Текст
                    Захар Шыбека
Нарыс
гісторыі Беларусі
1795-2002
“Энцыклапедыкс”
Мінск
2003
рашеі.пеі:

\'ДК 9 17.0 I 7 20 • Ы.К («О (-4 Беі) III ‘IX Шыбека 3. III 98 Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002).— Мн.: «Энцыклапедыкс», 2003.— 490 с. ІБВ^ 985-6599-43-1 Кніга з’яўляеццааўтарскай версіяй сціслагасінтэтычнагавыкладу гісторыіБела- русі ад канца XVIII стагоддзя да 2002 года. Падзеі дзяржаўна-палітычнага і грамад- скага ж^іцця краіны паказаныя ў сувязі з агульнаеўрапейскім кантэкстам, асаблівая ўвага нададзеная тым аспекгам беларускага мінулага, асвятленне якіх найбольш цяр- пела ад ідэалагічных установак старой гістарыяграфіі. Выданне адрасаванае самайшырокай аўдыторыі чытачоў. ББК 63.3 (4 Беі) І8ВМ 985-6599-43-1 ©3. Шыбека, 2003 ©Вокладка. Н. Канаш, 2003 ©Макет. «Энцыклапедыкс», 2003 ра^еі.пеі
Змест Уводзіны................................................ 9 I. ПЕРЫЯД ПОЛЬСКАЙ ДАМІНАЦЫІI ЛІТОЎСКА БЕЛАРУСКАГА РЭГІЯНАЛІЗМУ. 1795—1830 1. Усталяванне царскай улады 1795—1811..................13 1.1. Першыя крокі новай адміністрацыі..............13 1.2. Змены ў становішчы жыхароў Беларусі.............17 2. Вайна 1812 года....................................21 2.1. Захоп Беларусі Напалеонам.......................21 2.2. Узнаўленне Вялікага Княства Літоўскага..........23 2.3. “Уз’яднанне”. з Расіяй..........................25 3. Паланізацыя ад імя рускага цара. 1813—1830...........28 3.1. Урадавая палітыка...............................28 3.2. Школьная рэформа ў Беларусі.....................30 3.3. Вынікі рэформы..................................32 4. У пошуках лепшай долі. 1813—1830.....................35 4.1. Пасляваеннае сановішча гаспадаркі...............35 4.2. Віленскія таварыствы і іх значэнне для Беларусі.37 4.3. Вайсковая апазіцыя..............................39 II. ПЕРЫЯД ПОЛЬСКА-РУСКАГА СУПРАЦЬСТАЯННЯ I БЕЛАРУСКАГА РАЗДАРОЖЖА. 1831—1863 5. Паўстанне 1831 года..................................43 5.1. Беларусь у планах палякаў і рускіх..............43 5.2. Хада паўстання ў Беларусі і Літве...............45 5.3. Вынікі польска-рускай вайны для Беларусі........47 6. Хваля мікалаеўскай русіфікацыі.......................49
4 Змест 6.1. Спробы ператварэння Беларусі ў Паўночна-Заходні край................................................49 6.2. Сацыяльна-эканамічныя захады...................51 6.3. Замена польскіх школаў рускімі.................53 6.4. Антыцарскі рух пасля 1831 г....................55 7. У барацьбе за душы вернікаў.........................58 7.1. Аслабленне ўплыву каталіцызму..................58 7.2. Узмацненне ўплыву праваслаўя...................61 8. Эканоміка пасля паўвекавога панавання царызму.......66 8.1. Дваранскае прадпрымальніцтва...................66 8.2. Жыццё сялянаў..................................68 8.3. Неземляробчае насельніцтва. Некаторыя асаблівасці..69 9. Праявы беларускасці (да 60-х гадоў).................72 9.1. Культурная прастора............................72 9.2. Ля вытокаў самапазнання........................75 9.3. Беларускі “мацярык”............................77 9.4. Элітарная культура.............................80 10. Ад рэформаў да паўстання. 1832—1862................83 10.1. Першыя палёгкі прыгонным......................83 10.2. Сялянская рэформа 1861 г......................85 10.3. Рост незадаволенасці царызмам.................87 10.4. Ліберальная і рэвалюцыйная апазіцыя...........89 11. Паўстанне 1863 года................................92 11.1. Падрыхтоўка да вырашальных бітваў.............92 11.2. Далейшыя падзеі...............................95 III. ПЕРЫЯД УСТАЛЯВАННЯ РУСКАГА ДАМІНАВАННЯ I ЗАПАЧАТКАВАННЯ БЕЛАРУСКАГА РУХУ. 1863—1904 12. Дзевяты вал дэнацыяналізацыі......................102 12.1. Кіраванне краем..............................102 12.2. Асвета.......................................104 12.3. Ідэалагічнае забяспячэнне русіфікацыі і яе вынікі.107 13. Эканамічная інтэграцыя па-расійску................110 13.1. Аграрная каланізацыя.........................110 13.2. У складзе агульнарасійскага рынку............112 13.3. Вынікі эканамічнай інтэграцыі................115 14. Культура Беларусі.Праблема ўзаемаўздзеяння........117 14.1. Нечаканыя вынікі русіфікацыі.................117
Змест 5 14.2. Захаванне роднай мовы........................120 14.3. Адлюстраванне прываблівасці роднага краю.....121 14.4 Культурныя асяродкі...........................123 15. Палітычная пераарыентацыя на Расію................127 15.1. Беларускае сялянства і расійскія народнікі...127 15.2. Першыя нацыянальныя праекты..................129 15.3. Як марксізм пашыраўся ў Беларусі.............131 15.4. Неанародніцтва. Абвастрэнне крызісу..........134 IV. ПЕРЫЯД ПАСКОРАНАЙ МАДЭРНІЗАЦЫІ ІМПЕРЫІI НАЦЫЯНАЛЬНАГА САМАСЦВЯРДЖЭННЯ БЕЛАРУСАЎ. 1905—1914 16. Беларусь у рэвалюцыі 1905—1907 гг.................137 16.1. Канец народнага цярпення.....................137 16.2. Рэвалюцыя на ўздыме..........................138 16.3. Ад барыкадаў да рэвалюцыйнага парламентарызму.141 16.4. Рэвалюцыя ў стане крызісу...................1.42 17. У апошнім бляску царскай імперыі..................146 17.1. Палітычны адказ на небяспеку развалу імперыі.146 17.2. Сталыпінская рэформа.........................149 17.3. Перамены ў вёсцы.............................151 17.4. Індустрыялізацыя.............................153 17.5. Развіццё гарадскога жыцця....................155 18. Нашаніўскі перыяд духоўнага жыцця.................156 18.1. Цяжкасці нацыянальнай самаідэнтыфікацыі......156 18.2. Фармаванне нацыянальнага ядра................159 18.3. Іншамоўная культурная спадчына. Некаторыя вынікі.... 165 V. ПЕРЫЯД ІМПЕРСКАГА КРЫЗІСУ I СТАНАЎЛЕННЯ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ. 1914—1920 19. Першая сусветная вайна ў Беларусі. Царскі перыяд..169 19.1. Пачатак вайны.Нямецкая акупацыя..............169 19.2. Пад расійскім ваенным уціскам................175 19.3. Звяржэнне царызму............................179 20. Барацьба за ўзнаўленне беларускай дзяржаўнасці (сакавік 1917 - люты 1918).........................180 20.1. Першыя крокі.................................180 20.2. “Збіранне камянёў”...........................183
6 Змест 20.3. Галоўная перашкода...........................185 20.4. Усебеларускі з’езд...........................189 20.5. Бальшавіцкае бязладдзе.......................192 21. Абвяшчэнне БНР і яе існаванне пад нямецкай акупацыяй. 1918 год..................................195 21.1. Умовы ўзнікнення БНР ........................195 21.2. Вымушанае двоеўладдзе ....:..................199 21.3. Першы вопыт дзяржаўнай нацыянальнай палітыкі.203 21.4. Няспраўджаныя надзеі.........................205 22. Стварэнне савецкай беларускай дзяржаўнасці........210 22.1. На шляху да савецкай суверэннасці............210 22.2. Абвяшчэнне БССР..............................213 23. Барацьба за непадзельнасць БНР ва ўмовах савецка-польскай вайны. 1919—1920....................218 23.1. Міжнароднае становішча.......................218 23.2. Польская акупацыя БНР 1919—1920 гг...........219 23.3. Як'Расія з Полыпчай дзялілі Беларусь.........227 23.4. Нацыянальна-вызваленчы рух 1920 г............230 VI. ПЕРЫЯД РАЗ’ЯДНАНАСЦІ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ I ЎЗДЫМУ БЕЛАРУСКАГА НАЦЫЯНАЛІЗМУ. 1921—1939 24. БССР у 20-х гадах.................................240 24.1. Адміністрацыйна-палітычныя змены.............240 24.2. Эканамічны лібералізм........................245 24.3. Асобая нацыянальна-культурная палітыка.......249 24.4. Навукова-асветная і мастацкая дзейнасць......251 25. Заходняя Беларусь. 1921—1939......................257 25.1. Паміж Польшчай і Літвой. 1921—1923...........257 25.2. Замацаванне польскай улады. 1921—1924 .......262 25.3. Барацьба за ўз’яднанне з савецкай Беларуссю. 1925—1927..........................................266 25.4. Пошук новых мадэляў нацыянальнага жыцця. 1928—1939..........................................271 25.5. Эканамічнае становішча беларускага народа....276 26. Балыпавіцкі генацыд 30-х гадоў....................278 26.1. Узмацненнене жорсткасці сталінскага рэжыму...278 26.2. Усталяванне эканамічнай залежнасці ад цэнтра.281 26.3. Запрыгоньванне сялянаў.......................284
Змест 7 26.4. “Культурная рэвалюцыя”..........................289 26.5. Сэнс і бессэнсоўнасць рэпрэсіяў.................295 VII. ПЕРЫЯД ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ I НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ТРАГЕДЫІ. 1939—1945 27. Цана задзіночання беларускіх земляў. Верасень 1939 - чэрвень 1941...........................298 27.1. Другая савецка-польская вайна..................298 27.2. Інкарпарацыя Заходняй Беларусі ў балыпавіцкую дзяржаву..............................................301 27.3. Лёс віленскіх беларусаў.........................306 27.4. Здабыткі і страты...............................309 28. Разгар нямецка-савецкай вайны. Чэрвень 1941 - верасень 1943..........................310 28.1. Замацаванне акупантаў (чэрвень - снежань 1941)..310 28.2. Перад выбарам (1942 - верасень 1943): супрацоўніцтва........................................316 28.3. Перад выбарам (1942 - верасень 1943): супраціўленне ... 322 29. У канцы нямецка-савецкай вайны. Верасень 1943 - май 1945..............................328 29.1. У чаканні Чырвонай Арміі (верасень 1943 - ліпень 1944)........................ 328 29.2. Выгнанне немцаў, працяг вайны...................334 VIII. ПЕРЫЯД ТАТАЛЬНАЙ САВЕЦКАЙ ДАМІНАЦЫІ I БЕЛАРУСКАГА РЭГІЯНАЛІЗМУ. 1945—1991 30. Апошнія восем год са Сталіным. 1945—1953............338 30.1. Рэха вайны......................................338 30.2. Узнаўленне таталітарызму........................341 30.3. Таталітарная культура...........................345 30.4. Пераможцы пад калгасным прыгонам................348 30.5. Пасляваенная індустрыялізацыя і галеча..........351 31. На маршы да перамогі камунізму. 1953—1964 .......... 354 31.1. Хрушчоўская “адліга”............................354 31.2. Культурнае жыццё................................358 31.3. Стан эканомікі..................................361 31.4. “Усё дзеля выгады чалавека, усё ў імя чалавека”.365 32. На павароце да “развітога сацыялізму”. 1964—1985 ... 368 32.1. Неасталінізм....................................368
8 Змест 32.2. Супярэчлівасці экапамічнага развіцця..........370 32.3. “Нафтарублёвы” дабрабыт.......................373 32.4. Пашырэнне антыкамуністычпага руху.............375 32.5. Іскры нацыянальнай культуры...................378 32.6. Зберажэнне беларускасці.......................381 33. Разбурэнне бальшавіцкай сістэмы ўлады. 1985—1991.....384 33.1. Апошняя “перабудова” забракаванага сацыялізму...384 33.2. Арганізацыйнае афармленне беларускага руху......388 33.3. Ва ўмовах нарастання палітычнага крызісу......391 33.4. Абвяшчэнне незалежнай Рэспублікі Беларусь.....395 IX. ПЕРЫЯД СТАНАЎЛЕННЯ ПАЛІТЫЧНАЙ НАЦЫІ 34, Рэспубліка Беларусь парламенцкая. 1991—1994........401 34.1. Грамадска-палітычнае жыццё на этапе кампрамісаў.401 34.2. Грамадска-палітычнае жыццё на этапе канфрантацыі.... 404 34.3. Эканамічнае бязладдзе.........................411 34.4. Посттаталітарная культура.....................414 34.5. Вяртанне беларусаў замежжа....................416 35. Рэспубліка Беларусь прэзідэнцкая. 1994—2002........418 Зб.І. Усталяванне новай сістэмы кіравання...........418 35.2. Эканоміка.....................................423 Зб.З. Кіраванне грамадска-палітычным жыццём.........427 35.4. Беларуская нацыя і культура...................428 35.5. Міжнароднае становішча Беларусі...............431 35.6. Дзейнасць апазіцыі............................434 36. Праблемы станаўлення сучаснай беларускай нацыі (замест заключэння)....................................440 36.1. Неразвязаныя вузлы беларускай нацыі...........440 36.2. Беларусь - вядомая і невядомая................443 Карты..................................................447 Бібліяграфія...........................................457 Паказалы-іік імёнаў....................................466 Паказальнік геаграфічных назваў........................480
Уводзіны 3 канца XVIII ст. на еўрапейскім кантыненце пачынаецца станаў- ленне сучаснага цывілізаванага жыцця. Пераходны перыяд да ўста- лявання рыначнай эканомікі, сцвярджэння нацыянальнай годнасці і абвяшчэння гарантаваных правоў чалавека быў доўгі і трагічны. Але разгром фашысцкіх і распад камуністычных рэжымаў стварае спры- яльныя ўмовы для ўступлення ў эпоху дэмакратыі ўсёй Еўропы. Аўтакратычная царская Расія прыпыняла эвалюцыю беларускіх земляў да палітычнага і эканамічнага лібералізму, а камуністычная Расія рабіла гэтую эвалюцыю амаль немагчымай. На працягу амаль двух стагоддзяў мясцовае жыхарства пазбаўлялася мажлівасці сама- стойнай дзейнасці на палітычнай арэне. Тым не менш, і Беларусь пад- падала пад агульнаеўрапейскае развіццё, хоць і мела ў ім асаблівы шлях, уласныя этапы. У црацэсе фармавання сучаснай беларускай нацыі на працягу двух апошніх стагоддзяў былі вялікія страты, але былі і поспехі. Прынамсі, у нас няма падставаў толькі скардзіцца на цяжкі лёс. Цяжкасці не перарасталі ў катастрофу. Таму іх можна разглядаць і як выпра- баванні. “Каб не гінулі, мы б загінулі”,- пісаў французскі філосаф Фантанэль. Праз цяжкасці праходзіла кожная нацыя. Вобраз непаў- навартай Беларусі (няздольнай да незалежнага жыцця, гістарычнай няўдачніцы) закладзены яшчэ ў царскай гістарыяграфіі. I ён дагэтуль не пераадолены. Аднак было б беспадстаўным выдаваць і гвалтоўную дэнацыя- налізацыю беларусаў у складзе Расіі (як царскай, так і савецкай) за натуральны сацыякультурны працэс, за нешта нармальнае. Абвяшчэнне Беларусі сучаснай незалежнай дзяржавай стварыла для новай Беларусі і суседніх з ёю дзяржаваў гістарыяграфічныя цраб- лемы. Калі беларускую гістарыяграфію з украінскай звычайна лучыць ра^еі.пеі
10 Уводзіны ідэя наралельнасці гістарычнага развіцця Беларусі і Украіны, то з л ітоўскай - істотна розніць стаўленне да супольнай гістарычнай спад- чыны беларускага і літоўскага народаў. Узаемадачыненні з расійскай і польскай гістарыяграфіямі выглядаюць вельмі няпроста. Афіцыйная расійская навука і асвета доўгі час насаджала ў Беларусі расійскі рэ- гіяналізм і правінцыялізм. Усе прызнавалі этнічную адметнасць бе- ларусаў, але амаль ніхто - іх права на палітычнае самасцвярджэнне. Рускія палітыкі заўсёды ўваходзілі ў супярэчнасць з рускімі этно- графамі. Для польскай гістарыяграфіі XIX - пачатку XX стагоддзяў такса- ма быў характэрны “крэсовы” погляд на Беларусь. Пераважала дум- ка, што беларускі народ няздольны да самастойнага палітычнага жыцця, а таму павінен знаходзіцца пад апекай Полынчы. У 1918— 1939 гадах у Заходняй Беларусі насаджаўся польскі рэгіяналізм і пра- вінцыялізм. Польскія палітыкі ўваходзілі ў супярэчнасць з польскімі этнографамі. Але польскі правінцыялізм, у адрозненне ад расійскага, не прыжыўся ў беларускай гістарыяграфіі. Ён метадычна вынішчаўся царызмам і бальшавізмам на карысць правінцыялізму расійскага. Больш за тое, у гіеторыі дагэтуль не пераадолены створаны ў мінулым вобраз варожай да Беларусі Полыпчы. А з іншага боку, у польскай гістарыяграфіі трываюць тэзісы аб польскасці шляхты, якая ўзрастала на этнічнай аснове беларусаў, літоўцаў, палякаў і ўкраінцаў, і аб польскасці шляхецкай культуры, якая складалася на аснове на- родных культураў не толькі палякаў, але і беларусаў, літоўцаў, ук- раінцаў. Паказчыкам польскасці часта выступала канфесійная пры- належнасць да каталіцкай веры. Працэс станаўлення гістарыяграфіі суверэннай Беларусі выявіўся надзвычай складаным і супярэчлівым (бібліяграфія ў канцы кнігі). На пачатку 90-х гадоў праводзілася своеасаблівая інвентарызацыя мінулага з гледзішча беларускага этнацэнтрызму. Ацэнкі вызначалі- ся напалам з эмоцыямі і публіцыстычнасцю. Пераважалі народніцкія, сацыял-дэмакратычныя падыходы. Але расійскі правінцыялізм у гіс- торыі, характэрны для савецкіх навукоўцаў, пераадолелі нямногія. А пасля ўсталявання прэзідэнцкага кіравання ён усяляк афіцыйна падтрымліваецца. Навейшыя версіі гісторыі Беларусі ствараюцца пе- раважна на аснове савецка-расійскай традыцыі. Нацыянальны рух звужаецца да праблемаў культурнага развіцця і этнаграфічных асаб- лівасцяў у складзе ўсходнеславянскай або савецкай супольнасці. Уз- мацняецца рэабілітацыя камуністычнага панавання.
Уводзіны 11 Гісторыкі, якія прытрымліваюцца іншых ідэалаў, не маюць дзяр- жаўнай падтрымкі. Але гэта штурхае іх да выпрацоўкі дасканалей- шых метадалогіяў і методык даследавання, і тым павышае канкурэн- таздольнасць беларускіх гістарычных працаў на кніжным рынку. Ася- родкі сучасных даследаванняў гісторыі Беларусі складаюцца ў Мінску, Гародні, Беластоку. Назіраюцца спробы ацэньваць мінулае праз прыз- му ліберальна-дэмакратычных каштоўнасцяў . Прыходзіць разумен- не, што ў гістарычным працэсе ў Беларусі ўдзельнічалі не толькі пар- тыі сацыялістычнага накірунку. У дадзенай працы мы зыходзілі з таго пераканання, што ўсё за- фіксаванае ў Беларусі належыць беларускай гісторыі. Падзеі XIX— XX стст. разглядаюцца з пазіцыяў сучаснай беларускай дзяржаўнасці, уласнай культурна-гістарычнай традыцыі. Распавядаецца пра ўсё тое, што адбывалася на беларускай этнічнай тэрыторыі, бо дзяржаўныя межы Беларусі ў асноўным склаліся толькі ў 1944 годзе. Перыяд за- лежнасці ад Расіі хоць і змушае асноўную ўвагу звяртаць на беларускі нацыянальна-вызваленчы працэс, але ён разглядаецца ў самай цес- най сувязі з развіццём культуры, гаспадаркі, побыту, прававога ста- новішча жыхароў Беларусі незалежна ад іх этнічнай ці канфесійнай прыналежнасці, а таксама палітычнай арыентацыі. Не застаецца без увагі і роля суседніх народаў у гістарычным лёсе Беларусі. Выкарыстоўваюцца маладаступныя раней даследаванні гісторы- каў з Польшчы, Украіны, ЗША, беларускага замежжа і, што важна, рассакрэчаныя на пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя матэрыялы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (былога архіва камуніс- тычнай партыі Беларусі). Нельга не адзначыць вялікую добразычлі- васць супрацоўнікаў архіваў і бібліятэк Беларусі, Полыпчы, Расіі, Літвы, Украіны, дзе пашчасціла пабываць аўтару, ды, безумоўна ж, вялізарную карысць навуковых дыскусіяў, што рэгулярна наладжвалі- ся з удзелам аўтара паміж беларускімі (Генадзь Сагановіч, Анатоль Грыцкевіч, АлегТрусаў), літоўскімі (Антанас Кулакаўскас, Адомас Бут- рымас, Юозус Тумяліс), польскімі (Ежы Клачоўскі, Ганна Гуленгова, Ян Скарбек, Губерт Лашкевіч) і ўкраінскімі (Яраслаў Ісаевіч. Наталля Каваленка, Яраслаў Грыцак) гісторыкамі, удзельнікамі міжнароднага праекта, у рамках якога напісаная гэтая кніга. Вельмі ўдзячны за да- памогу Андрэю Камінскаму (ЗША), Адаму Мальдзісу, Алегу Трусаву, Вячаславу Рагойшу, якія чыталі тэкст гісторыі ў першым варыянце (1994 г.), а таксама Анатолю Грыцкевічу і Алесю Смаленчуку за ўдас- каналенне другога варыянта тэксту (1997 г.).
12 Уводзіны, 1'эта канчатковая, трэцяя, аўтарская версія гісторыі Беларусі ў 1795 *.’,()()2 гадах, створаная з улікам заўвагаў вядомых ці невядомых для аўтара рэцэнзентаў і на аснове найноўшай беларускай гістарыя- графіі дэмакратычнага накірунку. Праўда, і савецкая гістарыяграфія тут не ігнаруецца.
I. ПЕРЫЯД ПОЛЬСКАЙ ДАМІНАЦЫІ IЛІТОЎСКА-БЕЛАРУСКАГА РЭГІЯНАЛІЗМУ. 1795—1830 1. УСТАЛЯВАННЕ ЦАРСКАЙ УЛАДЫ. 1795—1811 У 1795 г. перастала існаваць Вялікае Княства Літоўскае - некалі магутная дзяржава двух сучасных народаў: беларускага і літоўскага. Кацярыне II удалося здзейсніць адвечную мару рускіх цароў і заха- піць яго. 1.1. Першыя крокі новай адміністрацыі Месца ваеннай сілы. Царскае войска разлівалася па ўсіх больш- менш значных паселіпгчах захопленага Княства. Але нельга сказаць, каб рускія жаўнеры чынілі на правах заваёўнікаў масавы гвалт і здзек з мясцовага насельніцтва. Царскі ўрад праводзіў палітыку супакаен- ня новых падданых. Асабліва гэта тычылася насельніцтва ўсходняй часткі былога Вялікага Княства Літоўскага, далучанай да Расіі ў пер- шую чаргу. Ей адводзілася роля прапагандысцкага ўзору для тых, хто яшчэ заставаўся ў складзе Рэчы Паспалітай. Саманазвы захопленых земляў і народаў. Падпарадкаваныя Расіі тры мільёны беларусаў яшчэ не мелі тады агульнай саманазвы. Яны здаўна жылі ў басейнах Буга, Нёмана, Заходняй Дзвіны, Дняп- ра, Прыпяці. Па прыналежнасці да Вялікага Княства Літоўскага боль- шасць яго жыхароў называла сябе ліцвінамі. Пад Расіяй назва “Літва” захавалася толькі на заходніх землях былога Княства. А на ўсходніх землях урад актыўна замацоўваў у якасці афіцыйнай назву “Бела- русь”. Раней яна выкарыстоўвалася там неафіцыйна. Назвы “Бела- русь”, “беларусы” найболып адпавядалі інтарэсам царызму. Беларусь трактавалася як тая ж Русь, толькі белая. Тое ж і беларусы - як раз- віднасць рускіх. А таму ў новых умовах сфера ўжытку гэтых лакаль- ных саманазваў усё болып пашыралася. Тым не менш, на ўсе абшары этнічнай тэрыторыі беларусаў яны распаўсюдзіліся толькі напрыкан-
м Перыяд 1795—1830 Іосіфаўскі сабор у Магілёве. Адна з першых кулыпавых пабудоваў рускага класіцызму ў Беларусі. Архітэктар Мікалаіі Львоў, 1798 г. Здымак пачатку XX ст. НМГКБ. цы XIX ст. I толькі з таго часу ўзнікла агульная саманазва “белару- сы”, а нашы этнічныя землі пачалі называцца Беларуссю. Старадаў- няя ж назва “Літва”, звязаная з Вялікім Княствам Літоўскім, замаца- валася за сучаснай літоўскай дзяржавай. Такім чынам, цяперашняя назва Беларусі ўсталявалася са спазненнем, у выніку знішчэння Вя- лікага Княства Літоўскага і памяці пра яго. Праўда, са спазненнем сваю саманазву атрымалі не толькі беларусы, але і ўкраінцы, італьян- цы ды немцы. Сучасныя назвы не адпавядаюць гістарычным, што існа- валі да канца XIX ст., але па існуючай традыцыі мы будзем выкарыс- тоўваць іх і ў дачыненні да ранейшых перыядаў. Міф пра ўз’яднанне. Расійская імператрыца імкнулася абгрун- таваць сваё права на захопленыя землі. I тут дарэчы прыдаўся міф пра падпарадкаванне Полыпчай гэтых нібыта старажытнарускіх у мінулым земляў. На гэтай падставе Беларусь разам з Украінай і на- ват Літвой аб’яўляліся ўз’яднанымі з Расіяй. Адначасова ў афіцый- ных урадавых паперах 1777 г. і пазней можна было сустрэць шчыра непрыхаваны тэрмін - “землн новопрпобретённые”, - калі гаворка ішла пра Беларусь.
Усталяванне царскай улады 15 Пачатак русіфікацыі. Кацярына II адмяніла на далучаных да Расіі тэрыторыях Літоўскі статут і ўвяла рускае заканадаўства, у адміністрацыйна-судовым апараце загадала ўжываць рускую мову, у склад мясцовага кіраўніцтва набірала рускіх чыноўнікаў, адкрывала першыя рускія школы. Русіфікацыя пачалася перш за ўсё на ўсходзе Беларусі. Хутка выявілася, што царскія законы састарэлыя, недаска- налыя і не прыстасаваныя да мясцовага жыцця. Расійская адмініст- рацыя не ведала мясцовых традыцыяў і мовы. Руская ж мова была тут яшчэ болей нязвыклая, чым польская. Атаму ў адміністрацыйна- судовай практыцы ўзнікала шмат недарэчнасцяў. Каб супакоіць незадаволеную шляхту, расійскі імператар Павел I (1796—1801) узнавіў дзейнасць Статута Вялікага Княства Літоўскага. Ен прыпыніў таксама русіфікацыю, але не таму, што палічыў беларусаў самастой- ным народам. Беларусь падалася яму краем польскім. Гэта выкарыста- лі польскія патрыёты, распачаўшы ўзмоцненую паланізацыю бела- рускага насельніцтва (і найперш шляхты), якая не спынялася і пры АляксандрыІ (1801—1825). Самцарскіўраддзеляспакоюўпамежным краі і прыцягнення на свой бок шырокіх колаў польскамоўнай шляхты і мяшчанаў патураў гэтаму. Амаль усе школы, нават у вёсках, вялі тады навучанне на польскай мове; гэтая мова ўжывалася ў мясцовых адміністрацыйных установах і ў афіцыйнай дакументацыі. Такой сітуацыі не было нават у XVIII стагоддзі. Адміністрацыйны падзел. Спадзяванні мясцовых магнатаў на ўзнаўленне Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Расійскай імперыі не спраўджваліся. Паводле расійскага ўзору тэрыторыя Беларусі дзялілася на губерні, паветы і воласці. Царскія картографы доўга кроілі нашыя землі і толькі ў 1801 г. болып-менш канчаткова раз- меркавалі іх паміж Віленскай, Віцебскай, Гарадзенскай, Магілёўскай і Мінскай губернямі (гл. карту I). Яны ж у сваю чаргу аб’ядноўваліся ў два генерал-губернатарствы: Віленская, Гарадзенская, Мінская - у Літоўскае, а Віцебская, Магілёўская і Смаленская - у Беларускае. У 1807 г. французскі імператар Напалеон I адабраў у Прусіі Бела- стоцкую вобласць і перадаў яе Расіі за згоду далучыцца да канты- нентальнай блакады Англіі, пасля чаго ўся этнічная тэрыторыя бела- русаў апынулася ў складзе Расійскай дзяржавы. Праўда, яе адміні- страцыйны падзел праводзіўся без уліку этнічных межаў. Гэта добра бачна на этнічнай карце беларусаў, якую на пачатку XX ст. склаў ра- сійскі акадэмік Яўхім Карскі, па паходжанні беларус (гл. карту V). Зямельныя раздачы. У царскія рукі трапілі дзяржаўныя землі і
16 Перыяд 1795—1830 сяляне былога Вялікага Княства Літоўскага (каралеўскія эканоміі і староствы), а таксама канфіскаваныя маёнткі тых мясцовых уласні- каў, якія не захацелі падпарадкоўвацца Расіі і з’ехалі за мяжу. Гэтыя багацці шчодра размяркоўваліся паміж рускімі генераламі - заваёў- нікамі Беларусі - і фаварытамі Кацярыны II. Кобрынскае староства атрымаў фельдмаршал А. Сувораў. Раздача і перадача ў арэнду дзяр- жаўных земляў разам з сялянамі не спыняліся ў Беларусі і пры Паўле I. Усяго да пачатку XIX ст. руская арыстакратыя атрымала ва ўласнасць да паўмільёна беларускіх сялянаў, пераважная болыпасць якіх ра- ней не ведала, што такое прыгон, бо жыла на дзяржаўных землях. Мілітарызацыя гаспадарчай дзейнасці. 3 мэтай утрымання захопленых у 1772 г. земляў у складзе Расійскай імперыі і ператва- рэння іх у надзейную пляцоўку для далейшай ваеннай экспансіі на поўдзень і захад царскі ўрад праводзіў тут інтэнсіўную працу па па- ляпшэнні шляхоў зносінаў. У 1806 г. завершылася будаўніцтва Бярэ- зінскага канала, які звязваў Дняпро з Заходняй Дзвіной. Пасля кан- чатковага захопу беларускіх земляў будаўнічыя работы пераносіліся на захад. Але тут шмат чаго было зроблена мясцовымі магнатамі ўжо ў канцы XVIII ст. Царскі ўрад узнавіў у 1803 г. працу Агінскага кана- ла, які злучаў Дняпро праз Прыпяць з Нёманам. Новыя дарогі і кана- лы ўзводзіліся таннымі рукамі прыгонных беларускіх сялянаў. Мяс- цовыя абшарнікі сотнямі і тысячамі аддавалі іх за адпаведную плату ўрадавым прыказчыкам. Асабліва ахвотна пасылалі на будоўлі беларусіх сялянаў рускія памешчыкі, якім яны дасталіся задарма, з ласкі царскага двара. Беларусы лічыліся добрымі грабарамі, працавітымі і цярплівымі. Іх праца выкарыстоўвалася па ўсёй імперыі. Пры руплівай падтрымцы Кацярыны II рускія вяльможы, што мелі землі на Магілёўшчыне, адкрывалі тут даволі буйныя суконныя, парусінавыя, канатныя, шкляныя мануфактуры, на якіх зноў жа працавалі прыгонныя. Прамысловая прадукцыя адпраўлялася па Дняпры ў Херсон, дзе будаваўся чарнаморскі флот Расіі. Ен папоўніўся і 25 лёгкімі суднамі, якія прыплылі з Крычава. Там з 1785 г. працава- ла судабудаўнічая верф князя Р. Пацёмкіна. Найчасцей на поўдзень плыў мачтавы лес. Магілёўская, а потым і Мінская губерні зрабіліся базай для замацавання Расійскай імперыі на Чорным моры.
Усталяванне царскай улады. 17 1.2. Змены ў становішчы жыхароу Беларусі Праваслаўныя. Расійская імперыя заваёўвала Вялікае Княства Літоўскае пад выглядам абароны правоў дысідэнтаў, ці праваслаў- ных вернікаў, якіх у канцы XVIII ст. налічвалася каля 6% ад усяго насельніцтва. Але ніякіх рэальных выгодаў ад праваслаўнай Расіі яны не атрымалі. Пагроза ж прымусовага пераводу праваслаўных у ката- ліцызм і уніяцтва практычна знікла яшчэ ў 1768 г., калі была прыня- тая пастанова сейма Рэчы Паспалітай аб праве на свабоду веравыз- нання. Каталікі. Становішча каталіцкай царквы ў складзе Расіі істотна не змянілася. Каталікам, якія складалі каля 25% насельніцтва Бела- рускага краю, дазвалялася свабодна выконваць свае абрады. За касцёламі і кляштарамі пакідалася іх маёмасць. У 1774 г. імператры- ца дазволіла заснаваць Беларускую каталіцкую дыяцэзію. Нават ор- дэн езуітаў, што быў скасаваны ў Рэчы Паспалітай, па-ранейшаму дзейнічаў на захопленых у 1772 г. Расіяй землях. Гэта выкарысталі амерыканскія езуіты. Каб уратаваць свой ордэн і абысці папскую за- барону, яны адміністрацыйна далучыліся ў 1805 г. да беларускіх езуі- таў. Іхняя юрысдыкцыя ў ЗША атрымала назву “Беларуская правін- цыя” (1805—1914). Пецярбург не чыніў перашкодаў каталіцызму, бо яго спавядалі вярхі мясцовага грамадства. Праўда, Кацярына II за- ахвочвала каталіцкую шляхту да пераходу ў праваслаўе, але поспеху не мела. Уніяты. Зусім па-іншаму царскі ўрад ставіўся да уніяцкай веры, да якой належала каля 70% насельніцтва, пераважна сялянства. Ен лічыў уніятаў ахвярамі каталіцкай экспансіі. У 1794 г. Кацярына II выдала ўказ аб пераводзе ўсіх уніятаў у праваслаўе. Пры гэтым царс- кая адміністрацыя дзейнічала без асаблівых цырымоніяў. Людзей збіралі ў храме і, калі не сустракалі асаблівага супраціўлення, цэлымі прыходамі перапісвалі ў праваслаўную веру. Калі ж абураны натоўп выганяў “духоўных місіянераў”, прыход заставаўся пры уніяцкім абра- дзе. Такім “добраахвотным” чынам пры Кацярыне II у праваслаўе “запісалася” каля 600 тыс. уніятаў. Значная частка іх у адказ на ўрада- вы прымус пераходзіла ў рымска-каталіцкае веравызнанне. На Мін- шчыне так зрабіла 200 тыс. уніятаў (1795). Астатнія былі падпарадка- ваныя Беларускай уніяцкай епархіі (1783), якая стала падуладная ўжо не каталіцкаму, а праваслаўнаму вышэйшаму духавенству. За Паў- лам I гвалт з уніятаў прыпыніўся. Імператар адмяніў указ 1794 г., і
18 Перыяд 1795—1830 уніяты былі вернутыя пад уладу каталіцкай іерархіі. Пачаліся пе- раходы з праваслаўя ва уніяцтва, а уніяты пераходзілі потым у ката- ліцызм, хаваючыся ад праваслаўнага самаўладдзя. Гэтаму спрыялі ксяндзы ды асобныя землеўладальнікі каталіцкай веры. Шляхта. Літоўска-беларуская шляхта атрымала ўсе тыя правы, што і рускае дваранства. Захапіўшы Вялікае Княства Літоўскае, Ка- цярына II фактычна выратавала закаранелых прыгоннікаў ад пагро- зы вызвалення сялянаў, да якога імкнуліся ліберальна настроеныя землеўладальнікі былой Рэчы Паспалітай. Болып за тое, дробная і сярэдняя шляхта набыла нават нечаканую для сябе магчымасць узмацніць уладу над сялянамі, абапіраючыся на падтрымку расійскага войска. У беларускай шляхты з’явілася права прадаваць сваіх пры- гонных сялянаў без зямлі, чаго яна раней не магла. Кацярына II пакінула за мясцовымі землеўладальнікамі права на броварскі промысел, хоць гэта і супярэчыла расійскім парадкам, згодна з якімі броварства знаходзілася ў руках дзяржавы і прыносіла ёй вялікія прыбыткі. Попыт рускага войска на стратэгічныя тавары актывіза- ваў абшарніцкае прадпрымальніцтва. У Беларусі існаваў цэлы пласт дробнай шляхты, малазямельнай і нават беззямельнай. Маючы болып гонару, чым багацця, такая шляхта кармілася ля магнацкіх двароў (арандавала зямлю, служыла), а за тое ўсяляк падтрымлівала сваіх апекуноў, але звычайна варожа ставілася да расійскай адміністрацыі. Незадаволеная абмежаваннямі станавых прывілеяў, беларуская шляхта ўжо з вясны 1796 г. рыхтавала паўстанне, гуртуючыся вакол Віленскай асацыяцыі, але ўвосень 1797 г. была выкрытая царскім урадам. Першая палітычная акцыя за ўзнаўленне унітарнай Рэчы Паспалітай (згодна з канстытуцыяй 3 мая 1791 г.) не ўдалася. Гэтая акалічнасць, зразумела, не дадала царызму веры ў адданасць ту- тэйшай шляхты. Яе ўдзельная вага, з улікам дробнай, даходзіла ў канцы XVIII ст. да 12% усяго насельніцтва Беларусі. Каб неяк нейтралізаваць шляхецкую варожасць, Аляксандр I распачаў так званы разбор шляхты. Яна павінна была дакументальна пацвердзіць свае шляхецкія правы, запісаныя ў прывілеях ці граматах літоўскіх князёў і польскіх каралёў. У іншым выпадку ёй прапаноўвалася запісацца па выбары ў адзін з падатковых станаў - сялянаў або мяшчанаў. Але гэтая кампанія зацягнулася на дзесяцігоддзі. Шляхта моцна трымалася за сваю выключнасць, традыцыі, а ў размовах з сялянамі не цуралася і беларускай мовы; значная частка дробнай шляхты ўвогуле ўвесь час карысталася беларускай мовай. Гэта
Усталяванне царскай улады 19 дапамагала ёй супрацьстаяць царскай русіфікацыі і ўрэшце далучыц- ца да беларускага руху. Сялянства. Ва ўсходняй Беларусі дзяржаўныя сяляне на год ці два вызваляліся расійскай імператрыцай ад дзяржаўных падаткаў. 3 1779 г. іх пераводзілі з паншчыны на грашовы аброк пры ўмове пераходу з уніяцтва ў праваслаўе. Але гэтыя захады нічога не давалі ні ім, ні панскім прыгонным і ўсім тым сялянам, якія падпалі пад уладу Расіі пазней, у 90-х гадах XVIII ст. Іх гаспадарка цярпела ад зацяглайрасійскай інтэрвенцыі 1772—1795 гг. Падатковае абкладан- не ў беларускіх губернях да 1811 г. было ў 4-5 разоў вышэйшае, чым у рускіх. Замест падымнага падатку ўводзіўся падушны. Каб атры- маць болып прадукцыі на продаж ваенным інтэндантам і за мяжу, землеўладальнікі пачалі зноў пераводзіць прыгонных з аброку на ненавісную ім паншчыну. Яна зрабілася асноўнай павіннасцю бела- рускіх сялянаў. На панскіх палетках працаваць даводзілася па шэсць дзён на тыдні, а то і ў нядзелю. Ні ў адной рускай губерні паншчына не была так пашыраная, як у Беларусі. На сялянаў навалілася яшчэ і рэкруцкая павіннасць. Царскі ўрад на 25 год забіраў ад матак і маладух найлепшых сялянскіх юнакоў у салдаты. Раней, у Вялікім Княстве Літоўскім, сяляне такой павіннасці не ведалі ўвогуле. Вой- ска там было наёмнае, прафесійнае. Расійская ўлада адразу запры- гоніла былых вольных людзей (баяраў, зямянаў і інш.). Становішча вёскі было невыноснае - і яна адказала на ўзрослы ўціск антыпамеш- чыцкімі бунтамі ўжо на другі год (1796) пасля канчатковага захопу Вялікага Княства Літоўскага. Сялянскі рух удалося спыніць з дапа- могай войска толькі ў сярэдзіне 1797 года. Вяскоўцы ўцякалі з пра- васлаўнай Расіі-“выратавальніцы” на Беласточчыну пад уладу пра- тэстанцкай Прусіі. Гараджане. Жыхары гарадоў Беларусі заставаліся вольнымі ад прыгону і ў Расіі. У адрозненне ад рускіх губерняў, меліся яшчэ і мястэчкі - паселішчы пераходнага стану паміж вёскай і горадам. Яны (і нават некаторыя гарады) належалі магнатам, бо размяшчаліся на іх землях. Царскі ўрад доўга не мог вырашыць, куды аднесці гэтыя мястэчкі - да паселішчаў гарадскіх ці сельскіх. Карыстаючыся гэтым, магнаты тую частку мястэчак, дзе жылі вольныя мяшчане-хлебаро- бы, аб’яўлялі вёскамі, а пераважна хрысціянскае іх насельніцтва і іераводзілі ў разрад прыгонных сялянаў. У “рэфармаваных” мястэчках .іаставалася практычна толькі яўрэйскае насельніцтва. Абапіраючыся на царскую ўладу, вотчыннікі абкладалі местачковых іудзеяў усё
20 Перыяд 1795—1830 новымі і новымі паборамі, бо запрыгоньваць яўрэяў у Расіі забара- нялася па прыкладзе Вялікага Княства Літоўскага, дзе яны складалі самастойны стан. Насельніцтва прыватнаўласніцкіх мястэчак і гарадоў пазбавілася ў Расійскай імперыі ад юрыдычнага падпарад- кавання магнатам. Яно падлягала грамадска-дзяржаўнаму суду. I ў той жа час гараджане страцілі ў Расіі самакіраванне, якое давала ім Магдэбургскае права, вельмі пашыранае ў гарадах Вялікага Княства Літоўскага, але невядомае ў царскай імперыі. Гарадскія думы рускага ўзору, якія выбіраліся ўзамен магістратаў, дый пакінутыя ў асобных месцах магістраты былі цалкам падпарадкаваныя царскай адмі- ністрацыі. Ваенныя мерапрыемствы царызму далі штуршок не толькі шляхецкаму, але і купецкаму прадпрымальніцтву ў Беларусі. Аднак гандлёва-прамысловая дзейнасць ускладнялася ў Расіі вялікім па- датковым абкладаннем і дыскрымінацыяй. 3 іудзейскіх гандляроў і рамеснікаў браліся ўдвая болыныя падаткі, чым з хрысціянскіх прад- прымальнікаў. У 1786 г. яўрэям быў забаронены броварны промысел у гарадах. А з 1794 г. царскі ўказ уводзіў для іх мяжу аседласці, якая прыкладна супадала з межамі былога Вялікага Княства Літоўскага. Унутраныя рускія губерні адгароджваліся такім чынам ад непажа- данай канкурэнцыі ўвішных яўрэйскіх гандляроў і прамыслоўцаў. Царскі ўрад захаваў кагалы (вельмі кансерватыўныя органы яўрэй- скага самакіравання), бо яны забяспечвалі кругавую адказнасць за збор падаткаў. Кагальныяпарадкі спрыялі пашырэнню на беларускіх землях яўрэйскага фундаменталізму (хасідызму), супраць якога актыўна выступалі прадстаўнікі асветніцкай плыні - гаскала. Праект князя Агінскага. Найбольш прывілеяў удалося захаваць шляхце. За ёй зберагалася нават права самакіравання і склікання мясцовых сеймікаў. Адзінае, чаго не магла захаваць шляхта, дык гэта былую палітычную ўладу. Але надзея на ўзнаўленне Вялікага Кня- ства Літоўскага не памірала. У 1811 г. між беларускімі магнатамі (на чале з князем Міхалам Агінскім) і Аляксандрам I вяліся адпаведныя перамовы. Абмяркоўваўся праект канстытуцыі адноўленага Вялікага Княства Літоўскага з васьмі заходніх губерняў (Віленскай, Гарадзен- скай, Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Валынскай, Падляшскай, Кіеўскай). Дэлегацыя Агінскага ўключыла ў праект і параграф аб вызваленні сялянаў ад прыгону на працягу дзесяці год. Але супраціў- ленне рускай арыстакратыі і вайна 1812 г. змянілі гэтыя планы. Якія ж вынікі мела ўмяшанне Расіі ў гістарычны лёс бела- русаў? Па-першае, шляхам замацавання беларускіх земляў пад ула-
Вайна 1812года 21 дай рускай абсалютнай манархіі на іх перапынілася тэндэнцыя да пераходу ад шляхецкай да дэмакратычнай рэспублікі, якая выяўля- лася ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Гэта быў крок назад да ўмацавання прыгонніцтва, да гвалту з чалавечай асобы. Па-другое, замаруджвалася нацыянальная самаідэнтыфікацыя беларусаў, гаран- там якой магло выступаць былое Вялікае Княства Літоўскае. Па-трэ- цяе, Беларусь апынулася ў складзе эканамічна адсталай краіны. Расійская імперыя не магла ніякім іншым чынам паспрыяць гаспа- дарчаму прагрэсу краю, апроч як яго мілітарызацыяй. Яна не мела сілы болып, як на ваенна-адміністрацыйнае падпарадкаванне захоп- леных земляў. Гэта была моцная ваенная дзяржава, якая не магла не ўцягваць беларускі народ у свае бясконцыя захопніцкія авантуры. 2. ВАЙНА 1812 ГОДА У гэтай вайне рускія змагаліся за незалежнасць Расіі, палякі - за адраджэнне Польшчы, французы - за багацце і славу. А беларусы, відаць, за права на жыццё... 2.1. Захоп Беларусі Напалеонам Выспяванне небяспекі. На пачатку XIX ст. паміж Францыяй, з аднаго боку, і Расіяй, Прусіяй, Аўстрыяй, з другога, ішла барацьба за гегемонію ў Еўропе. Французскі імператар Напалеон I сілай зброі пад- парадкоўваў сабе еўрапейскія народы, пакідаючы ім узамен незалеж- насці рэспубліканскія канстытуцыі. Расійскі імператар Аляксандр I стаў на чале антыфранцузскай кааліцыі дзяржаваў і ўзяўся дапамагчы ім адстаяць незалежнасць ды зберагчы тым самым і свой пасад. У вайне 1805—1807 гг. Напалеон перамог кааліцыю і стварыў пас- лухмянае сабе Варшаўскае княства на польскіх землях, захопленых Прусіяй. Расійскіўрад рыхтаваўсядарэваншу. Збіраў сілы і імператар Францыі. Вайна лічылася непазбежнай. У канцы кастрычніка 1811 г. Аляксандр I загадаў рускаму войску збірацца ў паход. Уварванне ў княства Варшаўскае не адбылося толькі таму, што Прусія ў апошні момант адмовілася дапамагчы Расіі. На тэрыторыі Беларусі і сучас- н;ій Літвы канцэнтраваліся расійскія ўзброеныя сілы. Першая армія на чале з Барклай-дэ-Толі складалася з 120 тыс. чалавек. уТе штаб-
22 Перыяд 1795—1830 кватэра месцілася ў Вільні. Другая армія пад кіраўніцтвам Баграціёна налічвала 37 тыс. чалавек і мела галоўную кватэру ў Ваўкавыску. Утрыманне рускага войска ўзвальвалася на плечы мясцовага насельніцтва. Законных пабораў не хапала. Яны расцякаліся па армейскіх штабах і кішэнях інтэндантаў. Ратуючыся ад голаду, сал- даты рабавалі сялянства. Уварванне. 24 чэрвеня 1812 г. армія Напалеона перайшла Нё- ман і ўступіла на беларускія землі, што належалі да тэрыторыі Ра- сійскай імперыі. Пад сцягі былі пастаўленыя не толькі жыхары Францыі, але і Аўстрыі, Прусіі, Італіі, Даніі, Партугаліі, Варшаўска- га княства. Маючы недахоп у сіле, рускае войска пачало адыходзіць на ўсход, пакідаючы ворагу спустошаны край. Падпальваліся скла- ды, якія не паспявалі эвакуяваць, зганялася сялянская скаціна. Мес- ца расійскай арміі займала паўмільённая французская, якая такса- ма патрабавала хлеба, мяса, падводаў, фуражу. Беларускія землі пе- ратварыліся ў арэну крывавых бітваў. За час напалеонаўскага наступ- лення толькі найбуйнейшых бітваў тут было не менш за 15. I галоў- Агульны выгляд Ратуіанай плошчы Віцебска на пачатку XX ст. НМГКБ.
Вайна 1812года 23 ная бітва таксама магла адбыцца на тэрыторыі Беларусі, калі б Першая і Другая рускія арміі, якія адступалі паасобку, паспелі злу- чыцца пад Віцебскам. Расійскі генералітэт не збіраўся пераносіць ваенныя дзеянні на тэрыторыю рускіх губерняў. Напалеон меў маг- чымасць спыніць свой паход у Віцебску, але не зрабіў гэтага. Вайна на самавынішчэнне. Беларусь стала крыніцай гармат- нага мяса і для рускага, і для французскага імператараў. У 1811 г. царскі ўрад набраў тут каля 15 тыс. рэкрутаў. Сярод расійскіх афіцэ- раў былі беларускія шляхціцы. Служылі нашы землякі і ў француз- скім войску. Генерал Панятоўскі папаўняў імі палкі Варшаўскага кня- ства, якое выступала саюзнікам Напалеона. Беларусы ваявалі з беларусамі як пад прымусам, так і свядома, фактычна з адной і той мэтай - узнавіць Вялікае Княства Літоўскае і пазбавіцца ад прыгону. Толькі адны спадзяваліся дамагчыся гэтага праз адданую службу рус- каму імператару, а другія - французскаму. Натуральна, што спачатку перавага аддавалася больш шанцавітаму Напалеону, які да жніўня захапіў амаль усе беларускія землі. Пад уладай царскай адміністра- цыі засталіся толькі Рэчыцкі, Мазырскі і часткова Бабруйскі і Беліцкі (Гомельскі) паветы, якія засланяліся непраходнымі палескімі бало- тамі ды нескаронай Бабруйскай крэпасцю. 2,2. Узнаўленне Вялікага Княства Літоўскага Стаўленне да французаў. Шляхта Беларусі (асабліва на заха- дзе) спрыяла французскай арміі і шкодзіла расійскай. Гараджане віталі Вялікую армію як збавіцельку ад царскага прыгнёту. Амаль усе студэнты Віленскага універсітэта выказалі жаданне служыць у на- палеонаўскім войску. Прадстаўнікі мінскай арыстакратыі сустрэлі французскага маршала Даву за дзве мілі ад горада. У складзе дэлегацыі быў Ігнацій Манюшка, дзяцька знакамітага пазней кампазітара Станіслава Манюшкі. Вялікае спачуванне знайшлі фран- цузы ў Магілёве. Мясцовы праваслаўны епіскап Варлаам і іераманах Арэст прынеслі Напалеону прысягу і багаслаўлялі вызваліцеляў, як яны казалі, ад “нашых драпежнікаў”. Віншавальныя прамовы ў гонар пераможцаў гучалі ў Вільні і Смаленску. Па меры набліжэння французскіх войскаў рускія чыноўнікі спешна ўцякалі з гарадоў на вазах з дзяржаўнай маёмасцю, архівамі, казной. Мясцовая шляхта з расійскай адміністрацыі звычайна заставалася і арганізоўвала сама ці па загадзе французаў часовыя камісіі для кіравання губернямі і
24 Перыяд 1795—1830 паветамі. Чакала Напалеона і беларуская вёска. Сяляне чулі пра кня- ства Варшаўскае, дзе французскі імператар адмяніў прыгоннае пра- ва. Напярэдадні вайны ў заходнія губерні Расіі закідваліся пракла- мацыі, у тым ліку на беларускай мове, пра волю, якая, нібыта, павінна нрыйсці разам з напалеонаўскай арміяй. Хісткасць расійскіх пазіцыяў. Прыход Напалеона выявіў ся- род мясцовага насельніцтва адмоўнае стаўленне да царскага рэжы- му. Паўтара-два дзесяткі гадоў (пачынаючы з 1793—1795 гг.) расій- скага панавання не паспелі сцерці з памяці жыхароў Гарадзеншчы- ны, Віленшчыны і Міншчыны ўсведамлення прыналежнасці да бы- лога Вялікага Княства Літоўскага. I толькі за Дзвіной і Дняпром, дзе тэрмін царскага кіравання быў удвая даўжэйшы (з 1772 г.), адчуван- не лучнасці з Расіяй, відаць, ужо мела месца. Напалеонаўская дыпламатыя. Зразумела, што манарх Францыі ўлічваў спрыяльныя для сябе настроі ў беларускім грамадстве і імкнуўся іх выкарыстаць. Ен не дазволіў палякам узнавіць Рэч Паспалітую ў старых межах, а замест гэтага абвясціў пра стварэнне на беларускіх і сучасных літоўскіх землях дзвюх падпарадкаваных яму дзяржаваў. Першая - Вялікае Княства Літоўскае са сталіцай у Віль- ні - уключала ў сябе Гарадзенскую, Віленскую, Мінскую губерні і Бе- ластоцкую вобласць, якія былі перайменаваныя ў дэпартаменты. Дру- гая - Беларусь са сталіцай у Магілёве - ахоплівала Прыдняпроўе і Прыдзвінне (гл. карту II). Тым самым Напалеон ставіў мяжу праз- мернаму ўмацаванню Польшчы, улагоджваў тую частку беларускай шляхты, якая марыла пра стварэнне самастойнай дзяржавы, і рыхта- ваў глебу для палітычнага гандлю з Аляксандрам I, каб пры неаб- ходнасці саступіць цару Беларусь і пакінуць сабе Княства Літоўскае. Падзел адзінаэтнічных земляў на дзве дзяржавы не спадабаўся мясцовым пануючым колам, і яны хадайнічалі аб іх аб’яднанні. Фармаванне мясцовай адміністрацыі. У прыхільнікаў усход- няй дзяржавы Беларусь было надта мала часу, каб давесці справу да канца. Зусім побач, у напрамку Масквы і Пецярбурга, яшчэ ішлі ва- енныя дзеянні. А вось Княства Літоўскае паспела абзавесціся ўсімі атрыбутамі дзяржаўнасці (межы, органы ўлады, рэгулярнае войска). Вышэйшую грамадзянскую ўладу ў краіне ажыццяўляла Камісія Ча- совага Урада з 7 чалавек. У яе склад уваходзіў і рэктар Віленскага універсітэта Ян Снядэцкі. Камісію апякаў камісар, прадстаўнік фран- цузскага ўрада. У кожным дэпартаменце ўтваралася адміністрацый- ная рада з трох чалавек, і пры ёй назначаўся французскі чыноўнік
Вайна 1812года 25 (інтэндант). Замест паветаў уводзіліся супрэфектуры, а замест волас- цяў - кантоны. Для кіравання гарадамі ствараліся муніцыпалітэты. Вышэйшая ваенная ўлада ў княстве належала генерал-губернатару, а ў кожным дэпартаменце дзейнічаў ваенны губернатар. У Віленскім дэпартаменце на пэўны час ім стаў вядомы ў будучым ваенны тэарэтык і гісторык генерал Жаміні. Для падтрымання ў краіне парадку па загадзе Напалеона ў гарадах фармаваліся атрады нацыянальнай гвардыі і літоўскай (па назве дзяржавы) жандармерыі. Крыху пазней пачалі стварацца і ўзброеныя сілы Княства. На пачатак зімы літоўскае войска налічвала 19 тыс. чалавек. Яно папаўнялася і за кошт дэзерціраў-беларусаў, якія ўцякалі з рускай арміі. Шляхціцы-добра- ахвотнікі склалі ў імператарскай гвардыі кавалерыйскі полк. Кавалерыйскі эскадрон разведчыкаў фармаваўся з мясцовых татараў. Утворанае Напалеонам Вялікае Княства Літоўскае, якое было цалкам падпарадкаванай яму шляхецкай дзяржавай, найперш клапацілася пра збор падаткаў для французскай арміі і ўтрыманне прыгонных у спакоі. Усё справаводства і навучанне вялося тут на польскай мове. Палітычным ідэалам для асноўнай масы мясцовай шляхты па- ранейшаму служылі “залатыя вольнасці” былой Рэчы Паспалітай. Нават патрыятычна настроеныя землеўладальнікі свабоду свайго краю звязвалі з польскім народам. Таму ўжо праз паўмесяца “незалежнага” існавання ў напалеонаўскай Літве ўзняўся рух за далучэнне да Варшаўскага княства і ўтварэнне супольнай канфедэ- ратыўнай дзяржавы. 2.3. “Уз’яднанне” з Расіяй Перамены ў стаўленні да акупантаў. Вяскоўцы нападалі на асобных французскіх салдатаў (звычайна марадзёраў), на вайсковыя абозы, але гэтыя выпадкі былі не такія тыповыя, як помста землеўла- дальнікам. Варожасць мясцовага насельніцтва да французаў узрас- тала, асабліва ў гарадах і мястэчках, дзе квітнела марадзёрства. У Вялікай арміі існавала непісанае права на рабаванне захопленых земляў. Марадзёраў не спыняла і пагроза смяротнай кары. Асабліва цяжкія выпрабаванні выпалі на долю жыхароў Віцебскай губерні. Там вяліся практычна бесперапынныя ваенныя дзеянні паміж расійскім корпусам Вітгенштэйна, які прыкрываў шлях на Пецярбург, і вайсковымі злучэннямі французскіх маршалаў Удзіно і Сэн-Сіра. Дванаццацітысячны французскі гарнізон у Віцебску партызаны фак-
26 Перыяд 1795—1830 Марадзёры.. 3 літаграфіі Баўмейстэра паводле малюнка Фабэра дзю Фора. НМГКБ. тычнатрымалі ў аблозе. I гэта прымусіла Напалеона накіраваць туды падмогу - 10 тыс. жаўнераў - перад самай бітвай пад Барадзіно. Сваю злосць з-за ваенных выпрабаванняў і нястачы французы спаганялі на мясцовым насельніцтве. А таму яно часцей прымала бок рускай арміі. Тым больпі, што на Віцебшчыне жыло шмат рускіх старавераў. Просты народ абураўся чужынцамі, якія замест чаканай волі прынеслі адны пакуты. Шляхта таксама была незадаволеная дыктатам ваен- най адміністрацыі. А таму, калі напалеонаўская армія адступіла з Масквы на беларускія землі, яна не знайшла тут прытулку і належ- най падтрымкі нават у ўрада Вялікага Княства Літоўскага. Дэмара- лізаваныя, галодныя, распранутыя і паразуваныя французы сеялі вакол сябе эпідэміі, чынілі гвалт з жыхароў беларускіх паселішчаў, рабавалі ўсё, што маглі. Вяртанне расійскіх уладаў. А наўзамен адступаючым ішлі расійскія генералы са сваім войскам. Ніхто іх тут хлебам-соллю і кветкамі не вітаў. Але французскім акупантам і гараджане і сяляне, калі маглі, шкодзілі. Армія Напалеона супраціўлялася. Нашыя землі сталі сведкамі яшчэ 14 значных бітваў. Узброеныя сілы Расіі (армія Кутузава з захаду, Вітгенштэйна з поўначы і Чычагова з поўдня) прыціскалі французаў да р. Бярэзіны і, здавалася, тут і скончыцца заваёўніцкі паход Напалеона і яго Вялікай арміі. Але імператар паз-
Вайна 1812 года 27 бегнуў палону, а 27 лістапада патаемна ўцёк са Смаргоні ў Парыж. Каля вёскі Студзёнка пад Барысавам знайшлі сабе магілу больш за 20 тыс. вайскоўцаў Напалеона і, у тым ліку, беларусаў, якія ратавалі французскагаімператара. Рэшткі французскай арміі перайшлі Нёман у снежні 1812 года. Княства Літоўскае, якое трымалася на французскіх штыках, перастала існаваць. Кіраўнікі яго ўрада з набліжэннем да Вільні рускай арміі ўцяклі за мяжу, захапіўшы архіў і дзяржаўную казну. Потым яшчэ болып за паўгода літоўскі ўрад працаваў у Вар- шаве, Кракаве і Дрэздэне. Літоўскія палкі былі разбітыя пйд Новым Свержанем, Койданавам, Барысавам, Слонімам. Рэшткі іх абаранялі Вільню, а потым адступілі да Варшавы і Кёнігсберга, дзе былі частко- ва расфармаваныя, а астатнія ўліліся ў французскія і польскія вай- сковыя злучэнні. Паводзіны пераможцаў. Рускім генераламдавялося заваёўваць беларускія землі другі раз. Яны паводзілі сябе тут, як у стане ворага. Усякае непаслушэнства каралася смерцю. Славуты рускі партызан Дзяніс Давыдаў з асалодай здзекаваўся з гарадзенскіх каталікоў, пры- мушаючы іх хрысціцца па-праваслаўнаму - справа налева. Рабаваліся і курныя сялянскія хаты, і купецкія дамы, і магнацкія палацы. Быў спалены і значна пашкоджаны Мірскі замак. Забіралася ўсё, што не паспелі забраць французы. Расійскаму генералу Чычагову спатрэ- білася 40 вазоў, каб адправіць у Пецярбург і Маскву скарбы і архівы з Нясвіжскага палаца Радзівілаў. Частка багаццяў Радзівілаў у Нясвіжы была разрабаваная расійскімі афіцэрамі і салдатамі. Кутузаў дама- гаўся ад цара, каб Беларусь была русіфікаваная, а ў мясцовых абшарнікаў, што дапамагалі Напалеону, былі забраныя маёнткі для іх перадачы рускім генералам, героям вайны. Аляксандр I не зрабіў гэтага і нават замірыўся з мясцовай арыстакратыяй, каб палегчыць пашырэнне сваёй улады на Польшчу. Але весці гаворку пра ўзнаў- ленне Вялікага Княства Літоўскага адмовіўся. Царскі ўрад вярнуўся да ранейшага адміністрацыйнага падзелу краю на губерні. Крывавы след вайны. Пасляваенная Беларусь уяўляла сабой жудасную карціну. Шлях, якім прайшлі імператарскія арміі, быў усла- ны трупамі. Сведкі налічвалі іх па 100 і больш на вярсту. Мерцвякамі былі запоўненыя касцёлы, цэрквы, дзяржаўныя будынкі ў гарадах, дзе месціліся ваенныя шпіталі. Трупы спальваліся на вогнішчах да вясны 1813 года. Насельніцтва Беларусі аплаціла вайну вялікімі ахвярамі - каля мільёна чалавек. Ад рук акупантаў, голаду і эпідэміяў загінуў кожны чацвёрты. У асобных гарадах колькасць жыхароў
28 Перыяд 1795—1830 скарацілася ў 2-3 разы. Такіх людскіх стратаў наш край не ведаў з часоў Паўночнай вайны 1700—1721 гг. У раёнах ваенных дзеянняў вёскі, мястэчкі, гарады былі разбураныя ці знішчаныя. У 1813 г. хлебаробы краю ледзь назбіралі зерня, каб засеяць хоць бы палову даваенных ворных земляў. Голад і эпідэміі яшчэ доўга панавалі ў Беларусі, а яе просты люд з праклёнам успамінаў ваеннае ліхалецце. 3. ПАЛАНІЗАЦЫЯ АД ІМЯ РУСКАГА ЦАРА. 1813—1830 Пасля выгнання Напалеона далейшы лёс Беларусі быў у значнай ступені абумоўлены барацьбой рускіх і палякаў за культурны ўплыў на беларускіх землях. I па першым часе палякі, узяўшы ўзамен зброі веды, паспяхова адбівалі “атакі” сваіх пераможцаў у мінулай вайне. Выяўлялася імкненне ператварыць землі былога Вялікага Княства Літоўскага ў польскую правінцыю. 3.1. Урадавая палітыка Погляды вярхоў на Беларусь. Аляксандр I заўсёды выяўляў свае сімпатыі да Польшчы. Не абышлося тут і без уплыву езуіцкага ордэ- на. Яго дзейнасць была спыненая ў 1773 г. па загадзе рымскага папы. Але езуіты, як ужо згадвалася, знайшлі сабе прытулак у Расіі, дзе мелі падтрымку царскага двара. Сярод блізкіх сяброў імператара быў Адам Чартарыскі, прадстаўнікпольскай арыстакратыі. Ен уваходзіў у склад царскага “Інтымнага камітэта”, дзе выпрацоўваўся палітьгчны курс Расіі, а пазней заняў пасаду міністра чужаземных справаў. Зразуме- ла, што і Аляксандр, і яго акружэнне глядзелі на Беларусь у значнай ступені вачыма Чартарыскага. Беларускія землі ўспрымаліся ў рускім грамадстве як польскія. Так, у сваіх мемуарах былы партызан (а пас- ля генерал) Дзяніс Давыдаў называў Беларусь “чужым нам польскім краем”. Нават вучоныя людзі не ведалі, што Беларускі край меў ра- ней сваю дзяржаўнасць і зберагаў самабытную культуру. I толькі дзея- чы кацярынаўскай эпохі, такія як паэт Гаўрыла Дзяржавін, гісторык Мікалай Карамзін, упарта трымаліся старых поглядаў і лічылі Бела- русь краем рускім, а не польскім. Але ніхто тады не прызнаваў яго самабытнасці.
Паланізацься ад імя рускага цара 29 Еўрапейскі кантэкст. Пасля перамогі над Напалеонам Аляк- сандр I разлічваў узяць пад свой пратэктарат княства Варшаўскае. Адам Чартарыскі прапаноўваў цару далучыць да княства беларускія землі і ўтварыць такім чынам Польскае каралеўства, якое б падпа- радкоўвалася Расіі. Гэтыя планы ўдалося часткова здзейсніць. Агульнаеўрапейскі кангрэс манархаў, што працаваў у Вене ў канцы 1814—1815 гг., перадаў Расіі значную частку княства Варшаўскага за яе заслугі ў перамозе над напалеонаўскай Францыяй. А вось пад- парадкаваць Варшаве Беларусь Аляксандр I не адважыўся, бо сутык- нуўся з варожым стаўленнем кіраўнічых колаў імперыі да палякаў, нядаўніх хаўруснікаў Напалеона. Тым не менш, рускі манарх па-ра- нейшаму патураў палякам у Беларусі, асабліва ў галіне асветы. Такім чынам ён разлічваў знайсці паразуменне з арыстакратыяй былой Рэчы Паспалітай і паспрыяць умацаванню імперыі. Асвета займала важ- нае месца ў палітыцы Аляксандра I не толькі таму, што ён быў адука- ваным манархам і знаходзіўся пад уплывам асветніцкіх ідэяў, якія тады панавалі ў Еўропе. Адразу пасля захопу Вялікага Княства Літоўскага перад Расіяй паўстала праблема яго культурнага падпа- радкавання. Толькі вось візантыйска-азіяцкія традыцыі рускай куль- туры тут не ўспрымаліся. Беларусь была бліжэй да еўрапейскіх куль- турных каштоўнасцяў. Гэта прымушала кіраўніцтва Расійскай імперыі ісці насустрач культурным запатрабаванням мясцовай шляхты, еўрапеізавацца самому. Фармаванне школьнай палітыкі. Ужо ўрад Кацярыны II дзе- ля больш паспяховай русіфікацыі Беларусі адкрыў тут новыя рускія народныя вучэльні, створаныя на ўзор аўстрыйскіх школаў. Гэта былі прагрэсіўныя навучальныя ўстановы, у якіх упершыню хлопчыкі і дзяўчынкі, дзеці дваранаў, купцоў, мяшчанаў і нават сялянаў, вучыліся разам. Але мясцовая шляхта ігнаравала чужыя і штучныя для іх рускія школы, аддаючы перавагу навучальным установам пры кляштарах. Кацярынаўскія ж вучэльні прыходзілі ў заняпад. Павел I, які лічыў Беларусь польскай правінцыяй, імкнуўся замацаваць тут свой уплыў з дапамогай каталіцкай адукацыі. I не выпадкова. Амаль і іры кожным мясцовым касцёле існавала школа. Вялікі аўтарытэт мелі езуіцкія калегіумы (сярэднія навучальныя ўстановы), якія давалі класічную рэлігійную адукацыю еўрапейскага ўзроўню. Каталіцкая школа бесперашкодна паланізавала беларускую шляхту і нават рус- кае дваранства. Выкладанне па-беларуску не практыкавалася. Палітычная накіраванасць царскага асветніцтва. Пасля вай-
30 Перыяд 1795—1830 ны 1812 г. царскае асветніцтва набыло яшчэ болей выразную палітычную накіраванасць. Аляксандр I, чалавек пераважна еўрапей- скай культуры, намагаўся наблізіць Расію да Захаду. 3 першых гадоў свайго праўлення імператар праводзіў рэфармаванне школьнай спра- вы. Ставілася мэта пашырэння свецкай адукацыі. Пры гэтым быў выкарыстаны досвед Адукацыйнай Камісіі былой Рэчы Паспалітай. Створанае ў 1802 г. Міністэрства народнай асветы пачало адкрываць школы трох тыпаў: прыходскія вучэльні, якія ўтрымліваліся на сродкі мясцовых таварыстваў, павятовыя вучэльні і губернскія гімназіі, якія мелі ўласны статут, навучальныя планы і казённае ўтрыманне. Уся Расія падзялялася на 6 вучэбных акругаў на чале з папячыцелем і універсітэтам у кожнай. У Віленскую вучэбную акругу ўваходзілі шко- лы, што знаходзіліся на тэрыторыі Літвы, Беларусі і Правабярэжнай Украіны (тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага). 3.2. Школьная рэформа ў Беларусі Роля польскай партыі. Папячыцелем Віленскай вучэбнай акругі стаў вядомы польскі патрыёт Адам Чартарыскі. Сваімі памочнікамі ён абраў адных з найлепшых людзей Польшчы. Арганізацыйнымі справамі займаўся выдатны навуковец Тадэвуш Чацкі. У якасці тэа- рэтыка выступаў адзін з найзнакаміцейшых людзей таго часу - былы рэктар Кракаўскага універсітэта ксёндз Гуго Калантай. Прыхільнік ідэяў Французскай рэвалюцыі, ён прымаўчынны ўдзел у выратаванні Рэчы Паспалітай. Пасля паражэння ў вызваленчай вайне 1794 года Калантай хаваўся ў Аўстрыі, дзе яго арыштавалі і кінулі ў турму, але на просьбу рускага ўрада вызвалілі. Гэтыя людзі вызначалі лёс школь- най рэформы ў Беларусі і Літве. Яны рабілі ўсё, каб захаваць мясцо- выя асветніцкія традыцыі. Таму Віленская вучэбная акруга стала фактычна спадкаемкай педагагічных здабыткаў Адукацыйнай Камісіі былой Рэчы Паспалітай. Адбудова Віленскага універсітэта. У 1803 г. на аснове Віленскай езуіцкай акадэміі (пазней - Галоўнай школы Вялікага Княства Літоўскага) ствараецца універсітэт. 3 гэтай нагоды адбыліся ўрачыстасці. У залу пасяджэнняў паважна ўвайшлі прафесары, ап- ранутыя ў багатыя пунсовыя тогі. Шэсце завяршаў рэктар Геранім Страйноўскі. Побач з ім ішоў яго знакаміты папярэднік, славуты аст- раном Марцін Пачобут. За ім неслі пасярэбраны скіпетр - сімвал ула- ды і годнасці рэктара - даўні падарунак караля Стэфана Баторыя.
Паланізацыя ад імя рускага цара 31 Гучалі адпаведныя прамовы. А стары прафесар Пачобут зачытаў оду на лацінскай мове ў гонар Аляксандра I. Твор пераслалі імператару, і аўтар быў удастоены царскага падарунка - дыяментавага пярсцёнка. Апроч чатырох факультэтаў на расійскі ўзор (фізіка-матэматычнага, медыцынскага, юрыдычнага, філалагічнага), ён меў яшчэ і багаслоў- скі. Высокія прафесарскія заробкі прываблівалі ў Вільню найлепшых навукоўцаў з Прусіі, Аўстрыі, Італіі, Полыпчы. Тут выкладаў славуты польскі гісторык Іаахім Лялевель. У 1807 г. рэктарам універсітэта абіраецца вядомы польскі астраном, матэматык і філосаф Ян Снядэцкі. У склад прафесуры ўваходзілі ўраджэнцы Беларусі, выдатныя вучоныя: філолаг Міхаіл Баброўскі, Ігнат Даніловіч. Універсітэт у Вільні стаў агульнапрызнаным асяродкам асветы, навукі і культуры беларускіх і сучасных літоўскіх земляў, асяродкам еўрапейскай арыентацыі. Універсітэцкая рада ажыццяўляла адміністрацыйны кантроль за ўсімі навучальнымі ўстановамі Віленскай вучэбнай акругі. Асветніцкая дзейнасць езуітаў. Універсітэцкі кантроль за дзей- насцю вучэльняў пры касцёлах выклікаў незадаволенасць манахаў- выкладчыкаў. Асабліва незгаворлівыя былі езуіты. Гэты лацінскі ор- дэн знаходзіўся пад апекай царскага двара і захоўваў у Расіі ўсе свае правы і маёмасць. У 1812 г. езуіты здолелі дамагчыся самастойнасці і ў асветніцкай дзейнасці. У адпаведнасці з рашэннем царскага ўрада 10 чэрвеня, незадоўта да паходу Напалеона, у Полацку была адкры- тая езуіцкая акадэмія з правамі універсітэта, у тым ліку з правам кан- тролю за вучэльнямі ордэна ва ўсёй Расіі, да Пецярбурга і Астрахані ўключна. Беларусь займела дзве вышэйшыя навучальныя ўстановы. У Полацкай акадэміі заняткі вяліся на трох факультэтах: тэалагіч- ным, моваў і літаратур, а таксама філасофіі і свабодных навук. Дзей- нічала друкарня, дзе выпускаліся, між іншым, і зборнікі духоўных песняў на беларускай мове. Існавала бібліятэка (40 тыс. тамоў), му- зей, карцінная галерэя. Тут можна было атрымаць выдатную адука- цыю. Езуіты разгарнулі неверагодную актыўнасць, што зачароўвала і рускую арыстакратыю, якая з гэтай прычыны пасылала да іх на вучо- бу сваіх дзяцей і пераходзіла ў каталіцызм. Хутка інтэлектуальныя і місіянерскія здольнасці езуітаў былі як след ацэненыя і ў Рыме, і ў Пецярбурзе. Галава каталіцкай царквы ўзнавіў езуіцкі ордэн, а рускі цар забараніў яго дзейнасць у Расіі. У 1820 г. Полацкая акадэмія і ўсе падпарадкаваныя ёй навучальныя ўстановы былі зачыненыя, а кнігі, карціны і музейныя каштоўнасці перавезеныя ў Пецярбург і Маскву. Некаторыя выгнаныя з Беларусі езуіты перабраліся ў ЗША. Адзін з
32 Перыяд 1795—1830 Буды.нак гімназіі ў Свіслачы. Пачатак XIX ст. НМГКБ. іх, айцец Францішак Дзеружынскі, ураджэнец Оршы, узначальваў Амерыканскую езуіцкую супольнасць. Свецкія школы. Сярэднія і ніжэйшыя школы Віленскай навучаль- най акругі будаваліся таксама на прынцыпах Адукацыйнай камісіі. Які ва ўсёй імперыі, тутдзейнічалі губернскія гімназіі (Мінск, Віцебск, Магілёў, Слуцк, Свіслач, Гародня), павятовыя і прыходскія вучэльні. Гімназіі Віленскай акругі, у параўнанні з рускімі, мелі болей роз- набаковыя праграмы навучання. На такім узроўні навучанне праводзілася толькі ў маскоўскай універсітэцкай гімназіі. Высокім прафесіяналізмам вылучаліся і мясцовыя настаўнікі. У павятовых вучэльнях курс навучання не адрозніваўся ад гімназічнага і разліч- ваўся на 6 гадоў. Толькі ў гімназіях было 6 настаўнікаў, якія рабілі прыём вучняў кожны год, а ў павятовых вучэльнях працавалі 3 на- стаўнікі, якія набіралі навучэнцаў праз год. Прыходскія школы адкрываліся коштам землеўладальнікаў, святароў і заможных га- раджанаў. Свае навучальныя ўстановы мелі не толькі каталікі, але і праваслаўныя, уніяты, іудзеі, пратэстанты, магаметане, стараверы. Навучанне жанчын ажыццяўлялася ў прыватных пансіёнах і пры кляштарах. 3.3. Вынікі рэформы Узмацненне паланізацыі. У Беларусі сфармаваласянайлепшая ў Расіі сістэма адукацыі. Але ў руках віленскага акруговага кіраў-
Паланізацыя ад імя рускага цара 33 ніцтва яна выкарыстоўвалася для паланізацыі беларускай інтэліген- цыі, якая складалася з шляхты. Навучанне ў Віленскім універсітэце і ва ўсіх падпарадкаваных яму школах Віленскай вучэбнай акругі вяло- ся на польскай мове. I толькі на ўсход ад Дняпра можна было сустрэць рускамоўныя вучэльні, якія ўтрымлівала дзяржава. Ужыванне рускай, яўрэйскай, беларускай і іншых моваў захоўвалася ў рэлігійных вучэльнях, якія вельмі цяжка паддаваліся ўліку і кантролю. Беларускія школкі, па некаторых дадзеных, зберагаліся пры уніяцкіх кляштарах манахаў-базыльянаў, якія паспяхова адлучалі ад справы адукацыі езуітаў. Тым не менш, валоданне польскай мовай лічылася сведчаннем культурнасці, адукаванасці, шляхетнасці. Беларуская ж заставалася мовай неафіцыйнай, хатняй, мовай штодзённага ўжытку ў асяроддзі сялянаў, дробнай шляхты і разначынцаў. А руская мова была ў становішчы замежнай. Віленскі губернатар у 1808 г. скардзіўся цару, што тут рэдка можна знайсці чалавека, які мог бы чытаць і пісаць па-руску. На вуліцах буйных беларускіх гарадоў часцей за ўсё можна было пачуць польскую мову. Але паланізацыя закранула мяшчанаў меней, чым шляхту. А болыпасць беларускага сялянства ўвогуле пазбегла паланізацыі, бо адукацыя была для яго практычна не да- сягальная. А гэта, як ні парадаксальна, зберагала этнічную аснову для беларускага адраджэння. Пра стварэнне ж беларускай народнай школы не дбалі ні руская дзяржава, ні польскія патрыёты, ні вярхі мясцовага грамадства. Тое, што беларусы не мелі нацыянальнай школы, выбіла іх з агульнаеўрапейскага працэсу кансалідацыі нацыяў, які разгортваўся ў той час. Беларускі нацыянальны рух быў замаруджаны. Уклад у польскае адраджзнне. У Беларусі і Літве сабраліся най- лепшыя інтэлектуальныя і патрыятычныя сілы польскага народа, каб культурна замацаваць за сваёй айчынай землі былога Вялікага Кня- ства Літоўскага. Паланізацыя праводзілася ад імя рускага цара і з дапамогай чыноўнікаў рускай адміністрацыі. Царызм намагаўся аба- пірацца на мясцовых абшарнікаў польскай культуры і ішоў ім насус- трач. Росквіт асветы ў Вільні стаў для палякаў выратавальным у іх барацьбе за нацыянальную самабытнасць і незалежнасць. Тут рых- тавалася эпоха Адама Міцкевіча і Уладзіслава Сыракомлі. Для бела- рускай жа культуры гэты росквіт меў трагічнае адценне. Яна губляла лепшыя таленты, якія пад уплывам усеагульнага ўздыму паланізацыі цураліся беларускасці і аддавалі свой розум і здольнаці іншай куль- туры.
34 Перыяд 1795—1830 Універсітэцкі рэгіяналізм. Аднак нельга сказаць, што польскія патрыёты знаходзілі ў Беларусі і Літве пасюдную падтрымку. Ім доў- га давялося змагацца з прафесарскай апазіцыяй Віленскага універ- сітэта на чале з яго першым рэктарам Геранімам Страйноўскім. Князь Чартарыскі, Гуго Калантай і Тадэвуш Чацкі дамагаліся, каб склад універсітэцкіх выкладчыкаў быў пераважна польскі. А рэктар кла- паціўся найперш пра павышэнне навуковай ролі сваёй установы. Гэта дзякуючы яму універсітэт займеў навукоўцаў з еўрапейскай вядомас- цю. Тым больш, што тагачасная польская навука не магла яшчэ сама забяспечваць добра падрыхтаваную прафесуру. Гуго Калантай быў незадаволены Геранімам Страйноўскім і таму, што ён стварыў пры універсітэце кафедру рускай мовы, а прыходскія школы Віленскші навучальнай акругі пакінуў у падпарадкаванні цэркваў, у тым ліку праваслаўных. У непавазе да польскай мовы абвінавачваўся нават знакаміты Пачобут, ураджэнец Гарадзеншчыны, які, мабыць, і не за- бываў пра сваё беларускае паходжанне. Урэшце Геранім Страйноўскі быў адхілены ад кіравання універсітэтам з добрапрыстойнай нагоды яго прызначэння на пасаду другараднага епіскапа. Спробы кіраўніц- тва Віленскай навучальнай акругі паставіць палітычныя справы вы- шэй за навуковыя стваралі глебу для незадаволенасці мясцовых вы- кладчыкаў польскім нацыянальным эгаізмам і прымушалі задумвац- ца пра лёс Бацькаўшчыны. Менавіта выкладчыкі Віленскага уні- версітэта сталі першымі прадвеснікамі беларускага адраджэння. Міхаіл Баброўскі пачаў даследаванне спадчыны Францішка Скары- ны, Ігнат Даніловіч звярнуўся да вывучэння Літоўскага Статута і ста- рабеларускіх летапісаў. Намаганні Адама Чартарыскага і яго па- плечнікаў прыводзілі і да нечаканых для іх вынікаў. Польская школа не толькі паланізавала, але і давала выдатныя веды, якія сілкавалі пачуцці краёвага патрыятызму, абуджалі цікавасць да мінуўшчыны Беларусі, культуры яе народа. Беларускі рэгіяналізм уніятаў і шляхты. Моцную апазіцыю сустрэла польская партыя ў асобе уніяцкага мітрапаліта Іраклія Лісоў- скага. Ен быў адданым сынам Беларусі і не жадаў ісці па шляху паланізацыі. У руках уніяцкай царквы былі школы, у тым ліку беларускія. Пэўная частка уніяцкіх святароў праяўляла мясцовы па- трыятызм і незадаволенасць паланізацыяй. Каб абяззброіць апазіцыю, Тадэвуш Чацкі дамогся выдання царскага ўказа аб пераводзе ўсіх базыльянскіх школаў і фундушаў у падпарадкаванне Віленскай на- вучальнай акруті. Гэта азначала поўную паланізацыю уніяцкіх наву-
У пошуках лепшай долі 35 чальных установаў. Тадэвуш Чацкі дзейнічаў патаемна. Але калі Іраклій Лісоўскі пра гэтым даведаўся, ён звярнуўся непасрэдна да цара, і ўжо выдадзены ўказ быў адменены. Ды ўвогуле шляхта Бела- русі і Літвы, хоць і лічыла сябе польскай, але заўсёды дадавала, што яна “з ліцвінаў” або “з русінаў”. Традыцыі незалежнасці былога Вялі- кага Княства Літоўскага яшчэ трывалі ў шляхецкім асяроддзі. 4. У ПОШУКАХ ЛЕПШАЙ ДОЛІ. 1813—1830 Царскія рэформы абмяжоўваліся асветай. Гэтага было недастат- кова для грамадскага спакою. Выяўлялася непрыхільнасць да ра- сійскага дэспатызму. Перамены да лепшага можна было здзейсніць шляхам пашырэння царскіх рэформаў або шляхам узброенай бараць- бы за ўзнаўленне рэфармаванай Рэчы Паспалітай. 4.1. Пасляваеннае становішча гаспадаркі Памешчыцкая гаспадарка. Пасля вайны 1812 г. народ Беларусі зведаў гаротнае жыццё. Вялікі попыт на збожжа ў Заходняй Еўропе зацікавіў мясцовых абшарнікаў у пашырэнні яго вытворчасці. На пан- шчыну выганяліся ўсе дарослыя і нават састарэлыя сяляне. Падчас жніва яны працавалі амаль штодзень і нічым не адрозніваліся ад та- гачасных амерыканскіх рабоў на бавоўнавых плантацыях. А сялян- ская збажынатымчасам стаяла ў полі, асыпаючыся ад дажджу і ветру. Пашыралася плошча ворыва пад збожжавыя культуры, а скарачэнне нлошчы сенажацяў вяло да памяншэння пагалоўя жывёлы, што азначала і памяншэнне запасаў натуральнага ўгнаення, урадлівасці глебы. Пачасціліся няўроды і голад, але землеўладальнікі ўпарта тры- маліся старых метадаў гаспадарання і прадавалі збожжа за мяжу (ба- лазе побач быў заходні рынак). Перыядычны голад. хА.сабліва часта няўрод здараўся ў Беларусі на пачатку 20-х гадоў. З’явілася шмат жабракоў, былі смяротныя выпадкі ад голаду. Сяляне харчаваліся так званым пушным хлебам, выпечаным з мукі, паловы, бярозавай кары і іншых сурагатаў. Голад 1822 г. звярнуў на сябе ўвагу ў Пецярбурзе. Там быў створаны асобны Заходні камітэт, у якім шмат гаварылася лра жудаснае становішча сялянаў у Беларусі, але дзейснай дапамогі ад урада беларуская вёска
36 Перыяд 1795—1830 не дачакалася. Жахі голаду былі настолькі ўражальныя, што некато- рыя губернатары канфіскоўвалі лішкі хлеба ў землеўладальнікаў для раздачы сялянам. Распаўсюджванне бульбы. Ад павальнай галадоўлі сялянаў у значнай ступені выратавала бульба. Да канца 20-х гадоў яна з ага- роднай ператварылася ў палявую культуру і стала для беларускай вёскі сапраўды другім хлебам. Адначасова гэта паспрыяла росту бро- варнай вытворчасці ў памешчыцкіх маёнтках. Бульбяная гарэлка абшарнікаў прадавалася ў шматлікіх корчмах, што ўзнікалі па баль- шаках і вёсках амаль праз кожныя дзве вярсты. Сялянам было дзе “заліць” сваё гора і пакінуць апошнюю капейку. Галеча не адступала. Сацыяльныя пратэсты сялянаў. У галодны 1822 год каля 1/3 віцебскіх сялянаў уцяклі ад сваіх “паноў”. Яны ды іншыя ўцекачы знаходзілі прытулак на вольных землях поўдня Украіны, а то і ў сваіх пушчах, дзе жылі ваўкалакамі, пакутавалі, але да прыгоннікаў не вярталіся. Беларуская “партызаншчына” 1812 г. ператваралася ўтра- дыпыю. Лес, як і раней, быў для вяскоўцаў ратаўніком. Асабліва хваравіта рэагавалі на ўзмацненне прыгону местачковыя сяляне, якія раней мелі статус мяшчанаў. Яны дамагаліся ў судах аднаўлення сваіх мяшчанскіх правоў. Барацьба абвастралася яшчэ і таму, што над беларускім праваслаўным ці уніяцкім сялянствам стаялі землеўла- дальнікі незразумелай для вёскі польскай або рускай культуры. Дзяр- жаўныя сяляне знаходзіліся ў поўнай залежнасці ад арандатараў, якія ўводзілі патагонную сістэму працы, каб апраўдаць арэндную плату. 3 1810 г. на Беларусь распаўсюджваецца агульнарасійская сістэма ва- енных пасяленняў, у якіх дзяржаўныя сяляне мусілі спалучаць вай- сковую службу з заняткамі сельскай гаспадаркай. Гарадское жыццё. Беларускае насельніцтва гарадоў канчатко- ва страціла пад Расіяй былую эканамічную і культурную ролю. У шмат якіх выпадках яно кідала гарадскія промыслы і пераходзіла да агародніцтва. Рамяство і гандаль у гарадах перахопліваліся яўрэйскім насельніцтвам, якое змагло хутчэй прыстасавацца да новых варун- каў жыцця ў Расійскай імперыі. Тым больш, што прадпрымальніцтва было для яўрэяў адзіным сродкам існавання. Гарадское кіраванне апынулася пад кантролем асобаў польскай культуры - ураднікаў і землеўладальнікаў, якія мелі ў гарадах маёмасць.
У пошуках лепшай долі 37 4.2, Віленскія таварыствы і іх значэнне для Беларусі Грамадская напружанасць. Пашырэнне ў Беларусі ідэяў асветніцтва, адукацыі, навукі, а таксама пагаршэнне сацыяльна- эканамічнага стану краю ўзнялі грамадска-палітычную актыўнасць перадавой часткі шляхты. Спробы змяніць накірунак развіцця падзе- яў на беларускіх землях у часы раздзелаў Рэчы Паспалітай і вайны 1812 г. былі, як вядома, няўдалыя. Таму на парадку дня заставаліся ўсё тыя ж праблемы: вызваленне з расійскай няволі, лібералізацыя дзяржаўнага кіравання і паляпшэнне жыццёвых умоваў народа. Цэнт- рам грамадска-палітычнага руху стала Вільня. Тут дзейнічаў універ- сітэт, выдаваліся газэты. Пасля выгнання Напалеона пры універсітэце ствараліся навукова-асветныя студэнцкія гурткі, якія паступова на- бывалі палітычную афарбоўку. “Шубраўцы”. Найраней пры непасрэдным удзеле прафесара Ан- джэя Снядэцкага, роднага брата віленскага рэктара, узнікла “Тава- рыства шубраўцаў” (гультаёў). Яго сябры ўзялі сабе за мэту з дапамо- гай сатыры высмейваць п’янства, карцёжныя гульні, суцяжніцтва, фанабэрыстасць і іншыя заганы шляхціцаў і магнатаў. Пячатка з выя- вай скрыжаваных рыдлёўкі і мятлы ў дубовым вянку сведчыла пра рашучасць шубраўцаў вычысціць і вымесці з жыцця ўсякае смецце. Гурткоўцы м?лі сваю газэту “Ведамасці Бруковыя” (Вулічныя). У ёй супрацоўнічалі найлепшыя навуковыя і літаратурныя сілы ўсяго горада. Газэта (1815—1822) мела вялікі ўплыў на грамадкую думку краю. У ёй выказваліся іранічнае стаўленне да шляхты і сімпатыі да простых людзей, а часам і ганьбаванне прыгонніцкага побыту. Дру- каванае слова прызначалася для Беларусі і Літвы. Артыкулы пісаліся без азірання на Варшаву. I гэта выклікала незадаволенасць у Поль- шчы, дзе баяліся, што мясцовы сепаратызм пашкодзіць агульнаполь- скай справе. У той жа час лібералізм шубраўцаў неяк сумяшчаўся з антысемітызмам. “Філаматы”. Адначасова з шубраўцамі, але патаемна, дзейнічала “Таварыства філаматаў” (аматараў навук), якое ўзнікла ў 1817 г. Праз два гады такое ж таварыства было створанае навучэнцамі Свіслацкай гімназіі ў Гарадзенскай губерні. Філаматамі станавіліся прадстаўнікі шляхецкай патрыятьгчнай моладзі. Яны імкнуліся шляхам адукацыі палепшыць стан Бацькаўшчыны, пад якой разумелася былое Вялі- кае Княства Літоўскае як правінцыя былой Рэчы Паспалітай. Выву- чалася народнае жыццё, гісторыя і культура Беларусі і Літвы. Вялікім
38 Перыяд 1795—1830 аўтарытэтам у гурткоўцаў карыстаўся славуты прафесар гісторыі Іаахім Л ялевель, які прытрымліваўся тэорыі натуральнага права кож- най асобы на вольнае, забяспечанае жыццё. Сярод філаматаў былі знакамітыя ўраджэнцы Беларусі: геній паэзіі Адам Міцкевіч, паэты Ян Чачот і Тамаш Зан, вядомы на ўвесь свет навуковец Ігнат Дамей- ка. Пад 1820 г. арганізацыя распалася з-за нязгоды яе сяброў. “Прамяністыя”. Праз пэўны час, увесну, па ініцыятыве Тамаша Зана, Адама Міцкевіча, Яна Чачота ўтвараецца таварыства “пра- мяністых” (ад слова “прамень”). Рэктар універсітэта Ш. Малеўскі даў дазвол на адкрытую дзейнасць гуртка пры ўмове, што яго склад будзе выключна студэнцкім. Таварыства падзялялася на 7 аддзяленняў, або ваяводстваў (па колькасці колераў вясёлкі - зялёныя, блакітныя і інш.). У адпаведнасці са статутам, мэта арганізацыі вызначалася працай над інтэлектуальным і маральным развіццём навучэнцаў універсітэта. А ў восьмым артыкуле гэтага дакумента адзначалася, што гурткоўцы павінны жадаць дабра сваім суайчыннікам незалеж- на ад іх стану, захоўваць карысныя традыцыі продкаў, любіць сваю прыродную мову і вывучаць яе. Прыроднай мовай для большасці пра- мяністых была мова мясцовага народа. Гурткоўцы вельмі цікавіліся Беларуссю. Хутка стала вядома пра загарадныя гулянкі “прамяністых”, на якія збіраліся сотні прадстаўнікоў віленскай моладзі. Там, далей ад шльнага вока універсітэцкага начальства, вяліся палітычныя дыспуты, гучалі вершы, беларускія народныя песні. Удзел у дзейнасці таварыства нестудэнцкай моладзі стаў фармальнай падставай для яго закрыцця ўлетку 1920 года. Філарзты. Тады лідэры “прамяністых” стварылі таемнае тавары- ства філарэтаў (аматараў дабрадзейнасці). Яго старшынём стаў той самы нястомны Тамаш Зан, а намеснікамі - Ян Чачот і Франц Ма- леўскі, сын рэктара універсітэта. Арганізацыя ўжо мела выразна акрэсленую палітычную мэту - адраджэнне Рэчы Паспалітай, у якую павінна была ўвайсці і Беларусь. Адным з найважнейшых сродкаў падрыхтоўкі да барацьбы за незалежнасць лічылася навукова-асвет- ная дзейнасць. Філарэтывялі статыстычнае вывучэнне края, агітавалі ў школах. Ідэі філарэтызму Тамаш Зан выношваў яшчэ ў мінскай гімназіі, дзе вучыўся раней. Аб’яднанне філарэтаў было буйнейшае за ўсе папярэднія. У яго складзе налічвалася больш за 300 дзейных сяброў. Сярод іх былі не толькі студэнты, але і памешчыкі, адвакаты, настаўнікі. Таварыствы філарэтаў узніклі сярод навучэнцаў Вышэйша- га піярскага вучылішча ў Полацку, сярод вучнёўства Беластока.
У пошуках лепшай долі 39 У 1823 г. віленскія арганізацыі былі вы- яўленыя і разагна- ныя. Тамаш Зан быў зняволены ў цытадэ- лі, бо, ратуючы сяб- роў, усю віну ўзяў на сябе. Іншых кіраўні- коў выслалі ва ўнут- раныя губерні Расіі. Гурткоўцаў, у тым лі- ку і Адама Міцкевіча, прымусілі пакінуць універсітэт і выехаць з Вільні. Страціў сваю пасаду і папячыцель навучальнай акругі Адам Чартарыскі. 3 1825 года юнакам забаранялася выяз- джаць на навучанне ў замежныя універ- сітэты, у тым ліку польскія. Лідэры таварыства філарэтаў. У цэнтры - Адам Міцкевіч. НМГКБ. Тэндэнцыя вяртання да народных каранёў. Віленскія та- варыствы ўцягвалі мясцовую моладзь у працэс пазнання беларускага народа. Ян Чачот, Адам Міцкевіч і іншыя ўпершыню надрукавалі беларускія легенды, песні, паданні на польскай мове, а асобныя тво- ры - на беларускай (лацінскім шрыфтам). Пад іх уплывам за паэтьгч- нае пяро ўзяўся Паўлюк Багрым, першы беларускі народны вер- шаскладальнік. 4.3. Вайсковая апазіцыя Паход сямёнаўцаў на Беларусь. У 1820 г. большасць афіцэраў гвардзейскага Сямёнаўскага палка, размешчанага каля Пецярбурга, выступіла супраць здзеку з салдатаў. Аляксандр I быў незадаволены і ўрэшце вырашыў суняць дзёрскасць вайсковай моладзі паходам на Беларусь. 3 лета 1821 г. па лета 1822 г. 60-тысячнае рускае войска
40 Перыяд 1795—1830 кватаравала па гарадах, мястэчках, вёсках і маёнтках Віцебскай, Віленскай, Гарадзенкай і Мінскай губерняў. У Пецярбурзе разлічвалі і на тое, што рускія гвардзейцы зробяць на беларускае грамадства доб- рае ўражанне, знойдуць наразуменне з мясцовай арыстакратыяй. Русіфікаваць і падпарадкаваць захоплены край царызм мог у той час толькі з дапамогай войска. Беларускае насельніцтва сустрэла рускую армію стрымана. Юнкер Аляксандр Адаеўскі здзіўляўся, як моцна адчуваецца розніца паміж Расіяй і Беларуссю адразу за мяжой Пскоў- скай губерні, і шкадаваў, што белавалосыя паненкі пазбягаюць афіцэраў. На рускіх тут глядзелі, як на чужынцаў. Мікіта Мураўёў, адзін з арганізатараў пецярбургскага “Паўночнага таварыства”, пісаў маці, што мясцовыя жыхары столькі ж ведаюць рускіх, коль.іі кітайцаў. Дцнак збліжэнне, безумоўна, адбывалася. Афіцэры вывучалі польскую мову. Ідэі патрыятызму і рэфармізму былі ў аднолькавай ступені блізкія арыстакратыі і рускай, і польскай культуры, калі яна дбала пра лепшую долю народа. Відаць, невыпадкова, што першы варыянт рускай канстытуцыі Мікіта Мураўёў напісаў у Беларусі. Вынікі паходу былі зусім не тыя, якіх чакаў імператар. Гвардзейцы вярнуліся ў сталіцу яшчэ больш перакананымі праціўнікамі існуючых парадкаў. Яны сталі добрымі вучнямі ў справе еўрапеізацыі рускага грамадства, якая ішла праз Беларусь. Планы дзекабрыстаў. Дзекабрысцкі рух заўжды агортваецца ў савецкай рускай і беларускай гістарыяграфіі рамантызмам, але ён ніколі не меў нічога агульнага з беларускім нацыянальным рухам. Дэмакратызм праектаў канстытуцыі дзекабрыстаў спалучаўся з вялі- кадзяржаўным рускім шавінізмам. Лідэр “Паўднёвага таварыства” Павел Песцель абараняў ідэю адзінай і непадзельнай Расіі і толькі для Каралеўства Польскага рабіў выключэнне. Яно магло атрымаць незалежнасць, застаючыся ў цесным палітычным і ваенным саюзе з Расіяй. Каб заручыцца падтрымкай польскага “Патрыятычнага та- варыства” ў звяржэнні самаўладдзя, Песцель пагаджаўся на тэрытарыяльныя саступкі. Пасля перамогі вайсковай рэвалюцыі пла- навалася перадаць палякам усю Гарадзенскую, Віленскую і болыную частку Мінскай губерні. Гэта быў першы план падзелу беларускіх зем- ляў паміж Расіяй і Полыігчай без ведама беларусаў. Песцелеўская праграма ўвогуле дэкларавала поўную русіфікацыю нярускага насельніцтва. Усе мовы і ўсе саманазвы народаў Расіі ў адпаведнасці з яго планамі забараняліся. Песцель прызнаваў існаванне беларусаў, але толькі як часткі рускага народа. У праекце канстытуцыі Мікіты
У пошуках лепшай долі 41 Мураўёва прадугледжваўся федэратыўны лад Расіі. Імперыю павінны былі ўтвараць асобныя дзяржавы, якія, аднак, уяўлялі сабой. не што іншае, як тэрытарыяльна-гаспадарчыя адзінкі на ўзор паўночна- амерыканскіх штатаў. Беларускія землі планавалася ўключыць у дзве дзяржавы: Заходнюю са сталіцай у Вільні і Дняпроўскую са сталіцай у Смаленску. Мікіта Мураўёў лічыў Расію рускай дзяржавай і нацыя- нальнага пытання фактычна не ўзнімаў. Водгукі дзекабрызму ў Беларусі. Праграма дзекабрыстаў зна- ходзіла падтрымку ў асяроддзі заангажаванай у польскую палітыку шляхты заходніх беларускіх земляў ды рускіх афіцэраў. Менавіта яны і стварылі ў 1825 г. на Беласточчыне тайную арганізацыю ў падтрым- ку дзекабрыстаў. Галоўная ўлада належала беластоцкаму шляхціцу, былому філамату Міхалу Рукевічу. Яго найбліжэйшымі памочнікамі былі капітан Канстанцін Ігельстром і паручнік Аляксандр Вягелін. хАрганізацыя налічвала 45 сяброў, мела сувязь з польскім “Патрыя- тычным таварыствам” і аб’яднаннямі рускіх дзекабрыстаў. 24 снежня 1825 г. у мястэчку Бранск, што пад Беластокам, члены дзекабрысцка- га “Таварыства ваенных сяброў” сарвалі прысягу піянерскага баталь- ёна новаму цару. Спроба далучыць да сябе суседнія вайсковыя злу- чэнні не мела поспеху. Кіраўнікі арганізацыі былі арыштаваныя і са- сланыя ў Сібір на Нерчынскія руднікі, дзе працавалі і жылі разам з іншымі дзекабрыстамі Расіі. Дзекабрызм у нашым лёсе. Такім чынам, пасля вайны 1812 г. у Расіі назіраўся ўздым рэфармісцкага руху. Рускія дваране-рэфарма- тары не маглі сваімі імперскімі амбіцыямі і няўвагай да Беларусі прывабіць мясцовую шляхту, якая заставалася ў сферы ўплыву польскага вызваленчага руху і звязвала з ім больш спрыяльныя для свайго краю перамены. Няўдалае выступленне дзекабрыстаў толькі ўзмацніла самаўладдзе і зрабіла перамены да лепшага ў бліжэйшы час нерэальнымі. А гэта яшчэ болып збліжала прадстаўнікоў шляхты Беларусі, Літвы і Полынчы і падштурхоўвала іх да супольнай узброе- най барацьбы за вызваленне з царскай няволі. •к-к-к Такім чынам, у 1795—1830 гадах мясцовая эліта жыла на руінах разбуранай Рэчы Паспалітай, на руінах Вялікага Княства Літоўска- га. Для шляхецкага стану разрыў з мінулым успрымаўся як сапраўд- ная катастрофа. Для іхгэта быў сапраўдны шок. Нарастанне ліцвінска-
42 Перыяд 1795—1830 га сепаратызму ў рамках Рэчы Паспалітай, якое назіралася да яе раз- бораў, у выніку гэтых разбораў ускладнілася. Першай рэакцыяй шлях- ты было імкненне аднавіць разбураны дом. Пачалася інтэнсіўная па- ланізацыя беларускіх земляў. На тле руінаў і паланізацыі асобныя уніяцкія святары і сябры віленскіх таварыстваў усё ж па-ранейшаму трымаліся ідэі адметнасці ліцвінаў ад палякаў. Нягледзячы на выпра- баванні, шляхецкі стан захаваў свой рэгіяналізм, закладзены у складзе Рэчы Паспалітай. Просты люд у сваёй большасці заставаўся абыякавы да палітычных пераменаў і дэманстраваў адданасць мясцовай традыцыі.
II. ПЕРЫЯД ПОЛЬСКА-РУСКАГА СУПРАЦЬСТАЯННЯ IБЕЛАРУСКАГА РАЗДАРОЖЖА. 1831—1863 5. ПАЎСТАННЕ 1831 ГОДА 1794, 1812 і, нарэшце, 1831 год... Ужо каторы раз насельніцтва Полынчы ўздымалася на вызваленчую барацьбу. I гэтая барацьба рабілася часткаю беларускай гісторыі. 5.1. Беларусь у планах палякаў і рускіх Палітыка адрыву Беларусі ад Каралеўства Польскага. Новы імператар Мікалай I быў выхаваны на прынцыпах рускага міліта- рызму, абсалютнага самаўладдзя і шавінізму. Таму ён не мог захоў- ваць лаяльнага стаўлення да непакорных палякаў. Каралеўства Поль- скае (канстытуцыя, сейм, войска) у Пецярбурзе цярпелі толькі таму, што гэтага патрабавала венскае пагадненне еўрапейскіх манархаў. Не дапамагала і тое, што палякі мелі ў асобе Канстанціна, брата цара і намесніка Полыпчы, уплывовага абаронцу. Каб паказаць, што па- між Каралеўствам Польскім і беларускімі землямі не можа быць ні- чога агульнага, Мікалай I замяніў нават польскія адзнакі і афарбоўку на мундзірах Літоўскага корпуса ў Беларусі на рускія. Няўвага польскіх незалежнікаў да Беларусі. Разгром дзекаб- рыстаў не запалохаў радыкальна настроеных гюльскіх патрыётаў. Яны па-ранейшаму рыхтаваліся да ўзброенай барацьбы за поўную неза- лежнасць ад Расіі, плануючы ў далейшым абвясціць польскую рэс- і іубліку і адмяніць прыгон. Гэтыя погляды, аднак, не падзяляла боль- шасць польскай арыстакратыі. Кансерватары абмяжоўваліся мерамі дыпламатычнага ўздзеяння на царскі ўрад, у тым ліку і з удзелам дзяржаваў Заходняй Еўропы, адмаўлялі ўсякія сацыяльныя рэфор- мы і задавальняліся канстытуцыйнай манархіяй. На чале радыкалаў стаяў прафесар гісторыі Іаахім Лялевель, а лідэрам кансерватыўнай арыстакратыі быў колішні сябар Аляксандра I Адам Чартарыскі. Амаль поўная супрацьлегласць праграмаў не перашкаджала дзвюм
44 Перыяд 1831—1863 Іаахім Лялевель - вядомы польскі гісторык і ідэйны правадыр радыкальнага крыла паўстанцаў 1831 г. 3 архіва Адама Мальдзіса. партыям дзейнічаць у адным агульным накірунку - дамагацца ўзнаўлення былой Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Але пра Вялікае Княства Літоўскае гаворка не заходзіла, хоць на тэрыторыі гэтай зніклай дзяржавы жылі не палякі, а продкі сучасных беларусаў і лі- тоўцаў. Змаганне за беларускія землі. Каралеўства Польскае вяло з Ра- сіяй у 1831 г. сапраўдную вайну. У вызваленчую армію ўвайшло шмат ураджэнцаў Беласточ- чыны і Гарадзеншчы- ны. Былі беларусы і ў рускім войску. Як і ў 1812 годзе, яны ваявалі адзін супраць аднаго. У Беларусі, Літве і Ук- раіне дзейнічалі паў- станцы, якія перахоплі- валі расійскія транспар- ты са зброяй, харчаван- нем і пагражалі імпер- скай арміі з тылу. Пад- час польска-рускай вай- ны 1831 г. не апошняе месца займала бараць- ба за беларускія землі. Перад намеснікам Полыпчы, вялікім кня- зем Канстанцінам, паў- сталая Варшава высуну- ла два патрабаванні: прызнаць за Польшчай рэальныя правы незалежнай дзяржавы і далучыць да яе былыя землі Рэчы Паспалітай, гэта значыць, і беларускія. У Мікалая I польскія пасланнікі прасілі таго ж, што ў Канстанціна. Калі рускія ў жніўні акружылі Варшаву і прапанавалі здацца, то польскае кіраўніцтва згаджалася на гэта пры ўмове, што да Каралеўства Польскага будуць далучаныя землі былой Рэчы Паспалітай. (Не выключана, што ўзнаўленне Рэчы Паспалітай стварыла б болей спрыяльныя ўмовы і для нацыянальнага самасцвярджэння беларусаў).
Паўстанне 1831 года 45 5.2. Хада паўстання ў Беларусі і Літве Падрыхтоўка. На падтрымку паўстанцаў усходніх земляў былой Рэчы Паспалітай у Варшаве ўскладаліся вялікія надзеі. У гэтыя раё- ны пасылаліся адозвы, спецыяльныя эмісары для кіраўніцтва бараць- бой супраць Расіі. У Вільні ўзнік падпольны цэнтральны рэвалюцый- ны камітэт, які падпарадкоўваўся Варшаўскаму часоваму ўраду і рых- таваў паўстанне з мэтай далучэння Беларусі і Літвы да Полынчы. Камітэт у сваю чаргу меў па навакольных паветах камісараў, якія таксама рыхтаваліся да выступлення. Вялася агітацыя, назапашва- лася зброя. Самымі непрымірымымі ворагамі царызму паказалі сябе ксяндзы і вучнёўская моладзь. Рыхтаваўся захоп Вільні. Хвалявала- ся студэнцтва. Яго арганізацыя была настолькі заканспіраваная, што рэпрэсіі не дапамагалі. Віленскі генерал-губернатар Мацвей Храпавіцкі і трохтысячны рускі гарнізон адчувалі сябе няўпэўнена, прасілі ў цара падмацаванне і трымаліся з гараджанамі з выключ- наю далікатнасцю. Падпольны камітэт так і не знайшоў падставаў узняць жыхароў Вільні на паўстанне і захапіць горад у свае рукі. Аблога Вільні. Выступленне ў паветах прымяркоўвалася да сакавіцкага рэкруцкага набору і вясновых падатковых збораў. Хваляванні перадаваліся сялянам. Яны звязвалі сваю падтрымку пры- гоннікам з вызваленнем ад усіх дзяржаўных павіннасцяў і з атрыман- нем волі. У сакавіку-красавіку паўстанне ахапіла Віленскую губерню і частку Мінскай (паветы Дзісненскі і Вілейскі). Паўстанцы ўзялі і некалькі дзён утрымлівалі горад Дзісну. Дваццаціпяцігадовая гра- фіня Эмілія Плятэр, паэтка і збіральніца беларускага фальклору, ства- рыла баявы атрад і паспяхова вяла баявыя дзеянні на памежжы Віцеб- скай і Віленскай губерняў. Вільня апынулася ў блакадзе паўстанцаў. Сувязь з Расіяй прыпынілася. 3 Ашмянаў чакалася ваеннае падма- цаванне, а там гаспадарыў землеўладальнік Парфірый Важынскі. 23 сакавіка пад яго кіраўніцтвам паўстанцы захапілі навятовы цэнтр і абяззброілі рускі гарнізон. Быў аб’яўлены рэкруцкі набор у паўстанц- кае войска: ад кожных 20 душаў мужчынскага полу - па адным конніку і па два пехацінцы. Парфірый Важынскі ўзначаліў павятовы ўрад, які абяцаў сялянам волю. Прыкладна па такім самым узоры разгортваліся падзеі на Вілейшчыне і Дзісненшчыне. Колькасць паў- станцаў павялічвалася, але яны не мелі кіраўнічага цэнтра, дзейнічалі паасобку. Неўзабаве здаліся Ашмяны. Ад рук казакаў там загінула каля 350 чалавек. Віленскі цэнтральны камітэт вырашыў аб’ядноўваць
46 Перыяд 1831—1863 сільт паўстанцаў. Адкладаць захоп сталіцы старадаўняй Літвы было ўжо нельга. Гэтую справу даручылі Залускаму, паўстанцкаму лідэру Упіцкага павета, і нават выслалі яму план штурму. Але кіраўнік марудзіў. Атрады паўстанцаў, што падцягваліся да горада, разбівалі- ся паасобку. Сяляне амаль не супраціўляліся і ўцякалі з поля бою. 12 красавіка ў Вільню прыйшла падмога. Час быў упушчаны. Пераход да партызаншчыны. Стала відавочным, што ў кла- січных вайсковых бітвах паўстанцам прафесійных воінаў не перамаг- чы. Залускі распусціў сваё войска па паветах для вядзення партызан- скай барацьбы. Адначасова ў Варшаву пасылаецца дэпутат па дапа- могу. У красавіку-маі карныя атрады рассыпаліся ва ўсе бакі ад Вільні і распачалі сапраўднае паляванне на паўстанцаў. Страх і абвешча- ная царская літасць вярталі сялянаў у свае хаты. Пасля майскага ўказа аб судовым пакаранні і канфіскацыі маёнткаў за ўдзел у паўстанні прыціхла і шляхта. Але тыя, што засталіся ў лясах, па-ранейшаму вялі ўпартую барацьбу. Рускія вайскоўцы нястомна ганяліся за парты- занскім атрадам Э. Станкевіча, што складаўся з віленскіх студэнтаў, аж пакуль не разбілі яго 18 мая. Загінула тады болып за 200 чалавек. Партызанскі рух перакінуўся і на Гарадзеншчыну. Там яго ўзначаліў асабісты сакратар гарадзенскага губернатара Красоўскі. Ен дзейнічаў у Белавежскай пушчы, сабраўшы вакол сябе леснікоў, лясную стражу, мясцовае сялянства. Пушча добра аберагала паўстанцаў. Там былі месцы. куды ўвогуле не ступала чалавечая нага. Базай служыла Каралеўская Альтана, з якой рабіліся набегі на рускія транспарты. Дзейнасць паўстанцкіх вайсковых загонаў з Полыпчы. Для барацьбы з атрадам Красоўскага ў Белавежскую пушчу прыйшоў уз- моцнены атрад рускіх, але нечакана для сябе замест партызанаў ён сустрэў там добра ўзброенае злучэнне польскага войска на чале з Д. Хлапоўскім. Рускія былі разбітыя. А польскі генерал рушыў на Літву, дзе паўстанне адразу ажывілася. Неўзабаве для агульнага кіраўніцтва туды ж з дванаццацітысячным войскам прыбыў яшчэ адзін польскі генерал - Антоні Гелгуд. За кошт паўстанцаў Літвы і Беларусі яго войска павялічылася амаль удвая. Але ўзяць Вільню не ўдалося. 19 чэрвеня паўстанцы былі разбітыя. I толькі польскі генерал Генрык Дэмбінскі са зброяй давёў свой атрад праз Беларусь у Варшаву (22ліпеня). У ліпені хваляванні яшчэ не спыняліся ў паўднёвых паветах Мінскай губерні (Мазырскі, Пінскі, Рэчыцкі). У Белавежскую пушчу на падтрымку паўстанцам зноў прыходзіў польскі атрад С. Ра- жыцкага. Але землеўладальнікаў і сялянаў Беларусі ўсё менш вабіла
Паўстанне 1831 года 47 безнадзейная барацьба. Яны складалі зброю і браліся за жніво. Да канца лета паўстанцкі рух паўсюдна прыпыніўся. Усяго ў Беларусі ў ім бралі ўдзел каля 25 тыс. чалавек. 5.3. Вынікі польска-рускай вайны для Беларусі Пачатак расчаравання саюзам з Польшчай. Беларуская шлях- та гуртавалася з польскай у агульным імкненні адбудаваць новую, незалежную Рэч Паспалітую. Усе антырасійскія сілы задавальняла менавіта такая буйная польская дзяржава, бо толькі тады яна магла супрацьстаяць імперыі царскай. У будучай Вялікай Полыпчы клеры- калаў прываблівала панаванне каталіцызму, рамантычную моладзь і іпляхецкую інтэлігенцыю (у тым ліку праваслаўную) перспектыва ўвядзення рэспубліканскага праўлення і далучэння да еўрапейскай культурнай традыцыі. Якраз яны і прынялі ўдзел у паўстанні ў Беларусі ў падтрымку Каралеўства Польскага. Тыя грамадскія ініцы- ятывы, што закладаліся ў мурах Віленскага універсітэта, яшчэ не па- спелі выкрышталізавацца ў нацыянальную ідэю. А таму пратэст бе- ларускага жыхарства супраць расійскага прыгнёту злучаўся з польскім нацыянальна-вызваленчым рухам. Аднак мясцовая шляхта траціла былую кансалідацыю. Адны пралівалі кроў за Полыпчу. Другія, бо- лей прагматьгчныя і разважлівыя, заставаліся верныя рускаму ўра- ду. Іх задавальняў манархічны рэжым, які гарантаваў шляхецкаму стану вядучае месца ў расійскім грамадстве. Выяўленне адчужанасці сялянаў і шляхты. Паўстанне 1831 г. мела выразны шляхецкі характар як па сваіх мэтах, так і па складзе ўдзельнікаў. Вузкі пласт інтэлігенцыі, што склаўся тут пасля вызва- ленчай вайны 1794 г., істотна не мяняў становішча. Інтарэсы сялян- ства практычна не ўлічваліся. А таму беларускія сяляне не падтры- малі паўстанцаў. Рускія ж стараверы аднадушна сталі на бок рускага войска і дапамагалі яму душыць паўстанне ў Віленскай і Віцебскай губернях. Калі сяляне і ішлі ў паўстанцкія атрады, дык пераважна пад прымусам землеўладальнікаў. Паўстанцкі рух лакалізоўваўся каля Вільні і ў Белавежскай пушчы - гэта значыць, там, дзе ён пад- мацоўваўся ваеннымі наездамі з Полыпчы. У іншых месцах шляхта рыхтавалася да паўстання (асабліва ў Мінскай губерні), але без падтрымкі сялянаў выступіць не змагла. На ўсход Беларусі паўстан- не практычна не дайшло. Там было менш каталіцкай шляхты, а рус- кае панаванне існавала даўжэй (з 1772 г.).
48 Перыяд 1831—1863 Вывезены. кн. Паскевічам з Варшавы помнік кн. Юзэфу Панятоўскаму (скульптар Тарвальдсэн) у садзе Гомельскага палаца. НМГКБ. Паслабленне польскага ўплыву. Пасля перамогі ў вайне з Полыпчай і ліквідацыі выступленняў у Беларусі, Літве і Украіне Мікалай I бязлітасна пакараў членаў сейма, якія галасавалі за звяр- жэнне дынастыі Раманавых. афіцэраў і жаўнераў, што не склалі збро.і пасля капітуляцыі Варшавы, кіраўнікоў паўстання. Усе астатнія мелі магчымасць пакаяцца і. атрымаць царскае дараванне. Аднак жаўне- ры разбітага польскага войска аддавалі перавагу эміграцыі. Боль- шасць асядала ў Францыі. Іншыя ехалі ў Англію, адкуль пазней па1 чалі пашырацца ідэі польскага утапічнага сацыялізму (яго ігрыхіль- нікам мроіўся цудоўна-прагрэсіўны свет, дзе ўсе людзі гавораць па- польску). Рускі ўрад скасаваў усе прыкме- ты польскай дзяржаў- насці: канстытуцыю, сейм, войска. Кара- леўства Польскае бы- ло далучанае да Ра- сійскай імперыі і па- дзеленае на губерні, якімі пачаў кіраваць князь Іван Паскевіч, пераможца палякаў. Апроч адзнакаў дзяр- жаўнасці, палякі стра- цілі яшчэ і магчы- масць бесперашкодна паланізаваць Бела- рускі край. Ен пачаў мэтанакіравана русіфікавацца царскай Расіяй. Узмацненне палітычнай напружанасці. Вайна скончылася, але супярэчнасці паміж польскай і рускай арыстакратыяй з-за Бела- русі заставаліся. Барацьба суседзяў з усходу і захаду за беларусаў і іх землі стала доўтатэрміновым фактарам гістарычнага развіцця. Адны імкнуліся зрабіць беларусаў рускімі, праваслаўнымі, манархістамі, друпя - палякамі, каталікамі, рэспубліканцамі. Але ні адным, ні другім не ўдавалася паглынуць нават вярхі грамадства. Тады яны дзялілі іх паміж сабой на прыхільнікаў усходняй і заход- няй арыентацыі. Польска-руская вайна 1831 г. істотна ўзмацніла па- літычную напружанасць у Беларусі і тым самым прычынілася да за-
Хваля мікалаеўскай русіфікацыі 49 павольвання працэсу нацыянальнага самасцвярджэння беларусаў. Ускладненне ўмоваў нацыянальнага жыцця. Беларускі этнас магла кансалідаваць толькі адзіная нацыянальная ідэалогія, якая дапамагла б узняцца над рэлігійнымі і станавымі адрозненнямі ўнут- ры яго. Аднак умовы для выпрацоўкі гэтай ідэалогіі пасля паўстання ўскладніліся. Расійскія ўрадавыя колы свядома і асабліва настойліва падзялялі грамадства Беларусі паводле канфесійнага прынцыпу. Царская прапаганда даводзіла, нібы каталікі ў Беларусі ёсць выключ- на палякі, а праваслаўныя - рускія. Паражэнне паўстання 1831 г. у Літве і Беларусі прывяло да новых стратаў сярод інтэлігенцыі краю: частка загінула ў баях, частка была рэпрэсаваная і высланая, частка пайшла ў эміграцыю. Кола патэнцыйных ініцыятараў беларускага руху звужалася. 6. ХВАЛЯ МІКАЛАЕЎСКАЙ РУСІФІКАЦЫІ Польска-руская вайна падштурхнула Мікалая I да барацьбы су- праць паланізацыі Беларусі. Здавалася б, падтрымка беларускага рэ- гіяналізму набывала для царскага рэжыму палітычны сэнс. Але ў кіраўніцтве Расіі не знайшлося ніводнага чалавека, які падтрымлі- ваў бы такі накірунак. 6.1. Спробы ператварэння Беларусі ў Паўночна-Заходні край З’яўленне русіфікатара. Калі да паўстання 1831 г. царскі ўрад карыстаўся пераважна палітычнымі сродкамі русіфікацыі, гэта зна- чыць абмяжоўваўся дасягненнем лаяльнасці і пакорлівасці расійскай дзяржаве, дык у далейшым — пераважна сродкамі ідэалагічнымі. Імперская ідэалогія патрабавала аднастайнасці не толькі ў палітыч- ным, але і ў нацыянальна-культурным жыцці. На думку ўрада, у Расіі не толькі беларусы, але і ўкраінцы павінны былі пачувацца рускімі. Тады дзяржава будзе моцная, і імперыя ўтрымаецца. Гэтага дамагалі- ся нават рускія рэвалюцыянеры. I невыпадкова, што першым праграму русіфікацыі заходніх губерняў склаў для мікалаеўскага ўрада былы дзекабрыст Міхаіл Мураўёў. Сваю чыноўніцкую кар’еру ён рабіў у Бе- ларусі: спачатку ў якасці віцебскага губернатара (1827), потым - ма-
50 Перыяд 1831—1863 гілёўскага (1828—1830) і гарадзенскага (1831—1835), а паміж пры- значэннямі выконваў абавязкі чыноўніка па асаблівых даручэннях пры штабе арміі графа Талстога, які душыў паўстанцаў у Беларусі і Літве. Амаль усё, што Мураўёў прапаноўваў у сваіх запісках 1831 г. да цара, праводзілася потым рускім урадам у жыццё. Насаджэнне рускай мовы і рускай адміністрацыі. Справамі русіфікацыі Беларусі кіраваў створаны ў 1832 г. Заходні камітэт. Ен адразу ўвёў замест польскай рускую мову не толькі для вуснага карыс- тання, але і для справаводства ва ўсіх дзяржаўных установах краю. Аднак сярод мясцовых ураднікаў (чыноўнікаў) мала хто ўмеў добра чытаць і пісаць па-руску, што давала падставу замяняць іх ураджэн- цамі ўнутранай Расіі. Для заахвочвання да пераезду ў Беларусь пе- расяленцам давалі вышэйшыя пасады і большыя аклады, чым у цэн- тральных губернях. Толькі ахвотнікаў працаваць у расійскай адміні- страцыі чужога краю знаходзілася не надта шмат. У 1855 г. колькасць выкліканых ураднікаў у Віленскай і Гарадзенскай губернях склада- ла ўсяго 20%. Увядзенне ў Беларусі рускай адміністрацыі практьгчна правалілася. Ехаць у нярускую правінцыю ў пошуку выгодаў адважваліся звычайна не найлепшыя прадстаўнікі рускага народа. Яны не маглі паспрыяць тут росту аўтарытэту Расіі. Мясцовыя сяляне ставіліся да іх з яшчэ большым недаверам, чым да мясцовых урадні- каў, якія хоць бы ведалі беларускае жыццё і мову, а значыць, маглі растлумачыць вяскоўцам, чаго ад іх патрабуе адміністрацыя. Руска- му ўраду даводзілася мірыцца з тым, што болыпасць дзяржаўных слу- жачых у Беларусі складалі спаланізаваныя шляхціцы, якія патроху вучыліся рускай мове. Увядзенне расійскага заканадаўства. Мясцовым уладам не па- дабалася, што справаводства ў Беларусі ажыццяўлялася паводле Ста- тута Вялікага Княства Літоўскага. Міхаіл Мураўёў і беларускі гене- рал-губернатар Н.М. Хаванскі дамагаліся ўвядзення расійскага зака- надаўства і адмены польскага, да якога яны адносілі па сваёй гіста- рычнай і палітычнай непісменнасці Літоўскі Статут. I ён быў скасава- ны спачатку ў Віцебскай і Магілёўскай (1831), а потым ва ўсіх астатніх заходніх губернях Расіі (1840). На той час вядомы рускі рэфарматар Міхаіл Спяранскі завершыў працу над сістэматызацыяй расійскіх за- конаў. Адначасова з Міхаілам Спяранскім вядомы вучоны-юрыст, ггра- фесар Віленскага універсітэта Ігнат Даніловіч падрыхтаваў да друку так званы “Заходні звод законаў“, у аснову якога быў пакладзены Ста- тут Вялікага Княства Літоўскага. Гэты звод прызначаўся для раууеі.пеі
Хваля мікалаеўскай русіфікацыі 51 Беларускага краю. Але Мікалай I забракаваў працу Ігната Даніловіча за яе “польскі характар“. Яна хоць і выконвалася на замову ўрада і най- болып адпавядала мясцовым умовам жыцця, але мела “недахоп" - грун- тавалася на нормах старажытнабеларускага права. Хутка жыццё па- казала, што ўвесці рускія законы ў Беларусі - з яе багатымі юрыдыч- нымі традыцыямі - адначасна немагчыма. Таму мясцовыя прававыя асаблівасці ўносіліся ў агульны звод законаў Расійскай імперыі. Такім чынам дзейнасць беларускіх законаў захоўвалася пад выглядам рускіх. Вынаходніцтва правінцыйнай назвы. У 1840 г. Мікалаю I тра- піў на вочы праект загада. дзе гаворка ішла пра губерні беларускія (Віцебскую, Магілёўскую, Смаленскую) і літоўскія (Віленскую, Гара- дзенскую і Мінскую). Цар выкрасліў этнаграфічныя назвы, аддаў загад перапісаць з пазначэннем кожнай губерні асобна і распарадзіўся, каб такі парадак захоўваўся і надалей. I праўда, у далейшым урад пазбягаў называць адзначаныя губерні беларускімі ці літоўскімі. Трошкі пазней для іх прынялі назву “Паўночна-Заходні край“. Такім чынам і на нашыя землі пашырылася агульнаімперскае правіла не надаваць адміністрацыйным назвам этнаграфічную афарбоўку. Пад забарону падпалі найперш назвы “Літва” і “літоўскі”. Афіцыйна яны ў дачыненні да заходніх земляў былога Вялікага Княства Літоўскага ўжо ніколі не ўжываліся. Што да назваў “Беларусь”, “беларускі”, то яны зберагаліся і патрошкі распаўсюдзіліся і на былыя літоўскія гу- берні, але ўжо ў другой палове XIX ст. 6.2. Сацыяльна-эканамічныя захады “Разбор” шляхты. Паўстанне 1831 г. вымусіла царскі ўрад за- няцца шляхецкім станам у Беларусі грунтоўна. Усе папярэднія заха- ды цалкам так і не супакоілі мясцовую шляхту. Мікалай I рабіў вялі- кія намаганні, каб ліквідаваць шляхецкую апазіцыю. Царская амніс- тыя тычылася толькі земляў былога Каралеўства Польскага і не рас- паўсюджвалася на Беларусь. Паўстанцаў забіралі ў рэкруты. Царскі ўказ 1831 г. зноў ажывіў “разбор” шляхты. Усе, хто не меў арыгіналь- ных дакументаў аб сваім паходжанні, “вычышчаліся” са шляхецкага (дваранскага) стану. Копіі, нават судоў былой Рэчы Паспалітай, не прызнаваліся ў якасці доказу шляхетнасці. Такія “недаказаныя” шлях- ціцы пераводзіліся ў падатковыя станы. У 1931—1932 гг. шляхецкую годнасць страцілі каля 10 тыс. чалавек. У розных паветах было скаро-
52 Перыяд 1831—1863 чана ад паловы да дзвюх трацінаў шляхты. Скарачэнне цягнулася некалькі дзесяцігоддзяў. I япгчэ доўга існавала афіцыйная назва “неда- казаны дваранін”. (Такі быў, напрыклад, і бацька Янкі Купалы - Ян Дамінікавіч Луцэвіч). Улагоджванне “разабранай” шляхты. Каб зменшыць незада- воленасць аднадворцаў і грамадзянаў, гэта значыць, былых шляхці- цаў, Заходні камітэт распрацаваў у 1832 г. правілы для перасялення іх на Каўказ. Кожная сям’я перасяленцаў атрымлівала 50 дзесяцінаў зямлі, пяцігадовае вызваленне ад грашовых падаткаў, бязвыплатныя сродкі на будоўлю. Выдаваліся грошы і на праезд. Пазней аднадворцам і грамадзянам дазволілі на тых жа ўмовах перасяляцца ў Саратаўскую, Арэнбургскую і Кацярынаслаўскую губерні. Усё выглядала прыстой- на. Вось толькі не дапамагаў урад адкрываць на новых месцах касцё- лы. I рабілася гэта з мэтай русіфікацыі. Такая палітыка, безумоўна, утрымлівала набожных і адданых сваёй Айчыне колішніх шляхціцаў ад царскіх міласцяў. Праблема беззямельных аднадворцаў застава- лася. I ўсё ж станавая салідарнасць і надзея на русіфікацыю не дазва- ляла дваранскай Расіі зусім расцерушыць гэтую былую шляхту і пе- рамяшаць яе з прыгоннымі сялянамі. Дзеці аднадворцаў атрымлівалі дзяржаўныя стыпендыі. У 1857 г. выйшаў указ аб уладкаванні побы- ту шляхты, не зацверджанай у дваранстве. Збяднелыя атрымалі пра- ва на надзел казённай зямлі, грашовую дапамогу, пазыку і трохгадо- вае вызваленне ад падаткаў. Аграрная каланізацыя. Дачыненні ўладаў са шляхтай, якая даказала сваё высокае паходжанне, заставаліся складаныя. Удзель- нікі паўстання ўрэшце атрымалі царскую амністыю. Але ўлады не давяралі мясцоваму дваранству. Яго грамадская дзейнасць знаходзі- лася пад пільным наглядам. Мікалаеўскі ўрад браўся стварыць у Бе- ларусі надзейны клас рускіх землеўладальнікаў узамен ці хоць бы ў супрацьвагу зямельнай шляхце і яе культуры. Малаўрадлівыя бела- рускія землі не надта прываблівалі спрактыкаваных гаспадароў, а таму з царскай ласкі даставаліся звычайна рускім ураднікам. А яны не разлучаліся са сваёй службай у сталіцы або ў губернскім цэнтры і, апроч таго, не мелі ні сродкаў, ні ведаў, ні жадання, каб паспяхова канкураваць з тутэйшымі абшарнікамі. Рускія памешчыкі, як праві- ла, не прыжываліся на новым месцы. Яны похапкам эксплуатавалі сваю ўласнасць, высякалі вячыстыя лясы, закладалі і перазакладалі маёнткі і, урэшце, перадавалі іх у арэнду мясцовым каталікам ці іудзе- ям, прадавалі або проста пакідалі крэдыторам у абмен на пазыкі.
Хваля мікалаеўскай русіфікацыі 53 Ільготамі прывабліваліся да перасялення ў Беларусь і рускія казён- ныя сяляне. Але і гэтая мера не дала чаканых вынікаў. ІІад аграрную каланізацыю падпаў шчыльна заселены край з высокай культурай земляробства, з вялікай любоўю і шляхецкіх, і сялянскіх хлебаробаў да сваёй працы і Айчыны. Рускія ж каланізатары не мелі іншых пера- вагаў, апроч дзяржаўнай падтрымкі, дый тая была недастатковая і непаслядоўная. Барацьба за беларускі рынак. У 1822—1850 гадах Каралеўства Польскае было адгароджанае ад Расійскай імперыі мытнай мяжой. Беларусь стала арэнай вайны паміж польскім і рускім тэкстылем. Не маючы вольнага правозу тавараў, лодзінскія фабрыканты перапраў- лялі праз расійскую мяжу свае і пазычаныя ў немцаў капіталы, каб потым будаваць прадпрыемствы адразу ў беларускім памежжы. Так узбуйніўся Беластоцкі прамысловы раён. Першыя фабрыкі на сучас- най тэрыторыі Беларусі былі таксама ўзведзеныя ў 20-х гадах у Га- радзенскай губерні (мястэчках Косава і Хомск). Яны выраблялі сукно, вельмі патрэбнае, каб своечасова апрануць рускае войска на заходніх рубяжах імперыі. А прывесці сюды стратэгічныя тавары з унутраных губерняў Расіі на той час было не так проста. Мытная мяжа ператва- рыла местачковыя кірмашы ў Зэльве, Мастах, Парозаве ў найбуйней- шыя гандлёвыя пункты лодзінскага тэкстылю. Расійцы патрабавалі ад урада павышэння ўвазных пошлшаў з Каралеўства Польскага і ўрэшце дамагліся гэтага (1831). Аднак ператварыць Беларусь у ры- нак збыту для расійскіх тавараў не ўдавалася. Гандляры Віленскай губерні ігнаравалі тавары рускіх мануфактураў. 6.3. Замена польскіх школаў рускімі Закрыцце Віленскага універсітэта. Актыўны ўдзел студэнц- кай і вучнёўскай моладзі ў паўстанні стаў адной з прьгчынаў перагля- ду Мікалаем I усёй сістэмы адукацыі ў Беларусі. Найперш ён закрыў Віленскі універсітэт, цэнтр культуры беларускага, літоўскага і польска- га народаў. Праўда, факультэты медыцынскі і багаслоўскі былі пе- ратвораныя ў Медыка-хірургічную акадэмію і духоўную вучэльню. Пры акадэміі існаваў вельмі рэдкі па тых часах ветэрынарны аддзел. Аднак і гэтая вышэйшая навучальная ўстанова ў 1842 г. была закры- тая за ўдзел яе студэнтаў у польскім вызваленчым руху. Тады ж ду- хоўную вучэльню для каталікоў перавялі ў Пецярбург. А ўсе універсі- тэцкія каштоўнасці (бібліятэка, абсталяванне кабінетаў, музей) былі
54 Перыяд 1831—1863 перавезеныя з Вільні ў Кіеў, дзе з 1834 г. дзейнічаў універсітэт Свято- га Уладзіміра. Так жыхары Беларусі страцілі магчымасць атрымлі- ваць універсітэцкую адукацыю на радзіме і болып не мелі яе на пра- цягу ўсяго царскага перыяду сваёй гісторыі. У мэтах русіфікацыі мяс- цовай моладзі ўрад выдзеліў у 1833 годзе 50 казённых стыпендыяў у Пецярбургскім і Маскоўскім універсітэтах для добранадзейных гада- ванцаў беларускіх гімназіяў. Пазней мясцовым абітурыентам адпус- калася па 5 стыпендыяў у кожным з тагачасных расійскіх універсітэ- таў. Інстытут у Горы-Горках. Нарэпіце ў 1848 г. і ў Беларусі ўзнікла руская вышэйшая навучальная ўстанова - Горы-Горацкі земляробчы інстытут. Ен месціўся ў Аршанскім павеце і быў адзіным інстытутам такога кшталту на ўсю Расію. Інстытут стаў найважнейшым цэнтрам агранамічнай навукі ў імперыі. Яго студэнты праходзілі практыку ў маёнтках мясцовых землеўладальнікаў. Гаспадары засвойвалі мета- ды навуковай аграноміі, а практыканты - шляхецкі дух вольнасці, з якім безвынікова змагаўся царызм. У студэнцкім асяроддзі ўзрасталі патрыятычныя настроі. I яны ўжо сілкаваліся не толькі з Варшавы, але й з Пецярбурга і Кіева. Горы-Горацкі інстытут пераймаў эстафету вальнадумства ў былога Віленскага універсітэта. Былы студэнт інсты- тута С. Дымковіч арганізаваў у 50-х гадах у Горы-Горках патаемную беларускую школу. Горы-Горацкі земляробчы інстытут. НМГКБ.
Хваля мікалаеўскай русіфікацыі 55 Сярэдняя і ніжэйшая адукацыя. Пасля закрыцця універсітэта ўсе гімназіі і іншыя навучальныя ўстановы апынуліся ў руках царскіх ураднікаў вучэбнай акругі, якія ўзяліся замяняць польскія школы на рускія. У выніку іх працы колькасць гімназіяў і павятовых вучэльняў зменшылася ў Беларусі прыкладна напалову і толькі ў 1844 г. дасяг- нула ўзроўню 1831 г. Польскія школы пры касцёлах і кляштарах уво- гуле закрываліся, а для адкрыцця рускіх школаў пры цэрквах не заў- сёды хапала сродкаў. Ва ўсіх навучальных установах польская мова была цалкам пад забаронай. Але мясцовыя настаўнікі не заўсёды хаце- лі і маглі пераходзіць на рускамоўнае выкладанне. Тады іх замянялі выкліканымі з цэнтральнай Расіі. Рускія настаўнікі атрымлівалі падарожныя грошы, а на месцы - павышаныя аклады. Нястача гна- ла ў Беларусь пераважна разначынцаў. Для справы русіфікацыі болып падыходзілі рускія свяшчэннікі, якіх з задавальненнем тут прымалі і прыцягвалі да працы ў пачатковых школах, бо мясцовыя святары не заўсёды здавальняюча гаварылі па-руску. Увогуле ж, тагачасная імпе- рыя не мела дастатковай колькасці інтэлігенцыі (а тым больш, добра- надзейнай), каб з яе дапамогай паспяхова праводзіць русіфікацыю бе- ларускіх земляў. У 1839 г. выкліканыя з цэнтральных губерняў Расіі настаўнікі складалі ў Беларусі толькі 17%. Рускія школы спачатку саступалі былым польскім па якасці адукацыі. Галоўная ўвага ў іх звярталася на авалодванне рускай мовай. Народных школаў было мала. Прыгонніцкая пагарда да беларускіх сялянаў і жабрацкая каз- на асуджалі іх на непісьменнасць, але ратавалі ад русіфікацыі. Заха- ды царскага ўрада не прымусілі мясцовую спаланізаваную шляхту прыняць рускія культурныя каштоўнасці. Аляксандр II (1855—1881), узышоўшы на пасад, палічыў за лепшае ўзнавіць у навучальных ус- тановах Беларускага краю выкладанне польскай мовы. 6.4. Антыцарскі рух пасля 1831 г. Ігнараванне беларускасці. Ва ўрадавых колах не звярталі ўвагі на беларускіхсялянаў і беларускую культуру. Насельніцтва краю лічы- лася польскім ці рускім, толькі спаланізаваным. Такі погляд не без уплыву запісак Міхаіла Мураўёва падзяляў і Заходні камітэт, які спе- цыяльна займаўся справамі заходніх губерняў Расіі. А таму ў адказ на русіфікацыю мясцовыя землеўладальнікі і асабліва шляхецкая інтэ- лігенцыя зноў шукалі паратунку ў барацьбе за ўзноўленую Рэч Паспа- літую. Усё ўрадавае звязвалася з рэакцыйным, усё польскае - з прыг-
56 Перыяд 1831—1863 нечаным і ліберальным. У выніку цікавасць да польскай культуры толькі ўзрастала. Уплыў польскага рэвалюцыйнага руху. Дэмакратычная эмі- грацыя за мяжой не адмаўлялася ад планаў узброенай барацьбы за незалежнасць Полыпчы. Сябар Дэмакратычнага таварыства ў Пары- жы Юзаф Заліўскі заклікаў ісці ў “рускую” Польшчу і ўзнавіць там партызанскую вайну, а самім рыхтаваць армію ўварвання. Наезды добраахвотнікаў-партызанаў не прыпыняліся. У Гарадзенскую губер- ню прабраўся сябар Нацыянальнага Польскага Камітэта Міхал Ва- ловіч. Ен першы прапанаваў спалучыць шляхецкі рэвалюцыйны рух з сялянскім, дзейнічаў у ваколіцах Слоніма і Наваградка, рыхтаваў узброенае выступленне і арганізоўваў партызанскія аддзелы. Яго доў- га хавалі па лясах і хутарах сяляне. Сваё жыццё бунтарскі пан скон- чыў у 1833 г. на царскай шыбеніцы ў Гародні. Але на змену тым, хто пнуў, прыходзілі новыя. Польскі рэвалюцыянер Шыман Канарскі па даручэнні Дэмакратычнага таварыства з 1835 г. пад рознымі імёнамі агітаваў па ўсім беларуска-літоўскім краі і на Украіне. Увесну 1838 г. яго арыштавалі па дарозе з Вільні ў Мінск, а ў лютым 1839 г. пака- ралі смерцю. Падчас следства выявілася існаванне “Саюза польскага народа”, якім кіраваў Шыман Канарскі. Таемная арганізацыя мела друкарню, была шырока разгалінаваная і змагалася за ўзнаўленне дэмакратычна рэфармаванай Рэчы Паспалітай. “Дэмакратычнае таварыства” Францішка Савіча. Падчас следства ўсплыло імя Францішка Савіча, студэнта Віленскай меды- ка-хірургічнай акадэміі, сына святара з Валяцічаў, што каля Пінска. Стала вядома, што ён узначальваў таемнае студэнцкае “Дэмакратыч- нае таварыства”, якое дзейнічала з 1836 г. самастойна, а пазней улі- лося ў арганізацыю Шымана Канарскага. У 1838 г. Савіч быў арыш- таваны, а ў 1839 г. сасланы на Каўказ у дзейную армію. Але неўзаба- ве ўцёк. Здабыўшы фальшывыя дакументы, Савіч адкрыў медыцын- скую практыку ў мястэчку Янішпаль Жытомірскага павета. Там і па- мёр ад халеры. Яго магіла знаходзіцца ў Астражку, на Украіне. Цар- скія сатрапы ўпарта шукалі Савіча, каб судзіць другі раз. I невыпад- кова. Была знойдзеная палітычная праграма “Дэмакратычнага таварыства”. Яго сябры на чале з Савічам прызнавалі права кожнай нацыі на палітычную самастойнасць і выказваліся за саюз народаў Расіі ў барацьбе супраць самаўладдзя і прыгону шляхам народнага паўстання. Такія ідэі былі для шматнацыянальнай імперыі нашмат небяспечнейшыя за тыя, якіх прытрымліваліся філарэты, філаматы
Хваля мікалаеўскай русіфікацыі ці дзекабрысты. А таму, зразумела, Медыка-хірургічная акадэмія была адразу зачыненая. “Саюз вольных братоў”. Жорсткая расправа з Шыманам Ка- нарскім і яго паслядоўнікамі крыху прыцішыла грамадскі рух у Бела- русі. Але пад уплывам Галіцыйскага паўстання 1846 г. у Аўстрыі ён узняўся зноў. А рэвалюцыі 1848 г. у Венгрыі і Францыі толькі падлілі алею ў агонь. У1846—1849 гг. у Беларусі і Л ітве дзейнічаў тайны “Саюз вольных братоў” з цэнтрам у Вільні і філіямі ў Мінску, Гародні, Лідзе, Ашмянах, Наваградку, Слоніме, іншых гарадах і мястэчках краю. Арганізацыя аб’ядноўвала пераважна вучнёўскую моладзь. На чале яе стаялі браты Франц і Аляксандр Далеўскія, а пазней далучыўся Сігізмунд Серакоўскі, афіцэр віленскага вайсковага гарнізона. Абмяр- коўваліся планы нацыянальнага і сацыяльнага вызвалення народаў Расіі. 3 1848 г. пачалася падрыхтоўка да паўстання, вялася агітацыя. У фальварку Бараўляны, што пад Мінскам, была наладжаная вы- творчасць набояў і зброі. Моладзь натхнялася ідэяй сусветнай рэва- люцыі. Паўстанне мела на мэце адцягнуць вайсковыя сілы Расіі ад задушэння венгерскай рэвалюцыі і пратрымацца да прыходу ў Бела- русь мадзьярскага рэвалюцыйнага войска на чале з польскім генералам Генрыкам Дэмбінскім, героем 1831 года. На перамовы з ім паехаў Сігізмунд Серакоўскі, але па дарозе быў арыштаваны. Напаўшы на след “Саюза вольных братоў”, царскі ўрад разграміў яго. Рэвалюцыйныя настроі ў Беларусі сведчаць пра тое, што царская палітыка русіфікацыі не ліквідавала тут дух незалежнасці. Калі прыгонніцкая арыстакратыя пасля 1831 г. адыходзіла ад палітычнага лідэрства, дык яе месца займалі прадстаўнікі збяднелай шляхты, аднадворцаў, духавенства, якія вучыліся або працавалі ў якасці чыноўнікаў, выкладчыкаў, святароў. Парасткі беларускага сепаратызму. Царская Расія не давала надзеяў на абарону інтарэсаў мясцовага насельніцтва. Паслядоўнікі Францішка Савіча арыентаваліся на сваіх аднадумцаў у Польшчы і звязвалі з незалежнасцю гэтай краіны лёс сваёй Айчыны. Але яны ўжо не былі “перакананымі палякамі”. У іх ужо існавала дакладнае разуменне этнічна-культурнай адметнасці беларускага насельніцтва. Расійскі ўрад пасля паўстання 1831 г. крыху паслабіў польскі духоў- ны прэсінг у Беларусі, а замяніць яго на рускі яшчэ не паспеў. Гэта і дазволіла асобным прадстаўнікам мясцовай інтэлігенцыі (асабліва вы- хадцам з асяроддзя уніяцкіх святароў) болей крытычна ацаніць ідэю адраджэння Рэчы Паспалітай у якасці унітарнай дзяржавы. У руска-
58 Перыяд 1831—1863 га дэмакрата Мікалая Дабралюбава ўжо былі падставы выказвацца пра непазбежнасць беларускага руху. “Паглядзім, што яшчэ скажуць самі беларусы”, - пісаў ён у 1860 г. Філасофія гуманізму. Мясцовыя традыцыі талерантнасці, цес- ная сувязь з еўрапейскімі культурнымі здабыткамі, уплыў заходнееў- рапейскіх рэвалюцыяў і польскай нацыянальна-вызваленчай бараць- бы падштурхнулі беларускіх патрыётаў да ўсведамлення цеснай уза- емасувязі правоў народаў і правоў чалавека. Пра гэта сведчыць рука- пісны трактат віцебскага шляхціца Сямёна Зяновіча “Сапраўднае вучэнне аб правах асобнага чалавека і правах народаў” (першая па- лова XIX ст.). Ідэалы сацыяльнай роўнасці набывалі не меншую знач- насць, чым ідэалы роўнасці нацыянальнай. I гэта было вынікам русі- фікацыі і папярэдняй паланізацыі Беларускага краю, дзе сацыяль- ныя і нацыянальныя абмежаванні сялянаў супадалі. Усё сведчыла за тое, што спробы мікалаеўскай адміністрацыі ператварыць Беларусь у Паўночна-Заходні край праваліліся. 7. У БАРАЦЬБЕ ЗА ДУШЫ ВЕРНІКАЎ Змаганне Расіі за поўнае падпарадкаванне Беларусі ў пэўнай сту- пені нагадвала рэлігійныя войны. Пад сцягам праваслаўя ішла русі- фікацыя. Гэтаму супрацьстаяў каталіцызм, але і ён вёў да паланіза- цыі. Такое становішча толькі ўзвышала для беларускага народа ролю уніяцкай веры. Ад выніку “рэлігійнай вайны” залежаў яго лёс. 7.1. Аслабленне уплыву каталіцызму Стаўленне ўрада да “польскай” веры. Каталікам рымскага абраду забаранялася адчыняць новыя прыходы, калі ў гэтых прыхо- дах не набіралася 100 хатаў або 400 вернікаў, і вышэйшае духавен- ства не магло мець зносінаў з Рымам непасрэдна, а толькі праз царскі ўрад. Беларускія землі дзяліліся паміж Магілёўскай, Мінскай, Вілен- скай і Ковенскай епархіямі на чале з біскупамі. Яны ж падпарадкоў-, валіся мітрапаліту, які меў рэзідэнцыю ў Пецярбурзе. Вышэйшым органам кіравання каталікоў была ўрадавая ўстанова - Рымска-ка- таліцкая калегія. Царскі ўказ 1827 г. забараняў пераходзіць з уніяц- тва ў каталіцызм. Пасля паўстання 1831 г. ксяндзам забаранялася
У барацьбе за душы, вернікаў 59 без дазволу адлучацца са сваіх прыходаў, рымска-каталіцкі касцёл пераводзіўся на дзяржаўнае ўтрыманне, а яго маёнткі канфіскоўва- ліся. За дапамогу паўстанцам 191 кляштар з 304-х быў ліквідаваны. Звьгчайна іх ператваралі ў прыходскія касцёлы. У семінарыях дазва- лялася выкладаць толькі на лацінскай або на рускай мове. Але, мала таго, у атачэнні Мікалая I выношваліся планы далучэння больш за мільён уніятаў (грэка-каталікоў) у Беларусі і Украіне да праваслаў- ных. Роля уніяцтва. Уніяцкая царква ўзнікла як вынік каталіцка-пра- васлаўнага кампрамісу. Уніяты прызнавалі каталіцкія дагматы, пад- парадкоўваліся законам каталіцкай царквы і рым- скаму папу, але захоўвалі ў набажэнстве праваслаў- ныя абрады, царкоўнасла- вянскую і беларускую мо- вы. Уніяцкі клір дэман- страваў у мінулым палі- тычную адданасць сваёй паствы Рэчы Паспалітай і тым стрымліваў яе пала- нізацыю. Уніяцкая вера дапамагала беларускім ся- лянам, мяшчанам і дроб- най шляхце зберагчы сваю этнічную самабытнасць у складзе Рэчы Паспалітай. Пасля разбораў гэтай дзяржавы уніяцкая цар- ква ператварылася ў па- літычную зброю руска- Германавіцкі Благавешчанскі касцёл. Пабудаваны ў 1787 г. у в. Германавічы Шаркаўшчынскага раёна. 3 архіва БелЭн. польскага супрацьстаян- ня. Царскі ўрад імкнуўся перацягнуць уніяцкую большасць насельніцтва на свой бок, каб замацавацца на беларускіх землях. Рымска-каталіц- кая апазіцыя старалася ўтрымаць уніятаў у сферы свайго ўплыву. Імкненне уніяцкага кліру да самастойнасці. Пры Паўле I і Аляксандры I уніяты былі кінутыя на волю лёсу і падпалі пад поўную
60 Перыяд 1831—1863 залежнасць ад рыма-каталікоў. Праваслаўныя абрады замяняліся рымска-каталіцкімі, уводзіліся малітоўнікі на польскай мове. Уніяц- каіі царкве пагражала зліццё з рымска-каталіцкай. Архібіскуп Іраклій Лісоўскі пачаў біць трывогу. Ен выпрасіў у Аляксандра I пэўныя са- ступкі на карысць уніяцкай царквы. Рымска-каталіцкая калегія была падзеленая на два дэпартаменты, адзін з якіх кіраваў справамі рыма- каталікоў, а другі - уніятаў (грэка-каталікоў). Лісоўскі атрымаў сан мітрапаліта, а разам з тым і права пасвячаць уніяцкіх біскупаў. Ён павёў барацьбу з тымі манахамі-базыльянамі, якія схіляліся да рыма- каталіцызму і ўсяляк узнімаў ролю белага уніяцкага духавенства, якое абараняла самастойнасць сваёй царквы. Справу Іраклія Лісоўскага працягвалі яго пераемнікі. У набажэнства пакрысе вярталіся права- слаўныя абрады, святарам забаранялася галіцца. У 1817 г. уніяцкім мітрапалітам стаў Іясафат Булгак. Хоць ён і паходзіў з базыльянска- га манаскага ордэна, але быў паслядоўным прыхільнікам ідэі неза- лежнасці уніятаў. Пры ім наступ на базыльянаў яшчэ больш узмац- ніўся. Нарастанне расколу сярод уніятаў. Уніяцкую царкву раз’яд- ноўвала ўнутраная барацьба. Выхаваныя ў польскай культуры базы- льяне бачылі выратаванне уніі і Айчыны ў адноўленай Рэчы Паспа- літай. Шмат хто з іх быў гатовы зліцца з рыма-каталікамі, абы не пад- пасці пад рускі ўплыў. Блізкае да народнай культуры белае духавен- ства не падтрымлівала такое імкненне. Яго барацьба супраць рыма- каталіцкай экспансіі абумоўлівалася пачуццямі мясцовага патрыя- тызму, якія, аднак, зусім не сведчылі пра пакорлівасць перад Расіяй. У 20-х гадах XIX ст. у Беларусі з’яўляліся уніяцкія святары, якія не хацелі падпарадкоўвацца польскаму ўплыву і яшчэ не зведалі ўплы- ву рускага, а таму былі выключна адданымі свайму народу. Гэта вя- домы ўжо нам прафесар Міхал Баброўскі (пазней уніяцкі святар), Васіль Лужынскі, Антон Зубко і інш. Шэрагі іх прыхільнікаў папаў- няліся за кошт гадаванцаў Полацкай уніяцкай семінарыі. Але бараць- ба з рыма-каталіцызмам ва ўмовах царскай Расіі непазбежна вяла уніяцкі клір да збліжэння з праваслаўем. Лінія Сямашкі. Мікалай I умела выкарыстаў натуральнае імкненне уніятаў да самастойнасці, каб ізаляваць іх ад уплыву рым- ска-каталіцкага касцёла, а потым з дапамогай прымусу і ашуканства паступова падвесці да далучэння да праваслаўных. Верным памочні- кам цара ў гэтай справе стаў уніяцкі святар Язэп Сямашка, украінец па паходжанні. У 1827 г. ён падаў ва ўрад дакладную запіску “Аб пра-
У барацьбе за дуіаы вернікаў 61 вядзенні рэформаў уніяцкай царквы для злучэння яе з праваслаўнай”. Прапановы асэсара уніяцкага дэпартамента прыйшліся да спадобы цару і пачалі ажыццяўляцца. Ужо на пачатку наступнага года уніяц- кая царква была аддзеленая ад рыма-каталіцкай. Стваралася сама- стойная Грэка-уніяцкая калегія. 3 чатырох уніяцкіх епархіяў (Берас- цейскай, Віленскай, Полацкай, Луцкай) пакідалася дзве - Беларус- кая з цэнтрам у Полацку і Літоўская з цэнтрам у мястэчку Жыровічы Слонімскага павета (пазней у Вільні). Ім падпарадкоўваліся ўсе ба- зыльянскія кляштары. У Жыровічах стваралася уніяцкая семінарыя, падкантрольная дзяржаве, спынялася сумеснае навучанне будучых уніяцкіх і каталіцкіх святароў на багаслоўскім факультэце Віленска- га універсітэта. Састарэлы мітрапаліт Іясафат Булгак павінен быў з усім згаджацца. Фактычным кіраўніком царквы зрабіўся Язэп Сямаш- ка, які неўзабаве атрымаў сан біскупа. Новая уніяцкая калегія, чле- ны якой, апроч Язэпа Сямашкі, не ведалі, у які бок хіляцца справы, пачала забараняць дзейнасць сваіх даўніх апанентаў-базыльянаў. За першыя тры месяцы 1928 г. яна закрыла 57 з 87 базыльянскіх кляш- тараў, а іх маёмасць перадала беламу духавенству. 7.2. Узмацненне уплыву праваслауя Пасляпаўстанцкі наступ. Актыўны ўдзел уніяцкіх манахаў і некаторых святароў у паўстанні 1831 г. выклікаў новы наступ на унію. Язэп Сямашка і Міхаіл Мураўёў прапанавалі ўвогуле скасаваць яе адміністрацыйным шляхам. Але царызм устрымаўся ад гвалту, бо пабаяўся народнага гневу дый не жадаў псаваць адносіны з Ватыка- нам, якому уніяты падпарадкоўваліся, хоць і фармальна. Тым не менш, узнавілася закрыццё базыльянскіх кляштараў, распачалася русіфікацыя уніяцкага духавенства. Вольныя пасады замяшчаліся асо- бамі, што скончылі духоўныя семінарыі ў Расіі. Дзяцей беларускіх свя- тароў дзеля дэнацыяналізацыі пасылалі ў рускія духоўныя школы Украіны. Усё вышэйшае кіраўніцтва царквы павінна было складац- ца з рускіх і надзейных мясцовых святароў. Язэп Сямашка стаў архі- біскупам Літоўскім, а крыху пазней у сан бікупаў пасвячаюцца і яго паплечнікі ў барацьбе з каталіцызмам Іосіф Жарскі, Антон Зубко, Васіль Лужынскі. Для ўзмацнення наступу на уніяцкую веру адной Магілёўскай праваслаўнай епархіі на ўсю Беларусь не хапала, а таму ў 1832 г. ствараецца другая, з цэнтрам у Полацку. Спроба сілавога націску. Біскуп новастворанай Полацкай пра-
62 Перыяд 1831—1863 васлаўнай епархіі Смарагд Крыжаноўскі разам з тутэйшымі губерна- тарамі Н. Хаванскім і Шрэдэрам пачаў сілай далучаць уніятаў да пра- васлаўя. Гэта выклікала вялікае абурэнне народа. Галоўных уз’яд- нальнікаў сяляне маёнтка Азярышча Гарадоцкага павета хацелі ўтапіць, і тыя ледзь паспелі ўцячы. На дваранскіх выбарах у Віцебску 172 шляхціцы падпісалі Акт пратэсту. Папярэдне павятовы марша- лак Людвік Беліковіч ездзіў па маёнтках і агітаваў за унію. Шляхту цар “супакоіў” пагрозай канфіскаваць маёмасць. Але ад метаду пера- пісвання цэлых парафіяў у праваслаўе давялося адмовіцца. Смарагд Крыжаноўскі быў пераведзены ў іншае месца. Планы мірнага наступлення. Расійскі ўрад і яго верны слуга Язэп Сямашка вырашылі, што лепш за ўсё ліквідацыю уніяцкай цар- квы рыхтаваць шляхам паступовага пашырэння ў ёй дакладнай, ар- тадаксальнай абраднасці рускай праваслаўнай царквы. У лютым 1834 г. нарада уніяцкіх біскупаў, болыпасць якіх ішла за Язэпам Ся- машкам, абавязала прыходскіх святароў карыстацца ў набажэнстве праваслаўнымі служэбнікамі маскоўскага выдання і выказалася на карысць праваслаўных абрадаў. Бяднейшым цэрквам пры гэтым вы- даткоўвалася фінансавая падтрымка. Насаджэнне абрадаў рускай праваслаўнай царквы. Не паў- сюль русіфікацыя ішла гладка. 60 уніяцкіх святароў Наваградскага павета адмовіліся прымаць праваслаўныя служэбнікі і падалі аб тым дакладную запіску. У іншых месцах новыя служэбнікі проста моўчкі не выкарыстоўваліся. Тады Язэп Сямашка загадаў збіраць па цэрк- вах уніяцкія старадрукі і паліць іх на вогнішчах. Святароў прымушалі каяцца, а тых, хто не згаджаўся, каралі турмой ці высылкай у манас- тыр. 3 1835 г. пачалося ажыццяўленне планаў Язэпа Сямашкі па ўзнаўленні ва уніяцкай царкве “чыстых” праваслаўных абрадаў. Най- цяжэй было адбудаваць іканастасы, бо дзяржаўных сродкаў на гэта не хапала. Але міністр унутраных справаў Расіі знайшоў выхад. Ен загадаў рабіць гэта землеўладальнікам рыма-каталіцкай веры на той падставе, што, маўляў, трэба задаволіць рэлігійныя запатрабаванні сялянаў, якія прыносяць ім карысць сваёй працай. У 1836 г. з уніяцкіх цэркваў былі вынесеныя арганы, пераробленыя інтэр’еры, пасля чаго яны ўжо мала чым адрозніваліся ад звычайных праваслаўных хра- маў. Нарэшце было загадана весці метрычныя кнігі уніятаў на рус- кай мове. Усе гэтыя змены суправаджаліся гвалтам. Непісьменнае сялянства, хоць і не разумела мэтаў пераменаў, але абуралася заба- ронай старых абрадаў, з якімі ўжо звыклася. Асабліва вялікі пратэст
У барацьбе за душы, вернікаў 63 Вавуліцкая царква Раства Багародзіцы (уніяцкая). Пабудаваная ў 1737 г. у в. Вавулічы Драгічынскага раёна. 3 архіва БелЭн. назіраўся на Беласточчыне. Ад праваслаўных абрадаў адмовіліся 15 парафіяў. Прыхільнікі і праціўнікі далучэння. I ўсё ж колькасць прыхіль- нікаў далучэння да праваслаўя паступова расла. Уніяцкія святары жылі бедна, нярэдка адчувалі пагарду з боку ксяндзоў, залежалі ад падачак памешчыкаў каталіцкай веры, бачылі шмат здзекаў з уніяц- кага сялянства, якія часам чыніла рыма-каталіцкая адміністрацыя маёнткаў. Пад уплывам царскай агітацыі яны шчыра верылі, што праваслаўны ўрад болып паклапоціцца пра жыццё сваіх аднаверцаў. У 1837 г. настаў момант, калі можна было пазба- віць уніяцкую царкву са- мастойнасці, падпарад- каваць яе царкве права- слаўнай. 3 гэтай мэтай Грэка-уніяцкая калегія перадавалася пад уладу Сінода. Пасля такога кро- ку далучэнне пайшло шпарчэй. На пачатку 1838 г. памерлі мітра- паліт Іясафат Булгак і пінскі біскуп Іосіф Жар- скі, якія супраціўляліся “ўз’яднанню”. На чале Полацкай епархіі стае Васіль Лужынскі. У Язэ- па Сямашкі развязваюц- ца рукі. Ен загадаў пры- мусам браць у святароў падпіскі аб іх згодзе на далучэнне да праваслаўя. Праўда, у 1938 г. з 680 уніяцкіх святароў за далучэнне да праваслаўя падпісаліся толькі 186. Большасць устрымалася, але ціха і моўчкі чакала скону сваёй царквы. I толькі найбольш адданыя уніяцтву не спынялі барацьбы. У верасні ў вёсцы Царкоўня Дрысенскага павета сабраліся святары Полацкай акругі і напісалі прашэнне на імя цара, каб ён даў ім сапраўдных уніяцкіх біскупаў, дазволіў адчыніць друкарню для уніяцкіх выданняў і духоўныя школы або не чыніў
64 Перыяд 1831—1863 перашкодаў для пераходу ў каталіцкае веравызнанне. Петыцыю падпісала ад імя сваіх парафіяў 111 святароў. Арганізатарамі гэтага пратэсту былі вельмі адукаваныя на свой час людзі - Ян Ігнатовіч і Адам Тамковіч. Але іх чакала зняволенне ў манастыры Курскай губерні, якой тады кіраваў Міхаіл Мураўёў. Скасаванне уніяцтва. Асобныя пратэсты унію не выратоўвалі. Сакрэтны камітэт па уніяцкіх справах у Пецярбурзе ўжо рыхтаваў захады па яе скасаванні. У лютым 1839 г. у Полацку пачаўся сабор уніяцкіх біскупаў. Мясцовай адміністрацыі загадалі прыняць меры перасцярогі, а на дапамогу прыслалі казакаў. Усе дакументы гэтага царкоўнага сабору былі падрыхтаваныя ў ведамстве шэфа жандараў Расіі графа Аляксандра Бенкендорфа. Па загадзе Мікалая I ліквіда- цыю царкоўнай уніі рыхтавалі адначасова кіраўніцтва уніяцкай цар- квы і тайная паліцыя Расіі. Урад чакаў супраціўлення. Але сабор прай- шоў ціха. На чале яго стаялі Язэп Сямашка, Васіль Лужынскі і Антон Зубко. Саборны акт “уз’яднання” уніятаў з праваслаўнай царквой пад- пісалі 24 асобы. Усе яны былі беларусамі, апроч Язэпа Сямашкі. Да- лучэнне парафіяў праходзіла даволі спакойна, бо ўлады рыхтаваліся да гэтага загадзя - шчодра сыпалася дэмагогія, сеяўся страх. Чаму не ўратаваліся уніяты? Унія як кампраміс праваслаўя і каталіцызму магла існаваць у талерантнай Рэчы Паспалітай, але была несумяшчальнай з дэспатызмам расійскага самаўладдзя, з рускай імперскай ідэяй. Шляхам поўнай ліквідацыі уніі царскі ўрад дамогся аслаблення каталіцызму і ўзмацнення праваслаўя ў Беларусі, вызва- лення беларускіх уніятаў ад канфесійнай падлегласці Рыму, а разам з тым, і ад культурнага і палітычнага ўплыву на іх Полыпчы, Захаду ўвогуле. Унія была знішчаная яшчэ да таго, як беларуская зямля на- радзіла барацьбітоў за сваю незалежнасць. Якое праваслаўе запанавала ў Беларусі? Пасля скасавання уніі Язэп Сямашка стаў праваслаўным архіепіскапам Літоўскай епархіі (трэцяй па ліку ў Беларусі), перанёс сваю кафедру з Жыровічаў у Вільню і распачаў умацаванне праваслаўнай царквы. Дагэтуль на яе не звярталі асаблівай увагі. I ўрад, і вышэйшае духавенства болып займаліся справамі уніятаў. Тутэйшая праваслаўная царква захоўвала старадаўнія праваслаўныя традыцыі беларускай зямлі, была пераемніцай дауніяцкага праваслаўя. Уплыў рускай праваслаўнай царквы да 30-х гадоў тут быў нязначны, але ў сувязі з барацьбой за далучэнне уніятаў ён узмацніўся. Акт 1839 г. ператварыў праваслаўе ў пануючую рэлігію Беларусі. Гэта, праўда, ніяк не стасавалася з
У барацьбе за душы вернікаў 65 паўразбуранымі храмамі, малаадукаванымі і матэрыяльна незабяс- печанымі праваслаўнымі святарамі на беларускай зямлі. Урад ус- кладаўна мясцовую зямельную арыстакратыю абавязак будаваць хра- мы і дамы для сельскіх святароў, арганізоўваць царкоўныя школы. Але можна сабе ўявіць, наколькі каталіцкія землеўладальнікі былі зацікаўленыя ў падтрымцы праваслаўя. У 1842 г. царскі ўрад пера- вёў праваслаўнае духавенства, як і каталіцкае, на дзяржаўнае ўтры- манне, папярэдне забраўшы царкоўныя маёнткі. Гэтая мера не ўраў- няла праваслаўных святароў з ксяндзамі, таму што адны мелі ся- лянскую паству, а другія - шляхецкую з яе шчодрымі ахвяравання- мі. Праваслаўе заставалася пераважна народнай рэлігіяй, а каталі- цызм - пераважна шляхецкай. Рускі цар не вельмі клапаціўся пра матэрыяльнае становішча праваслаўных. Нашмат важнейшым для яго было ачышчэнне мясцовых прыходаў ад прабеларускай права- слаўнай традыцыі і набліжэнне іх да расійскага ўзору з дапамогай рускіх і зрусіфікаваных святароў. Пра адраджэнне беларускай пра- васлаўнай царквы, якой яна была да Брэсцкай уніі, не было і гаворкі. Значыць, уніяты не ўз’ядноўваліся з роднай рэлігіяй, з верай сваіх бацькоў, а далучаліся да палітызаванай рускай праваслаўнай царк- вы, якая ператваралася ў зброю русіфікацыі праваслаўных белару- саў. 3 1940 г. мясцовыя праваслаўныя святары страцілі права пра- маўляць па-беларуску царкоўныя казані. Трагічны вынік. 3 богаслужэння выціскалася беларуская мова, якая пасля далучэння беларускіх земляў да Расіі актыўна пашыра- лася сярод уніятаў. Царскі ўрад пазбавіў духоўнага апірышча каля мільёна людзей, якія ніколі не залічалі сябе ні да палякаў, ні да рускіх, людзей, якія ўсведамлялі сваю адметнасць. Быў згублены цэлы пласт духоўнасці, які належаў не толькі уніятам-беларусам, але і ўсяму све- ту. Але не ўсе уніяты, як святары, так і простыя вернікі, пагадзіліся з ліквідацыяй уніяцкай царквы. Каля трэці ўсіх вернікаў-уніятаў, ня- згодныя з пераводам у праваслаўе, перайшлі ў каталіцызм лацінска- га абраду. Царызму ўдалося аднавіць на беларускіх землях рэлігійнае супрацьстаянне, якое было пераадолена ў 1596 г. у выніку заключэн- ня Брэсцкай царкоўнай уніі. Рэлігія яшчэ выразней пачала выступаць тут крытэрыем падзелу людзей на нацыі ў адпаведнасці з іх верай. Рэлігійны антаганізм паміж праваслаўнымі і каталікамі падзяліў народ на дзве паловы. Гэта вельмі перашкаджала нацыянальнай кан- салідацыі беларусаў, тым болып, што яны не мелі Бібліі на сучаснай бацькоўскай мове. На думку польскага даследчыка Рышарда Радзі-
66 Перыяд 1831—1863 ка, уніяцтва і каталіцызм давалі беларусам болыны шанец на нацыя- нальнае самасцвярджэнне, чым залежнае ад дзяржавы праваслаўе, якое запанавала ў Беларусі. I гэта пацвярджаецца гістарычным дос- ведам іншых краінаў. 8. ЭКАНОМІКА ПАСЛЯ ПАЎВЕКАВОГА ПАНАВАННЯ ЦАРЫЗМУ У першай палове XIX ст. краіны Заходняй Еўропы істотна на- блізіліся да цывілізаванага жыцця, да шанавання правоў чалавека. Паравы рухавік рабіўся на прадпрыемствах звьгчайнаю справай. Прак- тычна ўсе манархіі сталі канстытуцыйнымі, а сяляне вольнымі ад прыгону. А цяпер паглядзім, якіх поспехаў дамагліся жыхары Бела- русі на працягу паўвекавога расійскага падданства. 8.1. Дваранскае прадпрымальнінтва Сельскагаспадарчы рынак. Беларусь была аграрным краем. Прыкладаў гаспадарання па-новаму тут назіралася болей, чым ва ўнутраных губернях імперыі, бо досвед еўрапейскага прадпры- мальніцтва пранікаў на беларускія землі хутчэй. Побач быў еўрапейскі рынак, дзе на сельскагаспадарчую прадукцыю, асабліва на збожжа, трымаліся высокія цэны. Беларусь мела вельмі спрыяльныя ўмовы для гандлю з замежжам праз Заходнюю Дзвіну і Нёман. Дый кан’юн- ктура ўнутранага рынку стымулявала сельскагаспадарчую вы- творчасць. У 40-х гадах на тэрыторыі Віленскай, Віцебскай, Гара- дзенскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў размяшчалася дзесятая частка расійскага войска, або 43 тыс. чалавек, што адпавядала насельніцтву двух расійскіх губернскіх гарадоў. Колькасць дзяржаўных чыноўнікаў за першую палову XIX ст. павялічылася ў пяці згаданых губернях з адной да 22 тыс. чалавек. Узровень урбанізацыі на нашых землях быў вышэйшы, чым у цэлым па еўрапейскай Расіі - галоўным чынам за кошт штучнай канцэнтрацыі ў гарадах яўрэйскага насельніцтва. Прадукты харчавання патра- баваліся 158-тысячнай арміі сударабочых, якія ў час навігацыі абслугоўвалі рачны транспарт пяці беларускіх губерняў, ды яшчэ невядома якой колькасці грузчыкаў, дарожных будаўнікоў, іншых
Эканоміка пасля паўвекавога панавання 67 сезоннікаў. Шмат збожжа і бульбы выкарыстоўвалася ўтрадыцыйнай броварскай справе. Збожжавая гаспадарка. Найболыпым нопытам карысталася збожжа, найперш жыта. Цэны на збожжавыя прадукты ў Беларусі і Літве былі вышэйшыя, чым у іншых раёнах імперыі. Таму вытвор- часць збожжа была тут асноўнай галіной абшарніцкай гаспадаркі. Асобныя землеўладальнікі завозілі з заходнееўрапейскіх краінаў сель- скагаспадарчыя машыны, тукі, гатунковае насенне, выкарыстоўвалі працу вольнанаёмных як больш прадукцыйную. Але болыпасць па- мешчыкаў, як і раней, імкнулася павялічыць збор збожжа шляхам пашырэння пасяўных плошчаў за кошт скарачэння сялянскіх надзе- лаў ці нават абеззямельвання сваіх прыгонных і непамернага павы- шэння паншчыны. Экспартная дзейнасць. Магчымасці ўнутранага сельскагаспа- дарчага рынку былі ўсё ж сціплейшыя, чым знешняга. Вышэйшы даб- рабыт заходніх еўрапейцаў, непараўнальныя маштабы прамысловай фабрычнай вытворчасці стваралі ў Заходняй Еўропе вялікі попыт на прадукты харчавання і сельскагаспадарчую сыравіну. А ў Беларусі гэтыя тавары былі вельмі танныя, бо вырабляліся дармавой рабочаю сілай прыгонных сялянаў. Апроч збожжа, на замежным рынку вельмі цаніліся беларускі лён і драўніна (лясы займалі 40-45% прасторы бе- ларускіх губерняў). Беларусь заставалася сыравінным дадаткам за- ходнееўрапейскіх краінаў, найперш Прусіі. Буйное прамысловае прадпрымальніцтва. Знаходзіліся сярод землеўладальнікаў і такія, што імкнуліся заснаваць у сваіх маёнтках на ўзор заходнееўрапейскіх прадпрымальнікаў, апроч бровараў, і буй- ныя прамысловыя прадпрыемствы. Адкрываліся валюшні, паперні, металургічныя заводы. Устанаўліваліся паравыя машыны (першая ў 1815 г.). Прамысловаяпрадпрымальнасцьземлеўладальнікаўтрыма- лася ў асноўным на выкарыстанні імі ўласнай сельскагаспадарчай сыравіны і таннай наёмнай рабочай сілы. Тым не менш, абшарнікам- фабрыкантам было вельмі цяжка вытрымаць канкурэнцыю з замеж- нымі вырабамі. Не хапала досведу, кваліфікаваных работнікаў. Межы магчымага. Намаганні перадавых землеўладальнікаў узняць эканоміку краю не знаходзілі падтрымкі ў расійскай дзяржа- вы. Іх новаўвядзенні часам нагадвалі першыя і не заўсёды ўдалыя спробы, ад якіх хутка даводзілася адмаўляцца. Расійская прыгонніц- кая сістэма прывучыла мясцовую арыстакратыю да абагачэння за кошт сваіх прыгонных сялянаў. Але гэты шлях рабіўся ўсё менш эфектыў-
68 Перыяд 1831—1863 ным. Дваранскія прадпрымальнікі разумелі непазбежнасць рады- кальных эканамічных рэформаў. Аднак калі ў 40-х гадах XIX ст. па- мешчыкі Гарадзенскай губерні, беручы за ўзор суседнюю Польшчу, прапанавалі царскаму ўраду вызваліць беззямельных прыгонных, ніякага адказу яны не атрымалі. 8.2. Жыішё сялянаў Удзельная вага прыгонных. Супольнымі намаганнямі земле- ўладальнікі і царскія ўлады запрыгоньвалі ўсё болыпую і большую колькасць хлебаробаў, што былі вольнымі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Таго патрабавала працаёмкая збожжавая гаспадарка. I ўрэшце, у канцы 50-х гадоў удзельная вага прыгонных сялянаў у насельніцтве Беларусі стала вышэйшая, чым у еўрапейскай Расіі (54% супраць 38%). Крызіс сялянскай гаспадаркі. Прыкладна з 40-х гадоў, як толькі сяляне пачалі абеззямельвацца, іх гаспадарку ахапіў крызіс. Узнікла парадаксальнае становішча, калі большасць хлебаробаў не магла сябе пракарміць. 3 працягнутай рукой ішоў вясковец да свайго гаспадара, каб пазычыць кавалак хлеба, прыдбаць хоць нейкую ска- ціну, бо свая здыхала ад бяскорміцы. I прыгоннік усё даваў, а ўзамен патрабаваў толькі аднаго - адпрацаваць пэўную колькасць дзён у маёнтку. На такіх самых умовах памешчыкі плацілі за сялянаў і дзяр- жаўныя падаткі. На мяжы фізічнага вымірання. Усе рускія назіральнікі былі вельмі здзіўленыя беднасцю і забітасцю беларускіх сялянаў. Нават сам цар Мікалай I жахнуўся ад выгляду сялянскіх халупаў, што трапіліся яму на вочы па дарозе з Бабруйска ў Брэст у 1850 г. Нястача, голад, холад вялі да фізічнага выраджэння мясцовых сялянаў. Іх слабамоц- ны, худы, змучаны і пакорлівы выгляд быў варты жалю. Жыццё пад прыгонам рабіла вяскоўца схільным да п’янства, зладзейства, гуль- тайства, крывадушнасці. Але самае жудаснае было тое, што сялян- ства вымірала. 3 1833 г. па 1857 г. прыгоннае насельніцтва Беларусі скарацілася прыкладна на 6%. Землі вызваляліся ад залішняй пра- цоўнай сілы. Беларускім сялянам рыхтаваўся лёс паўпераў, лёс кан- дыдатаў у пралетарыі. У асобных месцах становішча сялянаў было такое безнадзейнае, што землеўладальнікі бралі іх узімку на сваё ўтры- манне. Сялянскае прадпрымальніцтва. Невыносна цяжкае жыццё
Эканоміка пасля паўвекавога панавання 69 прыгонных не выключала, аднак, узнікнення сярод іх людзей здат- ных да прадпрымальніцтва. Часцей за ўсё “мурзатыя” камерсанты заводзіліся ля гарадоў і ў мястэчках, дзе сяляне адкормлівалі на про- даж свіней, выраблялі ў навакольных лясах паташ і дзёгаць, здабы- валі вапну. Некаторыя паказвалі прыклады працавітасці, выпрош- валі ў землеўладальніка большы кавалак зямлі, апрацоўвалі яго з дапамогай збяднелых аднавяскоўцаў, а лішкамі прадуктаў гандля- валі на гарадскіх і местачковых кірмашах. Спраўныя сяляне звычай- на пераводзіліся на аброк. Прадпрымальніцкія здольнасці беларускіх сялянаў пры спрыяльных умовах выявіліся б у значна большых паме- рах. Але такіх умоваў у Беларусі не было. Чынш тут не меў шырокага распаўсюджвання, а паншчына прывязвала прыгонных да маёнткаў. Асабліва вялікі ўціск цярпелі сяляне ўсходняй Беларусі, дзе паншчы- на адпрацоўвалася не з надзелу, а з душы. Тут ужо прыгонныя ніяк не маглі адлучыцца на заробкі. У адрозненне ад цэнтральных губер- няў Расіі, мясцовыя абшарнікі не заахвочвалі сялянскую гандлёва- прамысловую дзейнасць. У якасці сваіх гандлёвых пасярэднікаў яны выбіралі болей спрактыкаваных жыхароў гарадоў і мястэчак. Пры- гоннікі заміналі сялянскаму прадпрымальніцтву і тым, што абеззя- мельвалі беларускую вёску, усё новыя і новыя фальваркі і хутары ад- давалі ў арэнду не сваім прыгонным, як у цэнтральнай Расіі, а лю- дзям вольным: збяднелай шляхце і яўрэям. Шанцы беларускага селя- ніна на ўзбагачэнне былі мізэрныя. Таму сяляне Беларусі, як ніхто іншы ў Расіі, мелі патрэбу ў скасаванні прыгону. 8.3. Неземляробчае насельніцтва. Некаторыя асаблівасш Фармаванне трэцяга стану. Сацыяльна-эканамічныяі палітьгч- ныя абставіны не спрыялі фармаванню класа беларускіх прадпры- мальнікаў, ці так званага трэцяга стану, які ў Заходняй Еўропе ўтвараў падмурак для развіцця дэмакратыі і нацыянальнага руху. Прадпры- мальніцкія колы грамадства папаўняліся прадстаўнікамі пераважна яўрэйскага насельніцтва, вымушанага арыентавацца на рускую культуру. Нават вольная дробная шляхта пралетарызавалася. Шля- хецкі гонар не дазваляў многім .займацца ні гандлем, ні прамысло- васцю. 3 яўрэямі-прадпрымальнікамі маглі супернічаць толькі буй- ныя і сярэднія землеўладальнікі, якія і пачыналі займацца гандлёва- прамысловай дзейнасцю. Урад Мікалая I рабіў спробы рознымі льго-
70 Перыяд 1831—1863 тамі прывабіць у наш край купцоў і фабрыкантаў з унутраных губерняў Расіі. Але з гэтага нічога не атрымалася. У Беларусі рускія камерсанты рабіліся бездапаможнымі ў асяроддзі яўрэйскай гандлёвай стыхіі. У1844 г. царскі ўрад распусціў кагалы- аўтаномныя яўрэйскія грамады. Яўрэям забаранялася насіць адметнае адзенне і прычоскі: мужчынам - адпускаць пейсы (доўгія валасы на скронях), а замужнім жанчынам - галіць галаву і карыстацца парыкамі. Але яўрэйская самабытнасць і салідарнасць ад таго істотна не парушалася. Полацк. 3 гравюры 1846 г. НМГКБ. Асаблівасці мясцовага рынку. Недзе з 20-х гадоў паміж рускімі і польскімі прадпрымальнікамі пачалася барацьба за беларускі ры- нак. Але да сярэдзіны XIX ст. Расіі яшчэ не ўдалося эканамічна падпа- радкаваць Беларусь, якая па-ранейшаму захоўвала свае традыцый- ныя гандлёвыя сувязі з польскімі землямі, Прусіяй, партамі Прыбал- тыкі. Увесь замежны гандаль трымаўся на германскім крэдыце. Ня- гледзячы на адміністрацыйна-палітычнае панаванне Расіі, беларус- кія губерні захоўвалі пэўны час самабытнае эканамічнае развіццё. Нават ва ўмовах адміністрацыйнага ўціску і бесперапынных войнаў яны дасягнулі большага ўзроўню таварных адносінаў, чым асобныя ўнутраныя губерні імперыі. Высокая таварнасць гаспадаркі Беларусі стваралася дзякуючы добра арганізаванай гандлёва-прамысловай дзейнасці яўрэйскага насельніцтва. Яўрэі-гандляры збіралі сельска- гаспадарчую прадукцыю па вёсках, маёнтках, кірмашах, звозілі да рачных прыстаняў і адпраўлялі за мяжу. Своеасаблівымі зборнымі
Эканоміка пасля паўвекавога панавання 71 пунктамі збожжа, ільну, канапель служылі раскіданыя па ўсім краі мястэчкі. Асабліва вылучаліся Стоўбцы над Нёманам. У такіх гара- дах, як Пінск і Брэст, канцэнтраваліся сельскагаспадарчыя тавары з Украіны для іх адпраўкі ў замежжа. Такое ж транзітнае значэнне меў і Віцебск у дачыненні да суседніх губерняў з усходу. Яўрэйскія рамес- нікі забяспечвалі беларускую вёску асноўнымі рэчамі хатняга ўжытку, прамыслоўцы наладжвалі вытворчасць тых тавараў, якія не выраб- ляліся на вотчынных мануфактурах (піва, мыла, тытуню, цэглы, ску- ры). Звычайна гэта былі прадпрыемствы, дзе выкарыстоўвалася на- ёмная праца. I ўсё ж спрыяльнае геаграфічнае становішча краю рабіла больш прыбытковым не вытворчасць, а прывоз гатовых фабрычных тавараў з-за межаў Беларусі. 3 той самай прычыны сыравіну выгадней было адпраўляць на экспарт, а не апрацоўваць на месцы. Так склад- валася, што толькі дзяржаўны пратэкцыянізм мог зацікавіць прад- прымальнікаў у індустрыялізацыі Беларусі. Але на падтрымку рускай дзяржавы разлічваць не даводзілася. 3 пераарыентацыяй ваеннай экспансіі Расіі з захаду на поўдзень Беларусь страчвала для царскага ўрада былую цікавасць. Дарогі, водныя каналы краю псаваліся, сукон- ная вытворчасць пазбаўлялася дзяржаўных заказаў. Пецярбургбольш цікавіла Белавежская пушча, дзе яшчэ захоўвалася каля тысячы зуб- роў і ў 1844 г. спецыяльна для царскага двара была пабудаваная па- ляўнічая хатка. Назапашванне капіталаў. На пачатку другой паловы XIX ст. трэці стан актыўна шукаў грашовыя сродкі для прадпрымальніцкай дзейнасці. Мяркуючы па ўрадавых крыніцах, забяспечанасць Бела- русі купецкімі капіталамі была самая нізкая ў імперыі. Часткова гра- шовыя сродкі ўтойваліся ад дзяржаўнага ўліку. I ўсё ж абаротных срод- каў у гарадскіх прадпрымальнікаў сапраўды не ставала. Яны выму- шаныя былі дзяліцца з землеўладальнікамі сваімі прыбыткамі ад карыстання гарадскімі і местачковымі плошчамі. Апроч таго, мясцо- выя гандляры і прамыслоўцы абкладаліся празмернымі дзяржаўнымі падаткамі, цярпелі ад пастояў войскаў. I толькі яўрэйская ўвішнасць ды прускія крэдыты дазвалялі прадпрымальніцтву гарадоў яшчэ неяк існаваць. Атрыманыя ў неземляробчай сферы прыбыткі ішлі на пага- шэнне замежных пазык, фінансаванне імперскіх праграмаў царызму і толькі часткова вярталіся на Беларусь. Несуцяшальныя вынікі. Царскае панаванне ўскладняла бела- рускаму народу шлях да здабыткаў еўрапейскай цывілізацыі. Пры- гонніцкая сістэма стрымлівала рост мясцовага прадпрымальніцтва.
12 Перыяд 1831—1863 ставіла беларускае сялянства на мяжу вымірання. Палітыка дыскры- мінацыі дэфармавала натуральнае развіццё грамадства Беларусі, яе эканомікі. Патрабаваліся радыкальныя рэформы, але, не менш за тое, і дзяржаўная суверэннасць. Расійская імперыя набліжалася да пер- шага істотнага крызісу. 9. ПРАЯВЫ БЕЛАРУСКАСЦІ (ДА 60-х ГАДОЎ) У першай палове XIX ст. у еўрапейскіх краінах назіраўся працэс імклівага станаўлення прафесійных нацыянальных культураў. Але беларусаў у складзе Расіі не прызнавалі самастойным народам. Іх не заўважалі, лічылі або палякамі, або рускімі. У сувязі з гэтым існуюць уяўленні, што тагачасная Беларусь была культурнай пустэльняй. 9.1. Культурная прастора Уплыў зменаў на Захадзе. Беларусь здаўна знаходзілася ў сфе- ры ўплыву заходнееўрапейскай культуры. Сродкам далучэння да яе каштоўнасцяў доўгі час была польская мова. Гэта была мова навукі і асветы. Перамены з захаду ішлі праз Польшчу. Паветра напаўнялася водарам рамантызму. Адмаўляючы касмапалітычныя каноны класі- цызму, рамантыкі знаходзілі апірышча ў народных вытоках. Мастац- тва пакінула праслаўленне антычных багоў і герояў і перайшло да адлюстравання жыцця звьгчайных людзей. Узрасла цікавасць да міну- лага народаў, іх моваў. 3 усіх навук гісторыя і філалогія знаходзілі найбольшую колькасць прыхільнікаў. Адукаваныя жыхары Беларусі ведалі навінкі французскай, нямецкай, англійскай літаратуры. Польская арыентацыя. Польская культура ўжо ў XVIII ст. ува- брала ў сябе многія таленты беларускай зямлі. Варта назваць ура- джэнцаў Беларусі кіраўніка паўстання 1794 г. Тадэвуша Касцюшку, яго найбліжэйшага памочніка вядомага пісьменніка Юльяна Нямцэ- віча, вялікага польскага гісторыка і паэта Адама Нарушэвіча, прафе- сара астраноміі Марціна Пачобута. Але ў 30-40-х гадах характар на- вукова-літаратурнай дзейнасці ўраджэнцаў Беларусі польскай ары- ентацыі мяняецца. Гэта быў час, калі ў славянскіх народаў абуджала- ся пачуццё нацыянальнай самасвядомасці. Менавіта тады ўзмацні- лася цікавасць да гісторыі, этнаграфіі, археалогіі, мовы. Эпоха абу-
Праявы, беларускасці 73 джэння дала Полыпчы знакамітага паэта Юльюша Славацкага, Ук- раіне - Тараса Шаўчэнку. 3 ёю звязанае ўзнікненне славянафільска- га руху ў Маскве. Не абмінулі перамены і Беларусь. Па-ранейшаму яе зямля давала польскай культуры вялікіх дзеячаў: паэта Адама Міцкевіча, яго паслядоўнікаў Антона Адынца з Ашмяншчыны, Аляк- сандра Ходзьку з Міншчыны, Юльяна Корсака са Слонімшчыны, вя- домага паэта Уладзіслава Сыракомлю, раманіста Юзафа Крашэўска- га, кампазітараў Станіслава Манюшку і Фларыяна Міладоўскага, на- вукоўцаў Зарыяна Даленгу-Хадакоўскага (псеўданім Адама Чарноц- кага), братоў Яўстафія і Канстанціна Тышкевічаў, Адама Кіркора, Тэадора Нарбута і інш. Але адцаючы, край не страчваў, а набываў. Яны служылі яму сваімі справамі, пісалі па-польску, але выкарыстоў- валі беларускі матэрыял. Імі могуць ганарыцца ў аднолькавай ступе- ні як палякі, так і беларусы. На думку гарадзенскага гісторыка Алеся Смалянчука, эліта польскай грамадскасці Беларусі і Літвы на працягу болынай часткі XIX ст. дэманстравала не столькі польскі, колькі рэч- паспалітаўскі патрыятызм; тэрмін “паляк” доўгі час з’яўляўся палі- тонімам або сацыяльнай ці канфесійнай катэгорыяй і не меў улас- нанацыянальнага зместу. Руская арыентацыя. Рускае грамадства мала цікавілася Бела- руссю. Дый мясцовыя жыхары ўспрымалі рускіх пераважна як дзяр- жаўных урадаўцаў, з рускай мовай знаёміліся па неабходнасці. Але па меры русіфікацыі краю ўплыў рускай культуры ўзрастаў. Узмац- нялася натуральная цікавасць мясцовых адукаваных людзей да рус- кай літаратуры. Ужо ў 50-х гадах XIX ст. расійскія кнігі, газэты, часо- пісы не без падтрымкі ўрада даходзілі да адміністрацыйных цэнтраў, якія поўніліся рускамоўнымі чыноўнікамі. Ствараліся і першыя гу- бернскія публічныя бібліятэкі расійскай кнігі. Веданне дзяржаўнай мовы адкрывала шлях у адукацыю і на службу. У той жа час гэтая мова давала магчымасць знаёміцца ў арыгінале з творамі Аляксанд- ра Пушкіна, Міхаіла Лермантава, Мікалая Гогаля, Вісарыёна Бялін- скага, Мікалая Чарнышэўскага, часопісамі “Современнпк” Мікалая Някрасава, “Колокол” Аляксандра Герцэна. Неабходнасць у перакла- дах на польскую мову рускай класікі, як гэта было на пачатку XIX ст., знікала. У рускую культуру таксама ўліваліся беларускія сілы, хоць і не ў такіх памерах, як у польскую. Можна згадаць публіцыстаў Фа- дзея Булгарына і Восіпа Сянкоўскага, вядомых кампазітараўМіхаіла Глінку і Восіпа Казлоўскага, пісьменніка і этнографа Пятра Шпілеў- скага, правазнаўцу Уладзіміра Спасовіча. Іх сувязь з Беларускім кра-
74 Перыяд 1831—1863 ем як правіла перапынялася: сталіца адкрывала большую прастору для творчасці. Месца сустрэчы культураў суседніх народаў. У Беларусі су- тыкаліся дзве магутныя славянскія культуры - польская і руская. Яны неслі сюды ўсё лепшае і спаборнічалі адна з адной, каб замацавацца ў краі. Абеларусы прывучаліся заставацца адкрытымі для ўсіх. 3 ціка- васцю ўспрымаліся імі і культурныя здабыткі ўкраінцаў. Але ж куль- турныя ўплывы палякаў і рускіх набывалі тут палітычны сэнс і часам мелі форму мэтанакіраванай духоўнай інтэрвенцыі. У выніку куль- турнае развіццё не абароненага на дзяржаўным узроўні беларускага этнасу дэфармавалася, страчвала сваю натуральнасць. Беларускамоўнае асяроддзе. Беларускаямова, некалі дзяржаў- ная ў Вялікім Княстве Літоўскім, рабілася нікому не патрэбнай. Яна захоўвалася толькі ў сялянскіх хатах ды дзе-нідзе сярод мяшчанаў і дробнай шляхты. Пануючыя ж колы грамадства размаўлялі або па- польску, або па-руску. Такое становішча было вынікам папярэдняй паланізацыі. Польскія навукоўцы добра разумелі гэта. Ужо знакамі- ты лінгвіст пачатку XIX ст. С. Ліндэ і гісторык права Тадэвуш Чацкі адзначалі самастойнасць беларускай мовы і сувязь яе з мовай Стату- та Вялікага Княства Літоўскага. Але рускія дрэнна ведалі беларус- кую мінуўшыну. У даволі распаўсюджаным слоўніку Адольфа Плю- шара беларуская мова характарызавалася яктарабаршчына - не рус- кая і не польская. Аўтар папулярнай тады граматыкі Мікалай Грэч тлумачыў, што гэтая мова складаецца са словаў царкоўна-славянскіх, польскіх і лацінскіх. Такія недарэчныя ўяўленні пра беларускую мову існавалі нават сярод навукоўцаў. Мова, якой выраклася мясцовая шляхта, была не патрэбная і царскаму ўраду. Яго палітыка трымала- ся на пастулаце адзінства рускага народа, у склад якога яшчэ з XVIII ст. залічваліся беларусы і ўкраінцы. Таму афіцыйныя колы, расійскае грамадства і рэвалюцыянеры, пачынаючы з дзекабрыстаў, не лічылі беларускую мову самастойнай, а толькі мясцовым дыялектам рускай мовы. У гэтым жа асяроддзі меркавалася таксама, што супрацьстаяць паланізацыі Беларусі можа толькі руская мова. Своеасаблівае моў- на-культурнае становішча, што склалася ў Беларусі ў першай палове XIX ст., вяло да таго, што духоўная творчасць беларусаў магла ажыц- цяўляцца ў трох формах: беларускамоўнай, польскамоўнай і руска- моўнай.
Праявы беларускасці 75 9.2. Ля вытокаў самапазнання Даследаванні на польскай мове. Ужо ў часы існавання Вілен- скага універсітэта сярод яго студэнтаў і выкладчыкаў узнікла ціка- васць да гісторыі і культуры Беларускага краю. Мясцовая шляхта таксама збірала калекцыі даўніны. Грамадскія вярхі займаліся сама- пазнаннем у польскамоўнай форме. Ва ўмовах царскай няволі, калі ішоў пошук шляхоў да незалежнасці, вартасць ведаў пра гісторыю свайго краю і пра свой народ узрастала. Мясцовых патрыётаў вельмі непакоіў той сацыяльны, рэлігійны і духоўны антаганізм, які існаваў паміж землеўладальнікамі і сялянамі Беларусі. Ен ніяк не спрыяў грамадскай кансалідацыі. Таму мясцовыя сяляне апынуліся ў цэнт- ры ўвагі многіх даследчыкаў. Хутка стала відавочна, што простыя людзі Беларусі не атаясамлівалі сябе ні з палякамі, ні з рускімі, а лічыліся “тутэйшымі”. А гэта толькі ўзнімала цікавасць даследчыкаў. Напрыклад, мовазнаўца, фалькларыст, археолаг і этнограф Зарыян Даленга-Хадакоўскі (1784—1825) вызначыў тэрыторыю распаўсю- джання беларускай мовы, апісваў беларускія абрады, шмат зрабіў для вывучэння старадаўніх гарадзішчаў Беларусі. Археолаг і этнограф граф Яўстафій Тышкевіч (1814—1873) на аснове шматлікіх матэрыя- лаў напісаў, а ў 1847 г. выдаў на польскай мове кніжку “Апісанне Барысаўскага павета”. У 1855 г. ён стварыў Віленскі музей старажыт- насцяў, а пры ім Археалагічную камісію, якая арганізоўвала і кан- тралявала раскопкі ў краі. Гадаванец Віленскага універсітэта Тэадор Нарбут у 1834—1841 гг. напісаў дзевяцітомную гісторыю “літоўскага народа” (належнага да Вялікага Княства Літоўскага). Беларускі народ як самастойны суб’ект гісторыі пры гэтым яшчэ не вылучаўся. Аднак разуменне адметнасці беларусаў і іх гісторыі ўжо бачна ў працах пра- фесараўправа Віленскага універсітэта ЮзафаЯрашэвіча (1793—1860) і Ігнація Даніловіча. Грунтоўная трохтомная праца Юзафа Ярашэвіча “Вобраз Літвы з пункту погляду цывілізацыі ад найдаўнейшых часоў да канца XVIII стагоддзя” (1844—1845) стала першай гісторыяй бе- ларускага права і дзяржаўнага ладу. Пра дзейнасць Ігнація Дані- ловіча ўжо распавядалася раней. Закрыццё Віленскага універсітэта звузіла магчымасці навуковай дзейнасці. Інтэлектуальнае жыццё канцэнтравалася вакол штогодніка “Дзённікі” Адама Кіркора і іншых польскамоўных выданняў, якія змяшчалі шмат матэрыялаў пра Беларусь. Гісторыку і літаратару Адаму Кіркору (1818—1886) належыць шэраг артыкулаў пра Беларусь, якія ўвайшлі ў вядомую
76 Перыяд 1831—1863 Палац Тышкевічаў (1814—1819). Здымак 1930-х гадоў. МГКБ. працу “Жнвопнсная Росспя” пад рэдакцыяй П. Сямёнава. Цэлая плеяда навукоўцаў даследавала мінулы і сучасны стан свайго краю. Канкрэтныя матэрыялы адкрывалі вочы на сапраўднае аблічча Бе- ларусі. Вучоныя не знаходзілі тут нічога этнічна польскага і пачыналі шанаваць беларускую глебу, на якой самі стаялі. Таму іх навуковыя працы спрыялі ўмацаванню беларускасці, абуджалі ў адукаваных ко- лах грамадства патрыятычныя пачуцці. Даследаванні на рускай мове. Рускамоўныя працы займалі сціплае месца ў жыцці беларусаў - часткова таму, што адрасаваліся рускаму чытачу і друкаваліся ў маладаступных навуковых выданнях. Асяродкі рускай культуры толькі пачыналі стварацца. У 1824 г. пры падтрымцы рускага графа Мікалая Румянцава пратаіерэй Іван Гры- гаровіч (1792—1852) выдаў “Беларускі архіў”, дзе былі сабраныя ста- рабеларускія граматы. Ен жа быў складальнікам і першага “Слоўні- ка заходнерускай мовы”. Этнограф Пётр Шпілеўскі (1823—1861) дру- каваўся ў рускіх часопісах “Современнпк”, “Пллюстрацня”, “Пантеон”. Беларус па паходжанні, ён з вялікай любоўю ставіўся да сваёй Айчы- ны, добра ведаў яе звычаі і абрады, лічыў свой народ нашчадкам ста- ражытных крывічоў і дрыгавічоў і ўшчыльную падыходзіў да разу-
Праявы беларускасці 77 мення яго самабытнасці. Вядомасць Пятру Шпілеўскаму прынесла краязнаўчая кніжка “Падарожжа па Палессі і Беларускім краі”. Ура- джэнец Беларусі генерал-маёр Генеральнага штаба Міхаіл Без-Кар- ніловіч (1796—1862) напісаў кніжку ‘Тістарычныя звесткі пра славу- тыя мясціны ў Беларусі...” (1855), дзе расказаў пра мясцовыя гарады з беларускага пункту погляду. Такую ж пазіцыю займаў гісторык Восіп Турчыновіч у сваёй працы “Агляд гісторыі Беларусі ад старажытней- шых часоў” (1857). Гэта быў першы даследчык, які заявіў, што Бела- русь мае ўласную гісторыю. Рускамоўныя навукоўцы, як і польска- моўныя, ішлі па адным і тым шляху, які вёў іх да збліжэння са сваім народам. Праўда, гэтаму істотна перашкаджаў моцны ўплыў на іх расійскай афіцыйнай імперскай дактрыны. 9.3. Беларускі “мацярык” Народная творчасць. Які б ні быў моцны ўплыў польскай або рускай культуры, беларускамоўны пласт сялянскай культуры заста- ваўся яму непадуладны. У вясковым жыцці ўвесь час бытавала вус- ная народная творчасць. Ад нараджэння да смерці селяніна супра- ваджалі песні. Свая, адметная песня была на кожны выпадак жыцця (Купалле, Каляды, гуканне вясны, жніво, вяселле). Паэт Уладзіслаў Сыракомля лічыў, што, калі хто заплача, пачуўшы народную песню, той ужо ніколі не пакрыўдзіць беларуса. Такое чароўнае ўздзеянне мелі тады не толькі песні, але і казкі беларускай зямлі. На Каляды скамарохі вазілі батлейку - старадаўні лялечны тэатр. Сцэнай слу- жыла двухпавярховая, падобная да хаткі скрынка. Лялькі рухаліся і на верхнім, і на ніжнім узроўнях. Праўда, у мясцовых сялянаў не было ўмоваў выявіць сябе ў беларускай мове, а іншай мовы селянін не ведаў. Ураджай талентаў з беларускай сялянскай глебы ў той час проста не збіраўся. Тым не менш, высокамастацкі густ вяскоўцаў адбіваўся ў знакамітых вырабах з саломкі, у вышыўках на святочнай вопратцы, у разьбе па дрэве, якой аздабляліся царкоўныя іканастасы, хатнія рэчы, аконныя ліштвы, брамы. Зараджэнне новай беларускай літаратуры. Беларускі маця- рык прыцягваў да сябе мясцовую інтэлігенцыю, пераважна шляхец- кую, якая мела польскую адукацыю, але не парвала сваёй кроўнай сувязі з сялянствам і ведала ці спецыяльна вывучала беларускую мову. Іх этнаграфічныя інтарэсы перарасталі ў літаратурныя. Вывучэнне беларускай мовы нараджала жаданне пісаць па-беларуску мастацкія
78 Перыяд 1831—1863 творы для цёмных і забітых сялянаў з надзеяй павярнуць іх да асве- ты, спрыяць іх разумоваму і маральнаму развіццю. Так складаліся ўмовы для ўзнікнення сучаснай беларускай літаратуры. Гэта быў скла- даны працэс. Ен праходзіў ва ўмовах паланізацыі і русіфікацыі краю і ў той жа час знаходзіў падтрымку ў прагрэсіўных дзеячаў польскай і рускай культуры. Спачатку ў Беларусі ўзніклі ананімныя рукапісныя творы - так званыя гутаркі. Іх творцы яшчэ не адважваліся раскрыць сябе, бо пісалі на “мужыцкай” мове. Але атрымлівалася прыгожа і ціка- ва. Асаблівую папулярнасць набылі рукапісныя сатырычныя паэмы “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе” (першая палова XIX ст). Іх аўтарства і сёння цвёрда не даказанае (першая паэма прыпісваецца памешчыку са Смаленшчыны Вікенцію Равінскаму, другая - выпуск- ніку Горы-Горацкага інстытута Канстанціну Вераніцыну). Гэта былі, безумоўна, таленавітыя людзі. Антычным багам у паэмах прыпісва- ліся рысы звьгчайных беларускіх сялянаў і абшарнікаў, ганьбаваўся прыгон, высмейваўся класічны, адарваны ад жыцця падыход да мас- тацтва. Праз ананімныя творы ішло самасцвярджэнне беларускага слова ў літаратуры. Першыя беларускамоўныя песняры. Да літаратурнай твор- часці далучыўся і сын каваля Паўлюк Багрым (1813—1891), родам з мястэчка Крошын Наваградскага павета. Там была школа пад нагля- дам ксяндза Магнушэўскага, дзе і вучыўся Паўлюк. Ксёндз атрымлі- ваў з Вільні “Брукаваныя Ведамасці”, меў невялічкую бібліятэку. Бу- дучы паэт вельмі любіў чытаць польскія вершы, а потым і сам пачаў пісаць, але ўжо на матчынай мове. Да нас дайшоў адзіны твор сама- бытнага паэта “Зайграй, зайграй, хлопча малы...”, напоўнены тужлі- вым роздумам пра цяжкі лёс прыгоннага юнака. За ўдзел у анты- панскім выступленні Паўлюка Багрыма прыцягнулі да следства. Ен абвінавачваўся ў распаўсюджванні недазволеных вершаў, якія, нібы- та, разбэшчвалі сялянаў. Улады канфіскавалі тры сшыткі вершаў паэта, а яго самога аддалі ў салдаты на 25 гадоў. Апошні перыяд жыц- ця ён правёў у Крошыне, дзе працаваў кавалём. Адзіным вядомым вершам “Дзе ж ты, шчасце, падзелася?..” увайшоў у гісторыю беларус- кай літаратуры і рэвалюцыянер-дэмакрат Францішак Савіч. I яму жыццё не спрыяла, каб займацца паэзіяй. Прайшло яно ў царскай рэкрутчыне, у барацьбе за лепшую народную долю. Грамадская роля літаратуры бачылася ў тым, каб пераадолець векавую бездань паміж мясцовымі землеўладальнікамі і сялянствам, палепшыць іх дабрабыт. Здавалася, не было іншага выйсця, як навучыць сялянаў спачатку
Праявы беларускасці 79 чытаць, а потым гаварыць і думаць па-польску. Асобныя мясцовыя аўтары таму і браліся за беларускае слова, што спадзяваліся хоць неяк наблізіць сялянаў да сваіх культурных каштоўнасцяў. Найболып ты- повым прадстаўніком такіх літаратараў быў Аляксандр Рыпінскі з Дзісненшчыны, аўтар беларускай балады “Нячысцік”. Ен лічыў, што беларускія сяляне павінны палітычна і культурна зліцца з палякамі. У сувязі з гэтым Аляксандр Рыпінскі першы скарыстаў для беларус- кай мовы польскія літары (“лацінку”). Але праяўлялася ў паэта і краё- вая самасвядомасць. Апынуўшыся ў эміграцыі, у Францыі, Аляксандр Рыпінскі выдаў на польскай мове кнігу “Беларусь” (1840). Потым за- снаваў вольную славянскую друкарню ў Лондане. Шмат зрабіў для папулярызацыі беларускай мовы паэт Ян Баршчэўскі з Полаччыны, аўтар чатырохтомнага “Шляхціца Завальні” (1840—1844). Ён асабіс- та ведаў Адама Міцкевіча і Тараса Шаўчэнку. Ян Чачот (1796—1847) з Наваградчыны пісаў беларускія і польскія вершы, падобныя да на- родных песняў. Пасля дзесяцігадовай высылкі ў Арэнбург ён праца- ваў бібліятэкарам у графа Адама Храптовіча ў Шчорсах і займаўся даследаваннем беларускага фальклору. Гэта дапамагло яму блізка падысці да разумення адметнасці беларускай мовы, якую даследчык называў крывіцкай. Ён першы паспрабаваў акрэсліць яе граматыч- ныя асаблівасці. Урэшце Ян Чачот прыйшоў да не зусім тыповай для польскамоўных колаў думкі, што мясцовая шляхта ёсць частка таго ж крывіцкага (беларускага) народа, што яе продкі размаўлялі на той самай крывіцкай мове, жылі з сялянствам агульным культурным жыццём. Але такое разуменне прыйшло, на жаль, позна, і для пашы- рэння сваіх поглядаў у паэта ўжо не было часу. Першы класік новай беларускай літаратуры. Першым па- слядоўным абаронцам і прапагандыстам мясцовых традыцыяў у бе- ларускай літаратуры стаў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1807—1884). У адрозненне ад А. Рыпінскага, ён не цягнуў сялянаў у польскую куль- туру, а ўзнімаў шляхту польскай культуры да разумення сваёй агуль- насці з беларускім сялянствам. Усёй сваёй творчасцю пісьменнік сцвяр- джаў чалавечую годнасць беларускага селяніна. Вінцэнт Дунін-Мар- цінкевіч стварыў шэраг эпічных твораў: “Гапон”, “Вечарніца”, “Купа- ла”, папулярную драматычную п’есу “Пінская шляхта”. Усе яны былі напісаныя ў Мінску ці каля яго, у невялічкім фальварку Люцынка, што належаў пісьменніку. Дарэчы, ён першы пераклаў на беларус- кую мову “Пана Тадэвуша” Адама Міцкевіча. Аднак выдаць гэты бе- ларускамоўны твор “польскім алфавітам” царская цэнзура не дазво-
80 Перыяд 1831—1863 ліла (выйшаў толькі яго пачатак). Творчасць паэта вельмі паспрыяла нацыянальнаму самасцвярджэнню беларусаў. 9.4. Элітарная культура Узнікненне новых культурных асяродкаў. У першай палове XIX ст. элітарная культура перастае быць прыкметай толькі шляхец- кага стану. Тэатр, музыка, жывапіс, архітэктура з магнацкіх палацаў паступова перабіраліся ў гарады, дзе высокапрафесійных актораў, музыкантаў, мастакоў і архітэктараў чакалі разбагацелыя гараджа- не, шматлікія ўраднікі, дробная шляхта. Там творчыя асобы знаходзілі і дзяржаўную падтрымку, і пазбаўленне ад свавольства прыгоннікаў. Тэатральнае мастацтва. У канцы XVIII ст. прыгонныя тэатраль- ныя трупы трымалі беларускі намеснік Захар Чарнышоў у Магілёве і Чачэрску, кацярынаўскі вяльможа Сямён Зорыч у Шклове. Па меры закрыцця гэтых і іншых тэатраў лепшыя прыгонныя акторы забіра- ліся ў тэатры Пецярбурга і Варшавы. Шклоўская балерына Кацяры- на Азарэвіч стала пачынальніцай вядомай рускай акторскай дынас- тыі. Прыдворны тэатр дэманстраваў таленавітасць беларускага наро- да і рыхтаваў глебу для ўзнікнення камерцыйных тэатральных ка- лектываў, прадстаўленні якіх былі агульнадаступнымі. Новы тэатр будаваўся пераважна на традыцыях польскай культуры. Па гарадах Беларусі гастралявалі прафесійныя трупы з Польшчы. Тут пачынаў- ся творчы шлях многіх выдатных польскіх акцёраў. Вядучымі тэат- ральнымі цэнтрамі сталі Вільня, Мінск і Гародня. У мінскай трупе асабліва вылучаўся В. Драздоўскі, выдатны камедыйны артыст. 3 40-х гадоў пачалася русіфікацыя тэатра. У адпаведнасці з тэатральнай рэформай 1845—1847 гг., якую праводзіў віленскі генерал-губерна- тар Фёдар Мірковіч, прадугледжвалася ўвядзенне на сцэнічных пля- цоўках Беларусі рускай мовы, стварэнне пастаянных тэатраў у гу- бернскіх гарадах з манапольным правам на паказы па ўсёй губерні і фармаванне інстытута тэатральнай дырэкцыі з функцыяй цэнзурна- га нагляду. У мясцовыхтэатральных калектывах усё часцей выкарыс- тоўвалася руская, а пазней і ўкраінская драматургія. Не забываўся і мясцовы лірнік Уладзіслаў Сыракомля. У 1858 і 1859 гг. мінскі тэатр паставіў яго драмы “Каспер Карлінскі, або абарона Олыптына” і “Со- ф’я, княжна Слуцкая”. Музычная творчасць. Беларускі край славіўся сваімі музычнымі і песеннымі традыцыямі. Музыка выкладалася ў школах, гучала ў
Праявы беларускасці 81 маёнтках, на гарадскіх плош- чах. Мясцовыя гарады наведва- лі славутыя музыканты з Іспа- ніі, Бельгіі. Ноты выпісваліся з Варшавы і Парыжа. На бела- рускай зямлі, у Залессі каля Смаргоні, тварыў славуты кам- пазітар Міхал Клеафас Агінскі, аўтар знакамітага паланеза “Развітанне з радзімай”. Класі- кам польскай і беларускай му- зыкі стаў Станіслаў Манюшка, які пэўны час жыў у Мінску. Тут ставіліся яго оперы, у тым ліку і знакамітая Талька”. Беларус- кім каларытам вызначаліся музычныя кампазіцыі для фар- тэп’яна Антона Абрамовіча (“Беларускае вяселле”, “Зача- раваная дуда”). Слухачы былі ў захапленні ад майстэрства дзя- цей Вінцэнта Дуніна-Марцінке- віча - піяністаў Камілы і Міраслава. У сярэдзіне XIX ст. закладаліся асновы беларускага тэатра. Вядучая роля тут належала Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу, вакол якога гуртаваліся найлепшыя мастацкія сілы Мінска. У 1852 г. мінскія аматары сыгралі першую беларускую оперу “Ідылія” (“Сялянка”). Яе лібрэта напісаў Вінцэнт Дунін-Мар- цінкевіч, а музыку - Станіслаў Манюшка і К. Кржыжаноўскі. Са сцэны гучалі беларуская мова (побач з польскай) і беларускія народныя млодыі. Ролю войта Навума выконваў сам драматург. Хор складаўся з сялянаў Люцынкі - фальварка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Жывапіс. Вельмі шанавалася ў Беларусі выяўленчае мастацтва. Пры гімназіях былі класы малявання. Прафесійную падрыхтоўку мас- такі маглі атрымаць у Віленскім універсітэце, Полацкай езуіцкай ака- дэміі. А хто меў сродкі, ехаў вучыцца далей за мяжу. Мастацкімі тво- рамі шчодра ўпрыгожваліся касцёлы, памешчыцкія палацы, дзяржаў- ныя ўстановы. На аснове мясцовых культурных традыцыяў склалася віленская мастацкая школа. Для яе прадстаўнікоў характэрнае было імкненне да адлюстравання падзеяў, звязаных з гісторыяй краю.
82 Перыяд 1831—1863 Найбольш вядомымі мастакамі ў Беларусі на той час былі ў гістарыч- ным жанры Ян Дамель (1780—1840), у партрэтным - Валенцій Вань- ковіч (1799—1842) і Іосіф Аляшкевіч (1777—1830), у класічным на- цюрморце - Іван Хруцкі (1810—1885). Сусветную вядомасць набыла літаграфія Юзафа Азямблоўскага “Беларускі раб”, дзе вобразна ўва- соблены трагічны лёс беларускага народа. Культурная роля гарадоў. Так склалася гістарычна,“што польскамоўная культура канцэнтравалася ў маёнтках і гарадах, а рускамоўная - толькі ў гарадах. Рускія архітэктары спрабавалі нават вонкавы выгляд мясцовых гарадскіх цэнтраў падагнаць пад агуль- нарасійскія ўзоры. Плошчы, паркі, царкоўныя храмы, даходныя да- мы - усё звьгчайна вытрымлівалася ў стылі рускага класіцызму. Іосі- фаўскі сабор у Магілёве праектаваў вядомы рускі архітэктар Міка- лай Львоў, а распісваў знакаміты рускі мастак Уладзімір Баравікоўскі. Але і ў гэтых русіфікаваных гарадах знаходзілася месца для мясцовай культуры, якая пачынала функцыянаваць на натуральнай для сябе беларускай мове. Згадаем літаратурна-мастацкія гурткі Адама Кір- кора ў Вільні, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў Мінску, Арцёма Вяры- гі-Дарэўскага ў Віцебску. Падставы для нацыянальнага самасцвярджэння. У першай палове XIX ст. і асабліва ў 40-50 гадах беларускі дух выявіў сябе належ- ным чынам. Аднак у тыя часы ён не ўсведамляўся і не ўспрымаўся як дух самастойнай нацыі, а прымаўся за польскі ці рускі. Польскамоў- ныя здабыткі лічыліся належнымі Польшчы, а рускамоўныя - Расіі. Гэта вельмі істотна стрымлівала нацыянальнае самасцвярджэнне беларусаў. Але захоўвалася іх магутная этнічная аснова. I, разам з тым, ужо існавала пэўная частка шляхты Беларусі і Літвы, якая разу- мела сваё адрозненне ад польскай шляхты. Яна называла сябе польскай шляхтай ліцвінскага (беларускага) паходжання і ўсведам- ляла свае гістарычныя асаблівасці і, пэўна ж, свае асобныя палітыч- ныя інтарэсы. Першымі самабытнасць беларускага народа прызналі ўкраінцы. У праграме ўкраінскага кірыла-мефодзіеўскага брацтва Беларусь лічылася самастойным чыннікам агульнаславянскай федэ- рацыі - побач з расійскім, украінскім, польскім, чэшскім.
Ад рэформаў да паўстання 83 10. АД РЭФОРМАЎ ДА ПАЎСТАННЯ. 1832—1862 У Расіі галоўнымі рэфарматарамі выступалі цары. У 30-50-х га- дах у якасці своеасаблівай эксперыментальнай базы царызму служы- ла Беларусь. 10.1. Першыя палёгкі прыгонным Палітыка дэмагогіі ў адносінах да мясцовых сялянаў. Доўгі час расійскі ўрад успамінаў пра беларускіх сялянаў толькі тады, калі мясцовая шляхта скіроўвала супраць яго зброю. Сялянская варожасць да землеўладальнікаў распальвалася ім спецыяльна, каб аслабіць шэрагі праціўнікаў. Так было ў 1794, 1812 і 1831 гг. Але пасля чарго- вага замірэння з мясцовым дваранствам улады забываліся пра свае абяцанні палепшыць сялянскую долю. А сяляне ўсё чакалі волі спа- чатку ад Тадэвуша Касцюшкі, потым ад Банапарта Напалеона, а пас- ля 1831 г. пачалі спадзявацца і на міласць рускага цара. Беларусь у рэфарматарскіх планах рускіх цароў. Ідэя адме- ны прыгону з’явілася яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Калі Аляксандр I пасля 1812 г. захацеў адмяніць прыгон, ён звярнуўся па падтрымку да беларускай шляхты. Яе адказ быў уніклівы. Шляхта .згаджалася браць прыклад са сваіх “старэйшых братоў-рускіх”. Пасля выступлення дзекабрыстаў Мікалай I, відаць, сапраўды планаваў шэраг рэформаў і адмену прыгону. Але добрыя намеры цара сустра- калі шалёнае супраціўленне расійскіх памешчыкаў. Пасля падзеяў 1831 г. царскі ўрад усё больш схіляўся да думкі пра неабходнасць за- бяснечыць сабе большую падтрымку ў праваслаўных сялянаў Бела- рускага краю, бо тутэйшая шляхта ўвесь час дэманстравала сваю не- надзейнасць. Царызм імкнуўся да стабільнасці на захадзе імперыі, важным стратэгічным вайсковым плаццарме. Гэтыя абставіны і пры- мусілі Пецярбург стаць на шлях паступовага абмежавання ўласніцкіх правоў беларускіх землеўладальнікаў на сваіх прыгонных. Інвентарная рэформа. У 1839 г. Мікалай I правёў інвентарную рэформу ў дзяржаўных маёнтках. У апошнім паўстанні дзяржаўныя сяляне паказалі найбольшую адданасць самаўладдзю. Становішча скарбавых сялянаў царскія рэфарматары пачалі паляпшаць у звязку і інвентарызацыяй (люстрацыяй) дзяржаўнай маёмасці. Гэта і зразу- мела, бо скарбавыя сяляне з’яўляліся маёмасцю дзяржавы, а не яе
84 Перыяд 1831—1863 грамадзянамі. Рэформа ахапіла ўсю імперыю, але ў Беларусі яна мела больш радыкальны характар. Тут у якасці арандатараў дзяржаўных маёнткаў выступалі мясцовыя шляхціцы, актыўныя ўдзельнікі паў- стання 1831 г., а таксама яўрэі. Іх пазбавілі права вотчыннай паліцыі і суду над сялянамі. Гэтыя функцыі цалкам перадаваліся ў рукі ўра- даўцаў. Спецыяльныя камісіі складалі па кожным хмаёнтку люстра- цыйныя вопісы, дзе вызначаліся дакладныя памеры сялянскіх надзе- лаў і павіннасцяў. Дзяржаўныя сяляне Беларусі падчас рэформы па- вялічылі свае надзелы з 2-5 да 12-22 дзесяцінаў (дзесяціна -1,093 га) на двор і паступова былі пераведзеныя з паншчыны на аброк. Рэформа рабіла дзяржаўную вёску апорай рускага самаўладдзя ў Беларусі. Дзяржаўныя сяляне складалі каля 18% насельніцтва краю. Беларуская спецыфіка інветарнай рэформы. Палёгка, зроб- леная казённым сялянам, давала падставу і прыватнаўласніцкім пры- гонным выступаць за абмежаванне павіннасцяў, якія яны мусілі вы- конваць на карысць сваім гаспадарам. Каб зменшыць напружанасць у вёсцы, урад у 1844 г. пашырыў інвентарную рэформу і на прыват- наўласніцкіх сялянаў Беларусі, Літвы і Украіны. Але земле- ўладальнікі, якія самі ўдзельнічалі ў складанні інвентароў часам не тое што зніжалі, але нават і падвышалі павіннасці. Некаторыя бай- катавалі рэформу, і яна расцягвалася на гады. Сялянскае паўстанне 1846 г. у Галіцыі, выступленні сялянаў на Беласточчыне прымусілі ўрад гвалтам увесці інвентары ва ўсіх прыватных маёнтках Віленскай, Гарадзенскай і Мінскай губерняў. Увядзенне інвентароў на ўсходзе Беларусі зацягвалася. Але сялянскі рух і тут падагнаў урадаўцаў. Вялікі непакой у Пецярбурзе выклікалі падзеі 1847 г. у Віцебскай гу- берні. Пад уплывам чутак, што за трохгадовую працу на будаўніцтве чыгункі цар даруе волю, больш за 10 тыс. сялянаў рушылі да сталіцы. Рэгулярнае войска з цяжкасцю спыніла нечаканае нашэсце. Каля чатырохтысячаў сялянаў былі пакараныя розгамі. 3 1852 г. у Белару- сі пачалі ўводзіцца інвентары на ўзор Кіеўскага генерал-губернатар- ства. Паводле іх, абавязковы памер зямлі на сялянскі двор па- вялічваўся да 8-15 дзесяцінаў. Павіннасці адной сям’і за карыстанне панскай зямлёй не маглі перавышаць чатырох дзён паншчыны на тыдзень: трох для мужчынаў і аднаго для жанчын. Інвентары далі прыгонным больш надзеяў і спадзяванняў, чым непасрэднай выгады. Але і гэтага было дастаткова, каб утрымаць іх ад паўстання супраць прыгону. Нідзе ў імперыі, апроч заходніх губерняў, інвентары ў панскіх маёнтках не ўводзіліся, бо нідзе становішча сялянаў не было
Ад рэформаў да паўстання 85 такім жудасным, як на землях былога Вялікага Княства Літоўскага. 10. 2. Сялянская рэформа 1861 г. Беларусь - наперадзе. Пасля смерці Мікалая I яго сыну Аляк- сандру II (1855—1881) дасталася імперыя, якая патрабавала сур’ёз- най перабудовы. I новы цар пачаў падрыхтоўку да скасавання пры- гоннага права. Для гэтага ён выбраў беларускія губерні. Землеўла- дальнікі гэтых губерняў былі больш падрыхтаваныя да пераменаў як эканамічна, так і маральна. Прыклад Полыігчы і Прусіі, дзе сяляне ўжо мелі асабістую волю, даваў абшарнікам надзею на суцяшальную будучыню і без прыгону. Антыпрыгонніцкі рух беларускага сялянства. Вёску агорт- ваў неспакой. Пад уплывам чутак пра хуткую волю сяляне ў любы момант маглі адмовіцца ад прыгонніцкіх павіннасцяў, а то і фізічна расправіцца з землеўладальнікамі. I зусім неверагодным і нечаканым дляпамешчыкаўБеларусістаўсялянскірухзацвярозасць 1859—1860 га- дах, які перакінуўся з Галіцыі. Ен ахапіў пераважна сялянаў-каталі- коў Віленскай, Гарадзенкай, Мінскай губерняў і кіраваўся ў болыпасці выпадкаў ксяндзамі. Гэта быў своеасаблівы эканамічны байкот зем- леўладальнікаў, якія так доўга рыхтаваліся да адмены прыгону. Расійская спецыфіка. Мясцовыя землеўладальнікі згаджаліся на вызваленне сялянаў без зямлі, што ператварала б зямлю ў тавар, а саміх прыгонных - у батракоў ці фермераў (хто меў сродкі зямлю купіць). Для сялянаў гэта быў бы пакутлівы шлях. Але расійскі царскі двор не пайшоў па ім не з-за спачування сялянству. 3 23 мільёнаў і ірыгонных утварылася б магутная армія батракоў, якая магла б змесці і дваранскае землеўладанне, і царскі ўрад. Таму расійскія прыгонныя вызваляліся з зямлёй у абавязковым парадку, нават калі таго не ха- і і.елі. А тую зямлю трэба было яшчэ выкупіць. У Італіі, Іспаніі, частко- ва Францыі феадальныя землі былі ў вечным недатыкальным пры- ватным карыстанні сялянаў і маглі імі выкупляцца. У Аўстрыі, ГТрусіі, Венгрыі, Галіцыі сяляне, атрымаўшы волю, набывалі зямлю ў былых іірыгоннікаў за выкуп, бо часта мелі на гэта ўласныя сродкі. У Расіі ж прыгонніцкая сістэма давяла сялянскую гаспадарку да такога стану (;ігабліва ў Беларусі), што яна не магла без дапамогі дзяржавы адку- 1111 і.і і.а ад землеўладальніка. Адмена прыгону ўскладнялася яшчэ і тым, ніто, у адрозненне ад еўрапейскіх краінаў, у царскай імперыі захоўва- чагя гялянская абшчына (мір). Таму аграрная рэформа ў Расіі право-
86 Перыяд 1831—1863 дзілася вельмі марудна. Сялянская ж абшчына ў Літве і Беларусі (за выключэннем Магілёўскай і значнай часткі Віцебскай губерні) была ліквідаваная яшчэ ў XVI ст. I гэта таксама паўплывала на царскі вы- бар пачаць адмену прыгону з заходняй паласы імперыі. Значэнне рэформы 1861 г. для Беларусі. Адмена прыгону ста- ла важным крокам рускай вёскі да рыначных адносінаў, але была недастатковай для Беларусі. Больш высокі ўзровень таварна-грашо- вых адносінаў патрабаваў тут і болып радыкальных пераменаў. Тое, што зрабіў царскі ўрад у 1861 г., у Вялікім Княстве Літоўскім мерка- валася зрабіць яшчэ ў канцы XVIII ст. Спадзяванні сялянаў Беларусі на цара, як нідзе, засталіся далёкімі ад чаканых. Традыцыйнае па- дворнае землекарыстанне рабіла іх больш выразнымі ўласнікамі і са- мавітымі гаспадарамі. Ім было прыкра выкупляць зямлю, якой яны нязменна карысталіся дзесяцігоддзямі. Маючы вялікія ўласныя зя- мельныя багацці ў Беларусі, цар не адважыўся перадаць іх малазя- мельным. Толькі дзяржаўныя сяляне атрымалі ад урада большыя надзелы за меншы выкуп, у параўнанні з былымі панскімі. Не адва- жыўся рускі цар і на хоць бы частковае пераразмеркаванне на карысць сялянаў магнацкіх латыфудыяў, якімі вылучаўся Беларускі край. Сяляне атрымалі недастатковыя надзелы, якія не маглі пракарміць і якімі нельга было распараджацца да выкупу. А да таго часу трэба было працаваць на землеўладальнікаў. Гэта рабіла вяскоўцаў эканамічна залежнымі і ад маёнтка і ад дзяржавы, якая крэдытавала выкупную аперацыю. V Расіі захавалася прыгонніцкае сялянскае самакіраван- не, створанае на ўзор вясковага міру і пашыранае нават на тыя раёны імперыі, дзе расійскай абшчыны ніколі не існавала (напрыклад, за- ходняя і цэнтральная Беларусь). Калі раней прыватнаўласніцкія ся- ляне не маглі пакінуць месца жыхарства без згоды памешчыкаў, то пасля 1861 г. яны не маглі зрабіць гэтага без згоды сялянскай грама- ды. Сялянства было “павязанае” кругавой адказнасцю, і ніхто не ха- цеў плаціць падаткі ці адбываць рэкрутчыну за тых, хто пакідаў вёс- ку. Прыгонніцкія перажыткі вельмі стрымлівалі рост вясковага прад- прымальніцтва і фармаванне рынку рабочай сілы. Сяляне атрымалі асабістую волю, і гэта, безумоўна, спрыяла іх уключэнню ў палітыч- ныя і нацыятворчыя працэсы. Аднак на вызваленне ад паўпры- гонніцкіх путаў і нявольніцкай псіхалогіі былі патрачаныя дзесяці- годдзі.
Ад рэформаў да паўстання 87 10. 3. Рост незадаволенасні царызмам У пошуках сапраўднай волі. Рэформа 1861 г. выклікала глыбо- кае расчараванне сялянаў. Гэта спарадзіла чуткі, што цар нібыта вы- даў указ аб сапраўднай волі, а паны яго хаваюць. Увесну 1861 г., у самы разгар сяўбы, сяляне Беларусі паўсюдна адмаўляліся працаваць у маёнтках. Такі магутны пратэст меў месца яшчэ толькі ў Літве і Паволжы, бо мала дзе землеўладальнікі і царскі ўрад так нахабна, як у Беларусі, абышліся з былымі прыгоннымі. Іх надзелы змен- шыліся ў сярэднім на 30%, а часовыя павіннасці нават уз- раслі. У красавіку 1861 г. ула- ды спешна пазабіралі ў на- сельніцтва Беларусі паляўні- чыя стрэльбы, за выключэн- нем памешчыкаў. Яшчэ да рэ- формы на тэрыторыі краю было размешчанае стотысяч- нае рускае войска. Ніколі так шырока не ўжываліся ў бела- рускіх вёсках розгі, арышты, расстрэлы бяззбройных сяля- наў, вайсковыя пастоі, як у першы год пасля іх “вызва- лення”. Царызму ўдалося суці- шыць сялянаў, але ўжо ў кан- цы 1861 г. і асабліва ў 1862 г. сялянскі рух узнавіўся. Най- большая колькасць выступ- ленняў была звязаная з адмо- вай падпісваць устаўныя гра- УСТАВІІАЯ ГРШОТА могалвмжо* ггвжгвш могвлпскдго жмдд Узор Устаўной граматы (тытульны ліст). НМГКБ. маты, якія вызначалі памеры сялянскіх павіннасцяў на карысць былых прыгоннікаў да канчатковага выкупу земляў. Гэта лічылася выдумкай землеўладальнікаў. Па вёсках хадзілі чуткі: хто не падпіша ўстаўныя граматы, той у лютым 1863 г., на трэці год рэформы, атрымае сапраўдную волю. Супраціўленне было ўпартае. У Беларусі ў 1863 г. працэнт падпісаных устаўных граматаў быў на траціну меншы, чым па краіне ў цэлым. Улады змаглі завяршыць сваю справу толькі ў
88 Перыяд 1831—1863 1864 г. Былі падставы для незадаволенасці і ў дзяржаўных сялянаў. “Палажэнне” 1861 г. іх увогуле не тычылася. Улады распачалі пасля адмены прыгону сапраўдную вайну супраць мясцовага сялянства. Гэта падрывала яго давер да Расіі і цара. Маніфестацыі гараджанаў. Амаль адначасова з абвяшчэннем сялянскай “волі” ў лютым 1861 г. у Варшаве царскія ўлады расстра- лялі дэмантрацыю, якая праводзілася ў гадавіну Грохаўскай бітвы 1831 года. Пяць чалавек было забіта, шмат паранена. Гэтая трагіч- ная падзея выклікала хвалю маніфестацыяў пратэсту ва ўсім Кара- леўстве Польскім. Закранула яна і Беларусь. Паніхіды па забітых прайшлі ў касцёлах Вільні, Мінска, Віцебска, Гародні. У іх прынялі ўдзел чыноўнікі, вучнёўская моладзь, рамеснікі, аселая ў гарадах шляхта. Маніфестацыі не прыпыняліся ўсё лета. Яны ўзнікалі з наго- ды смерці Іаахіма Лялевеля, у сувязі з прыездам сына Адама Міцке- віча ў Мінск і аднаго з лідэраў польскіх патрыётаў - Андрэя Замой- скага - у Беласток. У касцёлах распяваліся патрыятьгчныя песні “Бо- жа, які Польшчу..!”, “Яшчэ Полыігча не загінула”, у якіх гучаў заклік да ўзнаўлення незалежнай Рэчы Паспалітай. У маніфестацыйным руху гараджанаў Беларусі 1861 г. бралаўдзел сям’я вядомага беларускага пісьменніка Вінцэнта Дуніна-Марцінке- віча. Яго дачка Каміла першая пачала спяваць у мінскім касцёле рэ- валюцыйныя гімны. Сам бацька трапіў у мінскую турму. Ен абвіна- вачваўся ў распаўсюджванні сярод сялянаў шкодных ідэяў на бела- рускай мове і ў тым, што выхоўваў сваю сям’ю не ў духу адданасці ўраду. Маніфестанты дэманстравалі сваю салідарнасць з палякамі, але гэта не заўсёды азначала, што яны падзялялі шляхецкія погляды на Беларусь як на частку Польшчы. У той жа час дэманстрацыі на- кіроўваліся супраць рэакцыйнай нацыянальнай палітыкі царызму. I гэты пратэст аб’ядноўваў палякаў, беларусаў, літоўцаў, яўрэяў. 22 жніўня 1861 г. царскі ўрад увёў у Беларусі і Літве ваеннае станові- шча. У краі дзейнічалі спецыяльныя паліцэйскія суды. Віленскі гене- рал-губернатар разаслаў ва ўсе мясцовыя гімназіі вайсковыя каман- ды. Следам за сялянамі ў стане вайны з урадам апынуліся і гараджа- не. Аляксандр Герцэн пісаў, што царызм уласнымі рукамі адштур- хоўваў гістарычную Літву ад Расіі.
Ад рэформаў да паўстання 89 10. 4. Ліберальная і рэвалюцыйная апазіцыя Прапольскія настроі землеўладальнікаў. Царская рэформа 1861 г. не задавальняла не толькі сялянаў, але і болыпасць памеш- чыкаў. Яны спадзяваліся на вызваленне сялянаў без зямлі, як гэта адбылося ў Каралеўстве Польскім у 1807 г. Абурала мясцовых земле- ўладальнікаў і тое, што царскі ўрад не дазваляў адкрыццё крэдыт- ных і земляробчых таварыстваў, абмяжоўваў гандаль лесам, руйна- ваў акцызамі броварскую справу. Не магла падабацца мясцовым зем- леўладальнікам і царская палітыка русіфікацыі краю. Абмежаванне шляхецкіх правоў павялічвала жаданне хоць неяк адгарадзіцца ад Расіі. Дваранства Віцебскай губерні яшчэ ў 1858 г. прасіла Аляксанд- ра II далучыць Беларусь да Прывіслінскага краю (польскіх губерняў) з надзеяй, што гэта дазволіць ім захаваць зямлю пры вызваленні ся- лянаў па прыкладзе польскай шляхты. Былі спадзяванні і на аўтано- мію Польшчы, якую яна атрымае ад цара следам за Фінляндыяй. Аб аб’яднанні з Польскім краем прасілі цара ў лістападзе і дваране Мінскай губерні. Частка землеўладальнікаў арыентавалася на адзі- ную і непадзельную Расію. Патрыятызм арыстакратаў. Былі сярод землеўладальнікаў і патрыёты свайго краю. Аляксандр Аскерка з Міншчыны напісаў пер- шы беларускі лемантар для сялянскіх дзяцей. Маршалак Рагачоўска- га павета Богуш арганізаваў у 1861 г. ад імя 50 памешчыкаў хадай- ніцтва цару аб далучэнні Магілёўскай губерні да Паўночна-Заходня- га (Беларускага) краю. Фактычна гэта быў пратэст супраць гвалтоў- нага падагнання Магілёўшчыны пад узор вялікарускіх губерняў. Аднак натуральны працэс вяртання арыстакратыі да сваіх спрадвеч- ных каранёў перарываўся царызмам. Ад русіфікацыі землеўладаль- нікам даводзілася адгароджвацца польскай культурай. Фармаванне ліберальнай апазіцыі. Землеўладальнікі-каталікі арганізацыйна гуртаваліся ў Беларусі вакол маршалка Гарадзенскай губерні графа Старжэнскага і мелі сувязь з Дырэкцыяй белых у Вар- шаве. Партыя белых разлічвала, што паўстанне прымусіць расійскі ўрад аднавіць Рэч Паспалітую ў межах 1772 г. Не выключалася і да- намога замежных дзяржаваў. Рэвалюцыйны лагер. Аднак вядучая роля ў падрыхтоўцы да наўстання ў Беларусі і Літве, у адрозненне ад Полыігчы, належала радыкалам (“чырвоным”), якія складаліся пераважна з шляхецкай студэнцкай і вучнёўскай моладзі, а таксама з гараджанаў. Усе яны
90 Перыяд 1831—1863 пачыналі барацьбу з маніфестацыйнага руху, а потым звярнуліся да сялянства. Цесную сувязь з вёскай мелі студэнты Горы-Горацкага зем- ляробчага інстытута. Апроч антыцарскай прапаганды, яны арганіза- валі і вялі, як ужо згадвалася, беларускую школу для сялянскіх дзя- цей. У канцы 1861 г. пасля закрыцця Пецярбургскага універсітэта за ўдзел студэнтаў у пратэстах супраць варшаўскага расстрэлу сотні га- даванцаў гэтага універсітэта вярнуліся ў Беларусь і ўключыліся ў агі- тацыйную працу сярод сялянаў. У ліку студэнцкіх агітатараў быў і Францішак Багушэвіч. Беларуская моладзь захоўвала мясцовыя тра- дыцыі рэвалюцыйнага дэмакратызму, якія ішлі ад Францішка Саві- ча і Шымона Канарскага і адлюстроўвалі імкненне шляхецкай інтэлі- генцыі да незалежнасці краю ад Расіі, хутчэй за ўсё, у форме ўзноўле- най федэратыўнай Рэчы Паспалітай. Ураджэнцы Беларускага краю, што вучыліся ў расійскіх універсітэтах, захапляліся ідэяй усеагульна- га сялянскага паўстання, якую высунуў рускі рэвалюцыянер Мікалай Чарнышэўскі, але з недаверам адносіліся да яго пропаведзі сляпога рэвалюцыйнага нігілізму. Актыўна дапамагаў ў арганізацыйным афармленні радыкальнай апазіцыі ў Беларусі польскі цэнтр у Пецярбурзе на чале з рэвалюцыйнымі дэмакратамі Зыгмунтам Сера- коўскім і Яраславам Дамброўскім. Кастусь Каліноўскі. 3 пецяр- бургскага асяродка выйшаў і лідэр беларускіх рэвалюцыянераў Ві- кенцій Канстанцін Каліноўскі (1838—1864), сын дробнага фабры- канта шляхецкага паходжання з Мастаўлянаў Гарадзенскага паве- та. Скончыўшы прагімназію ў мяс- тэчку Свіслач, Вікенці Канстанцін Каліноўскі ў 1856 г. паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбург- скага універсітэта. На пачатку 1861 г. ён вяртаецца на радзіму, але як “нядобранадзейны” не знаходзіць тут месца для працы. Малады юрыст робіцца прафесійным рэва- люцыянерам. Разам са сваім сябрам Феліксам Ражанскім у вопратцы гандляра пехатою праходзіць амаль Вікенцій Канстанцін Каліноўскі. 1863 г. 3 архіва БелЭн.
Ад рэформаў да паўстання 91 усю Гарадзеншчыну. Падарожнікі ў гаворках з сялянамі заклікалі іх змагацца з маскоўскай уладай і мясцовымі землеўладальнікамі, што трымалі беларускую вёску ў юрыдычнай і эканамічнай залежнасці. У 1861 г. у Гародні Каліноўскі стварае і ўзначальвае рэвалюцыйную арганізацыю для падрыхтоўкі сялянскага паўстання. Актыўным удзельнікам гэтай арганізацыі стаў сябар Каліноўскага Валерый Урублеўскі (1836—1908), выпускнік ляснога інстытута ў Пецярбурзе, ляснічы Белавежскай пушчы, а пазней генерал Парыжскай камуны. Праграма рэвалюцыйных пераменаў. У чэрвені 1862 г. у Вар- шаве ствараецца Цэнтральны нацыянальны камітэт чырвоных для непасрэднай падрыхтоўкі да паўстання. Рэвалюцыйна-дэмакратыч- нае крыло чырвоных на чале з Яраславам Дамброўскім выступала за ўстанаўленне поўнай незалежнасці ўзноўленай Рэчы Паспалітай шляхам усенароднага паўстання ў саюзе з рэвалюцыйнымі сіламі Расіі. Сялянам абяцалася зямля, а беларусам, літоўцам і ўкраінцам - пра- ва на нацыянальнае самавызначэнне. Да гарантавання правоў сяля- нам і прыгнечаным народам заклікалі польскіх рэвалюцыянераў і зна- камітыя рускія эмігранты ў Лондане Міхаіл Бакунін і Аляксандр Гер- цэн. Такая праграма падзялялася і рэвалюцыянерамі Беларусі і Літвы. У канцы лета 1862 г. яны ствараюць у Вільні Літоўскі правінцыйны камітэт для кіравання паўстаннем у краі. Туды ўвайшоў і Каліноўскі. “Мужыцкая праўда”. Вялікае значэнне ў нацыянальнай гісто- рыі беларусаў мела “Мужыцкая праўда”, першая беларускамоўная газэта-пракламацыя, якую Каліноўскі выдаваў разам з Валерыем Урублеўскім і Феліксам Ражанскім. Яна выходзіла з чэрвеня 1862 г. па май 1863 г. (усяго сем нумароў) і служыла Каліноўскаму добрай трыбунай для прапаганды яго палітычнай праграмы. На старонках газэты ён услаўляў часы Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы, а расійскую дзяржаву лічыў захопніцкай. Вікенці Кнстанцін Каліноўскі хацеў вярнуць роднаму краю былую славу, а таму сфармуляваў для суайчыннікаў асноўную палітычную мэту - вызваленне з-пад расійска- га ярма. Меркавалася ўзнаўленне Вялікага Княства Літоўскага ў складзе федэратыўнай, але не шляхецкай, а дэмакратьгчнай Рэчы Паспалітай. Тым самым Каліноўскі выступаў за адраджэнне жыха- рамі былога Княства ўласнай дзяржаўнасці ў выглядзе федэральнага саюза новага ўзору. Вызначаўся і шлях да яе рэалізацыі - супольнае з гараджанамі сялянскае паўстанне ў саюзе з польскім, літоўскім і ўкраінскім народамі. Былі спадзяванні, што ў гэтым дапамогуць і ся- лянскія паўстанні ў рускіх губернях. На мясцовых землеўладальні-
92 Перыяд 1831—1863 каў аўтар палымяных заклікаў не вельмі разлічваў, бо, у адрозненне ад Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, не бачыў магчымасці для іх хутка- га паразумення з сялянствам. Каліноўскі змагаўся з ілюзіямі вяскоўцаў наконт цара, выкрываў драпежніцкі характар царскай рэформы 1861 г., быў прыхільнікам пераразмеркавання панскіх земляў паміж вяскоўцамі. Да пачатку 1863 г. Літоўскі правінцыйны камітэт разаслаў па губернях, паветах і воласцях краю сваіх камісараў. Арганізацыя рэвалюцыянераў налічвала каля трох тысячаў чалавек. 11. ПАЎСТАННЕ 1863 ГОДА Пасля адмены прыгону беларуская ідэя і народная маса пачалі рух насустрач. Іх сустрэча магла адбыцца пад уплывам падзеяў 1863 года, калі польскі народ са зброяй у руках у чарговы раз распачаў змаганне за волю. Аднак ініцыіяванае з Варшавы паўстанне магло і пера- шкодзіць пашырэнню ідэі ўласнай дзяржаўнасці ў беларускім грамад- стве. 11.1. Падрыхтоўка да вырашальных бітваў Пачатак паўстання. Узброенае паўстанне на землях былога Ка- ралеўства Польскага планавалася на вясну 1863 г. Набліжэнне не- бяспекі прымусіла царскі ўрад абвясціць у канцы 1862 г. нечарговы рэкруцкі набор па загадзя складзеных спісах, каб ачысціць польскія землі ад рэвалюцыйнай моладзі. У адказ патаемны Цэнтральны на- цыянальны камітэт у студзені 1863 г. выдаў у Варшаве Маніфест аб паўстанні. Асноўную мэту паўстання рэвалюцыйны ўрад бачыў у ад- наўленні незалежнай Рэчы Паспалітай, у склад якой уваходзіла б асоб- ная Літоўска-Беларуская дзяржава. Меркавалася ўвесці рэспублі- канскі лад кіравання і прававую роўнасць усіх станаў. Былі выдадзе- ныя і два аграрныя дэкрэты. Сялянам перадаваліся ва ўласнасць тыя землі, якімі яны карысталіся. Беззямельныя атрымлівалі каля дзвюх дзесяцінаў толькі тады, калі далучаліся да паўстання. За перададзе- ныя сялянам землі гаспадары маглі разлічваць на грашовую кампен- сацыю. Рэвалюцыйныя ўлады паказалі сябе не надта шчодрымі. Ся- лянства разлічвала на перадзел памешчыцкіх земляў. Пашырэнне паўстання на ўсход. Была абвешчаная і спецыяль-
Паўстанне 1863 года 93 ная адозва да насельніцтва Беларусі і Літвы аб падтрымцы паўстан- ня. Пры гэтым кіраўнікі і не ўспомнілі пра сваё абяцанне даць бела- русам, літоўцам і ўкраінцам права самім распараджацца сваім лёсам. Без усякага ўзгаднення з Літоўскім правінцыйным камітэтам сюды з польскіх губерняў пасылаліся паўстанцкія атрады. З’яўленне ў Бела- русі польскіх паўстанцаў не выклікала масавых выступленняў мяс- цовых сялянаў. Праграма памяркоўнага крыла чырвоных не цалкам задавальняла радыкальнае кіраўніцтва ў Вільні. Яно не паспела за- вершыць падрыхтоўку да паўстання. У Магілёўскай і Віцебскай губер- нях сувязь з сялянствам амаль адсутнічала. Аднак вызваліцца з-пад царскага прыгнёту можна было толькі ў саюзе з польскім народам. А таму Літоўскі правінцыйны камітэт звярнуўся 1 лютага да насель- ніцтва Беларусі і Літвы са сваім Маніфестам аб паўстанні і салідары- заваўся з праграмай варшаўскага кіраўніцтва. Склад паўстанцаў. У лютым-сакавіку ішло фармаванне паўстан- цкіх атрадаў. Іх асноўнай базай у Беларусі, як і ў 1831 г., была Бела- вежская пушча, што на Гарадзеншчыне. Ваеннымі кіраўнікамі стана- віліся людзі адукаваныя: выхаванцы вышэйшых навучальных уста- новаў, афіцэры, студэнты. Былі сярод іх і рускія. 3 гарадоў у лясы пера- біраліся ўраднікі, вучні старэйшых класаў гімназій, рамесная моладзь. Дружна браліся за зброю дробнаўласніцкая і беззямельная шляхта, аднадворцы. Шляхта заможная пераважна чакала. Але сыны земле- ўладальнікаў далучаліся да барацьбы. Каталіцкае духавенства ста- ла на бок паўстанцаў, а праваслаўнае захоўвала вернасць цару і толькі ў асобных выпадках адважвалася на падтрымку паўстанцкага руху. Землеўладальнікі і багатыя гараджане, хоць і не мелі вялікай ахвоты да ляснога жыцця, але плацілі рэвалюцыйным уладам спецыяльны падатак. Грошы траціліся пераважна на закупку зброі за мяжой. Каб далучыць да паўстання беларускае і літоўскае сялянства, Каліноўскі і кіраўнік літоўскіх рэвалюцыйных дэмакратаў Антанас Мацкявічус паклалі шмат намаганняў. Каліноўскі напісаў спецыяльную інструкцыю для мясцовых паўстанскіх уладаў аб безумоўным і неад- кладным выдзяленні сялянам зямлі ў адпаведнасці з варшаўскім і віленскім маніфестамі і дэкрэтамі. Інструкцыя прадугледжвала на- ват пакаранне смерцю найболып жорсткіх і незгаворлівых звмлеўла- дальнікаў. Звычайна паўстанцы збіралі жыхароў навакольных вёсак, чыталі ім маніфест і дэкрэты аб зямлі, выдавалі акт на ўладанне зя- мельнымі надзеламі, а саміх сялянаў прыводзілі да прысягі на вер- насць Літоўскаму правінцыйнаму камітэту.
94 Перыяд 1831—1863 Палітыка нейтралізацыі сялянства. У лютым-сакавіку 1863 г. вяскоўцы адмаўляліся выконваць павіннасці на карысць былых пры- гоннікаў задарма. Спрадвечная варожасць сялянаў да землеўладаль- нікаў была мацнейшая за варожасць да цара. Гэта не маглі не заўва- жыць царскія карнікі і ў сваіх абяцаннях сялянам ішлі часам далей за паўстанцаў, абы ўтрымаць вёску ад выступленняў супраць расійска- га панавання. Царскія саступкі рабіліся непазбежнымі. 1 сакавіка 1863 г. урад Аляксандра II выдаў указ, паводле якога часовыя павін- насці сялянаў Літвы, Заходняй і Цэнтральнай Беларусі на карысць абшарнікаў касаваліся, уводзіўся абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў, а выкупныя плацяжы зніжаліся на 20% у параўнанні з нормамі 1861 г. Некаторыя сяляне атрымалі прырэзкі за кошт памеш- чыцкіх земляў (у розных паветах па-рознаму - ад 25 да 40% да свайго надзелу). Урадавыя саступкі нейтралізоўвалі намаганні радыкалаў узняць сялянаў на паўстанне. Праўда, пэўны час вяскоўцы вагаліся. I не выключана, што яны маглі падтрымаць паўстанцаў, калі б убачылі, што на іх баку сіла. Пачатак узброенай барацьбы. Паўстанцам у Беларусі і Літве супрацьстаяла 123-тысячнае расійскае войска. У сакавіку яно накіра- валася ў лясы, дзе ішло фармаванне паўстанцкіх атрадаў. Пачаліся рэгулярныя сутьгчкі, партызанская вайна. Звьгчайна паўстанцкія атра- ды складаліся з некалькіх сотняў чалавек. А злучэнні расійскага войска налічвалі часам да некалькіх тысячаў. Барацьба за кіраванне. Ва ўмовах нарастання вызваленчага руху паміж лібераламі і радыкаламі разгарнулася барацьба за кіраў- нічую ролю ў ім. Спачатку ініцыятыва была ў руках радыкальнай моладзі на чале з Каліноўскім. У ідэале ёй не патрэбная была ні шля- хецкая Польшча, ні царска-дваранская Расія. Яна змагалася за ся- лянскую рэспубліку, а таму ўсе надзеі ўскладала на сялянскае паў- станне і з усяе сілы рыхтавала яго. Паслядоўнікі Каліноўскага спа- дзяваліся яшчэ і на тое, што ахопленая паўстаннем Беларусь стане прыкладам для расійскага сялянства. I тады царызм не ўтрымаецца. Ліберальнае шляхецтва таксама было супраць расійскага самаўлад- дзя, але не падзяляла радыкальных метадаў яго знішчэння. Яно ра- зумела, што сялянскае паўстанне разам з царызмам змяце і яго, што пры рэспубліканскім ладзе, пра які марыў Каліноўскі, землеўладаль- нікам не будзе месца. А таму, каб не дапусціць ажыццяўлення пра- грамы Каліноўскага, ім трэба было браць кіраўніцтва паўстаннем у свае рукі. Не падабаўся Варшаве і беларускі сепаратызм, які нарастаў
Паўстанне 1863 года 95 разам з незадаволеннасцю тым, як кіраваў паўстаннем Цэнтральны нацыянальны камітэт. Якраз у канцы лютага кіраўніцтва паўстаннем у Варшаве перайшло да белых. Вільня з Варшавай змаглі хутка дамо- віцца. За плячыма ў радыкалаў лібералы стварылі новы ўрад - Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, які варшаўскі цэнтр прызнаў адзіным кіраўнічым органам для Беларусі і Літвы. На чале Аддзела стаў Якуб Гейштар. Чырвоны ўрад (Літоўскі правінцыйны камітэт) быў распуш- чаны, яго пастановы адмененыя. Перамога лібералаў. Вікенцій Канстанцін Каліноўскі падаў у Варшаву пратэст і ахарактарызаваў перадачу кіраўніцтва ў рукі бе- лых як здраду ідэалам незалежнасці. Не выключана, што якраз тады ў атачэнні Каліноўскага выспявала ідэя барацьбы за цалкам незалеж- нае Вялікае Княства Літоўскае. Але абставіны вымусілі яго прызнаць новую ўладу і прыняць пасаду камісара Гарадзенскай губерні. Прыхільнікі Каліноўскага не хацелі праз унутраныя сваркі аслабляць сілы паўстанцаў дый не мелі шанцаў на перамогу над белымі. Надзеі на ўздым сялянскага руху і на дапамогу дэмакратычнай Расіі не спраў- джваліся. Па прыкладзе польскіх землеўладальнікаў да паўстання пачалі далучацца і землеўладальнікі Беларусі. Чуткі пра хуткую да- памогу Францыі і Англіі надавалі ім смеласці. Інтэлігенцыя на кіраў- нічых рэвалюцыйных пасадах пачала замяняцца арыстакратамі, уз- раслі іх ахвяраванні на антыцарскую барацьбу. Гэтая перамена ўстры- вожыла царскі ўрад, але адначасова дала і надзею дамовіцца з мясцо- вай шляхтай. Указ 31 сакавіка прапаноўваў паўстанцам памілаван- не пры ўмове, што яны складуць зброю да 1 мая. Але землеўладальнікі былі зацікаўленыя ва ўздыме паўстання дзеля стварэння відавочнай падставы для замежнай інтэрвенцыі - практычна адзінай для іх на- дзеі на поспех у барацьбе з царызмам. У той жа час вялі сваю барацьбу і радыкалы. Насуперак ліберальнаму кіраўніцтву яны рабілі ўсё, каб прыцягнуць да паўстання сялянаў. Таму ў красавіку-чэрвені паў- станцкі рух знаходзіўся на ўздыме, але ён лакалізаваўся ў Гарадзен- скай, Віленскай і Мінскай губернях. 11.2. Далейшыя падзеі План Серакоўскага. Для агульнага кіравання паўстанцкімі атра- дамі новы ліберальны віленскі ўрад выклікаў з Пецярбурга Зыгмун- да Серакоўскага, які ў чыне падпалкоўніка служыў пры Генераль- ным штабе. Ваенны кіраўнік распрацаваў план далейшага разгорт-
1 96 Перыяд 1831—1863 вання паўстання. Найперш планавалася заняць крэпасць Дзвінск, каб ускладніць зносіны карнікаў са сталіцай. Потым на чарзе быў захоп Горы-Горак і магілёўскага артылерыйскага парка. Далейшы марш- рут паўстанцкіх сілаў ляжаў праз унутраныя губерні Расіі ў Паволжа для ўзняцця і там сялянскіх паўстанняў. Зыгмунд Серакоўскі разам з Антанасам Мацкявічусам фармавалі паўстанцкую армію ў Ковеншчы- не. Ліберальнаму кіраўніцтву планы Зыгмунда Серакоўскага былі вя- домыя не цалкам. Сваю тактыку апоры на сялянства ён не выдаваў. Вынікі паходу на ўсход. Малады граф Лявон Плятэр не здолеў захапіць Дзвінск. Яго атрад разбілі, а самога захапілі ў палон, а по- тым пакаралі смерцю. Захопам Горы.-Горак кіраваў капітан Генераль- нага штаба Людвік Звяждоўскі. Горад пры чынным удзеле студэнтаў мясцовага земляробчага інстытута ўноч з 23 на 24 красавіка быў узя- ты. Атрад захапіў грошы, зброю і рушыў да Магілёва, але не сустрэў падтрымкі мясцовых сялянаў. Яны нават дапамагалі рускім салда- там браць паўстанцаў у палон. На ўсходзе Беларусі праваслаўнае ся- лянства пад уплывам царскай прапаганды зусім не давярала паўстан- цам, у большасці каталікам. Нерэальнасць паходу ў рускія губерні стала відавочнай. Людвік Звяждоўскі цярпеў паражэнні ад рускіх вой- скаў і, каб не ваяваць з уласным народам, расфармаваў свае ўзброе- ныя сілы. Барацьбітоў Мінскай губерні напаткаў такі ж лёс, як і Магі- лёўскай. Атрад Антона Трусава, шчырага дэмакрата, які ваяваў у ся- лянскай вопратцы, быў разбіты. Толькі Станіслаў Ляскоўскі са сваімі людзьмі доўга яшчэ вёў барацьбу, бо абаронай ім служылі непраход- ныя Ігуменскія лясы. Дзейнасць паўстанцаў на памежжы з польскімі землямі. Зыгмунд Серакоўскі, маючы званне ваяводы Літвы і Беларусі, паспя- хова змагаўся на Ковеншчыне. Але ў канцы красавіка паўстанцы па- цярпелі паражэнне. Параненага Зыгмунда Серакоўскага карнікі ўзялі ў палон. Пазней, паводле прыгавору суда, ён быў павешаны. Праўда, літоўцы вялі барацьбу далей на чале з Антанасам Мацкявічусам. Не спынялася паўстанне і на Гарадзеншчыне, бо, як і на Ковеншчыне, яно трымалася на спачуванні сялянаў. Тут барацьбу ўзначальвалі адданыя сялянскай справе Каліноўскі і Яраслаў Дамброўскі. Адваж- на змагаўся атрад Рамуальда Траўгута, пазней кіраўніка варшаўска- га жонда (урада). У канцы мая паўстанцам удалося сабраць свае сілы каля мястэчка Мілавіды Слонімскага павета і нанесці карнікам буй- ное паражэнне. Але перамогі былі рэдкія. Да лета амаль усе атрады, якія ствараліся яшчэ пры Літоўскім правінцыйным камітэце і мелі
Паўстанне 1863 года 97 Атрад касінераў 1863 г. 3 французскага часопіса “Ілюстраваны свет”. 1863. № 308. НМГКБ. добрую вывучку, былі разбітыя. Спехам створаныя новыя злучэнні ішлі на непазбежную смерць. Пераход кіраўніцтва паўстаннем да Каліноўскага. Няўда- чы прыцішылі паўстанцкі запал лібералаў. Стала відавочным, што замежнай дапамогі не будзе. I землеўладальнікі пачалі адыходзіць ад паўстання. Апроч таго, масавыя арышты кіраўнікоў паўстання з ліку белых паралізавалі дзейнасць Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы. У такіх умовах мясцовыя радыкалы даволі лёгка ўзялі кіра- ванне паўстаннем у свае рукі і назначылі Каліноўскага дыктатарам Беларусі і Літвы (кіраўніком Беларуска-Літоўскага чырвонага ўра- да). Было гэта ўчэрвені. Новыя кіраўнікі ўжо не лічыліся з варшаўскім жондам, які падпаў пад уплыў белых, і спадзявалася толькі на свой народ. Менавіта ў гэтым былі карані аптымізму Каліноўскага і яго паплечнікаў, такіх як Уладзіслаў Малахоўскі, Цітус Далеўскі. Дзейнасць карнікаў. Умовы для барацьбы з лета былі надзвы- чай складаныя. Для задушэння паўстання ў Вільню накіравалі вядо- мага ўжо русіфікатара Міхаіла Мураўёва. Ён з’явіўся тут у маі і пачаў з таго, што загадаў павесіць двух ксяндзоў. Вязнямі былі запоўненыя ўсе турмы. Каб запалохаць людзей, паўстанцаў вешалі і расстрэль-
98 Перыяд 1831—1863 валі на гандлёвай плошчы Вільні амаль штодзень. У Беларусі ўво- дзіўся ваенна-паліцэйскі рэжым. Расійская армія ўзрасла да 200 тыс. чалавек. Вайсковыя злучэнні знаходзіліся ў бесперапынным руху. За- хопленыя са зброяй у руках паўстанцы расстрэльваліся на месцы без усякага суду. Паселішчы шляхціцаў, аднадворцаў і нават сялянаў, западозраных у сувязях з паўстанцамі, падпальваліся, а іх жыхары пагалоўна высылаліся ў Сібір. Жыхары ваколіцаў і вёсак у радыусе 10-15 вёрстаў ад месца выяўлення паўстанцкіх атрадаў штрафавалі- ся за тое, што не даносілі пра “панскія шайкі” ўладам, незалежна ад таго, ведалі яны пра тое ці не. Сялянаў набіралі ў вясковую варту, якая павінна была дапамагаць рускім вайскоўцам вышукваць паў- станцаў. За дапамогу аддзелам расійскай арміі вяскоўцам аддавалі з канфіскаваных у паўстанцаў маёнткаў прылады працы, скаціну і на- ват хатнія рэчы. За землеўладальнікамі і ксяндзамі наладжваўся пільны нагляд. Абмяжоўвалася магчымасць іх пераезду з месца на месца. Маёнткі бунтарскіх землеўладальнікаў канфіскоўваліся, кляш- тары, якія былі асяродкамі паўстанцкага руху, зачыняліся. Усе ня- рускія памешчыкі-каталікі абкладаліся 10%-ным зборам з прыбыт- каў на карысць дзяржавы. I некаторыя землеўладальнікі пачалі вы- даваць паўстанцаў царскім уладам. Ксяндзы заклікалі скласці зброю. Ужо ў канцы ліпеня 1863 г. дэлегацыя шляхецтва Віленскай губерні на чале з губернскім маршалкам шляхты Да- мейкам падала Мураўёву ліст на імя цара, у якім каялася і заяўляла пра адданасць царскаму трону. Такія ж лісты складаліся і ў іншых губернях. Карныя захады царскага ўрада спа- лучаліся з дэмагагічнай палітыкай у адносінах да сялянаў. Але здань сялян- скага паўстання не пакідала Мураўё- ва. Ен стварае спецыяльныя камісіі для разгляду ўстаўных грамат. Часам сялянам рабілі чарговыя зямельныя падачкі за кошт землеўладальнікаў. У лістападзе указ ад 1 сакавіка аб скасаванні панскіх павіннасцяў і па- мяншэнні на 20% выкупных плацяжоў распаўсюджваецца на Віцебскую і Магілёўскую губерні. Узнаўляюцца сервітуты - даўняе Міхаіл Мураўёў, віленскі генерал-губернатар. НМГКБ.
Паўстанне 1863 года 99 права былых прыгонных пасвіць сваю жывёлу ў землеўладальніцкіх лясах і на прыбраных восеньскіх палях. Мураўёў, як ніхто, умацаваў сярод сялянства Беларусі царскія ілюзіі і варожасць праваслаўнай яго часткі да каталіцкай зямельнай арыстакратыі. 3 таго часу палітыка супрацьпастаўлення праваслаўных сялянаў нацыянальнай каталіц- кай эліце робіцца традыцыйнай для расійскіх уладаў. Паўстанне - на спадзе. Вікенцій Канстанцін Каліноўскі мусіў выдаць загад да народа зямлі Беларускай і Літоўскай, дзе даводзіў, што паўстанцы змагаюцца не за ўзнаўленне прыгону, а за лепшае жыццё для сялянства. Аднак у барацьбе за сялянскія масы паўстанц- кае кіраўніцтва саступала царызму. Яно змагалася на два франты: і з арыстакратамі-перабежчыкамі, і з рускім самаўладдзем. Не выклю- чаўся тэрор. Былі створаныя трыбунал і каманда кінжалыпчыкаў. Першым актам тэрору ў Беларусі быў няўдалы замах на віленскага маршалка Дамейку. Да кастрычніка 1863 г. на Гарадзеншчыне ўсё япгчэ дзейнічалі асобныя паўстанцкія атрады. Яны адмаўляліся ад пешых воінаў, разбіваліся на конныя групы ў 10-12 вершнікаў і рабі- ліся для карнікаў няўлоўнымі. Але змаганне рабілася ўсё больш бес- сэнсоўным. Паўстанцы выходзілі з лясоў, хаваліся за мяжой, выда- валі сябе за паслухмяных падданых цара. Новае выступленне было прызначанае на вясну 1864 г. Каліноўскі і яго кат. Кіраўніцтва паўстаннем несла страты. Вікенці Канстанцін Каліноўскі быў у падполлі. Ен у любы час мог выехаць за мяжу, але заставаўся, каб рыхтаваць людзей для вяснова- га выступлення. Яго ўпарта шукалі жандары. Даводзілася амаль што- тыдзень мяняць прозвішча, кватэру, вопратку. У студзені 1864 г. Калі- ноўскага арыштавалі ў Вільні, потым быў суд, а 10 сакавіка лідэра паўстанцаў павесілі на Лукішскім плацы. Да шыбеніцы ён ішоў цвёр- да і смела. У адпаведнасці з гістарычнай традыцыяй Каліноўскі ша- нуецца як беларускі нацыянальны герой. I на тое ёсць падставы. Ен звязаў з беларускім сялянствам, якое складала болыпасць беларуска- га насельніцтва, свой лёс, прымаў яго мову, разумеў яго карэнныя інта- рэсы і са зброяй у руках кіраваў барацьбой за іх ажыццяўленне. I, урэш- це, ён ахвяраваў свайму народу ўласнае жыццё. Царызм святкаваў перамогу. Міхаіл Мураўёў быў абвешчаны рускім героем. Яго ста- раннямі прыкладна 128 паўстанцаў былі пакараныя смерцю, каля 12,5 тыс. чалавек высланыя і больш чым на шэсць тысячаў чалавек было накладзенае адміністрацыйнае спагнанне. Захады царскага ката апраўдвала нават ліберальная прэса на чале з Міхаілам Катковым.
100 Перыяд 1831—1863 Не ўтрымаліся ад дыфірамбаў у гонар Мураўёва і рускія паэты Пётр Вяземскі, Мікалай Някрасаў. I толькі Аляксандр Герцэн увесь час на- зываў Міхаіла Мураўёва “вешальнікам” і “людаедам”. Асноўныя прычыны няўдачы. Паўстанне закончылася пара- жэннем. Як Вікенцій Канстанцін Каліноўскі ні намагаўся ўзняць ся- лянскае паўстанне, яму гэта не ўдалося. Беларускае сялянства рабіла выбар на карысць афіцыйных уладаў, бо толькі ад іх чакала паляпшэн- ня ўласнага жыцця. Мясцовая шляхта ўпарта трымалася за ілюзор- ную ідэю аднаўлення унітарнай Рэчы Паспалітай у межах 1772 года. Інтэлігенцыя шляхецкага паходжання на чале з Каліноўскім усё ж змагла (насуперак польскаму нацыяналізму і першай хвалі русіфіка- цыі) адстаяць ідэю федэратыўнага саюза Беларуска-Літоўскай дзяр- жавы з Польшчай. Але прапанова стварэння беларуска-польскай фе- дэрацыі або не разумелася беларускім сялянствам увогуле, або разу- мелася як хаўрус з былымі прыгоннікамі, а таму была для яго непры- мальная. 70% паўстанцаў прыпадала на дваранаў. Сяляне складалі каля 18% паўстанцаў, і толькі ў Гарадзенскай губерні - да 33%. Ідэя цалкам незалежнага Вялікага Княства Літоўскага (і ад Расіі, і ад Польшчы) наўрад ці змяніла б сітуацыю. Некаторыя даследчыкі лічаць, што такую ідэю ўпершыню выказаў якраз Каліноўскі, але гэта не ўдаецца пацвердзіць бясспрэчнымі дакументамі. Набыткі ці страты? Паўстанне 1863 г. прынесла відавочныя стра- ты. Амаль усе інтэлігенты, якія пачыналі ўсведамляць сваю сувязь з беларусамі і ўключаліся ў барацьбу за паляпшэнне іх долі, загінулі ці былі раскіданыя па імперыі і ўсім свеце. Царская дэмагогія пачала ператвараць праваслаўную большасць беларускіх сялянаў у адданых грамадзянаў Расіі. У знак павагі да царскай дзяржавы яны часам на- зывалі сябе рускімі (у сэнсе расійскага грамадзянства, належнасці да рускайправаслаўнай царквы). Паўстанне істотна паглыбіла сацыяль- на-рэлігійную бездань паміж каталіцкімі абшарнікамі і праваслаў- ным сялянствам. Сустрэча беларускай ідэі з этнічнай масай белару- саў адкладалася. Набыткаў, здавалася б, ніякіх і не было, але пасля паўстання да наступных пакаленняў у спадчыну перайшла традыцыя змагання за ўласную дзяржаўнасць. •к’к’к Такім чынам, перыяд 1831—1861 гадоў вызначаецца ў гісторыі Беларусі нарастаннем дынамізму. Паўстанне 1831 г. канчаткова змя- раууеі.пеі
Паўстанне 1863 года 101 ніла культурны ландшафт беларускіх земляў. Замест паланізацыі ўзнялася хваля мікалаеўскай русіфікацыі, падмацаванай не толькі палітычна, але і ідэалагічна. ПраектМіхаіла Каткова (30-я гады) пра- дугледжваў фармаванне расійскай нацыі з уключэннем у яе жыхароў Беларусі. Такі ж праект фармавання польскай нацыі з уключэннем у яе жыхароў Беларусі мела й Варшава. У выніку пераводу уніятаў у праваслаўе (1839 г.) нашых продкаў адцягвалі ад палякаў, але небяс- печна набліжалі да рускіх. I ўсё ж у віхуры польска-рускага супраць- стаяння разуменне беларускай адметнасці ўзрастала. Рускія дапама- галі зразумець, што беларусы - не палякі, але былі няздольныя дака- заць, што беларусы ёсць рускія. Такая ж “дапамога” ішла і ад паля- каў. Назіралася часовая раўнавага рускіх і польскіх культурніцкіх уплываў. У такіх умовах дзейнасць Каліноўскага, непасрэдна ці ўскос- на, садзейнічала ўсведамленню беларусамі неабходнасці змагацца за сваю дзяржаўнасць, падмурак кожнай сучаснай нацыі.
III. ПЕРЫЯД УСТАЛЯВАННЯ РУСКАГА ДАМІНАВАННЯIЗАПАЧАТКАВАННЯ БЕЛАРУСКАГА РУХУ. 1863—1904 12. ДЗЕВЯТЫ ВАЛ ДЭНАЦЫЯНАЛІЗАЦЫІ Асноўным стрыжнем царскай палітыкі ў Беларусі пасля паўстан- ня 1863 г. зноў стала русіфікацыя. Цяпер яна набыла яшчэ больш не- бяспечны характар, бо ахапіла беларускае сялянства. 12.1. Кіраванне краем Фармаванне рускай адміністрацыі. У час паўстання мясцовая адміністрацыя, якая складалася пераважна з апалячанай шляхты, фактычна выйшла з-пад падпарадкавання Пецярбурга, сабатавала яго загады, карыстаючыся сваім становішчам, вяла сярод насельніцт- ва агітацыю супраць расійскага панавання. А таму Міхаіл Мураўёў невыпадкова прасіў цара ўсе вышэйшыя пасады ў краі, а таксама па- сады, што мелі дачыненне да народа, неадкладна запоўніць рускімі ўраднікамі, а пазней і на ўсе пасады ўвогуле прызначаць толькі рускіх. Аляксандр II пагадзіўся. Расійскія газэты пачалі заклікаць гадаван- цаў універсітэтаў стаць місіянерамі рускай народнасці і друкавалі абвесткі пра вакансіі. Урад вабіў каланістаў эканамічнымі выгодамі. Падарожныя выдаткі аплачваліся дзяржавай у падвойным памеры, а службовыя аклады з улікам русіфікатарскай працы павялічваліся ў паўтара раза. Беларусь запаўнялася вялікарускімі бюракратамі. Прыліў быў такі, што ў беларускіх гарадах не хапала адукаваных жанчын, каб місіянеры-ўраднікі маглі завесці сям’ю. У варожым акру- жэнні і ад тугі яны бязбожна пілі і гулялі ў карты. Квітнела хабарніц- тва. Багацеі маглі купіць сабе любую пастанову мясцовай адміністра- цыі. Новымі прыгоннікамі сталі для сялянаў земскія начальнікі, якіх цар з 1889 г. паставіў длянагляду за вясковымі справамі. Гэтыяпасады маглі займаць толькі рускія. Беларусь была нашпігаваная расійскім войскам, на якое таксама ўскладалася русіфікатарская місія. Мясцовае насельніцтва пераймала рускія прымаўкі, песні, а таксама брыдка-
Дзевяты вал дэнацыяналізацыі 103 слоўе. Ад дзяржаўнай службы адхілялася беларуская шляхта. Ураджэнцы Беларусі пасля заканчэння універсітэтаў звычайна імкну- ліся на радзіму, але іх сюды не дапускалі. Толькі ў 80-90 гадах, дый тое пераважна ў Віцебскай і Магілёўскай губернях, з’явіліся ўраднікі з ліку адукаваных беларусаў сялянскага паходжання. Руская адміні- страцыя запанавала ў губернскіх і павятовых цэнтрах. I толькі сялян- скае самакіраванне заставалася па нацыянальным складзе бела- рускім. Паліцэйскія метады кіравання. I пасля паўстання 1863 г. Бе- ларусь не пазбавілася ад рэжыму ваеннага становішча, якое было адмененае цалкам толькі ў 1870 годзе. Але не надоўга. Паслядоўнікі Каліноўскага не прыпынялі барацьбы з царызмам. Адзін з іх - Ігнат Грынявіцкі, ураджэнецМінскайгуберні, студэнт Пецярбургскага полі- тэхнічнага інстытута, 1 сакавіка 1881 г. зрабіўзамахна Аляксандра II. Бомба, якая забіла цара, смяротна параніла і 25-гадовага патрыёта. Новы самадзержац Аляксандр III (1881—1895) абвясціў “Палажэнне аб узмоцненай ахове”, якое пры неабходнасці ўводзілася ў той ці іншай губерні імперыі. Паводле гэтага “Палажэння”, губернатары і генерал- губернатары мелі амаль неабмежаваную ўладу: выдавалі часовыя законы і каралі любога без суду і следства. Беларусь не раз перажывала ўсе жахі губернатарскага дыктатарства. Паліцэйскія метады кіравання парушалі натуральнае развіццё эканомікі і куль- туры Беларускага краю. Асаблівасці царскіх рэформаў у Беларусі. Паўстанне 1863 г., а потым ваеннае становішча перашкаджалі правядзенню ў Беларусі рэформаў, задуманых Аляксандрам II. Яны ўводзіліся ці са спазнен- нем, ці з урэзкамі. Так, судовая рэформа 1864 г., якая сцвярджала бяс- станавасць і адносную незалежнасць новых судоў, была распачатая ў Беларусі праз 19 год. Земскую рэформу 1864 г., якая ўводзіла выбар- ныя органы мясцовага самакіравання для арганізацыі пачатковай адукацыі, медыцыны, каморніцтва, статыстычнага ўліку, у Беларусі ўвогуле не збіраліся ўводзіць. Царскі ўрад баяўся, што, будучы даступ- ным шляхце, земскае самакіраванне павялічыць апазіцыйнасць землеўладальнікаў каталіцкай веры. Урэшце ў 1903 г. у трох губер- нях - Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай - было ўведзенае ўрэзанае земства, якое не выбіралася, а прызначалася ўладамі. I толькі ў 1911 г. гэтыя губерні атрымалі выбарнае земства. Прычым закон даваў перавагу рускім і адхіляў ад выбараў яўрэяў. Што тычыцца Віленскай і Гарадзенскай губерняў, то яны царскага земства так і не дачакаліся
104 Перыяд 1863—1904 ўвогуле. Толькі ў Смаленшчыне беларусы не ведалі юрыдычнай дыс- крымінацыі, бо Смаленская губерня лічылася чамусьці рускай. Але ў Расійскай імперыі грамадзянскімі правамі не забяспечваліся нават рускія дваране. Яны не маглі галасаваць і не мелі ў кіраванні дзяржавай хоць бы дарадчага голасу. Нават Прусія і Аўстрыя апярэджвалі Расію. У другой палове XIX ст. там выбарчае права па- шыралася на сялянаў і рабочых. 12.2. Асвета Рускамоўны манапалізм. Руская мова ў Беларусі пасляпаўстан- ня 1863 г. набыла дзяржаўны статус. Яна стала абавязковай паўсюд- на. Міхаіл Мураўёў загадаў перапісваць па ўсім краі польскія шыль- ды, забараніў размаўляць па-польску на сходах і ў грамадскіх мес- цах, увёў рускую мову нават у справаводства прыватных крамаў. Яшчэ ў 1859 г. выдаецца царскі загад аб забароне друку “польскім” (лацінскім) алфавітам па-за межамі Каралеўства Польскага. У выні- ку пад забарону трапілі ўкраінская і беларуская мовы, не прыстаса- ваныя тады яшчэ да алфавіта рускага. Першай ахвярай такой цэнзу- ры ў Беларусі стаў, як вядома, пераклад паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш”, зроблены Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам. Пасля паў- стання 1863 г. забарона ажыццяўлялася яшчэ больш паслядоўна. Дый інтэлігенцыя краю спачатку грэбавала рускім шрыфтам. А калі пача- ло выспяваць жаданне і згода друкавацца па-беларуску рускімі літа- рамі, дык мясцовыя цэнзары звычайна лічылі за лепшае для надзей- насці забараняць усякі беларускі друк, на якім бы алфавіце ён ні быў. А таму закон 1859 г. і яго пашыранае тлумачэнне нанеслі цяжкі ўдар па фармаванню беларускай нацыі. Адукацыя толькі для добранадзейных. Русіфікацыя школь- най справы ў Беларусі пачалася з рэпрэсіўных захадаў супраць пат- рыятычнай вучнёўскай моладзі. Навучальныя ўстановы найперш ачышчаліся ад удзельнікаў паўстання. Віну студэнтаў Горы-Горацка- га земляробчага інстытута ўрад палічыў настолькі вялікай, што ў са- кавіку 1864 г. зачыніў гэтую адзіную ў Беларусі вышэйшую навучаль- ную ўстанову. У 1866 г. ва універсітэтах і навучальных інстытутах Расіі ўводзілася працэнтная норма для студэнтаў-каталікоў. Гэтае абмежа- ванне распаўсюджвалася і на беларусаў каталіцкай веры. На шляху да вышэйшай адукацыі ставіліся перашкоды, бо памнажаць шляхец- кую інтэлігенцыю (будучых сепаратыстаў) царскі ўрад не хацеў. Палі-
Дзевяты вал дэнацыяналізацыі 105 тычна небяспечнай лічылася і інтэлігенцыя сялянскага паходжання. Яна звычайна станавілася на шлях барацьбы з урадам, бо магла параўнаць гаротнае жыццё вёскі, якое добра ведала, з раскошай ба- гацеяў, доступ у асяроддзе якіх давала адукацыя. Таму царскі Пецяр- бург з вялікаю неахвотай ішоў на адкрыццё ў краі новых гімназіяў і так і не дазволіў узнавіць тут дзейнасць хоць бы адной вышэйшай навучальнай установы. Працэс фармавання высокаадукаванай бела- рускай інтэлігенцыі ўскладняўся. Клерыкалізацыя школы. Адданым памочнікам Міхаіла Мураўё- ва ў справе русіфікацыі стаў Іван Карнілаў, які ў 1864—1867 гг. зай- маў пасаду папячыцеля Віленскай вучэбнай акругі. У аснову рускага выхавання і навучання ў Беларусі легла праваслаўная рэлігія. Вуч- ням убівалася ў галаву, што ўсе каталікі - палякі. Выходзіла, што бе- ларусаў сярод каталіцкіх вернікаў не існавала ўвогуле. Галоўнай асо- бай у любой школе рабіўся праваслаўны святар. Ен выкладаў законы веры і свяшчэнную гісторыю, а галоўнае - сачыў за адданасцю настаў- нікаў цару і рускай праваслаўнай ідэі. Насаджэнне рускіх настаўнікаў. Царскія ўлады звольнілі са школаў усіх беларускіх настаўнікаў каталіцкай веры, бо лічылі іх за палякаў. Неадпаведнымі для русіфікацыі лічыліся нават святары, якія раней спавядалі уніяцтва. У школах не было каму працаваць. Тады святароў і настаўнікаў пачалі выклікаць з цэнтральнай Расіі на такіх самых ільготных умовах, што і ўраднікаў. Але ўжо пры віленскім ге- нерал-губернатары Аляксандры Патапаве (1868—1874) ад мураў- ёўскіх дзікунскіх метадаў русіфікацыі давялося адмовіцца, каб не даваць падставаў мясцовай шляхце далучацца да апазіцыі. Школьная рэформа 1864 г. Рэформа давала права адкрываць народныя, а з 1872 г. і гарадскія вучэльні, якія падпарадкоўваліся Міністэрству народнай адукацыі. Усе астатнія пачатковыя школы роз- ных ведамстваў і прыватных асобаў закрываліся. Мужчынскія гімназіі падзяляліся на два тыпы - класічныя і рэальныя. Першыя спецыялі- заваліся на гуманітарных навуках, другія - на прыродазнаўчых. Паз- ней рэальныя гімназіі былі ператвораныя ў рэальныя вучэльні. Пачатковая адукацыя. Міхаіл Мураўёў выступаў за як мага боль- шае пашырэнне рускай народнай школы сярод беларускіх сялянаў дзеля іх русіфікацыі і выхавання ў духу хрысціянскай цярплівасці і пакорлівасці ўладам, а таксама любові да цара. Праўда, народныя вучэльні адчыняліся не коштам дзяржавы, а на сродкі сялянаў і збо- раў з землеўладальнікаў за ўдзел у паўстанні. Калі ж сяляне з-за бед-
106 Перыяд 1863—1904 Навучанне дзяцей у вясковай школе Мсціслаўскага павета. Канец XIX ст. НМГКБ. насці пачалі адмаўляцца ад утры- мання школаў, іх колькасны рост прыпыніўся. Праграма русіфіка- цыі беларускага сялянства зрыва- лася. Галоўная афіцыйная асоба, што кантралявала праваслаўную царкву Расіі, обер-пракурор Сіно- да Канстанцін Пабеданосцаў не мог з гэтым мірыцца. 3 1884 г. ён пачаў адкрываць у Беларусі цар- коўна-прыходскія школы (ЦПШ), якія ўтрымліваліся на сродкі ду- хоўнага праваслаўнага ведам- ства. Іх адчынялі ў беларускіх вёсках тысячамі. Хутка яны коль- касна намат пераўзышлі народ- ныя вучэльні Міністэрства народ- най адукацыі. Столькі ЦПШ не было нідзе, і нідзе пачатковая адукацыя не мела такой рэлігій- на-русіфікатарскай скіраванасці, як у Беларусі ды Украіне. Але афіцыйная ідэалогія не надта затрымлівалася ў галовах беларускіх селянскіх хлопцаў, а ў будзённым працоўным жыцці забывалася і рускае пісьмо. Сціпла, але без прыніжэння селянін пры выпадку звы- чайна казаў, што ён “тутэйшы”. Настаўніцкія семінарыі. Куды больш сур’ёзная ідэалагічная апрацоўка чакала вясковую моладзь у настаўніцкіх семінарыях, якія рыхтавалі настаўнікаў для пачатковых школаў. Першая настаўніц- кая семінарыя адчынілася ў Маладзечне ў 1864 г. Яна была першая ва ўсёй Расійскай Імперыіі. Потым такія ўстановы ўзніклі ў Нясвіжы, у Свіслачы Гарадзенскай губерні і ў Полацку. Сялянаў вельмі спаку- шала магчымасць атрымаць адукацыю за казённы кошт, бо яны ба- чылі, “як дрэнна жыць на свеце цёмным людзям”. На ўступных іспы- тах конкурс дасягаў 10 чалавек на месца. Семінарысты мелі казар- менны рэжым. Апроч таго, ім забаранялася размаўляць па-беларус- ку. Усё беларускае высмейвалася, звязвалася з непісьменнасцю. Вучні з вёсак пачыналі саромецца сваёй нацыянальнай адметнасці, імкну- ліся пазбавіцца ад яе і стаць падобнымі да рускіх. А пэўныя выпускнікі нават да сваіх бацькоў, якія размаўлялі на “мужыцкай мове”, ставілі-
Дзевяты вал дэнацыяналізацыі 107 ся з пагардай, бо імкнуліся далучыцца да той інтэлігенцыі і ўрадні- каў, што панаехалі з Расіі. Семінарыі рыхтавалі русіфікатараў мяс- цовага паходжання. Але гэтая хвароба дэнацыяналізацыі ў многіх вы- пускнікоў пазней праходзіла. Настаўніцкая інтэлігенцыя працавала ў беларускім культурным асяроддзі. 3 яе шэрагаў выйшлі этнограф і пісьменнік Адам Багдановіч, беларускі пясняр Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч). Гадаванцы семінарыяў бралі ўдзел у нацыянальна-вызва- ленчым руху. Русіфікатарская роля гарадоў. Найбольшых поспехаў русіфі- катары дамагліся ў гарадах, дзе канцэнтравалася расійская бюра- кратыя і інтэлігенцыя, дзейнічала шмат рускіх школаў. 3 80-х гг. там пачалі адчыняцца гарадскія вучэльні, дзе-нідзе - жаночыя гімназіі. У канцы XIX ст. у гарадах з’явіліся рускія публічныя бібліятэкі. Яны камплектаваліся рускімі кнігамі, часопісамі, газэтамі. У новае стагод- дзе гарадскія паселішчы, асабліва губернскія цэнтры, уваходзілі істот- на зрусіфікаванымі. Руская мова пачала лічыцца “гарадской” і аба- вязковай для гараджанаў. Гарады самі ператвараліся ў асяродкі русі- фікацыі мясцовага насельніцтва. 12.3. Ідэалагічнае забеспячэнне русіфікацыі і яе вынікі Наступ на каталікоў. Пасля паўстання 1863 г. рэпрэсіі скіроўва- ліся і супраць каталіцкай царквы. Міхаіл Мураўёў закрыў 30 кляш- тараў, якія падтрымлівалі паўстанцаў. Каталікі абмяжоўваліся ў пра- вах на адукацыю і прадпрымальніцтва. Рэпрэсіі вялі да абвастрэння рэлігійнай барацьбы. Каталіцкая царква таемна адчыняла польскія школы, перацягвала да сябе беларускіх сялянаў з былых уніятаў. Та- кое назіралася ў шмат якіх месцах Міншчыны і Гарадзеншчыны. Але па ўзыходжанні на царскі Аляксандра III улады пачалі гвалтам пера- пісваць каталікоў з былых уніятаў зноў у праваслаўе, а касцёлы пера- рабляць у цэрквы. Вернікі ўпарта супраціўляліся, не дазвалялі раз- бураць касцёлы. Такія дзеянні разглядаліся ўладамі ўжо як вера- адступніцтва. Заводзіліся судовыя справы. Але і гэта не дапамагала. “Упорствуюіцне в католпцнзме”*. У некаторых парафіях прыхільнікі каталіцызму дамаўляліся са святарамі, каб тыя фармаль- на запісвалі ў метрычных кнігах праваслаўнай царквы радзіны, хрэсь- Зацятыя ў каталіцызме (рус.).
108 Перыяд 1863—1904 біны, шлюбы, хаўтуры, а самі таемна хадзілі да ксяндза. Зразумела, што прыходзілася плаціць і папу, і ксяндзу, а, калі трэба, дык і ўрадні- ку. Іншыя сяляне, сілай прыпісаныя да царквы, увогуле адмаўляліся ад усякіх праваслаўных абрадаў. У шэрагу вёсак поўдня Мінскай гу- берні дзеці “фіктыўных” праваслаўных заставаліся няхрышчанымі, шлюбы - нявенчанымі, нябожчыкі - неадспяванымі ў адпаведнасці з законамі праваслаўнай рэлігіі. А гэта давала падставу ўладам лічыць дзяцей, якія нараджаліся ў нявенчаных у царкве сем’ях, няшлюбнымі і пераследаваць пахаванні без выканання праваслаўных абрадаў. Фактычна вялася неаб’яўленая рэлігійная вайна духоўна згвалтава- ных жыхароў Беларусі з самаўладдзем. Умацаванне дзяржаўнай рэлігіі. Руская праваслаўная царква пасля паўстання 1863 г. яшчэ больш умацавала сваё становішча на беларускіх землях. Яна стала асноўным інструментам русіфікацыі краю. Тут разгарнулася небывалае царкоўнае будаўніцтва, якое вя- лося за кошт пабораў з мясцовых землеўладальнікаў і некаторых ах- вяраванняў царскага двара ды расійскіх патрыётаў. Будаўнічымі ра- ботамі кіраваў спецыяльны ўраднік, рускі вучоны Пампей Бацюшкаў. За дзесяць год яго дзейнасці ў Беларусі і Л ітве былі пабудаваныя каля 1700 праваслаўных храмаў. Праваслаўныя русіфікатары пачалі гур- тавацца ў брацтвы. Ужо ў 60-х гг. іх колькасць дасягала 200. Царква празмерна палітызавалася. I толькі царскі ўказ 1890 г. забараняў ёй займацца дзейнасцю, скіраванай супраць неправаслаўных канфесі- яў. Царызм спрабаваў адмовіцца ад мэтанакіраванага выкарыстан- ня праваслаўя ў якасці інструмента русіфікацыі Беларусі і Украіны. Прычынаў гэтаму некалькі. Пачыналася лібералізацыя царскага рэ- жыму. Уплываў прыклад заходнееўрапейскіх дзяржаваў, якія даўно адмовіліся ад актыўнага выкарыстання рэлігіі ў палітычных мэтах. Назіраўся крызіс методыкі русіфікацыі праз праваслаўе. Але згада- ны ўказ не меў для Беларусі вялікага значэння, бо заставаўся толькі на паперы. Заходнерусізм. Вынікам урадавай палітыкі русіфікацыі Бела- русі было ўзнікненне цэлага сацыяльнага пласта мясцовага грамад- ства, які стаў апорай рускага панавання ў краі. Гэта былі ўраднікі, настаўнікі, праваслаўнае духавенства. Яны не мелі капіталаў, жылі на ўрадавым хлебе і зайздросцілі землеўладальнікам каталіцкай веры. Эканамічная залежнасць ад рускай дзяржавы і варожасць да ўсяго польскага аб’ядноўвала іх у агульным імкненні - шчыльней прытуліцца да Расіі. У поўнай падтрымцы рускай дзяржавы яны бачы-
Дзевяты вал дэнацыяналізацыі 109 лі адзіны шлях да свайго дабрабыту і духоўнасці свайго краю. У знак удзячнасці мясцовыя прыхільнікі рускіх парадкаў былі гатовыя адмовіцца ад гістарычнай і культурнай спадчыны свайго народа ча- соў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. А ўвогуле, лічыла- ся, што Беларусь - ні што іншае, як Заходняя Расія. Такая ідэалогія атрымала ў тыя часы назву “заходнерусізм”, галоўным тэарэтыкам яко- га выступаўМіхаіл Каяловіч, прафесар гісторыі Пецярбургскай духоў- най акадэміі, ураджэнец Беларусі. Дзеля вынішчэння ў краі польскіх уплываў ён патрабаваў нават увесці ў дзяржаўных школах і ўстановах беларускую мову, а землі польскіх памешчыкаў раздзяліць паміж беларускімі сялянамі. Па меры пашырэння новай ідэалогіі польскі правінцыяналізм выціскаўся расійскім. На жаль, ён стаў не столькі прыступкай нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, колькі сродкам замацавання ў нашай краіне расійскай вялікадзяржаўнай ідэалогіі. Поспехі і цяжкасці русіфікатараў. Другая хваля русіфікацыі мела для беларусаў болей трагічныя вынікі. Яна перапыніла нату- ральны працэс фармавання беларускай нацыі. I хоць царызм усе ўда- ры скіроўваў супраць польскасці на беларускіх землях, яна ацалела. Затое была страчаная кволая беларускасць, якая прымалася за польскасць. Носьбітамі польскай культурнайтрадыцыі тут былі шлях- ціцы. Яны і збераглі гэтыя традыцыі, гуртуючыся ў сельскагаспадар- чыя і крэдытныя таварыствы, трымаючыся за свецкія салоны. У кан- цы XIX ст. шырокую вядомасць у Вільні набыў асветны гурток Элізы Ажэшкі, вядомай польскай пісьменніцы, ураджэнкі Гарадзеншчыны. У беларускай культуры такіх магутных абаронцаў не было. Яе пер- шым парасткам русіфікатары не далі ўзрасці. Цэнтрамі культурнага жыцця рабіліся гарады. Але беларускай культуры ў гарадскіх цэнт- рах, што раслі працай беларусаў, месца не знаходзілася. Гарады Бе- ларусі дзяліліся на тры асноўныя культурныя асяродкі: побач з рускім захоўваліся польскі і яўрэйскі. Такім чынам, у другой палове XIX ст. над Беларуссю павісла змрочная атмасфера русіфікацыі, якая жорст- ка і нахабна прыніжала чалавечую годнасць беларускага народа. Далучэнне беларускай масы да рускай культуры ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржавы і адметнай рэлігіі давала эфект дэнацыяналізацыі. Калі інтэлектуалы яшчэ былі здольныя крытычна перапрацаваць здабыткі чужынскай культуры, дык на простых людзей яна дзейніча- ла, як атрута: калечыла этнічную самасвядомасць, фармавала сіндром непаўнавартасці. Нацыянальна апантаныя рускія людзі імкнуліся пе- раканаць нашых продкаў, расійскую і сусветную грамадскасць, што
110 Перыяд 1863—1904 Беларусь была “ісцінна” рускім краем, яе народ - галіной рускай на- цыі, а беларуская мова - “гаворкаю” рускай мовы. Папячыцель Вілен- скай вучэбнай акругі Іван Карнілаў у адным са сваіх артыкулаў на- ват даводзіў, што “беларускае племя” па сваёй крыві - самая чыстая частка рускага народа, без розных татарскіх дамешкаў. Перапіс насельніцтва 1897 г. Але русіфікатары не змаглі нават колькі-небудзь істотна дэфармаваць этнічна-культурную адметнасць беларускай вёскі. Падчас усерасійскага перапісу (1897) 73% жыхароў Беларусі назвалі сваёй роднай мовай беларускую, каля 14 - яўрэй- скую, каля 5 - украінскую (пераважна Кобрынскі павет), каля 4 - рус- кую, 2,5% - польскую. Рэшта прыходзілася на літоўцаў, татараў, ла- тышоў, немцаў, цыганаў і прадстаўнікоў іншых народаў, што трапілі ў наш край у складзе расійскага войска. Усяго ў Расійскай імперыі таго часу жыло каля шасці мільёнаў беларусаў. 13. ЭКАНАМІЧНАЯ ІНТЭГРАЦЫЯ ПА-РАСІЙСКУ Пасля царскіх рэформаў паскорылася фармаванне агульнарасій- скага рынку. I ў сувязі з гэтым важна высветліць, ці заставалася мес- ца для развіцця нацыянальнай эканомікі, нацыянальнага рынку, эка- намічнай кансалідацыі жыхароў Беларусі. 13.1. Аграрная каланізацыя Навукова-тэхнічны прагрэс і Расія. Дзевятнаццатае стагод- дзе - час уздыму навукова-тэхнічнай думкі, машынізацыі вытворчых працэсаў і станаўлення цывілізаванага побыту. 3 80-х гадоў і ў Расіі пачаў выкарыстоўвацца паравы рухавік, з’явіўся рухавік унутранага згарання, уваходзілі ва ўжытак электраэнергія, аўтамабілі, веласіпе- ды, тэлефоны, асфальт, бетон. Усё новае канцэнтравалася ў гарадах, што рабіла іх яшчэ болып непадобнымі да вёсак. Аднак і ў канцы XIX ст. Расійская імперыя заставалася краінай аграрнай, якая спецыя- лізавалася на пераапрацоўцы пераважна сельскагаспадарчай сыравіны і адставала ў эканамічным развіцці ад перадавых дзяржаваў свету. Насаджэнне рускага землеўладання. Падзеі 1863 г. далі аграр- най каланізацыі Беларусі новы імпульс. Канфіскаваныя маёнткі
Эканамічная інтэграцыя па-расійску 111 Беларуская вёска канца XIX ст. 3 архіва БелЭн. ўдзельнікаў паўстання распрадаваліся выхадцам з Расіі. Казна не скупілася дзеля гэтага на пазыкі. А тым рускім ураднікам і генера- лам, якія мелі асаблівыя заслугі ў ліквідацыі паўстання, забраныя землі раздаваліся задарма. Рускія каланісты атрымалі права набы- ваць дзяржаўныя маёнткі. Асаблівай апекай карысталіся стараверы. Міхаіл Мураўёў прызнаў за імі права на доўгатэрміновую арэнду аб- шарніцкіх земляў па нязменных цэнах. I памешчыкі Беларусі не мелі права ім у гэтым адмовіць. Дыскрымінацыя каталіцкіх аграрыяў. Ішло эканамічнае за- душэнне землеўладальнікаў каталіцкай веры. Яны атрымалі жорст- кія для сябе ўмовы адмены прыгону. На іх ускладаўся дзесяціпрацэнт- ны дзяржаўны збор з прыбыткаў, але часам ён даходзіў і да 23%. Маёнткі спусташаліся вайсковымі пастоямі і рэквізіцыямі, землеўла- дальнікаў прымушалі задарма выдаткоўваць дровы і лесаматэрыял для школаў і цэркваў. Рабілася ўсё, каб непажаданыя землеўласнікі збанкрутавалі і прадалі свае маёнткі, якія немінуча трапілі б у рукі рускім і зрусіфікаваным немцам, бо з 60-х гадоў абшарнікам-каталі- кам, а таксама яўрэям купляць тут зямлю і браць яе ў доўгатэрміно- вую арэнду забаранялася. Не мелі такога права да 1885 г. і беларус- кія сяляне-каталікі. Трываласць традыцыйнага землеўладання. Аднак аграрная каланізацыя не дала вялікіх вынікаў. I ў канцы XIX ст. болыпасць зямельных плошчаў заставалася ў руках мясцовых землеўласнікаў.
112 Перыяд 1863—1904 Пасля 1863 г. у Беларусі з’явіліся рускія сяляне-каланісты, але і ў 80-х гг. колькасць іх двароў не перавышала дзвюх тысячаў, чвэрць з якіх потым згалела. У сваёй палітыцы насаджэння рускага землеўладан- ня Аляксандр II быў непаслядоўны. Ужо ў канцы 60-х гг. ён пайшоў на замірэнне з мясцовай шляхтай. Усе абмежаванні заставаліся толькі на паперы. Новы цар Аляксандр III узнавіў у 80-х гг. аграрную кала- нізацыю Беларусі, але сутыкнуўся з арганізаваным супрацьдзеяннем каталіцкай шляхты, якая знаходзіла маральную і эканамічную пад- трымку ў прадпрымальнікаў-аграрыяў з польскіх губерняў. Пытанне аб захаванні шляхецкіх маёнткаў у Беларусі ставілася ў Варшаве ў непасрэдную сувязь з эканамічным замацаваннем на “ўсходніх крэ- сах”, з польскай ідэяй адраджэння Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Утрымаць свае маёнткі лічылася для мясцовай шляхты патрыятыч- ным абавязкам. Тым болып, што без зямельных багаццяў яна рабіла- ся зусім не здольная вытрымліваць канкурэнцыю з яўрэйскімі ганд- лёва-прамысловымі прадпрымальнікамі. Вынік рускай аграрнай каланізацыі. Рускія не выяўлялі асаб- лівай цікавасці да беларускіх маёнткаў. Вольных земляў у імперыі хапала. Сялянская ж каланізацыя патрабавала вялікіх дзяржаўных выдаткаў. Хоць урад і асушваў забалочаныя землі беларускага Па- лесся для каланізацыі (экспедыцыя генерала Іосіфа Жылінскага), яны рускім так і не спатрэбіліся. У канчатковым выніку руская аграрная каланізацыя Беларусі і ў другой палове XIX ст. таксама не ўдалася. Але гэта быў толькі адзін эпізод канкурэнтнай руска-польскай бараць- бы за беларускі рынак, якая, пачынаючы з 80-х гадоў, у сувязі з індус- трыялізацыяй і аграрным крызісам разгаралася усё больш. 13.2. У складзе агульнарасійскага рынку Чыгуначнае будаўніцтва. Інтэнсіўнае пранікненне Расіі ў Бе- ларусь пачалося з будаўніцтва чыгунак. Першая каляя Пецярбург- Варшава прайшла праз Гародню ў 1862 г. Новы транспарт прывёў да істотных структурных зрухаў у эканамічных сувязях краю. Беларус- кія землі вырываліся з традыцыйнага рынку былой Рэчы Паспалітай і ўключаліся ў сістэму ўсерасійскіх рынкавых сувязяў. Чыгуначныя марпгруты выбіраліся выключна ў інтарэсах цэнтра. Яны не супалі з транспартнай сеткай беларускага рэгіёна, якая існавала на аснове рэк. Некалі вядомыя гандлёвыя цэнтры Магілёў, Бешанковічы, Стоўбцы страчвалі сваю славу толькі з-за таго, што іх мінулі рэйкавыя магіст-
Эканамічная інтэграцыя па-расійску 113 ралі. 3 правядзеннем чыгунак у напрамку да заходніх межаў, гарады і мястэчкі Беларусі страцілі перавагу над унутранымі губернямі Расіі ў замежным гандлі па рэках. Тарыфная палітыка царызму. Плата за карыстанне чыгункай устанаўлівалася з такім разлікам, каб вываз тавараў за мяжу, напрык- лад, з Масквы, абыходзіўся танней, чым з Мінска. Мясцовым тавара- вытворцам толькі і заставалася, што глядзець, як цягнікі з расійскімі таварамі праносіліся праз іх землі, якія ператвараліся ў “транспарт- ны калідор”. Перадатачныя каляіны, дадатковыя станцыі і прыпы- начныя пункты пачалі адкрывацца толькі ў канцы XIX ст. Царскія чыгуначныятарыфы, што рабілі дальнія перавозкі таннейшымі за пе- равозкі на кароткія адлегласці, вельмі спрыялі ўвозу расійскіх грузаў у Беларусь. Крызіс збожжавай гаспадаркі. Край быў літаральна завале- ны болей танным збожжам з Паволжа і паўднёвых губерняў. Яго вы- творчасць зрабілася тут нявыгаднай, у выніку адзін з найлепшых раё- наў земляробчай культуры ў Расійскай імперыі быў загублены. Тым болып, што ўзнікненне новага транспарту супала з аграрным крызі- сам, які суправаджаўся падзеннем цэнаў на збожжа на замежных рынках. Вываз сыравіны. 3 будаваннем чыгункі кошт беларускай сыраві- ны ўзрос, і яе вываз на продаж стаў прыбытковейшым за апрацоўку на месцы. Пачалося інтэнсіўнае вынішчэнне лясоў. 3 1883 г. па 1903 г. іх плошча ў Беларусі скарацілася прыкладна на 30%. Менавіта тады пачалі мялець беларускія рэкі, чэзнуць жывёльны свет пушчаў. Замаруджванне прамысловага развіцця. Эканамічнае жыц- цё Расійскай імперыі было строга цэнтралізаванае. Але царскі ўрад зусім не дбаў пра развіццё ў Беларусі буйной прамысловасці, пра раз- мяшчэнне тут дзяржаўных замоваў. Ен не рабіў гэтага ў значнай сту- пені таму, што не хацеў супрацоўнічаць ні з памешчыкамі польскай культуры, ні з яўрэйскімі прадпрымальнікамі. Праз пошліны і тары- фы цар засланіў беларускія землі ад уплыву польскай і замежнай ін- дустрыі, каб мець тут манаполію ў збыце вырабаў расійскай прамыс- ловасці, пераважна тканіны. 3-за спрыяльных чыгуначных тарыфаў прамысловыя тавары было прасцей завозіць з суседніх раёнаў, чым арганізоўваць іх выраб на месцы. Наплыў расійскіх тавараў прывёў да таго, што ў Беларусі знікла вытворчасць цукру, заняпала тэкстыльная прамысловасць, перайшлі на выраб прадукцыі ніжэйша- га гатунку тытунёвыя фабрыкі. Польскі тэкстыль з Лодзі, нягледзячы
114 Перыяд 1863—1904 на абмежаванні, паспяхова канкураваў у Беларусі з рускім. Польскія і германскія прадпрымальнікі будавалі прамысловыя прадпрыемствы на Гарадзеншчыне, каб не плаціць непатрэбных збораў пры перавозе тавараў у Расію праз мытню. Па ўзроўні прамысловасці Гарадзенская губерня таму і выбілася ў лік перадавых у імперыі. Але ў цэлым расійская манапалізацыя беларускага рынку не спрыяла развіццю тут нацыянальнай прамысловай вытворчасці. Яна заставалася пераважна на дафабрычнай стадыі і спецыялізавалася на перапрацоўцы сельска- гаспадарчай сыравіны. Найболып было дробных бровараў. Для буй- нога прамысловага будаўніцтва не хапала вольных капіталаў. Размеркаванне грашовых сродкаў. Аддзяленні Дзяржаўнага банка, што адчыняліся ў Беларусі з 80-х гадоў, назапашвалі тут тан- ныя грашовыя сродкі, бо ўстанаўлівалі нізкі працэнт за ўклады. Гэ- тыя сродкі, аднак, не ішлі на крэдытаванне мясцовых прадпрымаль- нікаў, а перадаваліся ў Пецярбург. Царскі ўрад усяляк заахвочваў прыватныя банкі ўнутраных губерняў Расіі, калі тыя засноўвалі ў Беларусі і Літве аддзяленні, якія спрыялі б далейшаму эканамічнаму замацаванню гэтых этнічных прастораў за карэннай рускай тэрыто- рыяй. I такія аддзяленні тут адкрываліся. Толькі іх асноўная ўвага скіроўвалася не на прамысловасць, а на гандаль драўнінай і зямлёй. Набярэжная ў г. Пінску. 3 гравюры 1872 г.
Эканамічная інтэграцыя па-расійску 115 Мясцовым дробным і сярэднім прадпрымальнікам крэдыт у расійскіх банках быў недаступны. Яны аб’ядноўваліся ў крэдытныя таварыствы. Але і ў гэтых установах у сувязі з эканамічным уздымам 90-х гадоў ахвотнікаў атрымаць крэдыт было ў шмат разоў больш, чым ахвотні- каў пакласці грошы на зберажэнне. Складалася становішча, калі воль- нага капіталу не хапала, а яго яшчэ й вывозілі з Беларусі. Эксплуатацыя таннай рабочай сілы. На пачатку 90-х гг. у сель- скай гаспадарцы Віленскай, Віцебскай, Гарадзенскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў налічвалася каля мільёна лішніх адносна мясцо- вага попыту работнікаў. Гэта былі сяляне, якія страцілі зямлю ці мелі яе столькі, што пракарміць яна не магла. Уладкавацца на працу было вельмі цяжка. Таму і заробкі ў канцы XIX ст. тут былі на 16-23% ніжэй- шыя, чым у Еўрапейскай Расіі ў цэлым. Беларусь выступала на ўсе- расійскім рынку буйным пастаўшчыком таннай рабочай сілы. Якраз тады пачалося перасяленне беларускіх сялянаў у Амерыку і ў Сібір. 13.3. Вынікі эканамічнай інтэграцыі Захаванне рэгіянальных адметнасцяў. Расія не рабіла інвес- тыцыяў у эканоміку Беларусі. Яна проста выкарыстоўвала яе танныя прыродныя, людскія і грашовыя рэсурсы. Зразумела, што пры такіх метадах наша эканамічная залежнасць ад цэнтра далёка зайсці не магла. Беларускі край захоўваў сваю эканамічную адметнасць. Тут развівалася высокатаварная сельскагаспадарчая вытворчасць і, хоць і дробная, але шматгаліновая прамысловасць. Склаўся і надзейна дзейнічаў эканамічны тандэм “мястэчка-вёска”. Рускія з цяжкасцю траплялі ў эканамічныя структуры Беларусі, бо ў сельскай гаспадар- цы сустракалі жорсткую канкурэнцыю беларускіх памешчыкаў і ся- лянаў, а ў гарадах - канкурэнцьпо яўрэйскіх прадпрымальнікаў. Эканамічныя абмежаванні. Не дапамагала і палітыка эканаміч- нага ўціску і нацыянальнай дыскрымінацыі. Працэнт абкладання прыбыткаў купецкіх прадпрыемстваў краю ў 80-х гадах складаў пры- кладна 10%, а па імперыі - 7%. Зборы з гарадской нерухомасці тут былі самыя вялікія ў параўнанні з іншымі раёнамі Расіі. У той жа час абкладанне беларускіх сялянаў вызначалася адносна меншымі паме- рамі. Мясцовыя вяскоўцы былі патрэбныя царскаму ўраду ў якасці пудзіла для незаўсёды пакорлівай шляхты. Падаткі на зямельную ўласнасць у Беларусі зніжаліся яшчэ і з мэтаю прыцягнення рускіх перасяленцаў. А каталікі і іудзеі цярпелі ад эканамічнай дыскрымі-
116 Перыяд 1863—1904 нацыі. Каталіідкія землеўласнікі не мелі права закладаць маёнткі ў Дваранскім банку, набываць новыя, да 1897 г. плацілі са сваіх пры- быткаў кантрыбуцыю, якая ішла на русіфікацыю краю. Беларускія сяляне-каталікі не карысталіся ільготамі ў Сялянскім банку, іх зямель- ныя ўладанні абмяжоўваліся 60 дзесяцінамі. 3 1882 г. урад забараніў яўрэям жыць не толькі па-за межамі рысы аседласці, але і за межамі гарадоў і мястэчак. Агульная колькасцьдзелавых людзей сярод беларусаў. У кан- цы XIX ст, прадпрымальнікі складалі ў агульнай масе беларускага насельніцтва 9,5%, а буйныя камерсанты не набіралі і 0,1%. У нем- цаў, рускіх, яўрэяў, палякаў, што жылі ў Беларусі, удзельная вага дзе- лавых людзей перавышала 18%, будучы амаль удвая большай, чым у беларусаў. Такі тонюткі прадпрымальніцкі слой мог мець толькі пры- гнечаны, эканамічна несамастойны народ, мала канкурэнтаздольны не толькі ў эканамічным, але і ў культурным жыцці. Беларускія прад- прымальнікі складаліся пераважна з малаадукаваных і маладасвед- чаных сялянскіх заможных гаспадароў. Жыццёвыя сілы беларускіх камерсантаў памяншаліся з-за дэнацыяналізацыі мясцовай шляхты. Дзве тэндэнцыі эканамічнага развіцця. Адзінай сферай, дзе рускія ўлады дасягнулі значных поспехаў у кантролі над Беларуссю, былі фінансы. У апошняй чвэрці XIX ст. яе фінансавая залежнасць ад Масквы стала дамінуючай. Але нацыянальна-эканамічная кансалі- дацыя не выключалася. Эканамічны падмурак для еднасці белару- саў, як гэта ні парадаксальна, ствараўся тым самым расійскім прад- прымальніцтвам, якое ўзмацняла эканамічную залежнасць ад цэнтра. Чыгунка, тэлеграф, пошта, друк павышалі інфармаванасць людзей. Правінцыйныя навіны імгненна абляталі ўвесь край. Непазбежныя вандроўкі відавочна пераконвалі ў распаўсюджанасці беларускай мовы і культуры на вялікай прасторы. Захоўваліся і старыя сувязі. Эканамічная дыскрымінацыя ў спалучэнні з традыцыяй і менталь- насцю беларусаў абумовілі тое, што і ў канцы XIX ст. яны амаль на 94% былі земляробамі. Земляробчая праца стала галоўным фактарам іх эканамічнай еднасці. Зразумела, што практычную працу па пабу- дове беларускага рынку, які паўнаварта функцыянаваў бы і ў інтарэ- сах нацыі, магла выканаць толькі незалежная нацыянальная дзяржава.
Культура Беларусі. Праблема ўзаемадзеяння 117 14. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ. ПРАБЛЕМА ЎЗАЕМАДЗЕЯННЯ Змрочныя часы насталі пасля паўстання 1863 г. і для культуры Беларусі. Здавалася, што поўная русіфікацыя краю адбудзецца ўжо да канца XIX стагоддзя. 14,1. Нечаканыя вынікі русіфікацыі Культурная пераарыентацыя з захаду на ўсход. Культурная прастора Беларусі ў эпоху “мураўёўшчыны” істотна змянілася. Афі- цыйная навукова-мастацкая творчасць беларусаў стала магчымая толькі ў рускамоўнай форме. Царызм імкнуўся ізаляваць Беларускі край ад польска-еўрапейскіх уплываў і гвалтам насаджаў тут расійска- візантыйскія культурныя традыцыі. Польскамоўная духоўная твор- часць страчвала дзяржаўную падтрымку. Беларускі друк фактычна забараняўся. У краі не было ніводнай выпіэйшай навучальнай уста- новы. Усё гэта прыгнятала і збядняла культурныя працэсы ў Бела- русі. Яны ўжо былі тут не такія вірлівыя, як у 20-50 гады. Палітычны заказ навукоўцам. Царскі ўрад адразу пасля заду- шэння паўстання 1863 г. мабілізаваў афіцыйную навуку на пошук доказаў таго, што Беларусь спрадвеку была рускім краем. Рабілася гэта насуперак польскім дамаганням на беларускія землі. У 1867 г. у Вільні адкрыўся аддзел Рускага геаграфічнага таварыства, які рас- пачаў ажыццяўленне дзяржаўнай праграмы. Праводзіліся археалагіч- ныя экспедыцыі, збіраліся старадаўнія рэчы і старадрукі. Вывучэн- нем Прыдняпроўя займаўся нават магілёўскі губернатар Аляксандр Дамбавецкі. Аднак у 1874 г. віленскі аддзел закрыўся, бо рускія пера- важна абыякава ставіліся да беларускай мінуўшчыны, а мясцовых працаўнікоў амаль не было. Этнаграфічныя і філалагічныя даследаванні. Расійская аду- кацыя і выхаванне не заўсёды прыводзілі да забывання беларусамі сваіх каранёў. Узнаўляўся натуральны працэс самапазнання. Ен вёў- ся пераважна на аматарскім узроўні. I толькі асобныя беларусы рабі- ліся прафесійнымі навукоўцамі. Ім даводзілася пісаць на рускай мове і падладжвацца пад афіцыйныя дактрыны, але веды пра Беларусь праз гэта не страчвалі сваёй каштоўнасці. У 1870 г. выйшаў першы беларуска-рускі слоўнік Івана Насовіча, старэйшага беларускага мова-
118 Перыяд 1863—1904 знаўцы і этнографа (1788—1877), родам з Быхаўскага павета. 3 60-х гадоў пачаў сваю працу выдатны этнограф Павел Шэйн (1826—1900), віцебскі хрышчаны яўрэй. У 1887—1902 гг. друкавалася трохтомная праца Паўла Шэйна “Матэрыялы для вывучэння побыту і мовы рус- кага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю”. Хоць аўтар і карыста- ецца афіцыйнай тэрміналогіяй, гаворка ў працы ідзе пра беларусаў. Вельмі плённа працаваў этнограф Мікалай Нікіфароўскі (1845—1910). Сціплы настаўнік віцебскай гімназіі надрукаваў такія вядомыя этна- графічныя працы, як “Нарысы Віцебскай Беларусі”, “Нарысы проста- народнага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі...”. Не менш знакамі- ты беларускі этнограф Еўдакім Раманаў (1855—1922) таксама вый- Акадэмік Яўхім Карскі (1860—1931). 3 архіва БелЭн. шаў з асяроддзя народных настаўнікаў. Яго шырокавядомыя “Беларускія зборні- кі” пачалі выходзіць з 1886 г. Гэта свое- асаблівая энцыклапедыя побыту і куль- туры беларусаў царскага перыяду. Паз- ней вядомы вучоны з Гомельшчыны прычыніўся да беларускага нацыяналь- нага адраджэння. Беларускі народ зай- меў свайго акадэміка Яўхіма Карскага (1860—1931), родам з Гарадзеншчыны. Сусветную вядомасць яму надало фунда- ментальнае выданне пад назваю “Бела- русы” (тры тамы ў сямі частках), у якім аўтар даследаваў паходжанне і развіццё беларускай мовы. Першы том гэтай працы пабачыў свет у 1903 годзе. Сваё даследаванне Яўхім Карскі пачынаў з вы- значэння межаў беларускага этнасу ў адпаведнасці з распаў- сюджаннем яго мовы. Даследаванні па гісторыі. Працы рускіх вучоных па гісторыі Беларусі не выходзілі за рамкі афіцыйных поглядаў на наш край як на правінцыю агульнарускай дзяржавы. Асабліва ўпарта гэта прапа- гандаваў расійскі прафесар, ураджэнец Беларусі, Міхаіл Каяловіч. Ніяк не спрыяла нацыянальнай самасвядомасці беларускай моладзі яго кніга “Чытанне па гісторыі Заходняй Расіі”, якая выдавалася двой- чы (1864, 1884). Многія беларускія студэнты праходзілі рускую гіста- рычную школу, пераймалі навуковую спадчыну гэтай школы, але не ўсе падзялялі яе ідэалагічную накіраванасць. На вялікім фактычным
Культура Беларусі. Праблема ўзаемадзеяння 119 матэрыяле пісаў свае працы гісторык Аляксей Сапуноў (1852—1924), віцебскі беларус, выкладчык віцебскай гімназіі. Найбольш буйныя сярод іх - пяцітомны зборнік дакументаў і матэрыялаў “Віцебская даўніна” (1883—1888), а таксама гісторыка-геаграфічнае даследа- ванне “Рака Заходняя Дзвіна” (1893). 3 80-х гадоў пачынаецца навукова-асветная дзейнасць выдатнага беларускага гісторыка Мітра- фана Доўнар-Запольскага (1867—1934). У сваіх ранніх працах ён сцвярджаў самабытнасць беларускага народа, яго права на самастой- ную будучыню. Такія ідэі ўпершыню прагучалі са старонак рускамоў- най прэсы. Руская перыёдыка на службе беларускіх інтарэсаў. ГІа- трыятычныя артыкулы Мітрафана Доўнар-Запольскага друкавала ў 1888 г. адна з першых у Беларусі прыватная ліберальная газэта “Мпн- скпй лнсток” (1886—1902). Ягобеларускіяматэрыялыпраходзілі ўдрук даволі лёгка, бо мелі навуковую форму. Вакол рэдакцыі “Мпнского лнстка” гуртавалася цэлая група аматараў беларускай культуры і гісторыі: апроч Мітрафана Доўнар-Запольскага, паэт Янка Лучына (Ян Неслухоўскі) і інпіыя. Свае допісы яны друкавалі не толькі ў газэ- це, але і ў штогоднім дадатку да яе - “Северо-Западном календаре”, што выходзіў у 1888—1893 гг. Яго складальнікам удалося надрука- ваць вершы Янкі Лучыны на беларускай мове. Пад выглядам “Ка- лендара” фактычна з’явіўся альманах, які прысвячаўся вывучэнню Беларусі. Аднак мару выдаваць па-беларуску здзейсніць не ўдалося. Апроч “Мннского лнстка”, беларускіх навукоўцаў ахвотна друкаваў “Внленскнй вестннк”. Вакол “Внтебскпх ведомостей” утварыўся гур- ток тамашніх беларусаў. Там друкаваў свае літаратурныя нарысы з беларускага жыцця этнограф Еўдакім Раманаў, часам пад псеўдані- мам Радзіміч. Не абмінаў беларускіх матэрыялаў і “Смоленскпй вест- ннк”. Газэтныя рускамоўныя артыкулы беларускіх патрыётаў да- ходзілі да вясковай інтэлігенцыі і будзілі яе нацыянальныя пачуцці. I што пацвердзілі навукоўцы? Пашырэнне навукова-асветнай дзейнасці беларусаў сведчыла пра іх жыццёвую сілу. Крыніцай гэта- га адраджэння было беларускае сялянства. Яно самаізалявалася і тым захавала сваю самабытнасць, якая і была выяўленая навукоўцамі - эт- нографамі, мовазнаўцамі, гісторыкамі. Афіцыйная дактрына рускасці беларускага краю не пацвярджалася. Гэта істотна падрывала пазіцыі мясцовых прыхільнікаў “заходнерусізму”. Інтэлігенцкія сілы Беларусі, і найперш самі навукоўцы, пачалі пераходзіць на нацыянальную глебу.
120 Перыяд 1863—1904 14.2. Захаванне роднай мовы Нявыказанасць літаратурнага слова. У часы паўстання 1863 г. узнікла прапагандысцкая літаратура на беларускай мове. Польскія паўстанцы і рускія чыноўнікі заклікалі беларускага селяніна прыняць кожны іх бок. I толькі “Мужыцкая праўда” Каліноўскага клікала да абароны ўласных інтарэсаў. У віленскай турме перад смерцю Калі- ноўскі напісаў верш “Марыська чарнаброва, галубка мая.Гэта было лірычнае развітанне рэвалюцыянера і з радзімай, і з каханай дзяўчы- най - віленчанкай Марысяй Грагатовіч. Але з той пары беларуская літаратура “замёрла” з-за цэнзурнага ўціску. Постаць Францішка Багушэвіча (1840—1900). Гэты паэт на- лежаў да тых нешматлікіх прадстаўнікоў паўстанцкай інтэлігенцыі, якія цудам ацалелі ад царскіх рэпрэсіяў. Нарадзіўся Багушэвіч на Ашмяншчыне ў сям’і дробнага шляхціца. Паэт звярнуўся да мовы сваіх продкаў пад уплывам украінска- га адраджэння (вучыўся ў Нежынскім юры- дычным ліцэі, што на Украіне). Яго беларус- кія вершы маглі пабачыць свет толькі за ме- жамі Расіі, у польскіх гарадах, што знаходзі- ліся тады пад Аўстрыяй і Прусіяй. Першы зборнік твораў Багушэвіча “Дудка беларус- кая” выйшаў у Кракаве ў 1891 г. пад псеў- данімам Мацей Бурачок, а другі - “Смык беларускі” - у Познані ў 1894 г. пад псеўда- німам Сымон Рэўка з-пад Барысава. У сваіх Францішак Багушэвіч. вершах Францішак Багушэвіч паказваў 1898 г. НМГКБ. гаротнае жыццё беларуса-селяніна, імкнуў- ся абудзіць у ім пачуццё чалавечай і нацыянальнай годнасці, заклі- каў да захавання і развіцця роднай мовы і культуры. Беларускія песняры другой паловыХІХ ст. Неабходнасць за- хавання роднай культуры і мовы добра разумеў і таленавіты паэт з Мінска Янка Лучына (1851—1898). У 1891 г. за мяжой была выдадзе- ная яго невялічкая кніжачка вершаў пад назвай “Вязанка”. Як і Фран- цішак Багушэвіч, Янка Лучына быў песняром народнага жыцця, але за простымі вершаванымі радкамі хавалася постаць філосафа. Бела- руская літаратура другой паловы XIX ст. узбагацілася творамі Адама Гурыновіча, Казіміра Кастравіцкага (Каруся Каганца), Альгерда Абу-
Культура Беларусі. Праблема ўзаемадзеяння 121 ховіча (першы беларускі байкапісец), Фелікса Тапчэўскага. Практыч- на ўсе яны сваёй творчасцю ў той ці іншай ступені былі звязаныя з патрэбамі сялянскага жыцця, рыхтавалі беларускае грамадства да змагання за лепшую долю. Беларуская паэзія мела рэвалюцыйную накіраванасць. Гэтая акалічнасць, а таксама цэнзурныя цяжкасці з беларускай мовай вялі да таго, што многія творы вядомых і невядо- мых беларускіх аўтараў так і не былі надрукаваныя. Не цураўся на- роднай мовы і ігуменскі землеўласнік Аляксандр Ельскі (1834—1916). Беларус польскай культуры, ён, хоць і ў сталым узросце, але ўзяўся за беларускую справу. У 1892 г. выдаў у сваім перакладзе на беларускую мову першую песню “Пана Тадэвуша” Адама Міцкевіча. Потым без- вынікова спрабаваў заснаваць беларускае выдавецтва. Тым не менш, у другой палове 90-х гг. Аляксандру Ельскаму ўдалося надрукаваць у Пецярбурзе на беларускай мове вершаваную аповесць “Сынок”, не- калькі гутарак для народа (“Слова аб праклятай гарэліцы і аб жыцці і смерці п’яніцы” і інш.). Юнацкі асяродак беларускай культуры. Захавальнікамі баць- коўскай мовы выступалі вучнёўскія і студэнцкія гурткі моладзі, якая пад уплывам этнаграфічных даследаванняў Беларусі пачала ўсё больш цікавіцца пытаннямі народнай культуры. Студэнцкія гурткі ўраджэнцаў Беларусі паўсталі ў канцы XIX ст. у Пецярбурзе, Маскве, Варшаве, Кіеве, Кракаве, Адэсе, Харкаве. Маскоўскія студэнты з Бела- русі згуртаваліся, седзячы ў Бутырскай турме за ўдзел у антыўрада- вых выступленнях. Сярод лідэраў быў Антон Лявіцкі, будучы беларускі пісьменнік, вядомы пад псеўданімам Ядвігін Ш. Гурток не распаўся і пасля выхаду студэнтаў на волю. Вынікам яго працы стаў беларуска- моўны пераклад і выданне апавядання “Сігнал” рускага пісьменніка Усевалада Гаршына. У Пецярбурзе актыўную асветную дзейнасць распачаў студэнт тэхналагічнага інстытута Вацлаў Іваноўскі. Створаны ім у 1899 г. беларускі студэнцкі гурток выдаў на пачатку новага стагоддзя на гектографе літаратурныя зборнікі “Калядная пісанка”, “Велікодная пісанка” ды перавыдаў (1903) пад выглядам бал- гарскай кніжку Янкі Лучыны “Вязанка”. Так беларуская мова паволі прабівала сабе дарогу з сялянскіх хатаў да інтэлігенцкіх пакояў. 14.3. Адлюстраванне прываблівасці роднага краю Архітэктура. Гарады набывалі прыкметы індустрыялізацыі: чы- гуначныя вакзалы, заводскія трубы, шматпавярховыя камяніцы, дзе-
122 Перыяд 1863—1904 лавыя добраўпарадкаваныя цэнтры і брудныя пралетарскія ўскраі- ны. Узніклі конна-чыгуначныя дарогі (конкі) ў Мінску і Магілёве і нават трамвай у Віцебску. Гарадское будаўніцва ў Беларусі кантра- лявалася расійскай адміністрацыяй. Але хто б ні будаваў гарады, ён не мог не ўлічваць мясцовыя культурныя традыцыі, асаблівасці рэлье- фу, прыроды. Тым больш, што ў гэты час у архітэктуры назіраўся адыход ад рускага класіцызму і ўсталяванне эклектычнага стылю, які дапускаў выбар архітэктурных формаў з мінулых эпохаў. Да гарад- скога жыцця далучаліся і беларусы. Праўда, у 1897 г. яны складалі ўсяго 17% мясцовых гараджанаў і былі слаба прадстаўленыя сярод заможных гарадскіх гаспадароў. Жывапіс. У Вільні існавала мастацкая школа, якая давала пра- фесійную падрыхтоўку. Шмат талентаў вучылася і працавала за ме- жамі Беларусі. Трагедыя вялікага мастака Беларусі Казіміра Альхі- мовіча (1840—1916) была ў тым, што ён не меў магчымасці праца- ваць на радзіме. Але ўсёй сваёй творчасцю мастак быў звязаны з ёю. Найболып яму ўдаваліся палотны, дзе ўвасабляўся гістарычны лёс беларускага і літоўскага народаў. Еўрапейскую вядомасць мела кар- ціна“Пахаванне Гедыміна”. Мастак Нікадзім Сілівановіч (1834—1919) паходзіў з дзяржаўных сялянаў Вілейскага павета, але вучыўся і пра- цаваў у Пецярбурзе. Там ён удзельнічаў у стварэнні мазаічнага пано “Тайная вячэра” для галоўнага іканастаса Ісакіеўскага сабора. Але сялянскага сына, які набыў годнасць акадэміка мастацтваў, цягнула ў родную вёску Цынцавічы. Родная зямля давала мастаку сюжэты для яго бытавых карцінаў і партрэтаў. Вялікага майстэрства жывапісец дасягае ўкарціне “Пастух”. У вобразе селяніна адлюстроўваецца шмат- вяковае бяспраўе беларусаў. Ігуменскаму двараніну Апалінарыю Га- раўскаму (1833—1900), вядомаму майстру пейзажнага жывапісу, так- сама даводзілася працаваць пераважна ўдалечыні ад Беларусі. Але толькі краявіды роднай зямлі натхнялі яго на ўзнёслую творчасць, якая прыносіла поспех. Мастак з замілаваннем увасабляў на сваіх палотнах беларускія балоты, ліпы, вячэрняе неба (“Вечар у Мінскай губерні”). Апроч пейзажаў, А. Гараўскі піша і партрэты. Карціна “Ста- рая моліцца”, што стварала вобраз ціхай, забітай і пакорлівай бела- рускай жанчыны, рабіла моцнае ўражанне на гледачоў сваім псіха- лагізмам і майстэрствам выканання. Яе высока цаніў рускі мастак Ілья Рэпін. Беларуская зямля, яе гісторыя, людзі не пакідалі абыякавымі польскіх мастакоў Станіслава Віткевіча і Юльяна Фалата, рускага жывапісца Івана Трутнева, які кіраваў Віленскай мастацкай школай,
Культура Беларусі. Праблема ўзаемадзеяння 123 Ілью Рэпіна, які ў 90-х гадах часова жыў у Здраўневе каля Віцебска. Усе яны прысвячалі свае творы Беларускаму краю. Тэатральнае мастацтва. У другой палове XIX ст. права на існа- ванне ў Беларусі атрымаў толькі рускі тэатр. Урад не шкадаваў срод- каў на ўзвядзенне ў губернскіх гарадах тэатральных будынкаў. У Мінску і Магілёве яны захоўваюцца і цяпер. На тэатр ускладалася русіфікатарская місія. Аднак, насуперак разлікам вялікадзяржаўных шавіністаў, вядучым у тэатральным мастацтве стаў дэмакратычны накірунак. Іначай не магло быць, бо да гэтага змушала беларуская культурнаятрадыцыя. Мясцовая публіка вельмі цёпла прымала вялі- кую рускую актрысу Марыю Савіну і слыннага актора В.П. Далмата- ва, якія пачыналі сваю тэатральную кар’еру ў 1869 г. на мінскай сцэ- не. Вельмі блізкай беларускаму ўспрыманню была ўкраінская драма- тургія, з якой гледачоў у беларускіх гарадах знаёмілі трупы Міхаіла Старыцкага і Марка Крапіўніцкага. 14.4. Культурныя асяродкі Беларускі. У парэформеннай Беларусі паскорылася фармаванне прафесійнай культуры - галіны творчай дзейнасці мастацкай інтэлі- генцыі. Яна зараджалася ў гарадах. Цэнтрам беларускай прафесій- най культуры выступала Вільня. Але пераважала традыцыйная (на- родная) культура, якая шырокім морам атачала гарады - своеасаблі- выя выспы прафесійнай творчасці. Беларуская вёска зачароўвала даследчыкаў сваімі таленавітымі і адметнымі пабудовамі, ганчар- ствам, адзеннем, ткацтвам, вышыўкай, фальклорам, абрадамі, свя- тамі. У мястэчках і гарадах гэтая культура “сустракалася” з рускай, польскай, яўрэйскай прафесійнымі культурамі, сілкавала іх і сама ўзнімалася на ўзровень прафесійнай. Адбывалася ўзаемаўзбагачэн- не. Назапашваўся багаты матэрыял для развіцця ў Беларусі прафе- сійнай культуры на розных мовах. Інтэлігенцыя беларускага пахо- джання ідэнтыфікавала сябе з беларускай, польскай і рускай культу- рамі. Беларусы зберагалі сваю этнічную адметнасць. У іх не было сва- ёй дзяржавы, але ж былі родная зямля і родная мова, якія іх лучылі, натхнялі на творчую працу і давалі надзею на нацыянальнае сама- сцвярджэнне. Рускі. Найбольш магутныя рускія культурныя асяродкі былі ў га- радах (асабліва губернскіх). Руская ліберальная інтэлігенцыя гурта- валася вакол перыядычных выданняў, музеяў, збіралася на вечары-
124 Перыяд 1863—1904 ны ў прыватных кватэрах. Так, у Віцебску ў 1883 г. было ўтворанае Таварыства аматараўмузычнага і драматычнага мастацтва, у Мінску ў 1899 г. - Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. У 90-х гадах у Мінску жыў і працаваў вядомы рускі пісьменнік Яўтен Чырыкаў. Рускія радыкалы самаахвярна і настойліва вялі рэвалюцыйна-асвет- ніцкую дзейнасць, якая пачыналася ў губернскіх гарадах. Рускі куль- турны ўплыў агортваў і мястэчкі. Ен зыходзіў не толькі ад праваслаў- най, але і ад іудзейскай інтэлігенцыі, якая выступала носьбітам як уласнаяўрэйскай, так і рускай культураў. Землеўладальнікаў з унут- ранай Расіі тут было мала. Рускай культуры гарадоў супрацьстаяла польская культура маёнткаў. Польскі ў маёнтках. Пад дахамі палацаў захоўваліся рукапіс- ныя кнігі на пергаменце, старадрукі на лацінскай і грэцкай мовах, шматтысячныя кнігазборы французскіх, італьянскіх, нямецкіх, рускіх, польскіх выданняў. Адной з найбуйнейшых у краі была бібліятэка Храптовічаў у Шчорсах, дзе ў 1880 г. налічвалася каля 20 тысячаў кніг. Матэрыялы ў сямейных архівах памешчыкаў захоўвалі памяць пра далёкіх продкаў, наведванні польскіх каралёў, паходы Ілжэдзмі- трыя і Напалеона. А ў бачэйкаўскім палацы (Лепельскі павет) старанна зберагалася перапіска Аляксандры Цеханавецкай з Анарэ дэ Бальзакам. Сцены памешчыцкіх пакояў упрыгожвалі карціны вядо- мых мастакоў. Найчасцей гэта былі прадстаўнікі віленскай школы - Ян Рустэм, Францішак Смутлевіч, СымонЧаховіч, Вікенцій Дмахоўскі, інш. Там можна было ўбачыць асобныя працы ці эскізы Леанарда да Вінчы, Пітэра Паўэла Рубенса, Тыцыяна, Рэмбранта і іншых меней славутых, але таленавітых мастакоў усіх часоў і народаў Еўропы. Прак- тычна ў кожнай абшарніцкай сядзібе мелася калекцыя слуцкіх пая- соў. Вялікія музейныя калекцыі старадаўніх каштоўных рэчаў наза- пасілі графы Тышкевічы ў Лагойску, Ян Казімір Завіша ў Кухціцах, графы Чапскія ў Станькаве, графы Пуслоўскія ў Косаве, Аляксандр Ельскі ў Замосці. Графы Тызенгаўзы мелі ў Паставах вялікую арніта- лагічную калекцыю (каля трох тысячаў птушыных чучалаў), якая потым трапіла ў Віленскі музей старажытнасцяў. Шмат якія земле- ўладальнікі трымаліся старажытных мясцовых культурных традыцы- яў і еўрапейскай арыентацыі. Праўда, шляхецкія зборы ў выніку ан- тыпольскай царскай палітыкі апынуліся пасля 1863 г. нібы пад хат- нім арыштам. Імі магла карыстацца хіба што каталіцкая інтэлігенцыя. Гэтае абмежаванне падмацоўвалася ангажаванасцю ўладальнікаў згаданых скарбаў у польскую культуру. Уладальнікі стараліся вывезці
Культура Беларусі. Праблема ўзаемадзеяння 125 свае калекцыі з Расіі. Так, граф Эмерык Чапскі пераправіў у 1894— 1895 гг. свае скарбы са Станькава, што каля Мінска, у Кракаў. Пра- васлаўная інтэлігенцыя не была такая дасведчаная ў сваёй гісторыі і культуры, як каталіцкая. Пра мінулае свайго краю яна ведала з па- дачы рускіх уладаў. Не выпадкова, што праваслаўныя інтэлектуалы заставаліся пераважна ў баку ад беларускага культурнага жыцця. Польскі ў гарадах. Пасля паўстання 1863 г. найбуйнейшыя польскія асяродкі ў гарадах былі зачыненыя. Але інтэлігенцыя, вы- хаваная ў польскай культуры, заставалася. Яна заклала традыцыю “адчыненага дома”. Вяліся дыскусіі, абмяркоўваліся літаратурныя творы, заслухоўваліся даклады. Так, у Мінску сходы адбываліся ў доме бацькоў вядомага беларускага пісьменніка Івана Неслухоўскага (Янкі Лучыны), у прыватнай польскай бібліятэцьі (1863—1894), якая пад- трымлівала сувязь з кнігарняй Элізы Ажэшкі ў Вільні (1879—1882). У 1890—1894 гг. філія мін'скай бібліятэкі працавала ў Бабруйску. У верасні 1900 г. на просьбу групы гараджанаў філія ўзноўленай вілен- скай кнігарні Ажэшкі-Макоўскага разам з польскай чытальняй ад- чынілася ў Мінску. Польскай культурнай традыцыі прытрымлівалася і ўтворанае ў 1876 г. Мінскае сельскагаспадарчае таварыства. Пата- емнае польскае навучанне існавала амаль ва ўсіх значных гарадах Беларусі. У прыватных дамах наладжваліся лекцыі, адкрываліся на- родныя бібліятэкі. Значны асяродак польскай культуры існаваў і ў Гародні. Але з-за моцнага пераследу польскай культуры ў Паўночна- Заходнім краі царскім ўрадам, такія асяродкі былі ў мясцовых гара- дах не такія шматлікія, як, напрыклад, у Кіеве. Яўрэйскі. Натуральна, што духоўна-культурная дзейнасць яўрэ- яў канцэнтравалася ў гарадах вакол шматлікіх сінагогаў, іудзейскіх навучальных установаў, дабрачынных таварыстваў, хатніх бібліятэк, “адчыненых дамоў” інтэлігенцыі. Яўрэйскія ешыботы давалі іудзеям вышэйшую рэлігійную адукацыю. На вучобу ў Валожынскі, Мірскі і Любавіцкі ешыботы прыязджала моладзь з усёй Расіі і з-за яе межаў. У Віцебску на пачатку XX ст. мастак Іегуда Пэн заснаваў мастацкую школу-майстэрню, дзе вучыліся сотні таленавітых юнакоў, сярод якіх былі Марк Шагал і Саламон Юдовіч. Шырокую вядомасць у той час набылі мінскія контары (выканаўцы рэлігійных песень). Іх песні, што гучалі ў мясцовых сінагогах, ігрываблівалі не толькі яўрэяў. У 1879 г. купец I. Нейфах заснаваў у Мінску рамесную вучэльню і яўрэйскую бібліятэку. Буйныя прыватныя яўрэйскія бібліятэкі існавалі ў Магі- лёве, Быхаве. Сярод навукоўцаў пашыранае меркаванне, што яўрэй-
126 Перыяд 1863—1904 ская супольнасць у беларускіх этнічных землях мела сваю адметнасць. У другой палове XIX ст. у яе асяроддзі ўзнікла высокамастацкая літа- ратура на ідыш. Цэнтрамі яўрэйскай культуры выступалі Вільня і Мінск. Менавіта ў гэтых гарадах нараджаўся яўрэйскі сацыялізм і на- цыянальна-вызваленчы сіянісцкі рух. Мястэчкі Беларусітаксама далі яўрэйскай культуры шэраг выдатных дзеячаў. Пачынальнік яўрэй- скай класічнай літаратуры Мендэле Мойхер-Сфорым (1836—1917) быў родам з Капыля, сусветна вядомы мастак Хаім Суцін - са Смілавічаў, знакаміты контар Аўрам Бернштэйн - з Шацка, скрыпач-прафесія- нал I. Жухавіцкі - з Астрашыцкага Гарадка. Іншыя. Татары, як і яўрэі, утваралі ў Беларусі адметную суполь- насць. Яны засвоілі беларускую мову ў якасці гутарковай, але заста- валіся адданымі ісламу і сваёй традыцыйнай культуры. Яны сяліліся ў гарадах (Гародня, Наваградак, Мінск) і мястэчках (Іўе, Мір). У на- цыянальнай прафесійнай культуры татары, як і мясцовыя ўкраінцы, немцы, літоўцы, латышы, цыгане, амаль сябе не праяўлялі. Шматкультурнасць. Прыведзеныя матэрыялы сведчаць пра феномен выжывання нацыянальных культураў ва ўмовах нацыяналь- нага прыгнёту. Пра поўнае дамінаванне рускай культуры ў Беларусі не магло быць і гаворкі. Тут складваўся пласт шматкультурнай інтэ- лігенцыі, прадстаўнікі якога залічалі сябе адначасова да некалькіх культураў. Традыцыя шматкультурнасці існавала на беларускіх зем- лях здаўна. Яна дапамагала народам, якія тут жылі, ратавацца ад поўнай русіфікацыі, а пры спрыяльных умовах магла служыць невы- чэрпнай скарбніцай развіцця беларускай элітарнай культуры.
Палітычная пераарыентацыя на Расію 127 15. ПАЛІТЫЧНАЯ ПЕРААРЫЕНТАЦЫЯ НА РАСІЮ У другой палове XIX ст. заходнееўрапейскія народы адмаўляліся ад рэвалюцыяў як сродку абнаўлення грамадскага ладу і пераходзілі да рэфарматарскіх метадаў і парламентарызму. У Расіі ж, наадварот, пасля няўдалых і не даведзеных да канца рэформаў Аляксандра II колькасць прыхільнікаў рэвалюцыйных пераменаў узрастала. 15.1. Беларускае сялянства і расійскія народнікі Дух незадаволенасці. Умовы жыцця на беларускіх землях скла- даліся так, што царскім рэжымам былі не задаволеныя практычна ўсе пласты насельніцтва. Ад рэакцыйнай нацыянальнай палітыкі цяр- пелі яўрэі, палякі, татары і беларусы-каталікі. Мясцовае сялянства пакутавала ад малазямелля і адміністрацыйных здзекаў. Беларуская інтэлігенцыя, што выходзіла з народных гушчаў, хваравіта рэагава- ла на згаленне вёскі і на занядбанне нацыянальнай культуры. Не- шматлікія рабочыя атрымлівалі за празмерную працу мізэрны заро- бак. Нават прадстаўнікі расійскай адміністрацыі пранікаліся тут ду- хам лібералізму. Сацыялістычная дактрына (народніцтва) і Беларусь. Ба- рацьбу супраць царызму ўзначальвала руская інтэлігенцыя. У пошу- ках шляхоў пераходу да справядлівага грамадства яна захапілася ідэ- яй сацыялізму, якая ўзнікла ў заходнееўрапейскіх краінах. Але для расійскіх сацыялістаў ідэалам служыла не свабода, а сацыяльная роў- насць. У аграрнай Расіі сацыялізм мог быць толькі сялянскі. Ен атрымаў назву народніцтва, заснавальнікамі якога былі Аляксандр Герцэн і Мікалай Чарнышэўскі. Найвышэйшы ўздым рэвалюцыйнай актыўнасці народнікаў прыпаў у Расіі на 70-я - пачатак 80-х гадоў. Расійская сацыялістычная дактрына не магла прыжыцца ў Беларусі, бо тут не было моцных традыцыяў сялянскага абшчыннага жыцця. Мясцовыя вяскоўцы пасля царскай волі і падачак 1863 г. жылі яшчэ болып-менш выцерпна і ўсе свае надзеі на лепшае звязвалі з існую- чым манархічным ладам. Палітызаваная інтэлігенцыя Беларусі жы- ла найперш ідэаламі вольнасці, а не роўнасці, якую абаранялі народнікі. Сялянскае змаганне за зямлю. Сялянскі рух развіваўся на бе-
128 Перыяд 1863—1904 ларускіх землях незалежна ад дзейнасці народнікаў, сам па сабе. Калі да 1863 г. беларускія сяляне змагаліся за волю, то пасля 1863 г. і да канца XIX ст. - выключна за зямлю. Як бы сялянам ні было цяжка, яны стрымліваліся ад захопаў чужой уласнасці і спадзяваліся, што цар сам перадасць ім частку абшарніцкіх земляў. Толькі ў барацьбе за спрэчныя ўгоддзі, якімі карысталіся іх продкі яшчэ ў часы прыго- ну, вяскоўцы дэманстравалі зайздросную ўпартасць. Перасяленне ў Сібір. Зямельная нястача прымушала сялянаў яшчэ на адзін крок адчаю. 3 80-х гадоў яны распачалі масавы рух за перасяленне ў Сібір на “вольныя” землі. У 1896 г. амаль сёмаячастка сялянскага насельніцтва Магілёўскай губерні была гатовая пакінуць родныя мясціны. Спыніць перасяленцаў удалося толькі з дапамогаю войскаў. Дзейнасць расійскіх народнікаў у Беларусі. Народніцкі рух у Беларусі канцэнтраваўся ў гарадах. Тут пад уплывам студэнцкай моладзі, што вучылася ў расійскіх універсітэтах, узнікалі вучнёўскія народніцкія гурткі. Гарадская інтэлігенцыя агітавала сярод рабочых і рамеснікаў - пераважна гарадскіх паўпераў (беднякоў), якія ўспры- малі ідэі сацыялізму болей прыхільна. Асабліва плённа працаваў мінскі гурток Я. Хургіна. Беларусь стала для рускіх народнікаў свое- асаблівай базай. Пасля расколу агульнарасійскай народніцкай ар- ганізацыі “Зямля і воля” (1876—1879) і ўтварэння замест яе дзвюх новых - “Чорнага перадзелу” і “Народнай волі” - у Мінск прыязджаў Георгій Пляханаў. Пасля гарачых спрэчак большасць тутэйшых рэ- валюцыянераў аддзялілася ад “Народнай волі”, якая заклікала да палітычнай барацьбы шляхам тэрору, і падтрымала Георгія Пляха- нава, прадстаўніка “Чорнага перадзелу” - народніцкай арганізацыі, якая ставіла сабе за мэту весці сталую агітацыйную працу сярод ся- лянства для падрыхтоўкі ўзброенага паўстання. У Мінску (1881—1882) працавала падпольная друкарня “Чорнага перадзелу”. Яе выданні рас- паўсюджваліся па ўсёй Расіі. Тут быў наладжаны выраб фальшывых пашпартоў для рэвалюцыянераў Расіі. Узмацнялі свае пазіцыі ў Беларусі і нарадавольцы. У 1882 г. ім удалося стварыць арганізацыю “Народнай волі” ў Паўночна-Заходнім краі з цэнтрам у Вільні. Рэгіянальны орган павінен быў кіраваць народніцкімі гурткамі на беларускіх землях. Але арышты і правалы паралізавалі яго дзейнасць. 3 сярэдзіны 80-х гадоў народніцкі рух перажываў крызіс і слабеў. Яго прадстаўнікі адмаўляліся ад рэвалюцыйных метадаў барацьбы і пераходзілі на пазіцыі лібералізму.
Палітычная пераарыентацыя на Расію 129 15.2. Першыя нацыянальныя праекты Пецярбургскія ініцыятывы. Заснавальнікам сялянскага сацыя- лізму ў Беларусі фактычна быў Вікенцій Канстанцін Каліноўскі. Знайшліся і паслядоўнікі. У 1881 г. створанае пры Пецярбургскім уні- версітэце беларускае зямляцтва звярнулася з адозвай “Да беларускай моладзі”. Студэнты заклікалі сваіх раўналеткаў набліжаць час вызвалення Беларусі, але не рэвалюцыйным, а мірным шляхам. А для гэтага раілі вывучаць жыццё народа, уздымаць яго маральнасць і эканамічны дабрабыт. Прыкладна ў такім самым духу была складзе- ная і гектаграфічная запіска “Пісьмы пра Беларусь” (1882). Яе аўтар хаваўся пад псеўданімам Даніла Баравік. Названыя дакументы скла- даліся не без уплыву прыхільнікаў “арганічнай працы”, погляды якіх набылі вялікую папулярнасць у Полыпчы пасля паўстання 1863 г., і заклікалі да мірнай асветнай і эканамічнай дзейнасці. Пад уплывам расійскіх народнікаў. Левае крыло беларускага зямляцтва не задавальнялася мірнай працай. 1 студзеня 1884 г. яно склала сваю гектаграфічную запіску пад назвай “Пасланне да земля- коў-беларусаў”, падпісаную псеўданімам Шчыры Беларус. У ёй ставі- лася агульная задача дасягнення вольнага жыцця ў Беларусі рэва- люцыйным шляхам, але без канкрэтызацыі. Радыкальнае студэнц- тва Пецярбургскага універсітэта яшчэ ў 1881 г. узнімала пытанне пра стварэнне беларускай народнай партыі на ўзор расійскай “Народнай волі”, якая аб’ядноўвала б усе рэвалю- цыйныя гурткі беларусаў. У стварэнні партыі актыўны ўдзел бралі студэнт з Віцебска Аляксандр Марчанка і нара- даволец Ігнат Грынявіцкі. Але давесці справу да канца не ўдалося. Студэнцкая ініцыятыўная група сутыкнулася з абы- якавасцю мясцовай інтэлігенцыі і суп- рацьдзеяннем прадстаўнікоў “Народнай волі” ў Беларусі. Арганізацыя “Гоман”. Тым не менш, у 1884 г., калі расійскія народнікі практычна страцілі кантроль над пра- вінцыямі, рабілася новая спроба стварэн- ня агульнабеларускай рэвалюцыйнай партыі сацыялістычнага накірунку. гомон. БЬЛОРУССКОЕ содііо-ршвдіш ОБОД. Тытульны ліст часопіса “Гоман”. 1884. № 2. НМГКБ.
130 Перыяд 1863—1904 Меркавалася, што яна аб’яднае ўсе нелегальныя гурткі Беларусі незалежна ад іх нацыянальнага складу і будзе каардынаваць свае дзеянні з “Народнай воляй”. Арганізатарам новай партыі выступіла пецярбургская група выхадцаў з Беларусі “Гоман”. Пад такой самай назвай яна выдала на рускай мове першы нумар падпольнага гектаграфічнага часопіса. Але паліцыя неўзабаве арыштавала болыпую частку чальцоў рэдакцыі. У гоманаўскую групу ўваходзілі студэнты пецярбургскіх вышэйшых навучальных установаў: ура- джэнец Магілёва Хаім Ратнер, які рэдагаваў часопіс, выхаванец слуцкай гімназіі У. Крупскі, С. Нясцюшка-Буйніцкі з Віцебшчыны, М. Стацкевіч з Віленшчыны, Сафронаў і слухачка Вышэйшых жаночых курсаў А. Ратнер. Тыя, хто застаўся на волі, здолелі ўзнавіць выданне часопіса. Другі і апошні нумар “Гомана” выйшаў у канцы 1884 г. Чаму дзейнасць гоманаўцаў прыпынілася, невядома. Але цалкам відавочна, што ім таксама не ўдалося аб’яднаць рэвалюцый- ныя гурткі Беларусі і стварыць агульнабеларускую палітычную партыю. I ўсё ж гоманаўцы пакінулі пасля сябе добрую памяць. Першая тэорыя развіцця беларускай нацыі. Менавіта гэтую тэорыю выпрацавалі сябры “Гомана”, для чаго спатрэбілася сур’ёзная аналітычная праца па вывучэнні як мясцовых традыцыяў вызвален- чай барацьбы, так і публіцыстыкі ўкраінскага нацыянальнага лідэра Міхаіла Драгаманава, рускай народніцкай дактрыны. На думку сяб- раў “Гомана”, нацыі існавалі спрадвеку. Яны - роўныя. Іх нельга па- дзяляць на “вышэйшыя” і “ніжэйшыя”, на “дзяржаўныя” і “недзяржаў- ныя”. I, што вельмі важна, гоманаўцы першыя на поўны голас заявілі аб існаванні самастойнай беларускай нацыі. Яны паказалі, што бела- русы, як і іншыя нацыянальныя супольнасці, маюць сваю мову, куль- туру, тэрыторыю, гістарычнае мінулае. З’яўленне першай беларускай тэорыі нацыі адмаўляла думку тых рускіх народнікаў, якія не лічылі беларускі народ самастойным і не верылі, што ён, такі цёмны і забіты, можа змагацца за захаванне сваёй самабытнасці і дасягненне палі- тычнай незалежнасці. Будучую Беларусь рэвалюцыянеры-беларусы бачылі ў складзе сацыялістычнай Расіі, пабудаванай на грунце федэ- ралізму. Гэта была б краіна свабодных, самастойных, раўнапраўных і добраахвотна аб’яднаных краёў. Гоманаўцы не прымалі нарадаволь- скую ідэю адзінага федэральнага ўрада, бо баяліся дыктату рускай нацыі, але дапускалі магчымасць стварэння агульнарасійскага зака- надаўчага сходу. Пастулат аб праве нацыяў на палітычную самастой- насць, які абвясціў у 1830-х гадах Францішак Савіч, напаўняўся го-
Палітычная пераарыентацыя на Расію 131 манаўцамі канкрэтнай палітычнай праграмай. Свае ідэалы беларус- кія рэвалюцыянеры імкнуліся ажыццявіць шляхам рэвалюцыйнай барацьбы ўсіх прыгнечаных народаў імперыі супраць агульнага во- рага - самаўладства. Перагрупоўка сілаў апазіцыі. Пасля 1863 г. характар палітыч- най апазіцыі царызму ў Беларусі істотна змяніўся. Сепаратызм зя- мельнай арыстакратыі быў прыдушаны. Наўзамен яшчэ болын па- грозліва для царскай манархіі ўзвысілася апазіцыйнасць, якая ахоп- лівала цяпер практычна ўсё грамадства. У рэчышчы гэтай плыні на- бірала сілу і новая генерацыя барацьбітоў за нацыянальную незалеж- насць Беларусі. 15.3. Як марксізм пашыраўся ў Беларусі Распаўсюджванне новага вучэння ў Беларусі. У тыя часы шмат хто лічыў, што выхад Расіі з крызісу могуць забяспечыць марксізм ці рабочы сацыялізм. 3 новым вучэннем беларуская інтэлі- генцыя пазнаёмілася ў народніцкіх гуртках 70-х гадоў. Потым у Бе- ларусі пачалі распаўсюджвацца ідэі польскай марксісцкай партыі “Пралетарыят”, якую ў 1882 г. стварыў Людвік Варынскі. А неўзабаве завязаліся стасункі і з рускай марксісцкай арганізацыяй “Вызвален- не працы”, якую ў 1883 г. за мяжой заснаваў Георгій Пляханаў. Марксізм ці нацыяналізм? Марксізм патрабаваў пралетарска- га інтэрнацыяналізму. Ва ўмовах Расіі гэта азначала, што рэвалю- цыйнае прадстаўніцтва нацыянальна прыгнечаных народаў павінна было адмовіцца ад сваіх нацыянальных інтарэсаў і цалкам падпа- радкавацца рускаму партыйнаму цэнтру. Марксізм у рускім варыян- це быў па сваёй сутнасці вучэннем імперскім, антынацыянальным. У далейшым ён прывёў да таго, што лёс Расіі апынуўся ў руках дэ- нацыяналізаваных элементаў (рускіх, яўрэяў, грузінаў, армянаў і іншых), якія ледзь не загубілі нацыянальнае жыццё ў вялікай краіне. Але ў канцы XIX ст. адмоўныя вынікі марксізму яшчэ ніхто не мог прадбачыць. Што да альтэрнатыўнага шляху аб’яднання ўсіх анты- царскіх сілаў - не на пралетарскай, а на нацыянальнай аснове - дык ён уяўляўся неверагодным. Ідэю добраахвотнага пагаднення нацыяў у барацьбе за ліквідацыю рускай імперыі і дасягненне яе народамі палітычнай незалежнасці рускія рэвалюцыянеры ігнаравалі. Стаўка рабілася на цэнтралізаванае фармаванне пралетарскай арміі дзеля барацьбы за ператварэнне царскай імперыі ў імперыю сацыяліс- тычную і пашырэнне яе межаў да сусветных маштабаў.
132 Перыяд 1863—1904 Марксізм - ідэалогія паўпераў. Рабочы сацыялізм не мог знайсці сабе спрыяльную глебу сярод сельскагаспадарчых працаўні- коў, рассыпаных па вёсках, маёнтках і фальварках. Толькі ўбеларускіх гарадах і мястэчках, якія поўніліся яўрэйскай пралетарызаванай бед- натой, ён знаходзіў спачуванне. Штучна сціснутыя з 1882 г. у межах гарадскіх паселішчаў яўрэйскія рабочыя з цяжкасцю здабывалі кава- лак хлеба і пакутавалі ад беспрацоўя. Разам з імі нястачу цярпелі і рабочыя іншых нацыяў. Але беларусы складалі толькі каля 9% рабо- чага прамысловага люду мясцовых гарадоў. Барацьба рабочых за паляпшэнне дабрабыту. Першыя страй- кі адбыліся ў 70-х гадах. Побач з яўрэйскім пралетарыятам актыўна страйкавалі хрысціянскія рабочыя чыгуначных майстэрняў Мінска, Гомеля, Пінска. Самая вялікая стачка XIX ст. у межах Беларускага краю адбылася ў 1895 г. у Беластоку. У ёй удзельнічала да 20 тыс. рабочых-тэкстылыпчыкаў, сярод якіх былі яўрэі, немцы, палякі, бе- ларусы. Аднак рабочы рух у Беларусі па складзе яго ўдзельнікаў быў пераважна яўрэйскі, бо і сярод прамысловых работнікаў болыпасць тут складалі яўрэі. Старыя яўрэйскія рэлігійныя брацтвы ператвара- ліся ў патаемныя страйкавыя касы (зародкі будучых прафсаюзаў). Яны падтрымлівалі збяднелых і бастуючых. Першая такая каса ўзнікла ў сярэдзіне 80-х гг. сярод мінскіх слесараў. Паступова вакол страйкавых касаў гуртаваліся першыя марксісцкія арганізацыі. Пашырэнне марксізму сярод рабочых. Ужо на пачатку 80-х гадоў сотні рабочых Мінска наведвалі марксісцкія асветніцкія гурткі. 3 канца 80-х гадоў у Беларусі з’явіліся марксісцкія лістоўкі і брашуры на ідыш. У 1895 г. у Мінску рабочыя адзначылі Першамайскае свята. Марксісцкія партыі ў Беларусі. Кожная нацыя прыстасоўва- ла марксісцкую дактрыну да сваіх інтарэсаў. Створаная ў 1892 г. Польская партыя сацыялістычная (ППС) пашырала свой уплыў на заходнюю Беларусь і першая паставіла пралетарскую салідарнасць на службу ідэі ўзнаўлення Польшчы ў межах 1772 г. У 1897 г. у Вільні была закладзеная яўрэйская рабочая партыя пад назвай “Агульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве і Полыпчы”, а сцісла - Бунд (Саюз). Крыху пазней Цэнтральны камітэт партыі вымушаны быў перабрацца з Вільні ў Мінск. Бунд набыў вялікі ўплыў на яўрэйскіх рабочых. Выра- таванне свайго народа Бунд звязваў з сацыялістычнай Расійскай імпе- рыяй. Таму адразу пасля свайго афармлення Бунд пачаў захады па стварэнні рускай марксісцкай партыі. Першы з’езд Расійскай сацыял- дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП) адбыўся ў 1898 г. у Мінску,
Палітычная пераарыентацыя на Расію 133 найважнейшым цэнтры Бунда. Менавіта Бунд узяў на сябе ролю тэх- нічнага арганізатара з’езда, а потым увайшоў у склад РСДРП як аў- таномная адзінка. Літоўскія сацыял-дэмакраты ад удзелу ў з’ездзе адмовіліся, ППС не запрашалася. Пазней увесь Цэнтральны камітэт партыі і амаль усе дэлегаты трапілі ў турму. За імі паліцэйскія аген- ты сачылі яшчэ з Мінска. Тым не менш, у Беларусі пачалі ўзнікаць расійскія сацыял-дэмакратычныя арганізацыі, якія, праўда, знаходзі- ліся пад бундаўскай апекай. Гэта не магло падабацца рускім сацыял- дэмакратам, якія самі ггрэтэндавалі на вярхоўнае кіраўніцтва рабо- чым рухам у Беларусі і ва ўсёй Расіі. Іх новы лідэр Уладзімір Ульянаў (Ленін) на П з’ездзе РСДРП, штопраходзіўу 1903 г., пайшоў на раскол партыі, абы толькі сцвердзіць у яе шэрагах дух дэспатызму (дыктату- ры пралетарыяту) і безумоўнага падпарадкавання цэнтру. Частка дэлегатаў на чале з Л. Мартавым і Г. Пляханавым выступілі супраць. Яны арыентаваліся на ідэалы памяркоўнага рабочага сацыялізму еўрапейскага ўзору, але засталіся ў меншасці. З’езд не ўлічыў нацыянальных інтарэсаў яўрэйскай сацыял-дэмакратыі, і Бунд вый- шаў са складу РСДРП. Ленінцы (бальшавікі) бралі курс на захаванне Расійскай імперыі пад сваім кіраваннем. Замацаванне ў Беларусі рускай сацыял-дэмакратыі. Адра- зу пасля II з’езда РСДРП у дзейнасці сацыял-дэмакратычных аргані- зацыяў Беларусі пачаліся перамены. Замест старых прабундаўскіх ствараліся новыя, падпарадкаваныя перавыбранаму кіраўніцтву РСДРП. Рабілася гэта рукамі рускіх рэвалюцыянераў і тых бундаў- цаў, што перайшлі ў шэрагі расійскай партыі. 3 1903 г. у Гомелі пра- цаваў Палескі камітэт РСДРП, а з 1904 г. у Вільні - Паўночна-За- ходні камітэт РСДРП. Кожны з іх кіраваў мясцовымі сацыял-дэма- кратычнымі арганізацыямі ў сваім рэгіёне. Дзяржаўны сацыялізм (зубатаўшчына). Не толькі новае кіраў- ніцтва РСДРП, але і царскі ўрад імкнуліся падпарадкаваць сабе Бунд, які стаяў на чале вельмі шырокага і добра арганізаванага яўрэйскага рабочага руху. Калі Уладзімір Ленін дзейнічаў ад імя расійскіх сацы- ял-дэмакратаў, то Сяргей Зубатаў, як працаўнік дэпартамента палі- цыі, - ад імя ўрада. Побач з рэпрэсіямі рабілася спроба абмежаваць рабочы рух эканамічнымі патрабаваннямі да прадпрымальнікаў. За адмову ад палітычнай барацьбы (супраць цара і ўрада) Сяргей Зуба- таў абяцаў не перашкаджаць рабочым праводзіць эканамічныя стачкі. У 1902 г. у Мінску пад наглядам паліцыі ўтварылася Яўрэйская неза- лежная рабочая партыя. У яе шэрагах у той час было больш рабочых,
134 Перыяд 1863—1904 чым у Бундзе. Многія рэвалюцыянеры трапілі тады за краты па дано- сах зубатаўцаў. Нідзе зубатаўшчына не набыла такіх памераў, як у Беларусі (Мінск, Вільня, Гародня, Беласток). У Ярцаве Смаленскай губерні былі нават створаныя брацтвы рабочых для барацьбы з ‘‘кра- молай”. I ўсё ж зубатаўшчына не змагла прадухіліць рэвалюцыйнага ўздыму. Яўрэйскі нацыяналізм. Былі спробы звязаць рабочы рух з сіяніз- мам, ідэалогіяй нацыянальна-вызваленчай барацьбы яўрэйскага народа. Пасля Усерасійскага з’езда сіяністаў у Мінску (1902) утвары- лася фракцыя ці партыя рабочых-сіяністаў (паалей-сіён). Бундаўцы на сваім IV з’ездзе (1901) таксама ўхвалілі імкненне яўрэйскага наро- да да культурна-нацыянальнай аўтаноміі. Але пераважная большасць членаў Бунда заставалася на пазіцыях міжнароднага пралетарскага інтэрнацыяналізму, які рэальна вёў іх да поўнага падпарадкавання рускім сацыял-дэмакратам. Яўрэі шукалі ў будучай Расійскай сацыя- лістычнай імперыі дапамогі ва ўзнаўленні старажытнай іудзейскай дзяржавы ў Палесціне, але магчымасць аўтаномнага жыцця ў воль- най і незалежнай Беларусі ім не бачылася. Праўда, беларускі нацыя- нальна-вызваленчы рух тады толькі нараджаўся. 15.4. Неанародніцтва. Абвастрэнне крызісу Фармаванне партыі эсэраў. Беларусь была ўсё ж краем сялян- скім. Таму па меры збяднення вёскі тут пашыраліся і ідэі сялянскага сацыялізму. У 1899—1900 гг. у Мінску і яго ваколіцах дзейнічала Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі (РППВР) неанародніц- кага накірунку. А ў 1904 г. у горадзе на Свіслачы ўжо сфармавалася рэгіянальная Паўночна-заходняя арганізацыя партыі сацыялістаў- рэвалюцыянераў (ПСР - эсэраў). У Смаленску адкрылася Цэнтраль- нае бюро Сялянскага саюза ПСР. Для эсэраў, як і для народнікаў, шлях да сацыялізму ўяўляўся праз усерасійскае сялянскае паўстанне і сель- скую абшчыну. Праўда, яны прызнавалі неабходнасць супрацоўніц- тва сялянаў з рабочымі і інтэлігенцыяй, але, у адрозненне ад гома- наўцаў, ужо не ставілі так востра пытання аб праве прыгнечаных на- родаў на самавызначэнне. Усё мясцовае сялянства было для эсэраў рускім. Зараджэнне беларускага сацыялізму. I рускія, і палякі імкну- ліся прывабіць нешматлікіх беларускіх інтэлігентаў у свае партыі. Але ўзнікала разуменне неабходнасці ўласнай нацыянальнай палітычнай
Палітычная пераарыентацыя на Расію 135 арганізацыі. У 1902 г. пры садзеянні польскіх сацыялістаў (ППС) у асяродцзі беларускіх студэнтаў Пецярбурга ўзнікла Беларуская рэва- люцыйная партыя (БРП) на чале з Вацлавам Іваноўскім. Яна, праў- да, нагадвала хутчэй асветніцкі студэнцкі гурток. У сваёй польска- моўнай адозве “Да інтэлігенцыі” члены БРП заклікалі адукаваных беларусаў польскай культуры вярнуцца да мовы сваіх продкаў ды за- няцца выданнем беларускіх газэтаў і кніжак. У той жа год у сталіцу Расіі на вучобу прыехалі браты Антон і Іван Луцкевічы з Мінска і Алаіза Пашкевіч з ваколіцаў Ліды. Яны і дапамаглі Вацлаву Іваноў- скаму падрыхтаваць перпгы нумар “Свабоды”, якая павінна была стаць органам БРП. Беларуская газэта была надрукаваная Вацлавам Іва- ноўскім у сябе на радзіме, у вёсцы Лябёдка Лідскага павета, на гек- тографе. Але ўвесь наклад нумара пад націскам бацькі Іваноўскага давялося знішчыць. Захаваліся ўсяго два асобнікі. Пазней дайшло да суперніцтва паміж Вацлавам Іваноўскім і братамі Луцкевічамі, якія былі не задаволеныя польскім уплывам. БРП перажывала крызіс. Вацлаў Іваноўскі заняўся асветніцтвам, а Луцкевічы заснавалі ў Мінску новае палітычнае аб’яднанне - Беларускую рэвалюцыйную грамаду (БРГ), якая, аднак, не выявіла актыўнай дзейнасці. Першая беларуская партыя. Але паступова ў Вільні, Мінску і Пецярбурзе - трох цэнтрах беларускага палітычнага руху - раслі аб’яд- наўчыя настроі. Урэшце гэта прывяло да ўтварэння ў 1903—1904 гг. Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), якая паказала сябе як сапраўды першая нацыянальная партыя беларусаў. Апроч ужо вядомых дзеячаў, да ліку яе стваральнікаў і кіраўнікоў належалі сту- дэнт Рыжскага політэхнічнага інстытута Аляксандр Уласаў, беларускі пісьменнік Карусь Каганец (Казімір Кастравіцкі), мінскі рабочы Віктар Зелязей, селянін з вёскі Блонь Ігуменскага павета Мікалай Цеханавецкі, а таксама віленскі гімназіст Алесь Бурбіс. Шмат хто з іх знаходзіўя пад уплывам моднага тады марксізму. Толькі ствараць беларускую рабочую партыю не было сэнсу. Сялянская нацыя магла займець у адпаведнасці з тагачаснымі палітычнымі арыенцірамі толькі партыю сялянскага сацыялізму. У той жа час гэта была і партыя нацыянальнага сацыялізму, бо ставіла за мэту дасягненне беларускім народамяк сацыяльнай (эканамічнай), так і нацыянальнай роўнасці. Стварэнню першай беларускай партыі дапамагалі сябры ППС Ежы Іваноўскі, Рамуальд Мілер, Леон Малеўскі і іншыя. Але польскім са- цыялістам не ўдалося схіліць грамадаўцаў да прыняцця ідэі федэра- цыі Беларусі з Полыпчай. БСГ патрабавала палітычнай свабоды для
136 Перыяд 1863—1904 беларусаў і ўсіх народаў Расіі. Да канца XIX ст. беларуска-польскі федэралізм быў канчаткова выціснуты федэралізмам беларуска- расійскім. I гэта было ў значнай ступені вынікам таго, што беларускае сялянства так і не прыняло варожага вобраза Расіі, які ствараўся на працягу XIX ст. палітычнымі лідэрамі Беларусі польскай культуры. Пачатак шматпартыйнай агітацыі. Палітьгчнае афармленне рэвалюцыйных сілаў у Беларусі завершылася ў 1903 г. 3 гэтага часу і распачалася іх шырокая практычная дзейнасць сярод рабочых і сяля- наў. Асноўнай формай агітацыі стала друкаванае слова. Рэвалюцый- ная літаратура была пераважна рускамоўная. I толькі ППС ды БСГ звярталіся да сялянаў па-беларуску і гэтым пераймалі традыцыю “Му- жыцкай праўды” Каліноўскага. Перарастанне эканамічнага крызісу ў палітычны. Партый- ная агітацыя спрыяла росту рэвалюцыйных настрояў як сярод гара- джанаў, так і сярод вяскоўцаў. Але асноўнай крыніцай іх незадаволе- насці быў эканамічны крызіс, які выбухнуў на пачатку XX ст. Ен пры- вёў да беспрацоўя і рэзкага зніжэння матэрыяльнага дабрабыту лю- дзей. Сацыяльна-палітычная напружанасць у краі павялічылася яшчэ болып, калі ў 1904 г. пачалася руска-японская вайна, якая закрыла для прамысловых прадпрыемстваў Беларусі сібірскі рынак збыту (з-за мілітарызацыі чыгункі) і выклікала мабілізацыю моладзі на фронт. •ккк Такім чынам, у 1863—1904 гг. палітычнае падпарадкаванне Бе- ларусі Расіі істотна папоўнілася падпарадкаваннем культурным, а потым і эканамічным. Працэс універсалізацыі грамадскага жыцця назіраўся тады ва ўсіх еўрапейскіх краінах. Толькі ў шматнацыяналь- най імперыі, якой была Расія, ён меў ненатуральны характар і мог ажыццяўляцца пераважна гвалтоўнымі метадамі. Але нават у змроч- най атмасферы русіфікацыі беларусы не толькі тэарэтычна абгрунта- валі ідэалы самастойнага палітычнага жыцця (маецца на ўвазе дзей- насць “гоманаўцаў”), але і распачалі за гэтае жыццё палітычнае зма- ганне (дзейнасць БСГ). Русіфікацыя не спыніла станаўленнябеларус- кай нацыі. Праз рускую мову пашыралася асветніцтва. Інтэнсіўна вывучалася гісторыя і культура краю. Навуковыя даследаванні пера- конвалі ў адметнасці беларусаў, якія, урэшце, набылі ў канцы XIX ст. уласную саманазву. Для інкарпарацыі Беларусі ў склад Расіі спатрэ- білася цэлае стагоддзе. I гэта было стагоддзе вялікіх выпрабаванняў беларускага духу.
IV. ПЕРЫЯД ПАСКОРАНАЙ МАДЭРНІЗАЦЫІІМПЕРЫІ IНАЦЫЯНАЛЬНАГА САМАСЦВЯРДЖЭННЯ БЕЛАРУСАЎ. 1905—1914 16. БЕЛАРУСЬ У РЭВАЛЮЦЫІ 1905—1907 гг. Няўдалыя нацыянальна-вызваленчыя паўстанні палякаў нібыта дыскрэдытавалі сябе. Беларускія патрыёты ў пошуках новага шляху для свайго народа прыйшлі да сацыялістычнай дактрыны і пераары- ентацыі з Полыігчы на Расію. Выспявала ўсерасійскае выступленне бедных супраць багатых (сацыяльная рэвалюцыя). 16.1. Канец народнага цярпення Выступленні гараджанаў. Расстрэл шэсця пецярбургскіх рабо- чых з сем’ямі да цара 9 студзеня 1905 г. скалануў усю краіну. Хваля стачак і мітынгаў пратэсту ахапіла і гарады Беларусі. Рабочыя распа- чалі веснавы наступ на прадпрымальнікаў і дамагаліся падвышэння заробкаў і скарачэння рабочага дня да 9-10 гадзінаў. Ахвотна ўдзель- нічалі яны і ў палітычных выступленнях салідарнасці з працоўнымі Расіі. Але, у адрозненне ад рускіх губерняў, Саветы рабочых дэпута- таў тут не ўзнікалі. Адной з прычынаў гэтаму была нацыянальная стракатасць гараджанаў. Першы сялянскі з’езд. У сакавіку 1905 г. грамадаўцы (сябры БСГ) сумесна з эсэрамі сабралі ў Мінску сялянскі з’езд. Дэлегаты пад уплывам эсэраў прыйшлі да высновы, што атрымаць зямлю можна толькі сілай, у выніку звяржэння царызму сумеснымі намаганнямі з сялянствам Расіі. Але грамадаўцы былі праціўнікамі гвалтоўных ме- тадаў. Падчас дыскусіі шмат хто падтрымаў Грамаду. Аграрная пра- грама так і не была прынятая. Сялянаў заклікалі абвяшчаць забас- тоўкі і патрабаваць ад землеўладальнікаў часткі ўраджаю, а пры ад- мове захопліваць абшарніцкую маёмасць (у тым ліку і зямлю). З’езд
138 Перыяд 1905—1914 выказаўся за паўсюднае стварэнне па вёсках брацтваў ці саюзаў, а для кіравання імі стварыў Беларускі сялянскі саюз. Дзейнасць сацыялістычных партыяў сярод сялянаў. Для па- шырэння рэвалюцыйнай дзейнасці сярод вяскоўцаў увесну-улетку 1905 г. у Мінску і Вільні былі створаныя Першы і Другі краёвыя камі- тэты БСГ. Грамадаўцы выступалі адзіным фронтам з бундаўцамі, эсэ- рамі, членамі ППС і меншавікамі. Сяляне ахвотна збіраліся на палі- тычныя сходы і мітынгі. Дзеячы БСГ заклікалі іх на ўзор замежных краінаў дамагацца дэмакратычных свабодаў, устаноўчага сходу, усе- агульнага навучання на бацькоўскай мове. Першая хваля сялянскіх выступленняў. Улетку 1905 г. бела- рускую вёску ахапілі забастоўкі. Яны складалі амаль палову ўсіх ся- лянскіх выступленняў таго часу. Такога ніколі не было. Асабліва вы- лучалася Гарадзеншчына, дзе знаходзілася шмат сельскагаспадарчых рабочых. Адным з першых аграрных страйкаў у Беларусі ў маёнтку Шчорсы Наваградскага павета кіраваў вядомы дзеяч БСГ Алесь Бурбіс. Парабкі і падзёншчыкі звычайна патрабавалі павелічэння заробкаў, але адначасова спадзяваліся і на тое, што прымусяць аб- шарнікаў падзяліцца зямлёй. Менавіта ўлетку 1905 г., пасля ўздыму сялянскага руху ў Беларусі, грамадаўцы адмовіліся ад лозунга “Пра- летарыі ўсіх краінаў, яднайцеся!” і ўзялі на ўзбраенне іншы - “Пра- цавітая бедната ўсіх краёў, злучайся’”. БСГ пачала глядзець на сябе як на сялянскую партыю. Не цураліся грамадаўцы і беларускіх рабочых. 16.2. Рэвалюныя на ўздыме Перарастанне ўсерасійскай стачкі ў паўстанне. У кастрыч- ніку 1905 г. адбылася Усерасійская палітычная стачка. У Беларусі першыя ў барацьбу ўключыліся чыгуначнікі. Іх падтрымалі фабрыч- ныя і рамесныя рабочыя. 17 кастрычніка Мікалай П (1894—1917) вымушаны быў падпісаць Маніфест, у якім абяцаў сваім падданым палітычныя свабоды і сапраўдны парламент - Дзяржаўную думу з заканадаўчымі правамі. А на другі дзень пасля абвяшчэння Маніфе- ста на Прывакзальнай плошчы ў Мінску салдаты па загадзе губерна- тара Паўла Курлова расстралялі ўдзельнікаў мітынгу. Каля 100 ча- лавек было забіта і каля 300 паранена. Кульмінацыяй падзеяў рэва- люцыйнага 1905 г. стала Снежаньскае ўзброенае паўстанне ў Маск- ве. Яно суправаджалася ўсерасійскай чыгуначнай стачкай. У Бела-
Бсларусь у рэвалюцыі 1905—1907 гг. 139 Казачы. патруль на вуліцах Мінска. Кастрычнік 1905 г. НМГКБ. русі блізкае да паўстання становішча было ў Баранавічах, Гомелі, Мінску. Дзейнасць БСГ. Абвастрэнне палітычнага крызісу ў Расіі пад- іптурхнула БСГ канкрэтней сфармуляваць сваю палітычную прагра- му. Абвяшчалася неабходнасць палітычнай аўтаноміі Беларусі з сей- мам у Вільні і культурна-нацыянальнай аўтаноміі этнічных групаў краю ў складзе Расійскай імперыі. У якасці ўзору выкарыстоўвалася праграма аўстрыйскай сацыял-дэмакратыі. У канцы года БСГ аргані- завала ў Мінску сваю друкарню. Кіраваў ёю Фелікс Стацкевіч, які на- вучыўся друкарскай справе ў Галіцыі, куды спецыяльна пасылаўся партыяй. Вялікім поспехам карысталіся грамадаўскія ўлёткі з рэва- люцыйнымі вершамі Алаізы Пашкевіч (Цёткі) “Мора”, “Хрэст на сва- боду”, “Пад штандарам”. Па прыкладзе БСГ на беларускай мове да вяскоўцаў звярталіся акруговыя сялянскія арганізацыі РСДРП. Тое ж рабілі літоўскія сацыял-дэмакраты. Расійскія сацыялісты прыкла- далі шмат намаганняў, каб падштурхнуць беларусіх сялянаў да аг- рарнага тэрору - падпалу і рабаванню маёнткаў, захопу абшарніцкіх земляў. Грамадаўцы ж імкнуліся накіраваць сялянскія выступленні ў рэчышча антыўрадавай барацьбы, а з землеўласнікамі змагацца цы- вілізаваным спосабам - з дапамогай сельскагаспадарчых забастовак. I невыпадкова. Амаль усе лідэры БСГ паходзілі з беларускай шлях-
140 Перыяд 1905—1914 ты, выхаванай на традыцыях талерантнасці і павагі да чужой маё- масці. Антыабшарніцкія настроі вяскоўцаў. Найбольш збяднелыя і тыя, хто папрацаваў на фабрыках і ў вугальных шахтах, а таксама моладзь былі настроеныя агрэсіўна. Аграрны тэрор канцэнтраваўся пераважна на ўсходзе Беларусі, дзе было шмат адходнікаў і агітавалі расійскія партыйцы. Адчай і безвыходнасць часам штурхалі сялянаў ісці пад кулі, каб толькі ўтрымаць захопленыя (звычайна спрэчныя) землі. У снежні 1905 г. - студзені 1906 г. сялянская кроў пралілася на барозны 17 маёнткаў. Тым не менш, аграрны тэрор у беларускай вёс- цы не атрымаў шырокага распаўсюджання. Ен выкарыстоўваўся пе- раважна супраць найбольш ненавісных і непрымірымых землеўла- дальнікаў. У вясковым асяроддзі, за выключэннем пралетарызаванай моладзі, заўсёды шанавалася беражлівае стаўленне да дабра. Сяляне спадзяваліся атрымаць зямлю праз царскі закон. Барацьба сялянаў за дэмакратычнае самакіраванне. У кан- цы 1905 г. валасныя праўленні пачалі выходзіць з-пад падпарадка- вання павятоваму і губернскаму начальству. Сяляне адмаўляліся ад падаткаў, вылучалі патрабаванні да ўрада і землеўласнікаў, прымалі пад уплывам агітатараў БСГ прыгаворы аб навучанні дзяцей на род- най мове. А ў студзені 1906 г. Алесь Бурбіс аб’явіў у Мейшагольскай воласці Віленскага павета Беларускую Рэспубліку. Але грамадаўцам не хапала свядомых беларускіх працаўнікоў, каб іх практычная дзей- насць сярод сялянаў была настолькі ж прыкметная, як у эсэраў ці чле- наў РСДРП. Таму беларускія сацыялісты аб’ядноўвалі свае намаганні з эсэрамі, заклікалі вяскоўцаў уступаць у эсэраўскі Усерасійскі сялянскі саюз, створаны ў жніўні 1905 г. Пераход рэакцыі ў наступленне. Пасля задушэння Снежань- скага паўстання ў Маскве пачаліся расстрэлы, арышты, высылкі. У Беларусі, апроч таго, мясцовыя ўлады арганізавалі яўрэйскія паг- ромы ў Гомелі, Беластоку, Оршы, Рэчыцы. У спецыяльнай улётцы гра- мадаўцы перасцерагалі беларускіх сялянаў ад удзелу ў пагромах. У студзені 1906 г. карная экспедыцыя на чале з губернатарам Гагма- нам прайшлася па Магілёўшчыне. У шэрагу вёсак Клімавіцкага па- вета на шляху карнікаў узнікалі барыкады. Гагмана здзіўляла, што сяляне паводзілі сябе, нібы ніякай улады не было. I царскія сатрапы падпальвалі сялянскія будынкі, цэлыя вёскі, секлі бунтаўшчыкоў роз- гамі, а то і забівалі без суду і следства.
Беларусь у рэвалюцыі 1905—1907 гг. 141 16.3. Ад барыкадаў да рэвалюцыйнага парламентарызму Спад рабочага руху. Пасля Снежаньскага паўстання царскі ўрад з дапамогаю арыштаў і турмаў вынішчаў палітычную аназіцыю, а змаганне пралетараў скіроўваў на дасягненне матэрыяльнага дабра- быту. Але гэты ўрад паказваў сваю няздольнасць вырашыць аграр- нае і нацыянальнае пытанні. А таму, калі рабочыя і супакойваліся, дык сялянства і інтэлігенцыя ўскраінаў імперыі хваляваліся. Выбары ў I Думу. Правыя. Выбарыпраходзілі на пачатку 1906 г. У барацьбе за галасы беларускага насельніцтва царскі ўрад абагпраўся на “Саюз рускага народа” (чарнасоценцаў). У іх шэрагі траплялі ўраднікі, праваслаўнае духавенства, стараверы і часта крымінальныя элементы. 3 чарнасоценцамі актыўна супрацоўнічалі мясцовыя групы акцябрыстаў. Усе яны змагаліся за захаванне манархіі пад лозунгам “Расія для рускіх” і ні пра якія рэформы чуць не хацелі. Лібералы. Актыўна ўключылася ў перадвыбарчую барацьбу ў Беларусі партыя кадэтаў. Яе ідэалам была канстытуцыйная манар- хія з двухпалатным парламентам. Кадэты выступалі за частковае ад- чужэнне памешчыцкіх земляў па рыначным кошце. Яны адмаўлялі нацыянальную дыскрымінацыю народаў Расіі, але права на дзяржаў- ную аўтаномію распаўсюджвалі толькі на Фінляндыю і Полылчу. Па- літычная праграма кадэтаў у пэўнай ступені адпавядала інтарэсам беларускіх заможных сялянаў і зрусіфікаванай інтэлігенцыі права- слаўнай веры. Найболыны ўплыў партыя мела ў Магілёўскай губерні. Каталіцкія колы беларускага заможнага сялянства і інтэлігенцыі гур- таваліся на пазіцыях хрысціянскай дэмакратыі. На пачатку 1906 г. яны ўтварылі канстытуцыйна-каталіцкую партыю Беларусі і Літвы на чале з віленскім біскупам баронам Эдвардам Ропам. Партыя вы- лучыла праграму, блізкую да кадэцкай. Эдвард Роп выступаў за вы- працоўку літаратурнай беларускай мовы. Вялікі поспех хрысціянскія дэмакраты мелі ў Віленскай і Гарадзенскай губернях, дзе іх падтрым- лівалі нават рабочыя. Як паслядоўнікі Эдварда Ропа, так і кадэты былі прыхільнікамі палітычных рэформаў і ворагамі сацыялізму. Левыя. Дума адкрывала магчымасць пэўнай парламенцкай ба- рацьбы за дэмакратычную перабудову Расіі. Аднак левыя партыі ўсё яшчэ спадзяваліся на рэвалюцыйнае звяржэнне самаўладдзя і байка- тавалі Думу. Сярод іх была і БСГ. Праўда, рэвалюцыйнасць грама- даўцаўне магла не пахіснуцца ў выніку паражэнняў, рэпрэсіяў, ідэа-
142 Перыяд 1905—1914 лагічнага націску ўрада. Альтэрнатывай рэвалюцыі рабілася рэфор- ма. Перамены ў краіне прывялі да перагляду аграрнай праграмы БСГ. Гэта адбылося на II з’ездзе партыі ў Мінску ў канцы 1905 г. - пачатку 1906 г. Ужо не гаварылася, як раней, што атрымаць зямлю сяляне змогуць толькі сілай (узброеным шляхам). Па прыкладзе іншых са- цыялістаў грамадаўцы не прызнавалі права прыватнай уласнасці на зямлю, але і тут рабіліся адступленні: дазвалялася пажыццёвае ка- рыстанне (арэнда). БСГ заставалася адзінай партыяй, якая патраба- вала палітычнай аўтаноміі Беларусі ў складзе расійскай дзяржавы, вызваленай ад царскага ярма. З’езд абраў ЦК партыі ў складзе чаты- рох асобаў: Антон і Іван Луцкевічы, Вацлаў Іваноўскі і Алесь Бурбіс. У шэрагі грамадаўцаў уліваліся вучнёўская моладзь і настаўніцкая інтэлігенцыя Віленшчыны, Міншчыны, Гарадзеншчыны. Пазіцыі беларускіх дэпутатаў у Дзяржаўнай думе. Першы расійскі парламент (Дума) пачаў працаваць у красавіку 1906 г. Кадэ- ты, якія атрымалі большасць дэпутацкіх крэслаў і ад Беларусі, і ад Расіі ў цэлым, не задавальнялі імкненні прадстаўнікоў прыгнечаных народаў Расіі да палітычнай незалежнасці. А таму многія дэпутаты нацыянальных ускраінаў праігнаравалі кадэцкую фракцыю і ўтварылі сваю - фракцыю аўтанамістаў. Да яе далучылася ледзь не палова з 36 дэпутатаў ад Беларусі, сярод якіх вылучаўся пінскі землеўласнік Ра- ман Скірмунт. Ідэя аўтаноміі Беларускага краю існавала не толькі злева (БСГ), але і ў лагеры лібералаў (шляхта, ксяндзы). Паказальна, што большасць сялянаў-дэпутатаў ад Беларусі не падтрымала прапа- новы эсэраў і “трудавікоў” (сяброў левай партыі народніцкага кірун- ку) аб нацыяналізацыі і ўраўняльнасці зямлі, у чым было вельмі заці- каўленае рускае сялянства. Сярод сялянскіх дэпутатаў ад Беларусі пераважалі прыватнаўласніцкія ідэалы. Ва ўрадавай жа аграрнай праграме прадугледжваўся шэраг захадаў па ліквідацыі абпгчынна- га землеўладання і замацавання прыватнаўласніцкіх правоў, але пра значнае пашырэнне сялянскага зямельнага надзлу гаворка не вяла- ся. Таму дэпутаты адмовілі ўраду ў падтрымцы, і ён 9 ліпеня 1906 г. разагнаў Думу, абвясціўшы новыя выбары. 16.4. Рэвалюцыя ў стане крызісу Другая хваля сялянскіх выступленняў. Колькасць сялянскіх выступленняў ўлетку 1906 г. набліжалася ў Беларусі да ўзроўню па- пярэдняга года. Асноўнай формай барацьбы зноў былі забастоўкі. Яны
Беларусь у рэвалюцыі 1905—1907 гг. 143 праводзіліся больш арганізавана, бо кіраваліся сялянскімі групамі рэвалюцыйных партыяў, якія ствараліся па беларускіх вёсках. I гэта нягледзячы на тое, што сяляне, у адрозненне ад рабочых, не мелі пра- ва на эканамічныя забастоўкі і што па вёсках кружылі карныя атра- ды. Забастовачныя адозвы БСГдрукавала не толькі па-беларуску, але і па-літоўску, каб сялянскія выступленні беларуска-літоўскага сумеж- жа былі болей дзейсныя. Настаўніцкі сход у Мікалаеўшчыне. Улетку 1906 г. пад уздзе- яннем грамадаўскай прапаганды народныя настаўнікі Беларусі са- браліся ў Вільні на з’езд і ўтварылі свой таемны саюз. Яго мэтай была барацьба за беларускую школу і нацыянальную самасвядомасць ся- лянства. Пазней Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч) спрабаваў закласці ў роднай Мікалаеўшчыне Мінскага павета аддзел саюза, але сход настаўнікаў быў выкрыты паліцыяй, і пісьменніку давялося адседзець разам са сваімі паплечнікамі тры гады ў мінскім астрозе. Спад сялянскага руху. Восенню ўдала прайшлі “бульбяныя” за- бастоўкі, якімі кіравала БСГ. Але пад канец года вясковыя партый- ныя і пазапартыйныя арганізацыі былі вынішчаныя. А чарговы набор у войска вымеў з вёсак і рэвалюцыйную моладзь. Сялянскі рух згортваўся. Трэба было думаць пра новыя формы змагання з царызмам. БСГ пачала ствараць легальныя прафсаюзы ся- род сялянаў і мінскіх рамеснікаў. Першыя беларускія газэты. Рэвалюцыя дала грамадаўцам маг- чымасць распачаць выданне першай легальнай беларускай газэты “Наша доля”. Яна выходзіла ў Вільні з 1 ве- расня да 18 лістапада 1906 г. і рэдага- валася братамі Луцкевічамі і Цёткай пры ўдзеле іншых лідэраў партыі. Першы нумар газэты меў 10-тысячны наклад. Яго хутка разабралі. Часткова газэта рассылалася сялянам па пошце. Асобныя нумары партыйнага органа БСГ, на думку віленскага цэнзара, “нагадвалі падпольныя пракламацыі”. На сёмым нумары “Наша доля” была забароненая. Але ў лістападзе па даручэнні віленскіх кіраўнікоў БСГ Аляксандр Уласаў адразу пачаў выдаваць новую штотыднёвую Алаіза Пашкевіч (Цётка). 3 архіва А.А. Наліваева.
144 Перыяд 1905—1914 легальную газэту “Наша ніва”. Яе першая перадавіца пачыналася з абяцання служыць усяму пакрыўджанаму беларускаму народу, змагацца за яго нацыянальную і сацыяльную роўнасць праз Дзяржаў- ную думу. Беларускія сацыялісты адыходзілі ад пастулатаў класавай барацьбы, рэвалюцыі і рабілі крок да нацыянальнай скіраванасці і парламенцкіх метадаў вырашэння праблемаў. Пачатак эвалюцыі да агульнанацыянальнай платформы. У хадзе рэвалюцыі стала відавочным, што агульнанацыянальныя інтарэсы беларускай, пераважна сялянскай, нацыі (вынішчэнне паўпрыгонных перажыткаў у землеўладанні і дзяржаўным ладзе) былі мацнейшыя за супярэчнасці паміж багатымі і беднымі. Палітычная неэфектыўнасць пралетарскага інтэрнацыяналізму і кансалідацыя болей шматлікіх суседзяў - рускіх і палякаў - па нацыянальных крытэрыях прымушала і БСГ браць на сябе функцыю агульна- нацыянальнай партыі. Аднак грамадаўцы не імкнуліся стаць на пазіцыі нацыянальнага эгаізму. Іх партыя і прафсаюзы заставаліся адкрытымі для ўсіх жадаючых. Лідэры БСГ адмаўляліся ад сацыя- лізму расійскага дэспатычнага ўзору, ад класавай барацьбы і рабілі выбар на карысць нацыянальна-вызваленчага руху і еўрапейскага парламентарызму. I ўсё ж БСГ заставалася пераважна сялянскай партыяй. Выбары ў II Думу. У выбарах II Думы (1907) левыя сілы не правялі ніводнага дэпутата ад Беларусі. Ідэі сацыялізму не надта вабілі мясцовых сялянаў. Іх пісьмовыя звароты (наказы) у Думу чарговага склікання паказалі, што беларуская вёска не прымала ліквідацыі прыватнай уласнасці на зямлю і не заўсёды падтрымлівала заклікі да знішчэння памешчыцкага землеўладання. Сяляне дамагаліся не адмены, а карэннага пераразмеркавання прыватнага землеўладання. Беларускія сяляне галасавалі за прарускіх (у значнай ступені пад прымусам) і прапольскіх кандыдатаў. Гэты факт адкрыў перад грамадаўцамі пагрозлівую перспектыву расколу нацыі. Стала відавочнай неабходнасць гуртавання нацыянальнай інтэлігенцыі і выхавання ў сялянскім асяроддзі нацыянальнай самасвядомасці. Крызіс рускага парламентарызму. Перад Другой думай, што адкрылася ў лютым 1907 г., паўсталі тыя ж праблемы, што і перад Першай - знайсці выхад з аграрнага і нацыянальнага крызісу. Агуль- нага паразумення дэпутатаў і паміж сабой, і з урадам не адбылося. Патрабаванні польска-беларускіх аўтанамістаў аднавіць Каралеўства Польскае з уласным заканадаўчым сеймам і даць беларускім,
Беларусь у рэвалюцыі 1905—1907 гг. 145 літоўскім і ўкраінскім губерням шырокае самакіраванне выклікалі адмоўную рзакцыю нават у сялянскіх дэпутатаў Міншчыны. Не падт- рымлівала польскі аўтанамізм і “Наша ніва”, асцерагаючыся ўзмац- нення ўплыву каталіцкіх памешчыкаў. У цэлым Дума зайшла ў палі- тычны тупік і 3 чэрвеня, як і яе папярэдніца, была разагнаная ўра- дам. Чарговыя выбары планавалася правесці па новым, яшчэ болып рэакцыйным выбарчым законе, які ўводзіўся без згоды дэпутатаў. Урад перастаў лічыцца з апазіцыяй, бо за яе плячыма ўжо не стаяў рэвалю- цыйны рухнарода. Спадзяванні на веснавы ўздым сялянства не спраў- дзіліся. Рэвалюцыя пацярпела паражэнне. Урокі рэвалюцыі для нацыянальна-вызваленчага руху. Са- цыялістычны варыянт барацьбы бедных супраць багатых не прывёў да звяржэння царызму ў Расіі і нацыянальнага вызвалення яе наро- даў. Варыянт нацыянальнага саюза бедных з багатымі супраць цара, відавочна ж, быў эфектыўнейшы, але недаацэньваўся. Аграрнае пы- танне засланіла нацыянальнае. Збяднелае беларускае сялянства ахвя- равала нацыянальнай незалежнасцю дзеля набыцця хоць нейкага кавалка зямлі з рук рускага цара. Аднак элементы вайны ўскраінаў супраць цэнтра ў першай расійскай рэвалюцыі ўсё ж прысутнічалі. Чэрава рускай дзяржавы было няздатнае ператравіць шматлікія эт- насы і спарадзіць новую інтэграваную расійскую нацыю. 1905 год даў першы сімптом нястраўнасці. Ен запачаткаваў ідэалы незалежнасці. I ўсё ж ні беларускі народ, ні беларуская інтэлігенцыя тады яшчэ не ўсведамлялі, што яны павінны быць разам дзеля агульнай нацыяналь- най справы, вышэйшай за народныя жаданні і інтэлігенцкія тэорыі.
146 Перыяд 1905—1914 17. У АПОШНІМ БЛЯСКУ ЦАРСКАЙ ІМПЕРЫІ Хоць праграме выхаду з рэвалюцыйнага крызісу, прапанаванай урадам Пятра Сталыпіна, супрацьстаяў цэлы шэраг праграмаў апазі- цыйных партыяў, яна атрымала маўклівую згоду большасці насельні- цтва, а сам прэм’ер - нечуваныя паўнамоцтвы ад цара. I гэтага было дастаткова, каб кабінет Пятра Сталыпіна за кароткі тэрмін (1906— 1911) вывеў імперыю на ўзровень стабільнага і болып-менш цывілі- заванага жыцця, якога яна ніколі раней не ведала. 17.1. Палітычны адказ на небяспеку развалу імперыі Вынішчэнне палітычнай апазіцыі. Паслярэвалюцыйная стабі- лізацыя пачыналася ў Расіі з жорсткай барацьбы супраць партыяў, якія арыентаваліся на нелегальныя метады барацьбы за ўладу. У Беларусі ў выніку рэпрэсіяў дзейнасць бальшавікоў, меншавікоў і эсэраў з 1908 г. фактычна зусім прыпынілася і была ўзноўленая толькі ў 1917 г. Нават шэрагі бундаўцаў істотна парадзелі. Адны былі арыш- таваныя, другія далучыліся да шырокай яўрэйскай хвалі эміграцыі ў Амерыку. Шмат каго расчараваў факт, што найстарэйшы чалец ЦК Бунда Каплінскі, як высветлілася, быў правакатар. Бундаўцы пакі- далі рэвалюцыйную справу і браліся за развіццё яўрэйскай культуры, пашырэнне мовы, дамагаліся культурна-нацыянальнай аўтаноміі. Яшчэ падчас рэвалюцыі такі ж паварот зрабіла і іншая нацыяналь- ная партыя краю - Беларуская сацыялістычная грамада. Грамадаў- цы абвясцілі пра роспуск партыі і згуртаваліся вакол газэты “Наша ніва”. Расчараванне рэвалюцыяй і марксізмам выяўлялася і сярод той часткі расійскай інтэлігенцыі, што аб’ядналася вакол зборніка “Вехі”. Яго аўтары папракалі рэвалюцыянераў за тое, што іх шлях вёў у ніку- ды, і заклікалі звярнуліся да нацыянальных традыцыяў. Рэакцыйны курс у нацыянальнай палітыцы. Захаванне пас- ля 1905 г. царскай улады азначала і захаванне Расійскай імперыі. Царызм і рускі імперыялізм не маглі існаваць адзін без аднаго. Пётр Сталыпін, які пачынаў сваю службовую кар’еру ў Беларусі, узяў цвёр- ды курс на ўмацаванне вялікай Расіі. Праводзілася палітыка строга- га падпарадкавання ўскраінаў цэнтру. Увосень 1913 г. усю імперыю ўскалыхнуў судовы працэс над кіеўскім яўрэем М. Бэйлісам. Беларус- кія яўрэі ў дзень суду пачалі агульны пост і забастоўку пратэсту. Урэш-
У апошнім бляску імперыі 147 це М. Бэйліс, абвінавачаны паклёпнікамі ў .забойстве хрысціянскага хлопчыка нібыта ў рытуальных мэтах, быў апраўданы. Царская “верацярплівасць”. Прыняты 17 красавіка 1905 г. за- кон аб верацярплівасці выклікаў у Беларусі масавы пераход у ката- ліцкую веру былых уніятаў, якіх раней гвалтам загналі ў праваслаўе. Мясповыя ўлады забаранілі каталіцкаму архібіскупу Шэмбеку пера- мяшчэнне па Беларусі. Для барацьбы з пашырэннем каталіцызму ствараліся праваслаўныя брацтвы. Царква прываблівала вернікаў тым, што арганізоўвала харавыя спёвы, хрэсныя хады. Адкрываліся таварыствы цвярозасці, ладзіліся народныя чытанні, дзе безупынна гучалі пропаведзі вернасці праваслаўю і рускаму цару. Тым не менш, толькі ў Віленскай губерні з 1905 да 1909 г. у каталіцызм перайшло каля 18 тыс. чалавек. Рым выказваўся за ўзнаўленне ў Расіі уніяцтва, але праваслаўная царква не дапусціла гэтага, бо баялася, што не выт- рымае канкурэнцыі на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўска- га. А гэта азначала, што беларусы (як і ўкраінцы) па-ранейшаму не карысталіся поўным правам на свабоднае веравызнанне. Новы закон толькі паглыбляў рэлігійны раскол беларусаў. Іх паланізацыя праз акаталічванне ўзмацнялася, а русіфікацыя, якая праводзілася пра- васлаўнай царквой, не слабела. Працэс русіфікацыі праваслаўных беларусаў узмацняўся яшчэ й тым, што яны цалкам ўраўноўваліся ў правах з рускімі. Быць рускім рабілася выгодна. Дыскрымінацыя беларускай мовы. Самабытнасць беларуска га народа, як і ўкраінскага, упарта не прызнавалася. Права на выкла- данне сваёй мовы ў якасці асобнага прадмета ў школах заходніх губерняў у 1905 г. атрымалі. толькі палякі і літоўцы (закон ад 1 мая). Праўда, на роднай мове дазвалялася выкладаць закон Божы, але ў гарадах ніводзін беларус гэтага не патрабаваў, а ў вёсках гаворка малапісьменных і блізкіх да сялянскага жыцця святароў была дзет- кам і так зразумелая. Царызм і пасля рэвалюцыі не пайшоў на ад- крыццё дзяржаўных беларускіх школаў, не даваў ходу беларускай мове. Ва ўсіх дзяржаўных установах (у тым ліку навучальных) раз- маўлялі па-руску. А таму арганізацыя прыватных беларускіх школаў, за якія так змагаўся нацыянальны дзеяч Сяргей Палуян, не мела для бацькоў практычнага значэння. Узмацненне русіфікацыі праз адукацыю. У расійскай сістэме адукацыі назіраліся станоўчыя змены. Пачатковыя царкоўна-прыход- скія школы замяняліся народнымі вучэльнямі свецкага характару. Па- шыралася прафесійнае навучанне. Вялікую папулярнасць набывалі
148 Перыяд 1905—1914 такія сярэднія навучальныя ўстановы, як камерцыйныя вучэльні. Нобач з настаўніцкімі семінарыямі пачалі адчыняцца настаўніцкія інстытуты - у Віцебску (1910), Магілёве (1913) і Мінску (1914), якія фактычна давалі сярэднюю спецыяльную адукацыю. 3 1911 г. пачало дзейнічаць Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інсты- тута, дзе Аляксей Сапуноў чытаў курс гісторыі Паўночна-Заходняга краю. Яго гадаванцы атрымлівалі няпоўную вышэйшую адукацыю. Віцебскае аддзяленне супрацоўнічала з такім самым аддзяленнем у Смаленску. Расійская школа заставалася найважнейшым сродкам русіфікацыі. Што да беларускага сялянства, дык яно заставалася ад- гароджванае ад сярэдняй і вышэйшай адукацыі - не толькі ў сувязі з недастатковасцю пачатковых школаў і немагчымасцю заплаціць за навучанне, але і з-за тых дадатковых намаганняў, якія даводзілася рабіць, каб авалодаць ненатуральнай і чужой для сябе рускай мовай. Руская сярэдняя школа ў Беларусі не мела надзейнага грунту і не магла задаволіць патрэбаў нацыянальнага развіцця беларусаў. Выбарчае права. Паслярэвалюцыйная Расія захоўвала парла- менцкае прадстаўніцтва. Новы выбарчы закон (3 чэрвеня 1907 г.) аб- мяжоўваў лік дэпутатаў ад ускраінаў. Выбары ў Дзяржаўную думу ў Беларусі фактычна адбываліся па нацыянальных спісах - рускім, польскім, яўрэйскім. Беларускі спіс не складаўся ўвогуле. Беларусы- каталікі праходзілі па польскім спісе, а праваслаўныя беларусы, пе- раважна сяляне, - па рускім. Царызм абмяжоўваў каталікоў, а гэта давала адпаведную перавагу ў выбарчай барацьбе мясцовым вяскоў- цам праваслаўнай веры, якіх запісвалі ў рускія. Нідзе сяляне не мелі такога шырокага прадстаўніцтва ў царскіх Думах, як у Беларусі. Яны ўступалі ва ўрадавыя партыі. А беларускія нацыянальныя дзеячы, не маючы падтрымкі масаў, былі адлучаныя ад парламенцкай дзейнасці. Таму невыпадкова, што на выбарах у ПІ Думу перамогу на беларускіх землях атрымала праўрадавая партыя (80% мандатаў). Значная коль- касць месцаў дасталася ўтворанай у 1907 г. каталіцкай Краёвай партыі Літвы і Беларусі. Тое самае паўтарылася падчас выбараў у IV Думу. Увядзенне зрусіфікаванага земства. У барацьбе з “польскім за- сіллем” у заходніх губернях Пётр Сталыпін абапіраўся на заможных праваслаўных сялянаў. Праз распаўсюджанне на гэты рэгіён рускага выбарнага земства ён хацеў павысіць іх ролю ў мясцовым самакіра- ванні і палепшыць побыт праваслаўнай вёскі, каб яшчэ мацней прывязаць яе жыхароў да Расійскай імперыі. Прычым агульнарасій- скае земскае палажэнне ад 12 чэрвеня 1890 г. істотна мянялася: уво-
У апошнім бляску імперыі 149 дзіліся выбары па “рускай” і “польскай” курыях, а маёмасны цэнз вы- баршчыкаў зніжаўся ўдвая. Значыць, і тут мясцовыя сяляне атрымлі- валі пэўныя саступкі. Прадстаўнікі “рускай” курыі займалі ў земствах 2/3 месцаў, “польскай” - 1/3. Хлапаманскі законапраект Сталыпіна выклікаў рашучую незадаволенасць расійскіх памешчыкаў, і толькі пад вялікім націскам самога прэм’ера цар падпісаў яго. У 1911 г. рэ- фармаванае бясстанавае земства, як ужо вядома, уводзілася толькі ў Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губернях. Урад баяўся, што ў за- ходняй Беларусі яно апынецца ў руках землеўладальнікаў польскай культуры. Земства нібыта акрэсліла сферу ўплыву Расіі на беларускіх землях, якую ёй удалося адваяваць у выніку 120-гадовай барацьбы з беларусамі і палякамі. Вынікі сталыпінскай рэакцыі для беларускага адраджэн- ня. Пасля 1905 г. русіфікацыя Беларусі спалучалася з пэўнымі палі- тычнымі саступкамі і не набыла такіх памераў, як пасля 1863 года. Беларусы-каталікі пакідаліся ў адносным спакоі, а праваслаўныя ру- сіфікаваліся ранейшымі метадамі. Аднак у цэлым нацыянальныя праблемы беларускага і іншых народаў не рашаліся, а таму ператва- раліся для імперыі ў міны запаволенага дзеяння. 17.2, Сталыпінская рэформа Мэта рэформы. Хоць натуральны прырост насельніцтва Беларусі на пачатку XX ст. зменшыўся, але вёска задыхалася ад перанаселе- насці. Дваране захоўвалі зямельныя латыфундыі, а значыць, і экана- мічную ўладу ў краі. У 1905 г. ім належала каля 41% усёй зямлі. Пры- кладна такое самае становішча складалася ў іншых раёнах імперыі. Каб не чапаць памешчыцкага дабра і расчысціць дарогу для сялян- скага прадпрымальніцтва, прапаноўвалася знешне простае выйсце - узбагаціць адных сялянаў за кошт другіх, а для гэтага распусціць аб- шчыну і палегчыць пераход здрабнелых надзелаў беднякоў ва ўлас- насць заможных вяскоўцаў. Абеззямеленых павінны былі прыняць га- рады і прамысловыя цэнтры, а таксама Сібір, куды наладжвалася масавае перасяленне. А астатнія мусілі перабрацца на хутары або, не пакідаючы сядзібы ў вёсцы, аб’яднаць свае ворныя землі ў адзін пале- так (“водруб”). Ажыццяўленне гэтых даўно вядомых ідэяў і распачаў кабінет Пятра Сталыпіна на тэрыторыі еўрапейскай Расіі. Разбурэнне абшчыны. Згодна з царскім указам ад 9 лістапада 1906 г. сяляне атрымалі права на выхад з абшчыны. Урад даваў .зра-
150 Перыяд 1905—1914 зумець, што спадзяванні на дармавыя нарэзкі - марныя; зямлю мож- на толькі кушць. I ў 1909—1911 гг. абшчыну пакідалі дзесяткі тыся- чаў сялянаў Магілёўшчыны і Віцебшчыны. Сяляне ўсходняй Бела- русі ахвотна вярталіся да традыцыйных зямельных адносінаў, за- кладзеных яшчэ аграрнай рэформай 1557 года. Усяго ў гэтых дзвюх губернях да 1915 г. замацавалі зямлю ў асабістую ўласнасць 48% аб- шчынных двароў, тады як у цэлым па Расіі - 22%. Для сялянаў Вілен- скай, Гарадзенскай і Мінскай губерняў, дзе абшчынаў не існавала, сталыпінская рэформа не мела істотнага значэння. Хутарызацыя. Яшчэ ў канцы XIX ст. пад уплывам Прыбалтыкі і Полыігчы хутары пашырыліся на Віцебшчыне, Аршаншчыне і Гара- дзеншчыне. За дзесяць гадоў сталыпінскай рэформы іх узнікла ў бе- ларускіх губернях каля 128 тысячаў, ці 12% ад усіх сялянскіх двароў. 1 гэты паказчык быў вышэйшы за агульнарасійскі (10%). Амаль кожны хутаранін меў патрэбу ў крэдыце. Ен могстаць на ногі толькі пры інтэн- сіўнай і добра арганізаванай працы, набыўшы навейшыя прылады і хоць бы мінімум агранамічных ведаў. Забітай і непісьменнай вёсцы такія перамены даваліся вельмі цяжка. Дзяржава дапамагала, але была не такая багатая, каб забяспечыць усіх, хто жадае. Не кожнаму хапала працавітасці, цярплівасці і спрыту. Да 1915 г. каля 36% гаспа- дароў, што выйшлі на хутары і водрубы, прадалі сваю зямлю болей спрытным. Пазбаўляліся жабрацкіх надзелаў і бедныя вяскоўцы. Сялянскія перасяленні. Бедната рэдка адважвалася на далё- кае падарожжа. Дзяржава дапамагала грашыма на праезд. Але зноў- такі ў недастатковым памеры і не ўсім. Таму паўперы, насуперак раз- лікам урада, канцэнтраваліся ў прамысловых цэнтрах еўрапейскай Расіі. А ў Сібір ехалі гаспадары сярэдняй рукі, якія любілі зямлю, умелі на ёй працаваць, але не маглі ва ўмовах зямельнай нястачы разгар- нуць сваю дзейнасць. За 1904—1914 гг. з пяці заходніх губерняў пера- сялілася каля 368 тыс. чалавек, большасць была з усходняй іх часткі. Былыя абшчыннікі літаральна за бесцань прадавалі сваё дабро і імкнуліся на волю, як мага далей ад ненавісных памешчыкаў і земскіх начальнікаў, ад абрыдлай апекі абшчыннай вярхушкі. Знаходзіліся сярод перасяленцаў і заможнікі, якія мелі патрэбу ў большай прасто- ры для прадпрымальніцтва. Багацейшыя ў першую чаргу і замацоў- валіся на новых месцах. А Беларусь страчвала найбольш прад- прымальных людзей. Тым, каго жыццё прымушала лічыць кожную капейку, даводзілася цяжэй. Каля 11% перасяленцаў вярнулася ў 1907—1914 гг. у Беларусь. Сотні тысячаў найлепшых беларускіх ра^еі.пеі
У апошнім бляску імперыі 151 сялянаў, адарваных ад родных мясцінаў, выкарыстоўваліся царызмам для эканамічнага ўздыму сібірскіх прастораў. Паводле перапісу 1926 г., у Канскай акрузе жыло 13% беларусаў, у Тулуноўскай - 14%, у Орскай - 16%. А насельніцтва Усурыйскага краю яшчэ на пачатку XX ст. на 5/6 было беларускае. Усяго за 50 гадоў, што папярэднічалі першай сусветнай вайне, з Беларусі выбыла за Урал болып за мільён чалавек. Другі струмень сялянскіх перасяленцаў накіроўваўся на захад - у ЗША, Канаду, Бразілію, Аргенціну. Значная іх частка по- тым вярталася на радзіму з заробленымі грашыма. Агульная коль- касць беларусаў-эмігрантаў 1914 г. за межамі Расійскай імперыі ацэнь- ваецца на круглы мільён. А ўсяго на пачатку XX ст. за межамі Беларусі шукалі кавалак хлеба больш за два мільёны яе сыноў і дачок. I гэта адбывалася тады, калі рускі ўрад праводзіў аграрную каланізацыю Беларусі. Пры Сталыпіне з дзяржаўных земляў тут быў створаны спецыяльны фонд для рускіх перасяленцаў. Адпаведнае заданне па пашырэнні рускага землеўладання меў і Сялянскі банк. 17.3. Перамены ў вёсны Пашырэнне здабыткаў цывілізацыі. У сваёй масе вяскоўцы і на пачатку XX ст. заставаліся людзьмі цёмнымі і прыдушанымі непа- мернай працай. У перадавых краінах таго часу ўжо склаўся цэлы пласт фермерства, які вёў гаспадарку на прамысловай аснове і меў прыстой- ныя ўмовы жыцця - мураваныя дамы, электрычнасць, фабрьгчныя вырабы спажывання. У Расіі ж толькі асобныя сяляне пачыналі мя- няць лапці на боты, лучыну на газоўку, саламяную страху на чарапіч- ны дах. Шырылася выкарыстанне плугоў і жалезных баронаў. Замож- ныя гаспадары набывалі арфы, малатарні і вельмі рэдка - жняяркі. Павышэнне сялянскай зацікаўленасці ў выніках працы. За- мацаванае за сялянамі ў выніку сталыпінскай рэформы права пры- ватнай уласнасці на зямлю спрыяла інтэнсіфікацыі земляробства. 3 1907 г. вяскоўцы перасталі плаціць выкупныя плацяжы за былую памешчыцкую зямлю. Запачаткоўваўся кааператыўны рух. У 1909, 1910, 1912, 1913 гадах былі сабраныя багатыя ўраджаі. Вылучаліся прадпрымальныя сяляне. Сялянскіх выступленняў супраць памеш- чыкаў амаль не назіралася. I не толькі з-за ўрадавых рэпрэсіяў. Рэ- форма і эканамічны ўздым у краіне спакушалі заняцца ўладкаван- нем новага жыцця. Ілюзіі ўзбагаціцца за кошт буйных землеўладаль- нікаў знікалі.
152 Перыяд 1905—1914 Сяляне Мінскай губерні. Пачатак XX ст. Аддзел рукапісаў бібліятэкі Віленскага універсітэта. Капіталізацыя сялянскай вытворчасці. Пэўныя палёгкі сяля- нам дазволілі ім упершыню за болып як стогадовае панаванне Расіі весці болып-менш паспяховую канкурэнтную барацьбу з мясцовымі памешчыкамі на сельскагаспадарчым рынку. У параўнанні з другой паловай XIX ст. памешчыцкае землеўладанне крыху скарацілася, а сялянскае, побач з купецкім і мяшчанскім, узрасло. Абшарнікі страцілі магчымасць карыстацца таннай рабочай сілай. Аплата сельскагаспа- дарчых рабочых трымалася пасля рэвалюцыі на высокім узроўні. Гэта прымушала памешчыцкія гаспадаркі станавіцца на шлях інтэнсіфі- кацыі. Па ўраджайнасці жыта вяскоўцы выходзілі на ўзровень памеш- чыцкіх палёў. Услед за памешчыкамі яны пашыралі пасевы бульбы, якая давала амаль трэць збору ўсёй Расіі. Бульба ішла на адкорм свіней. На іх адкорме і продажы сяляне няблага зараблялі і пераўзы- ходзілі ў гэтай справе абшарнікаў, не кажучы ўжо пра яўрэйскіх ганд- ляроў, якія адпаведна свайму рэлігійнаму закону да свініны не даты- каліся. Месцамі вяскоўцы аб’ядноўваліся ў малочныя арцелі. Жывё- лагадоўля рабілася паўнапраўнай галіной іх гаспадаркі. Для сяля- наў Віцебшчыны добрай падмогай заставалася вырошчванне лёну і канопляў на продаж у замежжа.
У апошнім бляску імперыі 153 Фермерская гаспадарка перамагае латыфундысцкую. Бела- русь знаходзілася нібы на вялікай дарозе, па якой правозілася шмат таннага збожжа. I сэнс беларускай гаспадаркі, на думку гісторыка Мітрафана Доўнар-Запольскага, заключаўся ў тым, каб вытворчасцю болып інтэнсіўных культураў і прадуктаў жывёлагадоўлі не толькі запоўніць недахоп у збожжы, але і атрымаць пэўныя грашовыя лішкі. Не ўсе памешчыкі з гэтай задачай спраўляліся. Агульная тэндэнцыя была такой, што сялянская гаспадарка больш паспяхова набывала рыначны характар і ўзмацнялася за кошт абшарніцкай. Па звестках сельскагаспадарчага перапісу 1916 г. (без Гарадзеншчыны) беларус- кія сяляне засейвалі болып як 90% усей ворыўнай плошчы, давалі пры- кладна такую ж долю збораў збожжа і бульбы. 3 1900 г. па 1916 г. працэнт сялянскай жывёлы ў агульным статку ўзрос: коней - з 80 да 95, кароў - з 73 да 94, авечак - з 81 да 98, свінней - з 81 да 97%. На пачатку XX ст. Беларусь стала экспарцёрам мяса, масла, сыра, яек, яблыкаў. Яе дабрабыт трымаўся на працы сялянства. Узрослая кан- курэнтаздольнасць сялянскай гаспадаркі звужала сферу дзейнасці паўпрыгонніцкіх маёнткаў і абяцала добры падмурак для нацыяналь- нага адраджэння. Але як у часы сярэднявечча беларусы страцілі сваю зямельную арыстакратыю, што стала служыць польскай ідэі, так на пачатку гэтага стагоддзя яны пачалі страчваць мясцовае фермерства, якое хілілася на бок рускіх або польскіх патрыётаў. Беларускія лідэ- ры, аднак, яшчэ захоўвалі шанец прадухіліць негатыўныя працэсы. 17.4. Індустрыялізацыя Прамысловы ўздым. У 1909—1913 гг. Расія перажывала пра- мысловы ўздым, які ахапіў і Беларусь. Аграрная рэформа пашырыла мясцовы рынак. Калі збяднелыя найчасцей набывалі толькі тавары спажывання, дьгк фермеры, апроч таго, яшчэ і сродкі вытворчасці. Рост цэнаў на сельскагаспадарчыя прадукты павялічваў пакупную здоль- насць вёскі. Усё гэта вяло да таго, што капіталы беларускіх купцоў, якія абслугоўвалі эканоміку ўсёй імперыі, паступова вярталіся на ра- дзіму і ўліваліся ў тутэйшую прамысловасць. Для адкрыцця буйных прамысловых прадпрыемстваў звычайна ствараліся акцыянерныя та- варыствы пры ўдзеле замежных капіталаў. У 1908—1913 гг. сярэдне- гадавы прырост прамысловай вытворчасці Беларускага краю складаў каля 14%. Гэта неверагодна высокі паказчык, вышэйшы, чым па Расіі ў цэлым.
154 Перыяд 1905—1914 Асноўныя галіны прамысловасці. Вядучае месца ў Беларусі па-ранейшаму займала харчовая вытворчасць. Індустрыялізацыя Бе- ларусі прывяла да скарачэння экспарту сыравіны, якую пачалі апра- цоўваць на месцы. У першую чаргу гэта тычылася драўніны, асноўна- га багацця Беларускага краю. Уладальнік тартака ў мястэчку Міка- шэвічы Мазырскага павета Д. Агаркаў прадаваў драўляныя скрыні (тару) у Маскве, Харкаве, Адэсе, Лондане, Парыжы. Беларусь забяс- печвала ўсю заходнюю частку Расіі запалкамі і паперай. На Добруш- скай (Гомельскі павет) паперні працаваў вядучы ў Расіі інжынер-тэх- нолаг Антон Стульгінскі (1851—1915), ураджэнец Беларусі. Вялікі попыт мела беларускае шкло. На Нёманскай гуце (Лідскі павет) вы- рабляліся прадметы раскошы з крышталю высокай мастацкай якасці. Паспяхова працавалі Парэцкая суконная фабрыка ў Пінскім павеце, лёнапрадзільная фабрыка “Дзвіна” ў Віцебску. Металаапрацоўчая прамысловасць карысталася прывазной сыравінай, але попыт на яе прадукцыю быў настолькі вялікі, што выдаткі акупляліся цалкам. На аснове саматужных майстэрняў засноўвалася прамысловае і сельска- гаспадарчае машынабудаванне. У Пінску працаваў суднабудаўнічы завод. Мясцовыя прадпрымальнікі ўзяліся за асваенне вытворчасці прадметаў побыту. Хуткае пашырэнне сферы паслугаў пакідала мес- ца і для дробнай вытворчасці. Лёнапрадзільная фабрыка “Дзвіна” ў Віцебску. НМГКБ.
У апошнім бляску імперыі 155 Некаторыя асаблівасці. Рамесніцкія вырабы часта з поспехам спаборнічалі з фабрычнымі, бо каштавалі танней. Іх ахвотна куплялі вяскоўцы. У 1913 г. саматужная вытворчасць Беларусі давала больш за палову валавай прамысловай прадукцыі, у той час як па ўсёй Расіі - менш за трэць. Нягледзячы на поспехі індустрыялізацыі, Беларускі край заставаўся аграрным. Напярэдадні періпай сусветнай вайны на долю прамысловасці прыпадала каля 20% нацыянальнага даходу. Болыпасць прамысловых прадпрыемстваў знаходзілася ў руках яўрэ- яў, землеўладальнікаў польскай культуры і замежных прадпрымаль- нікаў, якія былі далёкія ад нацыянальных праблемаў беларусаў. Бе- ларускі рух не мог фінансавацца за коіпт прамысловых прыбыткаў. 17.5. Развіццё гарадскога жыішя Асаблівасці гарадской эканомікі. Прамысловасць спрыяла ро- сту гарадоў. У значныя прамысловыя цэнтры ператвараліся Беласток, Мінск, Віцебск, Гародня, Пінск, Гомель, Брэст, Бабруйск, Барысаў. Але ў Беларусі фабрычна-заводская вытворчасць размяшчалася пера- важна ў сельскай мясцовасці - бліжэй да крыніцаў сыравіны, памешчыцкіх капіталаў і танных сялянскіх рук. А гарады заставалі- ся зболыпага гандлёва-адміністрацыйнымі, чым прамысловымі ася- родкамі. Яны ўражвалі іпматлікасцю пераважна яўрэйскіх крамаў. Памеры урбанізацыі. Доля насельніцтва, якое жыло ў гарадах і мястэчках Беларусі, узрасло з 14% у 1897 г. да 16% у 1913 г. Працэнт тых, хто не займаўся земляробчай працай быў тут вышэйшы, чым у Расіі ў цэлым. Але гэта тлумачыцца не эканамічнымі прычынамі, а тым, што Беларусь знаходзілася ў межах аседласці яўрэяў, якім, як вядома, не дазвалялася сяліцца па-за гарадамі. Для параўнання зга- даем, што ў Вялікабрытаціі ў той час у гарадах жыло болып за палову насельніцтва. Нацыянальны склад гараджанаў. Скучанасць яўрэяў у гара- дах і мястэчках стрымлівала прыток туды збяднелага мясцовага ся- лянства. У канцы XIX - пачатку XX стст. беларусы складалі ўсяго каля 17% гараджанаў, рускія - 18%, а яўрэі - 54%. Ураджэнцы Расіі запаў- нялі адміністрацыйны апарат, накіроўваліся сюды ў складзе імпер- скай арміі. Яўрэйскія прадпрымальнікі кантралявалі гандлёва-пра- мысловую дзейнасць, а яўрэйскія працоўныя мелі, мабыць, самае па- кутлівае жыццё з усіх гараджанаў: цесната ў кватэрах, неабмежава- ны рабочы дзень у рамесных майстэрнях, капеечны гандаль пад ад-
156 Перыяд 1905—1914 крытым небам, беспрацоўе. Славіліся татарскія агароднікі і гарбары. Горад у жыцці беларусаў. Агародніцтва, праца па найме, зда- ча ў арэнду жылля і зямельных плошчаў - вось тое, з чаго пераважна жылі беларусы ў гарадах. Былі япічэ гандляры салам ды асобныя ра- меснікі. Але гарадскія паселішчы прываблівалі не толькі магчымас- цю зарабіць, нешта прадаць, купіць ці разбагацець. Тут набываўся яшчэ адзін і, можа, самы надзейны капітал - веды. Практычна ўсе болып-менш значныя навучальныя ўстановы канцэнтраваліся ў га- радскіх цэнтрах. Настаўніцкія семінарыі і інстытуты падрыхтавалі да першай сусветнай вайны значную колькасць вясковай інтэлігенцыі. У гарадскіх паселішчах адукаваныя беларусы працавалі лекарамі, фабрычна-заводскімі, чыгуначнымі, паштова-тэлеграфнымі і дзяржаў- нымі службоўцамі. Шмат катоорыя з іх потым сталі вядомымі нацыя- нальнымі дзеячамі. Вытокі аднаго міфа. За ўсю гісторыю царскага панавання бела- русы толькі на пачатку XX ст. атрымалі шэсць гадоў (1908—1913) эка- намічнага спрыяння. Якраз тады ў народнай свядомасці пачало за- мацоўвацца пачуццё гонару за прыналежнасць да “вялікай імперыі”, нарадзіўся захаваны да нашага часу міф пра тое, як добра жылося ў царскай Расіі. Хоць па сваім ўзроўні расійскае жыццё было нашмат горшым у параўнанні з жыццём у заходнееўрапейскіх краінах. 18. НАШАНІЎСКІ ПЕРЫЯД ДУХОЎНАГА ЖЫЦЦЯ У спрыяльных эканамічных умовах у імперскага кіраўніцтва ўпер- шыню ўзнікла магчымасць русіфікацыі Беларусі з дапамогай не толькі сілавых, але і матэрыяльных рычагоў ды палітычных саступак. Але адначасова ўзніклі і дадатковыя магчымасці для мацавання беларус- касці. 18.1. Цяжкасці нацыянальнай самаідэнтыфікапыі Псіхалогія прыстасаванства. Доўгая царская няволя прывучы- ла беларусаў да пакорлівасці. Ім даводзілася прыстасоўвацца да расійскіх парадкаў і правілаў паводзінаў - толькі б выжыць. У пэў- най ступені беларусы рабіліся нацыяй прыстасаванцаў і гэтым рата-
Нашаніўскі перыяд духоўнага жыцця 157 валіся. Праваслаўныя прадпрымальнікі (фермеры, гандляры, асобныя прамыслоўцы) у канкурэнтнай барацьбе з памепічыкамі польскай культуры ды яўрэямі шукалі заступніцтва ў рускіх уладаў. Службо- выя інтарэсы беларускай інтэлігенцыі вымагалі і ад яе лаяльнасці царскаму рэжыму. Руска-беларускі (імперскі) варыянт самасвядомасці. Пра- васлаўныя беларусы прызнавалі сваёй айчынай Расію, падтрымлівалі цара, слухаліся святароў і ўсё ж адрознівалі сябе ад рускіх. Вельмі паказальным у гэтым сэнсе быў лёс Лукі Саланевіча, у мінулым сель- скага настаўніка, валаснога пісара, урадніка канцылярыі гарадзен- скага губернатара пры П. Сталыпіне. У 1908 г. ён арганізаваў у Вільні “Белорусское обіцество”, а з 1909 г. выдаваў на рускай мове газэту “Бе- лорусская жнзнь”. У яе першым нумары выдавец змясціў праграму для беларусаў. Абвяшчалася неабходнасць аб’яднання ўсіх без вы- ключэння прадстаўнікоў беларускай народнасці на агульнай нацыя- нальна-культурнай платформе. Беларусы прызнаваліся самастойным народам, але адзінай культурнай мовай для яго лічылася руская. Га- зэта крытыкавала аграрную палітыку царскага ўрада, які не прымаў належных захадаў супраць панавання ў Беларусі буйнога польскага землеўладання. Урад абвінавачваўся ў поўным ігнараванні жыццё- вых інтарэсаў беларускага народа, які мае права на сваю нацыяналь- ную маёмасць. Ідэалогія расійскага правінцыяналізму напаўнялася элементамі сепаратызму. Адмяжоўваючыся ад чарнасоценцаў, якія ўвогуле не прызнавалі самабытнасці беларусаў, якія бачылі ў белару- сах толькі этнаграфічную разнавіднасць вялікаросаў і развівалі ідэі заходнерусістаў, Лука Саланевіч і яго паслядоўнікі набліжаліся да беларускага нацыянальнага руху. Але скалечаны, рабскі светапогляд спараджаў наіўныя надзеі ўзняць годнасць свойго народа з дапамо- гай царызму і рускай мовы. Дарэчы, пасля рэвалюцыі 1905 г. “згодніц- кая” плынь узмацнілася і сярод палякаў (партыя Рамана Дмоўскага), і сярод яўрэяў. Погляды Лукі Саланевіча былі нечаканыя і непры- мальныя для Сталыпіна. Нумар газэты быў канфіскаваны, а яе выданне прыпыненае з 1909 г. па 1911 г. Непазбежнасць самавызна- чэння ўсіх славянаў разумелі нямногія. Да іх ліку адносіўся Аляксандр Пагодзін, гісторык, прафесар Варшаўскага (1902—1908) і Харкаўска- га (1910—1919) універсітэтаў, беларус па паходжанні (нарадзіўся ў Віцебску ў 1872 г.). Польскасць. Заваяваныя рэвалюцыяй свабоды спрыялі ўздыму ў Беларусі польскай культуры, узмацненню ўплыву каталіцкай веры.
158 Перыяд 1905—1914 Усе намаганні, якія (пры ўдзеле саміх беларусаў) рабілі царскі ўрад, праваслаўная царква, афіцыйныя школа і друк дзеля таго, каб стры- маць гэты працэс, скончыліся безвынікова. 3 1906 г. па 1914 г. коль- касць польскіх газэтаў і часопісаў узрасла ў Вільні з 11 да 28. Да 1908 г. у Вільні працавала вельмі папулярнае культурна-асветнае таварыс- тва “Освята”, якое мела свае філіі ў Мінску, Нясвіжы і іншых месцах. Ваяўнічыя клерыкальныя сілы не прызнавалі самабытнасці беларусаў і імкнуліся да поўнай паланізацыі беларусаў-каталікоў. А з другога боку, слабасць беларускага руху не рабіла беларускасць досыць пры- ваблівай, каб каталікі да яе хінуліся. Польска-беларускі (краёвы) варыянт самасвядомасці. У гэты ж час фармавалася ідэалогія “краёўцаў”, прадстаўнікоў мяс- цовай каталіцкай інтэлігенцыі і землеўладальнікаў (Раман Скірмунт, Аляксандр Лядніцкі, Міхал Ромэр і інш.). Упершыню канцэпцыя краё- васьці была сфармуляваная ў першым нумары “Газэты Віленскай” за 15 лютага 1906 г. У болыпасці выпадкаў мясцовыя патрыёты адрозні- валі сябе ад палякаў, а таму называліся краёўцамі ці ліцвінамі. Пад назвай “край” разумеліся землі былога Вялікага Княства Літоўскага, якія трактаваліся як адзінае тэрытарыяльнае, эканамічнае і культурнае цэлае. Краёвы рух - з’ява выключна мясцовага паходжан- ня. Ён быў адказам беларускай і літоўскай інтэлігенцыі польскай куль- туры на рускі шавінізм з аднаго боку і польскі нацыяналізм з другога і абумоўліваўся захаваннем агульных польска-беларуска-літоўскіх культурных традыцыяў на Віленшчыне. Канцэпцыя краёвасці пра- дугледжвала раўнапраўе польскага, літоўскага і беларускага наро- даў. Адзін з лідэраў віленскіх краёўцаў Міхал Ромэр прапагандаваў лозунг незалежнага ад Польшчы Вялікага Княства Літоўскага, якое функцыянавала б на ўзор Злучаных Штатаў або сыстэмы кантонаў, як у Швейцарыі, дзе быў бы польскі кантон з цэнтрам у Вільні, літоўскі з цэнтрам у Коўне, беларускі з цэнтрам у Мінску ды, магчыма, латвійскі з Рыгай. Аднак гэтыя ідэі не мелі сур’ёзнай падтрымкі ні ў польскім асяродку, ні ў літоўскім. Краёўцы паступова эвалюцыяна- валі ў бок польскай нацыянальнай ідэі і толькі адзінкі - у бок бела- рускай або літоўскай. Аўтар кнігі “Палякі і беларусы” (Вільня. 1907) Вітальд Жукоўскі прапаноўваў для мясцовай эліты такую праграму: 1. Барацьба за незалежную і вольную Беларусь. 2. Нейтралізацыя ‘ уся- польскіх аб’яднальнікаў”. 3. Вызваленне з царскай няволі Беларусі, Літвы і Кароны і стварэнне імі маналітнага палітычнага лагера для абароны ад Германіі і Расіі.
Нашаніўскі перыяд духоўнага жыцця 159 18.2. Фармаванне нацыянальнага ядра Пашырэнне кола прыхільнікаў адраджэння. Пасля рэвалю- цыі 1905 г. інтэлігенцыя пачала шырока папаўняцца за кошт сялян- ства. Цяпер яна лягчэй далучалася да нацыянальнага руху, бо стаяла бліжэй да патрэбаў пераважна сялянскай нацыі. На пачатку XX ст. нацыянальны рух мог разлічваць і на пэўнае спачуванне беларускіх прадпрымальнікаў. За 1897—1916 гг. іх удзельная вага ў беларускай вёсцы ўзрасла з 9 да 12%. Некаторыя землеўладальнікі каталіцкай веры пад уздзеяннем нацыянальна-культурнага руху ўспаміналі пра сваё беларускае паходжанне. Так, фундатарамі “Нашай нівы”, іншых беларускіх выданняў выступалі Эдвард Вайніловіч, Раман Скірмунт, Магдалена Радзівіл. У 1917 г. колькасць нацыянальных заможных гаспадароў дасягнула не менш за мільён чалавек. Яны рабіліся ўплы- вовай сілай і ў перспектыве маглі моцна ўплываць на культурнае жыццё беларусаў. ”Наша ніва” - шчаслівы выпадак. Самае галоўнае - беларусы займелі сваю газэту “Наша ніва”, якая выходзіла з лістапада 1906 г. па жнівень 1915 г. Абапі- раючыся на яе, беларус- кія лідэры на чале з бра- тамі Луцкевічамі ўзялі- ся за культурна-асвет- ніцкую працу дзеля на- цыянальнага гуртаван- ня беларусаў і падрых- тоўкі іх да новага зма- гання за волю. Газэта выхоўвала нацыяналь- ную самасвядомасць, прапагандавала адзін- ства беларусаў незалеж- на ад іх веравызнання, настойліва патрабавала ўвядзення беларускай мовы ў цэрквах, касцё- лах, школе. Яна ўзніма- ла гэтую мову на ўзро- вень літаратурнай і на- №.4 Наша Ннва ПЕРШАЯ БЕЛЛ = У2КАЯ ГАЗЭІ А 3 РЫСУНКЛМЬ .ійкік- ш - < ;ц-'.Н ііа І‘Г| .•• 5 ) ‘ шпшмк »<тмі«. Ммжк» гамакы •.ІІмАкА млл і>ацмф*мя. ••ршііі ікі.ыііі.; 'і'і і'ні ц-мм на Р МІІНІІІ. Н.І і.іі-у- ’->4. .» :>• • <>• НоМ*»*ІМ .1* мьші. ал»> трмма г- і\, ці. іін ; імр» ..><: у ЯЧі. па ііз.іігмці । ПрЛЛІІЦ. :1 . : .1 ' 1 -і«МС|М4.1>*га, ’ "411 «ЙЫ »Т|«п Першая старонка газэты “Наша Ніва”. Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
160 Перыяд 1905—1914 Выдаўцы “Нашай нівы” Антон (стаіць) і Іван Луцкевічы, Аляксандр Уласаў. 3 архіва А.А.Наліваева. вуковай, каб засцерагчы беларусаў ад пераходу на рускую ці польскую. “Наша ніва” ператварылася ў своеасаблівую лінгвістычную акадэмію, збіральніцу літаратурных талентаў. Не маючы магчымасці плаціць ганарары, рэдакцыя газэты часам ратавала пісьменнікаў хоць тым, што запрашала іх на працу. Сярод супрацоўнікаў газэты былі Якуб Колас, якому забаранілі выкладаць у школе, Цішка Гартны (Зміцер Жылуновіч), Змітрок Бядуля. А калі рэдактара-выдаўца газэты Аляксандра Уласава забралі ў расійскае войска, яго месца ў 1914— 1915 гг. займаў Янка Купала. Сакратаром рэдакцыі з 1909 г. быў Вац- лаў Ластоўскі. Менавіта ён адкрыў для беларусаў Максіма Багданові- ча і пачаў друкаваць яго творы. Вацлаў Л астоўскі быў жанаты з літоў- скай пісьменніцай Марыяй Іваноўскай (Іванаўскайтэ). Іх віленская кватэра была своеасаблівым клубам, дзе збіраліся беларускія і літоў- скія пісьменнікі Янка Купала, Людас Гіра, Цётка, Змітрок Бядуля, Ядвігін Ш., Канстанцыя Буйло. Таленавіты пісьменнік Максім Гарэцкі і паэт Алесь Гарун таксама пачалі друкавацца ў “Нашай ніве”. Выдавецкая дзейнасць нашаніўцаў. Пры рэдакцыі існавала выдавецтва. 3 1910 г. пачаў выходзіць вельмі папулярны тады сярод сялянаў “Беларускі каляндар”, дзе друкаваліся не толькі даведачныя матэрыялы, але і найлепшыя мастацкія творы беларускіх песняроў. У 1912 г. у Вільні пачаў выдавац- ца сатырычны часопіс “Крапіва”, сельскагаспадарчы аддзел “На- шай нівы” перарос у самастойны часопіс “Саха”. 3 канца 1913 г. ён выдаваўся ў Мінску. Тут узнік яшчэ адзін гадаванец нашаніў- цаў - літаратурны штомесячнік для моладзі “Лучынка”, які рэда- гавала Цётка. Адразу пасля ска- савання ў снежні 1904 г. абмежа- вання для нярускіх моваў Вацлаў Іваноўскі заснаваў у Пецярбурзе найбуйнейшае беларускае выда- вецтва пад назвай “Загляне сонца і ў наша ваконца”. Менавіта ў гэ- тым выдавецтве ў 1905 г. выйшлі першыя лемантары для беларускіх дзяцей на лацінцы (укладальнік Вацлаў Іваноўскі) і кірыліцы (Карусь Каганец). У1913 г. Вацлаў Іваноўскі з дапамогай Янкі Купалы і Івана
ЬІашаніўскі перыяд духоўнага жыцця 161 Луцкевіча перанёс сваю справу ў Віль- ню, дзе арганізаваў Беларускае выда- нецкае таварыства і адчыніў першую беларускую кнігарню. Апроч таго, бела- рускія выдавецтвы дзейнічалі ў Мінску гМінчук”) і Вільні (“Наша хата”, “Па- лачанін”, “А. Грыневіч”). Дзякуючы на- маганням нашаніўцаў практычна ўсе беларускія пісьменнікі друкавалі свае творы. Усяго з 1906 г. па 1915 г. было выдадзена каля 160 беларускіх кніжак, з іх палова - Вацлавам Іваноўскім. Беларуская літаратура. У мас- тацкай літаратуры найбольш яскрава выяўляўся нацыянальны характар беларуса. Традыцыйная любоў да пе- Якуб Колас. 1902 г. 3 архіва БелЭн. сень паспрыяла ўзнікненню цэлай плеяды таленавітых паэтаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна. ГІрыродны гумар народа абумоўліваў пашырэнне камедыйных твораў. Вялікай папулярнасцю карысталіся на сцэне камедыі “Модны шляхцюк” Каруся Каганца, “Паўлінка” і “ГІрымакі” Янкі Купалы. Першымі яркімі публіцыстамі і літаратурнымі крытыкамі сталі Максім Багдановіч, Сяргей Палуян, Лявон Гмырак (сапр. Мечыслаў Янка Купала. 1909 г., Вільня. 3 архіва А.А. Наліваева. Бабровіч). Беларуская літаратура ў нашаніўскі перыяд выходзіла на ўзровень класічнай і ўключалася ў еўрапейскі культурны працэс. Першы дапаможнік па гісто- рыі Беларусі. Дапаможнік пабачыў свет у Вільні у 1910 годзе. Кніжка называлася “Кароткая гісторыя Бела- русі”. Яе напісаў на беларускай мове Вацлаў Ластоўскі. I гэта была най- важнейшая падзея ў летапісе бела- рускага нацыянальнага руху. Навуковая дзейнасць. На ста- ронках “Нашай нівы” распрацоўвала- ся тэорыя беларускай культуры, вы- крываліся сумніўныя погляды пра
162 Перыяд 1905—1914 зліццё меншых народаў з болынымі. Газэта даводзіла, што асіміля- цыя чыніць велізарную шкоду не толькі беларускай, але і сусветнай культуры. Рэдактары прыходзілі да вельмі важнай высновы: ствараць культурныя рэчы сусветнай вартасці можна толькі ў сваёй роднай мове. Адзін з заснавальнікаў “Нашай нівы” Іван Луцкевіч, этнограф і археолаг па прафесіі, збіраў пры рэдакцыі калекцыі для будучага беларускага нацыянальнага музея. У 1914 г. ён знайшоў у вёсцы Сорак Татар пад Вільняй кнігу Аль-Кітаб, па якой маліліся татары Вялікага Княства Літоўскага. Яна была напісаная арабскімі літарамі па- беларуску. У тыя часы ў Расіі не існавала амаль ніводнага універсі- тэцкага горада, дзе пад уплывам “Нашай нівы” беларускія студэнцкія гурткі не пераходзілі б да тэарэтычнага абгрунтавання самасцвяр- джэння беларускай нацыі. Вылучаўся Пецярбург. Там выходзіў літа- ратурна-мастацкі альманах “Маладая Беларусь” (1912—1913), які, па сутнасці, быў першым выданнем беларускай навуковай публіцыстыкі, працаваў Беларускі навукова-літаратурны гурток студэнтаў (1912— 1917). Яго арганізатарам быў Браніслаў Тарашкевіч, пазнейшы аў- тар першага падручніка па беларускай граматыцы. Пад кіраўніцтвам Яўхіма Карскага, Еўдакіма Раманава, Браніслава Эпімаха-Шыпілы гурткоўцы распрацавалі комплексную праграму даследавання беларускай мовы, фальклору, этнаграфіі, народнага мастацтва. Тут упершыню загаварылі пра беларусазнаўства як сістэму ведаў пра Бе- ларусь. Асветніцтва. “Наша ніва” змагла зацікавіць беларускую моладзь народнай культурай, літаратурнымі творамі сваіх суайчыннікаў. Па гарадах, мястэчках і вёсках ствараліся аматарскія гурткі, якія ладзілі беларускія вечарынкі з песнямі, танцамі, дэкламаваннем твораў на- родных пісьменнікаў, а потым і тэатральныя паказы. 3 1907 г. пачалі ўзнікаць першыя прыватныя беларускія школы. Восенню таго ж года прайшоў з’езд настаўнікаў гэтых школаў, на якім быў заснаваны не- легальны Беларускі настаўніцкі саюз. Тэатральная дзейнасць. хАдна са шматлікіх тэатральных тру- паў склалася ў фальварку Палівачы Дзісненскага павета на чале з Ігнатам Буйніцкім. Былы каморнік праявіў вялікі талент як актор, пастаноўшчык танцаў і рэжысёр. У 1910 г. яго трупа перарасла ў пра- фесійны тэатр, які стаў першым нацыянальным. Не маючы свайго бу- дынка, тэатральны калектыў вандраваў па гарадах і мястэчках Бела- русі. Гледачам прапаноўваліся спевы, танцавальныя праграмы і тэ- атральныя пастаноўкі. Зборы ад сялянскай публікі былі невялікія, і
Нашаніўскі перыяд духоўнага жыцця 163 трупа трымалася ў значнай ступені на сродкі Ігната Буйніцкага, па- куль ён урэшце не збанкрутаваў. У 1913 г. тэатр закрыўся. Але за час сваёй дзейнасці ён аб’ехаў амаль усю Беларусь, выступаў у Пецярбур- зе і Варшаве і тым самым уздымаў нацыянальны дух беларусаў. Па прыкладзе Ігната Буйніцкага адзін з пачынальнікаў БСГ Алесь Бурбіс стварыў у 1911 г. у Вільні Беларускі музычна-драматычны гурток. 27 студзеня 1912 г. калектыў упершыню паказаў “Паўлінку” Янкі Ку- палы. Прысутнічаў аўтар, які быў зачараваны Паўлінай Мядзёлкай, што выконвала галоўную ролю. Пры падтрымцы тэатральнага дзеяча, музыканта і этнографа Аркадзя Смоліча і Аляксандра Уласава ўлетку 1913 г. узнік беларускі артыстычны гурток і ў Мінску. Яго кіраўнік Фларыян Ждановіч таксама рыхтаваў пастаноўку купалаўскай “Паўлінкі”, але ўлады спектакль не дазволілі, і паказ адбыўся ў Ра- дашкавічах. Выяўленчае і музычнае мастацтва. Сталым ілюстратарам бе- ларускіх выданняў быў Карусь Каганец, адзін з заснавальнікаў бела- рускай літаратуры новага часу, выбітны дзеяч БСГ. У нашаніўскі пе- рыяд пачыналася творчае жыццё гадаванца Віленскай мастацкай школы Язэпа Драздовіча (1888—1954), таленавітага беларускага гра- фіка, мастака і скульптара, беларускага кампазітара Людаміра Ра- гоўскага, які ў сваіх “Беларускай сюіце” і кантаце “А хто там ідзе?” (на верш Янкі Купалы) вельмі дакладна выявіў пачуцці і настроі бела- рускага народа. I ўсё ж на пачатку XX ст. беларускае выяўленчае і музычнае мастацтва як самастойная культурная з’ява яшчэ не сфар- маваліся. Уклад “Нашай нівы” ў нацыянальнае адраджэнне. Штоты- днёвая беларуская газэта мела аб’ём у адзін друкаваны аркуш і на- клад да 4,5 тыс. асобнікаў, што было зусім няшмат для шматмільён- нага беларускага насельніцтва. На большае не хапала сродкаў. Але газэта перадавалася з рук у рукі. Яе чакалі ў вёсках: “хамская” мова, ды раптам стала газэтнай! Толькі ў 1910 г. “Наша ніва” змясціла 666 карэспандэнцыяў з 320 населеных пунктаў. Газэту чыталі ва ўсіх кутках імперыі, а таксама ў Празе, Парыжы, Лондане, Нью-Йорку. Пры адсутнасці сваёй дзяржаўнасці, нацыянальная культура, якую прапагандавала і падтрымлівала газэта, была для беларусаў адзіным аб’яднаўчым фактарам. Выконвацьтакую місію было не проста. Выпіс ваць і чытаць “Нашу ніву” забаранялася ўсім настаўнікам Віленскай навучальнай акругі, усім дзяржаўным ураднікам і вучням сельска- гаспадарчых школаў.
164 Перыяд 1905—1914 Сябры гуртка беларускай моладзі ў Гародні. 1911 год. Сядзіць другая злева Зоська Верас. 3 архіва А.А. Наліваева. Абарона сацыяльнай справядлівасці і гуманізму. Беларускі рух не абмяжоўваўся пытаннямі нацыянальнага вызвалення. Пакуль існавала сялянскае беззямелле і захоўваліся памешчыцкія латыфун- дыі, ідэя сацыяльнай роўнасці заўсёды ішла побач з ідэямі нацыяналь- най незалежнасці. БСГ, што дзейнічала ў падполлі, мела вялікі ўплыў на ідэалагічную накіраванасць “Нашай нівы”. Раз-пораз на яе старон- ках з’яўляліся адкрытыя выказванні пра неабходнасць працоўнай салідарнасці. “Наша ніва” была сапраўды народная газэта, адна з най- дэмакратычных у тагачаснай Расіі. Яна ніколі не дазваляла сабе зня- важлівых выказванняў наконт іншых нацыяў. Больш за тое, яна ня- стомна нагадвала пра неабходнасць шанаваць правы кожнага народа і заклікала шырока выкарыстоўваць здабыткі рускай, польскай і ўкраінскай культураў. Клерыкальна-нацыянальная плынь. У студзені 1913 г. у Вільні пры фінансавай падтрымцы княгіні Магдалены Радзівіл пачала вы- ходзіць на беларускай лацінцы каталіцкая штотыднёвая газэта “Бе- ларус”. Яе рэдактары-выдаўцы Адам Бычкоўскі і Баляслаў Пачобка, сяляне па паходжанні, браліся працаваць выключна для каталіцкіх беларусаў, але пад уплывам “Нашай нівы” перайшлі да абароны агуль- набеларускіх інтарэсаў. За нацыянальную справу браліся ксяндзы
Нашаніўскі перыяд духоўнага жыцця 165 Вінцэнт Гадлеўскі, Аляксандр Астрамовіч (Андрэй Зязюля). Нараджа- лася клерыкальна-нацыянальная плынь беларускага руху. 18.3. Іншамоуная культурная спадчына. Некаторыя вынікі Міжнацыянальнае культурнае ўзаемадзеянне. Культурны працэс у піматнацыянальнай імперыі набываў спецыфічны характар. У Беларусі духоўныя каптгоўнасці ствараліся мясцовымі сіламі пера- важна на беларускім матэрыяле, але пад вялікім уплывам рускай, польскай, украінскай і літоўскай культураў. Іх творцамі выступалі часам людзі, далёкія ад беларускага руху. I ўсё ж іх культурныя зда- быткі служылі і на карысць духоўнага ўзвышэння беларусаў. У той час яны мелі сваё інтэлектуальнае нацыянальнае ядро, якое магло выкарыстаць і вытлумачыць культуру любога паходжання ў сваіх інта- рэсах. А з іншага боку, пад уплывам беларускага руху шматкультур- ная мясцовая творчая інтэлігенцыя набліжалася да культурных патрэ- баў карэнных жыхароў краю. А таму на пачатку XX ст. можна казаць пра феномен культуры сумежжа, якая з’яўляецца такой самай неад’емнай спадчынай беларускага народа, як і культурныя здабыткі нашаніўцаў. Навука. Вывучэннем Беларусі займаліся Віцебская вучоная архіў- ная камісія (1909), Смаленская вучоная архіўная камісія, Мінскі цар- коўны гісторыка-археалагічны камітэт (1908), узноўлены ў 1910 г. у Вільні Паўночна-Заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства, польскае Таварыства сяброў навук у Вільні (1907), Таварыства выву- чэння Беларускага краю ў Магілёве. Друкаваліся зборнікі дакумен- таў, навуковыя працы. Пры садзеянні названых навуковых устано- ваў на пачатку XX ст. былі створаныя краязнаўчыя музеі ў Віцебску, Магілёве, Гародні, Мінску і Вільні. Развівалася дзейнасць акадэміка Яўхіма Карскага, этнографа Еўдакіма Раманава, гісторыка Мітрафа- на Доўнар-Запольскага, іншых навукоўцаў. Гуманітарныя навуковыя даследаванні мінуўшчыны Беларусі спрыялі абуджэнню ў яе жыха- роў патрыятычных пачуццяў і сілкавалі працэс беларускага нацыя- нальнага самасцвярджэння. Значнай з’явай навуковага жыцця Бела- рускага краю на пачатку XX ст. стала дзейнасць Таварыства ўрачоў Мінска. Першымі навуковымі ўстановамі прыродазнаўчага профілю сталі доследныя станцыі - Беняконская сельскагаспадарчая ў Вілен- скай губерні (1910) і Мінская балотная (1913). Пытаннямі навуковай
166 Перыяд 1905—1914 аграноміі і ветэрынарыі. займаліся асобныя памеіпчыкі пад апекай сельскагаспадарчыхтаварыстваў. У Мінску ў 1912—1916 гг. выдаваў- ся неріпы ў Расіі часопіс па культуры балотаў - “Болотоведенпе”. Усяго ж у Беларусі з 1901 г. па 1917 г. выходзіла каля 20 прыродазнаўчых перыядычных выданняў, у тым ліку восем сельскагаспадарчых, ас- татнія - па медыцыне, балотазнаўстве, лесаводстве, чыгуначным транспарце і агульных праблемах. Іх рэдакцыі знаходзіліся ў Вільні, Мінску, Віцебску, Гародні, Маплёве, Бабруйску, Лепелі. Гэтыя вы- данні мелі навукова-папулярны характар і забяспечвалі інфармацый- ныя патрэбы тагачасных жыхароў краю. Тэатральнае мастацтва. На сцэнах беларускіх губернскіх гара- доў выступалі практычна ўсе вядомыя тэатральныя калектывы Расіі. Сваё майстэрства дэманстравалі рускія, украінскія, польскія, яўрэй- скія трупы. Мінчане былі сведкамі творчых пошукаў рэжысёра-нава- тара Усевалада Мейерхольда, які ў 1908 г. паставіў у гарадскім тэат- ры п’есу Аляксандра Блока “Балаганчык”. У Беларусь прыязджалі знакамітыя кампазітары і выканаўцы Сяргей Рахманінаў (1873— 1943) і Аляксандр Скрабін (1872—1915). На беларускай зямлі праца- ваў вядомы польскі кампазітар Мячыслаў Карловіч (1876—1909). Звы- чайнай з’явай былі гастролі славутых замежных музыкантаў і спева- коў, такіх як сусветна вядомы “шведскі салавей” Альма Форстрэм. Мясцовыя ўлады заахвочвалі стварэнне рускіх аматарскіхтрупаў. Яны дзейнічалі ў Мінску, Картуз-Бярозе, Магілёве. На пачатку XX ст. у асобных гарадах пачалі ўзнікаць прыватныя музычныя вучэльні. У Мінску быў арганізаваны сімфанічны аркестр. Выяўленчае мастацтва. У Мінску, Віцебску, Магілёве працавалі прыватныя мастацкія школы. Найбольш распаўсюджанымі жанрамі жывапісу былі партрэт і пейзаж. Вялікую вядомасць заваяваў мастак Фердынанд Рушчыц (1870—1936), які пасля заканчэння Пецярбург- скай акадэміі мастацтваў доўгі час жыў на радзіме, у маёнтку Багда- нава Ашмянскага павета (вядомая карціна “Зямля”). Другі знакамі- ты мастак-пейзажыст і гадаванец Пецярбургскай акадэміі мастацтваў Генрых Вейсенгоф (1859—1922) з сярэдзіны 70-х гадоў стала жыў у маёнтку Русаковічы Ігуменскага павета (вядомая карціна “Снег”). Па- ступова яго маёнтак ператварыўся ў музей мастацкіх твораў, напіса- ных ураджэнцамі Беларусі. Найболын яркім прадстаўніком бытавога жанру ў мясцовым жывапісе быў Юдаль Пэн (1854—1937). Пасля заканчэння Пецярбургскай акадэміі мастацтваў ён пасяліўся ў Віцебску. Карціны Юдаля Пэна - гэта старонкі з яўрэйскага жыцця:
Нашаніўскі перыяд духоўнага жыцця 167 партрэты рамеснікаў, равінаў, жабракоў. Пасля 1905 г. у творчасці мастака выявіліся матывы авангардызму. Пэн меў славу добрага пе- дагога. Яго вучнем быў сусветна вядомы Марк Шагал. Нараджэнне ідэалаў незалежнасці. На пачатку XX ст. адны беларусы бачылі свой край рускім і праваслаўным, другія - польскім і каталіцкім. А нашаніўцы і іх паслядоўнікі бачылі сваю Айчыну бе- ларускай і хрысціянскай, гэта значыць вольнай і непадзельнай, ды хацелі прымірыць варожыя бакі на аснове інтарэсаў беларускай зямлі. Але ўсе без выключэння бралі за палітычны ідэал аўтаномію Бела- русі ў складзе Расійскай імперыі, праўда, на розных культурна-этніч- ных падмурках. I толькі асобныя інтэлектуалы пачыналі думаць пра здабыццё волі па-за межамі Расійскай імперыі. Іван Луцкевіч, які меў кантакты з украінскімі дзеячамі з Галіцыі і немцамі, прапагандаваў ідэю беларуска-ўкраінскай федэрацыі. На цярністым шляху адраджэння. Пасля рэвалюцыі 1905 г. самасцвярджэнне беларускай нацыі паскорылася. Але нацыянальнае самаўсведамленне не было яшчэ ўсеагульнай з’явай. Дый поспехі на- шаніўцаў, у параўнанні з культурнымі дзеячамі Полыпчы, Украіны, Літвы, былі даволі сціплыя. Вось некаторыя прычыны. 1. Царская шавіністычная палітыка і ідэалогія здолелі паралізаваць нацыяналь- ную самасвядомасць болыпасці праваслаўных беларусаў, і яны спа- чатку даволі слаба бралі ўдзел у нацыянальным руху. 2. Беларусы- каталікі (пераважна шляхецка-сялянская інтэлігенцыя) хутчэй далу- чаліся да беларускага руху, бо заставаліся спадкаемцамі заходнееў- рапейскіх традыцыяў, закладзеных у былым Вялікім Княстве Літоўскім. Паводле перапісу насельніцтва 1897 г., 43,3% каталіцкай шляхты Беларусі сваёй роднай мовай назвалі беларускую. Каталіц- кая інтэлігенцыя ўтварала ядро нацыі. Аднак нацыянальнай кансалі- дацыі шкодзіў бар’ер недаверу паміж праваслаўнымі масамі і ка- таліцкімі лідэрамі. 3. Беларускі рух не меў трывалай эканамічнай базы. Гандлёва-прамысловая эліта была мізэрная. А ў асяродку па- мешчыкаў каталіцкай веры ўвесь час жыў страх, што ўзмацненне бе- ларускага руху пераважна сацыялістычнай арыентацыі можа зруй- наваць іх зямельную ўласнасць у Беларусі. 4. Беларусы не мелі абша- раў адноснай вольнасці, як літоўцы ў Прусіі ці ўкраінцы ў Галіцыі. адкуль можна было б выпраменьваць нацыянальную культуру. Тым не менш, адраджэнскі рух набіраў такую імклівасць, што захопліваў як зрусіфікаваных, так і спаланізаваных беларусаў. Для беларускага руху адкрывалася новая перспектыва.
168 Перыяд 1905—1914 ккк Такім чынам, рэвалюцыя 1905—1907 гг. паскорыла мадэрнізацыю Расіі. Але гэтая мадэрнізацыя закранула пераважна эканамічную сферу і вельмі слаба - грамадскае жыццё. Па-ранейшаму стаўка рабі- лася на адзіную і непадзельную імперыю, якая была, па вызначэнні Уладзіміра Леніна, “турмой народаў”. Таму набіраў моц і беларускі нацыянальна-вызваленчы рух, які ажыццяляўся ў мірных формах. Эканамічнае спрыянне і пэўная лібералізацыя нацыянальнай палі- тыкі дазволілі беларусам сцвердзіць сябе ў духоўнай сферы. Узнікла беларуская прафесійная культура - літаратура і мастацтва. Нацыя- творныя працэсы, што ахапілі Расійскую імперыю, былі складовші часткай яе мадэрнізацыі.
V. ПЕРЫЯД ІМПЕРСКАГА КРЫЗІСУ I СТАНАЎЛЕННЯ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ. 1914—1920 19. ПЕРШАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА Ў БЕЛАРУСІ. ЦАРСКІ ПЕРЫЯД Беларускія дзеячы ставіліся да вайны па-рознаму. Аднві сталі аба- ронцамі, бо меркавалі, што перамога знітуе падняволвнвія народві і ім будзе лягчэй потвім перабудавацв імпервію на федэратыўнвіх па- чатках. Іншвія жадалі паражэння Расіі. На іх думку, гэта прывяло б да ўсенароднага паўстання супраць царызму. 19.1. Пачатак вайны. Нямецкая акупацыя 1914 год. Беларускія губерні былі на ваенным становішчы. Уся- кае грамадска-палітычнае жыццё замерла. Запанаваў жорсткі ваен- на-паліцэйскі рэжым. Дазваляліся толькі патрыятычныя маніфеста- цыі, малебны і сходы. Урад разгарнуў шырокую ідэалагічную кампа- нію пад сцягам абароны Расіі і самаўладства. Квазіпатрыятызм ахапіў тады шмат каго ў Беларусі, ужо не кажучы пра саму Расію. “Наша ніва” пазбягала гучных словаў пра вайну і, наколькі гэта было магчы- ма, пісала пра бядоты, якія вайна з сабой несла. I ўсё спраўджвалася. Тэрыторыя Беларусі знаходзілася ў непасрэднай блізкасці да раёна баявых дзеянняў. Тут маршыравалі расійскія войскі, а інтэнданты абабіралі мясцовых гараджанаў і вяскоўцаў. Сялянаў Беласточчыны і Гарадзеншчыны першых пачалі зганяць на абарончыя работы. Наступленне немцаў. Улетку 1915 г. вайна перакінулася на бе- ларускія землі. Жнівеньскае наступленне немцаў разгортвалася ў накірунку Коўна - Вільня - Мінск. 3-га верасня акупанты ўварваліся ў старадаўнюю сталіцу Літвы, а праз два тыдні кайзераўская кавале- рыя перарэзала чыгуначную лінію Мінск - Масква ў раёне Смаляві- чаў. I толькі цаной вялікіх намаганняў расійскай арміі ўдалося спыніць немцаў і адкінуць іх у раён азёраў Свір і Нарач. Але герман-
170 Перыяд 1914—1920 скае войска па-ранейшаму ўтрымлівала заходнюю Беларусь. У жніўні сядзіба галоўнакамандуючага была перанесеная з Баранавічаў у Магілёў. Разарваная Беларусь. У кастрычніку 1915 г. нямецка-расійскі фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск - Браслаў - Паставы - Смар- гонь - Баранавічы -- Пінск. На працягу двух гадоў і пяці месяцаў (да лютага 1918 г.) ён заставаўся нязменным і падзяляў Беларусь на дзве часткі. Тут канцэнтравалася больш за 1,5 млн. рускіх салдатаў і афі- цэраў і каля 1,0 млн. нямецкіх. Штаб Паўночнага фронту месціўся ў Дзвінску, а штаб Заходняга - у Мінску. У ліпені 1916 г. руская армія спрабавала прарваць фронт у раёне Баранавічаў, але толькі аплаці- ла няўдалую спробу стратай 80 тыс. салдатаў. Лілася людская кроў, руйнаваўся дабрабыт гарадоў і вёсак. Зямля пакрывалася акопамі, абцягвалася ка лючым дротам. Людзі ўпершыню зведалі жахі авіяцый- ных налётаў і газавых атак. Намеры захопнікаў. Урадавыя колы нямецкага рэйха (імперыі), як лічыць беларускі і польскі гісторык Юрый Туронак, не збіраліся разбураць Расійскую імперыю. Па яе неабсяжных прасторах маглі добра разыходзіцца вырабы германскай прамысловасці. Галоўным для Вільгельма II было эканамічна прывязаць Расію да Германіі. А таму тэрытарыяльныя дамаганні заваёўнікаў вызначаліся адноснай памяр- коўнасцю. Яны спадзяваліся толькі адсунуць рускіх ад сваіх усходніх межаў, а для гэтага стварыць буферную польскую дзяржаву ды анек- саваць Літву і Курляндыю. Беларусь разглядалася як гаспадарча і культурна адсталая частка Расіі са сваёй этнічнай спецыфікай. Акупацыйная адміністрацыя. Захопленыя Германіяй беларус- кія землі дзяліліся паміж вайсковым адміністрацыйным абшарам Обер Ост, які быў створаны ўвосень 1915 г., і вайскова-аперацыйнай пала- сой, якая прылягала да нямецка-расійскіх акопаў (карта III). Усход- няя мяжа Обер Оста праходзіла прыкладна па лініі Браслаў - Ліда - Зэльва - Брэст. Яна супадала з тэрытарыяльнымі дамаганнямі нем- цаў да Расіі. Землі вайскова-аперацыйнай паласы ўрадавыя колы рэйха збіраліся вярнуць рускаму цару за яго адмову ад прэтэнзіяў на астатнія акупаваныятэрыторыі. Увесну 1917 г. у склад Обер Оста ўва- ходзілі Літва, Курляндыя і Беластоцка-Гарадзенская акруга. На чале акупацыйнай адміністрацыі стаяў генерал Эрых Людэндорф. Ён пад- парадкоўваўся камандуючаму Усходнім фронтам фельдмаршалу Паў- лю фон Гіндэнбургу. Акупацыйная палітыка. Улады Обер Оста былі зацікаўленыя ў
Першая сусветная. Царскі перыяд 171 захаванні ў прыфрантавой паласе стабільных эканамічных структу- раў, якія працавалі б на патрэбы вайны. Таму ніякіх перашкодаў у гаспадарчай дзейнасці яны імкнуліся не чыніць. Больш за тое, аку- панты садзейнічалі забеспячэнню маёнткаў і прадпрыемстваў рабо- чай сілай. Шмат хто зведаў тады і нямецкія цялесныя пакаранні. А мясцовыя землеўладальнікі і гандлёва-прамысловыя прадпры- мальнікі адразу трапілі пад прэс ваенных падаткаў. Перад акупацый- най адміністрацыяй паўстала праблема кіравання шматнацыяналь- ным краем, дзе дамінавалі польская і нямецкая (у Курляндыі) куль- туры. Але для ўмацавання свайго становішча ў краі акупацыйныя ўлады прынялі правіла аднолькава ставіцца да ўсіх нацыяў. I толькі да палякаў Э. Людэндорф часам ставіўся небесстаронна. У адпавед- насці з загадам Гіндэнбурга (ліпень 1915), усякая палітычная дзей- насць на акупаваных тэрыторыях забаранялася. Немцы распусцілі нават Саюз беларускіх настаўнікаў. Права на функцыянаванне атры малі камітэты дапамогі ахвярам вайны, якія ўзніклі па ўсёй пры- франтавой паласе расійскіх войскаў яшчэ да акупацыі. Яны былі ўпаў- наважаныя выказваць уладам прапановы ад кожнай нацыі ў сацы- яльнай, асветнай і культурнай галінах. У кастрычніку 1915 г. нямец- кія ўлады прызналі таксама дзейнасць дазволенага яшчэ царскай уладай Грамадзянскага камітэту, у склад якога ўваходзілі 12 паля- каў (у тым ліку Юзаф Пілсудскі), 5 літоўцаў, 2 яўрэі. Беларусаў прад- стаўлялі Антон Луцкевіч, Іван Луцкевіч, Вацлаў Ластоўскі і паляк А. Заштаўт. Аднак ужо ў лістападзе дзейнасць камітэта згарнулася з-за польскіх амбіцыяў і свавольства акупантаў. У снежні 1915 г. Гіндэн- бург выдаў дырэктывы, а ў студзені 1916 г. інструкцыі, якія тычыліся арганізацыі школьніцтва. Нямецкія ўлады забаранялі навучанне па- руску і ўводзілі ў пачатковых школах абавязковае выкладанне на род- най мове для ўсіх карэнных нацыяў Обер Оста, але толькі на аснове лацінскага алфавіта. Такі самы ліберальны падыход захоўваўся і пры выкладанні рэлігійных законаў. Вывучэнне нямецкай мовы таксама было абавязковае. Але ніхто не прымушаў бацькоў пасылаць дзяцей у школы, калі яны лічылі, што мова выкладання для іх непрымаль- ная. Усім нацыянальнасцям Обер Оста дазвалялася культурная дзей- насць і выданне газэтаў на роднай мове. Беларуская справа. Такія шырокія правы беларусы атрымалі ўпершыню. Улады Расіі, як вядома, не падтрымлівалі адкрыццё бе- ларускіх школаў. Увесці беларускую мову ў школьную практыку цар пачаў абяцаць толькі ў 1915 годзе. А таму беларускія дзеячы не маглі
172 Перыяд 1914—1920 не скарыстацца нямецкімі ільготамі дзеля нацыянальнага самасцвяр- джэння, хоць ва ўмовах вайны ажыццявіць гэта было цяжка. Не ха- пала нацыянальнай інтэлігенцыі. Народ пакутаваў ад рэквізіцыяў, прымусовай працы на ваенных будоўлях. Было не да адукацыі. Дый акупацыйныя ўлады займаліся болып рабаваннем беларускіх земляў, чым павышэннем культуры іх жыхароў. Асабліва гэта тычылася вай- скова-аперацыйнай паласы, насельніцтва якой увогуле ніякіх правоў ад немцаў не атрымала. А таму адзіным болып-менш значным вос- травам беларускай культуры пад нямецкай акупацыяй стала Вільня. Яшчэ ў лістападзе 1915 г. тут адчынілася першая ў гісторыі беларус- кая публічная школа (дагэтуль навучанне на беларускай мове вялося патаемна). У гэты ж перыяд намаганнямі польскай інтэлігенцыі ў Вільні былі адчыненыя чатыры польскія гімназіі, восем прагімназіяў і 30 пачатковых школаў. Сотні польскіх школаў узнікалі ў правінцыі. Яны прызначаліся і для беларускіх дзяцей. ГІеравага палякаў у інтэ- лектуальных і матэрыяльных сілах з непазбежнасцю вяла да палані- зацыі беларусаў ва ўмовах, калі рускае супрацьстаянне здымалася. Культурна-асветная беларуская праца магла паспяхова разгортвац- ца толькі пры падтрымцы акупацыйных уладаў. Нешматлікія бела- рускія дзеячы паклалі шмат намаганняў, каб давесці да кіраўніцтва Обер Оста, што за плячыма беларускага народа багатая гісторыя і культура і што ён нароўні з іншымі народамі мае права на незалеж- насць. Прызнанне немцамі нацыянальнай адметнасці беларусаў урэш- це адбылося, і нацыянальны рух адразу ажывіўся. Віленскі цэнтр нацыянальнай дзейнасці. Беларускі камітэт дапамогі ахвярам вайны ў старадаўняй сталіцы Літвы пачаў дзейні- чаць яшчэ з сакавіка 1915 г. пад старшынствам Вацлава Іваноўскага. А з прыходам немцаў камітэт узначаліў Антон Луцкевіч, бо Вацлаў Іваноўскі эвакуяваўся ў Расію. Новы старшыня згуртаваў вакол сябе амаль усіх беларускіх дзеячаў, што засталіся пад нямецкай акупацы- яй. Сярод іх вылучаліся Францішак Аляхновіч, Алаіза Пашкевіч-Кей- рыс (Цётка), Вацлаў Ластоўскі, Іван Луцкевіч, немка Юліана Менке. Ужо ў снежні 1915 г. камітэт арганізаваў у Вільні настаўніцкія курсы, дзе выкладаў Іван Луцкевіч. 15 лютага 1916 г. у Вільні пад рэдакцы- яй Вацлава Ластоўскага пачала выходзіць беларуская газэта “Гоман”, якая праіснавала да канца 1918 г. 3 лета 1916 г. у Вільні працаваў Беларускі клуб, у рамках якога Францішак Аляхновіч арганізаваў аматарскі тэатр. Там жа адчыніліся беларуская бібліятэка, навуковае таварыства, кааперацыйнае аб’яднанне “Раніца”, дзіцячы прытулак
Першая сусветная. Царскі перыяд 173 “Золак”, выдаваліся падручнікі і школьная літаратура. 3 1 студзеня 1919 г. пачала працаваць беларуская гімназія. Школьніцтва. Найважнейшай праблемай быў недахоп настаўні- каў, якіх мабілізавалі ці эвакуявалі ў Расію. I нямецкая адміністра- цыя пайшла на адкрыццё беларускай настаўніцкай семінарыі ў Свіс- лачы (Гарадзеншчына). Доўга шукалі выкладчыкаў. У Свіслачы нават часова працаваў немец-прафесар Рудольф Абіхт з Брэслаўскага (Вроцлаўскага) універсітэта. Семінарыя адчынілася толькі 15 кас- трычніка 1916 г. і працавала па 15 лістапада 1918 г. За гэты час яна падрыхтавала 144 настаўнікі беларускіх школаў. У кастрычніку 1916 г. такіх школаў налічвалася на тэрыторыі Обер Оста ўсяго во- сем, а пад канец нямецкай акупацыі - 89. Болыпасць іх знаходзілася ў Беластоцка-Гарадзенскай акрузе. Намаганні нямецкіх уладаў па- шырыць сетку беларускіх школаў сустракалі супраціўленне большасці ксяндзоў, асабліва ў каталіцкіх асяродках, дзе ўсе беларусы каталіц- кага веравызнання традыцыйна лічыліся палякамі. У паводзінах кліру знаходзіла адлюстраванне імкненне большасці палітычных гру- повак Полыпчы да федэралізацыі або анексіі беларускіх земляў. У аперацыйнай вайсковай паласе беларускі рух немцамі амаль не пад- трымліваўся, але і тут да канца 1918 г. узнікла каля 60 беларускіх школаў. Значыць, усяго пад нямецкай акупацыяй іх існавала каля 150 (па іншых звестках - да 350). Праблема палітычнага самавызначэння. Германская акупа- цыйная палітыка не давала падставаў для надзеі на стварэнне асоб- най беларускай дзяржавы з дапамогай немцаў. Яны абмяжоўвалі бе- ларусаў культурна-асветнымі справамі. Але ўжо ў 1915 г. у Вільні ўтва- рыўся агульнанацыянальны канспіратыўны орган - Беларускі народ- ны камітэт, які займаўся не толькі культурнымі, але і палітычнымі пытаннямі беларускага руху. Яго чальцамі былі браты Луцкевічы, браты Станкевічы, паэтэса Канстанцыя Буйло, пісьменнік Максім Гарэцкі. Усведамляючы нерэальнасць ажыццяўлення ідэі беларускай дзяржаўнасці, група сацыял-дэмакратычнай арыентацыі на чале з братамі Луцкевічамі звярнулася да ідэі ўзнаўлення Вялікага Княства Літоўскага, дзе беларускія і літоўскія землі злучаліся б па прынцыпе аўтаноміі і мелі б свой сойм у Вільні. Беларуская палітычная ініцыя- тыва знайшла падтрымку. Для ажыццяўлення пастаўленай мэты ў снежні 1915 г. была ўтвораная Канфедэрацыя Вялікага Княства Літоў- скага з прадстаўнікоў адпаведных арганізацыяў беларусаў, літоўцаў, палякаў і яўрэяў. Тады ж Канфедэрацыя выдала на чатырох мовах
174 Перыяд 1914—1920 Вацлаў Ластоўскі ў Вільні. 1916 год. НМГКБ. Універсал. у якім заклікала розныя арганізацыі далучыцца да яе, і вы- лучыла прынцып поўнай дзяржаў- най незалежнасці Беларусі і Літвы. Гэты Універсал сведчыць, што по- гляды віленскіх беларускіх дзеячаў у параўнанні з 1905 г. істотна змя- ніліся. Тады сябры БСГ не ўяўлялі сабе Беларусь па-за складам буду- чай дэмакратьгчнай федэратыўнай Расіі. А цяпер ліберальная групоўка на чале з Вацлавам Ластоўскім, якая мела назву “Сувязь (Саюз) незалежнасці і непадзельнасці Бе- ларусі”, увогуле адмаўлялася ад уся- кіх саюзаў, у тым ліку з літоўцамі. Яна выступала за поўную дзяр- жаўную незалежнасць і тэрытары- яльную цэласнасць Беларусі ў яе этнаграфічных межах. 3 усіх суседніх народаў “Сувязь” давярала толькі ўкраінцам. Тагачасны ліберал Вац- лаў Ластоўскі быў першы сярод беларускіх палітычных лідэраў, хто выказаў ідэю поўнай незалежнасці Беларусі. Але беларускія лібера- лы - князь Вінцэнт Святаполк-Мірскі, барон Казімір Шафнагель, ксёндз Уладзіслаў Талочка, - якія падтрымлівалі праграму Вацлава Ластоўскага, не маглі паразумецца з беларускімі сацыялістамі на чале з братамі Луцкевічамі. Не аціхалі і міжнацыянальныя спрэчкі. Палякі навязвалі ідэю ўзнаўлення Рэчы Паспалітай. Літоўцы прэтэндавалі на ўласную нацыянальную дзяржаву. Канфедэрацыя не знайшла падтрымкі і ў немцаў, а таму хутка распалася. Агорнутая рамантыз- мам ідэя не спраўдзілася. Выхад на міжнародную арэну. У 1916 г. віленскія нацыяналь- ныя дзеячы прадстаўлялі Беларусь (як заходнюю, так і ўсходнюю) на канферэнцыях народаў Расіі ў Стакгольме (красавік) і Лазане (чэр- вень). Упершыню на міжнародным узроўні беларусы паставіліпытан- не пра сваю будучую палітычную самастойнасць і выказалі разам з іншымі народамі рашучае жаданне пазбавіцца ад прыгнёту расійскіх уладаў. Дэлегаты Стакгольмскай канферэнцыі ў тэлеграме да прэзі- дэнта ЗША Вудро Вільсана прасілі дапамогі. Іх імкненні, аднак, не выклікалі зацікаўленасці ні ў Амерыцы, ні ў Еўропе.
Першая сусветная. Царскі перыяд 175 Беларусь і Літва: пачатак палітычнай канкурэнцыі. Пры- ход у Беларусь нямецкіх акупацыйных войскаў (1915) прынёс новыя беды, але крыху аслабіў духоўны ўціск рускіх і палякаў. Беларускі і літоўскі народы рабілі важныя крокі ў сваім нацыянальным сама- сцвярджэнні. Прагерманская арыентацыя збліжала суседзяў. Тым болып, што ў супрацьвагу польскаму нацыяналізму гэтаму садзейні- чалі немцы. Праўда, шлях да паразумення беларускіх палітыкаў з літоўскімі быў цяжкі і складаны. Акупанты мелі намер стварыць асоб- ную дзяржаву толькі для літоўцаў. Гэта паспрыяла ўзнікненню ў сту- дзені 1917 г. Літоўскай Тарыбы (рады) і надало літоўцам смеласці вы- казаць прэтэнзію на беларускія землі, што ўваходзілі ў склад Обер Оста. Магчымасць стварэння супольнай беларуска-літоўскай дзяржа- вы знікала. Беларускі клуб вынес рэзалюцыю пратэсту супраць тэры- тарыяльных дамаганняў Тарыбы і патрабаваў, каб нямецкія ўлады дазволілі правядзенне ў Вільні беларускай нацыянальнай канферэн- цыі для ўтварэння свайго прадстаўнічага органа па прыкладзе літоў- цаў, але безвынікова. Вільня рабілася своеасаблівай беларускай Мек- кай, дзе пад нямецкай акупацыяй нараджаліся першыя незалежніц- кія ідэалы беларускага народа. Такую ж вядучую ролю займала Вільня і ў літоўскім руху. Горад рабіўся для двух народаў агульным святым месцам і побач з агульнай гістарычнай спадчынай (Вялікае Княства Літоўскае) ператвараўся ў дадатковы фактар палітычнай канкурэн- цыі ў змаганні за дзяржаўнае самасцвярджэнне. Літоўцы апярэдж- валі беларусаў. Ідэю незалежнасці яны вылучылі яшчэ ў 1896 г. 19.2. Пад расійскім ваенным уціскам Бежанства - трагедыя народа. Разам з адступленнем рускіх войскаў у 1915 г. на ўсход ішлі сотні тысячаў людзей, пераважна жан- чын, дзяцей і старых. Па прыблізных падліках з Беларусі ў Расію вы- ехала каля двух мільёнаў чалавек (пераважна праваслаўных). Людзі ратаваліся ад ваеннага тэрору ў прыфрантавой паласе. Вайскоўцы наўмысна распускалі чуткі пра здзекі немцаў з мірнага праваслаўна- га насельніцтва, а то і высялялі людзей прымусова. У некаторых мес- цах казакі, што адступалі апошнімі, палілі вёскі і мястэчкі ды гналі беларусаў і яўрэяў на ўсход амаль з пустымі рукамі. Для вядзення вайны расійскім уладам патрабаваліся людскія рэсурсы. Па трактах цягнуліся велізарныя абозы, якія часам абстрэльваліся і бамбардава- ліся немцамі. У дарозе здараліся эпідэміі. Бежанскі шлях можна было
176 Перыяд 1914—1920 пазнаць па магілках- капцах, што высіліся абапал дарогі. Табары бежанцаў асядалі ва- кол маёнткаў, чыгунач- ных станцыяў і ў гара- дах прыфрантавой па- ласы. Царскія ўлады спрабавалі выкарыс- таць танныя рабочыя ., . рукі бежанцаў на пабу- Адпачынак бежанцау першан сусветнан ~ „ вайны. Бабруйск. НМГКБ. дове ваенных абектаў, на ваенных прадпры- емствах і ў памешчыцкіх маёнтках. Працаздольныя яшчэ маглі зарабіць якуюсь капейку. А слабыя і хворыя галадавалі, паміралі. Становішча бежанцаў у прыфрантавой паласе мала чым адрозні- валася ад лёсу ваеннапалонных. Г алодныя і абяздоленыя, яны ўяўлялі пагрозу для мясцовых уладаў, і таму іх стараліся размеркаваць па ўсёй імперыі. У розных гарадах Расіі ўтвараліся бежанскія камітэты дапамогі ахвярам вайны. Будаваліся баракі, харчавальныя пункты, раздаваліся пайкі і грашовая дапамога. Ваенная мабілізацыя. Дэмаграфічная сітуацыя ў Беларусі дэ- фармавалася не толькі бежанствам, але і татальнымі мабілізацыямі ў расійскае войска. 3 падуладных цару тэрыторыяў (Мінская, Магілёў- ская і Віцебская губерні) у армію было забрана 633,6 тыс. чалавек - болып за палову працаздольных мужчынаў. Сялянскія сем’і застава- ліся без кармільцаў. Не было каму засеяць поле. Асобныя надзелы пуставалі, што даўно ўжо не здаралася на беларускай зямлі. Вынікі дэмаграфічных зрухаў. Сярод вайскоўцаў і бежанцаў апынуліся найболып актыўныя, адукаваныя і нацыянальна свядомыя людзі. Вайна выштурхоўвала іх з самага сэрца Беларусі - цэнтра кан- салідацыі беларускай нацыі - і раскідвала па ўсім свеце, а месца бе- ларусаў займалі расійцы, якія зганяліся ў беларускую прыфрантавую паласу ў якасці вайскоўцаў, рабочых ваенных прадпрыемстваў, уся- лякіх ураднікаў. Гэтыя дэмаграфічныя змены потым у значнай сту- пені вызначылі далейшы лёс беларускага народа, бо аслабілі яго на- цыянальна-вызваленчы рух і ўзмацнілі прарускія настроі. Жыццё прыфрантавой вёскі. 1915 год паклаў пачатак таталь- наму руйнаванню гаспадарчага жыцця ў Беларусі, невыносным па-
Першая сусветная. Царскі перыяд 177 Будынак магілёўскага губернатара, дзе месцілася расійская стаўка вярхоўнага камандавання ў вайне. 1917 год. НМГКБ. кутам яе жыхароў. Увосень на працы па капанні акопаў, рамонце да- рог і мастоў было прыцягнутае практычна ўсё працаздольнае насель- ніцтва прыфрантавых Мінскай і Віцебскай губерняў. Людзей бралі, не зважаючы на пільныя сельскагаспадарчыя работы. 3 пачаткам дажджоў і халадоў мабілізаваным рабочым не было дзе прытуліцца, абагрэцца. Дрэннае харчаванне і невыносныя ўмовы працы прыводзілі да эпідэмічных захворванняў. Улетку 1916 г. працоўная мабілізацыя паўтарылася. Магілёўшчына, дзе месцілася стаўка вярхоўнага галоў- накамандуючага, поўнілася вайсковымі рэзервамі, інтэнданцкімі службамі, рознымі спекулянтамі. Як і нямецкія, расійскія вайсковыя ўлады бязлітасна абабіралі беларускіх сялянаў. У выніку бясконцых рэквізіцыяў вяскоўцы заставаліся без коней, кароў, збожжа, фуражу, а самі галадавалі. Абвастрэнне аграрных адносінаў. У буйных землеўладаннях не хапала рабочых рук. Вайсковая адміністрацыя зганяла сялянаў на памешчыцкія палеткі як на вайсковую павіннасць. Землеўласнікі нажываліся на ваенных пастаўках і на спекуляцыі прадуктамі харча- вання. Гэта абвастрала сацыяльную напружанасць у вёсцы. На пра- вах асноўных абаронцаў цара і Расіі сяляне адкрыта рабавалі пан- скае дабро: рабілі парубкі і патравы, а часам і адкрытыя захопы ды
178 Перыяд 1914—1920 грабяжы. Вайна не давала мажлівасці зарабіць ды пракарміць сябе. Прыфрантавы горад. У гарадскіх цэнтрах ваеннай Беларусі па- чалося невядомае раней жыццё. За кошт вайскоўцаў і бежанцаў коль- касць гарадскога насельніцтва павялічылася ўдвая, а то і болей. Калі ў 1914 г. у Мінску жыло 100 тыс., то ў 1915 г. ужо 250 тыс. чалавек. Адпаведна гэтаму амаль удвая ўзрастала і квартплата. Чыгунка ледзь спраўлялася з ваеннымі перавозкамі. Забеспячэнне цывільнага на- сельніцтватаварамірэгулярна зрывалася. Гараджане першыя зведалі, што такое голад, спекулятыўныя цэны, бясконцыя чэргі. Сярэдні на- мінальны заробак тут быў у 1915 г. ніжэй ад агульнарасійскага ўзроў- ню амаль напалову. Ваеннае становішча спрыяла панаванню орга- наў палітычнай бяспекі і ваеннай контрразведкі. Штодзень гграходзілі пахаванні. Другі цэнтр нацыянальнага руху. У гады першай сусветнай вайны ў Мінску пачаў фармавацца другі пасля Вільні цэнтр беларус- кай нацыянальнай дзейнасці. Бежанцы адразу павялічылі ўдзельную вагу беларусаў сярод мінчанаў дый жыхароў іншых гарадоў Беларусі. Яшчэ ўлетку 1915 г. у Мінску адчынілася Беларускае таварыства да- памогі пацярпелым ад вайны, якое аб’ядноўвала 50 чалавек. Яно ар- ганізоўвала для бежанцаў начныя прытулкі, платныя і бясплатныя сталоўкі, дапамагала ў працаўладкаванні. Усе супрацоўнікі таварыс- тва на чале з адвакатам В. Чаусавым харчаваліся ў платнай сталоў- цы, што месцілася каля Чырвонага касцёла і атрымала назву “Бела- руская хатка”. Сюды часта прыходзілі беларускія пісьменнікі Змітрок Бядуля, Ядвігін Ш., Альберт Паўловіч, Язэп Фарботка, Фабіян Шан- тыр, Зоська Верас (Людвіка Сівіцкая), тэатральныя дзеячы Уладзіс- лаў Галубок, Усевалад Фальскі, архітэктар Лявон Дубейкаўскі. Фак- тычна гэта быў мінскі клуб творчай беларускай інтэлігенцыі, якая нелегальна ладзіла для бежанцаў вечарыны. Збіраліся маладыя хлоп- цы, дзяўчаты, перад якімі з лекцыямі і вершамі выступаў Максім Баг- дановіч, які прыехаў у Мінск увосень 1916 г. Менавіта тут, у “Хатцы”, упершыню прагучаў яго знакаміты верш “Пагоня”. Беларуская справа. Умовы для беларускага руху пад царскім ярмом былі непараўнальна горшыя, чым пад нямецкай акупацыяй. Царскі ўрад дазваляў толькі беларускія камітэты дапамогі бежанцам, дый тое з вялікаю неахвотай. Лічылася, што беларусы нічым не ад- розніваюцца ад жыхароў Тульскай ці Пензенскай губерняў, і таму ні- якія свае нацыянальныя арганізацыі ім не патрэбныя. Аж да 1917 г. на тэрыторыі Беларусі, не занятай немцамі, не выходзіла ніводная
Першая сусветная. Царскі перыяд 179 беларуская газэта. Толькі ў Петраградзе ўвосень 1916 г. у.зніклі невя- лічкія штотыднёвікі “Дзяньніца” (рэдактары Зміцер Жылуновіч, Эд- зюк Будзька) і “8\уіеіас” (“Светач”), дый тыя выходзілі толькі да па- чатку 1917 г. 19.3. Звяржэнне царызму Рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. скінула з трона апошняга расійскага самадзержца Мікалая II. Царская хеўра настолькі самаізалявала сябе, што дастаткова было 23 лютага выйсці на вуліцьт Петраграда галодным жанчынам-работ- ніцам, каб потым да іх далучыўся ўвесь працоўны люд сталіцы і вайс- коўцы петраградскага гарнізона. Ні адно буйное вайсковае злучэнне, ні адна палітычная партыя не стала на абарону Мікалая II. 27 лютага Петраград ужо быў у руках паўстанцаў. Неўзабаве Мікалай II (1894— 1917) адрокся ад улады. Звяржэнне царызму ў Беларусі. У лічаныя дні царская адміні- страцыя была знішчаная па ўсёй краіне. Рэвалюцыя ў Беларусі раз- гортвалася па агульнарасійскім сцэнары. Тэлеграфныя весткі пра падзеі ў Петраградзе выклікалі ўсеагульную радасць. Ва ўсіх буйных гарадах прайшлі мітынгі і дэманстрацыі ў падтрымку Часовага ўра- да. Функцыю разбурэння і вынішчэння старых парадкаў узялі на сябе саветы салдацкіх і рабочых дэпутатаў, якія ствараліся ў Беларусі ўпер- шыню і пераважна па ініцыятыве вайскоўцаў. Яны ж выступалі і аба- ронцамі сацыяльных правоў. Раззбройвалася паліцыя і жандары. вызваляліся палітычныя вязні, стваралася народная міліцыя з добра- ахвотнікаў. Рэвалюцыйныя перамены дасягнулі і вёскі. Сяляне пра- ганялі ўраднікаў і земскіх начальнікаў, перавыбіралі валасных стар- шыняў. У асобных месцах Магілёўскай губерні рабаваліся панскія маёнткі. Узнікалі саветы сялянскіх дэпутатаў. Стварэннем новай ад- міністрацыі, падпарадкаванай Часоваму ўраду Расіі, займаліся гра- мадскія камітэты парадку. Яны фармаваліся з дзеячаў былых земскіх і гарадскіх управаў, а таксама з прадстаўнікоў саветаў. Кіраўніцтва камітэтамі парадку паступова перайшло да губернскіх і павятовых камісараў, якія прызначаліся з ліку мясцовых ураднікаў ад імя Часо- вага ўрада. Мясцовыя саветы звычайна падпарадкоўваліся новаму кіраўніцтву і новаму ўраду ў Петраградзе. Некаторыя вынікі царскага панавання. 300-гадовае самаўлад- дзе Раманавых, якое амаль паўтара стагоддзя трымала ў падпарад-
180 Перыяд 1914—1920 каванні і беларускі народ, рухнула. Расійскі царызм пакінуў пасля сябе цяжкую спадчыну. Край раздзірала непрымірымая варожасць паміж беларускімі землеўладальнікамі, якіх штурхалі да польскасці, і беларускімі сялянамі, якіх па рэлігійнай прыкмеце заваблівалі ў рускасць. Эканоміка заставалася слабаразвітая. За гады царскага панавання беларускія землі пазбавіліся навыкаў палітычнага самакі- равання, нацыянальна перспектыўнага уніяцтва, прафесійнага мас- тацтва, пабудаванага на мясцовых традыцыях, і ўзгадаванага на шляхецка-сялянскай глебе трэцяга стану. Беларускі народ служыў сцяной ва ўсіх асноўных ваенных канфліктах, у якіх удзельнічала царская Расія. Толькі ў гады першай сусветнай вайны ён страціў 1200 тыс. чалавек. Рускае самаўладдзе метадьгчна вынішчала мяс- цовую эліту (1830,1863,1905 гг.). Тым не менш, беларускі рух не спы- няўся. А з канца XIX ст. ён ужо набыў сталую тэндэнцыю да нарастання і актыўна ўплываў на вырашэнне лёсу пасляцарскай Расіі. Беларусаў ратавала ад дэнацыяналізацыі іх даволі высокая этнічная колькасць, польска-рускае супрацьстаянне, наяўнасць уласнай гісторыка-куль- турнай традыцыі і непрывабнасць імперскіх ідэалаў. 20. БАРАЦЬБА ЗАЎЗНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ. (САКАВІК 1917-ЛЮТЫ 1918) Вайна засведчыла поўнае банкруцтва і нежыццёвасць рускай імперскай дзяржаўнай мадэлі. Яна не магла забяспечыць ні эканаміч- най, ні ваеннай, ні палітычнай стабільнасці расійскай шматэтнічнай супольнасці. Для выхаду з крызісу патрабавалася не толькі знішчэн- не самаўладдзя, але і расфармаванне імперыі (на ўзор Аўстра- Венгрыі). 20.1. Першыя крокі Узнаўленне дзейнасці БСГ. Падуплывамрэвалюцыйныхпадзе- яў арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады ствараліся ў розных месцах Беларусі і Расіі. 25 сакавіка ў Мінску адбыўся з’езд БСГ, дзе абмяркоўваўся бягучы момант. У красавіку-чэрвені тут пад рэдак- цыяй Аркадзя Смоліча выходзіў цэнтральны орган БСГ “Грамада”. Вылучаліся сваім уплывам мінская і петраградская арганізацыі. Пер-
Барацьба за ўзнаўленне дзяржаўнасці 181 шая прымала нацыянальна-дэмакратьгчную афарбоўку, другая хіліла- ся да бальшавізму. Але ў імкненні да аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі абедзве арганізацыі былі аднадушныя. I з’езд беларускіх арганізацыяў. 25-26 сакавіка ў Мінску ад- начасова са з’ездам БСГ пачаўся і з’езд прадстаўнікоў беларускіх ар- ганізацыяў і партыяў, у які фактычна сам з’езд БСГ і перарос. Пры- сутнічала каля 150 дэлегатаў. Яны стварылі Беларускі нацыянальны камітэт і надалі яму ролю вышэйшай краёвай установы. Старшынём Беларускага нацыянальнага камітэта (Белнацкама, БНК) стаў буй- ны пінскі землеўладальнік, краёвец і былы член Дзяржаўнай думы Раман Скірмунт. Яго абралі на гэтую пасаду пры ўмове, што ён адмо- віцца ад свайго маёнтка. У склад камітэта ўвайшло 18 асобаў, сярод якіх былі аграном Аркадзь Смоліч, юрыст Павел Аляксюк, кандыдат філалогіі Браніслаў Тарашкевіч, ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, інжынер Вацлаў Іваноўскі, паэт Цішка Гартны (Зміцер Жылуновіч). Грамадаў- цы атрымалі ў БНК толькі шэсць месцаў, а таму істотнага ўплыву на яго працу не мелі. З’езд выпрацаваў дэкларацыю да Часовага ўрада з вельмі памяркоўнымі патрабаваннямі адкрыцця беларускіх школаў і аўтаноміі для Беларусі. Дэлегацыя з пяці чалавек на чале з Раманам Скірмунтам завезла яе ў Петраград, але толькі марна патраціла час. Характар беларускага руху. 3 беларускім рухам новым расійскім уладам можна было не лічыцца. Ен распыляўся па ўсёй імпе- рыі ды яшчэ дзяліўся на прыхільнікаў і праціўнікаў аўтаноміі Бела- русі. Бежанскія арганізацыі звьгчайна мелі дэмакратычную прагра- му і патрабавалі аўтаноміі. На беларускіх жа землях часам пад бела- рускай шыльдай выступалі абаронцы заходнерусізму і ад імя белару- саў упарта праводзілі лозунг“адзінай і непадзельнай” Расіі, вялі безу- пынную палеміку ў прэсе і на мітынгах з БСГ. Як нацыяналістычную асудзіў БСГ і I з’езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губер- няў, што адбыўся ў красавіку. Каталіцкае духавенства, якое ў Пет- раградзе ў маі аб’ядналася ў партыю Хрысціянскай дэмакратычнай злучнасці (ХДЗ) на чале з ксяндзом Фабіянам Абрантовічам, таксама не заўсёды знаходзіла паразуменне з грамадаўцамі з-за сваёй анты- балыпавіцкай скіраванасці. Праўда, беларускія арганізацыі і партыі стараліся мець сувязь з Белнацкамам, прызнавалі Мінск цэнтрам Беларусі, і гэта іх неяк лучыла. БНК быў даволі памяркоўны ў сваёй палітычнай дзейнасці. Мінскія дзеячы прытрымліваліся падкрэсле- на прарускай арыентацыі, займаліся пераважна навукова-асветнымі справамі і нічога не абяцалі сялянам да склікання краёвай беларус-
182 Перьсяд 1914—1920 Беларускае таварыства драмы і камедыі. У другім радзе ў цэнтры сядзіць Усевалад Фальскі, старшыня таварыства, чалец Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску ў 1917 г. 3 архіва А.А. Наліваева. кай рады. Такая рахманасць дзеячаў БНК не задавальняла беларускіх нацыянал-радыкалаў. Дзейнасць расійскіх палітычных сілаў. 7-17 красавіка ў Мінску адбыўся I з’езд дэлегатаў войскаў і тылу Заходняга фронту, які падтрымаў палітыку Часовага ўрада, а пра Беларусь нават не ўспомніў. Палітычная ініцыятыва ў краі належала расійскім парты- ям - у першую чаргу эсэрам і меншавікам, якія панавалі ў мясцовых саветах і ў камітэтах парадку. Супраць беларускага руху аднадушна выступалі ўсе расійскія вялікадзяржаўнікі - ад былых чарнасоцен- цаў да бальшавікоў. Каб прынізіць беларускі рух у вачах мясцовага сялянства, яны ўмела выкарыстоўвалі тую акалічнасць, што Белнац- кам узначальваў буйны землеўладальнік Раман Скірмунт. Так, у кра- савіку на I з’ездзе сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў балынавікі прыпынілі разгляд беларускага пытання, абвясціўшы яго польскай, “панскай” інтрыгай. Нацыянальныя дзеячы абвінавачва- ліся ў імкненні аддзяліцца ад Расіі і перадаць беларускіх сялянаў у рабства да польскіх памешчыкаў. Дзейнасць балыпавікоў актывіза- валася. Ніхто так гучна, як яны, не абяцаў змучанаму вайной народу
Першая сусветная. Царскі перыяд 183 міру, зямлі, гаспадарання на прадпрыемствах, права на нацыяналь- нае самавызначэнне. А гэта было якраз тое, чаго падданыя Расіі не дачакаліся ад Часовага ўрада. Цэнтрам бальшавіцкай дзейнасці ро- біцца Мінскі гарадскі савет дэпутатаў. Палявенне грамадаўцаў. Да настрою народных масаў, якія па- хіснуліся ўлева, вымушаная была прыстасоўвацца і БСГ. 4-6 чэрвеня яна сабрала ў Петраградзе свой II з’езд, прыняла на ім праект новай праграмы і паставіла на чале ЦК Зміцера Жылуновіча. БСГ абвясці- ла сваёй мэтай увядзенне сацыялістычнага парадку праз класавую барацьбу і сацыяльную рэвалюцыю. Праграма прадугледжвала шы- рокае развіццё беларускай культуры, нацыянальнай школы, поўнае самаўпраўленне Беларусі (у складзе Расіі) з заканадаўчай краёвай радай, раўнапраўе ўсіх нацыяў, што жылі на беларускай зямлі. Пахі- ленне ўлева дазволіла партыі павялічыць колькасць сваіх сябраў да 5 тыс. чалавек, але адначасова яна страціла прыхільнасць дзеячаў правацэнтрысцкага накірунку. 20.2. “Збіранне камянёў” II з’езд беларускіх арганізацыяў. На хвалі рэвалюцыянізму БСГ спрабавала адхіліць ад кіраўніцтва беларускім рухам лібералаў, якіх прэзентавала Беларуская партыя народных сацыялістаў (БПНС) на чале з Паўлам Алексюком. Узніклыя спрэчкі абумовілі скліканне 8-12 ліпеня ў Мінску II з’езда прадстаўнікоў беларускіх партыяў. 3 вялікай цяжкасцю дэлегатам удалося паразумецца на платформе неабходнасці адзінага нацыянальнага фронту і абраць замест Бела- рускага нацыянальнага камітэта Цэнтральную раду беларускіх арга- нізацыяў і партыяў. Праўда, пазней члены БПНС выйшлі са складу Цэнтральнай рады. I гэты орган апынуўся пад кіраўніцтвам левых сілаў, якія адмяжоўваліся і ад хрысціянскіх дэмакратаў (хадэкаў). Лідэрства БСГ было заваяванае коштам страты адзінства беларуска- га нацыянальнага руху. Дзейнасць Цэнтральнай рады. Новая галоўная арганізацыя беларусаў заявіла пра сваё імкненне перадаць усю зямлю без выкупу працоўнаму народу. Цэнтральная рада прадстаўляла толькі такія гра- мадскія і палітычныя арганізацыі, якія прызнавалі патрэбу аўтаноміі Беларусі, роднай мовы і развіцця нацыянальнай культуры. У склад яе выканаўчага камітэта ўвайшлі Язэп Лёсік, Язэп Дыла, Радаслаў Астроўскі, Фабіян Шантыр, Аркадзь Смоліч, Палута Бадунова, Зміцер
184 Перыяд 1914—1920 Жылуновіч і іншыя. Рада пераняла ў Белнацкама яго друкаваны ор- ган - газэту “Волыіая Беларусь”, якая выходзіла ў Мінску з 28 мая іыд рэдакцыяй Язэпа Лёсіка. Кола чыннасці Цэнтральнай рады па- шыралася. Яна ладзіла сувязі з бежанцамі, рабіла захады супраць вы- сякання ў Беларусі лясоў. Спецыяльна прыняты ёю “Статут беларускіх нацыянальных культурна-асветных гурткоў у войску” прадугледжваў наладжванне нацыянальнага выхавання беларусаў-вайскоўцаўібез- умоўны ўдзел іх у абароне заваёваў рэвалюцыі ў Расіі. Таму калі ў жніўні рабілася спроба захопу ўлады генералам Лаўрам Карнілавым, на абарону дэмакратычнай Расіі дружна ўзняліся ўсе беларускія сілы. Тым не менш, Цэнтральная рада дзейнічала пераважна як нацыя- нальна-культурная арганізацыя. Яна не змагла прыцягнуць на свой бок нацыянальныя меншасці, недастаткова ўвагі надавала стварэн- ню беларускіх вайсковых фармаванняў, адзінству нацыянальных сілаў і ўвогуле пытанню аб уладзе. Пасля карнілаўшчыны Расія рэзка хісну- лася ўлева. Відавочна выявілася поўная нежыццяздольнасць Часо- вага ўрада. Барацьба за ўладу абвастрылася. У Беларусі яе вялі два блокі палітычных сілаў- беларускі і расійскі. У жніўні-лістападзе ішла іх кансалідацыя. Беларускі рух у арміі. Яшчэ ў маі Белнацкам стварыў Вайско- вую беларускую арганізацыю. Тады ж узніклі і першыя паўлегаль- ныя аб’яднанні беларусаў у войску. Да беларускага руху далучыліся некаторыя генералы: Канстанцін Аляксееўскі, Кіпрыян Кандратовіч, Пажарскі. 3 жніўня ў расійскай арміі ствараецца разгалінаваная сет- ка беларускіх арганізацыяў. Яны ахопліваюць Беларусь, Расію, Украі- ну, Эстонію, Малдову. Вайскоўцы знаходзіліся пад уплывам пераваж- на эсэраў і БСГ. Дзякуючы энергічнай прапагандзе, якую вялі забра- ныя ў войска прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, рыхтавалася глеба для аб’яднання ўсіх беларускіх вайсковых згуртаванняў. 18-24 кас- трычніка ў Мінску з дазволу галоўнакамандуючага генерала Міка- лая Духоніна сабраўся з’езд беларусаў-вайскоўцаў Заходняга фронту. Прыехалі і прадстаўнікі беларускіх арганізацыяў Балтыйскага фло- ту, Румынскага і Паўночнага франтоў. Дэлегаты выказалі гатоўнасць бараніць беларускія землі і расійскую дэмакратыю, прынялі рэзалю- цыю аб пашырэнні беларускіх вайсковых арганізацыяў і абралі Цэнт- ральную беларускую вайсковую раду (ЦБВР). Старшынём яе выка- наўчага камітэта стаў Сымон Рак-Міхайлоўскі, яго памочнікамі - Язэп Мамонька і Кастусь Езавітаў. Беларускія вайсковыя злучэнні ствара- ліся са спазненнем, але іх узнікненне было непазбежнае. Расійскае
Барацьба за ўзнаўленне дзяржаўнасці 185 войска развальвалася і не магло абарашць Беларусь ад нямецкіх аку- пантаў, а мірнае насельніцтва - ад мясцовых бандаў і расійскіх дэзер- ціраў. Прыспешвала і тое, што на Міншчыне пачыналі гаспадарыць польскія вайсковыя злучэнні. Улетку 1917 г. са згоды Часовага ўрада Расіі і галоўнакамандуючага генарала Лаўра Карнілава з палякаў, якія служылі ў расійскай арміі, для барацьбы з немцамі быў сфарма- ваны I польскі корпус на чале з генералам Юзафам Доўбар-Мусніцкім. Ад 40% да 60% салдатаў Польскага корпуса складалі беларусы-ка- талікі. Стварэнне Вялікай беларускай рады. 15-24 кастрычніка пры ўдзеле прадстаўнікоў ЦБВР адбылося пасяджэнне Цэнтральнай рады беларускіх партыяў і арганізацыяў, падчас якога гэтай арганізацыі быў нададзены характар палітычнага цэнтра Беларусі і яна атрыма- ла назву Вялікая беларуская рада (ВБР). У складзе яе выканкама зноў сабраліся прадстаўнікі беларускіх партыяў (БСГ, БПНС і ХДЗ). Стар- шынём выканкама стаў Вячаслаў Адамовіч, яго намеснікамі - бела- рускі паэт Алесь Гарун (Аляксандр Прушынскі) і Аркадзь Смоліч. Нетрываласць нацыянальнага фронту. 14-25 кастрычніка ў Мінску праходзіў ПІ з’езд БСГ . Ен выказаўся за нацыяналізацыю зямлі і перадачу яе ў распараджэнне краёвай рады Беларусі. Беззя- мельным і малазямельным сялянам абяцалася дармовае надзяленне зямлёй. У Цэнтральны Камітэт БСГ увайшлі Язэп Дыла (старшыня), Алесь Гарун, Аркадзь Смоліч, Палута Бадунова, Язэп Варонка, Сы- мон Рак-Міхайлоўскі, Браніслаў Тарашкевіч і іншыя. Дэлегатамі з’ез- да былі такія вядомыя беларускія дзеячы, як Ігнат Дварчанін, Рада- слаў Астроўскі, Аляксандр Чарвякоў, Фабіян Шантыр. Незадаволе- насць агульнадэмакратычнай праграмай Вялікай беларускай рады прывяла членаў БСГ да выхаду з выканкама гэтай арганізацыі. 20.3. Галоўная перашкода Гуртаванне балыпавікоў. Першаяпаўночна-заходняя абласная канферэнцыя партыі бальшавікоў, што праходзіла ў сярэдзіне верас- ня, абмеркавала пытанне аб узброеным паўстанні (рашэнне аб пад- рыхтоўцы яго прыняў VI з’езд партыі балыпавікоў у Петраградзе) і абрала Паўночна-заходні абласны камітэт партыі пад старшынствам Аляксандра Мяснікова. Бальшавікі абапіралісятут амаль выключна на расійскае войска. Яны мелі перавагу над беларускімі сіламі, бо на Заходнім фронце доля беларускіх вайскоўца-ў была зусім нязначная.
186 Перыяд 1914—1920 Аляксандр Мяснікоў (Мяснікян). 1917 год. НМГКБ. Захоп бальшавікамі ўлады ў Беларусі. ІІаспяховы бальшавіцкі пераварот у сталіцы (25 кастрыч- ніка) не прывёў да аўтаматычнага захопу ўлады паслядоўнікамі Ула- дзіміра Леніна на беларускіх зем- лях. Трыумфальнага шэсця саветаў, як пра гэта пасля хваліліся камуні- сты, напраўду тут не было. Адбыла- ся зусім іншая з’ява -трыумфальны развал адміністрацыі Часовага ўрада. Балыпавікі не мелі ў Бела- русі трывалай улады аж да 1921 г., але ў параўнанні з беларускімі лідэрамі былі актыўнейшыя і адра- зу пасля падзення Часовага ўрада пачалі хуценька прыбіраць уладу да сваіх рук. Ужо 26 кастрычніка Мін- скі гарадскі савет рабочых і салдац- кіх дэпутатаў абвясціў аб спыненні паўнамоцтваў дэмакратычна абранай у жніўні гарадской думы і паставіў сябе на яе месца. Барацьба з леніншчынай. Змаганне з бальшавіцкім экстрэміз- мам вялі прадстаўнікі старой улады і левацэнтрысцкія сілы ў Мінску, Магілёве, Оршы. У Мінску ў супрацьвагу балыпавіцкаму Савету ўтва- рыўся рэвалюцыйна-дэмакратычны орган улады пад назвай Камітэт выратавання рэвалюцыі Заходняга фронту. Была надзея прадухіліць леніншчыну, як гэта было зроблена з карнілаўшчынай. Але з левым экстрэмізмам змагацца было цяжэй, бо, у адрозненне ад правага, ён умела карыстаўся сацыяльнай дэмагогіяй і меў падтрымку люмпені- заванага вайной насельніцтва. Антыбалынавіцкае супраціўленне ў Мінску было спыненае 2 лістапада, калі на дапамогу Мінскаму саве- ту з Заходняга фронту прыбылі вайсковыя злучэнні, у тым ліку броне- цягнік. Яго камандзір, бальшавік Пралыгін, прабіўся ў горад толькі дзякуючы жорсткім пагрозам расстрэльваць стрэлачнікаў і знішчаць чыгуначныя станцыі. Нарастанне беларускага патрыятызму. Вялікая беларуская рада абмежавалася выданнем 27 кастрычніка ‘Траматы беларускаму народу”, дзе ацэньвала балыпавіцкі пераварот як праяву анархіі і заклікала да аб’яднання вакол сваёй арганізацыі. Ленінская “Дэкла-
Першая сусвепгная. Царскі перыяд 187 рацыя правоў народаў Расіі”, апублікаваная 2 лістапада, выклікала надзею на лепшае, але ненадоўга. Хутка зрабілася відавочным, што настае поўнае бязладдзе. Вайскоўцы ў любы момант маглі ў масавым парадку пакінуць акопы і заняцца рабаваннем. Узнікла вострая па- трэба бараніць беларускі народ, яго багацці і тэрытарыяльную цэ- ласнасць краю, якому пагражалі бальшавіцкая анархія, кайзераўс- кая армія ды польскія вайсковыя аддзелы. Абставіны і афіцыйны дазвол галоўнакамандуючага генерала Мікалая Духоніна на ўтварэн- не беларускіх вайсковых злучэнняў у складзе расійскага войска пад- штурхоўвалі раскіданыя па імперыі нацыянальныя сілы да кансалі- дацыі. На этапе мірнага нацыянальна-вызваленчага руху. З’езды беларускіх вайскоўцаў прайшлі на Паўночным фронце ў Віцебску (15- 20 лістапада), на Румынскім у Адэсе (3-8 снежня), на Паўднёва-За- ходнім у Кіеве (17-22 снежня). Усе беларускія вайсковыя аб’яднанні падпарадкоўваліся Цэнтральнай Беларускай вайсковай радзе і на- стойліва дамагаліся ад бальшавіцкага Петраграда абвяшчэння бела- рускай дэмакратьгчнай рэспублікі з яе ўваходам у расійскую федэра- цыю народаў, прызнання беларускай мовы дзяржаўнай, патрабавалі права на стварэнне асобнага беларускага войска, вяртання ў Бела- русь усіх каштоўнасцяў, вывезеных за час вайны, а таксама поўнай адбудовы гаспадаркі краю за кошт дзяржаваў, што ўдзельнічалі ў вай- не. I толькі ў Мінску выканкам ЦБВР на чале з генералам Кіпрыя- нам Кандратовічам марудзіў з пашырэннем беларускіх вайсковых аддзелаў ды чакаў распараджэння зверху. Найболып актыўна бела- рускі рух разгортваўся сярод бежанцаў і вайскоўцаў на далёкіх ад Беларусі франтах - відаць, таму, што больш за палову мужчынскага насельніцтва з беларускіх губерняў было мабілізавана і адпраўлена як мага далей ад родных хатаў. Толькі на чужыне па-сапраўднаму абуджаліся патрыятычныя пачуцці. Беларусаў там высялялі з га- радскіх кватэраў, праганялі з вёсак, не давалі хлебных пайкоў, пер- шымі звальнялі з прамысловых прадпрыемстваў, як паведамлялі пра гэта ўдзельнікі з’езда беларускіх бежанцаў у Маскве (1917). Усе цывіль- ныя арганізацыі беларусаў гуртаваліся вакол Вялікай Беларускай рады. Менавіта яна і пачала рыхтаваць Усебеларускі з’езд. Значыць, ужо праз месяц пасля звяржэння Часовага ўрада ў Беларусі сфарма- валіся прадстаўнічыя палітычныя арганізацыі беларускага народа, якія былі гатовыя ўзяць уладу ў свае рукі, але дзейнічалі нерашуча. Ім супрацьстаяў блок расійскіх сілаў на чале з бальшавікамі.
188 Перыяд 1914—1920 Саветызацыя. У лістападзе пасля канчатковай перамогі над Ка- мітэтам выратавання рэвалюцыі расійскія балыпавікі стварылі Ваен- на-рэвалюцыйны камітэт (ВРК) Заходняй вобласці (Віцебская, Магі- лёўская і неакупаваныя паветы Мінскай і Віленскай губерняў). Ен стаў вышэйшым надзвычайным органам улады ў Беларусі і на фрон- це. Адным з першых захадаў новай улады было ўвядзенне цэнзуры ўсіх выданняў. 3 18 да 25 лістапада бальшавікі правялі ў Мінску ад- разу тры з’езды: абласны з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпута- таў, абласны з’езд сялянскіх дэпутатаў і франтавы з’езд. Усе яны пе- раважна пад дыктоўку балыпавікоў выказаліся за неабходнасць для Беларусі савецкай улады і заснавалі адзіны Выканаўчы камітэт Са- ветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах). “Сялянскія дэпутаты” выбіраліся пад непа- срэдным наглядам вайскоўцаў-балыпавікоў. Ніводнага прадстаўніка беларускага руху ў Аблвыкамзаху не было. У склад вышэйшага орга- на ўлады, што стварылі бальшавікі, увайшлі людзі (Аляксандр Мясні- коў, Вільгельм Кнорын, Карл Ландар), якія пражылі ў Беларусі каля года ці крыху болей і не ведалі беларускай мовы. Гэтыя кіраўнікі, безу- моўна, адстойвалі інтарэсы фронту, а не Беларусі, якая для іх увогуле не існавала. Што паказалі выбары ва Устаноўчы сход. За чужынцаў у час лістападаўскіх выбараў ва Усерасійскі устаноўчы сход галасавалі не толькі вайскоўцы, але і цывільнае насельніцтва. Беларускія партыі і арганізацыі атрымалі мізэрны працэнт галасоў (0,3). Бальшавікі ж набралі болын за палову, праўда, толькі ў арміі і ў прыфрантавых гу- бернях, дзе даражэй за ўсё насельніцтву здаваўся ленінскі дэкрэт аб міры. Апроч таго, у прыфрантавых губернях галасаваць можна было толькі так, як гэтага патрабавалі ўзброеныя салдаты, якім абрыдлі акопы. У болып далёкай ад фронту Магілёўскай губерні балынавікі атрымалі ўсяго 23% галасоў. Перамаглі тут эсэры, якія ўсё больш разы- ходзіліся з пануючай партыяй і схіляліся да супрацоўніцтва з мясцо- вымі нацыянальнымі сіламі. Урэшце ж лёс Беларусі мог вызначыць толькі ўвесь беларускі народ, тэрыторыя рассялення якога не абмя- жоўвалася дзвюма прыфрантавымі губернямі. Што тычыцца каміса- раў Заходняй вобласці, дык шырокай падтрымкай беларускага насель- ніцтва яны не карысталіся. Не прызнавала іх і мінская дума. А таму не выпадкова, што некаторыя балыпавіцкія лідэры разглядалі Бела- русь усяго як разменную манету ў перамовах з немцамі аб міры, якія пачаліся 19 лістапада.
Барацьба за ўзнаўленне дзяржаўнасці 189 20.4. Усебеларускі з’езд Непазбежная ініцыятыва. Вялікая беларуская рада ўрэшце прызнала ленінскі ўрад у Петраградзе, але адмовілася прызнаваць легітымнасць выканаўчага камітэта Заходняй вобласці і фронту на чале з Аляксандрам Мясніковым. I гэта не выпадкова. Бальшавіцкі орган не ставіў пытання пра аўтаномію Беларусі, а таму абвінавач- ваўся мясцовымі патрыётамі ў тым, што прадстаўляе не беларускі народ, а расійскае войска. Прыкладна ў сярэдзіне лістапада 1917 г. Вялікая беларуская рада і Цэнтральная беларуская вайсковая рада выдалі адозву “Ко всему народу белорусскому”, дзе заклікалі суайчын- нікаў узяць кіраванне краем у свае рукі, дзеля чаго абвяшчалася скліканне ў снежні ў Мінску з’езда прадстаўнікоў усяго беларускага народа. Амаль адначасова такую ж ініцыятыву вылучыў у Петраградзе і Беларускі абласны камітэт пры Усерасійскім савеце сялянскіх дэпу- татаў на чале з Яўсеем Канчаром. Камітэт займаў прасавецкія пазі- цыі і толькі прыкрываўся нацыянальнымі імкненнямі, а таму карыс- таўся афіцыйнай падтрымкай. Супрацьдзеянне абласнікоў. Балыпавіцкія камісары ў Бела- русі рабілі ўсё, каб не дапусціць склікання з’езда, баючыся, што ён пазбавіць іх улады. Адносіны беларускіх і прарасійскіх арганізацыяў ў Мінску адразу набылі варожы характар. 3 абодвух бакоў збіраліся сілы. Прэзідыум Вайсковай рады ў складзе Сымона Рак-Міхайлоў- скага, Кастуся Езавітава, Тамаша Грыба, Язэпа Мамонькі, Васіля За- харкі стваралі беларускія вайсковыя злучэнні. Узмацняўся 1-шы Бе- ларускі мінскі полк. У Оршы быў створаны Беларускі конны полк. А балыпавіцкія ўлады 30 лістапада ўвялі ў Мінску ваеннае становіш- ча і 2 снежня забаранілі фармаванне беларускіх злучэнняў, хоць 23 лістапада савецкі галоўнакамандуючы Мікалай Крыленка даў на гэта дазвол. Пазіцыя балыпавіцкага ўрада. Нечакана для абласнікоў На- родны камісарыят па справах нацыянальнасцяў, які ўзначальваў Іосіф Сталін, дазволіў Беларускаму абласному камітэту правядзенне ўсе- беларускага з’езда і выдаў на яго патрэбы 50 тыс. рублёў. Але прызнаю- чы безумоўнае і поўнае права беларускага народа на самавызначэнне, бальшавіцкі ўрад адначасова ставіў умову, каб улада ў краі належа- ла краёваму Савету рабочых і салдацкіх дэпутатаў, у прыватнасці, Аблвыкамзаху. Перад Беларускім абласным камітэтам ставілася за- дача пераняць у Вялікай беларускай рады кіраўніцтва беларускім
190 Перыяд 1914—1920 рухам і на ўсебеларускім з’ездзе легітымізаваць захоп улады балыпа- вікамі ў Беларусі, хоць гэтая ўлада ўжо нікога не прадстаўляла. Сал- даты, былыя выбарпічыкі Аблвыкамзаха, уцякалі па хатах, дэзерці- равалі. Пасля пачатку перамоваў з немцамі (люты 1918) на Заходнім фронце з некалі двухмільённага войска засталося 70 тыс. салдатаў. Падрыхтоўчы перыяд. Спачатку Беларускі абласны камітэт планаваў сабраць свой асобны ўсебеларускі з’езд, але перахапіць ініцыятыву ў Вялікай беларускай рады не ўдалося. У сувязі з падрых- тоўкай з’езда на адрас Вялікай рады паступалі наказы беларусаў-вай- скоўцаў з усіх куткоў Расіі. Яны падтрымлівалі бальпіавіцкія дэкрэты аб зямлі, міры і праве народаў на нацыянальнае самавызначэнне, але не прызнавалі Аблвыкамзах і лічылі, што да вялікага беларускага ўстаноўчага сходу ўлада ў краі павінна належаць Вялікай беларус- кай радзе або Цэнтральнай беларускай вайсковай радзе. Апранутыя ў салдацкія шынялі сяляне прасілі ўстанавіць у Беларусі “ўладу таго сярмяжніка, якога ўсе нацыянальнасці на працягу некалькіх вякоў асмейвалі і аплёўвалі”. Былі прапановы вярнуць усіх мабілізаваных беларусаў на радзіму для фармавання нацыянальных палкоў. Кіраў- ніцтву Беларускага абласнога камітэта нічога не заставалася, як да- лучыцца ў падрыхтоўцы з’езда да Вялікай беларускай рады. 7 снеж- ня бальшавіцкі лідэр у Беларусі Аляксандр Мяснікоў абвясціў нарэшце загад, Мікалая Крыленкі ад 23 лістапада аб парадку фармавання бе- ларускіх палкоў. Але якраз ў гэты самы дзень Украінская рада пача- ла ўзброеную барацьбу супраць савецкай улады, і дзейнасць бела- рускіх вайсковых злучэнняў зноў падпала пад забарону. Гэтая акаліч- насць зусім пазбавіла Беларускі з’езд ваеннай падтрымкі. Адкрыццё з’езда. Усебеларускі з’езд пачаўся 15 снежня. На ім сабраліся 1872 прадстаўнікі беларускага народа. Ніводной нацыі за перыяд расійскай “смуты” не ўдалося арганізаваць такога прадстаўні- чага форума. На .з’езд прыехалі пасланцы з усёй этнаграфічнай Бела- русі, ад усіх франтоў і тылу. У палітычным плане болыпасць дэпута- таў былі эсэрамі і беспартыйнымі. Па сацыяльным складзе з’езд быў пераважна сялянскі. Балыпавікам не ўдавалася кантраляваць хаду падзеяў. Упэўненасці дэлегатам надавала пісьмовае сведчанне народ- нага камісара па справах нацыянальнасцяў Іосіфа Сталіна, што па- станова з’езда будзе абавязковая для савецкай улады. Але ў гэты ж час кіраўнік бальшавіцкай адміністрацыі ў Беларусі Аляксандр Мяс- нікоў інструктаваў сваіх таварышаў, як пасварыць дэлегатаў і зрабіць з’езд безвыніковым.
Першая сусветпная. Царскі перыяд 191 Гвалтоўны разгон з’езда балыпавікамі. У ноч з 17 на 18 снеж- ня дэлегаты прыступілі да пытання аб абвяшчэнні беларускай рэс- публікі. Убачыўшы, што перацягнуць на свой бок з’езд не ўдаецца, Савет народных камісараў Заходняй вобласці на чале з Карлам Лан- дарам прыняў рашэнне разагнаць яго. Каля гадзіны ночы 18 снежня падагрэтыя гарэлкай вайскоўцы акружылі памяшканне, дзе праходзіў з’езд, а праз паўгадзіны ўварваліся ў залу пасяджэння і пусцілі ў ход прыклады. Дэлегаты ўзвялі барыкады і, пакуль камісары пераадоль- валі іх ды “загадвалі з’езду маўчаць”, паспелі прыняць рэзалюцыю аб увядзенні ў межах беларускай зямлі рэспубліканскага ладу, а такса- ма вылучыць са свайго асяродцзя орган краёвай улады - Усебеларускі савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў для кіравання краем да склікання Беларускага ўстаноўчага сходу. Калі прэзідыум з’езда на чале з Іванам Серадой быў арыштаваны, яго месца занялі новыя дэлегаты на чале з Міхаілам Гольманам. Пад прыцэлам браневікоў яны паспелі прыняць рэзалюцыю пратэсту супраць дзеянняў кіраўніц- тва Заходняй вобласці і аб непрызнанні яго ўлады. Зрэшты, дэлегаты Усебеларускага з’езда не збіраліся выступаць супраць бальшавіцкай Расіі (задавальняючыся аўтаноміяй і нават баючыся адарваць край ад Расіі) і савецкай улады не адмаўлялі. Яны толькі хацелі ўвесці яе без дыктату франтавых камісараў. Пераможцы і пераможаныя. Уначы з 19 на 20 снежня быў зроб- лены напад на былы дом губернатара, дзе месціліся кіраўніцтвы Вялі- кай беларускай рады, Беларускай вайсковай рады і БСГ. I зноў бае- вікі былі нецвярозыя. Удзень 20-га прадстаўнікі беларускіх арганіза- цыяў вымушаныя былі перасяліцца на вул. ІІаліцэйскую (№2), а Мяснікоў і Ландар наладзілі ў Мінску парад перамогі. 3 нагоды раз- гону з’езда ў Мінску, Магілёве, Віцебску, Оршы, Полацку, Ігумене прайшлі мітынгі пратэсту. Жыхары Мінска пачалі ставіцца да баль- шавікоў з яшчэ большым недаверам і нават варожа. У апошнія дні снежня ў Мінску прайшлі забастоўкі, але адкрытае выступленне су- праць мяснікоўцаў, да якога заклікаў з’езд, не адбылося. Палітычная недасведчанасць патрыётаў. Беларускія дзеячы, у адрозненне ад балыпавікоў, не мелі ні досведу палітычнай бараць- бы, ні моцнай партыі. Ва ўмовах Расіі асноўнымі праваднікамі нацыя- нальных ідэяў дзесяцігодцзямі выступалі грамадскія навукова-асвет- ныя гурткі без выразнай структуры. Беларускія патрыёты хацелі звя- заць лёс свайго краю з Расійскай дэмакратычнай федэратыўнай рэс- публікай, якой не існавала. Яны настойліва прапаноўвалі сваю ма-
192 Перыяд 1914—1920 дэль федэратыўнай дзяржаўнасці, калі Расія ўжо стала савецкай (не дэмакратычнай), а Украіна - народнай рэспублікай. Да адбудавання краю заклікаліся толькі беларусы і сяляне. Нацыянальныя лідэры доўга не адважваліся ўзяць уладу, спадзеючыся, што яна прыйдзе да іх ад бальшавікоў, і ўрэшце атрымалі ад камісараў палітычны ўрок. Тым не менш, дэлегаты з’езда фактычна дэкларавалі ідэю беларус- кай народнай рэспублікі. 20.5. Балынавіцкае бязладдзе Пераход дэлегатаў з’езда на нелегальнае становішча. Вы- браная на Усебеларускім з’ездзе Рада (Усебеларускі савет) у складзе 56 чалавек на чале з Язэпам Лёсікам перайшла на нелегальнае ста- новішча. Яна стала юрыдычнай пераемніцай усёй паўнаты ўлады, якая раней належала разагнанаму з’езду. Ужо 18 снежня ацалелыя дэлегаты патаемна сабраліся ў чыгуначным дэпо пад аховай рабочай дружыны і пацвердзілі за Радай ролю выканаўчага органа разагна- нага з’езда. Было вырашана Цэнтральную Беларускую вайсковую раду таксама падпарадкаваць Радзе ўсебеларускага з’езда, а іншыя па- літычныя аб’яднанні з функцыямі кіравання распусціць. Са складу Рады быў вылучаны болей сціслы працоўны орган - Выканаўчы камітэт Рады ўсебеларускага з’езда ў складзе 17 чалавек на чале з Язэпам Варонкам. Камітэт атрымаў даручэнне заняцца беларусіза- цыяй саветаў на месцах, а як толькі будзе магчыма, узяць уладу ў свае рукі. Балыпавіцкі рэжым. Тымчасам гаспадарамі ў краі выступалі мясцовыя бальшавікі-мяснікоўцы. На пачатку студзеня яны разагналі практычна ўсе гарадскія думы, управы і земствы. У Мінску 2 студзеня выбухнуў галодны бунт, і бальшавікі задушылі яго з дапамогай зброі. Камісары перыядычна наляталі на рьгнкі і канфіскоўвалі ў гандля- роў мыла, соль, тытунь, запалкі, муку. Не спыняліся рэквізіцыі па вёсках. Беларускае падполле было бездапаможнае. На баку бальша- вікоў стаяла армія, а сяляне падтрымлівалі нацыянальны рух слаба. Змаганне забеларускае войска. ІІатрабавалася вайсковаяпад- трымка. Але дэкрэт Мікалая Крыленкі аб нацыянальных палках у Беларусі не выконваўся. Затое на Румынскім фронце яго галоўнака- мандуючы генерал Шчарбакоў ствараў для беларусізацыі вайсковых злучэнняў самыя спрыяльныя ўмовы. Ужо 28 снежня ў адказ на раз- гон Усебеларускага з’езда франтавыя нацыянальныя дзеячы дамаг-
Барацьба за ўзнаўленне дзяржаўнасці 193 ліся ўтварэння Беларускай вайсковай камісіі для арганізацыі бела- рускіх вайсковых злучэнняў. Беларускімі вайсковымі справамі на Украіне займаўся камісар Беларускай вайсковай рады Павел Аляк- сюк. У канцы лютага стотысячнае беларускае войска рыхтавалася да адпраўкі на Бацькаўшчыну. Яно мела артылерыю і браневікі. Бела- рускія вайсковыя аддзелы арганізаваліся ў Адэсе, Пскове, Віцебску. Смаленску. Дзейнасць беларускага падполля ў Мінску. Падпольная дзей- насць канцэнтравалася вакол Беларускай вайсковай рады, якая да- маглася сваёй легалізацыі пад назвай Беларускі савет салдацкіх дэ- путатаў. Беларускія вайскоўцы маленькімі групамі прыбывалі ў го- рад і ўліваліся ў 289-ы пяхотны полк. Расейцы звальняліся на адпа- чынак і дэмабілізоўваліся. У кожнай роце засноўваўся беларускі камі- тэт. Такая ж беларусізацыя праводзілася і ў мінскай вартавой каман- дзе. Справай кіраваў паручнік Канстанцін Езавітаў, які стаў на чале выканкама ЦБВР. Адначасова вялася нацыянальная агітацыя па на- вакольных вёсках. Збіралася зброя. Актыўным агітатарам за беларус- кую справу выступаў Сымон Рак-Міхайлоўскі. Беларуская вайсковая рада набывала аўтарытэт. Здаралася, што ў яе памяшканні праходзілі і сходы Украінскай вайсковай рады Заходняга фронту. Першыя праявы польскіх прэтэнзіяў на Беларусь. 12 студзе- ня 1918 г. Першы польскі корпус на чале з Юзафам Доўбар-Мусніцкім адмовіўся падпарадкоўвацца ленінскаму ўраду і неўзабаве захапіў Рагачоў, Жлобін, Бабруйск, шэраг чыгуначных станцыяў. Савет на- родных камісараў Заходняй вобласці нічога не зрабіў, каб не дапусціць гэтага выступлення. Супраціў палякам маглі б арганізаваць беларус- кія злучэнні, але яны былі разагнаныя мясцовымі камісарамі. Поль- скія аддзелы абаранялі жыццё і маёмасць абшарнікаў і іншых грама- дзянаў каталіцкай веры, бо чырвонаармейцы рабавалі маёнткі, нават забівалі параненых польскіх жаўнераў і медыцынскіх працаўнікоў. Разам з тым, Польскі корпус душыў сялянскія выступленні. У Мінску працавала Польская вайсковая арганізацыя (ПВА), а таксама знахо- дзіўся нелегальны Вярхоўны польскі камітэт, які кіраваў усёй вайско- вай справай у Расіі, у тым ліку дзейнасцю Юзафа Доўбар-Мусніцкага і Мінскай ПВА. Польскія вайсковыя арганізацыі падпольна дзейнічалі ў Вільні і ў паветах Заходняй Беларусі. На беларускіх землях побач з расійскім узмацняўся яшчэ адзін чужы полюс улады - польскі. I ён карыстаўся падтрымкай мясцовых землеўласнікаў. Адраджэпне бе- ларускай дзяржаўнасці нічога добрага для іх не абяцала. Беларускія
194 Перыяд 1914—1920 сацыялісты ўжо заявілі пра свой намер раздзяліць памешчыцкія землі паміж сялянамі. Падрыхтоўка беларускіх дзеячаў да ўзяцця ўлады. Са студзе- ня 1918 г. выканкам Рады ўсебеларускага з’езду папоўніўся па яго прапанове прадстаўнікамі ад яўрэяў і іншых нацыянальных групаў. Бесперапынна працавала Цэнтральная беларуская вайсковая рада. Ей дапамагалі, рызыкуючы жыццём, прадстаўнікі розных грамадскіх арганізацыяў і ўрадавых установаў. Чакаўся прыход беларускіх пад- раздзяленняў з Адэсы, Кіева, Віцебска. Мінскае інтэнданцтва пата- емна ад Аблвыкамзаха і пры ўдзеле Васіля Захаркі назапашвала аб- мундзіраванне. I калі амаль усё было падрыхтавана, каб адхіліць баль- шавікоў ад улады, беларускае кіраўніцтва зноў напаткала няўдача. Уначы з 26 на 27 студзеня балыпавікі зрабілі чарговы налёт на штаб- кватэру Цэнтральнай беларускай вайсковай рады. Было арыштава- на шэсць кіраўнікоў, у тым ліку Канстанцін Езавітаў, Язэп Мамонь- ка, Васіль Захарка. Дзейнасць Рады была забароненая. Адразу пасля разгрому Цэнтральнай беларускай вайсковай рады ў Кіеве, Адэсе і Ясах пачаліся перамовы з украінскім і румынскім урадамі пра най- хутчэйшы пераход праз украінска-савецкі фронт беларускіх палкоў, якія потым меліся прабівацца на Мінск. 14 лютага ў Віцебску адбыла- ся сутычка Беларускай вайсковай рады Паўночнага фронту з.баль- шавіцкімі ўладамі. Беларусы-вайскоўцы ўзялі верх над чырвонагвар- дзейцамі і выгналі іх разам з балыпавікамі з горада. Усе мясцовыя арганізацыі і прафсаюзы падтрымалі Раду. Яна ўзяла ўладу ў свае рукі і рыхтавалася дапамагчы Мінску. А беларускі конны полк у Оршы пачаўужо туды прабівацца. Але 17 лютага бальшавіцкі польскі дыві- зіён напаў на Беларускую вайсковую раду Паўночнага фронту, арыш- таваў яё сяброў, абяззброіў Беларускую вартавую каманду і перадаў арыштаваных і ўладу ў Віцебску бальшавіцкаму савету. Беларускім сілам увесь час прыходзілася капітуляваць перад бальшавікамі. Уцёкі бальшавікоў. 18 лютага 1918 г., пасля таго, як савецкая дэлегацыя сарвала Брэсцкія перамовы, немцы распачалі наступлен- не па ўсім Усходнім фронце. У Мінску прыйшлі ў рух беларускія сілы, гатовыя выступіць супраць камісдраў, і 19 лютага тыя ледзь паспелі ўскочыць у вагоны. Наўздагон ім чуліся кпіны, ляцела каменне. Уся- го няпрошаных “правадыроў”, што ўцякалі ў Смаленск, набралося трошкі больш за сотню. Адданых ахоўнікаў камісараў засталося каля двухсот. Уцекачы прыхапілі з сабой усю грашовую наяўнасць. Бела- рускія лідэры спрабавалі забраць грошы. Камісары ўпарта супраціў-
БНР і нямецкая акупацыя 195 ляліся, пагражалі, што будуць страляць з гарматаў па горадзе, забілі некалькі чыгуначнікаў, пакуль працаўнікі чыгункі нарэшце не пры- чапілі да вагонаў лакаматыў. А наступленне немцаў разгортвалася. Савецкая Расія так і не змагла абараніць Беларусь ад нямецкай аку- пацыі. 21. АБВЯШЧЭННЕ БНР I ЯЕ ІСНАВАННЕ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ. 1918 ГОД Ішла першая сусветная вайна. Беларускія землі былі пад нямец- кай акупацыяй. I раптам- стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР)... Савецкія гісторыкі лічылі БНР штучным утварэннем, якое ўзнікла з ініцыятывы буржуазных колаў Беларусі. 21.1. Умовы узнікнення БНР Выхад з падполля. У той самы дзень, 19 лютага, калі бальшавікі ўцякалі з Мінска, вызваленыя з турмы лідэры Цэнтральнай беларус- кай вайсковай рады сабраліся, каб узяць на сябе забеспячэнне парад- ку і бяспекі ў горадзе. Камендантам Мінска стаў Канстанцін Езаві- таў. Да канца дня 19 лютага беларускія сілы кантралявалі асноўныя аб’екты Мінска. Але тут умяшаліся сябры Польскай вайсковай аргані- зацыі і некаторыя польскія вайскоўцы з корпуса Юзафа Доўбар-Мус- ніцкага. Позна ўвечары таго ж дня яны паспрабавалі раззброіць ат- рады беларускай камендатуры. Ледзь не дайшло да збройнага кан- флікту, але ўрэшце ўдалося дамовіцца пра стварэнне агульнай бела- руска-польскай ваеннай камендатуры і падзел горада на два секта- ры. Беларускія сілы кантралявалі паўночна-заходнюю частку разам з плошчай Свабоды. Абвяшчэнне беларускай улады і першага нацыянальнага ўрада. Выйшаў з падполля і Выканаўчы камітэт Рады Усебеларус- кага з’езда. Выконваючы волю з’езда, ён абвясціў сябе найвышэйшай уладай у Беларусі, вылучыў са свайго складу першы беларускі ўрад - Народны Сакратарыят Беларусі на чале з Язэпам Варонкам - і па- абяцаў хуткае скліканне Усебеларускага ўстаноўчага сходу. Усё гэта адзначаецца ў Першай устаўной грамаце да народаў Беларусі, апу- блікаванай 21 лютага. Яе складальнікі не ўспомнілі пра стары палі-
196 Перыяд 1914—1920 тычны пастулат аб аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі, але і абвясціць Беларусь незалежнай дзяржавай не адважыліся. У склад Народнага Сакратарыяту ўвайшлі сябры БЦВР Яфім Бялевіч, Іван Серада, Та- машГрыб, Пётр Крачэўскі, Канстанцін Езавітаў. Узнавілася дзейнасць мінскай гарадской думы. На супрацоўніцтва з новым урадам пагадзі- ліся вядомыя земскія дзеячы. Беларускія злучэнні аб’ядналіся ў Пер- шы мінскі беларускі полк пад кіраўніцтвам I. Радкевіча, шэфам міліцыі стаў вядомы тэатральны дзеяч Фларыян Ждановіч. Станові- шча заставалася напружанае. Перамір’е з палякамі мела часовы ха- рактар. Абодва бакі чакалі прыходу немцаў. Урэшце, кіраўніцтва Цэнт- ральнай беларускай вайсковай рады не дапусціла захопу горада польскімі вайскоўцамі і тым забяспечыла працу беларускіх палітыч- ных структураў. Другое наступленне немцаў. Але самастойнай дзяржаўнай дзейнасцю беларусы займаліся нядоўга. 3 25-га лютага ў Мінску за- панавалі немцы, якія з’явіліся тут яшчэ 21 лютага. Усталяваўшы сваю ўладу ў горадзе, яны забралі касу Народнага Сакратарыята, сарвалі з яго будынка бел-чырвона-белы сцяг і выгналі службоўцаў. Беларус- кія вайсковыя злучэнні раззбройваліся. Новыя гаспадары не прызналі беларускай улады, бо лічылі Беларусь часткай савецкай Расіі. Не прызнаваліся немцамі і мясцовыя польскія арганізацыі, у тым ліку вайсковыя. Але 28 лютага ў выніку перамоваў нямецкая ваенная ад- міністрацыя ў Мінску дазволіла дзейнасць Народнага Сакратарыята ў якасці беларускага прадстаўніцтва. Акупанты прасунуліся на ўсход да Дняпра. Пад уладай савецкай Расіі засталіся толькі Смаленская, усходняя частка Магілёўскай і Віцебскай губерняў (шэсць паветаў цалкам і дзевяць часткова). Наступленне суправаджалася рабаван- нем. Брэсцкі мір і яго вынікі для Беларусі. 3-га сакавіка ў Брэсце паміж савецкай Расіяй і Германіяй разам з яе саюзнікамі быў падпі- саны трактат аб міры. Пра Беларусь у ім нават не згадвалі. Яна трак- тавалася як частка тэрыторыі Расіі. Брэсцкі дагавор узаконьваў па- дзел беларускіх земляў паміж бакамі ваеннага канфлікту. Рабілася гэта за плячыма беларусаў. Савецкая Расія адмаўлялася ад тэрыто- рыяў першай акупацыі (Эстоніі, Латвіі, Літвы і паўночна-заходняй Беларусі). Іх лёс павінна была вырашаць Германія. Большая частка Беларусі да Дняпра і нават за Дняпром, занятая нямецкімі войскамі да моманту заключэння Брэсцкага міру, заставалася акупаванай ня- мецкімі войскамі да выплаты Расіяй шасцімільярднай кантрыбуцыі
БНР і нямецкая акупацыя 197 (золатам, збожжам, іншымітаварамі). Беларуская тэрыторыя на ўсход ад Дняпра дасталася расійскім балыпавікам. Адначасова савецкая Расія прызнавала незалежнасць Украінскай Народнай Рэспублікі і яе права на Брэсцкі, Пінскі, Мазырскі, Рэчыцкі і Гомельскі паветы. Беларускія лідэры спачатку пратэставалі супраць узаконенай акупа- цыі немцаў. Але нельга было выключыць і верагодную мажліваць неяк дамовіцца з новымі гаспадарамі. Дзеля таго Народны Сакратарыят склаў спецыяльны мемарандум да акупацыйных уладаў з абгрунта- ваннем неабходнасці беларускай дзяржаўнасці. Згодна з Брэсцкім дагаворам, немцы абавязаліся не прызнаваць на тэрыторыі былой Расійскай імперыі ніякіх новых дзяржаваў, абвешчаных пасля 3 са- кавіка, гэта значыць, і БНР. Яна лічылася часткай тэрыторыі савец- кай Расіі і разглядалася як своеасаблівы заклад пад кантрыбуцыю, якую ленінскі ўрад абавязаўся заплаціць Нямеччыне. I ўсё ж старанні Народнага Сакратарыята не былі дарэмныя. Афіцыйна не прызна- ны, ён, тым не менш, атрымаў магчымасць распачаць нарматыўную дзейнасць і хоць неяк ратаваць Беларусь, якую расцягвалі на кавалкі. Абвяшчэнне БНР і яе канстытуцыйных прынцыпаў. 9 сака- віка 1918 г. Выканкам Рады Усебеларускага з’езда ў адказ на Брэсцкі мір, які дзяліў Беларусь паміж Расіяй і Германіяй, выдае Другую ўстаў- ную грамату да народаў Беларусі, якая з’яўляецца канстытуцыйнай. У ёй нарэшце гаворыцца пра ўтварэнне Беларускай Народнай Рэс- публікі ў межах рассялення і колькаснай перавагі беларусаў (гл. кар- ту IV). Заканадаўчую ўладу атрымлівае Рада (старшыня - Іван Сера- да), а выканаўчую-Народны Сакратарыят (Алесь Бурбіс, Іван Серада, Язэп Варонка, Васіль Захарка, Аркадзь Смоліч, Пётр Крачэўскі, Кан- станцін Езавітаў, Антон Аўсянік, Леанард Заяц). Канчатковае рашэнне пытання аб уладзе ў Беларусі перакладалася на ўстаноўчы сейм, абраны шляхам свабодных выбараў. У Грамаце сцвярджаюцца сацы- ялістычныя прынцыпы, шануюцца правы нацыянальных групаў, касуецца прыватная ўласнасць нав зямлю, якая перадаецца тым, хто на ёй працуе, уводзіцца васьмігадзінны працоўны дзень. Па сваім дэмакратызме канстытуцыйная беларуская Грамата стаіць вышэй за канстытуцыю савецкай Расіі 1918 г. У БНР ніхто не пазбаўляецца права выбіраць і быць абраным. У ёй забараняецца вайна супраць рэлігіі і ўсялякая цэнзура. БНР паўставала як сацыялістычная дзяр- жава. Немцы да фармавання дзяржаўных структураў Беларусі ніяка- га дачынення не мелі. Чальцы Рады і ўрада БНР былі абраннікамі беларускага народа (Усебеларускі сход, снежань 1917 г.).
198 Перыяд 1914—1920 Першы ўрад БНР. Сядзяць (злева направа) Васіль Захарка, Язэіг Варонка, Іван Серада, Алесь Бурбіс; стаяць (злева направа) Леанард Заяц, Антон Аўсянік, Канстанцін Езавітаў, Пётр Крачэўскі, Аркадзь Смоліч. 3 архіва А.А. Наліваева. Аб’яднанне палітычных сілаў Мінска і Вільні. Апроч Мінска, значны палітычны асяродак беларусаў склаўся ў Вільні. Прыхільні- кам беларускай справы ўдалося сабрацца там 25-27 студзеня 1918 г. на канферэнцыю і стварыць Віленскую Беларускую раду. 18 лютага гэтая Рада аб’явіла пра разрыў сваіх сувязяў з Расіяй, а пасля таго, як літоўцы 19 лютага аб’явілі незалежнасць, адмовілася і ад планаў ства- рэння канфедэратыўнай літоўска-беларускай дзяржавы. У Мінску ж Рада Усебеларускага з’езда абвясціла сябе ў сакавіку Радай БНР і за- прасіла ў свой склад дзевяць прадстаўнікоў Віленскай беларускай рады. Сярод кааптаваных былі Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Іваноўскі. У Раду БНР увайшлі таксама прадстаўнікі земстваў, гарадскіх самаўпраўленняў, нацыянальных меншасцяў у Беларусі (палякі, яўрэі, рускія, украінцы, літоўцы). Абвяшчэнпе незалежнасці БНР. 23 сакавіка віленскіх чальцоў Рады БНР запрасілі на пасяджэнне Народнага Сакратарыята. Абмяр- коўвалася балючае пытанне: дзе ўзяць грошы. 3 прычыны таго, што бальшавікі, а потым немцы абрабавалі мінскую касу, было вырашана папрасіць пазыку ва ўрада Украінскай Народнай Рэспублікі. I гэтае
БНР і нямецкая акупацыя 199 рашэнне стала для Антона Луцкевіча падставай для выступлення з прапановай: перш, чым пасылаць дэлегацыю ў Кіеў, абвясціць неза- лежнасць Беларусі. Ен аргументаваў гэта наступным чынам. БНР фармальна з’яўляецца тэрыторыяй Расіі, бо федэратыўная сувязь з ёй, абвешчаная на Усебеларускім з’ездзе, ні Першай, ні Другой устаў- нымі граматамі не касавалася. А таму ўкраінскі ўрад, які прызнаваў- ся і Расіяй, і Нямеччынай, не мог пазычыць грошы расійскай тэрыто- рыі без дазволу Масквы. А прымаць ад украінцаў ахвяраванне супя- рэчыла б годнасці беларусаў. Па-другое, абвяшчэнне незалежнасці стала б пратэстам супраць Брэсцкага міру, супраць падзелу Беларусі. На чарговым пасяджэнні Рады, якое пачалося а 8 гадзіне вечара 24 са- кавіка, фракцыя БСГ унесла прапанову аб абвяшчэнні незалежнасці БНР. Спавешчанне пра неабходнасць дзяржаўнага суверэнітэту Бе- ларусі зрабіў кіраўнік фракцыі, фактычна старшыня БСГ, народны сакратар земляробства Аркадзь Смоліч. Абмеркаванне спавешчання доўжылася дзесяць гадзінаў. I толькі каля шостай раніцы наступнага дня рэзалюцыя аб незалежнасці была прынятая. Прыхільнікі саюзу з Расіяй - прадстаўнікі земстваў, гарадоў і Бунда - апынуліся ў мен- шасці. Сябры Аб’яднанай яўрэйскай сацыялістычнай партыі і эсэры ад галасавання ўстрымаліся. Разам з упартай апазіцыяй яны скла- далі амаль палову Рады. У той самы дзень, 25 сакавіка, пасля пера- пынку з 7 да 12 гадзінаў пачалося паартыкульнае абмеркаванне Трэ- цяй устаўной граматы да народаў Беларусі. I нарэшце каля трэцяй гадзіны дня яна была зацверджаная. 3 25 сакавіка 1918 г. Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася незалежнай дзяржавай, а Брэсцкі мірны дагавор касаваўся. Спрадвечная мара беларускіх барацьбітоў пра сваю незалежную краіну, насуперак волі вялікіх дзяржаваў, па- чынала здзяйсняцца. I з акцыяй 25 сакавіка ўжо не маглі не лічыцца нават ворагі беларускай дзяржаўнасці. 21.2. Вымушанае двоеўладдзе Рэарганізацыя Рады БНР. Пасля абвяшчэння акта аб незалеж- насці Беларусі прадстаўнікі земстваў і гарадоў (сябры пераважна рускіх і яўрэйскіх партыяў) выйшлі з Рады БНР, бо не маглі адмовіц- ца ад свайго ідэалу адзінай і непадзельнай Расіі. Немцы разагналі Раду БНР і Народны Сакратарыят у дзень абвяшчэння незалежнасці, а ыа пачатку красавіка забаранілі дзейнасць Народнага сакратарыя-
200 Перыяд 1914—1920 ту. У пошуках кампрамісу Рада БНР 12 красавіка кааптавала ў свой склад дзеячаў Беларускага народнага прадстаўніцтва ў Мінску, якое складалася з правацэнтрысцкіх партыяў і арганізацыяў (БПНЗ, ХДЗ, Беларускі саюз памепгчыкаў, Беларускі праваслаўны саюз і інш.), і пасля гэтага пачала ў.тічваць інтарэсы гарадскіх домаўладальнікаў, ураднікаў, духавенства і землеўласнікаў. Лідэрамі гэтага аб’яднання былі Раман Скірмунт, Аляксандр Уласаў, Павел Аля'ксюк, генерал Кіпрыян Кандратовіч, ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, протаіерэй Стафан Кульчыцкі. Сацыялістычная афарбоўка Рады адразу паблякла. I гэта супакоіла немцаў. Новыя радаўцы супраціўляліся нацыяналізацыі земляў і настойвалі на далейшым збліжэнні з акупантамі. Цікава, што перамены ў Мінску падштурхнулі Беларускі народны саюз правал арыентацыі захапіць і часова ўтрымліваць уладу ў прыфрантавым Віцебску, занятым бальшавікамі. Перамовы з Літвой. Кіраўніцтва Віленскай беларускай рады, якое падпарадкоўвалася ўраду БНР, не выключала магчымасці дзяр- жаўнага саюзу з Літвой, якому маглі б паспрыяць немцы. На перамо- вах у Вільні з прадстаўнікамі Тарыбы (23 красавіка 1918) Антон Луц- кевіч, Дамінік Сямашка, кс. Адам Станкевіч заявілі, што палітычны ідэал беларусаў - гэта адраджэнне Вялікага Княства Літоўскага як федэрацыі Літвы і Беларусі. Для існуючай БНР рыхтавалася падстра- хоўка. Літоўска-Беларуская дзяржаўная супольнасць лічылася ў тых складаных умовах болей жыццяздольнай. Спрацоўвала і гістарычная настальгія, і прагматычны разлік на тое, што спадкаемная Вялікаму Княству Літоўскаму дзяржава будзе мець большую міжнародную падтрымку і выхад да мора. Але літоўскае кіраўніцтва мела іншыя намеры: падпарадкаваць Віленшчыну і Гарадзеншчыну, а тэрыторы- ям з беларускім насельніцтвам надаць аўтаномію. Каб выжыць паміж Польшчай і Расіяй, маладая літоўская дзяржава імкнулася тэрыта- рыяльна пашырыцца за кошт земляў гістарычнага Вялікага Княства Літоўскага. Сярод літоўскіх палітыкаў таксама былі прыхільнікі канфедэрацыі Літвы і Беларусі, але перавагу мелі незалежнікі. Яны запрашалі прадстаўнікоў беларускага народа ў Тарыбу. Беларуская дэлегацыя не прыняла такой прапановы, але незалежнасць Літвы прызнала. Тэлеграма Вільгельму II і раскол БСГ. 25 красавіка 1918 г. па ініцыятыве Рамана Скірмунта і яго групы Рада БНР адправіла імпе- ратару Нямеччыны Вільгельму П тэлеграму з падзякай за “вызвален- не Беларусі ад чужацкага ўціску” і з просьбай дапамагчы ва ўмаца- ра^еі.пеі
БНР і нямецкая акупацыя 201 ванні дзяржаўнай незалежнасці і непадзельнасці краю ў саюзе з ня- мецкім рэйхам. Якраз напярэдадні, 23 красавіка, Вільгельм II пры- знаў незалежнасць Літвы і перадаў ёй Віленшчыну. Аднак белару- сам ні гэтае, ні інпіыя намаганні дзеля юрыдычнага прызнання Гер- маніяй БНР выніку не далі. Берлін па-ранейшаму прытрымліваўся літары Брэсцкага трактата аб міры. Тэлеграма Вільгельму II вы- клікала раскол БСГ, найбольш уплывовай партыі ў Радзе БНР. Многія грамадаўцы ўспрынялі гэты крок як здраду беларускай дэмакратыі. Тым не менш, з пункту погляду ўмацавання беларускай дзяржаўнасці спроба абаперціся на немцаў мела сэнс. Партыйнае размежаванне. На месцы БСГ узніклі новыя партыі: Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БІІС-Р, эсэры), Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (БСДП, эсдэкі), Беларус- кая партыя сацыялістаў-федэралістаў (БПС-Ф, эсэфы). Усе яны харак- тарызаваліся левацэнтрызмам. Найбольш уплывовая была партыя эсэраў (лідэры Тамаш Грыб, Вацлаў Ластоўскі, Язэп Мамонька), якая працавала сярод сялянства і арыентавалася на федэратыўны саюз з Расіяй. Вядомыя эсдэкі Браніслаў Тарашкевіч, Сымон Рак-Міхай- лоўскі, Аркадзь Смоліч, Алесь Гарун, Язэп Лёсік, браты Луцкевічы шмат рабілі для пашырэння беларускага руху, але заставаліся нібы штабам без арміі (вядома, пралетарскай), бо рабочых беларусаў у га- радах тады было мала. Таму яны і арыентаваліся на падтрымку за- ходнееўрапейскіх краінаў. Да эсэфаў належалі Язэп Варонка, Алесь Цвікевіч, Пётр Крачэўскі, Васіль Захарка. Ад эсэраў іх адрознівала варожасць да бальшавізму. Правей эсэфаў стаялі група Скірмунта- Алексюка і Беларуская хрысціянская злучнасць. Сярод беларускіх клерыкалаў вылучаліся ксяндзы Вінцэнт Гадлеўскі (заснавальнік партыі), Аляксандр Астрамовіч (вядомы як паэт Андрэй Зязюля), Фа- біян Абрантовіч, Адам Станкевіч, Кастусь Стаповіч (ён жа паэт Казімір Сваяк). Названыя партыі мелі сваіх прадстаўнікоў у Радзе БНР, што сведчыла пра яе дэмакратычнасць, але і пра наяўнасць фракцыйнай барацьбы і магчымасць расколаў. Змена ўрадаў. Тэлеграма германскаму імператару выклікала крызіс і ў беларускім урадзе. На пачатку мая Народны Сакратарыят пакінулі Аркадзь Смоліч, Палута Бадунова, Тамаш Грыб, Леанард Заяц. Прэм’ер Язэп Варонка таксама падаў у адстаўку. Сацыялісты пакінулі і Раду БНР. У выніку правацэнтрысты атрымалі ў беларускім парламенце большасць і сфармавалі свой урад на чале з Раманам Скірмунтам. У яго кабінет уваходзілі Кіпрыян Кандратовіч, Павел
202 Перыяд 1914—1920 Аляксюк, Радаслаў Астроўскі. Новы ўрадавы крызіс распачаўся ў чэрвені. Правым і левым удалося дамовіцца аб стварэнні кааліцыйнага ўрада, які ўзначаліў Іван Серада. Старшынём Рады БНР стаў Язэп Лёсік. Але супярэчнасці захоўваліся. Прадстаўленая ва ўрадзе БНР новая інтэлігенцыя з сялянаў, якая прытрымлівалася пераважна на- родніцкай ідэалогіі, ніяк не магла паразумецца з прадстаўнікамі мяс- цовай шляхты. Наданне ўраду БНР элементаў рэальнай улады. Не прызна- ная Берлінам Рада БНР знайшла ўрэшце паразуменне з камандую- чым 10-ай акупацыйнай арміяй генералам Эрыхам фон Фалькенгай- нам. Найперш ён дазволіў беларускай Радзе арганізоўваць мясцовы апарат улады. Пастанова аб гэтым была апублікаваная ўжо 27 сакаві- ка. А неўзабаве, 20 красавіка, Рада разаслала па вёсках, валасцях, гарадах, паветах і губернях загад аб стварэнні мясцовых радаў (вы- барных органаў БНР) і прыняцці імі на сябе ўлады ад акупантаў. Вы- кананне загаду ва ўмовах акупацыі ўскладнялася, але з 21 чэрвеня армейскае камандаванне пачало ўключаць у склад павятовых ня- мецкіх камендатураў беларускіх дарадцаў, абраных урадам БНР. У кампетэнцыі Народнага Сакратарыята знаходзіліся гандаль, пра- мысловасць, асвета, сацыяльнае забеспячэнне, справы бежанцаў і інш. Але тэрыторыя, на якой дзейнічалі ўстановы БНР, была абмежава- ная і вызначалася на захадзе лініяй першай нямецкай акупацыі, на поўдні - межамі Украінскай Народнай Рэспублікі, на ўсходзе - лініяй нямецка-балыпавіцкага фронту. Значная частка ўсходняй Беларусі знаходзілася пад кантролем Першага польскага корпуса Юзафа Доў- бар-Мусніцкага. Толькі пад канец мая немцы раззброілі польскія ад- дзелы і падпарадкавалі сабе раён іх дыслакацыі. На беларускія землі, што на поўнач ад Кобрына і Пружанаў, свае прэтэнзіі выказвалі дзея- чы літоўскай дзяржавы. Таму беларускі ўрад дамагаўся і ўрэшце да- могся ад немцаў паўнамоцтваў у галіне міжнародных адносінаў. Міжнародная дзейнасць урада БНР. Улетку 1918 г. праз ня- мецкае вайсковае камандаванне ён спрабаваў пераканаць ленінскі ўрад даць згоду на аб’яднанне з тэрыторыяй БНР усходніх раёнаў Бе- ларусі, занятых расійскімі войскамі. 3 гэтай мэтай і дзеля прызнання БНР у Маскву ездзіла спецыяльная беларуская місія, але народны камісар замежных справаў Георгій Чычэрын яе нават не прыняў. За- тое БНР прызналі найперш Украіна і Літва, а потым і Латвія, Эсто- нія, Фінляндыя, Чэхаславакія. Консульствы БНР адчыніліся ў Расіі, Германіі, Польшчы, Даніі і Турцыі. Беларускія палітыкі рабілі ўсё
БНР і нямецкая акупацыя 203 магчымае, каб абвясціць міжнароднай супольнасці пра існаванне бе- ларускай дзяржавы. 21.3. Першы досвед дзяржаўнай нацыянальнай палітыкі Сімвалы дзяржаўнасці. Самасцвярджэнню нацыі садзейнічаў ужо сам факт існавання беларускай дзяржавы. БНР выдавала сваім грамадзянам беларускія пашпарты, зацвердзіла ў якасці дзяржаўнай нацыянальную сімволіку: свой дзяржаўны герб - “Пагоню” (узброены рыцар на кані) і свой дзяржаўны бел-чырвона-белы сцяг (тры гары- зантальныя паласы аднолькавай шырыні). Нават у Адэсе ў кастрыч- ніку 1918 г. вялікая колькасць беларусаў выказала жаданне стаць грамадзянамі БНР. Мова і патрыятычнае выхаванне моладзі. 12 красавіка На- родны Сакратарыят БНР прыняў пастанову аб абвяшчэнні беларус- кай мовы дзяржаўнай і аба- вязковай для грамадзянаў рэс- публікі. Намаганнямі Брані- слава Тарашкевіча, Антона Луцкевіча, Язэпа Лёсіка, Янкі Станкевіча распрацоўваліся яе правапіс і нормы граматыкі, пашыралася беларуская тэрмі- налогія. У маі па ініцыятыве Беларускай вучнёўскай грама- ды заснавалася Таварыства беларускіх сагайдакаў (бай- скаўтаў). Тады ж узнікла і та- кая юнацкая арганізацыя, як “Беларуская студэнцкая рані- ца”. Сваю задачу яна бачыла ў выхаванні нацыянальных інтэ- лектуалаў. Рэлігійнае пытанне. Ка- талікі. Яшчэ на пачатку 1917 г. заснаваны ў Мінску Саюз ксян- дзоў-беларусаў налічваў каля 200 чалавек. I ўжо тады Бела- Вокладка першага выдання “Беларускай граматыкі’’ Браніслава Тарашкевіча. Архіў часопіса “Спадчына”.
204 Перыяд 1914—1920 рускі нацыянальны камітэт пачаў барацьбу за выкарыстанне ў касцёлах беларускай мовы. У 1918 г. яна гучала ўжо ў многіх храмах. Хрысціянская дэмакратычная злучнасць пад уплывам дзейнасці БНР і дзякуючы намаганням ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага прыняла новую назву: Хрысціянская дэмакратычная злучнасць беларусаў - і ўклю- чыла ў сваю праграму патрабаванне будаўніцтва незалежнай беларускай дзяржавы. 1-га кастрычніка ў Мінску пачала дзейнічаць каталіцкая семінарыя, якая рыхтавала святароў-беларусаў. Яе рэк- тарам стаў доктар філасофіі Фабіян Абрантовіч. Актыўны ўдзел у нацыянальных справах віленскіх беларусаў бралі ксяндзы Уладзіслаў Талочка і Ян Семашкевіч. У адказ каталіцкі клір стварыў у чэрвені 1918 г. у Мінску рымска-каталіцкую кафедру на чале з прапольскім біскупам Зыгмунтам Лазінскім. Праваслаўныя. У1918 г. у Беларусі з’явіліся і праваслаўныя пры- ходы, дзе пропаведзі чыталіся на беларускай мове. Айцец Андрэй Кар- ніловіч, святар Хонаўскай царквы Вілейскага павета, склаў цэлы зборнік пропаведзяў на беларускай мове. Святар В. Раманаў выдаў у 1918 г. у Мінску перакладзеную на беларускую мову царкоўную кніжку “Першыя малітвы і пазнанне праваслаўнай веры”. Спагадліва ставіў- ся да БНР і праваслаўны архіепіскап Мінскі і Тураўскі Георгій. Ён згадзіўся супрацоўнічаць з беларускім урадам у справе вяртання на радзіму эвакуяваных святароў і царкоўнага дабра. Асаблівая патрэба ў праваслаўных святарах адчувалася ў раёнах “старой акупацыі”, на Віленшчыне і Гарадзеншчыне, дзе пазакрываліся цэрквы і ўзмацня- лася паланізацыя беларусаў праз касцёлы. Калі раней толькі палякі залічвалі ўсіх каталікоў, у тым ліку беларусаў, да сваёй нацыі, дык з атрыманнем дзяржаўнасці тое самае пачалі рабіць літоўцы. Белару- сы-каталікі сталі для іх літоўцамі. Каб аслабіць анексіянісцкія па- мкненні польскага і літоўскага духавенства, урад БНР дамогся таго, што летам са згоды немцаў у межах “старой акупацыі” пачалі аднаў- ляцца праваслаўныя прыходы. Адукацыя. Акадэмік Яўхім Карскі апекаваўся сярэднімі школамі, доктар Вацлаў Іваноўскі - прафесійнымі, а кандыдат філалогіі Пе- цярбургскага універсітэта Браніслаў Тарашкевіч - народнымі пачат- ковымі школамі. Пры Народным Сакратарыяце працавалі бюро рас- працоўкі школьных падручнікаў і таварыства “Прасвета”, што займа- лася іх выданнем. 1-га красавіка былі арганізаваныя курсы белару- сазнаўства. 3 1-га верасня працавалі настаўніцкія курсы, а праз ме- сяц быў заснаваны Беларускі вучыцельскі саюз пад кіраўніцтвам Сы-
БНР і нямецкая акупацыя 205 мона Рак-Міхайлоўскага. Урад БНР арганізаваў збор ахвяраванняў на развіццё асветы. Яны паступалі ад земстваў, ксяндзоў, княгіні Магдалены Радзівіл. У Мінску ўжо ў ліпені дзейнічалі каля 20 пачат- ковых школаў, адчыніўся Беларускі педагагічны інстытут. Яго рэкта- рам стаў Вацлаў Іваноўскі, а выкладчыкамі - Яўхім Карскі, Брані- слаў Тарашкевіч, Усевалад Ігнатоўскі. Старанняміпрафесара Жураў- лёва была створаная першая Беларуская ўрадавая кансерваторыя. Спецыяльная камісія на чале з прафесарам Мітрафанам Доўнар-За- польскім рыхтавала адкрыццё Беларускага дзяржаўнага універсітэ- та. Была магчымасць сабраць прафесарскі склад амаль цалкам з бе- ларусаў. У Слуцку і Браславе адчыніліся гімназіі, а ў Свіслачы - на- стаўніцкая семінарыя. Культурна-асветная дзейнасць. У 1918 г. у БНР на беларускай мове выходзілі шэсць газэтаў і тры часопісы, працавалі 11 выдавец- тваў, якія выпусцілі 35 беларускіх кніг. Актывізавалася і культурнае жыццё. Яго цэнтрам у Мінску стаў Беларускі народны дом імя Максі- ма Багдановіча, адкрыты 19 мая. У той жа дзень на базе Таварыства драмы і камедыі ўзнік Беларускі дзяржаўны тэатр БНР. Старшыня Народнага Сакратарыята Язэп Варонка заказаў мастаку С. Валянсе- вічу галерэю партрэтаў выдатных беларускіх пісьменнікаў і вучоных, а сам рыхтаваў да друку “Белую кнігу Беларусі” з асноўнымі моман- тамі гісторыі беларускага руху 1917—1918 гг. Са жніўня культурна- асветнай дзейнасцю займаліся такія згуртаванні, як “Бацькаўшчы- на”, “Мінскае таварыства навукі, літаратуры і мастацтва”. У маі-чэр- вені 1918 г. у Вільні прайшла выстава беларускай культуры. Яе ініцыя- тарамі выступілі германскія беларусазнаўцы доктар Энке, публіцыст Брамэр і беларускі вучоны Іван Луцкевіч. Рыхтавалася выстава па- мяці Францішка Скарыны. 21,4. Няспрауджаныя надзеі Залежнасць ад спагады акупантаў. Пад наглядам немцаў бе- ларускія лідэры займаліся дзяржаўнай дзейнасцю ва ўсіх яе галінах, апроч ваеннай. Беларускаму ўраду не дазвалялася мець сваё войска і міліцыю. Ваеннае камандаванне не дапусціла перадыслакацыю ў Беларусь з Румынскага фронту стотысячнага беларускага войска. Незадаволенасць немцамі падштурхнула беларускіх эсэраў да разгорт- вання партызанскай барацьбы з акупантамі. 3 гэтаю мэтай была ство-
206 Перыяд 1914—1920 раная спецыяльная арганізацыя (Саюз беларускага працоўнага ся- лянства), наладжавалася супрацоўніцтва з бальшавіцкім падполлем. Але як гэта ні парадаксальна, толькі пад аховай 10-й акупацыйнай арміі немцаў беларусы і змаглі даказаць сваю здольнасць да дзяржаў- нага будаўніцтва. Без нямецкіх гарантыяў ва ўмовах незацікаўленасці бліжэйшых суседзяў зрабіць гэта наўрад ці ўдалося б. Запознены перагляд акупацыйнай палітыкі. Паспяховая дзейнасць беларускай адміністрацыі ўражвала. Калі спачатку нем- цы цярпелі БНР пераважна дзеля папярэджвання супраціўлення аку- пацыйнаму рэжыму, то ўжо праз некалькі месяцаў пачалі разглядаць яе як істотны фактар у сваіх дыпламатычных планах. Прызнанне бела- рускай дзяржавы давала кайзераўскай Германіі магчымасць ліквіда- ваць небяспечны расійскі клін, якім паводле Брэсцкага міру была Беларусь. Гэты клін убіваўся паміж новаўтворанымі дзяржавамі - Ук- раінай і Літвой. У Берліне разумелі і тую карысць, якую прыносіла існаванне ўкраінскай і беларускай дзяржаваў для германскай палі- тыкі ў дачыненні Польшчы і Расіі. Нямецкія акупанты разглядалі ўрад БНР як рэзервовы, якому пры станоўчым для Германіі выніку вайны можна будзе перадаць усю паўнату ўлады ў Беларусі. Але пагаршэн- не ваеннага становішча не дазволіла Нямеччыне ажыццявіць свае планы. 27 жніўня 1918г.,якібылоранейдамоўленазсавецкайРасіяй, пасля выплаты значнай часткі кантрыбуцыі немцы пачалі датэр- міновую эвакуацыю сваіх войскаў з беларускіх земляў паміж Дняпром і Бярэзнай. А 29 жніўня савецкі ўрад аб’явіў аб скасаванні дагавораў царскай Расіі з Аўстра-Венгрыяй і Прусіяй аб падзелах Рэчы Паспалітай. Ствараліся юрыдычныя падставы для ўтварэння сама- стойных дзяржаваўБеларусі, Польшчы, Літвы, Украіны. Рабіўся дып- ламатычны ход, разлічаны на падтрымку народамі былой Рэчы Пас- палітай барацьбы савецкай Расіі з Германіяй і пашырэнне ідэалаў сацыялістычнай рэвалюцыі. У пошуках выратавання. Міжнароднае становішча БНР усклад- нялася. Беларускі ўрад раз’ядноўвалі сваркі. У сувязі з адыходам нем- цаў на захад пасля паражэння ў першай сусветнай вайне шукаліся магчымасці захавання ў Беларусі нацыянальнай дзяржаўнасці. Адны арыентаваліся на Расію, другія - на Полыпчу, трэція на дзяржаўны саюз з Літвой ці з Украінай. Газэты “Беларускі шлях’ і “Беларусь” аб- грунтоўвалі думку пра заснаванне канфедэратыўнага саюзу Беларусі, Полыпчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі і, магчыма, Украіны для супраць- дзеяння імперскім замахам Расіі і Германіі. На поўную дзяржаўную
БНР і нямецкая акупацыя 207 самастойнасць разлічваць не даводзілася. 3 незалежніцкімі ідэаламі беларускі народ знаёмы быў слаба. Рэарганізацыя ўрада БНР. Каб падняць аўтарьггэт беларуска- га ўрада, у кастрычніку Народны Сакратарыят БНР пераймяноўва- ецца ў Раду народных міністраў. Узначаліць яе даручаецца вельмі аўтарытэтнаму палітыку Антону Луцкевічу. У новы, чацвёрты, кабі- нет БНР увайшлі эсэры і сацыял-дэмакраты (між іншым, і Вацлаў Іва- ноўскі). Сацыялістычны ўрад адразу пачаў хінуцца да сацыялістыч- най Расіі. Перамовы з Масквой. Антон Луцкевіч робіць спробу дамовіцца з бальшавікамі. 3 гэтай мэтай ён едзе ў Кіеў і вядзе там перамовы з вядомым дзеячам бальшавіцкай партыі X. Ракоўскім, а на начатку лістапада робіць візіт у Маскву, дзе, відаць, сустракаецца з Уладзімірам Леніным. А. Луцкевіч згаджаўся на федэратыўны саюз БНР з бальшавіцкай Расіяй, на ўвядзенне ў Беларусі савецкай канстытуцыі, настойваў толькі на прызнанні ленінскім урадам неза- лежнасці беларускай рэспублікі. Але савецкі ўрад у тыя дні яшчэ не бачыў для сябе неабходнасці надаваць Беларусі дзяржаўную самастойнасць. Па некаторых дадзеных, дамовіцца ўдалося толькі аб тым, што ў Мінску пасля адступлення немцаў застанецца частка беларускіх дзеячаў, якія разам з бальшавікамі ўтвораць савецкі беларускі ўрад. Не далі вынікаў і перамовы з “белай” Расіяй (Антонам Дзянікіным), а таксама з Польшчай. Украіна сама апынулася ў такім жа цяжкім становішчы. Пазіцыя Берліна. Яшчэ ў верасні-кастрычніку 1918 г. немцы пакінулі Сенненскі, Лепёльскі,.Аршанскі і Магілёўскі паветы, якія падпадалі пад уладу савецкай Расіі. Рэвалюцыя ў Германіі і яе капі- туляцыя на Заходнім фронце (11 лістапада 1918 г.) паскорылі адступ- ленне германскага войска. Дэлегацыя Рады БНР безвынікова хадай- нічала ў Берліне пра перадачу ёй улады ў Беларусі пасля адступлен- ня немцаў. Такія ж безвыніковыя былі і перамовы Рады з Салдацкім саветам 10-й нямецкай арміі, які ўзнік падчас Лістападаўскай рэва- люцыі ў Германіі. Дарэчы, таго ж спрабавалі дамагчыся ад Салдац- кага савета і аб’яднаныя палітычныя сілы рускіх і яўрэйскіх палітыч- ных партыяў і арганізацыяў. Немцы да апошняга стрымлівалі фар- маванне беларускіх вайсковых злучэнняў, бо асцерагаліся, што яны будуць скіраваныя супраць выпеставанага імі бальшавіцкага рэжы- му ў Расіі. Не скарысталіся акупанты і з магчымасці стварыць з вайс- ковых злучэнняў Полыігчы, Літвы, Украіны і Беларусі адзіны анты-
208 Перыяд 1914—1920 балыпавіцкі фронт. А самі гэтыя дзяржавы так і не змаглі дамовіцца між сабою. Надзеі на незалежную Літву. Адзінай дзяржавай, якая згадзі- лася падтрымліваць адносіны з кіраўніцтвам БНР, была Літва. Ціка- ва, што ідэю дзяржаўнага саюза з Літвой спачатку падтрымалі і кле- рыкальна-памешчыцкія колы Міншчыны. У кіраўніцтве БНР іх прад- стаўляў урад Рамана Скірмунта. 3 пачаткам германскага адступлен- ня (кастрычнік 1918) яны абралі дэлегацыю на чале з Ежы Чапскім і ад яе імя перадалі шэфу штаба 10-й арміі мемарандум, у якім прасілі імператара Вільгельма II стварыць пад апекай Германіі Вялікае Кня- ства Літоўска-Беларускае. У лістападзе 1918 г. з літоўскім урадам пачала супрацоўнічаць Віленская беларуская рада, якая накіравала ў Тарыбу Літоўскай Рэспублікі шэсць сваіх прадстаўнікоў (Вацлава Ластоўскага, Дамініка Сямашку, К. Фалькевіча, Уладзіслава Талоч- ку, Янку Станкевіча, Антона Луцкевіча). Беларускі генерал Кіпрыян Кандратовіч стаў намеснікам міністра абароны Літвы. Пачалося фар- маванне беларускіх вайсковых аддзелаў. Былы першы прэм’ер БНР Язэп Варонка быў запрошаны ў склад літоўскага ўрада на пасаду міністра беларускіх справаў. Ен згаджаўся на нацыянальна-культур- ную аўтаномію ў рамках літоўскай дзяржавы - абы толькі не расійская залежнасць. Лідэр віленскіх беларусаў А. Луцкевіч быў не задаволе- ны памяркоўнасцю Я. Варонкі і яго варожасцю да беларусаў-каталі- коў. Але не толькі Я. Варонка спадзяваўся тады, што міністэрства бе- ларускіх справаў утворыць аснову для далейшай дзяржаўнай федэ- ралізацыі двух суседніх народаў. 1-3 снежня 1918 г. Беларускі нацыя- нальны кангрэс Гарадзеншчыны вынес рэзалюцыю аб далучэнні га- радзенскай часткі БНР да Літвы дзеля абароны ад Полыпчы. Боль- шасць беларускіх дзеячаў ішла на супрацоўніцтва з літоўцамі з на- дзеяй захаваць беларускую дзяржаўнасць хоць бы ў форме канфедэ- рацыі Беларусі і Літвы. Захоп БНР расійскімі балыпавікамі. Адразу пасля таго, як у Германіі выбухнула рэвалюцыя, У. Ленін дэнансаваў Брэсцкі мірны дагавор, і 17 лістапада Чырвоная Армія пачала наступ на Беларусь. Савецкая Расія не прызнала незалежнасці Беларусі. Актывізавалася бальшавіцкае падполле. 10 снежня чырвонаармейцы захапілі Мінск, а 5 студзеня 1919 г. - Вільню. Следам за немцамі Палессе пакінулі і ўкраінцы. Створаны намаганнямі мясцовых левацэнтрысцкіх парты- яў “Дэмакратычны краёвы цэнтр” спрабаваў супрацьстаяць балыпа- віцкай агрэсіі, але безвынікова. Захоп тэрыторыі Беларусі чырвоны^
БНР і нямецкая акупацыя 209 войскамі і ўзнаўленне ці ўсталяванне тут савецкай улады суправа- джалася рабункамі, канфіскацыямі, арыштамі і расстрэламі ворагаў савецкай улады і ўвогуле ўсіх падазроных. Беларускія эсэры абвясцілі савецкую Расію другім пасля Германіі акупантам беларускай зямлі. 3-га снежня 1918 г. Рада і ўрад БНР перабраліся ў Вільню. Тарыба да гэтага часу ўжо ўстанавіла кантроль над беларускімі землямі Вілен- скай губерні, а таму знаходжанне ў Вільні беларускага ўрада, які пра- тэставаў супраць гэтага, было для літоўскага кіраўніцтва непажада- ным. 27 снежня кабінет А. Луцкевіча пераехаў у Гародню і знаходзіў- ся там, пакуль нямецкія войскі не пакінулі горад у красавіку 1919 г. 3 набліжэннем чырвонаармейцаў і кіраўніцтва Літвы на пачатку сту- дзеня 1919 г. перабралося з Вільні ў Коўну. Міністэрства беларускіх справаў спрабавала замацавацца ў Гародні, але ў сакавіку вымуша- нае было ехаць следам за літоўскімі апекунамі. Частка беларускіх дзеячаў БНР (у іх ліку Вацлаў Іваноўскі, Язэп Лёсік) засталіся ў Мінску з надзеяй паразумецца з беларускімі бальшавікамі і пад апекай Мас- квы стварыць кааліцыйны ўрад. Аднак марна. Чаму БНР не змагла абараніць сябе. БНР не змагла абаперці- ся на дзеяздольнае беларускае войска. Яго стварэнню перашкаджалі і Часовы ўрад, і балыпавіцкі рэжым, і нямецкія акупанты. Не было дастатковай падтрымкі беларускага насельніцтва, якое заставалася халодным да беларускага руху. За-за малалікасці беларускай інтэлі- генцыі не хапала афіцэрскіх кадраў. Не ўдалося аб’яднаць пад штан- дары беларускай арміі мабілізаваных на вайну беларускіх мужчынаў, раскіданых па франтах па-за межамі роднага краю. На беларускіх землях знаходзілася, як мяркуе Алег Латышонак, удвая болей расійскіх і нямецкіх салдатаў, чым беларусаў, здольных насіць зброю. Не хапала сродкаў. Іх маглі даць памешчыкі, але яны звязвалі свае надзеі з адраджэннем Рэчы Паспалітай. Іх маглі даць яўрэйскія прад- прымальнікі, але яны былі абыякавыя да беларускага руху і, як бела- рускія сяляне, болей спадзяваліся на Расію і нармалізацыю расійска- га жыцця. Супраціў Беларусі аслаблялі экспансіянісцкія памкнснні рускіх, палякаў, літоўцаў, украінцаў. I, нягледзячы на ўсё гэта, бела- рускім патрыётам усё ж удалося стварыць нават не проста беларускі ўрад, а Беларускую Народную Рэспубліку, якая на доўгія гады зрабі- лася ўзорам і сімвалам нацыянальнай дзяржаўнасці.
210 Перьсяд 1914—1920 22. СТАНАЎЛЕННЕ САВЕЦКАЙ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ Бальшавіцкі ўрад савецкай Расіі, руйнуючы БНР, прапаноўваў сваю мадэль савецкай дзяржаўнасці. У жыхароў Беларусі быў выбар. 22.1. На шляху да савецкай суверэннасці Зміцер Жылуновіч (Цішка Гартны). 3 архіва БелЭн. Дзейнасць беларускіх камуністаў. Ленінскі ўрад меў справу з беларускім рухам, які разгортваўся на тэрыторыі савецкай Расіі сіламі бежанцаў і беларускіх камуністаў. Беларуская праца гуртавалася ва- кол Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкама), які быў створаны балыпавіцкім урадам у Петраградзе 31 студзеня 1918 г. пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцяў. “Камісарам беларусаў” прызначылі Аляксандра Чарвякова, яго таварьппам - Ула- дзіслава Скарынку, сакратаром - Зміцера Жылуновіча. Ініцыятарам стварэння Белнацкама выступіла Беларускаясацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП), якая ўзнікла ўвосень 1917 г. на базе пет- раградскіх арганізацыяў БСГ, а ў красавіку 1918 г. ператварылася ў звычайную беларускую секцыю Расійскай камуністычнай партыі (балыпавікоў) - РКП (б). Такія секцыі ўзнікалі сярод бежанцаў і ў інпіых гарадах Расіі. У сакавіку 1918 г. Белнацкам пераехаў у Маскву і працаваў там на працягу года. У Петраградзе, Віцебску і Смаленску былі створаныя яго аддзелы. А ў расійскія губерні, дзе жылі беларусы, пасылаліся эмісары. Апарат Белнацкама вельмі варожа ставіўся да БНР і заклікаў беларусаў да пакорлівасці балыпавікам. Яго незалежніцкія памкнен- ні не выходзілі за межы стварэння Бела- рускай вобласці на правах аўтаноміі ў складзе савецкай Расіі. Пазіцыя абласнікоў. Аднак нават такую вельмі сціплую праграму кіраўнікі Аблвыкамзаха і Паўночна-Заходняга абкама РКП (б), якія перабраліся з Мінска ў Смаленск, не падтрымлівалі. У красаві-
Станаўленне савецкай дзяржаўнасці 211 ку 1918 г. не акупаваныя немцамі часткі Магілёўскай і Віцебскай гу- берняў і ўся Смаленская губерня былі аб’яднаныя ў Заходнюю воб- ласць. У верасні 1918 г. дэлегаты III з’езда саветаў гэтай вобласці назвалі сваю падведамную тэрыторыю Заходняй камунай. Прапана- ваная Белнацкамам назва “Беларуска-Літоўская вобласць’’ абласні- кам не падыходзіла. На ўсходнебеларускіх землях стаўленікі Масквы не адчынілі ніводнай беларускай школы, не выдалі ніводнага бела- рускага падручніка. Нацыянальная актыўнасць бежанцаў. Беларуская бежанская грамадскасць была настроеная радыкальней. Яна выказвалася за асобную савецкую беларускую рэспубліку ў складзе Расіі. I гэта быў вынік таго нацыянальнага самасцвярджэння, якое не маглі пры- пыніць і бальшавікі. У 1918 г. у Петраградзе працавалі вышэйшыя курсы па беларусазнаўстве, у Маскве - Беларускі народны універсі- тэт, дзе выкладалася беларусазнаўства. Культурна-асветныя гурткі беларусаў дзенічалі у Архангельску, Арэнбурзе, Калузе. Арле - прак- тычна паўсюль, дзе жылі бежанцы з Беларусі. Гарадзенскі фарпост БНР. У сярэдзіне лютага 1919 г. Чырво- ная Армія замацавалася на лініі Вільня - Ліда - Слонім - р. Шчара - Агінскі канал - Сарны. Болыпая частка БНР апынулася пад уладай савецкай Расіі. Па меры прасоўвання на захад балыпавікі сутыкаліся з усё большай папулярнасцю ідэі беларускай дзяржаўнасці, якую па- кінула пасля сябе БНР. Апроч таго, яе ўлада яшчэ трымалася на Га- радзеншчыне, якая, нягледзячы на супрацьдзеянне палякаў, аж да адыходу немцаў (красавік 1919 г.) заставалася жыццядзейным кавал- кам беларускай рэспублікі. Стараннямі каменданта Гародні Мікалая Дзямідава ўдалося стварыць І-ы Беларускі полк пяхоты. Функцыяна- валі беларускія культурныя ўстановы (“Беларуская хатка”, “Лучына”, “Бацькаўшчына”), працавалі беларускія школы, выходзілі беларус- кія газэты, на дамах віселі бел-чырвона-белыя сцягі. Дзейнічалі бе- ларускія камісары і павятовыя рады, якія ўвесну збіраліся дзяліць памешчыцкія землі. Раслі беларускія гурткі, развіваўся нацыяналь- ны тэатр. Маскоўскім камісарам рабілася відавочным, што без дэ- кларавання беларускай дзяржаўнасці на беларускіх землях не ўтры- мацца. Палітычныя гульні з беларускай суверэннасцю. Спачатку ў Маскве планавалася стварэнне савецкай Літвы, да якой павінна была адысці болыпасць беларускіх земляў. 23 снежня 1918 г. балыпавіцкі Усерасійскі цэнтральны выканаўчы камітэт (пастаянны вышэйшы
212 Перыяд 1914—1920 орган савецкай улады) прыняў рашэнне аб захаванні для беларусаў усяго толькі Заходняй камуны. Аднак ужо 25 снежня з Масквы ў Сма- ленск, дзе знаходзілася кіраўніцтва Заходняй камуны, прыйшла тэ- леграма ЦК РКП(б) з дазволам на фармаванне беларускага савецка- га ўрада. Часткова гэта было звязана з адраджэннем Полыпчы, дзе пэўнымі палітычнымі коламі ставілася пытанне аб адбудаванні Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. У балыпавікоў не было ўпэўненасці, што яны замацуюцца ў Вільні. Таму фактар польскай пагрозы стаў для іх апошнім доказам неабходнасці стварыць беларускую савецкую рэс- публіку, якой адводзілася роля буфера паміж Расіяй і Польшчай. Паў- плывала на рашэнне РКП(б) і канферэнцыя беларускіх камуністыч- ных секцыяў, якая прайшла ў Маскве 21-23 снежня і выказалася за дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі. Беларускае пытанне абмяркоў- валася на пасяджэннях Народнага камісарыята па справах нацыя- нальнасцяў, які ўзначальваў Іосіф Сталін. I гэты балыпавіцкі камі- сар выказаў патрабаванне, каб у будучага цэнтральнага бюро Кам- партыі Беларусі і аддзелаў будучага ўрада савецкай Беларусі заста- валіся такія самыя правы, як у былога Аблвыканкама партыі і аддзе- лаў Аблвыкамзаха. Сталін раіў Мяснікову правесці толькі некаторыя змены ў структуры Аблвыкамзаха. Вось такая рыхтавалася белару- сам “суверэннасць”. Смаленская канферэнцыя. Узброеная “каштоўнымі ўказан- нямі” таварыша Сталіна, група А. Мяснікова правяла 30-31 снежня ў Смаленску VI Паўночна-заходнюю абласную канферэнцыю балыпаві- коў, абвясціўшы яе I з’ездам КП(б)Б як непадзельнай часткі РКП(б). Мяснікоў прапанаваў выказацца за абвяшчэнне Беларускай Савец- кай Рэспублікі. Ен тлумачыў неабходнасць гэтага выключна знешне- палітычнымі абставінамі. З’езд прыняў прапанову Мяснікова аб ства- рэнні савецкай Беларусі ў межах Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай і Гарадзенскай губерняў з часткамі сумежных з імі суседніх губерняў (Віленскай і Чарнігаўскай), дзе пераважала беларускае на- сельніцтва. Памеры будучай рэспублікі прыкладна супадалі з тэры- торыяй рассялення беларускага этнасу, якую вызначыў акадэмік Яўхім Карскі (карта V). Старшынём Цэнтральнага бюро Кампартыі Беларусі стаў Аляксандр Мяснікоў. Ад беларускіх камуністычных секцыяў у склад кіраўнічага органа партыі з 15-ці чалавек увайшлі толькі двое, дый тое Зміцер Жылуновіч хутка пакінуў мяснікоўцаў. На гэтым з’ездзе балыпавікі сфармавалі і беларускі ўрад, хоць ніякіх паўнамоц- тваў ад беларускага народа на гэта не мелі. Спіс камісараў-міністраў
Станаўленне савецкай дзяржаўнасці 213 загадзя прадыктавала Масква. Яна дапусціла да кіравання Беларуссю тых самых мяснікоўцаў, пераважна небеларусаў. і прадстаўнікоў каму- ністычных беларускіх секцыяў, якія супрацоўнічалі з бальшавікамі, бо верылі ў іх добрыя намеры і не бачылі іншага шляху дамагчыся хоць нейкай дзяржаўнасці для сваёй Айчыны. Старшынём бела- рускага ўрада стаў Зміцер Жылуновіч. Сярод народных камісараў бы- ло дзесяць прадстаўнікоў Заходняй камуны і сем прадстаўнікоў бела- рускіх секцыяў Расійскай кампартыі (бальшавікоў). Беларускія каму- ністы, народныя камісары (Зміцер Жылуновіч, Усевалад Фальскі, Язэп Дыла, Аляксандр Чарвякоў і інш.) патрабавалі выключэння з урада Аляксандра Мяснікова, Майсея Калмановіча і Рьгчарда Пікеля, якія 'раней актыўна выступалі супраць стварэння беларускай савецкай дзяржаўнасці. НапалоханыМяснікоў 1 студзеня 1919 г. накіраваўтэле- граму-скаргу Сталіну, і той катэгарычна запатрабаваў ад Жылуновіча падпарадкавацца рашэнням ЦК партыі. Такім чынам жменька пар- тыйцаў выдала сваю канферэнцыю за Устаноўчы сход і вырашыла лёс цэлага народа. 22,2. Абвяшчэнне БССР Балыпавіцкі Маніфест. Уначы з 1 на 2 студзеня 1919 г. так зва- ны Часовы рабоча-сялянскі ўрад, які ўзначаліў Зміцер Жылуновіч, прыняў Маніфест аб абвяшчэнні Беларускай Савецкай Сацыялістыч- най Рэспублікі (БССР). У ім паўтаралася ідэя беларускай дзяржаў- насці, якая ўжо была абвешчаная Другой устаўной граматай БНР. Маніфест, як і Грамата, дэклараваў сацыяльныя правы працоўных, але адкідаў дэмакратычныя свабоды, бо яны супярэчылі партыйнай дыктатуры бальшавікоў. I гэта адзінае новае, што прапаноўвалі стаў- леннікі Масквы жыхарам Беларусі ў параўнанні з урадам БНР. Тым не менш, дзеячы БНР характарызаваліся як ворагі народа. Маніфест аб утварэнні БССР быў абвешчаны на рускай мове. Месца яго выдан- ня было пазначанае як Мінск, хоць усё адбывалася ў Смаленску. На такія “дробязі” бальшавікі не звярталі ўвагі. У той момант ім тэрміно- ва была патрэбная марыянетачная беларуская дзяржава. 5 студзеня кіраўнікі БССР пераехалі ў Мінск. Першы досвед беларускай “суверэннасці”. Але спатрэбілася зусім няшмат часу, каб зразумець, што дзяржаўнасць Беларусі была для бальшавіцкага кіраўніцтва Расіі часовым дыпламатычным ма- неўрам. Узнятае некаторымі беларускімі камуністамі пытанне аб асіг-
214 Перыяд 1914—1920 наванні сродкаў на выданне газэты на беларускай мове было адхіле- нае на той падставе, піто народныя масы, маўляў, амаль не ўмеюць чытаць па-беларуску. Усе беларускія навучальныя ўстановы, якія ўзніклі падчас нямецкай акупацыі, былі зачыненыя. Не паспеў яшчэ свет разгледзець, дзе ж тая савецкая Беларусь, як 16 студзеня ЦК РКП(б) выдаў новы загад - вывесці са складу БССР Смаленскую, Ма- гілёўскую і Віцебскую губерні і далучыць іх да РСФСР у сувязі са змя- неннем “знепініх абставінаў”. У адказ на такое рашэнне Язэп Дыла, Усевалад Фальскі і Фабіян Шантыр выйшлі са складу ўрада БССР. Яшчэ праз некалькі дзён выкліканыя ў Маскву кіраўнікі беларускай кампартыі даведаліся ад Леніна пра план аб’яднання куртатай БССР з Літоўскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай, стварэннем якой балыпавікі “ашчаслівілі” літоўцаў яшчэ раней за беларусаў -16 снеж- ня 1918 г. Антыбеларускі з’езд Саветаў. Масква прызнала БССР толькі праз месяц пасля яе абвяіпчэння. Тады стала магчымым 2-3 лютага 1919 г. сабраць у Мінску Усебеларускі з’езд саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Каб выключыць любыя нечаканасці, дэлегаты не выбіраліся насельніцтвам, а прызначаліся адпаведнымі інстанцыямі. З’езд завершыў юрыдычнае афармленне БССР (у баль- піавіцкім яго разуменні), устанавіў федэратыўны саюз з савецкай Расі- яй і прыняў канстытуцыю, спісаную з расійскай. З’езд выбраў таксама Цэнтральны выканаўчы камітэт Беларусі з 50 чалавек і яго Прэзіды- ум, якому надавалася функцыя ўрада. Але ні адзін савецкі беларускі дзеячтуды выбраны не быў. Новым балыпавіцкім прэм’ерам Беларусі замест 3. Жылуновіча стаў А. Мяснікоў. Ен сфармаваў кабінет з аб- ласнікоў, а былых савецкіх народных камісараў, беларусаў па на- цыянальнасці, адправіў у турму. “Ад імя працоўнага народа Беларусі” дэлегаты не прамінулі зноў абвясціць Раду БНР па-за законам. Тым самым магчымасць пашырэння прадстаўніцтва ў новых органах улады шляхам кааптацыі дзеячаў БНР выключалася. Фактычна ЦВК і яго Прэзідыум выконвалі ролю часовай акупацыйнай адміністрацыі савецкай Расіі і мелі яшчэ менш рэальнай улады ў краі, чым урад і Рада БНР у часы нямецкай акупацыі. Пра гэта сведчаць і рашэнні ўжо згаданага Усебеларускага з’езда. Адной пастановай ён юрыдыч- на аформіў БССР, а другой фактычна ліквідаваў яе, бо згадзіўся на зліццё савецкай Беларусі з савецкай Літвой. Рабілася гэта нібыта дзеля лепшай абароны ад знешніх ворагаў, а дакладней, Полыпчы. Але бе- ларускіх патрыётаў абражала, што балыпавікі проста ігнаруюць не-
Станаўленне савецкай дзяржаўнасці 215 залежнасць іх народа. Такое аб’яднанне не задавальняла і літоўскіх камуністаў. Літбел. Аб’яднанне адбылося 27 лютага 1919 г. паводле пастано- ваў ЦВК абедзвюх савецкіх марыянетачных рэспублік. Літоўска-Бе- ларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (Літбел) са сталіцай у Вільні ахоплівала Віленскую, Мінскую і Гарадзенскую губерні. У складзе яе ўрада на чале з Вікенціем Міцкявічусам-Капсукасам не было ніводнага беларуса. У Літоўска-Беларускай арміі пераважалі рускія салдаты. Усё беларускае, нават мова, лічылася контррэвалю- цыйным. У Мінску не з’явілася ніводнай беларускай кнігі, брашуры, газэты. Літаратура выдавалася толькі на літоўскай, польскай і рус- кай мовах. Літбелаўцы старанна праводзілі антыбеларускую паліты- ку. На тэрыторыі Літбел амаль усё сялянства, за выключэннем бедна- ты, пазбаўлялася нават фіктыўнага права выбараў у саветы. У гара- дах выбіраць у саветы маглі толькі рабочыя і рамеснікі. У сакавіку 1919 г. ліквідуецца і Белнацкам. Балыпавіцкі наватвор заступіўшлях да дзяржаўнай незалежнасці не толькі беларусам, але і літоўцам. За- тое польскія балыпавікі разглядалі Літбел як плаццарм для напа- дзення на Польшчу. Што несла з сабою савецкая ўлада. Жыхары Смаленскай і ўсходніх паветаў Магілёўскай і Віцебскай губерняў яшчэ ў 1918 г. на- поўніцу зведалі, што такое савецкая ўлада. Каб выплаціць Германіі кантрыбуцыю збожжам, сялянаў душылі харчовай развёрсткай. Для рабавання вёскі ствараліся камітэты беднаты і харчовыя атрады. Улет- ку 1918 г. на беларускіх землях у Чырвоную Армію былі забраныя больш за 100 тыс. чалавек. Тых, хто адмаўляўся, расстрэльвалі. Без- зямельныя зганяліся ў працоўныя камуны, дзе галеча дзялілася строга пароўну. Зачыняліся і рабаваліся цэрквы. У чэрвені 1918 г. узнавіліся пакаранні смерцю, з 5 верасня ўводзіўся чырвоны тэрор. Усерасійская надзвычайная камісія на чале з ураджэнцам Беларусі Феліксам Дзяр- жынскім і яе органы на месцах атрымлівалі неабмежаваныя паўна- моцтвы і тапілі ў крыві любыя выступленні супраць дыктатуры баль- шавікоў. Памешчыкі ўцякалі пераважна ў Польшчу. Мясцовыя сяля- не абураліся: балыпавікі замест абяцанага падзелу памешчыцкіх зем- ляў стваралі на іх аснове саўгасы і толькі перашкаджалі свабоднаму гаспадаранню. Выступленні чырвонаармейцаў. 5 жніўня падняўся бунт у дыс- лакаванай у Оршы Магілёўскай дывізіі. Салдаты адмаўляліся ад- праўляцца на Усходні фронт. Гарнізонны сход, скліканы па ініцыя-
216 Перыяд 1914—1920 тыве эсэраў, прыняў рэзалюцыю аб ліквідацыі мясцовага савета і за- мене яго рэвалюцыйным камітэтам. Карная экспедыцыя з Віцебска была адбітая. I толькі на другі дзень бунт удалося задупіыць сіламі балыпавіцкіх аддзелаў, прысланых з Віцебска і Смаленска. Не ведаючы гэтага, 2-гі Смаленскі полк пакінуў 8 жніўня свае пазіцыі на дэмаркацыйнай лініі і скіраваўся ў г. Сянно, каб адтуль рушыць на дапамогу паўстанцам у Оршы. Пасля двух дзён барацьбы за Сянно з карным атрадам з Оршы і няўдалага дэмаршу на тэрыторыю, занятую немцамі, паўстанцы 2-га Смаленскага палка вымушаныя былі здац- ца. Частка з іх, аднак, не склала зброі і перайшла да партызанскай барацьбы. Веліжскае паўстанне сялянаў. Найбуйнейшае выступленне сялянаў супраць балыпавіцкай улады адбылося ў Веліжскім павеце Віцебскай губерні, населеным пераважна беларусамі. 10 лістапада 1918 г. у Веліжы мабілізаваныя ў Чырвоную Армію маладыя сяляне адмовіліся ісці на фронт і амаль усе пакінулі горад. А веліжскія баль- шавікі пачалі кідаць у турму тых, хто застаўся, а таксама гараджа- наў, якія ўдзельнічалі ў дэманстрацыі і падпале дома-камуны, дзе жы- Сяляне Сенненскага ігавета. 1918 год. лі адказныя працаўнікі пар- тыі. Дэзерціры расстрэльва- ліся. Напружанне нарастала. Праз два дні гімназіст Зміцер Лаймінг забіў начальніка мяс- цовай Надзвычайнай камісіі Мусаева. Пачуўшы пра звер- ствы бальшавікоў, мабілізава- ныя са сваімі сваякамі і знаё- мымі рушылі на горад, каб канчаткова вынішчыць савец- кую ўладу, якая перашкаджа- ла жыць. У рух прыйшло, мо- жа, 50 тыс. чалавек. Права- слаўныя і стараверы ішлі ра- зам. Святары бласлаўлялі лю- дзей на збройны чын. 18 ліста- пада ў баі пад Веліжам у Сямі- чоўскім Бары паўстанцы з ко- самі і віламі кідаліся на баль- шавіцкія кулямёты. Бой доў-
Станаўленне савецкай дзяржаўнасці 217 жыўся цэлы дзень. Але перамагчы не ўдалося. ГІадабраўшы забітых і параненых, паўстанцы рассыпаліся па лясах, каб весці змаганне далей. У Веліж прарваўся толькі конны аддзел, напалову складзены з салдатаў і афіцэраў Станіслава Булак-Балаховіча, які ваяваў тады ў складзе Паўночна-заходняй арміі Мікалая Юдзеніча. Але і гэтыя сілы ў горадзе пры спробе вызваліць вязняў з турмы былі амаль знішчаныя. Да Сямічоўскага Бору дайшло каля трох тысячаў паўстан- цаў. Іншыя былі перахопленыя і рассеяныя балыпавіцкімі вайсковымі аддзеламі, якія мелі добрую практыку расправаў са сваімі ворагамі. Антысавецкі рух расце. 3 11 па 17 лістапада 1918 г. амаль уся Віцебская губерня была ахопленая паўстаннямі. Больш за тое, яны разгараліся ў беларускіх паветах Смаленскай губерні (Парэцкім, Бельскім) і нават ў аддаленай Магілёўскай губерні. У Вазнясенскай воласці Віцебскага павета балыпавікі канфіскавалі 1500 вінтовак. Паўстанцы Вязьменскай воласці Полацкага павета 13 лістапада захапілі станцыю Расоны. У Парэцкім павеце на чале паўстанцаў стаялі братыЖыгалавы, тры сыны мясцовага святара, былыя афіцэры царскай арміі. Пад іх кіраўніцтвам паўстанцы змаглі захапіць г. Па- рэчча і пратрымацца суткі. Паўстанні былі стыхійныя, слаба аргані- заваныя. На думку Юркі Віцьбіча (сапр. Шчарбакоў), пэўную кіраў- нічую ролю мелі Віцебскі саюз беларускага народа і Віцебскі саюз пра- васлаўных парафіяў. Але калі ім і ўдалося ўзняць людзей на паў- станне, дык досведу паспяхова кіраваць барацьбой не хапіла. Не было агульнай мэты. Адны змагаліся за незалежную Беларусь, другія - за дэмакратычную, але непадзельную Расію. Тым не менш, большасць беларускага народа не прымала савецкай улады. БССР стваралася гвалтам, на народнай крыві.
218 Перыяд 1914—1920 23. БАРАЦЬБА ЗА НЕПАДЗЕЛЬНАСЦЬ БНР ВА ЎМОВАХ САВЕЦКА-ПОЛЬСКАЙ ВАЙНЫ. 1919—1920 На пачатку 1919 г. тэрыторыя Беларускай Народнай Рэспублікі апынулася паміж чатырма ўладамі: нямецкай, якая згортвалася, польскай, савецкай і літоўска-беларускай з цэнтрам у Вільні. 23.1. Міжнароднае становішча Прадстаўніцтва БНР на Парыжскай мірнай канферэнцыі. 18 студзеня 1919 г. у Версальскім палацы пад Парыжам пачалася міжнародная канферэнцыя па выпрацоўцы умоваў міру з Германіяй і яе саюзнікамі. Кіраўніцтва БНР чакала ад міжнароднай сустрэчы спра- вядлівага вырашэння будучыні сваёй Айчыны, бо якраз на пачатку 1919 г. выспявала савецка-польская вайна за панаванне ў Беларусі і Украіне. У Парыж на грошы, пазычаныя ўрадам Украінскай Народ- най Рэспублікі, быў накіраваны старшыня ўрада БНР і міністр замеж- ных справаў краіны Антон Луцкевіч. Спецыяльна для ўдзельнікаў Па- рыжскай канферэнцыі ён падрыхтаваў мемарандум з апісаннем гісто- рыі Беларусі. Да мемарандума прыкладалася і карта БНР. Спадзя- ванні перш за ўсё звязваліся з прэзідэнтам ЗША Вудро Вільсанам. Яшчэ на пачатку 1918 г. ён прапанаваў праграму ўладкавання пас- ляваеннай Еўропы з 14 пунктаў, у якой прадугледжвалася магчымасць стварэння на руінах былых імперыяў новых вольных дзяржаваў. У адным пункце адзначалася, што ў незалежную Полыпчу павінны ўвайсці тэрыторыі з бясспрэчна польскім насельніцтвам. Аднак польскія палітыкі такую рэкамендацыю рашуча адмаўлялі. Расійскае пытанне на канферэнцыі ў Версалі. Прадстаўнікі Беларусі, Украіны, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Азербайджана патрабавалі прызнання незалежнасці і дапамогі ў барацьбе з бальшавікамі. У суп- рацьвагу ім прадстаўнікі белага руху ў Расіі (“Рускай палітычнай на- рады”) даводзілі, што незалежніцкі рух гэтаксама небяспечны Расіі, як і балыпавіцкі. Яны настойвалі на прызнанні толькі культурна-аўта- номных правоў народаў у складзе дэмакратычнай расійскай рэс- публікі. Вялікія дзяржавы вырашылі падтрымаць урад Аляксандра Калчака. У барацьбе з Саветамі ім было зручней абапірацца на агуль- нарасійскага дыктатара, чым на шэраг нацыянальных дзяржаваў, якія
Барацьба за непадзельнасць 219 не маглі памірыцца і паміж сабой. Урад Калчака стаў правапераемні- кам Часовага ўрада, а тыя дзяржавы, што ўзніклі на месцы былой Расійскай імперыі, прызнаваліся толькі фактычна. Калчак абяцаў новаўтвораным дзяржавам аўтаномію. Дзеячы Беларусі, Украіны, Азербайджана, Эстоніі, Грузіі, Латвіі, Паўночнага Каўказа не пагадзі- ліся з такім рашэннем канферэнцыі і 18 чэрвеня выказалі пратэст. Версальскі мір. 28 чэрвеня 1919 г. пераможаная Германія падпі- сала Версальскі мір. Брэсцкі трактат 1918 г., паводле якога была падзе- леная Беларусь, касаваўся. Парыжская канферэнцыя завершыла сваю працу ў студзені 1920 г. Яе рашэнні садзейнічалі захаванню Расійскай імперыі, якая, насуперак намерам версальцаў, стала балыпавіцкай. Вялікія дзяржавы, найперш Францыя, патуралі палітычным амбіцы- ям Полыпчы з надзеяй, што гэтая краіна можа супрацьстаяць і Герма- ніі, і савецкай Расіі. Адкінуўшы ідэю стварэння на месцы былой царс- кай Расіі садружнасці незалежных дзяржаваў, “вялікая пяцёрка” пад- рыхтавала глебу для непазбежнай польска-савецкай вайны за Бела- русь. Беларускае прадстаўніцтва на канферэнцыі не змагло прадухі- ліць неспрыяльныя для свайго народа рашэнні. 23.2. Польская акупацыя БНР 1919—1920 гг. Выспяванне агрэсіі з захаду. Польская дзяржава канчаткова адрадзілася ў лістападзе 1918 г. пасля капітуляцыі Германіі. А ўжо 5 лютага 1919 г. яе кіраўніцтва падпісала з Нямеччынай у Беластоку пагадненне аб замене ў заходняй Беларусі нямецкай улады на польскую. Маладая Польшча прэтэндавала на ўсходнія межы стара- даўняй Рэчы Паспалітай, імкнулася як мага болей тэрытарыяльна ўзрасці, каб выстаяць перад пагрозлівымі Расіяй і Германіяй. Польскае камандаванне спяшалася адарваць ад савецкай Расіі найперш Бела- русь, бо праз беларускія землі Чырвоная Армія найбліжэй падыходзі- ла да Варшавы. Экспансіянізм балыпавіцкай імперыі. Беларусь як крыніца сыравіны і харчавання, а галоўнае, як заходні калідор для экспарту сацыялістычнай рэвалюцыі ўкраіны Еўропы была вельмі патрэбная і савецкай Расіі. У сакавіку 1919 г. I Устаноўчы кангрэс Камінтэрна абвясціў праграму барацьбы за сусветную пралетарскую дыктатуру, за сусветны камунізм. Слабасць савецкага рэжыму ў Беларусі. 14 лютага 1919 г. ад- былася першая польска-савецкая сутычка ля Бярозы Картузскай, якая
220 Перыяд 1914—1920 і паклала пачатак вайне. Знясіленая грамадзянскай вайной Чырво- ная Армія не магла наладзіць сур езнага супраціўлення добра ўзброе- наму польскаму войску. Бальшавікі адчувалі сябе ў Беларусі вельмі ненадзейна. У сакавіку 1919 г. ім з цяжкасцю ўдалося задупіыць у Гомелі і Рэчыцы антысавецкае паўстанне галодных і не задаволеных сваімі камандзірамі чырвонаармейцаў з Курскай і Бранскай губер- няў, якім кіраваў палкоўнік М. Стракапытаў і Палескі паўстанцкі камітэт эсэраў. Паўстанцы змагаліся за Расійскую Рэспубліку без баль- шавікоў, але не ўлічвалі беларускую спецыфіку, а таму не маглі раз- лічваць на падтрымку мясцовых сялянаў. Увесну і ўлетку 1919 г. ся- лянскія выступленні супраць балыпавікоў адбыліся ў Нясвіжы, калі горад з 14 па 19 сакавіка быў ачышчаны ад бальшавікоў, у мястэчку Мір, якое паўстанцы ў красавіку ўтрымлівалі чатыры дні, у Барысаве ў сувязі з гвалтоўнай мабілізацыяй, у сяле Добрае Мсціслаўскага па- вета на чале з Лявонам Зянькевічам, у раёнах Рагачова, Полацка, Слуцка, Старобіна. Сяляне не жадалі такой улады, якая рабавала іх да ніткі праз харчразвёрстку ды яшчэ прымушала абараняць яе са зброяй у руках. Церпячы няўдачу, паўстанцы ішлі ў лясы, але баль- шавікам не скараліся. Некаторыя чакалі вызвалення ад балыпавікоў з дапамогай польскага войска. Прарыў войска польскага да Дняпра. Таму наступленне па- лякаў у Беларусі ажыццяўлялася паспяхова. 19 красавіка 1919 г. польскія вайсковыя злучэнні, у складзе якіх былі дзве беларуска- польскія дывізіі, захапілі Вільню. Урад Літбел пераехаў у Мінск. Амаль адначасова (28 красавіка) палякі ўвайшлі ў Гародню і ліквіда- валі там уладу ўрада БНР. Збіраючыся ў паход на Міншчыну, Віцеб- шчыну і Магілёўшчыну, Юзаф Пілсудскі шырока абвясціў жыхарам былога Вялікага Княства Літоўскага, што польскі меч нясе ім волю і дабрабыт. Гэта падрыхтавала прыхільную сустрэчу польскіх войскаў на беларускіх тэрыторыях. Арганізоўваліся асобыя паўстанцкія атра- ды, якія па ўзгадненні з польскім урадам дзейнічалі ў балыпавіцкім тыле. Але былі выпадкі, калі беларускія партызаны аказвалі супраціў- ленне польскім акупантам у першыя месяцы іх панавання (Случчы- на). 8 жніўня Мінск ужо знаходзіўся ў руках польскага генерала Станіслава Шаптыцкага. Польскае войска прасунулася да р. Бярэзі- ны (на лінію Л юбань - Барысаў - Полацк - Дзвінск)' і тут фронт стабі- лізаваўся да вясны 1920 г. Большасць беларускіх земляў трапіла пад польскую акупацыю. Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялітычная Рэспубліка перастала існаваць. Афіцыйнага акту яе самаліквідацыі
Барацьба за непадзельнасць 221 не было. Кіраўніцтва Літбел перабралося ў Смаленск, дзе пэўны час знаходзілася пры штабе Заходняга фронту разам з ЦК Кампартыі Літвы і Беларусі. Ленінскі ўрад разглядаў былую Літбел, занятую польскімі войскамі, як тэрыторыю савецкай Расіі. БССР і Літбел узо- ру 1919 г. стаялі ўбаку ад магістральнай лініі нацыянальнага развіцця Беларусі, а таму бясслаўна зніклі. У сакавіку 1920 г. наступленне па- лякаў узнавілася, і яны пры падтрымцы ўкраінцаў дайшлі да Дняп- ра. 3 поўдня націскаў Антон Дзянікін. Узнікла пагроза Маскве. Маўклівае пагадненне Пілсудскага з Леніным. У красавіку, калі палякі занялі Кіеў, напалоханы ўрад У. Леніна прапанаваў Польшчы ўсю тэрыторыю былой Літоўска-Беларускай Рэспублікі ўза- мен на мірнае пагадненне. Правадыр савецкай Расіі выяўляў боль- шую гібкасць, чым Дзянікін, які змагаўся за рэстаўрацыю былой Расій- скай імперыі ў поўным складзе. Таму Юзаф Пілсудскі і не падтрымаў маскоўскага наступлення дзянікінцаў. Ен ратаваў урад У. Леніна, каб потым дзяліць з ім беларускія і ўкраінскія землі. У. Ленін лёгка ішоў на тэрытарыяльныя саступкі, бо разлічваў на хуткую перамогу пра- летарскай рэвалюцыі ў краінах Еўропы, а таксама на магчымую змену ваеннай сітуацыі на карысць савецкай Расіі. Акупацыйны рэжым. Занятымі беларускімі тэрыторыямі кіра- ваў Генеральны камісарыят усходніх земляў, створаны пры штабе Літоўска-Беларускага фронту. Яго ўзначальваў Ежы Асмалоўскі, былы паплечнік Юзафа Доўбар-Мусніцкага. Новыя гаспадары разагналі найперш сялянскія ра- ды (мясцовыя органы самакіравання), якія ўзніклі пад нямецкай акупацыяй і баранілі беларускія вёскі ад польскіх вайсковых злучэнняў з канца 1918 года. Захопленыя на ўсход ад Беласточ- чыны беларускія землі дзяліліся на чатыры акругі - Брэсцкую, Ва- лынскую, Віленскую і Мінскую, а тыя ў сваю чаргу - на паветы на Мінск падчас савецка-польскай вайны 1919—1920 гг. Злева на будынку гатэля “Еўропа” вывешаны польскі сцяг. НМГКБ.
222 Перыяд 1914—1920 чале са старастамі. Грамадзянская акупацыйная адміністрацыя ва ўсім падпарадкоўвалася ваеннаму кіраўніцтву і самастойнага значэн- ня практычна не мела. Польскія жаўнеры адбіралі ў сялянаўтое, што не паспелі прыбраць папярэднія акупанты. Даставалася і яўрэйскім гандлярам, крамы якіх аддаваліся на рабаванне. Ужо ў жніўні 1919 г. выйшаў загад аб вяртанні адчужанай бальшавікамі маёмасці былым уласнікам. Абшарнікі атрымлівалі вышэйшыя пасады як у цэнтры, так і на месцах ды не раз помсцілі вяскоўцам за самавольства. Але ў першую чаргу палякі распраўляліся з камуністамі, часам уяўнымі. За камуністычныя асяродкі лічыліся нават праваслаўныя цэрквы і сінагогі. Прадукты харчавання маглі атрымаць толькі тыя, хто ўступаў у польскія кааператывы, а ў апытальных лістах запісваўся палякам. Зразумела, што галодныя беларусы-каталікі не маглі не павялічыць на заходнебеларускіх землях колькасць “польскага” насельніцтва. Якраз тут з 1919 г. нараджаўся інстытут асаднікаў. Для польскіх шавіністаў не было Беларусі і беларусаў, а былі “крэсы ўсходнія” і “крэсавякі”. Польская акупацыя выклікала супраціўленне беларус- кага народа і давала добрую глебу для пашырэння бальшавіцкай прапаганды. Не выключалася і палітыка заляцанняў. 20 жніўня 1919 г. выйшаў чарговы загад аб карыстанні беларускай мовай. Яна дазвалялася ва ўжытку, але дзяржаўнай лічылася польская. Пайшла паланізацыя. Беларускія школы маглі працаваць толькі ў Мінскай акрузе. Вацлаву Іваноўскаму ўдалося адчыніць у Мінску Беларускі педагагічны інстытут. На Гарадзеншчыне ж і Віленшчыне беларус- кія школы закрываліся, каталікам перадаваліся праваслаўныя хра- мы. 3 усходняй Беларусі ў Польшчу вывозіліся рэдкія кнігі, карціны, музейныя каштоўнасці. Гэта мела свае далёкія мэты. Польская стратэгія. Ужо ў першы год польскай акупацыі рых- таваліся ўмовы для паступовага ўключэння беларускіх земляў у склад польскай дзяржавы. Але не ўсіх. Польскае кіраўніцтва (не выключа- на, што і Юзаф Пілсудскі) пачынала разумець усю нерэалістычнасць узнаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Прынцып большасці польскіх палітыкаў быў такі: “На ўсходзе трэба праглынуць роўна столькі, колькі можна асіміляваць за адно пакаленне”. Усходняя Бе- ларусь была для палякаў разменнай манетай, якую яны рыхтаваліся перадаць бальшавікам за іх адмову ад Беларусі заходняй. Атаму за- ходнія беларускія землі паланізаваліся, а ўсходнія рабаваліся. Палякі паўтаралі манеўр папярэдніх акупантаў - немцаў. Узнёслыя ідэалы польскіх сацыялістаў на чале з Юзафам Пілсудскім аб дзяржаўным
Барацьба за непадзельнасць 223 саюзе (федэрацыі) народаў былой Рэчы Паспалітай, што ўзніклі яшчэ ў рэвалюцыйным 1905 годзе, разбіваліся аб жорсткую рэчаіснасць. Акупацыйная ваенная і цывільная адміністрацыі пра гэтыя ідэалы, магчыма, і не ведалі. Іх практычная дзейнасць адпавядала лініі на- цыянальнага дэмакрата (эндэка) Рамана Дмоўскага на поўную інкар- парацыю заходнебеларускіх земляў. I ў сацыялістаў, і ў эндэкаў пера- важала думка, што беларусы няздольныя да незалежнага існавання і стварэння ўласнай дзяржавы (нібыта не існавала БНР). Ідэя федэралі- зму выстаўлялася, трэба меркаваць, у тактычных мэтах. Тым болып, што яна не знаходзіла падтрымкі ў літоўцаў і поўнай падтрымкі ў ук- раінцаў, якія імкнуліся да незалежнасці. Спадзяванні на Пілсудскага. У Беларусі спачатку шмат хто чакаў дапамогі ад Юзафа Пілсудскага. Беларускія дзеячы ведалі, што ён нарадзіўся на Віленшчыне і ўмеў размаўляць па-беларуску, што прымаў у сваё войска мясцовых сялянаў і не забараняў ім карыстац- ца роднай мовай. 12-14 чэрвеня 1919 г. з дазволу акупацыйных ула- даў працаваў з’езд беларускіх дэлегатаў Віленшчыны і Гарадзен- шчыны. У сваёй рэзалюцыі да ўсіх народаў і вялікіх дзяржаваў свету дэлегаты выказалі настойлівае жаданне бачыць Беларусь непадзель- най. З’езд асудзіў намеры Калчака ўзнавіць Расійскую імперыю і пад- трымаў ідэю стварэння федэратыўнай беларуска-літоўскай дзяржавы і беларускага народнага войска. Абраную дэлегатамі Цэнтральную Беларускую раду Віленшчыны і Гарадзеншчыны ўзначаліў эсэр Клаўдзій Дуж-Душэўскі. Потым яго змяніў БраніслаўТарашкевіч, які меў прапольскую арыентацыю. Не выключалася магчымасць стварэн- ня і беларуска-польскай федэрацыі. Пра гэта якраз вялася гаворка падчас сустрэчы дэлегацыі Рады з Юзафам Пілсудскім 20 чэрвеня. А на Парыжскай мірнай канферэнцыі падчас перамоваў Антона Луцкеві- ча з польскім прэм’ерам Ігнатам Падарэўскім справа дайшла да выпрацоўкі 1 ліпеня 1919 г. праекта дамовы паміж урадамі БНР і Полыпчы, якая прадугледжвала стварэнне беларускай дзяржавы ў саюзе з Полыпчай. Але праект не атрымаў належнай падтрымкі ў польскага кіраўніцтва. Калі польскія вайсковыя аддзелы занялі Мінск Пілсудскі 19 верасня 1919 г. выступіў перад прадстаўніцтвам мінча- наў з прамовай па-беларуску. Ен ужо недвухсэнсоўна дэклараваў не- абходнасць дзяржаўнасці для беларусаў. У Мінску быў утвораны прад- стаўнічы орган беларускіх арганізацыяў - Часовы беларускі нацыя- нальны камітэт (ЧБНК) на чале з Алесем Гаруном. Яго намеснікам быў Усевалад Ігнатоўскі. Камітэт падтрымліваў ідэю канфедэрацыі
224 Перыяд 1914—1920 Беларусі з Польшчай, але дамагаўся ад польскага ўрада папярэдня- га прызнання незалежнасці БНР і аднаўлення дзейнасці яе Рады. У польскай сталіцы 22 кастрычніка 1919 г. Пілсудскі прыняў Луцкеві- ча, які знаходзіўся ў Варшаве з 1 верасня. I тады кіраўнік польскай дзяржавы абяцаў беларусам усяго толькі садзейнічаць у стварэнні беларускіх вайсковых злучэнняў. Пазіцыя Рады БНР: супраціўленне ці супрацоўніцтва? У Мінск нават з Берліна ехалі дзеячы БНР, якія ўключаліся ў куль- турна-асветную працу. 10 лістапада ўзнавіла сваю дзейнасць Рада БНР. На першым пасяджэнні беларускія эсэры не падтрымалі ідэю ўгодаўцаў паслаць прывітанне Пілсудскаму. Гэта занепакоіла мяс- цовую польскую адміністрацыю. 20 лістапада Пілсудскі выклікаў да сябе Луцкевіча і прапанаваў замяніць дзяржаўны статус Рады БНР на нацыянальны і назваць яе Нацыянальнай радай. Луцкевіч ды- пламатычна пагадзіўся і атрымаў дазвол на скліканне сесіі Рады БНР на 12 снежня. Сярод радаўцаў утварыліся дзве групоўкі. Беларускія эсэры і сацыял-федэралісты лічылі, што працаваць з акупантамі няма ніякай магчымасці. Яны ўжо вялі з палякамі партызанскую бараць- бу. На лістападаўскай (1919) канферэнцыі эсэраў было вырашана зма- гацца на два франты: супраць польскіх уладаў і супраць прыхільні- каў дзянікінскай Расіі. 3 расійскімі балыпавікамі эсэраўскія лідэры спадзяваліся дамовіцца аб стварэнні незалежнай Беларускай сацыя- лістычнай рэспублікі. Але правацэнтрысты і часткова сацыял-дэма- краты даводзілі, што яшчэ ёсць надзея дачакацца ў польскай паліты- цы зменаў да лепшага. Яны разлічвалі з дапамогаю Польшчы ўзняць культурны ўзровень і нацыянальную самасвядомасць народа і гэтым забяспечыць умовы для далейшай незалежнасці Беларусі. Болыпасць Рады лічыла гэта нерэальным. Раскол Рады БНР. На гэтым грунце 13 снежня адбыўся раскол Рады БНР. Антыпольская фракцыя (50 чалавек) утварыла Народную раду БНР на чале з беларускім федэралістам Пётрам Крачэўскім і свой кабінет міністраў на чале з беларускім эсэрам Вацлавам Ластоўскім. А тыя, хто спадзяваўся на падтрымку палякаў (37 чалавек), склалі Найвышэйшую раду БНР і выбралі свой урад на чале з сацыял-дэ- макратам Антонам Луцкевічам. Праўда, у Мінску Луцкевіча не было. Ён быў у Варшаве (відаць, не па сваёй волі). Пасада старшыні Найвы- шэйшай рады дасталася федэралісту Івану Серадзе. Раскол Рады БНР аслабіў беларускі рух. I не выключана, што гэта было вынікам зага- дзя скаардынаванай акцыі прабалыпавіцкіх палітыкаў.
Барацьба за непадзельнасць 225 Дзейнасць прапольскай партыі. Антон Луцкевіч хутка зразу- меў, што польскія ўлады не падтрымаюць беларускую дзяржаўнасць. У лютым 1920 г. на прыёме ў Вільні Пілсудскі прызнаў, што ён не хоча рабіць ніякіх палітычных саступак на карысць “беларускай фікцыі”. Гэта прымусіла Луцкевіча пайсці ў адстаўку (28 лютага 1920 г.) і пераехаць у Вільню. Яго пераемнікам стаў Аркадзь Смоліч. У групу прапольскай арыентацыі ўваходзілі таксама Язэп Лёсік, Сы- мон Рак-Міхайлоўскі, Вацлаў Іваноўскі, кс. Адам Станкевіч. Спроба актывізаваць беларускае жыццё ўМінску не мела поспеху. Землеўла- дальнікі настойвалі на інкарпарацыі Беларусі ў склад Польшчы, а ў беларускіх эсэраў варожасць да Полыпчы толькі ўзрастала. Створа- ная ў жніўні 1919 г. у Вільні Беларуская вайсковая камісія (БВК) з 10 чалавек была афіцыйна прызнаная Варшавай толькі 22 кастрыч- ніка. У лістападзе яна пераехала ў Мінск і пад кіраўніцтвам Паўлы Алексюка спрабавала разгарнуць дзейнасць. У склад БВК уваходзілі Алесь Гарун, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Францішак Кушаль. Іх праца не прынесла чаканых вынікаў. Беларусам не ўдалося стварыць нівод- нага ваеннага злучэння, якое ўзяло б удзел у ваенных дзеяннях. Гэта- му ўсяляк перашкаджала польскае ваеннае камандаванне. Ніяк не спрыяў справе прынцып добраахвотнага набору, якога строга пры- трымліваліся дзеячы БНР. Дзейнасць камісіі паралізоўвалася і ўсё болыпым расчараваннем Польшчай. Пазней, пры наступленні Чыр- вонай Арміі, Беларуская вайсковая камісія і падначаленыя ёй пад- раздзяленні перабраліся ў Лодзь, а потым па загадзе польскіх уладаў прыпынілі сваю дзейнасць. У маі 1920 г. Найвышэйшая рада прапа- навала дзяржаўны саюз Польпічы з Беларуссю на ўзор былой Рэчы Паспалітай у разліку прадухіліць падзел Беларусі паміж Польшчай і Расіяй. Аднак у чэрвені ў сувязі з пагаршэннем становішча на ўсходнім фронце яна патрабавала ўжо незалежнасці БНР і пратэктарату Лігі Нацыяў над тэрыторыяй Беларусі да склікання ўстаноўчага сейма. Незалежнікі. Палітычны апанент Антона Луцкевіча - Вацлаў Ластоўскі пасля двух месяцаў польскай турмы ў лютым 1920 г. з’ехаў у сталіцу Літоўскай Рэспублікі Коўну, дзе працавала забароненая польскімі акупантамі Народная рада БНР, і распачаў барацьбу за незалежнасць Беларусі ў саюзе з літоўцамі. Яго ўрад узяў на сябе функ- цыю міжнароднага прадстаўніцтва БНР. Вацлава Ластоўскага пад- трымалі ўсе незалежніцкія партыйныя і грамадскія арганізацыі бе- ларусаў, у тым ліку Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыяне- раў, прадстаўнікі якой уваходзілі ў Народную раду. Гэта партыя ўсту-
226 Перыяд 1914—1920 піла ў адкрытую ўзброеную барацьбу за незалежнасць. Па вёсках ства- раліся сялянскія дружыны, якія аб’ядноўваліся ў “Сувязь беларуска- га працоўнага сялянства”. Барацьба вялася пад лозунгам: “Змагай- мося - зможам!” Але для самастойнай барацьбы не ставала сілы. Таму беларускія эсэры звярнуліся па дапамогу да балыпавікоў. Прасавецкая арыентацыя. Са снежня 1919 г. існавала смален- скае эсэраўска-балыпавіцкае пагадненне аб сумесных дзеяннях суп- раць польскіх акупантаў. Партызанскай барацьбой кіраваў створаны ў Мінску Беларускі паўстанчы камітэт. Вынікі яго дзейнасці былі сціплыя. Пазнейшыя перамовы Палуты Бадуновай у Маскве (май 1920 г.) пераканалі частку беларускіх эсэраў, што ленінцы ніколі не пойдуць на прызнанне незалежнасці БНР і ўрада Вацлава Ластоў- скага. Ленінскі ўрад, разгортваючы падполле і атрады “чырвоных партызанаў”, імкнуўся скарыстаць беларускі рух у сваіх мэтах. Аднак левае крыло партыі эсэраў па-ранейшаму арыентавалася на саюз з балыпавікамі, маючы надзею разам з беларускімі камуністамі атры- маць уладу ў створанай пасля выгнання палякаў беларускай савец- кай дзяржаве. I гэтую надзею ўсяляк падтрымліваў ЦК Кампартыі Літвы і Беларусі, які ўжо не мог ігнараваць беларускія нацыяналь- ныя сілы. Былыя эсэры Усевалад Ігнатоўскі, Язэп Каранеўскі, Міхась Кудзелька (паэт Міхась Чарот) і іншыя стварылі 1 студзеня 1920 г. Беларускую камуністычную арганізацыю (БКА). Яна мела сваім цэнтрам Беларускі педагагічны інстытут у Мінску і абапіралася на падтрымку вясковых настаўнікаў і сялянаў. Гэтая арганізацыя імкнулася разгарнуць партызанскую барацьбу супраць палякаў і накіраваць беларускі рух у чырвонае рэчышча. Разам з тым, беларус- кія камуністы адстойвалі ідэю беларускай дзяржаўнасці. Такімчынам, польскі шавінізм штурхаў беларусаў у абдымкі расійскіх балыпаві- коў-інтэрнацыяналістаў. Але балыпавіцкі рух у Беларусі быў не толькі інтрыгай Масквы. Паступова ён рабіўся адной з ідэйна-палітычных плыняў у самім беларускім грамадстве. Прадстаўнікі гэтай плыні ахвяравалі незалежнасць свайго краю на карысць ідэалаў сацыяль- най рэвалюцыі. Спроба нацыянальнага паяднання. Новае кіраўніцтва Часо- вага беларускага нацыянальнага камітэта (Кузьма Цярэшчанка, Вац- лаў Іваноўскі, Аркадзь Смоліч і інш.) настойвалі на неабходнасці кан- салідацыі беларускага нацыянальнага руху. На працягу першай па- ловы 1920 г. ЧБНК дамагаўся правядзення Другога Усебеларускага кангрэсу (з’езда) для вырашэння далейшага лёсу Беларусі. 3 гэтым
Барацьба за непадзельнасць 227 пагаджаліся і беларускія партыі, але польскі ўрад не падтрымаў іні- цыятыву ЧБНК. Падчас сустрэчы 20 лютага 1920 г. з Пілсудскім Іва- ноўскаму ўдалося дамагчыся для беларусаў толькі права займацца культурна-асветнай дзейнасцю ў межах Міншчыны ды ўпарадкаваць справы арганізацыі беларускіх вайсковых аддзелаў. 23.3. Як Расія з Полыпчай дзялілі Беларусь Ваенныя дзеянні ўвесну і ўлетку 1920 г. 14 мая 1920 г. Чырво- ная Армія перайшла ў наступленне, якое, аднак, хутка захлібнулася. Затое ў ліпені поспех спадарожнічаў чырвонаармейцам. Праводзіла- ся шырокая мабілізацыя, ствараліся загараджальныя атрады для рас- стрэлу дэзерціраў. Бальшавікі так і не адважыліся стварыць у Чырво- най Арміі беларускія вайсковыя фармаванні. 3 200 тыс. чалавек, ма- білізаваных улетку 1919 г. на беларускіх землях, на Заходні фронт былі адпраўленыя толькі 40 тыс. Затое масава прыцягваліся ў Бела- русь вайсковыя злучэнні латышскіх чырвоных стралкоў. Малады ка- мандуючы Заходнім фронтам Міхаіл Тухачэўскі, выхадзец з беларус- кай смаленскай шляхты, трымаў курс на Варшаву, каб распаўсюдзіць ідэі сацыялізму на ўсю Еўропу. Адступленне польскага войска супра- ваджалася масавым марадзёрствам цывільнага насельніцтва. 11 ліпе- ня Чырвоная Армія захапіла Мінск, а ў сярэдзіне жніўня падышла да Варшавы. Але там чырваназорныя “пасланцы сацыялізму”, часта га- лодныя і паўразутыя, сустрэлі ўпартае супраціўленне. А 16 жніўня войска польскае змагло перайсці ў контрнаступленне. У абароне Вар- шавы ўдзельнічалі 1-я і 2-я беларускія дывізіі, сфармаваныя з жыха- роў мястэчак і вёсак паміж Віліяй і Нёманам. У выніку контрнаступ- лення Мінск зноў на пэўны час (15-17 кастрычніка) перайшоў у рукі польскіх уладаў. Дзесяткі тысячаў палонных чырвонаармейцаў, у тым ліку беларусаў, гінулі ад голаду і хваробаў. Пачатак гандлю беларускімі землямі. Яшчэ падчас наступлен- ня на Варшаву савецкі ўрад пачаў дзяліць беларускія землі. 12 ліпе- пя 1920 г., улічваючы, што Літва варагуе з Полыпчай, ён схіліў літоў- скае кіраўніцтва да падпісання ў Маскве мірнай дамовы. У адпавед- насці з ёю ленінскі ўрад Расіі прызнаваў незалежнасць Літоўскай Рэс- нублікі, а Віленскі край (з Гародняй, Шчучынам, Лідай, Ашмянамі, Смаргонню, Браславам) - яе неад’емнай часткай. 14 ліпеня Чырво- пая Армія заняла Вільню, а пры вераснёўскім адступленні саступіла
228 Перыяд 1914—1920 горад літоўскай арміі. Бальшавікі дамагліся таго, што літоўская дзяр- жава ўцягвалася ў вострую канфрантацыю з Полынчай і БНР, якія прэтэндавалі на гэтыя ж тэрыторыі. Заняўшы Вільню, літоўскае кіраў- ніцтва нічога не зрабіла для беларускай справы ані ў адміністрацый- ным уладкаванні, ані ў галіне культуры. У сувязі з гэтым беларускія арганізацыі Вільні выказалі недавер Дамініку Сямашку, які з люта- га 1920 г. выконваў абавязкі міністра беларускіх справаў ва ўрадзе Літвы, бо Язэп Варонка быў западозраны ў сувязях з Масквой і пакі- нуў гэтую пасаду. А паводле жнівеньскай дамовы 1920 г. з Латвіяй, Масква перадала ёй памежную паласу беларускіх земляў Віцебскай губерні разам з Дзвінскам. Праз беларускае насельніцтва Дзвіншчы- ны яна планавала ўплываць на палітыку суседніх дзяржаваў. Стаўленне бальшавікоў да аднаўлення БССР. Адначасова ішлі спрэчкі пра аднаўленне савецкай дзяржаўнасці ў Беларусі. Гэта- га настойліва патрабавалі беларускія камуністы, якія даказалі сваю адданасць Маскве барацьбой з палякамі. Пра ўзнаўленне Літбела не магло быць гаворкі. Літоўскі народ ужо стварыў сваю асобную дэма- кратычную рэспубліку. Грамадзянская вайна пераканала У. Леніна, што без падтрымкі прасавецкіх нацыянальных сілаў балыпавіцкую “імперыю” не стварыць. А таму, каб прадухіліць пераход улады ў рукі нацыянальных сілаў, бальшавікі апраналіся ў нацыянальныя строі. Створаная пры ЦК КП(б) Літвы і Беларусі камісія, хоць і не знайшла ніякіх рэальных падставаў для ўтварэння беларускай савецкай рэс- публікі, але мусіла выконваць дырэктывы Масквы. Другое абвяшчэнне савецкай рэспублікі. 31 ліпеня 1920 г. была апублікаваная Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнай Савец- кай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). Яе тэрыторыя не мела пэўных межаў і складалася прыкладна з 18 паветаў пераважна Мінскай губерні. Масква паспела ўжо прыхапіць значную частку бе- ларускіх земляў сабе, падзяліцца імі з Літвой і Латвіяй, а Беласточ- чыну ў перспектыве перадаць Полыпчы пасля насаджэння там савец- кай улады на чале з польскім камуністам Юліянам Мархлеўскім. Вы- значэнне межаў з непакорнай Украінай адкладалася. Новаўтвораная Савецкая Беларусь не мела ўнармаванага ўрада. Яго функцыі выкон- ваў Ваенна-рэвалюцыйны камітэт на чале з Аляксандрам Чарвяко- вым, створаны на аснове былога Мінскага ваеннага рэвалюцыйнага камітэта, што ўзнік яшчэ да заняцця Мінска балыпавікамі. У склад гэтай установы ўвайшлі лідэры беларускіх эсэраў і бундаўцаў. Бела- рускія эсэры патрабавалі стварэння ўрада з прадстаўнікоў усіх сацыя-
Барацьба за непадзельнасць 229 лістычных партыяў, арганізацыі самастойнага Беларускага войска і абвяіпчэння поўнай незалежнасці Беларусі. Але Дэкларацыя толькі паўтарала Маніфест марыянетачнага ўрада Зміцера Жылуновіча ад 1 студзеня 1919 г. Таму эсэры яе не падпісалі. А беларускія камуністы пайшлі на супрацоўніцтва з расійцамі, бо верылі ў іх падтрымку неза- лежнай камуністычнай Беларусі. Што да абласнікоў, то яны шчыра заяўлялі, што разглядаюць ССРБ як нацыянальна-культурную аўта- номію беларусаў у складзе адной Мінскай губерні, дый тое часовую. У канцы 1920 г. Вільгельм Кнорын, старшыня ЦБ Кампартыі Бела- русі (асобнай ад літоўскай з 5 верасня 1920 г.), інспіраваў увядзенне спецыяльнага цыркуляра аб перапісцы паміж камісарыятамі ССРБ абавязкова на рускай мове. Пазіцыя ўрада БНР. Кіраўніцтва БНР на чале з Вацлавам Лас- тоўскім не прызнала абвешчанай ССРБ і характарызавала другое ўста- ляванне ў Беларусі савецкай улады як маскоўскую акупацыю. Яно патрабавала ад ленінскага ўрада вываду Чырвонай Арміі і прызнан- ня незалежнасці Беларусі. Патрабаванне прызнаць незалежнасць выстаўлялася і Полыпчы. Пры ўмове падтрымкі палякамі гэтага па- трабавання беларускі ўрад згаджаўся на супольную барацьбу з баль- шавікамі. Тым болып, што Полыпча прызнала ўжо Украіну і Літву. У маі 1920 г. перад пагрозай падзелу Беларусі паміж Польшчай і Расі- яй Вацлаў Ластоўскі быў гатовы на федэрацыю з Польшчай, калі б яна пагадзілася на стварэнне Беларуска-Літоўскай Дэмакратычнай Рэспублікі. Апошнюю спробу дамовіцца з Польшчай В. Л астоўскі зрабіў у верасні 1920 г., калі літоўскае кіраўніцтва пасля адступлення баль- шавікоў далучыла да сваёй дзяржавы Віленскі край. Але ні ў Маскве, ні ў Варшаве беларускіх дзеячаў не хацелі слухаць. Усталяванне прапольскага рэжыму Жалігоўскага. Пасля таго, як Чырвоная Армія адкацілася пад ударамі войска польскага аж за Мінск, 9 кастрычніка 1920 г. польскі генерал Люцыян Жалі- гоўскі, ураджэнец Ашмянаў і камандзір літоўска-беларускай дывізіі, па ўзгадненні з Пілсудскім атакаваў новыя ўладанні Літвы, захапіў Вільню і абвясціў сябе дыктатарам абвешчанай ім дзяржавы Сярэд- няй Літвы. Літоўскі ўрад разарваў дыпламатычныя адносіны з Польшчай і фактычна пачаў з ёй неаб’яўленую вайну. На літоўскі бок стаў і ковенскі ўрад Народнай рады БНР на чале з Ластоўскім. Урад Найвышэйшай рады БНР падтрымаў акцыю Жалігоўскага, але яна не прынесла чаканых палітычных дывідэндаў. Назва “Заходняя Бе- ларусь”, якая спачатку прызначалася для так званай новай дзяржа-
230 Перыяд 1914—1920 вы, была адхіленая. Дзейнасць урада і сейма Сярэдняй Літвы набы- вала пры дыктатары відавочны прапольскі змест. Савецка-польскае перамір’е 1920 г. і яго ўмовы. 12 ліпеня 1920 г. англійскі міністр замежных справаў Джордж Керзан пра- панаваў бакам ваеннага канфлікту размежаванне па лініі Гародня - Ялаўка - Няміраў - Брэст. Але прапанова была адхіленая савецкім і польскім урадамі. На мірных перамовах у Рызе (верасень-кастрычнік 1920 г.) Расія згаджалася перадаць Полыпчы і Мінскую губерню ўзамен на прызнанне палякамі Украінскай ССР. Тым самым савецкі расійскі ўрад У. Леніна свядома ішоў на ліквідацыю савецкай Бе- ларусі, тэрыторыя якой якраз укладвалася тады ў межы Мінскай гу- берні. Але эндэкі, магчыма, насуперак волі Пілсудскага не дапусцілі далучэння да Польшчы ўсходніх земляў, бо баяліся, што іх права- слаўнае беларускае насельніцтва не ўдасца паланізаваць і што гэтая акцыя можа выклікаць пагаршэнне адносінаў з Расіяй, на ўладу ў якой у той час рэальна прэтэндаваў генерал Пётр Урангель. 12 кастрычніка 1920 г. у Рызе савецкая Расія і Украіна з аднаго боку і Польшча з другога заключылі перамір’е і папярэднія ўмовы міру. Дагавор аб перамір’і (п. 1) прызнаваў незалежнасць савецкай Украіны і савец- кай Беларусі. Полыпча пайшла на прызнанне гэтых савецкіх рэс- публік, а ўзамен змагла ўтрымаць занятыя падчас контрнаступлення вялікія беларускія і ўкраінскія тэрыторыі. Мяжа падзелу Беларускай Народнай Рэспублікі праходзіла крыху на захад ад Дрысы (на поўначы), Мінска (у цэнтры) і Турава (на поўдні), прыкладна супа- даючы з лініяй нямецкіх акопаў першай сусветнай вайны. Пасля падпісання савецка-польскага перамір’я за абвешчанай ССРБ заста- лося ўсяго шэсць паветаў былой Мінскай губерні: Мінскі, Барысаўскі, Бабруйскі, Ігуменскі, Мазырскі і Слуцкі (52,3 тыс. кв. км), дзе жыло крыху больш за 1,5 млн. чалавек. 12 паветаў савецкай Беларусі адышлі Полыпчы. Усе астатнія беларускія землі яшчэ раней забрала балыпавіцкая Расія. 23.4. Наітыянальна-вызваленчы рух 1920 г, Палітычныя пратэсты. Усе дзеячы БНР паставіліся да прэлімі- нарнай савецка-польскай дамовы рэзка адмоўна і не прызналі яе. 8 лістапада сумесны пратэст супраць савецка-польскай змовы выка- залі дэлегацыі Усходне-Галіцыйскай Рэспублікі і БНР, якія прыбылі ў Рыгу для абароны сваіх дзяржаўных інтарэсаў. Перад пагрозай па-
Барацьба за непадзельнасць 231 дзелу Беларусі і агрэсіі з боку Расіі і Полыпчы 27 кастрычніка бела- рускі ўрад В. Ластоўскага звярнуўся да краінаў Балтыі з ідэяй Чарна- морска-Балтыйскага саюза. Крыху пазней (18 снежня 1920 г.) урад БНР папрасіў Лігу Нацыяў у Жэневе правесці на беларускіх землях плебісцыт. Спадзяванні на Літву. 11 лістапада 1920 г. у Коўне была заклю- чаная літоўска-беларуская дамова аб узаемапрызнанні і сумеснай барацьбе супраць польскіх захопніцкіх памкненняў. Абодва бакі прыйшлі да згоды, што не будуць падымаць пытанняў пра межы, па- куль беларускія і літоўскія землі не будуць вызваленыя ад акупан- таў. Урад В. Ластоўскага атрымаў дыпламатычнае прадстаўніцтва пры літоўскім урадзе, права экстэрытарыяльнасці ў Літве і ўрадавую пазыку. Дамова 1920 г. давала беларусам базу для нацыянальна-выз- валенчай барацьбы. Узамен на гэта беларускі ўрад у Коўне абавяз- ваўся падтрымаць літоўскае кіраўніцтва падчас планаванага плебіс- цыту ў Сярэдняй Літве і накіраваць беларускія вайсковыя злучэнні на абарону тэрыторыі літоўскай дзяржавы. У складзе арміі Літвы дзей- нічаў Беларускі асобны батальён, дзе, праўда, служылі рускія афіцэ- ры. У адпаведнасці з пагадненнем з літоўскім генеральным штабам ад 3 верасня 1920 г., пачалося фармаванне “Саюза вольных беларускіх стралкоў” для партызанскай дзейнасці на беларускіх землях, занятых палякамі. Пагроза падзелу беларускіх земляў прымусіла ўрад БНР у канцы 1920 г. ужо адкрыта заявіць у лісце на адрас Лігі Нацыяў, што беларускаму насельніцтву выгадней увайсці на дагаворных пачатках у склад Літоўскай Рэспублікі, чым быць захопленым Польшчай. У ства- рэнні адзінага беларуска-літоўскага фронту супраць Полыпчы праяў- ляла зацікаўленасць і Германія. Яна выдзеліла ўраду В. Ластоўскага 40 млн. марак крэдыту на арганізацыю партызанскай барацьбы. Антысавецкія настроі. Расла незадаволенасць савецкімі парад- камі і ў народзе. Колькі ўжо разоў з 1915 г. паміж Дняпром і Бугам праходзілі варожыя войскі: спачатку нямецкія, потым балыпавіцкія, за імі польскія і, нарэшце, зноў бальшавіцкія. Чарговы прыход баль- шавікоў у 1920 г. з іх харчразвёрсткай стаў апошняю кропляй, якая перапоўніла народнае цярпенне. Людзі не маглі змірыцца, што новая дзяржаўная мяжа парушыла іх сваяцкія і сяброўскія сувязі. А таму ўзброеная барацьба беларускага народа за незалежнасць пачалася якраз там, дзе панавалі маскоўскія ўлады - пераважна на савецкім памежжы. Змаганне з балыпавіцкімі акупантамі вялося, як правіла, пад сцягам БНР, але адзінага кіраўнічага цэнтра ў паўстанцаў не было.
232 Перыяд 1914—1920 Урад Народнай рады БНР В. Ластоўскага знаходзіўся у далёкай Коў- не. А ўрад Найвышэйшай рады БНР фактычна застаўся без аўтары- тэтнага лідэра. А. Луцкевіч не належаў да правадыроў кшталту Ра- бесп’ера ці Леніна. Уступленне ў палітычную барацьбу Булак-Балаховіча. Най- больш вядомым арганізатарам антыбальшавіцкага ўзброенага супра- ціўлення быў Станіслаў Булак-Балаховіч, былы аграном з Вілен- шчыны, які ў час першай сусветнай і грамадзянскай войнаў прайшоў шлях ад шарагоўца царскай арміі да генерал-маёра ў войску Мікалая Юдзеніча (таксама па паходжанні беларуса). Пад уплывам кіраўніка вайскова-дыпламатычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі Канстанціна Езавітава генерал у лістападзе 1919 г. перайшоў на службу Беларус- кай Народнай Рэспублікі. Часовае ўтрыманне яго аддзела ўзяў на сябе эстонскі ўрад. У сакавіку 1920 г. гэты аддзел (да тысячы чалавек) пе- радыслакаваўся з дазволу польскага ўрада з Эстоніі ў Брэст. Але ад- разу пачаць змаганне за Беларусь Булак-Балаховічу не прыйшлося. Пілсудскі накіраваў яго на ўкраінскі фронт. Была засцярога, што ге- нерал аб’яднаецца з беларускімі эсэрамі, якія рыхтавалі антыполь- скае паўстанне. У верасні 1920 г. Булак-БалаховічпрарваўфронтЧыр- вонай Арміі і вызваліў Пінск. Генерал ішоў па пятах адступаючых чырвонаармейцаў і тым вельмі паспрыяў контрнаступленню польска- га войска. Булак-Балаховіч у планах Пілсудскага. Кіраўнік польскай дзяржавы імкнуўся скарыстаць балахоўцаў у барацьбе за “трэцюю Расію”, вольную ад бальшавікоў і манархістаў. 27 верасня Станіслаў Булак-Балаховіч мусіў заключыць дамову з лідэрам рускіх эсэраў Барысам Савінкавым, які ў той час узначальваў Рускі палітычны ка- мітэт у Польшчы. Узамен на камандаванне расійскімі вайсковымі злучэннямі генерал прызнаў палітычнае верхавенства расійскага лідэ- ра. Адначасова вёўся актыўны пошук добраахвотнікаў. Меўся план прарваць фронт каля Мазыра і рушыць на Смаленск, скарыстаўшы наступленне з Украіны генерала Урангеля. Падчас перамоваў з Расі- яй аб міры ўвосень 1920 г. у Пілсудскага (насуперак волі польскага ўрада) выспявае план стварэння буфернай беларускай дзяржавы з цэнтрам у Мінску. Яго выкананне прадугледжвала выкарыстанне арміі Булак-Балаховіча, які мусіў прабіцца праз савецкія тылы да Мінска і там атрымаць уладу з рук польскай арміі, якая няспынна наступала на ўсход. У якасці палітычнай шыльды для акцыі Булак- Балаховіча за плячыма Найвышэйшай рады БНР ствараўся Беларускі
Барацьба за непадзельнасць 233 палітычны камітэт з 7 чалавек (Вячаслаў Адамовіч, Павел Аляксюк, Радаслаў Астроўскі і інш.). 12 кастрычніка генерал заключае дамову з Беларускім палітычным камітэтам. Узамен на дапамогу ў арганіза- цыі беларускага войска Булак-Балаховіч абяцае перадаць Беларус- каму палітычнаму камітэту ўладу пасля заняцця тэрыторыі Беларусі. Не адкідалася і мара пра паход на Маскву сумесна з арміяй генерала Урангеля. Таму акцыя Булак-Балаховіча праводзілася супольна з ад- дзеламі Барыса Савінкава. Аднак план перадачы ўлады ў Мінску праваліўся, бо быў зусім не рэальны. Булак-Балаховіч не меў дастат- кова часу і сілы, каб у патрэбны момант апынуцца ў Мінску. Генерал чакаў падыходу ваенных атрадаў, якія фармаваліся ў Любліне і іншых польскіх цэнтрах намаганнямі Расійскага палітычнага камітэта. А тым часам 12 кастрычніка 1920 г. увайшло ў сілу польска-савецкае перамір’е, у адпаведнасці з якім усе антысавецкія злучэнні на тэрыто- рыях, падкантрольных Полылчы, мусілі быць распушчаныя. 17 каст- рычніка польскае войска пакінула Мінск, а на пачатку лістапада па- чало пакідаць і тыя раёны, якія па дамоўленасці адыходзілі да баль- шавікоў. Тады Булак-Балаховіч атрымлівае неафіцыйны дазвол Пілсудскага дзейнічаць у справе ўтварэння беларускай дзяржавы са- мастойна. Беларускі паход Булак-Балаховіча. 25 кастрычніка армія Ста- ніслава Булак-Балаховіча перайшла мяжу савецкай Беларусі. Упер- шыню за ўсю гісторыю ідэя вызвалення беларускіх земляў ад балыпа- візму часова аб’яднала беларусаў, палякаў і рускіх, хоць у складзе вызваленчай арміі згоды паміж імі не было. Тым не менш, 6 лістапа- да Булак-Балаховіч вызваліў Тураў, 8 - Петрыкаў, 10 - Мазыр. Баль- шавіцкая харчразвёрстка спрыяла колькаснаму росту арміі (з 5,5 тыс. чалавек у кастрычніку да 11 тыс. чалавек у лістападзе). У Мазыры Булак-Балаховіч абвясціў незалежнасць Беларусі і прыняў пасаду га- лоўнакамандуючага, адразу абвясціўшы загад на фармаванне Бела- рускага войска. Камандванне рускімі ваеннымі аддзеламі галоўна- камандуючы перадаў свайму брату - палкоўніку Язэпу Булак-Бала- ховічу. Урады Ластоўскага і Луцкевіча, а таксама бальшавіцкі ўрад Чарвякова абвяшчаліся самазванымі. Беларускі палітычны камітэт ператвараўся ва ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта быў пер- шы беларускі урад, які меў рэальную ўладу над канкрэтнай часткай беларускай тэрыторыі. На пасаду беларускага прэм ер-міністра быў прызначаны Вячаслаў Адамовіч (старэйшы). Павел Аляксюк стаў на- меснікам прэм’ер-міністра і міністрам замежных справаў, Юрый
234 Перыяд 1914—1920 Станіслаў Булак-Балаховіч у атачэнні сваіх паплечнікаў (стаіць чацвёрты злева). 1920 г. 3 архіва БелЭн. Сінкевіч - міністрам эканомікі, Радаслаў Астроўскі - міністрам асве- ты, палкоўнік Бяляеў- ваенным міністрам. Урад Вячаслава Адамові- ча выдаў маніфест да беларускага народа, у якім выклаў наступную праграму: барацьба за незалежнасць Беларусі, выпрацоўка кансты- туцыі, канфіскацыя буйной памешчыцкай маёмасці, цесны саюз з Польшчай і апора на краіны Антанты. Урад надаў Станіславу Булак- Балаховічу тытул начальніка беларускайдзяржавы. На працягутыд- ня быў сфармаваны Сялянскі партызанскі аддзел і вайсковы полк. Ніякіх пярэчанняў у рускіх усё гэта не выклікала. Паражэнне Булак-Балахавіча. Пасля Мазыра, відаць, пад уплывам рускіх афіцэраў і Барыса Савінкава армія Станіслава Булак- Балаховіча, замест наступлення на Бабруйск - Мінск, рушыла ў на- прамку Рэчыца - Гомель з надзеяй злучыцца з арміяй Пятра Уранге- ля. Але неўзабаве прыйшлі звесткі, што 14 лістапада рускі генерал быў разбіты чырвонаармейцамі. Гэта вельмі пахіснула баявы дух бала- хоўцаў. Заняць Рэчыцу не ўдалося. Камандаванне Чырвонай Арміі кінула на Палессе значныя сілы, якія акружылі войскі Булак-Балахо- віча. Дывізіі генерала вымушаныя былі адступаць. У канцы лістапа- да - пачатку снежня 1920 г. яны прабіваліся праз чырвоныя заслоны на падкантрольную Полыпчы тэрыторыю, дзе і былі інтэрнаваныя.
Барацьба за непадзельнасць 235 I толькі некаторыя беларускія аддзелы засталіся ў савецкай Беларусі, каб распачаць антыбальшавіцкую партызанскую барацьбу. Пасля вайны праслаўлены генерал асталяваўся ў Белавежы, дзе займаўся дрэваапрацоўчай прамысловасцю, а ў маі 1940 г. загінуў у Варшаве падчас гестапаўскай аблавы як удзельнік польскага супраціўлення. Прычыны паражэння. План захопу Станіславам Булак-Бала- ховічам Беларусі праваліўся. Гэты план не меў належнай падтрымкі з боку Полыпчы, бо ўяўляў сабой толькі частку стратэгічнага разліку Юзафа Пілсудскага - аднавіць пры ўдзеле генерала Люцыяна Жалі- гоўскага саюзнае Полыпчы Вялікае Княства Літоўскае і пры ўдзеле генерала Пятра Урангеля стварыць “Трэцюю Расію”. Аднак паходы Урангеля на Маскву і Жалігоўскага на Коўну не ўдаліся. Разлік на сялянскае паўстанне ў прыфрантавой Беларусі, нашпігаванай чыр- вонаармейцамі, не спраўдзіўся. Болыпасць вайскоўцаў арміі генера- ла Булак-Балаховіча складалі рускія чырвонаармецы, што трапілі ў палон да палякаў і потым былі завербаваныя людзьмі Савінкава. Натуральна, што яны не мелі вялікага жадання ваяваць за незалеж- насць Беларусі і пры першай магчымасці пераходзілі на бок Чырво- най Арміі. У тых умовах памкненні Булак-Балаховіча абапіраліся на рэвалюцыйны рамантызм і межавалі з палітычным авантурызмам. Змагаючыся з балыпавізмам, генерал недаацэньваў народную пад- трымку, гнуў спіну перад Пілсудскім, дзейнічаў на свой страх і рызыку і не пазбегнуў памылак. Вядома, што яго вайсковыя злучэнні, пера- важна аддзелы рускіх эсэраў, дазвалялі сабе яўрэйскія пагромы. За жорсткасць асуджаў Булак-Балаховіча і Антон Луцкевіч. Але анты- семітызм не быў лозунгам кіраўніцтва балахоўцаў. Дастаткова ска- заць, што ў склад арміі Булак-Балаховіча ўваходзіў яўрэйскі эскад- рон паручніка Цэйтліна. Відавочная залежнасць Булак-Балаховіча ад Полыпчы, а таксама саюз з Савінкавым звязвалі рукі генерала і не дадавалі яму аўтарытэту сярод палітычных лідэраў Беларусі. Але яго паход сведчыў пра жывучасць беларускай ідэі. Перадумовы Слуцкага паўстання. Зусім не выпадкова, што гэ- тае антысавецкае паўстанне выбухнула на слуцкай зямлі. Якраз тут, у Слуцку, з верасня 1917 г. пачала працаваць першая ў Беларусі бе- ларуская гімназія. Случчына вылучалася заможнымі сялянскімі гас- падарамі. У часы БНР узнік Беларускі нацыянальны камітэт Случ- чыны. Гэты камітэт ствараў па населенных пунктах мясцовыя рады, вёў актыўную культурна-асветную і кааперацыйную працу. У сакаві- ку 1919 г. у Слуцкім павеце выбухнула антыбалыпавіцкае паўстан-
236 Перыяд 1914—1920 не, задушанае ўладамі. Пасля заняцця Слуцка палякамі там узнаві- лася культурна-асветная дзейнасць. Працавалі беларускія школы і настаўніцкія курсы. А ў адказ на рабаванні польскіх вайскоўцаў раз- гортваўся партызанскі рух. Да ўсяго гэтага меў дачыненне Беларускі нацыянальны камітэт Случчыны. У ліпені 1920 г. яго разагналі баль- шавікі. Але з іх адступленнем 11 кастрычніка таго ж года ён выйшаў з падполля і ўзяў уладу на слуцкім абшары ў свае рукі. На дамах Слуц- ка віселі бел-чырвона-белыя сцягі, па вуліцах хадзіла беларуская міліцыя. Па валасцях выбіраліся камітэты самакіравання. Польскія ўлады глядзелі на ўсё гэта скрозь пальцы, бо згодна з дамовай ад 12 кастрычніка Слуцкі павет перадаваўся бальшавікам. Хада Слуцкага паўстання. 14-15 лістапада 1920 г. адбыўся I бе- ларускі з’езд прадстаўнікоў Слуцка і Случчыны ў складзе 107 асобаў. Найболыпы ўплыў на ім мелі беларускія эсэры. З’езд заслухаў дэле- гацыю Станіслава Булак-Балаховіча, але адмовіўся прызнаць яго вер- хавенства. Дэлегаты прынялі рэзалюцыю, у якой прызналі ўладу БНР, віталі “сястру Полынчу”, а савецкі ўрад Вільгельма Кнорына харак- тарызавалі як самазваны. Гучаў і заклік “Няхай жыве братэрства ўсіх славянскіх народаў’”. З’езд абраў Беларускую раду Случчыны ў скла- дзе 17 чалавек на чале з эсэрам Уладзімірам Пракулевічам, якой пе- радаў уладу і даручыў фармаванне войска. Набралося каля дзесяці тысячаў добраахвотнікаў. Гэта дазволіла стварыць Першую Слуцкую брыгаду стралкоў войска БНР, якая складалася з двух палкоў: 1-га Слуцкага і 2-га Грозаўскага. Да паўстанцаў далучаліся дэзерціры- чырвонаармейцы. Абаронцй Случчыны мелі свой марш “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”, напісаны ўдзельнікам паўстання Макарам Касцевічам (псеўданім - Макар Краўцоў). Сёння ён многімі прызна- ецца за беларускі нацыянальны гімн. Слуцкая рада выконвала функ- цыю часовага ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі на тэрыторыі Слуцкага павета. Яна паслала Белрэўкаму пратэст супраць падзелу незалежнай і непадзельнай БНР і намераў балыпавікоў увесці на іх тэрыторыю Чырвоную Армію. Але наступленне саветаў прадухіліць не ўдалося. Яно пачалося ў лістападзе 1920 г. пасля таго, як польскае войска выйшла са Слуцка. Жыхары Слуцкага і часткова Бабруйскага паветаў падтрымалі сваё кіраўніцтва. Армія паўстанцаў дасягнула 4 тыс. чалавек і змагалася за незалежнасць Случчыны і БНР на пра- цягу месяца. Вёска Сямежава некалькі разоў пераходзіла з рук у рукі. Але перавага была на баку рэгулярнай арміі балыпавікоў. Некато- рыя аддзелы Грозаўскага палка загінулі ў баях каля мястэчка Вызна
Барацьба за непадзельнасць 237 цалкам. Надзеі на дапамогу Польшчы і на тое, што іх падтрымаюць у іншых месцах Беларусі, не спраўдзіліся. Перашкаджалі недахоп зброі, афіцэраў, правіянту, эпідэмія тыфу. Не сціхала барацьба за палітыч- нае лідэрства паміж эсэрамі і прыхільнікамі Булак-Балаховіча, якую толькі ўскладнялі прадстаўнікі Найвышэйшай рады БНР. Аб’яднан- ня слуцкіх паўстанцаў з арміяй Булак-Балаховіча ўрэшце так і не адбылося. У канцы снежня 1920 г. атрады паўстанцаў, якія ўжо не мелі боепрыпасаў, перайшлі на другі бок ракі Лань, дзе іх сустрэлі і інтэрнавалі польскія жаўнеры. Слуцкае паўстанне 1920 г. увайшло ў гісторыю беларускага народа як адна з яе гераічных старонак. Яно вялося пад лозунгам: “Ні польскіх паноў, ні маскоўскіх камуністаў”. Гэта было першае самастойнае выступленне беларусаў за сваю нацыя- нальную незалежнасць. Цяпер штогод у канцы лістапада і ў Беларусі (праўда, неафіцыйна), і ў асяроддзі беларускай эміграцыі адзначаюц- ца ўгодкі Слуцкага паўстання. Іншыя сялянскія паўстанні. Яшчэ ў кастрычшку 1920 г. сяля- не на чале з Паўлюком Калечыцам аб’явілі Койданаўскую Незалеж- ную Рэспубліку, якую абаранялі чатыры дні, а потым перайшлі да партызанскай барацьбы. Паўстанцы выпусцілі адозву з заклікам зма- гацца за вольную і незалежную Беларусь. Лакальныя антысавецкія паўртанні, пераважна пад кіраўніцтвам беларускіх эсэраў, прайшлі ў Ігуйенскім і Бабруйскім паветах. Адбылося паўстанне прызыўнікоў у Смаленску, паўстанне Мінскага гарнізона пасля бурнага мітынгу ў гарадскім тэатры. Буйныя антысавецкія выступленні з-за рэквізіцы- яў і мабілізацыяў прайшлі ў Аршанскім, Барысаўскім і Гомельскім паветах. У лістападзе ў Гомелі, калі стала вядома пра набліжэнне ге- нерала Булак-Балаховіча, стыхійна ўспыхнула паўстанне рэкрутаў. Беларускія эсэры ўплывалі на стыхійны народны рух за незалежнасць праз кааператыўныя арганізацыі, дзе яны займалі кіраўнічыя паса- ды. У кастрычніку 1920 г. да старшыні Белрэўкама А. Чарвякова прый- шла зводка ад павятовых камісараў, якія дакладалі, што “насельніц- тва валасцей, даведаўшыся пра самавызначэнне Беларусі, не хоча прызнаваць ніякай улады, апроч урада незалежнай Беларусі, і ставіц- ца вельмі варожа да арганізаваных валасных рэўкомаў, заяўляючы, што ўладу трэба выбіраць, а не назначаць з Масквы”. Чужынцаў, што прыехалі ў абозе Чырвонай Арміі, сяляне вымушалі ратавацца ўцё- камі, а самі выбіралі свае органы самакіравання. Так, напрыклад, было ў Бяларуцкай, Халопеніцкай, Валасевіцкай валасцях Барысаў- скага павета.
238 Перыяд 1914—1920 Спробы ўтаймавання беларускага сялянства. Вынішчаць дух незалежнасці ў беларускага народа балыпавікі пачалі ўжо ў 1920 г. пад кіраўніцтвам У. Л еніна і пры маўклівай згодзе беларускіх камуніс- таў. Больш за тое, гэтыя камуністы самі жорстка душылі народныя паўстанні. У савецкай улады не хапала чыгуначных вагонаў, каб вы- возіць арыштаваных у халодную Сібір. Гэта быў змрочны час у гісто- рыі Беларусі. I пад канец 1920 г. адкрытая нацыянальна-вызвален- чая барацьба згарнулася і трансфармавалася ў партызанку. У канцы лістапада 1920 г. каардынаваць антыбальшавіцкі партызанскі рух спрабавала “Беларуская сялянская партыя Зялёнага дуба”. Заснаваль- нікам яе быў Вячаслаў Адамовіч-старэйшы. Кіраўніцтва парты- занскімі атрадамі ўзначальваў Вячаслаў Адамовіч-малодшы на мя- нушкуДзяргач. 3 26 лістапада ў Лунінцы (Заходняя Беларусь) пачаў дзейнічаць Галоўны штаб партызанскіх атрадаў на чале з Уладзімі- рам Ксяневічам на мянушку Грач. Тэарэтыкам і ідэолагам партыі выступаў чалец Галоўнага штаба, беларускі пісьменнік Антон Лявіцкі (Ядвігін Ш.). “Зялёнадубцы” абвясцілі сваёй асноўнай мэтай змаган- не за незалежную і непадзельную Беларусь. Вынікі вайны. У лістападзе-снежні 1920 года ў Мінску праходзіў III з’езд КП(б)Б. Ен прызначыў ад імя Масквы новую адміністрацыю. Яе ўзначаліў Аляксандр Чарвякоў, які аб’яднаў у сваіх руках пасады старшыняў Цэнтральнага выканаўчага камітэта (квазіпарламента) і Савета народных камісараў (урада) Беларусі. Як і трэба было чакаць, мірны дагавор падпісваўся ў Рызе 18 сакавіка 1921 г. зноў без удзелу беларускай дэлегацыі. Гэты дагавор толькі пацвердзіў папярэднюю дамоўленасць Расіі і Полыпчы аб падзеле паміж сабой Беларусі і Ук- раіны. Урад БНР не прызнаў Рыжскі мір для беларускага народа аба- вязковым і абвясціў, што народ будзе змагацца за сваю незалежнасць і непадзельнасць да канца. А Чарвякоў маўчаў, хоць яшчэ пяць меся- цаўтаму (у кастрычніку 1920 г.) запэўніваў прадстаўнікоў БНР у Рызе, што беларускі савецкі ўрад “на падзел Беларусі не пагодзіцца”. Прычыны згортвання нацыянальна-вызваленчага руху. Падчас бурных падзеяў 1919—1920 гг. беларусы ваявалі ў вайсковых злучэннях Расіі, Полыпчы, Украіны, Літвы, Эстоніі. Сваё беларускае войска стварыць не ўдалося. Таму Беларусь не было каму бараніць. А савецкая Расія і новая Полыігча нахабна выкарыстоўвалі людскія рэсурсы і тэрыторыю краю ва ўласных інтарэсах. Каб адстаяць сваю нацыянальную дзяржаўнасць, беларусам не хапала нацыянальнай са- масвядомасці, кіраўнічых кадраў, партыйнай арганізаванасці, палі-
Барацьба за непадзельнасць 239 тычнага досведу, а таксама геапалітычнай стабільнасці і падтрымкі ад сваіх зболыпага яўрэйска-рускіх гарадоў. Тэрытарыяльнаму па- дзелу Беларусі папярэднічаў падзел беларускай эліты на шляхецка- каталіцкую і сялянска-праваслаўную часткі, якія потым апынуліся па розныя бакі дзяржаўнай мяжы. Не мелі беларусы і міжнароднай пад- трымкі. Смяротны прысуд Беларускай Народнай Рэспубліцы фактыч- на быў вынесены ўжо ў Версалі. *** Такім чынам, перыяд 1914—1921 гг. у гісторыі Беларусі быўвельмі напружаны. Пачатак першай сусветнай вайны перапыніў мірны пра- цэс нацыянальнай дыферэнцыяцыі, а можа, і мірнага распаду Расій- скай імперыі на асобныя нацыянальныя дзяржавы. Вайна паскоры- ла гэты распад. На руінах імперыі адбылося ўзнаўленне беларускай дзяржаўнасці (БНР, сакавік 1918 г.). Але балыпавікі і пілсудчыкі зрабілі ўсё, каб яе знішчыць. Падчас савецка-польскай вайны 1919— 1920 гг. яны падзялілі не проста беларускія землі, яны распалавінілі тэрыторыю натуральна ўзніклай беларускай дзяржавы. У студзені 1919 г. ленінцы стварылі часовую БССР усяго на два месяцы для дып- ламатычнага прыкрыцця свайго захопніцкага паходу на Захад у мэ- тах экспарту сацыялізму, а ў 1920 г. проста вымушаныя былі ўзнавіць савецкую Беларусь, каб супакоіць беларускіх бальшавікоў і ўтрымац- ца пры ўладзе.
VI. ПЕРЫЯД РАЗ’ЯДНАНАСЦІ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ I ЎЗДЫМУ БЕЛАРУСКАГА НАЦЫЯНАЛІЗМУ. 1921—1939 24. БССР У 20-Х ГАДАХ Першыя гады балыпавіцкай улады былі для беларусаў даволі лібе- ральныя. Разгортвалася беларусізацыя... ці саветызацыя? 24.1. Адміністрацыйна-палітычныя змены Партызанская барацьба. У 1921 г. у савецкай Беларусі яшчэ не ўсё было ціха і мірна. У беларускіх пушчах заставаліся колішнія паў- станцы. На беларускіх землях пад Польшчай фармаваліся партызан- скія атрады, якія пераходзілі потым на савецкую тэрыторыю. На па- чатку чэрвеня 1921 г., па афіцыйных звестках савецкага кіраўніцтва, у БССР дзейнічала каля 3,5 тыс. “бандытаў”. Іх баявымі дзеяннямі ў значнай ступені кіраваў створаны ў 1920 г. Галоўны штаб партызанскіх атрадаў “Беларускай сялянскай партыі Зялёнага дуба”. Большасць партызанаў складалі беларусы: былыя гімназісты, настаўнікі, афі- цэры, дзеці святароў і заможных сялянаў. Іх аб’ядноўвала адзіная мэ- та - барацьба з бальшавікамі. Ратавала добрае веданне мясцовых лясоў і балотаў ды маўклівая падтрымка мясцовага насельніцтва. Не- каторыя мелі агентуру ў савецкіх установах. Колькасна лясныя адцзелы не перавышалі 40-50 чалавек, часам аб’ядноўваліся ці раз’яд- ноўваліся ў залежнасці ад абставінаў. Моцны партызанскі рух бе- ларускага насельніцтва назіраўся ў Барысаўскім, Слуцкім, Ігуменскім паветах і нават у Віцебскай і Г оме льскай губернях, якія тады ўваходзілі ў склад Расійскай Федэрацыі. Партызаны вынішчалі расійскіх баль- шавікоў і іх стаўленікаў, палілі сельсаветы, павятовыя выканкамы, склады, крамы, пошты, масты, ільнозаводы, нарыхтаваны для сплаву лес, пераразалі тэлефонныя і тэлеграфныя лініі. Партызан Грамабой каля ст. Заходняя Дзвіна Маскоўска-Відзаўскай чыгункі спусціў пад
БССР у 20-х гадах 241 адхон ваенны эшалон. Партызан Воранаў на р. Усвятчы патапіў параход “Камуніст” і баржы са збожжам. Георгій (Юрка) Моніч у краса- віку 1921 г. затрымаў міжнародны цягнік Парыж - Вена - Варшава - Масква -Манчжурыя непадалёк ад ст. Прыяміна Маскоўска-Брэсцкай чыгункі, вылучыў камуністаў (каля 60-ці) і загадаў кожнаму “ўсыпаць” па 50 шомпалаў. А ў 80-ці беспартыйных адабраў усё, што можна, як плату за “спектакль”. Партызаны часам дастаткова эфектыўна пара- лізоўвалі дзейнасць савецкіх і партыйных установаў. Але некаторыя партызанскія аддзелы дапускалі яўрэйскія пагромы і рабаванне мірнага насельніцтва. Найболын уласціва гэта было Чырванцу, які дзейнічаў са сваім конным атрадам на Магілёўшчыне і Смаленшчыне. Адмоўныя рысы партызаншчыны раслі па меры дэмаралізацыі байцоў, калі яны гублялі камандзіраў і веру ў сэнс сваёй барацьбы. Дзейнічалі ў лясах і звычайныя банды без усякіх палітычных мэтаў, гэтак званыя “зялёныя”. 3 другой паловы 1921 г. пачасціліся выпадкі, калі польскі бок арганізоўваў антысавецкія дыверсіі пад лозунгамі незалежнай Бе- ларусі рукамі карэнных палякаў і рускіх з групы Барыса Савінкава. Да беларусаў не было даверу. Польскія службы бяспекі ліквідоўвалі сапраўдныя беларускія партызанскія атрады і гэтым дапамагалі баль- шавікам. Разгон некамуністычных партыяў. Дваццацітысячная Бела- руская партыя эсэраў рыхтавала шырокае антысавецкае паўстанне па абодва бакі мяжы. Польскія ўлады змаглі выкрыць змову і арышта- ваць кіраўніцтва. У савецкай Беларусі барацьбу з антысавецкім рухам узялі на сябе цэнтральныя карныя органы. У ноч з 16 на 17 сакавіка 1921 г. у Мінску было арыштавана каля 800 актывістаў партыі эсэраў, працаўнікоў ЦК і Мінскага камітэта. А з улікам партыйцаў, што працавалі па паветах, лічба арыштаваных дасягала 1500 чалавек. Сярод іх былі і вядомыя дзеячы беларускай культуры, якія падтрым- лівалі “зялёнадубцаў”: Уладзімір Тэраўскі, Францішак Аляхновіч, Усевалад Фальскі і інш. У чэрвені 1924 г. беларускіх эсэраў прымусілі склікаць з’езд і абвясціць пра роспуск партыі як ва ўсходняй, так і ў заходняй Беларусі. Бунд пра самароспуск мусіў абвясціць раней - на сваім нечарговым з’ездзе ў сакавіку 1921 г. Некамуністычныя партыі і грамадскія рухі перасталі існаваць увогуле. Усталёўвалася пар- тыйная манаполія бальшавікоў. Падаўленне ўзброенай апазіцыі. Дзеля барацьбы з беларускім падполлем мілітарызаваліся памежныя з польскай дзяржавай раё- ны. Лютавалі бальшавіцкія атрады асобага назначэння. Спачатку
242 Перыяд 1921—1939 карныя атрады ганяліся за партызанамі, а потым скіроўвалі ўдар і супраць насельніцтва, якое партызанаў падтрымлівала. Гучалі па- грозы забіваць кожнага дзесятага. Аб’яўляліся грашовыя ўзнагароды за дастаўку партызанскіх важакоў жывымі ці мёртвымі. У 1922 г. партызаны атрымалі амністыю, але, калі здаваліся, непазбежна трап- лялі пад бальшавіцкія рэпрэсіі. Пачала ажыццяўляцца неверагодная аперацыя па перасяленні ўсіх падазроных з памежнай паласы ў глы- біню Расіі і прысылцы на іх месца паслухмяных расійцаў і беларусаў. Падтрымка партызанаў сялянамі слабела з-за рэпрэсіяў і ў выніку лібералізацыі эканамічнай палітыкі Масквы. Надзеі на знешнюю інтэрвенцыю або на сялянскія паўстанні не спраўджваліся. Болыпасць беларускіх партызанаў не мела між сабой добра арганізаванай сувязі. Ваеннае становішча ў Слуцкім і Ігуменскім паветах было адмененае ў красавіку 1922 г. Але ў некаторых месцах актыўны партызанскі ан- тысавецкі рух не спыняўся да 1926 года. Партызаны-адзінцы хавалі- ся па лясах літаральна да прыходу немцаў у 1941 г. Увядзенне партыйнай дыктатуры. Ва ўладаннях савецкай Расіі ўсе кіраўнічыя функцыі канцэнтраваліся ў руках партыйнага апарату. Сельскія, раённыя, гарадскія і ўсе іншыя саветы арганізоў- валіся адпаведнымі камітэтамі КП(б) і ім падпарадкоўваліся. Выбі- раліся саветы па загадзя складзеных спісах. Выбаршчыкаў з’яўляла- ся заўсёды менш за палову. Камуністычная партыя Беларусі налічва- ла 1,5 тыс. членаў у 1921 г. і 6,6 тыс. - у 1925 г. У 1929 г. партыйна- савецкі апарат прыкладна на дзве трэці складаўся з яўрэяў, рускіх і палякаў. На долю беларусаў прыпадала адна трэць, а ў гандлёвых дзяржаўных установах - толькі 11%. Першымі сакратарамі кампар- тыі БССР Масква назначала латыша Вільгельма Кнорына (1920— 1922, 1927—1928), паляка Вацлава Багуцкага (1922—1924), рускіх А. Асаткіна-Уладзімірскага (люты-верасень 1924), Аляксандра Кры- ніцкага (1924—1927), аўстрыяка Яна Гамарніка (1928—1929). На тэ- рыторыю савецкай Беларусі аўтаматычна распаўсюджваліся рашэнні ЦК РКП(б) і кіраўнічых органаў савецкай Расіі. I толькі для адводу вачэй раз-пораз падпісваліся саюзныя дамовы. Абвяшчэнне СССР. 16 студзеня 1921 г. адбылося падпісанне Са- юзнага рабоча-сялянскага дагавору паміж БССР і РСФСР. Беларус- кае бальшавіцкае кіраўніцтва пагадзілася, што найболып важныя справы (фінансы, транспарт, армія і інш.) будуць вырашацца ў цэнт- ры, гэта значыць, у новаўтвораных аб’яднаных народных камісарыя- тах у Маскве. У лютым 1922 г. Масква дамаглася ад падуладных
БССР у 20-х гадах 243 нацыянальных рэспублік права на прадстаўленне іх інтарэсаў на міжнароднай арэне. Але падпісваць кожны раз дагаворы для цэнтра было не вельмі зручна. 3 мэтай легітымізацыі сваёй дыктатуры ў на- цыянальных раёнах былой царскай імперыі 30 снежня 1922 г. Кам- партыя абвясціла аб стварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэс- публік (СССР) - фактычна бальпіавіцкай “імперыГ’. Беларусь заняла ў ёй месца самай маленькай шасціпавятовай правінцыі з насельніц- твам 1,5 млн. чалавек. Тым не менш, фармальна-прававы статус рэс- публікі ўмацаваўся. Узрос шанец на вяртанне ўсходніх раёнаў. “Узбуйненні” БССР. Пытанне аб вяртанні забраных савецкай Расіяй беларускіх земляў было пастаўленае сакратаром Цэнтральна- га бюро КП(б)Б Вільгельмам Кнорыным яшчэ пры заключэнні польска-савецкага перамір’я ўвосень 1920 года. I з той пары яно ўвесь час было ў цэнтры ўвагі беларускіх бальшавікоў. У верасні 1922 г. партыйнае і савецкае кіраўніцтва БССР афіцыйна папрасіла ЦК РКП(б) вярнуць рэспубліцы Віцебскую, частку Смаленскай і ўтвора- ную ў 1919 г. Гомельскую (на месцы Магілёўскай) губерні, дзе перава- жала беларускае насельніцтва. Масква аднак падазрона доўга ніяк не магла пераканаць у гэтым мясцовых кіраўнікоў беларускіх губер- няў, далучаных да РСФСР. Беларускім камуністам давялося спісаць яшчэ шмат паперы, каб давесці Іосіфу Сталіну, што гутарка ідзе ўсяго толькі аб утварэнні ўзбуйненага адміністрацыйна-эканамічнага рэгіё- на, які будзе мацаваць абароназдольнасць заходняй мяжы камуністыч- най дзяржавы. Фактычна бальшавіцкае кіраўніцтва Масквы пайшло на вяртанне БССР беларускіх тэрыторыяў толькі пасля ўступлення яе ў СССР. Нарэшце 7 сакавіка 1924 г. УЦВК РСФСР прыняў паста- нову аб “узбуйненні” БССР і перадачы ёй 15 паветаў: Віцебскага, Га- радоцкага, Дрысенскага, Лепельскага, Аршанскага, Полацкага, Сенненскага, Суражскага Віцебскай; Магілёўскага, Рагачоўскага, Быхаўскага, Клімавіцкага, Чэрыкаўскага, Чавускага Гомельскай і Горацкага Смаленскай губерняў (карта VII). Эмігранцкая прэса ацэнь- вала гэты крок Масквы як трэці падзел Беларусі (папярэднія - у 1919 г. і 1921 г.). Сапраўды, прыкладна палова беларускіх земляў ад забра- ных у 1919 г. засталіся ў складзе савецкай Расіі. Іх беларускае насель- ніцтва па-ранейшаму русіфікавалася. I ўсё ж беларуская справа не замірала ні ў Гомельшчыне, ні ў Смаленшчыне. Там дзейнічалі гурткі беларускай моладзі. Але тое, што дазвалялася, было кропляй у моры. Людзі не мелі дастаткова беларускіх школаў, газэтаў і кніг. У жніўні 1926 г. бальшавіцкае кіраўніцтва Беларусі зноў прасіла ЦК УКП(б)
244 Перыяд 1921—1939 аддаць Гомельскую губерню і тры паветы Пскоўскай (Веліжскі, Не- вельскі, Себежскі). Каб супакоіць няўрымслівых беларусаў, у снежні 1926 г. Масква праводзіць другое “ўзбуйненне”. Тады камуністычнай Беларусі былі вернутыя толькі два паветы - Гомельскі і Рэчыцкі, якія ўваходзілі ў склад Украінскай ССР. Усяго ў выніку “ўзбуйненняў” на- сельніцтва савецкай Беларусі павялічылася з 1,5 да амаль 5 млн. ча- лавек, а тэрыторыя з 52 да 125 тыс. кв. кіламетраў. Інтрыгі вакол “узбуйнення”. Пскоўскі губком быў не супраць далучэння да БССР і Веліжскага павета, але крамлёўскае кіраўніц- тва гэтага нібыта не заўважыла. Пытанне аб вяртанні ў Беларусь аб- мяркоўвалася на народных сходах у кожнай воласці. Праўда, голас народа меў дарадчы характар. Апошняе слова заставалася за Маск- вой. Яна так і не вярнула таго, што забрала ў 1919 г. Савецка-партый- ная адміністрацыя запалохвала беларускае насельніцтва гаротнасцю жыцця ў Беларусі, небяспекай з боку Польшчы. Расійскія камуністы баяліся пасля далучэння да Беларусі страціць свае пасады. На Магі- лёўшчыне і Смаленшчыне было шмат выпадкаў, калі на валасных сходах людзі настойліва патрабавалі далучэння да савецкай Беларусі, але іх воля ігнаравалася. Да Масквы даходзілі скаргі, што расійскае кіраўніцтва імкнулася вывесці з беларускіх тэрыторыяў, якія вярталіся пад кіраванне беларускіх балыпавікоў, усё лепшае: сельскагаспадар- чую тэхніку, прамысловае абсталяванне, кнігі, мастацкія творы. Паселішчы Злынка, Навазыбкаў, Клінцы, Старадуб, хоць і знаходзі- ліся за 20-30 км ад Гомеля, але не былі перададзеныя БССР толькі таму, што там знаходзіліся запалкавыя фабрыкі і некаторыя іншыя прамысловыя прадпрыемствы. Разам з беларускімі землямі ў Бела- русь вярталіся зрусіфікаваныя настаўнікі, расійская бюракратыя. Усё гэта вельмі ўзмацніла тут пазіцыі праціўнікаў беларускасці. Канстытуцыя і адміністрацыйны падзел. У 1927 г. прымаец- ца Канстытуцыя БССР, з пэўым спазненнем у параўнанні з саюзнай 1924 г. Беларускія камуністы чакалі “ўзбуйненняў”, а яшчэ цягнулі справу з надзеяй пазбегнуць запісу аб дыктатуры пралетарыяту ў рэс- публіцы, дзе 80% насельніцтва складалі сяляне. Аднак Масква не да- зволіла. Беларуская канстытуцыя практычна нічым не адрознівала- ся ад саюзнай. Выбарчага права пазбаўляліся ўсе непрацоўныя групы насельніцтва (духоўныя асобы, гандляры, прадпрымальнікі, якія най- малі рабочых), а таксама былыя чыноўнікі, паліцэйскія і тыя, хто ў 1917—1921 гг. змагаўся супраць савецкай улады. У 1924—1929 гг. праводзілася рэформа адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу
БССР у 20-х гадах 245 рэспублікі. Савецкая Беларусь дзялілася на 10 акругаў (Мінская, Віцебская, Гомельская, Магілёўская, Бабруйская, Полацкая, Аршан- ская, Мазырская, Слуцкая і Калінінская з цэнтрам у Клімавічах), 100 раёнаў і 1446 сельсаветаў. У 1930 г. акругі былі ператвораныя ў воб- ласці. У 1938 г. у Беларусі іхбыло пяць (Мінская, Віцебская, Магілёў- ская, Гомельская і Палеская з цэнтрам у Мазыры). Падчас раянаван- ня ў месцах кампактнага пражывання іншаэтнічных групаў пераваж- на ў прапагандысцкіх мэтах ствараліся нацыянальныя сельсаветы. У 1928 г. такіх сельсаветаў налічвалася 67: 23 яўрэйскія, 19 польскіх, 16 рускіх, 5 латышскіх, 2 украінскія і 2 нямецкія. У новай канстыту- цыі 1927 г. узаконьвалася першапачатковая назва рэспублікі (БССР). 24.2. Эканамічны лібералізм Пасляваеннае становішча. 1920 год прынёс беларусам доўга- чаканы мір. Але шасцігадовая вайна канчаткова зруйнавала гаспа- дарку. За час ваеннага ліхалецця беларускія землі (у сучасных ме- жах) не далічыліся 1,4 млн. чалавек, у тым ліку 107 тыс. эмігрантаў і 246 тыс. бежанцаў, якія не вярнуліся дадому. Найбольш пацярпела Гарадзеншчына, насельніцтва яе паўднёва-заходняй часткі скараці- лася на 60%. Увядзенне новай эканамічнай палітыкі. Не лепшае станові- шча было і ў іншых кутках СССР. Але пачалося спантаннае эканаміч- нае адраджэнне, узнавілася перапыненая вайной капіталізацыя гас- падарчай дзейнасці. У сакавіку 1921 г. X з’езд РКП(б) вымушаны быў прыняцьтак званую “новую эканамічную палітыку” (НЭП). Новай яна была толькі для бальшавікоў, бо цяпер яны адмаўляліся ад адмініст- рацыйна-камандных метадаў кіравання эканомікай. Сяляне вызва- ляліся ад харчразвёрсткі, пры якой забіралі ўсё, і дачакаліся харчпа- датку, калі забіралі частку, пакідаючы нешта для сям’і і на продаж. Зямельны кодэкс 1923 г. замацоўваў іх права на спадчыннае карыс- танне зямлёй і на выбар формы гаспадарання. Рамеснікі, заплаціў- шы падатак, маглі адчыняць майстэрні і дробныя прадпрыемствы. Дзяржаўныя фабрыкі і заводы пераходзілі на самазабеспячэнне і гас- падарчы разлік. Каля 300 з іх было здадзена ў арэнду. Дазвалялася свабода гандлю. Праўда, нэпаўская свабода была часовая і няпоўная. Меру яе заўсёды вызначаў партыйны чыноўнік. Гандаль. Шасціпавятовая БССР, заціснутая паміж Расіяй і 1 Іолыпчай, не магла разлічваць на самастойнае эканамічнае развіццё.
246 Перыяд 1921—1939 Традыцыйныя гандлёвыя шляхі, што злучалі былую царскую Бела- русь з Прыбалтыкай, Полыпчай і Заходняй Еўропай, перарэзвала са- вецка-польская мяжа. Бальшавіцкія мытнікі і памежнікі ніяк не маглі спыніць натуральны гандлёвы абмен паміж заходняй і ўсходняй Бе- ларуссю і абвяшчалі яго кантрабандай. Мяжа карміла, але дарагою цаной. Кантрабандысты атрымлівалі не менш як 5 гадоў зняволення ў лагерах, а часам іх прыгаворвалі да расстрэлу як польскіх шпіёнаў. А на памежнай станцыі Негарэлае высілася вялікая драўляная выш- ка, на якой здалёк быў бачны крывадушны лозунг: “Коммунпзм сме- тет все гранпцы!”* Савецкія грошы ўвесь час абясцэньваліся. У1922— 1924 гг. інфляцыя дасягнула неверагодных маштабаў: у абарачэнні былі грашовыя купюры ў мільёны і мільярды рублёў. I да 1924 г., па- куль у абарот шырока не ўвайшоў чырвонец, забяспечаны золатам, беларускія сяляне аддавалі перавагу залатым манетам царскай ча- канкі, амерыканскім доларам і іншай замежнай валюце. Прамысловасць. Паволі аднаўляліся дарэвалюцыйныя прадпры- емствы. Дзяржаўная прамысловасць арыентавалася на перапрацоў- ку мясцовай сыравіны і была пераважна ў саюзным падпарадкаванні. А тыя прадпрыемствы, што набывалі самастойнасць, кіраваліся ка- легіяльна, гэта значыць, безадказна, або траплялі ў рукі асобных, як правіла, некампетэнтных кіраўнікоў. Нястача кваліфікацыі і новага абсталявання прыводзілі да вырабу недабраякаснай прадукцыі. Але ва ўмовах дэфіцыту фабрьгчных тавараў вытворцы штучна завышалі рознічныя цэны на свае вырабы. Іх мала хто мог купіць, і яны асядалі на складах. Выхад са становішча шукалі за кошт рабочых, якіх пры- мушалі працаваць больш, а заробак не павялічвалі. Але прымус меў слабы эфект. Рабочыя адказвалі забастоўкамі, раскрадалі дзяржаў- наедабро, асабліватэкстыль. На прыватных прадпрыемствахпрадук- цыйнасць працы была вышэйшая ў паўтара разы. На іх працавала 3% рабочых, а выраблялася каля 70% прадукцыі рознічнага тавара- звароту. Нерэнтабельныя дзяржаўныя прадпрыемствы дробных паме- раў закрываліся або здаваліся ў арэнду прыватным асобам. 3 1926 г. прыватны сектар пачаў скарачацца, бо прадпрымальнікаў душылі падаткамі. Сельская гаспадарка. Як высветліла Марыя Бяспалая, у пер- шыя гады пасля пераходу ад харчразвёрсткі да харчпадатку ў БССР Камунізм зруйнуе ўсе межы! (Рус.)
БССР у 20-х гадах 247 не адбылося змяншэння падаткаабкладання і знікнення рэквізіцыяў. Але паступова, недзе да 1927 г., працавітае беларускае сялянства на- вяло на сельскагаспадарчых угоддзях парадак. Зніклі пустэчы, павя- лася жывёла, ажывіўся гандаль на кірмашах і рынках. З’яўляліся за- можныя гаспадары, якія мелі магчымасць арандаваць зямлю і най- маць сельскагаспадарчых рабочых. Сялянам, якія вырошчвалі тэхніч- ныя культуры ці праводзілі меліярацыю, зніжаліся падаткі. 3 мэтай назапашвання сродкаў для капітальных укладанняў ва ўласныя гас- падаркі, сяляне стваралі сельскагаспадарчыя таварыствы (крэдытныя, машынныя, меліярацыйныя). Але задаволенасці ў вёсцы не адчува- лася. Не хапала зямлі. Пасля нацыяналізацыі яе асноўная частка была перададзеная ў дзяржаўныя лясны і зямельны фонды. Сялянам да- сталося толькі 23,3%. Ленінскі дэкрэт аб зямлі фактычна застаўся не- рэалізаваны, бо землеўпарадкавання ў 1927 г. дачакаліся толькі 15% сялянскіх гаспадарак Беларусі з тых, якія мелі ў гэтым патрэбу. А бе- ларуская вёска, як нідзе, прымала шматлікіх галодных яўрэйскіх ра- бочых, бежанцаў, дэмабілізаваных чырвонаармейцаў, што вярталіся на радзіму. Бацькоўскія надзелы дзяліліся паміж дарослымі сынамі. Таму забяспечанасць зямлёй у Беларусі была на 41% меншая, чым у сярэднім па СССР. Усё больш адчувалася збядненне вёскі. Каб пад- трымаць гаспадарку, на продаж часта везлі апошняе. Па афіцыйных звестках, каля 96% сялянскіх гаспадарак ледзь пракормлівалі сябе. Праблема малазямелля беларускай вёскі вырашалася наступным чынам: па прыкладзе Сталыпіна балыпавікі з 1926 г. пачалі перася- ляць беларускіх сялянаў у Сібір і на Далёкі Усход, асвойваць новыя землі праз хутарызацыю, а таксама заахвочваць зыход у гарады, на лесараспрацоўкі і новабудоўлі. Вяскоўцы самі імкнуліся на хутары, бо каля 74% гаспадарак тут былі цераспалосныя. I народны камісар земляробства БССР Дзмітрый Прышчэпаў усяляк гэтаму садзейнічаў. Ён меў магчымасць пазнаёміцца з арганізацыяй сельскай гаспадаркі ў Даніі і Германіі і хацеў, каб беларускія сяляне жылі не горш ад за- межных фермераў. Зямля ад саўгасаў перадавалася сялянам. На вёс- цы быў папулярны прышчэпаўскі лозунг: “На свінні - да камунізму!” Але 7 чэрвеня 1929 г. ЦК КП(б)Б забараніў хутарскую форму земле- карыстання, бо яна ўскладняла згон сялянаў у калгасы. У гэты час 30-40% сялянскіх гаспадарак БССР былі хутарскія. Змены ў сельскагаспадарчай палітыцы. Дзяржаўныя рэфор- мы на беларускай вёсцы ў перыяд 20-х гадоў засталіся для заможных сялянаў малавыніковымі. Ад самага пачатку савецкай улады право-
248 Перыяд 1921—1939 дзілася па літыка іх руйнавання з мэтай стварэння паслухмянага дзяр- жаве класа сялянскай беднаты, будучай апоры калгаснага ладу. Тым больш, што сяляне адмаўляліся здаваць збожжа дзяржаве па заніжа- ным кошце. У 1927 г. бальшавікі адказалі пераходам да калектывіза- цыі. За год ад пачатку калектывізацыі калгасных гаспадарак было створана толькі каля 400 (1928 г.). 3 іх 170 былі яўрэйскія. Каля 40% яўрэйскага насельніцгва гарадоў і мястэчак савецкай Беларусі не мела сталага занятку. Таму яўрэйская бедната ратавалася ад голаду ў кал- гасах. 2154 яўрэйскія сям’і выехалі ў Крым і ў Яўрэйскую аўтаномную вобласць. Ствараліся саўгасы, дзяржаўныя гаспадаркі, якія атрымлі- валі лепшыя землі і лепшую тэхніку. Але і гэта не спакушала вяскоў- цаў развітвацца са сваімі аднаасобнымі гаспадаркамі. Узровень жыцця. “Новая эканамічная палітыка” доўжылася каля шасці гадоў. За гэты час насельніцтва Беларусі не надта разжылося. Назіраўся рост беспрацоў’я. У 1927 г. лішак рабочай сілы ў сельскай гаспадарцы складаў 30-40% вясковага насельніцтва, а ў прамысло- васці - каля 25% ад усіх наёмных рабочых. Жыллёвы крызіс у гара- дах абвастраўся раскватараваннем у памежнай паласе ўвесь час но- вых вайсковых злучэнняў. Улетку 1928 г. беларуская вёска галадава- ла, але прэс абавязковых дзяржаўных збожжарыхтовак не слабеў. Ся- ляне пратэставалі і нават нападалі на бальшавіцкія сельсаветы (Дуб- ровенскі раён). Больш як 60-ці працэнтам дзяцей школьнага ўзросту не хапала месца ў існуючых школах, каля 20% раёнаў не мелі шпіта- ляў. Тым не менш, каля паловы рэспубліканскіх даходаў накіроўва- лася на агульнадзяржаўныя мэты. Пераход да адміністрацыйна-камандных метадаў. У верасні 1927 г. Саўнаркам рэспублікі канфідэнцыйна дакладваў Маскве, што прамысловасць і таваразварот савецкай Беларусі так і не ўзняліся да даваеннага ўзроўню. Старыя прадпрыемствы патрабавалі пераабста- лявання, а пераарыентацыя народнай гаспадаркі з захаду на ўсход - адпаведнага часу. Нэпаўскага эканамічнага цуда, які прыпісваўся Уладзіміру Леніну, у савецкай Беларусі не адбылося. Беларускія землі напаткаў лёс занядбалай ускраіны бальшавіцкай дзяржавы. Баль- шавіцкі лібералізм у эканоміцы тут быў занадта кароткі. У 20-х гадах у першую чаргу ствараліся ўмовы для пераходу да камандна-адміні- страцыйнай эканомікі. Пра гэта сведчаць падаткі, якія часам нагад- валі рэквізіцыі, дзяржаўны кантроль за цэнамі і рэалізацыяй прадук- цыі, недапушчэнне ггрыватнай уласнасці з мэтай стварэння сітуацыі эканамічнай залежнасці грамадзянаў ад дзяржавы.
БССР у 20-х гадах 249 24.3. Асобая нацыянальна-культурная палітыка Межы ўплыву беларускіх камуністаў. Уступіўшы ў КП(б)Б, беларускія дзеячы занялі ў савецкай Беларусі даволі высокія кіраўні- чыя пасады. Аляксандр Чарвякоў стаў старшынём ЦВК БССР, Зміцер Жылуновіч - рэдактарам “Савецкай Бела- русі”, Усевалад Ігнатоўскі - наркамам асветы, Алесь Бурбіс - намеснікам наркама замежных справаў, Антон Баліцкі і Язэп Каранеўскі - намеснікамі наркама асветы, А. Сташэўскі - першым сакратаром ЦВК і СНК рэспублікі. Яны мелі магчымасць уплываць на фармаванне бальшавіцкай па- літыкі, асабліва ў Наркамаце асветы. Там беларускія сілы пераважалі і рабілі ўсё магчымае для пашырэння нацыянальнай школы, развіцця нацыянальнай культуры. Дзейнічалі спачатку неафіцыйна, пад пас- таяннай пагрозай, што шасціпавятовая савецкая Беларусь зноў стане Заходняй вобласцю. Зацятымі ворагамі беларускасці выступалі бальшавікі немясцовага пахо- Старшыня Савета народных камісараў Аляксандр Чарвякоў. 1927 г. НМГКБ. ' джання, якія пераважалі ўдзяржаўныхструктурах. У сакавіку 1921 г. з трыбуны X з’езда РКП(б) нават прагучала абвінавачванне, што ў Мінску мясцовыя камуністы штучна ствараюць беларускую нацыю. Але нечакана ў абарону беларусаў выступіў народны камісар па справах нацыянальнасцяў Іосіф Сталін. Абставіны прымушалі крам- лёўскае кіраўніцтва на фармальнае прызнанне не толькі свабоды прадпрымальніцтва, але і права нацыяў на самавызначэнне аж да поўнага дзяржаўнага аддзялення. Бальшавіцкае кіраўніцтва СССР лібералізавала нацыянальную палітыку, каб прыцягнуць на свой бок насельніцтва нацыянальных рэспублік. Гэтым скарысталіся беларус- кія камуністы для актывізацыі культурна-асветнай дзейнасці. Але энтузіястычны перыяд натуральнай беларусізацыі быў нядоўгі - да 1924 г. Абвяшчэнне беларусізацыі. Пасля “ўзбуйнення” 1924 г. бела- руская справа пачала брацца пад кантроль прамаскоўскай адмініст- рацыі. 15 ліпеня 1924 г. II сесія ЦВК БССР аб’явіла палітыку белару- сізацыі. Мясцовыя бальшавікі ставілі за мэту на працягу аднаго-трох
250 Перыяд 1921—1939 гадоў перавесці на беларускую мову ўвесь партыйна-савецкі апарат і дыслацыраваныя ў БССР злучэнні Чырвонай Арміі, папоўніць орга- ны кіравання беларусамі, разгарнуць усебаковае вывучэнне Беларус- кага краю. Масква не перашкаджала сваёй адміністрацыі прыстасоў- вацца да мясцовых умоваў: ведаць мову, гісторыю, культуру, трады- цыі беларускага народа, прыцягваць яго прадстаўнікоў да нізавога кіравання з мэтай саветызацыі Беларусі. Нацыянал-камуністы пад- трымалі савецкую беларусізацыю, прыняўшы ўмовы Крамля. Куль- турная традыцыя, закладзеная супрацоўнікамі газэты “Наша ніва” і кіраўніцтвам БНР, рашуча адкідалася. Тэарэтыкам савецкай белару- сізацыі выступіў Усевалад Ігнатоўскі. Стан рэлігіі. Бальшавіцкі ваяўнічы атэізм у часы НЭПа спаў. На хвалі лібералізацыі ў 1922 г. у Мінску сабраўся Краёвы Сабор і аб- вясціў аўтакефалію (незалежнасць) Беларускай праваслаўнай царк- вы, якая адмовілася падпарадкоўвацца патрыярхату ў Маскве. Мітра- паліт Мельхісэдэк выступаў за ўвядзенне беларускай мовы ў царкоў- ны ўжытак. Знаходзіліся і ксяндзы, якія адмаўляліся ад апекі Варша- вы і выступалі за стварэнне ў БССР самастойнай епархіі, залежнай толькі ад Рыма. Евангелісты заявілі пра сваю падтрымку савецкай улады і дапушчальнасць службы ў Чырвонай Арміі. 3 сакавіка 1923 г. праводзілася кампанія па канфіскацыі царкоўных каштоўнасцяў для галоднага насельніцтва Паволжа. Святароў судзілі за непадпарадка- ванне. Мітрапаліт Мельхісэдэк у 1925 г. быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі, а ў 1931 г. раптоўна памёр у Маскве. Моўная палітыка. На VII з’ездзе КП(б)Б у сакавіку 1923 г. ста- раннямі старшыні Савета народных камісараў Аляксандра Чарвяко- ва была прынятая рэзалюцыя, у якой сцвярджалася, што беларуская мова з’яўляецца адзінай дзяржаўнай мовай на тэрыторыі БССР. Ад- нак па-ранейшаму ў рэспубліцы панавала руская мова. У 1924 г. мяс- цовае кіраўніцтва пацвердзіла дэкрэт былога ўрада Літоўска-Бела- рускай ССР аб раўнапраўі ў Беларусі ў якасці дзяржаўных беларус- кай, рускай, яўрэйскай і польскай моваў (дакладна такі самы дэкрэт аб раўнапраўі польскай, літоўскай і беларускай моваў выдала ў 1916 г. акупацыйная нямецкая адміністрацыя). Ідэалагічную апрацоўку жыхароў Беларусі лягчэй было весці на іх родных мовах. Канстыту- цыя 1927 г. хоць і зацвярджала перавагу беларускай мовы над іншымі, але дзяржаўнымі мовамі заставаліся яшчэ і руская, і польская, і ідыш. Рэакцыя бюракратыі. Перавод на беларускую мову партыйна- савецкага апарата марудзіўся. Бальшавіцкая бюракратыя, у боль- раууеі.пеі
БССР у 20-х гадах 251 шасці руска-яўрэйская, адмаўлялася хадзіць на курсы па вывучэнні беларускай мовы. Беларусізацыя кіраўнічых структураў ішла маруд- на. У савецкай Беларусі існавалі адзіная тэрытарыяльная дывізія Чырвонай Арміі і аб’яднаная школа камандзіраў, якія камплектава- ліся з беларусаў. На беларускай мове тут вяліся толькі палітзаняткі, афармляліся насценныя газэты, вывешваліся заклікі. У іншых вай- сковых злучэннях беларускую мову толькі вывучалі. Фармалізм беларусізацыі. Людзі бачылі, як несур’ёзна і фар- мальна балынавікі ставіліся да беларусізацыі, і адчувалі, што “мода” на беларускую мову хутка пройдзе. I праўда, увядзенне беларускай мовы ў побыт і культурнае жыццё прамаскоўская адміністрацыя ад- кладала. Беларусізацыя была для Крамля ўсяго толькі зброяй бараць- бы з нацыянальнай ідэалогіяй беларусаў і з польскім уплывам на бе- ларускіх землях. Пад выглядам беларусізацыі вялася балыпавіцкая ідэалагічная апрацоўка насельніцтва, на якую адгукалася найперш моладзь. Шагалаўскі Віцебск. Час дынамічных пераменаў спарадзіў на беларускай зямлі і такую з’яву, якая ўвогуле не падлягала беларусі- зацыі, русіфікацыі ці паланізацыі. Віцебскі рэвалюцыйны авангард у мастацтве стаў культурным здабыткам усяго свету. У гады першай сусветнай і грамадзянскай войнаў звычайны беларускі губернскі го- рад ператварыўся ў ціхі прыстанак для творчай інтэлігенцыі. Школа Юдаля Пэна стала фундаментам для новага накірунку ў мастацтве. Вучань старога майстра Марк Шагал сабраў вакол сябе шмат выбітных мастакоў. 3 Пецярбурга прыехаў Казімір Малевіч - аўтар славутага ‘Чорнага квадрата”. Разам са сваімі вучнямі ён размалёўваў трамваі, дамы, плошчы і нават гарадскія квардалы. Кругі, квадраты, трохкутнікі... і ніводнага партрэта правадыроў. Марк Шагал пакінуў Віцебск у 1921 г. Была Масква, а потым замежжа, дзе ён стаў знакаміты на ўвесь свет, але такім яго зрабіў беларускі Віцебск. А баль- шавікі паступова разагналі авангард. Мастакі параз’язджаліся. 24.4. Навукова-асветная і мастацкая дзейнасць Друк. Частка беларускіх падручнікаў у 1920—1921 гг. друкавала- ся ў Берліне. Заснаваныя на пачатку 20-х гадоў выдавецтвы “Бела- русь” (дзяржаўнае) і “Белтрэстдрук” (кааператыўнае) распачалі вы- пуск беларускіх кніг, падручнікаў, часопісаў. Неўзабаве гэтыя выда- вецтвы былі аб’яднаныя ў адно Беларускае дзяржаўнае выдавецтва
252 Перыяд 1921—1939 на чале са Зміцерам Жылуновічам. I тым самым выдавецкая дзей- насць у БССР цалкам ставілася над кантроль партыйных органаў улады. Яны сачылі, каб побач з беларускімі выданнямі выходзіла літа- ратура ўсіх народаў, што жылі ў Беларусі, але перавагу заўсёды мелі рускіявыданні. У1927 г. з 11 рэспубліканскіх газэтаў чатыры выходзілі на рускай, тры - на беларускай, па дзве на яўрэйскай і польскай мо- вах. Усе акруговыя газэты былі рускамоўныя. 11 часопісаў (чатыры беларускія, тры рускія, два руска-беларускія і два яўрэйскія) мелі ідэалагічныя аддзелы. Паводле прыведзеных лічбаў, бальшавікі пра- водзілі беларусізацыю пісьменных жыхароў савецкай Беларусі зусім не настойліва - абы супакоіць беларускую інтэлігенцыю. Тады, праў- да, часам удавалася друкаваць нават непажаданыя для афіцыйных уладаў матэрыялы. Адукацыя. 3 болыпым поспехам беларусізаваліся школы. I тут спачатку меліся цяжкасці. Пасля арыштаў у 1921 г. беларускіх эсэраў народ страціў шчырых прыхільнікаў стварэння нацыянальнай сістэ- мы адукацыі. Зрусіфікаванае настаўніцтва Беларусі ставілася да пе- раходу на беларускую мову навучання не заўсёды прыязна. У 1922 г. беларускамоўнымі былі толькі каля чвэрці школаў, затое ў 1928 г. - каля 80%. Разам з тым адчыняліся рускія, польскія, яўрэйскія, украін- скія, літоўскія школы. Разгортваўся рух за ліквідацыю непісьменнасці. У 1921 г. у Мінску адкрыўся універсітэт, а праз год - інстытут сельскай і лясной гаспадаркі. У 1925 г. яго далучылі да Горацкага сельска- гаспадарчага інстытута і ўтварылі Беларускую дзяржаўную акадэмію сельскай гаспадаркі. Годам раней пачаў працаваць Віцебскі ветэ- рынарны інстытут. Але беларуская мова пашыралася ў ВНУ слаба. Па-беларуску выкладаліся толькі асобныя прадметы. Балыпавіцкае кіраўніцтва прымушала студэнтаў (як і вайскоўцаў, чыноўнікаў) пе- раважна толькі вывучаць беларускую мову, але не карыстацца ёю. Кафедры беларусазнаўства пры вышэйшых навучальных установах так і не былі створаныя. Мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі пачала- ся з таго, што новыя ўлады спачатку адмянілі ўсе экзамены і хатнія заданні, у 1924 г. правялі чыстку студэнтаў і выкладчыкаў ад класава варожых элементаў, а ў канцы 20-х гадоў звольнілі з пасады патрыя- тычна настроенага наркама асветы Антона Баліцкага. Ініцыятывы Наркамата асветы. Апроч школьніцтва, Наркамат асветы на чале з Усеваладам Ігнатоўскім шмат зрабіў для разгортван- ня беларускай навукова-асветнай дзейнасці, якая часцей за ўсё не ўмя- шчалася ў рамкі афіцыйнай палітыкі беларусізацыі. У 1921 г. па яго
БССР у 20-х гадах 253 ініцыятыве адкрыліся Дзяржаўная і Універсітэцкая бібліятэкі, Дзяр- жаўны музей, Цэнтральны архіў. А ў 1922 г. Наркамат асветы вылучыў са свайго складу Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт) - першую вышэйшую навуковую ўстанову беларусаў, якая стала папярэдніцай будучай Акадэміі навук. 3 гісторыі Інбелкульта. Для рэар- ганізацыі Інбелкульта ў Акадэмію навук бальшавікам спатрэбілася сем гадоў (1922—1928). Нідзе такой установы, як Інбелкульт, тады не існавала. Яна ўзнік- ла з ініцыятывы беларускай інтэліген- цыі, але толькі таму, што нельга было да- чакацца ад Масквы дазволу на адкрыц- цё Акадэміі навук. Ва ўмовах антыса- вецкага партызанскага руху на беларус- кіх землях пра гэта і не згадвалі. Статут Інбелкульта зацвердзілі толькі 25 ліпеня 1924 г., пасля таго як кіраўніцтва рэспуб- лікі ўзяло курс на беларусізацыю і па- чалося “ўзбуйненне” БССР. На чале Інбелкульта замест Сцяпана Некрашэві- ча паставілі Усевалада Ігнатоўскага. Усевалад Ігнапгоўскі (1881—1931). 3 архіва А.А. Наліваева. Стаўленне да Інбелкульта і беларускай навукі. У савецкай Беларусі навука трымалася ў чорным целе. У 1928 г. на яе выдаткоў- валася ўсяго 0,55% рэспубліканскага бюджэту, тады як у цэлым па СССР -1,12%. Інбелкульт фактычна ўвесь час быў на галодным утры- манні. Фінансаванне Інбелкульта наўмысна і мэтанакіравана абмя- жоўвалася. Камуністычнае кіраўніцтва БССР вельмі насцярожана ста- вілася да гэтай установы, дзе сабраліся найбольш нацыянальна свядомыя і адукаваныя людзі фактычна з усёй былой царскай імпе- рыі. Шмат хто з іх раней уваходзіў у БСГ і партыю беларускіх эсэраў. Вакол Інбелкульта ў 1928 г. гуртавалася каля 300 навукоўцаў. Сярод іх - акадэмік Яўхім Карскі, пісьменнікі Янка Купала, Якуб Колас, Язэп Лёсік, Змітрок Бядуля, Максім Гарэцкі, іншыя. Гэта было своеасаблі- вае інтэлектуальнае ядро нацыі. Кіраўнічыя партыйныя колы ніколі не давяралі нацыянальным дзеячам і не спяшаліся з рэарганізацыяй Інбелкульта ў Акадэмію навук. На кожнага мелася дасье, кожнага трымалі на кантролі. Нястомна насаджаўся марксісцкі светапогляд. Калі б маскоўскаму кіраўніцтву і яго мясцовым памагатым удалося
254 Перыяд 1921—1939 правесці “чыстку” Інбелкульта, яго ператварэнне ў Акадэмію адбыло- ся б нашмат хутчэй. Паказальна, што рашэнне аб мэтазгоднасці рэарга- нізацыі Інбелкульта ў Беларускую акадэмію навук прымалася ў Мас- кве (сакавік 1928), а такому ж рашэнню мясцовых уладаў папярэдніча- ла пастанова ЦК КП(б)Б аб узмацненні крытыкі буржуазнага нацыя- налізму (верасень 1928). Сталіністы рыхтаваліся да расправы з бела- рускай інтэлігенцыяй. Яны ўжо набралі досведу і сілы, каб кантра- ляваць навуку і культуру. У 1929 г. Інбелкульт стаў Беларускай акадэ- міяй навук - ужо даволі “прычасанай” савецкай установай. Вядучыя вучоныя былога Інбелкульта атрымалі ганаровыя званні акадэмікаў, а неўзабаве і не меней ганаровае - “ворагаў народа”. У 30-х - пачатку 50-х гадоў большасць інбелкультаўцаў сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсіяў. I ўсё ж многае ўдалося зрабіць. Інбелкульт увайшоў у гісто- рыю як першы спецыяльны цэнтр беларусазнаўчых навуковых дасле- даванняў. У ім распрацоўваліся нормы беларускай мовы, беларуская навуковая тэрміналогія, мэтанакіравана і паслядоўна выяўляліся асаблівасці беларускай культуры, вывучаліся гаспадарка і грамадскія адносіны беларусаў. Інбелкульт каардынаваў краязнаўчую дзейнасць, якая шырока разгарнулася па ўсёй Беларусі. Беларусазнаўцы разу- мелі неабходнасць вывучэння гістарьгчнага досведу яўрэяў, палякаў, латышоў. Інбелкульт разам з Наркаматам асветы шмат зрабіў для па- шырэння ў рэспубліцы беларусазнаўства. Яго выкладанне пачало ўводзіцца ў школах з 1920/21 навучальнага года. На працягу 1924— 1925 гг. курсы беларусазнаўства для настаўнікаў, дзяржаўных і пар- тыйных кіраўнікоў, рабочых адчыняліся ў сталіцы, акруговых і раён- ных цэнтрах. Гурткі беларусазнаўства арганізоўваліся сярод сялянаў і студэнтаў (Мінск, Смаленск, Харкаў). Лекцыі па беларусазнаўстве для насельніцтва актыўна чыталі супрацоўнікі Інбелкульта, у тым ліку Якуб Колас і Максім Гарэцкі. У1924—1927 гг. у Мінску дзейнічалі Вышэйшыя курсы беларусазнаўства, на якіх рыхтавалі настаўнікаў і лектараў. Беларусазнаўства служыла сродкам нацыянальнай прапа- ганды. Інбелкульт апекаваўся беларускімі пісьменнікамі, друкаваў іх творы. Тут знаходзілі падтрымку і разуменне маладыя Уладзімір Дубоўка, Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі, Кузьма Чорны, Міхась Лынькоў, Кандрат Крапіва, іншыя літаратары 20-х гг. Без дапамогі Інбелкульта не мог бы існаваць і вандроўны тэатр Уладзіслава Галубка. Залу пасяджэнняў Інстытута ўпрыгожваў партрэт Франці- шка Скарыны работы вядомага мінскага мастака Янкеля Кругера.
БССР у 20-х гадах 255 Літаратура. 3 1920 г. па 1926 г. у беларускую літаратуру прый- шло каля 500 новых аўтараў. Ахопленыя рэвалюцыйнай рамантыкай, яны жылі і тварылі з надзеяй на хуткае паляпшэнне жыцця. У 1923 г. узнікла літаратурная суполка “Маладняк”, якая гуртавалася вакол часопіса з такой жа назвай і выяўляла адданасць ідэалам балыпавіз- му. У 1926 г. Уладзімір Дубоўка, Язэп Пушча, Кузьма Чорны, Змітрок Бядуля, Кандрат Крапіва і інш. выйшлі з “Маладняка” і заснавалі літаратурную суполку “Узвышша”. Са студзеня 1927 г. новае аб’яд- нанне, арыентаванае на нацыянальную ідэю і непрызнанне партый- нага дыктату, наладзіла выпуск часопіса “Узвышша”. На яго старон- ках былі надрукаваныя цыкл вершаў “Лісты да сабакі” Язэпа Пушчы, “0 Беларусь, мая шыпшына!” Уладзіміра Дубоўкі. У 1927 г. ад малад- някоўцаў адмежавалася група літаратараў пад назвай “Полымя”, у якую ўвайшлі Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі, Алесь Дудар і інш. Паз- ней да іх далучыліся Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны, Ула- дзіслаў Галубок. Вакол гэтай суполкі і аднайменнага часопіса гурта- валіся пісьменнікі болып сталага веку і болыіі памяркоўных поглядаў, у параўнанні з “Узвышшам”. Але і тых, і гэтых яднала пачуцце шчы- рага патрыятызму. Творчасць пісьменнікаў мела плён. Янка Купала напісаў п’есу “Тутэйшыя” (1922), Якуб Колас завяршыў паэму “Новая зямля” (1923). Аднак узмацняўся ідэалагічны кантроль КПБ (б). У 1928 г. усёбеларускі з’езд “Маладняка” абвясціў сябе першым з’ездам Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП). Новая структура ўвайшла ва Усесаюзнае аб’яднанне асацыяцыяў прале- тарскіх пісьменнікаў і распачала змаганне з іншадумцамі. У сувязі з гэтым не дайшоў да друку верш Алеся Дудара “Пасеклі край наш па- палам” (1928) пра трагічныя вынікі падзелу Беларусі паміж Расіяй і Полыпчай. У 1929 г. быў забаронены друк рамана Міхася Зарыцкага “Крывічы”, дзе знайшлі адбітак праблемы развіцця беларускай куль- туры і мовы. Мастацтва. У верасні 1920 г. у Мінску пачаў дзейнічаць Бела- рускі дзяржаўны тэатр. Аснову яго трупы склалі ўдзельнікі Першага беларускага таварыства драмы і камедыі. У тым жа годзе ў сталіцы быў заснаваны беларускі тэатр пад кіраўніцтвам Уладзіслава Галуб- ка. 3 1926 г. тэатр Галубка пачаў называцца Беларускім дзяржаўным вандроўным тэатрам. У тым жа годзе ў Віцебску адчыніўся Другі Бе- ларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-2, у адрозненне ад мінскага БДТ-1). Віцебская трупа склалася з выпускнікоў беларускай драматычнай сту- дыі, заснаванай у Маскве ў 1921 годзе. Тэатральнае мастацтва, як і
256 Перыяд 1921—1939 літаратура, перажывала ўздым, аднак і яно не пазбегла бальшавіц- кай цэнзуры. У 1926 г. з рэпертуара БДТ-1 выкінулі п’есу “Тутэйшыя” Янкі Купалы. У 1927 г. такі ж лёс напаткаў п’есу “Апраметная” Ан- дрэя Мрыя, у якой у казачнай форме паказвалася барацьба беларусаў за родную мову. У Віцебскім мастацкім тэхнікуме з 1923 г. працаваў выпускнік Пецярбургскай акадэміі мастацтваў Валянцін Волкаў, мас- так выключна пралетарскай тэматыкі. Мінскі майстар Уладзімір Куд- рэвіч аддаваў перавагу пейзажу. Найболыпае ўвасабленне беларус- кая традыцыя і гісторыя знайшлі ў творчасці маладога мастака Міхаі- ла Філіповіча (“Бітва на Нямізе”, “Паўстанне К. Каліноўскага” і інш.). У 20-я гады пачыналі сваю творчасць скульптары Аляксандр Грубе, Абрам Бразер. Узнаўлялася дзейнасць кінатэатраў. У 1920 г. гледа- чы ўбачылі першы беларускі мастацкі фільм “Лясная быль” пра ба- рацьбу партызанаў з польскімі захопнікамі. Рэжысёрам выступіў Юрый Тарыч. На Першамайскім свяце ў Мінску ў 1925 г. прайшлі першыя здымкі кінахронікі. Кінастудыя мастацкіх фільмаў “Савец- кая Беларусь” з-за адсутнасці ўласнай матэрыяльнай базы была ство- раная ў 1928 г. у Ленінградзе. У 1930 г. беларускі кінематограф стаў гукавым. Аднак з Масквы паступіў загад, каб кінастужкі рабіліся толькі на рускай мове. Так што ўжо на працягу 20-х гадоў паступова ствараліся ўмовы для пераходу да таталітарнай культуры. Месца беларусізацыі ў нацыянальным самасцвярджэнні. Беларусізацыя падмянялася саветызацыяй. Яна супала з этапам фар- мавання сучаснай беларускай нацыі, а таму істотна дэфармавала яго натуральную хаду. Беларусізацыя гарадоў заклала новую саветыза- ваную беларускую культуру, якая мела плебейскі (пралетарскі) змест і супрацьпастаўлялася “нашаніўскай”, што захоўвалася ў Заходняй Беларусі і ў эміграцыі. Усё гэта істотна зніжала яе прываблівасць і збядняла нацыянальны змест. Праўда, на працягу 20-х гадоў у ёй япгчэ зберагалася нацыянальная адметнасць, а вынікі саветызацыі яшчэ не сталі для беларускага грамадства разбуральнымі. Удалося заха- ваць традыцыйную сялянскую гаспадарку і традыцыйную сялянскую культуру. Савецкаму кіраўніцтву не ўдалося ўзяць пад свой кантроль вясковую гаспадарку і навязаць сялянам ідэалы бальшавізму з-за не- дахопу і некампетэнтнасці савецкіх кадраў, а таксама супрацьдзеян- ня новай уладзе болыпай часткі вяскоўцаў. Беларусы дамагліся пры- знання статусу самабытнасці, у якой царскі рэжым ім увогуле адмаў- ляў. У Беларусі пачыналі нават традыцыйна звяртацца адзін да ад- наго са слоў “дзяцька” і “цётка”, а не “таварыш”. Беларусы, як і іншыя
Заходняя Беларусь 257 народы СССР, самі заваёўвалі права на самавызначэнне і самі пра- водзілі яго ў жыццё. Заслугі бальшавікоў тут вельмі сцшлыя. Ім за- ставалася пагаджацца з патрабаваннямі народаў. бо іначай яны не захавалі б свайго ўнлыву на “нацыянальныя ўскраіны”. Месца маладой БССР у нашай гісторыі. ГІалітыка НЭПа і бе- ларусізацыі ўмацавала савецкую ўладу ў Беларусі. Шанцы зрынуць яе ў патрыятычнай апазіцыі практычна зніклі. Палітычныя матывы стварэння балыпавікамі БССР тады мала хто разумеў. А па сутнасці гэтай акцыяй усяго толькі разыгрывалася беларуская карта супраць Полыпчы з мэтай падпарадкавання ў будучым Заходняй Беларусі. Стварэнне савецкай мадэлі нацыянальна-культурнай аўтаноміі БССР у 20-х гадах было таксама вымушаным крокам крамлёўскіх уладароў. Наданне БССР статуса аўтаноміі праводзілася з мэтай не дапусціць рэалізацыі ідэі нацыянальнай незалежнасці беларускага народа. Аднак, з іншага боку, пад апекай савецкай Расіі часткова ажыц- цявіліся ідэалы вольнасці скамунізаваных беларусаў. Яны атрымалі ад Масквы БССР (1919) і часовую аўтаномію (1924—1929). Ужо сам па сабе факт існавання нэпаўскай Беларусі паспрыяў росту нацыя- нальнай самасвядомасці беларусаў і міжнароднаму самасцвярджэнню беларускай дзяржаўнасці. 25. ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ. 1921—1939 Як разгортваліся падзеі на заходнебеларускіх землях, захопленых Польшчай, сучасныя жыхары Беларусі ведаюць слаба. Савецкая гістарыяграфія малявала гэты перыяд нашай гісторыі выключна чорнымі фарбамі. 25.1. Паміж Полыпчай і Літвой. 1921—1923 Антыпольскі партызанскі рух 1921 г. У адказ на Рыжскі дага- вор ковенскі эміграцыйны ўрад БНР склікае ў верасні 1921 г. І-ю Бе- ларускую нацыянальна-палітычную канфсрэнцыю ў Празе. У ёй пры- малі ўдзел прадстаўнікі беларускіх нацыянальных партыяў і аргані- зацыяў, якія дзейнічалі па-за межамі БССР. I там прагучаў заклік да ўзброенага паўстання ў Заходняй Беларусі і БССР дзеля ўзнаўлення БНР. Полыпча і Расія абвяшчаліся акупантамі. хА.рганізацыю супра лення ўзяў на сябе эміграцыйны ўрад Вацлава Ластоўскага ў Кс
258 Перыяд 1921—1939 Аднак рэальная падрыхтоўка ўзброенага паўстання стала магчымай толькі супраць Полынчы. Гэтаму спрыяла Літва і Германія. Страціў- шы падтрымку савецкай Расіі і не знайшоўшы паразумення з польскім урадам, літоўская дзяржава па-ранейшаму апекавалася эмігранцкім урадам БНР. Гэта дазваляла ёй рабіць заявы перад Лігай Нацыяў і еўрапейскімі дзяржавамі ад імя жыхароў Віленшчыны і Гарадзен- шчыны, на падпарадкаванне якіх яна прэтэндавала. Літва стала базай беларускага партызанскага руху супраць польскіх уладаў. На яе тэрыторыі арганізаваўся Саюз вольных беларускіх стралкоў, які рых- таваў кадры для паўстанцаў. Адным з кіраўнікоў гэтай вайсковай ар- ганізацыі быў Аляксандр Цвікевіч. У межах польскай дзяржавы ўлетку 1921 г. утварыўся Цэнтральны беларускі паўстанцкі камітэт на чале з былым лідэрам Рады Случчыны Уладзімірам Пракулеві- чам. Галоўная роля ў кіраванні нацыянальна-вызваленчай бараць- бой выпала тады на долю беларускіх эсэраў. Яны мелі ваенную аргані- зацыю пад назвай Брацтва беларусаў. Найбольш інтэнсіўны парты- занскі рух назіраўся на Беласточчыне і Гарадзеншчыне, дзе вельмі адчувалася жорсткасць новай улады. Адным з цэнтраў партызанскай барацьбы стала Белавежская пушча. Атрадамі беластоцкіх партыза- наў кіраваў Герман Шыманюк (Скамарох). Буйную паўстанцкую ар- ганізацыю ў.значальваў былы царскі афіцэр Вячаслаў Разумовіч, вя- домы як атаман Хмара. Альтэрнатыва ўзброенай барацьбе. У адрозненне ад ковенска- га ўрада БНР, віленскія беларускія дзеячы, раней звязаныя з Найвы- шэйшай радай, лічылі, што шляхам узброенай барацьбы дасягнуць незалежнасці Беларусі немагчыма. Вайна на два франты - і супраць Полыпчы, і супраць Расіі - была, на іх думку, не пад сілу. Яны не выключалі пошукаў пэўнай спагады ў Варшаве. Тым больш, што і Версальскі і Рыжскі мірныя дагаворы абавязвалі Польшчу шанаваць культурныя і сацыяльныя правы нацыянальных групаў. Ідэя дзяржаўнасці ў коле віленскіх беларусаў. Дыктатар Ся- рэдняй Літвы генерал Люцыян Жалігоўскі даволі прыхільна ставіўся да беларускай культурна-асветнай дзейнасці. Беларускія сацыял-дэ- макраты Антон Луцкевіч, Вацлаў Іваноўскі, Аркадзь Смоліч, Брані- слаў Тарашкевіч, Фабіян Ярэміч, хрысціянскі дэмакрат ксёндз Адам Станкевіч, беспартыйны Максім Гарэцкі (вядомы пісьменнік), што гуртаваліся вакол Беларускага нацыянальнага камітэта, створанага 10 кастрычніка 1920 г., вырашылі скарыстацца гэтым для пашырэн- ня беларускіх школаў, арганізацыяў і кааператываў. Прафесар Бра-
Заходняя Беларусь 259 ніслаў Тарашкевіч заняў пасаду кіраўніка беларускага сектара ў дэ- партаменце асветы ўрада Сярэдняй Літвы. Названых людзей спаку- шала і надзея на стварэнне на Віленшчыне беларускай аўтаноміі. Развіваючы ідэю краёўца Міхала Ромера, прафесар гісторыі Вітольд Камянецкі прапаноўваў утварыць на ўсходніх зямлях тры кантоны: Літва Заходняя з Коўнам (літоўскі), Літва Сярэдняя з Вільняй (польска-беларускі). Літва Усходняя з Мінскам (беларускі), якія сталі б федэратыўнымі адзінкамі польскай дзяржавы. Надзеі беларускіх лідэраў стварыць з беларусіх земляў у складзе Полыігчы аўтаномную адзінку падмацоўваліся і абяцаннямі польскага кіраўніцтва. Таму ўвесну 1921 г. поруч з Беларускім нацыянальным камітэтам у Вільні быў нават створаны нелегальны Беларускі палітычны камітэт. дзей- насць якога выходзіла за рамкі асветніцтва і адукацыі. Але камітэт хутка распаўся, бо ў ім выявілася наяўнасць польскай агентуры і ста- ла зразумелай несур’ёзнасць польскіх прапановаў. Культурная дзейнасць. У 1921 г. Антон Луцкевіч, які адышоў ад палітыкі, заснаваў у Вільні Беларускі музей імя Івана Луцкевіча. Каб пераадолець польскі ўплыў у Беларусі, ён удасканаліў беларускі правапіс лацінскім шрыфтам, папулярызаваў літаратурную спадчы- ну свайго народа. У снежні 1921 г. па ініцыятыве Браніслава Тараш- кевіча ўзнікла Таварыства беларускай школы, якое ставіла сабе за мэту пашырэнне навучання беларускіх дзяцей на роднай мове. I гэта ўдавалася рабіць на працягу амаль усяго польскага панавання. На пачатку 20-х гадоў беларускія гімназіі дзейнічалі ў Вільні, Наваград- ку, Нясвіжы, Радашкавічах, Гарадку, Клецку, Будславе, Гародні. Існа- вала каля 400 пачатковых беларускіх школаў. У Барунах (Ашмян- шчына) і Свіслачы працавалі беларускія настаўніцкія семінарыі. Ідэя беларуска-літоўскай дзяржаўнасці. Вялікія спадзяванні па-ранейшаму звязваліся з Літвой. Дапамога літоўскай дзяржавы ў 1921 г. была як ніколі шчодрая. Яна ўтрымлівала ўрад БНР, садзейні- чала ў экспарце тавараў з Германіі ў Заходнюю Беларусь, фінансава- ла правядзенне Беларускай канферэнцыі ў Празе, прымала палітыч- ных бежанцаў. У цэлым беларускі ўрад атрымаў ад Літвы каля 2 млн. марак (1920 і 1922 гг.). Не выпадкова таму, што 6 красавіка 1921 г. ковенскі ўрад БНР у лісце да прэзідэнта Брусельскай польска-літоў- скай канферэнцыі аб межах згаджаўся на часовы пераход беларускіх земляў ад Полыпчы да Літвы. За перадачу беларускіх земляў Літве выступіла і Цэнтральная Беларуская рада Гарадзеншчыны і Вілен- шчыны. Беларускія лідэры спадзяваліся на аднаўленне беларуска-
260 Перыяд 1921—1939 літоўскай дзяржавы і ў гэтым аб’яднанні бачылі выратаванне ад расій- скай і гюльскай навалы. У далейшым не выключалася размежаван- не, калі Беларусь стане на ногі і таго пажадаюць народы. Перамога антыпольскай лініі. На ўжо згаданай Пражскай кан- ферэнцыі (верасень 1921) перавагу атрымалі праціўнікі супрацоўніц- тва з палякамі, для чаго Полыпча давала нямала падставаў. Гэта прымусіла і Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні адмовіцца ад удзелу ў выбарах у Віленскі сейм, абвешчаных у канцы 1921 г. гене- ралам Люцыянам Жалігоўскім. Вырашаўся лёс Сярэдняй Літвы: быць ёй у складзе Полыпчы ці стаць самастойнай. Беларускія лідэры палі- чылі спробу ажыццявіць даўнюю мару “краёўцаў” нерэальнай. Па разліках беларускіх эсэраў Вільня павінна была стаць супольным літоўска-беларускім цэнтрам барацьбы супраць польскай акупацыі, фактарам аб’яднання двух суседніх народаў. 20 лютага 1922 г. на вы- бары ў Віленскі сейм у дэпутаты прайшлі толькі прыхільнікі адзін- ства з Полыпчай. Сярэдняя Літва стала часткай Польскай дзяржавы. Байкот беларусамі Віленскага сейма адбыўся не без дыпламатычных захадаў ковенскай Літвы, якая не адмаўлялася ад прэтэнзіяў на Вілен- шчыну. А Беларускаму палітычнаму камітэту тым часам прыйшлося распрацоўваць прынцыпы дзейнасці Беларускага нацыянальнага ка- мітэта ва ўмовах польскай дзяржаўнасці. Беларуска-літоўская акцыя 1922 г. супраць Полыпчы. Пас- ля выбараў у Віленскі сейм Літва разгарнула кампанію пратэсту суп- раць польскай акупацыі Сярэдняй Літвы. Літоўскі ўрад пачаў пад- штурхоўваць беларусаў да ваеннага тэрору супраць Полыпчы. 3 вяс- ны 1922 г. беларускія партызаны перайшлі да актыўных дзеянняў. Арганізатарам партызанскага руху на Беласточчыне і Гарадзеншчы- не была ўдзельніца Пражскай канферэнцыі Вера Маслоўская. (Пазней перад польскім судом яна скажа: рабіла тое, што і польскія патрыёты перад першай сусветнай вайной, змагалася за вольнасць і адзінства Айчыны.) Пасля захопу партызанамі ст. Чаромка, падрываў мастоў, падпалаў лясных матэрыялаў у Белавежскай пушчы у некаторых за- ходнебеларускіх паветах быў аб’яўлены стан аблогі. Дзейнічалі ваен- на-палявыя суды, пракацілася хваля арыштаў. Польшча накіравала Літве ноту пратэсту. Яшчэ ў канцы 1921 г. польская дэфензіва (палі- тычная паліцыя) пачала арыштоўваць паўстанцкае кіраўніцтва. А ў 1922 г. найболып актыўныя эсэры былі высланыя ў Літву. Іх надзея на польска-літоўскую вайну не спраўджвалася. Усяго ў партызанскім руху бралі ўдзел да 10 тысячаў чалавек. Яны ваявалі супраць польска-
Заходняя Беларусь 261 га ўціску, але неабходнасць барацьбы за незалежную Беларусь разумелі, нажаль, не заўсёды. Чарговыя спробы дамовіцца з Літвой. Правал намераў літоў- скага ўрада вярнуць Вільню памяняў яго стаўленне да беларускага руху. I, каб актывізаваць літоўскую падтрымку нацыянальна-вызва- ленчай барацьбы беларусаў, 3 мая 1922 г. прэм’ер Вацлаў Ластоўскі і міністр замежных справаў Аляксандр Цвікевіч у ноце старшыні Гену- эзскай канферэнцыі прызнавалі права Літвы на Вільню. Але на той час большасць беларускіх дзеячаў расчараваліся ў эфектыўнасці літоў- ска-беларускага супрацоўніцтва. Нязменная пралітоўскасць Ластоў- скага выклікала незадавальненне. Ен страціў пасаду, а ў красавіку 1923 г. вымушаны быў увогуле выйсці з Дзяржаўнай калегіі (урада БНР). Ластоўскі таксама не цешыў сябе празмернымі надзеямі на Літву, але іншага выйсця не бачыў. У 1923 г. межы польскай дзяржа- вы, уключна з Вільняй, прызнала Камісія паслоў дзяржаваў Антан- ты. Польскія ўлады разграмілі беларускі партызанскі рух. Дапамога яму страчвала для літоўскай дзяржавы сэнс. Збліжэнне з урадам БНР мела для яе часовы, тактычны характар. Літва не магла падтрымлі- ваць беларусаў, якія арыентаваліся на сацыялістычныя парадкі. Ды ўвогуле, літоўскія лідэры вельмі адмоўна ставіліся да ўсякіх асвеча- ных гістарычнай традыцыяй саюзаў і з Беларуссю, і з Польшчай, бо баяліся славянскай дамінацыі. Літоўскі народ выстаўляўся адзіным спадкаемцам Вялікага Княства Літоўскага. Палітычнае банкруцтва пралітоўскай партыі. У канцы 1923 г. усе беларускія арганізацыі, Міністэрства беларускіх справаў і беларускі батальён у Літве былі ліквідаваныя. Фактычна дэнансаваўся і літоўска-беларускі дагавор 1920 г., хоць літоўскі ўрад і не зрабіў пра гэта афіцыйнага паведамлення. Поўная адмова літоўскага ўрада ад палітычнай падтрымкі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху прымусіла ўрад БНР перабрацца ў Берлін, а потым у Прагу. У Коўне застаўся пакінуты ўсімі Вацлаў Ластоўскі і рэдагаваны ім беларускі часопіс “Крывіч”. Месца Ластоўскага заняў Цвікевіч. Ці ёсць падстава крыўдаваць на Літву? Літоўская дзяржава не стала для беларусаў тэрыторыяй адноснай вольнасці, як Прусія для самой Літвы ці Галіцыя для Украіны. I ўсё ж яна нямала зрабіла для замацавання сярод беларусаў ідэалаў незалежнасці, еўрапейскай ары- ентацыі. Урэшце, толькі маладая Літва пайшла на заключэнне з БНР паўнапраўнага дзяржаўнага дагавора. У адрозненне ад часоў Вялі- кага Княства Літоўскага, ідэалы вольнасці беларусаў і літоўцаў ця-
262 Перыяд 1921—1939 пер не супадалі. Даводзілася дзяліць не толькі землі, але і агульную гістарычную традыцыю. Беларускія лідэры выявілі ўпартую адданасць ідэі дзяржаўнага саюза з Літвой, але гэтая ідэя была ўсё ж і для іх вымушаным, часовым крокам на шляху да поўнай незалежнасці. Ары- ентацыя на Літву была і дыпламатычным сродкам, і міфам, так не- абходным для нацыянальна-вызваленчай барацьбы. Бо толькі поў- ная палітычная незалежнасць стварае падставу для ўзаемапавагі дзяржаваў, адчыняе дзверы для натуральных інтэграцыйных працэ- саў. Літоўцы дагэтуль шануюць памяць пра ўдзел беларусаў у бараць- бе за незалежнасць літоўскай дзяржавы. 25.2. Замацаванне польскай улады. 1921—1924 Адмова ў аўтаноміі. На заходнебеларускіх землях быў уведзены прыняты ў Польшчы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел: вая- водствы, паветы, гміны. Тэрыторыя Заходняй Беларусі ахоплівалася Віленскім, Наваградскім, Палескім і Беластоцкім ваяводствамі. Там жыло каля двух мільёнаў беларусаў, якія трапілі ў поўную залежнасць ад польскай адміністрацыі, сфармаванай пераважна з людзей прыез- джых, якія, як правіла, не здолелі сцвердзіцца ці скампраметавалі сябе ў Польшчы. Прынятая сеймам канстытуцыя 1921 г. абвяшчала Полыпчу унітарнай парламенцкай рэспублікай. Польскае кіраўніц- тва не пайшло на палітычныя гульні з беларусамі і не прызнала БНР як супрацьвагу БССР. Арыентаваная на Захад, польская дзяржава не магла падтрымліваць незалежнасць БНР, якая бралася за ажыц- цяўленне сацыялістычных парадкаў. Для палякаў беларусы былі яшчэ не нацыяй, а этнаграфічнай масай, частку якой можна было палані- заваць. Незалежніцкія ідэалы свядомай часткі беларускага насельніц- тва рабіліся небяспечнымі для польскай унітарнай дзяржавы. Ідэю унітарнай Польшчы актыўна падтрымлівалі землеўласнікі Заходняй Беларусі. Моцная польская дзяржава была для іх гарантам утайма- вання беларускага сялянства. Варожасць вёскі да памешчыкаў лацін- скай веры (а адсюль і да Польшчы) традыцыйна ўзмацнялася права- слаўнай царквой, а потым бальшавіцкай і беларуска-эсэраўскай прапагандай. У той жа час, у 1921 г., польскі ўрад яшчэ засноўваў беларускія школы і фінансаваў беларускія выданні. Першыя захады дзеля падпарадкавання. Важнае месца ў кіра- ванні беларускімі землямі адводзілася асаднікам. Яны мелі зброю і дапамагалі войску, паліцыі, лясной ахове, а таксама бралі ўдзел у
Заходняя Беларусь 263 барацьбе з партызанамі. Усе беларускія вайсковыя і партызанскія злучэнні на тэрыторыі польскай дзяржавы, якія змагаліся супраць бальшавіцкага рэжыму ў савецкай Беларусі, на працягу 1921 г. былі распушчаныя. Польскія ўлады спяшаліся прадухіліць магчымасць іх пераходу на бок ковенскага ўрада БНР або на бок камуністычнай Расіі. Беларускіх партызанаў арыштоўвалі па абодва бакі савецка-польскай мяжы. Жорсткія метады кіравання і наяўнасць асаднікаў стваралі ў асяроддзі беларусаў атмасферу адпрэчвання ўсяго польскага і спрыя- лі нацыянальнай кансалідацыі. Вынікі парламенцкай барацьбы. На 5 лістапада 1922 г. былі прызначаныя выбары ў польскі сейм. Стаўка беларускіх эсэраў на ўзброеную барацьбу не апраўдвалася. А выбары ў сейм давалі магчы- масць знайсці паразуменне з польскім урадам парламенцкім шляхам. Беларускія дзеячы змаглі дамовіцца паміж сабой, выпрацаваць агуль- надэмакратычную платформу і стварыць Беларускі цэнтральны вы- Беларускі пасольскі клуб. Злева направа стаяць: Антон Неканда-Трэпка, невядомы, Адам Станкевіч, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Пётр Мятла; сядзяць: Вячаслаў Багдановіч, невядомы, Браніслаў Тарашкевіч, Радаслаў Астроўскі, Аляксандр Уласаў; сядзяць унізе: невядомы, Фабіян Ярэміч, Павел Валошын. Беларускі музей імя Івана Луцкевіча.
264 Перыяд 1921—1939 барчы камітэт на чале з Атонам Луцкевічам. Яго намеснікам стаў Браніслаў Тарашкевіч, скарбнікам - Адам Станкевіч. У склад камітэ- та ўвайшлі амаль усе вядомыя прадстаўнікі беларускай палітычнай эліты Заходняй Беларусі. Была абраная тактыка адзінага блока бе- ларусаў з яўрэямі, украінцамі і немцамі. Беларускі выбарчы камітэт патрабаваў аўтаноміі краю з цэнтрам у Вільні, а таксама абароны правоў беларусаў. Праграма мела падтрымку і забяспечыла поспех у выбарах. Пасламі (дэпутатамі) сейма ад беларускага выбарчага камі- тэта сталі 11 дзеячаў, у тым ліку Сымон Рак-Міхайлоўскі, Адам Стан- кевіч, Браніслаў Тарашкевіч. Сенатарамі былі выбраныя Аляксандр Уласаў, выкладчык праваслаўнай духоўнай семінарыі ў Вільні Вя- часлаў Багдановіч і кааператар Аляксандр Назарэўскі. Антон Луц кевіч сваю кандыдатуру не вылучаў. Дэпутаты абедзвюх палатаў за- снавалі Беларускі пасольскі клуб на чале з Браніславам Тарашкеві- чам. У студзені 1923 г. беларуская фракцыя ўнесла ў польскі парла- мент праект культурнай аўтаноміі для беларусаў. Аднак за цэлы год працы беларускім паслам і сенатарам не ўдалося дамагчыся ад польскага ўрада ніводнай саступкі. Нацыянальны ўціск. Канстытуцыя 1921 г. гарантавала правы нацыянальных меншасцяў толькі фармальна. Польскія ўлады, як і расійскі царызм, залічвалі ўсіх каталікоў да палякаў. У 1921 г. пра- васлаўныя епіскапы Юрый Яраслаўскі і Дзіянісій Велядынскі атры- малі ад маскоўскага патрыярха Ціхана згоду на аўтакефалію для пра- васлаўнай царквы ў Полыпчы. Польскі ж урад абвясціў гэты акттолькі 17 верасня 1925 г. Набажэнствы ў цэрквах вяліся на рускай мове, а ў 30-х гадах у некаторых выпадках - ужо на польскай. Ад пачатку польскага панавання і да 1924 г. колькасць праваслаўных цэркваў у Заходняй Беларусі зменшылася з 500 да 195, беларускіх школаў - з 400 да 20, беларускіх кааператываў - з 40 да двух. За гэты ж час тут, паблізу ад памежнай паласы, былі паселеныя да 15 тыс. польскіх асад- нікаў. Праўда, з-за варожасці мясцовага насельніцтва каля паловы каланістаў пакінула свае надзелы. Беларуская моладзь практычна не мела доступу ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Гэта вымуша- ла яе ехаць на вучобу ў Чэхію і савецкую Беларусь, якія забяспечвалі стыпендыямі. Палітычны тэрор. У 1923 г. у Беластоку адбыўся судовы “працэс 45-ці”, у выніку якога 20 вядомых беларускіх кіраўнікоў нацыяналь- на-вызваленчага руху асудзілі на катаргу. Беларуская партыя эсэраў была практычна вынішчаная. У польскіх турмах сядзелі каля 1300 па-
Заходняя Беларусь 265 літычных вязняў-беларусаў. Самавольства ўладаў даходзіла да край- насцяў. Жыхары Заходняй Беларусі штрафаваліся і кідаліся ў турмы часам без усякай віны. Вязняў катавалі, пра што всдала Адміністра- цыйная камісія сейма. Вядомыя культурныя і палітычныя дзеячы Францыі - Поль Пэнлёвэ, Філіп Эрыё, Рамэн Ралан, Леоп Блюм - пратэставалі ў 1924 г. супраць здзекаў польскіх уладаў з палггычных зняволенных. Антыпольскі рух пад кіраўніцтвам камуністаў. Ужо ў 1922 г. левыя эсэры Язэп Лагіновіч і Леагюльд Родзевіч стварылі прасавец- кую Беларускую рэвалюцыйную арганізацыю (БРА), а ў снежні 1923 г. злучыліся з Камуністычнай партыяй Заходняй Беларусі (КПЗБ), ство- ранай у кастрычніку таго ж года. Яна лічылася філіяй Камуністыч- най партыі Польшчы. Іншага выхаду ў эсэраў не было. Польскія рэпрэ- сіі аслабілі іх партыю, а Літва ў падтрымцы адмовіла. Падмацаваныя эсэрамі заходнебеларускія камуністы распачалі працу сярод сялянства і значна павысілі сваю палітычную вагу. Спачатку (1924—1925) яны яшчэ мелі пэўную свабоду ў дзеяннях ад Масквы. Адчуваўся ўплыў былых эсэраў. Яны склалі ў КПЗБ нацыянальнае крыло, якое бальшавікі ахрысцілі “сэцэсіяй” (адшчапенцамі). Яго лідэрамі выс- тупілі члены ЦК КПЗБ Міхаіл Гурын-Маразоўскі і Тамашэўскі. Іх ідэ- алам была адзіная Беларусь і адзіная кампартыя, незалежная ад Масквы і Варшавы. Незалежнікі лічылі, што беларусы не маюць на- цыянальнай свабоды ні ў Польшчы, ні ў СССР. Свае надзеі яны бес- падстаўна ўскладалі на народнае паўстанне ў Заходняй Беларусі ўво- сень 1924 г. - яно, на іх думку, магло вызваліць заходніх беларусаў ад польскай акупацыі. Балыггавікам, аднак, удалося прыдушыць “сэцэ- сію”, прыслаўшы новых кіраўнікоў з Мінска. КІІЗБ фактычна кірава- лася з Мінска і Масквы. Савецкія эмісары таксама лічылі, што асноў- най задачай КПЗБ была падрыхтоўка паўстання ў Заходняй Бела- русі і ўстанаўленне там савецкай улады. Дзеля гэтага ў Лошыцы, пад Мінскам, рыхтавалі спецыяльныя партызанскія атрады на чале з такімі выпрабаванымі чэкістамі, як Кірыла Арлоўскі, Станіслаў Ваўп- шасаў, Васіль Корж і інш. Улетку 1924 г. партызанскія атрады з БССР перайшлі мяжу і пачалі дзеянні ў Заходняй Беларусі, маючы сталы прытулак на савецкай тэрыторыі. Яны нападалі ўначы на дамы аб- шарнікаў, паліцэйскіх, чыноўнікаў, забівалі сотні людзей. Да савецкіх партызанаў далучаліся і мясцовыя жыхары з ліку беларусаў. Для ба- рацьбы з партызанамі пры польскім Генеральным штабе быў створа- ны спецыяльны аддзел. Атрымаўшы надзвычайныя паўнамоцтвы,
266 Перыяд 1921—1939 генералы Эдвард Рыдз-Сміглы і Люцыян Жалігоўскі нанеслі бела- рускім партызанам паражэнне. Але канчаткова край суцішыўся толькі ў 1925 г. У красавіку гэтага года толькі ў Наваградскім ваяводстве паліцыя арыштавала каля 1400 чалавек. Партызанскія камандзіры з атрадамі адышлі на тэрыторыю БССР. Зацішэнню спрыялі і камуніс- ты, якія падмянялі нацыянальна-вызваленчыя ідэалы незразумелымі для вяскоўцаў лозунгамі дыктатуры пралетарыяту і перамогі сусветнай рэвалюцыі. Разлікі на тое, што заходнебеларускае сялян- ства ўзнімецца на масавае паўстанне, не спраўдзіліся. Касцёл паказвае прыклад паразумення з беларусамі. У 1923 г. ордэн марыянаў адкрыў у Друі першы беларускі касцёл на чале з ксяндзом Цікотам. Генерал ордэна, віленскі біскуп літовец Ежы Матулевіч спрыяў яго працы і ўвогуле дапускаў у касцёлах як літоўс- кую, так і беларускую мовы. У тым жа 1923 г. пры кляштары адчыні- лася польская ўрадавая гімназія, дзе, аднак, панаваў беларускі дух. Кляштарная гаспадарка і зробленае яшчэ ў 1916 г. ахвяраванне княгіні Магдалены Радзівіл прыносілі добры даход. Друйскі кляштар падтрымліваў культурна-рэлігійнае таварыства ксяндзоў-беларусаў “Светач”, якое, праўда, у ліпені 1924 г. было забароненае. 3 1925 г. новы віленскі біскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі пачаў забараняць у касцёлах Віленшчыны беларускую мову. Беларускія святары перамяшчаліся ў польскія парафіі, а на іх месца прысылаліся чужын- цы. Тым не менш, марыяне фінансавалі створаную ў 1926 г. у Вільні беларускую друкарню імя Францішка Скарыны і выдавецкую дзей- насць Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Ксяндзы Цікота, Адам Станкевіч, Вінцэнт Гадлеўскі і грамадскі дзеяч Фабіян Ярэміч утва- рылі патаемную суполку для падтрымкі беларускага руху. 25.3. Бараітьба за ўз’яднанне з савецкай Беларуссю. 1925—1927 Палітыка часовых саступак. Польскія ўлады асноўны ўдар скіроўвалі супраць палітычных лідэраў і імкнуліся не правакаваць сялянства на далейшыя выступленні. Дзяржаўныя рэформы 1924— 1925 гг. прадугледжвалі двухмоўныя школы і некаторае землеўпа- радкаванне. Адкрыццё беларускіх школаў залежала ад добрай волі мясцовай адміністрацыі, а на захадзе Беласточчыны яны ўвогуле не дазваляліся. У 1925 г., праз год пасля прыняцця моўнага закона, бе- ларусы мелі тры школы з выкладаннем на роднай мове і 19 школаў
Заходняя Беларусь 267 двухмоўных. Ва ўрадавых колах замацавалася думка, што для рэаль- ных саступак нацыянальным меншасцям Польшчы не хопіць нават усяго бюджэту, а маленькія саступкі толькі падштурхнуць іх на ба- рацьбу. Таму зноў вяртаўся “болей танны” тэрор. Балыпавізацыя беларускіх лідэраў. А ў гэты час у савецкай Беларусі адбываліся вельмі прывабныя для заходніх беларусаў па- дзеі - Масква вяртала захопленыя беларускія тэрыторыі, дазваляла беларусізацыю, сяляне надзяляліся зямлёй. Складалася ўражанне, быццам ідэя беларускай дзяржаўнасці цалкам рэалізуецца. Сярод дзеячаў Заходняй Беларусі пачало пераважаць добразычлівае стаў- ленне да БССР. Беларускі пасол у Сейме Браніслаў Тарашкевіч заяў- ляў, што не верыць у магчымасць аўтаноміі Беларусі і спадзяецца на сацыялістычную рэвалюцыю ў Полыігчы. Захапленне бальшавіцкай Беларуссю пашырылася і на беларускую эміграцыю ў Літве, Латвіі, Чэхаславакіі і Германіі. 12-16 кастрычніка 1925 г. у Берліне адбыла- ся II Усебеларуская канферэнцыя. На ёй прысутнічаў і прадстаўнік савецкай Беларусі Зміцер Жылуновіч, які меў спецыяльнае заданне ад бюро ЦК кампартыі Беларусі дамагацца ліквідацыі беларускага ўрада ў эміграцыі і перацягнуць яго дзеячаў у Мінск. Савецкім каму- ністам удалося пераканаць членаў урада БНР на чале з Аляксандрам Цвікевічам прыпыніць сваю дзейнасць і прызнаць Мінск адзіным пэнт- рам нацыянальнага адраджэння Беларусі. Пасля спынення дзейнасці ўрада БНР дзеячаў Заходняй Беларусі і замежжа пачалі ўсё настойлі- вей перавабліваць на працу ў БССР. У Мінск нрыехаў былы нрэм’ер- міністар БНР Аляксандр Цвікевіч, за ім - іншыя вядомыя эмігранты. Па заканчэнні мінскай акадэмічнай канферэнцыі 1926 г. па асабістым запрашэнні Аляксандра Чарвякова ў савецкую Беларусь пераехаў і Вацлаў Ластоўскі. Беларускія лідэры наўрад ці цалкам давяралі баль- шавікам. Закон 1923 г. аб амністыі яшчэ не быў гарантыяй. Патрыё- ты рызыкавалі. Але жаданне хоць нешта зрабіць для нацыянальнага адраджэння пераважала. У Заходняй Беларусі яшчэ дзейнічала Бе- ларуска-польскае таварыства (Трэпка, Валейша, іншыя), выходзіла паланафільская газэта ‘Трамадзкі голас”, але значная частка тамтэй- шых беларускіх лідэраўтаксама пачала арыентавацца на ўз’яднанне з БССР. Так сумеснымі намаганнямі эндэкаўская Полыігча і камуніс- тычная Беларусь - адна бізуном, другая пернікам - істотна аслабілі незалежніцкую плынь у беларускім нацыянальна-вызваленчым руху. Захаванне незалежніцкай плыні. Кіраўніцтва Рады БНР, якое знаходзілася ў Празе на чале з яе прэзідэнтам Пятром Крачэўскім,
268 Перыяд 1921—1939 адмовілася прызнаць самароспуск рады міністраў, які адбыўся на II Усебеларускай канферэнцыі. Тым больш, што прызнанне БССР было зроблена міністрамі БНР ужо пасля іх адстаўкі. Таму сімвалічная ўлада Беларускай Народнай Рэспублікі захавалася. Рада БНР дагэ- туль існуе ў ЗША, а яе прэзідэнтам з’яўляецца Ілонка Сурвіла. I яна пакуль не збіраецца перадаваць свае сімвалічныя паўнамоцтвы ніко- му. Што тычыцца 20-х гадоў, то незалежнікамі заставаліся яшчэ лідэ- ры эсэраў Тамаш Грыб, Палута Бадунова, Язэп Мамонька, старшыня Рады БНР Васіль Захарка, які стаў пераемнікам Пятра Крачэўскага пасля яго смерці ў 1928 г. Раскол Беларускага клуба. У 1924 г. Масква памяняла такты- ку ў дачыненні да Польшчы. Замест безвыніковых партызанскіх акцы- яў стаўка рабілася на падрыхтоўку ўсеагульнай рэвалюцыі. Выкарыс- тоўваліся ўсе легальныя сродкі. Праз КПЗБ савецкае кіраўніцтва пай- шло на збліжэнне з левым крылом Беларускага пасольскага клуба ў польскім парламенце. У выніку перамоваў з камуністамі 24 чэрвеня 1925 г. левыя паслы абвясцілі пра выхад з Беларускага клуба і стварэн- не новай фракцыі - Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ) на чале з сацыял-дэмакратам Браніславам Тарашкевічам. У Бела- рускім пасольскім клубе засталіся тры чалавекі. Адзін - Адам Стан- кевіч - засяродзіўся на рэарганізацыі партыі беларускіх хадэкаў, якія спавядалі ідэю адзінай і незалежнай беларускай дзяржавы, а да яе ўтварэння змагаліся за роўныя правы беларусаў і палякаў. Яшчэ двое - паслы правай арыентацыі Фабіян Ярэміч і Васіль Рагуля - стварылі партыю Беларускі сялянскі саюз, якая заставалася адданай ідэалам Беларускага пасольскага клуба і арыентавалася на Літву. Ідэя ўзброенага яднання з БССР. Першым пунктам праграмы БСРГ, якую напісаў Браніслаў Тарашкевіч, было патрабаванне аб’яд- нання ўсіх беларускіх земляў у адзіную незалежную рэспубліку пад уладай сялянаў і рабочых. Фактычна гэта азначала далучэнне Заход- няй Беларусі да БССР. Зразумела, што мірным шляхам адбыцца яно немагло. Лідэры БСРГ (Браніслаў Тарашкевіч, Сымон Рак-Міхайлоў- скі і інш.) пагаджаліся з прэтэнзіямі Масквы на валоданне ўсімі бела- рускімі тэрыторыямі, але пры ўмове, што Беларусь здабудзе ў складзе СССР сапраўдную дзяржаўнасць. БСРГ стала па сутнасці легальнай часткай КПЗБ. Браніслаў Тарашкевіч быў яе членам. У 1927 г. урад БССР выдаткаваў для КПЗБ каля паўмільёна рублёў. Яны перада- валіся заходнебеларускім камуністам праз прадстаўніка СССР у Вар- шаве Аляксандра Ульянава, які быў сынам вядомага мінскага доктара.
Заходняя Беларусь 269 Атрыманыя ад беларускага савецкага ўрада грошы размяркоўваў дырэктар Беларускага кааператыўнага банка ў Вільні Радаслаў Ас- троўскі. Пад уплыў камуністаў падпала і створанае ў 1921 г. Таварыс- тва беларускай школы, якое з 1926 г. атрымала права дзейнічаць не толькі на Віленшчыне, але і ва ўсёй Заходняй Беларусі. 3 1925 г. Таварыства праводзіла збор подпісаў за адкрыццё беларускіх школаў. Пік камунізацыі і антыпольскасці. У маі 1926 г. Юзаф Пілсудскі ўзначаліў дзяржаўны пераварот, стаў дыктатарам і абвясціў праграму санацыі (аздараўлення) Полыпчы. Ва ўрадавых колах (Та- дэвуш Галувка, Лявон Васілеўскі) загаварылі пра федэралізацыю дзяржавы. Мясцовая адміністрацыя ў Беларусі была ў разгубленасці і чакала зменаў. Выкарыстаўшы гэта, беларускія пракамуністычныя сілы пайшлі ў наступ. Пад уплывам агітацыі ТБШ, БСРГ, КПЗБ ся- ляне падалі ў дзяржаўныя ўстановы Полыпчы болып за 30 тыс. дэкла- рацыяў аб адкрыцці ў 1927/28 навучальным годзе 1229 дзяржаўных школаў на беларускай мове (польскія ўлады адкрылі толькі 50, з якіх 32 былі двухмоўныя). Да канца 1926 г. БСРГ разраслася да памеру стотысячнай арганізацыі, а можа, і болыпага. Беларускі рух узняўся на недасяжную раней вышыню. Да яго далучаліся нават яўрэі і па- лякі - усе незадаволеныя існуючымі парадкамі. Гэтыя факты сведчы- лі пра кансалідацыю беларускага народа вакол ідэі вызвалення з-пад Польшчы і стварэння адзінай незалежнай Беларусі з дапамогай ка- муністычнай Расіі. Нацыянальныя ідэалы лучыліся з сацыяльнымі (пераважна камуністычнымі). I ГІолынча была не адзінай краінай, дзе тады назіраўся рост папулярнасці камуністаў пад уплывам СССР. Такія ж працэсы адбываліся ў Італіі, Францыі, Германіі. Рэпрэсіі супраць БСРГ. У кастрычніку 1926 г. Юзаф Пілсудскі прыязджаў у Нясвіж і атрымаў нямала сведчанняў, што камуністы апаноўваюць Заходнюю Беларусь. Гэта, відаць, прыспешыла рашэн- не дыктатара канчаткова пахаваць уваскрэслыя планы федэралістаў і заняцца вынішчэннем камуністычных арганізацыяў. Супраць гра- мадаўцаўдзейнічалі баевікіППС. Іхпадтрымлівалі мясцовыя памеш- чыкі. У Старой Бярозе паліцэйскія з кулямётамі разагналі ў студзені 1927 г. дазволены ўладамі з’езд БСРГ. Каля 100 дэлегатаў атрымалі пабоі і раненні. Кіраўнікі Грамады і беларускія паслы сейма былі арыштаваныя. А сам сейм ухваліў гэтыя арышты і забараніў БСРГ. Тым самым парушалася канстытуцыя 1921 г. і прынцыпы парламен- тарнага ладу польскай дзяржавы. Рыхтаваўся судовы працэс над дзея- чамі Грамады. Ен меў за мэту расправіцца не толькі з беларускімі
270 Перыяд 1921—1939 камуністамі, але з усімі прадстаўнікамі беларускага нацыянальна- вызваленчага руху, выставіўшы іх агентамі Камінтэрна і Масквы. Менавіта з-за гэтага арыштавалі Антона Луцкевіча, які да камуніс- таў меў толькі тое дачыненне, што супрацоўнічаў у іх газэтах па дамо- ве. Беларускага лідэра давялося апраўдаць. Польскім уладам не ўдалося аб’явіць усе беларускія арганізацыі і ўстановы бальшавіцкімі. Затое атаясамліванне кожнага беларуса з камуністам у польскім гра- мадстве засталося надоўга. Водгукі сталінскіх рэпрэсіяў. Якраз у той час Масква змяніла сваё стаўленне да беларускіх нацыянал-дэмакратаў, якія аб’яўляліся ў БССР ворагамі народа. Таму не выключана, што ў вынішчэнні лідэ- раў беларускага руху польскія і савецкія спецслужбы дзейнічалі ча- сам супольна. Цалкам верагодна, што агенты Камінтэрна забяспеч- валі польскі бок доказамі аб супрацоўніцтве грамадаўцаў з савецкімі палітычнымі цэнтрамі. У сувязі з гэтым лідэраў БСРГ не трымалі ў польскіх турмах. Каб не мець лішніх клопатаў, Юзаф Пілсудскі прад- бачліва адпраўляў іх у СССР, абменьваючы на польскіх палітычных вязняў і арыштаваных ксяндзоў у савецкай дзяржаве. А там з абмене- нымі беларускімі дзеячамі праз пэўны час распраўляўся НКУС. Такі лёс напаткаў Браніслава Тарашкевіча і шмат каго яшчэ. Усе яны аб- вінавачваліся ў шпіянажы на карысць Полынчы. Некаторыя саступкі. Адначасова польскі ўрад пайшоў на пэў- ныя саступкі. У 1926 г. існавала некалькі дзяржаўных праектаў пры- пынення асіміляцыі беларусаў і ператварэння іх у польскіх патрыё- таў шляхам пашырэння культурных правоў (Тадэвуш Галуўка, Ля- вон Васілеўскі, Казімеж Младзяноўскі). Апеляцыйны суд скараціў тэрміны зняволення для дзеячаў Грамады. У выніку муніцыпальных выбараў беларусы атрымалі каля 20% месцаў у гарадскіх і гмінных радах. 3 1927 г. беларуская мова ўводзілася ў польскіх гімназіях За- ходняй Беларусі і ў Віленскай праваслаўнай духоўнай семінарыі. На- ваградская і Віленская беларускія гімназіі атрымалі роўныя правы з дзяржаўнымі. Дазвалялася стварыць некалькі беларускамоўных і двухмоўных школаў. Было зроблена ўказанне, што для польскай ад- міністрацыі пажадана ведаць беларускую мову. Але пытанне пра куль- турную аўтаномію беларусаў, зразумела, не ставілася. Трагізм беларускага руху. Нацыянальны ўціск, а, з другога боку, прыгожы камуністычны міф пра шчаслівае яднанне з БССР узні- малі на барацьбу, гналі пад кулі і ў турмы тысячы сялянаў і дзесяткі беларускіх лідэраў. Кіраўніцтва Усесаюзнай кампартыі бальшавікоў
Заходняя Беларусь 271 Вучні Віленскай беларускай гімназіі. 1930-я гады. 3 архіва БелЭн. і органы НКУС бязлітасна і бессаромна эксплуатавалі святое імкненне беларускага народа да ўз’яднання, маючы на ўвазе зусім не беларускія інтарэсы, а прагнае жаданне пашырыць межы бальшавіцкай дзяржавы. I ўсё ж першапрычынай беларускага руху ў Заходняй Беларусі была нацыянальная палітыка польскіх уладаў, а не сімпа- тыі беларусаў да савецкага ладу жыцця. Пра гэта сведчыць той факт, што і пасля разгрому БСРГ нацыянальны рух не спыняўся. 25.4. Пошук новых мадэляў нацыянальнага жыцця. 1928—1939 Камуністычныя ідэалы трацяць прывабнасць. Спроба ство- ранага ў 1928 г. камуністамі Беларускага дэпутацкага сялянска-ра- бочага клуба “Змаганне” на чале з дэпутатам Ігнатам Дварчанінам прадоўжыць справу Грамады не мела поспеху. Прадстаўнікі новага клуба патрабавалі ад беларускіх арганізацыяў поўнага падпарадка- вання сабе і лаяльнасці да Масквы. Прамаскоўская арыентацыя ка- муністаў, апатыя беларускай грамадскасці і палітычны тэрор пры- мусілі беларускія сілы мяняць метады нацыянальна-вызваленчай ба- рацьбы. Прадстаўнікі некамуністычных плыняў з былых грамадаў- цаў бачылі выратаванне беларускай справы ў дзейнасці на ніве куль-
272 Перыяд 1921—1939 туры, асветы, эканомікі. Актывізаваўся рух, які па сваіх формах і мета- дах нагадваў рух польскіх пазітывістаў другой паловы XIX ст. У1926 г. Беларускі сялянскі саюз разам з беларускімі хрысціянскімі дэмакра- тамі заклалі Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры з мэтай пад- трымкі гаспадарчай дзейнасці сялянаў і пашырэння сярод іх асветы. Да 1930 г. ужо дзейнічала 60 яго аддзяленняў у розных паселішчах Віленскага і Наваградскага ваяводстваў. Адчыняліся бібліятэкі, каапе- ратывы, машынныя станцыі. Клерыкальны нацыяналізм. Камуністьгчныя і грамадаўскія арганізацыі былі для беларускіх сялянаў своеасаблівымі асяродкамі самазахавання і самасцвярджэння ва ўмовах чужой палітычна-пра- вавой сістэмы. Праваслаўная царква не стала надзейнай апорай бе- ларускай сялянскай апазіцыі. Праваслаўнае беларускае дэмакратыч- нае аб’яднанне, што дзейнічала ў 1927—1931 гг., спрабавала бараніць культурныя правы беларусаў, але галоўнымі ў яго праграме былі рэ- лігійныя патрабаванні. Ангажаванасці праваслаўнай царквы ў бела- рускі рух перашкаджалі яе апалітычнасць, рускі характар культуры, а таксама паланафільства пэўнай часткі кліру. У 1935 г. пры пад- трымцы польскіх ўладаў у Беластоку арганізавалася Таварыства пра- васлаўных палякаў імя Юзафа Пілсудскага. Пазней такія арганіза- цыі ўзніклі ў Гародні, Слоніме, Ваўкавыску і Наваградку. Абураныя вернікі, якіх прымушалі маліцца па-польску, пакідалі храмы. У такіх умовах ролю агульнанацыянальнага хрысціянскага лідэра пачало браць на сябе каталіцкае духавенства. 3 кастрычніка 1926 г. Хрысці- янская дэмакратычная злучнасць беларусаў стала палітычнай парты- яй усяго беларускага насельніцтва незалежна ад яго веравьгзнання і займела новую назву - Беларуская хрысціянская дэмакратыя. Яна доўжыла традыцьгю беларускіх хадэкаў у змаганні за аб’яднаную і незалежную Беларусь, а таксама за беларускую мову. Самымі вядо- мымі лідэрамі гэтага руху былі ксяндзы Адам Станкевіч і Вінцэнт Гадлеўскі, якія вельмі крытычна ставіліся да СССР. Беларускія “паланафілы”. У 1930 г. Антон Луцкевіч разам з Радаславам Астроўскім заснавалі ў Вільні Цэнтральны саюз культур- ньгх і гаспадарчых арганізацыяў (скарочана Цэнтрасаюз). У адрознен- не ад дзеячаў Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, Антон Луцкевіч бачыў мажлівасць рэалізацыі нацыянальньгх інтарэсаў бе- ларусаў праз супрацоўніцтва з польскім урадам. Цэнтрасаюз займаў- ся стварэннем бібліятэк, вясковых чытальняў, распаўсюджваннем сельскагаспадарчай і беларускай літаратуры пад назвай “Сялянская
Заходняя Беларусь 273 бібліятэка”, выдаваў газэту “Наперад”. Да Цэнтрасаюза быў прыцяг- нуты шэрагбеларускіх грамадскіх арганізацыяў. Увосень 1931 г. Луц- кевіч і Астроўскі стварылі Беларускі царкоўны камітэт, праз год - Та- варыства Беларускай асветы і пачалі выдаваць штогоднік “Родны край”. Праўрадавы беларускі цэнтр па сутнасці супрацьстаяў неза- лежніцкім памкненням віленскага Беларускага нацыянальнага ка- мітэта, у якім пераважалі дзеячы беларускай хрысціянскай дэмакра- тыі. Пілсудчыкі перахопліваюць эстафету ў сталіністаў. Сана- цыйны рэжым Юзафа Пілсудскага не палічыў патрэбным пайсці на супрацоўніцтва з беларускімі антыкамуністычнымі сіламі, рашуча адмовіўся ад палітыкі саступак 1926—1927 гадоў і стаў на шлях асімі- ляцыі беларусаў. Гэтаму спрыяла і прыпыненне палітыкі беларусіза- цыі ў БССР. Уплыў Мінска слабеў. Улагожванне беларусаў рабілася не такім актуальным. Беларуская культурна-асветная дзейнасць пачала абмяжоўвацца. У1928 г. была прыпыненая праца Радашкавіц- кай гімназіі, у 1930 г. - забароненая дзейнасць Беларускага выдавец- кага таварыства, у 1931 г. - зачыненая Клецкая гімназія, у 1934 г. - Наваградская. У гэты час Украінская ваенная арганізацыя вяла з польскімі ўладамі падпольную вайну. Курс на паўстанне ўзяла і КПЗБ. У другой палове 1931 г. - першай палове 1932 г. карныя экспедыцыі пасылаліся ўраён Кобрына (шэсць разоў), Наваградка (чатыры разы), Пінска, Ашмянаў, Свянцянаў (па адным разе). У Польшчу было вы- везена каля тысячы чалавек з Вільні, 49 - з Наваградка, 12 - з Кобры- на. Прадаўжальнікі справы Пілсудскага. У сярэдзіне 30-х гадоў Польская дзяржава ўступіла ў перыяд адноснай эканамічнай і сацы- яльнай стабільнасці. Улады выкарысталі гэта для яшчэ большага за- мацавання прававых падставаў унітарнасці дзяржаўнага ладу. У но- вай канстытуцыі 1935 г. правы ўсіх непалякаў зусім урэзваліся. Мес- ца памерлага 12 мая 1935 г. Юзафа Пілсудскага заняў Эдвард Рыдз- Сміглы. Прэзідэнтам рэспублікі стаў Ігнацій Масціцкі. Гэтыя пера- емнікі нябожчыка і пачалі новае наступленне на беларускі рух. У Картуз-Бярозе з 1934 г. па 1939 г. дзейнічаў самы жорсткі на тэры- торыі Заходняй Беларусі канцлагер. Праз яго прайшлі амаль 10 тыс. чалавек - беларусаў, украінцаў, палякаў - барацьбітоў за нацыяналь- ную незалежнасць і дэмакратыю. Зачыніліся Таварыства беларускай школы (1936), Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры і Саюз бела- рускіх настаўнікаў (1937), Беларускі гаспадарчы саюз (1938). Яшчэ ў
274 Перыяд 1921—1939 1928 годзе віленскі біскуп забараніў беларусам-каталікам і найперш ксяндзам уступаць у Беларускую хрысціянскую дэмакратыю, чытаць яе газэту “Беларуская крыніца”. У 1937 годзе яе зачынілі ўвогуле. У 1938 годзе быў ліквідаваны Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні. Засталісятолькі Беларускае навуковае таварыства і Беларускі музей імя Івана Луцкевіча. У 1938/39 навучальным годзе ў Заходняй Беларусі не працавала ніводная беларуская школа. Тады ж закрыўся адзіны беларускі кляштар у Друі. У міжваенны перыяд было разбура- на каля 150 праваслаўных цэркваў, а колькасць касцёлаў узрасла з 157 у 1917 годзе да 416 у 1938 годзе. Назва “Беларусь” не выкарыс- тоўвалася - а толькі “ўсходнія крэсы”. Людзі баяліся прызнавапда ў прыналежнасці да беларускага народа і называлі сябе “тутэйшымі”. Страх і непрыязь да ўсяго польскага глыбока ўкараніліся ў свядомасці беларусаў. У той жа час па-ранейшаму выходзілі часопісы “Беларускі летапіс”, “Калосьсе”, “Хрысьціянская думка”, “Студэнцкая думка”, “Шлях моладзі”. Беларускае навуковае таварыства мела свой “Гадавік” (“Запісы”). Гэтыя выданні былі адкрытыя і для нацыяналістаў, і для камуністаў, але іхчытала пераважна інтэлігенцыя. Беларускія дзеячы страчвалі магчымасць нацыянальна-культурнага ўплыву на вяскоў- цаў. Няздзейсненае паразуменне. Пад пагрозай нарастання нацыз- му камуністы падтрымалі ідэю стварэння ў Заходняй Беларусі Народ- нага фронту (у 1934 г. такі фронт выратаваў Францыю ад нацысцкага перавароту). Але ў іх амаль не было шанцаў узначаліць агульнадэ- макратычныя сілы. Каб займець да сябе давер заходнебеларусаў, ка- муністам трэба было асудзіць рэпрэсіі ў БССР, заняць добразычлівую пазіцыю ў дачыненні да Польскай дзяржавы, якой пагражала на- цысцкая Германія, і адмовіцца ад ідэі аб’яднання са сталінскай Бела- руссю. Аднак КПЗБ не магла зрабіць гэтага ўжо таму, што знаходзілася пад няспынным наглядам органаў НКУС. У 1936 г. каталіцкая Беларуская хрысціянская дэмакратыя аб’ядналася з праваслаўным Беларускім сялянскім саюзам і Беларускім дэмакратычным аб’яднан- нем і прыняла болей шырокую агульнабеларускую праграму. Новая палітычная арганізацыя ўзяла назву Беларускае народнае аб’яднан- не - БНА (Янка Пазняк, Станіслаў Грынкевіч). БНА супрацоўнічала і з камуністамі ў асветніцкіх і гаспадарчых установах. Гэта прымусіла кс. Вінцэнта Гадлеўскага адмежавацца ад яе дзейнасці. Паразумен- ня левых і правых не адбылося нават перад пагрозай германскага нацызму. Болып за тое, расчараванне Мінскам і Варшавай падштур-
Заходняя Беларусь 275 хнула асобных беларускіх дзеячаў у абдымкі нацызму. У 1935 г. па ініцыятыве Фабіяна Акінчыца была створаная Беларуская нацыянал- сацыялістычная партыя. Арыентацыя партыі на нацысцкую ідэало- гію не знаходзіла падтрымкі і ўспрымалася як кур'ёз, але яна сведчы- ла, што сярод беларускіх лідэраў узнік разлік на падтрымку беларус- кага пытання гітлераўскай Германіяй. Разгон КПЗБ. У 1937 г. пачаўся чарговы эканамічны крызіс. Уз- растала агрэсіўнасць нацысцкай Германіі. Нават адзін з лідэраў КПЗБ, Станіслаў Мертэнс, лічыў, што ў выпадку агрэсіі Германіі камуністы павінны абараняць Польшчу. Лозунг абароны незалежнай Полыпчы, якая паважала б нацыянальныя і сацыяльныя правы беларускага народа, мог з’яднаць беларускія палітычныя сілы. Але такое не зда- рылася. 16 жніўня 1938 года КПЗБ разам з кампартыямі Польшчы і Украіны былі пад націскам Іосіфа Сталіна распушчаныя рашэннем Прэзідыума выканкама Камінтэрна. Уся партыйная арганізацыя бе- ларусаў абвяшчалася саюзніцай польскага імперыялізму. А польскае кіраўніцтва, са свайго боку, лічыла гэтую партыю саюзніцай маскоўс- кіх імперыялістаў. Лідэраў партыі выклікалі ў СССР і там расстрэль- валі. Становішча некамуністычных сілаў. Ліквідацыя арганізава нага камуністьгчнага руху ў Полыпчы не прывяла, аднак, да ўзмацнен- ня антыкамуністычнай плыні ў беларускай нацыянальна-вызвален- чай барацьбе. Усякі беларускі рух па-ранейшаму разглядаўся ў Поль- шчы як пракамуністычны. Выразная антыбеларуская палітыка польс- кага ўрада прывяла да аслаблення найбуйнейшых легальных бе ларус- кіх партыяў - Беларускага народнага аб’яднання на чале ксяндзом Адамам Станкевічам і Беларускага сялянскага саюза пад кіраўніцт- вам Фабіяна Ярэміча. Хрысціянскія дэмакраты даволі актыўна нама- галіся зрабіць сваю партыю галоўнай беларускай палітычнай сілай у Полыпчы: яны пашыралі дзейнасць сярод праваслаўнага насельніц- тва, шчыльна кантактавалі з партыяй Фабіяна Ярэміча. Але яны ўжо не здолелі згуртаваць збянтэжаных беларусаў, якіх рэпрэсавалі і поль- скія, і расійскія ўлады. Польская дэфензіва праводзіла арышты бела- рускіх дзеячаў нават у жніўні 1939 г., за некалькі дзён да нападу нацысцкай Германіі. Нацыянальна-вызваленчая барацьба ў Заходняй Беларусі вялася пераважна ў межах сацыялістычнай ідэалогіі. I лёс падараваў заходнім беларусам магчымасць крыху пазней пераканац- ца ў яе “прывабнасці” на ўласным досведзе.
276 Перыяд 1921—1939 25.5. Эканамічнае становішча беларускага народа Узровень прамысловасці. Заходняя Беларусь заставалася аграр- ным краем. Палітычная нестабільнасць перашкаджала прытоку сюды прамысловых капіталаў. Развіваліся пераважна толькі харчовая і дрэваапрацоўчая вытворчасць. Прадпрыемствы былі невялікія. Рабочыя Заходняй Беларусі атрымлівалі ў паўтара-два разы меней, чым у цэнтральных раёнах Польшчы. Па-драпежніцку знішчаліся лясныя багацці краю. У красавіку 1924 г. у Варшаве быў падпісаны дагавор з англійскім кансорцыумам на распрацоўку лясоў у раёнах Белавежскай пушчы, Гародні і Слоніма тэрмінам на дзесяць гадоў за тры млн. фунтаў стэрлінгаў. Па Нёмане лесаматэрыялы сплаўляліся за мяжу. За 1921—1936 гг. плошча лясоў у заходнебеларускіх ваявод- ствах зменшылася больш як на 400 тыс. гектараў. Праблемы вёскі. Больш за 90% беларускага насельніцтва жыло з працы ў сельскай гаспадарцы. Польскі ўрад быў няздольны выра- шыць здаўна напружаныя стасункі беларускіх сялянаў і землеўласні- каў. Асобам, якія лічылі сябе беларускімі абшарнікамі, належала толькі каля 4% памешчыцкіх земляў. Па законе 1920 г. землі бежан- цаў абвяшчаліся дзяржаўнымі і перадаваліся асаднікам. А ў 1919— 1924 гг. на радзіму з Расіі вярнулася каля мільёна ўцекачоў. На род- ных месцах яны часта знаходзілі чужых людзей, а таму лёгка далуча- ліся да антыпольскай партызанкі. У ліпені 1925 г. польскі сейм пры- няў закон аб зямельнай рэформе. Улады ўзяліся за парцэляцыю (па- дзел на дробныя палеткі) часткі памешчыцкай і дзяржаўнай зямлі, каб пусціць яе ў продаж. Праводзілася камасацыя (хутарызацыя) сельскіх гаспадарак. Рэформа спрыяла станаўленню беларускіх фер- мераў, але не змяншала колькасці малазямельных і беззямельных. Бяднейшыя вяскоўцы, якія вялі амаль натуральнае гаспадаранне, не мелі сродкаў для перасялення на хутары і выступалі супраць хутары- зацыі. Польскія суды былі заваленыя сялянскімі скаргамі ў сувязі з ліквідацыяй сервітутаў (1923—1926 гг.). Рэформы амаль не закранулі памешчыцкае землеўладанне. Сяляне плацілі большыя, у параўнанні з абшарнікамі, пазямельныя падаткі. Паводле прэзідэнцкага ўказа 1938 г. “Пра стаўленне дзяржавы да Польскай аўтакефальнай пра- васлаўнай царквы”, праваслаўныя сяляне мелі абмежаванні ў праве на набыццё зямлі. Рынак працы. Нізкая кваліфікацыя перашкаджала беларусам уладкоўвацца на прамысловыя прадпрыемствы. Праца на прадпры-
Заходняя Беларусь 277 емствах, што дзейнічалі ў маёнтках, аплачвалася прадуктамі харча- вання. Дробныя беларускія прамыслоўцы і гандляры канцэнтравалі- ся ў пасёлках і мястэчках, дзе прыбыткі, у параўнанні з гарадамі, былі нізкія. Беларусы не дапускаліся да службы ў дзяржаўных установах, на транспарце, сувязі - ім не давяралі, баючыся дыверсіяў або сабатажу. I нешматлікая беларуская інтэлігенцыя (галоўным чынам настаўнікі і дробныя службоўцы з часоў царызму) часцей за ўсё пера- ходзіла ў разрад наёмных рабочых, а гэта рабіла яе праціўнікам існу- ючых у Польшчы парадкаў. На пачатку 30-х гадоў толькі трэць ся- лянскіх гаспадарак кармілася са сваёй зямлі. Паратункам для іншых былі лесараспрацоўкі, батрацтва, эміграцыя. 3 1925 па 1938 г. з за- ходнебеларускіх ваяводстваў у іншыя краіны эмігравалі больш за 78 тыс. чалавек. Некаторыя параўнанні. Эканамічны спад 1924—1925 гг. і асаб- ліва эканамічны крызіс 1929—1933 гг. істотна пагоршылі становішча жыхароў Заходняй Беларусі. Беспрацоўе было хранічнай з’явай. У 1928 і 1934 гг. вёска галадавала. Сяляне хадзілі ў лапцях і саматка- най ільняной вопратцы. Нямецкі сахарын, што паступаў праз літоў- скую мяжу, лічыўся вялікім ласункам. Беларускае насельніцтва цяр- пела эканамічную дыскрымінацыю. Узровень механізацыі і, адпавед- на, ўраджаі ў Беларусі былі ніжэйшыя, чым у Полыпчы. Не выпадко- ва беларускія паслы ў сейме лічылі становішча свайго краю калані- яльным. Тым не менш, заходнія беларусы былі пазбаўленыя тых не- верагодных эканамічных і сацыяльных эксперыментаў, якія з іх су- айчыннікамі на ўсходзе праводзілі бальшавікі. У перадваенныя гады эканамічнага ўздыму (1937—1938) Віленскае, Наваградскае і Палес- кае ваяводствы дасягнулі па ўраджайнасці збожжа і бульбы паказчы- каў Францыі. Сяляне Палескага ваяводства адкормлівалі на забало- чаных сенажацях па 12-20 і болей галоў буйной рагатай жывёлы на сям’ю, прадавалі мяса, а за атрыманыя грошы набывалі збожжа, яко- га ў тых месцах не хапала. ...Трапіўшы за сталінскія краты, вядомы філолаг, літаратар іпалі- тычны дзеяч Язэп Лёсік яшчэ ў 1930 г. палічыў неабходным паве- даміць сваім катам, што без незалежнай Польскай дзяржавы не было б і БССР.
278 Перыяд 1921—1939 26. БАЛЫІІАВІЦКІ ГЕНАЦЫД 30-Х ГАДОЎ Балынавіцкае кіраўніцтва займалася татальным вынішчэннем сваіх падданых, а потым рэабілітавала іх. Няўжо пакараныя напраў- ду былі ні ў чым не вінаватыя? Няўжо яны падтрымлівалі дзяржаву, якая вынішчала свой народ, пагаджаліся з яе палітыкай і пакорліва клалі галовы на плаху? 26.1. Узмацненне жорсткасці сталінскага рэжыму Суд над лістападаўцамі. У БССР усіх беларускіх нацыяналь- ных дзеячаў загадзя, яшчэ ў 1924 г., узялі на ўлік. А ў сакавіку 1926 г. у Мінску прайшоў судовы працэс над антысавецкай арганізацыяй Юрыя Лістапада. Былы ўдзельнік Слуцкага паўстання і сябар Якуба Коласа разам з іншымі настаўнікамі Случчыны расклейваў антыса- вецкія лістоўкі, пашыраў нелегальную літаратуру, заклікаў сялянаў змагацца супраць балыпавікоў, якія распальвалі класавую варожасць сярод беларусаў. Тады ўлады яшчэ не адважваліся расстрэльваць і далі кіраўніку антысавецкага падполля ўсяго пяць гадоў турмы. Пя- цёра яго паплечнікаў атрымалі ад трох да пяці гадоў турмы. Пераход да рэпрэсіяў. 3 канца 20-х гадоў маскоўскае кіраўніц- тва, набраўшыся моцы, узяло курс на поўнае падпарадкаванне нацыя- нальных ускраінаў цэнтру, бо адчула небяспеку страціць уладу. Пас- ля разрыву ў 1927 г. дыпламатычных адносінаў з Англіяй Масква асце- рагалася, што тая падтрымае Польшчу ў яе прэтэнзіях на Усходнюю Беларусь і Усходнюю Украіну. Улетку 1929 г. Мінск па загадзе Іосіфа Сталіна наведаў маскоўскі рэвізор старшыня ЦКК КП(б) Украіны Уладзімір Затонскі. Яму не спадабалася, што ў падручніках, напісаных гісторыкам Усеваладам Ігнатоўскім і географам Аркадзем Смолічам, ніякага марксізму не было, што Зміцер Жылуновіч абараняў нацыя- нальную культуру, Аляксандр Чарвякоў вылучыў на ўзнагароджанне ордэнам ПрацоўнагаЧырвонага Сцяга артыста Фларыяна Ждановіча і прафесара Браніслава Эпімах-Шыпілу як піянераў беларускай справы, што беларусы вельмі паважалі Янку Купалу - пра яго ў школах усе ведалі, а пра Уладзіміра Леніна - не. Пасля візіту сталін- скага кантралёра палітыка беларусізацыі практычна згарнулася. Першачарговы ўдар скіроўваўся супраць носьбітаў беларускай неза- лежніцкай ідэі. Спачатку пайшло ганьбаванне так званых нацыяналь-
Бальшавіцкі генацыд 279 ных дэмакратаў (наццэмаў). Яно павінна было закончыцца, па заду- ме цэнтра, выкрыццём (а ў сапраўднасці - фабрыкацыяй) падполь- ных нацыяналістычных, антысавецкіх арганізацыяў і судам над іх чальцамі як над ворагамі народа. Пад практычную задуму падводзі- лася і тэарэтычнае абгрунтаванне. Тэрмін “нацыянал-дэмакратызм”, напрыклад, меў раней станоўчы змест і азначаў барацьбу за нацыя- нальнае і сацыяльнае вызваленне народаў. Але з другой паловы 20-х гадоў нацыянал-дэмакратызм ужо атаясамліваўся з нацыянал-шаві- нізмам і нават нацыянал-фашызмам. Неўзабаве ён ператварыўся ў прыкмету выключна беларускага нацыяналістычнага ўхілу. Нацдэ- мы абвінавачваліся ў імкненні адарваць БССР ад СССР і далучыць да Полыггчы. Іх сацыяльнай асновай абвяшчалася заможнае сялян- ства. У сувязі з гэтым увесь беларускі нацыянальна-вызваленчы рух ад Каліноўскага да беларускіх секцыяў РКП(б) залічаўся да рэакцый- най плыні. Рэпрэсіі 1930—1931 гг. На кіраўнічыя пасады ў БССР Масква пачала прызначаць адданых ёй людзей: у студзені 1930 г. эстонец Канстанцін Гей заняў пасаду першага сакратара КП(б)Б, а Пётр Ра- папорт узначаліў галоўны карны орган - рэспубліканскі Аддзел дзяр- жаўнага палітычнага ўпраўлення (АДПУ), які меў права выносіць прыгаворы без суда. Спачатку ў дзяржаўнай здрадзе быў абвінавача- ны старшыня ЦВК БССР Аляксандр Чарвякоў, але яму ўдалося ад- стаяць сябе. Потым прыйшла чарга прэзідэнта Акадэміі навук БССР Усевалада Ігнатоўскага і першага старшыні савета народных каміса- раў Беларусі Зміцера Жылуновіча. Іх знялі з працы і выключылі з партыі (4 лютага 1931 г. Ігнатоўскі застрэліўся). Апагеем барацьбы з нацыянал-дэмакратызмам стаў надуманы судовы працэс над членамі ўяўнай контррэвалюцыйнай арганізацыі “Саюз вызвалення Беларусі” (СВБ). У 1931 г. за належнасць да яе пастановай калегіі АДПУ было асуджана 90 работнікаў навукі, мастацтва, савецка-партыйнага апа- рата. 80 з іх прыгаварылі да высылкі з Беларусі тэрмінам на пяць год, а дзесяць чалавек - да дзесяцігадовага тэрміну ў канцлагерах. Сярод пакараных былі наркам асветы Антон Баліцкі, наркам земляробства Зміцер Прышчэпаў, намеснікдырэктара Дзяржвыдавецтва Пётр Ілью- чонак, віцэ-прэзідэнт Беларускай Акадэміі навук Сцяпан Некрашэвіч, акадэмікі Вацлаў Ластоўскі, Язэп Лёсік, Аркадзь Смоліч, Гаўрыла Гарэцкі, яго брат Максім Гарэцкі, гісторык Аляксандр Цвікевіч. Па- цярпелі Адам Бабарэка, Уладзімір Дубоўка, Язэп Пушча, сябры літа- ратурнага аб’яднання “Узвышша”, да якога не належаў ніводзін ка-
280 Перыяд 1921—1939 муніст. Маладыя паэты не прызналіся ні ў чым. Некаторыя інтэліген- ты адказалі на арышты сваіх калег звальненнямі з працы. Сталініс- ты яшчэ сумняваліся ў сваёй сіле, баяліся супраціўлення. Самагуб- ства Усевалада Ігнатоўскага і спроба самагубства Янкі Купалы (20 ліс- тапада 1930), якога прымушалі выступіць галоўным сведкам абвіна- вачвання, не дазволілі карнікам арганізаваць паказальны працэс і пашырыць рэпрэсіі. Але ў 1937 г. амаль усе, хто па ім праходзіў, былі асуджаныя паўторна - да вышэйшай меры пакарання, расстрэлу. Ад- начасова пачаліся рэпрэсіі супраць яўрэйскай і польскай інтэліген- цыі, іудзейскага і каталіцкага духавенства. У 1930 г. была ліквідава- ная сетка яўрэйскіх нелегальных рэлігійных вучэльняў. У 1929- 1930 гг. за межы БССР выслалі болып за 1500 польскіх сем’яў. Рэпрэсіі супраць палякаўчаргаваліся з саступкамі. У 1932 г. Койданаўскі раён у палітычных мэтах абвясцілі польскім, а праз некалькі месяцаў пе- райменавалі ў Дзяржынскі - у гонар Фелікса Дзяржынскага. Адчы- няліся польскія школы, арганізоўваліся нацыянальныя сельсаветы. Сярод беларусаў прымусова насаджалася польская мова. Потым зноў пачыналіся балыпавіцкія чысткі - і гэты раён выглядаў, як пасля эпі- дэміі. На апусцелых землях не было каму працаваць. Рэпрэсіямі на пачатку 30-х быў ахоплены ўвесь Савецкі Саюз. Так, украінская інтэ- лігенцыя абвінавачвалася ў стварэнні антысавецкай “Спілкі вызва- лення Украіны”. Другая хваля. Першая рэпрэсіўная хваля 1930—1931 гг. змяні- лася другой у 1933—1934 гг. Яе арганізатарам выступаў ужо новы першы сакратар ЦК КП(б)Б інгуш Мікалай Гікала (1932—1937). Гэты раз разглядалася справа таксама ўяўнага “Беларускага нацыяналь- нага цэнтра”. Былі сфабрыкаваныя палітычныя судовыя справы на вядомых дзеячаў заходнебеларускага нацыянальна-вызваленчага руху (Сымон Рак-Міхайлоўскі, Ігнат Дварчанін, інш.), якіх абвінавач- валі як польскіх шпіёнаў. Вялася барацьба з “засмечваннем” наццэ- мамі дзяржаўных установаў. Галоўную небяспеку для сябе кампар- тыя бачыла ў мясцовым нацыяналізме. А пра вялікадзяржаўны шавінізм гаварыць перасталі. Мясцовыя гараджане баяліся вымавіць беларускае слова, каб не быць абвінавачанымі ў нацыяналізме. Рэпрэ- сіўны аппарат няспынна ўдасканальваўся. 3 канца 1934 г. карным органам дазвалялася прымаць самыя жорсткія меры: катаваць, асу- джаць на смерць дванаццацігадовых. Абезгалоўліванне нацыі. Тонкі слой адукаванай, незалежнай і нацыянальна свядомай інтэлігенцыі, якая фармавалася яшчэ да ка-
Бальшавіцкі генацыд 281 муністычнай улады і несла пагрозу для дыктатарскага рэжыму, быў вынішчаны або высланы. Пэўны час нацыянальныя дзеячы, адарва- ныя ад радзімы, захоўвалі беларускія культурныя асяродкі за межамі БССР. У Маскве з 1926 г. працаваў Беларускі цэнтральны рабочы клуб, а ў Ленінградзе - Беларускі дом асветы. Але і гэтыя ўстановы ў 1935— 1936 гг. спынілі сваё існаванне. Сталіністы. Адной з найважнейшых функцыяў карнага апарату стаў падбор кадраў. Беларускія камуністы-патрыёты для маскоўскіх кіраўнікоў ужо не падыходзілі. Яны вынішчаліся, а на іх месца пры- сылаліся паслухмяныя Маскве людзі з усіх куткоў СССР, якіх мала турбавалі інтарэсы беларусаў. Мясцовая адміністрацыя фармавалася з чужынцаў і дэнацыяналізаваных мясцовых люмпенаў. Малапісьмен- ныя людзі раптам узляталі з дапамогай маскоўскіх бальшавікоў на самыя высокія пасады. На пачатку 30-х гг. тры чвэрці кіраўнікоў БССР мелі толькі пачатковую чатырохкласную адукацыю. Натуральна, што ў пераважнай болыпасці такія мясцовыя пралетарскія кадры рабілі- ся адданымі рабамі сваіх гаспадароў і надзвьгчай жорсткімі катамі свайго народа. Яны ўсё жыццё былі ўдзячныя партыі, якая адкрыла ім дарогу да панавання. 26.2. Усталяванне эканамічнай залежнасці ,ад. цэнтна Індустрыялізацыя па-балыпавіцку. Таталітарная сістэма кіра- вання мусіла забяспечыць краіне скачок у эканамічным развіцці. 3 1925 г. камуністычнае кіраўніцтва СССР узяло курс на індустрыялі- зацьпо, а з канца 20-х гадоў праводзіла яе паскоранымі тэмпамі. Патра- баваліся велізарныя капіталаўкладанні. Дзяржава абкладвала сяля- наў невыноснымі прамымі і ўскоснымі падаткамі, заніжала цэны на сельскагаспадарчыя тавары і завышала на прамысловыя. У 1932 г. кароваўБССРкаштавалабОруб., азвычайныяботы-62руб. 3 1927 г. па ўсёй краіне пачала праводзіцца штогадовая падпіска насельніц- тва на ўнутраныя займы індустрыялізацыі - спачатку добраахвотна, а потым прымусова. Карныя органы займаліся зборам валюты шляхам экспарту за мяжу музейных скарбаў, канфіскацыі долараў ЗША, золата царскай чаканкі і іншых каштоўнасцяў. 3 дзяржаўных музеяў БССР у 1931 г. былі адпраўленыя ў ленінградскую экспартную кантору “Антыкварыят” усе творы заходнееўрапейскіх майстроў і ўсе самыя каштоўныя культавыя прадметы іудзейскай веры. Кіраваў рэквізіцыя-
282 Перыяд 1921—1939 мі прадстаўнік “Антыкварыяту” А. Брук. А калі і гэтыя захады не выратоўвалі, на “вялікіх сталінскіх будоўлях” пачала выкарыстоў- вацца дармовая праца вязняў. 3 1930 г. Дзяржплан СССР, АДПУ і Наркамат унутраных справаў (НКУС) даводзілі раённаму кіраўніцтву лічбы для абавязковага арышту “ворагаў народа і шкоднікаў”, якія потым як зняволеныя ўзводзілі Магнітку, Камсамольск-на-Амуры, Беламорскі канал. За першую пяцігодку (1928/29—1932/33) з БССР планавалася выселіць 300 тыс. вяскоўцаў. Зразумела, што добра- ахвотна такая колькасць людзей перамясціцца не магла. Эканамічны скачок ажыццяўляўся гвалтоўнымі метадамі, коштам ператварэння людзей у сапраўдных рабоў. Прамысловасць Беларусі. 90% насельніцтва БССР займалася ў 1926 г. сельскай гаспадаркай (па СССР - 80%). Прамтавараў не ха- пала. У канцы 20-х гадоў у гарадах БССР налічвалася каля 33 тыс. беспрацоўных. Беларуская вёска мела каля 600 тыс. лішніх рук. Інду- стрыялізацыя была патрэбная. Але яе распачынала прамаскоўская адміністрацыя, не ашчаджаючы ні прыродныя, ні людскія рэсурсаў, без уліку мясцовай спецыфікі і эканамічных інтарэсаў беларускага насельніцтва. У балыпавікоў былі іншыя планы. Падчас XIV з’езда ВКП(б) у 1925 г. Іосіф Сталін заявіў, што індустрыялізацыя Савецка- га Саюза патрэбная дзеля перамогі сацыялізму ва ўсім свеце. Сталіні- сты рыхтаваліся да сусветнай вайны і імкнуліся наладзіць масавую вытворчасць найноўшай зброі. Да пачатку 30-х гадоў Масква замаца- вала за сабой права на ўстанаўленне фактычна ўсіх асноўных плана- вых паказчыкаў для мясцовай прамысловасці. А за іх невыкананне кіраўнік мог страціць пасаду і нават жыццё. Аднак заданні першай пяцігодкі прамысловасць Беларусі ўсё ж не выканала. Праўда, яны былі нерэальныя. Індустрыя яшчэ не паспела зруйнаваць саматуж- на-рамесную вытворчасць. Яўрэйскія рамеснікі, як і сяляне, зганялі- ся ў кааператывы. Прыватнае прадпрымальніцтва забаранялася. У другой пяцігодцы (1933—1937) экстэнсіўныя метады вычарпалі сябе. Не хапала электраэнергіі. 3 дапамогай непісьменных, толькі што ада- рваных ад зямлі сялянаў можна было будаваць заводскія карпусы, але не наладжваць у іх вытворчасць. Нізкая кваліфікацыя рабочых стрымлівала асвойванне прамысловых магутнасцяў. Аварыі і прастоі новай тэхнікі былі звьгчайнай з’явай. Матэрыяльныя стымулы працы не існавалі. На прадпрыемствах паўсюль віселі заклікі, хадзілі наглядчыкі. Правалы ў прамысловасці спісваліся на “дыверсантаў імперыялізму” і “шкоднікаў”, якіх выкрывалі і судзілі. I ўсё ж
Бальшавіцкі генацыд 283 прамысловая вытворчасць пашыралася. Пад канец другой пяцігодкі прамысловасць БССР выпускала фанеру (29% саюзнай прадукцыі), пакост (30%), дрожджы (25%), запалкі (28%), спірт, металарэзныя станкі і розныя металавырабы, паперу, цэмент (Крычаў), ільновалак- но (Орша), трыкатажныя вырабы, абутак. Прамысловасць працавала яшчэ на людскія патрэбы, а не толькі на вайну. Блізкасць мяжы з Поль- скай дзяржавай стрымлівала будаўніцтва тут прадпрыемстваў ваен- нага значэння. Тэмпы індустрыялізацыі былі ніжэйшыя ў параўнанні з агульнасаюзнымі. Што азначаў эканамічны скачок для беларусаў. 3 дапамо- гай індустрыялізацыі Масква яшчэ больш падпарадкавала сабе бела- рускія землі. Яны эканамічна прывязваліся да расійскай бальшавіц- кай гаспадаркі. Індустрыялізацыя аплачвалася стратай эканамічнай самастойнасці. У 1931 г. разам з біржамі працы зніклі і беспрацоў- ныя. У прамысловую вытворчасць уцягваліся ўсё новыя і новыя людзі. Рабочыя з сем’ямі складалі ў 1939 г. 22% беларускага насельніцтва. Працы хапала ўсім, але заробкі былі мізэрныя, а іх выдача часта за- трымлівалася. Нізкія заробкі вымушалі жанчын ставаць за варштат побач з мужчынамі. Улады атрымлівалі патрэбныя працоўныя кад- ры на выпадак ваеннай мабілізацыі. Штурмаўшчына, сацыялістыч- нае спаборніцтва аслаблялі жыццёвыя сілы рабочых. Рост гарадскога насельніцтва абвастрыў жыллёвую праблему. Новых рабочых сялілі ў бараках, дзе ў адным пакоі часам туліліся дзве сям’і. У галодным 1932 г. гарады не забяспечваліся нават хлебам, які ішоў за мяжу у абмен на валюту для індустрыялізацыі. У Барысаве 8 красавіка пас- ля памяншэння хлебных нормаў натоўп галодных жанчын і дзяцей разрабаваў хлебную краму. Работнікі запалкавай фабрыкі “Бярэзіна” спынілі працу і патрабавалі ад адміністрацыі павелічэння выдачы хлеба. Хваляванні былі спыненыя абяцаннем узнавіць старыя нор- мы. Выступленне супраць уладаў дорага каштавала барысаўцам: 200 чалавек былі расстрэленыя, 1200 - сасланыя ў лагеры. У Віцеб- ску 26 мая адбылася дэманстрацыя галоднай чаргі, якая не дачака- лася прадуктаў. Тавараў не хапала. У 1928—1934 гг. дзейнічала кар- тачная сістэма, якая забяспечвала толькі мінімальны жыццёвы ўзровень. У другой палове 30-х гадоў жыццё ў гарадах паляпшаецца. Бальшавікам удаецца справіцца з масавымі эпідэміямі. А ад голаду выратоўвала сістэма самазабеспячэння, на якую пераводзіліся і гара- джане. Толькі ў 1934 г. каля 60 тыс. гарадскіх сем’яў БССР атрымалі індывідуальныя зямельныя надзелы. Але і ў 1938 г. у гарадах не
284 Перыяд 1921—1939 хапала мяса, малака, практычна адсутнічалі ў продажы сыр і масла. Для папаўнення дзяржаўнай казны рэзка павялічыўся выпуск папя- ровых грошай. Чырвонец перастаў канверсавацца. За 1928—1940 гг. індэкс рознічных цэнаў узрос у БССР у 6,3 раза. А пакупная здольнасць рубля знізілася за гэты час на 60%. Па меры набліжэння вайны расла інтэнсіфікацыя працы. На прамысловых прадпрыемствах уводзіўся казарменны парадак. Ужо ў 1938 г. пачалася трывога. Людзі забіралі грошы з ашчадных касаў, назапашвалі газу, соль, цукар, мыла, за- палкі. Індустрыялізацыя Беларусі праводзілася бальшавікамі не дзе- ля яе насельніцтва, а коштам яе насельніцтва. 26.3. Запрыгоньванне сялянау Пераходдапрымусовых збожжанарыхтовак. Узімку 1927/28 г. у СССР выбухнуў збожжанарыхтоўчы крызіс. Экспарт збожжа пры- пыніўся, грошы на індустрыялізацыю не паступалі. Цэны на збожжа не стымулявалі продажу лішкаў. Сялянам выгадней было гадаваць жывёлу і вырошчваць тэхнічныя культуры. Ізноў уводзілася харчраз- вёрстка. У 1927/28 гаспадарчым годзе збожжа ў беларускіх сялянаў забралі ў 3,5 раза болей, чым у папярэднім. У 1928/29 г. цяжкасці з нарыхтоўкамі паўтарыліся. I зноў былі скарыстаныя надзвычайныя меры. Пачалося “раскулачванне”, але высяляць так званых кулакоў даводзілася з дапамогай вайсковай сілы. Першая спроба суцэльнай калектывізацыі. Сталінскае кіраў- ніцтва вырашыла фарсіраваць калектывізацыю сялянскіх гаспадарак, абвешчаную яшчэ ў 1927 г. Гэта дазваляла пазбавіць сялянаў гаспа- дарчай самастойнасці і ператварыць іх у паслухмяных дзяржаве вы- канаўцаў. У адпаведнасці з загадам Масквы студзеньскі (1930) Пле- нум ЦК КП(б)Б прыняў абавязацельства завяршыць суцэльную ка- лектывізацыю да 1931 г. Аднак у лютым 1930 г. Бюро ЦК КП(б)Б у адказ на заклік Масквы вырашыла калектывізацыю істотна паско- рыць. У вёску накіраваліся тысячы ўпаўнаважаных, на гарадскіх прад- прыемствах ствараліся спецыяльныя брыгады дапамогі калектывіза- цыі. За тры месяцы, да 1 сакавіка 1930 г., бальшавікі Беларусі за- гналі ў калгасы больш за 430 тыс. гаспадароў. Працэнт калектывіза- ваных двароў узрос амаль у дзесяць разоў - да 58. Праводзілася су- цэльнае абагульванне маёмасці. Мясцовыя бальшавіцкія функцыя- неры арыштоўвалі сялянаў, якія не падпарадкоўваліся, рабавалі іх
Бальшавіцкі генацыд 285 маёмасць і высылалі з родных месцаў у Сібір і на Поўнач. Не было літасці і да ўчорашніх чырвонаармейцаў. Антыкалгасныя паўстанні. Сяляне адказвалі антысавецкімі ўзброенымі выступленнямі. Са студзеня да сярэдзіны красавіка 1930 г. такіх выступленняў адбылося ў БССР больш за 500. Паўстанцы грамілі калгасы і разбіралі сваё абагульненае дабро, забівалі камуністаў і іх памагатых, абаранялі ад гвалту так званых кулакоў. Міліцыя разганяла натоўпы сялянаў з дапамогай зброі. Сяляне рэзалі на мяса жывёлу, перамолвалі збожжа, каб нічога не дасталося калгасам. Да вясны 1930 г. пагалоўе коней, кароў і свіней скарацілася на чвэрць. У Гарадоцкім раёне Віцебскай акругі паўстанцы насілі белы сцяг з надпісам “Няхай жыве Пілсудскі!” 2 сакавіка 1930 г. Іосіф Сталін быў вымушан прыпыніць празмернае шчыраванне сваіх паплечнікаў па ўсёй краіне, каб пазбегнуць выбуху новай грамадзянскай вайны. У Беларусі асцерагаліся, што ў выпадку сялянскага паўстання яго пад- трымае Полыпча. У сакавіку 1930 г. сяляне Бешанковіцкага раёна Віцебскай акругі ў колькасці 500 чалавек накіраваліся да раённага цэнтра, каб паскардзіцца на невыкананне сталінскага загада аб скасаванні калгасаў, але былі сустрэтыя кулямі. Тым не менш, адчуў- шы паслабленне, калгаснікі Беларусі да жніўня 1930 г. амаль цал- кам вярнуліся да аднаасобнага жыцця. Большасць калгасаў развалі- лася. У Чэрвенскім і Мсціслаўскім раёнах увосень 1930 г. расклейва- ліся антысавецкія, антыкалгасныя лістоўкі. Улады імкнуліся пры- пыніць гэты працэс. I зноў гэта прыводзіла да адкрытых сутыкнен- няў. Другая хваля калектывізацыі. 3 1931 г. бальшавікі ўзнавілі ка- лектывізацыю і праводзілі яе яшчэ болей жорсткімі метадамі. Замож- ных сялянаў разам з сем’ямі вывозілі на Урал, у Сібір і Казахстан. Канфіскаваная маёмасць часцей за ўсё раскрадалася кіраўніцтвам калгасаў і раёнаў. Бяднейшыя праціўнікі калгаснага жыцця ізалява- ліся: пазбаўляліся надзелаў у калгасных вёсках і атрымоўвалі новыя па-за іх межамі. Калі зямлі не хапала, беднякоў перасялялі ў свое- асаблівыя канцлагеры. Тыя, хто супраціўляўся, без суду і следства па рашэнні “троек” (першы сакратар райкама партыі, старшыня выкан- кама раённага савета і начальнік ДПУ) адпраўляліся ў турмы ці рас- стрэльваліся. Такім чынам балыпавікам зноў удалося да пачатку 1932 г. загнаць у калгасы болып за палову вясковых гаспадароў. Коль- касць раскулачаных сялянскіх двароў у асобных раёнах даходзіла да 10-15%, а месцамі і да 20%, тады як заможныя сяляне сярод вяскоўцаў
286 Перыяд 1921—1939 Група старшыняў калгасаў Талачынскага раёна. 30-я гады. НМГКБ. БССР складалі перад калектывізацыяй усяго 1,5%. 3 800 тыс. ся- лянскіх гаспадарак савецкай Беларусі было “раскулачана” (разбура- на) прыкладна 95,5 тыс. Калгаснае жыццё. Людзі не маглі змірыцца з калгаснай безгас- падарлівасцю, ураўнілаўкай і зладзействам. Назначаныя раённым начальствам старшыні адчувалі сябе маленькімі князькамі: здзека- валіся з людзей - білі іх, штрафавалі, пагражалі арыштам, здымалі са сцен абразы, закрывалі цэрквы, не давалі коней на асабістыя па- трэбы. I калгаснікі аралі на сабе. Асабліва лютавалі рабочыя-двацца- ціпяцітысячнікі, прысланыя з Расіі наводзіць калгасныя парадкі. У 1931 г. мясцовыя ўлады былі нават вымушаныя 65 такіх памагатых аддаць пад суд за злоўжыванні. Калгасныя заробкі ў болыпасці вы- падкаў не пракормлівалі сялянаў, колькі б працадзён яны ні мелі. Таму ўжо з 1930 г. пачала ўводзіцца практыка дапамогі вёсцы ад га- раджанаў, якіх прысылалі ў калгасы на ўборку ўраджаю. Правал калектывізацыі. Прымусовая калектывізацыя перавяр- нулася ў сельскагаспадарчы крызіс. У 1932 г. ураджайнасць асноў- ных культураў знізілася на 6-23 працэнты, рэзка скарацілася пага- лоўе жывёлы. Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі з 1926 па 1932 г. зменшылася больш як на чвэрць. Беларускія сяляне харчава-
Бальшавіцкі генацыд 287 ліся горш, чым у гады НЭПа. Дзяржаўныя цэны на збожжа і іншыя прадукты не кампенсавалі выдаткаў на іх вытворчасць. Яны былі ў 10-12 разоў ніжэйшыя за рыначныя. На пачатку 1932 г. голад ахапіў Ельскі, Нараўлянскі, Тураўскі, Гомельскі і некаторыя іншыя раёны поўдня Беларусі. Сотні беларускіх вяскоўцаў паміралі галоднай смер- цю, а збожжа тым часам вывозілі на экспарт. 3 Тураўскага раёна кал- гаснікі пісалі: “Калі не дапаможаце, вымушаны паядаць сваіх дзя- цей”. У выніку калектывізацыі, раскулачвання і рэпрэсіяў пашырыў- ся жабрацкі промысел. Нягледзячы на відавочны правал палітыкі ка- лектывізацыі, яна ўпарта праводзілася бальшавіцкім кіраўніцтвам самымі жорсткімі метадамі. Дзяржава - супраць сялянаў. Людзі ўцякалі з калгасаў, як з турмы. Былыя калгаснікі вярталіся да аднаасобнага жыцця, хоць мясцовыя ўлады літаральна душылі іх невыноснымі падаткамі, за нявыплату якіх пагражала канфіскацыя маёмасці. Былі выпадкі, калі бальшавікі ў бядняцкіх хатах вольных хлебаробаў здымалі з гаспада- роў нават фартухі, кашулі і штаны. Але і гэта не ламала такіх сяля- наў. Калгаснікі часам ратаваліся тым, што расцягвалі калгаснае даб- ро. Якраз тады, у 1932 г., быў прыняты сумна вядомы закон аб пяці каласках, які дазваляў расстрэльваць ці кідаць галодных сялянаў на 10 год у турму, калі яны падбіралі нават тое, што засталося на калгас- ным полі пасля ўборкі. У адпаведнасці з гэтым законам у Беларусі ў 1933—1934 гг. было асуджана больш за 10 тыс. чалавек. Калгаснікі і аднаасобнікі ўцякалі ў гарады, у Сібір, на Украіну і Паўночны Каў- каз, дзе жылося крыху лягчэй. Але каб сяляне не разбегліся зусім, у 1932 г. у СССР уводзілася пашпартная сістэма з прапіскай па месцы жыхарства. Ніводзін вясковец пад пагрозай турмы не мог пакінуць месца жыхарства без пашпарта, які сельскім жыхарам на рукі, аднак, не выдавалі. Так савецкія сяляне амаль на 30 гадоў ператварыліся ў прыгонных бальшавіцкай дзяржавы. Адзначаліся выпадкі масавага пераходу сялянаў праз мяжу на польскі бок. Яны сем’ямі беглі з сацыя- лістычнага “раю”, абы не памерці з голаду і не трапіць да чэкістаў. Жаданне выехаць з СССР выказвалі сяляне латышскай, літоўскай і нямецкай нацыянальнасцяў. Бальшавіцкія ўлады былі вымушаныя ўзмацняць памежную ахову і ствараць лятучыя атрады. У студзені 1932 г. у Асвейскім раёне была знойдзеная лістоўка, у якой калгаснікі заклікаліся забіваць камуністаў, арганізоўваць партызанскія атрады, якім на дапамогу хутка прыйдуць еўрапейскія дзяржавы. Толькі ў 1934 г. бальшавіцкім уладам удалося больш-менш запрыгоніць бела-
288 Перыяд 1921—1939 рускіх сялянаў. Але і на шостым годзе калектывізацыі супраціўленне савецкім уладам не заціхала. У Чавускім раёне дзейнічалі партызан- скія атрады, якія руйнавалі калгасы, а грамадскую маёмасць дзялілі паміж аднаасобнікамі. У 1937 г. у лесе, на дрэвах, ля вёскі Панькоў- ская Буда Касцюковіцкага раёна з’явіліся рукапісаныя лістоўкі з за- клікам: “Бі прыгнятальнікаў сялянства - балыпавікоў!”. Фактычна з пачаткам калектывізацыі беларускае сялянства знаходзілася ў стане яўнай і затоенай барацьбы з бальшавіцкімі ўладамі. Барацьба з хутаранамі-аднаасобнікамі. У канцы 1937 г. у БССР было калектывізавана 87% сялянскіх гаспадарак, нашмат менш, чым у цэлым па СССР. Тады, каб прымусіць аднаасобнікаў уступіць у калгас, у 1937—1939 гг. раскулачванне дапоўнілася ліквідацыяй хута- роў. Большасць сялянаў адмаўлялася перасяляцца ў вёскі. Не дапа- магалі ні ўгаворы, ні льготы, ні крэдыты на новае будаўніцтва. Калі аднаасобнік не згаджаўйя пераязжаць, гэта рабілася прымусова. Пабудовы на хутарах знішчаліся, каб не было куды вяртацца. За 1937—1940 гг. каля 200 тыс. сялянскіх гаспадарак было перацягнута на цэнтральныя сядзібы. Дагледжаныя хутарскія землі заставаліся без гаспадароў, зарасталі пустазеллем. На новым месцы толькі палова хутаранаў атрымлівала жыллё, астатнія да паўгода туляліся без даху над галавой. Значнай частцы сялянаў наносілася вялізарная маральная траўма. Яны трацілі сваю “малую Радзіму”. Карчаваліся хутары і тым самым падрываліся карані беларускай народнай культуры, беларускай нацыі. Перасяленні не прымусілі большасць ху- таранаў-аднаасобнікаў уступіць у калгасы. Не маючы магчымасці ўтрымаць хутар, многія сем’і збіралі свой скарб і ўцякалі ў невядомым кірунку. Замацаванне калгаснага прыгону. Хутаране не скараліся, але рэпрэсіі ўсё ж прымусілі пайсці ў калгасы асноўную масу аднаасобні- каў. Да канца другой пяцігодкі (1937) у іх руках заставалася толькі каля 5% пасяўных плошчаў рэспублікі. Пасля прыліву аднаасобнікаў калектыўныя гаспадаркі адразу пачалі задыхацца ад лішку рабочай сілы. Тады сялянаў у “цялятніках” па загадзя вызначаным плане па- чалі вывозіць на сталінскія новабудоўлі і малазаселеныя землі, у тым ліку ў спустошаную голадам 1933 г. Адэскую вобласць. У1938—1940 гг. штогод вывозілася болып за 130 тыс. чалавек. Некаторая частка з вы- везеных вярталася на радзіму жабракамі і ўяўляла сабой добрую знаходку для калгасаў, якія трымаліся на дармавой фізічнай працы сялянаў. Нават у 1938 г. калгаснікі пераважна ўручную аралі (на 79%),
Бальшавіцкі генацыд 289 сеялі (на 85%), збіралі збожжа (на 98%), малацілі (на 55%). Каб уз- мацніць эканамічную залежнасць вяскоўцаў ад дзяржавы, у 1939 г. праводзіўся абмер прысядзібных участкаў калгаснікаў і аднаасобні- каў. “Лііпкі” абразаліся. Па меры набліжэння вайны бальшавікі на- ціскалі на падатковы прэс. У маі 1941 г. выйшаў загад аб абавязко- вых здачах дзяржаве кожным сялянскім дваром малака, мяса, буль- бы, воўны, сена і гародніны. Самі калгасы з прадуктанарыхтоўкамі не спраўляліся. Палітычны тэрор. Не абмінуў вёску і палітычны тэрор. Сяляне польскай, латышскай, літоўскай і нямецкай нацыянальнасцяў абві- навачваліся ў шпіянажы. За асуджэнне лініі партыі на калектывіза- цыю калгаснікаў і вясковую інтэлігенцыю судзілі і высылалі следам за “кулакамі”. “Контррэвалюцыйныя арганізацыі” фабрыкаваліся і спецыяльна, каб падтрымліваць у калгаснікаў “працоўную дысцыплі- ну”, а ўсе правалы калгаснага гаспадарання спісваць на “ворагаў народа”. У другой палове 30-х гадоў органы НКУС правялі маштаб- ную аперацыю па ачышчэнні 500-метровай памежнай паласы ад ку- лацкіх і антысавецкіх элементаў у Беларусі, Украіне і Ленінградскай вобласці. Дзесяткі тысячаў беларускіх сялянаў перасяляліся ў глыбі- ню савецкай Расіі. Іх месца займалі добранадзейныя, якіх мясцовае насельніцтва называла “валацугамі" і “лайдакамі”. Калектывізацыя - трагедыя беларускага народа. У выніку калектывізацыі адбылася беспрэцэдэнтная па сваіх выніках дэфар- мацыя сацыяльнай і эканамічнай структуры беларускай вёскі. Знік цэлы пласт найболып гаспадарлівых і таленавітых земляробаў. Каго вынішчылі, каго саслалі. За 30-я гады беларуская вёска страціла каля мільёна сваіх жыхароў. А болыпасць ацалелых працавітых сялянаў паступова разбэсціліся калгаснай сістэмай безадказнасці за вынікі калектыўнага гаспадарання. Калектывізацыяй бальшавікі нанеслі смяротны ўдар па беларускай пераважна сялянскай нацыі. Пачала ўсталёўвацца нявольніцкая псіхалогія калгасніка: безыніцыятыў- насць, чаканне загадаў начальства, абыякавасць да грамадскага жыцця, схільнасць да ўжывання гарэлкі. 26.4. “Культурная рэвалюцыя” Балыпавіцкая сістэма адукацыі. У 30-х гадах уся сістэма аду- кацыі наскрозь ідэалагізавалася. 3 1929/30 навучальнага года ў БССР уводзілася ўсеагульнае абавязковае навучанне дзяцей ва ўзросце ад
290 Перыяд 1921—1939 8 да 11 гадоў. У 1934 г. па ўсім СССР стваралася адзіная структура агульнаадукацыйных школаў: пачатковыя (І-ІУ класы), няпоўныя сярэднія (І-УП класы), сярэднія (І-Х класы). Арганізоўвалася сістэма прафесійных школаў. Але вонкава прывабныя новаўвядзенні не за- бяспечваліся матэрыяльна. Не хапала школьных будынкаў, пісьмо- вых прыладаў, а таксама падручнікаў па гуманітарных дысцыплінах, бо нацдэмаўскія былі забароненыя. Настаўнікам па тры месяцы не выплочвалі заробак, а некаторыя з іх не маглі хадзіць на заняткі, бо не мелі абутку. Матэрыяльныя цяжкасці адчуваліся ў школах на пра- цягу ўсіх 30-х гадоў. Усеагульнае абавязковае навучанне ў пачатко- вай школе мела фармальны характар. Так, сярод прызыўнікоў Доб- рушскага раёна ў 1938 г. было выяўлена болып за 22% малапісьмен- ных. У 30-я гады былі створаныя настаўніцкія інстытуты ў Мінску, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Рагачове і сетка педагагічных тэхнікумаў. Некалькі спецыялізаваных навучальных інстытутаў адчынілася ў Мінску: медыцынскі (1931), народнай гаспадаркі і політэхнічны (1932). Усе яны знаходзіліся пад пільным наглядам органаў НКУС. Навучан- не ў ВНУ, тэхнікумах, а таксама ў VIII—X класах сярэдняй школы з 1 верасня 1940 г. было платнае. У 1932 г. з 6984 школаў 6269 былі беларускія. Але іх настаўнікі з 1936 г. праходзілі жорсткую атэстацыю на адданасць камуністычнаму рэжыму. Ненадзейных звальнялі або арыштоўвалі, на астатніх заводзілі справы, каб увесь час трымаць пад страхам. У 1938 г. кампраметуючы матэрыял меўся на 49 з 83 вы- кладчыкаў Мінскага педінстытута і на 266 з 1057 настаўнікаў мінскіх школаў. Найбольш пацярпелі ад рэпрэсіяў дарэвалюцыйныя кадры. Але выпускі савецкіх інстытутаў яшчэ не задавальнялі попыту. Таму вышэйшую адукацыю мелі каля 7% настаўнікаў БССР. А прызнача- ная ў 1938 г. народным камісарам асветы Еўдакія Уралава паспела набыць толькі пачатковую. Арышты нацдэмаў прывялі да таго, што беларускую мову і літаратуру не было каму выкладаць. Дзяцей пры- мушалі вывучаць не творы пісьменнікаў, а іх палітычныя памылкі. Русіфікацыя. Палітыка зліцця моваў і культураў шматлікіх на- родаў СССР пачалася пасля XVI з’езда партыі (1930). Ужо ў плане выданняў на 1935 г. наклад падручнікаў на рускай мове вызначаўся ў 230 тыс., а на беларускай мове - у 119,5 тыс. экзэмпляраў. Беларусі- зацыя, калі і падтрымлівалася, дык толькі на словах, дзеля барацьбы з польскім уплывам. Польскія і яўрэйскія школы ператвараліся ў беларускія, бо апошнія лягчэй русіфікаваліся. Толькі за карыстанне роднай мовай беларусаў аб’яўлялі нацдэмамі і садзілі ў турмы. Неза-
Бальшавіцкі генацыд 291 цікаўленасць у вывучэнні беларускай мовы ўзмацнялася і тым, што да канца 30-х гадоў усе 22 вышэйшыя навучальныя ўстановы і амаль усе 95 тэхнікумаў БССР перайшлі на рускамоўнае выкладанне. У 1933 г. камуністычнае кіраўніцтва Беларусі выдала дэкрэт аб рэ- форме беларускай мовы. Змены і спрашчэнні праводзіліся не дзеля ўдасканалення правапісу, пашырэння ўплыву і аўтарытэту беларускай мовы, а дзеля максімальнага яе набліжэння да рускай. Такая штучна створаная блізкасць стала потым дзейснай зброяй у русіфікацыі бела- русаў. 3 восені 1938 г. руская мова была ўведзеная з першага класа. На пачатку 40-х гадоў у большасці гарадскіх школаў беларуская мова ўжывалася толькі ў I—IV класах. Вынішчаліся статуі, статуэткі, карці- ны Францішка Скарыны і Кастуся Каліноўскага. Усё, што нагадвала беларускае, знікала са стэндаў Дзяржаўнага музея БССР. Усе формы тэрытарыяльнай і культурнай аўтаноміі нацыянальных меншасцяў былі ліквідаваныя. У Мінску быў зруйнаваны вядомы на ўвесь Са- вецкі Саюз асяродак культуры на ідыш. Яўрэйская мова таксама пра- цярпела рэфармаванне, у выніку чаго страчвала нацыянальны кала- рыт. “Арышты” кніг. Пра тое, што Гітлер і яго памагатыя знішчалі кнігі, ведаюць многія. Але тое самае рабілася Сталіным і яго адмініс- трацыяй у нашым краі. Бібліятэкам даводзіўся кантрольны спіс вы- данняў, якія падлягалі тэрміноваму знішчэнню. У спісе 1935 г. зна- чылася 1778 назваў кніг. Такія спісы складаліся штогод, а то і некалькі разоў на год аж да апошніх дзён камуністычнага панавання. 3 ліпеня 1933 г. забароненая літаратура перадавалася ў спецыяльныя сховіш- чы, доступ да якіх мелі тады толькі партыйныя функцыянеры. Спа- чатку арыштоўвалі прадстаўнікоў беларускай эліты, а потым іх кнігі. Руйнаванне акадэмічнай навукі. Акадэмія навук Беларусі ў 30-я гады практычна была разгромленая. Спецыяльныя брыгады старан- на вышуквалі ў навуковых працах і выступленнях навукоўцаў праявы нацдэмаўшчыны. Ад рэпрэсіяў пацярпелі 26 акадэмікаў і шэсць членаў-карэспандэнтаў. У 1938 г. засталося ўсяго шэсць аспірантаў са 139, якія меліся ў 1934 г. У 1937 г. была спыненая падрыхтоўка да друку 10-томнай Беларускай энцыклапедыі, якая папулярызавала, як тады казалі, “ворагаў народа”. У выдавецкіх планах інстытутаў гісторыі і літаратуры на 1932—1937 гг. значыліся 200 кніг, а свет пабачылі толькі 29, дый тое 23 з іл потым трапілі пад забарону. Інстытуты філасофіі і эканомікі ў 1938 г. увогуле закрылі. Гуманітар- ныя навукі цалкам падпарадкоўваліся бальшавіцкай імперскай ідэі.
292 Перыяд 1921—1939 Толькі Акадэмія навук БССР страціла болыіі за сто вучоных; у тым ліку сусветна вядомага геафізіка Мікалая Бліадуху. Вынішчыўшы беларускіх навукоўцаў, ЦК КП(б)Б у 1933 г. ставіла пытанне аб пры- сылцы ім наўзамен выхадцаў з Расіі. Гвалт з беларускіх пісьменнікаў. Цяжкія выпрабаванні выпалі і на долю беларускіх пісьменнікаў. Іх арышты пачаліся з 1930 г. У 1932 г. часопіс “Маладняк” не меў свайго памяшкання, а ў рэдакцыі газэты “Літаратура і мастацтва” не было нават стала. Па чатыры ме- сяцы не выплачваліся ганарары. Літаратурныя часопісы чакалі чаргі ў друкарнях па 3-4 месяцы. Маладыя літаратары скардзіліся ў ЦК КП(б)Б, што за ўвесь 1932 г. з прамтавараў улады выдзелілі на пісьмен- ніцкую арганізацыю толькі адны штаны. У 1932 г. балыпавікі фак- тычна праігнаравалі 50-гадовы юбілей Янкі Купалы. У 1934 г. замест ранейшых вольных літаратурных аб’яднанняў быў утвораны Саюз савецкіх пісьменікаў Беларусі. Каб яго кіраўніцтва ахвотней падпа- радкоўвалася партыйным дырэктывам, яму быў дадзены доступ да ўрадавага размеркавальніка. 3 такой жа мэтай пазней арганізавалі- ся і саюзы кампазітараў, мастакоў, архітэктараў. Цяжкая атмасфера запанавала ў асяроддзі беларускіх пісьменнікаў. Не спынялася цка- ванне Янкі Купалы і яго аднадумцаў. Адмяжоўваліся ад грамадска- літаратурнага жыцця Якуб Колас і Змітрок Бядуля. Моладзь прыся- гала ў адданасці камуністычнай партыі. Пачаліся ўзаемаабвінавач- ванні і даносы. Набіраў сілу голас ваяўнічага бальшавіцкага крыты- ка Лукаша Бэндэ, які выступаў у друку з палітычным выкрыццём “во- рагаў народа” сярод пісьменнікаў, што потым выкарыстоўвалася ў якасці падставы для іх арышту. Гістарычная тэматыка абвяшчалася нацыяналістычнай. Можна было толькі ўхваляць шчаслівую сацыя- лістычную сучаснасць і слаўнае рэвалюцыйнае мінулае. Стараннямі такіх даносчыкаў, як Лукаш Бэндэ, праз сталінскія катавальні прайшлі болып за сотню беларускіх пісьменнікаў, большасць з якіх загінулі. У ліку ахвяраў - Максім Гарэцкі, Міхась Чарот, Алесь Ду- дар, Міхась Зарэцкі, Платон Галавач, Ізі Харык, іншыя. Новы пры- сланы з Масквы сакратар ЦК КП(б)Б Панцеляймон Панамарэнка (1938-1947) асабіста прасіў у канцы 1938 г. у Іосіфа Сталіна дазволу расправіцца з Янкам Купалам і Якубам Коласам. Але непрадказаль- ны тыран загадаў узнагародзіць беларускіх песняроў ордэнамі Лені- на. У складаных умовах побач з афіцыёзнымі літаратурнымі творамі з’яўляліся такія, у якіх праз глыбокі падтэкст асуджаліся суцэльная калектывізацыя (раман “Вязьмо” Міхася Зарэцкага, аповесць “Ад-
Бальшавіцкі генацыд 293 шчапенец” Якуба Коласа), авантурызм у навуцы (п’еса “Хто смяецца апошнім” Кандрата Крапівы), дэспатызм бальшавіцкай улады (апо- весць-казка “Сярэбраная табакерка” Змітрака Бядулі). Апошні твор надрукавалі ў 1953 г. А знакаміты раман “Віленскія камунары” Мак- сіма Гарэцкага пабачыў свет толькі ў 1963 г. Тэатры пад наглядам. Наступленне на беларускае мастацтва пачалося з тэатральнай дыскусіі 1928 г. Пад абстрэл трапіў артыкул Т. Глыбоцкага (псеўданім паэта Алеся Дудара) пра самабытнасць тэатральнага мастацтва Беларусі. Аўтар абвінавачваўся ў адрыве бе- ларускай пралетарскай культуры ад рускай. Заадно дасталося і кіраў- ніку Галоўмастацтва Зміцеру Жылуновічу, які нібыта не стаў на аба- рону партыйнай лініі. У 1932 г. у БССР налічвалася 16 тэатраў, у тым ліку яўрэйскі, польскі, рускі. 3 1931 г. у Мінску працаваў Беларускі тэатр юнага гледача. Але ад іх усё болып патрабавалася дубляваць маскоўскі рэпертуар. 3 трох беларускіх дзяржаўных тэатраў у 1938 г. засталіся два - у Мінску і Віцебску. Гомельскі БДТ балыпавікі “пры- крылі”, а яго кіраўніка, вядомага артыста, рэжысёра і драматурга Уладзіслава Галубка, які першы заслужыў званне народнага артыста, кінулі ў турму, а пазней расстралялі. Такі ж лёс напаткаў і мастацка- га кіраўніка яўрэйскага тэатра Міхаіла Рафальскага. Актораў для Беларусі рыхтавала Масква. I толькі ў 1938 г. узнікла Мінская тэат- ральная вучэльня. Іншыя віды мастацтва. Ля вытокаў савецкай музычнай культу- ры ў Беларусі стаялі Аляксей Туранкоў, Мікола Куліковіч-Шчаглоў, МіколаРавенскі. У1937 г. адчынілася Беларуская дзяржаўная філар- монія. Пры ёй дзейнічаў створаны ў 1930 г. аркестр народных інстру- ментаў, сімфанічны аркестр і новы калектыў - хор і ансамбль бела- рускай народнай песні і танца пад кіраўніцтвам Ісака Любана. Знач- най стратай для музычнага мастацтва Беларусі былі арышты кампа- зітара Уладзіміра Тэраўскага і вядомага збіральніка фальклору Ан- тона Грыневіча. У 1937 г. паводле праекта Іосіфа Лангбарда быў па- будаваны тэатр оперы і балета. Праз два гады ў новым будынку адбы- лася прэм’ера першага беларускага балета “Салавей” Міхаіла Крош- нера. Плённа працавалі мастакі-пейзажысты Вітольд Бялыніцкі-Біру- ля і Мікола Дучыц. Заявілі пра сябе баталіст Яўген Зайцаў і таленаві- ты скульптар Заір Азгур. У 1939 г. у Мінску пачала працаваць Дзяр- жаўная карцінная галерэя, а ў Віцебску - мастацкая галерэя Юдаля Пэна. Тады ж пачалося рэгулярнае вяшчанне мясцовага радыё. 3 Ле- нінграда ў Мінск пераехала кінастудыя “Савецкая Беларусь”.
294 Перыяд 1921—1939 Супраць рэлігійнасці. Камуністы ўшчэнт разбурылі ў Беларусі праваслаўную царкву. 3 1445 дарэвалюцыйныхцэркваўулетку 1938 г. дзейнічалі толькі дзве - у Оршы і Мазыры. У адпаведнасці са сталін- скай ідэалогіяй атэізму, замацаванай у канстытуцыі 1936 г., цэрквы Калгаснікі слухаюць радыё. 30-я гады. НМГКБ. перарабляліся ўклубы, а то і ў свірны. За 1937 г. і першую палову 1938 г. былі арыштаваныя 3247 вернікаў, у тым ліку 400 святароў і манахаў, 5 архіепіскапаў і мітра- паліт. Беларуская пра- васлаўная аўтакефаль- ная царква абвяшчалася шпіёнска-паўстанцкай арганізацыяй. Усе яе свя- тары на чале з архіепіс- капам Афанасіем Вячор- кам абвяшчаліся ворага- мі народа. У тыя ж грозныя 1937—1938 гг. за бальшавіцкія краты трапілі каля 860 сектантаў, 58 гомельскіх старавераў. Што да ка- таліцкай царквы, то яна была разгромленая яшчэ ў 20-я гады. Па ўсім СССР ствараліся структуры “Саюза ваяўнічых бязбожнікаў” з мэтаю прапаганды атэізму. Але вера заставалася амаль адзінай формай на- роднага пратэсту. Сектанты-маўчальнікі праваслаўнай веры Ле- пельскага і Тураўскага раёнаў не размаўлялі з прадстаўнікамі са- вецкай улады, адмаўляліся ад савецкіх пашпартаў, байкатавалі вы- бары, сталінскія калгасы і перапісы насельніцтва. Прызнавалася толь- кі ўлада Бога. У 1937 г. у Шклоўскім, Дрыбінскім, Чавускім раёнах разгарнуўся масавы рух за вяртанне захопленых уладамі цэркваў - 90 тыс. вернікаў не пабаяліся паставіць свае подпісы пад патрабаван- нем адкрыцця храмаў. Потым 24 тыс. з тых, хто падпісаўся, былі арыш- таваныя. Беларускасць пад арыштам. У 30-я гады элітарны культурна- духоўны працэс у савецкай Беларусі канчаткова падпаў пад кантроль балыпавіцкага кіраўніцтва Масквы і не мог ажыццяўляцца адпавед- на нацыянальным традыцыям і формам. Калі пад уладай Полыпчы беларускія сілы яшчэ змагаліся за захаванне права на самавызначэн- не, то ў БССР ва ўмовах жорсткага сталінскага рэжыму пераважна
Бальшавіцкі генацыд 295 выракаліся сваіх ідэалаў у імя сацыялізму, сусветнай рэвалюцыі, сціплага асабістага дабрабыту, які залежаў ад паслухмянасці прамас- коўскай адміністрацыі. 26.5. Сэнс і бессэнсоўнасць рэпрэсіяў Усеагульнасць рэпрэсіяў. Ужо на пачатку 1933 г. прапускныя магчымасці турмаў БССР былі вычарпаныя. За кратамі апынулася больш за 25 тыс. чалавек. Голад і антысанітарыя прывялі да эпідэмі- яў тыфусу ў месцах зняволення ў Оршы, Віцебску, Мазыры. У 1937 г. камуністычны тэрор дасягнуў свайго апагею. I яго выканаўцам гэты раз выступаў першы сакратар ЦК КП(б)Б Васіль Шаранговіч, па па- ходжанні беларус. Праўда, у тым жа годзе яго змяніў рускі Аляксей Волкаў (1937—1938). Арышт азначаў тады высылку або смерць. Ка- раліся “беларускія нацыянал-фашысты”, “праватрацкісты”, “польскія шпіёны”. Іх абвінавачвалі ва ўдзеле ў розных контррэвалюцыйных, антысавецкіх, дыверсійных, шпіёнска-тэрарыстычных і паўстанцкіх арганізацыях. Лідэраў БНР расстрэльвалі ў турмах (Вацлава Ластоў- скага ў Саратаве ў 1938 г., Аркадзя Смоліча тады ж у Омску), іншыя памерлі ў лагерах (Леанард Заяц у 1935 г., Язэп Лёсік у 1940 г.). Ма- савае вынішчэнне людзей вялося ў імя балыпавіцкай ідэі ператварэн- ня краіны ў ваенны лагер, здольны для пашырэння сацыялізму ва ўсім свеце. Грамадская хвароба. Ніхто не быў застрахаваны ад арышту і пакарання. Даносы і паклёпы зрабіліся звычайнаю з’явай. Вязні зга- джаліся падпісаць сабе нават смяротны прысуд, абы толькі хутчэй паз- бавіцца ад нясцерпнага катавання. Таму і атрымлівалася, што ў Бе- ларусі кожны другі ці трэці з арыштаваных быў “польскім шпіёнам”. I звонку гэта выглядала верагодным, бо Германія і Англія сапраўды імкнуліся падштурхнуць Полыпчу да вайны з савецкай Расіяй. Запа- лохванне польскай ваеннай пагрозай выкарыстоўвалася ўладай, каб трымаць насельніцтва ў няпэўнасці і страху. Сталінскі дракон пажыраў і самога сябе. У перадваенныя гады (1936—1941) рэпрэсіі зведалі каля 45 тыс. камандзіраў Беларус- кай ваеннай акругі. Беларускія камуністы страцілі 40% свайго скла- ду. Ібчэрвеня 1937 г. застрэліўся АляксандрЧарвякоў. У магілёўскай псіхіятрычнай бальніцы загінуў Зміцер Жылуновіч. Галоўным мас- коўскім “рэвізорам” мясцовых бальшавікоў выступіў Емяльян Малян- коў. У 1938 г. рэпрэсіі пайшлі на спад і бумерангам вярнуліся на тых,
296 Перыяд 1921—1939 хто іх здзяйсняў. Крамлёўскае кіраўніцтва вынішчала сведкаў сваіх злачынстваў. Пацярпелі сталінскія каты беларускага народа, кіраўнікі з наркамата ўнутраных справаў БССР 3. Каўфман, М. Стаяноўскі, В. Ягаднін, Гепштэйн, Серышаў (расстраляныя), Г. Уласаў, С. Левін, Я. Розкін (высланыя на 10 год кожны). Але рэпрэсіі не спыняліся. Новы наркам унутраных снраваў Барыс Берман даў у 1938 г. заданне арыштоўваць палякаў там, дзе яны ёсць, без усякіх абвінаваўчых матэрыялаў. Палякамі, зразумела, лічыліся тады ўсе каталікі. Але і іншым катам, што замянілі вынішчаных, не ўдалося пазбегнуць расстрэлу - гэта старшыні АДПУ-НКУС Барыс Берман, Леанід За- коўскі, Ізраіль Ляплеўскі, Аляксей Наседкін, Пётр Рапапорт. Колькасць ахвяраў. Падчас масавага тэрору 30-х гадоў усяго асуджаных ў Беларусі было не менш за 600 тыс., а пацярпелых ад рэпрэсіяў (непасрэдна ці ўскосна) - намнога больш - два ці тры мільё- ны. Гісторыкі падлічваюць, спрачаюцца. Ва ўсякім разе можна мер- каваць, што даваенны сталінскі тэрор у Беларусі паглынуў не менш за мільён жыццяў. Курапаты. Рэпрэсіі суправаджаліся масавымі расстрэламі. Мес- цы сваіх злачынстваў камуністы старанна хавалі, забойствы право- дзіліся патаемна, уначы. Археолагу і мастацтвазнаўцу Зянону Паз- няку ўдалося знайсці адно з такіх месцаў пад Мінскам - ва ўрочышчы Курапаты. Там у 1937—1941 гг. кожную ноч расстрэльвалі людзей. Па афіцыйнай ацэнцы загінула 30 тыс. жыхароў Беларусі. На думку ж Зянона Пазняка, колькасць ахвяраў даходзіла да 250-300 тыс. ча- лавек. Сёння пра гэта ведае ўвесь свет. Такія Курапаты былі каля кожнага буйнога горада і раённага цэнтра Беларусі. Рэпрэсіі моцна знявечылі беларускую нацыю, знішчылі яе інтэлектуальны патэнцы- Ахвяры Курапатаў. 3 калекцыі Алега Іова. ял, яе прадпрымаль- ніцкую праслойку. Во- ля ўсходніх беларусаў да самастойнага, неза- лежнага жыцця была надламаная. I ўсё ж вы- нішчыць беларускі на- цыянальны дух сталі- ністам было не пад сілу. Нацыяналізм у Белару- сі выстаяў. Нацыю ўра- тавала тое, што камуні-
Балыаавіцкі генацыд 297 сты не паспелі ажыццявіць усе свае злачынствы над заходнімі бела- русамі, якія да верасня 1939 г. жылі пад Польшчай. Адна з прычынаў самазахавання таталітарызму. У БССР ус- талявалася жорсткая форма савецкага таталітарызму. Залежнасць рэспублікі ад цэнтра была проста васальная. Гэта абумоўлівалася на- датлівасцю беларускага насельніцтва да русіфікацыі і імкненнем Масквы ўсталяваць татальны кантроль за рэспублікай, якая займа- ла важнае стратэгічнае становішча на заходніх межах савецкай дзяр- жавы. Рабілася ўсё, каб амаль 100% выбаршчыкаў аддавалі свае га- ласы за савецкую ўладу. Балыпавіцкі рэжым немагчыма было цяр- пець. Ен немінуча мусіў мець ворагаў, людзі гуртаваліся ў нацыяналь- на-вызваленчыя арганізацыі і партыі. Але камуністычнае кіраўніц- тва ў цэнтры геніяльна апярэджвала намеры праціўнікаў. Найчас- цей яны да арышту не паспявалі праявіць сябе. Тэрор скіроўваўся сун- раць патэнцыйных барацьбітоў з таталітарным рэжымам, які гэтым ратаваў сябе. Але незадавальненне выклікала тады не сацыялістыч- ная ідэя. Жыхары БССР марылі пра гуманную савецкую ўладу, пра гуманны сацыялізм без дыктату Масквы. * * * Такім чынам, у 1921—1939 гг. на долю жыхароў Беларусі выпалі цяжкія выпрабаванні. Раз’яднанасць беларускіх земляў паміж Расі- яй і Полыпчай, рассечанасць беларускай нацыі, здавалася б, непаз- бежна набліжалі яе да скону. Але насуперак фармальнай логіцы ме- навіта гэты перыяд адзначаны найвышэйшым ўздымам беларускага нацыяналізму. Толькі пасля таго, як народ быў рассечаны напалам, ён нарэшце ўсвядоміў сваю суцэльнасць. Нямала паспрыяла гэтаму і балыпавіцкая прапаганда: палітыка беларусізацыі ў БССР, а такса- ма палітыка падрыхтоўкі ўрада СССР да вайны з Польшчай. Савец- кая прапаганда даводзіла жыхарам Беларусі, што іх братам, якія гібе- юць пад прыгнётам Полыпчы, патрэбная падтрымка. Савецкае кіраў- ніцтва засылала ў Заходнюю Беларусь дыверсантаў, якія ўзнімалі там людзей на барацьбу за ўз’яднанне з братамі-беларусамі ў БССР, дзе жыццё, паводле іх запэўненняў, было і іпчаслівае, і прывольнае.
VII. ПЕРЫЯД ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ I НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ТРАГЕДЫІ. 1939—1945 27. ЦАНА ЗАДЗІНОЧАННЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ. ВЕРАСЕНЬ 1939-ЧЭРВЕНЬ 1941 Уначы з 16 на 17 верасня 1939 г. войскі Беларускага фронту, у які была ператвораная Беларуская асобая ваенная акруга, уступілі на тэрыторыю Польскай дзяржавы. Уступілі, каб вызваліць беларусаў і ўкраінцаў... Прынамсі,такуюверсію падтрымлівалі камуністынапра- цягу ўсяго астатняга перыяду іх панавання. 27.1. Другая савецка-польская вайна Напярэдадні. Чырвоная Армія была сцягнутая да польскай мяжы за тыдзень да наступлення. 17 верасня савецкае радыё абвясціла пра неабходнасць ратаваць беларусаў і ўкраінцаў ад захопу фашысцкай Германіяй. Ніхто тады не ведаў, апроч бальшавіцкага камандаван- ня, што ваенныя дзеянні супраць Полынчы якраз і праводзіліся ў ад- паведнасці з савецка-германскім дагаворам аб ненападзенні (пакт Молатава-Рыбентропа) ад 23 жніўня 1939 г. і прыкладзеным да яго сакрэтным дадатковым пратаколам. У ім Польская дзяржава дзялі- лася на сферы ўплыву Германіі і СССР. Мяжа павінна была прайсці прыкладна па лініі рэк Пліса, Нараў, Буг, Вісла і Сан, гэта значыць, праз Варшаву. Літва разам з Вільняй пакідалася гітлераўцам. Падпальшчыкі сусветнай вайны. Першы на Полыігчу 1 верас- ня 1939 г. напаў Адольф Гітлер. Польская армія ўпарта супраціўля- лася ворагу. Англія і Францыя аб’явілі Германіі вайну, але нічым не дапамаглі Польшчы. У той час, калі палякі абаранялі Варшаву, на Польскую дзяржаву напаў Іосіф Сталін. Так пачалася другая сусвет- ная вайна. Гітлер і Сталін выступалі ў ёй напачатку хаўруснікамі. Планаваўся адначасовы напад на Польшчу, алеЧырвоная Армія ўвяз-
Цана задзіночанна беларускіх земляў 299 ла ў ваенны канфлікт з Японіяй. Дый Сталін марудзіў, каб усю віну за напад на Полыпчу перакласці на Гітлера. Ваенныя дзеянні “саюзнікаў” супраць Полыпчы. 28 верасня 1939 г. нацысты захапілі Варшаву. Сярод пяцітысячаў забітых і 16 тыс. параненых абаронцаў польскай сталіцы былі беларусы. Больш за 576 тыс. польскіх вайскоўцаў трапілі ў нямецкі палон. Сярод палон- ных таксама знаходзіліся беларусы. Нямецкія самалёты бамбавалі вайсковыя аб’екты на тэрыторыі Заходняй Беларусі, уварваліся ў Брэст. Для навядзення германскіх самалётаў савецкі ўрад дазволіў выкарыстоўваць радыёстанцыю ў Мінску. Таму БССР была ўцягну- тая ў другую сусветную вайну не ў 1941 г., а ў 1939 г., прычым у саюзе з нацысцкай Германіяй. На ўсходзе польскія войскі атрымалі загад пазбягаць сутычак з чырвонаармейцамі. Але польскія патрыёты ла- дзілі супраціўленне па ўласнай ініцыятыве. Буйныя бітвы адбыліся ў раёне Вільні, Гародні (20-21 верасня), Ашмянаў, Львова. Упартае су- праціўленне Чырвоная Армія сустрэла на Палессі - у раёне Кобрына і Пінска. Некалькі вайсковых дывізіяў і маракі Пінскай флатыліі пад камандаваннем генерала Клееберга вырашылі не ісці ў палон да ка- муністаў, а прабівацца на дапамогу абаронцам Варшавы. Польскія войскі мужна абаранялі і Брэсцкую крэпасць, здабыць якую нацыстам дапамагла савецкая артылерыя. На працягу дзесяці дзён Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна апынуліся пад балыпавіцкай уладай. Войскі вермахта, зламаўшы гераічнае супраціўленне палякаў, яшчэ да прыходу Чырвонай Арміі захапілі польскія землі на ўсход ад Варшавы, якія па дамоўленасці былі ў савецкай сферы ўплыву. Але сталіністы з гэтым змірыліся. Акупацыя цэнтральнай Польшчы не да- зваляла б савецкую захопніцкую акцыю маскіраваць пад “вызвален- чы паход”. Гэтая акцыя дала б падставу саюзнікам Полыпчы - Англіі і Францыі- абвясціць вайну абодвум агрэсарам: Германіі і СССР. Але, адмовіўшыся ад цэнтральнай Польшчы з Люблінам, Модлінам, пра- вабярэжнай часткай Варшаўскага ваяводства на карысць гітлераўцаў, Масква запатрабавала ўзамен Літву. Паразуменне было дасягнутае, і абодва бакі 28 верасня 1939 г. падпісалі новы дадатковы сакрэтны пратакол да дагавору аб сяброўстве і дзяржаўных межах, які ўдаклад- няў сферы ўплыву Германіі і СССР. Немцьі павінны былі пакінуць захопленыя імі Брэст і Брэсцкую крэпасць. Перад адводам сваіх вой- скаў з горада нямецкі генерал Гейнц Гудэрыян прапанаваў чырвона- му камандаванню правесці сумесны парад савецкіх і нямецкіх войскаў. I ён адбыўся 23 верасня 1939 г. на цэнтральнай плошчы Брэста. У вай-
300 Перыяд 1939—1945 не з Полынчай было забіта і паранена 2599 чырвонаармейцаў. Сярод ахвяраў былі і беларусы. Што да стратаў польскага боку, то ў баявых дзеяннях яны былі невялікія. Але каля 240 тыс. польскіх вайскоўцаў трапілі ў савецкі палон. I сярод іх, зноў жа, былі беларусы. Катынскі расстрэл. Трагічны лёс напаткаў амаль 22 тыс. палон- ных польскага войска. Яны былі расстраляныя па загадзе крамлёўска- га кіраўніцтва на чале з Іосіфам Сталіным у красавіку 1940 г. У Ка- тынскім лесе пад Смаленскам загінуў 4421 чалавек, у Заходняй Бела- русі і Украіне - 7305 чалавек, іншыя паклалі галовы ў розных месцах савецкай Расіі (Казельск, Старабельск, Асташкава). Сярод ахвяраў было нямала ўраджэнцаў Заходняй Беларусі. Толькі ў 1990 г. Масква прызналася ў злачынстве і выдала Полынчы спісы расстраляных. Стаўленне Іосіфа Сталіна да ваеннапалонных змянілася, калі Адольф Гітлер напаў на Савецкі Саюз. Тады яны спатрэбіліся для барацьбы з фашысцкай Германіяй. У адпаведнасці з польска-савецкім пагад- неннем, падпісаным 14 жніўня 1941 г., натэрыторыі СССР фармава- лася польская армія пад камандаваннем генерала Уладзіслава Андэрса, які да таго сядзеў у Лубянскай турме, у Маскве. Прыкладна 10% яе асабовага складу прыпадала на беларусаў, якія ішлі пад польскія штандары, каб вырвацца з лагераў. Многія з іх потым так і засталіся на ўсё жыццё палякамі. Развітанне з палякамі. Мала хто думаў, што польскае войска так лёгка саступіць Беларусь маскоўскім камуністам. Усе памяталі падзеі 1920 года. Беларускае насельніцтва, безумоўна, радавалася, што польскія прыгнятальнікі разбегліся. Нападзенні беларускага і яўрэйскага насельніцтва на цывільных палякаў камандзірамі Чыр- вонай Арміі не асуджаліся, але такія інцыдэнты здараліся рэдка. Час- цей беларускія хаты рабіліся для палякаў часоваю схованкай. Як заходнія беларусы сустракалі сваіх вызваленцаў. Шмат хто з беларусаў верыў, што настаў час далучэння да вольнай і неза- лежнай Беларусі. У ваколіцах Ліды, Астрыны, Азёраў, Лунны, Зэльвы, Іванава беларускае і яўрэйскае насельніцтва нават падтрымала Чыр- воную Армію зброяй. Такія выступленні звычайна загадзя рыхтавал- іся мясцовымі камуністамі. Скідальскім актывістам разам з уцекачамі з польскага войска ўдалося захапіць горад да прыходу чырвонаармей- цаў і абвясціць там савецкую ўладу. Але неўзабаве ў Скідаль увай- шоў польскі полк, які адступаў з-пад Вільні на Гародню, і камуністаў разагнаў. Загінула 5-6 чалавек. Тым не менш, масавых усенародных паўстанняў не было, як пра тое пісалі балынавікі. Большасць насель- ра^еі.пеі
Цана задзіночанна беларускіх земляў 301 ніцтва выявіла абыякавасць і нерашучасць, чакала далейшага раз- віцця падзеяў. Былі выпадкі, калі чырвонаармейцаў сустракалі хле- бам і соллю, кветкамі, выстаўляліся трыумфальныя брамы. Галоўнымі ініцыятарамі радаснага вітання па стандартным сцэнары выступалі былыя члены КПЗБ. Іх тады налічвалася больш за сем тысячаў. Чыр- вонаармейцаў падтрымлівалі найбяднейшыя слаі заходнебеларуска- га грамадства, якія савецкаю ўладу ўспрымалі як сваю. Ужо падчас ваенных дзеянняў спантанна ўзнікалі рэвалюцыйныя сялянскія кам- ітэты (рэўкамы), а, у адпаведнасці з загадамі камандзіра войскаў Бе- ларускага фронту Міхаіла Кавалёва, у павятовых і валасных цэнтрах ствараліся часовыя ўправы, арганізоўваліся народная міліцыя і рабо- чая гвардыя. Не чакаючы афіцыйнага дазволу, яны дзялілі зямлю і маёмасць памешчыкаў паміж сялянамі, пераймалі кіраўніцтва прад- прыемствамі. Тады і сярод інтэлектуалаў не было яшчэ належнага ўсведамлення савецкай небяспекі. Асобы, дасведчаныя ў сталінскіх метадах кіравання, разглядалі прыход Чырвонай Арміі як меншае зло ў параўнанні з нацысцкай акупацыяй. Некаторыя лічылі савецкую прысутнасць часовай і спадзяваліся, што ў выніку нямецка-савецкай вайны Германія дапаможа ў будаўніцтве беларускай дзяржаўнасці. 27.2. Інкарпарацыя Заходняй Беларусі ў бальшавіцкую дзяржаву Міф пра шчаслівае ўз’яднанне. Маскоўскія ідэолагі ўсхвалялі вызваленчую місію Чырвонай Арміі, абвяшчалі пачатак новай эры ў гісторыі беларускага народа, эры нацыянальнай еднасці пад кіраўніц- твам ленінска-сталінскай камуністычнай партыі. Для ідэалагічнай апрацоўкі насельніцтва выкарыстоўваліся ацалелыя пад польскай акупацыяй камуністы і нацыянальныя дзеячы. У прапагандысцкіх мэтах спачатку зніжаліся дзяржаўныя падаткі і цэны на прамтавары. Праўда, у першыя месяцы свайго існавання новая ўлада і па сутнасці рабіла карысныя справы для збяднелага беларускага сялянства. Яно атрымлівала канфіскаваныя землі, крэдыты, свабодны доступ у лясы і магчымасць навучаць дзяцей на роднай мове. Адміністрацыйнае ўпарадкаванне. У канцы кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся Народны (Нацыянальны) сход. Выбары праходзілі ва ўмовах ваеннага кантролю, а вынікі іх былі вядомыя загадзя. Склад дэпутатаў старанна падбіраўся. Таму яны аднадушна прагаласавалі і за абвяшчэнне ў Заходняй Беларусі савецкай улады,
302 Перыяд 1939—1945 і за аб’яднанне яе з БССР у адзінай беларускай дзяржаве, і за ўвахо- джанне ў склад СССР, і за нацыяналізацыю зямлі, фабрык, заводаў, банкаў. Зразумела, што пералічаныя “просьбы працоўных” былі за- даволеныя як Вярхоўным Саветам СССР, так і Вярхоўным Саветам БССР (лістапад 1939 г.). Замест былога адміністрацыйнага дзялення на тэрыторыі былой Заходняй Беларусі ствараліся пяць вобласцяў: Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская і Пінская. 19 ліс- тапада 1939 г. адбылося размежаванне раёнаў БССР і УССР. Падзел праводзіўся па лініі былых Мінскай, Гарадзенскай і Валынскай губерняў. Вынішчэнне “антысавецкіх элементаў”. Імі лічыліся прад- стаўнікі былой польскай адміністрацыі, вайсковыя асаднікі, чальцы некамуністычных партыяў і аб’яднанняў, фабрыканты і памешчыкі. Арышты пачаліся ўжо ў кастрычніку 1939 г. Масавую дэпартацыю жыхароў Заходняй Беларусі органы НКУС правялі ў чатыры этапы: у лютым, красавіку і чэрвені 1940 г., а потым у чэрвені 1941 г. У яе хо- дзе, па афіцыйных звестках, пацярпела каля 150 тыс. чалавек, з якіх каля 120 тыс. былі высланыя ў Сібір, Казахстан і іншыя неабжытыя месцы Савецкага Саюза, некаторых перамясцілі ў межах рэспублікі далей ад дзяржаўнай мяжы. Высылкі з Заходняй Беларусі былі не толькі запланаваныя. “Ворагаў народа” няспынна вышуквалі і вы- возілі. Не пакідаліся на месцы і польскія бежанцы, пераважна яўрэі, якія ратаваліся ад нацыстаў. У лютым 1940 г. іх налічвалася ў Заход- няй Беларусі каля 73 тысячаў. Па некаторых звестках, усяго з Заход- няй Беларусі і Заходняй Украіны з верасня 1939 г. па чэрвень 1941 г. было вывезена ў Сібір, Казахстан і іншыя месцы больш за мільён ча- лавек (з улікам ваеннапалонных). Сярод іх на першым месцы былі палякі (больш за 700 тыс.), украінцы (217 тыс.), беларусы і так званыя палешукі (91 тыс.), яўрэі (83 тыс.), рускія і літоўцы (20 тыс.). Боль- шасць з іх загінулі па дарозе і ў высылцы ад холаду і голаду. Баль- шавікі вывезлі з некаторых заходнебеларускіх раёнаў у ссылку кож- ную трэцюю польскую сям’ю. Камуністычныя ўлады намагаліся змяніць этнічны склад заходнебеларускага насельніцтва і адначасо- ва назаўсёды спыніць польскія прэтэнзіі на “крэсы ўсходнія”. Пасля заканчэння прапагандысцкай кампаніі беларускія камуністы і нацыя- нальная інтэлігенцыя Заходняй Беларусі сталі непатрэбныя. I іх пачалі арыштоўваць па загадзя складзеных спісах. Пад арышт пад- падалі таксама кулакі, дробныя рамеснікі і гандляры. 16 лістапада 1939 г. савецкі ўрад дамогся ад Германіі дазволу жыхарам акупава-
Цана задзіночанна беларускіх земляў 303 ных польскіх тэрыторыяў перасяляцца ў СССР. Але той, хто ўцякаў ад нацыстаў, трапляў у кіпціоры камуністаў. 1 Іа падліках амерыкан- скага даследчыка Яна Гроса, за 1939—1941 гг. сталіністы загубілі амаль у тры разы болей жыхароў былой ІІольскай дзяржавы, чым фашысты. I гэта пры ўсім тым, што пад савецкім кантролем (Заход- няя Беларусь і Заходняя Украіна) польскіх падданых анынулася амаль удвая меней, чым пад нямецкай акупацыяй (Генеральная гу- берня). Нараджэнне польскага супраціўлення. Ужо ў верасні-каст- рычніку ў Заходняй Беларусі, як і ў Заходняй Украіне, узнікла польскае антысавецкае падполле. Яно падпарадкоўвалася свайму эмі- грацыйнаму ўраду на чале з генералам Уладзіславам Сікорскім, якое знаходзілася спачатку ў Парыжы, а з 1940 г. у Лондане. Падпольныя арганізацыі аб’ядналіся ў агульнапольскі Саюз узброенай барацьбы. Ставілася мэта ўзнавіць незалежную польскую дзяржаву ў межах 1939 года. Рабаванне краю. Чырвонаармейцы нечакана для сябе ўбачылі на заходнебеларускіх землях брукаваныя дарогі, заможныя вёскі, ба- гатыя кірмашы - і той вобраз жабрацкага краю, пра які казалі савец- кія ідэолагі, імгненна знікаў. Абутыя ў брызентавыя чаравікі з абмот- камі, апранутыя ў паношанае абмундзіраванне, сталінскія байцы і афіцэры хапалі ўсё, што маглі. На ўсход пасыпаліся ласылкі. У Мінску і іншых гарадах БССР ішоў бойкі гандаль “польскімі” таварамі. Па захопленых землях блукалі эмісары расійскіх музеяў, якія вывозілі беларускія скарбы. Шмат каштоўных рэчаў з памешчыцкіх маёнткаў нарабаваў у 1940 г. Маскоўскі гістарычны музей. Цэнтральны анты- рэлігійны музей у Маскве вывез у тым жа годзе з Пінска два вагоны старадаўніх рукапісаў і кніг (болей за 30 тыс.), якія захоўваліся ў біблія- тэцы Пінскай каталіцкай семінарыі. Мясцовае камуністычнае кіраў- ніцтва падзяліла скарбы Нясвіжскага замка Радзівілаў. Частка іх тра- піла ў Мінск, а адтуль стараннямі нацыскіх акупантаў - у Германію. Па падліках ужо згаданага Яна Гроса, матэрыяльныя страты ад двух- гадовага савецкага панавання на заходнебеларускіх землях склалі больш за два мільярды польскіх злотых. Савецкая адміністрацыя. Пад рэпрэсіі падпалі практычна ўсе палякі і беларусы, якія знаходзіліся на польскай дзяржаўнай службе, нават леснікі. Для іх замены патрабаваўся вялікі кантынгент адука- ваных і дасведчаных людзей. Але бальшавіцкае кіраўніцтва зусім не давярала мясцоваму насельніцтву - нават пасля яго “чысткі”. Да
304 Перыяд 1939—1945 1941 г. у КП(б)Б змаглі ўступіць толькі 46 былых членаў заходнебе- ларускай, польскай і заходнеўкраінскай кампартыяў. Звычайна іх лічылі агентамі польскай контрразведкі і прымалі ў кампартыю Бе- ларусі толькі тады, калі гэтыя “польскія шпіёны” змаглі сабраць рэ- камендацыі ад пяці балыпавікоў з дарэвалюцыйным стажам. Новыя грамадзяне БССР трапілі ў разрад людзей другога гатунку. Іх здоль- насці і талент заставаліся незапатрабаванымі балыпавіцкімі ўладамі. На кіраўнічыя пасады прызначаліся работнікі з усходніх абласцей рэс- публікі. На пачатку 1940 г. выйшаў загад аб адпраўцы туды больш як 17тыс. апаратчыкаў. Да канца года лічба мабілізаваных дасягнула 31 тыс. чалавек. Звычайна гэта былі не лепшыя кіраўнікі, ад якіх па- збаўляліся на старым месцы працы. Аднак прысланых усё роўна не хапала, і тады ў многіх заходніх беларусаў упершыню узнікла магчы- масць пакіраваць сваім краем. Праўда, у склад савецкай адміністра- цыі як больш адукаваныя пераважна траплялі палякі і яўрэі. Саветызацыя эканамічнага жыцця. Адразу пасля заканчэння савецка-польскай вайны балыпавіцкае кіраўніцтва Беларусі пачало распаўсюджваць на заходнія землі савецкія парадкі. Польскія грошы адмяняліся амаль без замены іх на савецкія, грашовыя ўклады ў ашчадных касах і банках, у тым ліку працоўныя ўклады, канфіскоў- валіся. Уводзіўся дзяржаўны гандаль - і крамы імгненна пусцелі. На- цыяналізавалася прамысловасць. Ствараліся рамесніцкія кааператы- вы, якія разбуралі местачковую дробную вытворчасць. Беспрацоўныя рамеснікі ішлі на дзяржаўныя прадпрыемствы, што рэканструявалі- ся і пачыналі працаваць у тры змены, або ехалі на прадпрыемствы ўсходняй Беларусі. Сяляне перыядычна прыцягваліся на будаўніц- тва ваенных аб’ектаў. Беспрацоўе знікла. Людзі маглі зарабіць грошы, толькі не заўсёды на іх можна было набыць неабходныя тавары, якіх не хапала. Далучаныя землі падпадалі пад кампанію вынішчэння ху- тароў. За 1940 г. па ўсёй Беларусі было ліквідавана каля 52 тыс. ху- тарскіх гаспадарак. Ствараліся саўгасы і калгасы. Праўда, ахвотні- каў калгаснага жыцця знаходзілася мала. Дыслакаванае ў заходніх абласцях памежнае войска стварала попыт на харчовыя прадукты і давала сялянам магчымасць заробку. Да савецка-нямецкай вайны пераважна прымусам удалося калектывізаваць усяго каля 2% ся- лянскіх гаспадарак. Забаранялася наймаць рабочую сілу, здаваць зямлю ў арэнду. 3 1941 г. у аднаасобнікаў пачалі абразаць землі, пакі- даючы ім не болей за 10-15 гектараў (такіх заможных гаспадарак набралося больш за 37 тысячаў). Адрэзаныя землі раздаваліся бедня-
Цана задзіночанна беларускіх земляў 305 кам. Паміж імі дзялілася і маёмасць 25 тыс. высланых з Беларусі асад- нікаў, частка памешчыцкіх земляў. Уводзілася бясплатнае медыцын- скае абслугоўванне. Саветызацыя духоўна-культурнага жыцця. Абмяжоўвалася рэлігійная дзейнасць. Ужо ў 1939 г. у ходзе наступлення Чырвонай Арміі разбураліся культавыя будынкі. Царкоўныя землі канфіскоўва- ліся. Рэлігійныя абшчыны душыліся падаткамі, а запазычанасць слу- жыла падставай для канфіскацыі храмаў. Цэрквы, касцёлы, сінагогі перарабляліся ў кінатэатры, фабрыкі, казармы, турмы. Забараняла- ся выкладаць рэлігію ў школе, карыстацца царкоўнымі званамі, насіць рэлігійныя апараты па-за межамі храмаў. 3 мая 1940 г. царкоўныя шлюбы трацілі юрыдычную сілу. Некаторыя райвыканкамы выганялі святароў на будаўнічыя работы нароўні з сялянамі. Многія служкі культу абвінавачваліся ў супрацоўніцтве з былымі польскімі ўладамі і арыштоўваліся. У буйных гарадах адкрываліся дамы палітасветы, у павятовых цэнтрах - дамы сацкультуры, у валасцях - хаты-чытальні. Савецкія ідэолагі везлі на захад горы марксісцка-ленінскай літарату- ры і партрэты савецкіх кіраўнікоў. У кожным раёне выдавалася свая газэта. Кожны абласны цэнтр зацмеў па драматычным тэатры, а Га- родня - тэатр лялек, Баранавічы - ансамбль цыганскай песні і танца. Беласток разглядаўся як вітрына савецкага жыцця. Тут быў створа- ны Дзяржаўны джаз БССР пад кіраўніцтвам Эдзі Рознера. Планава- лася адчыніць філармонію, музычную і мастацкую вучэльню. Але са- мым эфектыўным сродкам прапаганды камуністычных ідэалаў было савецкае кіно. За 1939—1941 гг. колькасць кінатэатраў у гарадах за- ходняй Беларусі павялічылася ўтрая. Па вёсках качавалі кінапера- соўкі. Большасць заходнебеларускіх сялянаў бачыла рухомыя вобра- зы на сцяне ўпершыню, і гэта рабіла на іх вялікае ўражанне. Русіфікацыя адукацыі. Бальшавіцкія ўлады бралі курс на русі- фікацыю адукацыі, але праводзілася яна асцярожна. Спачатку ад працы адхілялася мясцовае настаўніцтва (пераважна шляхам рэпрэ- сіяў). Замест яго прысылалася новае. I на падставе таго, што балыіга- віцкія пасланцы не ведалі добра беларускай мовы, замест беларускіх школаў адчыняліся рускія. У польскіх, яўрэйскіх, рускіх і літоўскіх школах спачатку ўводзілася абавязковае выкладанне беларускай мо- вы, якая з верасня 1940 г. замянялася рускай, а ў рускіх школах адмя- нялася ўвогуле. Павялічвалася доля рускамоўных падручнікаў. Для падрыхтоўкі адданых савецкай уладзе настаўнікаў у 1940 г. на тэры- торыі Заходняй Беларусі была створаная сістэма педінстытутаў і пед-
306 Перыяд 1939—1945 вучэльняў. Перыядычныя выданні паступова пераводзіліся на рускую мову. Расчараванне саветамі. Мясцовыя жыхары хутка ўбачылі мно- ства зняволеных, якіх прывозілі з Расіі для працы на ваенных пля- цоўках. Расповеды вязняў хутка разбуралі міф пра народную ўладу ў краіне саветаў. Людзі не разумелі абсурдных загадаў савецкіх чыноў- нікаў працаваць падчас важных царкоўных святаў ці выконваць збож- жанарыхтоўчы план яшчэ ў час жніва. У кастрычніку 1940 г. ЦК КП(б)Б прызнаў, што ўся выхаваўчая работа ў заходніх абласцях Бе- ларусі зводзілася да вымагання грубымі адміністрацыйнымі метадамі падаткаў і згону на прымусовыя працы. Выбары ў Вярхоўны Савет БССР і СССР (люты 1940) не выклікалі энтузіязму. У асобных выбар- чых акругах Вілейскай вобласці ад галасавання адмаўлялася ад па- ловы да трох чвэрцяў выбаршчыкаў. Некаторыя вёскі ўвогуле не га- ласавалі. Органы НКУС старанна фіксавалі антысавецкія выказванні. Узнікалі сумненні, ці можа такая ўлада пратрымацца доўга. Ужо ў 1940 г. жыхары Беласточчыны ўцякалі ад бальшавіцкай “ласкі” ў аку- паваную немцамі Полыпчу. Але ў некаторых жыхароў захоўваліся энтузіязм і вера, што цяжкасці ў савецкай краіне часовыя. Яднанне, якое не яднала. Усходнія беларускія суайчыннікі міжволі падманулі заходніх, прапанаваўшы ім замест незалежнай Беларусі маскоўскую няволю. Заходняя Беларусь да чэрвеня 1941 г. заставалася рэгіёнам з асобым рэжымам кіравання. Захоўвалася ста- рая савецка-польская мяжа з памежнымі заставамі. Гэтыя ваенныя збудаванні з жалезабетону захоўваюцца і цяпер. Перасякаць мяжу цывільнаму насельніцтву без адпаведнага дазволу забаранялася. Камуністы ўвесь час распальвалі недавер “усходнікаў” да “заходнікаў”, які дажыў да нашых дзён. 27.3. Лёс віленскіх беларусаў Прыход саветаў. 19 верасня 1939 г. Чырвоная Армія захапіла Вільню. Адразу пачалася чыстка горада ад так званых антысавецкіх элементаў. Чырвонаармейцы рабавалі гарадскія крамы і нават пеша- ходаў. Вільню літоўцы атрымалі ад Масквы праз 40 дзён. За гэты час органы НКУС добра папрацавалі, а літоўскія дыпламаты старанна фіксавалі дзейнасць сваіх апекуноў. Было зарэгістравана каля 800 асо- баў, дэпартаваных з Вільні сталіністамі. Нечаканасць з Вільняй. Галоўным ідэалагічным камісарам у
Цана задзіночанна беларускіх земляў 307 Заходняй Беларусі быў прызначаны Іван Клімаў, тагачасны загад- чык аддзела прапаганды ЦК КП(б)Б. Яго штаб-кватэра знаходзілася ў Вільні. Але нават Іван Клімаў не ведаў пра намер крамлёўскага кіраўніцтва перадаць Вільню Літве. Ен дзейнічаў у перакананні, што Вільня стане некаранаванай сталіцай Заходняй Беларусі, дзе адбу- дзецца Нацыянальны сход гэтага рэгіёна. 24 верасня па ініцыятыве Івана Клімава ў актавай зале Беларускай гімназіі адбыўся агульна- гарадскі сход беларускіх культурна-асветных работнікаў, прысвеча- ны прыходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Віленшчынай кіра- валі пасланцы з Мінска. Яны стварылі часовую віленскую ўправу. Беларуская мова была прызнаная афіцыйнай, выходзіла беларуская газэта “Віленская праўда”, адчыняліся беларускія школы і арганіза- цыі. Віленшчына рыхтавалася да выбараў у беларускі “парламент”. Сярод мясцовых беларусаў нават пайшлі чуткі пра перанос беларус- кай сталіцы з Мінска ў Вільню. Як вядома, перадача Вільні і Вілен- шчыны Літве была ўзгоднена наміж Гітлерам і Сталіным. Але Масква палічыла непатрэбным паведаміць пра гэта беларускаму кіраўніцтву. Факт вельмі яскравы. Ен сведчыць пра сапраўды марыянетачны характар так званай беларускай савецкай дзяржавы. Паляванне на беларускую інтэлігенцыю. Неўзабаве беларус- каму кіраўніцтву стала вядома, што Віленская вобласць (6,9 тыс. кв. км.) адыходзіць да літоўцаў. Дамова аб гэтым паміж Літвой і Савецкім Саюзам была падпісаная 10 кастрычніка 1939 г. Спектакль з выка- рыстаннем віленскіх беларускіх дзеячаў на запланаваным у Вільні Нацыянальным сходзе стаў непатрэбны. У Івана Клімава была маг- чымасць перадаць Літве разам з горадам і беларускіх дзеячаў, але адданы сталініст не зрабіў гэтага. Ён меў загад цэнтра арыштаваць іх у адпаведнасці са складзеным у Народным камісарыце ўнутраных справаў спісам. Віленскія беларусы панеслі вялікія страты. Схапілі і вывезлі аднаго з пачынальнікаў беларускага руху Антона Неканда- Трэпку, вядомага публіцыста Уладзіміра Самойлу, аўтара верша-гімна “Мы выйдзем шчыльнумі радамі” Макара Краўцова (Касцевіча), рэ- дактара “Беларускай крыніцы” Янку Пазняка (дзеда Зянона Пазня- ка), іншых. Усе яны пазней загінулі. Самаахвярнасць Антона Луцкевіча. Вельмі трагічна склаўся лёс самага аўтарытэтнага дзеяча беларускага руху ў Вільні. Калі ў горад уварваліся балыпавікі, Антон Луцкевіч працаваў дырэктарам Беларускага музея імя Івана Луцкевіча (памёр у 1919 г.) і выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі. I вось гэты чалавек, якога савецкая
308 Перыяд 1939—1945 прапаганда 30-х гадоў называла галоўным беларускім фашыстам, спрабаваў дамовіцца са сталіністамі. Пра іх справы Луцкевіч добра ведаў і ўсё ж спрабаваў. Ен свядома ахвяраваў сабой, спадзеючыся гакім чынам уратаваць незалежніцкую інтэлігенцыю і тыя здабыткі беларускасці, што яшчэ .захоўваліся ў Заходняй Беларусі. Луцкевіча арыштавалі ўначы з 26 на 27 верасня. Арышт быў абстаўлены вялі- кай сакрэтнасцю. Чэкісты не хацелі, каб гэтая акцыя падарвала пра- камуністычныя ілюзіі беларусаў. Карнікі разлічвалі выдаць арышт за ўцёкі Луцкевіча ў Літву - тым болыіі, што шлях на Коўна стаў для многіх беларусаў Вільні выратавальным. Але Луцкевіч быў чалавек надта вядомы і аўтарытэтны, каб яго знікненне не заўважылі. Ужо на другі дзень да Івана Клімава прыйшла беларуская дэлегацыя з пы- таннем пра лёс свайго лідэра. Кэдэбіст абяцаў адшукаць Луцкевіча, а сам адправіў вязня ў мінскі астрог, адкуль беларускі дзеяч ужо ніколі не вярнуўся. Віленскія трафеі. 22 кастрычніка 1939 г. у Вільню прыехала літоўская паліцыя. Балылавікі перад сваім адыходам рабавалі ўсё, што маглі: прамысловае абсталяванне, архівы, унікальныя кнігі, рэчы хатняга ўжытку. Не забыліся і пра Віленскі беларускі музей. Усё са- мае каштоўнае - старадрукі, калекцыя старажытных манет, сярэдне- вяковая зброя - грузілася ў вагоны і адпраўлялася ў Мінск. За спеш- каю ўсё забраць не змаглі, а тое, што пагрузілі, па дарозе было напа- лову пакрадзенае і панішчанае. Віленскія скарбы звальваліся ў сута- рэннях і калідорах розных грамадскіх установаў Мінска. Частка іх пазней была залітая вадой і знішчаная, частку літоўцы вярнулі ў часы нямецкай акупацыі. У кастрычніку 1939 г. у Мінску апынулася аб- сталяванне віленскага радыёзавода, на аснове якога ў 1941 г. пачаў дзейнічаць мінскі завод лямпавых радыёпрыёмнікаў. Вынік савецка-літоўскага “дыялогу”. Вільня перадавалася новым гаспадарам, хоць сама Масква прызнавала, што горад і яго наваколле не былі літоўскія. Рабілася гэта не без націску гітлераўска- га ўрада. Але, пакідаючы Вільню, СССР атрымліваў, паводле савец- ка-літоўскага дагавору аб узаемнай дапамозе (ад 10.X. 1939 г.), права на заснаванне вайсковых баз у Алітусе, Прэнах, Гайжунах і Новай Вільні. Сталінскае кіраўніцтва ўступала Літоўскай дзяржаве Вільню, каб потым (жнівень 1940) не толькі вярнуць яе, але і прыхапіць усю Літву, а для змякчэння незадаволенасці яе грамадзянаў зноў адрэ- заць ад БССР 2,6 тыс. кв. км. і перадаць іх акупаванай літоўскай краіне (лістапад 1940 г.). Далучэнне Вільні да Літвы стала магчымым дзякую-
Цана задзіночанна беларускіх земляў 309 чы злачыннай змове Сталіна з Гітлерам, якія дзейнічалі выключна ў захопніцкіх мэтах. I ўсё гэта, як слушна заўважыў беларускі гісторык Мікола Іваноў, пакінула балючы след у нацыянальнай памяці ўсіх зацікаўленых у Вільні народаў - беларусаў, палякаў, літоўцаў. 27.4. Здабыткі і страты Падставы для суцяшэння. Падзеленасць Беларусі разглядала- ся як трагедыя. Беларусы імкнуліся да аб'яднання і атрымалі яго. Задзіночанне беларускіх земляў адпавядала нацыянальным інтарэ- сам беларускага народа. Пакуль Беларусь заставалася падзеленай паміж Расіяй і Польшчай, існавала небяспека зрусіфікавання яе ўсход- няй часткі і спаланізавання заходняй. Пасля 1939 г. Беларуская ССР павялічыла сваю тэрыторыю амаль удвая - з 127 тыс. да 235 тыс. кв. км. (карта VII). Удвая павялічылася таксама колькасць насельніц- тва БССР і дасягнула прыкладна 10 млн. чалавек. Здабыткі Украіны складалі толькі 15% тэрыторыі і 20% насельніцтва. Дзякуючы тэры- тарыяльнаму задзіночанню, нацыянальна пасіўныя беларусы набылі тую крытычна неабходную этнічную масу, якая дазволіла ім больш паспяхова прайсці праз выпрабаванні другой сусветнай вайны, сталінскага генацыду і камуністычнай дэнацыяналізацыі. Падставы для незадаволенасці. На вялікі жаль і на вялікі со- рам, аб’яднанне беларускіх земляў адбылося ў выніку змовы паміж гітлераўскай Германіяй і сталінскім СССР. На савецкім баку апынулі- ся тэрыторыі, заселеныя палякамі (Ломжынскі павет Варшаўскага ваяводства). Трагічным было і тое, што гэтае аб’яднанне ажыццявіла- ся ў рамках таталітарнай камуністычнай імперыі. Беларусы не зай- мелі той незалежнай нацыянальнай дзяржавы, пра якую марылі і не сталі гаспадарамі на сваёй зямлі. Беларуская адміністрацыя крам- лёўскага дыктатара пашырыла сваю ўладу амаль на ўсе беларускія землі. Адзін захопніцкі рэжым Заходняй Беларусі змяніўся другім, яшчэ болей жорсткім і бязлітасным. Аб’яднаная Бацькаўшчына стала аб’ектам далейшых злачынных эксперыментаў бальшавікоў. Сталін- скія рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі сталіся нашмат болей згубнымі для беларусаў, чым для яўрэяў ці палякаў. Тут была цалкам вынішчаная інтэлектуальная эліта нацыі, ангажаваная ў культуру еўрапейскага кшталту і больш-менш вольная ад камуністычных ілюзіяў. Загінулі носьбіты беларускай незалежніцкай ідэі. Балыпавікі атрымалі маг- чымасць амаль бесперашкодна фармаваць у беларусаў псіхалогію
310 Перыяд 1939—1945 рабскага падпарадкавання чужому кіраўніцтву. I гэта на дзесяцігоддзі замарудзіла развіццё нацыі. Толькі некаторыя патрыёты, такія, як дэпутат польскага сейма Янка Станкевіч, старшыня партыі беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў ксёндз Адам Станкевіч, Радаслаў Астроўскі, Мікола Шчорс, Вітаўт Тумаш, змаглі своечасова пакінуць савецкую зону, каб за яе межамі зноў распачаць працу па аднаўленні незалеж- ных беларускіх цэнтраў. Беларусь у планах Масквы. Адвечнае польска-рускае суперніц- тва за ўплыў і кантроль над беларускімі землямі скончылася ў 1939 г. на карысць бальшавіцкай Расіі. Яна атрымала дадатковую стратэгіч- ную прастору ў супрацьстаянні Берліну. Заходнебеларускія землі ператвараліся ў пляцоўку для далейшай савецкай экспансіі на захад На думку беларускага і польскага гісторыка Яўгена Мірановіча, Іосіф Сталін планаваў стварыць на Беласточчыне польскую аўтаномную вобласць у якасці зародка польскай савецкай рэспублікі, актыўна мілітарызаваў яе і нават не праводзіў там калектывізацыі. 28. РАЗГАР НЯМЕЦКА-САВЕЦКАЙ ВАЙНЫ. ЧЭРВЕНЬ 1941 - ВЕРАСЕНЬ 1943 Вайна для СССР выбухнула з непазбежнасцю. Абодва “саюзнікі” рыхтаваліся да нападу адзін на аднаго, але Гітлер апярэдзіў. Баль- шавікі і нацысты, што трызнілі пра сусветнае панаванне, уцягнулі ў крывавую бойню і Беларусь. Беларускі народ стаў перад праблемай пошуку паратунку. Але ці можна было спадзявацца на сталінскую таталітарную дзяржаву, на акупаваную Польшчу, на нацысцкую Гер- манію, на далёкія Англію і ЗША? 28.1. Замацаванне акупантаў (чэрвень - снежань 1941 г.) Захоп фашыстамі Беларусі. 22 чэрвеня 1941 г. Германія напа- ла на СССР. Нечаканы ўдар выклікаў у вайскоўцаў вялікую паніку. Абараняцца маладых камандзіраў не вучылі. Яны мелі права толькі наступаць. А спрактыкаваных афіцэраў выкасілі сталінскія рэпрэсіі. Нягледзячы на гераічнае супраціўленне асобных аддзелаў Чырвонай Арміі, нямецкія войскі з баямі, але няспынна наступалі праз Бела-
Разгар нямецка-савецкай вайны 311 русь на Маскву. Дзве магутныя танкавыя групоўкі Гота і Гудэрыяна, рухаючыся ад Вільні і Брэста за тыдзень дасягнулі Мінска і 28 чэрве- ня захапілі яго. На захад ад сталіцы ў гіганцкім “мяху” апынуліся ас- ноўныя сілы цэлай Беларускай ваеннай акругі (пазней Заходняга фронту); 330 тыс. палонных, болып за 60 акружных складоў са збро- яй, палівам, правіянтам. Каля 400 тыс. вайскоўцаў загінула. 16 лше- ня немцы былі ўжо ў Смаленску, а да канца жніўня кантралявалі ўсю тэрыторыю БССР. 4 жніўня ў Барысаў прылятаў Адольф Гітлер для нарады са сваімі камандуючымі. Паводзіны бальшавікоў у Беларусі перад адступленнем. На- ступленне немцаў выклікала развал савецкай адміністрацыі. Пінск камуністы пакінулі, калі немцы знаходзіліся на адлегласці больш за 100 км. ЦК КП(б)Б на чацвёрты дзень вайны быў у Магілёве. Частка адказных работнікаў з БССР ужо ў канцы чэрвеня апынулася з сем’я- мі на легкавых машынах у Маскве, але іх адразу адправілі назад. Функцыю кіравання ўзялі на сябе органы НКУС. Але з Заходняй Бе- ларусі працаўнікі бяспекі амаль нічога не вывезлі і нават не паспелі там правесці мабілізацыю прызыўнікоў. Затое з ўсходніх беларускіх земляў на працу ў Расію былі адпраўленыя 1,5 млн. чалавек, а ў Чыр- воную Армію мабілізаваныя каля 500 тыс. чалавек, у выніку чаго на- сельніцтва ўсходняй Беларусі скарацілася болыл як на трэць. Палітыч- ныя вязні ў 32 турмах БССР расстрэльваліся. Буйныя прамысловыя прадпрыемствы, сельскагаспадарчая тэхніка, жывёла, збожжа - усё каштоўнае эвакуявалася ці знішчалася. Амаль цалкам былі спале- ныя Віцебск і Полацк. А пасля вайны ўсё спісвалася на немцаў. Крамлёўскія стратэгі стваралі невыносныя ўмовы фактычна не для гітлераўцаў (іх карміла і апранала амаль уся заваяваная Еўропа), а для беларускага народа, які заставаўся пад нямецкай акупацыяй. Абяцаная савецкай уладай гарантыя бяспекі не спраўдзілася. Велі- зарнейшыя выдаткі, панесеныя жыхарамі БССР дзеля ўзбраення са- юзнага войска, пайшлі ў глум. Беларускі народ застаўся безабаронны і мусіў шукаць паратунку сваімі сіламі. Нацысцкая навала. Першая ваенная хваля немцаў-франтавікоў прынесла жыхарам Беларусі чарговыя здзекі, рэквізіцыі і грабяжы. Нахабна рабаваліся хатняя маёмасць, навуковыя ўстановы, бібліятэкі, музеі. Каштоўнае навуковае абсталяванне, рэдкія кнігі, лепшыя тво- ры мастацтва, у тым ліку унікальная калекцыя слуцкіх паясоў, - усё вывозілася ў Германію. Шмат было знішчана, разрабавана марадзё- рамі. Уражвала непрыхаваная, нечалавечая жорсткасць гітлераўцаў
312 Перыяд 1939—1945 да ваеннапалонных. Беларусаў на просьбу сваякоў немцы часам ад- пускалі. Карыстаючыся гэтым, многія беларускія жанчыны вызвалялі з палону ўсіх без разбору, выдаючы сябе за сваячак. А потым беларус- кае насельніцтва стала сведкам неверагоднай варожасці нацыстаў да яўрэяў, якіх перад вайной у Беларусі налічвалася каля 750 тысячаў. Ужо пры наступленні немцы вынііпчалі яўрэйскія сем’і і рабавалі іх маёмасць, а крыху пазней усіх ацалелых сагналі ў шматлікія гета. План “Ост”. На беларускіх землях меркавалася пакінуць не бо- лей за 25% беларусаў, дый тое з мэтаю анямечвання. Астатніх пасля вайны планавалася вынішчыць ці выселіць у Сібір. Вызваленыя пра- сторы прызначаліся для германскіх каланістаў. Яўрэі і цыгане падля- галі поўнаму вынішчэнню. Такі быў сакрэтны нацысцкі план. Пра яію ведалі не ўсе нават сярод вышэйшага кіраўніцтва III рэйха. Фармаванне акупацыйнай адміністрацыі. Па загадзе Адоль- фа Гітлера ад 17 ліпеня 1941 г. на акупаваных тэрыторыях ствараліся рэйхскамісарыяты. У ліку першых быў рэйхскамісарыят Остлянд (Ус- ходні край) з сядзібай у Рызе. У яго склад увайшлі генеральныя камі- сарыяты Эстонія, Латвія, Літва і Беларусь (карта VI). Плошча гене- ральнага камісарыята Беларусь, у параўнанні з БССР, істотна памян- шалася і складала каля чвэрці яе былой тэрыторыі. Усходнія межы супадалі са сталінскімі, але ў далейшым меркавалася перанесці іх на ўсход і далучыць Смаленшчыну. Паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абласцей далучаліся да рэйхскамісарыята Украіна; паўночна-заходнія раёны Брэсцкай і ўся Беластоцкая воб- ласці апынуліся ў складзе Усходняй Прусіі; паўночна-заходняя част- ка Вілейскай вобласці перадава лася генеральнаму камісарыяту Літва. Пры гэтым болыпая, усходняя, частка генеральнага камісарыята Бе- ларусь заставалася пад кіраўніцтвам ваеннага камандавання тылам групы армія “Цэнтр”. А ў заходняй частцы стваралася цывільная адмі- ністрацыя на чале з генеральным камісарам Беларусі Вільгельмам Кубэ. Такое становішча лічылася часовым, але пратрымалася да кан- ца акупацыі. У падпарадкаванні Кубэ было 10 акруговых камісарыя- таў. У акругах існавалі яшчэ павятовыя і валасныя ўправы. Гарадскі камісарыят у Мінску вылучаўся ў асобную адміністрацыйную адзінку. На ўсходзе побач з камендатурамі ствараліся валасныя, раённыя і гарадскія ўправы. Замест савецкай міліцыі ўводзілася дапаможная паліцыя. Выбіраліся вясковыя старасты. Справамі акупацыі займа- лася ў Берліне Міністэрства ўсходніх тэрыторыяў на чале з Альфрэ- дам Розенбергам.
Разгар нямецка-савецкай вайны 313 Раскол грамадства. Акупацыя выявіла разлом грамадства на прыхільнікаў і праціўнікаў савецкай улады. Якая частка насельніц- тва засталася адданай Саветам, ніхто як след не лічыў. Можна толькі выказаць меркаванне, што ў 1941 г. колькасць прыхільнікаў улады бальшавікоў вызначалася колькасцю савецкай адміністрацыі ці, у лепшым выпадку, колькасцю камуністаў і камсамольцаў. Іншыя або адкрыта выступалі супраць былой улады, або застылі ў чаканні. Не- бяспека нацызму не была як след растлумачаная народу. Перад вай- ной камуністы выступалі саюзнікамі нацыстаў і прыпынілі антына- цысцкую прапаганду. Дый досвед першай сусветнай вайны не прад- вяшчаў ад немцаў вялікай небяспекі. Вось чаму на пачатку вайны ў цывільнага насельніцтва была надзея прыстасавацца да новых гас- падароў. Большасць, несумненна, не мела даверу да бальшавікоў, але шмат хто па-ранейшаму верыў у непераможнасць СССР. Вытокі супрацоўніцтва з немцамі. Пад нямецкай акупацыяй беларусы страцілі нават уяўную дзяржаўнасць (БССР), якую мелі за сталінскім рэжымам. Але і цяпер былі патрыёты (пераважна ў эмі- грацыі), якія не забываліся пра БНР і не адмаўляліся ад думкі ўзнавіць яе. Вайна Германіі з СССР, як ім здавалася, давала пэўны шанец разбурыць бальшавіцкую імперыю рукамі гітлераўцаў. Эмігранты ў Берліне арганізавалі Беларускі нацыянальны цэнтр (чэрвень 1941) на чале з лекарам Міколам ІПчорсам і ксяндзом Вінцэнтам Гадлеўскім. Але разлік на тое, што Цэнтр будзе ператвораны ў беларускі ўрад, не спраўдзіўся. Гітлер не сумняваўся ў хуткай перамозе і не меў патрэбы ў марыянетачных урадах. Лідэры хрысціянскіх дэмакратаў (Вацлаў Іваноўскі, Янка Станкевіч і Станіслаў Грынкевіч з Беларускага нацыянальнага аб’яднання) разумелі, што незалежнасць не прыйдзе ад Германіі. Яны разлічвалі, што ЗША разам з Англіяй у канчатковым выніку перамогуць і нацыстаў, і бальшавікоў. Нямецкую ж акупацыю патрыёты хацелі выкарыстаць для ўкаранення беларусаў у мясцовую адміністрацыю, для росту іх нацыянальнай самасвядомасці і ўтварэння ўласнага войска. Увосень 1940 г. Янка Станкевіч арганізаваў у пад- поллі Партыю беларускіх нацыяналістаў (ПБН), каб ад яе імя наладжваць кантакты з польскім супраціўленнем і саюзнікамі. Свой уклад у тэарэтычнае абгрунтаванне неабходнасці супрацоўніцтва з немцамі ўнеслі таксама Вінцэнт Гадлеўскі і рэдактар “Мінскай газэты” А. Сенькевіч. Праўда, шмат хто ішоў на службу да немцаў не па ідэй- ных, а па матэрыяльных матывах і ў першую чаргу - пакрыўджаныя савецкай уладай.
314 Перыяд 1939—1945 Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі. 3 архіва У. Ляхоўскага. Палітыка гаўляйтэра Кубэ. У Беларусі кіраваўсвоеасаблівы гаў- ляйтэр. Перакананні Вільгельма Ку- бэ часам істотна адрозніваліся ад афіцыйнага курсу гітлераўскай Гер- маніі. Ен разумеў, што дзеля пера- могі над бальшавізмам трэба супра- цоўнічаць з беларусамі, якія складалі болыпасць насельніцтва падуладнай яму тэрыторыі. Яго першае распара- джэнне ад 10 верасня 1941 г. тычыла- ся адкрыцця беларускіх пачатковых школаў. Кіраўніцтва школьнай спра- вай Вільгельм Кубэ даверыў ксяндзу Вінцэнту Гадлеўскаму, праз год зака- таванаму гітлераўцамі. Беларуская інтэлігенцыя ахвотна выкарыстоўва- лася для ўкамплектавання акупацыйнай адміністрацыі. Становішча ў заходняй Беларусі. За паўтара гады Масква была не здольная дарэшты саветызаваць далучаныя ў 1939 г. землі. Сяляне- заходнікі пры маўклівай згодзе новых гаспадароў распусцілі нешматлікія калгасы і вярнуліся да індывідуальнага гаспадарання. Беларуская інтэлігенцыя тут была малалікая і не прызвычаеная да кіравання. Таму мясцовая адміністрацыя і дапаможная паліцыя фармаваліся пераважна з крэсавых палякаў. Нават службовай мовай тутстала польская. Гітлераўцы вярталі маёнткі памешчыкам, а сялян- скія выступленні пратэсту душылі. Палякі не маглі забыць, што беларусы ў 1939 г. пазбавілі іх на ўсходніх “крэсах” і ўлады, і маёмасці. Пачаліся даносы. Польскія нацыяналісты наводзілі паклёп на бе- ларускае насельніцтва ў прыналежнасці да бальшавізму, каб рукамі немцаў прыдушыць народ. Гэта прывяло да вялікіх ахвяраў, асабліва сярод беларускай інтэлігенцыі. Баронячыся ад акцыі вынішчэння, беларусы ў сваю чаргу пачалі даносіць на палякаў. Антыбеларускі тэрор нарэшце спыніў гаўляйтэр Вільгельм Кубэ. Перамены ў ня- мецкай палітыцы падштурхнулі беларусаў да супрацоўніцтва з Гер- маніяй, а палякаў - да пераходу ў апазіцыю. Ужо ўвосень 1941 г. пачалі актывізавацца польскія падпольныя аб’яднанні Саюза ўзброенай барацьбы. Ад імя польскага ўрада на чале з Уладзіславам Сікорскім у Лондане яны змагаліся на два франты - і супраць нацысцкага рэйха,
Разгар нямецка-савецкай вайны 315 і супраць бальшавіцкага Саюза з мэтай узнаўлення Польшчы ў межах 1939 г. Польска-савецкі ваенны дагавор аб сумеснай барацьбе з Германіяй (14 жніўня 1941 г.) спачатку ігнараваўся. Становішча на беларускім Палессі. Тут, у раёне супольнага пражывання беларускага і ўкраінскага насельніцтва, дзейнічаў ад- дзел Украінскай паўстанцкай арміі пад назвай “Палеская сеч” на чале 3 Тарасам Бараўцом па мянушцы Тарас Бульба. Ірвучыся да Масквы, немцы абмінулі Палессе, таму значная яго частка апынулася пад кан- тролем “Палескай сечы” сумесна з беларускімі фармаваннямі Усева- лада Родзькі і Міхася Вітушкі. У кожным раёне яны прызначалі снаіх кіраўнікоў і дзялілі зямлю. Але прыйшлі немцы і ўсталявалі свае па- радкі. 3 канца 1941 г., калі гітлераўцы разагналі ўкраінскі ўрад, а Сцяпана Бандэру пасадзілі ў канцлагер, бульбаўцы ўслед за бандэ- раўцамі разгарнулі барацьбу на два франты - супраць нацысцкай Германіі і супраць бальшавіцкай Расіі. Беларускія арганізацыі для барацьбы на два франты не мелі сілы, а таму на адкрыты разрыў з немцамі не адважыліся. Становішча ва ўсходняй Беларусі. На ўсходзе пасля баль- шавіцкіх і нацысцкіх рэквізіцыяў людзі жылі пад пагрозай голаду, асабліва ў гарадах. Тут не было такой грамадскай актыўнасці, як на заходніх землях. Немцам даводзілася пераважна сілай набіраць лю- дзей у дапаможную паліцыю і мясцовую адміністрацыю. Захоўваліся калгасы. За найменшую сімпатыю да Чырвонай Арміі і савецкай ула- ды людзей штрафавалі, катавалі, а то вешалі ці забівалі. Усходняя Беларусь была найболып спрыяльным раёнам для разгортвання са- вецкага падполля і партызанскага руху. Арганізацыя савецкага супраціўлення. Супраціўленне аку- пантам засноўваў партыйны, савецкі, камсамольскі і калгасны актыў, у якога шанцаў на нацысцкую спагаду не заставалася. Шмат хто з гэтых людзей быў адданым камуністам, і разгортванне бязлітаснай партызанскай вайны, да якой 3 ліпеня 1941 г. заклікаў Іосіф Сталін, яны разглядалі, як свой жыццёвы абавязак. Першыя партызанскія атрады ў Беларусі фармаваліся з савецкіх вайскоўцаў, якія апынулі- ся ў нямецкім акружэнні. Асобныя партызанскія аддзелы ствараліся па ініцыятыве мясцовых партыйных і камсамольскіх дзеячаў. Нека- торыя партызанскія атрады і групы фармаваліся ў савецкім тыле, а потым перапраўляліся праз лінію фронту ва ўсходнюю Беларусь. На заходнебеларускіх землях, якія да 1939 г. уваходзілі у склад польскай дзяржавы, савецкіх партызанскіх атрадаў да 1943 г. не было ў адпа-
316 Перыяд 1939—1945 веднасці з савецка-польскім пагадненнем (жнівень 1941 г.). Першыя партызанскія атрады рабіліся лёгкай здабычай немцаў, асабліва тыя, што прыходзілі з-за лініі фронту. Людзей пасылалі на верную пагі- бель. I толькі пасля перамогі Чырвонай Арміі пад Масквой партыза- ны акрыялі і са снежня 1941 г. узмацнілі дыверсіі супраць немцаў. У гэты час на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі каля 200 партызанскіх атрадаў. Тысячы людзей уліліся ў падпольныя камуністычныя арга- нізацыі. Партызанскі рух меў народную глебу. Масква яшчэ не паспела ўзяць яго пад свой кантроль. Спрацоўвала натуральнае імкненне да змагання з ворагам. Многія беларусы разглядалі ганьбу паражэння СССР як сваю ўласную. У Чырвонай Арміі ваявалі іх сыны і браты. У той жа час некаторыя мясцовыя жыхары наводзілі карнікаў на пар- тызанскія базы. У канцы 1941 г. 12 тысячам партызанаў супрацьстая- ла да 16 тысячаў паліцэйскіх, якія ў складзе нямецкіх вайсковых злучэнняў удзельнічалі ў барацьбе са “сталінскімі бандытамі” і ў рэ- прэсіях супраць яўрэяў. Узімку 1941—1942 гг. гітлераўцам пры пад- трымцы паліцэйскіх ўдалося разбіць значную частку партызанскіх ат- радаў. Колькі ж ворагаў займела Беларусь? Вайна, што агарнула бе- ларускія землі, выявіла шэраг згубных для мясцовага насельніцтва тэндэнцыяў: імкненне нацыстаў да каланізацыі і генацыду, балыпаві- коў - да аднаўлення сталінскай дыктатуры, польскіх нацыяналістаў да аднаўлення панавання ў Заходняй Беларусі, украінскіх нацыяна лістаў - да падпарадкавання беларускага Палесся. Літоўскія і латыш- скія нацыяналісты прэтэндавалі на паўночныя тэрыторыі. I ўсе яны, не кажучы ўжо пра нацыстаў, у імя сваіх мэтаў не спыняліся перад вынішчэннем насельніцтва Беларусі. 28.2. Перад выбарам (1942 - верасень 1943): супр ацоўніцтв а Генацыд. На тэрыторыі Беларусі дзейнічала 260 (разам з філіямі) канцлагераў. Яны поўніліся антыфашыстамі і камуністамі, якіх звозілі сюды з Аўстрыі, Галандыі, Германіі, Венгрыі, Полыпчы, Францыі, Чэхаславакіі. У Трасцянцы, пад Мінскам, за час акупацыі загінула каля 206,5 тыс. вязняў. Сярод ахвяраў пераважалі яўрэі і рускія (ва- еннапалонныя), але былі і беларусы. Больш вязняў загінула толькі ў Асвенціме і Майданэку. Усяго на тэрыторыі Беларусі ў лагерах загі- нула каля 800 тыс. чалавек. Фашысты арганізавалі ў беларускіх
Разгар нямецка-савецкай вайны 317 гарадах і мястэчках каля 155 гета. У іх ствараліся падпольныя арганізацыі, праводзіліся дыверсіі супраць немцаў. У 1942 г. у Лах- венскім (Случчына), а ў 1943 г. у Глыбоцкім (Вілейшчына) і Бела- стоцкім гета выбухнулі паўстанні, якія былі бязлітасна задушаныя з выкарыстаннем артылерыі, танкаў і нават самалётаў. Некаторыя вязні прабіваліся да партызанаў, у выніку чаго ў лясах засноўваліся цэлыя яўрэйскія паселішчы. Асобных яўрэяў хавалі беларускія сем’і, хоць за гэта ім пагражала пакаранне. Да канца 1943 г. усе гета на тэрыторыі Беларусі апусцелі. Самыя вялікія ахвяры былі ў Мінску, дзе гіт- лераўцы знішчылі каля 100 тыс. яўрэяў, у тым ліку каля 25 тысячаў, інтэрнаваных гітлераўцамі з акупаваных краінаў Заходняй Еўропы. Пасля ліквідацыі гета пачыналіся рабаванні. Лепшую маёмасць забіралі немцы і паліцэйскія. Рэшта заставалася мясцоваму насель- ніцтву. Нацысты перабілі таксама амаль усіх беларускіх цыганаў. Мясцовыя жыхары, як правіла, не прыцягваліся да масавых акцыяў. Былі выпадкі, калі беларусы гінулі разам з яўрэямі, але не згаджаліся страляць у сваіх землякоў. Беларусь стала месцам высылкі небяспеч- ных для нацыстаў элементаў з усёй Еўропы, палігонам, дзе адпрацоў- ваўся механізм масавага вынішчэння людзей. Выжыванне і прымусовая праца гараджанаў. Гарады нагад- валі канцэнтрацыйныя лагеры, асабліва ў прыфрантавой паласе. Усе прамысловыя прадпрыемствы аб’яўляліся германскай дзяржаўнай уласнасцю, хоць фактычна імі кіравалі звычайныя ўласнікі (“шэфы”). Гарадская гаспадарка і гандаль трапілі пад кантроль германскіх фірмаў. Мясцовае насельніцтва магло займацца толькі дробным ганд- лем на кірмашах і ў шапіках. Над мясцовай акупацыйнай эканомі- кай панаваў Остлянд-банк, што месціўся ў Рызе. 31942 г. яго аддзялен- не дзейнічала ў Мінску пад назвай Мінскі банк. На насельніцтва ва ўзросце ад 18 да 45 гадоў распаўсюджваўся ўсеагульны працоўны аба- вязак. Працаваць на ваенных прадпрыемствах даводзілася па 14-15 гадзінаў у суткі, а заробкі былі ў чатыры-шэсць разоў меншыя, чым у рабочых з Германіі. У Мінску ў 1943 г. дзённага заробку не хапала на кілаграм бульбы. Праўда, жыццё беларусаў, што працавалі на прад- прыемствах савецкага тылу, было не нашмат лепшае. Праца на нем- цаў для многіх гараджанаў была адзіным сродкам уратавання ад го- ладу, бо харчовыя карткі выдаваліся толькі рабочым, малалетнім і калекам. 3 пункту погляду сталінскага кіраўніцтва такія рабочыя былі здраднікамі (!). Вываз рабочых на працу ў Нямеччыну. 3 восені 1941 г. пача-
318 Перыяд 1939—1945 лася вярбоўка 17-40-гадовых рабочых у Германію. Беларуская народ- ная самапомач прываблівала мясцовую моладзь магчымасцю прайсці ў немцаў працоўную вывучку, набыць спецыяльнасць. Але добраах- вотнікаў знаходзілася няшмат. Тады з 1942 г. рабочых пачалі браць сілай. 3 гэтай акцыі немцы імкнуліся атрымаць падвойную карысць: 1) падарваць асноўную (людскуто) базу партызаншчыны ў Беларусі і 2) замяніць баяздольных немцаў на фабрыках і прадпрыемствах у Нямеччыне беларускімі юнакамі. Усяго ў Нямеччыну былі вывезеныя каля 380 тыс. жыхароў Беларусі. А ў савецкі тыл, як ужо вядома, баль- шавікі эвакуявалі каля 1,5 мільёна (разам з дзецьмі і старымі). Аграрная палітыка акупантаў. Новыя гаспадары былі зацікаў- леныя ў наладжванні сельскагаспадарчай вытворчасці на патрэбы фронту. Сялянскія сем’і атрымлівалі ва ўласнасць да гектара пад сядзі- бу і да сямі гектараў палявой зямлі ў часовае карыстанне. Ім дазваля- лася гадаваць неабмежаваную колькасць хатняй жывёлы, што пры савецкай уладзе забаранялася. Каб падтрымаць збяднелых сялянаў усходняй Беларусі, немцы ўвесну 1942 г. забяспечвалі іх пасяўным матэрыялам, прывозілі з Нямеччыны плугі, рамантавалі трактары, давалі коней. Вільгельм Кубе не стаў уводзіць на падуладнай яму тэрыторыі абшчынныя гаспадаркі ў адпаведнасці з гітлераўскім па- лажэннем ад 16 лютага 1942 г. Увесну 1942 г. ён перадаў калгасныя землі і інвентар у аднаасобнае карыстанне сялянскім дварам, якія аб'ядноўваліся ў зямельныя кааператывы. Найлепшыя землі нацыс- ты забралі сабе і стварылі на іх дзяржаўныя маёнткі. На працу да нямецкіх і галандскіх каланістаў сяляне зганяліся пад прымусам. Беларуская народная самапомач. Пасля паражэння пад Маск- вой (снежань 1941 г.) нацысты пайшлі на супрацоўніцтва з белару- самі больш ахвотна. Вільгельм Кубэ абапіраўся на Беларускую на- родную самапомач (БНС), створаную ў кастрычніку 1941 года. Аргані- зацыя мела свае акруговыя і раённыя аддзяленні і валасныя гурткі. Гаўляйтэр дазволіў ёй займацца не толькі дабрачыннасцю, але і куль- турна-асветнай дзейнасцю. У ліпені 1942 г. ствараецца Галоўнаярада БНС з 12-ці чалавек на чале з Іванам Ермачэнкам. Пры ёй узнікае шэраг аддзелаў: палітычны, вайсковы, школьны, культуры, прапа- ганды, аховы здароўя. Рады БНС з адпаведнымі аддзеламі пачына- юць працаваць і ў кожнай акрузе. Такім чынам Вільгельм Кубэ рых- таваў адміністрацыйны апарат, які пры неабходнасці мог пераняць у немцаў кіраўніцтва. Беларусізацыя пал нацысцкім наглядам. Узрастала грамад-
Разгар нямецка-савецкай вайны 319 ска-палітьгчная і культурная актыўнасць беларускіх дзеячаў, якія з’яз- джаліся ўМінск. 3 восені 1941 г. пачалі адчыняцца беларускія пачатко- выя школы. У чэрвені 1942 г. на тэрыторыі цывільнага кіравання дзей- нічала каля 3,5 тыс. школаў, у якіх 346 тыс. вучняў. На працягу 1942 г. былі заснаваныя Беларускія прафсаюзы, Жаночая ліга. У жніўні 1942 г. нямецкія ўлады выдалі дазвол на адкрыццё беларускіх гім- назіяў, і ў канцы 1942 г. іх налічвалася каля 30. У той жа год права- слаўны ўсебеларускі Сабор пастанавіў арганізаваць Беларускую аўта- кефальную царкву. У сакавіку 1942 г. узаконьвалася дзейнасць Бела- рускага экзархата грэка-каталіцкай (уніяцкай) царквы. Аднак неўза- баве немцы арыштавалі і закатавалі яе кіраўніка айца Антона Неман- цэвіча, а дзейнасць Беларускага экзархата забаранілі. Беларуская самаахова. У чэрвені 1942 г. Вільгельм Кубэ вы- ступіў з ініцыятывай стварэння беларускіх узброеных сілаў - Бела- рускай самааховы (БСА). Яе ўтрыманне ўскладалася на мясцовае на- сельніцтва, а кантраляванне-на нямецкіх афііпраў. Нацысты бачылі ў БСА інструмент змагання з савецкімі партызанамі, а беларускія лідэ- ры - зародак будучага беларускага войска. Наплыў добраахвотнікаў у заходняй Беларусі быў вялікі. Вялася і прымусовая мабілізацыя. Кубэ выступаў за самастойнасць БСА, захаванне ў ёй беларускай мовы і беларускіх афіцэраў. 3 другой паловы лістапада 1942 г. шэфам БСА стаў маёр Францішак Кушаль. Было сфармавана каля 20 батальёнаў. Але нямецкія ўлады не забяспечвалі самаахоўцаў харчаваннем, не выдавалі абмундзіраванне, затрымлівалі ўзбраенне. Надзея на нямец- кую дапамогу знікала. Узрастала дэзерцірства, п’янства. Здараліся рабункі мірных жыхароў. Пераход да карных экспедыцыяў. Палітыка саступак, на якую пайшла нямецкая адміністрацыя, не прыпыніла партызанскай ба- рацьбы, таму немцы ўрэшце зрабілі стаўку на сілу. Першая буйная карная экспедыцыя супраць партызанаў - “Балотная ліхаманка” - праводзілася з 21 жніўня да 21 верасня 1942 года. У яе выніку было забіта каля 10 тыс. чалавек, з якіх партызаны складалі толькі 4%. Беларускія вёскі і іх жыхары вынішчаліся толькі за тое, што знаходзі- ліся ў раёне дзеяння партызанаў. Нямецкія карныя экспедыцыі пра- водзіліся з дапамогай літоўцаў, украінцаў, рускіх, латышоў ды і саміх беларусаў. Не менш жорсткія акцыі ажыццяўляў на Украіне мінскі карны атрад. Але вынішчаць сваіх бяззбройных вяскоўцаў беларус- кія фармаванні адмаўляліся. У жніўні 1942 г. немцы раззброілі ў Мінску літоўскі батальён, бо ў час карнай экспедыцыі літоўцы не сталі
320 Перыяд 1939—1945 страляць у беларускіх сялянаў. Калі беларускія лідэры на службе на- цыстаў пачыналі пратэставаць супраць забойства мірнага насельніц- тва, іх арыштоўвалі, вывозілі ў Германію, расстрэльвалі. Спроба адмовы ад паслугаў мясцовага насельніцтва. Зла- чынствы акупантаў не выклікалі ў БНС ніводнага пратэсту. Тым не менш, нацысты (службы СД) выказвалі незадаволенасць дзейнасцю БНС і яе ваенных злучэнняў (БСА), якія нічым не вызначыліся ў ба- рацьбе з партызанамі. Тым болып, што ў сакавіку 1943 г. з’езд дзея- чаў БНС ухваліў мемарандум аб аўтаноміі Беларусі, стварэнні бела- рускага ўрада і беларускага войска для вядзення вайны супраць Са- вецкага Саюза. Адразу пасля з’езда кампетэнцыя БНС была зноў аб- межаваная аховай здароўя і матэрыяльнай дапамогай насельніцтву. Кіраўнік БНС Іван Ермачэнка быў абвінавачаны ва злоўжыванні ўла- дай і высланы ў Прагу. Яму так і не ўдалося стаць беларускім прэм’е- рам і зраўняць Беларусь у правах з Літвой, дзе дзейнічаў літоўскі ўрад, немцы плацілі служачым у 2-3 разы больш, а прадукты харчавання ў столькі ж разоў каштавалі танней, дый падаткі былі ніжэйшыя. У красавіку 1943 г. БСА ліквідуецца. Салдаты перадаюцца ў паліцыю аховы, адпраўляюцца на працу ў Германію, вынішчаюцца партыза- намі. Немцы захоўваюць у Мінску адзіны беларускі паліцэйскі бата- льён. Новыя саступкі. Барацьба за падтрымку сялянства. У маі 1943 г. гітлераўцы вярнуліся да палітыкі супрацоўніцтва з мясцовым насельніцтвам. На ўсходнім фронце становішча ўскладнялася. Міністэрства Альфрэда Розенберга адмовілася ад планаў ліквідацыі цывільнай адміністрацыі ў Беларусі. У чэрвені 1943 г. яно абвясціла аб праве сялянаў на зямельную ўласнасць. Праўда, гэтае права заста- лося на паперы з-.за партызанскіх дзеянняў. Адначасова ў стратэгічна важных пунктах па ініцыятыве Вільгельма Кубэ ствараліся “паліцэй- скія вёскі” для стрымлівання партызанаў. Іх жыхарам давалася зброя і зямельныя ільготы. Але сялянства не ішло на супрацоўніцтва з нем- цамі, якія ўжо страчвалі ў яго вачах давер. У 1943 г. гітлераўцы не змаглі атрымаць з Беларусі неабходную колькасць сельскагаспадар- чых прадуктаў. Сяляне добраахвотна ці пад прымусам кармілі парты- занаў, а немцам плацілі падаткі толькі там, дзе яны кантралявалі становшгча. У партызанскіх зонах гітлераўцы сілай забіралі ў людзей апошні кавалак хлеба. Саюз беларускай моладзі. Вільгельм Кубэ не адмаўляўся ад падтрымкі беларускага нацыяналізму. Па хадайніцтве гаўляйтэра
Разгар нямецка-савецкай вайны, 321. Берлін даў дазвол на стварэнне Саюза беларускай моладзі (СБМ), першай арганізацыі такога тыпу на ўсходніх акупаваных землях. Урачыстае абвяшчэнне гэтай падзеі адбылося 22 чэрвеня 1943 г. у Мінскім гарадскім тэатры. Кубэ ўпершыню афіцыйна абяцаў тады беларусам незалежную дзяржаву пад апекай нацысцкага рэйха. Бе- ларуская моладзь даволі ахвотна далучалася да СБМ, куды бралі ва ўзросце ад 10 да 20 гадоў. Прываблівалі патрыятычныя лозунгі, пры- гожая блакітная форма, экскурсіі ў Берлін. Адной з мэтаў СБМ было, між іншым, вынішчэнне ў моладзі Беларусі гістарычна абумоўленай псіхалогіі непаўнавартасці. Аднак гэтая ж арганізацыя пашырала сярод маладых людзей ідэі нацызму і антысемітызму. Лідэр СБМ Міхал Ганько падпарадкоўваўся непасрэдна Кубэ. Да канца акупа- цыі ў СБМ уступіла каля 12,5 тыс. юнакоў і дзяўчат. Рада даверу. Вільгельм Кубэ не пакідаў ідэі беларускага самакі- равання. 27 чэрвеня 1943 г. ён стварыў з беларусаў Раду даверу пры Генеральным камісарыяце. Яна складалася з 16 членаў. Старшын- стваваў мінскі бургамістр Вацлаў Іваноўскі, яго намеснікам быў но- вапрызначаны кіраўнік БНС Юрый Сабалеўскі. Рада даверу не мела ніякай рэальнай улады, але была патрэбная Кубэ для гуртавання бе- ларускіх сілаў. Меркавалася, што ў зручны момант яна возьме на сябе адміністрацыйную функцыю кіравання краем. Пакуль жа Рада займа- лася пераважна культурна-асветнай дзейнасцю сярод беларускага на- сельніцтва. Абвастрэнне барацьбы за выбар метадаў акупацыі. Улетку 1943 г. узнялася новая хваля антыпартызанскага тэрору. Карная апе- рацыя “Котбус” прывяла да вынішчэння 13 тыс. чалавек, з якіх каля 90% належала да мірнага насельніцтва. Рада даверу атрымала звесткі, што ў Пяршайскай воласці Валожынскага павета былі спаленыя дзе- сяць вёсак разам з жыхарамі. 23 жніўня на сваёй нарадзе (з’ездзе) у Генеральным камісарыяце яна выступіла з патрабаваннем да ня- мецкіх уладаў спыніць рэпрэсіі супраць нявінных людзей і даць га- рантыю бяспекітым, хто вяртаўся з лесу. Дакладаў Васіль Русак, прад- стаўнік ад Баранавічаў. Вайсковыя афіцэры абураліся, але Кубэ ўзяў радцаў пад абарону і потым даказваў Берліну немэтазгоднасць вай- ны супраць мірных жыхароў. Канфлікт гаўляйтэра з СС зноў абваст- раўся. Сваёй палітыкай улагоджвання беларусаў ён блытаў карты Маскве, якая будавала стратэгію партызанскай вайны якраз на ўзмац- ненні ў грамадстве варожасці да немцаў. Уначы з 21 на 22 верасня 1943 г. акурат пад матрацам Вільгельма Кубэ ўзарвалася міна. Яе
322 Перыяд 1939—1945 падклала прыбіралынчыца Алена Мазанік, а прынесла партызанская сувязная Марыя Осіпава. Жанчынам удалося ўцячы да партызанаў, якія пераправілі іх у Маскву. Не выключаецца, што замаху садзейні- чала і СС. Як бы там ні было, смерць Кубэ дала гестапаўцам зачэпку для расстрэлу ў знак помсты чатырох тысячаў ні ў чым не вінаватых людзей, арыштаваных у Мінску. Асаблівасці акупацыйнай палітыкі на ўсходзе. Спрыяльная дзейнасць Вільгельма Кубэ ў дачыненні да мясцовага насельніцтва амаль не распаўсюджвалася на ўсходнюю Беларусь. Ваенныя ўлады тут амаль не рабілі розніцы паміж беларусамі і рускімі. Узнікалі толькі асобныя гурткі беларускіх арганізацыяў - БНС і СБМ. Усе афіцый- ныя выданні выходзілі на рускай мове. Беларускія школы праісна валі фактычна адзін сезон (1942/43 г.). Так званыя народнікі. Для барацьбы з партызанамі на пачатку 1942 г. на ўсходзе Беларусі нацыстамі ствараліся паліцэйскія злучэнні з ваеннапалонных пад назвамі “Дняпро”, “Бярэзіна”, “Прыпяць”, “Асін- торф”. Неафіцыйна яны яшчэ называлі сябе Рускай народнай арміяй, ці проста народнікамі, хоць у іх на чале стаялі нямецкія афіцэры. На- роднікі выступалі носьбітамі ідэі вольнай ад бальшавікоў Расіі - рэ- фармаванай ці манархічнай, але адзінай і непадзельнай. У сакавіку 1943 г. Руская народная армія была аб’яднаная з Рускай вызвален- чай арміяй генерала А.А. Уласава, які потым асабіста правяраў стан сваіх новых злучэнняў, аб’язджаючы гарады Беларусі. Ствараліся і батальёны з ураджэнцаў Каўказа, Сярэдняй Азіі, а таксама “казац- кія” батальёны. 28.3. Перад выбарам (1942 - верасень 1943): супраціўленне Маскоўскія вароты на Беларусь. На пачатку лютага 1942 г. Чырвоная Армія дайшла да паўночна-усходняй мяжы Беларусі. Паміж партызанамі і савецкім тылам усталявалася сувязь праз Віцебскую (Суражскую) браму шырынёй каля 40 км, якая ўяўляла сабой лясіста- балоцістую паласу, дзе адсутнічаў шчыльны фронт. Немцы ліквіда- валі гэтую браму толькі ў верасні 1942 г. Галодная і зруйнаваная ўсход- няя Беларусь адпраўляла ў Расію збожжа, бульбу, жывёлу, а прыма- ла зброю, радыёстанцыі, прапагандысцкую літаратуру, дыверсійныя групы і партызанскія атрады. Адначасова будаваліся партызанскія аэрадромы, а таму зносіны з савецкім тылам не перапыняліся. У маі
Разгар нямецка-савецкай вайны 323 1942 г. пры Галоўным камандаванні Чырвонай Арміі пачаў дзейні- чаць Цэнтральны штаб партызанскага руху на чале з першым сакра- таром ЦК КП(б)Б Панцеляймонам Панамарэнкам. Крыху пазней, у верасні, узнік, як яго аддзел, Беларускі штаб партызанскага руху пад кіраўніцтвам Пятра Калініна. Створаная на пачатку 1942 г. арганіза- цыйна-матэрыяльная база партызанскага руху забяспечвала яго да- лейшы рост. Савецкі партызанскі рух 1942 г. Партызаны прыступілі да пра- вядзення ваенных дыверсіяў, вызвалялі ваеннапалонных і мабіліза- ваных на працу ў Германію. Сталін патрабаваў далейшай актывіза- цыі партызанскай барацьбы ў Беларусі, бо ўлетку чакаўся новы ўдар немцаў на Маскву. Але ў чэрвені немцы ўсе сілы кінулі на поўдзень, у напрамку Сталінграда, і партызанская дыверсійная дзейнасць на чыгунках Беларусі не вельмі ім нашкодзіла. Зацішша на цэнтраль- ным участку фронту дало магчымасць партызанам распачаць бараць- бу з нямецкай адміністрацыяй. Партызаны вынішчалі бургамістраў разам з сем’ямі (усяго загінула 500 чалавек). Вялася інтэнсіўная ідэа- лагічная апрацоўка насельніцтва. 3 пачатку 1942 г. у савецкім тыле дзейнічала радыёстанцыя “Савецкая Беларусь”. Праз паўгода быў наладжаны выпуск падпольных газэтаў, у тым ліку беларускіх. Лю- дзей пераконвалі, што пасля вайны Сталін збіраецца распусціць кал- гасы, што партызаны ваююць за новы лад жыцця ў СССР. Калі не дапамагалі ўгаворы, скарыстоўвалі тэрор. За супрацоўніцтва з нем- цамі прысланыя з Масквы нкусаўцы ў асобных выпадках палілі бела- рускія вёскі. Настаўнікаў, што працавалі ў адчыненых немцамі бела- рускіхшколах, расстрэльвалі як здраднікаў, а школьныя будынкі пса- валі ці вынішчалі агнём. У 1942 г. на тэрыторыі Беларусі сфармавалі- ся структуры партыйнага падполля. Дзейнічалі патаемныя абкамы, гаркамы і райкамы камуністычнай партыі, камсамола. Беларускі на- род апынуўся паміж дзвюх уладаў, як паміж молатам і кавадлам. Пакрыўджаныя бальшавікамі ішлі ў паліцыю, пакрыўджаныя фашыс- тамі - да партызанаў. Моладзь, каб пазбегнуць вывазу ў Германію, уцякала ў лес. Вельмі ўзмацніў партызанаў сакавіцкі загад вермахта аб вяртанні размешчаных па вёсках чырвонаармейцаў-акружэнцаў у лагеры ваеннапалонных. Забіралі ў партызаны і пад прымусам. Спа- чатку партызаны не выклікалі вялікага спачування. Сваёй жорсткас- цю і марадзёрствам яны выклікалі ў вясковага насельніцтва нават болыпую прыкрасць, чым немцы. У жніўні 1942 г. Сталін адмовіўся ад цэнтралізаванай матэрыяльнай падтрымкі партызанскіх атрадаў
324 Перыяд 1939—1945 Узор партызанскай прапагандысцкай улёткі. 1942 г. лася каля 50 тыс. чалавек. Але і раіў ім перайсці на самазабес- пячэнне за кошт ворага. I некато- рыя “народныя мсціўцы” забіра- лі ў вяскоўцаў не толькі тое, у чым мелі патрэбу, але і дзіцячае адзенне, гадзіннікі, упрыгожван- ні, а потым прапівалі нарабава- нае. Былі выпадкі збіцця і забой- ства сялянаў. Партызанаў назы- валі бандытамі нават тыя, хто чакаў прыходу Чырвонай Арміі. У 1942 г. партызанскі рух кан- цэнтраваўся пераважна ва ўсход- няй Беларусі. Масква не хацела псаваць адносінаў з польскім прэм’ерам Уладзіславам Сікор- скім, а таму не ўзмацняла дзей- насці партызанаў на захад ад былой мяжы 1939 г. У канцы 1942 г. савецкія партызаны кан- тралявалі каля 30% тэрыторыі Беларусі, у іх шэрагах налічва- да 1943 г. масавага наплыву ў партызаны не было. Савецкі партызанскі рух 1943 г. Толькі на пачатку 1943 г. пар- тызанскі рух набыў арганізаваны і масавы характар. Партызанскія адцзелы аб’ядноўваліся ў партызанскія брыгады са сваімі камандзі- рамі і камісарамі. Звычайна камісар быў і сакратаром падпольнага райкама кампартыі. У атрады прызначаліся палітрукі. Кампартыя балыпавікоў узяла партызанскі рух пад надзейны кантроль. Узрасла дысцыпліна. Марадзёры строга караліся. Партызанскім камандзірам забаранялася без суду і следства расстрэльваць сваіх падначаленых. У канцы лютага 1943 г. беларускі савецкі ўрад у эвакуацыі (гатэль “Якар”, Масква) выдаў адозву да паліцэйскіх аб амністыі пры ўмове пераходу на бок партызанаў. Гэта павялічыла лік перабежчыкаў ся- род “народнікаў”. Перамога Чырвонай Арміі пад Сталінградам зрабі- ла перспектыву вяртання савецкай улады яшчэ болып рэальнай. А жыхары ўсходняй Беларусі добра ведалі, што гэта такое. Хадзілі чуткі, што ўсе, хто не дапамагаў партызанам, панясуць кару. Людзі
Разгар нямецка-савецкай вайны. 325 ішлі да партызанаў, ратуючы жыццё. Яны браліся за зброю, каб ад- помсціць за здзекі карнікаў з іх сваякоў. Большасць прадстаўнікоў беларускай савецкай інтэлігенцыі свядома змагалася на баку савецкай улады, якая ім дала адукацыю і адпаведны ідэйны накірунак. Чым болып мясцовых жыхароў адыходзіла ў лясы, тым болып дапамагалі партызанам сяляне. Яны аддавалі апошняе сваім сынам, братам дый проста аднавяскоўцам. Праўда, шырокую падтрымку партызанскі рух набываў пераважна сярод насельніцтва ўсходняй Беларусі. На заха- дзе ж разам з ростам колькасці партызанаў павялічвалася і колькасць паліцэйскіх. Сярод заходніх беларусаў яшчэ трывалі ідэі германскага месіянства, якія пашыраў Вільгельм Кубэ, і антысаветызм, што пра- пагандавалі беларускія нацыянальныя дзеячы. Людзі заўважалі, што там, дзе партызанаў не было, нямецкія карныя захады супраць мірнага насельніцтва выкарыстоўваліся менш. У канцы 1943 г. у Беларусі налічвалася каля 153,5 тыс. савецкіх партызанаў. Яны кантралявалі каля паловы тэрыторыі Беларусі. Існавалі цэлыя зоны, пераважна ў лясных і балоцістых раёнах, дзе партызаны займаліся сельскай гас- падаркай, адкрывалі майстэрні па рамонце зброі. Тут дзейнічалі са- вецкія органы ўлады (пад кантролем прадстаўнікоў НКУС), людзі жылі па савецкіх законах, плацілі падаткі. Партызаны ў сваю чаргу дапамагалі вяскоўцам і засяваць зямлю, і збіраць ураджай, дзяліліся жывёлай, харчам, палівам. Адкрывалі для дзяцей школы. Адносны спакой у партызанскіх зонах прывабліваў людзей, і яны пераходзілі пад апеку лясных салдатаў, ратуючыся ад уціску нацыстаў. Плошча Клічаўскай партызанскай зоны складала 3 тыс. кв. км, дзе жылі 70 тыс. цывільных жыхароў і дзейнічалі 18 тыс. партызанаў. Падчас Курс- кай бітвы партызаны Беларусі актывізавалі сваю дзейнасць. Яны ажыццявілі даволі карысную для Чырвонай Арміі і скаардынаваную Масквой аперацыю па масавым падрыве рэек і ваенных эшалонаў (“рэйкавую вайну”), праводзілі баявыя рэйды па тылах немцаў - і тым выклікалі на сябе і на беларускія вёскі чарговы наступ карнікаў. Характар савецкага партызанскага руху. Хоць у 1943 г. да партызанаў далучылася шмат беларусаў, партызанскі рух не стаў іх нацыянальнай справай. Многімі жыхарамі Беларусі (асабліва ўсход- няй) кіраваў савецкі патрыятызм. Выратаванне ад нацызму не ўяў- лялася тады без дапамогі Сталіна, без супольнай барацьбы ўсіх наро- даў СССР, а таму інтарэсы нацыянальныя, калі яны і ўсведамляліся, падпарадкоўваліся агульнасаюзным. У партызанскіх атрадах Бела- русі ваявалі прадстаўнікі амаль усіх нацыяў СССР.
326 Перыяд 1939—1945 Трагізм самавынішчэння. Вайна набывала элементы грама- дзянскай. У красавіку 1943 г. 75тыс. партызанаўсупрацьстаялі30 тыс. паліцэйскіх. Яны ваявалі паміж сабой: праводзіліся карныя экспеды- цыі і штурмы нямецка-паліцэйскіх гарнізонаў, засады то з аднаго, то з другога боку і тэрор. Сем’і, сваякі і цэлыя вёскі станавіліся заложні- камі абодвух бакоў. Партызаны бязлітасна катавалі палонных палі- цэйскіх. I гэта была страшная помста за такія ж учынкі ў дачыненні да партызанаў. Паліцэйскія перакідваліся да партызанаў, а тыя да 1944 г. - да паліцаяў. А за плячыма жыхароў Беларусі, што ваявалі паміж сабой, з аднаго боку стаялі нацысты, а з другога - камуністы. Польскае супраціўленне. Пачынаючы з лютага 1942 г., у заход- няй Беларусі на аснове Саюза ўзброенай барацьбы ствараліся атрады арміі краёвай (АК), падпарадкаванай польскаму ўраду ў Лондане. У 1942 г. яны правялі серыю дыверсійных акцыяў супраць немцаў пад назвай “Вяхляж” (“Веер”). За падтрымку савецкіх партызанаў акаў- цы і польскае насельніцтва зведалі жорсткі нямецкі тэрор. Было шмат ахвяраў. Палякаў праганялі з працы. У 1943 г. доля беларусаў у скла- дзе цывільнай адміністрацыі генеральнага камісарыята Беларусь ўзрасла да 80%, а ў паліцыі-да 60%. У цкаванне палякаў немцы ўцяг- валі і Беларускую народную самапомач. На гэта акаўскае падполле адказала антыбеларускім тэрорам. У Лідскай акрузе ад яго рук у 1943 г. загінула 1200 беларусаў, у Наваградскай - болып за 300. Пасля паражэння пад Сталінградам гітлераўцы змякчылі стаўленне да польскіх патрыётаў і імкнуліся сутыкнуць іх з савецкімі партызанамі. У красавіку 1943 г. польска-савецкія дыпламатычныя адносіны былі разарваныя. Немцы зрабілі ўсё, каб пераканаць Уладзіслава Сікор- скага і міжнародную супольнасць у рэальных абставінах Катынскага расстрэлу. Эксгумацыю праводзілі міжнародныя эксперты пры ўдзе- ле прадстаўнікоў Полыпчы. Саюзніцкая АК адразу ператварылася ў вачах балыпавікоў у прафашысцкую арганізацыю. 22 чэрвеня 1943 г. ЦК КП(б)Б прыняў пастанову аб узмацненні партызанскага руху ў заходніх абласцях Беларусі. Давалася ўказанне распусціць там “на- цыяналістычныя атрады і групы”. Каб забяспечыць свае палітычныя інтарэсы ў заходняй Беларусі, савецкае кіраўніцтва аддало загад пе- ракінуць туды з усходу партызанскія атрады, стварыць сетку падполь- ных партыйных і камсамольскіх арганізацыяў. Акаўцы ў адказ па- шыралі свае шэрагі, у тым ліку за кошт беларусаў-каталікоў. А ўво- сень 1943 г. польскія і савецкія партызаны ўжо ваявалі не толькі з нацыстамі, але і паміж сабой. Жыхары заходніх беларускіх земляў
Разгар нямецка-савецкай вайны 327 апынуліся сярод трох узаемна варожых сілаў (нацыстаў, партызанаў, акаўцаў) і цярпелі ад кожнай з іх. Украінскае супраціўленне. 3 вясны 1943 г. актывізавалі сваю барацьбу супраць савецкіх партызанаў бандэраўцы і бульбаўцы, што дзейнічалі на беларускім Палессі. Вельмі варожа яны ставіліся і да акаўцаў, а вось беларусаў хацелі зрабіць сваімі саюзнікамі. У лістоў- цы УПА “Беларускі народзе” (снежань 1943) даводзілася, што ў або- двух народаў агульныя ворагі - немцы, расійцы і палякі. У канцы 1942 г. - пачатку 1943 г. Іван Ермачэнка вёў перамовы з Арганізацыяй украінскіх нацыяналістаў. Была дасягнутая дамоўленасць аб сумес- ных дзеяннях супраць савецкіх партызанаў. Беларускае падполле. Партыя беларускіх нацыяналістаў (ПБН), як і іншыя некамуністычныя арганізацыі таго часу, чакала вырата- вання ад ЗІПА і Англіі. Таму яе сябар Вацлаў Іваноўскі не губляў су- вязі з акаўцамі. На ім трымалася польская агентура ў Мінску, бурга- містрам якога ён стаў. Рабілася гэта, каб паспрыяць перамовам Янкі Станкевіча з кіраўніцтвам АК. Дзеячы ПБН бачылі ў Полыпчы саюз- ніцу ў абароне супраць Расіі і не выключалі федэратыўнага саюза двух суседніх народаў. Аднак перамовы ў ліпені 1942 г. у Мінску і ў сту- дзені 1943 г. у Варшаве не далі вынікаў, бо эміграцыйны ўрад настой- ваў на вяртанні да межаў 1939 г. Яшчэ перад вайной (магчыма, у 1939 г.) у Вільні былі закладзеныя асновы Беларускай незалежнай партыі (БНП). Яе ідэолагам выступаў айцец Вінцэнт Гадлеўскі. У 1942 г. у Мінску адбыўся з’езд партыі. Яе кіраўніком стаў Усевалад Родзька. Мінскі камітэт узначаліў Юльян Саковіч, а віленскі - Фран- цішак Аляхновіч. БНП вылучыла ідэю адзінага нацыянальнага фрон- ту. У сваім органе “Бюлетэнь” (1942—1946) партыя заклікала моладзь, партызанаў і паліцэйскіх не праліваць братэрскую кроў, а аб’ядноўвац- ца ў нацыянальныя партызанскія атрады для барацьбы з нацыстамі і бальшавікамі за незалежную Беларусь. БНП удалося арганізаваць некалькі ўзброеных групаў і падпольных гуртоў у Мінску, Слоніме, Наваградку, Глыбокім. У 1942—1943 гг. на Палессі (Брэстчына) фар- мавалася беларускае народнае супраціўленне, якое часам дзейніча- ла сумесна з аддзеламі УПА. Толькі ўзняць народ на масавую ўзброе- ную нацыянальна-вызваленчую барацьбу малалікія беларускія па- трыёты былі не здольныя. Савецкім партызанам удалося знішчыць беларускае кіраўніцтва. Асобныя нацыянальныя аддзелы далучылі- ся да савецкага партызанскага руху, а іншыя не прыпынялі бараць- бы з савецкай уладай і пасля выгнання немцаў. Беларуская нацыя-
328 Перыяд 1939—1945 нальная падпольная дзейнасць канцэнтравалася вакол дазволенага немцамі Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Яго чальцамі былі вядомыя беларускія д.зеячы Францішак Аляхновіч (забіты ў са- кавіку 1944 г. агентам НКУС), Адам Станкевіч, Янка Станкевіч. Яны гуртавалі беларускую інтэлігенцыю, ратавалі ад смерці беларускіх камсамольцаў і камуністаў. Адметную пазіцыю займалі эміграцый- ныя пражскія колы БНР, якія не ішлі на супрацоўніцтва з немцамі, але і нацыянальнага партызанскага супраціўлення не ўзнімалі, бо асцерагаліся выклікаць вялікія ахвяры сярод свойго народа. 29. НАПРЫКАНЦЫ НЯМЕЦКА-САВЕЦКАЙ ВАЙНЫ. ВЕРАСЕНЬ 1943 - МАЙ 1945 Вайна блізілася да заканчэння, але кожны яе дзень прыносіў ахвя- ры. Было б трагічна і недарэчна, каб яны былі марныя і не вялі да нацыянальнага вызвалення беларусаў. 29.1. У чаканні Чырвонай Арміі (верасень 1943 —ліпень 1944) Пералом у вайне. Атрымаўшы перамогу ў Курскай бітве, Чырво- ная Армія ўвосень 1943 г. увайшла на тэрыторыю Беларусі і да канца года заняла абласны цэнтр Гомель і Мазыр. У Гомель з Масквы пера- ехалі ЦК КП(б)Б і Саўнаркам БССР. Акупацыйны рэжым Готберга. Пасля забойства Вільгельма Кубэ абавязкі генеральнага камісара Беларусі выконваў групенфю- рэр войскаў СС Курт фон Готберг. Яго паўнамоцтвы пашырыліся на ўсходнія і паўднёвыя беларускія землі, якія яшчэ не паспела заняць савецкае войска і якія раней знаходзіліся ў падпарадкаванні кіраўніц- тва групы арміяў “Цэнтр” і рэйхскамісарыята Украіны. Новы гаўляй- тэр узмацніў рабаванне беларускіх земляў. На беларускае сялянства ўзвальваліся невыносныя падаткі і бязлітасныя рэквізіцыі жывёлы. У Германію вывозіліся прамысловыя прадпрыемствы. Галоўныя аб’ек- ты Мінска былі загадзя замінаваныя. Змена беларускіх лідэраў. Курт фон Готберг спачатку ігнара- ваў Раду даверу і падазраваў яе старшыню Вацлава Іваноўскага. Ад-
Напрыканцы, нямецка-савецкай вайны 329 данаму эсэсаўцу не падабалася, што дэлегацыя Рады на чале з Іва- ноўскім брала ўдзел у пахаванні Кубэ ў Берліне і выкарыстала гэта, каб перадаць у Міністэрства ўсходніх земляў праект аб прызнанні аўтаноміі Беларусі і ўз’яднанні яе тэрыторыяў. 6 снежня 1943 г. Вац- лава Іваноўскага застрэлілі, калі ён вяртаўся ў адкрытай брычцы з гарадской управы дадому. Готберг паступова вызваляўся ад людзей Кубэ і складаў сваю каманду беларускіх нацыяналістаў. Ен планаваў выкарыстаць беларускі рух для ўзмацнення барацьбы з савсцкімі партызанамі. Новым лідэрам беларусаў, якія супрацоўнічалі з нем- цамі, становіцца Радаслаў Астроўскі. Беларуская цэнтральная рада. 21 снежня 1943 г. у Мінску са- браўся ўрачысты сход, дзе Курт фон Готберг абвясціў пра стварэнне Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) і прызначыў Радаслава Астроў- скага яе прэзідэнтам. БЦР была дарадчым органам пры генеральным камісары, але ў галіне сацыяльнай апекі, культуры і асветы мела права на самастойныя рашэнні. Ставілася мэта мабілізацыі ўсіх на- цыянальных сілаў на барацьбу з балыпавізмам. У склад БЦР ува- ходзілі 12 чалавек. Намеснікамі Астроўскага сталі Мікалай Шкялё- нак і Юрый Сабалеўскі. Сярод радцаў значыўся і лідэр Беларускай незалежнай партыі Усевалад Родзька. Прапагандысцкая кампанія Астроўскага. Новыя лідэры ад- разу ўключыліся ў актыўную прапаганду ідэі стварэння беларускай арміі. Праводзіліся шматлікія маніфестацыі ў падтрымку БЦР, неза- лежнасці Беларусі і барацьбы з партызанамі. Выдаваліся адозвы да партызанаў з заклікам вярнуцца дамоў. У прапагандзе прымала ўдзел Беларуская аўтакефальная царква. Беларуская краёвая абарона. 23 лютага 1944 г. Курт фон Гот- берг па прапанове Радаслава Астроўскага выдаў загад на стварэнне Беларускай краёвай абароны (БКА) і даручыў БЦР правесці мабілі- зацыю. За адмову ад службы сям’і прызыўніка пагражала смерць. Але значная частка моладзі заходняй Беларусі пад уздзеяннем прапаган- ды ўспрымала БКА як апошні шанц адбудаваць незалежную Айчыну пад нямецкай апекай і запісвалася ў беларускае войска добраахвот- на. На прызыўныя пункты прыйшло каля 40 тыс. чалавек. Столькі гітлераўскім акупантам і не патрабавалася. Болып за 50% прызыўні- коў акруговыя камісары забракавалі і адправілі дамоў. Усяго з улі- кам далучаных паліцэйскіх батальёнаў у БКА было набрана каля 25 тыс. чалавек. Вярхоўным камандуючым БКА стаў Францішак Ку- шаль. БКА выкарыстоўвалася ў барацьбе з партызанамі. Але яе
330 Перыяд 1939—1945 злучэнні былі найболын прыдатныя толькі для аховы ваенных складоў і ваеннапалонных. II Усебеларускі кангрэс. Напярэдадні заняцця Чырвонай Армі- яй Мінска немцы далі дазвол на скліканне Другога ўсебеларускага кангрэса. Ен прайшоў у Мінску 27 чэрвеня 1944 г. у зале сталічнага тэатра (Першы адбыўся ў снежні 1917 г.). Сабралося 103 дэлегаты з акупаванай Беларусі, а таксама Польшчы, Літвы, Латвіі, Вены, Кё- нігсберга, Прагі і Берліна. Кангрэс адмовіў БССР у праве называцца беларускай нацыянальнай дзяржавай, скасаваў усе польска-савецкія пагадненні аб Беларусі і абвясціў яе незалежнасць. Адзіным закон- ным прадстаўніком беларускага народа абвяшчалася Беларуская цэн- тральная рада на чале з прэзідэнтам Радаславам Астроўскім. Па пра- панове прэзідэнта кангрэс паслаў тэлеграму Адольфу Гітлеру, у якой запэўніваў, што беларускі народ будзе разам з нямецкім салдатам у барацьбе супраць агульнага ворага - балыпавізму. Гітлераўцы ішлі на саступкі. Прывідная незалежная Беларусь прызначалася найперш для моладзі, якую нямецкія ўлады разглядалі як рэзерв працоўнай і ваеннай сілы для рэйха. Савецкі міф аб суверэннай БССР замяняўся міфам нацысцкім аб незалежнай Беларусі ў складзе германскага рэй- ха. Спекулюючы на нацыянальныхпачуццях, нацысты нахабна ашук- валі беларускую моладзь і выкарыстоўвалі яе ў сваіх інтарэсах. На што спадзяваліся беларускія лідэры. Радаслаў Астроўскі ўжо ў лістападзе 1942 г. засумняваўся ў перамозе Гітлера і ўступіў у перамовы з арміяй краёвай, а ў 1944 г. імкнуўся ўзмацніць з дапамо- гай Германіі нацыянальныя пазіцыі беларусаў, стварыць уласныя ўзброеныя сілы і распачаць барацьбу за незалежнасць у эміграцыі. Ён спадзяваўся на вайну заходніх дзяржаваў з СССР пасля перамогі над Германіяй і асаблівую ўвагу надаваў саюзу народаў былой Рэчы Паспалітай у гэтай вайне. Астроўскі згаджаўся на федэрацыю Бела- русі і Полыпчы і на аб’яднанне БКА з АК. Беларускіх палітычных дзея- чаў не магло спыніць ад супрацоўніцгва з немцамі і набліжэнне пера- могі СССР, бо яшчэ з часоў Вацлава Іваноўскага было разуменне, што выхаваны ў гады акупацыі беларускі патрыятызм рана ці позна вынішчыць бальшавіцкае рабства на роднай зямлі. Антысавецкія настроі. БЦР адлюстроўвала інтарэсы значнай часткі заходніх беларусаў. Пра шырокую антысавецкую апазіцыю ў заходняй Беларусі сведчылі вынікі ваеннай мабілізацыі ў БКА, а так- сама колькасны рост сяброў СБМ: з 40 тыс. у канцы 1943 г. да 100 тыс. у сярэдзіне 1944 г. Перад наступленнем Чырвонай Арміі на Мінск
Напрыканцы нямецка-савецкай вайны 331 8 тыс. яго жыхароў добраахвотна выйшлі на пабудову ўмацаванняў вакол горада. Замест савецкага вызвалення яны выбіралі нямецкую акупацыю. Падчас працы Усебеларускага кангрэса ЦК Беларускай незалежнай партыі рыхтавала ў Мінску антынямецкае паўстанне з мэтай абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, але ў выніку імклівага наступлення Чырвонай Арміі планы не спраўдзіліся. Савецкі партызанскі рух у 1944 г. Усеагульнага пераходу бе- ларусаў на бок савецкай улады і партызанаў не адбылося. Аднак і стрымаць рост партызанскага руху гітлераўцам не ўдавалася. На апошнім этапе вайны невялікія партызанскія атрады ператвараліся ў партызанскія падраздзяленні Чырвонай Арміі - брыгады і злучэнні. Яны цалкам падпарадкоўваліся галоўнаму камандаванню ў Маскве і ваявалі ў адпаведнасці з яго планамі. Праслаўленымі партызанскімі камандзірамі сталі Мінай Шмыроў, Васіль Корж. Асноўным накірун- кам партызанскай барацьбы па-ранейшаму заставаліся дыверсіі на чыгунках. Увосень 1943 г. партызаны правялі другі этап рэйкавай вайны пад назвай “Канцэрт”, а ў чэрвені 1944 г. - трэці і апошні. Гэ- тыя акцыі аслаблялі лінію абароны немцаў перад наступленнем са- вецкага войска. Беларускае сялянства карміла цэлую партызанскую армію. У сярэдзіне 1944 г. у Беларусі налічвалася каля 370 тыс. парты- занаў. Яны кантралявалі каля 60% яе тэрыторыі. Ім супрацьстаяла каля 75 тыс. паліцэйскіх і салдатаў БКА. Але з немцамі беларусаў су- працоўнічала не менш, чым ваявала ў партызанах. I ўсё-ткі да гра- мадзянскай вайны не дайшло. Акупанты не адважыліся ўзброіць народ для барацьбы з партызанамі, а ў 1944 г. ужо не мелі на гэта і сродкаў. Сталін і яго атачэнне таксама пабойваліся забяспечваць партызанаў зброяй належным чынам. За гады акупацыі партызаны перажылі больш за 120 карных аперацыяў, і каб не наступленне Чырвонай Арміі, пацярпелі б яшчэ болыныя страты. Акаўцы ў Беларусі. Апошнія месяцы акупацыі Беларусі прайшлі ў пастаянных сутычках савецкіх партызанаў з акаўцамі. Першай ба- рацьбу пачала партызанская брыгада Фёдара Маркава. У жніўні 1943 г. яна раззброіла польска-беларускі атрад Кміціца (Антона Бу- жынскага) каля возера Нарач. 80 камандзіраў былі запрошаныя на сустрэчу, дзе іх,- нягледзячы на абяцаную недатыкальнасць, арыш- тавалі і расстралялі. Сярод ахвяраў былі і беларусы-каталікі. У канцы 1943 г. гітлераўцы схілілі некаторых акаўскіх камандзіраў да таемнага супрацоўніцтва ў барацьбе з савецкімі партызанамі. Нямецкія ўлады адмаўляліся ад рэпрэсіяў супраць палякаў і забяспечвалі іх зброяй.
332 Перыяд 1939—1945 Галоўнае камандаванне АКу Варшаве асудзіла супрацоўніцтва з нем- цамі, але праз гэта яно не спынялася. Увесну 1944 г. Курт фон Готберг дазволіў мабілізацыю ў АК. Адначасова з тым, як акаўскі рух рабіўся больш масавым, ён рабіўся і больш беларускім. На Наваградчыне ўдзельная вага беларусаў дасягала 40% мясцовых акаўцаў. Вакол АК гуртавалася тая частка беларускага насельніцтва, якая не жадала вяртання савецкай улады і рабіла выбар на карысць Полынчы. Тым болып, што польскі эміграцыйны ўрад абяцаў беларускім сялянам і рабочым разнастайныя палёгкі, апроч права на родную мову. Пра- вёўшы бесперашкоднае ўзбраенне мясцовага насельніцтва (пераваж- на беларускага) і зболыпага атрымаўшы яго падтрымку, аддзелы АК часткова ачысцілі ад савецкіх партызанаў Ашмянскі, Астравецкі і Смаргонскі раёны. У зонах акаўскага ўплыву гітлераўцы пакідалі за сабой кантроль толькі за гарадамі і найважнейшымі дарогамі. У гэ- тых раёнах акупанты бралі ніжэйшыя падаткі і не пасылалі людзей на працу ў Германію. Адчуўшы сябе гаспадарамі, палякі распраўлял- іся з ворагамі ідэі ўзнаўлення Полыпчы ў межах 1939 г. Сярод ахвя- раў былі і мірныя жыхары, якія дапамагалі савецкім партызанам. У той жа час савецкія камандзіры расстрэльвалі жыхароў заходняй Беларусі за супрацоўніцтва з АК. Колькасць цывільнага насельніцтва, якое загінула ад рук і тых, і другіх, вызначалася тысячамі. Польскія партызаны хадзілі рабаваць насельніцтва ў савецкіх зонах, а савец- кія партызаны рабілі тое самае ў раёнах, падкантрольных АК. Нека- торыя камандзіры АК не прыпынялі барацьбы з немцамі. Вайна паміж акаўцамі і савецкімі партызанамі набывала характар грамадзянскай вайны беларусаў за далейшы лёс заходняй Беларусі. Адны арыен- таваліся на новую Полыпчу, другія заставаліся адданыя савецкай Расіі. Наступленне Чырвонай Арміі. Нямецкае камандаванне пад- рыхтавала па берагах Заходняй Дзвіны, Дняпра, Бярэзіны, Свісла- чы, Шчары, Нёмана, Буга абарончыя рубяжы. Лініі абароны “Фатэр- лянд” (Айчына), што праходзіла праз беларускія землі, надавалася вялікае значэнне. Яна закрывала галоўныя стратэгічныя напрамкі - Варшаўска-Берлінскі і Усходне-Прускі. Але гітлераўцы чакалі галоў- ны ўдар Чырвонай Арміі не праз Беларусь, а ў накірунку Луцк - Ко- вель - Люблін. Савецкае камандаванне старанна маскіравала кан- цэнтрацыю ваеннай сілы, а 23 чэрвеня 1944 г. нечакана для немцаў пачало штурм лініі “Фатэрлянд”. Чырвоная Армія ўвайшла ў Бела- русь, ужо на 60% вызваленую ад нацысцкіх акупантаў партызанамі.
Напрыканцы нямецка-савецкай вайны 333 Дзейнасць партызан- скіх злучэнняў у зна- чнай ступені забяспе- чыла поспех вайс- ковай наступальнай аперацыі пад кода- вай назвай “Баграці- ён”. Да канца ліпеня Беларусь была вы- зваленая ад нацысц- кіх акупантаў. Са- вецкія войскі спачат? ку акружылі немцаў пад Віцебскам і Баб- руйскам, а потым су- стрэчнымі ўдарамі на Мінск 3 ліпеня выбілі немцаў са сталіцы. Галоўныя сілы армій групы “Цэнтр” апынуліся ў мінскім “катле”, на ўсход ад Мінска. Гітлераўцы бязлітаснавынішчалісячырвонаармейцамі, партызанамі, цывільным насельніцтвам. Было забіта 70 тыс. чалавек і толькі 35 тыс. узята ў палон. Адкрывалася дарога на Берлін. Ацэнка беларускага супрацоўніцтва з акупантамі. Вайна зноў выявіла імкненне беларусаў да незалежнасці. Для народа, які стагоддзямі цярпеў нацыянальны прыгнёт і не меў суверэннай дзяр- жавы, супрацоўніцтва з немцамі стала адзіным шанцам ратавання і мацавання сваёй адметнасці. Гэта быў жэст адчаю, які абумоўліваўся папярэднім расійскім і польскім шавінізмам. Гэта было супрацоўніц- тва са сцятымі зубамі. Прыходзілася ісці на знявагі і прыніжэнні. Згод- на з міжнародным правам, такое супрацоўніцтва не лічыцца злачын- ствам, бо яно не скіроўвалася супраць уласнага народа. Беларускіх нацыяналістаў няма падставаў лічыць калабарацыяністамі, гэта зна- чыць, аднадумцамі нацыстаў. Сапраўднымі калабарацыяністамі былі толькі сябры партыі Фабіяна Акінчыца. Паводле меркаванняў шэра- гу замежных даследчыкаў другой сусветнай вайны, супрацоўніцтва савецкага насельніцтва з акупантамі трэба разглядаць як рух супраць сталінізма і за ўсталяванне нацыянальных дзяржаваў (Я. Гофман, С. Фроліх, В. Штрык-Штрыкфельд, Я. Малецкі, Ю. Туронак). У1941— 1944 гг. выходзіла каля 50 беларускіх газэтаў, часопісаў, календароў і розных бюлетэняў. У перыядычных выданнях выкрываліся сталін-
334 Перыяд 1939—1945 скія злачынствы, друкаваліся гістарычныя і этнаграфічныя матэрыя- лы. За гады акупацыі было напісана каля 60 новых музычных твораў (Аляксей Туранкоў, Мікола Куліковіч-Шчаглоў, Мікола Равенскі), дзесяткі вершаў (Наталля Арсеннева, Масей Сяднёў). Беларускай інтэ- лігенцыі ўдалося выхаваць цэлы пласт нацыянальна свядомай мо- ладзі, большасць якой была выштурхнутая вайной у замежжа. На доў- гія гады балыпавіцкай дыктатуры беларуская ваенная эміграцыя ста- ла адзіным асяродкам мэтанакіраванага захавання нацыянальных каштоўнасцяў, якія сёння ўключаюцца ў агульнанацыянальны скарб. У Францыі і Грэцыі з немцамі супрацоўнічала каля 10% насельніц- тва. Не меншым гэты паказчык быў і ў Беларусі. Супрацоўніцтва бе- ларусаў з нацыстамі можна разумець толькі як адну з праяваў трагедыі народа. 29.2. Выгнанне немцаў, працяг вайны Першыя крокі сталіністаў. Ужо з восені 1943 г. па вясну 1944 г., нягледзячы на патрэбу адбудовы самой Беларусі, з яе ўсходніх раёнаў было забрана каля 8 тыс. маладых рабочых на аднаўленне Сталінгра- да. Дзесяткі тысячаў людзей зганяліся на аднаўленне чыгункі і на- рыхтоўку дроваў для паравозаў, бо вугалю не хапала. Улетку 1944 г. Чырвоную Армію папоўнілі 755 тыс. воінаў з Беларусі. Хоць яны не мелі ніякага ваеннага досведу, іх кінулі на штурм Кёнігсберга і Пу- лаўскіх вышыняў на Вісле, дзе яны гінулі тысячамі. Следам за армі- яй у беларускія гарады і вёскі ўваходзілі аператыўныя групы НКУС і НКДБ. Каб прадухіліць эпідэміі заразных хваробаў у войску, болып за 1,5 млн. мясцовых жыхароў падпалі пад санітарную апрацоўку. Ад- начасова вялася і палітычная чыстка. Сістэматычна праходзілі арыш- ты. Неўзабаве тут склалася яшчэ больш разгалінаваная сетка рэпрэ- сіўных органаў, чым да вайны. Партыйнае і савецкае кіраўніцтва Палескай вобласці прыняло рашэнне раўнаць магілы нямецкіх сал- датаў і афіцэраў з зямлёй, а іх трупы закопваць на месцах звалак і жывёльных могілках. Бязлітасна эксплуатаваліся энтузіязм і галеча рабочых. Узнаўляючы ваенную вытворчасць, яны працавалі амаль задарма і без абмежавання рабочага дня - не менш за ваеннапалон- ныхнемцаў, што выкарыстоўваліся на будоўлях. Сялянаў гвалтам зноў заганялі ў калгасы. Тыя павялічаныя надзелы зямлі, што вяскоўцы прыдбалі хто ад немцаў, хто ад партызанаў, - абразаліся. Гараджане харчаваліся па картках. Праводзіўся добраахвотны збор сродкаў у
Напрыканцы нямецка-савецкай вайны. 335 фонд абароны, ад якога ніхто не мог адмовіцца. Але народ цярпеў, спадзяваўся на лепшае і радаваўся, што нарэшце скончылася ваен- нае супрацьстаянне на іх землях. Праўда, гэта было характэрна болып для ўсходніх беларусаў, якіх прывучылі да таталітарызму. Яны нібы вярталіся да знаёмых умоваў жыцця. Супраціўленне вяртанню камуністаў. Насельніцтва заходняй Беларусі, якое жыло ў былых акаўскіх зонах, адкрыта супраціўляла- ся вяртанню балыпавікоў. Чырвоная Армія сустрэла ў Ашмянскім, Астравецкім і Смаргонскім раёнах на дзіва заможных для ваеннага часу сялянаў, якія мелі па 3-5 кароваў, 2-4 кані, двухгодавыя запасы збожжа ды статкі дробнай жывёлы. Саветы адразу пачалі ўсё гэта рэк- візаваць, а мужчынаў гвалтам забіраць у войска, адпраўляць на Урал і на шахты ў якасці рабочых. Часам арганізоўваліся аблавы з сабака- мі. Зразумела, што частка сялянаў не прызнавала савецкай улады, хавалася ў лясах, знішчала камуністаў і падтрымлівала акаўцаў. А тыя не спыняліся і перад забойствам камуністаў, іх сем’яў. Тэрарыза- валі ўсіх, хто падтрымліваў савецкую ўладу. 3 восені 1944 г. акаўцы адмовіліся ад узброенай барацьбы, а 19 студзеня 1945 г. армія краёва была ўвогуле распушчаная польскім урадам. Але антысавецкае поль- ска-беларускае падполле пратрымалася ў заходняй Беларусі да 1952 г. Яшчэ адчайней змагаліся з камуністамі на Палессі бандэраўцы. Бязлітаснасць. Беларусаў не сталі перасяляць у Сібір, як тое сцвярджала нямецкая прапаганда. Але і хоць бы частковай амністыі яны не дачакаліся. Каля 80 тыс. акаўцаў разам з сем’ямі былі вывезе- ныя ў глыбіню СССР. Усе, хто, каб выжыць, хоць неяк супрацоўнічаў з немцамі, абвяшчаліся здраднікамі. Адразу пасля ўзнаўлення ў Бе- ларусі савецкай улады органы НКУС распачалі бязлітасную і зацяг- лую вайну з беларусамі, якія супрацоўнічалі з немцамі. Пераследава- ліся нават тыя, хто і не датыкаўся да зброі. Беларускія ўцекачы. Пасля наступлення Чырвонай Арміі Бела- руская цэнтральная рада пераехала ў Берлін. 20 ліпеня Радаслаў Аст- роўскі звярнуўся да народаў свету з пратэстам супраць незаконнай акупацыі Беларусі савецкім войскам. БЦР ператваралася ў інструмент германскай палітыкі. Нацысцкі рэйх выношваў планы стварэння вай- сковых злучэнняў па нацыянальнай прыкмеце з тых, хто ўцякаў з СССР, для іх адпраўкі на фронт. Але Радаслаў Астроўскі імкнуўся збе- рагчы беларускую моладзь ад бессэнсоўнага праліцця крыві і ўсё ча- каў, калі саюзніцкія войскі нападуць на Савецкі Саюз. Урэшце яму такі ўдалося праігнараваць нацысцкі загад аб арганізацыі брыгады
336 Перыяд 1939—1945 “Беларусь”. Дзейнасць БЦР зводзілася да культурнай і сацыяльнай апекі над суайчыннікамі. У гэты час у Германіі, Полыпчы і Чэхасла- вакіі па сваёй ці чужой волі апынулася каля паўмільёна беларусаў. 3 набліжэннем савецкага войска Астроўскі пачаў перапраўляць сваіх суайчыннікаў у заходнюю частку Германіі. Беларускае нацыяналістычнае падполле. У адрозненне ад кіраўніцтва БЦР, дзеячы Беларускай незалежнай партыі (БНП) імкну- ліся да барацьбы за вольную Айчыну. Але фактычна іх дзейнасць мела значэнне толькі для абвера, з якім БНП супрацоўнічала. У чэрвені 1944 г. партыя пакінула ў тыле Чырвонай Арміі некалькі канспіра- тыўных разведгрупаў. Улетку таго ж года лідэр БНП Усевалад Родзь- ка, падманваючы сябе надзеяй на англа-амерыканскую вайну з СССР, узначаліў навучальны цэнтр абвера ў Дальвіцы (Усходняя Прусія), які рыхтаваў беларусаў для дыверсійнай працы на Бацькаўшчыне. У лістападзе 1944 г. на тэрыторыю Беларусі быў закінуты атрад (27 чал.) Міхала Вітушкі, які ўзначаліў створанае БНП Беларускае краёвае войска. Але ўзняць знясіленых вайной людзей на масавую барацьбу супраць узноўленай балыпавіцкай дыктатуры не ўдалося. У 1944-1945 гг. шэраг дзеячаў БНП разам з У. Родзькам трапілі ў рукі НКУС. Цана вайны. Беларусь перажыла вялікую навалу. За гады вай- ны. па няпоўных дадзеных, загінулі каля 2,7 млн. чал., ці больш чым чацвёртая частка даваеннай колькасці насельніцтва (Украіна страці- ла каля 20% сваіх жыхароў, Расія - 5,4%). Прыкладна трэцюю частку тых, хто загінуў у Беларусі, склалі яўрэі. Іх удзельная вага ў насель- ніптве рэспублікі скарацілася з 12,8% у 1941 г. да 1,9% у 1959 г. 3 улі- кам усіх, хто не вярнуўся з арміі, савецкай эвакуацыі, Германіі, і тых, хто не змог нарадзіцца з-за вайны, страты ўсяго беларускага насель- ніцтва ўзрастуць да трох з лішкам мільёнаў. Калі ў 1941 г. на тэрыто- рыі сучаснай Беларусі жыло 9,5 млн. чалавек, то у 1945 г. каля 6,2 млн. (У лік гэтых стратаў маглі трапіць таксама жыхары Беларусі, рэпрэ- саваныя камуністычнымі ўладамі з 1939 па 1941 г., і пасляваенныя рэпатрыянты з БССР у Полыіічу.) Каля 100 тыс. былых франтавікоў сталі калекамі, вайна спарадзіла масавае ўдоўства і безбацькоўства. Толькі круглых сіротаў налічвалася каля сямі тысячаў. Гібель у ваен- ным ліхалецці, эвакуацыя на захад, сталінскі пераслед істотна пада- рвалі жыццядзейнасць нацыянальнай эліты беларусаў. Вайна спапя- ліла каля 9200 беларускіх вёсак, з іх 692 былі знішчаныя карнікамі разам з жыхарамі. Імя адной з іх - Хатыні, дзякуючы ўзведзенаму на
Напрыканцы нямецка-савецкай вайны 337 яе папялішчы мемарыяльнаму комплексу, цяпер вядомае ва ўсім све- це. Збераглася ўсяго чвэрць даваеннага жылога фонду гарадоў і рай- цэнтраў. БССР страціла увесь калгасна-саўгасны жывёльны статак. Хатнюю жывёлу збераглі толькі асобныя вясковыя сем’і. Сума непа- срэдных матэрыяльных стратаў Беларусі дасягала 35 бюджэтаў 1940 г. Падстава для самасуцяшэння і ўзаемадаравання. Такія ахвя- ры жыхары Беларусі панеслі не па сваёй волі і не за сваю волю. Яны былі ўсяго толькі гарматным мясам у барацьбе гітлераўскай і ста- лінскай тыраніяў. Але і беларуская кроў пралілася не дарэмна, а дзеля ратавання Германіі, Еўропы і цэлага свету ад нацызму. Але ў падзяку за гэта Чэрчыль і Рузвельт пакінулі беларусаў у сталінскай няволі. I толькі праз 30 год пасля вайны, калі разгарнуўся рух за правы чалавека, цывілізаваныя народы ўспомнілі пра іх і пачалі ратаваць, як маглі, ад не менш страшай бяды - балыпавізму. Калі ж логіка гістарычных падзеяў менавіта такая, дык ахвяры беларусаў у міну- лай вайне не засталіся марнымі. А партызаны і тыя, хто супрацоўні- чаў з нацыстамі, хоць і ваявалі паміж сабой, выходзіць, дзейнічалі ў адным накірунку. I тыя, і другія змагаліся хай сабе з рознымі, але з ворагамі Беларусі і тым набліжалі яе незалежнасць. * * •% Воляй лёсу мінулая вайна прывяла да аб’яднання беларускіх зем- ляў, але тая ж вайна стала трагедыяй беларускай нацыі, на чвэрць вынішчала і моцна дэкансалідавала яе. I ўсё ж нацыянальная суполь- насць выстаяла. Аб’яднальныя ідэі існавалі нават падчас ваенных выпрабаванняў: ідэя выжывання, ідэя захавання роднага дома, род- най мовы, культуры, Айчыны. Яны падзяляліся болыпасцю беларус- кага народа. Розныя былі толькі сродкі іх дасягнення. Агульныя ідэі ядналі нацыю, а розныя сродкі-раз’ядноўвалі. Але галоўнае, што ідэя барацьбы з нацызмам набывала для беларускага насельніцтва ўсё болей дамінуючае значэнне. 3 нацызмам змагаліся не толькі савец- кія партызаны, але й усе “лясныя браты” Беларусі. Таму партызанскі рух стаў гонарам нашай краіны. Перамога ў вайне давала падставы да далейшай кансалідацыі. Глеба для паразумення і ўзаемадараван- ня заставалася. Не ўсе, хто прыняў бок немцаў, падзяляў іх ідэалогію, гэтаксама як не ўсе, хто ваяваў на баку савецкай улады, былі камуніс- тамі па перакананні. Урэшце, усіх паядноўвала прыналежнасць да беларускай зямлі.
VIII. ПЕРЫЯД ТАТАЛЬНАЙ САВЕЦКАЙ ДАМІНАЦЫІ I БЕЛАРУСКАГА РЭГІЯНАЛІЗМУ. 1945—1991 30. АПОШНІЯ ВОСЕМ ГОД СА СТАЛІНЫМ. 1945—1953 9 мая 1945 г. святкаваўся дзень Перамогі. Гэта была надзвычай радасная падзея. Людзі адзначалі сваю перамогу над смерцю. Вайна паяднала народы СССР кроўю, а перамога яднала радасцю і гонарам. Належаць да ліку пераможцаў было і пачэсна, і прыемна. Перамож- цы заслугоўвалі больш годнага жыцця, чым да вайны, і спадзяваліся, што яно настане. 30.1. Рэха вайны Міжнароднае прызнанне. Беларусь унесла ў перамогу над фа- шызмам не меншы ўклад, чым Францыя ці Польшча. У рэгулярнай арміі ваявала болып за мільён жыхароў беларускай рэспублікі. Таму не выпадкова кіраўнікі антыгітлераўскай кааліцыі надалі БССР пра- ва заснавальніцы Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў (ААН). Беларус- кая дэлегацыя 26 чэрвеня 1945 г. падпісала Статут ААН. Страта Беласточчыны. Крамлёўскі дыктатар не лічыўся з узрос- лым міжнародным аўтарытэтам Беларусі. Па некаторых звестках, Сталін меў намер забраць створаную ў 1944 г. Полацкую вобласць у склад Расійскай Федэрацыі і аб’яднаць яе з Калінінградскай воблас- цю. I толькі цаной вялікіх намаганняў першаму сакратару ЦК КП(б)Б Панцеляймону Панамарэнку ўдалося абараніць паўночна-ўсходнія межы рэспублікі. Але заходнія межы адстояць не ўдалося. У 1944 г. камуністычнае кіраўніцтва Польпгчы на чале з Баляславам Берутам выпрасіла ў Сталіна Беластоцкую вобласць, а дакладней - 17 раёнаў гэтай вобласці і тры раёны Брэсцкай вобласці. Узамен БССР атрыма- ла 15 вёсак былой польскай тэрыторыі (карта VII). Вызначаная ў
Апошнія восем год са Сталіным 339 1919 г. краінамі Антанты 'лінія Керзона'’ стала дзяржаўнай савецка- польскай мяжой. Такое размежаванне ўхвалялі і Уінстан Чэрчыль з Франклінам Рузвельтам на канферэнцыях у Тэгеране і Ялце. Бела- рускі народ, яго нацыянальнае багацце другі раз дзяліліся паміж Расі- яй і Польшчай. Сталін шукаў сярод палякаў верных саюзнікаў, а з беларусаў Беласточчыны на ўсякі вынадак хацеў зрабіць у Польшчы “пятуюкалону”. У тойжачас Беласток ператвараўся ў своеасэблівага інфармацыйна-культурнага пасрэдніка паміж БССР і заходнееўра- пейскімі краінамі. Абмен насельніцтвам з Полыпчай. У адпаведнасці з беларус- ка-польскім пагадненнем ад 9 верасня 1944 г., на Беласточчыне па- чала працаваць савецкая камісія па эвакуацыі. За 2 гады ёй удалося перасяліць у СССР каля 36 тыс. беларусаў (з іх 20,4 тыс. - у Беларусь). Ад запланаванай балыпавікамі лічбы гэта складала толькі 30%. Ня- гледзячы на абяцанні і прымус, усеагульнага жадання беларусаў і ўкраінцаў перабрацца ў “савецкі рай” не назіралася. Пераязджалі пераважна былыя працаўнікі даваеннага савецкага апарату ды збяд- нелыя сяляне і рабочыя. Той, хто меў свой кавалак зямлі, моцна тры- маўся Бацькаўшчыны. Затое тых, хто хацеў бы перасяліцца з Бела- русі ў Полыігчу набралося каля 520,5 тыс. чалавек. Беларусы-каталікі і нават рускія выдавалі сябе за палякаў, абы пазбавіцца сталінскага рэжыму. Вёскі, якія да вайны лічыліся беларускімі, рабіліся польскімі, а іх насельніцтва пагалоўна запісвалася на выезд. Жаданне пакінуць СССР выказала болыпасць заходнебеларускай інтэлігенцыі. Права на пераезд мелі і заходнебеларускія яўрэі. У 1947 г. Масква зачыніла гэтую браму. Выехаць, адпаведна дакументам былога архіва КПБ, паспела 232,2 тыс. чалавек, сярод якіх большасць складалі беларусы. Заходнебеларуская спецыфіка. У 1945—1948 гг. Гарадзен- шчына, Брэстчына, Маладзечаншчына і захад Полаччыны фактычна былі на ваенным становішчы. Акаўцы змагаліся за ўзнаўленне ме- жаў 1939 г. А ўкраінскія нацыявалісты бачылі поўдзень Брэстчыны ў складзе будучай незалежнай Украіны. Не прыпынялася і беларускае супраціўленне. Як мяркуе даследчык Сяргей Ерш, на нелегальным становішчы ў чаканні савецка-амерыканскага ваеннага канфлікту знаходзіліся дзесяткі тысячаў чалавек, якія асцерагаліся пакарання за супрацоўніцтва з немцамі ці імкнуліся пазбегчы мабілізацыі ў Чыр- воную Армію. 3 другога боку, вялікае незадавальненне сярод мясцо- вага насельніцтва выклікалі гвалтоўнае насаджэнне савецкіх парад- каў, русіфікацыя і дыктат прыезджых чыноўнікаў. Шмат хто лічыў
340 Перыяд 1945—1991 маскоўскі камуністычны рэжым акупацыйным, які прыйшоў на зме- ну нямецка-нацысцкаму. Усё гэта сілкавала як беларускі ўзброены рух партызанаў, так і беларускае антыкамуністычнае падполле. Беларускі ўзброены рух. Партызанскімі атрадамі, аб’яднанымі, верагодна, у арганізацыю "Чорны кот”, або Беларуская вызваленчая армія, кіраваў Міхал Вітушка. Асноўным месцам яго дыслакацыі была Налібоцкая пушча. На Палессі (Брэсцкая вобласць) па-ранейшаму ад часоў вайны незалежна дзейнічалі апошнія атрады народнага парты- занскага супраціўлення. Была арганізаваная і ўступіла ў змаганне з савецкай уладай Беларуская дэмакратычная армія, звесткі пра якую пакуль вельмі няпэўныя. Да сярэдзіны 1950-х гадоў дэсанты ў БССР наладжваліся беларускімі іміграцыйнымі арганізацыямі. Але існава- ла і стыхійнае супраціўленне, калі прадстаўнікі мясцовага насельніц- тва паасобку ці групамі шкодзілі савецкай уладзе. Удзень яны былі мірнымі жыхарамі, а ўначы - партызанамі. Да 1948 г. існаваў і крымі- нальны бандытызм. Партыйныя архіўныя дакументы сведчаць: да пачатку 1947 г. органы бяспекі БССР ліквідавалі 814 падпольных арга- нізацыяў і ўзброеных атрадаў па 40-50 чалавек, у тым ліку 667 поль- скіх, 97 беларускіх, 23 украінскія і 27 іншых. Савецкая ўлада ў ба- рацьбе з узброеным падполлем страціла 924 чалавекі забітымі. Гара- ды і вёскі кантраляваліся аддзеламі Чырвонай Арміі і НКУС. Анты- савецкая барацьба мела маўклівую падтрымку сярод мясцовага насельніцтва. У 1948—1949 гг. “лясныя браты”дзейнічаліяшчэ актыў- на. У далейшым партызанскі рух набываў форму ўзброенага падпол- ля і пратрымаўся да канца 1950-х гадоў. Але гэта не значыць, што ўсё супраціўленне было вынішчанае. Адны самаліквідаваліся, іншыя перабраліся за мяжу. Антыкамуністычнае падполле. У 1946—1949 гг. органы НКУС выявілі больш за дзесяць нелегальных аб’яднанняў сярод студэнцкай і школьнай моладзі. Беларуская падпольная арганізацыя пад канспі- ратыўнай назвай “Чайка” з 1946 г. дзейнічала ў Слоніме, Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце, на Брэсцкім чыгуначным вакзале, у Жыро- віцкім сельскагаспадарчым тэхнікуме і Ганцавіцкай педвучэльні. Ролю каардынатара выконваў Цэнтр беларускага вызваленчага руху, кіраўніком якога выступаў Васіль Супрун. У 1946—1947 гг. у Наваградку існаваў Саюз вызвалення Беларусі, а ў Глыбоцкай і Пастаўскай педвучэльнях - Саюз беларускіх патрыётаў. Дзейнасць падобных моладзевых арганізацыяў была выяўленая ў мястэчку Ле- бедзева Маладзечанскага раёна (1948—1951), Лідзе (1950—1951),
Апошнія восем год са Сталіным 341 Мядзеле, Смаргоні (1947—1950), Пінску і нават у Полацку і Мінску. Моладзь асуджала русіфікацыю і выступала за права на вывучэнне беларускай мовы, культуры, гісторыі. Канчатковую ж мэту сваёй ба- рацьбы яны бачылі ў аддзяленні Беларусі ад Савецкага Саюза і ства- рэнні незалежнай беларускай дзяржавы. У пэўных раёнах заходняй Беларусі ў 1946—1949 гг. дзейнічала падпольная арганізацыя людзей сталейшага ўзросту пад назвай “Саюз змагання за незалежнасць Беларусі”. Удзельнікі падполля абвінавачваліся ў нацыяналістычнай прапагандзе і падрыхтоўцы кадраў для тэрарыстычных фармаванняў. Ваенныя суды не выносілі прыгавораў менш як на пяць гадоў зняво- лення. Часам агенты службы бяспекі правакавалі маладых людзей на патрыятычныя ўчынкі з мэтай выяўлення патэнцыйных ворагаў сталінізму. Не ўсе падпольныя арганізацыі былі выкрытыя. Зямля, нашпігаваная мінамі. Пасляваенныя беларускія землі былі ўсыпаныя мінамі і снарадамі. У выніку небяспечнай гульні са зброяй гінулі дзеці. Выбухі гучаць дагэтуль. 3 часоў вайны і да канца мінулага стагоддзя ў Беларусі падарвалося больш за 6 тысячаў чала- век, з іх 2622 загінулі. I гэта пры тым, што кожны год абясшкоджвала- ся ад 7 да 12 тысячаў выбухованебяспечных рэчаў. Пры такіх тэмпах для поўнага размінавання тэрыторыі рэспублікі сапёрам спатрэбіцца яшчэ 15-20 гадоў. 30.2. Узнаўленне таталітарызму Дзейнасць сталінскіх карнікаў. Знаёмства з прыстойным жыц- цём у еўрапейскіх краінах прымушала франтавікоў засумнявацца ў так званых перавагах савецкага ладу, пра якія казалі камуністы. Таму савецкі рэжым стараўся зацікавіць іх пасадамі, падачкамі, а непакор- лівыя зведвалі рэпрэсіі. У Беларусі ствараўся разгалінаваны карны апарат. Ён доўгі час займаўся праверкай палітычнай дабранадзей- насці насельніцтва, што знаходзілася пад нямецкай акупацыяй, а так- сама былых ваеннапалонных і рэпатрыянтаў. На працягу амаль 40 па- сляваенных гадоў гэтыя грамадзяне абмяжоўваліся ў правах, стаялі на спецуліку ці беспадстаўна пераследаваліся. Указ ад 17 верасня 1955 г. даваў амністыю толькі тым вайскоўцам, якія змаглі даказаць, што трапілі ў палон вымушана. Па звестках Уладзіміра Адамушкі, у 1946—1953 гг. пад рэпрэсіі падпала каля 50 тыс. жыхароў Беларусі, амаль столькі, колькі за гады мінулай вайны (55 тыс.). Барацьбу са “здраднікамі і рэвізіяністамі” ўзначальваў кіраўнік рэспубліканскага
342 Перыяд 1945—1991 НКУС Лаўрэнцій Цанава. “Здраднікі” караліся смерцю, адпраўлялі- ся ў сталінскія лагеры. Цэлая нацыя знаходзілася пад следствам сталі- ністаў толькі за тое, што не па сваёй волі часова апынулася пад нацысц- кай акупацыяй. Пакаранне за супрацоўніцтва з нацыстамі неслі і гра- мадзяне заходнееўрапейскіх краінаў, але не ў такіх жорсткіх формах. Падпарадкаванне Маскве. Разгаліноўвалася і ўмацоўвалася прамаскоўская адміністрацыя. Колькасць камісарыятаў ва ўрадзе БССР узрасла з 18 у 1936 г. да 44-х у 1946 годзе. У 1944 г. ствараюцца новыя вобласці і раёны. Усяго ў БССР тады налічвалася 12 абласцей з адпаведным партыйным, савецкім, камсамольскім, гаспадарчым і карным апаратам. 3 Масквой даводзілася ўзгадняць нават вытвор- часць у Беларусі колаў. Балыпавіцкі кіраўнік Беларусі Панцеляймоь Панамарэнка імкнуўся пасадзіць на вышэйшыя пасады мясцовай ула- ды рускіх, пераважна тых, хто тут партызаніў. У лік абраннікаў ува- ходзілі і беларусы, збольшага былыя партызаны, калі яны выявілі сваю адданасць Маскве. За 1941—1946 гг. працэнт рускіх у складзе намен- клатуры ЦК КПБ(б) узрос з 19,5 да 26,9. Прадстаўніцтва ж яўрэяў ска- рацілася з 17,8 да 6,1%. Удзельная вага беларусаў узрасла з 57 да 61,8%, але толькі коштам нізавых структураў апарату. Працэнт рускіх у савецкай адміністрацыі заходніх абласцей БССР быў вышэйшы, чым ва ўсходніх. Грунтоўная “чыстка” партыйнай наменклатуры, якую ЦК рэспубліканскай арганізацыі правёў у 1946—1948 гг., яшчэ болып пацясніла беларусаў на вяршыні мясцовай сталінскай адміністрацыі. У 1951 г. урад БССР складаўся з 22 рускіх, аднаго грузіна, аднаго яў- рэя і дзевяці беларусаў. Калі літоўцам, казахам, таджыкам яшчэ ўда- валася аберагаць нацыянальныя кадры і тым блакаваць уплывы цэн- тральных, саюзных органаў, то беларусам - не. Вываз рабочай сілы ў Расію. У 1948 г. Масква загадала накіра- ваць 25 тыс. сялянскіх сем’яў на лесараспрацоўкі ў Карэла-Фінскую рэспубліку. Праўда, мінскае начальства згадзілася паслаць не болып за шэсць тысячаў. Моладзь заходняй Беларусі адказвала на працоў- ную мабілізацыю далучэннем да антысавецкага падполля. У1950 г. у Карэлію павінны былі перасяліцца 4600 сем’яў. Але людзі адмаўлялі- ся ехаць, бо ўцекачы расказвалі, што перасяленцы з Беларусі ў Ка- рэліі жывуць горш за арыштантаў. У канцы 1952 г. Масква запатра- бавала ад беларускага кіраўніцтва тры тысячы рабочых для будаўніц- тва Чалябінскага трубапракатнага завода. Усяго за 1947—1953 гг. з БССР у Расійскую Федэрацыю выехала каля 90 тыс. рабочых, у тым ліку у Карэла-Фінскую ССР - 41,6 тыс., Молатаўскую (цяпер Перм-
Апошнія восем год са Сталіным 343 скую) -12,6 тыс., Чэлябінскую, - 12,3 тыс., Калінінградскую - 4,8 тыс.; у Архангельскую, Амурскую, Іркуцкую, Кемераўскую, Курганскую, Омскую, Томскую, Цюменскую, Чыцінскую вобласці, а таксама Ал- тайскі, Краснаярскі, Прыморскі, Хабараўскі краі выезд быў меншы. На месца беларусаў прысылаліся рускія - навукоўцы, выкладчыкі, інжынеры, рабочыя. Вытручванне беларускасці. Беларускі рух у гады вайны і пе- рамога ў вайне ўздымалі пачуццё нацыянальнай годнасці. Сталінскі рэжым асцерагаўся выбуху беларускага нацыяналізму. Такую ж не- бяспеку выклікаў і ўкраінскі нацыяналізм. Таму не выпадкова, што 24 мая 1945 г. на прыёме ў гонар перамогі ў вайне рускі народ абвяш- чаўся Сталіным вядучай сілай Савецкага Саюза. А ў лютым 1945 г. па загадзе з Масквы ЦК КПБ прыняў спецыяльную рэзалюцыю аб перавыхаванні грамадства ў духу савецкага патрыятызму і нянавісці да нямецкіх акупантаў, якіх у Беларусі ўжо не існавала. Тым не менш, рост нацыянальнай самасвядомасці беларусаў у першыя пасляваен- ныя гады па інерцыі не прыпыняўся. Патрабаваліся болей жорсткія захады. У жніўні 1947 г. ЦК КП(б)Б прыняў спецыяльнае рашэнне “Аб прапагандзе савецкага патрыятызму”. У ім асуджалася спроба беларускай інтэлігенцыі (пераважна заходнебеларускай) супрацьста- яць насаджэнню рускай культуры і байкатаваць кіраўніцтва, якое ігна- раваланацыянальныятрадыцыі. 3 1947 г. пераемнікП. Панамарэнкі, прысланы з Масквы новы першы сакратар ЦК КПБ Мікалай Гусараў (1947—1950) узмацніў ідэалагічны тэрор і барацьбу з беларускім на- цыяналізмам. Фармавалася сістэма партыйнай вучобы для засваен- ня “Кароткага курса гісторыі УКП(б)” і біяграфіі Сталіна. Новае парты- занскае кіраўніцтва рэзка ўзмацняла русіфікацыю карэннага насель- ніцтва. Балыпавікі вельмі ўмела скарысталіся фактам супрацоўніц- тва беларускіх дзеячаў з нацыстамі, каб дыскрэдытаваць беларускую ідэю. Адказнасць за злачынствы нацыстаў беспадстаўна пераклада- лася і на беларусаў, якія супрацоўнічалі з немцамі. Натуральная ва- рожасць да нацызму незаўважна трансфармавалася ў варожасць да пасляваенных беларускіх дзеячаў і ўсяго беларускага - мовы, культу- ры, нацыянальных традыцыяў і сімвалаў. Факт супрацоўніцтва бела- русаў з гітлераўцамі служыў сталінскаму атачэнню і для апраўдання даваенных рэпрэсіяў супраць “наццэмаў”. Гэтае ідэалагічнае клішэ выкарыстоўваецца і цяпер. Антысемітызм. У 1948 г. у Мінску быў зачынены яўрэйскі дзяр- жаўны тэатр. Ствараліся штучныя перашкоды ў развіцці літаратуры
344 Перыяд 1945—1991 на ідыш. На помніках ахвярам нацызму забаранялася нагадваць пра яўрэяў. Праводзілася кампанія па барацьбе з касмапалітызмам, скіра- ваная пераважна супраць асобаў яўрэйскай нацыянальнасці. Галоў- нага рэжысёра Беларускага дзяржаўнага тэатра імяЯнкі Купалы (бы- лога БДТ-1) Льва Літвінава абвінавацілі ў перабольшванні ролі за- межных твораў, дацэнта БДУ Льва Барагу - у непавазе да рускіх дэ- макратаў, загадчыка аддзела прапаганды газэты “Звязда” Ф. Іофе - у ганьбаванні беларускай культуры, кіраўніка прамысловай каапера- цыі БССР Марголіна - у ігнараванні падрыхтоўкі беларускіх кадраў. У 1952 г. справа Марголіна ўсплыла зноў у сувязі з кампаніяй па ба- рацьбе з раскраданнем сацыялістычнай уласнасці і хабарніцтвам, якая праводзілася пад кіраўніцтвам новага першага сакратара ЦК КПБ Мікалая Патолічава (1950—1956). Разам з семярымі іншымі “буржу- азна-яўрэйскімі нацыяналістамі” ён быў асуджаны да зняволення. За першай групай яўрэйскіх “раскрадальнікаў” ішла другая, за ёй - трэ- цяя. Яўрэйскіх “нацыяналістаў-шкоднікаў” знаходзілі паўсюль. Рэ- прэсіі скіроўваліся супраць ўрачоў, навукоўцаў-генетыкаў, партыйнай бюракратыі. Ставілася мэта адхіліць яўрэяў ад медыцыны, гандлю, кіравання. Антысеміцкая палітыка вялася пад выглядам абароны інтарэсаў беларускага народа. Нацысцкі антысемізм, які разбэшчваў беларусаў пад нямецкай акупацыяй, змяніўся балыпавіцкім. Бруд- ная справа гітлераўцаў праводзілася далей сталіністамі. Тым самым узнаўлялася і старая расійская традыцыя: усе беды і няўдачы спісваць на яўрэяў. Рэлігійны тэрор. Пачалося ўпартае змаганне з узрослай за вай- ну рэлігійнасцю людзей і апазіцыйнасцю духавенства, якое адмаўля- лася рэгістраваць цэрквы і рэлігійныя абшчыны ў дзяржаўных уста- новах і падпарадкоўвацца ім. У 1946 г. чатыры святары Гомельскай вобласці адмовіліся прызнаваць Маскоўскага патрыярха як стаўлені- ка бальшавікоў. Амаль усе ксяндзы не прымалі савецкай улады і запі- саліся на выезд у Полыдчу, але па загадзе Ватыкана забралі заявы назад. Мясцовыя ўлады былі гэтым не задаволеныя. Яны якраз імкну- ліся як мага болып каталіцкіх святароў перасяліць у Польшчу або ў Сібір. Яўрэі ўпарта трымаліся сваіх рэлігійных абрадаў, хоць пасля вайны ўлады дазволілі ім адчыніць на ўсю Беларусь усяго адну сіна- гогу ў Мінску. Не заставаліся па-за ўвагай камуністычнага кіраўніц- тва і беларускія мусульмане. Усе чатыры мячэці ў пасляваеннай Бе- ларусі былі зачыненыя. Асабліва вялікія клопаты савецкія атэісты мелі ў заходніх абласцях Беларусі, дзе ў 1946 г. дзейнічалі не толькі
Апошнія восем год са Сталіным 345 238 касцёлаў, але і болыпасць цэркваў (511 з 731), сінагогаў ды абшчы- наў баптыстаў-евангелістаў. Але паступова і ў заходняй Беларусі царк- ва руйнавалася. Зачыняліся касцёлы. Ксяндзам забаранялася весці заняткі з дзецьмі (1947), сумяшчаць службу ў некалькіх парафіях (1948). За перыяд з 1945 г. па 1951 г. было арыштавана каля 180 ксян- дзоў, што складала 70-80% іх агульнай колькасці ў БССР. Камуністаў за хрышчэнне сваіх дзяцей выключалі з партыі, выганялі з працы. Насаджэнне культу Сталіна. У1949 г. у сувязі з 70-годдзем Ста- ліна яго імя пачалі насіць сотні калгасаў, прадпрыемстваў і вуліцаў. Паўсюль, дзе пабываў правадыр, узніклі мемарыяльныя дошкі: Мінск (1919, Заходні фронт), Орша, Брэст (1945, праездам на Патсдамскую канферэнцыю). На беларускай мове ў 1947—1951 гг. выйшлі ўсе сталін- скія творы. Вось толькі перайменаваць Бабруйск у Сталінск маскоў- скія ўлады Мікалаю Гусараву не дазволілі: ці то занадта ўжо развяло- ся сталінскіх гарадоў па Саюзе ці не той горад вылучылі для перайме- навання. Галоўная вуліца Мінска (Савецкая) была перайменаваная ў праспект Сталіна. 28 лютага 1951 г. у Мінску адбыўся 120-тысячны мітынг, прысвечаны аднадушнаму выбранню Сталіна ў Вярхоўны Савет БССР. У 1952 г. грандыёзны помнік правадыру ўзняўся на Цэнтральнай плошчы сталіцы. У свой час гэтак услаўляўся і Гітлер. 30.3. Таталітарная культура Народная адукацыя. За гады вайны болыпасць школаў былі спаленыя ці разбураныя. Заняткі праводзіліся ў наёмных будынках. Дзеці пісалі на газэтнай паперы, не мелі дапаможнікаў, вучыліся чытаць па рускім буквары, хоць большасць школаў заставаліся яшчэ беларускімі (10937 з 11300). Для русіфікацыі школы як аргумент вы- карыстоўвалася Сталінская праца “Марксізм і пытанні мовазнаўства”. Недахоп настаўнікаў папаўняўся навабранцамі з Расіі. У 1949— 1951 гг., разам з увядзеннем абавязковага сямігадовага навучання ва ўзросце 7-15 гадоў, заахвочвалася двухмоўе (найперш у Мінску і вобласці), у выніку чаго дзеці пераставалі добра ведаць як беларус- кую, так і рускую мовы. Пасля адмены ў красавіку 1951 г. Міністэр- ствам асветы БССР абавязковых экзаменаў па беларускай мове пра- цэс пераходу на рускае выкладанне ў школах паскорыўся. Гарадскія школы пераходзілі на рускую мову. Беларускае школьніцтва абмя- жоўвалася вёскай. На пачатку 50-х гадоў у большасці сярэдніх шко- лаў выкладанне вялося па-руску. Натуральная цікавасць да культу-
346 Перыяд 1945—1991 ры, гісторыі, традыцыяў, мовы свайго народа тлумачылася камуніс- тамі як праява нацыяналізму. Вялася падрыхтоўка да друку рускіх падручнікаў. У 1951 г. прамаскоўскія ўлады звольнілі з пасады міністра асветы БССР Пятра Саевіча, які браў пад абарону беларускіх патрыётаў і яўрэяў, а ў 1952 г. - асудзілі яго. Камуністы не шкадавалі грошай на адукацыю, якая разглядалася як найважнейшы сродак ідэалагічнай апрацоўкі маладога пакалення. Лепшым выпускнікам сярэдніх школаў пачалі выдаваць залатыя і срэбныя медалі, адчыняліся вечаровыя школы моладзі. Вышэйшая школа. Яшчэ да заканчэння вайны адчыніўся педін- стытут у Гародні (1944), пазней - у Брэсце. У 1948 г. быў заснаваны Мінскі педінстытут замежных моваў. У 1949 г. пры Політэхнічным інстытуце ў Мінску адкрылася архітэктурнае аддзяленне, а ў 1951 г. пачаў працаваць Гарадзенскі сельскагаспадарчы інстытут. Аднак мясцовыя інстытуты не забяспечвалі гаспадарку БССР неабходнымі спецыялістамі. Патрэба ў інжынерах-будаўніках, напрыклад, забяс- печвалася толькі на 8%. У БССР адзін студэнт ВНУ прыходзіўся на 550 чал., тады як у Літве - на 312, Украіне - на 300, Узбекістане - на 230, Латвіі - на 220 чалавек. На пачатку 50-х гадоў на ўсю Беларусь меліся 74 дактары навук. Русіфікацыя вышэйшых навучальных уста- новаў праходзіла яшчэ шпарчэйшымі тэмпамі, чым звычайных шко- лаў. Навука. У галіне натуральных навук ішла барацьба супраць ге- нетыкаў-марганістаў (ад Томаса Моргана, амерыканскага біёлага, аднаго з заснавальнікаў генетыкі). Акадэміка Антона Жэбрака знялі з пасады прэзідэнта АН БССР за “антыпатрыятычны” ўчынак - публі- кацыю ў амерыканскім часопісе “Сайенс” (“Навука”) артыкула з прыз- наннем недахопаў біялагічнай навукі ў СССР. Пацярпеў і член-ка- рэспандэнт Аляксандр Жырмунскі за выступленне на Міжнародным кангрэсе геолагаў. Вядомыя навукоўцы Беларусі не мелі права ста- ноўча ставіцца да дасягненняў замежнай “буржуазнай” навукі. Паз- ней Антона Жэбрака ўвогуле выгналі з АН БССР як ваяўнічага марга- ніста. Ніводнае выданне не магло пабачыць свет без дазволу Галоў- нага ўпраўлення па справах літаратуры і выдавецкай дзейнасці пры Савеце Міністраў БССР, створанага ў 1951 г. Доступ да замежнай літа- ратуры абмяжоўваўся. Яе паступленне ў краіну знаходзілася пад поў- ным кантролем партыйных цэнзараў. Канцэпцыя гісторыі БССР рас- працоўвалася пад наглядам ЦК КПБ(б) і апекай маскоўскіх акадэмі- каў Барыса Грэкава і Ганны Панкратавай. Апроч таго, з 1951 г. усім,
Апошнія восем год са Спгаліным 347 хто пабываў у нямецкім палоне, вучыўся за мяжой ці меў там свая- коў, забаранілі доступ да матэрыялаў у архівах. Камісар дзяржаўнай бяспекі Лаўрэнцій Цанава пісаў з дапамогай нанятых навукоўцаў кніжку пра партызанаў. У Мінску адкрыўся музей мінулай вайны, у Оршы -музей партызанскага камандзіра Канстанціна Заслонава. Па загадзе зверху краязнаўчыя і гістарычныя музеі пачыналі гісторыю Беларусі з савецка-германскай вайны. Рабілася ўсё, каб беларускі народ не ведаў сваёй мінуўшчыны. Стыпендыі аспірантаў і аклады навуковых супрацоўнікаў АН БССР былі ніжэйшыя, чым у іншых філіях АН СССР або ў ВНУ. Літаратура і мастацтва. У 1946 г. па загадзе сталінскага ідэола- га Андрэя Жданава разгарнулася кампанія крытыкі фармалізму ў літаратуры. Каноны для беларускай літаратуры і мастацтва выпра- цоўваліся ў ЦК КП(б)Б. Вострая крытыка была скіраваная супраць Канстанцыі Буйло, якую абвінавачвалі ў нацыяналізме за вершава- ны вобраз Беларусі як самага прыгожага кутка на Зямлі. Адбываліся паўторныя арышты (Сяргей Грахоўскі і інш.). Болыпасць пісьменні- каў, мастакоў, кампазітараў далучаліся да праслаўлення Сталіна. У 1949 г. на атрыманне сталінскай прэміі ад Беларусі вылучалася Со- фія Лі - за серыю зробленых з натуры дакументальных палотнаў пра месцы Туруханскай высылкі Сталіна. Шмат хто звярнуўся да тэмы вайны і партызанскага руху. Але што б ні рабілі дзеячы культуры, яны не мелі права адступаць ад прынцыпаў так званага сацыялістыч- нага рэалізму - паказваць жыццё такім, якім хацелі яго бачыць ка- муністы, гэта значыць, бесканфліктным і поўным веры ў шчаслівую камуністычную будучыню. Творцы сталінскай школы надавалі баль- шавізму чалавечае аблічча, якога ён ніколі не меў, і тым самым дапа- магалі ўзурпатарам уводзіць людзей у зман. Беларускі дзяржаўны народны хор, арганізаваны ў 1951 г. пад кіраўніцтвам Рыгора Шыр- мы, мінскае кіраўніцтва трымала ў Гародні. Вядомага фалькларыста і кампазітара крытыкавалі ў нацыянальнай абмежаванасці, не дру- кавалі складзеныя ім зборнікі беларускіх песень, абвяшчаючы іх сум- нымі і безыдэйнымі. Аднак праявы нацыянальных матываў спантан- на праяўляліся ў вершах Канстанцыі Буйло, Максіма Лужаніна, Мак- сіма Танка, іншых мастацкіх творах. “Беларусьфільм” экранізаваў купалаўскую “Паўлінку” (1952). У тэатры оперы і балета БССР у сталінскі час была пастаўленая опера Дзмітрыя Лукаса “Кастусь Ка- ліноўскі” (1947). Беларускі дзяржаўны тэатр імя Якуба Коласа пака- заў п’есу Віталя Вольскага “Несцерка”. Што тычыцца развіцця куль-
348 Перыяд 1945—1991 туры іншых нацыянальных супольнасцяў, то яна ніяк не падтрымлі- валася на працягу ўсяго пасляваеннага савецкага перыяду. Масавая культура, відовішчы. Па ўсёй рэспубліцы стваралася сетка клубаў культуры, бібліятэк, чытальняў. Вялікімі накладамі выдаваліся толькі ўхваленыя цэнзурай кніжкі. Заахвочвалася мастац- кая самадзейнасць. У канцы 40-х - пачатку 50-х гадоў узмоцнена пра- водзілася радыёфікацыя. Па загадзе Сталіна, вялікага аматара кіно, пашыралася сетка кінаўстановак. Абкамы партыі мелі заданне кож- ны месяц пісаць справаздачы пра хаду кінаабслугоўвання сельскага насельніцтва. Ідэалы камуністаў павінны былі дасягаць кожнай ся- лянскай хаты. 3 1949 г. пачынаюцца рэгулярныя спартыўныя спабор- ніцтвы. У 1951 г. выйшла пастанова ЦК КП(б)Б аб развіцці ў БССР футбола і вытворчасці спартыўнага начыння. Камуністычная дзяржа- ва не шкадавала сродкаў на дэманстрацыю сваіх спартыўных дасяг- ненняў. 3 1951 г. мінская футбольная каманда “Дынама” ўдзельніча- ла ў розыгрышы першынства і кубка СССР. 3 1953 г. яна займела свой стадыён. 30.4. Пераможцы пад калгасным прыгонам Калектывізацыя заходняй Беларусі. Да вясны 1949 г. калек- тывізацыя ў заходніх раёнах БССР вялася даволі абачліва і далікат- на, а пасля ліквідацыі асноўных сілаў антысавецкага падполля - ужо тымі самымі метадамі, што і ва ўсходняй частцы беларускіх земляў у 30-я гады. Прымусовая калектывізацыя сілкавала пасляваенны бе- ларускі ўзброены рух. Сяляне ўцякалі ў лясы, палілі калгасныя пабу- довы, сеялі тэрор. Прысланы з Масквы ў 1948 г. другі сакратар ЦК КПБ(б) С. Ігнацьеў прапаноўваў за кожны тэрарыстычны акт супраць калгаснага актыву рэпрэсоўваць 10 “кулакоў” і “падкулачнікаў”. Такімі самымі нормамі і методыкай карысталіся і нацысты, калі вая- валі не так супраць партызанаў, як супраць мірнага насельніцтва Беларусі. Каб паскорыць калектывізацыю, у першай палове 1949 г. з заходняй Беларусі былі выселеныя каля сямі тысячаў сем’яў, у тым ліку 3100 “кулацкіх”, 2600 “нацыяналістычных”, 638 “паліцайскіх” і 635 “бандыцкіх”. Маёмасць высяленцаў канфіскоўвалася і перадава- лася дзяржаўным установам і калгасам. У 1951 г. Мікалай Патолічаў хадайнічаў у Маскве пра дадатковае высяленне яшчэ 1683 кулацкіх сем’яў. Масква адгукнулася. У 1952 г. з заходніх раёнаў БССР у Расію зноў вывезлі амаль 30 тыс. “кулакоў”. Аднаасобнікаў заганялі ў кал-
Апошнія восем год са Сталіным 349 гасы і эканамічным уціскам: абразалі надзелы, павялічвалі натураль- ныя падаткі (сельгаснарыхтоўкі), якія па мясе і малацэ былі ў два - два з паловай разы вышэйшыя, чым у калгаснікаў. Калі ў 1948 г. у калгасы ў заходняй Беларусі былі аб’яднаныя каля 5% сялянскіх два- роў, то ў 1950 г. - ужо каля 82%. Першыя вынікі калектывізацыі былі такія ж адмоўныя, як і ў 30-х гадах. Руйнуючы аднаасобнікаў, камуністы скарачалі паступленні сельскагаспадарчых прадуктаў дзяр- жаве. Узмацненне калгаснага прыгону. У чэрвені 1948 г. выйшаў за- гад па Савецкім Саюзе, які даваў права калгасным сходам высяляць прадстаўнікоў “паразітычных элементаў”. Да 23 кастрычніка з Бела- русі было выселена 239 чалавек, у тым ліку 51 аднаасобнік. Але ня- гледзячы на ціск улады, людзі неахвотна галасавалі супраць сваіх ад- навяскоўцаў. Сталінскі загад прымушаў сялянаў хадзіць на працу і перавыконваць нормы. Урэшце аднаасобнікі таксама пачалі запісвац- ца ў калгасы, хоць усе па-ранейшаму, як маглі, трымаліся за ўласную гаспадарку. У 1952 г. больш за чвэрць калгаснікаў не дацягвалі да таго мінімуму працадзён, які вызначыла ім партыйная бюракратыя. 3 1950 г. праводзіліся ўзбуйненні калгасаў. Большасць з іх мела да 100 двароў. Што вёска - то калгас. Частка калгасных гаспадарак ад- міністрацыйным шляхам аб’ядноўвалася ў саўгасы. Буйныя гаспа- даркі было лягчэй кантраляваць. Узбуйненні выкарыстоўваліся, і каб прыхаваць рабаванне грамадскага дабра мясцовым начальствам. Старшыні абабіралі калгасныя касы ці проста прапівалі ўсё, што маглі. Хутаранаў па-ранейшаму перасялялі ў буйныя цэнтры. Зносіліся і дробныя вёскі, бо раскіданыя па лясах малыя паселішчы давалі пры- тулак удзельнікам антысавецкага супраціву. А на новым месцы па- меры прысядзібнай зямлі перасяленцаў наўмысна памяншаліся (з 0,6 да 0,3 га) са спасылкай на яе недахоп. Сялянская прага да самастой- нага гаспадарання прымушала вяскоўцаў хоць на нейкі час прыхоп- ліваць кінутыя калгасныя землі. У 1951—1952 гг. у калгасах (пера- важна ў заходніх абласцах БССР) было выяўлена і ліквідавана 76 тыс. захопаў. Нават па афіцыйных звестках калгаснікам болып як у трэці беларускіх пасляваенных калгасаў не выдавалі на заробленыя пра- цадні хлеба, а больш як у палове - грошай. А каб калгаснікі не маглі ратавацца ад голаду коштам калгаснага дабра, у 1947 г. быў прыня- ты чарговы ўказ аб крымінальнай адказнасці за раскраданне дзяр- жаўнай і грамадскай маёмасці. Ён прадугледжваў нават за нязначны крадзеж турэмнае зняволенне ад 5 да 25 гадоў. Выратоўвалі прыся-
350 Перыяд 1945—1991 дзібныя ўчасткі. Але і тут сяляне мусілі плаціць падатак з пладовых дрэваў, вулляў, хатняй жывёлы. У канчатковым выніку сяляне не змаглі адстояць пасля вайны хоць нейкую эканамічную незалежнасць і ператвараліся ў батракоў. Умовы і арганізацыя працы. Пасляваенная вёска перажывала востры недахоп цяглавай сілы. У Віцебскай вобласці ў плуг упрагалі кароў, а бароны па ворыве цягалі людзі. Машынна-трактарныя стан- цыі (МТС) не спраўляліся з заданнямі па абслугоўванні калгасаў ма- шыннай працай. У заходняй Беларусі яны ў большай ступені займа- ліся калектывізацыяй, дзеля чаго пры кожнай МТС да 1953 г. існа- валі спецыяльныя палітаддзелы. Колькасць электрыфікаваных гас- падарак не дасягала і 4%. На калгасных палях замест мужчынаў, што не прыйшлі з вайны, працавалі жанчыны-ўдовы, старыя, падлеткі. У 1948 г. на іх долю прыпадала да 77% працаздольнага насельніцтва беларускай вёскі. Колькасць мужчынаў у працоўным узросце (16- 60 гадоў) скарацілася ў калгасах Беларусі напалову. Але дзеці нара- джаліся. Да 1955 г. дзейнічаў уведзены яшчэ ў 1936 г. закон аб за- бароне абортаў. Аграрныя праграмы бальшавікоў. 3 1949 г. па ініцыятыве Масквы тарфянікі беларускага Палесся пачалі засявацца кок-сагы- зам. Ствараліся цэлыя каўчукаводчыя калгасы. Кліматычныя ўмовы рабілі гэты занятак бессэнсоўным, але дзеля выканання партыйных пастановаў мясцовае кіраўніцтва ішло на відавочнае марнатраўства найленшых беларускіх земляў і чалавечай працы. Першы сакратар ЦК КП(б)Б Мікалай Патолічаў у 1950 г. прапанаваў доўгатэрміновую праграму асушэння беларускіх балотаў. Адначасова браўся курс на акультурванне калгасных земляў: узімку высякалася кустоўе, якое пакрыла за вайну каля 30% сенажацяў, увесну і ўвосень па ворыве збіралася каменне, руйнаваліся акопы і бліндажы. Практыка закопвання грошай у зямлю. За 1946—1951 гг. кал- гасы БССР атрымалі ад дзяржавы каля мільярда рублёў, але так і не сталі прадукцыйнымі. Не дапамагала і тое, што з 1952 г. дзеля збору ўраджаю ў калгасы штогод на некалькі тыдняў пачалі ў масавым па- радку пасылаць гараджанаў. Дзяржаве прыходзілася спісваць і запа- зычанасць, і нядоімкі калгасаў. I толькі дзякуючы самаадданай пра- цы вяскоўцаў пераважна ў прысядзібных гаспадарках сельскагаспа- дарчая вытворчасць паступова ўзрастала. раууеі.пеі
Апоіанія восем год са Сталіным 351 30.5. Пасляваенная індустрыялізацыя і галеча Адбудова прамысловасці. Энергетычныя магутнасці і вытвор- чае абсталяванне беларускай прамысловасці былі знішчаныя больш як на 90%. Кампенсаваць такія страты самастойна беларускі народ быў не здольны. Першым дапамогу Беларусі прапанавала партый- нае кіраўніцтва Яраслаўля. Прыток прадукцыі з Расійскай Федэра- цыі быў, аднак, меншы, чым яе вываз улетку 1941 г. Большасць выве- зеных тады заводаў і працоўных калектываў засталіся ў Расіі. Каб запусціць электрастанцыі, былі выкарыстаныя мясцовыя паклады торфу. Адрамантаваныя цэментныя заводы спрыялі адбудове гарадоў. Па загадзе з Масквы быў узяты курс на стварэнне ў БССР машынабу- давання. 3 гэтай мэтай прамысловае абсталяванне, атрыманае па рэ- парацыйных пастаўках з Германіі, пакідалася ў Беларусі. У 1947 г. распачаўся вытворчы працэс на Мінскіх аўтазаводзе і мотавелазаво- дзе. У 1950 г. серыйная вытворчасць была наладжана ная Мінскім трактарным заводзе. Будаўнікі і першыя рабочыя прамысловых гіган- таў жылі ў намётах. Судовую адказнасць рабочых за прагулы сталінскі ўрад адмяніў толькі ў 1951 г. Сярод рабочых з вёскі існаваў высокі траўматызм. На долю ручной працы ў прамысловасці БССР прыпада- ла 60-70%. Невыносныя ўмовы працы і жыцця прымушалі многіх пакідаць прадпрыемствы. У 1945—1951 гг. у адбудаванні прамысло- васці і гарадоўвыкарыстоўваліся нямецкія ваеннапалонныя. На 1 сту- дзеня 1949 г. іх налічвалася каля 21 тыс. чалавек. Прамысловасць Зямлянка ў калгасе “Камсамолец” Гомельскага раёна. 1947 г. НМГКБ.
352 Перыяд 1945—1991 мясцовага значэння заставалася ў заняпадзе. Заходняя Беларусь па- кідалася па-за індустрыялізацыяй. Таталітарная сістэма помсціла за- ходнім беларусам за недастатковы ўдзел у партызанскім руху, асце- рагалася іх, эканоміла сродкі. 3-за поўнай залежнасці прамысловасці БССР ад фондавай (саюзнай) сыравіны яна працавала не на поўную моц і ніколі не выконвала вызначаных Масквой планаў. Нават сталінскі рэжым не мог прымусіць саюзныя прадпрыемствы своечасо- ва пастаўляць адзін аднаму неабходныя дэталі, запчасткі і паўфаб- рыкаты. Пасляваенны побыт. Больш за 1,5 млн. чалавек жыло тады ў зямлянках. Людзі мерлі ад голаду. Яшчэ ў 1947 г. быў адзначаны факт людаедства ў Камарынскім раёне Палескай вобласці. Не хапала воп- раткі, солі, газы, запалак, мыла. I ў 1950 г. у гарадскіх кватэрах час- цяком гасла святло, а ў вёсцы не хапала звычайных газовак. Інвалі- ды вайны жабравалі і выміралі. Да ліпеня 1948 г. яны не мелі ніякіх ільготаў. Нястача была крыніцай масавых захворванняў і эпідэміяў: тыфусу, каросты, сухотаў, малярыі. Дзяржаўная дапамога адзеннем і харчам не ратавала. Найболып ад вайны пацярпелі ўсходнія вобласці. Іх жыхары хадзілі на заробкі да заходнебеларускіх аднасобнікаў. Праў- да, саюзны ўрад выдткаваў у 1946/47 фінансавым годзе сродкі на бу- даўніцтва дзвюх тысячаў дамоў для інвалідаў і сем’яў загінулых. Але ўсяго Беларусь мела патрэбу яшчэ ў 75 тыс. дамоў. Нават у 1952 г. у Мінску, Віцебску і Полацку 672 сям’і туліліся ў зямлянках, хлявах і сутарэннях руінаў. Апошнія восем год кіраўніцтва Сталіна прайшлі пад знакам “халоднай вайны”, калі гонка ўзбраенняў, што вяла да стварэння атамнай бомбы (1949), забірала ў знясіленага вайной наро- да апошнія сілы. У цяжкі пасляваенны час пашырыліся крадзяжы, спекуляцыі, самагонаварэнне. Змены да лепшага. 3 канца 1947 г. адмяняліся карткі на продаж харчовых і прамысловых тавараў. Але і ў 1948 г. гараджанам брака- вала хлеба. Прамысловыя тавары, хоць і былі танныя, але іх не става- ла. Каб нешта набыць у людзей, асабліва ў калгаснікаў, не хапала і грошай. Засуха 1951 г. паставіла калгасную вёску БССР на мяжу го- ладу. Але людзі ўпарта працавалі, спадзеючыся на лепшае і па зага- дзе балыпавікоў час ад часу рапартавалі ў пісьмах Сталіну пра свае поспехі, сапраўдныя і ўяўныя. 3 1950 г. ва ўжытак пачалі ўваходзіць халадзільнікі. Карыстаючыся перадвыбарнымі кампаніямі, гараджане дамагаліся лепшага асвятлення вуліц, адкрыцця новых маршрутаў гарадскога транспарту, будаўніцтва лазняў. Пачаў усталёўвацца на-
Апошнія восем год са Сталіным 353 туральны працэс узбагачэння. Пад шыльдай арцеляў і кааператываў адчыняліся надомныя кравецкія, шавецкія і нават каўбасныя май- стэрні. Але ў выніку грашовай рэформы 1947 г., якая прадугледжва- ла абмен 10 старых рублёў на адзін новы і поўную кампенсацьпо не больш як трохтысячных грашовых укладаў у ашчадных касах, буй- ныя ўкладчыкі шмат трацілі, фактычна рабаваліся дзяржавай. У 1948 г. па загадзе з Масквы супраць прадпрымальніцтва сама- тужнікаў прымаліся дадатковыя жорсткія меры. Пры Сталіне быў парадак? 5 сакавіка 1953 г. памёр Іосіф Сталін. Людзі шчыра шкадавалі і нават плакалі, бо не ведалі пра чорныя спра- вы сталіністаў. I цяпер некаторыя кажуць - пры Сталіне быў пара- дак... Усё тады трымалася на валявых рашэннях службовых асобаў. А гэта вяло да адміністравання, беззаконня, свавольства. Толькі на працягу 1952 г. ад беларускіх сялянаў паступіла каля 114 тыс. скар- гаў на злоўжыванні мясцовых уладаў пры абкладанні падаткамі. 3 іх 66,6 тысячаў пацвердзіліся. “Высокае начальства” прыязджала ў кал- гасы на праверку і брала ўсё, што хацела. Старшыні калгасаў жывілі- ся вакол заможных аднаасобнікаў. Іншыя апаратчыкі самі распачы- налі прадпрымальніцтва. Прыхоплівалі зямлю, заводзілі кароў, якіх кармілі калгасным сенам, а малако прадавалі. Першая асоба ў Бела- русі Мікалай Гусараў вымушаны быў у 1948 г. прымаць адпаведныя захады супраць “гаспадарчага абрастання” партыйных і савецкіх ра- ботнікаў. За перыяд з 19 красавіка 1946 г. па 31 сакавіка 1947 г. міжна- родная супольнасць выдаткавала Беларусі гуманітарную дапамогу ў памеры 60 820 тыс. долараў ЗША. Такая ж дапамога ў яшчэ большых памерах дасталася Украіне. Масква трымала гэты факт у сакрэце, узяўшы пад свой кантроль прамысловае абсталяванне і дазволіўшы размяркаваць харчовыя прадукты і адзенне сярод мясцовай наменк- латуры. А беларускі народ-пераможца жыў у галечы. Такія самыя прынцыпы размеркавання выкарыстоўваліся пры паступленні ў Бе- ларусь рэчаў з Германіі па рэпарацыях. У 1946 г. кіраўнік справамі і галоўны бухгалтар ЦК КП(б)Б абвінавачваліся ў выкарыстанні фінан- савых сродкаў партыі не па прызначэнні - на набыццё дарагой мэблі для адказных партыйных работнікаў. 3 цягам часу ў балынавіцкіх кіраўнікоў не стала патрэбы ва ўласным прадпрымальніцтве і праз- мерным злоўжыванні. Таталітарная дзяржава ўзяла іх на поўнае ўтры- манне праз сістэму павышаных заробкаў і спецыяльных размерка- вальнікаў. Адыёзную рысу поўнай адчужанасці ад інтарэсаў народа дзяржава набыла ў Беларусі якраз у пасляваенны сталінскі перыяд.
354 Перыяд 1945—1991 31. НА МАРШЫ ДА ПЕРАМОГІ КАМУНІЗМУ. 1953—1964 Чарговым савецкім дыктатарам стаў Мікіта Хрушчоў (1953—1964). Культ асобы Сталіна быў асуджаны на XX з’ездзе КПСС (1956). Зры- валіся і знішчаліся партрэты правадыра. У 1961 г., пасля XXII з’езда КПСС, пачаліся перайменаванні гарадоў і вуліц, якія насілі імя Ста- ліна, руйнаваліся ўзведзеныя ў яго гонар помнікі. Але сцмненне ў мэтазгоднасці самой савецкай сістэмы не ўзнікала. 31.1. Хрушчоўская “адліга” Адмена ваеннага становішча ў памежных раёнах. Ужо ўчэр- вені 1953 г. у СССР скасоўваўся надзвычайны рэжым у памежных раёнах: адмяняліся абмежаванні на пражыванне, уезд і выезд. Ска- рачалася колькасць памежных войскаў. Замежныя грамадзяне атры- малі права на перамяшчэнне амаль па ўсёй тэрыторыі СССР. Цікава, што гэтую меру ЦК КПБ не распаўсюджваў на Беларусь: Мікалай Патолічаў баяўся аслаблення дзяржаўнай мяжы і пранікнення варо- жай агентуры. Новыя прынцыпы кіравання. У першы ж год свайго кіравання Мікіта Хрушчоў правёў істотнае скарачэнне адміністрацыйнага апа- рату. У Беларусі ліквідаваліся Баранавіцкая, Бабруйская, Палеская (з цэнтрам у Мазыры), Пінская, Полацкая, а потым і Маладзечанская вобласці, касаваліся палітаддзелы пры МТС у заходніх раёнах. Да 1963 г. былі ліквідаваныя 98 з 175 раёнаў. Але ў 1964—1966 гг. нека- торыя з іх былі адноўленыя. Дэклараваліся прынцыпы дэмакратыі, пашырэнне правоў саюзных рэспублік. Першыя сакратары ЦК КПБ з 1956 г. пачалі выбірацца з беларусаў. Пачынальнікам стаў Кірыла Мазураў (1956—1965). Ен спрабаваў праводзіць палітыку белару- сізацыі, але хутка зразумеў, што плыве супраць цячэння. Беларусы складалі ў дзяржаўным апараце не болей за дзве трэці і займалі пераважна другарадныя пасады. Былі нарэшце зацверджаныя дзяржаўны сцяг (1953), гімн (1955) і герб (1956) БССР, якія сімваліза- валі камуністычную сістэму і непарушную сувязь Беларусі з Масквой. 3 1957 г. некаторыя гаспадарчыя і культурныя пытанні перадаваліся на разгляд саветам міністраў саюзных рэспублік. У 1961 і 1964 гг. да БССР былі далучаныя невялікія тэрыторыі Смаленскай вобласці, чаго
Намаршы да перам.огі камунізму 355 патрабавала беларускае насельніцтва Смаленшчыны. Пэўны час (1958—1965) усе галіны эканомікі Беларусі стваралі адзіны адмі- ністрацыйна-тэрытарыяльны комплекс - Беларускі саўнаргас. Каму- ністы БССР атрымалі ад Масквы часовую адміністрацыйна-палі- тычную аўтаномію. Але гаспадарчае планаванне ў СССР было па- ранейшаму строга цэнтралізаванае. Чаканай дэмакратызацыі кіраў- ніцтва не адбылося. Свавольства мясцовых партыйных “князькоў” толькі ўзрасло. А калі Мікіта Хрушчоў быў зняты з займаных пасадаў (1964), Беларускі саўнаргас ліквідавалі, і ўся эканоміка Беларусі зноў падпала пад жорсткі кантроль саюзных міністэрстваў. Узмацненне партыйнай дыктатуры. Асуджэнне Сталіна не пацягнула за сабой адхілення ад улады яго паплечнікаў. Асновы баль- шавіцкай таталітарнай сістэмы пад сумнеў не ставіліся. Следам за абвяшчэннем на XXI (1959) і XXII (1961) з’ездах КПСС курсу на раз- горнутае будаўніцтва камунізма адбывалася ўзмацненне дыктатуры партыйных органаў у грамадскім жыцці БССР. Партыйныя арганіза- цыі ствараліся на кожным прадпрыемстве, у кожным калгасе і саўга- се. Камсамол, прафсаюзы, іншыя грамадскія аб’яднанні заставаліся неад’емнай часткай адміністрацыйна-таталітарнай сістэмы кіраван- ня Беларуссю, створанай пры Сталіне. Прывілеі партыйнага апарату нават пашырыліся. Асмялелыя пасля смерці правадыра апаратчыкі пачыналі браць сабе болей, чым гэта ім дазваляла Масква. У красаві- ку 1962 г. ЦК КПСС быў вымушаны звярнуцца да бюракратыі з закры- тым пісьмом “Аб узмацненні барацьбы з хабарніцтвам і раскрадан- нем народнага дабра”. 3 таго часу гэтая праблема становіцца для ка- муністычнага кіраўніцтва пастаяннай. Перагляд стаўлення да палітычных вязняў. Праводзілася рэа- білітацыя ахвяраў сталінізму, у першую чаргу камуністаў. За 1954— 1956 гг. у БССР вярнулася каля 17 тыс. чалавек, асуджаных за анты- савецкую дзейнасць. Але ўжо ў канцы 1956 г. Кірыла Мазураў прасіў Маскву прыпыніць датэрміновае вызваленне “ворагаў народа” і заба- раніць ім жыць у памежных раёнах Беларусі. Мясцовыя камуністы баяліся помсты. У кожным кроку былых ахвяраў ім бачылася пагроза савецкаму прамаскоўскаму рэжыму. Да 1962 г. колькасць рэабіліта- ваных у Беларусі дасягнула 29 тыс. чалавек. Для нагляду за былымі палітвязнямі і рэпатрыянтамі ў кожным раёне заходняй Беларусі ства- раўся апарат упаўнаважаных КДБ. Тады ж, пасля вяртання на радзі- му ахвяраў сталінізму, у БССР з’явіліся і першыя дысідэнты сярод камуністаў.
356 Перыяд ]945—1991 Канфесійнае пытанне. Ажывілася царкоўная дзейнасць. У 1955 г. у Беларусі было каля паўмільёна каталікоў. Усе касцёлы ва ўсходняй Беларусі камуністы пазачынялі, а ў заходніх абласцях з 416 даваенных заставалася 152. Шмат каму з вернікаў даводзілася дзеля набажэнства ездзіць у Літву. Падаваліся хадайніцгвыпра ўзнаў- ленне касцёлаў. За 1956—1957 гт. іх паступіла 311. Масква была не супраць. Але ЦК КПБ рашуча запратэставаў і ўзмацніў захады па атэ- істычным выхаванні заходніх беларусаў. У асобных выпадках мясцо- вая адміністрацыя на чале з Мазуравым выяўляла большую кансер- ватыўнасць, чым маскоўскія гаспадары. Вернікі, якія змагаліся за ад- крыццё Кальварыйскага касцёла ў Мінску і нават зрабілі ў 1957 г. спробу выйсці да Дома ўрада, сустрэлі халодны адпор. Ксяндзам ад- маўлялі ў рэгістрацыі. Шмат хто з іх працаваў нелегальна, іншыя пакідалі БССР. (У канцы 50-х такіх налічвалася каля 30.) Праваслаў- нае духавенства ў 50-х гадах таксама актывізавалася. Ішоў рамонт цэркваў, распаўсюджвалася рэлігійная літаратура, браліся пад апеку старыя, хворыя і збяднелыя. У 1957 г. паступіла 21 заява аб адкрыцці новых храмаў. У 1957 г. улады былі вымушаныя адмовіцца ад планаў зносу царквы ў в. Юдзіцына Шаркаўшчынскага раёна, калі вернікі, узброеныя косамі, віламі і камянямі, сталі на яе абарону. На пачатку 60-х гадоў гвалт з вернікаў узнавіўся. Да 18-гадовага ўзросту наведваць набажэнствы забаранялася. Савецкія школы стваралі для дзяцей, якія хадзілі ў храмы, невыносныя ўмовы. 3 1960 г. па 1964 г. “па просьбе працоўных” было зачынена 508 цэркваў і 109 касцёлаў і малітоўных дамоў. Руйнаваліся мячэці, мізары (мусульманскія могілкі). Перасталі дзейнічаць праваслаўныя манастыры ў Гародні і Полацку, апусцела Мінская духоўная семінарыя ў Жыровічах. Асабліва жорсткая канфрантацыя назіралася паміж мясцовымі ўладамі і тымі пратэстанцкімі абшчынамі, якія далучаліся да ўсеса- юзнага руху за неўмяшальніцтва дзяржавы ў рэлігійныя справы вер- нікаў. У 1960 г. былі разбураныя малітоўныя дамы пратэстантаў-“рас- кольнікаў” у в. Рэчкі Пінскага раёна і ў Брэсце. Дзейнасць непакорлі- вых абшчынаў прызнавалася незаконнай, а іх кіраўнікі (прасвітары) аддаваліся пад суд “за дармаедства” ці “за антысавецкую дзейнасць”. Пашыраліся камуністычная бездухоўнасць і канфармізм. Нацыянальная палітыка. Пленум ЦК КПБ, які праходзіў пас- ля смерці Сталіна (чэрвень 1953), выявіў пагрозлівы заняпад у нацыя- нальным развіцці савецкай Беларусі. Сакратар ЦК Міхаіл Зімянін заклікаў партыйную наменклатуру размаўляць з народам на яго род-
На маршы. да перамогі камунізму 357 най мове. Аднак хрушчоўская лібералізацыя не закранула сталінскія догмы ў галіне нацыянальнай палітыкі. Наадварот. Русіфікацыя ўзмацнілася. Агульнасаюзная дыскусія аб паляпшэнні выкладання рускай мовы ў нярускіх рэспубліках завершылася канферэнцыяй у Ташкенце (жнівень 1956 г.). Яе ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што руская мова стала роднай для ўсіх савецкіх людзей, што яна толькі ўзбагачае слоўнікавы запас іх нацыянальных моваў. Меркавалася зрабіць культурнае жыццё нацыянальных рэспублік рускамоўным. Нясмелыя спробы Кірылы Мазурава супрацьстаяць гэтаму былі спы- неныя зверху. Ідэя пабудовы камунізму пры жыцці аднаго пакален- ня звязвалася з далейшым збліжэннем нацыяў і дасягненнем іх поў- нага зліцця. Пры наведванні Мінска ў 1959 г. (з нагоды 40-годдзя БССР) Мікіта Хрушчоў так і заявіў: “Чым хутчэй мы пачнем гаварыць па-руску, тым хутчэй пабудуем камунізм”. Міфічная мара камуністыч- нага кіраўніцтва аб зліцці нацыяў, прычым толькі ў СССР, хутка была замацаваная ў праграме КПСС 1961 г. Вынікам такой палітыкі стала тое, што неўзабаве ў беларусаў амаль не засталося школаў на роднай мове. Русіфікацыя. Хуткі рост гарадоў ператвараў іх у своеасаблівыя лабараторыі русіфікацыі. Сутыкаючыся ў гарадах з рускай культурай і мовай, былыя вяскоўцы мусілі засвойваць іх, бо гэта рабілася ўмо- вай працаўладкавання і навышэння па службовай лесвіцы. У верасні 1953 г. Міністэрства сувязі СССР пачало выкарыстоўваць асноўную радыёстанцыю Беларусі для ўзмацнення трансляцыі першай маскоў- скай праграмы. Якасць вяшчання рэспубліканскай праграмы праз да- паможную радыёстанцыю рэзка пагоршылася. а галоўнае - скараціў- ся аб’ём беларускіх перадачаў з Мінска. Абласное ж радыё ўвогуле часова страціла магчымасць выходзіць у эфір. На долю беларускамоў- ных радыёперадачаў у 1962 г. прыпадала ўсяго шэсць-сем гадзінаў штодзённага эфірнага часу асноўнай радыёстанцыі ў Мінску. Са студзеня 1963 г. на пашыраныя трансляцыі цэнтральных рускамоў- ных праграмаў пераходзілі і абласныя радыёвузлы. Вельмі садзейніча- ла русіфікацыі беларусаў тэлебачанне. Уся другая і амаль цалкам пер- шая тэлепраграмы былі рускамоўныя. У выніку другой рэформы бе- ларускай мовы (люты, 1957) яна яшчэ больш наблізілася да рускай. У 1962 г. дзеля эканоміі сродкаў шэраг двухмоўных газэтаў і часопісаў цалкам пераводзіліся на рускую мову. Пры Савеце Міністраў БССР дзейнічала Галоўнае ўпраўленне па перасяленні, якое за 1956— 1960 гг. аддалоўраспараджэннеМасквыбольшза 100 тыс. беларусаў.
358 Перыяд 1945—1991 Першы тэлевізар у вясковай хаце. Сям’я С. Бондара. Мінскі раён. 2 чэрвеня 1960 г. НМГКБ. Яны не мелі на чужыне ніякіх правоў на нацыянальна-культурнае жыццё і практычна цалкам зрусіфікаваліся. Беларускі супраціў. 16 студзеня 1956 г. камуністычнаекіраўніц- тва рэспублікі арыштавала і асудзіла на 7 год зняволення выкладчы- ка Гарадзенскага педагагічнага інстытута Браніслава Ржэўскага, які асабіста і разам са студэнтамі праводзіў кампанію пісьмовых зваро- таў да ўладаў на тэму дыскрымінацыі беларускай мовы. У 1957 г. браты Лявон і Міхась Белыя (пляменнікі Якуба Коласа) расклеілі ў Мінску ўлёткі ў абарону беларускай мовы; неўзабаве яны былі выкры- тыя і пазбаўленыя волі адпаведна на 10 і 7 гадоў. 14 снежня 1957 г. газэта “Літаратура і мастацтва” надрукавала артыкул студэнта БДУ Барыса Сачанкі “Шанаваць родную мову”, скіраваны супраць русіфіка- цыі. Будучы вядомы пісьменнік Беларусі прапаноўваў перавесці вы- кладанне ва ўсіх школах з рускай на беларускую мову. У 1957—1958 гг. рэпрэсіі зведалі рэдакцыя газэты і ўсе, хто падтрымаў артыкул Сачанкі сваімі пісьмамі ці меў да яго дачыненне. Працаўнікоў рэдакцыі звольнілі з працы, а ўсіх, хто спачуваў, узялі на ўлік у КДБ. 31.2. Культурнае жыішё Адукацыя. У 1959 г. па прыкладзе РСФСР сярэднія агульнааду- кацыйныя школы сталі 11-гадовымі, уводзілася абавязковае васьмі- гадовае навучанне і абавязковая прафесійная падрыхтоўка вучняў.
На маршы да перамогі камунізму 359 Паводле школьнай рэформы, у Беларусі ўводзіўся прынцып добраах- вотнага выбару мовы навучання. Беларуская мова рабілася адзінаю школьнай дысцыплінай, засваенне якой залежала ад жадання вуч- няў і іх бацькоў. Гэта дазваляла перасяленцам з СССР ігнараваць мову карэннага народа. Заводзілася такое правіла, што вучні мелі бела- рускія падручнікі, а настаўнікі выкладалі па-руску. Сталінскія пад- ручнікі па гісторыі СССР замяняліся хрушчоўскімі. Яны прывозіліся з Масквы і часткова перакладаліся на беларускую мову. Да пачатку 1960/61 навучальнага года ў школах з’явіўся падручнік прафесара Беларускага універсітэта Л аўрэнція Абэцэдарскага - узор несамастой- нага погляду на сваю гісторыю. Ен перавыдаваўся штогод на працягу трыццаці гадоў і ўзгадаваў нямала людзей, якія і цяпер разглядаюць Беларусь як частку Расіі. Адчыняліся новыя ВНУ: Гомельскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1953), Мінскі тэатральна-мас- тацкі (1953, раней тэатральны), Мінскі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1954), Магілёўскі машынабудаўнічы (1961), Мінскі радыётэхнічны (1964). Правілы прыёму ў ВНУ 1958 г. давалі перава- гу абітурыентам з вытворчым стажам. Каб набыць вышэйшую адука- цыю, часам трэба было аддаць палову жыцця. На кожныя 10 тыс. на- сельніцтва ў БССР прыпадала 80 студэнтаў ВНУ і 88 студэнтаў тэхні- кумаў, тады як па СССР - адпаведна 120 і 108. Назіралася адставан- не ад іншых саюзных рэспублік і па насычанасці гаспадаркі высока- кваліфікаванымі спецыялістамі. На кожную тысячу рабочых тут пры- падаў 91 спецыяліст, а па СССР - 109. Але і ў Беларусі мясцовыя ўла- ды дасягнулі ў развіцці савецкай адукацыі значных поспехаў. Навука. У 50-х гадах з Расіі ў Мінск на сталую працу прыехала група вядомых вучоных: фізікі Барыс Сцяпанаў, Аляксей Лыкаў, ма- тэматыкі Мікалай Яругін, Уладзімір Крылоў. Іх запатрабаваў ваен- на-прамысловы комплекс. Ен жа пабудаваў у 1962 г. пад Мінскам атамны рэактар для навуковых эксперыментаў. Для выкладання і падрыхтоўкі нацыянальных кадраў у расійскіх навукоўцаў звычайна не хапала часу. 3 гуманітарных навук найбольш каштоўныя для на- цыі вынікі мела філалогія. Убачылі свет “Граматыка беларускай мовы’’ (т. 1 - Марфалогія, 1962; т. 2 - Сінтаксіс, 1966), “Дыялектны атлас беларускай мовы” (1963). Па выдатках на навуку ў разліку на 10 тыс. насельніцтва БССР займала на пачатку 60-х гадоў 13-е месца сярод 15 савецкіх рэспублік. Мастацкая літаратура. На хвалі “хрушчоўскай адлігі” ў бела- рускай літаратуры з’явіліся таленавітыя творы Максіма Танка, Ар-
360 Перыяд 1945—1991 кадзя Куляшова, пазней - Алеся Адамовіча, Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна. Вярнуліся з сталінскіх засценкаў нісьменнікі Уладзімір Дубоўка, Язэп Пушча, Сяргей Грахоўскі, Алесь Звонак і інш. Убачылі свеі творы і тых, хто не вярнуўся: Платона Га- лавача, Алеся Дудара, Міхася Чарота. Нацыянальны ўціск і русіфі- кацыя выклікалі пратэст найперш сярод беларускіх літаратараў і пісьменнікаў. Вядомы літаратуразнаўца Міхась Ларчанка спрабаваў перагледзець бальшавіцкую ацэнку ролі беларускай газэты “Наша ніва” (1905—1915), літаратурных суполак “Узвышша” і “Полымя”, але толькі выклікаў да сябе жорсткую крытыку за “нацыяналістычныя погляды” (1956 г.). У 1958 г. выйшла ў свет аповесць Аляксея Кула- коўскага “Дабрасельцы”, у якой аўтар упершыню ў пасляваеннай про- зе праўдзіва паказаў калгаснае жыццё. У выніку аўтар згубіў пасаду галоўнага рэдактара часопіса “Маладосць”, дзе яго аповесць была на- друкаваная, а ў сакавіку 1963 г. на рэспубліканскай нарадзе актыву творчай інтэлігенцыі, якая абмеркавала новыя ўказанні Хрушчова ў галіне культуры, быў публічна абвінавачаны ў скажэнні партыйнай лініі разам з Іванам Чыгрынавым, Віктарам Каваленкам, Валянці- нам Тарасам. Мастацтва. У 1954 г. мінскі тэатр оперы ўпершыню ў СССР па- ставіў оперу Станіслава Манюшкі “Страшны двор”. Тэатр імя Янкі Ку- палы звярнуўся нарэшце да сцэнічнага асэнсавання лёсу свайго па- трона і паказаў гледачам п’есу Васіля Віткі “Шчасце паэта”. Вялікай папулярнасцю на сцэне карысталася і п’еса Андрэя Макаёнка “Выба- чайце, калі ласка!”, у якой выкрываліся адмоўныя бакі калгаснага жыцця. Значнай падзеяй у культурным жыцці сталіцы ў 1957 г. стала адкрыццё новага будынка Дзяржаўнага мастацкага музея БССР. У музейныя фонды траплялі лепшыя карціны савецкага жывапісу. Але дзяржаўныя чыноўнікі падтрымлівалі толькі майстраў сацыяліс- тычнага рэалізму. Шмат знявагаў ад партыйна-дзяржаўнага кі- раўніцтва перацярпеў мастак Леанід Шчамялёў. Ен маляваў савецкіх людзей не такімі, якімі іх хацелі бачыць камуністычныя ідэолагі. У адыходзе ад праўды жыцця абвінавачваліся мастак Альгерд Ма- лішэўскі, маладыя скульптары В. Грос і М. Якавенка. Вялікі попыт на прадметы народнай творчасці дазволіў мастакам БССР на сваім IV з’ездзе (красавік, 1958) выказацца за захаванне і развіццё беларускіх арнаментаў, нацыянальных традыцыяў разьбы па дрэве, вытворчасці народных строяў. У 1963 г. выстава ўжытковага мастац- тва Беларусі адбылася ў Францыі. Сімвалам сталіцы стаў завершаны
На маршы да перамогі камунізму 361 ў 1954 г. ансамбль плошчы Перамогі з абеліскам-помнікам савецкім воінам і партызанам (скульптары Заір Азгур, Андрэй Бембель, Аляк- сей Глебаў, Сяргей Селіханаў). У1955 г. у Мінску пабудавалі невялікі тэлевізійны цэнтр (якраз такіх памераў яны былі тады ў абласных гарадах Расіі). 3 1 студзеня 1956 г. пачаліся рэгулярныя тэлевізійныя перадачы. У кіно з’явіўся сур’ёзны канкурэнт. Пашыралася гаст- рольная дзейнасць. Беларусь прымала таленты з Расіі (Дзмітрый Шастаковіч, Аркадзь Райкін, спявачкі Людміла Русланава і Зара Далуханава, піяніст Эміль Гілельс, эстрадны спявак Леанід Уцёсаў). А беларускіх музыкантаў у лік гастралёраў па СССР да 1955 г. увогуле не ўключалі. Рабілася ўсё, каб не афішаваць прыезд у Беларусь у 1963 г. вядомага на ўвесь свет тэнара Міхася Забэйды-Суміцкага, беларускага эмігранта. Тым не менш, яму тады ўдалося даць 11 кан- цэртаў (Мінск, Віцебск, Магілёў, Гомель, Гародня, Ваўкавыск, Слонім, Ліда, Баранавічы). Талент вялікага спевака быў належным чынам ацэнены толькі за мяжой. Пад знакам “шасцідзесятнікаў”. Адзін з вядучых рускіх пісьменнікаў самазабойца Аляксандр Фадзееў у перадсмяротным лісце (1956 г.) абвінавачваў “самаўпэўнена-невуцкае кіраўніцтва партыі” ў знішчэнні мастацтва. Тым болып гэта тычылася беларускага народа, які не меў умоваў для развіцця паўнавартаснай нацыянальнай куль- туры. Беларусь для Масквы была ўсяго толькі “эканамічна-адмініст- рацыйным раёнам Савецкага Саюза”. Але нават у такіх складаных умовах беларускія “шасцідзесятнікі” змаглі наблізіцца да разумення нацыянальных інтарэсаў свайго народа, рабілі нясмелыя крокі ў іх адлюстраванні сродкамі мастацтва. 31.3. Стан эканомікі Поспехі індустрыялізацыі. Металаёмістыя прадпрыемствы па- поўніліся ў 1958 г. жодзінскім заводам цяжкіх грузавікоў. Апроч яго, на прывазную сыравіну арыентаваліся пабудаваныя на пачатку 60-х гадоў нафтаперапрацоўчы камбінат у Наваполацку, азотна-тукавы ў Гародні, суперфасфатны ў Гомелі. У канцы 1963 г. пачала дзейнічаць першая чарга Салігорскага калійнага камбіната. БССР стала краем “вялікай хіміі”. Электрастанцыі паступова пераводзіліся з мясцовага торфу на прывазныя каменны вугаль і нафтапрадукты. Узімку 1957 г. з-за непаставак данецкага вугалю беларускія станцыі ледзь не спыні- ліся. Ад кіраўнікоў прамысловых прадпрыемстваў строга патрабавалі
362 Перыяд 1945—1991 выконваць планы павелічэння вытворчасці тавараў. Іх якасць мала каго турбавала. Індустрыялізацыя ў БССР ажыццяўлялася ў інтарэсах агульнасаюзнага рынку і, як зазвычай, без уліку патрэбаў беларускага насельніцтва. На пачатку 60-х гадоў БССР вырабляла больш за 14% агульнасаюзных трактароў, каля 11% металарэзных станкоў, болып за 5% грузавікоў. Значнай была яе доля ў вытворчасці аўтаматычных паточных лініяў, ЭВМ, сельскагаспадарчых і меліяратыўных машынаў, матацыклаў, веласіпедаў, падшыпнікаў, радыёапаратуры, штучных валокнаў, ільняной тканіны. 3 1958 г. мінскія трактары “Беларусь” пайшлі на экспарт, валютнай выручкай ад якога распараджалася Масква. Гэта быў перыяд пераважна экстэнсіўнага развіцця прамысловасці. Нават на буйных заводах назіралася тэхна- лагічнае адставанне ад краінаў Захаду. У 1958 г. да 67% слясарна- зборачнай працы выконвалася ўручную. Для асваення новых тэхна- логіяў у БССР з 60-х гадоў запрашаліся замежныя спецыялісты. Да- рэчы, пэўны час на мінскім радыёзаводзе працаваў будучы забойца амерыканскага прэзідэнта Джона Кенэдзі, грамадзянін ЗІПА Лі Харві Освальд, якога накіравалі ў Мінск, калі ён папрасіўся жыць у СССР. У1961 г. больш за трэць прадпрыемстваў не выканалі план па павелі- чэнні вытворчасці працы. Не дапамагала і ўсеагульнае змаганне за годнасць ударніка (брыгады, цэха, завода) камуністычнай працы. Патагонная сістэма мела свае межы. У студзені 1962 г. два дні баста- валі 160 рабочых аднаго з цэхаў Гарадзенскай абутковай фабрыкі, не задаволеныя павышэннем нормаў выпрацоўкі і затрымкай заробку. Сярод бастуючых былі і ўдарнікі камуністычнай працы. Індустрыялі- зацыя, безумоўна, мела поспехі. I ўсё ж згодна з перапісам 1959 г. у прамысловасці і будаўніцтве было занята ўсяго 19% насельніцтва суп- раць 32% у СССР. Па ўзроўні прамысловай вытворчасці на душу на- сельніцтва БССР займала сярод іншых саюзных рэспублік дзевятае месца. Каля 250 тыс. жыхароў вёскі і каля 100 тыс. у гарадах не мелі працы. Звесткі пра беспрацоўных строга засакрэчваліся. Без працьі заставаліся тыя, каго камуністы сагналі з зямлі, панарабіўшы калга- саў і саўгасаў. Мілітарызацыя. 3 1955 г. ваеннаму блоку ЗША і заходнееўра- пейскіх дзяржаваў (НАТО), створанаму ў 1949 г., супрацьпаўстаў блок дзяржаваў сацыялістычнага лагера (Арганізацыя Варшаўскага Да- гавору). Ужо праз год (1956) беларускія хлопцы ў складзе савецкіх войскаў удзельнічалі ў задушэнні антыкамуністычнага паўстання ў Венгрыі. Тады пралілася і беларуская кроў, былі бессэнсоўныя для
На маршы да перамогі камунізму 363 На кукурузным полі калгаса “Рассвет” Краснапольскага раёна. 1959 г. НМГКБ. Беларусі ахвяры. У 1958 г. ваенныя перавозкі па беларускіх чыгун- ках былі настолькі інтэнсіўныя, што з-за недахопу вагонаў зрываўся вываз прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі. 3 1957 г. па 1962 г. наменклатура вырабаў ваеннай тэхнікі ўзрасла ў Беларусі амаль у шэсць разоў і дасягнула 100 найменняў, а аб’ём ваеннай вытворчасці павялічыўся ў 12 разоў. На вайну працавалі амаль усе буйныя прадпрыемствы. На тэрыторыі Беларусі пашыралася раз- мяшчэнне атамнай зброі, будаваліся ваенныя аэрадромы. Шмат якія прызваныя ў савецкае войска юнакі рабіліся “атамнымі салдатамі” - абслугоўвалі выпрабаванні ядзернай зброі (Новая Зямля, раён Сяміпалацінска і інш.), а дадому вярталіся інвалідамі. Жыхары Беларусі ператвараліся ў заложнікаў імперскіх амбіцыяў маскоўскіх кіраўнікоў. Сельская гаспадарка. Вераснёўскі пленум ЦК КПСС 1953 г. намеціў новую праграму пераважна адміністрацыйных захадаў па ўмацаванню калгасна-саўгаснай сістэмы. Тым не менш, з вясны 1955 г. калгасам давалася права самастойна вызначаць плошчы пасеваў і выбіраць віды жывёлагадоўлі, што спрыяла росту сельскагаспадар- чай вытворчасці. Пасля ліквідацыі ў 1958 г. МТС калгасы атрымалі тэхніку ў сваё непасрэднае распараджэнне. Пры Хрушчове вяскоўцаў прымушалі сеяць кукурузу нават на прысядзібныхучастках. Гэта быў час, калі на беларускія палі прыйшла хімія, а вынішчэнне лясоў дай- шло да крайняй мяжы. У 1955 г. спелы лес быў высечаны на плошчы,
364 Перыяд 1945—1991 якая складала 80% ад агульнай. Якраз тады ў ачышчаных і змяле- лых беларускіх рэках зніклі ракі і дастатак рыбы. Сельская гаспадар- ка БССР арыентавалася на жывёлагадоўлю. Часам Беларускі край называлі ўсесаюзным свінарнікам. У1963 г. тут налічвалася 70 свіна- гадоўчых калгасаў і 45 саўтасаў. Ворыўныя землі ператваралі ў пашу і сенажаці, але корму для жывёлы ўсё адно не ставала. Яго везлі з усяго Саюза, а рэспубліка страчвала збожжавыя палеткі. Пераважна ўручную і коштам неверагоднага эканамічнага ўціску беларускія ся- ляне выраблялі каля 5% агульнасаюзнай колькасці мяса і малака, 11% бульбы і каля 16% ільновалакна. З’явіліся ўзорныя прывілеява- ныя калгасы накшталт “Рассвета” (Кіраўскі раён Магілёўскай воб- ласці), куды вазілі замежных гасцей для дэманстрацыі перавагаў са- цыялізму. Гэтыя калгасы атрымлівалі спецыяльныя датацыі. На па- чатку 60-х гг. амаль ва ўсе вясковыя паселішчы прыйшла электрыч- насць. Але калгасна-саўгасная сістэма не забяспечвала краіну пра- дуктамі харчавання. Не хапала нават хлеба. Доўгія чэргі па хлеб вы- стройваліся на пачатку 60-х гадоў, як і да вайны. Не выратавала і асваенне цалінных земляў Казахстана, для якога, дарэчы, спатрэбі- ліся дзесяткі тысячаў беларускіх юнакоў і дзяўчат, вывезеных туды на жыхарства. 3 1963 г. СССР пачаў імпартаваць збожжа. Нарастаў дэфіцыт усіх відаў прадуктаў. Сярэдні заробак калгасніка быў амаль удвая меншы за мінімальны заробак гараджаніна. У1964 г. трэць кал- гасаў і 30% саўгасаў былі ў ліку адсталых. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых па Беларусі складала ў 1960 г. 8,7 цэнтнера з гектара, прыкладна столькі, колькі здабывалася ў часы прыгону. Вынішчэнне “прыватнаўласніцкіх інстынктаў” у сялянаў. Каб канчаткова ператварыць вяскоўцаў у калгасных батракоў, іх улас- ныя гаспадаркі мэтанакіравана і паслядоўна руйнаваліся. Камуністам асабліва не падабалася заходнебеларуская спецыфіка. ІІершы сакра- тар Брэсцкага абласнога камітэта кампартыі Пётр Машэраў высту- паў на XXII з’ездзе КПБ (1956) за поўнае вынішчэнне хутароў і адме- ну льготаў, дадзеных у 1947 г. заходнебеларускім калгаснікам. Гэтыя льготы дазвалялі трымаць у адной гаспадарцы па дзве каровы з ма- ладняком, па дзве свінаматкі і па 20 авечак і козаў - гэта значыць, удвая больш, чым ва ўсходніх раёнах. Ільготы касаваліся. Незадаво- леныя жыхары в. Плотніцы, што на Століншчыне, узняліся ў каст- рычніку 1956 г. на бунт. Выступленні ў Венгрыі палічылі пачаткам рэвалюцыі супраць савецкай тыраніі. Разбіралі калгаснае дабро, у возеры ўтапілі старшыню калгаса. Вайсковыя сілы з’явіліся толькі праз
На маршы да перамогі камунізму 365 пяць дзён. 140чалавекбылі арыштаваныя. Траіх расстралялі, астатніх асудзілі на тэрмін ад 10 да 25 гадоў. У іншых месцах вяскоўцы проста цярпелі. I толькі іх цярплівасць ратавала вясковы лад жыцця ад кан- чатковага разбурэння. Балазе, што ў камуністаў не хапала і будаўні- чых матэрыялаў для стварэння “аграрных гарадоў”. Нават пасля дзе- сяцігадовага (1945—1955) руйнавання сялянскіх гаспадарак дзяржа- ва атрымлівала ад іх большую частку малака і мяса. На долю калга- саў прыпадала ўсяго 22-23%. Аднак наступленне на вяскоўцаў перыя- дычна ўзнаўлялася. У 1960 г. з Масквы паступіў загад абразаць пры- сядзібныя ўчасткі рабочых і служачых саўгасаў і ўсіх іншых дзяржаў- ных установаў, што знаходзіліся па-за гарадамі. Пакідалася не больш за 0,35 га. Так камуністы паступова вынішчалі ў вяскоўцаў “прыват- наўласніцкія інстынкты” і рыхтавалі іх да жыцця ў будучым камуніс- тычным грамадстве. Ва ўмовах хлебнага крызісу вяскоўцы і жыхары невялікіх гарадоў кармілі жывёлу хлебам, бо набыць танны камбі- корм у іх проста не было магчымасці. Замест таго, каб наладзіць вы- творчасць фуражнага збожжа, камуністы змагаліся з ростам пагалоўя жывёлы ў прыватных гаспадарках. У 1963 г. выйшаў загад, які заба- раняў вяскоўцам трымаць авечак, козаў і больш за адну карову і адну свінню. Прадстаўнікі раённых фінансавых аддзелаўчасам шукалі “па- заштатную” жывёлу па брудных хлявах. Але хлебны крызіс гэта не вырашала. Пасляваенны энтузіязм вяскоўцаў праходзіў. Наступала эпоха прыстасаванцаў і гультаёў. Новыя пакаленні калгаснікаў пра- цавалі так, як ім плацілі. Пасля адмены з 1962 г. забароны на атры- манне пашпартоў вяскоўцы хлынулі ў гарады. 31.4. “Усё дзеля выгады чалавека, усё ў імя чалавека” Эканамічны дыктат і дыскрымінацыя. Забеспячэнне жыхароў саюзных рэспублік цалкам залежала ад Масквы. Яна размяркоўва- ла, каму колькі даць з агульнасаюзнага бюджэту. Паслухмяную Бе- ларусь хрушчоўскае кіраўніцтва заўсёды абдзяляла. Так, у 1958 г. фонды БССРскладалі па цукры- 8,6 кг. на душу, апа СССР-15,2, па абутку - адпаведна 87 руб. і 110, тканіне - 187 руб. і 270. Па кадыфі- кацыі рознічнага гандлю БССР, у адрозненне ад Латвіі, Літвы, Ук- раіны ці сумежнай Бранскай вобласці Расіі, адносілася да другога пояса, у якім цэны на тавары спажывання былі на 7-10% вышэйшыя, чым у першым поясе. У выніку насельніцтва рэспублікі пераплачва-
366 Перыяд 1945—1991 ла за год у сярэднім каля 500 млн. руб. I гэта ў той час, калі грашовыя даходы насельніцтва БССР былі меншыя, чым у тых жа суседзяў. Удзельная вага паставак прадуктаў жывёлагадоўлі ў агульнасаюзны фонд ад аб’ёму нарыхтовак была ў БССР самай высокай у Саюзе. Бе- ларусь пастаўляла ў агульнасаюзны фонд больш за палову нарыхта- ванага для продажу мяса, тады як Украіна - 43,1%, Літва - 37,0, РСФСР - 19,5%. Апроч таго, Масква забірала больш за палову мала- ка і каля 47% яек. Без права на прадпрымальніцтва. Людзі знаходзіліся ў поўнай эканамічнай залежнасці ад партыйнай бюракратыі. Усякія спробы ўзняць свой дабрабыт уласнымі рукамі жорстка караліся. 3 1961 г. пачалося ганенне на асобаў, якія не займаліся грамадскай працай. Дармаедамі абвяшчаліся і тыя прадпрымальнікі, што не батрачылі на савецкіх бюракратаў, а жылі з продажу ўласных рамесных выра- баў, перакупкі дробных тавараў, здачы ў наём кватэраў ці з рамізніц- тва. За год было выяўлена каля дзевяці тысячаў “лайдакоў”. Адных працаўладкоўвалі, іншых судзілі і сотнямі высялялі ў спецыяльна адведзеныя месцы, часткова на лесараспрацоўкі ў Тураўскі раён Го- мельскай вобласці. Пасля адпаведных “тлумачэнняў”, каб не трапіць у высылку, пазапісваліся ў калгасы і апошнія аднаасобнікі. Адміністрацыйна-судовыя парадкі. За хуліганства прысу- джалі да чатырох гадоў зняволення. За самагонаварэнне нават удовам давалі тры гады. У1958 г. судзілі жыхара Жыткавіцкага раёна Брэсц- кай вобласці Сачанку за “супраціўленне ўладам”. Стары правінаваціў- ся тым, што за невыкананне падаткаў аддаў райфінаддзелу шэрую казу, а белую пашкадаваў. За гэта небарака атрымаў 2,5 гады зняволення. Спажывецкі рынак. Ва ўжытак усё шырэй уваходзілі фабрыка- ты. Узрастала колькасць прыватных аўтамабіляў. Але ў разліку на душу насельніцтва спажыванне важнейшых тавараў у БССР адста- вала ад агульнасаюзнага ўзроўню. Нават не ўсе буйныя вёскі мелі крамы. 3 1 чэрвеня 1961 г. упершыню пасля вайны павысіўся кошт прадуктаў жывёлагадоўлі і імпартных тавараў. Нязвыклая сітуацыя выкліка ла абурэнне. “Не трэба карміць Кубу і Афрыку!” - казалі людзі. I адначасова кпілі з камуністычнага лозунгу “Усё дзеля выгады чала- века, усё ў імя чалавека”. Дэнамінацыя 1962 г. (новы рубель абмень- ваўся на 10 старых) стабілізавала фінансавую сістэму. Жыццё гараджанаў. На пачатку 1962 г. у гарадах БССР жыло 35% насельніцтва, тады як у цэлым па СССР - 51%. Сярод савецкіх
На маршы да перамогі камунізму 367 рэспублік гэта быў трынадцаты паказчык з пятнаццаці. Беларускіх вяскоўцаў, відаць, мацней трымалі на калгасна-саўгаснай прывязі. А прамысловых гарадоў было не так і шмат. Гарадскія кватэры ў пер- шую чаргу раздаваліся савецкім афіцэрам, якія ў сувязі са скарачэн- нем узброеных сілаў у другой палове 50-х гадоў запаланілі беларус- кія гарады, асабліва Мінск. Усё неабходнае здабывалася ў гарадах праз доўгія чэргі. 3 1959 г. жыхарам гарадоў і гарадскіх пасёлкаў за- баранялася трымаць жывёлу. Гэта балюча ўдарыла па дабрабыце жыхароў малых гарадоў. Сельскагаспадарчых прадуктаў не хапала, і, тым не менш, іх вывозілі за межы БССР. Але гарадское жыццё было ўсё ж нашмат лягчэйшае за вясковае. Таму ў гарады, пераважна буй- ныя, стараліся перабрацца ўсе, хто мог. Паляпшэнне дабрабыту. Прымаліся захады па развіцці сістэмы грамадскага харчавання і паляпшэння бытавога абслугоўвання. У 1956 г. паменшылася падатковае абкладанне сялянаў. Улетку 1964 г. Хрушчоў аб’явіў аб прызначэнні калгаснікам дзяржаўных пен- сіяў па старасці і аб павелічэнні заробкаў працаўнікам культуры і сфе- ры паслугаў. Жыццё паляпшалася, але мала хто ведаў, што пера- можаная Германія на той час ужо забяспечыла сваім грамадзянам дабрабыт агульнаеўрапейскага ўзроўню. А савецкім людзям толькі абяцалі камунізм, дзе запануе матэрыяльны дастатак. Духоўнасці ж адводзілася другаснае значэнне. Зараджэнне дэмакратычнай апазіцыі. Значных палітычных выступленняў пасля смерці Іосіфа Сталіна не было. Жыхары БССР не мелі для таго пэўнай трыбуны. Навучаныя горкім сталінскім вопы- там, яны стараліся быць асцярожнымі. Існаванне БССР давала яе гра- мадзянам у тых умовах адзіную рэальную магчымасць для самазаха- вання. Тым не менш, сталінізм не ператварыў жыхароў Беларусі ў паслухмяных выканаўцаў балыпавіцкіх авантураў, бо ніякая сіла не могла забараніць людзям думаць і крытычна ацэньваць сваё жыццё. У кастрычніку 1956 г. “за антысавецкую агітацыю і прапаганду” на два гады зняволення быў асуджаны малады журналіст Фёдар Кардаш. У сваім лісце да Мікіты Хрушчова ён выступіў з крытыкай калгаснай сістэмы. У лістападзе 1956 г. у Гомелі пачала дзейнічаць падпольная антысавецкая арганізацыя “Партыя свабоды рускага народа”. Сярод заснавальнікаў былі два беларусы, два рускія і адзін украінец. Праду- гледжвалася барацьба за прызнанне права прыватнай уласнасці, дэ- макратызацыю грамадства, адмену кіраўнічай ролі КПСС, дружбу народаў Вялікай Расіі. Прыкладам для першых наіўных беларускіх
368 Перыяд 1945—1991 дысідэптаў былі партыі заходнееўрапейскага ўзору. У лютым-сакаві- ку 1957 г. заснавальнікаў гомельскай партыі (санітарны лекар М. Грачуха, загадчык крамы Ф. Казлоўскі, рабочы-гравёр А. Яткін, электраманцёр М. Дзехцяроў, прадавец Г. Віннікаў) арыштавалі і асудзілі на тэрмін ад года да 10 год пазбаўлення волі. Іх далейшы лёс застаецца невядомы. У 1963 г. на тры гады ў турму трапляе рабочы Пінскага фанернага завода Мікалай Лагодзіч за нашсанне і рас- паўсюджванне артыкулаў і зваротаў, у якіх асуджаліся парушэнні Усе- агульнай дэкларацыі правоў чалавека ў СССР. На пачатку 60-х гадоў складваецца “Акадэмічны асяродак” - кола дыскусійных гурткоў з навукоўцаў Акадэміі Навук БССР. 32. НА ПАВАРОЦЕ ДА “РАЗВІТОГА САЦЫЯЛІЗМУ”. 1964—1985 Месца Мікіты Хрушчова, якога адправілі на пенсію, заняў Леанід Брэжнеў (1964—1982). Хрушчоўскія пралікі звязваліся з празмер'най лібералізацыяй. Брэжнеўскае кіраўніцтва перастала тлуміць людзям галовы камунізмам. Яно задавальнялася развітым сацыялізмам і марыла ператварыць народы шматэтнічнай дзяржавы ў адзіную шэ- рую масу савецкіх людзей (йото зоуіеііспз): паслухмяных, бестурбот- ных, культурна прымітыўных, рускамоўных, задаволеных тым, што ёсць. Наколькі гэта ўдалося ў Беларусі? 32.1. Неасталінізм Росквіт беларускага беспамяцва. Кіраўніцтва БССР на чале з новым першььм сакратаром ЦК КПБ Пятром Машэравым (1965—1980) праяўляла асаблівую схільнасць да ідэяў выхавання новага савецка- га чалавека. Усіх працоўных запісвалі ў падкантрольныя партыі праф- саюзы, уся моладзь ішла спачатку ў піянеры, а потым у камсамоль- цы. У 70-х гадах цалкам зніклі беларускія школы ў гарадах, у некалькі разоў скарацілася іх колькасць у вёсках. 3 творамі беларускіх класі- каў моладзь знаёмілася на аснове рускамоўных перакладаў. Навучан- не вялося па праграмах, складзеных у РСФСР. Усеагульная сярэдняя адукацыя, а значыць, і русіфікацыя рабіліся абавязковымі (1972).
На павароце да “развітога сацыялізму” 369 Адчыняліся новыя вышэйшыя навучальныя ўстановы: Віцебскі тэх- налагічны інстытут лёгкай прамысловасці (1965), Брэсцкі інжынер- на-будаўнічы (цяпер політэхнічны), Мінскі інстытут культуры (1975) (цяпер Беларускі універсітэт культуры). Але як гэтыя, так іншыя ВНУ дзейнічалі на расійскі ўзор, на рускай мове. На беларускія выданні ў 1960 г. прыпадала каля паловы агульнарэспубліканскіх накладаў, у першай палове 70-х гт. - каля трэці, а ў другой палове 70-х гг. - ужо толькі пятая частка. Падчас перапісу насельніцтва ў 1970 г. каля чвэрці гараджанаў-беларусаў не прызналі беларускую мову за род- ную. Бадай што ніводная з саюзных рэспублік не была зрусіфікаваная так, як БССР. Амерыканскі гісторык беларускага паходжання Янка Запруднік тлумачыць гэта геаграфічным становішчам Беларусі (на скрыжаванні шляхоў), яе лясістасцю, якая прываблівала расійскіх мілітарыстаў, і лінгвістьгчнай блізкасцю да Расіі. Фармаванне імперскай гістарычнай школы. Пры брэж- неўскім рэжыме канчаткова склалася гістарычная канцэпцыя апраў- дання царска-бальшавіцкага рэжыму ў Беларусі (школа Лаўрэнція Абэцэдарскага). Калі ж у сярэдзіне 60-х гадоў літаратуразнаўца Міко- ла Плашкевіч і філосаф Мікола Алексютовіч выказалі ў друку погляд на гісторыю Вялікага Княства Літоўскага як на спадчыну беларусаў, іх выступленне было рэзка асуджанае на нарадах і ў газэтах. Бела- рускаму народу навязваўся царскі міф аб існаванні агульнай стара- жытнарускай дзяржавы і старажытнарускай народнасці - калысцы трох братніх усходнеславянскіх народаў. У адпаведнасці з ім белару- сы і ўкраінцы атрымлівалі статус “малодшых братоў старэйшага рус- кага брата” і пазбаўляліся права на старажытны перыяд сваёй гісто- рыі (IX—XIII стст.). Вялікае Княства Літоўскае абвяшчалася “руска- літоўскай дзяржавай”, а гэта значыць, што беларусы страчвалі і са- мыя багатыя старонкі сваёй сярэднявечнай гісторыі (ХПІ-ХУІ стст.). Імперская гістарычная школа наўмысна не звяртала ўвагі на аўтано- мію Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай, якая трактавалася як выключна польская дзяржава. Ствараўся і чарговы міф аб тым, як беларусы і ўкраінцьі імкнуліся з польскай няволі пад уладу расійскага цара. Гісторыя беларускай дзяржавы пачыналася з 1919 г. У адпаведнасці з гэтым выходзіла, што бальшавікі стварылі і Беларусь, і беларусаў. I за такую ласку беларусы павінны вечна дзя- каваць камуністам Расіі. Цкаванне яўрэяў. Прадстаўнікі савецкай улады ў Беларусі звы- чайна абразліва ставіліся да яўрэяў. На месцы яўрэйск' '^пак у
370 Перыяд 1945—1991 Сіроціне яны пабудавалі свінаферму, а ў Гародні яўрэйскія могілкі зруйнавалі., а надмагільныя пліты скарысталі пад фундамент помніка Леніну. Жорсткі пераслед і дыскрымінацыя яўрэяў, якія пачаліся пры Леанідзе Брэжневе, падш'і урхнулі іх да масавай эміграцыі, асабліва пасля арабска-ізраільскай вайны 1967 г. У 1971 г. у Брэсце давялося абсталяваць дадатковыя пункты агляду багажу эмігрантаў. У Бела- русі, традыцыйным месцы жыхарства яўрэяў, камуністы распачалі не- верагоднае іх цкаванне. Рэспубліка страціла тады нямала таленаві- тых працаўнікоў культуры, навукі, прамысловасці. 9 мая 1975 г. на мітынгу ў “Яме”, месцы масавага вынішчэння мінскіх яўрэяў у гады мінулай вайны, Яфім Давідовіч, якому было адмоўлена ў праве на выезд, мусіў выступіць з заклікам супрацьстаць антысемітызму. Цень Стаіліна. Ішла рэабілітацыя Іосіфа Сталіна і сталіністаў. Ужо на пачатку 1968 г. на рэспубліканскай нарадзе навукоўцаў і выклад- чыкаў ВНУ Беларусі прагучала прапанова аб уключэнні ў навучаль- ныя праграмы гісторыі КПСС справаздачных дакладаў і выступлен- няў Сталіна. Былы вязень ГУЛАГа Максім Лужанін на пачатку 70-х гадоў закончыў антысталінскую паэму “Як нараджаўся Новы свет”, але цалкам яна была надрукаваная толькі ў 1989 г. У 1971 г. П. Ма- шэраў пашырыў штат органаў бяспекі і ўзнавіў Упраўленне КДБ па Мінскай вобласці, скасаванае пры М. Хрушчове. Партыйная цэнзура. 3 1966 г. Масква перадавала мясцовы друк у непасрэднае падпарадкаванне абкамам і ЦК партыі саюзных рэспуб- лік. Рэдактары раённых газэтаў далучаліся да партыйнай наменклату- ры. У 1967 г. ЦК КПБ не падпісаў да друку агульнасаюзны часопіс “Декоратнвное пскусство СССР” (№ 3), які прысвячаўся БССР,- мяс- цоваму кіраўніцтву не спадабалася апісанне шагалаўскага Віцебска і крытычная ацэнка архітэктурных вартасцяў пасляваеннага Мінска. 32.2. Супярэчлівасці эканамічнага развіішя Нядбайнасць да прыродных багаццяў. Адкрыццё і эксплуа- тацыя ў Беларусі з 1963—1964 гг. радовішчаў калійнай солі (раён Са- лігорска) і нафты (раён Рэчыцы) не зрабілі беларусаў багацейшымі. Сваімі нетрамі яны не маглі распараджацца, выкарыстоўваць іх па- гаспадарску. У 60-х-пачатку 70-х гадоў на беларускіх нафтавых выш- ках палалі факелы спадарожнага газу. Саюзнае міністэрства несла адказнасць толькі за нафту, а каштоўнае паліва бессэнсоўна страчва- лася.
На павароце да “развітога сацыялізму” 371 Агульны выгляд першага Салігорскага калійнага камбіната. 1964 г. НМГКБ. Паліўны крызіс. У той жа час залежная ад саюзных паставак паліва і сыравіны БССР перажывала востры газавы крызіс. Міністэр- ства газавай прамысловасці СССР рэзка скараціла на пачатку 70-х гадоў падачу паліва. Адвольна, у выніку нізкага ціску ў газаправодзе, газ адключаўся ў кватэрах цэлых кварталаў Мінска, Віцебска, Ма- гілёва, Оршы, Наваполацка, Барысава, Жодзіна. Прастойваў Гара- дзенскі хімкамбінат, іншыя прадпрыемствы. Па газіфікацыі жылля гарады БССР займалі адно з апошніх месцаў сярод іншых рэспублік. У 1971 г. газам карысталася ўсяго 13,5% вясковых жыхароў, тады як па ўсім Савецкім Саюзе - 21,3%. Паліўны крызіс абвастраўся і няста- чай мазуту, які паступаў з Башкірыі. А той мазут, што атрымліваўся ад нафтаперапрацоўкі ў Наваполацку, адпраўляўся за межы БССР. У шэрагу выпадкаў прыпынялася праца прамысловых і камунальна- бытавых прадпрыемстваў. 3 уводам у 1972 г. у дзеянне газаправода Таржок-Мінсккрызіс пайшоў на спад, але перыядычна абвастраўся і пазней. Характар прамысловага развіцця. Эканамічныя рэформы, якія праводзіліся з сярэдзіны 60-х гадоў саюзным прэм’ерам Аляксеем Ка- сыгіным, павысілі эканамічную самастойнасць прадпрыемстваў і ўзнялі ролю эканамічных стымулаў. У другой палове 60-х гадоў пра- мысловасць Беларусі развівалася даволі паспяхова. Значную долю ў ёй заняла радыётэхніка, электроніка, оптыка, якія выкарыстоўваліся
372 Перыяд 1945—1991 ў асноўным у ваенных мэтах. У 70-х гадах БССР па аб еме прамысло- вай вытворчасці зраўнялася ці нават пераўзышла такія дзяржавы, як лАўстрыя, Венгрыя. У 1985 г. прамысловасць Беларусі давала 60% ва- лавага нацыянальнага прадукту. Але ўжо ў 70-х гадах рэформы па- чалі згортвацца. 3 мэтай наўмыснага далейшага павелічэння экана- мічнай узаемазалежнасці розных рэгіёнаў СССР брэжнеўская адміні- страцыя насаджала ўсесаюзнае каапераванне. Беларусі даводзілася кааперавацца не толькі з еўрапейскай Расіяй, але і з Казахстанам, Сібір’ю. Каб не дапусціць беспрацоўя, прадпрыемствы ўтрымлівалі празмерную колькасць рабочых і разгалінаваную заводскую адміні- страцыю, што рабіла немагчымай рацыянальную арганізацыю пра- цы. У сувязі з індустрыялізацыяй большая частка жыхароў БССР скан- цэнтравалася ў гарадах. Праз горад беларускае насельніцтва ўцягва- лася ў бессэнсоўную мілітарызаваную эканоміку. Толькі да ваенных прадпрыемстваў даходзіла тэхнічная мадэрнізацыя, якая ў сувязі з фінансавым і нафтавым крызісам ахапіла ў 70-х гг. увесь капіталіс- тычны свет. Для карэннага тэхнічнага пераўзбраення масавай вы- творчасці амаль нічога не рабілася. Звышпрыбыткі ад экспарту нафты расхалоджвалі, нібыта спрыяльная рыначная кан’юнктура на нафту магла быць вечнай. I ці былі ў камандна-адміністрацыйнай сістэмы хоць нейкія рэсурсы? Як толькі пачаліся спробы павысіць якасць пра- дукцыі і абмежаваць страты, сярэднегадавыя тэмпы прыросту прамыс- ловасці ў Беларусі скараціліся ў 1981—1985 гг. у параўнанні з 1961— 1965 гг. амаль удвая. У выніку беларуская прамысловасць па ўзроўні новых тэхналогіяў пачала безнадзейна адставаць ад краінаў Захаду. I толькі асобныя прадпрыемствы выпускалі прадукцыю высокай якасці. Сярод іх быў, напрыклад, Мінскі гадзіннікавы завод. Абвастрэнне экалагічных праблемаў. У БССР выпускалася каля 25% хімічнай прадукцыі Савецкага Саюза. Ужо на пачатку 80-х гадоў у Салігорску, Наваполацку, Магілёве, Гародні ўзніклі асяродкі сур’ёзнай экалагічнай пагрозы. Хімічныя гіганты будаваліся ў БССР, як правіла, з парушэннем набытай за мяжой тэхналогіі. Шырокамаш- табная кампанія хімізацыі прывяла да знішчэння глебавых мікраар- ганізмаў, якія забяспечвалі ўрадлівасць. На працягу 70-х гадоў было асушана каля аднаго мільёна гектараў забалочаных земляў. Грунто- выя воды ішлі ў глыбіню, а балоты ператвараліся ў пустэльні і ля- доўні, на якіх збажына то высушваецца, то вымярзае. Экалагічныя страты прынесла і будаўніцтва жывёлагадоўчых комплексаў каля рэк. Тысячы гектараў адводзіліся пад ваенныя аб’екты. Па насычанасці
На павароце да “развітога сацыялізму” 373 вайскоўцамі і ядзернай зброяй Беларусь займала сярод іншых савецкіх рэспублік першае месца. 3 44 ракетных баз 23 ваеннае ведамства раз- мясціла на тэрыторыі БССР (карта VIII). У снежні 1972 г. і Масква звярнула ўвагу на неабходнасць аховы прыроды, а ў 1973 г. спыніла- ся нарэшце драпежніцкае вынішчэнне беларускіх лясоў. Беларуская вёска. У сельскую гаспадарку ўкладваліся вялікія сродкі, але не заўсёды рацыянальна. У канцы 60-х і 70-х гадах па іні- цыятыве ЦК КПБ рэалізоўвалася праграма зносу “неперспектыўных” вёсак. Іх жыхары часам гвалтоўна перасяляліся ў буйныя калгасныя і саўгасныя пасёлкі з шматпавярховымі дамамі. Парушаўся трады- цыйны вясковы лад жыцця. Людзі трацілі адвечныя культурныя і маральныя арыенціры. Мяса і малака выраблялася столькі, што ў Беларусі не хапала халадзільнікаў і прамысловых магутнасцяў для іх пераапрацоўкі. Але харчоваперапрацоўчыя прадпрыемствы ўсё роўна не будаваліся. Корм для беларускага жывёльнага статка па- ранейшаму звозіўся з усяго Саюза. I ў сельскай гаспадарцы навязва- лася саюзная інтэграцыя. Ураджайнасць збожжавых на пачатку 80-х гадоў узрасла да 22 цэнтнераў з гектара. Яна была вышэйшая, чым у гаспадарках Украіны і Расіі, але ўтрая ніжэйшая ў параўнанні з за- ходнееўрапейскімі краінамі. Страты сельскагаспадарчай прадукцыі даходзілі да 40%. А страты ад крадзяжоў проста не падлічваліся. У 70-х гадах развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці запаволілася. Капі- талаўкладанні адцягваліся на фінансаванне абвешчанай Масквой праграмы ўздыму расійскага Нечарназем’я. БССР мела ніжэйшыя, чым у суседніх Смаленскай і Пскоўскай абласцях, закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю і ў той жа час асушала за ўласныя сродкі пскоўскія балоты. 32.3. “Нафтарублёвы” дабрабыт Хрушчоўская спадчына. Сярэднія заробкі рабочых і служачых Беларусі былі ў 1965 г. на 17% ніжэйшыя, чым у цэлым па СССР, а працаўнікоў саўгасаў - на 20%. У вядучых галінах прамысловасці выраб прадукцыі на рабочага быў адзін з найвышэйшых, а заробак - адзін з найніжэйшых сярод саюзных рэспублік. Ішло пераразмерка- ванне нацыянальных багаццяў на карысць цэнтра. Тых сродкаў, што планаваў адпусціць Дзяржплан СССР Беларусі на 1966—1970 гг., не хапала, каб пераадолець яе сацыяльна-культурнае адставанне: трэ- ба было амаль удвая больш. П. Машэраву ўдалося атрымаць у Маск-
374 Перыяд 1945—1991 ве дадатковае фінансаванне. I гэта было не толькі яго асабістай зас- лугай. Чорны скарб. Высокі кошт нафты, што трымаўся на міжнарод- ным рынку ў другой палоге 60-х - пачатку 70-х гг., дазволіў крамлёў- скаму кіраўніцтву перапампоўваць каштоўную сыравіну ў еўрапей- скія краіны і мець з гэтага высокі прыбытак. Саюз жыў за кошт наф- ты. У крамах Беларусі з’явіліся імпартныя тавары. У Мінску і Брэсце адчыніліся першыя валютныя магазіны (1966). Калгаснікам з 1965 г. пачалі плаціць пенсіі па старасці і інваліднасці, а з 1966 г. замест на- туральных заробкаў выдаваліся грашовыя. Павышаліся заробкі га- раджанаў. Уводзіўся пяцідзённы працоўны тыдзень (1967). Разбудоў- валіся гарады. У 1968 г. мінімальны заробак калгаснікаў зраўняўся з мінімальным заробкам у горадзе, а ў канцы 70-х гадоў сярэдні заро- бак у сельскай гаспадарцы складаў 157 руб. і быў адным з найвышэй- шых у СССР. Тэлевізар, халадзільнік, адпачынак ля Чорнага мора сталі нормай жыцця для значнай часткі беларусаў. Выдаткі на ква- тэрную плату, камунальныя паслугі, транспарт сталі проста сімваліч- ныя. Усё гэта азначала, што пры П. Машэраве беларускае грамадства ўступіла ў перыяд спажывання. Адносна стабільнае жыццё спрыяла таму, што праз чвэрць стагоддзя пасля заканчэння вайны (1971) на- сельніцтва БССР дасягнула нарэшце даваеннага ўзроўню - 9,5 млн. чалавек - і дынамічна ўзрастала. Сацыяльныя кантрасты. Асабліва добра жылося тады прадстаў- нікам партыйнай наменклатуры. Іх пасады былі пажыццёвыя. Бю- ракратыя мела ўсё, што хацела, нібы пры камунізме. А для простых людзей праблемаў хапала. Перыядычна ў крамах знікаў той ці іншы тавар: рыба, мяса, масла. Каб набыць добрыя імпартныя рэчы, даводзі- лася папабегаць. Набыцця легкавога аўтамабіля трэба было чакаць гадамі. Праводзілася неафіцыйнае павышэнне цэнаў. Калі ў лютым 1970 г. рабочыя крычаўскай аўтакалоны адмовіліся выехаць у рэйс з-за амаль двухразовага паніжэння месячнага заробку, зачыншчыкаў за- бастоўкі прыцягнулі да судовай адказнасці. У 1984 г. сярэднямесяч- ны заробак рабочых і служачых у Беларусі складаў каля 166 руб., тады як у Расіі - 195 руб. У параўнанні з краінамі Заходняй Еўропы, узро- вень матэрыяльнага жыцця насельніцтва СССР быў надзвычай нізкі. Ажыццяўляліся гіганцкія будоўлі, адкрываліся новыя ўстановы і на- вуковыя інстытуты. Празмерна вырас бюракратычны апарат, які па- чаў зрошчвацца з ценявой эканомікай. Беларусь стала краем высока- адукаваных людзей. I ў той жа час назіралася дэвальвацыя інтэлек-
На павароце да “развітога сацыялізму” 375 туальнай працы. Інжынеры, настаўнікі, медыкі атрымлівалі менш за рабочых. Інтэлігент быў першай кандыдатурай для падмятання вуліц і працы ў падшэфных калгасах і саўгасах. Пагардлівае стаўленне ка- муністычных уладаў да інтэлігенцыі не спрыяла росту навукова-тэх- нічнага прагрэсу. Створаная Сталіным савецкая Беларусь дасягнула на мяжы 60-70-х гадоў апагея стабільнасці і кансерватызму. 32.4. Пашырэнне антыкамуністычнага руху Выспяванне эканамічнага крызісу. Нафтарублі не маглі па- ступаць безупынна. Ужо ў першай палове 70-х гг. кошт нафты папоўз уніз. Атрыманыя на хвалі рыначнай кан’юнктуры сродкі былі хутка праедзеныя. У 1971—1985 гг. тэмпы росту выдаткаў на сацыяльную сферу і заработную плату апярэджвалі тэмпы росту нацыянальнага даходу. Рэформы А. Касыгіна праваліліся. Сацыялістычная планава- дзяржаўная сістэма не спрацоўвала, якія грашовыя ін’екцыі яна ні паглынала б. У 70-х гадах у Беларусі, як і ва ўсёй дзяржаве, запаволіў- ся, а потым і спыніўся рост матэрыяльнага дабрабыту. Стагнацыя перарасла ў спад вытворчасці. Абвастрылася харчовая праблема. БССР саступала міжнародным стандартам па спажыванні мяса, ма- лака, агародніны, садавіны. Неабходная каларыйнасць харчавання кампенсавалася за кошт спажывання бульбы і хлеба. Назіраўся вос- тры недахоп гарадскіх кватэраў, прамтавараў. Ахвяры “імперскіх амбіцыяў”. Беларускія юнакі пасылаліся на задушэнне антыкамуністычнага выступлення ў Чэхаславакіі (1968) і бессэнсоўна пралівалі сваю і чужую кроў. У 1970 г. камуністычныя ўлады правялі буйное ваеннае вучэнне “Дзвіна”, якое ахапіла і Бела- русь. Былі ахвяры. Толькі дзесяцігадовая вайна ў Афганістане (1979— 1989) забрала жыцці 723-х беларускіх грамадзянаў. А на пачатку 80-х гадоў, калі выспяваў антыкамуністычны рух у Польшчы, сканцэн- траваная на тэрыторыі БССР Савецкая Армія чакала загаду. За жалезнай заслонай. Савецкі грамадзянін меў права толькі на гарачую падтрымку палітыкі партыі і на марксісцка-ленінскі све- тапогляд. Камуністычныя “князі” імкнуліся ўтрымаць сваіх падданых у паслухмянасці шляхам палітыкі ізаляцыянізму. Выезд за мяжу быў практычна немагчымы. Жадаючым адмаўлялі з прычыны нізкага маральнага ўзроўню, недастатковай палітычнай свядомасці, неўрэгу- ляванасці сямейных адносінаў, наяўнасці сваякоў за мяжой або дзеля захавання дзяржаўных сакрэтаў. Гаворка пра тых, хто пабываў у гер-
376 Перыяд 1945—1991 манскім палоне ці ў турмах, увогуле не вялася. Міжнародная дзей- насць БССР зводзілася да дзяжурных выступленняў яе дэлегатаў у ААН і ЮНЕСКА ды прыёму замежных дэлегацыяў па складзеным у Маскве графіку. “Другое слуцкае паўстанне”. Незадаволенасць камуністычным кіраўніцтвам час ад часу праяўлялася стыхійна. Трагічныя падзеі разгарнуліся ў 1967 г. у Слуцку. Тамтэйшы камуніст, загадчык аддзе- ла мясцовага выканкама учыніў забойства чалавека. Прызначаны на кастрычнік савецкі суд даверу ў жыхароў Слуцка не выклікаў. Шмат- тысячны натоўп настойліва патрабаваў для забойцы смяротнай кары. Дайшло да сутыкнення з сіламі аховы. Меліся ахвяры. Памяшканне суда было спаленае. 70 удзельнікаў антысавецкага выступлення арыштавалі. Дваіх асудзілі на расстрэл, астатнія атрымалі ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі. Рэакцыя на чэхаславацкія падзеі. Спроба Чэхаславакіі пазба- віцца маскоўскага дыктату і ўвод туды савецкага войска (1968) пры- цягнулі да сябе ўсеагульную ўвагу. Камуністычныя наглядчыкі ў той год фіксавалі сярод беларускага насельніцтва “апалітычнасць, незда- ровыя размовы і настроі”. Сярод тых, хто асуджаў савецкую агрэсію ў Чэхаславакіі, па звестках органаў бяспекі, былі мінскі “прадпры- мальнік” Л. Клянцоў, тэхнолаг з Магілёва В. Максіменка, гадзінні- кавы майстар з Брэста Ф. Шыдлоўскі, мінскі інжынер А. Грынберг, вілейскі рабочы Пірожнікаў, беларускі пісьменнік Фёдар Яфімаў, журналіст і гісторык Анатоль Сідарэвіч. Уначы на 22 жніўня Мікалай Якімовіч раскідаў у цэнтры Мінска пісаныя рукой друкаванымі літа- рамі ўлёткі такога зместу: “Коммуннсты - нмперпалнсты, убнрайтесь пз Прагп. Пх свобода сегодня - это наша свобода завтра. Оружне нео- сталнннстов - ложь”* . А крыху пазней, 24 жніўня, жыхары Мінска атрымалі па пошце запіскі з заклікам запатрабаваць спынення агрэ- сіі. Падчас выбараў 1969 г. каля 20 тыс. выбаршчыкаў галасавалі супраць кандыдатаў у мясцовыя Саветы БССР. У 1970 г. беларускі паэт і перакладчык Сяргей Панізнік, які не па сваёй волі трапіў у склад савецкіх акупацыйных войскаў, знайшоў мужнасць публічна папра- сіць прабачэння ў чэшскіх вучоных і журналістаў, за што падпаў пад рэпрэсіі. Паласа рэпрэсіяў супраць дысідэнтаў. Пасля XXIII з’езда * Камуністы - імперыялісты, прэч з Прагі. Іхняя воля сёння - гэта нашая воля заўтра. Зброя неасталіністаў - хлусня! (Рус.)
На павароце да “развітога сацыялізму” 377 КПСС (1966) злоўжыванні ўладай у асяроддзі партыйнай наменкла- туры яшчэ больш узраслі. Ствараліся неабмежаваныя магчымасці кланавага кіраўніцтва на ўсіх узроўнях. Вярталіся рэпрэсіўныя мета- ды кіравання. У другой палове 60-х гадоў пад нагляд КДБ трапляе пісьменніца Лідзія Вакулоўская, на кватэры якой збіралася вольна- думная інтэлігенцыя Мінска. У 1973 г. па ўсёй краіне пракацілася хваля асуджэння акадэміка Андрэя Сахарава, да якой далучылася і кіраўніцтва АН БССР. На пачатку 1974 г. у такой самай кампаніі асу- джэння расійскага пісьменніка Аляксандра Салжэніцына прымусілі ўдзельнічаць і некаторых дзеячаў мастацтва БССР. Дысідэнтаў, як і пры Сталіне, садзілі ў турмы, адпраўлялі ў высылку, а то і запіралі ў псіхіятрычных лякарнях (гэта ўжо было вынаходніцтва неасталініс- таў). На змену рэпрэсіям фізічным прыйшлі рэпрэсіі маральныя. Дысідэнты станавіліся парыямі грамадства, перад якімі зачыняліся ўсе дзверы. Найбольш вядомым беларускім дысідэнтам быў бабруйскі рабочы Міхась Кукабака. За адмову ад удзелу ў выбарах савецкіх ула- даў, абарону правоўчалавека і асуджэнне русіфікацыі ў публіцыстыч- ных творах яго восем гадоў (1969—1976) трымалі ў псіхіятрычнай ля- карні, а потым дзевяць (1979—1988) — у турме. Міхася Кукабаку ве- далі і абаранялі ў ЗПІА, Англіі, Даніі. Знакаміты дысідэнт падтрымлі- ваў сувязі з праваборцамі Расіі. Толькі ў самой Беларусі голас у яго абарону не прагучаў ні разу. Ахвярамі карнай псіхіятрыі ў Беларусі ад канца 60-х гадоў сталі таксама такія праваборцы, як публіцыст і гісторык Анатоль Сідарэвіч, літаратуразнаўца і касмолаг Вячаслаў Зайцаў (1917—1992), паэт і медык Алесь Наўроцкі, загадчык кафед- ры Мінскага медінстытута прафесар У. Мірончык, які ў сваіх “Су- стрэчных закліках да ЦК КПСС” выступаў за дэмакратызацыю савец- кага грамадства. У 1981 г. студэнтаў філасофскага аддзялення БДУ прымусілі пакінуць вучобу толькі за тое, што яны выступілі ініцыята- рамі прашэння аб дэмакратызацыі навучальнага працэсу. Адзін з іх у знак пратэсту скончыў жыццё самагубствам, выкінуўшыся з шостага паверха галоўнага корпуса універсітэта. Рэлігійны рух. Колькасць касцёлаў у заходняй Беларусі скараці- лася за 1955—1970 гг. з 152 да 107. Закрыццё касцёла ў в. Зарачанка Гарадзенскага раёна выклікала бунт вернікаў. Адчуваўся недахоп святароў. Каталіцкія семінарыі існавалі толькі ў Рызе і Коўне, але доступ у іх для беларусаў быў абмежаваны. Гэта падштурхнула про- башча касцёла ў в. Мядзведзічы Ляхавіцкага раёна Вацлава Пянт- коўскага на незвычайны крок. У сваім доме ён заснаваў у 1970-я гады
378 Перыяд 1945—1991 падпольную семінарыю, у якой за пяць год падрыхтаваў 10 святароў. Узрастала колькасць пратэстанцкіх абшчынаў, якія не прызнавалі над сабой дзяржаўнага дыктату (18 у 1965 г. і 26 у 1979 г.). У 1976 г. у Гародні пачынае нелегальна працаваць святар грэка-каталіцкай (уніяцкай) царквы айцец Віктар Данілаў, былы вязень ГУЛАГа. Юнацкі нонканфармізм. На пачатку 60-х гадоў у Беларусь з Захаду прыйшла новая форма музыкі - біт. Яе прыхільнікі (бітнікі, біт-гурты) з’явіліся найперш у Гародні і Мінску. 3 канца 60-х гадоў мацнеў рух хіпі. Савецкае грамадства (і не толькі яно) асуджала мо- ладзь. У другой палове 60-х гадоў студэнцкія хваляванні назіраліся ў Францыі і Германіі. 7 красавіка 1970 г. у Мінску на вул. Энгельса пад- час бойкі з невядомым быў смяротна паранены мінскі хіпі Вячаслаў Максакаў. На другі дзень на месцы забойства нехта зрабіў графіці ў памяць пра загінулага. 9 красавіка па вяртанні з пахавання сябры В. Максакава сталі выпадковымі сведкамі знішчэння графіці. Яны прыпынілі знішчэнне. Узнік стыхійны мітынг. Сабралося ад 100 да 400 чалавек. У адказ на патрабаванне міліцыі разысціся ўдзельнікі выступлення сашчапілі рукі ў лакцях і сталі ля сцяны. Між хіпі і міліцыяй адбылася бойка. ІІасля мінскага выступлення супраць хіпі паўсюдна наладжваліся аблавы, іх выключалі з навучальных устано- ваў. У адказ у кастрычніку 1971 г. адбылася несанкцыянаваная дэ- манстрацыя гарадзенскіх і прыбалтыйскіх хіпі ў падтрымку ідэі свабоды асобы. Ахоўнікі збівалі хіпі, дралі на іх джынсы, адразалі доўпя валасы. У ліпені 1972 г. выступленне гарадзенскіх хіпі паўта- рылася. Гэты раз да іх далучыліся хіпі з Прыбалтыкі, Львова, Маск- вы і Ленінграда. Дэманстранты, якія патрабавалі свабоды слова, сва- боды выбару, свабоды кахання, былі разагнаныя дэсантнікамі. 32.5. Іскры наітыянальнай культуры Літаратура. Высокай мастацкай каштоўнасцю і глыбокім сацы- яльна-псіхалагічным уздзеяннем вылучаліся творы Васіля Быкава, лАлеся Адамовіча, Янкі Брыля пра мінулую вайну. Нялёгкі творчы шлях выпаў і на долю Уладзіміра Караткевіча. Менавіта яму было наканавана абуджаць нацыянальную самасвядомасць беларускай інтэлігенцыі. Гісторык па адукацыі, ён заклаў у беларускай літарату- ры гісторыка-рамантычную плынь. Месца Уладзіміра Караткевіча ў беларускай літаратуры адпавядае таму, якое Генрык Сянкевіч зай- маў у польскай альбо Алоіс Ірасек у чэшскай. Раманамі Уладзіміра
На павароце да “развітога сацыялізму 379 Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызямліўся ў Га- родні”, “Чорны замак Альшанскі” зачытвалася ўся няўрымслівая мо- ладзь. Мастацтва. Сярод мастакоў вылучаліся сваім талентам Гаўрыла Вашчанка, Міхаіл Савіцкі. Складаўся асяродак нацыянальна свядо- мых мастакоў. На творчы шлях сталі мастак Аляксей Марачкін і скульптар Валяр’ян Янушкевіч. Але па-ранейшаму ўсякі адыход ад балыпавіцкіх канонаў караўся. Трагічны лёс напаткаў мастака-ма- дэрніста з Рэчыцы Аляксандра Ісачова. У 32 гады ён памёр, так і не дачакаўшыся прызнання на радзіме. На Захадзе давялося ратавацца беларускім авангардыстам В. Паўлоўскаму і Т. Копшы. Сусветную вя- домасць набыў мемарыяльна-архітэктурны комплекс “Хатынь”, ад- крыты ў 1969 г. (скульптар Сяргей Селіханаў). Група скульптараў на чале з Анатолем Анікейчыкам стварыла ўдалы помнік Янку Купалу ў Мінску. Помнік Якубу Коласу ў Мінску зрабіў Заір Азгур, помнік Францішку Скарыну ў Полацку - Аляксей Глебаў. А помнікі Уладзі- міру Леніну ставіліся ва ўсіх гарадах Беларусі. Па некаторых падлі- ках, іх тут нарабілі не менш за чвэрць ад агульнасаюзнай колькасці. Яны і цяпер стаяць на плошчах беларускіх гарадоў і вёсак. Музычная культура. 3 вялікім поспехам прайшлі ў 1967 г. за- межныя гастролі Аркестра цымбалістаў на чале з Іосіфам Жыновічам, кіраўніком Дзяржаўнага акадэмічнага народнага аркестра. Вялікую папулярнасць у 70-х гадах набыў эстрадна-фальклорны ансамбль “Песняры”. У песенным жанры плённа працавалі Ігар Лучанок і Эду- ард Ханок. Мінчане ўбачылі нацыянальна адметныя оперы Юрыя Семянякі “Зорка Венера” (1970) пра жыццё Максіма Багдановіча і “Новая зямля” паводле Якуба Коласа, а таксама “Францыск Скары- на” (1980) Дзмітрыя Смольскага. Беларусь займелаталенавітых опер- ных спевакоў Зіновія Бабія і Тамару Ніжнікаву. Але шмат каго і стра- ціла, бо ўсё таленавітае Масква пераваблівала, а нацыянальнае - вы- нішчала. Тэатр. Сярод 17 драматычных тэатраў толькі тры працавалі на беларускай мове. У мінскі тэатр імя Янкі Купалы гледачы ехалі з усіх куткоў Беларусі, каб трапіць на спектаклі “Лявоніха на арбіце”, “Тры- бунал”, “Таблетку пад язык” Андрэя Макаёнка, “Людзі на балоце” Іва- на Мележа. Значнай падзеяй у культурным жыцці БССР з’явілася адкрыццё Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі (1971) і Тэатра-сту- дыі кінаакцёра (1982) у Мінску. “Беларусьфільм” наладзіў вытвор- часць тэлевізійных (1968) і мультыплікацыйных (1975) фільмаў, але
380 Перыяд 1945—1991 Ансамбль “Песняры”. 3 архіва БелЭн. так і не выявіў свайго нацыянальнага аблічча. Дысідэнцкія, патрыя- тычныя настроі ўсё больш распаўсюджваліся ў асяроддзі творцаў бе- ларускай культуры, але гэтыя настроі дзіўным чынам яшчэ спалуча- ліся з балыпавіцкім цемрашальствам. У межах магчымага. У 1974 г. П. Машэраў скардзіўся ў Маскву на пастаянную абмежаванасць капіталаўкладанняў у развіццё куль- туры БССР. Партыйна-бюракратычная сістэма пазбаўляла беларускі народ натуральнага права на веданне сваёй мовы, гісторыі, культу- ры. Аднак абмежаванні не змаглі спыніць рост цікавасці да нацыя- нальных каранёў у беларускіх інтэлектуалаў, такіх, як гісторык Міко- ла Улашчык, філолаг Адам Мальдзіс, краязнавец Генадзь Каханоўскі. У розных галінах навукі назапашваліся каштоўныя матэрыялы, якія чакалі свайго часу для больш эфектыўнага выкарыстання ў інтарэсах нацыі. У 1967—1975 гг. пабачыла свет 12-томная “Беларуская савец- кая энцыклапедыя”, у якой некаторыя артыкулы па гісторыі і літара- туры былі напісаныя з нацыянальных пазіцыяў. 3 народных каранёў, з уплыву сталінскіх вязняў (Ларыса Геніюш) і беларускай эміграцыі нараджаліся нацыянальна свядомыя асобы. Паўлегальна, эзопавай мовай яны вялі нацыянальную прапаганду. У канцы 1960-х- пачат- ку 1970-х спантанна афармляецца рух у абарону гісторыка-архітэк- турнай спадчыны, краязнаўчы рух, фальклорны рух.
На павароце да “развітога сацыялізму” 381 32.6. Зберажэнне беларускасці Нацыянальны рух сярод навукоўцаў. 3 сярэдзіны 60-х гадоў “Акадэмічны асяродак” наладзіў сувязь з украінскім нацыянальна- вызваленчым рухам. Вострыя дыскусіі вакол творчасці Васіля Быка- ва актывізавалі яго дзейнасць. У 1968 г. гісторык Мікола Ермаловіч закончыў кнігу “Па слядах аднаго міфа”, у якой даводзіў дачыненасць сучаснай Беларусі да гістарычна-культурнай спадчыны Вялікага Кня- ства Літоўскага. Праца выклікала вялікую цікавасць і ў форме сам- выдата доўгі час перадавалася з рук у рукі, а надрукаваная была толькі ў 1989 г. Адначасова Мікола Ермаловіч выступаў аўтарам самвыда- таўскіх часопісаў “Падснежнік” (1963—1964) і “Гутарка” (1975—1976). На пачатку 70-х гг. савецкія ўлады праводзілі кампанію па выкрыцці ўкраінскіх нацыяналістаў. След пацягнуўся ў Мінск. У 1973 г. П. Ма- шэраў па сігнале з КДБ выдаў загад аб змаганні з беларускім нацыя- налізмам. Удар скіроўваўся супраць “Акадэмічнага асяродку”. Чы- ноўнікі склалі “чорны” спіс “нацыяналістаў”. У тым жа 1973 г. кіраўніц- тва рэспублікі забараніла правядзенне падрыхтаванай у АН БССР на- вуковай канферэнцыі пра этнагенез беларусаў. На пачатку 1974 г. пяцёра навукоўцаў Акадэміі (Алесь Каўрус, Сцяпан Міско, Мікола Прашковіч, Міхась Чарняўскі, Віктар Лапуць) і супрацоўнік выдавец- тва “Беларуская Савецкая Энцыклапедыя” Валянцін Рабкевіч заста- ліся без працы. У 1975 г. страціў працу ў Акадэміі і Зянон Пазняк, які пад псеўданімам Генрых Ракутовіч напісаў аналітычны агляд “Поло- женпе в Белорусн. 1974 год”, дзе выкрываў рэпрэсіўную палітыку ўла- даў у дачыненні да беларускай інтэлігенцыі. 3 1980 г. у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР дзейнічаў семі- нар “Сумоўе” пад патранатам прафесараў Юрыя Хадыкі і Уладзіміра Конана. Але ўжо ў наступным годзе па натрабаванні КДБ семінар спыніў працу. Нацыянальны рух сярод літаратараў. У 1960—1970 гг. вакол гарадзенскага літаратара Аляксея Карпюка (1920—1992) дзейнічаў своеасаблівы клуб нацыянальна свядомай інтэлігенцыі. Літаратурны лідэр, які падтрымліваў сувязь з Аляксандрам Салжэніцыным і іншымі расійскімі дысідэнтамі, у 1970—1972 гг. нідзе не мог уладка- вацца на працу. Да асяродка Аляксея Карпюка належаў і Васіль Бы- каў. Калі ён у сярэдзіне 60-х гадоў адным з першых у савецкай літа- ратуры пачаў па-новаму асэнсоўваць падзеі нямецка-савецкай вай- ны, пісаць “акопную праўду”, яго абвінавацілі ў непавазе да “высока-
382 Перыяд 1945—1991 га подзвігу” народа, адсутнасці патрыятызму. Рэдактар часопіса “Ма- ладосць” Пімен Панчанка, які надрукаваў у 1965 г. аповесць Васіля Быкава “Мёртвым не баліць”, страціў працу. За адмову пісаць пра “ге- раізм” чэкістаў ваенных часоў органы КДБ не грэбавалі тэрарызаван- нем таленавітага аўтара. Па іх падбухторванні падлеткі білі шыбы ў гарадзенскай кватэры Васіля Быкава. Прыкладна ў 1975 г. узнікла ананімная паэма “Сказ пра Лысую гару”, у якой крытыкавалася доб- раахвотная дэнацыяналізацыя інтэлігенцыі. Шырокую вядомасць набыла напісаная ў 1977 г. кніжка-самвыдат “Пнсьмо русскому дру- гу” літаратуразнаўцы і публіцыста Аляксея Каўкі, які жыве ў Маскве. У творы асуджалася савецкая сістэма русіфікацыі і паказваўся гарот- ны стан беларускай культуры. У 1979 г. “Пнсьмо...” было надрукава- нае ў Лондане ў перакладзе на англійскую мову беларусістам Джы- мам Дынглі. У 1985 г. там жа выйшла кніжка Алега Бембеля “Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс” на беларускай мове. За выдан- не кнігі за мяжой (у Лондане) і асуджэнне ў ёй нацыянальнай палі- тыкі КПСС аўтара выключылі з партыі і звольнілі з працы ў Акадэміі навук. Нацыянальны рух сярод мастакоў. Творчая інтэлігенцыя з 1966 г. збіралася пераважна ў майстэрні мастака Яўгена Куліка і вяла дыскусіі пра лёс беларускай культуры і нацыі. Сваю супольнасць яны назвалі “На Паддашку” і актыўна дзейнічалі да 1985 г. Збіраліся да- ваенныя беларускія кніжкі, арганізоўваліся краязнаўчыя экскурсіі, рыхтаваліся мастацкія выставы, прапагандавалася беларуская куль- тура. Адным з нефармальных лідэраў лічыўся мастак і мастацтва- знаўца Лявон Баразна, які ў ліку першых пачаў гаварыць пра аддзя- ленне Беларусі ад Савецкага Саюза (трагічна загінуў у 1972 г.). Валь- надумныя мастакі падтрымлівалі партнёрскія стасункі 8 “Акадэміч- ным асяродкам”. Сярод сяброў супольнасці “На Паддашку” быў Зянон Пазняк. У 1980-я гады асяродак панёс страты ў выніку рэпрэсіяў суп- раць інтэлігенцыі, а пазней склаў ядро патрыятычнай мастацкай су- полкі “Пагоня” (1991). Нацыянальны рух сярод студэнтаў. У 1968 г. многія студэнты Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў Мінску абвінавачваліся ў нацыяналізме за пададзенае ў ЦК КПБ на імя П. Машэрава патраба- ванне перавесці выкладанне на беларускую мову. Найболып актыў- ныя былі адлічаныя ці пераведзеныя ў правінцыйныя ВНУ. Пацяр- пеў тады і будучы вядомы беларускі паэт Алесь Разанаў. У 1979 г. у Мінску студэнтамі БДУ і Беларускага тэатральна-мастацкага інсты-
На павароце да “развітога сацыялізму” 383 тута была створаная Беларуская спеўна-драматычная майстроўня (Беларуская майстроўня, Майстроўня) з мэтай адраджэння ў гарадскім асяродку беларускай народнай абраднасці, святаў. Адным з яе засна- вальнікаў выступаў Вінцук Вячорка. 25 снежня таго ж года міліцыя разагнала ў цэнтры Мінска калядную працэсію, наладжаную студэн- тамі. У далейшым святы праводзіліся пераважна з дазволу ўладаў. Фальклорная дзейнасць спалучалася з культурна-асветнай. Пад уздзе- яннем Майстроўні узніклыя на пачатку 80-х гадоў рок-гурты “ВопсГ’, “Мроя” пераходзілі на беларускую мову. Вялікай папулярнасцю ў той час карыстаўся беларускі паэт і бард Сяргей Сокалаў-Воюш і яго са- цыяльна-патрыятычныя песні. У 1983 г. пры Майстроўні ўтварылася Таварыства беларускай школы, якое збірала заявы бацькоў з патра- баваннем адчыняць беларускія садкі і школы ды падтрымлівала існую- чыя. Акцыя была спыненая КДБ. Удзельнікі студэнцкага руху пасля заканчэння БДУ стваралі аналагічныя згуртаванні ў Брэсце, Гародні, Маладзечне, Наваполацку. 13 чэрвеня 1984 г. актывісты Майстроўні наладзілі на пл. Волі ў Мінску несанкцыянаваную дэманстрацыю пратэсту супраць зносу будынка былога гарадскогатэатра, дзе ў 1852 г. адбылася прэм’ера першай беларускай оперы “Сялянка”. Дэманстран- таў затрымала міліцыя, пачалося следства. Дзейнасць арганізацыі прыпынілася. У 1983 г. на сценах дамоў і агароджах Мінска пачалі ўзнікаць выявы “Пагоні” і лозунгі патрыятычнага зместу. У каст- рычніку 1985 г. навучэнцы Юрый Макееў і Міхал Мірошнікаў вывесілі на будынку Мінскай мастацкай вучэльні імя Глебава нацыянальныя беларускія сцягі, сарваўшы сцягі СССР. КДБ завёўсправу. Ю. Макеева вымусілі сысці з вучэльні. Дзяржаўны нацыяналізм. Побач з рэпрэсіямі машэраўская ад- міністрацыя праводзіла палітыку дазаванага нацыяналізму для за- спакаення міжнароднай грамадскасці і мясцовай інтэлігенцыі. Афі- цыйная прапаганда праслаўляла дасягненні беларускага народа ў роз- ных галінах. Вялікага ўшанавання ўдастоіліся беларускія касманаў- ты Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак, алімнійская чэмпіёнка па гімнастыцы Вольга Корбут і іншыя вядомыя беларускія спартсмены. П. Клімук браў з сабой у першы касмічны палёт зборнік вершаў Яку- ба Коласа, а потым падараваў яго музею паэта. Факт адданасці кас- манаўта роднай мове і любові да паэзіі стаў здабыткам усяго свету і нават быў занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Але на радзіме на ману- менце ў яго гонар надпіс быў зроблены толькі па-руску. I гэта - пры- клад паказной нацыянальнай палітыкі КПБ.
384 Перыяд 1945—1991 Некаторыя асаблівасці нацыянальнага руху. Выходзіць, не такі ўжо бестурботны час перажывала Беларусь пры Леанідзе Брэж- неве. Інтэлектуалы пачыналі бараніць нацыянальную культуру ў рам- ках існуючай сістэмы. Былі і палітычныя выступленні. Аднак пра гэта мала хто ведаў. Рэпрэсіі праводзіліся ціха, патаемна ад грамадскасці. Праўда, нацыянальны рух не стаў масавым і слаба звязваўся з дзей- насцю праваборцаў. Актыўнай нацыянальнай інтэлігенцьгі было мала. Нацыянальныя справы жыхароў Беларусі мала краналі. Яны ніколі яшчэ так смачна не елі, як у “эпоху развітога сацыялізму”. Адносная стабілізацыя болыіі-менш людскага жыцця дазваляла ім маўчаць, цярпець і чакаць новага “балынавіцкага цара”, які нарэшце нешта зробіць. Так ужо прывучылі савецкіх грамадзянаў. 33. РАЗБУРЭННЕ БАЛЫПАВІЦКАЙ СІСТЭМЫ ЎЛАДЫ. 1985—1991 3 сярэдзіны 80-х гадоў стала відочным неабходнасць у СССР рэформаў, а для патрыётаў Беларусі - і неабходнасць ратавання бе- ларускага народа ад уціску цэнтра. Тады меркавалася - Саюз лягчэй і прасцей рэфармаваць, чым яго разбурыць ці з яго вырвацца. 33.1. Апошняя “перабудова” забракаванага сапыялізму Вылучэнне Міхаіла Гарбачова. Пасля смерці Леаніда Брэжне- ва (1982) і яго пасляддоўніка Канстанціна Чарненкі да вышэйшай ула- дыў СССР прыйшоў Міхаіл Гарбачоў (сакавік 1985). Красавіцкі (1985) пленум ЦК КПСС, а потым і XXVII з’езд партыі, што адбыўся ў лю- тым-сакавіку 1986 г., абвясцілі рэвалюцыйнае абнаўленне сацыяліз- му, карэнную перабудову савецкага грамадства. Міхаіл Гарбачоў па- чаў вынішчаць тое, на чым трымалася балыпавіцкая дзяржава - азі- яцкі дэспатызм і камандна-адміністрацыйную эканоміку. Гарбачоўскія рэформы і Беларусь. На фоне глыбокага гаспа- дарчага крызісу ў СССР забеспячэнне харчовымі і прамысловымі та- варамі насельніцтва Беларусі пэўны час выглядала япгчэ даволі пры- стойна. Паводле афіцыйнай статыстыкі, у другой палове 80-х гг. пра- мысловая вытворчасць рэспублікі нават павялічвалася (у 1988 г. - на
Разбурэнне бальшавіцкай сістэмы ўлады 385 8%). У 1990 г. Беларусь вывозіла таварнай прадукцыі на 4,1 млрд. руб., а імпартавала на 2,1 млрд. руб. Гэта забяспечвалася традыцый- най працавітасцю беларускага народа, наяўнасцю значнага сектара закладзенай яшчэ ў даваенныя гады лёгкай прамысловасці, больш эфектыўнай сельскай гаспадаркай заходняй Беларусі, дзе нават пры панаванні калгасна-саўгасных парадкаў сяляне не паспелі страціць звычку да руплівай працы. Гэтую акалічнасць мясцовыя камуністы адносілі да “перавагаў” сацыялізму і асабліва ўпарта трымаліся за старыя парадкі. 3 усіх перабудовачных навацыяў пэўныя вынікі дала толькі антыалкагольная кампанія. На працягу гэтай кампаніі (1985— 1989) у Беларусі ў чатыры разы знізілася смяротнасць, выкліканая папярэднім спойваннем народа гарэлкай, і было ўратавана, прынамсі, 20 тыс. жыццяў. На парозе радыкалізацыі рэформаў. У 1990 г. эканамічны крызіс савецкай сістэмы ахапіў і Беларусь. Спатрэбілася каля пяці гадоў, каб узнікла разуменне,. што прымусіць працаваць камандна- адміністрацыйную сістэму ў новых умовах немагчыма ніякімі споса- бамі. 3 сярэдзіны 1990 г. пачаўся пераход ад адзінай формы агуль- надзяржаўнай уласнасці да прыватнай, кааператыўнай, змяшанай. Найбольш энергічныя і прадпрымальныя людзі пачалі ствараць пер- шыя ў Беларусі прыватныя прадпрыемствы. Узніклі першыя ферме- ры, першыя сумесныя беларуска-замежныя фірмы. Але рэформы не мелі поспеху. У сельскай гаспадарцы ўжо не было сялянаў-уласнікаў - іх вынішчыла калгасна-саўгасная сістэма. У прамысловасці рэфарма- тары сутыкнуліся з жорсткім супраціўленнем ваенна-прамысловага комплексу. Выходзіла, рэформы трэба было пачынаць з палітычнай сферы. А яны тут маглі быць эфектыўныя за дзвюма ўмовамі: пры поўным адхіленні ад улады камуністычнага кіраўніцтва, якое кармі- лася за кошт дзяржаўнай уласнасці, і поўнай адмове ад імперскага прынцыпу пабудовы Савецкага Саюза, гіганцкія маштабы якога вы- ключалі эфектыўнае гаспадаранне і кіраванне. Галоснасць. Савецкі Саюз ператварыўсяў дыскусійны клуб. Гра- мадства ўпарта шукала прымальныя для сябе шляхі мадэрнізацыі. У Мінску ў студзені 1987 г. па ініцыятыве групы грамадазнаўцаў (эка- намістаў, філосафаў, гісторыкаў, журналістаў) узнік дыскусійны паліт- клуб “Современнпк”. Пасяджэнні праходзілі на кватэры старшыні клуба філосафа Льва Крывіцкага, потым у кінатэатры “Вільня'”, а пазней у Доме палітасветы. Дыскусіі часам збіралі болып за тысячу слухачоў і ўдзельнікаў спрэчак. У 1989 г. напалоханыя гарадскія ўла-
386 Перыяд 1945—1991 ды пазбавілі палітклуб памяшкання. Многія актывісты былі звольне- ныя з працы. Болыпасць кіраўнікоў клуба ўвайшло потым у Аб’ядна- ную дэмакратычную партыю, брало ўдзел у стварэнні партыяў сацы- ял-дэмакратычнага накірунку. Чарнобыльская катастрофа. 26 красавіка 1986 г. выбухнула аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, што знаходзіцца на ўкраінскай тэрыторыі, але ўсяго за 5 км ад беларускай мяжы. Яна вельмі ўскладніла ўмовы правядзення гарбачоўскіх рэформаў. Для беларускага народа драматычныя вынікі аварыі памножыліся трады- цыйнай залежнасцю мясцовага партыйнага апарату ад Масквы. Тры гады балыпавіцкае кіраўніцтва, на чале якого ў той час стаяў Мікалай Слюнькоў (1980—1986), забараняла паведамляць насельніцтву паме- ры радыеактыўнага заражэння і межы яго распаўсюджання. У раёнах рэальнай небяспекі праз некалькі дзён пасля катастрофы людзі маршыравалі ў першамайскіх калонах, аралі зямлю, удыхалі смяротны пыл і хадзілі пад чорным сонцам. Толькі ў сем’ях апаратчы- каў ведалі пра ўсё - і адразу пасля аварыі пачалі засцерагацца. Яны першыя ўцяклі з небяспечнай зоны. Выбух на атамнай станцыі адпавядаў 90 хірасімскім бомбам. На Беларусь выпала болып за дзве трэці радыеактыўных рэчываў, якія пакрылі амаль трэцюю частку яе тэрыторыі (карта IX). На землях павышанага забруджання апынула- ся амаль пятая частка насельніцтва БССР (2,2 млн. чал.). Тады, у кра- савіку-маі, вятры дзьмулі на Беларусь. А ў Магілёўскай вобласці рас- стрэльваліся стронцыева-цэзіевыя воблакі, якія плылі на Маскву, - і яны ападалі на беларускія землі. Кожны раз, калі ў жарало рэактара з верталёта скідаліся мяхі з пяском і глінай, у паветра ўзнімалася хмара радыеактыўнага попелу і пылу, якая потым асядала ў абсягу 100-400 км. Пацярпела перадпалеская нізіна, самы аграрна развіты раён Беларусі. Тым не менш, сельскагаспадарчая вытворчасцьна заб- руджаных плошчах па загадзе камуністычнага кіраўніцтва не пры- пынялася. 3 1986 па 1989 гг. у зонах павышанай радыяцыі было атры- мана 47,5 тыс. т мяса і 2 млн. т малака. Гэтыя прадукты так ці іначай траплялі потым на стол спажыўцоў. На працягу пяці пасляаварый- ных гадоў у Беларусі зафіксаваны рост анкалагічных захворванняў шчытападобнай залозы ў дзяцей у 22 разы. Каля 20% беларускіх дзяцей ва ўзросце да дзесяці гадоў былі пастаўленыя на дыспансерны ўлік. Паніка, дэпрэсія, ігнараванне ўсякіх законаў і маральных нор- маў сталі характэрныя для большасці жыхароў чарнобыльскай зоны. На ліквідацыю вынікаў катастрофы ў Беларусі патрабавалася
Разбурэнне бальшавіцкай сістомы ўлады 387 Пакінутая вёска ў зоне адсялення ў сувязі з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС. Брагінскі раён, Гомельская вобласць. Красавік 1990 г. НМГКБ. 235 млрд. долараў. Для перасялення людзей з зонаў забруджвання і на лекі беларускі ўрад выдаткаваў мізэрныя сродкі. Сам-насам краіна не магла справіцца з бядой. Але саюзны ўрад ніякіх субсідыяў Бела- русі не даў, хоць кожны год яна пераводзіла ў саюзны бюджэт амаль палову нацыянальнага прыбытку. Кіраўніцтва рэспублікі нічога не зрабіла для атрымання міжнароднай дапамогі. Узнікалі фалыпывыя тэорыі пра бяспечнасць малых дозаў радыяцыі. Камуністычнае кіраў- ніцтва на чале з М. Гарбачовым асудзіла беларускі народ на радыя- цыйны генацыд. Памеры катастрофы і яе трагічныя вынікі дагэтуль застаюцца да канца не высветленыя. Праблемы ратавання нацыі. Чарнобыль дазволіў шмат каму зразумець поўную залежнасць Беларусі ад Масквы. Чарнобыль па- ставіў на парадак дня пытанне выжывання беларускай нацыі. Па пе- рапісе 1989 г. у БССР жыло 10,2 млн. чалавек. 3 іх беларусы складалі 77,5%, рускія-13%, палякі-4%, украінцы-2,8%, яўрэі- 1%. Працяг- ласць жыцця ў БССР была адной з самых нізкіх у Еўропе. Але нізкі ўзровень палітычнай культуры беларускага грамадства скоўваў яго сілы ў барацьбе за выжыванне. Нялёгкую місію ратавання нацыі бра лі на сябе інтэлектуальныя і палітычныя лідэры.
388 Перыяд 1945—1991 33.2. Арганізацыйнае афармленне беларускага руху Нацыянальная эліта. Фармаванне новага стану прадпрымаль- нікаў амаль не ўплывала на беларускі рух. Навабранцы бізнесу, бы- лыя апаратчыкі і “ценевікі”, арыентаваліся на ўсесаюзны рынак і са- вецкія каштоўнасці, і з гэтай прычыны не мелі зацікаўленасці ў па- шырэнні нацыянальнага сепаратызму. Таму шэрагі нацыянальнай апазіцыі папаўняліся выключна інтэлігенцыяй, духоўная дыскрэды- тацыя якой пачынала дапаўняцца дыскрэдытацыяй эканамічнай. Юнацкі авангард. Пасля спынення ў 1984 г. дзейнасці Майст- роўні засталася нелегальная група “Незалежнасць”, якая імкнулася пашыраць моладзевы рух у легальных культурніцкіх формах, а пры неабходнасці надаваць яму палітычны характар. 3 гэтаю мэтай у лю- тым 1985 г. ва ўрочышчы Смольня Стаўбцоўскага раёна была пра- ведзеная нарада моладзі з Мінска, Гомеля, Брэста і Наваполацка. У далейшым стварылася даволі густая сетка палітызаваных нефар- мальных аб’яднанняў: “Талака” (1985), “Тутэйшыя”, “Няміга”, “Сьвіта- нак”, “Агмень”, “Нашчадкі”, “Няміга” (рок-клуб) у Мінску, “Талака” у Гомелі (1986), “Паходня” ў Гародні (1986), “Крывічы”, “Сакавік” і рок- клуб у Наваполацку, “Маладзік” у Полацку, “Узгор’е” ў Віцебску (1986), “Край” у Брэсце, “Повязь” у Оршы, “Рунь” у Лідзе. Яны выступалі за зберажэнне і прапаганду беларускай мовы, культуры, гісторыі. Мінскія суполкі (найперш “Талака”) па вечарах пасля вучобы дапамагалі бу- даўнікам у рэстаўрацыі Траецкага прадмесця. У красавіку 1986 г. воі- ны-афганцы і камсамольцы-дружыннікі, нацкаваныя ўладамі, збілі маладых беларускіх патрыётаў - удзельнікаў народнага свята Гукан- не вясны, якое праводзілася ў Траецкім прадмесці выкладчыкамі Мінскай мастацкай вучэльні Аляксеем Марачкіным і Міколам Купа- вам. Беларускі нацыянальны рух выдаваўся за нацысцкі. Тым не менш, да вясны 1988 г. колькасць нацыянальных моладзевых аб’яд- нанняў у Беларусі павялічылася да 40, у іх бралі ўдзел каля 3000 ак- тывістаў. Пад выглядам рэлігійнага свята Дзяды аб’яднанне маладых літаратараў-нонканфармістаў “Тутэйшыя” наладзіла 1 лістапада 1987 г. несанкцыянаваны мітынг у Мінску (у парку Янкі Купалы) і ўпершыню публічна асудзіла сталінскі генацыд беларускага народа. У снежні таго ж года ў Палачанцы, пад Мінскам, прадстаўнікі моладзе- вых суполак сабраліся на Першы вальны сойм, на якім выказаліся за палітыку радыкальных пераменаў у Беларусі. Прысутнічалі прад- стаўнікі моладзевага руху з Літвы, Украіны, Расіі. Кіраўнікі мінскай
Разбурэнне бальшавіцкай сістэмы ўлады 389 “Талакі” Сяргей Вітушка і Вінцук Вячорка першыя ўзнялі пытанне пра беларускія нацыянальныя сімвалы (жнівень 1988). Актывізацыя нацыянальных сілаў. Інтэлігенцыя сталага ўзро- сту спрабавала знайсці абарону беларускай мове і культуры ў Маск- ве. У снежні 1986 г. прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі накіравалі на імя М. Гарбачова першую скаргу, вядомую пад назвай “Пісьмо 28-мі”, а потым у чэрвені 1987 г. яшчэ адну - “Пісьмо 134-х”. Але ўсё - марна. Пасля асэнсавання чарнобыльскай бяды і выкрыцця балыпавіцкіх злачынстваў у Курапатах (артыкул археолага Зянона Пазняка і інжынера Яўгена Шмыгалёва ў газэце “Літаратура і мастацтва” ад 3 чэрвеня 1988 г.) расчараванне існуючым ладам узрастала, а гурта- ванне нацыянальнай палітычнай апазіцыі паскаралася. Абуджальні- камі грамадскасці выступілі Зянон Пазняк і вядомы беларускі пісь- меннік Васіль Быкаў. Спачатку на сходзе дэмакратычнай грамад- скасці Мінска 19 кастрычніка 1988 г. на ўзор расійскага “Мемарыя- ла” ўтварылася беларускае гісторыка-асветнае таварыства памяці ахвяраў сталінізму “Мартыралог Беларусі”. На гэтым жа пасяджэнні быў абраны Арганізацыйны камітэт Беларускага народнага фронту за перабудову “Адраджэньне” (далей - БНФ) у складзе 32-х чалавек на чале з 3. Пазняком. Рэакцыя ўладаў. Партыйна-дзяржаўныя структуры Беларусі на чале з першым сакратаром ЦК КПБ Яфрэмам Сакаловым (1987—1991) вельмі варожа паставіся да арганізацыйнага афармлення беларуска- га грамадскага руху, які выходзіў з-пад партыйнага кантроля. Адра- зу пачалося цкаванне яго ўдзельнікаў у друку. Рабілася спроба ства- рыць свой Беларускі народны фронт, кіраваць якім даручалася пер- шаму сакратару Мінскага гарадскога камітэта КПБ Пятру Краўчан- ку, але афіцыйны “фронт” не знайшоў прыхільнікаў. 30 кастрычніка 1988 г. улады арганізавалі пагром мітынгу-рэквіема ў Курапатах, які праводзіўся пад кіраўніцтвам БНФ. На яго сабралося ад 10 да 30 ты- сячаў чалавек, якіх сустрэлі вадамётныя і пажарныя машыны, міліцэй- скія шэрагі, вайскоўцы ўнутранай службы, слёзацечны газ, гумавыя дубінкі. 72 чалавекі былі арыштаваныя. Урадавая камісія на чале са старшынём Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Георгіем Таразеві- чам не знайшла віноўнікаў пагрому. Рэакцыйныя дзеянні ўладаў вы- клікалі беларускі патрыятычны рух ва ўзброеных сілах СССР (Мінск, Барысаў, Масква, Прыазёрск, Цвер, Кастрама). I ўсё ж беларускі су- праціў заставаўся элітным і скіроўваўся на мадэрнізацыю камуністыч- ных парадкаў.
390 Перыяд 1945—1991 Стварэнне Беларускага народнага фронту. У студзені 1989 г. у Вільні на Другім вальным сойме моладзевых арганізацыяў была заснаваная Канфедэрацыя беларускіх моладзевых суполак і было вырашана падтрымаць іньдыятыву стварэння ўсенароднай некамуні- стычнай палітычнай арганізацыі - БНФ. У лютым гэтая Канфедэра- цыя і Аргкамітэт БНФ арганізавалі ў Мінску мітынг, які сабраў 40 тыс. чалавек. I там упершыню дэманстранты патрабавалі скасаваць запіс у Канстытуцыі аб кіраўнічай ролі КПСС і надаць беларускай мове статус адзінай дзяржаўнай мовы на тэрыторыі БССР. Устаноўчы з’езд БНФ давялося правесці ў больш дэмакратычнай Літве. Ен адбыўся 24-25 чэрвеня 1989 г. у Вільні. Ідэйным лідэрам БНФ стаў сусветна вядомы беларускі пісьменнік Васіль Быкаў. Агульнае кіраўніцтва было даручанае мастацтвазнаўцу і археолагу Зянону Пазняку. Яго намеснікамі абралі фізіка і мастацтвазнаўцу Юрыя Хадыку, гісторы- ка Міхася Ткачова (памёр у 1992 г.). У прынятай на з’ездзе праграме БНФ яшчэ салідарызаваўся з лепшымі сіламі КПСС у справе рэфор- маў, ставіў за мэту адраджэнне беларускай нацыянальнай культуры, прыняцце закона аб дзяржаўнасці беларускай мовы. Выказвалася ідэя сапраўднай суверэннасці БССР у складзе СССР, пад якой тады разу- мелася перавага рэспубліканскіх правоў над саюзнымі. Неадкладнай задачай прызнавалася ліквідацыя вынікаў чарнобыльскай катастро- фы і паляпшэнне дабрабыту людзей. Такім чынам, БНФ стала той арганізацыяй, якая ўзначаліла нацыянальна-вызваленчы рух у Бе- ларусі. Межы ўплыву БНФ. У верасні 1989 г. БНФ арганізавала дэман- страцыю “Чарнобыльскі шлях”. 3 той пары такія акцыі зрабіліся ў Беларусітрадыцыйнымі. Праз рэгулярныя мітынгі і палітычныя пра- тэсты БНФ рабіла даступнай для народа і міжнароднай грамадскасці інфармацыю пра трагічныя вынікі Чарнобыля. Групы падтрымкі БНФ узнікалі на Міншчыне, у Гомелі, Гародні, Брэсце, а потым і ў іншых месцах Беларусі. Канфедэрацыя беларускіх моладзевых суполак актыўна спрыяла дзейнасці БНФ, а ў 1990 г. злілася з ім. Базай нацыя- нальнага руху беларусаў рабіліся гарады, дзе ў 1989 г. жыло 64% на- сельніцтва краіны. БНФ пачаў выдаваць газэту “Навіны”. Асобныя артыкулы прыхільнікаў новага руху друкаваліся ў часопісах “Крыні- ца”, “Полымя”, “Маладосць”, газэтах “Звязда”, “Настаўніцкая газэта”. Яны заклікалі да адраджэння ідэалаў “Нашай нівы” і Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак патрыятычнай інтэлігенцыі не ўдавала- ся істотна пашырыць свае погляды сярод ушчэнт зрусіфікаванага на-
Разбурэнне бальшавіцкай сістэмы ўлады 391 рода. У рабочых не было перакананасці і досведу, што капіталістьгч- ная сістэма лепшая за камуністычную. Арганізаваныя ў 1989 г. неза- лежныя прафсаюзы (Рабочы саюз Беларусі на чале з Віктарам Іваш- кевічам, Міхаілам Собалем і Сяргеем Мухіным) аб’ядноўвалі некалькі працэнтаў рабочых і абмяжоўвалі сваю дзейнасць сацыяльнай сфе- рай. Запрыгоненая і скалечаная беларуская вёска заставалася апі- рышчам камуністычных антынацыянальных сілаў. Ветэраны мінулай вайны, павязаныя з савецкай уладай “слаўнымі перамогамі”, не жа- далі ёй здраджваць. Рускае насельніцтва асцерагалася страціць пры- вілеяванае становішча ў рэспубліцы. Грамадства падзялілася на дзве рознавялікія плыні - савецкую (большую) і нацыянальную (меншую). Уяўная русафобія сябраў БНФ. Характэрна, што ў 1989 г. з 40 тыс. сяброў БНФ 20% былі па нацыянальнасці рускія. Гэтыя людзі, як правіла, доўгі час пражылі ў Беларусі, лічылі яе сваёй радзімай і рабілі для беларускай справы і незалежнасці краю часам болей, чым патрыятычна настроеныя беларусы. 33.3. Ва умовах нарастання палітычнага крызісу Праявы камуністычнага тэрору. Камуністычныя ўлады ня- спынна пераследвалі ўдзельнікаў беларускага руху. Афіцыйныя струк- туры адмаўляліся рэгістраваць БНФ, забаранялі легальны выпуск літаратуры. Сябры БНФ працавалі нелегальна і не маглі абысціся без дапамогі, найперш літоўскага Народнага фронту “Саюдзіс”. Орган руху газэта “Навіны БНФ” з 1988 па 1990 г. друкавалася ў Вільні. Дзейні- чалі законы, якія забаранялі выкарыстанне беларускай нацыяналь- най сімволікі і распаўсюджванне нелегальнай літаратуры. Нацыя- нальныя патрыёты выдаваліся ўладамі за экстрэмістаў і нацыстаў толькі на той падставе, што перанялі беларускую нацыянальную сімво- ліку (бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”), якую выкарыстоўвалі таксама і беларускія нацыяналісты ў часы першай і другой сусветных войнаў. У канцы 1988 г. было створанае Мінскае таварыства гісторы- каў для барацьбы з нацыяналізмам у гістарычнай навуцы. БССР пе- ратваралася ў апірышча бальшавіцкіх сілаў на захадзе СССР. Гэта дало падставу пісьменніку Алесю Адамовічу назваць рэспубліку “Ван- дэяй перабудовы”. Раскол у шэрагах камуністаў. Незадаволенасць палітыкай ва- яўнічага кансерватызму, якую праводзіла кіраўніцтва Кампартыі Беларусі, узрастала ў шэрагах самой партыі. Яна не вылучыла са свай-
392 Перыяд 1945—1991 го складу ўплывовага крыла камуністау-патрыётаў, як гэта было, на- прыклад, у Літве. Але і сярод беларускіх камуністаў было шмат сум- лепных людзей, якія свядома ці падсвядома аберагалі свой народ і родны край. Некаторыя з іх сталі сябрамі БНФ ці актыўнымі бараць- бітамі за нацыянальнае самасцвярджэнне. Абставіны вымусілі Вяр- хоўны Савет рэспублікі 26 студзеня 1990 г. прыняць закон “Аб мовах Беларускай ССР”. У адпаведнасці з ім, з 1 верасня 1990 г. дзяржаўнай мовай Беларусі прызнавалася мова карэннай нацыі - беларуская, а да канца 2000 г. гэтая мова станавілася рабочай ва ўсіх установах краі- ны. Першая парламенцкая апазіцыя ў БССР. На выбарах у Вяр- хоўны Савет 1990 г. дазвалялася вылучаць кандыдатаў у дэпутаты на сходах жыхароў. Цэнтральны выбарчы камітэт спачатку адмовіў- ся рэгістраваць кандыдатаў апазіцыйнага Дэмакратычнага блока на чале з БНФ, але потым адмяніў сваё рашэнне. I адбылася гэтая пера- мена не без уплыву дэманстрацыі, праведзенай БНФ 25 лютага 1990 г. У выніку некамуністычныя сілы ўпершыню за ўсю гісторыю савецкай улады змаглі правесці на сакавіцкіх выбарах сваіх кандыдатаў у народныя дэпутаты БССР і ў склад мясцовых саветаў. Хоць мнопя кандыдаты падчас выбарчай кампаніі былі “адсеяныя”, Фронт зда- быў сабе мандаты пераважна ў Мінску (20 з 22). 67 дэпутатаў Вярхоў- нага Савета БССР склалі Дэмакратычны клуб на чале з фізікам і пра- рэктарам БДУ Станіславам Шушкевічам. Пазней фракцыя БНФ на чале з Зянонам Пазняком узрасла да 36 з 345 абраных дэпутатаў, а Дэмакратычны клуб пашырыўся да 100 абраннікаў. Наспяванне саюзнага крызісу. Стары Вярхоўны Савет завер- шыў сваю дзейнасць тым, што пасля абвяшчэння Літвой незалежнасці запатрабаваў ад яе вяртання Віленшчыны (29 сакавіка 1990). Рабіла- ся гэта па загадзе з Масквы, каб з дапамогай міжнацыянальнага кан- флікту ўтрымаць Літву ў складзе Савецкага Саюза. А 26 красавіка 1990 г. у Мінску па ініцыятыве БНФ адбылася рабочая сустрэча прад- стаўнікоў народных франтоў Беларусі, Латвіі, Літвы і Украіны, дзе разглядалася пытанне аб заключэнні ў будучым палітычнага Балтый- ска-чарнаморскага саюза ўсходнееўрапейскіх дзяржаваў Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Беларусі. Такое аб’яднанне дазволіла б умаца- ваць суверэнітэт кожнай з пяці краінаў і пазбавіцца залежнасці ад Масквы. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту. 86% дэпутатаў Вяр- хоўнага Савета БССР складалі камуністы. Ветэраны арганізавалі сваю
Разбурэнне бальшавіцкай сістэмы ўлады 393 фракцыю (“Саюз”), камуністы-артадоксы - сваю (160 членаў). Вылу- чалася яшчэ група кіраўнікоў прадпрыемстваў, якая характарызава- лася пэўным лібералізмам, але выяўляла ў асноўным інтарэсы кіраў- нічага апарату. Наменклатурныя фракцыі аб’ядноўвала ўпартае не- прыняцце мадэрнізацыі грамадства і беларускай культуры. Старшы- нём Вярхоўнага Савета абіраецца прадстаўнік партыйнага апарату, сакратар Палітбюро ЦК КПБ Мікалай Дземянцей, яго намеснікам - Станіслаў Шушкевіч (19 мая 1990). Старшынём Савета Міністраў БССР зацвярджаецца член Палітбюро ЦК КПБ Вячаслаў Кебіч. Пас- ля ўхвалення 12 чэрвеня 1990 г. у Маскве Дэкларацыі аб дзяржаў- ным суверэнітэце РСФСР тое самае мусіў зрабіць новы Вярхоўны Са- вет рэспублікі. 27 ліпеня 1990 г. ён прыняў Дэкларацыю аб дзяржаў- ным суверэнітэце БССР у складзе савецкай федэрацыі. Пацвярджаў- ся прыярытэт беларускай мовы, абвяшчалася права на стварэнне на- цыянальнага войска, рэспубліканскай міліцыі і службы бяспекі. Дэ- кларацыя патрабавала ад урада СССР кампенсацыі стратаў, звязаных з ліквідацыяй наступстваў чарнобыльскай катастрофы. У той жа час прызнавалася неабходнасць падпісання новай саюзнай дамовы паміж рэспублікамі Савецкага Саюза. Каб не згубіць палітычны ўплыў у грамадстве, камуністычныя ўлады вымушаныя былі рабіць выгляд заклапочанасці нацыянальным адраджэннем. Але галасуючы за су- верэнітэт, камуністы добра разумелі, што ў СССР не ўсе законы вы- конваюцца. Адраджэнне рэлігіяў. На пачатку 1988 г. у Беларусі налічвала- ся 370 праваслаўных прыходаў, 65 каталіцкіх парафіяў, больш за 100 баптысцкіх брацтваў. Дзейнічалі рэлігійныя арганізацыі пяцідзе- сятнікаў, адвентыстаў, старавераў, мусульманаў (з 1989 г.). Беларусь уваходзіла ў адзіную епархію Расійскай праваслаўнай царквы. У 1989 г. тут узнавіліся тры старажытныя праваслаўныя епархіі: Полацкая і Віцебская, Магілёўская і Мсціслаўская, Пінская і Брэсцкая. У далейшым пад уздзеяннем росту нацыянальнай самасвядомасці ў лютым 1990 г. быў створаны Беларускі экзархат Маскоўскай па- трыярхіі і была ўведзеная назва “Беларуская праваслаўная царква”. Справамі праваслаўных у Беларусі кіруе мітрапаліт Філарэт (Ва- храмееў), рускі па паходжанні. Пасля 60-гадовага перапынку папа Ян Павел II у 1989 г. прызначае ў Беларусь новага біскупа - Тадэвуша Кандрусевіча, паляка па паходжанні. Пачыналася беларусізацыя рэлігійнага жыцця. Найбольш паслядоўнымі прыхільнікамі беларус- камоўнай службы паказалі сябе настаяцель Свята-Пятра-Паўлаўскай
394 Перыяд 1945—1991 царквы Мінска Георгій Латушка, пробашч касцёла ў в. Вішнева Ва- ложынскага раёна Уладзіслаў Чарняўскі і пробашч касцёла св. Сы- мона і св. Алены ў Мінску Уладзіслаў Завальнюк, прасвітар цалкам беларускамоўнай баптыскай грамады (Беларускай евангельскай царквы), вязень ГУЛАГа (1951—1964 гг.) Эрнст Сабіла. У 1990 г. стараннямі беларускай інтэлігенцыі і айца Яна Матусевіча ствараюц- ца уніяцкія абшчыны ў Мінску, Гомелі, Полацку і Наваполацку. У 1991 г. на беларускай мове выйшла кароткая анталогія Карана. Духоўнае адраджэнне. Нацыянальнае абуджэнне савецкіх бе- ларусаў яскрава выявілася з сярэдзіны 80-х гадоў. Менавіта тады па- чалося пераасэнсаванне гісторыі Беларусі, вяртанне да нацыяналь- най культуры і нацыянальных традыцыяў. Беларускія культурныя традыцыі падтрымлівалі мастакі, аб’яднаныя з 1991 г. у суполку “Па- гоня”. Мастацтвазнаўцы пры актыўным удзеле Ю. Хадыкі сабралі экснанаты для Музея старажытнай беларускай культуры. Вялікую цікавасць выклікалі працы філолага Генадзя Кісялёва пра літаратур- ную спадчыну Беларусі, гісторыка-папулярызатара Міколы Ермало- віча пра вытокі беларускай дзяржаўнасці. У снежні 1989 г. у Мінску адбыўся Устаноўчы з’езд Беларускага краязнаўчага таварыства на чале з Генадзем Каханоўскім. Актуалізавалася гістарычная проза ў літаратуры (Леанід Дайнека, Канстанцін Тарасаў, Уладзімір Арлоў). У 1987 г. пачаў сваю дзейнасць Дзяржаўны канцэртны аркестр Бела- русі на чале з Міхаілам Фінбергам. На сцэне тэатра імя Янкі Купалы рэжысёр Мікалай Пінігін паставіў забароненую раней купалаўскую п’есу “Тутэйшыя” (1990). Наладжваліся сувязі з беларускай эміграцы- яй. За духоўнае адраджэнне нацыі актыўна ўзяліся БНФ, Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (створанае ў чэрвені 1989 г. на чале з Нілам Гілевічам), Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Францішка Скарыны (створаны ў 1991 г. на чале з Адамам Маль- дзісам), іншыя аб’яднанні і арганізацыі. Вялікі ўклад у абуджэнне самасвядомасці беларусаў унеслі такія выданні, як газэты “Літарату- ра і мастацтва”, “Голас Радзімы”, часопіс “Полымя”. 3 красавіка 1990 г. пачала выходзіць газэта дэмакратычнай апазіцыі “Свабода”. А ўсяго ў тым годзе ў Беларусі друкава лася болып за 50 нефармальных газэтаў і часопісаў. Але перамены да лепшага ў нацыянальнай свядомасці народа адбываліся вельмі марудна. У Мінску на беларускай мове размаўляла не больш за 2% насельніцтва. Выхад нацыянальнай эліты з “ружовага туману”. Добрым прыкладам для пашырэння беларускага нацыянальна-вызваленча-
Разбурэнне балыаавіцкай сістэмы ўлады 395 га руху сталася крушэнне камуністычных рэжымаў у Польшчы, Вен- грыі, Чэхаславакіі, ГДР, Балгарыі, Румыніі, якія пазбавіліся апекі Масквы. Натхняла беларусаў і тое рашучае імкненне да волі, якое дэманстравалі ўкраінцы і народы краінаў Балтыі. Неразумная палі- тыка саюзнага кіраўніцтва, скіраваная на гвалтоўнае задушэнне не- залежніцкіх рухаў у Тбілісі і Вільні, толькі паскорыла дыстанцыяванне ад Масквы. Пад уплывам дэмакратычных зменаў у суседзяў 11-12 мая 1990 г. на пасяджэнні Сойму БНФ удакладнялася праграма. 3 гэтай пары мэтай БНФ стала імкненне да дзяржаўнай незалежнасці Бела- русі (якая, аднак, уваходзіла б у будучы саюз незалежных дзяржаваў), да шматпартыйнасці і рынкавай гаспадаркі. Канферэнцыя БНФ, што праходзіла ў Мінску з 30 чэрвеня па 1 ліпеня 1990 г., а потым II з’езд БНФ (сакавік 1991 г.) пацвердзілі гэтыя ідэалы. 150-тысячная аргані- зацыя БНФ выразна адасаблялася ад КПБ. Масавы выхад з КПСС і дэкларацыя суверэнітэту БССР выклікалі хвалю заснавання новых партыяў. У 1990 г. узніклі Нацыянальна-дэмакратычная партыя Бе- ларусі (НДПБ) патрыятычнага накірунку, Аб’яднаная дэмакратычная партыя Беларусі (АДПБ) ліберальнага накірунку, у 1991 г. - Бела- руская сацыял-дэмакратычная грамада (БСДГ, пераемніца БСГ), Бе- ларуская сялянская партыя (БСП), Беларуская хрысціянска-дэма- кратычная злучнасць. Новыя партыі налічвалі ад некалькіх дзесят- каў да некалькіх соцень чальцоў. Адметна тое, што ў Беларусі нават падчас дэманстрацыі суверэнітэтаў не знайшлося ніводнай палітыч- най сілы, якая цалкам адпрэчыла б ідэю саюза народаў, вызваленых з-пад тыраніі крамлёўскага камуністычнага кіраўніцтва. 33.4. Абвяшчэнне незалежнай Рэспублікі Беларусь Апошняя спроба ўратаваць СССР. Незадаволенасць мас- коўскім цэнтралізмам нарастала. У лютым 1991 г. М. Гарбачоў яшчэ агітаваў у Мінску за падпісанне новага саюзнага пагаднення. I ў сака- віку падчас праведзенага ў Савецкім Саюзе кансультацыйнага рэфе- рэндума пра лёс СССР большасць беларусаў (82,7%) выказаліся за яго захаванне. Людзі не спадзяваліся сам-насам справіцца з вынікамі чар- нобыльскай катастрофы. Але і супраць прагаласавала каля мільёна. Хроніка дасягнення незалежнасці. У далейшым падзеі раз- гортваліся з маланкавай хуткасцю: - 2 красавіка ўрад СССР падвышае цэны; - 3 красавіка мінскія рабочыя распачынаюць забастоўку, шматты-
396 Перыяд 1945—1991 Калона бастуючых рабочых Заводскага раёна Мінска накіроўваецца да Дома ўрада. 9 красавіка 1991 г. НМГКБ. сячныя калоны рабоча- га люду збіраюцца пе- рад Домам урада на мітынг пратэсту; - 4 красавіка да за- бастоўкі мінчанаў да- лучаюцца працоўныя Брэста, Бабруйска, Жо- дзіна, Гомеля, Оршы; - 5 красавіка стач- камы пачынаюць вы- казваць палітычныя патрабаванні; - 9 красавіка Прэ- зідыум Вярхоўнага Са- вета і ўрад БССР пры- цішае рабочы рух і на- роднае абурэнне экана- мічнымі саступкамі; - 19 жніўня частка бальшавіцкага кіраў- ніцтва (ГКЧП) абвяш- чае ў Маскве пра захоп улады; СССР апынаец- ца на мяжы грамадзян- скай вайны; кіраўніц- тва КПБпадтрымлівае путчыстаў; і толькі апазіцыя БНФ у Вяр- хоўным Савеце актыў- на і рашуча пратэстуе; - 20 жніўня ў Мінску на плошчы Незалежнасці збіраецца шматты- сячны мітынг супраць ГКЧП і КПСС; прэм’ер Вячаслаў Кебіч утрым- ліваецца ад выканання загадаў путчыстаў; артадаксальнае кіраўніц- тва ЦК КПБ плануе выбраць праз Вярхоўны Савет прэзідэнтам Бела- русі першага сакратара ЦК Анатоля Малафеева, які ўвядзе надзвы- чайнае становішча; - 21 жніўня дэмакратычныя сілы Расіі на чале з Барысам Ельцы- ным перамагаюць путчыстаў; камуністы, асцерагаючыся народнага
Разбурэнне бальшавіцкай сістэмы ўлады 397 гневу і рэпрэсіяў з ельцынскай Расіі, ухваляюць амаль усе прапано- вы, якія ідуць ад БНФ; - 25 жніўня Надзвычайная сесія Вярхоўнага Савета БССР надае Декларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР сілу закона, прыпы- няе дзейнасць КПБ-КПСС на тэрыторыі Беларусі; спікер беларускага парламента Мікалай Дземянцей пасля выяўлення яго сувязі з путчы- стамі падае ў адстаўку, але нягледзячы ні на якія цяпер ужо шырока вядомыя, злачынствы камуністаў сімвалы камунізму ў выглядзе пом- нікаў і назваў вуліц, розных установаў застаюцца; - 3 верасня Польшча першая прызнае незалежнасць Беларусі; - 17 верасня новым старшынём Вярхоўнага Савета БССР абіраец- ца Станіслаў Шушкевіч; - 19 верасня нечарговая сесія Вярхоўнага Савета прымае рашэнне аб новай назве дзяржавы - Рэспубліка Беларусь; абвяшчаюцца дзяр- жаўнымі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг і старадаўні беларускі герб “Пагоня”; - 8 снежня кіраўнікі Беларусі, Расіі, Украіны падпісваюць ў Бела- вежы пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаваў (СНД) з штаб-кватэрай у Мінску; СССР знікае з палітычнай карты свету; паводле белавежскага пагаднення, Беларусь абавязваецца ўтрымліваць расійскае войска і ўзгадняць з Масквой замежную палі- тыку; Барыс Ельцын, Станіслаў Шушкевіч, Леанід Краўчук падпісваюць пагадненне ў белавежскіх Віскулях аб утварэнні СНД. 8 снежня 1991 г.
398 Перыяд 1945—1991 - 20 снежня Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь дэнансуе Саюз- ны дагавор 1922 года; Рэспубліка Беларусь атрымлівае рэальную магчымасць будаваць сваю дзяржаўнасць. Некаторыя тлумачэнні імклівых пераменаў. Камуністычная партыя і маскоўскі цэнтралізм у БССР безупынна страчвалі давер. Раскрываліся новыя і новыя факты замоўчвання імі сапраўдных маш- табаў чарнобыльскай катастрофы. Дзякуючы намаганням БНФ, Крэмль і партыя ставіліся ў адзін шэраг са сталінскімі рэпрэсіямі і пасляваеннай русіфікацыяй. Уплываў прыклад суседніх краінаў, якія болей рашуча пазбаўляліся дыктату камуністаў і Масквы. Рэзкае па- вышэнне цэнаў з красавіка 1991 г. выклікала хвалю агульнарэспублі- канскіх страйкаў. Насуперак абяцанням М. Гарбачова падчас лютаў- скага візіту ў Беларусь, эканамічнае становішча пагаршалася. Рабо- чыя патрабавалі ад інтэлігенцыі выпрацаваць планы пераадольван- ня эканамічнага крызісу. Цэнтральны апарат кіравання няспынна разбураўся. КПБ дзялілася на артадоксаў і рэфарматараў. М. Дземян- цей у адказ на выступленні рабочых і БНФ ужо ў красавіку патраба- ваў увядзення агульнасаюзнага надзвычайнага становішча, каб ура- таваць адзінства Савецкага Саюза. Іншыя бачылі выратаванне Саю- за ў дэмакратызацыі. У чэрвені 1991 г. 33 дэпутаты стварылі фрак- цыю “Камуністы за дэмакратыю” пад кіраўніцтвам Аляксандра Лука- шэнкі. Пасля няўдалага жнівеньскага путча ўплыў БНФ узрос яшчэ больш. Гэта вымусіла дэпутатаў-камуністаў пайсці на негалосны кам- праміс з дэпутатамі ад БНФ. У выніку Беларусь стала незалежнай. А пад націскам апазіцыі і рэфарматарскага маскоўскага ўрада бела- рускі парламент згадзіўся і на роспуск Савецкага Саюза. Перамены, аднак, не знізілі ўплыву былой партыйнай наменклатуры. Пры- пыніўшы дзейнасць партыі, яны ўратавалі сябе ад магчымай гра- мадскай абструкцыі. На чым трымалася балыпавіцкая сістэма ўлады. Як гэта ні парадаксальна, балыпавіцкі рэжым меў падтрымку ў насельніцтва краіны. Народ у абсалютнай болыпасці сваёй верыў, што жыве ў са- мым перадавым, самым гуманным грамадстве, у якім усё робіцца ў імя чалавека. Імперская ўлада трымалася не толькі жорсткасцю і гвал- там. За даволі кароткі тэрмін яна здолела сфармаваць у сваіх падда- ных новы, адпаведны балыпавіцкаму рэжыму, таталітарны светапо- гляд. Для гэтага выкарыстоўваліся інтэнсіўная ідэалагічная апрацоў- ка масаў, нагнятанне страху, татальная цэнзура, ізаляцыянізм. Боль- шасць людзей не ведала пра жыццё за межамі савецкай дзяржавы.
Разбурэнне бальшавіцкай сістэмы ўлады 399 Ім закладалі ў галовы, што там, на Захадзе - адны пакуты і капіталіс- тычны прыгнёт. Усё гэта, мабыць, найвыразней праяўлялася ў БССР, якая была найбольш моцна інтэграваная ў Савецкі Саюз. Балыпавіцкая спадчына. Беларусь атрымала ў спадчыну кал- гасна-саўгасную сістэму, якая за ўсе гады савецкай улады так і не на- карміла народ. У рыначных умовах большасць прамысловых прад- прыемстваў сталі неканкурэнтаздольныя. Дасягненні сучаснай цыві- лізацыі не абміналі Беларусь. Але яна атрымлівала іх з дазволу Маск- вы з вялікім спазненнем у параўнанні з перадавымі краінамі свету. Жыхары Беларусі былі адарваныя ад сусветнай культуры. Дасягненні ў галіне гуманітарных навук заставаліся для іх невядомыя. Ім засла- няў вочы марксізм-ленінізм, беспадстаўнасць і утапізм якога сёння відавочныя. Шырокаабвешчаная агульнадаступнасць адукацыі аба- рочвалася русіфікацыяй і атрыманнем ведаў, якія ў грамадстве не шанаваліся і не ўспрымаліся ўсур’ёз на міжнародным узроўні. У спад- чыну Беларусь атрымала тэхнічную адсталасць. Бальшавіцкі перы- яд - гэта час нескарыстаных магчымасцяў. Падлічана, што калі б на працягу 73 гадоў балыпавіцкага панавання беларусы былі свабодным народам, іхбыло б у этнічных межах 50 млн. чалавек. У 1991 г. у БССР жыло толькі каля 10 млн. беларусаў, а іх колькасць на працягу пас- ляваеннага перыяду заставалася нязменнай. Нават накормленыя бе- ларусы былі ўсяго 25 гадоў (1965—1989) з 73-х. I ўсё ж насуперак волі чырвонай Масквы беларусы захавалі сваю мову і сваю тэрыторыю, дэманструючы феномен самавыжывання. Дый у спадчыну ад сацыя- лізму Беларусь атрымала не толькі ўсё непатрэбнае. Перадавую ва- енную індустрыю можна было захаваць, а значыую яе частку канвер- саваць, перавесці на выраб мірнай прадукцыі. Магутная і разгаліна- ваная матэрыяльная база сістэмы адукацыі была прыдатнай для ства- рэння на яе аснове нацыянальнай школы. Закладзеныя камуністамі сацыяльныя праграмы маглі працаваць і ў новых умовах. Тэхнічная база сельскай гаспадаркі давала падставу для стварэння кааператыў- ных аб’яднанняў сапраўдных уласнікаў зямлі. Намінальная дзяржаў- насць БССР хоць і была абсалютным міфам, але ўспрымалася як сімвал бясспрэчнай адметнасці Беларусі і давала перспектыву для сапраўднага суверэнітэту.
400 Перыяд 1945—1991 •к * * Пасляваенны перыяд савецкага панавання (1945—1991) адметны тым, што беларуская нацыянальная ідэя дзяржаўнай незалежнасці была тады канчаткова выціснутая з масавай свядомасці, беларуская мова - з масавага ўжытку, а беларуская школа - з штодзённага жыц- ця беларусаў. Для большасці жыхароў краіны беларускасць застава- лася этнаграфічным дзівам і мела глыбінны, натуральны сэнс толькі для вузкага кола беларусаў, пераважна інтэлектуалаў. Афіцыйныя ўлады не ішлі далей падтрымкі беларускага рэгіяналізму, прызнан- ня рэгіянальных адметнасцяў беларусаў як часткі адзінага савецкага народа. Нацыя страціла сваю натуральную духоўную напоўненасць (мову, гісторыю, традыцыю). Нацыя страціла амаль усё, што ўпарта набывала на працягу XIX - першай паловы XX стагоддзяў. Баль- шавіцкі духоўны генацыд меў сваім вынікам стварэнне беларускай эрзац-нацыі, нацыі без адпаведнай нацыянальнай духоўнасці, якая падмянялася савецкай ідэйнасцю. Яе абалонкай заставалася масавае ўсведамленне існавання беларускай зямлі ды асобнай беларускай рэс- публікі - БССР. I гэта адзінае, што ратавала беларусаў ад поўнай дэ- нацыяналізацыі. Пасля дасягнення незалежнасці Беларусь мела най- лепшыя ў былым Саюзе стартавыя ўмовы. для трансфармацыі ў ры- начную эканоміку і найгоршыя ўмовы для палітычнага рэфармаван- ня. ра^еі.пеі
IX. ПЕРЫЯД СТАНАЎЛЕННЯ ПАЛІТЫЧНАЙ НАЦЫІ 34. РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ ПАРЛАМЕНЦКАЯ. 1991—1994 У пасляваенны савецкі перыяд фармаванне палітычнай нацыі рабілася практычна нсмагчымым. Нацыя імкліва траціла свае духоў- на-ідэалагічныя скрэпы і саветызавалася. Таму разбурэнне СССР было для жыхароў Беларусі вялікім выпрабаваннем. Незалежшкі п’янелі ад водару свабоды. Іншыя выглядалі пагарэльцамі. 34.1. Грамадска-палітычнае жыішё на этапе кампрамісау Наменклатура ва ўладзе. Пасля абвяшчэння незалежнасці ўла- да ў Беларусі заставалася ў руках былой партыйнай наменклатуры, якую ўвасабляў урад Вячаслава Кебіча. Захаванасць у рэспубліцы былых камуністычных, зарыентаваных на Расію структураў тлума- чыцца, на думку польскага даследчыка Ежы Дарскага (Таргальска- га), слабасцю апазіцыі, высокай ступенню саветызацыі мясцовага гра- мадства і ключавой роляй Беларусі ў ваеннай сістэме былога СССР. Жнівеньскі путч 1991 г. не прывёў да адхілення ад улады старых па- літычных сілаў, як гэта здарылася ў Расіі. Прадстаўнікі наменклату- ры пасля распаду Савецкага Саюза былі ў разгубленасці. Яны не мелі досведу самастойнай палітычнай і эканамічнай дзейнасці. Адсутніча- ла акрэсленая праграма развіцця краіны ў новых умовах. Нацыяналь- на-дзяржаўная ідэя лічылася карыснай для ўмацавання ўлады, але культурны патэнцыял Беларусі здаваўся наменклатуры слабым, а нацыянальныя каштоўнасці недастаткова прываблівымі. Пазіцыя БНФ. Ужо ў сваёй заяве ад 9 лістапада 1991 г. БНФ кан- статаваў, што дэкларацыя незалежнасці засталася на паперы. Рэспубліка Беларусь не мае ні ўласнай дзяржаўнай палітыкі, ні сва- ёй валюты, ні свайго войска, ні кантраляваных межаў. Палітычнае
402 Перыяд станаўлення палітычнай нацыі выратаванне для Беларусі Фронт бачыў у поўнай незалежнасці і ў заключэнні двухбаковых пагадненняў з былымі саюзнымі рэспубліка- мі. Ен ацаніў стварэнне Садружнасці незалежных дзяржаваў (8 снеж- ня 1991) як спробу рэанімацыі былога СССР. Асаблівую незадаволе- насць выклікала згода беларускага кіраўніцтва ўтрымліваць расійскае войска паводле Белавежскага пагаднення. Апазіцыя патрабавала адстаўкі ўрада В. Кебіча, прыняцця новага выбарчага закона, які б дазволіў правесці выбары ва ўладныя структуры на шматпартыйнай аснове і ажыццявіць самароспуск Вярхоўнага Савета. А калі кіраў- ніцтва краіны праігнаравала гэтыя патрабаванні, БНФ прапанаваў вынесці іх на ўсенародны рэферэндум. Усе апазіцыйныя палітычныя партыі падтрымалі БНФ, апроч Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады. За перавыбранне Вярхоўнага Савета выказаўся ў той час і лідэр мінскіх прафсаюзаў Уладзімір Ганчарык. У першыя гады незалежнасці існавала ўпэўненасць у беспаваротнасці дэмакратыч- нага развіцця. Першая спроба згоды. Кіраўніцтва Грамады абрала тактыку згоды з пракамуністычнымі ўрадавымі коламі. У студзені 1992 г. утва- рыўся грамадска-палітычны блок “Новая Беларусь”. Грамада хацела дамовіцца з былой партыйнай наменклатурай за “круглым сталом” аб выпрацоўцы антыкрызіснай праграмы на аснове прызнання суверэннасці рэспублікі. Падставы для кампрамісу паміж нацыяналь- ным рухам і наменклатурай захоўваліся. У першыя гады незалеж- насці склалася кволая раўнавага палітычных сілаў. Пра гэта сведчыў хоць бы той факт, што ў студзені 1992 г. дзяржаўная камісія прызнала пахаваных у Курапатах ахвярамі сталінскіх рэпрэсіяў. Аднак лідэры БНФ палічылі тактыку згоды за спробу ўратавання камуністаў ад канчатковага банкруцтва. Апазіцыя падзялілася і вылучыла два палітычныя цэнтры - нацыянал-радыкальны (БНФ) і нацыянал- ліберальны (Грамада). Блок “Новая Беларусь” павінен быў стаць стрыжнем адзінага нацыянальнага фронту на чале з Станіславам Шушкевічам - новым старшынём Вярхоўнага Савета. Аднак нацыя- нал-радыкалы не пайшлі на аб’яднанне з наменклатурай, а нацыя- нал-лібералы хутка расчараваліся ў нацыянальным патрыятызме кіраўнічай вярхушкі і яе адданасці рэформам. Блок практычна рас- паўся. Грамада далучылася да БНФ у справе збору подпісаў на ка- рысць рэферэндуму. Кароткачасовы кампраміс. Увесну 1992 г. зноў рабілася спроба рэалізацыі ідэяў “Новай Беларусі”. 14 сакавіка 3. Пазняк згадзіўся
Рэспубліка Беларусь парламенцкая 403 ўвайсці ў Антыкрызісны камітэт разам з В. Кебічам і С. Шушкевічам з надзеяй атрымаць ад урадавых колаў падтрымку ў абароне суве- рэннасці Беларусі ад пагрозы Расіі. Тады разуменне неабходнасці стварэння афіцыйнай нацыянальнай ідэалогіі аб’яднала амаль усе палітычныя сілы краіны. У склад Антыкрызіснага камітэта ўваходзі- ла 49 прадстаўнікоў усіх афіцыйна зарэгістраваных партыяў і рухаў, а таксама прафсаюзаў і саюзаў прадпрымальнікаў. Уступленне на- менклатуры ў дыялог з нацыянальнымі сіламі можна патлумачыць і жаданнем адмежавацца ад расійскай шокавай тэрапіі. Але і гэты раз прымірэнне прарасійскай і пракамуністычнай наменклатуры з пры- хільнікамі незалежнасці і рэформаў было часовае. ІІрарасійскія сілы не выяўлялі зацікаўленасці ў кансалідацыі грамадства вакол маладой беларускай дзяржавы. Праблемы нацыяналізацыі войска. У мілітарызаванай Бела- русі грамадская кансалідацыя ў значнай ступені залежала ад выра- шэння вайсковых праблемаў. У студзені 1992 г. было ўтворанас Міністэрства нацыянальнай абароны, а ў лютым-сакавіку Вярхоўны Савет распачаў фармаванне Беларускіх узброеных сілаў. Нязначнай болыпасцю галасоў ён падпарадкаваў дыслакаванае ў Беларусі вой- ска беларускаму ўраду і прыняў тэкст прысягі на вернасць беларуска- му народу. На службе заставаліся былыя савецкія афіцэры, якія пры- сягалі Савецкаму Саюзу. Беларусы сярод іх складалі ўсяго 20%. Але каля 13 тысячаў афіцэраў-беларусаў па-за межамі рэспублікі выказ- валі жаданне служыць у нацыянальным войску. Да вясны 1993 г. вярнуцца ўдалося толькі прыкладна 5 тысячам. Вайсковае кіраў- ніцтва, звязанае з расійскім міністэрствам абароны і расійскім Саюзам афіцэраў, фактычна не спрыяла гэтаму. Расійскія афіцэры, якія адмаў- ляліся даваць новую прысягу, не звальняліся. Беларускае згуртаванне вайскоўцаў, створанае ў жніўні 1991 г., непазбежна канфліктавала з прарасійскімі генераламі. ГІра спробы нацыяналізацыі КДБ звесткі пакуль адсутнічаюць. Праблемы дэмілітарызацыі. 23 мая 1992 г. Беларусь, Казах- стан і Украіна заключылі ў Лісабоне пагадненне з ЗША, паводле яко- га бралі на сябе абавязак знішчыць альбо перадаць Расіі ўсе стратэгіч- ныя ядзерныя боегалоўкі і тым самым далучыцца да дагавору 1968 г. аб непашырэнні ядзернай зброі. Прынятая ў канцы 1992 г. Влрхоў- ным Саветам праграма рэарганізацыі ўзброеных сілаў прадугледж- вала скарачэнне беларускага войска з 130 да 60 тыс. чалавек, адмову ад валодання ядзернай зброяй і наданне Беларусі статуса нейтраль-
404 Перыяд станаўлення палітычнай нацыі най дзяржавы. 4 лютага 1993 г. Вярхоўны Савет Беларусі ратыфіка- ваў дагавор аб скарачэнні стратэгічных узбраенняў, чым зафіксаваў далучэнне краіны да дагавору аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі. Беларуская Рэспубліка стала першай краінай свету, якая добраахвот- на адмаўлялася ад разбуральнай зброі. Гэтая акцыя была высока ацэ- неная міжнароднай грамадскасцю і вельмі ўзняла аўтарытэт Беларусі. Прэзідэнт ЗША Біл Клінтан запэўніў тады Станіслава Шушкевіча, што яго краіна дасць Беларусі гарантыі бяспекі. Праўда, акцыя вывазу ядзернай зброі ў Расію ледзь не ператварылася ў другі Чарнобыль. Журналісту “Народнай волі” Яўгену Сулыгу ўдалося высветліць, што ў ліпені 1992 г. на ст. Мачулішчы, што каля Мінска, побач з эшало- нам з ядзернай зброяй ледзь не адбыўся пажар. У выніку безадказ- насці і неахайнасці авіяцыйная газа вылілася тады з чыгуначнай цыстэрны на рэйкі. I толькі прафесійная дзейнасць пажарнай каман- ды з базы захавання ядзерных боепрыпасаў уратавала становішча. Нарастанне расколу грамадскіх сілаў. Новая ваенная дак- трына Беларусі не спыніла яе ваеннага збліжэння з ядзернай Расіяй. Адпаведна дамоўленнасці з Масквой (ліпень 1992), на тэрыторыі Беларусі заставалася 35-тысячнае расійскае войска і стратэгічная ядзерная зброя. С. Шушкевіч не ўхваляў ваеннага супрацоўніцтва з Расіяй, якое па-ранейшаму праводзіў В. Кебіч, бо лічыў, што такое супрацоўніцтва парушае суверэнітэт Беларусі і яе нейтральны статус. Вайсковыя справы сталі першым сур’ёзным сігналам глыбокіх разы- ходжанняў у поглядах кіраўнікоў парламента і ўрада на перспекты- вы развіцця краіны. Спікер беларускага парламента С. Шушкевіч пра- водзіў палітыку кампрамісу паміж БНФ і камуністамі. Але выступаю- чы за супрацоўніцтва з Расіяй толькі на канфедэратыўнай аснове, ён страчваў падтрымку і сярод незалежнікаў, і сярод прыхільнікаў ад- наўлення СССР. У красавіку 1992 г. намеснікам старшыні Вярхоўна- га Савета абіраецца прадстаўнік наменклатуры В. Кузняцоў, што знач- на паслабляе пазіцыю С. Шушкевіча. 34.2. Грамадска-палітычнае жыццё на этапе канфрантацыі Пачатак бескампраміснай барацьбы. 29 кастрычніка 1992 г. Вярхоўны Савет не даў згоды на рэферэндум аб даверы да сябе наро- да, хоць апазіцыя на чале з БНФ сабрала неабходную колькасць подпісаў (442 тыс.), якая гарантавала канстытуцыйнае права на яго
Рэспубліка Беларусь парламенцкая 405 правядзенне. Камуністы небеспадстаўна баяліся, што людзі прагаласу- юць за роспуск Вярхоўнага Савета, а новыя выбары прывядуць да ўла- ды дэмакратычныя сілы. Не падтрымліваў ідэю рэферэндуму і С. Шуш- кевіч, які захоўваў надзею паразумецца з камуністамі. Беларускі парламент зрабіў апазіцыі невялікую саступку: скараціў тэрмін сваіх паўнамоцтваў з пяці да чатырох год і прызначыў на сакавік 1994 г. новыя выбары. Аднак далейшы кампраміс паміж прадстаўнікамі на- цыянальнага руху і наменклатурай захаваць не ўдалося. 3 кастрычні- ка 1992 г. краіна была ў стане перманентнай барацьбы старых і но- вых сілаў за ўладу. Відаць, гэта пазней і падштурхнула Вярхоўны Савет адмовіцца ад абяцаных датэрміновых перавыбараў свайго складу. Кансалідацыя сілаў рэстаўрацыі. Паводле дадзеных апытан- ня грамадскай думкі, ужо ў 1992 г., менш як праз год пасля распаду Савецкага Саюза, каля 48% грамадзянаў Беларусі выказаліся за ад- наўленне СССР. Увосень 1992 г. утварыўся посткамуністычны палі- тычны блок - Народны рух Беларусі. У яго ўвайшло 15 партыяў і арганізацыяў: Славянскі сабор “Белая Русь”, Партыя камуністаў Беларусі (зарэгістраваная 9.06.1992 г.), афіцыйны Саюз афіцэраў Бе- ларусі (заснаваны ў красавіку 1992 г.), арганізацыя матак вайскоў- цаў і арганізацыя ветэранаў, парламенцкая фракцыя “Саюз”, грамад- ска-культурнае таварыства “Паліссе” і іншыя палітычныя сілы, якія прагнулі пазбавіць Беларусь нацыяналізму (БНФ), надаць рускай мове статус дзяржаўнай нароўні з беларускай і адміністрацыйнымі метадамі вывесці краіну з крызісу. На чале каардынацыйнага камітэта стаў былы расійскі афіцэр Сяргей Гайдукевіч. Падтрымлівала Народ- ны рух Беларусі і ўтвораная ў чэрвені 1992 г. Аб’яднаная аграрна-дэ- макратычная партыя Беларусі. Сябрамі гэтай партыі былі кіраўнікі саўгасаў і калгасаў, якія цвёрда стаялі за захаванне ў краіне калгас- нага ладу. 3 лютага 1993 г. камуністычная большасць парламента дазволіла ўзнавіць дзейнасць КПБ, праўда, партыйная маёмасць пакідалася ў руках дзяржавы. Што тычыцца камсамола Беларусі, то ён стараннямі камуністаў пры ўладзе захаваў сваю ўласнасць і дзяр- жаўныя датацыі, змяніўшы толькі назву на Саюз моладзі Беларусі. Узноўленая КПБ неўзабаве аб’ядналася з Партыяй камуністаў Беларусі. I для прыхільнікаў далучэння да Расіі гэта быў сігнал да атакі. Ідэалагічныя барыкады. У сваёй новай праграме, прынятай у маі 1993 г., БНФ вызначыў наменклатуру ў якасці свайго галоўнага ворага. Сілы Народнага руху Беларусі, падтрыманыя ўрадам В. Кебі-
406 Перыяд станаўлення палітычнай нацыі ча, разгарнулі супраць БНФ шалёную кампанію па яго дыскрыдыта- цыі. Абвяшчэнне Фронтам 8 верасня Днём беларускай вайсковай сла- вы ў сувязі з перамогай войска Вялікага Княства Літоўскага над вой- скам Маскоўскага Княства пад Оршай у 1514 г. было ацэненае як до- каз антыславянскага шавінізму БНФ. Правядзенне шэсцяў на 8 ве- расня забаранялася. Калі ж блізкія да Фронту гісторыкі пачалі пад- крэсліваць антысавецкую накіраванасць дзейнасці беларускіхнацыя- налістаў у 1941—1944 гг., гэта стала дадатковай падставай, каб зноў выставіць БНФ у якасці фашысцкай арганізацыі. Усе спробы кіраўніц- тва Фронту ператварыць 25 сакавіка - дзень, калі была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка (БНР) - ва ўсеагульнае беларускае свята не знаходзіла афіцыйнай падтрымкі. У сакавіку 1994 г. утва- рылася Дэмакратычнае аб’яднанне ветэранаў Беларусі. Былыя парты- заны, чырвонаармейцы, камуністы прымалі ідэю беларускай дзяр- жаўнасці, ідэалы БНФ. 3 ліпеня, у дзень святкавання 50-годдзя вы- звалення Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў, прадстаўнікоў гэтай арга- нізацыі не дапусцілі ўскласці кветкі да помніка Перамогі. Гістарыч- ная спадчына разводзіла беларускае грамадства па два бакі ідэалагіч- ных барыкадаў. Адны трымаліся ідэалаў БНР, другія - ідэалаў БССР. Паварот да збліжэння з Расіяй. 3 сакавіка 1993 г. урад В. Кебіча пачаў дамагацца двухбаковага ваенна-эканамічнага саюзу з Расійскай Федэрацыяй. Ідэя СНД беларускую наменклатуру не задавальняла, бо яна заставалася на паперы, нягледзячы на шэраг пагадненняў. На сакавіцкай сесіі Вярхоўнага Савета С. Шушкевіч зноў выказаўся за канфедэратыўнасць СНД і нейтралітэт Беларусі, але яго аргументы выклікалі ў болыпасці дэпутатаў толькі раздражненне. I ўсё ж на той сесіі С. Шушкевічу як палітычнаму дзеячу, звязанаму з прэзідэнтам Расіі Б. Ельцыным, удалося ўтаймаваць прыхільнікаў расійскай ары- ентацыі. Апошнюю спробу знайсці хоць нейкае паразуменне з намен- клатурай нацыянал-лібералы пры падтрымцы С. Шушкевіча зрабілі ў кастрьгчніку 1993 г., калі Беларуская сацыял-дэмакратычная гра- мада, Аб’яднаная дэмакратычная і Сялянская партыі разам з некато- рымі грамадскімі арганізацыямі ўтварылі Аб’яднанне дэмакратычных сілаў “Вясна-94”. У кааліцыі, якая дзеля дасягнення кампрамісу ў грамадстве наўмысна прыглушала нацыянальныя праблемы, месца для БНФ не знаходзілася. Але і чарговая саступка неакамуністам дзеля дасягнення дамовы на фармаванне кааліцыйнага ўрада даверу зноўбыла марная. У снежні 1993 г. Беларусь, апошняя з краінаў СНД, усё ж далучылася да калектыўнай бяспекі СНД. А гэта давала
Рэспубліка Беларусь парламенцкая 407 расійскім генералам магчымасць са згоды Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь вербаваць беларускіх вайскоўцаў тэрміновай службы на “працу” ў ахопленыя грамадзянскімі войнамі Арменію, Грузію і Таджыкістан. Адхіленне ад улады Шушкевіча. У студзені 1994 г. у Мінску літоўскія спецслужбы арыіптавалі і даставілі ў Літву функцыянераў літоўскай кампартыі Ніколаса Буракявічуса і Юозаса Ермалавічуса, якія абвінавачваліся ўладамі суседняй краіны ў антыдзяржаўнай дзейнасці (арганізацыі крывавага падаўлення літоўцаў, якія 13 студзе- ня 1991 г. абаранялі тэлевізійную вежу, права на дзяржаўную неза- лежнасць). Інцындэнт абмяркоўваўся на пасяджэнні Вярхоўнага Са- вета. Кіраўнік КДБ і міністр ўнутраных справаў былі адпраўленыя ў адстаўку. Звольненыя кіраўнікі падтрымлівалі С. Шушкевіча. Таму цень падаў таксама і на спікера. Апроч таго, старшыня Вярхоўнага Савета абвінавачваўся ў прыўлашчванні дзяржаўных сродкаў на суму 100 долараў дзеля будаўніцтва дачы. Галоўным абвінаваўцам выступіў старшыня парламенцкай камісіі па выкрыцці злачынстваў Аляксандр Лукашэнка, што паспрыяла росту яго папулярнасці. Злоўжыванні сапраўды былі. Старая эліта ва ўмовах гіперінфляцыі казачна нажы- валася за кошт танных дзяржаўных крэдытаў. С. Шушкевіч не меў з ёю нічога агульнага, але гэты раз утрымацца на пасадзе яму не ўда- лося. 26 студзеня Вярхоўны Савет значнай большасцю галасоў звольніў свайго спікера. Наменклатура расчышчала дарогу для саюза з Расіяй і канцэнтрацыі ўлады ў руках В. Кебіча. Узнікала пагроза стварэння ў Беларусі аўтарытарнага рэжыму. Новым старшынём Вярхоўнага Савета Беларусі быў абраны генерал міліцыі Мячыслаў Грыб. Палярызацыя палітычных сілаў. Курс на збліжэнне з Расіяй падзяліў палітычныя сілы рэспублікі на праціўнікаў і прыхільнікаў беларускай незалежнасці. Апроч фракцыі “Саюз” у Вярхоўным Саве- це і Народнага руху Беларусі, супраць незалежнасці выказалася ў 1993 г. і прамысловая наменклатура, звязаная пераважна з усходне- беларускім прамысловым сектарам, залежным ад расійскага рынку. Дзеля эканамічных выгодаў гэтыя сілы цягнулі Беларусь да “ўз’яднан- ня” з Расіяй. Заснаваную ўвесну 1993 г. прамысловую партыю (Бела- рускі навукова-вытворчы кангрэс) актыўна падтрымліваў урад В. Ке- біча. Ідэалам урадавых колаў заставалася былая БССР, у лепшым выпадку - нэпманскага ўзору 20-х гадоў. Узгадаваная пад апекай “старэйшага брата”, палітычная эліта і не магла не імкнуцца да Расіі ў надзеі на яе дапамогу. Прыкладаў падтрымкі (і найперш матэры-
408 Перыяд станаўлення палітычнай нацыі яльнай) ад іншых дзяржаваў яна не ведала. Захад не выклікаў даверу. Свае справы ён па традыі.ц>ті вырашаў з Масквой праз галовы бела- русаў. Пагроза страты незалежнасці падштурхоўвала нацыянал-рады- калаў і нацыянал-лібералаў да кансалідацыі. У барацьбе за незалеж- нае развіццё Беларусі яны пачыналі выступаць адзіным фронтам. Ідэ- яй канфедэратыўнага саюзу Беларусі і Расіі, за якую выступаў С. Шуш- кевіч, ніводзін з двух супрацьлеглых бакоў скарыстацца не захацеў. Асабліва рашуча за адмежаванне ад Расіі і за празаходнюю арыен- тацыю краіны выступала кіраўніцтва БНФ. 3 усіх неакамуністычных арганізацыяўтолькі ўтвораная ў сакавіку 1992 г. Партыя нацыяналь- най згоды на чале з Генадзем Карпенкам прымала ідэю беларусізацыі жыцця ў рэспубліцы і была адкрытая для дыялогу з незалежнікамі. Побач з прарасійскімі імкненнямі распальваліся спрэчкі вакол аўта- номіі для заходніх палешукоў з цэнтрам у Пшску (грамадска-культур- нае таварыства “Паліссе”). Выступленні ў падтрымку незалежнасці. Візіт прэзідэнта ЗША Біла Клінтана ў Мінск (студзень 1994 г.) нібы нагадаў, што Бе- ларусь - незалежная дзяржава. Шмат каго прымусіла задумацца і пуб- лікацыя 3. Пазняка “0 русском пмперналнзме п его опасностн” (“На- родная газэта”, 15-17 студзеня). 15 лютага 1994 г. з антыўрадавымі і незалежніцкімі лозунгамі на вуліцу выйшлі жыхары Мінска. Супраць удзельнікаў палітычнага страйку абрушыліся рэпрэсіі, было забаро- нснае Беларускае згуртаванне вайскоўцаў, якое сваёй адданасцю ідэі незалежнасці выклікала павагу ў свядомых грамадзянаў Беларусі. У “Звароце да беларускага народа” дэлегаты XI з’езда Саюза пісь- меннікаў Беларусі асудзілі намеры “пэўных палітычных сілаў” уключыць Рэспубліку Беларусь у склад Расійскай Федэрацыі. Аднак нацыянальныя ідэалы не вялі да яднання саветызаванага грамадства. Людзі, асабліва вяскоўцы, заставаліся ў эканамічнай залежнасці ад мясцовых скамунізаваных уладаў. У такіх умовах БНФ не могператва- рыцца ў масавую арганізацыю, тым не менш, дзейнасць Фронту на чале з 3. Пазняком прыносіла вынікі. Адданасць беларускай ідэі да- вала імпульс нацыянальнаму абуджэнню. Людзі пачалі ганарыцца сваёй прыналежнасцю да беларускай нацыі. Спрэчкі пра ўвядзенне прэзідэнцкага кіравання. Савецкія адэпты рабілі стаўку на ўвядзенне пасады прэзідэнта і на захоп гэтай пасады ў свае рукі. Дэмакратычная апазіцыя патрабавала парламенц- кага кіравання. На Кансультацыйнай нарадзе дэмакратычна-патрыя- тычных сілаў 21 лютага 1994 г. было вырашана перашкодзіць намен-
Рэспубліка Беларусь парламенцкая 409 клатуры ўключыць у канстытуцыю артыкул аб прэзідэнцтве, а калі не ўдасца, то вылучыць адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад усяго дэ- макратычна-патрыятычнага лагера, у склад якога ўваходзілі Аб’яд- наная дэмакратычная партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада, Беларуская сялянская партыя, Беларуская хрысціянска-дэ- макратычная злучнасць, Нацыянальна-дэмакратьгчная партыя Бела- русі, Беларускае згуртаванне вайскоўцаў, Таварыства беларускай мо- вы. Прадстаўнікі БНФ на нарадзе не прысутнічалі. У маі-чэрвені 1993 г. БНФ вылучыў з сябе палітычную партыю з такой самай наз- вай - БНФ - на чале з 3. Пазняком і меў намер весці перадвыбарную барацьбу самастойна. 1 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет прагаласа- ваў за ўвядзенне ў Беларусі прэзідэнцкай улады. Падрыхтоўка да выбараў прэзідэнта. Задоўта да афіцыйнага пачатку прэзідэнцкай кампаніі ў яе ўключыліся прэм’ер В. Кебіч і нечакана для наменклатуры - старшыня “антымафіёзнай” камісіі А. Лукашэнка. Першы амаль да абсурду даводзіў свае абяцанні пра выхад з крызісу з дапамогай Расіі, другі - браўся выкрыць злачын- ствы не менш як 20 высокапастаўленых асобаў. I абодва спаборнічалі ў выяўленні сваіх сяброўскіх пачуццяў да Расіі. 30 сакавіка ўвайшла ў сілу новая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, згодна з якой рэспуб- ліка абвяшчалася дэмакратьгчнай, прававой і суверэннай дзяржавай, але прэзідэнт надзяляўся паўнамоцтвамі поўнага кантролю за выка- наўчай уладай. Прэзідэнцкая перадвыбарная кампанія, што пачала- ся з 15 красавіка, праводзілася ў адпаведнасці з новым асноўным за- конам рэспублікі. Першым парушальнікам новай канстытуцыі стаў В. Кебіч, які дамагаўся аб’яднання грашовых сістэмаў Беларусі і Расіі. У прэзідэнцкую кампанію, апроч В. Кебіча і А. Лукашэнкі, уключыліся Станіслаў Шушкевіч, Зянон Пазняк, Васіль Новікаў (ад камуністаў), Генадзь Карпенка і Аляксандр Дубко. Да 15 мая ім трэба было са- браць не менш за 100 тыс. подпісаў. Першае выпрабаванне не прай- шоў толькі Г. Карпенка. У 3. Пазняка подпісаў было сабрана болып, чым у С. Шушкевіча. Таму БНФ прапаноўваў зняць кандыдатуру Шушкевіча на карысць Пазняка. Група падтрымкі С. Шушкевіча (лібе- ралы, сацыял-дэмакраты, свабодныя прафсаюзы) мела іншае мерка- ванне - нацыянал-радыкалізм лідэра БНФ адштурхне выбаршчыкаў. Узаемапаразумення не адбылося. А афіцыйныя сродкі інфармацыі тым часам ва ўсіх эканамічных цяжкасцях абвінавачвалі дэмакратаў, хоць тыя не мелі да ўлады ніякага дачынення. Удзел Расіі. Пасля распаду СССР усходняя суседка па-ранейша-
410 Перыяд станаўлення палітычнай нацыі му істотна ўплывала на палітычныя падзеі ў Беларусі. Шмат рабіла- ся, каб не дапусціць кансалідацыі беларускага грамадства вакол на- цыянальнай ідэі. Зацікаўленасць Беларуссю ўзрасла пасля восень- скага палітычнага крызісу 1993 г., калі расійскі парламент быў гвал- тоўна разагнаны прэзідэнтам і акрэслілася тэндэнцыя да рэстаўрацыі таталітарызму. Новая мадэль захавання расійскай імперыі праду- гледжвала рэанімацьпо ідэі славянскага адзінства рускіх, беларусаў, украінцаў. Украіна была незгаворлівая. Заставалася Беларусь з яе “калідорам” на Захад. Урад В. Кебіча і Вярхоўны Савет праяўлялі падатлівасць, і не толькі з-за вялікай зрусіфікаванасці беларусаў. ГІасля распаду Саюза беларускі КДБ, створаны ў савецкі час пад наглядам Масквы, дзейнічаў па-ранейшаму спраўна, а рэспубліка на 80-90% залежала ад энергапаставак з Расіі. Гэтым і скарысталася Масква для ажыццяўлення сваіх імперскіх планаў. Па версіі філоса- фа і палітолага Вячаслава Оргіша, падзеі разгортваліся наступным чынам. Было навязанае ўвядзенне пасады прэзідэнта, бо патрабаваў- ся моцны рычаг улады для развароту краіны ва ўсходнім кірунку. Савет Міністраў рыхтаваў закон, які надаў бы В. Кебічу “царскія пра- вы”. Праўда, прэм’еру сталага веку не хапала палітычнай рашучасці ў правядзенні крамлёўскіх планаў. Таму на ўсякі выпадак патраба- ваўся прыдатнейшы маладзейшы дублёр. I, каб яго атрымаць, у пра- екце закона аб прэзідэнце прарасійскім сілам, на думку Вячаслава Оргіша, удалося прымусіць кансерватыўную болыпасць Вярхоўнага Савета зняць норму, якая абмяжоўвала ніжні ўзрост прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду 45 гадамі. Вынікі выбараў. 23 чэрвеня стала днём выбараў першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Упершыню ў беларусаў з’явілася маг- чымасць адносна свабодна і дэмакратычна выбраць свайго палітыч- нага лідэра. У выбарах прыняло ўдзел каля 79% выбаршчыкаў. Ні адзін прэтэндэнт не набраў больш за палову галасоў. У другі тур галасавання прайшлі А. Лукашэнка (каля 45% галасоў) і В. Кебіч (17%). 3. Пазняк набраў каля 13%, С. Шушкевіч - 10, А. Дубко - 6 і В. Новікаў - 4%. У беларускіх патрыётаў, відаць, была магчымасць выйсці ў другі тур, калі б яны выставілі не двух, а аднаго кандыдата. За 3. Пазняка і С. Шушкевіча галасоў было пададзена ў цэлым больш, чым за В. Кебіча. Другі тур, што адбыўся 10 ліпеня, даў перамогу 39-га- доваму А. Лукашэнку (больш за 80% галасоўвыбаршчыкаў). 20 ліпеня прэзідэнт Рэспублікі Беларусь прыняў прысягу. Урад В. Кебіча пайшоў у адстаўку. Другі ўрад незалежнай Беларусі ўзначаліў Міхаіл Чыгір.
Рэспубліка Беларусь парламенцкая 411 Беларусь атрымала амаль усе атрыбуты суверэннай дзяржавы. Пе- рыяд фармавання структуры беларускай дзяржаўнасці ў асноўным скончыўся. Заставалася толькі сфармаваць яе свядомых грамадзянаў. 34.3. Эканамічнае бязладдзе Інертнасць эканомічнай палітыкі. Рух за незалежнасць звяз- ваўся ў Беларусі найперш з эканомікай, магчымасцю зрабіць жыццё болып забяспечаным. Былі спадзяванні на першага прэм’ера Рэс- публікі Беларусь В. Кебіча, ранейшага старшыню Дзяржплана, прадстаўніка фракцыі “прамыслоўцаў”, або камуністаў-прагматыкаў. Яго ўрад, сапраўды, ужо ў 1990 г. пачаў паскараць працэс дасягнення Беларуссю эканамічнай самастойнасці праз усталяванне гарызанталь- ных сувязяў з саюзнымі рэспублікамі. Але намаганні былі малавыні- ковыя. Набытая незалежнасць значных пераменаў у эканамічнай па- літыцы В. Кебіча амаль не выклікала. Як і раней, усё трымалася на канонах савецкага гаспадарання. Ва ўсіх галінах вытворчасці, гандлю і фінансаў старанна падтрымліваўся дзяржаўны манапалізм і ка- мандная сістэма кіравання. Але старая эканамічная мадэль рабілася неэфектыўнай. Страціла дзяржаўную функцыю кантролю камуніс- тычная партыя. Непазбежна разбураліся старыя, часам штучна ство- раныя эканамічныя сувязі былога Саюза. Узніклі цяжкасці з забеспя- чэннем рэспублікі сыравінай, 90% якой завозілася звонку, і палівам, кошт якога ўзрос. У выніку ўжо ў 1991 г. Беларусь ператварылася з экспарцёра ў імпарцёра таварнай прадукцыі. Патрабавалася правя- дзенне глыбокай эканамічнай рэформы, але з ёй марудзілі. Прадпры- емствы выпускалі нікому не патрэбныя рэчы, а рабочым плацілі хутчэй не за працу, а за лаяльнасць да ўрада і адмову ад страйкаў. Прыхо- дзілася ўтрымліваць расійскае войска. Толькі на абслугоўванне ядзер- най зброі даводзілася траціць амаль 2 млрд. долараў штогод. Экана- мічныя выдаткі аплачвала, як заўсёды, вёска. Цэны на паліва і прамысловыя вырабы ў параўнанні з цэнамі на прадукцыю калгасаў і саўгасаў узняліся настолькі, што займацца сельскай гаспадаркай ра- білася нявыгадна. Калгасна-саўгасная сістэма трымалася на амаль рабскай працы вяскоўцаў. Элементы рыначнай эканомікі. Улады адважыліся на пэўныя крокі да пашырэння рыначных адносінаў: прадпрыемствам далі не- каторую волю ў распараджэнні вырабленай прадукцыяй, стварылі спрыяльныя ўмовы для замежных інвестыцыяў (лістапад 1991 г.),
412 Перыяд станаўлення п(алітычнай нацыі увялі частковую свабоду цэнаўтварэння (студзень 1992 г.), дапусцілі частковую прыватызацыю (1993 г.). На 1 красавіка 1994 г. у Беларусі мелася 34 камерцыйныя банкі (у 1992 г. - 26), дзейнічалі прыватныя крамы і прадпрыемствы. Як грыбы павырасталі шапікі, што гандля- валі жавальнымі гумкамі, шакаладкамі, цыгарэтамі і рознай драбя- зой. Узнікалі і фермерскія гаспадаркі, хоць для іх росту ніякіх умоваў не стваралася. Старшыні калгасаў не спяшаліся выконваць вельмі важны закон аб прыватнай уласнасці на зямлю, прыняты ў верасні 1991 г., бо не хацелі адмаўляцца ад панавання над вяскоўцамі. Са- праўднага прадпрымальніцтва пад наглядам чыноўнікаў існаваць не магло. “Эмбрыянальная” буржуазія. Эканамічным лібералізмам скарысталіся пераважна гарадскія чыноўнікі. Яны расцягвалі дзяр- жаўнае дабро пад выглядам прыватызацыі, стварэння акцыянерных аб’яднанняў і проста так- на правах мацнейшага. Учорашняя партый- ная наменклатура паспешліва стварала “камерцыйныя” банкі, каб потым набіраць у іх загадзя незваротныя крэдыты. Новавыпечаныя прадпрымальнікі не мелі спрыяльных умоваў і жадання ўкладаць назапашаныя сродкі ў рызыкоўную вытворчасць, а таму спакойна жылі з працэнтаў ад капіталу ці шукалі гандлёвага звышпрыбытку. Імкліва пашыралася карупцыя. Акрэслілася перспектыва транс- фармацыі беларускага сацыялізму ў алігархічны і ліхвярскі ка- піталізм. Эканамічныя ўмовы жыцця. Адначасова ішло імклівае збяднен- не большай часткі насельніцтва. Панаванне дзяржаўнай бюракратыі прывяло да таго, што Беларусь за два гады праела ўсе свае запасы і крэдыты. Увосень 1993 г. склалася крызіснае становішча. Беларускія рублі, уведзеныя з 25 мая 1992 г., абясцэньваліся не па днях, а па гадзінах. Інфляцыя перавышала 400% у год і неўзабаве “спаліла” зберажэнні насельніцтва ў ашчадных касах. Людзі сутыкнуліся з пус- тымі крамамі, беспрацоўем, якое з 1992 г. пачало прызнавацца афіцыйна. Калі сярэдні заробак у 1990 г. узяць за 100%, дык у наступ- ныя гады яго дынаміка будзе выглядаць такім чынам: 1991 - 154%, 1992 - 101%, 1993 - 52%, 1994 - 32%. Са студзеня 1993 г. асноўныя прадукты харчавання размяркоўваліся па картках. У вялікіх гарадах узнавіўся жабрацкі промысел. Якраз у 1993 г. упершыню за паслява- енны перыяд колькасць памерлых у краіне перавысіла колькасць народжаных. У 1992—1994 гг. цэны ўзраслі ў 32 разы. Са студзеня 1994 г. рост цэнаў перакінуўся на прадукты харчавання, транспарт,
Рэспубліка Беларусь парламенцкая 413 камунальныя паслугі. Значна скарацілася колькасць міжгародніх і гарадскіх аўтобусных маршрутаў. Стаялі без сыравіны заводы, рабо- чых адпраўлялі ў вымушаны адпачынак. Валавы нацыянальны пра- дукт скараціўся за 1993 г. на 31%. Яшчэ ніколі за апошнія 30 гадоў беларускі народ не жыў так дрэнна. Першы досвед узнаўлення эканамічнай інтэграцыі з Расі- яй. В. Кебічу нічога не заставалася, як прасіць эканамічнай апекі ў Расіі. У красавіку 1994 г. у Маскве тагачасныя прэм’еры Віктар Чар- намырдзін і Вячаслаў Кебіч разам са сваімі галоўнымі банкірамі Вікта- рам Герашчанкам і Станіславам Багданкевічам падпісалі пагаднен- не аб адзінай рублёвай зоне. Але вярнуўшыся ў Мінск, С. Багданкевіч дэзавуяваў свой подпіс, бо пагадненне пазбаўляла Нацыянальны банк Беларусі права эмісіі, што парушала суверэнітэт рэспублікі. Дый Маск- ва палічыла такую “дабрачыннасць” занадта для сябе стратнай і Рэспубліку Беларусь у адзіную “рублёвую зону”, на якую так спадзя- ваўся В. Кебіч і амаль увесь беларускі народ, не дапусціла. Расія аб’явіла пра намер будаваць заводы - аналагі беларускіх “БелАЗа”, Мінскага трактарнага, “Гомсельмаша” - і абыходзіцца ўласнай сель- скагаспадарчай прадукцыяй. А першы ўрад незалежнай Беларусі за- мест таго, каб узяцца за самастойнае гаспадаранне, усё чакаў “выра- тавальнага” аб’яднання з Расіяй і абяцанага абмену рублёў у суад- носінах 1:1. Эканамічны патэнцыял, назапашаны ў савецкі перыяд, не быў скарыстаны. Рэфармаваная расійская эканоміка не магла аб’яднацца з замярцвелай беларускай. У той жа час Беларусі выдаваліся расійскія крэдыты, спісваліся даўгі. Магчыма, гэта рабі- лася і з добрымі намерамі, але на самай справе такая дапамога толькі прывучала да ўтрымальніцтва, перашкаджала радыкальным рэфор- мам і ў канчатковым выніку ставіла Беларусь у эканамічную залеж- насць ад Расіі. Адданасць каманды В. Кебіча савецкім прынцыпам гаспадарання і размеркавання прывяла да таго, што ў правядзенні эканамічных рэформаў незалежная Беларусь адстала ад Расіі. Так, у 1994 г. у рэспубліцы было прыватызавана толькі 5% дзяржаўнай маё- масці. Вялікія сродкі паглыналіся захадамі па ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы. У 1994 г. новая Беларусь, як краіна на шляху развіцця, атрымала права на беспадатковы імпарт пэўных та- вараў з ЗША. Развітай краінай яе не лічылі. Сацыяльныя пратэсты. У сакавіку-красавіку 1992 г. даволі доўга баставалі шахцёры Салігорска. У маі на тры гадзіны прыпыніўся рух маршрутных аўтобусаў у Мінску. 12 студзеня 1994 г. Федэрацыя праф-
414 Перыяд станаўлення палітычнай нацыі саюзаў Беларусі арганізавала мітынгі пратэсту супраць пагаршэння ўмоваў жыцця ў Мінску, Гомелі, Магілёве. Але страйкавы рух не на- быў значных памераў. Урад стрымліваў яго праз павышэнне зароб- каў. Гэта была як бы своеасаблівая гульня ў бег навыперадкі з інфля- цыяй. Незадаволенасць урадам, які не мог прыпыніць збяднення на- рода, прывяла да таго, што падчас выбараў першага беларускага прэзідэнта кандыдатура В. Кебіча з грукатам правалілася. 34.4. Посттаталітарная культура Новыя ўмовы. Афіцыйная лінія на стварэнне беларускай нацыя- нальна-дзяржаўнай ідэалогіі выклікала ў першыя гады незалежнасці не вядомы раней энтузіястычны настрой у творцаў. Ва ўжытак уводзі- ліся здабыткі беларускай культуры, створаныя па-за савецкай ідэа- логіяй, пераважна ў беларускім эміграцыйным асяродку. Поўная ліквідацыя цэнзуры і свабодны доступ да культурнай спадчыны наро- даў усяго свету стваралі неверагодна спрыяльныя ўмовы для куль- турнага абмену. У нацыянальную культуру вярталася хрысціянская духоўнасць. Вернікі Беларусі ўрэшце дачакаліся часу, калі ім пачалі вяртаць храмы і паводле закона 1992 г. аб свабодзе веравызнанняў дазвалялі будаваць новыя. Беларусізацыя. Незалежнай, але зрусіфікаванай Беларусі патра- бавалася беларусізацыя. Пашыралася выкладанне на беларускай мо- ве. Калі ў 1986 г. па беларускім буквары вучылася чытаць каля 25% першакласнікаў краіны, то ў 1993 г. - 80%. Да пачатку 1993/94 наву- чальнага года для ўсіх класаў былі створаныя і выдадзеныя на беларускай мове 20 новых падручнікаў па гісторыі, дзе важная роля надавалася Вялікаму Княству Літоўскаму і асуджэнню савецкага та- талітарызму. Спробы інтэнсіўней выкарыстоўваць беларускую мову ў сродках масавай інфармацыі сутыкаліся, праўда, з матэрыяльнымі цяжкасцямі. Выдаўцы не атрымалі ні друкарань, ні памяшканняў, а таму і не пазбавіліся залежнасці ад наменклатуры, якая распараджа- лася дзяржаўнай маёмасцю і дыктавала свае ўмовы. Чыноўнікі размяркоўвалі паперу, грашовыя сродкі не на карысць беларускіх выданняў. На беларускай кінастудыі адсутнічала спецыяльнае абста- ляванне для сінхранізацьп замежных фільмаў. Міжнародная інфар- мацыя па-ранейшаму прыходзіла праз Маскву. Дзяржаўная намен- клатура ўпарта гаварыла па-руску. Паўсюль чулася руская мова. I дзе- ці беларускай інтэлігенцыі пыталіся ў бацькоў, чаму яны размаўля-
Рэспубліка Беларусь парламенцкая 415 юць не так, як усе людзі. Закон 1990 г. аб пераходзе на беларускую мову ўрадам не выконваўся. Па выніках узнаўлення сваіх культурных традыцыяў нацыянальныя меншасці ў Беларусі апярэджвалі саміх беларусаў, а каштоўнасці беларускай культуры прымалі не вельмі ахвотна. Некаторыя добрыя прыклады. У лютым 1992 г. нечакана зніклі бюсты Леніна і Маркса, што стаялі ля былога будынка ЦК КПБ. Але вайна з помнікамі камуністычным правадырам не выбухнула. Побач з імі ставіліся новыя: беларускаму святару і асветніку Кірылу Тураў- скаму ў Пінску, беларускаму мастаку Язэпу Драздовічу ў Мінску, бе- ларускаму першадрукару Францішку Скарыну ў Лідзе. Засноўваліся гімназіі, каледжы, ліцэі, недзяржаўныя ВНУ. Пачалі выходзіць гіста- рычныя часопісы “Спадчына” (1989), “Беларускі гістарычны часопіс” (1992), “Беларуская мінуўшчына” (1993) і “Беларускі гістарычны аг- ляд” (1994). На сродкі ЮНЕСКА пачалася рэстаўрацыя Мірскага зам- ка. Чацвёртым у Беларусі універсітэцкім горадам пасля Мінска, Го- меля і Гародні ў 1993 годзе стаў Полацк. А неўзабаве статус уні- версітэтаў набылі амаль усе вышэйшыя навучальныя ўстановы рэспублікі. 3 1991 г. у іх уводзіцца выкладанне беларусазнаўства. 3 1992 г. распачала актыўную прапаганду беларускай музычнай спад- чыны “Беларуская капэла” (мастацкі кіраўнік Віктар Скорабагатаў). У Мінску адкрыўся Дзяржаўны музей беларускай літаратуры. Друка- валіся творы забароненых аўтараў: Францішка Аляхновіча, Ларысы Геніюш, Наталлі Арсенневай, Масея Сяднёва. Паэзія Алеся Разанава ўзнялася да ўзроўню сусветных узораў. Мастак Леанід Шчамялёў быў прызнаны Міжнародным біяграфічным цэнтрам у Кембрыджы Чала- векам 1992 года. У наступным годзе ў Маладзечне адкрыўся драма- тычны тэатр, уведзены ў дзеянне новы комплекс Мінскай харэа- графічнай вучэльні. Беларускі тэатр оперы і балета набыў сусветную вядомасць. Маладзечна стала месцам наладжвання фестываляў бе- ларускай песні і паэзіі. Выхад на міжнародную арэну. Пачалі праводзіцца міжна- родныя фестывалі і конкурсы. Сярод іх - фестываль эксперыменталь- ных тэатраў у Мінску пад назвай “Студыйныя калядкі” (1991), фестываль монаспектакляў “Я” у Мінску (1993), музычны фестываль “Славянскі базар” у Віцебску (з 1992 г.), які стаў спадкаемцам былога ў 80-х гг. фестывалю польскай песні, фестываль духоўнай (хрысці- янскай) музыкі “Магутны Божа” у Магілёве (з 1992 г.). Праводзіліся штогадовыя кніжныя кірмашы ў Мінску (з 1994 г.). У 1994 г. адбыўся
416 Перыяд станаўлення палітычнай нацыі I міжнародны мастацкі пленэр імя Марка Шагала ў Віцебску. Выхад на міжнародную арэну стаў найважнейшай заваёвай культуры незалежнай Беларусі. Гэтаму спрыялі такія арганізацыі, як Беларус- кае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, а таксама Беларускі фонд культуры. Яшчэ ніколі не было так шмат зроблена для беларускага культурнага адраджэння, як за першыя гады незалежнасці. 34.5. Вяртанне беларусаў замежжа Агульны абрыс дыяспары. Разбурэнне СССР і абвяшчэнне не- залежнай Рэснублікі Беларусь ускалыхнула беларусаў усяго свету. Узнікла надзея, што Бацькаўпгчына ўзнімецца да новага жыцця і згур- туе вакол сябе раней адрынутых сыноў і дачок. Пакінуць радзіму іх прымушалі царскія і бальшавіцкія рэпрэсіі, эканамічная галеча і спадзяванні на лепшую долю за мяжой. Сёння даволі значная коль- касць беларускіх эмігрантаў жыве ў ЗША, Канадзе, Аргенціне, Англіі, Францыі, Бельгіі, Аўстраліі, Чэхіі і, зразумела, у такіх краінах было- га Саюза, як Расія, Украіна, Казахстан, Латвія, Эстонія. Асноўнымі цэнтрамі пасялення беларусаў у Расіі сталі Масква, Санкт-Пецярбург, Карэлія, Калінінградская і Мурманская вобласці, Сібір. Аўтахтоннае, але істотна дэнацыяналізаванае беларускае насельніцтва займае раё- ны Беласточчыны (Полыпча), Віленшчыны (Літва), Смаленшчыны (Расія), Чарнігаўшчыны (Украіна). Усяго за межамі Беларусі сёння жыве больш за тры мільёны беларусаў і іх нашчадкаў. Разам з Бацькаўшчынай беларуская супольнасць налічвае болып за 13 млн. чалавек. Арганізацыі беларусаў замежжа. Большасць беларусаў па-за межамі сваёй краіны страціла нацыянальныя адметнасць і самасвя- домасць. У другім, трэцім пакаленні гэта здаралася з непазбежнасцю. Але амаль у кожнай краіне, дзе ёсць беларусы, захавалася свядомае нацыянальнае ядро. Большасць беларускіх аб’яднанняў замежжа ўзнікла ў першыя пасляваенныя гады, калі сотні тысячаў нашых зем- лякоў апынулася на чужыне ў выніку нацыскай акупацыі і сталінскага гвалту. Сёння яны дзейнічаюць у Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Францыі, Польшчы. 3 1952 г. у Паўночнай Амерыцы і з 1976 г. у Аўстраліі праводзяцца рэгулярныя сустрэчы беларусаў. Душ- пастарскую місію на эміграцыі выконваюць Беларуская аўтаке- фальная праваслаўная царква, Беларуская праваслаўная царква ў
Рэспубліка Беларусь парламенцкая 417 канстанцінопальскай юрысдыкцыі і Беларуская каталіцкая місія. Беларуская эміграцыя мае на Захадзе два палітычныя цэнтры - Раду БНР і Беларускую цэнтральную раду. Адны захоўваюць вернасць ідэалам Беларускай Народнай Рэспублікі (1918), другія лічаць сябе прадаўжальнікамі беларускага ўрада, створанага пад нямецкай аку- пацыяй у 1944 г. Аднак уся эміграцыя аднолькава не прызнавала савецкай улады ў Беларусі і выступала за незалежнасць. Пасля абвяпгчэння незалежнасці Беларусі культурна-асветныя згуртаванні беларусаў узніклі амаль ва ўсіх краінах былога Саюза. Нацыянальныя багацці не дзеляцца межамі. За пасля- ваенныя гады беларускія эмігранты значна паправілі сваё сацыяльнае становішча. Яны ўпарта набывалі вышэйшую адукацыю і квалі- фікацыю ды ўліваліся ў шэрагі сярэдняга класа. Вядомых багацееў з іх не атрымалася. Але інтэлектуальны капітал выхадцаў з Беларусі відавочны. Навукова-культурнымі цэнтрамі эміграцыі сталі Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Порку (з 1951 г.), такі ж інстытут у Канадзе (1967), Беларуская бібліятэка і музей імя Ф. Скарыны ў Лондане (1971), Інстытут беларусаведы ў Ляймене (Германія). Увесь свет ведае беларуса па паходжанні, буйнога спецыяліста ў галіне астранаўтыкі Барыса Кіта. Значны ўклад у развіццё беларускай навукі і культуры зрабілі навукоўцы Уладзімір Сядура (Глыбінны), Антон Адамовіч, Вітаўт Тумаш, Павел Урбан, Вітаўт Кіпель, Зора Кіпель, айцец Аляксандр Надсан, знакаміты тэнар Міхась Забэйда-Суміцкі, кампазітар Мікола Равенскі, паэты Наталля Арсеннева, Масей Сяднёў, Алесь Салавей (сапр. Альфрэд Радзюк). У Польшчы на карысць беларускай і польскай культуры працуюць выдатны пісьменнік Сакрат Яновіч, мастак Лёнік Тарасевіч, псторык Юрый Туронак. Арганізацыйнае гуртаванне дыяспары. Пачынаючы з верасня 1990 г. дзейнічае згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Навукоўцы аб’ядналіся ў Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, створанай у маі 1991 г. У снежні 1992 г. адбыўся Першы сход беларусаў блізкага замежжа (краінаў былога СССР), а ў ліпені 1993 г. - Усе- беларускі з’езд. У тым жа годзе была прынятая Дзяржаўная праграма “Беларусы ў свеце” з мэтаю гуманітарнай падтрымкі беларускай ды- яспары. У незалежнай Беларусі ўзнікла магчымасць паўплываць на запавольванне працэсаў асіміляцыі беларусаў замежжа і, больш .за тое, выкарыстаць іх у палітычнай, навукова-культурнай і гаспадарчай дзейнасці на карысць Бацькаўшчыны. Тым больш, што яны самі
418 Перыяд станаўлення палітычнай нацы.і праяўлялі жаданне браць удзел у вырашэнні нацыянальных пра- блемаў Беларусі, у барацьбе з наступствамі чарпобыльскай бяды. Але першы незалежны беларускі ўрад усё ж вельмі слаба супрацоўнічаў з беларусамі замежжа. Непадабенства з дыяспарай. Вяртанне дыяспары ўзмацніла не- залежніцкую партыю ў Беларусі, але не настолькі, каб аслабіць імкненне да Расіі. Незалежнасць по вызваліла жыхароў Беларусі ад псіхалогіі падданых расійскай дзяржавы. У выніку шматвяковай перманентнай падпарадкаванасці чужыпцам беларускі народ згубіў традыцыі пезалежнага жыцця. Ен не ведаў, што такое палітычная суверэннасць, каб свядома да яе імкнуцца, а потым гэтую суверэннасць шанаваць. Жыхары Беларусі цярпелі ў першыя гады пасля развала СССР пакаранне посткамунізмам, гэта значыць, няўменнем ка- рыстацца механізмам рьшачнай эканомікі, незалежнасцю і дэмакра- тыяй. Захоўвалася небяспека савецкай рэстаўрацыі. 35. РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ ПРЭЗІДЭНЦКАЯ. 1994—2002 Апаліз падзеяў сямі-васьмі апошніх гадоў, безумоўна, дае гіс- торыкам падставу рабіць пэўныя высновы, але многае пакуль заста- оцца пе да канца асэпсаваным і высветленым. 35.1. Усталяванне новай сістэмы кіравання 1994 • Кастрычнік. Беларускі прэзідэнт Аляксапдр Лукашэнка атрымаў згоду Вярхоўнага Савета самастойна прызначаць кіраўнікоў мясцовай адміністрацыі. Стваралася адміністрацыяпрэзідэнта, “вертыкальная структура” выканаўча-распарадчых органаў як у цэнтры, так і ў пра- вінцыях. Мясцовыя саветы захоўваліся, а саветы на ўзроўні раённых у гарадах прыпьпіялі сваю дзейнасць. Сакратарыят Савета бяспекі і Адміністрацыя прэзідэнта рабіліся вьппэйшымі органамі для Савета Міністраў. • Снежань. Фармаванне сістэмы кіравання (“вертыкалі”) было завер- шанае. Фінансаванне і матэрыяльнае забеспячэнне Вярхоўнага Саве- та перадаваліся Упраўленню справамі прэзідэнта.
Рэспубліка Беларусь прэзідэнцкая 419 1995 • Студзень. Тэлевізійпыя трансляцыі пасяджэнняў Вярхоўнага Са- вета прыпыняліся, а публікацыя даклада дэпутата Сяргея Антончыка аб злоўжыванпях улады падпала пад забарону. Беларускі Дом друку адмовіўся друкаваць апазіцыйныя газэты з-за недахопу вытворчых магутнасцяў. Усе раёпныя і абласныя газэты браліся пад кантроль прэзідэнцкай “вертыкалі”. На чале сталічных дзяржаўных газэтаў ста- віліся рэдактары, лаялыіыя да прэзідэнта. Апазіцыйныя партыі страч- валі магчымасць карыстацца дзяржаўнымі СМІ. • 12 красавіка. 18 дэпутатаў апазіцыйнай фракцыі БНФ абвясцілі галадоўку пепасрэдна ў зале пасяджэнняў Вярхоўпага Савета ў знак пратэсту супраць ратыфікацыі беларуска-расійскага дагавора і правя- дзеішя рэферэндуму па беларускай мове і беларускай сімволіцы. Спро- бы міліцыі выдаліць дэпутатаў са спасылкай гіа апашмны званок аб замінаванні парламента сустрэлі адпор. Тады ноччу людзі ў чорных масках захапілі будынак Вярхоўнага Савета, збілі непакорлівых пар- ламентараў, а потым вывезлі іх у розныя пункты Мінска і кінулі ў начным горадзе. Крыміпальная справа па факце збіцця дэпутатаў бы- ла прыпьпіеная з-за нявыяўленасці віноўных. • 14мая. Праводзіўся рэспубліканскі рэферэндум. Па афіцыйных зве- стках, у ім узялі ўдзел 64,8% правамоцных грамадзянаў Беларусі. За наданне рускай мове роўнага статусу з беларускай прагаласавалі 83,3% тых, хто ўзяў удзел у галасаванні. Прапанову аб усталяванні новых узораў дзяржаўнага сцяга і герба Рэспублікі Беларусь падтры- мала 75,1% выбаршчыкаў. За ўхваленне дзеянняў прэзідэнта, накіра- ваных на эканамічную інтэграцьпо з Расійскай Федэрацыяй, выказалі- ся 83,3% выбаршчыкаў. I на пытанне: “Ці згодны Вы з неабходнасцю ўнясення змяпешіяў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якія праду- гледжваюць магчымасць датэрміновага спынення паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета прэзідэнтам Рэспублікі Белаусь у выпадках сістэ- матычнага або грубага парушэння Канстытуцыі?” - 77,7% выбаршчы- каў адказалі станоўча. • Май. Чарговыя выбары новага Вярхоўнага Савета 13-га склікання. 3 260 неабходных дэпутатаў было абрана толькі 133, або мепей за 2/3, а гэта азначала, што новы Савет не набываў паўнамоцтваў. У такой сітуацыі, паводле Канстытуцыі, мусіла быць падоўжаная дзейнасць Вярхоўнага Савета папярэдняга (12-га) склікання. Аднак выканаўчая ўлада давыбары новага Вярхоўнага Савета не праводзіла. 3 лета Бе- ларусь жыла без парламента. Стары не склікаўся, новы не меў паў-
420 Перыяд станаўлення. палітычнай нацыі намоцтваў. Паўната ўлады скапцэігтравалася ўпрэзідэнта. Грамадскія структуры “Усход - Захад’1 і Беларуская асацыяцыя маладых палі- тыкаў прапапавалі арганізаваць “круглы стал'’ для пераадолегшя пар- ламенцкага крызісу, але безвынікова. • 12 чэрвеня. Прэзідэнт выдаў указ аб новай дзяржаўнай сімволіцы, ііс чакаючы зацвярджэння парламентам вынікаў рэферэндуму. • Верасень. Каля 100 дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12-га склікання сабраліся на вераснёўскую сесію. • 11 кастрычніка. Капстытуцыйны суд Беларусі прызнаў стары Вяр- хоўпы Савет 12-га склікання паўпамоцным. • Снежань. Праведзеныя паўторныя выбары ў тых акругах, дзе вы- бары не адбыліся. У выніку давыбараў колькасць дэпутатаў Вярхоў- нага Савета новага 13-га склікання павялічылася да 199, і ён набыў легітымнасць. Першы парламенцкі крызіс удалося пераадолець. На першым месцы па колькасці дэпутатаў апынуліся камуністы, на дру- гім - прадстаўнікі Аб’яднанай аграрна-дэмакратычнай партыі Бела- русі. Супраць прэзідэнцкай палітыкі адкрыта выступала толькі фрак- цыя Трамадзянскае дзеянне” ды частка сацыял-дэмакратычнай фрак- цыі “Саюз працы”. Усяго каля 30 дэпутатаў з 199. Прапрэзідэнцкая фракцыя “Згода” налічвала 60 дэпутатаў. На пасаду старшыні Вяр- хоўнага Савета быў абраны прадстаўнік аграрыяў Сямён Шарэцкі. • Па ініцыятыво камуністаў Вярхоўны Савет узнавіў святкаванне га- давіны Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. 1996 • Май. Вярхоўны Савет ратыфікаваў чарговы беларуска-расійскі да- гавор. • Ліпень. Вярхоўны Савет зацвердзіў вынікі леташняга майскага рэ- ферэндуму, а таксама прыняў рашэнне праверыць фінансава-гаспа- дарчую дзейнасць Упраўлення справамі прэзідэнта. Па загадзе прэзі- дэнта рэдакцыя “Народнай газеты” (орган Вярхоўнага Савета) пера- тваралася ў закрытае акцыянернае таварыства. Канстытуцыйны суд па хадайніцтве паўнамоцных службовых асобаў прызнаў супярэчлі- вымі Канстытуцыі і Законам Рэспублікі Беларусь болып як 15 указаў прэзідэнта, прынятых ім на працягу дзвюх гадоў свайго праўлення. Адпак Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся няўхільна выконваць усе свае ўказы. Пачаўся другі парламентскі крызіс. Парламенцкая фрак- цыя ‘Трамадзянскае дзеянне” распаўсюдзіла заяву з прапановай арга- нізацыі “круглага стала” асноўных беларускіх палітычных сілаў з мэ- тай аднаўлення ў краіне канстытуцыйнай законнасці і абрання
Рэспубліка Беларусь прэзідэнцкая 421 кааліцыйнага ўрада для правядзення рашучых эканамічных рэфор- маў. У выпадку адмовы прэзідэнта ад палітычнага дыялогу фракцыя брала на сябе іпіцыятыву арганізацыі імпічмеіггу. Заяву падтрымалі 7 уплывовых палітычных партыяў (ад камуністаў да БНФ). У адказ прэзідэнт выступіў з іпіцыятывай правядзешія 7 лістапада чарговага рэферэндуму для зацвярджэння новай канстытуцыі Беларусі, якая яш- чэ болып узмацніла б прэзідэнцкія паўнамоцтвы. Тады дэпутаты пар- ламента пачалі збор неабходных 70 подпісаў для разгляду пытання аб імпічменце на восепьскай сесіі Вярхоўнага Савета. У той жа час не прыпыпяўся пошук кампрамісу. Вярхоўны Савет вырашыў дабавіць да чатырох прэ.зідэнцкіх пытанняў тры ўласныя і прызначыў рэферэн- дум не на 7-ае, а на 24 лістапада. • Жнівень. Эмігравалі лідэр БНФ Зянон Пазняк і яго паплечнік Сяр- гей Навумчык. • 14 верасня. Адбыўся Кангрэс беларускага народа і адначасова мі- тынг у падтрымку Канстытуцыі. • 19-20 кастрычніка. Арганізаваны Усебеларускі народны сход у падтрымку прэзідэі-гга. • Каспгрычнік. Прадстаўніцтва Рады Еўропы прапанавала Аляк- сандру Лукашэнку адмовіцца ад рэферэндуму, каб не выштурхнуць Беларусь са сферы еўрапейскай палітыкі. Дзяржаўная дума Расіі падтрымала беларускага прэзідэнта і яго рашэнне правесці рэферэн- дум. Прэзідэпт Расіі Барыс Ельцып заклікаў да кампрамісу. Улады закрылі апазіцыйную гродзенскую газэту “Пагоня”. • Пачатак лістапада. Прэзідэнт Беларусі пагадзіўся правесці рэ- ферэндум у тэрмін, вызначыны Вярхоўным Саветам. • 4 лістапада. Канстытуцыйны суд прызнаў рэферэндум толькі да- радчым. • 7лістапада. Прэзідэнцкім указам рэферэндуму надаваўся абавяз- ковы характар. • 9 лістапада. Рэферэндум пачаўся датэрмінова. • Старшыня Цэнтральнага выбарчага камітэта Віктар Ганчар быў звольнены са сваёй пасады пасля таго, як заявіў, што выніковага пра- такола па рэферэндуме не падпіша. • 17 лістапада. Апазіцыя правяла ў Мінску масавы мітынг у пад- трымку беларускіх парламетараў, якія выступалі за імпічмэнт прэзі- дэнту. Вакол будынка парламента кругласутачна дзяжурылі добра- ахвотнікі. • Івлістапада. У знак пратэсту супраць правядзення рэферэндуму
422 Перыяд станаўлення паліты.чнай нацыі і нязгоды з палітыкай прэзідэнта падаў у адстаўку прэм’ер Міхаіл Чы- гір. Яго месца пазней заняў Сяргей Лінг. • 18лістапада. Адпаведныя дакументы па справе імпічмэнта з под- пісамі 73 дэпутатаў Вярхоўнага Савета паступілі ў Капстытуцыйны суд. Працэс адхілення прэзідэнта ад улады прывёў да расколу Вяр- хоўнага Савета. Адна частка дэпутатаў (фракцыя “Згода” і тыя, хто да яе прымкнуў, - усяго да 80 чалавек) прыняла бок прэзідэнта. Частка заставалася ў апазіцыі. • 21 лістапада. 3 Масквы тэрмінова прыляцелі расійскі прэм’ер Вік- тар Чарпамырдзін, старшыня Савета федэрацыі Ягор Строеў, старшы- ня Дзяржаўнай думы Генадзь Селязнёў. • 22лістапада. Старшыня Вярхоўнага Савета Сямён Шарэцкі і стар- шыня Канстытуцыйнага суда Валерый Ціхіня пры пасрэдніцтве мас- коўскай місіі падпісалі з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам “Па- гадненне аб грамадска-палітычнай сітуацыі і аб канстытуцыйнай рэ- форме ў Рэспубліцы Беларусь”. У адпаведнасці з гэтым Пагадненнем, прэзідэнт адмаўляўся ад абавязковага характару рэферэндуму, а Вяр- хоўны Савет і Канстытуцыйны суд - ад імпічменту. Прэзідэнт фар- маваў на парытэтных пачатках Канстытуцыйны сход (50 дэпутатаў Вярхоўнага Савета, 50 прадстаўнікоў прэзідэнта), які мусіў на працягу трох месяцаў выпрацаваць новую рэдакцьпо Канстытуцыі Беларусі, паклаўшы ў яе аснову праект, які будзе падтрыманы на рэферэндуме. Тым жа днём, 22 лістапада, прэзідэнт увечары прыйшоў у Вярхоўны Савет і запатрабаваў надаць Пагадненню сілу закона. Болыпасць дэ- легатаў адмовіліся рабіць гэта без папярэдняга абмеркавання. Тады прэзідэнт заявіў, што яго падманулі і што ён вяртаецца да ранейшага рашэння - рэферэндум будзе абавязковы. • 23лістапада. Кансытуцыйны суд адклаў разгляд справы аб імпіч- менце. • 24лістапада. Завершыўся чарговы рэспубліканскі рэферэндум. Бе- ларускаму народу прапаноўвалася новая рэдакцыя Канстытуцыі Рэс- публікі Беларусь, якая давала прэзідэнту практычна неабмежаваную ўладу. У галасаванні, паводле афіцыйных звестак, прынялі ўдзел 84,1% правамоцных грамадзянаў Беларусі. За прыняцце канстытуцыі, прапанаванай прэзідэнтам, прагаласавала 70,5% грамадзянаў, уне- сеных у спісы для галасавання, тады як за прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі, прапана- ванымі дэпутатамі фракцыяў камуністаў і аграрыяў - 7,9%. На гэтым жа рэферэндуме была падтрыманая прапанова прэзідэнта аб пераня-
Рэспубліка Беларусь прэзідэнцкая 423 сенні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь з 27 ліпеня на 3 ліпеня- дзень вызвалешія Мінска ад нацысцкіх захопнікаў у другой сусветнай вайне (88,2% выбаршчыкау). Болыпаячасткаўзельнікаў рэферэндуму выказалася таксама супраць свабодных, без абмежаванняў, куплі і продажы зямлі (82,9%) і супраць адмены ў Рэспубліцы Беларусь смя- ротнай кары (80,4%). • 19-26 лістапада. 12 дэпутатаў Вярхоўнага Савета падалі заявы аб адкліканні сваіх подпісаў за імпічмент. Подпісаў засталося меней за 70. • 26лістапада. Кансытуцыйны суд прыпыніў разгляд справы аб ім- пічмепце. Болыпасць дэпутатаў, якая перайшла на бок прэзідэнта, пацвердзіла абавязковы характар рэферэндуму. • 27 лістапада. Болыпасць дэпутатаў, якая перайшла на бок прэзі- дэнта, прагаласавала за прыпыненне паўнамоцтваў Вярхоўпага Саве- та 13-га склікання. Адпак на самароспуск пагадзіліся 103 дэпутаты з 199 абраных, або 51,8%. Канстытуцыя ж патрабавала 2/3 галасоў, гэта значыць, 133-х. У адпаведнасці з новай рэдакцыяй канстытуцыі, за- мест аднапалатнага Вярхоўнага Савета з 260 дэпутатамі быў сфар- маваны двухпалатны парламеігг - Нацыянальны сход. Яго ніжэйшая палата (Палата прадстаўнікоў) складалася з 110 дэпутатаў, якія выбі- раліся народам. У вышэйшую палату (Савет Рэспублікі) выбіралася па 8 чалавек ад кожнай вобласці і Мінска і 8 чалавек прызначаліся прэзідэнтам. Болыпасць дэпутатаў Вярхоўнага Савета ўвайшла ў склад Нацыянальнага сходу. I толькі 70 дэпутатаў Вярхоўнага Савета на чале з Сямёнам Шарэцкім не прызналі правамоцным ні рэферэн- дум, ні новую Канстытуцыю, ш новы парламент, ні новы Канстыту- цыйны сход. Яны лічылі легітымным толькі Вярхоўны Савет Беларусі 13-га склікання. • Канец лістапада. Завяршэнне палітычнага крызісу. Замест Кан- стытуцыі 1994 г. у жыццё ўводзілася новая. Згодна з ёю, асноўныя ўлад- ныя функцыі засяроджваліся ў руках галавы дзяржавы. Прэзідэнт атрымліваў магчымасць бесперашкодна кіраваць дзяржавай шляхам выдання ўласных дэкрэтаў. 35.2. Эканоміка 1994 • Жнівень. Грашовая дэнамінацыя ў 10 разоў і іншыя захады Нацыя- нальнага банка прывялі да стабілізацыі курса рубля.
424 Перыяд станаўлення палітычнай нацыі • 11 кастрычніка. Пасля абвала расійскага рубля станоўчыятэндэн- цыі ў беларускіх фінансах, прывязаных да Расіі, абарваліся. • Удалося адмовіцца ад картачнай сістэмы размеркавання прадук- таў. Вярхоўны Савет прыняў рашэнне аб надашіі “зайчыкам” статусу пацыяі-іальнай валюты. Паводле сацыялагічных апыташіяў, за “ры- нак" выступалі толькі 30,3% рэспандэнтаў, тады як ў 1990 г. - 62,7%. 1995 • Люты. Увядзенпе адзіпай мытнай прасторы паміж Беларуссю і Ра- сіяй прывяло да педахопу прадуктаў харчаваішя. Як болып танныя, яны ў масавым парадку вывозіліся ў Расію. 3-за інфляцыі беларускія рублі настолькі абясцэніліся, што ўрад спыпіў іх абарачэшіе і ўвёў буй- нейшыя кушоры з выявамі помнікаў архітэктуры. • Лета. Нявыплаты заробкаў прынялі масавы характар. На прамы- словых прадпрыемствах праходзілі страйкі. 1996 • Студзень. Расія спісала Бсларусі ўсе даўгі за газ і нафту. • Прыняты пяцігадовы план “Аспоўных накірункаў сацыялыіа- экапамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996—2000 гады”. Прыярытэт у імі надаваўся будаўпіцтву жылля, экспарту і харчавашпо. На першым этапе, да канца 1997 г., плапавалася спыніць спад вы- творчасці, стабілізаваць курс нацыяналыіай валюты. Прыватныябан- кі закрываліся ці ставіліся пад каптроль дзяржавы. Крызіс масавых пеплацяжоў паставіў дырэктарскі корпус прадпрыемстваў, а таксама калгасы і саўгасы ў поўііую залежпасць ад дзяржаўпых крэдытаў. У Міпску па працягу года ліквідавана палова недзяржаўпых прад- прыемстваў (“Звязда”. 1999, 28 студзеня). Інфляцыя склала 139%. 1997 • Верасень. Беларускі фонд Сораса, які ўклаў у беларускую навуку і асвету 13 млп. долараў, згарнуў сваю дзейнасць. • Восень. Прыватызацыя дзяржаўнай уласнасці прыпынілася. На руках у пасельніцтва заставалася 339 з 425 мільёнаў выдадзеных прыватызацыйных чэкаў. На рынку адсутнічалі прыбытковыя акцыі, каб меўся сэнс абменьваць на іх чэкі. • Назіралася эканамічнае ажыўленне. Хоць інфляцыя складала 164%. Аб’яўлепа, што Беларусь будуе “рыначнысацыялізм”. У Мінску на працягу года ліквідавана 30% недзяржаўных прадпрыемстваў (“Звязда”. 1999, 28 студзеня).
Рэспубліка Беларусь прэзідэнцкая 425 1998 • 17 жніўня. “Абвал” расійскага рубля 1998 г. паставіу пад сумненне сістэму фінанасава-эканамічнай арыептацыі на Расію. • 15 ліпеня. У Міпску пад кіраўпіцтвам прафсаюзаў адбыўся мітынг пратэсту супраць збяднешія рабочых. • Краіпа перажывала эканамічпы крызіс. Інфляцыя складала 282%. Беларускі рубель перастаў каціравацца па ўсіх зпеіпніх грашовых біржах, у тым ліку расійскай. Беларусь мела адмоўны зпепшегаівдлёвы баланс. У канцы года з прылаўкаў пачалі знікаць прадукты харчавапня. На пэўны час вярнуўся іх нармаваны продаж. Сярэдні заробак па працягу года паменшыўся з 80 да 35 долараў, дасягнуўшы ўзроўню 1992 г. 1999 • 27 студзеня. У Мінску пад кіраўніцтвам прафсаюзаў адбыўся мітынг пратэсту супраць збяднення рабочых. • Май. Уведзеная аднамільёнпая купюра • Верасень. Уведзепая пяцімільённая купюра. • 23 лістапада. На прадпрымалыіікаў ускладзепая субсідыярная адказнасць (Дэкрэт прэзідэнта № 40). • Праз Міігістэрства юстыцыі прайшло 40 тыс. нарматыўных актаў. Прынятая д.зяржаўпая праграма падтрымкі прадпрымалыгіцтва. Тэ- рмін абарачэішя прыватызацыйных чэкаў быў падоўжаны на няпэўны час. Дзяржаўная ўласнасць склала болып за 80%. Інфляцыя ўзрасла да 350% (найвышэйшы паказчык сярод былых краін сацыялізму). Па ўзроўні іпвестыцыяў Беларусь заставалася на апошнім месцы сярод краіпаў былой сістэмы сацыялізму і на 140 месцы ў свеце. Скарацілася вытворчасць электраэнергіі, кормаўборачных камбайнаў, трактараў, грузавых аўтамабіляў, тэлевізараў. Аб’ём сельскагаспадарчай вытворчасці склаў каля 66% ад аб’ёму 1990 г. У той жа час узрасла вытворчасць мінеральных угнаенняў, гумавых шыпаў, тканіпы, тэлевізараў, халадзільнікаў, веласіпедаў, паперы, цукровых буракоў. Зручныя для пасажыраў тралейбусы пачало выпускаць вытворчае аб’яднанне “Белкамунмаш”. Скарацілася вытворчасць збожжа, бульбы, жывёлы і птушкі, малака, а таксама пагалоўе кароў і свінняў. У прыватпых гаспадарках знаходзілася крыху болып за мільён гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў (17,6%), але яны выраблялі 9% збожжа, 90% бульбы, 83% гародніны, амаль увесь валавы збор ягадаў і садавіны, болып за 50% мяса, болып за 56% малака і каля 45% яек
426 Перыяд станаўлення палітычнай, нацыі (звесткі апалітычнай групы 2). Ужыванне алкаголю на кожнага дарос- лага (старэйшага за 18 год) склала 9,9 л у пераліку па чысты спірт, тады як у 1994 г. гэты паказчык раўняўся 7,1 л. I гэта без уліку сама- гонкі. Гранічнай нормай лічыцца 8 л. 2000 • 1 студзеня. Другая грашовая дэпамінацыя ў 1000 разоў. • Сакавік. Новым прэм’ерам замест Сяргея Лінга зацверджаны Ула- дзімір Ярмошын. • Люты. Расійскі Тазпром" знізіў кошт газа для Беларусі ў рамках дагавора аб саюзнай дзяржаве. • Канец верасня. Адмененая адначасовая дзейнасць пяці розных кур- саў замежных валют. • Лістапад. Эканамічныя мітынгі пратэсту адбыліся на шэрагу дзяр- жаўных прадпрыемстваў, агульнанацыянальны страйк правялі інды- відуальныя прадпрымальнікі. • Каля 40% прамысловых прадпрыемстваў былі стратныя, а фізічны знос прамысловага абсталявання складаў каля 80%. Да 80% калгасаў і саўгасаў былі таксама стратныя. Паводле дадзеных ААН, болып за 75% насельніцтва Беларусі мела даход ніжэйшы за мінімальны спажывецкі бюджэт. 2001 • 14 лютага. Прайшоў мітынг, арганізаваны прафсаюзамі. • У краіне, па ацэнках спецыялістаў, налічвалася амаль 11% бес- працоўных. Адмоўнае сальда знешнегандлёвай дзейнасці з Расіяй (1308 млн. долараў ЗША) перавісіла адмоўнае сальда па ўсім знешнім тавараабароце (621 млн. долараў) больш як у два разы. Такая ж сіту- ацыя мела месца і ў 2000 г. Прыняты другі пяцігадовы план сацыяль- на-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001—2005 гады. 2002 • Па афіцыйных звестках, каля 37% прамысловых прадпрыемстваў былі стратныя, а рэнтабельнасць прыбытковых зніжалася. 43% гэтых прадпрыемстваў не мелі ўласных абаротных сродкаў для тэхнала- гічнага пераўзбраення. Паводле звестак Міністэрства статыстыкі і аналізу, у канцы года ў 37,7% жыхароў Беларусі даходы былі ніжэй- шыя за пражытачны мінімум. На працягу года кошт прыроднага газу для насельніцтва вырас у 2,5 раза, электраэнергіі - у 3,2 раза. Увосень у адказ па павышэнне падаткаў і іншыя абмежаванні па многіх гара-
Рэспубліка Беларусь прэзідэнцкая 427 дах Беларусі пракацілася небывалая раней хваля забастовак дробных і сярэдніх прадпрымальнікаў. 35.3. Кіраванне грамадска-палітычным жыццём. 1997—2002 1997 • Сакавік. Расійскімкарэспандэнтам забаранілі перадаваць у Маск- ву відэаінфармацыю аб дэманстрацыі пратэсту ў Мінску. Карэспан- дэнта телевізійнай кампаніі НТВ Аляксандра Ступнікава пазбавілі акрэдытацыі. • 5 сакавіка. Прэзідэнцкі дэкрэт № 5 прадугледжваў арышт ад 3 да 15 сутак і вялікія штрафы за ўдзел у несашкцыянаваных палітычных акцыях і за парушэнне грамадскага парадку. • 3 мая. Прэзідэнцкі дэкрэт № 12 забараняў адвакатам займацца прыватнай практыкай і ставіў іх пад кантроль дзяржаўнай Калегіі адвакатаў. • Ліпень. Тэлекарэспандэнта Грамадскага расійскага телебачання (ГРТ) Паўла Шарамета разам са здымачнай групай арыштавалі за нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы (афіцыйнае абвінавачванне). Затрыманы даказваў, што ён нібыта ўсяго толькі праводзіў журна- лісцкі эксперымент на мяжы з Літвой. • Жнівень. За краты трапілі студэнты Аляксей Шыдлоўскі і Вадзім Лабковіч за графіці палітычнага зместу. • Кастрычнік. Паўла Шарамета і ягонага калегу выпусцілі на волю. • 24 лістапада. Улады закрылі цэнтральную апазіцыйную газэту “Свабода”. 1998 • Лю/тш. Пасаджаныя ў турму дэпутаты Вярхоўнага Савета 13-га склікання Андрэй Клімаў і Уладзімір Кудзінаў. • У аддзелах Міністэрства унутраных справаў налічвалася 120 тыс. чалавек. Гэта ў 1,5 раза болей, чым ва Ўзброеных Сілах краіны, і ў 4,5 раза болей на душу населыгіцтва, чым у суседняй Полыпы. 1999 • 6 красавіка. Раптоўна памёр 49-гадовы лідэр АГП Генадзь Кар- гіенка.
428 Перыяд станаўлення палітычнай нацыі • 7 мая. Бясследна знік экс-міністр унутраных спраў Юрый За- харанка. • 16 верасня. Бясследна зніклі намеснік старшыні Вярхоўнага Савета 13-га склікання Віктар Ганчар і прадпрымальнік Апатоль Красоўскі. • Прыняты дэкрэт прэзідэпта аб умацаванні працоўнай дысцыпліны. Праведзеная перарэгістрацыя палітычных партыяў, прафсаюзаў, ін- шых грамадскіх аб’ядпаіпіяў. Спачатку гэтае выпрабаванне прайшло толькі 6 партыяў з 27. 2000 • Май. Прэзідыум Савета федэрацыі прафсаюзаў Беларусі выступіў з заявай “Аб фактах парушэння правоў прафсаюзаў і недапушчаль- насці супрацьдзеяння іх законнай дзейнасці”. • 7ліпеня. Бясследна знік аператар ГРТ Дзмітрый Завадскі. 2001 • Люты. Вызвалены з турмы дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га склі- кання Уладзімір Кудзінаў. 2002 • Новым прафсаюзным лідэрам выбраны Л еанід Козік. Прыняты “За- кон аб свабодзе веравызнанняі рэлігійных арганізацыях”. У прыамбу- ле дакумеігга заяўлялася пра выключную ролю праваслаўнай царквы ў гісторыі беларускага народа. Зачыненая гарадзенская беларуска- моўная газэта “Пагоня”, а крыху пазней - газэта “Местное время”, што выходзіла ў Мінскай вобласці. Рэдактара “Пагоні” Мікалая Маркевіча, супрацоўшка той жа газэты Паўла Мажэйку і рэдактара газэты “Ра- бочы” Віктара Івашкевіча абвінавацілі ў паклёпе на прэзідэнта і паса- дзілі ў турму (ад аднаго да двух гадоў). 35.4. Беларуская напыя і культура 1994 • 58,6% першакласігікаў Мінска вучылася па беларускай мове. 1995 • Ліпень. У Дзяржаўным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі адбылася прэм’ера новага балета Валянціна Елізар’ева на музыку Андрэя Мдзівані “Страсці” (“Рагнеда”).
Рэспубліка Беларусь прэзідэнцкая 429 • 1 верасня. Па распараджэшіі прэзідэнта школьныя падручнікі гіс- торыі, выдадзеныя ў 1992 - 1994 гг., пачалі замяняцца новымі. • Фільм “На чорпых лядах", зроблены па апавядаішях Васіля Быкава аб Слуцкім паўстанні 1920 г., не быў выпушчаны на экраны. Дзяр- жаўнае выдавецтва “Мастацкая літаратура’’ не стала друкаваць новы твор пісьменніка “Сцяна”. Васіль Быкаў мусіў выехаць у Фінляндьпо, потым у Гермапію, а пазней - у Чэхію. 1996 • Забароненая дзейнасць адзінай беларускамоўнай недзяржаўнай радыёстапцыі “Радыё 101,2”. Прыпыненае дзяржаўнае фінансаванне оргапа Таварыства беларускай мовы “Наша слова”. У выдавецтве “Бе- ларусь” спынены выхад кнігі Уладзіміра Арлова “Адкуль наш род”. Пазней яна выйшла ў выдавецтве “Бацькаўшчына”, але частку накла- ду арыштавалі. Мяняе афіцыйную назву беларускі тэатр “Вольная сцэна”, які пераймяноўваецца ў Рэспубліканскі тэатр-лабараторыю бе- ларускай драматургіі. • Заснаваны “Беларускі кнігазбор”, серыя помнікаў беларускай літаратуры, распрацаваная ў Інстытуце літаратуры НАН Беларусі. Кнігі выдае група ініцыятараў на чале з Кастусём Цвіркам коштам прыватнага Міжнароднага фонда “Беларускі кнігазбор”. Пачалі пра- водзіцца Міжнародны тэатральны фестываль “Белая вежа” у Брэсце і Міжнародны мастацкі пленэр імя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі ў Ма- гілёве. 1997 • Май. На Купалаўскай сцэпе Мікалай Пінігін паставіў п’есу Янкі Купалы “Тутэйшыя”, а Барыс Луцэнка на Рускай сцэне, але па-бела- руску, - п’есу Янкі Купалы “Раскіданае гняздо”. • Адміністрацыя прэзідэнта перавяла на свой баланс будынак Саюза пісьмешіікаў Беларусі. Мастак-ювелір з БрэстаМікола Кузьміч узнавіў на сродкі фундатараў крыж Ефрасінні Полацкай. 1998 • Лютпы. Гледачоў уразіў спектакль “Князь Вітаўт” драматурга Аляк- сея Дударава, пастаўлены рэжысёрам Валерыем Раеўскім на Купа- лаўскай сцэне. • Сакавік. Рада Саюза мастакоў Беларусі забараніла суполцы “Паго- пя” наладзіць у Палацы мастацтва выставу карцінаў, прысвечаную ўгодкам БНР.
430 Перыяд станаўлення палітычнай нацыі • 4,8% першакласнікаў Мінска вучылася на беларускай мове. Рабі- ліся спробы прымусіць газэту “Нашу ніву” адмовіцца ад “тарашкевіцы”. Адпак суд прызпаў, што ўжыванне “тарашкевіцы” не з’яўляецца пару- шэннем агульнапрынятых нормаў мовы. Створаны Фонд прэзідэпта ў падтрымку культуры і мастацтва. Васіль Быкаў атрымаў Міжнарод- ную залатую прэмію Святога Валянціна за прьпіцыповасць і сцвяр- джэнне гуманістычных каштоўнасцяў, а Святлана Алексіевіч стала лаўрэатам агульнанацыянальнай нямецкай прэміі на лепшую палі- тычную кнігу “Чарнобыльская малітва. Хроніка будучага” і адпачасо- ва - расійскай незалежнай прэміі “Трыумф” за той жа твор. 1999 • Лета. Старшьшя Саюза беларускіх пісьменнікаў Уладзімір Някля- еў скарыстаўся дазволам на палітычны прытулак у Польшчы. • Паводле перапісу паселыііцтва, 82% грамадзянаў Беларусі ў якасці роднай мовы назвалі беларускую (у 1989 г. - 78%); дома па-беларуску гаворыць 3,7 млн. чалавек, або каля 37% беларускага населыііцтва. Па звестках Дзяржаўнага камітэта па друку, у краіне ў 1999 г. выда- валася 118 беларускамоўных перыядычных выданняў і 314 рускамоў- ных. Беларускія кнігі складалі 10,6% усіх выданняў і 8% усяго тыража. Колькасць клубаў скарацілася ў параўнанні з 1990 г. на 21% (пера- важна ўвёсцы), бібліятэк- на 16%. Кніга “Война по законамподлостн” (Мінск 1999), запоўненаявыпадамі супраць яўрэяў, у судовым парадку прызнаная навуковым выданнем. Расійскую незалежную прэмію “Трыумф” атрымаў Васіль Быкаў за творы апошніх гадоў. 2000 • У Полацку на сродкі горада адбылося адкрыццё помніка Ефрасінні Полацкай (скульптар Ігар Голубеў). 2001 • 5 красавіка. Па рашэнні германскага прэзідэнта Йоханэса Раў бела- рускаму пісьмеішіку і перакладчыку Васілю Сёмуху ўручаны Крыж кавалсра ордэна “За заслугі перад Федаратыўнай Рэспублікай Гер- маніяй” за вялікі ўклад у справу ўзаемаразумення і прымірэішя паміж беларусамі і немцамі. • Жнівень. Савет Міпістраў Рэспублікі Беларусь прыняў рашэнне аб захаванні і адраджэнні гістарычных цэнтраў гарадоў краіны. • Верасень. Адбылося адкрыццё помніка Міхалу Клеафансу Агінскаму каля будынка Маладзечанскай музычнай вучэльні, якая
Рэспубліка Беларусь прэзідэнцкая 431 носіць імя .знакамітага музыканта і грамадскага дзеяча Беларусі. • Лістапад. У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы знятая з рэпертуару п’еса Купалы “Тутэйшыя”. Афіцыйная версія - неабходнасць аднаўлення дэкарацыяў. 2002 • Новы статут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі паставіў яе ў падпарадкавапне прэзідэнту. Кіраўніком акадэміі назначаны Міхаіл Мясніковіч. Саюз пісьмешгікаў Беларусі быў пазбаўлены дзяржаўнага фінансавання. Прыпятае рашэнне аб стварэпні рэдакцыйпа-выда- вецкай установы пад назвай медыа-холдынгу “Літаратура і мастац- тва”. Літаратурныя выдаіші ставіліся пад дзяржаўны кантроль. Бела- рускія пісьмешіікі пачалі групавацца вакол заспаванага ў верасні мінулага года незалежнага грамадска-літаратурнага часопіса “Дзея- слоў”, іншых выданпяў. У сярэдняй школе адменепы экзамен па бе- ларускай літаратуры. 35.5. Міжнароднае становішча Беларусі 1994 • 5 снежня. У Будапешце на сустрэчы кіраўпікоў дзяржаваў і ўрадаў краінаў-удзельніц Арганізацыі па бяспецы і супрацоўігіцтву ў Еўропе (АБСЕ, структура Еўрапейскага Саюза) падпісаны Мемарандум аб гарантыях бяспекі Беларусі, Казахстапа і Украіны. Дакумент падпі- салі ЗША, Расія, Вялікабрытапія і Паўночная Ірлапдыя. 1995 • Студзень. У Бруселі парафіяванае пагаднепне аб партнёрстве і су- працоўніцтве паміж Еўрапейскім Саюзам (ЕС) і Беларуссю. Крыху пазней Беларусь следам за Расіяй стала ўдзелы-ііцай праграмы НАТА “Партнёрства дзеля міру”. • Люты. Падпісваецца Дагавор аб дружбе, добрасуседстве і супра- цоўніцтве паьгіж Беларуссю і Расіяй. Дакумент паслужыў падставай для пагаднення аб ваенным супрацоўніцтве і аб мьггным саюзе. • Верасень. Верталёт беларускіх узброеных сілаў збіў непадалёк ад вёскі Круглае Бярозаўскага раёна паветраны шар. Два амерыканскія спартсмены, удзельнікі міжнароднай гонкі “Гордэн-Бенэт-95”, - загінулі.
432 Перыяд станаўлення /галіты.чнай нацьсі 1996 • 2красавіка. З’явілася Дамова аб Садружпасці Беларусі і Расіі. Гра- мадзяпам абедзвюх краінаў дэклараваліся роўпыя правы ў атрымашіі адукацыі, ахове здароўя, працаўладкаванпі. Ствараўся Вышэйшы Са- вст Супольнасці, старшынём якога стаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. 1997 • Студзень. Парламенцкая асамблея Рады Еўропы (структура Еўра- пейскага Саюза) пазбавіла Беларусь права спецыялыіа запрошапай, пс прызнала вынікаў рэферэндуму 1996 г. і, адпаведпа, законнасці новай Канстытуцыі і парламента. А ЗША адмовілі Бсларусі ў крэдыцс памерам 40 млн. долараў. Расія прызнала выпікі рэферэндуму 1997 г. без усякіх умоваў. • Красавік. У Масквс адбылося падпісанне Дагавора аб Саюзе Бела- русі і Расіі. • 23мая. Пасля публічнага абмсркавання прэзідэнтамі Расіі і Бела- русі падпісаны Статут Саюза Беларусі і Расіі, які з гэтагя дня ўступіў у сілу. У дакумснце прадугледжвалася глыбокая ігітэграцыя дзвюх краінаў (агульнае грамадзянства, агульная эканамічная прастора, за- беспячэнне правоў і свабодаў чалавека). Ствараўся Вышэйшы савет Саю.за, які папераменна ўзначальвалі прэзідэнты дзвюх краінаў. Д зяр- жаўная дума ўвогуле прапаноўвала Беларусі далучыцца да Расіі ў якасці шасці губерпяў, але Аляксандр Лукашэнка адмовіўся. • 22 чэрвеня. Паслы Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Францыі, Грэ- цыі, Італіі пакінулі Бсларусь, бо былі адкліканыя сваімі ўрадамі ў сувя- зі з патрабаваннямі прэзідэігга Аляксандра Лукашэнкі выселіцца з пасольскіх рэзідэнцыяў у Драздах, што пад Мінскам. • Ліпень. Чэхія, Польшча і Венгрыя прыпятыя ў НАТА. Беларусь апынулася на мяжы падзелу сфераў уплыву. • Верасень. Еўрапейскі Саюз прыняў калсктыўнае рашэнне абме- жаваць палітычныя кантакты з Беларуссю. Гэта азначала адмову ад тэхнічнай і фінансавай дапамогі (апроч гуманітарнай), забарону на міжнародныя каптакты на ўзроўні міністэрстваў, а таксама адмову ў прыёме Беларусі ў Раду Еўропы. 1998 • Студзень. Пасля вырашэшія праблемы з рэзідэнцыямі ў Мінск вяр- нуліся паслы еўрапейскіх дзяржаваў.
Рэспубліка Беларусь прэзідэнцкая 433 • Ліпень. Краіііы Еўрапейскага Саюза вырашылі не выдаваць візы 130 вышэйшым беларускім чыноўнікам. Улетку 1998 г. міжнародная супольнасць афіцыйна прызпала легітымпасць Вярхоўнага Савета 13-га склікашія. Такую ж палітыку ў адпосінах да Беларусі вялі і ЗША. • 25 снежня. Аляксандр Лукашэнка і Барыс Ельцын падпісалі 'Дэ- кларацыю аб далейшым яднанні двух народаў”, у адпаведнасці з якой меркавалася ўвядзенне адзінай валюты. 1999 • Люты. Знятая візавая забарона для беларускіх чыноўнікаў вы- шэйшага эшалона. • Сакавік. У Маскве створаная Каардынацыйпая рада дэмакратыч- ных сілаў Расіі і Беларусі. • Кастрычнік. Апублікаваны праект Д агавора аб стварэнш саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі для публічнага абмеркавання. Афіцыйна аб’яўлена, што супраць выказалася толькі 3% удзельнікаў абмерка- вання. Незалежнае сацыялагічнае апытанне паказала: калі б пра- водзіўся рэферэндум, за аб’яднанне Расіі і Беларусі выказалася б 35,8%, супраць - 37,1%. • Лістапад. Згодпа са Стамбульскай дэкларацыяй АБСЕ, толькі рэ- альны палітычны дыялог улады з апазіцыяй можа прывесці да дэма- кратычных выбараў і выхаду Беларусі з палітычнага крызісу. • 8 снежня. Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы быў урэшце пад- пісапы ў Маскве. У ім меўся пункт аб увядзенні адзінай валюты з 2005 г. 2000 • Студзень. Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ўступіў у сілу, былі сфармаваныя кіраўнічыя органы Саюзнай дзяржавы - Вышэйшы дзяржаўны савет і Савет міністраў. • Красавік. Пад час візіту Уладзіміра Пуціна ў Мінск дасягнутая да- моўлепасць аб стварэнні аб’яднанай расійска-беларускай 300-ты- сячнай ваеннай групоўкі. Беларуская частка будзе складаць толькі 80 тыс. • Лістапад. У час саміту кіраўнікоў краінаў СНД паміж Масквой і Мінскам падпісанае пагадненне аб уступленні Беларусі з 2005 г. у руб- лёвую зону Расіі.
434 Перыяд станаўлення, ігаліты.чнай нацыі 2001 • Па ацэнках Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця за 10 га- доў рэформаў Беларусь, у параўнанні з ііппымі краінамі сацыялістыч- пага лагера, апынулася ў ліку аўтсайдэраў. У першую групу лідэраў увайшлі Полыпча, Чэхія, Венгрыя, у другую - краіны Прыбалтыкі, трэцюю - краіны Паўднёва-Усходняй Еўропы, чацьвёртую - Расія, Ук- раіна, пятую - краіны Закаўказзя, шостую - краіны Цэнтральнай Азіі і Беларусь. 2002 • 14 жніўня. Уладзімір Пуцін выставіў прапанову аб уваходжанні Беларусі ў склад Расійскай Федэрацыі або аб’яднанні дзвюх краінаў па мадэлі Еўрасаюза. Аляксандр Лукашэпка рашуча выказаўся за не- залежнасць і адстойваў рапейшую мадэль збліжэння. • Верасень. Парламенцкая асамблея Рады Еўропы стварыла спецы- ялыіую камісію на чале з вядомым расійскім праваабаронцам Сяргеем Кавалёвым па зніклых беларускіх палітыках. • 1 лістапада. Расійскі “Газпром” адмяніў ільготныя цэны і абвясціў аб зніжэшгі напалову паставак газавага паліва ў Беларусь. Пэўныя саступкі былі зробленыя толькі пасля таго, як беларускае кіраўніцтва пагадзілася прыступіць да ператварэння “Белтрансгаза” ў беларуска- расійскую акцыянерную кампанію. У Маскве створаны расійска-бе- ларускі фонд “За новую Беларусь” з мэтай падтрымкі эканамічнай інтэ- грацыі дзвюх краінаў па еўрапейскім узоры. • 20лістапада. У сувязі з адмовай Беларусі падоўжыць паўнамоцтвы Капсультацыйна-назіралыіай групы АБСЕ Рада міністраў Еўрапей- скага Саюза на ўзроўні міністраў замежных справаў пастанавіла заба- раніць А. Лукашэнку і 7 іншым вышэйшымчыноўнікам Беларусі ўезд у свае краіны (апроч Партугаліі). 35.6. Дзейнасць апазіцыі 1994 • Лістапад Пасля 100-дзённага тэрміну праўлення прэзідэнта дэ- путаты ад БНФ у Вярхоўным Савеце далі адмоўную ацэнку яго дзей- насці. • Снежань. БНФ правяла мітынг, дзе прагучала жорсткая крытыка палітыкі Аляксандра Лукашэнкі.
Рэспубліка Беларусь прэзідэнцкая 435 1995 • Кастрычнік. Аб'ядпагіая дэмакратычная і Грамадзяпская партыі зліліся ў Аб’яднаную грамадзянскую партыю (АГП). Яе сябрамі сталі прамыслоўцы, бізпесмены, вядомыя палітыкі, дзеячы культуры. П.ар- тыя заняла цэптрысцкую пазіцыю, пацясніўшы БНФ на правы фланг. • Па ініцыятыве Васіля Быкава створаны Беларускі Хельсіпскі камі- тэт абароны правоў чалавека. У час парламенцкіх выбараў АГП уда- лося правесці сваіх дэпутатаў у Вярхоўны Савет. Дэпутаты ад БНФ пе прайшлі. 1996 • 24 сакавіка. Адбыўся 30-тысячпы мітынг на ўгодкі БНР. • 31 сакавіка. Прайшоў мітынг у падтрымку саюзпага дагавора Бе- ларусі і Расіі. • 2 красавіка. 30 тысяч удзелыіікаў мітыпгу пратэставалі супраць заключэішя дагавора аб стварэшіі Суполыіасці Беларусі і Расіі. Арга- пізатарамі выступалі сябры БНФ, сацыял-дэмакраты, лібералы. • 26 красавіка. “Чарпобыльскі шлях” суправаджаўся сутычкай з міліцыяй, якая пе прапусціла дэманстрантаў на плошчу Незалеж- насці. Дэманстранты перакульвалі машыны. У сутычцы прьпіялі ўдзел сябры УНА-УНСО з Украіпы. Сямёра ўкраінцаў былі арыштаваныя і асуджаныя. • Май. Палітычныя дэмапстрацыі прайшлі ў болыпасці абласных га- радоў краіпы. Пазней серыя выступлеіпіяў апазіцыі атрымала назву “Мінская вясна-96”. • Чэрвень. Шляхам аб’ядпашія Беларускай сацыял-дэмакратычпай грамады і Партыі народнай згоды створапа Беларуская сацыял-дэма- кратычная партыя (Народная Грамада). • Кастрычнік. Прайшоў Капгрэс дэмакратычпых сілаў, выбраная яго Каардьпіацыйная рада. 1997 • Студзень. Утвораны Грамадскі кааліцыйны ўрад дэмакратычных сілаў. • 14лютага. У дзень св. Валянціна моладзевыя арганізацыі Мінска правялі 5-тысячнас шэсце пад дэвізам “Беларусь - у Еўропу!” Каля 100 чалавек было арыштавапа. • Люты. Адбыўся II Кангрэс дэмакратычных сілаў. Ен выказаўся за адзінства апа.зіцыі і захаваіше легітымнасці Вярхоўнага Савета 13-га склікання.
436 Перыяд станаўлення палітычнай нацыі • 15 сакавіка. У дзень Капстытуцыі на мітынг у падтрымку закоп- насці сабралося каля 15 тыс. чалавек. У адной калоне ішлі сябры БНФ, сацыял-дэмакраты, камуністы. • 25 сакавіка. У час несанкцыяніраванага шэсця ў гонар 79-х угодкаў БНР адбылася сутычка з міліцыяй. 10 міліцыянтаў пацярпела, 80 дэ- манстрантаў былі арыштаваныя. • 2 красавіка. Мітынг і шэсце скіроўваліся супраць падпісашія чар- говага Дагавора аб саюзе Беларусі і Расіі. Болып за 100 чалавек было арыштавана. • 26 красавіка. “Чарнобыльскі шлях-97” прайшоў мірна. • 30 красавіка. Выбух на газаправодзе Таржок-Мінск-Івацэвічы. Адказнасць узяло па сябе “Беларускае вызваленчае войска”. • 14мая. Апошпім акордам “Мінскай вясны-97” стаў мітынг пратэсту супраць Саюза Беларусі і Расіі. Сабралося каля 5 тыс. чалавек. • Май. Аб непрызнанні легітымнасці Нацыянальнага сходу Беларусі ў 1997 г. заявіла Лібералыіа-Дэмакратычпая Партыя Беларусі (ЛДПБ), якая паўстала на аспове філіяла Лібералыіа-Дэмакратычнай Партыі Расіі. Сфармаваныя дзве антаганістычныя юнацкія арганіза- цыі - Беларускі патрыятычны саюз моладзі і Малады фронт пры БНФ. • Канец мая - пачатак чэрвеня. У Мінску прайшлі пасяджэнні змя- шанай рабочай групы прадстаўнікоў Еўрапейскага Саюза і Рады Еўро- пы, адміністрацыі прэзідэнта і Вярхоўнага Савета 13-га склікання. Да- мовіцца аб новых выбарах у парламент пе ўдалося. • Ліпепь. У Мінску праходзіўДругі з'езд беларусаў свету. Другі раўнд перамоваў Еўрапейскага Саюза і Рады Еўропы, адміністрацыі прэзі- дэпта і Вярхоўнага Савета 13-га склікашія пе даў ніякіх станоўчых вынікаў. Апазіцыя не прызнавала Канстытуцыю 1996 г., прэзідэнцкая дэлегацыя - Канстытуцыю 1994 г. • 10 верасня. Выбух у будынку народнага суда Савецкага раёна Мін- ска. Абыпілося без людскіх ахвяраў. лАдказнасць узяла на сябе “Бела- рускае вызваленчае войска”. • Лістапад. Сто ўплывовых дзеячаў культуры і навукі, палітыкаў і журналістаў падпісалі ”Хартыю-97” з патрабаваннем аднаўлення ў Беларусі законнасці на аспове Канстытуцыі 1994 г. Да вясны 1998 г. грамадзянскую ініцыятыву падтрымала каля 60 тыс. жыхароў Бе- ларусі. • 8 снежня. Пад кіраўніцтвам БНФ адбылася 5-тысячная палітычпая дэмапстрацыя. Яе маршрут пралягаў ад плошчы Незалежнасці да ра- сійскага пасольства.
Рэспубліка Беларусь прэзідэнцкая 437 1998 • Люты. Грамадскі кааліцыйны ўрад дэмакратычных сілаў пе- райменавапы ў Нацыяналы-іы выканаўчы камітэт, яго ўзначаліў Ге- над.зь Карпенка. • Кастрычнік. Кіраўпік Нацыяналыіага выканаўчага камітэта Ге- надзь Карпепка выказаўся за дыялог з уладамі аб будучым краіны. 1999 • Студзень. III Кангрэс дэмакратычпых сілаў падтрымаў ініцыятыву Вярхоўпага Савета 13-га склікання правесці ўвесну 1999 г. альтэрна- тыўныя прэзідэнцкія выбары і прыняў рашэнне аб байкоце выбараў у мясцовыя органы ўлады, прызначаныя на 4 красавіка 1999 г. • Май. Старшыня Вярхоўнага Савета 13-га скліканпя Сямёп Шарэц- кі мусіў выехаць у Літву. Былы прэм’ер Міхаіл Чыгір трапіў за краты. • 17 кастрычніка. 30-тысячны “Марш Свабоды” супраць стварэння саюзнай дзяржавы суправаджаўся каменным градам у бок міліцыі. • Кастрычнік. БНФ раскалоўся на дзве партыі. Тыя, хто застаўся адданы радыкалы-іа-нацыяпальным ідэям Зяпоііа Пазняка, утварылі Хрысціянска-кансерватыўную партьпо БНФ. Іншаячастка партыі за- няла болей памяркоўпыя пазіцыі і ўтварыла Грамадскае аб'яднанне БНФ “Адраджэпыіс’' на чале з Вінцуком Вячоркам. • Канец года. Пасля таго, як ультыматум з патрабаваннсм узнавіць дзейнасць Канстытуцыі 1994 г аказаўся безвыніковым, апазіцыя за- мяніла яго патрабаваннем гарантыі дэмакратычных выбараў і свабодаў і надзялення парламента рэалыіымі паўнамоцтвамі. Боль- шасць апазіцыі згаджалася прызнаць лсгітымнасць дзеючай улады ўзамеп на магчымасць удзельнічаць у цывілізаванай палітычнай барацьбе. 2000 • Пачатак года. Напярэдадні парламенцкіх выбараў беларускія ўла- ды афіцыйна абвясцілі пра намер дыялогу з грамадска-палітычнымі сіламі краіпы пры пасрэдніцтве Захаду. Пачаліся трохбаковыя пера- мовы. • Люты. Прэзідэнт зацвердзіў Выбарчы кодэкс. • 15 сакавіка. У Дзень Канстытуцыі адбыўся 25-тысячны “Марш Свабоды-ІГ. • 25 сакавіка. У Дзень Волі прьпіятыя жорсткія меры супраць дэ- манстрантаў. Затрымапа 200 чалавек.
438 Перыяд станаўлення палітычнай нацыі • 26 красавіка. Чарнобыльскі Шлях прайшоў спакойна. Удзельні- чала каля 5 тыс. чалавек. • 30мая. Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі грамад- ска-палітычнага дыялогу. • 2 ліпеня. У Міыску адбыўся IV Кангрэс дэмакратычных сілаў з мэ- таю выпрацоўкі агулыіай пазіцыі ў дачынсіші да заплапаваных пар- ламенцкіх выбараў. Свой удзел у гэтых выбарах дэмакратычныя сілы краіны абумовілі выкананнем урадам патрабаванняў. выстаўленых да Беларусі міжнародпай суполыіасціо: 1) надаць парламенту статус адзіпага заканадаўчага органа, 2) прывесці выбарчы закон ў ад- паведпасць з еўрапейскімі стандартамі, 3) забяспечыць рэальны до- ступ апазіцыйпых партыяў да дзяржаўных СМІ, 4) спыніць палітыч- ныя рэпрэсіі ды забяспечыць свабоду мірных сходаў і свабоду слова. У склад Каардьпіацыйпай Рады дэмакратычных сілаў увайшлі прад- стаўпікі пяці партыяў (АГП, БСДГ, Беларускі народны фронт ‘Адра- джэныіе”, Беларуская партыя працы, Беларуская партыя жанчьпі “На- дзея"), прадстаўнікі Прэзідыума Вярхоўпага Савета Рэспублікі Бела- русь і шэраг грамадскіх арганізацыяў. • 29ліпеня. Па ініцыятыве групы вядомых літаратараў адбыўся Усс- беларускі з'езд за незалежнасць. Сустаршынямі былі Рыгор Барадулін, Гепадзь Бураўкіп, Радзім Гарэцкі і Анатоль Грыцкевіч. 1376 дэлегатаў прадстаўлялі 227 арганізацыяў, разнастайныя колы грамадства і ўсе бсларускія рэгіёны. Дэлегаты прынялі “Акт псзалежнасці Беларусі”, у якім адзначаецца, што сувсрэпітэту краіны рэальную пагрозу нясс дагавор аб стварэнні саюзпай дзяржавы Беларусі і Расіі, падпісаны 8 спежпя 1999 г. У сувязі з гэтым акт не прызнае законнымі любыя па- гадненні і рашэнні, скіраваныя на скасаванне альбо абмежавашіе суве- рэнітэту Бсларусі. Ен заклікае беларускіх грамадзянаў бараніць неза- лежнасць Айчыны, а сусветную грамадскасць - забяспечыць гараптыі суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. • Жнівень. Аляксандр Лукашэнка абяцаў выканаць чатыры ўмовы апазіцыі і АБСЕ для дэмакратызацыі парламенцкіх выбараў, прызпачаных на восень. • 1 кастрычніка. У Мінску адбыўся шматтысячны “Марш свабоды’' пад лозупгамі байкоту выбараў. Праз тыдзень акцыі “Байкот-2000” прайшлі ў 22 найбуйнейшых гарадах Беларусі. Праўда, сярод апазіцыі поўпай згоды наконт байкоту выбараў пс было. • 15 кастрычніка. Адбыліся выбары ў беларускі парламент - Палату прадстаўнікоў Нацыяпалыіага сходу. Па афіцыйных звестках, у іх
Рэспубліка Беларусь прэзідэнцкая, 439 прыняло ўдзел каля (51% грамадзянаў. Болыпасць беларускіх апазі- цыйных партыяў, АБСЕ і ЗША не прызналі парламенцкія выбары ў Беларусі дэмакратычнымі і адпаведнымі міжнародным стандартам. Паводле іх меркавапня. Вярхоўны Савет 13-га склікання па-раней- шаму захоўваў сваю легітымнасць. • 12 лістапада. У 25 гарадах Беларусі прайшла моладзевая акцыя “Перамепаў!” - ад дыскатэк і вечароў да пікетаў і шэсцяў. Частка мо- ладзі гуртавалася вакол незарэгістраванай грамадскай арганізацыі Зуор . 2001 • 25 сакавіка. Урачыста падпісаны “Акт незалежнасці Беларусі” у прысутнасці дыпламатычных прадстаўнікоў замежных краінаў. • Лета. Кардынацыйная рада дэмакратычных сілаў прыняла ра- шэнне вылучыць на прэзідэнцкіх выбарах адзінага кандыдата і ства- рыць дзеля гэтай мэты шырокуіо дэмакратычную кааліцыю пад назвай Аб'яднаная дэмакратычная апазіцыя. Адзіным кандыдатам ад дэма- кратычпай апазіцыі стаў кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Уладзімір Ганчарык. Лідэр масавага руху “Рэгіянальная Беларусь” Сямён Домаш у апошні момант дзеля агульнай справы зняў сваю кан- дыдатуру на карысць прафсаюзнага лідэра. • Эверасня. ПерамоганапрэзідэнцкіхвыбарахдасталасяАляксандру Лукашэнку. Выбарная кампанія яго супершкаў Уладзіміра Г анчарыка і Сяргея Гайдукевіча завершылася правалам. 2002 • Каардынацыйная рада дэмакратычных сілаў фактычна распалася. Некалькі дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў стварылі незалежніцкую парламептскую групу “Рэспубліка”. Намаганнямі грамадскасці паха- ванні сталінскіх ахвяраў у Курапатах былі абароненыя ад істотнага пашкоджання ў час рэканструкцыі кальцавой дарогі вакол Мінска. Распрацавапая канцэпцыя мемарыялізацыі Курапатаў.
440 Перыяд станаўлення. паліты.чнай нацыі 36. ПРАБЛЕМЫ СТАНАЎЛЕННЯ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ (ЗАМЕСТ ЗАКЛЮЧЭННЯ) За два стагоддзі нацыяналыіага прыгпёту беларусы пе сталі ні сапраўдпымі палякамі, ні сапраўднымі рускімі. Не становяцца япы чамусьці і сапраўднымі беларусамі. 36.1. Неразвязаныя вузлы беларускай нацыі Рэлігія. 3-за шматканфесійнасці краіны паяднашіе хрысціянскай і нацыяналыіай ідэяў дагэтуль выключаецца. Рэлігія не звязваецца з беларускай адметнасцю, не мадэлюе ўласную культуру і нацыяналь- ную эліту, як у Полыпчы, Літве, Украіне. У выніку страчваецца маг- чымасць грамадзянскай кансалідацыі на аснове адной канфесіі, нават пайболып шматлікай - праваслаўнай. Адраджэнне уніяцтва не выклю- чае ў будучым пагрозу ўкраінізацыі Беларусі. Таму ў такіх умовах бе- ларуская пацыя можа трымацца толькі на ідэалах атэізму або нацыя- налізму, якія адкідаюць рэлігійнасць ці выходзяць за яе рамкі. Нацыя- налізму не хапае. Пераважае атэізм і схільнасць да сацыялістычнай ідэалогіі. У гэтым - адмстнасць беларусаў. Таму зразумела, што сучас- ная Беларусь можа існаваць толькі як атэістычна-савецкая ці нацыя- налістычная дзяржава - калі паміж праваслаўем і каталіцызмам пе замацуецца дыялог і калі яны не беларусізуюцца. Пэўным чыпам паспрыяць гэтаму мог бы пратэстаптызм. Гістарычны досвед вымагае ад Беларусі арыентацыі на экумінізм. Мова. У падцарскай Беларусі мова, на думку польскага сацыёлага Рышарда Радзіка, успрымалася пе як паказальнік нацыянальнай рознасці, а як паказальнік сацыяльнага стану: беларуская - вясковая, польская - “панская”, руская - чыноўніцкая. Каб выбіцца ў людзі, трэба было выбіраць польскасць або рускасць. Беларуская мова не звязва- лася з нацыянальнай ідэалогіяй, гэтаксама як і руская, якая несла ў Беларусі пераважна надпацыянальныя ідэалы (хрысціянскія, балыпа- віцкія і г.д.). Таму і сёння ў беларусаў няма разумення важнасці мовы. Але ў іх ёсць падставы больш аптымістычна глядзець у будучыню. Ва ўмовах глабалыіага культурнага дыялогу руская мова робіцца для беларусаў, хутчэй, непазбежнымтэхнічным сродкам камунікацыі, чым фактарам культуры. 3 пашырэннем міжнародных кантактаў узрастае
Праблемы, станаўлення сучаснай наныі 441 роля англійскай мовы. А ў межах уласнай культуры і традыцыі бела- руская мова -па-за канкурэнцыяй. У гэтай сферыі руская мова -усяго толькі часовы дыялект беларускай. Гаварыць па-беларуску робіцца справай гонару ўсё болыпай колькасці грамадзянаў Беларусі. Існуе шанц ператварэння не толькі рускай, але і польскай, украінскай, літоўскай моваў у сродак культурнага дыялогу, бо і спрадвеку беларус- кія землі былі шматмоўныя. Але па-беларуску народ загаворыць толькі тады, калі па роднай мове загаворыць начальства. Гістарычная і культурная спадчына.Гістарычнае бяспамяцтва і культурпая недасведчанасць - гэта вышк страты ўласнай гістарыч- най і культурнай традыцыі. Гісторыя падсавецкай Беларусі пачалася з 1919 г., а ўсё, што стваралася на беларускай зямлі да 1920-х гадоў, лічылася польскім або рускім. Пазней падтрымку мела толькі прале- тарская па змесце культура. Таму зразумела, што гістарычны і куль- турны багаж болыпаспі жыхароў сучаснай Беларусі і яе палітычных лідэраў дазваляе ім пачувацца ўпэўнена і годна толькі сярод прад- стаўнікоў савецкай культуры. Сітуацыя зменіцца пасля засваення бе- ларускім жыхарствам поўнай культурна-гістарычнай спадчыны і раз- будавання сучаснай беларускай масавай культуры. Адчужанасць ад улады. У Беларусі ўкараніліся пакланенне і страх перад уладай. Яна ставіцца вьппэй за рэлігію, вышэй за сама- ідэнтычнасць. Так ужо тут павялося: калі ўлада руская, то і народ рускі, калі ўлада польская, то і народ польскі. За бсларускасць заўсёды кара- лі ці рускія, ці палякі, ці ўлады польскія, ці ўлады расійскія. Таму беларусы і называлі сябе “тутэйшымі”, пазней - проста савецкімі людзьмі. А сучасны дзяржаўны суверэнітэт, калі ён сапраўды існуе, дае жыхарам Беларусі права і на суверэнітэт духоўны. I гэты суверэ- нітэтне толькі “абясшкоджвае” рускія або польскія культурныя ўплы- вы, якія, як гэта лічыцца, вядуць да дэнацыяналізацыі, але і робіць іх прысутнасць на беларускай культурнай прасторы проста неабходнай. Нацыянальная эліта. Яна традыцыйна прайгравала ў барацьбе за пашырэнне нацыянальнай ідэі, бо перыядычна вынішчалася або перавабліваласяна'службу суседнім дзяржавам. Тамудзейнасць бела- рускай інтэлігенцыі будзе абароненай і эфектыўнай тады, калі на да- памогу інтэлектуалам прыйдуць “новыя” беларусы. Толькі з адраджэн- нем прыватнай уласнасці беларускасць пазбавіцца ад манапалізму дзяржавы і займее дадатковую, незалежную крыніцу фінансавання ў асобе нацыянальных банкіраў, гандляроў, фабрыкантаў, фермераў, “сярэдняга класа”. Тады не будзе спрацоўваць прынцып: якая ўлада -
442 Перыяд станаўлення палітычнай нацыі такая і пацыя. Пры любых геапалітычных арыентацыях жыхары Беларусі застануцца грамадзянамі Беларусі. Экапамічная моц верне ім страчаны духоўпы суверэнітэт, нацыянальную годнасць, а палі- тычпым лідэрам - упэўпенасць у сваіх сілах. Цяперашняя слабасць нацыяналыіых палітычных партыяў - ад жабрацтва. Урбанізацыя і нацыянальная кансалідацыя. Бсларускія га- радскія цэгггры не кансалідавалі жыхароў Беларускага краю. Тут шмат прычынаў. 1. Беларускі горад дэмаграфічна доўга прайграваў беларус- кай вссцы. Улада заўсёды абапіралася не на горад, а на вёску. 2. Бела- русы доўгічас былі нацыяй не толькі недзяржаўпай, але і негарадской (17% гараджанаў у 1897 г.). 3. У беларускіх гарадскіх цэнтрах ні ў XIX, ні ў XX стагоддзях не склаліся традыцыі дэмакратычнага кіравання. Тут адсутнічаюць прававыя ўзоры для фармавання сучаснай беларус- кай нацыі і сучасных прававых дзяржаваў. 4. Масавая культура, што ствараецца ў гарадах і зпітоўвае пацыю, здаўна паслугоўваецца не беларускай, а рускай мовай. 5. Мінск не ёсць бясспрэчная сталіца Бе- ларусі. Ён - не лепшая сталіца, бо не мае выдатнага гістарычнага мі- пулага ў параўпанні нават з Полацкам і прэзентуе савецкія грамадскія структуры. 6. Сярэднявечпая традыцыя гарадскога жыцця беларус- кага народа была перапыпеная ў канцы XVIII ст. і з той пары ён ніколі не пачуваўся ў горадзе бясспрэчным гаспадаром. Горад застаецца “чу- жым" для болыпасці жыхароў Беларусі і сёння. Варожасць да гарад- ской цывілізацыі трансфармуецца ў варожасць да Захаду, да еўра- пейскасці. 7. Імклівы рост гарадскога насельніцтва ў 60-70-х гадах не прывёў да трансфармацыі сялянскай ментальнасці перасяленцаў у гарадскую. Сялянскія па менталыіасці нацыі - дэкансалідаваныя і безабарошгыя перад знешняй небяспекай. Такія нацыі лёгка прыста- соўваюцца да ўлады, нават калі япа чужынская. Новая сацыяльная мадэль нацыі (прызпанне багацця і беднасці як непазбежнасці) можа быць прынятая людзьмі з урбанізаванай менталыгасцю, бо сяляне традыцыйна імкнуцца ўсіх зраўнаваць і ўсё падзяліць. Вось чаму, каб зрабіцца сучасііай еўрапейскай нацыяй, беларусам трэба зрабіцца гараджанамі па ментальнасці. Па меры урбанізацыі правінцыялізм паступова саступае месца ўпэўненасці ў сваіх сілах, узрастае аўтарытэт нацыяналыіых цэігграў. Узнікае ўсведамленне, што тут, у Беларусі, і нашая Масква, і нашая Варшава, і наш Парыж. Выбар мадэлі нацыі. Гістарычны досвед паказвае - надзейней разлічваць на кансалідацыю ўласпых унутраных сілаў. Тым больш, што беларускі нацыянальны праект вось ужо на працягу двух ста-
Праблемы станаўлення сучаснай нацыі 443 годдзяў застаецца малапаспяховым у значнай ступені таму, што ў яго аснове традыцыйна застаецца разлік на падтрымку зпешніх сілаў (гл. далей “Назойлівая думка”). А яны, як вядома, ніколі нацыяналыіых памкненняў беларусаў шчыра не падтрымлівалі. Таму з улікам рэаль- най сітуацыі краіпе належыць арыентавацца пе на культурную (этна- моўную ці субстанцыяльную) мадэль нацыі, а на мадэль дзяржаўна- палітычную (функцыянальную). Усё, што ў Беларусі, ёсць беларускае. Усе грамадзяне Беларусі з’яўляюцца беларусамі. Гэта дазваляе ўсім жыхарам Беларусі пачувацца гаспадарамі на беларускай зямлі, успрымаць Бсларусь ва ўсёй яе сукупнасці як добрага, так і дрэннага. 36.2. Беларусь - вядомая і невядомая Прывязанасць да Расіі. За беларусамі замацавалася ўяўлеш-іе, што яны мала чым адрозніваіоцца ад рускіх і не бачаць сваёй будучыні па-за Расіяй. У савецкі псрыяд, і асабліва пасля вайны, беларускі народ быў вельмі моцна зрусіфікаваны. Такога прыкладу дэнацыяналізацыі пе ведала повая і найноўшая гісторыя. Таму пасля абвяшчэння неза- лежнасці Беларусі ў 1991 г. адразу вярнуцца на ўзровень 20-х гадоў не ўдалося. Гэта паслужыла адной з прычынаў палітычнай паразы БНФ. Парадокс сучаснай беларускай дзяржавы ўтым, пгго яна не стала інструмеіггам нацыяналізацыі сваіх грамадзянаў, а, хутчэй, наадва- рот - інструментам іх дэнацыяііалізацыі на карысць рускай нацыі. Сярод прычьпіаў гэтага фепомена - сіла гістарычнай інерцыі (расій- скага правінцыялізму). Эфект гэтай інерцыі такі, што Беларусь, неча- капа адсечапая ад Расіі (1991), паўтарала яе рухі. Складалася ўра- жанне, што ствараецца яшчэ адна паралелыіая руская дзяржава, яшчэ адна паралелыіая руская нацыя. Паскораны курс нацыяналізацыі 90-х гадоў XX ст. За гады савецкай улады беларусы страцілі набыткі цэлага стагоддзя і ў 1991 г. мусілі зноў пачынаць шлях да ўсведамлення свайго нацыянальнага адзінства і адметнасці ад расійскага рэгіяналізму, як сто год назад - ад польскага, з тою розніцай, пгго цяпер гэты працэс асэнсавання адбы- ваўся ва ўмовах незалежнай беларускай дзяржавы. Перыяд, калі бе- ларусы хацелі быць рускімі болып за рускіх, скончыўся прыкладна ў 1995 годзе (пасля рэферэндуму). У 1996 г. неазаходнерусізм замяніла ідэя федэратыўнага саюза з Расіяй. Незадаволенасць “пгчырасцю” ра- сійскіх імкненняў да інтэграцьгі нарадзіла ідэю беларускага пансла- візму (1997). Але калі славянскія народы Балканаў ідэя славянскага
444 Перыяд станаўлення палітычнай нацы-і адзінства ў свой час ратавала, то беларусаў - губіла. Расія па-раней- шаму пастолькі “любіць” братпюю Беларусь, што гатовая яе паглы- нуць. Таму ідэя панславізму хутка страціла ў беларускім грамадстве сваю прываблівасць. Імкліва страчвае папулярнасць і інтэграцыя па- савсцку ўвогуле. Ужо мала хто верыць, што сяброўскіх пачуццяў да Расіі дастаткова, каб яна падкормлівала Беларусь. Усё гэта - рухі жы- вой беларускай нацыі. Яна паскорана праходзіць свой былы стогадовы шлях. Сёння парод усведамляе сваё існаванне, сваю адметнасць выраз- ней, чым ў 1991 г. Нацыяналізацыя новай намепклатуры хоць паволь- па, але пашыраецца. Назойлівая думка. Пасля распаду Расійскай імперыі беларусы вось ужо амаль 80 гадоў ідуць, здаецца, наманы, невядома куды. На працягу ўсяго XX ст. іх нязменнай фундаменталыіай ідэяй была і за- стаецца цяпер ідэя федэралізму. I ў XIX ст. беларусы таксама імкнуліся да федэралізму ўсіх народаў, усяго свету, як вольныя з волыіымі, роўныя з роўнымі. Федэратыўны саюз усім суседзям прапаноўвалі дзея- чы БНР. Ідэя федэралізму з Польшчай ці з Расіяй сілкавала надзею беларускіх патрыётаў на ўз’яднанпе сваіх земляў у міжваенпы перыяд. 3 гэтай самай ідэяй былі .звязаныя і надзсі на падтрымку Беларусі дзяржавамі Заходпяй Еўропы ў гады мінулай вайны. У складзе са- вецкай Расіі беларусы ў пэўнай ступені ажыццявілі свае ідэалы федэ- ралізму. А цяпер імкнуцца іх узнавіць. Урэшце, яны робяць тос, што і ўсс еўрапейцы. Імкпеннс да Расіі пе ёсць сведчаіше поўнай адсутпасці нацыянальнай самасвядомасці. Гэта пе этнічпая салідарнасць з расія- памі, гэта салідарнасць-дзяржаўная, палітычная. Расце ўсведамлен- пе вартасці беларускай дзяржавы, яе суверэннасці. Імкненне да федэ- ралізму ле ёсць сведчаннс ўнутрана ўласцівай беларускай нацыі са- мапсдастатковасці. Гэта яе непазбежная стратэгія самавыжывання ва ўмовах пайскладанейшай геапалітычнай сітуацыі. I трэба спадзявац- ца, што імкненне да федэралізму, часова манапалізаванае Расіяй і яе прыхілыіікамі, нарэшце прывядзе беларусаў ад “уніі” імперскай праз незалсжнасць па агульнаеўрапейскі шлях (да уніі дэмакратычнай). Інтрыга ў жыцці беларусаў. Калі беларусы заяўлялі пра сваё права на нсзалежнае палітычнас жыццё ці стваралі нешта годнае, гэта заўсёды інтэрпрэтавалася як печая інтрыга. Беларускую газэту “Наша Ніва” рускія лічылі польскай інтрыгай, а палякі - інтрыгай рускай. БНР лічылася інтрыгай польскай, а БССР - руска-балыпа- віцкай. Наватцяпер абвяшчэпне незалсжнасці Беларусі расцэньваец- ца як інтрыга ЦРУ, а спробы збліжэшія з дэмакратычнай Расіяй - як
Праблемы станаўлення сучаснай нацыі 445 інтрыга Масквы. Бсларусы прайшлі добрую школу інтрыті, а таму мо- гуць лёгка ператвараць яе са сродку знявагі ў зброю самаабароны. Ідэалы вольнасці беларусаў. Міжнародная грамадскасць дый самі беларусы вельмі мала ведаюць пра ідэалы вольнасці, што скла- даліся на абшарах Беларускага краю за час двухсотгадовага пана- вання тут Расіі. Адсюль і такія ўяуленні, і сумненні ў жыццяздольнасці беларускай нацьгі. Алс повая і пайпоўшая гісторыя беларусаў - гэта якраз гісторыя іх памкненняў да незалежнасці ад Расіі. У вызваленчай барацьбе беларусаў можна вылучыць пяць перыядаў. I. Першы праходзіў пад сцягам аднаўлення страчанай дзяржаў- насці - Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Ен характа- рызаваўся прапольскімі ілюзіямі. За няпоўныя сто гадоў расійскага панавання беларусы чатыры разы - у 1794,1812, 1831 і 1863 гг. - улі- валіся ў безвыніковую барацьбу народаў былой Рэчы Паспалітай з ца- рызмам. Праз марную надзею на вяртанне шляхецкай вольнасці прай- шлі таксама літоўцы, палякі, украінцы. Тым пе мепш, аддаііасць наро- даў былой Рэчы Паспалітай ідэалам вольнасці прыспешыла адмену ў Расіі прыгоннага права. II. На другім этапс прапольскія ілюзіі змяніліся на прарасійскія. Другі перыяд пачынаўся ад 80-х гадоў XIX ст., калі 'Томанаўцы” (беларускія народнікі) вылучылі ідэю адміністрацыйна-культурнай аўтаноміі ў складзе Расійскай імперыі. Праз марныя надзеі на расій- скую дэмакратыю прайшлі не толькі беларусы, але і іх суседзі - укра- інцы, палякі, літоўцы. Тым не менш, менавіта імкненне народаў Расіі да ідэалаў парламентарызму і нацыянальнай аўтаноміі дазволіла зрьпіуць царызм, пры якім падзеі па незалсжнасць былі нерэалыіыя. III. Трэці перыяд (канец 1915—1945) вылучаўся шматварыянтна- сцю ідэалаў. Побач з захаваннем адданасці аўтаноміі, а потым федэра- тыўнаму саюзу з Расіяй беспсрапьпіпа ўзнікалі ііішыя. I найперш - ідэя поўнай пезалежпасці Беларусі. За яе змагаліся дзеячы БНР, па- трыёты Заходняй Беларусі, беларускія патрыёты часоў другой сусвет- най вайпы, лясныя браты пасляваеннага антысавсцкага супраціў- лення. Увесьтрэці перыяд прайшоў для беларусаў, літоўцаў, палякаў, украінцаў дый рускіх пад знакам пошукаў і ажыццяўлення ідэалаў нацыяналыіай дзяржаўпасці, якія не маглі быць ідэнтычнымі, выклі- калі канфлікты і непаразуменні. А гэтым карысталісятакія сацыяльна небяспечныя эксперыментатары, як камуністы і нацысты. I ўсё ж су- падзепне ідэалаў антырасізму народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы дазволіла ім вызваліцца ад пагрозы нацысцкага заняволення.
446 Перыяд станаўлення. палітычнай нацыі IV. Чацвёрты зтап у гісторыі ідэалаў волыіасці бсларусаў (50-80-я г;іды) стаў самым змрочпым. Нацыя зпаходзіласяў каматозным станс. Палітычпая апазіцыя практычна не існавала. Вьшрамсньваць нацыя- палыіыя ідэалы пасля Курапатаў не было каму. Пра незалежнасць марылі адзінкі, імёпы якіх яшчэ не ўсе вядомыя. I толькі ў беларускім замсжжы ідэя незалежнасці Бацькаўшчыпы збсрагалася, напаўняла сэпсам жыццё палітычных выгнаннікаў. Гэтая ідэя вяла беларускую эміграцыю ў шэрагі змагароў за дэмакратыю, што падрыхтавалі крах камунізму. V. 3 сярэдзіны 80-х гадоў следам за гарбачоўскай лібералізацыяй пачыпаецца пяты перыяд, перыяд узнаўлсішя і ажыццяўлення неза- лежніцкіх ідэалаў у Бсларусі, якія, у адрозненпе ад папярэдніх, спалучаюцца з ідэаламі інтэграцыі ў міжпародпую суполы-іасць. Між- народная салідарнасць якраз і дазволіла беларусам побач з народамі Цэнтралыіа-Усходняй Еўропы пазбавіцца ад бальшавіцкага таталіта- рызму. Але для канчатковага сцвярджэішя сваіх нацыянальных ідэа- лаў грамадзяне Беларусі мусяць знайсці мужпасць пераадолсць духоў- на-ідэалагічпую і паталагічпую залежнасць ад Расіі і выпрацаваць мадэль цывілізаванага супрацоўніцтва з ёй, як, прынамсі, і з іншымі сўрапейскімі краінамі. Выпрабаванне будучыняй. У Беларусі існуе два варыяпты да- сягпенпя цывілізаванасці - праз беларускую культурна-гістарычную традыцыю і праз савецка-расійскі правінцыялізм. Да 1995 г. перава- жаў першы варыянт, які разглядаўся яго праціўнікамі як. згуба для ііарода. Пасля 1995 г. пераважае другі варыянт, які разглядаецца яго праціўшкамі зноў-такі як шлях у нікуды. У гэтым ёсць празмерная драматызацыя, характэрная для палітыкаў. Самасцвярджэнне сучас- най бсларускай нацыі на асновс бсларускай культурна-гістарычнай традыцыі - найлепшы варыянт. Адрыў ад гістарычнай традыцыі ўскладняе гэты працэс, але не прыпыняе. Нацыянальнае самасцвяр- джэнне можа адбывацца і на аснове расійскага рэгіяпалізму. Зразуме- ла, што шлях ад расійскага правінцыялізму да беларускасці - мала- прадуктыўны і даўжэйшы. Але наяўнасць беларускай апазіцыі патра- буе ад прыхілыіікаў расійскага рэгіяналізму павышанай адказнасці за выбраны накірупак і ў выпадку тупіковай сітуацыі стварае эфект ўзаемазамсны ці ўнутранай кансалідацыі. Студзень 2003 г.
КАРТЫ
448 Карты, 1. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел земляў Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Расійскай імперыі. П О Л Ь Ш Ч А тзрыторыя Вялікага Кмяства Літоўскага межы губерняў
Карты 449 2. Беларусь у 1812 г. мяжа Вялікага Княства ЛІтоўскага Вялікае Княства Літоўскае, узноўленае Напалеонам дзяржава Беларусь у адпаведнасці з лраектам Напалеона
450 Карты 3. Беларусь падчас першай сусветнай вайны. сучасныя мвжы дзяржаваў усходняя мяжа акругі Обер Ост нямецка-расійскі фронт ад верасня 1915 г. да1918 г нямецка-расійскі фроні у канцы лютага 1918г. раууеі.пеі
Карты 451 4. БНР, 1918 год. межы Беларускай Народнай Рзспублікі мяжа Вялікага Княства Літоўскага
452 Карты 5. Варыянты беларускіх этнічных межаў. сучасныя ыежы дзяржавзу паводлемамсімальныж падлікаў беларускай эміграцыі пасля 1945 года - - - - - паводле В. СтанкевЬа (1921 г.) ;.] паводле Я. Карскага {1903 г.)
Карты, 453 6. Беларусь падчас другой сусветнай вайны. Вялігія Лую Ф . Себеж ІТВІЯ Усеіггы' беліж Б елае .Генера ьі, камісарьіят Коўна Віцебск Вільня ВІленкэ Смаленск Гародня Слуцк Гомель Г анцавічы Пінск Чарнігаў Рэнхскамісарыят Украіна . о. . 100 км ___I Брэст в* Х> СХ О’ X с > хіі граева ьеляг.ток Ламжа Іізвінск Літва . Столін Ельск Слонім Белыж Паплясю>х. Лепель Ооша X Генеральны камісарыят Беларусь і Мінск Магілеу « • а • Ваўкэоыск паваградак Вайсковае кіраванне Генеральная - губернія • Л Цывільнае кіраванне рэйхскамі «ж.маммамм рыжская мяжа 1921—1939 гг. мяжа БССР на 1.1.1940 г. лінія нямецка-савецкага фронту 11,11к1 * ‘ ’ ’1 ’ студзень-чэрвень 1944 г межы адміністрацыннага падзелу лінія падзыіу наміж ваеннай і цывільнай адмінісграцыяй мвжы Зквшкіх іэрыіорынў
454 Карты 7. Фармаванне тэрыторыі БССР. Заходняя Беларусь, далучаная ў 1939 г. сучасныя ыежы дэяржаваў тэрыторыя БССР у 1921 г. тэрыторыя ўзбуйнення БССР у 1924 г. тэрыторыя ўзбуйнення БССР у 1926 г. к’• у /1 Беластоцкая вобласць. у складзе БССР *----"---1939-1944 гг. Е |||| і__ П Гэрыторыя БССР,перададэеная Літве I----1 у кастрычніку 1939 г.
Карты, 455 8. Схема размяшчэння расійскіх вайсковых аб’ектаў у Беларусі. Крыніца- газетэ ‘Свабсда” № 15, 19-25 красавіка 1994 г
456 Карты, 9. Стан радыяцыйнага забруджання тэрыторыі Беларусі на 1 студзеня 1992 г.
БІБЛІЯГРАФІЯ Пры напісанні гэтай працы, апроч згаданай тут навуковай літаратуры, выкарыстаныя таксама матэрыялы гістарычных архіваў Мінска, Вільнюса, Кіева, Санкт-Пецярбурга, Масквы, Варшавы, рукапісных фондаў бібліятэкі Каталіцкага універсітэта і Ваяводскай публічнай бібліятэкі імя Лапацінскага ў Любліне, а таксама беларускі перыядычны друк 1991—2002 гг. А. I. |Антон Луцкевіч]. Усходняя Беларусь. Статыстычныя і гістарычныя матэрыя- лы. Выданне БНР. Мінск, 1918. Абра.зоўскі В. Ад кастрычніка 1917-гада лютага 1918-га//Літ. імастацгва. 1991.4,7 чэрвеня. Адамушка Уладзімір. Палітычныя рэпрэсіі 20-50-ых гадоў на Беларусі. Мінск, 1994. Анішчанка Я. К. Беларусь у гады Кацярыны II (1772—1796 гады): У дапамогу вы- кладчыкам, аспірантамістудэнтам. Мінск, 1998. Антысавецкія рухіў Беларусі: 1944—1956: Даведнік. Менск, 1999. Арлоў У. А. Прысуд выканаў невядомы. Ігнат Грынявіцкі. Мінск, 1992. Арлоў Уладзімір, Сагановіч Генадзь. Дзесяць вякоўбеларускай гісторьгі (862—1918); Падзеі. Даты. Ілюстрацыі. Вільня, 1999. Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. У 2т. Т. 1. Кн. 1-2/Уклад. С. Шупа. Віль- ня - Нью-Ёрк - Менск - Прага, 1998. Аўсянік Сяргей, Стралкова Алена. Улада й грамадства. Беларусь 1991—1998 // Эпоха.Часопісбеларускі. 1998. № 11-12; 1999. № 1. Беларуская думка XX стагоддзя: філасофія, рэлігія, культура / Склад. 10. Гарбінскі. Варшава, 1998. Беларуская палітычная сістэма і прэзідэнцкія выбары 2001 г. Зборнік аналітычных артыкулаў пад рэд. Валеры Булгакава. Варшава-Менск, 2001. Беларусь. Нарысыгісторыі, эканомікі, культурнага і рэвалюцыйнагаруху. Мінск, 1924. Беларусьу Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945: Энцыклапедыя. Мінск, 1990. Белоруссня в эпоху феодалпзма: Сб. документов н матерналов. У 3 т. Т. 3. Мннск, 1961. Белорусспя п Росспя: обіцества н государства /Ред. Д. Е. Фурман. Москва, 1998. БічМіхась. Беларускае адраджэнне ўХІХ-пачатку XX ст. Гістарычныя асаблівасці, узаемаадносіны з іншымі народамі. Мінск, 1993. Бнч М. О. Развнтне соцпал-демократнческого двнження в Белорусснн. Мінск, 1973. БолбасМ. Ф. ПрамысловыяпрадпрыемствыдарэвалюцыйнайБеларусі. Мінск, 1988. Богданкевнч С. Какжнлн? Какжпвем? Как будем жпть? С-Петербург, 1998. Ботвннннк М. Б. Памятннкп геноцпда евреев Беларусн. Мннск, 2000. Брпгаднн П. П. Эсерыв Беларусм(конецХІХ-февраль1917 г.). Мннск, 1994. Брянцев П. Д. Польскнй мятеж 1863 г. Внльно, 1892. Брянцев П. Д. Воссстанне поляков в 1830 н 1831 гг. Внльно, 1896.
458 Бібліяграфія Букчнн Семен. К мечам рванулнсь нашн рукн. Мннск, 1985. (Мастацкі твор пра дзекабрыстаў, напісаны на аснове дакументальнах матэрыялаў). Бунд в Беларусн, 1897—1921: Документы н матерналы / Сост. Э. М. Савнцкнй. Мннск, 1997. БуховецО. Г. Соцнальные конфлнктым крестьянская ментальность в Росснйской нмперннначала ХХвека: новыематерналы, методы, результаты. Москва, 1996. Бяспалая М. А. Беларуская вёска ў першыя гады НЭПа (1921—1923 гг.). Мінск, 1999. ВаронкаЯ. Беларускі рухад 1917 да 1920 году. Коўна, 1920. Васілеўская Н. У. Абвінавачваецца ў нацыянал-дэмакратызме [пра наркама асветы БССР А. В. Баліцкага]. Мінск, 1995. Весялкоўскі Ю. Беларусь у першай сусветнай вайне: Гістарычны нарыс. Беласток- Лондан, 1996. Весялкоўскі Ю. Што прывяло Армію Краёву на Беларусь. Лондан, 1995. Внноградов А. Значенне царствовання нмператряцы Екатернны II для Северо- Западного края. Внльно. 1904. Вітан-Дубейкаўская Ю. Маеўспаміны. Вільнюс, 1994. Віцьбіч Юрка (Стукаліч Юрый). Антыбальшавіцкіяпаўстаньніі партызанская ба- рацьба на Беларусі. Нью-Ерк, 1996. Волобуев ГІ. Февральская революцня: её протнворечня, альтернатнвы н нсторнчес- кое место // Наука нжнзнь. 1992. №10. Врублевскмй А. П., ПротькоТ. С. Пз нсторнн репресснй протнв белорусского крес- тьянства. 1929—1934 гг. Мннск, 1992. Всенародное партнзанское двнженне в Белорусснн в годы Велнкой Отечественной войны (нюнь 1941 -нюль 1944): Документы нматерналы. В Зт.Т. І.Мннск, 1967; Т. 3. Мннск, 1985. Гарбацкі А. А. Стараабрадніцтва на Беларусіў канцы XVII-пачатку XXстст. Брэст, 1999. ГарбачоваВольга. Паўстанне 1830—31 гг. на Беларусі. Мн., 2001. Геніюш Ларыса. Споведзь. Мінск, 1993. Гісторыя Беларусі ад старажытнасці да XXI стагоддзя: Кароткі нарыс. Склад. К. Ма- тусевіч. Мінск, 2000. Гісторыя беларускага мастацтва. У 6 т. Т. 3. Мінск, 1989. Гісторыя БеларускайССР. У 5т. Т. 2-5. Мінск, 1972—1975. Гісторыя сялянства Беларусіад старажытнасці да 1861 г. У Зт. Т. 1. Мінск, 1997. Грнцак Ярослав. Нарнс історіі Украінн: формування модерноі украінськоі націі XIX—ХХстоліття. Кнів, 1996. Грамадскі быт і культура гарадскога насельніцтва Беларусі. Мінск, 1990. Грыцкевіч А. Нацыянальнае пытанне ў праграмедзекабрыстаў// Літ. і мастацтва. 1990. 7 верасня. Гусакова В. Г. Псторня н экономнка “крестьянского вопроса”. Мннск, 1998. Дакументыі матэрыялыпа гісторыі Беларусі. У 4 т. Т. 1. Мінск, 1936; Т. 2 (1872— 1903). Мінск, 1940. Даннлов А. Н. Переходное обіцество: проблемы снстемнойтрансформацнн. Мннск, 1997.
Бібліяграфія 459 Дарога праз Курапаты. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагоддзе). Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода, 2002. ДзеляноўскіМ. Зямля і воля // Беларуская мінуўшчына. 1993. № 2. Документы н матерпалы по псторнн Белорусснн. У 4 т. Т. 3 (1900—1917). Мннск, 1953. Доўнар-ЗапольскіМ. В. Гісторыя Беларусі. Мінск, 1994. Думін С. У., Канапацкі 1. Б. Беларускія татары: Мінулае ісучаснасць. Мінск, 1993. Дэмакратычная апазіцыя Беларусі: 1956—1999: Даведнік. Менск, 1999. Ершова Э. Б. Псторнческне судьбы художественной ннтеллнгенцнн Белорусснн (1917—1941). Москва, 1994. Ерш Сяргей. Вяртанне БНР. Асобы ідакументы Беларускай незалежніцкайпартыі. Менск-Слонім, 1998. Жук А. У. Храналогія слуцкай мінуўшчыны. Слуцк, 1996. Зам Астрыд. Беларускі нацыяналізм ці нацыяналізм Беларусі? // Беларускі гістарычны агляд.Т. 7. Сшытак 1 (12). Менск, 2000/ ІІер. з ням. А. Сувалава. Запнскн Н. В. Берга о польскнх заговорах н восстаннях 1831—1862. Москва, 1873. ЗапруднікЯнка. Беларусь на гістарычных скрыжаваннях. Мінск, 1996. ІваноўМ. Вызваленне ці няволя? 1939 год-у нашай нацыянальнай свядомасці// ГоласРадзімы. 1991.19,26 верасня; 1992.6,13,20, 27 лютага, 5,12сакавіка. Іваноў Мікола. ІІраблема прыналежнасці Вільні і беларускае нацыянальнае пытаннеў 1939 г.//Беларускі гістарычнычасопіс. 1994.Т. 1. Ігнатоўскі Усевалад. Гісторыя БеларусіўХІХіўпачаткуХХсталецця.Мінск, 1926. (3-е выданне -1928). ІгнатоўскіУ. Кароткінарысгісторыі Беларусі. Мінск, 1919. (5-е выданне- 1991). йз нсторнн установлення Советской властн в Белорусспн н образовання БССР: Документы н матерналы по нсторнн Белорусснн. У 4т. Т. 4. Мпнск, 1954. Ілюстраваная храналогія гісторыі Беларусі / Аўтар-складальнік I. П. Хаўратовіч. Мінск, 1995. Ноффе. Э. Г. Страннцы нсторнн евреев Беларусн: Краткнй научно-популярный очерк.Мннск, 1996. йсторня Беларусн в документах н матерналах / Сост. П. Н. Кузнецов, В. Г. Мазец. Мннск, 2000. йсторня Беларусн: Словарь-справочннк/ Под ред. С. Ф. Дубенецкого. Мннск, 2000. Пстцрня Белорусснн. Вопросы нответы. Мннск, 1993. Нтогн перепмсн населення Республнкн Беларусь 1999 года. Населенне Республмкн Беларусь: Статнстнческнй сб. Мннск, 2000. Каваленя А. А. Беларусь у гады другой сусветнай вайны (1939—1945). Мінск, 1996. Казлоў Леў, ЦітоўАнатоль. Беларусьна сямірубяжах. Мінск, 1993. Ка ліноўскі Кастусь. За нашую вольнасць: Творы, дакументы. Мінск, 1999. Калубовіч А. Т. Крокі гісторыі. Мінск, 1993. Канапацкі I. Б., Смолік А. I. Гісторыя і культура беларускіхтатар. Мінск, 2000. Кандыбовіч Сымон. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Мінск, 2000?
460 Бі бл іяграфія Канчер Е. С. Белорусскмй вопрос: Сб. статей. ГІетроград, 1919. Канфесіі на Беларусі (канецХУІІІ—XX ст.). Навук. рэд. У. I. Навіцкі. Мінск,1998. Кашіелер А. Россня - многонацнональная нмперпя: Возннкновенне, нсторня, распад / Нер. с нем. С. Червонная. Москва, 2000. Каснянскнй В. Г. Мпнскнй департамент Велнкого княства Лнтовского (эпнзод нз нсторвн 812 г.). С-Петербург, 1902. Касцюк Міхаіл. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. Мінск, 2000. Каўка Аляксей. Беларускі вызваленчы рух: Спроба агляду// Спадчына. 1991. № 5. Каўка Аляксей. Жывом! Старонкамі беларускага самапазнання. Масква -Менск. 1997. Каханоўскі Г. А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX ст.ст. Мінск, 1984. Кіпель Вітаў'г. Беларусы ў ЗШ А. Мінск, 1993. Кіштымаў Андрэй. Эканамічныя ўмовы фарміравання беларускай нацыі ў канцы XVIII -50-хгадах XIXст. // 3 глыбі вякоў. Наш край. Вып. 2. Мінск, 1997. Конан У. М. Беларуская культура: гістарычны нарыс (Хст. - 1917 г.) //Адукацыя і выхаванне. 1994. № Ю. КороткаяТ. 11., Прокошнна Е. С., Чудннкова А. А. Старообрядчество в Белоруссвв. Мннск, 1992. Коснк Володмммр. УкраінаіНімеччпнаудругійсвітовій війнн. Парнж-Нью-Ёрк- Львів, 1993. КрукУ. ГІ. Сялянскі рухна Беларусі 1864—1900 гг.Мінск, 1993. Круталевнч В. А. йсторня Беларусн: Становленпе нацнональной державностн. Мннск, 1999. Крыжовы шлях. Сшытак першы. Мінск, 1993. КудрннскнйФ. Белоруссы (обіцнй очерк). Внльно, 1904. Кудряшов Г1. Прнзрак Велнкой Лнтвы. Об одной малонзвестной страннце войны 1812 г. // Роднна. 1992. 6-7. Куль-Сяльверстава С. Я. Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур: Фармаванне культуры Новага часу на беларускіх землях (другая палова XVIII - 1820-я гг.). Мінск, 2000. К’яры Бернгард. Лёсбеларускіхгабр.эяў уТенеральным камісарыяце Беларутэніі” // Беларускі гістарычны агляд. Т. 7. Сшытак 1 (12). Менск, 2000 / Пер. з ням. Л. Баршчэўскага. Ладысеў У. Ф., Брыгадзін П. I. На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці(1917—1920). Мінск, 1999. Ластоўскі В. Кароткая гісторыя Беларусі. Вільня, 1910 (2-евыданне-1992). Лінднэр Райнер. Беларускія гісторыкі пад Сталіным. 1870—1945 // Беларускі гістарычны агляд. Т. 5. Сшытак 2 (9). Менск 1998/ Пер. з ням. Лнсяк-Рудннцькн Іван. Історнчні есе. У 2 т. Кйів, 1994. Лнпмнскнй Л. П. Столыпннская аграрная реформа в Белорусснн. Мннск, 1978. Літвін Аляксей. Акупацыя Беларусі (1941—1944). Пытанні супраціву і калабарацыі. Мінск, 2000. /Іуговцова С. Л. Полнтнка росснйского самодержавня по отношеннюк дворянству Белорусснн в конце XVIII - первой половнне XIX вв. Мннск, 1997.
Бібліяграфія 461 Лукашук Аляксандар. Філістовіч. Вяртанне нацыяналіста, Менск, 1997. Луцкевіч А. За дваццаць пяць гадоў(1903—1928). Вільня, 1928 (2-е выданне-1992). Лыч Генадзь. Пакутлівыя блуканні. Мінск, 2000. Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. Мінск, 1996. Лютый Л. М. Соцпально-экономпческое развнтне городов Белорусснн н конце XVIII -первой ноловнне XIX века. Мннск, 1987. Ляхоўскі У. Беларуская справа падчас вольскай акупацыі 1919—1920 гг. // Спад- чына. 1994. Хо 6. МазецВ. БНР:дзеля культурна-нацыянальнага адраджэння//Голас Радзімы. 1992. 17 снеж.; 1993. 11 лют., 4, 25 сакав. Мазуров Кпрнлл. Воспоммнання, выступленпя, ннтервью/Сост. С.М. Белов ндр. Мпнск, 1999. Мальдзіс А. I. Падарожжаў XIX стагоддзе. Мінск, 1969. (Літаратуразнаўча-этна- графічны твор). Мірановіч Яўген. Навейшая гісторыя Беларусі. Беласток, 1999. Міхнюк У. М. Арыштаваць у высылцы: Дакументальны нарыс пра А. Дудара. Мінск, 1996. Мншутннай. В. Польско-советская война 1919—1920 гг. Москва, 1994. МяснікоўА. Ф. Наццэмы. Мінск, 1993. На крутымпавароце: ідэалагічна-палітычная барацьба на Беларусі ў 1929—1931 гг.: Дакументы, матэрыялы, аналіз / Аўтар-склад. Р, П. Платонаў, Мінск, 1999. Навіцкі У. Супярэчлівасць кул ьтурнага жыцця Беларусі ў сярэдзіне 50-х - сярэдзіне 80-х гг. // Беларускі гістарычны часопіс. 1993. № 2. Навуковызборнік. Беласток, 1964. Найдзюк Я., Касяк I. Беларусьучораісёння: Папулярны нарысз гісторыі Беларусі. Мінск, 1993. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 т. Мінск, 1994—1995. Нацнональные окранны Росснйской пмперпн: Становленне н развнтне снстемы управленпя. Москва, 1997. Нпкнтнн й. А. Столетнпй пернод (1772—1872) русского законодательства в воссоедп- ненных от Польшнгубернйях н законодательство о евреях. Внльно, 1886. Октябрь 1917 н судьбы полнтнческой оппозпцпн. Ч. 1. Матерналы п документыпо нсторнн обіцественных двнженнй н полмтнческнх партпй Реснублнкн Беларусь. Гомель, 1993. Падліпскі А. М. Летапісец Віцебшчыны. Мінск, 1993. Пазняк Зянон. Сапраўднае аблічча. Мінск, 1992. Пайпс Рнчард. Росспяпрпстаромрежнме. Кембрндж-Массачусетс, 1981. Панютнч В. П. Соцнально-экономпческое развнтне белорусской деревнн в 1861— 1900гг. Мннск, 1990. Платонов Р. П. Белорусспя, 1941-й: пзвестное ннензвестное, По документамНацпо- нального архнва Республнкн Беларусь. Мпнск, 2000. Полптпческне партпн Республнкп Беларусь: Краткпй справочнпк. Мннск, 1996. Преступленнянемецко-фашнстскнхоккупантов в Белорусспп: 1941—1944. Мпнск, 1963.
462 Бібліяграфія Процыса Таццяна. Вынішчэнне сялянства. Вёска Усходняй Беларусі пад цяжарам бальшавіцкіх рэпрэсіяў 30-х гадоў, Менск, 1998. Публнцнстпка белорусскнх народннков. Ммнск 1983. Рагач 11. Кароткі агляд гісторыі Беларусі. Кліўленд—Нью-Норк—Талін, 1990. Рагуля Васіль. Успаміны. Менск, 1993. Рудовіч Станіслаў.Час выбару: Праблема самавызначэння Беларусі ў 1917 годзе. Мінск, 2001. Савмцкмй Э. М. Революцнонное двнженне в Белорусснн (август 1914 -февраль 1917 гг.). Мннск, 1981. Самбук С. М. Полнтнка царнзма в Белорусснн вовторой половннеХІХ века. Мннск, 1980. Спдоревнч А. Антон Луцкевмч// Неман. 1990. № 7. Сндоров А. А. Польское восстанне 1863 года: Нсторпческнй очерк. С-Петербург, 1903. Скнр А. Я. Еврейская духовная культура в Беларусн: йсторнко-лнтературный очерк.Мннск, 1995. Смалянчук А.Ф. Паміжкраёвасцюі нацыянальнай ідэяй. Польскі рухнабеларускіх і лі'гоўскіх землях 1864—1917 г. Гродна, 2001. Смнловнцкйй Леоннд. Еврен Беларусм: йз нашейобіцей нсторнн, 1905—1953 гг. Мннск, 1999. Смнловнцкнй Леонмд. Катастрофа евреев в Белорусснм 1941—1944 гг. Тэль-Авнв, 2000. Смнрнов А. Ф. Восстанне 1863 года в Лнтве н Белоруссмн. Москва, 1963. Сммт Ф. йсторня польского восстання н войны 1830 н 1831 годов. В 2 т. Т. 2. С-Пе- тербург, 1863. Смоліч Аркадзь. Геаграфія Беларусі. 4-е выданне. Мінск, 1993. Снанковскнй В. Е. Путь Беларусн в ООН, 1944—1945 гг. Мннск, 1994. Сарокін А. М. На ростанях Айчыннай вайны: Беларуская вёска ад Дэкрэта да Кодэкса аб зямлі (1917—1990-я гг.). Мінск, 1999. Сорокнн А. М. Аграрный вопрос в Западной Белорусснн. Мннск, 1968. Сосна У. А. Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусіў канцы XVIII - першай палове XIX ст. Мінск, 2000. Станкевіч А. Да гісторыібеларускага палітьгчнага вызвалення. Вільня, 1934. 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. I. Саверчанка, 3 .Санько. Мінск, 1993 (2-е выданне- 1994). Стужынская Ніна. Беларусь мяцежная: з гісторыі антысавецкага ўзброенага супра- ціву. 20-я гады XX стагоддзя. Вільня, 2000. СыныіпасынкіБеларусі/Уклад. С. В. Барыс.Мінск, 1996. Сямашка Я. Армія Краёва на Беларусі. Мінск, 1994. Тарасевнч М. й. Нацнонально-культурный состав коренного народа Белорусснн. Мннск, 1994. Трагедня евреев Белорусснн в годы немецкой оккупацнн, 1941—1944 гг.: Сб. до- кументов н матерпалов. Нзд. 2-е. Под ред. Р. А. Черноглазовой. Мннск, 1997. Тугай У. В. Латышы на Беларусі. Мінск, 1999.
Бібліяграфіл 463 Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Мінск, 1993. Турук Ф. Белорусское двпженне. Очерк псторпп нацмонального п революцпонного двнженнябелорусов. Менск, 1921. Турцевнч А. Хрестоматпя по нсторнн Западной Росснп. Внльно, 1892. Улаіцнк Н. Н. Предпосылкн крестьянской реформы 1861 г. в Лнтве н Западной Белорусснн. Москва, 1965. Федорук А. Т. Старннные усадьбы Мннского края. Мннск, 1999. ФрндманМ. Б. Отмена крепостного права в Белорусспн. Мннск, 1958. Фурман Д., Буховец 0. Белорусское самопознанпе п белорусская полнтнка // Свободная мысль. 1996. № 1. С. 57-75. ХоскннгДжеффрн. Нсторня Советского Союза. 1917—1991. Москва, 1994. Цвнкевмч А. Краткнй очерк возннкновенмя Белорусской Народной Республнкм. Кнев, 1918. ЦвпкевнчА. Беларусь. Краткнй полнтнческнй очерк. Берлнн, 1919. Цвікевіч А. Адраджэнне Беларусі і Полыпчы. Менск-Вільня- Берлін, 1921. Цвікевіч А. “Западно-русснзм”: Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачаткуХХв. Мінск, 1993. ЦерашковпчП. Гражданскне двмження в Белорусснм. Мпнск, 1991. Церашковіч П. Паўднёва-заходні сепаратызм // Наша Ніва. 1993. № 16. Шабуня К. П. Аграрный вопрос м крестьянское двнженне в Белорусснн в революцнн 1905—1907 гг. Мннск, 1962. Шалькевіч В. Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі. Мінск, 1999. Шарков А. В. Военнопленные п ннтерннрованные на террнторнн Беларусм: Роль органов внутренннх дел в нх содержаннн н трудовом нсіюльзованнн (1944— 1951 гг.).Мннск, 1997. ШведВ. В. Беларускіястаронкігісторыідзекабрыстаў. Мінск, 1998. Шпшіевскнй П. М. Путешествпе по Полесью нбелорусскому краю/ Прадм. С. А. Куз- няевой. Мінск, 1992. Шыбека Захар. Гарады Беларусі (60-я гады XIX- пачатак XX стагоддзяў). Мінск, 1997. Шыбека 3. В., Шыбека С. Ф. Мінск. Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада. Мінск, 1994. Шышыгіна-Патоцкая К. Я. Скарбы Нясвіжа. Мінск, 1993. Эканамічная гісторыяБеларусі/Падрэд.В.І. Галубовіча. Выд 3-е. Мінск, 1999. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6т. Мінск, 1993—-2001. Юхо Я. А. За вольнасць нашу і вашу. Тадэвуш Касцюшка. Мінск, 1990. Юхо Я. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мінск, 1992. ЯнушкевічЯ. НеадменнысакратарАдраджэння: Вацлаў Ластоўскі. Мінск, 1995. Ярмалковіч В. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі да 1914 года. Беласток, 1997. Вег^піап Аіекзалсіта. Юес>: о ВтопЫатуіе Тагазхкіеч/іс/ш. У/агзгатуа. 1977.
464 Бібліяграфія Віаіоко/о'л іс/ Ва/.уіі. Мі^І/у №зсЬ.ос1ет а 2асііоі1ет. 2 сігіеібу/ Гогтіжапіа ж Ьіаіопізкіе; з’Л’іасійтозсі п.аіобо’Л'еі. Віаіузіок, 1998. СаЬаііо\\'$кі Матек. Сіепегаі 8(апіз1а\\г Війак-Ваіас1іо\сісг - гаротдіапу ЬоЬаіег. АУагзга'Л'а, 1993. Пагйк.і ІогеГ. Віаіопіз. Нізютіа, \У8р61с/.е$ію:>6, копПікіу пагосіоіуе. №агзга\\а, 1994. І)епі<’а АІекзу. Роіііука у/зсЫкіпіа РоНкі \\'оЬес /іет Еіітл'у, Віаіопізі і Нкгаіпу \\' ІаіасЬ 1918—1919. \Уатзга\уа, 1969. ОуІЦ{іо\\'а Ііаппа. Нізготіа Роізкі. 1795—1990. ІліЫіп, 2000. ЕЬетІіагск Р. Рггетіапу паіосіо'л'озсіоче па Віаіотпзі: 1900—1989. ^'атзгасуа, 1994. Гоіі^оіузкі Р. Віаіогаз - іпкіікі піеро(11е§іозс. \Угс-с1а\у, 1999. Сіоі’оіузка Неіепа. Віаіопііі 1914—1929. КііІІнга ро(1 ргеіуц роіііукі. Віаіузіок, 1996. ботоіка К.. Роізкіе п^піролапіа м/оЬес к\\ге$ііі Ьіаіопізкіеу 1918—1922. \Уагзга\уа. 1998. СііаЬо\у$кі Т. 8. Козуізкіе і/фіу па Віаіе) Клізі. Ріоігкоу/, 1916. (}гол8 Іап Топіазг. К.еуо1Шюп Ггот аЬтоасІ. Ргіпсеіоп, 1988. НапсіЬпсЬ сіег СІе.чсЫсЫе \УеіВпіВ1атхІ8. Негап8§е§еЬеп уоп ІЭіеігіск Веугау ппб Каіпег І.івсІ- пег. Сгоіішаеп, 2001. Нізіогіа Епгору ЗгоіІкоу.'о-У/ісІюбпіе^. Т. 1-2. Кесіаксіа: Іеггу К1осго\узкі. ІліЫіп, 2000. Нгусак .Іагозіау/. Нізіогіа (Ікгаіпу. 1772—1999. №гоіІ7.іпу посуосгеяпе^о пагойп. ЬнЫіп, 2000. НокЬгіі^уе Э. ’Л'еіВпіВІапб. Вогітгіші, 1996. Іч'апіскі Міесгузіалу. Цктаіпсу, Віаіопізіпі, ІіЬліпі і петсу \у Роізсе \у Іаіасіі 1918—1990. ЗіеШсе, 1991. 1\уапо\у Мікоіа]. Ріег\у$гу І9агос1 пкагапу. Роіасу \у 2\уіцгка Косіхіескіт, 1921—1939. \л/агз/.а\уа - ЗУгосІа\у, 1991. Козтап Магсеіі. Ніліогіа Віаіопізі. ^УгосІау/, 1979. Кпііехузкі 2. (Зепега іігіе^е у/е\уп^;ггпе ЬіГуу 8го<іко\\ге] (1920—1922). ІліЫіп, 1996. Кііішга і роіііука. Зк'р|у\\- роіііукі газіГікасуіпе) па кпіпіп; гаскосіпісіі піЬіегу ітрегінт гозуізкіецо (1772—1915). Кесі. Э. Копкіапіупоу/а і Р. Разгкіегуісга. УУагзгалуа, 1994. Ьавіес 8іапі.зіа\>/. Віаіопій ’Л' сіпц’іе) роіоме XIX зшіесіа. Оізгіуп, 1997. Тапіес 8(апІ5Іа\у. Віаіопз \у доЬіе кгугуіп зроІесгпо-роіігусгпе§о (1900—1914). Оізгіуп, 1993. Еаіузхопек О1е«. Віаіопіакіе Гоппас)е хлю^коу/е 1917—1923. Віаіузіок, 1995. Ьеу/ап(іо\\'зкі ІбгеГ. Кесіегаіігт. ЕіП\а і Віаіопіз V/ роіііусе оЬогп Ьеіу/есіегзко^о (XI. 1918 - IV. 1920). 'У/аг8га\уа, 1962. Маскіе\\'ісг Зіапізкгл. Нізіогіа Рокчкі асі 11 Іізіорасіа 1918 (Іо 17 \\т/е$піа 1939 гокп. к.опсіуп, 1941. Мігопсвуісг Еп§епііі82. Віаіоішіпі \\г Роізсе 1944—1949. \Уагз/а\уа, 1993. ОсЬтапзкі Іеггу. Нізюгіа Ьііу/у. 'Угос1а\\’ - ЗУагзга\\га - Кгако\у, 1990 (’Л'уііапіе Ьгесіе).
Бібліяграфія 465 РіякохпЬ Агніт/е). Міеросііейіа ВіаІога.$ 7. (Іо.чі^рет <1о тогха // Віаіогнчкіе Хе.чгуіу Ні$іоту- сгпе. 1997. №> Я. Рокка - ВіаІоп.і$ 1918—1945: 2Ьі6г $шсііо\\' і та(егіа!б\у / Росі гесі. XV. Ваісегака. \9аг$га\\'а, 1994. Рпі$гуп$кі Міесгухіач'. Птатаі Ріілікілкіе'іо. \\'о)па 1920. \Уаг$га\\'а, 1994. Васігік Яузгатсі. Мі^сіту хЬіого^о&Ц ейіістпа а \у$р6іпо(а пагосіосу;). Віа!огп$іпі па Гіе ртге- тіал пагос!о\уус?і \у Еіпоре 8гск1ко\\'о-\М$сііо6гііе) XIX чініесіа. ЫіЫіп, 2000. 8ака1оо$кі (Дасідтіг. ХХ'еііЗгаіЯаікікікі □ші$сЬ1аікі: бсічіеч- шкі КііІіогІіе/.ісЫіадсп/лс'ьсЬсп 1914 шкі 1941. Ваікі 1. Коіп - М/еітаг - \\гісп, 2000. 8сЫоо(/. .ІоЬаітеч. РеіНсііе Ргорскрівііа іл ХУеіВпіШагкІ 194]--1944. Вегіііі. 1996. ЗіеЬсП П ВалгІісЬе АПіадянігаіенісл іп (Іег ВеІашзчі.чсЬеп 88 К. (1921—1994): Ыіе /ет.чібшле РаігіаісЬаІіксЬег Ратіііеп'й'ііічсЬаГі. 8іпі(§ап, 1998. Бтііікоілаі НІ/Ьіеіа. У/окбІ ргоЫетн росгксіа юйатозсі тіе<хкаііс6\7 Віаіошзі !і Рггеуіцсі \У.зс!іо<1т, 1. IV. /. 3 (15). Таіка К.геуі/іоГ. Котепсіалі ХУіІк. 7. (кіе)6'Л' ХУіІепзкіе) Апліі К.га)о\уе). \Уаг$га\уа, І990. Тнгопек .Іегту. Ртогозуізка орс)а Віаіопізі // ОЬ6$. 1998. № 35. Тіпопек .Іег/.у. ХМасІа'Л' 1\уаікткі і оіігосігегііе Віаіошні. ХМагяга'Л'а, 1992. УУапсІусг Ріоіг. Росі гаЬотаті. Хіетіе Кхесхурохроіііе) \у Іаіасіі 1795—1918. Рг/.еі. XV. 7хі)цс7ко\\'.$кі. №ат!Жі\уа. 1994. ’Л'азіІедузкі І_еоп. кі!.\еа і Віаіопік Ртгез/Іійс. ;ега7.іііеіі7.о$с, (епііепс)е гоі;\уоіо\\'е. Ктакбк'. 1912. ХМіеІІіоткі ХМІаііу.чІа'Л'. К'атбсі Ыаіош.чкі суйп'кі глсусіі .^сіаоб'Л'. Ьопсіоп. 1949. Мі'гоЬеІ Ріоіг. К.$/іа[іо\\'апіе $іе Ыаіогмзкіеі ійуіасіотоіісі :іато(1о\\'еі а Рокка. Ч'ат.чха\Уа. 1990. 2іепкіе\\’ісг Тасіекзг. Рокке гусіе Іііегаскіе \у Міпзкн \\ XIX і па росдрк'.і XX ууіекп (сіо гокн 1921). Оізгіуп, 1997. Хлко\у«кі М'ііокі. Роіасу і Віа1огн$іпі. М/іЫо, 1907. Ху’А'сгупзкі Міесгу$іа\у. ХУаіукап \\'оЬес ро\у$:апіа ІЫіорасіо'Л'е^о. Кгако\у, 1995. рашеі.пеі
Паказальнік імёнаў Абіхт Рудольф 173 Абразоўскі В. 457 Абрамовіч Антон 81 Абрантовіч Фабіян, кс. 181,201, 204 Абуховіч Альгерд 120, 121 Абэцэдарскі Лаўрэнцій 359,369 АгаркаўД. 154 АгінскіМіхал Клеафас20,81, 430 Адаеўскі Аляксандр 40 Адамовіч Алесь 360,378,391 Адамовіч Антон417 Адамовіч Вячаслаў Антонавіч 185, 233.234,238 Адамовіч ВячаслаўВячаслававіч (“Дзяргач”) 238 Адамушка Уладзімір 342,461 Адынец Антон 73 Ажэшка Эліза 109, 125 Азарэвіч Кацярьша 80 Азгур Заір 293, 361,379 Азямблоўскі Юзаф 82 Акінчыц Фабіян 275, 333 Алексіевіч Святлана 430 Алексютовіч Мікола 369 Альхімовіч Казімір 122 Аляксандр 115,18, 20, 21,24, 27,28, 29, 30,31,39,43,59,60,83 Аляксандр II55, 89,94,102,103,112, 127 АляксандрІІІ 103,107,112 АляксюкПавел 181,183,193, 200, 201, 225.233 Аляксееўскі Канстанцін 184 АляхновічФранцішак 172,241, 327, 328,415 Аляшкевіч Іосіф 82 Андэрс УладзіслаўЗОО Анікейчык Анатоль 379 Анішчанка Яўген 457 Антончык Сяргей 419 Арлоў Уладзімір 394,429,457 Арлоўскі Кірыла, 265 Арсеннева Наталля334,415,417 Арэст, іераманах 23 Асаткін-УладзімірскіАляксандр242 Аскерка Аляксандр 89 Асмалоўскі Ежы 221 АстроўскіРадаслаў 183,185,202,233, 234, 263,269,272, 273,310,329,330, 335,336 АўсянікАнтон 197,198 Аўсянік Сяргей 457 Бабарэка Адам 279 Бабій 3іновій379 Баброўскі Міхаіл 31,34, 60 Багданкевіч Станіслаў413,457 Багдановіч Адам 107 Багдановіч Вячаслаў263,264 БагдановічМаксім 160,161,178,205, 379 Багрым Паўлюк 39,78 Багуцкі Вацлаў 242 Багушэвіч ФранцішакЭО, 120 Бадунова Палута 183,185,201,226, 268 Бакунін Міхаіл 91 Баліцкі Антон 249,252,279,458 Бальзак Анарэде 124 Бальцэрак В. 465 Бандэра СцяпанЗІб БаравецТарасЗІб Барага Леў344 Баравікоўскі Уладзімір 82 Барадулін Рыгор 360,438 Баразна Лявон 382 Баршчэўскі Лявон 460 БаршчэўскіЯн79 Барыс С. 462 Батвіннік Марат 457
Паказальнік імёнаў 467 Баторый Стэфан 30 Баўмейстэр 26 Бацюшкаў Пампей 108 Без-Карніловіч Міхаіл 77 Белаказовіч Базыль 464 Беліковіч Людвік 62 Белы Лявон 358 Белы Міхась 358 БембельЛлег382 Бембель Андрэй 361 Бенкендорф Аляксандр 64 БергН. В. 459 Бергман Аляксандра 463 Берман Барыс296 Бернштэйн Аўрам 126 Берут Баляслаў 338 Біч Міхась 457 Бліадухо Мікалай 292 Блок Аляксандр 166 Блюм Леон265 Богуш, маршалак 89 Болбас Максім 457 Бондар С. 358 Бразер Абрам 256 Брамэр 205 Бранцаў П. 457 Брук А. 282 Брыгадзін Пётр 457, 460 БрыльЯнка 378 Брэжнеў Леанід 368,370, 384 Будзька Эдзюк (сапр. Адамовіч Эдуард) 179 Буйло Канстанцыя 160,173,347 Буйніцкіігнат 162,163 Бужынскі Антон (“Кміціц”) 331 Букчын Сямён 458 Булак-Балаховіч Станіслаў217,232, 233,234,235,236,237 Булак-Балаховіч Язэп 233 Булгак Іясафат, мітрапалітбО, 61,63 Булгакаў Валера 457 Булгарын Фадзей 73 Буракявічус Ніколас 407 Бураўкін Генадзь 360,438 Бурбіс Алесь 135,138,140, 142,163, 197,198, 249 БутрымасАдомас 11 БухавецАлег 458,463 Быкаў Васіль 378, 381, 382, 389,390, 429,430, 435 Бычкоўскі Адам 164 Бэйліс М. 146,147 Бэйрай Дзітрых 464 Бэндэ Лукаш 292 Бядуля Змітрок (сапр.Плаўнік Самуіл) 160,178, 253, 255,292, 293 БялевічЯфім 196 Бялінскі Вісарыён 73 Бялоў С. 461 Бялыніцкі-Біруля Вітольд 293, 429 Бяляеў, пад-к 234 Бяспалая Марыя 246,458 Важынскі Парфірый 45 Вайніловіч Эдвард 159 Вакулоўская Лідзія 377 Валабуеў Павел 458 Валейша 267 Валовіч Міхаіл 56 Валошын Павел 263 Валянсевіч С. 205 Вандыч Пётр 465 Ваньковіч Валенцій 82 Варлаам, епіскап 23 ВаронкаЯзэп 185,192,195,197,198, 201,205,208,228,458 Варынскі Людвік 131 Васілеўская Нона 458 Васілеўскі Лявон 269,270,465 Ваўпшасаў Станіслаў 265 Вашчанка Гаўрыла 379 Вейсенгоф Генрых 166 Велядынскі Дзіянісій, епіскап 264 Вераніцын Канстанцін 78 Верас Зоська (сапр. Сівіцкая Людз- віка) 164,178 Весялкоўскі Ю. 458 Вільгельм II 170,200,201, 208 Вільсан Вудро 174, 218 ВінаградаўА. 458 ВіннікаўГ. 368 Вінчы Леанарда да 124
468 Паказальнік імёнаў Вітан-Дубейкаўская Юліяна (з роду Менке) 172,458 Вітгенштэйн ІІётр25, 26 Вітка Васіль (сапр. Крысысо Цімох) 360 Віткевіч Станіслаў 122 ВітушкаМіхась 315,336,340 Вітушка Сяргей 389 Віцьбіч Юрка (сапр. Шчарбакоў) 217, 458 Волкаў Аля ксей 295 Волкаў Валянцін 256 Вольскі Віталь 347 Воранаў 241 Вяльгорскі Ул адзіслаў 465 Вягелін Аляксандр 41 Вяземскі Пётр 100 Вярыга-Дарэўскі Арцём 82 Вячорка Афанасій, архіепіскап 294 Вячорка Вінцук 383,389,437 Гагман 140 Гадлеўскі Вінцэнт, кс. 165,181,200, 201,204,266,272, 274,313,314,327 Гайдукевіч Сяргей 405,439 Г алавач П латон 292,360 Галубовіч Валерый463 Галубок Уладзіслаў 178,254,255,293 ГалуўкаТадэвуш 269,270 ГамарнікЯн 242 Гамулка Хрысціна 464 ГанчарВіктар421, 428 Г анчарык Уладзімір 402,439 ГанькоМіхал 321 Гараўскі Апалінарый 122 Гарбацкі А. 458 Гарбачова Вольга 458 ГарбачоўМіхаіл 384,387,389,395,398 Гарбінскі Ю. 457 Гарун Алесь (сапр. Прушынскі) 160, 161,185,201,223,225 ГаршынУсевалад 121 Гарэцкі Гаўрыла 279 ГарэцкіМаксім 160,173, 253,254, 258, 279,292,293 Гар.эцкі Радзім 438 Гей Канстанцін 279 Гейштар Якуб 95 Гелгуд Лнтоні 46 Геніюш Ларыса 380,415, 458 Георгій, архіепіскап Мінскі іТураўскі 204 Гепштэйн 296 Герашчанка Віктар 413 Герцэн Аляксандр 73, 88,91,100, 127 Гікала Мікалай 280 Гілевіч Ніл 360, 394 Гілельс Эміль 361 ГіндэнбургПаўльфон 170,171 Гінес 383 Гіра Людас 160 Гітлер Адольф 291,298—300,307, 309, 310—313,330,345 Глагоўская Гелена 464 Глебаў Аляксей 361,379 ГлыбоцкіТ. (псеўд. Алеся Дудара) 293 Глінка Міхаіл 73 Гмырак Лявон (сапр. Бабровіч Мячыслаў) 161 Гогаль Мікалай 73 Голубеў Ігар 430 Гольман Міхаіл 191 Гольтбруге Д. 464 Гот, ген., 311 Готберг Курт фон 328,329,332 ГофманЯ. 333 Грабоўскі Тадэвуш 464 Грагатовіч Марыся 120 Грамабой 240 Грахоўскі Сяргей 347,360 Грачуха М. 368 Грос В. 360 ГросЯн 303,464 Грубе Аляксандр 256 Г рыб Мячыслаў 407 ГрыбТамаш 189,196,201,268 Грыгаровіч Іван76 Грынберг А. 376 Грыневіч Антон 293 Грынкевіч Станіслаў274,313 Грынявіцкі Ігнат 103,129, 457 Грыцак Яраслаў 11,458,464
Паказальнік імёнаў 469 Грыцкевіч Анатоль 11,438, 458 ГрэкаўБарыс346 Грэч Мікалай 74 Гудэрыян Гейнц299,311 Гуленгова Ганна 11 Гурын-Маразоўскі Міхаіл 265 Гурыновіч Адам 120 Гусакова В. 458 ГусараўМікалай 343, 345,353 ДабралюбаўМікалай 58 Давідовіч Яфім 370 Даву Луі Нікаля 23 Д авыдаў Дзяніс 27,28 Дайнека Леанід 394 Даленга-Хадакоўскі Зарыян (сапр, Чарноцкі Адам) 73,75 Далеўскі Алякандр 57 Далеўскі Франц 57 Далеўскі Цітус 97 Далматаў В, 123 ДалуханаваЗара 361 Дамбавецкі Аляксандр 117 Дамброўкі Яраслаў 90, 91,96 Дамейка Ігнат 38 Дамейка, маршалак 98,99 Дамель Ян 82 Данілаў А. 458 Данілаў Віктар 378 Даніловіч Ігнат 31,34, 50, 51,75 Дарскі Юзаф (сапр. Таргальскі) 401, 464 Дварчанін Ігнат 185,271,280 Дзеляноўскі М. 459 Дземянцей Мікалай 393,397,398 Дзеружынскі Францішак 32 ДзехцяроўМ. 368 ДзямідаўМікола 211 Дзянікін Антон 207, 221 Дзяржавін Гаўрыл а 28 Дзяржынскі Фелікс 215,280 Дзяруга Алексы 464 Дмахоўскі Вікенцій 124 Дмоўскі Раман 157, 223 Домаш Сямён 439 Доўбар-Мусніцкі Юзаф 185,193,195, 202,221 Доўнар-ЗапольскіМітрафан 119,153, 165,205,459 ДрагаманаўМіхаіл 130 Драздовіч Язэп 163, 415 Драздоўскі В. 80 Дубейкаўскі Лявон 178 Дубко Аляксандр 409, 410 Дубоўка Уладзімір 254,255, 279, 360 Дубянецкі Станіслаў 459 Дудар Алесь (сапр. Дайлідовіч) 255, 292, 293,360,461 Дудараў Аляксей 429 Дуж-Душэўскі Клаўдзій 223 Думін С. 459 Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт79,81,82, 88,92,104 Дунін-Марцінкевіч Каміла 81,88 Дунін-Марцінкевіч Міраслаў 81 ДухонінМікалай 184,187 Дучыц Мікола 293 Дыла Язэп 183, 185, 213,214 Дыленгова Ганна 464 Дымковіч С. 54 Дынглі Джым 382 Дэмбінскі Генрык46, 57 Езавітаў Канстанцін 184,189,193,194, 195, 196,197,198,232 Елізар'еў Валянцін 428 Ельскі Аляксандр 121,124 Ельцын Барыс 396,397,406, 421,433 Ермалавічус Юозас 407 Ермаловіч Мікола 381,394 Ермачэнка Іван 318, 320,327 Ефрасіння Полайкая 429,430 Ёрш Сяргей 339, 459 Жалігоўскі Люцыян 229,235,258,260, 266 Жарскііосіф 61,63 Жданаў Андрэй 347 Ждановіч Фларыян 163,196, 278 Жоміні Антуан Анры 25 Жук А. 459
470 Паказальнік імёнаў Жукоўскі Вітальд 158.465 Жураўлёў, цраф. 205 Жухавіцкі 1.126 Жыгалавы, браты 217 Жылінскі Іосіф 112 Жылуновіч Зміцер (псеўд. Цішка Гартны) 160,179,181,183,184,210, 212.213,214, 229,249,252,255,267, 278,279,293,295 Жыновіч Іосіф379 Жырмунскі Аляксандр 346 Жыўчынскі Мячыслаў 465 Жэбрак Антон 346 Забэйда-СумніцкіМіхась 361,417 Завадскі Дзмітрый 428 Завальнюк Уладзіслаў, кс. 394 ЗавішаЯн Казімір 124 Зайцаў Вячаслаў377 Зайцаў Яўген 293 Закоўскі Л еанід 296 Заліўскі Юзаф 56 Залускііб Зам Астрыд 459 Замойскі Андрэй 88 ЗанТамаш38,39 Запруднік Янка (сапр. Вільчыцкі Сяргей)369,459 Зарэцкі Міхась 254,255,292 Заслонаў Канстанцін 347 Затонскі Уладзімір 278 Захаранка Юрый 428 Захарка Васіль 189,194,197,198,201, 268 Заштаўт А. 171 ЗаяцЛеанард 197,198,201,295 Заянчкоўскі В. 465 Звонак Алесь (сапр. Барысевіч Пётр) 360 Звяждоўскі Людвік 96 Зелязей Віктар 135 ЗібертДзіна 465 Зімянін Міхаіл 356 Зорыч Сямён 80 Зубатаў Сяргей 133 Зубко Антон 60, 61, 64 Зязюля Андрэй (санр. Астрамовіч Аляксандр) 165, 201 Зяновіч Сямён 58 Зянькевіч Лявон 220 ЗянкевічТадэвуш 465 Іваніцкі Мячыслаў 464 Іваноў Мікола 309, 459,464 Іваноўская (Іванаўскайте) Марыя 160 Іваноўскі Вацлаў 121,135,142,160, 161, 172,181,198,204,205,207,209, 222,225—227,258,313,321,327— 330 Іваноўскі Ежы 135 Івашкевіч ВіктарЗЭІ, 428 Ігельстром Канстанпін 41 ІгнатовічЯн 64 Ігнатоўскі Усевалад 205,223,226, 249, 250,252,253,278, 279,280,459 ІгнацьеўС. 348 Ілжэдзмітрый 124 Ільючонак ІІётр 279 Іова Алег296 ІофеФ. 344 ІофеЭмануіл 459 Ірасек Алоіс378 ІсаевічЯраслаў 11 Ісачоў Аляксандр 379 Каваленка Віктар 360 Каваленка Наталля 11 Каваленя Аляксандр 459 Кавалёнак Уладзімір 383 Кава лёў Міхаі л 301 Кавалёў Сяргей434 Каганец Карусь (сапр. Кастравіцкі Казімір) 120,135,160,161,163 Казлоў Леў459 Казлоўскі Восіп73 КазлоўскіФ. 368 Калантай Гуго, кс. 30,34 Калечыц Паўлюк 237 Калінін Пётр 323 Каліноўскі Вікенцій Канстанцін 90— 97,99—101,103,120,129,136,279, 291,347,459
Паказальнік імёнаў 471 Калмановіч Майсей 213 Калубовіч Аўген 459 Калчак Аляксандр 218,219,223 Камінскі Андрэй 11 Камянецкі Вітольд 259 Канапацкі Ібрагім 459 Канарскі Шыман 56, 57, 90 Кандратовіч Кіпрыян 184,187,200, 201,208 Кандрусевіч Тадэвуш, біскуп 393 Кандыбовіч Сымон 459 Канстанцін, кн. 43,44 Канстантынаў Д. 464 Канчар Яўсей 189,460 Капелер А. 460 Каплінскі 146 Карамзін Мікалай 28 КаранеўскіЯзэп 226,249 КараткевічУладзімір 378,379 Кардаш Фёдар 367 Карловіч Мячыслаў 166 Карнілаўіван 105,110 КарнілаўЛаўр 184,185 Карніловіч Андрэй, а. 204 КароткаяТаццяна 460 Карпенка Генадзь 408,409, 427,437 Карпюк Аляксей 381 КарскіЯўхім 15,118,162,165,204,205, 212,253 Каснянскі В. 460 Касцюк Міхаіл 460 КасцюшкаТадэвуш72,83,463 Касыгін Аляксей 371,375 КасякІван4б1 Каткоў Міхаіл 99,101 Каўка Аляксей 382,460 Каўрус Алесь 381 Каўфман 3.296 Каханоўскі Генадзь 380,394,460 Кацярына II 13,15,16,17,18,29,457 Каяловіч Міхаіл 109,118 Кебіч Вячаслаў 393,396,401—407, 409,410,411,413,414 Кенэдзі Джон 362 Керзан Джордж 230,339 Кіпель Вітаўт 417,460 Кіпель Зора 417 Кіркор Адам 73,75,82 Кісялёў Генадзь 394 Кіт Барыс 417 Кіштымаў Андрэй 460 Клачоўскі Ежы 11,464 Клееберг, ген. 299 Клімаў Андрэй 427 Клімаў Іван 307, 308 Клімук Пётр 383 Клінтан Біл 404,408 Клянцоў Л. 376 Кнорын Вільгельм 188,229,236,242, 243 Козік Леанід428 Колас Якуб (сапр. Міцкевіч Канстанцін) 107,143,160,161,253, 254, 255,278, 292,293,347,358,379, 383 Конан Уладзімір 381,460 КопшаТ. 379 Корбут Вольга 383 КоржВасіль265,331 Корсак Юльян 73 Косік Уладзімір 460 Косман Марцэлі 464 Краеўскі 3.464 Крапіва Кандрат 254,255,293 КрапіўніцкіМарк 123 Красоўскі 46 Красоўскі Анатоль 428 Краўцоў Макар (сапр. Касцевіч) 236, 307 Краўчанка ІІётр 389 Краўчук Леанід 397 КрачэўскіІІётр 196,197,198,201,224, 267,268 Крашэўскі Юзаф 73 Кржыжаноўскі К. 81 Крошнер Міхаіл 293 Крутер Янкель 254 Крук Уладзімір 460 Крупскі У. 130 Круталевіч Вадзім 460 Крывіцкі Леў 385 Крыжаноўскі Смарагд 62
472 Паказальнік імёнаў Крыленка Мікалай 189, 190,192 Крылоў Уладзімір 359 Крыніцкі Аляксандр 242 Ксяневіч Уладзімір 238 Кубз Вільгельм 312,314, 318, 319,320, 321,322,325,328,329 Кудзінаў Уладзімір 427,428 Кудрашоў 1. 460 Кудрынскі Ф. 460 Кудрэвіч Уладзімір 256 Кузняева Софія 463 Ку.зняцоў В. 404 КузняцоўІгар 459 Кузьміч Мікола 429 Кукабака Міхась 377 Кулакаўскас Антанас 11 Кулакоўскі Аляксей 360 КулікЯўген 382 Куліковіч-Шчаглоў Мікола 293, 334 Куль-Сяльверстава Святлана 460 Кульчыцкі Стафан, протаіерэй 200 Куляшоў Аркадзь 360 Купава Мікола 388 Купала Янка (сапр. Луцэвіч Іван) 52, 160.161,163,253, 255,256, 278,280, 292, 344, 360,379,388,394, 429, 431 Курлаў Павел 138 Кутузаў Міхаіл 26,27 Кушаль Францішак 225,319, 329 К’яры Бернгард 460 Лабковіч Вадзім427 Лагіновіч Язэп (Іосіф) 265 Лагодзіч Мікалай 368 Ладысеў Уладзімір 460 Лазінскі Зыгмунт, епіскапам 204 Лаймінг Зміцер 216 Лангбард Іосіф 293 Ландар Карл 188,191 Ланец Станіслаў 464 Лапуць Віктар 381 Ларчанка Міхась 360 Ластоўскі Вацлаў 160,161,171,172, 174,201, 208,224—226,229,231— 233,257,261,267,279,295,463 Латушка Георгій 394 Латышонак Алег209,464 Лашкевіч Губерт 11 Левандоўскі Юзаф 464 Левін С. 296 Ленін Уладзімір (сапр. Ульянаў) 133, 168,186,207,208,214,221, 228,230, 232, 238,248,278,292,370, 379,415 ЛермантаўМіхаіл 73 ЛёсікЯзэп 183,184, 192, 201—203,209, 225,253,277,279,295 Лі Софія 347 ЛінгСяргей422, 426 ЛінднэрРайнер 460, 464 Ліндэ С. 74 Ліпінскі Леанід 460 Лісоўскі Іраклій, архібіскуп 34,35, 60 Лістапад Юры278 Літвін Аляксей 460 Літвінаў Леў344 Лугаўцова С. 460 Лужанін Максім 347,370 Лужынскі Васіль 60,61, 63, 64 Лукас Дзмітрый 347 Лукашук Аляксандр 461 Лукашэнка Аляксандр 398,407,409, 410,418,420—422,432—434,438, 439 Луцкевіч Антон 135,142,143,159— 161,171—174,198—201,203,207— 209,218,223—225,232,233,235, 258, 259,264,270,272,273,307,308, 457,461 ЛуцкевічІван 135,142,143,159,162, 167,171—174,198,201, 205,259, 263,274,307 Луцэвіч Ян Дамінікавіч 52 Луцэнка Барыс 429 ЛучанокІгар 379 Лучына Янка (сапр. Неслухоўскі) 119, 120,121,125 ЛьвоўМікалай 14,82 Лыкаў Аляксей 359 Лынькоў Міхась 254 Лысяк-Рудніцкі Іван 460 ЛычГенадзь461 Лыч Леанід 461
473 Паказальнік імёнаў ЛюбанІсак293 Людэндорф Эрых 170,171 Люты Леанід 461 Лядніцкі Аляксандр 158 Лялевель Іаахім 31, 38,43,44, 88 Ляллеўскі І.зраіль 296 Ляскоўскі Станіслаў 96 Ляхоўскі Уладзімір 461 Магнушэўскі, кс. 78 Мажэйка Павел 428 Мазанік Алена 322 Мазец Валянцін 459, 461 Мазураў Кірыла 354, 355,356,357,461 Макаёнак Андрэй 360, 379 Макееў Юрый 383 Макоўскі Вацлаў 125 Максакаў Вячаслаў 378 Максіменка В. 376 Малафееў Анатоль 396 Малахоўскі Уладзіслаў 97 Малевіч Казімір 251 МалеўскіЛеон 135 Малеўскі Франц 38 Малеўскі Ш. (бацыса Франца) 38 МалецкіЯ. 333 Малішэўскі Альгерд 360 Малянкоў Емяльян 295 Мальдзіс Адам 11,44, 380,394,461 МамонькаЯзэп 184,189, 194, 201,268 Манюшка Ігнацій 23 Манюшка Станіслаў23,73,81,360 Марачкін Аляксей 379,388 Марголін 344 МаркаўФёдар 331 Маркевіч Мікалай 428 Маркс Карл 415 Мартаў Л. (сапр. Цэдэрбаўм Юлій) 133 Мархлеўскі Юліян 228 Марчанка Аляксандр 129 Маслоўская Вера 260 Масціцкі Ігнацій 273 Матулевіч Ежы, біскуп 266 Матусевіч К. 458 Матусевіч Ян, а. 394 Мацкевіч Станіслаў 464 МацкявічусАнтанас 93,96 Машэраў Пётр 364,368, 370, 373,374, 380—382 Мдзівані Андрэй 428 Мейерхольд Усевалад 166 МележІван379 Мелхісэдэк, мітрапаліт (у свеце Паеўскі Міхаіл) 250 Менке Юліана (гл. Вітан-Дубейкаў- ская) Мертэнс Станіслаў 275 Мікалай 143, 44,48, 49, 51,53, 59,60. 64,68,69,83,85 Мікалай II138,179 Міладоўскі Фларыян 73 Мілер Рамуальд 135 МірановічЯўген 310,461 Мірковіч Фёдар 80 “Мірон” 446 Мірончык У. 377 МірошнікаўМіхал 383 Міско Сцяпан381 Міхнюк Уладзімір 461 Міцкевіч Адам 33,38,39, 73,79, 88, 104,121 Міцкявічус-Капсукас Вікенцій 215 Мішуціна 1.461 Младзяноўскі Казімеж 270 Мойхер-Сфорым Мендэль 126 Молатаў Вячаслаў 298 Моніч Георгій (Юрка) 241 МорганТомас 346 Мрый Андрэй (сапр. Шашалевіч) 256 Мураўёў Мікіта 40,41 Мураўёў Міхаіл 49,50,55, 61, 64, 97— 100,102,104,105,107,111 Мусаеў216 Мухін СяргейЗЭІ Мядзёлка Паўліна 163 Мясніковіч Міхаіл 431 Мяснікоў Аляксандр (сапр. Мяснікян) 185,186,188—191,212—214 Мяснікоў Анатоль 461 Мятла Пётр 263 Навіцкі Уладзімір 460,461
474 Паказальнік імёнаў Навумчык Сяргей 421 Надсан Аляксандр (сапр. Бочка), а. 417 Назарэўскі Лляксандр 264 Найд.зюк Язэп 461 НаліваеўЛ. А. 81,164,182,198 Напалеон 1 15,21—29,31,37,83,124 НарбутТэадор73, 75 Нарушэвіч Адам 72 Наседкін Аляксей 296 Насовіч Іван 117 Наўроцкі Алесь 377 НейфахІ. 125 Неканда-Трэпка Антон 263,307 Некрашэвіч Сцяпан 253,279 Неманцэвіч Антон, а. 319 Ніжнікава Тамара 379 Нікіфароўскі Мікалай 118 Нікіцін 1.461 Новікаў Васіль 409,410 Някляеў Уладзімір 430 НякрасаўМікалай73,100 Нямцэвіч Юльян72 Нясцюшка-Буйніцкі С. 130 Оргіш Вячаслаў410 Освальд Лі Харві 362 ОсіпаваМарыя 322 Пабеданосцаў Канстанцін 106 Павелі 15, 16,17,29,59 Павел II Ян, папа рымскі 393 Пагодзін Аляксандр 157 П адарэўскі Ігнацій 223 П адліпскі Аркадзь 461 Пажарскі, ген. 184 Пазняк Зянон 296, 381,382,389, 390, 392,402, 408—410,421,437,461 ПазнякЯнка274, 307 1 Іайпс Рычард 461 ІІалуян Сяргей 147,161 Нанамарэнка ГІанцеляймон 292,323, 338,342,343 Панізнік Сяргей 376 Панкратава Ганна 346 Панчанка Пімен 382, Панюціч Вячаслаў 461 Панятоўскі Юзаф 23,48 Паскевіч Іван, кн. 48 Патапаў Аляксандр 105 ПатолічаўМікалай344,348,350, 354 Паўловіч Альберт 178 Паўлоўскі В. 379 ГІацёмкінРыгор 16 Пачобка Баляслаў 164 ПачобутМарцінЗО, 31, 34,72 Пашкевіч-Кейрыс Алаіза (псеўд. Цётка) 135,139, 143,160,172 Пашкевіч П. 464 Пестэль Павел 40 Пікель Рычард 213 Пілсудскі Юзаф 171, 220—225, 227, 229, 230,232,233,235,269, 270,272, 273,285 Пінігін Мікалай 394,429 Пірожнікаў376 Пісказуб Андрэй 465 Платонаў Расціслаў 461 Плашкевіч Мікола 369 Плюшар Адол ьф 7 4 Плятэр Лявон 96 Плятэр Эмілія 45 Пляханаў Георгій 128,131,133 Полацкая Ефрасіння429,430 Пракошына Кацярына 460 Пракулевіч Уладзімір 236,258 Пралыгін Васіль 186 Прашковіч Мікола 381 Процька Таццяна 458,462 Прушынскі Мячыслаў 465 Прыстаўкін Анатолій 438 Прышчэпаў Дзмітрый 247,279 Пуслоўскія, гр. 124 Пуцін Уладзімір 433,434 Пушкін Аляксандр 7 3 Пушча Язэп 255, 279,360 Пэн Іегуда (Юдаль) 125,166,251,293 Пэнлёвэ Поль 265 Пянткоўскі Вацлаў 377 Рабесп’ер Максімільен 232 Рабкевіч Валянцін 381
Паказальнік імёнаў 4Л5 Равінскі Вікенцій 78 Равенскі Мікола 293, 334, 417 Рагач Пётр 462 Рагойша Вячаслаў 11 Рагоўскі Людамір 163 Рагуля Васіль 268, 462 РадзівілМагдалена 159,164,205,266 Радзівілы, кн. 27 Радзік Рышард 65, 440, 465 Радкевіч I. 196 Раеўскі Валерый 429 РажанскіФелікс 90,91 Ражыцкі С. 46 Разанаў Алесь 382,415 Разумовіч Вячаслаў (“Хмара”) 258 Райкін Аркадзь 361 Рак-Міхайлоўскі Сымон 184,185,189, 193, 201,205, 225,263,264,268,280 РакоўскіХ. 207 Ралан Рамэн 265 Раманавы, царская дынасція48,179 Раманаў В., а. 204 Раманаў Еўдакім 118,119,162,165 РапапортПётр 279,296 Ратнер А. 130 Ратнер Хаім 130 Раў Йоханэс 430 Рафальскі Міхаіл 293 РахманінаўСяргей 166 Ржэўскі Браніслаў 358 Родзевіч Леапольд 265 Родзька Усевалад 315,327,329,336 Розенберг Альфрэд 312,320 РозкінЯ. 296 Рознер Эдзі 305 Ромер Міхал 158,259 РопЭдвард 141 Рубенс Пітэр Пауэл 124 Рудовіч Станіслаў462 Рузвельт Франклін 337,339 Рукевіч Міхаіл 41 Румянцаў Мікалай 76 Русак Васіль 321 Русланава Людміла 361 РустэмЯн 124 РушчыцФердынанд 166 Рыбентроп Іяхім 298 Рыдз-Сміглы Эдвард 266,273 Рыпінскі Аляксандр 79 Рэмбрант 124 Рэпін Ілья 122,123 Сабалеўскі Юрый 321,329 Сабіла Эрнст, прасвітар 394 СаверчанкаІван 462 Савіна Марыя 123 Савінкаў Барыс 232,233,234,235,241 Савіцкі Міхаіл 379 Савіцкі Эдуард 458,462 Савіч Францішак 56,57,78,90,130 Сагановіч Генадзь 11, 457 Саевіч Пётр 346 СакалоўЯфрэм 389 Сакалоўскі Уладзімір 465 Саковіч Юльян 327 Салавей Алесь (сапр. Радзюк Аль- фрэд)417 Саланевіч Лука 157 Салжэніцын Аляксандр 377,381 Самбук Сусана 462 Самойла Уладзімір 307 Санько Зміцер 462 Сапуноў Аляксей 119,148 Сарокін Анатоль 462 Сафронаў 130 Сахараў Андрэй 377 Сачанка 366 Сачанка Барыс 358 Сваяк Казімір (сапр. Стаповіч Кастусь) 201 Святаполк-Мірскі Вінцэнт, кн. 174 Селіханаў Сяргей 361, 379 Селязнёў Генадзь 422 Семашкевіч Ян, кс. 204 Семяняка Юрый 379 СенькевічА. 313 Серада Янка (Іван) 191,196,197,198, 202,224 Серакоўскі Сігізмунд 57,90,95,96 Серышаў 296 Сёмуха Васіль 430 СідараўА. 462
476 Паказальнік імёнаў Сідарэвіч Лнатоль 376,377,462 Сікорскі Уладзіслаў 303, 314,324,326 Сілівановіч Нікадзім 122 Сінкевіч ІОрый 233,234 Скарбек Ян 11 Скарына Францыск 34,205,254, 266, 291,379,394,415,417 Скарынка Уладзіслаў 210 СкірАрон 462 СкірмунтРаман 142,158,159, 181,182, 200,201,208 Скорабагатаў Віктар 415 Скрабін Аляксандр 166 Славацкі Юльюш 73 Слюнькоў Мікалай 386 Смалянчук Алесь 11, 73,462 Смілавіцкі Леанід 462 СмірноўА. 462 СмітФ. 462 Смолік А. 459 Смоліч Аркадзь 163,180,181,183,185, 197—199,201,225,226, 258,278, 279,295,462 Смольскі Дзмітрый 379 Смуглевіч Францішак 124 Смулкова Альжбета 465 Снапкоўскі Уладзімір 462 СнядэцкіЯн 31 Сняд.эцкі Анджэй 37 Собаль Міхаіл 391 Сокалаў-Воюш Сяргей 383 Сорас Джорж 430 Сосна Уладзімір 462 Спасовіч Уладзімір 73 Спяранскі Міхаіл 50 Сталін Іосіф(сапр. Джугашвілі) 189, 190, 212,213,243,249,275,278,282, 285,291,292,298—300, 307, 309, 310, 315, 323,325,331, 338,339,343,345, 347,348, 352—356,367,370,375,377 Сталынін Пётр 146,148,149,151,157, 247 СтанкевічАдам,кс. 200,201,225,258, 263, 264,266,268,272,275, 310,328, 462 Станкевіч Э. 46 СтанкевічЯнка 203,208,310,313, 327, 328 Станкевічы, браты 173 Старжэнскі, гр. 89 СтарыцкіМіхаіл 123 СтацкевічМ. 130 Стацкевіч Фелікс 139 Сташэўскі Аляксандр 249 Стаяноўскі М. 296 Страйноўскі Геранім 30,34 СтракапытаўМ. 220 Стралкова Алена 457 СтроеўЯгор 422 Стужынская Ніна 462 Стульгінскі Антон 154 Ступнікаў Аляксандр 427 Сувалаў Алег459 СувораўАляксандр 16 Сулыга Яўген 404 Супрун Васіль 340 Сурвіла Ілонка 268 Суцін Хаім 126 Сцяпанаў Барыс 359 Сыракомля Уладзіслаў (сапр. Кандра- товіч Людвік) 33,73,77,80 Сэн-Сір Ларан25 СяднёўМасей 334, 415, 417 Сядура Уладзімір (сапр. Глыбін- ны) 417 Сямашка Дамінік 200,208,228 Сямашка Язэп 60—64 СямашкаЯўген 462 СямёнаўП. 75 Сянкевіч Генрык 378 Сянкоўскі Восіп 73 Талочка Уладзіслаў, кс. 174,204, 208 Талстой, гр. 50 Тамашэўскі 265 Тамковіч Адам 64 ТанкМаксім 347,359 Тапчэўскі Фелікс 121 Таразевіч Георгій 389 Тарас Валянцін 360 Тарасаў Канстанцін (псеўд. Мату- севіч) 394
Паказальнік імёнаў 477 Тарасевіч Лёнік 417 ТарасевічМ. 462 Тарашкевіч Браніслаў 162,181,185, 201,203—205, 223,258,259,263, 264,267,268.270,463 Тарвальдсэн 48 Тарка Крыштаф 465 Тарьгч ІОрый 256 ТкачоўМіхась 390 Траугут Рамуальд 96 Трусаў Алег 11 Трусаў Антон 96 ТрутнеўІван 122 Трэпка267 Тугай Уладзімір 462 Тумаш ВітаўтЗІО, 417 Тумяліс Юозус 11 ТуранкоўАляксей293,334 Тураўскі Кірыла 415 Туронак Юрый 170,333,417, 463, 465 Турук Фёдар 463 Турцэвіч А. 463 Турчыновіч Восіп. 77 Тухачэўскі Міхаіл 227 Тызенгаўзы, гр. 124 Тыцыян 124 Тышкевіч Канстанцін 73 Тышкевіч Яўстафій 73, 75 Тышкевічы, гр. 76, 124 Тэраўскі Уладзімір 241,293 Удзіно Нікола Шарль 25 Уласаў А.А., ген. 322 Уласаў Аляксандр 135,143, 160, 163, 200,263,264 Уласаў Г. 296 Улашчык Мікола 380,463 Ульянаў Аляксандр 268 Уралава Еўдакія 290 Урангель Пётр 230,232,233,234,235 Урбан Павел 417 Урубель Пётр 465 Урублеўскі Аляксандр 458 Урублеўскі Валерый 91 Ухманьскі Ежы 464 УцёсаўЛеанід 361 Фадзееў Аляксандр 361 ФалатІОльян 122 Фалігоўскі Н. 464 Фалькевіч К. 208 Фалькенгайн Эрых фон 202 ФальскіУсевалад 178, 182, 213, 214, 241 Фантэнэль Бернар 9 Фарботка Язэп 178 Федарук А. 463 Філарэт (Вахрамееў), мітраналіт 393 Філіповіч Міхаіл 256 ФінбергМіхаіл 394 дзю Фор Фабэр 26 Форстрэм Альма 166 Фроліх С. 333 ФрыдманМ. 463 Фурман Дзмітрый457,463 Хаванскі Н.М. 50,62 Хадыка Юрый 381,390,394 ХанокЭдуард 379 Харык Ізі 292 Хаўратовіч Іван 459 ХлапоўскіД. 46 Ходзька Аляксандр 73 Хоскінг Джэфры 463 Храпавіцкі Мацвей 45 Храптовіч Адам, гр. 79 Храптовічы, гр. 124 ХруцкіІван82 Хрушчоў Мікіта 354, 355, 357,360,363, 367, 368,370 ХургінЯ. 128 Цабаноўскі Марэк 464 Цанава Лаўрэнцій 342,347 Цвікевіч Алесь (Аляксандр) 201,258, 261,267,279,463 Цвірка Кастуцсь 429 Церашковіч Павел 463 Цеханавецкая Аляксандра 124 Цеханавецкі Мікалай 135 Цікота, кс. 266 Цітоў Анатоль 459 Ціхан, маск. патрыярх 264
478 Паказальнік імёнаў Ціхіня Валерый 422 Цэйтлін235 Цярэшчанка Кузьма 226 Чапскі Ежы 208 Чапскі Эмерык 125 Чапскія, гр, 124 Чарвякоў Аляксандр 185,210,213, 228,233,237, 238,249,250, 267, 278, 279,295 Чарнаглазава Р. 462 Чарнамырдзін Віктар 413,422 Чарненка Канстанцін 384 Чарнышоў Захар 80 Чарнышэўскі Мікалай73,90, 127 Чарняўскі Міхась 381 Чарняўскі Уладзіслаў, кс. 394 ЧаротМіхась (сапр. Кудзелька) 226, 254,255, 292,360 Чартарыскі Адам 28, 29, 30, 34, 39,43 Чаусаў В. 178 Чаховіч Сымон 124 Чацкі Тадэвуш 30,34, 35, 74 ЧачотЯн38,39, 79 Чорны Кузьма 254,255 Чудзінкова Ганна 460 ЧыгірМіхаіл 410,422,437 Чыгрынаў Іван 360 Чырванец241 Чырыкаў Яўген 124 Чычагоў 1Іавел26,27 Чычэрын Георгій 202 Чэрвонная С. 460 Чэрчыль Уінстан337, 339 Шабуня Канстанцін 463 Шагал Марк 125,167,251,416 Шалькевіч В. 463 ШантырФабіян 178,183,185,214 Шаптыцкі Станіслаў220 Шарамет Павел 427 Шаранговіч Васіль295 Шаркоў А. 463 Шарэцкі Сямён 420,422,423,437 Шастаковіч Дзмітрый 361 Шаўчэнка Тарас73,79 Шафнагель Казімір, барон 174 Швед Вячаслаў4бЗ Шкялёнак Мікалай 329 ШлотцЕган 465 Шмыгалёў Яўген 389 Шмыроў Мінай 331 Шпілеўскі Пётр 73,76,77 Шрэдэр62 Штрык-Штрыкфельд В. 333 Шупа Сяргей 457 Шушкевіч Станіслаў 392,393,397, 402-410 Шчамялёў Леанід 360, 415 Шчарбакоў, ген. 192 Шчорс Мікола 310, 313 Шыбека Захар 463 Шыбека Сафія 463 Шыдлоўскі Аляксей 427 ШыдлоўскіФ. 376 Шыманюк Герман (“Скамарох”) 258 Шырма Рыгор 347 Шышыгіна-Патоцкая К. 463 Шэйн Павел 118 Шэмбек, архібіскуп 147 Эберхардт П. 464 Энке, д-р205 Эпімах-Шыпіла Браніслаў 162,278 Эрыё Філіп265 Юдзеніч Мікалай 217,232, Юдовін Саламон 125 Юхо Язэп 463 Ягаднін В. 296 Ядвігін Ш. (сапр. Лявіцкі Антон) 121, 160,178,238 ЯкавенкаМ. 360 Якімовіч Мікалай 376 Ялбжыкоўскі Рамуальд, біскуп 266 ЯнПавел 11393 Яновіч Сакрат417 Янушкевіч Валяр’ян379 Янушкевіч Язэп 463 Яраслаўскі Юрый, епіскап 264 Ярашэвіч Юзаф 75
Паказальнік імёнаў 479 Ярмалковіч В. 463 Ярмошын Уладзімір 426 Яругін Мікалай 359 Яршова Э. 459 Ярэміч Фабіян 258,263,266,268,275 Яткін А. 368 ЯфімаўФёдар 376 рашеі.пеі
ПАКАЗАЛЬНІК ГЕАГРАФІЧНЫХ НАЗВАЎ Агінскі канал 16 Адэса 121,154,187,193, 194,203 Адэская вобл. 288 Азербайджан 218,219 Азёры 300 Азярышча 62 Алітуса 308 Алтайскі край 343 Амерыка 115,146,174 Амурскаявобл. 343 Англія 15,48, 95,278,295,298,299.310, 313,327,377.416 Аргенціна 151, 416 Арменія 407 Арол 211 Архангельск 211 Архангельская вобл. 343 Аршанская акруга 245 Аршанскі павет54,207,237,243 Аршаншчына 150 Арэнбург79,211 Арэнбургская губ. 52 Асвейскі раён 287 Асвенцім 316 Асташкава 300 Астравецкі раён 332,335 Астражок 56 Астрахань 31 Астрашыцкі Гарадок 126 АстрынаЗОО Аўстра-Венгрыя 180,206 Аўстралія 416 Аўстрыя 21,22, 30, 31, 57, 85, 104, 120, 316,372 Афганістан375 Афрыка 366 Ашмянскі павет 166 Ашмянскі раён 332, 335 Ашмяншчына 73,120, 259 Ашмяны 45,57,227,229,273,299 Бабрунск68,125,155,166,176,193,234, 333,345,396 Бабруйскі павет23,230,236,237 Бабруйская акруга 245 Бабруйская вобл. 354 Багданава166 Балгарыя 395 Балканы443 Балтыя (гл. Прыбалтыка) 231,395 Барадзіно26 Баранавіцкая вобл. 302,354 Баранавічы 139,170,305, 321,361 Бараўляны57 Баруны259 Барысаў 27, 155, 220,283,311,371,389 Барысаўскі павет 230,237,240 Башкірыя 371 Беліцкі павет (пазней Гомельскі) 23 Белавежа235,397 Белавежская пушча 46, 47, 71, 91,93, 258,260,276 Беламорскі канал 282 Бе-ларускае ген.-губ. 15 Беларуская Народная Рзспубліка (БНР) 195, 197— 211, 213, 214, 218—220, 223—225,228—233,235,236,238,239, 250,257—259,261—263,267,268,313, 328, 390,406, 417,429,444,445 Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (БССР, Савецкая Бела- русь) 212—214, 217, 221, 228—230, 233,235,239—253,257,262—270,273, 274, 277—286, 288—297, 299, 302— 306,308,309,311—313,328,330,336, 337,339,340,342,344—352,354—356, 359—362, 364—377, 379—381, 386, 387,389—393,395-400,406,407,441, 444 Беларускікрай 17,28,48,51, 55,58, 73, 75,77,83,86,89,90,103,115,117,123, 480
Паказальнік геаграфічных назваў 481 132,142,153—155,165,250,364,442, 445 Беларусь 9—21, 23, 24,27—41, 43—55, 57—61, 64, 66—78, 80—91, 93—106, 108—110,112—119,121—123,125— 144,146—151,153—157,159,162,163, 165—167, 169, 170, 174—176, 178— 190,192,193,195—200,202,204—215, 217—229,231—235,237—239,241— 248,250,252,254—257,259—261,265, 267—269,272,277,279,282,284,285, 287,289,291,293—297,300,304-306, 309—312,314—326,328—361,363— 375, 377—379, 381, 382, 384—395, 397—422, 424—426, 428—436, 438, 439,440—446 Беласток 11,38,41,88,132,134,140,155, 219, 264,272,301,305,339 Беластоцка-Гарадзенская акруга 170, 173 Беластоцкае ваяводства 262 Беластоцкая вобл. 15,24,302,312,338 Беласточчына 19,41,44,63,84,169,221, 228, 258,260, 266, 306, 310, 338, 339, 416 Бельгія81,416 Бельскіпавет217 Берасцейскі раён 304 Берлін 201, 202, 206, 207, 224,251,261, 267,310, 312, 313, 321, 329, 330, 333, 335 Бешанковіцкі раён 285 Бешанковічы 112 Блонь135 Брагінскі раён 387 Бразілія 151 Бранск 41 Бранская вобл. 365 Бранская губ. 220 Браслаў 170,205,227 Брусель 431 Брэст68,71, 155,170, 196,230,232,299, 311, 345, 346, 356, 370, 374, 376, 383, 388, 390,396,429 Брэстчына 327, 339 Брэсцкая акруга 221 Брэсцкая нобл. 302, 312,338,340,366 Брэсцкі павет 197 Буг 13, 231,298,332 Будапешт440 Будслаў 259 Букча 439 Быхаў 125 Быхаўскі павет 118, 243 Бяларуцкая воласць 237 Бяроза Картузская (гл. Картуз-Бяроза) 219 Бярозаўскі раён 431 Бярэзіна 26,206,220,332 Бярэзінскі канал 16 Вавулічы 63 Вазнясенская воласць 217 Валасевіцкая воласць 237 Ва ложынскі павет 321 Валожынскі раён 394 Валынская акруга 221 Валынская губ. 20,302 Валяпічы 56 Варшава 27,29,37,44,45, 46,48,54,80, 81,88,89,91,92,94, 95,101,112,121, 163, 219, 224, 225,227, 229,235,241, 250, 258,265, 268,274, 276, 298, 299, 327,332 Варшаўскае ваяводства 299,309 Варшаўскае княства 21, 22, 23, 24, 25, 29 Ватыкан 61,344 Ваўкавыск 22,272,361 Веліж216,217 Веліжскі павет 216,244 Вена 29,241,330 Венгрыя 57, 85, 316, 362,364,372,395, 432,434 Версаль218,239 Вілейская вобл. 302, 306,307,312 Вілейскі павет 45,122, 204 Вілейшчына 24,45,317 Віленскае ваяводства 262,272,277 Віленская акруга 221 Віленская губ. 15, 20, 24, 40, 45, 47, 50, 51,53,66,84,85,95,98,103,115,141,
482 Паказальнік геаграфічных назваў 147, 150, 165,181,182, 188, 209,212, 215,220 Віленскі дэнартамент 25 Віленскі край 227, 229 Віленскінавет140 Віленшчына 130,142,158,200,201,204, 222,223,232,258—260,266,269, 307, 392,416 Вілія 227 Вільня 22—24,27,31,33,37,39,41,45— 47,54,56, 57,61,64, 78,80,82, 88, 91, 93, 95,97—99,109,122,123,125,126, 128,132—135,138,139,143,157,158, 160—166,169,172,173,175,178,193, 198, 200, 205, 208, 209, 211, 212, 215, 218,220,225,227—229,259—261,264, 266, 269, 272—274, 298—300, 306— 309,311.327,328,390,391,395 Віскулі397 Вісла 298,334 Віцебск 22,23,25,32,62,71,82,88,122— 125,129, 148,154,155,157,165.166, 187,191, 193,194,200,210,216,251, 255,283,290,293, 295,311,333,352, 361,370.371,388,415,416 Віцебская акруга 245, 285 Віцебская вобл. 245, 350 Віцебская губ. 15, 20, 25, 40, 45, 47, 50, 51,66, 84,86,89, 93,98,103,115,149, 176,177,188,196,211,212,214,215, 216,217.228,240. 243 Віцебскі гіавет 217,243 Віцебшчына 26,130,150,152, 220 Вішнева 394 Вызна 236 Вязьменская вол асць 217 Вялікабрытанія 155,416,431,432 Вялікае Княства Літоўскае 13—21,23— 30.33, 35,37,41,44, 50,51,68, 74,75, 83, 85, 86, 91, 95, 100, 109, 147, 158, 162,167,173,175,200,235,261,369, 381,406,414,445 Гарадзенская губ. 15, 20, 24, 40, 50, 51, 53,56, 66, 68, 84, 85,89, 95,100, 103, 106, 114,115,141,150,212,215,302 Гарадзенскі павет 90 Гарадзенскі раён 377 Гарадзеншчына 24, 34,44,46,91,93,96, 99, 107, 109, 114, 118, 138, 142, 150, 153,169,173,200, 204,208,211,222, 223,245,258—260,339 Гарадок259 Гарадоцкі павет 62, 243 Гарадоцкі раён 285 Гародня 11,20,32, 56, 57,80,88,91,112, 125,126,134,155,164—166,209, 211, 220, 227, 230, 259, 272, 276,299, 300, 305, 309, 310, 313, 328, 332,346,347, 356,361, 370, 372, 378, 383,388,390, 415 Генеральная губ. 303 Германавічы59 Германія (гл.Нямеччына) 170,196,197, 201,202,206—209,215,218,219,231, 247, 258, 259, 267, 269, 274, 275, 295, 298—303,311,314—318,320,323,330, 336, 337, 351, 353, 367, 378, 417, 429, 430,432 Германская Дэмакратычная Рэспублі- ка (ГДР) 395 Глыбокае327 Гомель 132,133,139,140,155,220,234, 237,244, 290, 328, 361, 367, 388, 390, 394,396,414,415 Гомельская акруга245 Гомельская вобл. 245,312, 344, 366,387 Гомельская губ. 240, 243, 244 Гомельскіпавет 154,197, 237, 243,244 Гомельскіраён 287,351 Гомельшчына 118,243 Горацкі павет243 Горы-Горкі54, 96 Грузія 219, 407 Грэцыя 334, 432 Гайжуны308 ГаландыяЗІб Галіцыя 84,85,139,167,261 ДалёкіУсход 247 Дальвіцы 336 Данія 22,202, 247, 377
Паказальнік геаграфічных назваў 483 Дзвінск 96, 170,220, 228 Дзвіншчына 228 Дзісна 45 Дзісненскі павет45,162 Дзісненшчына 45, 79 Дзяржынскі раён 280 Дняпро 13,16, 24,33, 196, 197, 206, 220, 221,231,332 Добрае 220 Добрушскі раён 290 Драгічынскі раён 63 Дразды432 Друя 266,274 Дрэздэн 27 Дрыбінскі раён 294 Дрыса 230 Дрысенскіпавет 63,243 Дубровенскі раён 248 Ельскіраён287 Еўрапейская Расія 115 Еўрапейскі Саюз 431—434,436 Еўропа 21,29,124,174,218,219,221,227, 311,317, 337, 387, 421,431, 432, 434, 436 Жлобін 193 Жодзіна371,396 Жыровічы 61,64, 356 Жыткавіцкі раён 366 Жытомірскі павет 56 Жэнева 231 Закаўказзе 434 Залессе 81 Замосце 124 Зарачанка 377 Захад 30,64, 72. 239, 262, 372, 378,379, 399, 408,410,417,437,442 Заходняя Беларусь 10, 94,193,238,256, 257, 259, 262, 264, 265, 267—271, 273—277, 297, 299—303, 305—309, 311,316,445 Заходняя вобласць 188, 189, 191,193, 211,249 Заходняя Дзвіна 13,16, 24,66, 332 Заходняя Дзвіна, станцыя 240 Заходняя Еўрона 35, 43, 66, 67, 69,246, 317,374,444 Заходняя камуна 211—213 ЗаходняяРасія 109 ЗаходняяУкраіна 299, 300, 302, 303 Здраўнева123 Злучаныя Штаты Амерыкі (ЗША’) 11, 17,31,151,158,218,268, 281,310,313, 327, 353, 362, 377, 403, 404, 408, 41 3, 416,431—433,439 Злынка 244 Зэльва 53,170, 300 ІванаваЗОО Івацэвічы436 Ігумен 191 Ігуменскі павет 135,166,230, 237, 240, 242 Іркуцкая вобл. 343 Іспанія 81,85 Італія22,31,85,269, 432 Іўе 126 Казахстан 285, 302, 364, 372, 403, 416, 431 Казельск 300 Калінінградская вобл. 338,343,416 Калінінская акруга 245 Калуга211 Камарынскі раён 352 Камсамольск-на-Амуры 282 Канада 151,416,417 Канская акруга 151 Капыль 126 Каралеўская Альтанка 46 Каралеўства Польскае 22,24,26,27,29, 30, 55,62, 88,89,92, 104,144 Картуз-Бяроза (гл. Бяроза Картузская) 166,273 Карэла-Фінская ССР342 Карэлія 342, 416 Кастрама 389 Касцюковіцкі раён 288 Катынь 300 Каўказ 52,56, 322
484 Паказальнік геаграфічных назваў Кацярынаслаўская губ. 52 Кембрыдж 415 Кемераўская вобл. 343 Кёнігсберг 27,330, 334 Кіеў 54,121, 125,187,194,199,207,221 Кіеўскае ген.-губ. 84 Кіеўская губ. 20 Кіраўскі раён 364 Клецк259 Клімавіцкі навет 140,243 Клімавічы 245 Клінцы244 Кобрын 202,273,299 Кобрынскаестароства 16 Кобрынскі навет 110 Ковель 332 Ковеншчына 96 Койданава (гл. Дзяржынск) 27 Койданаўскі раён 280 Косава 53,124 Коўна (Каўнас) 158, 169,209, 225, 231, 232,235,257,259,261,308,377 Кракаў 27,120, 121,125 Краснанольскі раён 363 Краснаярскі край 343 Крошын 78 Круглае 431 Крым 248 Крычаў 16,283 Крэмль250,251,398 КубаЗбб Курапаты 296,389,402,433,446 Курганская вобл. 343 Курляндыя 170,171 Курская губ.64,220 Кухціцы 124 Лагойск 124 Лазана 174 Лань 237 Латвія 196,202, 206,218,219, 228, 232, 267,312,330,346,365,392, 416 Лебедзева 340 Ленінград 281,293,378 Ленінградская вобласць 289 Лепель166 Лепельскі павет 124,207,243 Лепельскі раён 294 Лёзна 446 Ліда 57,135, 170,211,227,300,340,361, 388,415 Лідская акруга 326 Лідскіпавет 135,154 Лісабон403 Літва 11,13,14,21,25, 30,33—35,37,41, 44—46,48—51,57, 67,73,82,84,86— 89, 91, 93—97, 99, 108,114,132,141, 148, 167, 169, 170, 172, 174—196, 200—202, 206—209, 211, 218, 221, 226—229,231,238,257—262,265,267, 268, 298,299, 307, 308, 312, 320, 330, 346, 356, 365, 366, 388, 390, 392, 407, 416,427,437,440 Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыя- лістычная Рэспубліка (Літ-Бел) 215, 220, 221,228,250 Літоўскае ген.-губ. 15 Літоўская Рэспубліка 208, 225, 227, 231 Літоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (ЛітССР) 214 Лодзь 114,225 Ломжынскі павет 309 Лондан 79, 91, 154, 163, 303, 314, 326, 382,417 Лошыца 265 Лунінец238 Лунна 300 Луцк332 Львоў299,378 Любань 220 Люблін 233,299,332 Люцынка 79,81 Лябёдка 135 Ляймен417 Ляхавіцкі раён 377 Магілёў 14,23,24,32,80,82,96,112,122, 123,125,130,148,165,166,170,186, 191,290, 311, 361, 371, 372,376, 414, 415,429 Магілёўская акруга 245 Магілёўская вобл. 245, 364,386
Паказальнік геаграфічных назваў 485 Магілёўская губ. 15,16,20,50,51,66,86, 89,93,96,98, 103, 115,128,141,149, 176,179,188, 196,211,212,214,215, 217,243 Магілёўскі навет207,243 Магілёўшчына 16, 89,140,150,177,220, 241,244 Магнітка 282 Мазыр 232—234,245, 294,295,328,354 Мазырская акруга 245 Мазырскі павет46,154,197,230 МайданекЗІб Маладзечанская вобл. 354 Маладзечанскі раён 340 Маладзечаншчына 339 Маладзечна 106,383,415 Малдова 184 Манчжурыя 241 Масква 24, 26, 27, 31,73, 113, 116,121, 138,140,154,169,187, 199, 202, 207, 209,210—214,221,226—229,233,235, 237, 238, 241—244, 248, 250, 251, 253—257,265,267,268,270,271,278, 279,281—284,292—294,297,299,300, 303,306—308,310,311,315,316,318, 321—325,328,331, 339,342,343,348, 350—357,359,361,362,365,366,370, 373,376,378—380,382,386,387,389, 392,393, 395—399,404, 408,410,413, 414, 416,422, 427,432—434, 445 Маскоўскае Княства 406 Мастаўляны 90 Масты 53 Мачулішчы 404 Мейшагольская воласць 140 Мекка 175 Мікалаеўшчына 143 Мікашэвічы 154 Мілавіды 96 Мінск 11,32,56,57,79—82,88,113,120, 122—126, 128, 132—135, 137—139, 142, 148,149, 155,158,160, 161,163, 165, 166, 169, 170, 178, 180—189, 191—196, 198, 200, 203—205, 207— 210, 213—215, 220—230, 232—234, 238,240,241,249,250, 252,254—256, 259, 265, 267, 273, 274, 278, 290, 291, 293, 296, 299, 303, 307, 308, 311,312, 316,317,319,320, 322,327,328—331, 333,341,343—347,352,356—359,361, 362, 367, 370, 371, 374, 376—379, 381—383, 385, 388—390, 392—397, 404, 407, 408, 413—4 15, 419, 421, 423—425, 427, 430,432, 433, 435,436, 438,439,442 Мінская акруга 221,222, 245 Мінская вобл. 245, 370,428 Мінская губ. 15,16,20,24,40,45—17.51, 66,84,85,89,95,96,103,108,115. 150. 152,176,177,181,182,188,212,215, 228,229,230,302 Мінскі ігавет 143, 230 Мінскі раён 358 Міншчына 17, 24, 73, 89, 107, 142,144, 185, 208,220,227,390 Мір 126,220 Модлін 299 Мсціслаўскі павет 106, 220 Мсціслаўскі раён 285 Мурманская вобл. 416 Мядзведзічы 377 Мядзел 341 Наваградак 56, 57, 126, 259, 272, 273, 327,340 Наваградскае ваяводства 262,266,272, 277 Наваградская акруга 326 Наваградскіпавет62,78,138 Наваградчына 79,332 Навазыбкаў244 Наваполацк 361,371,372,383,388,394 Налібоцкая пушча 340 Нараў298 Нараўлянскі раён 287 Нарач 169 Невельскі павет244 Негарэлае 246 Нёман 13,16,22,27,66,71,227,276,332 Новая Вільня 308 Новая Зямля 363 Новы Свержань 27
486 Паказальнік геаграфічных назваў Нью-Йорк 163,417 Нямеччына (гл. Германія) 197,199,200, 206,219,317,318 Няміга 256 Няміраў 230 Нясвіж27,106,158,220,269 Обер Ост 170,171,172,173,175 Ольштын80 Омск295 Омская вобл. 343 Орская акруга 151 Орша32,140,186,189,191,194,215,216, 283, 294, 295, 345, 347, 371, 388, 396, 406 Остлянд (Усходні край) 312 Паволжа87, 96,113,250 Надляшская губ. 20 Палачанка 388 Палескае ваяводства 262,277 Палеская вобл. 245,312,334, 352, 354 Палессе 77,112, 208,234,299,315,316, 327, 335, 340,350 Палесціна 134 Палівачы 162 Панькоўская Буда 288 Парозава 53 Партугалія 22, 434 Парыж27, 56,81,154,163,218,241,303 Парэцкі павет217 Парэчча2Г7 Паставы 124,170 Паўднёва-Усходняя Еўропа 434 Пауднёвая Карэя456 Паўночная Амерыка 416 Паўночная Ірландыя 431 Паўночны Каўказ 219,287 Пензенская губ. 178 Пермская (Молатаўская) вобл. 342 Петрыкаў233 Пецярбург 17, 24, 25, 27, 31, 35, 39, 40, 43,53, 54, 58,64,71, 80, 83,84, 90, 91, 95, 102, 105, 112, 114, 121, 122, 135, 160,163,179, 181,183,185,187,189, 210,211,251 Пінск56,71,114,132,154,155,162,170, 232,273,299,303,311,341, 408,415 Пінская вобл.302,312,354 Пінскіпавет 46,154, 197 Пінскі раён 356 Пліса298 Плотніцы364 Познань 120 Полацк 31, 38, 61,64, 70, 106, 191,220, 311, 341, 352, 356, 379, 388, 394, 415, 430 Полацкая акруга 245 Полацкая вобласць 338,354 Полацкі павет 217, 243 Полаччына 79, 339 Польскае Каралеўства 29,40,43,44,47, 48,51,53 Польскі край 89 ПольшчаЮ, 11,14,21,24,27,28,30,31, 37, 40, 41, 43—48, 56, 57, 64, 68, 72, 73,80,82, 85, 88, 89, 91, 94,100,129, 132,135, 137, 141, 150, 158,167, 200, 202,206—208,212,214,215,218,219, 221—225, 227—238, 240, 244—246, 255,257—262,264,265,267—270,273, 275—279,283,285,294,295,297—300, 303, 306, 309, 310, 315, 316, 326, 327, 330, 332, 336, 338, 339, 344, 375, 395, 397, 416, 417, 427, 430, 432, 434, 440, 444 Правабярэжная Украіна 30 Прага 163, 257, 259, 261, 267, 320, 330, 376 Пружаны 202 Прусія 15, 19, 21, 22, 31, 67, 70, 85,104, 120,167,206,261 Прыазёрск389 Прыбалтыка 70,150,246,378,434 Прывіслінскі край 89 Прыдзвінне 24 Прыдняпроўе 24,117 Прыморскі край 343 Прыпяць 13,16 Прыяміна 241 Прэны308 Пскоў 193
Паказальнік геаграфічных назваў 487 Пскоўская вобл. 373 Пскоўская губ. 40, 244 Пулаўскія высоты 334 Пяршайская воласць 321 Рагачоў 193,220,290 Рагачоўскі павет 89,243 Радашковічы 163, 259 Расійская імперыя 15—17, 20—22, 29, 36, 48, 51, 53, 72, 104, 106, 110, 113, 132, 133,139,146, 148,151,167,168, 170, 197,219, 221, 223, 239, 444, 445 Расійская Савецкая Федэратыўная Са- цыялістычная Рэспубліка (РСФСР, Савецкая Расія) 195—197,206—211, 214, 219, 221,230, 238, 240, 242, 243, 257, 258, 263, 269, 289, 295, 300, 310, 315, 332,342, 351,358, 366, 368, 393, 444 Расійская Федэрацыя 406,408,419,434 РасіяЭ, 11,13—17,19—21,24—26,28— 32,36,39—41,43—45,48—50, 52—58, 60—62,64—66, 68—72,82,83,85,86, 88—91,94—96, 100,104—108,110— 115, 120, 124, 125,127, 128,130,131, 133, 135—137, 139, 141, 142, 144, 146—157, 162, 164, 166, 168—177, 179—185, 187, 190—193, 195—202, 206,207,209—213,217—219,224,225, 227,229—232, 235, 238, 242,245,255, 257, 258, 276, 286, 292, 297, 306, 309, 311,322, 327, 336, 339, 342, 345, 348, 351,359,361,365,368,369,372—374, 377,388,396,397,401,403,404—410, 413, 416,418,421,424, 431—436, 438, 443—446 Расоны 217 Румынія 395 Русаковічы 166 Русь13 Рыга 158,230,238,312, 317,377 Рым31,58,64,147, 250 Рэспубліка Беларусь 395,397,398,401, 404, 407—411, 413, 416, 418—420, 422—424,430,438 Рэч Паспалітая 13,17, 18, 24,25,29, 30, 35, 37, 38, 41, 42, 44, 45, 47, 51, 55— 57, 59, 60, 64, 88—92, 100, 109, 112, 174, 206, 209, 212, 219, 222,223, 225, 330,369,445 Рэчкі 356 Рэчыца 140,220,234,370,379 Рэчыцкіпавет23,46,197,244 Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь 228—230 Салігорск 370,372, 413 Сан 298 Санкт-Пецярбург (гл.: ІІецярбург) 416 Саратаў295 Саратаўская губ. 52 Сарны 211 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэс- публік (СССР, Савецкі Саюз) 242, 243,245,253,257,265,268—270,272, 275,279—282,284,287,288,290,291, 294,297—300,302,303,306—310,313, 315, 316, 320, 323, 325, 330, 335, 336, 338,339,341, 343,345—349,354,355, 357, 359—362, 364—366, 368, 370— 374,382,384,385,389—393,395—405, 409—411,416—418 Свір 169 Свіслач, мястэчка32, 90, 106, 173, 205, 259 Свіслач, рака 134, 332 Свянцяны 273 Себежскі павет 244 Сенненскі павет207, 216,243 Сібір 41,98,115,128,149,150,238, 247, 285,287,302,312, 335,344, 372,416 Сіроціна 370 Скідзель 300 Слонім 27,56, 57,211,272,276,327,340, 361 Слонімскіпаветбі, 96 Слонімшчына 73 Слуцк 32,205,220,235,236, 376 Слуцкая акруга 245 Слуцкіпавет230, 235, 236, 240, 242 Случчына 220, 235,236,258,278, 317 Смаленск23,41,134,148,193,194,210,
488 Паказальнік геаграфічных назваў 212,213, 216, 221, 232, 237, 254, 300, 311 Смаленская вобл. 354,373 Смаленская губ. 15. 51, 104, 134, 196, 211,212,214,215,217,243 Смаленшчына 78,104,241,243,244,312, 355,416 Смалявічы 169 Смаргонь27,81,170,227,341 Смаргонскі раён 332, 335 Смілавічы 126 Смольня 388 СоракТатар 162 Стакгольм174 Сталінград 323, 324, 326,334 Станькава124,125 Старабельск 300 Старадуб 244 Старая Бяроза 269 Старобін 220 Стаўбцоўскі раён 388 Століншчына 364 Стоўбцы 71,112 Студзёнка 27 Суражскі павет 243 Сямежава 236 СяміпалацінскЗбЗ Сямічоўскі Бар 216, 217 Сянно216 Сярэдняя Азія 322 Сярэдняя Літва 229, 230,231,258—260 Таджыкістан407 Талачынскі раён 286 Таржок 371,436 Ташкент357 Тбілісі 395 Томская вобл. 343 ТрасцянецЗІб Тулуноўская акруга 151 Тульская губ.178 Тураў 230,233 Тураўскі раён 287, 294,366 Турцыя 202 ТэгеранЗЗЭ Узбекістан 346 Украіна 10,11,14, 36, 44,48, 56, 59, 61, 71,73,84,106,108,120,167,184,192, 193,202, 206, 207,218,219,228—230, 232, 238, 261,275, 278, 280, 287, 289, 309, 312, 319, 328, 336, 339, 346, 353, 365, 366, 373, 388, 392, 397,403,410, 416,431,434,435,440 Украінская Народная Рэспубліка 197, 198,202,218 Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (УССР, Савецкая Украі- на) 230, 244,278 Упіцкіпавет46 Урал 151,285,335 Усвятчы 241 Усурыйскі край 151 Усходне-Галіцыйская Рэспубліка 230 Усходняя Прусія 312, 336 Фінляндыя 89,141, 202, 265, 269, 429 Францыя 21,22,24,29,48, 57,79,85,95, 219, 274, 277, 298, 299, 316, 334, 338, 360,378,416,432 Хабараўскі край 343 Халопеніцкая воласць 237 Харкаў 121,154,254 Хатын 336 Херсон 16 Хомск 53 Царкоўня 63 Цвер 389 Цынцавічы 122 Цэнтральна-Усходняя Еўропа 445,446 Цэнтральная Азія 434 Цэнтральная Беларусь 94 Цюменская вобл. 343 Чавускі павет243 Чавускі раён 288, 294 Чарнігаўская губ. 212 Ч арнігаўшчына 416 Чарнобыль 387,390, 404 Чаромка 260
Паказальнік геаграфічных назваў 18!) Чачэрск80 Чорнае мора 16,374 Чыцінская вобл. 343 Чэлябінская вобл. 343 Чэрвенскі раён 285 Чэрыкаўскі павет 243 Чэхаславакія 202,267,316,336, 375,376, 395 Чэхія 264,416, 429,432,434 Шаркаўшчынскі раён 59, 356 Шацк 126 Швейцарыя 158 Шклоў80 Шклоўскі раён 294 Шчара211,332 Шчорсы 79,124,138 Шчучын 227 Эптшія 184, 196,202, 206,218, 219, 232, 238,312,302,416 Юдзіцына 356 Ялаўка 230 Ялта 339 Янішпаль 56 Яраслаўль 351 Ярцава 134 Японія 299 Ясы 194 Яўрэйская аўтаномная вобл. 248 ра^еі.пеі
Навукова-папулярнае выданне Захар Шыбека НАРЫС ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ 1795—2002 Мастак Н. Канаш Карэктар А. Бельская Адказны за выпуск Зм. Колас Падпісана ў друкз дыяпазітываў 27.08.2003. Формат 60x901/16. I Іапе.ра афсетная. Гарнітура Сепіпгу ЗсЬооІВоок. Афсстны друк. Ум. друк. арк. 30,75. Наклад 2500 асобнікаў. Заказ 81. Выдаве,цтва “Энцыклапедыкс” Ліцэнзія ЛВ № 395 ад 27.02.02 г. 220050, Мінск. вул. К. Маркса, 15. Надрукавана ўдрукарні “Юніпол”. Ліцэнзія ЛП№ 210 ад 05.01.03 г. 220039, Мінск, вул.Чкалава, 38. к. 2. раууеі.пеі