Текст
                    I
Я. Л. К>хо
Гісторыя дзяржлвы прдвд
Беллрусі
діО. 15
оЗА
Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы Беларуаалга дзяржаўнага універсітэта
Я. А. Ю\о
Гісторыя дзярждвы і прдкд Белдрусі
Частка і
. Мінск
РІВШ БДУ
2000
УДК 342 (Бен)
ББК 67.3 я 73
Ю 94
Юхо Я.А.
Ю 94 Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэбн. да-пам. - У 2ч. Ч. 1., Мн.: РІВШ БДУ, 2000. - 352 с.
І8ВК 985-6299-39-Х
У кнізе асвятляюцца гісторыя ўзнікнення і развіцця дзяржавы і права на тэрыторыі Беларусі са старажытных часоў. Аналізуецца грамадскі і дзяржаўны лад Беларусі часоў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, а таксама пасля далучэння яе да Расійскай імперыі. Паказ-ваецца значны ўплыў беларускага права на прававую культуру суседніх народаў.
Для студэнтаў юрыдычных і гістарычных факуль-тэтаў, выкладчыкаў сярэдніх навучальных устаноў, а так-сама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускага народа.
І8ВМ 985-6299-39-Х	ХДК 342
(Бен)
ББК 67. Зя 73
© Я. А Юхо, 2000
УВОДЗІНЫ
1. Значэнне, прадмет і задачы навукі гісторыі дзяржавы і права
Гісторыя дзяржавы і права як навуковая дысцыпліна з’яўляецца арганічнай часткай агульнай гісторыі народа, яго культуры, гэта навука пра жыццё і дзейнасць людзей у грамадстве і дзяржаве. Яна дапамагае бачыць поспехі і памылкі ў грамадска-палітычным жыцці, з асаблівай вас-трынёй усведамляць іх месца ў ланцугу пакаленняў, пра-вільна накіроўваць іх паводзіны ў сучаснасці. Без грун-тоўнага ведання гістарычных падзей і яснага разумення ўсяго ходу гісторыі немагчыма мець цвёрды светапогляд.
Прадметам навукі гісторыі дзяржавы і права Беларусі з’яўляюцца структура і кампетэнцыя дзяржаўных уста-ноў у іх гістарычным развіцці, а таксама вызначэнне на-кірунку іх далейшага развіцця.
Кожная навука, калі яна сапраўды навука, павінна слу-жыць інтарэсам людзей, іх дабрабыту. Асабліва гэта важ-на для юрыдычных дысцыплін, бо яны павінны быць карысныя не асобнай групоўцы людзей, а ўсяму народу. 3 новай сілай гэтае пытанне паўстае ў час будаўніцтва прававой дзяржавы.
3
Найвялікшы мудрэц старажытнасці Арыстоцель лічыў навуку аб дзяржаве і грамадстве самай галоўнай навукай, якая павінна ўсталяваць разумнае і добрае жыццё для люд-зей. А гэта мэта можа быць дасягнута толькі ў выніку па-будовы разумнай і справядлівай дзяржавы, на аснове дак-ладнага і поўнага вывучэння гісторыі дзяржавы і права.
Гістарычны аналіз формаў дзяржаўнасці і прававых сістэм неабходны і для правільнага ўсведамлення дзею-чых нормаў права і для крытычнай ацэнкі састарэлых або памылковых нормаў.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якая грунтуецца на неад’емным праве беларускага народа на самавызначэн-не і абапіраецца на шматвяковую гісторьпо развіцця бе-ларускай дзяржаўнасці, сведчыць пра неабходнасць грун-тоўнага вывучэння гістарычнага шляху, што прайшоў наш народ з мэтай пабудовы «дэмакратычнай сацы-яльнай прававой дзяржавы», якая павінна забяспечыць дабрабыт народа.
Пры вывучэнні гісторыі дзяржавы і права ў першую чаргу неабходна дакладна вызначыць, што такое дзяржава і права. Справа ў тым, што ў гісторыі былі розныя дзяржа-вы, якія ставілі перад сабой розныя мэты і розныя заданні. Разнастайнасць дзяржаваў можна параўнаць з разнастай-насцю дамоў, што маюць рознае прызначэнне. Ёсць мно-гакватэрныя дамы, у якіх людзі жывуць у камунальных кватэрах, ёсць шыкоўныя катэджы, ёсць невялічкія хаткі, ёсць турэмныя пабудовы. I ва ўсіх іх жывуць людзі. Нешта падобнае ёсць і ў дзяржавах. Таму і ў навуцы аб дзяржаве маюцца розныя азначэнні дзяржавы. Трэба адз-начыць, што зараз наша прававая навука зыходзіць з таго, што развіццё дзяржавы ідзе ад грубых формаў кіравання да болып разумных і справядлівых. У розныя перыяды на-шай гісторыі сутнасць дзяржавы акрэслівалася па рознаму.
I Іайболып распаўсюджанымі пры камуністычнай уладзе былі такія: «Дзяржава- арганізацыяўлады пануючага кла-са, якая мае прызначэнне аховы эканамічных і іншых гра-мадскіх адносін, адпаведных інтарэсам пануючага класа, і падаўлення супраціўлення варожых класаў» (Мал. Сов. Энцнклопедня. Нзд. 2-е. Т. 3. - М., 1936. - С. 413). «Дзяр-жава- палітычная арганізацыя эканамічна пануючага кла-са для падаўлення супраціўлення яго класавых праціўні-каў», «Дзяржава - гэта ёсць машына для падтрымання панавання аднаго класа над другім» (Бел. Сав. Энцык-лапедыя. Т. 1. -Мн., 1971. - С. 222). А таму на працягу 70 гадоў дзяржава вынішчала «ворагаў народа» і мала клапацілася пра дабрабыт людзей. Праз 21 год паняцце дзяржавы нібыта змянілася, але ўвогуле стала незразу-мелым, што гэта такое і навошта яна існуе.
«Дзяржава - асноўны інстытут палітычнай сістэмы грамадства, які ажыццяўляе яго кіраўніцтва» (Юрыдыч-ны энцыклапедычны слоўнік. - Мн., 1992. - С 169). Пры гакім вызначэнні дзяржавы неабходна яшчэ растлума-чыць, што такое «інстытут», як ён ставіцца да тэрыторыі, што такое «палітычная сістэма». Таму, на нашу думку, болып правільнае вызначэнне дзяржавы будзе такім: «Дзяржава - тэрытарыяльны, суверэнны саюз гра-мадзян, утвораны з мэтай абароны іх жыцця, свабоды і маёмасці. Яе дзейнасць рэгламентуецца прававымі нор-мамі і правіламі маральных паводзін, выкананне якіх за-бяспечваецца сістэмай кіравання і выхавання». Асноў-пыя элементы дзяржавы: людзі, іх правы і абавязкі, іх кулыура; тэрыторыя і суверэнныя правы органаў дзяр-жавы на гэтай тэрыторыі; дзяржаўная ўлада; сваё права і сваё маральнае выхаванне. Для вызначэння прадмета на-пукі гісторыі дзяржавы і права неабходна таксама ўдак-ладніць паняцце, што такое права.
4
5
У былым СССР доўгі час пануючым было наступнае вызначэнне: «Права — сукупнасць правіл паводзін (норм), што выражаюць волю пануючага класа, устаноўленых або санкцыянаваных дзяржаўнаю ўладаю, захаванне якіх забяспечваецца дзяржаўным прымусам у мэтах замаца-вання і развіцця грамадскіх адносін, выгадных і пажада-ных класу, які здзяйсняе дзяржаўнае кіраўніцтва грамад-ствам» (Юрнднческнй словарь. Т. 2. -М., 1956. -С. 182). Амаль такое ж вызначэнне права пададзена ў Беларускай Савецкай Энцыклапедыі (Мн., 1975): «Права - сістэма ўстаноўленых ці санкцыянаваных норм (правіл паводзін), якія выражаюць дзяржаўную, абумоўленую эканаміч-ным ладам грамадства волю пануючых у грамадстве класаў (у сацыялістычнай агульнанароднай дзяржаве — волю ўсяго народа)». Абодва гэтыя азначэнні даюць шы-рокае поле дзейнасці для самавольства таталітарных рэ-жымаў, бо ў такім выпадку ўсе законы, пастановы і рас-параджэнні ўладаў, якія б яны не былі нялюдскія (як, на-прыклад, законы гітлераўскага рэжыму аб вынішчэнні людзей), прызнаюцца правам. Але ж права мае зусім іншую прыроду. Яшчэ Леў Талстой у 1909 г. так ахаракта-рызаваў царскае заканадаўства: «... Правом в действн-тельносты называется для людей, нмеюіцах власть, раз-решенне, даваемое нмн самнм себе, заставлять людей, над которыміл онн нмеют власть, делать то, что нм, вла-ствуюгцым, выгодно, для подвластных же правом называ-ется разрешенііе делать все то, что нм не запреіцено... Главная прычнна безнравственностнлюдей нашего хрыстнан-ского мнра - это тотужасный обман, который называется «правам», а онн говорят о воспытательном значеніш «права». Ведь ннкто не станет спорыть о том, что самые первые не-высокне требованіія нравственносгті, не говоряуже о любвы, состоят в том, чтобы не делать другому, чего не хочешь.
чтоб тебе делала... Не может быть нравственносты без праведлнвостн, доброты, состраданыя, проіцення обнд» (Толстой Л. Полн. собр. соч. Т. 38. - М., 1936. - С. 54-61).
У народнай свядомасці права атаясамлівалася з «праў-дай», «справядлівасцю». Старажытныя зборнікі права-вых нормаў называліся «праўдамі» — Руская Праўда, I Іольская Праўда, Салічаская Праўда, Саксонская Праў-да і інш. Другое патрабаванне, якому павінна адпавядаць права - гэта справядлівасць. Без справядлівасці не можа быць сапраўднага права, а толькі яго імітацыя, падробка, пра што сведчыць заканадаўства ўсіх таталітарных рэжы-маў. Дарэчы, у Старажытным Рыме ўсё правасуддзе на-іывалася справядлівасцю (]цхііііа), і ў цяперашні час паша міністэрства, якое ведае судовымі справамі, назы-ваецца Міністэрствам юстыцыі, або справядлівасці. І'рэцім элементам права павінна быць яго маральнасць. Яно павінна адпавядаць высокім патрабаванням гуман-насці. Усё гэта патрабуе новага паняцця «права» і, вядо-ма, нас не можа задаволіць наступнае азначэнне: «Права -інстытут грамадскага жыцця, прызначаны для рэгуля-вання найбольш значных грамадскіх адносін, якія патра-буюць дзяржаўнай аховы» (Юрыдычны энцыклапедыч-ны слоўнік. - Мн., 1992. - С. 410). Гэтае азначэнне нічога пе мае агульнага ні з праўдай, ні са справядлівасцю, ні з заканадаўствам, і вельмі добра б падыходзіла да акрэс-лсння Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі, якая прыз-пачана рэгуляваць грамадскія адносіны на дарогах.
На нашу думку, для вызначэння паняцця «права» неаб-ходна акрэсліць не тое, якім яно было ў мінулым, а тое, якім яно павінна быць у будучым, і зародкі якога ёсць ужо ў сучасных нормах міжнароднага права, якое ўводзіцца ў пацыянальнае права многіх дзяржаваў. Таму мы прапану-см наступнае паняцце: права-гэтасістэма маральных
6
7
і справядлівых агульнапрызнаных абавязковых нормаў, правілаў паводзін людзей у грамадстве і дзяржаве, вы-кананне якіх забяспечваецца належным выхаваннем, а ў неабходных выпадках, прымяненнем дзяржаўнага прымусу або пакарання за іх парушэнне.
Прыкладам такіх агульнапрызнаных нормаў, распра-цаваных на аснове агульначалавечай маралі і справядлі-васці, трэба лічыць Усеагульную дэкларацыю правоў ча-лавека, прынятую Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый 10 снежня 1948 г.
Задача навукі гісторыі дзяржавы і права - вывучэнне гістарычнага ходу падзей у іх канкрэтнасці і храналагічнай паслядоўнасці, выяўленне асноўных заканамернасцяў раз-віцця структуры і дзейнасці органаў дзяржаўнай улады і праваадносін грамадзян, прававога становішча класаў, сас-лоўяў і розных сацыяльных груп насельніцтва, выяўленне і вывучэнне крыніц права, высвятленне развіцця асобных галін права: дзяржаўнага, адміністрацыйнага, цывільнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і інш. Вывучэнне гісторыі дзяржавы і права беларускага народа патрэбна яму для ўсведамлення свайго нацыянальнага светапогляду, выз-начэння месца сярод народаў свеіу. Усе славянскія народы ўжо даўно маюць распрацаваныя гісторыі сваіх дзяржаваў, пачынаючы з самых даўніх часоў. Ніхто з даследчыкаў міну-лага не аспрэчвае неабходнасці вывучэння гісторыі дзяржа-вы і права кожнага народа паасобку. Аднак для беларускага народа рабілася выключэнне. Даследаванне яго гісторыі дзяржаўна-палітычнага жыцця не толькі не вялося, але на-ваг сцвярджалася, што беларускі народ да 1919 г. не меў сва-ёй дзяржаўнасці і сваёй прававой сістэмы, нібыта ён няз-дольны да самастойнага жыцця і заўсёды жыў пад прыгнё-там іншых народаў. Так, аўтары «Гісторыі дзяржавы і права Беларускай ССР», выдадзенай у 1970 г., зазначалі: «Белорус-
скый народ до победы Велнкой Октябрьской соцшсшстн-ческой революціш не нмел своей нацнональной государ-ственностіі». Тое ж самае пісалася і ў навучальных дапа-можніках па гісторыі Беларусі для школ рэспублікі (Абеце-іарскнй Л. С., Баранова М. П., ПавловаН. Г. Пстормя БССР. -Мн., 1968. - С. 146). Болып таго, гэтая фальсіфікацыя на-іпай гісторыі была ўзведзена ў закон і замацавана наваг у Канстытуцыі Беларускай ССР 1978 г., дзе сцвярджалася, іііто «рабочыя і сяляне Беларусі... упершынюў гісторыі зда-оылі сваю дзяржаўнасць, утварылі Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку», тым самым адмаўлялася маг-чымасць навуковы^ даследаванняў гісторыі дзяржаўнасці беларускага народа, прыніжалася яго роля ў развіцці сусвет-най гісторыі. На самай жа справе беларускі народ меў у мінулым не менш слаўную і багатую гісторьпо дзяржавы і права, нічым не горшую, чым у іншых народаў. Аднак каб яе пазнаць, трэба спачатку ўсвядоміць, як мяняліся імёны і і.ішага народа, як узніклі дзяржавы на нашай тэрьггорыі, як п нлі працэсы росту і развіцця гэтых дзяржаваў як выпрацо-ўвалася сваё, нацыянальнае права.
2. Гістарыяграфія.
Зараджэнне прававых даследаванняў на Беларусі
Пачатковы этап асвятлення праблем дзяржаўнай палі-і ьікі і права ў пісьмовых крыніцах Беларусі дагычыцца паведамленняў, якія змяшчаюцца ў летапісах і хроніках. У іх асноўнае месца адводзілася князям, іх кіраўніцтву і койнам, якія вяліся ў розных напрамках. Прававы магэры-ял сустракаецца радзей, бо ў той перыяд дзейнічала звыча-пае права, якое не заслугоўвала асаблівай увагі летапісца.
1 Іормы звычаёвага права цесна перапляталіся з рэлігій-ш.імі вераваннямі і дагматамі царквы, а прадстаўнікі ду-
8
9
хавенства бралі самы актыўны ўдзел у разглядзе судовых спраў. Таму і першыя друкаваныя кнігі на Беларусі насілі рэлігійна-маралістычны характар. У іх выказваліся так-сама меркаванні аб дзяржаве і праве.
Першымі кнігамі, надрукаванымі на беларускай мове, былі кнігі Бібліі, выдадзеныя выцатным асветнікам Францыскам Скарынаю з Полацка ў 1517 г. У гэтых кнігах Ф. Скарына змясціў прадмовы і пасляслоўі, у якіх выкладаў свае грамадска-палітычныя і прававыя ідэі. Ён лічыў, што з мэтай паляпшэння грамадскага ладу неаб-ходна дамагацца, каб усё права ў цэлым і кожны закон паасобку былі добрапрыстойнымі, справядлівымі, магут-нымі, неабходнымі, карыснымі, выдадзенымі ў адпавед-насці са звычаямі дадзенай зямлі, часам і месцам, адкры-тымі, не маючымі ў сабе двухсэнсавага значэння, і былі скіраваны на дасягненне дабрабыгу ўсяго грамадства. Для дасягнення гэтай мэты, на яго думку, неабходна, каб заканадаўства і ўсе паводзіны людзей будаваліся на прынцыпе: «7о чнннтн ііным всем, что самому любо ест от аных всех, м того не чнніапн нным, чего сам не хоіце-іан от нных нметн» (Францыск Скарына і яго час. — Мн., 1988. - С. 136). Вылучэнне гэтых патрабаванняў, па-пер-шае, зрывала покрыва святасці з права і, па-другое, нано-сіла ўдар па ўсім феадальным ладзе, бо феадалізм грун-таваўся менавіта на прывілеях для феадалаў і бяспраў-ным становішчы асноўнай масы народа, а не на ўзаемнай павазе да людзей. Прынцып раўнапраўя разглядаўся ім як аснова дзейнасці судовых органаў. Ён лічыў, што суддзі павінны дзейнічаць не еяко царыіші в.іасте.ш... но яко ровннн ц товаршцн, раду нм даючп н справедлнвость межіі ннмн чннятн... да судять людей судом справедлн-вым, м да не уклонятся нн на жадную страну, « да не зрять налнца, ц не прыймають даров, понеже дарове осле-
10
няють очн мудрых людей м зменяють слова справедліі-вых» (Там жа. - С. 100). На яго думку, крымінальныя за-копы выдаюцца з мэтаю не толькі пакарання злачынцы, пле і папярэджання злачынстваў.
Нра стан дзяржавы і права пісалі найвыдагнейшыя бела-рускія гуманісты XVI ст. Міхалан Літвін (Міхайла Цішкевіч), Сымон Будны, Андрэй Волан і інш. У творы Міхалана Пі гвіна «Аб норавах татар, літоўцаў і масквіцян», напісаным у сярэдзіне XVI ст., крытыкуецца феадальны грамадскі лад і |ісадальнае права. Абураючыся жорсткімі адносінамі феада-лаў да сялян і чэлядзі нявольнай, Міхалан Літвін пісаў: «Та-тары пераўзыходзяць нас не толькіўстрыманнем і разваж-насцю, але і любоўю да бліжняга... А мы трымаемуняспын-ным рабстве людзей сваіх, здабытых не вайною і не куплей, якія належаць не да чужога, але да нашага племя і веры... у нас паўсіх сёлах і вёсках робяцца прыгаворы аб жыцці люд-іей» (Архнв йсторнко-юрнднческнх сведеннй, относягцнхся до Росснн, нздаваемый Н. Колачовым. Кн. 2, половнна2, отд-11 не 5, сочнненне Мнхалона Лнтвнна. - М., 1854. - С. 47—49).
Прагрэсіўны характар маюць і погляды аўтара на пыганне пб абавязках насельніцгва перад дзяржавай. Ён лічыў, што ддя дзяржаўнай карысці не трэба было б вызваляць феадалаў .VI падагкаў, а, наадварот, асноўную масу падаткаў спаганяць і уладальнікаў маёнткаў і іншых асоб, якія валодаюць іншай маёмасцю, у залежнасці ад агрыманага імі даходу.
Быўшы прыхільнікам прыватнай уласнасці, аўтар і рактата падвергнуў крытыцы законы таго часу, па якіх сяляне і дробная служылая шляхта не мелі права распа-раджацца сваёй маёмасцю без дазволу свайго пана або прадстаўніка дзяржаўнай адміністрацыі. «Пагэтыхзако-нах нікаму нельга нічогамець,—пісаў аўтар, — што не залежа-іа б ад начальніка». Да таго ж вяльможы (паны) маюць звычай «нрымяняць законы да сваіх выгад» (Там жа. — С. 41).
11
Разглядаючы пытанні падсуднасці, Міхалан Літвін ад-значаў ненармальнасць такога становішча, калі злодзей, злоўлены на месцы злачынства, не судзіцца службовай асобай, якая знаходзіцца на той жа тэрыторыі, а адводзіц-ца «на суд да свайго пана, а часам да таго, у чый дом ён зносіў крадзенае. Несправядліва і тое, што бядняк, жа-даючы паклікаць да суда магната, ні за якія грошы не знойдзе сабе адваката. Не менш несправядліва і тое, што сусед мой мацнейшы, які жыве ў адным са мною акалодку, мае іншую падсуднасць і не так лёгка закліка-ецца да суда, якя» (Там жа. - С. 37-39).
Рэзкай крытыцы ў творы падвергнуты каталіцкае духа-венства, а таксама розныя забабоны і рэлігійныя абрады. Асноўнай ідэяй з’яўляецца павага да чалавека, вызваленне людзей ад забабонаў, дурману, ад феадальнага прыгнечан-ня і несправядлівасці. У гэтых адносінах тракгат Міхала-на Літвіна ўліваўся ў шырокі і магутны паток гуманізму, які, разліўшыся па Заходняй Еўропе, дасягнуў і Беларусі.
Ідэі гуманізму і Рэфармацыі ў Беларусі атрымалі шы-рокае распаўсюджанне ў другой палове XVI ст. Асабліва яскрава яны былі выказаны ў працах слыннага беларус-кага вучонага-рэфарматара Сымона Буднага. Грунтуючы-ся на хрысціянскай маралі, ён выступіў супраць феадаль-най ідэалогіі, паводле якой просты народ разглядаўся як нейкая прыналежнасць паноў і панскага маёнтка, і імкнуўся даказаць, што ўсе людзі роўныя перад Богам, а таму павінны быць роўныя і ў грамадстве, і ў дзяржаве, хоць ён і не адмаўляў грамадскай карысці дзяржаўных органаў і неабходнасці падпарадкавання ў пэўных межах тым, хто мае ўладу. На яго думку, «улада — справа добрая, патрэбная і карысная», але носьбіт улады павінен імкнуц-ца не да асабістай карысці і задавальнення, а да дабрабыту ўсяго грамадства і дзяржавы, да задавальнення патрэб гра-
12
мадзян земляў сваіх. Ён павінен сачыць за тым, каб беска-рысныя трутні дарэмна хлеба не елі, а людзі бедныя і сіро-іы не пакутвалі ад галечы і не гінулі пад плотам ад голаду і холаду. Гасудар павінен быць чалавекам адукаваным і чы-іаць кнігі «старажытных і нестаражытных гісторы-каў, каб ведаць аб тым, што адбывалася ў старажыт-насці, бо... той, хто не ведае, што адбываласяў свеце ў мінулым, заўсёды застанецца юнаком» (Нз нсторнн фн-'іософской н обіцественно-полнтнческой мыслн Белорус-сіт. - Мн., 1962. - С. - 76-77). Іншыя службовыя асобы ў дчяржаве, лічыў С. Будны, гэтак жа павінны быць не менш іюгабаязнымі, справядлівымі, праўдзівымі і міласэрнымі, іасведчанымі ў законах.
Значны ўплыў на развіццё прагрэсіўных, гуманістыч-ных ідэй у галіне дзяржавы і права зрабіў Андрэй Волан, нкі напісаў і апублікаваў каля 26 сваіх твораў. Грунтую-чыся на натуральным праве чалавека, ён даказваў неаб-мідпасць свабоды і роўнасці людзей. Забеспячэнне сва-боды людзей, на яго думку, можа быць дасягнута толькі д іякуючы ўстанаўленню і захоўванню разумных законаў, іііспаваных на прынцыпе: «.Нікому не рабіць крыўды, кожнаму аддаць тое, што яму належыць» (Очеркн нс-іорнн фнлософской н соцнологнческой мыслн Белорусспн.
Мн., 1973. - С. 77). Галоўнай мэтай і назначэннем дзяр-ж.іны ён лічыў забеспячэнне спакойнага і шчаслівага •кыцця людзей, іх абарону ад гвалту і грабяжоў, а сапраў-цы свабоднымі людзьмі, па яго меркаванню, могуць быць і рамадзяне толькі такой дзяржавы, у якой права ў роўнай с іупсні служыць усім. Але паколькі ў Вялікім княстве Пігоўскім права абараняла ў асноўным інтарэсы класа фсіідалаў і саслоўя шляхты, то ён лічыў такую дзяржаву нссправядлівай і падвяргаў крытыцы парадкі, пры якіх нпіяхціц, учыніўшы злачынства супраць простага чала-
13
века, нёс лёгкае пакаранне або наогул не карауся, а про-сты чалавек, які толькі зняважыў шляхціца, караўся вельмі сурова. Па свайму сацыяльна-класаваму светапог-ляду А. Волан быў выразнікам інтарэсаў заможных мяш-чан і сярэдняй шляхты, незадаволенай засіллем каталіц-кага духавенства і буйных феадалаў. Яго выступленні і заклікі да роўнасці і свабоды ўсіх людзей не ішлі далей фармальнай роўнасці.
У XVI - XVIII стст. ідэі натуральнага права былі ўзяты на ўзбраенне ідэолагамі капіталістычных адносін, якія зараджаліся і развіваліся. На Беларусі і ў Літве гэтыя ідэі даволі грунтоўна былі выкладзены ў кнігах Т. Млоцкага «Доказы пачаткаў натуральнага права» і I. Страйноўскага «Навука аб натуральным і палітычным праве, палітычнай эканоміі і праве народаў».
Дваранская і буржуазная гістарыяграфія
Развіццю юрыдычнай навукі садзейнічала пераўтва-рэнне ў 1803 г. Віленскай духоўнай акадэміі ва універсі-тэт і адкрыццё шэрага ліцэяў, у якіх вялося выкладанне юрыдычных навук. Працы па юрыдычных навуках, якія выдаваліся ў Пецярбурзе, Маскве, Кіеве, Харкаве, Вар-шаве і іншых гарадах, атрымлівалі вядомасць і на Бела-русі. Быў назапашаны дастатковы фактычны матэрыял і меліся добра падрыхтаваныя вучоныя. Тым самым у па-чатку XIX ст. ужо меліся падставы для навуковай распра-цоўкі гісторыі права.
Першым навуковым даследаваннем, прысвечаным гісторыі права Вялікага княства Літоўскага, была праца прафесара Крамянецкага ліцэя Т. Чацкага «Аб літоўскім і польскім праве, яго духу, крыніцах, сувязях і аб змесце пер-шага Стаіуга, выдадзенага для Літвы ў 1529 годзе», якая выйшла ў свет у двух тамах у Варшаве ў 1800 - 1801 гг. на польскай мове. Паўторна гэтая праца была апублікавана ў
і рохтомным зборы твораў Т. Чацкага ў 1844 - 1845 гг. і ў ірэці раз-у 1861 г.
У звароце да чытачоў і ва ўводнай частцы першага тома нўі ар прыводзіць агульны агляд гісторыі заканадаўства і снрабуе вызначыць крыніцы праваПольшчы і Вялікагакня-с і ва Літоўскага. Потым выкладае змест некагорых грамат (11 р ывілеяў) Вялікага княства Літоўскага, разглядае парадак ісіавылічэння і манетна-грашовую сістэму. Асноўнае мес-ца ў працы займаюць пераказ тэксту Статута 1529 г., вялікія кіімснтарыі і гістарычныя даведкі да артыкулаў Статута.
Чацкі першым падвергнуў крыгыцы памылковыя по-і няды польскіх юрыстаў XVII - XVIII стст., якія, знаходзя-'іыся пад уплывам каталіцкага духавенства, лічылі, што права Полыпчы і Вялікага княства Літоўскага мела сваёй і» рыніцай рымскае права, і пачаў даследаванне права Вялі-к.н а княства Літоўскага ў яго гістарычным развіцці. Разам 11 ым ён зыходзіў з памылковай нарманскай тэорыі паход-гіаіпня славянскіх дзяржаваў і права, сцвярджаючы, што нрпва, якое змяшчаецца ў Статутах, мае сваёй крыніцай права, звычаі і традыцыі паўночных народаў і германцаў. } (іілей ён лічыў, што ў сувязі з распаўсюджаннем польскай моііы на Беларусі, у Літве і Украіне гэтыя тэрыторыі сталі польскімі. Гэтыя погляды, нягледзячы на іх ненавуковасць, працяглы час падтрымліваліся некагорымі польскімі гісто-рыкамі, якія імкнуліся абгрунтоўваць прэтэнзіі польскага 11.11 іуючага класа на беларускія, украінскія і літоўскія землі.
Іэндэнцыйныя і памылковыя сцвярджэнні Чацкага піідвергнуліся крытыцы ў працах рускіх і некаторых польскіх вучоных. Так, ужо ў 1816 г. С. Ліндэ выдаў у I Нрніаве кнігу «Аб Літоўскім Статуце, выдадзеным і апуб-піаінаным на рускай мове», у якой даў аналіз мовы перша-іііі'іагковых тэкстаў Статутаў, іх гісторыю, параўнаў і вы-п ві V памылкі ў польскіх перакладах. Ліндэ першым правіль-
14
15
на адзначыў, што беларускі тэкст Статутаў з’яўляецца сап-раўдным, а польскія пераклады толькі «прыватнай спра-вай», якая змяшчала цэлы шэраг незразумелых або нават бессэнсоўных выразаў, прычым некаторыя нормы наогул супярэчаць арыгіналу. Кожная наступная публікацыя Ста-тута на польскай мове змяшчала яшчэ больш памылак, бо да ранейшых прыбаўляліся новыя.
Памылковыя погляды Чацкага аб запазычанні герман-скага права славянскімі народамі падвергнуў грунтоўнай крыгыцы I. Б. Ракавецкі ў сваёй двухтомнай працы «Рус-кая Праўда, або Права вялікага князя Яраслава», выдад-зенай на польскай мове ў Варшаве, першы том - у 1820, другі - у 1822 г. На яго думку, падабенства нормаў сла-вянскага права і права іншых народаў вынікае не з запа-зычання права, а з падобных умоваў жыцця, якія пара-джаюць падобныя нормы. Другой прычынай падабенства нормаў ён лічыў паходжанне іх з агульных для некалькіх народаў крыніц. Па яго меркаванню, усе славянскія наро-ды ў старажытнасці мелі адзіны зборнік прававых нор-маў, які потым быў страчаны, але некаторыя яго нормы захаваліся ў «Рускай Праўдзе». Ракавецкі дапускаў такса-ма магчымасць рэцэпцыі асобных нормаў права аднымі народамі ў іншых. Галоўны яго вывад аб тым, што права славянскіх народаў мае сваёй крыніцай старажытныя на-родныя звычаі і правілы, быў асновай для новага кірунку вывучэння гісторыі права ўсіх славянскіх народаў. Ён першым пачаў весці навуковыя даследаванні па пара-ўнальнай гісторыі права славянскіх народаў. У гісторыі права Ракавецкі бачыў сродак павышэння культуры наро-да і яго разумовага развіцця, ён лічыў, што гісторыя пра-вавой сістэмы народа (нацыянальнае права) з’яўляецца важным прадметам даследавання гісторыі разумовага развіцця чалавецтва, што не можа быць плённага і паспя-
16
(іп. іі а вывучэння гісторыі права кожнага славянскага на-|м)ц<і без вывучэння гісторыі права ўсіх славянскіх наро-цнў як адзінага цэлага. Крытыка нарманскай тэорыі па-ооджання дзяржавы і права, даследаванне права сла-іінпскіх народаў на аснове звычаяў, рэлігіі, мовы і быту шірода дазволілі яму распачаць справу вызвалення рус-। іій гісторыка-прававой навукі з-пад прыгнёту нямецкай іііколы гісторыкаў права, якая адмаўляла нацыянальныя і« цовы развіцця славянскага права.
Метадалагічныя асновы даследавання прававых к і ім у іх узаемасувязі і гістарычным развіцці, пачатыя I ’Ілцкім, С. Ліндэ і I. Ракавецкім, адлюстроўвалі новы >і іін у грамадскім развіцці, выкліканы станаўленнем капі-і ніііс гычных адносін у нетрах аджываючага феадалізму. (пя абгрунтавання капіталістычных тэндэнцый неабход-іні оыло тэарэтычна аргументаваць працэс замены ста-|н.іх, феадальных адносін, новымі, капіталістычнымі. Ныіаінанню гэтай задачы павінна была спрыяць гісторыя I і юрыя права. Пры дапамозе гісторыі права даказвалася *іі прыгоднасць феадальных нормаў права, іх часовы ха-|іііі« гар. Разам з тым гісторыя права была выкарыстана і । ія цбароны феадалізму і старых грамадска-прававых ад-ііікіп. Выразнікамі гэтага кансерватыўнага накірунку і і іпі прадстаўнікі гэтак званай гістарычнай школы іірііна, якая атрымала асаблівае развіццё ў Германіі.
Віленскім універсітэце ідэі прадстаўнікоў гістарычнай іпшіды не атрымалі распаўсюджання, хоць прафесар \ іоі іій Капелі, які чытаў курс рымскага і кананіцкага нр ша, знаёміў студэнтаў з працамі Густава Гуга і Фрыд-рі.ічп Савіньі - заснавальнікаў гэтай школы.
Д імакратычна настроеныя стуцэнты ўспрымалі гісто-рі.ію права як доказ не^зрстпю। а развіпця грамадскіх ад-іцц ііі. У гэтай спр^ве з іачная заёлугй алежыць аднаму з //бібліятэкауЧ ^^інв м	17
самых буйных спецыялістаў па гісторыі права Беларусі і Літвы Ігнату Мікалаевічу Даніловічу. У верасні 1814 г. ён пачаў выкладаць у Віленскім універсітэце мясцовае права і працаваў у спецыяльна створаным камітэце па кадыфіка-цыі мясцовага права. У красавіку 1830 г. ён запрашаецца ў Пецярбург для работы ў камісіі Сперанскага па складанню Зводу мясцовых законаў заходніх губерняў, які меркавала-ся ўключыць у Звод законаў Расійскай імперыі. Пасля за-канчэння гэтай працы I. М. Даніловіч атрымаў назначэнне ў Кіеўскі універсітэт працаваць дэканам нанава адчынена-га юрыдычнага факультэта, дзе займаў гэтую пасаду ў 1835 і 1836 гг., у 1839 г. быў пераведзены на працу ў Мас-коўскі універсітэт. I. М. Даніловіч быў выдатным знаўцам усіх найважнейшых помнікаў права Беларусі і Літвы пе-рыяду феадалізму. Ім былі выяўлены новая рэдакцыя Суд-зебніка 1468 г., спісы Стагута 1529 г. на беларускай мове, Супрасльскі летапіс і напісана некалькі навуковых прац.
Глыбокія веды гісторыі права дапаўняліся ў I. М. Дан-іловіча веданнем дзеючага права Расіі і іншых дзяржаваў, а яго навуковая захопленасць і любоў да гісторыі рабілі яго лекцыі любімымі для многіх студэнтаў. У навуковых працах і лекцыях ён зыходзіў з таго, што права Вялікага княства Літоўскага мела адзіную крыніцу са старажытна-рускім правам.
Цікава адзначыць, што «Рускую Праўду» I. М. Дані-ловіч лічыў помнікам гарадскога права, якое не ахоплі-вала ўсіх бакоў народнага жыцця Старажытнай Русі. М. Ф. Уладзімірскі-Буданаў, характарызуючы дзейнасць I. М. Даніловіча, адзначаў, што ён быў патрыётам Вяліка-га княства Літоўскага і «жадаў бы аднавіць да жыцця мову Статута 1588 г... . 3 гэтага пункту гледжання Масква і Польшча былі для яго аднолькава чужыя і ад-нолькава блізкія як нацыі, што жылі па-суседству, і род-
18
ііі н ныя То быў рамантык чыстай вады; тагачасны і і іьнаеўрапейскі гістарычны рамантызм ён перавёў у <• ыццё асабістае» (Бнографнческнй словарь профессоров н іірсполавагелей нмперагорского уннверснтета св. Владн-ііір.і. - Кнев, 1884. - С. 166). Падобнай думкі аб I. М. Дан-і юнічу прытрымліваўся і М. Каяловіч, які пісаў: «Былоў Іаходняй Расіі некаторы час, што тамашнія адукаваныя ііпіііі .. спрабавалі самастойна зірнуць на сваю краіну... 'Іны іадумалі аднавіць у навуцы самастойнасць Заходняй Гін н ... Яны ўзялі старую ідэю палітычнай незалежнасці Іннны і меркавалі, што Заходняя Расія можа выпраца-чіці. гэтую самастойнасць пры той жа польскай цывілі-шцыі, але свабодна, натуральна без усякага гвалтоўнага нндііі'лення мясцовых народных асаблівасцей» (Кояловпч М. 'Ііі ііііспопсторйнЗападнойРосснп.-СПб., 1884.-С. 16-17). I пк і >га тэорыя выказваецца даволі прыметна ў працах I М Даніловіча, Т. Нарбута і Я. Ярашэвіча. Іх заслугай і мўнясцца тое, што яны сабралі і аднавілі цэлы шэраг фак-ніЎ д іяржаўна-прававой гісторыі Беларусі і Літвы, паклалі н ічігіак асвятленню гістарычнай негрунтоўнасці аргумен-іііііыі польскай шляхецкай гістарыяграфіі, якая спрабавала іі< іарычна абгрунтаваць захопніцкія тэндэнцыі польскіх і|н іідалаў у адносінах да Беларусі, Літвы і Украіны.
I М. Даніловіч падтрымліваў ідэю I. Ракавецкага аб 11 шісгве славянскага права, хоць і не прызнаваў, што ў । іпражытнасці быў якісьці адзіны звод законаў для ўсіх • іпіняіі. Навуковая заслуга I. М. Даніловіча заключаеццаў і ым што ён адкрыў і апублікаваў шэраг выключна важ-ні.іх помнікаў права і звярнуў увагу рускіх гісторыкаў іірііп.і на неабходнасць усебаковага вывучэння гісторыі прііна Вялікага княства Літоўскага. I. М. Даніловіч пісаў:
/'/« нюрыіў сто разоў больш заслугоўваеўдзячнасць той, \ню ныдае ў свет старыя акты і летапісы, чым той, хто
19
складае гісторыю па гатовых кнігах. Колькі пазбеглі б мы памылак, калі бусе рукапісныя летапісы і акты наро-даў былі надрукаваны» (Даннловнч П. О лнтовскнх летопнсях // Журн. мнн—ва нар. просвешення. — 1840. - № 11. - С. 114).
Рамантыкі-летуценнікі, гісторыкі права пачатку XIX ст., I. М. Даніловіч, Я. Ярашэвіч, Т. Нарбут хоць і пісалі на польскай мове, але, быўшы ўраджэнцамі Беларусі, крытычна адносіліся да польскай шавіністычнай прапа-ганды ў гістарычнай навуцы. Разам з тым і яны прытрым-ліваліся выдуманай каталіцкім духавенствам легенды пра старажытнарымскае паходжанне літоўскага народа. Гэта легенда была патрэбна для таго, каб абгрунтаваць гіста-рычную залежнасць насельніцтва Беларусі і Літвы ад рымскай курыі.
Улічваючы памылкі I. Даніловіча, Я. Ярашэвіча і Т. Нар-бута і станоўчае ў іх працах, мы мусім цаніць іх як зачы-нальнікаў даследаванняў па гісторыі феадальнай дзяржа-вы і права Беларусі і Літвы. Першыя крытычныя заўвагі па іх працы з прычыны паходжання Вялікага княства Літоўс-кага і ролі ў ім каталіцкага духавенства былі выказаны ў працах О. В. Турчыновіча і М. О. Каяловіча.
Развіццё капіталістычных адносін, якое знішчыла пры-гоннае права і выклікала правядзенне буржуазных рэформ у Расіі ў 60-х гг. XIX ст., садзейнічала ўздыму і ажыўленню даследаванняў па ўсіх навуках, у тым ліку і па гісторыі пра-ва. У вывучэнні гісторыі дзяржаўных устаноў і права Вялі-кага княства Літоўскага ганаровае месца належыць ву-чоным Кіеўскага, Маскоўскага і Пецярбургскага уні-версітэтаў. У Кіеўскім універсітэце дзякуючы працы Н. Д. Іванішава, М. I. Кастамарава, В. Б. Антановіча, М. Ф. Уладзімірскага-Буданава і выпускнікоў гэтага універсітэ-та склалася асаблівая школа гісторыі дзяржавы і права. Вучоныя гэтай школы побач з даследаваннем пытанняў
20
1І< іорыі рускага права шмат увагі надавалі гісторыі дзяр-«ппі.і і права Вялікага княства Літоўскага.
I д кілагічная барацьба дзвюх гістарычных школ у Расіі -і.і одпікаў і славянафілаў знайшла сваё аддюстраванне і ў Ііннуцы гісторыі дзяржавы і права, хоць і не так выразна. Ікіні.іііасць кіеўскіх вучоных і выпускнікоў Кіеўскага уні-... । м 11 >га па цэламу шэрагу пытанняў далучалася да славя->іі<>|іі наў, але разам з тым яны выпрацавалі свае канцэпцыі, «кін характарызаваліся пазітыўным ідэалізмам. Яны пад-.>• рпіулі крытыцы рэакцыйную сутнасць нямецкай гіста-|іі.і'інай школы права, паказалі памылковасць поглядаў ІЮНІ.СКІХ гісторыкаў, якія лічылі права Беларусі, Украіны і Ні і ііы польскім правам, выявілі рэакцыйны характар ката-ііпміііі ідэалогіі і яе адмоўнае значэнне для развіцця куль-і\|н.і беларускага і ўкраінскага народаў. Галоўная заслуга !і|ііідстаўнікоў Кіеўскай школы гісторыі дзяржавы і права ііікпіочалася ў тым, што яны першымі пачалі вывучаць 111 ніпцвыя праблемы ў цеснай узаемасувязі з жыццём наро-іп надаўшы асаблівую ўвагу гісторыі ўкраінскага і бела-І'о юіга народаў. Разам з тым яны абаранялі і падтрымлі-ікпіі царскае. самадзяржаўе і праваслаўнае духавенства. I Іпрызм яны паказвалі як выразніка і абаронцу інтарэсаў >і шп насельніцтва.
Адным з самых буйных прадстаўнікоў Кіеўскай шко-ц.11 іс горыі права быў М. Ф. Уладзімірскі-Буданаў (1838-І‘Н6). Дзякуючы яго працам была пачата распрацоўка і ііріідскога права Беларусі, Украіны і Літвы, формы і віды > нпянскага, царкоўнага і памешчыцкага землеўладання і інмспьнага права, гісторыя сямейнага права Беларусі і Укрніпы. Акрамя таго, ім былі апублікаваны шматлікія пра-ніі ііі .ія акты, якія датычацца гісторыі Вялікага княства Літоў-ік.іі і Па сваіх перакананнях М. Ф. Уладзімірскі-Буданаў < пінў па пазіцыях прававога ідэалізму. Ен, напрыклад,
21
сцвярджаў, што асноўнай прычынай заняпаду гарадоў Бела-русі і Украіны ў ХУІІ-ХУІІІ стст. было нямецкае - Магдэ-бургскае права, а сапраўдную прычыну - феадальны лад -ён у дадзеным выпадку ігнараваў. Пры аналізе крыніц права і прававых інстытутаў права Вялікага княства Літоўскага ён адносіў да агульнарускага права. Пры даследдванні права-вогастановішча асобных груп насельніцтва, асабліва сялян, ён зыходзіў з славянафільскай і нават панславянскай ідэі адзінства славян пад уладаю рускага цара.
Панславянская тэндэнцыя яшчэ больш яскрава прасоч-ваецца ў працах Ф. I. Леантовіча (1833-1911), які, скон-чыўшы Кіеўскі універсітэт, быў прафесарам Адэскага, а потым Варшаўскага універсітэтаў. Карыстаючыся параўнальна-гістарычным метадам, Ф. I. Леантовіч імкнуўся даказаць адзінства славянскага права і на прык-ладзе сербска-харвацкай задругі абгрунтаваць тэорыю па-ходжання дзяржавы ў славянскіх народаў. У сваіх працах па гісторыі права Вялікага княства Літоўскага ў процілегласць польскім гісторыкам ён даказваў, што гэта права з’яўляецца рускім, а не польскім, і асноўныя часткі насельніцтвй Бела-русі і Украіны трэба лічыць не палякамі, а рускімі. У свой універсітэцкі курс лекцый па гісторыі рускага права ён ук-лючаў і гісторыю «літоўска-рускага» права.
Прадстаўнікамі Кіеўскай школы гісторыі права былі і выпускнікі Кіеўскага універсітэта, якія працавалі ў роз-ных гарадах Расіі і працягвалі справу, пачатую В. Б. Ан-тановічам і М. Ф. Уладзімірскім-Буданавым. Да іх ліку адносяцца М. А. Максімейка, I. А. Маліноўскі, Г. В. Дзем-чанка, Ф. В. Тараноўскі, М. Н. Ясінскі і іншыя вучоныя.
Значны ўклад у вывучэнне гісторыі дзяржавы і права Вялікага княства Літоўскага ўнеслі і прадстаўнікі гісто-рыка-юрыдычнай школы, якія галоўную ўвагу надавалі даследаванню гісторыі дзяржаўных органаў і права ў
22
< ірі.ше ад сацыяльна-эканамічных праблем. Галоў-ііі.імі прадстаўнікамі гэтага кірунку былі М. К. Лю-йцўскі, 1.1. Лапо, С. А. Бяршадскі, В. I. Сяргеевіч.
М. К. Любаўскі першым у рускай гісторыка-прававой іінпуцы зрабіў спробу напісаць гісторыю Вялікага кня-• піп Літоўскага з асвятленнем прававога становішча сас-іаўяў і асобных груп насельніцтва. На думку М. К. Любаў- нн іі. «Заходняя Русь», увайіпоўшы ў склад Вялікага кня-* нні Літоўскага, «не толькі не губляла сваёй гістарычнай । іыОчыны, але і перадавалаяе пануючай зямлі, якая самаў ініагім будавалася паўзорахгэтайРусі» (Любавскнй М. К. • ічгрк нсторнн Лнтовско-Русского государства до Люб-іііік кой уннн включнтельно. 2-е нзд. - М., 1915.).
М. К. Любаўскаму належыць капітальная праца па дас-і« ынанню гісторыі адной з важнейшых дзяржаўных уста-нрў Вялікага княства Літоўскага - Сойма. У манаграфіі Іініонско-Русскнй сейм» (1901) выкладзена гісторыя і •чракгар дзейнасці Сойма ў Вялікім княстве Літоўскім з I 101 іі іі 1569 г. Аўтар лічыць, што Сойм ў Вялікім княстве 1111 < । ўс к і м як агульнадзяржаўная ўстанова у знік толькі пры пн'іікіч князях Ягайле і Вітаўце. Але вядома з хронік і ле-Інчігаў, што соймы збіраліся і ў болып даўнія часы. Таму ц< ічі юрыя высновы М. К. Любаўскага пра гісторыю сойма н< цр ічнаюццамногімі гісторыкамі. Так, М. А. Максіменка | нпічс «Сеймы Лнтовско-Русского государства до Люб-цііп'кой уннн 1569 г.», выдадзенай у 1902 г., аспрэчваў і •ры і ыкаваў працу М. К. Любаўскага.
I Іалі гычны лад і характар дзейнасці дзяржаўных уста-іірў у Вялікім княстве Літоўскім пасля Люблінскай уніі I «і н ііядаюцца ў кнігах 1.1. Лапо «Велнкое княжество Лн-ціш кое за время от заключення Люблннской уннн до • мгріп Стефана Баторня» (1901) і «Велнкое княжество 'Ін іонское во второй половнне XVI столетня. Лнтовско-
23
Русскнй повет н его сеймнк» (1911). У гэтых кнігах аўтар сцвярджаў, насуперак некаторым польскім і рускім гісто-рыкам, што Вялікае княства Літоўскае пасля Люблінскай уніі не страціла сваёй самастойнасці і даказаў гэта на прыкладзе дзейнасці вышэйшых і мясцовых дзяржаўных устаноў Вялікага княства Літоўскага.
Рускія гісторыкі, якія займаліся гісторыяй Вялікага княства Літоўскага, разглядалі гэтую дзяржаву як прамы працяг і далейшае развіццё гісторыі Кіеўскай Русі. Тэа-рэтычныя канцэпцыі гісторыкаў права грунтаваліся на неабходнасці павольнага эвалюцыйнага змянення права ў адпаведнасці з патрэбнасцямі часу. Так, I. А. Малі-ноўскі лічыў, што асноўнымі законамі гістарычнага раз-віцця з’яўляюцца: 1) закон паслядоўнасці развіцця, якім адмаўляюцца рэвалюцыйныя змяненні, і 2) закон паступо-васці, у сілу якога ў кожнай гістарычнай эпосе назіраюцца побач з рысамі, якія яе характарызуюць, так званыя «пера-жыванні» мінулага і зародкі будучыні. «Ластуповасць гістарычнага развіцця, на яго думку, выключае магчы-масць скачкоў у гісторыі» (Малнновскнй Н. А. Лекцнн по нсторнн русского права. - Ростов н/Д., 1916. - С. 6).
Некагорыя рускія гісторыкі ў другой палове XIX - па-чатку XX ст. пачалі займацца не наогул гісторыяй Вялікага княства Літоўскага, а гісторыяй беларускага народа, яго культурай і палітычным ладам. Першымі такімі працамі былі «Агляд гісторыі Беларусі са старажытнейшых часоў» О. В. Турчыновіча (СПб., 1857), «Лекцыі па гісторыі Заход-няй Расіі» М. О. Каяловіча (СПб., 1884), шэраг артыкулаў і зборнікаў, падрыхтаваных А. П. Сапуновым. Структура феадальнай гаспадаркі на Беларусі і павіннасці сялян знайшлі асвятленне ў працах М. В. Доўнар-Запольскага і У. I. Пічэты. Яны на падставе аналізу вялікай колькасці гістарычнага матэрыялу даследавалі маёмаснае і прававое
24
1гановішча класаў, саслоўяў і розных сацыяльных груп на-«ельніцтва. Акрамя таго, у іх працах разіледжаны і некато-рыя палітычныя падзеі ў жыцці беларускага народа.
Сістэматычнае выкладанне гісторыі Вялікага княства Л ітоўскага — ад яго ўзнікнення да Люблінскай уніі 1569 г. дадзена ў «Лекцыях па рускай гісторыі» А. Е. Прасняко-ла, якія ён чытаў у 1908/09 навучальным годзе ў Пецяр-бургскім універсітэце, другі том якіх прысвечаны гісто-рыі Заходняй Русі і Літоўска-Рускай дзяржавы. Заслугай пўтара з’яўляецца тое, што ён здолеў убачыць шматнацы-янальны склад насельніцтва Вялікага княства Літоўскага і пастараўся вызначыць ролю кожнай народнасці ў гэтай дзяржаве, паказаў палітычную раз’яднанасць асобных ісмляў і з гэтфга пункту гледжання асвятліў палітычны лад. Гаворачы аб утварэнні Вялікага княства Літоўскага, А. Е. Праснякоў адзначаў, што яно было створана на бе-ларускай тэрытарыяльнай, этнаграфічнай і культурнай аснове. Такая трактоўка карэнным чынам разыходзілася і поглядамі польскіх і рускіх гісторыкаў. Разам з тым і А. Е. Праснякоў недаацэньваў эканамічны фактар і зна-чэнне класавай барацьбы ў развіцці палітычных устаноў і права, перабольшваў ролю шляхты ў гістарычным працэсе.
Побач са значнымі ідэйнымі і метадалагічнымі памыл-камі працы рускіх дарэвалюцыйных вучоных змяшчаюць каштоўны фактычны матэрыял, што дазволіла ім выра-шыць цэлы шэраг выключна важных прыватных пытан-няў. Так, яны на аснове аналізу велізарнага фактычнага матэрыялу даказалі наяўнасць генетычнай сувязі права Вялікага княства Літоўскага са старажытным беларускім правам, даследавалі структуру і кампетэнцыю вышэй-шых і мясцовых дзяржаўных органаў, звярнулі ўвагу на неабходнасць вывучэння гістарычнага развіцця нормаў крымінальнага, грамадзянскага і працэсуальнага права.
25
Яны паказалі рэакцыйны характар дзейнасці на Беларусі і ў Літве каталіцкага духавенства. Разам з тым даследа-ванні гэтых гісторыкаў не будаваліся на базе сацыяльна-эканамічных адносін, не раскрывалі сапраўдных прычын змянення дзяржаўна-прававой надбудовы. Гісторыя на-рода ў іх падмянялася гісторыяй пануючай дынастыі або пануючага класа і саслоўя.
Польская гістарыяграфія пра беларускае права
Гісторыі дзяржавы і права Вялікага княства Літоўскага значная ўвага надавалася ў працах польскіх гісторыкаў і юрыстаў. Адным з першых польскіх гісторыкаў, які зай-маўся гісторыяй Вялікага княства Літоўскага, быў ураджэ-нец Беларусі Адам Нарушэвіч. Ён напісаў «Гісторыю польскага народа», «Гісторыю Яна Карла Хадкевіча, вая-воды віленскага, вялікага гетмана Вялікага княства Літоў-скага» і шэраг іншых даследаванняў, у якіх паспрабаваў асвятліць мінулае, знайсці прычынную сувязь гістарыч-ных падзей, паказаць перавагі моцнай каралеўскай улады, маральна-палітычнае значэнне гістарычнай навукі.
'Значны ўплыў на развіццё польскай навукі гісторыі дзяржавы і права зрабіў Іаахім Лялевель, які чытаў курс лекцый па ўсеагульнай гісторыі, гісторыі Полыпчы і Вя-лікага княства Літоўскага ў Віленскім універсітэце ў 1815-1818 і 1822-1824 гг. Ён адным з першых паказаў непарыўную сувязь палітычнага ладу і права з агульнай гісторыяй народа, звярнуў увагу на значэнне класавай барацьбы ў жыцці народа.
Капітальнае даследаванне па параўнальнай гісторыі права славянскіх народаў ажыццявіў Вацлаў Аляксандр Мацяеўскі, які напісаў некалькі прац па гісторыі дзяржа-вы і права Полыпчы, Вялікага княства Літоўскага і Ста-ражытнай Русі. Сярод іх найболыпае значэнне мелі «Гісторыя славянскіх заканадаўстваў», «Полыпча і Русь
26
да першай паловы XVII ст., іх быт і звычаі», «Пачатковая і ісгорыя Полыпчы і Літвы».
Для вывучэння гісторыі права найболыпую цікавасць мае «Гісторыя славянскіх заканадаўстваў», першае выданне якой выйшла ў чатырох тамах у 1832-1835 гг., другое — у іпасці тамах у 1856-1865 гг. Аўтар лічыў, што ніводзін сла-вянскі народ не зразумее сутнасці айчыннага права, калі добра не разбярэцца ў праве іншых славянскіх народаў.
Разглядаючы пытанне аб паходжанні органаў дзяр-жаўнай улады, В. А. Мацяеўскі лічыў, што ў славянскіх пародаў да распаўсюджвання хрысціянства існавала на-родаўладдзе ў форме народных вечавых сходаў, дзе кож-пы здольны насіць зброю быў паўнапраўным членам на-роднага сходу ібраў удзел у вырашэнні ўсіх найболып нажных агульнанародных спраў. Зыходзячы з ідэі адзін-ства права славянскіх народаў, ён, у процілегласць I. Б. Ракавецкаму, асноўную ўвагу надаваў польскаму нраву, а права іншых славянскіх народаў выкарыстоўваў юлькі для лепшага тлумачэння польскага права, якое, на яго думку, было найболып дасканалым і чыстым сла-нянскім правам. Акрамя таго, пад уплывам шавіністыч-ных тэндэнцый ён атаясамліваў права Вялікага княства Літоўскага з польскім правам. Таму, вывучаючы яго пра-цы, трэба мець на ўвазе, што пад польскім правам ён разумеў і права Беларусі, Украіны і Літвы. Разам з тым, гаворачы аб Статутах Вялікага княства Літоўска-га, В. А. Мацяеўскі адзначаў, што яны аказаліся справай недасягальнай для Польшчы і занялі ганаровае месца ва ўсім славянскім заканадаўстве.
В. А. Мацяеўскі значна развіў і ўдасканаліў параўналь-ны метад вывучэння гісторыі права, прапанаваў новую пе-рыядызацьпо гісторыі права, увёў у навуковы ўжытак цэлы шэраг забытых помнікаў права, садзейнічаў інтэнсіфіка-
27
цыі вывучэння гісторыі права славянскіх народаў. Яго пра-цы былі перакладзены ў Расіі, Францыі, Германіі, Аўстра-Венгрыі. Дэмакратычныя колы Польшчы і іншых краін віталі з’яўленне яго «Гісторыі славянскіх заканадаўстваў», рэакцыйна-клерыкальныя - выступілі з нападкамі. Гэта праца была ўключана Ватыканам у індэкс кніг, якія было забаронена чытаць усім католікам.
Разам з тым у «Гісторыі славянскіх заканадаўстваў» сустракаліся істотныя памылкі. Аўтар зыходзіў з ідэалі-стычных перадумоў паходжання і развіцця права, з рэак-цыйных палажэнняў гістарычнай школы права, некры-тычна аднёсся да некаторых крыніц. Аднак пры ўсіх не-дахопах гэта праца зрабіла станоўчы ўплыў на развіццё навукі гісторыі дзяржавы і права не толькі Полыпчы, але і суседніх народаў.
У канцы XIX — пачатку XX ст. пасля некаторага спаду ў польскай гісторыка-прававой літаратуры актывізаваліся даследаванні па гісторыі права Вялікага княства Літоўска-га. У сваёй большасці гісторыкі права разглядалі закана-даўства народаў Беларусі, Літвы і Украіны як частку права Полыпчы. Асаблівую цікавасць маюць працы Л. Лявіцка-га, Ю. Вольфа, О. Галецкага, А. Ябланоўскага, Е. Язерска-га, В. Камянецкага, Л. Калянкоўскага, А. Прахазкі.
Выдатнае становішча сярод польскіх гісторыкаў права займаў Станіслаў Кутшэба (1876-1946), які, абапіраючы-ся на даследаванні сваіх папярэднікаў, асабліва рускіх гісторыкаў права, па-новаму выклаў гісторьпо дзяржавы і права Вялікага княства Літоўскага. Другі том сваёй кап-італьнай працы «Нарысы гісторыі дзяржаўнага ладу Полыпчы» ён поўнасцю прысвяціў гісторыі дзяржаўных органаў і права Вялікага княства Літоўскага. Адным з першых польскіх гісторыкаў С. Кутшэба даследаваў дзяржаўныя ўстановы і права ў сувязі з грамадскім ладам
28
і класавай структурай грамадства, хоць і пераболыпваў ролю ідэй. Гісторыю Вялікага княства Літоўскага ён апі-і наў да 1791 г., тым самым лічачы, што і пасля Люблінс-кнй уніі Вялікае княства не злілося з Польшчай, а працяг-нала існаваць як суб’ект дзяржаўна-прававых адносін. Адзін з раздзелаў кнігі называўся «Дзяржаўна-прававыя пдіюсіны Літвы да Кароны ў 1569-1791 гг.», што само па габе было ўжо новым у польскай гісторыка-прававой літаратуры. У гэтай жа працы дадзены кароткі агляд і ха-рактарыстыка асноўных крыніц права. Так, гаворачы аб ( татутах 1529 і 1566 гг., аўтар адзначаў, што яны роўняц-ца або нават перавышаюць заходнееўрапейскія помнікі кадыфікацыі вслічынёй праблем, якія знайшлі ў іх выра-шэнне ва ўмовах болып цяжкіх, чым на Захадзе.
Болып поўны аналіз асноўных крыніц права Вялікага княства Літоўскага С. Кутшэба даў у спецыяльным даследаванні «Гісторыя крыніц старога польскага пра-ва», а таксама аналіз крыніц царкоўнага, гарадскога і яў-рэйскага права, нормы якога дзейнічалі і на тэрыторыі Беларусі і Літвы. Значную цікавасць маюць працы С. Кут-шэбы аб уніях Вялікага княства Літоўскага з Польшчай, а таксама выдадзеныя ім сумесна з В. Сямковічам «Акты уніі Польшчы з Літвой». Падкрэсліваючы буйны ўклад С. Кутшэбы ў даследаванне гісторыі права Беларусі, трэ-ба адзначыць, што ён у сваіх працах ужываў толькі стара-жытную назву нашага народа «Літва», і не жадаў ужы-ваць назву «Беларусь» нават у працах, апублікаваных ім пасля 1919 г., г. зн. пасля абвяшчэння Беларускай Савец-кай Сацыялістычнай Рэспублікі.
Падобныя адносіны да назвы «Беларусь» выказвалі і іншыя польскія гісторыкі права, працы якіх былі апублі-каваны ў 1920-1939 гг. У гэты перыяд быў выдадзены шэраг прац аб уніях Вялікага княства Літоўскага з
29
Полыпчай, аб Стагутах, аб працэсуальным і судовым пра-ве Вялікага княства. Ад гэтай памылковай традыцыі ад-ным з першых польскіх гісторыкаў права адышоў Ян Адамус, які ў працы «Аб праблемах Літоўскага права», апублікаванай у 1926 г., зазначаў, што права Вялікага кня-ства Літоўскага склалася з права трох народаў: беларус-кага, украінскага і літоўскага.
Характэрнай рысай болыпасці даследаванняў польскіх гісторыкаў права была абмежаванасць праблем дзейнасцю князёў і каралёў, уніямі Вялікага княства Літоўскага з Польшчай, а з помнікаў права даследаваліся толькі стаіу-ты. Яны пераболыпвалі ролю шляхты ў палітычным жыцці дзяржавы і ідэалізавалі шляхецкую дэмакратьпо. Некагорыя польскія гісторыкі імкнуліся даказаць палітыч-ную адсталасць народаў Беларусі, Украіны і Літвы, якія нібыта запазычвалі палітычныя ўстановы і права Полыпчы і ў сілу гэтага сталі часткай самой Полыпчы, тым самым гістарычна абгрунтоўваліся «правы» Полыпчы на захоп тэрыгорый былога Вялікага княства Літоўскага.
Даследаваннем праблем гісторыі дзяржавы і права Вялі-кага княства Літоўскага займаюцца вучоныя Польскай Рэспублікі. Іх працы характарызуюцца ілыбокім веданнем крыніц і змяшчаюць новыя навуковыя канцэпцыі, што аб-вяргаюць старыя палажэнні вучоных. Гэта дагычыцца ў першую чаргу такіх капітальных даследаванняў, як шмат-томная «Гісторыя I Іольшчы» і двухтомная «Гісторыя дзяр-жавы і права Полыпчы да 1795 года». Пільнай увагі заслу-гоўваюць таксама працы асобных польскіх вучоных, асаб-ліва Юліуша Бардаха. У яго кнігах «Даследаванні грамадс-кага ладу і права Вялікага княства Літоўскага ХІУ-ХУІІ стагоддзяў» і «Аб старажытнай і нестаражытнай Літве» дадзены аналіз крыніц права Вялікага княства Літоўскага, разгледжаны пытанні аб класавым складзе Літвы, Украіны
30
11 ісларусі, аб праве ўласнасці, шлюбна-сямейным праве. У нргыкуле «Літоўскія статуты — помнікі права эпохі Ад-рпджэння» Ю. Бардах прааналізаваў крыніцы стаіутаў іх ас-ноўны змест і ўплыў на правы суседніх дзяржаваў. У яго мініаграфіі «Вацлаў Аляксандр Мацяеўскі і яго сучаснікі» шідадзены новыя звесткі пра навуковую дзейнасць В. Ма-цясўскага і I. Даніловіча, пра ўплыў прац В. Мацяеўскага ші развіццё навукі гісторыі права ў Расіі.
Агульная тэорыя і гісторыя паходжання дзяржаваў у п.чродаў Усходняй Еўропы асветлена ў працах Г. Лаўмян-гкага «Даследаванне пачаткаў літоўскага грамадства і цзяржавы», «Праблема ролі нарманаў ва ўтварэнні сла-нянскіх дзяржаваў», «Пачаткі Польшчы». У іх дадзена іірытыка нарманскай тэорыі паходжання славянскіх дзяр-«аваў, паказаны эканамічныя, класавыя і этнічныя пера-думовы ўтварэння дзяржаваў у славянскіх народаў. Нека-юрыя пытанні гісторыі Вялікага княства Літоўскага раз-іледжаны ў працы Е. Ахманьскага «Гісторыя Літвы».
Кароткі агляд найважнейпіых прац польскіх гісторы-каў і гісторыкаў права дазваляе зрабіць выснову аб тым, што іх працы ў значнай ступені садзейнічаюць вывучэн-ню гісторыі органаў дзяржаўнай улады і права Беларусі феадальнага ладу.
Савецкая гістарыяграфія
У першыя гады Савецкай улады перад вучонымі-права-недамі нашай рэспублікі стаяла першачарговая задача пад-рыхтоўкі кваліфікаваных юрыстаў для практычнай працы ў судзе, пракуратуры і іншых савецкіх органах, а навуко-вая распрацоўка гісторыі адсоўвалася на другі план. Але нават у той час, разумеючы неабходнасць і значнасць вы-вучэння гісторыі культуры народа, нашы гісторыкі і гісто-рыкі права выканалі шэраг фундаментальных даследаван-няў па гісторыі дзяржаўных органаў і феадальнага права.
31
Адным з перпіых вучоных у Беларускай ССР, які рас-пачаў выкананне гэтай задачы, быў выдатны савецкі гісторык, першы рэктар Беларускага дзяржаўнага універ-сітэта акадэмік Уладзімір Іванавіч Пічэта. Ён пачаў зай-мацца гісторыяй Беларусі ў Маскоўскім універсітэце пад кіраўніцтвам М. К. Любаўскага. Асноўным прадметам яго даследаванняў былі сацыяльна-эканамічныя з’явы, пытанні землеўладання і землекарыстання. Ён напісаў некалькі выключна каштоўных прац па агульнай гісторыі і гісторыі права, усяго - 482 назвы.
У працах У. I. Пічэты па гісторыка прававых прабле-мах дадзены глыбокі аналіз прававога становішча насель-ніцтва і прававых адносін у грамадстве. Ім былі падрых-таваны абагульняючыя працы па гісторыі беларускага народа - «Гісторыя Беларусі», «Гісторыя сельскай гаспа-даркі і землеўладання ў Беларусі». Для гісторыі права Бе-ларусі асаблівую каштоўнасць маюць яго даследаванні, спецыяльна прысвечаныя пытанням гісторыі права. Хоць такіх прац параўнана нямнога, аднак іх значэнне даволі вялікае, паколькі імі пакладзены пачатак навуцы гісторыі права ў Беларусі.
У сваіх даследаваннях па гісторыі старажытнага права Беларусі У. I. Пічэта грунтоўна прааналізаваў публікацыі, што былі да таго часу, і выявіў памылковыя канцэпцыі дарэвалюцыйнай навукі гісторыі права, якая не надавала дастатковай увагі гісторыі беларускага права. Навуковыя працы У. I. Пічэты па гісторыі Беларусі і гісторыі права не страцілі свайго значэння і ў цяперашні час. Асабліва значную цікавасць маюць яго працы па сацыяльна-права-вой гісторыі сельскага насельніцтва Беларусі.
Агульныя пытанні феадальнага права Беларусі асвят-ляліся ў працы Усевалада Макаравіча Ігнатоўскага «Ка-роткі нарыс гісторыі Беларусі», першае выданне якой
32
пыйшла ў свет у перыяд замежнай інтэрвенцыі ў Беларусі ў 1918 г. Яна ставіла сабе за мэт\ барацьбу з белапольс-к.ій прапагандай, што імкнулася «гістарычна» абгрунта-н.іць прэтэнзіі польскіх акупантаў на тэрыторьпо Бела-русі. Кніга была першым навучальным дапаможнікам па і історыі Беларусі. Асобныя раздзелы яе былі прысвеча-ііы гісторыі ўтварэння Вялікага княства Літоўскага, уніі яго з Полыпчай, міжнародным сувязям, прававым актам, сацыяльнаму складу і прававому становішчу насель-піцтва, органам улады. Аўтар імкнуўся ахапіць усе бакі народнага жыцця, паказаць, што менавіта народ, а не князі і каралі, з’яўляеццатворцам гісторыі, творцам дзяр-жавы і права, а таму ніякіх правоў у белапольскіх акупан-гаў на Беларусь не было і быць не можа.
Кароткі пераказ асноў феадальнага права Вялікага княства Літоўскага ў савецкай гісторыка-прававой літа-ратуры быў упершыню ажыццёўлены С. В. Юшковым у 1940 г., у яго падручніку «Гісторыя дзяржавы і права СССР». 3 той пары ва ўсіх падручніках па гісторыі дзяр-жавы і права СССР у адпаведных раздзелах раскрываюц-ца асноўныя моманты гісторыі феадальнага права Бела-русі і Літвы. У падручніку С. В. Юшкова гэты раздзел на-зываецца «Грамадска-палітычны лад і права Літоўскай дзяржавы», такая ж назва захавана і ў падручніку, выдадзеным калектывам аўтараў пад рэдакцыяй праф. К. А. Сафроненкі (М., 1967). Трэба прызнаць та-кую назву недакладнай. Па-іншаму вырашылі гэта пы-танне аўтары падручніка па гісторыі дзяржавы і права СССР, выдадзенага ў 1988 г. пад рэдакцыяй Ю. П. Цітова. Яны ўключылі дзве главы, у якіх паасобна выкладаецца феадальнае права Беларусі і Літвы. Да агульных нарысаў трэба аднесці і брашуру А. В. Сурылава «Грамадска-пал-ітычны лад і права Вялікага княства Літоўскага» (Кішы-
33
нёў, 1961). У ёй коратка разглядаюцца асноўныя моман-ты гісторыі Вялікага княства Літоўскага і даецца агуль-ная характарыстыка найважнейшых крыніц права.
Праблеме ўтварэння Вялікага княства Літоўскага і ўваходжання ў яго беларускіх княстваў прысвечана кніга В. Т. Пашуты «Утварэнне Літоўскай дзяржавы» (М., 1959), у якой аўтар зазначае, што Вялікае княства Літоўскае ўтварылася ў выніку пагаднення феадалаў Аук-штайціі з феадаламі значна больш развітай Беларусі. У кнізе «Шляхі развіцця феадалізму» (1972), В. Т. Пашута крыху ўдакладняе раней выказаную ім думку і гаворыць не толькі пра баяраў, але і пра болып поўны беларуска-літоўскі грамадскі сінтэз як аснову Вялікага княства Літоўскага.
Даследаванню гісторыі дзяржавы і права Беларусі эпохі феадалізму прысвечаны працы Я. А. Юхо. У 1967 г. у Мас-коўскім дзяржаўным універсітэце быў выдадзены ягоны падручнік па гісторыі дзяржавы і права СССР. У главе дзе-сятай, напісанай I. А. Юхо, выкладаюцца асновы гра-мадска-палітычнага ладу і права Вялікага княства Літоўска-га. Выпушчана манаграфія «Правовое положенне населення Белорусснн в XVI в. » (Мн., 1978), у якой разілядаецца са-цыяльна-прававое становішча насельніцтва Беларусі, яго розных класаў, саслоўяў і груп; найбольш важныя крыніцы права - граматы, Статуты; асноўныя палажэнні крыміналь-нага, цывільнага і шлюбна-сямейнага права, судовага ладу. Я. А. Юхо таксама апублікаваў шмат артыкулаў у часопісах і зборніках, выдаў навучальны дапаможнік «Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі» (Мн., 1992).
Даследаванне грамадска-палітычнай думкі і права-вых ідэй ХУІ-ХУІІІ стст. праводзілі Н. А. Алексютовіч, Э. К. Дарашэвіч, С. А. Падокшын, Е. С. Пракошына, С. Ф. Сокал, I. А. Юхо і іншыя вучоныя. У выніку іх прац выдадзены калектыўныя манаграфічныя даследаванні -
34
< 111 нсторнн фнлософской н обіцественно-полйтнческой мыслн Белорусснн» (1962), «Очеркн нсторнн фнлософ-ікой н соцнологнческой мыслн Белорусснн» (1973),  I Іден гуманнзма в обшественно-полнтнческой н фнло-і офской мыслн Белорусспн» (1977), «Францыск Скарына і яі-о час» (1988), Энцыклапедычны даведнік і манаграфіі (’. Ф. Сокала «Полнтнческая н правовая мысль в Бело-русснн ХУІ-первой половнне XVII в.» (Мн., 1984) і «Со-цнологнческая н нсторнческая мысль в Белорусснн во н горой половнне XVI века» (Мн., 1974), «Фнлософня эпо-хн Просвеіценйя в Белорусснн» Э. К. Дарашэвіча (Мн., 1971), «Казнмнр Нарбут» В. В. Дуброўскага (Мн., 1979), «Реформацня н обіцественная мысль Белорусснн н Лнт-ны» С. А. Падокшына (Мн., 1970). Значная колькасць ар-гыкулаў па гісторыі дзяржавы і права змешчана ў 12-том-пай Беларускай Савецкай Энцыклапедыі і ў шасцітомнай Энцыклапедыі гісторыі Беларусі (1993-1999).
Даследаванню крыніц права Вялікага княства Літоўс-кага прысвечаны. працы В. Андруліса, С. Вансявічуса. Э. Гудавічуса, С. Лазуткі, В. Раўдзелюнаса, Ю. Юргініса, М. Ючаса, К. Яблонскіса. Асаблівай увагі заслугоўвае выданне «Першага Літоўскага Статута» ў дзвюх частках пад рэдакцыяй С. Лазуткі і Э. Гудавічуса (Вільнюс, 1983-1985). У першай частцы даследуюцца характэрныя асаблі-васці рукапісных спісаў Стаіута, у другой - змешчаны факсі-мілыіа надрукаваныя тры рукапісныя спісы Стагута 1529 г.
У беларускай гісторыка-прававой навуцы пачэснае месца належыць выдатнаму даследчыку нашай даўніны М. В. Доўнар-Запольскаму (1867-1934). Ён апублікаваў каля двух дзесяткаў прац, прысвечаных нашай дзяржаў-на-прававой гісторыі, сярод якіх былі даследаванні аб грамадскім і палітычным ладзе старажытных беларускіх княстваў, аб уніях Вялікага княства Літоўскага з
35
Польшчай, дзейнасці соймаў Вялікага княства Літоўскага, прававым і сацыяльным становішчы розных груп насельніцтва Беларусі, асабліва сялян, характары адміністрацыі і суда на Беларусі пасля яе далучэння да Расійскай імперыі, палітычнай барацьбе дзекабрыстаў і інш. У сваіх працах М. В. Доўнар-Запольскі навукова аб-грунтаваў права беларускага народа на дзяржаўнае сама-вызначэнне і ўтварэнне незалежнай дзяржавы. Так, у бра-шуры «Асновы дзяржаўнасці Беларусі» (1919) ён, спасы-лаючыся на мінулае наіпага народа, адзначыў, што «асно-вы дзяржаунай самастойнасці глыбока закладзены ў бела-рускай нацыянапьнасці і грунтуюцца на моцных асновах — гістарычных, этнаграфічных, лінгвістычных і эканамічных». Гэтай жа ідэяй прасякнута і яго капітальная праца «Гісторыя Беларусі», напісаная ў 1925 г., але выдадзеная толькі ў 1994 г. Болыпая частка гэтай кнігі прысвечана дзяржаўна-прававому ладу Беларусі. У ёй разгледжаны: утварэнне і лад старажытных княстваў, утварэнне Вялікага княства Літоўскага, яго дзяржаўны лад, уніі з Полыпчай, рэформы і развіццё канстытуцыйнага закана-даўства ў Вялікім княстве Літоўскім, судовая сістэма, прававое становішча шляхты і іншых груп насельніцтва, дзяржаўны лад Беларусі ў эпоху рускага панавання, ба-рацьба за дзяржаўнасць у XX ст.
Кніга М. В. Доўнар-Запольскага да сённяшняга дня не страціла свайго навуковага значэння, хаця многія палажэнні аўтара - з пункту гледжання сучаснай гісторыка-прававой навукі патрабуюць удакладнення.
Значнай увагі заслугоўваюць працы гісторыкаў і гісторыкаў дзяржавы і права, выдадзеныя пасля абвяш-чэння незалежнасці Беларускай Рэспублікі. Да іх адно-сяцца: М. Ермаловіч «Старажытная Беларусь. Полацкі і новагародскі перыяды» (Мн., 1990), многія падзеі нашай
36
< іаражытнай гісторыі выкладаюцца ў ёй па-новаму; «I Іарысы гісторыі Беларусі ў 2-х частках» пад рэдакцы->п'і М. Касцюка, М. Біча і інш. (Мн., 1994). У гэтым фун-наментальным навуковым выданні асвятляюцца і некаго-рыя праблемы дзяржаўна-палітычнага развіцця Беларусі; міжнародныя і вайсковыя адносіны паміж Рэччу I Іаспалітай і Расіяй у сярэдзіне XVII ст. разглядаюцца ў кнізе Г. Сагановіча «Невядомая вайна 1654-1667 гг.» (Мн., 1995); кароткі курс лекцый выкладзены ў кнізе А. Вішнеўскага «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (IX - пачатак XX ст. )» (Мн., 1996); некагорыя праблемы судаўладкавання і дзейнасці паліцыі на тэрыторыі Беларусі выкладзены ў манаграфіі В. Шаўкапляс «Кара-гельный аппарат Росснп во второй половнне XIX века» (Мн., 1994); гісторыі развіцця асобных галін права прыс-нечаны працы: Т. Доўнар «Грамадзянскае права феадаль-най Беларусі ХІ-ХУІ стст. » (Мн., 1997); Т. Доўнар, В. Шаўкапляс «Уголовное право феодальной Беларусн (ХУ-ХУІ вв.)» (Мн., 1995); старажыгнае шлюбна-сямей-нае права разглядаецца ў манаграфіі Г. Дзербінай «Права і сям’я ў Беларусі эпохі Рэнесансу»; аналізу ўтварэння і ўмацавання Вялікага княства Літоўскага прысвечана манаграфія А. Краўцэвіча «Стварэнне Вялікага княства Літоўскага» (Мн., 1998).
Для вывучэння гісторыі дзяржавы і права Беларусі ка-рысным з’яўляецца навучальны дапаможнік, выдадзены А. Вішнеўскім і Я. Юхо «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах» (Мн., 1998), у якім змешчаны дакументы і каментарыі да іх, пачынаючы з часоў нашай эры і канчаючы важнейшымі прававымі актамі нашых дзён.
Аналізу прававога становішча сельскага насельніцтва Беларусі прысвечаны працы А. Бурдзейкі, Т. Забелы,
37
Д. Л. Пахілевіча, Н. Н. Улашчыка, П. Г. Казлоўскага. У і\ працах разглядаюцца эканамічныя і прававыя адносіны сельскага насельніцтва Беларусі ў ХУ-ХУП стст.
Эканамічнаму стану гарадоў і прававому становішчу гарадскога насельніцтва Беларусі ХУ-ХУІІ стст. прысве чаны манаграфіі і артыкулы 3. Ю. Капыскага, Л. С. Абэ-цэдарскага, А. П. Грыцкевіча, А. П. Ігнаценкі і іншых гісторыкаў. У гэтых працах асвятляецца класавая струк-тура гарадскога насельніцтва, састаў і кампетэнцыя орга-наў кіравання ў гарадах Беларусі, узаемаадносіны паміж войтам, бурмістрамі, радцамі і гарадскім насельніцтвам.
Даследаванне крыніц і асобных галін феадальнага права Беларусі ў савецкай гісторыка-прававой літарату-ры не атрымала належнага развіцця і прадстаўлена толькі нешматлікімі кнігамі і артыкуламі. Сярод іх у першую чаргу трэба адзначыць працу А. Л. Харашкевіч «Полац-кія граматы XIII - пачатку XVI ст. » (М., 1977-1982), ар-тыкулы У I. Пічэты «Вывучэнне Літоўскіх Статутаў у найноўшай гісторыка-юрыдычнай літаратуры (1918-1940)» і «Літоўскі Статут 1529 г. і яго крыніцы». У пер-шым з гэтых артыкулаў аўтар падвяргае абгрунтаванай і пераканаўчай крытыцы погляды польскіх гісторыкаў права на крыніцы Стаіутаў і дае кароткі агляд публіка-цый да 1940 г. У другім разглядаецца гісторыя кадыфіка-цыі права Вялікага княства Літоўскага да 1529 г., даецца агульная характарыстыка Статута 1529 г. і адзначаецца, што ён з’яўляецца адначасова і «асноўным законам Вялі-кага княства Літоўскага», які вызначае яго дзяржаўны лад і сацыяльную будову. Хоць у артыкуле і няма адказу на пытанне аб крыніцах Статута, аднак аўтар даў метадало-гію, абазначыў шляхі вырашэння гэтай праблемы і пас-тавіў шэраг пытанняў, якія дапамогуць будучым даслед-чыкам Статута 1529 г.
38
V 1999 г. у Беларусі выйшла з друку манаграфія Я. А. Юхо I к іарыяграфія гісторыі дзяржавы і права феадальнай Ьглнрусі». Гэта першая ў беларускай гістарыяграфіі ма-н ін рафія, у якой праведзены аналіз прац па гісторыі пра-іпі і дзяржавы пачынаючы ад летапісаў да найноўшых наііуковых даследаванняў.
] істарыяграфіі гарадскога права прысвечаны артыкул II Дружчыца «Беларускія месты ў гістарычнай літарату-рі.і» (Мн., 1927), у якім дадзены крытычны агляд літара-і уры аб беларускіх гарадах і гарадскім праве.
1 Іраблемам кадыфікацыі феадальнага права Украіны нрысвечана манаграфія А. П. Ткача «Псторія коднфі-кнціі дореволюційного права Украінн» (Кнів, 1968), у якой асвятляюцца і некаторыя крыніцы права Беларусі. У ёй даецца крытычны агляд літаратуры і крыніц пра-па, якое выкарыстоўвалася на Украіне ў XV-XVIII стст., у гым ліку Статутаў Вялікага княства Літоўскага, пры-пілеяў і іншых актаў. Аўтар правільна адзначае, што дзеянне гэтых актаў не спынялася на тэрыторыі Украі-пы і пасля ўз’яднання яе з Расіяй. Найбольш распаў-сюджанымі тэкстамі Статута 1588 г. былі яго перакла-ды на польскую і рускую мову, зробленыя ў ХУП-ХУШ стст. У працы А. П. Ткача значнае месца адведзена ана-лізу класавых і саслоўных узаемаадносін і класавай барацьбы працоўных, крытыцы рускіх і польскіх гісто-рыкаў права.
Значную навуковую цікавасць выклікаюць працы па гісторыі права С. I. Барысенкі, які робіць шэраг цікавых вывадаў. У прыватнасці, даследуючы розныя спісы Ста-тута, ён прыйшоў да пераканання, што пры карыстанні Статутам у розных дзяржаўных установах службовыя асобы дапісвалі ў Статут нормы мясцовага права, а такса-ма новыя пастановы, прынятыя Соймам або Радай.
39
Артыкулы па гісторыі права Вялікага княства Літоўс-кага, і ў прыватнасці аб Статутах, былі апублікаваны ў зборніках прац Камісіі па вывучэнню гісторыі заходне-расійскага і ўкраінскага права ў Кіеве. У зборніках былі змешчаны артыкулы О. Даброва «Право необхід-ногоспадкуваннязаЛнтовскнм Статутом» (вып. 1.1925), М. Таўсталеса «Про знахідку по лптовскому праву» (вып. 2. 1926), «Суть заставы за Літовскнм Статутом» (вып. 6. 1929) і інш. Публікаваліся таксама рэцэнзіі на працы па гісторыі права, змяшчалася крытыка поглядаў буржуаз-ных гісторыкаў права.
У двухтомнай працы I. Чаркаскага «Громадській (коп-ный) суд на Укранне-Русі ХУІ-ХУІІІ стст. » (Кнів, 1928) сабраны багаты фактычны матэрыял, які датычыць гісто-рыі копных судоў на Беларусі. Разам з тым трэба адзна-чыць, што аўтар пры характарыстыцы копных судоў прытрымліваўся поглядаў рускіх гісторыкаў А. Яфіменкі і I. Спрогіса, якія разглядалі копныя суды як пазакласа-выя судовыя органы. Да таго ж I. Чаркаскі, напісаўшы працу ў асноўным на матэрыялах Беларусі, няправільна адносіць яе толькі да Украіны.
Кароткі агляд крыніц феадальнага права Украіны і Беларусі змяшчаецца ў глыбокай па змесце манаграфіі А. I. Пашука «Суд і судочннство на Лівобережній Украі-нн в ХУП-ХУІІІ стст. », выдадзенай у Львове ў 1967 г.
Па гісторыі феадальнага права Беларусі каштоўныя думкі выказалі савсцкія гісторыкі права, якія праводзілі даследа-ванні па гісторыі права Расіі і Украіны, - А. Б. Дубровіна, В. С. Ку.іьчыцкі, Г. I. Літвінава, I. Д. Мартысевіч, А. I. Пашук, К. А. Сафроненка, I. П. Старасціна, А. В. Сурылаў, А. П. Ткач, Ю. П. Цітоў, М. А. Чальцоў-Бебутаў, 3. М. Чарнілоўскі, О. I. Чыс-цякоў, С. В. Юшкоў, 1.1. Якаўкін і інш.
Трэба таксама адзначыць, што пытанні сацыяльнай
40
с । руктуры грамадства, прававога становішча класаў, сас-ноўяў, асобных груп насельніцтва і дзяржаўнага ладу нрама ці ўскосна асвятляліся ў агульнагістарычных дас-ледаваннях савецкіх гісторыкаў.
Грунтоўны аналіз публікацый дакументаў і гістарыяг-рафічных прац па феадальнай гісторыі Беларусі дадзены ў кнізе Н. Н. Улашчыка «Нарысы па археаграфіі і крыні-цазнаўству гісторыі Беларусі феадальнага перыяду». Аў-і ар выявіў тэндэнцыёзнасць падбору матэрыялаў у дарэ-валюцыйных публікацыях, іх непаўнату і памылкі, адз-начыў, што ў гэтых публікацыях інтарэсы народаў, якія насялялі гэты раён - беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў, не голькі не ўлічваліся, але і прыкладаліся ўсе намаганні да гаго, каб даказаць, што яны наогул не існуюць.
Публікацыі крыніц права
У XVI ст. на Беларусі і ў Літве меліся ўсе неабходныя матэрыяльныя перадумовы для пачатку кнігадрукавання. Тут былі кваліфікаваныя рэзчыкі па дрэве і металу, ліцей-шчыкі, гравёры, майстры па вытворчасці паперы і фар-бы; сярод значнай часткі шляхты і гарадскога насель-ніцтва распаўсюджана пісьмовасць. Усё гэта забяспечва-ла стварэнне друкарань у Вільні, Берасці, Нясвіжы, Іўі, Заблудаве, Лоску і іншых гарадах і мястэчках Беларусі.
Публікацыя прававьгх актаў пачалася з выдання ў 1586 г. закона аб утварэнні Галоўнага суца «Трыбунал обывата-лям Вялікага княства Літоўскага» і ў 1588 г. Статута Вялі-кага княства Літоўскага. Статут 1588 г. на беларускай мове выдаваўся яшчэ двойчы, ў 1593 і 1600 гг., хоць на ўсіх трох беларускіх выданнях пазначаны 1588 г.
У 1614 г. Статут 1588 г. быў перакладзены на польскую мову і апублікаваны ў Вільні. Усяго на польскай мове ён публікаваўся восем разоў (1614, 1619, 1648, 1693, 1744, 1786, 1811,1819 гг. ) і на польскай і рускай у 1811 г. Пер-
41
шае выданне на польскай мове 1614 г., хоць і вельмі блізкае да арыгінала, не можа разглядацца як афіцыйнае, бо ўсе пераклады былі прыватнай справай выдаўцоў. Публікацыі Стагута на польскай мове, акрамя выдання 1614 г., утрымліваюць заўвагі і каментарыі, у якіх былі яўныя памылкі або нават наўмыспае скажэнне тэксту нормаў Статуга. Асабліва шмаг скажэнняў дапушчана ў выданнях пачынаючы з 1648 г., у якіх нават ужо на ты-тульным лісце няправільна пазначалася першае выданне Стаіута, якое было нібыта ажыццёўлена ў Кракаве, а «за-тым другі раз таксама польскай моваю ў 1619 г. ». Гэтым заглаўным лістом выдаўца ўводзіў чытачоў у зман і ігна-раваў адзіна афіцыйныя беларускія выданні і на іх месца ставіў выдуманае выданне Статута ў Кракаве. Гэтая фальсіфікацыя паўтаралася пасля ва ўсіх выданнях Ста-тута на польскай мове. У якасці дадатку да тэксту Стату-та публікаваўся «Трыбунал... », а таксама некаторыя сой-мавыя пастановы (канстыіуцыі). Напрыклад, да Статута выдання 1786 г. былі далучаны пастановы соймаў 1726, 1764, 1766, 1768, 1775, 1776, 1778, 1780, 1784 гг.
Нормы ваенна-крымінальнага і ваенна-адміністрацый-нага права і працэсу былі ўпершыню сабраны ў кнізе «Ар-тыкулы ваенныя», выдадзенай у Нясвіжы ў 1754 г. У яе ўключаны соймавыя пастановы і распараджэнні гетманаў ХУІ-ХУШ стст., у якіх вызначаліся асноўныя абавязкі ва-еннаслужачых, парадак прыцягнення да адказнасці і пака-рання за дапушчаныя парушэнні. Гэтая кніга была пер-шым сістэматызаваным выданнем юрыдычных актаў па ваенным праве Беларусі і Літвы.
Першае выданне храналагічнага Збору нарматыўных ак-таў Вялікага княства Літоўскага і Полыпчы выйшла пад на-звай «Валюміна легум» («Кнігі законаў») (у 1732-1739 гг. -шэсць тамоў і ў 1782 г. - два тамы). Перавыданне гэтага Збо-
42
। іу Оыло ажыііцёўлена ў Пецярбурзе ў 1859-1860 гг., у 1889 г. ін.іў выдадзены дзевяты том і ў 1952 г. — дзесяты. У «Кнігі інконаў» былі ўключаны нармагыўныя акты з 1347 па 1794 г. I >іа выданне не змяшчае поўнага Збору законаў, бо шмат нкія выключна важныя нарматыўныя акты не былі надрука-іі.іі і ы. У ім разам з актамі, узятымі з першакрыніц, сустрака-юцца і акты сумніцельнага паходжання, таму яны паграбу-іоць крытычнай праверкі па іншых крыніцах. Гэта выданне оыло неафіцыйным, але выкарыстоўвалася як судовымі оріанамі, так і ў навуковай працы.
У «Валюміна легум» сабраны нарматыўныя акты, якія датычаць дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання і ўла-ды, прававога становішча класаў і сацыяльных груп на-сельніцтва. Значная колькасць актаў адносіцца да гісторыі асобных галін права: дзяржаўнага, адміністрацыйнага, ірамадзянскага, зямельнага, крымінальнага, працэсуаль-нага. У гэтым выданні змяшчаюцца і некаторыя міжнарод-ныя пагадненні. Таму «Валюміна легум» з’яўляецца адной і найбольш поўных крыніц феадальнага права Беларусі.
Каштоўнай крыніцай для вывучэння гісторыі міжна-родных актаў і пагадненняў з’яўляецца выдадзены Мац-веем Догелем «Дыпламатычны кодэкс Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага». Аўтарам было падрыхтавана восем тамоў, але з друку выйшлі толькі тры: першы - у 1758 г., пяты - у 1759 і шосты- у 1764 г. Некаторыя матэрыялЬі з іншых тамоў былі пазней уклю-чаны ў іншыя выданні.
Практычным дапаможнікам па заканадаўству Вяліка-га княства Літоўскага быпа кніга «Ручны слоўнік, або Кароткі змест польскіх і літоўскіх законаў, якія служаць кіраўніцтвам у судовых цяжбах усякага роду, сабраных для ўжывання ў прысутных месцах і для карысці прыват-ных абывацеляў каронных і літоўскіх правінцый», вы-
43
дадзеная першы раз на польскай мове ў Варшаве ў 1783 г. і другі раз на рускай - у Санкт-Пецярбурзе ў 1810 г.
Велізарная праца па выяўленню, збіранню і апубліка ванню актаў па гісторыі феадальнай Беларусі была пра-ведзена ў XIX ст. дзяржаўнымі ўстановамі Расіі і некато-рымі асобамі. Пасля далучэння Беларусі да Расіі царскі ўрад імкнуўся атрымаць гістарычнае абгрунтаванне таго, што ў мінулым Беларусь была праваслаўным і «псконн русскнм» краем, які нічым не адрозніваўся ад астатніх славянскіх частак Расіі. Рэдактары і выдаўцы гістарыч-ных актаў прама ці ўскосна - пры дапамозе гісторыі аб-вяргалі прэтэнзіі польскіх шавіністаў на тэрыторыю Бе-ларусі, Украіны і Літвы. У гэтай частцы выданні мелі выключна важнае значэнне. Разам з тым тэндэнцыёзны падбор актаў значна зніжае навуковую каштоўнасць не-каторых з гэтых выданняў. Акрамя таго, выдаўцы гэтых актаў ігнаравалі пытанні класавай барацьбы і спрабавалі падмяніць яе рэлігійна-царкоўнай барацьбой, якой нада-валася першачарговае значэнне. Асноўным жа недахопам усіх дзяржаўных і значнай часткі прыватных дасавецкіх выданняў было тое, што яны ігнаравалі інтарэсы проста-га народа, не ўлічвалі яго ролі як творцы гісторыі і не прызнавалі існаванне беларускага і ўкраінскага народаў.
Першыя прыватныя выданні помнікаў права Бела-русі і Літвы ў Расіі былі ажыццёўлены I. Н. Данілові-чам, 1.1. Грыгаровічам, Т. Нарбутам, П. А. Муханавым. 3 гэтых выданняў асаблівай увагі заслугоўвае «Скарбніца грамат» I. Даніловіча, куды ўключаны ці пераказаны змест 2 383 актаў за час з 784 па 1569 г.
Найбольш поўныя публікацыі дакументаў па гісторыі права Беларусі і Літвы ажыццёўлены ў зборніках розных археаграфічных камісій: Пецярбургскай, Віленскай, Кіеўскай і інш., і перыядычных выданнях: «Русскнй ар-
44
хнн», «Русская старнна», «Чтення в Обіцестве нсторпп н іревностей росснйскнх прн нмп. Московском уннверсн-і с і с» (М., 1849-1916), «Чтення в Псторнческом обіцестве I Ісстора-летопнсца» (Кнев, 1879-1914) і інш. Пецярбург-і кай археаграфічнай камісіяй былі выдадзены «Акты, ііі го датычаць гісторыі Заходняй Расіі» ў пяці тамах, у ікія былі ўключаны дакументы па гісторыі Беларусі і Л11 вы за час з 1340 па 1699 г.; «Акты, што датычаць гісто-рыі Паўднёвай і Заходняй Расіі» ў пятнаццаці тамах і «Руская Гістарычная бібліятэка». Для гісторыі феадаль-нага права Беларусі вялікую каштоўнасць уяўляюць усе пяць тамоў «Актаў Заходняй Расіі», 1-ы і 14-ы тамы «Ак-гаў Паўднёвай і Заходняй Расіі», тамы 20,27,30 і 33 «Рус-кай Гістарычнай бібліятэкі».
У Вільні былі апублікаваны «Акты, выдадзеныя Віленс-кай камісіяй» (39 тамоў), «Археаграфічны зборнік даку-ментаў, што датычаць гісторыі Паўночна-Заходняй Расіі» (14 тамоў) і шэраг асобных кнгг, у якіх змяшчаліся акты рэвізіі і апісання пушчаў, старостваў і эканомій. У Віцебску былі выдадзены «Гісторыка-юрыдычныя матэрыялы, узя-гыя з актавых кніг губерняў Віцебскай і Магілёўскай, што гахоўваліся ў Цэнтрапьным архіве ў Віцебску» (32 выпускі).
3 Кіеўскіх выданняў найболыпая колькасць актаў пра Беларусь апублікавана ў «Архіве Паўднёва-Заходняй Расіі» (часткі 1-8). Для гісторыі феадальнага права ціка-васць маюць акты аб мясцовых сойміках (частка 2, том 2), аб шлюбным праве і сямейным быце (частка 8, том 3), аб гарадах (частка 5, тамы 1-2) і акты аб землеўладанні (частка 8, тамы 4 і 6). У публікацыі актаў ганаровае мес-ца належыць асобным вучоным-энтузіястам, першым ся-род якіх (па колькасці выдадзеных актаў) быў Аляксей Парфёнавіч Сапуноў (1852-1924). Ён выдаўзвыш 70 прац і 200 навуковых артыкулаў і рэцэнзій. Яго кнігі «Віцебская
45
даўніна», «Полацка-Віцебская даўніна» і інш. змяшчаюці. шматлікія прававыя акты, якія раней нідзе не друкаваліся
Шмаг прававых помнікаў па гісторыі феадальнага права Беларусі выявілі і апубл ікавалі асобнымі кнігамі або ў якасці дадаткаў да сваіх прац рускія вучоныя - Сяргей Аляксандравіч Бяршадскі, Фёдар Іванавіч Леантовіч, Мацвей Кузьміч Лю-баўскі, Мітрафан Вікгаравіч Доўнар-Запольскі, Іяанікій Аляксеевіч Маліноўскі, Іван Іванавіч Лапо і інш.
Пасля абвяшчэння Беларускай ССР была прадоўжана публікацыя крыніц феадальнага права. Так, у 1927-1930 гг. былі выдадзены тры тамы «Беларускага архіва», у якія былі ўключаны акты вышэйшых і мясцовых органаў ула-ды і кіравання Вялікага княства Літоўскага, акты мясцо-вых судоў Віцебскага, Полацкага і Менскага паветаў, акты, якія харакгарызуюць цэхавыя арганізацыі рамесні-каў, і інш. У 1936 г. выйшаў першы том «Гісторыі Бела-русі ў дакументах і матэрыялах», у якім былі змешчаны дакументы за перыяд з IX па XVIII ст. Побач з прававымі актамі ў гэтую кнігу ўвайшлі вытрымкі з розных летапі-саў і хронік, таможных кніг, стаіугы рамесных цэхаў, ма-тэрыялы аб міжнародных адносінах. Другі том гэтага вы-дання выйшаў у 1940 г. пад назвай «Дакументы і матэры-ялы па гісторыі Беларусі». У ім змешчаны дакументы за перыяд з 1722 па 1903 г.
Сацыяльна-юрыдычныя акты былі апублікаваны ў зборніку «Заканадаўчыя акты Вялікага княства Літоўскага ХУ-ХУІІ стагоддзяў», які выйшаў у Ленінградзе ў 1936 г. пад рэдакцыяй I. I. Якаўкіна. Зборнік прызначаўся для студэнтаў-гісторыкаў і юрыстаў.
Прававыя акты змешчаны таксама ў трохтомным збор-ніку дакументаў «Беларусь у эпоху феадалізму» (1959-1961), у які ўвайшлі гістарычныя матэрыялы і дакументы пачынаючы з VI ст. да 1860 г. Дакументы за час з 1570 па
46
!<•(»/ г. нра эканамічны стан, класавую барацьбу, гандлё-і*і ін і міжнародныя адносіны апублікаваны ў зборніку І’уска-беларускія сувязі».
У 1960 г. прававым аддзелам Акадэміі навук БССР быў іп.ідіідзены Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г. на (к парускай мове і яго пераклад на рускай мове, а таксама і іоупік-каментарый. У 1989 г. Беларускай Савецкай Эн-ныклапедыяй апублікаваны Статут Вялікага княства ііі юўскага 1588 г. Каб захаваць арыгінал тэксту Стаіута, іыдрукаванага на беларускай мове, у выданні змешчаны чорпа-белыя здымкі ўсіх 620 старонак Статута. Статут нсракладзены на рускую мову. Дадзенае выданне з’яў-пнецца энцыклапедычным даведнікам, - у яго ўвайшлі 850 артыкулаў, якія датычаць усёй тэрміналогіі, што сустра-ыіецца ў тэксце Статута. Тэкст гэтых артыкулаў адапта-наііы сучасным шрыфтам.
Для вывучэння эканамічнага, сацыяльнага і прававога । і ановішча насельніцтва Полацкай зямлі значную ціка-васць уяўляюць выдадзеныя Г. Л. Харашкевіч «Полацкія і раматы XIII - пачатку XVI ст. » у чагырох кнігах (Ратап-рынтнае выданне Інстытута гісторыі Акадэміі навук СССР,- М., 1977-1982).
Нават кароткі агляд навуковых прац і публікацый крыніц па гісторыі дзяржавы і права Беларусі сведчыць п ра багацце нашай прававой культуры. Але пры наяў-насці вялікай колькасці фактавага матэрыялу і навуковай літаратуры, напісанай дасавецкімі вучонымі, параўнана мала прац беларускіх вучоных нашага часу, асабліва па вывучэнню дзяржаўных устаноў і праваадносін.
3. Пра назву «Беларусь»
Гісторыя беларускага народа значна старэй за яго назву. Тэрмін «Беларусь» у яго сучасным этнаграфічным, геаіра-фічным і дзяржаўна-палітычным значэнні пачаў ужывац-
47
ца параўнальна нядаўна. Канчатковае прызнанне і замаца-ванне гэтага тэрміна адбылося толькі ў пачатку XX ст. Таму, каб правільна зразумець гісторьпо беларускага наро-да, неабходна прасачыць усе папярэднія назвы, якія меў наш народ на працягу сваёй шматвяковай гісторыі.
Першае ўпамінанне аб насельніцтве, што пражыва-ла на тэрыторыі сучаснай Беларусі, сустракаем у грэ-часкага гісторыка Герадота, які жыў у V ст. да н. э. Ге-радот, апавядаючы пра ваенны паход персідскага цара Дарыя на Скіфію ў 513 г. н. э., падае шэраг цікавых зве-стак пра паўночных скіфскіх суседзяў — будзінаў і не-ўраў, якія жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Калі скіфы папрасілі дапамогі ў сваіх суседзяў, бо самі не маглі адбіць шматлікую армію Дарыя, то цары будзінаў згадзіліся дапамагаць, а неўраў- далі такі адказ: «Калі б вы першыя не рабілі крыўды персам і не пачыналі з імі вайны, тады б мы палічылі просьбу вашу і цяпе-рашнія вашы размовы правільнымі... Што датычыць нас, то ні тады мы не крыўдзілі гэтага народа, ні ця-пер не будзем абражаць яго. Вось калі б персідскі цар уварваўся і ў нашу зямлю і першы пакрыўдзіў нас, мы таксама не засталіся б убаку» (Геродот. Псторня в де-вятн кннгах. - М., 1888. — С. 356).
3 гэтага запісу Герадота можна зрабіць два вык-лючна важныя вывады пра гісторыю будзінаў і не-ўраў. Па-першае, іх было даволі многа, і былі яны моцныя, каб на іх падтрымку маглі разлічваць скіфы, альбо, адмовіўшы скіфам у дапамозе, не баяцца іх помсты. Па-другое, неўры і будзіны былі не дзікуны, а мелі пэўную палітычную арганізацыю, на чале якой, паводле звестак Герадота, стаялі цары альбо іншыя асобы, якія мелі права выступаць у міжнародных справах ад імя ўсяго народа. Пра наяўнасць у неўраў
48
ніпіп ычнай арганізацыі сведчыць і тое, пра што гаво-1>ыць Герадот: «У неўраў норавы скіфскія», г. зн. - у Іх івычаі, права і палітычны лад такія ж, як і ў скіфаў. У Скіфіі да таго часу ўжо склалася рабаўласніцкая ціяржава. Гэтая думка падкрэсліваецца характарыс-іыкай, якую антычны гісторык даў андрафагам, якіх » н лічыў дзікімі. Пра іх ён пісаў, што норавы ў іх са-мыя дзікія, яны не ведаюць ніякіх законаў. Значыць, у іых народаў, якіх Герадот не адносіў да дзікіх, ужо оылі законы. Аб будзінах (гудзінах, вудзінах) Герадот н іведамляў, што гэта вялікі і мнагалюдны народ. Уся іямля іх пакрыта густымі лясамі рознай пароды. Ся-род лясоў ёсць вялікае возера. У гэтага народа светла-блакітныя вочы і русыя валасы. Назвы будзінаў (гудзі-наў) захаваліся на Беларусі ў назвах некаторых пасе-лішчаў: Будзілава, Гудзевічы, Гуды, Гудачай. Славацкі гісторык П. I. Шафарык лічыў, што будзіны - адзін і гой самы народ з венедамі і бужанамі. Яны і займалі тэры-горыю сучаснай Беларусі (Шафарык П. Й. Славянскне древностн. Т. 1. Кн. 1. - М., 1948 - С. 304-315).
Далей Герадот апавядае легенду, паводле якой «што-год адзін раз неўр ператвараецца на некалькі дзён у воў-ка, а потым зноў становіцца чалавекам» (Геродот. Псто-рпя в девятн кнпгах. - Кн. 4. — С. 213). У гэтай легендзе, мажліва, адлюстраваны звычай славян раз на год, на мас-леніцу, убірацца ў звярыныя шкуры ў знак абагаўлення некаторых лясных звяроў.
Магчыма, што з гэтым звычаем нашых продкаў звяза-ны паходжанне назвы горада Ваўкавыска і гербы шэрагу гарадоў. У прыватнасці, на старажытным гербе горада Мсціслаўля быў воўк. Тут таксама будзе дарэчы адзна-чыць, што легенда аб тым, нібыта жыхары Беларусі пе-ратвараюцца ў ваўкоў, была вядома і аўтару «Слова аб
49
палку Ігаравым», які, апавядаючы пра полацкага князя Усяслава, надае яму здольнасць ператварацца ў воўка.
Назва «неўры» была вядома і старажытнарымскім гісторыкам і географам. Так, Пампоній Мела (I ст. н. э.) адзначаў, іпто Тырас (Днестр) «Бярэ пачатпак у зямлі неўраў». Гай Пліній Секунд (I ст. н. э. ) размяшчаў не-ўраў у вярхоўях Дняпра; «Неўры, ад кагпорых выцякае Барысфен». Ля Дняпра жылі неўры, паводле Марціна Ка-пелы (V ст. н. э. ), які пісаў: «Неўры, ля якіх Барысфен» (Вестнпк древней псторнн. - М., 1949. — 1,2, 4).
Назва «неўры» вядома і нашым летапісам, у якіх яны называюцца «норыкамі», «нарцамі».
У «Аповесці мінулых гадоў» ёсць такі запіс: «Нарцы, еже суть словяне». У другім летапісе чытаем: «Норііцы нже суть словене». Пра тое, што гэтыя назвы адносілі-ся да Усходніх славян, сведчаць шматлікія геаграфічныя назвы ва Усходняй Еўропе, што захавалі корань слова «нур», «нор», «нар», «нев». Напрыклад, буйнейшае на Бе-ларусі возера называецца Нарач, ёсць рэкі Нараў, Нарва, Нарэўка, Нурэц, гарадскі пасёлак Нароўля і г. д. Мажліва нават, што слова «народ» утварылася ад зліцця двух слоў «нар» і «род». Слова «нара» на старажытнай санскрыц-кай мове азначала «чалавек» (Шрн Шрнмад А. Ч. Бхага-вад-гнта как она есть. Т. 1. М. - Л., Калькутта — Бомбей -Нью-Делн. - 1990. - С. 321).
На пачатку нашай эры частка славян у заходнееўрапей-скай літаратуры атрымала назву «вянеды», а крыху паз-ней з’яўляецца новая назва — «славяне». Паходжанне гэ-тай назвы да сённяшняга часу не раскрыта. Па меркаван-ню П. Шафарыка, аўтара фундаментальнага даследаван-ня па гісторыі славян «Славянскія старажытнасці», на-роднасць (племя), якую называлі «славяне», існавала ў мінулыя часы на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Пазней
50
•і.ісгка гэтага народа перасялілася і дала назву славакам, і ішненцам і ільменскім славянам. У доказ сваім разва-данням вучоны прывёў шматлікія геаграфічныя назвы, іііго бытуюць на Беларусі. Напрыклад: Слаўцы Мінскай іуберні, Славены Магілёўскай і Смаленскай, Славена Віцебскай, Славіск Гродзенскай, Славянск, або Славінск, I Ііленскай губерні, рака Славечна ў Віленскай і Менскай і убернях, прыток Славечны Славешынка, Славенскае во-іера ў Менскай губерні. «Я думаю, - пісаў далей П. Ша-фарык, — што ў дагістарычныя часы гэтая славянская галіна жыла дзе-небудзь на тэрыторыі губерняў Мінскай, Магілёўскай і Валынскай» (Шафарнк П. Й. Сла-нянскне древностн. - М., 1848. Т. 2, кн. 1. — С. 52-53,74).
Магчыма, што і назва горада Слоніма паходзі ць ад імя славян.
Упершыню назва «славяне» ў пісьмовых помніках сустра-каецца ў пачатку VI ст. і адносіцца яна да паўднёвых славян*.
Крыху пазней ва ўсходніх славян атрымала распаўсюд-жанне назва «Русь». Яна становіцца шырокавядомай у ся-рэдзіне IX ст., калі русы зрабілі некалькі паспяховых ваен-ных паходаў на Візантыю. Так, у адным з апісанняў гавары-лася: «Усё па берагах Эўксіна (Чорнага мора. - Я. Ю. ) іяго ўзбярэжжа разбураў і спусташаўу набегах флот росаў (на-род жа росаў—скіфскі, жыве качя паўночнага Таўра, грубы і дзікі). I вось самой сталіцы ён пагражаў жудаснай небяс-пекай» (Псторня Внзантнн: В 3 т. - М., 1967. Т. 2. - С. 228.). Тут, відаць, пад Руссю разумелі славянскае насельніцтва Паўночнага Прычарнамор’я, якое, па традыцыі, называлі яшчэ і скіфамі. Назва «Русь» у гістарычных помніках ужывалася ў розных значэннях. У геаграфічным сэнсе з
* Першым, хто запісаў гэту назву, лічаць епіскапа Марціна, які пера-лічваючы народы, якія прынялі хрысціянства, назваў і славян (Русская нсторня в очерках н статьях / Под ред. М.Н.Довнар-Запольског-о. - М , 1910. Т. І.-С. 71).
51
X ст. Руссю называлі ўсю Усходнюю Еўропу, дзе жылі славяне, незалежна ад іх этнічнай прыналежнасці. Гэтая назва змяніла найменне «скіфы», якое ўжывалі грэчаскія і візантыйскія пісьменнікі. Тое ж самае зазначае і «Апо весць мінулых гадоў»: грэкі раней называлі славян «Вялі кая Скуфу>, г. зн. «Вялікая Скіф». Тэрмін «Русь» ужыты аўтарам летапісу ў геаграфічным значэнні і тады, калі ён гаворыць: «Се бо такмо словенеск язык в Русн: поляне древляне, ноугордьцн, полочане, дреговнчн, север, бужа-не». Называлі Руссю ў этнічным значэнні ў ІХ-ХІІ стст. у асноўным толькі падняпроўскіх палян і іх паўднёвых су-седзяў, што пацвярджае летапіс: «Поляне, яже ныне зово-мая Русь» (Полное собранне рускнх летопнсей (далей -ПСРЛ). - М., 1965. Т. 15. - С. 9).
Тэрмін «Русь» ужываўся яшчэ і для вызначэння асобай сацыяльнай групы насельніцтва, г. зн. меў саслоўна-кла-савае значэнне, ім называлі ў асноўным кіеўскіх га-радскіх купцоў, баяр, дружын або ўвогуле ўсіх кіеўскіх гараджан. Акрамя таго, тэрмін «рускі» стаў абазначаць рэлігійнае грэка-праваслаўнае веравызнанне ва ўсходніх славян. 3 пашырэннем хрысціянства тэрмін «рускі» ў яго царкоўнарэлігійным значэнні пачаў ужывацца і на тэры-торыі Беларусі.
Да з’яўлення тэрміна «Русь» насельніцтва Беларусі падзялялася на крывічоў, другавічоў (драгавічоў), бужан і радзімічаў. Аўтар «Аповесці мінулых гадоў» лічыў гэ-тыя назвы пляменнымі, хоць яны, несумненна, склаліся як дзяржаўна-геаграфічныя і адлюстроўвалі некаторыя этнічныя асаблівасці кожнага з названых народаў. На-прыклад, назва «бужане» мае ярка акрэслены геаграфіч-ны характар і ўтварылася ад назвы ракі Заходні Буг. Бу-жане займалі тэрыторыю па ніжнім і сярэднім цячэнні ракі. У вярхоўях яе жылі валыняне. Пазней тэрыторыя,
52
11« жылі бужане, атрымала назву «Падляшша», г. зн. зям-іп іікіія знаходзіцца недалёкаадляхаў, палякаў. У сакавіку I '<>'* г Падляшша, паводле незаконнага распараджэння <ін імунда Аўгуста, было ўключана ў склад Польшчы і і ніна называцца Падляссем.
I Іазва «крывічы» паходзіць, відаць, ад назвы цэнтраль-нпі іі горада зямлі, якім было старажытнае Крэва, і тады ІЧ і р >ба называць «крэвічы». Цікава адзначыць, што даў-нгіі латышы называлі ўсіх славян «крэвс». Тэрмін «крэв» у>м.іваў і В. Н. Тацішчаў.
Магчыма таксама, што назва «крывічы» паходзіць ад і нова «край» (у сэнсе ўскраіна зямлі). Вядома, што крыві-н.і займалі паўночную і паўночна-ўсходнюю граніцы і і.ніянскай зямлі. У такім разе трэба было б гаварыць хкраевічы». Цікава адзначыць, што адна з абласцей югас-шўскай Славеніі называецца Крайна. Калі б удалося інайсці ўзаемасувязь гэтых тэрыторый у старажытнасці, і < > гэта была б цудоўная метрыка нашых крывічоў. Але як у адным, так і ў другім выпадку назву «крывічы» трэба ра іглядаць як не пляменную, а геаграфічную. Назву «дра-іавічы» большасць гісторыкаў выводзінь ад балоцістай мясцовасці — дрыгвы. Але даволі зірнуць на геаграфіч-ную карту, каб пераканацца ў тым, што мясцовасць «.межю Прппетью п Двшюю» ўключае ў сябе не толькі іюлескія балоты, але і Мінскае ўзвышша. Вядомы польскі гісторык Г. Лаўмянскі звярнуў увагу на тое, што некато-рая частка драгавічоў у старажытнасці перасялілася на Балканскі паўвостраў, дзе яны былі вядомы пад назвай «другавіты», і ад іх пайшлі геаграфічныя назвы Драгаві-ца, Драгавістыка (Ьохутіапзкі Н. Росхцікі Роккі. -\Уаг8ха\уа, 1963. Т. 2. - 8. 99).
Трэба думаць, што і ў сябе на радзіме насельніцтва гэ-гай тэрыторыі называлася другавітамі, або драгавітамі
53
(адсюль і назва ракі Друць і гарадоў Друцк, Драгічын), а потым гэтая назва трапіла ў трохі скажонай форме ў грэ-часкую літаратуру, адкуль яна была перанесена і ў нашы летапісы. Магчыма, што слова «другавіты» ўтварылася ў сувязі з пакланеннем насельніцтва Богу, якога называлі Вітам. Такім чынам, назва «другі Віта» ператварылася ў другавічоў, або дручан, якія пакланяліся Віту. Мажлівы і іншыя падобныя меркаванні, але адно павінна быць цвёр-да прынята, што выводзіць найменне драгавічоў, якія жылі на Мінскім узвьппшы і нават на Палессі, немагчыма -як ад «дрыгвы», бо тады драгавічамі трэба было б назы-ваць украінскіх драўлян, ільменскіх славян і іншых на-сельнікаў нізінных мясцовасцей. Неабходна таксама звярнуць увагу на тое, што імя Віта (Святавіта, Яравіта) было ў вялікай пашане ў славян. М. К. Любаўскі заўва-жаў, што гэта архаічнае імя святога і яркага святла («внтн» - па-санскрыцку «святло») (Любавскнй М. Псто-рня западных славян. - М., 1918. - С. 51). Імёны Віт, Вітэнь, Вітаўт, Віталь былі пашыраны на Беларусі і толькі часткова выцеснены хрысціянскімі (грэчаскімі і яўрэйскімі) імёнамі. 3 імем Віта, відаць, звязана і назва ракі Віцьбы і горада Віцебска, у старажытнасці Вітбеска. Ёсць падставы думаць, што найменне радзімічаў мела таксама дзяржаўна-геаграфічны характар і ўтварылася ад назвы галоўнага горада зямлі - Радамля ( у цяперашні час -невялікая вёска за 20 км на поўнач ад горада Чавусы Ма-гілёўскай вобласці).
Паступова на працягу ХІ-ХІІІ стст. старыя найменні бужан, крывічоў, радзімічаў і драгавічоў пачалі выцяс-няцца новымі імёнамі - «Літва» і «Русь». 3 гэтага часу ўзнікае і тэрмін «Белая Русь». Аб яго паходжанні ў гіста-рычнай літаратуры было выказана шмат самых розных меркаванняў. Напрыклад, у «Гісторыі БССР», выдадзенай
54
|(п іыіугам гісторыі АН БССР у 1961 г., пісалася: «Най-• чі н.ш верагодна, што гэта назва (Белая Русь. — Я. Ю. ) і ніікіа як процілеглая другой — «Чорная Русь». Чорнай Гуссю называлася тая частка заходніх земляў Русі, якая ў іп ріііай палове XIII ст. была захоплена літоўскімі князямі 11 »<к‘ 11 Г'родна, Слоніма, Наваградка). Паняцце «чорны» аз-ііпчала стан залежнасці, падпарадкавання, - процілеглае ншіяццю «белы», якое выказвала стан волі, незалежнасці. М.іжліва, што ў першай палове XIII ст. назва«Белая Русь» шмацавалася за тою часткай заходніх земляў Русі, якія за і н ы час не былі падпарадкаваны ні татара-манголам, ні ііноўскімфеадалам(НсторняБССР.-Мн., 1961.Т. І.-С.74). ІІа першы погляд, такое меркаванне здаецца прымаль-ным, аднак яно поўнасцю супярэчыць фактам, а таму ірэба яго прызнаць за памылковае (Ермаловіч М. I. Па слядах аднаго міфа. - Мн., 1989).
Тэрмін «Белая Русь» упершыню з’явіўся не ў XIII, а XII ст., і таму яго ўзнікненне не можа звязвацца з та-гарскімі або літоўскімі захопамі рускіх земляў. Так, на-нрыклад, В. Тацішчаў адзначаў, што тэрмін «Белая Русь» у летапісах упершыню ўзгадваецца пад 1135 г., у Рас-кольніцкім і Растоўскім манускрыптах (Тапнцев В. Н. Псто-рпя Росснйская. - М. - Л., 1963. Т. 2. - С. 146). Больш частае ўжыванне гэтага тэрміна адносіцца да другой паловы ХП ст.
У летапісах вялікі князь Андрэй Юр’евіч (Багалюбскі) з 1157 г. называецца ўжо князем Белай Русі. «По смерты Юрневе ростовцы, суздальцы н володымнрцы, со всемн городы здумавше, пояше Андрея, старейшего Юрнева сына, н посаднша его на отча столе во всей Белой Русіл, в Ростове н Суздале» (Там жа. - 1964. Т. 4. - С. 251. ). «Я всю Белую Русь (г. зн. Растова-Суздальскую. - Я. Ю. ) городамн н селамн велнкымн населнл н многолюдной учн-нііл», — гаварыў, выхваляючыся, князь Андрэй Бага-
55
любскі (Ключевскнй В. О. Соч. -М., 1956. Т. 1. С. -289). Аналізу тэрміна «Белая Русь» В. Тацішчаў прысвяціў цэлы раздзел сваёй працы, у якой пісаў: «О прнчнне же нмянн сего разные мненіія находятся. Герберштейн н другые отмножества снегов напысаліл, токмо сне непра-во, нбо оное Велыкой Русн, где стужіі ы снегов более бы-вает, паче бы согласовало. Польскне ы некоторые нашн кладут от белого платья, которое прн дворе царском в почтеніш было. Но іл сне несогласно, нбо в Белой Русн более овец серых, следственно, н платья серого, нежелн в Малой Русн... Древнне нашц пілсателы разумелн под оным нмянем Польской н Мережской іш Суздальскнй н Ростовскнй пределы с пранадлежностьма, после Смо-ленское ылы Кревілч, которое было особное владеіше, к тому пріісовокупцлы. Лнтовскне, хотя похатілть тытул велнкых князей белорусскых, обладав Смоленском, оное токмо за Белую Русь почлы».
Белаю Руссю называлі Маскоўска-Суздальскую Русь і пасля ўтварэння рускай цэнтралізаванай дзяржавы. У XV ст. назва «Белая Русь» мела тое ж значэнне, што Вялікая Русь, і ніяк не была звязана з тэрыторыяй сучаснай Бела-русі (Соловьев А. Велнкая, Малая н Белая Русь // Вопр. нсторнн. — 1947. — № 7). «Можна, здаецца, упэўнена ска-заць, — пісаў праф. В. I. Ламанскі, - што ў канцы XV і ў XVI ст., калі пад Белаю Руссю разумелі вольную і неза-лежную, то мелі наўвазе не Белую Русь ваўласным сэнсе, аРусь паўночна-усходнюю, Маскоўскую» (Ламанскнй В. П. Белая Русь // Жнвая старнна, 1891. Вып. 3. — С. 245-250). Пры вялікім князі Іване III тэрмін «Белая Русь» уносіцца ў тытул вялікага князя Маскоўскага. Як адзначаў М. М. Ка-рамзін, «цсчілсляя в тілтуле своем все особенные владеныя государства Московского, Ноанн наыменовал оное Белою Россыею, то есть велілкою ісш древнею, по смыслу сего
56
і юва в языках восточных» (Карамзнн Н. йсторня госу-іарсгва Росснйского. - СПб., 1819. Т. 6. - С. 351). Тэрмі-ц.ім «Белая Русь» часам называлі нават украінскія землі. Гак, у паведамленні дзяка Кунакова ў Маскву гаварыла-ся: «У гетманау Богдана Хмельныцкого п в полковннков н всего Войска Запорожского положено на том ... церквн благочнстывые хрыстіланскіле веры в Кілеве н во всей Бе-юй Русн все от унеіл учыннл свободны, н костелов бы н унеіл в Кііеве н во всей Белой Русы отнюдь не было, ц поло-жглл бы Каевское н Белой Русіл правленые на глх гетманскую волю, а сам бы король в Кілев н во все белорусскіле города нгл в расправу м нгл во што не вступался» (Белоруссня в >поху феодалнзма (далей — БЭФ).—Мн., 1960. Т. 2. — С. 35). Як бачым, пад Белаю Руссю разумелася ўся падуладная Багдану Хмяльніцкаму Украіна. Цікавыя ў гэтых адносі-нах звесткі ёсць у выпісцы з «Распросных речей полоня-ннков в Патрнаршем дворцовом прнказе», дзе чытаем: «свелгі его в Кглев, жнл у белорусца», «родглна де яе в Бе-лой Русн в Хвастове» (Потебня А. Белая Русь // Жмвая старнна. 1891. Вып. 3. - С. 118). Трохі іншае разуменне тэрміна «Белая Русь» даецца ў «Хроніцы Еўрапейскай Сар-матыі», што напісана італьянцам Аляксандрам Г’ваньіні ў 1578 г., які быў на службе ў Віцебску. Вось што ён пісаў: «А ёсць Русь траякая: аднаБелая, другая Чорная, трэцяя Чыр-воная. Белая каля Кіева, Мазыра, Мсціслаўля, Віцебска, Оршы, Полацка, Смаленска і зямлі Северскай, якая здаўна належыць Вялікаму княству Літоўскаму.
Чорная ў Маскоўскай зямлі каля Белага возера і там усюды да Азіі. Чырвоная каля гор, якія называюцца Бес-кідамі... Пад тымі ж гарамі паветы: Галіцкі, Пера-мышльскі, Саноцкі, а ўсярэдзіне — вядомы горад Львоў... Абмяжоўваецца зямля з поўдня — Татрамі, ракою Дняст-ром, з усходу - ракою Танаісам (Дон. - Я. Ю. ) і Перакопс-
57
каю зямлёю, з поўначы — Літоўскаю зямлёю, а з захаду Польшчаю» (Сша^піпі А. Кгопіка 8агтасуе) Ешорзкіе). Кгакош, 1611. Кн. 3.-8. 13-14).
Трэба адзначыць, піто польскія гісторыкі ў XVI ст. не ведалі дакладна, дзе знаходзіцца Белая Русь. Так, славу-ты польскі вучоны, былы рэктар Кракаўскага універсітэ-та Мацей Мяхоўскі, які выдаў у 1517 г. Трактат пра дзве Сарматыі, значнае месца адвёў апісанню Вялікага кня-ства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы. Але ён усяго адзін раз згадаў пра Белую Русь, адзначыўшы, што яна размешчана недзе паміж Уралам і Азоўскім морам. Пра Чорную Русь ён зусім не ўзгадвае. 3 гэтых выказванняў можна зрабіць вывады: 1) найменне «Чорная Русь» ніколі не ўжывалася самім насельніцтвам Беларусі, не было яно вядома ў якасці этнаграфічнага тэрміна і бліжэйшым су-седзям, а было выдумана іншаземцамі і ўжывалася да розных тэрыторый як абразлівая мянушка; 2) тэрмін «Бе-лая Русь» таксама амаль не ўжываўся для вызначэння ця-перашняй Беларусі, а ў асноўным быў як раўназначны тэрміну «Маскоўская Русь».
Такім чынам, нам неабходна вызначыць, як жа называ-лася насельніцтва Беларусі ў ХІІІ-ХУІІІ стст.
У ХІ-ХІІІ стст. насельніцтва цяперашняй Беларусі на-зывалася паводле галоўнага горада тае ці іншае зямлі — дзяржавы. I таму ўсё яно падзялялася на палачанаў, віцяблянаў, берасцейцаў, слонімцаў, менянаў, случанаў, дручанаў, тураўцаў і г. д. Кожная зямля мела дзяржаўны суверэнітэт не толькі ва ўнутраных справах, але і ў знешніх сувязях, г. зн. была самастойнай. Пасля злучэн-ня ўсіх беларускіх земляў у складзе Вялікага княства Літоўскага насельніцтва Беларусі, акрамя мясцовых найменняў, называлі ліцвінамі, а беларускую зямлю -Літвою. Гэта назва ўжывалася як унутры дзяржавы, так
58
і у міжнародных пагадненнях. Напрыклад, у дагаворы Вя іікага княства Літоўскага з Вялікім Ноўгарадам ад I 140 г. гаварылася: «Новгородцам ыз всее Новгородское чоюстп торговапш без пакостіі по всей Лшповской зем-’ні А мне, велнкому кн. Казіімыру, королевіічу, блюстн повгородца, как н своего лнтвнна, тако же н новгород-цам блюстн лнтвіта, как н своего новгородца... А ру-і>еж Новгороду з Лшпвою по старому рубежу землн н воды, н с полочаны, н с внтбляны н с торопьчаны» (Лкты Западной Росснп (далей - АЗР). - СПб., 1846. Т. 1. -С. 52-53). Такое ж разуменне тэрміна «Літва» ў летапі-сах і ў іншых пісьмовых помніках. Так, у Баркала-баўскім летапісе апавядаецца, што ў 1583 г. летам «велн-кнй жар был ... все погорело у Лнтве, а звлаіца около Менска». У спісе рускіх гарадоў, складзеным у канцы XIV або пачатку XV ст., такія беларускія гарады, як Слу-цак, Гародня, Клецак, Крэва, Галыпаны, Друцак, Орша, Горваль, Лукомль, Лагойск, Полацк, Віцебск, Навагра-дак, Барысаў, Ліда, Мінск і інш., аднесены да літоўскіх гарадоў (БЭФ. — Мн., 1959. Т. І.-С. 112).
Гэтай жатэрміналогіі прытрымліваліся і вучоныя таго часу. У Трактаце Мацея Мяхоўскага ўся Беларусь называ-ецца Літвою, а Украіна - Русіяй. У ім жа гаворыцца: «Ля Сармацкіх гор (Карпат. — Я. Ю. ) жыве народрускі... Ля гэтых жа гор знаходзяцца акругі — Галіцыйская... У кірунку да цэнтра Расіі ляжыць Львоўская зямля, аў ёй добра ўмацаваны горад таго ж імя. Гэта сталіца Русіі. Напоўнач ідуць акругі-Холмская, Луцкая і Бельзенская... Абмежавана Русія з поўдня - Сармацкімі гарамі і ракою Тырасам, якую жыхары называюць Днястром; зусходу -Танаісам, Меацідамі (Азоўскім морам. - Я. Ю. ) і Таў-рыцкім востравам, з поўначы — Літвою, з захаду — Польшчаю. Вядомая рака Барысфен, якая называецца
59
жыхарамі Дняпром, цячэ з Масковіі, праходзіць праз Літву і Русію».
Літвою ў ХУІ-ХУП стст. называлі Беларусь і самі бела-русы. Так, Сымон Будны ў сваіх творах неаднаразова ўжы-ваў такія выразы: «міісано в Лоске, в Лілтве», «у нас в Лііт-ве, в Пвье» (Нз нсторнн фнлософской н обшественно-по-лнтнческой мыслн Белорусснн. - Мн., 1962. - С. 67,74).
Афанасій Філіповіч у сваім палемічным творы «Ды-ярыуш» пісаў: «3 Лнтвы, з манастыря Купятацкого, мшія от Пннска лежачого» (Там жа).
Літвою называлі Беларусь і ў Маскоўскай дзяржаве. Напрыклад, у паведамленні цару Івану IV аб прыездзе купцоў з Беларусі гаварылася, што прыехалі «ш Лгл-товское земліл ілз города ыс Кріічева торговые люділ» (Русско-белорусскне связн // Сб. документов. - Мн., 1968.-С. 11).
У іншых дакументах ёсць такія запісы: «Васька Рубцов ездш вЛнтовскые городы в Вытепск торговать... торго-вый человек Гршаа Мілкулілн ехал в Внтепск с товаром, п как будет переехав рубеж по Вілтепской дороге, ы тут де вышед ііз деревніл лілтовскіле людіі многгіе... на лытовскых на торговых людей на оршан» (Там жа. - С. 27, 28). «Л которые де, государь, Лілтовскіле городы по сю сторону Днепра іл нс тех де, государь, Лытовскнх городов нз всех паны, іл державцы, н урядннкы... все выбежаліл» (Воссое-днненне Укранны с Россней. - М., 1954. Т. 2. - С. 24).
Афіцыйныя дакументы ХУІ-ХУІІІ стст. сведчаць, што анрача «Літвы» для ўсёй тэрыторыі Беларусі другога най-мення наогул не існавала, і ўвесь народ называлі літвою. У нашай жа гістарычнай літаратуры да апошняга часу ігнаравалі гэтую назву народа, якую ён меў на працягу болып чым 500 год. Так, сялян і гараджан Беларусі XIV-XVIII стст. называюць беларусамі, а феадалаў — літоў-
60
цамі, хоць і тыя, і гэтыя стала жылі разам на адной і той жа зямлі, ужывалі адну і тую ж мову, мелі адны і тыя ж звычаі і права і жылі ў адной дзяржаве. Памылковасць такога падзелу будзе больш выразнай, калі мы для пара-ўнання нагадаем пачатковую гісторыю Кіеўскай дзяржа-вы, у якой, паводле падання, княжылі прышлыя князі-ва-рагі. Але нават самыя зацятыя нарманісты ніколі не ад-важваліся называць увесь клас феадалаў Кіеўскай дзяр-жавы шведамі-варагамі. Для Беларусі ж такі падзел наро-да лічыцца амаль заканамерным. Падзел назваў беларус-кага народа ўзнік таму, што польскія і рускія гісторыкі, якія пісалі нам нашу гісторыю ў мінулым, не прызнавалі існавання беларускай народнасці і нацыі, і адны бачылі на гэтай зямлі толькі «польскалітоўскую шляхту», а дру-гія — «заходнерускі народ».
Такая блытаніна ў тэрміналогіі вядзе да скажэння ўсяго гістарычнага працэсу развіцця беларускага народа, да замоў-чвання яго багатай гісторыі. Таму ў цяперашні час наспела неабходнасць удакладніць нашу гістарычную тэрміналогію і адкінуць некаторыя састарэлыя трафарэты і схемы.
Вядома таксама, што нават у другой палове XIX ст., пад назвай «Літва» разумелі як землі этнаграфічнай Літвы, так і землі, якія ўваходзілі ў склад былога Вялікага княства Літоўскага (81о\упік ^еоцгаГісгпу Кгоіезувізуа роізкіецо і іппусЬ кгаіозу зІоууіапякісЬ. ХУагзхахуа, 1884. Т. 5. - 8.330.).
У сувязі з тым, што стваральнікам і асноваю Вялікага княства Літоўскага былі народы Беларусі і Літвы, і самую дзяржаву правільней было б у цяперашні час называць Беларуска-Літоўскай. Разам з тым трэба сказаць, што ў XVIII і асабліва ў першай палове XIX ст., усіх феадалаў-католікаў, а заадно і значную частку беларускіх сялян-ка-толікаў сталі называць палякамі. У гэтым асабліва стара-ліся каталіцкія ксяндзы. Яны фактычна былі замежнымі
61
агентамі і выконвалі ў Беларусі ролю ідэалагічных ды-версантаў. якія намагаліся ліквідаваць нацыянальную са-масвядомасць беларускага народа. Пад уздзеяннем катал-іцкай прапаганды і розных езуіцкіх хітрыкаў многія бе-ларусы пачалі і самі называць сябе палякамі, хоць змен у этнічным складзе насельніцтва Беларусі ні ў XVIII, ні ў XIX ст. не было. Не было таксама значнага перасялення народаў і раней, якое дало б падставу меркаваць пра зме-ны ў этнічным складзе насельніцтва.
Першае ўжыванне тэрміна «беларускі», якое стала па-чаткам этнаграфічнай назвы нашага народа, адносіцца да 1675 г., калі праваслаўны епіскап Феадосій, архімандрыт Слуцкага манастыра, агрымаў пацвярджальны прывілей на епіскапства Магілёўскас. У гэтым прывілеі епіскап Феадосій быў упершыню тытулаваны як «беларускі», што паслужыла пачаткам афіцыйнага прыняцця гэтага тэрміна. Спачагку «беларускай» называлася толькі Магі-лёўская праваслаўная епархія, потым пасгупова гэтым тэрмінам называюць усе землі, на якія пашыралася ўлада магілёўскага епіскапа. Пасля далучэння ў 1772 г. паўночна-ўсходніх земляў Беларусі да Расіі гэта назва набывае новае адміністрацыйна-геаграфічнае значэн-не. Ёю абазначаюць дзве новыя створаныя губерні: Пскоўскую (пасля пераўтвораную ў Полацкую) і Магі-лёўскую. Напрыклад, у пастанове сената ад 8 мая 1773 г. гаварылася: «... учредя с самого начала в прысоедынен-ных к Россішской ішперіш нз польскнх земель двух новых белорусскнх губерннях'» (БЭФ. — Мн., 1961. Т. 3. - С. 37). У снежні 1796 г. былі ўнесены змены ў адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, паводле якога Полацкая і Магі-лёўская губерні былі пераўтвораны ў адну: Беларускую губерню з цэнтрам у Віцебску. Віленская і Слонімская гу-берні - ў Літоўскую губерню з цэнтрам у Вільні. У склад
62
ііноўскай губсрні былі ўключаны наступныя паветы: ( нопімскі, Наваградскі, Гарадзенскі, Ваўкавыскі, Лідскі, Ін расцейскі, Кобрынскі. Пружанскі, Віленскі, Завілейскі, Іроцкі, Браслаўскі, Ашмянскі і інш. 3 гэтага пераліку нідаць, што нават у самым канцы XVIII і сярэдзіне XIX і і шачная частка Беларусі афіцыйна называлася яшчэ Ні і вою (Жнвопнсная Россня. Т. 3. Ч. 1.; Лнтовское Поле-। і.с. Ч. 2.; Белорусское Полесье. СПб. -М., 1882).
I Іаступова з ростам нацыянальнай самасвядомасці бе-і.ірускага народа на працягу XIX ст. тэрмін «Беларусь» п.ічынае пашырацца на Мінскую губерню і некаторыя н.іветы Віленскай, а потым і на Гарадзенскую. Пра ма-руднае распаўсюджанне новага тэрміна можа сведчыць іой факт, што нават у 1918 г. Брэст называўся яшчэ Лігоўскім.
У развіцці нацыянальнай самасвядомасці беларускага парода выдатная роля належыць паўстанню 1863 г. пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, якое ўскалыхнула гра-мадскую думку ў краіне і ўзняло свядомасць усяго народа.
3 60-х гг. XIX ст. тэрмін «Беларусь» набывае сваё су-часнае этнаграфічнае значэнне. У развіцці і станаўленні гэтага тэрміна вялікая заслуга належыць нашым этногра-фам, мовазнаўцам, літаратарам і іншым грамадскім і культурным дзеячам Беларусі.
63
Раздзел 1
ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫ ЛАД I ПРАВА БЕЛАРУСІ Ў ІХ-ХІІ стст.
1. Усталяванне дзяржаўнасці ўсходніх славян
Сучасны стан археалогіі, лінгвістыкі і іншых гістарыч-ных навук дазваляе лепш пазнаць нашу старажытную гісторыю. Народ, які ў У-ІУ стст. да н. э. жыу на тэрыто-рыі паміж рэкамі Заходняй Дзвіной і Прыпяццю і паміж Заходнім Бугам і Сярэднім Дняпром, займаўся земляроб-ствам і хатняй жывёлагадоўляй. Рыбалоўства, паляванне і бортніцтва былі дапаможнымі заняткамі. Пра тое, што земляробства было асноўным заняткам насельніцтва, сведчаць як знойдзеныя прылады працы, зробленыя з жалеза мясцовымі майстрамі, так і посуд для захоўвання зерня і само зерне, а таксама старажытная вера ў Бога, згодна з якой людзі абагаўлялі сілы прыроды, маліліся агню і сонцу, прыносілі ахвяры Богу маланкі — Перуну, Богу жывёлагадоўлі — Вялесу і інш. Асабліва ў пашане быў Бог святла, цяпла і ўсяго жывога Сварог і яго сын -Бог Сонца, які называўся Сварожычам, Свята-Вітам, Яра-Вітам, Дажбогам. Імя Дажбога ў форме Далі-бога і Даль-бога захавалася ў сучаснай беларускай мове пры клятве-божбе (Дальбог праўда), а імя Віт увайшло ў многія су-часныя асабістыя імёны.
У першых стагоддзях нашай эры народы Усходняй Еўропы ўжо мелі гандлёвыя зносіны не толькі ўнутры свайго рэгіёна, але і з народамі далёкіх краін, пра што сведчаць знаходкі старажытнарымскіх манет на тэрыто-рыі Беларусі. Аб сувязях усходнееўрапейскіх народаў са Старажытным Рымам сведчыць і аўтар «Слова аб палку Ігаравым», які назваў перыяд ІІІ-ІУ стст. н. э. Траянавымі
64
някамі, тым самым гаворачы, што імя рымскага імперата-р.і Траяна было агульнавядомым і для ўсходнееўра-нсйскіх славян. Устойлівыя гандлёвыя адносіны падт-рымлівалі славяне і са сваімі суседзямі на ўсходзе, асаб-піва з волжскімі булгарамі, а праз іх і з краінамі Азіі. Гэтыя сувязі асабліва пашырыліся ў УШ-Х стст., пра што свед-чаць запіскі арабскіх географаў і падарожнікаў, а таксама клады арабскіх манет, знойдзеныя на тэрыторыі Беларусі.
Наяўнасць ворнага земляробства, рамеснай вытворчасці і гандлёва-эканамічных сувязяў у народаў Усходняй Еўро-і іы ў пачатку нашай эры дазваляе зрабіць вывад пра існаван-пе ў той час на нашай зямлі дзяржаваў-княстваў. Аднак усе гэтыя даныя ігнараваліся некаторымі гісторыкамі, якія лічылі, што дзяржавы ў славян былі створаны прышлымі князямі-нарманамі. Сярод гісторыкаў XIX ст. мелі хаджэн-не тры тэорыі, пры дапамозе якіх рабіліся спробы вызна-чыць характар грамадскага і палітычнага ладу ўсходніх сла-вян да сярэдзіны IX ст. Найбольш распаўсюджанай была тэорыя радавога быту, прыхільнікі якой (Густаў Эверс, К. Д. Ка-велін, С. М. Салаўёў) лічылі, што да прыходу варажскіх кня-зёў славяне жылі радамі, г. зн. саюзамі асоб, звязаных паміж сабой адзінствам кроўнага паходжання, агулыіасцю рада-вой уласнасці, сумеснай самадапамогай пад кіраўніцтвам роданачальніка або заступаючага яго месца старэйшага ў раду. Потым па меры разрастання радоў яны аб’ядноўваліся ў плямёны, якія для навядзення парадку і ўтварэння дзяр-жаваў у сярэдзіне IX ст. заклікалі да сябе варажскіх князёў. Г этая тэорыя грунтавалася на біблейскай легендзе аб паход-жанні ўсіх людзей ад Адама і Евы і на тэарэтычных погля-дах летапісца XII ст., які лічыў, што да заклікання варагаў славяне жылі радамі.
У сярэдзіне XIX ст. атрымала распаўсюджанне тэорыя абшчыннага быту (К. С. Аксакаў, I. Д. Бяляеў, В. Н. Ляш-
65
коў), у сілу якой славяне ў перыяд да IX ст. жылі абшчы-намі, якія складаліся з асобных сем’яў. Паводле гэтай тэ-орыі, аснову абшчыннага саюза складала не адзінства паходжання, а эканамічныя і сацыяльна-грамадскія інта-рэсы. Людзі, што жылі ў абшчыне, сумесна валодалі зям-лёй, сумесна абмяркоўвалі і вырашалі грамадскія справы, разам клапаціліся аб абароне ад знешніх находаў, самі падтрымлівалі парадак унутры абшчыны. Органамі кіравання быў сход членаў абшчыны і выбарны кіраўнік абшчыны. Прыхільнікі гэтай тэорыі грунтавалі свае мер-каванні на вывучэнні рускай абшчыны ХУІІІ-ХІХ стст. і больш старажытных прававых актаў, у якіх яны вышук-валі ўпамінанні аб мясцовых органах самакіравання.
У другой палове XIX ст. атрымала вядомасць тэорыя задружна-абшчыннага быту, вылучаная Ф. I. Леантові-чам. Паводле гэтай тэорыі, аснову грамадскага жыцця складалі не рады, у іх чыстым выглядзе, і не абшчыны, а абшчына сямейная, якая ў паўднёвых славян называлася задругай. У такую абшчыну ўваходзілі як асобы, звяза-ныя паміж сабой кроўнай роднасцю, так і чужынцы, аб’яд-наныя агульнымі эканамічнымі інтарэсамі. Задругі ў сваю чаргу аб’ядноўваліся ў больш буйныя грамадскія адзінкі па тэрытарыяльнаму прынцыпе — «жупы», во-ласці, землі. Кіраванне такой адзінкай ажыццяўлялася сходам (снемам, вечам) і выбарнай асобай (жупанам, кня-зем, воласцелем). Гэта тэорыя грунтавалася на вывучэнні гісторыі паўднёвых славян у XIX ст.
Разгледжаныя тэорыі не ўлічвалі развіцця прадукцый-ных сіл грамадства і яго класавага расслаення. Яны зы-ходзілі з таго, што дзяржавы ў славянскіх народаў узніклі не раней УІІ-ІХ стст. Некаторыя лічылі нават, што дзяр-жава ва ўсходніх славян узнікла яшчэ пазней - пасля хрышчэння Русі. Так, В. Нікольскі пісаў: «Гзварыць аб
66
<)іяржаве ў паўдзікіх славян-язычнікаў, якія яшчэ ў XI і \ // стагоддзях дапускалі кроўную помсту (відавочны до-каз адсутнасці не толькі дзяржавы, але нават правіль-нага грамадскага жыцця), больш чым дзіўна» (Ннкольс-кнй В. М. О началах наследовання в древнейшем русском праве. — М., 1859. — С. 216).
Гэтыя і іншыя памылковыя погляды былі падвергнуты крытыцы ўжо ў канцы XIX ст. знакамітамі рускімі гісто-рыкамі і гісторыкамі права, якія даволі пераканаўча пака-залі памылковасць «нарманскай тэорыі».
Аднак крытыка нарманскай тэорыі М. Ф. Уладзімірскім-Буданавым, I. Забеліным і інш. не прывяла да поўнага паражэння прыхільнікаў гэтай тэорыі. Толькі дзякуючы працам Б. Д. Грэкава, М. Н. Ціхамірава, Б. А. Рыбакова, С. В. Юшкова, П. Н. Траццякова і інш. была даказана по-ўная навуковая негрунтоўнасць нарманскай тэорыі. Ра-зам з тым і да цяперашняга часу няма навуковага абгрун-тавання часу паходжання дзяржаваў ва ўсходніх славян. Так, Б. Д. Грэкаў пісаў: «Зусім ясна, што значна раней IX ст. на Русі выспелі неабходныя дляўтварэння дзяржавы перадумовы, якія паспелі даць пэўныя вынікі. Аб ’яднанне Ноўгарада і Кіева — гэта толькі важная падзея ў гісто-рыі Русі, але зусім не пачатковая» (Греков Б. Д. Кневская Русь. - М., 1953. - С. 451). Больш дакладнага часу ўзнікнен-ня дзяржаваў ён не назваў. С. В. Юшкоў лічыў, што «па-колькіўсходнія славяне сваімі продкамімелі скіфасармацкія народы, то, натуралыіа, што яны павінны былі атрымаць у спадчыну не толькі матэрыяльную і духоўную культуру але і грамадскі, палітычны і прававы лад ад гэтых ііаро-даў» (Юшков С. В. Обіцественно-полнтнческнй строй н право Кневского госуцарства. - М., 1949. - С. 44).
3 гэтага сцвярджэння можна зрабіць вывад, што дзяр-жавы ва ўсходніх славян склаліся на рубяжы нашай эры.
67
Але ў іншым месцы гэтай жа кнігі знаходзім, што наваі наяўнасць дзяржавы ў славянскага народа антаў, якія жылі на велізарнай тэрыторыі ад Дуная да Паўночнага Данца і Сярэдняга Дона на працягу IV-VI стст., не дазва-ляе адказаць на пытанне: калі склаліся дзяржавы ў больш паўночных суседзяў антаў або нават у тых усходніх сла-вян, якія пад іншымі імёнамі сталі вядомы на гэтай жа тэрыторыі. Так, С. В. Юшкоў пісаў: «Вядома, уплыў ан-таў павінен у той ці іншай ступені адбіцца і на тых пля-мёнах, якія не ўваходзілі ў склад анцкага саюза (дрыгаві-чы, крывічы, ільменскія славяне, вяцічы), але і зноў сту-пень гэтага ўплыву і, значыць, узровень грамадска-эка-намічнага развіцця, магчыма, былі іншымі, чымукарэн-ных антаў або суседніх з імі плямёнаў, адным словам, паўстае новае пытанне - пытанне аб грамадска-эканам-ічным і палітычным ладзе ўсходняга славянства з пачат-ку VIIст. даўтварэння Кіеўскай дзяржавы» (Там жа. - С. 3 9). Такім чынам, аўтар сам засумняваўся ў выказанай ім дум-цы і як бы вярнуўся да погляду, што дзяржавы ў славян узніклі толькі пасля VII ст., бо да гэтага часу ён гаварыў не аб дзяржаўных аб’яднаннях, а аб плямёнах.
Да больш ранняга перыяду адносіў утварэнне дзяржа-ваў ва ўсходніх славян акадэмік Б. А. Рыбакоў. Ён пісаў: «Паўнакроўнаеразвіццё скалацкагаграмадстваў У-ІІІстст. да н. э., якое дайшло, мяркуючы паўсім вядомым нам, да ўзроўню дзяржаўнасці, было спынена сармацкім нашэс-цем II ст. да н. э. Сарматы рухаліся з усходу, ад нізоўяў Дона, і ўрэшце рэшт дасягнулі Сярэдняга Дуная... У Ся-рэднім Падняпроўі сарматы знішчылі адно са скалацкіх царстваў па Цясміну і моцна пацяснілі паўночнае цар-ства (Кіеўская археалагічная група), заняўшы вялікае Перапетава поле на поўнач ад р. Рось. Праславянская дзяржаўнасць Сярэдняга Падняпроўя, якая толькі што
68
зарадзілася, зніклапрыкпаднана чатыры стагоддзі, ажда складання новай спрыяльнай кан ’юнктуры» (Рыбаков Б. А. Кневская Русь н русскне княжества ХІІ-ХІІІ вв. — М., 1982. - С. 30). Думка аўтара аб тым, што пратаславяне (скалоты) ужо ў У-ІІІ стст. да н. э. дасягнулі «ўзроўню дзяржаўнасці», не выклікае пярэчання, але нельга пагад-зіцца з палажэннем, што «моцна пацясніўшы паўночную дзяржаву... народжаная праславянская дзяржаўнасць Сярэдняга Падняпроўя знікла прыкладна на чатыры стагоддзі», — ад «пацяснення» дзяржаўнасць не знікае.
Трэба адзначыць, што ў старой рускай гісторыка-прававой навуцы меліся працы, у якіх даказвалася існа-ванне славянскіх дзяржаваў у перыяд да нашай эры. Так, В. Н. Тацішчаў, пераказваючы Іаакімаўскі летапіс, пісаў: «О князех русскых старобытных Нестормонах не добре сведом был, что ся деяло у нас славян во Новегра-де, а святшпель Ноакіім, добре сведомый, напіісал, еже сынове Афетовы м внукн отделншася, н едіін от князь, Славен з братом Скнфом, нмея многііе войны на восто-це, ндоша к западу, многы земліі о Черном моріі м Дунае себе покоршаа. Н от старшего брата прозваша славя-не... Славен князь... нде к полуносчн а град веліікіій созда, во свое ымя Славенск нарече... умре Славен князь, а по нем владаху сынове его м внукн много сотлет. Нбе князь Вандал, владая славянаміі, ходя всюду на север, восток іі запад морем а землею, многн земла на вскрай моря пово-ева н народы себе покоря... Он ымел тра сына: Пзбора, Владнмііра м Столпосвята. Каждому ііз ннх построн по еданому граду, іівых ымяна нарече». Далей В. Тацішчаў апавядае пра князёў Бурывоя і Гастамысла, пасля якога ў Ноўгарад быў запрошаны сын дачкі Гастамысла князь Рурык (Татніцев В. Н. йсторня Росснйская. - Т. 1. - М. -Л., 1962.-С. 108)
69
Рацыянальнае зерне легенды, выкладзенай у Іаакі маўскім летапісе, заключаецца перш за ўсё ў тым, ппо гісторыя славянскіх народаў і іх дзяржаўнага ладу даты чыцца таго ж часу, што і скіфскага народа, г. зн. VIII-VII стс і да н. э. Гэта палажэнне Іаакімаўскай легенды пацвярджа ецца сучаснымі археалагічнымі адкрыццямі, зробленымі пры раскопцы гэтак званых зміевых валаў на Украіне. Пра наяўнасць славянскіх дзяржаваў у перыяд да нашай эры сведчаць летапісныя паведамленні Герадота аб гело-нах, будзінах і неўрах,—насельніцтве, што жыло на тэры-торыі сучаснай Украіны і Беларусі. Ёсць падставы мерка-ваць, што гарады Славенск і Сталпасвят, якія ўзгадваюц-ца ў Іаакімаўскім летапісе, былі на тэрыторыі Беларусі. Так, на Заходняй Бярэзіне ў Валожынскім раёне ёсць вёс-ка Славенск і побач з ёю замкавая гара, археалагічныя раскопкі якой маглі б даць адказ пра час ўзнікнення Сла-венска. Водгаласы старажьггнага Сталпасвята чуваць і ў назве цяперашняга горада Стоўбцы.
Падобнай думкі прытрымліваўся і I. Забелін. Ён пісаў: «Развіццё нашай краіны было, вядома, перш за ўсё земля-робчае... мяркуючы паводле сведчанняГерадота, яно было напалову гандлёвае. I пачалося яно, па ўсім верагодна, з тае пары, калі па берагах Чорнагамора з ’явіліся грэчаскія калоніі, за 700 і 600 гадоў да Ражства Хрыстова» (Забе-лнн П. Псторня русской жнзнн с древнейшнх времен. 2-е нзд. — М., 1908. Ч. 1. Донсторнческое время Русн. - С. 363). Апісваючы падзеі больш позняга часу, I. Забелін пры-водзіць запіс грэчаскага гісторыка Іаана Эфескага, які пісаў у 584 г. н. э. наступнае: «I да цяперашняга дня славя-не жывуць, сядзяць і пакояцца ў Рымскіх абласцях без клопату і страху, рабуючы іх і разараючы агнём і мечам. Яны разбагацелі, набылі золата, серабро, табуны коней і мноства зброі, якой навучыліся валодаць лепш, чым рым-
70
інне» (Там жа. - С. 459). Той факт, што славяне сілай зброі ныгналі ў У-УІІ стст. візантыйцаў і рымлянаў з Балканскага наўвострава. а германцаў з Цэнтральнай Еўропы, сведчыць пб іх шмаглікасці і добрай ваеннай і палітычнай арганізацыі.
Аб існаванні дзяржаваў ва ўсходніх славян са стара-жытнейшага гістарычнага часу пісаў і М. Дзяканаў у кнізе «Нарысы грамадскага і дзяржаўнага ладу Стара-жытнай Русі»: «У пачатку гісторыі не існуе адзінайрус-кай дзяржавы. На прасторы Еўрапейскай Расіі, і то да-пёканеусёй, існуе цэлы шэрагневялікіх дзяржаў. Летапіс пералічвае шмат якія з іх: ён упамінае асаблівыя кня-жанні ў палян, драўлян, дрыгавічоў, наўгародскіх славян, палачан, крывічоў і г. д.». Потым М. Дзяканаў параўно-ўвае ўсходнеславянскія дзяржавы з дзяржавамі Галіі да заваявання яе Цэзарам: «Г'алія не ўяўляла нацыянальнага цэлага... не было адзінства палітычнага... На прасторы паміж Пірынеямі і Рэйнам можна налічыць каля 90 дзяр-жаў або кожны з народаў утварыў вялікую групу (з на-сельніцпгвам у 50-400 тысяч)... Народы Галіі вялі войны і заключалі мірныя саюзы як паміж сабою, так і з чужа-земцамі, як гэта робяць незалежныя дзяржавы... Ста-ражытная Русь не маеў гэтых адносінах ніякага выклю-чэння. Іў ёй назіраецца значная колькасць невялікіх дзяр-жаў, граніцы якіх падвергнуты пастаянным хістанням» (Дьяконов М. Очеркн обіцественного н государственного строя Древней Русн. 3-е нзд. — СПб., 1910. - С. 68-70).
Вядома, што нашы продкі на сучаснай тэрыторыі Бе-ларусі жылі з далёкіх дагістарычных часоў. Яны мелі сваю тэрыторьпо, сваю рэлігію і сваіх рэлігійных жрацоў, свой светапогляд, сваю культуру, свае органы грамадска-га кіравання і свае асновы маральнага выхавання. Пра тое, што яны не былі дзікунамі сведчаць наступныя фак-ты. У 1964 г. паведамлялася, што пры археалагічных рас-
71
копках паблізу вёскі Васільеўка, - каля Дняпра быў зной-дзены чэрап чалавека, які жыў 10-12 тыс. гадоў таму, яко-му была зроблена хірургічная аперацыя, — высвідравана адтуліна памерам 16-18 млм, пасля якой гэты чалавек жыў не менпі чым паўгода (Звязда, 29.07.1964 г. ). Каля Краснага Сяла Гродзенскай вобласці 3-4 тыс. гадоў таму былі пабудаваны каля 2 тыс. шахтаў і побач існавалі май-стэрні, у якіх выраблялі са здабытага ў шахтах крэмня, прылады працы і зброі. Каля Полацка, паблізу возера Янава, выяўлены цэлы каменны комплекс, які нагадвае старажытную астранамічную абсерваторыю (Звязда, 24.01.1998 г. ). У УП-У стст. да н. э. па ўсёй Беларусі вы-раблялася жалеза і існавала вытворчасць жалезных пры-лад працы і зброі, што сведчыць пра існаванне высо-какваліфікаваных майстроў сваёй справы. Аб наяўнасці ў нашых продкаў мноства гарадоў на пачатку нашай эры сведчыць ананімны Баварскі географ.
Усе гэтыя факты сведчаць аб высокай культуры нашых продкаў і наяўнасці ў іх свайго дзяржаўнага ладу. Пра гэта паведамляе і Герадот, пра старажытныя княствы ідзе гаворка і ў Іаакімаўскім летапісе. Неабходна таксама ўлічваць і выказванні Арыстоцеля, які пісаў: «Зносіны, якія ўсталёўваюцца паміж некалькімі сем ’ямі і што ма-юць абслугоўванне не кароткачасовых толькі патрэбнас-цяў, гэта—сяло... Грамадства, якое складаецца з некалькіх сёл, гэта ёсць цалкам завершаная дзяржава, якая дасягну-ла, можна сказаць, у поўнай меры самадастатковага стану іўзнікшая дзеля патрэб жыцця, але якая існуе дзеля дасягнення добрага жыцця. Адсюль вынікае, што ўсякая дзяржава - прадукт натуральнагаўзнікнення...
3 усяго сказанага вынікае, што дзяржава належыць да таго, што існуе па прыродзе, і што чалавек па пры-родзе сваёй ёсць істота палітычная, а той, хто ў сілу
72
свае прыроды, а не з прычыны выпадковых абставін жыве не ў дзяржаве, - або недаразвітае ў маральным сэнсе істота, або зверхчалавек» (Арнстотель. Соч.: В 4 т. - Т. 4. - М., 1983. - С. 378).
Таму, калі некаторыя гісторыкі насуперак фактам і ро-зуму адмаўляюць існаванне дзяржаваў у нашых продкаў у дахрысціянскі перыяд, то тым самым яны лічаць нашых продкаў палітычна і маральна недаразвітым народам.
Яшчэ да нашай эры ішоў працэс станаўлення рабаўла-дальніцкага ладу і адмірання абшчынна-патрыярхальна-га. Абодва гэтыя ўклады працяглы час суіснавалі і дапаў-нялі адзін аднаго. Клас эксплуататараў, рабаўладальнікаў, які вылучыўся, існаваў не толькі за кошт эксплуатацыі ра-боў, але і свабодных сялян, за кошт атрымання з іх розна-га роду данінаў, кармленняў і адбывання павіннасцей. Ра-баўладальніцкі лад у нашых народаў не быў даведзены да яго вышэйшага развіцця і ў X ст. пачаў хіл іцца да заня-паду пад уздзеяннем феадальных адносін. Праца рабоў выкарыстоўвалася ў асноўным у жывёлагадоўлі, хатняй гаспадарцы і абслугоўванні рабаўладальніка, і ў меншай ступені ў земляробстве.
У сувязі з дваістым характарам грамадскіх адносін і палітычны лад у УШ-ІХ стст. адлюстроўваў у сабе два моманты. Улада належала прадстаўнікам класа рабаўла-дальнікаў - князям і «лепшым людзям», а таксама народ-наму сходу — вечу (сойму), на які збіраліся ўсе свабодныя хатнія гаспадары. Княжацкі прастол займаўся, як праві-ла, толькі са згоды веча, яно ж давала сваю згоду і на прызначэнне іншых службовых асоб дзяржаўнага кіра-вання. Асобныя невялікія воласці або ўмацаваныя гара-ды-замкі кіраваліся старцамі, якіх выбірала насельніцтва, або намеснікамі, якіх прызначала цэнтральная адміністра-цыя. Пра шырокае распаўсюджанне на тэрыторыі Бела-
73
русі ўмацаваных паселішчаў - гарадоў-замкаў сведчыць ананімны Баварскі географ IX ст. Ён пісаў, што ў жыха-роў Свірскай зямлі было 325 гарадоў, у турычан - 104, у пружан - 70, у бужан - 231 горад, шмат гарадоў было ў жыцічаў, лукамлян, нараўлян (Шафарнк П. Й. Славянскне древностн. - Т. 2. Кн. 1. - С. 192). Не выклікае сумнення, што будаўніцтва гарадоў вялося на працягу многіх ста-годдзяў пры наяўнасці дзяржаўнага кіравання і наглядзе за ўтрыманнем у належным стане грамадскіх пабудоў, такіх, як ірвы, сцены, вежы.
Асноўнымі нормамі паводзін насельніцтва было мяс-цовае звычаёвае права і правілы, прадпісаныя язычніц-кай рэлігіяй. Язычніцкія жрацы стварылі для старажыт-ных дзяржаваў неабходную ідэалагічную аснову і садзей-нічалі падтрыманню ў грамадстве парадкаў. Іх функцыі цесна перапляталіся з дзяржаўнымі, асабліва пры выра-шэнні дзяржаўных спраў, ажыццяўленні правасуддзя, выкананні насельніцтвам агульнадзяржаўных павіннас-цей. Яны пад выглядам рознай варажбы, прадказанняў і да т. п. навязвалі сваю волю вечавым сходам і некаторым службовым асобам.
2.	Дзяржавы - княствы на тэрыторыі Старажытнай Беларусі. Іх грамадскі лад
У старажытныя часы на нашай тэрыторыі мелася знач-ная колькасць маленькіх дзяржаваў-княстваў. Вядомы рускі гісторык дзяржавы і права В. I. Сяргеевіч пісаў: «Наша старажытнасць не ведае адзінай «дзяржавы Рас-ійскай»; яна мае справу з мноствам адначасова існуючых невялікіх дзяржаў. Гэтыя невялікія дзяржавы называюц-ца: воласцямі, землямі, княжаннямі, удзеламі, вотчынамі князёў уездамі» (Сергеевпч В. й. Русскпе юрпдпческне древностп. - СПб., 1890. — Т. 1. — С. 211).
74
У старажытнасці на нашай тэрыторыі існавалі наступ-пыя воласці і княствы: Аршанскае, Ашмянскае, Берас-цейскае, Бельскае, Браслаўскае, Валожынскае, Ваўкавыс-кае, Віцебскае, Гарадзенскае, Гарадзецкае, Галыпанскае, Глускае, Давід-Гарадокскае, Друцкае, Дрысенскае, Дуб-ровенскае, Заслаўскае, Камянецкае, Клецкае, Капыль-скае, Кобрынскае, Крожынскае, Крэўскае, Куранецкае, Лукомльскае, Мінскае, Мазырскае, Мсціслаўскае, Нава-гародскае, Нясвіжскае, Пінскае, Полацкае, Пронскае, Ружанскае, Рэчыцкае, Сакалінскае, Саламарэцкае, Свірскае, Свіслачскае, Слуцкае, Талачынскае, Тураўскае, Чачэр-скае, Чарэйскае і інш.
Класавая струкгура грамадства ў ІХ-ХІІ стст. характа-рызавалася наяўнасцю двух асноўных класаў: феадаль-на-залежных людзей і феадалаў. Адначасова з асноўнымі класамі працягвалі захоўвацца рабы (халопы, чэлядзь ня-вольная), свабодныя гарадскія жыхары і сяляне-даннікі, якія не знаходзіліся ў залежнасці ад асобных феадалаў, а выконвалі пэўныя павіннасці і ўносілі феадальную рэнту непасрэдна на карысць дзяржавы.
Клас феадалаў, які вырас з рабаўладалызікаў і разбага-цеўшых гараджан, а таксама былых свабодных сялян, меў значныя зямельныя ўгоддзі, якія апрацоўваліся за-лежнымі ад іх людзьмі, - халопамі і чэляддзю нявольнай. Аб значнасці маёмаснага расслаення насельніцтва свед-чаць знойдзеныя на тэрыторыі Беларусі грашовыя скар-бы манет УІІІ-Х стст. Так, напрыклад, толькі ў адным скарбе, знойдзеным кадя Полацкаў 1973 г., было выяўле-на каля 8 тыс. арабскіх срэбраных манет УІІІ-ІХ стст., сума па тых часах велізарнейшая. Вядома, сабраць такую колькасць грошаў можна было толькі шляхам эксплуата-цыі соцень, а можа нават, і тысяч людзей. Само сабой зра-зумела, што ўласнік, які схаваў гэты скарб, валодаў яшчэ
75
і іншай, не менш каштоўнай, маёмасцю ў выглядзе зя-мельных угоддзяў, жывёлы, прылад вытворчасці, а такса-ма меў рабоў і залежных ад сябе людзей.
Пра значнае багацце «лепшых людзей», «мужоў», мяс-цовых князёў сведчаць і пісьмовыя помнікі. Так, паводле Іпацьеўскага летапісу, Ізяслаў Мсціславіч, захапіўшы ў 1146 г. Пуціўль, узяў там 500 беркаўцаў мёду, 80 карчаг віна і 700 чалавек чэлядзі. У тым жа летапісу ад 1158 г. паведамляецца аб мінскай княгіні, якая завяшчала Пячэр-скаму манастыру пяць сёл з чэляддзю і ўсю сваю маё-масць. У царкоўным жыццеапісанні Ефрасінні Полацкай расказваецца аб дарэнні на карысць царквы і манастыроў значных зямельных угоддзяў і даходаў, што пасіупілі ад насельніцтва. Багацці класа феадалаў папаўняліся за кошт эксплуатацыі бяднейшых слаёў мясцовага насельніцтва, а таксама гандлю з замежнымі краінамі і ў выніку адкрытых ваенных рабаўніцтваў суседніх народаў. Напрыклад, лета-пісец, расказваючы пра паход кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха на Мінск, пісаў, што горад быў поўнасцю разра-баваны і ў ім не засталося ні людзей, ні жывёлы. Вайна і разбойныя находы як сродак абагачэння пануючага класа ў эксплуататарскім грамадстве адыгрывалі не апошнюю ролю. Эканамічная магутнасць класа феадалаў дазволіла яму заняць пануючае становішчаў палітычным жыцці гра-мадства, захапіць у свае рукі ўсе ключавыя пасады ў дзяр-жаўным апараце. У летапісным паведамленні аб органах кіравання ў Полацкім княстве ў сярэдзіне XIII ст. гаворыц-ца, што кіраванне ажыццяўлялі 30 мужоў, якія выконвалі ўсе адміністрацыйныя і судовыя фупкцыі.
Клас феадальна-залежных людзей утварыўся з не-калькіх крыніц за кошт: 1) асаджвання халопаў і іншых несвабодных людзей на зямлі, бо для феадалаў значна важней было права распараджэння павіннасцямі сялян,
76
чым іх асобаю; 2) гвалтоўнага пазаэканамічнага прымусу былых свабодных абшчыннікаў уносіць пэўныя даніны і выконваць павіннасці на карысць асобных феадалаў або дзяржавы ў цэлым; 3) маёмаснага расслаення свабодных сялян, якія, збяднеўшы, трапілі ў даўгавую кабалу. У па-чатковы перыяд развіцця феадальных адносін працягвалі яшчэ захоўвацца на тэрыторыі Беларусі свабодныя сяля-не-даннікі, якія вялі сваю ўласную гаспадарку і абавяза-ны былі ўносіць на карысць цэнтральных і мясцовых органаў кіравання пэўную даніну прадукгамі сваёй пра-цы або грашыма і выконваць шэраг дзяржаўных павін-насцей, такіх, як - нясенне ваеннай службы пры скліканні апалчэння, рамонт і будаўніцтва замкаў, мастоў, дарог, нясенне ахоўнай службы і інш. Свабодныя сяляне-даннікі захоўвалі сваю свабоду да XVII ст., асабліва ў ба-сейнах Заходняй Дзвіны, Дняпра, Сожа і Прыпяці. На-прыклад, у XVI ст. даннікамі працягвалі заставацца сяля-не наступных воласцяў: Крычаўскай, Прапойскай, Чачэр-скай, Горвальскай, Рэчыцкай, Брагінскай, Мазырскай, Бабруйскай, Свіслацкай, Любошанскай, Усвяцкай, Азя-рышчанскай, Магілёўскай.
Халопы (рабы, чэлядзь нявольная) у Беларусі адыгры-валі істотную ролю як у гаспадарках асобных феадалаў, так і ў вялікакняжацкіх і дзяржаўных маёнтках, і за-хоўваліся да XVII ст. Халопства паступова замянялася прыгоннай залежнасцю. Наяўнасць у ІХ-ХІІ стст. значнай колькасці свабодных сялян-даннікаў і рабоў у канчатко-вым выніку не мяняла феадальнага характару грамадскіх адносін, бо свабодныя сяляне-даннікі ўносілі рэнту на карысць феадальнай дзяржавы і рабы эксплуагаваліся таксама феадаламі. У эканамічнай структуры грамадства праца свабодных сялян-даннікаў і чэлядзі нявольнай не адыгрывала галоўнай ролі і насіла дапаможны характар.
77
Да ІХ-ХП стст. адносіцца і значны рост насельніцтва ў гарадах, дзе таксама ішоў працэс маёмаснага расслаення Купцы і багатыя рамеснікі, якія валодалі ўласнымі май-стэрнямі, занялі пануючае становішча ў гарадах. Яны рабілі значны ўплыў на ўсю палітыку дзяржавы. Акрамя таго, яны валодалі і зямельнымі маёнткамі, работы ў якіх вяліся залежнымі ад іх сялянамі і чэляддзю нявольнай. Гараджане мелі значны ўплыў на вырашэнне пытанняў якія выносіліся на абмеркаванне вечавых сходаў.
3.	Палітычны лад старажытных дзяржаваў
У старадаўнасці для вызначэння назвы дзяржавы было некалькі тэрмінаў. У летапісах і іншых пісьмовых крыні-цах дзяржавы называюцца такімі тэрмінамі, як - «зям-ля», «горад», «княства», «воласць». Напрыклад, у «Рускай Праўдзе» было запісана: «А ы своего города в чюжю зем лю свода нетуть» (арт. 35, па Траецкаму спісу). У дадзе-ным артыкуле тэрміны «горад» і «зямля» абазначаюць дзяржаву. М. Ф. Уладзімірскі-Буданаў лічыў, што тэрмін «зямля» дакладней абазначае аб’ём тагачасных дзяржа-ваў і іх унутраны характар. 3 гэтым сцвярджэннем нельга пагадзіцца, бо ў старажытнасці для абазначэння адной і той жа дзяржавы ўжываліся розныя тэрміны, якія мелі ад-нолькавае значэнне, хоць і адлюстроўвалі некаторыя ад-ценні. Тэрміны «княжанне», «княства», «воласць» больш падкрэслівалі ўладныя паўнамоцтвы, а тэрміны «зямля», «горад» - тэрыторыю дзяржавы і яе дзяржаўную будову. У склад «зямлі», як правіла, уваходзіла некалькі больш дробных дзяржаваў, г. зн. «зямля» выступае як злучаная феадальная дзяржава. «Горад» звычайна не ўключаў у свае валоданні іншых дзяржаваў, а меў толькі прыгарады.
Кожная старажытная дзяржава мела свой палітычны цэнтр, стольны, або старэйшы, горад. Яго імем называла-
78
с я і ўся дзяржава і яе жыхары: палачане, дручане, лукам-няне, меняне, берасцейцы і да т. п., што з’яўляецца свед-чаннем таго значэння, якое надавалася сталіцы ў палітыч-пым, кулыурным і гаспадарчым жыцці ўсёй дзяржавы.
Змены ў вьггворчых адносінах, шго адбываліся ў ІХ-Х стст., ныклікалі карэнныя змяненні ў дзяржаўным і палітыч-ным ладзе. Гэтаму садзейнічала таксама новая ідэалогія класа феадалаў, што складваўся, якую падтрымлівала праваслаўнае духавенства, выхаванае на ідэях і традыцы-ях візантыйскага дэспатызму і цэнтралізму. Усё гэта пры-нодзіла датаго, што дробныя дзяржавы-княствы аб’ядно-ўваліся пад пратэктаратам больш моцных дзяржаваў або нават зліваліся з імі. Акрамя таго, і болын моцныя дзяр-жавы ўступалі паміж сабой у саюзы і аб’яднанні, утвара-ючы своеасаблівыя феадальныя федэрацыі і канфедэра-цыі. Узаемасувязі ў такіх саюзах часта трымаліся на род-насных адносінах кіраўнікоў дзяржаваў-князёў і пасля смерці аднаго з іх скасоўваліся, у сувязі з чым аб’яднаная дзяржава-саюз распадалася на састаўныя часткі — дроб-ныя дзяржавы, княствы. Саюзы і аб’яднанні дзяржаваў-княстваў утвараліся як на аснове добраахвотных пагад-пенняў, так і па прымусу больш моцных дзяржаваў, але характар саюзных дзяржаваў ад гэтага не мяняўся.
На тэрыторыі Беларусі ў ІХ-ХІІІ стст. існавалі некалькі буйных дзяржаваў-княстваў, сярод якіх найбольшае зна-чэнне мелі Полацкае, Мінскае, Тураўскае, Пінскае, Бе-расцейскае, Гарадзенскае, Наваградскае. У сваю чаргу гэтыя княствы іншы раз утваралі саюзы паміж сабой або з іншымі княствамі, а здаралася, і варагавалі паміж сабой. У XII ст. першачарговае значэнне сярод кня-стваў належала Полацкаму княству. Яно займала тэры-горыю каля 40-50 тыс. кв. км (больш чым сучасная Бельгія ці Нідэрланды).
79
Дзяржаўны лад Полацкага княства ў ІХ-ХІІ стст. буда-ваўся на аснове ўключэння ў яго склад некаторых дробных княстваў і саюза з іншымі. Так, у залежнасці ад Полацкага княства знаходзіліся княствы Лукомльскае, Друцкае, Браслаўскае, Віцебскае, а таксама латышскія княствы на Заходняй Дзвіне - Герцыка і Кукейнас. Саюзныя адносіны былі з Менскім, Берасцейскім княствамі і інш. Такія ж ад-носіны ў Полацкай дзяржавы складваліся і з іншымі стара-жытнымі дзяржавамі.
Найболып ранні запіс аб Полацку змяшчаецца ў Іслан-дскай сазе аб Цідрэку, у якой расказваецца аб асадзе і ўзяцці Полацка гунамі ў час кіравання ў іх Атылы, г. зн. у першай палове V ст. (Сапунов А. Сказання нсландскнх, нлн скандннавскнх, саг о Полоцке, князьях полоцкнх н р. Западной Двнне // Полоцко-Внтебская старнна. - Вн-тебск, 1916. Вып. 3. - С. 29-32). Зразумела, гэтае паве-дамленне падлягае крытычнай ацэнцы, але можна мерка-ваць, што ў ім знайшлі месца водгаласы нейкіх ваенных дзеянняў паміж палачанамі і гунамі, асабліва калі мець на ўвазе звесткі Іаакімаўскага летапісу пра князёў у сла-вян у пачатку нашай эры. Летапісы пра Полацкую дзяр-жаву не дазваляюць узнавіць карціну яе сапраўднай гісторыі, а толькі сведчаць пра тое, што гэтая дзяржава адыгрывала значную ролю ў нашай гісторыі. Так, палача-не ўдзельнічалі ў 907 г. у паходзе на Канстанцінопаль і атрымалі з гэтага горада кантрыбуцыю. Апавядаецца ле-генда пра сватаўство і жаніцьбу наўгародска-кіеўскага князя Уладзіміра з полацкай князёўнай Рагнедай у 980 г. Летапісы паведамляюць аб неаднаразовых ваенных дзе-яннях палачан з суседнімі дзяржавамі, аб паходах кіеўскіх князёў на палачан. У 1021 г. да Полацкай дзяр-жавы былі далучаны гарады Віцебск і Усвята. Урыўкавыя паведамленні змяшчаюцца і ў адносінах полацкіх падзей
80
другой паловы XI ст., калі полацкім князем быў Усяслаў Брачыслававіч. Упамінаюцца паходы кіяўлян на Полацк і інпіыя гарады ў 1066, 1069 і 1071 гг. Паведамляецца пра паход полацкага князя Барыса Усяславіча ў 1102 г. на яц-вягаў і заснаванне горада Барысава, пра уцзел палачан у паходзе на полаўцаў у 1103 г. Змяпічаюцца звесткі пра вайну з земголамі.
У 1116 г. кіяўляне ўчынілі паход на Полацкае княства і ўзялі Орпіу і Мінск, а ў 1119 г. узялі ў палон мінскага кня-зя Глеба, які і памёр у палоне. 3 падобных паведамлен-няў, нават калі прызнаць іх верагоднымі, няма магчы-масці скласці палітычную гісторьпо Полацкай дзяржавы, бо яны датычацца толькі сферы адносін Полацка з Кіе-вам і па-за полем зроку пакідаюць асноўныя моманты жыцця народа, а таксама адносін з іншымі дзяржавамі і княствамі, якія ўваходзілі ў сферу полацкага ўплыву.
Яшчэ больш бедныя звесткі аб княствах Тураўскім, Пінскім, Берасцейскім, Гарадзенскім, Наваградскім, Лідскім, Крэўскім і інш.
Вядома толькі, што на з’ездзе князёў у Любечы ў 1097 г. былі зацверджаны межы Турава-Пінскай дзяржавы. У1157 г. кіеўскі князь Ізяслаў сабраўшы кааліцьпо многіх князёў зрабіў паход на Турава-Пінскую дзяржаву. Разам з ім былі Яраслаў з Луцка, Яраполк і Рурык са Смаленска, Уладзімір з галічанамі і інш. Асада Турава працягвалася 10 тыдняў. Ту-раўцы абараняліся мужна. Адбіўшы наход заваёўнікаў, тураў-цы ўтрымалі сваю незалежнасць і захавалі сваю дзяржаву.
Разам з тым пры ўсёй мізэрнасці крыніцаў можна ад-навіць асноўную сістэму палітычнага ладу старажытных дзяржаваў.
Сістэма органаў улады і кіравання ў дзяржавах-кня-ствах ІХ-ХІІ стст. на тэрыторыі Беларусі была таго ж тыпу, што і ў іншых старажытных дзяржавах. Вышэй-
81
шымі органамі былі князь, савет (Рада), веча (Сойм). Функцыі органаў цэнтральнага кіравання выконвалі не-каторыя службовыя асобы, такія, як пасаднік, тысяцкі, ключнік, падвойскі, цівун, а таксама вышэйшыя прад-стаўнікі праваслаўнай царквы - епіскап і ігумены.
Князь быў галоўнай асобай ва ўсёй сістэме кіравання. Ён стаяў на чале дзяржавы і ўсіх выканаўчых органаў, меў права вырашаць усе бягучыя пытанні дзяржаўнага кіравання. Па важных справах ён раіўся са сваімі бліжэй-шымі саветнікамі — «думчымі», «лепшымі», «добрымі» мужамі або склікаў веча для болып шырокага абмерка-вання. Асноўным абавязкам князя была арганізацыя аба-роны дзяржавы ад знешняга нападу і падтрыманне парад-ку ўнутры дзяржавы. У асабістым распараджэнні князя была невялікая дружына, якая часта наймалася з іншазем-цаў. Яна несла ахову княжацкага дома і выконвала дару-чэнні князя па падтрыманню парадку ўнутры дзяржавы ў мірны час. У час ваенных паходаў дружына складала ядро найбольш баяздольнай часткі войска.
Уладарныя паўнамоцтвы князя абумоўліваліся як яго асабістымі якасцямі і аўтарытэтам сярод насельніцтва, так і падтрымкай вярхоў пануючага класа, у руках якога знаходзіўся ўвесь апарат дзяржаўнага кіраўніцтва.
Узвядзенне князя на прастол магло адбывацца па-роз-наму. Найчасцей на прастол уступаў адзін з наследнікаў князя, які кіраваў раней. Але лічылася нармальным і запрашэнне іншага князя.
Даволі распаўсюджаным быў захоп улады сілаю, калі князь, абапіраючыся на падтрымку часткі насельніцтва або сілы іншага княства, сядаў там на княжанне. Аднак і ў такім выпадку дзяржава не страчвала свайго суверэні-тэту ва ўну граных і знешніх адносінах. Наглядным прыкла-дам розных спосабаў уступлення на княжацкі прастол
82
можа служыць гісторыя жыцця полацкага князя Усяслава Ьрачыслававіча. Ён стаў полацкім князем пасля смерці снайго бацькі Брачыслава ў 1044 г. У 1067 г. на Полацкую дзяржаву быў зроблены наход аб’яднаных сіл Кіеўскага, Чарнігаўскага і Пераяслаўскага княстваў. Не атрымаўшы поспеху ў ваенных дзеяннях, князі Ізяслаў Кіеўскі, Свя-гаслаў Чарнігаўскі і Усевалад Пераяслаўскі шляхам пад-ману і клятвапарушэння захапілі ў палон Усяслава Полац-кага і пасадзілі яго ў турму ў Кіеве. У верасні 1068 г. ў Кіеве ўспыхнула народнае паўстанне, у выніку якога Ізяс-лаў быў выгнаны з Кіева, а на яго месца абраны вызвале-ны Усяслаў Полацкі. Пасля Усяслаў пакінуў Кіеў і вяр-нуўся ў Полацк, адкуль выгнаў князя Святаполка.
Уступленне князя на прастол суправаджалася строга пэўным рытуалам, у час якога новы князь прыносіў пры-сягу ахоўваць тэрыторыю дзяржавы і інтарэсы грамад-зян, абяцаў дзейнічаць у адпаведнасці з мясцовымі дзяр-жаўна-прававымі звычаямі. Умовы ўступлення князя на прастол афармляліся ў дагаворы-радзе, які заключаўся князем з вярхамі пануючага класа. Некаторыя старажыт-ныя нормы (артыкулы) пагаднення знаходзілі адлюстра-ванне і ў заканадаўчых актах. Напрыклад, у грамаце, выдадзенай палачанам у 1511 г., ёсць умовы, якія былі выпра-цаваны ў болып старажытны перыяд, калі Полацкая дзяр-жава была яшчэ самастойнай і палачане заключалі дага-воры са сваімі князямі. Згодна з гэтымі ўмовамі князь абяцаў не ўмешвацца ў царкоўныя справы і царкоўную маёмасць, не адымаць маёмасці ў палачан, не перагля-даць старых рашэнняў суцоў, не перашкаджаць выезду свабодных людзей за мяжу княства, і шэраг іншых (АЗР. -СПб., 1848. Т. 2. -С. 86-90).
Паўнамоцтвы князя ажыццяўляліся ў асноўным у сфе-ры выканаўча-распарадчай дзейнасці. Правам выдання
83
новых законаў князь не валодаў. Такое права прызнавапася толькі за калегіяльнымі органамі — Думай (Радай) і вечам. Су-довая дзейнасць князя таксама абмяжоўвалася вярхамі кірую-чагакласа: ён не мог судзіць аднаасобна і павінен быў учыняць і іравасуддзе сумесі іа з членамі Рады і іншымі асобамі.
Княжацкая дума (Рада) не мела пастаяннага складу. Князь мог запрашаць да сябе на нарады ўсіх, каго ён ха-цеў, але яму не дазвалялася ігнараваць думкі найболып уплывовых людзей у дзяржаве — і асабліва службовых асоб цэнтральнага і дварцовага кіравання. Да бліжэйшых саветнікаў князя адносіліся епіскап, ігумены, пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, найбольш паважаныя чле-ны княжацкай дружыны, а таксама «цівун градскі», «стар-цы градскія». У пісьмовых помніках члены савета назы-ваюцца «лепшыя», «пярэднія» мужы. Кампетэнцыя Рады фактычна злівалася з кампетэнцыяй князя, бо ўсе пы-танні, якія вырашаліся князем, як правіла, ён абмярко-ўваў са сваімі саветнікамі. Аб залежнасці полацкага кня-зя ад сваіх саветнікаў расказвае ісландская сага пра Эй-мунда. У ёй гаворыцца, што калі скандынавец Эймунд прыйшоў з дружынай наймацца на службу да полацкага князя Брачыслава, то князь адказаў яму: «Дайце мне час параіцца з маімі мужамі, таму што яны даюць мне гро-шы, а я толькі іх трачу» (Сапунов А. Сказання псландс-кнх, плн скандннавскнх, саг о Полоцке, князьях полоц-кнх н р. Западной Двнне. — С. 2, 10). На пасяджэннях Рады, што адбываліся штодзённа, прысутнічалі не ўсе асобы, якія мелі права прымаць уцзел у нарадах з князем, а толькі тыя з іх, якія ў дадзены час знаходзіліся каля яго. Пры вырашэнні ж болыв важных пытанняў Рада збірала-ся ў поўным складзе. Акрамя бягучай выканаўча-распа-радчай дзейнасці ў Радзе вырашаліся і найбольш важныя судовыя справы, якія датычалі інтарэсаў прадстаўнікоў
84
кіруючых вярхоў і вышэйшых службовых асоб дзяржаў-нага апарата. Пры адсутнасці князя ўсё кіраўніцтва дзяр-жаўнымі справамі сканцэнтроўвалася ў руках членаў Рады. У Хроніцы літоўскай і жамойцкай расказваецца, што ў ХПІ ст. у Полацку кіравалі 30 мужоў, выбраных з ліку палачан, якія вырашалі ўсе справы і рабілі правасуц-дзе (ПСРЛ. Т. 32. - С. 20). На Радзе рыхтаваліся і рашэнні, якія падлягалі абмеркаванню на вечы (сойме). Рыхтуючы скліканні веча, члены Рады мабілізоўвалі залежных ад сябе людзей і патрабавалі ад іх падтрымкі сваім рашэн-ням, праводзілі пэўную агітацыйную кампанію сярод на-сельніцтва. Такім чынам, і на вечах членам Рады належа-ла кіруючая роля.
Веча (сойм) - найбольш старажытны орган дзяржаў-най улады. Яно ўзнікла адначасова з дзяржавай і існавала ва ўсіх старажытных славянскіх дзяржавах — у наўгарод-цаў, смалян, кіяўлян, палачан і г. д. Знакаміты рускі гісто-рык права В. Сяргеевіч лічыў, што «веча... існуе з неза-быўных часоў і было заўсёды» (Сергеевнч В. Русскне юрн-днческне древностн. - СПб., 1893. Т. 2. Вып. 1. - С. 33). Словамі «веча», «снем», «сойм» у даўнія часы абазначаў-ся ўсякі сход народа. У актах ХІІІ-ХУ стст. на Беларусі атрымліваюць распаўсюджванне і такія назвы сходаў, як «капа», «купа» (ад слоў «капіць», «скоп», «скупшчына»), Веча збіралася ў пэўным месцы, на гандлёвай плошчы, каля царквы. Яно лічылася таксама законным, калі збіралася па нейкіх прычынах і ў незвычайных месцах. Паўнапраўнымі ўдзельнікамі веча прызнаваліся толькі свабодныя людзі і не падначаленыя сямейнай уладзе. На-прыклад, жыхары Друцка, запрашаючы да сябе князя Раг-валода Барысавіча, гаварылі: «Прыязджай, князь, не ма-рудзь, рады мы пгабе; калі давядзецца, стпанем біцца за цябе і разам з дзецьмі» (Соловьев С. М. Псторня с древ-
85
нейпшх времен. — М., 1959. Т. 2. Кн. 1. - С. 517). Адсюль відаць, што бацькі вырашалі і за паўналетніх дзяцей, якія былі здольныя змагацца за князя. Дакладнай колькасці асоб, якія з’явіліся на веча для прызнання яго паўнапраў-ным, не было, але адсутнасць прадстаўнікоў пэўнай часткі насельніцтва магла выклікаць неабавязковасць для іх дадзенага рашэння. Таму органы дзяржаўнага кіраван-ня былі зацікаўлены, каб на вечы (сойме) былі прад-стаўнікі розных груп насельніцтва. Так, у грамаце, вы-дадзенай палачанам у 1486 г., гаварылася: «М далей прн-казуем, абы бояре п меіцане п дворане городскне п все поспольство в згоде межіі собою быліі, а дела бы нашіі господарскііе всіі згодою посполу справлялн по давному, а сымаліісь бы всіі посполу на том месте, где перед тым сыамываліісь здавна. А без бояр меіцаном п двораном го-родскнм п черніі соіімов не надобе чшшть» (Полоцкне грамоты ХІП - начала XVI в. - М., 1978. Ч. 2. - С. 111).
Удзел у палітычным жыцці ўсіх паўнапраўных людзей быў неабходны для нармальнай дзейнасці дзяржавы. Пры невялікім чыноўніцкім апараце органы ўлады вымушаны былі пастаянна шукаць падтрымку ў насельніцтва, а таму ўсе найважнейшыя справы дзяржаўнай палітыкі маглі быць ажыццёўлены толькі са згоды большасці паўнапраў-ных грамадзян. Кіруючая роля на вечавых сходах нале-жала найболып уплывовым мужам. 3 узмацненнем кла-савага расслаення паступова падала значэнне простых людзей і ўзрастала роля эксплуататарскіх вярхоў а самі вечы з органаў, якія выказваюць волю болыпасці народа, ператвараліся ў органы толькі пануючага класа.
Усе пытанні на вечавых сходах вырашаліся пераваж-най большасцю. Пры разыходжанні думак прымалася ра-шэнне, што выказвала волю найболып моцнай часткі прысутных, якія былі ў стане прымусіць астатніх згадзіц-
86
ца з іх думкай і потым дамагчыся выканання рашэнняў. Кола пытанняў, якія падлягалі вечаваму вырашэнню, не было строга вызначана. Найболып важнымі справамі былі: раскладка павіннасцей і падаткі, выбранне і выг-нанне князя, прызначэнне і зняцце вышэйшых службо-вых асоб, пытанні вайны і міру, арганізацыя апалчэння і абароны, найболып важныя судовыя справы, міжнарод-ныя адносіны.
Функцыі органаў кіравання выконвалі службовыя асо-бы: пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун.
Пасаднік выбіраўся вечам або прызначаўся князем на няпэўны тэрмін. Ён быў як у стольным горадзе, так і ў іншых гарадах дзяржавы, дзе выконваў функцыі намесні-ка князя. Кола паўнамоцтваў пасадніка было вельмі шы-рокім. Ён разам з князем судзіў, разглядаў справы ў кня-жацкай Радзе, удзельнічаў у распрацоўцы новых законаў і дагавораў з іншымі дзяржавамі, старшынстваваў на вечы (сойме), быў намеснікам князя ў час яго адсутнасці.
Тысяцкі, гэтак жа як і пасаднік, выбіраўся вечам або прызначаўся князем на няпэўны тэрмін. У ваенны час ён камандаваў апалчэннем, у мірны - сачыў за падтрыман-нем парадку ў горадзе і кіраваў гандлёвымі справамі. Падвойскі знаходзіўся ў ліку прыбліжаных князя. Яму даручалася выкананне рашэнняў веча і распараджэнняў князя. Ён жа, як відаць, быў камандзірам княжацкай дру-жыны. Гаспадарчымі справамі ў дзяржаве распараджалі-ся ключнік і цівун. Яны ж кіравалі і некаторымі судова-адміністрацыйнымі справамі.
Ідэалагічнай апрацоўкай насельніцтва, пытаннямі аду-кацыі, апекай над жабракамі і хворымі займалася духа-венства. Вярхі духавенства бралі актыўны ўдзел ва ўсім палітычным жыцці дзяржавы і грамадства.
87
4.	Асноўныя рысы старажытнага права Беларусі
У старажытнасці пануючым было звычаёвае права. Яно ўяўляе сабой сістэму няпісаных прававых нормаў, якія ўзніклі непасрэдна з грамадскіх адносін, што абапі-раліся на агульнапрынятасць і даўнасць ужывання і былі санкцыяніраваны дзяржавай. Гэтае права складвалася і развівалася па меры ўзнікнення дзяржаўных органаў, якія санкцыяніравалі і падтрымлівалі выгодныя і ўгодныя болыпасці народа прававыя нормы, абгрунтоўваючы за-коннасць выкарыстання гэтых нормаў іх агульнапрыня-тасцю і даўнасцю ўжывання. Да таго часу, пакуль права і правядл засц > былі блізкія па сваім змесце, можна было абыходзіцца адным звычаёвым правам і суддзі былі ў ста-не самі выносіць рашэнні ў адпаведнасці з правам і спра-вядлівасцю. Пасля стварэння льгот для пануючага класа, і асабліва для кіруючых вярхоў, права і правядл засць сталі не раўназначныя. Таму запатрабавалася выданне спецыяльных законаў, дапаўненняў і растлумачванняў да нормаў звычаёвага права, якія, захоўваючы знешняе па-дабенствасправядлівасці, па сутнасці, ёй супярэчылі, але былі выгодныя і ўгодныя пануючым вярхам. У стварэнні пісанага права былі зацікаўлены і простыя людзі, бо суд-дзямі і тлумачальнікамі нормаў звычаёвага права часцей за ўсё выступалі прадстаўнікі пануючага класа, якія, ка-рыстаючыся няпэўнасцю і непаўнатой звычаёвага права, адвольна вырашалі справы ў сваіх асабістых інтарэсах. Таму пісанае права павінна было служыць умацаванню стабільнасці прававых нормаў і праваадносін.
/ Харакгэрнай рысай старажытнага звычаёвага права была ідэя фармальнага раўнапраўя свабодных грамадзян, поўнага бяспраўя халопаў і чэлядзі нявольнай і фактыч-ных ільгот для пануючага класа. Усе свабодныя хатнія гаспадары маглі ўдзельнічаць у вырашэнні дзяржаўных
88
спраў на вечавых сходах, валодалі роўнай праваздольнас-цю. Аднак у практычным жыцці буйныя землеўласнікі дамагліся для сябе пераваг у частцы заняцця дзяржаўных пасад і ў прысваенні сабе некаторых даходаў. Асабліва ўзраслі перавагі і правы кіруючых вярхоў у перыяд ста-наўлення і ўмацавання феадальных адносін. У сувязі з чым і звычаёвае права пачало замацоўваць праваадносі-ны, выгодныя класу феадалаў. Гэтая дваістасць звычаёва-га права атрымала адлюстраванне і ў розных помніках пісанага права, такіх, як Дагавор 1229 г., у граматах По-лацкай і Віцебскай земляў.
Другой асаблівасцю звычаёвага права была яго раз’яд-нанасць. У кожнай дзяржаве-княстве дзейнічала сваё мясцовае звычаёвае права. Так, аўтар «Аповесці мінулых гадоў» гаворыць, што насельніцтва кожнай зямлі «.ымяху бо обычаіі свон п закон отец свонх п преданья каждо свой нрав». На Беларусі раз’яднанасць права асобных тэрыто-рый захоўвалася да XVI ст. Вылучалася звычаёвае права і кансерватызмам прававых нормаў, што ў значнай ступені абмяжоўвала заканадаучую дзейнасць князя і веча. Нават у ХУ-ХУІ стст. урад абяцаў даўніны не парушаць і новых парадкаў не ўводзіць.
Пісанае права напачатку не адмяняла нормаў звычаё-вага права, а толькі дапаўняла яго прывілеямі пануючаму класу і уніфікавала, надавала яму агульнадзяржаўны ха-рактар. Ва ўсіх старажытных помніках пісанага права праваасноўны змест складалі нормы, узятыя са звычаёва-га права. Спалучэнне старых нормаў звычаёвага права і новай праватворчасці асабліва выразна відаць у Суцзебні-ку 1468 г. і Статуце 1529 г.
Найболып старажытнымі помнікамі пісанага права на Беларусі былі граматы, якія датычылі адносін Полацка і Віцебска з Рыгай і нямецкімі купцамі, а таксама дагаво-
89
ры 1229,1264 і 1338 гг. 3 гэтых грамат і дагавораў відаць, што ў ХІІІ-ХІУ стст. паміж беларускімі і нямецкімі куп-цамі існавалі ўстойлівыя гандлёвыя і дыпламатычныя су-вязі, заснаваныя на раўнапраўных адносінах. Гэтыя акты з’яўляюцца каштоўнымі крыніцамі пры вывучэнні стара-жытнага права, бо бакі, якія дамаўляліся, знаходзіліся прыкладна на адным узроўні эканамічнага і культурнага развіцця. Кожны бок уносіў у пагадненні нормы свайго мясцовага звычаёвага права. Дагавор 1229 г. быў заклю-чаны Смаленскім, Віцебскім і Полацкім княствамі з Ры-гаю і Гоцкім Берагам. Галоўнае прызначэнне дагавора заключалася ў замацаванні прававых нормаў, якія за-бяспечвалі нармальныя адносіны паміж заходне-і ўсход-нееўрапейскімі народамі на аснове ўзаемнасці і раў-напраўя. У дагаворы прадугледжвалася зацвярджэнне мірных адносін, вызначаўся аб’ём адказнасці за крымі-нальныя злачынствы, парадак і чарговасць спагнання доўгу, парадак судаводства.
Развіццё і ўмацаванне феадальных адносін атрымала адлюстраванне ў нормах цывільнага і крымінальнага права. У першую чаргу гэта адбілася на вызначэнні роз-най праваздольнасці простых людзей і феадалаў. Най-больш поўнай гіраваздольнасцю валодалі князі, баяры («лепшыя», «пярэднія» мужы) і вышэйшыя слаі духавен-ства. Яны маглі распараджацца маёнткамі, якія належалі ім, учыняць розныя грамадзянска-прававыя здзелкі, мець залежных ад сябе людзей і халопаў. Меншай праваздоль-насцю валодалі свабодныя людзі, якія знаходзіліся ў ва-сальнай залежнасці ад буйных землеўладальнікаў. Яшчэ болып абмежавана была праваздольнасць феадальна-за-лежных сялян. Халопы і чэлядзь нявольная валодалі нязнач-най праваздольнасцю. Яны не мелі права валодаць неру-хомай уласнасцю, не маглі выступаць на судзе.
90
У залежнасці ад класавай прыналежнасці пацярпеў-шага і злачынцы вызначалася і розная крымінальная ад-казнасць. У сувязі з тым, што выяўленне і дастаўка зла-чынцы ў суц, як правіла, павінны былі ажыццяўляцца самім пацярпеўшым або яго блізкім, то злачынства, учы-ненае багатай і ўплывовай асобай супраць беднага чала-века, заставалася беспакараным, калі бедны чалавек не меў моцнага апекуна. Болып высокая адказнасць была за злачынствы, накіраваныя супраць асоб, якія належалі да пануючага класа. Напрыклад, у дагаворы 1229 г. прадуглед-жвалася, што за забойства свабоднага чалавека з вінава-тага спаганялася 10 грыўнаў срэбра, за папа альбо пасла -20 грыўнаў, за халопа - 1 грыўна срэбра. У наступным заканадаўстве такая градацыя атрымала яшчэ болыпае адлюстраванне.
Асноўнымі відамі пакарання былі маёмасныя спаг-нанні, выдача злачынцы пацярпеўшаму, а за найбольш цяжкія злачынствы злачынца і яго сям’я падвяргаліся расправе і рабаванню.
У сямейным праве ў старажытнасці галоўнае значэнне надавалася шлюбу. Для яго сапраўднасці ў дахрысціянскі перыяд дастаткова было згоды бацькоў на шлюб і ўчы-нення вяселля. Абрад вяселля складаўся з выканання пэў-ных магічных абрадаў—расплятання касы нявесты, разу-ванне жаніха, саджэння на кажухі і да т. п., а таксама час-тавання прысутных, выканання песень і танцаў. Усё гэта адвяргалася духавенствам. Таму старажытны манах-лета-пісец і запісаў, што ў радзімічаў «бракы не бывают, но сходятся меж сел на нгршца, плясанііе п вся песнн, п тут уводнлн себе жен, кто с которою зговоршся» (Татн-іцев В. Н. Нсторня Росснйская. Т. 2. - С. 31).
3 гэтага паведамлення некаторымі даследчыкамі рабі-лася выснова, што ў старажытнасці ў славянскіх народаў
91
шлюбаў не было, а жонак выкрадалі. Такі вывад з’яўляец-ца памылковым, бо з цытаваных слоў відаць, што паміж жаніхом і нявестай існавала папярэдняя змова, што выклю-чае абвінавачванне ў выкраданні. Акрамя таго, не менш старадаўнім з’яўляецца і звычай надзяляння нявесты па-сагам, які яна прыносіла ў дом жаніха. Наяўнасць пасага сведчыць аб тым, што шлюб заключаўся не толькі па змо-ве бакоў, але і са згоды іх бацькоў. Асабістыя адносіны мужа і жонкі будаваліся на падпарадкаванні жонкі мужу. Ён прызнаваўся галавой сям’і, але калі муж ішоў у сям’ю жонкі — «у прымы», то ўласнікам гаспадаркі лічылася жонка або яе бацькі. У старажытным праве жанчыны ка-рысталіся значнымі правамі і павагай. За злачынствы, учыненыя супраць жанчыны, вінаваты нёс пакаранне ў двайным памеры.
Строга караліся злачынствы супраць маральнасці. Так, па дагавору 1229 г. пралюбадзейства каралася, як і забой-ства, у памеры 10 грыўнаў (арт. 11). Асноўнай формай сям’і ў язычніцкі перыяд сярод простага народа была парная сям’я, сярод пануючага класа было распаўсюджа-на і мнагажонства.
3 развіццём феадальных адносін, і асабліва з насаджэн-нем хрысціянства, адбыліся некаторыя змены ў сямейным праве. Духавенства дамагалася ўстанаўлення царкоўнай формы шлюбу з абавязковым вянчаннем у царкве, вызна-чэннем права атрымання ў спадчыну - толькі для дзяцей ад бацькоў, якія знаходзіліся ў царкоўным шлюбе.
92
Раздзел 2
ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫ ЛАД НА БЕЛАРУСІЎ ПЕРЫЯД УТВАРЭННЯ I
РАЗВІЦЦЯ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА
1. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага
Рост прадукцыйных сіл, умацаванне феадальных вытвор-чых адносін выклікалі павелічэнне грамадскага падзелу працы, піто ў сваю чаргу садзейнічала развіццю гандлю і ліквідацыі адасобленасці дробных дзяржаваў-княстваў, зліццю іх у больш буйныя дзяржавы. Асабліва гэты пра-цэс узмацніўся ў Беларусі ў другой палове XII ст.
У Беларусі аб’яднанне падтрымлівалася і шырокімі ма-самі сялян, асабліва ў першай палове ХШ ст., калі з паўноч-нага захаду пачалася агрэсія разбойніцкіх каталіцкіх ордэ-наў крыжаносцаў і мечаносцаў, а з паўднёвага ўсходу — та-тар, што выклікала неабходнасць паскарэння аб’яднання беларускіх княстваў у адзіную дзяржаву (Ігнатоўскі У. Ка-роткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск, 1925. - С. 64-71).
Беларускія княствы са старажытных часоў знаходзілі-ся ў пастаянных гандлёвых і палітычных адносінах паміж сабой, бо іх звязвала агульнасць гандлёвых шля-хоў па Нёману, Дняпры, Віліі, Заходняй Дзвіне і іншых рэках, агульнасць культуры, і язычніцкай, а потым і хрысці-янскай, рэлігіі, сумесныя ваенныя дзеянні. У XII ст. па-чаўся працэс далучэння і некаторых літоўскіх земляў да беларускіх княстваў. Існуе думка, што ў ХІ-ХІІ стст. літоў-цамі, або ліцвінамі, называліся славяне, якія жылі ў цэнт-ры Беларусі (Ермаловіч М. I. Па слядах аднаго міфа. -Мн., 1989. - С. 29-31). Цвярскі летапісец пісаў, што пры рассяленні славяне пачалі называцца рознымі імёнамі:
93
маравамі, чэхамі, харватамі, сербамі, ляхамі. А ад тых ляхаў празваліся: адны палянамі, «друзіш лутііціі, а ііншіі лытва, ыніш мозовшене, шшы поморане» (ПСРЛ. - М., 1965. Т. 15. - С. 19). У летапісах расказваецца таксама, што ў 1239 г. уладзімірскі вялікі князь Яраслаў Усевала-давіч хадзіў да Смаленска і, перамогшы там літоўцаў, выгнаў са Смаленска «літоўскага» князя. А «літоўскім» князем у Смаленску быў у той час полацкі князь Святаслаў Мсціславіч, які захапіў княжанне ў Смаленску пры падтрымцы палачан (Беляев П. Д. Очерк нсторнн Севе-ро-Западного края Росснн. - Внльна, 1867. - С. 49-50; Го-лубовскнй П. В. Псторня Смоленской землн до начала XV ст. - Кнев, 1895. - С. 199).
3 гэтых запісаў выразна відаць, што тэрмінам «літва» называлася ў старажытнасці і насельніцтва Полацкай, Мінскай і іншых земляў.
Вялікае княства Літоўскае, у склад якога ўвайшлі беларус-кія і літоўскія княствы, пачало складвацца ў канцы XII ст. Ужо ў 1182 г. князі Мінскі, Полацкі і Друцкі са сваімі войс-камі хадзілі дапамагаць берасцейцам у іх вайне з палякамі, што сведчыць аб пачатку ўтварэння саюза паміж старажыт-нымі беларускімі княствамі, якія заклалі аснову Вялікага княства Літоўскага. Асабліва ўмацавалася Вялікае княства Л ітоўскае пры вялікім князі Віцене (1255-1316), які паходзіў з Полацкіх князёў. Ён заснаваў дынастыю Віцянічаў, што панавала ў Вялікім княстве Літоўскім да 1572 г. Яго наш-чадкі - Гедымін (1275-1341), Альгерд (1296-1377), Ягайла (1348-1434), Вітаўт (1350-1430), Андрэй Казімір (1427-1492), Жыгімонт Казіміравіч (1467-1548) значна ўмацавалі і ўладкавалі дзяржаву. На працягу ХІІІ-ХІУ стст. да Вялікага княства Літоўскага былі далучаны ўкраінскія і некаторыя рускія княствы. Сталіцай гэтай дзяржавы спачатку быў На-ваградак (Навагрудак), а з XIV ст. - Вільня. Дзяржава ў XIV-
94
XV стст. межавала на поўначы з Лівоніяй, Пскоўскай і На-ўгародскай землямі, на ўсходзе - з Маскоўскім і Разанскім княствамі, на паўднёвым усходзе — з Залатой Ардой, на поўдні - з Крымскім ханствам (выходзіла да Чорнага мора), на паўднёвым захадзе - з Малдаўскай дзяржавай, на захад-зе - з Польшчай і на паўночным захадзе - з Ордэнам кры-жаносцаў (выходзіла да Балтыйскага мора). Яе тэрыгорыя складала 900 тыс. кв. км.
Дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага характары-заваўся падзелам яго на дзве часткі: цэнтральную (галоў-ную) і землі мяжуючыя («прыслухоўваючыя»). Спачатку адносіны паміж цэнтрам і мяжуючымі землямі будаваліся на асабістай залежнасці князёў асобных земляў ад вяліка-га князя, г. зн. на аснове сюзэрэнітэту - васалітэту. У XV ст. буйныя васальныя княствы былі пераўтвораны ў ваявод-ствы або паветы, у якіх кіравалі намеснікі вялікага князя -ваяводы і старосты.
У склад цэнтральнай часткі - палітычнага ядра - ўва-ходзілі землі: Ашмянская, Браслаўская, Берасцейская, Віленская, Вілкамірская, Ваўкавыская, Гарадзенская, Клец-кая, Кобрынская, Капыльская, Лідская, Мінская, Мсціслаў-ская, Нясвіжская, Наваградская, Пінская, Рэчыцкая, Слонім-ская, Слуцкая, Трокская, Тураўская і Упіцкая, якія ў гіста-рычных дакументах мелі агульную назву- Літва.
Да земляў «прыслухоўваючых» адносіліся Падляшша (з гарадамі Драгічынам на Бугу, Бельскам і Мельнікам), Валынь, Падолле, Кіеўшчына, Чарнігава-Северская, Сма-ленская, Віцебская, Полацкая землі і Жмудзь (этнаграфіч-ная Літва). Акрамя таго, у XV ст. землямі мяжуючымі былі рускія княствы, размешчаныя ў вярхоўях Акі і Дона, — Навасільскае, Варатынскае, Адоеўскае, Мцэнскае і інш.
Дамінуючае становішча ў дзяржаве займалі цэнтраль-ныя землі, у якіх была сканцэнтравана асноўная маса вя-
95
лікакняскіх і дзяржаўных маёнткаў, тут жа знаходзіліся і асноўныя маёнткі буйных феадалаў. Гэтая тэрыторыя была параўнальна густа заселена, адсюль набіралася ас-ноўная частка арміі, з яе насельніцтва ішлі асноўныя да-ходы ў дзяржаўную казну. Буйныя феадалы гэтых земляў— Алелькавічы, Друцкія, Глебавічы, Галыпанскія, Кішкі, Радзівілы, Сапегі і інш. займалі пануючае становішча ў дзяржаве, у іх руках знаходзіліся ўсе найважнейшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання. У сувязі з тым, што асноўную частку галоўнага ядра дзяржавы складалі бела-рускія землі, беларуская мова была прызнана дзяржаўнай мовай на ўсёй тэрыторыі дзяржавы.
Землі «прыслухоўваючыя» не зліваліся ў адно з асноў-ным дзяржаўным ядром, захоўвалі сваю дзяржаўна-пра-вавую адасобленасць і выступалі як аўтаномныя суб’екгы дзяржаўна-прававых адносін. Тут працягваў захоўвацца адасоблены мясцовы апарат дзяржаўнага кіравання, з той толькі розніцай, што ўзначальваўся ён спачатку асобнымі князямі, а пасля вялікакняскімі намеснікамі — старостамі або ваяводамі. Разам з тым гэтыя землі не былі поўнасцю самастойнымі і іх насельніцтва знаходзілася пад уладаю цэнтральных органаў і абавязана было несці пэўныя агульнадзяржаўныя павіннасці. Таму такі дзяржаўны лад не можа разглядацца як феадальная раздробненасць, пры якой кожная зямля выступае ва ўсіх дзяржаўна-прававых адносінах самастойна, але не з’яўляецца дзяржавай з за-вершанай цэнтралізацыяй.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел дзяржавы ў ХІІІ-ХІУ стст. характарызаваўся захаваннем старых ме-жаў, якія былі паміж асобнымі княствамі да ўтварэння Вялікага княства Літоўскага. Пры вялікіх князях Віцене (1295-1316) і Гедыміне (1316-1341) гэты падзел істотна не змяніўся. Пасля абрання на вялікакняскі прастол Аль-
96
герда (1345-1377) цэнтральная частка была падзелена на дзве ваенна-адміністрацыйныя акругі, якія атрымалі по-тым назвы ваяводстваў Віленскага і Трокскага. Такі падзел быў выкліканы неабходнасцю адбіваць на захадзе находы Полыпчы і крыжаносцаў, а на ўсходзе - татар. На адбіццё агрэсіі немцаў і палякаў накіроўваліся ў першую чаргу сілы Трокскага ваяводства, а супраць татар - Віленскага. Толькі з 1345 па 1382 г. крыжаносцы ўчынілі 96 находаў на Беларусь і Літву.
Захаванне старога адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу і мясцовых органаў кіравання было выгадна як мясцовым феадалам, якія захавалі ў сваіх руках кіраванне на месцах, так і цэнтральнаму ўраду, што абапіраўся на мясцовых феадалаў. Князі асобных княстваў, што ўваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага, працягвалі называцца гасуцарамі, або братамі вялікага князя. Напрыклад, князі Васіль Полацкі і Фёдар Расціслававіч Мінскі, якія прыбылі ў Ноўгарад у якасці паслоў, называюцца братамі Гедыміна. У дагаворы 1338 г. з Лівоніяй князі Полацкі і Віцебскі на-зываюцца гэтак жа, як і Гедымін, каралямі (Посланмя Ге-днмнна. — Внльнюс, 1966. — С. 194).
Усё гэта сведчыць аб тым, што дзяржаўны лад Вяліка-га княства Літоўскага напачатку характарызаваўся наяў-насцю шырокай аўтаноміі асобных земляў-княстваў, якія ўваходзілі ў яго склад.
2.	Грамадскі лад
Грамадства на Беларусі ў ХУ-ХУІІ стст. складалася з двух асноўных класаў: феадальна-залежных сялян і феа-далаў-землеўласнікаў. Разам з тым захоўваліся яшчэ рабы (халопы, чэлядзь нявольная, з 1588 г. названая «чэлядзь дворная»). Значную частку насельніцтва складалі воль-ныя людзі, якія не былі феадаламі і не знаходзіліся ад іх у
97
непасрэднай залежнасці. Вольнымі людзьмі лічыліся: мяшчане, ніжэйшае духавенства, сяляне-даннікі, яўрэі, та-тары, беззямельная служылая шляхта, а таксама шляхта, якая мела сваю зямлю, апрацоўвала яе сама і не мела за-лежных ад сябе сялян. Феадалыіае грамадства падзялялася па свайму прававому становішчу на саслоўі: шляхту, мяшчан, духавенства (праваслаўнае, уніяцкае, каталіцкае), сялян. Найбольш прывілеяваным саслоўем была шляхта.
Асноўным заняткам насельніцтва было земляробства і хатняя жывёлагадоўля. Паляванне, рыбалоўства і пчаляр-ства мелі дапаможны характар. Працягвалі развівацца рамяство і гандаль, раслі гарады. Найбольш буйнымі ў той час былі Вільня, Полацк, Бераст, Віцебск, Смаленск, Наваградак, Слонім, Гародня, Мінск, Слуцк, Мсціслаў. Гандлем і ліхвярствам займаліся не толькі гараджане, але таксама свецкія і духоўныя феадалы, манастыры.
Асноўнымі вытворчымі адзінкамі былі сялянскія гас-падаркі - «дымы» і маёнткі феадалаў - двары і фальваркі. Сялянскі «дым» вельмі часта з’яўляўся складаным сямей-на-вытворчым калектывам, дзе сумесна вялі гаспадарку бацькі, іх жанатыя сыны і замужнія дочкі або жанатыя браты і замужнія сёстры са сваімі сем’ямі, пляменнікі і іншыя родзічы. А калі ўлічыць, што ў даўніну ў кожнай сям’і было шмат дзяцей, то зразумела, што адна такая гаспа-дарка магла мець 15-20 чалавек і нават больш. Ва ўла-данні сялянскай гаспадаркі мелася ворная зямля. Сяляне адной вёскі або воласці сумесна карысталіся лясамі, сена-жацямі, азёрамі, пашай.
Маёнтак феадала складаўся з аднаго або некалькіх землеўладанняў. У яго ўключаліся землі, якія непасрэдна складалі панскі двор (барская ворная зямля), землі, пера-дадзеныя ў часовае карыстанне больш дробным феада-лам або здадзеныя ў арэнду бедным шляхціцам. 3 XVI ст.
98
уласнікам сялянскіх земляў стаў лічыцца феадал. Апра-цоўваліся маёнткі чэляддзю нявольнай і залежнымі сяля-намі, а таксама наёмнай сілай па добраахвотнаму або прымусоваму найму.
3 мэтай павелічэння даходнасці і таварнасці маёнткаў як урадам, так і асобнымі феадаламі выдаваліся рознага роду пастановы і інструкцыі, якія рэгламентавалі паступ-ленне даходаў з маёнткаў. Найбольш важнай урадавай пастановай, накіраванай на правядзенне феадальнай аг-рарнай рэформы ў Беларусі, была «Устава на валокі» 1557 г. Паводле гэтага закона прадугледжвалася стварэнне но-вых і павышэнне даходнасці старых дзяржаўных і вялі-какняскіх маёнткаў, двароў і фальваркаў. Пашыраліся і ствараліся новыя маёнткі, у асноўным - за кошт земляў, канфіскаваных у сялян і дробнай шляхты. У гэтым законе атрымаў юрыдычнае афармленне галоўны прынцып феа-дальнагаправа ўласнасці на зямлю, у сілу якога ўсе землі сялян, незалежна ад таго - куплены яны былі селянінам або атрыманы ў залог або спадчыну, прызнаваліся ўлас-насцю феадала «кгды ж кметь і/ вся его маетность наша ест» (арт. 29 Уставы). Дробныя шляхціцы, якія лічылі зямлю сваёй уласнасцю, абавязаны былі даказаць даку-ментам свае правы на зямлю, а таксама пацвердзіць сваю прыналежнасць да саслоўя шляхты. Пры адсутнасці да-кументаў яны пазбаўляліся права ўласнасці на зямлю і разглядаліся як часовыя арандатары або пераводзіліся ў разрад залежных сялян. Пры наяўнасці дастатковых до-казаў на права валодання зямлёй дробны шляхціц мог быць пазбаўлены сваёй зямлі, але ўзамен яму даваўся іншы ўчастак - як правіла горшай якасці і ў нязручным месцы за межамі нанава ўтвораных маёнткаў - фальваркаў, як тады называлі, - за сцяной, а такую шляхту - за яе беднасць і абмежаванасць правоў, пагардліва называлі
99
засцянковай шляхтай. Дробныя шляхціцы, якія апрацо-ўвалі зямлю сваёй уласнай працай, па сваім эканамічным становішчы нічым не адрозніваліся ад сялян.
Маёмаснае і прававое становішча сялян не было адна-родным. Усе сяляне падзяляліся на людзей гаспадарскіх, залежных непасрэдна ад вялікакняскай гаспадарчай адм-іністрацыі, людзей панскіх (уладальніцкіх), залежных ад асобных феадалаў, і царкоўных, залежных ад цэркваў, манастыроў і вышэйшага духавенства.
Найбольш заможныя сяляне, якія выконвалі ваенную павіннасць або неслі іншую службу (язда ганцамі, удзел у паляванні і інш.), называліся баярамі, баярамі-путнымі, панцырнымі, баярамі-слугамі. За сваю службу яны маглі валодаць дзвюма валокамі* зямлі і не выконвалі баршчы-ны. Калі ў які-небудзь год яны службы пры маёнтку не неслі, то абавязаны былі ўносіць падаткі (чынш) да 60 грошаў і аброк натурай. Асабіста яны прызнаваліся сва-боднымі і пры пэўных умовах мелі права пераходу да іншага феадала.
Асноўную масу феадальна-залежных сялян складалі людзі цяглыя, асадныя, агароднікі і даннікі. Цяглы ся-лянскі двор мог карыстацца адной валокай зямлі і абавя-заны быў несці наступныя павіннасці: адпрацоўваць бар-шчыну па два дні на тыдзень сваімі прыладамі працы (да-даткова летам яшчэ чатыры дні талакі), рамантаваць і бу-даваць масты, дарогі, замкі, несці вартавую службу, касіць сена для маёнтка, выконваць падводную павін-насць, плаціць грашовы падатак - срэбшчыну і некато-рыя дробныя падаткі натурай. Калі ў маёнтку не было не-абходных работ для ўсіх сялян, то некаторыя з іх вызва-ляліся ад баршчыны і пераводзіліся ў разрад асадных ся-
* Валока была роўная 21 га зямлі.
100
лян, якія замест баршчыны абавязаны былі плаціць 30 гро-шаў асаднага і адпрацоўваць 12 дзён талакі, або ўзамен та-лакі ўносіць 12 грошаў. Акрамя таго, яны павінны былі несці і іншыя павіннасці: плаціць срэбшчыну, касіць сена і інш.
У найбольш цяжкім становішчы знаходзіліся сяляне-ага-роднікі. Іх зямельныя надзелы быггі роўныя тром моргам зямлі -1,6 або 1,8 га. Асноўнай іх павіннасцю былі баршчынныя ра-боты па адным дні на тыдзснь і дадаткова на працягу лета шэсць дзён на жніве або праполцы. У сувязі з тым, што адна валока зямлі падзялялася на 10-12 сем’яў-агароднікаў, яны ад-бывалі 10-12 дзён баршчыны з адной валокі на тыдзень.
За нявыхад на баршчыну без уважлівых прычын се-лянін караўся штрафам: за першы дзень ён павінен быў аддаць 1 грош, за другі — барана, за трэці - падвяргаўся цялеснаму пакаранню бізуном. У выпадку забойства про-стага чалавека яго сям’і ўплочвалася галоўшчына ў паме-ры 25 коп* грошаў за цяглага чалавека, 20 коп грошаў за «чалядніка дымавога», а за іх жонак - у двайным памеры (Статут 1588 г., раздз. 12, арт. 3).
Асаблівае становішча сярод сельскага насельніцтва зай-малі сяляне-даннікі. Памер іх ворных земляў не быў вызна-чаны і залежаў ад колькасці працаздольных асоб у гаспадар-цы, наяўнасці прылад вытворчасці і рабочай жывёлы, атак-сама ад магчымасці асваення цалінных земляў у дадзенай мясцовасці. Павіннасці даннікаў вызначаліся ў залежнасці ад агулыіых абавязкаў, якія накладаліся на вёску або во-ласць у цэлым. Самі сяляне на агульнай сходцы выбіралі сабе старца, які з’яўляўся мясцовай службовай асобай, раз-мяркоўвалі павіннасці па сялянскіх гаспадарках-дымах. Сабраныя з даннікаў грашовыя і натуральныя падаткі старцы абавязаны былі адвозіць у казну і здаваць мясцо-
* Капа і'рошаў была роўная 60.
101
вым прадстаўнікам дзяржаўнай адміністрацыі. Падаткі, якія збіраліся з сялян-даннікаў, захоўвалі старадаўнія назвы, такія, як—палюдцзе, дзякла, куніца, срэбшчына, стацыя. Напрыклад, у 1536 г. жыхары Магілёва і Магілёўскай воласці ўносілі па-люддзя 60 коп грошаў (БЭФ. Т. 1. - С. 196). Дзякла-падатак наіурай: аўсом, сенам; куніца - грашовы ўзнос, які быў роўны прыкладна ад 6 да 12 грошаў. Срэбшчына-грашовы падагак, які ішоў на ваенныя пагрэбы. Стацыяй называлася павіннасць дастаўлення прадуктаў харчавання вялікаму князю або яго прадстаўнікам у час іх знаходжання ў дадзенай мясцовасці. У XVI ст. замест паставак прадукгаў харчавання адміністрацыя пачала спаганяць з сялян стацыі грашамі. Акрамя таго, з сялян-даннікаў данінабралася мёдам, шкуркамі баброў, куніц і іншых жывёл. Сяляне-даннікі абавязаны былі выконваць работы па ўтрыманню і буцаўніцгву замкаў, мастоў, дарог, несці варгавую службу, браць уцзел у ваенных паходах. Яны не былі падпарад-каваны непасрэдна якому-небуцзь феадалу і феадальныя павін-насці неслі толькі на карысць вялікага князя або дзяржавы. Стварэнне новых фальваркаў і прыпіска да іх былых свабод-ных сялян-даннікаў, атаксама падараванні цэлых вёсак і волас-цяў асобным феадалам прывялі да таго, што колькасць сялян-даннікаў у XVI ст. рэзка зменшылася, а за іх копп узрасла коль-касць цяглых сялян, абавязаных адбываць баршчыну.
Самай бяспраўнай часткай насельніцтва працягвалі за-ставацца халопы - чэлядзь нявольная. Колькасць іх знач-на скарацілася, паколькі для феадала ўтрыманне ў маёнт-ку чэлядзі нявольнай было нерэнтабельнай справай і ён лічыў за лепшае пераводзіць іх на становішча агародні-каў. Скарачэнню колькасці чэлядзі нявольнай садзейні-чала і заканадаўства, накіраванае на абмежаванцс крыніц папаўнення чэлядзі нявольнай. Так, па Статуце 1588 г. крыніцай чэлядзі нявольнай заставаўся толькі адзін па-лон (раздз. 12, арт. 21).
102
Акрамя названых катэгорый сялян у сёлах жылі беззя-мельныя асобы - халупнікі, якія мелі толькі сваё жыллё — хату (халупу), і кутнікі, што туліліся па чужых кутах. Не маючы сваіх сродкаў вытворчасці, яны вымушаны былі наймаццаў работнікі да феадалаў багатых гараджан і сялян або займаццарамяством (ганчарным, кравецкім, шавецкім), а на старасці гадоў жабраваць.
^Прававое становішча ўсіх катэгорый сялян харакгарызава-лася іх палітычным бяспраўем, абмежаванай грамадзянскай праваздольнасцю, павышанай крымінальнай адказнас-цю. Ім забаранялася займаць болын ці менш значныя па-сады ў дзяржаўным апараце. Яны не дапускаліся на сой-мы. Іх удзел у палітычным жыцці абмяжоўваўся толькі мясцовымі валаснымі справамі і правам на падачу ўраду чалабітных на незаконныя дзеянні адміністрацыі.
Пераход з разраду простых людзей у прывілеяванае саслоўе шляхты быў магчымы для багатых мяшчан і сялян, якія неслі ваенную (баярскую) службу. Яны ў ХІУ-ХУ стст., пры-няўшы каталіцкую веру, прызнаваліся шляхтай. У першай палове XVI ст. іх маглі надзяляць шляхецкімі правамі як вялікі князь з Радай, так і буйныя феадалы, якім належала права разгляду судовых іскаў аб прызнанні шляхецкай год-насці. Стаіут 1566 г. аднёс усе гэтыя справы да кампетэнцыі гаспадарскага суда і тым самым абмежаваў магчымасць пе-раходу простых людзей у саслоўе шляхты.
Жыхары гарадоў Беларусі ў сваёй асноўнай масе адно-сіліся да разраду простых людзей, якія вылучыліся ў XV-XVI стст. у асаблівае саслоўе - мяшчан*. Па маёмаснаму становішчу гарадскія жыхары падзяляліся на тры асноў-ныя групы. Вярхі гараджан складалі заможныя купцы,
* Слова «мяшчане» паходзіць ад беларускай назвы горада - месца. Горадам у старажытнасці называўся толькі замак.
103
якія займаліся аптовым гандлем, і ўласнікі буйных рамес-ных майстэрань, якія мелі ў сваім распараджэнні чалядні-каў, вучняў і наймітаў. Яны часта валодалі і зямельнымі маёнткамі, якія апрацоўваліся залежнымі ад іх сялянамі і парабкамі. Гэтыя мяшчане абавязаны былі са сваіх маён-ткаў несці ваенную службу асабіста або выстаўляць за сябе пэўную колькасць узброеных людзей нароўні з іншымі феадаламі. У сярэднюю групу, самую шматлікую, уваходзілі дробныя гандляры і простыя рамеснікі, якія валодалі невялікай маёмасцю (дом, агарод) і неабходнымі прыладамі працы і інструментамі па сваёй прафесіі. Най-болып бедную частку насельніцтва складалі чаляднікі, вучні майстроў, наёмныя рабочыя, хатняя прыслуга мяш-чан. Усе яны належалі да разраду «чорных людзей».
Прававое становішча мяшчан залежала ад таго, у якім горадзе пражываў мешчанін, да якой групы ён адносіўся па свайму маёмаснаму становішчу. Найбольш шырокімі правамі валодалі вярхі мяшчан Вільні, Полацка, Бераста, Мінска і іншых буйных гарадоў, якія карысталіся Магдэ-бургскім правам і спецыяльнымі льготнымі граматамі. Яны былі вызвалены ад уплаты праязных мытных пошлін на ўсёй тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага і ад падводнай павіннасці. Меншым комплексам правоў валодалі жыхары гарадоў і мястэчкаў, якія не атрымалі льготных грамат.
Кіраванне гарадскімі справамі ў гарадах, якія карыста-ліся Магдэбургскім правам, знаходзілася ў асноўным у руках гарадскіх багацеяў. Па сваім маёмасным становішчы яны цесна змыкаліся з класам феадалаў, хоць і адносіліся да разраду простых людзей. Пераход з гэтай групы мяш-чан у саслоўе шляхты не выклікаў цяжкасцей. Для гэтага трэба было мець маёнткі (а ў многіх з іх яны былі) і пера-стаць займацца купецтвам або рамяством. Гэтыя заняткі
104
лічыліся несумяшчальнымі з годнасцю шляхціца. Для іншых катэгорый мяшчан пераход у саслоўе шляхты быу болып складаным.
Найболып абмежаванымі правамі валодалі чорныя людзі. Іх прававое становішча цесна змыкалася са стано-вішчам феадальна-залежных людзей. Розніца заключала-ся толькі ў тым, што найміт, або чаляднік, мог пайсці ад свайго гаспадара, разлічыўшыся з ім за даўгі.
Клас феадалаў, які займаў пануючае становішча ў эка-намічных і прававых адносінах, не ўяўляў сабой адзінага цэлага і падзяляўся на шэраг груп, прыналежнасць да якіх залежала ад памеру землеўладання феадала, коль-касці залежных ад яго людзей, займаемай пасады ў дзяр-жаўным апараце, сваяцкіх сувязяў. Да найболып прыві-леяванай групы адносіліся князі, паны радныя і паны ха-ругоўныя. У гэтую групу ўваходзілі прадстаўнікі най-болып знакамітых прозвішчаў, якія валодалі велізарнымі маёнткамі. Другую групу складалі сярэднія феадалы, якія называліся ў XVI ст. зямянамі-шляхтай і валодалі «добрай аселасцю», г. зн. добрым маёнткам. Трэцюю групу скла-далі дробныя феадалы, якія валодалі невялікімі маёнткамі, мелі залежных ад сябе сялян. Усе гэтыя групы феадалаў утваралі прывілеяванае саслоўе шляхты. Акрамя таго, да саслоўя шляхты на Беларусі былі залічаны многія свабодныя людзі, якія, валодаючы невялікімі зямельнымі надзеламі, вялі сваю гаспадарку ўласнай працай. Бедныя беларускія шляхціцы наогул не мелі сваёй зямлі і арандавалі невялікія ўчасткі ў буйных феадалаў або знаходзіліся ў іх на службе ў якасці асабістай аховы, ляснічых, конюхаў і нават лакеяў, за што яны атрымлівалі ў часовае карыстанне невялікія надзелы зямлі. Гэтая шляхта, вядома, ні ў якай меры не можа быць аднесена да класа феддалаў, а яе трэба разілядаць як асаблівую катэгорьпо юрыдычна свабодных людзей.
105
Князі і паны карысталіся ўсёй паўнатой маёмасных, асабістых і палітычных правоў. Іх маёнткі-вотчыны ўяўлялі сабой «дзяржавы ў дзяржаве», дзе паўнапраўным гасударам быў сам гаспадар маёнтка. Яны ажыццяўлялі ўладарныя паўнамоцгвы над усімі людзьмі, якія пражывалі ў межах уладанняў, незалежна ад іх класавай і саслоўнай прына-лежнасці. Яны мелі ўласныя узброеныя сілы, якія камплек-таваліся з васальна-залежных ад іх шляхціцаў, баяраў і часткова простых сялян. У атрады такіх феадалаў, як князі Слуцкія, Радзівілы, Хадкевічы, часам збіралася па некалькі тысяч чалавек. Буйныя феадалы займалі ўсе найболып важныя дзяржаўныя або прыдворныя пасады, якія прыносілі ім велізарныя прыбыткі.
Зямянам-шляхце ў феадальнай іерархіі адводзілася болып сціплае становішча. Яны займалі другарадныя пасады ў дзяржаўным апараце і знаходзіліся ў васальнай залеж-насці ад князёў і паноў. Пераход з разраду зямянаў-шлях-ты ў разрад паноў ці, наадварот, не быў абумоўлены якімі-небудзь патрабаваннямі. Сярэдні феадал пры збегу ўдалых абставін і набыцці буйнога маёнтка мог прабіцца ў разрад паноў-рады. Дробныя феадалы маглі займаць мясцовыя нязначныя дзяржаўныя пасады, знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад болып багатых феадалаў.
Прававое становішча ўсяго саслоўя шляхты рэзка ад-рознівалася ад прававога становішча простых людзей. Усе шляхціцы маглі валодаць зямлёй на праве ўласнасці ў неабмежаваных памерах, былі вызвалены ад падаткаў і павіннасцей, акрамя абавязку нясення ваеннай службы ў час ванны і ўплаты грошаў на ваенныя патрэбы, сабра-ных па рашэнню Сойма, мелі права бяспошлінна вывозіць за мяжу прадукцыю сваіх гаспадарак, бесперашкодна выязджаць у іншыя краіны. У заканадаўчых актах абвяш-чалася недатыкальнасць асобы і маёмасці шляхціцаў.
106
Шляхціца, які ўчыніў злачынства і паспеў схавацца ў сваім доме, нельга было арыштаваць да разгляду яго справы ў судзе. Яны заставаліся вольнымі людзьмі незалежна ад тэрмінаў даўнасці знаходжання ва ўслужэнні ў пана ці жыцця на арандаванай у яго зямлі. Яны мелі права пакі-нуць службу ў аднаго пана і перайсці на службу да другога. Толькі шляхціцы мелі права займаць пасады ў дзяржаўным апараце і ўдзельнічаць у пасяджэннях Сойма. Набыццё шляхецтва ў XV ст. магло наступіць у сувязі з прызнан-нем шляхецкіх правоў дадзенай асобы па паходжанню ад патомных шляхціцаў або па наданню гасудара. Простая дзяўчына, якая выйшла замуж за шляхціца, станавілася шляхцянкай, шляхтай прызнаваліся і іх дзеці.
Страта шляхецкай годнасці магла наступіць па судзе ў сувязі з учыненым злачынствам. Шляхецкія правы пры-пыняліся і ў тым выпадку, калі б шляхціц пачаў здабы-ваць сабе сродкі да існавання рамяством або гандлем.
Духавенства займала асаблівае становішча ў сацыяльнай структуры грамадства, бо яго вярхі, што валодалі велізар-нымі маёнткамі, адносіліся да класа феадалаў, а нізы далу-чаліся да мяшчан і асабіста свабодных заможных сялян.
На Беларусі былі шырока распаўсюджаны два вера-вызнанні: праваслаўнае і каталіцкае, а з 1596 г. уніяцкае і каталіцкае. Акрамя таго, мелася значная колькасць каль-віністаў, яўрэяў і магаметан. Такое раздзяленне веравыз-нанняў у XVI ст. яшчэ не давала магчымасці духавенству аб’яднацца ў адзіную саслоўную карпарацьпо і ўсталя-ваць ідэалагічнае засілле якога-небудзь аднаго веравызнан-ня. Таму існавалазначная верацярпімасць, свабодапоіля-даў і вучэнняў, не было яшчэ масавых рэлігійных ганен-няў, што ў значнай ступені садзейнічала развіццю розных багаслоўскіх, філасофскіх і палітычных канцэпцый. Рэлігій-ныя ганенні ўзмацніліся на Беларусі пасля з’яўлення тут
107
езуітаў і пасля Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 г., асаб-ліва ў ХУП-ХУІП стст.
Духавенства Беларусі прызнавала над сабой уладу за-межных духоўных асоб і ўстаноў, якія дзейнічалі часта на шкоду дзяржаўным інтарэсам Ьялікага княства Літоў-скага. Кіраўнікі каталіцкай царквы, Папа Рымскі, рымс-кая курыя і іх мясцовая агентура ў ХІІІ-ХІУ стст. ства-ралі, падтрымлівалі і накіроўвалі агрэсіўныя сілы крыжа-носцаў супраць народаў Усходняй Еўропы. У ХУ-ХУІ стст. яны імкнуліся ліквідаваць Вялікае княства Літоўскае, падпарадкаваўшы яго польскім феадалам і духавенству з тым, каб атрымаць большую магчымасць для насаджэн-ня каталіцызму. Нават у арганізацыі царкоўнай адмініст-рацыі імі ажыццяўлялася дыскрымінацыя ў адносінах да Вялікага княства Літоўскага. Каталіцкія епархіі на гэтай тэрыторыі былі падпарадкаваны польскай царкоўнай ад-міністрацыі, а не вылучаны ў самастойную правінцыю, як гэта рабілася ў іншых краінах.
Варожай да Вялікага княства Літоўскага была і палі-тыка Канстанцінопальскага праваслаўнага патрыярха. Так, у 1370 г. патрыярх Філфей заклікаў усіх праваслаўных князёў выступіць супраць Вялікага княства Літоўскага, а тыя, хто не прытрымліваўся яго заклікаў, адлучаліся ад царквы (Русская нсторнческая бнблнотека (далей - РПБ). - СПб., 910. — С. 118-124). Канстанцінопальскі патрыярх на працягу ХІУ-ХУ стст. падрываў усе спробы ўрада і мясцовага духавенства арганізаваць самастойнае кіра-ванне праваслаўнай царквою ў Вялікім княстве Літоўскім. Варожая Вялікаму княству Літоўскаму дзей-насць Канстанцінопальскага патрыярха ў значнай сту-пені падрывала аўтарытэт усяго праваслаўнага духавен-ства на Беларусі і Украіне і ўскосна садзейнічала рас-паўсюджванню каталіцызму, а затым і уніяцтва.
108
Дзейнасць духавенства, як каталіцкага, так і праваслаўна-га, на Беларусі была накіравана супраць народнай кулыуры.
У сярэдзіне XVI ст. у Вялікім княстве Літоўскім пачало распаўсюджвацца пратэстанцкае веравучэнне ў форме кальвінізму, якое ўступіла ў барацьбу з каталіцызмам і пра-васлаўем. Напачатку да кальвіністаў далучыліся многія га-раджане, а таксама частка феадалаў.
Найбольшага росквіту кальвінізм на Беларусі дасягнуў у другой палове XVI ст., калі яго прапаведнікамі высту-палі Сымон Будны, Андрэй Волан і інш., але ў пачатку XVII ст. кальвінізм страціў сваё значэнне, бо многія феа-далы, якія раней падтрымлівалі кальвінізм, перайшлі на бок каталіцызму, які пры садзейнічанні ўрада ўмацаваўся і ў гарадах.
3.	Цэнтральныя органы дзяржаўнай улады ў XIУ-ХУІ стст.
Вялікае княства Літоўскае было феадальнай манархі-яй, на чале якой стаяў гасудар, які называўся вялікім кня-зем, каралём, гаспадаром. Першым тьпул караля займеў Міндоўг пасля каранацыі ў сталіцы дзяржавы - Наваград-ку ў 1253 г. Тытул «караля літоўцаў і многіх рускіх» насіў Гедымін, які кіраваў з 1316 па 1341 г. Па-рознаму абазна-чалася і дзяржава: вялікае княства, гаспадарства, панства, рэч паспалітая. Кожны з гэтых тэрмінаў меў свае адценні, хоць усе яны абазначалі адну і тую ж дзяржаву. У назве «вялікае княства» падкрэслівалася веліч дзяржавы і фор-ма ўлады, у назве «гаспадарства» - дамаганне разглядаць дзяржаву як асабістае ўладанне, маёнтак гасудара, у тэр-міне «панства» адлюстроўваліся ўладарныя паўнамоцтвы, у «рэч паспалітая» ўкладвалася разуменне дзяржавы як агульнай справы, агульных інтарэсаў і агульнага дабра-быту. Гэты тэрмін з’яўляўся даслоўным перакладам на
109
беларускую мову лацінскага паняцця «рэспубліка». «Рэч паспалітая» ў той час ужывалася таксама ў значэнні «гра-мадства», «грамадская справа».
Манархічны лад Вялікага княства Літоўскага характа-рызаваўся сканцэнтраваннем у руках гасудара шырокіх уладарных паўнамоцтваў. Ён камандаваў узброенымі сіламі, кіраваў знешняй палітыкай, выдаваў граматы і іншыя прававыя акты, ажыццяўляў кіраўніцтва фінансава-гаспадарчай дзейнасцю. На тэрыторыі васальных кня-стваў ён вымушаны быў падзяляць уладу з васальнымі князямі і буйнымі панамі, якія ажыццяўлялі выканаўча-распарадчую і судовую дзейнасць на месцах. Улада вялі-кага князя не была абсалютнай і абмяжоўвалася вярхамі класа феадалаў, якія, валодаючы велізарнымі маёнткамі, мелі шмат васальна залежных людзей і ўваходзілі ў склад Рады Вялікага княства Літоўскага. Акрамя таго, улада вялікага князя абмяжоўвалася Соймам, у склад якога ўва-ходзілі і прадстаўнікі павятовай шляхты.
Найбольш знакамітымі вялікімі князямі ў Вялікім княстве Літоўскім былі: Віцень, былы полацкі князь, заснавальнік дынастыі вялікіх князёў Літоўскіх Віцянічаў; яго сын, па іншых звестках, яго брат, Гедымін; яго сын Альгерд; яго сын Ягайла; праўнук Віценя і ўнук Гедыміна - Вітаўт; сын Ягайлы і Соф’і Галыпанскай - Андрэй Казімір, яго сын - Жыгімонт Казіміравіч. Вядомы даследчык гісторыі А. Кіркор выводзіць паходжанне Віценя ад полацкага князя Гердэна (Пройдена), але адзначае, што ёсць звесткі пра паходжанне яго з роду князёў Смаленскіх (Жнвопнс-ная Россня. Т. 3. - Мн., 1993. - С. 293). 3 Іпацьеўскага летапісу відаць, што Віцень «Мзмыслы себе герб іі всему княству Лшповско.му печатпь: рыцер збройный на коне з мечем, еже ныне наріічут погоня» (БЭФ. Т. 1. — С. 70). Заслугай Віценя з’яўляецца тое, што падчас яго княжання
110
(1295-1316) княства Літоўскае (Навагародскае) было пераўтво-рана ў Вялікае княства Літоўскае пасля далучэння да яго Полацкай, Мінскай, Тураўскай і іншых беларускіх земляў.
Гедымін «Внтуновнч» (так называе яго Іпацьеўскі летапіс), вялікі князь Літоўскі (1316-1341), умацаваў міжнароднае становішча Вялікага княства Літоўскага, паспяхова змагаўся з Тэўтонскім ордэнам, далучыў да Вялікага княства Літоўскага Валынскую зямлю.
Альгерд Гедымінавіч - князь Віцебскі і Крэўскі, вялікі князь Літоўскі (1345-1377), разбіў войскі трох татарскіх ханаў у бітве на Сіняй Вадзе ў 1362 г., пасля чаго амаль уся Украіна была далучана да Вялікага княства Літоўска-га, зрабіў тры паходы на Маскоўскае княства ў 1368,1370 і 1372 гг. і ўмацаваў усходнюю мяжу дзяржавы за г. Вязь-май, вёў паспяховую барацьбу з Польшчай і крыжакамі. Напрыканцы яго княжання тэрыторыя дзяржавы распас-ціралася ад Балтыйскага да Чорнага мора і ад Карпацкіх гор на захадзе да Дона і Мажайска на ўсходзе. Тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага складала звьпп 900 тыс. кв. км.
Ягайла (Якаў, Уладзіслаў) Альгердавіч - вялікі князь з 1377 па 1381 г., потым з 1382 па 1387 г., калі перадаў вялікае княжанне спачатку брату Скіргайле, а ў 1392 г. стрыечнаму брату Вітаўту. 3 1386 г. - кароль Полыпчы з захаваннем за сабой тытула «найвышэйшы князь Літоўскі»; творца саюза Вялікага княства Літоўскага з Польшчай (Крэўскай уніі 1385 г., Віленска-Радамскай 1401 г., Гарадзельскай уніі 1413 г.); кіраваў аб’яднанымі войскамі Польшчы і Вялікага княства Літоўскага ў Грун-вальдскай бітве 1410 г. з Тэўтонскім ордэнам.
Вітаўт (Юрый, Аляксандр) - князь Берасцейскі, Га-радзенскі і Трокскі; з 1392 па 1430 г. вялікі князь Літоўскі, умацаваў суверэнітэт і самастойнасць Вялікага княства Літоўскага; камандаваў войскамі свае дзяржавы ў Грун-
111
вальдскай бітве; заключыў шэраг дагавораў з суседнімі рускімі княствамі; удзельнік Віленска-Радамскай і Гарад-зельскай уній з Польшчай.
. Андрэй Казімір, сын Ягайлы і Соф’і Гальшанскай, вялікі князь Літоўскі з 1440 г. і кароль Польшчы з 1447'г., паклаў пачатак развіццю канстытуцыйнага заканадаў-ства, выдаўшы прывілей 1447 г. і кадыфікацыі крымі-нальнага права, зацвердзіўшы Судзебнік 1468 г.
Жыгімонт Казіміравіч - вялікі князь Літоўскі і ка-роль Польшчы з 1506 па 1548 г.; па яго загаду быў рас-працаваны і выдадзены за яго подпісам і ад яго імя пер-шы ў Еўропе Звод законаў — Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г., у якім былі выкладзены нормы кан-стытуцыйнага, цывільнага, шлюбна-сямейнага, судова-працэсуалыіага, крымінальнага і іншых галін права.
Жыгімонт Аўгуст, сын Жыгімонта Казіміравіча і італьянскай княжны Боны Сфорца, каранаваны вялікім князем Літоўскім у дзевяцігадовым узросце пры жыцці бацькоў у 1529 г.; стаў паўнапраўным вялікім князем і каралём Польшчы ў 1548,г.; апошні вялікі князь Літоўскі з дынастыі Віцянічаў; пры ім быў распрацаваны і ўведзены ў дзеянне Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 г.; ён жа творца Люблінскай уніі 1569 г.; па яго ж загаду ад Вя-лікага княства Літоўскага былі адарваны і далучаны да Польшчы беларускае Падляшша і Украіна.
Пры ажыццяўленні сваёй улады князь абапіраўся на садзейнічанне службовых асоб цэнтральнага і мясцовага кіравання, а таксама іншых буйных феадалаў, якія былі яго бліжэйшымі саветнікамі і складалі яго Раду. Яна адыгры-вала галоўную ролю ў дзяржаўных справах. Так, паводле рашэння радных паноў Віцень быў абраны вялікім князем Літоўскім, і з іх жа згоды пасля смерці Альгерда вялікакня-жацкі прастол заняў Ягайла (Якаў Андрэевіч). Ёсць
112
звесткі, што вялікія князі раіліся з буйнымі феадаламі па ўсіх найважнейшых дзяржаўных справах. Напрыклад, у паведамленні каталіцкага пасольства, што наведала Вільню ў 1324 г., адкрыта гаворыцца пра наяўнасць пры вялікім князі Гедыміне савета, які складаўся прыкладна з 20 чалавек (Послання Геднмнна. - С. 122). Аб наяўнасці нарадаў гасудара з князямі і панамі раднымі сведчаць ле-тапісы, граматы і дагаворы з замежнымі дзяржавамі. У Раду ўваходзілі бліжэйшыя рсдзічы вялікага князя, князі васальных княстваў, службовыя асобы дзяржаўнага апара-ту. На абмеркаванне ў Радзе выносіліся ўсе тыя пытанні, па якіх патрабавалася садзейнічанне буйных феадалаў як пры вынясенні рашэння, так і пры яго выкананні.
Да XIV ст. адносіцца пачатак рэгулярнага склікання больш шырокіх нарадаў, якія атрымалі назву соймаў. Сойм як вышэйшы заканадаўчы орган Вялікага княства Літоўскага бярэ пачатак ад старажытных вечавых сходаў, якія пры феадалізме пераўтварыліся ў саслоўна-класавыя органы феадалаў. Акрамя таго, соймам называліся і іншыя сходы, напрыклад, сход жыхароў горада або павя-товай шляхты. Побач з мясцовымі соймамі збіраліся і агульнадзяржаўныя, наякія з’язджаліся князі, паны і бая-ры-шляхта цэнтральнай часткі дзяржавы і некаторыя прадстаўнікі земляў «прыслухоўваючых». Такі, як відаць, быў сойм пры заключэнні дагавора з Лівоніяй у 1338 г., у якім прынялі ўдзел палачане і віцябчане, а таксама сойм 1385 г., што даў згоду на жаніцьбу Ягайлы з польскай ка-ралевай Ядвігай і унію Вялікага княства Літоўскага з Польшчай.
Умацаванне эканамічных сувязяў унутры дзяржа-вы, а таксама ўзмацненне працэсу цэнтралізацыі вык-лікалі неабходнасць больш шырокага прыцягнення феадалаў да вырашэння агульнадзяржаўных спраў - і
113
асабліва да больш актыўнага іх удзелу ў выкананні ра-шэнняў цэнтральных органаў. У сувязі з гэтым соймы робяцца болып прадстаўнічымі і пачынаюць называц-ца «вялікімі вальнымі соймамі».
Сістэма вышэйшых органаў улады ў XVI ст. не атры-мала карэнных змяненняў. Аднак характар іх дзейнасці і аб’ём паўнамоцтваў істотна змяніліся. На чале дзяржавы стаяў выбраны феадаламі князь - гаспадар. Пасля 1569 г. ён жа і кароль Польшчы і кароль Рэчы Паспалітай. Раша-ючую ролю на выбарах адыгрывалі буйныя феадалы. Просты народ у выбарах не ўдзельнічаў, хоць у Статутах 1566 і 1588 гг. гаварылася і аб удзеле ў выбарах гасудара простых людзей. Пасля выбрання вялікага князя адбыва-лася каранацыя, на якой яму ўручаліся знакі вялікакняс-кай улады, даваліся наказы. Потым ён прыносіў прысягу і выкладаў сваю праграму дзейнасці, выдаваў грамату (прывілей), у якой пацвярджаў захаванне і непарушнасць дзеючых нормаў права і льгот для феадалаў.
Кампетэнцыя гаспадара па-ранейшаму заставалася шырокай, але пры значным абмежаванні правамоцтваў. Галоўным абавязкам вялікага князя лічыліся арганізацыя абароны дзяржавы ад находаў знешніх ворагаў і падтры-манне парадку ўнутры дзяржавы. Ён кіраваў выканаўча-распарадчай дзейнасцю вышэйшых дзяржаўных органаў, быў кіраўніком адміністрацыі, за яго подпісам і дзяржаў-най пячаткай выдаваліся ўсе заканадаўчыя акты. Сумес-на з Радай ён ажыццяўляў вышэйшы суд у дзяржаве, яму належалі правы вярхоўнага галоўнакамандуючага ўсімі ўзброенымі сіламі, кіраваў знешняй палітыкай. Уладар-ныя паўнамоцтвы гаспадара ў розны час былі рознымі і зменьваліся ў залежнасці ад стану эканамічнай асновы, сацыяльнай базы і асабістых яго якасцей. Эканамічную аснову палітычнай улады вялікага князя складалі яго аса-
114
бістыя маёнткі - двары і замкі. Лкрамя таго, ён разам з панамі-рады распараджаўся велізарным фондам дзяр-жаўных маёнткаў і даходамі, якія агрымліваліся ад сялян і мяшчан. У сярэдзіне XV ст. адбывалася інтэнсіўнае раз-дорванне феадалам земляў дзяржаўнага фонду. Асобным феадалам перадаваліся ў вотчьшныя ўладанні велізарныя тэрыторыі. Напрыклад, у 1465 г. Бранск і прылеглыя да яго воласці былі перададзены ў вотчыну князю Івану Ан-дрэевічу (РЙБ. Т. 27. - С. 123). Раздача дзяржаўнага фон-ду ва ўладанне асобных феадалаў выклікала памяншэнне даходаў дзяржаўнай казны, скарачалася і сацыяльная база ўлады вялікага князя. Разам з тым узрасло значэнне буйных феадалаў, якія ў канцы XV ст. дамагліся юрыдыч-нага замацавання абмежавання ўлады вялікага князя. Паслабленню ўлады вялікіх князёў садзейнічала таксама тая акалічнасць, што яны часта былі адначасова і кара-лямі польскімі, што прымушала іх іншы раз выязджаць у Польшчу на працяглы час. Так, Жыгімонт I, пакінуўшы Вялікае княстваў 1523 г., вярнуўсятолькі ў 1528 г. (Любав-скнй М. К. Лнтовско-Русскнй сейм. - М., 1901. - С. 246). Кіраванне дзяржавай у час адсутнасці гасудара поўнасцю знаходзілася ў руках вярхоў феадалаў, якія ўваходзілі ў склад Рады Вялікага княства Літоўскага.
Рада як вышэйшы орган дзяржаўнай улады набыла сваё самастойнае значэнне ў 40-х гг. XV ст. Яе роля ўзра-стала па меры аслаблення ўлады вялікага князя, і ў 1492 г. было зацверджана ў законе, што ў выпадку разыходжан-ня ў Радзе думак вялікага князя і радных паноў гасудар абавязаны выконваць тое, што параяць яму паны-радныя. Склад Рады не быў строга вызначаным, яе пасяджэнні лічыліся законнымі, калі на іх прысутнічала тры-пяць чалавек, а маглі збірацца 30-40 чалавек і больш. У выра-шэнні бягучых малазначных спраў бралі ўдзел толькі тыя
115
радныя паны, якія знаходзіліся ў дадзены час каля гасу-дара. Для вырашэння важных дзяржаўных спраў Рада збіралася ў поўным складзе.
Правам засядаць у Радзе валодалі каталіцкія епіскапы, ваяводы, кашталяны, маршалкі земскі і дворны, падскарбій земскі, канцлер, гетман земскі, або найвышэйшы, старо-сты жмудскі, луцкі і гарадзенскі, прыдворныя чыны - пад-чашы, крайчы, мечнік, стольнік і інш., а таксама некато-рыя князі і паны не па пасадзе, а па сваіх асабістых правах, знатнасці свайго паходжання. Акрамя таго, гасудар мог залрашаць на пасяджэнні Рады і іншых асоб, але толькі ўраджэнцаў Вялікага княства Літоўскага, якія належалі да шляхецкага саслоўя і хрысціян.
Рада была выканаўча-распарадчым, заканадаўчым, судо-вым і кантралюючым органам. Тут вырашаліся пытанні выбрання вялікага князя, арганізацыі абароны дзяржавы, міжнародных адносін, кіраўніцтвавышэйшымі і мясцовымі дзяржаўнымі органамі, прызначэння на вышэйшыя дзяр-жаўныя пасады, абмяркоўваліся і прымаліся заканадаўчыя акты. Судовыя справы разглядаліся ў Радзе на спецыяльнай сесіі, якая збіралася штогод праз два тыдні пасля пачатку Вялікага посту (Стаіут 1529 г., раздз. 6, арт. 5,6).
Кантрольныя функцыі Рада ажыццяўляла або ў поўным складзе, заслухоўваючы справаздачы некаторых службо-вых асоб, або даручаючы радным панам праводзіць праверкі і рэвізіі. Акрамя таго, Рада магла прызначаць спецыяльных камісараў і рэвізораў з асоб, якія не ўва-ходзілі ў склад Рады. Нагляд за дзейнасцю вялікага князя заключаўся ў тым, што ніводзін дакумент не мог уступіць у сілу без дзяржаўнай пячаткі, якая захоўвалася ў канцле-ра, і без яго подпісу.
Сойм (сейм) Вялікага княства Літоўскага складаўся толькі з асоб, якія належалі да прывілеяваных саслоўяў.
116
Збіраўся сойм па распараджэнню гасудара або Рады. (. 'нп чатку на сойме мелі права прысутнічаць усе жадаючыя шляхціцы, але ў сувязі з тым, што часта з асобных паветаў ніхто не з’яўляўся, з 1512 г. быў уведзены абавязак для па-вятовай шляхты выбіраць і пасылаць на агульныя соймы сваіх прадстаўнікоў - паслоў. У пасяджэннях сойма маглі прымаць удзел гасудар, усе паны Рады, службовыя асобы цэнтральнага і мясцовага кіравання, каталіцкія і правас-лаўныя епіскапы і ігумены манастыроў, па два прад-стаўнікі ад шляхты з кожнага павета. Пэўных тэрмінаў склікання вальных соймаў не існавала, збіраліся яны па меры патрэбы, напрыклад, у выпадку пагрозы вайны. Не было і пастаяннага месца для іх пасяджэнняў. Яны збіраліся ў розных гарадах і замках, часцей за ўсё ў Вільні, Гародні, Слоніме, Берасці. Працягласць пасяджэнняў магла скла-даць два-тры дні, а часам - некалькі месяцаў, але часцей за ўсё яны працягваліся два-чатыры тыдні. На соймах выра-шаліся пытанні вайны і міру, падаткаў на ваенныя патрэ-бы, міжнародныя справы, прымаліся новыя заканадаўчыя акты, выбіраўся гасудар. Разглядаліся таксама крыміналь-ныя справы па абвінавачванню феадалаў у дзяржаўнай здрадзе. Акрамя таго, у час соймаў ураду падаваліся розна-га роду чалабітныя і хадайніцтвы павятовай шляхты.
Усе пытанні на сойме фактычна вырашаліся гасударам і панамі раднымі, а прадстаўнікі павятовай шляхты толькі пры гэтым прысутнічалі. Роля шляхты на соймах была нязначнай таму, што ўсё вырашалася гаспадаром і панамі Рады, а шляхтай абавязкова прымалася да выка-нання; паны радныя ж запрашалі шляхту на соймы як быццам для гонару, на самай жа справе для таго, каб усім відавочна было тое, што яны вырашалі. Таму ўдзел шлях-ты ў працы соймаў зводзіўся да ўхвалення і падтрымання рашэнняў кіруючых вярхоў, прапаганды ў паветах сойма-
117
вых ухвал і служыў сродкам забеспячэння выканання прынятых пастаноў на месцах. Соймавыя пастановы на-зываліся ўхваламі, або статутамі, а ў ХУІІ-ХУПІ стст. — канстытуцыямі.
У сістэме цэнтральных органаў кіравання значную ролю адыгрывалі вьппэйшыя службовыя асобы, якія загадвалі асобнымі галінамі кіравання. Сярод іх найважнейшае месца займаў марпіалак земскі, які быў ахоўнікам парадку і этыке-ту пры двары. Ён старшынстваваў на пасяджэннях сойма і Рады, аб’яўляў пастановы гасудара і Рдцы на пасяджэннях гэтых органаў, кіраваў прыёмам замежных паслоў, дапускаў да гасуцара прасіцеляў са скаргамі і чалабітнымі, судзіў за злачынствы, учыненыя на сойме, распараджаўся размяш-чэннем прыбыўшых на сойм або на аўдыенцьпо да гасуца-ра. Яго намеснікам быў маршалак дворны, у непасрэдным падпарадкаванні якога знаходзіліся гаспадарскія дваране, якія выконвалі розныя даручэнні гасудара і маршалкаў па падтрыманню парадку і дастаўцы распараджэнняў мясцо-вым службовым асобам і некаторым феадалам.
Гетман найвышэйшы камандаваў узброенымі сіламі дзяржавы. У час ваеннага паходу ён надзяляўся самымі шырокімі паўнамоцтвамі ў адносінах да ўсіх падначале-ных асоб. Яму належала права караць вінаватых аж да пакарання смерцю. У мірны час улада гетмана была менш значнай. Яго намеснікам быў гетман дворны, або польны, які ўзначальваў частку войскаў, часцей за ўсё размешча-ных пры граніцы, знаходзячыся з імі ў полі.
Канцлер кіраваў працай дзяржаўнай канцылярыі, ажыццяўляў нагляд за працай пісараў (сакрагароў) і іх памочнікаў (дзякаў). Пад яго наглядам знаходзілася гэтак званая Метрыка Вялікага княства Літоўскага - дзяржаўны архіў, ён жа быў хавальнікам вялікай дзяржаўнай пячаткі, без прыкладання якой ніводзін закон не мог уступіць у
118
сілу. Канцлер змацоўваў сваёй пячаткай найболып важныя дзяржаўныя акты. Намеснікам канцлера быў падканцлер. Канцлер і падканцлер прымалі ўдзел у падрыхтоўцы пра-ектаў заканадаўчых актаў і іх канчатковым рэдагаванні, інакш кажучы, — ажыццяўлялі функцыі юрыдычнай службы. Як правіла, на гэтыя пасады прызначаліся буй-ныя феадалы, якія мелі адукацыю або практычны вопыт судовай ці канцылярскай службы.
Падскарбій земскі быў хавальнікам дзяржаўнай казны -скарба. Ён загадваў дзяржаўнымі даходамі і расходамі. У скарбе захоўваліся і вялікакняскія рэгаліі - шапка Ге-дыміна, скіпетр, меч і сцяг (харугва). У распараджэнні падскарбія земскага знаходзіліся і ваенныя прыпасы (зброя і амуніцыя), г. зн. - дзяржаўны арсенал, пры якім працавалі і спецыяльныя майстры. Роля падскарбія зем-скага значна ўзрасла ў сярэдзіне XVI ст., калі ён стаў фак-тычна займацца асноўнымі пытаннямі дзяржаўнай гаспа-даркі і ператварыўся з простага казначэя ў міністра і аспа-даркі і фінансаў. Яго памочнікам і намеснікам быў падскарбій дворны, у распараджэнні якога знаходзілася дварцовая казна вялікага князя, яго каштоўнасці і грошы, якія ішлі на ўтры-манне гасудара і яго прыдворных. У падначаленні ў падскар-бія земскага знаходзіліся скарбнікі, якія сачылі за своечасовым паступленнем сродкаў у казну і разглядалі фінансавыя спра-ваздачы ключнікаў мытнікаў, дзяржаўцаў, цівуноў і іншых асоб мясцовай гаспадарчай адміністрацыі.
Спецыфічнае становішча сярод службовых асоб дзяр-жаўнага апарату займалі гаспадарскія дваране і ўраднікі (служэбнікі, слугі) вышэйшых службовых асоб. Яны вы-конвалі шматлікія даручэнні гасудара і радных паноў па дзяржаўнаму кіраванню. Іх рассылалі з рознымі даручэн-нямі - выконваць судовыя рашэнні, уводзіць ва ўладанне маёнткамі, праводзіць следчыя дзеянні і рэвізіі, спага-
119
няць нядоімкі па падатках, наглядаць за будаўніцтвам дарог. мастоў і замкаў, суправаджаць пасольствы за мяжу і г. д. Колькасць дваран пры двары вялікага князя вагалася ад 100 да 150 чалавек. У 1565 г. іх было 118 чалавек (Любав-скнй М. К. Лнтовско-Русскнй сейм. - С. 418) Пры дварах радных паноў іх было значна менш. Яны набіраліся з ма-ладых багатых шляхціцаў, якія жадалі выслужыцца пры двары гасудара. У панскай свіце маглі быць і бедныя слу-жылыя шляхціцы.
4.	Мясцовыя органы дзяржаўнай улады
Мясцовыя органы ўлады на Беларусі ў перыяд феадалізму валодалі шырокімі паўнамоцтвамі ў вырашэнні ўсіх мяс-цовых спраў і мала залежалі ад цэнтральных органаў. У сваёй дзейнасці яны кіраваліся агульнадзяржаўнымі нар-матыўнымі актамі і мясцовым звычаёвым правам або актамі мясцовай адміністрацыі. Ваяводствы Полацкае, Віцебскае, Мсціслаўскае, а таксама шмат якія паветы і воласці мелі спецыяльныя граматы, у якіх былі замацаваны іх правы. Акрамя таго, асобнае праўленне было арганізавана ў гарадах і ў прыватных уладаннях феадалаў. Усё гэта параджала разнастайнасць мясцовых органаў і адрозненне паўнамоцгваў нават у аднатыпных органах. Разам з тым усе яны валодалі і некаторымі агульнымі прыметамі.
Галоўнай асобай у сістэме мясцовых органаў быў вая-вода, які ўзначальваў адміністрацыйныя, гаспадарчыя, ваенныя і ў значнай ступені судовыя органы на тэрыто-рыі ваяводства. Ваяводы, замяніўшы васальных князёў, захоўвалі асноўныя звенні старога дзяржаўнага апараіу і кіравалі пры ўдзеле мясцовых соймікаў і мясцовых рад, куды ўваходзілі найбольш уплывовыя феадалы ваявод-ства. Напрыклад, ваяводы полацкі і віцебскі найбольш важныя мясцовыя справы вырашалі сумесна з епіскапам,
120
інр.іднічым, канюшым, ключнікам, лоўчым, сакольнічым, цшупом, баброўнікам, князямі і панамі дадзенай зямлі. 11| >ы іначаўся ваявода вялікім князем і Радай пажыццёва з ліку і >уііііых феадалаў, ураджэнцаў Вялікага княства Літоўскага. I Іры назначэнні ваяводы ў Полацкае або Віцебскае вая-н< у іства ўраду неабходна было заручыцца згодай мясцовых фсадалаў прыняць дадзенага кандыдата на пасаду ваяводы. Акрамя таго, і пасля прызначэння ваяводы мясцовыя фе-пцалы мелі права запатрабаваць яго зняцця. Залежнасць •VI мясцовых феадалаў была даволі значнай і ў іншых ваявод-к і вах. У пасадзе ваяводы спалучаліся прыметы прадстаўніка прганаў цэнтральнага кіравання і мясцовага самакіравання.
Ваяводы абавязаны былі на месцах праводзіцьу жыц-цС распараджэнні цэнтральных органаў і клапаціцца аб інтарэсах мясцовага насельніцтва, асабліва мясцовых фсадалаў. Клопат аб мясцовых інтарэсах ваявода мог ажыццяўляць і праз Раду, членам якой ён быў па пасадзе. Усё гэта ставіла ваяводу ў асаблівыя прававыя адносіны з урадам, членам якога ён быў сам, і з мясцовымі феада-ламі, для якіх ён быў намеснікам вялікага князя і кіраў-ніком органаў мясцовага самакіравання.
Асноўныя абавязкі ваяводы заключаліся ў падтрыманні феадальнага правапарадку на тэрыторыі ваяводства, ажыццяўленні агульнага кіраўніцтва эксплуатацыяй усіх крыніц дзяржаўных і вялікакняжацкіх даходаў, арганіза-цыі ўзброеных сіл ваяводства, выкананні правасуддзя. Для падтрымання парадку ваявода мог выкарыстоўваць падна-чаленыя яму гарнізоны і склікаць шляхецкае апалчэнне, акрамя таго, у яго, як і ва ўсялякага буйнога феадала, меўся атрад асабістай аховы і цэлы штат падначаленых яму служ-бовых асоб - ураднікаў і слуг. У гаспадарчай дзейнасці ва-явода перш за ўсё клапаціўся аб належным правядзенні работ у дзяржаўных маёнтках, перададзеных яму ва ўтры-
121
манне (часовае карыстанне), аб спраўным паступленні да-ніны і падаткаў (чыншу) з феадальна-залежных людзей. Ён мог асаджваць свабодных сялян і баяр на пустых зем-лях, сачыў, каб сяляне не ішлі з дзяржаўных земляў на землі асобных феадалаў, абавязаны быў ахоўваць дзяржаў-ны зямельны фонд ад самавольных захопаў феадаламі. Як кіраўнік узброеных сіл ваяводства, ён сачыў за належным утрыманнем замкаў, наяўнасцю ў іх неабходных людзей, узбраення і прыпасаў. Кантраляваў выкананне воінскай павіннасці ўсімі ваеннаабавязанымі людзьмі ваяводства. Пры ажыццяўленні правасуддзя ён мог сам сумесна з мясцо-вымі феадаламі разглядаць крымінальныя і грамадзянскія справы ў адносінах да ўсіх асоб, якія пражывалі на тэры-торыі ваяводства, за выключэннем спраў, аднесеных да вядзення земскіх, падкаморскіх і вышэйшых судоў - Гаспа-дарскага і Галоўнага трыбунала.
Ваявода ў сваёй дзейнасці карыстаўся дапамогай штата службовых асоб, якія былі бліжэйшымі яго памоч-нікамі. Кашталян камандаваў ваеннымі сіламі галоўнага замка ваяводства і апалчэннем ваеннаабавязаных асоб, прыпісаных да дадзенага замка, ён жа быў таварышам ваяводы па прадстаўленню інтарэсаў ваяводства ў Радзе. Ключнік загадваў зборам даніны і чыншу; канюшы наглядаў за гадоўляй коней для арміі і загадваў дзяржаў-най канюшняй у ваяводстве. На абавязку гараднічага -каменданта замка - ляжаў галоўны клопат аб рамонце і ўтрыманні замка, а ў адсутнасць кашталяна ўзначальваў гарнізон замка. Ляснічы і гаеўнік загадвалі ляснымі про-мысламі і паляваннем; падваявода быў намеснікам вая-воды па адміністрацыйна-суцовых справах, кіраваў пра-цай ваяводскай канцылярыі, засведчваў рознага роду дакументы, старшынстваваў у ніжэйшым гродскім (зам-кавым) судзе.
122
Галавой адміністрацыі ў павеце быў староста. Прызна-чаўся ён гасударам і Радай з ліку буйных феадалаў. Пасада гэтая часцей за ўсё разглядалася як дадатковая крыніца даходаў буйнога феадала, а абавязкі, звязаныя з выка-наннем пасады, выконваў прызначаны старостам яго намеснік - падстароста.
Уладарныя паўнамоцтвы старосты былі прыкладна такімі ж, як і ваяводы, толькі на тэрыторыі аднаго павета. Старосты замянілі былых намеснікаў у тых княствах, якія не былі пераўтвораны ў ваяводствы, а ў піэрагу месц паветы былі ўтвораны з тэрыторыі некалькіх княстваў. Напрыклад, у склад Мінскага павета была ўключана тэ-рыторыя старадаўніх княстваў - Мінскага, Заслаўскага, Лагойскага і некалькі сёл і замкаў іншых княстваў.
Староста, як і ваявода, абавязаны быў сачыць за па-радкам на падведамаснай тэрыторыі, наглядаць за гаспа-дарчым станам дзяржаўных маёнткаў і паступленнем дзяржаўных даходаў. Ён клапаціўся аб утрыманні ў баявой гатоўнасці замкаў, збіраў ваеннае апалчэнне ў выпадку ваеннай небяспекі, разглядаў крымінальныя і грамадзян-скія справы, кантраляваў выкананне судовых рашэнняў. У сваёй дзейнасці па мясцоваму кіраванню старосты ка-рысталіся шырокімі правамі, незалежнымі ад улады вая-водаў, бо іх паўнамоцтвы грунтаваліся на старых трады-цыях кіравання мясцовых васальных князёў. У павеце захоўвалася таксама старадаўняя пасада харужага - павято-вага сцяганосца, які збіраў усіх ваеннаабавязаных людзей дадзенага павета ў выпадку ваеннай небяспекі. Памочні-кам старосты па ваенных справах быў павятовы маршалак, які камандаваў павятовым апалчэннем шляхты. Ён жа, як правіла, старшынстваваў на пасяджэннях павятовага сой-міка. Адміністрацыйна-судовыя функцыі ў павеце мог выконваць памочнік старосты - падстароста.
123
Саслоўна-прадстаўнічымі органамі ў ваяводстве і павеце былі ваяводскі і павятовы соймікі. На іх маглі прысутні-чаць усе шляхціцы дадзенага павета або ваяводства, тут абмяркоўваліся як мясцовыя, так і агульнадзяржаўныя справы. Павятовыя соймікі збіраліся, як правіла, штогод або нават некалькі разоў на год у павятовым цэнтры. Стар-шынстваваў па сойміку або найбольш высокі на пасадзе пан, або павятовы маршалак. Тут выбіраліся дэпутаты на вальны сойм, выпрацоўваліся для іх інструкцыі і наказы, а таксама хадайніцтвы і просьбы да ўрада, заслухоўваліся справаздачы і інфармацыя аб соймах, што адбыліся, выбіра-ліся суддзі і кандыдагы на судовыя і іншыя пасады, вызна-чаліся памеры падаткаў на патрэбы павета. Пры дапамозе соймікаў павятовая шляхта абараняла свае мясцовыя інта-рэсы перад цэнтральнымі органамі.
Ніжэйшым звяном органаў мясцовага дзяржаўнага кіравання былі кіраўнікі дзяржаўных і вялікакняскіх ма-ёнткаў (двароў і замкаў) - дзяржаўцы, якія ў болыл ста-ражытны час называліся цівунамі. У XVI ст. даволі часта дзяржаўныя маёнткі аддаваліся ва ўтрыманне буйным феадалам, а яны ад сябе прызначалі сваіх намеснікаў, якія і выконвалі функцыі гаспадарчага кіравання маёнткам і органа мясцовай улады. Яны карысталіся і правам суда над усімі простымі людзьмі, якія жылі ў дадзенай во-ласці. Дзяржаўцы, гэтак жа як ваяводы і старосты, неслі адказнасць за сваю дзейнасць непасрэдна перад урадам (Статут 1566 г., раздз. 4, арт. 45). Для ажыццяўлення на-гляду за сялянамі старосты і дзяржаўцы прызначалі сельскіх войтаў, сотнікаў, сарочнікаў, дзесяцкіх, якія сачылі за падтрыманнем парадку ў сёлах і выкананнем феадальных павіннасцей сялянамі. Сотнікі сачылі за выкананнем тых павіннасцей, якія абавязаны былі несці сяляне ўсяго павета і здаваць у павятовы замак або цэнтральны двор павета.
124
Сарочнікі загадвалі павіннасцямі сялян у воласці, а дзесяц-кія - у асобных вёсках. Пасля правядзення валочнай рэ-формы 1557 г. гэтыя пасады ў шэрагу мясцовасцей былі іаменены сельскімі войтамі. За сваю службу сельскі войт атрымліваў вольную ад усялякіх плацяжоў і павіннасцей і адну валоку зямлі. У яго абавязкі ўваходзіла збіраць сялян на баршчыну, наглядаць за выкананнем работ сялянамі свайго войтаўства, адвозіць «у двор» сабраныя з сялян да-ніны, сачыць за захаваннем зямельнага фонду і непару-шэннем межавых знакаў, не дапускаць самавольнага захо-пу сялянскіх і дзяржаўных земляў, прысутнічаць на судзе і аказваць садзейнічанне ў вынясенні правільнага рашэння.
У тых мясцовасцях, дзе жылі дзяржаўныя сяляне і не было замкаў або дзяржаўных маёнткаў — двароў, дзейні-чалі органы сялянскага самакіравання - сялянскія сходы і старцы, якія на гэтых сходах выбіраліся. На сялянскіх сходах размяркоўвалі даніны, разбіралі спрэчныя справы паміж сялянамі. Старцы наглядалі за выкананнем гра-мадскіх работ па будаўніцтву і рамонту замкаў, мастоў і дарог, збіралі і адвозілі даніну ў вызначанае ўладамі мес-ца, удзельнічалі ў ажыццяўленні правасуддзя на капе.
Кіраванне ў гарадах Беларусі ў канцы XV і ў XVI ст. значна змянілася. Большасць гарадоў атрымалі спецы-яльныя граматы Магдэбургскага права, г. зн. у гарадах уводзілася асаблівая форма кіравання, падобная ў некато-рых рысах да кіравання ў гарадах Польшчы і Германіі на аснове Магдэбургскага права. Па гэтых граматах мяшчане вызваляліся з-пад адміністрацыйнай і судовай улады вая-водаў, старостаў або іх намеснікаў і атрымлівалі права мець у горадзе органы гарадскога кіравання ў спалучэнні з некаторымі элементамі самакіравання.
На чале гарадской адміністрацыі і суда быў войт, прызна-чаны ўрадам з ліку феадалаў або гараджан. Ён сачыў за
125
падтрыманнем парадку ў горадзе, за захаваннем правілаў гандлю, клапаціўся аб абароне інтарэсаў мяшчан перад урадам і ў канфліктах з асобнымі феадаламі, сачыў за свое-часовым зборам падаткаў з мяшчан, ажыццяўляў сумесна з членамі гарадской Рады і лаўнікамі (засядацелямі) права-суддзе. Войт мог прызначыць сабе намесніка - лендвойта. Памочнікамі войта па кіраванню справамі ў горадзе былі бурмістры, як правіла два. Бурмістры прызначаліся або зацвярджаліся войтам з ліку членаў гарадской Рады. Бурмі-стры ў асноўным вырашалі бягучыя справы па гарадскому кіраванню: пытанні гандлю, рамяства, гарадскога доб-раўпарадкавання. Яны клапаціліся аб належным утрыманні гарадскіх абаронных збудаванняў, нясенні вартавой службы насельніцтвам і выкананні іншых павіннасцей, ажыццяўлялі правасуддзе па дробных справах.
Гарадская Рада ў болыпасці беларускіх гарадоў скла-далася прыкладна з 6-20 чалавек. У адных гарадах Рада выбіралася мяшчанамі, у другіх - сам войт камплектаваў Раду. Як правіла, у Раду ўваходзілі найбольш багатыя купцы, цэхмістры - кіраўнікі рамесных цэхаў і багатыя майстры-рамеснікі. Гарадская Рада вызначала агульны кірунак развіцця гарадской гаспадаркі, кіравала пытан-нямі добраўпарадкавання і ўтрымання ў баявой гатоў-насці абарончых збудаванняў, выносіла рашэнне аб збо-ры з насельніцтва неабходных сродкаў на гарадскія пат-рэбы, ажыццяўляла кантроль за іх расходаваннем, чле-ны гарадской Рады ўдзельнічалі ў ажыццяўленні права-суддзя сумесна з войтам або бурмістрамі. Функцыі ніжэйшых службовых асоб у гарадах па збору падаткаў, кантролю за дзейнасцю гандляроў і рамеснікаў, за падтры-маннем парадку выконвалі соцкія, дзесяцкія і «слугі месцкія», якія знаходзіліся ў падпарадкаванні ў войта і бурмістраў.
126
У вырашэнні агульнагарадскіх спраў істотнае значэн-не побач з названымі органамі працягвалі захоўваць агульныя сходы мяшчан - соймы, веча і копы. На гэтых сходах маглі заслухоўвацца справаздачы бурмістраў аб выдаткаванні гарадскіх грошаў, выпрацоўвацца скаргі і чалабітныя ўраду, выносіцца пастановы аб зборы срод-каў на гарадскія патрэбы, выказвацца патрабаванні аб зняцці тых або іншых асоб гарадскога кіравання. Копныя сходы мяшчан займаліся расследаваннем і разглядам крымінальных спраў. 3 ростам гарадоў і ўзмацненнем класавага падзелу гарадскога насельніцтва агульныя схо-ды мяшчан страчваюць сваё значэнне.
Падводзячы вынік разгляду структуры і характару дзейнасці вышэйшых і мясцовых органаў улады, неаб-ходна адзначыць, што на ўсе болып ці менш важныя і да-ходныя дзяржаўныя пасады маглі прызначацца толькі феадалы-шляхціцы хрысціянскае веры і ўраджэнцы Вял-ікага княства Літоўскага (Статут 1566 г., раздз. 3, арт. 9). Усе пасады звычайна лічыліся пажыццёвымі, пазбаўлен-не пасады магло быць праведзена толькі па суцу за ўчы-ненне цяжкага крымінальнага злачынства. Дзяржаўная пасада разглядалася як сродак атрымання даходаў, а ня-сенне пэўных абавязкаў па пасадзе можна было даручыць сваёй даверанай асобе. Буйныя феадалы займалі аднача-сова некалькі пасад. Напрыклад, Аляксандр Іванавіч Хадкевіч у 1534 г. займаў пасады старосты берасцейскага, марпіалка дворнага, дзяржаўцы вілкейскага, астрынскага і кнышынскага; Ян Мікалаевіч Радзівіл у 1535 г. - кашталяна віленскага. гетмана найвышэйшага, старосты гарадзенскага, маршалка дворнага, дзяржаўцы лідскага і беліцкага (Любав-скнй М. К. Лнтовско-Русскнй сейм. Прнлож. - С. 25,32).
Такі стан дзяржаўнай службы выклікаў незадаваль-ненне не толькі простага народа, але і значнай часткі
127
шляхты, бо справы па кіраванню вырашаліся рознага роду намеснікамі з аглядкай на сваіх паноў або наогул не вырашаліся. Акрамя таго, сярэднія і дробныя феадалы самі былі не супраць займаць даходныя пасады.
5.	Судовы лад
На Беларусі ў ХУ-ХУП стст. меліся дзве сістэмы суцо-вых органаў - агульныя суды для ўсяго насельніцтва, заснаваныя на старажыгным звычаёвым праве і законе, і саслоўныя суды толькі для шляхты, якія былі адлучаны ад адміністрацыі, створаны на аснове закона ў адпавед-насці з тэорыяй падзялення ўлад. Саслоўныя суды ў значнай ступені абмяжоўвалі судовыя функцыі органаў дзяржаў-нага кіравання. Акрамя таго, меліся суды для асобных груп насельніцтва — духавенства, мяшчан, сялян, татар, яўрэяў, якія не атрымалі дастатковага адлюстравання ў Статуце 1588 г., бо дзейнічалі на аснове царкоўнага права (Бібліі, Карана, Торы), спецыяльных нарматыўньгх актаў або старажытнага звычаёвага копнага права.
Самьгм высокім судовым органам для ўсяго насельніц-тва лічыўся вялікакняскі (гаспадарскі) суд, а таксама суд паноў Рады, Сойма і як іх разнавіднасць -камісарскі суд.
Падсуднасць спраў гаспадарскаму суду да сярэдзіны XVI ст. была даволі шырокай, але пасля быў усталяваны інстанцыйны парадак, па якому судовыя справы трэба было разглядаць у мясцовьгх судах па першай інстанцыі. Да кампетэнцыі гаспадарскага суда былі аднесены толькі справы па дзяржаўных злачынствах, па ісках да шляхты -аб выпатрабаванні дзяржаўньгх маёнткаў і земляў, пры-належнасці да саслоўя шляхты, ісках, што закраналі інта-рэсы казны, па скаргах на незаконныя дзеянні вышэй-шых службовых асоб (Статут 1588., раздз. 1, арт. 3,4,14, 15; раздз. 3, арт. 11; раздз. 4, арт. 63, 83, 90). Альтэрна-тыўная падсуцнасць была вызначана па ісках замежных
128
гасцей. Іх справы маглі разглядацца, па выбару істца, у гаспадарскім або іншым судзе (раздз. 4, арт. 28).
Склад гаспадарскага суда не быў рэгламентаваны ў Стаіуце, але на практыцы на суцзе абавязкова павінны былі прысутнічаць у якасці засядацеляў паны радныя. Іх колькасць не была вызначана ў законе: магло быць два-тры чалавекі, а падчас 20 і болей. Усё залежала ад важнасці справы, месца і часу, а таксама ад таго, якое службовае становішча займалі ісцец і адказчык. Разнавіднасцю гаспа-дарскага суда лічыўся суд паноў. Ён мог разгпядаць справы незалежна ад таго, ці ўся Рада была ў зборы, ці толькі яе частка. Соймавы суд першапачагкова праводзіўся гасударам і панамі раднымі ў час сойма. Паводле Статута 1588 г., справы ў соймавым судзе разглядаліся гасударам, панамі раднымі і васьмю дэпутатамі сойма (раздз. 1, арт. 4, 28; раздз. 3, арт. 46). Справамі па зямельных спрэчках феада-лаў з дзяржаўнымі маёнткамі займаліся спецыяльна вызна-чаныя камісары, якія павінны былі выязджаць на месца і там разглядаць спрэчкі (раздз. 4, арт. 83).
Судовая ўлада вялікага князя і Рады была абмежавана ў 1581 г., калі быў выдадзены закон аб утварэнні найвы-шэйшага суца - Галоўнага суда (Трыбунала), на які ўскла-даліся апеляцыйны перагляд спраў і разгляд некаторых спраў па першай інстанцыі.
Галоўны суц або Галоўны трыбунал Вялікага княства Літоўскага складаўся з выбарных суддзяў, якія выбіралі-ся штогод шляхтай на павятовых сойміках. Выбранымі маглі быць толькі шляхціцы, якія мелі ўласныя ўладанні (аселасць), дасведчаныя ў праве і мясцовых звычаях. Ад павета і ваяводства, у якім не было паветаў, выбіраліся па два суддзі. Колькасць членаў Галоўнага суда не была пас-таяннай, але, як правіла, іх было каля 40 чалавек. Справы разглядаліся судовай калегіяй з двух - сямі чалавек, аднак
129
магла быць і іншая колькасць суддзяў у калегіі, але не менш чым два. Усёй працай Галоўнага суда кіраваў выбра-ны суддзямі старшыня - маршалак. На пасаду старшыні рэкамендаваўся Радай адзін з паноў. Для разгляду спраў, звязаных з іскамі з-за царкоўнай маёмасці, стваралася су-месная калегія Галоўнага суда. Яна складалася з членаў Га-лоўнага суда і прадстаўнікоў духавенства, якіх прызначалі епіскапы. Пасяджэнні (сесіі) Галоўнага суда праводзіліся ў Вільні штогод, у Мінску і Наваградку - папераменна праз год. Кожная сесія (кадэнцыя) магла доўжыцца не больш як 22 тыдні, пасля суддзі пераязджалі ў чарговы горад.
Галоўны суц вёў усе справы па апеляцыйных скаргах на рашэнні (выракі) 1) гродскіх, земскіх і падкаморскіх судоў; 2) панскіх судоў у адносінах да служылых шляхц-іцаў, прыгавораных да пакарання смерцю, турэмнага зня-волення ці буйных грашовых штрафаў. Па першай інстанцыі ён разглядаў некаторыя справы, якія даўней былі падсудныя гаспадарскаму суду. Асаблівую катэго-рыю спраў у Галоўным судзе складалі скаргі на незакон-ныя дзеянні і злоўжыванні мясцовых службовых асоб і суддзяў. Акрамя разгляду судовых спраў Галоўны суд зай-маўся і натарыяльнымі клопатамі: завяраў завяшчанні, сведчыў дагаворы пазыкі, куплі-продажу маёнткаў і г. д.
Рашэнне (дэкрэт) Трыбунала выносілася па болыпасці галасоў суддзяў. Не бралі ўдзел у разглядзе справы тыя члены суда, якія былі з таго самага павета, што і бакі ў спрэчцы. Дэкрэт Галоўнага суда абскарджанню не падля-гаў. Выкананне гэтых дэкрэтаў праводзілася павятовымі судамі або павятовым старостам.
Сярод мясцовых судоў найболып старадаўнім быў замкавы, ці гродскі, суд, пасяджэнні якога праводзіліся ў замку ці, як яго называлі, горадзе, гродзе. Тут галоўная роля належала службовым асобам мясцовай адміністра-
130
цыі - ваяводу, старосту, дзяржаўцу і іх намеснікам. Гэты суд дзейнічаў у двух складах: выпіэйшым і ніжэйшым. У вышэйшы гродскі суд уваходзіў ваявода або староста, або дзяржаўца і прадстаўнікі мясцовых феадалаў Так, по-лацкі ваявода абавязаны быў разглядаць усе справы са старшымі баярамі полацкімі, віцебскі - з князямі, баярамі і мяшчанамі.
Ніжэйшы гродскі суд складаўся з намесніка ваяводы або намесніка старосты, а таксама суддзі і пісара. На па-саду намесніка, суддзі і пісара ў гродскім судзе маглі быць прызначаны толькі шляхціцы, якія валодалі неру-хомай маёмасцю (мелі «аселасць») у дадзеным павеце, ураджэнцы Вялікага княства Літоўскага, дабрачынныя, якія ведалі права і ўмелі пісаць. Ніжэйшы гродскі суд па-вінен быў знаходзіцца на сваім месцы з пачатку кожнага месяца на працягу двух тыдняў. Вышэйшы гродскі суц (ваяводаў, старостаў, дзяржаўцаў) павінен быў, атрымаў-шы скаргу на пастанову ніжэйшага суда, не пазней чым за чатыры тыдні прыбыць на сваё месца або даручыць сваім бліжэйшым намеснікам -кашталяну, маршалку, ха-ружаму - разгледзець справу па апеляцыі.
Уключэнне ў склад гродскага суда прадстаўнікоў мяс-цовых феадалаў, а потым суддзі і пісара, якія таксама былі з прадстаўнікоў мясцовых феадалаў, але ўжо валодалі пра-вавымі ведамі, сведчыць пра пэўныя зрухі ў судаводстве, развіцці права, паколькі суд пачаў адлучацца ад адмініст-рацыі і ўзнікла неабходнасць набываць прававыя веды.
У гродскім судзе разглядаліся справы па абвінавачван-ню шляхты, мяшчан і сялян, значыць, у некаторай сту-пені ён быў усесаслоўным судом. Разгляд справы мог па-чынацца адразу ж пасля дастаўкі ў суд злачынцы, захоп-ленага на месцы злачынства ці затрыманага на працягу 24 гадзін з моманту яго здзяйснення.
131
Іскавыя паграбаванні бакоў, рашэнні суца, заявы вознага і іншых асоб па забеспячэнню доказаў, розныя нагарыяльныя дзеянні заносіліся ў актавыя кнігі, якія вяліся ў гродскім судзе.
Шляхціцаў і іншых асоб, якія ўчынілі злачынства ў час ваеннай службы, маглі судзіць службовыя асобы каманд-нага саставу арміі - гетман, ваявода, кашталян, маршалак, харужы - у залежнасці ад часу і месца злачынства, асобы злачынцы і пацярпелага і цяжкасці злачынства.
Найбольш тыповым, адлучаным ад адміністрацыі, сас-лоўным судом для шляхты быў земскі павятовы суц. Яго ўзнікненне на Беларусі адносіцца да першай паловы XVI ст. Аднак да 60-х гг. суддзі гэтага суца прызначаліся. Канчат-ковае прававое афармленне земскага суда праведзена Бельскім прывілеем 1564 г. і Статутамі 1566 і 1588 гг. Камплектаванне яго адбывалася ў наступным парадку: спачатку на павятовым сойміку шляхта выбірала па чатыры кандыдаты на пасаду суддзі, падсудка і пісара, а потым вялікі князь з гэтых кандыдатаў зацвярджаў іх. Выбра-нымі маглі быць толькі ўраджэнцы Вялікага княства, шляхціцы, землеўладальнікі, дабрачынныя хрысціянскай веры, якія ведалі права, умелі пісаць, не займалі духоў-ных і дзяржаўных пасад.
Справы ў земскім суцзе разбіраліся пасесійна. Сесіі склікаліся тры разы на год: трохкрольская ў студзені, тра-ецкая ў чэрвені і міхайлаўская ў кастрычніку - і працяг-валася кожная тры - чатыры тыдні.
Стварэнне земскіх судоў сведчыла пра важны этап у развіцці суцовага ладу і права ў феадальным грамадстве. Іх заснаваннем быў пакладзены пачатак арганізацыі су-довай сістэмы на новай тэарэтычнай аснове падзялення ўлад, бо яны былі першымі судамі, цалкам аддзеленымі і незалежнымі ад мясцовай адміністрацыі. Іх узнікненне стала магчымым дзякуючы стварэнню шырокага пісана-
132
га права, што ў сваю чаргу выклікала неабходнасць новай прафесіі — юрыста.
Другім судом, адлучаным ад органаў дзяржаўнага кіра-вання, быў падкаморскі суд. Судовыя справы па спрэчках аб межах землеўладанняў феадалаў знаходзіліся ў цэнт-ры ўвагі саміх землеўладальнікаў і дзяржаўных органаў. Асабліва шмат такіх спраў было ў гаспадарскім суцзе, які не быў у стане іх своечасова разглядаць. Каб пазбавіцца цяжкасцяў у вырашэнні гэтых спраў, у 1566 г. быў ство-раны спецыяльны межавы суд - падкаморскі.
У гэтым судзе зямельныя спрэчкі вырашаў падкаморый з удзелам саміх бакоў. Пасада падкаморыя лічылася гана-ровай і прыбытковай, таму што значная частка судовых пошлін, што ўносілі бакі, ішла ў даход суддзі. Паводле Статута 1566 г., падкаморый прызначаўся непасрэдна гасу-дарам. 3 1588 г. чатырох кандыдатаў на гэтую пасаду вы-біралі на павятовых сойміках, а пасля аднаго з іх зацвяр-джаў гасудар. Памочнікам падкаморыя ў вымярэнні і вызначэнні межаў землеўладанняў быў каморнік, якога прызначаў падкаморый са згоды мясцовых феадалаў.
Разгляд справы ў падкаморскім судзе адбываўся на месцы межаў землеўладанняў. Там жа падкаморый слухаў тлумачэнні бакоў, паказанні сведак, разглядаў пісьмовыя доказы, выносіў сваё рашэнне, паказваў на мясцовасці, дзе павінна праходзіць мяжа, вызначаў межавыя знакі. Рашэнні падкаморскага суда падлягалі неадкладнаму вы-кананню, але маглі быць абскарджаны ў гаспадарскі або Галоўны суд. Калі ж узнікала паміж бакамі спрэчка аб праве ўласнасці на маёнтак або зямлю ці іншыя патраба-ванні на маёмасць, падкаморскі суд такіх патрабаванняў не разглядаў і прапаноўваў бакам звярнуцца з іскам у земскі суц. Рашэнні падкаморскага суда і рэестры спраў запісваліся ў кнігі земскага павятовага суда.
133
На новых прынцылах выбарнасці і ўдзелу прадстаўнікоў гарадскога насельніцтва буцаваўся і войтаўска-лаўнічы суц у гарадах. Гэтаму суцу былі падсуцныя як крымінальныя, так і грамадзянскія справы. Войтаўска-лаўнічы суд складаўся з войта, яго намесніка лендвойта і лаўнікаў (засядацеляў), якія выбіраліся мяшчанамі. Дробныя і нязначныя правапа-рушэнні і спрэчкі сярод мяшчан разглядалі гарадскія бурмістры, якія прызначаліся войтам ці выбіраліся мяшчанамі. Вой-таўска-лаўнічыя і бурмісграўскія суцы сгвараліся ў гарадах адразу ж пасля агрымання горадам грамагы на Магдэбургскае права. Такія граматы ў XVI ст. мелі ўсе значныя гарады Беларусі.
Стварэнне выбарных, незалежных ад адміністрацыі судоў, хаця б толькі для некаторых саслоўяў, сведчыла пра новы этап ў развіцці прававой культуры грамадства, імкненні да паступовага ўсталявання прававога парадку ў дзяржаве. Выбарны незалежны суц быў прасякнуты за-дачамі служэння не толькі інтарэсам дзяржавы, але і пра-вам асобных людзей, задачамі абароны правапарадку нават ад органаў дзяржаўнай улады. Так, скаргі на незаконныя дзеянні ваяводаў, старостаў і іншых службовых асоб маглі падавацца ў земскія і гродскія суды, а апеляцыі на іх пастановы ў Галоўны суд. Гэты радыкальны паварот у прававой тэорыі і поглядах на ролю суда ў грамадсгве Бела-русі ў XVI ст пачаў ажыццяўляцца ў Заходняй Еўропе толькі ў ХУІІ-Х^ІІІ стст. Стаіут 1588 г. у значнай ступені паставіў дзейнасць мясцовай адміністрацыі пад кантроль суца.
Пераўтварэнне суда з органа абароны дзяржаўных інтарэсаў і правячай вярхушкі ў орган абароны асобнага чалавека прывяло да істотных змен і ў працэсуальным праве, да сцвярджэння новых прынцыпаў: публічнасці, права на ўдзел адваката (пракуратара) у працэсе, спабор-ніцтва бакоў і зараджэння тэорыі свабоднай ацэнкі дока-заў пры захаванні фармалізму працэсу.
134
Адначасова з новымі палажэннямі суцовага ладу ў Стату-цс былі адлюстраваны і тыпова феадальныя старыя права-выя нормы, якія замацоўвалі суд феадала над залежнымі ад яго людзьмі. Працягваў дзейнічаць старажытны копны суд.
Копныя суцы ўзніклі ў старажытныя часы, і ў іх дзей-насці доўгі час захоўваліся многія магічныя і язычніцкія абрады. Суццзямі копнага суда былі простыя людзі - конныя мужы і копныя старцы. Гэта, як правіла, сяляне-домаўласнікі. Колькасць суддзяў на капе не была пастаяннай. Часцей за ўсё на капу збіраліся 10-20 копных мужоў і старцаў, але іх магло быць і значна болыв. На капе прысутнічаў прадстаўнік дзяржаўнай або панскай адміністрацыі (возны або віж), які наглядаў за захаваннем копных звычаяў і копнага пра-ва. Копнае права не прытрымлівалася саслоўнага падзе-лу грамадства, характэрнага для феадалізму, а таму ў не-каторых актах копных судоў шляхціц, баярын і просты селянін выступаюць як раўнапраўныя суб’екты працэсу. Збіраліся на капу і іншыя людзі, якія непасрэдна не ўдзельнічалі ў разглядзе спраў, але маглі садзейнічаць копнаму правасуддзю і разам з тым пераймалі і засвой-валі копныя звычаі і права.
Згодна з народнай мудрасцю ад суца патрабуецца, каб ён быў хуткім, справядлівым, міласцівым, даступным для кожнага і танным. Копны суд адпавядаў гэтым патраба-ванням. Ён быў хуткім, бо пачынаў дзейнічаць па крымі-нальных справах неадкладна. Як толькі выяўлялася зла-чынства адразу ж збіралася «гарачая» капа, пачынала вы-шук і праследаванне злачынцы. Па цывільных справах капа збіралася аператыўна, як толькі была магчымасць яе сабраць. Копны суд быў судом справядлівым, бо ў ім, як шляхціц так і просты селянін карысталіся роўнымі пра-вамі. Копнае права не прызнавала саслоўнага падзелу грамадства. Справядлівасць копнага рашэння засноўва-
135
лася на тым, што яно выносілася не на аснове феадальна-га заканадаўства, якое стварала розныя палёгкі шляхце і духавенству, а на аснове народнай правасвядомасці коп-ных мужоў.
Міласцівасць копнага суда заключалася ў тым, што ён не быў звязан жорсткімі нормамі феадальнага заканадаў-ства і мог падвергнуць злачынца да выплаты штрафу па-цярпеламу або абмежавацца лёгкім цялесным пакаран-нем. Разам з тым вельмі часта копныя суды выносілі смя-ротныя пакаранні за кражу коней і іншай хатняй жывёлы, бо кража каня або вала падрывала сялянскую гаспадарку. Жорсткасць пакаранняў у сярэднявеччы засноўвалася перш за ўсё на ідэі застрашэння патэнцыяльных злачынцаў.
Даступнасць і таннасць копнага суда засноўвалася на тым, што для ўзбуджэння ў ім справы не патрабавалася аніякай выплаты папярэдняй пошліны або выканання складаных папярэдніх дзеянняў.
У копных судах разглядаліся пераважна справы простых людзей, але маглі разглядацца і справы, якія закраналі інта-рэсы паноў, шляхты, асабліва калі тыя былі істцамі і заці-каўленымі ў хуткім выяўленні і пакаранні злачынца.
Падсуцнасць спраў копнаму суду не была дастаткова акрэслена. Ен мог разглядаць справы пра забойства, ка-лецтва і пабоі, аб крадзяжах і грабяжах, аб патравах, па спрэчках аб межах сярод сялян, і інш. Дзейнічаў копны суд на акрэсленай тэрыторыі ў радыусе прыкладна 2-3 мілі (15-20 км). Звычайная капа збіралася на пастаянным месцы - на капавішчы, дзе насыпалася ўзвышша, масці-лася зямля, рабіліся лавы. «Гарачая» капа, якая збіралася для пошуку злачынца і яго затрымання адразу пасля ўчы-нення злачынства, пастаяннага месца збору не мела.
Для копнага судаводства было характэрна спалучэнне дзейнасці следчага і судовага органаў. Так, калі было
136
іроблена злачынства, адразу збіралася «гарачая» капа з бліжэйшых суседзяў і пачынала «гнаць след» - праследа-ваць злачынца. Калі яго ўдавалася злавіць, то гэтая ж капа яго і суцзіла. Згодна з копным правам злачынец мог быць накараны адразу, нават смерцю. Следчыя дзеянні маглі нраводзіцца і на звычайнай капе, якая збіралася, каб вы-явіць і асудзіць злачынцаў, да трох разоў. Трэцяя, або нрысяжная, капа праводзіла сваё следства пад прысягай усіх копных мужоў, якія павінны былі прысягнуць, што ім нічога невядома пра злачынца.
Пастановы копных судоў, як правіла, абскарджанню не падлягалі і выконваліся адразу, але прысутныя возны або віж маглі загрымаць выкананне. Дзейнасць копных суцоў на Беларусі спынілася ў канцы XVIII ст.
137
Раздзел 3
УНІІ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА 3 ПОЛЫПЧАЙ.
БЕРАСЦЕЙСКАЯ ЦАРКОЎНАЯ УНІЯ
1.	Крэўская і Гарадзельская уніі
У 1385 г. у замку Крэва (цяпер тут мястэчка Смаргонскага раёна на Гродзеншчыне) быў заснаваны дзяржаўна-пра-вавы саюз, з якогапачалося ўстойлівае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага з Полыпчай. 400 гадоў уся гісторыя народаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы была звяза-на з гэтым саюзам. Ён унёс вялікія змены ў лад абедзвюх дзяржаваў і істотна паўплываў на развіццё эканамічных, палітычных і культурных сувязяў гэтых народаў.
Вялікае княства Літоўскае з першых дзён існавання вымушана было прыняць на сябе ўдары нямецка-ка-таліцкіх захопнікаў, якія імкнуліся заняволіць усе народы Усходняй Еўропы. Натхнялі і арганізоўвалі гэтыя разбой-ніцкія напады германскія імператары і вярхі каталіцкага духавенства, каб устанавіць сваё панаванне. Галоўная роля ў гэтых агрэсіўных планах адводзілася нямецкім феадалам. У якасці іх саюзнікаў выступалі феадалы іншых каталіцкіх дзяржаваў Еўропы, у тым ліку вярхі духавенства і многія феадалы Польшчы.
У пачагку XIII ст. папству і нямецкім феадалам удало-ся стварыць у Прусіі і Лівоніі свае апорныя базы, у якія, каб прайсці ваенную практыку і рабаваць, пачалі збірац-ца рыцары з усёй Еўропы, а таксама натоўпы каталіцкіх фанатыкаў, шукальнікаў прыгод і проста авантурыстаў. Першы крыжовы паход у Прусію, арганізаваны ў 1222 г., адбыўся з актыўным удзелам анямечаных польскіх кня-зёў Генрыха Сілезскага і Конрада Мазавецкага, біскупаў
138
гнезненскага, уроцлаўскага, кракаўскага, пазнанскага, любускага і іншых феадалаў (Фнлевнч П. П. Борьба 1 Іолыпн н Лнтвы-Русн за Галнцко-Волынское наследне. -СПб., 1890.-С. 28).
У 1226 г. на паўночны ўсход Полыпчы са згоды Папы Рымскага і германскага імператара з Палесціны і Венг-рыі быў пераведзены Ордэн крыжаносцаў, які атрымаў ад Конрада Мазавецкага багатыя ахвяраванні. Пад эгідай гэтага князя ўзнік і яшчэ адзін агрэсіўны каталіцкі Ордэн -Дабжынскі, войскі якога разам з войскам Мазавецкага спрабавалі захапіць у 1237 г. беларускі горад Драгічын на Бугу з прылеглымі раёнамі, але пераможаны войскамі Вялікага княства Літоўскага, Ордэн вымушаны быў пакі-пуць гэтую тэрыторыю і зліцца з Ордэнам крыжаносцаў. Вялікія паражэнні пацярпеў і Лівонскі ордэн у 1236 г. ад войскаў Вялікага княства, а ў 1242 г. ад рускіх войскаў на Чудскім возеры, але і пасля гэтага разбойніцкая арганіза-цыя яшчэ працягвала існаваць.
Нямецкая агрэсія на славянскіх і прыбалтыйскіх землях вялася рознымі сродкамі і метадамі, але мела на мэце голькі адно - заняволіць і анямечыць мясцовае насельніцтва. Спачатку гэта былі ваенныя находы, падпарадкаванне насельніцтва нямецкім імператарам і каталіцкаму духавен-ству, а пасля пачалося асабліва небяспечнае пранікненне нямецкіх купцоў і рамеснікаў у гарады і перасяленне знач-най часткі нямецкіх каланістаў у сельскія мясціны.
Каланізацыя ў Полыпчы набыла велізарны размах, бо ёй спрыялі анямечаныя польскія феадалы і духавенства. Анямечванне насельніцтва ішло побач з узмацненнем феадаль-нага прыгнёіу, увядзеннем новых пабораў. У ХШ-ХІУ стст. ва ўсіх буйных польскіх гарадах вярхі складаліся з немцаў і анямечаных палякаў, а нямецкія парадкі і права панавалі ва ўсёй дзяржаве. Усё гэта прывяло да таго, што заходнія і
139
паўночныя польскія землі падчас сярэдзіныХІУ ст. поўнас-цю перайшлі ва ўладанне немцаў і на шмат стагоддзяў былі страчаны для Польшчы.
Асабліва ўзрасло нямецкае засілле пры Казіміры III, які ў 1335 г. аддаў немцам Сілезію, а ў 1343 г. падараваў крыжаносцам польскае Памор’е і шмат іншых земляў, тым самым, адрэзаўшы Полыпчу ад Балтыйскага мора. Уступаючы крыжаносцам без бою спрадвечныя польскія ўладанні, Казімір III усе сілы Полыпчы скіроўваў на ўкраінскія землі і тым самым падтрымліваў нямецкую каланізацыю. Пры ім толькі ў Львоў перасяліліся 1 200 нямецкіх сем’яў. Наступнік Казіміра III венгерскі кароль Людовік, які сам у маладосці ўдзельнічаў у разбойніцкіх паходах крыжаносцаў на Беларусь і Літву, у 1380 г. на чале Польшчы паставіў немца (мужа сваёй старэйшай дачкі) Сігізмунда Люксембургскага.
Калі пры Казіміры III і Людовіку Венгерскім немцы захоплівалі польскія землі часткамі, дык пасля ўзыход-жання на польскі прастол у 1384 г. Людовікавай дачкі Ядвігі (яна была заручана з Вільгельмам Габсбургам Аўстрыйскім) уся Польшча павінна была перайсці ў рукі Габсбургаў, бо і сама Ядвіга з сямі гадоў выхоўва-лася пры Венскім двары.
Небяспека пераходу ўсёй Полыпчы ў рукі немцаў крыху працвярэзіла і частку польскіх феадалаў - яны, да таго ж пад напорам шырокіх пластоў народа, вымушаны былі пайсці на скасаванне дагавора з Вільгельмам Аўстрыйскім і вырашылі пачаць перамовы з вялікім князем Літоўскім Ягайлам аб яго жаніцьбе з Ядвігай і саюзе дзвюх дзяржаваў.
Некаторыя гісторыкі, недаацэньваючы ролю народных мас, лічылі унію простай гістарычнай выпадковасцю або справай толькі феадальных вярхоў. Так, I. Філевіч пісаў, што барацьба паміж Польшчай і Вялікім княствам завяр-
140
шылася «нікім не прадбачанай выпадковасцю — шлюбам Ягайлы і Ядвігі... Нічым не падрыхтаванае, а таму не-даступнае розуму, бяспрыкладнае ў гісторыі шчасце заззя-ла цяпер на сцьмелым польскім даляглядзе» (Фнлевнч П. П. Ьорьба Польшн н Лнтвы-Русн за Галнцко-Волынское на-следне. - С. 2. 117).
Гістарычныя крыніцы сведчаць, што супраць нямецкай экспансіі актыўна выступіла значная частка польскага наро-да. Апроч таго, саюз з Вялікім княствам Літоўскім дазва-ляў насельніцтву Польшчы абараніць сваю тэрыторыю ад спусташальных набегаў і захопаў земляў з боку княства.
Войны са сваім усходнім суседам у XIV ст. польскія ўрадавыя колы вялі з пераменным поспехам. У 1376 г. войскі Вялікага княства спустошылі значную частку I Іолыпчы і захапілі 23 тыс. палонных. Не менш спуста-шальны быў паход Ягайлы на цэнтральную Полыпчу ў 1383 і 1384 гг., як гэта апісана ў «Хроніцы Быхаўца»: «Князь Ягайла, спустошыўшы Польскую зямлю, узяў шмат палонных, золата і срэбра і дарагіх камянёў і, заб-раўшы невыказнае мноства скарбаў, прыйшоў у сваю сталіцу Вільню... Iпасля гэтага пачанення правёўЯгайла граніцу з Польшчай па Белую ваду, г. зн. па раку Віслу».
Вядома, гэтыя паражэнні павінны былі прымусіць урада-выя колы Польшчы шукаць прымірэння з Вялікім княствам.
Саюз з Польшчай быў неабходны і Вялікаму княству, якое рыхтавалася да рашучай барацьбы з нямецкай агрэсіяй. Урадавыя колы княства лічылі, што дзеля поспеху ў бараць-бе з крыжаносцамі трэба было перш за ўсё адарваць I Іолыпчу ад зіубнага саюза з немцамі і палітычна ізаляваць Ордэн, пазбавіць яго маральнай, а самае галоўнае - матэры-яльнай і ваеннай дапамогі з боку еўрапейскіх дзяржаваў.
Феадалы каталіцкіх дзяржаваў Заходняй Еўропы па-паўнялі шэрагі крыжаносцаў і ўносілі ім вялікія ахвяра-
141
ванні, што забяспечвала Ордэн велізарнымі людскімі рэ-зервамі і матэрыяльнымі запасамі. Таму магчыма, што ў гэты апошні паход Ягайла пайшоў не толькі каб вярнуць Драгічынскую зямлю, але і зрабіць дыпламатычны націск на Полыпчу.
Аб’ектыўна саюз паміж Вялікім княствам Літоўскім і Полыпчай быў выгодны абедзвюм дзяржавам і ўсім наро-дам Усходняй Еўропы, бо дазваляў аб’яднаць сілы супраць нямецкай і татарскай агрэсіі. Гэты саюз быў карысны так-сама і для развіцця вытворчых сіл, гандлёвых сувязяў.
Усе гэтыя перадумовы прывялі да таго, што ў жніўні 1385 г. польскія паслы прыбылі ў Крэва - радавы замак Ягайлы (Якава), дзе і быў заключаны саюз.
Скарыстоўваючы імкненне народаў абедзвюх дзяржа-ваў да саюза і дружбы, польскія феадалы і біскупы хацелі ператварыць яго ў сродак захопніцкай палітыкі і насад-жэння каталіцызму у Беларусі, Літве і Украіне. Вядомы ў гістарычнай літараіуры тэкст Крэўскага дагавора, хутчэй за ўсё з’яўляецца інструкцыяй, што агрымалі польскія пас-лы, едучы на перамовы ў Крэва да Ягайлы. Аднак ні ў якім разе гэты тэкст не можа разглядацца як міжнародны дага-вор дзвюх суверэнных дзяржаваў, і тым болей, — як акт ка-пітуляцыі Вялікага княства Літоўскага пасля перамогі над Польшчай у 1384 г. Канешне не выключна і тое, што гэты акт - сфальсіфікаваная падробка болып позняга часу.
Характэрна, што Ягайла, сеўшы на польскі каралеўскі трон, пачаў праводзіць не польскую палітыку сяброўства з Тэўтонскім ордэнам, а палітыку Вялікага княства па падрыхтоўцы да вайны з Ордэнам. Фальшывы ж тэкст нібыта Крэўскага дагавора выкарыстоўваўся шавіністычна-агрэсіўнымі коламі Польшчы для абгрунтавання захопніцкіх дамаганняў на беларускія, украінскія і літоўскія землі ў пазнейшыя часы. Нібыта Ягайла, каб ажаніцца з Ядвігай
142
і мець тытул караля Полыпчы, даў наступныя абяцанні: прыняць каталіцкую веру і распаўсюдзіць яе ва ўсім кня-стве; перадаць на патрэбы Полыпчы дзяржаўную казну Вялікага княства; заплаціць 200 тыс. фларынаў Вільгель-му Аўстрыйскаму за адмаўленне ад шлюбу з Ядвігай; вярнуць Полыпчы ўсе адарваныя ад яе тэрыторыі; выз-валіць з палону ўсіх хрысціян; злучыць усе землі Вяліка-га княства Літоўскага з Польшчай.
Тэкст гэтага нібыта дагавора нагадвае акт безагаворач-най капітуляцыі. Асабліва здзіўляюць абяцанні перадаць казну на патрэбы Полыпчы, заплаціць 200 тыс. фларынаў Вільгельму Аўстрыйскаму (за такую суму ў той час мож-па было купіць цэлую дзяржаву) і ліквідаваць Вялікае княства, далучыўшы яго да Полынчы, - толькі за гонар зрабіцца прымаком Ядвігі. На несуразмернасць і кабаль-насць гэтых абяцанняў звярталі ўвагу многія гісторыкі і спрабавалі вытлумачыць іх нетрываласцю становішча Ягайлы на вялікакняскім прастоле. Але такое тлумачэнне не ірунтуецца на фактах, бо ў 1385 г. Ягайла ўжо моцна тры-маў уладу, памірыўся з Вітаўтам, перамог крыжаносцаў пад Коўнам і ўмацаваў межы дзяржавы з захаду, зрабіўшы па-ход за Віслу супраць мазавецкага князя. Згоду Ягайлы на наднявольныя ўмовы нельга растлумачыць і яго імкненнем да пашаны, бо нават ворагі адзначалі яго сціпласць і про-стасць, пагарду да розных ты гулаў і паказной пыхі.
Спрабуючы разабрацца, чаму Ягайла і яго дарадцы нібыта згадзіліся на гэтыя ўмовы, можна не без падставы меркаваць, што такога пагаднення ўвогуле не было. Сум-пенні, што вядомае нам пагадненне не сапраўднае, узні-каюць у сувязі з тым, што гэты акт стаў вядомы толькі пасля смерці Ягайлы, у хроніцы Яна Длугаша. Вядома гаксама, што феадалы Вялікага княства Літоўскага неад-пойчы выступалі супраць непраўдзівасці польскіх храні-
143
кёраў. Справа дайшла да таго, што супраць няпраўды ў польскіх хроніках у дачыненні да Вялікага княства было ўзнята пытанне на Віленскім сойме ў 1559 г., і вялікі князь змушаны быў абяцаць, што запатрабуе выпраўлен-ня «таковых непрнстойных хроннк». Трэба думаць, што ў той час былі вядомыя сапраўдныя ўмовы пагаднення.
На Люблінскім сойме 1569 г. феадалы Вялікага кня-ства аспрэчвалі сапраўднасць тэксту Крэўскага пагаднен-ня, заяўляючы, іпто гэтыя запісы наогул ніколі не існавалі. Апрачатаго, акт, які фігуруе як арыгінал дагаво-ра, не мае неабходных рэквізітаў - подпісаў і пячатак, хоць і іх маглі падрабіць. Магчыма таксама, што падроб-лены быў не ўвесь акт, а толькі асобныя месцы.
Не выключана і тое, што акт, вядомы цяпер як афіцыйны дакумент, быў прыватным запісам, зробленым кракаўскім біскупам ці якім іншым канонікам, варожа настроеным да Вялікага княства Літоўскага. На гэтую думку наводзіць той факт, што вядомы нам тэкст захоўваў-ся не ў архіве дзяржаўнай канцылярыі, дзе трымаліся ўсе дзяржаўна-прававыя акты, а ў архіве Кракаўскай капіту-лы. Апрача таго, міжнародные дагаворы таго часу заўсё-ды пісаліся па строга акрэсленай юрыдычнай форме, дзе называліся бакі дагавора, сам тэкст і сведкі, якія прысут-нічалі пры заключэнні дагавора, а таксама неабходны былі подпісы і пячаткі бакоў. Нічога гэтага, апрача само-га тэксту, у гэтым дакуменце не было.
Вывад аб тым, што вядомы акт Крэўскага пагаднення фальсіфікаваны, пацвярджаецца ўсім далейшым ходам гісторыі.
Узышоўшы на польскі прастол, Ягайла захаваў за са-бою вярхоўную ўладу і ў Вялікім княстве, хоць і назна-чыў туды вялікім князем свайго брата Скіргайлу Івана, а потым стрыечнага брата Вітаўта (Юрыя, Аляксандра),
144
што зусім не шкодзіла княству, не вяло да яго ліквідацыі, а толькі ставіла ў саюзныя адносіны з Полынчай пад вер-хавенствам Ягайлы. Пытанне аб ліквідацыі княства па-чалі ўзнімаць польскія феадалы і каталіцкае духавенства толькі праз шмат гадоў пасля смерці Ягайлы. Праўда, словы аб уключэнні Вялікага княства Літоўскага ў склад Польшчы былі ўнесены ў Гарадзельскі прывілей 1413 г., але тут жа гаварылася пра захаванне ўлады вялікага кня-зя і адасобленасць усёй дзяржавы.
Ягайла, увесь час клапоцячыся аб прызнанні яго вяр-хоўных правоў у Вялікім княстве, разам з тым імкнуўся ўмацоўваць цэласнасць і дзяржаўную адасобленасць яго. На працягу амаль 50 гадоў свайго кіравання ў Польшчы ён пастаянна быў у курсе ўсіх падзей у абедзвюх дзяржа-вах і актыўна ўплываў на ўнутраную і знешнюю паліты-ку княства, і не было за ім ніводнага дзеяння, якое можна было б растлумачыць жаданнем ліквідаваць самастой-насць Вялікага княства.
Адасобленасць княства падкрэслівалася і тым, што ад-разу пасля абрання Ягайлы на польскі прастол і прызна-чэння вялікім князем Літоўскім Скіргайлы Ягайла не зняў з сябе паўнамоцтваў галавы Вялікага княства, а адначасо-ва ўзначаліў дзве дзяржавы. Тым самым была ўстаноўлена персанальная (асабістая) унія паміж гэтымі дзяржавамі.
У працэсе прымусовага акаталічвання насельніцтва Беларусі, Літвы і Украіны былі створаны каталіцкія біскупскія кафедры і касцёлы, а духавенства атрымала багатыя ахвяраванні і шмат ільгот.
Характэрна, што рымская курыя, падтрымліваючы аг-рэсіўныя планы польскіх феадалаў і духавенства, не вы-лучыла новаўтвораныя біскупствы ў самастойную цар-коўную правінцыю з непасрэдным падпарадкаваннем Рыму, а ўключыла іх у склад польскай Гнезненскай цар-
145
коўнай правінцыі з падпарадкаваннем новых біскупаў польскаму духавенству. Такім чынам, яшчэ раз падкрэслі-валася варожае стаўленне рымскай курыі і ўсяго каталіцкага духавенства да насельніцтва Беларусі. Гэтая палітыка ка-таліцкага духавенства асабліва праявілася ў яго імкненні апалячыць усё насельніцтва Вялікага княства, ліквіда-ваць нацыянальныя культуры яго народаў, пазбавіць іх нацыянальнай самасвядомасці. У некаторых выпадках дзеля аховы каталіцкага духавенства і падтрымання па-радку ў месцах, дзе праводзілася масавае акаталічванне насельніцтва, былі ўведзены ўзброеныя атрады салдат-католікаў, набраныя ў Польшчы.
Прымусовае акагалічванне, узмацненне феадальнай эксплуа-тацыі, а таксама парушэнне суверэннасці дзяржавы ўвядзеннсм польскіх войскаў абвастрылі незадавальненне населыгіцгва, і яно са зброяй у руках высіупіла супраць урада.
Ужо ў 1388 г. урад Скіргайлы вымушаны быў скарыс-таць дапамогу польскіх сіл супраць насельніцтва Віцебс-кай і Полацкай земляў. Паўстанне было пераможана, га-рады занялі ўрадавыя войскі, але асобныя выступленні і находы не спыняліся па ўсёй Беларусі і Літве.
Абставіны ў краіне асабліва абвастрыліся, калі апазі-цыйныя сілы ўзначаліў і аб’яднаў у адзін рух берасцейс-ка-гарадзенскі князь Вітаўт. У 1390 г. Ягайла зноў быў змушаны пайсці на дапамогу Скіргайлу ў Беларусь і Літву, бо краіна, паводле слоў Я. Длугаша, «цярпела раза-рэнне ад міжусобнай вайны і гінула ад уласнага мяча» (Длугош Ян. Грюнвальдская бнтва. - М. - Л., 1962. - С. 20). На першым часе аб’яднаным сілам Ягайлы і Скіргайлы ўдалося заўладаць замкамі Вітаўта ў Берасці, Камянцы і Гродна, але і пасля гэтага барацьба не спынілася.
Некалькі год урадавыя сілы вялі барацьбу з паўстан-цамі. Вітаўт карыстаўся шырокай народнай падтрымкай, і
146
гэта змусіла Ягайлу пайсці на кампраміс. У выніку перамоў у Востраве (каля Ліды) 5 жніўня 1392 г. было заключана па-гадненне, паводле якогааслаблапрымусовае акаталічванне, не дапускалася ўтрыманне польскіх салдат у беларускіх і літоўскіх гарадах. Замест Скіргайлы, які скампраметаваў сябе супрацоўніцтвам з польскімі феадаламі, вялікім кня-зем Літоўскім быў прызначаны Вітаўт, але і ён прызнаў вяршэнства Ягайлы.
Востраўскае пагадненне спыніла ўнутраную барацьбу ў Вялікім княстве Літоўскім і ўмацавала яго саюз з Польшчай нааснове персанальнай уніі. У гэтым яшчэ раз праявіўся палітычны талент Ягайлы; у асобе Вітаўта ён замест праціўніка займеў энергічнага, рашучага і разум-нага саюзніка ў барацьбе з крыжаносцамі.
Гэтым пагадненнем былі юрыдычна аформлены тыя фактычныя ўзаемаадносіны, што склаліся паміж дзвюма дзяржавамі пасля ўсіуплення Ягайлы на польскі прастол. Адасобленасць Вялікага княства ад Польшчы падтрымліва-лася яшчэ і тым, што само княства не было дзяржавай уні-тарнай, аўяўляласабой своеасаблівую феадальную федэра-цыю, у якой да цэнтральнай часткі дзяржавы прымыкалі землі-княствы са значнымі аўтаномнымі правамі. Феадалы гэтых земляў не ўдзельнічалі ў вырашэнні пытання аб уніі і таму не лічылі сябе звязанымі яе ўмовамі. Без іх жа ўдзелу нельга было вырашыць пытанне аб характары саюза кня-ства з Польшчай. Трэба ўлічыць таксама, што тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага, колькасць насельніцтва, ад-сюль і ваенныя сілы яго значна перавышалі сілы Польшчы, таму і далучыць княства было немагчыма без згоды значнай часткі насельніцтва, асабліва пануючага класа.
Уступленне Ягайлы на польскі прастол вельмі змяніла знешнюю і ўнутраную палітыку польскай дзяржавы. Ягайла, які вырас і выхоўваўся ў Беларусі, прыбыў у Кра-
147
каў з вялізнай світай сваіх прыдворных і асабістай ахо-вай - каморным атрадам - набранай у асноўным з яго ўла-данняў на Беларусі, і паколькі ні ён сам, ні яго прыдвор-ныя і ахова не ведалі ні лацінскай, ні нямецкай мовы, то і польскія феадалы былі вымушаны пакінуць нямецкую і пераходзіць на беларускую або польскую мову. Такім чы-нам пры каралеўскім двары быў зроблены пачатак ад-раджэнню славянскай мовы і абмежаванню нямецкай. Абапіраючыся на свае ўзброеныя атрады, Ягайла ўмаца-ваў каралеўскую ўладу ў Полыпчы і тым самым часткова абмежаваў самавольства буйных феадалаў і ўплыў вяр-хоў каталіцкага духавенства на дзяржаўныя справы.
Каб мабілізаваць сілы абедзвюх дзяржаваў на раз-гром крыжаносцаў, Ягайла перш за ўсё хацеў заручыцца падтрымкай шырокіх мас польскага народа і патрыя-тычна настроенай шляхты. Дзеля гэтага ў 1388 г. быў выдадзены Петрыкаўскі прывілей, які пашыраў правы польскай шляхты, арганізаваны паход супраць вен-герскага ўладарання ў Галіцкай зямлі. 3 гэтай жа мэтай Ягайла выступіў супраць апольскага князя Уладзіслава, які, уступіўшы у саюз з крыжаносцамі, перадаў ім Даб-жынскую зямлю і прапанаваў план падзелу Польшчы паміж Ордэнам, Брандэнбургскай Маркай і сілезскімі князямі. Пасля гэтага выступлення сілезскія князі вы-мушаны былі пайсці на пагадненне з Ягайлам. Каб нейтра-лізаваць або нават прыцягнуць на свой бок хоць частку каталіцкага духавенства, якое падтрымлівала патрыя-тычныя сілы*ў краіне, і ізаляваць Ордэн крыжаносцаў, пазбавіўшы яго падтрымкі заходнееўрапейскіх дзяржа-ваў, Ягайла пачаў шырока прапагандаваць свае захады па акаталічванню насельніцтва Беларусі і Літвы.
Прынятыя Ягайлам меры па ўмацаванню аўтарытэту абедзвюх дзяржаваў дазволілі ўрадам Польшчы і Вяліка-
148
іа княства дамагчыся замацавання саюза: 18 студзеня 1401 г. у Вільні былі сабраны найбольш уплывовыя феа-далы, якія прынялі каталіцтва. Спецыяльнай граматай яны пацвердзілі саюз з Полыпчай. У сакавіку таго ж года аналагічнае ўзаемнае абавязацельства прынялі польскія феадалы, якія сабраліся ў г. Радаме, і тады саюз, заснава-ны на персанальнай уніі, быў юрыдычна замацаваны ў Віленска-Радамскім акце. Гэтым пагадненнем феадалы Вялікага княства абяцалі Ягайлу і польскім грамадзянам выступаць усімі сіламі супраць находаў якіх бы то ні было ворагаў і ахоўваць польскія інтарэсы як свае ўлас-ныя, гэтак жа павінны былі рабіць і польскія феадалы.
Акт Віленска-Радамскай уніі пацвердзіў адасобле-насць і самастойнасць Вялікага княства, а таксама правы Вітаўта як самастойнага кіраўніка дзяржавы, вызначыў сутнасць дзяржаўна-прававой сувязі княства з Полыпчай як персанальную унію дзвюх дзяржаваў пад вяршэнствам аднаго гасудара. Віленска-Радамская унія стала юрыдыч-най асновай саюза ўсходнееўрапейскіх народаў у іх ба-рацьбе супраць нямецкай агрэсіі. Таму залежнасць Вітаў-та ад Ягайлы мела болып намінальны характар і не была вырашальнай у адносінах паміж абедзвюма дзяржавамі, бо ва ўсіх унутраных і міжнародных справах яны былі самастойныя.
Пацвердзіўшы саюз абедзвюх дзяржаваў, Віленска-Ра-дамская унія з’явілася зыходным момантам арганізацыі і аб’яднання сіл усходнееўрапейскіх народаў у іх барацьбе з крыжаносцамі. Славутая перамога пад Грунвальдам у 1410 г. стала пачаткам поўнага знішчэння гэтага разбойні-цкага Ордэна. Яна паклала канец міфу аб неперамож-насці тэўтонскіх крыжаносцаў, і на сотні гадоў была зня-та магчымасць нямецкай узброенай агрэсіі на ўсходзе Еўропы. Разам з тым гэтая перамога ўзняла міжнародны
149
аўтарытэт Вялікага княства і Польшчы, стварыла ў іх перадумовы для развіцця вытворчых сіл і міжнародных сувязяў. Перамогай пад Грунвальдам была падарвана і магутнасць каталіцкага духавенства, што ў сваю чаргу паспрыяла развіццю свабоднай думкі ва ўсёй Еўропе і павышэнню нацыянальнай самасвядомасці заходніх і паўднёвых славян, актывізацыі іх вызваленчай барацьбы. Гэтая перамога была яскравым сведчаннем плённасці дружбы і саюза народаў Усходняй Еўропы ў іх барацьбе супраць нямецкай агрэсіі і засілля рэакцыйнай, дагма-тычнай ідэалогіі, якую ўкараняла каталіцкая царква. Рас-пальваючы рэлігійную варожасць паміж новаахрышча-нымі католікамі і праваслаўнымі, каталіцкае духавенства і феадалы-католікі пачалі весці палітыку дыскрымінацыі праваслаўнага насельніцтва, што ў канчагковым выніку падрывала жыццёвыя сілы дзяржавы, вяло да ліквідацыі яе палітычнай самастойнасці.
У 1413 г. у замку Гарадлі над Бугам былі сабраны не-каторыя польскія феадалы і 47 феадалаў-католікаў Вялікага княства. У выніку былі выдадзены тры граматы (прыві-леі): першая - польскіх феадалаў аб тым, што яны згодны падзяліцца з феадаламі-католікамі Вялікага княства гона-рам насіць гербы; другая - феадалаў Вялікага княства, якія прымалі гербы польскіх феадалаў, тым самым усту-паючы з імі ў гербавае пабрацімства. Трэці прывілей, вы-дадзены ад імя Ягайлы і Вітаўта, уяўляў сабой дакумент адкрытай каталіцкай агрэсіі і меў за мэту не саюз дзвюх дзяржаваў, а ўмацаванне і пашырэнне каталіцызму, ідэ-алагічнае падаўленне і падпарадкаванне народа каталі-цкаму духавенству. Дзеля гэтага ў прывілеі былі словы пра ўключэнне Вялікага княства ў склад Полыпчы. Так, у арт. 1 хлусліва сцвярджалася, што з таго часу, як была прынята Польская Карона «з мэтай пашырэння хрысц-
150
іянскай веры», дзяржавы і землі, з’яднаныя ў Вялікім княстве, былі «прысвоены, уключаны, злучаны, перададзе-ны» Польскаму Каралеўству са згоды князёў, паноў, шляхты, службовых асоб і баяраў Вялікага княства. Да-лей гаварылася ад імя Ягайлы і Вітаўта, што «землі, якія заўсёды да гэтага часу яны мелі і маюць у поўным ула-данні на падставе права наследавання як законныя га-судары, са згоды і волі паноў, шляхты, баяраў другіраз інкарпаруюць, далучаюць, укараняюць у Каралеўства Польскае, прысвойваюць яму, злучаюць і аб’ядноўваюць з ім, звязваюць саюзам і назаўсёды замацоўваюць» (БЭФ. Т. І.-С. 115).
Адпаведна з гэтым запісам, Вялікае княства павінна было ў самы блізкі час перастаць існаваць як самастойная дзяржава, але ў арт. 11 гэтага прывілея гаварылася, што «паны і шляхціцы пасля смерці Аляксандра Вітаўта.. ніко-га не будуць мець або выбіраць вялікім князем і гаспада-ром Літвы, як толькі кароль польскі і яго наступнікі, па-ра; шы я з прэлатамі і панамі Польшчы і земляў Літвы, палічаць за неабходнае выбраць і паставіць. Гэтаксама і прэлаты, паны і шляхта Каралеўства Польскага, калі памрэ польскі кароль, не пакінуўшы нашчадкаў і законных наследнікаў, не павінны выбіраць сабе караля і гасудара, без ведама і парады нашай, г. зн. вялікага князя Аляксанд-ра, паноў і шляхты названых вышэй земляў Літвы» (Там жа. - С. 115 -117). 3 гэтага артыкула вынікае, што, нягледзя-чы на ўжыванне ўсіх магчымых дзеясловаў аб далучэнні, Вялікае княства не толькі захоўвае сваю самастойнасць, але ў вьпіадку смерці Ягайлы каралём Полыпчы можа стаць толькі асоба, пажаданая феадалам княства, г. зн., што прывілей у дадзеным выпадку мае раўнапраўны характар, і няма наваг намёку на ліквідацьпо і далучэнне земляў кня-ства да Полыпчы.
151
Такім чынам, усе напышлівыя словы прывілея аб зліцці дзяржаваў не мелі ў той час новага дзяржаўна-пра-вавога значэння - заставаўся той самы саюз дзвюх дзяр-жаваў у форме персанальнай уніі. Саюзныя адносіны значна аслабіліся пасля паражэнняў крыжаносцаў у 1414-1422 гг. і заключэння з імі міру. Пасля абрання на вялікак-няскі прастол у 1430 г. Свідрыгайлы, прыхільніка самас-тойнасці Вялікага княства, адносіны настолькі сапсавал-іся, што справа дайіпла да ваенных дзеянняў супраць Польшчы. У 1432-1433 гг. адносіны крыху наладзіліся, але становішча было няўстойлівае, а ў 1434 г., пасля смерці Ягайлы, унія была поўнасцю скасавана.
Гаворачы пра вынікі першага этапа саюза Вялікага княства Літоўскага з Полыпчай, трэба адзначыць, што унія спрыяла збліжэнню народаў Беларусі, Літвы, Украі-ны і Полыпчы, умацаванню і развіццю ўзаемных гандлё-вых і культурных сувязяў. Асабліва важнае значэнне мела аб’яднанне ваенных і магэрыяльных сіл абедзвюх дзяр-жаваў у барацьбе з нямецкай агрэсіяй. Дзякуючы уніі былі прыпынены анямечванне польскага народа і калані-зацыя Полыпчы, а Грунвальдская перамога на стагоддзі стрымала прасоўванне немцаў ва Усходнюю Еўропу. У Польшчы пачалося адраджэнне роднай культуры і мовы. Без пераболыпання можна сказаць, што дзякуючы Крэў-скай уніі народы Вялікага княства Літоўскага выратавалі Полыпчу ад нямецкай каланізацыі. Гэтая унія была важ-ным паваротным момантам ва ўсёй гісторыі Польшчы.
Але ў той самы час з пашырэннем каталіцызму на тэ-рыторыю Беларусі, Літвы і Украіны атрымала свабодны доступ кагаліцкае духавенства з яго дагматычнай ідэалогі-яй, якая стала асновай самага рэакцыйнага светапогляду. Да таго ж гэтае духавенства падпарадкоўвалася і служыла іншаземным інтарэсам, і ўся яго дзейнасць была варожая
152
народам княства і самой дзяржаве. Яно ўсімі сіламі імкнулася душыць і знішчаць народную культуру, рас-пальвала рэлігійную варожасць у асяроддзі беларускага народа.
Каталіцкая прапаганда царкоўнага касмапалітызму вяла таксама да таго, што значная частка феадалаў, стаў-шы католікамі, больш клапацілася пра інтарэсы рымскай курыі, чым сваёй дзяржавы і народа, і не здольная была нроцістаяць захопніцкім памкненням польскіх феадалаў, якія доўгі час падрывалі і стараліся знішчыць саюз Полыпчы з Вялікім княствам. Гэтая неразумная і антына-родная палітыка польскіх феадалаў і каталіцкага духа-венства прывяла да таго, што з аслабленнем Вялікага кня-ства былі падарваны і сілы самой Польскай дзяржавы.
Другі этап саюзных сувязяў Вялікага княства Літоўс-кага з Польшчай пачаўся з абрання ў 1447 г. на польскі прастол вялікага князя Літоўскага Казіміра, пасля чаго ён стаў на чале дзвюх самастойных дзяржаваў. Зноў узнаві-лася персанальная унія, якая шмат дзесяцігоддзяў была трывалай асновай саюза дзвюх раўнапраўных дзяржаваў, кожная з якіх мела сваю эканоміку, фінансы, армію, зака-надаўства, дзяржаўны апарат і вяла самастойную ўнутра-ную і знешнюю палітыку.
Разам са смерцю Казіміра ў 1492 г. унія была перапы-нена, але ў 1501 г. зноў аднавілася, калі каралём Полыпчы быў абраны вялікі князь Літоўскі Аляксандр. Пасля яго смерці польскія феадалы зноў абралі сваім каралём вялі-кага князя Літоўскага Жыгімонта I, і унія захавалася. Яна працягвалася і пасля абрання на польскі прастол Жыгі-монта II Аўгуста.
153
2.	Люблінская унія 1569 г.
Вялікае княства Літоўскае ў другой палове XVI ст. апынулася ў вельмі цяжкім становішчы. 3 аднаго боку, насядалі польскія феадалы і каталіцкае духавенства, якія пастаянна падрывалі сілы Вялікага княства, імкнучыся Захапіць землі Беларусі і Украіны, а з другога - пачалася Лівонская вайна і войскі цара Івана IV захапілі шэраг га-радоў на Беларусі.
3 боку Полыпчы інтэнсіўна вялася прапаганда ксянд-зоў, якія імкнуліся пры дапамозе каталіцызму пазбавіць беларусаў сваёй нацыянальнай самасвядомасці і пера-рабіць іх у палякаў. Польскія феадалы тэрарызавалі на-сельніцтва прыгранічных земляў, рабілі набегі, рабавалі, забівалі, калечылі людзей, забіралі ўсё, што маглі. I пры гэтым яны заставаліся беспакараныя, бо ўрадавыя колы Полыпчы і каталіцкая прапаганда пакрывалі і падтрымлі-валі іх, заяўляючы, што набегі спыняцца як толькі гэтыя землі будуць далучаны да Полыпчы.
Справа дайшла да таго, што пытанне аб ахове заходніх межаў і абароне насельніцтва ад разбойніцкіх нападаў неаднойчы ўзнімалася на соймах Вялікага княства. Так, на соймах 1547, 1551 і 1554 гг. слухаліся скаргі «на кріів-ды несносные, которыемають... от панов поляков н ма-зовшан». Урад Жыгімонта Аўгуста, які з 1548 г. быў і ка-ралём Полыпчы, не рабіў дзейсных захадаў супраць гэ-тых находаў і тым самым патураў ім. У Полыпчы ж і на заходніх землях Беларусі і Украіны ў гэты час каталіцкія ксяндзы ўзмоцнена прапагандавалі далучэнне гэтых зем-ляў да Полыпчы.
Актыўную дзейнасць развіла вялікая княгіня Літоўс-кая і каралева Польская ўдава Жыгімонта I італьянка Бона Сфорца, якая фактычна была агентам рымскай ку-рыі. Калі ж курыя вырашыла, што Бона Сфорца болып не
154
нрыдатна для гэтай мэты, папскія легаты дапамаглі ёй прысвоіць дзяржаўныя каштоўнасці княства і каралеў-гва і вывезці ў Італію; там яе атруціў каханак-духоўнік, а ўсе скарбы, згодна з падробленым тэстаментам, пе-райшлі да Папы Рымскага і яе забойцы (\агЬш Т. І)/іе]е пагоскі Ійехуькіецо, \Уі1по, 1848. Т. 9. - 8. 275).
Пасля ад’езду Боны Сфорца ў Італію галоўным дзея-чам па падрыхтоўцы ліквідацыі Вялікага княства быў яе сын Жыгімонт Аўгуст. У пачатку свайго кіравання ён, зблізіўшыся з некаторымі беларускімі феадаламі і ажані-ўшыся на Варвары Радзівіл, брагы якой (Мікола Чорны і Мікола Рыжы) былі лютымі ворагамі каталіцызму, спра-баваў нават процістаяць яму, але пасля смерці жонкі пад-паў пад уплыў каталіцкіх дзеячаў і, ведучы распуснае жыццё, зрабіўся іх паслухмянай зброяй. Яшчэ ў 1549 г. ён заключыў пагадненне з Габсбургамі, якія абяцалі яму ўзброеную дапамогу супраць непаслушэнства падданых, г. зн. заклікаў немцаў для барацьбы са сваім народам.
У той жа час каталіцкае духавенства вяло шырокую прапагандысцкую кампанію за зліццё Вялікага княства з Польшчай. Наколькі каталіцкая прапаганда была моцнай, можна бачыць з такога факта, што на адным са сходаў заходнебеларускай шляхты, у сваёй масе малапісьменнай або нават непісьменнай, было прынята рашэнне прасіць урад, каб усе дакументы для іх пісаліся на лацінскай або польскай мове, а не на беларускай. Каталіцкія прапаган-дысты ва ўсіх касцёлах абяцалі, што як толькі Вялікае княства будзе далучана да Полыпчы, уся дробная і сярэд-няя шляхта атрымае такія ж правы і палітычнае значэнне ў дзяржаве, як і буйныя феадалы. Да таго ж, каб ідэалагіч-на падрыхтаваць і ашукаць праваслаўную шляхту, Жыгі-монт Аўгуст у 1563 г. выдаў прывілей, якім абвяшчаліся яе роўныя правы з католікамі. 3 юрыдычнага боку прыві-
155
лей меў значэнне ў тым, што афіцыйна адмяняў дыскры-мінацыйныя нормы Гарадзелькага акта 1413 г„, практыч-нае ж значэнне яго было вельмі малое, бо нічога не мяня-лася ні ў гаспадарскай Радзе, ні на іншых дзяржаўных пасадах, захоўвалася яшчэ верацярпімасць - і праваслаў-ныя, кальвіністы і католікі разам засядалі ў сойме і Радзе.
Жыгімонт Аўгуст 13 сакавіка 1564 г. выдаў дэклара-цыю, у якой абвясціў, што адмаўляецца ад сваіх спадчын-ных правоў на землі Вялікага княства Літоўскага, доб-раахвотна адракаецца і ўступае іх Полыпчы. Ён спадзяваўся, што дэкларацыя стане юрыдычнай падставай далучэння Беларусі, Літвы і Украіны да Полыпчы, а тым самым і ліквідацыі самастойнасці княства.
Феадалы княства рашуча выступілі супраць дэклара-цыі, бо яны не прызнавалі вотчыннага характару ўлады вялікага князя, а лічылі яго за службовую асобу ў дзяржа-ве, выбраную воляй народа. Гэта вельмі выразна выказа-на ў Статуце, зацверджаным 1 ліпеня 1564 г. і ўведзеным у дзеянне ў 1566 г. У арт. 2, раздз. 3 гаварылася, што вялікі князь абавязваеццазахоўваць правы і вольнасці ўсіх люд-зей у вялікім княстве, «е котором онн, яко люде вольные, вольно обнраючн ііз стародавна ііз вечных свонх продков собе панов н господарей велнкнх князей лшповскііх». Гэты артыкул быў простым адказам на дэкларацыю ад 13 сака-віка 1564 г. У гэтым жа Статуце былі і іншыя артыкулы, скіраваныя на захаванне цэласнасці і незалежнасці княства.
Калі з дарэннем усёй дзяржавы нічога не выйшла, афі-цыйныя прапагандысты, каб супакоіць насельніцтва кня-ства і замаскіраваць варожую яму палітыку Жыгімонта Аўгуста, пачалі тлумачыць, што акт сведчыць толькі пра адмаўленне ад тытула вялікага князя на карысць Полыпчы. 3 пункгу ж гледжання тагачаснага крыміналь-нага права гэтая дэкларацыя была не што іншае, як акт
156
діяржаўнай здрады, здзейсненай галавой дзяржавы. Усё насельніцтва, у тым ліку і шляхта, не хацелі ліквідацыі самастойнасці княства. Феадалы неаднойчы вялі перамо ны з прадстаўнікамі Полыпчы пра болып цесны саюз .ібедзвюх дзяржаваў, але пры ўмове захавання раўнапра-ўя і «братэрскай любові». Гэта вельмі выразна выказана і ў пастанове Віленскага сойма 1563 г., які зацвердзіў спе-цыяльную інструкцыю для перамоваў з Польшчай аб уніі, у якой дэлегатам наказвалася строга ахоўваць год-пасць Вялікага княства, сачыць, каб правы ўсяго насель-ніцтва ні ў чым не былі страчаны і не прыніжаліся другім бокам. Дапускалася ўладаранне аднаго гасудараі склікан-не сумесных соймаў для вырашэння агульных спраў, але нры гэтым у кожнай дзяржаве павінны былі быць самас-гойныя вышэйшыя органы ўлады і кіравання, адасобле-пыя ўзброеныя сілы, казна і заканадаўства. Гэтыя ўмовы пацвярджаліся і падтрымліваліся на ўсіх наступных сой-мах княства. Таму няма дастатковых падстаў лічыць, што шляхта жадала поўнага зліцця з Полыпчай, а буйныя фе-адалы выступалі супраць уніі. Гэтая памылковая думка склалася пад уплывам каталіцкай прапаганды, якая спра-бавала пераканаць, што далучэнне Украіны і часткі Бела-русі да Полыпчы было ажыццёўлена згодна з пажадан-нем «шляхецкага народу» княства. Яна сцвярджала так-сама, нібыта ў XVI ст. у Вялікім княстве існавала шыро-кая шляхецкая дэмакратыя і нават самая бедная шляхта мелатакія самыя правы, як і буйныя феадалы. 3 аналізу ж тагачасных прававых актаў і іншых гістарычных даку-ментаў відаць, што праз усю гісторыю княства шляхта ніколі самастойнага палітычнага значэння не мела. Таму пры вывучэнні актаў аб уніі, у якіх выказваецца «жадан-не» шляхты да хутчэйшага злучэння з Полыпчай, няцяж-ка разгледзець і арганізатараў гэтага «жадання».
157
Ідэю уніі з Полыпчай на ўмовах раўнапраўя падт-рымлівала болыпасць феадалаў княства — яны бачылі ў ёй магчымасць умацаваць сваё становішча ўнутры краі-ны і атрымаць ваенную дапамогу ў вайне з Расіяй. Таму разыходжанне паміж феадаламі княства і Полыпчы было толькі ва ўмовах уніі, а самую яе ідэю падтрымлі-вала болыпасць іх. Калі б феадалы княства былі супраць уніі, яны наогул не паехалі б у Люблін на агульны сойм, нягледзячы на ўсе дамаўленні і абяцанні польскіх феа-далаў і караля. Пра такія абяцанні сведчаць перамовы прадстаўнікоў Полыпчы ў Лебедзеве і Маладзечне, а таксама граматы, выдадзеныя Жыгімонтам Аўгустам. Так, у грамаце, выдадзенай у кастрычніку 1568 г., гава-рылася, што саюз абедзвюх дзяржаваў будзе заснаваны на «мшюстіі, згоды братское, который бы был однако ы заровно во всем пожнточный обеюм тым панствам» (Любавскнй М. К. Лнтовско-Русскнй сейм. Прнлож. -С. 208). У інструкцыях, разасланых у паветы, Жыгімонт Аўгуст запэўніваў, што дзякуючы уніі княства атрымае ад Полыпчы дапамогу ў Лівонскай вайне.
Але прадстаўнікі княства не спяшаліся на агульны сойм, хоць і не супраць былі атрымаць абяцаную дапамо-гу. Каб рассеяць іх недавер, Жыгімонт у снежні 1568 г. выдаў грамату, у якой клятвенна абяцаў ахоўваць правы і інтарэсы княства і не прымушаць яго прадстаўнікоў да уніі, а ў выпадку, калі не будзе дасягнута ўзаемная згода, гарантаваў, што кожны з іх «мает г/ метіі будет вольное, учтнвое, нн от кого нпчгім не затрудненное г/ спокойное отьеханне с того сейму». Далей ён абяцаў не выдаваць ніякіх грамат без згоды радных паноў Вялікага княства, захоўваць Падляшша ў складзе яго. А насельнікі Падляш-ша «не мсноть бытн іінак захованы... одно заровно со всн-мн обывателямн Велакого княства Лшповского, яко ту-
158
быльцы нродычн здешнего панства... н ннкоторонрецес-сы соймовыя анн декреты в той всей справе спольной на сторону Велнкого княства Лшповского не мають бытіл анн будуть выдаваны под печатью Коруны польское, одно под печатью Веліікого княства Лнтовского» (КпІгхеЬа 8., 8еткоу/іс2 XV. Акіа шці. Кгакоху, 1932. К 95). Клятвенныя абяцанні і дамаўленні, а таксама надзея атры-маць дапамогу, схілілі прадстаўнікоў княства з’явіцца ў Люблін на перамовы, бо справы на Лівонскай вайне былі вельмі цяжкімі.
Лівонская вайна Вялікага княства Літоўскага, Лівоніі, Польшчы і Рускай (Маскоўскай) дзяржавы пачалася пасля таго, як рускія войскі ў студзені 1558 г. пачалі вайну супраць Лівонскага ордэна і занялі шэраг гарадоў у Эстоніі. Пара-жэнні войск Ордэна змусілі ўрад Лівоніі прасіць дапамогі ў Вялікага княства Літоўскага. У лістападзе 1561 г. у Вільні было падпгсана пагадненне, па якому вялікі магістр Ордэ-на Готард Кетляр аб’вяшчаўся свецкім князем у Курляндыі і губернатарам у астатняй частцы Лівоніі, якая станавілася правінцыяй пад сумеснай уладай Вялікага княства Літоўска-га і Полыпчы. У 1562-1568 гг. вяліся цяжкія баі з перамен-ным поспехам. 80-тысячнай арміі цара Івана IV удалося заняць у 1563 г. беларускія гарады Віцебск і Полацк. У насіупным годзе ў баях на рацэ Уле і пад Оршай войскі Вялі-кага княства нанеслі паражэнне рускай арміі, у 1565 г. рус-кая армія пад Чарнігавам разбіла войска Вялікага княства. Польскія феадалы нічым не дапамагалі свайму саюзніку, а толькі чакалі зручнага моманту, каб нанесці ўдар у спіну Вялікаму княству, і такі момант наступіў, - калі пачаліся перамовы ў Любліне.
Пасяджэнні Люблінскага сойма пачаліся 10 студзеня 1569 г. Буйныя польскія феадалы і каталіцкія біскупы трымаліся прыхаванай і вераломнай тактыкі нацкоўваць
159
польскую шляхту на прадстаўнікоў Вялікага княства, каб потым заяўляць, што ліквідацыі яго дамагаюцца не яны, а польская шляхта, якая нібыта робіць гэта ў інтарэсах польскага народа. Так, напрыклад, ленчыцкі ваявода даў распараджэнне паслам ад шляхты патрабаваць далучэн-ня да Польшчы Валынскай зямлі, пра што захаваўся запіс у дзённіку Люблінскага сойма.
Такім чынам, прадстаўнікі княства звярталіся да польскіх феадалаў, спадзеючыся на дапамогу, а тыя ду-малі, як лепей абрабаваць і знішчыць сваіх сяброў і саюз-нікаў. Планы польскіх феадалаў трымаліся ў тайне ад прадстаўнікоў княства - Жыгімонт неаднойчы нагадваў польскім паслам трымаць у тайне характар сваіх нарад.
У першыя дні польскія феадалы заявілі, пгго яны жадаюць поўнай ліквідацыі княства, і падрыхтавалі спецыяльны даку-мент і запатрабаванні, каб прадстаўнікі княства пддпісалі яго без ніякага абмеркавання толькі на той падставе, шго ў ім ёсць такія запісы, якія былі ў многіх актах. 15 лютага прад-стаўнікі Вялікага княства адмовіліся падпісаць прапанаваны ім дакумент, заявіўшы, што «калі ж... вы, паны, не пажадае-це з намі ўвайсці ў братэрстпва і па-братэрску злучыцца так, якмы прапаноўваем... але пажадаеце настойваць на вашай запісцы, уякой вы шырока распісалі, як будзеце цягнуць нас да інкарпарацыі і старых дагавораў... дык нам не будзе патрэ-бы тут болейзаставацца; давядзецца не скончыўшы справы паехаць адсюль» (Днсвннк Люблннского сейма 1569 года. — СПб., 1869. - С. 78). Польскія прадстаўнікі звярнуліся да Жыгімонта, каб ён прымусіў другі бок згадзіцца на прапана-ваныя ўмовы «сваею каралеўскаюўладаю», на што ён 21 лю-тага даў адказ, што літоўцам не будзе прапанавана нічога іншага, апроч таго, чаго дамагаюцца палякі. Далей ён за-патрабаваў толькі, каб было ў тайне ўсё, што адбываецца паміж імі (Там жа. - С. 105).
160
У наступныя дні прадстаўнікоў княства спрабавалі прымусіць падпісаць прапанаваны акт, а калі не ўдалося гэтага дамагчыся, 28 лютага «было абвешчана ад імя ка-раля, што яго вялікасць загадвае Літве прыйсці і сесці ў пасяджэнне» сойма (Там жа. - С. 117-118), што павінна было сведчыць пра фактычна здзейсненую унію насуперак волі прадстаўнікоў княства. I гэта ўсё прапаноўвалася трымаць у сакрэце. Даведаўшыся пра такое рашэнне Жыгімонта, які зноў парушыў свае клятвы, абяцанні і прысягі, прадстаўнікі княства першага сакавіка пакінулі Люблін. Тады Жыгімонт вырашыў адкінуць усялякую маскіроўку і пайшоў на адкрытую здраду інтарэсаў Вялі-кага княства. Ён выдаў пятага сакавіка незаконны акт аб адлучэнні ад Вялікага княства Літоўскага Падляшскай зямлі з гарадамі Беластокам, Драгічынам, Мельнікам, Бельскам і інш. і далучэнні яе да Польшчы, а феадалам і службовым асобам Падляшша было загадана пад страхам канфіскацыі маёмасці прысягнуць на вернасць Полыпчы. Калі гэты захопніцкі акт не атрымаў належнага адпору ні ад феадалаў княства, ні ад насельніцтва Падляшскай зямлі, распрапагандаванага каталіцкім духавенствам, Жыгімонт далучыў да Полыпчы і ўкраінскія землі - Ва-лынь, Падолле, Кіеўшчыну.
3 юрыдычнага боку акты аб далучэнні беларускіх і ўкраінскіх земляў да Полыпчы былі незаконныя і нале-жала лічыць, што яны не маюць сілы. Паводле заканадаў-ства Вялікага княства Літоўскага, вялікі князь, уступаю-чы на прастол, даваў прысягу і абяцаў дзейнічаць толькі згодна з дзяржаўнымі законамі. У адпаведнасці з пара-графамі 12 і 15 прывілея 1492 г. і арт. 1, 2, 12 раздз. 3 Статута 1566 г. вялікі князь не меў права змяншаць тэры-торьпо дзяржавы і выдаваць якія-небудзь заканадаўчыя акты без згоды Рады і Сойма. Артыкулам 4 таго ж раздзе-
161
ла забаранялася выдаваць прывілеі, якія парушаюць нор-мы Статута: «А где бы што одержано н вышло якым же кольвек обычаем протнв сего Статуту, то с права н суду справедлілвость через нас н потомкн нашн за радою рад нашых Велнкого князства на сторону отложено іі нн во што обернено быггт маеть».
Таму акты аб адлучэнні ўкраінскіх і заходняй часткі беларускіх земляў, выдадзеныя ў Любліне, кажучы мовай Статута, належала «нн во что обернуты» — прызнаць за несапраўдныя. Несапраўднасць іх вызначалася і грама-тай Жыгімонта Аўгуста ад 21 снежня 1568 г., дзе ён кляў-ся захоўваць старыя законы і звычаі і не парушаць тэры-тарыяльнай цэласнасці дзяржавы.
Акты аб адлучэнні земляў не былі замацаваны пячат-кай Вялікага княства, што таксама рабіла іх несапраўд-нымі. Юрыдычную незаконнасць іх разумелі і самі твор-цы, таму і пасля выдання гэтых актаў стараліся пры-мусіць прадстаўнікоў княства згадзіцца на унію і тым са-мым прыхаваць незаконнае далучэнне чужых тэрыторый бачнасцю «згоды» і «братэрскай любові» абодвух бакоў.
Далучэнне велізарнай тэрыторыі, адарванай ад кня-ства, павялічыла польскую дзяржаву ў некалькі разоў, але не ўмацавала яе, а значна аслабіла, бо Полыпча вымуша-на была ўвесь час трымаць свае сілы на захопленых зем-лях, каб не даваць разгарацца вызваленчай барацьбе ўкраінскага і беларускага народаў, якая праяўлялася асаб-ліва ў сярэдзіне XVII ст. Прысваенне гэтых тэрыторый узмоцніла ў Полыпчы і рост вялікадзяржаўных шавіні-стычных ілюзій, якія зусім выцяснялі цвярозую развагу. Пануючым вярхам Полыпчы здавалася, што іх эгаістыч-ным планам цяпер нішто не перашкодзіць, бо галоўныя іх апаненты ў княстве зломлены і прыгнечаны, а само княства асуцжана на ліквідацыю. Яны не разумелі, што
162
падрыў сіл саюзнай дзяржавы вёў да паслаблення I [олыпчы, а разгул шавінізму - да ўзмацнення нацыя-нальнай барацьбы, што ўрэшце і сталася адной з прычын распаду польскай феадальнай дзяржавы.
Пасля сграгы значнай тэрьпорыі Вялікае княства не магло далей самастойна весці вайну і вымушана было, каб атры-маць дапамогу ад польскіх феадалаў, капііуляваць і падпі-саць ганебны акт уніі на ўмовах, прадыктаваных імі. Патрыятычныя сілы княства, якія супраціўляліся націску польскіх феадалаў, былі аслаблены наяўнасцю ўнутры дзяр-жавы моцнай кагаліцкай аіентуры, якая складалася з часткі акаталічанай шляхты і каталіцкага духавенства і дзейнічала на карысць польскіх феадалаў па ўказцы з Ватыкана і Гнез-на. Значная ж частка феадалаў і шляхты была запалохана пагрозай канфіскацыі маёнткаў і дзеля асабістых інтарэсаў паступалася інтарэсамі дзяржавы. Харакгарызуючы павод-зіны прадстаўнікоў шляхты на соймах, пісьменнік XVI ст. пісаў, што яны поўнасцю падпарадкаваліся жаданням кара-ля, «адны, баючыся што-небудзь страціць, а другія, жада-ючы ўбіцца ў ласку» (8ігу)ко\У5кі М. Кгопіка... ^агзхахуа, 1846. Т. 2. - 8. 418). Пры такім становішчы прадсгаўнікі Вялікага княства вымушаны былі пад пагрозай канфіскацыі маёнткаў вярнуцца ў Люблін і падпісаць прапанаваны ім акт аб злучэнні дзвюх дзяржаваў.
Акт Люблінскай уніі быў аформлены ў выглядзе прыв-ілея-дагавора, зацверджанага пастановай Люблінскага сойма 1 ліпеня 1569 г. Тэкст акта быў падрыхтаваны ў двух экзэмплярах - адзін замацаваны пячаткамі польскіх феадалаў, другі - пячаткамі феадалаў княства, пасля чаго абодва бакі абмяняліся актамі. Гэткі парадак іх абмену, на думку яго арганізатараў, павінен быў прыхаваць гвал-тоўны, агрэсіўны і нераўнапраўны характар уніі, надаць ёй бачнасць добраахвотнай згоды бакоў.
163
Такім чынам, акт Люблінскай уніі служыў фігавым лісгком, якім жадалі прыкрыць дзяржаўную здраду вяліка-га князя, а таксама рабаўніцтва і насілле польскіх феада-лаў і вярхоў каталіцкага духавенства. Апроч таго, што гэты акт узаконьваў адлучэнне ўкраінскіх і часткі беларускіх земляў, ён павінен быў стаць праграмай апалячвання і ліквідацыі беларускай і ўкраінскай народнасцяў, знішчэн-ня іх кулыуры.
У акце гаварылася таксама, што «Каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае ўяўляюць сабоюўжо адно не-падзельнае і неаддзельнае цэлае, а таксама не асобную, а адну агульную рэспубліку, якая злучылася і злілася ў адзін народ з дзвюх дзяржаў і народаў» (Зельверовнч Л. М. Лн-товская метрнка. - СПб., 1883. Т. 1. - С. 55-76). Яшчэ адзна-чалася, што хоць асобае ўзвядзенне на княжанне вялікага князя Літоўскага павінна быць адменена, але тьпул і паса-ды Вялікага княства застаюцца. Узыходзячы на прастол, новы кароль пад прысягаю пацвярджае ўсе правы і воль-насці падданых абедзвюх дзяржаваў і народаў. Надалей збіраюцца толькі агульныя соймы і адна Рада. Цалкам за-хоўваюцца правы і прывілеі, а таксама высокія пасады. Дагаворы і саюзы з іншымі краінамі заключаюцца толысі з аіульнага ведама і са згоды абодвух народаў. Манета паві-нна быць аднолькавая і раўнацэнная. Адмянялася пошліна на вывоз за граніцу сельскагаспадарчых прадуктаў з маён-ткаў духавенства і асоб шляхецкага саслоўя.
Гэты акт павінен быў выклікаць і змены ў заканадаўстве Вялікагакнясгва. «Усе, якія бяны ні былі, статуты, паякой бы прычынеяны ні быліўведзены ціўхваленыўЛітве супроць польскага народа і якія звязаны з набыццём ці ўладаннем пазямельнаймаёмасцю, што дасталася палякуўЛітвеякім бы ні было спосабам... усе гэтыя статуты, як супярэчныя наогул праву, справядлівасці, узаемнай братэрскай любові і
164
Уніі, роўнаяк і агульнаму злучэнню, ніякай сілымець нс >і<і« інны» (Там жа).
Вялікае княства павінна было перастаць існанаці. адразу пасля падпісання акта уніі, але далейшы ход налітычных падзей паказаў, што жыццёвыя сілы яго хоці. і падарваны, але не знішчаны, і яго магілыпчыкі рана святкавалі перамогу. Баючыся народных паўстанняў на Беларусі - і асабліва масавага пераходу насельніцтва ў І’асію, польскія.феадалы і верхаводы каталіцкай царквы вымушаны былі згадзіцца на захаванне княства як са-мастойнай дзяржавы, праўда, без Украіны і заходняй часткі Беларусі.
Захаванню Вялікага княства садзейнічала і тое, што, анексіраваўшы Украіну і частку заходняй Беларусі і тым самым задаволіўшы захопніцкія апетыты, феадалы раз-лічвалі скарыстоўваць княства як шчыт для прыкрыцця ўсходніх граніц Полыпчы. У 1572 г. у вярхах Полыпчы пават абмяркоўвалася пытанне аб вяртанні княству Пад-ляшша і далучэнні да яго этнаграфічна польскай вобласці Мазовіі, але шавіністычны чад не даў магчымасці хоць часткова аднавіць сілы Вялікага княства. Пасля смерці ў 1572 г. караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста не толькі фактычна, але і юрыдычна было прызнана заха-ванне адасобленасці Вялікага княства Літоўскага. Найбо-лей поўна гэтая адасобленасць была замацавана ў Зводзе законаў Вялікага княства, які атрымаў назву Статута 1588 г. У ім нават не ўпамінаецца пра акт Люблінскай уніі. У арт. 4 раздз.З замацоўваецца праграма аднаўлення ранейшых межаў княства.
Статут 1588 г. прадугледжваў таксама, што атрымлі-ваць маёнткі і займаць духоўныя і дзяржаўныя пасады ў княстве маглі толькі мясцовыя ўраджэнцы і ні ў якім вы-падку «чужаземцы», «загранічнікі» ці «суседзі».
165
3 усяго гэтага відаць, што дзяржаўна-прававыя сувязі паміж Вялікім княствам і Полыпчай пасля 1569 г. будава-ліся не на аснове акта Люблінскай уніі, а на ўмовах, якія прадугледжвалі адасобленасць абедзвюх дзяржаваў пры адным гасудары і адным парламенце (сойме). Разам з тым гэтае аб’яднанне спарадзіла і новую дзяржаву - Рэч Пас-палітую, у кампетэнцыю якой уваходзілі ў асноўным пы-танні сумеснай міжнароднай палітыкі і ўзаемнай абаро-ны. Таму трэба прызнаць, што акт Люблінскай уніі 1569 г. фактычна не быў ажыццёўлены. А паколькі ён быў навя-заны прадстаўнікам Вялікага княства гвалтоўна, то і з юрыдычнага боку быў несапраўдны.
Пра гвалтоўніцтва, падман, шантаж і нядобрасумлен-насць дзеянняў польскіх феадалаў, каталіцкага духавен-ства і самога Жыгімонта Аўгуста ў адносінах да прадстаў-нікоў Вялікага княства яскрава сведчаць запісы дзённіка Люблінскага сойма, таму няма падстаў згаджацца з тымі гісторыкамі, якія лічылі, што дробная і сярэдняя шляхта жадала і дамагалася уніі з Польшчай.
Аналіз дзяржаўна-прававых сувязяў Вялікага княства Літоўскага ў ХУІІ-ХУІІІ стст. паказвае, што іх прававы характар за гэты час моцна не змяніўся. Разам з тым пра-цэс гвалтоўнага акаталічвання і апалячвання беларусаў і ўкраінцаў паступова захопліваў усё болыпыя пласты на-сельніцтва і пагражаў поўным знішчэннем беларускай народнасці, садзейнічаў усё болыпай залежнасці Вяліка-га княства ад Полыпчы.
Падводзячы вынік гістарычнага развіцця дзяржаўна-прававых сувязяў Вялікага княства Літоўскага з Польшчай, можна з усёй упэўненасцю сцвярджаць, што ў ХІУ-ХУ стст. гэтыя сувязі, хоць і мелі шмат істотных за-ган, у асноўным былі карыснымі для ўсіх народаў Усход-няй Еўропы, чаго нельга сказаць пра унію 1569 г.
166
Гвалтоўнае і бяспраўнае далучэнне ўкраінскіх і часткі {аходнебеларускіх земляў да Полыпчы прынесла шмат шкоды не толькі насельніцтву Беларусі, Украіны і Літвы, але і самой Польшчы. Прымусовае акаталічванне і апа-лячванне беларускага і ўкраінскага народаў спарадзіла нацыянальны і рэлігійны прыгнёт. Насаджэнне ж рэак-цыйнай дагматычнай ідэалогіі каталіцкай царквы выклі-кала застой і заняпад навукі і кулыуры. Усё гэта шкодна адбілася на стане вытворчых сіл і эканомікі, што ў кан-чатковым выніку прывяло да пагібелі ўсёй феадальнай Рэчы Паспалітай.
3.	Дзяржаўна-прававое значэнне Берасцейскай царкоўнай уніі
У сярэдневеччы ў Беларусі органы дзяржаўнага кіра-вання былі цесна звязаны з царкоўнай адміністрацыяй і духавенствам. Епіскапы ў ХІП-ХІУ стст., разам з іншымі службовымі асобамі, удзельнічалі ў вырашэнні важней-шых дзяржаўных спраў. Асабліва ўзрасла роля каталіцка-га духавенства на дзяржаўныя справы Вялікага княства Літоўскага пасля Гарадзельскай уніі 1413 г., па якой не навінны былі дапушчацца на высокія дзяржаўныя паса-ды некатолікі. Хаця гэтыя абмежаванні потым асобнымі граматамі 1432, 1434 і 1563 гг. скасоўваліся, але роля ка-таліцкага духавенства не змяншалася. Канфесійная ба-рацьба ў Беларусі асабліва ўзмацнілася пасля з’яўлення тут езуітаў у 1569 г. Каб прадухіліць крывавыя бойкі паміж рознымі канфесіямі ў 1573 г. у Рэчы Паспалітай быў прыняты закон «Аб захаванні ў міры ўсіх грамадзян з боку рознага разумення і ўжывання набажэнства хрыс-ціянскага». Але гэты закон не мог стрымаць унутраных міжусобіц пасля ўзмацнення каталіцкай контррэфарма-цыі і актывізацыі ўмяшання маскоўскага духавенства ва
167
ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай, асабліва пасля аб-вяшчэння ў Маскве свайго патрыярха ў 1589 г., які стаў дамагацца ўлады і над праваслаўнай царквой ў Беларусі і Украіне, а тым самым дапамагаў імкненню царскага ўра-да далучыць Беларусь і Украіну да Расіі.
Правячыя колы Вялікага княства Літоўскага і Полыпчы разам з вярхамі праваслаўнага і каталіцкага духавенства дзяржавы, спасылаючыся на рашэнні Фларэнційскай уніі 1439 г. аб аб’яднанні грэка-праваслаўнай царквы з рымс-ка-каталіцкай, прапанавалі праваслаўную царкву Рэчы Паспалітай аб’яднаць з каталіцкай, падпарадкаваўшы яе рымскай курыі і Папе Рымскаму. Тым самым унезалежніць яе ад патрыярха Канстанцінопальскага, які на той час у значнай сіупені залежаў ад турэцкіх улад, а таксама супраць-стаяць інтэрвенцыі маскоўскага патрыярха, які прысвоіў сабе тьпул патрыярха «ўсяе Русі».
Мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі М. Рагоза, епіскап уладзімірскі і берасцейскі I. Пацей, патрыяршы экзарх епіс-кап луцкі і астрожкі К. Цярлецкі, епіскапы тураўскі і пінскі Л. Пэлчыцкі, львоўскі, галіцкі і камянец-падольскі Г. Бала-бан, холмскі і бэлзскі Д. Збіруйскі, полацкі і віцебскі Р. Храптовіч, перамышльскі і самборскі М. Капысценскі падрыхтавалі праект уніі, у якім прадугледжвалася: 1) за-хаванне абрадаў богаслужэння грэка-праваслаўнай царк-вы; 2) каб духавенства уніяцкай царквы карысталася такімі ж правамі, як і кагаліцкае; 3) каб уніяцкія папы маглі мець свае сем’і, а не захоўваць цэлебят як каталіцкія ксяндзы.
У лістападзе 1595 г. епіскапы I. Пацей і К. Цярлецкі прыехалі ў Рым на перамовы з рымскай курыяй і Папам Рымскім. 23 снежня 1595 г. Папа Клімент VIII блаславіў ідэю уніі, а ў студзені 1596 г. ён паставіў свой подпіс пад дакументам аб царкоўнай уніі, унёсшы пэўныя карэкты-вы ва уніяцкі дагавор.
168
У кастрычніку 1596 г. у Берасці адбыўся сумесны са-бор для канчатковага зацвярджэння царкоунай ўніі. У ім удзельнічалі староннікі уніі: епіскапы, ігумены і іншыя царкоўныя служыцелі, беларускія і ўкраінскія феадалы праваслаўнай і каталіцкай веры. У той жа час у Берасці сабраўся і праваслаўны сабор праціўнікаў уніі, на якім былі ваявода Кіеўскі князь К. Астрожскі, два праваслаў-ных епіскапы: Г. Балабан і М. Капысценскі, якія адышлі ад уніі, прадстаўнікі патрыярхаў, а таксама частка ніжэй-шага праваслаўнага духавенства і праваслаўнай шляхты.
Уніяцкі сабор 9 кастрычніка 1596 г. урачыста абвясціў Берасцейскую царкоўную унію і новая царква стала на-іывацца уніяцкай або грэка-каталіцкай. На саборы быў прыняты пастырскі ліст пра Берасцейскую унію і пра пазбаўленне сану епіскапаў Балабана і Капысценскага і іншых святароў, якія не прынялі унію. Праціўнікі уніі на сваім саборы таксама сімвалічна пазбавілі сану уніяцкага мітрапаліта і епіскапаў. Кароль Рэчы Паспалітай і вялікі князь Літоўскі Жыгімонт III Ваза універсалам ад 15 снеж-ня 1596 г. зацвердзіў акт Берасцейскай уніі і заклікаў бе-ларусаў і ўкраінцаў прызнаць уніяцкіх епіскапаў і іншых святароў. Некаторая частка беларускай шляхты і асабліва гараджан, не прынялі унію, але і не прызналі Маскоўска-га патрыярха, а захавалі вернасць патрыярху Канстанці-нопальскаму. Напрыклад, у фундутавым лісце шляхты мінскае, якія вырашылі ахвяраваць у 1612 г. грошы і землі на пабудову праваслаўнай царквы ў памяць святых апос-талаў Пятра і Паўла, было запісана: «Л/ы врадннкн земс-кне, дворные, рыцерство, шляхта обывателе так воевод-ства н повету Менского, яко н ішых земель н поветов Ве-ліікого княства Лнтовского релен старожытное гречес-кое святое всходнее Апостольское церквн под благосло-венством в Бозе велебного светейшого Отца Патрыярхіі
169
Константннопольского в братстве церковном будучые... в Менску на грунтех нашііх шляхецкнх под волностью н правом нашым шляхецкіім будучых н от нас шляхты фун-дованых збудовагшсмы ку чстн іі фале Пану Богу всемо-гуіцему в тронцы фалебному а на памет светых верхов-ных Апостол Петра н Павла церков нманастыр... н вод-луг давных звнчаев вечнымн часы отправовано быты мает, где теж для помноженя фалы Божое для твнченя в ней деток н для оздобы тон церквн школу заложылнсмо ... У того лнсту фундушу печатей пріітіісненых петде-сять две, а подпнс рук тісмом рускнм і/ полскым тыміі словы: Богдан Огінскі... Ян Огінскі... Александр Огінскі..., Констанцін Ратамскі... Грыгоры Валодкавнч... Адам Ванковіч... Іван Рагоза» і інш. (йз собрання древннх гра-мот н актов городов Мннской губернн, православных мо-настырей, церквей н по разным предметам. - Мннск, 1848.-С. 111-115).
На працягу XVII ст. большасць простых людзей пры-нялі унію, а значная частка шляхты перайшла ў каталіцтва, у тым ліку і тыя, што ў пачатку XVII ст. падпісаліся пад лістом, у якім пісалі аб вернасці праваслаўнай царкве і патрыярху Канстанцінопальскаму.
Берасцейская царкоўная унія мела не толькі рэлігійнае значэнне, але і дзяржаўна-палітычнае. Яна павінна была садзейнічаць кансалідацыі ўсіх грамадзян Вялікага кня-ства Літоўскага, вызваліць іх ад залежнасці ад царкоўных улад суседніх дзяржаваў, дапамагчы выпрацаваць агуль-ную для усёй дзяржавы рэлігію, захаваць сваю мову, ста-ражытную культуру, свае дзяржаўныя ўстановы, свае су-даводства і права. Часткова гэтая задача была выканана, але толькі часткова, бо супраць многіх палажэнняў уніі выступілі вярхі польскай каталіцкай царквы, якія не спынілі свайго варожага становішча да уніятаў, не да-
170
пусцілі уніяцкіх епіскапаў у сенат Рэчы Паспалітай і не-дапускалі шляхту-уніятаў на вышэйшыя дзяржаўныя па-сады. Актывізавалася дзейнасць і прыхільнікаў маскоўс-кага праваслаўя, якіх падтрымлівалі прадстаўнікі кан-станцінопальскага і александрыйскага патрыярхаў, а ў 1620-1621 гг. і патрыярха іерусалімскага, якога уніяцкія дзеячы называлі турэцкім шпіёнам.
Берасцейская царкоўная унія замест кансалідацыі грамадства і міру паміж хрысціянскімі канфесіямі абвастрыла барацьбу паміж імі. У 1623 г. у Віцебску ўспыхнуў стыхій-пы бунт гараджан супраць уніяцкага архіепіскапа I. Кун-цэвіча, які быў забіты. За гэта горад Віцебск быў пазбаў-лены Маідэбургскага права, вечавы звон, што служыў інакам вольнасці гараджан, быў зняты, была разбурана ратуша, а многія гараджане прыгавораны судом да смерці.
Ліквідацыя царкоўнай уніі ў Беларусі пачалася пасля надзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння Беларусі да Расіі. Канчаткова яна была зліквідавана на Беларусі Полацкім царкоўным саборам 1839 г., у Заходняй Украіне, якая спа-чатку ўваходзіла ў склад Аўстра-Венгрыі, а з 1920 г. па 1939 г. была часткай Польшчы і Чэхаславакіі, унія была зліквідавана Львоўскім Саборам 1946 г. Украінскія унія-гы захавалі прыхільнасць да сваёй царквы і аднавілі яе ў 1989 г. На Беларусі таксама робяцца спробы аднавіць сваю уніяцкую царкву.
171
Раздзел 4
КРЫНІЦЫ БЕЛАРУСКАГА ФЕАДАЛЬНАГА ПРАВА
1.	Звычаёвае права. Дагаворы з Рыгай
Гісторыя права Беларусі бярэ свой пачатак з незапа-мятных часоў, калі галоўнай крыніцай было звычаёвае права. Яно складалася непасрэдна з грамадскіх адносін, якія былі ўхвалены і зацверджаны грамадскімі і дзяр-жаўнымі органамі і ўжываліся на працягу доўгага часу. На Беларусі яно было пануючым да сярэдзіны XV ст., а потым пачало паступова выцясняцца пісаным правам, у якім многія нормы звычаёвага права набылі форму зако-на ў выглядзе шматлікіх грамат, лістоў, прывілеяў, сой-мавых пастаноў, статутаў і іншых прававых актаў.
У старажытныя часы ва ўмовах абмежаванай эканомікі асобных мясцовасцяў - гарадоў воласцяў — і звычаёвае права было разрозненым. На кожнай тэрыторыі дзейніча-ла сваё мясцовае права. Насельніцтва кожнай зямлі «ішяху бо обычаіі свон н закон отец свонх н преданья каждо свой нрав» (Повесть временных лет. Ч. 1. - С. 14).
Другой характэрнай рысай звычаёвага права былі тра-дыцыяналізм і кансерватызм прававых нормаў, іх нязмен-насць. Старажытная прававая тэорыя грунтавалася на цар-коўным вучэнні, што ў грамадстве і ва ўсім свеце пануе раз і назаўсёды дадзены Богам парадак, а ўсялякія спробы крытыкі і змены сацыяльна-эканамічнай, палітычнай і прававой сістэмы разглядаліся як выступленне супраць царквы і Бога. Апрача таго, у перыяд запрыгоньвання ся-лян, калі феадалы імкнуліся змяняць звычаёвае права на сваю карысць, просты народ быў супраць яго змены. У XV-XVI стст. вялікія князі ў сваіх граматах неаднаразова
172
пбяцалі даўніны не парушаць і новых парадкаў не у водзіць, «бо мы новын не уводым, а старнны не рухаем» (РПБ.Т.27.-С.595).
Захаванне старых нормаў звычаёвага права прадуглед-жвалася граматай, выдадзенай полацкім баярам і мяшча-пам у 1499 г., у якой было запісана: «Суды маеть судатн наместннк наш Полоцкій с старшымн бояры Полоцкшш, нодлуг давного обычая» (АЗР. Т. 1. — С. 199).
Трэцяй асаблівасцю была ідэя поўнага бяспраўя рабоў (халопаў, чэлядзі нявольнай) і фармальнага раўнапраўя і набодных людзей пры фактычным захаванні льгот і пры-пілеяў пануючаму класу. Халопы і чэлядзь нявольная не лічыліся самастойнымі суб’ектамі праваадносін, «ахоло-ну іі робе веры не нятн», было запісана ў Полацкай гра-маце 1511 г. Раўнапраўе свабодных людзей праяўлялася ў і ым, што яны ў старажытныя часы маглі прымаць удзел у нырашэнні дзяржаўных спраў на вечавых сходах, выбі-рпць і быць выбранымі ў дзяржаўныя ўстановы ці на па-сады, неслі агульныя дзяржаўныя павіннасці, у тым ліку і пайсковую, па абароне свайго горада, воласці, княства. I Іапрыклад, у Полацку і Віцебску на вечавыя сходы (сой-мы) склікалася ўсё насельніцтва. У грамаце, выдадзенай у 1486 г., гаварылася: «П далей прііказуем, абы бояре н меіцане н дворяне городскне ц все поспольство в згоде межн собою былн, а дела бы нашн господарскііе всн зьго-дою посполу справлялн по давному, а сымалнсь бы всн по-< полу на том месте, где перед тым сынмывалнсь здавна. I без боярмеіцанам іі дворянам н чернн сонмов не надобе чнннть» (Полоцкне грамоты XIII - начала XVI в. - М., 1976. Ч. 2.-С. 111).
Звычаёвым правам у старажытнасці рэгуляваліся ўсе праваадносіны ў грамадскім жыцці: структура і кампе-і інцыя дзяржаўных устаноў, правы і абавязкі розных
173
класаў, саслоўяў і сацыяльных груп насельніцтва, цыв-ільныя, сямейна-шлюбныя, зямельныя, судова-працэсу-альныя, крымінальныя і інш.
Першыя запісы звычаёвага права Беларусі былі зроб-лены ў граматах і дагаворах Полацка, Віцебска і Смален-ска з Рыгай і Лівонскім ордэнам. 3 гэтых дакументаў відаць, што ў ХІІІ-ХІУ стст. ужо меліся пастаянныя ганд-лёвыя і дыпламатычныя зносіны паміж беларускімі гара-дамі і насельніцтвам Прыбалтыкі і Гоцкага берага.
У гэтай сувязі значны інтарэс мае змест дагавора Смаленска, Віцебска і Полацка з Рыгай і Гоцкім берагам 1229 г. Галоўнае прызначэнне гэтага пагаднення было ў замацаванні прававых нормаў, якія забяспечвалі ўстойлі-выя адносіны паміж купцамі гэтых земляў на падставе ўзаемнасці і раўнапраўя.
Значная ўвагаў дагаворы надавалася нормам крыміналь-нага і цывільнага права. Так, арт. 1,2,3 прадугледжвалі на-каранне за забойства і калецтва чалавека. За забітага воль-нага чалавека спаганялася 10 грыўняў срэбра, а за папа або пасла два плацяжы, г. зн. 20 грыўняў срэбра, у той жа час за халопа толькі 1 грыўня срэбра. У гэтых артыкулах яскрава адлюстраваўся класавы падыход пры вызначэнні адказнасці за забойствы, бо вольны чалавек цаніўся ў 10 разоў вышэй за халопа. Аб крыніцах халопства сведчыць арт. 6, згодна з якім князь мог асуцзіць вольнага чалавека і ўсю яго сям’ю (жонку і дзяцей) у халопства. Цікава таксама тое, што чала-век, нават быўшы халопам, мог самастойна ўдзельнічаць у замежным гандлі і адказваць за даўгі ўласнай маёмасцю (арт. 7). У дагаворы меліся нормы, якія замацоўвалі парадак судаводства па спрэчках паміж «русінамі» і <спацінскімі» людзьмі. Так, згодна з арт. 21 нямецкага госця павінен быў судзіць смаленскі князь і не дазвалялася выклікаць немца без яго згоды на «обчіш суд».
174
Грамадзянска-прававыя нормы рэгулявалі парадак кунлі-продажу, перавозкі тавараў, гандлёвых пошлін. Га-р.штавалася ўсім купцам купляць усякі тавар і свабодна ырыстацца воднымі шляхамі па ўсёй Дзвіне і на беразе. < Гая правда латннскому взятн оу руское землн п оу влас-нні князя смоленского ц оу полотьского князя властн а оу втпебского князя властн» (Хрэстаматыя па гісторыі бе-'інрускай мовы. - Мн., 1961. - С. 38).
Гандлёвыя адносіны палачан і віцяблян з Рыгай падт-рымліваліся і ў наступныя гады. Так, у 1263 г. быў заклю-і.іны дагавор ад імя палачан і віцяблян князем Гердэнам з нііонскім магістрам Конрадам. Пагадненні палачан і шцяблян з Лівонскім ордэнам былі заключаны ў 1265, I П)9 і каля 1339 г. (або 1340) Апрача таго, у 1338 г. вялікі нязь Гедымін, са згоды палачан і віцяблян, заключыў ыгавор з лівонскім магістрам аб вольным гандлі. У кан-ны дакумента было запісана, што ён заключаны «са згоды ьараля Літвы іяго дзяцей іўсіхяго баяр... н са згоды епіс-апа Полацка, караля і горада Полацка і караля Віцебска і чрада Віцебска» (Послання Геднмнна. - С. 194). Усе гэ-і ыя пагадненні з Рыгай у значнай ступені грунтаваліся на шычаёвым праве насельніцтва Полацкай і Віцебскай зем-інў і сведчаць пра інтэнсіўныя гандлёвыя зносіны і пра іос, што было каму і чым гандляваць.
У XIV і XV стст. пачынае развівацца заканадаўства, нкое паступова абмяжоўвае звычаёвае права. У першую ніргу выдаюцца законы ў форме прывілеяў (грамат), у 'ікіх юрыдычна пацвярджаліся правы і льготы феадалаў, іфармлялася прававое становішча саслоўя шляхты, за-і.іцоўваліся аўтаномныя правы некагорых земляў (княстваў).
175
2.	Агульнадзяржаўныя прывілеі (граматы)
Першымі агульнадзяржаўнымі (земскімі) прывілеямі лічыліся тры прывілеі, выдадзеныя ў 1387 г. вялікім кня-зем Літоўскім Ягайлам, ураджэнцам Беларусі, які ў пра-васлаўным хрышчэнні называўся Якавам, а калі зрабіўся польскім каралём і прыняў каталіцкую веру, то стаў на-зывацца Ўладзіславам.
Яго першы прывілей быў выдадзены 20 лютага 1387 г. і быў накіраваны на распаўсюджанне каталіцызму ў Бе-ларусі і Літве. Пачынаўся прывілей са сцвярджэння, што нібыта людзі жадаюць прыняць каталіцкую веру, а тым, хто ўжо прыняў яе, даруюцца новыя правы і вольнасці, яны будуць мець поўную магчымасць валодаць, карыс-тацца, прадаваць, мяняць, дараваць згодна са сваёй доб-рай воляй і жаданнем замкі, воласці, сёлы, дамы і ўсё, што наследавалі ад бацькоў. Далей у прывілеі гаварылася пра тое, што рыцары не павінны будуць выконваць якія-небудзь работы, за выключэннем будаўніцтва новых зам-каў, калі будзе склікацца насельніцтва ўсёй зямлі, а такса-ма перабудовы і рамонт старых замкаў.
Згодна са старадаўнім звычаем вайсковы паход, які на-зываўся па-народнаму «пагоняй», павінен быў выконвац-ца не толькі рыцарамі, але кожным мужчынам, якога б ён ні быў паходжання або звання, толькі б ён быў здольным насіць зброю (БЭФ. Т. 1. -С. 102).
У гістарычнай літаратуры распаўсюджана думка, што ўсе гэтыя правы былі нібыта запазычаны з польскага пра-ва. Але такое сцвярджэнне з’яўляецца памылковым, бо права феадалаў распараджацца маёмасцю, якая належала ім, існавала ўжо ў ХІ-ХІІІ стст. на ўсёй Беларусі і гаранта-валася старажытным правам, аб чым сведчаць шматлікія крыніцы («Руская Праўда», летапісы, граматы, дагаворы і інш. ). Пацвярджэнне старажытнасці гэтых правоў мож-
176
іііі знайсці ў Полацкім і Віцебскім прывілеях, у якіх ім яшчаліся нормы, што дагычацца, як відаць, ХІ-ХШ стст, хоць ноўнытэкстгэтыхпрывілеяўбыўадрэдагаваныўканцыХІУст.
Другі прывілей, выдадзены 22 лютага 1387 г., адраса-нлўся каталіцкаму духавенству, але закранаў інтарэсы усяго народа і фактычна дапаўняў папярэдні прывілей ад 20 лютага. Галоўнае яго прызначэнне заключалася ў пры-мусовым насаджэнні каталіцкай веры на Беларусі і над-іяленні багатымі дарамі і маёнткамі каталіцкага духавен-с гва і касцёлаў. Па гэтым прывілеі ўсё каталіцкае духа-нснства, касцёлы, манастыры і феадальна залежныя ад іх людзі выключаліся з дзяржаўнай юрысдыкцыі. Гэты нрывілей абавязваў усіх жыхароў Вялікага княства Літоў-<;кага пераходзіць у каталіцкую веру з усякай іншай веры (секты). Маёнткі і даходы, перададзеныя каталіцкаму ду-хавенству, вызваляліся ад усякага роду службаў і павін-пасцей на карысць дзяржавы і гасуцара. Зусім новым (іыло выключэнне з дзяржаўнай юрысдыкцыі ўсіх пюдзей, залежных ад каталіцкага духавенства. Захоп ка-таліцкім духавенствам дзяржаўных паўнамоцтваў у ад-посінах да залежных людзей быў першым крокам да зап-рыгоньвання сялян, бо яны траплялі пад поўнае панаван-пе каталіцкіх феадалаў. А сама каталіцкая царква станав-ілася пазадзяржаўнай юрысдыкцыяй, паступова захоплі-ііаючы ўсё болыпыя і болыпыя багацці, набыла велізар-пую эканамічную сілу і, маючы вялікі штат сваіх агентаў, прапагандыстаў і добраахвотнікаў-фанатыкаў, зрабілася самай уплывовай палітычнай сілай.
У дзяржаўна-прававым жыцці Вялікага княства Літоў-скага істотнае значэнне меў прывілей, выдадзены князю Скіргайле (Івану), ад 28 красавіка 1387 г. Гэтым прывіле-ем пацвярджаліся і замацоўваліся правы князя Скіргай-лы на кіраванне ўсім Вялікім княствам Літоўскім пасля
177
ўзыходжання Ягайлы на польскі прастол. Ягайла абяцаў Скіргайле «крепко блюсты его княженья м державы» (Хрэстаматыя па гісторыі беларускай мовы. - С. 49).
Тым самым юрыдычна замацоўвалася надзяленне Скіргайлы вялікакняскімі паўнамоцтвамі і захоўвалася дзяржаўная адасобленасць Вялікага княства. У прывілеі Ягайла таксама абяцаў лічыць Скіргайлу вышэй за ўсіх іншых братоў, і слухаць яго больш за ўсіх іншых саветні-каў, і стаяць за яго «крепко во всем». 3 мэтай умацавання эканамічнай базы палітычнай улады Скіргайлы пацвярджа-ліся яго непасрэдныя правы на Полацкае і Трокскае кня-ствы, а таксама перадавалася ў яго асабістае распараджэн-не значная частка дзяржаўных земляў і даходаў. Дзяржаў-на-прававое значэнне гэтага прывілея падкрэслівалася яшчэ тым, што ў самім тэксце ён называецца «праўдай»: «на сем на всем дал есмь правду крепкую». Гэтая назва граматы гаварыла аб яе агульнадзяржаўным характары, а не толькі як аб акце прыватна-прававога падаравання.
Прававая рэгламентацыя саюзных адносін Вялікага княства з Польшчай у выглядзе персанальнай уніі і юры-дычнае замацаванне суверэннасці Вялікага княства Літоўскага былі аформлены Востраўскім пагадненнем 1392 г., па якім вялікі князь Скіргайла здымаўся з Вяліка-га княства і пераводзіўся на княства Кіеўскае, а паўна-моцтвы вялікага князя перадаваліся князю берасцейска-му і гарадзенскаму Вітаўту (Юрыю, Аляксандру). Далей-шае прававое замацаванне саюзных адносін з Польшчай было ажыццёўлена актамі Віленска-Радамскай уніі 1401 г. і Гарадзельскай 1413 г.
Гарадзельскі прывілей быў выдадзены ад імя Ягайлы і Вітаўта і меў на мэце ўмацаванне і пашырэнне каталіцыз-му. У ім відавочна ілжыва сцвярджалася, што нібыта пас-ля распаўсюджання каталіцкай веры дзяржавы і землі,
178
ілучаныя ў складзе Вялікага княства Літоўскага, былі прысвоены, уключаны, злучаны, перададзены Польскаму Каралеўству са згоды князёў, паноў, шляхты, службовых ісоб і баяр Вялікага княства (БЭФ. Т. 1. - С. 115).
Ілжывым быпо і сцвярджэнне аб тым, што Ягайла і I Йтаўт з’яўляліся ўладальнікамі земляў на падставе агры-мання ў спадчыну, бо на Беларусі і ў Літве са старажыт-нейшых часоў панавала ідэя, што ўлада князя ідзе ад ныбрання або яго дамоўленасці з насельніцтвам дадзенай іямлі. Гэтая ідэя знайшла сваё адлюстраванне нават у арт. 11 і гіага ж прывілея, дзе сцвярджалася, што паны і шляхта насля смерці Аляксандра, - г. зн. Вітаўта, будуць выбі-раць вялікага князя. Прадугледжвалася таксама, што ў ныпадку смерці польскага караля выбранне новага павін-на адбывацца са згоды і ведама Вітаўта, паноў і шляхты Вялікага княства. Такім чынам, з тэксту гэтага артыкула ныразна відаць, што ўлада гасудара грунтавалася на выб-ранні і яго паўнамоцтвы разглядаліся не як уласніка ўсёй іямлі, усёй дзяржавы, а толькі як вышэйшай службовай нсобы ў дзяржаве.
Спрабуючы адказаць на пытанне, чаму феадалы Вялі-кага княства згадзіліся з актам 1413 г., па-першае, трэба ўдакладніць, што згоду далі не ўсе «паны, шляхта і бая-ры», як пра гэта гаворыцца ў прывілеі, а толькі 47 чала-нск, якіх, вядома, шляхта і баяры, асабліва праваслаўныя, 11 е ўпаўнаважвалі на вырашэнне гэтых пытанняў. Па-дру-гое, і з гэтых 47 чалавек, як відаць, не ўсе былі згодныя. і пават, магчыма, не ўсе ведалі поўны тэкст прывілея, на-нісанага па-латыні Для пацвярджэння можна спаслацца на заявы прадстаўнікоў Вялікага княства на польскім сойме ў Любліне ў 1448 г., дзе яны заявілі, што вельмі шяважаны граматамі, у якіх змяшчаліся словы аб зліцці і ўключэнні Вялікага княства ў склад Польшчы. На пера-
179
мовах у 1451 г. у Парчове прадстаўнікі Вялікага княства зноў патрабавалі выключыць з ранейшых дагавораў аб уніі ўсе зневажальныя і абразлівыя для Вялікага княства Літоўскага выразы, такія, як «далучэнне», «уключэнне» і «інкарпарацыя» Вялікага княства ў склад Полыпчы на той падставе, што іх папярэднікі пацвярджалі гэтыя дага-воры, «не ведаючы аб іх змесце, па дадзеным толькі за-гадзе вялікага князя» (Любавскнй М. К. Очерк нсторнн Лнтовско-Русского государства... -С. 191). Па-трэцяе, па сваім дзяржаўна-прававым характары прывілей 1413 г. не ўносіў карэнных змяненняў і замацоўваў саюзныя аднос-іны дзвюх адасобленых дзяржаваў. Гэтыя адносіны мелі ўжо багатую практыку і былі прымальныя для народаў абедзвюх дзяржаваў. Магчыма таксама, што Ягайла і Вітаўт згадзіліся з пракаталіцкім тэкстам прывілея для таго, каб задобрыць і супакоіць рымскую курыю пасля нанесенага ёй цяжкага ўдару, выкліканага паражэннем Ордэна пад Грунвальдам, і прадухіліць паход злучаных сіл заходнееўрапейскіх дзяржаваў сумесна з крыжанос-цамі. Такая засцярога была зусім абгрунтаванай. Сам жа Вітаўт згадзіўся з гэтым прывілеем, імкнучыся набыць прыхільнікаў сярод польскіх епіскапаў і буйных феада-лаў у надзеі, што пасля смерці Ягайлы ён можа стаць яго пераемнікам на каралеўскім прастоле ў Полыпчы. Пра такія гшаны Вітаўта піша аўтар «Хронікі Быхаўца», паве-дамляючы, што пасля перамогі пад Грунвальдам адбыло-ся пагадненне, у сілу якога польскія і літоўскія паны згадзі-ліся ў выпадку смерці Ягайлы выбраць каралём Вітаўта.
Аналіз тэксту прывілея і прычын, што прымусілі да яго абвяшчэння, прыводзіць нас да пераканання, што ўся справа зводзілася да існуючага ўжо саюза дзвюх дзяржа-ваў. Разам з тым ён пашыраў правы каталіцкай царквы і духавенства, а таксама служыў праграмай і заданнем на
180
ііомежаванне правоў і дыскрымінацьпо ўсіх ііскаіонік.іў
Сярод крыніц дзяржаўнага права, якія паслужылі над гтавай для юрыдычнага афармлення правоў саслоўя шляхты, першаступеннае значэнне мелі прывілсі 14 42 і 1434 гг. Па гэтых прывілеях праваслаўныя феадалы ўрпў-ноўваліся ў правах з католікамі. У прывілеі, выдадзепым у Гародні 15 кастрычніка 1432 г., гаварылася, што ў той час, калі католікі Вялікага княства Літоўскага былі надзе-пены прывілеямі і свабодамі, князі, баяры і шляхта пра-шіслаўнае веры, падданыя Вялікага княства, павінны < »ылі быць выключаны з права карыстання падараванымі снабодамі. Таму, жадаючы, каб у будучым па гэтай пры-•іыне паміж жыхарамі гэтых земляў не ўзнікалі разлады і нарожасць, якія падрывалі б сілы гэтых земляў, але для іаго, каб роўнымі карысталіся яны льготамі і правамі і іахоўвалі адзінства зброі і тоеснасць жаданняў, болып тергічна і настойліва імкнуліся захаваць у цэласнасці і ітыя землі, каб падтрымлівалі іх веліч і сумесна дзейні-чалі, а таксама былі пабуджальнымі больш старанна і дакладна выконваць загады і распараджэнні Ягайлы і Жыгімонта, які ў 1432 г. стаў вялікім князем Літоўскім.
3 тэксту прывілея відаць, што ён фактычна пазбаўляў іаконнай сілы дыскрымінацыйныя нормы Гарадзельска-га прывілея і сведчыў пра тое, што феадалы-католікі і ка-галіцкае духавенства ў інтарэсах класавай салідарнасці і атовы былі крыху аслабіць палітыку прымусовага насад-жэння каталіцызму. Такім чьшам, прывілей 1432 г. стварыў прававыя перадумовы для згуртавання і вылучэння ўсяго класа феадалаў у прывілеяванае саслоўе шляхты, аб’яднаў-шы яго на класавай аснове незалежна ад веравызнання.
Прынцыпы саслоўнага, агульна-шляхецкага права, ныклддзенага ў прывілеі 1432 г., агрымалі далейшае развіццё і замацаванне ў прывілеі ад 6 мая 1434 г. Гэтым прывіле-
181
ем пацвярджалася роўнасць правоў феадалаў-праваслаў-ных з католікамі, узаконьвалася і гарантавалася права ва-лодання маёнткамі і перадача іх у спадчыну або на інпіых законных падставах, сяляне і падданыя, залежныя ад фе-адалаў, вызваляліся ад некаторых агульнадзяржаўных па-віннасцей, пацвярджалася права праваслаўных феадалаў карыстацца гербамі і іншымі знакамі шляхецтва, абвяш-чалася захаванне ў сіле на вечныя часы ўсіх раней выдадзе-ных прывілеяў і грамат. Галоўнае новаўвядзенне гэтага прывілея заключалася ў абяцанні вялікага князя па дано-су, або таемнаму абвінавачванню з боку каго-небудзь, або па неабгрунтаванай падазронасці не караць названых князёў і баяр, перш чым яны не будуць выкрыты ў публіч-ным суцзе ў адпаведнасці з законамі (БЭФ. Т. 1.—С. 119-121). Гэтым артыкулам была замацавана адна з найболын важ-ных гарантый - асабістая свабода і недатыкальнасць шляхціца. У наступных прывілеях і статутах гэта важ-нейшая канстытуцыйная норма неаднаразова пацвярджа-лася і атрымала далейшае развіццё.
Важным этапам у развіцці заканадаўства наогул і дзяр-жаўнага права ў прыватнасці, быў прывілей вялікага кня-зя Казіміра 1447 г. У ім больш поўна і грунтоўна былі выкладзены правы класа феадалаў і саслоўя шляхты, не-каторыя прынцыпы крымінальнага, цывільнага і дзяр-жаўнага права. Так, у арт. 3 звяртае на сябе ўвагу пашы-рэнне кола асоб, якім гарантуецца іх недатыкальнасць. Тут больш поўна пералічаны групы класа феадалаў і саслоўя шляхты, а таксама ўключаны гарадскія жыхары, «месці-чы». Яны зазначаны і ў прэамбуле прывілея. Усё гэта даз-валяе зрабіць выснову, што прывілей 1447 г. быў не толькі саслоўным актам, а меў юрыдычнае значэнне і для про-стых людзей, асабліва гараджан. У гэтым нас яшчэ больш пераконвае змест арт. 2, 4, 7, 8, 9,14.
182
У арт. 5 змяшчалася канстытуцыйная норма аб праве феадалаў свабодна выязджаць за мяжу «для лепшого шча-< тья набытыя, а любо учннков рытерскгіх» (БЭФ. Т. 1. -(' 124-127), акрамя непрыяцельскіх земляў. Далей у пры-шлеі была выкладзена норма, па якой «сяляне і падда-ныя» князёў, рыцараў, шляхты, баяр і мяшчан вызвалялі-і я на карысць сваіх паноў ад дзяржаўных падаткаў, работ і іншых павіннасцей, за выключэннем будаўніцтва і ра-монту замкаў, дарог і мастоў, а таксама падатку натурай, нкі меў назву «стацыя». Гэтай нормай было пацверджана і развіта запісанае ў прывілеі 1434 г. выключэнне феа-шльна-залежнага насельніцтва з ліку асоб, непасрэдна шлежных ад дзяржавы. У сілу гэтага акта дзяржаўныя ппўнамоцтвы па збору падаткаў з насельніцтва былі пе-рададзены асобным феадалам. Дзякуючы гэтай норме фсадалы значна ўмацавалі свой эканамічны, а разам з ім і налітычны ўплыў у дзяржаве.
Працэс узмацнення панавання феадалаў над сялянамі ііі рымаў юрыдычнае афармленне ў арт. 11, па якім ні га-судар, ні яго намеснікі і іншыя службовыя асобы не паві-ііны былі прымаць на дзяржаўныя або вялікакняскія іемлі прыватна-ўладальніцкіх сялян. Адначасова гэта ж шбаранялася і феадалам. Тым самым гэтай нормай быў накладзены пачатак юрыдычнаму абмежаванню права нсраходу сялян. У працэсе падпарадкавання іх феадалу кыключнае значэнне меў арт. 12, паводле якога за феада-'іамі замацоўвалася права судзіць залежных сялян, акра-мя тых выпадкаў, калі феадал не пажадаў бы сам выра-іпыць справу. Такім чынам, прывілей 1447 г. узаконіў за-\оп феадаламі функцый дзяржаўнай улады у адносінах іа феадальна-залежнага насельніцтва, што садзейнічала ўзмацненню пазаэканамічнага прымусу. Прызнанне за фсадаламі права чыніць суд і расправу над феадальна-за-
183
лежным насельніцтвам ставіла апошніх у яшчэ болыную залежнасць ад паноў, пазбаўляла іх магчымасці шукаць абароны супраць самавольства феадалаў у дзяржаўных органах. Усё гэта дазваляе лічыць прывілей 1447 г. галоў-ным прававым актам, што заклаў асновы юрыдычнага афармлення феадальнай залежнасці сялян.
Выключна важнае дзяржаўна-прававое значэнне мелі два апошнія артыкулы гэтага прывілея. У іх заканадаўча замацоўвалася тэрытарыяльная цэласнасць дзяржавы, яе суверэнныя правы і адасобленасць. Прывілей забараняў ураду раздаваць дзяржаўную маёмасць і пасады іншазем-цам. Гэтыя артыкулы былі накіраваны супраць пранікнен-ня польскіх феадалаў у Вялікае княства і адлюстроўвалі адмоўныя адносіны феадалаў княства да рознага роду да-маганняў іншаземцаў.
Аналіз зместу прывілея 1447 г. дазваляе зрабіць высно-ву аб тым, што яго дзяржаўна-прававое значэнне заключа-лася перш за ўсё ва ўмацаванні суверэнітэту і адасобле-насці Вялікага княства Літоўскага, няіледзячы на тое, што вялікі князь Казімір 27 чэрвеня 1447 г. стаў каралём Полыпчы, і тым самым была адноўлена персанальная унія дзвюх дзяржаваў. Акрамя таго, прывілеем 1447 г. было значна пашырана кола асоб, за якімі прызнаваліся правы шляхты, незалежна ад наяўнасці ў іх гербаў і веравызнан-ня. Такім чынам, прывілеі 1432, 1434 і 1447 гг. паслужылі юрыдычнай асновай афармлення правоў усяго саслоўя шляхты. Больш таго, прывілей 1447 г. стаў першым най-больш значным канстытуцыйным актам Вялікага княства Літоўскага.
Абранне на вялікакняскі прастол Аляксандра Казіміравіча ў 1492 г. было азнаменавана выдачай новага універсальнага прывілея, у якім змяшчаліся 33 параграфы, або артыкулы (Гісторыя Беларусі ў дакументах. - Мн., 1936.—С. 220-225).
184
У першых дванаццаці артыкулах пацвярджаліся, з час-і ковымі змяненнямі і ўдакладненнямі, усе правы і прыв-ілеі, абвешчаныя ў раней прынятых граматах. Потым у нрт. 13 былі замацаваны асноўныя прынцыпы міжнарод-най палітыкі, згодна з якімі ўрад быў абавязаны падт-рымліваць добрасуседскія адносіны з усімі дзяржавамі і іахоўваць усе раней заключаныя саюзы і пагадненні. Но-нымі былі таксама нормы, якія прадугледжвалі юрыдыч-нае афармленне ўзросшай ролі буйных феадалаў і іх орга-іін - Рады. Прывілей вызначаў, што вялікі князь не меў права адмяняць або змяняць законы, пастановы і судовыя І»ашэнні, прынятыя сумесна з Радай. У выпадку ж, калі нры абмеркаванні ў Радзе якіх-небудзь пастаноў паны радныя не згодзяцца з думкай вялікага князя, то ён быў рбавязаны выконваць тое, што яму параяць паны.
Прывілей забараняў службовым асобам вымагаць у пад-пачаленых і насельніцтва звыш устаноўленых плацяжоў роз-пага роду падачкі. Гэтую норму можна разглядаць як першы прававы акт, які паклаў пачагак барацьбы са злоўжываннямі мясцовых улад. У арг. 16-20 вызначаліся аіульныя прынцы-пы парадку прызначэння і пазбаўлення дзяржаўных пасад: і ііхто не мог быць пазбаўлены пасады без віны, вызначанай у нрацэсе публічнага разбірацельства. Мясцовыя службовыя іісобы павінны былі выконваць свае абавязкі і вырашаць справы ў адпаведнасці з мясцовымі звычаямі.
Прывілей 1492 г. заканадаўча пацвердзіў абавязковы характар мясцовых прававых звычаяў. Урад быў абавяза-ны даваць дзяржаўныя пасады і маёмасць у кіраванне і і рыманне толькі ўраджэнцам Вялікага княства. На паса-ды павінны былі прызначацца асобы найбольш дастой-п ыя і тыя, хто зрабіў дзяржаве найболыпую карысць.
У прывілеі абвяшчалася неабходнасць вынясення <нравядлівых судовых рашэнняў, забараняліся хабары і
185
судзейская неаб’ектыўнасць. Вызначаліся пэўныя тэрміны разгляду спраў. Тым самым гэты канстытуцый-ны акт быў накіраваны на ўдасканальванне адзіных для ўсёй дзяржавы нормаў судаводства.
Класавая і саслоўная накіраванасць прывілея асабліва выразна была выказана ў арт. 25, згодяа з якім урад абавяз-ваўся не ўзвышаць простых людзей над шляхтай. 3 мэтай недапушчальнасці пераходу маёнткаў у рукі іншаземцаў вызначаліся правіла, па якіх у выпадку выхаду жанчыны замуж за мяжу Вялікага княства яна павінна была прадаць або іншым спосабам пакінуць нерухомую маёмасць. У прывілеі абвяшчалася нязменнасць усіх раней выдадзеных грамат, якія заставаліся ў сіле на вечныя часы.
Прывілей 1492 г. быў своеасаблівай феадальнай кан-стытуцыяй, якая замацавала асновы грамадскага і дзяр-жаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага, пануючага становішча класа феадалаў і яго вярхоў - паноў.
Прывілей з’явіўся важным крокам у заканадаўчым афармленні асноўных прынцыпаў цывільнага, сямейна-га, крымінальнага, адміністрацыйнага права. Асабліва важнае дзяржаўна-прававое значэнне мелі нормы, якія замацавалі абмежаванне ўлады гасудара і фактычна вызначылі яго прававое становішча не як гасудара вотчынніка, а як вышэйшай службовай асобы ў дзяржаве. Выключнае дзяржаўна-прававое значэнне гэтаму акту надавалі і сучаснікі, называючы яго «генеральным прывілеем».
Канстытуцыйны характар прывілея 1492 г. становіцца яшчэ больш выразным і дакладным з тымі дапаўненнямі і ўдакладненнямі, якія былі зроблены ў Гарадзенскім прывілеі ад 7 снежня 1506 г. У ім былі пацверджаны ўсе асноўныя палажэнні прывілея 1492 г. і больш дакладна выказана яго агульнадзяржаўнае значэнне.
186
I Ірывілей 1506 г. пачынаецца агульнапрынятым для усіх прывілеяў уступам, але змест яго значна адрозніваецца цд ііініых. У ім захоўваецца царкоўная формула «боскай мінасцю», але адначасова падкрэсліваецца, што абраннс ннлікага князя адбылося са згоды і па жаданню духоўных і псцкіх феадалаў, а таксама іншых падданых і жыхароў I Ьі нікага княства Літоўскага. Вядома, на самай справе, про-11 ыя людзі не ўдзельнічалі ў абранні гасудара, але ўнясенне і >іага запісу сведчыла аб жаданні кіруючых вярхоў тры-м.іць уладу ў сваіх руках, грунтуючыся нібыта на волі ўсяго ппрода, бо яны лічылі сябе выразнікамі яго волі і іірлдстаўнікамі. Акрамя таго,у прывілеі пацвярджаліся «ўсе нрнвы, вольнасці і граматы», выдадзеныя цэрквам, духоў-ііі.ім і свецкім феадалам, «гарадам, мяшчанам, жыхарам і ікіогул асобам усіх саслоўяў і стану» (Гісторыя Беларусі ў ыкументах. - С. 227), г. зн. у гэтай частцы прывілей быў трасаваны ўсяму насельніцтву Вялікага княства. Зразуме-11 што ўпамінанне аб захаванні правоў і вольнасцей усяго іпіссльніцтва насіла ў значнай сіупені прапагандысцкі ха-р.іктар, але ўсё ж яно мела і практычнае значэнне ў частцы ыхавання ў сіле нормаў, запісаных у абласных, валасных і іпрадскіх прывілеях, у якіх змяшчаліся правілы, якія « мранялі ў пэўнай ступені правы простых людзей.
I Іовым для агульназемскіх прывілеяў быў запіс аб пра-пг надданых падаваць чалабітныя і іншыя скаргі (арт. 8). Ііканчваўся прывілей 1506 г. абяцаннем, дадзеным пад нрысягай, захоўваць усе законы і раней выдадзеныя гра-мііты ў поўнай сіле на вечныя часы.
Выданнем прывілея ад 7 снежня 1506 г. завяршыўся першы этап развіцця беларускага права ў форме прывілеяў. Наступныя, выдадзеныя ў 1529, 1547 і 1551 гг., V асноўным пацвярджалі законнасць ранейшых прывілеяў і паўтаралі іх. Яны выклікаюць цікаўнасць з
187
пункту погляду формы і спосабаў сістэматызацыі і кадыфікацыі нормаў права.
Праведзеныя ў 20-я гг. XVI ст. кадыфікацыя і сістэматызацыя права Вялікага княства Літоўскага, у выніку якіх быў выдадзены Стаіут 1529 г., паклалі пачатак новаму этапу сістэматызацыі права. Далейшае развіццё права ішло ў форме статугаў і соймавых пастаноў, ухвал і канстытуцый. Разам з тым у сярэдзіне XVI ст. працягвалі выдавацца і прывілеі, хоць іх змест, акрамя пацвярджальных прывілеяў 1529,1547 і 1551 гг., носіць болып абмежаваны характар. Так, прывілей ад 7 чэрвеня 1563 г. высакамоўнымі словамі абвяш-чаў ураўнанне ў правах праваслаўных феадалаў з католікамі.
Шэраг новых палажэнняў уносіўся Бельскім прывілеем 1564 г. У ім абвяшчалася аддзяленне некато-рых суцовых органаў ад адміністрацыі, выбарнасць саслоў-ных судоў, роўнасць шляхты перад судом і законам. Усе гэтыя палажэнні былі ўзяты з праекта новага Статута, які ўступіў у сілу ў 1566 г.
Падобны характар меў і прывілей ад 30 снежня 1565 г., які вызначыў парадак склікання павятовых соймікаў. Нічога новага, па сутнасці, не ўносіў і прывілей ад 1 ліпеня 1568 г. У ім яшчэ раз абвяшчалася аб ураўнанні ў правах праваслаўных з католікамі.
Падводзячы вынік разгляду агульназемскіх прывілеяў, можна адзначыць, што яны ў сукупнасці ўяўлялі сабою асноўныя законы дзяржавы, г. зн. складалі своеасаблівую канстытуцыю, у якой былі замацаваны асноўныя палажэнні дзяржаўнага і іншых галін права. У гістарычнай літаратуры іх значэнне часта прыніжалася, а прававы аналіз падмяняўся трафарэтным штампам, па якім агульназемскія прывілеі зводзіліся да ролі запазыча-ных з Польшчы імунітэтных грамат аднаго толькі сасло-ўя — шляхты. Гісторыкі не жадалі бачыць ролю народа,
188
«кі сваімі выступленнямі ў 1386,1392,1432,1440 і інпіых підах аказваў націск на праватворчасць і правасвядо-мнсць пануючага класа, а таксама прымушаў кіруючыя пярхі ўлічваць і яго інтарэсы, тым самым як бы нябачна нрысутнічаючы пры выпрацоўцы найважнейшых закана-шіучых актаў. Таму ў кожным агульназемскім прывілеі сць нормы, якія прама ці ўскосна адрасаваны ўсяму н.ісельніцтву дзяржавы. Г эты ўплыў народа на заканадаў-11 ва яшчэ больш выразна выяўляецца ў абласных і і прадскіх прывілеях, якія знаходзіліся ў арганічнай сувязі і ш ульназемскімі прывілеямі.
3.	Абласныя і валасныя граматы
Першыя абласныя граматы (прывілеі) у Вялікім кня-11 не Літоўскім былі выдадзены Полацкай і Віцебскай н-млям у прамежку часу ад 1392 да 1399 г. Але неабходна мсць на ўвазе, што значная частка нормаў, выкладзеных у і ігых дакументах, мае яшчэ болып старажытнае паход-к.шне. Сапраўдныя першапачатковыя тэксты гэтых нрывілеяў нам невядомы, але паколькі яны неаднаразова іыцвярджаліся ў наступных граматах, у якіх даслоўна нсрапісваліся старажытныя тэксты, то пра іх змест мож-п.і меркаваць па гэтых пацвярджальных граматах. Най-ітльш заслугоўваюць увагі наступныя абласныя прывілеі: Віцебскай зямлі (1503, 1509, 1561), Полацкай (1511, 1547, 1580, 1634), Смаленскай (1505), Жмудскай (1492, 1574), Драгічынскай (1511, 1547), Бельскага паве-і у (1501, 1547), Мсціслаўскага павету (1551). Самыя ста-р.іжытныя нормы прывілеяў былі выпрацаваны на праця-і у доўгага часу, калі асобныя княствы выступалі як сама-• юйныя дзяржавы, якія, прымаючы да сябе таго ці пішага князя, заключалі з ім дагавор («рад»). У іх князі (іівалі абяцанне захоўваць правы жыхароў дадзенай німлі, не парушаць нормаў мясцовага права. Да нас не
189
дайшлі пісаныя тэксты дагаворных грамат Полацкага і Віцебскага княстваў, а ёсць толькі ўпамінанні аб такіх да-гаворах, прысязе і цалаванні крыжа князем пры ўзыход-жанні на прастол. Старажытныя нормы не былі створаны пры якімсьці адным князі, а выпрацоўваліся на працягу ўсяго перыяду існавання Полацкага або Віцебскага кня-стваў. Пасля ж страты імі сваёй самастойнасці скарацілася і самастойная праватворчасць, а раней выпрацаваныя прававыя нормы пераносіліся з аднаго акта ў другі, бо «рад» мог заключацца з князем толькі пры захаванні княствам сваёй незалежнасці. Нормы права, выпрацаваныя на працягу ўсёй гісторыі Полацкай або Віцебскай дзяржаваў, затым уключаліся ва ўсе наступныя граматы без істотных змен, але з далучэннем да іх новых прававых нормаў, што забяспечвалі і замацоўвалі аўта-номныя правы дадзенай зямлі, а таксама правы і льготы класа феадалаў, багатых купцоў і рамеснікаў.
Змешчаныя ў Віцебскім і Полацкім прывілеях нормы дзяржаўнага права, якія замацоўвалі аўтаномныя правы гэтых земляў у складзе Вялікага княства Літоўскага, да-тычацца ў асноўным XIV і першай паловы XV ст., а по-тым пацвярджаліся ў XVI і XVII стст. Выдача абласных прывілеяў і іх пацвярджэнне мелі дзяржаўна-прававы ха-рактар, бо сама наяўнасць гэтых прывілеяў сведчыла аб асаблівым становішчы дадзенай зямлі ў дзяржаве, яе адасобленасці і непарыўнай цэласнасці.
Захаванне зямлі як адзінага цэлага і адасобленай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі з яе аўтаномным правамі было замацавана ў многіх палажэннях, запісаных у прывілеі. Напрыклад, было занісана: «а в заставу нам бояр нмеіцан Полоцкнх н поселскнх путныков не посылатн», «да-ватіі нам воеводу нашого Полочаном по ах волн; а которыі будеть воевода наш нелюб ам, ііно нам воеводу ыншого датн
190
н<> нх воліі» (АЗР. Т. 2. — С. 86-90). Акрамя таіо, іцкі іямшо нк іпнае цэлае гаварылася і ва ўступных частках іірынпішіу бнш нам чолом бояреПолоцкне нмеіцане ывесьгород, \ і« мляПолоцкая» (Там жа). Дзяржаўна-прававая цэласп.кці. і । інсобленасцьасаблівавыразнавыказанаўнасіупным «ніііч' • маленскага прывілея: «А што Швытріігайло отвернул оыл чолосты от Смоленска, тые волостн зася егомшость прн к,рнул к Смоленску; н што велыкіій князь Вытовт обернул пыло ко Мстнславлн Смоленское волостн Молоховскішлюдц, н тые людіі его мшость опять пріівернул к Молохве по ста-рому; а тых волостей Смоленскнх ныкому не держата, тіжьлн бояром Смоленскым же» (Там жа. Т. 1. - С. 361).
Аўтаномны характар земляў, якія атрымалі прывілеі, пыразна праяўляўся ў заканадаўчым замацаванні нормаў мпсцовага звычаёвага права. Так, судзіць палачаніна трэ-«»п было толькі ў самім Полацку з удзелам палачан і згод-іпі з полацкім правам. За баярамі і мяшчанамі гэтых зем-іяў прызнавалася права свабоднага выезду з зямлі. «Теж Пплочаном вснм жшпн в Полоцку добровольно, покуль і то хочет; а будеть лн которому Полочаныну от нас на-і нчьство, нам его сшою не держатн: гіно ему путь чііст, нда хто хочеть, без каждое зачепка; а во всем нменьн । чоем волен, ндуча прочь продать, алюбо которому пры-чтелю своему прыказаты, в то нам не еступатііся» (АЗР. I 2. - С. 89). Як відаць, і гэты запіс разглядае Полацкую іямлю як аўтаномную вобласць, насельніцтва якой кары-(іаецца асаблівымі правамі і льготамі.
У абласных прывілеях значнае месца адводзілася за-і>сспячэнню аховы маёмасных і асабістых правоў ц.ісельніцтва. Напрыклад, у Полацкім і Віцебскім прывілеях меўся запіс аб тым, што гасудар абяцаў не па-рушаць правоў уласнасці жыхароў дадзенай зямлі. У гэ-іых граматах звяртае на сябе ўвагу той факт, што
191
насельніцтва ў цэлым шэрагу нормаў не падзяляецца на класы і саслоўі, а выступае як бы адзінай масай палачан віцяблян, смалян. Гэта можна растлумачыць тым, што такія нормы ўзніклі да ўтварэння ўстойлівага саслоўнага падзялення грамадства, г. зн. да XV ст. Параўноўваючь зместы агульназемскіх і абласных прывілеяў, можна адзначыць, што многія нормы іх утрымліваюць тоесныя правілы. Улічваючы, што нормы абласных прывілеяў но-сяць больш старажытны характар, можна з дастатковай падставай сцвярджаць, што ў гэтай частцы агульназемскія прывілеі нічога новага не ўносілі, а толькі замацоўвалі ў законе мясцовае звычаёвае права.
Таму трэба таксама прызнаць неабгрунтаваным сцвярджэнне некаторых гісторыкаў аб запазычанні ў агульназемскіх прывілеях нормаў польскага права. Той факт, што ў шэрагу грамат робіцца спасылка на польскае права, можна растлумачыць тым, што ўрад, клапоцячы-ся пра распаўсюджванне каталіцызму, імкнуўся надаць каталіцкаму духавенству арэол носьбітаў законнасці і абаронцаў правоў насельніцтва. У гэтым асабліва былі зацікаўлены самі каталіцкія епіскапы і канонікі, якія, як правіла, бралі ўдзел у рэдагаванні агульназемскіх прывілеяў і ўсімі сіламі імкнуліся паказаць, што ў каталіцкай Польшчы правы насельніцтва, асабліва кла-са феадалаў, больш шырокія, чым ў Беларусі і Літве Гэта прапагандысцкае сцвярджэнне ідэолагаў каталіцкай агрэсіі ХУ-ХУІ стст. шмат якія гісторыкі прымалі за аксіёму і нават не рабілі спробаў прааналізаваць гісторыю паходжання крыніц нормаў агульназемскіх прывілеяў. Параўнанне ж нормаў агульназемскіх і абласных прывілеяў дазваляе зрабіць выснову аб іх узаемнай сувязі і адзінстве паходжання іх крыніц з нормаў старажытнага мясцовага звычаёвага
192
права. Вядома, трэба мець на ўвазе, што пасля распаў-• юджання каталіцызму некаторы ўплыў магло мець і за-мсжнае права (рымскае, польскае, нямецкае), але ў ас-пове прывілеяў ляжала ўсё ж мясцовае звычаёвае права. I эты вывад яшчэ больш пацвярджаецца з аналізу нор-маў крымінальнага, цывільнага і працэсуальнага права, пыкладзенага ў прывілеях.
У абласных прывілеях таксама ўпамінаюцца некаторыя мясцовыя органы кіравання і службовыя асобы, якія іахоўваліся ў гэтых землях пасля іх уваходжання ў склад Вялікага княства Літоўскага. Такімі былі цівун, лоўчы, надвойскі, гараднічы і некаторыя іншыя. Таму абласныя прывілеі з’яўляюцца каштоўнай крыніцай і пры вывучэнні і історыі мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання. Знач-пую каштоўнасць яны ўяўляюць і пры даследаванні сацы-яльнай і саслоўнай струкгуры грамадства. Усё гэта дазва-іяе гаварыць пра навуковую значнасць абласных нрывілеяў пры вывучэнні гісторыі грамадскага і палітычнага ладу Беларусі ў перыяд феадалізму.
Для вывучэння старажытнага быту сялян Беларусі, іх павіннасцей перад дзяржавай і мясцовай адміністрацыяй нсаблівую цікавасць маюць граматы, выдадзеныя волас-цям. Гаспадарскія лісты, статуты, выракі выдаваліся во-ласцям часцей за ўсё ў выніку чалабітнай скаргі насельніцтва на парушэнне даўніны і самавольства мяс-цовай адміністрацыі. Гэтыя акты па свайму зместу насілі розны характар. Адны з іх даволі падрабязна вызначалі намеры многіх павіннасцей насельніцтва - подаці гра-шамі, прадуктамі працы, палявання, промыслаў, розныя работы. Другія закраналі толькі адну або некалькі павіннасцей. Агульны аналіз гэтых актаў дазваляе ў знач-най ступені аднавіць характар эксплуатацыі працоўнага народа феадальнай дзяржавай у цэлым і асобнымі
193
феадаламі. У валасныя граматы ўпісваліся як старадаўнія падаткі і павіннасці, якія несла насельніцтва на працягу многіх стагоддзяў - палюддзе, дзякла, куніца, срэбшчы-на, стацыі і інш., так і новыя.
3 развіццём феадальных адносін і заняволеннем сялян старыя звычаі пастаянна парушаліся і ўводзіліся новыя падаткі і павіннасці. Асабліва спусташальнымі для насельніцтва былі розныя паборы на карысць мясцовых службовых асоб, якія, імкнучыся да нажывы, даводзілі да галечы цэлыя вёскі і воласці. Урад, выдаючы валасныя граматы, у першую чаргу клапаціўся аб дзяржаўных да-ходах. Таму ў гэтыя граматы нароўні са старымі павіннасцямі ўносіліся і новыя, чым узаконьвалася ўзмацненне эксплуатацыі працоўных.
Тэрыторыя, на якую распаўсюджвалася дзеянне таго ці іншага прывілея, не была аднолькавай. Так, прывілей ад 2 кастрычніка 1511 г. ахопліваў наступныя воласці: Кры-чава, Прапойска (цяпер Слаўгарад), Чачэрска, Горваля, Рэ-чыцы, Брагіна, Мазыра, Бчыча, Бабруйска, Свіслачы, Лю-башан, Усвяты, Азярышчаў, г. зн. ён распаўсюджваўся на тэрыторыі сучасных трох абласцей Беларусі - Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай. Іншыя ж прывілеі дзейнічалі толькі ў адной воласці. Дзеянне валасных прывілеяў не абмяжоўвалася тэрмінамі. Часцей за ўсё яны выдаваліся «до волн н ласкн нашое господарское», інакш кажучы, да новай пастановы адміністрацыі. У тых выпадках, калі та-кога ўказання не было, меркавалася, што яны павінны дзейнічаць вечна. Зменьваліся яны новымі прывілеямі або проста ігнараваліся мясцовымі службовымі асобамі, у сувязі з чым урад часам выдаваў паўторныя прывілеі.
Змест валасных прывілеяў у асноўным быў скіраваны на прававое замацаванне павіннасцей і некаторых правоў насельніцтва. Напрыклад, у Свіслацкім прывілеі 1540 г.
194
іііі рамя павіннасцей насельніцтва прызначаны і іх наступ-ні.ія правы: «А о дерево бортное н о бчолы маюцься онн і амнмежы собою суднтн... аомежу дей потомуж суд... 1 в жадную дей сторожу нх перед тым здавна не посы-ні’ін... аніів осад нх до замку часу безпечного от непрыя-нн'лей не гонялы... А хто колы з ннх умреть, тогды тот । >< таток на блнзкііх прнходпт. Теж вольно нм всякое збо-чсье ы зверь мохнатый кому хотя продаты, також мед нресный н быдло: врадніікн того нм боронітш не мають. I которые дей девкы ндут замужмежн своее волостн, с іных куныцы не беруть» (АЗР. Т. 2. - С. 367-368).
У Магілёўскім прывілеі 1536 г. прадугледжаны былі і пндлёвыя пошліны і льготы. У прывілеі, выдадзеным па । карзе жыхароў Усвяцкай воласці, гаварылася, што ў гэ-шй воласці ёсць старадаўні звычай, паводле якога яны і пмі старца паміж сабой выбіраюць.
Валасныя прывілеі цікавыя яшчэ і тым, што ў іх змяш-ч.ноцца шматлікія водгаласы яшчэ больш старажытных нрававых звычаяў. У гэтай сувязі заслугоўваюць увагі ўнамінанні пра куніцу, палюддзе і іншыя даніны. Так, па-ноддзе спаганялася ў Свіслацкай воласці па паўтара гро-шаў з дыма, у Чачэрскай па аднаму грошу, у Магілёўскай н.ілюддзе вызначалася агульнай сумай у 60 коп грошаў. Характэрна, што палюддзе ва ўсіх воласцях спаганялася । рашамі, а не натурай.
Кароткі агляд абласных і валасных грамат дазваляе зрабіць нывад аб тым, што асноўнай крыніцай права, выкладзенага ў । н ых граматах, было мясцовае звычаёвае права.
4.	Гарадскія граматы, прывілеі
Гісторыя гарадоў Беларусі датычыцца адной з найваж-пейшых праблем гісторыі беларускага народа. Само п ііаванне гарадоў сведчыць аб наяўнасці падзелу працы V грамадстве, яго класавай дыферэнцыяцыі.
195
Час узнікнення гарадоў на тэрыторыі Беларусі даклад-на не вызначаны. Паводле звестак географа Баварскага, які пісаў у сярэдзіне IX ст., бужане мелі да таго часу 231 горад, свіране - 325, турычане -104, пружане - 70, нараў-ляне - 78 гарадоў. Пра лукамлянаў адзначалася, піто яны мелі гарады, але колькасць іх не была названа (Шафарнк П. Й. Славянскне древностн. Т. 2, кн. 1. -С. 192-229).
Наранняй стадыі развіцця гарады ўяўлялі сабою невялікія ўмацаваныя паселішчы, якія служылі і адміністрацыйным цэнтрамі для дадзенай мясцовасці. У перыяд развіцця феа-дальных адносін адбываўся працэс іх узбуйнення, рост пддзе-лу працы як унутры, так і паміж горадам і вёскай, адлучэнне яго ад вёскі, вылучэнне ў самастойныя адміністрацыйна-гас-падарчыя аб’яднанні з адасобленымі органамі кіравання і суда, са сваімі асаблівымі прававымі актамі.
Найбольш старажытныя нормы, якія датычаць правоў гарадскіх жыхароў (гараджан, месцічаў, мяшчан), захаваліся ў абласных прывілеях і гандлёвых дагаворах Полацка з Рыгай. Характэрна, што ў шэрагу нормаў мяш-чане карысталіся аднолькавымі правамі з баярамі. Так, у Полацкім прывілеі 1511 г. гаворыцца: «А в заставу нам бояр н меіцан Полоцкых... не посылаты». Падобная роў-насць правоў прадугледжана па атрыманню ў спадчыну, па праву выезду з Полацка і інш.
Вылучэнне гараджан у асобнае саслоўе агрымала адлюст-раванне і ў замацаванні тэрміна«мяшчане». Гэтытэрмін агры-маў устонлівае распаўсюджанне ў другой палове XV ст. У да-гаворах Полацка з Рыгай запісана: «мы гараджане» (1330), «мы мужы полочане» (1407), у рашэнні 1486 г. ужо некалькі разоў называюцца мяшчане. Тэрмін «мяшчане» ужываецца і ў грамаце полацкіх мяшчан і баяр у Рызе (1465). Усё гэта дазва-ляе зрабіць вывад аб тым, што ў сярэдзіне XV ст. склалася сас-лоўе мяшчан і ішоў хуткі працэс яго прававога афармлення
196
I Іершымі актамі, спецыяльна выдадзенымі толькі для і праджан, былі граматы (прывілеі) жыхарам Вільні (1387) I Ьсраста (1390). У іх адзначалася, што гараджанам дазва-імсцца суцзіцца і вырашаць свае гарадскія справы па Тэў-іоііскаму і Магдэбургскаму праву, і прадастаўляліся нека-пірыя льготы.
I Іа працягу XV і XVI стст. граматы на Магдэбургскае прпва былі выдадзены ўсім буйным гарадам Беларусі. М н і нчане вызвал яліся ад шэрагу феадальных павіннасцей, 'Ыя яны раней неслі сумесна з сялянамі дадзенай зямлі, ннпасці. Калі раней павіннасці вызначаліся нормамі звы-ші’вага права, то пасля адлучэння горада ад воласці яны ннчалі рэгламентавацца ў прававых актах. А паколькі жы-Мііры кожнага з іх неслі розныя павіннасці, то і граматы мелі індывідуальны характар.
Як вядома, у граматах змяшчаліся агульныя для многіх і іірадоў прававыя нормы. Асабліва гэта датычыцца грамат, ныдадзеных мяшчанам найбольш буйных гарадоў: Вільні, I Іолацка, Мінска, Бераста, Наваградка, Магілёва, Пінска, I Чцебска. У іх зазначалася, што выдаюцца яны для захаван-іпі ў памяці людской правоў і льгот, скіраваных на па-і я пшэнне становішча гараджан і стварэння ўмоваў для рос-і піту горада, а таксама для павелічэння даходаў дзяржаўнай кп шы. Клапоцячыся аб даходах дзяржаўнай казны, урад імкнуўся да таго, каб атрыманыя з насельніцтва розныя збо-ры не асядалі ў руках мясцовых службовых асоб - ваяводы, 11 аросты, намеснікаў, дзяржаўцаў, а таму абмяжоўваў уладу і пых асоб у адносінах да жыхароў гарадоў.
У грамаце на Магдэбургскае права, выдадзенай жыха-і>ам Віцебска ў 1597 г., адзначалася, што яна выдаецца з іакім разлікам, каб жыхары маглі лепш клапаціцца аб мацаванні горада. Такія былі асноўныя мэты выдачы гэ-іых грамат. Ва ўсіх граматах змяшчаліся ўказанні аб
197
вызваленні гараджан ад улады і суца ваяводаў, старостаў і іншых службовых асоб агульнага кіравання і аб перадачы ўлад-ных паўнамоцтваў у рукі гарадскога войта, лендвойта, бурмістраў, радцаў (савегнікаў) і лаўнікаў (засядацеляў). Паў-намоцтвы войта і бурмістраў у розных гарадах не былі аднолькавымі. Так, у спецыяльна выдадзенай грамаце палача-нам у 1499 г. адзначалася, што войт можа судзіць усе справы, акрамя зямельных спрэчак, якія павінен разглядаць намеснік «са старшымі боярамі полацкімі, водлуг давного обычая».
Судом другой інстанцыі ў адносінах да войтаўскага суда ў некаторых гарадах абвяшчаўся суд вялікага князя і Рады, а ў іншых - замкавыя суды старостаў і намеснікаў. Напрыклад, у Магілёўскай грамаце запісана, што на ра-шэнне войта можна падаць апеляцыйную скаргу вялікаму князю, а па Пінскай грамаце скаргу на рашэнне войта трэба было падаваць пінскаму старосце і толькі на яго рашэнне можна было апеляваць да вялікага князя.
У граматах прадугледжваліся пэўныя гандлёвыя льго-ты для жыхароў дадзенага горада і абмежаванні для па-бочных. 3 гэтай мэтай у пэўныя дні ладзіліся кірмашы (да чатырох на год), якія маглі доўжыцца па два тыдні, а таксама вызначаліся гандлёвыя дні кожнага тыдня. Мяш-чане Вільні, Полацка і Трок вызваляліся ад уплаты мыта на тэрыторыі ўсяго Вялікага княства Літоўскага.
Гараджанам дазвалялася будаваць і атрымліваць дахо-ды з гасцінных дамоў, крамніц, важніц, ятак, васкабой-няў, грамадскай лазні і іншых неабходных пабудоў, для чаго яны маглі браць бясплатна будаўнічыя матэрыялы ў дзяржаўных лясах і пушчах. Вызначалася, што ўсе куп-цы, акрамя віленскіх, у чужых гарадах маглі весці ў звы-чайны час, акрамя кірмашоў, толькі аптовы гандаль. Вызначалася таксама мінімальная колькасць тавараў, што падлягала продажу чужым купцам.
198
Значнае месца ў граматах займалі розныя лі.нш.і ў і іоыванні феадальных павіннасцей, такіх, як падіюдн.ін ннргаўнічая, адпрацоўкі і інш. Напрыклад, у Навагародс кіпі грамаце гаварылася, што мяшчане абавязаны даваці. іііідводы толькі вялікакняскім ганцам, уносіць у казну па '(I галатых, плаціць срэбшчыну, ардыншчыну і іншыя і р.ішовыя ўзносы, але не трэба было адбываць работы. У I Іінскай грамаце пісалася, што мяшчане вызваляюцца ад 'Пілвязковых адпрацовак (талок і гвалтаў), акрамя неаб-«ідных работ у Пінскім замку.
У граматах прама або ўскосна прызнавалася права мяш-'ііііі валодаць і распараджацца землямі, якія належалі ім. I ым самым мяшчане-землеўладальнікі атрымлівалі такое * нрава валодаць зямлёю, як баяры-шляхта, што яшчэ гюльш супрацьпастаўляла іх простым сялянам.
I Іершаступеннае значэнне ў граматах надавалася нор-м.ім, што вызначалі парадак утварэння і кампетэнцыю нірадскіх органаў кіравання. У літараіуры часта гэтыя ірганы называюцца мясцовым «самакіраваннем». Трэба I ішачыць, што такая назва носіць умоўны характар і не к шавядае зместу гэтага паняцця. Стварэнне войтаўска-•іурмістарскай улады ў горадзе не вяло да сапраўднага і нмакіравання, а толькі змяняла яе форму. Замест улады і । уда старосты або намесніка ўлада пераходзіла ў рукі пойта, бурмістраў і радцаў.
У граматах таксама зазначалася, што войт прызначаў-। я пажыццёва і яго ўлада ў горадзе мала залежала ад пасельніцтва. Парадак выбрання бурмістраў у розных га-радах вырашаўся па-рознаму. Паводле Полацкай граматы 1498 г. войт выбіраў, г. зн. назначаў 20 радцаў з ліку га-раджан, якія потым сумесна з ім «мають обратн, про-между себе, на каждый год, два бурмнстры» (АЗР. Т. 1. -( . 179-183).
199
3 гэтага запісу добра відаць, што хоць гаворыцца аб выбары радцаў і бурмістраў, але на самай справе размова ідзе аб іх прызначэнні войтам. Па Пінскай грамаце бурмістр прызначаўся старостам з чатырох кандыдатаў, якіх прадстаўлялі мяшчане. У Наваградку войт разам з радцамі з шасці саміх радцаў выбіраў двух бурмістраў Прыведзеныя прыклады наглядна сведчаць аб адсутнасці якой-небудзь залежнасці ўлады войта і бурмістраў ад ас-ноўнай масы гарадскога насельніцтва, а таму няма дас татковых падстаў называць іх органамі гарадскога самакіравання.
Правы гараджан, структура і кампетэнцыя органаў кіравання з цягам часу мяняліся, выдаваліся новыя гра-маты, вызначаліся новыя парадкі. У шэрагу гарадоў мяш-чане выкуплялі пасады войтаў і гэтыя пасады станавіліся выбарнымі у іншых - па-ранейшаму войты назначаліся Адзінага закона аб органах кіравання і суда ў гарадах Вялікага княства Літоўскага працяглы час не было Толькі законам ад 18 красавіка 1791 г. была зроблена спроба ўвесці аднастайныя правы для мяшчан усіх гара-доў і ўпарадкаваць суд. Гэты закон прызнаваў за ўсімі мяшчанамі права ўласнасці на землі і пабудовы. Вызна-чалася адзіная падсуднасць спраў, якія мог разглядаць гарадскі магістрат. Меркавалася стварыць спецыяльныя апеляцыйныя суды, якія пераглядалі б рашэнні магістратаў і па першай інстанцыі вырашалі б найбольш буйныя справы.
Пры вывучэнні грамат, выдадзеных гарадам на Магдэ-бургскае права, звяртае на сябе ўвагу той факт, што ўсе яны гавораць аб увядзенні нямецкага права, але не змяш-чаюць ніводнай яго нормы, не называюць, якімі нямецкімі кодэксамі або зборнікамі трэба карыстацца. Няма ў граматах нормаў крымінальнай, цывільнай, ся-
200
н> іінай, зямельнай і іншых найбольш важных і.нпн іі|ы Ніі па аснове якіх складваліся праваадносіны і кіранпіііі н
паёй дзейнасці гарадскія органы. Азнаямлешн і іпамі гарадскіх магістратаў дазваляе сцвярджаць, піін шраўднае нямецкае права ў гарадах Вялікага княсін.і •Іноўскага насельніцтву не было вядома і за рэдкімі Ш.ІКЛЮЧЭННЯМІ не выкарыстоўвалася.
I Іадводзячы вынік разгляду гарадскіх грамат на Магдэ-> I >скае права, можна з поўнай падставай сказаць, што ў іх імяшчаліся нормы мясцовага звычаёвага права (асабліва ў іін гцы льгот і павіннасцей гараджан) і новыя нормы, вып-Р іцаваныя ў працэсе вылучэння гараджан у асаблівае сас-'іі >ўе феадал ьнага грамадства - мяшчан. Усё гэта дае падста-ну’ пазываць права не нямецкім, а гарадскім (мяшчанскім) пр.івам Беларусі. Такі вывад робіцца яшчэ болып ні ывочным, калі ўлічыць прававыя нормы, што змяшчаліся I V іншых граматах, якія атрымлівала насельніцтва гарадоў, і "іасцей і воласцяў. На аснове мясцовага права будаваліся і <с гаспадарча-эканамічныя і маёмасныя адносіны, якія І> нуляваліся нормамі мясцовага пісанага і звычаёвага цыв-і п.нага, шлюбна-сямейнага і спадчыннага права.
5.	Судзебнік 1468 г.
Статуты Вялікага княства Літоўскага
У XV ст. судовыя справы разглядаліся не на падставе за-мніаў, «юстыцыя кіравалася выключна звычаем і рнважаннямі кожнай паасобку галавы і сумленнем якзда-ічгіася кожнаму суддзі, больш справядліва і правільна, і «<• іьмі нястала» (Гісторыя Беларусі ў дакументах. -С. 403).
Так адзначаў стан суцаводства вялікі князь Літоўскі Жыгімонт I у грамаце 1522 г., хоць і да гэтага часу пыдаваліся розныя граматы, якія павінны былі забяспе-•іыць абарону правоў феадалаў і іншых груп насельніцтва,  іаксама адзінства права для ўсёй дзяржавы.
201
Першая спроба ўсталяваць адзінства прававых нормаў на ўсёй тэрыторыі, абмежаваць самавольства суддзяў, а таксама ўзмацніць прававую ахову феадальнай маёмасці і ўвесці жорсткія меры пакарання злачынцаў была зроблена ў Судзебніку 1468 г. У гісторыка-прававой літаратуры выказваліся розныя думкі пра яго назву. У самім тэксце зако-на ён называецца «ліст», што ў тыя часы мела такое ж значэн-не, як і «грамага». Пры першай публікацыі -ў 1826г. I. Даніловіч назваў яго «Статут Казіміра», але гэтая назва ў рускай гістарычнай літарагуры не атрымала падтрымкі. I ў сучаснай літаратуры гэты «ліст» называюць Судзебнікам Казіміра. Рукапісны тэкст Суцзебніка не быў падзелены на артыкулы. Пры публікацьгі яго падзялілі на 25 артыкулаў. Такое падзя-ленне прынята і ў сучаснай гістарычнай літаратуры.
Судзебнік быў зацверджаны вялікім князем на агуль-надзяржаўным сойме 29 лютага 1468 г. пасля абмеркаван-ня з князямі, панамі-рады і «с всіім поспольством». Ён, як і большасць заканадаўчых актаў Вялікага княства Літоўскага таго часу, быў напісаны на беларускай мове. У аснову яго было пакладзена мясцовае беларускае звычаё-вае права ў спалучэнні з новымі прававымі нормамі, выпрацаванымі судовай і адміністрацыйнай практыкай, у адпаведнасці з новымі сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі.
У арт. 1 звяртае на сябе ўвагу ўпершыню вызначаная ў нашым заканадаўстве норма, якая забараняла перадаваць пацярпеламу дзяцей ва ўзросце да сямі гадоў, бацькі якіх былі вінаватыя ў крадзяжы і не мелі магчымасці плаціць за шкоду. Арт. 5 і 6 абмяжоўвалі адказнасць жонкі і дарослых дзяцей злодзея, калі яны не ведалі аб злачынстве і не карысталіся крадзеным, бо па старажытнаму звычаёваму праву разам са злодзеем адказнасць несла ўся яго сям’я. Тым самым у Судзебніку атрымала замацаванне ідэя індывідуалізацыі пакарання.
202
I Іовым было ў законе вызначэнне злачынс іва ян і мі I ті.праўнага дзеяння. Паводле старажытнага звычш нп ііі нрава, калі быў злоўлены злодзей з крадзенымі р >ч.імі Іпплічнае, «ліцо»), то такія рэчы ішлі ў даход суддп I іпіііраліся ў двор), а пацярпеламу належала выплаціці. у іііпііііым памеры вартасць гэтых рэчаў з маёмасці зло-і н-я і яго сям’і. У Судзебніку гэта правіла падверглася ‘Пімсжаванню. Калі злачынец не меў чым плаціць, то суд нніііпен быў вярнуць палічнае пацярпеламу.
Узмацненне феадальнага прыгнёту і пазбаўленне за-жпых сялян (граматай 1447 г. ) права вольнага адыходу “і феадала было замацавана ў арт. 24, якім прадугледжва-кі* я пакаранне смерцю таго, хто дапамагаў сялянам або і іпядзі ўцякаць ад сваіх паноў. У гэтым артыкуле гавары-<<н я: «А который будеть людк выводыты, а любо челядь н< чольную, аухватятьслыцом-того на шыбеніцу» (БЭФ. I I -С. 130).
У Судзебніку ўпершыню атрымала заканадаўчае зама-нпііанне запалохванне - як адна з асноўных мэт пакаран-пн ў феадальным праве. Паводле звычаёвага права, зла-іі.ніец, асуджаны да смяротнай кары, мог ад яе адкупіцца к > быць перададзены ў няволю таму, хто пацярпеў, або нн> блізкім. Судзебнік забараняў вызваляць злачынца ад іыкарання. «А над злодзеем мшюсты не надобе», — свед-'іыў арт. 12. Заканчваўся Судзебнік прадпісаннем, якое юавязвала ўсіх жыхароў утрымліваць у належным парад-ку дарогі і масты. За парушэнне гэтай павіннасці накла-іллася кара ў 10 руб., г. зн. у 1000 грошай.
Выданнем Судзебніка быў пакладзены пачатак новаму н апу ў развіцці прававой тэорыі, практыцы заканадаўчай і ісйнасці дзяржаўных органаў, новых прынцыпаў * ісі эматызацыі і кадыфікацыі феадальнага права, якое завяр-іцылася выданнем Статутаў Вялікага княства Літоўскага.
203
Праца па падрыхтоўцы першага Стаіуга Вялікага кня ства Літоўскага вялася на працягу некалькіх гадоў у першай чвэрці XVI ст. Да 1522 г. быў падрыхтаваны праект Стаіута, але яго не зацвердзілі і праца па яго складанню працягвала ся. Толькі 29 верасня 1529 г. ён быў уведзены ў дзеянне.
Хто ўдзельнічаў у падрыхтоўцы першага Статута, ця-пер вызначыць немагчыма. 3 вядомых вучоных-юрыстаў, што жылі ў той час у Вільні, дзе вялася асноўная праца па яго складанню, можна назваць толькі аднаго беларускага вучонага-гуманіста Францыска Скарыну, які стварыў у той час першую ва Усходняй Еўропе друкарню і пачаў выдаваць кнігі на беларускай мове.
Францыск Скарына меў ступень доктара медыцыны і доктара свабодных навук, у тым ліку і доктара права, а значыць, - меў самую высокую для таго часу юрыдыч-ную адукацьпо, і вельмі верагодна, што ён удзельнічаў у падрыхтоўцы праекта Статута. 3 прац, якія апублікаваў Скарына, відаць, што ён ведаў мясцовае звычаёвае бела-рускае права, гісторьпо рымскага права і права іншых дзяржаваў. Супастаўляючы некаторыя нормы Статута з прававымі поглядамі Скарыны, можна сказаць, што шмат ідэй, выказаных ім, былі скарыстаны ў Стаіуце, што дае падставу меркаваць пра удзел Скарыны ў падрыхтоўцы праекта Статута. Гэтае меркаванне пацвярджаецца яшчэ і тым, што ўрад меў намер выдаць Стаіут друкарскім спосабам.
Аналіз нормаў Стаіута паказвае, што за асноўную крыніцу яго было ўзята звычаёвае права беларускіх земляў, якія склдцалі цэнтр Вялікага княства Літоўскага, а таксама нормы пісанага права, што былі ў раней выдадзеных прывілеях. У Стаіуце былі запісаны асноўныя прававыя ідэі таго часу, ад-люстравана праваўсведамленне насельніцтва, акрэслена воля пануючага класа, накіраваная на ўсталяванне і замацаванне парадкаў, выгодных і пажаданых феадалам.
204
I Іры распрацоўцы Статута ўпершыню былі вырашаны ш іьмі складаныя тэарэтычныя і практычныя пытанні, іпкія, як размежаванне нормаў права паміж асобнымі і нпінамі, размяшчэнне іх у пэўнай сістэме. Было ўведзе-іі.і шмат новых палажэнняў, раней невядомых праву Вялікага княства Літоўскага. Калі ўлічыць, што падоб-ных сістэматызаваных зводаў мясцовых законаў у той час пс было ні ў адной з еўрапейскіх дзяржаваў, дык яшчэ (юлып зразумелыя будуць цяжкасці, якія ўзнікалі пры падрыхтоўцы Статута, і болып відавочныя заслугі яго ікладальнікаў.
Паводле свайго зместу, Статут 1529 г. не быў кодэксам (як яго памылкова называюць многія гісторыкі), бо кодэкс -і эта заканадаўчы акт, у якім сістэматызавана выкладзены іюрмы права, што належаць да якой-небудзь адной яго галіны. У Стагуце ж сабраны і размеркаваны ў пэўным па-радку нормы дзяржаўнага, зямельнага, адміністрацыйнага, цывільнага, сямейнага, крымінальнага, працэсуальнага і іншых галін права. што ўласціва зводу законаў. Скласці ж яго нават у наш час куцы цяжэй, чым асобны кодэкс па якой-небудзь адной галіне права.
Статут 1529 г. складаецца з 13 раздзелаў, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на артыкулы. Першапачагкова ў Стату-це было 244 або 245 артыкулаў. У 30-х гг. XVI ст. ён быў дапоўнены, у выніку чаго колькасць артыкулаў павялічылася да 283, а па Слуцкаму спісе - да 278. Розніца ў колькасці артыкулаў тлумачыцца тым, што афіцьтйны тэкст Статута не быў надрукаваны і не ва ўсе спісы яго былі своечасова ўнесены дапаўненні.
Пад уплывам ідэй гуманізму ў Стаіут 1529 г. былі ўпер-шыню ўнесены нормы, якія некалькі абмяжоўвалі сама-вольства магнагаў, абвяшчалася правіла, згодна з якім, людзі, як убогія, так і багагыя, павінны былі судзіцца згодна
205
з гэтым Стаіугам. Вялікі князь абавязваўся захоўваць тэры тарыяльную цэласнасць дзяржавы, не дапускаці іншаземцаў на дзяржаўныя пасады, не даваць ім маёнткау земляў, чыноў, захоўваць існуючыя законы і выдаваць но выя толькі з панамі раднымі. Болып дакладным павінн.і было стаць судаводства, абмяжоўваліся суцовыя пошліны рэгламентаваўся ўдзел адвакатаў у працэсе.
Гаворачы пра станоўчае ў Статуце, трэба адзначыць, іш <» з пункту гледжання юрыдычнай тэхнікі ў ім можна знайсці шэраг недахопаў - нормы крымінальнага права размешча ны ў некалькіх раздзелах, не вылучаны ў асобныя раздзелы нормы цывільнага права і г. д. Але трэба мець на ўвазе, ішо ў пачатку XVI ст. ні ў тэорыі, ні ў практыцы не было выраз нага размежавання права на асобныя галіны і складальнікі не зрабілі ніякага парушэння, змясціўшы ў першыя раздзе лы Статута нормы, якія вызначалі характар зямельныч праваадносін, правы і абавязкі класа феадалаў, некаторыя нормы крымінальнага і цывільнага права.
Статут 1529 г. мае важнае значэнне і як помнік культу-ры і мовы беларускага народа. Напісаны на беларускаіі мове, ён дае магчымасць паўней вывучыць літаратурны стыль, лексіку і лад дзяржаўна-прававой тэрміналогіі і мовы таго часу. Выданне Статута было велізарным якас ным скачком у справе кадыфікацыі і сістэматызацыі зака надаўства. Разам з тым Статут з’явіўся трывалай асновай для далейшага развіцця заканадаўства, ён быў галоўнаіі крыніцай, асновай пры падрыхтоўцы Статута 1566 г.
Новыя сацыяльна-эканамічныя змены ў княстве ўжо ў сярэдзіне XVI ст. патрабавалі і змен у заканадаўстве. Росі і павелічэнне феадальнай уласнасці ўзмацнялі феадаль ны прыгнёт, абеззямельванне сялянства (ствараліся фальваркі, павялічваліся панскія ўгоддзі). У палітычным жыцці аслаблялася роля знатнай арыстакратыі і ўзмацня
206
і.іся значэнне «новых» буйных феадалаў, такіх, як 1'адзівілы, Сапегі, Хадкевічы, Кішкі, Пацы і інш.
Змены, якія адбываліся ў сацыяльна-палітычным йіыцці ў 40-50-х гг., патрабавалі ўдасканалення права.
Недахопы права адчуваў і сам урад, таму ён неадной-чы спрабаваў абнавіць заканадаўства. Найболып іс і отныя захады па падрыхтоўцы праекта новага Статута ііылі зроблены ў 1551 г., калі была створана адпаведная шімісія. Меркавалася, што камісія будзе складацца з і іссяці чалавек — пяці католікаў і пяці праваслаўных, але ыкладна сказаць, які сапраўды быў яе склад і ў вогуле ці пыла яна створана, нельга. 3 тэксту Бельскага прывілея I *>64 г. бачна, што ў камісіі па падрыхтоўцы праекта Ста-іута былі і іншыя асобы. «... Обраны на то былн через ннх же самых н с посродку тых же станов особы пев-ные,рады нашн, маршалкове, врядныкн земскне, хоружне м ыные особы ряду н народу шляхетьского н докторы нрав чужоземскіос» (Любавскнй М. К. Лнтовско-Русскнй * ейм. — М., 1901. Прнлож. -С. 135).
Працай па складанню Статута 1566 г. кіраваў выдатны ьеларускі дзяржаўны дзеяч ваявода віленскі, канцлер Вя-нікага княства Літоўскага, маршалак земскі, староста бе-р.ісцейскі Мікалай Янавіч Радзівіл Чорны. Яго памочні-мім у гэтай справе быў маршалак дворны, пісар (потым падканцлер і пазней канцлер), староста магілёўскі Аста-фей Багданавіч Валовіч. У працы па складанню Статута бралі ўдзел два «докторы прав чужоземскіх» — Петр І’аізій «гішпан зАрагона» і Аўгусцін Ратондус Мялецкі з Вільні. Значную працу зрабілі ўдзельнікі соймаў і служ-'овыя асобы органаў дзяржаўнага кіравання. Яны пыконвалі і ўсе арганізацыйныя справы.
Той факт, што праект Статута абмяркоўваўся на сой-м.іх пачынаючы з 1561 г., сведчыць пра актыўны удзел
207
шляхты ў яго падрыхтоўцы. Канчаткова Статут быў ухвалс ны на Бельскім сойме 1564 г. Спачатку меркавалі ўвесці новы Статут у дзеянне з 11 лістапада 1564 г., але справа за цягнулася і ён пачаў дзейнічаць з 1 сакавіка 1566 г. Выдадзе ны ён быў з дадаткам да яго прывілеяў 1563, 1564 і 1565 гі
Статут падзяляўся на раздзелы і артыкулы. Усяго было 14 раздзелаў. У першым былі сабраны артыкулы, што аб вяшчаюць асноўныя прынцыпы права Вялікага княства, і таксама нормы, што належаць да дзяржаўнага права і дзяр жаўных злачынстваў. У другім раздзеле змешчаны нормы якія рэгулююць абарону земскую. У трэцім выкладзены правы шляхты і, ў прыватнасці, арт. 12 абавязвае вялікага князя не прымаць новых законаў без сойма. У чацвёртым гаворыцца пра суддзяў і суды, асноўныя нормы працэсуаль нага права; у пятым - нормы шлюбна-сямейнага права; у шостым - аб апеках; у сёмым - аб запісах і продажах, г. зн аб праве адчужэння маёнткаў пад умовай закладу і продажу у восьмым—аб тэстаментах (завяшчаннях); у дзевятым—а(> зямельных спрэчках; у дзесятым - аб лясных промыслах. У адзінаццагым, дванаццатым, трынаццатым і чатырнацца тым раздзелах выкладзены нормы крымінальнага права аб гвалтоўніцтвах і злачынствах супраць шляхты, аб злачын ствах супраць простых людзей, аб маёмасных злачынствах і іншых злачынствах, - у прыватнасці аб дапамозе збеглым феадальна-залежным сялянам або чэлядзі нявольнай.
Да найболып важных нормаў, выкладзеных у Статуце, належаць нормы дзяржаўнага права, што вызначылі склад тэрыторыі дзяржавы, парадак утварэння і дзейнасць дзяр жаўных органаў, правы і прывілеі пануючага класа.
Тэрыторыя дзяржавы ў час выдання Статута 1566 г. у адміністрацыйна-прававых адносінах падзялялася на дзвс часткі: цэнтральную (не ў геаграфічным, а ў дзяржаўна прававым сэнсе) і землі «прыслухоўваючыя да таго пан
208
'мкі». Цэнтральная частка дзяржавы ў помніках права на-і іналася Вялікім княствам Літоўскім, таксама, як і ўся і інржава цалкам, ці проста Літвой. У яе ўваходзілі наступ-і.ім княствы і паветы: Берасцейскі, Браслаўскі, Віленскі, Чінькамірскі, Валкавыскі, Гародненскі, Кобрынскі, Клецкі, кітенскі, Лідскі, Мінскі, Мсціслаўскі, Наваградскі, Кшмянскі, Пінскі, Рэчыцкі, Слонімскі, Слуцкі, Трокскі і чнцкі. 3 гэтага пераліку відаць, што асноўную частку ірыторыі цэнтральнай часткі, ці Літвы, складалі йшіарускія землі. У землі «прыслухоўваючыя» ўваходзілі Ніцсбская, Валынская, Жмудская (паўночна-заходняя час-імі этнаграфічнай Літвы), Кіеўская, Полацкая, Падляшс-। іін (заходняя частка Беларусі з гарадамі Бельскам, Мсльнікам і Драгічынам на Бугу) і Падолле.
Дамінуючае становішча ў дзяржаве займалі цэнтраль-ін.ія землі. На іх была найболыпая колькасць вялікакняскіх мнёнткаў, найбольш тут было і маёнткаў буйных уплыво-пі.іх феадалаў: Радзівілаў, Галыпанскіх, Слуцкіх, Друцкіх, I іпіегаў, Глебавічаў, Глінскіх, Хадкевічаў, Кішкаў і інш. I »тая тэрыторыя была параўнаўча густа заселена, адсюль н нралася асноўная частка арміі, з насельніцтва гэтых зем-няў браліся і галоўныя сродкі ў дзяржаўную казну. Феада-іы гэтых земляў займалі пануючае становішча ўдзяржаве, у іхніх руках былі найболып важныя органы дзяржаўнага кіраўніцтва і дзяржаўнай улады.
У гістарычнай літаратуры феадалы гэтых земляў называліся «літоўскімі» (ад назвы цэнтральнай часткі цзяржавы, а не паводле этнаграфічнай прыналежнасці), і пскаторыя гісторыкі спрабавалі гісторыю Беларусі гэтага нсрыяду паказаць так, нібы беларускі народ прыгняталі пс беларускія феадалы, а «чужыя» - літоўскія. Беларускі ж народ яны паказвалі як бяскласавы, з адных толысі ся-пян, таму адмаўлялі і існаванне беларускай дзяржавы.
209
Памылковасць і шкоднасць такога пункту гледжанпч даказалі шмат якія вучоныя.
Класавае і саслоўнае дзяленне грамадства ў XVI ст. вы разна праявілася і ў помніках права — перш за ўсё ў Стату тах. Адзін з ідэолагаў беларускіх феадалаў Леў Іванавгі Сапега пісаў: «... владзу і вольность у руках своііх маем, о права самы собе творачы яко найболыаей можем волнос ты своее во всем постерегаем, бо не только сусед а споі ный наш обыватель в отчіізне, але ы сам господар пан наш жадное звнрхносты. над намн зажыватн не можеть, одно только колько ему право допуіцаеть» (Статут Вялікаі.і княства Літоўскага 1588 г. - Мн., 1989. - С. 47).
Словы Сапегі аб тым, што самі феадалы твораць пажа данае ім права і што нават вялікі князь абавязаны падпа радкоўвацца іх волі, не былі пустым выхваленнем, яны адлюстроўвалі сапраўдныя суадносіны класавых сіл у дзяржаве. У адпаведнасці з воляй феадалаў быў выдадзе ны і Статут 1566 г.
Паколькі асноўную частку ядра дзяржавы складалі беларускія землі, беларуская мова была прызнана за дзяр жаўную на ўсёй тэрыторыі княства, а нормы права, пажа-даныя і выгодныя беларускім феадалам, зрабіліся абавязковымі для ўсіх.
У арт. 2 раздз. 3 абвяшчалася захаванне ўсіх ільгот і прывілеяў, атрыманых шляхтай у ранейшыя часы. Важ-нае значэнне займелі нормы, што рэгулявалі парадак прыняцця новых законаў. Так, у арт. 2 раздз. 2 гаварыла-ся, што гаспадар ні сам, ні сумесна з Радай не правамоц-ны вырашаць пытанні аб вайне і падатках. Іх мог выра-шаць толькі сойм. Потым у гэтым жа артыкуле вызначаў-ся і склад сойма. У арт. 1 раздзела 3 гаспадар даваў абя-цанне захоўваць Вялікае княства Літоўскае ва ўсёй яго славе, уладзе і «в граннцах ніі в чом не вменшаты ы о вшем
210
рнмножаты». А ў арт. 3 таго ж раздзела ён яшчэ абяцаў: і Добра князства Лнтовского неуменшым н то, што бу-пнь через непрііятелей того панства нашого отдалено юбрано ы ку нншому панству от того панства нашого мі ік кольвекупрошоно, ку Короне ку Мазовшу ку Прусам ку ІІфнянтом, то за се ку власностн того Велыкого князства ьццвестіі прывлаіцатн ы гранілцы оправіітпы обецуем».
Трэба сказаць, што для Жыгімонта Аўгуста гэтае абя-.ііінне было пустым гукам, бо пасля ён парушыў не толькі «і о, але і сваю ўрачыстую прысягу, якую даваў, уступаю-<п.і на прастол, -аб захаванні Вялікага княства Літоўскага у цэласці.
Аналізуючы гэты артыкул, бачым, што сярод непрыя-цсляў Вялікага княства Літоўскага называюцца Полыпча (Карона) і Польская вобласць (Мазоўша).
У арт. 9 раздз. 3 далей развіта норма аб тым, што «дос-тойностей духовных н свецкых, городов, дворов « кгрун-інов, староств в держаныі м пожываньн н вечностей чсадных чужоземцом ы загранычннком аны суседом таго нанства даватн не маем». Тым самым болып поўна і вы-разна была паўторана норма, раней выкладзеная ў Стату-це 1529 г., якая забараняла даваць маёнткі і пасады «чу-нсаземцам» і суседзям Вялікага княства Літоўскага. Вя-цома, гэтыя артыкулы былі ўнесены ў Статут 1566 г. на-суперак волі польскіх феадалаў і самога караля, які ўсімі сіламі імкнуўся да ліквідацыі самастойнага існавання княства Літоўскага. Гэтая накіраванасць нормаў Статута супраць захопніцкіх тэндэнцый польскіх феадалаў -сведчанне памылковасці тэзіса некаторых гісторыкаў, якія сцвярджалі, нібыта дробная і сярэдняя шляхта Вялікага княства Літоўскага імкнулася да уніі з Полынчай і тым самым да ўключэння Вялікага княства Літоўскага ў склад Полыпчы.
21)
У Статут увайшлі некаторыя ўстарэлыя нормы, якія не адпавядалі новым эканамічным і палітычным адносінам Яны былі своеасаблівай данінай мінуўшчыне, таму адра-зу ж пасля ўвядзення Статута ў дзеянне давялося ўносіць у яго некаторыя змены. Так, ужо ў чэрвені 1566 г. быў зменены арт. 1 раздз. 7. Паводле старой рэдакцыі гэтага артыкула права землеўладальніка-шляхціца распарад-жацца сваімі маёнткамі было абмежавана ў адносінах спадчынных (фамільных) маёнткаў. Уладальнік такога маёнтка меў права адчужаць, мінаючы сваіх родзічаў, толькі адну трэцюю частку сваіх маёнткаў, астатнія ж дзве трэція часткі можна было перадаць у заклад за суму, што не перавышала іх кошту, з правам выкупіць родзічам. Згодна ж з новай рэдакцыяй землеўладальнікі атрымалі поўнае права вольна распараджацца сваімі маёнткамі.
Наяўнасць некатбрых архаічных нормаў у першапа-чатковай рэдакцыі Статута 1566 г. ніколькі не паніжала значэння гэтага гістарычнага помніка права.
Канстытуцыйныя нормы Статута былі накіраваны на абарону суверэнных правоў дзяржавы і інтарэсаў буйных феадалаў, гарантавалі ім правы і перавагі ў дзяржаўным кіраванні, садзейнічалі ўмацаванню іх становішча ў адносінах з феадаламі Польшчы, якія ўвесь час імкнуліся захапіць беларускія і ўкраінскія землі.
Пасля прыняцця Статута 1566 г. кадыфікацыя і сістэматызацыя ўласнага заканадаўства, заснаванага на звычаёвым праве, нашмат апярэдзіла падобную працу ў іншых феадальных дзяржавах. Гэта таксама сведчыць аб тым, што ў Вялікім княстве Літоўскім у той час грамадскія адносіны стаялі на даволі высокім узроўні і былі юрысты, падрыхтаваныя тэарэтычна і практычна, каб адлюстраваць і замацаваць гэтыя адносіны ў закана-даўстве, стварыўшы другі звод законаў.
212
Вялікія сацыяльныя і палітычныя змены, выкліканыя нравядзеннем у жыццё аграрнай рэформы 1557 г. і далу-ч шнем беларускага Падляшша і Украіны да Полыпчы, пжыццёўленым наводле незаконнага распараджэння пялікага князя Літоўскага і караля Польскага Жыгімонта Аўгуста, а потым прымусовае падпісанне акта Люблінскай уніі 1 ліпеня 1569 г. выклікалі неабходнасць унесці новыя імены ў заканадаўства Вялікага княства Літоўскага. Дзеля гэтага ў 1569 г. была створана камісія, якая павінна была ігрывесці яго ў адпаведнасць з акгам Люблінскай уніі і кан-чаткова аформіць ліквідацьпо княства як дзяржавы. Аднак гэтая камісія ніякіх слядоў працы не пакінула.
Пасля смерці караля Жыгімонта Аўгуста ў 1572 г. аргы-кулы акта Люблінскай уніі, накіраваныя на ліквідацьпо Вялікага княства Літоўскага, былі фактычна забыты і не выконваліся. Гэтая дзяржава заставалася самастойнай, звя-занай з Полыпчай толькі тым, што быў адзін кароль і агуль-ны сойм. У Вялікім княстве былі захаваны асобны ўрад, асобная армія і асобнае заканадаўства. Таму гэты ўрад і не лічыў патрэбным узгадняць нормы Стаіута з польскім пра-вам адпаведна з пастановай Люблінскага сойма.
Пасля смерці Жыгімонта Аўгуста ўзаемаадносіны паміж феадаламі Полыпчы і Вялікага княства Літоўскага былі настолькі непрыязныя, што нават не выключалася магчымасць разрыву саюза з Полыпчай. Таму польскія феадалы, далучыўшы да Полыпчы Украіну і Падляшша, былі згодны ў той час з новым тлумачэннем акта Люблінскай уніі як саюзам дзвюх раўнапраўных дзяржа-ваў. Вядома, пры такім становішчы адпала і неабходнасць змяняць канстьпуцыйныя нормы Статута. Тое ж, што камісія не пакінула ніякіх слядоў працы, можа сведчыць толькі аб тым, што і сама камісія пасля 1572 г. перастала існаваць.
213
Разам з тым вядома, што ў 1574 і 1578 гг. у Стату । уносіліся змены і дадаткі згодна з пажаданнямі феадалаў Беларусі і Літвы, насуперак патрабаванням польскіх феа далаў. Яны не датычылі нормаў канстытуцыйнага права а толькі судовага, крымінальнага і цывільнага.
У сувязі з барацьбой кіруючых колаў Беларусі і Літвы супраць зліцця з Польшчай вялікае значэнне надавалася захаванню свайго самастойнага права. Таму амаль на ўсі х соймах Вялікага княства абмяркоўваліся пытанні паляп шэння заканадаўства. Так, у 1579-1580 гг. быў падрыхта ваны і ў 1581 г. прыняты закон аб утварэнні Галоўнаі.і суда-Галоўнагатрыбунала. У гэты ж час пачалася прац.і па падрыхтоўцы новага праекта Статута.
Стаіут 1588 г. заканадаўча аформіў захаванне Вялікага княства Літоўскага як дзяржавы насуперак акту Люблінскай уніі. У гэтым галоўнае значэнне яго дзяржаў на-прававых нормаў. Складальнікі Статута не ўнеслі ў яго аніводнай нормы, якая б магла быць скарыстана на шкоду дзяржаўнай самастойнасці. Нормы дзяржаўнага права са Стаіута 1566 г. былі поўнасцю перанесены ў Стаіут 1588 г., яны былі толысі крыху ўдакладнены і дапоўнены Складальнікі новага Статута нібы не заўважылі ці не зразумелі акта Люблінскай уніі аб уключэнні Вялікага кня-ства ў склад Полыпчы. I такія адносіны да рашэння Люблінскага сойма 1569 г. — яскравае сведчанне таго, што шляхта княства, якая ўдзельнічала ў працы соймаў, варожа ставілася да зліцця з Польшчай. Шляхта хацела толькі та-кога злучэння, пры якім Вялікае княства Літоўскае заста-валася б самастойным, г. зн. яна пагаджалася на цесны саюз дзвюх раўнапраўных дзяржаваў, а не на ліквідацыю апошняга. Статут 1588 г. быў падрыхтаваны ў час панаван-ня вялікага князя і караля Стэфана Баторыя (1576-1586) на высокім тэарэтычным узроўні кваліфікаванымі правазнаўцамі
214
,р.ніай якіх кіравалі А. Б. Валовіч і Л. I. Сапега. Яны займалі ў 41 час адпаведна пасады канцлера і падканцлера Вялікага кня-іы Літоўскага.
('істэма Статута была складзена так разумна, што ў яго ій.1 іі і ўключаны нормы дзяржаўнага (канстытуцыйнага) пра-« 1 іаго ў той час не было ні ў адной еўрапейскай дзяржаве, -ч’іміністрацыйнага, ваеннага, суцова-працэсуальнага, н нобна-сямейнага і апякунскага, цывільнага, спадчынна- ч зямельнага, ляснога і паляўнічага, крымінальнага.
V гэтым заканадаўчым акце адлюстраваліся дзяржаў-<ні прававыя ідэі таго часу і нават тыя, што апярэджвалі іііс, выявілася багатая прававая кулыура беларускага Мпрода, бо складзены ён быў на беларускай мове і пра-•нная лексіка была пакладзена ў яго аснову. Мовай Ста-к іа ганарыліся яго сучаснікі. Леў Іванавіч Сапега пісаў: Гак кождый обыватель годен ест наганенья, который ічпьностыо се фапнть ы прав свонх уметіі м розуметн хочеть, которым правом усю вольность свою обва-рчваную маеть. А еслн которому народу встыд прав . «онх не уметн, поготовю нам, которые необчым якіім «іыком, але свогім власным права спнсаныемаем гі кож-• >ого часу, чого нам потреба ку отпору всякое крнвды, 9гдаты можем» (Статут 1588 г. — С. 47-48).
Зацвярджэнне Статута адбылося пры незвычайных Міставінах. Пасля смерці караля і вялікага князя Стэфана Ьагорыя, які памёр 12 снежня 1586 г., кандыдатамі на пра-»гол у Рэчы Паспалітай былі рускі цар Фёдар Іаанавіч, нкога падтрымлівалі праваслаўная шляхта Беларусі і \'краіны, шведскі каралевіч Жыгімонт Ваза, за якога ста-нні каталіцкае духавенства і значная частка феадалаў-міголікаў, і аўстрыйскі эрцгерцаг Максіміліян. Але рускі цар хутка адмовіўся ад вылучэння сваёй кандыдатуры на і рон, і галоўная барацьба разгарнулася паміж
215
прыхільнікамі Жыгімонта Вазы і Максіміліян.і Прадстаўнікі Вялікага княства, скарыстаўшы гэтую б.і рацьбу і першымі даведаўшыся аб перамозе прыхільнікаў Жыгімонта, прапанавалі сваю падтрымку, калі толькі і п зацвердзіць Статут, на што Жыгімонт згадзіўся. 28 сту і зеня 1588 г., не ведаючы яшчэ аб перамозе сваіч прыхільнікаў, Жыгімонт сваёй граматай зацвердзіў Сіа тут і абавязаўся «права вольностн. ы свободы нх не толыы цело н непорушно держаты, але што бы наболей прнміш жатіі, справедліівость іі оборону чынытіі. Статут В> лыкого князства Ліітовского новоправленый сіім пршш льем нашым ствержаем н вснм станом Велнкого князь ства Лілтовского ку ужыванью на всн потомные часы выдаем. Водле которого вжеякосмы самы, господар, так м всіі станы, обывателы Велыкого князьства Лшповско го, заховатыся маем» (Статут 1588 г. - С. 43). Гэтай ж.ч граматай Статут уводзіўся ў дзеянне з 6 студзеня 1589 і А для таго, каб хутчэй можна было ім карыстацца, бы н» загадана яго «пысьмом польскнм м рускіім друковатіі» і прыкладаннем да яго агульнадзяржаўных прывілеяў.
Аднак Статут быў выдадзены без грамат, бо, на думку Льва Сапегі, не ўсе яны былі на карысць Вялікаму княству у адных добрым быў пачатак, а сярэдзіна - кепскай, у другіх сярэдзіна - добрая, а пачатак або канец - дрэнныя
Сістэматызацыя права, на аснове якой ствараўся Статуі 1588 г., рабілася на новых прынцыпах, уласцівых для пера ходнай эпохі ад Сярэдневякоўя да Новага часу і зараджэп ня буржуазных адносін: абмежаванне ўлады гасудара; на мячаўся падзел ўлады, з-за чаго заканадаўчая ўлада зама цоўвалася за соймам, выканаўчая - за вялікім князем і Ра дай, судовая - за вялікакняскім і галоўным судамі, а такса ма за мясцовымі судамі; абвяшчэнне неабходнасш прытрымлівацца дзяржаўнага суверэнітэту насуперак ся
216
І> іцневяковаму царкоўнаму касмапалітызму, адзінства пра-0іі для ўсёй дзяржавы і ўсіх паўнапраўных людзей.
I Ірызнанне розных ільгот і прывілеяў для пануючых нслоўяў і асобных груп феадалаў падрывала агульны прынцып адзінства права. Гэтыя прывілеі-не выключэн-пс, яны былі састаўной часткай усяго феадальнага права, пць і не адпавядалі новым прынцыпам, у чым і заключа-іпся ўнутраная супярэчнасць феадальнай сістэмы права. ІІобач з тыпова феадальнымі нормамі права ў Статут I К8 г. былі ўключаны і некаторыя нормы, народжаныя рпспаўсюджаннем ідэй Рэфармацыі і туманізму.
1 Іраз увесь Статут праводзіцца ідэя ўмацавання права-м>га парадку, пры якім усе дзяржаўныя органы і службо-т.ія асобы абавязаны дзейнічаць толькі ў адпаведнасці з піконам. Ідэя прававога парадку была накіравана най-нгрш супраць дэспатызму гасудара, буйных феадалаў і нрэдневяковай тэакратычнай тэорыі паходжання і । V гнасці дзяржавы. Адлюстравалася яна ў многіх арты-* унах Статута, а таксама была выкладзена Л. Сапегам у і о прысвячэннях Жыгімонту III і ўсім саслоўям Вялікага | пяства Літоўскага. Ён пісаў:«... Для того права суть по-г тановлены, абы можному і потужному не все было рііьно чыншпы. Яко Цыцеро поведнл, ыжестесмо неволь-•пікамы прав для того, абысьмы волыюстнужнватнмог-•м» (Статут 1588 г. - С. 47).
Абвяшчэнне ідэі верхавенства права ў перыяд фсадалізму сведчыла аб зараджэнні новай дзяржаўна-•ірававой тэорыі, якая найболып поўна выявілася ў нор-чпх дзяржаўнага права.
217
Раздзел 5
ГАЛОЎНЫЯ РЫСЫ БЕЛАРУСКАГА ФЕАДАЛЬНАГА ПРАВА
1.	Дзяржаўнае і ваеннае права
Дзяржаўнае права, якое дзейнічала на Беларусі ў XV VII стст., было добра распрацаваным у граматах і стату тах і забяспечвала грамадскі і дзяржаўны лад, суверэнітэі дзяржавы, асноўныя правы і абавязкі грамадзян, замацо ўвала асноўныя прынцыпы ўсёй прававой сістэмы, у ім атрымалі адлюстраванне ідэі Рэфармацыі і гуманізму.
У нормах дзяржаўнага права, выкладзенага ў Статуцс 1588 г., быў замацаваны феадальны грамадскі лад і разам з тым утрымліваліся нормы, якія рэгулявалі новае буржуаз нае права. Так, у Стаіуце абвяшчалася фармальная роў насць усіх перад законам, - усе павінны судзіцца «тым од ным правом пысаным» (раздз. 1, арт. 1), хоць сам закон не быў роўны для ўсіх. Напрыклад, простым людзям. нешляхціцам, забаранялася даваць болыіі ці меніп значныя пасады ў дзяржаўным апараце (раздз. 3, арт. 18). Яны нс дапускаліся на соймы. Іх удзел у палітычным жыцці абмяжо-ўваўся толькі мясцовымі валаснымі справамі, хоць у Стаіуцс і гаворыцца, што ўсе простыя людзі нароўні з феадаламі ўдзельнічаюць у выбранні гасудара (раздз. 3, арт. 2).
Да часу выдання Статута тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага падзялілася на ваяводствы - Берасцейскае Віленскае, Віцебскае, Мінскае, Мсціслаўскае, Наваградскас Полацкае, Трокскае і зямлю Жмудскую. У іх склдд уваходзіл і 22 паветы, 18 з якіх былі беларускімі (раздз. 3, арт. 7).
Адасобленасць Вялікага княства Літоўскага ад Польшчы была юрыдычна замацавана ў Статуце 1588 і Яго складальнікі не ўнеслі ніводнага артыкула, які б моі
218
»іпчаміць суверэнітэт княства. Больш таго, Статут усюды нндкрэслівае адасобленасць Вялікага княства і абавязвае і нсударазахоўваць недатыкальнасць яго тэрыторыі і нават ннрнуць яму адлучаныя ад яго землі (раздз. 3, арт. 1, 4). < ірога выконваўся артыкул, які забараняў даваць чужа-нмцам, у тым ліку і палякам, землі, пасады, чьшы і званні і|міздз. 3, арт. 12).
Усё насельніцтва Статут падзяляе на саслоўі: шляхту, •іухавенства, мяшчан і простых людзей. Апрача таго, кож-нпс саслоўе складалася яшчэ з некалькіх груп. Так, вылу-мюцца найбольш багатыя і ўплывовыя феадалы, якія на-•ываюцца князямі, панамі раднымі, панамі харугоўнымі, ногым ідуць менш уплывовыя, якія маглі займаць пасады V і іавятовых органах і называюцца аселай шляхтай, - зямянамі. I Іромежкавае становішча паміж феадаламі і сялянамі займала |богая, неаселая шляхта, служылая шляхта, атаксама засцян-іная шляхта, якая мела невялікі надзел сваёй уласнай зямлі і німа працавала на ёй.
Галоўнай павіннасцю шляхты была ваенная служба. ІІрававое становішча ўсяго гэтага саслоўя рэзка влрознівалася ад становішча простых людзей. Толькі ніляхціц меў права займаць пасады ў дзяржаўным апара-цс і судзе, свабодна купляць і прадаваць маёнткі і вало-днць феадальна-залежнымі сялянамі, без аплаты мытных іюшлін вывозіць на продаж за мяжу прадукты, вырабле-нмя ў сваёй гаспадарцы, актыўна ўдзельнічаць у павято-ных сойміках і быць абраным у дэпутаты на агульнадзяр-•аўны сойм. Шляхціцу гарантавалася асабістая свабода, н быў вызвалены ад падаткаў і павіннасцей, за выклю-ч шнем ваеннай службы і падаткаў на вайну.
Паводле Статута, простыя людзі таксама падзяляліся іш некалькі груп. Найбольш багатыя з іх - гэта панцыр-ііыя і путныя слугі, якія па «Уставе на валокі» 1557 г.
219
шы суд у дзяржаве, а таксама мілаваць асуджаных. 3 гэтага пераліку правоў вялікага князя відаць, што да яго кампетэнцыі адносіліся ўсе найважнейшыя пытанні дзяр жаўнай улады і кіравання, але ажыццяўляў гэтыя паўна моцтвы вялікі князь не аднаасобна, а, як правіла, з удзелам Рады, сойма і службовых асоб вярхоўнага кіравання.
Прававое становішча вялікага князя Літоўскага было тыповым для становішча абмежаванага феадальнага ма нарха, аб чым сведчыць Стаіут 1588 г., аднак меліся і сур’ёз ныя адрозненні ў выбарнасці і большай абмежаванасці правоў у галіне заканадаўства і суда.
Абмежаванасць улады гасудара замацоўвалася ў Ста туце па-рознаму: у адных выпадках гэта было выкладзе на ў форме клятвы і абяцання вялікага князя захоўваці. пэўныя правы (раздз. 1, арт. 2; раздз. 3, арт. 1,2,4,12,13), у другіх — у форме непасрэднай забароны. Так, забараня лася гасудару без дазволу сойма пачынаць вайну ці выз начаць падаткі на ваенныя патрэбы (раздз. 2, арт. 2), вы даваць законы, якія б супярэчылі Статуту (раздз. 3, арт. 5) пазбаўляць пасад і званняў (раздз. 3, арт. 13), выдаваці. без дазволу сойма новыя законы (раздз. 3, арт. 15) і да т. н
У абмежаванні ўлады гасудара першачарговае значэп не мела Рада. У яе склад уваходзілі два каталіцкія епіскапы, ваяводы, кашталяны, некаторыя старосты, са мыя важныя службовыя асобы цэнтральнага кіравання і некаторыя буйныя феадалы па асабістых запрашэннях.
Рада была пастаянна дзеючым выканаўча-распарад чым, заканадаўчым, кантралюючым і судовым органам Свае ўладныя паўнамоцтвы яна ажыццяўляла сумесна і вялікім князем, а ў яго адсутнасць (а гэта здаралася даво н часта, калі гасудар выязджаў у Польшчу) - і без яго. Бяі у чыя штодзённыя справы ў Радзе выконвалі, як правіл.і старшыя паны радныя. Да іх адносіліся: віленсм
222
шпаліцкі епіскап, віленскія ваявода і кашталян, трокскія ішявода і капггалян, атаксама службовыя асобы цэп і раль-нпга кіравання - маршалак земскі, гетман найвыніэйіны, кіпіцлер, падскарбі. Пры вырашэнні найбольш важных пы-і ніняў Рада збіралася ў поўным складзе ці наваг збіраліся нііімы. Уладныя паўнамоцтвы Рады кантраляваліся вялікім князем і соймам. У сваёй дзейнасці яна вымушана была Нічваць стан барацьбы класаў і асобных груповак унутры піінуючага класа, а таксама знешнепалітычныя абставіны. нё гэта прымушала яе дзейнічаць з пэўнаю аглядкай і «ннолі часта склікаць аіульнадзяржаўныя соймы, каб зару-п.іцца падтрымкай усяго саслоўя шляхты.
I Ірававое становішча Рады было замацавана ў н ульназемскіх прывілеях 1492 і 1506 гг. У Статуце 1588 г. !іра паноў радных упамінаецца толькі ў некалькіх артыку-нік (раздз. 1, арг. 28; раздз. 2, арт. 11; раздз. 4, арт. 30,52,56).
Значнае месца ў Стагуце адводзіцца прававому рэгуля-йінпю парадку фарміравання і дзейнасці сойма Вялікага •няства Літоўскага. Сойм як саслоўна-прадстаўнічы орган | іыса феадалаў і саслоўя шляхты ўзнік у выніку працягла-ін і істарычнага працэсу, які ідзе сваімі каранямі ў перыяд ^чавых народных сходаў старажытнасці.
I Ірацэс пераўтварэння шырокіх сходаў ваеннаслужылых тодзей у прадстаўнічы орган саслоўя адбываўся паступова  н меры юрыдычнага афармлення правоў і прывілеяў шлях-і.і У XVI ст. у склад сойма ўваходзілі ўсе паны радныя, •м| >хі кагаліцкага і праваслаўнага духавенства, павятовыя Іінросты, харужыя, буйныя феадалы знакамітых фамілій па •« рсанальных запрашэннях і па два дэпутагы ад шляхты з Внкнага павета (раздз. 3, арт. 6). Дэпутаты ад павятовай •іняхты атрымлівалі наказы-інструкцыі, якімі яны павінны кі ііі кіравацца на сойме. На дэпутацкія расходы, звязаныя з
і іслам у яго працы, ім выдаваліся пэўныя сумы грошаў.
223
Кампетэнцыя сойма не была дакладна вызначанай. Маі і11 вырашацца любыя пытанні, што выносіліся на яго абмерка ванне гасударам або Радай. Але меліся і справы, якія тычы ліся выключна кампетэнцыі сойма: выбранне вялікага кня зя, абвяшчэнне мабілізацыі ваенных сіл (паспалітае рушэнне) збор сродкаў на вядзенне вайны, заключэнне ваенных саю заў, заключэнне уніі з Польшчай, вызначэнне новых падаггкау і павіннасцей, прыняцце найболын важных заканадаўчых актаў, ажыццяўленне правасуддзя па некаторых дзяржаў ных злачынствах. Уся праца сойма папярэдне рыхтавалася панамі. Яны прызначалі час і месца яго склікання, рыхтавалі праекты ўхвал. Прадстаўнікі ад паветаў маглі падаваці. просьбы і скаргі шляхты сваіх паветаў, адказы на якія даваў гасудар, параіўшыся толькі з Радай.
Прававая рэгламентацыя парадку выбрання дэпутатау (паслоў) на сойм, склікання, іх спецыяльная кампетэнцыя абазначаны ў Статуце 1588 г. Парадак жа працы сойма ажыццяўляўся на аснове практыкі, якая ўжо склалася да таго часу. Соймы маглі праводзіцца як у закрытых памяш каннях — найчасцей у касцёлах або цэрквах, так і на волі. ным паветры — на плошчах гарадоў і мястэчак. Кірава пасяджэннямі маршалак земскі. Ён жа абвяшчаў прыня тыя рашэнні ці адказы гасудара па заяўленых просьбах.
Пасля Люблінскай уніі 1569 г. перад кожным соймам Рэчы Паспалітай склікаўся сойм Вялікага княства Літоўскага ў г. Слоніме (раздз. 3, арт. 8). На гэтым соймо выпрацоўваліся абавязковыя інструкцыі, якія вызначалі мэты і задачы ўсіх прадстаўнікоў Вялікага княства пн агульным сойме Рэчы Паспалітай, і абмяркоўваліся спра вы княства. Перад кожным агульным соймам і пасля яі п збіраліся павятовыя соймікі. Кожны з іх, выбраўшы пас лоў на галоўны сойм, вызначаў ім грашовыя сумы на да рогу (не менш як 120 ці 160 коп грошаў на дваіх), прн
224
ііііііышэнні цэнаў на прадукты харчавання гэтая сумн мш н.і ш.іць павялічана (раздз. 3, арт. 7). Заканадаўчая дісйнаіці. ।піімаі Радыў XVI ст. былаплённай і найболып іпачііаіі іа Ў»ссь час існавання Вялікага княства Літоўскаі а.
На соймах Вялікага княства выпрацоўваўся агулі.ны п.ікірунак знешняй і ўнутранай палітыкі дзяржаны. Дія-нуючы соймам павышалася палітычная актыўнасць усяго післоўя шляхты, умацоўвалася ідэя адзінства ўсёй діяр-•ііны, якая складалася са слаба сцэнтралізаваных аблпс-цсй; хутчэй вырашаліся патрэбы насельніцтва асобных мнсцовасцей у цэнтральных органах дзяржаўнай улады. । 'ойм служыў форумам вострай ідэалагічнай барацьбы, нймяжоўваючы ўладу вялікага князя і часткова Рады.
На ўсе вышэйшыя пасады ў дзяржаве прызначаліся оуйныя феадалы некалькіх найболып знатных фамілій, -нількі ўраджэнцы Вялікага княства Літоўскага, якія мелі н эўную адукацыю ці практычны вопыт дзяржаўнай служ-Лы. Усе пасады даваліся пажыццёва, і ні гасудар, ні Рада ік мелі права без віны адабраць іх (раздз. 3, арг. 14).
Аналіз нормаў Статута, што вызначылі структуру, кам-нетэнцыю і характар дзейнасці цэнтральных устаноў і ііімых важных службовых асоб, прыводзіць да высновы, што былі ў ім дастаткова поўна і тэарэтычна добра рас-нрацаваны .нормы дзяржаўнага права, якія мелі нрагрэсіўнае значэнне для свайго часу. У іх выразна абаз-нлчыліся прынцып падзелу ўлад і зараджэнне органаў піліновага кіравання ў асобе маршалка земскага, гетма-на, канцлера, падскарбія і інш.
Структура і кампетэнцыя мясцовых органаў дзяржаў-нага кіравання ні ў Статуце, ні ў іншых прававых актах нс атрымалі разгорнутага асвятлення і замацавання, таму што гэтая сістэма склалася ў глыбокай старажытнасці і істотна не змянілася. Большасць дробных княстваў, што
225
ўвайшлі ў склад Вялікага княства Літоўскага, захаваліся як адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі - ваявод ствы, паветы, воласці са сваімі органамі кіравання.
У сярэдзіне 60-х гг. XVI ст. была завершана рэформ.і адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу, і ўся тэрытп рыя дзяржавы была падзелена на ваяводствы, паветы воласці, ці дзяржанні. Нягледзячы на змены ў сістэме мяс цовых органаў, іх дзейнасць карэнна не перабудавалася Па-ранейшаму мясцовыя феадалы ў кожным павепс захоўвалі сваё пануючае становішча. Сепаратызм асобных земляў быў ім выгодны, таму што ўмацоўваў іх палітычнаі панаванне і ў той жа час быў выгодны ўсяму класу феада лаў. У выніку былі выдадзены заканадаўчыя акты ў выгпядзі абласных, гарадскіх і валасных грамат, накіраваныя на за хаванне мясцовай аўтаноміі і абмежаванне самавольства службовых асоб і ўпарадкаванне іх дзейнасці.
Вышэйшай службовай асобай у сістэме мясцовых орга наў кіравання быў ваявода, які ўзначальвау адміністрацыйныя, гаспадарчыя, вайсковыя і ў значнаіі ступені судовыя органы натэрыторыі ваяводства. Яму пад-парадкоўваліся наступныя службовыя асобы: кашталян па ваенных справах; падваявода - па адміністрацыйных ключнік і скарбнік - па гаспадарчых; канюшы, лоўчы і інш. Сваю дзяржаўна-адміністрацыйную дзейнасць ваяво ды выконвалі разам з мясцовымі соймікамі і радамі, у якія ўваходзілі князі і паны ваяводства.
Прызначаўся ваявода з ліку багатых і знатных феада лаў, ураджэнцаў Вялікага княства Літоўскага, вялікім князем і Радай пажыццёва. Пры назначэнні ваяводы у Полацкае або Віцебскае ваяводства папярэдне патрабава лася атрымаць згоду мясцовых феадалаў прыняць дадзе нага кандыдата. Апрача таго, і пасля назначэння ваяводы ў гэтыя ваяводствы мясцовыя феадалы мелі права яго
226
імяніць. У сваіх ваяводствах ваяводы павінны былі і|ніводзіць у жыццё пастановы і распараджэнні цэнт-і»і 'ьных устаноў і клапаціцца аб забеспячэнні інтарэсаў мксцовага насельніцтва Адначасова ваявода быў членам Г іды і, як член цэнтральнага ўрада, меў магчымасць спа-і г 'іаць інтарэсы мясцовыя з агульнадзяржаўнымі.
Галоўнай павіннасцю ваяводы было захаванне феа-днльнага правапарадку на сваёй тэрыторыі, а таксама нульнае кіраўніцтва эксплуатацыяй усіх крыніц дзяр-• пўных і вялікакняскіх даходаў, арганізацыя ўзброеных • 11 ваяводства, судовыя справы, залічаныя да яго імпетэнцыі. Кашталян, які камандаваў ваеннымі сіламі । ілоўнага замка ваяводства і мясцовым апалчэннем, ра-ііім з ваяводам засядаў у Радзе.
Кіраўніком адміністрацыі ў павеце быў староста. На-ннічаўся ён, як і ваявода, гасударам і Радай з ліку бунных і|садалаў. Г этая пасада вельмі часта разглядалася як дадат-• * тая крыніца даходаў радных паноў, а павіннасці, звяза-ныя з пасадай, выконваў яго намеснік - падстароста.
Уладныя паўнамоцтвы старосты на тэрыторыі свайго іінвета былі падобны да паўнамоцтваў ваяводы. Службо-шіс становішча яго залежала ад таго, якія пасады ён яшчэ інймаў, ад сваяцкіх сувязяў і паходжання. Павінен ён быў піксама наглядаць за падтрыманнем парадку на падведа-мвснай тэрыторыі, за гаспадаркай у дзяржаўных маёнт-шх (фальварках), клапаціўся аб захаванні ў добрым ста-не замкаў і іншых грамадскіх збудаванняў, разглядаў су-ювыя справы і наглядаў за выкананнем судовых паста-іюў вышэйшых судоў у сваім павеце.
Па мясцоваму кіраванню староста карыстаўся ніырокімі паўнамоцтвамі, незалежнымі ад улады ваяво цд, бо засноўваліся яны на старых традыцыях і звычаях унады мясцовых князёў. Яго намеснікам па грамадскіх і
ваенных справах быў павятовы маршалак, які разам з ха ружым збіраў павятовую шляхту ў час паспалітага ру шэння і вёў яе да месца збору. Ён жа, як правіла, стар шынстваваў на пасяджэннях павятовага сойміка.
Захоўваліся ў павеце таксама старажытныя пасаді.і ключніка, канюшага, гараднічага, ляснічага, цівуна харужага і іншых службовых асоб.
Вялікая ўвага ў дзяржаўным праве надавалася мясцо вым ваяводскім і павятовым соймікам, наякія збіраліся ўсг шляхціцы павета або ваяводства. На іх выбіраліся дэпута ты на агульны сойм, выпрацоўваліся інструкцыі, а таксам і просьбы і хадайніцтвы да ўрада, заслухоўваліся справазда чы і інфармацыя аб вальных соймах, вылучаліся кандыда туры на судовыя і іншыя пасады, вызначаліся памеры па даткаў і збораў на мясцовыя патрэбы. Праз павятовыя соймікі шляхта абараняла свае мясцовыя інтарэсы перад цэнтральнымі дзяржаўнымі ўстановамі, непасрэдн і ўдзельнічала ў палітычным жыцці дзяржавы.
Ніжэйшым органам у сістэме мясцовага дзяржаўнага кіравання былі дзяржаўцы, якім даваліся ў часовае кіра ванне і ўладанне двары, замкі і фальваркі. Дзяржаўцы наглядалі за гаспадаркай у маёнтках, атрымлівалі частку або ўсе даходы з маёнтка і адначасова выконвалі функцыі органа дзяржаўнай улады. Яны мелі права судзіць про стых людзей, падуладных двару, замку або фальварку.
Для нагляду над феадальна-залежнымі сялянамі ста росты і дзяржаўцы назначалі сельскіх войтаў, сотнікаў, дзесяцкіх.
У Падняпроўі і Падзвінні доўгі час захоўваліся сяля не-даннікі, якія павінны былі ўносіць феадальную рэнту ў дзяржаўную казну, бо не былі ў феадальнай залежнасці ад якіх-небудзь паноў. Органамі мясцовагасамакіравання ў гэтых сялян былі сялянскія сходы і абраныя на іх стар
228
чы Старцы наілядалі за выкананнем феадіі.ні.ін.іх піііііннасцейсялянпабудаўніцтву ірамонтузамкаў, м;н н»ў ' і.ірог, збіралі і адвозілі ў двор ці бліжэйшы замак і ріініо ні.ія і натуральныя даніны, удзельнічалі ў копных судах
Ваеннае права Беларусі і Літвы ў XVI ст. грун ганалася ііп старажытных звычаях абароны сваёй зямлі і па ііовым мормах пісанага права, якое было цесна звязана з расініў- юджваннем агнястрэльнай зброі, што выклікала нерава-іюг у ваеннай арганізацыі феадальнага грамадства, змену інктычных прыёмаў бою, патрабавала прафесійнай ііндрыхтоўкі пушкароў і ружэйных стралкоў. У сувязі з і ным з’явіліся наёмныя атрады - гэта ўжо былі пачаткі ннстаянных армій. Ваеннае права рэгламентавала ўсе ішйважнейшыя пытанні ўліку ваеннаабавязаных, камп-ігктавання арміі, збору апалчэння, прававога становішча ісімана, харужых і іншых асоб каманднага саставу ў Ірміі, парадку размяшчэння армейскіх падраздзяленняў і іігобных ратнікаў, камплектавання наёмных атрадаў, 4'іказнасці за воінскія злачынствы, парадку набыцця пра-цуктаў харчавання. Паводле старадаўняга звычаю на аба-ім»ну сваёй зямлі і праследаванне ворагаў, якое «па народ-ччму называецца пагоняй, павінны выпраўляцца не нюлькі рыцары, а і кожны мужчына, якога б ён ні быў находжання ці стану, толькі б ён быў здольны насіць іброю» (БЭФ. Т. 1. - С. 102). Гэтае правіла амаль без змен іпхоўвалася і ў Статуце 1588 г., у якім гаварылася, што да пнсннай службы маглі прыцягваццане толысі ўладальнікі маёнткаў, але і іншыя асобы. Так, у ім было запісана: *Хочем теж меты н ўставуем абы всіі подданые нашы мсіцане, часу навалное потребы з ііншнмы людміі нашіі-мн войну служгілы, або з дозволеньем нашнм на войну лыправоваліі, водлуг постановенья соймового» (раздз. 2, прт. 1).
229
Соймавыя пастановы аб ваеннай павіннасці прості.і людзей вядомы з пачатку XVI ст. Так, па пастанове На ваградскага сойма 1502 г. ўсе князі, паны, зямяне і двара не павінны былі выстаўляць з кожных дзесяці сялянскіх двароў аднаго ратніка ў зброі, на кані, з кап’ём. Пытанш ваеннага права вырашаліся і на соймах у 1507,1511,1514 1528 гг. Па пастанове Сойма 1528 г. усе феадалы павішп.і былі выстаўляць з кожных васьмі сялянскіх служб «па холка, на добром конн, во зброы, з древом, с прапором, нч котором бы был панцер, прылбіца, меч або корд, сукня цветная, павеза (шчыт. - Я. Ю. ) м острогіі две» (АЗІ’ Т. 2. — С. 188). Аб ваеннай павіннасці простых людзеіі было запісана ў Віцебскай і Полацкай граматах, якія загадвалі віцяблянам і палачанам быць заўсёды гатовымі несці ваенную службу. Аб удзеле простых людзей у аба роне сваёй зямлі сведчыць і Мікола Гусоўскі ў «Песні пра зубра», выдадзенай у 1523 г.
Дзеля справядлівасці неабходна адзначыць памылко васць сцвярджэнняў некаторых даследчыкаў нашан гісторыі, што нібыта неслі ваенную службу толькі шляхціцы. Вядома, што шляхта несла больш цяжкую ва енную павіннасць, бо калі сяляне выпраўлялі рагніка і дзесяці або васьмі двароў (служб), то шляхціц на вайну павінен быў ехаць з кожнага маёнтка. Ваенная павіннасць была абавязковай незалежна ад веравызнання - для праваслаўных, католікаў, пратэстантаў, мусульма наў (татараў). Не служылі толькі яўрэі, аднак калі яны прымалі каталіцкую веру, то аўтаматычна набывалі шля-хецкую годнасць і станавіліся ваеннаабавязанымі нароўні з іншымі шляхціцамі.
Кадыфікацыя ваеннага права ўпершыню была зробле на ў Статуце 1529 г., а потым у Статутах 1566 і 1588 гі Першы зборнік заканадаўчых актаў па ваеннаму праву
230
•>Л| гыкулы ваенныя» быў выдадзены нп нпіі.'іу ні'існскагаваяводыігетманаВялікагакнясгва Лі іоўі і<ні п Міхала Казіміра Радзівіла ў 1754 г. у Нясвіжы.
У гэты зборнік былі ўключаны ваенныя арі і.іку ны, »і і «нызеныяўХУІІ-ХУІІІстст.: артыкулываенпыя і г।мшн кін І<>()9 г., аргыкулы іншаземнаму войску Уладів піівп IV, «пндацкія артыкулы гетманаРыгора Хадкевіча. ішіііпын нргыкулы дадзеныя гетманам Янушам Радііпнілм нпі I іускам, ваенныя артыкулы гетмана Міхала кіііімірн ІІлца, ваенныя артыкулы гетмана Міхала Кііпмірц І'адзівіла 1746 г. Апрачатаго, некаторыя артыкулы п*н п ін.ія былі надрукаваны ў зборніку «Валюміпа нгі \м>», ммдадзеным у 1732-1782 гг.
Артыкулы ваенныя ў сваёй сукупнасці рэіулявапі Ўсе шіжнейшыя правілы паводзін як простых ратнікаў. іак 1 німанднага саставу, хто і як павінен несці ваеппую служ Г>у, правы і абавязкі гетмана і іншых камандзіраў.
Ваеннае права Беларусі ХУІ-ХУПІ стст. было і >.ір » іычна добра распрацавана і задавальняла тагачнспыя пптрэбы грамадства.
2.	Цывільнае (грамадзянскае) права
Цывільнае феадальнае права на Беларусі ў XVI ст. скла-плся пад уздзеяннем таварна-грашовых адносін і гапдлсва-га капіталу, што спрыяла зараджэнню ў яго нетрах пормаў, кдрактэрных для буржуазнага права і яго ўсесаслоўнасці. Гаму разам з феадальнымі нормамі цывільнага права, і пкім , як непрызнанне за сялянамі права ўласнасці на зям-іпо і іншыя абмежаванні іх правоў, атрымалі значнае развіццё нормы, якія рэгулявалі дагавор куплі-продажу, 'Гіазыкі, закладу, арэнды, абавязкі, звязаныя з працай панай-му, спадчыннае права. Побач з пазаэканамічным прымусам сялян да працы развіваецца і эканамічнае закабальванне. Аднак маёмасныя адносіны па-ранейшаму ў асноўным
231
рэгуляваліся ў залежнасці ад класавай і саслоўнай прыналежнасці людзей. Аб’ём правамоцтваў суб’ектаў цывільна-прававых адносін залежаў таксама ад веравыз нання, прававога становішча калектыву (горада, вёскі) і становішча асобы ў дадзеным калектыве або ў сям’і.
Найбольш поўнай праваздольнасцю валодалі дзяржа ва, царква, манастыры, князі і паны. Яны маглі свабод на, без усялякіх перашкод распараджацца сваёй маёмас цю. Значнай праваздольнасцю валодалі і дробныя шляхціцы, якія не мелі права самастойна распараджац ца маёнткамі і землямі, атрыманымі ад пана за службу ў часовае валоданне.
Праваздольнасць простых свабодных людзей у феа дальным грамадстве не была роўнай. Напрыклад, мяшча не Вільні, Полацка, Віцебска, Мінска, Гародні карысталіся больш шырокімі правамі, чым свабодныя людзі, якія жылі ў вёсках і малых гарадках - мястэчках. Абмежаваную пра ваздольнасць мелі залежныя сяляне, у якіх не было права свабодна, без дазволу пана ці яго адміністрацыі, распарад жацца нерухомай маёмасцю. Яшчэ меншай праваздоль насцю валодалі палонныя і чэлядзь нявольная (дворная). Яны не маглі распараджацца маёмасцю, складаць тэста менты і нават атрымліваць маёмасць па тэстаменту.
Цывільная дзеяздольнасць мужчын прызнавалася з 18 гадоў, а дзяўчат з 13 (раздз. 6, арт. 1). Аднак і дасягнуўшы гэтага ўзросту, яны не атрымлівалі поўнай цывільнай дзеяздольнасці. Удава карысталася больш шырокімі правамі, чым замужняя жанчына. Яна магла самастойші весці свае справы ў судзе або даручаць іх адвакату.
Асобы, якія не здольныя былі разумець характар сваёй дзейнасці («дурні», «шалёныя»), поўнасцю пазбаўляліся цывільнай дзеяздольнасці, іх правы абаранялі іх закоп ныя прадстаўнікі (бацькі і блізкія родзічы) і апекуны.
232
I (энтральнае месца ў цывільным праве займалі нормы І> навага і абавязацельнага права, якія замацоўвалі за на нуіочым класам права ўласнасці і іншыя маёмасныя пра ні.і па прылады і сродкі вытворчасці, чым забяспечвалася прпвавая аснова эксплуатацыі працоўных.
Сярод аб’ектаў права ўласнасці галоўнае значэнне н і ніналася маёнткам і землям, якія апрацоўваліся феадалі ііп іалежнымі людзьмі і чэляддзю нявольнай. У цывіль ііым праве адлюстроўваліся наступныя правы на рэчы: уііаснасць, валоданне (дзяржанне, уладанне), залог (зас-। шіа), сервітуты.
Для абазначэння ўласнасці ў заканадаўстве XVI ст. ужываўся тэрмін «властность», якім падкрэслівалася пнўная ўлада суб’екта адносна гэтай рэчы. Разам з тым і кываліся і такія тэрміны, як «отчына», «купля», у якіх ппюўная ўвага надавалася крыніцы набыцця ўласнасці Ужыванне розных тэрмінаў для вызначэння права Уласнасці сведчыць аб тым, што права прыватнай упаснасці на зямлю і маёнткі яшчэ толькі замацоўвалася, і права феадальнай уласнасці на зямлю паступова перара (іала ў права неабмежаванай буржуазнай уласнасці.
Характэрнай рысай феадальнага права ўласнасці і ва-нодання было тое, што ўласнік маёнтка або зямлі нёс спе-цыяльныя павіннасці, якія былі ўласцівы для гэтага ма-^птка або зямлі, і пры пераходзе права ўласнасці да іншай нсобы гэтыя павіннасці пераходзілі разам з маёмасцю, у н.ім ліку і вайсковая служба. Напрыклад, шляхціц або мсшчанін, які купіў баярскую або сялянскую зямлю, калі Сн не атрымліваў вызвалення ад павіннасці, выконваў і ыя павіннасці, што і яго папярэднік. Так, у грамаце, вы-цадзенай у 1581 г. Сымону Мацяевічу, пісалася: «А вед лсе с тых только кгрунтов с тронх волок волносты юля-кстскоеужнватіімают, которые тепердержат, аест-
< 233
ліі бы што болыаей кгрунтов от подданых прыкупнлн тогды с тых кгрунтов будут повынны повынность вше лякую чынштш іі полнштш так, яко тые подданые нашн. с тых кгрунтов чшш.ш ы полншш». Гэта грамата сведчыці. таксама аб тым, што яшчэ ў 1581 г. меў месца продаж зямлі простымі людзьмі, што пічылася законным з’явішчам. Духоўныя асобы ці мяшчане, якія куплялі шляхецкія маёнткі, павінны былі несці з гэтых маёнткаў вайсковую службу (раздз. 2, арт. 1).
Паводле Статута 1588 г., зямельныя ўладанні феадалаў падзяляліся на тры асноўныя катэгорыі: 1) вотчыну, або дзедаўшчыну; 2) маёнтак, выслужаны ці атрыманы ў ка рыстанне (дзяржанне) на пэўны час («до жнвота», «до волі господарской»); 3) купляніны — маёнткі, набытыя па-водле дагавора куплі-продажу навечна. Куплянінамі ўласнік мог распараджацца без усялякіх абмежаванняў. Распараджэнне вотчынамі было да 1566 г. абмежаваным нельга было прадаць болей адной трэцяй часткі маёнтка без дазволу родзічаў, а аддадзены ў заклад (заставу) маён так мелі права выкупіць родзічы. Выслужанымі маёнткамі ўладальнік мог распараджацца толькі са згоды вярхоўнага ўласніка, ад якога быў атрыманы маёнтак ва ўладанне.
Буйнейшым уласнікам земляў і маёнткаў на Беларусі ў XVI ст. была феадальная дзяржава. Права дзяржаўнай уласнасці на зямлю і маёнткі ў перыяд феадалізму было, па сутнасці, нічым іншым, як правам калектыўнай уласнасці вярхоў, якія трымалі ў сваіх руках як дзяржаў-ную ўладу, так і дзяржаўную маёмасць і атрымлівалі ад яе розныя карысці. Права ўласнасці асобных феадалаў і дзяржаўная ўласнасць у феадальнай дзяржаве складалі адзіную феадальную ўласнасць.
Зямельны фонд асобных феадалаў - гэта землі, якія ўваходзілі непасрэдна ў маёнтак, а таксама землі, якімі
234
нірысталіся феадальна-залежныя сяляне. Права V нпсііасці феадалаў на зямлю вынікала ў першую чаргу з ініцараванняў гасудара, падпарадкавання і закабальвання ппбодных сялян або гвалтоўнага захопу іх земляў, а так-• <іма ў выніку набыцця земляў і маёнткаў у парадку куплі-нродажу, наследавання і г. д.
1 Іа Беларусі, як і ў іншых краінах, асабліва да сярэдзіны \ VI ст., прызнавалася ў пэўнай ступені абмежаванае права \ ыснасці на зямлю за сялянамі. Вырасла яно з фактычнага V надання і апрацоўкі зямлі. У старажытныя часы сяляне *і.ілі ў невялікіх вёсках або нават асобнымі сем’ямі паміж імсоў і балот. Суседнія паселішчы аб’ядноўваліся дзеля аба-роны ад нападу злачынцаў, разам выконвалі дзяржаўныя і । рамадскія павіннасці, агульнымі сіламі падтрымлівалі не-нііходны парадак і сумесна прытрымліваліся старых звы-піяў і рэлігійных культаў. У вытворчых адносінах такія ШГяднанні сялян - сяло, воласць - не з’яўляліся адзіным нрацоўным калектывам, хоць і карысталіся агульна нскаторымі непадзеленымі землямі, лясамі, сенажацямі, па-шай, рэкамі і азёрамі, і неслі розныя павіннасці. Сяляне 11  і ылі сваёй тую зямлю, якую атрымал і ў спадчыну ад баць-м »ў і дзядоў і на якой працавалі самі. Такая зямля называла-і н «отчынай», «дзедзінай» і мела яшчэ назву «бацькаўшчы-ны», радзімы, чым яшчэ больш падкрэслівалася права сялян на сваю зямлю. Гэта права ў ХІУ-ХУ стст. забяспечвалася пн.ічаёвым правам і прызнавалася як феадаламі, так і < лужбовымі асобамі дзяржаўнага апарагу. Аднак у XVI ст. кіруючыя вярхі пачынаюць адмаўляць сялянам у праве ўласнасці на зямлю. Найбольш дакладна гэта было запісана іы «Уставе на валокі» 1557 г., дзе сцвярджалася, што «кметь н вся его маетность наша ест». Статут таксама не прызна-наў права ўласнасці на зямлю ў сялян і забараняў купляць нс ў іх без дазволу пана або панскай адміністрацыі.
235
У 1566 г. Берасцейскі сойм ухваліў закон, якім усім фе адалам дазвалялася «ыменья своы отчіізные ы земскііс матернстые н выслуженые, купленые ы якгім кольвек обычаем набытые ы названые, не смотречы третее н двох частей... што хотя от ннх водле доброе волы своее н мысліі, отдаты, продаты, дароватіі н запысаты заста вытіі, от детей ц бліізкых отдалішш» (Статут 1566 і Раздз. 7, арт. 1). Такім чынам, права феадальнай уласнасці збліжалася з правам буржуазнай уласнасці на зямлю і маёнткі. Гэты закон быу пачаткам новага этапу ў развіцці права ўласнасці на зямлю.
У феадальным праве, вельмі блізкім да права ўласнасці было права ўладання (дзяржанне). Уладанне разумелася як фактычнае валоданне зямлёй або рэччу. Дзяржанне пры ак рэсленых абсгавінах маіло перайсці ва ўласнасць. Напрыклад пры ўладанні нерухомай маёмасцю больш як 10 гадоў яна магла стаць уласнасцю (раздз. 3, арт. 43, 45). Аднак гэта правіла не распаўсюджвалася на маёнткі, атрыманыя ад пана ў дзяржанне залежнымі ад яго людзьмі, а таксама на маёнткі перададзеныя ў заклад. Права феадальнай уласнасці і права ўладання былі блізкімі паміж сабой, бо сярэднія і дробныя феадалы, якія знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад буйных магнатаў, не маглі без іх ведама і дазволу свабодна распарад жацца сваімі ўласнымі маёнткамі. Уладанне, як і ўласнасць, падлягала судовай абароне. Уладар маёнтка або зямлі, нават калі ён не меў дастагковага прававога дазволу на ўладанне, але карыстаўся пэўны час плёнамі з гэтага ўлддання, меў пра-ва прад’явіць у судзе іск нават супраць законнага ўласніка, калі той без судовага рашэння самаўпраўна сабраў ураджай з гэтай зямлі або нанёс шкоду ўладару (раздз. 9, арт. 23). На абарону права ўладання былі накіраваны і тэрміны даўнасці: для рухомых рэчаў - тры гады, для нерухомых - дзесяць гадоў (раздз. 3, арт. 45; раздз. 7, арт. 10).
236
Роствытворчасцііразвіццёгандлювыклпаііп піігііі» нн інырэннекрэдытна-грашовыхадносін, шзхі V < •»>••“ чнрі V ♦*» іпнрабавалауніфікацыі і болып поўнай рэі ллмсн і цін <і нрн ікіных нормаў, якія рэгулявалі забеспячэннс м |> іііі ікі ын нндам маёмасці. Заклад на нерухомун» іШ'м.н ш нраводзіўся ў дзвюх формах. Гэта, па-псріііп< п< |м । г »і шкладзенай маёмасці крэдытору, прычым ёп іін ннунін іыў перададзеных яму разам з маёнткам зал» «пы* пн । ісй у лік працэнтаў па пазыцы і мог пераўі іуіпнн »п>і< нравы іншым асобам, і, па-другое, іпатэка шк нцл у <|» >| > ме запісу даўгоў на маёнткі ў судовых кнігах (к і ін рн 11 •іы маёнтка крэдытору. Рухомыя рэчы маглі іісріішіііііініа У іакладбезпісьмовагазасведчанняўслужбовыхіімНі ші< і імхаваннем пэўнай формы пагаднення. Залоіаірымп п ііш меў першачарговае права на задавальненне снаіх ц п|»>> । шінняў з закладзенай маёмасці перад іншымі кр уіыіорімі I Іормы права, шторэгулявалі заклад маёмасці, заош нсчпн ні V першую чаргу інгарэсы буйных феадалаў, манас іыріў I пі|>адскіх ліхвяроў, якія выкарыстоўвалі заклад м.і>'мн> ш дня таго, каб павялічваць колькасць сваіх маён гкаў і  >» 11 іадкоўваць сабе, сгавіць у залежнасць і занявольваці. к >чд пслую шляхту, баяр і мяшчан.
Сервітуты як рэчавае права карыстання чужой р іччу ііылі добра вядомы праву Беларусі XVI ст. Напрыклнд, шыхары гарадоў і вёсак карысталіся правам браць дрошл і будаўнічыя матэрыялы на ўласныя патрэбы ў дзяржаў-пых лясах і пушчах, маглі пасвіць жывёлу, збіраць грыбы I ягады, трымаць пчаліныя борці, праходзіць і праязд-внць праз чужыя землі. Сервітутныя правы забяспечваліся івычаёвым і пісаным правам (раздз. 10, арт. 3).
Працэс юрыдычнага афармлення рэчавых правоў феадалаў на землі быў завершаны ў ХУ-ХУІ стст. Упесь зямельны фонд, не ўключаны ў маёмасць
237
свецкіх і духоўных феадалаў, манастыроў, гарадоў । мяшчан, абвяшчаўся ўласнасцю дзяржавы, інакш ка жучы, знаходзіўся ў калектыўным уладанні кіруючых вярхоў, князёў і паноў.
У XVI ст. адбыліся карэнныя змены ў абавязацельным праве, якое стала прыстасоўвацца да больш інтэнсіўнаі а грамадзянскага абароту і эканамічнага закабальвані 11 працоўных. Законам прадугледжвалася неаднолькавая прп ваздольнасць суб’ектаўу абавязацельствах. Залежны чала век не меў права без згоды свайго пана заключаці пагадненні аб зямлі, паручыцца па абавязацельству на суму болып за чатыры капы грошаў (раздз. 9, арт. 28). У выпадку невыканання свайго абавязацельства вольны просты чала век мог быць перададзены крэдытору ддя адпрацоўкі доўі у і страчваў сваю свабоду. Апрача таго, закабальванне проста га свабоднага чалавека магло наступіць і па загадзя заклю чанаму абавязацельству, якое павінна было афармляцці пісьмова (раздз. 7, арт. 8). У законе значная ўвага надавалася абавязацельствам з дагавораў куплі-продажу, абмену пазыкі, закладу і інш., а таксама з-за прычынення шкоды.
Усе здзелкі, як правіла, павінны былі заключацца ў прысутнасці сведак і з выкананнем некаторых рытуаль ных дзеянняў - рукабіццё, магарыч, памятнае і інш Здзелкі аб зямлі павінны былі запісвацца ў службовых асоб у прысутнасці сведак, а потым заносіцца ў актавыя кнігі земскага суда. Пісьмовая форма прадугледжвалася і для дагавора пазыкі на суму звыш 10 коп грошаў.
Сістэма абавязацельнага права, выкладзеная ў Статуцг 1588 г., была высокаразвітай і рэгулявала грамадзянскія прававыя адносіны ў гэтай галіне на працягу двух стагод дзяў. Яна была ўключана ў складзены ў 30-я гг. XIX сі Збор мясцовых законаў заходніх губерняў Расійскаіі імперыі, г. зн., лічылася прыдатнай і ў XIX ст.
238
('падчыннае права рэгулявала парадак нсрлчо іу м іСмасці нябожчыка да іншых асоб. Яно скліідіппі гп МН4юйны інстытут цывільнага права. Спадчыііп.іс іірпіні вчнучылася ў Стаіугах 1529, 1566 і 1588 п. У ( цнуцс I '88 г. замацоўвалася агульнае палажэнне, па якім «цо » цертн отцов ы маток деты ііх сынове м дочкн от от іініы ыматернзны не мають быты отьдалены. ,4’іг онн Iцч« ы ііх гцадкіі властные кровные н блызкае провом нрн мнеаным н слушне набытым звычаем стародавны.м. н нн ж статутом первым « теперешнілм, мають посегцу нні м одержаты « тые добра на пожшпок свой обо/ючч ачі вечныміі часы» (раздз. 3, арт. 17). Паводле закона »чадчыннікамі ў першую чаргу прызнаваліся дзеці спад-іынадаўцаў і іхнія нашчадкі, але толькі народжаныя ў »пконным шлюбе, не аб’яўленыя бацькам незакоппымі і не пазбаўленыя права на спадчыну. Спадчыннікамі дру-ріЦ чаргі прызнаваліся браты і сёстры спадчынадаўцы.
I Іры наяўнасці сыноў дочкі не наследавалі нерухомых м .ёнткаў бацькі, а атрымлівалі толькі адну чацвёртую чнстку кошту маёмасці, незалежна ад колькасці сыноў і чічок. Мацярынскі маёнтак яны наследавалі ў роўных цолях з братамі. Жонка пасля смерці мужа атрымлівала чнстку маёнтка мужа, але не больш як трэць, у пажыццё-йнс валоданне, а спадчыннікамі лічыліся дзеці або сваякі «іужа па мужчынскай лініі (блізкія па мячы). Унесены ў я«»м мужа пасаг жонкі ў выпадку яе смерці, калі не было । іяцей, вяртаўся ў той дом, з якога выйшаў, г. зн. перада-ннўся яе родным (раздз. 5, арт. 19). У Стаіуце 1588 г. была нрадугледжана магчымасць атрымання жонкай у спадчы-іі у маёнтка, калі маёнтак быў набыты ў сумесным шлю-ы, а дзяцей у яе з мужам не было, «тогды пры всеймает-носты жона остатіі маеть» (раздз. 5, арт. 21).
Абмежаванне правоў жанчын атрымліваць у спадчыну
239
маёнткі мужа, а таксама абмежаваная магчымасць па < баўлення дзяцей спадчыны былі звязаны з феадальнан павіннасцю ўладальнікаў маёнткаў несці вайсковую службу і выстаўляць пэўную колькасць ратнікаў.
Паводле Статута 1588 г., бацькі адносіліся да трэцяіі чаргі спадчыннікаў пасля дзяцей і братоў спадчынадау цаў. Усе астатнія родзічы і сваякі адносіліся да чацвёртап чаргі. Пры адсутнасці законных нашчадкаў і тэстамені у на карысць іншых асоб маёмасць прызнавалася вымарач най і паступала ў казну. Не маглі набываць маёмасць нн тэстаменту асобы, пазбаўленыя гонару, і выгнаннікі - вы валанцы. Палонныя і чэлядзь дворная маглі набываць ма ёмасць па тэстаменту толькі пасля атрымання асабістай вольнасці.
Законам прадугледжвалася, што не мелі права завяш чаць: непаўналетнія дзеці, асобы, якія страцілі вольнасш па суду, манахі, палонныя, чэлядзь дворная, псіхічна хво рыя (яны маглі завяшчаць сваю маёмасць толькі пасля выздараўлення), выгнаннікі і пазбаўленыя гонару. Фе;і дальна-залежныя людзі маілі завяшчаць чужым асобам толькі адну трэцюю частку сваёй рухомай маёмасці, н дзве трэці павінны былі пакідаць дзецям, калі ж іх нс было, то гэтымі дзвюма часткамі распараджаўся пан.
Шляхціц меў права завяшчаць чужым асобам толыа адну трэцюю частку маёнтка, а дзве трэці павінен быў пакінуць дзецям або сваім блізкім. Выключэнне з гэтаі п правіла было зроблена толькі ў адносінах да завяшчаннн на карысць гасудара.
Абмежаванне правоў феадала завяшчаць усю маёмасш. чужым людзям у абход сваіх законных спадчыннікаУ знаходзілася ў супярэчнасці з іх правам свабодна прада ваць, дараваць і мяняць маёнткі. Гэта супярэчнасці. узнікла таму, што заканадавец пад ціскам развіцця тавар
240
іііі-грашовыхадносін прымушаныбыўдаікопіііі іііннхіі< Ппііьш свабодна ўдзельнічаць у розных грііііюпі.ім іп к н »пх і адначасоваімкнуўся захаваць прававую п< іюну і|н н ішльнага землеўладання.
Гакім чынам, у спадчынным праве, як і нп ў< ім іі|>.нл XVI ст., выявіліся старыя нормы феадалыіапі прніііі I ніічаткі новых нормаў буржуазнага.
Сямейнае права Беларусі найбольш выраііш ііічіііііііііі । «наражытныя звычаі і нормы звычаёвага праіш, адц.н іў шо былі ўнесены некаторыя змяненні. Яію р пупііппнп і I шымацоўвала асабістыя і маёмасныя адіюсіны, пкія ўшіклі са шлюбнага саюза, адносіны сваяціна, аік кі, усынаўлення і прыняцця іншых асоб у сям’ю. I Іормы ся мсйнага права садзейнічалі забеспячэнню фсададі.цш п йамадскага ладу, адасобленасці прывілеяванаі а сас лоўя іпляхты гарантавалі захаванне праваўласнасці на асіюў-ныя сродкі вытворчасці ў фамільным уладанні фсадала.
Галоўная ўвага ў новых нормах сямейнага права, якія <?ылі ўключаны ў Статут 1588 г., засяроджвалася па маё-масных адносінах у сям’і. Неабходнай часткай шліобнаін I дагавору становіцца пагадненне аб пасагу, абрадзе «вено», забеспячэнні правоў на сумесную і асабістую ма-I Імасць. На шлюбна-сямейнае права значны ўплыў мела царкоўнае права і рэлігійныя абрады. Шлюб афармляўся I ў некалькі этапаў. Спачатку ад імя жаніха засылаліся да інявесты і яе бацькоў сваты. Потым, калі была на шлюб I узаемная згода, рабіліся заручыны (змовіны). Пры зару-чынах дамаўляліся аб пасагу і іншых маёмасных I ндносінах будучых мужа і жонкі. Заручыны маглі рабіцца яшчэ ў дзіцячым узросце будучых мужа і жонкі. Калі ў сям’і мелася некалькі дачок на выданні, то абавязкова трэба было выдаць спачатку старэйшую, а потым наступ-ную за ёй па ўзросту.
241
Законам прадугледжвалася, што кожны, хто выдаваў «дочку сваю замуж, м даючы за нею посаг або выправу», перад тым як яе выдаць, павінен узяць ад зяця запіс, якім бы ён запісаў жонцы вено на адной трэцяй частцы свайго маёнтка (раздз. 5, арт. 1, 2).
Для прызнання шлюбу неабходна было выканаць ак-рэсленыя вясельныя абрады - у нявесты распляталі касу, садзілі на пасаг, зводзілі маладых, абсыпалі на шчасце жытам, аўсом. Гулялася вяселле з пачастункамі, музыкай, песнямі і танцамі. Вяселле было не толькі сямейнай ура-чыстасцю. Яно прыдавала шлюбу грамадскую вядомасць і пацвярджэнне, сведчыла аб яго законнасці. 3 распаўсюд-жаннем хрысціянстваўводзілася і патрабаванне царкоўна-га вянчання, якое было абавязковым для шляхты, каб мець доказы шляхецкага паходжання дзяцей (раздз. 3, арт. 28).
Уступаць у шлюб маглі асобы, якія дасягнулі пэўнага ўзросту (дзяўчагы з 13, ахлопцы з 18 гадоў), не знаходзіліся ў другім шлюбе, не былі паміж сабой у блізкім радстве.
Па царкоўных правілах хрысціянам забаранялася ўступаць у шлюб з мусульманамі, іудзеямі, яны спачатку павінны былі прыняць хрысціянства. Па правілах каталіцкай царквы ўступаць у шлюб не дазвалялася каталіцкім ксяндзам, а таксама асобам, якія ўжо раней былі ў трох шлюбах. Удава магла ўступіць у другі шлюб не раней, чым праз шэсць месяцаў пасля смерці мужа.
Шлюб павінен быў адбывацца са згоды бацькоў мала-дых або іх блізкіх, а таксама жаніха і нявесты. Калі дзяў-чына выходзіла замуж без згоды бацькоў або блізкіх родзічаў, то яна маіла быць пазбаўлена пасагу і права на спадчыну. Але ў выпадку смерці бацькоў і забароны бра-тоў або іншых родзічаў выдаць дзяўчыну замуж, яна магла атрымаць дазвол на шлюб ад дзяржаўнай адміністрацыі і тады не пазбаўлялася правоў на пасаг і іншую маёмасць.
242
I Іры ўступленні ў шлюб феадальна-залсжныч і м інн а іі ж.інчына выходзіла замуж у другую мясцоіпн ін н яі । і ніібылоатрымацьдазвол панскайадмінк ірііііі н ііі । <шоні ііііпа і заплаціць «вывадную куішцу» у іі.імі ры 11 Л н I і рошаў, а пры выхадзе замуж уцавы «куннца» ш ш ч і шч іч і я ў 20 грошаў.
Асабістыя ўзаемаадносіны мужа і аііііні і I складаліся ў залежнасці ад іх характар.іў. іііію і*<шп« маёмаснага становішча. Прызнанне ў закош мш’ч < ш ш нравоў жанчыны, а таксама роўныя прапы н» н іпін ші діяцей забяспечвалі жанчыне некаторую ініін । ідзяйсненні яе павіннасцей як гаспадыш ў домі і н нн рабыні ці служанкі мужа. Муж лічыўся нпі.шоІІ імм'І, •сабліва ў тых выпадках, калі трэба было выкоііп іш ро і пыя дзяржаўныя і грамадскія павіннасці. I н Оыў іныін пымпрадстаўнікомсям’іўдзяржаўныхісудоні.ім у< інііо нах. У актавых кнігах судоў XVI ст. захан.нніі я німііі іапісаў розных здзелак, якія былі заключапы ншігіі.пнімі самастойна або разам з мужамі. Усё гэта сведчыні. н’ > । пмп стойнай праваздольнасці жанчын. Але трэба м< ш. іы \ іш зе, што ў перыяд феадалізму, калі буйны феадпп мш іпл рыць самавольства ў адносінах да залежных сянян і о> д найшляхты, тоіўадносінахдажонкінярэдкіміоыні VI»' ы асабліва ў тых выпадках, калі жонка была з бсдшііі і ям 11 не мела багатай і моцнай радні, здольнай абарапіці. яі пд дэспатачмужа, бо дзяржаўныя ўстановы і службопыя асо-бы ў сямейныя справы не ўмешваліся. Разам з іым у ('іа-туце 1588 г. меўся артыкул, згодна з якім у выпадку забоіі ства жонкі або мужа аднаго другім і нежаданпя родных узбуджаць справу ў судзе, крымінальнае праследапаініе павінны былі распачаць службовыя асобы на ўласнай ініцыятыве. За крымінальныя злачынствы супраць жап-чын грашовыя выплаты спаганяліся ў двайным памсры.
243
Жанчыны былі пазбаўлены палітьтчных правоў. Яны не маглі выбірацца дэпутатамі на сойм і не прымалі ўдзелу ў павятовых сойміках. Яны не маглі займаць пасады вышэй-шых і мясцовых службовых асоб, не маглі быць суддзямі.
Маёмасныя адносіны паміж мужам і жонкай залежалі ў першую чаргу ад таго, якая маёмасць была ў кожнага з іх пры ўступленні ў шлюб. Калі муж быў бяднейшы за жонку і прыходзіў у яе дом (у прымы), то яго правы па распараджэнню маёмасцю былі абмежаваны жонкай, але і ў такім выпадку ён лічыўся галавой дому і павінен быў несці ўсе павіннасці з гаспадаркі.
Дзеці ў сям’і, нават дарослыя, павінны былі слухацца бацькоў. Апошнія маглі выдаць дачку замуж ці ажаніць сына, не пытаючы іх згоды. Бацькі простых людзей або беднай шляхты мелі права перадаць сваіх дзяцей на службу пану.
Маёмасныя правы дзяцей у сям’і былі абмежаваныя. Прызнавалася толькі іх права на маёмасць, якую яны атрымалі самі за асабістую службу або як спадчыну ці па-дарунак. У агульнай маёмасці сям’і доля дзяцей не была дакладна вызначана, хоць і не адмаўлялася іх права на не-каторую яго частку. Так, бацька не мог без прычыны пазбавіць сына або дачку спадчыны і завяшчаць усю маё-масць чужым людзям.
Шырокія правы мужа і жонкі па валоданню і распа-раджэнню асабістай маёмасцю рабілі іх у матэрыяльных адносінах незалежнымі адзін ад другога, што пры адсутнасці ўзаемнай любові дазваляла патрабаваць ска-савання шлюбу. Па вучэнню царквы, як каталіцкай, так і праваслаўнай, шлюб екасоўваўся толькі смерцю мужа ці жонкі. Аднак на Беларусі XVI ст. праваслаўныя і католікі скасоўвалі шлюбы са згоды духавенства, мясцовых судоў ці адміністрацыі. Для гэтага дастаткова было мужу або жонцы заявіць у лухоўным і свецкім судзе ці службовай
244
асобе мясцовай адміністрацыі аб тым, што яны жадаюць скасаваць свой шлюб і просяць дазволіць ім мець магчы-масць уступіць у новы. Характэрным у гэтых адносінах быу запіс, зроблены ў 1557 г. Іванам Тарусам і яго жонкай Марынай у Гарадзенскім земскім судзе. У ім гаварылася, што ў сувязі з частымі сваркамі і нязгодамі пры адсутнасці ўзаемнай любові яны вырашылі скасаваць свой шлюб «н лнсты ростанья своего однн другому под печатьмн неко-торых людей добрых на себе далы». Мяшчане запісы аб скасаванні шлюбу рабілі ў гарадскім магістраце.
Афармленне скасавання шлюбу сярод сялян праводзілася духавенствам, службовымі асобамі мясцовай адмінісграцыі ці самім панам, які даваў дазвол на гэта, але, відаць, час-цей за ўсё яно не афармлялася пісаным актам. Судовыя пошліны або плата папу ці службовым асобам мясцовай адміністрацыі, а таксама пану за скасаванне шлюбу, відаць, складалі значны прыбытак. Паводле Статута 1588 г. ва ўсіх выпадках скасаванне шлюбу павінна было раз-глядацца толькі кперед судом духовным».
У сістэме цывільнага і шлюбна-сямейнага права значнае месца адводзілася апякунскаму праву. Апека прызначалася над непаўналетнімі і іх маёмасцю. Яна прызначалася над хлопцамі да 18 гадоў і дзяўчатамі да 13 гадоў, але калі дзяўчына і пасля гэтага ўзросту не выходзіла замуж, то ўсё роўна не пазбаўлялася апекі. Паводле закона апекунамі лічыліся бацька або маці непаўналетняга, а таксама бліжэйшыя родзічы. Чужыя людзі маглі прызначацца апекунамі па тэстаменту бацькоў або па рашэнню суда. У сувязі з саслоўным характарам грамадства апякун прызна-чаўся з таго саслоўя, да якога належаў апяканы, бо апякун павінен быў несці ўсе павіннасці, якія патрабаваліся з маёмасці апошняга, і валодаць не меншай дзеяздольнасцю, чым уладальнік, які пакінуў маёмасць непаўналетняму.
245
Апякун, прызначаны судом, павінен быў мець свой уласны маёнтак, быць ураджэнцам Вялікага княства Літоўскага, не вельмі старым, добра весці сваю ўласную гаспадарку. Не маглі быць апекунамі служыцелі рэлігійных культаў, за выключэннем выпадкаў, калі яны самі мелі ўласныя маёнткі ў тым жа павеце. Апякун не меў права прадаваць, дарыць, мяняць або іншым спосабам траціць маёнтак апяканага. Іскі аб прысуджэнні маёмасці непаўналетніх прыпыняліся да іх паўналецця, за выклю-чэннем некаторых спраў.
Кароткі агляд найбольш важных нормаў цывільнага і шлюбна-сямейнага права дазваляе сцвярджаць, што к канцу XVI ст. на Беларусі склаліся неабходныя сацыяль на-эканамічныя і прававыя ўмовы ўсталявання пачаткаў новага буржуазнага права, якія аказалі ўплыў на развіццё грамадска-прававых ідэй і прававой культуры.
3.	Крымінальнае права
Заканадаўства Вялікага княства Літоўскага значную ўва-гу засяродзіла на крымінальным праве, якое было накіравана на абарону жыцця, здароўя і маёмасці - асабліва феадалаў, якім было прадастаўлена права судзіць і караць залежных ад іх людзей. Заканадаўчае афармленне правоў феадалаў судзіць залежных ад іх людзей прывяло да таго, што пан мог распраўляцца з простымі людзьмі, кіруючыся толькі сваім жаданнем і вычварнасцю, а не нормамі права. Таму калі гаворка ідзе аб феадальным крымінальным праве, то трэба мець на ўвазе абмежаваны характар яго прымянен-ня. Пазасудовую расправу з простымі людзьмі ўжывалі і службовыя асобы дзяржаўнага і гаспадарчага кіравання.
У залежнасці ад характару злачыннай дзейнасці і яе вынікаў па-рознаму называліся і злачынствы. Так, зла-чынствы супраць здароўя, асабістай недатыкальнасці і
246
м.-іймасці называліся гвалтам, крыўдай, зладзействам, шко-і.ій. Супрацьпраўны і грамадска небяспечны характар зла-чынства адцяняўся тэрмінамі «выступ пз права» (Судзебнік 1468 г. ), віна. Агульнае паняцце злачынства, іілізкае да сучаснага, упершыню сустракаецца ў грамаце 1447 г. і называецца «проступкой». Такія дзяржаўныя зла-чынствы, як змова супраць гасудара, дзяржаўная здрада, бунт або паўстанне, спроба дзяржаўнага перавароту і не-каторыя іншыя, называліся «ображенне маестату госпо-дарского». Гэтая назва была запазычана з рымскага права.
У другой палове XVI ст. на Беларусі мелася ўжо добра распрацаванае крымінальнае права. У Статут 1588 г. ра-чам са старымі нормамі крымінальнага права былі ўклю-чаны новыя палажэнні, якія адпавядалі пачатку зарад-жэння буржуазнага права.
У якасці суб’ектаў злачынства маглі прыцягвацца як вінаватыя асобы, так і групы асоб, якія адказваюць за чу-жую віну. Калектыўная адказнасць цэлай групы (сям’і, вёскі, воласці, горада) была зручным сродкам прымусу да пакорлівасці феадальна-залежных людзей, усталявання сярод іх кругавой адказнасці, давала магчымасць прымусіць усіх сачыць за падтрыманнем парадку, пажа-данага і выгаднага для феадалаў, і весці пошук злачынцы ці адказваць за яго. Разам з тым у прававых актах рабіліся спробы абмежаваць адказнасць за чужую віну і абвяшчаўся прынцып персанальнай адказнасці толькі вінаватай асобы.
На практыцы права аб абмежаванні адказнасці за чу-жую віну ў адносінах да простых людзей, асабліва феа-дальна-залежных, часта не прымянялася. Так, калі след злачынцы прыводзіў да якой-небудзь вёскі, то яе жыхары павінны былі знайсці і выдаць яго або пакрыць усе нане-сеныя ім страты і заплаціць судовыя штрафы. Калектыў-ная адказнасць шырока прымянялася за дзяржаўныя, ан-
247
тыфеадальныя і рэлігійныя злачынствы. Напрыклад, у 1623 г. за забойства уніяцкага архіепіскапа ў Віцебску ўсе жыхары горада былі пакараны ліквідацыяй органаў га-радскога самакіравання. На іх былі накладзены дадатко-выя падаткі і павіннасці, 100 чалавек прыгавораны да па-карання смерцю. Вечавы звон быў зняты, будынак рату-шы разбураны, падлягала разбурэнню і саборная царква.
Суб’ектам злачынства прызнаваўся толькі чалавек. За шко-ду, зробленую жывёлай, адказваў яе гаспадар. Асобы псіхічна хворыя (шалёныя), як правіла, не падлягалі крымінальнаму пакаранню, але павінны былі быць пад замком.
Цікава, што ў некаторых выпадках ад адказнасці вызваляліся і асобы, якія ўчынілі злачынства «па глуп-ству». Так, маглі быць вызвалены ад пакарання тыя, хто абвінавачваўся ў распаўсюджванні ілжывых звестак, якія зняславілі гасудара, на той аснове, «естліі бы хто з глуп-ства або шаленства в том выступшг» (раздз. 1, арт. 4).
Вызваляліся ад крымінальнай адказнасці і людзі, якія не дасягнулі пэўнага ўзросту. У Статуце 1566 г. сцвярджа-лася, што крымінальная адказнасць настае пасля 14 гадоў, а паводле Статута 1588 г. - пасля 16.
Размяжоўвалася ў крымінальным праве віна наўмыс-ная і неасцярожная. Калі ў дзеяннях асобы не ўгледжва-лася намеру ўчыніць злачынства ці неасцярожнасці, то не прымянялася і крымінальнае пакаранне. Так, калі ў каго-небудзь панёсся конь і сарвалася аброць і пры гэтым хто-небудзь быў збіты, то яздок не нёс крымінальнае адказнасці. Калі ж скачучы на кані яздок наўмысна ці не-асцярожна збіваў цяжарную жанчыну, то яго чакала ту-рэмнае зняволенне на чвэрць года і публічнае пакаянне, у выпадку ж смерці пацярпелай - каралі смерцю. Выяўле-ная неасцярожнасць у шэрагу выпадкаў не выклікала крымінальнага пакарання, а толькі абавязак выплаціць
248
•м’і забітага галоўшчыну (нібы аплацнн. »рн«і іыіі <н німіду). Да такіх выпадкаў адносіліся: нса» ннро । п . «« йнііства на паляванні; калі на будаўніцтвс домн р «м ні • ••гцсцярожна ўпусціў камень, цагліну або нпо н л іііінае на другога чалавека; калі зрубленас ір ш<і на ы ш нй чалавека; калі пры стральбе з лука або ру<< ў п < *
і рала або куля, адхіліўшыся ў бок, траплян.і V ч і ііін< < н
I Іытанне аб пакаранні вінаватых асоб вырпіп 11 н < нн рп-шаму - ў залежнасці ад класавай і ын юўнііі црыналежнасці якпацярпелага, так і злачыпцы I . іі г. іцвіты шляхціц некалькімі шляхціцамі і ўсс «пы пц<іі чрызнаны вінаватымі, то караўсясмерцютолі.кі п ііін п і •ыбару абвінаваўцы (істца), астатнія прысуджвінііі « 11 • ррэмнага зняволення і выплаты галоўшчыны I і н . нціяхціца забілі простыя людзі, то смяротная кнрн чнніпіі Іі іх, КОЛЬКІ б ІХ ні было, І ТОЛЬКІ Ў выпадку ЫОоІІІ ІЦІІ V 'чіііцы колькасць простых людзей, якія падляпнн іііімі |іі»ню смерцю, абмяжоўвалася трыма чалавекамі
ГІрагрэсіўнай з’явай у крымінальным правс XVI । і Аыло ўвядзенне крымінальнай адказнасці шляхіы ш ін Лойства простага чалавека. Аднак працэсуалыіы ндрн нн ін.вначэння віны шляхціца ў такім злачынспн (н.ц ппстолькі ўскладнены, што даказаць яго вінавагасці. чш ііі было немагчыма, у сувязі з чым і само злачынсгна мні ііо быць беспакараным. Разам з тым факт наяўнасці нор мы крымінальнага права, накіраванай на абарону жыцця цростых людзей ад самавольства прадстаўшкоў нрывілеяванага саслоўя, меў істотнае значэнне. Гэтая іюр мн таксама сведчыць пра некаторы прагрэс у развіцці фымінальнага права і ўплыў на яго ідэі гуманізму. У гэтай 'інстцы наша крымінальнае права апярэджвала права многіх •ўрапейскіх краін. Напрыклад, у польскае крыміналыіае нрава гэтая норма была ўнесена толькі ў 1768 г.
249
У тых выпадках, калі суд не ў стане быў вызначыць ступень вінаватасці асобы ў двухбаковай бойцы пры адсутнасці сведкаў, пытанне віны вырашалася жэрабям або прысягай. Калі перад пачаткам бойкі або ў час яе хто небудзь патушыў свечку і нельга было вызначыці. вінаватага ў нанясенні раненняў з прычыны цемры, то ад казвала асоба, якая патушыла свечку.
Усе гэтыя прыклады сведчаць аб тым, што заканадаў ца імкнуўся прадугледзець не толькі розныя формы віны, але і тыя выпадкі, калі яе практычна было вельмі цяжка ці нават немагчыма вызначыць і назваць вінаватую асобу
Для правільнага вызначэння віны суд абавязаны быў выяўляць прычынную сувязь паміж дзеяннем вінаватага і вынікам. Напрыклад, чалавек лічыўся вінаватым у за бойстве ў тым выпадку, калі пацярпелы памёр ад ран пра непрацяглы час. Аднак калі пацярпелы на працягу 24 дзён пасля пабояў хадзіў па карчмах і ў госці, а затым памёр хоць бы ад тых жа ран, то падсудны лічыўся вінаватым толькі ў нанясенні ран, але не ў забойстве. Тым самым нібы адмаўлялася прычынная сувязь.
У Статуце 1566 г. была зроблена першая спроба сфарму ляваць прэзумпцыю невінаватасці. У ім падкрэслівалася, што суд «в речах вонтплнвых склоннейшіш маеть бытн ку вызволенью ішжлн ку каранью». Гэтае правіла не павінна было распаўсюджвацца на простых людзей, а Статут 1588 г. утрымліваў спецыяльную агаворку аб тым, што правіла адносіцца і да іх.
Неабходная абарона і крайняя неабходнасць прызнаваліся абставінамі, якія вызвалялі ад крымінальнай адказнасці. Па-водде Стаіута 1588 г. пры перавышэнні межаў неабходнаіі абароны вінаваты вызваляўся ад крымінальнага пакарання але ён павінен быў выплаціць сваякам забітага галоўшчыну Пры нанясенні толькі ран, для вызвалення ад пакарання дас-
250
і.пкова было даказаць, што пацярпелы ік-рінн н жУ ііірэсіўныядзеяннінезалежнаадтаго,якаябылаіші |мнн і якш і іеянні мог прадпрыняць той, хто абараняўся
Здача непрыяцелю замка і капітуляцыя і нрш шнн нчылася цяжкім злачынствам, але здача замкн V 15 п -н і няжкім голадам разглядалася як дзеянне, якос і>ыш। >|ніі» пспа пры крайняй неабходнасці і нс іііні іш । ы крымінальнаму пакаранню.
Крымінальнае права XVI ст. выразна не раімятоўіпіііц і гадый злачыннай дзейнасці, хоць і адрозніваліся V *о іш < пы намер, падрыхтоўка і замах, якія караліся іопыо ў ш । п.ідках, непасрэдна прадугледжаных у законе. Іак ннц рыхтоўка бунту і змовы супраць гасудара карал.к .. Ч|. • мшчанае злачынства. Намерувыглядзепагрозы іш/інінііці. маёмасць ці забіць каго-небудзь цягнуў за сабой ііімпн ші< । аго, хто пагражаў, заявіць перад службовымі асо» >цм і 1111 о і ітага ён не зробіць, і прадставіць паручыцеляў. Кшн .’ц ндмаўляўся прадставіць паручыцеляў, то яго саджа іп \ і у р му да таго часу, пакуль іх не буцзе. Калі пасля іііп роіы ў ііацярпелагашто-небуцзьпадпаліліабоадбылося і.ічоіі. гпн і ілачынца не быў выяўлены, то адказваў той, хто шн [ніжнў.
Згодна са Статутам пакаранне вызначалш м ў іалежнасці ад ступені ўдзелу асобы ў злачыпстпс Адрозніваўся просты саўдзел, ці савінаватасць, нры якім усе саўдзельнікі былі выканаўцамі злачынства, і складгі-ны саўдзел, у якім адны дзейнічалі як падбухторпічыкі, вругія - як выканаўцы і трэція - як супольнікі.
Супольнікамі лічыліся асобы, якія садзейнічалі зла-чынцу парадамі ці дапамагалі яму коньмі, зброяй, нюдзьмі або грашыма. Налічвалася некалькі відаў пад-пухторвання. Крымінальную адказнасць разам з іабойцамі нёс і той, «з направы чыее» было зроблена зла-чынства. Падбухторшчыкам прызнаваўся і феадал, які
251
скіраваў залежных ад сябе людзей на злачынства. У якасці саўдзельніка мог быць прызнаны і намеснік, які ведаў пра злачынства, асабліва калі ён быў арганізатарам злачыннай хеўры. Падбухторіпчык псіхічна нездаровых (неўмяняе-мых) асоб разглядаўся як непасрэдны выканаўца.
Не лічыўся саўдзельнікам злачынства і не падлягаў крымінальнай адказнасці слуга пана, які суправаджаў яго пры нападзе (наездзе) на чужы дом і параніў, ці забіў каго ў час абароны свайго гаспадара. Гэтыя нормы былі накіраваны на абарону інтарэсаў буйных паноў, якія мелі пры сабе слуг і ахоўнікаў, якія абавязаны былі выконваць усе іх распараджэнні, не баючыся крымінальнай адказнасці за злачынства. А самі паны, калі іх прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за зла-чынную дзейнасць сваіх слуг, маглі пазбегнуць кары або адкруціцца грашовым пгграфам.
Асобы, дзейнасць якіх не знаходзілася ў прычыннай сувязі са злачынным вынікам, але якія ведалі аб гэтым, як правіла, не неслі крымінальнай адказнасці, хоць маглі несці маёмасную. Напрыклад, маёмасць усёй сям’і дзяржаўнага злачынцы, якая ведала аб яго здрадзе, магла быць канфіскавана. Калі хто-небудзь быў абрабаваны або абкрад зены ў чужым маёнтку, то такі гаспадар, прыцягнуты да суда, не разглядаўся як саўдзельнік, але павінен быў заплаціць пацярпеламу ўсю шкоду.
Неаказанне дапамогі пры злачынным нападзе і затрыманні злачынцы магло прывесці да грамадзянска-прававой адказнасці ў выглядзе пакрыцця страт ці нават штрафу. Самастойным відам злачынства лічылася ўкрывальніцтва злачынцаў, і пакаранне вызначалася та-кое ж, як і таму, хто хаваўся.
У залежнасці ад аб’екта злачынствы ў феадальным праве можна падзяліць на наступныя групы: 1) дзяржаў-ныя «ображенііе маестату господарскага»; 2) супраць
252
парадку кіравання і правасуддзя; 3) вайсковыя; 4) супраць хрысціянскай рэлігіі і царквы; 5) супраць маральнасці; 6) супраць жыцця, здароўя, гонару людзей; 7) маёмасныя ілачынствы; 8) злачынствы слуг і феадальна-залежных яюдзей супраць паноў.
У Стаіуце 1588 г. ужывалася некалькі тэрмінаў для абазна-чэння пакаранняў, яны адлюстроўвалі розныя адценні яго. I Іайбольш блізкімі да сучаснага паняцця былі «Айрт» і «кнзнь» -імі абазначаліся ўсе віды пакаранняў, тэрмінам «віна» - у ас-ноўным маёмасныя пакаранні і турэмнае зняволенне. «Поку-той» называліся цялесныя і ганебныя пакаранні.
У феадальнай тэорыі права і судовай практыцы XVI ст. панавала думка, што лепшым сродкам для папярэд-жання злачынстваў з’яўляецца пагроза і публічнае пры-мяненне жорсткіх пакаранняў з мэтай застрашыць усіх патэнцыяльных злачынцаў. У сувязі з гэтай тэорыяй у за-канадаўства ўводзіліся розныя артыкулы, у якіх прадуг-леджваліся публічныя пакутлівыя пакаранні. Запалохван-не атрымала выразнае заканадаўчае замацаванне ў Судзебніку 1468 г. і Стаіутах 1529, 1566 і 1588 гг. Мерка-валася, што пры дапамозе запалохвання жорсткімі накараннямі можна ўтрымаць ад злачынства ці нават пе-равыхаваць злачынцу.
Запалохванню павінны былі служыць і непамерна вялікія маёмасныя кары і штрафы як на карысць пацяр-пелага, так і суддзяў. Крымінальнае пакаранне накладва-лася з улікам класавай і саслоўнай прыналежнасці пацяр-нелага і злачынцы, а пры іх роўнасці ў грамадстве па прынцыпе «око за око, зуб за зуб».
З'яўленне капіталістычных адносін у эканоміцы, узмацненне атыфеадальнай барацьбы і распаўсюджанне ідэй гуманізму выклікалі аслабленне ўсяго феадальнага ладу і царкоўнай ідэалогіі, якая падтрымлівала яго, што
253
пацягнула за сабой нараджэнне новых ідэй і \ крымінальным праве. Адбывалася некаторае змякчэнін пакаранняў, і побач з запалохваннем прапанавалася вы і начэнне пакарання згодна са злачынствам. Так, \ прысвячэнні да Статута 1588 г. сказана ўжо, што за зла чынныя справы павінна выносіцца «слушное каранье». У законе даволі часта гаворыцца пра ажыццяўленш справядлівасці, хоць разумеецца яна даволі своеасабліва улічваюцца і захоўваюцца ўсе льготы і перавагі феадалау
Класава-саслоўны характар феадальнага крымінальнаі । права як права-прывілеі асабліва быў відавочны пры вызначэнні пакаранняў. Так, калі шляхціц наўмысіні параніў або знявечыў другога шляхціца, то мог быць пры суджаны да такога ж калецгва. Калі ж шляхціц нанёс пабоі ці прычыніў калецтва простаму чалавеку, то прыгаворваўся толысі да вьшлаты штрафу - навязкі. Калі просты чалавек параніў ці пабіў шляхціца, то караўся адсячэннем рукі, .і калі пакалечыў, то падлягаў пакаранню смерцю. Слуга, які параніў пана, караўся смерцю, а таму, хто падняў руку на пана, адсякалі руку.
Крымінальныя нормы Статута не ахоплівалі ўсіх відаў пакарання, а таму феадал, які чыніў суд над залежным насельніцтвам, мог прымяняць пакаранні, не прадуглед жаныя законам ці нават звычаёвым правам. Маглі прымя няць розныя пакаранні гарадскія (войтаўскія) і копныя сялянскія суды. Акрамя таго, існавала асаблівая сістэм.і пакаранняў у царкоўных судах.
У дзяржаўных судах найболып часта ўжываліся на ступныя пакаранні: 1) маёмасныя спагнанні, канфіскацыі і штрафы; 2) пакаранне смерцю; 3) цялесныя; 4) выдач.і злачынцы пацярпеламу (для адпрацоўкі даўгоў ці для казні); 5) турэмнае зняволенне, - як правіла, не болып чым на адзін год і шэсць тыдняў; 6) выгнанне і абвяшчэн
254
па-за законам; 7) пазбаўленне гонару Н) ші н.цн. Ц 11 іііаўленне пасады
Маёмасныя пакаранні і штрафы бы н і । н і<і |.|
• юджаным пакараннем. Яны маглі ўжып.ііпі і н> .• ш і ні і аіі<> дадатковы від пакарання. Грашовыя <. н п н іііні < >* п ііці накарысцьякпацярпелагаціягородні.і ш« і і р •пііы і суддзяў. Усе плацяжы мелі адкрыіы к і>н .ш<< рпкгар і былі накіраваны на абарону ішнрн «ў іціінп і ініяхты. Так, галоўшчына за забітага шляхціцн • нш нц . 'іііся ў 100 коп грошаў, за панцырнага слуг у Мі ін ьнртніка-у 40, зацяглагачалавека-у 25 і ш нііінііміін , 20 коп грошаў.
ІІакараннесмерцюмаглобыцьпростымікн<іліфік ныці ім ІІростым пакараннем лічылася павешанне (іорннм шн н |інць). Прычым у старажытныя часы іірыііііііір ><( іпікаранні смерцю павінен быўвыконваць сам асуінкнін < V нрысутнасці суддзяў, якія слухалі яго пакаяіінс і пі шор іругіх злачынцаў, пасля чаго асуджаны сам лез у нмі іно і ігшаўся. У XVI ст. каралі таксама адсячэннем гал.пп.і I рін ырэлам вайскоўцаў. Кваліфікаваным пакараннсм см< ршн нылі чвартаванне, спальванне на агні, утапленнс, пн< нд «інне на кол. Пры феадалізме да простых людзсн піырокіі прымяняліся цялесныя пакаранні - калецтва і 6нін<* дубцамі і пугамі. Напрыклад, у злодзея, які ўкраў ш ю ік ііудзь у вялікакняскім двары на суму меней за 2-х коі11 ро піаў, адразалі адно вуха. Зводні і ўтрымацелі прыюпнў караліся адразаннем носа, вушэй і губы. Біццё пугамі і цубцамі магло адбывацца ў горадзе каля ганебнага слупп.
Турэмнае зняволенне было двух відаў: лёгкае - у верх-няй частцы замка і цяжкае - у падзямеллі з ланцугом па шыі. На ўтрыманне зняволенага грошы павінен быў да-наць ён сам ці яго блізкія або пацярпелыя, па абвінавачванню нкога злачынец быў прыгавораны да турмы.
255
Выгнанне і абвяшчэнне па-за законам прымянялася у асноўным да злачынцаў-феадалаў, якія хаваліся ад суд.і калі абвінавачваліся ў цяжкіх злачынствах, за якія магл< быць назначана пакаранне смерцю. Усім людзям пад страхам гэтай кары забаранялася хаваць выгнанніка ш нават мець з ім зносіны. Калі ж яго затрымлівалі, ён пад лягаў неадкладнай кары смерцю. Апрача выгнання было яшчэ высяленне з гарадоў і мястэчак людзей, «которьы без службы жнвучн п всякою работаю не бавятся», :і толькі гуляюць у косці і п’янствуюць. Службовыя асобы павінны былі іх папярэдзіць два разы, а потым, калі яны не сыходзілі з горада, то «за третшл дубцы бьючн вон і мест н местечек выганятіт (раздз. 12, арт. 24).
Пазбаўленне гонару было дадатковай мерай пакарання дд я шляхты. Простыя людзі не пазбаўляліся гонару, бо лічылася што яго ў іх няма. Г этае пакаранне азначала страту шляхец і ва і ўсяго маёнтка. Пазбаўляліся гонару шляхціцы, якія ўцякл । з бітвы, выгнаннікі, злачынцы, якія былі асуджаны да пака рання смерцю, але потым памілаваныя.
Пры пакаянні асуджаны павінен быў пры людзях, у царкве або касцёле, стоячы на ўзвышшы, чатыры разы на год аб’яўляць людзям аб сваім злачынстве (раздз. 11, арт. 15) У выпадку нанясення абразы шляхціцу вінаваты моі быць асуджаны публічна прасіць прабачэння ў зняважа нага, што рабілася ў судзе або ў іншьм грамадскім месцы (царкве, касцёле). Пры гэтым ён заяўляў, што «на тебе брехал яко пес, а где бы такупорным был а тымы словы за разом у суду того отмовытіі не хотел, тогды маеть седетн у везенью на замку нашом так долго аж тымн словы яко в том артыкуле нагшсано, отмовнт н навезку сполна отьдаст» (раздз. 3, арт. 28).
Адзначаючы жорсткасць крымінальных пакаранняў паводле старажытнага крымінальнага права Беларусі
256
парта звярнуць увагу на тое, што ў параўнанні з правам нішых еўрапейскіх дзяржаваў таго часу яно было больш іуманным. Ідэі гуманізму выявіліся ў непрымяненні пака-рання смерцю цяжарных жанчын, непрымяненні крымінальных пакаранняў да дзяцей і падлеткаў ва ўзрос-це да 16 гадоў, у вызначэнні крымінальнай адказнасці інляхціца за забойства простага чалавека, болып высокай пдказнасці за злачынства супраць жанчын, параўнаўча певялікіх тэрмінаў турэмнага зняволення.
4. Працэсуальнае права
Працэсуальнае права паводле Стаіута 1588 г. было адзі-пым для грамадзянскіх і для крымінальных спраў. Суда-нодства ў судзе пачыналася па заяве зацікаўленага боку -пацярпеўшага ці яго блізкіх сваякоў. Увесь працэс меў іскавы характар. Ісцец (абвінаваўца) абавязаны быў сам ібіраць і дастаўляць у суд доказы, падтрымліваць абвіна-вачванні ў судзе. У выпадку, калі прад’яўленае ім абвіна-вачванне на судзе не было даказана, то сам абвінаваўца мог быць так пакараны судом, як павінен быў суд пака-раць таго, хто абвінавачваўся. Ісцец у любой стадыі пра-цэсу мог адмовіцца ад іску ці абвінавачвання, заключыць міравую здзелку ці памілаваць злачынцу. Роля суда пры іскавым судаводстве была параўнаўча пасіўнай, ён нібы падсумоўваў доказы, што прад’яўлялі бакі, а потым вы-носіў рашэнне ці прыгавор на падставе фармальнай ацэнкі доказаў у залежнасці ад іх колькасці і раней пра-дугледжанай у законе сілы.
Службовыя асобы павінны былі прымаць усе захады для росшуку і пакарання злачынцаў, незалежна ад заяў пацярпелых і іх сваякоў, толькі за найбольш цяжкія зла-чынствы: дзяржаўную здраду, забойства, падпальванне. Інквізіцыйны росшук праводзілі і асобныя феадалы ад-носна залежных людзей. Інквізіцыйны працэс выкарыс-
257
тоўваўся і ў царкоўных судах каталіцкага духавенства па справах ератыкоў, вольнадумцаў, вераадступнікаў. Для разгляду спраў ератыкоў быў нават створаны ў Вялікім княстве ў 1436 г. Трыбунал свяшчэннай інквізіцыі (Ба-тюшков П. Н. Холмская Русь: Нстор. судьбы русского За-бужья. - СПб., 1887. - С. 47).
У той час, калі каталіцкае духавенства і асобныя феа-далы імкнуліся распаўсюджваць інквізіцыйныя метады расправы з непажаданымі людзьмі, кіруючыя колы пад націскам прагрэсіўных сіл вымушаны былі прымаць за-коны, накіраваныя на развіццё гуманістычных прынцы-паў працэсу і гарантаваць шляхце, і часткова мяшчанам, іх асабістую недатыкальнасць, галоснасць працэсу.
Паводле Статута 1588 г. суб’екты працэсу мелі розную працэсуальную праваздольнасць, якая залежала ад класа-вай і саслоўнай прыналежнасці. Поўнай працэсуальнай праваздольнасцю карысталіся найбольш багатыя феада-лы. Пазбаўленымі праваздольнасці былі чэлядзь дворная і феадальна-залежныя сяляне, за якіх у судах павінны былі выступаць іх паны, або па даручэнні паноў - адвака-ты ці іншыя прадстаўнікі паноў. Не маглі падаваць у суд іскаў і весці свае справы асобы, выгнаныя з дзяржавы — вываланцы. Асобы, адлучаныя ад царквы па рымска-ка-таліцкаму праву, маглі адказваць па судзе, але не маглі быць істцамі.
Працэсуальныя правы бакоў у судзе былі даволі шырокія і давалі ім магчымасць актыўна ўздзейнічаць на ўвесь ход працэсу. Бакі маглі весці працэс самастойнаабо праз адвака-та, мелі права заяўляць розныя хадайніцтвы: аб выліку да-датковых сведак, прад’яўляць пісьмовыя і іншыя доказы, падаваць скаргі на пастановы суда першай інстанцыі. Бакі павінны былі весці справу добрасумленна, а за злоўжыван-не маглі быць пакараны ў крымінальным парадку.
258
Адвакаты (пракуратары) як прафесійныя абаронцы чу-жых інтарэсаў у судзе вядомы на Беларусі з пачатку XVI ст. У Статуце 1529 г. меўся артыкул, які забараняў чужазем-цам быць адвакатамі ў судзе. У Стаіуце 1588 г. ужо было шэсць артыкулаў, якімі вызначаўся парадак працэсуальна-га прадстаўніцтва, правы і абавязкі адвакатаў. Адвакаты былі пры Галоўным трыбунале, гродскіх і земскіх судах. Імі маглі быць толькі піляхціцы, дапушчаныя судом да ад-вакацкай практыкі, якія ведалі мясцовае права. Колькасць іх пры судах не была абмяжавана, што прывяло да праз-мернага павелічэння колькасці адвакатаў у паветах.
Адвакаг павінен быў добрасумленна выконваць свае абавязкі. Здрада свайму даручыцелю разглядалася як здрада слугі свайму пану і магла карацца смерцю. За няд-байнае вядзенне справы адвакат караўся турэмным зня-воленнем на чатыры тыдні і павінен быў выплаціць усе страты, якія па яго віне панёс даручыцель. Дагавор бакоў з адвакатам законам не рэгуляваўся, але калі той ці іншы чалавек па беднасці не мог наняць адваката, то суд мог назначыць яму адваката дарэмна.
Тэорыя фармальных доказаў, што панавала ў феадаль-ным працэсуальным праве, грунтавалася на загадзя выз-начанай у законе сіле доказаў, якія падзяляліся на даска-налыя і недасканалыя. Колькасць і якасць іх былі загадзя вызначаны ў законе для кожнай катэгорыі спраў. Так, па спрэчках аб уласнасці на зямлю патрабавалася, каб кож-ны бок прадстаўляў па дзевяць сведкаў. Па справах аб нападзе (наездзе) на дом ці маёнтак пацярпелы павінен быў неадкладна апавясціць суседзяў аб нападзе (наездзе) і запісаць скаргу ў судовыя кнігі, а калі былі забітыя або параненыя, паказаць іх службовым асобам (суд дзі, возна-му), апрача таго, сваё паказанне падмацаваць асабістай прысягай і двух шляхціцаў, а калі не было шляхціцаў, то
259
прысягай жонкі і дарослых дзяцей, пры адсутнасці дзя цей — прысягай жонкі і чатырох слуг. Па іншых справах поўным доказам лічылася сведчанне двух сведак.
Асноўнымі відамі доказаў лічыліся тлумачэнні бакоў, іх прызнанне, паказанні сведак, прысяга, пісьмовыя і рэча-выя доказы, вывады і тлумачэнні экспергаў. Тлумачэнне істца або адказчыка, падмацаванае асабістай прысягай і прысягамі сведак або сапрысяжнікаў, займала адно з цэнт-ральных месц у сістэме судовых доказаў. Прызнанне ад-казчыкам іска, зробленае ў судзе, разглядалася як поўны доказ і было дастатковай падставай для прыняцця судова-га рашэння. Адказчык або падсудны, прызнаўшы іск або абвінавачванне, пазбаўляўся права падаць скаріу на паста-нову суда, у аснову якой было пакладзена прызнанне.
3 мэтай атрымання прызнання, абвінавачванага ў зла-чынстве простага чалавека маглі мучыць. Але калі павод-ле Стагута 1566 г. мучыць можна было кожнага простага чалавека, то па Статуце 1588 г. -толькі чалавека падазро-нага, віна якога хоць і не была вызначана з палічным, але меліся іншыя, няпоўныя ўскосныя доказы яго віны. У такім выпадку дазвалялася мучыць абвінавачванага на працяіу адной гадзіны. Злоўленага злодзея-рэцыдывіста, вядомага сваімі злачынствамі, дазвалялася мучыць на працяіу аднаго дня да трох разоў. Характэрна, што па Полацкаму прывілею 1511 г. суду забаранялася верыць прызнанням, атрыманым пад мукай. Поўная забарона му-чэння як сродку агрымання прызнання абвінавачванага была зроблена толькі ў 1776 г., але на практыцы яно пры-мянялася і пазней.
Сведкамі ў судзе маглі быць мужчыны і жанчыны, да-рослыя і няпоўналетнія, свабодныя і залежныя людзі. Не маглі быць сведкамі асобы, раней асуджаныя за цяжкія злачынствы або прызнаныя суцом ілгунамі ці паклёпні-
260
кіімі, слугі і падданыя - за сваіх паноў або супраць іх, шалёныя, вываланцы. Не маглі быць сведкамі асобы, юрыдычна зацікаўленыя ў канчагковым зыходзе справы.
Прысяга як дапаможны доказ шырока выкарыстоўва-пася ў тых выпадках, калі не хапала поўных доказаў. Калі йбодва бакі прадастаўлялі сведак і гатовы былі прысяг-нуць, то суд павінен быў даследаваць доказы і прапана-паць таму баку, які меў лепшыя доказы, разам са сваімі сведкамі прысягнуць. Прысяга абодвух бакоў не дапушча-нася. Самымі верагоднымі лічыліся паказанні духоўных і службовых асоб дзяржаўнай і судовай адміністрацыі.
Пісьмовыя доказы карысталіся шырокай распаўсюд-жанасцю і разглядаліся судом як найболып дакладныя крыніцы пры разглядзе спраў. Законам была вызначана абавязковая пісьмовая форма пагадненняў аб куплі-про-дажу маёнткаў і іншых нерухомых рэчаў, а таксама аб пазыцы звыш 10 коп грошаў. Падробка пісьмовых дока-чаў каралася смерцю. Найболып значныя грамадзянска-прававыя здзелкі заключаліся ў пісьмовай форме і занос-іліся ў кнігі земскага або гродскага суда. Па здзелках аб маёнтках і завяшчаннях (тэстаментах) яшчэ патрабавала-ся прысутнасць сведак - двух-трох шляхціцаў.
Рэчавыя доказы разглядаліся як дастатковая падстава для вынясення судом абвінаваўчага выраку, асабліва калі злодзей быў злоўлены з палічным. У Статуце мелася нор-ма, якая забяспечвала і абарону інтарэсаў абвінавачвана-га. Так, калі палічнае было знойдзена ў зачьшеным па-мяшканні добрасумленнага чалавека, але там мелася кеп-ска зачыненае акно, то такі чалавек мог ачысціцца ад аб-вінавачвання сваёй прысягай і прысягай жонкі і дарос-лых дзяцей. Такі самы парадак прадугледжваўся, калі рэ-чавыя доказы знаходзіліся за плотам, у гумне, стайні ці іншых незачыненых месцах.
261
У працэсуальным праве XVI ст. яскрава відаць зарад жэнне новай тэорыі свабоднай ацэнкі доказаў на асновс лагічнага пераканання суддзяў са спалучэннем фармальных доказаў. Засноўвалася яна на свабоднай ацэнцы паказанняу бакоў, сведкаў, пісьмовых і рэчавых доказаў, г. зн. такіх срод-каў доказу, якія маглі лагічна пераканаць прафесійных суд-дзяў. Хоць новая тэорыя не атрымала дамінуючага значэння і па-ранейшаму галоўная роля захоўвалася за тэорыяй фар-мальных доказаў, аднак яна значна паўплывала на ўдаска-наленне судаводства і неабходнасць набыцця спецыяльнай юрыдычнай падрыхтоўкі суддзямі, адвакатамі, службовымі асобамі цэнтральнага і мясцовага кіравання.
Згодна са Статутам 1588 г. па некаторых крыміналь-ных справах службовыя асобы павінны былі ўзбуджваць абвінавачванне і праводзіць папярэдняе следства, не ча-каючы заявы ад пацярпелага або зацікаўленых асоб. Пра-водзілася такое следства павятовым старостам або яго намеснікам і суддзёй або пісарам гродскага суда. Допьп сведак і падазроных праводзіўся ў прысутнасці вознага і двух панятых шляхціцаў, не маючых дачынення да спра-вы. Такі парадак следства і допьпу дазваляў пазбегнуць злоўжывання службовых асоб, выключаў магчымасць змяняць у судзе свае паказанні і забяспечваў выкананне прынцыпу галоснасці і на гэтай стадыі працэсу.
Судовы працэс пачынаўся з афармлення ў суцзе позвы (іску, абвінавачвання). У ёй выкладаліся патрабаванні або абвінавачванні, факты абгрунтавання патрабаванняў, до-казы, а таксама час, у які павінны былі з’явіцца ў суд бакі. Змест позвы запісваўся ў судовую кнігу, а копія, засведча-ная пячаткаю і подпісам пісара, уручалася другому баку. Суд у парадку папярэдняй падрыхтоўкі справы да разгля-ду мог даручыць вознаму агледзець патраву або месца злачынства, зрабіць вобыск ці выканаць іншыя дзеянні.
262
Пасля заслухоўвання бакоў і іх адвакаіау і.« н і п ніпн ўсіх доказаў, прыняцця прысягі аднаго з баі«Л і « н« пн> і і ныносіў сваю пастанову. У ёй абавязкова па ..і і>н шпі
гклад суда, асобы, якія прымалі ўдзел у разі пм/і іг । н|чшы патрабаванніістца,пярэчаннеддказчыка,доі<.ін.і чі-Ін нрііі і гаўляліся суцу, закон, на падставе якога выпоі іпн« н ц>н ।> пова, і рашэнне аб задавальненні іску або адмоп Ь н« ц і цдказчыкпабольшасціспраўмеліправападацы у у ш.і Піэйшы суд, але пра гэта яны павінны былі заяпііп. н і|ш ц ў суцзе. Калі ні адзін з іх такой заявы не зрабіў, іо пн« і.ііюіін пабывала законную сілу і падлягала выканашпо
Абскарджанне не дазвалялася па справах, якія раннм ।1 іі ся ў гаспадарскім ці галоўным суцзе. Апрачагаю, шГшрпіін ласяпадавацьскаргінанаступныярашэнні: паснраішч >іп нш |юце гвалтоўназахопленыхмаёнткаў;абгрунтавапі.ім пк і.мп нымі абавязацельствамі адказчыка, калі самі абаня іаі ц < іы і пы былі прызнаны суцом праўдзівымі, абгрунтаваныя нры« шнй
I абгрунтаваныя прызнаннем, зробленым у суцзе.
Працэсуальнае права Беларусі было добра распр.ні.шп пым з пункту гледжання прававой тэорыі, але на нрак п.і цы меліся і значныя недахопы. Галоўным з іх быно юс, што выканаць судовае рашэнне супраць буйнога фсадалп практычна было немагчыма, калі ён аказваў сунраціўлен не, зачыніўшыся ў сваім маёнтку або замку. Саманольс і па Ібуйных феадалаў, іх непадпарадкаванне судовым ііасгапо-вам прыводзіла да таго, што ісцец, атрымаўшы рашлн іс і іа сваю карысць, не мог дамагчыся яго выканання, калі ад-казчыкам быў буйны феадал.
263
5. Палітычныя і прававыя ідэі на Беларусі ў XV - XVI стст.
Дзяржаўны лад, пгго ўсталяваўся на Беларусі ў XV-XVI стст., грунтавауся на палітычных і прававых ідэях, характэрных для свайго часу - пераходу ад Сярэднявечча да новай эпохі. 3 аднаго боку, падтрымліваліся ідэі, якія забяспечвалі захаванне старога ладу, з другога - зараджа-ліся новыя ідэі гуманізму і Рэфармацыі, крытык застарэ-лых феадальных парадкаў. Аб значэнні палітычных і пра-вавых ідэй у жыцці грамадства вельмі дакладна напісаў Арыстоцель: «Калі канчатковаю мэтаюўсіх навук і мас-тацпгваў з ’яўляецца дабро, то вышэйшае дабро гэта і ёсць пераважная мэта самай галоўнай зўсіх навук і мас-тацтваў, менавіта палітыка» (Арнстотель. Собр. соч.: В 4-х т. Т. 4. М„ 1983. - С. 467).
Дзяржаўна-прававыя ідэі, што забяспечвалі інтарэсы правячых колаў дзяржавы, выказваліся ў вуснай і пісьмовай творчасці, рэлігійных пропаведзях артадаксальнага духа-венства, летапісах, хроніках, афіцыйных дакументах, пра-вавых актах і інш. У іх усхваляліся ваенныя і палітычныя таленты, дзяржаўная мудрасць вялікіх князёў - Альгерда, Ягайлы, Вітаўта, заканатворчасць Казіміра Ягайлавіча, які выдаў прывілей і Судзебнік 1468 г„ і Жыгімонта Казімі-равіча, які даў дзяржаве Стаіут 1529 г. Яму была прысвеча на «Пахвала вялікаму князю і каралю Жыгімонту», у якой сцвярджалася, што ён сваімі ўчынкамі перавысіў дзеянні Ягайлы і Вітаўта, а таксама польскага караля Казіміра III, якога палякі называюць вялікім за тое, што ён загадаў збуда-ваць некалькі мураваных замкаў. А Жьпімонт і замкі збуца-ваў і, самае галоўнае, навучыў народ справядлівасць чыніці, выдаўшы Стаіут 1529 г„ што ставіць яго вышэй за ўсіх і таму яго, па справядлівасці, трэба называць Жыгімонтам Вялікім (2Ьі6г рга\уЬііе\У8кісЬ... Рохпап. -1841. 8. 92-95).
264
Царкоўныя дзеячы, спасылаючыся п.і і •«* іп ц.ні'іііі пііга пісання і творы сярэдневяковых гмннннУ пнлм >п • ўпаліўладу феадалаўнадзалежнымі людп.мі нрі । >ім ші і Бібліі, адстойвалі вяршэнства царквы іы іінр»ніыіі Ідму барацьба з царкоўнай ідэалогіяй ..рм іпм і • • >«
(іарацьбою за асвету народа, за яго чалавсчым нрны і
Адным з першых асветнікаў на беларусі <»ыў і»ніч п нм Францыск Скарына з Полацка (1490-1551) Іпнгмі ім » пюрчасцю Скарыны паказвае нам яго як чіпііінгнп вп імкіх маральных якасцяў, прапагандыста ні.іііікііі) ч-ны печай маралі. Яго грамадска-палітычныя і прпп >і>» » пн іляды пранікнуты верай у чалавека і яго роіум ( пмні п нярджэнне чалавечай асобы — вось яго асноўннн м н н I н ноўным сродкам для дасягнення гэтай мэты Сн нічыУ н'п кацыю і павышэнне маральных якасцяў усіх лі« > і » П н пісаў: «без мудростіі н без добрых обычаев нс <« пі апніі । ночстнве жшпн людем посполшпе на землн» (Фршіпыі < Скарына і яго час. Энцыклапедычны даведнік. - М11.1 ‘ЖК I /) I дзеля таго ён зрабіў пераклады і надрукаваў кніі і, мю міп.і былі «людем простым посполшпым к пожшпку н /«<» множенню добрых обычаев, абы, научнвшнся муО/чн пт добре жнвучн на свете, Міілостнвого бога хвалшін» (I пм жа). У Прадмове да ўсёй Бібліі ён пісаў: «в сей кнн н «< «•« прнрожоное мудростн зачало а конец... В сей кнтс «сн законы н права, іімн же люде на землн справоватнся н 1« і ють, попнсаны суть... Ту навчеіше фнлозафші добронраа ное... Ту справа всякого собраннялюдского н всякого г/нн>а, еже верою, соеданенііем ласкн н згодаю посполытое доо-рое помножено бываеть. Ту наученне седмн наук вызвале-ных достаточное» (Там жа. — С. 9-10).
Імкненне Скарыны да пашырэння асветы ў народзе яскрава відаць і ў той паслядоўнасці, у якой выдаваў ён біблейскія кнігі. Перш за ўсё былі выдадзены «Псал-
265
тнрь», « Прнтчн Соломоновы», «Пов» н «Псус Спрахов» што былі зборнікамі правілаў і думак у пытаннях маралі і паводзін. Праз «Псалтнрь», напрыклад, ён гаварыў «Прітгчн пак п проповеспш премудрых учнтелев добрых обычаев, младых н старых наставляють... всякіш немо-іцн, духовньш п телесньш, уздравляють, душу н смыслы освеіцають, гнев н ярость усмнряют, мнр н покой чн-нять, смуток гг печаль отгоняют... людей в прнязнь зво-дять, ласку н мгілостьукрепляють... Там ест снраведлн-вость Там ест чнстота душевная н телесная. Там ест наука всякое правды. Там ест мудрость н разум доскона-лый» (Там жа. -С. 20-21). У выказванні мудрасці і растлу-мачэнні добрых правілаў ён бачыў і галоўны змест кнігі «Псус Спрахов», напісанай у трэцім стагоддзі да нашай эры для егіпецкага цара Пталамея. На думку Скарыны, «сня же кнпга сама нас добрых обычаев н дел научаеть более, нежелн нные многые кннгы» (Там жа. - С. 47).
Высокая ацэнка кніг, выдадзеных Скарынам у 1517 г., грунтавалася на адсутнасці ў тыя часы іншых кніг, дас-тупных для простага народа, па пытаннях права, этыкі і жыццёвай мудрасці. Скарына, узяўшыся за новую і вельмі важную працу, стараўся растлумачыць людзям ас-ноўныя прынцыпы паводзін у грамадстве. За галоўны ма-ральны прынцып паводзін чалавека ў грамадстве ён лічыў правіла - «то чнннтн нным всем, чего самомулюбо ест от нных всех, н того не чнннтн нным, чего сам не хогцешы от нных ггметн» (Там жа. - С. 136).
Палітычны ідэал Скарыны - асветная, гуманная і моц-ная манархічная ўлада. На яго думку, правіцель дзяржавы павінен быць набожным, мудрым, адукаваным, дабра-чынным, справядлівым да сваіх падданых. Ён абавязаны кіраваць краінай у строгай адпаведнасці са звычаямі на-рода, сачыць за правільным выкананнем законаў. Чалаве-
266
нн і'рамадства грунтуецца на міры і згодзе «с нея же все ч>(ірое всякому граду н всякому собранню прыходнт, незго-*іі бо м наыболыіше царства разрушаеть». Усведамляючы і ірозненне паміж рэальнай сацыяльнай рэчаіснасцю эпохі I ідэалам, ён лічыу ідэальным раннехрысціянскі прынцып •/ ч >вная свобода всем, обіцее ііменые всех». Для яго сацыяль-ппя і маёмасная роўнасць - не гістарычная перспекгыва, а шпёкае мінулае, часы раннехрысціянскіх абшчын.
Прававые ідэі, што прапаведаваў Скарына, найболып ііоуна адлюстраваны ў Статуце 1529 г. Ідэя патрыятызму, піснаванага не на канфесійнай або этнічнай прымеце, а ніі геаграфічнай і дзяржаўна-палітычнай, выкладзена ім у прадмове да кнігі «Нудпф», дзе гаварылася, што людзі нпя вотчыны свае нічога не шкадавалі. «Понеже от прн-/юження зверіі, ходяіцііе в пустынн, знають ямы своя, цншцн, летаюіцне по возьдуху, ведають гнезда своя, /чібы, таваюіцне по морю н в реках, чують внры своя; нчелы н тым подобная боронять ульев своых,— також н нодн, нгде зродшшся н ускормлены суть по бозе, к тому ыесту велнкую ласку нмають» (Там жа. — С. 94). Гэтая ідэя атрымала заканадаўчае замацаванне ў арт. 3 раздз. 3 (’ гатута 1529 г. Скарына прытрымліваўся ідэі вяршэнства парода ў дзяржаве і праватворчасці. Ён лічыў, што «права іемская, еже едііный кажный народ с своіімв старейшгі-мн усхвалшш суть подле, яко же ся нм налепей вндело бытц» (Там жа. -С. 137-138). Выказаная Скарынам дум-ка пра вяршэнства народа, народны суверэнітэт, яскрава відаць і ў яго словах аб тым, што «.справа всякого собра-ішя людского (у тым ліку дзяржавы) н всякого града, еже верою, соедгіненыем ласкіі п згодою посполіітое доб-рое помножено бываеть» (Там жа. - С. 9-10).
Для абазначэння дзяржавы ў працах Скарыны ўжыва-юцца такія тэрміны, як «посполітое доброе», «отчнна
267
своя», «собранне людское» і інш., у якіх адлюстраван народны элемент, і не ўжываюцца пашыраныя ў той час абазначэнні дзяржавы як «панство», «князьство».
Абвяшчаючы новыя ідэі аб заканадаўстве, Скарына лічыў неабходным, каб закон быў «почтлвый, справедлн-вый, можный, потребный, пожшпочный подле прцроже-нгія, подлуг обычаев землн, часу н месту прнгожый, явный не нмея в собе закрытосты, не к пожнтку еднного человека но к посполнтому доброму напнсаный» (Там жа. — С. 138)
Значную цікавасць уяўляюць погляды Скарыны на класіфікацьпо права. Ён лічыў, што права падзяляецца на натуральнае і пісанае. Натуральнае права ўласціва кож-наму чалавеку ў роўнай ступені і кожны ім надзелены ад нараджэння незалежна ад класавай і саслоўнай прына-лежнасці. Пісанае права ён падзяляў на божае, царкоўнае і земскае, апошняе — ў залежнасці ад грамадскіх адносін. Падзел земскага права і яго класіфікацыя з’явіліся важ-ным этапам у развіцці прававой тэорыі і ў практыцы пад-рыхтоўкі Статута 1529 г.
Да земскага права Скарына адносіў паспалітае права, якое ўключае ў сябе нормы цывільнага і сямейнага права «яко мужа н жены почтнвое слученне, детей пнльное вы-хованне, блнзко жнвуіцнх схоженне, речн позыченое на-враіценне, насплпю сплою отпренне, ровноя свобода всем, обіцее пменпе всех»; міжнароднае, якое Скарына называў «языческое, отмногнхубоязыковухвалено ест»; дзяржаунае і крымінальнае (царскае); «рыцерское нлн воен-ное, еже на войне соблюдаемо бываеть»; гарадское, марс-коеігандлёвае (купецкае)права(Тамжа.-С. 139-140). Раз-межаванне земскага права з божым і царкоўным мела глыбокі тэарэтычны і практычны змест, таму што не прызнаваліся дамаганні духавенства на кіраўніцтва зака-натворчасцю і судовай практыкай.
268
Лналіз асноўных дзяржаўна-прававых ідэй Скарыны ііі шаляе зрабіць вывад аб яго гуманістычных, прагрэсіў-ііі іх іюглядахі абтым значнымукладзе, які ён унёсупра-ннііуіо навуку, асабліва ў тэорьпо дзяржавы і права. Супа-11 цўленне прававых ідэй Скарыны са зместам Статута I '9 г. дае магчымасць сцвярджаць пра практычнае ўва-. нііленне некаторых яго ідэй у заканадаўства, што дае ііііцставу меркаваць пра яго мажлівы непасрэдны ўдзел у рііспрацоўцы праекта Статута 1529 г.
(’учаснікам Ф. Скарыны і ідэйным паплечнікам-гума-шсгам быў Мікола Гусоўскі (1470-1533). Яго асноўныя і (німадска-палітычныя і асветніцкія погляды былі выкладзе-н і.( ім у паэме «Песня пра зубра», у якой выказаў свае по-і няды на дзяржаўны лад і права, на гісторыю свае краіны I нс культуру. Ён адным з першых пазнаёміў чыгачоў Еўро-п ы з жыццём і клопатамі Беларусі, выступіў супраць жор-11 касці князёў і іх прагі да панавання.
«Гонар, сумленне зямных уладароў, здаецца, Спяць беспрабудна. Усе іхучынкі і справы Людзям на гора, дзяржаве ж-на шкоду і страты. Болей заўсё непакоіць іх сверб панавання: Вострыць мячы пастаянна сусед на суседа -Ты або я запаную, дваім жа нам цесна.
Братазабойствы, грызня, міжусобныя войны —
Іхні занятак фізічны і свет іх духоўны.
Б’юцца князі — ваяводы, а стогнуць народы:
Воіны ж гінуць у тых і другіх сутычках».
Уся паэма Міколы Гусоўскага прасякнута любоўю да сваёй зямлі, да простага народа. Яго гуманізм асабліва яскрава выказаўся ў прызывах супраць войнаў, якія ён лічыў злачыннай справай, што выклікае гнеў, слёзы і боль. Разам з тым Гусоўскі вышэй за ўсё ставіць свабоду свайго народа і дзяржавы. Ён пісаў:
269
«Бог барані, калі нас перамогуць прышэльцы, Лепшужо смерць намусім без пары, чым такая Доля - жыццё пад ’ярэмнаеў чорнай няволі».
Гусоўскі папярэджвае і папракае суседзяў Вялікага княства Літоўскага — хрысціянскі народ, які за плячыма кусае і рве «нібы пёс, за жывое», што калі вораг адолее Вялікае княства, то і яго напаткае такая ж доля. Парату-нак ён бачыў толькі ў з’яднанні ўсіх сіл, гераізме народа і мудрым кіраўніцтве. Звяртаючыся ў канцы паэмы да Маці Божай дзевы Марыі паэт малітоўна просіць яе:
«Гіне народ, а яму, з ’яднанаму верай Хрыстовай, Трэба, каб мір для жывых запанаваў на зямлі.
Нашым князям, каралям прыдай ты разважную кемнасць, Дапамажы зразумець, дзе яны здрадзілі нам.
Ёсць абавязак. Яны жуладай сваёй злоўжываць,
Стражы па назве, а так, сутнасць іх-зграя ваўкоў».
Палітычная мужнасць паэта ставіць яго на адно з пер-шых месц у тагачаснай Еўропе сярод змагароў-гуманістаў.
У сярэдзіне XVI ст. жыў на Беларусі і змагаўся за спра-вядлівасць Міхалон Літвін ( Міхайла Цішкевіч), аўтар кнігі «Аб норавах татар, ліцвінаў і маскавітаў», у якой ён крыты-каваў феадальнае грамадства і дзяржаўны лад Вялікага кня-ства Літоўскага, адстойваў правы простых людзей.
Біяграфічныя звесткі пра Міхалона Літвіна пакуль яшчэ вельмі скупыя. М. К. Любаўскі пісаў, што пад гэ-тым псеўданімам хаваўся Міхайла Цішкевіч, які быў жа-наты на княгіне Глінскай, быў паслом ад Вялікага кня-ства Літоўскага ў крымскага хана Сагап-Гірэя, дзе ён пра-быў больш за два гады.
Яго трактат мае выразна акрэслены дэмакратычны ха-рактар, бо быў накіраваны супраць феадальнага ладу, супраць засілля буйных феадалаў і вярхушкі духавенства. Погляды аўтара на абавязкі насельніцтва перад дзяржа-
270
н ііі былі для свайго часу даволі прагрэсіўнымі. Ён пісаў: Но абарону дзяржавы мы бярэм падаткі з адных толькі нчОуладных нам бедных гараджан і сялян, пакідаючы ў накоі ўладальнікаў іменій, якія маюць значна большы ні'ыбытак з сваіх уладанняў... ад працы слуг і служанак. I шачна лепш ішлі бы вайсковыя справы і збіраліся пат-/• юныя на тое падаткі... калі б тойу каго больш зямлі, і п ніціў бы больш» (Архпв псторпко-юрнднческнх сведе-інііі, относяіцнхся до Росснн, нздаваемый Н. Колачовым. -М . 1854. Кн. 2, отд-нне. 3. -С. 49).
Заганы феадальнага права і судовай сістэмы Літвін ба-чыў найперш у тым, што ўсе важнейшыя дзяржаўныя па-піды займалі толькі самыя багатыя паны і кожны з іх па нскалькі пасад дзяржаўных і судовых адначасова. Ён іпсаў: «У Літве адзін чыноўнік займае дзесяць пасад, а Іншыя адхілены ад дзяржаўных спраў» (Там жа. - С. 57). Іпачнае месца ў яго трактаце займае крытыка судовага паду. «У нас суддзя бярэ дзесятую частку цаны спрэчнай 1>)чы з нявіннага істца... Усправахабасабістыхкрыўдах і тявагах бярэ ён з вінаватага ў выглядзе штрафа столькі »е, колькі прысудзіў істцу... Па справах аб зладзействе ён атрымоўвае не дзесятую частку алеўсё, што знойдзецца палічнага ў злодзея аборабаўніка» (Там жа. -С. 35-41).
Крытыкуючы правы феадальнага грамадства ён про-ціпастаўляў яму жыццё татар, асабліва рэзка крытыкаваў п’янства. «Ворагі нашы татары, смяюцца над нашай бяс-печнасцю, нападаючы на нас, калі пасля п ’янства спім бес-прабудным сном. «Іван! Ты спіш, — кажуць яны, а я пра-цую, вяжу цябе». Літвін смела і рашуча крытыкаваў вярхі духавенства. «Яны жывуць, як распешчанные сібарыты, гараць заўсёды поўныя страсці, і маюць наложніц... А мы на гэтых наёмнікаў ускладаем абавязак праслаўляць Бога... Яны ж тым часам сваёю распустаю больш раз-
271
дражняюць Бога, чым схіляюць яго да літасці... Падобна таму, як трутні з ’ядаюць мёд пчёл, так яны маркуюць працу народа, балююць, шыкоўна апранаюцца, неразумна шукаюць духоўных пасад, многіх адначасна». У кнізе крыты куюцца розныя забабоны і рэлігійныя абрады, што гаворыць і пра вол ьнадумства аўтара. Увесь твор прасякнуты ідэяй паг-рыятызму і любоўю аўтара да сваёй радзімы. Аднак асноўная ідэя трактата - гэта павага да чалавека, імкненне вызваліць людзей ад феадальнага прыгнёіу і несправяддівасці.
Кніга М. Літвіна як бы прадоўжыла працы Ф. Скарыны і М. Гусоўскага і ўлівалася ў магутную плынь гуманізму, што разліўшыся па Заходняй Еўропе дасягнула і Беларусі.
Рэфармацыйны рух, які асабліва ўзмацніўся ў Заходняй Еўропе ў другой палове XVI ст. разгарнуўся і на Беларусі, як спалучэнне антыфеадальнай і антыклерыкальнай ба-рацьбы. Рэфармацыя на Беларусі была выклікана раз-віццём гарадоў, рамеснай вытворчасці, кнігадрукавання і асветы, кадыфікацыі права. Яна была скіравана на вызва-ленне чалавечага розуму ад ідэалагічнай дыктатуры царк-вы, на пошукі рэлігійнай ісціны, якую павінен быў шукаць кожны чалавек сам у «Свяшчэнным пісанні». Разам з тым прадстаўнікі Рэфармацыі на аснове розуму крытыкавалі феадальны лад і несправядлівае права. Галоўным сродкам дасягнення ісціны яны лічылі чалавечы розум, а таму да-магаліся свабоды чалавеку і неабходнасці для яго асветы.
Адным з найболып знаных на Беларусі мысліцеляў-рэ-фарматараў таго часу быў Сымон Будны. Біяграфічныя звесткі пра яго вельмі скупыя. Вядома толькі, што нарад-зіўся ён прыкладна каля 1530 г. у паселішчы Буды, але дзе тыя Буды, ці на Беларусі, ці ў Польшчы - невядома, але найболып верагодна, што гэта беларускія Буды, можа нават Буда-Кашалёва. Памёр Будны ў 1593 г., у Вішневе (цяпер - Валожынскі р-н Мінскай вобласці).
272
Яго творчая дзейнасць пачалася ў Нясвіжы, дзе ён ра-ііім з Л. Крышкоўскім і М. Кавячынскім заснаваў друкар-піо і выдаў на беларускай мове ў 1562 г. «Катэхізіс». У сваіх творах ён выступіў супраць дагмату тройцы. У I ^74 г. у Лоску (недалёка ад Валожына) выдаў Новы За-павет з прадмовай, каментарыямі і заўвагамі, у якім кры-і ыкаваў царкоўны дагмат пра боскую прыроду Хрыста. V кнізе «Пра свецкую ўладу» (1583) ён пісаў: «... патрэб-на, каб ва ўсіх нашых царкоўных соймах была свабода .•аварыць аб святых справах, аб справах выратавання, веды, што неабходные ўсім веруючым... Дзе няма гэтай свабоды, там яшчэ пануе калі не папства, то папскае рабства» (Нз нсторнн фнлософской н обгцественно-по-лнтнческой мыслн Белорусснн. - Мн., 1962. -С. 70). Па-лемізуючы з ідэолагамі радыкальнага рэфармацыйнага руху (арыянамі), якія выступалі супраць службы хрысці-ян у дзяржаўных установах, Будны пісаў: «... улада — справа добрая, патрэбная і карысная ... калі Бог дае яе. Калі ж не дае, то дамагацца яе сілаю не павінны, а трэ-ба задавальняцца тым прадстаўніком улады, каторага Бог даўугэтай старонцы... Але хрысціянскі кароль паві-нен быць не такім, як языцкі, ваявода таксама павінен быць не такім, як у язычнікаў, таксама гетман, ротмістр, дзесятнік... Хрысціянскі кароль павінен імкнуцца не да свае карысці і задавальненню, а к дабру дзяржавы, к забеспячэнню патрэб грамадзян сваіх зя-мель» (Там жа. - С. 76-77). Ён выступаў за роўнасць усіх людзей перад законам і лічыў, што справядлівасць — ас-нова ўсіх правоў. Да абавязкаў пана ён адносіў нагляд за тым, «каб непатрэбные трутні (якіх поўнаўнашай Сар-матыі і амаль ваўсей Еўропе) дарам хлеба не елі, а людзі бедныя і сіраты не гібелі ад жабрацтва і не паміралі пад плотам ад голаду і холаду» (Там жа).
273
Асноўныя грамадска-палітычныя і рэлігійныя погля-ды Буднага адлюстроўвалі рацыянальныя ідэі значнай часткі адукаваных людзей Беларусі, у тым ліку і многіх феадалаў. Ён даводзіў, што няма трох багоў у тройцы, а ёсць толькі адзін Бог, што Хрыстос - вельмі выдатны ча-лавек, усе людзі роўныя перад Богам, а таму павінны быць роўнымі ў штодзённым жыцці-
Ідэі Ф. Скарыны, М. Гусоўскага, М. Літвіна і С. Будна-га зрабілі значны ўплыў на развіццё прававой думкі і са-мога права Беларусі XVI ст. - асабліва на Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Гэты Статут увабраў у сябе ўсё лепшае, што было напрацавана ў Статутах 1529 і 1566 гг. Нягледзячы на акт Люблінскай уніі, што прадугледжваў зліццё Вялікага княства Літоўскага з Польшчай, Статут 1588 г. захаваў усе нормы, што замацоўвалі дзяржаўны суверэнітэт Вялікага княства, а таксама адасобленасць яго ад Полыпчы. Статут 1588 г. рыхтавала камісія пад кіраўніцгвам канцлера А. Валовіча і падканцлера Л. Сапегі.
Астафій Багданавіч Валовіч (1520-1587) быў высокаа-дукаваным палітычным дзеячам і прававедам. Ён разам з Мікалаем Янавічам Радзівілам Чорным і іншымі права-ведамі падрыхтаваў Статут 1566 г., удзельнічаў у падрых-тоўцы закона аб зямельнай (1557) і судовай рэформах 1564-1566 гг., а таксама разам з Л. Сапегам рыхтаваў за-кон аб Галоўным судзе (трыбунале) 1581 г. і Статут 1588 г. Ён быў адным з найбольш знаных на Беларусі дзеячаў Рэфармацыі, падтрымліваў распаўсюджанне кальвінізму, дапамагаў арганізоўваць друкарні і выданне кніг.
Пачатую Ф. Скарынай распрацоўку тэарэтычных праблем права, прадоўжыў і развіў выдатны дзяржаўны і грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага Леў Іванавіч Сапега ( 1557-1633). Ён пачаў сваю дзейнасць на пасадзе дзяржаўнага пісара, потым быў падканцлерам, канцле-
274
р.ім, ваяводам віленскім, гетманам земскім. Найвялікшую і.іаву яму прынёс падрыхтаваны разам з А. Валовічам (‘гагут Вялікага княства Літоўскага 1588 г., пгго быў над-рукаваны Сапегам на яго ўласныя грошы і пад яго не-насрэдным наглядам.
У Статуце і прыкладзеных да яго прысвячэнні і зваро-це да ўсіх грамадзян, напісаных Сапегам, былі сфармуля-наны тэарэтычныя асновы новага, гуманістычнага, света-погляду, дзе замест царкоўнай догмы былі запісаны нор-мы права, што павінны былі бараніць інтарэсы ўсіх людзей. Гак, у Статут быў унесены арт. 3 раздз. 3, што забараняў варожасць паміж людзьмі розных хрысціянскіх канфесій. 3 гэтай нагоды ў 1590 г. Сапега пісаў Мікалаю Крыштофу Радзівілу (Сіротцы): «Я каталік, але не жадаю нашай айчызне таго, што адбываеццаў Францыі, і думаю, што многія каталікі не толькі не жадаюць гэтага, але і выс-тупяць супраць гэтага, таму што гэтаз’явілася быўжо канчатковым знішчэннем нашай айчызны. Французская зямля не мае такіх ворагаў вакол сябе, якія ёсць у Польшчы і Літвы, а таму яны б’юцца паміж сабой і іх няма каму разняць, але нас разнялі бы хутка, з аднаго боку Турак, з другога — Татарын, с трэццяга - Масквіцін, ды і немцы бы не драмалі» (Зсгіріогез Кегцгп Роіопісапіт. Агсйпуцт сіотп Кад/.і тіііоху. Т. VIII. Сгасогіе. -1887. - 8.206).
Сапега быў прыхільнікам верацярпімасці. Ён у студ-зені 1599 г. падараваў сваё радавое Чарэйскае іменне пра-васлаўнаму Чарэйскаму Троіцкаму манастыру. I ў той жа час падтрымліваў распаўсюджванне уніяцтва. У пісьме да Полацкага уніяцкага архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча ён пісаў: «Я сам прыкладаў намаганні паўвядзенні уніі і спыніць яе ўвядзенне было б справай неразумнай. Аднак ніколі мне не прыходзіла думка, каб Ваша міласць выра-шыла прыводзіць людзей да яе гэткімі гвалтоўнымі
275
спосабамі... Калі Вы на гэтым маім напамінанні не рас пячатаеце і не адчыніце цэрквы, тады я сам загадаю іх распячатаць і праваслаўным аддаць» (Бантыш-Каменс-кнй Н. Нсторнческое нзвестне о возннкшей в Полыне уннн... Внльня. - 1866. -С. 70-79).
У Статут 1588 г. унесен шэраг артыкулаў, што абмяжо-ўваюць, прама або ўскосна, уладу гасудара. Так, вялікі князь павінен быў захоўваць цэласнасць тэрыторыі Вялі-кага княства, правы і свабоды ўсіх грамадзян, дзейнічаць згодна з нормамі Статута, не даваць іншаземцам дзяржаў-ныхпасад,земляўізамкаў(арт. 1,2,3,4,12, і інш., раздз. 3). Гэтая ідэя выказана Сапегам у прысвячэнні Статута вялі-каму князю і каралю Жыгімоніу Вазе, дзе ён пісаў, што калі гасудар дзейнічае не згодна з правам, а па свайму вымудроўванню, то такіх кіраўнікоў дзяржаваў нале-жыць «не гасподарамн, але тыранамн» называць. Далей Сапега пісаў: «за іцаслнвый народ себе бытіі почнтаем... же не толко абы водлуг волн н упадобанья своего над наміл звнрхность свою господарскую ростегатн меліі, алы м самн нам поводом до того былн, абысмы собе пра-ва яко найбольшые сторожы посполнтое вольностіі творылн н большей владностн звархностн господарской над собою не попуіцаліі, одно покол бы нм певную граныцу панованья нх над намн права замернлн» (Статут Вялікага княства Літоўскага 1588. - Мн., 1989. - С. 45). Гэтая ж думка яшчэ больш поўна выказана Сапегам у яго звароце да ўсіх грамадзян: «Але вже мало бы на том было, нжбы человек з неволн от посторонного непрыятеля был волен, гды бы домового непрыятеля над собою терпетн мусел. Тогды тот монштук або удіао на погамованье кождого зуфапьцу есть вынайдено, абы се боячы права от кождо-го гвалту н збытку погамовал, а над слабшым н худшнм не паствылсе н утнскатн его не мог, бо для того права
276
і । ть постановлены, абы можному н потужному не все і>ы/іо вольно чыннтн... Н слушне за правду маем, за што нчну Богу дяковатіі, же под панованнем королей ііхмпло-(ііш н велшаіх князей, панов нашнх тую владзу н воль-ностьуруках свонх маем, а права самгі собе творачы яко ннйбольшей можем волностіі своее во всем постерегаем, і>о не только сусед, а сполный наш обыватель в отчнзне, ч'іе м сам госпадар пан наш жадное івнрхностн над намгі кіжнватн неможеть, одно только, колько ему право до-нмцаеть» (Там жа. -С. 47).
У Статут былі ўнесены новыя артыкулы, што адлюст-роўвалі агульнаеўрапейскія ідэі гуманізму і нават апярзджвалі шмат якія еўрапейскія дзяржавы. Так абмяжоўваліся кры-піцы нявольніцтватолькі палонам. У арт. 21 раздз. 12 было іапісана: «Невольншаі вперед не мають бытн з шішых пріічші, одо полоненнкн, а нншая челядь невольная н теж і)етіі, потомкн полоненііков мають бытіл осажшаны на іемлях н розумены бытн за отчнчов».
Для свайго часу быў вельмі прагрэсіўны арт. 1 раздз. 12 -у ім прадугледжвалася смяротнае пакаранне шляхціца за беспрычыннае забойства простага чалавека. Характэр-пым у гэтым быў ліст Сапегі да кіраўніка сваімі іменнямі: «Увас, — пісаў Л. Сапега, —мужык мужыком, а для мяне вяльможным, нават яснавяльможным; таму што калі я мужыкоў не буду мець, то і яснавяльможным не буду». Паводле Статута 1588 г. за беларускімі сялянамі захоўва-лася права самім разглядаць судовыя справы на копных судах ( арт. 9 раздз. 14).
Сапега быў прыхільнікам юрыдычнай адукацыі шы-рокіх слаёў народа. Ён пісаў, што заслугоўвае ганьбаван-ня кожны грамадзянін, які сваёй свабодай хваліцца, а свайго права не ведае і вывучаць яго не жадае. Асабліва ж сорамна нам не знаць свайго заканадаўства, бо не чужым
277
якім языком «але своіш власным права стлсаные маем» (ХуулД Ь\уа ВаріеЬу. 8апок. 1855. - 8. 103). Каб зрабіць Статут болып даступным для многіх людзей і працуючь ў інтарэсах грамадства, Сапега выдаў за свой кошт у дру-карні Мамонічаў Статут на беларускай мове.
Дзейнасць Сапегі як выдатнага юрыста не была абме-жавана толькі выданнем Статута. Ён спалучаў сваю дзяр-жаўную службу з працай у судзе паноў-рады і Галоўным трыбунале, дзе ён тройчы старшынстваваў - у 1604, 1624 і 1630 гг. У 1616 г. ён распрацаваў і выдаў Парадак разгля-ду спраў у Галоўным трыбунале - своеасаблівы працэсу-альны кодэкс.
Заслуговае ўвагі і дыпламатычная дзейнасць Сапегі -ён некалькі разоў быў паслом Вялікага княства Літоўскага ў Маскве. Дзяржаўна-прававая дзейнасць Сапегі зрабіла яго адным з самых знакамітых палітыкаў не толькі ў Вялікім княстве Літоўскім і ўсёй Рэчы Паспалітай, але і Усходняй Еўропы - асабліва пасля таго як войскі Вялікага княства Літоўскага пад камандаваннем Сапегі стрымалі агрэсію шведаў і вымусілі іх заключыць мір у 1629 г.
Жыццё і дзейнасць Л. Сапегі -яскравае сведчанне вы-сокай ступені яго любові да свае дзяржавы і народа, а так-сама глыбокай мудрасці ў дзяржаўнай дзейнасці і развіцці прагрэсіўнай грамадска-палітычнай і прававой думкі на Беларусі.
278
Раздзел 6
I 'РАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫ ЛАДIПРАВА ПА БЕЛАРУСІЎ ПЕРЫЯДІСНАВАННЯ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ (ХУІІ-ХУІІІ стст. )
1.	Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
ІІасля Люблінскай уніі ўзаемаадносіны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Полыпчай у значнай меры шставаліся такімі ж, як і пры персанальнай уніі да 1569 г. I Іовым было толькі тое, што гэты саюз дзвюх дзяржаваў быў дапоўнены ўтварэннем новай канфедэратыўнай шматнацыянальнай дзяржавы - Рэчы Паспалітай (Рэч I Іаспалітая - даслоўны пераклад з лацінскай мовы слова гсзрііЫіса), хоць па акіу Люблінскай уніі Вялікае княства Літоўскае павінна было зліцца з Полыпчай і страціць сваю самастойнасць. Але паводле Стагута 1588 г. яно за-хоўвала поўны суверэнітэт, а акт уніі ігнараваўся. Такім чынам, гэтыя ўзаемаадносіны грунтаваліся не на аснове акта Люблінскай уніі, а на болып чым двухсотгадовай практыцы персанальных уній і новых прававых актах.
Сацыяльна-эканамічная структура грамадства на Беларусі ў гэты перыяд заставалася без кардынальных змен. Па-ранейшаму захоўваўся феадальна-прыгонніцкі лад, але болып выразна сталі выяўляцца капіталістычныя адносіны ў нетрах старога ладу. У таварна-грашовыя адносіны болып інтэнсіўна ўключаліся як паны, так і ся-ляне, якія былі вымушаны, каб заплаціць пану чынш гра-шыма, прадаваць частку сваёй прадукцыі або ісці на заробкі. У гарадах і панскіх маёнтках пачалі ўтварацца новыя мануфактуры па перапрацоўцы мясцовай сыравіны. Буцаваліся новыя дарогі, масты. У 1784 г. было завершана будаўніцтва канала Агінскага, які злучыў Нё-
279
ман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалася буцоўля Днепра-Бугс-кага канала. Вышэйшымі органамі дзяржаўнай улады ў Рэчы Паспалітай былі кароль і Сойм. Прававое становішча караля вызначалася аіупьнадзяржаўнымі актамі - «Пакта канвента» і «Генрыхаўскімі артыкуламі», а на Беларусі і ў Літве яшчэ і Статутам 1588 г. «Пакга канвента» ўтрымлівала шэраг абавязкаў, якія былі прапанаваны да падпісання Ген-рыху Валуа пры абранні яго на каралеўскі прастол у Рэчы Паспалітай у 1573 г. Потым па іх узору заключаліся пагадненні і з іншымі кандыдатамі накаралеўскі трон. Згод-на з «Пакга канвента» Генрых Валуа, стаўшы каралём Рэчы Паспалітай, абавязваўся захоўваць наступныя ўмовы: зак-лючыць вечны саюз Рэчы Паспалітай з Францыяй; у час вайны Францыя абавязана была прыслаць у Польшчу гас-конскую пяхоту, а Рэч Паспалітая ў Францьпо - кавалерьпо; у выпадку вайны з Масквой Генрых Валуа павінен быў выставіць 4 тыс. гасконскай пяхоты і ўтрымліваць іх засвой кошт на працягу паўгода; стварыць за свой кошт флот на Балтыйскім моры. Прадугледжвалася пашырэнне гандлю паміж Рэччу Паспалітай і Францыяй, пацвярджэнне ўсіх правоў і прывілеяў.
Адначасова з «Пакта канвента» ў 1573 г. былі распра-цаваны і «Генрыхаўскія артыкулы». У іх змяшчаліся ас-ноўныя прынцыпы, што вызначалі паўнамоцтвы кара-леўскай улады і сойма. У адрозненне ад «Пакта канвен-та», які складаўся для кожнага прэтэндэнта на каралеўскі прастол і заключаўся з ім, «Генрыхаўскія артыкулы» насілі нязменны характар і кожны нанава абраны кароль абавязаны быў іх пацвердзіць. У сувязі з тым, што Ген-рых Валуа іх не пацвердзіў, яны набылі сілу закона толькі пры каранацыі Стэфана Баторыя 30 мая 1576 г. і пасля пацвярджаліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай. У іх аб-вяшчалася свабоднае абранне караля, свабода хрысціянскага
280
ці рішызнання, абавязак склікаць сойм раз на два гады на ін к-ць тыдняў, не склікаць агульнае апалчэнне (паспалітае руш »нне) без згоды сойма, мець пры сабе пастаянны са-нгі і 16 сенатараў-рэзідэнтаў. Забаранялася вызначаць ііпііыя падаткі і пошліны без згоды сойма. У выпадку вай-пы апалчэнне павінна было знаходзіцца ў межах дзяржа-ін.1, а пры пераходзе межаў выплачваць кожнаму ратніку н н 5 грыўняў. Прадугледжвалася, што калі кароль і ісйнічаў насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта мсла права адмовіцца ад падпарадкавання каралю і ііыступіць супраць яго»(НІ8іогіа Роізкі. - \\’агкг.а\уа, 1957. I I. - 8. 300). Адмовы ад падпарадкавання абвяшчаліся ў ныглядзе канфедэрацый (Слуцкая - 1767 г., Барская -1768, Таргавіцкая - 1792 г. ).
Соймы Рэчы Паспалітай падзяляліся на звычайныя, што склікаліся каралём, і надзвычайныя, калі склікаліся мраўніком каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай Прыма-спм, у выпадку смерці караля або яго адмаўлення ад прасто-іііі. Для выбрання новага караля склікаліся тры соймы: I) канвакацыйны, на якім вызначаліся час і месца выба-рпў караля, мяркуемыя кандыдаты на каралеўскі прастол, пыпрацоўваліся ўмовы дагавора з кандыдатам; 2) элек-цыйны (выбарчы), на якім праводзіліся выбары і заклю-чалася пагадненне «Пакта канвента»; 3) каранацыйны, на мкім ажыццяўлялася ўрачыстая каранацыя і кароль прыносіў прысягу захоўваць усе правы і ўмовы пагаднен-пя. Гэтыя ўмовы настолькі абмяжоўвалі ўладу караля, піто ён не валодаў ні заканадаўчай, ні выканаўчай, ні су-довай уладаю. А для таго, каб ён нічога сам не мог зрабіць, пры ім пастаянна знаходзіліся не менш як чаты-ры сенатары з 16 сенатараў-рэзідэнтаў.
Сойм Рэчы Паспалітай складаўся з трох «соймавых сас-лоўяў» (станаў): караля, сената і пасольскай ізбы (палаты
281
дэпутатаў). Лічылася, што пасольская ізба была рашаючаіі часткай сойма, але фактычна яна нічога вырашаць не маг ла. Аіупьныя (вальныя) соймы Рэчы Паспалітай засядалі ў Варшаве, а з 1673 г. кожны трэці сойм збіраўся ў Гародні. У сенат уваходзілі ўсе каталіцкія архіепіскапы і епіскапы, ваяводы, кашталяны і некаторыя службовыя асобы вярхоў-ных органаў кіравання Полыпчы і Вялікага княства Літоўскага, усяго 140-150 сенатараў. Пасольская ізба скла далася з выбіраемых прадстаўнікоў павятовай шляхты. У сярэдзіне XVIII ст. у складзе пасольскай ізбы было 236 дэ-путатаў (Польскнй сейм. - Варшава, 1959. — С. 16).
Усімі справамі на сойме кіравалі вярхі каталіцкага ду-хавенства і некалькі сем’яў буйных землеўладальнікаў-магнатаў, якія праз сваіх стаўленікаў кантралявалі выба ры дэпутатаў на павятовых сойміках і накіроўвалі іх паводзіны на вальных соймах. Соймы збіраліся, як правіла, адзін раз на два гады не болып чым на шэсць тыдняў. Для прыняцця рашэнняў патрабавалася аднага-лоснае іх ухваленне. Кожны дэпутат валодаў правам на-кладаць на любое рашэнне і ўсю работу сойма забарону -свабоднае вета, што вяло да бяссілля сойма. Акрамя таго. усе дэпутаты з паветаў абавязаны былі дакладна прытрымлівацца інструкцый, атрыманых на павятовых сойміках, што ў сваю чаргу стварала цяжкасці ў рабоце. 3 55 соймаў, якія склікаліся ў 1652-1764 гг., 42 былі сарва ны накладаннем вета. Першы раз сойм Рэчы Паспалітай быў сарваны ў 1652 г. дэпутатам Уладзіславам Сіцінскім, які дзейнічаў па ўказанню Аляксандра Радзівіла. У нека-торых выпадках для таго каб пазбегнуць зрыву сойма на-кладаннем вета, дэпутаты абвяшчалі яго канфедэрацыяй. і тады рашэнні прымаліся простай болыпасцю галасоў.
Кампетэнцыя агульных соймаў Рэчы Паспалітай была шырокай. Лічылася, што сойм можа вырашаць усс
282
ныіанні дзяржаўнага кіравання і заканадаўства. Да спе-цыяльнай кампетэнцыі сойма адносіліся: выбранне кара-іі я, скліканне апалчэння, абвяшчэнне вайны і заключэнне міру; вызначэнне падаткаў з шляхты для вядзення вайны. V 1601 г. быў прыняты закон, згодна з якім прысваенне простаму чалавеку шляхецкага звання магло праводзіцца юлькі па прадстаўленню сената і дэпутатаў сойма, а для і|іеадальна-залежнага чалавека патрабавалася яшчэ і зго-'ін яго пана. У пачатку XVII ст. соймавымі пастановамі (н.ілі створаны камісіі па ўдакладненню межаў паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай. У 1646 г. сойм прыняў пастанову аб уключэнні ў склад Вялікага княства і арадоў Лоева і Любеча з прылеглымі да іх раёнамі.
Для кантролю над паступленнем і расходаваннем гра-нювых сродкаў Вялікага княства Літоўскага па рашэнню сойма ствараўся адасоблены ад Полыпчы фінансавы тры-ііунал, які камплектаваўся з прадстаўнікоў Вялікага кня-сгваЛітоўскага. Фінансавая адасобленасць Вялікагакня-сгва захоўвалася да апошніх дзён яго існавання. Да 1775 г. на мяжы з Полыпчай дзейнічалі мытныя канторы і спага-нялася пошліна за ўвоз і вываз купецкіх тавараў.
Рашэнні соймаў Рэчы Паспалітай падзяляліся на тры групы: 1) датычыліся ўсёй Рэчы Паспалітай аб вышэй-шых органах улады, падатках і іншых агульных справах; 2) мелі дачыненне да Полыпчы; 3) мелі сілу для Вялікага княства Літоўскага. Як правіла, апошнія ў соймавых да-кументах вылучаліся ў спецыяльны раздзел.
У сярэдзіне XVIII ст. у Рэчы Паспалітай разгарнулася вострая палітычная барацьба прыхільнікаў рэформаў дзяржаўнага ладу з рэакцыйнымі коламі каталіцкага ду-хавенства і буйных феадалаў. Прагрэсіўныя дзеячы імкнуліся рэфармаваць феадальны дзяржаўны апарат і прыстасаваць яго да новых эканамічных і палітычных
283
умоў. Рэакцыйныя колы жадалі захаваць у недатыкальнасці старыя феадальныя парадкі, не лічыліся з агульнанароднымі і агульнадзяржаўнымі інтарэсамі. Не атрымліваючы падтрымкі сярод народа, яны пайшлі на змову з суседнімі манархічнымі дзяржавамі - Аўстрыяй, Расіяй і Прусіяй.
Дзейнасць рэфарматараў асабліва актывізавалася пас-ля смерці караля Аўгуста III у 1763 г. Канвакацыйны сойм 1764 г. прыняў шэраг пастаноў, паводле якіх абмяжоўва-лася прымяненне вета па фінансавых справах, а дэпута-ты сойма вызваляліся ад абавязку прытрымлівацца інструкцый, атрыманых ад павятовых соймікаў. У якасці часовых органаў кіравання былі створаны дзве камісіі па фінансавых пытаннях: адна-для Полыпчы, другая - для Вялікага княства Літоўскага. У верасні 1764 г. на элек-цыйным сойме каралём Рэчы Паспалітай быў абраны ўраджэнец Беларусі (маёнтак Волчын Берасцейскага па-вета) стольнік Вялікага княства Літоўскага, Станіслаў Панятоўскі, пляменнік канцлера Вялікага княства Літоўскага Міхаіла Фрэдэрыка Чартарыйскага. Новаму каралю на каранацыі было дадзена яшчэ імя - Аўгуст. Ён у 1755-1758 гг. прыязджаў у Пецярбург, быў блізка знаё-мы з Кацярынай, будучай царыцай, у сувязі з чым яго кан-дыдатура на каралеўскі прастол была падтрымана царскім урадам. Пасля яго выбрання ўнутрыпалітычная барацьба набыла яшчэ больш востры характар, асабліва рэлігійная барацьба праваслаўных, уніятаў і пратэстан-таў супраць засілля каталіцкага духавенства. Каталіцкаму духавенству ўдалося, карыстаючыся соймавымі пастановамі 1717, 1733 і 1736 гг., абмежаваць у палітычных правах іншаверцаў, што выклікала іх пратэсты і з’явілася пры-чынай для ўмяшання замежных дзяржаваў ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Пры падтрымцы Расіі 20 сакавіка 1767 г. у Слуцку беларускія іншаверцы абвясцілі канфе-
284
дэрацыю, патрабуючы ад кіруючых колаў Рэчы Паспалітай адмены ўсіх дыскрымінацыйных нормаў у адносінах да праваслаўных і пратэстантаў. Адначасова была абвешча-па падобная канфедэрацыя ў Таруне, падтрыманая Прусіяй. У чэрвені 1767 г. паініцыятыве вярхоў каталіцкага духа-венства і рэакцыйных феадалаў абвясцілі канфедэрацьпо ў Радоме з мэтай недапушчэння правядзення рэформаў.
Сойм, які сабраўся ў кастрычніку 1767 г., павінен быў абмеркаваць пытанні аб ураўнанні ў правах праваслаў-ных і пратэстантаў з католікамі і не дапусціць правядзен-ня рэформаў дзяржаўнага ладу, чаго патрабавалі ўрады Расіі і Прусіі. Яшчэ ў сакавіку 1764 г. гэтыя дзяржавы заключылі паміж сабой пагадненне, згодна з якім узялі на сябе абавязацельства не дапускаць сілай зброі рэфор-маў дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Але гэтыя дзяр-жавы, выкарыстоўваючы рэлігійныя спрэчкі ў Рэчы Пас-палітай, патрабавалі ўраўнання ў правах усіх хрысціян. На сойме была ўтворана камісія для падрыхтоўкі рашэн-ня аб ураўнанні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі. Камісіяй быў падрыхтаваны ў лютым 1768 г. дагавор з Расіяй аб прадастаўленні свабоды выканання рэлігійных культаў і некаторым ураўнанні ў правах некатолікаў з католікамі. На сойме 1768 г. быў прыняты закон пад назвай «Кардынальныя правы», які замацаваў непахіснасць свабоднага прымянення вета, захавання шляхецкіх прывілеяў і недапушчэння рэформаў дзяржаў-нага ладу. Разам з тым у «Кардынальных правах» меліся і некаторыя новыя нормы. Так, паводле арт. 19 уласнікі маёнткаў пазбаўляліся права прыгаворваць залежных ад іх сялян да пакарання смерцю, а арт. 20 пашыраў дзеянне арт. 1 раздз. 12 Стаіуга Вялікаіц княстваЛітоўскага 1588 г., якім вызначалася крымінальная адказнасць шляхціца за забойства простага чалавека на тэрыторыі Польшчы.
285
У тым жа 1768 г. у горадзе Бары (паўднёва-заходняя Украіна) была абвешчана яшчэ адна канфедэрацыя, якая заклікала да барацьбы за адмену раўнапраўя праваслаў-ных і захаванне ўсіх ранейшых правоў шляхты. У падтрым-ку барскіх канфедэратаў выступіла Турцыя, якая пачала вайну з Расіяй. Скарыстаўшы тое, што Расія была занята вайной з Турцыяй, Аўстрыя ў 1769-1770 гг. акупіравала частку Полыпчы і Украіны, а Прусія ў 1770 г. паўночна-заходнюю частку Полыпчы і прапанавала Расіі заклю-чыць дагавор аб сумесным падзеле Рэчы Паспалітай. Да Расіі па першаму падзелу Рэчы Паспалітай (1772) адышлі ўсходнія раёны Беларусі з гарадамі Полацкам, Віцебскам, Оршай, Магілёвам, Рагачовам, Гомелем.
Па наказу Кацярыны П ад 28 мая 1772 г. гэтая тэрыторыя была ўключана ў дзве нанава створаныя губерні - Пскоўскую і Магілёўскую. Вызначалася, што «суд і расправа» ў гэтых землях па асабістых справах павінны праводзіцца па мяс-цовых «законах і звычаях і іх моваю», г. зн. паводле Стату-та 1588 г., а «справы ж, што парушалі спакой і цішыню грамадзян», падлягалі разгляду ва ўстановах, «коы от вла-стн верховной на тоустроены» (БЭФ. Т. 3. — С. 26). Такім чынам, крыніцамі права ў гэтых губернях па найболып важных крымінальных справах, асабліва па дзяржаўных злачынствах, з’яўляліся Саборнае ўлажэнне 1649 г., «Ар-тыкул воінскі» і іншыя заканадаўчыя акты рускай дзяржа-вы. Дакладнагаразмежавання, па якіх крымінальных спра-вах прымяняліся нормы Стаіута 1588 г., а па якіх - рускае заканадаўства, не было. Указам Сената ад 8 мая 1773 г. у далучаных да Расійскай імперыі дзвюх беларускіх іубер-нях ствараліся губернскія і правінцыяльныя суды. Суддзі гэтых судоў выбіраліся толькі шляхтай, якая мела не менш як 10 сялян мужчынскага полу, а выбранымі маглі быць шляхціцы, якія мелі не менш як 20 сялян. Змяняўся, у
286
ііпраўнанні са Статутам, час пасяджэння земскіх судоў. Іііы павінны былі разглядаць справы толькі ў чатыры нмовыя месяцы, г. зн. з 1 лістапада па 1 сакавіка. Указам ічяіата ад 28 жніўня 1773 г. забаранялася прадаваць інларускіх сялян без зямлі, бо «белорусское шляхетство н «ківна не імело сего в обыкновеніш» (Там жа. - С. 50).
I Іасля першага падзелу Рэчы Паспалітай дзейнасць 11 іфармагараў па пераўтварэнню дзяржаўнага ладу ў значнай і іупені стрымлівалася замежным умяшаннем. Кацярына II, жадаючы яшчэ больш падпарадкаваць свайму ўплыву Р іч Паспалітую, лічыла неабходным стварыць выканаў-•пі-распарадчы орган, які б выконваў указанні царскага пасла. Такім органам стала створаная ў 1775 г. Пастаянная рпда, якая складалася з 36 радцаў (18 сенатараў і 18 дэ-і іу гагаў), якія выбіраліся соймам. Аднак гэтая Рада аказалася няздольнай кіраваць дзяржаўнымі справамі і фактычна I' іч Паспалітая працягвала заставацца дзяржавай без урада, іі сама Рада была ліквідавана ў 1789 г. Кароль Станіслаў Аўгуст і яго бліжэйшыя супрацоўнікі садзейнічалі развіццю .існеты ў дзяржаве. У 1765 г. быў створаны кадэцкі кор-нус, у якім навучаліся будучыя афіцэры. У 1773 г. сойм утварыў Адукацыйную камісію, якой даручаўся нагляд за пароднай адукацыяй, школьнымі праграмамі і падручнікамі. Яна ведала вылучэннем грашовых сродкаў на адукацыю. 1 эта камісія з’явілася першым правобразам міністэрства псветы. Развіццё асветы сддзейнічала росту свабодамыснасці I акгывізацыі дзейнасці прыхільнікаў рэформаў дзяржаўнага п;іду.
3 60-х гг. ХУІП ст. пачалося эканамічнае ажыўленне, нашырыліся мануфакіуры, актывізаваўся ўнутраны і між-народны гандаль, значна ўзрасло эканамічнае значэнне гарадской буржуазіі. Узмацнялася агульнасць інтарэсаў буржуазіі і шляхты. Усё гэта выклікала неабходнасць вы-
287
дання законаў, якімі пашыраліся б правы буржуазіі і абмяжоўваліся правы беззямельнай шляхты. У 1775 г былі выдадзены законы, якія дазвалялі беларускім мяш-чанам набываць феадальныя маёнткі, а шляхце займацца прадпрыемніцкай дзейнасцю і гандлем без страты сваіх шляхецкіх правоў. Значнай колькасці багатых мяшчан было нададзена званне шляхты. Мяшчане дробных гара-доў і мястэчкаў былі пазбаўлены часткі сваіх правоў. Зако-нам 1776 г. Магдэбургскае права было захавана толькі ў Берасці Вільні, Ваўкавыску, Гародні, Коўні, Лідзе, Менс-ку, Мазыры, Наваградку Пінску і Троках. Ва ўсіх астатні гарадах і мястэчках Беларусі і Літвы Магдэбургскае пра-ва адмянялася, а судовыя справы паміж жыхарамі сталі вырашацца судом старостаў. У гэтым жа законе ўсім мяшчанам гарантавалася недатыкальнасць іх уласнасці, забяспечвалася «свабода купецства, гандлю і рамяства, куплі і продажу дамоў, участкаў і ўсякай маёмасці, пра-ва свабоднага пераезду і пакідання свайго месца жыхар-ства» (Уоішпіпа Ье§шп. РеіегзЬш^, 1860. Т. 8. 8. 567-568). 3 мэтай навядзення парадку ў гандлі былі ўведзены адзіныя меры даўжыні, аб’ёму і вагі ва ўсім Вялікім кня-стве Літоўскім. Тым самым была зроблена спроба зблізіць іх з адзінкамі вымярэння іншых дзяржаваў, у тым ліку і Полыпчы.
2.	Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 г.
Збліжэнне шляхты з буржуазіяй садзейнічала ўтварэн-ню ў палітычнай барацьбе адзінага блока прагрэсіўнай часткі шляхты і буржуазіі. Гэты блок у гістарычнай літаратуры атрымаў назву «патрыятычная партыя». Яго дзейнасць асабліва актыўна праявілася ў 1790-1794 гг. Пачатак дзейнасці быў пакладзены на Чатырохгадовым сойме 1788-1792 гг. Першапачаткова Сойм складаўся з
288
177 дэпутатаў, з іх 69 адносіліся да прыхільнікаў шляхец-кіі іуржуазнага блока і прытрымліваліся рэфарматарскіх ноглядаў. Яны былі найболып энергічныя і дзейныя дэ-путаты. Гэты Сойм абвясціў сябе канфедэрацыяй, таму нні рашэнні прымаліся болыпасцю галасоў і не магло прымяняцца свабоднае вета. Да заканчэння сваіх паўна-моцтваў у 1790 г. Сойм прыняў пастанову аб падоўжанні і наіх паўнамоцтваў яшчэ на два гады і правядзенні но-ін.іх выбараў дэпутатаў. Дадаткова было выбрана 182 дэ-путаты, з якіх 112 былі прыхільнікамі правядзення рэ-форм. Такім чынам, з 359 дэпутатаў Чатырохгадовага < ойма 181 былі прадстаўнікамі шляхецка-буржуазнага Ьлока і прыхільнікамі рэформ. На актывізацьпо дэпута-і аў-рэфарматараў значны ўплыў аказвалі падзеі ў рэва-пюцыйнай Францыі. Сойм у двайным складзе таксама нбвясціў сябе канфедэрацыяй для таго, каб мець магчы-масць прымаць рашэнні простай болыпасцю галасоў.
Пераўтварэнне дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай Ча-гырохгадовы сойм пачаў з выкладання асноўных прын-цыпаў канстытуцыйнага права, замацаваных у «Карды-нальных правах», прынятых у студзені 1791 г. У іх аб-вяшчалася дамінаванне каталіцкай рэлігіі ў дзяржаве, пе-раход з каталіцкай веры ў іншую разглядаўся як крымінальнае злачынства; адначасова і асобам, якія прытрымліваліся іншых веравучэнняў, забяспечвалася свабода і бяспека ў выкананні рэлігійных культаў; дэкла-равалася вечная унія Польшчы і Вялікага княства Літоускага ў складзе Рэчы Паспалітай і яе суверэнныя правы; Рэч Паспалітая абвяшчалася прававой дзяржавай, у якой вяршэнства належыць толькі закону, прынятаму соймам. «Ніякая ўлада нікога не можа абавязаць выкон-ваць распараджэнні, якія не адпавядаюць праву, і не можа дазваляць сабе і іншым таго, што забараняе пра-
289
ва. не будзе ігнараваць тое, што права абавязвае выкон ваць» (Уоінтіпа Гедііт. Кгакоху, 1889. Т. 9. 8. 203-204) Асабліва важнае значэнне меў арт. 11, у якім абвяшчалася свабода слова і друку, за выключэннем пытанняў, што да-тычаць пануючай каталіцкай веры, у інтарэсах якой маг-ла быць устаноўлена цэнзура.
Буржуазны характар рэформ праявіўся ў законе ад 24 сакавіка 1791 г., якім бедная беззямельная шляхта пазбаўлялася права ўдзельнічаць у павятовых сойміках і прымаць удзел у выбарах дэпутатаў на агульны сойм. Тым самым у аснову быў пакладзены не саслоўны, а класавы прынцып, характэрны для буржуазнага выбарчага права.
Для жыхароў гарадоў і мястэчкаў першачарговае зна-чэнне меў закон «Гарады нашы каралеўскія свабодныя ў дзяржавах Рэчы Паспалітай» (ІЬісІ. - 8. 215-219), прыня-ты ў красавіку 1791 г. Гэтым законам мяшчане атрымалі такое ж права асабістай недатыкальнасці, якім карыста-лася беларуска-літоўская шляхта паводле Статута 1588 г. Гэта значыць, забаранялася знявольваць падазронага пад ахову да судовага разбірацельства, за выключэннем вы-падкаў затрымання на месцы злачынства, фалыпывых банкрутаў, якія не прадставілі дастатковага залогу ў судзе. Мяшчанам дазвалялася набываць маёнткі, населеныя залежнымі сялянамі, аўласнікі маёнткаў коштам звыш 2 тыс. злотых атрымалі права ўзводзіцца Соймам у шляхецкае званне. Акрамя таго, на кожным Сойме яшчэ па 30 мяш-чан, якія мелі нерухомую маёмасць у гарадах, маглі аб-вяшчацца шляхтай. Мяшчане, якія даслужыліся ў арміі да званняў штабс-капітана, капітана і ротмістра, станавіліся са сваімі нашчадкамі шляхціцамі. I мяшчанам дазвалялася займаць ніжэйшыя пасады ў дзяржаўных ус-тановах і судах, а таксама быць адвакатамі. Мяшчане атрымалі права прадстаўляць свае інтарэсы ў соймавых
290
кіімісіях пры разглядзе пытанняў, што датычыліся гара-іоў. Закон аб гарадах стварыў спрыяльныя ўмовы для р.квіцця гарадоў і збліжэння мяшчан са шляхтай, што іа «воліла ўмацаваць палітычныя пазіцыі шляхецка-бур-куазнага блока і яшчэ больш энергічна распачаць далей-іныя рэформы дзяржаўнага ладу.
Кансалідацыя прагрэсіўных сіл у Сойме дазволіла I мая 1791 г. прыняць Закон аб урадзе (Пзіадуа Кхасіо^а), мкі ў гістарычнай літаратуры прынята называць Кансты-іуцыяй Рэчы Паспалітай 3 мая. Прыхільнікі рэформ, ба-ючыся, што Сойм у поўным складзе не прыме гэтую Кан-с гыгуцыю, адважыліся крыху парушыць парадак і пачалі сссію Сойма, калі значная частка рэакцыйных дэпутатаў і сенатараў не вярнулася з велікодных канікулаў. На сесіі нрысутнічалі толькі 182 дэпутаты і сенатары, што скла-дала крыху болып як адну трэцюю частку агульнага скла-ду Сойма. Трэцяга мая да каралеўскага замка ў Варшаве, дзе засядаў Сойм, былі выстаўлены вайсковыя часці, якія падірымлівалі рэфарматараў, а на вуліцы выйшлі гарад-жане. У залу пасяджэнняў Сойма прыбылі прадстаўнікі мяшчан, выказваючы тым самым падтрымку Канстыіуцыі.
Канстытуцыя 3 мая складалася з прэамбулы і 11 раз-дзелаў. У прэамбуле ад імя караля Станіслава Аўгуста га-варылася, што, улічваючы састарэлыя недахопы кіравання ў Рэчы Паспалітай і жадаючы выкарыстаць становішча, у якім знаходзіцца Еўропа, імкнучыся дасяг-нуць знешняй незалежнасці і ўнугранай свабоды народа, для агульнага дабрабыту і захавання дзяржавы і яе межаў зацвярджаецца гэтая Канстытуцыя. У раздз. 1 пануючай рэлігіяй у дзяржаве абвяшчалася «святая рымская каталіцкая» рэлігія з усімі яе правамі. Пераход з каталіцкай веры ў іншую забараняўся. Для ўсіх іншых канфесій гарантава-лася свабода выканання рэлігійных абрадаў. У раздз. 2
291
пацвярджаліся ўсе правы і прывілеі, дадзеныя шляхцс Польшчы і Вялікага княства Літоўскага. Уся шляхта прызна валася роўнай між сабой і ў роўнай ступені магла карыстацці ўсімі правамі і прывілеямі, - асабліва асабістай бяспекі, сва-боды, уласнасці. Шляхта прызнавалася найпярвейшым аба-ронцам свабоды і дадзенай Канстьпуцыі. У раздз. 3 пацвярд-жаўся закон аб гарадах і абвяўшчаўся часткай Канстытуцыі
Раздз. 4 змяшчаў новыя нормы аб сялянах. У ім гава-рылася: «Сяляне, з-пад рукякіх цячэ вялікая крыніца багац-цяў краіны, якія складаюць у народзе самую шматлікую частку насельніцтва і, значыць, з’яўляюцца самай дзейнай сілай краіны, па справядлівасці, з пачуцця чалавечнасці і хрысціянскага абавязку, а таксама, ўлічваючы нашуласны, правільна зразуметы інтарэс, мы бярэм пад ахову правы і нашага ўрада, вызначаючы, што з гэтага часу любыя свабоды, наданні або сапраўдныя дагаворы, заключаныя паміж землеўладальнікамі і сялянамі іхмаёнткаў, незалеж-на ад таго, ці быліяны зробленыўсёй грамадою або кожным асобным жыхаром вёскі, павінны вызначаць агульныя і ўзаемныя абавязацельствы ў адпаведнасці з дакладным значэннем умоў і запісанага ў названых наданнях і дага-ворах, якія знаходзяцца пад апекай краявога ўрада... Абумовіўшы тым спосабамуладальнікаўмаёнткаў прыўсіх паступленнях ад сялян, што ім належаць, і жадаючы заахвоціць павелічэнне насельніцтваў краіне, даём поўную свабоду для ўсіх людзей, як нанава прыбываючых, так і тых, якіяраней выгналіся з краіны, а цяпер пажадалі вярнуц-ца на радзіму» (Уоішпіпа І.еушп. Т. 9. - 8.221). У дадзеным раздзеле зроблена спроба хоць бы на словах крыху абме-жаваць самавольства паноў у адносінах да сялян, бо сама залежнасць сялян ад паноў не адменьвалася. Вядома, сяляне Рэчы Паспалітай не былі задаволены зместам гэтага раздзе-лаКанстытуцыі, атамуне лічылі неабходным яе абараняць.
292
У раздз. 5 замацоўвалася прагрэсіўнае палажэнне аб і ым, што «ўсякая ўлада ў чалавечым грамадстве бярэ । «<>й пачатак з волі народа» і павінна складацца «з трох \ шдаў», г. зн. заканадаўчай, выканаўчай і судовай.
У раздз. 6 вызначаліся структура і паўнамоцтвы Сойма, нкі складаўся з дзвюх палат: палаты дэпутатаў (паслоў) і нллаты сенатараў пад старшынствам караля. Палата дэ-путатаў абвяшчалася святыняй заканадаўства. Меркава-пііся, што ў яе склад будуць уваходзіць 204 дэпутаты, пбавязкам якіх будзе абмеркаванне ўсіх законапраектаў. ('енат, які складаўся з каталіцкіх епіскапаў, ваяводаў, кашталянаў і міністраў пад старшынствам караля, будзе палічваць 132 чалавекі. Закон, прыняты ў палаце дэпута-гаў, перадаваўся ў сенат, які мог яго ўхваліць або адкласці да паўторнага пасяджэння Сойма. У такім вьшадку абед-іве палаты збіраліся разам і рашэнне прымалася простай большасцю галасоў. Адмянялася свабоднае вета, чабараняліся ўсякія канфедэрацыі. Устанаўлівалася, што Канстытуцыя падлягае перагляду праз 25 гадоў.
Па-новаму вырашалася ў Канстьпуцыі пытанне аб вы-канаўчай уладзе — урадзе, склад і кампетэнцыя якога вызначаліся ў раздз. 7. Вышэйшым выканаўчым органам — урадам - абвяшчалася «Ахова законаў» (8ігах рга\у). Ва ўрад уваходзілі: кароль як старшыня, кіраўнік каталіцкае царквы - прымас як старшыня камісіі народнай асветы, і пяць міністраў: паліцыі, унутраных спраў, замежных спраў, ваенны міністр, міністр фінансаў. Назначаліся два сакра-тары, з якіх адзін вёў справаводства «Аховы законаў», другі - замежныя справы. Міністраў прызначаў кароль.
Да найбольш важных змяненняў адносілася адмена выбарнасці каралёў і вызначэнне спадчыннасці трона. Наследнік караля, дасягнуўшы паўналецця і прынёсшы прысягу, мог прысутнічаць на ўсіх пасяджэннях урада без
293
права рашаючага голасу. Кароль надзяляўся шырокім паўнамоцтвамі Ён прызнаваўся вышэйшым распарадчыкам усіх узброеных сіл у дзяржаве, прызначаў і здымаў генералаў і афіцэраў, службовых асоб органаў дзяржаўнага кіравання, епіскапаў, сенатараў. Аднак усе акты караля мелі патрэбу ў подпісу адпаведнага міністра, які і адказваў перад Сой-мам за дадзены акт, паколькі ў Канстытуцыі было запісана: «Асоба караля з ’яўляецца свяшчэннай іў бяспе-цы ад усяго. Нічога сам адзін не прымае, ні за што ў ад-казе перад народам быць не можа». У выпадку, калі ні адзін з міністраў не згодзіцца падпісаць рашэнне, кароль адступіць ад гэтага рашэння, а калі будзе настойваць на ім. то пытанне пераносіцца на вырашэнне Сойма.
Для належнага функцыянавання выканаўчай улады прадугледжвалася стварэнне пастаянных камісій пры ўрадзе. Чатыры камісіі — па асвеце, паліцыі, ваенная, фінансаў выбіраліся Соймам, а раней створаныя ваяводскія камісіі парадку падлягалі ўрадаваму нагляду.
Стварэнне адзінага ўрада для ўсёй Рэчы Паспалітай змяняла характар дзяржаўнай будовы, ператвараючы канфедэрагыуны лад у федэрацыю, садзейшчала цэнтралізацыі дзяржавы і ўмацоўвала аўтарытэт цэнтральных органаў улады і кіравання, крыху абмяжоўвала ўсемагутнасць буйных феадалаў і іх самавольства.
Істотна змяніліся структура і характар дзейнасці судо-вых органаў (раздз. 8). Абвяшчаўся прынцып ажыццяў-лення правасуддзя толькі судом. Тым самым уносіліся змяненні ў Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Згодна з Канстытуцыяй не маглі разглядацца справы ў гаспадарскім судзе і ў гродскіх судах старостаў і ваяво-даў. Усе суды падзяляліся на суды першай і другой інстанцыі. Суды першай інстанцыі павінны былі разгля-даць справы не пасесійна, а стаць пастаяннымі і праца-
294
нііць на працягу цэлага года. Ствараліся мяшчанскія і І> іферэндарскія суды для свабодных сялян, а таксама вы-ін шшысуд-Соймавы. Апошні займаўся крымінальнымі । нравамі па дзяржаўных злачынствах супраць народа і кпраля. Канстытуцыяй прадпісвалася выдаць новы ко-і >кс па цывільных і крымінальных справах. Усе суды па-ранейшаму заставаліся саслоўнымі, залежных сялян нр іцягвалі судзіць іх паны.
У раздз. 9 вызначаўся парадак устанаўлення рэгента іш выпадак хваробы, палону або непаўналецця караля, раздз. 10 датычыўся вучобы дзяцей караля і нагляду за іх ныхаваннем.
Апошні, 11-ы, раздз. Канстытуцыі быў прысвечаны V іброеным сілам дзяржавы. Побач са шляхецкім апал-ч шнем стваралася рэкруцкая армія з сялян. Ставілася за-цача павялічыць колькасць арміі ў некалькі разоў. Армія павінна была пастаянна заставацца ў падпарадкаванні пыканаўчай улады і прыносіць прысягу на вернасць на-роду, каралю і на абарону народнай Канстытуцыі.
Прыняццю Канстытуцыі 3 мая папярэджвала вострая налітычная барацьба. Канстытуцыя з’явілася вынікам кампрамісу паміж землеўладальніцкай шляхтай і гарадской буржуазіяй. Яна захоўвала феадальна-прыгонніцкі лад і адначасова стварала больш выгадныя ўмовы развіцця ма-нуфактурнай вытворчасці і гандлю, надзяляла болып шырокімі правамі гарадскіх жыхароў-мяшчан. Менш за ўсё яна ўносіла змен у прававое становішча сялян. Кан-стытуцыя карэнна змяніла структуру вышэйшых органаў улады. Сойм ператвараўся ў орган, здольны да дзеяння. Ён стаў сапраўды заканадаўчым і кантралюючым орга-нам. Дзякуючы Канстытуцыі ў Рэчы Паспалітай была зроблена спроба ажыццявіць прынцып парламенцкага спосабу кіравання Для свайго часу Канстытуцыя мела
295
прагрэсіўнае значэнне, але яе палажэнні не былі поўнас-цю ажыццёўлены з-за бунту рэакцыйных колаў, якія абвясцілі вясной 1792 г. у горадзе Таргавіцэ канфедэра-цыю, і ўмяшання замежных дзяржаваў.
Акт Таргавіцкай канфедэрацыі абвясціў незаконнай дзейнасць Чатырохгадовага сойма, які нібыта «.парушыў кардынальныя правы, адмяніўусе шляхецкія вольнасці, а 3 мая, учыніўшы рэвалюцыйную змову, устанавіў новую форму ўлады пры дапамозе мяшчан, салдат, уланаў... Рэспубліку ператварыў у манархію, беззямельную шляхту ад роўнасці і свабод адхіліў» (Нізіогіа Роізкі. УУагзхахуа, 1958. Т. 2. Сх. 1.-8.298). Далей гаварылася, што канфедэ-рацыя ўтворана ў імя абароны каталіцкай рэлігіі, захаван-ня цэласнасці межаў Рэчы Паспалітай і старых свабод шляхты. Не маючы шырокай падтрымкі ўнутры дзяржа-вы, таргавічане звярнуліся да царскага ўрада, які 18 мая 1792 г. нгікіраваў 100- тысячную армію ім на дапамогу, што прывяло да хуткай перамогі таргавічан. Выклікаўшы ваен-ны разгром Рэчы Паспалітай, яны садзейнічалі і яе друго-му падзелу, бо ў студзені 1793 г. Прусія дамовілася з Расіяй аб адарванні ад Рэчы Паспалітай часткі тэрыторый. Да Расіі адышла частка Беларусі з гарадамі Мінскам, Барыса-вам, Слуцкам, Пінскам, Мазыром і некаторыя раёны Заходняй Украіны, а да Прусіі спрадвечна польскія землі з гарадамі Тарунем, Гданьскам, Пазнанню.
Сойм Рэчы Паспалітай, які сабраўся 17 чэрвеня 1793 г. ў Гародні, прызнаў гэтыя адарванні. У час Гарадзенскага сойма было абвешчана аб роспуску Таргавіцкай канфедэрацыі і стварэнні Гарадзенскай. Гарадзенскім сой-мам, які дзейнічаў як канфедэрацыя, была адменена Кан-стытуцыя 3 мая і прынята новая Канстытуцыя. Асноўныя артыкулы Канстытуцыі 1793 г. былі наступнымі: аднаўля-ліся Пастаянная рада і выбіральнасць каралёў, вышэйшым
296
ініапіадаўчым органам краіны заставаўся Сойм, які павінен I »і.і ў склікацца кожныя чагыры гады на восем тыдняў, рашэнні V ('ойме прымаліся большасцю галасоў, каралю прадастаўля-нііся права вета на соймавыя рашэнні, якія тычаліся асноўных шмхіаў. Аднак і гэтая Канстытуцыя заставалася на паперы, бо I’ іч Паспалітая страчвала сваю незалежнасць, а царызм рабіў | міі наючы ўплыў на ваенныя і палітычныя справы.
3.	Паўстанне пад кіраўніцтвам А. Т. Касцюшкі 1794 г.
Рэакцыйныя дзеянні таргавічан і захопніцкая палітыка ііімсжных дзяржаў выклікалі вострае незадавальненне шачнай часткі гарадскіх жыхароў і прагрэсіўна настрое-най шляхты. Прыклад Французскай рэвалюцыі паказваў пдзіна магчымы шлях вызвалення краіны ад замежнага цыктату і здраднікаў-таргавічан. У 1794 г. у Кракаве Успыхнула паўстанне, у якім прынялі ўдзел шляхта, мяш-чане і некаторая частка сялян. На чале паўстання быў ураджэнец Беларусі Андрэй Тадэвуш Банавентура Кас-цюшка, услаўлены герой барацьбы за незалежнасць Злу-чаных штатаў Паўночнай Амерыкі. Ён быў прызначаны Вышэйшым і Адзіным начальнікам усіх узброеных сіл і кіраўніком усяго паўстання.
Касцюшка нарадзіўся ў небагатай сям’і беларускага іпляхціца, фамільны маёнтак якога знаходзіўся ў вёсцы СяхновічыКобрынскагапавета(уцяперашнічас-Жабінкаўскі раён Брэсцкай вобласці). Дакладная дата яго нараджэння пе вызначана, выказана меркаванне, што ён нарадзіўся 4 люгага 1746 г., але больш пэўнай трэба лічыць 30 л істапада 1745 г. Дату 4 лютага назваў польскі даследчык Т. Корзан паводле захаваўшайся мегрыкі, з якой відаць, што Кас-цюшку хрысцілі ў Косаўскім касцёле 12 лютага 1746 г., дзе непадалёку яго бацька арандаваў фальварак Марачоўшчы-на. Аднак ёсць падставы меркаваць, што спачатку яго
297
хрысцілі ў праваслаўнай царкве і назвалі Андрэем - у гонар апостала Андрэя Першазванага, свята якога прыпадае на 30 лістапада, г. зн. яму спачатку далі імя, якое ён сам сабс прынёс, нарадзіўшыся 30 лістапада. Такое меркаванне грун-туецца таксама на тым, што яго маці Тэкля (Фёкла) была уніяцкай веры і паходзіла з вядомага на Беларусі роду Ратамскіх. Вядомы факт, што Ратамскія сумесназ Агінскімі і іншымі праваслаўнымі шляхціцамі Мінскага ваяводства ахвяравалі грошы на будаўніцтва ў Мінску на Верхнім рын-ку (Саборнай плошчы) праваслаўнага сабора Пятра і Паўла.
Продкі Андрэя Тадэвуша Касцюшкі займалі сціплае становішча ў грамадстве. Яго прадзед Аляксандр Іван быў падсудкам у Берасцейскім земскім судзе, дзед Амбражэй пісарам у тым жа судзе. Бацька Людвік ніякіх пасад не зай-маў. У канцы 1765 г. Касцюшка быў залічаны на вучобу ў Варшаўскі кадэцкі корпус, дзе атрымаў праз год афіцэрскае званне харунжага, але працягваў вучобу яшчэ тры гады. По-тым пяць гадоў вучыўся ў Францыі. Вярнуўшыся на радзіму, Касцюшка не атрымаў дастойнай яго пасады. Ле-там 1776 г. ён выехаў у Паўночную Амерыку, дзе пачынала-ся вызваленчая барацьба за незалежнасць, і быў залічаны ў амерыканскую армію ў званні палкоўніка.
На працягу сямі гадоў Касцюшка змагаўся ў радах аме-рыканскай арміі. Асабліва каштоўнымі былі яго веды як ва-еннага інжынера, бо амерыканская армія, якая складалася ў асноўным з фермераў і простых гараджан, мела вострую патрэбу ў прафесійных ваенных і ваенных інжынерах. Пер-шым буйным выпрабаваннем яго таленту было складанне праекта і буцаўніцтва ўмацаванняў на берагах ракі Дэлавер для аховы горада Філадэльфіі, у якім у той час было скан-цэнтравана кіраўніцтва барацьбой за незалежнасць.
Вясной 1777 г. галоўная небяспека для Злучаных Шта-таў навісла з поўначы, дзе англічане, дзейнічаючы з Ка-
298
ііііцы і Нью-Йорка, рыхтаваліся разграміць армію паўстаў-ін ых, у сувязі з чым па рашэнню Кангрэса была створана .ірмія Поўначы, у якую галоўным інжынерам быў прызна-іііііы Касцюшка.
Ьуйнога поспеху дамагалася армія Поўначы ў бітве пад ( .іратогай, дзе было разгромлена моцнае злучэнне ііінлійскіх войскаў. Гэта перамога ў значнай ступені была іпсягнута дзякуючы добрым фартыфікацыйным умацаван-ням, пераадолець якія анілічанам не ўдалося. Перамога і явілася пачатковым этапам паражэння Англіі ў вайне, уз-іішіа дух амерыканскай арміі і павысіла яе аўтарытэт у Еў-рпііс, садзейнічала афіцыйнаму прызнанню еўрапейскімі >і іяржавамі незалежнасці Злучаных Штатаў Амерыкі.
За баявыя заслугі Касцюшка атрымаў званне генерала шмерыканскай арміі і быў узнагароджаны вышэйшым ор-'і >нам Цынцынаці. Вярнуўся ў Беларусь Касцюшкаў 1784 г., ііпс тут зноў для яго не было месца ў арміі Вялікага кня-сгва Літоўскага і толькі ў 1789 г. ён атрымаў пасаду мімандзіра брыгады ў польскай арміі. У 1792 г. Касцюшка V знак пратэсту супраць Таргавіцкай канфедэрацыі падаў у іі, істаўку і пачаў працу па падрыхтоўцы паўстання.
Пачалося паўстанне 24 сакавіка 1794 г. ў Кракаве. У і эты дзень быў абвешчаны Акт паўстання, якім Касцюш-ка абвяшчаўся Вышэйшым і Адзіным начальнікам узбро-сных сіл і кіраўніком усяго паўстання. Яму даручалася сфарміраваць Вышэйшую народную раду, якая была ўтворана па загаду Касцюшкі 21 мая і стала вышэйшым заканадаўчым і адмістрацыйна-выканаўчым органам паўстання для ўсёй Рэчы Паспалітай. Яшчэ раней былі ўтвораны некаторыя мясцовыя органы кіравання, а такса-ма Вышэйшая народная рада Вялікага княства Літоўскага (24 красавіка), якая прызначыланачальнікам паўстанцкіх узброеных сіл Вялікага княства Якуба Ясінскага,
299
У склад Вышэйшай народнай рады Рэчы Паспалітай уваходзілі начальнік паўстання, восем радцаў, якія ўзначальвалі аддзелы, і 32 іх намеснікі, па чатыры на аддзел У Вышэйшай радзе былі ўтвораны аддзелы парадку бяспекі, справядлівасці, фінансаў, харчовы, вайсковага забеспячэння, замежных спраў, народнай інструкцыі, як наглядаў за школамі, газетамі, прапагандай.
Галоўнай задачай Рады была мабілізацыя ўсіх сіл на ба рацьбу за вызваленне, камплектаванне і забеспячэнне паў-станцкай арміі, арганізацыя новых мясцовых органаў кіравання, стварэнне новай судовай сістэмы, правядзенне ў жыццё пастаноў, распараджэнняў, загадаў Начальніка паўстання і самой Рады, вядзенне дыпламатычных спраў, вызначэнне падаткаў. Дзейнасць Рады лічылася тымчасо-вай, да вызвалення краіны і ўсталявання пастаянных орга-наўдзяржаўнагакіравання. Радазаймалася рэшгійнымі справамі Так, 14 чэрвеня 1794 г. яна выдала пастанову аб аднаўленні іерархіі праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай, якая згод-на з пастановай Пінскай праваслаўнай кангрэгацыі 1791 г. абвяшчалася незалежнай ад замежнай царквы.
Мясцовымі органамі ўлады былі ваяводскія камісіі парад-ку, у склад якіх мелі ўваходзіць па восем землеўладальнікаў, восем домаўладальнікаў мяшчан і па пяць духоўных асоб. Ніжэйшымі судовымі і адміністрацыйнымі органамі павінны былі стаць дазорныя ўпраўленні, якія ўтвараліся ваяводскімі камісіямі з разліку адзін дазор на 1000-1200 сялянскіх гаспа-дарак. У кожнае дазорнае ўпраўлснне назначаўся наглядчык, які разглядаў скаргі сялян на паноў, а таксама скаргі пана на не падпарадкаванне сялян. Ён таксама мог разглядаць спрэчкі паміж сялянамі.
7 мая 1794 г. Касцюшка выдаў «Паланецкі універсал», якім абвяшчалася апека ўрада над сялянамі, сяляне абвяшчаліся асабіста вольнымі, г. зн. адмянялася прыгон-
300
ініс права, але без зямлі. Пайсці ад памешчыка селянін мог толькі пры ўмове выплаты даўгоў і дзяржаўных па-шпкаў, а таксама апавясціўшы ў вядомасць камісію Ніраўлення аб тым, куды ён перасяляецца. Вызначаліся іыўныя льготы ў адбыванні паншчыны. Спецыяльнымі ргыкуламі Універсала Касцюшка папярэджваў аб тым, ііі ю парушэнне гэтых пастаноў памешчыкамі будзе ка-рацца суцом і вінаватыя буцуць пакараны як за процідзеянне м >гам паўстання.
Сяляне ў сваю чаргу заклікаліся старанна адбываць псгатнія дні паншчыны, слухацца свайго начальства, і >аць пра гаспадарку, не павінны былі адмаўляцца най-мацца да памешчыкаў за адпаведную плату. Духавенству нрадпісвалася растлумачваць гэтае распараджэнне з ам-понаў у касцёлах і ў цэрквах на працяіу чатырох тыдняў.
амісіі ўпраўлення павінны былі прызначаць асоб, якія б пб’язджалі абшчыны і гучна чыталі гэтае распараджэнне V вёсках і прыходах, заклікаючы сялян да таго, каб яны ў падзяку за вялікія дабрачыннасці Рэчы Паспалітай шчы-ра сталі на яе абарону.
«Паланецкі універсал» не адмяняў поўнасцю прыгон-пага права і не ліквідаваў феадальнай эксплуатацыі, але дазваляў сялянам адыходзіць ад памешчыкаў, што было іаксама ў інтарэсах буржуазіі, якая зараджалася. Гэты акт <>ыў безумоўна прагрэсіўным, хоць і палавінчатым. Ён наслабляў эканамічны стан памешчыцкіх маёнткаў, абмя-жоўваў паншчыну і падрываў значэнне шляхецкіх прывілеяў. Таму памешчыкі ўсяляк затрымлівалі апавяш-чэнне Універсала і, баючыся сацыяльнай рэвалюцыі, часта ішлі на змову з замежнымі войскамі. Многія палажэнні Універсала не выконваліся на месцах і засталіся толькі на наперы. Супраць ажыццяўлення палажэнняў «Паланецка-і а універсала» выступілі вярхі каталіцкага духавенства.
301
Заклікі Касцюшкі да простага народа выклікалі неда вер сялян і сабатаж памешчыкаў. Нямцэвіч, паплечнік Касцюшкі, у сваіх успамінах пісаў наконт гэтага «Шляхта, якая прывыкла без перашкод карыстацца ма ёмасцю сваіх сялян, супраціўлялася выкананню загадо Начальніка — Касцюшкі высылаць пятага селяніна з ка сой у армію Нават сельскі народ, які так доўга быў і няволі, па большай частцы не прадбачыў лепшай долі не ведаючы яе, быў абыякавым. Дарэмна Касцюшка сваім Універсалам з-пад Паланца ад 7 мая 1794 г. аб-вясціў сельскі народ свабодным. Універсалы гэтыя або не дайшлі, або ім не верылі» (ІЧ'іетсем/іс/.1. П. Ратіеіпікі с/а8о\\ тоісЬ. Рагух, 1848. - 8. 207).
Гэтая характарыстыка, дадзеная Нямцэвічам адносінам памешчыкаў і прыгонных сялян да паўстання, адлюстро-ўвала сапраўднае становішча і ў значнай ступені тлумачы-ла пазнейшыя няўдачы паўстання. У сялян Рэчы Паспалітай на працягу стагоддзяў выхоўвалася рабская псіхалогія, яны, пакорлівыя сваім панам, не былі гатовыя да актыўных дзеянняў у якасці свядомых барацьбітоў за свае правы, за сваю свабоду. Усё гэта ўлічваў Касцюшка і ў кожным звароце да народа рупіўся абудзіць яго свядомую актыўнасць, умацаваць веру ў перамоіу.
У кастрычніку-лістападзе 1794 г. войскі паўстаўшых пацярпелі шэраг паражэнняў, цяжка паранены Касцюш-ка трапіў у палон.
Начальнікам узброеных сіл 12 кастрычніка 1794 г. Вы-шэйшы Савет прызначыў замест Касцюшкі яго земляка, ўраджэнца Беларусі, Томаша Ваўжэцкага, аднак ні па аў-тарытэту, ні па ваенных здольнасцях ён не мог нават блізка параўнацца з Касцюшкам. 4 лістапада войскі пад камандаваннем А. Суворава авалодалі ўмацаваным пры-гарадам Варшавы Прагай, пасля чаго кароль Рэчы
302
I І.іспалітай і яго прыхільнікі згадзіліся на капітуляцыю ІІпрпіавы. За паспяховае задушэнне паўстання А. Суво-рнў атрымаў ва ўзнагароду ва ўласнасць з Берасцейскай іыноміі 13 279 прыгонных сялян (мужчын і жанчын), а ўі нго на Беларусі і ў Літве з 1772 па 1796 г. было раздад-н на рускім памешчыкам каля мільёна прыгонных сялян.
I Іаражэнне паўстання 1794 г. было непазбежным, бо яго пе надтрымалі шырокія масы сялянства, слабай аказалася і іу ржуазія, а шляхецка-буржуазны блок, які кіраваў паўстан-псм, імкнуўся да таго, каб не дапусціць рэвалюцыйнага ін.іступлення гарадскіх нізоў і сялянства. Акрамя таго, са-(і.наж і невыкананне распараджэнняў Касцюшкі, а часта - і пдкрытая здрада, падрывалі сілы паўстання.
ІІачынаючы паўстанне, Касцюшка і іншыя кіраўнікі і падзяваліся, што Аўстрыя, Прусія і Расія не змогуць і іакіраваць значныя сілы супраць паўстання з-за ўцягнення іх у барацьбу з Турцыяй і Францыяй. Аднак кіраўнікі Прусіі і Аўстрыі аслабілі націск на рэвалюцыйную Францыю і сканцэнтравалі значныя сілы супраць ажыццяўлення пала-«інняў Рэчы Паспалітай, не даўшы магчымасці тут нацыя-нальна-вызваленчаму руху перарасці ў аграрную рэвалю-цыю, здольную змесці феадальны лад. Хоць паўстанне і па-цярпела паражэнне, аднак яго значэнне ў гісторыі Еўропы нелізарнае. Ідэі вызваленчага антыфеадальнага дэмакратыч-нага руху пачалі распаўсюджвацца ў Аўстрыі, Прусіі і Расіі.
Паражэнне паўстання дало магчымасць Аўстрыі, I Ірусіі і Расіі захапіць усю тэрыторыю Рэчы Паспалітай і ў 1795 г. падзяліць яе паміж сабой. Па гэтаму падзелу да Расіі адышлі Заходняя Беларусь, Літва, Курляндыя і част-ка Заходняй Украіны, а Прусія і Аўстрыя падзялілі паміж сабой Полыпчу.
Далучаная ў 1795 г. да Расіі тэрыторыя Вялікага кня-ства Літоўскага была падзелена на тры адміністрацыйныя
303
часткі з цэнтрамі ў гарадах Вільні, Гародні і Коўні. У склад віленскай часткі ўваходзілі паветы Віленскі Завілейскі, Апімянскі, Браслаўскі, Лідскі і Трокскі, га радзенскай - Наваградскі, Слонімскі, Ваўкавыскі, Берасцейск і (а таксама некалькі воласцяў), ковенскай - Вілкамірскі Упіцкі і Самагіція. У Гародні засноўвалася вярхоўнае праўленне генерал-губернатара для ўсіх трох частак. Яно складалася з чатырох аддзяленняў: казённага, крымінальнага, цывільнага і эканамічнага.
У тым жа 1795 г. былі ўнесены змены ў адміністрацыйна тэрьггарыяльнае дзяленне і замест трох частак былі ўтвора ны Віленская і Слонімская губерні, якія пасля ўступлення на прастол Паўла I былі аб’яднаны ў адну губерню. Аляксандр 1 у 1801 г. распарадзіўся аб утварэнні на тэрыторыі Заходняй Беларусі і Літвы дзвюх губерняў: Гарадзенскай і Віленскай. У 1807 г. Расія заключыла з Францыяй Тыльзіцкі мірны дага-вор, паводде якога перадавалася ёй Беластоцкая акруга.
4.	Права Беларусі ў ХУП-ХУІІІ стст.
Галоўнай крыніцай права на Беларусі і ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім у складзе Рэчы Паспалітай заставаўся Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г., хоць шмат разоў рабіліся спробы ўнесці ў яго папраўкі і змены. Так, адразу пасля ўвядзення яго ў дзеянне былі заўважаны працэсуальныя недакладнасці і прапанаваны папраўкі, аднак яны былі адхілены. Патрабавалі ўнясення папра-вак у Статут прадстаўнікі Полыпчы. Яны лічылі, што ар-тыкулы, якія забаранялі ім займаць пасады і набываць землі ў Вялікім княстве, супярэчаць акту Люблінскай уніі і падлягаюць скасаванню. Але гэтыя дамаганні былі адхілены, і Статут заставаўся без карэнных змен. Разам з тым прымаліся новыя законы, якія часткова дапаўнялі Статут або нават уносілі ў яго змены. У першую чаргу
304
і • і а адносіцца да агульнага федэральнага заканадаўства. нкое хоць афіцыйна не адмяняла і не змяняла нормаў Ста-іу га, аднак фактычна ўносіла ў яго змены. У 1668 г. быў пыдадзены закон, паводле якога за адыход ад каталіцкай неры вінаватыя караліся канфіскацыяй маёмасці і выгнан-пем з дзяржавы. У 1689 г. абвінавачаны ў атэізме бсрасцейскі падсудак Казімір Лышчынскі па прыгавору соймавага суда быў пакараны смерцю. Паводле закона 1733 г. праваслаўныя і прагэстанты пазбаўляліся права быць дэпутатамі сойма і суддзямі Галоўнага трыбунала. У канцы XVII ст. насуперак Статуту 1588 г. фактычна дзяржаўнай мовай у Вялікім княстве Літоўскім замест беларускай усталявалася польская.
Далучэнне ўсходніх раёнаў Беларусі да Расіі ў 1772 г. выклікала неабходнасць унесці змены ў парадак разгляду спраў у Галоўным судзе (Трыбунале). Згодна з соймавай пастановай 1775 г. Галоўны суд павінен быў праводзіць свае сесіі толькі ў Вільні і Гародні. У Вільні мелі разгля-дацца апеляцыі з судоў: ваяводства Віленскага паветаў Ашмянскага, Вілкамірскага, Браслаўскага; ваяводства Трокскага паветаў Ковенскага, Упіцкага, княства Жмудс-кага; ваяводства Смаленскага павета Старадубскага; вая-водства Полацкага павета Аршанскага; у Гародні справы паветаў Лідскага, Гарадзенскага, Наваградскага, Слонімскага, Ваўкавыскага, Берасцейскага, Пінскага, Мінскага, Мазырс-кага, Рэчыцкага. Пачатак Віленскай сесіі Галоўнага суда вызначаўся 15 лістапада, Гарадзенскай - 1 мая. Кожная сесія працягвалася пяць месяцаў. Суды і соймікі Рэчыц-кага павета мелі збірацца ў Бабруйску, Аршанскага паве-та - у мястэчку Халопенічы. Судам - Мазырскаму і Рэ-чыцкаму з-за дрэннага стану дарог і разліву рэк коль-касць сесій у год скарачалася з трох да дзвюх: першая сесія - у студзені, другая - у верасні. Сойм Рэчы
305
Паспалітай у 1786 г. змяніў тэрміны правядзення сесій земскіх судоў. Так, суды Мінскага і Берасцейскага ваявод-стваў павінны былі разглядаць справы з 1 кастрычніка да апош няга дня сіуцзеня замесг трох сесій, якія прадугледжвал іся Статутам. Таксама мяняліся тэрміны правядзення сесій земскіх судоў і ў іншых ваяводствах і паветах.
Важнейшай крыніцай права ў XVIII ст. стаў зборнік законаў, соймавых пастаноў і іншых прававых актаў пад назвай «Валюміна легум» («Кніга законаў»). Першыя во-сем тамоў гэтай кнігі былі выдадзены ў Варшаве ў 1732-1782 гг. У іх былі сабраны акты дзеючага ў той час права і фактычна страціўшыя сілу. Дапаможнае значэнне мелі таксама акты, змешчаныя як дадаткі да Статута 1588 г., якія выдаваліся на польскай мове ў 1648, 1693, 1744 і 1786 гг. У Статуце, выдадзеным у 1786 г., былі змешчаны закон аб утварэнні Галоўнага трыбунала і каментарыі да яго, алфавітна-прадметны паказальнік (рэестр) і некато-рыя соймавыя пастановы XVIII ст.
Найбольш значныя змяненні права былі зроблены ў другой палове XVIII ст., асабліва Чатырохгадовым сой-мам, які зацвердзіў Канстытуцыю 3 мая 1791 г.
306
Раздзел 7
ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫ ЛАД I ПРАВА НА БЕЛАРУСІЎ ПЕРЫЯД РАСПАДУ ПРЫГОННІЦТВА IРАЗВІЦЦЯ
КАПІТАЛІСТЫЧНЫХ АДНОСІН (ПЕРШАЯ ПАЛОВА XIX СТ.)
1.	Грамадскі лад
Далучэнне Беларусі да Расіі не ўнесла істотных змен у характар феадальных грамадскіх адносін. Па-ранейшаму грамадства падзялялася на два асноўныя класы: паноў (па-мешчыкаў) і сялян, залежных ад паноў або дзяржавы, а і аксама на саслоўі: шляхту (дваран), мяшчан, сялян і духа-венства. Але разам з тым сталі выразна праяўляцца і но-ныя тэндэнцыі ў развіцці грамадства. Пад уздзеяннем та-варна-грашовых адносін сельская гаспадарка ўсё болып страчвала свой натуральны характар і значная частка прадукцыі выраблялася для продажу альбо пераапрацоўкі. Напрыклад, толькі ў адной Гарадзенскай губерні ў 40-х гг. XIX ст. выпрацоўвалася 40-50 тыс. пудоў высакаякаснай танкаруннай воўны. Меліся палатняныя, суконныя, цукро-выя, спіртавыя і іншыя фабрыкі. Сталі фарміравацца два новыя класы: буржуазіі і наёмных рабочых. У гандлі і прамысловасці на Беларусі дамінавалі апалячаныя памешчыкі, яўрэі і рускія купцы і фабрыканты. Рабочы клас складаўся з бедных мяшчан і выхадцаў з прыгонных сялян.
Дваране-шляхта на Беларусі ў першай палове XIX ст. у сваёй болыпасці былі каталіцкай або уніяцкай веры і час-цей за ўсё лічылі самі сябе палякамі, хаця на самай спра-ве былі этнічнымі беларусамі, або, як тады часцей за ўсё называлі, ліцвінамі. Прававое становішча дваран на Беларусі вызначалася «Жалованной грамотой дворян-
307
ству» 1785 г., пацверджанай указам 1801 г. Гэта азначала. што ўсе правы і прывілеі дваранскага саслоўя захоўваліся ў поўнай ступені, у тым ліку і галоўнае з іх — права ўласнасці на зямлю і прыгонных сялян. У 1831 г. быў выдадзены Указ «О разборе шляхты в западных губернп ях н об устройстве сего рода людей», у якім адзначалася. што за ўсімі, хто дакажа сваё права на дваранства (шля-хецтва), захоўваюцца ўсе правы і перавагі дваранству імперыі дараваныя. Але факгычна ўсімі правамі маглі ка-рыстаццатолькі дваране-памешчыкі, у якіх былі прыгон-ныя сяляне. Так, яшчэ указ Сената 1773 г. права выбіраць судзей у беларускіх паветах, далучаных да Расіі, даваў толькі памешчыкам, у якіх мелася не менш як 10 прыгон-ных сялян-мужчын, а быць абранымі-не менш як 20 (БЭФ. Т. 3. — С. 38). 6 снежня 1831 г. быў выдадзены Маніфест «О порядке дворянскнх собранпй, выборов н службы по оным», згодна з якім выбіраць на дваранскія пасады маілі толькі дваране, якія мелі не менш як 100 душ прыгонных сялян або 3 тыс. дзесяцін незаселенай зямлі.
Духавенства на Беларусі падпарадкоўвалася розным вышэйшым царкоўным установам. Большасць сялян (каля 70%) належала да уніяцкай царквы, святары якой, як і католікі, прызнавалі ўладу Папы Рымскага. Пасля ўключэння Беларусі ў Расійскую імперыю пачалася дыскрымінацыя уніяцкай царквы. Па загаду Мікалая I у 1839 г. быў скліканы Полацкі сабор праваслаўнага і часткі уніяцкага духавенства, на якім абвясцілі аб ліквідацыі уніяцкай царквы на Беларусі, а ўсіх вернікаў далучылі да рускай праваслаўнай царквы.
Сяляне па свайму прававому становішчу падзяляліся на прыватнаўласніцкіх (панскіх), дзяржаўных (казённых), вольных і аднадворцаў. Колькасць прыватнаўласніцкіх сялян значна павялічылася ў канцы XVIII і першай чвэрці
308
XIX ст. за кошт раздачы дзяржаўных сялян фаварытам Кацярыны II, Паўла I і Аляксандра I, а таксама ў сувязі з •нпявольваннем вольных людзей і аднадворцаў. У канцы 10-х гг. XIX ст. памешчыкам належала 70 і дзяржаве -19 % усіх сялян.
Дзяржаўнымі лічыліся сяляне, якія раней у Вялікім кпястве Літоўскім называліся старосцінскімі, паезуіцкімі, наманастырскімі, а таксама сяляне з канфіскаваных маёнткаў ніімешчыкаў, якія ўдзельнічалі ў паўстаннях 1794 г. і 1830-1831 гг. У 1841 г. царскі ўрад канфіскаваў і далучыў да /і іяржаўных маёмасцей маёнткі каталіцкага і праваслаў-нага духавенства. Затым у 1843 г. Міністэрству дзяржаў-і іых маёмасцей былі перададзены іменні з залежнымі сялянамі нарафіяльных цэркваў. У выніку гэтых актаў царкоўная ўласнасць на сялян на Беларусі была ліквідавана.
Дзяржаўныя сяляне павінны былі плаціць дзяржаўныя надаткі ў казну, выконваць розныя земскія павіннасці і даваць грошы і прадукты на мірскія мясцовыя патрэбы. Да земскіх павіннасцей належалі зборы на ўтрыманне пошты, на рамонт і будаўніцтва дарог і мастоў і іншыя мясцовыя работы. Мірскія зборы ішлі на пабудову і ўтры-манне валаснога праўлення, запасных магазінаў і іншыя мясцовыя патрэбы. Але найбольш цяжкімі для дзяржаў-ных сялян былі павіннасці на карысць арандатараў дзяр-жаўных маёнткаў.
Паводле закона ад 7 жніўня 1797 г. усе паселішчы дзяржаўных сялян былі аб’яднаны ў воласці. У кожнай воласці ўсталёўвалася валасное праўленне ў складзе ва-ласнога галавы і пісара. Нагляд за своечасовым выканан-нем воласцю ўсіх павіннасцей і збораў ажыццяўляла гу-бернская казённая палата праз сваіх чыноўнікаў. Па паліцэйскіх справах воласць была падначалена ніжняму земскаму суду, якім кіраваў капітан-спраўнік.
309
У 1837-1838 гг. праводзілася рэформа па ўпарадкаван ню кіраўніцтва над дзяржаўнымі сялянамі. Было ўтвора-на Міністэрства дзяржаўных маёмасцей і яго мясцовыя органы: палаты ў губернях, акругі ў паветах. На Беларусі яшчэ ў канцы XVIII і пачатку XIX ст. захоўваліся ў невялікай колькасці вольныя людзі. Паводле закона ад 20 кастрычніка 1783 г. вольныя людзі Магілёўскай і По-лацкай губерняў мелі права сяліцца, па свайму выбару, ў сельскай мясцовасці або ў горадзе, набываць зямлю ва ўласнасць. Вольныя людзі пражывалі і ў іншых беларускіх губернях. Папятай рэвізіі (перапісу насельніцтва) 1795 г. у Віленскай губерні было 20 964, у Гарадзенскай - 7 286 вольных людзей. У 1857 г. колькасць вольных людзей ў Віленскай губерні зменшылася да 2 176, у Гарадзенскай -да 1 191 чалавека. Калі яны жылі не на сваёй уласнай зямлі, а на дзяржаўнай, то і адбывалі такія ж павіннасці, як і дзяржаўныя сяляне, калі ў горадзе, то такія, як мяш-чане, а калі на памешчыцкай, - плацілі чынш або нават адбывалі паншчыну.
Аднадворцы і грамадзяне заходніх губерняў - гэта ка-тэгорыя насельніцтва Беларусі, якія да 1831-1832 гг. лічыліся шляхтай, а па ўказу ад 19 кастрычніка 1831 г. нездолелі даказаць сваё шляхецтва і таму не былі прыз-наны дваранамі. Галоўная прычына, па якой бедныя шляхціцы выключаліся з дваранскага саслоўя, была палітычная, бо многія з іх былі ўдзельнікамі паўстання 1830-1831 гг. Згодна з указам ад 19 кастрычніка 1831 г. аднадворцы і грамадзяне павінны былі плаціць падаткі і пастаўляць рэкрутаў. Тыя з іх, якія жылі ў гарадах, сталі называцца грамадзянамі, а якія ў сельскай мясцовасці — аднадворцамі (Улаіцнк Н. Н. Предпосылкн крестьянской реформы 1861 г. в Лнтве н Западной Белорусснн. - М., । 1965.-С. 95).
I Ірывагнаўласніцкія сяляне знаходзіліся ў самым цяжкім іане. Памешчыкі распараджаліся сваімі сялянамі на і пой капыл. У 1775 г. была зроблена спроба забараніць продаж беларускіх сялян без зямлі, бо, як сказана ў д.ікладзе Сената Кацярыне II «белорусское шляхетство н <давна не нмело сего в обыкновеніш» (БЭФ. Т. 3. - С. 50).
На практыцы сялян не толькі прадавалі, але і аддавалі ў наём падрадчыкам, якія рукамі прыгонных сялян Ьудавалі чыгункі, каналы, крэпасці, казармы і выконвалі нішыя работы, а таксама заводчыкам для работы на фаб-рыках і заводах. Сяляне павінны былі плаціць розныя надаткі і працаваць на панскім полі па пяць-сем дзён на і ыдзень. Пасля далучэння Беларусі да Расіі падаткі сялян узраслі ў некалькі разоў. Павел I, жадаючы стрымаць хцівасць памешчыкаў, выдаў указ, які забараняў прыму-шаць сялян працаваць у нядзелю і рэкамендаваў абмежа-наць паншчыну не болып чым тры дні на тыдзень. Але гэтыя рэкамендацыі так і заставаліся толькі на паперы, бо прымаць іх ці не прымаць, вырашаў сам памешчык. Сяляне не мелі нават права скардзіцца на сваіх паноў у органы дзяржаўнай улады.
Усе сяляне, як дзяржаўныя, так і прыватнаўласніцкія, павінны былі штогод выстаўляць рэкрутаў для рускай арміі. У 1794 г. па загаду Кацярыны II было прадпісана на-браць рэкрутаў для камплектавання пяці новых егерскіх карпусоў з Менскай, Полацкай і Магілёўскай губерняў. Асабліва павялічыўся набор рэкрутаў у 1809-1810 гг. Толькі ў адным 1811 г. з пяці беларускіх губерняў было забрана 14 750 рэкрутаў , якія павінны былі служыць 25 гадоў (Корнейчнк Е. Белорусскпй народ в Отечествен-ной войне 1812 года. - Мн., 1962. - С. 17).
Рэскрыптам цара Аляксандра I ад 20 лютага 1803 г. дазвалялася памешчыкам вызваляць сваіх сялян ад
311
прыгонніцкай залежнасці. Вызваленыя сяляне атрымалі назву вольных хлебаробаў. Іх павіннасці былі амаль такімі ж, як і дзяржаўных (казённых) сялян.
Мяшчане беларускіх гарадоў пасля далучэння да Расіі былі пазбаўлены часткі сваіх правоў і павінны былі плаціць падушныя падаткі, выконваць рэкруцкую і іншыя павіннасці. Найбольш прывілеяванымі мяшчанамі былі купцы першай і другой гільдый і фабрыканты. Яны маглі свабодна выбіраць сабе месца жыхарства, купляць зямлю, будаваць прамысловыя прадпрыемствы. Збліжэнню прававога становішча вярхоў мяшчан з два-ранствам садзейнічаў закон 1832 г., якім было вызначана званне асабістага і спадчыннага ганаровага грамадзяніна. Спадчыннымі ганаровымі грамадзянамі прызнаваліся ба-гатыя капіталісты, выдатныя вучоныя, мастакі, дзеці асабістых дваран; асабістымі ганаровымі грамадзянамі лічыліся чыноўнікі сярэдняга рангу і асобы, якія закончылі вышэйшыя навучальныя ўстановы. Ганаровыя грамадзяне не плацілі падушнага падатку, не неслі рэк-руцкай павіннасці, вызваляліся ад цялесных пакаранняў.
Большую частку гарадскога насельніцтва беларускіх гарадоў складалі рамеснікі - майстры, падмайстры і іх вучні. Усе яны аб’ядноўваліся ў саюзы па прафесіях -цэхі. Цэхавая арганізацыя мела свае кіруючыя органы, якія ў сваёй дзейнасці кіраваліся мясцовым правам і сваімі цэхавымі звычаямі і традыцыямі. Ва ўсіх беларускіх га-радах і мястэчках значную частку насельніцтва складалі яўрэі, якія займаліся гандлем, рамяством, працавалі на фабрыках. Яны паводле закона ад 23 чэрвеня 1794 г. не мелі права выязджаць за межы яўрэйскай аселасці, г. зн. за межы Беларусі і часткова Украіны.
312
2.	Дзяржаўны лад
Расійская імперыя была цэнтралізаванай дзяржавай, нышэйшая ўлада ў якой належала цару-імператару. Усе яго распараджэнні павінны былі выконвацца пдпаведнымі дзяржаўнымі ўстановамі, службовымі цсобамі і падданымі. Ён паўнаўласна распараджаўся ўсімі грашовымі сродкамі і маёмасцю дзяржавы. Каця-рына II, Павел I, Аляксандр I і Мікалай I раздавалі беларускія землі і сялян сваім генералам, чыноўнікам і іншым фаварытам без усялякага абмежавання. Цару былі падпарадкаваны ўсе вайсковыя сілы дзяржавы. Сваю ўла-ду цар ажыццяўляў праз вялікую армію чыноўнікаў і разгалінаваны апарат дзяржаўнага кіравання. У першыя гады царавання Аляксандра I быў утвораны гэтак званы Інтымны камітэт, у склад якога ўваходзілі асабістыя прыяцелі цара: Качубей, Навасільцаў, Строганаў і Адам Юрый Чартарыскі. Для беларускага народа асабліва не-бяспечнай была дзейнасць Чартарыскага, які праводзіў палітыку апалячвання Беларусі і дамагаўся яе далучэння да Полыпчы. У 1802 г. царскім Маніфестам «Об учрежде-ннн мнннстерств» былі ўтвораны восем міністэрстваў: ваенных сіл, марскіх сіл, замежных спраў, юстыцыі, унутраных спраў, фінансаў, камерцыі (гандлю), народнай асветы. Асаблівая ўвага надавалася міністэрству ўнутра-ных спраў, якое ажыццяўляла кіраўніцтва ўсімі мясцовымі органамі дзяржаўнай улады. У 1810 г. пачаў дзейнічаць Дзяржаўны савет як дарадчы орган пры цары. У сістэме вышэйшых органаў Расійскай імперыі асобае становішча займала царская канцылярыя, якая падзяля-лася на чатыры аддзяленні: першае выконвала асабістыя даручэнні цара, займалася асабістым складам чыноўнікаў; другое - рыхтавала праекты законаў; трэцяе -кіравала сакрэтнай паліцыяй і жандармерыяй, кіраўнік
313
трэцяга аддзялення быў адначасова і шэфам корпусажан дараў; чацвёртае - займалася дабрачыннымі ўстановамі Дзейнасць трэцяга аддзялення была накіравана на заду шэнне вызваленчага руху, у тым ліку на Беларусі, на заба-рону нават беларускай мовы. У 1837 г. было ўтворана міністэрства дзяржаўнай маёмасці, якое павінна было займацца ў першую чаргу дзяржаўнымі сялянамі.
Самадзяржаўе, праводзячы ў адносінах да Беларусі палітыку прыгнечання і не лічачыся з інтарэсамі народа, уводзіласвой адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Пас-ля далучэння ўсходняй часткі Беларусі да Расіі гэта тэрыто-рыя была ўключана ў дзве новаўтвораныя губерні -Магілёўскую і Пскоўскую. У 1776 г. з Пскоўскай губерні былі вылучаны беларускія паветы і ўтворана Полацкая губерня з паветамі: Веліжскім, Віцебскім, Гарадоцкім, Дрысенскім, Дына-бургскім, Люцынскім, Невельскім, Полацкім, Рэчыцкім, Са-бежскім і Суражскім. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. да гэтай губерні быў далучаны Лепельскі павет. У Магілёўскую губерню ўваходзілі паветы Аршанскі, Бабіна-віцкі, Беліцкі, Копыскі, Клімавіцкі, Магілёўскі, Мсціслаўскі, Рагачоўскі, Сенненскі, Старабыхаўскі, Чавускі, Чэрыкаўскі. У 1840 г. быў скасаваны Бабінавіцкі павет, у 1852 г. - Беліцкі павет перайменаваны ў Гомельскі, у 1861 г. Копыскі павет пе-райменаваны ў Горацкі.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. была ўтворана Мінская губерня ў складзе паветаў Бабруйска-га, Барысаўскага, Вілейскага, Дзісенскага, Ігуменскага, Мазырскага, Мінскага, Пінскага, Рэчыцкага і Слуцкага. У снежні 1842 г. Вілейскі і Дзісенскі паветы ўвайшлі ў склад Віленскай губерні, а Наваградскі павет далучаны да Мінскай губерні.
Заходняя частка Беларусі ў 1795 г. была ўключана ў губерні — Віленскую і Слонімскую. У Віленскую губерню
314
ўваходзілі паветы Ашмянскі, Новааляксандраўскі (Бра-снаўскі), Віленскі, Вілкамірскі, Завілейскі, Ковенскі, Ра-сіснскі, Трокскі, Упіцкі (Панявежскі), Цялыпэўскі і Ша-псльскі. У 1842 г. частка паветаў Віленскай губерні была пылучана ў Ковенскую губерню, а ў Віленскую губерню дадаткова ўключаны паветы Лідскі, Дзісенскі і Вілейскі. У Слонімскую іуберню ўваходзілі паветы Брэсцкі, Ваўкавыскі, Гарадзенскі, Кобрынскі, Лідскі, Наваградскі, I Іружанскі, Слонімскі.
Паводле ўказа Паўла I 12 снежня 1796 г. Полацкая гу-бсрня была аб’яднана з Магілёўскай і ўтворана Беларус-кая губерня з цэнтрам у Віцебску. Затым 6 лютага 1797 г. Віленская і Слонімская губерні ўтварылі адну Літоўскую губерню. Пасля смерці Паўла I указам Аляксандра I 27 лютага 1802 г. Беларуская губерня была падзелена на Віцебскую і Магілёўскую. Літоўская губерня 9 верасня 1801 г. падзялілася на Віленскую і Гарадзенскую губерні. Па Тыльзіцкаму дагавору 1807 г. паміж Францыяй і Расіяй у склад апошняй увайшла Беластоцкая акруга, якая была далучана да Гарадзенскай губерні. Такім чы-нам, на пачатку XIX ст. уся тэрыторыя Беларусі апынула-ся ў складзе Расійскай імперыі.
Мясцовыя органы дзяржаўнай улады ў Беларусі будаваліся амаль такія ж самыя, як і па ўсёй імперыі, але меліся і не-каторыя асаблівасці. Так, на тэрыторыі Беларусі існавалі гене-рал-губернагарствы: Беларускае - ў складзе Магілёўскай і Віцебскай губерняў, потым да яго была далучана Смаленс-кая губерня і часова Мінская, якая ў 1831-1834 гг. утварала асобнае Віленскае генерал-губернатарства; Віленскае, у якое ўваходзілі Віленская і Гарадзенская губерні (з 1801 г.), у 1843 г. да яго была далучана Ковенская, а з 1834 па 1856 і з 1862 па 1870 г. - Мінская. У час паўстання 1863 г. у Віленскае генерал-губернатарства ўвайшлі іуберні Віцебская і Магілёўская.
315
Генерал-губернатар, як намеснік цара, узначальваў мяс цовую адміністрацыю падпарадкаваных яму губерняў. Яго прававое становішча акрэслівалася вельмі недакладна, бо закон «Учрежденне для управленіія губерннй» 1775 г. толькі прадпісваў, што ён павінен «строгое н точное взысканііе чііннть со всех ему подчііненных мест» (Учреж-денне для управлення іуберннй. Арт. 81//Дворянская нм-перня XVIII века: Сб. документов. - М., 1960. -С. 64). Гэта давала ім магчымасць дзейнічаць па сваім разуменні і быць адказнымі толькі перад царом. Пры генерал-губерна-тары мелася канцылярыя з невялікім штатам чыноўнікаў, бо асноўныя яго загады праводзіліся ў жыццё праз губернскія і павятовыя (уездныя) установы.
Галоўнай службовай асобай у губерні быў губернатар. Ён назначаўся вярхоўнай уладаю з ліку давераных асоб цара. Губернатарыпадпарадкоўваліся генерал-губерната-рам і міністру ўнутраных спраў. У кожнай іуберні мелася губернскае праўленне як дарадчы і выканаўчы орган. Яно складалася з «обіцего прнсутствыя» і канцылярыі. У «об-іцее пршутствііе» ўваходзілі генерал-губернатар, губер-натар, віцэ-губернатар, саветнікі і асэсары. Старшын-стваваў на пасяджэннях — генерал-іубернатар, а калі яго не было, то губернатар або віцэ-губернатар.
Пасяджэнні «обіцего прнсутствіія» праходзілі фар-мальна, бо ўсе найважнейшыя справы вырашаліся асабіста генерал-губернатарам або губернатарам праз іубернскую канцылярьпо, якая падзялялася на чатыры аддзяленні. Першае аддзяленне канцылярыі распаўсюджвала законы, наглядала за выкананнем распараджэнняў генерал-губер-нагара, губернатара, губернскага праўлення. Праз другое аддзяленне губернатар кіраваў паліцыяй, праз трэцяе -здзяйсняўся нагляд за судамі, чацвёртае - ажыццяўляла су-вязь з фінансава-гаспадарчымі органамі.
316
Гаспадарчай і фінансавай дзейнасцю ў губерні кіравала казённая палата, якую ўзначальваў віцэ-губер-натар, а з 1845 г. старшыня казённай палаты. Галоўнай іадачай казённай палаты быў расклад і збор падаткаў, кіраванне і нагляд за казённай маёмасцю, кантраляванне пыдаткаў казённых грошаў.
У губернях меліся іншыя органы кіравання: рэкруцкія ўправы («прнсутствня»), пераўтвораныя ў 1831 г. у рэк-руцкія камітэты, кіравалі рэкруцкім наборам у губерні, «Прнказ обіцественного прнзрення» наглядаў і кіраваў сацыяльным забеспячэннем, бальніцамі, школамі. Былі гаксама межавая кантора, іубернскі пракурор і іншыя ўрадоўцы. У 1837-1838 гг. у губернях былі ўтвораны па-латы дзяржаўнай маёмасці, якія павінны былі займацца дзяржаўнымі сялянамі.
Губернскае дзяржаўнае кіраванне праводзілася ў спа-лучэнні з дзейнасцю дваранскіх саслоўных устаноў два-ранскіх сходаў, губернскага прадвадзіцеля дваранства, якія на Беларусі працяглы час называліся па-старому -маршалкамі. Яны, як правіла, уваходзілі ў склад розных «прнсутствнй», камісій і камітэтаў.
Галоўны орган павятовай улады - ніжні земскі суд, які адначасова выконваў адміністрацыйна-паліцэйскія і су-довыя функцыі. Узначальваў яго земскі спраўнік. У ад-розненне ад паветаў цэнтральнай Расіі ў беларускіх паве-тах ён не абіраўся, а прызначаўся Сенатам са згоды міністра ўнутраных спраў. У склад ніжняга земскага суда ўваходзілі два-тры засядацелі, якія прызначаліся ад два-ран. Ніжні земскі суд павінен быў сачыць за падтрыман-нем парадку ў павеце, забяспечваць своечасовую выпла-ту жыхарамі падаткаў і выкананне розных павіннасцей.
3 1837 г. паветы пачалі дзяліць на станы. У кожны стан назначаўся губернатар з дваран, часцей за ўсё з адстаў-
317
ных афіцэраў, станавы прыстаў, які выконваў паліцэйскія абавязкі і падпарадкоўваўся земскаму спраўніку.
Апрача ніжняга земскага суда ў павеце меліся службо-выя асобы галіновага кіравання: павятовы казначэй, па-вятовы лекар і інш.
Для нагляду за дзяржаўнымі сялянамі ў 1837-1838 гг. у паветах былі ўтвораны акругі, тэрыторыя якіх магла ахопліваць адзін або некалькі паветаў. Акругі ў сваю чар-гу падзяляліся на воласці. На чале акругі стаяў акружны начальнік з двума памочнікамі. У воласці кожныя тры гады сялянамі абіраліся валасны галава і два засядацелі, якія складалі валасное кіраванне. Абіраўся таксама ва-ласны пісар, але ён не ўваходзіў у кіраніцтва.
Кіраўніцтва ў гарадах ажыццяўлялася органамі паліцыі, якія дзейнічалі на падставе закона «Устав благо-чнння» 1782 г. Згодна з гэтым законам у кожным горадзе дзейнічала «Управа благочнння», у якой засядалі гараднічы, прыстаў крымінальных спраў, прыстаў цывільных спраў і два ратманы. Гараднічы назначаўся сенатам па прадстаўленню генерал-губернатара або гу-бернатара. Саслоўныя выбарчыя органы - гарадскія магістраты - былі пад кантролем і ўладаю губернатараў і іншых чыноўнікаў, а таму былі пазбаўлены самастойнасці ў вырашэнні гарадскіх спраў.
3.	Беларусь у вайне 1812 г.
Пасля перамогі над Прусіяй у 1806-1807 гг. Напалеон і Аляксандр I дамовіліся ў Тыльзіце аб утварэнні Варшаў-скага княства, а Беластоцкая акруга перадавалася Расіі. Варшаўскае княсгва разглядалася Напалеонам як плац-дарм для нападу на Расію. Урад царскай Расіі нібыта па-чаў падрыхтоўку праекта аб аднаўленні Вялікага княства Літоўскага. У лютым 1811 г. А. Чартарыскі па прапанове
318
цара ездзіў у Варшаву, каб дамовіцца з польскімі дзеячамі пб іх пераходзе на бок Расіі. Гэта місія поспеху не мела. У канцы 1811 і пачатку 1812 г. групай беларуска-польскіх ціеячаў на чале з Міхалам Агінскім, К. Любецкім і інш. быў падрыхтаваны праект аб адраджэнні Вялікага кня-сгва Літоўскага пад пратэктаратам Расіі па прыкладу Фінляндыі.
Напалеон, рыхтуючыся да находу на Расію, у сваю чар-іу пачаў прапагандысцкую кампанію за аднаўленне Вялікага княства Літоўскага і далучэнне яго да Полыпчы. 3 гэтай мэтай да сойму Варшаўскага княства за тыдзень да находу на Расію звярнуліся з петыцыяй 32 жыхары былога Вялікага княства Літоўскага з прапановай аб’яд-пацца з Варшаўскім княствам.
24 чэрвеня 1812 г. 600-тысячная армія Напалеона, у складзе якой было 100 тыс. палякаў, рушыла цераз мяжу з Расіяй і на працягу аднаго месяца акупіравала амаль усю Беларусь. 28 чэрвеня армія заняла Вільню. Напалеон разлічваў, што насельніцтва Беларусі і Літвы будзе да яго больш прыхільным і дапаможа яму, калі ён абвесціць аб утварэнні кіруючых органаў Вялікага княства Літоўскага. 3 гэтай мэтай 1 ліпеня 1812 г. у Вільні быў утвораны асоб-ны ўрад Вялікага княства Літоўскага - Тымчасовая ўра-давая камісія, тым самым было адноўлена Вялікае кня-ства Літоўскае. Каталіцкае духавенства і некаторыя пра-поль-скія дзеячы на Беларусі пачалі агітаваць за далучэн-не да Полыпчы. У Мінску 19 ліпеня ў катэдральным кас-цёле адбыўся сход і ўрачысты малебен, дзе была абвеш-чана наступная заява: «Мы, абываталі Польскага Кара-леўства і Вялікага княства Літоўскага, што жывем у яго вобласці, якая за часы няволі была названа Менскан губэрняй, — шляхта, духавенства, мяшчане, сяляне і ўся-кага стану людзі перад Богам і ўсім грамадзянствам
319
сведчым, што, вызваленыя з ярма маскоўскай няволі і вернутыя да нашай Бацькаўшчыны, мы, як толькі даведаліся аб утварэнні конфедэрацыі ўсяго Польскага Каралеўства, жадаючы як наймацней зьвязацца сэрцам і зброяю з нашымі братамі, злучаемся добраахвотна, ад-намысна праз сягонешні ўрачысты акт з конфедэра-цыяю Польскага Каралеўства» (Ігнатоўскі У. Гісторыя Беларусі ў XIX і ў пачатку XX стагоддзя. - Мінск, 1928. -С. 43). 3 гэтай заявы відаць, што каталіцкае духавенства на Беларусі дзейнічала супраць беларускага народа ў інтарэсах замежнай дзяржавы.
Сяляне, даведаўшыся пра Напалеона, і не чакаючы, калі будзе скасавана прыгоннае права, пачалі самі адмаў-ляць паслушэнства памешчыкам і аказваць супраціўлен-не французскім харчовым атрадам і марадзёрам. У цэлым шэрагу мясцовасцей яны ўтварылі ўзброеныя атрады і пачалі барацьбу супраць памешчыкаў і акупантаў. Памешчыкі ў паніцы ўцякалі ў гарады. Тымчасовы ўрад у Вільні для барацьбы з сялянскімі атрадамі ў кожным па-веце ўтварыў шляхецкую жандармерьпо, заданнем якой было задушэнне сялянскіх бунтаў. У Мінску былі пакараны смерцю дзесяць сялян за ўдзел у забойстве вылюдка-пана.
Напалеонаўскае войска, якое складалася з французаў, немцаў, аўстрыйцаў, палякаў, італьянцаў і прадстаўнікоў іншых народаў, разглядала Беларусь як ваенную здабычу і ўсё што магло рабавала і знішчала. За пяць месяцаў акупацыі былі ўшчэнт зруйнаваны многія вёскі і гарады Беларусі. Толькі ў Мінскай губерні загінулі болып чым 50 тыс. чалавек забітымі, прапаўшымі без весткі і ад хва-роб (Корнейчнк Е. Белорусскмй народ в Отечественной войне 1812 г. -Мн., 1962. -С. 107). У паветах, якія былі акупіраваны, панесла вельмі цяжкія страты сялянская гаспадарка.
320
Утвораны ў Вільні ўрад Вялікага княства Літоўскага факгычнай улады не меў і быў падпарадкаваны француз-скаму намесніку. У гарадах і паветах побач з павятовымі камісіямі меліся французскія ўправіцелі (губернатары), якім належала нічым не абмежаваная ўлада, падмацава-пая вайсковай сілай. Віленскі ўрад, каб не дапусціць сялянскіх паўстанняў супраць памешчыкаў, арганізаваў егерскія батальёны з мясцовай шляхты, пачаў утвараць органы павятовай адміністрацыі, судоў. Пад уздзеяннем ішалячаных памешчыкаў і каталіцкага духавенства Часо-вы ўрад абвясціў аб аднаўленні уніі з Польшчай.
4.	Судовыя ўстановы і права
Пасля далучэння ўсходніх раёнаў Беларусі да Расійскай імперыі ў 1772 г. па наказу Кацярыны II «суд і расправа ў тых правінцыях па асабістых справах павінны праводзіцца па іх законах і звычаях і іхмоваю ва ўсіх тых выпадках, каторыя не датыкаюцца нашайула-ды» (БЭФ. Т. 3. — С. 26).
Аднак пасля выдання «Учреждення для управлення губерннй» 7 лістапада 1775 г. і на гэтай тэрыторыі пачалі ўводзіцца суды, прадугледжаныя законам. На далучаных да Расіі ў 1793 і 1795 гг. беларускіх землях Віленскі гене-рал-губернатар сваім Маніфестам ад 17 снежня 1795 г. загадаў суд і расправу праводзіць ад імя і ўладаю яе імператарскае вялікасці «па старажытных іх правах і суддзямі, з іх жа абранымі... для тагоўакругах земскія і гродскія суды, а ў гарадах ратушы і магістраты пакінуць пад загадам Літоўскага трыбунала, як верхня-га земскага суда». Далей у Маніфесце прадпісвалася, каб па крымінальных справах прыгаворы аб пазбаўленні го-нару, пакаранні смерцю або аб гандлёвай ці публічнай кары, паякіх апеляцыі не дапускаліся, не выконваліся без дазволу на тое генерал-губернатара.
321
У 1797 г. Павел 1 загадаў аднавіць і ва Усходняй Беларусі старыя суцовыя органы: земскія, гродскія і падкаморскія суцы, прадуіледжаныя Стагутам Вялікага княства Літоўска-га 1588 г. Але паступова суцовая сістэма ў Беларусі збліжалася з суцамі, якія існавалі ў Расіі: былі ўтвораны ў кожнай губерні галоўныя суцы, якія дзейнічалі на правах губернскіх.
Ліквідацыя старой суцовай сістэмы на Беларусі і яе уніфікацыя пачалася пры Мікалаі I, пасля няўдалага паўстання 1830-1831 гг. Усё суцаводства было пераведзена на расійскую мову, былі ўтвораны ў губернях, паводле закону ад 30 касгрыч-ніка 1831 г., замест галоўных судоў палага крымінальнага і пала-тацывільнагасуца. Земскія ігродскіясудыбыліпераўтвораныва ўездныя (павятовыя) суцы. Наіляд за дзейнасцю ўсіх мясцовых суцоў здзяйснялі генерал-губернагары і губернагары, якія мелі права адмяняць пастановы мясцовых суцоў і даваць сулдзям указанні, як вырашаць тую ці іншую справу. Вьппэйшай каса-цыйнай інстанцыяй для ўсіх суцоў быў Сенаг.
У першай трэці XIX ст. на тэрыторыі Беларусі галоў-най крыніцай права заставаўся Статут 1588 г. Заканадаў-ча яго дзейнасць была скасавана ў губернях Віцебскай і Магілёўскай у 1831 г., а ў Віленскай, Гарадзенскай і Мінскай у 1840 г. Але ў народнай правасвядомасці ён за-ставаўся дзеючым актам і пасля гэтых дат. Напрыклад, у камедыі В. Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта», дзе-янне якой адбываецца ў 50-х гг. XIX ст., станавы прыстаў і ўсе дзеючыя асобы не ведаюць аб скасаванні Стаіута.
Да 1811 г. усе дзяржаўныя ўстановы і службовыя асобы на Беларусі карысталіся Статутам 1588 г., выдадзеным на польскай мове ў Вільні ў 1786 г. У 1811 г. у Пецярбурзе быў надрукаваны Статут 1588 г. на рускай і польскай мове і апошні раз на польскай мове ён быў выдадзены ў Вільні ў 1819 г. Суды, якія дзейнічалі ў Беларусі, спалучалі як нормы Статута, так і агульнаімперскае права.
322
У 1826 г. пачаліся працы па падрыхтоўцы Зводу законаў І’асійскай імперьгі. Адначасова пачалася праца па складанню Зводу мясцовых законаў заходніх губерняў, які меркавалася ўключыць у агульны Звод законаў Расійскай імперыі. Працай па падрыхтоўцы Зводу мясцовых законаў кіраваў вядомы беларускі вучоны-юрыст Ігнат Даніловіч, які ў розныя часы працаваў прафесарам у Віленскім, Харкаўскім, Кіеўскім і Маскоўскім універсітэтах, а з 1830 да 1835 г. у Пецярбурзе ў камісіі М. Спяранскага. Праца па падрыхтоўцы Зводу мясцо-вых законаў заходніх губерняў была ў асноўным завершана ў 1834 г., а па некагорых раздзелах вялася да 1837 г. Гэты Звод не быў уведзены ў дзеянне як асобны закон і не быў уключа-ны ў Звод законаў Расійскай імперыі. Толькі асобныя нормы Зводу мясцовых законаў былі ўключаны ў Агульнаімперскі звод законаў. 25 чэрвеня 1840 г. на ўсёй тэрьпорыі імперьгі адмянялася дзеянне Статута і іншых старых актаў і ўводзілася агульнарасійскае заканадаўства.
3 1 мая 1846 г. на ўсёй тэрьггорыі Расійскай імперыі стала дзейсным «Улажэнне аб пакараннях крымінальных і пап-раўчых», зацверджанае ў 1845 г. Па Улажэнню, памешчыкі захоўвалі сваё права караць сялян, высылаць іх у Сібір. Суды мелі права прымяняць самыя жорсткія кары. Да сялян і мяпічан маглі прымяняцца катаржныя работы, кары на целе: біццё розгамі, пугамі, палкамі. Дваране, духавенства, ганаровыя грамадзяне, купцы першай і другой гільдый не павінны былі прымушацца да працы, пазбаўляліся ад кляй-мення. Усё гэта сведчыла пра захаванне феадальна-прыгонніцкага права без істотных змяненняў. Разам з тым новыя ідэі буржуазнага права паступова ўкараняліся ў жыц-цё. Асабліва выразнымі яны былі ў нормах цывільнага пра-ва, якія былі сістэматызаваны ў томе 10 Зводу законаў Расійскай імперыі.
323
Раздзел 8
ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫ ЛАД I ПРАВА НА БЕЛАРУСІ Ў ПЕРЫЯД КАПІТАЛІЗМУ (1861-1917)
1.	Сялянская рэформа 1861 г. на Беларусі
Паступовае, але няухільнае развіццё эканомікі па капі-талістычнаму шляху выклікала неабходнасць скасавання прыгоннага права, прывяло да паўсюднага распаду нату-ральнай гаспадаркі. Сталі будавацца новыя фабрыкі і за-воды. Так, да 1859 г. колькасць прамысловых прадпрыем-стваў у беларускіх губернях была наступнай: у Віцебскай іуберні - 278, Віленскай - 71, Гарадзенскай - 131, Мін-скай - 63, Магілёўскай - 241. На іх працавалі 10 тыс. 721 рабочы (БЭФ. Т. 3.—С. 395-397). Ішоў працэс умацавання капіталістычных адносін і ў сельскай гаспадарцы. Узрас-ла колькасць сялянскіх бунтаў супраць памсшчыкаў і ўсёй прыгоннай сістэмы. У грамадстве склалася выбуховая сі-туацыя. Многія памешчыкі і нават сам цар разумелі, што неабходна скасаваць прыгоннае права. Аляксандр II, выс-тупаючы ў 1856 г. перад дваранамі Маскоўскай губерні, сказаў: «Чуткі носяцца, што я хачу аб’явіць звальненне ад крапаснога стану. Гэта несправядліва, а ад гэтага было некалькі выпадкаў непаслухмянства памешчыкам. Вы можаце сказаць гэтаўсім направа і налева. Я не ска-жу вам, каб я быў цалкам супраць гэтага; мы жывём у такі час, што з часам гэта павінна здарыцца. Я думаю, што і вы адной думкі са мною; такім чынам, значна лепш, каб гэта адбылося зверху, чым знізу» (Джаншнев Г. А. Эпоха велнкнх реформ. - М., 1898. - С. 18).
У сувязі з тым, што ў сельскай гаспадарцы Беларусі, асабліваў Гарадзенскай і Віленскай губернях, найбольш
324
выразна праявіўся развал феадальных адносін, царскі ўрад даручыў віленскаму генерал-губернатару арганізаваць «заяўленне» дваран трох губерняў аб жаданні скасаваць прыгоннае права. «Заяўленне» было фармальнай падста-вай распачаць працы па падрыхтоўцы праектаў закана-даўчых актаў аб рэформе. У студзені 1857 г. быў утвора-ны Сакрэтны камітэт, які павінен быў падрыхтаваць пра-ект закона аб скасаванні прыгоннага права. Утвараліся таксама губернскія дваранскія камітэты. Падрыхтоўкай праектаў займаліся і міністэрствы. У лютым 1861 г. пра-ект быў зацверджаны Дзяржаўным саветам і 19 лютага Аляксандр II выдаў Маніфест аб вызваленні сялян.
У Маніфесце пацвярджалася, што права ўласнасці на зямлю прызнавалася за памешчыкамі, а сяляне павінны былі сваю зямлю купляць у памешчыкаў, уносячы ім вы-купныя плацяжы і выконваючы вызначаныя павіннасці. Ад сялян патрабавалася таксама, каб яны заставаліся па-ранейшаму ў «повііновенніі поменніцнкам» і бездакорна выконвалі даўнейшыя павіннасці не менш чым два гады.
Апрача Маніфеста былі выдадзены: «Обіцее положе-нне о крестьянах, вышедшнх нз крепостной завнснмос-тн», «Положенне о губернскнх н уездных по крестьянс-кнм делам учрежденнях», «Местное положенне о позе-мельном устройстве крестьян, водворенных на помеіцн-чьнх землях, в губерннях: Внленской, Гродненской, Ко-венской, Мннской н частн Внтебской» і шэраг іншых за-конаў. Колькасць зямлі, якую атрымліваў сялянскі двор, сума плацяжоў і іншыя павіннасці, якія павінен быў вы-конваць селянін, запісваліся ва ўстаўныя граматы.
Сяляне на Беларусі, як і паўсюдна, былі незадаволены грабіцельскай рэформай. Яны адмаўляліся выконваць павіннасці на карысць памешчыкаў, плаціць выкупныя плацяжы, падпісваць устаўныя граматы. Для таго каб
325
прымусіць сялян выконваць павіннасці і для задушэння сялянскіх бунтаў, у вёскі накіроўваліся салдаты і казакі. Ад-нак і гэта не дапамагло. У 1863 г. сялянскія хваляванні перараслі ў шырокае народнае паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Супраць паўстаўшых была накіравана 200-тысячная армія. Адначасова царызм выму-шаны быў зрабіць пэўныя палёгкі сялянам. Так, указам ад 1 сакавіка 1863 г. у губернях Віленскай, Гарадзенскай, Мінскай, Ковенскай і частцы Віцебскай сяляне вызваляліся з 1 мая 1863 г. ад павіннасці часоваабавязаных і залічваліся да сялян-уласнікаў. У лістападзе 1863 г. такая ж палёгка была зроблена і адносна сялян Магілёўскай і Віцебскай гу-берняў. 9 красавіка 1863 г. была выдадзена пастанова аб утварэнні ў паўночна-заходніх губернях камісій па правер-цы ўстаўных ірамат, і тыя, у якіх памеры сялянскіх надзе-лаў былі паменшаны, а павіннасці павялічаны, камісіі павінны былі скасаваць. У жніўні і кастрычніку з’явіліся цыркуляры, якія прадугледжвалі надзяленне зямлёй тых ся-лян, зямля якіх была адабрана памешчыкамі пасля 1844 або 1857 г. Усе гэтыя захады былі скіраваны на тое, каб адцяг-нуць сялян ад паўстання. Адначасова царызм узмоцніў рэпрэсіі. У маі 1863 г. генерал-губернатарам Паўночна-Заходніх губерняў - Віленскай, Гарадзенскай, Мінскай, Ковенскай, Віцебскай і Магілёўскай - быў прызначаны М. М. Мураўёў, які атрымаў мянушку вешацеля. Карыстаю-чыся амаль неабмежаванай уладаю, ён ва ўсіх паветах Беларусі і Літвы ўвёў ваенна-палявыя суды, якія за кароткі час пакаралі смерцю 240 чалавек (Фрндман М. Б. Отмена крепостного права в Белорусснн. - Мн., 1958. - С. 161), ал-рача таго, тысячы людзей былі забіты і пакалечаны ў час карных экспедыцый, сотні вёсак і мястэчак спалены і зруй-наваны. Тым самым, так званае вызваленне сялян не пры-несла ім ні свабоды, ні дабрабыту.
326
2.	Мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання і самакіравання пасля рэформы 1861 г.
Згодна з Маніфестам ад 19 лютага 1861 г. і Агульным палажэннем аб сялянах, якія выйшлі з-пад прыгоннай галежнасці, улада памешчыка над сялянамі павінна была спыніцца, але фактычна яна заставалася.
Для нагляду за сялянамі, у дапаўненне да старога дзяр-жаўнага паліцэйскага апарату, утвараліся новыя органы ўлады: у губернях - губернскія па сялянскіх справах пры-сутнасці; у паветах - міравыя пасрэднікі і іх павятовыя з’езды, з 1874 г. павятовыя па сялянскіх справах прысутнасці, з 1889 г. земскія ўчастковыя начальнікі і іх павятовыя з’езды; у воласцях — валасныя сходы, валасны старшыня, валасное кіраванне, валасны сялянскі суд; у сёлах — сельскі сход, сельскі староста.
Губернская па сялянскіх справах прысутнасць скла-далася з губернатара (старшыня), губернскага прадва-дзіцеля дваранства, кіраўніка палаты дзяржаўных маё-масцей, губернскага пракурора, двух мясцовых дваран, якіх прызначаў міністр унутраных спраў, і двух мясцо-вых дваран, абраных павятовымі прадвадзіцелямі два-ранства. Апрача таго, у склад прысутнасці маглі прызна-чацца і іншыя губернскія чыноўнікі. Такі склад губерн-скай прысутнасці поўнасцю адпавядаў інтарэсам памеш-чыкаў.
Губернская прысутнасць разглядала скаргі на дзей-насць міравых пасрэднікаў і іх павятовых з’ездаў, кант-ралявала пагадненні паміж памешчыкамі і сялянамі аб змяншэнні сялянскага зямельнага надзелу, зацвярджала складзеныя па паветах праекты аб размеркаванні селішчаў па воласцях, а таксама вырашала іншыя пытан-ні ажыццяўлення рэформы.
327
Міравыя пасрэднікі займаліся непасрэдным правядзеп нем рэформы. У кожным павеценазначалісятры-пяць уча стковых міравых пасрэднікаў. Імі маглі быць патомныя дваране-памешчыкі, якія мелі не менш чым 500 дзес. зямлі або не менш чым 150 дзес. і дыплом аб заканчэнні нав> чальнай установы з правам на чын XII класа. Міравыя пасрэднікі прызначаліся губернатарам і зацвярджаліся се натам. Яны разглядалі спрэчкі і скаргі паміж сялянамі і памешчыкамі, а таксама скаргі сялян на валасных службо вых асоб і валасныя сходы, зацвярджалі ўстаўныя грама ты; разглядалі некаторыя судова-паліцэйскія справы (аб патравах, парубках лесу і інш.). Галоўнае іх прызначэнне -складанне ўстаўных грамат аб умовах паміж памешчыкам і сялянамі. Але, праводзячы буржуазную рэформу па прыгонніцкаму закону, яны ў некаторых мясцовасцях выс-тупалі абаронцамі інтарэсаў сялян, чым выклікалі незада-вальненне царскіх улад і былі заменены іншымі. Так, з 39 міравых пасрэднікаў Гарадзенскай губерні 37 былі звольнены ў 1863 г. з прычыны ненадзейнасці (Фрвдман М. Б Отмена крепостного права в Белорусснн. - С. 162).
Па свайму прававому становішчу міравыя пасрэднікі не лічыліся дзяржаўнымі чыноўнікамі і не ўваходзілі ў склад устаноў мясцовага самакіравання. Яны прыраўноўваліся да павятовых прадвадзіцеляў дваранства. Скаргі на іх рашэнні разглядаліся павятовымі з’ездамі міравых пасрэднікаў. У склад павятовага з’езда міравых пасрэднікаў уваходзілі ўсе міравыя пасрэднікі дадзенага павета, павятовы прадвадзі-цель дваранства (старшыня) і назначаны губернагарам чыноўнік. Міравыя пасрэднікі дзейнічалі да 27 чэрвеня 1874 г., калі іх функцыі былі перададзены новаўтвораным павятовым прысутнасцям па сялянскіх справах. У склад па-вятовай прысутнасці павінны былі ўваходзіць павятовы прадвадзіцель дваранства, спраўнік, абавязковы член пры-
328
сутнасці, старшыня земскай павятовай управы (дзе былі ў гвораны земскія ўстановы) і адзін з ганаровых міравых суддзяў, дзе меліся міравыя суцы. Але на Беларусі ў той час пе было ні земстваў, ні міравых суцоў, таму галоўнай асобай улады над сялянамі быў павятовы спраўнік і падначаленыя яму паліцэйскія.
Валасны сход складаўся з сельскіх і валасных прад-стаўнікоў улады і па аднаму прадстаўніку ад кожных дзесяці сялянскіх двароў. У губернях — Віленскай, Гарад-зенскай і Мінскай батракі і бабылі мелі права пасылаць на валасны сход па аднаму выбранаму ад кожных 20 дарос-лых работнікаў. Прызначэннем валаснога сходу былі: вы-бары валасных службовых асоб і суддзяў валаснога суца; вызначэнне і раскладка мірскіх збораў і павіннасцей; пра-верка рэкруцкіх спісаў і раскладка рэкруцкай павіннасці; стварэнне і ўтрыманне валасных школ.
Валасное кіраванне складалася з валаснога старшыні, усіх сельскіх старостаў і зборшчыкаў падаткаў. Асобае становішча ў валасных органах займаў валасны пісар, які не абіраўся сялянамі, а прызначаўся міравым пасрэдні-кам, а потым - земскім начальнікам і факгычна вырашаў болыпасць валасных спраў.
Валасны суд абіраўся валасным сходам штогод у складзе ад 4 да 12 суддзяў. Справы ў судзе павінна была разглядаць калегія ў складзе не менш за трох суддзяў. Валасному суду былі падсудныя справы па спрэчках паміж сялянамі, а таксама справы па малаважных крымінальных або адміністрацыйных праступках. Ва-ласны суд меў права прыгаворваць сялян да наступных пакаранняў: арышт да 7 дзён, пакаранне дубцамі да 20 удараў, грашоваму штрафу да 3 руб., грамадскім пра-цам да 6 дзён. Рашэнні валаснога суда па ўсіх справах лічыліся канчатковымі. У 1866 г. быў прыняты закон,
329
згодна з якім сяляне атрымалі права падаваць скаргі на прыгаворы валасных судоў з’езду міравых пасрэднікаў, калі валасны суд парушаў сваю кампетэнцыю.
У 1889 г. павятовыя па сялянскіх справах прысутнасці былі скасаваны і іх паўнамоцтвы перададзены земскім участковым начальнікам. Земскі начальнік прызначаўся на тры-чатыры воласці і напіядаў за сялянамі і ўсімі сельскімі ўстановамі. Ён меў шырокія паўнамоцтвы, мог судзіць ся-лян, адмяняць пастановы валаснога суда. На пасгановы земскага начальніка можна было падаваць скаргі павято-ваму з’езду земскіх начальнікаў, г. зн. такім жа земскім начальнікам, а напастановы з’езда—у губернскую прысут-насць. Паколькі земскія начальнікі прызначаліся толькі з дваран і ўваходзілі ў склад розных дзяржаўных устаноў па сялянскіх справах, то і пасля рэформы 1861 г. сяляне заставаліся пад уладаю памешчыкаў.
3.	Земская рэформа 1864 г.
Сялянская рэформа 1861 г. выклікала неабходнасць больш шырокага ўдзелу і праяўлення ініцыятывы ў кіраванні мясцовымі справамі ўсіх слаёў насельніцтва. 3 гэтай мэтай 1 студзеня 1864 г. было выдадзена Палажэн-не аб губернскіх і павятовых земскіх установах, згодна з якім утвараліся губернскія і павятовыя земскія сходы як распарадчыя ўстановы і губернскія і павятовыя ўправы як выканаўчыя. Выбары павятовых гласных (дэпутатаў) праводзіліся на трох выбарчых з’ездах: павятовых землеўладальнікаў, гарадскіх выбаршчыкаў і выбарных ад сельскіх грамад. Правам выбіраць ад землеўласнікаў карысталіся толькі ўласнікі зямлі, меўшыя яе не менш як 125 дзес., ад гарадскіх жыхароў -уласнікі акрэсленай не-рухомай маёмасці або гандляры і фабрыканты з абарот-ным капіталам не менш як 6 тыс. руб. у год. Для сялян
330
выбары былі шматступеннымі: сельскі сход, валасны сход, павятовы з’езд. Найболыпую колькасць дэпутатаў у павятовы земскі сход выбіралі памешчыкі і буржуазія. Гласныя губернскіх земскіх сходаў выбіраліся на павято-вых земскіх сходах з разліку адзін губернскі гласны на шэсць павятовых гласных. Выбары земскіх устаноў праводзіліся адзін раз на тры гады.
Павятовыя і губернскія земскія сходы склікаліся адзін раз на год на некалькі дзён. Большасць гласных у гэтых сходах складалі дваране. Старшынствавалі на земскіх сходах адпаведна павятовыя і губернскія прадвадзіцелі дваранства.
Асноўная праца ў земскіх установах выконвалася ў па-вятовых і губернскіх управах, якія былі пастаянна дзею-чымі органамі і мелі штатных чыноўнікаў, якія займаліся рознымі галінамі мясцовых спраў. У кампетэнцыю зем-стваў уваходзілі мясцовая гаспадарка, пабудова і дагляд дарог, школ, бальніц, дабрачынныя ўстановы, арганізацыя сельскагаспадарчага крэдыгу, прапаганда агранамічных ведаў, паляпшэнне саматужнай прамысловасці, арганіза-цыя земскай статыстыкі і г. д. Але царскія чыноўнікі вель-мі насцярожана адносіліся да земстваў, асабліва на Белару-сі і Украіне. А таму на тэрыторыі заходніх губерняў зем-ствы не ўтвараліся на працягу 40 год. Толькі ў 1903 г. была зроблена першая спроба ўтварыць іх у губернях Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай. Але яны не выбіраліся, а прызна-чаліся міністрам унутраных спраў і губернагарамі. Пала-жэннем, выдадзеным 2 красавіка 1903 г., утвараліся гу-бернскія і павятовыя камітэты і ўправы па справах земс-кай гаспадаркі замест губернскіх і павятовых земскіх схо-даў. У склад губернскіх і павятовых камітэтаў уваходзілі службовыя асобы губернскага і адпаведна павятовага апа-рату кіравання і земскія гласныя, якіх прызначаў на тры
331
гады міністр унутраных спраў па прадстаўленню губер натара. Ён жа старшынстваваў у губернскім камітэцс Яму належала галоўная роля і ў губернскай управс 14 сакавіка 1911 г. быў выдадзены ўказ аб ажыццяўленш ў беларускіх губернях Палажэння аб земствах ч некаторымі папраўкамі і змяненнямі. Так, на выбарчы н сходы паветаў сельскія грамады маглі пасылаць не болы і як адну трэцюю частку ўсіх гласных, а ў губернскія толькі аднаго сялянскага гласнага ад кожнага павета.
Гэтыя змяненні сведчылі аб тым, што развіццс капіталістычных адносін няўхільна патрабавала ўвесці болып шырокую дэцэнтралізацьпо органаў мясцовага самакіравання, а чыноўніцка-бюракратычны апараі імкнуўся захаваць бюракратычны цэнтралізм і не дапус-ціць у органы самакіравання працоўных.
Не дапускаліся рабочыя і ніжэйшыя служачыя да ўдзе лу ў органах гарадскога кіравання, якія ўтвараліся згодна з «Гарадавым палажэннем» ад 16 чэрвеня 1870 г. У гара дах утвараліся гарадскія думы і гарадскія ўправы. Стар-шынстваваў у гарадской думе і гарадской управе гарадскі галава. У выбарах гарадской думы прымалі ўдзел толькі заможныя падагкаплацельшчыкі. Гарадская думасклада-лася, ў залежнасці ад велічыні горада, з 30-72 гласных. У губернях Віцебскай, Віленскай, Мінскай, Магілёўскай га-радская рэформа праводзілася ў 1875 г.
Гарадскія дума і ўправа займаліся добраўпарадкаван-нем горада (водаправод, асвятленне, масты, вуліцы, санітарнае ўтрыманне), наглядам за школамі, бальніцамі і г. д. Гарадскія органы самакіравання выбіраліся на ча-тыры гады. Выбары праводзіліся па трох выбарчых з’ез-дах (буйных, сярэдніх і дробных пддаткаплацелыпчы-каў), якія выбіралі роўную колькасць гласных. Гэта дава-ла значную перавагу багатым падаткаплацелыпчыкам.
332
Земская і гарадская рэформы былі для свайго часу знач-пым крокам наперад у развіцці самакіравання і абмежаван-пя чыноўніцка-бюракратычнага апарату. Але яны не ідолелі па прычыне сваёй абмежаванасці далучыць да самакіравання шырокія слаі працоўных і выпрацаваць у іх павыкі дэмакратычнага вырашэння мясцовых спраў.
Паводле закону аб ваеннай рэформе 1874 г. была ўвед-іена ўсеагульная ваенная павіннасць мужчын, якія дасягнулі 21 года, замест ранейшага рэкруцкага набору. I эрмін службы ў арміі скарачаўся, замест 20 гадоў салда-гы павінны былі служыць: у сухапутных войсках -шэсць і адоў і на флоце - сем гадоў. Асобам, якія мелі адукацьпо пе ніжэй шасці класаў гімназіі, тэрмін службы скарачаў-ся да двух гадоў.
4.	Судовая рэформа 1864 г.
Кардынальныя змяненні ў грамадстве, выкліканыя ся-лянскай рэформай, перамены ў мясцовых органах кіравання, уключэнне мільёнаў сялян у актыўныя таварна-ірашовыя здзелкі садзейнічалі хуткаму росту грамадзянс-ка-прававых адносін і выклікалі патрэбу змены ўсёй судо-вай сістэмы, яе дэмакратызацыі. У верасні 1862 г. цар Аляксандр II зацвердзіў «Асноўныя палажэнні перабудо-вы судовага ладу ў Расіі», якія паслужылі базай для распрацоўкі новых законаў. 20 лістапада 1864 г. былі зац-верджаны судовыя ўставы, якія складаліся з чатырох зако-наў: «Учрежденые судебных установленый», «Устав уго-ловного судопронзводства», «Устав гражданского судо-процзводства», «Устав о наказанііях, налагаемыхмчровы-мн судьяміі». Згодна з гэтымі законамі суцы аддзяляліся ад выканаўчай, адміністрацыйнай і заканадаўчай улады. Утвараліся новыя суды: міравы суд і з’езды міравых суд-дзяў, акруговыя суды, судовыя палаты і як вышэйшая кас.і цыйная інстанцыя — сенат. Такім чынам, ствараліся діпс
111
судовыя сістэмы: мясцовыя і агульныя суды. Да мясцовы > належалі валасныя суды, міравыя суды і з’езды міравыч суддзяў, да агульных - акруговыя суды, як правіла, адзін іы губерню, судовыя палаты - адна на некалькі губерняў і к.і сацыйныя дэпартаменты сената.
У міравых судах справы разглядаў аднаасобна міраны суддзя. Міравыя суды ствараліся па тры-чатыры ў адным павеце. Паводле закону міравы суддзя павінен быў выбірацца па спісу кандыдагаў, папярэдне зацверджаныч губернагарам, на павятовым земскім сходзе. У беларускіх губернях міравыя суддзі не выбіраліся, а прызначалісм царскім урадам, бо да 1911 г. тут не было земскіх сходаў Міравыя суды на Беларусі пачалі ўтварацца ў 1871 і Міравымі суддзямі маглі быць мужчыны не маладзей 25 гадоў, якія мелі не менш чым 100 дзес. зямлі і адпаведную адукацыю. Апрача ўчастковых міравых суддзяў выбіраліся, а ў беларускіх губернях прызначаліся, ганаро выя міравыя суддзі, якія маглі разглядаць справы, але не ўваходзілі ў штагы Міністэрстваюстыцыі і не атрымлівалі жалавання. З'езд міравых суддзяў разглядаў апеляцыйныя скаргі на пастановы міравых суддзяў. Ён складаўся з учас-тковых і ганаровых міравых суддзяў дадзенага павета.
Міравым судам былі падсудны цывільныя справы, пры цане іску да 500 руб., і крымінальныя, па якіх праду гледжваліся арышт датрох месяцаў, грашовыя спагнанпі да 300 руб., заключэнне ў работны дом да аднаго года.
Акруговыя суды складаліся з крымінальных і цывіль-ных аддзяленняў. Крымінальныя справы маглі разглядац-ца кароннымі суддзямі разам з прысяжнымі засяда-целямі. Каронныя суддзі прызначаліся царом па прад-стаўленню міністра юстыцыі пажыццёва. Кандыдаты на пасаду суддзі павінны былі мець вышэйшую юрыдычную адукацыю і стаж працы ў праваахоўных органах не менш
334
як тры гады. Узначальваў акруговы суд старшыня, аддзя-ленні - яго намеснікі.
Судовы^ палагы дзейнічалі як суды другой інстанцыі ў адносінах да акруговых судоў. Аднак крымінальныя спра-ны, якія разглядаліся акруговымі судамі з удзелам прысяж-пых засядацеляў, апеляцыйнаму перагляду не падлягалі. Па некаторых крымінальных справах, напрыклад па палі-гычных, судовыя палаты маглі дзейнічаць як суд першай інстанцыі. Судовыя палаты дзейнічалі натэрыторыі сваёй судовай акругі. Напрыклад, акруговыя суды Віленскай, Га-радзенскай, Мінскай і Ковенскай губерняў знаходзіліся пад наглядам Віленскай судовай палаты, Віцебскі акруго-вы суд - Пецярбургскай судовай палаты, Магілёўскі акру-говы суд — Кіеўскай судовай палаты.
Вышэйіпым касацыйным судом для ўсёй Расійскай ім-перыі быў сенат, які дзейнічаў у складзе двух дэпарта-ментаў - цывільнага і крымінальнага. 3 канца XIX ст. се-нат займаўся абнародаваннем і растлумачэннем законаў, мог выдаваць адміністрацыйныя распараджэнні.
Судовая рэформа 1864 г. была значным крокам напе-рад. Былі ўведзены ў жыццё важнейшыя прынцыпы: галоснасці, спаборнасці, свабоднай ацэнкі доказаў, незалежнасці суддзяў, удзелу адвакатаў у працэсе.
5.	Грамадска-палітычны лад і права на Беларусі ў пачатку XX ст.
У другой палове XIX і пачатку XX ст. на Беларусі на-глядаўся значны рост прамысловасці, гандлю, чыгунач-нага і рачнога транспарту, што спрыяла росту рабочага класа і інтэлігенцыі. Ішоў хуткі працэс перабудовы ўсёй гаспадаркі на капіталістычны лад. Толькі за апошнія 20 гадоў XIX ст. ў Беларусі было пабудавана 825 фабрык і заводаў. Высокія тэмпы росту прамысловасці захоўва ліся і ў наступныя гады. Усё гэта прывяло да шачііых
змен у сацыяльным складзе насельніцтва. Узмацнілісм пазіцыі пануючага класа, вырас і пачаў арганізацыйп.і афармляцца клас пралетарыяту, нацыянальнай інтэлігеп цыі. Але разам з тым захаваліся ў сацыяльна-эканамічнаіі структуры грамадства і дзяржаўным ладзе шмат якія перажыткі феадалізму: прывілеяванае становішча дваран ства, памешчыцкае землеўладанне, царскае самадзяржаўс і самаўладствацарскай адміністрацыі, палітычнае бяспраўс працоўных, нацыянальны прыгнёт беларускага насель-ніцтва, што значна абвастрала класавую і нацыянальна вызваленчую барацьбу працоўных.
Асабліва цяжкім было становішча ў беларускай вёс цы. Сяляне пакутвалі ад беззямелля і непамерна вялікіх падаткаў. Сялянская рэформа 1861 г., праведзеная ў інтарэсах памешчыкаў, не прынесла сялянам ні зямлі, ні свабоды. Не мелі рэальнай карысці для сялян земская, судовая і іншыя рэформы 60-70-х гг. XIX ст. Крызіс у сельскай гаспадарцы падрываў усю эканоміку края. Але царскі ўрад не жадаў надзяляць сялян зямлёй за кошт па-мешчыкаў, а хацеў ліквідаваць сялянскае малазямелле перасяленнем часткі іх у Сібір і на Далёкі Усход або змусіць найбольш бедных ісці шукаць працы ў гарады, прадаўшы сваю зямлю больш заможным сялянам, якія перасяляліся на хутары. Гэтымі мерамі разлічвалі выра-шыць адразу дзве задачы: па-першае, аслабіць рэвалю-цыйную барацьбу сялян, адарваўшы іх ад родных месц, і паставіць іх у такія ўмовы, каб яны страцілі сваю нацыя-нальную прыналежнасць і самасвядомасць; па-другое, рассяліўшы на хутары, падняць прадукцыйнасць працы заможных сялян, а беднякі, падаўшыся ў горад, павінны былі забяспечыць прамысловасць таннай рабочай сілай. Толькі за восем гадоў, з 1907 па 1914 г., з Беларусі пера-сяліліся ў Сібір і іншыя землі 335 400 чалавек, апрача
336
і аго, сотні тысяч сялян з Беларусі пггогод ішлі на зара-Ооткі ў іншыя губерні. Так, у 1906-1910 гг. пайшлі да450 тыс. ібяднелых сялян (БелСЭ. Т. 12.-Мн., 1975.-С. 119-120).
Перасяленне сялян на хутары праводзілася на падста-нс ўказа ад 9 лістапада 1906 г., законаў - ад 14 ліпеня 1910 г. і 29 чэрвеня 1911 г. Згаданыя ўказ і законы, вядомыя пад назвай сталыпінскай аграрнай рэформы, былі накіраваны па развіццё фермерскіх сялянскіх гаспадарак. Селянін, які пажадаў пасяліцца на хутары, меў права патрабаваць вылучэння яму зямлі ў адным месцы. Гэтай зямлёй ён распараджаўся без усякіх абмежаванняў — мог яе пра-даць, абмяняць, завяшчаць сваім родным або чужым люд-зям, падараваць, аддаць у залог або ў арэнду.
Важнейшай падзеяй у пачатку XX ст. была рэвалюцыя 1905-1907 гг., якая ўскалыхнула ўсю Расійскую імперыю. На Беларусі рэвалюцыйная барацьба супраць царскага самаўладства і нацыянальнага прыгнёту значна абваст-рылася яшчэ ў 1902-1904 гг. У беларускіх гарадах і мяс-тэчках узніклі рабочыя гурткі, сацыял-дэмакрагычныя арганізацыі. У 1902 г. набазе культурна-асветніцкіх гурт-коў моладзі Вільні, Гародні, Мінску была ўтворана Бела-руская Рэвалюцыйная Грамада. У снежні 1903 г. адбыўся ў Вільні Першы з’езд, на якім гэта партыя атрымала на-зву Беларуская Сацыялістычная Грамада (БСГ). Яе ства-ральнікамі былі браты Іван і Антон Луцкевічы, К. Каст-равіцкі (К. Каганец), В. Іваноўскі, В. Ластоўскі, Ф. Стац-кевіч, А. Уласаў, Ф. Умястоўскі, А. Пашкевіч (Цётка), А. Бурбіс. Праграма БСГ, прынятая на Першым з’ездзе, змяшчала асноўныя сацыял-дэмакратычныя патрабаван-ні: краявой аўтаноміі для Беларусі, ураўнальнае землека-рыстанне разам «са скасаваннем права асабістай зямель-най уласнасці», выбарнасць чыноўнікаў, вызначэнне прагрэсіўнага падатку. На Другім з’ездзе - ў студзені 1906 г.
337
БСГ прыняла новую праграму муніцыпалізацыі зямлі БСГ выдавала пракламацыі, газету «Наша доля», якая \ студзені 1907 г. была забаронена. 3 лістапада 1906 г. пача ла выходзіць у Вільні газета «Наша ніва», у якой су працоўнічалі многія беларускія паэты і пісьменнікі: Цёі ка, Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, Ц. Гартны, 3. Бя дуля, А. Гурло, К. Буйло і інш. 3 самага пачатку рэвалю цыйныя падзеі на Беларусі былі састаўной часткай Пер шай рускай рэвалюцыі. Яны адыгралі станоўчую ролю ў жыцці беларускага народа, актывізавалі яго барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, узнялі яго палітычную актыўнасць.
Пад ціскам рэвалюцыйных падзей царызм змушаны быў пайсці на некаторыя змены ў дзяржаўным ладзе і праве. Пачатак быў пакладзены царскім Маніфестам ад 6 жніўня 1905 г. аб утварэнні Дзяржаўнай думы. Адначасо-ва былі выдадзены «Учрежденне Государственной думы», «Положенне о выборах в Государственную думу» з дадаткамі да яго, якімі вызначалася колькасць дэпута-таў Думы. Тры беларускія губерні-Віленская, Гарадзенс-кая, Магілёўская выбіралі па сем дэпутатаў, Мінская — па дзевяць, Віцебская - па шэсць. Дзяржаўная дума, назва-ная булыгінскай - па прозвішчу аўтара праекта, утвара-лася як дарадчы орган пры царскім урадзе. Выбары ў Думу павінны былі праводзіцца па трох курыях: памеш-чыкаў, гараджан і сялян. Гэтым законам вызначаліся прывілеі памешчыкам, якія атрымлівалі ў Думе 85% усіх дэпутацкіх месц. Булыгінская дума не была склікана са-мадзяржаўем, але заканадаўства аб ёй паказала, што ца-рызм не жадаў дзяліцца ўладай з народам.
17 кастрычніка 1905 г. цар выдаў Маніфест «Аб удас-каналенні дзяржаўнага парадку», у якім абвяшчаліся «не-парушныя асновы грамадзянскай свабоды на пачатках
338
сапраўднай недатыкальнасці асобы, свабоды веравыз-пання, слова, сходаў і саюзаў», дэкларавалася паілырэнне ныбарчых правоў і правоў Дзяржаўнай думы. Згодна з царскім указам ад 11 снежня 1905 г. рабочыя атрымалі
сабранні. Царскімі Маніфестам і ўказамі ад 20 лютага 1906 г. змяняліся склад, парадак дзейнасці і кампетэнцыя Дзяржаўнай рады і Дзяржаўнай думы. У красавіку 1906 г. быў выдадзены ў новай рэдакцыі Звод асноўных дзяр-жаўных законаў, якім пацвярджалася, пгго «імператпару ўсерасійскаму належыць вярхоўная самадзяржаўнаяўла-да. Падпарадкоўвацца ўладзе яго не толькі за страх, але і за сумленне, сам Бог загадвае» (арт. 4). Але ў арт. 7 гэта-га ж закону гаварылася: «Гасудар імператар здзяйсняе заканадаўчую ўладу ў з ’яднанні з Дзяржаўнай радай і Дзяржаўнай думай». Тым самым гэты закон меў характар канстьпуцыйнага акта. Усё гэта сведчыць аб тым, піто рэ-валюцыя 1905-1907 гг. вымусіла царскае самадзяржаўе ўнесці змены ў дзяржаўны лад. Але гэтыя змены менш за ўсё адбіліся на правінцыі, дзе па-ранейшаму чынілі сама-вольства паліцыя і чыноўнікі.
Рэвалюцыя 1905-1907 гг. мела выключна важнае значэн-не ў жыцці беларускга народа. Яна паказала, што сацыяль-нае і нацыянальнае вызваленне народа залежыць ад яго згуртаванасці і свядомасці, ад яго рашучасці дамагацца сва-боды. Пасля паражэння рэвалюцыі яшчэ болып узмацніліся паліцэйскія рэпрэсіі, але стрымаць рэвалюцыйную і нацыя-нальна-вызваленчую барацьбу яны ўжо не маглі.
Цяжкае гора напаткала беларускі народ з пачаткам Першай сусветнай вайны, якая пачалася 19 ліпеня (1 жніўня) 1914 г. Тэрыторыя Беларусі была ў непасрэд-най блізкасці ад раёна баявых дзеянняў, а летам 1915 г. вайна перакінулася на тэрыторыю Беларусі. Пемцы
339
акупіравалі Заходнюю Беларусь. Фронт усталяваўся іы лініі Дзвінск - Паставы - Баранавічы - Пінск. Болыл як мільён сялян былі выгнаны са сваіх хат і вымушаны па дацца ў бежанцы ў рускія губерні.
На ўсёй тэрыторыі беларускіх губерняў з пачагкам вай ны было абвешчана ваеннае становііпча, у сувязі з чым уся паўната ўлады перадавалася ваеннаму камандаванню ў га ліне абароны, забеспячэння грамадскага парадку, дзяржаў най бяспекі. Галоўнакамандуючаму, камандуючым фран-тамі і арміямі давалася права выдаваць абавязковыя для на-сельніцтва пастановы і караць вінаватых за іх парушэнні, забараняць сходы, прыпыняць выданні газет і часопісаў, забараняць «нядобранадзейным»асобам знаходжанне ў мясцовасцях, абвешчаных на ваенным становішчы, пра-водзіць рэквізіцьпо маёмасці, перадаваць на разгляд ваен-ных судоў любыя крымінальныя справы.
У сувязі з тым, што ў Магілёве знаходзілася Стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміяй, а ў Мінску штаб Заходняга фронту, то і ўся паўната ўлады на Беларусі падчас Першай сусветнай вайны знаходзілася ў вайсковага камандавання.
На тэрыторыі Беларусі размяшчаліся войскі Заходняга фронту, звыш 1,5 млн рускіх салдат і афіцэраў і каля 1 млн нямецкіх. На захопленай тэрыторыі немцы разрабавалі прамысловыя прадпрыемствы, налажылі жорсткія падаткі на народ, вывозілі рабочых і сялян на работы ў Германію.
Цяжкія страты панесла сельская гаспадарка Беларусі па абодва бакі фронту. Скараціліся пасяўныя плошчы, не хапала рабочых рук, бо толькі з Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў было мабілізавана ў армію 633 600 чалавек (Нсторня Белорусской ССР. -1994. Т. 1. - С. 625). Арміямі, як нямецкай, так і рускай, праводзіліся масавыя рэквізіцыі коней, буйной рагатай жывёлы, прадуктаў хар-
340
чавання і фуражу. Узраслі ў 5-8 разоў цэны на прадукты харчавання і адзенне, што прывяло да значнага пагаршэн-ня жыццёвых умоў рабочых і служачых.
Як толькі пачалася вайна, 50 губерняў Расіі, у тым ліку ўсе беларускія, пераводзіліся на ваеннае становішча. Уся паўната ўлады была перададзена ў рукі ваенных, была ўведзена ваенная цэнзура, утвараліся ваенна-палявыя суды.
На захопленай частцы Беларусі немцы праводзілі дву-душную палітыку: акаталічаным беларусам, якіх называлі палякамі, абяцалі адраджэнне Польшчы, а бела-русам і літоўцам — утварэнне сваіх дзяржаваў. У адозве акупацыйных улад да жыхароў Вільні, падпісанай гра-фам Пфайлем, гаварылася, што «нямецкія войскі шчыра спачуваюць польскаму насельніцтву» (Ніва (г. Беласток). — 1990. 18 сак. ), а ў лісце да генерала Людэндорфа рэка-мендавалася яму, «каб вялося змаганне з польскімі ўплывамі і каб падтрымліваліся іншыя нацыянальнасці (літоўцы, беларусы, яўрэі)» (Там жа). Але немцы не мелі намеру дазваляць беларусам утвараць свае дзяржаўныя органы. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Расіі, у верасні 1917 г. яны дазволілі літоўскім дзеячам правесці канфе-рэнцыю і ўтварыць вышэйшы орган улады- Тарыбу (Раду).
На пасяджэнні Тарыбы 11 снежня 1917 г. было абвеш-чана аб утварэнні літоўскай дзяржавы, у склад якой была ўключана значная частка беларускай тэрыторыі, у цес-ным саюзе з Германіяй па ваеннай, камунікацыйнай, ма-нетарнай і мытнай службах, а затым у сярэдзіне 1918 г. Літва была абвешчана манархіяй, а каралём стаў абраны нямецкі князь Вільгельм Ульрых Віртэмбергскі.
3 акупацыяй нямецкімі войскамі Вільні частка беларускіх нацыянальных дзеячаў пераехала ў Міпск. Склаліся два ідэйныя цэнтры, якія падтрымлівалі ід мо ўтварэння беларускай дзяржавы. У Вільні, нягледзячы н.і
< н
нямецкую акупацыю і спыненне выдання беларускай і а зеты «Наша ніва», працягвалі працу беларускія аргаш зацыі. У снежні 1915 г. была ўтворана Канфедэрацыя Вя лікага княства Літоўскага, якая ставіла сваёй мэтай ства рэнне «на фундаменце незалежнасці Лігпвы і Беларусі самастойнай дзяржавы (Літ. і маст. - 1990. - 22 ліст. ).
У 1916 г. у Вільні быў утвораны «Цэнтральны саюі беларускіх нацыянальных грамадскіх арганізацый», які накіраваў сваіх прадстаўнікоў на міжнародную канфе рэнцьпо ў Стакгольм. У гэтым жа годзе беларуская дэле гацыя на чале з В. Ластоўскім прадставіла мемарандум на міжнароднай канферэнцыі ў Швейцарыі, у якім былі сфармуляваны палітычныя патрабаванні беларускага на-цыянальнага руху аб утварэнні беларускай дзяржавы Але прадстаўнікі Англіі, Францыі і іншых дзяржаваў, якія ўдзельнічалі ў канферэнцыі, засталіся глухімі да гэ-тых запатрабаванняў.
6.	Грамадска-палітычны лад і права на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі
Рэвалюцыйныя выступленні рабочых і салдат Петраг-рада 27 лютага 1917 г. прывялі да звяржэння царскага ўрада ў Расіі. У Петраградзе быў утвораны Савет рабо-чых дэпутатаў, большасць у якім складалі прадстаўнікі сацыялістычных плыняў - меншавікі і эсэры. Старшы-нёй Савета быў абраны меншавік Н. С. Чхеідзе, а яго таварышамі А. Ф. Керанскі і М. I. Скобелеў.
Дэпутатамі Дзяржаўнай думы ў гэты ж час быў утво-раны Часовы камітэт Думы пад старшынствам М. В. Ра-дзянкі. У ноч на 28 лютага Часовы камітэт Думы выдаў адозву да народаў Расіі, у якой заяўляў, што ён бярэ на сябе ініцыятыву аднавіць у дзяржаве парадак і ўтварыць новы ўрад. Такім чынам, у першыя дні рэвалюцыі ў Пет-раградзе ўсталявалася двоеўладдзе - своеасаблівае пе-
342
рапляценне ўлады буржуазіі ў асобе Часовага.ўрада і ўла-ды Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.
Праз дзень, 1 (14) сакавіка 1917 г., аб перамозе народ-пай рэвалюцыі ў Петраградзе стала вядома ў Мінску, Віцебску, Полацку, Гомелі і іншых гарадах Беларусі.
4 сакавіка ў Мінску быў утвораны Савет рабочых дэ-путатаў і выбраны Часовы выканаўчы камітэт Савета, старшынёй якога быў абраны Б. П. Позерн, а таварышам старшыні I. Е. Любімаў. Была ўтворана гарадская міліцыя, на чале якой стаў М. В. Фрунзе. Міліцыяй былі вызвалены з турмы ўсе палітычныя вязні, раззброена паліцыя. 5 сакавіка адбылося другое пасяджэнне Мінска-га Савета, на якім было вырашана правесці 6 сакавіка агульнагарадскую маніфестацыю.
У ноч з 3 на 4 сакавіка адбылася нарада прадстаўнікоў гарадской думы, павятовага і губернскага земстваў, а так-сама іншых уплывовых гарадскіх асоб (усяго - 70 чала-век), з мэтай утварэння новага органа ўлады замест гу-бернатара і губернскага праўлення. Нарада пастанавіла ўтварыць Камітэт грамадскага парадку і бяспекі. Цывільным камендантам горада быў выбраны старшыня губернскай земскай управы Самойленка. У той жа дзень галоўнакамандуючы Заходнім фронтам генерал Эверт афіцыйна зацвердзіў Самойленку на пасадзе каменданта. 5 сакавіка міністр унутраных спраў Часовага ўрада князь Львоў прызначыў яго мінскім губернскім камісарам, які замяніў іубернатара.
Услед за ўтварэннем Саветаў рабочых дэпутатаў пачалі ўтварацца Саветы салдацкіх дэпутатаў. 8 сакавіка ў Мінску адбылося першае агульнае аб’яднанае пасяд-жэнне Мінскага Савета рабочых і салдацкіх (мінскага гарнізона) дэпутатаў. На гэтым пасяджэнні быў выбраны новы выканаўчы камітэт Менскага Савета з 22 чаланск
< I <
За кароткі час у арміях Заходняга фронту было ўтвор.шн каля 7 тыс. ротных, палкавых, дывізійных, карпуспыч армейскіх, пры тылавых часцях і штабах, камітэтаў (Нп.і пшн В. Г. Велнкнй Октябрь в Мннске. — Мн., 1957. -С. I ‘М
У гэты ж час пачалі ўтварацца і сялянскія камітны 20-23 красавіка (3-6 мая) 1917 г. у Мінску адбыўся 1 Іср шы з’езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай іубср няў. З'езд выбраў выканкам Савета на чале з М. Ф. Фрун зе і дэлегатаў на Першы Усерасійскі з’езд сялянскіх д» путагаў. Саветы сялянскіх дэпутатаў мелі значны ўплыў на сялянскія масы ў Беларусі, дзе быў вельмі вялікі прп цэнт буйнога памешчыцкага землеўладання і мелася каля 300 тыс. сялян, якія парабкавалі.,
У пачатку чэрвеня ў Петра/градзе адбыўся Першы Усерасійскі з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў На ім прысутнічалі дэлегаты ад беларускіх гарадоў і гу берняў. З'езд ухваліў знешнюю палітыку Часовага ўрада, абмеркаваў адносіны да вайны і міру, нацыянальнае пы-танне, падрыхтоўку да Устаноўчага сходу і інш., але не вырашыў галоўнага пытання рэвалюцыі—аб міры і зямлі.
Характэрнай асаблівасцю дзяржаўна-палітычнага ста-новішча, якое склалася на Беларусі ў 1917 г. было тое, што тут дзейнічалі тры ўлады: вайсковая, саветаў і Камі-тэта грамадскага парадку і бясп^кі на чале з Самойлен-кам. У адрозненнс ад Петраграда, дзе ўтварылася двоеў-ладдзе, у Беларус|і склалася троеўладдзе, дзе асноўная сіла была ў вайсковага камандавання. А таму, калі Часо-вы ўрад і яго мясцовыя органы страцілі ўладу, то на Бела-русі ўся ўлада апынулася ў руках вайсковых камітэтаў, якія былі пад уплывам балыпавікоў.
У сакавіку - красавіку 1917 г. значна актывізавалася дзейнасць беларускіх нацыянальна-вызваленчых аргані-зацый у Мінску і іншых гарадах. 25-27 сакавіка 1917 г. у
344
Мшску адбыуся з’езд беларускіх нацыянальных аргані-шцый. У яго працы прынялі ўдзел 150 дэлегатаў з роз-пых гарадоў Беларусі і Расіі. З'езд выбраў Беларускі на-цыянальны камітэт (БНК) з 18 чалавек, якому было дару-чпна: «1) арганізаваць Беларусь у кантакце з Часовым 1‘асейскім Урадам; 2) падрыхтаваць выбары ў Беларус-к ую Краёвую Раду; 3) весці прапаганду выбарауу Расейс-кае Учрэдзіцельнае Сабраньне...; 4) цяпер жа прыступіць да апрацавання канстытуцыі «Беларускага Краёвага Ўрада» (Спадчына, 1990. — № 4. — С. 33. ). У БНК былі выбраны вядомыя дзеячы нацыянальнага адраджэння -Р. Скірмунт, А. Смоліч, В. Фальскі, Б. Тарашкевіч, Е. Кан-чар, А. Бурбіс, Ф. Шантыр, В. Іваноўскі, 3. Жылуновіч і інш. З'езд выказаў сваю гатоўнасць падтрымаць Часовы ўрад і заявіў аб перадачы выканаўчай улады БНК. У красавіку 1917 г. па ініцыятыве БНК быў скліканы Краё-вы сялянскі з’езд, які выказаўся за аўтаномію Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расійскай рэспублікі.
Летам 1917 г. у Вільні ўзнікла беларуская арганізацыя, якая дамагалася ўтварэння незалежнай беларускай дзяр-жавы. Арганізацыя атрымала назву «Сувязь (саюз) неза-лежнасці і непадзельнасці Беларусі». Яна выступіла як супраць канфедэрацыі Беларусі з Літвой, так і супраць аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай рэспублікі, «суп-раць анэксійных прэтэнзій літвіноў да беларускіх зя-мель» (Літаратура і мастацтва. -1990. - 30 ліст. ).
Пад уплывам рэвалюцыйных падзей летам 1917 г. значна ўзрасла актыўнасць Беларускай Сацыялістычнай Грамады (БСГ). Па яе ініцыятыве ў ліпені 1917 г. у Мін-ску быў скліканы Другі з’езд беларускіх арганізацый, на якім замест БНК была ўтворана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый. У Статуце Рады было запісана, што яе дзейнасць грунтуецца на прынцыпах поўнага дэ-
345
макратызму, перадачы ўсёй зямлі без выкупу працоўнамх народу і абароны інтарэсаў рабочых. Кіруючае стаію вішча ў Цэнтральнай радзе належала дзеячам БСГ Я. Лі’ сіку, П. Бадуновай, Я. Дыла, 3. Жылуновічу, А. Смоліч\ Ф. Шантыру. БСГ восенню 1917 г. налічвала ў сваіх рад.іх да 10 тыс. чалавек. Яе арганізацыі меліся і за межамі Беларусі — у Петраградзе, Маскве і іншых гарадах. Сяроі петраградскай і маскоўскай секцый БСГ было шмат р.і бочых, салдат і маракоў, якія падтрымлівалі праграму балыпавікоў. Восенню 1917 г. у Петраградзе і Гельсіні форсе з некалькіх раённых арганізацый БСГ была ўтво рана Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП), у радах якой налічвалася 700 чалавек. У выка наўчы камітэт БСДРП уваходзілі А. Чарвякоў, А. Усці ловіч і інш. У красавіку 1918 г. БСДРП была пераўтвора на ў беларускую секцыю пры Пецяргофскім раённым камітэце РКП(б). Беларускія секцыі РКП(б) былі ўтвора ны ў Маскве і іншых гарадах Расіі. Маскоўская і петраград ская беларускія секцыі РКП(б) актыўна садзейнічалі ўтварэнню Беларускай ССР.
Кароткі агляд нацыянальна-вызваленчага руху, які шырыўся на Беларусі на пачатку XX ст. і пасля Лютаўс-кай рэвалюцыі, дазваляе сцвярджаць, што беларускі на-род свядома дамагаўся сваёй нацыянальнаіі дзяржаўнасці. Таму ўтварэнне ў 1918 г. Беларускай На-роднай Рэспублікі, а затым Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі не было гістарычнай выпадковасцю або падарункам з чужых рук, як гэта падавалася некато-рымі гісторыкамі, а з’яўлялася заканамерным гістарыч-ным працэсам, які развіваўся пад уплывам дзейнасці шырокіх мас народа.
346
***
Падсумоўваючы гістарычны шлях дзяржаўнага будаў-ніцтва і развіцця права беларускага народа, яскрава відаць, што іх развіццё адбывалася ў агульным рэчышчы сусветнай гісторыі народаў: ад простых пачатковых фор-маў да больш складаных грамадскіх адносін, высокараз-вітага дзяржаўнага ладу і права, усталёўваліся культур-ныя, эканамічныя і палітычныя сувязі з іншымі народамі.
Нашаму народу на працягу сваёй гісторыі тройчы да-вялося мяняць сваю сістэму права. Першы раз - пасля прыняцця хрысціянства, у выніку чаго на базе старой язычніцкай дзяржаўна-прававой сістэмы была выпраца-вана свая прававая сістэма, найбольш выдатным увасаб-леннем якой стаўся Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Другі раз - пасля далучэння Беларусі да Расіі, калі вымушаны былі пакінуць сваю параўнальна дэмакратыч-ную сістэму і перайсці на самадзяржаўную сістэму Расійскай імперыі. Трэці раз - пасля ліквідацыі імперскай дзяржаў-на-прававой сістэмы пачаўся павольны, вельмі слабенькі працэс адраджэння свайго нацыянальнага права ў 20-х гг. XX ст. I толькі пасля 1991 г. стала ўтварацца новая раз-вітая нацыянальная дзяржаўна-прававая сістэма.
Разам з працэсам развіцця дзяржаўна-прававой сістэ-мы ўдасканальваецца прававая навука і практыка прават-ворчасці, узрастае роля навукі гісторыі дзяржавы і права, якая дапамагае бачыць перспектыву далейшага развіцця беларускай дзяржавы і права ў сусветнай гісторыі.
347
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ_______________________________________________________3
1.	Значэнне, прадмет і задачы навукі гісторыі дзяржавы і права.1
2.	Гістарыяграфія.
Зараджэнне прававых даследаванняў
на Беларусі....................................ч
Дваранская і буржуазная гістарыяграфія.г.......................11
Польская гістарыяграфія пра беларускае права....26
Савецкая гістарыяграфія.........................31
Публікацыі крыніц права .......................................41
3.	Пра назву «Беларусь».........................48
Раздзел 1 ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫ ЛАД
IПРАВА БЕЛАРУСІЎІХ-ХП стст.___________________64
1. Усталяванне дзяржаўнасці ўсходніх сларян.....64
2. Дзяржавы - княствы на тэрыторыі Старажытнай Беларусі. Іх грамадскі лад........74
3.1 Іалітычны лад старажытных дзяржаваў.........78
4 Асноўныя рысы старажытнага права Беларусі ....88
Раздзел 2 ГРАМАДСКА ПАЛІТЫЧНЫ Л АД НА
БЕЛАРУСІЎ ПЕРЫЯД УТВАРЭННЯIРАЗВІЦЦЯ
ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА___________________93
1.	Утварэнне Вялікага княства Літоўскага........93
2.	Грамадскі лад................................97
3.	Цэнтральныя органы дзяржаўнай улады ў ХІУ-ХУІ стст..................................109
4.	Мясцовыя органы дзяржаўнай улады............120
5.	Судовылад...................................128
Раздзел 3 УНП ВЯЛІКАГА КНЯСТВА
ЛІТОЎСКАГА 3 ПОЛЫПЧАЙ.
БЕРАСЦЕЙСКАЯ ЦАРКОЎНАЯ УНІЯ____________________138
1.	Крэўская і Гарадзельская уніі...............138
2.	Люблінская унія 1569 г......................154
3.	Дзяржаўна-прававое значэнне Берасцейскай царкоўнай уніі.....................167
Раздзел 4 КРЫНІЦЫ БЕЛАРУСКАГА ФЕАДАЛЬНАГА
••••••••••*••••••••••••
1.	Звычаёвае права. Дагаворы з Рыгай...................172
2 Агульнадзяржаўныя прывілеі (граматы).................176
348
,1. Абласныя і валасныя граматы............  189
4 Гарадскія граматы, прывілеі ...............195
5. Судзебнік 1468 г. Статуты Вялікага княства Літоўскага...201
Раздзел 5 ГАЛОЎНЫЯ РЫСЫ БЕЛАРУСКАГА
ФЕАДАЛЬНАГА ПРАВА__________________________218
1	Дзяржаўнае і ваеннае права.................218
2.	Цывільнае (грамадзянскае) права...........231
3.	Крымінальнае права........................246
4.	Працэсуальнае права.......................257
5.	Палітычныя і прававыя ідэі на Беларусі ў XV - XVI стст..264
Раздзел 6 ГРАМАДСКА-ПАЛГГЫЧНЫ ЛАДIПРАВА НА
БЕЛАРУСІЎ ПЕРЫЯДІСНАВАННЯ РЭЧЫ ПАСПАЛГГАЙ (ХУП-ХУШ стст.)_________________279
1.	Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай...........................279
2.	Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 г........288
3.	Паўстанне пад кіраўніцтвам А. Т. Касцюшкі 1794 г.........................297
4	Права Беларусі ў XVII XVIII стст..........304
Раздзел 7 ГРАМАДСКА-ПАЛГГЫЧНЫ ЛАД
IПРАВА НА БЕЛАРУСІЎ ПЕРЫЯД РАСПАДУ
ПРЫГОННІЦТВАIРАЗВІЦЦЯ
КАІПТАЛІСТЫЧНЫХ АДНОСІН (ПЕРІПАЯ ПАЛОВА XIX СТ.)____________________________307
I.	Грамадскі лад.............................307
2.	Дзяржаўны лад.............................313
3.	Беларусь у вайне 1812 г...................318
4.	Судовыя ўстановы і права .................321
Раздзел 8 ГРАМАДСКА-ПАЛГГЫЧНЫ ЛАД
IПРАВА НА БЕЛАРУСІЎ ПЕРЫЯД КАШТАЛІЗМУ (1861-1917)________________________________324
1. Сялянская рэформа 1861 г. на Беларусі...................324
2. Мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання і самакіравання пасля рэформы 1861 г........327
3 Земская рэформа 1864 г ....................330
4.	Судовая рэформа 1864 г....................333
5.	Грамадска-палітычны лад і права на Беларусі ў пачатку XX ст............................... .05
6.	Грамадска-палітычны лад і права на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі.............................. 11 ’
Вучэбнае выданне
Юхо Язэп Аляксандравіч
ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ IПРАВА БЕЛАРУСІ
Рэдактары: Л. В. Лойка, Т. П. Гілевіч Тэхнічны рэдактар Н. I. Скавародкіна
Карэктар Т. П. Гілевіч
Камп'ютэрная вёрстка і дызайн В. П. Дуль
Падпісана да друку 07.09.2000. Фармат 60х84'/б. Гарнітура Тітез. Друк афсетны.
Папера афсетная. Ум. друк. арк. 20,46. Друк. арк. 22 Ул.-выд. арк. 12,7. Тыраж 3000 экз. Заказ 2970.
Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы БДУ. Ліцэнзія ЛВ № 356 23.04.99.
220001, Мінск, вул. Маскоўская, 15
Надрукавана з арыгінал-макета заказчыка ў Слонімскай друкарні 231800, г. Слонім, вул. Хлюпіна, 16.
Ліцэнзія ЛП № 118 ад 30.12.1997 г.