ня» А.А.Ракава (1990), «Грамадска- палітычная актыўнасць: сутнасць, праб- лемы, развіццё» А.Б.Міскевіча (1991), «Вытокі хрысціянства: культурна- гістарычны генезіс» В.П.Оргіша (1991), «Сацыялагічны слоўнік» пад рэд. Г.М.Сакаловай і І.Я.Пісарэнкі (2 выд. 1991), «Сацыядынаміка навуковага ка- лектыву» В.І.Русецкай (1992), «Сацы- яльная экалогія і экстрэмальныя сітуацыі» Я.М.Бабосава, «Сучасная бела- руская моладзь: сацыяльныя арыента- цыі, становішча, тэндэнцыі і перспекты- вы развіцця» (абедзве 1993), «Эка- намічны вобраз мышлення: рэальнасць і перспектывы» пад рэд. Сакаловай, «Са- цыяльны суб'ект: матывы і дзейнасць» А.У.Рубанава (абедзве 1994), «Катастро- фы: сацыялагічны аналіз» Бабосава, «Эканамічная сацыялогія» Сакаловай (абедзве 1995) і інш. Валерый Кліменка. ІНСТЫТЎТ СЛАВЯНАЗНАЎСТВА I БАЛКАНІСТЫКІ Расійскай а к а д э м і і н а в у к , навукова-да- следчая ўстанова па вывучэнні гісторыі, моў, культур славянскіх і суседніх з імі народаў. Працуе з 1947 у Маскве. Мае аддзелы: гісторыі сярэдніх вякоў, нац.- вызв. рухаў і міжнар. адносін у новы час, гісторыі шматнац. імперый, гісторыі міжнар. і міжнац. адносін 20 ст., сучас- най гісторыі і сац.-паліт. праблем краін Усх. Еўропы, гісторыі культуры, гісторыі слав. літаратур, слав. мовазнаўства, ты- палогіі і параўнальнага мовазнаўства, цэнтры ўкраіністыкі і беларусазнаўчых даследаванняў, групы этналінгвісгыкі і фальклору, славянскай энцыклапедыі, археаграфічная камісія. Пры ін-це пра- цуе згуртаванне беларусістаў, якое з'яўляецца членам Міжнар. асацыяцыі беларусістаў. Наладжана супрацоўніцтва з навук. і навуч. ўстановамі Беларусі, асобнымі спецыялістамі і арг-цыямі, якія займаюцца беларусазнаўчымі даследа- ваннямі ў розных краінах Еўропы, Аме- рыкі, Азіі. Цэнтр беларусазнаўчых дасле- даванняў кіруе работай спец. створаных лабараторый вывучэння духоўнай куль- туры Падляшша імя М.К.Баброўскага і праблемнай групы па вывучэнні гісторыі і культуры народаў ВКЛ. Выдае час. «Славяноведенне». У ін-це працавалі акадэмік Б.Дз.Грэкаў, М.С.Дзяржавін, У.І.Пічэта, М.М.Ціхаміраў і інш. Літ.. Ннстнтут славяноведення н балка- ннстнкн, 1947—1977: (Справ.-ннформ. об- зор). М., 1977; Нсторнкн-славнсты СССР: Бнобнблногр. словарь-справочннк. М., 1981; Славяноведенне в СССР: Нзученне южных н западных славян: Бнобнблногр: словарь. Ые»' Уогк, 1993. Юрый Лабынцаў. ІНСТЫТЎТ ФІЛАСОФП I ПРАВА Акадэміі навук Беларусі, навукова-даследчая ўстанова. Засн. ў 1931 у Мінску на базе кафедры марксізму-ленінізму АН БССР, наз. Ін-т філасофіі АН БССР. У 1935 аб'яднаны з Ін-там сав. будаўніцтва і права АН БССР і перайменаваны ў І.ф. і п. У гады Вял. Айч. вайны не працаваў. У 1946 у АН БССР створаны сектар філасофіі, на базе якога ў 1947 адноўлены І.ф. і п., у 1958 з ін-та вылучаны сектар права, які ў 1965 зноў увайшоў у склад ін-та. Аспірантура з 1931. Аддзелы (1995); логікі і метадалогіі навук. пазнання (з сектарам філас. праблем прырода- знаўства і тэхнікі), філас. праблем чала- века, філас. праблем міжнац. і міжнар. адносін, гісторыі філасофіі, тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, дзярж. права і кіравання, працоўнага і гасп. права, пра- вавых праблем с.-г. і экалаг. права; сек- тар сац. экалогіі. Асн. кірункі даследа- ванняў: аналіз сутнасці дзйржавы, яе структуры і гіст. формаў, заканамернас- цяў сац.-культ. развіцця, гуманізацыі грамадскіх адносін, метадалогіі пазнання; вывучэнне гісторыі філас. думкі Бела- русі; распрацоўка тэарэт. і прыкладных 497 т ІНСТЫТУТ 1 праблем фарміравання дзярж. сістэмы Беларусі; выяўленне тэцдэнцый паліт.- прававога абнаўлення рэспублікі; скла- данне заканадаўства, канстытуцыйных прынцыпаў арганізацыі і функцы- янавання судовай улады, абгрунтаванне неабходнасці і рэальных шляхоў рэфар- мавання мясц. тэр. кіравання і са- макіравання і інш. Выдадзены працы: «Аб «Філасофскіх сшытках» У.І.Лені- на», «Гісторыя сацыялагічных вучэнняў. Старажытны Усход» Г.Ф.Аляксандрава (абедзве 1959), «Дыялектычны матэрыя- лізм як метадалогія прырода- знаўчанавуковага пазнання» (1965), «Узаемасувязь катэгорый дыялектыкі» Дз.І.Шыраканава, «Гнасеалагічныя праблемы фармалізацыі» (абедзве 1969), «Гісторыя дзяржавы і права Беларускай ССР» (т. 1—2, 1970—76), «Нарысы гісторыі філасофскай і сацыялагічнай думкі Беларусі (да 1917 г.)» (1973), «Бе- ларускія рэвалюцыйныя дэмакраты» А.С.Майхровіча (1977), «Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі» С.А.Падокшына (1990), «Помнікі філасофскай думкі Беларусі XVII — пер- шай паловы XVIII ст.» (1991), «Права- вая рэформа: павышэнне дзейнасці зака- надаўства» (1992), «Палітычная сістэма: стан і развіццё» А.У.Матусевіча (кн. 1, 1992), «Стэрэатыпы і дынаміка мышлен- ня» (1993), «Земскае самакіраванне на Беларусі (1905—1917 гг.)» В.П.Слаба- жаніна (1994) і інш. Анатоль Лазарэвіч. ІНСТЫТЎТ ЭКАНОМІКІ А к а - дэміі навук Беларусі, наву- кова-даследчая ўстанова. Арганізаваны ў 1931. У 1941 меў 3 адцзелы (эканоміка прамысловасці, эканоміка сельскай гас- падаркі, размяшчэнне прадукцыйных сіл) і групу Атласа. Інтэнсіўнае развіццё ін-та пачалося ў пасляваен. перыяд. Рас- працоўваліся пытанні арг-цыі вытвор- часці і павышэння яе эканам. эфек- тыўнасці, удасканальвання сістэмы пла- навання. Ін-т меў сектар эканам. гісторыі (1959—90). Выдадзены працы: «Эка- номіка Беларусі ў эпоху імперыялізму, 1900—1917» (1963), «Эканоміка Савец- кай Беларусі, 1917—1967» (1967), «Ка- тэгорыі і законы размеркавальных ад- носін сацыялізма» (1968), «Тэхнічны прагрэс і Пытанні эканомікі» (1969), «Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні ў Беларускай ССР за гады Савецкай улады» (1970) і інш. У 1960—70-я г. ін-т распрацоўваў праблемы эканам. эфек- тыўнасці капітальных укладанняў, новай тэхнікі і асн. фондаў, паскарэння навук.- тэхн. прагрэсу. Ін-там выкананы шэраг навук. распрацовак па праблемах сель- скай гаспадаркі Палесся, быў распраца- ваны прагноз «Комплекснае выкарыстан- не прыродных рэсурсаў і развіццё пра- дукцыйных сіл беларускага Палесся да 1990 года». У 1990-я г. ін-т даследуе праблемы пераходнага перыяду, у т.л. пытанні рэфармавання адносін уласнасці 17. ЭГБ, т. 3.
498 ІНТЭЛІГЕНЦЫЯ і стварэння змешанай эканомікі, удаска- нальвання фінансава-крэдытных адносін. Мэта даследаванняў — распрацоўка нац.-дзярж. мадэлі рыначнай эканомікі Беларусі і адэкватнага ёй дзейснага ме- ханізма гаспадарання. Генадзь Лыч. ІНТЭЛІГЁНЦЫЯ (лац. іпіеііівепз ра- зумны, дасведчаны), 1) тэрмін для вы- значэння сацыяльна-прафесійнай групы насельніцтва. якая характарызуецца пэўным узроўнем адукацыі і прыналеж- насцю да людзей пераважна разумовай працы. 2) У вузкім сэнсе I. — суполь- насць, мэта існавання якой у тым, каб несці вынікі адукаванасці (культуры, ас- веты, паліт. свядомасці і інш.) у народ. Гэта задача прыраўноўваецца да свяш- чэннай (культ.-гістарычнай) місіі. Тэрмін «I.» адносіцца да ліку катэгорый, што цяжка паддаюцца вызначэнню. Па- чаў шырока выкарыстоўвацца ў 1 -й пал. 19 ст. У Зах. Еўропе ім абазначалі адука- ваных, прагрэсіўных прадстаўнікоў гра- мадства. Ням. філосаф Ф.Шэлінг выка- рыстоўваў тэрмін «I.» як сінонім сукуп- насці ўсяго суб'ектыўнага. Ф.Адлер — прадстаўнік марксізму, які ўзнік у ся- рэдзіне 19 ст., — характарызаваў I. як сац. пласт, які ахоплівае ўсе віды разу- мовых прафесій і для якога неабходнай і натуральнай з'яўляецца ідэалогія калек- тывізму. У Рас. імперыі слова «I.» ў са- цыялагічным сэнсе пачало ўжывацца ў 1860-я г.; яно напоўнілася неадназнач- ным зместам. Часта адзначалася, што I. з'яўляецца спецыфічнай рысай расійскага слав. грамадства. У масавай свядомасці насельніцтва Расіі тэрмін «I.» найчасцей выкарыстоўваўся ў сац.-пра- фесійным сэнсе. Да I. часам залічваліся нават чыноўнікі, прадстаўнікі адм. ула- ды. Кансерватыўная частка дваранскай арыстакратыі лічыла I; людзьмі неда- статкова выхаванымі, ніжэйшага стану. Прадстаўнікі ліберальнага кірунку ад- носілі да ліку I. асоб, якія займаліся «вольнымі прафесіямі» (медыцына, мас- тацтва, літаратура, навука, навучальная і выхаваўчая дзейнасць, прыватмая юрыд. практыка і інш.), разглядалі іх як найб. актыўную і прагрэсіўную частку грамадства, не ахопленую радыкальнымі паліт. ідэямі. Рэвалюцыянеры, наадва- рот, перавагу аддавалі такой рысе I., як схільнасць да рэвалюцыйных, найперш народніцкіх і марксісцкіх ідэй. Усе тэа- рэтыкі народніцтва адводзілі вядучую ролю I. ў змаганні за кардынальнае пе- раўтварэнне грамадства, сцвярджалі дэ- макр. доўг яе прадстаўнікоў перад наро- дам, іх удзел у вызв. і рэв. барацьбе на баку апошняга. Тэарэтык рус. народніц- тва П.Л.Лаўроў, укладваючы сэнс тэрмі- на «I.» ў словы «крытычна думаючыя асобы», выказваў думку пра пазасаслоў- ны, пазакласавы характар I. ў сацыя- лагічным плане і антымяшчанскі — у этычным. Мяшчанства ён разглядаў як сімвал безаблічнасці, вузкасці формы, плоскасці зместу. Фармальнымі, знеш- німі прыкметамі I. лічыў культурнасць і адукаванасць, асноўнымі — творчы па- дыход і актыўнае правядзенне ў жыццё новых формаў і ідэалаў, скіраваных на самавызваленне асобы. Рус. філосаф С.Л.Франк вызначаў I. ў шырокім сэнсе як збіральную назву для ўсіх людзей, якія поўняцца арыгінальным духоўным жыццём і імкнуцца да верхавенства індывідуалізму, у вузкім — як адпавед- ную згуртаванай і псіхалагічна аднарод- най групоўцы «палітычных радыкалаў», што ўзнікла ў 1860-я г. Рус. філосаф М.А.Бярдзяеў лічыў рус. I. ідэалагічнай, непрафесійнай групоўкай, якая ўтва- рылася з выхадцаў розных сац. класаў. На яго думку, для I. характэрны разрыў з усякім саслоўным побытам і традыцы- ямі, пастаяннае захапленне рознымі, пе- раважна сац. ідэямі. I. мела здольнасць жыць выключна ідэямі, была адарвана ад рэальнай сац. справы, што садзей- нічала развіццю ў яе асяроддзі сац. лету- ценнасці. Паводле Бярдзяева, I. нага- двала манаскі ордэн ці рэліг. секту са сваёй асобай вельмі нецярпімай марал- лю, абавязковым светапоглядам, асобымі норавамі, звычаямі і нават са своеаса- блівым фізічным абліччам. На Беларусі I. -вызначалася найчасцей у агульнай плыні расійскай традыцыі і пераважна як сац.-прафесійная група. Першымі да праблем I. звярнуліся народнікі. У «Пісьмах пра Беларусь. Пісьмо першае» Д.Баравіка (1882) сцвярджалася тоес- насць паміж I. і мясц. «лепшымі» людзьмі, якія павінны былі быць ру- хавіком народа на шляху яго развіцця пры дапамозе сродкаў, што адпавядаюць умовам жыцця народа, садзейнічаюць хутчэйшаму развіццю яго самасвядо- масці і грамадскай волі. Характэрнай для прыхільнікаў час. «Гомон» з'яўлялася актыўная і настойлівая прапаганда пер- шаснай ролі I. ў абуджэнні нац. самасвя- домасці беларусаў, у нац. і сац. вызва- ленні народа. М.Багдановіч акрэсліваў межы I. двума патрабаваннямі; яна павінна мець імкненне да ведаў і павінна несці свае веды на карысць народу. Ас- ноўнай ён прызнаваў другую рысу. Пас- ля 1917 у б. СССР і на Беларусі вызна- чэнне I. ў масавай свядомасці і навук. л-ры вагалася пераважна ў межах характарыстыкі яе як міжкласавай сац. праслойкі, прадстаўнікі якой прафесійна займаліся разумовай працай. Пад увагу браліся найперш род заняткаў і адука- цыйны ўзровень. У адпаведнасці з афіцыйнай марксісцка-ленінскай ідэалогіяй і метадалогіяй I. не прызнава- лася асобным класам, адметнай паліт. сілай, бо не займала самастойнага ста- новішча ў сістэме грамадскай вытвор- часці. Яе дзейнасць звязвалася з інтарэсамі тых класаў, якім яна служы- ла. У 1920-я —1-й пал. 1990-х г. тэма станаўлення і эвалюцыі I. не знайшла ўсебаковага асэнсавання ў бел. даслед- чыцкай л-ры. З'явіліся асобныя мана- графіі, дзе распрацоўваліся некаторыя моманты гісторыі сав. I. У прыватнасці, абазначана яе структура і роля ў час Вял. Айч. вайны. Разгляд I. тут абмяжоўваўся выключна рамкамі разумення яе як сац - прафесійнай групы. У 1-й пал. 1990-х г. у друку з'явіўся шэраг філасофска-гіст. і публіцыст. артыкулаў, у якіх пастаўлена праблема ролі I. ў станаўленні бел. нац. ідэі (У.Конан, А.Ліс, А.Каўка і інш.). Фарміраванне I. як сац. групы ад- носіцца да 18—і9 ст. У перыяд станаў- лення класічнага бурж. грамадства I. ўзнікла і існавала як колькасна абмежа- ваная катэгорыя асоб, якая ажыццяўляла фактычную манаполію і інтэлектуаль- ную працу ва ўмовах, калі ў грамадстве захоўваліся перажыткі саслоўных падзе- лаў, каставасці і ўстойлівасць сац. стра- тыфікацый, што дапускалі вельмі абме- жаваную сац. дынаміку, кансервавалі адрозненні прызванняў, прафесій, ладаў жыцця і інш. Для I. ў гэты час уласцівы арэол «абранасці» і асаблівай выключ- насці. У яе выпрацавалася спецыфічная ідэалогія ўсведамлення сябе як носьбіта ўсеагульнага сумлення грамадства, у якім сыходзяцца ўсе ніткі адчування і крытычнага ўсведамлення астатніх яго частак. На Беларусі I. як сац. група ўзнікла на мяжы 18—19 ст. На працягу 19 ст. колькасна пераважала польска- і рускамоўная I. З'яўленне нац. I. звязана з усведамленнем Беларусі як краіны з арыгінальнай гісторыяй, культурай, мен- тальным строем насельніцтва. На працэс станаўлення нац. I. адмоўна паўплывалі слабасць і нешматлікасць уласнай эка- нам. і паліт. эліты — дваранства і буржу- азіі, адсутнасць нац. дзяржаўнасці. Адна з асаблівасцяў фарміравання бел. I. — страта фізічнай пераемнасці паміж роз- нымі яе пакаленнямі, што было выклікана найперш паліт. прычынамі: нац.-вызв. паўстанні, паліт. рэпрэсіі, эміграцыя (гл. ў арт. Дыяспара}. У 1-й трэці 19 ст. інтэлектуальнае жыццё Бе- ларусі вызначалася панаваннем польскай культуры. Аднак гэта не перашкодзіла з яўленню групы інтэлігентаў, якім быў уласцівы «краёвы», беларускі па сут- насці, патрыятызм (прафесары Вілен- скага ун-та І.С.Анацэвіч, М.К.Баброўскі, І.М.Даніловіч, філаматы Я.Чачот, Т.Зан і інш.). Задушэнне паўстання 1830—31 дэструктыўна паўплывала на пашырэнне сац.-культ. працэсаў, у т.л. і на станаў- ленне I. У Сібір і на эміграцыю трапіла цэлае пакаленне свядомай I. Закрыццё ў 1832 Віленскага ун-та, шэраіу інш. на- вуч. устаноў выклікала заняпад інтэлек- туальнай дзейнасці. У 1840—50-я г. ў эвалюцыі бел. інтэлектуальнай традыцыі набылі выразнасць працэсы развіцця лі- беральнай і рэв.-дэмакр. думкі. Час ад задушэння паўстання 1863—64 да рэв. падзей 1905—07 вызначыўся як этап станаўлення акрэсленага аблічча I., яе структурных адзінак, узмацнення яе этнічнага ўсведамлення. Бел. нац. I. прайшла за гэты перыяд шлях ад невял. групы лібералаў і рэвалюцыянераў-дэ- макратаў з праявамі «мясцовага» патры- ятызму (А.Кіркор, У.Сыракомля, К.Каліноўскі, Ф.Багушэвіч, А.Гуры- новіч, народнікі-«гоманаўцы» і інш.) да сац. плыні, якая заявіла аб сабе ў гра- мадскім жыцці праз паліт. арг-цыі (Бел. сацыяліст. грамада), друк, навук. дасле-
499 ІНФЛЯНЦКАЯ даванні. Новы, «нашаніўскі» перыяд у станаўленні 1. (1906—17) — гэта час вы- прабаванняў і страт у працэсе шырокага сац. дзеяння, тэарэт. асэнсавання свайго месца ў вырашэнні нац. і сац. пытанняў. У гэты час завяршылася афармленне бел. нац. ідэі — тэорыі нац.-вызв. руху і асэнсавання вобраза Беларусі, якую рас- паўсюджвала I. ў шырокіх колах грамад- ства (гл. таксама Беларускі нацыяналь- на-вызваленчы рух). I. праяўляла высо- кую сац. ініцыятыву ў часы паліт. ўзрушэння (паўстанні 1830—31, 1863— 64, народніцкі рух, рэвалюцыі 1905—07, 1917 і інш.), што звычайна прыводзіла да страты найб. актыўнай і каштоўнай часткі яе праз рэпрэсіі, фізічнае выні- шчэнне і выклікала неабходнасць затрач- ваць энергію на выхаванне новых радоў 1., знітаваных з папярэднікамі духоўнай сувяззю. Лют. і Кастр. рэвалюцыі 1917 і наступныя сац. катаклізмы 1918—20 вы- явілі ахвярнасць, недастатковы паліт. во- пыт, імклівую паліт. дыферэнцыяцыю розных груповак I., што прывяло да неза- вершанасці ў здзяйсненні яе нац.-дзярж. ідэалаў. Перыяд беларусізацыі 1920-х г. вызначыўся хуткім ростам колькасці тых, каго па прафесіі можна аднесці да I. ІІоспехі нац. адраджэння прывялі да «зменатычніцтва» («зменавехаўства») сярод бел. I. на эміграцыі, да рээміграцыі значнай яе часткі. Многія прадстаўнікі I. трапілі пад рэпрэсіі палітычныя. У су- часным грамадстве стваральніцкія працэ- сы ў культуры становяцца больш маса- вымі. Шырокія колы людзей атрымалі магчымасць усведамлення таго, што ад- бываецца ў грамадстве, авалодання срод- камі культуры. Адбываецца значны колькасны рост I., калі разглядаць яе ў сац.-прафесійным сэнсе, развіццё ў I. канфармісцкіх тэндэнцый. На Беларусі ў апошнія дзесяцігоддзі 20 ст., якія вызна- чаліся крызіснымі, этапнымі зрухамі ў сац.-эканам. і сац.-культ. сферах, роля I. вырасла. Літ: Мванов-Разумннк [В.] Мс- торня русской обшественной мыслн: йндн- вндуалнзм н меіцанство в рус. лнт. н жнзнн XIX в. Т. 1—2. 3 нзд. Спб., 1911;Овсянн- ко-Кулнковскнй Д.Н. Собр. соч. Т. 7. Нсторня русской ннтеллнгенцнн, ч. 1. 6 нзд. М., [1914] ;Луначарскнй А.В. Об ннтеллнгенцнн: (Сб. ст.). М., 1923; Жы- луновіч 3. Беларуская інтэлігенцыя ў гістарычным аспекце / / Полымя. 1926. № 6; Шавельская Н.С. Народная інтэлігенцыя Беларусі. Мн., 1959; Б а г д а - н о в і ч М. Новая ннтеллнгенцня / / 36. тв. Мн., 1968. Т. 2; Структура советской нн- теллнгенцнн (по матерналам БССР). Мн., 1970; Моннч З.Н. Ннтеллнгенцня в структуре сельского населення. Мн., 1971; Лейкнна-Свнр ская В.Р. Ннтеллн- генцня в Россня во второй половнне XIX ве- ка. М., 1971; Я е ж. Русская ннтеллнгенцня в 1900—1917 гг. М., 1981; Карапетян Р.О. Становленне н развнтне ннтеллнгенцнн как особого соцнального слоя. М., 1974; Мн- теллнгенцня н революцня, XX век. М., 1985; Васнлевская Н.В. Формнрованне пронзводственно-техннческой ннтеллнген- цнн БССР, 1921—1944 гг. Мн., 1986; Велн- кнй Октябрь н соцнальная структура совет- ского обшества; Ннтеллнгенцня. Мн., 1988; Кохановскнй А.Г. Категорня «ннтел- лнгенцня» в нстолкованнн белорусскнх де- мократов / / Актуальные проблемы соцн- ально-гуманмтарных м естественных наук: Тез. науч. конф. Мн., 1991; Цьвікевіч А. «ЗапаДно-русснзм». Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пач. XX в. 2 выд. Мн., 1993. Алесь Каханоўскі. ІНФЛЯНТЫ, Л і в о н і я , гіст. назва зямель Усх. Прыбалтыкі (тэр. сучасных Латвіі і Эстоніі). Назва ад наймення фіна-угорскага племені ліваў, якія жылі на ўзбярэжжы Рыжскага заліва, у вусці Зах. Дзвіны і Гаўі. У 12 — пач. 13 ст. гэ- та тэр. па-лацінску наз. Лівонія (Ьіуо- піа), па-нямецку Ліфлянд (Ьіуіапд), ад- куль бел. назвы Ліфлянты. Ліфлянцкая зямля, Інфлянты, Інфлянцкая зямля. У выніку ням. каланізацыі ў 13 ст. на гэтай тэр. ўтварылася канфедэрацыя 5 ду- хоўна-феад. дзяржаў ІІнфлянцкі ордэн, Рыжскае арцыбіскупства, Дэрпцкае, ЭзеЛь-Вікскае, Курляндскае біскупствы), якія намінальна лічыліся пад уладаю рымскага папы і імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі. Iнфлянцкая вайна 1558—82 і захоп Швецыяй паўн. Эстоніі схілілі вял. магістра Інфлянцкага ордэна Г.Кетлера да падданства вял. князю ВКЛ. Дамова пра падпарадкаванне (Расіа зцЬіесііопіз) падпісана 5.3.1562. Ордэн быў секулярызаваны, а Кетлер стаў ленным герцагам (князем) у паўд. частцы I. — Курляндскім і Земгальскім герцагстве. Ён быў часова прызначаны губернатарам правабярэжных I. — Задзвінскага герцагства (княства). У склад ВКЛ I. ўключаны 26.12.1566 на Гарадзенскім сойме пад назвай Інфлянцкае княства з наданнем яму гер- ба. Люблінскі сойм 1569 змяніў статус I., абвясціў іх кандамініумам (супольным уладаннем) ВКЛ і Кароны Польскай. Канчаткова дзярж. лад I. вызначаны пас- ля сканчэння Інфлянцкай вайны. У 1582 кароль Стафан Баторый выдаў «Інфлянцкія канстытуцыі», падзяліў I. на Вендэнскі, Дэрпцкі і Парнаўскі прэзідэнцыяты. У 1589 кароль Жыгімонт III Ваза выдаў «Інфлянцкія ардынацыі», паводле якіх прэзідэнцыяты пераймена- ваны ў ваяводствы. У выніку вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—29 паўд. Эстонія і Зах. Латвія (Відземе) захопле- ны Швецыяй (т. зв. шведскія I.), у складзе Рэчы Паспалітай засталіся толькі 4 інфлянцкія тракты (староствы); Дына- бургскі, Рэжыцкі, Люцынскі, Марыен- гаўзенскі. Паводле Аліўскага міру 1660 Рэч Паспалітая прызнала за Швецыяй заваяваную ёю частку I. Варшаўскі сойм 1667 пацвердзіў частцы I., якая застала- ся ў Рэчы Паспалітай, тытул княства, ут- варыў на яе тэр. Інфлянцкае ваяв. з цэн- трам у Дынабургу без падзелу на паветы. Замест ліквідаваных пасад ваяводаў і кашталянаў (вендэнскага, дэрпцкага і парнаўскага) устаноўлены пасады ваяво- ды і кашталяна інфлянцкага, інш. паса- ды страчаных ваяводстваў захоўваліся, утваралася асобнае Інфлянцкае біс- купства. Паводле 1-га падзелу Рэчы Пас- палітай (1772) I. захоплены Рас. імперыяй. У 1772—76 тэр. Інфлянцкага ваяв. ўключана ў Пскоўскую губ. як Дзвінская правінцыя, у 1776—96 ува- ходзіла ў Полацкую губ. як Дзвінскі (Дынабургскі), Рэжыцкі і Люцынскі пав., у 1796—1802 — у Беларускай губ., у 1802—1917 — у Віцебскай губ., цяпер у Латвійскай Рэспубліцы. Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. ІНФЛЯНЦКАЯ ВАЙНА 1558 — 82 (у расійскай гістарыяграфіі Лівонская вайна 1558 — 83), вайна Мас- коўскай дзяржавы з Інфлянцкім ордэ- нам, ВКЛ, Польшчай (з 1569 — Рэччу Паспалітай) за Інфлянты. Пача- лася ў студз. 1558 па ініцыятыве Івана IV Грознага, хоць інтэрвенцыя ў Прыбалты- ку тады не адпавядала дзярж.-гасп. інтарэсам яго дзяржавы. Падзялялася на 2 этапы: 1558—70 і 1577—82. За вясну і лета 1558 маскоўскія войскі авалодалі тэр. усх. Эстоніі, а з пач. 1559 (да перамір'я ў сакавіку) урываліся да Рыгі і ў Курляндыю. ВКЛ, Данія і Шве- цыя імкнуліся дыпламатычнымі сродкамі стрымаць Івана IV. Інфлянцкі ордэн арыентаваўся на дапамогу ВКЛ. 31.8.1559 у Вільні падпісана 1-е пагад- ненне з Ордэнам, паводле якога апошні трапіў у «кліентэлу і пратэкцыю» вял. князя ВКЛ Жыгімонта II Аўгуста. Праз месяц да пагаднення далучылася Рыж- скае арцыбіскупства. Вял. князь ВКЛ абавязаўся абараняць Інфлянты, і ў інфлянцкія замкі ўздоўж Дзвіны былі ўведзены войскі ВКЛ. На пач. 1560 мас- коўскія ваяводы аднавілі ваенныя дзеянні і да восені разбілі лепшыя сілы Ордэна, авалодалі гал. ўмацаваннямі Інфлянтаў (акрамя Рыгі і Рэвеля). Аднак баярскае кіраўніцтва не падзяляла ваенных наме- раў цара, у выніку чаго абвастрыў- ся канфлікт Івана IV з Сільвестрам, Ада- шавым, Курбскім і інш. членамі Выбра- най рады. Вайна прымусіла Ордэн 28.11.1561 падпісаць з ВКЛ у Вільні 2-е пагадненне, паводле якога ордэнскія ўладанні ў Інфлянтах перайшлі пад су- польную ўладу ВКЛ і Кароны Польскай, а магістр ордэна Г.Кетлер стаў васалам Жыгімонта II Аўгуста. У канцы 1561 войскі ВКЛ адваявалі г. Тарваст. У лют. 1562 да дагавора з ВКЛ далучылася Рыжскае арцыбіскупства. Сам горад Ры- га не прызнаў дамовы і да 1581 заста- ваўся незалежным. Каб пазбегнуць вай- ны з Масквой, Жыгімонт II Аўгуст нама- гаўся прадоўжыць перамір'е. Аднак маскоўскія войскі ўжо на пач. 1562 рас- пачалі ваен. дзеянні супраць ВКЛ, дайшлі да Шклова, Копысі, Оршы, Дуб- роўны і Віцебска. У адказ харугвы ВКЛ правялі рэйд па Смаленшчыне і пад Веліж. У ліст. 1562 маскоўскі ўрад пад- мануў пасланца ВКЛ С.Аляксеева, даўшы яму грамату на прыезд у Маскву вял. паслоў ВКЛ, хоць ужо з верасня цар рыхтаваў паход на Полацк. 31.1.1563 Полацк быў абложаны больш чым 60-ты- сячнай арміяй (з 200 гарматамі) пад ка- мандаваннем Івана IV. У той час гетман
т 500 1 ІНФЛЯНЦКАЯ М.Радзівіл Руды меў толькі 3400 конніцы і не мог дапамагчы палачанам. Пасля 2 тыдняў мужнай абароны 15 лют. горад капітуляваў. Тысячы палонных палачан і ўсю шляхту вывелі ў Маскоўскае царст- ва, замак абрабавалі, манахаў-бер- нардзінцаў забілі, а яўрэяў патапілі ў Дзвіне. Захоп Полацка быў нечаканай і цяжкай стратай для ВКЛ. Гаспадарскай радзе (вял. князь тады знаходзіўся ў Кракаве) удалося заключыць з царом пе- рамір'е спачатку да 15 жн., затым да 1.11.1563, пасля чаго вял. паслы Ю.Хад- кевіч і Р.Валовіч прасілі ў Маскве пра- доўжыць замірэнне да 1.7.1564. Іван IV, маючы намер умацавацца на захопленых землях, прапанаваў мір на 10—15 гадоў пры абавязковай умове, што Полаччына і Інфлянты будуць належаць яму. Пера- мовы ні да чаго не прывялі, і як толькі 9.1.1564 паслы ВКЛ выехалі з Масквы, Іван IV узнавіў ваен. дзеянні. Паводле яго плана, 2 вял. арміі (50-тысячная бра- тоў Сярэбраных з Вязьмы і 24-тысячная П.Шуйскага з Полацка) павінны былі злучыцца пад Оршай і «нттн к Менску н к Новугородку». Аднак 26 студз. гру- поўка Шуйскага была цалкам разгромле- на гетманам М.Радзівілам у бітве пад Улай, непадалёк ад Чашнікаў (гл. Ўль- ская бітва 1564}. У выніку армія Сярэб- раных, сутыкнуўшыся з авангардам войск Ф.С.Кміты-Чарнабыльскага, панічна адступіла да Смаленска. Пасля перамогі над Улаю, калі была сарвана буйная аперацыя Івана IV, ваен. дзеянні насілі ў асн. лакальны, тактычны харак- тар. Увосень 1564 войскі ВКЛ спрабавалі вызваліць Полацк. Адказам на захоп ма- скоўскімі войскамі Езярышча стаў паход войск ВКЛ да Вял. Лукаў, а вясной 1565 — на Пскоўшчыну. Поспехі войск ВКЛ, цяжар доўгай вайны і агрэсія крымскага хана Даўлет-Гірэя прымусілі Івана IV да перагавораў. У жн. 1565 вай- на перапынена. У маі 1566 у Маскву прыбыло вял. пасольства ВКЛ (Ю.Хад- кевіч, Ю.Тышкевіч, М.Гарабурда). ВКЛ дамагалася вяртання Полацка і Смален- ска, Масква адвяргала гэта і нават нама- галася атрымаць Рыіу. Перагаворы скон- чыліся пагадненнем аб перамір'і да во- сені 1567. У хуткім часе і маскоўскае пасольства прыехала ў Гародню для пра- цягу перагавораў, але і гэта сустрэча бы- ла безвыніковай, што азначала пачатак новага этапу вайны. У кіруючых колах ВКЛ абмяркоўваўся план пераносу ваен. дзеянняў на тэр. непрыяцеля. У выніку мабілізацыі земскага войска паміж Ле- бедзевым і Маладзечнам была сабрана 50-тысячная армія. Аднак з-за прамару- джванняў Жыгімонта II Аўгуста, небяс- пекі ўварвання войск Івана IV, якія ста- ялі ў чаканні каля Вял. Лукаў і Таропца, недастатковай інфармаванасці пра ўнутр. становішча ў Маскоўскай дзяржа- ве, паход не адбыўся. Пасля зрыву гэтай добра арганізаванай аперацыі (у гістарыяграфіі вядома як «радаш- кавіцкая») аднавіліся лакальныя ваен. дзеянні з абодвух бакоў. Корпус Кміты- Чарнабыльскага паспяхова хадзіў на Смаленшчыну, пад Лепелем былі разбіты фарміраванні царскіх стральцоў, а ў вер. 1568 штурмам здабыты замак Ула. Мас- коўскія ваяводы адкрытых бітваў пазбя- галі, хоць спрабавалі захапіць Віцебск. У 1568 шведскім каралём стаў швагер Жыгімонта II Аўгуста Ян III. У выніку пачалася вайна Маскоўскай дзяржавы са Швецыяй. Цяжар І.в. стаў гал. прычынай, якая падштурхнула шляхту ВКЛ да дзярж. уніі з Польшчай. Пасля падпісання акта Люблінскай уніі 1569 і стварэння Рэчы Паспалітай вайна з Маскоўскім царст- вам стала аіульнай для ВКЛ і Кароны. У канцы 1569 у Маскву прыехала суполь- нае пасольства (паляк Я.Карташынскі і менскі кашталян М.Тальваш). У выніку цяжкіх перагавораў было вырашана дзе- ля неабходнай абодвум бакам перадышкі правесці часовую мяжу, пакінуўшы кож- най дзяржаве падкантрольныя ёй на той час землі. 22.7.1570 быў падпісаны трак- тат аб 3-гадовым перамір'і, у 1571 яго ратыфікаваў Жыгімонт II Аўгуст. Так за- кончыўся 1 -ы этап вайны, у выніку якога ВКЛ страціла Полацк і паўн. частку Полацкай зямлі, Езярышча і Усвяты ў Віцебскай зямлі. Ні ў Вільні, ні ў Маскве перамір'е 1570 не лічылася пэўным. Іван IV выкарыстаў яго для вайны са шведамі ў Эстоніі. Жыгімонт II Аўгуст планаваў вярнуць Полацк у абмен на ўступкі ў Інфлянтах, але 7.7.1572 памёр. У якасці аднаго з кандыдатаў на пасад Рэчы Пас- палітай разглядаўся і маскоўскі цар, ад- нак праграма яго прыхільнікаў у Рэчы Паспалітай і праграма самога Івана IV узаемавыключаліся. Пасля абрання Ген- рыка Валезы і яго ўцёкаў у Францыю сярод кандыдатаў зноў фігураваў цар. Пагадненне Масквы з Венай прадуглед- жвала ў выпадку правалу іх кандыдата распачаць супольную вайну супраць Рэ- чы Паспалітай і падзяліць яе тэрыторыю. Аднак абранне і каранацыя 1.5.1576 сяміградскага князя Стафана Баторыя, а потым смерць імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі не далі рэалізавацца гэтаму плану. Новы этап вайны звязаны з дзейнасцю Стафана Баторыя, праграму якога ак- тыўна падтрымалі ў ВКЛ. Скарыстаўшы ўнутраныя праблемы Рэчы Паспалітай (вайна з Гданьскам 1576—77), Іван IV у 1577 ударыў па падпарадкаваных Рэчы Паспалітай Інфлянтах. Варшаўскі сойм 1578 вызначыў канкрэтныя захады ў падрыхтоўцы да вайны з Масквой. Летам 1579 аб'яднаная армія Кароны і ВКЛ (41 тыс., болып як палову з іх складалі ха- ругвы бел.-літ. дзяржавы) са Свіры ру- шыла на Полацк, а ў Інфлянты, пад Пскоў і да Смаленска накіраваны атрады М.Дэмбінскага і Кміты-Чарнабыльскага. Іван IV не меў праграмы дзеянняў і стаяў з 40-тысячным войскам у Ноўгарадзе. Ц.8.1579 Полацк быў узяты ў аблогу, а 30 жн. маскоўскі гарнізон капітуляваў. 23 ліп. войскі Стафана Баторыя авало- далі Казьянамі, 31 ліп. — Красным, 4 вер. — Туроўляй і Сітнам, 11 вер. — Со- калам, 6 кастр. — Сушай, у снеж. — Няшчэрдай. За час полацкай кампаніі загінулі ці трапілі ў палон 10 тыс. мас- коўскіх ратнікаў і 16 ваяводаў, здабыта 120 цяжкіх гарматаў і сотні зацінных пішчаляў. Летам 1580 пачалося наступ- ленне на Вял. Лукі, захоп якіх даваў маг- чымасць адрэзаць Маскву ад Інфлянтаў. 3 Чашнікаў армія праз Віцебск імкліва рушыла да Вял. Лукаў, і 4 вер. крэпасць капітулявала. У час кампаніі ўдалося за- няць таксама Веліж, Усвяты, Невель, Езярышча, Завалач. Паўн. Беларусь бы- ла канчаткова вызвалена. Паслы Івана IV прапаноўвалі Стафану Баторыю пе- рамір'е, сцвярджалі, што цар гатовы ад- мовіцца не толькі ад Полацка, але і ад усіх Інфлянтаў. Але Стафан Баторый планаваў 3-і паход. Перагаворы 1581 у Вільні не мелі вынікаў. У ліп. ў Полацку была сабрана армія для наступлення на Пскоў. Падрыхтоўцы паходу спрабаваў перашкодзіць царскі ваявода Дз.Хва- расцін, які з 30-тысячным войскам увар- ваўся ў Бел. Падняпроўе, але быў адаг- наны. 21 ліп. 47-тысячная армія Стафана Баторыя дзвюма калонамі з Полацка пайшла на мацнейшую крэпасць Мас- коўскай дзяржавы, але пскоўскае на- ступленне было горш падрыхтавана і за- позна пачата. Ужо на пачатку аблогі го- рада скончыўся порах, што асудзіла войска на пасіўнае чаканне. Раннія хала- ды прымусілі Стафана Баторыя адвесці б. частку арміі на зімовыя кватэры. Па- колькі Стафан Баторый дэманстраваў рашучасць дамагацца пастаўленай мэты і ў наступным годзе, Іван IV накіраваў пад Пскоў сваіх паслоў. 13.12.1581 па- чаліся перагаворы, якія завяршыліся падпісаннем 15 студз. Ям-Запольскага мірнага дагавора 1582 на 10 гадоў. Іван IV адмаўляўся ад заваяваных інфлянцкіх земляў на карысць Рэчы Паспалітай, а Стафан Баторый згадзіўся вывесці армію з тэр. Маскоўскай дзяржавы, вярнуць Вял. Лукі, Завалач і Красны Гарадок. Падпісанне міру зафіксавала буйное па- ражэнне Маскоўскага царства ў вайне, ім жа распачатай. Для ВКЛ, у т.л. Бела- русі, якая найболын пацярпела за гады вайны, яго значэнне заключалася і ў тым, што трактат замацаваў у складзе бел.-літ. дзяржавы вызваленыя этнічныя бел. землі. Болыная частка Інфлянтаў адышла да Рэчы Паспалітай. Вайна Ма- скоўскай дзяржавы са Швецыяй скончы- лася падпісаннем Плюскага перамір'я 1583, паводле якога шведы завалодалі паўн. часткай Эстоніі. Літ.. Гей д енштейн Р. Запнскн о Московской войне (1578—1582). Спб., 1889; Дневннк последнего похода Стефана Бато- рня на Россню: (Осада Пскова). Спб., 1867; Сапунов А. Внтебская старнна. Т. 4, ч. 1. Внтебск. 1885; Королюк В.Д. Лнвон- ская война. М., 1954; Новодворскнй В. Борьба за Лнвонню между Москвою н Речью Посполнтою (1570—1582). Спб., 1904; 8рга\уу №о)еппе кгоіа Зіеіапа Ваіоге^о. Кгако»', 1887; Ап{егпапп Ы. Зішііеп гцг Ыуіапсіроіііік Ічап Сгогпу]5. Маг- Ьпг^/ЬаЬп, 1972; Т і Ь е г % Е. Тлхг Уог^ез-
сЬісЬіе <1е5 Ьіу1ап<1і5сЬеп Кгіерсз: Біе Ве- гіеЬші^еп гв'ізсЬеп Мо5кач ші<1 Ьііаііеп 1549—1562. Гррзаіа, 1984; Ко1аг5кі Н. М/о]5ко роІ5ко-1ііе№5кіе робсгаБ іуоіпу іпііапскіе] 1576—1582 // Зшйіа і таіегіаіу <1о НІ5ІОГІІ №О]5ком'о5СІ. 1970—72. Т. 16—18; Міепіскі В. Евгціапсі роіоссу (1563— 1580 г.) / / Аіепешп АУіІепзкіе. 1934. К. 9. Генадзь Сагановіч. ІНФЛЯНЦКІ ОРДЭН, Лівонскі о р д э н , каталіцкая дзяржава і ваенная арг-цыя рыцараў ва Усх. Прыбалтыцы на латышскіх і эстонскіх землях (Інфлянтах') у 13—16 ст. Створаны ў 1202 у вусці р. Зах. Дзвіна біскупам Аль- бертам Буксгёўдэнам і цыстэрцыянскім абатам Тэадорыкам. Першапачаткова ордэн наз. Браты рыцарства Хрыстовага (Ёгаігез шіііііае СЬгіМі). Афіц. яго мэтай была абвешчана абарона заснаванага ў Інфлянтах лацінскага касцёла і паШы- рэнне хрысціянства сярод латышоў, эс- таў і куршаў. У 1205 папа рымскі Іна- кенцій III зацвердзіў ордэн і надаў яму статут на ўзор статута ордэна храмоўні- каў (тампліераў). Паводле статута, чле- ны ордэна падзяляліся на братоў-рыца- раў, братоў-святароў і братоў-службо- вых. Браты-рыцары насілі белыя плашчы з выявай чырв. мяча і крыжа над ім, меч над крыжам быў і на ордэн- скай пячатцы (адсюль пашыраная ў ся- рэднявеччы назва рыцараў 5сЬ»'егіЬпідеге, літаральна «браты па мя- чы», «мечнікі», «мечаносцы»). На чале ордэна стаяў магістр, які выбіраўся ор- дэнскімі братамі з рыцараў (першым магістрам быў Вена). Магістр меў рэзідэнцыю ў ордэнскім замку ў Рызе. Мясц. ўладу ажыццяўлялі комтуры (на- чальнікі правінцыяльных замкаў) і фог- ты (адм. чыноўнікі, надзеленыя пера- важна суд. функцыямі). Браты аднаго замка складалі канвент, іх сход называў- ся капітулам, агульны сход усіх ордэн- скіх братоў — генеральным капітулам. Гал. даходам ордэна была даніна з мясц. насельніцтва (напачатку дзесяціна, з 1211 гадавая даніна збожжам), а таксама ваен. здабыча. Браты рыцарства Хрысто- вага ў адрозненне ад тампліераў з самага пачатку залежалі ад улады біскупаў. У 1207 рыцары запатрабавалі ад біскупа Альберта частку заваяванай зямлі і атры- малі ў якасці лена трэцюю частку яго ўладанняў. Падобныя пагадненні афарм- ляліся і з інш. біскупствамі, што ства- раліся ў Інфлянтах. У выніку ордэн стаў найбуйнейшым землеўладальнікам у Прыбалтыцы. У 1231 магістр ордэна Фолквін пачаў перагаворы пра далучэн- не да Тэўтонскага ордэна, больш цэнт- ралізаванага і моцнага, што забяспечыла б прыток новых сіл ням. каланізацыі ў Інфлянтах. Аднак вырашэнне пытання надоўга зацягнулася, пакуль 22.8.1236 рыцары І.о. не пацярпелі жорсткага па- ражэння ў бітве пад Шаўлямі (Шаўляй), калі загінула палова рыцараў і сам магістр. 12.5.1237 у Вітэрбо папа рымскі Рыгор IX і вял. магістр Тэўтонскага ордэ- на Герман Зальца далучылі І.о. да Тэўтонскага. Браты рыцарства Хрысто- вага апранулі адзенне тэўтонскіх рыца- раў, прынялі іх сімволіку і статут. У Ры- гу з першым падмацаваннем (60 прускіх рыцараў) прыехаў правінцыяльны ма- гістр Герман фон Балк і прыняў уладанні мечнікаў. Ордэн Братоў рыцарства Хры- стовага спыніў сваё самастойнае існа- ванне і стаў часткай Тэўтонскага. Аднак залежнасць І.о. ад іНфлянцкіх біскупаў захавалася. Умацаваўшыся, рыцары імкнуліся пазбавіцца залежнасці ад біскупаў і стварыць уласную самастой- ную дзяржаву, што прыводзіла да бяс- концых канфліктаў. Толькі ў 1360 рыж- скі біскуп адмовіўся ад свайго леннага права на ўладанні ордэна (відаць, яшчэ раней гэта зрабілі інш. біскупы). У 2-й пал. 15 ст., калі Грунвальдская бітва 1410 і цяжкія войны з Польшчай падар- валі магутнасць Тэўтонскага ордэна, інфлянцкая рыцарская дзяржава стала фактычна незалежная. У 1561 пасля на- паду Маскоўскага царства на Інфлянты і Віленскага пагаднення І.о. быў секуля- рызаваны і яго тэрыторыя адышла да ВКЛ. Літ.'. В 11 п 8 е Г. Бег Оггіег <1ег ЗсЬв'ег- іЬгцгіег. Беіргів, 1875; ВеппіпвЬотеп Г. Сег Огбеп <1ег 5сЬікегІЬгв<1ег. К61п, 1965; Мцввгеуіёв Е. Сіе тіІіШгізсЬе Тііі- ккеіі 6е5 8сЬ«еПЬгіі<1егог<1еп5 (1202—1236) / / Огбіпез тііііагех. 1991. Тогші (Т.) 6. Генадзь Сагановіч. ІНФЛЯНЦКІЯ ХРОНІКІ, Лівон- скія хронікі, сярэдневяковыя гістарыяграфічныя творы, напісаныя на тэр. Інфлянтаў. Самая ранняя — «Хроніка» Генрыха Латвійскага, напісаная на лац. мове ў 1224—27. У ёй апавядаецца гал. чынам пра прымусовую хрысціянізацыю ліваў, латгалаў і эстаў, пра дзейнасць рыжскага біскупа Альбер- та. У творы ёсць важная інфармацыя і па гісторыі інш. народаў і дзяржаў, у т.л. пра Полацкае княства, з якім ням. місія- неры і Інфлянцкі ордэн сутыкнуліся на Дзвіне. Хроніка паведамляе пра полацкія васальныя ўдзелы Герцыке і Кукейнос, узаемадачыненні Полацка і яго кн. Уладзіміра з Рыгай, мірныя дагаворы паміж імі 1210, 1212 і 1222, пад- крэсліваючы пры гэтым шэраг важных дэталяў гісторыі Полаччыны. На пач. 13 ст. пісалася і другая хроніка Інфлянцкага ордэна, але яна не захавалася. У ся- рэдзіне 13 ст. ў вышэйшых колах Ордэна пачала стварацца т. зв. «Старэйшая рыфмаваная хроніка» на сярэдненямец- кім дыялекце (аўтар невядомы). У ёй апісанне падзей даводзіцца да 1290, скіравана яно на гісторыю самога Ордэ- на, а не Інфлянтаў, значная ўвага адда- ецца хрысціянізацыі прыбалтыйскіх на- родаў. Ёсць звесткі пра барацьбу паміж Літвою, Руссю і Ордэнам. Гэтая хроні- ка — найважнейшая крыніца па гісторыі ўтварэння дзяржавы Міндоўга. Яе неда- хоп — адсутнасць дакладнага датавання падзей. Да сярэдзіны 14 ст. створана т. зв. «Малодшая рыфмаваная хроніка» Барталамея Хёнэке, якая ахоплівае пе- рыяд 1315—48 і напісана на ніжненя- мецкім дыялекце. У ёй значнае месца займаюць паведамленні пра барацьбу Ордэна з ВКЛ, Псковам і Ноўгарадам. У свой час гэта хроніка была вельмі папу- 501 ННФОРМАЦйОННЫЙ лярная і паслужыла крыніцай для многіх больш позніх ням. храністаў (Віганда з Марбурга, Дэтмара з Любека, Германа Вартбурга і інш.). Да нашага часу гэты помнік не збярогся. «Хроніка Лівоніі» Г.Вартбурга напісана на лац. мове неўзабаве пасля 1378. Яе аўтар выкары- стаў хронікі папярэднікаў, шматлікія граматы і канцылярскія матэрыялы з ор- дэнскага архіва. Сярод яго запісаў шмат каштоўнай інфармацыі пра войны Ня- мецкага (Тэўтонскага) ордэна з ВКЛ, Ноўгарадам і Псковам (паходы рыцараў на Полаччыну ў 1333, 1334, 1366, 1375, 1376 і 1377, ваенныя рэйды ВКЛ ва ўладанні Ордэна, бітву на Стрэве 1348 і інпі). Наступныя гістарыяграфічныя творы ў Інфлянтах з'явіліся ў сярэдзіне 16 ст. (хронікі Тыдэмана Брэдэнбаха, Балтазара Русава, Ёгана Рэнэра і інш). Усе яны паведамляюць пераважна пра маскоўскую агрэсію (Інфлянцкую вайну 1558—82). Самая папулярная на той час «Хроніка ліфляцдскай правінцыі» Русава (эстонца па паходжанні) ахоплівае пе- рыяд 1158—1583. Аднак звесткі пра па- дзеі 13—15 ст. у ёй агульныя і часта не- дакладныя, найб. падрабязна апісана Інфлянцкая вайна. Апошнім са значных гісторыкаў Інфлянцкага ордэна быў Рэ- нэр, які напісаў «Ліфляндскую тісторыю» ў 9 кн. ад часоў персідскага цара Ксеркса (5 ст. да н.э.) да 1582. Ува- га аўтара скіравана пераважна на падзеі распачатай Іванам IV вайны. У творы змешчана інфармацыя з болын ранніх ням. хронік, што не захаваліся, найперш з «Малодшай рыфмаванай хронікі» Хё- нэке. Публ.. Генрнх Латвнйскнй. Хроннка Лнвоннн. 2 нзд. М.; Л., 1938; І.іу1йпді5сЬе КеітсЬгопік / Нг58- уоп Б. Меуег. РасіегЬогп, 1876; Віе ійп^еге 1іу1ііп<1і5сЬе КеітсЬгопік ВагіЬоІотачз Ноепекез. Геіргі^. 1872; Зсгіріогез Кегшп Ілуопісапіт. В<1. 2. Ківа; Беіргі^, 1848; Зсгіріогез Кегшп Рпі55ісагцт. В<! 2. Беіргів, 1863. Генадзь Сагановіч. «ННФОРМАЦНОННЫЙ БЮЛЛЕ- ТЁНЬ КОМЙССМН ПО НЗУЧЁННЮ ЗАПАДНОЙ БЕЛОРЎССНН», спецы- яльнае інфармацыйнае выданне Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры Бе- ларускай АН. Выдаваўся на правах ру- капісу ў Мінску ў 1931—36 на бел. і рус. мовах. Змяшчаў матэрыялы пра паліт., эканам. і культ. жыццё Зах. Беларусі і Польшчы. Асн. раздзелы: «Гаспадарчае становішча Заходняй Беларусі», «Ста- новішча рабочага класа і забастовачная барацьба», «Становішча працоўнага ся- лянства і яго барацьба», «Йацыянальна- вызваленчы рух», «Школьнае пьгганне», «Дзейнасць КПЗБ, КСМЗБ», «Варожыя арганізацыі» (агляд дзейнасці нека- муніст. партый і арг-цый), «Падрых- тоўка Польшчы да вайны» і інш. У пад- рыхтоўцы выдання выкарыстаны зах,- бел., польская і інш. замежная прэса. Распаўсюджваўся як закрыты бюлетэнь у парт. арг-цыях КП(б)Б, КПЗБ, органах
ІОНА дзярж. бяспекі, штабах Чырв. Арміі і інш. Выйшла 45 нумароў (тыраж 500— 600 ЭКЗ.). Віктар Астрога. ІОНА I Глезна (?—1494), права- слаўны царк. дзеяч ВКЛ. Архіепіскап полацкі. Мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі (1489? — 94, у 1492 зацверджаны кан- станцінопальскім патрыярхам). Ад вял. кн. ВКЛ Аляксандра ў 1492 атрымаў пацвярджэнне ўсіх правоў, дадзеных ду- хавенству, князям, баярам і шляхце лю- бога веравызнання. Пры I. I шэраг пра- васл. манастыроў атрымалі ад магнатаў сёлы і зямельныя ўгоддзі. ЮНА II (? — 1507), праваслаўны царк. дзеяч ВКЛ. Да прыняцця манаства быў, відавочна, белым святаром. Архімандрыт Мінскага манастыра Ушэсця. Мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі (1503—07). Прызна- чаны мітрапалітам дзякуючы хадайніц- тву вял. княгіні ВКЛ Алены Іванаўны. У 1504 зацверджаны канстанцінопальскім патрыярхам Пахоміем. У адрозненне ад сванго папярэдніка Іосіфа I Балгары- навіча актыўна абараняў правасл. царк- ву. Дамогся ад вял. кн. ВКЛ і караля польскага Аляксандра выдання шэрагу прывілеяў для правасл. духавенства ВКЛ і правасл. жыхароў Віцебска (1503). Пры I. II быў заснаваны Супрасльскі ма- настыр і адноўлены Гродзенскі Каложскі манастыр, разбураны ў час вайны Мас- коўскай дзяржавы з ВКЛ 1500—03. У час гэтай вайны трапіў у маскоўскі палон сын I. II Сенька Крывы, вызваліць якога мітрапаліту пры жыцці не ўдалося (ад- пушчаны ў 1509). Літ.'. Макарнй. йсторня Русской церквн. Спб., 1879. Т. 9. С. 149—157; М а р - т о с А. Беларусь в нсторнческой, государ- ственной н церковной жнзнх. Мн., 1990. С. 124. Юрый Бажэнаў. ІОНА III Пратасовіч-Астроў- с к і (? — 1577), праваслаўны царк. дзе- яч ВКЛ. Са шляхецкага роду. Да пры- няцця сану быў, верагодна, каралеўскім дваранінам. Епіскап пінскі і тураўскі. Мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі (1568—77). Правіў у складаных умовах пачатку пранікнення езуітаў у ВКЛ і схілення імі буйных бел. феадалаў у ка- таліцызм. Клапаціўся аб упарадкаванні дзейнасці епархій. Атрымаў ад вял. кн. ВКЛ і караля польскага Жыгімонта II Аўіуста граматы аб недатыкальнасці ду- хоўных спраў і судоў. Дамагаўся забаро- ны даваць епіскапскія кафедры і мана- стыры свецкім асобам, аднак, нягледзячы на абяцанні караля, гэта заганная з'ява ў царк. жыцці ВКЛ працягвалася. Беспас- пяхова прасіў Жыгімонта II дазволіць правасл. іерархам засядаць у кара- леўскай радзе побач з каталіцкімі біскупамі. Калі састарэў, у 1576 прызна- чыў правіць мітраполіяй Ілью Кучу, за- хаваўшы за сабой старшынства ў ду- хоўных справах. Літ: Макарнй. Нсторня Русской церквн. Спб., 1879. Т. 9. С. 150—189; Ма р - т о с А. Беларусь в нсторнческой, государ- ственной н церковной жнзнн. Мн., 1990. С. 128. Юрый Бажэнаў. ІОСІФ Бабрыковіч Капет- Анехожскі (?, Вільня — 1634 або 1635), беларускі праваслаўны царк. дзе- яч. На выхаванне I. зрабіў уплыў наста- яцель Віленскага Святадухаўскага мана- стыра Л. Карповіч. Пазней ва Угорніцкім скіце ў Галіцыі вывучаў статут і парадкі манаскага жыцця па чыне св. Васіля Вялікага. 3 1624 рэктар Віленскай брац- кай школы і брацкі прапаведнік. 3 1625 намеснік Віленскага Святадухаўскага ма- настыра. У 1625 даваў парады паслам Запарожскага войска, якія накіроўваліся на сейм у Варшаву, неаднаразова пры- маў удзел у варшаўскіх сеймах. Удзельнік Кіеўскага сабора правасл. іерархаў (1628), які асудзіў і пракляў прауніяцкую «Апалогію» М. Сматрыцка- га. У 1632 — 34 (35?) архірэй Магі- лёўскай правасл. епархіі з тытулам «епіскап аршанскі, мсціслаўскі і ма- гілёўскі». Выбраны 15.11.1632, зацвер- джаны 14.3 1633 прывілеем караля Рэчы Паспалітай Уладзіслава IV, 1.10.1633 пасвячоны ў сан епіскапа. Кіраваў епархіяй з Вільні, часам наведваў Магілёў. Пахаваны кіеўскім мітрапалітам Пятром Магілаю ў Віленскім Святаду- хаўскім манастыры. Літ: М а р т о с А. Беларусь в нсторнче- ской, государственной н церковной жнзнн. Мн., 1990. С. 190; Грыгаровіч І.І. Бе- ларуская іерархія. Мн., 1992. Ігар Пушкін. ІОСІФ Ваўчанскі (? — ?), права- слаўны царк. дзеяч Рэчы Паспалітай і Рас. імперыі 18 ст. Брат Іераніма Ваўчанскага. Рэктар Кіеўскай акадэміі, член Кіеўскай духоўнай кансісторыі. Архімандрыт Кіева-Мікалаеўскага Пус- тынскага манастыра. Епіскап магілёўскі (1732—42). Выбраны ў ліп. 1732 на з'ез- дзе духавенства ў Магілёве, у 1734 пасвя- чоны ў сан епіскапа. 30.12.1735 зацвер- джаны прывілеем караля Рэчы Паспалі- тай Аўгуста III. Садзейнічаў атрыманню ад Аўгуста III пацвярджалыіых грамат на Магілёўскі Богаяўленскі манастыр са школай і друкарняй, на друкаванне ду- хоўных і свецкіх кніг, набыццё будынкаў і зямлі і інш. У 1740 заклаў у Магілёве мураваную Спаскую царкву. У 1737 бес- паспяхова прасіў Сінод падпарадкаваць яму залежныя ад Кіева манастыры, у т.л. заможную Слуцкую архімандрыю. 3 вер. 1742 архіепіскап маскоўскі і ўладзімірскі. Памёр у Маскве, пахаваны ў Чудавым манастыры. Літ: М а р т о с А. Беларусь в нсторнче- ской, государственной м церковной жнзнн. Мн., 1990. С. 195; Грыгаровіч І.І. Бе- ларуская іерархія. Мн., 1992. Ігар Пушкін. ЮСІФ Канановіч-Гарбацкі (? — сак. 1653), праваслаўны царк. дзе- яч Рэчы Паспалітай. Праф. і рэктар Кіева-Магілянскага калегіума, ітумен Міхайлаўскага Залатаверхага манастыра ў Кіеве. 3 1644 каад'ютар (памочнік-на- меснік) магілёўскага епіскапа Сільвестра Косава з тытулам «епіскап беларускі». У 1647—53 епіскап магілёўскі. Напачатку лічыўся епіскапам фармальна, бо пасля абрання Сільвестра 25.2.1647 мітрапалітам кіеўскім магілёўская ка- федра да 1650 належала уніятам. 2.5.1650 (паводле інш. звестак 2.5.1651) атрымаў ад караля Рэчы Паспалітай Яна Казіміра прывілей на «епіскапства Бела- рускае». Паводле гэтага прывілея пра- васлаўным былі вернуты «Пячэрск з іншымі маентнасцямі і цэрквы». Пахава- ны ў саборы Магілёўскага Спаскага ма- настыра. Кр: Археографнческнй сборннк доку- ментов, относявінхся к нсторнн Северо-За- падной Русн. Внльна. 1867. Т. 2. С. XI; 1871. Т. 5. С. 123. Літ:- Грыгаровіч 1.1. Беларуская іерархія. Мн., 1992. С. 21. Ігар Пушкін. ЮСІФ I Балгарынавіч (? — 1501), праваслаўны царк. дзеяч ВКЛ. Са шляхецкага роду, блізкі сваяк Івана Ся- мёнавіча Сапегі, пісара вял. кн. ВКЛ Аляксандра. Настаяцель Слуцкага Тра- ецкага манастыра, епіскап смаленскі, мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі (30.5.1498—1501). У 1498 прызначаны мітрапалітам вял. кн. ВКЛ Аляксандрам, у 1500 зацверджаны канстанцінопаль- скім патрыярхам Іаакімам. Быў прыхіль- нікам далучэння правасл. царквы ВКЛ да Фларэнтэлйскай уніі 1439. У пе- рапісцы з рымскім папам Аляксандрам VI абгаворваў умовы гэтага акта, аднак хутка захварэў і памёр. Літ: Макарнй. Нсторня Русской церквн. Спб., 1879. Т. 9. С. 89—109; Мар- т о с А. Беларусь в нсторнческой, государ- ственной н церковной жнзнн. Мн., 1990. С. 122—124. ЮСІФ II Солтан (? — 1521 або І522), праваслаўны царк. дзеяч ВКЛ. Паходзіў з феад. роду Солтанаў. У пач. 16 ст. епіскап смаленскі. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1500—03 захаваў пры асадзе Смаленска вернасць вял. князю ВКЛ і каралю польскаму Аляксандру. За гэта ў 1504 атрымаў ад апошняга 3 маёнткі ў Бельскім пав.: Тапілец, Бацюты і Пышчава, у 1507 ад караля Жыгімонта I Старога — с. Ка- пусцінскае. Мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі (1507—1521 або 1522). У 1509 зацверджаны канстанцінопальскім пат- рыярхам Пахоміем. 25.12.1509 склікаў у Вільні (тут знаходзілася яго рэзідэнцыя) сабор духавенства Кіеўскай мітраполіі, на якім было прынята 15 правіл. гал. чы- нам па паляпшэнні маральнага стану царквы. У прыватнасці, забаранялася прадаваць епіскапскія кафедры, ставіць свецкіх асоб на епіскапскія пасады. Ад- нак гэтыя пастановы і ў далейшым пару- шаліся велікакняжацкай уладай. У 1511 I. II пры дапамозе гетмана Канстанціна Астрожскага (гл. ў арт. Астрожскія) ат- рымаў ад Жыгімонта I грамату з пацвяр- джэннем ранейшых прывілеяў права- слаўным. У 1514 склікаў новы сабор, на якім было ўстаноўлена свята прападоб- нага Елісея Лаўрышаўскага (паводле ле- генды, заснавальніка Лаўрышаўскага ма- настыра ў 13 ст.). Пры I. II манастыры і прыходскія цэрквы ў Вільні, Віцебску, Гродне, Кіеве, Кобрыне, Мінску, Мсціславе, Наваградку, Пінску, Смален-
ску, Супраслі, Тураве і інш. атрымалі ад буйных свецкіх феадалаў шэраг маёнт- каў і інш. ахвяраванняў. У 1521 I. II ра- зам з К. Астрожскім дамогся ад Жыпмонта I пастановы аб паляпшэнні становішча правасл. насельніцтва Галіцыі (у складзе Польскага кара- леўства). Завяшчаў Астрожскаму апеку над усёй мітрапаліцкай маёмасцю да аб- рання новага мітрапаліта. Літ,- Макарнй. Ясторня Русской церквн. Спб., 1879. С. 161—208: Мартос А. Беларусь в нсторнческой. государствен- ной н церковной жнзнн. Мн.. 1990. С. 124— 125. Юрый Бажэнаў. ІОСІФ III (?— 1534), праваслаўны царк. дзеяч ВКЛ. Паходзіў са шляхецка- га роду. У 1516 архіепіскап лолацкі. Мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі (1522—34). Правіў ва ўмовах вострай барацьбы каталіцкіх і правасл. феадалаў за ўплыў на вял. князя ВКЛ і караля польскага Жыгімонта I. ІІры дапамозе гетмана К. Астрожскага (гл. ў арт. Аст- рожскія) дамогся ад Жыгімонта I новых прывілеяў для правасл. цэркваў і мана- стыроў у Віцебску, Кіеве (у Кіеве-Пячэр- скай лаўры ў 1530 быў пахаваны К. Аст рожскі), Мінску, Пінску, Троках і інш. Літ.. Макарнй. Нсторня Русской церквн. Спб., 1879. С. 209— 233; Мартос А. Беларусь в нсторнческой, государствен- ной н церковной жнзнн. Мн., 1990. С. 125— 126. ІОСІФ IV, уніяцкі мітрапаліт кіеўскі і галіцкі, гл. Руцкі І.В. ІОСЬКА Міхаіл Іванавіч (5.3.1929. в. Бародзічы Ваўкавыскага пав. Беластоц кага ваяв., цяпер Зэльвенскі р-н — 20.2.1986), беларускі філосаф, гісторык, літаратар. Канд. філас. н. (1966). Скон- чыў БДУ (1954). 3 1954 на камсамоль- скай і парт. рабоце, у 1957—63 працаваў журналістам у Самаркандзе. 3 196$> вы- кладчык БДУ, з 1984 у Мінскім Ін-це культуры. Вывучаў нац. адносіны, света- погляд вучонага і рэвалюцыянера М.Су- дзілоўскага, бел. пытанне ў працах К.Маркса і Ф.Энгельса, малавядомыя старонкі бел. культуры. Аўтар дакумен- тальных аповесцяў пра старшыню СНК Туркестанскай АССР У.Д.Фігельскага, пра кіраўніка антыфаш. падполля ў На- рвегіі ў час 2-й сусв. вайны М.Са доўнікава. Тв.'- Белоруссня н Узбекнстан. Мн., 1970; Ннколай Судзнловскнй-Руссель: Жнзнь, рев. деятельность н мнровоззренне. Мн., 1976; К.Маркс, Ф.Энгельс н революцнонная Белоруссня. 2 нзд. Мн., 1985. Аляксей Пяткевіч. ІОЎ Алег Вільгельмавіч (н. 14.1.1958, в. Бронная Гара Бярозаўскага р-на), бела рускі археолаг. Канд-. гіст. н. (1991). Скончыў БДУ (1984). У 1979—94 і з 1995 у Ін-це гісторыі АН Беларусі, у 1994—95 у выд-ве «Беларуская энцык- лапедыя». Даследуе гісторыю Беларусі 9—13 ст., праблемы эканам. развіцця і паліт. гісторьгі Тураўскага княства. Адзін з удзельнікаў эксгумацыі ахвяр паліт. рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты. Тв'- Этнічны склад насельніцтва Заход- няга Палесся ў X—XIII стст. (па матэрыя В.М.Іпатава. лах сельскіх паселішчаў) / / Старонкі гісторыі Беларусі. Мн., 1992; Турава- Пінскае княства / / Бел. думка. 1992. № 5; Круговая керамнка поселеннй IX—XI вв. западной частн Белорусского Полесья / / Древнерусская керамнка. М., 1992; Гандлё- ва-эканамічныя сувязі насельніцтва Заход- няга Палесся ў IX — пач. XI стст. (разам з В.С.Вяргей) / / Гістарычна-археалагічны зборнік. Мн., 1993. Ч. 1; Курапаты. 2 выд. Мн., 1994 (у сааўт ). ІОФЕ Адольф Абрамавіч [ 10(22). 10.1883, Сімферопаль — 17.11.1927], савецкі дзярж. і парт. дзеяч, дыпламат. 3 1903 чл. РСДРП. У 1917 у ліку «міжраёнцаў» прыняты ў баль- шавіцкую партыю. У ліст. 1917 — студз. 1918 старшыня, у студз. — лют. 1918 кансультант сав. дэлегацыі на перагаво- рах з Германіяй у Брэст-Літоўску. 2( 15). 12.1917 ад імя сав. дэлегацыі падпісаў пагадненне аб перамір'і з Гер- маніяй і яе саюзнікамі. У крас.—снеж. 1918 сав. пасол у Германіі. У студз.— лют. 1919 у Мінску як прадстаўнік ЦК РКП(б) выконваў рашэнне аб далучэнні да РСФСР Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губ., стварэнні Літ.-Бел. ССР. У 1920—21 старшыня дэлегацыі РСФСР на мірных перагаворах з Эс- тоніяй, Латвіяй, Літвой, Польшчай, у выніку якіх быў заключаны Рыжскі мірны дагавор 1921. У 1921—22 на сав. і парт. рабоце на Украіне, у Маскве. У 1922 чл. сав. дэлегацыі на Генуэзскай канферэнцыі, потым пасол у Кітаі, з 1924 у Аўстрыі. У 1918—19 канд. у чл. ЦК РКП(б). Чл. ЦВК СССР. Скончыў жыццё самагубствам. Эмануіл іофе. ЮФЕ Эмануіл Рыгоравіч (н. 20.3.1939, Беразіно), беларускі гісторык. Д-р гіст. н. (1993), праф. (1995). Скончыў БДУ (1961). Працаваў настаўнікам. 3 1978 у Бел. пед. ун-це. Даследуе бел. гістарыяграфію, гісторыю навукі і куль- туры, грамадз. і Вял. Айч. войнаў, гісторыю бел. яўрэяў. Адзін з аўтараў кн. «Акадэмік У.І.Пічэта» (1981). Тв' Березнно: Мст.-экон. очерк. Мн., 1986; Советскне военачальннкн на белорус- ской земле. Мн., 1988; ГІз хсторнн белорус- ской деревнн: (Сов. нстормографня соц- экон. развнтня бел. деревнн середнны XVII — первой половнны XIX в.). Мн., 503 ІПАЦЬЕЎСКІ 1990; Мсследованне В.Й.Пнчетой аграрной реформы 1557 г. / / Сов. славяноведенне. 1972. № 3. ІПАЛІТ, С т а р а ц , разьбяр па дрэве 17 ст. Манах з Оршы. Працаваў у палаце разьбярных і сталярскіх спраў Мас- коўскага Крамля. 3 вучнямі Яфімам Анціп'евым, Данілам Грыгор'евым і Лар- кам Юр евым рэзаў і залаціў стаўпы і гербы царскіх карэт, іканастасы, рызніцы, шафы, куфры, ракі для мошчаў і інш. У 1679 стварыў рэльефнае распяц- це для Галгофы ў царкве Уваскрэсення Славушчага і рысункі кафляных упрыго- жанняў купалоў Верхняспаскага сабора ў Маскоўскім Крамлі. ІПАТАВА Вольга Міхайлаўна (н. 1.1.1945, г.п. Мір Карэліцкага р-на), бе- ларуская паэтэса, празаік. Скончыла БДУ (1967). У 1970 — 73 літ. супра- цоўнік газ. «Літаратура і мастацтва». 3 1985 гал. рэдактар літ.-драм. перадач Бел. тэлебачання. У 1989—91 заг. аддзе- ла, нам. гал. рэдактара час. «Спадчына». 3 1991 рэдактар штотыднёвіка «Культу- ра». Друкуецца з 1959. Выдала зб. паэзіі і прозы «Раніца» (1969), «Ліпеньскія на- вальніцы» (1973), «Парасткі» (1976), «Вецер над стромай» (1977), «Дваццаць хвілін з Немезідай» (1981), «Перакат» (1984). Значнае месца ў творчасці 1. зай- мае гіст. тэматыка: аповесць «Прадысла- ва» (1971) прысвечана Ефрасінні Полац- кай, у аповесці «За морам Хвалынскім» (1989) апісваецца падарожжа пала- чаніна Алексы, аповесць «Чорная княгіня» (1989) прысвечана кн. Лізавеце Астрожскай. Гісторыяй стараж. Беларусі насычаны аповесці «Святаслава», «Агонь у жылах крэменю», апавяданні «Набег», «Гайна і Мікаш», «Давыд Гарадзенскі» і інш., у якіх аўтар звяртаецца да гіст. по- стацяў і вобразаў часоў Полацкага кня- ства (11 —13 ст.) і Вял. кн. Літоўскага ў 16 ст. Піша для дзяцей. Сяргей Тарасаў. ІПАЦЬЕЎСКІ ЛЁТАПІС, летапісны звод, складзены ў канцы 13 ст. ў паўд. Русі. Збярогся ў Іпацьеўскім (знойдзены ў 18 ст. ў Іпацьеўскім манастыры каля Кастрамы), Xлебнікаўскім, Ерма- лаеўскім і інш. спісах. Аб'яднаў 3 раней- шыя летапісныя творы: кАповесць мінулых гадоў» (звесткі да 1117 уключ- на), Кіеўскі летапіс (1118 — 99) і Галіцка-Валынскі летапіс (1201—92). Прысвечаны пераважна паліт. гісторыі ўсх. славян, якая пададзена з патрыя- тычных пазіцый. Вылучаецца багаццем зместу, гіст. дакладнасцю, дасканаласцю выкладання. Важная крыніца па гісторыі Полацкага, Тураўскага, Кіеўскага, Галіцка-Валынскага княстваў, ВКЛ. Паслужыў літ. узорам і адной з крыніц «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага» і Хронікі Быхаўца. Адзіны помнік, у якім, паводле меркаванняў не- каторых вучоных. зберагліся ўрыўкі згубленага Полацкага летапісу. Многія апавяданні і аповесці І.л. — прыклад
504 ІСЛЕНКА лепшых узораў усх.-слав. гіст. прозы ранняга перыяду. Публ: Полное обранне русскнх летопн- сей. Т. 2. Нпатьевская летопнсь. М., 1962. Літ:. Шахматов А.А. Обозренне рус- скнх летопнсных сводов XIV—XVI вв. М., Л., 1938: Л н х а ч е в Д.С. Русскне летопн- сн н нх культурно-нсторнческое значенне М , Л., 1947; Е р е м н н ІІ.П Лнтература древнеіі Русн. М.; Л., 1966. Вячаслаў Чамярыцкі. ІСАЕНКА Уладзімір Фёдаравіч (н. 15.12.1928, г. Горкі Магілёўскай вобл.), беларускі археолаг. Канд. гіст. н. (1974). Пасля заканчэння Гомельскага пед. ін-та (1951) працаваў настаўнікам, дырэкта рам школы ў Калінкавіцкім р-не. 3 1964 у Ін-це гісторыі АН Беларусі. Вывучае гісторыю першабытнаабшчыннага ладу. Адкрыў на тэр. Бел. Палесся больш за 300 помнікаў каменнага і бронзавага вя- коў. Даследаваў 14 стаянак. Адзін з аўтараў «Нарысаў па археалогіі Бела- русі» (ч. 1, 1970), «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1972), «Нарысаў гісторыі Беларусі» (ч. 1, 1994), кнігі «Беларуская археалогія» (1987). Тв: Археологнческая карта Белорусснн. Вып. 1. Памятннкн каменного века. Мн., 1968; Археологнческая карта Белорусснн. Вып. 3. Памятннкн бронзового века. Мн., 1976; Неолнт Прнпятского Полесья. Мн., 1976. ІСАЕЎ Рыгор Пракопавіч (10.1.1857, Магілёў — 25.3.1886), рэвалюцыянер- народнік. 3 разначынцаў. У час навучан- ня ў Магілёўскай гімназіі стаў членам тайнага гуртка самаадукацыі, рас- паўсюджваў забароненую л-ру. Удзельнік студэнцкага руху 1878—79 у Пецярбургу, падтрымліваў сувязь з гурт- ком магілёўскіх гімназістаў, уплываў на фарміраванне іх поглядаў. 3 1879 чл. тэ- рарыст. групы «Свабода або смерць», по- тым «Народнай волі» і яе выканкома. Удзельнік падрыхтоўкі замахаў на цара пад Масквой, у Адэсе і Пецярбургу, рых- таваў з М.І.Кібальчычам выбуховыя рэ- чывы. Арьшітаваны ў крас. 1881, прыга- вораны да пакарання смерцю, якое было заменена вечнай катаргай. ІІамёр ад су- хотаў у Шлісельбургскай крэпасці. Літ: Я к вмова А.В. Г.П.Псаев: Бвогр. очерк. М., 1930; Фвгн ер В.Н. Полн. собр. соч. Т. 4. 2 нзд. М.. 1932. ІСАЙКОЎСКІЯ, Далматы-Ісай- к о ў с к і я , шляхецкі род герба «Прус I» у ВКЛ. Родапачынальнік Далмат у 15 ст. набыў у Кіеўскім ваяв. маёнтак Ісайкі, ад якога паходзіць радавое про- звішча. Яго нашчадак Багдан Мацвеевіч I. валодаў таксама маёнткам Цапра ў Клецкім княстве, у 1552 служыў карале- ве Боне, быў намеснікам яе маёнтка Ра- гачоў. Сын Багдана Мацвеевіча Дзмітрый (каля 1530 — каля 1596) меў 7 сыноў. Найбольш вядомыя прад- стаўнікі роду: Ян (каля 1565—1623), сын Дзмітрыя, падключнік і пісар віленскі (1592). ключнік віленскі (1612), падка- А.Л.Ісачанка моры ашмянскі (1612), дзяржаўца анікішцкі і віршунскі (1618), валодаў ма- ёнткам Ваўкалата ў Ашмянскім пав. Даў пачатак бел.-літ. галіне I. Меў 6 сыноў. Старэйшы з іх Ян пакінуў сына Яна (? — пасля 1647), дачок Алену (жонку Адама Храптовіча, потым Крыштафа Юндзіла) і Софію (жонку паслядоўна Яна Мікалая Рудаміны-Дусяцкага, Яна Самуэля Паца і Віктара Млечкі), на якіх перайшлі спадчынныя правы на Ваўкалату. Францішак (каля 1600— 1654), сын Яна, пробашч гарадзенскі, духоўны пісар ВКЛ (1623), сакратар (1625). рэ- ферэндар (1641), біскуп смаленскі (1649). Кароль Пётр (каля 1600 — 1640), сын Яна, войскі ашмянскі (1628), лоўчы ВКЛ (1637). Мікалай (каля 1605—1649), сын Яна, староста ўпіцкі (1634), лоўчы ВКЛ (1640). Вячаслаў Насевіч. ІСАКАЎ Георгій Пятровіч [30-1 (11.2). 1896, в. Вял. Крушынаўка Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., ця- пер Рагачоўсісага р-на — 4.2.1961], ге- нерал-маёр (1943), Герой Сав. Саюза (1943). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны на Зах. фронце: нач. школы камсаставу, нам. камандзіра палка. Скончыў БДУ (1929), курсы «Выстрал» (1930), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1941), паскораны курс Ва- ен. акадэміі Генштаба (1943). У 1922— 24 нам. старшыні Рагачоўскага пав. вы- канкома, з 1924 на прафсаюзнай і сав. рабоце ў Мінску, з 1932 нач. упраўлення нарыхтовак пры СНК БССР. У Вял Айч. вайну са жн. 1941 на Зах., Сталін- радск м, Данскім, Сцяпным, 3-м Бел. і інш. франтах: камандзір палка, брыгады, дывізіі. Вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра на Пд ад Кіева. Да 1955 на ваен- на-педагагічнай рабоце. ІСАЧАНКА Аляксандр Лаўрынавіч [14.3.1919, в. Хоўхла Рагачоўскага пав Магілёўскай губ., цяпер Буда-Каша- лёўскі р-н — 8.10.1942], адзін з ар- ганізатараў і кіраўнікоў Гомельскага камсамольска-маладзежнага падполля і партыз. руху ў Гомельскай вобл. ў Вял. Айц. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Рэчыцкае пед. вучылішча. Да Айч. вайны сакратар Гомельскага ГК ЛКСМБ. Чл КПСС з 1939. Са жн. 1941 у партыз. атрадзе «Бальшавік»: пад- рыўнік, разведчык, адначасова сакратар Гомельскіх падп. абкома і гаркома ЛКСМБ, чл. Гомельскага падп. гаркома КП(б)Б. Група падрыўнікоў на чале з I. пусціла пад адхон 58 эшалонаў ворага, знішчыла 87 аўтамашын, танкаў, бра- невікоў. Загінуў пры падрыхтоўцы да ба- явога задання. Пахаваны ў Гомелі ў брацкай магіле сав. воінаў і падпольшчы- каў. У в. Хоўхла яму пастаўлены помнік. Яго імем названы вуліцы ў Гомелі, Буда- Кашалёве, кінатэатр у Гомелі, судна Го- мельскага рачнога параходства. ІСІДОР, С і д а р (Іхудог; ?, Фесалонікі, цяпер г. Салонікі, Грэцыя — 1462), пра- васлаўны, пазней уніяцкі царк. дзеяч у Маскоўскай дзяржаве і ВКЛ Архімандрыт манастыра св. Дзмітрыя ў Канстанцінопалі, пазней памочнік ілірыйскага архіепіскапа. Мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі (1437 — 41) з рэзідэнцыяй у Маскве (гл. Кіеўская мітраполія). Пасвячоны канстанціно- пальскім патрыярхам Іосіфам. 8.9.1437 з дазволу вял. кп. маскоўскага Васіля Васілевіча Цёмнага ўзначаліў вял. па- сольства на Ферарскі сабор (Італія), дзе абмяркоўвалася пытанне аб уніі паміж каталіцкай і правасл. цэрквамі. У 1438 праз Ноўгарад, Пскоў, Рыгу, Любек, Лейпцыг, Ціроль прыбыў у Ферару. У сувязі з эпідэміяй халеры і фінансавымі праблемамі пасяджэнні сабора з 26.2.1439 працягваліся ў Фларэнцыі. Ра- зам з нікейскім мітрапалітам Вісарыёнам актыўна падтрымаў Фларэнтыйскую унію 1439. 6.7.1439 падпісаў хартыю аб аб'яднанні Рымскай і Грэчаскай цэркваў Атрымаў ад папы Яўгена IV званне кар- дынала і прызначаны апостальскім лега- там да «паўночных краін». На зваротным шляху ў Будзе (Венгрыя) разаслаў пас- тырскія пасланні аб аб'яднанні цэркваў ва ўсе падначаленыя яму епархіі Мас- ковн, ВКЛ, Польшчы, Інфлянтаў. На Ва- велі (Кракаў) у гонар I. быў наладжаны ўрачысты прыём. 6 месяцаў (з жн. 1440) прабыў на землях ВКЛ, наведаў Вільню, Полацк, Тураў і інш. У час наведвання
Кіева атрымаў ліст ад кіеўскага кн. Аляксандра Уладзіміравіча Алелькавіча з прызнаннем недатыкальнасці мітрапалі- цкіх уладанняў і судовых прэрагатыў: «Се яз князь Александр Владмммровнч, государь отчнчь Кмевскый, н с свонмн князьмн, м с. паны н с всею полною своею радою, не рушнлн есмо ннчего церковного Святыя Софен, н прндал есмь, по старому, все к церквн Божней н господмну н отцу своему Сндору, мнтро- полнту кневскому н всея Русн, что нз- давна прнслушало мнтрополнн, как нзо многых лет было Кневьско н всея Ру- сн...» Гэта было амаль афіц. прызнанне ўсіх паўнамоцтваў новага мітрапаліта. Паставіў уладзімірскага і берасцейскага епіскапа Данііла, які ў 1452 адрокся ад I. У цэлым пастырская дзейнасць I. ў ВКЛ не мела поспеху, бо вял. кн. ВКЛ і ка- роль польскі Казімір, як і болыпасць ка- таліцкіх іерархаў, у т.л. біскуп віленскі, падтрымлівалі не папу Яўгена IV, а абра- нага базельскім саборам Фелікса V. Пра- васл. насельніцтва ВКЛ унію таксама не прыняло. Вясной 1441 I. прыбыў у Мас- кву і правёў урачыстую літургію ва Ус- пенскім саборы, пасля чаго была зачыта- на пастанова аб уніі. Вял. кн. Васіль аб- вясціў I. ерэтыком і «фальшывым пастырам», а правасл. епіскапы і баяр- ская рада прызналі акты Фларэнтыйска- га сабора некананічнымі і не адпавед- нымі правасл. веравызнанню. I. пасад- жаны ў Чудаў манастыр, адкуль уцёк у Цвер, потым у Навагрудак, дзе сустра- каўся з вял. кн. Казімірам. Пазней жыў у Рыме і Канстанцінопалі, дзе ў 1453 пры ўзяцці горада туркамі трапіў у па- лон. Не быў апазнаны, выкуплены і вяр- нуўся у Рым. Рассылаў лісты да еўрап. манархаў з заклікам наладзіць крыжовы паход супраць Турцыі. У 1458 сам ад- рокся ад Кіеўскай мітраполіі на карысць свайго сябра Грыгорыя Балгарына, але хутка атрымаў ад папы Пія II сан кан- станцінопальскага патрыярха (уніяцкага). Быў адукаванай асобай. прамоўцам, пісьменнікам, перапісваўся з гуманістамі, пакінуў апісанне аблогі і за- ваявання Канстанцінопаля туркамі, а таксама некаторыя каментарыі да Еван- гелля паводле Лукі. Кр.: ПСРЛ. 1859. Т. 8; К г е 5 I е п О. Еіпе Затшіііпв уоп Копгіівакіеп аяк бет Веміхе <1е5 Каг<ііпаІ5 івкіогоб уоп Кіеу. У/іеп, 1976; МотітепСа Псгаіпае ііікіогіса / Т. 1. Котае, 1964. Літ.: Голубннскнй Е. Псторвя русской церквн. Пернод второй, москов- скнй. М., 1900. Т. 2, первая половвна тома; Грушевськнй М. Історія Украі’нн-Ру- сн. Т. 5. Львів, 1905; Пнрлннг О. Россвя н папскнй престол: Пер. с фр. Кн. 1. М., 1912; Ра м м Б.Я. Папство н Русь в X—XV вв. М.; Л., 1959; В н н т е р Э. Папство н ца- рнзм: Пер. с нем. М., 1964; Тнхомнров М. Грекн нз Морен в средневековой Росснн // Среднне века: Сб. М., 1964. Вып. 25; 3 н о с к о К. Іісторнческнй очерк церков- ной уннн, её пронсхожденне н характер. М., 1993. Георгій Галенчанка. ІСКАЛІЕЎ Сундуткалі (1924, с. Кан- станцінаўка Уральскага пав., цяпер Чынгірлаўскі р-н Уральскай вобл., Ка- захстан — 24.6.1944), удзельнік вызва- лення Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945). Аўтаматчык стралк. роты радавы I. вызначыўся пры вызва- ленні Быхаўскага р-на: у ноч на 24.6.1944 у баі каля в. Лудчыцы адзін з першых уварваўся ў траншэю праціў- ніка, у крытычны момант бою сваім це- лам закрыў амбразуру варожага дзота. У Мінску, Быхаве яго імем названы вуліцы. «ЙСКРА», першая агульнарасійская с.- д. паліт. газета. Заснавана ў 1900 па ініцыятыве У.І.Леніна. Адыграла важ- ную ролю ў стварэнні Расійскай сацыял- дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). За мяжою і ў шэрагу гарадоў Расіі былі створаны групы садзейнічання газеце, сетка карэспандэнтаў і пунктаў транспарціроўкі. Першы нумар выдадзе- ны ў снеж. 1900 у Лейпцыгу, наступныя нумары выходзілі ў Мюнхене, з крас. 1902 у Лондане, з вясны 1903 у Жэневе; з сярэдзіны 1901 штомесячна, з 1902 кожныя два тыдні. Тыраж 8—10 тыс. экз. У склад рэдакцыі «Н.» ўваходзілі: Ленін, Г.В.Пляханаў, Л.Мартаў, П.Б.Ак- сельрод, В.ГЗасуліч, А.М.Потрасаў. Сак- ратаром рэдакцыі была І.Г.Смідовіч-Ле- ман, з крас. 1901 — Н.К.Крупская. Гал. рэдактарам фактычна быў Ленін, у гісторыю рас. сацыял-дэмакратыі газета ўвайшла як «Ленінская «Нскра» (да 51-га нумара). II з'езд РСДРП адзначыў выключную ролю газеты ў стварэнні партыі і аб'явіў яе цэнтр. органам РСДРП, зацвердзіў новую рэдакцыю ў складзе Леніна, Пляханава, Мартава. 3 46-га па 51-ы нумар «Н.» выходзіла пад рэдакцыяй Леніна і Пляханава, паколькі Мартаў адмовіўся ўвайсці ў рэдакцыю. У сувязі з пераходам Пляханава на пазіцыі меншавізму і яго патрабавапнем уклю- чыць у склад рэдакцыі былых рэдакта- раў-меншавікоў, адхіленых II з'ездам, Ленін 19.10(1.11).1903 выйшаў з рэдак- цыі «Н». 3 52-га нумара газета стала ор- ганам меншавікоў, яе выданне спынілася ў кастр. 1905 на 112-м нумары. «Н.» зрабіла вял. ўплыў на развіццё рэв. і с.-д. руху на Беларусі. Яе распаўсюджанне тут было падрыхтавана дзейнасцю С.В.Цэдэрбаўма (С.В.Яжова, агента «Я.» ў Вільні) і І.В.Бабушкіна (жыў да вясны 1901 у Полацку). Памагалі рас- паўсюджваць газету мясц. арг-цыі Бунда ў Вільні, Мінску, з якімі ўдалося на- ладзіць сувязі Мартаву. Непасрэдна з-за мяжы «й.» паступала ў Мінск па 18 ад- расах, у Гродна па 11, па некалькіх ад- расах у Полацк, Пінск, Бабруйск, Магі- лёў, Мазыр, Рэчыцу, у мяст. Парычы і Мір Мінскай, Веліж Віцебскай, Свіслач Гродзенскай губ. У нелегальнай б-цы Мазырскага с.-д. к-та да вер. 1903 было 16 нумароў «й.». Рабочыя Беларусі да- памагалі агентам «Н.» распаўсюджваць газету, збіралі сродкі для яе. На старо- нках «й.» асвятляліся падзеі рэв. руху і дзейнасць с.-д. арг-цый Беларусі. Пры- хільнікамі «Н.» ў Вільні, Мінску і Гомелі былі створаны іскраўскія групы, якія падтрымлівалі сувязі з рус. арг-цыяй «II.». У шэрагу інш. гарадоў і мястэчак дзейнічалі групы «спачуваючых» «Н.», якія сталі пасля II з'езда РСДРП базай 505 ІСКРЫ для стварэння парт. арг-цый. «Н.» пас- лядоўна выступала з крытыкай зуба- таўшчыны, дробнабурж. рэвалюцый- насці эсэраў і анархістаў, партый «пра- летарскага» сіянізму. Дзейнасць «Й.» падрыхтавала стварэнне на Беларусі Па- лескага і Паўн.-Зах. к-таў РСДРП. Літ.: Леннвская «Нскра» н местные пар- тнйные органмзацнн Росснн (1900—1903 гг.). Пермь, 1971; Бі ч М. Ленінская «Нск- ра» і Беларусь / / Полымя. 1970. № 12; Солошенко В.Н. Большевнкн в борьбе с мелкобуржуазнымн партнямн в Белорус- свн (1903 — март 1917 гг.). Мн., 1981. Уладзімір Салашэнка. «ІСКРА», газета рэв.-дэмакр. кірунку ў Зах. Беларусі. Выдавалася 10—27.6.1925 (аднадзёнка «I.» выйшла 31.5.1925) у Вільні на бел. мове. Рэдактар-выдавец М.Германовіч. Друкавала матэрыялы на актуальныя паліт. тэмы з жыцця Поль- шчы, пра важнейшыя падзеі ў краіне і за мяжой, змяшчала хроніку, карэспандэн- цыі з розных месцаў Зах. Беларусі. Асаблівую ўвагу звяртала на зямельную рэформу, яе вырашэнне ў сейме. Выкры- вала сац. і паліт. сутнасць закону аб пар- цэляцыі і асадніцтве (арт. «Хітрая ме- ханіка», «Зямельная рэформа ў Поль- шчы», «У трэці раз»). Аналізавала знешнюю і ўнутраную палітыку польска- га ўрада (арт. «Польшча і саветы» Бая, «Эканамічная вайна Нямеччыны і Поль- шчы», «Дары крэсам», «Запаведзь У.Рачкевіча», «Алярм крэсавых аб- шарнікаў»). На старонках газеты змеш- чаны выступленні ў сейме дэпутатаў Бел. пасольскага клуба Б.Тарашкевіча, Ф.Ярэміча, сенатара А.Назарэўскага, інтэрпеляцыі бел. паслоў з выпадку злоўжыванняў польскай адміністрацыі на зах.-бел. землях, пастановы III з езда КПП, разгорнутыя прапановы сенатара А.Уласава ў фінансава-бюджэтную камісію сената ў абарону інтарэсаў на- сельніцтва Зах. Беларусі. У арт. «Пера- стройка фронту» зафіксаваны пачатак сац.-паліт. дыферэнцыяцыі ў шэрагах вызв. руху, у т.л. факт стварэння пасоль- скага клуба Бел. сялянска-работніцкай грамады. Апублікавала фрагменты з паэ- мы Я.Купалы «Безназоўнае» і рэцэнзію А.Навіны (А.Луцкевіча) на яе, падборку з лірыкі А.Гурло. Выйшла 7 нумароў, з іх 2 канфіскаваны. Германовіч пасля за- крыцця газеты польскімі ўладамі зняво- лены. Арсень Ліс. «ІСКРЫ СКАРЫНЫ», гісторыка- публіцыстычны часопіс. Выдаваўся ў 1931—35 у Празе на бел. мове Бел. (Крывіцкім) т-вам імя Ф.Скарыны. У ас- нову выдання пакладзены ідэі пераем- насці духоўнай спадчыны асветніка-пер- шадрукара Скарыны з сучаснымі прабле- мамі паліт.-дзярж., культ. развіцця, нац. кансалідацыі бел. народа, асэнсавання суб'ектна-творчай ролі беларусаў у гіст. працэсе, імкнення да самастойнага і са- мабытнага бел. шляху на цывілізацый- ным скрыжаванні Усходу і Захаду (арт.
506 ІСЛАМ ♦Ад рэдакцыі», № 1; ♦Пад сцягам Ска- рыны'», № 3; «Шляхам Скарыны» Т.Грыба, «Адвечны шлях — гэта ёсць шлях Скарыны'», № 4—5). Праводзілася думка пра самацэннае значэнне нац культуры як першаасновы культуры агульначалавечан. акцэнтавалася ўвага на праблемах гіст., нац. самасвядомасці беларусаў, асабліва ва ўмовах пастаянна га асіміляцыйнага націску з боку су- седніх велікарус. і польскага этнасаў, на ролі інтэлігенцыі як выразніка і гаранта духоўнай жыццяздольнасці нацыі (арт «Інтэлігенцыя і народ» Грыба, № 2) Пе рад фактам абвастрэння ў 1930-я г. паліт.-ідэалагічнага процістаяння паміж Усходняй (савецкай) і Заходняй (пад па- наваннем Польшчы) часткамі Беларусі, а таксама нарастаючай пагрозай новай сусв. вайны часопіс выступіў з прапано- вай агульнабел. яднання на аснове «су- польнага ўсебеларускага нацыянальна- палітычнага фронту», гуртавання розных паліт. кірункаў дзеля карэнных нац. інтарэсаў, найперш нац.-дзярж. неза- лежнасці Бацькаўшчыны. У арт. Грыба «На два франты!» (№ 3) сцвярджалася, што «кожны беларус, хто б ні быў па сваіх поглядах і перакананнях, павінен выканаць сваю павіннасць адважна стаць у шэрагі змагароў за волю і неза- лежнасць Беларусі». Асвятляў пытанні бел. гістарыяграфіі, геральдыкі, нац.- дзярж. традыцый краіны (артыкулы Грыба «У 50-я ўгодкі часопіса «Гомон», № 3, і «Да пытання аб паходжанні герба «Пагоня», № 5). У публікацыі В.Захаркі «На шляху беларускіх старадаўнасцей» (№ 5) звернута ўвага на крыніцазнаўчую каштоўнасць у вывучэнні бел мінуў- шчыны Густынскага летапісу і «Хронік з Вь ходзіаь тры рязь у тьшзень. ЦШ ІСОЫМІ НШП 21 ГНН № 1 Вільнн. Серада Ю-га чэреенр і92б г. Год I. Польшча і Саветы, Вокладка часопіса «Іскры Скарыны» 1934. летапісаў старадаўніх», складзеных у 1672 ігуменам Кіева-Міхайлаўскага ма настыра Х.Шафановічам. Часопіс кры- тычна ацэньваў нац. палітыку ў БССР (арт. «Бальшавіцкая «стратэгія» ў нацы- янальным пытанні», № 3). Камплект вы- дання (5 нумароў) захоўваецца ў Нац. б-цы Чэхіі ў Празе. Аляксей Каўка. ІСЛАМ (арабск самааддача волі Бога), мусульманства, апошняя з трох сусветных рэлігій. Паводле Ісламскай лігі, I. вызнае больш за 1 млрд. вернікаў. Узнік у Аравіі ў пач 7 ст. Веравызнанне I. выкладзена ў свяшчэннай кнізе Куране (Каране), які паводле мусульманскага падання, быў пасланы Алагам (Алахам) прароку Мухамсду праз архангела Джыбрыля (біблейскага Гаурыіла). Яно грунтуецца на 7 догматах. веры ў адзі нага бога — Алага; у анёлаў; ва ўсе кніп Гасподнія (Тора, Евангелле, Псалмы і Куран); ва ўсіх пасланнікаў Алага, у т.л Адама, Майсея (Муса) і Ісуса Хрыста (Іса бен Марыям), якія прызнаюцца па- пярэднікамі Мухамеда, у прадвызначэн- не; у канец свету і судны дзень; уваскрэ- сенне памерлых. Культ 1. абапірасцца на 5 «слупоў веры»: спавяданне веры — аб- вяшчэнне, што «няма бога акрамя Алага, і Мухамед — пасланнік божы» (шахада), штодзённая 5-разовая малітва (салят); падатак у суме */4о ад гадавога прыбытку (для асоб, якія валодаюць пэўным мінімумам маёмасці) на карысць бедных (закят); пост саўм (цюрк. — ураза) у месяц рамадан (цюрк. — рамазан); па- ломніцтва ў свяшчэнны горад Мекку (хадж). Вялікае значэнне надаецца рэліг. святам: ід-аль-адха (цюрк. — кур- бан-байрам), ід-аль-фітр (цюрк — ура- за-банрам) і інш., існуюць шматлікія аб- рады і рытуалы. Акрамя Курана мусуль- мане прызнаюць Суну, свяшчэннае паданне 1., выкладзенае ў апавяданнях (хадзісах) аб жыцці і дзеяннях прарока Мухамеда. На Куране і Суне грунтуецца шарыят — збор нормаў мусульманскага права. Сучасны I. падзялясцпа на 2 асн кірункі сунізм (лічыцца артадаксальным кірункам) і шыізм (у ім Суна прызнаец- ца толькі часткова). Духавенства ў 1. (мулы, імамы, муфтыі і інш.) выбіраецца вернікамі і не мае такой складанай іерархіі, як хрысціянскае, няма пасвя- чэння і ступеняў свяшчэнства Пасля доўнікі I. складаюць большую частку на сельніцтва многіх краін Азіі і Афрыкі. У краінах СНД 1. пашыраны ў народаў ІІа волжа. Каўказа, у Сярэдняй Азіі На землях Беларусі 1. (сунізм) вызнае татар- скае насельніцтва. Упершыню татары зявіліся тут, верагодна, у 13 ст., калі яны былі яшчэ язычнікамі. Масавае пранікненне татараў-мусульман пачало- ся ў канцы 14 ст., калі вял. князь ВКЛ Вітаўт запрасіў іх на вайсковую службу Яны рассяліліся каля Вільні, Ліды, На- вагрудка і інш. Тады ж з'явіліся на Бела- русі першыя мячэці. Мусульманам га- рантавалася свабода веравызнання, таму шмат татараў з Залатой Арды. а пазней з Крымскага ханства, ратуючыся ад усобіц, перасялілася ў ВКЛ. Асядалі тут і захопленыя ў палон у час войнаў. Вера цярпімасць, якая панавала ў ВКЛ, дазва ляла татарам будаваць мячэш на дадзе- ных ім землях, выбіраць мулаў, ствараць татарскія школы. Яшчэ ў 2-й пал. 16 ст. татары ў сваіх малітвах называлі Вітаўта «апорай I. ў краінах гяураў» і штогод адзін дзень прысвячалі малітвам за спа чын яго душы У 1591 ў Рэчы Пас- палітай пражывала каля 100 тыс тата- раў, якія мелі амаль 400 мячэцяу. Пабу- даваная ў 1557 мячэць каля в Даўбучкі (Смаргонскі р-н) была адной з самых старых драўляных мячэцяў у Еўропе (праіснавала да 1992). Пачаўшы
ўжываць бел. мову, татары пакінулі на ёй рэліг. рукапісныя помнікі: кітабы, тэджвіды, тэфсіры, хамаілы У 17 ст. мусульмане Рэчы Паспалітай трапілі пад уціск каталіцкай царквы, у выніку шмат татараў выехала ў Крым і Турцыю або прыняло хрысціянства 3 гэтых прычын колькасць мусульман да пач. 18 ст змен- шылася да 30 тыс. Працэс адыходу ад I і асіміляцыі бел татараў працягваўся і ў наступным стагоддзг Паводле перапісу 1897 у Гродзенскай, Мінскай і Віленскан губ. пражывала 13 877 мусульман. Пасля сав.-польскай вайны 1920 большасць бел. татараў апынулася на тэр. Зах. Бе- ларусі. У 1925 у Вільні яны стварылі Муфтыят на чале з Я.Шынкевічам і аб вясцілі аутакефалію I [дагэтуль мусуль- мане Беларусі былі падначалены таўрычаскаму (крымскаму) муфтыюі У гэты час выдаваліся час. «Рггевіасі ізіашзкі» («ісламскі агляд») і «Хусіе іаіагзкіе» («Татарскае жыццё»), выйшла каля 500 прац па гісторыі, культуры і рэлігіі бел. татараў. У 1939 у Зах. Бела- русі было 17 мячэцяў і 2 малітоўныя да- мы Пасля Вял Айч вайны мячэці за крываліся ўладамі, доўгі час у БССР дзейнічала адзіная мячэць у Іўі. У 1980-я г пачалося ажыўтенне рэліг. і грамад ска-культ. дзеннасці сярод татараў. У 1989 у Мінску і Гродне створаны гар. культ. аб'яднанні татараў мусульман з назваю «Аль-Кітаб». у 1991 — Бел. згур- таванне татараў-мусульман «Аль-Кітаб», якое выдае квартальнік «Байрам» (з 1991, на бел мове) і час «Ал Пслам» (з 1994, на рус мове) На 1.1.1995 на Бела русі дзейнічае 15 мусульманскіх абшчын. якія ўваходзяць у 2 незалежныя адзін ад аднаго рэліг аб яднанні Мухтасібат Рэс- публікі Беларусь (з 1993) з падпарадка- ваннем Цэнтр. духоўнаму ўпраўленню мусульман Расіі і еўрапейскіх краін СНД і самастойны Муфтыят Рэспублікі Бела- русь (з 1994) ІІа працягу стагоддзяў I. быў гал фактарам, які спрыяў захаван ню нац. самасвядомасці бел. татараў у іншаэтнічным і іншарэлігійным ася роддзі. Літ- Кошелев В.С. Мусульманская обшвна на террнторнн Белорусснн в про- шлом н настояшем / / Нслам н проблемы межцнвнлнзапнонного взанмодеііствня. М , 1992; Думін С.У., Канапацкі І.Б. Беларускія татары: мінулае і сучаснасць. Мн, 1993; Лакотка А.І. Бераг вандра- ванняў, ці Адкуль у Беларусі мячэці- Мн 1994. Юсуф Крышцкг ІСЛЁНЬЕЎ Іван Іванавіч (? — 22.2.1784). расійскі астраном. геадэзіст, падарожнік Вучань Л.Эйлера Атрымаў падрыхтоўку ў акад. абсерваторыі. 3 1771 адюнкт у Геагр. дэпартаменце Пе- цярбургскай АН. Прапанаваў новы метад вызначэння геагр даўгаты. У 1768 накіраваны ў Якуцк для назірання за праходжаннем Венеры праз дыск Сонца Справаздача надрукавана асобна («Назіранні з выпадку праходжання Ве неры па Сонцы, у Якуцку зробленае капітанам I Ісленьевым*. Спб, 1769) і ў «Каментарыях» АН (т. 14. 1770). Абсле- даваў Сібір, Паволжа, Прыдняпроўе і Да арт. Іслам Мячэць у в. Даўбучкі Смар- гонскага раёна. Фота 1930-х гадоў. Да арт. Іслам Мячэць у г. п. Іўе. інш. раёны. Кіраўнік экспедыцыі 1773 на Беларусь (Рагачоў. Магілёў. Віцебск, Полацк і інш. гарады). Складальнік шэ- рагу геагр. картаў. Літ. Матерналы для нсторнн экспедн- цнй Академнн наук в XVIII н XIX вв М , Л., 1940 (Тр Архнва АН СССР; Вып. 4). Г н у ч е в а В Ф йсторнческнй очерк дея- тельностн Географнческого департамента 1726—1799 гг. // Тр Архнва АН СССР 1946. Вып. 6. Наталля Бярозкіна. «НСТОРНК-МАРКСНСТ», навуковы часопіс. Выдаваўся ў 1926—41 у Маскве на рус. мове. У 1926—31 орган Т-ва гісторыкаў-марксістаў пры Ка- муністычнай акадэміі і яе 1н та гісторыі, у 1936—41 орган Ін-та гісторыі АН СССР. У 1941 уліўся ў кНстораческаа журнал» Асвятляў пытанні рэвалюцыі 1905—07, аграрных адносін у Расіі ў пач. 20 ст., друкаваў матэрыялы навук. дыскусій аб народніцтве, грамадска- паліт. фармацыях і інш. Вядучыя тэмы па ўсеаг. гісторыі: гісторыя франц. бурж. рэвалюцыі канца 18 ст., заходнееўрап рэв. рух 19 ст., Парыжская камуна, міжнар рабочы, сацыяліст. і камуніст рух, нац.-вызв. барацьба каланіяльных і залежных краін У сярэдзіне 1930 х г з явіліся даследаванні па гісторыі стараж свету і сярэдніх вякоў, археалогіі, этна- графіі, дапаможных гіст. дысцыплінах. Друкаваліся артыкулы па пытаннях вы- кладанпя гісторыі ў «сістэме агулыіай камуністычнан адукацыі». Змышчаліся матэрыялы па псторыі Ьеларусі. рэцэнзіі М.ІОгава на кнігу С.Агурскага «Рэвалю- цыйны рух у Беларусі (1863—1917)» [Мн., 1928 (1929, т. 13)], С.Тасмінскага на «Матэрыялы да псторыі мануфактуры на Беларусі ў час разлажэння феа- далізму» [т. 2, 1793—1861, Мн., 1935 (1936, № 2)], артыкул Югава «Ста- 507 НСТОРМЧЕСКМЙ новішча і задачы гістарычнага фронту ў Беларусі» (1930, № 17). Друкаваліся ма- тэрыялы спец. сесій, прысвечаных уз яд- нанню Зах. Беларусі з БССР у 1939, дак- лады і рэцэнзіі Б Дз Грэкава, М.Дз.І Іры сёлкава. У.І.Пічэты, М С Дзяржавіна, артыкул В.Шакун «Стварэнне і ге- раічная абарона Беларускай ССР» (1940. № 1). Літ. Алаторцева А.14. «Журнал «Нсторнк-маркснст», 1926—1941 гг. М., 1979. Сяргей Таляронак. «НСТОРНЧЕСКНЕ ЗАПНСКН», непе- рыядычны зборнік н.-д. артыкулаў па- ведамленняў. Выдаецца з 1937 у Маскве Ін там расійскай псторыі Расійскай АН. Выдадзена 118 т (1990). Па гісторыі Бе- ларусі змешчаны арт. У.І.Пічэты «Канец векавому расчляненню ўкраінскага і бе- ларускага народаў» (т. 6), «Польшча на шляхах да каланізацыі Украіны і Бела- русі: Люблінская унія і яе палітычныя вынікі» (т. 7), «Інстытут халопства ў Вялікім княстве Літоўскім у XV—XVI стст » (т. 20), М М Улашчыка «3 гісторыі рэскрыпта 20 лістапада 1857 г.» (т. 28), Дз Л Пахілевіча «Рух феадальнай зя мельнай рэнты ў Вялікім княстве Літоўскім XV—XVI ст.» (т. 31), «Пера- вод дзяржаўных сялян Вялікага княства Літоўскага з адработачнай рэнты на гра- шовую ў XVII ст.» (т. 37), «Перавод дзяржаўных сялян Літвы і Беларусі ў ся рэдзіне XVIII ст з грашовай рэнты на ад- работачную» (т. 39), А М.Мальцава «Вайна за Беларусь і вызваленне Сма ленска ў 1654 г » (т. 37), 3 Ю Капыскага «3 гісторыі гандлёвых сувязей гарадоў Беларусі з гарадамі Польшчы (канец XVI — першая палова XVII ст.)» (т. 72). Некалькі прац у «14.з.» прысвечаны гісторыі рэв. руху на Беларусі, развіццю эканомікі, нац -дзярж будаўніцтву і інш «Узбуйненне Беларускай ССР у 1924 г.» П.Я.Севярына (т 46), «Польскія тайныя таварыствы ў Літве і на Беларусі ў канцы XVIII і першым трыццацігоддзі XIX ст » І.А.Варанкова (т. 60), «Рэвалюцыйныя гурткі і ар- ганізацыі на Беларусі і ў Літве ў 30-я г. XIX ст.» А.П.Смірнова (т. 69) і інш. Змешчаны таксама артыкулы бел. гісторыкаў па ўсеагульнай гісторыі. гіс- торыі Расіі (т. 19, 33, 40) У 1980-я г ў шэрагу артыкулаў былі звесткі па гісто рыі нац.-вызв руху на Беларусі ў пач. 20 ст. (т. 117), культурным буд-ве ў 1920-я г. (т 113), дзейнасці надзвычайных ор- ганаў рэспублікі ў адраджэнні прам-сці і транспарту ў 1918—21 (т. 112) і інш. У т 100 змешчаны паказальнік матэрыялаў з пачатку існавання зборніка, у т. 110 — апОШНІХ 10 тамоў Міхась ІПумечка. «йСТОРНЧЕСКНЙ АРХНВ», 1) ча- сопіс Гал. ўпраўлення архіўнай справай РСФСР. Выйшаў 1 нумар у 1919. пад- рыхтаваны ў друк 2-і нумар выдадзены ў 1921 пад назвай «Зборнік матэрыялаў і артыкулаў». Сярод аўтараў часопіса
508 НСГОРНЧЕСКЙЙ А.С.Лапа-Данілеўскі, С.Ф.Платонаў, У.І.Пічэта. Змешчана рэцэнзія А.Я.Праснякова на «Зборнік артыкулаў у гонар М.К.Любаўскага» (Пг., 1917). 2) Зборнік дакументаў па гісторыі дарэв. Расіі і інш. краін б. Сав. Саюза. Выда- ваўся Ін-там гісторыі АН СССР у 1936— 54 (Ювыпускаў). У 1-м вып. надрукава- ны арт. А.Мацкевіча аб рэв. падзеях 1863 у Ковенскай губ., вытрымкі са справазда- чы пра становішча губерні ў 1863; у в. 5 і 7 змешчаны летапісныя помнікі 15—16 ст. са звесткамі пра войны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1520—36, класавую ба- рацьбу ў Гомелі ў гэты час, аб прапанове царэвічу Фёдару Іванавічу стаць польскім каралём; у в. 8 — чалабітная смаленскага пана, які ўдзельнічаў у па- ходзе супраць паўстанцаў І.Балотнікава. 3) Навуковы часопіс. Выдаваўся ў 1955—62 у Маскве Ін-там гісторыі АН СССР з удзелам Ін-та марксізму- ленінізму пры ЦК КПСС і Гал. архіўнага ўпраўлення пры СМ СССР, перыядыч- насць 6 нумароў за год. Публікаваў даку- менты і матэрыялы па гісторыі Расіі, Бе- ларусі, Украіны, інш. дзяржаў 6. СССР, дзённікі і ўспаміны, артыкулы па крыніца- і архівазнаўстве, археаграфіі, крытыка-бібліягр. матэрыялы, рэцэнзіі на дакументальныя зборнікі, інфармацыйныя паведамленні пра навук. нарады і канферэнцыі гісторыкаў, архівістаў і інш. Змяшчаў дакумент. публікацыі пра дзейнасць рэўкомаў Бе- ларусі летам-восенню 1920 (1956, № 3; 29 дакументаў падрыхтавалі В.А.Крута- левіч і В.А.Ільічова), забастоўку рабо- чых у Белавежскай пушчы 1932 — 33 (1957, № 3; 9 дакументаў падрыхтавала Т.Дз.Лібяроўская), барацьбу кампартыі за ўстанаўленне сав. улады ў Літве і на Беларусі ў 1918—19 (1957, № 6; 32 да- кументы падрыхтаваў А.Э.Экштэйн). Друкаваліся матэрыялы А.І.Азарава (1958, № 3), Г.І.Елісеевай (1956, № 5), М.І.Камінскага (1956, № 2; 1957, № 3), Я.М.Карпачова (1956, № 5; 1957, № 3), Лібяроўскай (1959, № 5), А.М.Мальцава (1958, № 2), Я.Н.Мараша (1957, № 4), В.І.Мялешкі (1960, № 4), А.М.Плеша- вені (1962, № 3), Я.І.Садоўскага (1955, № 3), Дз.З.Сняткова (1958, № 4; 1960, № 1), Г.А.Шапкінай (1957, № 4) і інш. па розных пытаннях бел. гісторыі, пра пошукі і знаходкі ў дзярж. архівах Бела- русі. Змешчаны таксама рэцэнзіі Крута- левіча, А.А.Кузняева, С.З.Пачаніна, М.М.Улашчыка на дакументальныя зборнікі, што выходзілі з друку на Бела- русі (1955, № 3; 1956, № 6; 1958, № 4; 1960, № 3). Часопіс закрыты ў чэрв. 1961 як малатыражнае выданне, са студз. 1962 аднавіў работу і зноў закры- ты ў ліст. паводле рашэння ЦК КПСС за публікацыю перапіскі К.С.Станіслаўска- га і У.І.Неміровіча-Данчанкі ў 1902—07, якая. на думку парт. цэнзараў, сведчыла пра рознагалоссі паміж выдатнымі дзея- чамі рус. тэатра. 4) Навук.-публіцыстыч- ны часопіс. Выдаецца з 1992 у Маскве. Друкуе раней недаступныя для даслед- чыкаў дакументы з цэнтр. рас. архіваў, у т.л. пра намер Івана IV заняць трон польскага караля (1992, № 1), статы- стычныя справаздачы Савета па справах рэлігій СМ СССР за 1984 (1993, №1,2). Літ.. Седельннков В.О. Журнал «Нсторнческнй архнв» н возннкновенне со- ветской архнвной перноднкн, 1918—1921 гг. / / Археографнческнй ежегодннк за 1979 год. М., 1981; Есаков В.Д. О закрытнв журнала «Нсторнческнй архнв» в 1962 г. / / Отечественные архнвы. 1992. № 4; Судьба журнала «Нсторнческнй архнв» в 1955—1962 гг. // Нст. архнв. 1992. № 1. Міхась Шумейка. «ПСТОРЙЧЕСКНЙ ВЁСТНЙК», рускі штомесячны гісторыка-літаратурны ча- сопіс. Выдаваўся ў 1880—1917 у Пецяр- бургу. Меў кансерватыўна-манархісцкі кірунак, які асабліва ўзмацніўся пасля рэв. 1905—07. Друкаваў пераважна на- вук.-папулярныя і публіцыст. артыкулы па гісторыі Расіі, рус. л-ры, а таксама гіст. белетрыстыку рус. і замежную ў пе- ракладзе, успаміны, дзённікі; змяшчаў шмат выяўленчых матэрыялаў. Сярод матэрыялаў успаміны Я.Буткоўскага пра падзеі ў Віцебскай, Мінскай, Ковенскай губ. у час паўстання 1863—64 (1883, т. 14), ГЗахар'іна пра службу на Беларусі ў 1864—70 (1884, т. 15), успаміны пра віленскага ген.-губернатара У.Назімава (1891, т. 43), М.М.Мураўёва (1892, т. 50). Рэгулярна змяшчаў рэцэнзіі на дас- ледаванні і зборнікі дакументаў па гісторыі Беларусі, інфармаваў аб дзей- насці Віленскай археаграфічнай і Віцебскай вучонай архіўнай камісій і інш. устаноў, друкаваў фотаздымкі і ма- люнкі гіст. помнікаў на Беларусі. Літ.'. Городецккй Б.М. Снстематв- ческнй указатель содержання «Нсторнче- ского вестннка» за 25 лет (1880—1904). Спб., 1908; Р у д а к о в В.Е., Мартемь- я н о в Т.А. Снстематнческнй указатель со- держання «Іісторнческого вестннка» за семь лет, 1905—1911. Пг., 1915. Міхась Шумейка. «НСТОРЙЧЕСКПЙ ЖУРНАЛ», што- месячны навукова-папулярны ілюстра- ваны часопіс. Выдаваўся ў 1937—45 у Маскве Т-вам гісторыкаў-марксістаў пры Камуніст. акадэміі і яе Ін-там гісторыі; са снеж. 1941 орган Ін-та гісторыі АН СССР. З'яўляўся працягам час. «Борьба классов». Сваёй задачай ставіў «адлюст- раванне ўсіх канкрэтных пытанняў гістарычнай навукі з пункту гледжання ленінскага этапу яе развіцця на аснове дырэктыў партыі». Ажыццяўленнем гэ- тай задачы прасякнута большасць публікацый, прысвечаных усхваленню асобы Сталіна. Асаблівае месца часопіс адвёў навук.-метадычным пытанням вы- кладання гісторыі ў школе, а таксама крытыцы і бібліяграфіі, публікаваў папу- лярныя і навук. артыкулы па гісторыі на- родаў СССР, ВКП(б), усеагульнай гісторыі, праблемах гістарыяграфіі і крыніцазнаўства. 3 № 1 за 1942 друка- ваў дакументы па гісторыі Вял. Айч. вай- ны. Змясціў шэраг артыкулаў па гісторыі Беларусі, напісаных з пазіцыі афіцыйнай гістарыяграфіі з выкарыстаннем новых крыніц цэнтр. дзяржархіваў СССР: «Ба- рацьба беларускага народа супраць літоўскай і польскай няволі» І.Лочмеля (1938, № 7), «Гістарычны лёс Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі» Ю.Гоцье (1940, № 1), «Векавая барацьба польска- га народа супраць нямецкіх захопнікаў» У.Пічэты, «Грунвальд — канец магут- насці Тэўтонскага ордэна» Я.Зуціса (абодва 1941, № 9), «Барацьба партызан Беларусі супраць нямецкіх захопнікаў у 1918 г » П.Жыбарава (1942, № 5), «Ба- рацьба супраць інтэрвептаў у 1918 г. і Наркамнац» А.Бадзьіна (1942, № 10) «Ленін і Сталін у барацьбе за свабоду і незалежнасць беларускага народа» Ц.Гарбунова (1944, № 2—3), «Выгнанне нямецкіх захопнікаў з Беларусі ў 1918 г.» В.Шакун (1944, № 1), «Польскае паўстанне 1863 г.» М.Міско (1945, № 1 — 2). Часопіс змясціў таксама даведку пра Зах. Беларусь (1940, № 10), даў пералік л-ры пра зах. вобласці рэспублікі (1940, № 3), рэцэнзіі Пічэты на кнііу К.Осіпава «Багдан Хмяльніцкі». М., 1939 (1940, № 12), І.Баса на кнігу Пічэты «Асноўныя моманты гістарычнага развіцця Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі». М., 1940 (1941, № 1) і інш. Па паліт. матывах у часопісе не была надрукавана рэцэнзія Пічэты на кнігі Лочмеля «Нарыс гісторыі барацьбы беларускага народа супраць польскіх паноў» (1940) і «Барацьба бе- ларускага народа супраць інтэрвентаў» (1940). Спыніў выданне на № 5 (141), замест яго пачаў выходзіць час. кВопро сы асторіш». Міхась Шумейка. «НСТОРПЯ СССР», навуковы часопіс, орган Ін-та гісторыі СССР АН СССР. Выдаваўся ў 1957—92 (№ 1) у Маскве 6 разоў на год. Матэрыял групаваўся па раздзелах: артыкулы па канкрэтных дас- ледаваннях усіх перыядаў гісторыі СССР; гістарыяграфія, крыніцазнаўства, артыкулы і матэрыялы метадалагічнага і метадычнага планаў; дакументы; паве- дамленні і нататкі; крытыка і бібліяграфія; агляды і рэцэнзіі на працы па гісторыі СССР у замежных выданнях; помнікі айч. гісторыі; гісторыя краяз- наўства; хроніка навук. падзей, інфармацыя пра канферэнцыі і пася- джэнні. Змяшчаў артыкулы і паведам ленні па праблемах гісторыі Беларусі да 1917 З.Е.Абезгауза (1977, № 2), П.Р.Казлоўскага (1972, № 2), З.Ю.Ка- пыскага (1984, № 2; 1959, № 3), В.С.Мянжынскага (1987, № 3), Дз.Л.Па- хілевіча (1972, № 1), М.М.Улашчыка (1968, № 1), В.У.Цімашэнкі (1965, № 1) і інш. Большасць артыкулаў прысвечана пытанням нац.-дзярж. будаўніцтва ў БССР, удзелу працоўных у грамадз. вай- не і ўтварэнню СССР В.А.Круталевіча (1963, № 6; 1968, № 1). П.А.Селіванава (1970, № 4), Я.Ю Несцяровіча (1972, № 6), І.А.Бродкі (1975, № 4), сацыяліст. індустрыялізацыі А.Т.Нятылькіна (1973, № 6), адраджэння нар. гаспадаркі ў 1943—45 Г.П.Купрэевай (1976, № 5), барацьбы жыхароў Беларусі супраць ням. фашыстаў у гады Вял. Айч. вайны
А.І.Залескага (1958, № 4), М ф.Мельні- кава (1966, № 6), Э.Ф Языковіч (1966, № 5), сац эканам. развіцця рэспублікі ў пасляваен перыяд Р.Ц.Шлопака (1967, № 6). Л М.Лыча (1976. № 2), 1982, № 5; 1984, № 3; 1988, № 3), арганізацыі і развіцця навукі ў 1970— 80-я г. П.Ц.Пет- рыкава, Г У.Карзенкі (1987, № 4) і інш Надрукаваны рэцэнзіі на «Гісторыю БССР» (1963, № 1; 1972, № 2, 1976, № 6); 1972, № 2, 1976, № 6), на манаграфіі Л С Абэцэдарскага (1959, № 1), М.В.Бі- ча (1985, № 4), КК.Германа (1970, № 3), А.П.Грыцкевіча (1976, № 6), Зале- скага (1963, № 3, 1970, № 4; 1971, № 5, 1981, № 5) М І Злотніка (1969, № 6), М I Іоські (1978, № 2), Капыскага (1967, № 2), Круталевіча (1977, № 2; 1981, № 1), Лыча (1989, № 2), А.М.Мальцава (1975, № 4), С.П.Маргунскага (1967, № 3), I Я Марчанкі (1963, № 2, 1978, № 5), В П.Панюціча (1971, № 6), А М.Сарокі- на (1980, № 3), А ІІ.Смірнова (1965, № 4), М.С.Сташкевіча (1986, № 6), Улаш- чыка (1974, № 4), А Ф.Хацкевіча і Р.Р.Кручка (1981, № 5), К.І Шабуні (1963, № 3) і інш. Літ.- 14 торня СССР: Указ. содержання журнала 195/—1976 гг. М 1978 Міхась Шумейка. «-ІСЦІННА-ПРАВАСЛАЎНАЯ ЦАРК- ВА», «ІПЦ», назва «контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі». прыдуманай у лют.—сак 1933 супра цоўнікамі АДПУ БССР для ўзбуджэння крымінальнай справы і правядзення паліт. працэсу над праваслаўным духа- венствам Беларусі «Арганізацыя» скла- далася з 3 філіялаў: у Магілёве (6 ячэек), Віцебску (3 ячэйкі), Слуцку (1 ячэйка). Кіраўніком Магілёўскага філіяла быў прызначаны епіскап Дз.В Вашчынскі, Віцебскага — епіскап М С Поснікаў, Слуцкага — епіскап М.І.Шамяціла. У «ІПЦ» былі ўключаны прадстаўнікі пра- васл духавенства розных арыентацый — аўтакефалісты, абнаўленцы, «сергіеў- цы» Члены «арганізацыі» абвінавачва- ліся ў контррэв агітацыі, скіраванай на звяржэнне сав. улады, у «разлажэнні» калгасаў і саўгасаў. Да крымінальнай ад- казнасці было прыцягнута 75 чал , у т.л. 5 епіскапаў, 48 святароў і дыяканаў, 12 царкоўнаслужыцеляў. Толькі 9 чал прызналі сябе вінавагымі, астатнія былі абвінавачаны ў злачыннай дзейнасці па- казаннямі сведак. Ніякіх інш. доказаў існавання і дзейнасні «арганізацыі» след- ства не знаншло. Паводле рашэння т зв тройкі пры АДПУ ад 9 6 1933 праца- здольныя члены «ІПЦ» прыгавораны да зняволення ў папраўча-нрацоўныя лаге- ры тэрмінам ад 3 да 10 гадоў, астатнія высланы за межы Беларусі, пераважна ў Сібір і Казахстан. У 1957 КДБ БССР праверыў законнасць асуджэння ўсіх асоб, якія праходзілі па «справе «ІПЦ», і адмовіў у яе пераглядзе. У 1968 па зая- вах сваякоў пачалася рэабілітацыя асу- джаных. У чэрв. 1989 на падставе арт. 1 Указа Прэзідыума ВС СССР ад 16 1.1989 усе члены «ІПЦ» рэ- абілітаваны Таццяна Процька. Да арт. Іудаізм. Сінагога ў Гродне. Да арт. Іудаізм Сінагога ў Слоніме. Да арт. Іудаізм Сінагога ў Слоніме. Фраг- мент дэкору інтэр'ера ІУДАІЗМ, рэлігійны, нацыянальны і этычны светапогляд, які на працягу ты- сячагоддзяў зызначаў вераванні і жыц- цёвы ўклад яўрэяў У больш вузкім сэн- се — нац. яўр. рэлігія. Дзярж рэлігія Ізраіля. Узнік у 2-м тысячагоддзі да н.э. як прынцыпова новая рэліг. канцэпцыя, якая пасля заваявання яўрэямі Ханаана (стараж назва Палесціны) супрацыіа- ставіла полі гэістычным вераванням мяс- цовых і паўночнааравійскіх плямёнаў ідэю адзінага Бога — Яхве, стваральніка і ўладара Сусвету Адыі-раў гал. ролю ў станаўленні стараж дзяржавы — Ізраільска Іудзейскага царства (10 ст. да 509 ІУДАІЗМ н.э.). 3 пачатку зараджэння знаходзіўся ў канфлікце з рэліг. культамі Месапа- таміі і Егіпта, дзе панаваў політэізм. Пас- ля заваявання Блізкага Усходу Аляксан- драм Македонскім (4 ст. да н.э.) канфлікт найбольш абвастрыўся, аднак I. і элінізм у розных фсрмах і праявах уп лывалі адзін на аднаго. Монатэістычныя ўяўленні ў I. ўзмацніліся толькі ў 5 ст. да н.э. і былі звязаны з вяртаннем яўр. на- рода з вавілонскага палону. Пасля гэтага з явіўся сам тэрмін «I.», які ў яўр - эліністычнай л-ры быў антытэзай язычніцтву. Гал. крыніцай веравучэння ў I з яўляецца Біблія (прызнаецца толькі Стары Запавет), асн догмы выкладзены ў яе першых 5 кнігах, аб яднаных у Тору (Пяцікніжжа Майсеева). Яўр монатэізм адыграў вырашальную ролю ў стварэнні і фарміраванні тэалогіі і культу хрысці- янства і ісламу Цэнтрам I. ў 1 м тыся- чагоддзі да н.э. быў Іерусалімскі храм (у 586 да н.э. зруйнаваны вавіланянамі, ад- будаваны, у 70 н.э. канчаткова зруйнава- ны рымлянамі). У перыяд 2-га Храма найбольш поўным выражэннем I. стала Галаха — сукупнасць законаў, якія рэг- ламентуюць жыццё яўрэяў. Калі прак- тычна ўсё яўр. насельніцтва апынулася пад уладай Рыма (1 ст. да н.э. — 1 ст н.3.1, завяршылася фарміраванне вучэн- ня аб будучым прыходзе Месіі — збавіцеля з роду Давіда, 2-га цара Ізраіля. які павінен адрадзіць Ізраільска- Іудзейскае царства і прынесці вырата- ванне яўр. народу. Пасля зруйнавання 2-га Храма рэліг. жыццё ў I. зася- родзілася вакол сінагог — малітоўных дамоў, якія з явіліся з 4 ст. да н.э.; рэліг. кіраўнікамі сталі законавучыцелі — рабіны, якія выбіраюцца абшчынамі вернікаў і не маюць складанай іерархіі, як хрысціянскія свяшчэннаслужыцелі (гл ў арт Духавенства). Да 5 ст. н э. склалася другая па значэнш крыніца I — Талмуд.у якім сабраны ўсе даг- матычныя, рэліг.-этычныя і прававыя палажэнні I., рэгламентуюцца складаная абраднасць і нор.мы паводзін кожнага верніка. У далейшым у I творча ўзаемадзейнічалі процілеглыя ідэі і анта ганістычныя тэндэнцыі: этыка і рытуал, ідэя абранасці яўр. народа як носьбіта Божага адкрыцця і роўнасці ўсіх людзей, створаных «па ўзоры і падабенстве Бо- жым»; адданасць страчанай ралзіме, імкненне да вяртання на яе і адаптацыя да жыцця ў дыяспары 3 рас- паўсюджваннем хрысціянства (з 4 ст. — дзярж. рэлігія Рымскай імперыі) і ісламу (7 ст.), якія бяруць пачатак у I., узнік іх канфлікт з I яўрэйства адмовілася пры- знаць прэтэнзіі гэтых рэлігій быць адзінымі носьбітамі ісціны і разглядала іх як скажэнне I.; тыя, са свайго боку, ставіліся да I. як да нейкага гіст руды- мента і богаадступніцтва. Змены ў гіст. і сац. умовах не прывялі да сур ёзных зме- наў Галахі, якая на працягу многіх ста- годдзяў заставалася асновай жыццёвага
I 510 ІЎЕ ўкладу яўрэяў, а выкананне яе прадпісанняў вызначала прыналежнасць да яўрэйства, садзейнічала ізаляванасці ў іншаэтнічным і іншаканфесійным ася- роддзі ў дыяспары. У сувязі з эман- сіпацыяй яўрэяў (ураўнаванне ў правах з астатнім насельніцтвам) у 19 ст. ў шэ- рагу зах.-еўрап. краін узнікла супярэч- насць паміж неабходнасцю захавання вернасці I. і інтэграцыяй у навакольнае культ. асяроддзе. Вынікам гэтага стала зяўленне новых кірункаў у I., адроз- ненні паміж якімі вызначаюцца ад- носінамі да Галахі: выкананне ўсіх яе патрабаванняў абвяшчае артадаксальны I.; за сінтэз традыцыі з паступовымі рэ- формамі, якія не супярэчаць асновам Га- лахі, выступае кансерватыўны I.; ад- маўленне ад прызнання бясспрэчнасці законаў Галахі і выкананне толькі яе асобных палажэнняў характарызуе рэ- фармісцкі I. Першыя дакладныя звесткі аб пася- ленні яўрэяў-іудаістаў на землях Бела- русі вядомы з 14 ст. Гэта акты аб прыві- леях 1388—89 вял. князя Вітаўта, дадзе- ныя 5 яўр. абшчынам ВКЛ: у Троках, Брэсце, Гродне, Луцку і Уладзіміры-Ва- лынскім. У цэнтр. і ўсх. Беларусі яўрэі рассяліліся з 16 ст. Тады пачалося буд-ва мураваных і драўляных сінагог, якія былі ў кожным мястэчку і па некалькі ў кож- ным горадзе. Акрамя сінагог у многіх нас. пунктах існавалі і невял. малітоўныя дамы. 3 16 ст. на Беларусі вядомы іудзейскія рэліг. навуч. ўстановы — ешы- боты (старэйшая ў Брэсце). У 18 ст. з Валыні на Беларусь пачала пранікаць новая містычная рэліг. плынь — хасідызм. Хасідскія лідэры — цадзікі (святыя, праведнікі) — „у адрозненне ад рабінаў лічыліся пасрэднікамі паміж вернікамі і Богам, цудатворцамі і празор- цамі. На Беларусі хасідызм меў больш рацыянальны, чым на Украіне, харак- тар, і атрымаў мясцовую самабытную форму — хабад. Паміж хасідамі і прыхільнікамі арта даксальнага рабінскага I. (іх хасіды называлі мітнаг- дым — «апаненты») разгарнулася ак- тыўная палеміка ў форме памфлетаў, ад- лучэння хасідаў ад сінагогі (херэм). уза- емных даносаў уладам. Хасідскаму містыцызму мітнагдым супрацьпастаўля- лі рабінскую вучонасць, дзеля чаго знач- на пашырыў сетку ешыботаў. Неафіц. прымірэнне паміж бакамі ў 19 ст. тлума- чылася гал. чынам агульнай барацьбой супраць хаскалы (гаскалы, літаральна «асвета») — яўр. інтэлігенцкага руху, удзельнікі якога імкнуліся да авалодання еўрап. свецкімі ведамі і грэбавалі абрад- насцю I. Большасць іудзейскіх абшчын Беларусі заставалася пад уплывам рабінаў. Пасля 1917 значэнне 1. ў жыцці яўрэяў у БССР у выніку рэв. пераўтва- рэцняў, нац. эмансіпацыі, развіцця свец- кай адукацыі, антырэліг. прапаганды і інш. моцна скарацілася. Ешыботы і па- чатковыя рэліг. школы — хедэры — былі закрыты. сінагогі выкарыстоўваліся для свецкіх патрэб. У Зах. Беларусі ў 1921 — 39 1. захоўваў свае пазіцыі. У час Вял. Айч. вайны ням.-фаш. захопнікі ў ходзе генацыду яўр. народа знішчалі і помнікі матэрыяльнай культуры I. (спалены ўсе драўляныя сінагогі Беларусі). У 1980-я г. пачалося адраджэнне яўр. нац.-культур- нага і рэліг. жыцця. На 1.1.1995 у Рэс- публіцы Беларусь зарэгістравана 15 іудзейскіх абшчын. Акрамя яўрэяў I. вы- знаюць некаторыя інш. этна-кан- фесійныя групы, напр. караімы. Якаў Басін, Юрый Бажэнаў. ІЎЕ, гар. пасёлак, цэнтр Іўеўскага р-на, на р. Іўянка. За 158 км на У ад Гродна, 10 км ад чыг. ст. Гаўя. 8,6 тыс. ж. (1995). Вядома ў пісьмовых крыніцах з 1-й пал. 15 ст. як велікакняжацкі двор. У 1444 аддадзена вял. князем ВКЛ Казімірам маршалку земскаму літ., на- месніку наваградскаму Пятру Мантыгер- давічу, які каля 1495 заснаваў касцёл. У 1-й пал. 16 ст. належала князям Забя- рэзінскім, у 1558—1654 — Кішкам. У 1561 мястэчка Ашмянскага пав. У 2-й пал. 16 ст. адзін з цэнтраў арыянства ў ВКЛ. Тут знаходзіліся арыянскія друкар- ня і школа, рэктарам якой у 1585—93 быў Я.Л.Намыслоўскі. У 1598 у I. 2 кар- чм'ы, 129 сядзібных пляцаў, 19 пляцаў адведзена за мястэчкам для татараў. У 1630-я г. М.Кішка перадаў Петрапаўлаў- скі касцёл і кляштар бернардзінцам; у гэ- ты ж час пабудаваны драўляны фарны касцёл. Пры кляштары дзейнічалі шко- ла, шпіталь, б-ка. У 1634 мястэчка скла- далася з рынка, 3 вуліц, мела 180 два- роў. У сярэдзіне 17 — 1-й пал. 19 ст. ўладальнікамі I. былі Слушкі, Глябовічы, Жыжэмскія, Агінскія, Сапегі, Тызен- гаўзы. 3 1795 у складзе Рас. імперыі, з 1843 належала графам Замойскім. Пасля сял. рэформы 1861 у I. адбылося Іўеўскае выступленне сялян 1861- У 1897 цэнтр воласці Ашмянскага пав. Віленскай губ., 2828 ж., 387 двароў, кас- цёл, капліца, сінагога, 3 яўр. малітоўныя дамы, мячэць, нар. вучылішча, аптэка, млын, 17 крам, 4 карчмы, 5 кірмашоў штогод. У 1915 акупіравана герм. вой- скамі, у 1919—20 занята Чырв. Арміяй, польскім войскам. У 1921—39 у складзе Пол'ьшчы, мястэчка, цэнтр гміны Вало- жынскага пав. Навагрудскага ваяв. 3 1939 у БССР, з 15.1.1940 гар. пасёлак, цэнтр раёна. 3 29.6.1941 да 8.7.1944 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў I. і раёне 2621 чал. У 1971 5 тыс. ж. Райсельгасхімія, хлебазавод, кансервавы з-д (у прыгарадзе I. в. Саўгуці), лясгас, перасоўная механіз. ка- лона. Сярэдняя школа, школа-інтэрнат, муз. школа, дзіцяча-юнацкая спар- тыўная школа, Дом піянераў і школьні- каў, 4 дашкольныя ўстановы, Дом куль- туры, 2 б-кі, бальніца. Брацкія магілы сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вай- ну. Помнікі архітэктуры: кляштар бер- нардзінцаў (1-я трэць 17 ст.) з Петра- паўлаўскім касцёлам (канец 15—17 ст.), мячэць (1884, дзейнічае). Царква (1994). Літ.: Кушнярэвіч А.М. Культавае дойлідства Беларусі XIII—XVI стст.: Гіст. і архіт. даслед. Мн., 1993. С. 46—53; Лю- б а в с к н й М. Областное деленне н мест- ное управленме Лнтовско-Русского госу- дарства... М.. 1892. С. 119—120. Валерый Шаблюк. ІЎЕЎСКАЕ ВЫСТУПЛЕННЕ СЯЛЯН 1861. Адбылося ў адказ на сялянскую рэ- форму. Абнародаванне Маніфеста і Па- лажэнняў 19-2.1861 выклікала ў сялян расчараванне. Іх спадзяванні на панскую зямлю і на вызваленне ад падпарадка- вання былым уладальнікам не спраўдзілася. Вясной 1861 на Беларусі пракацілася хваля сял. выступленняў. У Віл'енскай іуб. цэнтрам іх стала мяст. Іўе Ашмянскага пав., якое ўваходзіла ў склад маёнтка графіні Замойскай. У вы- ступленні таксама прынялі ўдзел сяляне суседніх маёнткаў і сумежнага Навагруд скага пав. Сяляне лічылі аб'яўленыя за- коны фальшывымі і былі перакананы, што паны і начальства хаваюць ад іх сап- раўдныя Маніфест і Палажэнні. Яны ад- мовіліся выконваць павіннасці і сталі збірацца вял. групамі для ўзгаднення сваіх дзеянняў. У хваляваннях удзель- нічала каля 10 тыс. чал. Для спынення беспарадкаў 28 сак. ў Іўе накіраваны член Віленскай губ. установы па сял. справах Э.А.Умястоўскі, аднак яго спро- бы супакоіць сялян мірнымі сродкамі аказаліся марнымі. Было прынята ра- шэнне сілай задушыць выступленне. У Іўе ўведзены 3 роты Рэвельскага і 1 рота Эстляндскага пяхотных палкоў. У час сутычкі больш як 10 сялян атрымалі ра- ненні, а 60-гадовы стары памёр ад атры- маных удараў. Кіраўнікі выступлення арыштаваны і аддадзены пад суд. Уладзімір Крук. ІЎЕЎСКІ РАЁН, размешчаны на ПнУ Гродзенскай вобл. Пл. 1,9 тыс. км2, нас. 39,6 тыс. чал. (1994). Цэнтр — г.п. Іўе. На Пн Лідская раўніна, на Пд Верхнянё манская нізіна. Працякае р. Нёман з прытокамі Бярэзіна і Гаўя. Пад лесам 38% тэр. раёна. Праходзяць чыгунка Ліда—Маладзечна, аўтадарога Гродна— Мінск. Утвораны 15.1.1940 у Баранавіцкай вобл. 12.10.1940 падзелены на 14сельса- ветаў: Галімшчынскі, Геранёнскі, Дай- лідскі, Драбышоўскі, Жамыслаўскі, Іўеўскі, Князікоўскі, Ліпнішкаўскі, Морынскі, Некрашоўскі, Слесароўскі, Старчаняцкі, Суботніцкі, Суражскі. У 1940 у 5 вёсках раёна створаны калгасы, саўгас «Жамыслаўль», МТС у Ліпні- шках. У Вял. Айч. вайну ў канцы чэрв. 1941 акупіраваны ням.-фаш. за- хопнікамі, якія загубілі ў раёне 2621 чал. Дзейнічалі партыз. брыгады імя Кірава, «Уперад», імя Аляксандра Неўскага, Іўеўскія падп. райкомы КПБ(б)Б і ЛКСМБ. Выдавалася падп. газ. «Мстн- тель». Раён вызвалены ў пач. ліп. 1944 войскамі 3-га Бел. фронту ў ходзе Вільнюскай аперацыі 1944. 3 20.9.1944 у складзе Маладзечанскай вобл. У канцы 1954 завершана калектывізацыя. 3 8.1.1954 у складзе Гродзенскай вобл., 20.1.1960 да раёна далучана частка тэр.
Юрацішкаўскага р-на. На 1.1.1993 у ра- ёне 2 гар. пасёлкі (Іўе і Юрацішкі), 391 сельскі нас. пункт 10 сельсаветаў: Бак штаўскі, Геранёнскі, Іўеўскі, Лаздунскі, Лялюкінскі, Ліпнішкаўскі, Морынскі, Суботніцкі, Трабскі, Эйгердскі. 16 калга- саў. Асфальтавы, цагельны, кансервавы і агароднінасушыльны заводы, малаказа- вод хлебазавод, 8 малых прадпрыемст- ваў. У раёне 16 сярэдніх, 17 базавых. 5 пач. школ, дапаможная школ; -інтэрнат, 3 музычныя школы, дзіцячая школа мас- тацтваў, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, 48 клубных устаноў, 49 б-к. 8 бальніц, 1 амбулаторыя, 27 фельч.-аку- шэрскіх пунктаў. Выдаецца газ. «Іўеўскі край». Найбольш значныя археал помнікі: Мікалаева, Морына, Трабы. Брацкія магілы сав воінаў і партызан у вёсках Бакшты, Барава, Жамыслаўль, Ліпнішкі, Чапунь і інш. Магілы ахвяр фашызму ў в. Белы Бераг, Косці. Пят- ровічы, Стоневічы, Ятаўтовічы. Помнік у гонар Лідскага міжраённага падп. парт- цэнтра КП(б)Б і партызанам у Бакштах. Помнікі архітэктуры: цэрквы — Петра- паўлаўская (1784) у в. Трабы, Мікалаеўская (пач. 20 ст.) у в. Морына, касцёлы — Мікалаеўскі (16—19 ст.) у в Геранёны, св. Марыі (1772) у в. Дуды, Троіцкі (2-й пал 18 ст.) у в. Сурвілішкі, Раства Багародзіцы (пач. 20 ст.) у в. Трабы. Казіміраўскі (пач. 20 ст.) у в. Ліпнішкі, Сямёнаўскі (1904) у в. Лазду- ны, касцёл (1907) у в. Суботнікі, капліца (канец 19 — пач. 20 ст.) у в. Ліпнішкі; руіны замка 15—16 ст. ў в. Геранёны, сядзіба 1870-х г. у в. Жамыслаўль. Ірына Багільч. «IX ІМЁНАМІ НАЗВАНЫ...», «Ііх мменамн названы», энцыкла- педычны даведнік пра людзей, імёнамі якіх на Беларусі названы нас. пункты, прадпрыемствы, калгасы, навуч. ўста- новы, вуліцы, паркі і інш. Выдадзены ў 1987 на рус. мове выд-вам «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» імя П.Броўкі. Змяшчае больш за 1800 біягр. артыкулаў ІШКАЛДЗЬ, вёска ў Петкавіцкім с/с Баранавіцкага р-на. За 40 км ад Бара- навіч, 15 км ад чыг ст. Хвоева. 350 ж., 154двары (1994). У пісьмовых крыніцах упамінаецца ў 1-й пал. 15 ст., належала Неміровічам, Ільінічам, Радзівілам, Вітгенштэйнам. У 1449 смаленскі намеснік М.Неміровіч за- снаваў касцёл, у 1472 пабудаваны Ішкалдскі Троіцкі касцёл. У 1579 I. мяс- тэчка, 82 сядзібы, 2 карчмы, у 1598 ры- нак, 2 вуліцы, 69 двароў, у 1755 — 89 двароў. 3 1793 I. у складзе Рас. імперыі. У 19 ст. мястэчка і сяло Гарадзейскай вол. Навагрудскага пав. Мінскай губ. У 1897 сяло, 120 двароў, 628 ж., царква, магазін, крама, карчма; 1 кірмаш на год. 3 1921 у складзе Польшчы, у Бара- навіцкім пав. Навагрудскага ваяв. У 1923 — 691 ж., 136 двароў. 3 1939 у БССР, з 1940 у Навагрудскім р-не. У I. сярэдняя школа, бібліятэка, сельскі клуб, магазін. Валерый Шаблюк. ІШКАЛДСКІ ТРОІЦКІ КАСЦЁЛ Па- будаваны ў 1472 з цэглы М.Неміровічам Ішкалдскі Троіцкі касцёл. у гатычным стылі ў в. Ішкалдзь Бара- навіцкага р-на. У 2-й пал. 16 ст. перай- шоў да кальвіністаў, у 1641 вернуты ка- толікам, у 1866—1919 праваслаўны храм, пасля зноў касцёл. У 1970-я г. рэ- канструяваны. Асноўны прамавугольны ў плане аб'ём накрыты двухсхільным дахам са стром- кімі шчытамі на тарцах, пяцігранная апсіда пад шматсхільным дахам. 3 паўн. боку да апсіды прылягаюць невысокія сакрысціі і паўкруглы аб'ём з вітымі ўсходамі. Масіўныя сцены ў ніжняй час- тцы арнаментаваны сеткаватай муроўкай (пазней атынкаваныя). Гал. і бакавыя фасады ўмацаваны контрфорсамі. Акон- ныя праёмы маюць паўцыркульныя. 511 ІШЧАЛНА праём увахода — стральчатае завяршэн- не. Унутры асн. аб'ём падзелены 4 слу- памі на 3 нефы, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі, у апсідзе — нервюрнае скляпенне. ІШЧАЛНА, вёска ў Мажэйкаўскім с/с Шчучынскага р-на. За 12 км на ПнУ ад Шчучына, 8 км ад чыг. ст. Скрыбаўцы. 90 ж., 38 двароў (1995). У пісьмовых крыніцах канца 15 — пач. 16 ст. ўпамінаецца як маёнтак Да- войнавічаў у Лідскім пав. Каля 1515 літ падкаморы Андрэй Давойнавіч заснаваў тут касцёл св. Тройцы. У 1547 Станіслаў Давойнавіч паводле прывілея Жыгімонта I залажыў у I мястэчка На працягу 17 ст. маёнткам і мястэчкам валодалі Лімонты, Вішнявецкія, Палупяты, Радзімінскія-Францкевічы, Скарбек-Ва- жынскія. У 1690 — 53 двары. У 1758 гродзенскі харунжы Ю.Вал пабудаваў у I. мураваны касцёл. 3 1795 у Рас імперыі. У 19 ст. мястэчка і вёска Шчу- чынскай вобл. Лідскага пав. Віленскай губ., уладанне Скарбек-Важынскіх. У 1897 — 118 ж., 14 двароў. паштовая станцыя У 1915 акупіравана герм. вой- скамі. у 1919—20 занята польскім вой- скам, Чырв. Арміяй У 1921—39 у скла- дзе Польшчы, вёска і фальварак у Шчу- чынскай гміне Лідскага пав Навагрудскага ваяв. 3 1939 у БССР, з 12.10 1940 у Гардзеевіцкім с/с Жалудоц- кага р-на. У Вял. Айч. вайну ў 1941—44 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. 3 17.4.1962 у Шчучынскім р-не. У складзе саўгаса «Вялікае Мажэйкава», аддз. су- вязі, магазін. Помнік архітэктуры — Троіцкі касцёл (1758). Валерый Шаблюк
КААПЕРАЦЫЯ К, дванаццатая літара бел алфавіта. Па- ходзіць з кірыліцкай К («кака»), што ўзнікла на аснове грэка візантыйскай ус- таўнай К(«капа»). У старабел. графіку перайшла са старажытнарус. пісьменнасці. Абазначала зычныя гукі «к», «к » («карта», «кнлнм'ь» — «к'ілім») Мела таксама лічбавае значэн- не «дваццаць» У рукапісах 14—17 ст. у сувязі з функцыянаваннем розных пісь- мовых школ і выкарыстаннем розных ты- паў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія дапамагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў У 16 ст , акрамя ру- капіснай. набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф Скарыны, стала адроз- нівацца таксама як малая і вялікая. хоць ужыванне вял літары ва ўласных імё- нах, геагр. назвах і пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным. У сучаснай бел. мове абазначае шумныя глухія выбухныя заднеязычныя зычныя гукі *к», «к'» («колас», «крохкі — «кррхк і», «ракі- та» — «рак іта»). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму. Ужываецца ў афіцыйных абрэвіяту- рах — «КБ», «ЦКК». Пры класіфіка- цыйным падзеле мае значэнне «адзінац- цаты» (група «К»), пры лічбаван нума- рацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным ну- марам (пункт № Зк). Алесь Булыка. КААПЕРАЦЫЯ (ад лац. соорегаііо суп- рацоўніцтва), 1) кааперацыя працы, форма арганізацыі працы, пры якой значная колькасць людзей су- месна ўдзельнічае ў адных ці розных, але звязаных паміж сабой працэсах пра- цы. 2) Сукупнасць арганізацыйна афор- мленых самадзейных добраахвотных аб яднанняў, якія маюць на мэце сумес- ную гасп. дзейнасць ці яе абслугоўванне. Сродкі К складаюцца з паявых і членскіх узносаў, прыбытку ад гасп. дзейнасці. У адрозненне ад прыватна- капіталіст. фірмаў і акц. т-ваў першачар- говая мэта К. — забеспячэнне спажы- вецкіх, вытворчых і інш. эканам патрзб сваіх членаў, а не дасягненне максімаль- нага прыбытку Яна аб'ядноўвае асоб, што карыстаюцца яе паслугамі ці прыма- юць удзел у гасп. дзейнасці. 3 гэтага вынікае дэмакр. характар кіравання К.: адзін пай — адзін голас. К , якая атры- мала шырокае развіццё ў краінах Зах. Еўропы, ужо ў сярэдзіне 19 ст. знайшла гэарэтычнае абгрунтаванне ў працах прыхільнікаў і дробнатаварнай, і буйной вытв-сці (Э.Давід, К.Каўцкі і інш ). Марксісты разглядалі К. як пераходны этап да поўнай камуніст вытв-сці, на- роднікі ў Расіі (пазней эсэры) — як маг- чымасць накіраваць развіцце вёскі па не- капіталіст. шляху. Бальшавікі, у т.л. У І.Ленін, у канцы 1917 — пач. 1918 не ўяўлялі будучыні краіны без планавай вытв-сці і планавага размеркавання пра- дуктаў на аснове аб яднання на- сельніцтва ў спажывецкія вытв камуны пры далейшым пераўтварэнні грамадства ў адзіны вытв. кааператыў. Ва ўмовах грамадз вайны ў Расіі такі тэарэтычны 1 2 3 к к к 4 5 6 Кы Кк Кк к к 10 11 Кк к Літара «К»: I — устаў II ст.; 2 — скорапіс 15 ст.; 3 — паўустаў 15 ст.; 4 — скорапіс 16 ст.; 5 — шрыфт Ф.Скарыны 16 ст.; 6 — Ста- тута ВКЛ 1588; 7 — паўустаў 16 ст.; 8 — паўустаў 17 ст.; 9 — скорапіс 17 ст.; 10 — друкаваная 17 ст.; II — грамадзянская 18 ст пастулат выявіўся ў абмежаванні функ- цый К. як апарату размеркавання Прак- тыка жыцця і тэарэтычныя распрацоўкі прыхільнікаў шмагстайнасш формаў К. (А.В.Чаянаў, М Макараў і інш ) садзей- нічалі перагляду Леніным сваіх поглядаў на К. Сярод бальшавіцкіх кіраўнікоў праблсма К. найбольш грунтоўна раз- гледжана ў працах М.І.Бухарына Гіст. асаблівасці і спецыфіка развіцця с.-г. вытв-сці на Беларусі ў 1920 я г прад- вызначылі тэарэтычныя распрацоўкі Р.А.Бонч Асмалоўскага, Г I Гарэцкага, І.А.Кіслякова і інш (Беларусь—«Чырво- ная Данія», пераважнае развіццё каапе- ратываў з невысокай ступенню абагуль- нення маёмасці, абслугоўваючых аднаа- собную сял гаспадарку). Практычнае ажыццяўлснне яны знайшлі ў дзейнасці Нар. камісарыята земляробства БССР, які ў 1925—28 узначальваў Дз Ф Прыш- чэпаў. Уніфікацыя дзярж жыцця ў СССР абумовіла аднастайнасць поглядаў і цесную залежнасць К ад палітыкі сав. улад. 3 пачаткам ажыццяўлення сталін- скай мадэлі пабудовы сацыялізму сфера дзейнасці К была рэзка звужана. Пэў- ныя зрухі адбыліся ў канцы 1950 — пач. 1960-х г , аднак яны закранулі ў асн жыллёвую К. Імкненне сав кіраўніцтва задзейнічаць фактар працоўнай ініцыя- тывы («чалавечы фактар») у канцы 1980-х г. выявілася ў павелічэнні ўвагі да К, пашырэнні яе функцый, што знайш- ло сваё адлюстраванне ў шэрагу закана- даўчых актаў. К. адрозніваюцца павод- ле сферы дзейнасці (вытворчая, спажы- вецкая. крэдытная і інш), па тэрыторыі (гарадскія, сельскія). сац. прыкмеце (ра- бочыя, сялянскія, рамесніцкія). Асн. формы К: спажывецкая, сельскагаспа- дарчая, прамысловая, крэдытная. жыл- лёвая. К спажывецкая — форма до- браахвотнага аб яднання насельніцтва для закупкі і продажу спажывецкіх тава- раў на аснове паявога ўдзелу яе членаў. Упершыню з явілася ў Вялікабрытаніі ў пач. 1840-х г., у 2-й пал. 19ст. пашыры- лася па ўсёй Зах Еўропе, а ў 1916—17 ужо складала каля 35% агульнага тава- раабароту яе краін. У Расп першае спа- жывецкае т-ва створана ў 1865. да 1890-хг тут спажывецкая К развівалася пераважна сярод гар. насельніцтва На Беларусі гал. перашкодай для яе развіцця быў добра наладжаны прыват- ны дробнааптовы і рознічны гандаль. Першы на Беларусі статут т ва спа- жыўцоў распрацаваны ў 1883 у Віцебску. Толькі з пач. 20 ст ва ўсх Бе- ларусі кааператыўны рух становіцца ма- савым: у 1901 афармляецца Рэчыцкае т-ва, у 1908 — Віцебскае, у 1913 — По- лацкае. У 1917 дзейнічала 359 т-ваў спажыўцоў У адпаведнасці з законам Часовага ўрада ад 20.3 1917 «А6 каапе- ратыўных таварыствах і іх саюзах* у Мінску адбыўся агульнакааператыўны з езд і створаны Савет спажывецкіх т-ваў Мінска і Мінскага пав. Савет меў на мэце размеркаванне прадуктаў харчавання і прадметаў першан пеабходнасці паміж спажывецкімі т-вамі пад непасрэдным кантролем урада У гэты ж час адбыўся
1-ы з'езд закладчыкаў Віленскага саюза кааператываў у Дзісне. Пры сав. уладзе выкарыстанне спажывецкай К. пераваж- на як размеркавальнага механізму пра- дугледжваў дэкрэт СНК РСФСР ад 10.4.1918 «Аб спажывецкіх каапера- тыўных арганізацыях». Быў створаны Цэнтр. саюз спажывецкіх т-ваў Бел. краю. 3 пачаткам польскай акупацыі развіццё К. сустрэла пэўныя перашкоды. 15.4.1920 на мяркуемы з’езд сабраліся прадстаўнікі ад спажывецкіх т-ваў Мін- скага, Барысаўскага, Вілейскага, Ігумен- скага і Слуцкага пав. (сярод іх В.Л.Іва- ноўскі, У.М.Ігнатоўскі, І.У.Канчэўскі і інш.), аднак з'езд быў адгэрмінаваны на неакрэслены час. 28—30.5.1920 адбыўся 1-ы з'езд Віленскага саюза кааператы- ваў, які меў філіі ў Маладзечне, Лідзе. Дзісне і інш. У БССР восенню 1920 ство- раны Бел. цэнтр. саюз спажывецкіх т-ваў (Цэнтрабелсаюз, ЦБС), які павінен быў дзейнічаць на аснове дэкрэта СНК РСФСР ад 16.3.1919 «Аб спажывецкіх камунах» як цэнтр. апарат размерка- вальнага механізму. Але ўжо ў жн. 1921 К. была выведзена з-пад падпарадкаван- ня Нар. камісарыята харчавання. Спа- жьшецкая К. атрымала магчымасць ства- раць добраахвотныя саюзы спажыўцоў з мэтай абмену на прадукты тавараў, якія атрымлівалі па месцы працы рабочыя ў якасці натуральнай прэміі. Са складу спажывецкай К. ў 1921 былі вылучаны с.-г., крэдытная і прамысл. К. У канцы 1922 К. перайшла ад прадуктаабмену да гандлю, да грашовых разлікаў з сялянст- вам. Акрамя спажывецкіх т-ваў, ЦБС аб'яднаў саюзы рабочых кааператываў. Спажывецкая К. разглядалася сав. ўла- дамі як орган, закліканы весці барацьбу з прыватнікам. Пры стварэнні кааператы- ваў у 1918 — 23 мелі месца элементы прымусовасці. У 1923 зроблена спроба зноў злучыць спажывецкую К. з сельска- гаспадарчай (т.зв. «палітыка інтэграла»), аднак яна скончылася беспаспяхова. 3 узбуйненнем БССР у 1924 ЦБС рэар- ганізаваны ў Бел. саюз спажывецкіх каа- ператыўных аб'яднанняў (Белкаапсаюз). У гэты час пад уплывам нэпа назіраўся сапраўдны ўздым К.: усталяваўся прын- цып добраахвотнасці, хутка расла коль- касць пайшчыкаў (у 1924 — 111 тыс., у 1928 — 508,5 тыс.). У 1924 спажывец- кая К. аб'ядноўвала 16,8% сял. гаспада- рак БССР, у 1927 — 40,7%. Дзяржава вызначала для спажывецкай К. шэраг ільгот, але адначасова выпрацоўвала розныя формы кантролю над ёй. У 1929—32 спажывецкую К. выкарысталі для прымусовай калектывізацыі сель- скай гаспадаркі. Вясной 1930 адбылося ўзбуйненне нізавога звяна, былі створаны раённыя спажывецкія т-вы (райпо), праз якія ішло забеспячэнне таварамі што- дзённага попьпу калгасаў і дробных вы- творцаў. Гэтым зроблены чарговы крок да поўнага скасавання рыначных ад- носін. К. захавала шэраг рысаў каапера- тыўных структур 1920-х г., аднак пасту- пова ператваралася ў дадатак камандна- адм. механізма. У 1935 гандлёвая сетка спажывецкай К. ў гарадах перададзена ў сістэму наркамата гандлю. 3 гэтага часу Белкаапсаюз абслугоўваў толькі вясковае насельніцтва. У гады 2-й сусв. вайны ма- тэрыяльна-тэхн. база К. на Беларусі бы- ла разбурана, у 1940—50-я г. ішло яе ад- наўленне. Па-ранейшаму заставаўся пільным кантроль з боку парт. органаў, існавала абавязковае членства ў К. У 1960—80-я г. выраслі магчымасці спа- жывецкай К. па перапрацоўцы с.-г. пра- дукцыі (выпуск кансерваў павялічыўся ў 58 разоў). У 1990 доля спажывецкай К. ў закупках прадукцыі сельскай гаспа- даркі складала 47% па бульбе, 64% па грыбах, 81% па мёдзе і інш. К. с е л ь с к а г а с п а д а р ч а я — форма К., якая аб'ядноўвае сялянскія гаспадаркі для сумеснай вытворчасці с.-г. прадукцыі ці для ажыццяўлення інш. эканам. патрэб (перапрацоўка і збыт прадукцыі, забеспячэнне сродкамі вытв-сці і інш.). Сельскагаспадарчая К. пашырылася ў краінах Зах. Еўропы і Расіі ў 2-й пал. 19 ст. На Беларусі яе ўзнікненню і пашырэнню садзейнічалі спецыялізацыя с.-г. вытв-сці (мяса-мало- чная жывёлагадоўля, ільнаводства) у 19 ст. і Сталыпінская аграрная рэформа ў пач. 20 ст. Аднак арганізац. афармленню К. перашкодзіла 1-я сусв. вайна. У 1919 у час польскай акупацыі па ініцыятыве бел. эсэраў створаны Бел. цэнтр. саюз сельскай гаспадаркі на чале з аграномам К.Цярэшчанкам. 22.9.1921 с.-г. секцыя Бел. цэнтр. саюза спажывецкай каапера- цыі (ЦБС) вылучана ў самастойную арг-цыю па кіраўніцтве с.-г. каапера- цыяй — Цэнтр. саюз сельскай гаспадаркі Беларусі. 24.10.1921 пастановай Прэзідыума ЦВК БССР зацверджана ча- совае праўленне саюза. У крас. 1922 на нарадзе ўпаўнаважаных с.-г. кааперацыі і калгасаў прадстаўнікі калект. гаспада- рак прынялі рэзалюцыю аб уваходжанні іх у саюз сельгаскааперацыі. 26.б— 1.7-1922 адбыўся 1-ы Усебел. з'езд упаў- наважаных с.-г. т-ваў, прамысл. арцеляў і калектыўных гаспадарак, які асн. ячэй- кай с.-г. К. вызначыў с.-г. т-вы з універ- сальнымі функцыямі. Наступным звяном былі раённыя саюзы К., якія ў сваю чар- гу аб'ядноўваліся ў Бел. цэнтр. саюз с.-г. і прамысл. т-ваў — Белсельпрамсаюз. Далейшае паглыбленне ў 1924 — 27 спецыялізацыі с.-г. вытв-сці ва ўмовах нэпа вызначыла хуткі рост спец. відаў сельскагаспадарчай К.: малочна-жывё- лагадоўчых, садова-агародных, птушка- гадоўчых і інш. У 1920-я г. дзейнічаў прынцып матэрыяльнай зацікаўленасці (свабоднае размеркаванне прыбытку, вы- плата дывідэндаў на ўнесены пай), вы- плата грашовых прэмій за перамоіу на с.-г. конкурсах. На 1.1.1926 К. ахоп- лівала 20,9% сял. гаспадарак Беларусі, а на 1.10.1927 — 35,9%. У спец. відах К. актыўна ўдзельнічала сярэдняе і замож- нае сялянства. Афіц. ўлады разглядалі К. найперш як дапамоіу беднаце, таму з 1924 з'явіліся абмежаванні для заможна- га сялянства. Аднак у машынных т-вах (па сумесным выкарыстанні с.-г. машын) заможныя сяляне ў 1926 складалі 11% (удвая больш, чым іх удзельная вага ў 513 V КААПЕРАЦЫЯ К масе вясковага насельніцтва). Першыя машынныя т-вы арганізаваны на Бела- русі ў 1923, у 1926—27 іх было 188. 3-за падтрымкі К. беднаты, вял. ільгот і крэ- дытавання кааператываў уласныя ня- значныя сродкі арг-цый К. не давалі маг- чымасці гаспадарыць без умяшання дзяржавы. Кааператыўнай дзейнасці пе- рашкаджала дубліраванне функцый роз- нымі відамі К., велізарны адм. апарат, марнатраўства, крадзяжы і інш. 3 канца 1920-х г. дзяржава ўсё часцей умешвала- ся ў справы К., калектыўныя гаспадаркі трацяць рысы каап. структуры. У 1920— 30-я г. колькасць с.-г. кааператываў іс- тотна скарацілася ў выніку пераўтварэн- ня іх у калгасы. У кастр. 1928 у сама- стойную арг-цыю выдзелена Цэнтр. секцыя калгасаў пры Белсельсаюзе (гл. Белкалгасцэнтр). У выніку рэар- ганізацыі структуры К. ў 1929—30 ство- раны 3 буйныя саюзы с.-г. кааперацыі: Бел. цэнтр. саюз паляводчых с.-г. каапе- ратываў — Белпаляводсаюз (з 1930 Бел. ільнаводнаканапляводчы саюз — Беліль- носаюз), Бел. саюз мяса-малочнай каа- перацыі (Белмалжыўсаюз, з 1931 Бел. цэнтр. саюз хлебажывёлагадоўчай ка- аперацыі — Белхлебажывёлаводсаюз) і •Бел. цэнтр. саюз садова-агароднай і пча- лаводчай К. (Белсадагародсаюз). У 1930-я г. з с.-г. К. выключаны тарфяныя і рыбалоўныя кааператывы (пераладзены прамысл. К.). Рэарганізацыя каап. сіс- тэмы мела на мэце паглыбленне спецы- ялізацыі с.-г. вытв-сці рэспублікі, але выклікала найперш узмацненне цэнт- ралізацыі і адзяржаўлівання каап. струк- тур, вяла да страты імі эканам. самастой- насці. У лют. — маі 1932 скасаваны Бел- садагародсаюз, Белхлебажывёлаводсаюз і Белільносаюз, іх структуры на месцах перададзены адпаведным дзярж. нарых- тоўчым арг-цыям, а таксама Белкалгас- цэнтру. 3 пач. 1990-х г. пачалося адра- джэнне с.-г. К. праз вяртанне калгасаў на статуты кааператываў. К. прамысловая — форма К., якая аб'ядноўвае дробных вытворцаў (са- матужнікаў, рамеснікаў) для сумеснай вытв-сці тавараў і аказання паслуг. Упершыню ўзнікла ў Францыі, Германіі ў сярэдзіне 19 ст. У Расіі і на Беларусі пачала развівацца з 1917—18, калі сав. ўлада заахвочвала аб'яднанне ў прамысл. арцелі і стварэнне саюзаў К. па вытвор- чым і тэр. прынцыпах. Да 1925 прамысл. К. ў БССР знаходзілася ў складзе Бел- сельсаюза, у снеж. 1925 створаны асобны Бел. саюз саматужна-прамысл. каапера- тываў — Белсаматужпрамсаюз (у 1931 пераймендваны ў Бел. саюз прамысл. К. — Белкааппрамсаюз). Прамысл. К. хутка пашыралася, на пач. 1930-х г. яна аб'ядноўвала 11,2 тыс. дробных вытвор- цаў. У 1932 галіновыя аб'яднанні саюза рэарганізаваны ў спецыялізаваныя саю- зы з перадачай ім аператыўна-гасп. фун- кцый Белкааппрамсаюза, які ў сувязі з гэтым быў перайменаваны ў Бел- савет
КАБЛТ прам. кааперацыі Белкааппрамсавет). У 1960 на Беларусі прамысл. К. ліквіда- вана, яе прадпрыемствы перададзены ў сістэму мін-ва мясц прам-сці К. крэдытная — форма К., якая аб'ядноўвае таваравьггворцаў ці ўвогуле частку насельніцтва для задавальнення патрэб у дробным крэдыце (вытворчым ці спажывецкім). Яе сродкі складаюцца з паявых і членскіх узносаў, з працэнтаў па пазыках, субсідый дзяржавы, з пры- бытку ад выпуску пазык і інш. Крэдыт- ная К. ў асн. падраздзяляецца на гар. і сельскую. Першыя арг-цыі створаны ў Германіі ў 1850 з мэтай пазбавіцца ад ліхвярскага прыгнёту, у Расіі ў 1865. У 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. крэдытная К. пашырылася на Беларусі. Наяўнасць вял. колькасці дробнатаварных вытвор- цаў у горадзе і вёсцы, дробных гандля- роў, якія не крэдытаваліся ні банкамі, ні т-вамі ўзаемнага крэдыту, стварыла спрыяльныя ўмовы для развіцця сеткі дробных крэдьггных устаноў, заснаваных на кааператыўных пачатках. У 1904 яны мелі 4,1 млн. руб., у 1914 — амаль 29 млн. руб. Лсаблівае развіццё крэдытная К. атрымала з пераходам да нэпа. Ужо з 1921 яна вылучылася са спажывецкай К. і ўвайшла ў склад Белсельсаматужпрам- саюза. Створаны Бел. с -г. банк праз ні- завую сетку толькі ў 1923—24 пазычыў сялянам 1 млн. руб. У 1925 памер крэды- тавання вырас у параўнанні з 1924 ут- рая. 3 усіх каап. арг-цый на вёсцы т-вы крэдытнай К. былі найбольш масавыя і пашыраныя Яны аб'ядноўвал пераваж- на бяднейшыя і серадняцкія пласты, па- колькі ўдзел заможнага сялянства ў К быў абмежаваны. Пры гэтым уласныя сродкі крэдытных кааператываў на 1.10.1926 склалі толькі 15,7%, на 1.10.1927 — 21%. Са зменай эканам. палітыкі сав. дзяржавы ў канцы 1920-х г. лёс крэдытнай К. быў прадвызначаны. Да 1931 усе крэдытныя кааператывы спынілі сваё існаванне. Іх паявыя на- быткі спісваліся на запазычанасць, а ўсе камісійныя аперацыі былі перададзены Дзяржбанку. К. жыллёвая — форма К., члены якой аб'ядноўваюцца для сумеснага буд-ва і эксплуатацыі жылых дамоў. Жыллёвыя т-вы для пабудовы катэджаў і продажу іх у растэрміноўку з'явіліся ў Вялікабрытаніі ў 1840-я г., ЗША і Гер- маніі ў 1880-я г. У 1925 створаны Бел. саюз жыллёвай кааперацыі (Белжылса- юз), які аб'ядноўваў 2 віды К. — арэнд- ную і жыллёва-будаўнічую (гар. і акру- говыя саюзы). Фактычна жыллёвая К скасавана ў пач. 1930-х г., у 1937 функ- цыі Белжылсаюза былі канчаткова пера- дадзены мясц. Саветам. Адраджэнне ка- ап. буд-ва на Беларусі пачалося з 1962 пасля пастановы ЦК КПСС і СМ СССР «Аб індывідуальным і кааператыўным будаўніцтве». У 1962 распрацаваны Прыкладны статут жыллёва-будаўнічага кааператыва (ЖБК), якому з боку дзяр- І.К.Кабушкін. жавы даваліся доўгатэрміновыя крэдыты да 60% каштарыснай вартасці дома. Да 1969, калі быў зацверджаны новы Прык- ладны статут жыллёва-буд. кааператыва, на Беларусі дзейнічала больш за 500 ка- аператываў, якія аб ядноўвалі больш як 40 тыс. пайшчыкаў. 3 пач. 1990-х г. са згортваннем дзярж. буд-ва значэнне жыллёвай К. паступова расце Літ.:Меркулова А.С. Мстормя по- требмтельской кооперацмм. М., 1970; Потре- бвтельская кооперацмя Белорусской ССР. Мн., 1989; М і к у л а Я.І. Фарміраванне ка- мандна-адміністрацыйных метадаў кіраў- ніцтва кааператыўным рухам у беларускай вёсцы ў 1926—1929 гг. // Старонкі гісторыі Беларусі. Мн., 1992. Сяргей Ходзін. КАБАТ, 1) кароткае мужчынскае і жа- ночае верхняе адзенне, шнураванае на спіне. Вядома з 15 ст. ў беларусаў, літоў- цаў, палякаў і венграў. Бел магнаты, шляхта і гар. знаць 16—17 ст. насілі К. з сукна, адамашку, аксаміту («златагла- ву»), аздаблялі вышыўкай; былі карот- кія, без фалдаў. У 18 ст. шнураваныя жаночыя К. сталі даўжэйшыя, былі так- сама адзеннем дзяцей, вайскоўцаў ні- жэйшых званняў. У нар. касцюме бела- русаў К — верхняе мужчынскае і жано- чае адзенне з цёмнага валенага сукна або футры. Шчыльныя да стану, кароткія К. кроілі з адразной або суцэльнай баскай, з рукавамі і без рукавоў. Вылучаліся цём- на-карычнеаыя і чорныя К. дамачаўскага строю, аздобленыя вітым шнуром, з бас- кай у выглядзе кліноў або спаднічкі. 2) Прыстасаванне для допыту і пакарання злачынцаў у ВКЛ. Міхась Раманюк. КАБІНЁТ МІНІСТРАЎ РЭСПЎБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, урад дзяржавы, цэнтраль- ны орган выканаўчай улады. Уведзены Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь 1994 (да гэтага функцыі ўрада выконваў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь). Кампетэнцыя і парадак яго дзейнасці вы- значаюцца Законам «Аб Кабінеце Міні- страў Рэспублікі Беларусь» ад 30.1.1995. Ствараецца пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь для рэалізацыі паўнамоцтваў выканаўчай улады ў эканоміцы, знеш- няй палітыцы, абароне, нац бяспецы, ахове грамадскага парадку, інш. сферах дзярж. кіравання. Непасрэдны кіраўнік Кабінета Міністраў — Прэм ер-міністр Прэм'ер міністр, яго намеснікі, міністры замежных спраў. фінансаў, абароны. унутр. спраў, старшыня Камітэта дзярж бяспекі назначаюцца і вызваляюцца ад пасады Прэзідэнтам са згоды Вярх. Саве- та. Іншыя члены Кабінета Міністраў на- значаюцца і вызваляюцца ад пасады Прэзідэнтам. Для аператыўнага выра- шэння пытанняў, якія ўваходзяць у кам- петэнцыю Кабінета Міністраў, у якасці пастаяннага яго органа дзейнічае Калегія Кабінета Міністраў у складзе Прэм'ер- міністра і яго намеснікаў. Для забеспя- чэння дзейнасці Кабінета Міністраў ства- раецца Апарат Кабінета Міністраў, які з'яўляецца юрыд. асобай, мае Самастой- ны баланс, рахункі ў банках, каштарыс даходаў і расходаў. Прэм'ер-міністр Рэс- публікі Беларусь М.М.Чыгір (з 1994). КАБУШКІН Іван Канстанцінавіч [падп. мянушкі Жан, Бабушкін, Саш- ка, Н а з а р а ў; 2(15).2.1915, в. Мала- хоўцы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер у Баранавіцкім р-не — 1943], удзельнік Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1965). У Чырв. Арміі з 1935. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У пач. Вял. Айч. вайны трапіў у акружэн- не, прыйшоў ў Мінск і ўключыўся ў ан- тыфаш. барацьбу. На чале невял. баявой групы выконваў разведвальныя і дывер- сійныя аперацыі, здабываў зброю, бое- прыпасы, медыкаменты, выратоўваў сав ваеннапалонных з лагераў смерці. 3 мая 1942 кіраўнік аператыўнай групы Мін- скага падп. гаркома КП(б)Б па барацьбе з варожымі агентамі і правакатарамі. Удзельнічаў у выданні і рас- паўсюджванні нелегальнай л-ры. 4.2.1942 схоплены гітлераўцамі пры вы- кананні баявога задання. Загінуў у фаш. катавальнях. Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Баранавічах, пасёлак у Бара- навіцкім р-не, помнікі ў пас. Мірны Ба- ранавіцкага р-на, на радзіме. КАБЫЛЬНІК, назва в. Нарач Мядзель- скага р-на да 1964 КАБЯК Сяргей Уладзіміравіч (н 2.1.1945, в. Скарчава Баранавіцкага р-на), беларускі гісторык Канд. гіст. н. (1977). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1972). 3 1980 дэкан ф-та прыродазнаўства Бел. пед. ун-та. Даследуе рэв. і нац.-вызв. рух у Зах. Беларусі, дзеннасць КПЗБ. Аўтар прац «Пад сцягам пралетарскай салідар- насці» (1979), «Уз яднанне Заходняй Бе- ларусі з БССР — акт гістарычнай спра- вядлівасці» (1989, разам з А.М.Мацко) і інш. КАБЯКОЎ Іван Рыгоравіч [8(21). 1.1917, с. Чырвоная Слабада Трубчэўскага пав. Арлоўскай губ., цяпер у Бранскай вобл., Расія — 13.4.1994], удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944), ген.-маёр танк. войск (1963) Скончыў Ленінградскае стралк.-кулямётнае ву- чылішча (1941), Ваен акадэмію браня- танк. і механіз. войск (1948). Вызна- чыўся ў Бел аперацы 1944: мотастрал- ковы батальён пад камандавапнем маёра К. ў канцы чэрв. прарваў абарону пра-
515 КАВАЛЕНЯ ціўніка на ПнЗ ад г п Парычы Палескай вобл., 28 6 1944 вызваліў чыг. ст. Баб- руйск. закрыў ворагу шлях да адступлен- ня па шашы Бабруйск—Мінск, нанёс яму значныя страты ў жывой сіле і тэхніцы, 2.7.1944 захапіў мост цераз р. Свіслач каля г. Мар іна Горка, чым забяспечыў пераправу танкаў брыгады. Ганаровы грамадзянін Бабруйска, Мар інай Горкі, Слоніма. КАВАЛЕНКА Анатоль Якаўлевіч (н. 231.1919, в. Якімаўка Рэчыцкага пав Мінскай губ , цяпер у Рэчыцкім р-не), Герой Сав. Саюза (1945) Скончыў Го- мельскі аўтамаб тэхнікум (1938), Хар- каўскае ваен. авіяц. вучылішча (1940), Адэскі пед. ін-т (1951). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах, Крымскім, Паўн.-Каўказскім, За- каўказскім, Ленінградскім, 3-м Прыбалт і 1-м Бел франтах: лётчык разведваль- нага авіяпалка. Удзельнік абароны Сева- стопаля, Ленінграда, Керчы Ст. лейтэ- нант К. зрабіў 173 баявыя вылеты, зніш- чыў 7 танкаў, 10 гармат, 15 вагонаў і 30 аўтамашын з ваен грузам, 50 агнявых пунктаў, аыявіў 23 аэрадромы. 15 аба- рончых рубяжоў, каля 50 перапраў, сфа- таграфаваў 900 чыг эшалонаў ворага, у павегр. баях збіў 7 самалётаў праціўніка, 16 знішчыў на зямлі. Да 1946 у Сав. Ар- міі, капітан. Да 1981 на парт. і выклад- чыцкай рабоце ў Херсоне. КАВАЛЕНКА Віктар Антонавіч (н. 21.7 1929, в Сакаўшчына Валожынскага пав. Навагрудскага ваяв , цяпер у Вало- жынскім р-не), бел літаратуразнавец, крытык, пісьменнік. Акад АН Беларусі (1994, чл.-кар з 1984), д-р філал. н (1978) Засл дзеяч навукі Беларусі (1981). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1953). 3 1958 у Ін-це л-ры АН Беларусі (з 1982 дырэктар). Аўтар кніг «Пошукі і здзяй- сненні» (1963), «Давер» (1967), «Голас чалавечнасці» (1970), «Вытокі- Уплывы. Паскоранасць», «3 пазіцый сучаснасці», ♦ Прага духоўнасці» (усе тры 1975), «Праблемы сучаснай беларускай кры- тыкі» (1977), «Жывое аблічча дзён» (1979), «Іван Шамяк н» (1980), «Міфа- паэтычныя матывы ў беларускай літара- туры» (1981), «Агульнасць лёсаў і сэр- цаў» (1985, на рус мове), «Покліч жыц- ця» (1987), «Веліч праўды» (1989). У сваіх навук. даследаваннях К. выяўляе грамадскія і эстэтычныя ідэалы «шасці- дзесятніцтва» як культурнай плыні, вы- кліканай да жыцця працэсам рэв. аб- наўлення грамадства ў паслякультаўскія часы. Эстэтычны аналіз маст. твораў у даследаваннях К. натуральна спалучаец- ца з публіцыст пафасам адмаўлення вульгарных поглядаў на л-ру і мэта- накіраванага сцвярджэння прыярытэту агульначалавечых гуманіст каштоў- насцей. Літаратурную навуку разглядае як адзін з відаў творчан дзейнасці, які акрамя эстэтычнай ацэнкі і вытлумачэн- ня маст твора мае на мэце пазнанне све- ту і чалавека ў свеце. Асновай маральна- га аўтарытэту вучонага-літаратуразнаў- цы, зарукай яго дзейснага ўплыву на творчы працэс ён лічыць спалучэнне на- В А Каваленка С.АКаваленка А.Дз.Каваленя. вук. аб ектыўнасці з грамадскан ак тыўнасцю. строгай патрабавальнасці з узважанасцю тэарэтычных высноў, што робяцца з улікам карэнных сац. і ма- ральных праблем сучаснасці. У 1970 я г ў цэнтры ўвагі К. як даследчыка знахо дзіліся пст і тэарэтычныя асновы ўзнік- нення новай і навейшай бел. л-ры, міну- лае нац. л-ры як працэс і з явы паскора- насці, сувязі нац. л-ры з суседнімі слав. л-рамі. У 1980-я г. даследаваў вобразнае адлюстраванне ў бел. л-ры міфалагічнага светаадчування народа, тым самым ства- раючы глебу для адраджэння і развіцця ідэй бел. фундаменталізму. Маст. дасяг- ненні бел. л-ры ўсё часцей ім ставяцца ў шырокі кантэкст сусв. л-ры, што дазва- ляе выявіць яе нац. спецыфіку і агульна- чалавечы пафас У рамане «Падвышанае неба» (1975), заснаваным на аўтабіягр. матэрыяле, сцвердзіў у маст. форме важ- насць гуманіст. каштоўнасцей у выпра- цоўцы новага мысдення Дзярж. прэмія Беларусі імя Я Коласа 1980 за ўдзел у 2-томным даследаванні «Гісторыя бела- рускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыя беларускай савецкай літара- туры» (1977, на рус. мове). Літ'- Конон В. Плодотворность поле- мнкн / / Вопр. лнтературы. 1976 № 5; Б е - ч ы к В. 3 пазіцый сучаснасці ' / Бечык В. Прал высокаю красою Мн , 1984, АДамовіч А Пра Віктара Каваленку / / Каваленка В Веліч праўды. Мн., 1989. Міхась Тычына КАВАЛЁНКА Кірыла Аляксеевіч [19(31 ).3.1891, мяст. Багушэвічы Ігу- менскага пав , цяпер веска ў Бярэзінскім р-не — 12.5.1980], генерал-лейтэнант (1946). У Чырв. Арміі з 1920 Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934) Удзельнік славацка-польскай вайны на Зах. фронце, баёў пад Лідай, Маладзеч- нам У 1931—41 у інспекцыі пяхоты РСЧА. У Вял. Айч. вайну камандзір дывізіі на Зах фронце, нам нач. і нач. Гал. ўпраўлення фарміравання і камп- лектавання войск Чьірв Армп. нам. ка- мандуючага войскамі Сталінградскага і Данскога франтоў У 1942—47 нач. Уп- раўлення Мін-ва абароны СССР 3 1947 у адстаўцы. жыў у Маскве КАВАЛЁНКА Сяргей Анісімавіч (27.11.1921, в. Ульянавічы Сенненскага пав, цяпер Сенненскага р-на — 1.2.1945), Герой Сав Саюза (1945). У пач. Вял. Айч вайны жыў у Магілёве, разам з бацькам дапамог дзесяткам сав воінаў пазбегнуць палону Трапіў у лагер смерці, уцёк да партызан. У 1943—44 у партыз. атрадзе на тэр. Літвы. На фрон- це з крас. 1944, радавы Вызначыўся ў баях за расшырэнне плацдарма на р. Одэр на ПдЗ ад г Шургаст (Германія). 1.2.1945 у вырашальны момант бою за- крыў сваім целам амбразуру варожага дзота. кулямётны агонь якога перашка- джаў наступленню. Рота паднялася ў атаку і прарвала абарону праціўніка. Яго імем названы ауліцы ў Магілёве і Сянно; у Магілёве на вуліцы яго імя ўстаноўлена мемар. дошка. КАВАЛЁНЯ Аляксандр Дзмітрыевіч [21.2(5.3).1895, в Кашніцы Гродзенска- га пав. — 27 8 1937] беларускі археолаг. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семі- нарыю (1915), БДУ (1929) 3 1932 на- вук. супрацоўнік Ін-та псторыі АН Бела- русі. Даследаваў стаянкі палеаліту (Бер дыж, Юравічы), гарадзішчы жал. веку (у т.л. Банцараўшчыну), помнікі розных эпох Тураўшчыны. У 1927 вёў раскопкі на гарадзішчы ў Тураве, выявіў матэры-
к 516 КАВЛЛЕР ялы, характэрныя для стараж. горада. Вывучаў культуру плямён, якія жылі ў басейне Дняпра, па левых прытоках Прыпяці і Зах. Дзвіны. Збіраў матэрыя- лы для археал. карты Беларусі На пад- ставе неабгрунтавапых абвінавачванняў рэпрэсіраваны і расстраляны. Рэабіліта- ваны пасмяротна ў 1958. Тв Археалагічпыя разведкі ў Маплёўскай, Бабруйскай і Мінскай акру- гах / / Зап. аддз гуманіт. навук БАН. Мн., 1930. Кн. 11. Пр. археал. камісіі, т. 2; Матэ- рыялы з дагісторыі Тураўшчыны (разам з С.С Шутавым) // Там жа; Археалагічныя росшукі ў вярхоўях рэк Друці. Усяж-Бук і Лукомкі / / Пр. секцыі археалогіі БАН. Мн., 1932 Т. 3. КАВАЛЕР ОРДЭНА СЛАВЫ ТРОХ СТУПЕНЯЎ, поўны кавалер ордэна Славы, воін, якога ўзна- гароджвалі ў Вял. Айч. вайну ордэнам Славы трох ступеняў Ордэн устаноў- лены Прэзідыумам ВС СССР 8.11.1943. Узнагароджваліся асобы радавога і сяр жанцкага саставу Сав Арміі, у авія- цыі — і мал. лейтэнанты, якія ў баях з ворагам здзейснілі гераічныя подзвігі. Уз- нагароды праводзіліся паслядоўна. ордэ- нам III і II ступеняў — ад імя Прэзідыу- ма ВС СССР камандуючымі франтамі і арміямі, I ступені — Прэзідыумам ВС СССР Поўных К.о.С больш за 2,5 тыс , з іх беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі 66: Дз.К.Абраменка, I I.Акаловіч, У А Амельяновіч, А Я.Андрыенка, М 3 Асмыковіч, П.Ф Бандарчук, П Р.Ба- радаўка, А М Белавусаў, Ф Ц.Бібік, М.Р.Бяляеў, А.К.Васільеў, В.Дз.Вятош- кін, П А.Гупянец, В В.Гутнік, А І.Далі- довіч, І.В.Дарошчанка, Р П Жулега, І.Р.Зайцаў, Ф.П.Занько. А.І.Зосік, М.І.Івуценка, А.Г.Кагуценка, У.Я.Кар- неенка, Р.Я Кароль, А.Я Кастрама П.І.Касцюковіч, П.Я Касянчук, А А Кло- паў, А.В.Кляцко, Р.Ц.Кротаў, У.К.Куп- рыенка, К.С Куркевіч, В Ф Ландычэнка, В.П Ліснеўскі, С.А.Лупікаў, I Т.Ляскоў- скі, П М.Ляўкоў, У Р Маджар, I Р.Мака- ранка, А.І.Малевіч, А.К Марозаў, У М Марчанка, Я Л Мінюн, М М Мінчан- коў, Р М Міткевіч, Л М Міхіевіч, У .І Мо- туз, Р Ф.Нагорны, У.М.Пасікаў, М.І.Па- таповіч, М.І.Перавознікаў, М.К.Рагоўскі, П 1 Рубіс, П М Савуцін, М.Ф Сафонаў, С.Т.Сотнікаў, М.С.Струк, А Ф.Сямёнаў, Я.А.Траццякоў, А.А.Філіпенка, Л.С.Ха- дановіч, І.А.Цімашэнка, М.Р Ціхановіч, І.С.Шмея, Н Л.ІОшкоўскі, I П Янчанка (пра кожнага гл асобны арт ). КАВАЛЕРЫЯ (фр. сауаіегіе, італьян. сакаііепа ад лан саЬаІІііз конь), к о н - н і ц а , род сухапутных войск, у якім для перамяшчэння і дзеянняў у баі выка- рыстоўваецца верхавы конь. Валодаючы высокай рухомасцю і манеўранасцю, К. ў стане весці самастойныя дзеянні ў значным адрыве ад сваіх войск, хутка разгортвацца да бою, пераходзіць ад ад- ных дзеянняў да другіх у конным і ў пе- шым парадку. Асн від баявых дзеянняў Да арт Кавалср ордэна Славы трох ступеняў. К. — наступленнс, у ходзе якога яна ата- коўвае праціўніка, наносіць удары па яго флангах, гоніць адыходзячыя войскі. Мо- жа таксама ажыццяўляць прыкрыццё флангаў і адыход сваіх войск, весці раз- ведку, рабіць набегі і рэйды па тылах праціўніка і інш. У племянную эпоху К. аселых народаў Усх. Еўропы складалася з асобных вер- шнікаў з ліку племянных вярхоў і найвы- датнейшых ваяроў. Найб. стараж. прык- мета існавання К. на тэр. Беларусі — шпора I ст да н.э., знойдзеная на гара дзішчы Чаплін. Развіццё К ў насель- ніцтва бел. земляў стрымлівалася адсут- насцю непасрэднай пагрозы з боку К стэпавых народаў і неспрыяльньім для дзеянняў коннага войска леса-балотным ландшафтам Беларусі. Знаходкі элемен- таў з рыштунку вершнікаў 1-га тыс. н э даволі рэдкія Інвентар пахавання спале- нага разам з канём ваяра 10 ст. з курган- нага могільніка Банонь (Полацкі р-н) складалі жалезныя цуглі і дэталі бізуна, адсутнасць страмёнаў і шпораў свед- чыць, што частка рыштунку магла вы- рабляцпа са шнуроў, скуры і дрэва або выкарыстоўваўся яго няпоўны камплект Не выключана, што гэтыя знаходкі ад- люстроўваюць даволі пашыраную па больш позніх звестках летапісаў тактыку войска насельніцтва лясной паласы вая- ры рухаліся на конях, але ў бой уступалі ў пешым парадку 3 узнікненнем дружын К аформілася ў выглядзе конных групо- вак бліжэйшых паплечнікаў ваенных правадыроў і, урэшце, ператварылася ў асобныя злучэнні ваяроў-вершшкаў, кня жацкія дружыны і ўласныя атрады буй- ных феадалаў. Да 12 ст. на Русі склаўся характэрны арсенал коннага ваяра; доў- гая піка з штыхападобным наканечнікам, меч або шабля, сякерка-чакан, кісцень, невял. перадплечны шчыт. Паводле комплексу ўзбраення вылучаліся цяжка- і лёгкаўзброеныя вершнікі. Баявая дзей- насць Усяслава Брачыслазіча. барацьба з крыжакамі ў ніжнім Падзвінні паказва- юць значную ролю К ў войску стараж - бел. княсгваў у сярэдзіне 12 — пач. 13 ст. У археал. матэрыяле гэтага часу значная колькасць знаходак, звязаных з побытам ваяроў-вершнікаў Яны канцэн труюцца амаль аыключна ў культурным пласце гарадоў і ўмацаваных сядзібах і сведчаць аб прыналежнасці гэтых рэчаў у першую чаргу дружыннікам У часы ўваходжання бел. земляў у ВКЛ (13—14 ст.) К. паступова ператва рылася ў асн род войска Яе ўзбраенне і арганізацыя на працягу 14 ст зазналі моцны зах. ўплыў. У канцы стагоддзя ў К. вылучаліся капійнікі, асн зброяй якіх было кап ё, і конныя стральцы з арбалета (стральцы-арбалетчыкі). У канцы 14 — пач. 15 ст. ў сувязі са з яўленнем у ВКЛ служылых татараў вял пашырэнне атрымалі коннікі, узброеныя «па-татар- ску» — лукам. Акрамя наступальнай зброі вершнікі мелі засцерагальнае ўзбраенне кольчатыя панцыры, даспехі і шлемы, а капійнікі таксама шчыты У канцы 15 — пач. 16 ст. ва ўзбраенні К. адбыліся змены, што прывялі да ўтва- рэння значнай колькасці яе відаў. Са з'яўленнем суцэльнакаванага даспеха капійнікі падзяляліся на «даспешных» і «шчытовых» Апошнія, атрымаўшы на пач 16 ст назву сусараў, пакрысе вы- цеснілі «даспешных» і занялі месца цяж кай К. Асн. настулальнай зброяй гусараў было масіўнае доўгае кап ё — «дрэва» Коп і ўжывалі таксама коннікі, узброе- ныя «па-кашубску» (назва паходзіць ад вершнікаў-кашубаў, Польшча), аднак гэта былі больш кароткія рагаціны ці вошчапы, што разам з адсутнасцю шчыта і неабавязковасцю засцерагальнага ўзбраення рабіла падобных кавалерыстаў легкімі і мабільнымі. У гэты час арбалет як гал. зброя стральцоў выцясняецца ручніцамі і аркебузамі. 3 сярэдзіны 16 ст. кавалерысты, забяспечаныя ручной агня- пальнай зброяй, называліся ўзброенымі «па-нямецку», «па-бруншвіску» або «па- рэйтарску» (такую зброю выкарыстоўва- лі рэйтары ў Германіі. у т л. ў Браўн- швейгу). Аснову стралковай К. ў 16 ст. складалі вершнікі, экіпіраваныя «па-та- тарску» або, як часцей гаварылі, «па-ка- зацку». Уніфікацыя ва ўзбраенні вы- трымлівалася не заўсёды, што надавала
517 КАВАЛЕЎСШ К. ячшэ болыпую тыпалагічную страка- тасць. Асабліва гэта было характэрна для паспалітага рушэння, якое складалася з кавалерыйскіх харугваў, што выстаўля- ліся ад кожнага павета; мабілізацыйныя магчымасці паветаў абумоўлівалі коль- касны склад харугвы. Узбраенне апал- чэнца залежала ад яго заможнасці. Най- лепш экіпіраванымі былі почты (атрады) буйных землеўладальнікаў. 3 15 ст. ў ВКЛ усё часцей выкарыстоўвалі на- ёмнікаў, спачатку іншаземнага пахо- джання, а з 16 ст. і ўраджэнцаў дзяржа- вы. Наёмныя вершнікі арганізоўваліся ў роты, на чале якіх стаялі ротмістры. Ро- ты складаліся з почтаў, якія ўзначальвалі таварышы. 3 цягам часу значэнне наём- най К. расло, яе ж у першую чаргу за- кранулі рэформы канца 16 — сярэдзіны 17 ст. У выніку рэформаў было вызнача- на пэўнае ўзбраенне для кожнага віду К. — цяжкай, сярэдняй і лёгкай. Цяж- кая К. (гусары, рэйтары і аркебузеры) мела ахоўнае ўзбраенне ў выглядзе паў- даспеха або кірасы і шлема. Асн. насту- пальнай зброяй гусараў было кап'ё-дрэ- ва, рэйтараў і аркебузераў — ручная аг- няпальная зброя. Сярэдняя К. (панцырныя або пяцігорцы) мела круг- лыя шчыты і кольчатыя панцыры ў кам- плекце з плыткім міскападобным шле- мам-місюркай. Тыповым наступальным узбраеннем панцырных былі шабля і пісталет або ручніца, часам рагаціна і лук. Лёгкая К. (тыпу лісоўчыкаў і- тата- раў) была ўзброена, як і сярэдняя, але не мела засцерагальнага ўзбраення. Падоб- ная структура К. захавалася ў цэлым у ВКЛ да 1-га падзелу Рэчы Паспалітай, хоць у 18 ст. вершнікі ўжо не карысталі- ся ахоўным даспехам. Адразу пасля 1772 адбылася рэарганізацыя гусарскіх і пан- цырных харугваў у брыгады нацыяналь- най К. (К. нарадовай), а лёгкіх харуг- ваў — у палкі пярэдняй стражы. Першай кавалерыйскай часцю рас. арміі, якая атрымала найменне «белару- скай», быў Беларускі гусарскі полк, сфарміраваны ў 1775 з гусарскіх каман- даў Пецярбургскага і Маскоўскага легіёнаў на рас.-турэцкім фронце і ў 1783 перайменаваны ў Варонежскі. У 1784 на тэрыторыях, далучаных да Рас. імперыі ў выніку 1 -га падзелу Рэчы Пас- палітай, былі сфарміраваны Імператар- ская Беларуская, Полацкая і Магілёўская шляхецкія харуівы на ўзор «польскіх» часцей. Адначасова была зроблена спроба выкарыстаць у рас. арміі кавалерыйскія часці Рэчы Паспалітай, якія размяшчаліся на Украіне і атрымалі новыя назвы. Слабая падрыхтоўка «шля- хецкай» К. і нежаданне яе пакідаць мес- цы кватаравання прымусілі рас. Ваенную Калегію перайсці да камплектавання змешаных паводле нац. складу вайско- вых часцей. У Рас. імперыі з канца 18 ст. і да пач. 20 ст. былі кірасіры, драгуны (цяжкая К.), карабінеры, гусары (лёгкая К ). Да іррэгулярнай К. адносіліся казакі і т.зв. «туземныя» (нац.) палкі з татараў, башкіраў, калмыкаў і г.д. На ўзбраенні К. былі палашы (у кірасіраў і драгунаў), шаблі, пікі (у казакаў, «туземных» вой- скаў), стрэльбы, пісталеты, кірасы (у кі- расіраў і панцырных баяраў Полаччы- ны), кальчугі (у «туземцаў»). Асн. так- тычнымі адзінкамі з'яўляліся полк, ба- тальён, экскадрон (рота), сотня ў казакаў і «туземцаў». Яны ўваходзілі ў пяхотныя дывізіі ў суадносінах 1:3 або 1:4. Кожны від К. меў свой спосаб ваен- ных дзеянняў. Рэгулярная К. навучалася атакам 3 відаў: звычайнай (самкнуты строй «калена каля калена»), «другой» (са стральбой з каня) і рассыпной. Кірасіры і драгуны выкарыстоўвалі звы- чайную атаку, карабінеры і драгуны — «другой» від атакі, драгуны і. гусары — рассыпны. Казакі ў атацы выкары- стоўвалі т.зв. «лаву» — асобны від рас- сыпной атакі. Усе рэгулярныя кавале- рыйскія палкі да сярэдзіны 19 ст. наву- чаліся пешаму бою. У 1796 Павел I правёў ваенную рэформу, паводле якой у 1801 у К. было 36 палкоў: 13 кірасірскіх, 12 драгунскіх, 8 гусарскіх, 2 конныя і 1 рэгулярны казацкі. Тактычнымі адзінкамі заставаліся полк і эскадрон з 2 ротаў. У час напалеонаўскіх войнаў роля К. вырасла. У 1799 у Швейцарыі ў складзе рас. корпуса А.М.Рымскага-Кор- сакава ў баях прымаў удзел сфарміраваны 3.4.1797 пад Пінскам Лег- каконны ген.-маёра Бараноўскага (Та- тарскі) полк. Пазней былі сфарміраваны кавалерыйскія палкі, якія мелі «бела- рускія» назвы: Беларускі гусарскі полк (6.5.1803) і Гродзенскі гусарскі полк (13.6.1806). Знаёмства са складам і так- тыкай франц. арміі прывяло да стварэн- ня ў рас. К. брыгад (2—3 палкі), дывізій (2 брыгады) і карпусоў (2 дывізіі). У 19 ст. са з'яўленнем масавых армій К. стала падзяляцца на стратэгічную, здольную весці самастойныя баявыя дзеянні, і вай- сковую, якая ўваходзіла ў склад пяхот- ных дывізій і карпусоў і прызначалася гал. чынам для разведкі, аховы і сувязі. У сувязі з развіццём агнястрэльнай зброі ў сярэдзіне — 2-й пал. 19 ст., асабліва на- разной, роля К. некалькі знізілася. У 1856—57 кірасірскія палкі былі перафар- міраваны ў драгунскія. 3 нівеліроўкай коннай службы, калі ўсе віды К. сталі больш-менш уніаерсальнымі, уланскія і гусарскія палкі ў 1882 пераўтвораны ў драгунскія (у 1907 ранейшыя найменні адноўлены). У апошняй чвэрці 19 ст. ро- ля К. яшчэ больш зменшылася. Руска- японская вайна 1904—05 паказала яе нізкія баявыя якасці, пасля чаго праве- дзены пераўтварэнні, замацаваныя кава- лерыйскім статутам 1912. Да пач. 1-й сусв. вайны ў Рас. імперыі К. складала каля х/з усіх узбр. сіл, у т.л. казакоў. Было 36 кавалерыйскіх дывізій (каля 200 тыс. чал.), зведзеных у 1916 у карпусы па 2—3 дывізіі. Пры пазіцыйным вя- дзенні баёў К. амаль не выкары- стоўвалася па сваім прызначэнні, часта вершнікі спешваліся і размяшчаліся ў акопах. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 сав. ўрад пачаў ствараць новую армію, у т.л. К. Загадам ад 13.11.1918 у Чырв. Арміі ў склад кожнай стралковай (пяхотнай) дывізіі ўваходзіў кав. дывізіён. У снеж. 1918 пачалі фарміраваць кав. дывізіі па 3 брыгады ў кожнай. У час манеўраных баявых дзеянняў выкарыстоўваліся буй- ныя конныя злучэнні: у ліп. 1919 сфармі- раваны 1-ы кав. корпус С.М.Будзённага, у ліст. — 1-я Конная (С.М.Будзённы) і ў ліп. 1920 — 2-я Конная арміі. У канцы 1920 у Чырв. Арміі было 27 кав. дывізій. Напярэдадні Вял. Айч. вайны ў СССР 9 кав. і 4 горнакавалерыйскія дывізіі, у снеж. 1941 іх было ўжо 82, а ў канцы 1943 у сувязі з механізацыяй арміі — 26 кав. дывізій, аб яднаных у карпусы. Ска- рачэнне колькасці было выклікана вял. стратамі К. ад артылерыі, танкаў і авія- цыі. Як правіла, К. выкарыстоўвалася пры прарыве абароны праціўніка і для рэйдаў па яго тылах. Кавалерыйскія час- ці паспяхова дзейнічалі пры абароне ў 1941—42 Масквы (напр., кав. корпус ген.-маёра Л.М./іаватара) і Сталінграда ў 1942—43. У час вайны 17 кав. дывізій сталі гвардзейскімі, многія атрымалі га- наровыя найменні. Напр., у 1944 Бела- русь вызвалялі Гродзенская (14-я), Ку- банска-Баранавіцкая і Кубанска-Слуц- кая (9-я і 10-я гвардзейскія казацкія), Таненбергская (5-я гвардзейская) кав. дывізіі, часці Брандэнбургскага (7-га гвардзейскага) кав. корпуса. Пасля вай- ны ў сувязі з механізацыяй Сав. Арміі колькасць конніцы ўвесь час скарачала- ся, і да сярэдзіны 1950-х г. К. была ска- савана. Літ.. Сагановіч Г.М. Войска Вялікага княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. Мн., 1994; Грыгор'еў М. Войска ВКЛ: Ад Сасаў да Касьцюшкі, 1765—1794. Мн., 1994; Русская нсторнческая бнблноте- ка. Т. 33. Пг., 1915; ^у^ціккі 2. Вгоп <1а»пеі Роіясе па 11е цхЬгоіепіа Ечгору і Віігкіе^о ІУясЬобіі. 2 №у<1. і^агягажа, 1982; О о г я к і К. Нізіогуа ]аг<1у роіякіе). 2 <му<1. КгакоТУ, 1895. Георгій Ласкавы, Юрась Бохан, Шаміль Бекцінееў. КАВАЛЁЎСКАЯ (дзявочае К о р в і н - Крукоўская) Софія Васілеўна [3(15).1.1850, Масква — 29.1(10.2) 1891], матэматык, пісьменніца і публіцыстка, першая ў свеце жанчына- прафесар. Паходзіць з бел. шляхецкага роду. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1889). Не маючы магчымасці займацца навукай у Расіі (жанчыны ў рас. ун-ты ў той час не мелі доступу), выехала за мя- жу, дзе вывучала матэматыку. 3 1884 праф. матэматыкі Стакгольмскага ун-та. Асн. працы ў галіне матэм. аналізу (ды- ферэнцыяльныя ўраўненні і аналітычныя функцыі), механікі (даследаванне вяр- чэння цвёрдага цела вакол нерухомага пункта) і астраноміі (пра форму кольцаў Сатурна). Тв.‘ Научные работы. М., 1948; Воспомн- нання м пнсьма- М., 1961. Літ.‘. Полубарннова-Кочнна П.Я. С.В.Ковалевская. Её жнзнь н деятель- ность. М., 1955; Псторня отечественной ма- тематнкн. Т. 2. Кнев, 1967. КАВАЛЁЎСКІ Восіп Міхайлавіч [28.12.1800(9.1 1801), мяст. Вял. Бера-
518 КАВАЛЁНЛК ставіца Гродзенскага пав., цяпер гар па- сёлак, цэнтр Бераставіцкага р-на — 9(21). 10.1878], гісторык, адзін з засна- вальнікаў манголазнаўства ў Расіі. Акад. Пецярбургскай АН (1847), праф (1834). 3 сям уніяцкага святара У 1808—17 вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, уд- зельнічаў у тайным гімназічным «Тава- рыстве аматараў навукі і айчыннай сла- веснасці» Скончыў ф-т л-ры і вольных мастацтваў Віленскага ун-та (1821). Удзельнічаў у студэнцкім рэв. руху, быў адным з арганізатараў нелегальных сту- дэнцкіх т-ваў філаматаў, філарэтаў. 3 1821 выкладаў у Віленскай гімназіі польск , грэч. і лац мовы, займаўся на- вук працам 24 0.1825 разам з Я.Чачо- там, Т Занам, А Міцкевічам арыштава- ны за ўдзел у тайных т-вах, высланы ў Казань, дзе ва ун-це вывучаў усх. мовы (татарскую, персідскую, арабскую). У 1829—30 пабываў у Манголіі і Кітаі. У 1833 вярнуўся ў Казань, прывез багацей- шы збор слоўнікаў, разнастайных ксілографаў і рукапісаў па гісторыі, філасофіі, рэліпях Усходу на манголь- скай, тыбецкай кітайскай і маньчжур- скай мовах Чытаў лекцыі па гісторыі і мове Манголіі ў Казанскім ун-це, загад- чык першай у Еўропе кафедры манголь- скай мовы. У 1835 выдаў «Кароткую граматыку мангольскай кніжнай мовы», у 1836—37 — двухтомную «Манголь- скую хрэстаматыю» (за яе быў абраны чл.-кар. Пецярбургскай АН), у 1844—49 — трохтомны «Мангольска-руска-фран- цузскі слоўнік» (за яго атрымаў Дзямідаўскую прэмію Пецярбургскай АН) У 1855—60 рэктар Казанскага ун-та, вызвалены ад пасады ў сувязі з рэв. хваляваннямі студэнтаў. 3 1862 у Варшаве, чытаў лекцыі па ўсеагульнай псторыі ў Гал школе (з 1869 ун-т). Тут у 1863 у час пажару загінуў яго 6-томны рукапіс апісання Манголіі, Кітая, Бу- раціі. Частка прац («Гісторыя манго- лаў», т. 1—2, «Уводзіны ў гісторыю ман- голаў») захоўваецца ў архіве С -Пецяр- бургскага філіяла Ін-та рас псторыі Расійскай АН і дзярж гіст. архіве Татар- стана. Літ' Коіікісг V/ ІбгеГ Ком'аіея'які — опепіаііяіа (1801—1878). ІУгосІая', 1948 Ф р о л о в Е Внльнюсскнй пернод жнзнв н леятельностн О М.Ковалевского / / Уч. зап. Внльнюсского ун-та. Сер нст фнлол. 1958. Т 4; Шамов Г.Ф Профессор О.М.Ковалевскнй: Очерк жнзнн н науч. де- ятельностн. Казань, 1983; М і х н ю к У.М., ІПалькевіч ВФ. Усхолазнаўца Восіп Кавалеўскі / / Весш АН КССР Сер гра- мад. навук 1985. № 5. Уладчімір Міхнюк. КАВАЛЁНАК Уладзімір Васілевіч (н. 3.3.1942, в. Белае Крупскага р-на), лёт- чык-касманаўт СССР (1977), двойчы Герой Сав Саюза (1978, 1981), ген - палк авіяцыі (1993). акад. Міжнар ака- дэміі інфарматызацыі (1993), чл -кар Міжнар. інжынернай акадэміі (1994) Канд. ваен. н. (1980), праф (1991). Скончыў Балашоўскае вышэйшае ваен У В Каваленак М К.Кавалеў. авіяц. вучылішча лётчыкаў (1963), Ваен- на-паветр акадэмію імя Гагарына (1976), Ваен акадэмію Генштаба СССР (1984) 3 1967 у атрадзе касманаўтаў Ажыццявіў палёты ў космас: 9 — 11.101977 як камандзір карабля «Саюз- 25»; 15.6 — 2 1 1.1978 як камандзір пілотнага н д. касмічнага комплексу «Саюз-29» — «Салют-6» — «Саюз 31» (разам з А С Іванчэнкавым ажыццявіў выхад у адкрыты космас, упершыню бы- ла выканана перастыкоўка касмічнага карабля), 12 3—26 5 1981 як камандзір касмічнага н.-д. комплексу «Саюз-Т- 4» — «Салют 6» — «Саюз» У 1984—92 на кіруючых пасадах у Цэнтры падрых- тоўкі касманаўтаў імя Гагарына, Ваен- най акадэміі Генштаба, НДІ Мін-ва аба роны. У 1991—92 прэзідэнт Бел. рэсп федэрацыі аэранаўтыкі. 3 1992 нач. Ва- ен.-паветр інжынернай акадэміі імя Жу- коўскага, прэзідэнт асацыяцыі касмічных палётаў Расіі. Дэп Вярх. Савета Белару- сі 1980—92. КАВАЛЁЎ Апанас Фёдаравіч [2(15) 12.1903, в. Лошніца Барысаўскага пав , цяпер у Барысаўскім р-не — 20 7 1993], дзяржаўны дзеяч БССР. Скончыў Віцебскі каап тэхнікум, вы- шэйшыя пед. курсы ў Ленінградзе (1932) 3 1926 на сав., каап і парт ра- боце ў Барысаўскім р-не, Віцебску. У 1937—38 старшыня СНК БССР У 1939 арыштаваны органамі НКУС, у 1941 сас- ланы ў Омскую вобл Рэабілітаваны ў 1943. Працаваў у сістэме кааперацыі ў Омскай вобл., Малд ССР У 1947 —60 нам старшыні Белкаапсаюза Дэп. ВС БССР у 1938—47, ВС СССР у 1937—46 Чл ЦК КП(б)Б у 1938—39 Аўтар успа- мінаў «Звон мой — праўда» (1989). КАВАЛЁЎ Іван Аляксандравіч [н. 14(27) 6 1909, в. Арлова Полацкага пав., цяпер Полацкі р-н], беларускі псторык Д-р пст н. (1972), праф (1973) Скон- чыў Камуністычны ін-т журналістыкі ў Мінску (1936), Ваенна-паліт. акадэмію ў Маскве (1941). Удзельнік Вял Айч вай- ны. У 1946—90 выкладаў у ВНУ Брэста, Арзамаса, Мінска Аўтар прац па гісторыі КПБ. Тв.'. Мдеологнческая работа КПБ в перн- од создання фундамента соцналнзма Мн.. 1970. КАВАЛЁЎ Іван Кірылавіч [падп псеўд іван Гаўрылавіч, Стрэль- с к і , Н е ў с к і; 31.5(12.6). 1906. в. Бабічы Рагачоўскага пав , цяпер у Ча- чэрскім р-не — люты—сак. 19431, адзін з арганізатараў кіраўнікоў Мінскаіа патрыятычнаіа падполля ў Вял Айч. вайну Скончыў Вышэйшую камуніст с.-г. школу імя Леніна ў Мінску (1938). 3 1940 сакратар Заслаўскага РК КП(б)Б У пач. вайны па заданні ЦК КП(б)Б пакінуты ў тыле ворага. Удзельнічаў у стварэнні першага партыз. атрада каля Асінторфа. 3 канца жн. — пач. вер. 1941 нрыступіў да стварэння ў Мінску гар падп арг-цыі, з ліст 1941 сакратар Мін- скага падп гаркома КП(б)Б, кіраваў падп барацьбой у горадзе і разгортван нем партыз. руху ў прыгарадных раёнах. Арыштаваны гітлераўцамі ў пач. кастр. 1942 разам з інш кіраўнікамі патрыя- тычнага падполля, падвяргаўся катаван- пям Паводле звестак падпольшчыкаў, спалены ў Трасцянцы. Быў ілжыва абві- навачаны ў здрадзе радзіме. КАВАЛЁЎ Іосіф Несцеравіч [24 9(6 10) 1893, в Віркаў Бабруйскага пав , цяпер Клічаўскі р-н — 13.10.1969], генерал лейтэнант войск сувязі (1942) У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1918, удзельнік грамадз. вайны на ўсх. фронце 3 1932 нач аддзелаў сувязі ваен акруг
Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну нач войск сувязі Ленін- градскага фронту. Да 1958 на адказных пасадах у Сав. Арміі, нач Вышэйшых акад. курсаў сувязі. КАВАЛЁЎ Мікалай Кузьміч (жн. 1917, в. Селівонаўка Жлобінскага р-на — 17.3.1945), Герой Сав. Саюза (1945) Працаваў тэхнікам у дэпо ст. Жлобін. 3 1938 у Чырв. Арміі. Скончыў ваен.- паліт. вучылішча (1941), курсы «Вы- страл» (1943). У Вял. Айч. вайну на фронце з жн. 1941. Камандзір стралк. палка, падпалкоўнік Удзельнік абароны Масквы, вызвалення Беларусі, Прыбал- тыкі. Вызначыўся ў баях ва Усх Прусіі. 17.3.1945 полк пад яго камандаваннем на подступах да в. Ленхефен захапіў 6 гар- мат, 14 кулямётаў, каля 200 гітлераўцаў. Загінуў у гэтым баі. Яго імем названы вуліца і сярэдняя школа ў г. Жлобін. КАВАЛЁЎ Мікіта Рыгоравіч [7 (20). 12.1909, в. Майскае Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Жлобінскі р-н — 10.5.1978], Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1931. Скончыў Ульянаўскае бранятанк. вучылішча (1937), Ленінградскую вышэйшую бра- нятанк. школу (1953). У Вял. Айч. вайну з ліст. 1941 на Зах , Паўн.-Зах., Варо- нежскім, 1-м і 2-м Укр., Забайкальскім франтах. Камандзір танк батальёна маёр К. вызначыўся пры вызваленні Кіева. 6.11.1943 яго батальён у ліку першых уварваўся ў горад. Адбіваючы контратакі праціўніка, знішчыў 11 танкаў, 2 сама- ходныя гарматы, 124 кулямёты, 26 аўта- машын, 340 павозак з грузам. Удзельнік сав.-японскай вайны 1945. Да 1969 у Сав. Арміі, палкоўнік. КАВАЛЁЎ Міхаіл Васілевіч (н. 16.8.1925, в. Дубровіца Клімавіцкага р-на), дзярж. дзеяч БССР. Засл. будаў- нік Беларусі (1964). Скончыў Ленін- градскі горны ін-т (1954). Удзельнік Вял. Айч. вайны. 3 1948 на Мінскім маторара- монтным з-дзе, з 1954 майстар, прараб, нач. буд. ўпраўлення, упраўляючы буд- трэстам у Мінску і Салігорску. 3 1966 нам. міністра буд-ва БССР. У 1967 —77 старшыня Мінскага гарвыканкома, у 1977—78 1-ы нам. старшыні Дзяржпла- на БССР, з 1978 нам., з 1983 1-ы нам., у 1986—90 Старшыня СМ БССР. Чл. ЦК КПБ у 1971—90, ЦК КПСС у 1986—90 Дэп ВС БССР у 1970—90, ВС СССР у 1984—91. КАВАЛЁЎ Піліп Іванавіч [14(27).11.1916, в. Гойкаў Чэрыкаўскага пав., цяпер Чэрыкаўскага р-на — 17.3.1944]. удзельнік партыз. руху на тэр. Гомельскай і Магілёўскай абл. у Вял. Айч вайну, Герой Сав Саюза (1944) Удзельнік сав.-фінл вайны 1939 — 40 3 чэрв 1941 на фронце, з чэрв. 1942 у тыле ворага ў дыверсійнай групе, з ліп 1943 камандзір групы пад- рыўнікоў 255-га партыз атрада. Пад- рыхтаваў 13 дыверсійных груп, пусціў пад адхон 19 эшалонаў, падарваў 30 аўтамашын з жывой сілай і тэхнікай во- рага Загінуў у баі каля в. Перунава Кі- Р.С Кавалёў. С.П.Кавалік. раўскага р-на. Яго імем названа вуліца ў г. Чэрыкаў. КАВАЛЁЎ Рыгор Сямёнавіч [25.4(8.5). 1902, в. Вял. Крушынаўка Ра- гачоўскага пав., цяпер у Рагачоўскім р-не — 18.8.1944], Герой Сав. Саюза (1945). У 1928 — 32 працаваў у Азя- ранскім лясніцтве, у 1932—41 старшыня калгаса ў Рагачоўскім р-не. У Вял. Айч вайну з 1943 партызан 8-й Рагачоўскай брыгады. 3 ліп. 1944 на 3-м Бел. фронце, стралок. Вызначыўся 18.8 1944 у баі ка- ля г. Шаўляй (Літва) Каб стрымаць КАВАЛЬ контратаку варожага пяхотнага батальё- на, які падтрымлівалі 23 танкі і 9 броне- транспарцёраў, сяржант К са звязкай гранат кінуўся пад танк. Байцы, натхнё- ныя яго подзвігам, адбілі контратаку. Яго імем названа вуліца ў Рагачове, школа ў роднай вёсцы, дзе ён вучыўся, на будын- ку школы мемар. дошка КАВАЛІК Сяргей Піліпавіч [13(25). 10.1846, маёнтак Свадкавічы Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., ця- пер Крычаўскі р-н — 26.4.1926], рэва- люцыянер-народнік. 3 сям'і дробнага па- мешчыка. 3 1863 юнкер Паўлаўскага ва- ен. вучылішча. 3 1864 вольны слухач Пецярбургскага, у 1868 — Кіеўскага ун-таў. У 1869 абараніў канд. дысерта- цыю па матэматыцы. У 1873 выязджаў у Цюрых (Швейцарыя), дзе сустракаўся з М. А.Бакуніным, П.Л .Лаўровым, П.М.Ткачовым. У 1874 вярнуўся ў Ра- сію, арганізаваў 10 народніцкіх гурткоў, якія вялі агітацыю сярод сялян. У ліп. 1874 арыштаваны ў Самарскай губ. ра- зам з М.К.Судзілоўскім, спачатку адбы- ваў пакаранне ў Петрапаўлаўскай крэ- пасці ў Пецярбургу. Па працэсе 193-х (1877—78) асуджаны на 10 гадоў катаргі (разам з І.М.Мышкіным, В.І.Вахоўскай). 3 1880 адбываў высылку ў Якуціі. У 1898 некалькі месяцаў жыў у мяст. Блонь Ігуменскага пав. Мінскай губ. ў маёнтку нарадавольца А.В.Бонч-Асма- лоўскага, да 1914 працаваў рахункаво- дам у Мінску. 3 1915 прыкамандзіраваны да Земскага саюза, дзе працаваў разам з М.В.Фрунзе, П.В.Злобіным і інш. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 нам. старшыні Мінскай гар. думы, старшыня Мінскага губ. зямельнага к-та. Па паліт. поглядах быў блізкі да сацыялістаў-рэвалюцыяне- раў (эсэраў). У 1918 у час герм. акупа- цыі прымаў удзел у дзейнасці Мінскай гар. думы. У 1920—22 працаваў у нар. камісарыяце сац. апекі БССР. 3 1922 выкладаў вышэйшую матэматыку ў палі- тэхнікуме (Мінск). Старшыня Мінскага аддзялення т-ва паліткатаржан і высыль- ных пасяленцаў Аўтар успамінаў «Рэва- люцыйны рух сямідзесятых гадоў і пра- цэс 193-х» (1928), шэрагу артыкулаў у час. «Былое» (1906), «Каторга н ссылка» (1924) Тв.- Автобнографмя // Народны камісарыят сацыяльнай апекі БССР Мн , 1924. Літ.- Мельннков М.Ф. Шел край наш дорогой столетнй. Мн , 1987. Эдуард Ліпецкі. КАВАЛЬ (сапр. Кавалёў) Васіль Пятровіч [4(17).8.1907, в. Сава Горацка- га пав. Магілёўскай губ. (цяпер у Горац- кім р-не) — 29.10.1937], бел. шсьменнік. Вучыўся ў БДУ (1926— 27, 1928—29). 3 1925 чл. літ. аб яднання «Маладняк». Пасля другога расколу «Маладняка» ў 1928 абраны чл. яго цэнтр. бюро, уведзе- ны ў рэд. групу час. «Маладняк», дзе за- стаўся пасля рэарганізацыі аб яднання і ўтварэння БелАППа. Удзельнік Бел. літ
520 КАВАЛЬСКІ аб'яднання Чырв. Лрміі і Флоту (1931). У 1932—34 у Чырв. Арміі, ваен. жур- наліст газ. «Красноармейская правда» ў Смаленску. У 1936 рэпрэсіраваны і пры- гавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1957. Друкавацца пачаў у 1926. Гал. тэма творчасці — дарэв. жыццё бел. вёскі, побыт, праца сялян (зб. «На загонах», 1928, «Крыніца», 1929). На матэрыяле армейскага жыцця напісаў аповесці «Дзень палымнее» (1931—32) і «Санька-сігналіст» (1934). Тв.' Выбранае. Мн., 1959. КАВАЛЬСКІ Мікалай Паўлавіч (19.3.1929, г. Астрог, Валынскае ваявод- ства, Польшча, цяпер Ровенская вобл., Украіна), украінскі гісторык. Д-р гіст. н. (1985), праф. (1985). Засл. дзеяч навукі Украіны (1991). Скончыў Львоўскі ун-т (1952). 3 1953 выкладчык Львоўскага ун-та, заг. аддзела Укр. дзярж. музея эт- награфіі і мастацкіх Гіромыслаў АН УССР, заг. кафедры Днепрапятроўскага ун-та. 3 1994 прарэктар Астрожскага вы- шэйшага калегіума Нац. ун-та «Кіева- Магілянская акадэмія», заг. Астрожскага аддзялення Ін-та ўкр. археаграфіі і кры- ніцазнаўства АН Украіны. Навуковыя працы па гісторыі кнігадрукавання, крыніцазнаўстве і гістарыяграфіі гісторыі Украіны 15—18 ст., гісторыі рус.-ўкр. узаемасувязей 16—17 ст., гісторыі ВКЛ. Тв.: Джерела про початковнй етап дру- карства на Украіні: (Діяльність першодру- каря Івана Федорова в 70-х — на поч. 80-х рр. XVI ст.). Дніпропетровськ, 1972; Нсточ- ннковеденне н археографня нсторнн Укра- нны XVI — первой половнны XVII в. Ч. 1— 4. Днепропетровск, 1977—79; Нсточннкн по нсторнн Укранны XVI — первой половнны XVII в. в Лнтовской метрнке н фондах прн- казов ЦГАДА. Днепропетровск, 1979; Йс- точннковеденне соцнально-экономнческой нсторнн Укранны (XVI — первая половнна XVII в.). Днепропетровск, 1983; Акт 1603 го- да раздела владеннй князей Острожскнх как нсторнческнй нсточннк / / Вопросы отечественной нсторнографнн н нсточннко- ведення. Днепропетровск, 1975. Вып. 2; До- кументальные нсточннкн по нсторнн Велн- кого княжества Лнтовского XV—XVI вв. в архнве Сангушек / / Матерналы межресп- науч. конф. по нсточннковеденню н нсто- рнографнн народов прнбалтмйскнх респуб- лнк Союза ССР: Мсточннковеденне. Внль- нюс, 1978. Літ.'. Спірыдонаў М.Ф. Карысны лапаможнік па археаграфіі / / Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1980. № 5: Я г о ж. Архіўныя крыніцы па гісторыі Украіны // Там жа. 1981. № 6. КАВАЛЬЧЎК Захар Захаравіч (1893, в. Крыўляны Пружанскага пав., цяпер Жа- бінкаўскі р-н — 30.10.1937), партыйны і прафсаюзны дзеяч БССР. Скончыў Мас- коўскую саўпартшколу (1925). 3 1911 у ЗІПА, на аўтамабільным з-дзе ў Дэтрой- це. 3 1916 чл. рус. федэрацыі Сацыяліст. партыі ЗША, чл. Кампартыі ЗША. У 1920 высланы на радзіму, ліцейшчык з-да Акцыянернага маск. т-ва. 3 1921 у ВЧК, з 1926 на парт. рабоце ў Маскве 3 1930 на Беларусі, заг. аддзела кадраў ЦК КП(б)Б, сакратар Мінскага гаркома пар- тыі. У 1932—36 старшыня Белсаўпрофа, старшыня Бюджэтнай камісіі ЦВК БССР- Чл. ЦК, Бюро ЦК КП(б)Б (1932—36). Чл. Сакратарыята (з 1931), канд. у чл. Сакратарыята ЦК КП(б)Б (з 1932). Чл. ЦВК БССР (1930—37). У ліп. 1937 арыштаваны органамі НКУС, 29 кастр. прыгавораны да расстрэлу. Рэабі- літаваны ў 1956. Эдуард Карніловіч. КАВЁРСКІ Эдуард Аўрэліянавіч [1837, ігуменскі пав. — 17(30).7.1916], расійскі ваен. дзеяч, картограф. Ген,- лейт. (1900). У 1850 пераехаў з сям'ёй у мяст. Івянец (цяпер гар. пасёлак у Вало- жынскім р-не). Скончыў Брэсцкі кадэцкі корпус, Акадэмію Генштаба (1866). Слу- жыў у Генштабе. Пад яго кіраўніцтвам упершыню складзены карты Азіяцкай часткі Рас. імперыі, Прыбалтыкі і інш. У 1896 атрымаў узнагароду Рус. геагр. т-ва «Залаты арол». Быў фундатарам Аляк- сееўскага касцёла ў Івянцы (асвячоны ў 1907), ахвяраваў на яго буд-ва 30 тыс. рублёў. Пахаваны ў гэтым касцёле. Віктар Бабровіч. КАВЁЦКА-ГРЫЧОВА (Ка^еска-Огус- го\уа) Алодзія (11.8.1903, Варшава — 16.6.1990), польскі бібліёграф, бібліятэ- казнавец. Праф. (1954). Скончыла Яге- лонскі ун-т. У 1928—74 працавала ў Нац. б-цы ў Варшаве, б-цы Ін-та літаратуразнаўства Польскай АН. Асн. працы па гісторыі польскага кнігадру- кавання 15—16 ст. Гал. рэдактар выдан- няў «Польскае друкарства 16 ст.», «Эн- цыклапедыя навукі пра кнігу» (1971). Даследавала пратэстанцкія канцыяналы на Літве і ў Беларусі. Адна са скла- дальнікаў шматтомнай працы «Друкары старой Польшчы», у 5 т. якой (1959) змешчаны звесткі пра друкароў ВКЛ. Аўтар артыкулаў пра друкароў, што пра- цавалі на Беларусі: М.Кавячынскага, Я.Карцана, П.Б.Кміту, Д.Лянчыцкага, С.Мурмеліуса. Тв.: Капсіопаіу ргоіезіапскіе па ЬіІЯ'іе V/ у/. XVI / / Кеіогшасіа V Роізсе. 1926. К. 4; О<1Ь.: ХУаг5га\уа, 1926; Хйгіеіо» роіакіе] к$ід2кі \у окгеаіе Кепеаапэд. ІУгосіа»’, 1975; ВіЫіоІека озіаіпіе^о Іавіеііопа: Ротпік кыішгу Кепеаап&охмеі. >Мгос1а«' еіс., 1988. Літ'. V оіі П5к а А.М. ВіЫіо^гаГіа ргас ргоі. йг Аіодіі Кая'ескіеі-Сгусгоч'еі га 1а(а 1926—1990 //7. Ьайап пай йа\упа кзідгкд.: Бівдіа оііагоя'апе ргоі. Аіодіі КаЯ'ескіеў- Огусгоч'е) \е 85-1есіе ыгогігіп. АУагаааіУа, 1991. Таццяна Рошчына. КАВЫЛЬ Міхась (сапр. Лешчанка Язэп Казіміравіч; н. 1.11.1915, в. Покар- шаў (Покрашава) Слуцкага пав., цяпер Слуцкі р-н), бел. паэт. Вучыўся ў Бел. пед. тэхнікуме ў Мінску (1930 — 33). 23.2.1933 арыштаваны і асуджаны на 3 гады зняволення за прыналежнасць да «Саюза вызвалення Беларусі». Пакаран- не адбываў на Д. Усходзе. У 1935 вызва- лены, жыў у Варонежы (1935—41), дзе вучьгўся ў пед. ін-це, працаваў на машы- набудаўнічым з-дзе «Камінтэрн», на- стаўнічаў. 3 пач. Вял. Айч. вайны на Укр. фронце. У 1942 трапіў у палон, у 1943 выпушчаны на волю, вярнуўся ў Мінск. 3 1944 у эміграцыі ў Германіі, Бельгіі, дзе працаваў на шахтах. 3 1950 у ЗША. Друкавацца пачаў у 1929 у газ. «Беларуская вёска». Уваходзіў у літ. арг- цыю «Маладняк». У 1942—44 друкаваў- ся ў газ. «Раніца», потым у шэрагу эмі- гранцкіх выданняў. На эміграцыі выйшлі зб-кі паэзіі «Ростань» (1947), «Пад зо- рамі белымі» (1954), «Першая рана» (1960), «Цяжкія думы» (1961), кніга вы- браных твораў «Міжагнёўе» (1990). Піша таксама гірозу (раман «Із агню ды ў полымя»). У творчасці шмат увагі ад- дае перанесенаму ў гады ваен. ліха- лецця, распавядае пра перажытае ў тур- мах і лагерах. У паэмах «Пад небам Случчыны каханай» (1943) і «Міжаг- нёўе» (1982) стварыў нетрадыцыйную панараму жыцця ў Сав. Беларусі. Знач- нае месца ў яго эмігранцкай паэзіі зай- маюць творы пра Радзіму. Рэдактар час. «Беларуская думка». Жыве ў г. Саўт- Рывер (штат Нью-Джэрсі). КАВЯЧЬІНСКІ Мацей (канец 1520-х г. — І-я пал. 1572), беларускі кнігавы- давец, перакладчык, рэфармацыйны дзе- яч. 3 роду Кавячынскіх. У 1540-я г. ву- чыўся ў Вітэнбергскім ун-це, з канца 1550-х г. жыў на Беларусі. Нясвіжскі на- меснік («справца всех замков н дворов») М.Радзівіла Чорнага. Заснаваў порт на р. Узда, паперню ў Нясвіжы. Удзельнічаў у кальвінісцкім, пазней у арыянскім руху на Беларусі, у Літве і Польшчы. У 1561—62 разам з С.Будным і Л.Крыш- коўскім заснаваў Нясвіжскую друкарню, якая ў 1562 надрукавала першыя на тэр. Беларусі выданні на бел. мове — «Катэ- хізіс» 1562 і «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» Буднага. Аўтар некаторых прадмоў да нясвіжскіх выдан- няў. У пачатку сваёй кнігавыдавецкай дзейнасці, пад значным уплывам Будна- га, намагаўся распаўсюджваць выданні сярод «рускага» (бел. і ўкр.) насель- ніцтва. Паводле рус. бібліёграфаў (В.Сопікаў, І.Каратаеў), К. пры дапамо- зе падскарбія земскага ВКЛ А.Валовіча перавёз з Вільні ў Нясвіж кірыліцкія шрыфты ф.Скарыны. Тыпаметрычны аналіз, нягледзячы на сапраўднае пада- бенства шрыфтоў і ініцыялаў, не пацвяр- джае гэтай гіпотэзы. Пасля смерці К. ма- ёмасць перайшла да яго братоў, друкар- ню купіў Я.КІшка. Георгій Галенчанка. КАВЯЧЬІНСКІЯ, шляхецкі род герба «Астоя» ў ВКЛ. Вядомы з 15 ст. Прозвішча паходзіць ад наймення пер- шага радавога маёнтка Кавячын у Поль- шчы (Свецкі пав.). У 1-й пал. 16 ст. не- каторыя К. перасяліліся ў ВКЛ і набылі тут маёнткі. Найб. вядомыя прадстаўнікі роду. М а ц е й , гл. Кавячынскі М. Г е к т а р (?— да 1582), брат Мацея. Валодаў Уздой і Кухцічамі (Уздзенскі р-н). 3 1575 староста Радзівілаў у Алы- цы (Валынь). Энах (?—?), сын Мацея. Падкамо- ры менскі ў 1609. Валодаў Уздой і Кух- цічамі. Аляксандр (?—1633), сын Эна- ха. Падкаморы вількамірскі ў 1632.
Крыштоф (? — пасля 1651), сын Энаха. Падкаморы менскі. Апошні ўладальнік Кухцічаў з роду К. Перайшоў з кальвінізму ў каталіцызм, ператварыў Кухціцкі збор у капліцу, заснаваў уз- дзенскі касцёл і каталіцкую парафію. Літ'- К і е 5 і е с к і К. НегЬагх Роіккі. Т. 5. Ьірзк, 1840; Вопіескі А. НегЬагх Роізкі. Т. 8. А^агьгаіуа, 1905; Акты, нздавае- мые Внленскою комнсснею для разбора древнмх актов. Т. 36. Внльна, 1912. Юрый Бажзнаў. КАГАЛ (старажытнаяўр. кйхал — абш- чына. сход), у шырокім сэнсе — яўрэй- ская абшчына, у больш ужывальным — форма яе самакіравання (праўленне аб- шчыны) у Польшчы і ВКЛ у 16—18 ст.. у Рас. імперыі ў 1772—1844. Быў пас- рэднікам паміж уладамі і яўр. насель- ніцтвам, якое як іншавернае было адчу- жана ад мясц. хрысціян. Адказваў за збор падаткаў з усёй абшчыны і выкон- ваў адм. функцыі, чым дапамагаў дзярж. органам кіравання. Існаванне К. адпавя- дала таксама інтарэсам гар. магістратаў, бо К. назіраў за выкананнем яўрэямі да- гавораў, заключаных з магістратам. Пра- вавы статус і ўнутраны лад кагальнай арганізацыі нагадваў магдэбургскае пра- ва, таму самі яўрэі былі зацікаўлены ва ўтварэнні К. Першыя К. на Беларусі ўзніклі ў гарадах, дзе ўжо існавалі магдэ- бургіі. Выступаў як абшчынны ін-т, які прымаў пастановы, абавязковыя для ўсіх яўр. жыхароў дадзенага нас. пункта. Ма- ючы абавязак па юрыд. ахове рознабако- вых інтарэсаў усіх яўрэяў. К. не заўсёды выконваў сваю місію. 3 пач. 17 ст. амаль ва ўсіх кагальных статутах былі ўведзены параграфы, якія абмяжоўвалі права- здольнасць бедных рамеснікаў і дробных гандляроў на карысць багатых арандата- раў і купцоў. Т.ч. кіраўніцтва К. набыло алігархічны характар. К. вяршыў суд па- між яўрэямі, наглядаў за цэнамі і ганд- лем, здзяйсняў дабрачынныя функцыі — забяспечваў рэліг. кнігамі, клапаціўся пра хворых, сачыў за санітарным станам вуліц, ажыццяўляў догляд за сінагогамі і ўтрыманнем могілак, наймаў фельчараў і павітух і г.д. Пастаянным клопатам К было забеспячэнне паспяховай эканам. дзейнасці членаў абшчыны, каб яны маглі выконваць грашовыя абавязацель- ствы перад уладамі і самой абшчынай. Колькасць членаў К. была звычайна пра- парцыянальная колькасці членаў абшчы- ны, але не перавышала 35—40 чал. На чале К. стаялі 3—5 (часцей 4) выбарных старшын (р о ш ы м ), якія разам з 3 га- наровымі членамі (т о в і м ) складалі правамоцную калегію К. і наз. «сямю га- наровымі членамі горада». Старшыны давалі прысягу на вернасць каралю. Ні- жэй іх па службовых пасадах былі д а я - н ы (суддзі) і г а б а н (апекуны і стара- сты рэліг. і выхаваўчых устаноў). Рошым па чарзе на працягу месяца займалі па- саду п а р н а с а (кіраўніка і скарбніка К.) Выканаўчую ўладу ў К. таксама ажыццяўляў ш к о л ь н і к (прыстаў). Духоўным кіраўніком абшчыны быў ра- бін, які прызначаўся часцей за ўсё на шасцігадовы тэрмін, а ў выпадку працягу К.Каганец. дагавору — яшчэ на 4 гады Ён падпісваў рашэнні К, кіраваў выбарамі, быў стар- шынёй на яўр. судзе, вёў рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану, накладваў адлучэнне ад сінагогі (херэм), сачыў за школьным навучаннем. Звычайна К. буйнога горада (акруговы, галоўны К.) падпарадкоўваў сабе навакольныя дроб- ныя К. мястэчак — прыкагалкі. Прадстаўнікі К. і рабіны ў сваю чаргу стваралі вышэйшыя оргапы яўр. самакі- равання ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай — аб- ласныя і цэнтральныя в а а д ы . Пасля далучэння Беларусі да Рас. імперыі (1772—95) царскі ўрад захаваў ін-т К., кіруючыся перш за ўсё фіскальнымі мэ- тамі. К. былі падпарадкаваны магістра- там гарадоў. Указам 1776 паўнамоцгвы К. абмяжоўваліся: яўрэяў сталі ўносіць у агульнагар. кнігі жыхароў, права судова- га разбору паміж яўрэямі было перада- дзена казённым судам. У кампетэнцыі К. засталіся рэліг. пытанні, збор падаткаў пры захаванні кругавой парукі, а такса- ма выдача яўрэям пашпартоў. Падрабяз- на прававое становішча К. было вызнача- на Палажэннем аб яўрэях (1804). 3 увядзеннем «натуральнай воінскай па- віннасці для яўрэяў» (1827) на К. была ўскладзена адказнасць за своечасовую пастаўку рэкрутаў. Палажэннем 1835 у мяжы яўрэйскай аселасці ў асн. адноў- лена кагальная арг-цыя Рэчы Паспалі- тай, і кожны яўрэй (акрамя яўрэяў-зем- ляробаў) павінен быў прыпісацца да гар. яўр. грамадства. К. выбіраліся на 3 гады з зацвярджэннем губ. праўленнем. У 19 ст. сярод членаў К. ўсё часцей адбывалі- ся злоўжыванні (звычайна пры ўнутр. размеркаванні падаткаў), якія павялічы- ліся з пастаўкай рэкрутаў. Указам 1844 «Аб падпарадкаванні яўрэяў у гарадах і паветах агульнаму ўпраўленню са зніш- чэннем кагалаў» К. былі скасаваны. Іх адм. функцыі перададзены паліцэйскім установам, а гасп. і агульнападатко- выя — гар. думам і ратушам. Фактычна збор падаткаў і пастаўка рэкруТаў заста- валіся абавязкам яўр. абшчын да Лют. рэвалюцыі 1917. Літ.' Дубнов С.М. Мсторня евреев в Росснн. Т. 1. М., 1914; Страннцы нсторнн н культуры евреев Восточной Европы. Ч. 4. 521 КАГАНЕЦ Тель-Авнв, 1993; Г е с с е н Ю. Ясторня ев- рейского народа в Росснн. М.: Мерусалнм, 1993: Очерк нсторнн еврейского народа. Т. 1—2. Мерусалнм, 1990. Эмануіл Іофе, Якаў Басін. КАГАНЁЦ, свяцільня, све- т а ч , даўнейшае прыстасаванне для ас- вятлення памяшкання. Гліняная, часам металічная пасудзіна, напоўненая тлуш- чам або алеем з апушчаным у яго кно- там. У залежнасці ад паліва мянялася форма К. — ад латка і міскі да гаршка і глячка. К. ставілі ці падвешвалі пад вус- цем коміна. У нар. побыце існаваў побач з лучніком да пач. 20 ст. КАГАНЁЦ Карусь [Б у д з і м і р , сапр. Кастравіцкі Казімір Карлавіч; 29.1 (10.2).1868, Табольск — 20.5.1918], бел. паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, мастак; удзельнік нац. вызв. руху. 3 сям'і сасланага ў Сібір удзельніка паўстання 1863—64. Вучыўся ў Мінскім гар. вучылішчы, Маскоўскім вучылішчы жывашсу, скульптуры і дой- лідства. Літ. творчасць пачаў у 1893. Да гэтага часу ў К. ўжо сфарміраваліся вы- разныя нац.-дэмакр. погляды. У 1890-я г. — пач. 1900-х г. асобныя апрацоўкі нар. паданняў К. публікаваліся ў газ. «Мннскнй лнсток» і «Северо-Западный край». У 1902—03 удзельнічаў у ства- рэнні БСГ, распрацоўцы яе праграмы. Захаваўся рукапісны фрагмент праекта праграмы, які сведчыць аб радыкальных, рэв.-дэмакр. поглядах К. Праграма прадугледжвала перадачу распарадчай улады ў краі выбарнаму сойму, а на мес- цах — валасным сходам, замену паста- яннага войска ўзбр. нар. апалчэннем, пе- раход зямлі ва ўласнасць усяго краю і надзяленне ёю ўсіх, «хто захоча на ёй працаваць, чы адзінотна, чы гуртам». У сак. 1905 удзельнічаў у рабоце 1-га ся- лянскага з'езда Беларусі, які прыняў ра- шэнне аб стварэнні Бел. сялянскага саю- за і заклікаў сялян да барацьбы за ўста- наўленне ўлады народа ў форме агульнарасійскага сойма і краёвых сой- маў у нац. рэгіёнах — Беларусі, Літве, Польшчы і інш. Не зважаючы на слабае здароўе, К. прымаў непасрэдны ўдзел у агітацыі сярод сялян. 19.12.1905 арышта- ваны з групай агітатараў у Койданаўскай вол. Мінскага пав. Да 16.5.1906 зна- ходзіўся ў мінскай турме, вызвалены да суда на парукі па стане здароўя 2.4.1910 засуджаны Віленскай судовай палатай на год зняволення ў крэпасці, якое адбы- ваў у мінскай турме. У пач. 1912 атры- маў месца ўпраўляючага фальваркам Жортай у Барысаўскім пав., дзе і прас- лужыў апошнія 6 гадоў свайго жыцця. К. праявіў свой талент у шмат якіх галінах бел. нац. культуры: збіраў і апрацоўваў фальклор, пісаў вершы, апавяданні, сцэнічныя творы, публіцыстыку, супра- цоўнічаў з газетай «Наша ніва». Змагаю- чыся за нац.-культ. і дзярж.-паліт. адра- джэнне Беларусі, шмат увагі аддаваў распрацоўцы гіст. тэматыкі. Канстатаваў
КАГАНОВІЧ факт паланізацыі бел фсадалаў у часы Рэчы Паспалітай і адмоўны ўплыў гэтай з явы на нар. культуру і звычаі. Вырата- ванне беларусаў як этнасу ад асіміляцыі (русіфікацыі і паланізацыі) бачыў у абу- джэнні нац. пачуццяў, нац годнасці і нац самасвядомасці. У вершы «Наш сымболь» (1893) фактычна паўтарыў па- лымяныя заклікі К.Каліноўскага да бел. народа: «За родну краіну, звычай і мову, за веру груддзю ставайце'» Тэме нац ад- раджэння К. прысвяціў вадэвіль «Модны шляхцюк» (Пб., 1910), які з поспехам ставіўся тэатрам I Буйніцкага. Апраца- ваў кірылічны варыянт першага бел. пад- ручніка новага часу («Беларускі леман- тар». Пб , 1906), перакладаў на бел. мо- ву навукова-папулярныя працы. Быў адным з пачынальнікаў новага бел мас- тацтва (жывапісу, малюнка, кніжнай ілюстрацыі, паліт. карыкатуры, скульп- туры). Тв Творы. Мн., 1979 Літ Каспяровіч М. Карусь Кага- нец / / Маладняк. 1928. № 10; Я го ж . Там, дзе тварыў Каганец; (Літ. экскурсія) // Наш край. 1928. № 10. Бі ч М. Ад род- ных ніў: Грамад.-паліт погляды Каруся Ка- ганца // Полымя. 1988. № 3; Скала- б а н В. Па слядах Сяргея Мглінскага / / Мастацтва Беларусі 1986. № 11; Стан- кевіч Л.1 Рукапісы Каруся Каганца ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І.Леніна / / Кніжная культура Беларусі: Да 500 годдзя з дня нараджэння Ф Скары- ны (36. навук. прац) Мн. 1991; Бела- рускія пісьменнікі Біябібліягр слоўнік. Мн., 1994 Т. 3. С. 62—65. Міхась Біч КАГАНОВІЧ Лазар Майсеевіч [22.11 (4 12) 1893, в Кабаны Кіеўскай губ., Украіна — 6 8 1991], савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Герой Сац. Працы К Каіанец Зімовы краявід. Дрэва, алей 1907. Апраўлены ў палічку (1943). Чл. КПСС у 1911—61 3 1907 працаваў на розных прадпрыемствах у Кіеве. Удзельнік Лют. і Кастр рэвалю- цый 1917, грамадз. вайны 3 вер. 1917 старшыня Палескага к-та РСДРП(б), чл выканкома Саветаў і праўлення Саюза гарбароў у Гомелі. У час карнілаўскага мяцяжу правеў работу па «разлажэнні» казацкіх войск і палка георгіеўскіх кава- лераў у Маплеве Кіраваў кастр перава ротам у Гомелі, паводле балыпавіцкага спісу абраны чл. Устаноўчага сходу, у снеж. 1917 кіраўнік 3-га губ. з езда Саве- таў Магілёўскай губ Са студз. 1918 у Петраградзе, Ніжнім Ноўгарадзе, на Паўд. фронце, на парт. рабоце ў Сярэд няй Азіі. У 1922—35 на кіруючых паса- дах у ЦК ВКП(б). У 1935—44 нарком шляхоў зносін, адначасова з 1937 нарком цяжкай, з 1939 — паліўнай, у 1939— 40 — нафтавай прам-сці. 3 1938 нам. старшыні СНК СССР У 1942—45 чл Дзярж к-та абароны, у 1942—43 чл. Ва енсавета Паўн.-Каўказскага і Закаўказ- скага франтоў. 3 снеж 1944 нам. стар- шыні СНК СССР, адначасова з 1946 міністр прам сці буд. матэрыялаў СССР 3 снеж. 1947 нам , з сак. 1953 1-ы нам старшыні СМ СССР Чл. ЦК КПСС у 1924—57. чл. Палітбюро ЦКу 1930—57, чл. ВЦВК і ЦВК СССР Дэп ВС СССР у 1938—58 У 1957 на ліп пленуме ЦК КПСС выключаны з яго складу за пры належнасць да «антыпарт. групы». У 1957—61 працаваў у г. Азбест. На пра- цягу сваёй дзейнасці ўваходзіў у бліжэй- шае акружэнне Сталіна Нясе перса нальную адказнасць за масавыя рэпрэсіі. Літ- Медведев Р Судьба сталннско- го наркома Лазаря Кагановнча / / Медве- дев Р Онн окружалн Сталнна. М., 1990. Эмануіл Іофе. КАГНАВІЦКІ Казімір (10 2 1746, в. Ланчанава, Ковенскі пав. — 22. 3.1825), гісторык, педагог. Вучыўся ў езуіцкіх ус- тановах у Коўне, Вільні, в. Пашаўша (Жаймойць), у 1767 — 70 слухаў курс філасофіі ў Віленскай акадэміі Узна- чальваў школы пры Мерацкім калепуме, выкладаў рыторыку, паэтыку, матэматы- ку. складаў хроніку калегіума. 3 1772 вывучаў тэалопю ў Гродзенскім калегі- уме, пасля скасавання ў 1773 ордэна езуітаў перайшоў у Віленскую акадэмію дзе атрымаў ступень доктара філасофіі і вольных навук. 3 1774 каплан. Да 1781 выкладаў у Гродзенскай ваяводскай (по- тым акруговай) школе, адчыненай Аду- кацыйнай камісіяй замест езуіцкага ка- легіума Зрабіў падарожжа ў Рым, якое апісаў у кнізе «Рымская дарога» (1783) Дзякуючы падтрымцы А.М.Сапегі заняў пасаду трыбунальскага прапаведніка ў Гродне. 3 1789 пры двары Сапегаў у Ру- жанах, дзе пачаў пісаць гісторыю іх роду на падставе фамільнага архіва. Гісторыя мела форму асобных біяграфій, усяго склаў 6 тамоў (т. 1—3 выдадзены ў 1790—92). Т. 1 прысвечаны Льву Сапегу (перавыд. ў 1805, 1830, 1837, 1855), т. 2 — Яну Пятру Сапегу, т. 3 — Казіміру Льву Сапегу. У працы змешчана шмат гіст. крыніц, у т.л. лісты манархаў, «Ды- ярыуш выправы на Маскоўскую вайну Яна Пятра Сапегі 1608—1611 гадоў». У 1802—07 узначальваў рух па пераносе мошчаў блажэннага А.Баболі ў Полацк. 3 1805 зноў у ордэне езуітаў. У 1805—09 нам. рэктара калегіума ў Дынабургу, по- тым у Полацку, з 1811 узначальваў мі- сійны дом у Хальчы. У 1814 адышоў ад спраў, жыў у Маплеве, дарадца рэктара і духоўны апякун калегіі Пасля выгнан- ня езуітаў з Рас. імперыі (1820) выехаў у Ферару (Італія), потым жыў у Галічыне. Валерый Пазднякоў КАГУЦЕНКА Аляксандр Гаўрылавіч (н. 11 2.1924, в. Царкавішча, цяпер в. Акцябрына Магілёўскага р-на), поўны кавалер ордэна Славы. Скончыў Ураль- скі політэхн. ін-т (1954). У Вял. Айч вайну з ліп. 1943 на Паўд. Зах , 3-м Укр., 1 м Бел. франтах Камандзір ад- дзялення аўтаматчыкаў ст. сяржант К вызначыўся ў баях на тэр. Польшчы 1 Германіі: 1.8.1944 у ліку першых фарсі- раваў Віслу; у студз. 1945 у баі каля в. Ліпскія Буды першым са сваім аддзялен- нем захапіў варожыя траншэі; 29.4.1945 у баях на вуліцах Берліна з групай бай цоў авалодаў вузлом супраціўлення пра- ціўніка. КАДАНЧЫК Сяргей Мікалаевіч [30 8(12 9). 1906, в Майсееўка Бабруй- скага пав , цяпер в Майсеевічы Асіповіцкага р-на — 15 9 1943], Герой Сав. Саюза (1943). У Чырв. Арміі з 1928 Скончыў Кіеўскія аб'яднаныя курсы пад- рыхтоўкі камандзіраў РСЧА (1932) Удзельнік вызвалення Зах. Беларусі ў 1939, сав -фінл. вайны 1939—40 У Вял Айч вайну з чэрв. 1941 на Паўд., Паўд - Зах , Закаўказскім, Паўн.-Каўказскім франтах. Вызначыўся ў вер. 1943 пры вызваленні Новарасійска: полк пад ка- мандаваннем падпалкоўніка К штурмам авалодаў умацаваннямі праціўніка і
зрабіў пралом у яго абароне. Запнуў у гэтым баі Яго імем названы вуліца ў Но- варасійску, рыбалоўны траўлер; у в. Майсеевічы мемар дошка КАДЛУБАК (КасЧіЛек) Вінцэнт [Вінцэнт Кадлубак, 1160 (?), Каргуў каля Стабніцы, Польшча — 8.3.1223], польскі храніст, дзярж. і рэліг. дзеяч Паходзіў з асяроддзя сярэдняга рыцарства Пачатковую адукацыю атры маў у Кракаве, працягваў вучобу ў Зах. Еўропе У 1183—94 кіраваў школаю ў Вавелі ў Кракаве Прыдворны капелан і канцылярыст польскага караля Казіміра Справядлівага. 3 1207 кракаўскі біскуп, у 1218 адмовіўся ад сану і паступіў у Ен- джыеўскі цыстэрцыянскі кляштар, дзе правёў апошнія гады Аўтар «Хронікі Польшчы» ў 4 кнігах. У 1 —3-й кнігах выкладаецца псторыя польскага народа ад старажытнасш да 1173, часу смерці Баляслава Кучаравага, кніга 4-я прысве- чана падзеям 1173—1202, сведкам якіх быў сам аўтар. «Хроніка» адлюстроўвае паліт., ваен і культ. адносіны паміж польскімі і ўсх -славянскімі княствамі ў 11 — пач. 13 ст., згадвае гарады Берас- це, Драгічын над Бугам, Г’аліч, Пера- мышль, Уладзімір Валынскі У творы ёсць звесткі аб падзеях у Берасці ў 1170—80-я г., інфармацыя пра паход польскіх і галіцка-валынскіх князёў суп- раць яцвягаў Тв Кгопіка Рокка 9/гос(аім еіс , 1991. Літ. Шавелева НН Польскне ла- тнноязычные средневековые нсточннкн: Тексты, перевод. коммент. М., 1990 Генадзь Семянчук. КАДЫГРОБАЎ Усевалад Антонавіч [23.4(5.5). 1877, мяст. Зембін Бары- саўскага пав. — пасля 1915], беларускі краязнавец, грамадскі дзеяч. Скончыў юрыд ф-т Казанскага ун та (1899). Пра- цаваў сакратаром 1 -га крымінальнага дэ- партамента Віленскай судовай палаты, выкладаў у гандлёвай школе Адзін з за- снавальнікаў Віленскага т-ва абароны жанчын. Супрацоўнічаў з газ. *Віілен- скіій вестішк». У маі 1905 прызначаны таварышам пракурора Віцебскага акр. суда Адначасова выкладчык закана- знаўства ў Віцебскіх мужчынскай і жа- ночай марыінскіх гімназіях. Разам з пра- курорам Віцебскага акр суда В Дзямен- цевым падрыхтаваў і выдаў падручнік для сярэдніх навуч. устаноў «Закана- знаўства» (1909). Адзін з заснавальнікаў Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (1909), яе старшыня ў 1910—12 Выву- С.М.Каданчык. чаў помнікі архітэктуры і старадаўнасці ў наваколлях Віцебска. Ініцыятар і ар- ганізатар узвядзення ў 1912 у Віцебску помніка ў гонар герояў Айч вайны 1812, адкрыцця Віцебскага аддзялення Мас- коўскага археал. ін-та, яго ганаровы член (1911). Чл. арганізацыйнага к-та па ўзвядзенні помніка героям Айч. ванны 1812 у Бапысаве Гласны Барысаўскага пав. 3 1912 пракурор Гродзенскага акр суда, з 1913 старшыня Гродзенскага цар- коўна-археал к та Выбраны дэпутатам 4-й Дзярж думы ад Гродзенскай губ , але ад дэпутацтва адмовіўся. Далемшы лёс невядомы АМ Падліпскі КАДЫКАЛОГІЯ (ад лац. содех кніга + грэч. 16^05 слова, навука), спецыяльная гіст. дысцыпліна, якая вывучае стараж. і сярэдневяковую рукапісную кнігу; раз- дзел кшгазнаўства. Даследуе сучасны стан стараж. кнігі, пераплет, запісы і бібліятэкарскія паметы, нумарацыю сшыткаў і аркушаў і інш. надпісы, што не адносяцца да тэксту кнігі; разглядае кнігу як аб ект, які змяшчае даныя пра яе геаграфію і гісторыю КАДЫШСКІ БОЙ 1863 Адбыўся 21 — 22.5.1863 у ходзе паўстання 1863 — 64 паміж паўстанцкімі атрадамі Аўгустоў- скага пав. і ўрадавымі войскамі каля в. Кадыш (цяпер у Гродзенскім р-не). На- пярэдадні бою атрад пад камандаваннем Ваўра знаходзіўся на паўд беразе Аўгус- тоўскага канала, атрады Бранта і В Глас- кі — уздоўж дарогі паміж Сапоцкінам і Кадышом. Урадавыя войскі 2 калонамі ў складзе 2 пях. рот і 1 кав. ўзвода рушылі 523 V КАДЭНЦЫЯ А на іх з Пн праз в. Капцёва і Вейселі (ця пер Капчамесціс і Вейсеяй, Літва) і 20 мая выйшлі на левы бераг р. Чорная Ган- ча (левы прыток Нёмана) каля в. Ка- дыш 21 мая, каб не дапусціць іх перап- равы на правы бераг, атрады Бранта і Гласкі напалі на праціўніка. У ходзе бою паўстанцы панеслі страты каля 20 чал. забітымі і палоннымі і былі вымушаны адысці на 3, у Аўгустоўскую пушчу. 22 мая ім на дапамогу падаспеў значна большы атрад Ваўра, які пасля 18-кі- ламетровага маршу атакаваў царскія войскі і сарваў праследаванне атрадаў Бранта і Гласкі. Разбітыя карнікі ад- ступілі назад у Кадыш. вечарам таго ж дня паўстанцкія атрады рушылі на 3 у глыб Аўгустоўскай пушчы на р. Марыха Сяляне навакольных вёсак Кадыш, Гала венчыцы, Гарачкі, Зацішша і інш. паха- валі загінуўшых паўстанцаў у брацкай мапле, якая знаходзіцца за 500 м на ПнЗ ад Кадыша каля шашы Сапоцкін—Кап чамесціс. На магіле пастаўлены драўля- ны і металічны крыжы, чорна шэрая гранітная пліта з надпісам на польскай мове «Воінам 1863 года 1927 год». Літ: 2іе1іпякі 8 Віііку і роіусгкі 1863—1864. Каррегхячі, 1913. 8. 258—259. Ілья Барысау Юрыч Бажзнаў КАДЭНЦЫЯ (лац. сабепііа ад сасіо па даю. прыпадаю, супадаю), перыяд, на працягу якога праходзілі пасяджэнні Трыбунала Вялікага княства Літоў- скага, сесія Трыбунала Першапачаткова К. праходзілі ў Вільні і Троках для Ві ленскай дэпартыцыі (Віленскае і Трок- скае ваяв , Жамойць) і ў Новагародку і Менску для Рускай дэпартыцыі (астат няя тэр. ВКЛ). Сойм 1588 пастанавіў, што К. для Віленскай дэпартыцыі прахо дзяць штогод толькі ў Вільні (віленскія К ), а для Рускай — пачаргова праз год у Новагародку і Менску (рускія К). Ві ленская К. пачыналася ад Фамінога тыд- ня (2-і тыдзень пасля Вялікадня), рус кія — на 4 тыдні пазней, працягваліся па 20 тыдняў. Сойм 1775 прызначыў для К. Рускай дэпартыцыі Гродна і новыя тэр- міны К. віленскай — з 15 ліст. да 15 крас , гродзенскай — з 1 мая да 30 вер Пасля ўтварэння ў Рас. імперыі Літоў- скай губерні (1797) створаны Гал. літоў- скі суд з правамі губ. суда, які таксама меў паўгадавыя К ў Вільні і Гродне
СПІС КАРТ Гарадзенскі павет 16 ст. Гарадоцкі павет 19 ст. Глускі раён Глыбоцкі раён Гомель, план (у XII—ХІП ст.) Гомельска-Рэчыцкая аперацыя Гомельская вобл. Гомельскі павет 19 ст. Гомельскі раён Горацкі павет 19 ст. Горацкі раён Грамадзянская вайна і ваенная інтэрвенцыя ў 1918—20 (2 карты) Гродзенская вобласць Гродзенская губерня Гродзенскі павет 19 ст. Гродзенскі раён Гродна, план Грунвальдская бітна Далучэнне Беларусі да Расіі Дзісенскі павет 19 ст. Дзяржынскі раён Дзятлаўскі раён Дняпроўска-Бугская аперацыя 1943 г. Добрушскі раён Докшыцкі раён Доўбар-Мусніцкага мяцеж Драгічынскі раён Друя, план Дубровенскі раён Дрыбінскі раён Дрыгавічы Дрысенскі павет 19 ст. Ельскі раён Жабінкаўскі раён Жлобінскі раён Жыткавіцкі раён Заходні фронт Заходняя Беларусь Зэльвенскі раён Іванаўскі раён Івацэвіцкі раён 'Ігуменскі павет і 9 ст. Іўеўскі раён
СУПРАЦОЎНІКІ ВЫДАВЕЦТВА, ЯКІЯ ЎДЗЕЛЬНІЧАЛІ Ў ПАДРЫХТОЎЦЫ I ВЫДАННІ 3-га ТОМА «ЭНЦЫКЛАПЕДЫІ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ» Навукова-галіновая рэдакцыя гісторыі Беларусі Заг. рэдакцыі кандыдат гістарычных навук В.У.Скалабан (да 14.9.1995), в.а. заг. рэ- дакцыі кандыдат гістарычных навук Л.У.Языковіч (з 15.9.1995), вядучыя навуковыя рэ- дактары В.В.Гетаў (да 6.2.1994), кандыдат гістарычных навук С.С.Рудовіч (да 31.3 1994), А.В.Скараход, навуковыя рэдактары М.І.Аўсяная, Ю-В.Бажэнаў, В.М.Бара- дуліна (да 21.8.1995), В.В.Гусева, кандыдаты гістарычных навук А.В.Іоў (да 31.8.1995), В.С.Пазднякоў, рэдактары Ў.М.Вяроўкін, В.А.Герасімовіч (да 2.8.1994), Н.А.Дзянісава. У.В.Ляхоўскі, А.А.Мяснікоў (да 21 8.1995). Кантрольна-метадычная рэдакцыя Заг. рэдакцыі Л.В.Календа, вядучы навуковы рэдактар В.В.Гетаў, навуковыя рэдак- тары Н.К.Мазоўка, І.А.Маліноўская, М.А.Маўзон, М.В.Пятроўская. Рэдакцыя літарагурнага кантролю Заг. рэдакцыі Т.М.Бутэвіч, вядучы навуковы рэдактар Е.П.Фешчанка. Рэдакцыя мастацка-тэхнічнага афармлення выданняў Заг. рэдакцыі А.М.Хількевіч, мастацкія рэдактары Т.В.Шабунько, Л.У.Яфімава, рэ- дактар В.М.Вераценнікава. Картографы: вядучы навуковы рэдактар Г.Р.Шыкунова, на- вуковы рэдактар Т.У.Кавалеўская. У томе змешчаны фотаздымкі Г.М.Бажанкова, А.С.Станкевіча, В.У.Харчанкі, архіва БелЭн, Нацы'янальнага музея гісторыі і культуры Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Белару- скага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, БелТА.
Даведачнае выданне ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ Том 3 Мастак Э.Э Жакевіч Мастацкія рэдактары: Т.В.Шабунько, Л.У.Яфімава Тэхнічныя рэдактары: М.І.Грыневіч, Н.М.Шэвель Карэктары: В.І.Багдановіч, Л.С.Зіза, Г.ДзНавіцкая, З.К.Надумовіч, А.В.Семенчукова, Л.В.Суцягіна Падрыхтоўка арыгінал макета: С.А.Макаёнак (заг. рэдакцыі), С-А.Быткоўская, І.У.Грыцэль, Г.А.Гурбо, А.У.Гурыновіч, Н.М.Зубкевіч, І.М.Кузьмянкова Падпісана да друку з арыгінал-макета 22.8.96. Фармат 84 X 108^/іб Папера афсетная. Друк афсетны. Гарнітура тып Таймс. Ум. друк. аркушаў 55,44. Ум. фарб.-адб. 225,12. Ул.-выд. арк. 102,00- Заказ 635. Тыраж 10000 экз. Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. Ліцзнзія ЛВ № 10. Рэспубліка Бела- русь. 220072, г. Мінск, вул. Ф.Скарыны, 15а. Мінская фабрыка каляровага друку. Рэспубліка Беларусь, 220115, г. Мінск, вул. Каржанеўскага, 20.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімна- Э68 зіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г.П.Паш- коў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. І8ВК 985-11-0041-2. Шматтомная энцыклапедыя на ўзроўні дасягненняў сучаснай навукі адлюстроў- вае шматвяковы шлях беларускага народе ад сівой даўніны да нашых дзён. Ак- оамя артыкулаў аб палітычных, грамадскіх і ваенных падзеях змешчаны матэ- рыялы аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле, стане эканомікі, культуры, навукі і тэхнікі на розных этапах гісторыі. Біяграфічныя артыкулы расказваюць пра гістарычных асоб і іх радаводы. Важнае месца ў выданні займаюць гераль- дыка, нумізматыка, генеалогія і гістарычная картаграфія. Шырока асвятляецца жыццё беларускай эміграцыі розных часоў і шэраг іншых тэм. Энцыклапедыя ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкамі, малюнкамі, картамі. 9470600000 - 008 Э------------------ 3-96 М 318(03) - 96 ББК 63.3(4Бен)я2
ЭНі:ЫКЛАП€ДЬІЯ