/
Текст
М. С. ЯЎНЕВІЧСІНТАКСІЧ НАЯ С і Н А Н I М І К АЎ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ МОВЕ(ПРЬІНАЗОУНІКАВА-СКЛОНАВЫЯ Ка н струкцыі3 ПРАСТОРАВЫМ ЗНАЧЭННЕМ)•ЧіНСКВЫДАВЕЦТВА БДУ імя У. I. ЛЕШНА 1977
4 БелЯ88Я88Р э ц э н з е н т ы:доктар філалагічных навук, прафесар М. Я- ЦІКОЦК.І доктар філалагічных навук, прафесар А. I. НАРКЕВІЧЯўневіч М. С.Сінтаксічная сінаніміка ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. Мн., Выд-ва БДУ, 1977.280 с.Манаграфія прысвечана даследаванню сінанімічных канструк- цын у межах словазлучэння. У ёй апісваюцца структура, зна- чэнні, семантычныя адценні і аеаблівасці ўжывання сінаніміч- ных адпаведнікаў, вызначаецца іх прадуктыўнасць і ступень пашыранасці ў літаратурнай мове.Кніга створана на вялікім фактычным матэрыяле, узятым у асноўным з мастацкіх твораў беларускіх пісьменнікаў, а так- сама з навуковых прац і публіцыстыкі. Яна можа быць выка- рыстана мовазнаўцамі, пісьменнікамі, газетнымі работнікамі, настаўнікамі, аспірантамі, студэнтамі.„ 70103-063ЯМ 317-77 Р—77 4 Бел<§) Выдавецтва БДУ імя У. I. Леніна, 1977 г.
АДАУТАРАДаследаванне «Сінтаксічная сінаніміка ў сучаснай бе- ларускай літаратурнай мове (прыназоўнікава-склона- выя канструкцыі з прасторавым значзннем)» — першая спроба ў беларускім мовазнаўстве даць у сістэме най- больш поўнае апісанне сінанімічных сродкаў, якімі выра- жаюцца прасторавыя адносіны: выявіць спалучэнні, звя- заныя сінанімічнай сувяззю, вызначыць агульнасць іх 4 значэнняў і адрозненне сэнсавымі адценнямі або стылі- стычнай афарбоўкай, ахарактарызаваць асаблівасці ўжывання і прадуктыўнасць канструкцый, устанавіць адносіны іх да літаратурнай нормы, у асобных выпад- ках — прасачыць развіццё сінанімічных адпаведнікаў.У кнізе даследаваны канструкцыі з прасторавым зна- чэннем, якія ў параўнанні з канструкцыямі іншых семан- тычных сфер — часу, прычыны, умовы, спосабу дзеяння і да т. п.,— як правіла, незалежныя, найболын шматлікія і разнастайныя ў структурных і сэнсавых адносінах.Пры аналізе сінанімічных канструкцый аўтара най- болын цікавілі прадуктыўныя прыназоўнікава-склонавыя формы, якія вызначаюцца рэгулярнасцю ўжывання і ўстойлівасцю; не застаюцца па-за ўвагай і менш прадук- тыўныя ці зусім рэдкаўжывальныя канструкцыі.Асноўным матэрыялам для манаграфіі паслужылі творы беларускіх пісьменнікаў, бо мова мастацкай літа- ратуры з’яўляецца надзвычайна важнай часткай агульна- літаратурнай мовы«шырока ўзаемадзейнічае з усімі стылямі літаратурнай мовы»2; абследаваны сотні ма-1 Гл,: Фчлш Ф. П. О структуре современного русского лнтера- турного языка.— «Вопросы языкознання», 1973, № 2, с. 12.2 Розенталь Д. Э. Стплнсткка на каждый день. М., 1976, с. 58,3
стацкіх твораў розных жанраў (раманы, аповесці, апавя- данні, замалёўкі, п’есы, паэмы, вершы, байкі) болыд як ста аўтараў, напісаныя ў дакастрычніцкі і паслякастрыч- ніцкі перыяды; у пэўнай меры выкарыстаны моўныя фак- ты з навуковых прац і публіцыстычных матэрыялаў, у некаторых выпадках прыводзяцца прыклады з фальклор- ных запісаў і народных гаворак. Усяго прааналізавана звыш 15 тыс. канструкцый. Ужывальнасць таго ці іншага сінанімічнага адпаведніка пацвярджаецца вялікім ілю- страцыйным матэрыялам, таму што «ў даследаванні па сінтаксісу сілу доказаў набываюць толькі шматлікія прыклады» 3.Сінанімічныя канструкцыі разглядаюцца ў сучасным іх функцыяніраванні, г. зн. у плане сінхраніі, і толькі ў асобных выпадках пры вызначэнні ўмоў развіцця таго ці іншага сінанімічнага адпаведніка назіранні над ім право- дзяцца ў плане дыяхраніі.Прыназоўнікава-склонавыя спалучэнні ў даследаванні групуюцца і аналізуюцца ў адпаведнасці з агульным пра- сторавым значэннем канструкцый, чым і абумоўлена вы- дзяленне дзвюх структурна-семантычных іх разнавід- насцей:1) канструкцыі, якія выражаюць кірунак руху або іншага дзеяння і прасторавую мяжу;2) канструкцыі, якія абазначаюць месца рэалізацыі дзеяння або знаходжання прадмета.Аўтар з удзячнасцю выкарыстаў кансультацыі докта- ра філалагічных навук, прафесара В. П. Сухаціна, атры- маныя ў пачатковы перыяд працы над даследаваннем,Выказваю шчырую падзяку членам кафедры беларус- кай мовы Мінскага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга педагагічнага інстытута імя А. М. І'оркага, заслужанаму дзеячу навукі БССР, доктару філалагічных навук, пра- фесару Ф. М. Янкоўскаму, доктару філалагічных навук, прафесару I, С. Козыраву, рэцэнзентам доктару філала- гічных навук, прафесару М. Я. Цікоцкаму і доктару фі- лалагічных навук, прафесару А. I. Наркевічу, якія зрабілі заўвагі на рукапіс або аказалі дапамогу аўтару парадамі, што значна садзейнічала паляпшэнню манаграфіі.3 Борковсшй В. Н. К вопросу о ролн повторення предлога.—«Уч. зап. Ленпнградск. пед. нн-та нм. А. Н. Герцена», т. 248. Л., 1969, с. 234.
УВОДЗІНЫУ апошнія дзесяцігоддзі даволі інтэнсіўна вывучаліся мовьг народаў СССР. У цяперашні час перад савецкімі лінгвістамі стаіць задача далейшай распрацоўкі тэорыі нацыянальных моў шматлікіх народаў нашай краіны У першую чаргу неабходна вызначыць найбольш важныя праблемы мовазнаўства і разгарнуць іх глыбокае дасле- даванне.Адной з такіх кардынальных праблем у адносінах да сучаснай беларускай літаратурнай мовы і агульнага мо- вазнаўства з’яўляецца сінтаксічная сінаніміка. Сярод раз- настайных сродкаў і спосабаў, якія служаць для выраз- най і дакладнай перадачы таго ці іншага зместу выказ- вання, сінтаксічныя сінонімы займаюць віднае месца; яны ў моўнай практыцы забяспечваюць магчымасць выбару найбольш прыдатных канструкцый і тым самым павыша- юць культуру мовы. Л. У. Шчэрба адзначае, што «разві- тая літаратурная мова з’яўляецца вельмі складанай сі- стэмай больш або менш сінанімічных сродкаў выражэн- ня, так ці інакш суаднесеных адзін з другім» 2Сінтаксічная сінаніміка на сучасным этапе яе развіц- ця патрабуе шырокага, усебаковага вывучэння. Нельга не пагадзіцца з В. П. Сухаціным адпосна таго, што актуаль- насць гэтай тэмы наўрад ці мае патрэбу ў доказах3. I не1 Гл.: Некоторые задачя советского языкознання.— «Вопросы языкознання», 1976, № 2, с. 3.2 ІЦерба Л. В. Нзбранные работы по русскому языку. М., 1957, с. 121.3 Гл.: Сухотан В. П. Сннтакснческая снноннмнка в современном русском лнтературном языке. М., 1960, с. 2.5
выпадкова ў апошнія дзесяцігоддзі значна павялічылася цікавасць савецкіх мовазнаўцаў да гзтага складанага пытання: сінтаксічная сінаніміка стала тэмай спецыяль- ных даследаванняў — дысертацый 4, кніг і манаграфій на матэрыяле рускай і іншых нацыянальных моў 5, а такса- ма шматлікіх навуковых артыкулаў, прычым большасць з іх прысвечана аналізу сінанімічных словазлучэнняў або прыназоўнікава-склонавых форм. Павышаную ціка- васць савецкіх лінгвістаў да сінанімікі як важнага моўна- га сродку заўважаюць і некаторыя зарубежныя спецыялі- сты, у прыватнасці нямецкія мовазнаўцы: «Агульнай4 Гл.: Кока А. А. Беспредложные н предложно-падежные конст- рукцш с временным значеннем в современном русском лнтературном языке (к вопросу сннтакснческой швонішіін). М., 1952; Меде- лец Н. М. Определнтельные прндаточные предложення н прлчастные обороты как сіінтакснческне слноннмы. Л., 1953; Мышаева М. Д. На- блюдення в областп снноннмнкн предложно-падежных конструкцнй в современном русском лнтературном языке. Куйбышев, 1954; Помі- іцук Г. Г. Некоторые вопросы грамматнческой снноннмнн (по взанмо- отношенням между нменем прнлагательным н роднтельным падежом сушествнтельного в функцнн определення). Саратов, 1954; Пруто- вых Э. С. Снношшнка определення 'II определнтельных конструкцнй в современном русском языке. Львов, 1955; Морозова Е. Н. Прнда- точное определнтельное предложенне н конструкцнн с прнчастнем как грамматнческн-стнлнстнческне снноннмы. Л., 1956; 4'ткЫн Д. В. Снноннмнческне падежные конструкцян в современном русском язы- ке, выражаюіцне обьектные отношення. М., 1960: Мурзіша М. Н. Снноннмнка словосочетаннй с оогласованнымн н несогласованнымн определенняміі. Саратов, 1961; Нваненко 3. I. Снноніміка прнймен- ннковнх словосполучень у мові украТнськоТ народності. Одеса, 1962; Шендельс Е. Н. Грамматнческая снноннмня (на базе морфолопш глагола в современном немецком языке). М., 1964; Петрова 3. П. Сн- ноннмнка словосочетаннй, выражаюіцнх нзьясннтельные (делнбера- тнвные) отношення в современном русском языке. М., 1965; Паршіі- на В. А. Снноннмнка предложно-падежных конструкцнй в поэме Н. А. Некрасова «Кому на Русн жнть хорошо». Ярославль, 1965; Пантелеева Е. М. Снноннмпка беспредложно-предложных конструк- цнй н путн ее нзменення. Томск, 1965; Парнасян Н. А. Грамматнче- ская снноннмня в современном армянском языке (докт. днс.). Ере- ван, 1971; Гріішаніша Е. Б. Структурные, стнлнстяческне н грамма- тнко-семантнческне особенностн снноннмнческнх сочетаннй. М., 1972; Одішцова М. П. Вопросы теоріш н методнкн оппсаняя сннтакснче- скнх снноннмов. М., 1972 і інш.0 Гл.: Сухотан В. П. Сннтакснческая снношімнка в современном русском лнтературном языке. М., 1960; Кононенко В. Н. Снноннмнка сіштакснческпх конструкцнй в современном русском языке. Кнев, 1970; Парнасян Н. А. Сннтакснческне снноннмы в современном ар- мянском языке. Ереван, 1970 і інш. .6
праблематыцы разумення сінаніміі ў савецкім мовазнаў- стве ўдзяляецца ўвагі многа больш, чым дзе-небудзь» 6.Такая цікавасць даследчыкаў да гэтай актуальнай праблемы, відаць, абумоўлена тым, што вывучэнне сін- таксічнай сінанімікі, як і лексічнай, мае непасрэдную су- вязь са стылістыкай. «Праблема сінанімікі — лексіка- фразеалагічнай і граматычнай — змыкаецца з вывучэн- нем стылістыкі агульнанацыянальнай мовы»1. Больш та- го, прызнаецца, што ў стылістыцы наогул і асабліва ў практычнай стылістыцы пытанням сінанімікі адводзіцца цэнтральнае месца 8, і гэта зусім апраўдана, бо «разна- стайнасць стыляў і мовы і маўлення абапіраецца на ба- гатую сінаніміку мовы»9. Бясспрэчна сувязь сінтаксіч- най сінанімікі і з праблемамі культуры мовы, пытанні якой павінны быць у цэнтры ўвагі ўсіх нашых філола- гаў 10. «Барацьба за культуру мовы — гэта барацьба за правільнасць ужывання слоў, форм, канструкцый там, дзе мова, развіваючыся і ўзбагачаючыся, дае магчы- масць выбару і адбору» н. Наяўнасць у мове сінаніміч- ных канструкцый і забяспечвае ў канкрэтнай сітуацыі выбар і адбор патрэбных моўных сродкаў.Цесная сувязь паміж гэтымі кардынальнымі пытан- нямі мовазнаўства (сінанімікай, стылістыкай і культу- рай мовы), якія ўзаемна абумоўліваюць адно другое, на- дае яшчэ большую значнасць і актуальнасць праблеме сінтаксічнай сінанімікі.Як самастойная навуковая праблема сінтаксічная сі- наніміка стала выдзяляцца ў савецкім мовазнаўстве пасля з’яўлення вядомага артыкула А. М. Пяшкоўска- га 12, у якім аўтар ужыў тэрмін «сінтаксічныя сінонімы»,6 ОаЬка К. ы. Каіііке В. 2т ОеясЬісМе сіез Зінсііітіз «Зег вупопу- теп ЕгвсЬеіпцпцеп аілі с!ет ОеЬіеі !Іег Огаттаіік іп <іег зо^іеіізсЬеп ЗргасЬ'даізвепзсЬаіі— ОецізсЬе Акайетіе сіег ^іззепзсЬаііеп гм Вегііп, УегоНепіІісЬцпзеп сіез Іпзіііціз ійг Зіа^ізіік, N 48, 1967, 5 . 285.7 Задачн советского языкознання.-^- «Вопросы языкознаішя», 1952, № 1, с. 27.8 Гл.: Розенталь Д. Э. Практнческая сталіістнка русского языка, нзд. 2-е. М., 1968, с. 22.9 Евгеньева А. П. «Введенне» к «Словарю спношшов русского языка», т. 1. Л., 1970, с. 7.10 Гл.: Некоторые задачн советского языкознання.— «Вопросы языкознання», 1976, № 2, с. 4.11 Задачн советского языкознання.— «Вопросы языкознання», 1952, 1, с. 29.12 Гл.: Пешковскай А. М. Прішцнгіы н прнемы стнлнстнческого7
паставіў пытанне наконт неабходнасці вывучэння гэтага моўнага сродку і намеціў шляхі яго даследавання.Хоць сінтаксічнай сінаніміцьі ў савецкім мовазнаўстве прысвечана вялікая колькасць прац і зроблены значны крок наперад у распрацоўцы тэорыі сінонімаў, аднак у гэтай праблеме застаецца многа няяснага і спрэчнага, асабліва ў тэарэтычным плане; у большасці даследа- ванняў на першы план выступае практычнае вырашэнне гэтага пытання, пакуль што не выпрацаваны крытэрыі выдзялення сінонімаў, няма адзінага, агульнапрынятага азначэння сінтаксічнага сіноніма. Тут няма патрэбы спы- няцца на характарыстыцы розных па зместу, а часам толькі па форме азначэнняў сінонімаў, дадзеных даслед- чыкамі, аналізаваць асноўныя крытэрыі іх выдзялення, рабіць агляд літаратуры па граматычнай (марфалагіч- най і сінтаксічнай) сінаніміцы, бо гэта знайшло асвятлен- не ў шматлікіх працах 13. Аднак спынім увагу на двух момантах, якія выклікаюць найболын частыя спрэчкі: гэта — узаемазамяняльнасць сінанімічных канструкцый і азначэнне сінтаксічнага сіноніма.Пра ролю ўзаемазамяняльнасці сінтаксічных канст* рукцый у лінгвістычнай літаратуры выказваюцца су- працьлеглыя пункты погляду. Адны сучасныя мовазнаў-аналнза н оценкн художественной прозы.— У кн.: Пешковстй А. М. Вонросы методнкн родного языка, лннгвнстнкн іі стнлнстнкн. М., 1930.13 Гл.: Ковтунова Н. Н. О сннтакснческой снноннмнке.— У кн,: Во' просы культуры речл, выгі. 1. М., 1955; Ярцева В. Н. О грамматпче- скнх снноннмах.— У кн.: Романо-германская фнлологня, вып. 1. М., 1958; Шендельс Е. Н. Понятне грамматнческой сйноннмнн.— «Фнло- логнческне наукн», 1959, № 1; Уткан В. Д. Вопросы сішоннмнкн па- дежных конструкцнй в русском языкознанпн.—• «Уч. зап. Петропав- ловск. пед. нн-та», выл. 4. Петропавловск, 1960; Сухотан В. П. Спн- такснческая сіінонпмііка в современном русском лнтературном языке. М., 1960; Палевская М. Ф. Снноннмы в русском языке. М., 1964; Яг- натьева М. М. К нсторнн развнтня определенпя сннтакснческнх снно- ннмов.— «Уч. зап. Московск. пед. нн-та нм. В. М. Леннна», № 240, 1964; Матвеееа Н. М. К вопросу сннонпмнп сннтакснческнх еднннц.— У кн.: Структурньге особенностн разговорной речн н развнтне разго- ворных навыков п уменнй. Нркутск, 1964; Фетасова А. В. Структура н лекснко-семантнческне особенностн второстепенных членов н прнда- точных предложеннй обстоятельства (к вопросу о сннтакснческой сп- ношімііке).— «Уч. зап. Московск. обл. пед. нн-та нм. Н. К. Крупской. Русскнй язык», 1964, т. 148, вып. 10; Кононенко В. М. Снноннмнка сннтакснческнх конструкцнй в современном русском языке. Кнев, 1970; Тунгачша Ш. А. К вопросу о сннтакснческой снноніімнке.— У кн.: Фнлологнческнй сборннк, вып. 6—7. Алма-Ата, 1967 і інш.8
цы (іх большасдь) лічаць гэты крытэрый асноўным пры вызначэнні сінанімічнасці канструкцый. «Безумоўна, сі- нанімічнымі можна прызнаць толькі ўзаемазамяняльныя канструкцыі» н,— сцвярджае Л. Ю. Максімаў. Такая думка выказана і Г. А. Золатавай: «Калі ж няма ўзаема- замяняльнасці — няма праблемы выбару, значыць, по- шукі сінанімічнасці бясплённыя» ,5. Аналагічную думку адносна лексічных сінонімаў выказвае М. М. Шанскі, які магчымасць замены аднаго слова другім у пэўных кан- тэкстах лічыць асноўнай іх (сінонімаў) уласцівасцю 16. Другія аўтары (іх меншасць) не бачаць ва ўзаема- замяняльнасці таго асноўнага, што дапамагае ўстана- віць сінанімічнасць сінтаксічных адзінак. Напрыклад, Ю. С. Далгоў, прызнаючы ўзаемазамену сінтаксічных сінонімаў па-за кантэкстам і адмаўляючы магчымасць такой замены ва ўмовах кантэксту, заўважае, што ўзае- мазамяняльнасць не можа быць крытэрыем вызначэння еінанімічнасці канструкцый 17. Трэція прызнаюць узаема- замену вельмі істотным паказчыкам сінанімічнасці сін- таксічных адзінак, але магчымасці такой узаемазамены лічаць абмежаванымі18. Чацвёртыя прыходзяць да вы- ваду, што пры вызначэнні сінаніміі гэты крытэрый мож- на прымяняць толькі ў асобных выпадках, і то з агавор- камі 19. Кожны з прыведзеных пунктаў погляду на ролю ўзаемазамены мае сваіх прыхільнікаў. Такое становішча ў пэўнай ступені, відаць, можна растлумачыць тым, што сэнс слова «ўзаемазамяняльнасць» даследчыкамі часам разумеецца па-рознаму. У гзтым выпадку гаворка павін- * на ісці толькі пра магчымую ўзаемазамену канструкцый як метад супастаўлення, як сродак пацверджання іх сі- нанімічнасці, а не пра рэалізацыю гэтай замены, у якой фактычна няма ніякай неабходнасці, бо «ўсякі мастацкі14 Максымов Л. Ю. О грамматнческой снноннмнн в русском язы- ке.— «Русскнй язык в нацнональной школе», 1966, № 2, с. 7.15 Золотова Г. А. Сннтакснческая сішоішмня н культура речя,— У кн.: Актуальные проблемы культуры речн. М., 1970, с. 213.16 Гл.: Шанскай Н М. Лекснкологня современного русского язы- ка, іізд. 2-е. М„ 1972, с. 53.17 Гл.: Долгов Ю. С. К вопросу о сіштакснческой сннокямнке.— «Уч. зап. Курск. пед. нн-та». Краткне очеркн по русскому языку. Курск, 1970, т. 72, вып. 8, с. 60.18 Гл.: Сухацін В. П. Цыт. праца, с. 16.19 Гл.: Парнасян Н. А. Грамматнческая снноннмня в современ- ном армянском языке. Автореф. докт. днс. Ереван, 1971, с. 13.9
тэкст, паколькі ён сапраўды мастацкі, не выносіць заме- ны аднаго слова другім, адной граматычнай формы — другой, аднаго парадку слоў — другім і г. д.» 20. Вось ча- му ёсць падстава сцвярджаць, што, не прымаючы пад увагу магчымасці ўзаемазамены як метаду супастаўлен- ня, цяжка, нават нельга гаварыць пра сінаніміку моўных адзінак любога ўзроўню. Што ж да асобных выпадкаў немагчымасці замены аднаго сінанімічнага адпаведніка другім у пэўных кантэкстах, з чым падчас можа сустрэц- ца даследчык пры аналізе матэрыялу, то гэта не па- вінна быць перашкодай для прынцыповага вырашэння пытання.Вядома некалькі варыянтаў азначэння сінтаксічнага сіноніма, якія маюць шмат агульнага і ў сваёй аснове супадаюць. Сутнасць розніцы, што назіраецца ў азна- чэннях сінонімаў, хоць рэзка, але, як нам здаецца, спра- вядліва характарызуе Э. М. Берагоўская: «Сярод усіх шматлікіх прац аб сінонімах, старых і новых, савецкіх і зарубежных, мы не сустрэлі ні адной, аўтар якой про- ста прыняў бы цалкам фармуліроўку, прапанаваную кімсьці іншым: кожны гаворыць сваё, калі не па сутнас- ці, то па форме» 21. Прыведзеная заўвага зроблена пра лексічныя сінонімы, але яна ў пэўнай ступені можа ад- носіцца і да сінонімаў сінтаксічных.3 шматлікіх навуковых азначэнняў сінтаксічнага сі- ноніма здаецца найболын прыдатным азначэнне ў на- ступнай фармуліроўцы: сінтаксічнымі сінонімамі можна назваць канструкцыі, аднародныя з пункту погляду структурна-сэнеавага і функцыянальнага, але адметныя семантычнымі адценнямі (у межах агульнага іх значэн- ня) і стыліетычнай іх афарбоўкай 22.Адсутнасць адзінага азначэння сінтаксічнага сіноні- ма і агульнапрынятых крытэрыяў выдзялення сінонімаў выклікаюць вялікую цяжкасць пры даследаванні гэтага важнага моўнага сродку.Пра складанасць праблемы сінонімаў можа сведчыць20 Пешковскай А. М. Прннцшіы н прнемы стнлнстнчесвого аналн- за н оценкн художественной прозы.— У кн.: А. М. Пешковстй. Во- просы методнкн родного языка, лпнгвнстпкн н стшшстнкн, с. 133.21 Береговская Э. М. 06 определеннн н класснфнкацнн сннонн- мов.— У кн.: Сборннк научных трудов (Кневск. ннженерно-строн- тельный нн-т), вып. 19. Кнев, 1962, с. 171.22 Гл.: Золотова Г. А. Сннтакснческая сііноннмня н культура речн.— У кн.: Актуальные проблемы культуры речн, с. 180.10
і той факт, што некаторыя мовазнаўцы (Н. Гудмен, Дж. Томсан, Ст. Ульман), прымаючы пад увагу няяс- насць і спрэчнасць многіх пытанняў, шматлікія цяжкасці, з якімі сутыкаюцца даследчыкі, лічаць яе наогул беспер- спектыўнай і нават не бачаць мэтазгоднасці ў даследа- ванні сінанімікі і лексічнай, і граматычнай23.Аднак інтзнсіўнае вывучэнне сінанімікі ў апошнія дзесяцігоддзі дало значныя вынікі, і таму не выклікае сумнення не толькі сам факт існавання сінонімаў, у тым ліку і сінтаксічных, але і неабходнасць іх усебаковага даследавання.Блізкія паводле значэння канструкцыі можна лічыць сінанімічнымі ў тым выпадку, калі побач з элементамі іх падабенства выступаюць хаця б мінімальныя струк- турна-семантычныя адрозненні 24. В. П. Сухацін звяртае ўвагу на тое, што адрозненне канструкцый у структур- ных адносінах з’я^'ляецца адной з асноўных умоў выдзя- лення сінтаксічных сінонімаў: «Само паняцце сінтаксіч- нага сіноніма мае на ўвазе не аднолькавыя, а розна- с т р у к т у р н ы я ўтварэнні, г. зн. такія сінтаксічныя канструкцыі, якія, абазначаючы аднародныя або адна- парадкавыя адносіны, адрозніваюцца перш за ўсё срод- камі ці паказчыкамі граматычнай сувязі паміж словамі (формы слоў, прыназоўнікі, злучнікі)» 25.Калі структурныя адрозненні канструкцый у боль- шасці выпадкаў выступаюць выразна, то гэтага нельга сказаць адносна спецыфічных сэнеавых адценняў, вы- святленне якіх нярэдка сустракае пэўныя цяжкасці. «Пы- танне адносна сінанімічнасці канструкцый,— слушна заўважае В. I. Баркоўскі,— не можа быць вырашана без устанаўлення іх значэнняў» 26; тут яшчэ трэба мець на ўвазе і тое, што ў сінтаксісе, як і наогул у мове, катэго- рыя значэння з’яўляецца цэнтральнай27.23 Параўн. таксама: «Сінаніміі, як яна традыцыйна вытлумачаа- ецца, у мове наогул няма. Гэта адна з фікцый, рудыментарна існую- чая ў навуцы аб мове» (В. А. Звегынцев. Замечання о лекспческой сііноішмші.— У кн.: Вопросы теорнн н нсторнн языка. Сборннк в честь профессора Б. А. Ларнна. Л., 1963, с. 138).24 Гл.: Сухацін В. П. Цыт. праца, с. 21.25 ТаМ жа, с. 22.26 Борковскмй В. Н. Сравннтельно-нсторнческнй сннтакснс вос- точнославянскнх языков. Тнпы простого предложення. М., І968, с. 10.27 Гл.: Будагов Р. А. К теорнн сннтакснческнх отношеннй.— «Во- просы языкозлання», 1973, № 1, с. 15.11
У беларускім мовазнаўстве праблема сінтаксічнай сі- нанімікі нядаўна стала аб’ектам даследаванняў; толькі ў апошняе дзесяцігоддзе прыватныя пытанні гэтай тэмы часткова асвятляліся ў асобных артыкулах28, закраналі- ся ў манаграфіях, прысвечаных апісанню словазлучэнняў і функцый прыназоўнікаў29, у акадэмічнай граматыцы і вучэбнай літаратуры 30, а таксама ў кандыдацкіх ды- еертацыях 50—60-х гадоў31. Аднак гэта шырокая і скла- даная праблема не можа быць вырашана некалькімі28 Гл.: Боршюглебская Э. Н. 06 употребленнн глагольно-нменных словоеочетаннй с предлогамя «на» л «у» в современном белорусском языке.— У кн.: Вопросы фнлологнн, вып. 1. Мннск, 1971; яе ж: Гла- гольно-нменные словосочетанпя с творптельным н снноннмнчным ему предложным падежом в современном белорусском языке.— У кн.: Вопросы романо-германской фнлологнн « обшего языкознання. Мннск, 1973; Пра асаблівасці ўжывання дзеяслоўна-іменных слова- злучэнняў.— «Веснік БДУ імя У. I. Леніна. Серыя IV», 1973, № 3 і інш.; Яўневіч М. С. Сінанімічнаець прыназоўнікавых канструкцый з часавым значэннем у сучаснай беларускай літаратурнай мове.— У кн.: Матерналы научно-теоретнческой конференцнн. Секцня фнло- логнческнх наук (Мннск. пед, нн-т нм. А. М. Горького). Мннск, 1966; яго ж: Сінаніміка канструкцый з месньш, вінааальным і творным склонамі назоўніка.—«Народная асвета», 1973, № 11; Асаблівасці ўжывання некаторых канструкцый з прыназоўнікамі у і на ў бела- рускай мове.— «Народная асвета», 1974, № 5; Сінаніміка канструк- цый са значэннем прасторавай мяжы ў беларускай мове.— У кн.: Фі- лалогія. Зборнік навуковых прац (Мінскі пед. ін-т імя А. М. Горка- га). Мінск, 1974 і інш.29 Гл,: Шуба П. П. Прыназоўнік у беларускай мове. Мінск, 1971; Наркевіч А. I. Сістэма словазлучэнняў у сучаснай беларускай мове (структурна-семантычнае апісанне). Мінск, 1972; Падгайскі Л. П. Словазлучэнне ў беларускай мове. Мінск, 1972.30 Гл.: Граматыка беларускай мовы, т. II. Сінтаксіс. Мінск, 1966 (раздзел «Словазлучэнне»); Курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Марфалогія. Мінск, 1957 (параграф «Сінаніміка прыназоўні- каў»); Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія. Мінск, 1975 (параграф «Сінаніміка прыназоўнікаў»); Цікоцкі М. Я. Стылі- стыка беларускай мовы. Мінск, 1976 (параграфы: «Сінаніміка пры- метнікаў і ўскосных склонаў назоўнікаў», «Сінаніміка дзеепрыметных словазлучэнняў і даданых сказаў», «Сінаніміка дзеепрыслоўных сло- вазлучэнняў і даданых сказаў») і інш.31 Гл.: Баркоўскі М. М. Канструкцыі з родным склонам у сучас- най беларускай мове. Мінск, 1954; Яўневіч М. С. Функцыі і значэнні прыназоўнікаў на, у, з, за ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. Мінск, 1956; 'Зяневіч I. Ц. Непрэдыкатыўныя канструкцыі з творным склонам у сучаснай беларускай літаратурнай мове. Мінск, 1958; Нар- кевіч А. 1. Спосабы выражэння азначэння ў сучаснай беларускай лі- таратурнай мове (на матэрыяле твораў Я. Коласа). Мінск, 1956; Шыдлоўскі А. В. Сістэматыка субстантыўных словазлучэнняў у су- часнай беларускай літаратурнай мове. Мінск, 1962 і інш.12
сціплымі артыкуламі і асобнымі заўвагамі, зробленымі мімаходам у сінтаксічных даследаваннях, што ставяць перад сабой іншую мэту; для вырашэння шматлікіх раз- галінаваных пытанняў сінтаксічнай сінанімікі ў беларус- кай мове спатрэбяцца намаганні, відаць, не аднаго да- следчыка,Калі ідзе гаворка пра неабходнасць вывучэння сінтак- січнай сінанімікі ў беларускай мове, нельга не адзна- чыць той прыкметнай працы, якая апошнім часам робіц- ца па збіранню і ўпарадкаванню лексічных сінонімаў літаратурнай і народна-дыялектнай мовы 32.Дыялектычны матэрыялізм вучыць, што час і прасто- ра — асноўныя формы існавання матэрыі, што «матэрыя не можа рухацца інакш, як у прасторы і ў часе» 33, «наш «вопыт» і наша пазнанне ўсё больш прыстасоўваюцца да аб’ектыўнай прасторы і часу, усё болып правільна і больш глыбока іх адлюстроўваючы»'і1.Катэгорыя прасторы, як і катэгорыя часу, знаходзіць выражэнне і ў мове як сродку зносін, сродку пазнання навакольнага свету.У адлюстраванні ўзаемасувязі з’яў аб’ектыўнай рэча- існасці вялікая роля належыць прыназоўнікавым канст- рукцыям і беспрыназоўнікавым склонавым формам, які- мі выражаюцца адносіны паміж дзеяннем і прадметам* паказваецца ўзаемаразмяшчэнне і перамяшчэнне аб’ек- таў рэчаіснасці ў прасторы.У беларускай мове, як і ў рускай, украінскай, поль- скай, асноўным сродкам выражэння прасторавых адно- сін з’яўляюцца прыназоўнікава-склонавыя канструк- цыі35. Яшчэ ў старажытны час у мовах славян на месцы беспрыназоўнікавай склонавай формы з мэтай дыферэн- цыяцыі яе сінтаксічнай функцыі стала ўжывацца спалу- чэнне склонавай формы назоўніка з прыназоўнікам, якое «дзякуючы значэнню, што ўносіцца ў яго прыназоўнікам, развівае, дапаўняе, узмацняе тое значэнне, якое нале-32 Гл,: Юрчанка Г. Народная сінаніміка. Мінск, 1969; Клышка М. Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў. Мінск, 1976.33 Ленын В. М. Полн. собр. соч., т. 18, с. 181.34 Там жа, с. 195. — —35 Канструкцыяй можна назваць любую сінтаксічную адзінку, якая складаецца не менш як з двух кампанентаў; пад прыназоўніка- ва-склонавай канструкцыяй разумеецца спалучэнне прыназоўніка са склонавай формай назоўніка або займенніка.13
жала самой склонавай форме» 36. За шматвяковую гісто- рыю свайго функцыяніравання кожны прыназоўнік за- мацаваўся за пэўным склонам і ў спалучэнні з ім вы- ражае разнастайныя сэнеавыя адносіны, прычым канст- рукцыі, якія служаць для выражэння прасторавых адносін, характарызуюцца найбольшай структурнай раз- настайнасцю і мнагазначнасцю.У склад канетрукцый з прасторавымі адносінамі мо- гуць уваходзіць шматлікія назоўнікі, якія абазначаюць самыя разнастайныя прасторавыя паняцці, называюць месца ў шырокім сэнсе гзтага слова, бо «прасторавая працягласць уласціва ўсім матэрыяльным аб’ектам»37. Сярод канструкцьш гэтага тыпу (з прасторавымі адносі- намі) абсалютную большасць складаюць спалучэнні на- зоўнікаў (займеннікаў) ва ўскосным склоне з шматлікі- мі прыназоўнікамі (у, на, з, за, да, ад, пры, праз, пад, над, каля, перад, побач і інш.). Ужыванне ж беспрьша- зоўнікавых склонавых форм для выражэння прасторава- га значэння — з’ява параўнальна рэдкая, і таму ў дасле- даванні яны займаюць нязначнае месца (ехаць дарогай, ісці лесам).За доўгую гісторыю існавання прыназоўнікава-скло- навых спалучэнняў, якімі выражаюцца прасторавыя ад- носіны, у межах іх (спалучэнняў) развілася надзвычай- на багатая сінаніміка нры выражэнні кірунку руху і пры абазначэнні месца дзеяння або знаходжання прадмета, што садзейнічае перадачы самых тонкіх адценняў гэтага агульнага значэння. Вядома, сярод прасторавых канст- рукцый, што характарызуюцца шырокім дыяпазонам ужывання, а таксама структурнай і сэнсавай разнастай- насцю, далёка не ўсе спалучэнні маюць сінанімічныя ад- паведнікі і звязаны паміж сабой сінанімічнай сувяззю; «сінанімічныя адпаведнасці выяўляюцца толькі ў складзе тых паралельных сінтаксічных канструкцый, якія выра- жаюць пэўныя віды прасторавых адносін: ...месцазнахо- джанне, кірунак руху і інш. (параўн.: стоять у стола — стоять около стола; вьехать во двор — вьехать на двор; ыдта полем — ыдтн по полю і да т. п.)»38. 3 гэтага вы- нікае, што пры даследаванні сінанімікі не можа разгля-36 Шахматов А. А. Сннтакснс русского языка. М., 1941, с. 504.37 Большая Советская Энцнклопедня, нзд. 2-е, т. 35. М., 1955, с. 105. ^38 Сухацін В. П. Цыт. праца, с. 16.14
дацца ўся сістэма канструкцый з прасторавымі адносі- намі. Прызнаюцца сінанімічнымі і аналізуюцца ў гэтай працы бінарныя канструкцыі рознай етруктуры (іііто ад- розніваюцца прыназоўнікамі і склонавымі формамі), якія маюць агульнае граматычнае значэнне і адрозніва- юцца толькі адценнямі яго зэ. Такія прыназоўнікава-скло- навыя спалучэнні ўтвараюць сінанімічныя рады, разгля- даюцца яны ў структурнай і сэнсавай суадноснасці. Вы- дзяленне членаў сінанімічнага рада з улікам умоў іх функцыяніравання патрабуе супастаўленняў форм пры ўжыванні іх у аднолькавым сінтаксічным акружэнні40. У сінанімічным радзе адна з канструкцый звычайна вы- ступае як дамінанта, якая ў параўнанні з іншымі пры- назоўнікава-склонавымі формамі часта характарызуецца прадуктыўнасцю і найбольш свабодная ў адносінах умоў ужывання.Пры аналізе сінтаксічных канструкцый неабходна мець на ўвазе ўзаемадзеянне формы і зместу ў грама- тыцы. Як вядома, склон і прыназоўнік належаць да ка- тэгорый марфалагічных, функцыі ж іх у словазлучэнні і ў сказе — катэгорыі сінтаксічныя 41, што і дае падставу розныя ў структурных адносінах, але блізкія паводле значэння прыназоўнікава-склонавыя канструкцыі раз- глядаць як сінтаксічныя сінонімы.Супастаўленне блізкіх паводле значэння, але розных па структуры аднародных канструкцый — асноўны і най- больш надзейны метад даследавання сінанімічных адзі- нак; менавіта шляхам супастаўлення можна ва ўсёй паў- наце ўбачыць сувязь паміж прыназоўнікава-склонавымі формамі, выявіць іх сэнсавае адрозненне і наогул больш глыбока пранікнуць у сутнасць гэтай моўнай з’явы42.Практыка вывучэння праблемы сінанімічнасці па- казвае, што для выдзялення сінтаксічных сінонімаў не- дастаткова аднаго якога-небудзь крытэрыя; спроба аб- межавацца адным асноўным крытэрыем, пошукі такога39 Гл.: Максіімов Л. О грамматнческой слношімнл в русском язы- ке.— «Русскнй язык в нашюнадьной школе», 1966, 2, с. 6.40 Параўн.: Попова 3. Д. Позяцнонный аналнз как метод нзуче- ння сннтакснса.— «Фнлологнческне наукн», 1962, № 1, с. 20.41 Гл.: Будагов Р. А. К теорнн сннтакснческнх отношеннн.— «Во- просы языкознання», 1973, № 1, с. 9.42 Параўн.: Матвеева М. М. К вопросу снноннмнн сннтакснческнх едшнш.— У кн.: Структурные особенностн разговорной речн н развн- тне разговорных навыков н уменнй. Нркутск, 1964, с. 262.15
«універсальнага» паказчыка сінанімічнасці сінтаксічных канструкцый яшчэ не далі і, думаецца, не могуць даць еганоўчых вынікаў. 'Гаму пры вызначэнні сінонімаў у межах прыназоўнікава-склонавых спалучэнняў улічваец- ца не адзін які-небудзь моўны фактар, а цэлы комплекс узаемазвязаных характэрных рыс, якімі дзве і болей канструкцый, з аднаго боку, аб’ядноўваюцца, з друго- га — адрозніваюцца паміж сабой, бо «сутнасць сінаніміі заключаецца ў дыялектычным адзінстве агульнага паміж сінанімічнымі адзінкамі і адметнага, спецыфічнага для кожнага сіноніма»43. Такімі неабходнымі прыкметамі сінанімічнасці сінтаксічных канструкцый з’яўляюцца:1) структурная супастаўляльнасць адзінак — іх ад- нааспектнасць і аднароднасць; 2) агульнасць сін- таксічнага значэння; 3) рознаструктурнасць членаў сіна- німічнага рада; 4) наяўнасць сэнсавых адценняў агуль- нага значэння; 5) аднолькавая лексічная напаўняльнасць канструкцый; 6) узаемазамяняльнасць спалучэнняў. Ад- значаныя рысы блізказначных канструкцый пры іх супа- стаўленні і выступаюць як рэлевантная прыкмета сінані- мічнасці двух і болей прыназоўнікава-склонавых спалу- чэнняў, а таксама беспрыназоўнікавых склонавых форм. Заўважым, што некаторыя блізкія паводле значэння кан- струкцыі могуць не характарызавацца асобнымі з гэтыд рыс (напрыклад, лексічнай напаўняльнасцю — пры сіна- німічнасці прыназоўнікава-склонавых спалучэнняў і бес- прыназоўнікавых склонавых форм, стылістычнай афар- боўкай, магчымасцю ўзаемазамены і інш.), аднак гэта не азначае, што паміж імі страчваецца сінанімічная сувязь.Пры аналізе сінанімічных прасторавых канструкцый адной з умоў з’яўляецца ўлік значэння залежнага на- зоўніка — кампанента спалучэння, нярэдка — структуры і семантыкі слова, пры якім ужыта канструкцыя ці бес- прыназоўнікавая склонавая форма; у абсалютнай боль- шасці выпадкаў гэтым словам выступае дзеяслоў руху, перамяшчэння, знаходжання, канкрэтнага дзеяння, стану і іншай семаіітыкі. Паколькі «шырокае развіццё субстан- тыўных і ад’ектыўных, а таксама прыслоўных словазлу- чэнняў... адбываецца пад непасрэдным уплывам прына-43 Сыдоренко М. Н. Проект словаря фразеолопіческнх снноннмов современного русского лятературного языка.— «Уч. зап. Ленннградск. пед, нн-та нм. А. М. Герцена», т. 258, 1965, с. 145.16
зоўнікавых дзеяслоўна-іменных словазлучэнняў»44, то і значэнні аднолькавых прыназоўнікава-склонавых кан- струкцый пры ўжыванні іх у розных умовах — з дзеясло- вам, назоўнікам, прыметнікам або прыслоўем — у асноў- ным супадаюць ці адрозніваюцца толькі дадатковымі адценнямі; параўн.: паехаць у горад і паездка ў горад, біцца пад Мінскам і бой пад Мінскам (тут прыназоўні- кава-склонавыя формы, ужытыя з назоўнікамі, выража- юць прасторавае значэнне, як і пры дзеясловах, і маюць яскрава выражанае адценне азначальных адносін); ува- ліцца па калена і мокры па калена (канструкцыя па ка- лена ў рознай сітуацыі — пры дзеяслове і з прьшетні- кам ■—захоўвае сваё асноўнае значэнне прасторавай мя- жы, не сігналізуючы дадатковага адцення) і інш. Такія канструкцыі (ужытыя пры назоўніку, прыметніку) у да- следаванні займаюць нязначнае месца, бо яны звычайна паўтараюць адпаведныя тыпы прыдзеяслоўных канструк- цый і не выяўляюць істотнага адрознення.У многіх выгіадках прыназоўнікава-склонавыя кан- струкцыі з’яўляюцца сінанімічнымі толькі ў адпаведных умовах, г. зн. сінанімічнасць іх вынікае не выключна з "функцыянальнай блізкасці прыназоўнікаў, лексічнае зна- чэнне якіх у прыназоўнікава-склонавай форме як мікра- ^ кантэксце адыгрывае «вызначальную семантычную ро- ^ лю»45, але залежыць, як адзначалася, і ад семантыкі назоўніка ў пэўным склоне і даволі часта — ад характа- ру слова, пры якім ужыта тая ці іншая канструкцыя. Напрыклад, прыназоўнікава-склонавыя спалучэнні (ста- * яць) каля стала і (схаваць) пад сталом не сінанімічныя: канструкцыяй з прыназоўнікам каля абазначаецца месца блізка да якога-небудзь прадмета, а спалучэнне.з пад — мае значэнне ’ніжэй прадмета, пад ніжняй часткай прад- мета’ (сэнсавае разыходжанне тут прыкметнае). Спалу- чэнні ж з тымі самымі прыназоўнікамі тыпу (працаваць) каля лесу і (працаваць) пад лесам — сінанімічныя: кож- ным з іх выражаецца значэнне прасторавай блізкасці да прадмета. Сінанімічныя таксама, напрыклад, спалучэнні: (спыніцца) каля стала, пры стале, блізка стала, побач— „ ..
стала, поруч са сталом, якія адрозніваюцца ўласцівымі ім сэнсавымі адценнямі, што ўносяцца ў канструкцыі прыназоўнікамі. 3 другога боку, адна і тая ж прыназоў- нікава-склонавая канструкцыя, ужытая пры словах з розным лексічным значэннем, можа мець і розныя сіна- німічныя адпаведнікі. Параўн. канструкцыі (выскачыць) у акно і (пастукаць) у акно; першая з іх — з прастора- вымі адносінамі, другая — з аб'ектнымі; сінонімамі да першай будуць канструкцыі (выскачыць) праз акно, це- раз акно, да другой — (пастукаць) аб акно, па акне.У шматлікіх канструкцыях выяўляецца поўная неза- лежнасць значэння прыназоўнікава-склонавай формы ад слова, пры якім яна ўжыта. Напрыклад, спалучэнне ў го- радзе з захаваннем значэння месна ўжываецца ў розным сінтаксічным акружэнні (жыць у горадзе, будаваць у го- радзе, шумна ў горадзе, машыны ў горадзе і інш.) і мо- жа нават функцыяніраваць па-за кантэкстам, як загало- вак — у горадзе. Гэта дае падставу даследчыкам сінтак- сісу гаварыць, што «сінанімічнасць свабодных сінтак- січных форм не лімітуецца сінтаксічным кантэкстам» 4б. Пры вывучэнні спалучэнняў, заснаваных на свабодным прымыканні слабакіруемых прыназоўнікава-склонавых канструкцьш, «у цэнтры ўвагі... павінен быць залежныг а не галоўны кампанент спалучэння»47,— адзначае В. А. Белашапкава.Асноўнымі выразнікамі значэння з’яўляюцца прына- зоўнікава-склонавыя формы, таму аўтар манаграфіі і ўдзяляе ім галоўную ўвагу. Што ж да слоў, пры якіх можа ўжывацца тая ці іншая канструкцыя (г. зн. галоў- ных камгіанентаў словазлучэння), то яны хоць і ўплы- ваюць на агульнае значэнне канструкцыі48, аднак у боль-46 Золотова Г. О структурных осноааннях сіштакснческой снно- ннмші.— «Русскнй язык в нацнональной школе», 1968, № 6, с. 9.47 Белошапкова В. А. О тнпах сочетаннй слов в русском языке.— У кн.: Матерналы четвертого международного методнческого семнна- рг преподавателей русского языка стран соцналнзма. М., 1964, с. 64.48 Параўн.: «Нельга не адзначыць ролі галоўнага слова, якое, у плане свайго пашырэння, прадвызначае значэнне формы як цэлага. Напрыклад, у словазлучэнні сядзеў пад дубам слова дуб у спалучэннгз прыназоўнікам пад успрымаецца і як дрэва, і як месца для сядзення, і такое ўспрыманне абумоўлена семантыкай дзеяслова сядзець» (Златкіін В. 3. Взанмодействне лекснческнх значеннй в сочетаніш «глагол — предлог — нмя».— «Вопросы языкознання», 1976, № 4, с. 106).18
шасді выпадкаў не з’яўляюцца рашаючымі, і з гэтай прычыны ў дасдедаванні такім словам звычайна адво- дзіцца другараднае месца; у той жа час, як адзначалася, іх роля ў неабходных выпадках прымаецца пад увагу. Такі падыход да вывучэння сінанімічных і несінаніміч- ных прыназоўнікава-склонавых канструкцый з прастора- вым значэннем назіраем і ў працах іншых аўтараў49.49 Гл.: Солонііцын Ю. В. Снноннмнка предложно-падежных кон- струкцнй, указываюіцнх на нсходную точку действня.— «Уч. зап. Кп- ровск. пед. нн-та». Кнров, 1967, т. 1, вып. 29; Владаміірскый Е. Ю. Снстема предлогов с пространственным значеннем.— У кн.: В помошь преподавателям русского языка как лностранного. М., 1967; Золото- ва Г. О структурных основаннях сннтакснческой сннонішнн.— «Рус- скнй язык в нацнональной школе», 1968, № 6; Шуміілов Н. О снно- ннміш некоторых предложных конструкцнй.— «Русскнй язык в нацпо- нальной школе», 1970, № 1; Ходоеа К. Я. К проблемам славянской сннонішіш (снноніімнчность как стадня развнтня снстемы).— «Совет- ское славяноведенне», 1971, № 1 і інш. Даследаванне прыназоўнікава- склонавых канструкцый і беспрыназоўнікавых склонавых форм як сінтаксічных сінонімаў тыпу от стыда — со стыда — ыз-за стыда — вследствііе стыда меў на ўвазе і А. М. Пяшкоўскі (гл.: Пешков- скый А. М. Вопросы методнкн родного языка, лннгвнстнкн н стнлн- стнкн, с. 154).2»
Раздзел IСІНАНІМІКА КАНСТРУКЦЫЙ, ЯКІЯ ВЫРАЖАЮЦЬ КІРУНАК РУХУ АБО ІНШАГА ДЗЕЯННЯ I ПРАСТОРАВУЮ МЯЖУУ сучаснай беларускай літаратурнай мове кірунак руху або іншага дзеяння ў прасторы пераважна выража- ецца канструкцыямі «прыназоўнік + склонавая форма назоўніка», якія абазначаюць:1) кірунак руху ў абмежаваную і неабмежаванук> прастору або за межы прадмета як канцавога пункта;2) кірунак руху да прадмета;3) кірунак руху з зыходпага пункта;4) прасторавую мяжу руху або іншага дзеяння ці распаўсюджання чаго-небудзь;5) месца, па якім адбываецца накіраваны рух.Кожная з гэтых канструкцый служыць для выражэн-ня як агульнага прасторавага значэння, так і асобных адценняў у межах адзначанан разнавіднасці прастора- вых адносін.СШАНІМІКА КАНСТРУКЦЫЙ,ЯКІЯ ВЫРАЖАЮЦЬ КІРУНАК РУХУ У АБМЕЖАВАНУЮ I НЕАБМЕЖАВАНУЮ ПРАСТОРУ АБО ЗА МЕЖЫ ПРАДМЕТА ЯК КАНЦАВОГА ПУНКТАСярод сінанімічных канструкцый з прасторавымі ад- носінамі значнае месца займаюць прыназоўнікавыя спа- лучэнні, якімі выражаецца кірунак руху ці іншага накі- раванага дзеяння ў канцавы пункт пэўнай прасторы, на- званы склонавай формай назоўніка.Канструкцыямі гэтага тыпу выражаецца кірунак:20
а) у сярэдзіну прадмета ў шырокім сэнсе гэтага слова;б) у адкрытую абмежаваную і неабмежаваную пра- стору;в) за межы пэўнага прадмета.Кожную групу канструкцый з названым значэннем мэтазгодна разгледзець паасобку.КАНСТРУКЦЬП, ЯКІМІ ВЫРАЖАЕЦЦА КІРУНАК РУХУ АБО ІНШАГА ДЗЕЯННЯ У СЯРЭДЗІНУ ПРАДМЕТА У ШЫРОК1М СЭНСЕ ГЭТАГА СЛОВАКанструкцыі, якімі выражаецца кірунак руху ці ін- шага накіраванага дзеяння ў закрытую прастору, у сярэдзіну прадмета ў шырокім сэнсе гэтага слова, най- больш шматлікія і вельмі разнастайныя сваім лексічным складам; сярод іх выдзяляюцца тры групы:а) канструкцыі з гірыназоўнікам у з вінавальным і да з родным склонам;б) канструкцыі з прыназоўнікамі у \ на з вінаваль- ным склонам;в) канструкцыі з прыназоўнікам у з вінавальным і па з месным склонам.Канструкцыі з прыназоўнікам у з вінавальным і да з родным склонамУ сучаснай беларускай мове для выражэння прасто^ равых адносін шырока ўжываюцца канструкцыі з віна- вальным склонам назоўніка і прыназоўнікам у(ва) ў па- зіцыі пры дзеясловах накіраванага руху: ехаць у гораду накіравацца у лес, ісці ў школу, пакласці ў кішэню і інш> У такіх спалучэннях з прыназоўнікам у можа функцыя- ніраваць усякі назоўнік, што абазначае прадмет у шыро- кім сэнсе з наяўнасцю сярэдзіны, унутранай часткі ў прамым ці пераносным значэнні гэтага слова. Таму ў спалучэннях тыпу пайсці ў хату найболын выразна вы- ступае значэнне накіраванасці дзеяння ў сярэдзіну прад- мета як канцавога пункта, абазначанага залежным на- зоўнікам. Гэта значэнне канструкцыі «г/ + вінавальньг склон» з’яўляецца першапачатковым; адценне яго ў боль-2!
шай ці меншай ступені сігналізуецца і ў адпаведных канструкцыях з іншымі адносінамі.Некаторым спалучэнням з вінавальным склонам і прыназоўнікам у адпавядае сінанімічная канструкцыя «да + родны склон» (ехаць у горад — ехаць да горада), некаторыя ж такія спалучэнні не маюць сінанімічных ад- паведнікаў з да (пакласці ў столік).Сярод канструкцый з прыназоўнікам у і вінавальным склонам, што ўжываюцца пры дзеясловах руху, а такса- ма іншага накіраванага дзеяння і могуць уступаць у сі- нанімічныя сувязі з канструкцыяй «да + родны склон», паводле семантыкі залежных назоўнікаў можна выдзе- ліць некалькі разнавіднасцей.Пры назоўніках, якія абазначаюць назвы закрытай абмежаванай прасторы — памяшканні рознага прызна- чэння (хата, дом, пакой, клас, хлеў, стадола, гумно, сві- ран, шалаш і інш.), для абазначэння кірунку руху ці ін- шага дзеяння ў сярэдзіну прадмета звычайна ўжываецца прыназоўнік у: пайсці ў пакой, везці ў гумно. Канструк- цыя «у + вінавальны склон» з’яўляецца асноўным срод- кам выражэння гэтай разнавіднасці прасторавых адносін, яна стылістычна нейтральная: Жалнеры накіравалі- ся ў хату (Я- Колас. Дрыгва). У пакой увайшоў хлопчык год трох (П. П е с т р а к. Дзед за сцяною). Пасядзеўшы крышку яшчэ з Лёдзяй, Саша н а к і- раваўся ў свой пакой (А. М а р ц і н о в і ч. Травінка і камень). У адзін час і ў святліцу, і ў дваровую хату ўварваліся чырвонаармейцы і партызаны (Я. К о- л а с. Дрыгва). Вязуць калгаснікі ў свірны ад мала- тарні жыта (А. Б а ч ы л а. Міхась Дуброва). На шчасце ў камору ў в а й ш л а Антаніна Міхайлаўна (Я. Колас. На ростанях, II).Спалучэнне з прыназоўнікам да і родным склонам яазоўнікаў гэтай семантычнай групы (хата, пакой) хоць часам і выкарыстоўваецца як сінонім да канструкцыі «# + вінавальны склон» для абазначэння накіраванасці. дзеяння ў канцавы пункт з заходам у яго, але ў сучаснай беларускай мове яно не можа быць адзначана як пра- дуктыўная з’ява. Звычайна гэту канструкцыю можна сустрэць у творах такіх пісьменнікаў старэйшага пака- лення, як В. Дунін-Марцінкевіч, Цётка, Я- Купала, Я- Ко- лас і інш.— пераважна прадстаўнікоў паўднёва-заход- ніх беларускіх гаворак, якім характэрна яе ўжыванне;22
у мове пісьменнікаў з усходняй часткі рэспублікі спалу- чэнне «5а + родны склон» са значэннем накіраванасці дзеяння ў сярэдзіну прадмета — рэдкая з’ява: У чацвер раніцай сонейка цэлай галавой укацілася да хаты (Цётка. Міхаська). ...Знаючы зелле, да ўбогіх хатак бегала ахвотна — лячыла дзіцятак (В. Д у н і н - М а р ц і н к е в і ч. Купала). П а с л а ў пан да пакою шукаць паненкі,— я, шукаючы ўсюды, заглянулаіда таго пакою (В. Д у н і н - М а р ц і н к е в і ч. Залёты). Мы... як былі мокрыя і запэцканыя граззю, п а й ш л і да пакояў (К. Чорны. Наварце).Як прынеслі Бан- дароўну да святліцы новай, палажылі памаленьку на лаве дубовай (Я. Ку п а л а. Бандароўна). Тут маці с х о- дзіць да каморы, нясе збанішча тварагу (Я- Колас. Новая зямля). Сустракаецца гэта канструкцыя і ў вуснаі'г народнай творчасці: А куды каравай гіанесці? П а н е с ц і каравай да клеці... (П. В. Ш е й н. Матерналы для язуче- нпя быта н языка русского населення Северо-Западного края, т. 1,ч. II).Адзначым, што ўжыванне прыназоўніка да ў спалу- чэнні з назоўнікам хата ў форме роднага склону часам выклікае двухсэнсавае разуменне канструкцыі; гэта можна заўважыць на наступных прыкладах: П р ы л я- ц е л а мушка да хаты,— аж у яе камарык насаты- (М. Багдановіч. Мушка-зелянушка і камарык — на- саты тварык). Адпілаваны кавалак ён [Гушка] узваліу на плечы разам з пілкаю і пайшоў назад да хаты. (К. Ч о р н ы. Бацькаўшчына). 3 кантэксту вынікае, што ў першым сказе прыназоўнікавае спалучэнне (прыляце- ла) да хаты ўжыта са значэннем накіраванасці дзеяння ў канцавы пункт — у хату, а ў другім прыкладзе выра- жаецца накіраванасць дзеяння ў бок пэўнага прадмета, а не ў сярэдзіну яго: пайшоў (у які бок?) да хаты; туг спалучэнне з да выступае як сінонім да канструкцый у бок хаты, у напрамку хаты. Гэта, другое значэнне най- больш выразна выяўляецца ў тым выпадку, калі пры за- лежным назоўніку ■ канструкцыі ёсць дапасаванае або недапасаванае азначэнне: Пасля [Гушка] шпарка за- к р о ч ы ў да сваёй хаты (К- Ч о р н ы. Бацькаўшчына). Сустрэча з вучнямі адбылася, і я адразу ж п а й ш о ў да хаты старога (Ф. Я н к о ў с к і. Цёзка).Іншы раз разуменне сэнсу прыназоўнікавага спалу- чэння да хатьі, якое выкарыстоўваецца для абазначэння23-
кірунку дзеяння ў сярэдзіну прадмета, ускладняецца тым, што яно (спалучэнне) супадае складам і сугучнае з прыслоўем дахаты, але адрозніваецца ад яго значэн- нем; параўн.: Заходзьце ж, браціку, да хаты (Я- Ко- л а с. Новая зямля) і I д з і ц е, хлопцы, дахаты (Я- К о- л а с. Кантракт). Маці! Мы кажам, былыя салдаты,— ворага болей н е п у с ц і м да хаты (П. Б р о ў к а. Голас сэрца) і Данілка е х а ў дахаты вясёлы і ўсё хваліў шляхціца (П. Пестрак. Вярнуўся). У прыведзеных прыкладах адрозненне канструкцыі да хаты ад прыслоўя дахаты вызначаецца праз напісанне гэтых арфаграм.Спалучэннем да хаты накіраванасць дзеяння ў ся- рэдзіну прадмета болын яскрава выражаецца ў тым вы- падку, калі яно ўжыта пры дзеяслове з прыстаўкай у- (.увайсці, унесці, убегчы і інш.): Вочы добра пазаліўшы, ледзьве ўняслі да хаткі (Ф. Багушэвіч. Кепска будзе!). Выразнасцю значэння прыназоўнікавае спалу- чэнне да хаты характарызуецца і тады, калі ім абазна- чаецца мяжа, да якой даходзіць дзеянне: А Буланы п р а- бег па вуліцы да трэцяе хаты (К- Ч о р н ы. Буланы).Пры абазначэнні кірунку руху ці іншага дзеяння ў сярэдзіну прадмета назоўнік дом звычайна ўжываецца з прыназоўнікам у: Маладую графішо з нашчадкамі а д- в я л і назад у дом... (М. Л ы н ь к о ў. Ядвісін дуб). Яны не зайшлі ў дом, бо ўбачылі гаспадара ў садзе (I. Ш а м я к і н. Крыніцы). Чарняхоўскі падаўся ў свой дом, сцены якога... выглядалі між сосен (I. М е- л е ж. Мінскі напрамак, I).Спалучэнне ж прыназоўніка да з родным склонам на- зоўніка дом утварыла прыслоўе дадому, якое паводле значэння прыкметна адрозніваецца ад спалучэння ў дом і, вядома, не звязана з ім сінанімічнай сувяззю: Пакуль •е х а ў дадому, думкі Башлыкова блыталіся (I. М е л е ж. Завеі, снежань). Стары Костусь адразу ж вярнуўся дадому (А. Васілевіч. Зімовая дарога).Ужыванне прыназоўнікава-іменнага спалучэння да дома магчыма толькі пры абазначэнні мяжы, якой да- сягае дзеянне, або набліжэння чаго-, каго-небудзь да канкрэтнага аб’екта руху: ён [Назарэўскі] ішоў за сяст- рой, яна п р а в я л а яго разгароджаным дваром да трэ- цяга дома (К. Ч о р н ы. Трэцяе пакаленне). Калі Паўлік з таварышамі падыходзіў да дома, там чакала яго вялікая бура (Я. М а ў р. Палескія рабінзоны).24
Спалучэнням з прыназоўнікам у і вінавальным скло- нам назоўнікаў, што абазначаюць назвы некаторых устаноў, арганізацый, прадпрыемстваў, памяшканняў 'бытавога прызначэння, рэлігійнай службы і інш., могуць адпавядаць як сінанімічныя канструкцыі <«9а + родны склон». У болыпасці выпадкаў канструкцыі з да ў творах мастацкай літаратуры сустракаюцца ў мове дзеючых асоб, што ў пэўнай ступені можа сведчыць аб сувязі іх з народна-гутарковым стылем: Прыходзіць у школу Аксён Каль (Я. К о л а с. На ростанях, II).— А вы, дзеткі, яшчз першы раз п р ы й ш л і да школкі? — мякка прамо- віў настаўнік да малых (т а м ж а, I). А я, бабка, заўтра раненька-раненька ў воласць пайду (там ж а, I), Заўтра трэба будзе заказаць старасту фурманку і п а- е х а ц ь да воласці забраць школьныя прыналежнасці (т а м ж а, I). Са страхам у в а й ш о ў Сцёпка ў канцы- лярыю рабфака (Я. Колас. На прасторах жыцця). — Зойдзем да канцылярыі,— сказаў Лабановіч (Я. К о л а с. На ростанях, I). Выходзіць нам не дазваля- лі; толькі, калі хто хацеў, в а д з і л і ў касцёл (К- Ч о р- н ы. На граніцы). Плахінскага няма, п а й ш о ў да касцё- ла богу маліцца (М. Г а р э ц к і. Віленскія камунары).Пры выбары аднаго з прыведзеных сінонімаў у літа-. ратурнай мове перавага заўсёды аддаецца спалучэншо з прыназоўнікам у і вінавальным склонам, якім больш дакладна выражаецца адзначаная разнавіднасць прасто- равых адносін. Для пацвярджэння гэтага можна заўва- жыць, што Я. Колас пры падрыхтоўцы некаторых сваіх твораў да перавыдання замяніў асобныя канструкцыі з прыназоўнікам да спалучэннем вінавальнага склону з у: Выпаўніўшы свой абавязак, Раман зайшоў у школу (На ростанях, I, 1955, с, 32); у выданні 1952 г. было: з а й ш о ў да школы. + , „Прааналізаваны матэрыял паказвае, што абсалютная большасць назоўнікаў адзначанай семантычнай групы пры выражэнні разглядаемай разнавіднасці прасторавьіх адносін у літаратурнай мове паслядоўна ўжываецца толькі ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам у і не сустракаецца ў канструкцыях «да + родны склон»; сярод такіх назоўнікаў можна назваць наступныя: сель- савет, калгас, праўленне, інстытут, універсітэт, бальніца, яслі (дзіцячыя), клуб, сталовая, бюро, бухгалтэрыя і інш.: Старшыня райвыканкома ў першунз чаргу заехаў25
у сельсавет (I. Шамякін, У добры час). Калі Мікіта і ш о ў у праўленне калгаса..., ён сустрэў на вуліцы Чы- кілевіча... (Я. Колас. Адшчапенец). Ірына аднойчы паехала ў гарадок і зайшла ў больніцу (К- Ч о р н ы. Трэцяе пакаленне). Цярэшка выпіў адным махам шклян- ку халоднай гарбаты і п а й ш о ў у бухгалтэрыю па пен- сію (3. Бядуля. Язэп Крушынскі, II).Побач з канструкцыяй «г/+вінавальны склон», якая служыць для абазначэння накіраванасці руху ў сярэдзі- ну прадмета як канцавога пункта, зрэдку ўжываецца спалучэнне прыназоўніка да з такімі назоўнікамі, як лес, бор, сад і пад. у форме роднага склону (пайсці ў лес — пайсці да лесу). Канструкцыя з да і назоўнікамі гэтай семантычнай групы найбольш характэрна вуснай народ- най творчасці і некаторым мясцовым гаворкам, сустра- каецца таксама і ў мастацкіх творах, пераважна ў вер- шах асобных пісьменнікаў, дзе яе варта разглядаць як паказчык стылізацыі таго- ці іншага твора пад народную мову: Як і шл і ў лясы партызаны на заклятага ворага- пана, расступаліся долы і горы (Я. К у п а л а. Партыза- ны). Піліпавы хлопцы ўжо даўно п а е х а л і ў лес з ся- керамі (Я. К о л а с. На ростанях, 1). Сышліся, з в я р н у- лі ў барок для чорнай, патайнай нарады (Я. К о л а с. Адплата). Мы ішлі ў той сонечны яблыневы сад (П. П е с т р а к. Імунітэт); параўн.: Каб вечна аб дзецях жылі ўспаміны, с х а д з і ў ён да лесу па клён і рабіну (П. Б р о ў к а. Брат і сястра). Як хмары закрылі і сонца і зоры, п а й ш о ў партызаніць да бору (П. Б р о ў к а. Кастусь Каліноўскі). Калі ты зязюля, то л я ц і да бору 1 (Р. III ы р м а. Беларускія народныя песні, II). У пуні ў панскай, як мёртвы, спіць Янка, не в ы й ш а ў да саду спаткацца з каханкай (Я. Купала. Адплата кахання).1 У творах асобных пісьменнікаў можна сустрзць пры дзеясловах руху спалучэнне на бор як сінонім да спалучэнняў у бор, да бору: Вярнулася ваўчыца на бор, прайшлася яшчэ раз па заечых слядах (Б. С а ч а н к а. Падгалая); у гаворцы: П а й ш л і ў грыбы на барок (в. Кліны, Бялыніцкі р-н); параўн. адпаведную канетрукцыю з пры- назоўнікам на і месным склонам у старажытнай беларускай мове: н шберет собь велнкші кнАЗІІІвннторогь мЬстцо на пуіцы велмн хо- рошо подле рекн Вельн (прыклад узяты з працы А. П. Груцы ў кн. «Беларуская лінгвістыка», зып. 10. Мінск, 1976, с. 64); у гаворках Смаленшчыны, Сустреўся мядьведь на лесу (прыклад узяты з працы П. А. Растаргуева ў кн. «Уч. зап. Нн-та языка н лнтературы РАННОН», т. 4. М., 1931, с. 139).26
Некаторыя назоўнікі гэтай семантычнай групы ў літа- ратурнай мове, як правіла, ужываюдца толькі з прына- зоўнікам у: Раз увечар дзед з Сымонам в ы й ш л і ў парк у свой абход (Я- Колас. Сымон-м}^зыка). Скура- товіч пайшоў у ельнік (К. Чорны. Трэцяе па- каленне).Адной з пашыраных канструкцый, якімі выражаецца накіраванасць чаго-, каго-небудзь у канцавы пункт як абмежаваную прастору, з’яўляецца спалучэнне прына- зоўніка у з назоўнікамі ў вінавальным склоне, што аба- значаюць агульныя ці ўласныя назвы паселішчаў: Пяцё- ра гітлераўцаў аддзяліліся ад іншых і п а й ш л і ў вёску (I. Ш а м я к і н. Глыбокая плынь). У гэту вёску і н а к і- роўваецца дзед Талаш (Я- К о л а с. Дрыгва). Машы- на пад грукат кананады памчалау Мінск (М. Л ы н ь- к о ў. Векапомныя дні, III). Двое паліцыянтаў п а в я л і арыштаванага ў Мінск (3. Б я д у л я. Язэп Крушын- скі, II). У Кіеў е х а ў ці ў Лынтупы... (М. Л у ж а н і н. Як нараджаўся новы свет). Паехала Алена з маці ў горад (П. П е ст р а к. Неспадзяванак). Сам Шахматаў яго, Максіма, вучыцца к л і ч а ў Пецярбург (А. Б а ч ы- л а. Хмары над бухтай).Для абазначэння канцавога пункта, куды накіравана дзеянне з заходам у яго (пункт), ужываецца таксама спалучэнне з прыназоўнікам да і родным склонам назоў- ніка. Канетрукцыя <«Эа + родны склон», у якую ўвахо- дзяць назоўнікі гэтай семантычнай групы (вёска, Мінск), больш частая з’ява як у вершаваных, так і ў празаічных творах мастацкай літаратуры: ...Васька і д з е да вёскі пашукаць яек курыных (М. Лынькоў. Над Бугам). Так увосень, ў замарозкі, прывялі мяне да вёскі (Ф. Багушэвіч. Кепска будзе!). Таго дня да Мінску паехала Зося (Я. К у п а л а. Адплата кахання). На- ходзілі думкі такія, калі мы да Мінска п р ы й ш л і (П. Б р о ў к а. А дні ідуць). I ш о ў кабзар да Кіева. Сеў спачыць з дарогі (Т. Ш а ў ч э н к а. Кацярына. Пераклад Я. Купалы). Дзень пры дні ён в а з і ў каменне да горада на шашу (К. Ч о р н ы. Бацькаўшчына). Праўда, у Ма- цея было трое сыноў: аднаго ўзялі ў войска, другі п а- е х а ў да Пецярбурга шукаць хлеба... (Ц ё т к а. Прысяга над крывавымі разорамі).Характэрна, што ўласныя назвы гарадоў у мове ма- стацкай літаратуры пераважна ўжываюцца ў вінаваль-27
яым склоне з прыназоўнікам у, але дапускаюць і форму роднага склону з да: I дзед е з д з і ў у Глуск да каваля (Ф. Янкоўскі. Дзед Тамаш). Дзед араў, скарадзіў, вазіў дровы, да Глуска на базар ездзіў—на валах (т а м жа). Такую ж аеаблівасць маюць і агульныя на- зоўнікі вёска, мястэчка, горад. Аналагічная з’ява назі- раецца і ў сучаснай украінскай літаратурнай мове, дзе пры паралельным ужыванні падобных канструкцый з прыназоўнікамі у(в) і да(до) у спалучэнні з назвамі га- радоў і іншых населеных пунктаў таксама болыл шырока выкарыстоўваецца канструкцыя «у(в) + вінавальны склон»: В Москву... везу тудн лнстн (М. Бажан) і ...до Москвы в е р с т а ю шлях (М. Бажан) 2.Што ж да ўласных назваў вёсак, то ўжыванне іх назіраецца звычайна з прыназоўнікам у\ у спалучэнні з да ў прааналізаваных матзрыялах яны не сустрэліся: П а й с ц і ў Хатовічы Лабановіч надумаўся раптоўна (Я. К о л а с. На ростанях, I). Знайдзіце ж яго і скажыце: няхай і д з е ў Карначы і запытае Цімоха Будзіка (Я. К о л а с. Дрыгва).Канструкцыі з у звычайна не маюць сінанімічных ад- паведнікаў з прыназоўнікам да, калі выражаецца не- зваротнае перамяшчэнне каго-, чаго-небудзь на іншае месца: Я надумаўся пераехаць у Мінск (К. Ч о р н ы. Трэцяе пакаленне). Ты, маці... перабірайся ў Ма- кушы да Тэклі (Я- Колас. Дрыгва).У пазіцыі пры аддзеяслоўных назоўніках, як правіла, ужываецца канструкцыя з прывазоўнікам у, у якой з прасторавым значэннем сумяшчаецца адценне азначаль- ных адносін: П а е з д к а ў Мінск павярнула ўсё Алёшава жыццё. (В. В і т к а. Баравіцкія музыкі).У вуснай народнай творчасці пры дзеясловах руху часам можна сустрэць рудымент з прыназоўнікам к і назвай горада ў давальным склоне тыпу паехаць к Вільну як сінонім да спалучзнняў з лрыназоўнікамі у і да — паехаць у Вільню, паехаць да Вільні: Н е п а- едзеш к Вільну па ўборы, прыбярэцца яна ў каморы (П. В. Ш е й н. Матерналы..,, т. I, ч. II); параўн.: а я те- перь -Ь д у до Вальші (АВАК, XVII, 59) 3.2 Гл.: Безпалько О. П. Нарнсн з історнчного сіштакснсу украш- сько'і мовн. КнТв, 1960, с. 56.3 Прыклад узяты з артыкула В. П, Лемцюговай у кн. «Сучасная беларуская мова». Мінск, 1973, с. 94.28
Ужыванне ў старажытнай беларускай мове канструк- цыі з давальным склонам беспрыназоўнікавым і з пры- назоўнікам к тыпу «поехаль Краковоу» [—поехал'ь ш Краков^)...] адзначае Я- Ф. Карскі4.Такое выкарыстанне прыназоўніка к замест в у стара- жытнай рускай мове заўважае Ф. I. Буслаеў, прывёўшы прыклад з піеьмовага помніка: «ехал к Москве»5 (у сэнсе: в Москву), а таксама Л. А. Булахоўскі — «уехал к Москве» 6.Канструкцыя «/с+давальны склон» у старажытнасці мела розныя прасторавыя значэнні, сярод якіх — і накі- раванасць дзеяння ў пункт з заходам у яго. 3 цягам часу ўжыванне к з давальным зусім было абмежавана, і нарэшце для выражзння гэтага значэння стала выка- рыстоўвацца ў рускай мове канструкцыя з прыназоўні- кам в і вінавальным склонам 7, у беларускай — «у + віна- вальны склон»: Вацлаў зноў п а е х а ў у Вільню, а астат- ніх яна не хацела бачыць (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім, I).Ужыванне замест спалучэння прыназоўніка у з на- зоўнікам вінавальнага склону канструкцыі «<За + родны склон», якой выражаецца кірунак дзеяння ў сярэдзіну прадмета ці ў канцавы пункт, Я- Ф. Карскі тлумачыць уплывам польскай мовы8, М. Г. Булахаў таксама заўва- жае, быццам шмат якія канструкцыі з прыназоўнікам да, перанесеныя з польскай мовы ў беларускую В. Дуніным- Марцінкевічам пры перакладзе асобных твораў і запазы- чаныя іншымі аўтарамі XIX ст., «у той ці іншай ступені зрабілі ўплыў на стан сінтаксічных норм сучаснай бела- рускай літаратурнай мовы» 9. Аднак такія сцверджанні выклікаюць сумненне, бо спалучэнне з да, якім абазна- чаецца кірунак руху ў канцавы пункт, вядома было бе- ларускай мове старажытнага часу, аб чым сведчаць4 Гл.-. Карскай Е. Ф. Белорусы, вып. 2—3. М., 1956, с. 413.е Гл.: Буслаев Ф. М. Мсторнческая грамматнка русского языка. М„ 1959, с. 483.6 Гл.: Булаховскый Л. А. Курс русского лнтературного языка, т. II (нсторнческнй комментарнй), нзд. 4-е. Кнев, 1953, с. 280.7 Гл.: Ломтев Т. П. Очеркн по нсторнческому сннтакснсу русско- го языка. М., 1956, с. 319—320.й Гл.: Карсшй Е. Ф. Белорусы, вып. 2—3, с. 427.9 Булахаў М. Г. Развіццё беларускай літаратурнай мовы ў XIX— XX стст. ва ўзаемаадносінах з іншымі славянскімі мовамі. Мінск, 1958, с. 31.29
пісьмовыя помнікі і вусная народная творчасць. Вык&ры- станне прыназоўніка до паралельна з в і к адзначаецца таксама ў старажытных паўднёварускіх помніках і ў стараўкраінскай пісьменнасці, вядома яно і многім сучас- ным паўднёвавелікарускім і некаторым заходнім сярэд- невелікарускім гаворкам (курска-арлоўскім, варонеж- скім, данскім, смаленскім, пскоўскім і інш.) 10. Прына- зоўнікава-склонавая форма до города побач з в город як асаблівасць народна-гутарковага стылю сустракаецца, напрыклад, у творах М. А. Някрасава п; канструкцыі з до гэтага тьшу (іду до Харкова, тдійт до стола) уласці> вы сучаснай украінскай мове 12.У гэтым выпадку мы далучаемся да думкі тых да- следчыкаў, якія, абапіраючыся на важкія факты з усход- неславянскіх моў, прыходзяць да вываду, што ўжыванне прыназоўніка да са значэннем накіраванасці ў сярэдзіну чаго-небудзь—«з’ява агульнаславянская, а не запазы- чанне з заходнеславянскіх моў» 13, або абгрунтавана ста- вяць пад сумненне сцверджанне наконт польскага ўплы- ву на развіццё адзначаных канструкцый з прыназоўні- кам да ў беларускай мове.Абмежаванае выкарыстанне ў мове маетацкай літа- ратуры канструкцыі «<?а + родны склон» для абазначэння кірунку руху або іншага дзеяння ў сярэдзіну прадмета ці ў абмежаваную прастору як у канцавы пункт абумоўлі- ваецца тым, што сэнс выказвання спалучэннем з да да* волі часта перадаецца недакладна, бо яно не адназнач- нае: на першы план заўсёды выступае адценне аднаго з асноўных значэнняў канструкцыі з прыназоўнікам да — абазначаць кірунак руху ў бок пэўнага прадмета (па- дацца да лесу) або прасторавую мяжу, да якой дахо- дзіць, распаўсюджваецца дзеянне (дабегчы да лесу). Пацверджаннем гэтага могуць быць наступныя прыкла- ды: А вы таксама да Мінска едзеце? (С. Грахоўскі.50 Гл.: Фііаш Ф. П. Пронсхожденне русского, украпнского іі бе- лорусского языков. Л., 1972, с. 509—510.11 Гл.: Паршша В. А. К предложно-падежной снноннмнке.— «Уч. зап. Ярославск. пед. нн-та нм. К. Д. Ушннского», вып. ЫІ. Ярославль, 1964, с. 16.12 Гл,: Русско-украннскнй словарь. Кнев, 1962, с. 29, 180.13 Гл.: Астафьева Н. Н. Конструкцюі с предлогом «до» в русском языке (в сопоставленян с белорусскнм).— йсследовання по русскому языку. Мннск, 1965, с. 34—35; Падгайскі Л. П. Словазлучэнне ў бела- рускай мове. Мінск, 1971, с. 32.30
Правадок). ён шмыгнуў за голыя бэзавыя кусты і, пры- гінаючыся, п а б е г па цаліку да вёскі (С. Г рахоўскі. Новы настаўнік). Да звера ахвотнік вялікі ён быў, ча- сценька са стрэльбай да лесу хадзіў (В. Дунін- Марцінкевіч. Вечарніцы). Тут кажа дзяўчыне сваёй Васілёк: — С к а ч ы ты да роднай хаціны (М. Т а н к. Ля вогнішч начлежных). Але палешукі не вельмі к і д а л і с я да царквы (Я. К о л а с. На ростанях, II). У прыведзеных сказах значэнне прыназоўнікава-склонавай формы з да з цяжкасцю ўстанаўліваецца нават у шырокім кантэксце і можа быць вызначана толькі зместам усяго выказван- ня. Такія прыклады, у якіх канструкцыя з <3а характары- зуецца невыразнасцю значэння, у мове мастацкай літа- ратуры шматлікія.Гэта акалічнасць у пэўнай ступені абумоўлівае не- рэгулярнае ўжыванне канструкцыі «с?а + родны склон» у тым вьгаадку, калі ёсць поўная магчымасць больш да- кладна перадаць сэнс выказвання спалучэннем з прына- зоўнікам у і назоўнікам у вінавальным склоне.Хоць прыназоўнікава-склонавая канструкцыя «да + + родны склон» са значэннем кірунку руху ці іншага дзеяння ў сярэдзіну прадмета або ў канцавы пункт як абмежаваную прастору належыць да старажытных з’яў — вядома беларускай мове з пачатку XV ст. (от- пустылг до Полочьска; до Полоцка послаш; ндет з реч- кн Ратомкн до Менска) 14 — і сустракаецца ў творах не- каторых пісьменнікаў, аднак ужыванне яе побач са спа- лучэннем «//+вінавальны склон» у XX ст. амаль не стала прыкметным, і таму прызнаваць гэту канструкцыю ў су- часнай мове за літаратурную норму, на нашу думку, можна толькі з агаворкамі. У гэтым выпадку, думаецца, трэба лічыць не зусім апраўданым уключэнне ў «Бела- руска-рускі слоўнік» (1962, с. 221) ілюстрацыйнага пры- кладу «паехаць да горада — поехать в город», які, вядо- ма, будзе ўспрымацца як літаратурная норма,Канструкцыі з прыназоўнікамі^іна з вінавальным склонамКанструкцыі з прыназоўнікамі у і на ў беларускай мове характарызуюцца мнагазначнасцю і вялікай пра- дуктыўнасцю; сярод іх найбольш шматлікія спалучэяні14 Гл.: Нарысы па гісторыі беларускай мовы. Мінск, 1957, с. 347,31
з вінавальным і месным склонамі, якімі выражаюцца прасторавыя адносіны.Як ужо адзначалася, канструкцыяй з у і вінавальным склонам назоўніка выражаецца кірунак дзеяння ў сярэдзіну прадмета: пайсці ў хату, уваліцца ў яму; спа- лучэнне з на ўжываецца для абазначэння кірунку дзеян- ня на паверхшо прадмета ці на верхнюю частку яго: па- класці нахтол, кінуць на пень, узысці на гару. Значэнні канструкцый гэтага тыпу з у і на дыферэнцыраваны, кожная з іх выражае ўласцівае ёй сэнсавае адценне, та- му ў моўнай практыцы яны не дапускаюць змешвання.Аднак у сучаснай беларускай літаратурнай мове пры- назоўнікава-склонавыя формы з у і на як амаль раўна- значныя ўжываюцца для выражэння кірунку руху і ін- шага дзеяння ў канцавы пункт: ехаць у поле — ехаць на поле, схадзіць у вёску — схадзіць на вёску, зайсці ў кух- ню — зайсці на кухню, вярнуцца ў Беларусь — вярнуцца на Беларусь. Большасць канструкцый гэтага тыпу амаль што не адрозніваецца між сабой значэннямі, што выклі- кае пэўную цяжкасць у выбары адпаведных спалучэнняў у канкрэтнай сітуацыі, Гаворачы пра аналагічную з’яву ў рускай мове — выкарыстанне двух розных прыназоўні- каў для выражэння аднолькавага прасторавага значэн- йя,— некаторыя даследчыкі справядліва зазначаюць, што выбар прыназоўнікаў в і на ў значнай частцы спалучэн- няў (бросать в огонь — бросііть на огонь, зайтіл в кух- ню зайт на кухню, отправть в деревню — отправсіть на деревню і пад.) цяжка чым-небудзь матываваць15 і што «суадноснасць прыназоўнікаў в і на з’яўляецца пры- ватным выпадкам сінтаксічнай сінанімікі» 1б,Такія канструкцыі з прыназоўнікамі у і на, што слу- жаць’для выражэння кірунку дзеяння, могуць утварацца' шматлікімі назоўнікамі лакальнага значэння ў форме ві- навальнага склону (у даследаваным матэрыяле іх каля 60), якія абазначаюць самыя разнастайныя прасторавыя паняцці: гаспадарчыя будынкі і часткі жылых памяш- канняў (кухня, кватэра, канюшня, гумно, склад), пасе-!5 Гл.: Бондаренко В. С. Преддогй в современном русіісом языке. М„ 1961, с. 23. ' " ' -16 Боярое А. П. Глагольные словосочетагшя- с пространственным значеннем в современном русском лнтературном языке.— «Уч. -зан.. Рязанск. пед. нн-та», т. XIII, 1956, с.'126, ^ : ?...32
лішчы (вёска, сяло, горад, мястэчка, Зарэчча), адкры- тыя прасторы — абмежаваныя і неабмежаваныя (поле, луг, агарод, двор; мора, неба), тэрытарыяльныя адзінкі і мясцовасці (Беларусь, Палессе, Лагойшчына, раён), сродкі перамяшчэння (калёсьі, сані, воз, аўтобус, сама~ лёт) і інш.Разгледзім паасобку канструкцыі з назоўнікамі вы- дзеленых груп, вызначым некаторыя асаблівасці ва ўжы- ванні спалучэнняў з прыназоўнікамі у, на, якія пры пэў- ных умовах могуць настолькі функцыянальна збліжацца між сабой, што падчас цяжка матываваць чым-небудзь выбар таго ці іншага прыназоўніка.Паралельнае ўжыванне прыназоўнікаў у, на для вьь ражэння кірунку дзеяння ў сярэдзіну прадмета ў бела- рускай літаратурнай мове назіраецца пры назоўніках; якія абазначаюць часткі жылых памяшканняў і гаспа- дарчыя будынкі (кухня, кватэра, канюшня, гумно і інш.). Асаблівасці канструкцый з прыназоўнікамі у і на і на- зоўнікамі гэтай групы пакуль што недастаткова асветле- ны ў навуковай літаратуры, хоць істотныя заўвагі пра выкарыстанне ў беларускай мове спалучэнняў тыпу ісць ў кухню — ісці на кухню, пра адсутнасць прыкметных семантычных і стылістычных адрознепняў паміж імі вы- казваліся ў асобных пр-ацах 17.Прымаючы пад увагу значэнне залежнага. назоўніка канструкцыі і семантыку дзеяслова, пры якім яна (кан- струкцыя) функцыяніруе, зробім спробу акрэсліць нека-і торыя межы і ўмовы ўжывання адзначаных прьшазоўніп кава-склонавых форм. . .чНазіранні паказваюць, што спалучэнне ў кухню заўсё-, ды ўжываецца пры дзеясловах руху.ці іншага накірава* нага дзеяння, якія маюць у сваім. складзе прыстаўку у-(ува-): увайсці, убегчы, унесці, упіхнуць І інш. Прына-17 Гл.: Борнсоглебская Э. М. 06 . употреблешш глагольно-ймеНг ных словосочетаннй с предлогамн «на» н «у» в современном белорус- Ском языке.— У кн.: Вопросы фнлологіш, вып. 1. Мннск, 1971, с. 25; яе ж: Пра асаблівасці ўжывання дзеяслоўна-іменных словазлучэн^ няў.— «Веснік БДУ імя У. I. Леніна. Серыя IV», 1973, № 3, с. 48} Яўневіч М. С. Функцыі і значэнні- прыназоўнікаў на, у, з, за ў.-сучас- най беларускай літаратурнай мове. Канд. дьіс. Мінск, .1956, с. 44—4.6; я'го ж: Асаблівасці ўжывання некаторых канструкцый з прьшазоўні- камі у і на ў беларускай мове.— Шародная: асвета», 1974. № 5І с. 53—57. 'і;' ■• і-..-:3 М. С. Яўневіч
зоўнікава-іменным епалучэннем з у пры такіх дзеясловах выражаедца выразна акрэсленая накіраванасць руху ці іншага дзеяння ў сярэдзіну прадмета; назоўнік кухня ў гэтым выпадку звычайна абазначае назву асобнага спе- цыяльнага пакоя (з печкай, плітой) у жылым памяшкан- ні — у хаце, у кватэры,— дзе прыгатаўляюць ежу: Саш- ка... увайшоў у кухню і астаўся там (К- Ч о р н ы. Люба Лук’янская). Усе трое ў в а й ш л і ў кухню... (Я. К о л а с. Адшчапенец). Каб у в а й с ц і назад у кух- ню, старая патрымалася спачатку за вушак дзвярэй... (Я. Б р ы л ь. У Забалоцці днее). Міша ў б е г у кухню... (Т. X а д к е в і ч. Даль палявая). Вольга сілком у п і х- нула яго ў кухню і там, у цеплыні, амаль радасна за- смяялася (I. Шамякін. Гандлярка і паэт).— Ну, па- мыліся? — уварвалася ў кухню Параска (I. Ме- л е ж. Завеі, снежань).Ужыванне пры некаторых дзеясловах з прыстаўкай у-(ува-) канструкцыі на кухню з’яўляецца непажаданым, бо яно часам выклікае невыразнасць значэння: ён у в а й- ш о ў на куханьку следам за гаспадыкяй (А. П а л ь ч э ў- с к і. Перад світаннем). Поля першая ўскочыла на кухню (I. Ш а м я к і н. Атланты і карыятыды).Канструкцыя з прыназоўнікам у часта функцыяніруе пры іншых дзеясловах руху, канкрэтнага дзеяння — без прыстаўкі у-(ува-),— калі назоўнік кухня таксама ўлш- ваецца як назва часткі жылога памяшкання — хаты ці кватэры. У гэтым выпадку накіраванасць дзеяння ў сярэдзіну прадмета выражаецца крыху менш акрэслена, як у адзначаным вышэй становішчы — пры дзеясловах з прыстаўкай у-(ува-); Пасля Лабановіч устаў, хістаю- чыся п а й ш о ў у кухню... (Я. К о л а с. На ростанях, I). Бабка паволі пасунулася ў кухню на сваю печ (т а м ж а). Так і п р ы й ш о ў [дзед Аўсей] у кухню з пустымі рукамі (М. Л ы н ь к о ў. Дзед Аўсей і Палаш- ка). ...ён пайшоў памагаць ёй насіць у кухню дровы (К. Ч о р н ы. Люба Лук’янская). Той змераў яе з ног да галавы... і з усмешкай п у с ц і ў у кухню (3. Б я д у л я. На каляды к сыну). Енкінуўсяг/ кухню... (I. Ш а м я- к і н. Глыбокая плынь).Калі гаварыць пра мову пісьменнікаў, то можна заўважыць, што некаторыя аўтары наогул больш схіль- ныя выкарыстоўваць спалучэнне ў кухню, чым канструк- цыю з на, ва ўжыванні якой асобныя лінгвісты бачаць34
уплыў народнай мовы ’8. Так, напрыклад, -у творах Я. Коласа, мова якога можа служыць узорам для пісь- меннікаў і ўсіх, хто карыстаецца родным словам, гэта канструкцыя ўжываецца не толькі пры дзеясловах з пры- стаўкай у-(ува-), але мае абсалютную колькасную пера- вагу над канструкцыяй з прыназоўнікам на і пры іншых дзеясловах: Абыходзіць ён стадолу, і д з е ў кухню са двара (Сымон-музыка). Ядвіся ...яшчэ раз азірнулася івыскачыла^ кухню (На ростанях, I). Г анна в ы х о- дзіць у кухню (т а м ж а, II). Бабка Параска п а й- шла | кухню збіраць абед (т а м ж а, III). Каб папасці ў склеп, трэба было зайсці ў кухню (Адшчапенец). Прыназоўнікава-склонавая форма на кухню ў творах Я. Коласа сустрэлася толькі ў мове дзеючай асобы: Ен пры гасцях не пасмеў пазнаць свае мацеры: «I д з і ты, кажа, цётка, на кухню: там цябе пакормяць» (На роста- нях, I).Перавагу канструкцыі ў кухню аддаюць таксама ін~ шыя пісьменнікі — К. Чорны, Я. Брыль, М. Лынькоў.Прыназоўнік на, як правіла, ужываецца з назоўнікам кухня, які служыць для абазначэння часткі памяшкання грамадскага харчавання або пры асобых умовах — спе- цыяльна прыстасаванага месца, дзе прыгатаўляюць ежу на многа людзей: Калі афіцэр пайшоў, загадаўшы салда- ту з а н е с ц і рыбу на кухню, стары накіраваўся да Сашы (I. Ш а м я к і н. Трывожнае шчасце). Неяк пасля абеду, калі Іван узяўся збіраць брудныя кацялкі і міскі, каб а д н е с ц і іх на кухню, ля ўваходу ў палатку пачуліся галасы, тупат (В. Б ы к а ў. Альпійская балада). А ён> Антанюк, з раніцы нашча. I так засмактала, што не вы* трымаў: п а йш о ў на кухню прасіць бутэрброд (I. Ш а- м я к і н. Снежныя зімы). Раптам на кухню ў р ы в а е ц- ц а ўзбуджаны і шчаслівы юнак у белым каўпаку (А. К а р п ю к. У сталовай).Аднак ужыванне прыназоўнікавага спалучэння на кухню не абмяжоўваецца ўказанай вышэй умовай; пры- назоўнік на спалучаецца таксама і з назоўнікам кухня, які абазначае спецыяльны пакой у жылым памяшканні, прычым у мове асобных аўтараў (I. Шамякіна, Т. Хадке- віча) гэта канструкцыя нават прэваліруе над канструк-18 Параўн.: Роэенталь Д. Э. Практнческая стнлнстнка русского языка, с. 300.з»|35
цыяй з прыназоўнікам у: Маша ўміг злёта ла на кухню і вярнулася са шклянкай вады (I. Шамякін. Сэрца на далоні). ён [Вася] выйшаў на кухню, каб пераапра- нуцца (I. Ш а м я к і н. У добры час). Зося часта а д л у- чал'ася нй кухню (Т. X адкевіч. Даль палявая). Цётка Ганна зноў в ы й шлаш кухню (т а м ж а). Дарэ- чы заўважым, што нават у аднолькавых умовах — пры адных і тых жа дзеясловах,— не выяўляючы якіх-небудзь сэнсавых ■ або стылістычных асаблівасцей, аднолькава могуць выкарыстоўвацца абедзве канструкцыі — у кухню і на кухню: ...Панна Ядвіся кулём кінулася ў кухню... (Я. Колас. На ростанях, I). ён [Бабейка] к і н у ў с я на кухню... (Т. X а д к е в і ч. Даль палявая). Анэта в ы й- ш л а ў кухню (К. Ч орн ы. Ліст Якуба Малькевіча). Юстына, зачырванеўшыся, в ы й ш л а на кухню (П. П е- стр а к. А гудок Гудзеў). Такую з'яву можна назіраць нават у мове аднаго і таго ж пісьменніка, што сведчыць аб няпэўных адносінах аўтара да любой з магчымых канс-трукцый: Прачытаўшы першыя словы, Пеця моўчкі павярнуўся і, узяўшы бялізну, на цыпачках н а к і р а- в а ў с я ў кухню (I. Ш а м я к і н. У добры час). Яна [Ма- ша] накіравалася на кухню (там жа).— Дома, дома,— усхапіўся Паходня, подбегам выходзячы ў кухню (Т. X а д к е в і ч. Даль палявая). «Трэба абавяз- кова заехаць да іх...»,— думаў Паходня, выходзячы т кухню (т а м жа). Яна выйшла ў куханьку... (А, П а л ь ч э ў с к і. Чорны дзень).— ...Праходзь у мой пакой,— запрасіў Павел, потым выйшаў на куханьку (А. П а л ь ч э ў с к і. Іза). I д з і ў кухню і скажы матцы, каб прыйшла да мяне (Э. С а м у й л ё н а к. Будучыня). ...Хмуры Гурген павярнуўся і моўчкі пайшо ў на, кухню (т а м ж а).Назіранні паказваюць, што выкарыстанне канструк- цыі на кухню ў большай ступені характэрна мове нека- торых сучасных пісьменнікаў, творчасць якіх прыпадае на 50—70-я гады XX ст. Так, напрыклад, у аповесці А. Марціновіча «Сцюжа» {«Полымя», 1974, № 7) усе 6 канструкцый гэтага тыпу — з прыназоўнікам на (а так- сама 9 канструкцый з месным склонам — на кухні) і ні- воднай з у: Дзіна Сяргееўна нетаропка павярнулася і п а й ш л а на кухню. Яна махнула рукой і п а й ш л а на кухшо гатаваць снеданне. У аповесці гэтага ж аўтара «Травінка і камень» («Полымя», 1976, № 10) таксама36
ўжываецца толькі прыназоўшкавае спалучэнне на кухню: Леакадзія Сцяпанаўна ўстала і пайшла на кухню. Хоць нецадта ахвотна, але Саша з а й ш оў на кухню.Ужыванне прыназоўнікава-склонавай формы на кух* ню часам выклікаецца пэўнай неабходнасцю: выкары* стоўваючы розныя варыянты, аўтар імкнецца зрабіць мову разнастайнай, пазбягае паўтору аднолькавых спа- лучэнняў: Яновіч трапіў у калідорчык, потым на кухню (Т. X а д к е в Ы. Даль палявая).У мове мастацкіх твораў зрэдку можна сустрэць спа* лучэнне да кухні, якім, як і канструкцыямі з прыназоўй нікамі у, на, выражаецца кірунак дзеяння ў канцавы пункт руху: Аднаго вечара ён в.ярнуўся да кухні цёткі Зосі ледзь жывым (М. Лынькоў. Ядвісін дуб). Ёсць у войску старшыны, якія заўсёды цікуюць старога, каб са строю з а б р а ць яго да коней або да кухні ці яшчэ куды, дзе патрэбны дбайны, надзейны гаспадар (В. Б ы к а ў. Уначы). Аднак канструкцыя з прыназоўні- кам да і назоўнікам кухня не мае пашырэння ў сучаснай літаратурнай мове, бо ёй недакладна перадаецца гэта разнавіднасць прасторавага значэння. Таму, відаць, і Я- Колас пры перавыданні сваіх твораў не палічыў па? трэбным ужываць прыназоўнікавае спалучэнне да кухні: I Саханюк накіраваўся ў кухню. Старожка Ма- трона, яшчэ раз агледзеўшы госця, таксама пайшла туды ^На ростанях, I, 1955, с, 21); у выданні 1952 г. было: п а й ш л а да кухні:У літаратурнай мове як ра^назначныя ўжываюцца спалучэнні ў кухню і на кухню пры назоўніку дзверы; у гэтым выпадку з прасторавым значэннем сумяшчаецца адценне азначальных адносін: Д з в е р ы ў кухню стук- нулі, і туды хтось увайшоў (Я. Колас. На роста- нях, I). Д з в е р ы ў кухшо былі адчынены (I. Ш а м я- к і н. Крыніцы). Сталовая ў абласным цэнтры. Злева ўваходныя дзверы, У задняй сцяне д з в е р ы на кухню (К. К р а п і в а. Пяюць жаваранкі). Яна стаяла каля дзвярэй на кухню, зацятая, з ледзь прытоенай гар- каватай усмешкай (I. Мележ, Завеі, снежань).Характэрна, што ў канструкцыях, утвораных назоў- нікам кухня ў вінавальным склоне з прыназоўнікамі у, на, пры выражэнні кірунку дзеяння звычайна назіраец- ца кантактнае размяшчэнне кампанентаў, г. зн. паміж прыназоўнікам і назоўнікам, як правіла, не ўводзіцца37
якое-небудзь іншае слова (прыклады гл. вышэй). Ужы- ванне пры назоўніку кухня азначальнага слова ў спа- лучэннях гэтага тыпу — з’ява зусім рэдкая: Гасцей з а- п р а ш а ю ц ь спачатку ў чорную кухню, адтуль — у чы- сцейшую хату (Я. Б р ыл ь. Вітраж). Пытаюся ў Ларысы, ці праўда, што яна х о д з і ц ь на школьную кухню по- суд мыць («Настаўніцкая газета»),Адзначаныя асаблівасці канструкцый з прыназоўні- камі у, на і назоўнікам кухня еведчаць аб тым, што хоць гэтыя спалучэнні амаль не выяўляюць адрознення ў значэннях, аднак яны не заўсёды свабодныя ва ўжы* ванні, выкарыстанне ў іх аднаго з магчымых прыназоў- нікаў часам залежыць ад канкрэтных умоў. Даследава- ны матэрыял дае таксама падставу сцвярджаць, што прыназоўнікавае спалучэнне ў кухню, якое выразна пе-? радае накіраванасць дзеяння ў сярэдзіну прадмета, у беларускай літаратурнай мове па ўжывальнасці не >'сту- пае спалучэнню на кухню, што ў пэўнай ступені пярэчыць думцы некаторых аўтараў наконт больш частага выка- рыстання канструкцыі з прыназоўнікам на 1Э.Пры аналізе канструкцый з назоўнікам кватэра, ужы- тых пры дзеясловах руху і іншага накіраванага дзеяння, тыпу ісці на кватэру і ісці ў кватэру ў літаратурнай мове заўважана абсалютная колькасная перавага спалучэнняў з на: Адзін раз, пасля работы, на самым змроку, палон- ныя і ш л і на свае кватэры (К. Ч о р н ы. Бацькаўшчы- на). Лабановіч борздзенька пабег да сябе на кватэ- ру праз другі ход (Я- К о л а с. На ростанях, I). Калі мя- не вывезлі, яна схадзіла на маю кватэру... (М. Г а- р э ц к і. Віленскія камунары). Дзіна Сяргееўна падзяка- вала дзяўчынцы і п а й ш л а на кватэру да дырэктара (А. Марціновіч. Сцюжа). Тады ён вырашыў с х а- д з і ц ь да яе на новую кватэру (I. Ш а м я к і н. Сэрца на далоні). Магчыма, я і забыўся б на гэта, калі б, п р ы й ш о ў ш ы з Паходнем да яго на кватэру, не ўба- чыў на сцяне яе фотакарткі (Т. X а д к е в і ч. Даль паля- вая). Ужыванне гэтай канструкцыі назіраецца і ў вуснай народнай творчасці: Прышоў чумак на кватэру (М. В. Довнар-Запольскнй. Песнн пннчуков).19 Гл.: Борнсоглебская Э. Н. 06 употреблешш глагольно-нменных словосочетанпй с предлогамн «на» н «у» в современном белорусском языке.— У кн.: Вопросы фнлологнн, вып. 1, с. 25.38
Колькасную перавагу прыназоўнікавага спалучэння на кватэру ў параўнанні з у кватэру, відаць, йожна раст- лумачыць тым, што яно (спалучэнне з на) мае больш шы- рокі семантычны дыяпазон, яго значэнне ў некаторых вы- падках нават набліжаецца да значэння акалічнаснага прыслоўя дадому: Калі плошча апусцела, я п а й ш о ў на кватэру (I. Ш а м я к і н. Сэрца на далоні). На кватэ- ру ён п р ы х о д з і ў позна... (А. Ч а р н ы ш э в і ч. Док- тар Шабуня); параўн.: Гельскі даў дабранач і п а й- шоў дадому (К. Ч ор н ы. Брыгадзірава памылка).Канструкцыя пайсці на кватэру можа абазначаць на- огул перамяшчэнне каго-небудзь на новае месца — на жылую плошчу, якая належыць іншай асобе; паводле значэння яна амаль адпавядае спалучэнню стаць (стана- віцца) на кватэру і не мае сінанімічнага адпаведніка з у: Праз некаторы час Анатоль сказаў гаспадыні, што збіраецца пераходзіць на кватэру да Алесі (А. Пальчэўскі. Іза). 3 інтэрната пайшлі жыць на кватэру; параўн.: Да адваката ў Ваўкавыску с т а ў на кватэру маладзенькі шафёр (А. Ка р п ю к. Куль- гавая).Канструкцыяй тыпу пайсці ў кватэру больш канкрэт- на выражаецца накіраванасць дзеяння ў сярэдзіну прад- мета, абазначаецца рух, перамяшчэнне з адкрытай пра- сторы (з двара, пляцоўкі) у закрытую (у памяшканне) ці з аднаго памяшкання ў другое, чаго нельга адзначыць у спалучэнні з прыназоўнікам на, якое, як зазначалася вы- шэй, характарызуецца мнагазначнасцю: — Заходзь- це, калі ласка, у кватэру... (Я. Колас. На роста- нях, I). ён [Апанас] увёў іх абедзвюх у кватэру (К. Чорны. Ідзі, ідзі). Алёша пастаяў і моўчкі пай- шоў у сваю кватэру (К Чорны. Бяздонне). Мы за- прасілі яе [кабету] з а й с ц і ў кватэру, пакармілі яе і дзе- так (У. Д у б о ў к а. Як бывае на свеце). Леакадзія Сця- панаўна ўвайшла ў сваю кватэру павесялелая (А. Марціновіч. Травінка і камень). Спадабалася там кніжная паліца... Вельмі дарэчы: у новую кватэру толькі пераехалі («Звязда»). Спалучэнне ў кватэру ўжываецца таксама пры дзеясловах, што абазначаюць не рух, а іншае дзеянне, непасрэдна накіраванае ў сярэ- дзіну памяшкання: Літаральна гэтымі днямі п а з в а н і- л і да нас у кватэру. Адчыняем дзверы (У. Д у б о ў к а. Як бывае на свеце). Праз гадзіну ён ціха п а з в а н і ў
у кватэру Шугачовых (I. Ш а м я к і н. Атланты і карыя- тыды); але: званіць па тэлефоне на кватэру (не на службу).У канструкцыях з назоўнікам кватэра нры выражэнні кірунку дзеяння, у адрозненне ад аналагічных спалучэн- няў з назоўнікам кухня, побач з кантактным назіраецца і дыстактнае размяшчэнне кампанентаў — у канструк- цыю можа ўключацца азначальнае слова (прыкладьі гл. вышэй).Па асаблівасцях ужывання да канструкцый з назоў- нікам кватэра блізка стаяць канструкцыі з назоўнікам склад, якія служаць для выражэння кірунку дзеяння ў' канцавы пункт; як сведчыць даследаваны матэрьіял, ся- род іх таксама больш пашыраны спалучэнні з прыназоў- нікам на і радзей выкарыстоўваюцца з прыназоўнікам у: Па гэтым’ адрасе зойдзеш на склад і падбярэш сабе што-небудзь з адзежы (С. Г р а х о ў с к і. Ранні снег). Алесь у кухню, а я на склад, куды сёння звозіў з двароў насенны фонд (Я. Б р ы ль. У Забалоцці днее). Першыя 30 тон зялёных каннэнтратаў ужо а д п р а ў л е н ы на калгасны кармасклад («Звязда»). Тут гірацавалі мясцо- выя жыхары—- фашысты прымусілі іх перавозіць зброю і боегірыпасы на іншы склад (Помнікі гісторыі і культуры Беларусі). I сам Грабар.... п а в ёў іх у склад (I. III а м я к і н. Сэрца на далоні). ...3 а ш ы в а л і с я ў склады, на кухні (М. Л уж ані н. Праз вайну).3 назоўнікам калідор у творах мастацкай літаратуры са значнай перавагай над на ўжываецца прыназоўнік у як у канструкцыях пры дзеясловах з прыстаўкай у- (ува-), так і пры дзеясловах, што не маюць у сваім складзе гэтай прыстаўкі або ўтвораны пры дапамозе іншых прыставак: Аляксей увайшоў у доўгі, пракураны ■ калідор (С. Г рахоўскі. Ранні снег). Шнур ляжаў на зямлі, і хто і ш о ў у калідор ці з калідора, то або ступаў на яго, або пераетупаў (К- Чорны. Насцечка). Яна [Ганна] падалася ў цёмны калідор (I. М е л е ж. Завеі, сне- жань). Кляпнёў п а й ш о ў у калідор (I. Ш а м я к і н. Снежныя зімы). Прыназоўнікавае спалучэнне на калідор звычайна сустракаецца пры дзеясловах з прыстаўкай вы- ў творах асобных пісьменнікаў: Разам з усім насельніцт- вам камеры Лабановіч вы й ш аў на калідор (Я- Ко* л а с, На ростанях, III). ...Яйы з Бутрымам пераадзеліся і выйшлі са склада на калідор (Я. Брыль. Птуш-40
кі і гнёзды). я выйшаў на калідор і ўбачыў, што зямляк мой стаіць ужо ў касцюме (А. Кулакоўскі. Шасцітка). Сналучэнні ў калідор і радзей — на калідор функцыяніруюць пры назоўніку дзверы: Яна [Ганна] ад- чыніла дзверы ў калідор, глянула ў змрок (I. М е- л е ж. Завеі, снежань). Афіцэр крыху падумаў і сказаў: Ну, і то праўда — устаў і, адчыніўшы д з в е р ы на ка- лідор, крыкнуў... (П. Пестрак. Сустрэнемся на бары- кадах, I).Прыназоўнік у без абмежаванняг якімі-небудзь умова- мі стылістычнага характару спалучаецца таксама з на- зоўнікамі, якія абазначаюць гаспадарчыя памяшканні для жывёлы, для складвання зжатага збожжа, тыпу ка- нюшня, стайня, цялятнік, гумно і інш., паказваючы накіраванасць дзеяння ў сярэдзіну прадмета — у памяш- канне; такія канструкцыі характарызуюцца большай выразнасцю свайго значэння, чым адпаведныя ім прына- зоўнікавыя спалучэнні з на: Выпрагшы Буланага і з а- в ё ў ш ы яго ў канюшню, ён забег дахаты пераадзецца (Т. X а д к е в і ч. Даль палявая). Мікола і ш о ў у стай- ню па ўздзечку з выглядам поўнай абыякавасці (Э. С а- м у й л ё н а к. Паляўнічае шчасце). Раніцою гародамі, па загуменню вялі ўпотайкі коней. Назад. У калгасную стайню (М. Л ьі н ь к о ў. Світка). 3 а й ш л і яны і ў ця~ лятнік (Я. К о л а с. Кінахроніка). Алесь па йшоў. у гумно ператрасаць салому (К- Ч о р н ы. Зямля). У Ка* стуся не паспелі з в е з ці ў гумно ўсё жыта (3. Б я д у- л я. Злодзей).Спалучэнне з некаторымі назоўнікамі тыпу кашошня, гумно і прыназоўнікам на мае больш агульнае значэнне, выражае накіраванасць руху на абмежаванае месца, аба- значанае залежным назоўнікам; кірунак жа дзеяння ў ся- рэдзіну прадмета канструкцыяй з на выражаецца зусім аслаблена, што вынікае з прыроды гэтага прыназоўніка. Па ступені выкарыстання ў мове мастацкай літаратуры канструкцыі з на прыкметна ўступаюць спалучэнням з у:3 а й ш о ў ш ы на канюшню, запольскі конюх Андрэй Саўчук заглянуў ва ўсе станкі (Т. Хадкевіч. Вяснян- ка). Яна выйшла ў суседні пакой, пазванілапа тэле- фоне на канюшню, загадала запрэгчы Асілка... (I. Ш а- м я к і н. Сялянка). Крушынскі хутка п а б е г на гумно (3. Бядуля. Язэп Крушынскі, I). Людзі са спешкай в а з і л і на гумны жыта з поля (3. Б я д ул я. Злодзей).41
Канструкцыя з прыназоўнікам на сустракаецца ў вус- най народнай творчасці: Ой, пайду ж я дый на ста- еньку, выберу каня найсівейшага (Р. Ш ы р м а. Бела- рускія народныя песні, II).Ужыванне пры дзеясловах руху і іншага накірава- нага дзеяння прыназоўнікавых слалучэнняў на цялятнік, на кароўнік і гіад., якія часам сустракаюцца ў творах не- каторых пісьменнікаў, на нашу думку, трэба лічыць непажаданым, бо яны (спалучэнні) у гэтай сітуацыі маюць двухсэнсавы характар: Яны зайшлі на цялят- нік, дзе працавала Іллюкова маці (Т. X а д к е в і ч. Вяс- нянка). А цяпер жа хто на тым возе куды едзе: хіба зялёную масу на кароўнік які няўпраўны даглядчык падвязе (А. Васілевіч. Зімовая дарога).Назоўнік млын як назва дробнага гаспадарчага прад- прыемства і памяшкання спецыяльнага прызначэння пры выражэнні накіраванага руху ці іншага дзеяння звычай- на спалучаецца з прыназоўнікам у: ехаць у млын. Гэта канструкцыя адпавядае норме сучаснай літаратурнай мовы: Раз хацелі везці ў млын, дык на чым жа везці? (К К р а п і в а. Памагаты). Пайсці ў грыбы ці ў тую ж рыбу, або паехацьу сялібу ці ў млын малоць на хлеб збажынку — усё гэта квапіла хлапчынку (Я. Колас. Новая зямля). Ну, пане Стафанковіч, хадзем жа, я вас правядуг/ млын (К. Ч о р н ы. Люба Лук’янская). Па^ снедаўшы, Стафанковічы пачалі збірацца ў млын (т а м ж а). Саням найлепшы час зімовы, скрыпяць па снезе палазы: у млын, у госці ці па дровы (М. Маша^ р а. Студзень) .Вярнуўся Анікей у млын і стаў перада мной (М. Р а к і т н ы. Тайна). Ен сам адамкнуў дзверы, і яны ў в а й ш л і ў млын (К Ч о р н ы. Люба Лук’ян- ская).Ужыванне спалучэнняў з прыназоўнікам у тыпу па^ ехаць у млын, завезці збожжа ў млын у якасці літара* турнай нормы адзначае Ф. М. Янкоўскі, выдзяляючы іх як адну з характэрных асаблівасцей сінтаксісу беларус^ кай нацыянальнай мовы 20.Што ж да канструкцыі з прыназоўнікам на — паехаць на млын, якая часам сустракаецца ў мастацкіх творах некаторых пісьменнікаў, у газетах, то ў выкарыстанні яе20 Гл.: Янкоўскі Ф. Роднае слова, выд. 2-е. Мінск, 1972, с. 38.42
трэба бачыць уплыў мясцовай гаворкі аўтараў і, магчы- ма, рускай мовы: — Дзядзька Язэп! На млын клі-ч у ц ь! — сказаў нехта пад акном (3. Бядуля. Язэп Крушынскі, II). Нясуць Максімаў хлеб на млын ма- лоць яны (А. Куляшоў. Глушцы). Неяк ноччу бацька п р ы в ё з на млын зерне, каб змалоць на муку («Чырво- ная змбна»). Параўн. прыведзеныя вышэй сказы К. Чор- нага ў перакладзе на рускую мову: Ну, пане Стефанко- внч, пойдем, я вас проведу на мельнацу. Позавтракав* Стефанковнчн сталн собнратьсяна мельнчцу (Левон Бушмар. Отечество. Люба Лукьянская. Млечный путь. Мннск, 1965, с. 20, 302).Хоць сэнсавыя адрозненні разгледжаных канструк- цый з вінавальным склонам назоўнікаў і прыназоўнікамі у і на, якімі выражаецца кірунак дзеяння ў сярэдзіну прадмета, зусім нязначныя, а падчас нават практычна няўлоўныя, аднак у пэўным кантэксце некаторыя спалу- чэнні з гэтымі прыназоўнікамі адрозніваюцца між сабой асаблівасцямі ўжывання. Так, выкарыстанне прыназоў- ніка у заўсёды назіраецца ў канструкцыях пры дзеясло- вах, якія маюць у сваім складзе прыстаўку у-(ува-), і звычайна пры іншых дзеясловах, калі змест выказван- ня выразна патрабуе накіраванасці дзеяння менавіта ў сярэдзіну памяшкання, а не проста на абмежаванае мес- ца, абазначанае залежным назоўнікам. Выбар прыназоў- ніка у або на часта залежыць не толькі ад умоў ужыван- ня канструкцыі, ад стылістычных патрэб тэксту, але і ад індывідуальнага стылю аўтара выказвання.Паводле даследаванага матэрыялу, канструкцыя з прыназоўнікам у і назоўнікамі адзначанай групы па частотнасці ўжывання мае перавагу над адпаведным спалучэннем з на, за выключэннем канструкцый з назоў- нікамі кватэра і склад, якія больш часта спалучаюцца з прыназоўнікам на. Аднак тут трэба мець на ўвазе, што спалучэнне на кватэру не заўсёды сінанімічнае спалу- чэнню ў кватэру.Для выражэння кірунку дзеяння ў сярэдзіну прадме- та пры некаторых назоўніках ужываецца прыназоўнік у з вінавальным і спалучэнне ў сярэдзіну з родным скло- нам назоўніка; канструкцыі гэтага тыпу выступаюць як сінанімічныя: Тут нямецкі крык загадаў яму [Пархвену] увайсці ў натоўп (К. Ч о р н ы. Вялікае сэрца). X а- дзем у сярэдзіну натоўпу («На^тчўніцкая газета»).43
Варта адзначыць асабліваець спалучэння прыназоў- нікаў на і у з назоўнікам суд; наралельнае функцыяні- раванне канструкцый тыпу ісці ў суд і ісці на суд абумоў- лікайхца значэннем залежнага назоўніка: нрыназоўнік у звычайна ўжываецца з назоўнікам суд, які абазначае юрыдычны орган або памяшканне суда, а прыназоўнік на — калі пад судом разумеецца разгляд судова'й спра- вы, пасяджэнне юрыдычнага органа гі; канструкцыя з у больш пашырана: Едзе ў суд хлапчына (Я- К о л а с. Перад судом). Як ні раздумвала Дзіна Сяргееўна, а і ш л а ў суд без пэўнай цвёрдай думкі (А. М а р ц і н о- в і ч. Сцюжа). Пацягнуць фашысцкую плойму на суд (Я. К о л а с. Адплата).У сучаснай беларускай мове назіраецца паралельнае ўжыванне канструкцый з прыназоўнікамі на і у і назоў- нікамі, што абазначаюць сродкі перамяшчэння: сесці на сані і сесці ў сані. Хоць. выявіць прыкметную сэнсавую розніцу паміж прыназоўнікава-іменнымі спалучэннямі гэтага тыпу практычна амаль немагчыма, аднак заўва- жым, што ў гэтых, як і ў іншых спалучэннях, кожны пры- назоўнік уносіць у канструкцыю адценне ўласцівага яму значэння: на ■— накіраванасць дзеяння на паверхню прад- мета, у — накіраванасць у сярэдзіну ці ў межы ўнутранай часткі прадмета: ён моўчкі п а л е з на воз (К- Ч о р н ы. Трэцяе пакаленне). Пайшлі садзіцца ў воз (т а м жа).Канструкцыі з назоўнікамі тыпу воз, сані, машына, аўтобус ужываюцца пры невялікай групе дзеясловаў (сесці, садзіцца, ускочыць, лезці, палажыць, класці, гру- зіць і інш.). Выбар прыназоўніка у або на ў пэўнай сту- пені вызначаецца семантыкай дзеяслова, пры якім ужы- ваецца прыназоўнікавае спалучэнне, а часам і значэннем назоўніка, з якім спалучаецца прыназоўнік; напрыклад, больш ужывальныя канструкцыі сесці, класці на сані, ускочыць у сані, ускочыць на воз; грузіць на машыну, але сесці (садзіцца) пераважна — у машыну: ...Ён сеў на сані, каб даць коннікам месца на дарозе мінуць яго (К. Ч о р н ы. Люба Лук’янская). Аўгіня забірае свой ку- фар, мяшок круп ды два мяшкі мукі і к л а д з е на сані (Я- Колас. Дрыгва). Вэня ўскочыў у сані і пагнаў21 Параўн.: Шумалов Н. О снноннмнн некоторых предложных конструкцнй.— «Русскнй я-зык в нацнональной школе», 1970, № 1, с. 84.44
каня (К. Ч о р н ы. Люба Лук’янская). Селянін... борз- дзенька падабраў сена з-пад каня, паправіў збрую, узяў лейцы, ускочыў у сані... (Я. К о л а с. На роста- нях, III). 3 крыкам, з галёканнем запрагалі коней, ускаквалі на вазы (I. Ш а м я к і н. У добры час). Шостыя і р у з і л і на машыну наглуха зашытыя мяшкі (К. Ч о р н ы. Вялікі дзень). Ля мястэчка ў с к о ч ы ў у машыну і — гайда ў горад, да сяброў (А. С т а в е р. У інстытут). Але садзіцца ў машыну Яхновічу не ха- целася (Т. X а д к е в і ч. Даль палявая). А калі с я д а л і ў машыну, каб ехаць, яна сказала зноў... (Ф. Янкоў- с к і. I за гарою пакланюся).Пры назоўніку поезд некаторыя аўтары больш схіль- н.ыя ўжываць прыназоўнік у, некаторыя — на: Дзён тры мы ішлі, а пасля ўдалося сесці і) поезд (К. Ч о р н ы. Люба Лук’янская). С я д з е м ссння ўночы ў поезд і па- едзем да Кандрата (К. Чорны. 'Грэцяе пакаленне); Вось пажыву яшчэ ў будане, пакуль цёпла спаць, пасля пайду на станцыю, с я д у на поезд і паеду (I. Ч ы г р ы- н а ў. Самы шчаслівы чалавек).Прымаючы пад увагу мову пісьменнікаў, на аснове даследаванага матэрыялу можна зрабіць вывад, што канструкцыі з прыназоўнікам на і назоўнікамі, якія аба- значаюць сродкі перамяшчэння, вызначаюцца большай прадуктыўнасцю, чым адпаведныя спалучэнні з у\ імі ахопліваецца большая колькасць назоўнікаў гэтай семан- тычнай групы: ...Скрыню вынеслі з каморы, на воз п а? с т а в і л і маўчком... (Я. К о л а с. Рыбакова хата). Аляк- сей нічога не сказаў, выйшаў, с е ў на сані (С. Г р а х о ў- с к і. Ранні снег). Яго пасадзілі на фурманку... (К. Ч о р н ы. Трэцяе пакаленне). Іван рашуча падыма- ецца, укладвае наперад свой мяшок на арбу (М. Л ы н ь к о ў. Над Бугам). Капітана п а л а ж ы л і на павозку (Р. Н я х а й. Сарочы лес). Яны с е л і на трам- вай... (К. Чорны. Люба Лук’янская). Тады яна цвёрда сказала, што заўтра сядзе ў Якубовічах на аўтобус і паедзе ў горад (К, Ч о р н ы. СкігГёўскі лес) . С я д у я на самалёт, палячу хутчэй у палёт (Народная творчасць).Адзначаная асаблівасць ужывання канструкцый з прыназоўнікамі на і у назіраецца і пры назоўніках, су- адносных з адпаведнымі дзеясловамі: Цераз палянку праносяць раненых, відаць, для пагрузкі на самалёт. (К- Крапіва. 3 народам). Сяджу ў Шарамецьеўскім45
аэрапорце, чакаю п а с а д к і на свой самалёт (А. К а р- п ю к. Як мяняецца час).Ужыванне пры дзеяслове сесці канструкцый з прына- зоўнікам на і назоўнікамі тыпу аўтобус, машына, сама- лёт, параход, што абазначаюць прадметы, у сярэдзіну якіх накіроўваецца дзеянне, відаць, можна растлумачыць аналогіяй з канструкцыямі тыпу сесці на лаўку, сесці на пень, дзе прыназоўнік на выконвае сваю асноўную функ- цыю — выражае накіраванасць дзеяння на паверхню прадмета. У спалучэннях тыпу сесці на машыну (нааўто- бус, на самалёт, на параход) значэнне прасторавых ад- носін у пэўнай ступені страчваецца і яны набываюць устойлівы характар 22<Ужыванне лрыназоўнікаў у і на для выражэння кі- рунку руху, часта з захаваннем іх сэнсавых адценняў, назіраецца таксама ў канструкцыях з іншымі назоўніка- мі, што абазначаюць разнастайныя прадметы, у межы якіх накіравана дзеянне (крэсла, ложак, пасцель і інш,). Ступень выкарыстання канструкцый з гэтьші прыназоў- нікамі неаднолькавая: пры адных назоўніках больш часта ўжываецца прыназоўнік у, пры другіх — прыназоў- нік на, пры некаторых аднолькава функцыяніруюць абод- ва гэтыя прыназоўнікі. Так, з назоўнікам крэсла з вялі- кай перавагай ужываецца прыназоўнік у: Ротмістр сеў за стол у крэсла (Я. Кол ас. На ростанях, III). Заслан- ка сеў зноў у крэсла (П. Г а л а в а ч. Вінаваты). Жан- чына паціенула плячыма і таксама сел а ля дзвярэй, на абабітае паркалем крэсла (К- Ч о р н ы. Трэцяе пакален- не). Выкарыстанне прыназоўнікаў на і у з назоўнікамі ложак, пасцель залежыць ад зместу выказвання: калі га- ворка ідзе пра засланы ложак, то звычайна ўжываецца канструкцыя з на, калі ж гаворыцца пра разасланую* падрыхтаваную да сну пасцель, тады пры дзеясловах легчы, лажыцца і інш. пераважна выкарыстоўваецца спа- лучэнне з у: Клімёнак першы раз за гэтыя тры дні ў Ку* пянску п р ы л ё г, не распранаючыся, на ложак (У. Д а- м а ш э в і ч. Порахам пахла зямля). Побач стаяў пуфік, але яна с е л а на засланы ложак (I. Ш а м я к і н. Атлан- ты і карыятыды). Увечары прыехаў Міхал, моўчкі з’еў хлеба і кінуўся на пасцель (К- Чорны. Трэцяе па- каленне). I дзесяць нормаў не даюць права л а ж ы ц ц а22 Параўн.: Грамматнка русского языка, т. II, ч. I, с. 172.46
ў пасцель у такім выглядзе (I. Ш а м я к і н. У добры час). Тады, толькі тады вяртаўся Іван у сваю хату, рас- пранаўся і клаўся ў пасцель (Б. С а ч а н к а. Падга» лая). I маці нас укладвала ў пасцель (Р. Т а р м о* л а. Навальнічны раён). Пераадзетага мяне паклалі ў ложак (В. В і т к а. Трое ў палаце).3 назоўнікамі агонь, жар прыназоўнікі у, на ўжыва- юцца аднолькава, без перавагі аднаго прыназоўніка над другім. Ледзь улоўныя сэнсавыя адценні (накіраванасць дзеяння на верхнюю частку прадмета або ў сярэдзіну прадмета), што выражаюцца канструкцыямі з гэтымі нрыназоўнікамі, тут таксама ў пэўнай ступені сігналізу- юцца: Дзед падкідае на агонь дровы (Я. Колас. Дрыгва). Цяпер садзіцеся, дзеткі, і грэйцеся, а бульбінкі на сігеньчык, на жарок кідайце (Я- Купала. РаскЬ данае гняздо). Ну, што ж вы рукі паскладалі? У агонь бы трэскі падкідалі (Я. К о л а с. Новая зямля). Кірыла падняуся, сабраў галавешкі і к і н у ў іх у жар (I. Ш а м я к і н. Сэрца на далош).Пры ўжыванні з назоўнікам снег прыназоўнікі у і на больш выразна, чым у спалучэнні з некаторымі іншымі назоўнікамі адзначаных вышэй груп, выяўляюць сэнса- выя адценні накіраванасці дзеяння ў сярэдзіну або на паверхню прадмета: Саўка ў п а ў у снег... (Я. Колас. Дрыгва). Вепр дзіка рохнуў, выскачыў з рову і ўпаў на снег (т а м ж а).Для выражэння кірунку руху ці іншага дзеяння ў канцавы пункт шырока ўжываюцца канструкцыі з пры-> назоўнікамі у і на | спалучэнні з назоўнікамі, што аба- значаюць паселішчы і іх назвы (вёска, сяло, мястэчка, Зарэчча): Лабановіч шпарка накіраваўся ў сяло (Я. К о л а с. На ростанях, II). I п а й ш о ў адзін Мікола цераз поле на сяло (П. Б р оў к а. Кацярына).Канструкцыі з назоўнікамі гэтай групы маюць нека- торыя асаблівасці ва ўжыванні.У спалучэнні з прыназоўнікам у залежны назоўнік у вінавальным склоне звычайна абазначае канкрэтнае па- селішча як канцавы пункт, у які накіравана дзеянне з блізкай ці з больш значнай адлегласці ад гэтага пункта: ...ён [Лявон], збянтэжаны, забраў сваю стрэльбу і вясло і пакрочыў у вёску (А. Ч а р н ы ш э в і ч. 3 першага погляду). Хацелася павярнуць каня і ехаць назад, у вёску (I. Ш а м я к і н. У добры час). Двое коней у або-47
зе, а трэцяга ўзял і ў вёску знаёмыя людзі снапы ва- зіць (К. Ч орн ы. Трэцяе пакаленне). Нядаўна ў сяло п р ы б ыў новы фінагент (С. Г р а х о ў с к і. Ранні снег). Хутка паеду ў сяло да сваёй мамы... (П. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах, I).Асабліва прыкметна значэннё кірунку ў абмежаванае месца выступае ў канструкцыях з у пры назоўніках, што абазначаюць уласныя назвы вёсак, сёл, мястэчак, Калі ў паведамленні выразна выяўляецца мэтанакіраванасць дзеяння, якое дасягнула ці дасягне мяжы, то канструк- цыі з уласнай назвай населенага пункта звычайна не адпавядае спалучэнне з ыа: Яму нават зусім не хацелася цяпер ісці у Хатовічы... (Я. Колас. На ростанях, І)к П р ы й ш л і мы ў вёску Чорны Брод на трэці дзень вай- ны (П. Б р о ў к а. 3 паходаў). . 'Канструкцыя з прыназоўнікам на і назоўнікамі вёска, сяло мае больш шырокі дыяпазон значэння, чым адпа- ведная прыназоўнікава-склонавая форма з у: ёй абазна- чаецца кірунак руху не толькі ў межы якога-небудзь па- селішча( але і да няпэўнага месца, пад якім разумеецца сельская мясцовасць наогул (пайсці пагуляць на вёску, г. зн. у іншае месца, што у межах гэтага паселіт шча; паехаць працаваць на вёску, г. зн. у сель- скую мясцовасць, не ў горад), а таксама выражаецца агульны кірунак руху ў бок прадмета . (паселішча), які знаходзіцца на даволі значнай адлегласці ад пункта, дзе гэты рух бярэ пачатак (паехаць на Малінаўку, г. зн. у кірунку Малінаўкі). У прыназоўнікава-іменным спалу- чэнні з на недастаткова еігналізуецца ўнутраная мяжа месца, названага вінавальным склонам назоўніка: Яна [Марылька] пабегла сцежкаю на вёску (К Ч о р н ы. Бацькаўшчына). Адзначаная асаблівасць канструкцыі з прыназоўнікам на, відаць, і з’яўляецца прычынай таго, што гэта спалучэнне вельмі пашырана ў літаратурнай мове. Пададзім прыклады адпаведна паказаным вышэй значэнням: Хоць да канца і было ім . пісьмо, дапісана, толькі на сяло да дзяцей не паслана (А. К у л я ш о ў. Простыя людзі). Але вось дзеці е д у ц ь на вёску (I. Ш а- мякі н. Размова з чытачом). Раман пайшоў.на вёску паслухаць, што гавораць людзі (Я. К о л а с. Дачакаўся). Юзуль... п а й ш о ў на вёску па адстаўнога артылерыста (Ц ё т к а. Навагодні ліст). П р ы й ш о ў ,на вёску новы час, сяло наладзіла калгас (П. Б р о ў к а.^Бацькаў дом).48
Дзе механік Туркевіч? — П а й ш оў на вёску рабіць рэ* валюдыю... (М. Г а р э ц к і. Віленскія камунары). Арты- лерыя імчалася палявымі дарогамі і к і р а в а л а с я на вялікае сяло (К. Чорны. Скіп’ёўскі лес). Нупрэй і Круглы з Панасам н а к і р а в а л і с я на Высокую Руд* ню (Я. Ко л а с. Дрыгва). Дзяўчына гэта выразна заўва- жыла і ... як мага шпарчэй пайшла на Сумлічы ^К. Чор ны. Пошукі будучыні).Такое ж ужыванне прыназоўнікаў у і на назіраеццЗ і ў спалучэнні з назоўнікамі мястэчка, фальварак, маёН'. так: Толькі адна дарога, якая і д з е ў мястэчка Драву, здавалася, 1 аб’ядноўвала іх (П. Броўка. Калі зліва- юцца рэкі). Сёння брыгада і д з е нарэшце на тое мястэч* ка... (Я. Брыль, Птушкі і гнёзды). Калона падзяліласй на дзве палавіны і рушыла ў фальварак (Я. Колас» Дрыгва). Дзед Талаш ціха падазваў да сябе двух чалавей з свае каманды... і'даў ім загад збегаць на фальва^. рак... (Т а м ж а). К і р у й ц е с я вы на гэты маёнтак, дзе немцы (К. Чор н ы. Пошукі будучыні). Канструкцыі з на можа адпавядаць сінанімічнае спалучэнне з прыназоўні- кам да: Завірушнаю раніцай малады бальшавік Максім Ляўкоў напхаў за пазуху саматканай світкі свежых лі+ стовак і п а й ш о ў да маёнтка (С. Г р а х о ў с к і. Новы настаўнік).Назоўнікі хутар, пасёлак звычайна спалучаюцца з прыназоўнікам наНа Гармізаў хутар прабіваліся подыхі новага жыцця (Я- Колас. Арыніна перамога), Пакуль ты будзеш гэтым займацца, я пехатой а д с к о ч у на хутарьі (К- Ч о р н ы. Люба Лук’янская), П р ы й ш л і на хутар госці (А. Б я л е в і ч. Васіль Вашчыла). На той хутар начальнік атраднай разведкі і яго памочнік т р а- пілі другі раз (Ф. Янк о ў с к і. У паскі і кветкі). А як п р ы й ш о ў [Аляксандр Махляк] на пасёлак, дык тут ужо стаў сам сабою (К. Ч о р н ы. Вецер і пыл) . Цяпер заўсёды сам пачаў п р ы н о с і ц ь ён [Сёмка Чаркас] на пасёлак боты (там ж а). У мове мастйцкай літаратур-ы сустракаецца спалучэнне гэтых назоўнікаў і з прьшазоў- нікам у: Працят бядою пастушок, за крокам Крок, за кро- кам крок, ледзь ногі ў хутар д а в а л о к (А. Б я л е в і ч. Васіль Вашчыла).Значэнне кірунку ў канЦавы пункт на першы шіан выступае ў канструкцыях тыпу на сяло, на хутар, ужы- тых і пры аддзеяслоўных назоўніках: Пачаўся сапраўдны4 М. С. Яўневіч4Ў
рух за п а с ы л к у адказных работнікаў на сяло (I. III а- м я к і н. Крыніцы). Вандроўкі на хутар не надта вабілі Лабановіча (Я. Колас. Ма ростанях, I).Пры назоўш'ку горад (гарадок) і ўласных назвах га- радоў ужыванне прыназоўнікаў у і на вызначаецца кан- крэтным зместам выказвання. Прыназоўнікава-іменным спалучэннем з у звычайна абазначаецца месца як канца- вы пункт мэтанакіраванага руху; прыназоўнік у ў такім выпадку захоўвае сваю асноўную функцыю — служыць для выражэння кірунку дзеяння ў сярэдзіну прадмета: У Мінск прыехалі ўвечары (I. Мележ. Подых на- вальніцы). Алеся паехалаў Маскву здаваць экзаменьг ва універсітэт (I. Ш а м я к і н. У добры час). Яго в е з л і ў гарадок, у бальніцу (К. Ч о р н ы. Трэцяе пакаленне)„ У Чырвон-гарадок едуць свята спраўляць (П. Броў- ка. Чырвон-гарадок). Такія канструкцыі з у (прыехаць у Мінск) адрозніваюцца значэннем ад спалучэння з пры- назоўнікам на (ехаць на Мінск) і таму не дапускаюць узаемазамены.Канструкцыяй з-прыназоўнікам на і назоўнікамі гэтай групы абазначаевда месца як арыенцір, а не канцавы пункт руху, выражаецца напрамак дзеяння, якое звычай- на не характарызуецца выразнай мэтанакіраванасцю: I ш л і мы на Дзям'янск, тылы адсталі (П. Панчанка. Апельсіны). Ця гнікі на Мінск яшчэ не ідуць (М. Л ы н ь к о ў. ІІІляхамі вайны). 3 Ьеларускага вакза- ла на Брэст цягнік адыходзіўна змярканні (С. Г р а- хоўскі. Ранні снег). 3 Гомеля можна будзе лятаць на Жданаў і Геленджык («Звязда»), Раніцай наступнага дня Якімаў сядзеў ужо ў вагоне поезда, які і м ч а ў яго на Мінск («Звязда»).Канструкцыі гэтага тыпу (ехаць на Мінск) сінаніміч- ныя спалучэнням з вытворнымі прыназоўнікамі ў бок, у кірунку, у напрамку, якімі выражаецца агульны кірунак дзеяння да прадмета: Паязды ў кірунку Оршы х а д з і л і не рэгулярна (I. Г у р с к і. Народжаная бурай). 3 раніцы яны вылецелі ў бок Оршы («ЛіМ»). Дзве — тры мі- нуты—і самазвалы выкарабкваюцца з «пекла» і зноў і м ч а ц ь у бок Брэста («Звязда»).Значэнне канструкцыі з прыназоўнікам у тут часта залежыць ад моўнага кантэксту і асабліва ад семантыкі дзеяслова, пры якім яна функцыяніруе. Таму пры асоб- ных дзеясловах канструкцыяй з прыназоўнікам у і назоў»50
нікам горад можа выражацца агульны кірунак дзеяння да прадмета і не падкрэсліваецца яго мэтанакіраванасць; такія прыназоўнікава-склонавыя спалучэнні з у дапуска- юць узаемазамену з адпаведнымі канструкцыямі ««а + + вінавальны склон» і з’яўляюцца сінонімамі да іх: ...Ма- ладыя мужчыны і хлопцы сёння пакідалі сем’і і к і р а- валіся ў горад (К. Ч о р н ы. Бацькаўшчына). Полем, і ш л і на горад нямецкія танкі (К. Ч о р н ы. Вялікі дзень).Залежнасць значэння разглядаемых канструкцый з прыназоўнікамі на і у ад семантыкі дзеяслова даволі вы- разна выяўляецца ў наступных прыкладах, якія пада- дзім без каментарыяў: I вось яны вырашылі в я р т а ц- ц а назад, у Гжацк (У. Д а м а ш э в і ч. Порахам пахла зямля).— Калі так,— сказаў ён лейтэнанту,— п о й д з е м разам на Гжацк (т а м ж а).Характэрна, што канструкцыя з прыназоўнікам на па- слядоўна ўжываецца пры дзеясловах, што абазначаюць дзеянні (ісці, пайсці, адыходзіць і інш.), утваральнікам якіх з’яўляюцца такія прадметы, як поезд (цягнік), аўтО' бус: Праз дзве гадзіны ён ужо сядзеў у поездзе, які і ш о ў на Маладзечна (П. Б р о ў к а. Калі зліваюцца рэ- кі). Пойдуць цягнікі на Вільнюс, на Баранавічы, на Брэст і Беласток (М. Лынькоў. Шляхамі вайны), 3 некаторым хваляваннем сябры селі ў вагон поезда, што раніцою адыходзіў на Мінск (Я. К о л а с. На роста- нях, III). Нядаўна мне давялося там больш як гадзіну чакаць аўтобуса, што і д з е праз Нясвіж на Мінск («Звязда»), 3 Оўруча на Жлобін нямецкія паязды і д у ц ь не гэтак часта, як з Брэста на Гомель (I. Н а в у- м е н к а. Сорак трэці).Такое паслядоўнае ўжыванне прыназоўніка на ў кан-* струкцыі тыпу «поезд ндет на Москву» адзначаецца і ў рускай мове 23.Канструкцыя ў горад, што ўжываецца пры дзеясловах тыпу выйсці, прайсціся і інш., якія абазначаюць накіра- ванае дзеянне з блізкай адлегласці да аб’екта руху, звыадйна не мае адпаведніка з прыназоўнікам на: В ый- ду я ў горад, вуліцай прайду... (А. Р у с а к. Дзяўчына сінявокая).Канструкцыі з прыназоўнікамі на і у і назоўнікамі*-3 Гл.: Булахоўскі Л. А. Цыт. праца, с. 281.4*51
што абазначаюць паселішчы, часта функцыяніруюць пр'ц назоўніках дарога, шлях, балымак, чыгунка, шаша і інш.: д а р о г а на вёску — дарога ў вёску. У такіх прына- зоўнікава-склонавых спалучэннях прасторавыя адносіны сумяшчаюцца з азначальнымі. Сярод канструкцый гэтага тыпу прэваліруе ва ўжыванні спалучэнне з прыназоўні- кам на, якім абазначаецца агульны кірунак на прадмет як арыенцір руху ў прасторы: Вепры, дзе жыў Мартый Рыль, былі па д а р о з е на дзедаву вёску (Я. К о л а с. Дрыгва). Ціха, бясшумна прасоўваўся Букрэй і парты- заны, трымаючы кірунак на д а р о г у ў Ганусы (т а м жа). Шлях на Варшаву быў свабодны (Гісторыя Бе- ларускай ССР, I). Ранкам і ўдзень Пахом распытваў дарогу на Полацк... (А. С а в і ц к і. Ішлі хлопцы па вайне). Паблізу праходзіць чыгунка на Астроленку (М. Лынькоў, Шляхамі вайны). А перад ім ляжаў бальшак у горад, да раёна (П. Броўка. Родныя берагі). Пры назоўніках паварот, маршрут і пад. звычай- на ўжываецца канструкцыя з на: На Курані паварот быў далей... (I. Мележ. Завеі, снежань). У Воранаў» скім раёне адкрыты два дадатковыя маршруты — нй Гуту і Вінцукі («Настаўніцкая газета»). Электрапаязды пойдуць па дзвюх новых л і н і я х — на Стоўбцы і на Ба- рысаў («Звязда»),Канструкцыя з на паслядоўна выкарыстоўваецца пры спалучэннях «дарога (гасцінец, шлях) ідзе», «дарога бя- жыць» і пад.: ён вырас ля гэтай дарогі, што з Мінска і д з е на Маскву (П. Б р о ў к а. Па дарозе Мінск — Ма- сква). Стаіць яно [мястэчка] у прыгожым месцы над Нё- манам, на шырокім гасцінцы, што і д з е з Нясвіжа на Мінск (Я. К о л а с. На ростанях, II). Роўнай стужкаю б я ж ы ц ь на Маскву дарога... (К- К р а п і в а. Фрыцавы трафеі).Канструкцыі з п р ы н а з оўн і к а м у з в і- навальным і па з месным склонамАсаблівасцю сінанімічных канструкцый «г/ + вінаваль- ны склон» і «ла + месны склон», якімі выражаецца кіру- нак дзеяння ў канцавыя пункты, з’яўляецца тое, што залежны назоўнік у складзе іх мае толькі форму множ- нага ліку і абазначае сукупнасць месцг у кожнае з якіх накіравана дзеянне. Канструкцыі гэтага тыпу ча-62
ста ўжываюцца пры дзеясловах з размеркавальным зна- чэннем (разносіць, разводзіць), адценне якога сігналі- зуецца ў прыназоўнікавым спалучэнні, прытым най- болып выразна — у канструкцыі з прыназоўнікам па. Гэта значэнне прыназоўнікава-склонавай формы з па беларуская мова захавала з старажытнага часу, аб чым Л. А. Глінкіна слушна заўважае: «Адзначым толькі ха- рактэрную для старабеларускіх і стараўкраінскіх пом- нікаў, у адрозненне ад старарускіх, асаблівасць — ужы- ванне прыназоўніка по (па) з месным склонам у значэн- ні размеркавання дзеяння па пэўнай паверхні: «послаль по вспх свопх землдх, по корчмах ходят» 24. У сучаенай. мове гэта канструкцыя з па, як і спалучэнне з у, вызна- чаецца прадуктыўнасцю: I ш л і разведчыкі ў далёкія вёскі, на торфзавод (I. Мележ. Мінскі напрамак, I). Савет дэпутатаў п а с л а ў сваіх членаў і так некато- рых салдат па вёсках арганізоўваць рэвалюцыйнук> ўладу (К- Ч о р н ы. Бацькаўшчына). Падпольная арга- нізацыя Мінскага чыгуначнага вузла камплектавала дробныя групы чыгуначнікаў і адпраўляла іхса зброяй у партызанскія атрады (Гісторыя Мінска). Калі лісткі былі перапісаны, Туравец спецыяльнымі пасыль- нымі р а з а с л а ў іх па атрадах (I. М е л е ж. МінскІ напрамак, I). Ва ўсе хаты р а з н о с і л і вучні весткі аб тым, што вось у такі вечар настаўнік запрашае жы- хароў у школу (Я. Колас. На ростанях, I). Едзеш па вёсцы, збожжа людское бярэш, а потым муку ім р а з- в о з і ш па хатах (Я. Б р ы л ь. Птушкі і гнёзды). Будзь паслушны і цярплівы, не лазь у гароды (Я. Ко- л а с. Першы заработак). Разам калісьці па гародах л а з і л і (Я. Б р ы л ь. Праведнікі і зладзеі).КАНСТРУКЦЬІІ, ЯКШі ВЫРАЖАЕЦЦА КІРУНАК РУХУ АБО ІНШАГА ДЗЕЯННЯ У АДКРЫТУЮ АБМЕЖАВАНУЮ 1 НЕАБМЕЖАВАНУЮ ПРАСТОРУСярод канструкцый, што выражаюць накіраванасць руху або іншага дзеяння ў адкрытую абмежаваную і неабмежаваную прастору, адрозніваюцца дзве разна- віднасці:24 Глшкта Л. А. Сравннтельно-нсторнческнй сннтаксяс восточ- но-славянскнх языков. М., 1968, с. 271.53
а) канструкцыі з гірыназоўнікам на з вінавальным і да з родным склонам;б) канструкцыі з прыназоўнікамі у і на з вінаваль- ным склонам.Канструкцыі з прыназоўнікам на з ві-навальным і да з родным склонамДля абазначэння абмежаванага месца, кудьт накіра- вана дзеянне, перамяшчаецца што-, хто-небудзь, ужы- ваецца канструкцыя «на -Ьвінавальны склон». Прына- зоўнікавым спалучэнням гэтага тыпу з некаторымі на- зоўнікамі адпавядаюць сінанімічныя канструкцыі з родным склонам і прыназоўнікам да: ехаць на вак- зал— ехаць да вакзала, ісці на раку — ісці да ракі. На- зіранні паказваюць, што больш ужывальнай і тыповай для літаратурнай мовы з’яўляецца канструкцыя з на, якой выражаецца кірунак дзеяння ў канцавы пункт, у сферу размяшчэння якога-небудзь прадмета. Канетрук- цыяй з да абазначаецца агульны кірунак дзеяння да лрадмета як арыенціру руху, без выразнага паказу на канцавы пункт, што ў пэўнай ступені і абмяжоўвае яе ўжыванне як сіноніма да прыназоўнікава-склонавай формы з на, якая трывала замацавалася ў літаратурнай мове: Алесь сабраўся і с ц і на вакзал (П. Г а л а в а ч. Вінаваты). Вечарам, сардэчна развітаўшыся з Балоці- чам, Лабановіч накіраваўся да вакзала (Я- К о- л а с. На ростанях, III). Яна [Аксеня], аднак, заспя- шалася і на паўстанак не пайшла (Т. Хадке- в і ч. Вяснянка). Марылька, Алёнка і маленькая Прося рашылі і с ц і да чыгуначнага паўстанка (т а м жа). Вясной, як толькі адыходзілі крыгі, амаль кожны дзень можна было бачыць, як ён і д з е на раку ці вяртаецца з ракі дахаты (Я. Б р ы л ь. Мой зямляк). Можа ле- пей пойдзем да ракі... (М. Т а н к. Казка пра Му- зыку). Мы, цэлая чарада хлапчукоў, беглі на Дняп- ро купацца (В. Хомчанка. Рукавіцы генерала Да- ватара). Аддаўшы большую частку рыбы бацьку, яны рушылі да Дняпра (I. Ш а м я к і н. Крыніцы). Па- вярнулі [Аўгіня і Мартын] чаўньт, прытулілі іх бокам адзін да аднаго і паплылі на свой бераг (Я- Ко- л а с. Дрыгва). Галіна вывалілася з рук, і яны пачалі ўцякаць да берага (Я. М а ў р. Сын вады).54
Пры назоўніках, якія абазначаюць назвы тэрыторый і мясцовасцей па назвах рэк, для выражэння кірунку руху ўжываецца толькі прыназоўнік на\ 3 а й ш л і ад- гэтуль жалуды аж на Кубань і Дон (П, Б р о ў к а. Ляснік). Дый куды, сказаўшы гіраўду, пойдзеш? Ку- рульчука няма, на Прыпяць гіерабраўся (Я. Ко- л а с. На ростанях, I). Зрэдку ў творах мастацкай лі- таратуры сустракаецца спалучэнне да з некаторымі на- звамі населеных тэрыторый як сінонім канструкцыі «на + вінавальны склон»: За табой і я паеду на Ал- тай, на цаліну (А. Р у с а к. Частушкі). Быліна заклі- кае паехаць да Алтая (Э. Агняцвет. Дарога ў будучыню).Накіраванасць дзеяння зверху ўніз да месца, абазна- чанага назоўнікам дол, выражаецца сінанімічнымі кан- струкцыямі з прыназоўнікамі на, да і к адпаведна а вінавальным, родным і давальным склонамі: Калі-нікалі жалобна шорхаў сухі, завяўшы ліст, адрываючыся ад дрэва і п а д а ю ч ы на сыры дол (Я. Кол ас. Мала- ды дубок). У хатах л я ц е л і на дол з-пад бажніц парт- рэты цароў і царанят (А. Астрэйка. Квітней, мая рэспубліка). Сузор’яў белаваты дым да долу падаў хваляй (М. Лужанін. Прага крыла). ...Тады хмар- ка свае руны ніжэй к долу апускала (Я. Колас. Сымон-музыка); параўн.: Адна за адной падалі до- лу сосны... (I. Ш а м я к і н. У добры час).Для выражэння кірунку дзеяння ў літаратурнай мо- ве шырока ўжываецца спалучэнне з прыназоўнікам на і вінавальным склонам назоўнікаў, якія абазначаюць неабмежаваныя прасторавыя паняцці — напрамкі свету: На ўсход, захад, поўнач і поўдзень п л ы в е бальша- віцкая песня (Я. Купала. Хвалююцца морскія хва- лі). На ўсход не вельмі зірнеш — сонца ўзяло сваё (Я. Брыль. Надпіс на зрубе). У мастацкіх творах зрэдку можна сустрэць спалучэнне назоўнікаў, што аба- значаюць напрамкі свету, з прыназоўнікам да як сіно- нім канструкцыі «на-Ьвінавальны склон». Аднак ужы- ванне канструкцый гэтага тыпу не характэрна для лі- таратурнай мовы: Прагна яны паглядаюць да ўсходу (П. Броўка. Голас сэрца).Што да спалучэнняў хіліцца (схіляцца) на захад і хіліцца (схіляцца) да захаду (пра сонца), то яны звы- чайна ўжываюцца без перавагі аднаго з іх над другім:55
Сонца схілялася на захад, афарбоўваючы возера залаціста-ружовым водбліскам вячзрняй зары (В. Вольскі. Чайкі наД Нараччу). Сонца х і л і л а- ся да захаду (I. Мележ. Мінскі напрамак, I). У творах мастацкай літаратуры сустракаецца таксама канструкцыя з к і давальным склонам назоўніка захад: Сонца ўжо зусім хілілася к захаду... (П. Пес* тр а к. Сустрэнемся на барыкадах, I).Канструкцыі з п р ы н а з о ў ні к а м і у і на з вінавальным склонамКанструкцыі з прыназоўнікамі у і на і назоўнікамі, ціто абазначаюць адкрытую прастору — абмежаваную і неабмежаваную (двор, агарод, вуліца, балота, поле, луг л інш.),—* маюць нязначныя сэнсавыя адрозненні, Спалучзннем з прыназоўнікам у выражаецца накірава- насць дзеяння ў абмежаваную прастору, названую ві- навальным склонам, як у сярэдзіну прадмета: Міхал злез з воза, кінуў вокам, у двор ш ьі б у е мерным кро- кам (Я. К о л а с. Новая зямля). Падвода тым часам заехала ў двор (А. Чарнышэвіч. Світанне). Пачуўшы на двары голас свайго Кеавэра, яна ўсхват- валася з кален і шпарка выходзі л а ў' агарод па- лоць грады (К. Чорны. Вялікі дЗень). Уязджалі ў вуліцу (К. Чорны. Зямля). Аднак ён [дзед Та- ланг] шпарка падаваўся глыбей у балота, у гушча- ры, у лес... (Я. Колас. Дрыгва).Прыназоўнікава-склонавай канструкцыяй з на і на- зоўнікамі тыпу двор, агарод выражаецца кірунак дзеян- ня на пэўнае месца як адкрытую прастору і выразна не паказваецца яе абмежаванасць. Гэта прыназоўнікавае спалучэнне часта ўжываецца пры дзеясловах, якія ма- юць у сваім складзе прыстаўкі вы-, пры-, за-, уз^ і інш., і радзей — пры дзеясловах без прыставак, Характэрна, што сінанімічнай прыназоўнікаваму спалучэнню ў двор з’яўляецца канструкцыя з на і назоўнікам двор, які аба- значае абгароджанае месца пры хаце і гаспадарчых бу- дынках: А гэтай самаю парой падводы ў з’ е х а л і на двор (А. Б я л е в і ч. Васіль Вашчыла). I вось мы56
прыйшлі да старога на двор (Я. -Брыль. У За- балоцці днее). Спусціўшыся на бальнічны двор, я раптам пачуў заёмы і такі ўжо дарагі для мяне го~ лас: — Дзядуля! (В. Вітка. Трое ў палаце). Чуйка выбраўся на агароды, пад вішнякі (К. Чорны. Бацькаўшчына). Пасля развітання Бакета вывеў камісара на агарод... (А. С т а в е р. Да сваіх). Калі яны, урэшце, выйшлі на вуліцу, у іх рэзала ў ва- чах (Ў. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім, I). Палашка аднаго разу цішком ад дзеда з а г н а л а яго кабылу так далёка на балота, што дзед з ног збіўся,. шукаючы... (М. Л ы н ь к о ў. Дзед Аўсей і Палашка).Канструкцыя з назоўнікам двор, які абазначае пра- стору па-за жыллём, за межамі будынкаў, не звязана сінанімічнай сувяззю са спалучэннем у двор і не дапу- скае ўзаемазамены. Такой канструкцыяй з прыназоў- нікам на звычайна выражаецца накіраванасць дзеяння з памяшк.ання ў адкрытую прастору: Па поўдні Люба вынесла свайго сына на двор, на сонца (К. Ч о р- н ы. Люба Лук’янская). В ыбегшы на двор, Лёнька зрабіў некалькі прысяданняў, падцягнуўся на тоўстай галіне старой грушы... (М. Гамолка. Лета ў Ка- лінаўцы).Пры назоўніку канец, што абазначае крайнюю част- ку якой-небудзь абмежаванай прасторы (канец вуліцы, канец сяла), у літаратурнай мове з абсалютнай колькас- най перавагай ужываецца прыназоўнік у, выкарыстан- не на назіраецца радзей, прычым — у мове толькі асоб- ных аўтараў; залежны назоўнік часта мае пры сабе па- ясняльнае слова, якое канкрэтызуе кірунак руху: ...Яны [жанчыны] разышліся: адна пайшла // адзін канец вуліцы, другая — у другі... (Я. Колас. На роста'нях, I). У канец сяла хадзіль на, хаціну паглядзецк (П. Броўка. Кацярына). Я праціскаўся ў самы канец паДворка... (М: Г а рэцкі. . Віленскія ка’- мунары). Адсюль праз лес ва ўсе канцы\шп& для катаў смерць (П. Б р о ў к а. Ляснік). Дык колькі ра- зоў я бегаў на другі канец вуліцы рагатаць... (К. Ч о р н ы. Скіп’ёўскі лес). Пляц звалі выган, але пасвілі тут рэдка, г а н я л і ўсю жывёлу на другі канец сяла (I. Мележ. Людзі на балоце).Адносна ўжывання сінанімічных канструкцый з пры- назоўнікамі у, на і назоўнікамі поле, луг зазначым, што-57
ў літаратурнай мове прыназоўнік у пераважна ўжыва- ецца тады, калі ў паведамленні маецца на ўвазе адкры- тая прастора і значэнне месца не абмяжоўваецца кан- крэтным вялікім участкам зямлі (выйсці ў поле); выка- рыстанне ж прыназоўніка на звычайна назіраецца пры назоўніках поле, луг, якія абазначаюць абмежаваную плошчу зямлі як месца, на якое накіравана дзеянне (выехаць на поле араць); канструкцыяй з у выражаец- ца кірунак дзеяння ў пункт прасторы, а прыназоўніка- вым спалучэннем з на — на ўсю паверхню прадмета. Гіаводле даследаваных матэрыялаў, у мове мастацкай літаратуры значную колькасную перавагу мае спалучэн- не з у пры назоўніку поле, з на — пры назоўніку луг: Мінуў Сцёпка сяло, у поле выйшаў (Я- Колас.> На прасторах жыцця). Гэй, пайду ж я па вуліць* ў тое поле за аколіцу (М. Багдановіч. Максім і Магдалена). Ды не паспеў яшчэ і добра выйсці ў поле, як наляцелі, на спатканне, новыя казакі... (М. Г а- р э ц к і. Віленскія камунары). Потым я пайду — у поле ці на будаўніцтва... (Я- Б р ы л ь. У Забалоцці днее), В ы й ш л і на поле вось жнеі з сярпамі (Я. К о- л а с. Жніво). ...Нн [настаўнік] павярнуў на поле, дзе стаялі два ветракі... (Я. Колас. Неразлучныя). Выходжу на луг, на Свіслач шыбую (Я. Колас. Над Свіслаччу). На луг другая коціць хваля..; (Я. Колас. Новая зямля). Яшчэ памятаю, калі жан- чыны х а д з і л і на луг каля ракі Проні ўбіраць сена: (Народная творчасць). Паляцеў бы ў луг, дзе Нёман бераг точыць, мые (Я- Колас. Хмары). Да- рога ў лесе адразу п а й ш л а ў лог (К. Ч о р н ы. Трэцяе пакаленне).У творах мастацкай літаратуры нярэдка сустракаюц- ца прыназоўнікава-склонавыя формы ў поле і на поле, ужытыя без уліку адзначаных вышэй асаблівасцей, што можна растлумачыць функцыянальнай блізкасцю пры- назоўнікаў у і на ў пэўных умовах і адсутнасцю выраз- на акрэсленых межаў іх выкарыстання пры асобных назоўніках: ...Ён в ы б е г з задворкаў на адкрытае поле (Я. К о л а с. Дрыгва). Быццам жыта сеяць в ы й ш л і ў поле пры дарозе (Я. Колас. Сцёпкаў сон).У канструкцыях з назоўнікамі неба, мора, як і ў спалучэннях з іншымі назоўнікамі, што абазначаюць58
адкрытую прастору, прыназоўнікі у і на пры паралель- ным іх ужыванні выяўляюдь ледзь улоўныя адценні сваіх асноўных значэнняў — кірунку ў сярэдзіну прад- мета і на паверхню прадмета: I, напэўна, прыснілася ноччу малому, што ў неба да самых ён зорак л я ц і ц ь (П. Прыходзька. Два салюты). Без крыл на не- ба ў з л я т а ў, хадзіў пяшком па моры (П. Б р о ў к а. Размова з папам Піем). Паплылі Дняпровы хвалі ажно ў сіне мора (Я. Купала. Тарасова доля). Ой ты, месяц, любы дружа, п а п л ы в і на мора (А. Р у- с а к. Па-над лесам, па-над борам).Пры дзеясловах зрокавага ўспрымання (глядзець, пазіраць і інш.) паралельна ўжываюцца спалучэнні ў поле і на поле, у неба і на неба, прычым у канструкцыі з прыназоўнікам на выражаецца дадатковае адценне аб’ектных адносін: Маленькае акенца хаткі смутным значком пазірала ў поле (Я. Колас. Васіль Чурыла). I люба мне глядзець на поле (А. Г у р- л о. Раніцай). Ыа ганак выйшла нават маці, гля- д з і ць у неба з-пад рукі (Р. Тармола. Наваль- нічны раён). Менш глядзеў ужо на неба... (Я. Ку- п а л а. Тарасова доля).Для абазначэння накіраванага дзеяння без якіх-не~ будзь асаблівасцей прыназоўнікі у, на спалучаюцца з назоўнікамі свет і людзі з пераносным значэннем (як асяроддзе): Бяроза... адшумела летнім лісцем і п а с л а-- ла | свет можа мільён новых бярозак (I. Н а в у м е н- к а. Прыпяцкая зона). Песня рвецца і ліецца на раздольны, вольны свет■ (М. Багдановіч. Па-над белым пухам вішняў...). 3 нашым шчасцем-доляй в ы й- сці ў людзі брыдка (Я. Колас. Горкая доля). Пасыходзіліея нават і тыя, што мала калі і на людзі выходзілі (К. Ч о р н ы. Вясна).Назоўнікі, што абазначаюць назвы краін, а таксама некаторыя населеныя пункты, пры выражэнні кірунку дзеяння паслядоўна ўжываюцца з прыназоўнікам у: паехаць у Полымчу, у Балгарыю, накіраваць у Сібір, Казахстан. Аднак пры некаторых назвах тэрыторый, у тым ліку і пры назоўніках, што абазначаюць населеныя тэрыторыі па назвах рэк, у працэсе развіцця мовы за- мацаваўся і паслядоўна выкарыстоўваецца прыназоўнік на: паехаць на Украіну, на Дон, накіраваць на Каў- каз.59
Невялікую групу складаюць назоўнікі гэтага тыпу, якія пры выражэнні кірунку дзеяння ўжываюцца і з прыназоўнікам у, і з прыназоўнікам на: прыехаць у Беларусь — прыехаць на Беларусь. Канструкцыі з пры- назоўнікамі у, на і назоўнікамі, што абазначаюць назвы населеных тэрыторый і мясцовасцей, не выяўляюць прыкметных сэнсавых адценняў, якія маглі б адрозні- ваць' іх між сабой у гэтых адносінах; функцыі прына- зоўнікаў у, на ў спалучэннях з назоўнікамі адзначанай групы настолькі збліжаюцца, што тут можна гаварыць толькі пра ступень ужывальнасці іх з адпаведнымі на- зоўнікамі. Так, у літаратурнай мове канструкцыі ў Бе- ларусь адпавядае як раўнапраўнае, але менш пашыра- нае прыназоўнікавае спалучэнне на Беларусь, якое, аднак, не з’яўляецца рэдкасцю не толькі ў паэтычнай мо- ве2й, але і ў празаічных творах і нават у навуковым стылі; з назоўнікам Палессе больш часта выкарыстоў- ваецца на; назоўнікі тьгау Магілёўшчына, Барысаўшчы- на таксама выяўляюць здольнасць часцей спалучацца з на, чым з прыназоўнікам у. Заўважым, што ў канструк- цыях з у назоўнік у вінавальным склоне часта мае гіры сабе паясняльнае слова, у спалучэннях жа з на такія назоўнікі, як Беларусь, Украіна і інш., звычайна ўжываюцца без паясняльных слоў, а нры некаторых на- звах наяўнасць азначэння — зусім рэдкая з’ява (пры- ляцець на наша Палессе), што ў значнай ступені і аб- мяжоўвае пашырэнне канструкцый з на. Прыназоўніка- ва-іменныя спалучэнні з адзначанымі назоўнікамі ўжы- ваюцца пры дзеясловах руху і пры дзеясловах іншай семантыкі: Сям’я вярнулася ў родную Беларусь (I. Шамякін. У добры час). Разам Украіну вызва- лялі і ў Беларусь разам пойдзем (I. Мележ. Мінскі напрамак, I). Прыехалі мы з жонкай у Беларусь (У. Д у б о ў к а. Саратаўскі беларус). На Беларусь пацягліся з-пад Берліна і Лейпцыга дробныя землеўласнікі, няўдалыя камерсанты (К- Ч о р- н ы. Ваўкі ратуюць скуру). Дзеля гэтага на Беларусь перакідваліся дывізіі з Германіі і акупаваных краін (БелСЭ, т. 2). Пасля сканчэння універсітэтаў яны вярталіся працаваць на Беларусь (Гісторыя Бела- рускай ССР, I). ...Будуць ісці салдацкія трохкут-25 Гл.: Цікоцкі М. Практычная стылістыка беларускай мовы, ч. II. Мінск, 1965, с. 123.60
нікі то на Беларусь, то на Украіну, а пасля пад Вену, Будапешт, Сафію, Прагу («Звязда»), I тады сын Алесь — дырэктар саўгаса — паехаў аж на Украіну (А. В а с і л е в і ч. Зімовая дарога). Разаб’ём ворага і вернемся ў сваю родную Барысаўшчыну (К. Кра- п і в а. Проба агнём). Адзін з іх паехаў у родны калгас на Лагойшчыну («Чырвоная змена»), П р ы л я- ц е л і гусі на наша Палессе (А. Р у с а к. Прыляце- лі гусі). Мне не было ніколі ў галаве, што буду я, з а- к і н у т ы ў ГІалессе, хадзіць гіа непакошацай траве (А. Астрэйка. Зімовы дом). Эй, хмарынкі! П л ы- вяце ьы ў старонку тую (Я. Колас. У астрозе). Ды паедзь жа, сыначку, на чужу староначку (На- родная творчасць) .Пры дзеясловах з нрыстаўкай у- (ува-) звычайна вы- карыстоўваецца спалучэнне з прыназоўнікам у: Закала- ціўшыся ад страху, калі наша Чырвоная Армія ў в а й ш л а ў Беларусь, не трапляючы зубам на зуб, прэ з беларускай зямлі ў сваё нямецкае логава нямец- кае ваўкаўё (К. Ч о р н ы. Ваўкі ратуюць скуру).Прыназоўнікава-склонавыя формы з на і у захоўва- юць адзначаныя асаблівасці і тады, калі яны ўжыты пры назоўніках, суадносных з адпаведнымі дзеясловамі: Савецкая Армія перайшла граніцу былой польскай дзяржавы і пачала свой вызваленчы паход у За- ходшою Беларусь і Заходнюю Украіну (Гісторыя БССР. Вучэбны дапаможнік). Стары вучоны, які ўсё жыццё правёў у царскіх навучальных і навуковых установах, асабліва радаваўся п р ы х о д у на Беларусь сапраўд- най навукі (Р. М. С е м а ш к е в і ч. Браніслаў Эпімах- Шыпіла).Пры ўжыванні прыназоўнікаў у і на з назоўнікам раён прымаецца пад увагу яго лексічнае значэнне: кан- струкцыяй у ра'ён выражаецца кірунак дзеяння ў кан- крэтнае месца, пад якім разумеецца частка вобласці як адміністрацыйна-тзрытарыяльная адзінка (паехаць у Пінскі раён), абмежаваная мясцовасць з якой-небудзь характэрнай ёй прыметай (нсікіравацца ў раён баёў) або населены пункт, які з’яўляецца цэнтрам раёна (паехаць у раён на нараду), а спалучэннем на раён — кірунак дзеяння на няпэўнае месца ў межах тэрыторыі адпаведнага раёна (выехаць на раён). Такое дыферэн- цыраванае выкарыстанне канструкцый з назоўнікам61
раён трывала замацавалася ў літаратурнай мове. Харак- тэрна, што спалучэнне з у дапускае ўжыванне паясняль- нага слова пры назоўніку, канструкцыя з на — не дапу^ скае. Пададзім прыклады з канструкцыяй «у+ вінаваль- ны склон» адпаведна паказаным значэнням назоўні- ка раён: Адзін раз адказныя работнікі Цэнтральнага Камітэта партыі і Саўнаркома радзіліся, каго п а- с л а ц ь у гэты раён (К- Ч о р н ы. Трэцяе пакаленне). Сёлета да нас у раён п р ы б ы л о новае папаўнен- не—17 маладых настаўнікаў («Настаўніцкая газета»), На аднаўленчыя работы ў раёны, якія падвергнуліся землетрасенню, накіраваны будаўнічыя аргані- зацыі і воінскія падраздзяленні («Звязда»), Гестапа пасылала і цывільных агентаў у раён размяшчэння некаторых часцей (М. Л ы н ь к о ў. Векапомныя дні, III). Выклікалі ў той дзень у раён і Аньцю (Ф. Янкоўскі. Валента). Машына з бітонамі едзе, вязе малако ў раён (П. Прануза. Дарога). 3 прыведзеных канструкцый «у + вінавальны склон» сінанімічнай сувяззю з канструкцыяй «на -Ьвінавальны склон» звязаны толькі спалучэнні, у якіх назоўнік раён абазначае адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку: П а м ч а ў толькі што, раніцою, на раён Кудравец (I. М е- л е ж. Завеі, снежань). Валодзька выпрасіў, нарэшце, у рэдактара дазвол п а е х а ц ь на раён (Я. Б р ы л ь. Нёманскія казакі). Сакратара райкома камсамола не застала: ён выехаў на раён (I. Ш а м я к і н. На- таша).Такая ж асаблівасць характэрна і канструкцыям з назоўнікам брыгада, якім абазначаецца частка буйной грамадскай гаспадаркі ў вёсцы: паехаць у брыеаду і паехаць на брыгаду. 3 гэтых канструкцый абсалютную перавагу ва ўжыванні мае прыназоўнікавае спалучэкне з у: Кручын чакаў аўталятучку, каб п а е х а ц ь у брыгаду Вірчэўскага (Т. X а д к е в і ч. Даль палявая). За паўгода кожная жывёліна будзе набіраць вагу па 270—280 кілаграмаў, а затым пераводзіцца на заключны адкорм у саўгас «Белічы» ці на комплекс у цэнтральную брыгаду («Звязда»).62
КАНСТРУКЦЫ!, ЯКШІ ВЫРАЖАЕЦЦА КІРУНАК РУХУ АБО ІНШАГА ДЗЕЯННЯ ЗА МЕЖЫ ПРАДМЕТАНакіраванасць руху ці іншага дзеяння ў прастору бэ другі бок прадмета, за межы яго размяшчэння вы- ражаецца спалучэннем прыназоўніка за з вінавальным склонам назоўніка прасторавага ці лакальнага значэн- ня: паехаць за рэчку, выйсці за дзверы, кінуць за кана- ву, зваліцца за шафу і інш. Гэта асноўны сродак выра- жэння адзначанай разнавіднасці прасторавых адносін. Некаторым прыназоўнікава-склонавым формам гэтага тыпу адпавядаюць канструкцыі, утвораныя з спалучэн- ня на той бок ці на другі бок і адпаведнага назоўніка ў родным склоне. У мове мастацкіх твораў найбольш часта ўжываюцца канструкцыі з такімі назоўнікамі, як рака, вуліца, дарога, канава, горад, вёска і інш.: Усе людзі, якія разам п е р а й ш л і за Дон, асталіся ў яго палку (У. Д а м а ш э в і ч. Порахам пахля зямля). Ажно на тры вярсты абозам за Прыпяць войска а д- плывала (А. Б я л е в і ч. Васіль Вашчыла). I хлопцы ў згодзе жартавалі ды ў лес за рэчку п а з і- ралі (Я. К о л а с. Новая зямля). Гэты смех падха- пілі прасторы панямонскіх выганаў, панеслі яго пад масты іперакінулі на той бок Нёмана (Я. Ко- л а с. На ростанях, II). Ім [партызанам] давялося рата- вацца ў бок вёскі, пакуль тыя перабіраліся на той бок рэчкі (К. Ч о р н ы. Бацькаўшчына). Панёс раз вецер насенне старой, усімі паважанай ліпы на дру- гі бок рэчкі... (Я. Колас. Стары лес). Як в ы е х а- л і за вёску — лёгкім холадам пацягнула з поля (К. Ч о р н ы. Спатканне). ...Калі яны [Пятро і Саша] ча- сам в ы х о д з і л і ўвечары за горад, раптам прапаноўва- ла: «Давай навыперадкі!» (I. Шамякін. Трывожнае шчасце). Праз гадзіны тры новы абоз в ы е х а ў гасцін- цам ужо на той бок гарадка (К. Ч о р н ы. Бацькаў- шчына).Сінаніміка канструкцый, якія выражаюць кірунак рухуда прадметаКірунак дзеяння ў бок пэўнага прадмета, набліжэн- не да месца, далей якога гэта дзеянне не распаўсюдж- ваецца ці не перамяшчаецца што-, хто-небудзь, выра- жаецца канструкцыямі:63
а) з прыназоўнікам да з родным і к, насустрач з давальным склонам;б) з прыназоўнікам да з родным і пад з вінаваль- ным склонам;в) з вытворнымі прыназоўнікамі ў бок і ў напрам- ку, у кірунку з родным склонам,Канструкцыі з прыназоўнікам да з р о д н ы м і к, насустрач з давальным склонамГІрыназоўнікавая канструкцыя <«9а + родны склон» нры дзеясловах руху і перамяшчэння ў сучаснай бела- рускай літаратурнай мове з’яўляецца галоўным срод- кам выражэння кірунку дзеяння да прадмета, што вы- ступае як арыенцір-мяжа руху, прычым вызначаецца наслядоўным ужываннем і вялікай прадуктыўнасцкьУ перыяд фарміравання беларускай нацыянальна^ мовы канструкцыя «Эа + родны склон», выцесніўшы род- ны без прыназоўніка до (да), з пачатку XV стагоддзя стала ўжывацца таксама і на месцы прыназоўнікавага спалучэння «к+давальны склон» і давальнага беспры- назоўнікавага 26 як новы, болып дасканалы сродак вы- ражэння гэтай разнавіднасці прасторавых адносін — кірунку дзеяння ў бок пэўнага прадмета. У працэсе раз- віцця.беларускай мовы па шляху ўдасканалення яе -гра-і матычнага ладу спалучэнне прыназоўніка да з род-* ным склонам назоўнікаў з прасторавым значэннем пры, дзеясловах руху і перамяшчэння трывала замацавалася. ў народных гаворках, у мове вуснай народнай творча- сці і ва ўсіх стылях літаратурнай мовы. Найбольш ча*. ста прыназоўнікава-склонавая форма з да ў сучаснай бе- ларускай літаратурнай мове ўжываецца пры дзеясловах ісці, пайсці, падысці, бегчы, пабегчы, падбегчы, накіра- вацца, падацца, павярнуць і інш.: Нічога не кажучьц засунуў дзед Талаш за пояс сякеру і п а й ш о.ў да свайго стажка (Я. Колас. Дрыгва). 3 вядзерцам у руцэ, яна скоранька ішл а да студні (Я. Колас, На ростанях, I). Поўны радасці, поўны прыгод, ён б я- жы ць да фурманкі (А. Куляшоў. Сцяг брыгады).'26 Гл.: Нарысы па гісторыі беларускай'мовы, с. 347.64
Цётка Тацяна развіталася з Андрэем і накіравала- ся да сваёй хаты (П. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах, I). Сястра... толькі падышла на хвілінкуг паздароўкалася і зноў падалася да каня (I. М е- л е ж. Подых навальніцы). Пан Вольскі пасунуўся да дзвярэй (3. Бядуля. Салавей).Хоць канструкцыя з прыназоўнікам да ў сучаснак беларускай літаратурнай мове з’яўляецца асноўным, найбольш тыповым сродкам выражэння кірунку дзеян- ня да прадмета і вызначаецца рэгулярнасцю ўжывання, аднак у мастацкіх творах некаторых пісьменнікаў як сінонім да яе часам выкарыстоўваецца прыназоўнікава- склонавая форма «к+давальны склон»: накіравацца да лесу — накіравацца к лесу, падысці да акна — падысці к акну.Такімі спалучэннямі з прыназоўнікам да выражаец- ца не толькі кірунак дзеяння, яны ў той ці іншай ступе- ні паказваюць і на мяжу яго распаўсюджання; канст- рукцыямі ж з прыназоўнікам к кірунак абазначаецца выразна, а значэнне мяжы, якой дасягае ці можа да- сягнуць дзеянне, амаль не выяўляецца.Канструкцыя з прыназоўнікам к таксама належыць да старажытных з’яў мовы; побач з давальным беспры-. назоўнікавым у мове ўсходніх славян яна сустракаецца ўжо ў ранніх помніках: ыдохом к Ростову (В. Ман,); ндохом к БіьлЬ Вежы (т а м жа)27. У беларускай мове XV—XVI стст. давальны беспрыназоўнікавы ўжываўся ўжо рэдка; затое з гэтага перыяду, як сведчаць помні- кі, назіраецца частае выкарыстанне давальнага з пры- назоўнікам к для выражэння напрамку: рнжаномь п о- слатн свон колоколы п скалвы к Полоцьку на свою нсправу (Пол. гр. 1407 г.)28. •У сучаснай беларускай мове канструкцыя «к + да- вальны склон» з прасторавым значэннем як сі- нонім спалучэння «с?а + родны склон» сустракаец- ца пераважна пры абазначэнні руху ў бок прадмета, які знаходзіцца на параўнальна не- вялікай адлегласці ад зыходнага пункта гэтага руху; акрамя таго, у большасці выпадкаў спалучэннямі з27 Гл.: Нарысы па гісторыі беларускай мовы, с. 345.28 Там жа, с. 347.5 М. С. Яўневіч65
прыназоўнікамі да і к гэтага тыпу абазначаецца выраз- на выяўленае набліжэнне каго-, чаго-небудзь да прад- мета як аб’екта руху: Лабановіч п а д ы ш о ў да акна і расчыніў фортку (Я. Колас. На ростанях, I). Зося памкнулася бліжэй п а д ы с ц і к акну, але раптам перадумала... (Ц. Гартны. Сокі цаліны, I). Захар к і н у ў с я да дзвлрэй, рэзка пастукаў у іх (М. Л ы н ь- коў. Сустрэчы). Яны [сабакі] кінуліся к дзвя- рам... (К. Ч о р н ы. Трэцяе пакаленне). П а д’ е х а ў- ш ы да школы, Лабановіч выскачыў з драбінак і ўзы- шоў на ганак (Я. Колас. На ростанях, I). ...ён [Серж] пад’язджае на машыне к школе (К- Ч о р- н ы. Насцечка). Юзік вырваў касільна, Сцяпан падняў і атрос пінжак *— п а й ш л і да калёс разам (М. Г і л ь. Вяртанне). Яна ўстала, між крыжоў і соеен п а д а л а- ся к калёсам (I, Мележ. Подых навальніцы). ён [чалавек] праходзіць палавіну дарогі праз поле, н а- бліжаецца да лесу (Я. Колас. Дрыгва). Ады- шоўся ён паволі, а чым бліжэй падыходзіў к ле- су, тым больш паддаваў ходу (К- Ч о р н ы. Трэцяе пакаленне).У мове мастацкай літаратуры з прьшазоўнікам к зрэдку ўжываюцца некаторыя назоўнікі, што абазнача- юць асобу чалавека, да якой накіравана ці дзеля якой выконваецца дзеянне, і часцей — асабовыя займеннікі. Хоць у такіх прыназоўнікавых спалучэннях прасторавыя адносіны сумяшчаюцца з аб’ектнымі адносінамі, аднак аналіз іх (спалучэнняў) варта зрабіць з той мэтай, каб больш поўна паказаць месца ў літаратурнай мове кан- струкцый «да + родны склон» і «к+давальны склон». Прыклады з гэтымі прыназоўнікава-склонавымі форма- мі пададзім адпаведна з да і к: Дзіця з крыкам к і н у- л а с я да маці і не магло ад яе адарвацца (К. Ч о р- н ы. Трэцяе пакаленне). Так гэта збожжайка зялёна да сонца цягнецца лісткамі, бы к матцы дзіцятка рукамі (Я. К о л а с. Новая зямля). Хворыя ездзі- л і да яго за многа міль (3. Б я д у л я. Язэп Кру- шынскі, I). Пайду к яму ў вяночку гэтым (Я. Ку- пала. Раскіданае гняздо). Я прыйшоў да цябе ў салдацкім шынелі (П. Панчанка. Пасля веча- рынкі). К табе я ў думках з а л я т а ю... (Я. К о л а с. Новая зямля). Да нас у госці прыязджай, мой дружа дарагі! (Э. Агняцвет. Мой сябра). А бач!66
I панічок п р ы й ш о ў к нам у госці (Я. К у п а «і а. Раскіданае гняздо).ГТрыведзеныя нрыклады даюць падставу лічыць па- спешным вывад, нібыта прыназоўнік к «з беларускай літаратурнай мовы знік», што ён нават «пакрыўджаны» ў параўнанні з іншымі службовымі словамі гэтага раз- рада 29. Пытанне пра ўжыванне прыназоўніка к для вы- ражэння прасторавых адносін, пра яго функцыяніраван- не побач з прыназоўнікам да ў сучаснай беларускай лі- таратурнай мове трэба разглядаць не толькі з улікам гістарычнага шляху развіцця гэтага прыназоўніка, але і прымаючы пад увагу сучасныя ўмовы яго выкарыстагшя, а таксама агульную тэндэнцыю развіцця моўных срод- каў для больш дакладнай перадачы зместу выказвання. Бясспрэчным заетаецца той факт, што ў беларускай лі* таратурнай мове для выражэння кірунку руху і наблі- жэння да прадмета канструкцыі з прыназоўнікам да ўжываюцца з абсалютнай колькаснай перавагай над прыназоўнікавымі спалучэннямі з к. У народнай мове канструкцыі з гэтымі прыназоўнікамі таксама ўжываюц- ца неаднолькава: нрыназоўнікавыя спалучэнні тыпу «пайшоў да бацькі» з вялікай перавагай над канструк- цыяй з к выкарыстоўваюцца ў заходняй частцы Бела^ русі, а «пайшоў к бацьку» — больш пашырана на моў- най тэрыторыі ўсходняй часткі рэспублікі30.Ужыванне ў народнай мове побач з канструкцыяй «с?а + родны склон» прыназоўнікава-склонавай формы «к + давальны склон» для выражэння прасторавых ад- носін не магло не адбіцца на мове пісьменнікаў — прад* стаўнікоў той або іншай гаворкі. Пры абсалютнай коль- каснай перавазе канструкцый з прыназоўнікам да пры- назоўнікава-склонавыя формы з к найбольш часта суст- ракаюцца ў мове тых мастацкіх твораў, нааісанне якіх адносіцца да канца XIX — першай трэці XX ст'., калі яшчэ не быў закончаны працэс вызначэння адпа- ведных моўных сродкаў у якасці літаратурнай нормьі. Параўнальна частае выкарыстанне канструкцыі «к+да> вальны склон» назіраецца ў некаторых творах К. Чор- нага, Ц. Гартнага. Я. Купалы, менш яна сустракаецца29 Гл.: Кулакоўскі М. Пакрыўджаны прыназоўнік.— «Настаўніц- кая газета», 1958, 7 кастрычніка.30 Гл.: Дыялекталагічны атлас беларускай мовы: Мінск, 1963; карта «V» 217.5*67
ў мове я. Коласа, М. Лынькова. Што да іншых нісьмен- нікаў — старэйшага і асабліва малодшага пакалення,— то ў іх мове канструкцыя з прыназоўнікам к сустрака- ецца рэдка і як правіла — у вершаваных творах; у склад такога спалучэння часта ўваходзяць асабовыя займеннікі: Я не к ёй п р ы е х а ў на спатканне (П. П а н ч а н к а. Успамін). На ўсход к табе, сталі- ца дарагая, к і д а е м мы ўдзячны погляд свой (А. Б а- чыла. Масква — савецкая сталіца). Прыходзь к нам, сонца яснае... (А. А с т р э й к а. Зараначкі бар- вовыя). ...I розных вылюдкаў нямала, што лезлі к нам ва ўсе вякі... (Г. Б у р а ў к і н. Заморскія даліка- тэсы). Але к яму я ўсёй істотай рвуся (Н. Гіле- в і ч. Развітанне). Здаецца, толькі выгналі яго з густых кустоў к абочыне шашы (Ю. С в і р к а. Лось).Варта адзначыць, што ў адных і тых жа ўмовах не- каторыя аўтары побач з канструкцыяй «да + родны склон» часам выкарыс-тоўваюць канструкцыю з прына- зоўнікам к і давальным склонам, хоць у іх творах коль- касная перавага першай і відавочная, бо «ў сучаснай літаратурнай мове пры выбары сінонімаў з раду да—к перавага аддаецца прыназоўніку да»31. Вось некалькі прыкладаў.УЦ. Гартнага: Зося п а д ы ш л а да стала, вы- круціла ў лямпе агонь. Пасля затушыла лямпу, а сама падышла к акну, прыадчыніла яго... (Сокі цаліны, I). У К. Чорнага: Серж раптам зарыдаў і к і н у ў- ся да дзвярэй (Насцечка). Серж... пайшоў к дзвя- рам (там жа). У Я- К о л а с а: Будзе час, і снег ра- стане, прыйдзе зноў да нас вясна (Не бядуй!). Не шукайце кветак ў полі, бо вясна к нам не прыйшла (Не пытайце, не прасеце). У А. Астрэйкі: Да ста- рога мы прыйшлі парома... (На радзіме). К вет- раку з гасцінца падыходжу я (Вятрак). У М. Л о- б а н а: ...Лейка накіраваўся да другой гарматы (Шэметы). Лейка ўзбег на гарушку і накіраваў- ся к гарматам (т а м жа).Назоўнікі, што пачынаюцца зычным гукам д, у тво- рах некаторых пісьменнікаў звычайна ўжываюцца ў спалучэнні з прыназоўнікам к, які ў гэтым выпадку па сугучнасці больш прыдатны, чым прыназоўнік да: Муж-31 Шуба П. П. Прыназоўнік у беларускай мове. Мінск, 1971, с. 95.68
чыны рушылі з двара, на воз паселі і ўздыхнулі ды ўлева к дубу павярнулі (Я. К о л а с. Новая зям- ля). То шастала [Ганна] сенам, то бегла к дубку, мяняла, сушыла пялёнку... (I. Мележ. Подых наваль- ніцы). Васіль пастаяў трохі, падаўся к двару (т а м жа). Яна подбегам пайшла к дому (К- Ч о р н ы. Пошукі будучыні). Салдаты загаманілі і пабеглі, як школьнікі, к дарозе (I. Ч ы г р ы н а ў. У баку ад дарогі).Характэрна, што калі перад назоўнікамі тыпу дуб, дом, двор, дарога і пад. ёсць азначальнае слова, якое пачынаецца не гукам д, тады пры іх звычайна ўжыва- ецца прыназоўнік да: П а д ы ш о ў [Салавей] да старо- га дуплаватага дуба (3. Бядуля. Салавей). I няўжо ж яму, дзеду Талашу, адрэзаны дарогі да свайго дому? (Я. Колас. Дрыгва); параўн.: Міця сам не ведае, чаму яго ц я г н е к дарослым мужчынам (I. Н а- в у м е н к а. Вецер у соснах).Гаворачы пра выкарыстанне канструкцый з прына- зоўнікамі да і к, пра ступень іх пашыранасці ў белару- скай мове, зазначым, што ў творах некаторых пісьмен- нікаў назіраюцца змены ва ўжыванні спалучэнняў на- зоўнікаў з гэтымі прыназоўнікамі, выкліканыя, відаць, агульнай тэндэнцыяй да выцяснення непрадуктыўнай канетрукцыі «/с+давальны склон» больш тыповай для беларускай літаратурнай мовы — канструкцыяй «да + + родны склон». Такую з’яву назіраем у творах нека- торых пісьменнікаў — выдатных знаўцаў беларускай мовы. Так, напрыклад, у празаічных творах Я- Коласа сустракаем выпадкі замены прыназоўнікава-склонавай формы з к канструкцыямі з прыназоўнікамі да і на: Дарога павярнула досыць крута да пераезду (На ростанях, I. Мінск, 1955, с. 184); у выданні 1952 г. было: павярнул а... к пераезду. Падышоўшы да самага дома, Лабановіч заўважыў ёмкі замок на дзвярах (На ростанях, II. Мінск, 1955, с. 89); было: Падышоўшы к самаму дому... У канструкцыі з ін- шым значэннем: Стол атрымаўся даволі багаты на вялікае задаваленне бабкі Параскі (там ж а, с. 56); было: к вялікаму задаваленню і інш.Наогул у мове Я. Коласа канструкцыя з прыназоў- нікам к і давальным склонам у параўнанні з «<Эа + род- ны склон» займае зусім нязначнае месца; у большасці69
выпадкаў, як паказваюць прыклады, яна сустракаецца ў паэзіі, дзе выкарыстанне прыназоўніка к абумоўліва- ецца патрабаваннямі вершаванай мовы: А іскры-зорач- кі шчасліва б я г у ц ь-п л ы в у ц ь бліскучым роем угору ў голькі к тОўстым хвоям (Новая зямля). Пама- лу, мерна крок за крокам ў сваім раздум’і адзінокім дадыбаў бацька скора к дому (т а м жа). Не вернешся, як хваля тая, ка мне, вясна ты мала- дая!.. (т а м жа). ІТа свята ўсенароднае к нам з песняю паходнаю ідзе вясёлы май (Пераможны май). Ужыванне ж канструкцый з к, якія часам сустракаюцца ў некаторых празаічных творах Я- Ко- ласа, напрыклад у аповесці «Дрыгва», амаль у кож- ным выпадку можна растлумачыць імкненнем аўтара больш дакладна перадаць думку, змест выказвання або яго клопатам пра сугучнасць спалучэння прына- зоўніка з назоўнікам ці азначальным словам пры- ім, напрыклад: Ім не давалі апамятавацца і г н а л і іх к Прыпяці (Дрыгва). Ідзе Цімох Будзік к дубу, за- кідае ямчэй за плечы стрэльбу... (Т а м жа). ...Дзед Талаш і яго спадарожнікі прыйшлі к Доўгаму Броду ( т а м ж а). Калі замест канструкцыі гналі к Пры- пяці, якой перадаецца кірунак руху, выкарыстаць пры- назоўнікавае спалучэнне гналі да Прыпяці, то мэта дакладнасці мовы не будзе дасягнута, яснасць думкі страціцца: канструкцыяй з прыназоўнікам да ў гэтым выпадку абазначаецца мяжа, якой дасягае дзеянне. У канструкцыях ідзе к дубу, прыйшлі к Доўгаму Броду, выкарыстаўшы прыназоўнік к, аўтар не толькі дакладна перадаў змест выказвання, але і пазбегнуў не зусім зручнага для вымаўлення спалучэння гукаў на стыку прыназоўніка з назоўнікам і прыметнікам (да. дуба, да Доўгага). У другім выпадку пры назве Доўгі Брод аўтар выкарыстоўвае прыназоўнік пад, канструкцыя з якім выступае як сінонім да спалучэння з прыназоў- нікам к: Няма патрэбы ўсяму ўзводу і с ц і пад Доў- гі Брод. У творах Я. Коласа канструкцыю з прыназоў- нікам к, якой у пэўнай ступені дапаўняецца характа- рыстыка персанажа, можна сустрэць у мове дзеючых асоб: «Талашоў Максім накіраваў мяне к табе»... (Дрыгва). I тут жа: «каб ён паказаў табе дарогу да мяне», «ты гі р ы й ш о ў да нас на разведку», «прывядзеш сваіх паноў да нас».70
Выцясненне канструкцыі з прыназоўнікам к спалу- чэннем з да, абсалютная перавага якога ў наш час зу- сім відавочная, асабліва прыкметна назіраецца ў мове к. Чорнага, у творах апошніх гадоў жыцця пісьменніка. Напрыклад, у апавяданні «Маленькая жанчына» аўтар ужо не аддае перавагі канструкцыі з прыназоўнікам к над канструкцыяй з да; тут прыназоўнікава-склонавыя формы з да і к ужываюцца аднолькава, без прыкметнай перавагі адной з іх над другой: Яна ляжала, пакуль усё заціхла, і пасля п а й ш л а да чырвонаармейцаў. Неяк бокам п а д ы ш л а яна к дрэву і паехала ўніз. Яшчэ больш выразна адносіны К- Чорнага да ўжыван- ня канструкцый з прыназоўнікамі да і к, якімі абазна- чаецца кірунак дзеяння да прадмета, выяўляюцца ў та- кіх яго творах перыяду Вялікай Айчыннай вайны, як «Заўтрашні дзень», «Вялікае сэрца», «Матчына блага- славенне», і ў іншых, дзе пісьменнік выкарыстоўвае адзіную з гэтых канструкцый — «да + родны склон»: Крамарэвіч падыходзіў да лесу (Заўтрашні дзень). ...Нямецкія танкі падышлі былі да самай станцыі і зноў зніклі (т а м жа). Яны мінулі балотнае азярцо і в ы й ш л і да чыгуначнага насыпу (Вялікае сэрца). Пархвен ціха рушыў да вялікага натоўпу... (т а м жа). Ен [Максім] падышоў да стала і па- казаў немцу на покуць... (Матчына благаславенне). ГІерад самым вечарам ён [Максім] увайшоў у хату і п а д ы ш о ў да маці (т а м ж а).3 сучасных празаікаў некаторую схільнасць да ўжы- вання канструкцый з прыназоўнікам к можна заўва- жыць у I. Мележа: Глушак вырваў кніжку і ш п у р- н у ў к печы так, што зашамацелі жаласна лісты (По- дых навальніцы). Той ужо ступіў к хаце, калі Ган- на ўслед за старой, што адчыніла дзверы, паявілася на парозе (т а м жа). Ён зірнуў, як бы сам пытаўся:— К гумну, хіба? (т а м жа). К бацьку пабегчы, бацька даў бы каня, калі ўжо такое! (т а м ж а). Стры- ножыўшы Гуза, Васіль пусціў яго пасвіцца, вярнуўся к калёсам і выцягнуў касу (Людзі на балоце). У творах I. Мележа нямала выпадкаў паралельнага выкарыстан- ня прыназоўнікавых спалучэнняў «<?а + родны склон» і «/с+давальны склон» у аднолькавым лексічным акру- жэнні: У Ганны ж граблі валіліся з рук. Раз-пораз кіда- ла іх і, стомленая, важкая ад бяссоння і трывогі, п р а-71
ставала да дубка, да калыскі (Подых навальніцы). Сярод шалёнага гону Ганна пахапкам адбегла ад ін- шых, к і н у л а с я к дубку (т а м ж а). Ён пусціў ка- ня, цвёрдым крокам пайшОў да калёс (т а м жа). Яна перахрысцілася, блаславіла яго і, уздыхнуўшы, пайшла к калёсам (Людзі на балоце). Калі ён пад- руліў да месца, дзе звычайна спыняліся самалёты, яшчэ да таго, як перасталі раўці маторы, групка, што чака- ла, падалася да машыны (Мінскі напрамак, I). — К машыне...— суха сказаў ён Готбергу (т а м жа).Хоць I. Мележ зрэдку і ўжывае канструкцыю «к+ +давальны склон», аднак ён абсалютную перавагу ад- дае канструкцыі з прыназоўнікам да\ аб гэтым свед- чыць той факт, што аўтар пры падрыхтоўцы сваіх тво- раў да перавыдання ў многіх выпадках прыназоўніка- выя спалучэнні з к замяніў канструкцыяй «да + родны склон»: Ад рубяжа да рубяжа ўзвод падышоў да лагчынкі, што вяла да «апорнага пункта» (Мінскі на- прамак, I. Мінск, 1974, с. 132); у выданнях 1958 і 1970 гг. было: падышоў к лагчынцы. Васіль адразу пакіраваўда сцежкі, што вяла к штабу (т а м ж а, с. 177); у выданнях 1958 і 1970 гг. было: накіраваў- с я к сцежцы і інш.Канструкцыі з прыназоўнікамі да і к пры выражэн^ ні кірунку руху ці іншага накіраванага дзеяння часам могуць выкарыстоўвацца ў блізкім моўным суседстве, каб пазбегнуць ужывання побач аднолькавых прына- зоўнікава-склонавых форм і надаць выказванню разна- стайнасць. Гэта звычайна назіраецца ў паэтычнай мо- ве: Я з а й д у да вас, Гануся! Я н а й д у к табе да- рогу (Я. К о л а с. Сымон-музыка). Прыходзь жа к нам, год Новы, сядай за стол да нас (М. М а ш а- р а. Навагодняе).Аналіз канструкцый з прыназоўнікамі да і к свед- чыць, што прыназоўнікавае спалучэнне «да + родны склон» з’яўляецца асноўным сродкам выражэння кірун- ку дзеяння да прадмета; ужыванне яго характэрна ўсім стылям літаратурнай мовы, а ў мове пісьменнікаў — усім жанрам мастацкіх твораў. Канструкцыя ж з пры- назоўнікам к належыць да непрадуктыўных з’яў у су- часнай беларускай літаратурнай мове, сфера выкары- стання яе за апошнія 3—4 дзесяцігоддзі ў параўнанні з папярэднім перыядам значна звузілася, у той жа час72
адпаведна расшырыліся межы функцьшніравання спа- лучэнняў з прыназоўнікам да. Яшчэ Я. Ф. Карскі ад- значаў, што ў беларускай мове прыназоўнік до (да) у большасці выпадкаў замяніў к32. 3 сучасных даслед- чыкаў з’яву выцяснення канструкцый «к+давальны склон» прыназоўнікавымі спалучэннямі з да ў белару- скай мове адзначае А. I. Жураўскі33.Дарэчы зазначым, што такі ж лёс прыназоўніка к і ў сучаснай украінскай літаратурнай мове, дзе ён такса- ма належыць да рэдкаўжывальных прыназоўнікаў34, а канструкцыя «к + давальны склон» са значэннем кірунку руху, вядомая ў фальклоры і ў мясцовых гаворках, квалі- фікуецца як архаізм, які ў мове мастацкай літаратуры сустракаецца вельмі рэдка 35.Ужыванне прыназоўніка до на месцы к са значэннем кірунку і некаторымі іншымі значэннямі вядома такса- ма і рускай мове, на што звернута ўвага ў «Словаре современного русского лнтературного языка» (М., 1954, т. 3), дзе побач з іншымі значэннямі до выдзяляецца і кірунак дзеяння, набліжэнне да чаго-небудзь, прычым даецца заўвага: («часта супадае ў значэннях з прына- зоўнікамі к, ко)», а пад паметай «абл.» сказана: «За- мяняе прыназоўнік к». Гэта палажэнне пацвярджаецца прыкладамі з твораў мастацкай літаратуры.Выпадкі выкарыстання прыназоўніка до на месцы к у мастацкіх творах некаторых рускіх пісьменнікаў, а таксама ў народнай мове адзначаюцца і ў спецыяль- ных даследаваннях, напрыклад у працы, прысвечанай апісанню сінанімікі прыназоўнікава-склонавых канст- рукцый у гіаэме М. А. Някрасава «Кому на Русн жнть хорошо», дзе аўтар, прывёўшы прыклады ўжывання ў творы канструкцый з до на месцы к, падкрэслівае па- шырэнне іх у гаворках Яраслаўшчыны: «У сучасных гаворках Яраслаўскай вобласці прыназоўнік до з род- ным склонам працягвае шырока ўжывацца на месцы к з давальным склонам: Сбегай до председателя. Бегай32 Гл.: Карскый Е. Ф. Белорусы, вып. 2—3, с. 79, 427.33 Гл.: Журавстй А. М. О некоторых разлячнях между пнсьмен- ной н разговорной формамн белорусского лнтературного языка.— «Вопросы языкознання», 1973, № 3, с. 35.34 Гл.: Сучасна украі'нська літературна мова. Кіпв, 1972, с. 91.35 Гл.: Безпалько О. П. Нарнсн з історпчного сннтакснсу украін- ськоі мовн, с. 35.73
до Манькн да велн прндтн» 36. Аналагічная з’ява назі- раецца таксама ў гаворках не толькі заходняй, але і ўсходняй Смаленшчыны 37. Шырокае ўжыванне канст- рукцый з прыназоўнікам до там, дзе мог быць пастаў- лены давальны склон з прыназоўнікам к або без пры- назоўніка для абазначэння асобы, да якой накіроўваец- ца дзеянне, у старажытнарускіх помніках адзначае В. I. Баркоўскі38,І'эту асаблівасць ужывання прыназоўніка до ў рус- кай мове заўважае Ф. I. Бусла^ў: «У старыннай і на- роднай мове до часам ужываецца зам. к, напр.: «по- везлн его до князя Владнмнра»39. А. А. Патабня так- сама адзначае падобнае выкарыстанне до: «У рускай вельмі рэдка замест к» 40.Як бачым, у сучаснай рускай мове выкарыстанне прыназоўніка до на месцы к абмяжоўваецца народнай мовай, у той час як у беларускай працэс выцяснення прыназоўніка к, які, ві'даць, нельга яшчэ лічыць поўна- сцю закончаным у канструкцыях са значэннем кірунку і набліжэння да прадмета, стаў заканамернай з’явай, якая, з аднаго боку, сведчыць аб устойлівасці сінтак- січнага ладу мовы, а з другога —• паказвае, што грама- тычны лад мовы паступова ўдасканальваецца ў адпа- веднасці з нацыянальнай спецыфікай кожнай мовы.Ужыванне разгледжаных канструкцый з прыназоў- нікам да (до) замест к у беларускай, украінскай і (зрэдку) рускай мовах, у пісьмовых помніках і сучас- ных гаворках, а таксама наяўнасць іх у некаторых ін- шых славянскіх мовах41 дае падставу лічыць недастат- кова абгрунтаваным меркаванне наконт пашырэння іх у беларускай мове пад уплывам польскай мовы 42 і га- варыць пра агульнаславянскі характар спалучэнняў36 ГІаршана В. Л. Стнлнстнческне предложно-падежные сннонн- мы в языке поэмы Н. А. Некрасова «Кому на Русн жнть хорошо».— У кн.: Вопросы русского языка, вып. III. Ярославль, 1969, с. 81.37 Гл.: Расторгуев П. А. Некоторые сннтакснческне особенностн в народных говорах Смоленской губерннн.— «Уч. зал. Нн-та языка н. лнтературы РАННОН», т. 4. М., 1931, с. 139.38 Г'л.: Борковскай В. М. Сннтакснс древнерусскнх грамот. Львов, 1949, с. 360—361.39 Буслаев Ф. //. Нсторнческая грамматнка русского языка, с. 482.40 Потебня А. А. Нз запіісок по русской грамматнке, т. IV. М.—Л., 1941, с. 262.41 Там жа.42 Гл.: Карскшл Е. Ф. Белорусы, вып. 2—3, с. 427.74
гэтага тыпу 43. Не адзначае ў гэтым вьшадку польскага ўплыву і П. А. Растаргуеў, калі ўслед за Я. Ф. Карскім гаворыць пра ўжыванне ў беларускай мове прыназоўні- ка да з родным замест к з давальным і у з вінаваль- ным склонам назоўніка для выражэння кірунку дзе- яння 44.Наконт выкарыстання канструкцый з прыназоўні- кам до (да) для выражэння адзначанай разнавіднасці прасторавых адносін слушнае меркаванне выказваеА. А. гіатабня: «Такое пашырэнне значэння до (ацз^ііе асі), відаць, адносна новае» 45. Гэту думку А. А. Патаб- ня выказвае на аснове таго, што прыклады ўжывання до з такім значэннем не выяўлены ў стараславянскай мове.Пры некаторых дзеясловах са значэннем накірава- нага руху (ісці, накіравацца, бегчы, кінуцца і інш.) як сінанімічныя трэба разглядаць канструкцыі з прына- зоўнікамі да і насустрач46 адпаведна з родным і да- вальным склонамі назоўніка: ісці да машыны і ісці на- сустрач машыне. Прыназоўнікавыя спалучэнні гэтага тыпу выразна адрозніваюцца між сабой сэнсавымі ад^ ценнямі: канструкцыяй «да + родны склон» выражаецца кірунак руху ў бок прадмета, набліжэнне да яго, не па- казваючы ўзаемнага збліжэння прадметаў (бо рухаец- ца адзін прадмет), а канструкцыяй «насустрач + да- вальны склон» — кірунак дзеяння да прадмета, які сам выяўляе адзнакі руху, абазначаецца сустрэчнае зблі- жэнне прадметаў у прасторы (у гэтым выпадку руха- юцца абодва прадметы). У абедзвюх гэтых канструк- цыях (з да і насустрач) залежны назоўнік (займеннік) у большасці выпадкаў абазначае асобу чалавека, таму побач з прасторавымі адносінамі ў іх таксама выразна сігналізуецца адценне аб’ектных адносін: Цёмная по- стаць... павярнула назад і накіравалася да на-43 Параўн.: Астафьева Н. Н. Конструкцнн с предлогом до в рус- ском языке (в сопоставленнн с белорусскнм).— У.кн.: Мсследовання по русскому языку. Мннск, 1965, с. 33* 34 і інш.44 Гл.: Расторгуев П. А. Северско-белорусскнй говор. Л., 1927, с. 125.45 Потебня А. А. Нз запнсок по русскон грамматнке, т. IV, с. 262.46 Пра ўжыванне прыслоўя месца насустрач у прыназоўнікавай функцыі гл.: Шуба П. П. Прыслоўі і прыслоўна-прыназоўнікавыя канструкцыі ў функцыі прыназоўнікаў.— Працы Ін-та мовазчаўства імя Я. Коласа АН БССР, вып. VI, 1959, с. 191.75
стаўніка (Я. Колас. На ростанях, I). Гаспадар п а й ш о ў насустрач гэтаму кволаму, ласкаваму і ра- зумнаму хлопчыку (С. Грахоўскі. Агеньчык у ак- не). Нюрка прынесла вядро, паставіла ля лазні, а сама кінулася да дзяўчат (А. Асіпенка. Маці). Хлопцы к і н у л і с я насустрач бацьку (А. М а р ц і- н о в і ч. Сцюжа). I раптам яна ўбачыла, што проста да яе бяжыць немец (К. Ч о р н ы. Маленькая жан- чына). Насустрач яму паміж стваламі дрэў са скрын- кай на спіне бег Мамыш (М. Л о б а н. Шэметы). ...Шырокім размашыстым крокам ён п р а с т а в а ў да мяне (Б. С а ч а н к а. Апошнія і першыя). Лідачка і ш л а насустрач мне з прыгожым хлопцам (А. В а с і- левіч. Горкі ліпавы мёд).Канструкцыі з прыназоўнікам да з р о д н ы м і пад з вінавальным склонамДля выражэння кірунку руху ці перамяшчэння ча- го-, каго-небудзь да прадмета па гарызанталі побач з канструкцыяй «да + родны склон» у сучаснай бела- рускай мове шырока ўжываецца прыназоўнікавае спа- лучэнне «яад + вінавальны склон»; ісці да балота — ісці пад балота, пад’язджаць да горада — пад'язджаць пад горад. Пры агульнасці значэння кірунку дзеяння ў бок пэўнага прадмета кожная з гэтых канструкцый захоўвае ўласцівае ёй сэнсавае адценне: прыназоўніка- вым спалучэннем з да выразна абазначаецца набліжэн- не каго-, чаго-небудзь непасрэдна да канкрэтнага прад- мета, канструкцыяй з пад звычайна выражаецца накі- раванасць дзеяння ў месца на шляху перад прадметам, паблізу прадмета, які выступае арыенцірам руху. Ха- рактэрна, што найбольш часта прыназоўнікава-склона- выя формы з гэтым значэннем ужываюцца пры дзея- словах, якія маюць у сваім складзе прыстаўкі пад-, па-, пра-, і радзей — пры беспрыставачных дзеясловах: Трывога сялян, змешаная з цікавасцю, расла па меры таго, як каморнік падыходзіў да Нёмана (Я. К о- л а с. Нёманаў дар). Падышоўшы пад Нёман, гэ- ты фацэтны пан звярнуў налева, якраз у луку (т а м жа). Настачка і Мзей пайшлі да млына (3. Бядуля. Язэп Крушынскі, II). Так падыхо-
дзяць яны пад самы млын (М. Зарэцкі. Вязьмо). Мы з Стасем п а й ш л і агародамі да гумна (К- Чор- ны. Як мы пакінулі хутар). Поўны нервовай узбуджа- насці, ён п р а й ш о ў пад сваё гумно і назад ішоў паўз агарожу (К. Ч о р н ы. Трэцяе пакаленне). Да хаты падрульвала і спынялася ўся калона (С. Г р а- хоўскі. Ранні снег). Вось мякка газуе пад хату трохтонка (А. Куляшоў. У зялёнай дуброве). Ва- лянцін на момант адстаў, пастаяў нерухома... і, не агля- даючыся, пабег да вёскі (I. Ш а м я к і н. Вясновы- мі днямі). Людвік бег не к лесу, а пад вёску (А. Ку- л а к о ў с к і. Твой шлях перад табою).Як сінанімічныя выступаюць канструкцыі з прына- зоўнікам да, якія выражаюць набліжэнне дзеяння да прадмета з параўнальна невялікай адлегласці, і з пры- назоўнікам пад, якімі абазначаецца накіраванасць дзе- яння да ніжняй часткі гэтага прадмета, у межы яго размяшчэння: падысці да акна — падысці пад акно, збочыць да дрэва — збочыць пад дрэва. Пры абазна- чэнні руху ў пэўным кірунку кожная з гэтых канструк- цый выяўляе адценне, якое выражаецца прыназоўніка- мі да ў спалучэнні з родным і пад з вінавальным скло- нам. Такія сінанімічныя прыназоўнікава-склонавыя канструкцыі ўтвараюцца нямногімі назоўнікамі з ла- кальным значэннем (стог, сцірта, сцяна, акно, ганак, дрэва, елка, дуб і інш.): Усе падышлі да ганка (М. Л ы н ь к о ў. Ядвісін дуб). Выпускнік вясковай сямігодкі п а д ы ш о ў пад школьны ганак (А. К у л я- ш о ў. Бюро даведак). Ен яшчэ раз абмацаў пад ру- башкай зброю і вярнуўся назад да дзічкі... (К. Ч о р- н ы. Трэцяе пакаленне). Нарэшце сляды з б о ч ы л і пад тоўстую густую елку... (Я. Колас. Дрыгва). Ен [асёл] спыніўся і пачаў разважаць, да якога стога яму накіравацца (Я. Колас. На ростанях, 1). Саўка звярнуў з дарогі, пайшоў пад стог і спыніўся (Я. Колас. Дрыгва). Да гэтай разнавіднасці канст- рукцый можна аднесці аналагічныя прыназоўнікава- склонавыя формы з назоўнікам ногі: ІДяўкнуўшы не- калькі разоў, ён [сабачка] к і н у ў с я да ног хлапца (I. Гурскі. Народжаная бурай). А Васіль... стаў зрываць Аўгініну і Алесіну адзежу і к і д а ц ь яе пад ногі (Я. К о л а с. Дрыгва). Назоўнік ногі ў форме ві- навальнага склону спалучаецца таксама з прыназоўні-77
кам у, утвараючы ўстойлівае спалучэнне: Бабка Наста кулём скацілася з печы і бухнула ў ногі рьгжаму пану (Я. Колас. Дрыгва). ...Таварышу — у ногі ды- ван саматканы, а ворагу лютасць вастрэй ад кінжала (П. Б р о ў к а. Каўказ).Назоўнік акно ў канструкцыях гэтага тыпу мае не- каторыя асаблівасці ўжывання: калі рух адбываецца да акна са знешняга боку будынка, тады канструкцыя з прыназоўнікам да ўступае ў сінанімічную сувязь з прыназоўнікава-склонавым спалучэннем з пад: Ла- бановіч ціхенька п а д ы ш о ў да аконца, пастукаў пальцам па шыбе і схаваўся (Я- Колас. На роста- нях, I). П а дыходзіць [маці] пад аконца, зірк — не верыць і вачам... (Я. Колас. Батрак). Калі ж кан- струкцыяй з прыназоўнікам да выражаецца накірава- насць руху да акна з сярэдзіны памяшкання, тады яна не мае сінанімічнага адпаведніка з прыназоўнікам пад: Жэня ўстала з канапкі, падышла да самага акна... (А. Кулакоўскі. Твой шлях перад табою).Канструкцыя ж з прыназоўнікам пад, якая абазна- чае кірунак канкрэтнага дзеяння ў прастору ніжэй прадмета, пад прадмет, не звязана сінанімічнай сувяз- зю з канструкцыяй «сЭа + родны склон»: Зараз мьі п а- л о ж ы м пад лаўку твой чамадан (А. П а л ь ч э ў с к і. Чорны дзень). Імчаліся [сабакі] пад нізкую агаро- жу, за якой стаяў дамок з жоўтымі вокнамі (К. Ч о р- н ы. Трэцяе пакаленне). ...Праз шчыліны паміж дош- камі п а д а л і пад падлогу ад лямпы ніткі святла (К. Ч о р н ы. Люба Лук’янская).Назіранні паказваюць, што многія назоўнікі, якія абазначаюць прасторавыя паняцці, пры выражэнні кі- рунку руху не ў аднолькавай ступені могуць спалучац- ца з прыназоўнікамі да і пад. Так, з назвамі гарадоў, вёсак, мясцовасцей, краін больш часта ўжываецца пры- назоўнік пад у параўнанні з да, асабліва калі выража- ецца кірунак руху, перамяшчэння ці іншага дзеяння да прадмета са значнай адлегласці: Рыгор Чуйка з апош- нім аддзелам атрада рушыў пад Падолішчы (К. Ч о р н ы. Бацькаўшчына). Д а н о с і ц ь пад Ві- цебск вятрыска, пад Оршу гук грому (Я- К о л а с. Адплата). Летам ёнпаедзе ў далёкую акругу аж пад самае Палессе... (Я. Колас. На гірасторах жыц- ця). Вінчэль кінуў к чорту вінтоўку і назіркам ішоў78
дадому, таксама недзе пад Беласток (К. Ч о р н ы. Вінчэль). Гадоў за дзесяць да турэцкай вайны ў пушчу пад Некрашы п р ы й ш о ў незнаёмы чалавек (М, Л о- б а н. На парозе будучыні). Не, хутчэй за ўсё полк ішоў тады пад Выбарг («Звязда»), Неўзабаве іх просьбу задаволілі і а д п р а в і л і пад Сталінград («Настаўніцкая газета»).Назоўнікі, што абазначаюць назвы гарадоў, вёсак, мясцовасцей, ужываючыся з прыназоўнікамі да і пад, у пазіцыі пры дзеясловах руху, якія маюць у сваім складзе прыстаўку пад- і абазначаюць набліжэнне да прадмета (пад’язджаць, падыходзіць і інш.), у мове мастацкай літаратуры некаторую перавагу аддаюць прыназоўніку да: ...Усё гэта памацняла той добры на~ строй, з якім пад’язджаў Лабановіч да Пінска (Я. Колас. На ростанях, II). Поезд падыходзіў пад Пінск (там жа). Вось зараз пад’едзем да горада Орша (П. Панчанка. Пад’язджаючы да Мінска). Пад’язджалі да горада (I. Ш а м я к і н. Атланты і карыятыды). Пад’язджаючы пад го- рад, Пятрок адчуў нейкую няясную трывогу (Я. С к р ы г а н. У Кірылы на хутары).У творах мастацкай літаратуры і ў вуснай народнай творчасці прыкметна пашыраны канструкцыі з прыназоў- нікам пад і вінавальным склонам назоўнікаў, якія аба- значаюць назвы будынкаў гаспадарчага і грамадскага прызначэння (хата, свіран, кузня, палац, магазін і інш.) і іншыя прасторавыя наняцці як арыенціры на- прамку руху (лес, бор, гай, рака і інш.). Спалучэнні з гэтымі назоўнікамі і прыназоўнікам пад не толькі падчас. не ўступаюць канструкцыям з да, але могуць мець і колькасную перавагу над імі: Пад вадакачку выйдзеш і ідзі туды каля прысад... (Я. К о л а с. На прасторах жыцця). Вот я расчухаўся, пайшоў пад свіран — узяць бы касу... (Ф. Б а г у ш з в і ч. Свед- ка). Ці ж табе мала, што яна туды, пад твой палац, бегае? (Я. Купала. Раскіданае гняздо). Быў ве- чар, калі ён п а д’ е х а ў пад кавалёву хату (К. Ч о р- н ы. Трэцяе пакаленне), Я выходжу пад кузню, таксама гатовы ў бой (Я. Б р ы л ь. У Забалоцці днее). А калі вярталіся дадому і і ш л і ад прыпынку пад школу, убачылі: на абочыне шашы сядзела Валента (Ф. Янкоўскі. Валента). Бяжы куды хочаш: ці79
пад дэгіо, ці па пуці, ці на недалёкае балота з лесам (М. Л ы н ь к о ў. Міколка-паравоз). Самае важнае ў той рабоце — завесці каня пад граніцу, дзе Гамы- ра меў «пэўнага чалавека» (Я. К о л а с. На «святой зямлі»). Дзед Дзяіііс патупаў на вуліцу, а яны п а д а- ліся пад прыгуменне (I. Мележ. Людзі на бало- це). ...I я, як быў малы, заўсёды бегаў сустракаць пад лес бацьку (Б. С а ч а н к а. Апошнія і першыя). Тры чалавекі трэба кароў гнаць. I ганіце іх сюды пад раку, на луг (А. А д а м о в і ч, Я. Б р ы л ь, У. К а л е с н і к. Я з вогненнай вёскі...).Для выражэння кірунку руху да прадмета прына- зоўнік пад амаль не спалучаецца з назоўнікамі, якія абазначаюць асобу чалавека ў прамым сэнсе гэтага слова, у тым ліку і з уласнымі імёнамі, а таксама з зай- меннікамі. У даследаваных творах мастацкай літарату- ры сустрзліся толькі адзінкавыя прыклады такіх канст- рукцый: Юлік Барановіч, падцягваючы хворую нагу, падвалокся пад Тамаша... (К- Чорны. Зямля). ТадыАўгіння ўзяла пад пахі большага [хлопчыка] і падвяла пад гасцей (К. Ч о р н ы. Ліст Якуба Малькевіча). Параўн. у гаворках: Мама, я пайду пад бацьку (г. зн. сустракаць) (в. Шынкава, Сенненскі р-н). Трэба падбегчы на астаноўку пад маму (в. Камора, Слуцкі р-н). Ужываецца пад у канструк- цыях з пераносным значэннем, якія функцыяніруюць як устойлівыя спалучэнні: ...Галасковых Агата і стала спакваля пад’язджаць пад Зосю: «Ох, і зарабляе, кажуць...» (К- К р а п і в а. Мядзведзічы). 3 назоўніка- мі гэтай групы (што абазначаюць асобу чалавека) і займеннікамі звычайна выкарыстоўваецца прыназоў- нік да, зрэдку — /с; у такіх канструкцыях побач з пра- сторавьші адносінамі выражаецца адценне аб’ект- ных адносін: Пан Вашамірскі спрытна саскочыў з каня і пабег да госця (3. Б я ду л я. Салавей). I от ужо малады фурманшчык рашуча пайшоў сам да знаё- мага чалавека (К. Ч орн ы. Трэцяе пакаленне). Спа- койна п а д ы ш о ў да яго стары каваль Андрэй (М.. Лынькоў. Ядвісін дуб). Маці далей не ўтры- вала, выйшла з хаты ды трушком к жабраку п а ш ы- бавала (Я. Колас. Батрак).Аналіз матэрыялу сведчыць, што ўжыванне канст- рукцый з прыназоўнікам пад для выражэння кірунку80
руху па гарызанталі ў мове сучаснай мастацкай літа- ратуры, як і ў народных гаворках,— прадуктыўная з’ява. Выкарыстанне і значнае пашырэнне прыназоўні- кавых спалучэнняў гзтага тыпу ў беларускай літара- турнай мове ўжо адзначалі некаторыя мовазнаўцы47. Канструкцыя з пад ва ўжыванні амаль не выяўляе прыкметнага абмежавання тым ці іншым стылем вус- най і пісьмовай мовы, яна шырока выкарыстоўваецца пісьменнікамі старэйшага і малодшага пакаленняў — прадстаўнікамі розных тэрытарыяльных гаворак Бела- русі, ужыванне яе характэрна мове мастацкіх твораў розных жанраў. Усё гэта дае падставу лічыць канструк- цыі з прыназоўнікам пад у спалучэнні з многімі назоў- нікамі прасторавай семантыкі сродкам літаратурнай мовы, што ў пэўнай ступені пацвярджаюць «Беларуска- рускі слоўнік» (1962) і «Руска-беларускі слоўнік» (1953), прывёўшы ў якасці ілюстрацыйнага матэрыялу прыклады «накіравацца пад Маскву», «Пётр рушыў свае палкі пад Палтаву». Уключэнне ў акадэмічны пе- ракладны слоўнік выразаў тыпу «ісці пад студню» ста- ноўча ацэньвае Л. П. Падгайскі, які, відаць, таксама схільны прызнаваць падобныя канструкцыі з пад за лі- таратурную норму48. Некаторыя ж аўтары, лічачы лі- таратурнымі асобныя канструкцыі з пад (падысці пад Слуцк, пад’езд пад вакзал), прыназоўнікавыя спалучэн- ні тыпу «ісці пад калодзеж» адносяць да дыялектных 4Э.Дарэчы зазначым, што канструкцыя ««а<3 + вінаваль- ны склон» ужывалася ў старажытнарускай мове; яна вядома і сучаснай рускай мове, дзе з гэтым значэннем «мае меншае пашырэнне» 50.Іншае сцверджанне наконт ужывання падобных канструкцый з пад і вінавальным склонам пры дзея- словах руху выказана як заўвага ў акадэмічнай «Гра- матыцы беларускай мовы», дзе яны без выключэння кваліфікуюцца як сродак гутарковага стылю; пры гэ- тым адзначаецца, што «ў літаратурнай мове яны звы- чайна замяняюцца» спалучэннямі з прыназоўнікам да47 Гл.: Падгайскі Л. П. Словазлучэнне ў беларускай мове, с. 51,48 Там жа, с. 52.•э Гл.: Шуба П. П. Прыназоўнік у беларускай мове, с. 100.60 Ломтев Т. П. Очеркн по нсторнческому сннтакснсу русского языка, с. 319.6 М. С. Яўневіч81
з родным або к з давальным склонам назоўніка 5І. Ду- маецца, што суіснаванне ў мове такіх прыназоўнікавых спалучэнняў «да + родны склон» і «пад + вінавальны склон» цалкам апраўдана, бо ў большасці выпадкаў, як адзначалася вышэй, яны адрозніваюцца сэнсавымі адценнямі і таму паміж імі нельга паставіць знак роў- насці. Не прызнаваць жа канструкцый з пад тыпу па- ехаць пад Мінск, пайсці пад лес літаратурнымі — зна- чыць у пэўнай ступені збядняць літаратурную мову, недаацэньваць у гэтым выпадку магчымасці ўзбагачэн- ня яе за кошт народных гаворак, асаблівасці якіх у той ці іншай ступені пранікалі і пранікаюць у літаратур- ную мову 52. Што да замены ў літаратурнай мове спалу- чэнняў з пад адпаведнымі прыназоўнікава-склонавьші формамі з да або к, то і гэта патрабуе ўдакладнення:: пры замене некаторых канструкцый змяняецца сэнс вьь казвання. Немэтазгоднасць такой замены могуць па- цвердзіць наступныя прыклады з пад: Мы ездзілі. пад Мінск, ...у іх калгас (Я. Брыль. У Забалоцці днее). Варажыць нам недарэчна, з лесу чуткі: немцаў танкі п а д ы ш л і пад Маладзечна (А. Р у с е ц к і, Покліч). Гнаны пагрозаю смерці, забрыў Мікалай аж пад Ваўкавыск, прытаіўся там пастушком (А. Ада- м о в і ч, Я. Б р ы л ь, У. К а л е с н і к. Я з вогненнай вёскі...). Адапхнула Бяроза лясы пад Барысаў (Ю. С в і р к а. Вечар над Паліком). Два другія нашы дазорныя ўбачылі, што Алік п а е х а ў пад самы гар- нізон (Ф. Я н к о ў с к і. Алік). Але геолагі-разведчыкі пад Рэчыцу вясной п р ы й ш л і (А. А с т р э й к а. Гарывада). Калі ў гэтых сказах замест прыназоўніка пад выкарыстаць, напрыклад, да (ездзілі да Мінска, забрыў да Ваўкавыска, адапхнула да Бсірысава, прый- шлі да Рэчыцы), то сэнс выказвання значна зменіцца.Для абазначэння кірунку дзеяння па вертыкалі — знізу ўверх пад прадмет ужываюцца таксама сінаніміч^ ныя канструкцыі «пад + вінавальны склон» і «<Эя + родны склон»: узняцца пад неба — узняцца да неба. Хоць або- два гэтыя прыназоўнікавыя спалучэнні, якімі абазнача- ецца верхняя мяжа распаўсюджання дзеяння, у літара;51 Гл.: Граматыка беларускай мовы, т. II. Сінтаксіс, с. 215; Гра- матыка беларускай мовы, т. I. Марфалогія. Мінск, 1962, с. 455.52 Параўн.: Грамматнка русского языка, т. I. Фонетнка н морфо- логня. М., 1960, с. 3.82
турнай мове выступаюць як раўнапраўныя паводле сэн- су, аднак ступень ужывальнасці іх розная -— больш па- шырана ў творах мастацкай літаратуры канструкцыя з прыназоўнікам пад; гэта, відаць, тлумачыцца гым, што прыназоўнікавае спалучэнне «пад + вінавальны склоіі» пры выражэнні адзначанай разнавіднасці прасторавых адносін ужываецца пры больш разнастайных паводле значэння дзеясловах, чым канструкцыя з прыназоўнікам да. Прыназоўнікавыя спалучэнні гэтай разнавіднасці звычайна ўтвараюцца з назоўнікаў тыпу неба, хмары, воблакі, зоры, сонца, а таксама столь, голле і інш., якія складаюнь лексічна абмежаваную групу: У з н я- ліся трубы пад неба... (П. Броўка. Чырвон-гара- док). Расправіў плечы, быццам волат, пад неба самае завод (П. Броўка. Петразаводск). Хай б л і с н е полымя пад неба... (Я. К у п а л а. На папа- се). Хлопчыкі з выглядам сталым, дасведчаным ш п у р- л я ю ц ь пад неба самаробныя ракеты (С. Ш у ш к е- в і ч. Маленства плыло шматгалосае). Яе мы, пяшчот- ную песню, пры дапамозе празаічнай тэхнікі к і н е м туды, у блакіт, пад аблокі (Я. Брыль. Вітраж). 3 печы дым не ў комін, а пад столь н я с е (Я. К у п а л а. Гутарка аб кепскім гаспадару). Глянь, пад хмары ўзняліся палацы (В. ПІ ы м у к. Кастрычніцкае свята). Выраслі аж пад аблокі гмахі высокіх да- моў (М. Машара. Мінску).Канструкцыяй з прыназоўнікам да не толькі выра- жаецца накіраванасць дзеяння ўверх да прадмета, але выразна абазначаецца і мяжа, якой дасягае гэта дзеян- не. Прыназоўнікава-склонавая форма з да часта функцыяніруе пры такіх дзеясловах, блізкіх па зна- чэнню, як узняць, узняцца, уэляцець, уздымаць, па- дымаць, пры нешматлікіх дзеясловах з прыстаўкай пад- тыпу падкінуць (падкідваць), падляцець (падлятаць), і радзей — пры некаторых беспрыставачных дзеясловах (цягнуцца, цягнуць, лунаць). Найбольшай частотнасцю ўжывання з прыназоўнікам да ў літаратурнай мове ха- рактарызуецца назоўнік неба: Вы смерцю сваёй нам жыц- цё даравалі, ваш сцяг у з н я л і мы да неба высока (П. Б р о ў к а. Развітальнае слова). Да нябёс у з д ы м а е зямля каласы сваіх ніў (А. Куляшоў. Зямля і сонца).3 комінаў хат да панурага неба ўзнімаўся белы дым (Э. Самуйлёнак. Паляўнічае шчасце). Кала-83
сы цягнуліея ўгару, да блакітнаіа неба (I. Ме- л е ж. Мінскі напрамак, II). Зычная маркотная песня лунае да неба... (3. Бядуля. Пяюць начлежнікі). Да аблок узняўшыся высока, памахае крыллем горда сокал (П. Броўка. Сыны). Але Кацька п а д- лятала ўжо да столі (I. Ш а м я к і н. Атланты і карыятыды). Да голля, што золакам вецер гайдаў, тру- бу берасцяную я у з д ы м а ў (П. Б р о ў к а. Чатыры шляхі).3 назоўнікамі зоры, сонца пры абазначэнні кірунку дзеяння ўверх, як правіла, ужываецца прыназоўнік да; выкарыстанне прыназоўніка пад пры гэтых назоўніках у літаратурнай мове — з’ява рэдкая: Ці глыбока пра- ніклі вы ў душы, ці высока ўзляцелі да зор? (П. Панчанка. Прыяцелі з Канады і Бірмы). Іх не заглушыў прагрымеўшы ўзрыў, што ў з н я ў аж да зораў граніт п’едэстала (М. Т а н к. Шапэн). За воб- лакі ўзнімайся, птах сталёвы, вышэй да сонца і да зор л я ц і (Э. В а л а с е в і ч, Крымскія санеты). Да сон- ца ўзнялася пад звон ручая калгасная, новая вёска мая (П. Броўка. Чатыры шляхі). ...Якімі б шырокі- мі ні былі іх маладыя грудзі, як ні г р ы м е л а б іх песня пад самыя зоры,— усіх перамагаў Барыс Харута (Я. Б р ы л ь. Птушкі і гнёзды). ...Настойліва ц я г- нуцца пад сонца маладыя дрэўцы, пасаджаныя сён- няшнімі школьнікамі (К. К і р э е н к а. Няма нічога ў свеце даражэй).Сінонімам да гірыназоўнікавых спалучэнняў узняцца пад неба і ўзняцца да неба з’яўляецца таксама канст- рукцыя з прыназоўнікам у — узняцца ў неба, якой вы- ражаецца кірунак дзеяння ў аддаленую прастору як канцавы пункт руху: Над комінам школы ў з н і м а ў- с я ў хмарнае асенняе неба празрысты дымок (I, Ш а- м я к і н. Трывожнае шчасце). На агромністай пасецы- плешыне... сям-там паднімаліся ў неба стромкія яліны і сосны (Я. Колас. На ростанях, III). На да- ляглядзе, над сіняй палоскай далёкага лесу, раптаМ п ы р с н у л і ў неба залатыя промні сонца (У. Краў-ч а н к а. Вясна на Палессі). Пасля дарога зноў ішла пад гару, і выносістыя хвоі зноў цягнуліся ў неба (К. Ч о р н ы. Трэцяе пакаленне).Што да прыназоўніка к, то для выражэння кірунку дзеяння ў прастору па вертыкалі да прадмета пры назоў-84
ніках адзначанай групы ён выкарыстоўваецца рэдка, пе~ раважна ў вершаваных творах. Між былых багнішчаў эўкаліпты ўзнімаюць к сонцу буслянят (П. П а н-ч а н к а. Гэтак будзе).Канструкцыі з прыназоўнікамі ў бок і ў напрамку, у кірунку з р о д н ы м с к л о н а мУ сучаснай беларускай літаратурнай мове для вы- ражэння кірунку руху ці іншага накіраванага дзеяння як сінонімы да канструкцый з прыназоўнікамі да, пад, к даволі шырока ўжываюцца спалучэнні з вытворнымі прыназоўнікамі ў бок, у напрамку, у кірунку, якія на- лежаць да прыназоўнікаў болын позняга паходжання ў параўнанні з да, к, пад: I лось падняўся, асцярожна ступіў, а потым усё смялей і хутчэй п а й ш о ў да ле~ су («Звязда»), За рэчкай луг такі духмяны. Пад самы лес б я г у ц ь шнуры... (Я- К о л а с. Рыбакова ха- та). Маці стаяла на дварэ і праводзіла вачамі фур- манку, што шыбавала ў бок лесу (Я- К о л а с. На ростанях, III). На працягу пятага лістапада савец- кія войскі імкліва р у х а л і с я да горада... («Звязда»). Ну то заходзь, чалавеча, пераначуеш, назад жа пад горад не пойдзеш напроці ночы (К- Ч о р н ы. Трэцяе пакаленне). Выбраўся [Слімак], агледзеўся, як напалоханы звер, і, напружваючы зрок і слых, асця- рожна падаўся ў кірунку да гарадка (М. Лынь- к о ў. Векапомныя дні, II). I м ч а л і да фронту не- калькі грузавікоў (I. Мележ. Мінскі напрамак, I). I праз паўгадзіны на ўсіх парах у бок фронту і м ч а ў- ся паеажырскі поезд («Звязда»); параўн.: Рэгулярна ўзрываліся фашысцкія паязды, якія і ш л і на фронт (Гісторыя Мінска). Яна ішла сцяжынкай вузкай да вечаровага сяла (Г. Б у р а ў к і н. Незнаёмка). Жан- чына спасцярожліва азірнулася па баках і борздзенька накіравалася ў бок сяла (Я. К о л а с. Дрыгва).Канструкцыяй з прыназоўнікам у бок выражаецца агульны кірунак дзеяння ў прасторы да прадмета, які ў большасці выпадкаў знаходзіцца на значнай адлег- ласці ад пункта, дзе пачынаецца гэты рух ці іншае дзе- янне, і не паказваецца прыкметнае набліжэнне да кан-85-
цавога аб’екта, названага склонавай формай залежнага назоўніка. Спалучэнне з прыназоўнікам у бок мае кніжны характар; яно трывала замацавалася ў сучас- най літаратурнай мове, ужываючыся пераважна пры дзеясловах руху і радзей — іншага накіраванага дзеян- ня (ісці, пайсці, шыбаваць, бегчы, імчацца, рушыць, пасунуцца, ехаць, павярнуць і інш.), а таксама з дзея- словамі зрокавага ўспрымання (глядзець, глянуць, па- глядзець, паглядаць, зірнуць), чаго, як правіла, па- збаўлены сінанімічныя яму спалучэнні з прыназоўніка- мі да, к, пад (глядзець у бок лесу, паглядаць у бок чыгункі).Дарэчы заўважым, што беларускаму прыназоўніку ў бок у рускай мове адпавядае спалучэнне в сторону, якое «ўжываецца пераважна з назоўнікамі адцягненага значэння», асноўнай сферай ужывання яго «з’яўляец- ца навукова-публіцыстычны, а таксама газетны стылі мовы»53. У беларускай м.ове з прыназоўнікам у бок спа- .лучаецца кожны назоўнік з прасторавым значэннем, што абазначае прадмет, які можа служыць арыенцірам , руху ці іншага накіраванага дзеяння: Яна зусім заспа- коілася, калі хлопцы апранулі рыбацкую адзежу і п а- даліся ў бок Нёмана (Я. К о л а с. На ростанях, III). Неўзабаве машына памчалася пералескамі і палямі ў бок вёскі Якуты («Звязда»). Мар’яна нічога не гаворыць, устае і моўчкі і д з е сцежкаю ў бок чы^ гункі (Я. К о л а с. На «святой зямлі»), Сцёпка злез з вагона... і павольна пасунуўся ў бок вакзала (Я. К о л а с. На прасторах жыцця). Урэшце ...глухімі вуліцамі, завулкамі п а д а ў с я [Слімак] у бок свае хаты (М. Лынькоў. Векапомныя дні, II). Ен п а- ш ы б а в а ў па сенажаці нацянькі ў бок поля (М. П а- слядовіч. Ахвяра цывілізацыі). У бок могільніку з аглушальным ровам нізка над галовамі пранеслі- ся тры бамбардзіроўшчыкі (М. Л о б а н. Шэметы). Асабліва цікава было зірнуць у бок гасцінца... (Я. Колас. На ростанях, III). I хлопчык сірочага лёсу глядзеў у бок вёскі другой (П. Прыходзь-53 Кулііннч Е. Г. Снноннмнка конструкціш с первнчнымн н вторнчнымн (отыменнымн) предлогамн в современном русском ,'ште- ратурном языке.— «Научн. зап. Нежннск. гос. пед. нн-та нм. Н. В. Го- голя», Нежнн, 1958. Сер. фнлол. наук, т. VI, вып. II, с. 49.«6
к а. Сын камунара). —Там,— сказала яна, п а к а з- в а ю ч ы рукою ў бок вокан (К- Ч о р н ы. Як мы пакінулі хутар).Ужыванне прыназоўніка ў бок з назоўнікамі, што абазначаюць асобу чалавека, у беларускай мове — па- раўнальна рэдкая з’ява: Афіцэр паварочвае злы твар у бок Аксёна (Я. Колас. На ростанях, II). Іллюк, пачырванеўшы, зірнуў у бок Васіліны (Т. X а д к е в і ч. Вяснянка).— Не ведаеце, хто гэта?— кіўнуў я ў бок Ткачука (В. Б ы к а ў. Абеліек). 3 назоўнікамі гэтай групы (што абазначаюць асобу ча- лавека) для выражэння кірунку дзеяння часцей ужы~ ваюцца прыназоўнікі да і на; у такіх канструкцыях з да, на выразна выступае адценне аб’ектных адносін: П а в я р н у ў ш ы даўгаваты твар да Параскі, Міканор глядзеў трывожна і стомлена (I. М е л е ж. ЗавеІ, сне- жань). Пацмакаў дзядзька і ўсміхнуўся, зірнуў на хлопцаў, адвярнуўся... (Я. К о л а с. Новая зямля).— Праўда? — кіўнуў ён на Яраша, які зачыняў машы- ну на ключ (I. Ш а м як і н. Сэрца на далоні); параўн. у перакладзе на рускую мову: — Правда? — кнвнуд он в сторону Яроша, запнравшего машнну (Сердце на ладонн. М., 1964, с. 286).У развіцці канструкцый з прыназоўнікам у бок трэба бачыць не толькі ўзбагачэнне мовы гзтым сродкам для больш дакладнай перадачы сэнсу выказвання, але і адзін са шляхоў абмежавання канструкцый з прыназоў- нікам да, які ў сучаснай беларускай літаратурнай мове- функцыянальна перагружаны.Да канструкцый з прыназоўнікам у бок блізкія па* водле значэння і сінанімічныя ім канструкцыі з вытвор- нымі адыменнымі прыназоўнікамі у напрамку, у на~ прамку да, у кірунку, якія, служачы для выражэння агульнага напрамку руху ў прасторы, паказваюць, шта гэты рух накіраваны да прадмета, які звычайна знахо- дзіцца на больш значнай, чым у названым вышэй вы- падку (у бок лесу), адлегласці ад зыходнага пункта і выступае як прыблізны арыенцір гэтага руху: ісці ў' напрамку горада, ехаць у кірунку Оршы. Канструкцыі з гэтымі прыназоўнікамі таксама маюць кніжны харак- тар і ў сучаснай літаратурнай мове не вызначаюцца вялікай прадуктыўнасцю; яны звычайна функцыяніру- юць пры нешматлікай групе дзеясловаў руху (ісці, пай-8 Т
сці, праходэіць, ехаць, паехаць і інш.) і зусім рэдка сустракаюцца з дзеясловамі іншага значэння (глядзець, прарвацца і інш.). У літаратурнай мове, як паказваюць назіранні, больш пашырана канструкцыя з прыназоўні- кам у напрамку і радзей сустракаецца з у кірунку. Ра- маненка паглядзеў на іх, цяжка ўздыхнуў і пайшоў на агароды, у напрамку рэчкі (I. Ш а м я к і н. Пом- ста). Пасля такога роздуму Гойдала ступіў два крокі ад крыжа, каб і с ц і ў напрамку лесу... (П. П е с т р а к. Серадзібор). ...Атрад крута павярнуў на паўночны захад, у напрамку наднёманскай вёскі Купіск (Я. Б р ы л ь. Нёманскія казакі). ён [вораг] п р а- р в а ў с я ў напрамку гарнізона... (Там жа). Корлус, у які ўваходзіла яго часць, прасоўваўся з баямі ў кірунку Беларусі (Т, X а д к е в і ч. Даль палявая). Вьшадкова, не згаворваючыся, яны п а й ш л і ў на- прамку МТС (I. Ш а мя к і н. Крыніцы). Час ад часу ў кірунку фронту праходзілі групы салдат... (Р. Н я х а й. Сарочы лес). Разбіты гітлераўскі полк у ц я к а ў у напрамку Асвеі і Дрысы («Звязда»). Нашы разведчыкі паведамілі, што падраздзяленне гітлераў- цаў пайшло ў абход Гарадзілавіч у кірунку па- сёлка Зарэчча (т а м жа). Усе глядзелі ў на- прамку аэрадрома, да якога было адсюль кіламетраў ізосем-дзевяць (М. Л ы н ь к о ў. Векапомныя дні, III). Канструкцыяй з састаўным прыназоўнікам у напрамку да болын канкрэтна перадаецца накіраванасць руху да пэўнага прадмета, а часам і да асобы чалавека; кан- крэтнасць прасторавага значэння ў гэту канструкцыю ўносіць прыназоўнік да, які і тут захоўвае сваю асноў- ную функцыю: Потым ён [Алесь] п а й ш о ў у напрамку да Нявы (У. К а р а т к е в іч. Каласы пад сярпом тваім,I). Пастаяў [чалавек]... пасварыўся пальцам і з н і к у на- прамку да Дняпра (там жа). Чацвёра добрых аленяў борзда з б я г а л і з гары ў напрамку да нас (I. Ш а м я- к і н. У снежнай пустыні).У навуковым стылі канструкцьш з прыназоўнікам у яапрамку да часам ужываецца для абазначэння кірунку дзеяння да прадмета, што знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад зыходнага пункта гэтага дзеяння: Пры вы- маўленні гукаў у, о, г, к, х задняя частка языка а р т ы- к у л ю е ў напрамку да задняга паднябення (П. Я. Ю р- т е л е в і ч. Курс сучаснай беларускай мовы).
У мастацкіх творах некаторых пісьменнікаў, у газе- тах можна часам сустрэць форму творнага склону на- зоўніка напрамак, якой таксама выражаецца кірунак руху: I п а й ш о ў [Высоцкі] у Арабінку цераз псплаў, тым самым напрамкам, якім ішоў некалі з Евай (А. К у- лакоўскі. Расце мята пад акном). Магістральным напрамкам («Звязда»).Заўважым, што не ўсе пісьменнікі аднолькава вы- карыстоўваюць канструкцыі з адзначанымі вытворнымі прыназоўнікамі. Так, у творах Я. Коласа амаль не су- стракаецца канструкцыя з прыназоўнікам у напрамку, затое больш шырока, чым у некаторых іншых пісьмен- нікаў, выкарыстоўваюцца спалучэнні з прыназоўнікам у бок (прыклады гл. вышэй). Спалучэнне ж у кірунку ў Я. Коласа функцыяніруе як самастойная канструкцыя з прамым і часцей з пераносным значэннем, прычым назоўнік у ёй мае пры сабе азначальнае слова (словы): Нічыпар задумаўся, і ў другім кірунку п а й ш л і яго мыслі (Дрытва). Дык і не дзіва, што думкі балотнага грамадства былі так устрывожаны і п а й ш л і у зусім іншым кірунку... (На ўсё ёсць прычына). Тысячамі да- рог і ў розных кірунках з б я г а е вясною снегавая вада (Дрыгва). Ужыванне гэтай канструкцыі назіраец- ца і ў іншых аўтараў: Васіліна і Люда пастаялі крыху... і п а й ш л і ў другім кірунку (Т. X а д к е в і ч. Даль палявая). У такім кірунку ішлі яго думкі (К. Чор- н ы. Люба Лук’янская). Размова п а й ш л а ў другім кірунку... (I. Ш а м я к і н. Сэрца на далоні).У мове некаторых пісьменнікаў сустракаюцца кан- струкцыі з прыназоўнікамі ў кірунку на, у напрамку на і вінавальным склонам назоўніка, а таксама спалучэн- не назоўніка кірунак у вінавальным склоне з ярына- зоўнікам у: На самым рассвітанні тут п р а й ш л о некалькі натоўпаў жанчын і дзяцей у кірунку на ўсход (К- Ч о р н ы. Вялікі дзень). За першымі дрэвамі ка- мандзір затрымаў сваіх людзей і п а с л а ў разведку ў тры кірункі (т а м жа). Зноў эшалон ехаў да^ лей, у напрамку на Харкаў (У. Д а м а ш э в і ч. Пора- хам пахла зямля) . ;У публіцыстычным стылі, у мове газет назіраецца ўжыванне прыназоўнікаў у напрамку, у кірунку з на- зоўнікамі, што абазначаюць адцягненыя паняцці: Але, каб дасягнуць гэтага, трэба вельмі шмат і сур’ёзна89
папрацаваць у напрамку павышэння адказнасці нашых кадраў, развіцця іх ініцыятывы і дзелавітасці («Звязда»).Што датычыць канструкцыі з прыназоўнікам па тыпу ісці па другім кірунку, то яна не вызначаецца прадук- тыўнасцю ў беларускай мове і ў мастацкіх творах су- стракаецца зусім рэдка: Размова п а й ш л а па дру- гім кірунку (Я- Колас. На ростанях, I). Плывуць па розных кірунках вывучаць тарфяныя пласты (А. К у- л я ш о ў. Пад вільготнымі кроплямі).Прааналізаваны матэрыял паказвае, што сінаніміч- ныя канструкцыі з вытворнымі прыназоўнікамі у бок і ў напрамку, у кірунку, якімі выражаецца адна з раз- навіднасцей прасторавых адносін, зусім блізкія павод- ле значэння і выяўляюць ледзь улоўныя сэнсавыя ад- ценні; адрозніваюцца ж яны ў асноўным сферай выка- рыстання і частотнасцю ўжывання.СІНАНІМІКА КАНСТРУКЦЫЙ,ЯКІЯ ВЫРАЖАЮЦЬ КІРУНАК РУХУ 3 ЗЫХОДНАГА ПУНКТАДля абазначэння месца як пункта, ад якога скірава- на дзеянне або аддаляецца што-небудзь, у сучаснай бе- ларускай літаратурнай мове ўжываюцца канструкцыіз прыназоўнікамі ад, з, з-пад, з боку і назоўнікамі ў родным склоне. Канструкцыі з гэтымі прыназоўпікамі паводле значэння антанімічныя спалучэнням, утвораным адпаведнымі назоўнікамі ў родным і вінавальным скло- нах з прыназоўнікамі у, на, да, пад, у бок: ехаць у вёс- ку — ехаць з вёскі, бегчы да рэчкі — бегчы ад рэчкі, везці пад лес — везці з-пад лесу, ісці ў бок вакзала — ісці з боку вакзала. Антанімічнасць адзначаных пра- сторавых значэнняў знаходзіць адлюстраванне ў філа- софскім палажэнні аб тым, што ў прасторы, у адрознен- не ад часу, «супрацьлеглыя кірункі аднолькава магчы- мыя»54.Пры наяўнасці адпаведных умоў некаторыя канст- рукцыі з прыназоўнікамі ад, з, з-пад, з боку могуць уступаць між сабой у сінанімічныя сувязі, захоўваючы сэнсавыя адценні, уласцівыя кожнай з гэтых прыназоў-54 Большая Советская Энцнклопедля, нзд. 2-е, т. 35, с. 105.90
нікава-склонавых форм. У той жа час значная частка спалучэнняў памянёнай структуры не выяўляе сінані- мічных адносін між сабой, не дапускае ўзаемазамены, што можна растлумачыць мнагазначнасцю некаторых нрыназоўнікаў. Напрыклад, не мае адпаведных сіно- німаў абсалютная большасць канструкцый з прыназоў- нікам з, якімі выражаецца накіраванасць дзеяння з па- верхні прадмета або з верхняй часткі яго, а таксама з сярэдзіны прадмета ці якога-небудзь асяроддзя: са- скочыць з воза, скінуць з лаўкі, ехаць з гары, высту- паць з трьібуны, падаць з дрэва; выцягнуць з дупла, выехаць з лесу, страляць з бункера, бегчы з хаты, па- казацца з дыму, ісці са школы.Сярод разнастайных канструкцый з прыназоўнікам » вельмі пашырана прыназоўнікава-склонавая форма, якой выражаюцца прасторавыя адносіны; гэта тлума- чыцца, з аднаго боку, асаблівасцю роднага склону, якІ «напрамак адкуль» выражае толькі з дапамогай прьша- зоўніка55, з другога боку — генезісам прыназоўніка з, у якім аб’яднаны значэнні двух старажытных прына- зоўнікаў — сь \ ііз 56.Не ўступаюць у сінанімічную сувязь з іншымі пры- назоўнікавымі спалучэннямі таксама канструкцыі з прыназоўнікам ад, ужытыя пры дзеясловах, што вы- разна абазначаюць адыход, аддаленне ад прадмета як мяжы, і з прыназоўнікам з-пад, якімі выражаецца на- кіраванасць таго ці іншага дзеяння ад ніжняй часткі прадмета: Чым далей адыходзілі яны ад Паня- моні, тым спакайней рабілася ў іх на сэрцы (Я. Колас. На ростанях, II). Ужо а д’е х а ў ш ы ад гарадка кі- ламетраў з трыццаць, убачылі, што тут пакуль што яшчэ спакайней і цішэй (К. Ч о р н ы. Бацькаўшчына). Не- вядома, на колькі кіламетраў яны а д ы ш л і с я ад чыгункі (В. Б ы к а ў. Воўчая зграя). Колькі ж то кіла- метраў прайшлі ад сяла? (М. Лынькоў. Века- помныя дні, III). 3-пад санных палазоў ішоў55 Параўн.: Некрасов Н. П. О значешш форм русского глагола. СПб., 1865, с. 182.56 Гл.: Недешев Н. Нсторнческяй обзор важнейшнх звуковых н морфологнческнх особенностей белорусскнх говоров.— Русскші.фнло- логнческнй вестннк, т. XII. Варшава, 1884, № 3—4, с. 53; Кар- скый Е. Ф. Белорусы, вып. 1. М. 1956, с. 283; вып. 2—3, с. 429, 442.91
скрыпучы енк (К. Ч о р н ы. Трэдяе пакаленне). Па- хвалены Якуб — яму было гадоў шэсць — паказаў сваю галоўку з-пад коўдры (Я. Колас. На ростанях, Л)- • - • • лТакім чынам, канструкцыі з прыназоўнікамі ао, з, з-пад, з боку, якія могуць уступаць у сінанімічныя сувязі, утвараюць параўнальна нешматлікую групу; сінанімічнымі з іх можна прызнаць толькі такія спалу- чэнні, якія пры блізкасці іх значэнняў дапускаюць узае- мазамену, не выклікаючы прыкметнай змены сэнсу выказвання. Прыкладам сінанімічных канструкцый з ад- значанымі прыназоўнікамі з’яўляюцца прыназоўнікава- склонавыя спалучэнні тыпу ісці з ракі, ісці ад ракі, ісці з-пад ракі, ісці з боку ракі. Гэтыя канструкцыі выража- юць накіраванасць дзеяння ад прадмета як зыходнага пункта руху, што і .аб’ядноўвае іх у сінанімічны рад. Аднак кожная з названых канструкцый мае ўласцівае ёй адценне: канструкцыя «з-Ьродны склон» служыць для абазначэння канцавога пункта, адкуль бярэ пача- так дзеянне; канструкцыяй «ад + родны склон» больш выразна абазначаецца зыходны пункт як мяжа, ад якой пачынаецца рух; канструкцыямі з прыназоўнікамі з-пад і з боку звычайна выражаецца агульны кірунак ад прадмета, які выступае як арыенцір зыходнага мес- ца руху: 3 Ііёмана пацягнула цёплым струменем вільгаці (П. Пестрак. Камень). Па дарозе ад Нё- мана рыссю ідзе сувязны (Я. Б р ы л ь. Нёман- скія казакі). 3-пад Нёмана ляцеў трывожны крык сялян і чуўся плач жанчын (Я- Колас. Нёманаў дар). Гадзінай пазней Аляксей ішоў па лясной сцежцы3 рэчкі (I. М е л е ж. Мінскі напрамак, I). 3-пад рэчкі, што цячэ адразу за вёскай, паказаліся людзі (Ф. Янкоўскі. Дзеткі мае). Усю трагічнасць свайго становішча мы ўсвядомілі толькі тады, калі ўбачылі, што ад лесу да нас б я г у ц ь гітлераўцы (В. X о м-4 а н к а. Мой друг Міхась). Над лесам цвіло неба, а вартавы п р ы б е г з-пад лесу (К. Ч о р н ы. Баць- каўшчына). Даследаваны матэрыял паказвае, што ў літаратур- най мове найбольш шырока як сінанімічныя выкары- стоўваюцца канструкцыі з прыназоўнікамі з-пад і з боку, якія хоць і аб’ядноўваюцца агульным значэннем, але і прыкметна адрозніваюцца сэнсавымі адценнямі: спа-92
лучэннем з прыназоўнікам з-пад болып канкрэтна вы- ражаецца арыенцір зыходнага пункта руху ці іншага дзеяння, канструкцыя ж «з боку + родны склон» харак- тарызуе агульны кірунак якога-небудзь дзеяння: П а-ч у ў с я з-пад лесу грукат, конскі тупат... (М. Г а р э ц- кі, Літоўскі хутарок). Мартын не ўправі}гся адказаць: з боку лесу пачулася глухое тухканне ног па мяккай зямлі (Я. Колас. Дрыгва). Іпюў з-пад свайго гумна сусед-каваль (К Чорны. Трэцяе па- каленне). ...Вецер быў якраз з боку пуні і не мог аніяк кінуць сюды агню з сянец (т а м ж а).Канструкцыяй «ас? + родны склон» найбольш выразна абазначаецца месца як рубеж, зыходны пункт, ад якога пачынаецца рух ці скіравана іншае дзеянне; гэту пры- назоўнікава-склонавую форму можна лічыць найбольш тыповым сродкам выражэння адзначанай разнавіднас- ці прасторавых адносін: За намі беглі ад вёскі мужчыны (Я. Б р ы л ь. У Забалоцці днее). Ад дуба, ад Барсуковай гары далятаюць людскія галасы (М. Л ы н ь к о ў. Векапомныя дні, II). Данесліся крыкі і трэск аўтаматаў ад роднае Дальвы, ад роднае хаты (В. III ы м у к. Дальва). Усё складзецца добра, як ён і прадбачыў: хлопцы ў д а р а ц ь ад лесу, а яны адсюль (А. С а в і ц к і. Ішлі хлопцы па вайне). Ад вёскі ўдарылі фары. На шлях паласнула святло (М. Арочка. Матчына жыта). Аднак ужыванне канструкцыі «ад + родны склон» гэтага тыпу ў значнай меры абмяжоўваецца іншымі прыназоўнікавымі спалу- чэннямі, якія таксама выражаюць кірунак дзеяння ад прадмета, выяўляючы ўласцівыя ім сэнсавыя адценні: 3 боку Сянно па дарозе на вялікай скорасці і м ч а ў нямецкі лімузін («Звязда»), Штодзённа з раніцы з боку мора некалькімі хвалямі, цяжка завываючы ў паветры, з’яўляліся варожыя бамбардзіроўшчыкі («Звяз- да»). 3 Ладагі да самае Анегі чутны перамовы ма- латкоў (П. Броўка. Карэльскі шлях). Пасля пяш- ком з-пад самай Гродні і с ц і ён будзе да Масквы (П. Броўка. Родны кут). Прыехаў я сюды з-за свету. 3-пад самых Стоўбцаў — чулі можа? (Я. Ко- л а с. Новая зямля).Кзнструкцыі з прыназоўнікам з боку, ужытым з на- зоўнікамі—назвамі арганізацый, устаноў, прадпрыемст- ваў і інш., а таксама прьшазоўнікава-склонавае спалу-93
чэнне з боку, што выступае як еамастойная канструк- цыя (а не як службовы кампанент), не маюць сінані- мічных адпаведнікаў з прыназоўнікамі ад і з-пад: Неўзабаве хмара паказалася і з другога боку (I. Ш а м я к і н. У добры час). ...Якія захады р о б я ц- ц а з боку трэста для прадухілення аб’ектыўных пры- чын, што стрымліваюць устаноўку пліт у многіх вёсках («Звязда»).Невялікую групу складаюць сінанімічныя канструк- цыі з прыназоўнікамі з і ад, у склад якіх уваходзяць такія назоўнікі ў родным склоне, як рака, балота, по- плаў і інш., прычым пашыраны яны ў мове мастацкай літаратуры (пераважна ў безасабовых сказах) неад- нолькава; пры дзеясловах нясе, пацягнула і падобных пераважае канструкцыя з прыназоўнікам з, пры дзея- слове патыхала, як правіла, ужываецца прыназоўніка- вае спалучэнне з ад: 3 ракі пацягнула вільготнай свежасцю (Т. Хадкевіч. Даль палявая). Ад ракі пацягнула прыемным халадком (У. К р а ў ч а н* к а. Вясна на Палессі). 3 балот нацягнула цёплай вільгаццю... (Я. Колас. На ростанях, II). Ад балота патыхала прохаладдзю і сырасцю (Я. К о л а с^ Дрыгва). ён [ветрык] нясе з паплавоў пах росных красак (М. Лынькоў. На чырвоных лядах). НечыМ аскетычна бедным патыхала ад гэтага поля (П. Пестрак, У палоне прастаты). У гэтым выпад- ку канструкцыя «з + родны склон», называючы аб’ект аддалення, канкрэтызуе месца пачатку дзеяння, а пры- назоўнікавым сгіалучэннем «ад + родны склон» абазна- чаецца рух ці іншае дзеянне з пункта ў непасрэднай блізкасці ад прадмета і выражаецца агульнае для іх значэнне — аддаленне ў бок ад гэтага прадмета: Ад ру- чая, з поплава, патыхала вільгаццю і холадам (I. Ш а м я к і н. Крыніцы).Як сінанімічныя выступаюць таксама канструкцыі з прыназоўнікамі ад і з, што з’яўляюцца часткай скла- даных прыназоўнікавых спалучэнняў, якія служаць для абазначэння абмежаванай з двух бакоў прасторы: Ад 'самага гарадка да гэтага лесу цягнуліся дробныя хутаркі (К. Ч о р н ы. Бацькаўшчына). Са станцыі да маёй вёскі было кіламетраў дзесяць-дванаццаць (М. Л ы н ь к о ў. 3 родных крыніц); Ад краю ў край г у д у ц ь трактары (П. Г л е б к а. На нівах калгас*94
ных). I Тацяна за драбіны ды бягом з канца ў канец (Я. Колас. Паслушная жонка).Такім чынам, пры абазначэнні месца як аб’екта адда- лення канструкцыі з прыназоўнікамі ад, з, з-пад, з боку ўжываюцца ў залежнасці ад мэты выказвання, таму ў кожным выпадку выбар прыназоўнікавага спалучэн- ня не свабодны, а сэнсава абумоўлены.Накіраванасць руху ці іншага дзеяння з ідэяй руху ад зыходнага пункта, які знаходзіцца за прадметам як мяжой, у літаратурнай мове выражаецца канструк- цыяй з прыназоўнікам з-за і родным склонам назоўніка: выйсці з-за вугла, паказацца з-за дрэва, узняцца з-за лесу, гукаць з-за ракі, вяртацца з-за мяжы і інш. Кан- струкцыі гэтага тыпу звычайна не маюць сінанімічных адпаведнікаў. Толькі асобным з іх, напрыклад з назоўні- кам рака, можа адпавядаць сінанімічнае спалучэнне з прыназоўнікам з боку, ускладненым азначальным словам той: 3-за рэчкі ц і с н у ц ц а каровы (Я. К о- л а с. Новая зямля). 3-за Нёмана даносілася глухое гурчанне далёкага грому (Я. Колас. На ро- станях, III). 3 таго боку ракі пакуль што не чутно было нічога (А. Кулакоўскі. Дзе каму жыць). Крываносы Мікалай і ш о ў аднекуль з таго боку рэч- кі (К. Ч о р н ы. Зямля). Канструкцыі з прыназоўні- кам з-за таксама можа адпавядаць спалучэнне з пры- назоўнікам з, калі зыходным пунктам руху з’яў'ляецца якое-небудзь асяроддзе, праз якое дзеянне праходзіць з перашкодай: Яшчэ больш пасвятлеўшы месячык ізноў в ы п л ы ў з-за хмаркі (Я- Колас. Сяргей Карага). Адзінокі месяц выплывае з хмары (Я. Колас. Вясновая ноч). Аднак сінанімічная сувязь паміж гэтымі канструкцыямі аслаблена.СІНАНІМІКА КАНСТРУКЦЫЙ,ЯКІЯ АБАЗНАЧАЮЦЬ ПРАСТОРАВУЮ МЯЖУ РУХУ АБО ІНШАГА ДЗЕЯННЯ ЦІ РАСПАУСЮДЖАННЯ ЧАГО-НЕБУДЗЬМяжа руху ці іншага дзеяння ў прасторы ў белару- скай літаратурнай мове выражаецца прыназоўнікавымі канструкцыямі «<?а + родны склон» і ««а + вінавальны склон».95
У мове ўсходніх славян для абазначэння пункта, да якога скіравана ці даходзіць дзеянне, калісьці ўжываў- ся родны склон назоўніка без прыназоўніка: дондо- сте Смольньска; д о ш е д ь Дуная57. У працэсе ўда- сканалення граматычнага ладу мовы на месцы беспры- назоўнікавага роднага з гэтым значэннем пры дзеясло- вах руху, а таксама пры дзеясловах іншых значэнняў ста- ла ўжывацца прыназоўнікавае спалучэнне «да + родны склон», што і ў сучаснай беларускай мове з’яўляецца асноўным сродкам абазначэння прасторавай мяжы, якой дасягае дзеянне: I ўжо да самае станцыі сябры і ш л і моўчкі... (Я. К о л а с. На ростанях, I). Мы дайшлі да Берліна, быў такі нам загад (П. Броўка. Фран- тавыя дарогі). Адступалі балоты і на заходнім баку, дзе рунелі і жаўцелі да краю лесу палі, так- сама скупыя, няўдзячныя... (I. Мележ. Людзі на балоце). ён правёў яе [Агату] да сянец (К. Ч о р- н ы. Вераснёвыя ночы).Асабліва выразна мяжа, да якой даходзіць дзеянне ці распаўсюджваецца што-небудзь, выражаецца пры- назоўнікава-іменным епалучэннем з да, калі яно ўжыта пры дзеясловах руху, перамяшчэння і іншай семантыкі, што маюць у сваім складзе прыстаўку да-: Лабановіч д а й ш о ў да сцежачкі каля ветракоў і накіраваўся ў школу (Я. Колас. На ростанях, I). Кравец дабег да суседняй вёскі і там астаўся начаваць (К. Ч о р н ы. Трэцяе пакаленне). Даехалі да нязжатай пшаніцы (I. Ш а м я к і н. За жыццё). Даскакаўшы да ле- су, яны веерам рассыпаліся па яго ўскрайку (Я К о- л а с. Дрыгва). Трымаў [Вэня] рукі ў саломе, пакуль запалка не дагарэла сЭа пальцаў... (К. Ч о р н ы. Люба Лук’янская).Пры назоўніку, які абазначае прадмет як мяжу, часта ўжываецца азначальны займеннік самы, што ўно- сіць у прыназоўнікава-іменнае спалучэнне адценне ўзмацняльна-ўдакладняючага значэння: Янка Тукала п р а в ёў Лабановіча да самай чыгункі (Я. Кол а с-. Ріа ростанях, III). Ён шабляй дастане да самай Бярозы, да сэрцаў варожых (П. Б р о ў к а. Кастусь Каліноўскі). У пшаніцы, якая даходзіць да самага вішняку, сакочуць конікі (Я. Брыль. Галя).57 Гл.: Нарысы па гісторыі беларускай мовы, с. 345.96
Для абазначэння мяжы, да якой даходзіць, распаў- сюджваецца канкрэтнае дзеянне або ахопліваецца што-небудзь, у сучаснай беларускай мове таксама шы- рока выкарыстоўваюцца канструкцыі з прыназоўнікам па і назоўнікам у вінавальным склоне, якія выступаюць як сінонімы гірыназоўнікавых спалучэнняў «да + родны склон»: 3-пад хвой-красунь, як на далоні, відаць і хаты, і двары, і агароды ўсе, і гоні па бераг Свіслачы стары (Я. К о л а с. Рыбакова хата). Пры панах ля на- шай вёскі жыў магнат багаты, адабраўу нас ён поле па самыя хаты (II. Броўка. Чырвон-гарадок). Вось ён ранняю вясною, навазіўшы туды гною, з а в а л і ў аўсом аблог па балота ад дарог (Я. Колас. Як поп зрабіўся авіятарам). ...Перад намі адкрылася вя- лізнае, аж па самы лес, што палоскай чарнеў удалечы- ні, пшанічнае поле (У. К р а ў ч а н к а. Вясна на Па~ лессі). Тут, аж па небасхіл далёкі, уся зямля аж па глыбіню магіл н а с ы ч а н а крывёй ахвяр (М. Танк. Трасцянец). За ноч намяло вялізныя гурбы ўздоўж дарогі па саменькі плот... (Ю. С в і р к а. Крупнік). Гразнучы па костачкі, а дзе і па калена ў снег, бай- цы гуськом узышлі на пагорак (В. Б ы к а ў. Дажыць да світання). Ён зайшоў па пояс у ваду і начаў' змываць з галавы глей (У. Караткевіч. Каласьг; пад сярпом тваім, I). ,Хоць канструкцыі з прыназоўнікамі да і па, якімі: выражаецца гэта разнавіднасць прасторавых адносін^ паводле значэння блізкія між сабой і не выяўуіяюць. істотнага еэнсавага адрознення, аднак ва ўжыванні іх можна адзначьіць некаторыя асаблівасці: у сінаніміч- ныя сувязі ўступаюць канструкцыі не з усімі назоўніка- мі, што ўжываюцца для абазначэння мяжы раснаў- сюджання дзеяння ці якасці, і не пры ўсіх дзеясловах і назоўніках, з якімі дапускаецца іх выкарыстанне.Пры дзеясловах лінейнага руху, асабліва пры дзея- словах з прыстаўкай да~, а таксама пры некаторых ін- шых прыставачных і беспрыставачных дзеясловах са значэннем руху, перамяшчэння да прадмета як мяжы звычайна ўжываецца канструкцыя з прыназоўнікам да\ такое прыназоўнікава-склонавае спалучэнне, як праві- ла, не мае адпаведнай сінанімічнай канструкцыі з пры- назоўнікам па: Яны мінулі старую арабіну.і дайшлі да лесу (К. Чор ны. Заўтрашні дзень) «Эх, д а-7 М, С. Яўневіч97
п а ў з ц і б да кустоў, дабрацца б да яру»,— была цяпер у яго толькі гэтая думка (Я. Колас, Сяргей Карага). Няхай бы таварнага пачакалі і да раз’езду ехалі б (Я- К о л а с. На ростанях, I). Можаш п р а- весці нас непрыкметна да (гой хаты?.. (I. Мележ. Мінскі напрамак, I). Стогадовы асілак трымаўся ка- рэннем за жоўты абрыў, а цёмныя лісты яго д а с т а в а- л і да самай вады (Я. Брыль. У Забалоцці днее).Пры дзеясловах, што абазначаюць пагружэнне, апу- сканне прадмета ў глыб якой-небудзь масы — у ваду, зямлю, пясок, гразь, снег і пад., канструкцыя з пры- назоўнікам па і вінавальным склонам назоўніка, якой выражаецца мяжа, ступень ахоплівання прадмета чым- небудзь, ва ўжыванні мае абсалютную перавагу над канструкцыяй «да -Нродны склон». Мяжой, да якой да- ходзіць дзеянне, у такім выпадку выступаюць канкрэт- ныя прадметы як часткі цэлых прадметаў, а назва пэў- най масы, асяроддзя, у якое што-небудзь пагружаецца, звычайна мае форму вінавальнага склону з прыназоў- нікам у: увязнуць па калені (у гразь), увайсці па пояс (у ваду). Асаблівасцю канструкцый гэтага тыпу з’яўля- ецца тое, што ў іх прасторавыя адносіны сумяшчаюццаз акалічнаснымі адносінамі меры і ступені58: У старой [хаце] зусім ужо нельга жыць, па вокныў зямлю ўеха- ла (К. Крапіва. Мядзведзічы). Урэзалася яна [брычка] у гразь па самыя калодкі, засела на ся- рэдзіне балота (Я. К о л а с. У балоце). Некаторыя хаты па акяніцы паўрасталі ў зямлю (I. Гурскі. На- роджаная бурай, III). ...Клуня па самую страху ўвай- шла ў гурбы (Я. Колас. Адшчапенец).Найбольш часта пры дзеясловах адзначанай семан- тычнай групы ўжываюцца канструкцыі з прыназоўні- кам па ў спалучэнні з назоўнікамі, што абазначаюць назву частак цела чалавека, а таксама жывёлы (кале- на, грудзі, пахі, плечы, горла, жывот, бруха і інш.). Та- кім чынам, вертыкальнае вымярэнне прасторы ў гэтым выпадку робіцца праз часткі цела, якія выступаюць у якасці «меркі». Вялікай чаетотнасцю ўжывання ся- род назоўнікаў гэтага тыпу вызначаюцца пояс і калена (калені): Лёд праламаўся, ён праваліўся па пояс у ваду (К. Чорны. Трэцяе пакаленне). ...Пані так68 Параўн.: Граматыка беларускай мовы, т. II, с. 206,98
моцна налягла, што ў гразь уляцела па каленІ (Я. Колас. У балоце). I вораг загад свой ізноўку аддаў — казаха па грудзі ў зямлю з а к а п а ў (П. Броўка. Смерць героя). Коні скубуць там яе [траву], в я з н у ч ы па самае бруха (М. Гарэцкі. Школа жыцця). Па чэрава ўехаў лапавухі нагамі ў нейкае крынічышча — там і хапіў яго Саўка (К. Ч о р н ы. Забойства). Снегу панамятала ўсюды цэлыя гурбы. Ногі г р у з л і па самы жывот (Б. С а-ч а н к а. Гіадгалая). У лагчынцы снег стаў яшчэ глы- бейшы, тулава ў ім з а р ы в а л а с я па самыя плечы (В. Б ы к а ў. Дажыць да світання). Вера акунулася і прысела, схаваўшыся ў вадзе па шыю (С. Г р а- хоўскі. Ранні снег). ...[Парамон] па самыя пахі ўскочыў у ваду (М. Л о б а н. На парозе будучыні)»Канструкцьія з прыназоўнікам да пры гэтых дзея- словах ужываецца параўнальна рэдка: Вера да коста- чак у в а й ш л а ў рэчку (С, Г р а х о ў с к і. Ранні снег). Людзі, што ішлі туды, грузлі ў твані ледзь не да пояса (I. Мележ. Мінскі напрамак, I). Твань ахоплівала Вольку амаль да грудзей (т а м жа).Прыназоўнікава-іменнае спалучэнне з па як асноў^ нае выступае таксама пры дзеясловах (часцей у форме дзеегірыметніка залежнага стану), што абазначаюць пакрыванне, ахутванне прадмета чым-небудзь: Тамаш ляжаў на палку каля печы, па самую бараду ўк ры- ты сваёю бравэркаю (К. Ч о р н ы. Зямля). ...Па лесё ідуць густыя і бясконцыя ланцугі аўтаматчыкаў, па шыю зацягнутых у мяхі гумавых камбінезонаў (Я. Б р ы л ь. Нёманскія казакі). У канцы вёскі стаяла замеценая па самыя вокны старэнькая пачатковая школа (С. Грахоўскі. Новы настаўнік). Ужо дру* гія суткі валіць снег, з а с ы п а ў па калена клёны (Ю. Свірка. Ужо другія суткі валіць снег...), Толькі ў мове некаторых аўтараў пры дзеясловах гэтай семан-* тычнай групы сустракаецца канструкцыя «да + родны склон»: Чалавёчак закрычаў не сваім голасам, яшчэ раз узняў галаву, прыкрытую ўжо да вацэй вала* самі... (IX Пестрак.: Сустрэнемся на барыкадах, I). Зялёнай бросняй, сіняй цІВДЙ аблеплены да. шыі ён (А, Бялевіч. Васіль Вашчыла).У сказах з канструкцыямі «п,а+.віна,вальны склон», якімі абазначаецца пр'ает&равая, мяжа, можа не быць7*
дзеяслова, што абазначае пагружэнне, апусканне прад- мета; у такім выпадку назва масы, у якую што-небудзь пагружаецца, прымае форму не вінавальнага, а месна- га склону з прыназоўнікам у: Рыюць людзі топкі торф у вадзе М пахі... (Я- Купала. Над ракой Арэ- сай). Брыдзе, паўзе ў крыві людское па калена на* родамі пракляты, гнусны зарубежнік... (Я. Купала. Грабежнік). У іржавінні па калені стаялі, моклі лазнякі (М. Т а н к. Кок-сагыз). Порткі паскідалі, усе ў вадзе па пахі (Я. Колас. Плытнікі). Конь раз- ведчыка сапраўды быў у балотнай г р а з і па самы жывот (П. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах, I).Пры абазначэнні мяжы, да якой пагружаецца, апу- скаецца прадмет у што-небудзь, з прыназоўнікам па таксама часта спалучаюцца іншыя назоўнікі: Дубы на нізкім левым беразе стаяць ка сучча ў вадзе (I. Ш а м я к і н. Трывожнае шчасце). Па самыя кроны стаяць у вадзе дрэвы (I. Д у б р о ў с к і. У пошуках залатога дна). Пад самым балотам як загруз нямецкі танк, так і стаяў, у н у р ы ў ш ы с я па самую вежу, укрыты густой травой (М. Л ы н ь к о ў. Векапомныя дні, III). Толькі з некаторымі назоўнікамі (палавіна, верх, ніз і інш.) паслядоўна ўжываецца прыназоўнік да і не выкарыстоўваецца па: Агонь бадай да палавіны высокіх хвояў дасягае (Я. Колас. Новая зямля). На самым беразе сядзела загадчыца фермы Клаўдзя Хацкевіч, перад ёй, да паловы пагружаныя ў ва- ду, стаялі бітоны (I. III а м я к і н. У добры час). Піла яшчэ і да палавіны камель не прагрызла (К К р а п і в а. Мядзведзічы). У ямцы, толькі што зробленай рыдлёўкай, б ы л о ўжо ледзь не да верху вады (I. М е л е ж. Людзі на балоце).— А хто бліз- кі? — заеўся Сыс, схапіў свата загрудкі і р а з л у п і ў рубашку з каўняра да самага нізу (В. В і т к а. Гуля- шчы хлеб). У прыведзеных канструкцыях выразна вы- ступае адценне адносін меры і ступені.Канструкцыя з прыназоўнікам па і вінавальным склонам звычайна ўжываецца і пры некаторых назоў- ніках для характарыстыкі прадмета ў адносінах яго памеру, пераважна — увышыню ці ўглыбіню; у такім прыназоўнікава-іменным спалучэнні выразна выступае адценне азначальных адносін: Клуня блізка, і на сене можна добра адпачыць, чым вы мелі па калені г р а з ь100
папоцемку мясіць (Я- Колас. Сымон-музыка). За рэчкай лозы і каліна, па плечы імяла-трава (Я. Колас. Рыбакова хата). ...На галаве доўгія ва- ласы, б а р а д а па пояс (П. П е с т р а к. Сустрэнем- ся на барыкадах, I). Трава па калені, дзікі гарошак чапляецца за ногі (М. Л у п с я к о ў. Дажджы). Ура- дзіла г р э ч к а па пояс, аж палегла (Казкі і апавя- данні Беларускага Палесся). У мове мастацкай літара- туры пры назоўніках радзей сустракаецца канструкцыя з да і родным склонам назоўніка: На ім — зялёны фрэнч, юхтовыя б о т ы да самых каленяў (С. Г р а- х о ў с к і. Новы настаўнік).Як сінонім да прыназоўнікава-склонавых спалучэн- няў па пояс, па калена і да пояса, да калена ў мове некаторых аўтараў ужываецца канструкцыя з прына- зоўнікам у і вінавальным склонам гэтых назоўнікаў: I хоць тут было зацішней, але снегу наваліла ў по- яс (М. Лынькоў. Астап). Глянь, Ганулька! Пабач! Гэтакае дабро! У пояс трава (Ф. Янкоўскі. У пояс трава). У пояс верасы тут параслі (Ю. С в і р к а. У партызанскім лагеры). Завіруха гудзела, круцілася, з а б і в а л а дарогу ў пояс (А. Ставер. Да сваіх). Канструкцыя з прыназоўні- кам у пры гэтых назоўніках прыводзіцца таксама ў «Бе- ларуска-рускім слоўніку» (1962): намяло снегу ў пояс\ трава ў калена (с. 935). Параўн. у народных гаворках: Бывала, чыгун бульбы ў калена на стол — вот табе і ўся яда (в. Кліны, Бялыніцкі р-н). Трава там у пояс і така гўста — як шчотка. Наварыла юшкі чыгун у калена (в. Воранаў, Лельчыцкі р-н).Нават адзін і той жа залежны назоўнік пры абазна- чэнні мяжы дзеяння ці распаўсюджання чаго-небудзь, спалучаючыся з прыназоўнікамі да і па, характарызу- ецца рознай ступенню ўжывальнасці. Гэту асаблівасць можна назіраць, напрыклад, у канструкцыях з назоўні- кам пояс. Так, пры некаторых дзеясловах (спускацца, распранацца, даходзіць, вырасці і інш.), за выключэн- нем тых, што абазначаюць пагружэнне, апусканне ў глыб якой-небудзь масы, больш часта ў мове мастацкай літаратуры выкарыстоўваецца гірыназоўнікавае спалу- чэнне да пояса і зрэдку — па пояс: Шаль с п у с к а ў- ся да пояса (К. Ч о р н ы. Люба Лук’янская). Чакала дзяўчына і лета і восень, да пояса в ы р а с л і чорныя101
косы (П. Броўка. Два клёны). Па глыбокім снезе, які месцамі д а х о д з і ў да пояса, яны пайшлі да ша- шы (В. Б ы к а ў. Дажыць да світання). Пятро ў той час распрануўся да пояса, махаў рукамі для раз- мінкі (У. Дамашэвіч. Порахам пахла зямля). За- слонаў быў на двары. Распрануўшыся па пояс, ён умываўся з вядра пад невялічкай елкай (М. Л ы н ь- к о ў. Векапомныя дні, III).У вуснай народнай творчасці побач з прыназоўніка- ва-склонавымі епалучэннямі па пояс, да пояса сустра- каецца сінанімічная ім канструкцыя роўна пояса: Дзе ты, чумак, валачыўся, што па пояс намачыўся? (М. В. Довнар-Запольскнй, Песнн пннчуков). Пагнала валы ў канюшыну, урасілася па паясіну (Р. Шырма. Беларускія народныя песні, I). Ой, вырасла коска роўна паясочка (Р. Ш ы р м а. Бе- ларускія народныя песні, II).Іншае ўжыванне назоўніка пояс назіраецца ў канст- рукцыях з прыметнікам, дзе абсалютную перавагу мае нрыназоўнікавае спалучэнне па пояс і толькі зрэдку су- стракаецца сінанімічнае яму прыназоўнікава-імеггнае спалучэнне з да. Канструкцыямі з прыназоўнікамі па і да ў пазіцыі пры прыметніку выражаецца «абмежа- ванне якаснай прыметы месцам, больш дакладна, мя- жой яе праяўлення»59, г. зн. якасная прымета абмяжоў- ваецца ў прасторавых адносінах; у іх таксама выяўля- ецца значэнне ступені якасці, адзнакі, абазначанай прыметнікам: I вось, калі дайшла да яго чарга, а. Ма- дэст, зірнуўшы на ногі дзеда Мікіты, заўважыў, што яны па самы пояс былі м о к р ы я... (Я. К о л а с. На ростанях, I). Ён [Чуйка] быў па пояс м о к р ы, а звер- ху адзежына правяла (К. Ч о р н ы. Бацькаучпчына). Хоць вушамі плаціў за прыгодніцкі спрыт, але, м о к- р ы па пояс, камандаваў флотам (М. Л у ж а н і н. Замбезі). Да пояса м о к р ы, цяжкай мядзведжай ха- дой ён чмакаў па залітым лузе... (Я. Б р ы л ь. Мой зямляк). 3 іншымі назоўнікамі канструкцыя з прына- зоўнікам па таксама прэваліруе над канструкцыяй з да, якая ў словазлучэннях з прыметнікам у якасці галоўна- га слова наогул складае малапрадуктыўную групу60:59 Прокопотіч Н. Н. Вопросы сннтакснса русского языка. М.,1974, с. 258.60 Параўн.: Граматыка беларускай мовы, т. II, с. 119.102
А дзед стаіць на румкў, м о к р ы аж па самыя грудзі, упіраецца багром у вялікае бервяно... (М. Л ы н ь к о ў. Ядвісін дуб). Незнарок позірк яго спыніўся на яе нагах, прыгожых, па калвні бронзавых ад загару (I. Ш а м я к і н. У добры час). Талявіна ляжала на спадзістым схіле, уся ўкрытая веснім ужо, але ўсё яшчэ г л ы б о к і м, па грудзі, снегам (У. К а р а т к е в і ч. Каласы пад сярпом тваім, I). Чорнай сталлю пабліск- валі ў голых да локцяў, загарэлых руках аўтаматы (Я. Б р ы л ь. Маці). I там раслі м а л ы я, да кале- няў, сасоначкі (А. С т а в е р. Да сваіх). 3 некаторымі назоўнікамі ўжываецца толькі прыназоўнік да: Ціхая, светлая да дна Зяльвянка ўзбухла каламутнай ва- дою і паскорыла свой бег да Нёмана («Настаўніцкая газета»).Назоўнік пята для абазначэння прасторавай мяжы пераважна ўжываецца ў форме роднага склону множ- нага ліку з прыназоўнікам да як пры дзеясловах, так і пры прыметніках: Від яго [чырвонаармейца] быў да- волі грозны, хоць гэта грознасць не зусім пасавала з яго лагоднымі шэрымі вачыма, якімі ён акінуў дзеда Талаша і яго трафей, звісаўшы з пляча чуць не да самых пят... (Я. Колас. Дрыгва). I прыкладзены да гуза, [нож] так прыемна сцішае боль, сунімае яго, п р а ц і н а е дрыготкай Сяргунькіны ногі да самых пя- так (М. Л ы н ь к о ў. Талісман). А косы ў яе д о ў г ія, аж да пят (Казкі і апавяданні Беларускага Палесся). Зрэдку сустракаецца адпаведная канструкцыя з прына- зоўнікам па: Кату па пяту (Іірымаўка). Сам кату па пяту, а распараджаецца (К. Ч о р н ы. Насцечка).У дзеяслоўных канструкцыях гэтага тыпу з назоўні- камі калені, локаць часта ўжываецца прыназоўнік па і радзей — да, прычым апошні звычайна ўжываецца, калі прыназоўнікава-іменнае спалучэнне стаіць пры дзеяслове з прыстаўкай да-: Месцамі гразь і вада з а й- мае па калені (Я. Колас. На ростанях, II). ...Ногі па калені намоклі ад расы, бег іх... з кожнай хвілінай станавіўся маруднейшым (В. Б ы к а ў. Аль- пійская балада). Яго [Людвіка] дзябёлыя, яшчэ з лета загарэлыя рукі з закасанымі па локаць рукавамі хадзілі жвава, умела... (А. Кулакоўскі. Твой шлях перад табою). Ен [салдат] пабег па вадзе, вада д а й- ш л а да кален і зноў паплытчэла (К. Ч о р н ы. Люба103
Лук’янская). Жніво. Галіны рукі, загарэлыя да лакцёў, гудуць ад стомы (Я- Брыль. Галя).Прыназоўнікава-склонавыя спалучэнні па горла, па вушы, ужытыя з пераносным значэннем як фразеала- гізмы, не маюць сінанімічных адпаведнікаў з прыназоў- нікам да: — А што ж,— памагае яму Яўхім,— цяпер ім [варонам] х а р ч ы па горла, еш, хоць расперажыся (К. Чорны. Вясна). Мне і на зямлі спраў па гор- ла (А. М а к а ё н а к. Выбачайце, калі ласка!). Седас па вушы ўвайшоў у справу... (К. Чорны. Трэцяе пакаленне). ён жа ўтрэскаўся па самыя вушы (I. Ш а м я к і н. Снежныя зімы).Як сінтаксічныя сінонімы ўжываюцца спалучэнні слоў з прыназоўнікамі да і па, якімі выражаецца абме- жаваная з двух бакоў адлегласць, тыпу ад дарогі да рэчкі — ад дарогі па рэчку. Болып прадуктыўная з іх і тьшовая для беларускай літаратурнай мовы канструк- цыя з прыназоўнікам да\ ужыванне канструкцыі «па + вінавальны склон» у гэтым спалучэнні слоў назіраецца пераважна ў вершаванай мове: Клуня цягнецца ад дарогі да самае Піны... (Я. К о л а с. На ростанях,II). Ад самай печы да процілеглай сцяны раскінуў- ся шырокі палок (Я. Колас. Дрыгва). Ад сцежкі да пільні было крокаў пяцьсот (К- Ч о р н ы. Трэцяе пакаленне). Ад Прута і да Одэра мы рэчкі п е р а х о- дзілі (А. Астрэйка. Дарогі). Усю ноч, ад рэчкі і па Нёман, ушыр, удоўж нясецца гоман (Я. Ко- л а с. Новая зямля). Быццам сон... Толькі путы цяжкія, што ад Нёмна з в і н я ц ь па Байкал, кажуць, буры шумелі якія... (М. Т а н к. Каліноўскі).Сінтаксічна непадзельныя, устойлівыя спалучэнні з прыназоўнікам да тыпу з ног да галавы, з галавы да ног, ад краю да краю і падобныя не маюць сінанімічных адпаведнікаў з прыназоўнікам па і вінавальным скло- нам: Нявідны з м е р а ў Нічыпара з ног да галавы халодным поглядам (Я. Колас. Дрыгва). Начальнік заставы... поглядам ваеннага чалавека акінуў дзеда Талаша з галавы да ног... (Т а м жа). Красная пло- шча. Ад краю да краю яе запоўнілі прадстаўнікі працоўных («Звязда»).Аналіз сінанімічных канструкцый «да + родны склон» і «яа + вінавальны склон», якімі абазначаецца прасторавая мяжа дзеяння, распаўсюджання чаго-не-104
будзь, дае магчымасць адзначыць некаторыя асаблівасці ва ўжыванні і значэнні гэтых прыназоўнікава-імен- ных спалучэнняў. Назіранні лаказваюць, што канструк- цыя з прыназоўнікам да ў большасці выпадкаў ужыва- ецца пры абазначэнні мяжы дзеяння, якое распаўсю- джваецца ў кірунку па гарызанталі (дайсці да лесу, данесці да хаты), і радзей — дзеяння ці якасці.што рас- паўсюджваецца па вертыкалі (звісаць да пят); у боль- шасці выпадкаў — пры руху па гарызанталі — яна па- казвае не суцэльнае ахопліванне прадмета дзеяннем, а пераважна вызначае мяжу пашырэння дзеяння толь- кі да прадмета, названага склонавай формай назоўні- ка; сам жа прадмет, які з’яўляецца мяжой, дзеяннем звычайна не ахопліваецца. Канструкцыя з прыназоўні- кам па і вінавальным склонам, як правіла, ужываючы- ся для абазначэння мяжы дзеяння, выяўляе больш поў- нае ахопліванне прадмета чым-небудзь па вертыкалі, часцей за ўсё паказвае, што «прастора, названая скло- навай формай, абавязкова захопліваецца дзеяннем»61: праваліцца (у снег) па калена, увязнуць (у гразь) па костачкі, стаяць (у вадзе) па пахі, мокры па пояс; што да прыназоўнікава-склонавага спалучэння з па, якім абазначаепца абмежаванне дзеяння ў прасторы па га- рызанталі, то яно ў сучаснай беларускай мове не вы- значаецца прадуктыўнасцю: відаць па бераг, за.сеяць па дарогу, ад Нёмана па Байкал. Такім чынам, канст- рукцыі з прыназоўнікамі да і па пры выражэнні гэтай разнавіднасці прасторавых адносін зусім збліжаюцца па значэнню, захоўваючы ледзь улоўныя сэнсавыя ад- ценні; як моўныя сродкі яны ўзаемадзейнічаюць, дзя- куючы чаму мойсна больш дакладна перадаваць змест выказвання. Пры выкарыстанні гэтых канструкцый як сінанімічных сродкаў выбар прыназоўнікава-склонавай формы з тым ці іншым прыназоўнікам і адпаведным склонам звычайна залежыць ад канкрэтных умоў і мэ- ты выказвання — ад лексічнага значэння таго слова, да якога падбіраецца канструкцыя, а таксама ад значэння назоўніка, якім абазначаецца мяжа дзеяння ці распаў-61 Уткш Д. В. Снноннмнческне словосочетання с пространствен- ныміі значенняміі в современном русском языке.— У кн.: Вопросы морфологнн а сіштакснса современного русского языка. Новоснбнрск, 1966, с. 237.105
сюджання чаго-небудзь: даехаць да вёскі, правесці да чыгункі, дастаць да дрэва, звісаць да плячэй, скасіць ад дарогі да лесу; вязнуць па бруха, зарыцца па плечы, у снезе па костачкі, мокры па пояс.Адносна канструкцый з па і да, якія функцыяні- руюць пры назоўніках і прыметніках, можна адзна- чыць, што спалучэнні гэтага роду характарызуюцца аднатыповасцю, ужыванне іх лексічна абмежавана. Да- рэчы заўважым, што непашыранасць аналагічных кан- струкцый -з прыназоўнікамі по і до пры прыметніках, абмежаваная колькасць прыкладаў з прыназоўнікавы- мі спалучэннямі, у якіх якасная прымета абмяжоўваец- ца ў прасторавых адносінах, адзначаецца і ў рускай мове62.СІНАНІМІКА КАНСТРУКЦЫЙ,ШТО АБАЗНАЧАЮЦЬ МЕСЦА,ПА ЯКІМ АДБЫВАЕЦЦА НАКІРАВАНЫ РУХАсобную групу складаюць канструкцыі, што абазна- чаюць канкрэтнае месца, па якім або ў межах якога рэалізуецца накіраваны рух ці іншае дзеянне. Сярод гэтых канструкцый выдзяляюцца тры структурна роз- ныя тыпы прыназоўнікава-склонавых спалучэнняў, што абазначаюць:а) шлях, па якім адбываецца накіраваны рух;б) месца накіраванага руху ў непасрэднай блізкасці ад якога-небудзь прадмета;в) месца як прасторавы прамежак, праз які прахо- дзіць накіраваны рух.КАНСТРУКЦЫІ, ЯКІМІ АБАЗНАЧАЕЦЦА ШЛЯХ НАКІРАВАНАГА РУХУУ сучаснай беларускай мове для выражэння прасто- равых адносін шырока ўжываюцца канструкцыі «па + + месны склон» (ісці па полі, ехаць па лесе). Ужыван- не прыназоўніка па з назоўнікам меснага склону ў пра- сторавым значэнні — адна са спецыфічных рыс бела-62 Гл.: Прокоповыч Н. Н. Вопросы сннтакснса русского языка, с. 264.106
рускага сінтаксісу ў параўнанні яго з рускім, дзе ў аналагічных канструкцыях захавалася форма даваль- нага склону (ндта по полю, ехать по лесу).Тэндэнцыя выцяснення давальнага склону месным з нрасторавым значэннем у славянскіх мовах была адзна- чана мовазнаўцамі яшчэ ў XIX стагоддзі. Так, вядомы да- следчык славянскіх моў Ф. Міклашыч пісаў: «Ужо ў ста- раславянскай [мове], асабліва ў самых апошніх крыніцах, замест давальнага выступае месны склон»63. Аўтар пад- мацоўвае сваю думку шматлікімі прыкладамі не толькі з стараславянскіх помнікаў, але і з польскай, сербскай, украінскай і іншых славянскіх моў.Выцясненне канструкцый з нрыназоўнікам па і да- вальным склонам тыпу «плавал по морю» ў славянскіх мовах формамі меснага з гэтым прыназоўнікам адзначаўВ. Вондрак: «Давальны усё болын і больш выцясняецца месным»б4. Заўвагі наконт замены давальнага склону месным у адзначаных канструкцыях пацвярджаюцца су- часным станам беларускай мовы.Акад. Я. Ф. Карскі, гаворачы пра ўжыванне ў белару- скай мове прыназоўніка па (по) з месным і давальным склонамі назоўніка для выражэння прасторавых адносін, звяртае ўвагу на складанасць пытання наконт вызначэн- ня ў гэтых канструкцыях склону, бо «іншы раз бывае цяжка вырашыць, ці маем мы справу з давальным або месным»; апіраючыся на моўныя факты, ён таксама пад- крэслівае, што ў беларускай мове «месны вельмі пашы- раецца за кошт давальнага» і ўжываецца «для абазна- чэння прасторы, па якой распаўсюджваецца якое-небудзь дзеянне» 65. Такім чынам, працэс выцяснення давальнага склону месным у канструкцыях з прасторавымі адносіна- мі адбываўся на працягу доўгага часу і ў большасці сла- вянскіх моў закончыўся перавагай меснага.Паслядоўнае ўжыванне меснага склону з прыназоўні- кам па для выражэння прасторавых адносін у беларускай і ў іншых славянскіх мовах адзначаюць у спецыяльных працах сучасныя даследчыкі славянскіх моў В. М. Тапа-63 Мікіозіск Рг. Уег§іеісЬепсіе Огаттаіік (Зег зІауізсЬеп 8ргасЬеп. Вапгі 4. 8упіаХ: \Уіеп, 1868—1874, с. 626.64 Уопйгак №. Уег^ІеісЬегкіе зіауізсііе Огаттаіік, II. Вапсі. Рог- тепіеЬге шігі Зупіах. Обіііп^еп, 1908, с. 383,65 Карскай Е. Ф. Белорусы, вып. 2—3, с. 438—439.107
роў66, В. к. Мохава 67, у беларускім мовазнаўстве —• Л. П. Падгайскі68 і інш. Форма меснага з па, якая ў пэў- ны перыяд суіснавала з давальным склонам, у працэсе развіцця беларускай мовы стала пануючай для абазна- чэння месца, дзе адбываецца рух, перамяшчэнне прадме-і та ці знаходзіцца што-небудзь. Даследаваныя матэрыялы пацвярджаюць рэгулярнае і ўстойлівае ўжыванне прына- зоўніка па з месным склонам назоўніка адзіночнага і множнага ліку для выражэння прасторавых адносін; кан- струкцыя «па-і-месны склон» у гэтай функцыі характэр- на ўсім стылям пісьмовай і вуснай мовы і як літаратурная норма зафіксавана «Беларуска-рускім слоўнікам» (1962), атэставана акадэмічнай «Граматыкай беларускай мовы». Вось некалькі сказаў з канструкцыяй «геа + месны склон» адзначанага тыпу: Смела і ўпэўнена, як нейкі асілак-за' біяка, ходзіць па полі вецер (Я. Колас. Адшчапе- нец). Цалюткі той дзень ён [Гушка] правандраваў па горадзе... (К. Ч о р н ы. Бацькаўшчына). Па лесе на- цянькі я б е г б ы ў дзень такі (А. К у л я ш о ў. Глушцы). Схільны х а дз і ць па свеце ганарліва, не тулячыся..., ён лічыў, што ўся гэта асцярожнаець ні да чаго... (I. М е- леж. Подых навальніцы). Лось з цяжкасцю выбраўся, з р а б і ў некалькі крокаў па глыбокім снезе і паваліўся («Звязда»).Аднак на старонках некаторых газет і часопісаў, а таксама ў творах асобных пісьменнікаў можна су- стрэць неапраўданае ўжыванне прыназоўніка па з да- вальным склонам назоўніка замест канструкцыі <та + месны склон», якой выражаюцца не толькі прастора- выя, але і іншыя адносіны. На давальны склон залежнага назоўніка ў гэтым выпадку часта паказвае форма азна- чальнага слова пры ім, у залежным займенніку — такса- ма тыповы канчатак давальнага склону. Прывядзём не- калькі прыкладаў: Савет ветэранаў дывізіі вырашыў у чэрвені — ліпені сёлетняга года п р а в е с ц і шэраг сустрэч аднапалчан, па ўсяму баявому шляху злучэння ад Чувашыі да Кенігсберга («Мінская праўда», 1976,66 Топоров В. Н. Локатнв в славянскнх языках. М., І961, с. 332.67 Мохова В. К. Творнтельный места прн глаголах, не выражаю- іцнх перемеідення, в восточнославянскнх языках.— «Уч, зап. Кншя- невск. гос. ун-та», т. 47, вып. 1 (фялологнческнй), 1962, с. 63.68 Падгайскі Л. П. Словазлучэнне ў беларускай мове, с. 47—50.108
9 мая). Па роднаму полю варожыя ходзяць мінёры (А. К у л я ш о ў. Сцяг брыгады). ён х а д з і ў па гораду... («Настаўніцкая газета», 1973, 19 мая). Па свету 69 добра пахадзіўшы («ЛіМ», 1973, 6 красавіка). Прай- дзіцеся па нашаму прадзільнаму цэху... («Работніца і сялянка», 1976, № 2). Да рэчкі было далей, але Тацяне захацелася п р а й с ц і па першаму снегу (I. Ш а м я к і н. Глыбокая плынь). Так, па ўсяму б а ч н а, што жывёла можа і павінна стаць сябрам і памочнікам чалавека («Настаўніцкая газета», 1976, 10 сакавіка). Гакую чагу можна адрозніць па таму, што яна лёгка крышыцца («Звязда», 1976, Ібчэрвеня).Такія канструкцыі з давальным склонам—не вельмі частая з’ява ў беларускай мове, і ўжыванне іх варта лі- чыць адхіленнем ад літаратурнай нормы, Бачыць жа ў выкарыстанні гэтых прыназоўнікава-іменных спалучэн- няў якую-небудзь «канкурэнцыю» або актыўнае «наступ- ленне» на канструкцыю ««а + месны склон» у беларускай мове, думаецца, няма падставы, калі ўлічваць тую ня- значную колькасць іх у моўным патоку ў параўнанні з прыназоўнікавым спалучэннем «па + месны склон», а так- сама калі прыняць пад увагу той факт, што на працягу стагоддзяў у славянскіх мовах, паводле сцверджання да- следчыкаў сінтаксісу, адбывалася выцясненне давальна- га склону месным, а не наадварот. Калі жу друку або ў ра- рыёнерадачах замест канструкцыі «па+месны склон» су- стракаецца прыназоўнікавае спалучэнне з давальным, то тут, як і ў іншых выпадках, напэўна, мы маем змешван- не сродкаў блізкіх між сабой беларускай і рускай моў, перанясенне канструкцый адной мовы ў другую, якой яны не ўласцівы. Дарэчы заўважым, што для беларускай мовы як памылковая пададзена мадэль прыназоўнікавай канструкцыі «ла+Д—М» у наступным сцверджанні: «Пры выражэнні гірасторавых адносін сінонімамі кан- струкцый «па + Д—М» выступаюць словазлучэнні з твор- ным беспрыназоўнікавым»70. Прыведзенай схемай пры-69 Ва ўсіх дарзвалюцыйных I паслярэвалюцьшных выданнях паэ* мы «Тарас на Парнасе», адкуль узяты гэты радок, чытаем- «Па свеце добра пахадзіўшы...»70 Рагаўцоў Р., Піскун У. Сінаніміка сінтаксічных канструкпый,— У кн.: Вывучэнне беларускай мовы ў педагагічных інстытутах БССР,- Мінск, 1973, с. 103.109
назоўнікава-склонавай формы няправільна вызначана месца канструкцый з давальным склонам у параўнанні з пашыраным месным у беларускай літаратурнай мове.Калі гаварыць пра літаратурную мову, то пранікнен- не неўласцівых ёй канструкцый на старонкі газет, у мас- тацкія творы асобных пісьменнікаў, у радыё- і тэлепера- дачы, такі неапраўданы паралелізм форм, відаць, трэба разглядаць як вынік недастаткова ўважлівых адносін да ўсталяваных норм мовы, да граматычнага ладу, «ад яко- га ў першую чаргу залежыць яе [мовы} нацыянальны ха- рактар» 71.Адзначьш, што да ўжывання канструкцый з прыназоў- нікам па вельмі ўважлівы быў выдатны знаўца белару- скай мовы Якуб Колас. Так, пры падрыхтоўцы сваіх пра-* заічных твораў да перавыдання народны паэт палічыў канструкцыю з прыназоўнікам па і давальным склонам назоўніка, якая зрэдку сустракалася ў яго мове, няпра- вільнай і замяніў яе канструкцыяй з месным склонам, на што выразна паказвае азначальнае слова пры залежным назоўніку—прыметнік, займеннік: Колькі разоў п р а й- шоўся Лабановіч па сваім пакоіку (На ростанях, т. I. Мінск, 1955, с. 96); у выданні 1952 т. было: па свайму па- коіку. ...Калёсы мякка пакацілісяпа жоўценькілі пя- сочку (т а м ж а, с. 17); было: па жоўценькаму пясочку. Лабановіч пачуў, што галава яго закружылася, як бы ад хмелю, а ў крыві і па ўсім целе нібы п р а б е г л і іскры (там ж а, с. 62); было: па ўсяму целу. А едзе адзін наш—ёсць тут такі грубіян — проста па бацюшкавым сене (т а м ж а, с. 31); было: па бацюшкаваму сену. Раз- мова пайшла па другім кірунку (т а м ж а, с. 53); было: па другому кірунку і інш,Не пакінуў незаўважанай канструкцыю з прыназоў- нікам па таксама I. Мележ, які ў перапрацаваным вы- данні рамана «Мінскі напрамак» замяніў спалучэнне па з давальным склонам адпаведнай канструкцыяй з мес- ным: Чарняхоўскі амаль паўтара сутак ездзіў па пя- рэднім краі, знаёміўся з абстаноўкай, з часцямі (Мінскі напрамак, I. Мінск, 1974, с. 220); у выданнях 1952', 1958, 1970 гг. было: па пярэдняму краю. I заплёскалі- ся ў ціхіх поцемках, завіравалі, пайшлі па ўсім фронце... радасныя, нястрымныя, рознагалосыя ка-71 Крапіва К■ 36. тв., т. IV. Мінск, 1963, с. 351.110
манды, загады — да блізкай бітвы, да вялікага наступ- лення! (Т а м ж а, с. 380); было: па ўсяму фронту. На ўездзе ў невялікую вёску танкам давялося п р а й с ц і па мосце (та м ж а, с. 46); у выданнях 1950 і 1952 гг. бьі- ло: па невялікаму масту і інш,Такое выпраўленне бачым у некаторых творах Міха- ся Лынькова: Узмакрэлыя коні асцярожна перасту- п а л і кутымі капытамі па адталым лёдзе, стрыглі вуша- мі... (Астап. Апавяданні. Мінск, 1974, с. 122); было; па адталаму ільду і інш.У 50-я гады XX ст. у асобных творах некаторых бела- рускіх пісьменнікаў зрэдку, як адзінкавыя выпадкі, мож- на было сустрэць канструкцыю з прыназоўнікам па і да- вальным склонам назоўніка множнага ліку, ужыванне якой цяпер кваліфікуецца як грубое парушэнне літара- турнай нормы. Замену такіх адзінкавых спалучэнняў з давальным адпаведнымі канструкцыямі з месным скло- нам назіраем, напрыклад, у творах М. Танка, К. Кралівы: А па абочынах гараць і тлеюць папялішчы сёлаў (М. Т а н к, У завею. 36. тв., т. I. Мінск, 1966, с. 407), у гэтым жа вершы, змешчаным у «Выбраных творах» 1952 г. выдання, было: па абочынам. Заўтра яны абго- н я ц ь вас і па ўраджайнасці і па працаднях (К. К р а- п і в а. 36. тв., т. IV. Мінск, 1963, с. 52); у п’есе «Пяюць жаваранкі» выдання 1951 г. чыталі: па працадням.Як бачым, некаторыя канструкцыі, ужытыя аўтарамі ў ранейшы перыяд іх творчасці, ужо не адпавядаюць па- трабаванням і стану мовы апошніх 10—20 гадоў. Такая замена прыназоўнікавых спалучэнняў з іншым склонам еведчыць аб вялікім клопаце пісьменнікаў адносна раз- віцця літаратурнай мовы, замацавання яе норм.Акад. П. Ф. Глебка, гаворачы пра развіццё белару- скай літаратурнай мовы, у 1950 г. адзначаў выпадкі парушэння выпрацаваных норм некаторымі аўтарамі, а адносна ўжывання прыназоўніка па з давальным скло- нам назоўніка замест меснага склону заўважыў: «Яшчэ часцей няправільна ўжываецца прыназоўнік па»п. Гэту заўвагу аўтар падмацоўвае некалькімі прыкладамі з тво* раў беларускіх пісьменнікаў; па рукам (замест па ру- ках), па цёмнаму бору (замест па цёмным бары), па ўся-п Глебка П, Ф. Пытанні гісторыі, філалогіі, мастадтва; Мінск,1975, с. 63.11і
му відаць (замест па ўсім відаць). Не знята з парадку дня гэта пытанне і цяпер. Акад. К- Крапіва, маючы на ўвазе парушэнне літаратурных норм у наш час, таксама зазначае, што «больш за ўсё блытаніны вакол словазлу- чэнняў з прыназоўнікам «па» плюс назоўнік мужчынска- га роду адзіночнага ліку з канчаткам «у» 73.Аналіз даследаванага магэрыялу паказвае, што ўжы- ванне прыназоўніка па з давальным склонам замест мес- нага для выражэння прасторавых і некаторых іншых ад- носін часцей назіраецца ў газетнай мове і ў вершаваных творах, дзе гэта склонавая форма часам вымагаецца рыт- мам і рыфмай (а не ўводзіцца паэтам з якой-небудзь ін- шай мэтай), і таму назоўнікі 2-га скланення адзіночнага ліку ў месным склоне калі-нікалі выкарыстоўваюцца з тыповым канчаткам давальнага склону, болып тагб, азначальнае слова пры назоўніку меснага склону часам мае канчатак давальнага. Такую з’яву, напрыклад, назі- раем у некаторых вершах Я. Коласа: ...Белыя хмаркі ку- дзеляй ваўністаю сваю танкарунную ткань павольна рассцелюць па небе па чыстаму (36. тв., т. I. Мінск, 1963, с. 280). У асобных вершах Я. Купалы: Пахавалі го- ра, гора ды няволю, як па й ш л і з табою па шырокім по- лю (36. тв., т. IV. Мінск, 1953, с. 206) і інш.; параўн.: ...У нейкім радасным настрою с п я в а ў ім песняю святою (Я. Колас. Новая зямля); норма: у настроі. Плачуць гаротныя ліпы старыя, плачуць на долю сваю; пышна раслі мы, цвілі маладыя, д о б р а было ў гаю (Я. Ко- л а с. Ліпы старыя); параўн.: Сумна ў гаі і м а р к о т- н а... (Я. Колас. Восень у гаі). Напэўна, з гэтай пры- чыны і А. Куляшоў выкарыстаў спалучэнне прыназоўні- ка па з назоўнікам давальнага склону множнага ліку:— Так і быць,— абяцае ён нам паліцэйскіх пасады.— Па ру- кам? — Па рукам (Сцяг брыгады); параўн.: — Скуме- каў? — Так.— Ну, па руках! (А. Б я л е в і ч. Васіль Ваш- чыла). Заўважым, што выпадкі ўжывання адзначанай канструкцыі адзінкавыя.Як бачым, канчаткі назоўнікаў у мове мастацкай лі- таратуры (асабліва ў вершаваных творах) не заўсёды могуць быць адзіным паказчыкам іх склону — меснага і73 Крапіва К. Грамадская неабходнаець і беспадстаўнае наватар- ства.— «Звязда», 1972, 29 сакавіка.112
давальнага 74. Напрыклад, назоўнік 2-га скланення твар у месным склоне некаторымі аўтарамі ўжываецца з ты- повым канчаткам давальнага склону: Паветра пану не хапае, па твару ходзяць жаўлакі (Я. Колас. Рыба- кова хата). I раптам пан змяніўся ў твару (там жа); параўн.: Але настаўнік бачыў па твары старасты, што ўсе аргументы зусім не пераконвалі яго... (Я- К о л а с. На ростанях, I).Тут дарэчы прыгадаць заўвагу К. Краш'вы адносна таго, што канчатак -у (ю) назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку з прыназоўнікам па ў канструкцыях тыпу па загаду, па заданню, па сэнсу, як і ў канструк- цыях ісці па шляху, хадзіць па мурагу, ударыць па во- рагу, «трэба разглядаць толькі як варыянт канчатка мес- нага склону», шго «ў гэтым выпадку канчатак «у» не з’яўляецца адзнакай давальнага склону» 1Ь.Прыназоўнікавае спалучэнне «яа + месны склон» адзі- на правільным для выражэння прасторавых адносін пры- знае П. П. Шуба, калі гаворыць: «Канструкцыі з прына- зоўнікам па, якія можна аб’яднаць агульным значэннем прасторавых і часавых адносін, вызначаюцца ўстойлівым ужываннем залежных назоўнікаў у месным склоне. Мес- ны склон тут — адзіная літаратурная норма» 76.Наконт адпаведных канструкцый з давальным скло- нам назоўніка, якія часам сустракаюцца ў мастацкіх тво- рах, П. П. Шуба і А. I. Наркевіч зусім акрэслена сцвяр- джаюць: «Ужыванне па з формай давальнага склону ў прасторавыХ значэннях (тыпу «ісці па глухому завулку», «пераліваюцца па чорнаму глянцу ракі») хоць і сустра- каецца ў мове мастацкай літаратуры, аднак зусім спра- вядліва цяпер за норму не прызнаецца» 11, Дарэчы заў- важым, што ў апошні час П. П. Шуба выказаў менш ка- тэгарычную думку па гэтым пытанні і лічыць, што ўжы- ванне тых жа канструкцый (тыпу «ішоў па глухому за- вулку», «па шляху шырокаму ідзём») «трэба расцэнь-74 Пра гэта гл.: Шэўчык Н. Адказваем на «ыташіі.— «Народная асвета», 1966, № 4; яго ж: Агрэхі грунтоўнай працы — «ЛіМ», 1967, 19 снежня.75 Крапівсі К. Грамадская неабходнасць і беспадстаўнае наватар- ства.— «Звязда», 1972, 29 сакавіка.76 Шуба П. Прыназоўнік па ў беларускай мове.— У кн.: 3 жыц- ця роднага слова. Мінск, 1968, с. 84.77 Шуба П., Наркевіч А. Пра нарматыўнасць у літаратурнай мове.—«Звязда», 1970, 14 студзеня.8 М. С. Яўневіч113
ваць як адхіленне ад нормы, якое можна дапускаць (ква- ліфікуючы яго ў якасці адзнакі індывідуальнасці стылк> пісьменніка), але наўрад ці патрэбна рэкамендаваць»,. што выкарыстанне спалучэнняў з давальным склонам (тыпу «цёк па целу», «імчыць па светламу полю») «пры- ходзіцца лічыць дапусцімым (як адзнаку індывідуальна- сці стылю), але не варта ўзаконьваць як паралельнуіо норму» 78. Праўда, тут можа паўстаць пытанне: чаму гэта адхіленне ад прызнанай літаратурнай нормы «можна да- пускаць», «прыходзіцца лічыць дапусцімым»? Падсумоў- ваючы сказанае адносна канструкцый з па, якімі выра- жаюцца прасторавыя і часавыя адносіны, аўтар зноў болып катэгарычна сцвярджае, што ў гэтым выпадку «месны склон з’яўляецца ўстойлівай і амаль што адзінай літаратурнай нормай» 79.У артыкуле, прысвечаным ужыванню словазлучэнняў з прыназоўнікам по ў рускай і па ў беларускай мовах, А. Наумовіч сцвярджае, што «ў канструкцыях са значэн- нем напрамку руху прыназоўнік па ў творах беларускіх пісьменнікаў ужываецца як з месным, так і з давальным; склонам адзіночнага ліку і толькі з месным мпожна- га»80, г. зн. месны і давальны склон у гэтым выпадку 5’жываюцца аднолькава, без колькаснай перавагі меснат га. Для пацверджання выказанай думкі выкарыстана пяць прыкладаў з прыназоўнікам па — два з месным і тры з давальным склонам, на якіх, зразумела, нельга зрабіць належнага абагульнення. I не выпадкова аўтар прыведзеных радкоў тут жа прыходзіць да зусім іншага вываду: «Пры дзеясловах руху, як' і ў іншых прыдзея* слоўных і прыіменных канструкцыях з прасторавым зна- чэннем, по ў рускай мове патрабуе давальнага склону, па ў беларускай мове—меснага склону адзіночнага і множ» нага лікаў»81. Відавочна, што першае з прыведзеных сцверджанняў нельга лічыць дакладным. Спасылаючыся на мову мастацкай літаратуры, А. Наумовіч аналагічньі вывад робіць і ў другім артыкуле: «У апошніх выданнях78 Шуба П. П. Форма залежнага назоўніка ў спалучэнні з рры- назоўнікам ПА.— У кн.: Беларуская лінгвістыка, вып. 8. Мінск, 1975, с. 39. • .79 Там жа, с. 45.80 Наумовіч А. Некаторыя асаблівасці словазлучэнняў з прына- зоўнікам по ў рускай і па ў беларускай мовах.— «Народная асвета»і 1965, № 11, с. 29.81 Там жа, с. 28. ‘114
твораў беларускіх пісьменнікаў у канструкцыях з прына-* зоўнікам па ўсё больш паслядоўна ўжываецца форма меснага склону, асабліва ў словазлучэннях з лакальным значэннем»82.Сцверджанне А. В. Шыдлоўскага адносна таго, што ў беларускай мастацкай літаратуры быццам бы прыназоў- нік па больш часта спалучаецца з давальным склонам і толькі сустракаецца або магчыма канструкцыя «па + месны склон» 83, пярэчыць думцы тых мовазнаўцаў, якія даследуюць гэта пытанне. Ды і сам аўтар, адзначыўшы, што ў рускай мове прыназоўнік по ўжываецца значна часцей у давальным склоне (г. зн. з давальным скло- нам.— М, %), чым у месным, тут жа адносна гірыназоў- ніка па гаворыць: «У беларускай жа мове, наадварот, прыназоўнік па часцей ужываецца з месным склонам»84, «беларускай мове больш уласцівы іменна месны склон з прыназоўнікам па»85. Гэта сцверджанне аўтара можна разглядаць як удакладненне выказанай ім вышэй думкі.А. I. Наркевіч, разгледзеўшы выкарыстанне канструк- цый з прыназоўнікам па і назоўнікам у давальным скло- не, якімі выражаюцца некаторыя віды адносін, адзначае, што ў сучаснай беларускай мове «ўсё шырэй уваходзяць ва ўжытак адпаведныя канструкцыі з месным склонам і прыназоўнікам па»86.Такім чынам, у прыназоўнікавым спалучэнні «па+ -• месны склон», што служыць для выражэння прасторавых і некаторых іншых адносін, даследчыкі сінтаксісу схіль- ны бачыць адзіна правільную канструкцыю, якая адпавя- дае нацыянальнай спецыфіцы беларускай мовы.Канструкцыя ««а + месны склон» з прасторавымі ад- носінамі, як і многія іншыя прыназоўнікава-склонавыя формы, сваім паходжаннем бярэ пачатак з глыбокай ста-82 Наумоеач А. Н. К вопросу о становленіш нормы употреблення падежных форм нменн с предлогом по в современных восточносла- вянскнх языках.— У кн.: Фллологнческне нсследованпя. Сборннк на- учных трудов (Мннск. гос. пед. нн-т нм. А. М. Горького). Мннск, 1976, с. 31.63 Гл.: Шыдлоўскі А. В. Назоўнікавыя словазлучэнні з залежным назоўнікам у месным склоне.-г-Працы Ін-та мовазнаўства імя Я- Ко- ласа АН БССР, 1960, вып. VII, с. 73, 75.84 Там жа, с. 75.85 Там жа, с. 76.86 Наркевіч А. 1. Сістэма сдовазлучэнняў' у сучаснай беларускай мове, с. 209.8115
ражытнасці, была і з’яўляецЦа цяпер адной з адметных рыс сінтаксісу беларускай мовы, хоць побач з ёй зрэдку і сустракаюцца канструкцыі з давальным склонам. Су- часны стан беларускай мовы даволі выразна сведчыцьі што канструкцыя «па+давальны склон» з прасторавым значэннем не вызначаецца прадуктыўнасцю, бо «спецы- фіка беларускай мовы патрабуе ўжывання з прыназоўні- кам па меснага склону» 87. Тут дарэчы прыгадаць словы К. Крапівы пра багацце і неабмежаваныя магчымасці беларускай мовы: «Граматычны лад нашай мовы на- столькі дасканалы, што дае магчымасць пабудаваць лю- бую фразу, выказаць любую думку. Парушэнне грама- тычнага ладу — гэта парушэнне асновы асноў мовы, а ўсякая мешаніна граматычных форм апрача шкоды нічо- га не можа прынесці»88, Думаецца, што да месца ў гэтым выпадку выказванне Ц. П. Ломцева, які, крытыкуючы ан^ тымарксісцкую тэорыю аб вызначэнні вышэйшых і ні-* жэйшых моў па характары іх граматычнага ладу, пры- ходзіць да адзіна правільнага вываду, што адлюстроў- вае марксісцка-ленінскае разуменне гэтага пытання:- «У адрозненні граматычных сродкаў розных моў выра- жаюцца асаблівасці мовы як формы нацыянальнай куль- туры, а не перавага адной мовы над другой» 8Э.У сучаснай беларускай мове сярод канструкцый з прыназоўнікам па і месным склонам, якімі выражаюцца прасторавыя адносіны, значнае месца займаюць прына- зоўнікавыя спалучэнні, што служаць сродкам абазна- чэння шляху накіраванага руху ці перамяшчэння (ісці па дарозе, ехаць па вёсцы). Сінтаксічным сінонімам да іх выступае творны беспрыназоўнікавы са значэннем месца, які «вьіражае бесперапынную сувязь дзеяння з прастсь рай: па ёй або праз яе адбываецца рух» 90, паказваючы, што рухам ахопліваецца не ўся прастора, а толькі яе пэў- ная частка; «абазначае шлях руху, які на няпэўным пра- цягу супадае з рухам»91 (ісці дарогай, ехаць вёскай); гэ-87 Граматыка беларускай мовы, т. II, с. 130.88 Крапіва К■ 36. тв., т. IV, с. 348.89 Ломтев Т. П. О соответствнн грамматнкн потребностям взаН' мопоннмання.-- «Вопросы фплософнн», 1953, № 5, с. 78.90 '/опсігак Ш. Уег^іеісЬепсіе зІауізсЬе Огатшаіік, II. Вапй. Рог- тепіеііге ітсі Зупіах, с. 343.91 Потебня А. А. Нз запнсок по русской грамматнке, т. I—II. М.. 1958, с. 437.116
та значэнне творнага склону, функцыяпальная зона якога ў славянскіх мовах калісьці была значна шырэйшая, чым цяпер92, большасцю мовазнаўцаў прызнаецца першапа- чатковым, з якога развіліся іншыя значэнні. Такую дум- ку, як заўважыў Ф. Міклашыч, першы выказаў сербскі мовазнаўца Ю. Данічыч у сваёй кнізе «ЗегЬзка зіпіакза» (1858) 93. Аналагічнае сцверджанне знаходзім і ў Ф. Мі- клашыча, які, закранаючы гэта пытанне, піша: «Як і ў ін- шых склонах, так і ў творным я зыходжу з прасторавай функцыі, кладучы яе ў аснову ўсіх астатніх»94. Такую ж думку выказвае і Я. Ф. Карскі: «Усе значэнні творнага выводзяцца з прасторавых адносін: ён першапачаткова абазначаў рух па чым, пры чым, каля чаго» 95. Далей аў- тар зазначае, што «старажытнае значэнне руху па чым» творны захоўвае і ў сучаснай мове96.У якасці сінонімаў да канструкцыі «гаа-Ьмесны склон» і творнага беспрыназоўнікавага некаторых назоўнікаў лакальнага значэння можа выступаць таксама прыназоў- нікавае спалучэнне «праз (цераз) -Ьвінавальны склон» (ехаць праз вёску). Гэтыя канструкцыі як сінтаксічныя сінонімы аб’ядноўвае блізкасць іх прасторавага значэн- ня, аднолькавая лексічная напаўняльнасць, магчымасць выкарыстання ў адной і той жа моўнай сітуацыі. Аб іх сінанімічнасці сведчыць і тое, што гэтыя прыназоўніка- выя і беспрыназоўнікавыя склонавыя формы са значэн- нем шляху руху дапускаюць узаемазамену, не выклікаю- чы якіх-небудзь прыкметных змен у змесце выказвання. Наяўнасць ледзь улоўнага сэнсавага адцення, некаторыя асаблівасці ва ўжыванні творнага беспрыназоўнікавага, меснага і вінавальнага склонаў адпаведна з прыназоўні- камі па і праз, цераз з’яўляюцца асноўнай умовай суіс- навання гзтых канструкцый у беларускай мове на праця- гу доўгага гістарычнага перыяду; гэта ў сваю чаргу сведчыць, што кожная з іх неабходная ў мове і ства- рае магчымасць выбару ў пэўнай сітуацыі патрэбных моўных сродкаў для больш дакладнага выражэння адпа- веднага зместу.92 Параўн.: Мразек Р. Сннтакенс русского творнтельного. Прага, 1964, с. 126.93 Гл,: МіШбісіі Рг. Уег^іеісііепсіе Огатшаіік <1ег вІауізсЬеп 8рга- сЬеп. Вапіі 4. Зупіах, с. 683.94 Там жа. 95 Карстй Е. Ф. Белорусы, вып. 2—3, с. 416.86 Там жа.ІІ7
3 прыназоўнікам па для выражэння прасторавых ад- носін у форме меснага склону ўжываюцда назоўнікі, што абазначаюць прадметы, звязаныя з паняццем прасторы, у межах якой можа адбывацца рух або перамяшчэнне чаго-, каго-небудзь. Прычым прыназоўнік па ў пэўнай ступені захоўвае адценне свайго асноўнага значэння— лерамяшчэння па паверхні прадмета, таму прыназоўні- кавай канструкцыяй у параўнанні з творным беспрына- зоўнікавым болып канкрэтна абазначаецца шлях руху.Аднак, як паказвае даследаваны матэрыял, не ўсім канструкцыям з прыназоўнікам па і месным склонам, які- мі абазначаецца шлях руху, адпавядаюць сінтаксічныя сінонімы з творным беспрыназоўнікавым, а таксама з прыназоўнікамі праз, цераз і вінавальным склонам. На- зоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў форме меснага склону з прыназоўнікам па для выражэння гэтай разнавіднасці прасторавых адносін, складаюць большую групу ў па- раўнанні з назоўнікамі, што ў гэтым выпадку прымаюцв форму творнага без прыназоўніка. Напрыклад, канструк- цыі з прыназоўнікам па пры дзеясловах руху і гіера- мяшчэння тыпу ехаць па гразі, ісці па лёдзе, бегчы па траве, каціцца па стале, цягнуць па гліне і пад. не маюць •сінонімаў з прыведзенымі вышэй і іншымі назоўнікамі ў форме творнага беспрыназоўнікавага і вінавальнага з праз, цераз, бо ў іх выразна выступае дадатковае зна- чэнне — паказваецца, што рух адбываецца па паверхні прадмета. Прыназоўнікавая ж канструкцыя ўступае ў сі- нанімічныя сувязі з творным беспрыназоўнікавым тады, калі адценне гэтага дадатковага значэння выяўляецца ■слаба, у нязначнай ступені97. 3 другога боку, некаторыя назоўнікі пры выражэнні накіраванага руху ў прасторы ўжываюцца толькі ў форме творнага склону, які не мае адпаведных сінонімаў з прыназоўнікам па і месным склонам: ехаць нізам, абысці стараной, ляцець абсягамі, крочыць пуцявінай, імчацца раздоллем і інш. Канструк- цыям з прыназоўнікамі праз, цераз і вінавальным скло- цам некаторых назоўнікаў таксама могуць не адпавядаць прыназоўнікавае спалучэнне «па + месны склон» і твор- ны беспрыназоўнікавы: ісці праз натоўп, імчацца праз завеі, прайсці праз буры і інш.97 Параўн.і Гвоздев А. Н. Очеркн по стйлнстнке русского языка, нзд. 2-е. М., 1955, с. 155.118
ДаСледаваны матэрыял дае магчымасць вызначыць тыя назоўнікі, якія ў форме меснага склону з прыназоў- нікам па, творнага беспрыназоўнікавага і вінавальнага з прыназоўнікамі праз, цераз утвараюць сінанімічныя канструкцыі для абазначэння шляху, па якім адбываецца рух у адным кірунку. Усе гэтыя назоўнікі звычайна аба- значаюць канкрэтныя прасторавыя паняцці, сярод іх:1) назвы шляху як доўгай паласы на паверхні зямлі» па якой адбываецца рух ці перамяшчаецца хто-, што-не- будзь, не перасякаючы прасторы, абазначанай залежным назоўнікам; дарога, шлях, гасцінец, шаша, чыгунка, сцежка, тратуар, вуліца, завулак, праспект, брук; гэта група аб’ядноўвае не толькі тыповыя назвы шляху, але і падобныя да іх іншыя прасторавыя паняцці: бераг, абочына, алея, канал, баразна, разора, мяжа, узмежак„ каляіна, рака і інш.;2) назоўнікі, што абазначаюць адкрытую прастору,. абмежаваную ці неабмежаваную,— зямную і водную па- верхню, па якой адбываецца рух: поле, луг, рауніна, па- ляна, плошча, пляц, двор, даліна, лагчына, балота; мора, акіян, возера, неба і інш.;3) назвы зарослых дрэвамі, кустамі плошчаў, раслін- ных згрупаванняў і штучных насаджэнняў: лес, бор, гай, дуброва, пушча, сад, парк, кусты, хмызняк, сасоннік, бя- рэзнік, чарот і інш.;4) назвы рэльефных няроўнасцей на паверхні зямлі: гара, узгорак, гурба, сумёт і інш.;5) назвы паселішчаў: вёска, сяло, пасёлак, горад, мя- стэчка і інш.Назоўнікі гэтых груп найбольш часта ўжываюцца для абазначэння шляху руху, але імі, вядома, не вычэрпва- ецца ўвесь арсевал прасторавых назваў, якія могуць вы- карыстоўвацца як кампаненты сінанімічных канструкцый з прасторавымі адносінамі.Спынімся на характарыстыцы канструкцый з назоўні- камі кожнай груны паасобку, якія ў адпаведных склона- вых формах пры выражэнні прасторавых адносін могуць уступаць у сінанімічныя сувязі.Назоўнікі першай адзначанай групы (дарога, вуліца) пры выражэнні разглядаемай разнавіднасці прастора» вых адносін утвараюць двухчленны сінанімічны рад: «яа + месны склон» — «творны без прыназоўніка» (ісці па сцежцы — ісці сцежкай); абсалютная большасць на-119
зоўнікаў другой, трэдяй і пятай груп (поле, лес, вёска), некаторыя чацвёртай групы (гара, узгорак) утвараюць трохчленны сінанімічны рад: «яа+месны склон» — «твор- ны без прыназоўніка»— «праз (цераз)+ вінавальны склон» (ісці па полі — ісці полем — ісці праз (цераз) по- ле; ехаць па лесе — ехаць лесам — ехаць праз (цераз) лес).Канструкцыя з прыназоўнікам па і месным склонам назоўнікаў першай семантычнай групы (дарога, вуліца, сцежка) уступае ў сінанімічныя сувязі з творным бес- прыназоўнікавым пры дзеясловах лінейнага руху і пера- тмяшчэння: I ш л і жалнеры па вуліцы дужа брава (Я. К о л а с. Дрыгва). Хоня з ганку задуменна і клопат- на сачыў, як яна акуратна зачыняе веснічкі, як у чара- вічках ідзе вуліцаю (I. Мележ. Подых наваль- ніцы). Тым часам яго ўвагу ўзяла на сябе грузавая ма- шына, што імчалася па шашы з захаду на ўсход (К. Ч о р н ы. Пошукі будучыні). Як толькі машына знік- ла, яна вельмі шпарка п а й ш л а назад шашою (т а м жа).У канструкцыях з месным склонам прыназоўнік па ў пэўнай ступені захоўвае адценне свайго асноўнага зна- ■чэння — абазначаць рух, перамяшчэнне па паверхні прадмета, творным жа склонам не выражаецца гэта ад- ценне, а прастора абазначаецца толькі якшлях накірава- нага руху. Такім чынам, канструкцыямі «тш + месны склон» у параўнанні з творным беспрыназоўнікавым аба- значаецца шлях руху болып канкрэтна, удакладняецца ўзаемасувязь паміж прасторай і рухам.3 гэтай семантычнай групы амаль аднолькавыя асаб- лівасці ва ўжыванні маюць назоўнікі дарога і шлях, якія могуць ужывацца з прамым і пераносным значэннем, даг пускаюць перанясенне адносін паміж дзеяннем і месцам у план непрасторавых (ісці дарогай бацькоў, ісці пра- вільным шляхам). Асабліва вялікай частотнасцю ўжы- вання характарызуецца назоўнік дарога (дарожка); та- кое шырокае выкарыстанне гэтага назоўніка вынікае з таго, што ім абазначаецца назва шляху, па якім у рэча- існасці найболып часта адбываецца рух ці перамяшчэн- гне ў розных яго праяўленнях і формах: ехаць, ісці, кро- чыць, брысці, накіравацца, цягнуцца, бегчы, імчацца, не- сціся, везці і інш. Пры гэтых дзеясловах назоўнік дарога ўжываецца з нязначнай перавагай формы творнага скло-120
ну над месным з прыназоўнікам па; у абсалютнай боль* шасді канструкцый ён выступае ў адзіночным ліку. На- зоўнік шлях таксама перавагу аддае творнаму склону: Па дарозе ніхто не едзе і не ідзе (Я-Маўр. Шлях з цемры). Конь рвануўся і ва ўсю моц памчаўся/га даро- зе (К. Крапіва. Мядзведзічы). Лемяшэвіч, баючыся, што сапраўды можа ўпасці, скінуў лыжы і п а й ш о ў па дарозе (I. Шамякін. Крыніцы). Разрывы мінсыпаліся на ўскраінах горада, да якога з усіх бакоў с пяш а л і ся салдаты па дарогах і без дарог (Р. Н я х а й. Сарочы лес). Жанчыны п а йш л і далей па шляху... (I. Шамя- к і н. Глыбокая плынь). Невядомы чалавек адлучаецца ад лесу, і д з е дарогаю, пераходзіць поле (Я- К о л а с, Дрыгва). Зноў усё стала ціха, і зноў п а й ш л і машыны дарогаю (К- Чорны. Пошукі будучыні), Чырвоны ме- сяц нас в я д з е дарогай праз бары (М. Танк. Дарога з сенажаці). Тры фурманкі на добрых конях, запрэжаныя ў шырокія прасторныя сані, шпарка шыбуюць ляс- нымі дарогамі і гацямі паміж балот (Я. Колас. Дрыг-, ва). Аўтаматчыкі на грузавіках штодзень кудысьці еха- л і дарогамі (К. Ч о р н ы. Пошукі будучыні). Можа шля- хам п а й с ц і насустрач? (I. Мележ. Завеі, снежань). Бітым шляхам конік б я ж ы ц ь (Р. Ш ы р м а. Беларус- кія народныя песні, I).У мове мастацкай літаратуры пры назоўніку дарога (дарожка) часта ўжываюцца прыметнікі-азначэнні (шы~ рокая, вузкая, роўная, калдобістая, пыльная, пясчаная, палявая, лясная, прасёлачная, загуменная і інш.), ра- дзей — займеннікі-азначэнні (тая, гэта і інш.), якія ха- рактарызуюць шлях руху пэўнымі прыметамі, канкрэты- зуюць яго: Двое людзей і ш л і гэтым часам па лясной дарозе (М. Паслядовіч. Святло над Ліпскам). Хут- ка мчаць каламажку коні па роўнай дарозе (А. Б а- чыла. Міхась Дуброва). Ішоўя лясной дарогай...- (М. Т а н к. Гэта было вясной). Паўз гэты лес, палявою. дарогаю, і б р а л і с я цяпер немцы на ўсход (К. Ч о р- н ы. Пошукі будучыні). Тыя ішлі пыльнаю дарожкаюі якая бегла праз жыта на край сяла (П. Б р о ў к а. Калі зліваюцца рэкі). Пайшоў я проста тэй дарогйй (Та-« рас на Парнасе).Азначэнне можа характарызаваць назоўнік дарога не як прасторавае паняцце; у такім выпадку ён мае абагуль- ненае пераноснае значэнне і ўжываецца звычайна ў фор-121
ме творнага склону; побач з аслабленымі прасторавымі адносінамі тут выразна выступае адценне значэння спо- сабу дзеяння; Ен ідзе ваеннаю дарогай праз агонь ва- рожы і франты (М. Танк. Н. А.) Ты вярнуўся з Берліна дарогай салдацкай, там закончыўшы доўгі ня- лёгкі паход (П. Прыходзька. Два салюты). Паклон табе нізкі, што ад самай калыскі ты в я л а мяне, маці, няхітрай дарогай зямною! (К- Кірэенка. Слова пра Маці). У гэтым няма нічога дзіўнага, гэта заканамерна: сыны і д у ц ь дарогай бацькоў, працягваюць пачатую імі справу («Звязда»). Паедуць студэнты дарогамі роз- нымі, што з гэтае вуліцы выйдуць у свет (П. Б р о ў к а. Прыгожая вуліца).Ад характару азначэння пры назоўніку наогул можа залежаць і від выражаемых адносін; гэтым тлумачыцца той факт, што пры дзеясловах руху склонавай формай выражаецца не толькі прасторавае, але і значэнне споса- бу дзеяння. Асабліва часта азначэнні ўжываюцца ў спа- лучэнні з сінонімам слова дарога — назоўнікам шлях у форме адзіночнага і множнага ліку творнага склону: Пойдзем, хлопча, маім шляхам... (Я. Ко л а с. Сымон- музыка). Зноў ісці жабрачым шляхам і жыць гэтак дзень за днём (т а м ж а). Рэкі і ручайкі прабіраюц- ц а да Дзвіны кружным шляхам... (А. А с і п е н к а. Па- плавы). Чырвоным шляхам, шляхам узорным пайшлі мільёны, пайшлі з няволі... (М. Ч а р о т. Ленін). Парту- гальскі народ, як і ўсякі іншы, мае права і с ц і тым шля- хам, які ён вызначае сам («Звязда»). Рознымі шляхамі ішлі яны да п’едэстала гонару («Звязда»). Ужыванне ў гэтым значэнні сінанімічнай канструкцыі «па + месны склон» у даследаваных матэрыялах—• рэдкая з’ява: I ш л і мы па грознай дарозе, праз полымя сёл, гарадоў (П. Б р оўк а. Заўсёды з Леніным). Усё ў нас, дружа мой, ідзе па правільным шляху... (Я. Брыль. У За~ балоцці днее). Абмежаванае выкарыстанне ў гэтым вы- падку канструкцый з прыназоўнікам па можна растлу- мачыць тым, што ў такім прыназоўнікавым спалучэнні на першы план выступае прасторавае значэнне і слаба выражаецца дадатковае адценне, што не зусім адпавя- дае мэце выказвання.Спалучэнне назоўніка дарога з займеннікам свой звычайна ўжываецца ў форме творнага склону адзіноч- нага ліку; такое спалучэнне выступае як фразеалагіза-122
ваны зварот, які, як правіла, стаіць пры дзеясловах ісці, падацца і інш. і паказвае на незалежнасць асобы, сама- стойнасць яе дзеяння; выкарыстанне канструкцыі «па + месны склон» як сіноніма ў гэтым выпадку не дапуска- ецца: Дзед Талаш прыпыняе тэмп свае хады, прымае від чалавека ў глыбокай задумёнасці, апускае ўніз вочы і павольна ідзе сваёю дарогаю (Я. Колас. Дрыгва). Хто адвярнуўся ды п а й ш о ў сваёй дарогаю, а хто з жа- лю торкаў ёй у руку капеечку (3. Бядуля. На каляды к сыну).— Старая ты, баязлівая! — плюнуў Зайчык, п а- даўся сваёй дарогаю (I. Мележ. Подых навальніцы). Хутка людзі развіталіся, як родныя браты, і п а й ш л і кожны сваёй дарогай... (М. Лынькоў. Сустрэчы). Ко- ля п а д а ў с я сваёй дарогай, а капітан, крыху пачакаў- шы, пайшоў (П. ГІ е с т р а к. Серадзібор).У спалучэнні з займеннікам свой назоўнік дарога мо* жа ўжывацца ў месным склоне з прыназоўнікам па толь- кі ў тым выпадку, калі гэтым спалучэннем выражаецца рэальная прыналежнасць прадмета асобе; у даследава- ных матэрыялах сустрэўся толькі адзін прыклад такой канструкцыі: ...Часам Андрэй бачыў графа, які ехаў у карэце па шляху ці па сваёй палявой дарозе (П. П е ст- р а к. Сустрэнемся на барыкадах, I).Займеннікі яна, ён, яны, якая, які, якія, што зрэдку могуць ужывацца замест назоўнікаў дарога, шлях, звы- чайна выкарыстоўваюцца з прыназоўнікам па: Дарогу, па якой ён і ш о ў узлескам, перасякала другая... (Я. Б р ы л ь. Праведнікі і зладзеі). Глядзі, якія ясныя шляхі адкрыты перад намі і якія ідуць па іх асілкі- юнакі (К. К і р э е н к а. Агонь). Не такая гэта дарога, каб па ёй е з д з і л і ноччу...' (В. Б ы к а ў. Дажыць да світання). Форма творнага склону, сінанімічная гэтай канструкцыі, сустракаецца вельмі рэдка, пераважна ў вершаванай мове: Скажы мне, дарога, хто ездзіць табою? (Я. Колас. Дарога). Сюды пралягуць светлыя дарогі, якімі п р о й д з е маладосць дзяцей (М. Т а н к. Раніца над Мінскам).Характарызуецца спецыфікай ужывання назоўнік вуліца, які пры абазначэнні шляху руху з абсалютнай перавагай выкарыстоўваецца ў форме меснага склону адзіночнага ліку з прыназоўнікам па (у даследаваных матэрыялах 40 ужыванняў з 53, прычым усе яны зафік- саваны ў празаічных творах беларускіх пісьменнікаў):123
Пастушок б е г па вуліцы і паляскваў вузлаватаю пугаю (К. Ч о р н ы. Вясна). Трыумфальна ехаў Мікіта па затонскай вуліцы на пары коней (Я- Колас. Адшчапе- нец). Знаравілі Яначку. Ні па вуліцы прайсці, ні до- ма спакойна на печы паляжаць (К- К р а п і в а. Мядзве* дзічы). Праходзяць па вуліцы рэдкія машыны (М. Лынькоў. Векапомныя дні, IV). 3 гары па вулі- ■цы і м ч ы ц ь, сігналячы, трохтонка панямонскага калга- са (Я- Б р ы л ь. У Забалоцці днее). Праз хвіліну па вулі- цы... праляцела тройка сытых коней (I. Ш а м я к і н. Глыбокая плынь).Форма творнага склону назоўніка вуліца са значэн- нем шляху руху як сінтакеічны сінонім канструкцыі «яа+месны склон» не атрымала шырокага выкарыстан- ня; ужыванне яе, як паказваюць прааналізаваныя матэ- рыялы, назіраецца пры дзеяслове ісці і некалькіх яго сі- нонімах (праходзіць, падацца, вяртацца і інш.): I д у я вуліцай, гуляю... (П. Б р о ў к а. Дрэўца на небаскробе). Ля сяла яны разышліся: Міканор п а д а ў с я вуліцаю, а Ганна па загуменні (I. Мележ. Подых навальніцы). Хлопцы п р а й ш л і люднай вуліцай, мінулі ўжо агор- нуты вячэрняй цішынёй парк (В. Быкаў. Уначы). Праходжу роднай вуліцай (Р. Барадулін. Па- клонтабеі).Форма множнага ліку назоўніка вуліцы пры абазна- чэнні накіраванага руху сустракаецца рэдка, звычайна пры апісанні горада, мястэчка, і паказвае, што шлях, па якім адбываецца рух, праходзіць праз некалькі пунктаў, абазначаных гэтым назоўнікам: Дэманстрацыя п а й- ш л а бураю па вуліцах гарадка (К. Ч о р н ы. Бацькаў- шчына). Алесь і ш о ў вуліцамі Масквы (У. К а р а т к е- в і ч. Каласы пад сярпом тваім, I).Аналіз матэрыялу дае падставу сцвярджаць, што пры выражэнні шляху руху канструкцыя <ша + месны склон» і творны беспрыназоўнікавы назоўнікаў першай семан- тычнай групы выступаюць сэнсава як амаль раўнапраў- ныя сродкі. Вызначэнне прадуктыўнасці таго ці іншага споеабу выражэння шляху, па якім адбываецца рух, па- трабуе дыферэнцыраванага падыходу да гэтага пытан- ня, і ў першую чаргу — уліку асаблівасцей кожнага на- зоўніка, ужытага ў адпаведнай склонавай форме. Так, некаторыя назоўнікі больш часта ўжываюцца ў месным склоне з прыназоўнікам па. Да такіх, акрамя назоўніка124
еуліца, належадь шаша, праспект, брук, чыгунка, канал, мяжа, баразна і інш.: Атрад р у ш ы ў па шашы на ўсход (П. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах, I). Па пра- €пекце і д у. Бачу — тыя ж дамы (А. В о л ь с к і. Плане- та без могілкаў). На павароде з двара заўважаю яшчэ раз усмешку Наташы, і вось мы ўжо л я ц і м па бруку цэнтральнай вуліцы (Я- Брыль. У Забалоцці днее). Аляксей з Таццянай стаяць у калідоры і ўспамінаюць, як месяц назад е х а л і зусім чужымі па гэтай чыгунцы (А. П а л ь ч э ў с к і. Чорны дзень). Мы і ш л і па мяжы... (Я- Б р ы л ь. Дзічка). Па баразне шырокай, свежай б я- і у за трактарам услед (А. Б я л е в і ч. Далёкае — бліз- кае). Са сталіцы ў Горкі цеплаходы ідуць па канале імя Масквы і па Волзе... («Настаўніцкая газета»); па- раўн.: Праспектам Ленінскім у Мінску іду вячэрняю парой (А. Б я л е в і ч. Плошча Перамогі).У гэтым выпадку патрабуе ўдакладнення вывад нека- торых аўтараў наконт таго, што ў беларускай мове, на- прыклад, назоўнік тратуар пры абазначэнні шляху, па якім адбываецца рух, быццам ужываецца толькі ў кан- струкцыі з прыназоўнікам па і месным склонам, у той час як у рускай мове творны склон тут не выключаны98 або ў форме творнага без прыназоўніка назоўнік трату- ар выступае «вельмі рэдка» 9Э. Назіранні над матэрыя- лам паказваюць іншае: у мове мастацкай літаратуры назоўнік тратуар выкарыстоўваецца як у месным скло- не з прыназоўнікам па, так і ў форме творнага беспрына- зоўнікавага, аддаючы невялікую колькасную перавагу меснаму: Выходзіць ён за вароты і хутка і д з е па дзера- вяным тратуары ў канец вузкіх вулічак, дзе чутно — спяваюць калёсы вагонаў... (К. Чорны. Бяздонне). Пасля [стары чалавек], быццам адумаўшыся, ішоў далей, даходзіў да якога-небудзь завулка і ішоў назад, р о б я-ч ы па тратуары сваю праходку (К-Чорны. Насцеч- ка). ГІасля ён паволі пайшоў тратуарам, звыкла сабе98 Гл.: Мохова В. К. Наблюдення над падежной снноннмнкой в восточнославянскнх языках (употребленме беспредложного творн- тельного н конструкціш по + дательный-местный в местном значе- Ніш).— «Уч. зап. Кншнневск. гос. пед. нн-та нм. Н. Крянгэ». Кншннев, 1958. Сер. гуманпт. наук, т. XI, с. 165.99 Параўн.: Боріісоглебская Э. М. Глагольно-нменные словосоче- тання с творнтельным н снноннмнчным ему предложным падежом в современном белорусском языке.— У кн.: Вопросы романо-германско- го н обшего языкознання. Мннск, 1973, с. 251.125
накульгваючы на левую нагу (т а м жа). Яны паволі і ш л і тратуарам (т а м жа). Прайшоўшы па тра- туары крокаў з паўсотні, павярнуў назад (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды). Алесь і д з е шырокім тратуарам даў- но абсаджанай цяністымі каштанамі берлінскай вуліцы (т а м жа). Па такім тратуары ўчацвярых шарэнгай не пройдзеш (А. Марціновіч. Травінка і ка- мень). Ен к р о ч ы ц ь тратуарам у ссунутым на патылі- цу саламяным капелюшы... (Т. X а д к е в і ч. Даль па- лявая).Некаторыя назоўнікі гэтай групы (бераг, гасцінец, шлях, сцежка, дарога, абочына і інш.) маюць тэндэнцыю пераважна ўжывацца ў форме творнага склону, што сведчыць аб устойлівасці больш старажытнага сродку выражэння гэтай разнавіднасці прасторавых адносін: Алесь ішоў высокім берагам возера, на якім шумелІ кашлатыя хвоі (П. Б р о ў к а. Калі зліваюцца рэкі). Пасля тром кулямётчыкам стала відно, як берагам мо- ра... п а й ш л і групкі і групы (Я. Б р ы л ь. Птушкі і гнёзды). Е х аў гасцінцам багаты паніч, ехаў ды застана- віўся... (3. Бядуля. Шчасце не ў золаце). Цяпер ужо проста і ш л і гасцінцам і дарогамі блізка яго чырвона- армейскія роты (К. Ч о р н ы. Бацькаўшчына). Грунта- вым жа шляхам, які ляжаў тут, час ад часу праходзі- л і танкі (К. Ч о р н ы. Пошукі будучыні). Аленка борз- дзенька выйшла з патайнога месца і п а й ш л а сцежач- каю ў поле (Я. Ко л а с. На прасторах жыцця). Яна зноў выбралася на дарогу. 3 тым жа супярэчлівым хваляван- нем падалася коўзкаю каляінаю далей (I. Мележ. Завеі, снежань). Ішла каляінамі (т а м жа). Дзяўчы- на ўстала і п а й ш л а абочынай дарогі ў той бок, у які стаяла тварам (К. Чорны. Пошукі будучыні). Мы і ш л і сцежкамі, якія ведала я адна (I. Ш а м я к і н. Шлюбная ноч); параўн.: Па гэтых сцежках хіба выпад*' кова маглі прайсці людзі ■— Па грыбы ці па яг.ады (т а м жа). Андрэй ідзе па гразкім гасцінцы абочы* най (П. Пестрак, Сустрэнемся на барыкадах, I). ...Я, нязручна выпростваючы замлелыя ногі, крыхў прайшоў па ўзбочыне (В. Б ы к а ў. Абеліск).Назоўнік рака, утвараючы сінанімічны рад з формай меснага склону з прыназоўнікам па і творнага беспрьіна- зоўнікавага, пры абазначэнні шляху. накіраванага ру- ху і перамяшчэння. выяўляе: сэнсавыя адценні і некато:126
рыя асаблівасці ва ўжыванні: у канструкцыі з прыназоў’ нікам па даволі выразна паказваецца, што рух адбываецца па воднай паверхні прасторы, а творны бес- прыназоўнікавы абазначае шлях без дадатковага ўда- кладнення, пры некаторых дзеясловах — з адценнем спо- ■сабу дзеяння, якое ў пэўнай ступені аслабляе прастора- вае значэнне; у канструкцыі «г«а + месны склон» у творах мастацкай літаратуры назоўнік пераважна функцыяні- руе ў множным ліку, творны беспрыназоўнікавы больш часта мае форму адзіночнага ліку: Па рэках у сталіцу прыходзяць караблі (П. Г л е б к а. Песня аб грані- цы). Плылі па рэках ільды (А. Вярцінскі. За- азер’е). Мы паўевета са зброяй прайшлі па далінах, па горах, па рэках (М. Л у ж а н і н. Праз вайну). Яшчэ п л ы в у ць ракою крыгі, ледзь-ледзь праталіна відна (П. Б р о ў к а. Яшчэ плывуць..,). Хвалі кругамі пайшлі па рацэ (П. Глебка. Рыбак), Загарэлыя мужчыны г о н я ц ь рэчкаю плыты (П. Г л е б к а. Плыты). Дзе вы, майго юнацтва вёсны, якою рэчанькай сплылі? (Я. П у ш ч а. Ты — як песня тая). Уласныя назоўнікі, што абазначаюць назвы рэк, перавагу аддаюць форме меснага склону з прыназоўнікам па і толькі зрэдку ўжы- ваюцца ў творным без прыназоўніка: П л ы в ё м па Амуры (Я. Брыль. Жменя сонечных промняў). 3-пад Налібок, з балот, лясоў плыты ільдзін п а гн аў па Нём- ну (М. Танк. Зіма). Па Прыпяці і Бугу ў Мазовію і Полынчу і ш л і тавары з Кіева, а таксама з краін Усходу (Гісторыя Беларускай ССР, I). Яго пяхота р у х а л а- С я іга Дняпры на лодках (т а м ж а). А потым з Полац- ка прыйшоў Дняпром бліжні дружыннік Глеб... (У. К а р а т к е в і ч. Каласы пад сярпом тваім, I). Па- с ы л а е маці слёзы быстрай Шчарай... (М. Т а н к. Пасы- лае маці слёзы).Нам сустрэўся толькі адзін прыклад у вуснай народ- най творчасці з творным склонам назоўніка рака, ужы- тым у значэнні 'каля ракі', 'паўз раку', 'уздоўж ракі'; пра такі творны Я. Ф. Карскі заўважае, што ў старажыт- насці «ён першапачаткова абазначаў рух па чым, пры чым, каля чаго» 10°: I ш о ў казак ракой, дзяўчьгаа — да- лінаю (Р. Ш ы р м а. Беларускія народныя песні, I).У канструкцыях з прыназо>'нікам па і месным скло-100 Карскчй Е. Ф. Белорусы, вып. 2—3, с. 416.127
нам назоўнікаў, што абазначаюць зямную і водную па- верхню як адкрытую прастору, не толькі паказваецца накіраваны рух у межах прасторы, але і даволі выразна выступае момант руху ці перамяшчэння па паверхні; акрамя таго, у пэўнай ступені выяўляецца адценне пера- сячэння прасторы, абазначанай залежным назоўнікам. Гэ- тыя сэнсавыя адценні ў канструкцыю з месным склонам уносяцца прыназоўнікам па, які канкрэтызуе агуль- нае значэнне накіраванага руху. У мове мастацкай літа- ратуры вялікую колькасную перавагу маюць канструк- цыі з назоўнікамі ў форме адзіночнага ліку над прына- зоўнікавымі спалучэннямі з множным лікам: Глядзі — во імчыцца — жыццю напралом — па полі, па пушчы віхор-буралом (Я. Ку п а л а. Заўсёды наперад). Калона і ш л а проста па полі, мнучы і топчучы збажыну (I. М е- леж. Мінскі напрамак, II). Але ён стрымаўся... і, прай- ш о ў ш ы па лузе так, каб Сяргей убачыў яго, лёг пад ку' стом (I. Шамякін. Крыніцы). Рушылі далей, па жорсткім іржышчы (У. К а р а т к е в і ч. Каласы пад сярпом тваім, I). Па неглыбокай лагчыне... н а к і р а- валіся яны далей ад вулканаў (Я. Маўр. Амок). Госці і гаспадары, калі я ўбачыў іх, і ш л і якраз па кал* гасным двары... (Я- Б р ы л ь. У Забалоцці днее). Про* ста наперарэз ім і м ч а л і с я па агародах страшныя тройкі... (М. Л ы н ь к о ў. Вяселле). Часам проста не ба- чыш ратунку: як не пішаш — зусім не жывеш, воляй хва-. лі па моры п л ы в е ш (М. Л у ж а н і н. Праз вайну).Творны склон беспрыназоўнікавы з гэтым значэннем выражае толькі агульны кірунак лінейнага руху ў межах пэўнай прасторы і амаль не паказвае на рух па паверхні, ім не сігналізуецца перасячэнне прасторы. Назіранні сведчаць, што многія назоўнікі, якія абазначаюць адкры- тую прастору, пры выражэнні шляху руху больш часта ўжываюцца ў форме творнага склону без прыназоўніка. Асабліва выразна вызначаюцца ў гэтых адносінах такія назоўнікі, як поле, луг, агарод, двор, надолюякіх з агуль- най колькасці зафіксаваных прыкладаў прыпадае каля; 3/4 ужыванняў з творным беспрыназоўнікавым, у той час як сінанімічныя яму канструкцыі з прыназоўнікам па і месным склонам назоўнікаў складаюць толькі чвэрць іх ужыванняў: Як я полем іду, гнецца колас ка мне (Я. Ку- пала. Якя полем іду...). Полем і лугам наперарэз цес-., ліся лёгкія танкі, браневікі (Ф. Янкоўскі. Нас су-128
стракала Лекараўка). Лугам сцяжынка бяжыцьза ду* бы (А. Вялюгі н. Грыбы). I Сымон п а й ш о ў лугамі, заграбаць у копы сена (П. Броўка. Сымонка). Адной- чы Марыля... п р а й ш л а босая сваім дваром па халод- най і яшчэ мокрай зямлі (К- Ч о р н ы. Вялікае сэрца). I д у травяністай лагчынай, мінаю гаі і лугі (Ю Свір- ка, Іду травяністай лагчынай...). Азіраючыся, Жэня га- родам п а й ш о ў да суседняй хаты (I. Н о в і к а ў. Да- рогі скрыжаваліся ў Мінску). Назад яна і ш л а гарода^ мі (I. Чыгрынаў. У горад). Заснежанаю пожняю ізноў у бой і д у (В. I п а т а в а. Маналог Людмілы Сеч- кі.„). Кавалькада ехала іржышчам да Чорнага Рова (У. К а р а т к е в і ч. Каласы пад сярпом тваім, I). Потым нас везлі морам (т а м жа). Белым морам на канал п р ьт в е з л і (М. Л ы н ь к о ў. Баян).Сінтаксічнымі сінонімамі да спалучэнняў назоўнікаў тыпу поле, стэп, луг у форме меснага склону з прыназоў- нікам па і творнага беспрыназоўнікавага можа высту- паць канструкцыя «праз (цераз)+ вінавальны склон», якая, служачы сродкам выражэння кірунку руху ў ад- крытай прасторы, паказвае, што прастора, абазначаная склонавай формай назоўніка, перасякаецца, рух накіра- ваны праз гэту прастору на другі бок яе. ПрыназоўнікІ праз і цераз у спалучэнні з назоўнікамі гэтай і некаторых іншых груп, што разглядаюцца ніжэй, не выяўляюць яко- га-небудзь істотнага адрознення ў значэнні; функцыі іх у падобных канструкцыях настолькі збліжаюцца, што тут праз і цераз можна назваць абсалютнымі сінонімамі, або дублетаміІШ. У гэтым выпадку можна гаварыць толькі пра розніцу ў частотнасці іх выкарыстання — колькасную перавагу мае прыназоўнік праз. Залежныя назоўнікі гэ^ тай групы таксама неаднолькава ўжываюцца: болып ча- ста з іх у творах мастацкай літаратуры функцыяніруюць поле, луг, агарод, двор і інш.: Ён п р а х о д з і ц ь палавіну дарогі праз поле, набліжаеЦца да лесу (Я. Ко л ас. Дрыгва), Праз поле дзеці грамадой бягуць услед за трактарамі (М. Т а нк. На родных гонях). Цераз карта* плянае поле мы р у ш ы м немаведама куды (К- Ч о р н ы.101 Параўн.: Бондаренко В. С. О внутрнпадежных снноннмнче- скнх связях непронзводных предлогов в современных восточнославян' скнх языках.— У кн,: Труды Уннверсптета дружбы народов пменн Патрнса Лумумбы. Лптературоведенііе н языкознаіше. М., 1965, т, VIII, вып. 2, с. 60.9 М. С. Яўневіч129
Вясна). 3 адньш партызанскім наганам на трох мы п а- б е г л і праз двор да ракі (Я. Брыль. У Забалоцці днее). Тут ён успомніў, дзе была хата дзядзькі, і п а й- шоў да яе праз агарод (Я- Маўр. Запіска). 3 месца пакрочыў Сцяпан у напрамку рэчкі праз агароды. (П. П ес тр а к. Сустрэнемся на барыкадах, I). Але вось дзве постаці шпаркім крокам ідуць цераз палянку (т а м ж а). Калі падпольшчыкі б е г л і цераз вьіган, над галовамі засвісталі першыя кулі (I. Шамякін. Трывожнае шчасце).Амаль кожны назоўнік другой групы (поле, луг, двор, стэп і інш.) пры абазначэнні шляху руху, перамяшчэння можа ўжывацца ў форме меснага склону з прыназоўні- кам па, творнага беепрыназоўнікавага і вінавальнага склону з прыназоўнікамі праз, цераз, захоўваючы ўлас- цівыя кожнай сінанімічнай канструкцыі адценні агуль- нага, больш шырокага значэння: ісці па балоце — ісці балотам — ісці праз балота, ісці па паляне — ісці па.ія- най — ісці праз паляну, ехаць па стэпе — ехаць стэпам — ехаць праз стэп, крочыць па стадыёне—крочыць ста- дыёнам — крочыць праз стадыён, прайсці па сялібе — прайсці сялібай — прайсці праз сялібу і інш.Яркім прыкладам, які пацвярджае трываласць сінані- мічных сувязей розных склонавых форм з прыназоўнікамі і без прыназоўнікаў, што служаць для абазначэння шля- ху руху, могуць быць сінанімічныя канструкцыі з агуль- ным кампанентам — назоўнікамі пясок (са значэннем ’пясчаная паверхня зямлі') і снег (са значэннем ’енегавы слой на паверхні зямлі1) у форме адзіночнага і множ- нага ліку: Трактар нарэшце завялі, і ён натужліва завыў, у з б і р а ю ч ы с я па мокрым пяску на ўзгорак... (I. Ш а- мякін. Крыніцы). Адсюль, калі збочваў улева, лесам, пяскамі, цераз брады Апейка выбіраўся да прырэч- ных вёсак, да Прыпяці... (I. Мележ. Подых наваль- ніцы). Дарога крута падымалася ўгору праз жоўты сыпучы пясок (Я. Колас. На ростанях, III). Падумаў- шы, ён так і не наважыўся нагнуцца, каб не ўпасці, а хут- ка, нібы з разбегу, п а й ш о ў па снезе (В. Б ы к а ў. Да- жыць да світання). I пануры, стамлёны, уніз пайшоў я снягамі (М. Багдановіч. Мне снілася). Конь цяпер не бег — клыпаў цярпліва свежым снегам (I. М е- л е ж. Завеі, снежань). Калі ракета згасла, ён з палёг- кай тузануў за раменьчык лыжы і сам на локцях і кяле-130
нях Ірвануўся праз снег наперад {В, Б ы к а ў. Да* жыць да світання). Адрозненне гэтых канструкцый сэнса- вымі адценнямі, якія залежаць ад іх (канструкцый) структуры, не парушае адзінства сінанімічнага рада.У сінанімічныя сувязі могуць уступаць творны склон беспрыназоўнікавы і прыназоўнікавыя канструкцыі з па і такімі назоўнікамі ў месным, як неба, прастор, па- ветра, вада, што сведчыць аб шырокім ужыванні твор- нага склону з прасторавым значэннем, які і ў сучаснай мове не страчвае першапачатковай сваёй функцыі — аба- значаць месца руху. Творны беспрыназоўнікавы назоўні* каў адзначанай групы і месны з прыназоўнікам па ўжы- ваюцца пераважна пры дзеяслове плысці і радзей з ін- шымі дзеясловамі: Светлыя хмаркі—дзеткі прастору—- ціха па небе плывуць (Я- К о л а с. Хмаркі). Па небе дзе-нідзе павольна па адным п л ы л і белыя воблакі (П. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах, I). Балідам называецца вогненны шар, які л я ц і ц ь па небе (Астра- номія. Падручнік). Паплылі небам чорныя хмары (Я- Купала. Партызаны). А гэты месяц безгалосы, і д у ч ы небам на ачосы, зірнуцца ў рэчцы быў ахвочы (Я- Колас. Сымон-музыка). А воблака? Плыве яно і небам і вадою (А. Куляшоў. Воблака). Будучым касманаўтам давядзецца праводзіць у караблях, што л я ц я ц ь па прасторах Сусвету, месяцы і гады (Батані- ка: Падручнік). Ізноў савецкая ракета л я ц і ць прасто^ рамі Сусвету (У. Дубоўка. Камуністычнай працы — слава). I страшна плысці па вялізнай вадзе... (Я. Б р ы л ь. Птушкі і гнёзды). Усё ўжо прайшло, с п л ы- ло вадою (М. Багдановіч. Выйшаў з хаты...). Ой, йлылі гусёлкі ніхаю вадою (Р. Ш ы р м а. Беларускія народныя песні, I), Вядуць яго па паветры (там ж а, III).Спалучэнням з назоўнікам вада тыпу пльісці па вадзе і з творным беспрыназоўнікавым плысці вадою адпавя- дае прыназоўнікавае спалучэнне паысці з вадою, якое сустракаецца ў вуснай народнай творчасці: А ліхая, до- ля, будзеш, то п л ы в і з вадо/о (Р. Ш ы р м а. БеларуС” кія народныя песні, II).Пры некаторых дзеясловах мэтанакіраванага пера- мяшчэння творны беспрыназоўнікавы побач з асноўным значэннем — выражаць шлях, па якім адбываецца рух,— сумяшчае значэнне спосабу дзеяння; У камяніцы зусім9131
не было дзвярэй, як быццам той, хто паліў агеньчык, прылятаў сюды паветрам (У. К а р а т к е в і ч. Ка- ласы пад сярпом тваім, I).Хоць ужыванне назоўнікаў неба, прастор, паветра ў форме творнага склону са значэннем шляху і не характа- рызуецца як пашыраная з’ява, аднак яно можа высту- паць сведчаннем таго, што ў сучаснай беларускай мове, як і ва ўкраінскай, творны гэтага тыпу выяўляе вялікія магчымасці выкарыстання. Вінавальны склон гэтых на- зоўнікаў з прыназоўнікамі праз, цераз пры дзеясловах плысці, ляцець і іншых не сустракаецца.Творнаму склону беспрыназоўнікаваму нешматлікай групы назоўнікаў, што абазначаюць адцягненыя прасто- равыя паняцці (ніз, верх, бок, старана і інш.), пры вы- ражэнні шляху накіраванага руху звычайна не адпавя- даюць сінанімічныя канструкцыі «па + месны склон». У творным назоўнікаў гэтага тыпу побач з прасторавымі адносінамі выступае адценне акалічнаснага значэння спосабу дзеяння; А нізам, па густой і глыбокай траве с і г а е цыбатымі, загарэлымі ножкамі бабіна Міла... (Я. Брыль. Жменя сонечных промняў). Каля гэтага хутара фронт — трагічны пачатак вайны — прайшоў, як нейкі раптоўны віхор, і верхам, і нізам (Я. Б р ы л ь. Маці). X о д з і ц ь вецер долам лёгкаю ггаходкай (Я. К о- л а с. У майскія дні). Сярэдніх год жанчына ішла з кашом яблык паўз вал над ровам, спалохалася незнаёмага ча- лавека і стала абыходзіць яго стараной (К. Ч о р- н ы. Пошукі будучыні). Яна [хмара] паднімалася паволі ўсё вышэй, а потым п а п л ы л а стараною (К- Ч о р н ы. На варце). Усе буры ідуць стараной, усе хмары курган абмінаюць (М. Т а н к. У Віцебску). Да станцыі гэтай раздоллем і ш л і мы й гукалі заўжды (П. П р ы- х о д з ь к а. На станцыі Камунары).Зазначым, што асобныя назоўнікі ў форме творнага са значэннем месца могуць адвербіялізавацца, аднак гэ- та — рэдкая з’ява ў беларускай мове. 3 прыведзеных у прыкладах назоўнікаў тыпу ніз, верх і іншых толькі слова стараной «у значнай ступені наблізілася да пры- слоўя» ш.Для абазначэння шляху, па якім адбываецца рух, да- волі шырока ўжываюцца канструкцыі з назоўнікамі, што,02 IIIуба П. П. Прыслоўе ў беларускай мове. Мінск, 1962, с. 103.132
абазначаюдь назвы зарослых дрэвамі плошчаў, раслін- ных насаджэнняў, а таксама рэльефных няроўнасцей (лес, кусты, хмызняк, гара і інш.). Найбольш блізкія ў сэнсавых адносінах канструкцыя «па + месны склон» і творны беспрыназоўнікавы (ісці па лесе — ісці лесам). У прыназоўнікавым спалучэнні з месным склонам сэнса- вае адценне значзння руху па прасторы як паверхні, якое звычайна выражаецца канструкцыяй з прыназоў- нікам па, зусім аслабляецца, амаль страчваецца, таму, відаць, і ўжыванне прыназоўнікавай канетрукцыі абмя- жоўваецца выкарыетаннем творнага склону, у значэнні якога ёсць адценне спосабу дзеяння 103. 3 назоўнікаў гэ- тай групы больш часта ў форме меснага склону з пры- назоўнікам па ўжываецца назоўнік лес, радзей — іншыя назоўнікі: Доўга тады б р ы ў Лявонка па лесе (3. Б я д у- л я. Язэп Крушынскі, II). Іду, і ду па маёвым лесе (К. Кірэенка. Цёплая радуга). Ехаць па лесе — адна любата (М. Г амолка. Шлях адкрыты). Іду па лесе, да магілы Кастусёвай завярну (Б. С а ч а н к а. Апошнія і першыя). Па хмызняку яны перасеклі лагчыну (В. Б ы к а ў. Дажыць да світання).Назіранні паказваюць, што творны беспрыназоўнікавы назоўнікаў тыпу лес, дуброва, хвойнік мае значную коль- касную перавагу над прыназоўнікава-склонавым спалу- чэннем з па: на долю творнага прыпадае 3/4 усіх зафік- саваных ужыванняў гэтых назоўнікаў, у тым ліку і на- зоўніка лес, які ў параўнанні з іншымі назоўнікамі адзначанай групы часцей прымае форму меснага з прына- зоўнікам па. Выкарыстанне творнага беспрыназоўніка- вага з гэтым значэннем не абмяжоўваецца якім-небудзь стылем літаратурнай мовы ці жанрам мастацкага тво- ра: Як я лесам іду, зважна думкі сную (Я. Купала. Як я полем іду). Невысокі хударлявы чалавек размера- наю роўнаю хадою ідзе лесам (Я. Колас. Дрыгва), Позна вечарам пад’ ехалі лесам да ракі (М. Лынь- к о ў. Сустрэчы). I ш о ў лесам мужык і няўзнак падслу- хаў гонар баравіка (У. Г алу бок. Гонар). Пустой пуш- чай, у марозе, ехаў багаты пан... (Ф. Багушэвіч. Панская ласка). Прайшлі яны хвойнікам, баравікоў трохі знайшлі... (Я- Колас. На прасторах жыцця).103 Параўн.: Нзмененпя в снстеме словосочетаннй в русском лн- тературном языке XIX в. М., 1964, с. 75.133
Вось е дз е ён полем, дубровай глухой... (М. Т а н к. Ба- лада пра партызана Дубягу). ...Яны пайшлі хмызня- ком уніз, у абход поля (В. Б ы к а ў. Дажыць да світання). Развітваемся. Зноў і д у паркам, пазіраю ў неба («ЛіМ»), Яны і ш л і дробналессем, даволі доўга і хутка, потым збочылі ў гушчар (Я. Б р ы л ь. Птушкі і гнёзды). Зноў буду, ранены, б р ы с ц і гушчаром (М. Т а н к. На лясной дарозе).У форме творнага зрэдку могуць ужывацца назоўні- кі, што абазначаюць назвы траў (чарот, асака, верас, аер і інш.): Нн устаў і п а б р ы ў чаротам, кіруючыся да далёкага Дняпра (У. К а р а т к е в і ч. Каласы пад сяр- пом тваім, I). Прайшоўся асакой і аерам рыбак (А. К у л я ш о ў. Добры чалавек).Пры ўжыванні залежнага назоўніка ў форме творна- га склону множнага ліку значэнне канкрэтнага шляху ў пэўнай ступені аслабляецца; у такім выпадку выража- ецца агульны кірунак руху, які праходзіць праз некалькі пунктаў, на што паказвае форма назоўніка: А п о й- дзеш ў Ліпава лясамі, напэўна стрэнешся з ласямі... (Я. Колас. Новая зямля). А бацька з стрэльбай за пля- чамі ішоў дадому хвайнякамі... (Т а м жа). Калі ж дзе на поўдні садамі і м ч ы ц ц а віхор ледзяны, здаецца, прыкрыў бы грудзямі, каб зноў расцвіталі яны (П. Б р о ў к а. Заўсёды з Леніным). Аўсамі і ш о ў чала- век, выбіраючыся з лагчыны на ўзгорак да гасцінца (К. Ч о р н ы. Бацькаўшчына). ён ішоў чаратамі, лу- гам і зноў чаратамі, падаючы ў карычневуіс гразь (У, Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім, I).Заўважаецца, што творны склон назоўнікаў тыпу лес, кусты, хмызняк пры дзеясловах мзтанакіраванага руху паслядоўна ўжываецца тады, калі перамяшчэнне праходзіць пад прыкрыццём раслін, насаджэнняў з яў- най перасцярогаю; рух па такім шляху сустракае пэў- ныя перашкоды і таму выяўляе большую мэтанакірава- насць: Не спяшаючыся, асцярожна прабіраліся сябры густым лесам на дарогу (Я. Колас. На роста- нях, III). Каб не сустрзцца з людзьмі, Лабановіч і ш о ў хмызнякамі і зараснікамі, трымаючы кірунак на Смалярню (там жа). Прабіраліся кустамі (Я- Б р ы л ь. Птушкі і гнёзды). Ідзе ён [дзед Талаш] ляснымі нетрамі, цёмнымі пушчамі, ідзе з акрэсленаю мэтаю (Я. Колас. Дрыгва). ...Зайдзіце ззаду лу-134
бінскім лесам і займіце [быдла], а калі б хацелі перашко- дзіць, дык пастухам задайце чосу (В. Дунін-Мар- ц і н к е в і ч. Залёты). Прааналізаваныя матэрыялы сведчаць, што такі творны звычайна не мае адпаведных сінонімаў з прыназоўнікам па і месным склонам і ў гэ- тым выпадку кантэкст паказвае, што рух адбываецца з пэўпай мэтай і ў той жа час з пераадоленнем перашкод на выбраным шляху.Пры абазначэнні руху ў прасторы ў сінанімічныя су~ вязі ўступаюць таксама канструкцыя «па + месны склон» і творны беспрыназоўнікавы назоўнікаў, што абазнача- юць рэльефныя няроўнасці. Назоўнікі гэтай семантыкі ўтвараюць невялікую групу і не выдзяляюцца частот- насцю ўжывання ні ў месным з прыназоўнікам па, ні ў творным склоне: Ён хутка падымецца, пойдзе ізноў па горах, далінах і нетрах лясоў (М. Т а н к. Сільніцкі). Ш о ў я полем, сенажацяй, ш о ў гарою і далінай (Я. К у- п а л а. У купальскую ноч). Ты п о й д з е ш гарою, а я даліною (Р. Ш ы р м а. Беларускія народныя песні, I). А ўдаль, з-пад калёс гаваркіх, разаслаўся гасцінец, п а- плыў па ўзгорках... (М. Танк. Дарога). Што ж мне варочацца? Далей узгоркамі ў даль невядомую... (Я- Ко- л а с. У дарозе).Канструкцыя з прыназоўнікамі праз, цераз і назоў- нікамі тыпу лес; кусты, горы ў вінавальным склоне, сіна- німічная канструкцыі «яа + месны склон» і творнаму беспрыназоўнікаваму, выразна выяўляе адценне перася- чэння прасторы, пераадолення розных- фізічных пера- шкод пры руху па шляху, абазначаным гэтымі назоўні- камі; на ступень перашкоды паказвае як семантыка дзея- слова, пры якім ужыта канструкцыя, так і характар назоўніка: Спасцярожліва ідуць Нупрэй і дзед Талаш праз лес, прабіраюцца праз зараснікі балот... (Я. Колас. Дрыгва). Людзі баяліся бегчы туды праз лес, хоць відаць было, што пажар непадалёку (К. Чорны. Трэцяе пакаленне). Ідзе жнейка праз гаёчак, спыніць лужынка яе (Я. Колас. Сымон-музы- ка). Ноч цёмная, мне дахаты трэба і сці праз маю пуш- чу... (Ф. Багушэвіч. Палясоўшчык). I сабраў сваіх падданых іпавёў, павёўя цераз горы, цераз долы... (Я. Купала. Кароль). А калі е х а л і праз сасоннік, з рук гарманіста выпаў гармонік (М. Танк. У чыстым полі). Пятро п а й ш о ў праз сад... (I. Ш а м я к і н.135
Трывожнае шчасце). Яны нерашуча п р аб і р а л і с я цераз хмызняк (В. Быкаў. Дажыць да світання). I ш л а ў юнацтва напрасткі праз хмызнякі і верасы (В. I п а т а в а. Жыла адна сярод людзей). Б я ж ы ш ты часамі праз горы, курганы... (Я- Колас. Дарога). Без канца, без перапынку колькі сілы цягнуць сан- кі цераз пушчы, цераз горы... (А. А л е к с а н д р о в і ч. Шчаслівая дарога).Пры абазначэнні кірунку дарогі, сцежкі звычайна ўжываецца дзеяслоў ісці, а таксама сінанімічныя яму іншыя дзеясловы з пераносньш значэннем, якія патра- буюць творнага беспрыназоўнікавага назоўнікаў тыпу лес, узлесак, кусты і інш.: Дарога ўвесь час і ш л а ле- сам (Я- К о л а с. На ростанях, I). ...Я дайшоў да той сцежкі, што праставала лесам у нашу вёску, і тут нечакана спыніўся (Б. Сачанка. Апошнія і першыя). Узлескам праходзіць дарога (Я. К о л а с. Адплата). У якасці сіноніма да творнага склону гэтых назоўнікаў выступае канструкцыя «праз+ вінавальны склон», пры- чым прыназоўнікавае спалучэнне з вінавальным скло- нам часта ўжываецца не толькі пры дзеяслове ісці, але і пры дзеяслове весці, які ў гэтай канструкцыі таксама на- бывае пераноснае значэнне; пры дзеяслове весці з пры- назоўнікамі праз, цераз ужываюцца і іншыя назоўнікі, што абазначаюць назвы зарослых дрэвамі, кустамі пло- шчаў, штучных насаджэнняў і інш. Што ж да канструкцыі з прыназоўнікам па і месным склонам гэтых назоў- нікаў пры дзеясловах ісці, весці і інш., то яны (канструк- цыі) у творах мастацкай літаратуры не сустрэліся: Даро- га ішла праз лес, чысты, высокі, стромкі бор (Я. Ко- л а с. На ростаггях, III). Пясчаная дарога ішла праз густы сасновы лес з кустамі арэшніку па абочынах (П. Пестрак. Серадзібор). Дарога да раённага цэнтра і ш л а праз невялікія гаі, пералескі, палі (М. Г а- молка. Добры дзень, школа!). Вузкая зялёная дарож- ка, парослая высокай мятліцай, в я л а праз лес (А. Ч а р- н ы ш э в і ч. Дзіцятка горкае). Сцежка в я л а праз гус- ты лазняк, што парос на пясчаных наносах (I. Ш а м я- кін. Сэрца на далоні). Пад санямі шлях рыпіць зімовы і в я д з е праз пушчы і дубровы ў бацькоўскі край (А. Б я л е в і ч. Карэнні дуба). Дарога праз высокі віш- няк, кусты бэзу, язміну п а в я л а да мосціка цераз шы- рокі стаў (П. Пестрак. Серадзібор). Прыклады па-136
казваюдь, што асноўнае значэнне творнага беспрыназоў- нікавага і вінавальнага з прыназоўнікамі праз, цераз пры выкарыстанні іх (склонавых форм) з дзеясловамі ісці, весці, ужытымі ў пераносным сэнсе, не .ўскладняец- ца якім-небудзь дадатковым адценнем.У прыназоўнікава-склонавых спалучэннях тыпу праз лес, па лесе ў пазіцыі пасля назоўніка прасторавыя адно- сіны сумяшчаюцца з азначальнымі: Дарогу праз лес праехалі непрыкметна (Я. Колас. На ростанях, III). Яраш надзвычай любіў начную язду па лесе (I. Ш а- м я к і н. Сэрца на далоні).Пры абазначэнні шляху накіраванага руху з прына- зоўнікамі праз, цераз ужываюцца многія такія назоўні- кі прасторавага значэння, выкарыстанне якіх у форме творнага склону з гэтым значэннем не назіраецца: Ад- нойчы Лабановіч ціхенька выбраўся на двор праз кухню...104 (Я. Колас. На ростанях, III). Прайшоў Васіль цераз кухню ў пакой і збянтэжыўся (I. Ш а м я- кін. У добры час). Марынка праз сенцы прайшла ў вузенькі калідорчык, што вёў у большы пакой (Т. X а д- к е в і ч. Даль палявая). Алесь прывязаў каня да агаро- джы і павольна п а й ш о ў праз натоўп на галоўнай алеі (У. Караткевіч. Калаеы пад сярпом тваім, I). Мне здаваўся даўгім яго шлях, босы, б е г ён праз ямы (А. Куляшоў. Сцяг брыгады). Грышка смела ўперад к р о ч ы ц ь цераз рытвіны і кочкі (А. А л е к с а н д р о- віч. Шчаслівая дарога). Мая дзяўчына хусціну схопіць, драўляны тупель набасанож, праз гурбы, праз Нёман, у пушчу, у ноч... (Д. Бічэль-Загнетава. Буланы).Назоўнікі, якія абазначаюць некаторыя з’явы прыро- ды, адцягненыя паняцці, што ўяўляюцца як прастора- выя, пры дзеясловах руху могуць ужывацца толькі з прыназоўнікамі праз, цераз: Таму ты і стойкі і дужы і горы скідаеш з дарогі, праз буры, праз спёкі і сцюжы праводзіш свой шлях перамогі (Я. Колас. Ад- плата). Праз пекла, праз люты боль я б поўз, раздзі- раючы рукі ў кроў, праз смерць я б і ш о ў да сваёй зям- лі (К. Кірэенка. Іспанка)-. Для выражэння прасто- равых адносін такія назоўнікі не ўжываюцца ў форме104 У нашых матэрыялах адсутнічаюць прыклады, якія маглі б пацвердзіць меркаванне Ц. П. Ломцева пра тое, што ў беларускай мове ўжываецца канструкцыя тыпу прайшоў кухняй (гл.: Лом- тев Т. П. Грамматнка белорусского языка. М., 1956, с. 234).137
творнага беспрыназоўнікавага і меснага з прыназоўні- кам па.Як сінтаксічныя сінонімы пры дзеясловах лінейнага руху выступаюць таксама канструкцыі «па + месны склон», «праз (цераз) + вінавальны склон» і творны бес- прыназоўнікавы назоўнікаў, што абазначаюць паселішчы; кожная з гэтых склонавых форм, як і ў канструкцыях з назоўнікамі іншых груп, захоўвае ўласцівае ёй сэнсавае адценне і мае некаторыя асаблівасці ўжывання; напрык- лад, назоўнік вёска ў форме меснага склону з прыназоў- нікам па ў даследаваных матэрыялах мае нязначную колькасную перавагу над творным беспрыназоўнікавым, назоўнік жа сяло часцей ужываецца ў творным склоне, чым у месным з прыназоўнікам па; у выкарыстанні назоўніка горад такіх асаблівасцей не назіраецца: П р а- язджаючы лй горадзе, я на імгненне прыпыніў машы- ну на беразе Свіслачы («ЛіМ»), Сурвіла горадам п р а- ехаў паволі, каб не трэсла па бруку (К. Ч о р н ы. Бацькаўшчына). Каб трапіць адсюль у цэнтр раёна, то трэба было праехаць спачатку праз гарадок, а пас- ля паўз Дзве Хаты (К- Чорны. Трэцяе пакаленне). Ён і ш о ў па вёсцы, прыпыняўся каля кожнай чародкі лю- дзей... (К. Крапіва. Мядзведзічы). Ці даводзілася вам праязджаць па вёсцы ў канцы лета... (М. Г а- рэцкі. Ціхая плынь). I пайшоўя вёскаю за гумны (А. Б я л е в і ч. Родны кут). Ціхім крокам і ш о ў Ан- дрэй праз сваю родную вёску (П. Пестрак. Сустрэ- немся на барыкадах, I). Мы ідзём — сорак сем чала- век — цераз вёску на луг (Я- Брыль. У Забалоцці днее). Па гэтым сяле праязджаў [Іван Васільевіч] на «газіку» разы два ўсяго (I. Шамякін. Снежныя зімы). Калі я дадому сялом тваім еду да роднае вёскі бацькоў пераведаць,— я гляну на хату... (А. Р у с а к. Не- дапетая песня). Красавік ішоў сялом, грэў прасторы ласкаю (Р. Барадулін. Красавік). Я добра памятаю, як гэты пан і ш о ў праз сяло (Я- Колас. Нёманаў дар). Ды цераз сяло Замоськае і ш л о войска казацкае (Бела- рускі фальклор у сучасных запісах).Звяртаюць на сябе ўвагу ўласныя назвы гарадоў, па- селішчаў, дзяржаў, мясцовасцей, якія для абазначэння шляху руху могуць ужывацца ў месным склоне з па і ві- навальным з прыназоўнікамі праз, цераз і звычайна не функцыяніруюць у форме творнага склону: Тым, хто ў138
лістападзе 1941 года хадеў перамоганосна прайсці па Маскве, давялося зрабіць гэта ў якасці ваеннапалон- ных («Звязда»). Е х а л а яна праз Мінск (М. Г а р э ц к і. Віленскія камунары). На несамавітым грузавіку мы праязджаем цераз Гомель (М. Л ы н ь к о ў. Шляха- мі вайны). Тыдзень ішоў ён па Баварыі (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды). Больш за месяц і ш о ў ён з Ковель- шчыны цераз Палессе (т а м ж а). 3 ім [знішчальным ды- візіёнам] прайшоў ён [маёр] па Беларусі з баямі ад Новага Быхава да Беластока (М. Л ы н ь к о ў. Шляхамі вайны). Пойдзеш, сыночак, па Украіне, нас клену- чы (Т. Ш аўчэнка. Ой, люлі, люлі... Пераклад А. Ку- ляшова). 3 баямі прайшлі па Смаленшчыне, цераз Беларусь, Літву, Польшчу («Звязда»). Форму творнага склону адзначаных уласных назваў з гэтым значэннем толькі зрэдку можна сустрэць у некаторых мастацкіх творах, а таксама ў вуснай народнай творчасці: Я заўсё- ды, калі Ленінградам іду, праз эпохі, здаецца, прахо- джу (А. Ставер, Самаму прыгожаму гораду). Ой, до- лам, долам і далінаю, ой, ехаў казак Украінаю (Р. Шыр м а. Беларускія народныя песні, I).Канструкцыі з прыназоўнікам па і месным склонам назоўнікаў акрэсленых вышэй семантычных груп (даро- га, поле, лес, гара, в'ёска) часта ўжываюцца пры матор- на-кратных і іншага значэння дзеясловах і дзеясловах, што абазначаюць ненакіраванае бесперапыннае дзеянне, якое паўтараецца ў адным ці ў розных напрамках: Ен доў- га хадзіў па вуліцах... (К. Чорны. Трэцяе пакален- не). Многа душ людскіх б л у к а е па дарозе ўдзень, уно- чы (Я. Ко л а с. Адплата). Ходзяць па полі ў раздум’і мужчыны (Я. Кол а с, Агляд зямлі). Ходзіць вецер па даліне, ходзіць, павявае... (Я. Колас. Радасць.) Па садочку х а д ж у, руту-мяту саджу (Р. Ш ы р м а. Бе- ларускія народныя песні, I). Ездз іў [я] па раёне ты- дзень, тыдзень не быў на месцы, усё запусціў — страх! (В. Б ы к а ў. Абеліск).Пры некаторых дзеясловах ненакіраванага руху (ха- . дзіць, вандраваць і інш.) у беларускай мове, як і ў многіх іншых славянскіх мовах (сербскахарвацкай, украінскай, славацкай, польскай, кашубскай) 105, можа ўжывацца як105 Гл.: Творнтельный падеж в славянскнх языках. М., 1958, с. 250. Дарэчы зазначым, што ў гэтым спецыяльным даследаванні зусім не выкарыстаны матэрыялы беларускай мовы (гл.: Глава X: Творятельный места).135
сінонім канструкцыі «яа+месны склон» творны беспры- назоўнікавы назоўнікаў тыпу дарога, вуліца, поле, плош-. ча, стэп, даліна, сад і інш., што пацвярджае вялікія маг- чымасці выкарыстання гэтай склонавай формы для выражэння прасторавых адносін: X о д з і ш гэтымі добраўпарадкаванымі вуліцамі, плошчамі, скверамі, лю- буешея прыгажосцю будынкаў-палацаў... (Т. X а д к е в і ч. Нафтагігант на Дзвіне). На карту малы пазірае, гарта- ючы свой лемантар, дарогамі вольнага краю вандруе, зямлі валадар (А. В я л ю г і н. Заарана граніца плугам). Вось ён ходзіць палямі, па прасторах шырозных (П. Б р о ў к а. Хлеб). X о д з і ц ь вецер далінаю, ходзіць каля гаю... (Я. Колас. Радасць). Ходзіць садам са- доўнік, шчаслівы за працу (П. Броўка. Садоўнік). X о д з і ц ь плошчай Кацярына (П. Б р о ў к а. Кацяры- на). Потым з групай удзельнікаў Дзён літаратуры і ма- стацтва Украіны ездзіў я сваёю мілаю Віцебшчынай (Г. Б у р а ў к і н. Год быў шчодры на дарогі і сустрэчы).Канструкцыям тыпу хадзіць па хаце, гуляць па гора- дзе, блукаць па лесе і інш. адпавядаюць спалучэнні з прыназоўнікам у і месным склонам —хадзіць у хаце, гу- ляць у горадзе, блукаць у лесе (гл. с. 208—210).Назоўнік зямля з любым яго значэннем пры дзеясло- вах накіраванага руху (ісці, крочыць, праходзіць, бегчы і інш.) ужываецца, як правіла, у месным склоне з прына- зоўнікам па, у форме творнага без прыназоўніка сустра- каецца ў мове асобных аўтараў, а ў вінавальным з пры- назоўнікамі праз, цераз зусім не выкарыстоўваецца: Што з гэтага выйшла, вельмі ясна відно ў гэтыя дні, ка- лі Чырвоная Армія і д з е па беларускай зямлі (К. Ч о р- н ы. Ваўкі ратуюць скуру). Немалую дарогу п р а й ш л і мы па чужой і па роднай зямлі (Я. Колас. Майму дру- гу). Як віхры, машыны бягуць па зямлі... (Я. Купа- л а. Заўсёды наперад). Крочыць па зямлі вясёлы Май... (Р. Б а р а д у л і н. Майскае) .Праходжуяне першы па зямлі, ісці мне лёгка еветлымі шляхамі (Ю. С в і р к а. Слядамі бацькоў). Настрой у Сходні быў хоць і трывожны, але ўсё ж цудоўны: нашы войскі і ш л і ўжо беларускай зямлёю — беларускім поўднем (I. М е- л е ж. Жыццёвыя клопаты). Зямлёю, што ў сонца ўлю- бёна, ідзе маладая вясна (С. Законнікаў. Ветэра- нам). Па зямлі, якою ты яшчэ не крочыш, наліліся зернем каласы (В. I п а т а в а. Сыну); параўн. у рускай140
мове: Знмой сорок первого года конннкн генерала Дова- тора шлн по тылам протнвннка подмосковной землёй («Нзвестня», 1964, 29 лістапада).Назоўнікі, што абазначаюць закрытую прастору — памяшканні ці гіадобныя да іх іншыя прадметы, у фор- ме меснага склону з прыназоўнікам па і вінавальнага з праз, цераз, ужытыя пры дзеясловах лінейнага руху, утвараюць сінанімічны рад: Па вагоне п р а й ш л а гру- па нямецкіх салдат (М. Л ы нькоў. Векапомныя дні, I). Прайшоўён праз вагон адзін раз, уважліва азіраючы ўсіх і ўсё (У. Дубоўка. Як Марк Твэн памог цокаль фарбаваць). ...Пройдзеш разы два па хаце — і сціх- не патроху нудны боль у плячах і паясніцы (К. К р а п і- в а. Мядзведзічы). Я тралюю праз хату, як гусь (Я. Колас. Па дзядзькох). 3 гэтай семантычнай групы толькі назоўнік калідор можа ўтвараць сінанімічны рад, ужываючыся ў форме меснага склону з па, творнага бес- прыназоўнікавага і вінавальнага з прыназоўнікам праз: Пан Вольскі і ш о ў па доўгім змрочным калідоры (3. Б я- д у л я. Салавей). Праходзячы і раз, і другі калідо- рам, яна [Ганна] мімаволі чула за дзвярыма спакойны го- ман (I. Мележ. Завеі, снежань). Мы праз калідорчык п а й ш л і за ім (В. Б ы к а ў. Абеліск).Абазначаючы шлях, па якім адбываецца рух у пэў- ным кірунку, у сінанімічныя сувязі ўступаюць назоўні- кі арбіта, маршрут і іншыя ў форме меснага склону з прыназоўнікам па і творнага беспрыназоўнікавага; у гэ- тым выпадку найбольш выразна выяўляецца адценне акалічнасных адносін спосабу дзеяння: Потым партыза- ны адлучыліся і п а й ш л і кожны сваім маршрутам (Я. К о л а с. Дрыгва). У гэты дзень я пакінуў горад ра- на, утульны рачны «Масквіч» самавіта спяшаўся ад прыпынку да прыпынку па гарадскім маршруце («Мала- досць»). I ўсё гэта вечнай арбітай нясецца ў бяскон- цы Сусвет (П. ГІрыходзька. Арбіта зямлі). Згінуць нормы і ўсе законы, паімчымся па нашай арбіце (П. П а н ч а н к а. Лясы і рэкі). Пры аддзеяслоўных на- зоўніках пераважна ўжываецца канструкцыя «па + мес- ны склон», у якой з азначальнымі адносінамі сумяшча- ецца адценне прасторавага значэння: Пасля праведзенай учора карэкцыі траекторыі руху карабель працягвае п а л ё т па арбіце («Звязда»). Падарожжам зям- ной арбіце («Звязда»).141
Кірунак шляху, арыендір у прасторы пры дзеясловах ісці, ехаць і іншых даволі часта выражаецца прыназоў- нікам па ў спалучэнні з назоўнікам след, які звычайна прымае форму множнага ліку (па слядах); такое пры- назоўнікавае спалучэнне знаходзіцца на шляху адвер- біялізацыі і набывае значзнне акалічнасці спосабу дзе- яння: Агледзеўшы месца, зноў п а й ш л і па слядах (Я. Кол а с. Дрыгва). Мокнуць нікому не хацелася, тым больш, што і ш л і па крывавых слядах... (У. К а р а т к е- в і ч. Каласы пад сярпом тваім, I). Форма адзіночнага ліку назоўніка след з прыназоўнікам па для выражэння кірунку руху ўжываецца радзей, як сінонім да яе высту- пае творны склон без прыназоўніка, які пры адсутнасці пры ім азначальнага слова канчаткова адвербіялізаваў- ся: Іваноўскі пакінуў на месцы лыжы, абышоў Лукашо- ва і п а п о ў з па ягоным следзе назад (В. Б ы к а ў. Да- жыць да світання). Потым [Аляксей] пабег следам, не скарачаючы дыстанцыю (С. Грахоўскі. Ранні снег). Старым следам не пойдзем (А. С а в і ц к і. Ве- рай і праўдай). Адценне асноўнага значэння — кірунку ў прасторы — часткова захоўваецца ў канструкцыі з вы- творным прыназоўнікам следам за і творным склонам* якая служыць для выражэння аб’ектных адносін: Але следам за афіцэрам і ш л і і яшчэ двое (В. Б ы к а ў. Да- жыць да світання).Як сінонімы выступаюць творны беспрыназоўнікавы і месны склон з па назоўнікаў, якія абазначаюць назвы прадметаў, што служаць для пераадолення перашкод на шляху пры перамяшчэнні каго- ці чаго-небудзь у пра- сторы; большай прадуктыўнасцю вызначаецца канструк- цыя з па: Вось па гэтым мосце прайшла тады Марыя міма ято... (П. П е с т р а к. Серадзібор). ...і гдзесьці «ратуйце» крычала кабета, а мостам л я ц е л а якаясь карэта (Ф. Б а г у ш э в і ч. Як праўду шукаюць). Пацяр- піце на той час, як я й д у па кладцы (К. К р а п і в а. Памагаты). Крочу я па кладцы, наспех збітай (А. Астрэйка. На радзіме). У наднёманскі гай я п а й д у па вузкіх сцяжынках і кладках (А. А с т р э й- ка. Дзве бярозы). Іду ў святло! Часамі кладкай зыб- кай... (К. К і р э е н к а, Так будзе...). Нехта б е г, грукаю- чы, па жалезных сходах (У. К а р а т к е в і ч. Каласы пад сярпом тваім, I). ...Яны спускаліся сходамі на ся- рэдзіну амфітэатра да пяцёх вольных месцаў... (Т а м ж а).142
У канструкцыях з прыназоўнікам па, ужытых пры дзея- словах мэтанакіраванага руху, што маюць у сваім скла- дзе прыстаўку перавыражаецца не толькі шлях гэтага руху, але і спосаб перамяшчэння прадмета, пераадо- лення ім пэўнай перашкоды ў прасторы, што падкрэслі* ваецца самой формай дзеяслова. Прыназоўнікава-скло- навым спалучэнням, якія функцыяніруюць пры дзеясло- вах гэтага тыпу, звычайна не адпавядае творны беспры- назоўнікавы: Жанчына рушыла з хаты. Мінула сялібны лясок, перайшла па кладцы рэчку (К. Ч о р н ы. Ля- вон Бушмар). Па мокрым мастку чалавек перайшоў на той бок (К. Ч о р н ы. Вялікі дзень). Людвік у міг вока п ер а б ег па кладках на другі бераг... (А. К у л а- ко ў с к і. Твой шлях перад табою). П е р а й ш л і па лё- дзе цераз Днегір (М. Л ын ь к о ў. Шляхамі вайны).У мове некаторых газет пры дзеясловах руху часам сустракаецца прыназоўнікава-склонавае спалучэнне праз мост: Пад прыкрыццём агню гэтай гарматы праз мост п р а й ш л а ўся батарэя («Чырвоная змена»). Па ім [мосце] можна было пераправіцца праз раку і выйсці да рэйхстага (т а м жа). Для мовы мастацкай літаратуры ўжыванне такой канструкцыі не характэрна, Напрыклад, у рамане I. Мележа «Мінскі напрамак» вы- дання 1950, 1952, 1958 і 1970 гг. таксама было выкары- стана прыназоўнікавае спалучэнне праз мост, але ў но- вым, перапрацаваным выданні гэтай кнігі яно заменена канструкцыяй з прыназоўнікам па: Аб’езд быў далёка, і таму рашылі паспрабаваць прайсці па мосце (Мін- скі напрамак, I. Мінск, 1974, с. 46).Назоўнікі тунель, ход (зроблены шлях для перамя- шчэння), акоп, траншэя для абазначэння шляху, па якім адбываецца рух, выкарыстоўваюцца ў месным склоне з прыназоўнікам па і ў форме творнага беспрыназоўніка- вага, не выяўляючы прыкметных асаблівасцей ва ўжы- ванні: Натоўп дваран і ш оў падземным ходам да Раўбі- чавай камяніцы (У. К а р а т к е в і ч. Каласы пад сярпом тваім, I). Па неглыбокім ходзе Клімёнак пабег далей (У. Д а м а ш э в і ч. Порахам пахла зямля). Дзівіўся дзядзька тут нямала, ідучы тунелем да вакзала (Я. Колас. Новая зямля). ...I я быў нарэшце ў цудоў- най падземнай казцы беларускай рэчаіснасці — х а д з і ў па бясконцых і зіхатліва прыгожых тунелях (Я. Б р ы л ь. Навіна). Яму прыйшлося ступіць акопам не менш,143
можа, як дваццаць пяць крокаў (К. Ч о р н ы. Семнац- цаць год) . Раптам па акопе п а й ш л а каманда (К. Чор- н ы. Бацькаўшчына).Думаецца, няма падставы катэгарычна сцвярджаць, што, напрыклад, назоўнік тунель, як і тратуар, пры дзе^- ясловах руху «вельмі рэдка» ўжываецца ў форме твор- нага склону 106 ў параўнанні з канструкцыяй «яа + мес- ны склон», бо колькасць прыкладаў з гэтым назоўнікам у той і ў другой форме зусім абмежаваная, а гэта не дае магчымасці зрабіць аб’ектыўны вывад. Адной жа інтуі- цыі ў такім выпадку недастаткова.Творны склон назоўнікаў, якія могуць ужывацца пры дзеясловах руху і перамяшчэння, у мове вуснай народнай творчасці мае абсалютную перавагу над месным з пры- назоўнікам па, які ў гэтым жанры выкарыстоўваецца па- раўнальна рэдка: Б я ж ы, косю, дарогаю... (Р. Ш ы р- м а. Беларускія народныя песні, II). Бітым шляхам уланы ідуць (там жа). Ой, гарою высокаю, далінаю глыбокаю, ой, там і ш л а сіротанька (т а м ж а). П а в я- л і дзяўчыну гарамі, даламі (Р. Ш ы р м а. Беларускія народныя песні, загадкі і прыказкі). Лужком, лужком ды далінкаю, сцежачкамі дратаванымі, тудой і ш л і ва- лачобнічкі (Р. Ш ы р м а. Беларускія народныя песні, III). Сама іду дарогаю, а галасок дуброваю (М. В. Довнар-Запольскнй. Песнн пннчуков)І07. Е х а ў полем, е х а ў лесам варанымі коньмі (т а м ж а). А мой мілы едзе ціхаю вадою з мілаю чужою (т а м жа). Па той рэчаньцы чаўночак плыве (Р. Ш ы р м а. Беларускія народныя песні, II).Аналіз канструкцый са значэннем шляху, па якім ад- бываецца рух, паказвае, што сінтаксічныя сінонімы не толькі нясуць пэўную семантычную нагрузку — служаць сродкам перадачы сэнсавых адценняў, але ў той жа час з’яўляюцца і важным стылістычным сродкам, які ўзба- гачае мову, робіць яе гібкай, вобразнай і болып даклад- най. У творах мастацкай літаратуры зафіксавана шмат прыкладаў выкарыстання разгледжаных сінанімічных106 Гл.: Борысоглебская Э. Н. Глагольно-нменные словосочетання с творнтельным н сішоннміічным ему предложным гіадежом в совре- менном белорусском языке.— У кн.: Вопросы романо-германского я ббідего языкознання. Мннск, 1963, с. 251.107 Запіс прыкладаў з дарэвалюцыйных выданняў на беларускай мове даедца сучаснай арфаграфіяй.144
канструкцый ««а + месны склон», «праз (цераз) + віна- вальны склон» і творны беспрыназоўнікавы назоўнікаў у абмежаваным кантэксце, у асобных сказах. Так, з мэ- тай больш дакладнай перадачы думкі і дасягнення раз- настайнасці выказвання ў блізкім моўным суседстве час- та ўжываецца канструкцыя «па + месны склон» і творны беспрыназоўнікавы: Саша не рызыкнуў і с ц і ў такі час карацейшай дарогай і п а й ш о ў па шляху да райцэнт- ра... (I. Шамякін. Першае спатканне). Хутарскою дарогаю нам трэба было выбрацца на гасцінец, знач- на правей ад гарадка, каб па гасцінцы праскочыць да вёскі Мокрае... (Я. Б р ы л ь. Апоўначы), Але, ідучы назад, разведчыкі ўбачылі, як па дарозе ў суседні лясок адна за адной і ш л і гружаныя нямецкія машыны, якія хутка там разгружаліся і ўлегцы вярталіся раней- шай дарогай (В. Б ы к а ў. Дажыць да світання). У мя- стэчку п а й ш о ў таксама не па людным галоўным спус- ку, а ціхай сцежкаю... (I. Мележ. Подых навальніцы). Даволі часта ў творах мастацкай літаратуры ў невялі- кім кантэксце, нават у адным сказе, пры дзеясловах руху выкарыетоўваюцца творны беспрыназоўнікавы і сінані- мічная яму канструкцыя «праз (цераз)+ вінавальны склон»: Так гаманілі, і ш л і прасткамі то праз лужок, то хвайнікамі (Я. Колас. Новая зямля). Ідуць на луг дзяўчаты ўзлессем, праз кусты... (М. М а ш а р а. Лі- пень). П о й д з е м праз лес ці поплавам? (У. Л я ў д а н- скі. Нечаканая сустрэча). Ідзеш ты ў рыпучых ботах праз поле, лугам напрасткі (П. П р а н у з а. Зіма, зіма...). Адна [дарога] і ш л а, напрыклад, уздоўж рэчкі голым полем, другая побач, а іншая праз малады сасоннік... (П. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах, I). Пада- дзім некалькі прыкладаў з канструкцыямі «па + месны склон» і «праз (цераз) +вінавальны склон»: ёгі па стэпе ішо ў, ён і шо ў праз лясы... (А. Б я л е в і ч. Веснаход). Работа старшыні райвыканкома — гэта работа таго бу- даўніка грэблі, які першы ідзе і ў ваду, і ў твань, першы сячэ зараснік, в яд з е дарогу і па полі, і цераз балота (I. М е л е ж. Подых навальніцы). I ш о ў я, бяздомны, ад бомбаў, ад куль, праз рэкі, балоты, па грэблях і кладках (П. Б р о ў к а. Мінск).У мастацкіх творах празаікаў і паэтаў назіраецца ўжыванне і такіх сінтаксічных канструкцый, у склад якіх уваходзяць творны склон беспрыназоўнікавы і сіна-10 М. С. Яўневіч145-
німічны яму месны, радзей — вінавальны склон назоў- ніка адпаведна з прыназоўнікамі па або праз. Прыназоў- нікава-склонавая канструкцыя ў гэтым выпадку мае ўдакладняльнае значэнне. Такія спалучэнні слоў высту- паюць як сінтаксічна непадзельныя і выконваюць ролк> аднаго члена сказа: Густым ляском па буравалу Міхал в ы х о д з і ц ь на гасцінец (Я- К о л а с. Новая зямля). I шоў [Тамаш] узлескам па дарозе і ніяк не мог уявіць сабе блізкую сустрэчу з жонкай (М. Лупсякоў. Баць* кі). У адну з такіх вясновых раніц партызаны-разведчы* кі прабіраліся балотам праз лес (М. Лынь- коў. Астап).Прыведзеныя прыклады паказваюць, што выкары- станне сінанімічных канструкцый з прасторавымі адносі- намі ў межах аднаго сказа — нярэдкая з’ява ў літара- турнай мове, якая сведчыць аб вялікіх магчымасцях ужы- вання сінтаксічных сінонімаў у кожным канкрэтньш выпадку, з пэўнай мэтай.Гаворачы пра ўжыванне творнага беспрыназоўніка- вага пры дзеясловах руху, заўважым, што гэта склона- вая форма, абазначаючы шлях руху, перамяшчэння, мо- жа ўжывацца, паўтараючыся пры адным і тым жа дзея- слове ў абмежаваным моўным кантэксце — празаічным ці вершаваным,— ад чаго не зніжаецца вартасць выказг вання ў стылістычных адносінах; у такім выпадку паказ-т ваецца, што шлях праходзіць праз некалькі пунктаў, на- званых формай творнага склону: I шл і слугі цара дзень і ноч: і пры сонцы і пры месяцы высокім; то лесам, то полем, то гарой, то сухадолам глыбокім (М. Т а н к. Казт ка пра Музыку). Яны ішлі пасля доўга і моўчкі. Спа- чатку лесам, пасля пясчаным іржышчам, пералогам... (Я. Б р ьі л ь. Птушкі і гнёзды). I д з е гоман пушчай, бо~ рам, ідзе лугам, полем... (Я. Колас. Святочныя пес- ні). ён ужо даўно, з першых жа дзён, ішоў глухімі сцежкамі, узмежкамі, цаліною — полем і паплавамі (К. Чорны. Пошукі будучыні). А ўсё вядзе, вядзе дарога, палеткам, поплавам б я ж ы ц ь (А. Б я л е в і ч. Высокі поўдзень).Такім чынам, даследаваны матэрыял дае магчымасць зрабіць вывад, што ў сучаснай беларускай літаратурнай мове канструкцыя «па + месны склон», творны беспрына- зоўнікавы і канструкцыя «праз (^е/?аз) + вінавальны склон» пры абазначэнні шляху, па якім адбываецца рух,146
ужываюцца як раўнапраўныя моўныя сродкі, захоўва- ючы ўласцівыя ім сэнсавыя адценні. Болын блізкія між сабой паводле значэння канструкцыя «да + месны склон» і творны беспрыназоўнікавы, якія ахопліваюць сінаніміч- нымі сувязямі склонавыя формы абсалютнай большасці назоўнікаў, што могуць ужывацца пры дзеясловах руху для выражэння прасторавых адносін (ехаць па дарозе— ехаць дарогай). Своеасаблівае сэнсавае адценне выра- жаецца сінанімічнай канструкцыяй з назоўнікам у віна- вальным склоне і прыназоўнікамі праз, цераз; колькасць назоўнікаў, што могуць утвараць гэта прыназоўнікава- іменнае спалучэнне, абмежавана пэўнымі іх семантычны- мі групамі (ісці па полі — ісці полем — ісці праз поле, ехаць па лесе — ехаць лесам — ехаць праз лес).Пра ступень пашыранасці і частотнасць ужывання канструкцый з прыназоўнікам па і месным склонам у па- раўнапні з творным беспрыназоўнікавым можна гава- рыць не наогул, а толькі маючы на ўвазе сінанімічныя сувязі гэтых склонавых форм і іх суіснаванне ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. У такім выпадку абагуль- ненае сцверджанне, што «для сучаснай беларускай мовы асноўнымі з’яўляюцца словазлучэнні з месным склонам, якія і па шырыні ўжывання, і па лексічным напаўненні кампанентаў, і па ўласцівых ім адценнях значэнняў пера- ўзыходзяць словазлучэнні з творным склонам» 108, успры- маецца як недакладнае і, нам думаецца, патрабуе тлума- чэння. Шырокае ўжыванне, устойлівасць у беларускай мове творнага склону са значэннем шляху не дае падста- вы лічыць яго другарадным, сцвярджаючы, што «асноў- нымі з’яўляюцца словазлучэнні з месным склонам». Вя- дома, канструкцыя «па + месны склон» характарызуецца мнагазначнасцю і мае ва ўжыванні колькасную перавагу над творным беспрьшазоўнікавым, калі параўнаць іх увогуле, не прымаючы пад увагу агульнасці значэнняў, якія гэтымі склонавымі формамі выражаюцца. Аднак такое супастаўленне нельга прызнаць апраўданым, бо многія канструкцыі з месным склонам і прыназоўнікам па або зусім не ўступаюць у сінанімічныя сувязі з твор- ным беспрыназоўнікавым (ісці па траве, паўзці па сця-108 Барысаглебская Э. I. Дзеяслаўна-іменныя словазлучэнні з творным і сінанімічным яму месным склонам у сучаснай беларускай • мове,— У кн.: Беларуская мова і літаратура ў ВНУ. Тэзісы рэспублі- канскай навукова-метадычнай канферэнцыі. Брэст, 1971, с. 122.13147
не, разліць па стале, коўзацца па лёдзе), або маюць ад- паведныя сінанімічныя канструкцыі з іншымі прыназоў- нікамі і склонамі (хадзіць па хатах — хадзіць з хаты ір хату, хавацца па лясах — хавацца ў лясах, раскідаць па дарозе — раскідаць на дарозе). Падобную думку, здаец- ца, выказвае і аўтар прыведзеных вышэй радкоў, заўва- жаючы, што «найбольшую цікавасць маюць словазлучэн- ні, утвораныя дзеясловамі руху і тымі назоўнікамі, якія могуць ужывацца ў творным і месным склонах, бо толькі: ў коле гэтых словазлучэнняў і назіраюцца сінанімічныя адносіны» !0Э, Безумоўна, адзначаная акалічнасць і ма- ецца на ўвазе пры даследаванні сінтаксічнай сінанімікі..Назіранні над канструкцыяй ««а + месны склон» г творным беспрыназоўнікавым паказваюць, што пры дзея- словах руху і перамяшчэння ў мове мастацкай літаратуры многія назоўнікі ўжываюцца пераважна ў творным скло- не (бераг, шлях, гасцінец, сцежка, дарога, поле, луг, лес і інш.), чым гіадкрэсліваецца ўстойлівасць гэтага сродку выражэння прасторавых адносін; некаторыя ж назоўнікі больш часта выкарыстоўваюцца ў форме меснага склону з прыназоўнікам па (вуліца, шаша, канал, брук і інш.). Паводле значэння канструкцыя «ла + месны склон» ітвор- ны беспрыназоўнікавы як сінтаксічныя сінонімы не з’яў- ляюцца цалкам ідэнтычнымі, чым і можна растлумачыць.іх працяглае суіснаванне ў мове по.Хоць канструкцыя пазнейшага паходжання «яа + мес- ны склон» даволі прыкметна «канкурыруе» з больш ста- ражытнай сінанімічнай ёй формай творнага без прына- зоўніка і часам нават мае колькасную перавагу, аднак гэта ў сучаснай мове не прыводзіць да выразнай дыфе- рэнцыяцыі іх значэнняў і ў той жа час дае магчымасць выбару патрэбнай формы, сведчыць аб разнастайнасці моўных сродкаў. У гэтым выпадку нельга не згадзіцца з думкаю, што «беларускі творны склон мае крыху болыіг шырокую базу, чым рускі, збліжаючыся з украінскім у тым, што пераважае ад назоўнікаў тыпу «вуліца», «даро-109 Борасоглебская Э. М. Глагольно-яменные словосочетання е творнтельным н снноннмнчным ему предложным падежом в совре- менном белорусском языке.— У кн.: Вопросы романо-германского к обіцего языкознання, с. 253.1,0 Параўн.: Мохова В. К. Наблюдення над падежной снноннмн- кон в восточнославянскнх языках.— «Уч. зап. Кншнневск. гос. пед, нн-та нм. й. Крянгэ», т. XI, с. 154.148
га» ш. Вынікі назіранняў над прааналізаваным матэрыя- лам не пярэчаць думцы тых мовазнаўцаў, якія на аснове даследавання творнага беспрыназоўнікавага і давальна- га-меснага з прыназоўнікам по (па) тыпу ехаць дарогай і ехаць па дарозе прыходзяць да вываду, што «ў бела- рускай мове прыкладна роўныя выпадкі ўжывання таго і другога», у той час як «у рускай літаратурнай мове не- вялікую перавагу мае по + давальны»П2.Ужыванне разнастайных сінанімічных канструкцый для абазначэння шляху, па якім адбываецца накіраваны рух, сведчыць аб вялікай ролі ў мове гэтага сродку, вы- карыстанне якога дае магчымасць перадаваць у канкрэт- най сітуацыі сэнсавыя адценні больш агульнага значэння і разам з тым пазбегнуць ужывання адных і тых жа скло- навых форм і аднастайных спалучэнняў слоў.КАНСТРУКЦЫІ, ЯКІМІ АБАЗНАЧАЕЦЦА МЕСЦА НАКІРАВАНАГА РУХУ У НЕПАСРЭДНАЙ БЛІЗКАСЦІ АД ПРАДМЕТАШлях руху можа праходзіць у прасторавай блізкасці каля якога-небудзь прадмета, месца, што ў гэтым выпад- ку выступае як паказчык арыенціра-кірунку дзеяння, на- званага дзеясловам, пры якім ужыта прыназоўнікава- склонавая форма. Для абазначэння такога шляху ў сучаснай беларускай літаратурнай мове ўжываюцца кан- струкцыі з прыназоўнікамі паўз, уздоўж, каля, побач, уз- боч, якія пры адпаведных умовах уступаюць у сінаніміч- ныя сувязі.Канструкцыяй «паўз + вінавалыш склон» выражаецца накіраваны рух па-за межамі прадмета, але ў непасрэд- най блізкасці каля яго: ісці паўз сцяну, плысці паўз бе- раг. У якасці залежнага кампанента такіх прыназоўні- кава-склонавых спалучэнняў пераважна выступаюць на- зоўнікі, якія абазначаюць прасторавыя паняцці, што маюць выразна акрэсленую даўжыню (лес, хата, сцяна,111 Мразек Р. Сннтакснс русского творнтельного, с. 135. Зазна- чым, што ў беларускай літаратурнай мове канструкцыя па вуліцы болыл пашырана, чым форма творнага—вуліцай (гл. с. 123—124),112 Мохоеа В. К. Наблюдення над падежной снноннмнкой в вос- точнославянскнх языках.— «Уч. зап. Кншнневск. гос. пед. нн-та нм. Н. Крянгэ», т. XI, с. 158.149
рэчка, поле, бераг, дарога, 'плот і інш.); найбольш часта канструкцыі з паўз, што выражаюць месца руху, ужыва- юцца пры дзеясловах тыпу ісці, ехаць, бегчы, плысці і некаторых іншых са значэннем руху, перамяшчэння: У ту- мане чалавек і ш о ў паўз лес (К- Ч о р н ы. Трэцяе пака- ленне). Дарога да СД і ш л а паўз гэтую сцяну (Л. А р а- 6 е й. Сярод ночы). Ен пайшоў паўз бераг ракі... (3. Б я д у л я. Язэп Крушынскі, I). Яны і ш л і паўз рэч-. ку і праз 60-70 крокаў спыняліся (Ф. Я н к о ў с к і. Хо- чацца дапамагчы). Паўз вагоны праходзіў афіцэр (I. Г у р с к і. Вецер веку).Ужыванне прыназоўніка паўз з вінавальным склонам у сучаснай беларускай мове замацавалася як літаратур- ная норма, тады як, паводле сцверджання Я- Ф. Карска- га, раней гэты прыназоўнік кіраваў пераважна родным оклонам (по-уз хаты), а канструкцыя з вінавальным ад- значалася як магчымы варыянт спалучэння (адзе пувз каршму, іэздзгілп паўз карчомку) пз. Выкарыстанне пры- назс-ўнікавага спалучэння тыпу ісці паўз ларка побач з канструкцыяй ісці паўз ларок дапускае і П. П. Шуба, відаць, маючы на ўвазе народную мову ш. Іншыя аўтары таксама канстатуюць без агаворак, што прыназоўнік паўз у сучаснай беларускай мове спалучаецца з родным склонам 115. У гэтым выпадку неабходнасць канкрэтыза- цыі сцверджання, вызначэнне сферы ўжывання і межаў пашырэння канструкцыі з родным склонам бясспрэчныя.Канструкцыя «пя#з + вінавальны склон» шырока ўжы- ваецца ў паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі, дзе побач з ёй у некаторых гаворках гэтай моўнай тэрыторыі суст- ракаецца і адзначанае прыназоўнікавае спалучэнне «паўз+ род.ны склон» П6. Варта заўважыць, што канст- рукцыя з вінавальным склонам характэрна мове пісьмен-, нікаў, якія з’яўляюцца прадстаўнікамі розных гаворак — паўднёва-заходняй і паўночна-ўсходняй.У публіцыстычным і навуковым стылях мовы кан- струкЦыя «паўз + вінавальны склон» можа выкарыстоў- вацца з пераносным значэннем, аднак пры такім ужыван-113 Гд,: Карскцй Е. Ф. Белорусы, вып. 2—3, с. 422, 426.114 Гл.: Шуба П. П. Прыназоўнік у беларускай мове, с. 82.115 Гл.: Барковскай М. М. Конструкціга с роднтельным падежом в белорусском языке. Автореф. канд. днс. Мннск, 1954, с. 9.116 I\п.: Дыялекталагічны атлас беларускай мовы, карта № 221; Нарысы па беларускан дыялекталогіі. Мінск, 1964, с. 318—319.150
ні яна не мае сінанімічных адпаведнікаў з прыназоўні- камі ўздоўж, усцяж: Тут, відаць, трэба гаварыць аб тым, што пісьменнік умеў вельмі добра «чуць» мову, што ён не мінаў словы і выразы, паўз якія аўтары, менш чулыя да мовы, праходзілі без увагі (Р. Шкраба. Скарбы).Канструкцыям з прыназоўнікам паўз, у якіх назоўнік у вінавальным склоне абазначае прасторавую адзінку, што мае параўнальна значную даўжыню, адпавядаюць сінанімічныя канструкцыі з прыслоўным прыназоўнікам уздоўж і родным склонам назоўніка: ісці ўздоўж сцяны, плысці ўздоўж берага. Прыназоўнікава-склонавым спа- лучэннем гэтага тыпу больш выразна абазначаецца рух у кірунку па даўжыні прадмета, паралельна працяглай гірасторы, але не ў такой значнай прасторавай блізкас- ці ад яго, якая выражаецца канетрукцыяй з прыназоўні- кам паўз: I лейтэнант павярнуў угірава, уздоўж ба- равога ўзлеску (В. Б ы к а ў. Дажыць да світання). Па брукаваным беразе ўздоўж гарадской сцяны парамі ідуць матросы (П. П е с т р а к. Сустрэнемся на бары- кадах, I). Назаўтра ўстаў пан Богут рана, агледзеў двор, набытак свой, і д з е разважна ўздоўж паркана звычай- най сталаю хадой (Я. К о л а с. Рыбакова хата). Суро- выя і маўклівыя перавозчыкі... п л ы в у ц ь некаторы час уздоўж берага між высокіх маладых чаротаў (Я. К о- л а с. Дрыгва). Ен паказаў на дарожку, што паміж дрэў... і ш л а ўздоўж ракі (Я. Б р ы л ь. Птушкі і гнёзды).У мастацкіх творах асобных пісьменнікаў побач з кан- струкцыяй «уздоўж + \ю&пы склон» ужываецца спалучэн- не з прыназоўнікам усцяж: Прайшоўшы некалькі крокаў усцяж лесу, [Аляксей] азірнуўся і сустрэўся з ёю... (I. М е л е ж. Мінскі напрамак, I). На скрыжаванні дарог машыны павярнулі на поўнач і п а й ш л і амаль усцяж фронту (т а м ж а). 3 думкамі трывожнымі паволі ўсцяж канала адміралідзе (X. Ж ы ч к а. Адмірал Дрозд). Галоўная вуліца — Леніна — была даўжэзная: ц я г н у- л а с я ўсцяж гары болей як на тры кіламетры (I. Ме- л е ж. Подых навальніцы).У мове некаторых аўтараў можна сустрэць канструк- цыю «ўздоўж яаг/з+вінавальны склон», якой выражаец- ца разглядаемая разнавіднасць прасторавых адносін, аднак ужыванне яе не характэрна літаратурнай мове: Яны п а й ш л і ўздоўж паўз мяжу (К- Ч о р н ы. Зямля).151
Выйшаўшы з вагона, ён акінуў вокам уздоўж паўз цягнік (К. Чор н ы. Трэцяе пакаленне),Накіраванасць руху ў прасторавай блізкасці ад якога- небудзь прадмета выражаецца таксама канструкцыяй з прыназоўнікамі каля, ля (ісці каля дарогі, бегчы каля сцяны), якая выступае як сінонім канструкцыі «паўз + ві~ навальны склон». Аднак гэтыя прыназоўнікава-склона- выя спалучэнні прыкметна адрозніваюцца сэнсавымі ад- ценнямі: канструкцыяй «паўз + вінавальны склон» выра- жаецца большая ступень прасторавай блізкасці ад прад- мета, чым прыназоўнікавым спалучэннем з каля; акрамя гэтага, у канструкцыі «каля + родны склон» не выража- ецца кірунак руху па даўжыні прадмета, паралельна яму, што ў пэўнай ступені аслабляе сінанімічныя сувязі паміж гэтымі прыназоўнікава-склонавымі формамі: Паўз хйту п р а й ш л а жанчына (I. Ш а м я к і н. У добры час). Назаўтра ранічкаю прайшоўся Сцёпка каля хаты, дзе жыла Аленка (Я- Колас. На прасторах жыцця). У двары п р а й ш о ў паўз вокны Шаройка (І.Шамякі н. У добры час). На світанні ёй здалося, што бацька п р а й- шоў каля вокнаў (К. Чорны. Вялікае сэрца). Вялікі шлях з усходу на захад праходзіць каля мястэчка Сумліч... Нават не паўз самае мястэчка, а крыху зводда- леку (К. Ч о р н ы. Пошукі будучыні)Ужыванне канструкцыі тыпу бег каля (ля) саду, каля (ля) рэчкі назіраецца на ўсёй тэрыторыі Беларусі, але асабліва пашырана гэта прыназоўнікава-склонавая фор- ма ў гаворках паўночна-заходняй часткі рэспублікі117.Да канструкцыі з прыназоўнікамі паўз і каля блізкія паводле значэння канструкцыі з прыслоўным прыназоў- нікам міма, якімі таксама выражаецца шлях рўху паблі- зу прадмета, але з ярка выражаным адценнем 'мінаючы каго-, што-небудзь', 'не спыняючыся': Кінуў [баўэр] сяке- ру і шпарка п а й ш о ў міма хаты да возера (Я. Б р ы л ь. Птушкі і гнёзды). Праходзячы міма вёсачкі, сябры ціхенька падкраліся... (Я. Колас. На ростанях, III). Мы ітраязджаем ша палаца (М. Лынькоў. Шляхамі вайны).Даволі шырока шлях накіраванага руху ў непасрэд- най блізкасці ад прадмета выражаецца канструкцыямі1,7 Гл.: Дыялекталагічны атлас беларускай мовы, карта № 221: Нарысы па беларускай дыялекталогіі, с. 319.152
з прыназоўнікамі побач, узбоч, якія выступаюць як сіно- ншы да спалучэнняў «паўз + вінавальны склон», «уз- доўж+ родны склон». Найбольш часта ў сінанімічныя су- вязі ўступаюць канструкцыі з назоўнікамі, што абазна- чаюць паласу зямлі, спецыяльна прызначаную для перамяшчэння на транспартных сродках і для хадзьбьг пехатой (дарога, сцежка, чыгунка, шаша і інш.): Не спа- ткаўшыся з імі, дзяўчына і ш л а далей паўз дарогу (К. Чорны. Пошукі будучыні). Ішла яна побач да- рогі. так, каб не кідацца людзям у вочы (Я. Колас. Дрыгва). Мы ішлі ўзбоч дарогі па іржышчы (Р. Ня-х а й. Сарочы лес). ...Атрад накіраваўся нена стан- цыю, а ўздоўж чыгункі на ўсход (П. П е с т р а к. Сустрэ- немся на барыкадах, I). Побач чыгункі... ужо цяг- н у л а с я доўгая жоўтая паласа адтаўшай зямлі (Я. К о л а с. На ростанях, I).Што да канструкцыі з прыназоўнікам побач з, то вы- карыстанне яе для выражэння гэтай разнавіднасці пра- сторавых адносін пры дзеясловах лінейнага руху (ісціг ехаць, бегчы і інш.) назіраецца ў тым выпадку, калі за- лежны назоўнік абазначае прадмет, які ў момант рэалі- зацыі дзеяння знаходзіцца ў стане руху: ісці побач з во~: зам. Гзта канструкцыя ў літаратурнай мове вызначаецца прадуктыўнасцю, Аднак у мастацкіх творах некаторых пісьменнікаў (напр., К. Чорнага) больш шырока ў гэтым выпадку ўжываецца спалучэнне «побач (поплеч) +родіш склон» (ісці побач воза). У мастацкіх творах, стылізава- ных пад народную мову, пры дзеясловах названай групьг сустракаюцца таксама канструкцыі з прыназоўнікамі по- плеч з, узбоч у спалучэнні з адзначанымі назоўнікамі. Выкарыстанне адпаведных прыназоўнікавых спалучэнняў з каля, ля, якімі выражаецца значэнне прасторавай бліз- касці прадмета ці асобы да суб’екта, што рухаецца, у пэў- най ступені абмежавана ў параўнанні з шырокім ужы- ваннем іх у іншых умовах: ...Камісар Аржанец і ш о ў побач з возам як гаспадар (Я. Б р ы л ь. На Быстранцы). У наступны момант Нявада тузануў лейцы і п а й ш о ў побач воза (К- Ч о р н ы. ГІошукі будучыні). Узбоч воза і ш л а высокая жанчына, трымаючы ў руках лейцы (Г. Ш ч а р б а т а ў. Лясны фронт). Каля пярэдняга воза поплеч ішлі Сымон Мікуць і Міхал Стальмаховіч (К. Ч о р н ы. Вясна). Насустрач абознікам, што ішлі побач з саньмі..., чырванелі прымёрзлыя лужыны... кры-153
ві (Я. Б р ы л ь. Птушкі і гнёзды). Пасярэдзіне абоза, побач сваіх саней і ш о ў малады і самы меншы фурман- шчык (к. Ч о р н ы. Трэцяе пакаленне). Хлопчык вы- скаквае з санак і б я ж ы ц ь ля іх збоку... (М. Г а р э ц- кі. Школа жыцця). Таварыш поплеч з ім ідзеі несці кніжкі пасабляе (Тарас на Парнасе). Гаспадар ішоў поплеч Міхалкі (К. Ч о р н ы. Трэцяе пакаленне).Трэба адзначыць, што ў літаратурнай мове назіраецца неаднолькавае ўжыванне назоўнікаў з прыназоўнікамі паўз і ўздоўж: група назоўнікаў, з якімі пры абазначэнні месца накіраванага руху спалучаецца прыназоўнік паўз, больш шматлікая, чым група назоўнікаў, што могуць спалучацца з прыназоўнікам уздоўж; у выніку гэтага многім канструкцыям з прыназоўнікам паўз не адпа- вядаюць сінанімічныя прыназоўнікавыя спалучэнні «уздоўж + родпы склон»: бегчы паўз акно, паўз акоп, паўз яму; паўзці паўз дрэва, паўз камень; прайсці паўз стол, паўз ложак і г. д. (нельга сказаць: бегчы ўздоўж акна, паўзці ўздоўж каменя і г. д.). Нават тыя назоўнікі, што ўжываюцца з абодвума гэтымі прыназоўнікамі, ад- розніваюцца частотнасцю іх выкарыстання. Так, ва ўжы- ванні з некаторымі назоўнікамі, што абазначаюць выцяг- нутую ў даўжыню прастору (вуліца, рэчка, бераг, чыгун- ка і інш.), невялікую перавагу мае прыназоўнік уздоўж; назоўнікі ж, якія абазначаюць аб’ёмныя і некаторыя ін- шыя прасторавыя адзінкі (лес, хвойнік, сад, хата, шко- ла, сцяна, плот, агароджа і інш.), найбольш часта выка- рыстоўваюцца ў спалучэнні з прыназоўнікам паўз.Ужыванне прыназоўніка паўз з вінавальным склонам назіраецца пры назоўніках (займенніках), што абазна- чаюць адушаўлёныя прадметы, пераважна асобу чалаве- ка; у такіх канструкцыях прасторавае значэнне сумяшча- ецца з аб’ектным; сінонімамі да іх выступаюць канструк- цыі з прыназоўнікам каля, а таксама міма\ ужыванне ж прыназоўнікаў уздоўж, усцяж пры гэтых назоўніках зусім не дапускаецца: Мерна, упэўнена ступаючы, п р а й ш оў [Міканор] паўз цікаўных, падаўся вуліцаю (I. Мележ. Подых навальніцы). Мсціслаў, праходзячы паўз братоў, ... паклаў руку на Кандратава плячо (У. К а р а т- к е в і ч. Каласы пад сярпом тваім, I). Паўз малога па дарозе ехалі і ішлі мужыкі (I. Мележ. Людзі на балоце). Зося п р а й ш л а моўчкі паўз іх (К. Ч о р н ы. Трэцяе пакаленне). Праходзячы каля палоннага,154
Крыстэль абавязкова старалася зачапіць яго (Я- Б р ы л ь. Птушкі і гнёзды). ...ён з адтапыранымі кішэнямі паваж- на п р а й ш о ў міма вартаўніцы за прахадную («Чырво- ная змена»), У гэты момант міма яго хутка п р а й ш о ў малады партызан (I. Ш а м я к і н. Глыбокая плынь). Наогул жа канструкцыя «каля + родны склон» пры дзея- словах лінейнага руху, перамяшчэння ўжываецца абме- жавана.Да канструкцый з разгледжанымі прыназоўнікамі (паўз, уздоўж і інш.) блізкія паводле значэння спалучэн- ні са словамі збоку ў значэнні прыназоўніка і паралельна пры залежным назоўніку: Ён [Якавенка] загадаў р у- ш ы ц ь паралельна сцежцы папярэдняга танка (I. М е- леж. Мінскі напрамак, I) Збоку сцежкі чорным пасам б е г л а рэчачка лажком (Я. Колас. Сымон-музыка).Характэрна, што канструкцыі з прыназоўнікамі паўз, уздоўж, каля, побач, побач з, узбоч пры абазначэнні ру- ху ў прасторавай блізкасці ад прадмета функцыяніруюць як пры дзеясловах, што маюць у сваім складзе прыстаўкі, так і пры беспрыставачных дзеясловах.КАНСТРУКЦЫІ, ЯКІМІ АБАЗНАЧАЕЦЦА МЕСЦА ЯК ПРАСТОРАВЫ ПРАМЕЖАК,ПРАЗ ЯКІ ПРАХОДЗІЦЬ НАКІРАВАНЫ РУХУ сучаснай беларускай мове сінанімічны рад утва- раюць канструкцыі з прыназоўнікамі у, праз, цераз і ві- навальным склонам назоўніка, якія служаць для абазна- чэння кірунку дзеяння праз вузкі ці больш значны пра- сторавы гірамежак у якім-небудзь прадмеце: глядзець у шчыліну і глядзець праз шчыліну, выскачыць у акно і вы~ скачыць праз акно. Кожны з гэтых прыназоўнікаў (у, праз, цераз) выяўтіяе ў канструкцыі ўласцівае яму адценне: прыназоўнікавым спалучэннем з у даволі акрэс- лена выражаецца кірунак руху або іншага дзеяння непа- срэдна ў прасторавы прамежак, у канструкцыі з праз выразна выступае адценне перасячэння пэўнага прамеж- ку на шляху далей накіраванага дзеяння; акрамя гэтага, тут сігналізуецца адценне адносін спосабу дзеяння.У склад сінанімічных спалучэнняў гэтага тыпу ўвахо- дзяць нешматлікія назоўнікі, што абазначаюць выразна155
абмежаваныя прасторавыя паняцці: дзірка, шчыліна, ад• туліна, пралом, прабоіна, фортка, акно, дзверы, вароты, весніцы, ход і інш. Ужыванне іх назіраецца пры дзеясло- вах мэтанакіраванага руху, перамяшчэння, а таксама зрокавага і слыхавога ўспрымання: Я, здаецца, нікому яшчэ ў форткі н е к і д а ў красак... (Я. К о л а с. На рос- танях, I). Вельмі дзякую вам за букецік і за тыя красач- кі, што праз фортку ўляцелі (там жа). Сонца пры- ветліва з а г л я н у л а ў аконца (Я. Купала. Адвеч- ная песня). У акно ліліся сіняватыя летнія змрокі (Т. Хадкевіч. Даль палявая). Праз акно ён б а ч ы ў, як палае захад (А. Чарнышэвіч. Новы дом). Два каляровыя матылі ў л я ц е л і праз акно і замільгалі над сталом (3. Бядуля. Язэп Крушынскі, II). Н^каторыя ціхенечка падыходзілі да дзвярэй кватэры настаўніка і з найвялікшаю цікавасцю заглядалі ў шчы,лінкі (Я. К о л а с. На ростанях, I). Праз шчьіліны... Міхалка з а ў в а ж ы ў, што па той бок сцяны гарыць агонь (К. Ч о р н ы. Трэцяе пакаленне) . Цёмная восеньская ноч г л я Д 3 і ц ь у шыбы... (М. Л ы н ь к о ў. Ядвісін дуб). Праз міг яна ўжо глядзела праз шыбіну свайго акна (П. Броўка. Калі зліваюцца рэкі). У расчыненыя дзверы ўрываецца святло з усходняга неба... (Я. К о- л а с. Хатка над балотцам). ...Глухавата даносіўся праз дзверы заклапочана буркатлівы голас Дзюбіна (В. Б ы к а ў. Дажыць да світання).Ступень ужывальнасці канструкцый з прыназоўнікамі у і праз часта вызначаецца семантыкай залежнага на- зоўніка, а таксама дзеясловам, пры якім функцыяніруе спалучэнне. Напрыклад, канструкцыя ў акно звычайна ўжываецца пры дзеясловах зрокавага ўсгірымання — глядзець, глянуць, зірнуць, пазіраць і пры некаторых ін- шых, а праз акно — часцей пры дзеясловах бачыць, раз- глядаць, заўважыць, пры слове відаць і такіх дзеясловах руху, як лезці, выскачыць, уцякаць, ляцець, ліцца і інш. Словы чуваць, чуць звычайна патрабуюць канструкцыі з праз. Увогуле па ступені ўжывальнасці некаторыя назоў- нікі (акно, фортка, шчыліна) выяўляюць аднолькавыя адносіны да прыназоўнікаў у і праз, пры другіх жа на- зоўніках раўнавага ў выкарыстанні іх страчваецца; на- прыклад, прыназоўнік праз больш часта ў параўнанні з у ўжываецца з такімі назоўнікамі, як дзверы, вароты, весніцы, адтуліна, пралом, прабоіна: Праз дзверы Іван156
Васільевіч п а ч у ў іх размову (I. Ш а м я к і н. Снежныя ■зімы). Праз вароты праз тыя ў з ’ е х а л а ёлка на двор (А. Куляшоў. Прыгоды цымбал). Махнуў ён з канём на задворкі і праз расчыненыя веснічкі вылецеў у поле... (Я. Колас. Дрыгва). Наверсе — скрыня, назы- ваецца бункер, з яго вось праз тую адтуліну с ы п л е ц- ца чыстае зерне ў мяшкі... (Т. X а д к е в і ч. У жніво). Ворага білі ў дварах, садах, завулках, з а х о д з і л і яму у тыл праз праломы і разваліны дамоў («Звязда»). Праз прабоіну ў люку нацэльваюся аб’ектывам на танк («Звязда»),Ужыванне канструкцый з прыназоўнікамі праз і у ча- «ам абумоўлена мэтай аўтара зрабіць выказванне раз- настайньш у адносінах выкарыстання магчымых сродкаў: Хтосьці паспрабаваў выскачыцьг/ акно (I. М е л е ж. Мінскі напрамак, I). Відаць, хтосьці спрабаваў уцячы праз акно (т а м ж а).— Якую [параду]? — Заходзіць праз акно, нават калі ніхто не перашкаджае заходзіць у дзверы (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім,I). С к а к а л і [парашутысты] у адны дзверы, груз в ы- к і д в а л і праз другія (I. Н а в у м е н к а. Агнём гарта- ваныя).Значна радзей у параўнанні з прыназоўнікам праз для выражэння гэтай разнавіднасці гірасторавага значэн- ня ў літаратурнай мове ўжываецца прыназоўнік цераз: Непрыветна цераз вокны ночка пазірае (Я. Колас. Маці). Водсвет полымя цераз паддувала, цераз шчылінкі ў дзверцах п а д а ў на падлогу (I. Ш а м я к і н. У добры час). ...Вось яна [сініца] — як жа проста! — шыбане адтуль у вялікую фортку, цераз якую і ў л я ц е л а (Я. Б р ы л ь. Вітраж).Зусім рэдка з некаторымі назоўнікамі гэтай семантыч- най групы ў мове мастацкіх твораў сустракаецца прына- зоўнік скрозь у спалучэнні з вінавальным склонам: Скрозь шчыліны ў аканіцах ш ы л а с я на вуліцу з хаты святло (М. Лынькоў. Чырвоная пляма). Канструк- цыя ж «'с/срозь-Ьродны склон», якую адзначае Я. Ф. Кар- скі (праваліўся скрозь зямлі) 1,8 і якую (з прыназоўнікам сквозь) у рускай мове Ф. I. Буслаеў лічыць першапачат- ковай (сквозь тумана) у параўнанні з другараднай тыпу118 Гл.: Карскай Е. Ф. Белорусы, вьіп. 2—3, с. 442.157
сквозь туман ш, у беларускай мове як літаратурная нор’- ма не замацавалася. Аднак з народных гаворак канструк* цыя «скрозь + родны склон» часам пранікае ў творы — пераважна вершаваныя — некаторых пісьменнікаў: Сон* ца ўзыдзе і рассыпле золатам праменне па ўсяму гумне скрозь шчылін... (Я. Колас. Наша гуменца). Скрозь прагалін лясоў былі хмаркі в і д н ы (Я. К о л а с. Думкі салдата).Для абазначэння прасторавага прамежку, праз які праходзіць накіраваны рух або іншае дзеянне, як сінонім да канструкцыі з прыназоўнікам праз зрэдку можа ўжы- вацца творны склон асобных назоўнікаў без прыназоў- ніка. Такую сінанімічную паралель утвараюць, напры- клад, назоўнік ход са значэннем 'уваход, месца, праз якое куды-небудзь уваходзяць', і назоўнік дзірка, пры- чым назоўнік ход звычайна мае пры сабе паясняльнае слова, з якім утварае сінтаксічна непадзельнае спалучэн- не: Неўзабаве Міхалка пачуў, як Сцепуржынскі і Скура- товіч увайшлі ў дом праз чысты ход (К. Ч о р н ы. Трэцяе пакаленне). Лабановіч борздзенька пабег да сябе на кватэру праз другі ход (Я. Кол ас. На роста- нях, I).— Пастойце трошкі,— сказаў Лабановіч да возні- ка, а сам пабег у двор, каб з а й с ц і ў школу другім хо- дам (т а м жа). Творнаму склону назоўніка ход з пера' носным значэннем не адпавядае канструкцыя «гараз + + вінавальны склон»: Другім ходам пайшлі падзеі ў зарэчным калгасе «Ленінскі шлях» (М. Л ы н ь к о ў. Ве- капомныя дні, I).Ужыванне ў форме творнага склону назоўніка дзірка як сіноніма да прыназоўнікавых спалучэнняў праз дзір- ку, у дзірку ў беларускай мове — з’ява перажытачная; толькі адзіны прыклад з гэтым назоўнікам у творным зафіксаваны аўтарам у народнай прыказцы: Мы ў варо-> ты мык, а ён дзіркаю ш м ы к (П. Н о с о в н ч. Сборнпк белорусскнх пословпц); параўн.: Тады ён [Зайкоўскі] пра-* драў страху і праз дзірку ш у с н у ў на зямлю (Я- К о-> л а с. На ростанях, III). Дым на хату паваліў праз дзірку (Ф. Янкоўскі. Маці). Творны гэтага тыпу, які» калісьці шырока ўжываўся ў славянскіх мовах, захаваў^ ся таксама ў фразеалагічным спалучэнні «вылезці (вы~ лазіць) бокам»: Там, дзе змаганне вядзе партызан, ноч1,9 Гл.: Буслаеў Ф. I. Цыт. праца, с. 476.158
наша ворагу в ы л е з е бокам (А. А с т р э й к а. Не пра- едзе, не пройдзе!). Толькі бокам ёйвылезлі гэтыя жарты (А. К у л а к о ў с к і. Нямко) 120.У беларускай літаратурнай мове не назіраецда ўжы- ванне творнага склону абсалютнай большасці назоўнікаў адзначанай семантычнай групы (шчыліна, акно, дзверы і інш.) як сінонімаў да канструкцый «праз + вінавальны склон» і «г/+вінавальны склон»; гэта пацвярджае думку даследчыкаў сінтаксісу ўсходнеславянскіх моў пра тое, што ў беларускай мове мала засталося слядоў ужывання творнага склону з гэтым значэннем ш. Заўважым, што ў некаторых славянскіх мовах (польскай, славацкай і інш.) такі творны адзначаецца. Паводле сцверджання даслед- чыкаў старажытнага сінтаксісу, у рускай мове ўжыванне творнага склону для абазначэння абмежаванай прасторы як прамежку, праз які праходзіць перамяшчэнне (пода- ваше ему оконцемь'), назіралася да XVII стагоддзя ўключ- на 122; у сучаснай украінскай мове некаторыя назоўнікі адзначанай семантычнай групы таксама могуць выка- рыстоўвацца як у творным без прыназоўніка, так і ў ві- навалькым з прыназоўнікам крізь: впскочта вікном і васкочптп крізь вікно123, вікном утікають124. Аднак спецыяльныя даследаванні творнага склону са значэннем месца паказваюць, што, напрыклад, ва ўкраінскай мове «ў творах мастацкай літаратуры ён трапляецца рэдка», «у літаратурнай мове ён бывае толькі ў спецыяльных вы-ш у некаторых паўднёва-заходніх гаворках, акрамя адзнача- ных, можна сустрэць ужыванне іншых назоўнікаў у форме творнага, які часта функцыяніруе побач з прыназоўнікавай канструкцыяй: У хату ён з а л е з форткай. Ключы к і н у вакном — пачакай. Чаго лезеш праз плот — і д з і кворткаю (в. Вялікі Лес, Брагінскі р-н).. Баялася, штоб [глісты] ротам н е п а й ш л і (в. Воранаў, Лельчыц- кі р-н). Параўн.: Яны дымам в ы с к а ч ы л І, як гарэла (А. Ада- мовіч, Я. Брыль, У. Калеснік. Я з вогненнай вёскі,,.).121 Гл,: Мохова В. К. 06 одном нз значешій творнтельного паде- жа в восточнославянскнх языках.— «Уч. зап. Кншнневск. пед. нн-та нм. Н. Крянгэ». Кншішев, 1958. Сер. гуманнт. наук, т. VIII, с. 94.125 Гл.: Ломтев Т. П. Очеркн по нсторнческому сннтакснсу рус- ского языка, с. 239.123 Гл.: Сучасна укра'інська літературна мова, Сннтакснс. Кшв, 1972, с, 85.124 Гл,: Іваненко 3. /. Снноніміка прнйменняковых словосполу- чень у мові украінськоі народності. Канд. днс. Одеса, 1962, с. 81.159
разах» 125, і тым больш у рускай мове творны з такім - значэннем не належыць да жывых прадуктыўных з’яў мовы 126. «Руская мова гістарычнай эпохі,— адзначае Р. Мразек, маючы на ўвазе творны перасякаемай прасто- ры,— паступова адмаўлялася ад некаторых прыватных значэнняў беспрыназоўнікавага творнага склону або не развівала іх» 127. Выказаная заўвага можа адносіцца і да беларускай мовы, у якой творны гэтага тыпу не атрымаў развіцця і ў сучаснай літаратурнай мове захаваўся як рудымент толькі ў асобных умовах (зайсці другім ходам, вылезці бокам). Іншае становішча назіраем, напрыклад, у чэшскай мове, дзе творны месца назоўнікаў акно, дзве- ры, вароты і падобных з’яўляецца асноўным сродкам для перадачы паняцця перасякаемай прасторы 128.У сінанімічныя адносіны могуць уступаць таксама канструкцыі з прыназоўнікамі праз і скрозь з вінаваль< ным склонам назоўнікаў, што абазначаюць сукупнасць прадметаў як несвабоднае асяроддзе, праз якое пранікае дзеянне, названае дзеясловам. У спалучэнні з нрыназоў- нікам скрозь больш прыкметна падкрэсліваецца пера- шкода руху ці іншаму дзеянню і выразна выступае ад^ ценне аб’ектных адносін: Пейзаж праглядаўся праз галіны высокай яблыні... (У. Караткевіч. Каласьі пад сярпом тваім, I). Скрозь галіны лесу свеціцца шэрае, агорнутае воблакамі неба (Я. Колас. Дрыгва). Праз навісь галін в і д а ц ь густа засеянае зоркамі неба (I. Н а в у м е н к а. У бары на світанні). Туды, п р а д з і- раючыся скрозь засохлую знізу навісь яловых лапак, пайшлі дзед Талаш і Нунрэй (Я. К о л а с. Дрыгва). Леа- польд Гушка рушыў праз натоўп да ганка (К- Ч о р- н ы. Бацькаўшчына). Л абановіч, праціснуўшыся скрозь грамаду, апынуўся поруч з байцамі (Я. К о л а с. На ростанях, I).Залежны назоўнік у гэтых канструкцыях можа аба- значаць суцэльны прадмет, які выступае перашкодай ру^ ху ці іншаму дзеянню, што распаўсюджваецца, пранікае125 Безпалько О. П. Яарнсн з історнчного сннтакснсу украТнськоТ мовіі, с. 96.126 Гл.: Мохова В. К. 06 одном нз значеннй творнтельного паде- жа з восточнославянскнх языках.— «Уч. зап. Кншпневск. пед. нн-та нм. Н. Крянгэ», т. VIII, с. 92 і інш. :127 Мразек Р. Сннтакснс русского творцтельного, с. 127.128 Гд: Творнтельный падеж в славянскнх языках, с. 259 і інш,160
праз яго: Праз сцены гэтай павеці в і д а ц ь былі неба, і сонца, і лес (Я. Б р ы л ь. Зялёная школа). Глядзіш, бывала, і здаецца, што скрозь сцяну галін жывую, скрозь гэту тканку маладую ні мыш, ні пташка не праб’ец- ца (Я. К о л а с. Новая зямля).Ужыванне прыназоўнікаў праз і скрозь часам назіра- ецца таксама ў спалучэнні з назоўнікамі, якія абазна- чаюць адцягненыя паняцці: Я слаўлю мару, слаўлю шчасце сягаць вачмі за далягляд і прабівацца праз напасці (М. Л у ж а н і н. Як нараджаўся новы свет). Скрозь цемрадзь прыветна с в я ц і л і с я вокны сялян- скіх хат (Я- К о л а с. Малады дубок),Канструкцыі з прыназоўнікам скрозь у літаратурнай мове не выдзяляюцца прадуктыўнасцю; у разгледжаным значэнні яны ўжываюцца спарадычна і гіадобна ўстойлі- вым прыназоўнікава-склонавым епалучэнням тыгіу скрозь слёзы, скрозь сон (замест праз слёзы, праз сон) у многіх. выпадках «успрымаюцца як літаральны пераклад з рус- кай мовы» 129 адпаведных канструкцый з прыназоўнікам сквозь.Такім чынам, у беларускай літаратурнай мове сярод сінанімічных канструкцый з прыназоўнікамі у, праз, це- раз, скрозь, што выкарыстоўваюцца для абазначэння месца як прасторавага прамежку, праз які праходзіць накіраваны рух ці іншае дзеянне, найбольшай ужываль- насцю характарызуюцца спалучэнні з прыназоўнікам праз; сінанімічныя ім канструкцыі з іншымі прыназоўні- камі (у, цераз, скрозь) служаць таксама мэтам даклад- нага выражэння думкі і з’яўляюцца адным са сродкаў для разнастайнага афармлення выказвання. Амаль поў- ная адсутнасць у літаратурнай мове творнага склону з разгледжаным значэннем сведчыць аб тым, што ў пра- цэсе ўдасканалення граматычнага ладу мовы на месцы некаторых беспрыназоўнікавых развіліся адпаведныя прыназоўнікава-склонавыя канструкцыі для болын да- кладнага выражэння пэўнага значэння.129 Янкоўскі Ф. Роднае сяова, выд. 2-е, с. 37.11 М. С. Яўневіч
Раздзел IIСІНАНІМІКА КАНСТРУКЦЫЙ,ЯКІЯ АБАЗНАЧАЮЦЬ МЕСЦА РЭАЛІЗАЦЫІ ДЗЕЯННЯ АБО ЗНАХОДЖАННЯ ПРАДМЕТАМесда рэалізацыі дзеяння ці знаходжання прадмета ў сучаснай беларускай літаратурнай мове выражаецца га- лоўным чынам прыназоўнікава-склонавымі канструкцыя- мі, якія абазначаюць:1) месца паблізу прадмета;2) месца на пярэднім плане прадмета;3) месца на другім баку прадмета;4) месца ў межах пэўнай прасторы.Кожнае з названых значэнняў мае пэўныя, толькі яму ўласцівыя сродкі выражэння.СІНАНІМІКА КАНСТРУКЦЫЙ,ЯКІЯ АБАЗНАЧАЮЦЬ МЕСЦА ПАБЛІЗУ ПРАДМЕТАУ сучаснай беларускай літаратурнай мове для аба- значэння месца рэалізацыі дзеяння або знаходжання прадмета на блізкай адлегласці ад якога-небудзь іншага прадмета ўжываюцца рознаструктурныя канструкцыі — прыназоўнікава-склонавыя формы з каля, ля, пры, пад, паблізу (блізка), недалёка ад, побач з (побач), поруч з (поруч), ускрай, паўз, уздоўж, абапал і спалучэннем па абодва бакі. Кожная з такіх канструкцый характарызу- ецца ўласцівасцю выражаць сэнсавыя адценні названай разнавіднасці прасторавых адносін.162
Канструкцыі з прыназоўнікамі каля, ля з р о д н ы м с к л о н а м і пры з месным, пад з творным склонамСярод названых канструкцый найбольш пашыраны ў літаратурнай мове прыназоўнікава-склонавыя спалучэнні з каля і ля якія функцыянальна амаль поўнасцю супа- даюць у прасторавым значэнні. У якасці кампанента канструкцый з каля, ля можа выступаць любы назоўнік лакальнага значэння ў шырокім сэнсе гэтага слова, без прыкметнага абмежавання той ці іншай семантычнай групай. Па ступені ўжывальнасці з гэтых канструкцый у нашых матэрыялах прэваліруюць спалучэнні з прына- зоўнікам каля 2, які ў супастаўленні з ля у навуковай лі- таратуры звычайна прызнаецца асноўным3: Лабановіч с т а я ў каля расчыненага акна (Я. К о л а с. На роста- нях, I). Каля печы ста іць з вілкамі ў руках старожка, прыстаўляе гаршчочак (там жа). Пазней... у камеры, сяк-так прысеўшы ў збоі цел каля сцяны, Руневіч ду- маў (Я. Бр ыл ь. Птушкі і гнёзды). Малады гітлеравец, зусім яшчэ юнак, с я д з е ў каля стала (I. III а м я к і н. Глыбокая плынь). Яхімаў воз ужо прыбралі, каня на лей- цы навязалі ў кустах альховых каля дуба (Я. Ко- л а с. Новая зямля). А авечкі рунь ш ч ы п а л і каля лесу тут адны... (Я. К о л а с. Сымон-музыка). На мяжы каля жытняга поля ж у р ч э л а вясёлая рэчка (3. Б я д у л я. Салавей). На вішняку, што рос каля плота, абсыхала раса (А. Чарнышэвіч. Музыка). Сталярня ў калгасе Райніса с т а я л а на ўскрайку лесу, ля возера (П. Б р о ў- к а. Калі зліваюцца рэкі). Ля агню, усё гэтак жа ўставіў- шыся вачыма некуды ўдалячынь, с т а я л а цётка Агапа (Б. С а ч а н к а. Апошнія і першыя).Канструкцыям «каля + родны склон», «ля+родны склон» адпавядаюць сінанімічныя канструкцыі з прына-1 Пра паходжанне прыназоўнікаў каля і ля і развіццё іх значэнч няў гл/. Падгайскі Л. П. Словазлучэнне ў беларускай мове, с. 36—38.2 Гэта ў пэўнай ступені пярэчыць думцы некаторых іншых аўта- раў (гл., напрыклад: Падгайскі Л. П. Словазлучэнне ў беларускай мове, с. 38).3 Гл.: Карскчй Е. Ф. Белорусы, вып. 2—3, с. 430; Беларуска-рускі слоўнік (1962), с. 369; Граматыка беларускай мовы, т. 1, с. 461; Гра* матыка беларускай мовы, т. II, с. 179, 190; Наркевіч А. /. Сістэма словазлучэнняў у сучаснай беларускай мове, с. 185; Сучасная бела* руская літаратурная мова. Марфалогія; Мінск, 1975, с. 228.
зоўнікам пры і месным склонам, якімі, як правіла, аба- значаецца месца ў непасрэднай блізкасці да прадмета 4, прычым выражаецца большая ступень прасторавай бліз- касці, чым прыназоўнікава-склонавай формай з каля, ля. Часцей за ўсё спалучэнні з прыназоўнікам пры функцыя- ніруюць у кантэкстах пры дзеясловах, якія абазначаюць знаходжанне, размяшчэнне, наяўнасць, і радзей — пры дзеясловах са значэннем канкрэтнага дзеяння: ён не мог спаць: стаяў пры акне ўпоцемку і глядзеў праз шыбу ў зорнае неба (К. Чорны. Трэцяе пакаленне). Маці адзела Славу, вынесла на двор, пасадзіла пры асве- чанай сонцам сцяне (там жа). За перагародкаю пры стале с я д з е ў начальнік пошты (Я. К о л а с. На рос-; танях, III). Яшчэ далёка да золаку... матка пачынала корпацца пры печы (I. М е л е ж. Подых навальніцы).' Пры дубе н а к л а л і дроў у сажань вышыні і падпалілі (К. Чорны. Вялікае сэрца). У алешніку пры лесе з а- свістаў салавей (Я. К о л а с. Ріа ростанях, II). Ха- ціна... стаяла наводшыбе, пры самым полі (Т. X а д- к е в і ч. Ціхі дзень). На грудку пры азярыне с е л і хлоп- цы ў ціхім месцы (Я- Колас. Адплата) Стаіць у, дрымоце дубок пры плоце (Цётка. Лес). Нічога не ро-< біць [Агана] — цэлы дзень стаіць вось так пры агні і ўсё нібыта нешта ўспамінае (Б. С а ч а н к а. Апошнія і першыя).Пры назоўніку такой канструкцыі можа быць азна- чальнае слова — займеннік самы, які ўносіць у прыназоў- нікавае спалучэнне ўдакладняльна-ўзмацняльнае адцен- не. У такім выпадку, выражаючы гранічную блізкасць да прадмета5, спалучэнні з прыназоўнікамі каля, ля не вы-; яўляюць прыкметнага адрознення ў сваім значэнні ад прыназоўнікава-склонавай формы з пры\ Зялёны домік дарожнага майстра стаіць каля самай шашы <Я. Б р ы л ь. Ліпа і клёнік). Ферма ж наша б ы.л а пры самай шашы (Б. С а ч а н к а. Чужое неба). Каля самай дарогі я знайшоў баравіка (Я. К о л а с. Дзённік). А на зеляніне гэтай, амаль пры самай дарозе, с я д з е л і дзяўчаты (Я. Б р ы л ь, Ой, лянок, лянок мой чысты).4 Параўн.: Пешковскіій А. М. Русскнй сннтакслс в научном осве- іценіш, нзд. 7-е. М., 1956, с. 319.' 5 Параўн.: Уткім Д. В. Снноннмнческне словосочетання с прост- ранственнымн значеннямн в современном русском языке.— У кн.: Во- просы морфологнн н сннтакснса современного русского языка, с. 214.164
Назоўнікі, інто абазначаюць асобу чалавека,. а такса- ма асабовыя займеннікі пры выражэнні адзначанай раз- навіднасці прасторавых адносін найбольш часта спалу- чаюцца з прыназоўнікамі каля, ля і параўнальна рэдка функцыяніруюць у спалучэнні з пры, пераважна ўжы- ваючыся пры дзеясловах сядзець, стаяць і некаторых ін~ шых. У такіх канструкцыях, кампанентам якіх з’яўляюц- ца назоўнікі (займеннікі) гэтага тыпу, прасторавыя адно- сіны сумяшчаюнца з аб’ектным значэннем.: Усе нашы спяць, іолькі я сяджу каля хворай сястрычкі (Я. Б р ы л ь. У сям’і). Ля нейкага чалавека Башлыкоў п р ы п ы н і ў каня, запытаў, дзе тут сталовая (I. М е- леж. Завеі, снежань), Пры хворай сядзела старая шаптуха і «лячыла» яе замовамі і зёлкамі (3. Бядуля. Салавей). Алесь прысеў каля яго на кукішкі (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды). Акрамя дзвюх жанчын, якія плакалі, ля яго с т а я ў толькі адзін яшчэ хлопец (У. К а р а т к е в і ч. Каласы пад сярпом тваім, I). Цяпер сядзем пры ім, як тры кветкі ў акне (Я. Купала. Сон на кургане).Яшчэ ў большай ступені адценне аб’ектнага значэння выражаецца тады, калі паказваецца знаходжанне якой- небудзь асобы пры другой асобе, групе асоб ці калекты- ве, а таксамэ калі абазначаецца наяўнасць канкрэтнага прадмета ў асобы, калектыва: жыць пры бацьку, застац- ца пры камандзіру, мець пры сабе (дакументы). Такія прыназоўнікава-склонавыя формы з пры зусім не маюць адпаведных паводле значэння спалучэнняў з прыназоў- нікамі каля, ля: Жыла яна дома пры тату і браце (Я. Брыль. Марыля). Карп Маеўскі неяк выпадкова ў першы дзень блакады застаўся пры камісару па- сыльным (I. Шамякін. Глыбокая плынь). Панас адчу- ваў сябе добра і казаў, што ён ужо можа хадзіць, і яму дужа хацелася а с т а ц ц а пры войску (Я. К о л а с. Дрыгва). ...Бацька быў ашчадны і заўсёды меў пры сабе хоць малыя грошы (М. Г' а р э ц к і. Віленскія каму- нары). Пашпарта пры мне.не было (т а м жа).Не маюць сінанімічных адпаведнікаў з прыназоўнікам каля таксама спалучэнні з пры, якія абазначаюць наяў- насць 'чаго-небудзь у арганізацыі, прадпрыемстве, гаспа- дарцы або знаходжанне ў іх асобы з пэўнай мэтай: Пры фальварках звычайна былі пасекі і сажалкі для раз- вядзення рыбы, вадзяныя млыны (Гісторыя Беларускай165
ССР, I). Пры МТС была невялічкая бібліятэка (А. П а л ь ч э ў с к і, Родныя берагі).Канструкцыі з прыназоўнікамі каля, ля і пры часам выкарыстоўваюцца ў кантэкстах, дзе мае месца эліпсіс паўназначнага дзеяслова ці дзеяслова-звязкі: А сенакос тут дзе? За светам! А там блізютка, каля дома (Я. Ко- л а с. Новая зямля). Пры доме сад, хоць невялічкі... (Т а м ж а). Зямля каля рэчкі найболып пясчаная, няўдзячная... (I. Мележ. Подых навальніцы). А пры рэчцы — кры- ніца з вадою цудоўнай (В. Д у н і н - М а р ц і н к е в і ч. Люцынка, альбо шведы на Літве).Адносна прыйменных спалучэнняў з гірыназоўнікам пры тыпу «сад пры доме», «сакратар пры дырэктару» за- значым, што ў іх сігналізуецца лёгкае адценне падпарад- каванасці, залежнасці6, якое, аднак, не зацямняе перша- пачатковага значэння гэтай канструкцыі: Гаворка ідзе пра Ніну Савось, якая адна жыве цяпер упакойчыку пры нашай школе (Я. Брыль. У Забалоцці днее). Ма- роз жыў у баковачцы пры класе (В. Б ы к а ў. Абе- ліск).3 назоўнікамі, што абазначаюць паселішчы і іх наз- вы (вёска, сяло, горад, Мінск і інш.), прыназоўнік пры для выражэння месца рэалізацыі дзеяння або знаходжан- ня прадмета ўжываецца параўнальна рэдка; абсалютную перавагу ва ўжыванні ў гэтым выпадку маюць канструк- цыі з каля, ля: Цяпер доўга стаялі яны пры горадзе, і часта кна [Нонна] хадзіла туды глядзець балет (К. Ч о р- н ы. ГІачуцці). Пры горадзе асфальт раптам к а н ч а е ц- ца, далей пачынаецца брук (I. М е л е ж. Мінскі напра- мак, I). Пасля вайны, пры самым Мінску, мы спраўдзілі ўсё акурат — пад мора з а н я л і нізінку (М. Л у ж а н і н. Як нараджаўся новы свет). 3 гэтага кутка пры Скурато- вічавым хутары і п а ч а л і с я такія адзнакі мясцовасці (К- Ч о р н ы. Трэцяе пакаленне); параўн.: С т а я л а яб- лыня ля вёскі, як падарожнік між дарог (П. П а н ч а н- к а. Яблыня). Каля Хабараўска ў Амур у п а д а е шыро- кая і паўнаводная Усуры (С. Грахоўскі. Які вялікі дзень). Поля паміж лясоў тут было болып, балота не ў такой меры, як каля гарадка (К- Ч о р н ы. Трэцяе пака-6 Параўн.: Топоров В. Н. Локатнв в славянскнх языках. М., 1961, с. 342.166
ленне). Яшчэ каля майго хутара — гэта толькі загіністая ручаіна (т а м ж а).3 уласнымі назвамі паселішчаў (гарадоў, вёсак і інш.), паблізу якіх ці ў раёне якіх адбываецца дзеянне або знгходзіцца прадмет, найбольш шырока ўжываецца прыназоўнік пад з творным склонам: сустрэцца пад Пін- скам. Хоць канструкцыяй гэтага тыпу менш выразна аба- значаецца блізкасць месца дзеяння да канкрэтнага прад- мета, чым спалучэннямі з прыназоўнікамі каля, ля, ад- нак па ступені ўжывальнасці яна значна пераважае прыназоўнікава-склонавую форму з каля, ля: Яшчэ пад Брэстам Захар Крымянец скінуў ненавісны шэры ха- лат (М. Л ы н ь к о ў. Сустрэчы). Першы цяжкі бой з во- рагам дывізія т р ы м а л а пад Баранавічамі («Звязда»). Рассунуўшы сосны плячамі, што волат, пад Мікскам уздымаецца трактарагорад (П. Броўка. Тракта- рагорад). Яны [салдаты] стаялі на смерць пад Мін- скам і Магілёвам, Смаленскам і Валакаламскам («Звяз- да»). На свеце на белым, пад Гайнай7 убогай, жыў шляхціц багаты... (Я. Купала. Адплата кахання); па- раўн.: Уладзімір ранены л я ж ы ц ь недзе каля Брэста ў незнаёмага чалавека (К. Чорны. Вялікі дзень). У ты- сяча дзевяцьсот шаснаццатым годзе каля Баранавіч на- заўсёды развітаўся з жыццём Клебераў бацька... (Т а м жа). Каля Мінска сяляне і казакі добра п а д- рыхтаваліся да сустрэчы праціўніка (Гісторыя Бе- ларускай ССР, I).Выкарыстанне спалучэнняў прыназоўнікаў пад і каля, ля з назоўнікамі адзначанай групы без якіх-небудзь асаб- лівасцей таксама назіраецца і пры назоўніках, пераваж- на семантычна суадносных з адпаведнымі дзеясловамі (бой, бітва, сустрэча) і неаддзеяслоўных: (лес, вёска і інш.). Характэрнай прыкметай такіх прыназоўнікавых канструкцый з’яўляецца наяўнасць у іх дадатковага ад- цення азначальных адносін; у мове мастацкай літарату- ры, у навуковым і публіцыстычным стылях мовы най- болын пашыраная з іх канструкцыя з прыназоўнікам пад: Памятаю першыя цяжкія месяцы Вялікай Айчын- най, жорсткія баі пад Туапсэ («Звязда»), Асабліва за- помніўся В. С. Шулякову б о й пад Рагачовам («Настаў- ніцкая газета»), Абарончы перыяд бітвы пад Масквой7 Гайна — тут: вёска на рацэ Гайне.167
працягваўся з 30 верасня па 5 снежня 1941 года («Звяз- да»). У бітве пад Лоевам панскае войска панесла ве- лізарныя страты... (Гісторыя Беларускай ССР, I). Арка- шоў з цяжкасцю дабраўся да вуліцы Максіма Горкага, але будынак аказаўся пусты: рэдакцыя перабралася ў лес пад Мінскам («Звязда»); параўн.: У Іпацьеўскім летапісе пад 1240 г. ёсць наступНае сведчанне пра б і тв у, відаць з татарамі, каля Брэста... (Гісторьія Беларускай ССР, I).Для абазначэння месца якіх-небудзь падзей ці дзеян- няў у мясцовасці, што знаходзіцца недалёка ад рэк, з на- звамі іх (рэк) звычайна ўжываецца прыназоўнік пад: Ужо даўно пад Халхін-Голам в я д у ц ц а жорсткія баі (Я- К о л а с. Рыбакова хата). Біўся ён з панамі многа, п а ў пад Вілляю-ракой (П. Б р о ў к а. Кацярына). Б і ў- с я з немцамі на фронце пад Ушачай, пад Дзясной (т а м жа). Заслухаешся, як гудуць лясы-бары пад Нёма- нам (М. Т а н к. Сярод лясоў наднёманскіх).Прыназоўнік пад для абазначэння месца паблізу прадмета на пярэднім плане ад яго можа ўжывацца не толькі з адзначанымі вышэй, але і ў спалучэнні з некато- рымі іншымі назоўнікамі, хоць яны ў літаратурнай мове, а таксама ў вуснай народнай творчасці складаюць зусім нешматлікую групу: найболып часта з іх у канструкцыях гэтага тыпу функцыяніруюць назоўнікі лес, бор, хмызняк і інш.: Наперадзе пад лесам п а ч у л і с я галасы (В. Б ы- к а ў. Уначы). Пад лесам у жоўтым жыце х а д з і л і два камбайны (Я- С к р ы г а н. Над гаем кружылі буслы). Пад борам зялёным вёска стаяла (Я. Купала. Праз вайну). А там пад самым хмызняком с т а я ц ь будынкі ў адзіноце (Я. Колас. Рыбакова хата).— Шэрая гуска, дзе ж ты бывала? — Пад морам, морам жыр ж ы р а в а- л а (Р. Ш ы р м а. Беларускія народныя песні, II).Канструкцыям з гэтымі назоўнікамі і прыназоўнікам пад паводле значэння звычайна адпавядаюць спалучэнні з прыназоўнікамі каля, ля: ...Каля лесу, на полі, п р а- ц а в а л і нейкія людзі (К- Ч о р н ы. Вялікі дзень). Ля самага мора, у засені густой паўднёвай зеляніны, х а в а- ю ц ц а светлыя маленькія домікі (В. X о м ч а н к а. Ру- кавіцы генерала Даватара).Як сведчыць даследаваны матэрыял, у сучаснай бе- ларускай літаратурнай. мове сфера ўжывання канструк- цый «пад+ творны склон», а таксама «пры + месны168
склон» для выражэння прасторавых адносін значна шы- рэйшая, чым аналагічных прыназоўнікавых спалучэнняў у рускай мове, дзе «ў гэтым значэнні прыназоўнік под ужываецца толькі з геаграфічнымі назвамі» 8, звычайна з назвамі гарадоў, а спалучэнні з прыназоўнікам пріі, якія не часта сустракаліся ўжо ў пачатку XIX ст., з ця- гам часу перадаюць свае функцыі канструкцыям з пры- назоўнікамі у, около, вблпзп і інш.9У асобных выпадках як сінонім да канструкцыі з паО можа выступаць спалучэнне з прыназоўнікам перад пры абазначэнні месца, якое знаходзіцца паблізу прадмета на шляху да яго з якога-небудзь аддаленага пункта: I вось амаль што перад самым горадам н а л я ц е л і мы на ня- мецкую заставу (М. Гарэцкі. Віленскія камунары); параўн.: Праўда, з вясны амаль уся, цяпер даволі шы- рокая, сувязь з Гомелем ішла праз атрад Хвёдара, які базіраваўся пад самым горадам (I. Ш а м я к і н. Шлюбная ноч). Пад самымі Радашкавічамі, дзе астаўся толькі падмурак выпаленага акупантамі хутара, была наша застава (Ф. Я н к о ў с к і. Алік).Ужыванне канструкцыі з прыназоўнікам пад і твор- ным склонам назіраецца пры абазначэнні месца блізка каля ніжняй часткі канкрэтных прадметаў, якія маюць працягласць увышыню і выступаюць над узроўнем па- верхні, мясцовасці, але не аддзяляюцца прасторавым прамежкам ад гэтай паверхні, ад зямлі І0. Назоўнікі, што абазначаюць такія прадметы, складаюць параўнальна не- вялікую гругіу: дрэва, сцяна, плот, ганак, хата, стог і інш. Як сінонімы спалучэнняў пад дрэвам, пад сцяной, пад плотам, пад хатай, пад стогам і да т. п. пераважна вы- ступаюць прыназоўнікавыя спалучэнні каля (ля) дрэва, каля (ля) сцяны, каля (ля) плота, каля (ля) хаты, каля (ля) стога і інш. Канструкцыяй з прыназоўнікам пад у гэтым выпадку выражаецца большая ступень блізкасці да прадмета, чым спалучэннямі з каля, ля. Некаторыя назоўнікі адзначанай групы (дрэва, стог, плот і інш.) вы- яўляюць тэндэнцыю больш часта спалучацца з прыназоў- нікам пад: Трава пад дрэвам расла густая, дружная8 Всеволодова М. В., Паршукова Э. Г. Способы выраження про- сгранственных отношенші. М., 1968, с. 107.9 І'л.: Нзменення в снстеме словосочетаннй в русском лнтератур- ном языке XIX века, с. 78.10 Параўн.: Ломтев Т. П. Грамматнка белорусского языка, с. 238,169
і дёмная (I. Мележ. Мінскі нанрамак, I). Той невядо- мы нешта тут р а б і ў каля дрэва (К- Ч о р н ы. Заўтраш- ні дзень). Пад дубам п а с т а в і л і стол, паважна рассе- ліся суддзі (Я. К о л а с. Суд у лесе). А дзед с я д з е каля дуба, кій паложыць на траву (Я. К о л а с. Сымон-музы- ка). Усе моўчкі п а п а д а л і пад стажком (В. Б ы к а ў. Дажыць да світання). Каля стажка стаялі запрэжа- ныя ў сані дзве параконныя фурманкі (Я. К о л а с. Дрыг- ва). На дзядзінцы, ля паніных пакояў, пад самым ганкам, санкі с п ы н і л і с я (3. Б я д у л я. Бондар). Праз паўга- дзіны я ўжо с т а я ў ля ганка на адным двары і размаў- ляў з гаспадыняй (I. Ч ы г р ы н а ў. Самы шчаслівы ча- лавек). У наступным годзе ён з вялікім войскам зноў з’яўляецца пад сценамі Полацка (Гісторыя Бела- рускай ССР, I). Неўзабаве войска Радзівіла было ля сцен горада ( та м ж а). Пад нагамі ў чыстай, як сляза, вадзе чародкамі хадзіла рыба (М. Л о б а н. На па- розе будучыні). Каля самых ног л я ж а л а скрынка, на- сгіех прыкрытая зямлёй (Р. Н я х а й. Сарочы лес).Прыназоўнікавым спалучэнням пад нагамі, каля (ля) ног паводле значэння адпавядае ўстойлівае ўтварэнне ў нагах, якое набліжаецца да прыслоўя і ў меншай сту- пені характарызуецца канкрэтнасцю значэння: У нагах трава нізка сцелецца (Я- Колас. Дуб). У нагах у яго рассцілаўся абшар хвоек гонкіх і пахані чорнай (Я. К у п а л а. Курган).Спалучэнне пад нагамі мае і другое значэнне — 'пад ніжняй часткай чаго-небудзь', 'пад прадметам'; такое значэнне не выражаецца спалучэннямі з каля і у: Ніна адчула пад нагамі раллю... (I. М е л е ж. Мінскі на- прамак, I). 3 узгоркаў па дарозе беглі ручайкі, а пад на- гамі хлюпала вадкая гразь (Я. Колас. На роста- нях, III). Пад нагамі заскрыпеў мёрзлы снег (К- Ч о р н ы. Справа Віктара Лукашэвіча). У той жа час спалучэнню з прыназоўнікам каля і назоўнікам нага ў форме адзіночнага ліку паводле значэння не могуць ад- павядаць канструкцыі з прыназоўнікамі пад і у: Нацята прыслухоўваючыся да выбухаў недзе ўгары, да штурш- коў зямлі, Аня заўважыла каля нагі дзіўны прытое- ны камяк (I. Мележ. Мінскі напрамак, I).3 прыведзеных вышэй гірыкладаў відаць, што ў спалу- чэннях з прыназоўнікам пад тыпу стаяць пад стогам вы- ражаецца не проста прасторавая блізкасць да прадмета,170
а спецыфічнае значэнне гэтай блізкасці, звязанае з ніж- няй часткай прадмета11, што не выяўляецца ў канструк- цыях з прыназоўнікамі каля, ля, пры.Для абазначэння месца паблізу ніжняй часткі прад- мета, каля яго падножжа пры некаторых назоўніках (га- ра, узгорак, скала, абрыў і пад.) таксама, як правіла, ужываецца прыназоўнік пад, выкарыстанне ж адпавед- ных спалучэнняў з каля, ля назіраецца параўнальна рэдка: На свет прабілася вадзіца, што век с т а я л а пад гарою (Я. Колас. Сымон-музыка). А пад гарой Дняп- ровы хвалі з вясны да восені шумяць (Я. Купала. Магіла льва). Цэлымі начамі Гушка чуў з хаты, як в а ю е вада пад узгоркам (К- Ч о р н ы. Бацькаўшчына). Ш у- м і ц ь пад абрывам Дзвіна, не змаўкае... (А. 3 а р ы ц к і. На дзвінскіх парогах); параўн.: Яму [Андрэю Касачу] аповесць рупіць напісаць пра ціхі домік, што перад вай- ной с т а я ў каля Траецкае гары (А. 3 а р ы ц к і. Каля Траецкае гары). Там, каля ўзгорка, б ы л о [нямецкіх сал- дат], напэўна, разы ў два болын, як нашых (I. Мел еж. Мінскі напрамак, III).Паміж спалучэннямі гэтага тыпу (пад гарой) і адпа- веднымі канструкцыямі з прыназоўнікамі каля, ля (каля гары) сінанімічная сувязь аслабленая, бо ў іх болып вы- разна, чым у канструкцыях з іншымі назоўнікамі, высту- пае асноўнае значэнне прыназоўніка пад — 'ніжэй прад- мета', 'пад ніжняй часткай чаго-небудзь', антанімічнае значэнню канструкцый з прыназоўнікамі над і на адпа- ведна з творным і месным склонамі назоўніка: Пад га- рою хваля п л е ш ч а, над гарой ш у м я ц ь сады (А. П ы- с і н. Першамайская вуліца). А на гары ялушачка, пад гарою с т а і ц ь сасна (Н. Г і л е в і ч. А дзе ж тая кры- нічанька).Канструкцыі з прыназоўнікамі каля, ля і паблізу (блізка), недалёка ад з р о д н ы м с к л о н а мДля абазначэння месца, якое знаходзіцца на больш ці менш блізкай адлегласці ад якога-небудзь прадмета,11 Параўн.: Шумылана А. Л. Снноннмнка в кругу глагольно-нмен- ных пространственных словосочетаннй с предлогамн у, пріі, под, около, возле, подле, блыз, вбліізы.— «Русскнй язык в школе», 1961, № 6, с. 26.171
паралельна з канструкцыямі «каля (ля) +родны склон», «прь( + месны склон», «пай+творны склон» ужываюцца спалучэнні з вытворнымі прыназоўнікамі паблізу, неда- лёка ад, а таксама з прастамоўнымі варыянтамі паблі- зу — прыназоўнікамі побліз, поблізу, блізка, бліз, блізу, якія хоць і знаходзяцца за межамі літаратурнай нормы, але пад уплывам народных гаворак даволі часта ўжы- ваюцца ў мове мастацкай літаратуры. Паводле значэння канструкцыі з гэтымі прыслоўнымі прыназоўнікамі най- больш блізка стаяць да прыназоўнікава-склонавых форм3 каля, ля, адрозніваючыся ад апошніх тым, што іх зна- чэнне непасрэдна звязана з семантыкай саміх прыназоў- нікаў, якія выразна захавалі сувязь з аднайменнымі пры- слоўямі прасторавага значэння: Аленка латвей паста- віла яму заслончык каля стала і сама села з краю стала насупраць (Я. Колас. На прасторахжыцця). Па- блізу стала на сцяне красаваліся фотаздымкі (П. Броўка. Калі зліваюцца рэкі). Андрэйка, с т о я-4 ы ля ганка, міжвольна загледзеўся на дуб (М. Г а м о л- к а. Жылі-былі два сябры). Паблізу ганка стаяў пры- вязаны да слупка ў плоце асядланы мышасты конь (Т. X адкевіч. Даль палявая). ...Над мокрымі бабкамі жыта каля брукаванай дарогі сумна ш у м е л і бярозы (Я. Б р ы л ь. Ты мой найлепшы друг). Еду сабе, еду, аж блізка дарогі агні з а б л і ш ч а л і (В. Д у н і н - Марцінкевіч. Вечарніцы). Дзяўчаты садзяцца на ложку, хлопцы каля іх на табурэтах (Я. К у п а л а, Паўлінка). Паблізу іх пачалі спыняцца цікаўныя пра- хожыя (У. К а р п а ў. За годам год).Хоць канструкцыі з вытворным прыназоўнікам паблі* зу па ўжывальнасці і прыкметна ўступаюць спалучэнням з каля, ля, аднак у сучаснай літаратурнай мове назіра- ецца актыўнае выкарыстанне іх, асабліва ў газетна-пуб- ліцыстычным і навуковым стылях: Паблізу Турава п р а- лягаў шлях на Слуцк (Гісторыя Беларускай ССР, I). У асобных маёнтках, р а з м е ш ч а н ы х паблізу буйных гарадоў, куды збываліся прадукты жывёлагадоўлі, доля даходу ад яе павялічвалася (т а м жа). Пакуль паслу- гамі сталовай у сельскай мясцовасці карыстаюцца людзі, якія жывуць паблізу прадпрыемстваў грамадскага харчавання («Звязда»). У лагеры ваеннапалонных, які знаходзіўся паблізу вёскі Масюкоўшчына Мінскага раёна, за гады вайны было знішчана звыш 80 тысяч ча-172
лавек (В. Р а м а н о ў с к і. Саўдзельнікі ў злачынствах). Г а ш ч у ў сяброў паблізу мора, дзе сонца пеніцца ў віне (П. Броўка. Гашчу ў сяброў...). 3 аэрадрома Л. I. Брэжнеў і Ж. Пампіду накіраваліся ў Заслаўе, паблізу Мінска, дзе будуць праходзіць перагаворы («Чырвоная змена»); параўн.: Разам з таварышам Л. I. Брэжневым прыбылі міністр замежных спраў СССР А. А. Грамыка, іншыя афіцыйныя асобы, якія прымалі ўдзел у еустрэчы Л. I. Брэжнева з Ж. Пампіду ў Заслаўі, каля Мінска ( т а м ж а). Мне давялося ў той час ж ы ц ь каля Адэсы (В. В о л ь с к і. Родны край), Летняга аэра- дрома ў нас не было, летні аэрадром быў далёка на Палессі, недзе каля Даманавіч (I. Ш а м я к і н. Шлюб- ная ноч). Каля вёскі Забалоціца дрэмлюць цёмныя лясы (А. Астрэйка. Перад боем). I хоць ішлі яны [дарожкі] з розных бакоў, але, як тыя дзве ручаінкі, ...с ыходзіліся каля Доўгага (П. Б р о ў к а. Калі злі- ваюцца рэкі). ёсць ля вёскі Дабраплёсы безназоўная вышыня над ракой Свольна («Звязда»).Пашырэнне канструкцыі «паблізу + родны склон» ад- начасова сведчыць і аб выцясненні ёй у літаратурнай мо- ве спалучэнняў з прыслоўным прыназоўнікам блізка, ва ўжыванні якіх у беларускай мове некаторыя даследчыкі бачаць уплыў польскай мовы 12. Адзначаная акалічнасць у пэўнай ступені ўносіць удакладненне ў меркаванне на- конт таго, што «ў сучаснай беларускай літаратурнай мове на месцы гэтай канструкцыі (з прыназоўнікам блізка,— М. Я.) звычайна ўжываецца канструкцыя з прыслоўем каля» 13.Прыслоўе са значэннем адлегласці паблізу (блізка), а таксама сінанімічнае яму слова недалёка (непадалёку) могуць выступаць у злучэнні з простым прыназоўнікам ад, утвараючы разам з ім лрыслоўна-прьшазоўнікавыя спалучэнні — паблізу ад, недалёка (непадалёку) ад і4, якія прыкметна канкрэтызуюць прасторавае значэнне, удакладняюць праеторавую прымету прыназоўнікава;12 Гл.: Булахаў М. Г. Развіццё беларускай літаратурнай мовы ў XIX—XX стст. ва ўзаемаадносінах з іншымі славянскімі мовамі. Мінск, 1958, с. 34.13 Там жа, с. 35.14 Пра спалучэнні гэтага тыпу гл.: Шуба П. П. Прыслоўі і пры- слоўна-прыназоўнікавыя канструкцыі ў функцыі прыназоўнікау.—1 Працы Ін-та мовазнаўства імя Я. Колаеа АН БССР, 1959, цып. VI, с. 193.173
склонавай формы, паказваючы на прадмет, у адносінах да якога гэта прымета праяўляецца. Па ступені ўжываль- насці спалучэнне з прыназоўнікам паблізу ад уступае канструкцыі «паблізу (блізка) + родны склон»; прыслоў- нае спалучэнне недалёка (непадалёку) ад як вытворны састгўны прыназоўнік не мае адпаведніка без кампанен- та ад: Лячэбна-прафілактычны комплекс ствараецца ў пасёлку Бараўляны паблізу ад Мінска («Звязда»). Не- далёка ад Мінска, у Вішнёўцы, іх [дзяўчат] з а т р ы м а- л і немцы і паліцаі (Р. Н я х а й. Шлях на Эльбу). П а- хаваны ён паблізу ад вёскі Зайцава Гара... («Звяз- да»). Тут, непадалёку ад вёскі Пірагі, дзе ён вырас і атрымаў сярэднюю адукацыю, яго і застала Вялікая Айчынная вайна («Настаўніцкая газета»),Ужыванне прыслоўя недалёка (непадалёку) у функ- цыі прыназоўніка (не ў спалучэнні з ад) у сучаснай мове нельга прызнаць за літаратурную норму: У Ленінградзе, на Маскоўскім праспекце, непадалёку вуліцы Ленсавета, у цэнтры 'брацкіх могілак узведзены помнік Смаляч- кову («Звязда»); параўн.: Тут, непадалёку ад гарадскога пасёлка Мікашэвічы, вядзецца будаўніцтва першынца беларускай горназдабываючай прамысловасці... («Звяз- да»).Канструкцыі з прьіназоўнікамі каля, недалёка ад вы- ступаюць як сінонімы таксама да спалучэнняў з прына- зоўнікам пад і творным склонам, якімі звычайна абазна- чаецца месца дзеяння ці знаходжання прадмета на болып значнай адлегласці ад пункта, чым канструкцыямі з ін- шымі прыназоўнікамі гэтай групы: Ранічкай мы н а с т у- п а л і пад Варшавай (А. Пальчэўскі. Родныя бера- гі). Недалёка ад Варшавы Сяргея р а н і л а ў нагу (т а м жа). Па дарозе, недзе каля Варшавы, Тодар уцёк (А. П а л ь ч э ў с к і. Мянёк).Канструкцыі з прыназоўнікамі каля, ляз р о д н ы м і побач з, поруч зз творным с к л о н а мРазмяшчэнне прадмета або рэалізацыя таго ці іншага дзеяння паблізу другога прадмета абазначаецца таксама спалучзннямі з вытворным прыназоўнікам побач з і твор- ным склонам назоўніка. Канструкцыі гэтага тыпу, як і174
спалучэнні з псіблізу, таксама найбольш блізкія значэн- нем да прыназоўнікава-склонавай формы «каля (ля) + родны склон», але імі абазначаецца спецыфічная разна- віднасць прасторавых адносін — узаемаразмяшчэнне прадметаў у абмежаваным месцы; функцыяніруюць яны, як правіла, пры дзеясловах статычнага характару — зна- ходжання, стану і інш., радзей — у кантэкстах з пра- пушчаным дзеясловам. Характэрна, што спалучэннем з прыназоўнікам побач з часта абазначаецца сталае або працяглае знаходжанне прадмета ў суседстве з другім прадметам і на больш значнай адлегласці ад яго, чым спалучэннем з прыназоўнікамі каля, ля, якому гэта асаб- лівасць уласціва ў меншай ступені: Побач з хатай, пры- крываючы яе ад летняга сонца, красуецца высокая разложыстая груша (Я. Колас. Дрыгва). Сядзела Волька на прызбе ля свае хаты, накінуўшы на плечы квяцістую хустку (К. К р а п і в а. Мядзведзічы). Ды і старэйшыя сяляне часта адпачывалі ў святочныя дні на ўзлеску, дзе побач з хвоямі п а р а с л і кучаравыя бяроз- кі (I. Ш а м я к і н. У добры час). В і д з ё н ля хвоі мед- настволай след лесавоза-цягача (А. Б я л е в і ч. Зіма). Побач з зямлянкай новая хата, аб якой мне пісалі Міко- ла і Валя (Я. Б р ы л ь. У Забалоцці днее). Каля зямлян- кі тут прыветна г а р э ў агеньчык чуць прыметна (Я. К о- л а с. Новая зямля). Побач з пачарнелай жывой агаро- джай густога ельніку р а с л а лаза (I. Ш а м я к і н. Першае спатканне).— Го, тата! дзядзька! выйшлі пчолы! На вішні с е л і каля плоту! (Я. К о л а с. Новая зямля). I толькі нейкі нягеглы дзядок... с т а і ц ь побач з машы- най (Я. Б р ы л ь. Птушкі і гнёзды). Сонца ўжо ўзнялося на вышыню бяроз, калі шафёры і вайсковыя, што с т а я- л і каля машын і сядзелі на ўзбочынах, заварушыліся, забегалі... (I. Мележ. Мінскі напрамак, II).У мастацкіх творах некаторых пісьменнікаў назіраец- ца таксама ўжыванне канструкцый з прыслоўным прына- зоўнікам побач у спалучэнні з назоўнікам у родным скло- не: Балоты канчаліся, побач дарогі ў с т а в а л і высокія сцены бору (Я- К о л а с. На ростанях, I); параўн.: Сосны, падобныя адна на адну, як еёстры, с т в а р а л і ўзбоч дарогі суцэльныя сцены... (I. Ш а м я к і н. Крыніцы).3 канструкцый гэтага тыпу болын пашыраны прына- зоўнікава-іменныя спалучэнні, у склад якіх уваходзяць назоўнікі, што абазначаюць асобу чалавека, а таксама175
асабовыя займеннікі; ужываюцца яны, як правіла, пры дзеясловах стану: сядзець (сесці, прысесці), стаяць (стаць), ляжаць (легчы, прылегчы) і некаторых іншых. У такіх канструкцыях з прасторавымі сумяшчаюцца яскрава выражаныя аб’ектныя адносіны: Петэр, які прыйшоў капаць з будаўніцтва, с т а я ў побач з Анежкай (П. Броўка. Калі зліваюцца рэкі). У кабіне побач з шафёрам с я д з е ў заатэхнік... (I. Ч ы г р ы н а ў. Самы шчаслівы чалавек). У сярэдняй [машыне] побач шафёра сядзеўсалдат (К- Ч о р н ы. Вялікі дзень). Валодзя Саламака, кінуўшы падушку, с е ў побач Сямёна (М. П а- с л я д о в і ч. Цёплае дыханне). Каля Сямёна стаяў з лістом паперы Валодзя Саламака (т а м жа). Побач з ім л я ж а ц ь салдаты — рускія і беларусы (М. Т а н к. Ян Райніс). Каля яго л я ж а л а аброць... (К. К р а п і- в а. Мядзведзічы). -Адзначаная разнавіднасць прасторавых адносін выра- жаецца таксама спалучэннямі з прыназоўнікамі поруч з, поруч, поплеч з, поплеч, якія ўжываюцца пераважна пры назоўніках, што абазначаюць асобу чалавека, і пры асабовых займенніках, радзей — пры назвах неадушаў- лёных прадметаў; гэтыя канструкцыі функцыяніруюць, як правіла, таксама пры дзеясловах стану тыпу сядзець, стаяць і пад.: Лабановіч с я д з е ў поруч з Максімам Га- рошкам і Дубейкам (Я. Колас. На ростанях, I). Я ста- я ў поруч з дзядзем Колем, які сядзеў за рулём (Т. X а д- к е в і ч. У жніво).— Жыў бы, каб не вайна,— уставіў хуткі жаночы голас, мабыць, настаўніцы з выгляду, што сядзела поруч з ім (В. Б ы к а ў. Абеліск). — А даку- менты вашы прыйдзецца паглядзець,— сказаў лейтэнант з перавязанай рукой, які сядзеў поплеч шафёра (К. Ч о р н ы. Пошукі будучыні) . На прыгуменні, поруч з садам, павець з гумном с т а я л а радам (Я. Колас. Новая зямля).КаНструкцыям з прыназоўнікам побач з, ужытым у пераносным значэнні, характэрна выражэнне аб’ектных адносін; ім звычайна не адпавядаюць сінанімічныя спа- лучэнні з іншымі прыназоўнікамі: Побач з формамі род- нага і давальнага склону адзіночнага ліку добраего, до- бруему, якія мелі характар словазлучэнняў, узніклі іншыя формы (П. Я. Юргелевіч. Курс сучаснай бе- ларускай мовы). Побач з камуністамі працавалі камсамольцы і бесгіартыйныя («Звязда»).176
У мове мастацкай літаратуры назіраецца ўжыванне побач або ў блізкім размяшчэнні адна ад другой кан- струкцый з разгледжанымі прыназоўнікамі — каля, пры, побач з і іншымі, што часта тлумачыцца не толькі імк- неннем аўтара выказвання дакладна перадаць сэнс па- ведамлення, але і патрэбай пазбегнуць у моўным кан- тэксце паўтору таго ці іншага прыназоўніка: Пры сцяне каля дзвярэй с т а я л і збітыя з грубых дошак паліцы (Я. Колас. На ростанях, III). Толькі дзіўна, чаму не спяшаецпа Ворчык Мікіта: то захочацца раптам яму а д- п а ч ы ц ь каля жыта, то на камень ён с я д з е пры лесе ў нсвай турбоце... (А. Куляшоў. Сцяг брыгады). Андрэй слухаў і паглядаў на агуркі. На поплаве каля град с т а я ў поўны мяшок, а побач зшляжалі ў ку- чы проста на мураве (А. Пальчэўскі. Гладыёлусы). Каля чыгункі, што злучае Мінск і Брэст, непадалёку ад станцыі... т у л і л а с я леснікова сядзіба (Я- Колас. На ростанях, III).К анструкцыі з прыназоўнікамі каля, ля і ўскрай (край) з родным склонамМесца праяўлення дзеяння ці знаходжання каго-, ча- го-небудзь у непасрэднай блізкасці ад канкрэтнага прад- мета ў беларускай мове абазначаецца канструкцыяй з прыназоўнікам ускрай, які з’яўляецца ўскладненым ва- рыянтам прыназоўніка край і паводле значэння адпавя- дае спалучэнню каля краю (чаго-небудзь): сядзець ускрай стала, стаяць ускрай акна, працаваць ускрай да- рогі і інш. 3 гэтым значэннем прыназоўнікі край, ускрай у беларускай (з паметай гутарковае), а таксама край — у рускай (з паметай устарэлае і прастамоўнае) і ўкраін- скай падаюцца ў сучасных нарматыўных слоўніках15.Ужыванне прыназоўніка край (кга]) з родным скло- нам у славянскіх мовах (стараславянскай, сербскай, рус- кай, украінскай) для абазначэння прадмета, паблізу яко- га што-небудзь знаходзіцца, адзначаў і Ф. Міклашьіч16,15 Гл.: Беларуска-рускі слоўнік. М., 1962, с. 399, 966; Словарь современного русского лнтературнаго языка в 17-тл томах, т. 5, М.—Л., 1956, с. 1570; Словннк украі'нськоі мовн, т. IV. Кнів, 1973, с. 321.16 Мікіовіск Рг. УегдІеісЬепсіе Огагптаіік йег 8Іа\уІ5сЬеп ЗргасЬеп. Вап<і 4. Зупіах, с. 540.12 М. С. Яўневіч477
у беларускай мове — Я. Ф. Карскі 11. Ускладненне пры- назоўніка край другім прыназоўнікам — уз (ус) адбы- лося ў беларускай мове па аналогіі з утварэннем пры- слоўяў-прыназоўнікаў тыпу ўздоўж, узбоч, усцяж.Аналіз матэрыялу паказвае, што ў сучаснай беларус- кай мове назіраецца выцясненне канструкцый з прына- зоўнікам край спалучэннямі з прыназоўнікам пазнейшага ўтварэння — ускрай, якім прыкметна канкрэтызуецца ад- значаная разнавіднасць прасторавага значэння і ў па- раўнанні з першым (край) выражаецца большая ступень блізкасці да прадмета. Залежным членам канструкцыі з гэтымі прыназоўнікамі выступаюць толькі назоўнікі, што абазначаюць канкрэтныя неадушаўлёныя прадметы.Канструкцыі з ускрай (край) паводле значэння най- больш блізкія да спалучэнняў з прыназоўнікамі каля, ля, таму для нагляднасці і прывядзём прыклады з гэтымі прыназоўнікамі парамі: С т а і ц ь Марына ўскрай дарогі на жоўтай горцы пад сасной (Я. Кол ас. Рыбакова ха- та). Сонца села за борам, с е ў і ён ля дарогі (П. Б р оў- к а. Хлеб). ...С т а і ц ь яна [хата] наводшыбе і ў блізкім суседстве з хмызняком ускрай балота (Я. Кол а с. Дрыгва). Яны [сяляне] даўно с т а я л і каля балота, збіў- шыся ў адну кучку (Я. К о л а с. У балоце). Разгалістыя сосны, быццам зялёныя шатры, раскінуліся на пяс- чаным узгорку ўскрай лесу (Я. К о л а с. Сустрэча з во- рагам). Ж ы л а Тэкля адна ў старой хатцы на пагорку, ля лесу (3. Б я ду л я. На каляды к сыну). Ускрай жыта, паміж полем і асушаным балотам, б ы л а вузкая палос- ка маладога сасняку (М. Паслядовіч. Святло над Ліпскам). Калышуцца сосны ля жыта, гарыць жура- вінавы цвет (П. Прыходзька. Арбітай зямлі). ...Матка, што с я д з е л а ля Васіля, ускрай стала, затур- бавалася ўголас: «Як ето яно цяпер будзе?» (I. М е л е ж. Подых навальніцы). С я д з і ц ь [Піліпка] ля стала, нібы ў акно глядзіць (К- Кр а п і в а. Мядзведзічы).Наконт сферы ўжывання ў сучаснай беларускай мове канструкцый з адзначанымі прыназоўнікамі заўважым, што спалучэнні з прыназоўнікам край пераважна функ- цыяніруюць у мове вуснай народнай творчасці і толькі зрэдку сустракаюцца ў некаторых мастацкіх творах, куды17 Гл.: Карскіій Е. Ф. Белорусы, вып. 2—3, с. 80, 431.178
пранікаюць з народнай мовы ,8: Край частакола ды в ы* р а с л а ружа (Р. Ш ы р м а. Беларускія народныя песні, III). Ой, с я д у я край аконца, гэй (т а м ж а, II). ...Калі Юрка ўпіваўся, слова «кабыла» с п ы н я л а лішнюю чар- ку ў паветры край самага роту (М. Г а р э ц к і. Млявыя сненні). А я лягу — прылягу край гасцінца старога на духмяным пракосе недаспелай травы (Н. Г і л е в і ч. Вы шуміце, шуміце...).Канструкцыі ж з прыназоўнікам ускрай звычайна ўжываюцца ў мове мастацкай літаратуры, як правіла, не несучы якой-небудзь стылістычнай нагрузкі, шго не дае трывалай падставы лічыць іх прыналежнасцю толькі гу- тарковага стылю; найболып часта яны сустракаюцца ў аўтарскай мове ў творах Я. Коласа, К. Крапівы, Я. Бры- ля, М. Паслядовіча, Н. Гілевіча і інш.: Чалавечая по- стаць мільгнула ўскрай хмызу і схавалася (Я. К о* л а с. Дрыгва). Чорны цюцька л я ж а ў ускрай баразны... (Я. Б р ы л ь. У Забалоцці днее), Але кругом ускрай поля б ы л а мяккая густая мурава (К. К р а п і в а. Мядзведзі- чы). Я с т а ю ўскрай дарогі... (Н. Г і л е в і ч. На дарозе). Мы на галопе в ы в о д з і л і батарэю на агнявую пазі- цыю ўскрай сяла (Р. Н я х а й. Шлях на Эльбу).Што датычыць спалучэння каля (ля) краю (чаго-не- будзь), якое паводле значэння адпавядае канструкцыі з прыназоўнікам ускрай (чаго-небудзь), то ўжыванне яго ў сучаснай літаратурнай мове — параўнальна рэдкая з’ява: Ён [сіваграк] сядзіць наперадзе, каля самага краю дупла, і таму расце шпарчэй за іншых, бо яму пе- рападае болып корму (В. В о л ь с к і. Родны край).Да канструкцыі «ускрай + ўоцды склон» у пэўнай сту- пені здаюцца блізкімі па значэнню прыназоўнікавыя спа- лучэнні па краях, з краю, на ўскрайку, на краі з назоў- нікам пасля іх у форме роднага склону, аднак апошнія звычайна не выступаюць як сінонімы да прыназоўнікава- склонавай формы з ускрай (край): між імі выяўляецца знешняе падабенства, якое, вядома, нельга прызнаць асновай сінанімічнасці: Сталыя і важныя буслы з незвы- чайнаю сур’ёзнасцю х а д з і л і па краях балота або ля- талі да гнёздаў на старых хвоях (Я. Колас. На роста-18 Канструкцыі тыпу «бег край саду, край рэчкі» ў Беларусі су- стракаюцца ўсюды, акрамя трохвугольніка Пінск — Бабруйск — Ма- зыр (гл.: Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Мінск, 1963, кар- та № 221).12»179
нях, I). 3 краю вёскі..'. узвышаецца велічны стары дуб (С. Александровіч. Незабыўнымі сцежкамі). На ўскрайку лесу дзед Талаш і Нупрэй запыняюцца (Я. К о л а с. Дрыгва). На ўскраіне Чорнага балота сока* лаўцы спаткалі трох партызан і жанчыну з дзіцем (Я. Брыль. Адзін дзень). На краю сяла глухога паміж ліп разложных прытуліўся дом убога... (Я- К о л а с. Школьная работніца). Толькі ў асобных выпадках паміж канструкцыяй з прыназоўнікам ускрай і, напрыклад, спа- лучэннем на краі выяўляецца сінанімічная сувязь: Ужо сабраўшыся ісці, Апейка кінуў позіркам на стус газет, складзеных ускрай стала (I. М е л е ж. Завеі, сне- жань); параўн.: ...с кладзеных на краі стала.Канструкцыі з прыназоўнікамі каля, ляз р о д н ы м і над, пад з творным склонамСярод канструкцый з прыназоўнікамі каля, ля з род* ным склонам і над, пад з творным, якія знаходзяцца ў сінанімічных адносінах, можна адзначыць блізкія па сэн- су спалучэнні толькі з назоўнікам вуха. Заўважым, што ў гэтым выпадку ў канструкцыях над вухам, пад вухам прыназоўнікі ўжываюцца не ў асноўным сваім значэнні адпаведна 'вышэй прадмета', 'ніжэй прадмета'', а набылі ў іх іншае значэнне — 'блізка, побач', што і дае падставу лічыць канструкцыі з над, пад сінанімічнымі прыназоўні- кава-склонавым спалучэнням з каля, ля. Гэтыя канструк- цыі, як правіла, функцыяніруюць пры дзеясловах, што абазначаюць дзеянні слыхавога ўспрымання; кампанентіх — назоўнік можа мець пры сабе азначальнае слова — займеннік самы. У Мове мастацкай літаратуры канструк- цыі «над + творны склон» гірэваліруюць над прыназоўні- кавымі спалучэннямі з каля, ля; канструкцыя ж з пад ужываецца спарадычна: Толькі над вухам з в і н і ц ь ава- дзень (Я. Колас. Жніво). Бор шумеў яму над ву- хам, булькалі крыніцы (Я. Купала. Тарасова доля). Над самым вухам пранізліва закрычаў паравоз... (I. Ш а м я к і н. Трывожнае шчасце). Таму і літаўры над вухам грымяць (Я- С і п а к о ў. Веча славянскіх ба* лад. Літаўры). А каласы шапочуць, над вухам ш а л я с- ц я ц ь (Н. Г і л е в і ч. Калышацца калоссе).— Ксяндзоў, загадчык райана,— густа дыхнуўшы цыгарэтным дымам,180
прагудзеў над вухам сусед (В, Б ы к а ў. Абеліск); Потым пад самым вухам заенчыла шарманка (Б. М і- куліч. Дужасць). I толькі заедзь каля вуха гудзе агідна, надаедна (Я. Колас. Новая зямля). Камарок за камарочкам да яго шыбае, і пясняр з усіх найлепшы >жо з в і н і ц ь ля вуха (М. Багдановіч. Мушка-зеля- нушка і камарык—насаты тварык).— Прычым тут по- спехі! — раптам грукнула ля самага майго вуха (В. Б ы к а ў. Абеліск); параўн.: Ты, мая пчолка, г у д з і ш і г у д з і ш мне на вуха (П. Б р о ў к а. Ты, мая пчолка).Пры назоўніку в у х а ў форме множнага ліку ў гэтым выпадку ўжываюцца прыназоўнікі каля, ля і не дапуска- ецца выкарыстанне над, пад: Вецер с в і с т а ў каля ву- шэй, насустрач праплывалі гонкія сосны і елкі (П. П е- с т р а к. Сустрэнемся на барыкадах, I).Канструкцыі з прыназоўнікамі каля, ля з родным іуз месным склонамКанструкцыі з прыназоўнікамі каля, ля ў спалучэнні з родным істотна адрозніваюцца значэннем ад канструк- цый з прыназоўнікам у і месным склонам і, такім чы-~ нам, не ўступаюць між сабой у сінанімічныя сувязі; па- раўн.: стаяць каля хаты і стаяць у хаце, сустрэцца каля лесу і сустрэцца ў лесе. Аднак сярод спалучэнняў з гэ- тымі прыназоўнікамі часам сустракаюцца адзінкавыя канструкцыі, зусім блізкія між сабой паводле значэння. Да іх, напрыклад, можна аднесці прыназоўнікава-склона- выя формы з назоўнікам парог: спалучэнне каля (ля) па- рога служыць для абазначэння месца побач, блізка па- рога на любым баку ад яго, а ў парозе — месца перад парогам, каля дзвярэй у сярэдзіне памяшкання (звычай- на ў хаце). Па ступені ўжывальнасці ў мове мастацкай літаратуры з гэтых канструкцый значную перавагу маюць спалучэнні з каля, ля: Выйшла маці ўслед за ёю, с т а л а ля парога (Я. Колас. Доля батрачкі). Разам з другімІ пастаяў ён каля парога (К. Ч о р н ы. Новыя людзі). Людвік зайшоў, нерашуча спыніўся каля парога (А. Кулакоўскі, Твой шлях перад табою). 3 гэтым настроем абое моўчкі адзяваліся каля парога (I. М е- леж. Завеі, снежань). Каля парога Якава сустрэла жонка (М. Л о б а н. На парозе будучыні) . Аблепленыя181
з галавы да ног снегам, яны стоўпіліся ля парога (Т. X а д к е в і ч. Даль палявая); параўн.: Старэнькая, больш як заўсёды забітая фрау Хаземан, с т о я ч ы ў па- розе,—• нібыта ўжо не гаспадыня ў доме,— плакала (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды).— Адаська!—закрычаў ■бацька, кідаючыся да сына ў парозе (К- Ч о р н ы. Бацькаўшчына).— Куды? Куды?—лямантам і мокрай анучай с п ы н і л а нас у парозе Даша (А. В а с і л е в і ч. Горкі ліпавы мёд). Лаўрэн доўга стаяў на памосце ў парозе стайні... (Э. С а м у й л ё н а к. Паляўнічае шчасце).Трэба адзначыць, што ўжыванне канструкцыі ў паро- зе, якая характарызуецца ўстойлівасцю, у пэўнай ступені абмяжоўваецца выкарыстаннем спалучэння з прыназоў- нікам на — на парозе, у якім назоўнік парог пераважна ўжываецца ў асноўным сваім значэнні — 'брусок у ніж- няй частцы дзвярнога праёму': Ядвіся стаялана паро- зе, трымаючыся за клямку (Я- К о л а с. На ростанях, I). Прыведзеныя канструкцыі з на і у адрозніваюцца зна- чэннем: стаяць на парозе — г. зн. стаяць на ніжняй част- цы праёму дзвярэй, а стаяць у парозе — г. зн. стаяць па- •блізу парога, не адыходзячы ад яго. 3 гэтага вынікае, што прыназоўнікава-склонавая форма на парозе не з’яў- ляецца сінанімічнай канструкцыі каля парога.Што да канструкцыі аналагічнай структуры з прына- зоўнікамі каля, ля і у з такімі назоўнікамі, як дзверы, еароты, акно і іншыя, то яны болын выразна адрозніва- юцца між сабой уласцівымі ім значэннямі: напрыклад, спалучэнне каля дзвярэй служыць для абазначэння мес- ца побач, паблізу дзвярэй, а ў дзвярах — абазначае мес- ца ў праёме дзвярэй, звычайна калі яны адчынены: Нехта чацвёрты стаяў каля самых дзвярэй (Я- Б р ы л ь. Птушкі і гнёзды). I мы яшчэ, стрымліваючы смех, с т а я- л і ў расчыненых дзвярах, на парозе, пакуль Даша сла- ла... палавікі (А. Васілевіч. Горкі ліпавы мёд); па- раўн.: У варотах заўважыў Барановіч кучу вераб’ёў, крыклівых, рухавых (К. Ч о р н ы. Зямля). Думаецца, што канструкцыі з прыназоўнікамі каля, ля з родным і у з месным склонам адзначаных назоўнікаў у гэтым вы- падку няма падставы разглядаць як сінанімічныя.Назіранні паказваюць, што разнастайныя прыназоўні- кавыя канструкцыі, якія служаць для абазначэння месца рэалізацыі дзеяння або знаходжання чаго-, каго-небудзь182
паблізу прадмета, пры агульнасці іх значэння выяўляюці. сэнсавыя адценні прасторавай блізкасці і адрозніваюцца магчымасцю ўжывання ў канкрэтных умовах. Так, у спа- лучэннях з прыназоўнікамі пры, ускрай яскрава выража- ецца значэнне непасрэднай блізкасці да прадмета, якое выяўляецца ў найбольшай ступені, у канструкцыях жа з прыназоўнікамі паблізу (блізка), недалёка ад значэнне блізкасці выяўляецца ў значна меншай ступені.У літаратурнай мове самыя пашыраныя з разгледжа- ных канструкцыі з прыназоўнікамі каля, ля, выкарыстан- не якіх амаль не абмяжоўваецца тымі ці іншымі ўмовамі кантэксту, лексічнымі фактарамі або сферай функцыяні- равання. Актыўнай ужывальнасцю вызначаюцца таксама спалучгнні з прыназоўнікамі пры, побач з, паблізу.Канструкцыі з прыназоўнікам абапал і спалучэннем/ш абодва бакі з р о д н ы м с к л о н а мДля абазначэння месца дзеяння або знаходжання ча- го-, каго-небудзь па абодва бакі прадмета, блізка ад яго, ужьіваецца канструкцыя з вытворным прыназоўнікам абапал (паабапал, наабапал) і родным склонам назоў- ніка: бярозы растуць абапал дарогі. Прыслоўнаму пры- назоўніку абапал паводле значэння поўнасцю адпавядае трохчленнае спалучэнне па абодва бакі. Найбольш часта ў канструкцыях гэтага тыпу ўжываюцца такія назоўнікі, як дарога, гасцінец, шлях, шаша, вуліца, алея, рака, і ра- дзей — назоўнікі, што абазначаюць назвы аб’ёмных прад- метаў (хата, дрэва і інш.): Паабапал вузкай палявой дарогі... л я ж а л а іржышча (I. Ш а м я к і н. Крыніцы). Па абодва бакі дарогі л я ж а л а скошаная сенажаць (I. Н а в у м е н к а. Справа аб каноплях). Дарога знікла з вачэй, не дайшоўшы да гасцінца, абапал якога с т а я- л і, як старэнькія бабулькі, парадзелыя бярозы (Я- Ко- л а с. На ростанях, III). Па абодва бакі гасцінца с т а і ц ь спелае жыта (М. Хведаровіч. Памятныя сустрэчы); параўн.: Май шчодра п р ы б р а ў дарогу з абодвух ба- коў багатаю зелянінаю, рознымі кветкамі (I. Мележ. Мінскі нагірамак, I). Практычна амаль немагчыма вы- явіць розніцу ў значэнні гэтых рознаструктурных канст- рукцый. Абсалютную колькасную перавагу з іх у літара- турнай мове мае спалучэнне з прыназоўнікам абапал.183
Побач з канструкцыямі «абапал-\- родны склон» і «/ш ■абодва бакі + родны склон» ужываецца больш складаная канструкцыя са спалучэннем «па адзін і па другі бок», якой адзначаная разнавіднасць прасторавага значэння перадаецца найбольш канкрэтна. Канструкцыі са спалу- чэннем гэтага тыпу не вызначаюцца прадуктыўнасцю: Снарады п а д а л і ў Прыпяць яа адзін і па другі бок пераправы, уздымаючы высокія махрыстыя фантаны... (Я. К о л а с. Дрыгва). Па адзін і па другі бок вёскі стаялі ветракі, як страшыдлы, шырока раскінуўшы свае крыллі (Я. Колас. На ростанях, I).Канструкцыям з сінтаксічна непадзельнымі спалучэн- нямі па адзін бок і па другі бок і залежным назоўнікам пасля іх у родным склоне адпавядаюць аналагічныя кан- струкцыі з прыназоўнікам з і родным склонам — з адна- го боку, з другога боку, якія ў мове мастацкай літарату- ры характарызуюцца шырокай ужывальнасцю: 3 аднаго боку дарогі с т а я ў рэдкі хвойнік, з другога — кусты ядлоўцу, а далей—алешнік (Я. Колас. На ростанях, III) 3 аднаго боку дарогі— лес, з другога боку — поле (3. Бядуля. Язэп Крушынскі, I); параўн.: Па адзін бок шляху — нізенькі, рэдкі іржэўнік... Па другі бок — ралля... (А. Ч а р н ы ш э в і ч. Світанне).У літаратурнай мове назіраецца таксама шырокае выкарыстанне спалучэнняў з аднаго (другога, таго, гэта- га) боку без залежнага назоўніка пры ім: 3 аднаго бо- ку — сейф, з другога — за кратамі акно ў двор (Я. С к р ы- г а н. Няпрошаная сляза).Канструкцыі з прыназоўнікам з і прыметнікамі пра- вы, левы пры назоўніку бок, што выступаюць як сама- •стойныя спалучэнні, а таксама з залежным назоўнікам пасля іх у родным склоне, маюць сінанімічныя адпавед- нікі з прыназоўнікам па і назоўнікам у вінавальным або месным склоне, з прыкметнай перавагай вінавальнага: 3 правага боку раскінулася балоцістая роўнядзь... (В. В о л ь с к і. Чайкі над Нараччу). 3 левага боку нізкі •бераг, зарослы лесам (Я- М а ў р. У краіне райскай птушкі). 3 правага боку дарогі лес скончыўся (Я. Кол ас. На ростанях, I). Ноччу з 20 на 21 сакавіка атрад імя Сімацкага з а м а с к і р а в а ў с я на вышыні з левага боку дарогі («Звязда»); параўн.: Уздоўж вулі- цы Горкага, у Мінску, па левы бок яе, ёсць шырокае зялёнае поле (Ф. Янкоўскі. У пояс трава). ...Па левы184
бок Нёмана пачынаюцца лясы, якія цягнуцца да На- лібоцкай пушчы, авеянай партызанскай славай (Д Б і- чэль-Загнетава. Я паеду ў мурожныя Біскупцы). 3 самага краю вуліцы, па левым яе баку, ст а я л а пад- будаваная, яшчэ зусім прыстойная хата (Ц. Г а р т н ы. Сокі цаліны, I). Наадварот, блізкія паводле значэння да прыведзеных (тыпу з правага боку дарогі) канструкцыі з прыназоўнікам па і назоўнікам рука ў вінавальным або месным склоне з гэтымі прыметнікамі (тыпу па правую руку, па правай руцэ) звычайна не маюць адпаведных спалучэнняў з прыназоўнікам з: Па правую руку р а с- к і н у ў с я невялікі лясок, светлы і празрысты, як тон- кая, лёгкая тканіна (Я. Колас. На ростанях, III). Па левую руку ад яго спяшаўся с е с ц і старэйшы семнац- цацігадовы сын Стафан (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім, I). Вось па правую руку, з краю, ля альса, паўз які нешырокаю доўгаю паласою цягнуўся некалі аж да лесу калгасны гарод, г о р б і ц ц а хата дзядзькі Хве- дара (Б. С а ч а н к а. Апошнія і першыя). Па правай руцэ ўздымалася высокая града гасцінца, па левай час ад часу блізка г у л і тэлеграфныя слупы (Я. Б р ы л ь. Маці). Толькі ў мастацкіх творах некаторых пісьменнікаў пад унлывам народных гаворак зрэдку ўжываюцца кан- струкцыі тыпу з правай рукі, па другую руку, аднак яны не пашыраны ў літаратурнай мове і стаяць за межамі яе норм: Доўга не чакаючы, Мікола памыў рукі і палез на покуць; ля яго, з правай рукі, як і заўсёды, у с е л а с я Зося, па другую ж руку —• маленькая Тэкля (Ц. Г а р т- н ы. Сокі цаліны, I).Такім чынам, з разгледжаных канструкцый характэр- нымі для літаратурнай мовы з’яўляюцца спалучэнні з, прыназоўнікам па — па правую руку, з прыназоўнікам з — з правага боку, якія ў большай ступені вызначаюцца сэнсавай дакладнасцю і таму частотнасцю ўжывання; акрамя гэтага, яны як раўнапраўныя нярэдка выкарыс- тоўвеюцца аўтарам аднаго выказвання, каб пазбегнуць ужывання ў блізкім суседстве аднатыповых канструк- цый: Па правай руцэ цягнуўся ельнік уперамешку з маладымі хвоямі, а з левага боку пачынаўся бярэз-, нік (Я. К о л а с. Страшнае спатканне).Канструкцыі тыпу з правага боку, па левай руцэ па- водле значэння адпавядаюць прыслоўям справа і злева, ужыванне якіх у літаратурнай мове ў значнай ступені185
абмяжоўвае выкарыстанне прыназоўнікавых спалучэн- няў: Галасы з в і н е л і злева, справа, наперадзе (I. Н а- вуменка. Верасы на выжарынах).Канструкцыі з прыназоўнікам уздоўжз р о д н ы м і паўз з вінавальным склонамДля абазначэння месца знаходжання некалькіх ці мноства прадметаў, а таксама месца дзеяння ці праяў- лення розных сітуацый па даўжыні якога-небудзь іншага прадмета як рубяжа, блізка каля яго, ужываюцца кан- струкцыі з прыназоўнікамі ўздоўж і паўз. Спалучэнні з гэтым значэннем звычайна выкарыстоўваюцца пры дзея- словах стану, знаходжання і іншай семантыкі: Уздоўж дарсгі чынна з краю слупы с т а я ц ь у два рады... (Я. Колас. На новай зямлі). Паўз дарогу бялелі каморніцкія тычкі і межавыя слупы (К. Чо р н ы. Лявон Бушмар). Гэта ён [Люцыян Таполя] уздоўж Віллі. і Нёмна і па ўсіх шляхах і скрыжаваннях б у д а в а ў капліцы і крыжы... (М. Т а н к. Люцыян Таполя). Дарога зусім за- расла травою, і скрозь паўз рэчку с т а і ц ь вайсковая варта (К. Ч о р н ы. Бацькаўшчына). ...Пад імі [старымі дубамі] там-сям, уздоўж крыніц-раўчукоў і на пясчаных узгорках, р а с л і лазнякі (I. III а м я к і н. Крыніцы). А паўз рэчкі ш у м е л і густыя чараты (М. Хведаровіч. Памятныя сустрэчы),Акрамя канструкцый з прыназоўнікамі ўздоўж і паўз, для выражэння адзначанай разнавіднасці прасторавых адносін пры некаторых дзеясловах можа ўжывацца спа- лучэнне з прыназоўнікам па, якім абазначаецца размя- шчэнне чаго-небудзь у некалькіх ці многіх пунктах паблі- зу прадмета па яго даўжыні; у якасці залежнага слова такіх канструкцый з па найбольш часта выступаюць на- зоўнікі рака (і ўласныя назвы рэк), дарога, фронт: Шмат яго [лесу] лягло пад тапарамі ў нямецкую вайну, калі ля Мядзведзіч і скрозь па рацэ Брадзянцы на сотні кіла- метраў у даўжыню рыхтавалася адна з тылавых абаронных пазіцый (К- К р а п і в а. Мядзведзічы). Пра- вялі яе [чыгунку] у першую нямецкую вайну, і ў нейкай меры яна была ракаднай да лініі фронту, што п р а л я- г а л а ў шаснаццатым годзе па Стаходу і Стыры (I. Н а- в у м е н к а. Сорак трэці). На выезды ў вёскі, што р а с-186
цягнуліся па Нёмане, бліжэй да пушчы, ён адваж- ваўся... вельмі рэдка (Я. Брыль. Нёманскія казакі); параўн.: Уздоўж Дняпра л я г л і яны — акопы, заросшыя травой акопы, бліндажы (Я. Купала. Старыя акопы).У мове мастацкай літаратуры сустракаюцца адпавед- ныя канструкцыі з прыназоўнікавымі спалучэннямі ўз- доўж па, усцяж па: А б м а т а л і калючкамі дроту ўсе ваколіцы ўздоўж па мяжы (М. М а ш а р а. Свята). Аб непрадуктыўнасці гэтых спалучэнняў сведчыць замена іх некаторымі аўтарамі пры перавыданні сваіх твораў адпа- веднымі канструкцыямі з прыназоўнікамі ўздоўж, усцяж без па: Траншэі і хады зносін цягнуліся ў некалькі радоў усцяж усяго фронту (I. М е л е ж. Мінскі напра- мак, I. Мінск, 1974, с. 135); у ранейшых выданнях было: Траншэі і хады зносін цягнуліся ў некалькі радоў усцяж па ўсяму фронту.Канструкцыі з прыназоўнікамі каля, ля, што ўжыва- юцца для абазначэння месца знаходжання не аднаго, а многіх прадметаў паблізу іншага прадмета, невыразна паказваюць размяшчэнне іх ці праяўленне дзеянняў у некалькіх пунктах па даўжыні гэтага прадмета. Адзна- чанай асаблівасцю яны ў пэўнай ступені адрозніваюцца па сэнсу ад адпаведных спалучэнняў з прыназоўнікамі ўздоўж і паўз: Шафы ў кабінеце с т а я ц ь уздоўж сцяны ад калідора («Народная асвета»), У сенцах усё нехта м а ц а ў паўз сцены (К. Ч о р н ы. Трэцяе пакаленне); параўн.: Шэсць коней стаіць на прывязі каля сцяны (К. Чорны. Вясна). ...Рабочыя па-святочнаму групамі с я д з е л і ля сцен баракаў (П. П е с т р а к. Сустрэнем- ся на барыкадах, I).СІНАНІМІКА КАНСТРУКЦЫЙ,ЯКІЯ АБАЗНАЧАЮЦЬ МЕСЦА НА ПЯРЭДНІМ ПЛАНЕ ПРАДМЕТАУ еучаснай беларускай літаратурнай мове для аба- значэння месца на пярэднім плане прадмета, недалёка ад яго, ужываюцца канструкцыі з прыназоўнікамі перад (прад), уперадзе (наперадзе), пад і насупраць (супраць). Выражаючы прасторавыя адносіны, канструкцыі гэтага тыпу пры пэўных умовах уступаюць у сінанімічную су- вязь; як сінанімічныя найбольш часта з іх ужываюцца спалучэнні з прыназоўнікамі перад і насупраць.187
Канструкцыя з прыназоўнікам перад служыць для абазначэння месца дзеяння ці знаходжання чаго-, каго- небудзь на пярэднім плане прадмета, названага творным склонам назоўніка: стаяць перад акном, спыніцца перад хатай. Спалучэнне гэтага тыпу пераважна ўжываецца пры дзеясловах, што абазначаюць канкрэтныя дзеянні, стан, і зрэдку — у кантэкстах з апушчаным дзеясловам- выказнікам (стол перад акном).Некаторым канструкцыям з прыназоўнікам перад ад- павядаюць сінанімічныя спалучэнні з прыназоўнікам на- супраць: стаяць насупраць акна, спыніцца насупраць хаты. Сэнсавае адрозненне гэтых канструкцый вызнача- ецца лексічным значэннем вытворных прыназоўнікаў: спалучэннем з перад болып выразна абазначаецца месца ў прасторы наперадзе прадмета, блізка ці на пэўнай адлегласці ад яго, канструкцыяй з насупраць — адносіны процістаўлення ў прасторы 19 або процілегласці, месца рэалізацыі дзеяння ці знаходжання прадмета на адной лініі з другім прадметам, прама перад чым-, кім-небудзь на супрацьлеглым баку 20: Перад хатай нізкай п а с а- джу я дрэўцы (Я. Купала. Перад сёмухай). У той адвячорак Высоцкі не паехаў у трэст, а завярнуў дадому і да часу п а с т а в і ў машыну на выгане, насупраць свае хаты (А. Кулакоўскі. Мятка). Ідучы вулічкай, да нас на лаўку перад домам садзяцца калі, хоць на ка- роткі час, суседзі... (У. Д у б о ў к а. Пялёсткі). Машына спынілася насупраць дома, які стаяў у глыбіні ста- рога і, пэўна, здзічэлага саду (І.ПІамякін. Сэрца на далоні). С т а ў [Пархвен] перад акном і зноў жахнуў- ся (К. Чорны. Вялікае сэрца). Рэня Касцюк стаяў з газегай насупраць акна, але не чытаў... (М. П а с л я- д о в і ч. Цёплае дыханне).Сінонімам да прыназоўнікавых спалучэнняў тыпу пе- рад акном, перад дзвярамі і насупраць акна, 'насупраць дзвярэй выступае таксама прыназоўнікава-склонавая форма пад акном, пад дзвярамі, калі ў паведамленні ма- ецца на ўвазе знаходжанне чаго-, каго-небудзь ці рэалі- зацыя дзеяння са знешняга боку будынка. Канструкцыя!9 Параўн.: Потебня А. А. Пз запясок по русской грамматнке, т. IV, с. 268.20 Параўн.: Словарь современного русского лнтературного языка в 17-тн томах, т. 7. М.—Л., 1958, с. 414.188
з прыназоўнікам пад дадаткова паказвае на месца дзе- ■яння ці размяшчэнне чаго-, каго-небудзь у непасрэднай ■блізкасці ад прадмета, названага формай творнага скло- ну; у мове мастацкай літаратуры яна болын шырока ўжываецца ў параўнанні з канструкцыямі, у склад якіх уваходзяць прыназоўнікі перад, насупраць і адзначаныя назоўнікі (акно, дзверы і інш.): Вяз і рабіна раслі з вуліцы перад яе вокнамі (К. 'Ч о р н ы. Скіп’ёўскі лес). Толькі вецер тонка звінеў абледзянелымі галінамі старой вярбы, што расла пад акном... (I. Ш а м я к і н. Кры- ніцы). ...Хтосьці хадзіў перад вокнамі на двары (К- Чорны. Бацькаўшчына). Цяпер у яго пад вокнамі ц в і л і толькі бэз, язмін і здзічэлыя ружы (А. В а с і- л е в і ч. Зімовая дарога). Лемяшэвіч добрых хвілін пяць с т а я ў перад дзвярамі, не адважваючыся націснуць на кнопку званка (I. Ш а м я к і н. Крыніцы). У вялікай ці- шыні Астаповіч с т а я ў пад гэтымі дзвярыма і думаў пра тое, што... (К- Ч о р н ы. Вялікі дзень).Прыназоўнікі перад і насупраць часта спалучаюцца з назоўнікамі, што абазначаюць асобу чалавека; у такіх канструкцыях прасторавыя адносіны сумяшчаюцца з ад- носінамі аб’ектнымі: Васіль... стаў перад Аўгінняй, каб паказацца ёй у гэтым шыкарным убранні (Я. К о л а с. Дрыгва). Даніла Платонавіч цяжка ўзняўся і стаў на- супраць яе [Наталлі Пятроўны], як бы загароджваючы дгрсту... (I. Ш а м я к і н. Крыніцы). У большасці выпад- каў канструкцыі з гэтымі назоўнікамі ўжываюцца пры дзеясловах знаходжання і стану, прычым такія дзеясло- вы, як стаяць (стаць), станавіцца найболып часта патра- буюць спалучэння з прыназоўнікам перад, а пры дзеясло- вах сядзець (сесці), садзіцца, прысесці часцей выкарыс- тоўваецца канструкцыя з прыназоўнікам насупраць. Такім чынам, ужыванне гэтых канструкцый з адпаведны- мі прыназоўнікамі ў пэўнай ступені залежыць ад лексіч- нага значэння дзеяслова, хоць такая сувязь часта пару- шаецца: Гукан шырокімі крокамі выйшаў з-за стала і стаў перад Шыковічам у непахіснай паставе... (I. Ш а- м я к і н. Сэрца на далоні). Лабановіч зірнуў: перад ім с т а я ў чарнявы рэдактар (Я- К о л а с. На ростанях, III). На канапе насупраць яго с я д з е л а панна Ядвіся (т а м ж а, I). Наўмыснік закурыў сам і таксама моўчкі ся- д з е ў насупраць Несцяровіча (К. Ч о р н ы. Трэцяе па- каленне).189
Спалучэнні з прыназоўнікамі перад і насупраць, поў- насцю захоўваючы прасторавае значэнне, нярэдка ўжы- вэюцца ў кантэксце з эліпсісам дзеяслова: Перад ім ра- ка, птушыны гай... (А. Бялевіч. Рэха навальніцы). Насупраць яго нара, дзе схаваўся асцярожны, хітры і каштоўны звярок (Э. С а м у й л ё н а к. Паляўнічае шчасце).Што да канструкцыі з прыназоўнікам супраць (су- проць), які ва ўжыванні характарызуецца мнагазначнас- цю, то ў літаратурнай мове яна з прасторавым значэннем выкарыстоўваецца параўнальна рэдка і наогул прыкмет- на ўступае месца спалучэнню з адназначным прыназоў- нікам насупраць, які характарызуецца болыпай сэнсавай дакладнасцю: Супраць млына, на другім беразе, с т а я- ла хатка (Я. М а ў р. Шлях з цемры). Падобнае стано- вішча назіраецца і ў рускай літаратурнай мове, дзе ў вы- ніку своеасаблівага размеркавання сэнсавых функцый адпаведных прыназоўнікаў «прасторавыя канструкцыі з прыназоўнікам протав паступова выцясняюцца анала- гічньтмі канструкцыямі з прыназоўнікам напротав» 2КШырокае ўжыванне ў літаратурнай мове прыназоўні- ка насупраць з прасторавым значэннем дае падставу лі- чыць яго як выключэнне з палажэння, што толькі нека- торыя прэфігіраваныя прыслоўі (у гэтым выпадку з пры- стаўкай на-) «зрэдку могуць выступаць у функцыі прыназоўніка»22. Практыка паказвае, што адзначанае абмежаванне словам «зрэдку» ва ўжыванні прыслоўных прыназоўнікаў пэўнай структурнай групы не можа па- шырацца на прыназоўнік насупраць, выкарыстанне якога для выражэння прасторавых адносін — прадуктыўная з’ява.У творах мастацкай літаратуры як сінонім да канст- рукцыі «перад + творны склон» ужываецца спалучэнне з прыслоўным прыназоўнікам уперадзе (наперадзе) і род- ным склонам. Тут варта адзначыць, што хоць прыназоў- нікі перад і ўперадзе (наперадзе) аднакаранёвыя і бліз- кія паводле значэння, аднак яны прыкметна адрозніва- юцца між сабой сэнсавымі адценнямі і частотнасцю21 Глухых В. Ш. 06 употреблешш однокоренных наречных пред- логов протыв іі напротыв в пространственном значенші.— «Русскнй язык в школе», 1967, № 1, с. 75.22 Шуба II. П. Прыслоўе ў беларускай мове, с. 160.190
ўжывання: канструкцыя з перад характарызуецца больш агульным прасторавым значэннем і вялікай прадуктыў- насцю —- ужываецца пры дзеясловах розных семантыч- ных груп, спалучэнне ж з прыназоўнікам уперадзе вы- значаецпа больш канкрэтным значэннем і часцей за ўсё функцьіяніруе пры дзеясловах руху — ісці, пайсці, бегчы, ехаць, імчацца і інш.: Крокаў за сто перад ім [Алесем] і ш о ў той самы немец у светлым касцюме (Я. Б р ы л ь. ГІтушкі і гнёзды). Прыемна бачыць, як пакорліва схі- л я е ц ц а перад намі сцяна жыта (Т. X а д к е в і ч. У жніво). Страціўшы прытомнасць, ён упаў з танка. А потым убачыў перад сабой фашыстаў («Звязда»). Наставіўшы каўнер кажушка, ён п а й ш о ў уперадзе групы людзей (М. Л ы н ь к о ў. Астап). А калі гаспадар часам і надумаецца па вуліцы прайсці, сабачанё — хвост абаранкам і п а і м ч а л а ўперадзе гаспадара (К. К р а- п і в а. Сабачанё).Спалучэнні з прыназоўнікам наперадзе, сінанімічныя канструкцыі «перад + творны склон», у літаратурнай мове выкарыстоўваюцца абмежавана; параўн.: сядзець перад кім-небудзь і сядзець наперадзе каго-небудзь.У мастацкіх творах некаторых пісьменнікаў часам можна сустрэць як перажытачную з’яву канструкцыю з прыназоўнікам перад (прад) і назоўнікам у вінавальным склоне23, якой у сучаснай мове звычайна абазначаецца кірунак руху да прадмета спераду на некаторай адлег- ласці ад яго: Скакуна перад ганак выводзяць (В. Д у- нін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо шведы на Літ- ве). У форме вінавальнага склону з прыназоўнікам перад у мове мастацкіх твораў часцей сустракаецца на- зоўнік бочы, хоць і ён у гэтым выпадку таксама аддае абсалютную перавагу творнаму склону; прыназоўнікава- склонавыя формы перад вочы, а таксама перад вачыма характарызуюцца як аднатыповыя ўстойлівыя спалучэн- ні, якія, як і некаторыя канструкцыі з іншымі назоўнікамі (прсбегчы перад машынай, сустрэцца перад горадам, сядзець перад сцэнай, заўважыць перад сабой), не маюць сінанімічнага адпаведніка з прыназоўнікам насупраць23 Аналагічная канструкцыя з прыназоўнікам перед (передо) і вінавальным склонам як устарэлая разглядаецца і ў сучаснай рускай мове (гл.: Словарь современного русского лнтературного языка в 17-тн томах, т. 9. М.— Л., 1959, с. 543).191
(супраць): Перад дзедавымі вачыма п а ч а л і высту^ п а ц ь патайныя нетры, глухія куткі Палесся і людскіх паселішч (Я. К о л а с. Дрыгва). Вось бераг бязлюдны п л ы в е прсід вачамі (А. 3 а р ы ц к і. На дзвінскіх па* рогах). ...Яшчэ з большаю сілаю, яшчэ ярчэй устануць перад вачыма дзіўныя малюнкі роднай вёскі (Я- Колас, «Дзеравеншчына»). Дзяцінства маё мне паставіць прад вочы (К. Буйло. Роднаму краю). Перад вочы ў Ігнася в ы п л ы ў вобраз маткі... (Р. М у р а ш к а. Сын). Перад еачыма ў с т а ў сонечны дзень, вяснавыя ўсмешкі прахожых (т а м ж а); параўн.: Перад яго зрокам у з н і- калі прыгожымі зданямі светлавалосыя галовы, дзіця- чыя ўсмешкі, сінія вочы (М. Л ы н ь к о ў. Астап).У мове мастацкай літаратуры зрэдку назіраецца ўжы- ванне фразеалагізма, у склад якога ўваходзіць спалучэн- не прыназоўніка перад з назоўнікам вочы ў вінавальным, які мае пры сабе азначальныя словы вашы (нашы), яс- ныя: Змітрук.Так што мы ўсе хутка с т а н е м перад вашы ясныя вочы, Барыс Пятровіч (К. К р а п і в а. Бра- ма неўміручасці). Гэй ты... станавіся перад нашы ясныя вочы (М. Л ы н ь к о ў. Баян). ;Адносна канструкцый з прыназоўнікам перад (прад) і вінавальным склонам Я. Ф. Карскі заўважае, што спа- лучэнне гэтага тыпу невядома яму ні з старой, ні з су- часнай беларускай мовы 24, чым у пэўнай ступені пацвяр-. джаецца непашыранасць адзначанай канструкцыі як у сучаснай літаратурнай мове, так і ў помніках і фальклор- ных запісах.3 разгледжаных канструкцый, якімі абазначаецца месца рэалізацыі дзеяння або знаходжання прадмета на пярэднім плане другога прадмета, у непасрэднай блізкас- ці ці на некаторай адлегласці ад яго, найболын пашыра- ным з’яўляецца спалучэнне прыназоўніка перад з формай творнага склону назоўніка, якое ўтвараюць шматлікія назоўнікі лакальнага значэння. Канструкцыі з прыназоў- нікам насупраць (супраць) менш ужывальныя; сярод на- зоўнікаў, якія могуць спалучацца з насупраць, па ступені ўжывальнасці ў творах мастацкай літаратуры вызнача- юцца назвы асобы чалавека.24 Гл.: Карскай Е. Ф. Белорусы, вып. 2—3, с. 438.192
СІНАНІМІКА КАНСТРУКЦЫЙ,ЯКІЯ АБАЗНАЧАЮЦЬ МЕСЦА НА ДРУГІМ БАКУ ПРАДМЕТААсноўным сродкам абазначэння месца, што знахо- дзіцца на другім баку прадмета, адкрытай прасторы, тэ- рыторыі, названых склонавай формай, за межамі іх раз- мяшчэння, з’яўляецца канструкцыя з прыназоўнікам за< і назоўнікам у творным склоне, які абазначае прастора-' вае паняцце ў шырокім сэнсе гэтага слова або мае кан- крэтпа-прадметнае значэнне: стаяць за дзвярыма, касіць за рэчкаю, прытаіцца за дубам, сустрэцца за вёскаю, знікнуць за гарызонтам, паказацца за дарогаю, убачыць за лугам, поле за лесам. На думку некаторых даследчы- каў, ужыванне прыназоўніка за з творным склонам для: абазначэння месца рэалізацыі дзеяння ці прасторавага знаходжання прадмета на заднім плане іншага прадме- та25 ў славянскіх мовах было першапачатковым у параў- нанні з адпаведнай канструкцыяй «за + вінавальны- склон», якой выражаецца кірунак руху на другі бок прадмета26. Гэта меркаванне не без падставы грунтуецца> на тым, што канструкцыя з творным склонам характа- рызуецца меншай адцягненасцю, чым адпаведнае спалу- чэнне з вінавальным.У беларускай мове большасць спалучэнняў з прына- зоўнікам за і творным склонам не мае сінанімічных ад~ паведнікаў іншай структуры. Толькі канструкцыям з на- зоўнікамі, што абазначаюць выцягнутую ў даўжынн> прастору (дарога, чыгунка, вуліца, рака і пад.), а такса- ма некаторыя іншыя прасторавыя паняцці (сцяна, плот, агароджа, хата, вёска, узгорак і інш.), могуць адпавя- даць канструкцыі з прыназоўнікавымі спалучэннямІ пазнейшага паходжання — па той бок, па другі бок, на тым баку, на другім баку, у складзе якіх пры назоўніку бок заўсёды ёсць азначальныя словы той, другі. Спалу- чэнні гэтага тыпу звычайна паказваюць на месца знахо- джання чаго-, каго-небудзь або рэалізацыі дзеяння ў непасрэднай блізкасці ад прадмета, названага формай25 Параўн.:- Лолітев Т. П. О соответствші грамматнкн потребнос- тям взаіімононнмаішя.—«Вопросы фнлософнн», 1953, № 5, с. 83.26 Гл.: Козырев Н. С. Нсторня значеннй н употреблення предлога «за» в русском языке:—«Уч. зап. Борнсоглебск. гос. пед. нн-та». Бо- рнсоглебск, 1958, вып. IV, с. 73. " - ■13 М. С. Яўневіч193
роднага склону назоўніка, у прасторы на супрацьлеглым баку. 3 гэтых спалучэнняў у літаратурнай мове най- больш часта ўжываецца па той бок: А там, за ціхаю да- рогай, ш у м і ц ь бярэзнік малады (Я. К о л а с. Рыбако- ва хата). Недалёка, па той бок дарогі, нехта заспяваў (П. Пестрак. Лясная песня). Там, недзе за вуліцай, у праяснелым ужо ранішнім небе ціха краталіся верхавіны ліп у скверы... (В. Б ы к а ў. Адна ноч). Але ха- та с т а я л а па той бок вуліцы (В. Быка ў. Альпійская балада). Біркава хата с т а я л а непадалёку па другі бок вуліцы (Я. Колас. Дрыгва). Ііа другім баку вуліцы ці, хутчэй, цэнтральнай плошчы (тут перакрыжоўваліся ву- ліцы) узвышалася былая царква (I. Шамякін. Сэрца на далоні). ...Бацькі яго жылі не так далёка — за Нёманам вярсты тры (Я. Колас. На ростанях, III). Па той бок Нёмана лугі ідуць... (Тамжа, II). А н а-ч а в а ц ь прыйдзецца ў Баброве, таксама на тым баку Нёмана (Я. Б р ы л ь. Праведнікі і зладзеі). За сця- ною, у суседнім садзе, з і м а в а л а абклёванае дробнымі птушкамі сухое зелле (К. Чорны, Зямля). Праз шчы- ліны... Міхалка заўважыў, што па той бок сцяны г а- р ы ц ь агонь (К. Ч о р н ы. Трэцяе пакаленне). Адразу за вёскай стаяла сцяна ліставога лесу (I. ІП а м я к і н. Крыніцы). Дзве Гушкавыя дзесяціны былі па той бок вёскі... (К. . Ч о р н ы. Бацькаўшчына). За лазняю... ад- разу жзелянела нешырокая лугавіна (А. С а в і ц к і. Ішлі хлопцы па вайне). Харэўскі, па той бок лазні к л а- дзіся (там жа). ...Недзе далёка-далёка за ўзгоркам патухала зара (Я. Брыль. Маці). Па другі бок узгорка стаіць мешаны лес, густы і пануры (Я. Ко- л а с. Дрыгва).Як вынікае з даследаваных матэрыялаў, канструкцыі з прыназоўнікавымі спалучэннямі тыпу па той (другі) бок, на тым (другім) баку з родным склонам у большай ступені канкрэтызуюць месца за прадметам, чым адпа- ведная канструкцыя «за + творны склон», хоць апошняя і мае абсалютную перавагу ва ўжыванні. Наогул жа спалучэнні з прыназоўнікам па і вінавальным склонам назоўніка характарызуюцца аднатыповасцю і ва ўжы- ванні маюць абмежаванне лексічнага характару: у фор- ме вінавальнага склону ў іх звычайна выступае назоўнік бок, які, як адзначалася, заўсёды мае пры сабе паясняль- ныя словы той, другі.194
СІНАНІМІКА КАНСТРУКЦЫЙ,ЯКІЯ АБАЗНАЧАЮЦЬ МЕСЦА У МЕЖАХ ПЭУНАЙ ПРАСТОРЫСярод прыназоўнікава-склонавых форм, што служаць для абазначэння месца ў межах прасторы, названай ад- паведным назоўнікам, паводле значэння можна выдзе- ліць наступныя разнавіднасці спалучэнняў, якія адрозні- ваюцца між сабой не толькі структурай, але і сэнсавымі адценнямі:1) канструкцыі з прыназоўнікамі між, паміж і сярод з родным склонам;2) канструкцыі з прыназоўкікамі між, паміж, сяроО з родным і у, па, на з месным склонам;3) канструкцыі з прыназоўнікамі на і па з месным склонам;4) канструкцыі з прыназоўнікамі у і ца з месным склонам;5) канструкцыі з прыназоўнікамі па з месным і з—у, з—на адпаведна з родным і вінавальным склонамі; •6) канструкцыі з прыназоўнікамі па, у, на з месным склонам і творным склонам беспрыназоўнікавым;7) канструкцьіі з прыназоўнікамі на і у з месным склонам. ■ , VКанструкцыі з прыназоўнікамі між, «' паміж і сярод з родным склонамДля выражэння прасторавых адносін шырока ўжыва- юцца спалучэнні з вытворнымі прыназоўнікамі між, пй- між і сярод. Прыназоўнікі між і паміж у літаратурнай мове выступаюць як раўназначныя; па ступені ўжываль- насці ў творах мастацкай літаратуры перавагу мае між. Прыназоўнік між як асноўны даецца ў «Беларуска-рус* кім слоўніку» (1962), у працах Я- Ф. Карскага 2У, на нер- шае месца ён ставіцца таксама ў некаторых спецыяль- ных даследаваннях і вучэбных дапаможніках28.27 Гл.: Карскйй Е. Ф. Белорусы, вып. 2—3, с. 431—432.28 Гл.: Шуба П. П. Прыназоўнік у беларускай мове, с. 106; Пад* гайскі Л. П. Словазлучэнне ў беларускай мове, с. 39—40; Баркоз- с'кіій М. М. Функціш творнтельного падежа в белорусском языке.— «Уч. зап. Могнлевск. пед. нн-та*. Мннск, 1956, вып, III, с. 160—162’; Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія. Мійск, 1975; с. 225, 228, 232 і інш. - '•■ ■' •• • , . '■• -13*І9&
У акадэмічнай «Граматыцы беларускай мовы» (т. I, с. 457 і т. II, с. 189—190, 221—222), наадварот, асноўным прызнаецца прыназоўнік паміж, хоць у ілюстрацыйных прыкладах тут пераважаюць канструкцыі з між. На пер- шы план ставяць паміж і іншыя навуковыя працы і дапа- можнікі па беларускай мове2Э. У гэтым выпадку адсут- насць спецыяльнага даследавання канструкцый з прына- зоўнікамі між, паміж, якое павінна вызначыць іх прадук- тыўнасць і акрэсліць сферу ўжывання, прыводзіць да розных поглядаў аўтараў адносна месца і ступені выка- рыстання канструкцый з гэтымі прыназоўнікамі ў розных стылях сучаснай літаратурнай мовы.Што да ўжывання склонаў назоўнікаў — роднага і творнага,— якія спалучаюцца з прыназоўнікамі між, па- між для выражэння прасторавых адносін, то агульна- прызнана, што канструкцыі з родным з’яўляюцца паную- чымі ў літаратурнай мове, спалучэнні ж з творным выкарыстоўваюцца ў пэўных умовах і абмежавана. На гэту асаблівасць звяртае ўвагу і Я. Ф. Карскі, зазначыў- шы, што прыназоўніку між (дыялектныя — межу, межы, 'міжы), які паходзіць ад імя (назоўніка), «больш нату- ральна спалучацца з родным склонам; але бывае пасля яго і форма творнага» 3°. Больш шырокае ўжыванне між, паміж з родным склонам у параўнанні з творным для выражэння прасторавых адносін заўважае таксама М. М. Баркоўскі31. У сувязі з гэтым ён зазначае, што «ў некаторых пісьменнікаў амаль не знаходзім творнага, а толькі родны, а ў некаторых сустракаецца і той і дру- гі»32, часта — з абсалютнай перавагай роднага. 3 другога боку, у літаратуры робіцца заўвага і наконт таго, што «ў радзе выпадкаў, асабліва пры неабходнасці канкрэты- зацыі дзеяння і вылучэння прадметаў, паміж якімі адбы- ваецца гэта дзеянне, форма творнага склону назоўніка29 Гл.: Юргелевіч П. Я. Курс сучаснай беларускай мовы з гіста- рычнымі каментарыямі. Мінск, 1974, с. 241; Наркевіч А. I. Сістэма словазлучэнняў у сучаснай беларускай мове, с. 194—195, 273; Гур• скі М. /., Булахаў М. Г., Марчанка М. Ц. Беларуская мова, ч. I, выд. 2-е. Мінск, 1968, с. 372.30 Карсшй Е. Ф. Белорусы, вып. 2—3, с. 431.31 Гл.: Барковскай М. М. Функціш творнтельного падежа в бело- русском языке.— «Уч. зап. Могнлевск. пед. нн-та», вып.. III, с. 165; гл. таксама с. 166.32 Там жа, с. 165; гл. таксама с. 161.196
ўжываецца часцей, чым форма роднага склону» 33. Пры гэтым, відаць, маецца на ўвазе ўжыванне канструкцый тыпу «стаяць між дзвярыма і сцяной», «сядзець паміж братам і сястрой» і пад. Тут дарэчы заўважыць, што ў суг часнай рускай літаратурнай мове пры аднолькавым ужы- ванні спалучэнпяў з прыназоўнікамі между (меж) з род- ным і творным склонамі для выражэння прасторавых і часавых значэнняў усё-такі «спалучэнні з творным най- лепшыя», а канструкцыі з родным «можна лічыць не- калькі ўстарэлымі» 34.У беларускай мове для такой ацэнкі адзначаных кан- струкцый з родным і творным склонамі няма падставы; яны ў беларускай таксама часам сустракаюцца ў абса- лютна аднолькавых умовах, не выяўляючы якога-небудзь сэнсавага адрознення: Ехалі між ліпавых прысад (3. Бядуля. Салавей). Між прысадамі дарога, я іду туды ў траву (П. Т р у с. Вясновыя частушкі). Б ы в а л і паміж імі звадкі, непаразуменні... (Я. К о л а с. Дрыгва). Нашы сябры не з’елі яшчэ і аднаго фунта солі, а паміж іх пачалі ўзнікаць спрэчкі (Я. Колас. На роста- нях, III). Сіняватая ад глею дарога і д з е паміж тарфя- нога балота і поля (К. Чорны. Зямля). Батарэю мы з н а й ш л і паміж вёскай і мінным полем (Р. Н я х а й. Сарочы лес).Канструкцыі з прыназоўнікамі між, паміж з родным (радзей — з творным) склонам служаць для абазначэння месца праяўлення дзеяння або знаходжання каго-, чаго- небудзь у прасторы, абмежаванай з абодвух ці з розных бакоў прадметамі, названымі склонавай формай назоўні- ка. Я. Ф. Карскі слушна зазначае, што ў спалучэннях з між адчуваецца першапачатковае рэальнае значэнне гэтага прыназоўніка паказваць месца дзеяння на мяжы паміж якімі-небудзь двума ці многімі прадметамі 35.Залежны назоўнік у канструкцыях з між, паміж звы- чайна абазначае канкрэтны прадмет І ўжываецца ў фор- ме адзіночнага або множнага ліку: ісці між лесу, пра- ехаць між поля і лугу, сядзець паміж акном і сталом, ста- яць між дрэў, знікнуць між дубоў, туляцца паміж бярозак і кустоў. У мове мастацкай літаратуры прэвалі-33 Граматыка беларускай мовы, т. II, с. 190.34 «Русекая речь», 1969, № 5, с. 128.35 Гл.: Карстй Е, Ф. Белорусы, вып. 2—3, с. 431.197
руюць канструкцыі з назоўнікам множнага ліку; функ- цыяніруюць яны пры дзеясловах рознай семантыкі — са значэннем канкрэтнага дзеяння, стану, працэсу і інш.: Між зарасніку густога вярба маладая гарыць (М. Танк. Гэта было вясной). Па-над Прыпяццю між лясоў, пяскоў і балот т у л і ц ц а невялічкая вёсачка, хат можа так трыццаць ці сорак (Я. Колас. Дрыгва)> С т а і ц ь адзін між сосен клён жоўты, як мангол (П. П а н ч а н к а. Мінск едзе па грыбы). Мясціны доб- рай зямлі х а в а л і с я паміж лясоў... (К. Ч о р н ы. Трэь цяе пакаленне). Далей, за Свіслаччу, між дрэў в і д а ц ь музей Купалы (А. Зарыцкі. Каля Траецкай гары). С т а і ц ь мая хата між хвой кучаравых (Я. К о л а с. 3 майго летапісу). Паміж вольхаў рака, як штодзень, н е бурліць, паплаўкі рыба-плотка хавае (Я. Купала. Курган). С я д з і ц ь звяр’ё між буралому... (Я. К о л а с. Новая зямля). Балоты цягнуліся далёка-далёка між лесу і замыкаліся лесам (Я. К о л а с. На ростанях, I).Канструкцыі з прыназоўнікам сярод у спалучэнні з родным склонам назоўніка служаць для абазначэння ме- сца пасярэдзіне якога-небудзь прасторавага аб’екта або ў акружэнні многіх прадметаў, у пэўным асяроддзі: ста* яць сярод хаты, спыніцца сярод кустоў, убачыць сярод хлопцаў.Некаторыя спалучэнні з прыназоўнікам сярод, якія абазначаюць месца праяўлення дзеяння або знаходжання каго-, чаго-небудзь у асяроддзі, што ўтворана з многіх аднародных прадметаў, асоб ці з’яў, блізкія паводле зна- чэння да канструкцый з прыназоўнікамі між, паміж і, такім чынам, знаходзяцца з імі ў сінанімічных сувязях. Вядома, у падобных канструкцыях у пэўнай ступені выяўляецца значэнне кожнага з гэтых прыназоўнікаў: у спалучэнні з між, паміж болын выразна сігналізуецца значэнне прасторавага прамежку між прадметаў, а ў кан- струкцыях «сярод + родны склон» — значэнне сярэдзіны, размяшчэння каго-, чаго-небудзь ці праяўлення дзеяння ў аднолькавай аддаленасці ад краёў прадмета ці акружаю- чых прадметаў: Гэта дзічка р а с л а сярод густога ельні- ку («Звязда»). Мястэчка заблыталася сярод неаб- дымных лясоў і балот (М. Л ы н ь к о ў. Гой). ...Чорны сі- луэт запушчанай пільні ледзьве вырысоўваўся над ядлоўцавымі кустамі, сярод выносістых хвояў (К. Ч о р- н ы. Трэцяе пакаленне). А гэта — поле маладое сярод ля-198
соў, як скінуць вокам (Я. Колас, Новая зямля). На па- горку, недалёка ад рачулкі, стаялі купчастыя ліпы, ся- род іх пракідаліся ярка-зялёныя клёны і высокія вязы (Я. К о л а с. Стары лес).У спалучэннях гэтага тыпу з адушаўлёнымі назоўні- камі ў форме множнага, а некаторых і адзіночнага ліку (якія абазначаюць сукупнасць людзей), а таксама з аса- бовымі займеннікамі ў якасці залежнага слова значэнне прасторавых адносін ускладняецца яскрава выражаным адценнем аб’ектных і вылучальных адпосін36, прычым у мове мастацкай літаратуры, у перыядычным друку і на- вуковых працах назіраецца тэндэнцыя пашырэння кан- струкцыі з прыназоўнікам сярод: Хачу ж ы ц ь між лю- дзей (А. Б я л е в і ч. Хачу жыць між людзей). Татачка, а чаму ж паміж людзей я не знайшла каму пажа- ліцца? (Я д в і г і н Ш. Бярозка). Між людзьмі, як ніко- лі, развялося брыды (Я-Колас. Прапаў чалавек). На такім рынку неяк губляешся сярод людзей (I. Шамякін. Гандлярка і паэт). Як і раней, не ч у- л а сябе Хадоська сярод людзей так добра, як сярод дрэваў і жыта (I. М е л е ж. Подых навальніцы). Міок гэ- тых запраўскіх ваякаў кідалася ў вочы духоўная асоба (Я. Колас. Дрыгва). Што цікавае можна знайсці сярод палешукоў? (Я- Колас. На роста- нях, I). Сярод таварышаў Сцёпка выдзяляўся сва- ёю стараннасцю ў навуцы, сваёю сталасцю і сур’ёзнасцю (Я. Колас. На прасторах жыцця). Сярод сустракаўшых знаходзіўся пасол Вялікабрытаніі ў Савецкім Саю- зе («Звязда»), Сярод слухачоў быў Аляксандр Твар- доўскі (Р. Ш к р а б а. Народная паэма). Між нас ж ы в е Ленін, як сонца, як зоры, як мудрасць вялікай зямлі (Я. К о л а с. Жыве між нас геній). Мы прыгадваем часы сівой мінуўшчыны і часам падзей, сведкі і ўдзельнікі якіх яшчэ жывуць сярод нас (Н. Гілевіч. Мой горад). Туравец мімаволі ш у к а ў у цемры між іх постаць Ма- рыі Андрэеўны (I. Мележ. Мінскі напрамак, I). За сталом былі мужчыны і стары між імі (Я. Колас. Пер- шы заработак). Былі таксама сярод іх людзі, якія, як гаворыцца, укладвалі ў справу ўсю сваю душу (М. Л ы н ь к о ў. 3 родных крыніц).У творах мастацкай літаратуры, у навуковых арты-36 Параўн.: Граматыка беларускай мовы, т. II, с. 190.199
кулах зрэдку можна сустрэць спалучэнні з прыназоўніка- !«і між, паміж, часцей — з сярод, у якіх залежным кам- панентам выступаюць назоўнікі, што абазначаюць ад-, цягненыя паняцці, аднак ужыванне такіх канструкцый у літаратурнай мове нельга прызнаць пашыранай з’явай: Між гэтых думак яна [Ганна] ўспамінала сустрэчу з Васілём (I. М е л е ж. Подых навальніцы), Б ы л і ся- род жаночых здагадак і блізкія да праўды (там жа). Як сярод гора, с т а я л а сярод поля хата ўдавы Лізаве- ты (Р. Ш к р а б а. Народная паэма).Сінанімічнасць разгледжаных канструкцый з прына- зоўнікамі між, паміж і сярод, на нашу думку, не выклікае сумнення; гэта асаблівасць іх адзначаецца і ў акадэ- мічнай «Граматыцы беларускай мовы» (т. II, с. 190). У той жа час у літаратурнай мове ўжываюцца шматлікія спалучэнні з адзначанымі прыназоўнікамі, не звязаныя сінанімічнай сувяззю, Да іх належаць канструкцыі, што служаць для абазначэння руху ці іншага дзеяння, а так- сама знаходжання каго-, чаго-небудзь у прамежку між двума аднароднымі і неаднароднымі прадметамі, тыпу плысці між берагоў, прыбіць між вокнаў, араць паміж лесам і дарогай, злавіць паміж хатай і пуняй. Такія пры- назоўнікавыя спалучэнні не маюць блізкіх паводле зна- чэння канструкцый «сярод + родны склон» Таксама нека- торым спалучэнням з прыназоўнікам сярод (са значэннем ’пасярэдзіне чаго-небудзь’), што абазначаюць мееца ў цэнтры якога-небудзь прадмета, часта — як адкрытай па- верхні, тыпу залегчы сярод поля, стаяць сярод пакоя, спыніцца сярод двара, пабудаваць сярод плоімчы, раз- ліць сярод стала і падобных, не адпавядаюць спалучэнні з прыназоўнікамі між, паміж.Канструкцыі' з п р ы н а з о ў н і к а м і між,паміж, сярод з р о д н ы м с к л о н а м і у, па, на з месным склонамГаворачы пра ўжыванне канструкцый з прыназоўніка- мі між, паміж і сярод, якімі выражаецца адна з разна- віднасцей прасторавых адносін, трэба зазначыць, што спалучэнні гэтага тыпу з некаторымі назоўнікамі (лес, кусты, лаза, чарот, хмызняк, ельнік, бярэзнік, дрэвы■ і інш.) блізкія паводле значэння да спалучэнняў з прына-200
зоўнікам у і месным склонам тых самых назоўнікаў і зна- ходзяцца з імі ў сінанімічных адносінах; у кожнай з гэтых канструкцый у ітэўнай ступені выяўляецца адцен- не характэрнага ёй значэння: з прыназоўнікамі між, па- міэкл сярод — знаходжанне ў прамежку ці ў якім-небудзь асяроддзі, а з прыназоўнікам у — у сярэдзіне прадмета: Помню хатку я старэнькую, што між лесу з а г у б і л а- ся (Я. Колас. Пад спеў ветру). Сама вёска стаяла на невялічкай палянцы сярод лесу і хмызнякоў (Я- Ко- л а с. На ростанях, I). Тут жа, у лесе, р а з м я с ц і л і с я [людзі] нанач, адпусціўшы сялянскую фурманку (М. Л ы нькоў. Сустрэчы). Колькі ж тут думак пер а- думана, Між гэтых.сівых зараснікаў (I. Мел.еж. По- дых навальніцы). Яны [хлопцьі] уважліва разглядалі бу- доўлю, абышлі ўвесь участак і каля другога берага, ся- род зарасніку, у б а ч ы л і чацвёртую хатку (Я- М а ў р. Палескія рабінзоны), У чаромхавых зарасніках захо- дзяцца салаўі (I. Н а в у м е н к а. Сорак трэці), Ш а- стаюць нябачна між чаротаў даўганогія драны (Хв. Ж ы ч к а. Адмірал Дрозд). Адна рачулка ў чаро- тах бурчыць, варочаецца гнеўна (П. Броўка. За- малёўка). Між спелага жыта сінее валошка (Я. К о- л а с. Дрыгва). Драсяны ў жытах красуюцца (Я. К о- л а с. Сялянскія думкі). Між высокіх дрэў с т а я л а дзе- равяная каплічка з пабітымі вокнамі (Я. Колас. На ростанях, I). Нямецкі салдат ляжаў там у дрэвах з прабітымі штыком грудзьмі (К. Чорны. Пошукі буду- чыні). Люблю я дарогі, што леглі між гор (Я. Ко- л а с. На полі вясною). Высока ў гарах я думаю пра славу маёй старонкі (Н. Гілевіч. Высока ў гарах). Хвядзько здалёк у ранейшым салдаце, што с т а я ў ся- род натоўпу, пазнаў Кандрата (М. Лобан. На парозе будучыні). У натоўпе ўжо стаяў Павел Няміра (К. Чорны. Бацькаўшчына).У асобных выпадках назіраецца сэнсавая суаднос- насць канструкцый з прыназоўнікамі між, паміж у спа- лучэнні з родным і па з месным склонам тыпу хадзіць між людзей і хадзіць па людзях. Хоць гэтыя спалучэнні і блізкія паводле значэння, аднак кожнае з іх у пэўнай сту- пені характарызуецца адпаведньім адценнем: у канструк- цыі з між, паміж выражаецца адценне прасторавага прамежку ці асяроддзя, дзе знаходзіцца прадмет або адбываецца дзеянне, у спалучэнні з па — распаўсюджан-201
не чаго-небудзь па аб’ектах, рух ад аднаго аб’екта да другога: Брыгадзір, ходзячы між людзей, разважаў: «Не, нешта трэба рабіць...» («Звязда»), А расказваць было што: х о д з я ч ы вечна па людзях, усяго наслуха- ешся (К- Чорны. Трэцяе пакаленне). 3 іншымі назоў- нікамі ў канструкцыях гэтага тыпу звычайна ўжываецца прьшазоўнік між (паміж) і зрэдку назіраецца выкары- станне па: Лабановічу запалі ў памяць словы Анцыпіка пра тыя гутаркі, што х а д з і л і між вучняў аб экзаменах (Я. Колас. На ростанях, III). Але вось я хаджу па знаёмых рыбаках — найбольш старых, заслужаных — і пачынаю распытваць (М. Лупсякоў. На Днйпры). Такое ж ужыванне канструкцыі з між (паміж, дыялект- нае — праміж) назіраецца пры іншых дзеясловах нена- кіраванага руху тыпу штурхацца, церціся, ціснуцца і пад.: Назаўтра ён хадзіў у мястэчка пацерціся ма- між людзей, распытаць і памеркаваць (К. Ч о р н ы. Трэ- цяе пакаленне). Я ціснуўся паміж людзей, сам не ведаючы куды... (Т а м ж а). Праміж людзей і я ш т у р*х а ў с я... (Тарас на Парнасе).Пры некаторых дзеясловах (спаткаць, сустрэць, пра- пасці, пачуць (чуць), убачыць (бачыць), гаварыць і інш.) для выражэння гэтай разнавіднасці прасторавых адносін у літаратурнай мове назоўнік людзі больш часта спалу- чаецца з прыназоўнікам на, прымаючы форму меснага склону: Мікіта — чалавек нелюдзімы, удзень яго бадай што іне спаткаеш на людзях... (Я. Колас. На ро- станях, I). Насілу адкараскаўся дзед Талаш ад гэтага ліха. I занатаваў сабе: на людзях трэба быць такім жа асцярожным, як і на балотнай дрыгве; ступіш не так — і правалішся (Я. Колас. Дрыгва). А тут, як на зло, на людзях п р а п а ў у сяле... (Я. Колас. Прапаў чалавек). Я гэтую песню п а ч у ў на людзях (Н. Г і л е* віч. Зімовае пасланне...); параўн.: Але чутно, паміж людзей гавораць (К. Ч о р п ы. Ірэцяе пакаленне). Іншыя назоўнікі ў гэтым выпадку з прыназоўнікам на не спалучаюцца.Некаторыя канструкцыі з прыназоўнікамі між, паміж фразеалагізаваліся і страцілі прасторавае значэнне: Ж ы- в у я, можна сказаць, паміж небам і зямлёю (Я- К о л а с. На ростанях, III). Аднак недзе паміж радкамі выказван- няў самых аб’ектыўных і шчырых людзей Шыковіч ч ы*- т а ў... (I. Ш а м я к і н. Сэрца на далоні). Паасобныя ж з202
такіх канструкцый ужываюцца ў якасці пабочных спалу- чэнняў слоў: Паміж іншым, сябар пісаў, як яго падпаілі і хацелі ажаніць з адной дзяўчынаю (Я. К о л а с, На ро- станях, I).К а п с т р у к ц ы і з п р ы н а з о ў н і к а м і на і па з месным склонамПершапачатковае і асноўнае значэнне канструкцыі «ма+месны склон» — абазначаць паверхню прадмета, дзе адбываецца дзеянне ці знаходзіцца які-небудзь прад- мет: ляжаць на стале, сядзець на бервяне, павесіць на сцяне. У адпаведных спалучэннях з прыназоўнікам па і месным склонам таксама найбольш выразна выяўляецца прасторавае значэнне: яны паказваюць размяшчэнне прадметаў ці распаўсюджанне дзеяння па якой-небудзь прасторы37, асабліва часта — па паверхні прадмета: раскідаць па стале, хадзіць па бервяне, развесіць па сценах.Блізкасць прасторавых значэнняў канструкцый з пры- назоўнікамі на і па з’яўляецца асноўнай умовай развіцця сінанімічнай сувязі ў спалучэннях гэтага тыпу. Хоць пры- ведзеныя канструкцыі з прыназоўнікамі на і па падобныя паводле значэння, аднак яны і адрозніваюцца паміж са- бой уласцівымі ім сэнсавымі адценнямі: спалучэннямі з на абазначаецца толькі паверхня прадмета без яскрава выражанага дадатковага адцення, канструкцыі ж з пры- назоўнікамі па, называючы паверхню прадмета, у той жа час паказваюць, што дзеянне адбываецца не па ўсёй па- верхні, а толькі ў асобных пунктах яе або не адначасова на ўсёй паверхні38,У літаратурнай мове найбольш часта як сінанімічныя выступаюць прыназоўнікава-склонавыя спалучэнні гэтага тыпу з такімі назоўнікамі, як сцяча, паліца, дрэва, галіна, груд, узгорак, дарога, шаша, вуліца, бераг, агарод, пра- стора і інш., прычым прэваліруюць у іх спалучэнні з залежным назоўнікам у форме множнага ліку. Для боль- шай нагляднасці прыклады пададзім парамі — з на і па: На сценах маленькага пакойчыка, абклееных блакітнымі35 Параўн.: Грамматнка русского языка, т. I, с. 654.38 Параўн.: Пешковскіій А. М. Руссклй сннтакснс в научном осве- вдешш, с. 320.203
абоямі, былі развешаны фотаздымкі і карткі... (П. Броўка. Калі зліваюцца рэкі). 3 дзесятак лямп было паразвешана па сценах (Э. С а м у й л ё н а к. Паляўнічае шчасце). На галінах а с я д а л і, разбураліся зоркі сняжынак (I. Ш а м я к і н. Крыніцы). Навокал, па галінах, с я д з е л і рабыя цяцёркі (Я. М а ў р. Палескія рабінзоны). Вартавыя вайскоўцы стаялі на ўсіх дварах і навокал вёскі (К. Ч о р н ы. Бацькаўшчына). Улетку па дварах стаялі казакі (Цётка. Навагодні ліст). Растуць на нашых лугах, на грудах, адзіночныя дубы, стаяць, як вартавыя (I. Ш а м я к і н. Шлюбная ноч). Бус- лы збіраліся ў чароды і доўга с т а я л і па грудах або ляніва аглядалі лагчыны (Я. Колас. У старых дубах). Нашы грозныя самаходкі стаялі ў засадах на ўсіх дарогах (Р. Н я х а й. Шлях на Эльбу). Па індыйскіх да- рогах г а р а ц ь яны [агні], на манчжурскіх палях па- лаюць яны (П. Б р о ў к а. Кастрычніцкі марш). Але затое і фашысты адчуюць, што такое руская зіма. На вуліцах не ходзяць (I. Ш а м я к і н. Гандлярка і паэт). Па віленскіх вуліцах у гэты час пагульвала ўжо шмат афіцэраў у польскай вайсковай форме (М. Г а р э ц к і. Віленскія камунары). Назіранні паказваюць, што з пры- ведзеных канструкцый (з на і па) у творах мастацкай лі- таратуры больш пашыраны спалучэнні з прыназоўнікам на тыпу развесіць на сценах, гнёзды на дрэвах, сядзець на галінах, стаяць на дарогах і інш.; пры дзеясловах ру- ху — з па: х а д з і ц ь па вуліцах.Канструкцыі з прыназоўнікамі на і па, якімі выра- жаюцца прасторавыя адносіны, адрозніваюцца не толькі сэнсавьші адценнямі, але і ўмовамі ўжывання; выкары- станне спалучэнняў гэтага тыпу — з па ці з на — часта залежыць ад характару і семантыкі дзеяслова, пры якім функцыяніруе прыназоўнікава-склонавая форма. Так, пры дзеясловах, якія маюць у сваім складзе прыстаўку раз- (рас-) і выяўляюць яскрава выражаны характар дыстрыбутыўнасці, звычайна ўжываюцца спалучэнні з па: Здавалася, што расцярушаная па полі салома палае агнём (К. Ч о р н ы. Трэцяе пакаленне). Густа р а с с е ю збожжам зярністым па гэтым полі па камяні- стым (Я. Купала. Выйду...). Не думаючы пра ўсе гэ- тыя раскіданыя па падлозе анучкі, ён неўзнарок на- ступіў на нейкую кофтачку (I. Ш а м я к і н. Гандлярка і паэт). Адзін з іх разарваў нітку — яны [паперы] і р а с-204
еыпаліся па стале (П. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах, I). Між вас я такога знаў, калі траплялася пад злосць, што па палічках раскладаў пад нораў свой усіх, як ёсць (П. Броўка. Сябру-крытыку). Бяз- ладна рассыпаліся гэтыя шэсцьдзесят хат па пяс- чаных узгорках (А. А д а м о в і ч, Я. Б р ы л ь, У. К а- л е с н і к. Я з вогненнай вёскі...), Па чыстым твары Ко- лышава распаўзлася хлапчукоўская чырвань (I. М е л е ж. Мінскі напрамак, I).Спалучэнні ж з прыназоўнікам на і месным склонам не маюць яскрава выражанага адцення размеркавальна- сці і пры дзеясловах адзначанай групы ў літаратурнай мове выкарыстоўваюцца радзей: А на вялікай, без мэблі, чыстай падлозе хаты параскіданы лялькі, цацкі, анучкі... (А. А д а м о в і ч, Я. Б р ы л ь, У. К а л е с н і к. Я з вогненнай вёскі...). Яны [рэжучыя прыстасаванні] раскіданы на машынным двары ўперамежку са ста- рымі («Звязда»),Пры дзеясловах з іншымі прыстаўкамі і беспрыста- вачных, якія не выражаюць адцення размеркавальнасці, распаўсюджання дзеяння на паверхні прадмета, як праві- ла, ужываюцца спалучэнні з прыназоўнікам на, што можна бачыць з наступных прыкладаў: На полі з а- стаўся толькі авёс (Я. Брыль. Вітраж). На стале было некалькі нумароў газеты, рукапісы (Я. Колас. На ростанях, III). На палічках л я ж а л і папкі і паперы (I. Мел еж. Мінскі напрамак, I). Л ёг ты на ўзгорках, шырока сталлю і цэглай муроў (М. М а ш а р а. Мінску). На твары Вольгі Віктараўны прабягае нейкая ра« дасць (Я- Колас. На ростанях, II) 39. Мерна ціка- ю ц ь на сцяне ходзікі (I. Навуменк а. Жуль Верн). На галіне пры даліне ліст на дрэве марна г і н е (Я. К о- л а с. Сымон-музыка). Людзі згрудзіліся на бера- зе, замітусіліся... (Я. М а ў р. Чалавек ідзе).Аднак пры ўжыванні прасторавых канструкцый з прьн назоўнікамі на і па адзначаная сувязь іх з характарам39 у гэтым прыкладзе, магчыма, прыназоўнік на ўжыты замест' па (параўн,: Прыветная ўсмешка прабегла і па твары камандзіра- (Я. К о л а с. Дрыгва). Падобныя выпадкі выкарыстання на замест па ў беларуекай мове адзначаў П. А. Растаргуеў: на губах цякло, ні, хадзі на вуліцы (гл. яго артыкул: Некоторые сннтаксіічсскпе особен- ностл в народных говорах Смоленской губерніга.— «Уч. зап. Нн-та языка н лнтературы РАННОН», т. 4. М., 1931, с. 140).205
дзеяслова можа парушацца: пры дзеясловах з прыстаў- кай раз- (рас-) часам выкарыстоўваецца таксама прынгь зоўнікавае спалучэнне з на: На лугах ужо рассціла' лася зялёнымі аксамітамі пяшчотна-кволая трава (Я. К о л а с. На ростанях, II); параўн.: А сонца золатам часамі рассыпле промні па лугах (М. М а ш а р а. Студзень). ...Толькі воблакі дыму слаліся па гаро- дах (Э. Самуйлёнак. Паляўнічае шчасце).Пры дзеясловах рознанакіраванага руху і некаторых дзеясловах іншай еемантыкі, якія не маюць у сваім скла- дзе прыстаўкі раз- (рас-), звычайна ўжываецца прына' зоўнікава-склонавая форма з па, калі трэба падкрэсліць пашыранне, распаўсюджанне руху ці іншага дзеяння на ўсёй прасторы, названай месным склонам, або ў многіх пунктах яе; у такіх канструкцыях назоўнік часта паясня- ецца азначальным займеннікам увесь: Промень ясны з а< г у л я ў па страсе і па сцяне... (Я. К у п а л а. Лён). X о- д з і ц ь Ігнат Вярэня па беразе, ходзіць (П. П е с т р а к. Сустрэнемся на барыкадах, II). Жывуць яны, гэтыя цудам ацалелыя людзі, па ўсёй Беларусі (А. Адамо- в і ч, Я. Б р ы л ь, У. І< а л е с н і к. Я з вогненнай вёс- кі...). Увосень, калі скасілі і прыбралі атаву, вясковы еход дазволіў п а с в і ц ь па ўсёй сенажаці (Ф. Я н- коўскі. Мікітка). Не адразу Вольга ўгледзела, што за сцяной жывых і з бакоў ад іх па ўсёй плошчы лагернай, пабеленай снегам, л я ж а л і людзі (I. Шамякін. Ган- длярка і паэт).Спалучэнні з прыназоўнікам на і месным склонам пры дзеясловах, што абазначаюць ненакіраванае дзеянне, якое паўтараецца ў адным ці ў розных кірунках, у літа- ратурнай мове не характарызуюцца прадуктыўнасцю; у гэтым выпадку больш ужывальнымі з’яўляюцца кан- струкцыі з па: Камандзіры х а д з і л і па вуліцы ад два- ра да двара і выклікалі сваіх салдат (Р. Н я х а й. Саро- чы лес). На вуліцы с н а в а л і фашысты («Настаўніцкая газета»), Па Сожу журботна хвалі хадзілі... (П. Б р о ў к а. Магіла байца). А на рэчцы на Арэсе б е- гае «маторка» (Я. Купала. Над ракой Арэсай). Па шашы каля возера яшчэ болей узмацніўся рух (П. Броўка. Калі зліваюцца рэкі). Уночы рух на ша- шы паменшаў (В. Б ы к а ў. Дажыць да світання).Такім чынам, выкарыстанне сінанімічных канструк- цый з прыназоўнікамі, на і па, якімі выражаецца разгле*306
джаная разнавіднасць прасторавых адносін, часта вызна- чаецца канкрэтнымі ўмовамі, аднак ва ўсіх выпадках канструкцыі «па + месны склон» у большай ці меншай ступені выяўляюць дадатковае адценне размеркавальна- сці дзеяння-руху па паверхні прадмета.Канструкцыі зпрыназоўнікамі у і па з месным склонамУ сучаснай беларускай літаратурнай мове пашыраны канструкцыі з прыназоўнікам у і месным склонам назоў- ніка, якімі выражаюцца прасторавыя адносіны — паказ- ваецца знаходжанне чаго-, каго-небудзь або рэалізацыя дзеяння ў межах пэўнай прасторы ці ў сярэдзіне прадме- та ў шырокім сэнсе гэтага слова: працаваць у хаце, суст- рэцца у лесе, жыць у горадзе, самалёт у небе. Месца пра- яўлення дзеяння ці знаходжання прадмета абазначаецца таксама спалучэннямі з прыназоўнікам па, які наогул ха- рактарызуецца мнагазначнасцю: хадзіць па хаце, разбег- чыся па лесе, гуляць па горадзе, плысці па небе.Некаторыя спалучэнні з прыназоўнікамі у і па, якімі выражаюцца прасторавыя адносіны, блізкія між сабой паводле значэння, пры пэўных умовах уступаюць у сіна- німічную сувязь; параўн.: хавацца ў кустах і хавацца па кустах, стаяць у вёсках і стаяць па вёсках, збірацца ў хатах і збірацца па хатах, хадзіць у садзе і хадзіць па садзе. Хоць прыведзеныя прыназоўнікавыя спалучэнні і блізкія паводле значэння, аднак паміж імі выяўляецца і сэнсавае адрозненне: спалучэнні з у выразна захоўваюць асноўнае сваё значэнне — паказваюць на сярэдзіну праД- мета, дзе адбываецца дзеянне ці знаходзіцца што-не- будзь, у канструкцыях з па побач з асноўным прастора- вым прыкметна выяўляецца дадатковае значэнне — па- казваецца распаўсюджанне, пашырэнне дзеяння або раз- мяшчэнне прадметаў у прасторы, названай месным скло- нам назоўніка.У якасці залежных кампанентаў у канструкцыях з у і па, звязаных сінанімічнымі адносінамі, звычайна высту- паюць назоўнікі, якія абазначаюць разнастайныя прад- меты, што ў той ці іншай ступені звязаны з паняццем прасторы, сярод іх: жылыя і гаспадарчыя будынкі і іх часткі (хата, дом, хлеў, калідор), паселішчы, населеныя207
тэрыторыі, - адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (вёска, сяло, горад, хутар, раён, краіна), плошчы, пакры- тыя расліннасцю (лес, кусты, сасоннік, хмызняк, трава) і іншыя прасторавыя паняцці (нізша, лагчына, куток, ка- нец і інш.). Як сінанімічныя пераважаюць канструкцыі з назоўнікамі ў форме множнага ліку, пры гэтым функцыя- ніруюць яны часцей за ўсё пры дзеясловах не руху, а ін- шай семантыкі • і зрэдку — у кантэкстах з апушчаным дзеясловам. Для большай нагляднасці прыклады пада- дзім парамі — з у і па: Яны [бальшавікі] патаемна з б і- р а л і с я г/, хатах, раіліоя, як хутчэй пратнаць акупантаў (С. Г рахоўскі. Новы настаўнік). Глухімі восеньскімі ды зімовымі вечарамі па хатах з б і р а л а с я моладзь, мужчыны (Я. Б р ы л ь. Нёманскія казакі). Больш чым 70 тысяч патрыётаў аб’ядноўвалі падполыіыя арганізацыі і групы, якія дзейнічалі ў гарадах і вёсках, што на- зываецца, пад самым носам акупантаў («Звязда»). Па гарадах і па сёлах песні пра Шчасце звіняць .(А. Александровіч. Да моладзі). Жніво вядзец- ц а ўжо амаль ва ўсіх раёнах рэспублікі («Звязда»). Па асобных раёнах суадносіны пасеваў розных культур ва- галіся ў залежнасці ад колькасці і якасці зямлі (Гісто- рыя Беларускай ССР, I). У лясах на ўгрэвах снег з л а з і ў борзда (Я- Колас. На ростанях, I). ...Далей у балотах, між лесу, пераклікаліся бугаі, бухаючы, як у пу- стыя кадушкі (там жа). Асеў глыбокі снег па лясах і балотах (Я. К о л а с. Дрыгва). С в і с т а л і шпакі ў са- дах (М. Лупсякоў. Непуцёвы). Вось-вось павінна бы- ло ўзысці сонца, і ўсюды па садах с п я в а л і птушкі (М. Л у п с я к оў. Асінкі). Апроч паноў, у гэтай зале і мужыкі ў кутках с т а я л і (Я. К о л а с. Новая зямля). Па кутках залы с т а я л і круглыя столікі пад белым кружавам (Я- Колас. На ростанях, I).Пры дзеясловах руху — звычайна рознанакіравана- га — спалучэнні з залежным назоўнікам у форме множ- нага ліку выкарыстоўваюцца параўнальна рэдка: У ку- стах л а з і ў густы змрок, аглядаўся ў поле (К. Ч о р- н ы. Забойства). Доўгімі асеннімі начамі тулялася дзіця па кустах (А. А д а м о в і ч, Я- Брыль, У. К а- л е с н і к. Я з вогненнай вёскі...).Канструкцыі з црыназоўнікамі у і па і назоўнікамі ў форме адзіночнага ліку, якія звычайна абазначаюць аб- межаваную прастору, ужываюцца якпры дзеясловах роз-208
нанакіраванага руху (хадзіць, бегаць, снаваць), так і пры іншых дзеясловах, што выражаюць самыя разна- стайныя дзеянні; пры дзеясловах руху прэваліруюць спа- лучэнні з па: Па калідоры бяеконца снавалі людзі (С, Г р а х о ў с к і. Адна ноч). Ходзяць людзі ў калі- доры (А. С т а в е р. Зоры бачаць). Не прайшло і чвэрці гадзіны, як па ўсёй вёсцы толькі і б ыло гутаркі, што пра свята (Я. К о л а с. На ростанях, I). У вёсцы х а д з і- л і чуткі, што Міхась упаў з каня на манеўрах і забіўся (Ц ё т к а. Навагодні ліст). Доўга я х а д з і ў па садку, не спускаючы з яе [машыны] позірку (Т. Хадкевіч. У жніво). Добра ў садзе х а д з і ц ь, сустракаючы сонеч- ны ранак (П. Панчанк а. Юнак). 3 а г о й к а л і пілы па лесе вясёла... (П. Б р о ў к а. Беларусь). Раптам ззаду, у лесе, сталі рва'ц ц а снарады (I. М е л е ж. Мінскі на- прамак, I). А праз год, праз два і ўсё б у д з е таксама, як па ўсёй краіне (Я. Б р ы л ь. У Забалоцці днее). Андрэй глядзеў на хлопцаў і цешыўся, што вось ва ўсёй краіне няма таго куточка, дзе б не панавалі ідэі вы- звалення (П. П е с т р а к. Сустрэнемся на барыкадах, II). У гэтым годзе па рэспубліцы з а г і н у л а і аказалася зрэджанай больш чым адна трэць канюшыны («Звязда»), У апошні час у рэспубліцы праведзена немалая ра- бота па расшырэнню сельскай службы быту («Звязда»). Толькі па Віцебскай губерні ў апеку было аддадзе- на ў 1843 г.— 162, у 1846 г.— 265... маёнткаў (Гісторыя Беларускай ССР, I). У Магілёўскай губерні ў 1854 г. б ы- ло ўзята ў апеку больш за 500 маёнткаў (т а м ж а).Канструкцыі з прыназоўнікам па і месным склонам пры абазначэнні месца рэалізацыі дзеяння ці знаходжан- ня прадмета могуць уступаць у сінанімічную сувязь са спалучэннямі з прыназоўнікамі на, у і тым жа склонам, звязанымі ў сваю чаргу сінанімічнай сувяззю: хадзіць па лузе — хадзіць у лузе — хадзіць на лузе. Такі трохчлен- ны сінанімічны рад утвараюць толькі некаторыя назоўні- кі, з якіх як кампаненты гэтых спалучэнняў найбольш часта функцыяніруюць: луг, поле, агарод, двор, а такса- ма назоўнік Беларусь і інш. Як сінанімічныя канструкцыі аДзначанага тыпу могуць выступаць пры разнастайных паводле значэння дзеясловах; у кожнай з іх сігналізуецца адценне асноўнага значэння адпаведнага прыназоўніка — паказваецца на паверхню прадмета або на сярэдзіну прадмета ці выражаецца распаўсюджанне дзеяння па14 М. С. Яўневіч209
прасторы: Па-над рэчкай у лузе квяцістым мы х а д з і л і„ бывала, не раз (Я. Колас. Майму другу). Ходзіць той ветрык па лузе шырокім і ціха на сонцы дрыжыць- (Я. Колас. На лузе). Смалячкова мы зналі па-вяско* ваму простым: б е г а ў босы на лузе хлапчанё-пастушок: (П. Броўка. Паэма пра Смалячкова). Холадна. Вецер па полі гуляе (М. Б а г д а н о в і ч. Прыйдзе вясна). Загудуць вятругі ў полі, загалосяць, зашумяць (Я. Колас. У зімні вечар). Так на полі ў вечар мая ветру лёгенькі павеў чуць калосікі гайдае (Я- К о- л а с. Сымон-музыка). У Беларусі ствараліся атра- ды Чырвонай гвардыі (Гісторыя БССР. Вучэбны дапа- можнік). На Беларусі к пачатку красавіка 1933 г. б ы л і створаны першыя дзесяць палітаддзелаў (Гісторыя Беларускай ССР, III). Усяго па Беларусі ў аднадворцы было пераведзена больш як 10 тыс. чалавек (Гісторыя Беларускай ССР, I). Артылерыя стане на самых ускраінах, у агародах і садах (У. Д а м а ш э в і ч. Пора- хам пахла зямля). На гародах зацвіла бульба (Б. С а- чанка. Апошнія і першыя). Па агародах, над бліжнім полем, па якім спрабавалі паасобныя нямецкія салдаты прабіцца да лесу, ч у л а с я цягучае, стогнучае: — Ай... ай... ай (М. Л ы н ь к о ў. Вяселле).Канструкцыі з прыназоўнікампа з месным і з — у, з — на адпаведна з родным і вінавальным склонаміУ літаратурнай мове канструкцыі з прыназоўнікам па служаць для абазначэння паслядоўнага распаўсюджання руху ці іншага дзеяння з аднаго месца ў другое: хадзіць па хатах, ездзіць па вёсках, скакаць па галінах. Паводле значэння гэтым прыназоўнікавым спалучэнням адпа- вядаюць канструкцыі з прыназоўнікамі з — у і з — на тыпу хадзіць з хаты ў хату, ездзіць з вёскі ў вёску, ска- каць з галіны на галіну. У якасці залежных слоў адзна- чаных канструкцый больш часта выступаюць такія раз- настайныя паводле лексічнага значэння назоўнікі, як ха- та, пакой, калідор, вагон, эшалон, лес, акоп, вугал, куток, двор, вёска, сяло, раён, вобласць, рука; дрэва, галіна, сук, верхавіна, кветка, камень, купіна і інш.У прыназоўнікавых спалучэннях тыпу з хаты ў хату,210
з галіны на галіну, якія набываюць характар устойлівых спалучэння}', выражаецца адценне значэння зыходнага і канцавога пункта руху, спалучэнні ж з па гэтага адцення амаль не выяўляюць.Характэрна, што з прыназоўнікам па ў адзначаных канструкцыях назоўнікі ўжываюцца ў форме множнага ліку (хадзіць па пакоях), з прыназоўнікамі з — у — у адзіночным ліку (хадзіць з пакоя ў пакой). Толькі на- зоўнік рука ў абедзвюх канструкцыях выкарыстоўваецца ў форме множнага ліку (хадзіць з рук у рукі і хадзіць па руках); але: скача з рукі на руку. Функцыяніруюць такія спалучэнні пераважна пры дзеясловах рознанакіравана- га перамяшчэння: хадзіць, бегаць, ездзіць і інш.: Адчыніў- шы насцеж дзверы, ён хадзіў з пакоя ў пакой, зрэд- ку затрымліваючыся ля акна (I. Ш а м я к і н. Крыніцы). X а д з і ў [Алесь] па светлых пакоях доміка-музея і да за- мірання сэрца то верыў, то не верыў, што іменна тут ка- лісьці жыў ён, геній... (Я- Б р ы л ь. Птушкі і гнёзды).— У жыце яны не шукалі? — 3 хаты ў хату х а д з і л і? (А. А д а м о в і ч, Я. Б р ы л ь, У. Калеснік, Яз вог- неннай вёскі...). Цяпер яны бегаюць па хатах з ка- ністрамі, каб сабраць па літру — два... (Р. Н я х а й. Са- рочы лес). Жывуць сярод іншых, сённяшніх людзей — таксама сённяшнія, тыя, каго мы шукалі, ездзячы з вобласці ў вобласць, з раёна ў раён, з вёскі ў вёску (А. А д а м о в і ч, Я- Б р ьі л ь, У. К а л е с н і к. Я з вог- неннай вёскі...). Дробныя гандляры з гарадоў і мястэч- каў е з д з і л і па вёсках і сёлах, скупляючы сельскагас- падарчыя прадукты для продажу ў гарадах (Гісторыя Беларускай ССР, I). I з рук у рукі ходзіць чарка (Я. Колас. Новая зямля). Па руках у мястэчку х а- д з і л і зачытаныя да дзірак раманы «Сцежкі-дарожкі» М. Зарэцкага, «Сокі цаліны» капылянца Цішкі Гартнага (С. А л е к с а н д р о в і ч. Радзіма мая — Капыль).Канструкцыі з прыназоўнікамі па і з — у, па і э —- на, ужываючыся ў блізкім суседстве, робяць сказ разнастай- ным у адносінах выкарыстання магчымых сродкаў: 3 гэ- тага вагона вестка зараз жа п а й ш л а па ўсіх эшало- нах, з вагона ў вагон (К- Ч о р н ы. Бацькаўшчына).Што да канструкцый з прыназоўнікамі з — на, то ў творах мастацкай літаратуры яны функцыяніруюць пе- раважна пры дзеясловах тыпу скакаць, пераскокваць, пе- ракідвацца, сігаць і інш.; зрэдку могуць ужывацца14*2П
пры дзеясловах хадзіць, ездзіць: скакаць з купіны на' купіну, ездзіць з фермы на ферму. Адпаведныя гэтымг прыназоўнікавыя спалучэнні з па ўжываюцца рэдка: Жоўтыя званцы зялёны луг жаўцяць, на кветку з кветкі шыбка скачуць матылькі (Я. Купала. Яна і я). Толькі дзесь у гушчары галін суха палускваў мароз, п е- раскокваючы з дрэва на дрэва (Я. Колас. Дрыгва). Галавешкі, цэлыя снапы агню перакідва- л і с я ў паветры з даху на дах (3. Б я д у л я. Салавей)» На сярэдзіне схілу дзяўчына... вёртка, нібы яшчарка, с і- г а л а з каменя на камень (В. Б ы к а ў. Альпійская ба- лада); параўн.: Там цяпер па купшах н е с к а ч а пасту- шок ля «чортава акна» (А. Б я л е в і ч, Маленства ад- плыло).Канструкцыі з п р ы н а з оў н і к а м і па, у, кв з месным склонам і беспрыназоўнікавым творным склонамУ сучаснай беларускай мове для абазначэння месца рэалізацыі дзеяння або знаходжання прадмета ў межах пэўнай прасторы побач з канструкцыямі з прыназоўніка- мі па, у, на і месным склонам, якія з'яўляюцца асноўным і самым пашыраным сродкам выражэння адзначанай раз- навіднасці прасторавых адносін, зрэдку ўжываецца бліз- кі ім паводле значэння творны склон без прыназоўніка; функцыяніруе ён, як правіла, у кантэкстах пры дзеясло- вах стану, знаходжання і пад. і зуеім рэдка — пры дзея- словах іншай семантыкі. У такім выпадку занятая дзеян- нем прастора звычайна выступае як раздзельныя пункты. Дарэчы заўважым, што творны з прасторавым значэннем пры дзеясловах, якія не абазначаюць руху, перамяшчэн- ня па паверхні, у большай ступені ўласцівы ўкраінскай мове 40. У нашых матэрыялах творны гэтага тыпу адзна- чаны параўнальна нешматлікімі прыкладамі з твораў ма-40 Гл.: Мохова В. К. Творнтельный места прн глаголах, не выра- жаюоднх перемеіцеішя, в восточнославянскнх языках.— «Уч_ зап. Км- шнневск. гос. ун-та», 1962, т. 47, вып. I (фнлолопіческнй), с. 63. Тут аўтар прыводзіць таксама прыклады і з беларускай мовы, аднак некаторыя з іх не пацвярджаюць адпаведнага навуковага палажэння: Як за рачушкай за ракой стаяць людзі талакой (Шейн, 133); Зві- ла вяночак, п а й ш л а ў таночак каля рэчанькі кружком-беражком (Бел. Пол. Довнар-Зап., 45).212
стацкай літаратуры, пераважна з паэзіі П. Броўкі: Вёска- мі, сёламі, усімі шляхамі ўспыхвала помста ўвысь аганькамі (Голас сэрца). Стэпам бязводным, мо, б у- дзеш губляць свае сілы (Ты, мая пчолка). Лесавою дарогай звычайна не цяжка ягаду з н а й с ц і (Без кро- камера). Л я ж ы ц ь мой шлях у родны край прасторам акіянскім (Развітанне з пакоем). Творны месца сустра- каецца і ў іншых аўтараў, а таксама адзначаны невялі- кай колькасцю прыкладаў у вуснай народнай творчасці, зафіксаваны ў народна-дыялектнай мове: Нізінамі, узгор- камі праложым шлях мы свой (А. А с т р э й к а. Вя- сёлая зіма). Праз некаторы час мы паехалі ў Магілёў — з р а б і л і экскурсіі мясцінамі магілёўскага падполля (Помнікі гісторыі і культуры Беларусі, 1973, № 4). Кру- тым беражочкам с т а я л а каліна (Р. Ш ы р м а. Бела- рускія народныя песні, загадкі і прыказкі). Ішла княгінь- ка, гарой, гарой, логам сад с а д з і л а, з роднай мамкай гаварыла (П. В. Шейн. Белорусскне народные песнн,..) Ой, борам, борам, барамі в ы б і т а дарога каўрамі (П. В. Шейн. Матерналы..., т. I, ч. II). Гэтым месцамі радам с я д з і ц ь баравік (в. Наносы, Мядзельскі р-н); параўн. адпаведныя прыназоўнікавыя канструкцыі: У сё- лах на былой «партызанскай зямлі» ўсюды л ю т а в а л і гестапаўцы, здраднікі і рабаўнікі (I. Мележ. Мінскі напрамак, I). А па сядзібах і па сёлах настрой бытуе не такі (Я. Колас. Рыбакова хата). Шлях далёкі, ці хо- піць сілы папялішчы л і ч ы ц ь, магілы па дарозе, а іх нямала? (А. К у л я ш о ў. Сцяг брыгады). Лісце л я ж а- ла на дарозе, узлятала і кружылася ў пыльнай завірусе (I. Шамякін. Крыніцы). Па ўзгорках высо- кіх, багатых пяскамі, даўно праляглаты [дарога] дву-: ма паяскамі (Я. Ко л а с. Дарога). ...Толькі на высокіх пясчаных узгорках зямля падсыхала (Я. К о л а с. На ростанях, III). ...У нізкіх мясцінах стаяў купкамі алешнік, а ляшчыннік сустракаўся на кожным кроку: (А. Ч а р н ы ш э в і ч. На сажалках). Было ясна: сенажа- ці па нізкіх месцах п р а п а л і (У. К а р а т к е в і ч. Ка- ласы пад сярпом тваім, I). Параўн. таксама адвербіялі- заваны творны склон множнага ліку назоўніка месцамі: Месцамі зарастала яна [зямля] лесам, непраходны- мі пушчамі (Я- К о л а с. Адзінокі курган). Месцамі ўзнімаўся белаваты туман (Я- Колас. На роста~ нях, I).21$
Як ужо гаварылася, творны склон з прасторавым зна- чэннем шырока ўжываецца для абазначэння шляху накі- раванага руху (гл. с. 116—149), а таксама выкарыстоў- ваецца пры некаторых дзеясловах ненакіраванага руху для абазначэння месца рэалізацыі дзеяння (гл. с. 139—140). Разгледжаны ж тут творны склон месца, ужыты пры дзеясловах не руху, які, як бачым, не вызна- чаецца прадуктыўнасцю, трэба кваліфікаваць як пера- жытачную з’яву, пазбаўленую якой-небудзь перспектывы развіцця ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.Даследаваны матэрьшл дае магчымасць адзначыць некаторыя асаблівасці ва ўжыванні прасторавых кан- струкцый з прыназоўнікамі на, у і па.Так, назіранні паказваюць, шго пры дзеясловах, якія маюць у сваім складзе прыстаўку раз- (рас-), са значэн- нем паслядоўнага распаўсюджання дзеяння або праяў- лення яго ў некалькіх ці многіх пунктах прасторы ў літаратурнай мове, як правіла, сыкарыстоўваюцца кан- струкцыі з прыназоўнікам па і месным склонам. Аб пра- дуктыўнасці канструкцый з па гэтага тыпу сведчаць і вы« падкі замены імі спалучэнняў з прыназоўнікамі на і у ў; некаторых творах мастацкай літаратуры. Такая замена, напрыклад, зрэдку назіраецца ў асобных творах Я- Кола- са, патрабавальнасць якога да мовы агульнавядомая: Выступалі цёмна-сінія сцены высокіх лясоў, прыгожа раскіданых па бясконцых прасторах зямлі (На ростанях, т. I. Мінск, 1955, с. 186); у выданнях 1927— 1952 гг. было: раскіданых на гэтых бясконцых пра- сторах зямлі. Параўн. ужыванне канструкцый з гэтым назоўнікам пры дзеясловах іншай семантыкі: Праца п а- н у е на родных прасторах, праца гі а н у е ў прасторах радзімы (У. Дубоўка. Вёска Бясхлебічы). На гэтым балотным прасторы пападаюцца вузкія, чорныя, як растопленая смала, палосы вады, страшньія сваёй маўклі- васцю і глыбінёй (Я. Колас. На ростанях, II). Шш! што за гукі чуюцца ў прасторы? (Я. Колас, Адлёт жураўлёў). Калі дзеяславы без прыстаўкі раз- (рас-) абазначаюць распаўсюджанне дзеяння, пера-і мяшчэнне прадмета з аднаго месца ў другое ў прасторы, то пры іх звычайна ўжываецца канструкцыя з па: Вяліз- ныя, шалёныя хвалі велічынёй з трохпавярховы дом н о- с я ц ц а па марскіх прасторах (У. М е з е н ц а ў. Ці ёсць цуды ў прыродзе. Пераклад з рускай мовы).214
У творах я. Коласа назіраюцца таксама выпадкі за- мены некаторых канструкцый з прыназоўнікам па адпа- веднымі, больш прыдатнымі спалучэннямі з на і месным склонам: На гэтай лапінцы грыбоў болей не было і на. суседніх мясцінах не трапілася ніводнага (На ростанях, т. II, 1955, с. 70), у выданні 1952 г. было: па суседніх мясцінах.Ужыванне канструкцый з прыназоўнікамі на і у пры дзеясловах з прыстаўкай раз- (рас-) у літаратурнай мове абмежавана: Ра с к і д а е м смех і слёзы мы ў чыстым полі (Я. Колас. Вецер). Стагі нагадвалі дзіўнае войска, рассыпанае на шырокім прасторы (I. Ш а м я к і н. Крыніцы).Наяўнасць у мове блізкіх паводле значэння канструк- цый з прыназоўнікамі на, у і па, якімі выражаюцца пра- сторавыя адносіны, у кожным канкрэтным выпадку дае магчымасць выбару з іх болып прыдатнага прыназоўні- кавага спалучэння, выкарыстанне якога ў адпаведнай сі- туацыі забяспечвае найбольш дакладную перадачу сэнсу выказвання; параўн.; Так разносіўся голас Кучара- вага дрэва па лесе... (Я. Колас. Кучаравае дрэва) і Птушкі ў лесе шчабяталі, стукаў дзяцел і жаўна (Я. Колас. Пгушкі ў лесе шчабяталі...). Ходзіць гоман па Украіне у святочных шатах (Я. Купала. Тарасова доля) і Зашумела на Украіне песня Тара- сова (т а м жа). Каманда катэра па чарзе выходзіла на бераг, і Чунг-лі таксама было дазволена пагуляць па беразе (Я. М а ў р. У краіне райскай птушкі) і На бе- разе невялічкай рэчкі калона с п ы н і л а с я (I. М е л е ж. Мінскі напрамак, I).Гаворачы пра шырокае выкарыстанне спалучэнняў з прыназоўнікам па для выражэння прасторавых адносін, нельга не звярнуць увагі на тое, што ў сучаснай беларус- кай мове, не без уплыву рускай мовы, наогул назіраецца актыўнае ўтварэнне канструкцый з гэтым функцыянальна багатым прыназоўнікам, асабліва іменных, ужыванне якіх выклікаецца развіццём навукі і тэхнікі, культуры, грамадскага жыцця (праграма па беларускай мове, да- паможнік па літаратуры, адзнака па паводзінах, чацвёрка па матэматыцы, Камітэт па дзяржаўных прэміях, лекцыя па гісторыі КПСС, спаборніцтва па лыжах і інш.).Аднак варта адзначыць і другое: у перыядычным друку, асабліва ў мове газет і радыёперадач, ужыванне215
прыназоўніка па замест іншых прьшазоўнікаў, і ў пры- ватнасці замест на і у, для выражэння разгледжанай раз- навіднасці прасторавых адносін падчас бывае цяжка растлумачыць якімі-небудзь прычынамі: Сёння ўдзень па -большай частцы тэрыторыі рэспублікі ападкаў н е ч а к а- •е ц ц а, толькі па паўночна-заходніх раёнах месцамі пройдзе слабы снег («Звязда»), У прыведзеным кан- тэксце больш мэтазгодна было б выкарыстаць канструк- цыі з прыназоўнікамі на і у, ужыванне якіх у гэтым вы- падку апраўдваецца не толькі традыцыяй, але і сэнсавай дакладнасцю выказвання; апошнія ў болыпай ступені, чым спалучэнні з па, адпавядаюць патрабаванням літара- турнай мовы; параўн.: Сёння ўдзень на большай частцы тэрыторьіі рэспублікі ападкаў н е ч а к а е ц ц а, толькі ў -паўночна-заходніх раёнах месцамі пройдзе слабы снег.Выпадкі неправамернага ўжьгвання канструкцый з па замест спалучэнняў з іншымі прыназоўнікамі або адпа- ведных беспрыназоўнікава-склонавых форм, што назіра- ецца пераважна ў мове газет, а таксама радыё- і тэлепе- радач, не адзінкавьш. Так, зусім відавочна «засілле» лрыназоўніка па ў настуПным кантэксце: У цэлым па рэс- публіцы па стану на восьмага ліпеня план па нарыхтоўцы сенажу выканан толькі на 28, травяной мукі — на 23,3 працэнта... (з газеты), Тут спалучэнне з родным бес- лрыназоўнікавым — план нарыхтоўкі, даўно замацаванае як норма, заменена канструкцыяй з па — план па нарых- тоўцы, якая пакуль не мае «сталай прапіскі» ў літаратур- най мове. Спалучэнне ж па стану ў гэтым кантэксце не нясе якой-небудзь сэнсавай нагрузкі і таму з’яўляецца лішнім; параўн.: У цэлым па рэспубліцы на 8 ліпеня план нарыхтоўкі сенажу выканан толькі на 28, травяной му- кі — на 23,3 працэнта... Ужыванне такіх канструкцый з прыназоўнікам па ў мове газет і радыёперадач — даволі частая з’ява. Вось яшчэ некалькі прыкладаў без камента- рыяў: П л а н па продажу збожжа дзяржаве (план прода- жу збожжа дзяржаве), п л а ц і ц ь па больш высокіх цэ- -нах (плаціць больш высокія цэны), шпуля, па баках якой прымацаван ы вушкі (шпуля, у якой з бакоў п р ы м а ц а в а н ы вушкі), брашура напісана па ма- тэрыялах экскурсій і падарожжаў (брашура н а п і с а н а па матэрыялах экскурсій і падарожжаў), па прыбыцці ў тэхнікум паступаючы асабіста прад’яўляе пасведчан-■216
не аб нараджэнні або пашпарт... (прыбыўшы ў тэхнікум,’ паступаючы асабіста прад’яўля е...), прымаць м е р ы па падвозе вучняў, аблягчаць р а б о т у па вывазцы ўгнаенняў і інш.Такое прыкметнае пашырэнне прыназоўніка па (по) назіраецца не толькі ў беларускай мове. Так, у лінгві- стычнай літаратуры адзначаецца, што ў сучаснай рускай мове заўважана вялікая актыўнасць прыназоўніка по ва ўтварэнні новых канструкцый, якія «адкрываюць цэлыя серыі функцыянальна і семантычна суадносных утварэн- няў» 41. У той жа час зусім справядліва звяртаецца ўвага на тое, што «актыўнае пашырэнне канструкцый з по пры- водзіць да ўтварэння словазлучэнняў, залішніх па сваёй будове»42, да фарміравання спалучэнняў, якія «маюць мала шанцаў замацавацца ў якасці члена сінтаксічнага рада» 43. Некаторыя аўтары адзначаюць празмерна шы- рокае выкарыстанне прыназоўніка по (па) ўзамен іншых прыназоўнікаў у канструкцыях тыпу «водзыў хіміка па гэтай працы» (замест ...на гэту працу), «адказы па пы- таннях, якія яе цікавяць» (замест ...на пытанні), «патрэб Галандыі па жыту, ячменю, пшаніцы...» (замест ...патрэб у...) і пад,, ужыванне якіх надае выказванню канцылярскі характар44. «Асабліва агрэсіўны прыназоўнік по (па) ў, мове з адхіленнямі ад норм літаратурнай мовы, ён часта. неправамерна выцясняе многія іншыя прыназоўнікі, на-, прыклад: сачыненне па той жа тэме (замест ...на тую ж- тэму), гутарка па выніках чвэрці (замест ,..аб выніках чвэрці), па школах прайшлі кантрольныя работы (за?:. мест: у школах...)» і&. ;.Пра частае злоўжыванне прыназоўнікам па ў бела-. рускай мове, пра выпадкі засмечвання мовы канцылярыз- мамі піша М. Я. Цікоцкі. Аўтар справядліва папра-: кае некаторыя газеты за пашырэнне на іх старонках канструкцый з па тыпу: вядуць барацьбу па скарачэн-. ню... (вядуць барацьбу за скарачэнне...), дасягаюць шх>- пеху па зніжэнню... (дабіваюцца поспехаў у зніжэнні...),г41 Шведова Н. Ю. Актнвные процессы в современном русском сннтакснсе. М., 1966, с. 43.42 Там жа, с. 48.43 Там жа. - 44 Гл.: Розенталь Д. Э. Іірактнческая стнлнстнка русского язы- ка, с. 304. >45 Артеменко Е. Б., Назжова Е. А. н др. Факультатнвный курс по сннтакснческой стнлнстнке. Воронеж, 1970, с. 20.217
ідзе падпіска па гораду (ідзе падпіска ў горадзе), пра- цуюць па вырошчванню тэхнічпых культур (вырошчва- юць тэхнічныя культуры), наглядаецца рост па пагалоўю (наглядаецца рост пагалоўя) і інш.46Такім чынам, названыя аўтары не без падставы вы- казваюць заклапочанасць адносна празмерна шырокага і не заўсёды апраўданага выкарыетання канструкцый з прыназоўнікамі по і па замест іншых спалучэнняў, а так- сама фарміравання некаторых новых сінтаксічных утва- рэнняў з гэтымі прыназоўнікамі ў сучаснай рускай і бе- ларускай мовах. Неапраўданае ўжыванне канструкцый 3 прыназоўнікам па ў кніжных стылях мовы не толькі аб- цяжарвае разуменне выказвання ў цэлым, але і зніжае культуру пісьмовай і вуснай мовы.Канструкцыі з прыназоўнікамі на і у з месным склонамВышэй адзначалася, што прасторавыя значэнні кан- струкцый з прыназоўнікамі на і у і месным склонам на- зоўніка дыферэнцыраваны і ў моўнай практыцы выяўля- юць выразныя сэнсавыя адрозненні (параўн.: на печы і ў печы, на бочцы і ў бочцы, на сцяне і ў сцяне, на хаце і ў хаце, на кнізе і ў кнізе, на партфелі і ў партфелі і г. д.). У такіх прыназоўнікава-склонавых формах з на і у кож- ны прыназоўнік цалкам захоўвае сваё першапачатковае, найбольш тыповае значэнне: на — ’на паверхні прадмета’, у — ’у сярэдзіне прадмета’, таму і ўзаемазамена адной з гэтых канструкцый другой не дапускаецца,У сучаснай беларускай літаратурнай мове назіраецца і недыферэнцыраванае або слабадыферэнцыраванае ўжыванне канструкцый з на і у: у полі і на полі, у лузе і на лузе, у небе і на небе, у Беларусі і на Беларусі, у скла- дзе і на складзе, у кухні і на кухні, у кватэры і на кватэ- ры і інш. Такія канструкцыі звычайна выступаюць як сі- нанімічныя і, за выключэннем толькі адзінкавых, дапу- скаюць узаемазамену, не выяўляючы істотнай змены сэнсу паведамлення.46 Гл.: Цікоцкі М. Я. Некаторыя выпадкі стылістычнага выкары- стання сінтаксічных сродкаў беларускай мовы. Мінск, 1958, с. 41 -—42; яго ж: Практычная стылістыка беларускай мовы, ч. II. Мінск, 1965, с. 121—122.218
Як і спалучэнні з прыназоўнікамі на, у і вінавальным склонам, якімі выражаецца кірунак руху (гл. с. 31—52, 56—62), канструкцыі з месньш утвараюць назоўнікі, што абазначаюць: адкрытыя прасторы — абмежаваныя і не- абмежаваныя (поле, луг, балота, двор, агарод, мора, не- ба), мясцовасці і адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (Беларусь, Палессе, Гродзеншчына, Барысаўшчы- на, раён), паселішчы (вёска, сяло, пасёлак, хутар), гас- падарчыя будынкі і часткі жылых памяшканняў (кухня, кватэра, склад, калідор, канюшня, гумно), сродкі пера- мяшчэння (калёсы, сані, трамвай, тралейбус, машына) і інш.Ва ўжыванні сінанімічных канструкцый з гэтымі на- зоўнікамі і прыназоўнікамі на і у можна вызначыць х&- рактэрную асаблівасць: сярод іх шмат такіх спалучэнняў, якія функцыянальна зусім блізкія, што ўскладняе маты- віроўку ў іх таго ці іншага прыназоўніка. У сувязі з гэтым пра некаторыя выпадкі выкарыстання адпаведных пры- назоўнікаў на і в у рускай мове Л. А. Булахоўскі спра- вядліва заўважае, што сучасныя адрозненні іх значэн- няў «яшчэ не да канца могуць лічыцца матываванымі, але параўнальна са старажытнай мовай ваганняў менш» 47. Гэта характарыстыка можа быць аднесена і да некато- рых фактаў беларускай літаратурнай мовы, дзе даволі часта сустракаемся з прыназоўнікавымі канструкцьіямі, ужыванню якіх падчас нялёгка даць тлумачэнне, абгрун- таваную матывіроўку.Спынімся на характарыстыцы спалучэнняў з прына- зоўнікамі на і у і найбольш ужывальнымі назоўнікамі адзначаных вышэй груп, якія звязаны сінанімічнымі адно- сінамі.Канструкцыі з прыназоўнікамі на і у і назоўнікам двор як сінанімічныя выступаюць у тым выпадку, калі гэтым назоўнікам абазначаецца невялікі ўчастак зямлі пры доме, хаце, прадпрыемстве, звычайна абгароджаны плотам або акружаны сценамі будынкаў, ці называецца месца, што пераважна выкарыстоўваецца для гаспадар- чых патрэб: Дзед Купрыян ту п аў на двары, прыбіраў клуню, рабіў парадак у хлявах (Я- Колас. Дрыгва), На двары перад ганкам с т а я ў запрэжаны конь (М. Л о*47 Булахоўскі Л. А. Цыт. праца, с. 280; гл. таксама яго ж: Курс русского лнтературного языка, пзд. 4-е. Кнев, 1949, с. 265.219
’б а н. На парозе будучьіні). На двары кравец у б а ч ы ў поўна чырвонаармейцаў (К. Ч о р н ы. Трэцяе пакаленне). На двары, як і той раз, было пуста (Л. А р а б е й. Сярод ночы); параўн.: Пакуль Вэня ставіў у двары каня, Стафанковіч гаварыў з гаспадаром (К. Ч о р н ы. Люба Лук’янская). Кветнік быў у двары, але не пад вокнамі, як звычайна, а воддаль (I. Ш а м я к і н. Кры- ніцы). У двары, дзе колісь была хата, цяпер работа й ш л а заўзята (Я. Колас. Новая зямля). Пайшоў Шу- ра да нейкага хлеўчука, што с т а я ў у двары (Л. А р а- б е й. Сярод ночы).Хоць сэнеавае адрозненне гэтых канструкцый амаль няўлоўнае, аднак у спалучэнні на двары ў пэўнай ступені ўстанаўліваецца значэнне месца як адкрытай абмежава- най паверхні, а ў спалучэнні ў двары выяўляецца значэн- не месца як абмежаванай замкнутай прасторы, «на двары як на плошчы і ў двары як у абгароджаным месцы»іВ.Характэрна, што ў спалучэннях з прыназоўнікам на пры назоўніку двор часта ўжываецца азначальнае слова, якое характарызуе прадмет у розных адносінах; гэта асаблівасць амаль не назіраецца ў канструкцыях з у, хоць у асобных выпадках яна можа мець месца: На не- вялікім двары іх с п ы н і л і (В. Б ы к а ў. Сотнікаў). На конным двары Валодзя хутка з а п р о г Лысуху (М. Г а* молка. Лета ў Калінаўцы). На калгасным двары чу* л і с я галасы, дзявочы смех (Я. Б р ы л ь. Жменя сонеч- ных промняў). Толькі пачало світаць, а на гаспадарчым двары ўжо з а г у л і маторы («Звязда»). Аленка в е д а е такую мясцінку на сваім двары, адкуль можна добра па- бачыць Сцёпкаў двор (Я. Колас. На прасторах жыц- ця). Нямала было варот і весніц на чужых дварах, з» якіх я выганяў штодня чужую жывёлу (Я- Б р ы л ь. У За- балоцці днее); параўн.: Яна [сасна] стаяла^ калгасным двары, якраз насупраць канюшні (I. Ш а м я к і н. У доб- ры час).У літаратурнай мове спалучэнне з месным склонам на двары, як і адпаведныя прыназоўнікавыя спалучэнні з вінавальным (гл. с. 56—57), выкарыстоўваецца з абса- лютнай колькаснай перавагай над сінанімічнай ёй пры- назоўнікава-склонавай формай у двары.48 Пешковстй А. М. Русскнй сннтакснс в научном освсшеннн, с. 307.220
Канструкцыя з прыназоўнікам на і назоўнікам двор, якой абазначаецца адкрытая неабмежаваная прастора ла-за жыллём, за межамі будынкаў, знадворку, не мае сінанімічных адпаведнікаў з прыназоўнікам у: на дварэ віднее, на дварэ холадна. Спал^чэнні гэтага тыпу звы- чайна ўжываюцца пры дзеясловах, якія абазначаюць розныя з’явы прыроды, а таксама пры безасабова-прэды- катыўных словах: На дварэ змерклас я... (Я. К о л а с. Дрыгва). На дварэ было яшчэ цёмна (А. Чарны- ш э в і ч. Адам Ждан). На дварэ пасля адлігі п а ч а л а- •ся завея (3. Бядуля. Язэп Крушынскі, II). На дварэ 6 ы л о вельмі х о л а д н а (I. М е л е ж. Завеі, снежань). Надвечар неба — як кіслае малако, і на дварэ р о б і ц- ц а в е т р а н а (К. Ч о р н ы. Як мы пакінулі хутар). На дварэ зусім праяснілася (А. Чарнышэвіч. Ляс- ная быль). Апоўдні на дварэ стала горача (Э. С а- м у й л ё н а к. Будучыня).3 назоўнікам двор, які ўжываецца як гістарызм, з’яў- ляючыся сінонімам да назоўнікаў маёнтак, сядзіба (пан- скі двор), спалучаецца толькі прыназоўнік у, прычым канчатак -э ў творах мастацкай літаратуры пры пера- выданні іх звычайна замяняецца канчаткам -ы: Дык вось якія людзі жылі ў двары пана Тарбецкага (Я. Колас. У двары пана Тарбецкага). Забастоўку з р а б і ў хлопец у двары ў пана (Я. К о л а с. Каля паро- га). 3 о с ь к а. Зайшлася на мінутку да цёткі, што с л у- ж ы ц ь з дзядзькам у дварэ (Я. Купала. Раскіданае гняздо).Гаворачы пра выкарьістанне спалучэнняў з назоўні- кам двор у месным склоне, варта адзначыць асаблівасць канчаткаў гэтай формы. Без адрознення ў значэнні назоў- нік двор ужываецца ў народна-дыялектнай мове, а часам сустракаецца ў творах мастацкай літаратуры і газетах зрознымі канчаткамі э і -ы: працаваць на двары і надварэ, холадна на дварэ і на двары. Хоць форма на два- рэ ў народнай мове ўжываецца больш часта і пашырана на тэрыторыі ўсёй Беларусі, а на двары — менш ужы- вальная (у асноўным яна ўласціва гаворкам Брэстчы- ны) 49, аднак гэта не стала перашкодай для выпрацоўкі ў моўнай практыцы акрэсленага правіла: з канчаткам -ы звычайна ўжываецца назоўнік двор, які абазначае абга-49 Гл.: Дыялекталагічны атлас беларускай мовы, карта № 76.221
роджаны плотам або будынкамі ўчастак зямлі, з канчат- кам -э — двор, што называе адкрытую прастору па-за жыллём, за межамі будынкаў; но, дварэ — г. зн. не ў па»- мяшканні, звонку: На двары Берсана ч а к а л а аддзя* ленне жаўнераў з вінтоўкамі (I. Гурскі. Вецер ве- ку, IV). Вясна на дварэ. Прыляцяць шпакі (там жа). Прытым заўважым, што назоўнік двор з канчаткам -д ўжываецца толькі з прыназоўнікам на (на дварэ), а з канчаткам -ы — з прыназоўнікамі на, у, па, пры, аб (на двары, у двары, па двары, пры двары, аб двары).Аб устойлівасці гэтага правіла сведчыць і тое, што яно паслядоўна вытрымліваецца прьі перавыданні мастац^ кіх твораў, якія выходзілі з друку ў час, калі яшчэ не была акрэслена дыферэнцыяцыя канчаткаў назоўніка двор у месным склоне: Пракоп на двары т у п а е (Я. Ко- л а с. 36. тв., т. 7, 1963, с. 95). Бабка Наста, накінуўшы чырвоны кажушок, стаялаш двары, ламала рукі і га* ласіла (т а м ж а, с. 210); у ранейшых выданнях бЫло: на дварэ тупае, стаяла на дварэ. На дварэ ў з н я ў с я моцны вецер (П. Б р о ў к а. 36. тв., т 4, 1966, с. 161). На дварэ разгулялася лютаўская завіруха (I. Ш а м я- к і н. 36. тв., т, 3, 1966, с. 353); у ранейшых выданнях было: На двары ў з н я ў с я моцны вецер. На двары разгулялася лютаўская завіруха. !Дыферэнцыраванае ўжыванне канчаткаў назоўніка двор у месным склоне адзіночнага ліку даецца ў «Арфа* графічным слоўніку» (1971) М. Лобана і М. Суд- ніка; пра выкарыстанне форм на дварэ і на двары слуш*- ную заўвагу выказвае Рыгор Шкраба 50. Акадэмічны «Бе- ларуска-рускі слоўнік» (1962) пакуль не звярнуў увагі на гэту асаблівасць, аб чым сведчыць змешчаны ў ім нЯ с. 242 прыклад: на двары гарачыня. У «Граматыцы бела^ рускай мовы» сцвярджаецца, што назоўнік двор неза- лежна ад сэнсавых адценняў у літаратурнай мове часцей ужываецца з канчаткам -ы 51. Сучасны матэрыял, аднак, не пацвярджае гэтага палажэння.Пры ўжыванні назоўніка двор з адзіным канчаткам, а таксама з рознымі канчаткамі -э, -ы без уліку адзнача- най асаблівасці, у пэўнай ступені зацямняецца выраз- насць значэння прыназоўнікава-склонавай формы; па-;60 Гл.: Рыгор Шкраба. Скарбы. Мінск, 1973, с. 22751 Гл.: Граматыка беларускай мовы, -т. I, с. 56, л ч222
раўн.: Ён убачыў школу. На дварэ б е г а л і і гулялі дзеці (А. Чарнышэвіч. Світанне) і На дварэ с в я- ціла скупым святлом асенняе сонца (т а м жа).Ізда- лося Бакету, нібы на двары ў суседа нехта х а д з і ў (А, С т а в е р, Да сваіх) і ён [Бакета] зірнуў спачатку ў акно, у б а ч ы ў на дварэ ўзброеных людзей у цывіль- ным, адкрыў дзверы (т а м ж а). Выпадкі такога ўжыван- н я спалучэнняў на двары і на дварэ ў творах мастацкай літаратуры нешматлікія.Выкарыстанне розных канчаткаў назоўніка двор у разгледжаных канструкцыях — на дварьі і на дварэ, у за- лежнасці ад іх сэнсу, мае практычнае значэнне, спрыяе павышэнню культуры вуснай і пісьмовай мовы.Такую ж асаблівасць ужывання, як і спалучэнні на двары — у двары, выяўляюць канструкцыі на агародзе — у агародзе, на балоце — у балоце: у спалучэннях з пры- назоўнікам на больш выразна паказваецца, што дзеянне рэалізуецца або прадмет знаходзіцца на адкрытым абме- жаваным участку зямлі, а ў канструкцыях з у — у сярэ- дзіне абмежаванай прасторы. Ступень ужывальнасці гэ- тых спалучэнняў у творах мастацкай літаратуры неад- нолькавая: прыназоўнікава-склонавая форма на агародзе выступае як пануючая, на балоце таксама мае ва ўжы- ванні некаторую перавагу над прыназоўнікавым спалу- чэннем з у: Л я ж ы ц ь дзед на гародзе, пячэцца на сонцы (3. Б я д у л я. Салавей). Жанкі з дзецьмі б ы л і на ага- родах, баючыся паткнуцца ў вуліцу (К. Ч о р н ы. Баць- каўшчына). На гародзе, што быў за хатай, ц в і ў жоўта- белым цветам прывялы бульбоўнік (I. Ч ы г р ы н а ў. Трэція пеўні). На балоце паабапал дарогі р а сл і кусты лазы і алешніку (Я. Колас. Дрыгва). На балоце ка- лісьці капалі торф... (К. Ч о р н ы. Вялікі дзень). На балоце, каля самых агнявых, ужо г а л д з е л і нямецкія аўтаматчыкі (М. Л о б а н. Шэметы). Сабе важака жу- раўлі выбіраюць, да змроку к у р л ы ч у ц ь на золкім ба- лоце (Ю. С в і р к а. Жураўлі); параўн.: А ў агародзе мак чырвоны, раскрыўшы гожыя лісточкі, з іх т к а ў прыўда- лыя вяночкі (Я. Колас. Новая зямля). Два салдаты- інваліды... апынуліся ў агародзе Пархвена Катлубо- віча (К. Чорн ы. Вялікі дзень). Енвыкопваў у бало- це пад Леценцам смаловыя карчы (А. Ч а р н ы ш э в і ч. Світанне). Загразла ў балоце панская брычка разамз панскаю сям’ёю (Я. К о л а с. У балоце).223
Больііі частае ўжыванне гірыназоўнікавага спалучэн-; ня на агародзе ў параўнанні з у агародзе, відаць, можна растлумачыць тым, што ў гэтай канструкцыі назоўнік агарод ужываецца ў шырокім значэнні — абазначае не толькі невялікі ўчастак зямлі паблізу двара, але і ўчас- так вялікай плошчы (калгасны агарод, саўгасны агарод) і выступае як сінонім да слоў участак, сядзіба, якія спа-. лучаюцца толькі з прыназоўнікам на\ параўн.: Капала на гародзе бульбу сваю цётка Паўліна — а бацькі майго.. ўсё не было і не было (Б. С а ч а н к а. Апошнія і пер- шыя) і А яна паспела ўжо выкапаць на сядзібе бульбу (I. Чыгрынаў. У горад). У канструкцыі ж. у агародзе гэты назоўнік служыць для абазначэння ма- лога ўчастка зямлі (звычайна абгароджанага) пры са- мым двары, пераважна занятага пад агародніну: Сціхла поле, як магіла: у агародзе з н і к н у ў мак (Я. К о л а с.. Новаязямля).У творах мастацкай літаратуры прыназоўнікі на і у3 гэтымі назоўнікамі нярэдка ўжываюцца пры абсалют-: на аднолькавых умовах: Дзень іарачы прыгадаўся, на. балоце чорт к у п а ў с я (А. Р у с а к. Як дзяўчына чорта задушыла). Страпянуўся тут нячысты ў балоце ва- дзяністым (там жа).Амаль не адрозніваюцца асаблівасцямі ўжывання прыназоўнікавыя спалучэнні ў скверы і на скверы, якія шырока выкарыстоўваюцца ў літаратурнай мове без прыкметнай колькаснай перавагі адной з іх над другой. Назоўнік сквер у гэтых канструкцыях пераважна ўжы- ваецца ў форме адзіночнага ліку, зрэдку мае пры сабе азначальнае слова: Вецер зрываў у скверы апошняе лісце са старых ліп (I. Ш а м я к і н. Атланты і карыяты*. ды). -У скверыку насупраць архірэйскага дома в ы б р а ў Лабановіч болей зацішнае месца, прысеў на лаўку1 (Я. Колас. На ростанях, III). Вунь там у скверыку4 а к а е чарнавокая такая (К. К р а п і в а. Шляхі да ісціны). У скверы пахне сенам маладым (Г. Бураў- к і н. Касец у скверы). Разам з таварышамі Валодзя гуляў у скверы («Звязда»). Убярэцца ў сілу вясна, а. за ёй малады чэрвень з а ш а п о ч а ў скверы цёмна-зя- лёнымі лістамі... (А. Л і с. Над еветлай крыніцай); параўн.: [Сашка] Доўга. сядзеў на скверы і, як зачум- лены, пайшоў да бацькі (К. Ч о р н ы. Люба Лук’янская). С я д ж у на скверы, дзе замест кветак — процьма малых224
і маленькіх фантанчыкаў (Я. Брыль. Вітраж). Эх вы, хлопцы, п а б ы л і б увечар на Ленінскай нашай ці на Тэатральным скверы (I. Мележ. Мінскі напрамак, I). На скверыку — помнік вызваліцелям, вялікі і стандарт- ны абеліск (Я. Б р ы л ь. Жменя сонечных промняў). На скверах і бульварах горада р а с т у ц ь таксама шаўкоў- ніца, вінаград, валоскі арэх... («Звязда»).Ужыванне спалучэнняў у скверы і на скверы ў адным і тым жа кантэксце сведчыць аб іх раўназначнасці ва ўсіх адносінах: Каб дамоў ісці — сустрэча на сваёй дарожцы ў скверы (А. Р у с е ц к і. ГТокліч). ...3 ёю побач- кі мужчына — над дарожкаю, на скверы (т а м жа).Некаторыя асаблівасці ўжывання можна вызначыць таксама і ў канструкцыях з назоўнікамі поле, луг. Выка- рыстанне прыназоўнікаў на або у пры гэтых назоўніках у месным склоне, як і ў канструкцыях з вінавальным, звычайна залежыць ад таго, з якім значэннем.выступае назоўнік. Так, прыназоўнік на з назоўнікамі поле, луг спалучаецца ў тым выпадку, калі імі абазначаецца пло- шча, вялікі ўчастак зямлі як месца, дзе адбываецца дзе- янне або знаходзіцца прадмет: Маладыя хвойкі рэзка выдзяляліся сваімі зялёнымі вярхамі на снежным полі (Я. Колас. Тоўстае палена). На полі ўсюды рос ячмень... (К. Ч о р н ы, Скіп’ёўскі лес). Дзе-нідзе пачалі жаць і на полі с т а я л і бабкі (I. Ш а м я к і н. Трывож- нае шчасце). Сяляне сеялі на сваіх палях жыта, пша- ніцу, авёс, ячмень, грэчку... (Гісторыя Беларускай ССР, I). 3 з я ю ц ь на лузе машэст, аксаміты і ткань за- латая шаўкоў (Я. Колас. На лузе). Месяц срэбную дарожку в ы т к а ў з промняў на лугу52 (М. М а ш а р а. Месяц срэбную дарожку...). Дзесьці на лузе косы з в і- н я ц ь (3. Б я д у л я. Салавей). Без мяне на лугах мура- гі п а к а с і л і (Р. Бар адулін. Ушаччына).Спалучэнні ў полі, у лузе ўжываюцца пераважна пры абазначэнні месца як адкрытай прасторы ў межах поля, лугу, а не канкрэтнага ўчастка зямлі, які аруць ці на якім растуць травы: У чыстым полі вецер в е е, павявае (М. Багдановіч. Сэрца ные...). Урачыстая цішыня зімовага дня, на якую ў полі не звярталі ўвагі, тут,62 Побач з формаГс на лузе на ўсёй тэрыторыі Беларусі ўжыва- ецца форма з націскным канчаткам -у — на лугу (гл,: Дыялекталагіч- ны атлас беларускай мовы, карта № 74).15 М. С. Яўневіч225
у лесё, адразу адчулася ва ўсім сваім харастве (I. Ш а- мякін, Крыніцы). Плыве хмурыкка ў сінім полі (Я. Колас. Нязбытыя надзеі). 3 раніцы і да позняга вечара не змаўкае ў полі стракатанне касілак («Звязда»), Застануцца ўспаміны, як у сонным лузе вы кружылі над далінай, гусі мае, гусі! (П. Т р у с. Ве- юць ветры). У шырокім лузе кад крыніцай ш а л я с- ц і ц ь духмяная трава (А. Р у с а к. Край палескі). С п я- в а й песшо сваю звонка ў хаце, ў лузе, ў полі (А. Г у р- л о. Бацькаўшчына).Адзначаная асаблівасць ва ўжыванні спалучэнняў на полі і ў полі ў моўнай практыцы не заўсёды захоўваецца, сэнсавая блізкасць іх спрыяе таму, што гэтыя прыназоў- нікава-склонавыя формы нярэдка выкарыстоўваюцца амаль у аднолькавых умовах, у адной і той жа сітуацыі, г. зн. «магчымы ваганні ва ўжыванні прыназоўнікавых спалучэнняў» 53 гэтага тыпу з прыназоўнікамі на, у і мес- ным склонам: Неспакойна шуміць вецер над лесам, над- рыўна галосіць на апусцелым полі... (Я- Колас. Хатка над балотцам). Ц і х а на полі ў поўдзень гарачы! (Я. К о л а с. Жніво); параўн.: I в ы ю ц ь ў полі завірухі (Я. К о л а с. Новая зямля). Ц і х а ў полі, ц і х а ў лесе, чуць балбоча ручаёк (Я. Колас. Раніца вясною). Не было як і адпачываць: дзе ты будзеш сядзець зломкам, калі ўсе ў полі, на лузе (I. М е л е ж. Подых навальні- цы). Дарэчы заўважым, што Я- Колас хоць і назваў вер- шы «На полі», «На лузе», але карыстаецца ў іх спалу- чэннямі ў полі, у лузе: Шэпчуць нівы ў полі згодна... Д о б р а ў лузе ў час палудны! Абсалютную сэнсавую блізкасць спалучэнняў з прыназоўнікамі на і у тыпу на полі — у полі, на лузе — у лузе, на свеце — у свеце ад- значае М. Г. Булахаў54.Прааналізаваны матэрыял дае падставу сцвярджаць, што ў літаратурнай мове спалучэнне ў полі прэваліруе над адпаведнай канструкцыяй з на, а прыназоўнікава- склонавыя формы ў лузе і на лузе выкарыстоўваюцца без прыкметнай перавагі адной з іх над другой.Болып характэрнымі для літаратурнай мовы з’яў-53 Ломтев Т. П. Грамматяка белорусского языка, с. 237.54 Гл.: Булахаў М. Г. Асноўныя функцыі і тыпы словазлучэнняў з прыметнікам у ролі галоўнага слова ў сучаснай беларускай мове.— ГІрацы Ін-та мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР. Мінск, 1958, вып. V, с. 50.226
ляюцца таксама прыназоўнікавыя спалучэнні ў лагчынв, у нізіне, у даліне; у мастацкіх жа творах, а таксама ў вуснай народнай творчасці сустракаюцца і сінанімічныя ім канструкцыі з прыназоўнікам на: На лугавых нізінах сям-там яшчэ стаяла вада (Я. Колас. На роста- нях, III). На даліне, за карчмою, збіраюцца грама- дою людзі з цэлага сяла (В. Д у н і н - М а р.ц і н к е в і ч. Купала). Пад белым морам туману дрыжыць густы хвойнік на лагчыне (3. Бядуля. Нібы рупны гаспа- дар). На даліне пры дарозе там л я ж а л а два малойцы (Р. Ш ы р м а. Беларускія народныя песні, II). Аднак канструкцыі з на і гэтымі назоўнікамі ў сучаснай мове не вызначаюцца прадуктыўнасцю і па ступені ўжы- вальнасці прыкметна 5гступаюць адпаведным спалучэн- ням з прыназоўнікам у, параўн.: Чароўны ты [Нёман], калі ў нізінах пад сонцам срэбрам з а б л і ш ч ы ш (А. Р у с а к. Мой Нёман). У нізінах ярка зелянела атава (I. Ш а м я к і н. Крыніцы). На поўнач і на поўдзень у шырокай даліне густа стаялі стагі, розныя гіа фор- ме... (Та м жа). Бяжыць, шуміць вада ў лагчынах (Я. Колас. Новая зямля). Налева ад яго [хвойніку] у лагчыне цягнулася доўгая вёска (К. Ч о р н ы. Баць- каўшчына).Спалучэнні на месцы і ў месцы ў літаратурнай мове ўжываюцца як раўнапраўныя ў колькасных адносінах, без перавагі адной з іх над другой. Характэрнай асаблі- васцю гэтых канструкцый з’яўляецца тое, што ў іх пры залежным назоўніку звычайна выкарыстоўваюцца азна- чальныя словы — найболып часта ўказальныя займенні- кі той, гэты і прыметнікі, якія канкрэтызуюць ці абмя- жоўваюць прасторавае паняцце, выражанае прыназоўні- кава-склонавай формай. Залежны назоўнік пераважна ўжываецца ў форме адзіночнага ліку.Адносна сэнсавых адрозненняў канструкцый гэтага тыпу можна зазначыць, што прыназоўнікава-склонавай формай з на больш выразна паказваецца на абмежава- нае месца як на паверхню прадмета, дзе рэалізуецца дзеянне ці знаходзіцца што-, хто-небудзь: На тым месцы, дзе быў стажок, яна з а п ы н і л а с. я на момант, пастая- ла, паслухала... (Я. Колас. Дрыгва). Бацька мой купіў сабе тапчан і п а с т а в і ў на тым месцы, дзе спала Яня, пры акне... (М. Г а р э ц к і. Віленскія камунары). Лес. р о с на нізкім месцы... (К. Ч о р н ы. Трэцяе пакаленне).15»22?
Настаўнік спыніўся з вучнямі на сухім месцы ў лесе і павёў з імі размову (Я. К о л а с. На ростанях, I).Назоўнік месца ў гэтай канструкцыі можа мець і больш шырокае значэнне, якое набліжае яго да назоўні- ка мясцовасць: Млын знаходзіцца недалёка, але якая радасць п а б ы ц ь на новым месцы, там, дзе ты ніколі не быў (А. Ч а р н ы ш э в і ч. На сажалках).Канструкцыяй з прыназоўнікам у абазначаецца мес~ ца ў прасторы безадносна да паверхні прадмета; гэтай асаблівасцю спалучэнне з у адрозніваецца ад прыназоў- нікава-склонавай формы на месцы. Характэрна таксама і тое, што назоўнік месца ў канструкцыях з прыназоўні- кам у заўсёды ўжываецца з азначальным словам, нярэд- ка ўтвараючы з ім сінтаксічна непадзельнае спалучэнне: С т а я ў ён [«святы калодзеж»] у надзвычайна прыгожым месцы пад невысокай горкаю (Я. Колас. На прасторах жыцця). У тым месцы, дзе фурманкі выязджалі на па- лявую дарогу, лес канчаўся страшэннай гушчынёй (К. Ч о р н ы. Трэцяе пакаленне). Наш паважаны шлях- ціц, Генрых Шпэк, ледзь не самлеў, сустрэўшыся са мной у гэтым месцы (Я. Б р ы л ь. У Забалоцці днее). Сетку шчыльна с т а в і л і на дно ў адпаведным месцы (Я. Колас. На ростанях, III). У адным месцы немцы расстралялі на шашы калону нашых ваеннапалон- ных (I. Ш а м я кі н. Глыбокая плынь).У гэтьіх канструкцыях з назоўнікам месца ў пэўнай ступені выяўляюцца асноўныя значэнні прыназоўнікаў на і у— адпаведна ’на паверхні’ і ’у сярэдзіне’, што мож- на бачыць у наступных прыкладах: На тым месцы, дзе ляжаў паранены, засталася цёмная пляма крыві (В. Б ы к а ў, Воўчая зграя). У тым жа месцы, дзе былі яго ногі, таксама засталася крывавая пляма (Я. К о- л а с. Дрыгва).Даследаваны матэрыял паказвае, што выбар прына- зоўнікаў на або у часта залежыць ад семантыкі азна- чальнага слова, якое абмяжоўвае паняцце, выражанае назоўнікам месца. Так, прыназоўнік на звычайна ўжы- ваецца ў канструкцыях, у склад якіх як неабходныя ўваходзяць азначэнні-прыметнікі (высокі, роўны, пясча- ны, камяністы і інш.), займеннікі свой, той, а таксама ў фразеалагізмах быць не на сваім месцы, быць на сваім месцы: Таму даваў [Алёша] і Пятру і Каці правесці камбайн на роўным месцы... (I. Ш а м я к і н. Крыніцы).228
Ірына залівалася бесклапотным дзіцячым рогатам, не магла ўседзецьна адным месцы (К. Ч о р н ы. Трэцяе пакаленне). Ен сядзеў на сваім месцы ў прэзідыуме і штосьці паволі запісваў у свой блакнот (К. Ч о р н ы. Бацькаўшчына). Усё быццам бы стаяла не на сваім месцы (К. Ч о р н ы. Вялікі дзень).Прыназоўнікава-склонавыя спалучэнні з формай на- зоўніка множнага ліку — на месцах і ў месцах у літара- турнай мове сустракаюцца значна радзей, чым з адзі- ночным лікам: На вышэйшых пясчаных месцах р о с хваёвы бор... (Я. Маўр. Палескія рабінзоны). У месцах, дзе з-за павароткі адкрываецца шырокая, падазроная глыбіня, Толя кладзе стрэльбу і бярэцца за шост (Я. Б р ы л ь. На Быстранцы).Адзначаныя асаблівасці спалучэнняў з назоўнікам месца характэрны таксама і для канструкцый з назоўні- кам мясціна, аднак з прыназоўнікам у тут часцей ужы- ваецца форма множнага ліку: ...У недалёкіх мясцінах у непарадку р а с л а недагледжаная півоня, буялі жоўтыя сцеблаватыя кветкі... (К- Чорны. Трэцяе пакаленне). Жыта, на сцяблах якога дзе-нідзе зіхацелі кроплі расы? было ў многіх мясцінах нашчэнт здратавана (І.Ме- л е ж. Мінскі напрамак, III).Прыназоўнікавыя спалучэнні на канцы і ў канцы, якія служаць для абазначэння месца як крайняй часткі прадмета, у літаратурнай мове выступаюць раўнапраў- нымі і не выяўляюць прыкметнага сэнсавага адрознення. Толькі ў некаторых выпадках можна меркаваць, што спалучэннем з на болын выразна, чым канструкцыяй з у, абазначаецца крайняя частка пэўнай прасторы як месца, дзе рэалізуецца дзеянне або знаходзіцца прадмет: калі гавораць, напрыклад, «хата стаіць на канцы вёскі», то ў болынасці маюць на ўвазе канцавую хату, самую край- нюю ў вёсцы, а калі гавораць «хата ў канцы вёскі», то гутарка ідзе пра хату, якая стаіць пераважна ў канца- вой частцы вёскі, але не абавязкова на самым яе канцы; параўн. таксама: вузел на канцы вяроўкі і вузел у канцы вяроўкі, сук на канцы жардзіны і сук у канцы жардзіны і інш. Аднак такое нязначнае сэнсавае адрозненне назва- ных канструкцый не заўсёды можна ўлавіць.Характэрна, што прыназоўнікава-склонавыя формы на канцы і ў канцы, як правіла, ужываюцца пры назоў- ніках у форме роднага склону, прычым пры адных з іх229
(напрыклад, вёска, сяло) яны функцыяніруюць аднолька- ва, без колькаснай перавагі адной канструкцыі над дру- гой (жыць на канцы сяла і жыць у канцы сяла), а пры другіх (вуліца, калідор, баразна і інш.) — неаднолькава,з абсалютнай перавагай спалучэння ў канцы (спыніцца ў канцы вуліцы): На канцы вёскі Бартак Сасок жыў (Ф. Багушэвіч. Тралялёначка). На процілеглым канцы вёскі гучна разліваўся сабачы брэх у пустой цемрадзі задворкаў (Я. Колас. Дрыгва). Жыў ён у канцы вёскі (А. Ч а р н ы ш э в і ч. Новы дом). У канцы вёскі каля старэнькай хаткі ўдавы Тамашыхі с а б р а- лася кучка баб (Ядвігін Ш. І'аротная). На другім канцы сяла, куды пайшлі другія партызаны, яшчэ часта ляскалі стрэлы (I. Мележ. Мінскі напрамак, I); параўн.: Пад вечар, калі было ціха і барвовае сонца драмала над курганамі, у канцы сяла пачулася пес- ня (Р. Н я х а й. Сарочы лес). Зусім наводшыбе, у самым канцы доўгай вуліцы, с т а я л а... штуба (Я. Б р ы л ь. Птушкі і гнёзды). Вёска поўнілася звычайным вячэрнім гоманам, і раптам у другім качцы вуліцы, як звонкі дождж, п а л і л і с я гукі баяна (Т. X а д к е в і ч. Вяснян- ка). Цяпер ён [Няміра] с т а я ў у канцы ціхай вуліцы, не ведаючы, куды падацца (К- Ч о р н ы. Бацькаўшчыпа).Назоўнік у родным склоне пасля спалучэнняў на кан- цы і ў канцы можа быць апушчаны, але лёгка ўстанаў- ліваецца з кантэксту: У другім канцы х а д з і л і .чуткі іншыя зусім (Я- Колас. Прапаў чалавек); тут гаворка ідзе пра сяло: у другім канцы сяла.Што да спалучэння пры канцы, то паводле значэння яно блізкае да канструкцыі з прыназоўнікам каля і не выяўляе сінанімічнай сувязі з прыназоўнікава-склона- вымі формамі на канцы, у канцы: Злева, пры канцы вёс- кі, с т а я ў дом валаснога праўлення... (Я. Колас. На ростанях, I). ...Пры ксшцы шнура был а страшэнная га- ра, дзе апроч грэчкі ды ярыцы нічога не радзіла (Я д в і- гін Ш. Дуб-дзядулкі).Спалучэнні на мары і ў моры ўжываюцца як раўяа- праўныя пры абазначэнні адкрытай марской прасторы, на якой адбываецца дзеянне або знаходзіцца які-небудзь прадмет, з захаваннем ледзь улоўных сэнсавых адцен- няў: з прыназоўнікам на — ’на паверхні’, з у — ’у сярэдзі- не’. Адзначаныя адценні ў пэўнай ступені падтрымліва- юцца і значэннем слова, пры якім ужыта прыназоўнікя-230
ва-склонавае спалучэнне (параўн.: бой на моры і знахо- дзіцца ў адкрытым моры): Каб ззяла неба чыстае, заўсё* ды прамяністае, ракетчыкі савецкія не спяць: любімыя гірасторы на сушы і на моры Радзіма даручыла в а р т а- в а ц ь (М. Хведаровіч. Песня аб ракетчыках). Н а- родзяцца на моры, прабягуцца шляхам, тоячы ў спектрах магутны стронцый, першыя праменні (М. Л у- ж а н і н. Гадзіна, пакуль адчыняцца ўстановы). А мой мілы, мой харошы, ды на сінім моры (А. Р у с а к. Па-над лесам, па-над борам). На моры ў цемры рассыпалі- ся і заварушыліся агні (Я. М а ў р. У краіне райскай птушкі); параўн.: Яго эсмінец «Бясстрашны» п а т а п і ў у адкрытым моры варожую падводную лодку (У. М я- ж э в і ч. Стрэлы на зялёнай палянцы). Маланкі вогнен- ны язык трапеча і з н і к а е ў моры (Э. А г н я ц в е т. Бура на моры). Б у ш у е ў моры шторм асенні (П. П а н-ч а н к а. Начныя галасы).Ад прыведзеных сінанімічных спалучэнняў на моры і ў моры выразна адрозніваюцца канструкцыі з прына- зоўнікам у, якімі яскрава выражаецца значэнне ’ў ся- рэдзіне’, напрыклад: вада ў моры, рыба жыве ў моры, утапіцца ў моры. Такія спалучэнні не могуць уступаць у сінанімічную сувязь з прыназоўнікава-склонавай фор- май на моры, бо ў іх прыназоўнік у захоўвае сваё асноў- нае значэнне — ’у сярэдзіне’: 'Гады стаяла халаднаватае надвор’е, і вада ў моры, і бераг, парослы чэзлымі сосна- мі, ...здаліся чамусьці надта звычайнымі... (I. Ч ы г р ы- н а ў. Чайкі на хвалях).Прыназоўнікі на і у без істотнага адрознення ў зна- чэннях ужываюцца з назоўнікам неба: зоркі на небе і, зоркі ў небе. Значэнні ’на паверхні’ і ’ў сярэдзіне’, ха- рактэрныя канструкцыям адпаведна з прыназоўнікамі на і у, у гэтых спалучэннях амаль няўлоўныя, што спрыяе паралельнаму іх ужыванню ў абсалютна аднолькавых умовах. 'Гакое выкарыстанне прыназоўнікава-склонавых форм на небе і ў небе назіраецца ў тым выпадку, калі прадметам паведамлення з’яўляюцца нябесныя целы (сонца, месяц, зоркі) і з’явы прыроды, узнікненне і існа- ванне якіх звязана з прасторай неба (хмары, воблакі, мйланка, гром і інш.). Для большай нагляднасці пры- клады прывядзём парамі, у якіх адзначаныя прыназоў- нікавыя спалучэнні функцыяніруюць у абсалютна ад- нолькавых умовах: А відна, як сонца на небе ўжо с в е-23!
ц і ц ь (Я. Ку п а л а. Адплата кахання), Прайшло, лічы, ужо дзве гадзіны, як сонца ў небе з а с в я ц і л а (Я. К о* л а с. Новая зямля). Глухая ноч, На небе гаснуць зо- ры (П. Г л е б к а. Ліст у вёску). П а т у х а л і зоры ў спакойным небе (П. П е с т р а к. Сустрэнемся на бары- кадах, I). На цёмна-сінім, амаль чорным небе ярка с в я- ціў поўны месяц (В. В о л ь с к і. Чайкі над Нараччу). У цёмным небе свеціць месяц залатым сярпом (М. Багдановіч. Змяіны цар). На небе д р ы ж а л і зоркі (С. А л е к с а н д р о в і ч. Ад роднай зямлі). У небе зоркі ад марозу пахаладзеўшыя д р ы ж а ц ь (М. Б а г- д а н о в і ч. Зімой). 3 а й г р а л і на небе рознакаляро- выя воблачкі (Я. Ма ў р. Палескія рабінзоны). У небе с т а я л і белыя ватныя воблакі (I. М е л е ж. Мінскі на- прамак, II). Ііа небе не было ні хмурынкі, ні воб- лачка (Б. С а ч а н к а. Апошнія і першыя). Свеціць сон- ца, жарам пыша, ў небе -— ні хмурынкі (Я. К о л а с. Ка- таржнікі).Калі гаворка ідзе пра дзеянні і прадметы, якія могуць часова паяўляцца ў нябеснай прасторы, то ў такой сітуа- цыі, як правіла, ужываюцца прыназоўнікавыя спалучэнні з у\ адпаведныя сінанімічныя канструкцыі з на толькі зрэдку выкарыстоўваюцца ў некаторых мастацкіх творахз мэтай стварэння вобразнага малюнка: Жаўрук у небе недасяжным нібы званкамі зазваніў (П. Броўка. Хор). Самалёт рабіў кругі ў празрыстым сінім небе (А. Асіпенка. Вогненны азімут). У небе бяздонным, дзе хмаркі купаюцца ў золаце агнёў, вольныя песні што- дзень разліваюцца, чуюцца крыкі стрыжоў (Я- К о- л а с. Майская раніца). Раптам зусім блізка пачуўся глухаваты стрэл і ў зеленаватым ранішнім небе сінім ва- сільком р а с ц в і л а ракета (А. С т а х о в і ч. Шумяць лясы). У небе аддаляўся і заціхаў гул (К. Ч о р н ы. Скіп’ёўскі лес). Яны [лётчыцы-героі] б і л і ворага у небе («Беларусь»), 3 комінаў хат, не спяшаючыся, падымаліся шызаватыя дымкі і нябачна раставалі ў сінім бяз- воблачным небе (I. Н а в у м е н к а. Мой сябар Пятрусь); параўн.: 3 возерам рэчка, здаецца, гамоніць, жаўра на небе шархоткамі звоніць (П. Броўка. Голас сэр- ца). А каб яшчэ было харашэй, дык ён і цацак нара- б і ў на небе: сонца, месяц, зоры (Я- К о л а с. На роста- нях, II). ...Як доўгі абрус, р а з а с л а н ы на небе, бялеў- ся Млечны ПІлях (А. Чарнышэві ч. Суседзі).232
Выбар прыназоўніка на або у ў гэтым выпадку можа залежаць ад семантыкі дзеяслова, пры якім ужыта кан- струкцыя, і наогул ад прадмета паведамлення. Напры- клад, пры дзеясловах узыходзіць (уэысці), усплываць (усплысці), калі гаворка ідзе пра месяц (маладзік, серп), звычайна ўжываецца спалучэнне з на: На цёмна-сінім небе ў з ы ш о ў маладзік (А. С т а х о в і ч. Шумяць ля- сы). На небе месяц усплывае (Я. Колас. Новая зямля).Прыназоўнікава-склонавыя спалучэнні на небе і ў небе нярэдка выкарыстоўваюцца ў творах аднаго і таго ж пісьменніка пры абсалютна аднолькавых умовах, не вы- яўляючы якой-небудзь асаблівасці: На небе месяц ў с т аў зялёны і хутка стане снегавым (М. Б а г д а н о- в і ч. Вечар). У небе месяц ўстаў зялёны і хутка стане снегавым (там ж а). А як ужо пачне змяркацца і зоркі ў небе замігаюць, пужаць іх [Алеся і Костуся] страхі пачынаюць (Я. Ко л а с. Новая зямля). На небе сям-там замігацелі, як іскаркі, далёкія зоркі (Я. Колас. На ростанях, III).Назоўнік паднябессе, якім абазначаецца нябесная прастора як высь, ужываецца з прыназоўнікам у і не спа~ лучаецца з прыназоўнікам на: Нікла жыцце ў шумным лесе, агаляўся твар зямлі, і л я ц е л і ў паднябессі з звонкім крыкам жураўлі (Я- К о л а с. Сымон-музыка), Курлыкалі ў паднябессі жураўліныя кліны... (Б. С а^ч а н к а. Апошнія і першыя).3 назоўнікамі, што абазначаюць паселішчы і тэрыто- рыі, з назвамі вёсак, сёл, гарадоў, раёнаў, абласцей, рэс- публік, дзяржаў, частак свету пры выражэнні прастора- вых адносін — месца рэалізацыі дзеяння ці знаходжання чаго-, каго-небудзь, як правіла, ужываецца прыназоў- нік у: жыць у горадзе, сустрэцца ў Вязынцы, вучыцца ў Мінску, арганізаваць у Столінскім раёне, праводзіць у вобласці, будаваць у Сібіры, выступаць у Нолыпчы, за» бяспечыць мір у Еўропе і інш. Пры назвах гарыстых тэ- рыторый, а таксама мясцовасцей па назвах рэк выкары- стоўваецца прыназоўнік на; працаваць на Урале, жыць на Каўказе, будаваць на Волзе і інш. Выключэнне з гэ- тага правіла складаюць нешматлікія прыклады: адпачы- ваць у Крыме, знаходзіцца ў Алыгах і інш.5555 Гл.: Розенталь Д. Э. Практпческая стнлнстнка русского языка, с. 300; Булахоўскі Л. А. Цыт. праца, с, 280.233
Такое дыферэнцыраванае ўжыванне прыназоўнікаў у і на з адзначанымі назвамі паселішчаў і тэрыторый за- мацавана традыцыяй і звычайна не выклікае цяжкасці пры выбары канструкцыі з адпаведным прыназоўнікам. Аднак сярод назваў гэтага тыпу ёсць невялікая група назоўнікаў, з якімі могуць спалучацца абодва прыназоў- нікі — у і на, утвараючы сінанімічныя калструкцыі, што не выяўляюць істотных адрозненняў у значэннях. На не- каторых з іх спынімся больш падрабязна.Прыназоўнікава-склонавыя спалучэнні ў Беларусі і на Беларусі ў літаратурнай мове ўжываюцца як раўнапраў- ныя; сэнсавыя адрозненні паміж імі настолькі нязначныя, што пры выбары канструкцыі з у ці на яны амаль не ўлічваюцца. Аднак пры выкарыстанні гзтых спалучэнняў варта мець на ўвазе, што прыназсўнікава-склонавая фор* ма на Беларусі паводле значэння блізкая да спалучэння на тэрыторыі Беларусі, а ў Беларусі — да спалучэння ў Беларускай рэспубліцы; параўн.: Гісторыя ведае стара- жытныя пісьмовыя помнікі, што ў 3 н і к л і ў XI— XII стст. на тэрыторыі Беларусі (Ф. Янкоўскі. Гіста- рычная граматыка беларускай мовы, I) і Мова помнікаў, якія ўзніклі ў XI—XII стст. на Беларусі,— усходне- славянская... (Т а м ж а). За тры гады гераічнай бараць- бы ў тыле ворага на тэрыторыі Ьеларусі патрыёты з н і- шчылі і паранілі больш чым 500 тысяч гітлераў- цаў... («Звязда») і Гэты том (восьмы том БелСЭ.— М. Я.) зусім справядліва можна назваць партызанскім, бо трэцяя частка яго аб’ёму прысвечана партызан- скаму руху на Беларусі (т а м ж а). Адносна сферы ўжывання і ступені пашыранасці спалучэнняў у Беларусі і на Беларусі можна адзначыць, што ў літаратурнай мове канструкцыі з на не толькі не ўступаюць прыназоўнікава- склонавым формам з у, а наадварот, па частотнасці ўжы- вання ў творах мастацкай літаратуры маюць колькасную перавагу над імі; дарэчы заўважым, што пры абазначэн- ні кірунку руху, як вядома, прэваліруюць адпаведныя спалучэнні з у (прыехаць у Беларусь). Як і канструкцьіі з у, прыназоўнікава-склонавыя спалучэнні з на функцыя- ніруюць у розных стылях, уключаючы стыль навуковых прац; у афіцыйна-дзелавым стылі і ў мове газет перавага аддаецца канструкцыі з у: Такім чынам, у XVI — першай палове XVII ст. у Беларусі адбываўся працэс за- прыгонення сялянства (Гісторыя Беларускай ССР, I).234
У Беларусі п р а ц у е больш за 490 тысяч спецыялістаў з вышэйшай і сярэдняй адукацыяй (БелСЭ, т. 2). У Бела- русі вядома было, папрыклад, арго дрыбінскіх ша- павалаў... (П. я. Юргелевіч. Курс сучаснай беларус- кай мовы). Пасля вайны з дапамогай усіх народаў СССР у Беларусі адноўлены і пабудаваны новыя прадпрыемствы («Звязда»). Да гэтага часу адзіным ві- дам паліва ў Беларусі л і ч ы ў с я торф («Звязда»); па- раўн.: Стол заслалі, прынеслі талеркі з вяндлінаю, якую так добра ўмеюць п р ы г а т а ў л я ц ь на Беларусі, і се- лі піпь чай (Я. Колас. На росганях, I). ёсць на Бе- ларусі, за ракой Бярозай, ціхая хаціна з вокнамі ў сад (П. Глебка. Хмара). Ян Баршчэўскі нарадзіўся на Беларусі... (Гісторыя Беларускай ССР, I). 3 XIV ст. на Беларусі паявіліся і жылі татары (Ф. Я н к о ў- с к і. Гістарычная граматыка беларускай мовы, I). Пер- шыя партызанскія зоны ў з н і к л і на Беларусі ўвосень 1941 года (БелСЭ, т. 8). На Беларусі п а ш ы р а н а каля 60 відаў [сямейства гваздзіковых], якім найбольш палю- біліся ўскрайкі лесу і невялікія паляны («Звязда»), Характэрнай асаблівасцю спалучэння ў Беларусі з’яўляецца тое, што ў ім пры залежным назоўніку могуць быць азначэнні-прыметнікі ўсходняя, заходняя, савецкая і інш., якія канкрэтызуюць назоўнік Беларусь, абмя- жоўваюць прасторавае паняцце, спалучэнне ж з на па- збаўлена такой асаблівасці, калі не лічыць магчымага ўжывання пры гэтым назоўніку азначальнага займенніка ўся, а таксама спалучэння з назоўнікам тэрыторыя: Най- больш значныя выступленні сялян і гараджан, няхай стыхійныя і неарганізаваныя, б ы л і ва ўсходняй Бела- русі... («Полымя»). У Савецкай Беларусі, як і ва ўсёй краіне, перамагла культурная рэвалюцыя (Гісторыя БССР. Вучэбны дапаможнік). У Заходняй Беларусі поль- ская рэакцыйная буржуазія і памешчыкі ўстанавілі суровы ваенна-паліцэйскі рэжым, ажыццяўлялі палітыку жорсткай эксплуатацыі працоўных («Звязда»); параўн.: Калісьці на ўсёй Беларусі н е з н а л і такой красы (П. Б р о ў к а. Аб тым, што ў думах...). Аблавуху [шапку] н а с і л і на ўсёй Беларусі да пачатку 20 ст. (БелСЭ, т. 1). У 1934 г. на тэрыторыі Заходняй Беларусі ф у н к- цыяніравала пяць акруговых камітэтаў МОПРа (У. Ф. Л а д ы с е ў. КПЗБ — арганізатар барацьбы пра- цоўных за дэмакратычныя правы і свабоды).235
3 назоўнікам Палессе і з назвамі мяецовасцей тыпу Магілёўшчына, Лагойшчына і пад. ужываецца прыназоў- нік на: Н я м а зараз на Палессі вёскі, з якой не вый- шлі б дзесяткі настаўнікаў, інжынераў, дактароў... (У. К р а ў ч а н к а. Вясна на Палессі). Цяпер на Палес- сі стаяць цёплыя асеннія дні («Звязда»). Я астаўся працаваць на Смаленшчыне (М. Л ы н ь к о ў. Века- помныя дні, III). У грозныя гады Вялікай Айчыннай вай- ны на Магілёўшчыне змагаліся з фашысцкімі за- хопнікамі 55 тысяч партызан, аб’яднаных у 24 брыгады («Звязда»). Кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР народны паэт Беларусі Пятрусь Броўка с у- стрэўся на Мазыршчыне са сваімі выбаршчыкамі («ЛіМ»).Пры назоўніках гэтай групы ў канструкцыях з на ча- сцей, чым пры назоўніку Беларусь, могуць выкарыстоў- вацца азначальныя словы: Як быццам ён зноў на роднай Случчыне, у старэнькай хаце ў вёсцы Пагост («Звязда»). На Бабруйшчыне, на суседняй Глушчыне, каля Асіповіч аўтар занатаваў такія кантэкставыя факты (Ф. Я н- к о ў с к і. Роднае слова). А твой бацька недзе ў лесе, на далёкім ён Палессі з партызанскаю брыгадай б о й д а е фашысцкім гадам (А. Астрэйка. Хай табе прысніцца май). Беларусы жывуць, як вядома, і за межамі рэс- публікі... на заходняй Смаленшчыме і на Браншчыне (Су- часная беларуская літаратурная мова. Лексікалогія...).У творах мастацкай літаратуры, а часам і ў перыя- дычным друку пры назоўніку Палессе і назвах тэрыторый тыпу Гродзеншчына, Случчьіна выкарыстоўваецца прына- зоўнік у: Можна б было,— каб знайшоўся такі, разуме- ецца, мастак,— цікава напісаць, як у глухім Палессі г а- даваліся і раслі дзве красуні-сястры (Я. К о л а с. На ростанях, I). У сонечным Мінску, у зорным Палессі, у працы сваёй, за святочным сталом с п я ё м, беларусы, аб Леніне песню... (А. Ставер. Дружней, беларусы!). Жыццё паказвае высокую эканамічную эфектыўнасць і неабходнасць праводзіць меліярацыю ў раёнах не- чарназёмнай паласы, у прыватнасці ў Палессі, у значна большых размерах («Звязда»). Ну покі прыйшло назна- чэнне — а ж ы в у я ў Смаленшчыне — ды покі заехала сюды... вось і апазнілася (Я. Колас. На ростанях, II). Вось у Магілёўшчыне арганізацыя добра п р а ц у е (3. Б я д у л я. Язэп Крушынскі, II). Тое, што мы думаем236
цяпер, ён калісьці ў Мазыршчыне пачаў рабіць (т а м ж а). Ужыванне такіх канструкцый з прыназоўні- кам' у ў сучаснай мове падтрымліваецца наяўнасцю па- добных ім паводле значэння і структуры спалучэнняў ты- пу ў краіне, у Беларусі, у Сібіры, у Магілёўскай вобласці у Магілёве, у Мазырскім раёне, у Мазыры, інакш кажу^ чы, у гэтым выпадку вялікую ролю мае семантычная аналогія, дзякуючы якой тое ці іншае спалучэнне «ўцяг- ваецца» ў тую ці іншую групу спалучэнняў і падпарад- коўваецца ёй па форме56.Што да мовы пісьменнікаў, то некаторыя з іх пры аднолькавых умовах выкарыстоўваюць розныя канструк- цыі — на Палессі і ў Палессі, вядома, аддаючы абсалют- ную перавагу спалучэнню з на: Эх, і пагодка ж с т а і ц ь на Палессі! (Я. К о л а с. На ростанях, II). Ці не г/ Палес- сі пакінуў ты сваё сэрца? (Там жа); ...У паляўні- чым магазіне пачулі размову спрактыкаваных паляўні- чых, што на Палессі ё с ц ь добрыя бакасавыя і цецеруко- выя месцы (I. Гурскі. Жалейкава града). Мы спадзяваліся на ўдачу: увечары гаспадар расказаў нам, што ў Палессі можна спаткаць мноства дзічыны (т а м ж а).Калі гаварыць пра паходжанне названых спалучэн- няў, то ёсць падстава меркаваць, што канструкцыі з на тыпу на Беларусі, на Палессі, на Міншчыне, на Магілёў- шчыне ўтварыліся самастойна на беларускай моўнай гле- бе, пацверджаннем чаго ў пэўнай ступені можа служыць і вядомае беларускае народнае параўнанне: На Беларусі пчолы, як гусі57, час узнікнення якога аддзяляюць ад нас стагоддзі. У сувязі з гэтым заглянем крыху ў гісторыю.Назва Белая Русь, з якой утварылася складанае сло- ва Беларусь, у дачыненні да беларускіх зямель у помні- ках пісьменнасці ўжываецца з XIV ст., тэрмін Бела- русь — з першай паловы XVII ст.6“, хоць, па ўсім мяркую- чы, на Русі гэта назва (Белая Русь) існавала і раней 59.56 Гл.: Мзменення в снстеме словоеочеганші в русском лнтератур- ном языке XIX века, с. 85.57 Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы. Склаў Ф. Ян- коўскі. Выд. 2-е. Мінск, 1962, с. 416.68 Гл.: БелСЭ, т. 2, с. 274—275.59 Гл.: Крапівін П. Ф. Паходжанне назваў «Русь», «Белая Русь», «Чорная Русь» і «Чырвоная Русь».— «Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук», 1956, № 3, с. 57.Тэрмііі Белая Русь сусгракаецца ў творах мастацкай літаратуры237
У той жа час Я. Ф. Карскі абгрунтавана даводзіць, што тэрмін Белая Русь з’явіўся не раней, чым назвы «Вялікая Русь», «Малая Русь», а «пасля іх і ў наследаванне ім» 60. Прымаючы гэта пад увагу, можна меркаваць, што ўзнік- ненне канструкцыі на Беларусі знаходзіцца ў блізкай су- вязі з існаваннем больш старажытнага прыназоўнікавага спалучэння — на Русі, на святой Русі; у граматычных адносінах і паводле сэнсу Русь і Беларусь — назвы адна- го тыпу, ад якіх аднолькава ўтвараюцца прыназоўнікава- склонавыя формы.Разглядаючы ўжыванне прыназоўніка на замест в у рускай мове, Ф. I. Буслаеў прыводзіць шэраг адпаведных прыкладаў і заўважае: «Сюды ж адносіцца на Русі зам. у Русі: «не бываць Ягор’ю на святой Русі». Дух. верш.»61; параўн.: На Русі пры Іване IV нерэгулярная конніца бы- ла асноўным родам войск (БелСЭ, т. 5). Відавочна, што ў беларускай мове маем аналагічную з’яву адносна па- ходжання і ўжывання спалучэння на Беларусі.Наконт спалучэння на Украіне, узнікненне якога ў рускай мове некаторыя мовазнаўцы тлумачаць уплывам украінскай мовы62, варта адзначыць наступнае: калі ў прыназоўнікава-склонавае спалучэнне ўстаўляецца азна- чэнне, якое абмяжоўвае паняцце, выражанае назоўнікам, тады замест прыназоўніка на ўжываецца у (в): на Украі- не, але: у Заходняй Украіне б3; параўн.: Как будто я сам в Украыне роднлся (А. Твардовскпй. Тебе, Украпна). Аднак даследаваны матэрыял паказвае, што ў беларускай мове нярэдка дапускаецца ўстаўка азначэння і ў канструкцыі з на: Ж ы ў дзед мой, ходзяць чуткі, каля дняпроўскай плыні, у каменцы бялюткай, на мілай Украі-яшчэ ў XIX — пачатку XX ст. і нават у наш час: ...у вандроўцы маён па Белай Русі... (В. Дунін-Марцінкевіч. 36. тв„ 1958, с. 258). Сумен крык ваш, гусі: леціцё вы ў свет раздольны з нашай Белай Русі (Я. Колас. Гусі). Шчасця купальскую кветку ў пушчы дзяды шукалі, Белая Русь шукала (А. Лойка. Шчасця купальскую кветку...).60 Карскый Е. Ф. Белорусы, кн. 1. Внльна, 1904, с. 11761 Буслаеў Ф. /. Цыт, праца, с. 485.62 Гл.: Булахоўскі Л. А. Цыт. праца, с. 280; Розенталь Д. Э. Практнческая ст.нлнстнка русекого языка, с. 300; Кононенко В. Н. Сннтакснческая снноннмнка н ее нзученне. Кпев, 1967, с. 20; Арте- менко Е. Б., Назчкова Е. А. н др. Факультатнвный курс по сннтаксн- ческой стнлнстпке. Воронеж, 1970, с. 19.63 Гл.: «Русскнй язык в школе», 1964, № 4, с. 126.238
не (А. К у л я ш о ў. Каменка). Да сягоння жыве па- мяць аб злым гэтым дусе на ўсёй чыста Украіне і на Бе- ларусі (Я. Купала. Бандароўна). Тут адчуваўся ўплыў шырокага вызваленчага руху на Правабярэжнай Украіне... («Полымя»). ...А песня сэрцу гаварыла, як г н у ц ц а, стогнучы, таполі на заняволенай Украіне (А. Бялевіч. Васіль Вашчыла).3 іншых геаграфічных назваў тыпу Беларусь, Украіна, якія могуць дапускаць спалучальнасць з на, назавём толькі назоўнік Літва, Аднак заўважым, што спалучэнне на Літве не замацавалася ў літаратурнай мове. Адзіны прыклад з на сустрэўся толькі ў назве гістарычнага апа- вядання В. Дуніна-Марцінкевіча — «Люцынка, альбо шведы на Літве» (36. тв. Мінск, 1958, с. 257); сучасная літаратурная норма — у Літве: Э. Юргайціс — удзельнік рэвалюцыйнага р у х у ў Літве, ветэран Вялікай Айчын- най вайны («Звязда»),Спалучэнні тыпу на бацькаўшчыне, на радзіме, на чужыне, на роднай зямлі і падобныя з’яўляюцца літара- турнай нормай, хоць у творах асобных пісьменнікаў можна сустрэць адпаведныя сінанімічныя ім канструкцыі з прыназоўнікам у — у бацькаўшчыне, у радзіме, у род- най зямлі, якія нельга прызнаць характэрнымі для сучас- най літаратурнай мовы: А калі я на гэтай бацькаўшчьіне дабра ніколі не бачыў, дык тады як? (К. Ч о р н ы. Бацькаўшчына). Год сорак ці больш таму назад я пачуў ад людзей у сябе на радзіме, на Глуш- чыне, што ў Мінску ёсць вельмі добры доктар, «лоўка аперацыі робіць» (Ф. Янкоўскі. Іван Стальма- шонак). На чужыне, дый у такі час не вельмі р а з г у л я- ешся. Калі апынёмся на бацькаўшчыне, там не та- кі стол абяцаем (I. Гурскі. Вецер веку, III). Час прахо- дзіць, жыццё гіне ў талачэчы на чужыне (Я. Колас. На чужыне), На беларускіх землях пачалі гаспа- д а р ы ц ь, побач з беларускімі панамі і шляхтай, наез- джыя польскія паны... (Ф. Янкоўскі. Гістарычная граматыка беларускай мовы, I); параўн.: Калі ў Баць- каўшчыне мілай загосціць праведны закон? (Я. Ку- п а л а. Адшчапенцам). ...П а к а з дасягненняў у чырво- най бацькаўшчыне сусветнага пралетарыяту (3. Б я- д у л я. Язэп Крушынскі, II). Як слаўны сын народа, ж ы- в е ён [Адам Міцкевіч] у сваёй радзіме, народнай вольнай Польшчы... (Я- Колас. Вялікі друг народа). Хай жа239
голасна вецер спявае, хай п я е ён у роднай зямлі (М. Багдановіч. Дождж у полі і холад),Спалучэнні ў раёне і на раёне сінанімічнымі могуць выступаць толькі ў тым выпадку, калі назоўнікам раён абазначаецца частка вобласці як адміністрацыйна-тэры- тарыяльная адзінка, г. зн. калі ён ужываецца ў сваім асноўным значэнні: будаваць у раёне і будаваць на ра- ёне. У кожным з гэтых спалучэнняў выражаецца ўлас- цівае яму адценне: быць у раёне — г. зн. знаходзіцца ў канкрэтным тэрытарыяльна абмежаваным месцы, а на раёне — быць у межах тэрыторыі раёна, але ў няпэўным меспы.У літаратурнай мове з гэтых канструкцый прэваліруе прыназоўнікава-склонавая форма ў раёне. Асаблівасцю спалучэння з у з’яўляецца тое, што ў ім пры назоўніку часта ўжываецца азначальнае слова, чаго пазбаўлена канструкцыя з на: У нашым раёне н е б ы л а назначана суцэльная калектывізацыя (К. Ч о р н ы. Вясна). Тры- вожны тым, як марудна ідзе калектывізацыя ў раёне, ён [Башлыкоў] у гэтай акалічнасці бачыў абнадзейлівую* радаеную прасветліну (I. М е л е ж. Завеі, снежань) . У раёне давялося чуць шмат папрокаў у адрас будаў- нікоў... («Звязда»), Узорных школ у раёне было ўся- го толькі дзве (А. Васілевіч. Горкі ліпавы мёд). У гэтым раёне сельскае насельніцтва па месцу жыхар- ства не атрымлівае многіх неабходных паслуг («Звязда»). Гірацаваў у нас нядаўна ў раёне кіраў- нік... (Н. Гілевіч. Паперавы кіраўнік); параўн.: Як вайна пачалася, ты б ы ў, гаспадар, на раёне (А. К у л я- ш о ў. Сцяг брыгады). Маша. Званкі зверху, званк$ знізу...— падаць Веру Паўлаўну! А дзе я яе вазьму, калі Вера Паўлаўна ўжо на раёне і невядома калі вернеццд (К. Крапіва. Пяюць жаваранкі). Цешыла, супакой- вала [Башлыкова], што двое: другі сакратар Сташэўскі і загадчык аддзела кадраў Сагайдак — б ы л і на раёне (I. М е л е ж. Завеі, снежань).Калі назоўнік раён канкрэтызуецца ўласнай назвай або азначалыіымі словамі ці функцыяніруе з іншымі, чым паказанае вышэй, значэннямі, то канструкцыі з у не могуць мець сінанімічных адпаведнікаў: На жаль, у Ашмянскім раёне аб гэтым часам забываюць («Звязда»). Мая брыгада — ужо брыгада! — д ы с л а- цыравалася ў глухім раёне (I. Ш а м я к і н. Снеж-240
ныя зімы). Мы жывём у новым раёне, на ўскраіне (А. Пальчэўскі. Лясная песня). Усяго ў раёне По- лацка дзейнічала к гэтаму часу каля шасці дыві- зій («Звязда»). У раёне вуліцы Якуба Коласа ў Мінску а’явіўся вышынны жылы дом («Звязда»), Назоўнік мікрараён таксама спалучаецца толькі з прыназоўнікам у: Ад радасці стрэчы я гіроста гару — у мікрараёне я кветкі бяру (П. Броўка. У мікрараёне).Прыназоўнікава-склонавыя спалучэнні на свеце і ў свеце, у якіх залежны назоўнік абазначае грамадскую з’яву, ужываюцца ў пераносным значэнні і ў той жа час захоўваюць «акалічнасную функцыю»64, паказваю* чы на сферу як бязмежную прастору, у якой адбываецца дзеянне або дзейнасць, знаходзіцца ці распаўсюджва- ецца што-небудзь, праяўляюцца якія-небудзь адносіньі. Вялікай частотнасцю ў'жывання ў літаратурнай мове характарызуецца прыназоўнікавае спалучэнне на свеце: Задумаўся дзед і сам сабе паківаў галавою — цікавыя бываюць на свеце праявы (Я. Колас. Дрыгва). Н я м а на свеце справы больш пачэснай, як быць народу творцам і слугой! (А. Звонак. Чалавек). Хай жа не будзе на свеце болей ніколі вайны! (А. Бялевіч. Арміі нашай паклон). Але ёсць у вас край, ёсць радзі- ма на свеце, дзе чакаюць вас маткі і дом (М. Т а н к. Братам на чужыне). На свеце тайн такіх н я м а, што ас- таліся б не раскрыты (Я- К о л а с. Рыбакова хата).Спалучэнне на свеце ў некаторых кантэкстах паводле значэння ў пэўнай ступені набліжаецца да спалучэнняў на зямлі, на планеце; параўн.: Ды яшчэ цішыня. Так ці- ха, што здаецца, нідзе, на ўсім белым свеце, ніхто ўжо не жыве — усіх пастралялі немцы (Б. Сачанка. Апошнія і першыя) іСтала ціха, ціхана ўсёй зямлі (В. В я р б а. Ручнікі).Менш пашырана ў літаратурнай мове спалучэнне ў свеце, якое не выяўляе выразнага сэнсавага адрознення ад спалучэння на свеце і, звычайна ўжываючыся ў тых жа ўмовах, выступае як раўнапраўнае з ім: Хараства та- кога ў свеце н е б ы л о, н е б у д з е (Я. К у п а л а. Бан- дароўна). Дарог у свеце вельмі многа, а ты, між іх, сваю знайдзі (П. Броўка. А ты ідзі!). Але н я м а больш64 Гл.: Ломтев Т. П. Грамматака белорусского языка, с. 237,241
грознай сілы ў свецв, чым маладосць... (К- К і р э е н к а; Агонь). Людзі ў свеце не звяліся (Я- Колае. Бат- рак). ёсць у свеце розум нейчы, ён і піша ўсім законы (Я. Колас. Сымон-музыка). Край мой родны! Дзе ж у свеце край другі такі знайсці? (Там жа). Можа, дзе ў свеце ёсць сонца болей... (М. Лужанін, Дзень прыбывае). Сёння магутныя нашыя словы скрозь над зямлёю праменнямі свецяць: — Мір ва ўсім свеце! Мір ва ўсім свеце! (П. Броўка. Голас сэрца).Частае ўжыванне прыназоўнікавага спалучэння на свеце можна растлумачыць тым, што яно выкарыстоў- ваецца пры больш шырокім і разнастайным паводле се- мантыкі коле слоў, чым канструкцыя з у. Так, у творах мастацкай літаратуры пры дзеяслове жыць, як правіла, функцыяніруе толькі канструкцыя з прыназоўнікам на: Сталі мы гаманіць, як на свеце нам жыць (Я. Ко л а с. Па дзядзькох). Не болей чвэрці веку п р а ж ы ў на све- це Лабановіч, а пабыць яму даводзілася шмат дзе (Я. К о л а с. На ростанях, III). Спалучэнне на свеце звычайна ўжываецца і тады, калі перад ім стаіць слова ўсё (усяго, усяму і г. д.), з якім гэта прыназоўнікава- склонавая форма набывае характар устойлівага спалу- чэння: Расце, гарыць душа дзяціна і ўсё на свеце з а б ы- в а е (Я. К о л а с. Новая зямля). Так, дзядзька Сцяпан: 'Жыццё не стаіць на месцы, і ўсё на свеце змяняецца (Я. К о л а с. На ростанях, I).Як сінанімічныя выступаюць канструкцыі з прына- зоўнікамі на і у і назоўнікамі, што абазначаюць паселі- шчы,— вёска, сяло, пасёлак. Праўда, ва ўжыванні спалу- чэнняў з назвамі гэтай групы назіраюцца некаторыя асаблівасці. Канструкцыямі з прыназоўнікам у абазна- чаецца канкрэтнае абмежаванае месца, дзе адбываецца дзеянне або знаходзіцца што-, хто-небудзь; у спалучэннях гзтага тыпу выяўляецца асноўнае значэнне прыназоўніка у, які паказвае на месца як унутраную прастору: У вёсцы пачалі паяўляцца невядомыя людзі... (Я- Ко- лас. Дрыгва). А ў вёсцы ш у м і ц ь таполя (А. Вяр- цінскі. Статак вяртаецца з поля). На хвіліну ў вёсцы, прыціхла (Б. Сачанка. Апошнія і першыя). Раз, як пайшла [Наталька] ў двор, дык болей яе н е ў б а ч ы- л І ў сяле (Я. К у п а л а. Магіла льва). Мусіць, радасць, бо дзяўчаты спевы л а д з і л і ў сяле (Я. К о л ас. Док- тар памог). У сяле было некалькі знаёмых дзяўчат і242
хлопцаў, якіх ведала яна [Майка] яшчэ раней па камса- молу (М. Л ы н ь к о ў. Векапомныя дні, II).Спалучэнні на вёсцы, на сяле маюць больш агульнае значэнне, паказваюць, што дзеянне рэалізуецца ці прад- мет знаходзіцца не ў канкрэтным месцы, а ў межах пра- сторы, на гэрыторыі, названай формай меснага склону назоўніка; месца, абазначанае гэтай канструкцыяй, уяў- ляецца няпэўным: Тым часам на вёсцы з іншай прычыны з б і р а ў с я народ (К. Ч о р н ы. Бацькаўшчына). На в'ёс- цы г а в а р ы л і, што проста стары Наздрэйка захацеў каня падкарміць (К- К р а п і в а. Мядзведзічы). Ужо трэція пеўні праспявалі на вёсцы (Я. К о л а с. Ад- шчапенец). Хат такіх на сяле ты налічыш мала (Я. Колас. Батрак). Яна [Алена] была на сяле (Я. К о л а с. Дрыгва). Аб’явы гэтыя былі вывешаны на сяле (М. Л ы н ь к о ў. Векапомныя дні, III).Характэрна, што канструкцыі гэтага тыпу з у, у якіх пры назоўніку ў форме меснага склону ёсць азначаль- нае слова — прыметнік, дзеепрыметнік, займеннік або парадкавы лічэбнік, якое канкрэтызуе, абмяжоўвае па- няцце, не маюць адпаведных сінанімічных ім спалучэнняў з прыназоўнікам на: Знікае ўся адлегласць — я ў род- най вёсцы зноў (П. Панчанка. Маё гарышча). Мала было такіх кніжак у глухой заходнебеларускай вёсцы (Я. Б р ы л ь. 3 чым гэта можна параўнаць?). У вёсцы той, дзе жыў ён змалку, дзе пасвіў, дзе араў, касіў, н а в о к у дзеўку м еў, Натальку... (Я. К у п а ла. Магі- ла льва). Сам солтыс б ы ў у суседняй вёсцы (П. Пест- р а к. Сустрэнемся на барыкадах, I). Былі выпадкі, калі яго ноччу, толькі па голасе, пазнаваліг/ пятай-дзеся- тай вёсцы (Я- Б р ы л ь, Мой зямляк). У кожным сяле, ды амаль у кожнай хаце... ж ы л і чым-небудзь выдатныя людзі (I. Мележ. Подых навальніцы). Сцёпка Ляўшун у гэтых справах быў самы дока ва ўсім сяле (Я- Ко- л а с. Бунт).Не маюць сінанімічных адпаведнікаў з прыназоўні- кам на таксама канструкцыі з прыназоўнікам у пры ўласных назвах вёсак і сёл: Як вулей пчол перад раен- нем, гу д з е народ у Петрушах (Я- Колас. Рыбако- ва хата). А ў Панямоні ўжо ўсе ведалі, што да Шырока- га прыйшлі два настаўнікі (Я. К о л а с. На ростанях, II). Нехта, відаць, данёс у паліцыю, што ў сяле Мікуцічы сабралася многа настаўнікаў (там жа, III).іб*-243;
У вёсцы Пасадзец пабудавана новая прасторная ся- рэдняя школа, якой прысвоена імя Змітрака Бядулі (М. Хведаровіч. Памятныя сустрэчы).Канструкцыі з прыназоўнікам у, якія ўжываюцца ў сказах пры безасабова-прэдыкатыўных словах тыпу спя- котна, ціха, сцішна, весела, сумна, бязлюдна і інш., таксама, як правіла, не маюць адпаведных сінонімаў з на: Вечар. Ціха ў вёсцы (Я. Купала. Нікому). У бёсцы спякотна, а тут, на, возеры, ад вады патыхае свежасцю (М. Г а м о л к а. Лета ў Калінаўцы).Назоўнікі вёска і сяло ў форме множнага ліку пры выражэнні гэтай разнавіднасці прасторавых адносін звычайна спалучаюцца з прыназоўнікам у, ужыванне на ў гэтым выпадку — з’ява рэдкая: Гітлераўцы ў вёсках насадзілі ўсюды ўпраў, панаставілі паліцаяў (I. Ме- леж. Мінскі напрамак, III). У вёсках засталіся толькі жанчыны і дзеці («Настаўніцкая газета»), ...У гэ- тым людзі ў сёлах б ы л і п е р а к а н а н ы яшчэ больш за Апейку (I. Мележ. Подых навальніцы); параўн.: Світанне ніколі не застае іх у сне, бо працоўны зімовы дзень на вёсках пачынаецца ноччу (Я- Брыль. Праведнікі і зладзеі).Спалучэнні на сяле, на вёсцы ў літаратурнай мове ін- тэнсіўна ўжываюцца з іншым, больш шырокім значэн- мем —’у сельскай мясцовасці’, а не ў канкрэтным якім- дебудзь паселішчы. Асаблівасцю такіх канструкцый з’яўляецца тое, што ў іх назоўнік у месным склоне выка- рыстоўваецца толькі ў форме адзіночнага ліку і пры ім не можа быць азначальнага слова: Асабліва старанна прытрымліваюцца каставага падзелу на сяле — у гарадах гэтая розніца патроху сціраецца («ЛіМ»). На вёсцы ж, ды і ў невялікіх гарадах... не заўсёды з н о й- дзеш тое, што неабходна, асабліва на замежнай мове («Настаўніцкая газета»), ...Вядомы лозунг не ёсць толькі словы, як гэта часам гаварылася там, на вёс- цы (я. Колас. На прасторах жыцця). Цяпер, браток, ніводнай хусткі на вёсцы н е ў б а ч ы ш (Я. Б р ы л ь. ■Ой, лянок, лянок мой чысты). Гэтыя канструкцыі часта ўжываюцца пасля назоўніка; у такім выпадку ў іх з пра- ■сторавымі адносінамі сумяшчаецца азначальнае адцен- не: Школа — культурны цэнтр на сяле, і яна павінна быць узорам для ўсіх іншых (I. III а м я к і н. Крыніцы). Яны [камісіі] сталі больш займацца пытаннямі арганіза-244
цыйна-гаспадарчага ўмацавання калгасаў, культурным будаўніцтвам на сяле (Гісторыя Беларускай ССР, III). ён раіў мне ісці настаўнікам у беларускую ш к о л у на вёсцы (М. Гарэцкі. Віленскія камунары),Адпаведныя сінанімічныя спалучэнні з гэтымі назоў- нікамі і прыназоўнікам у, якія маюць болып шырокае значэнне —’у сельскай мясцовасці’, у літаратурнай мове выкарыстоўваюцца абмежавана: Вялікую работу ў вёсцы праводзіў у гэты час камсамол (Гісторыя БССР. Вучэбны дапаможнік). Асабліва мала работнікаў са спе- цыяльнай адукацыяй у культурна-асветных устано- в а х у вёсцы («Звязда»).Назоўнік пасёлак пераважна спалучаецца з прына- зоўнікам на, радзей ужываецца з у, назоўнік хутар — толькі з на. Гэтыя назо>гнікі ў спалучэннях з прыназоўні- кам на могуць мець пры сабе азначальныя словы тыпу гэты, той і інш.65: Праз паўгадзіны яны б ы л і на пасёлку. (Я. К о л а с. Адшчапенец). Я тут на гэтым пасёлачку тады дзве ночы начаваўу аднаго чалавека (К. Ч о р- н ы. Заўтрашні дзень). Макарэвіч! Мы ж дамаўляліся пабываць на пасёлку (I. Ш а м я к і н. Дубы). Ніхто яго [мядзведзя] не бачыў, акрамя Антона Чугайнава, але пра яго ч у л і ўсе і на пасёлку і на лесаўчастку (А. Ч а р- н ы ш э в і ч. Плешыбскі мядзведзь). На гэтым хутары і спыніўся Свірыд (Я. Колас. На «святой зямлі»), А сабакі на хутарах брэшуць так жудасна, што Амяльянаў страх узрастае яшчз болей (т а м жа). Так заначавалі на хутарку ў Шымкунаса немцы (М. Г а р э ц к і. Літоўскі хутарок); параўн.: У пасёлку зноў тая жглуш і цішыня (Я- К о л а с. Рыбакова хата).Для абазначэння месца, дзе рэалізуецца дзеянне або знаходзіцца што-, хто-небудзь ці праяўляецца пэўная ўласцівасць, шырока выкарыстоўваюцца спалучэнні пры- назоўнікаў у і на з назоўнікамі, што абазначаюць назвы гаспадарчых памяшканняў для жывёлы і для складван- ня зжатага збожжа — канюшня, стайня, гумно. Больш характэрнай для літаратурнай мовы з’яўляецца кан- струкцыя з прыназоўнікам у, якой выразна перадаецца тыповае яго значэнне —’у сярэдзіне’: А ты ўяві сабе, што65 У гэтым выпадку не маюцца на ўвазе спалучэнні гарадскі па- сёлак, рабочы пасёлак, Паўночны пасёлак, якія трэба разглядаць як устойлівыя назвы.245
ні аднаго каня ў канюшні н е б ы л о (Т. X а д к е в і ч. Даль палявая). Пільнаваліся [сяляне], каб не сустрэцца разам, цікавалі адзін за другім і, моўчкі прывязаўшы каня ў стайні, стараліся адысці неўзаметку (М. Лынь- коў. Світка). У стайні гулка разлятаўся голас Мі- колы (Э. С а м у й л ё н а к. Паляўнічае шчасце). У гум- не б ы л о досыць свежа і цемнавата (Я. К о- л а с, На ростанях, II). Добра с п а ц ь у гумне на сене (П. П е стр а к. Сустрэнемся на барыкадах, I). У гумне, пры такім газовачным святле... ён [Тварыцкі] а б ч э с- в а ў бервяно (К. Ч о р н ы. Трэцяе пакаленне).Канструкцыя з прыназоўнікам на і гэтымі назоўніка- мі служыць для абазначэння абмежаванага месца, на- званага склонавай формай, толькі прыблізна, агульна па- казвагочы на сярэдзіну прадмета; Толькі на стайні конь застукаў нечым (К. Чорны. Як дзядзька Тамаш напалохаў ваўкоў). У Аксені была невялікая сям’я: яна, бацька, што працаваў на канюшні, і маці (Т. X а д- кевіч. Вяснянка). На стайні гулі бізуны, чутны былі крыкі і стогны (3. Б я ду л я. Салавей). Нават на гумне смалою гіахне (3. Бядуля. Язэп Крушынскі, II). Старая беларуская прыказка кажа, што калі на гумне н е м а л о ц і ц ц а, тады ў хаце калоцяцца (У. Д у б о ў к а. Як начаваў у Байкане) Хрол быў на гумне (I. М е- л е ж. Подых навальніцы).Тут варта зазначыць, што з назоўнікамі тыпу канюш- ня, гумно назіраецца дыферэнцыраванае выкарыстанне прыназоўнікаў на і у. У спалучэннях з прыназоўнікам на гэтыя назоўнікі часта маюць больш шырокае значэнне, чым у спалучэннях з у, г. зн. імі абазначаюцца не толькі адпаведныя будынкі, але і пляцоўкі пры іх і нават пры- лягаючыя да іх іншыя будынкі; у такім выпадку сінані- мічная сувязь паміж спалучэннямі з прыназоўнікамі на і у амаль не выяўляецца, узаемазамена канструкцый не дапускаецца: На гумне стаяла многа калод пчол (3. Б я д у л я. Тры пальцы). П а л а л і будынкі на гум- не (3. Б я д у л я. Анчар). На гумне з рання да вечара ч у- в а ц ь б ы ў гул малатарні (У. К р а ў ч а н к а. Вясна на Палессі); параўн. у рускай мове: На гумне, отгорожен- ном частоколом, сплошнымн заваламн нзвестняка б е- л е ю т гуснные стада (М. Ш о л о х о в. Поднятая целнна). Праўда, такая дыферэнцыяцыя значэнняў гэтых кан- струкцый з на і у не заўсёды выразна вьіяўляецца; па-246
раў'н.: Усё ў Парэччы падцягвалася насустрач ім [свя- там]: дамалочваўся авёс у гумне, трактар з МТС даканчваў зябліва (Т. X а д к е в і ч. Вяснянка) і Апоўдні мы былі на гумне, дзе малацілі ячмень (Т. X а д к е- в і ч. Даль палявая).3 іншымі назоўнікамі адзначанага тыпу ў гэтьім вы- падку, як правіла, ужываецца прыназоўнік у: У кароў- ніку прыцішаны шумок (П. Пестрак. Неспадзява- нак). Страшэнная мітусня пачалася ў аўчарні (К- Ч о р н ы. Як дзядзька Тамаш напалохаў ваўкоў).Спалучэнне з месным склонам — у млыне, як і спалу- чэнне з вінавальным у млын (гл. с. 42—43), у сучаснай мове ўжываецца як літаратурная норма: Люба цяпер ба~ ялася толькі аднаго: каб не заўважылі ў млынё Рыльскага (К. Ч о р н ы. Люба Лук’янская). М а р ы л я. Чую, міленькая, чую, хоць у вушах ш у м і ц ь, як у млы- не якім (Я. К У п а л а. Раскіданае гняздо). Толькі позна ўвечары вызваліўся Крушынскі ад п р а ц ы ў млыне (3. Б я д у л я. Язэп Крушынскі, II). Вось у гэтым і была ўся асалода язды. Ехаць ноччу! I ў млыне б ы ц ь ноччу (А. Ч а р н ы ш э в і ч. На сажалках).Спалучэнне на млыне, якое з народных гаворак, а так- сама пад уплывам рускай мовы часам пранікае ў творы асобных пісьменнікаў, не характэрна сучаснай белару- скай літаратурнай мове і павінна разглядацца як адхі- ленне ад літаратурнай нормы: ...Ды, мусіць, на млыне на тры вярсты чарга (А. Куляшоў. Глушцы). Р а б о- ту на млыне падзялілі так: тыдзень адзін працуе, ты- дзень — другі (М. Р а к і т н ы. Млын); параўн. у тых жа аўтараў: Сэрца білася ў грудзях, як жорны ў млыне (А. Кул яшоў. Млынар). I таму для вяскоўцаў вельмі важным стала — хто к р у ц і ў у млыне камяні (М. Р а- к і т н ы. Млын). -Пры перакладзе беларускіх твораў на рускую мову спалучэнне ў млыне звычайна перадаецца адпаведнай канструкцыяй з прыназоўнікам на; прывядзём прыклады з твораў К- Ч о р н а г а: У млыне, можа, ё с ц ь мука або крупы... (Люба Лук’янская). У млыне г а р э ў цьмяны ліхтар... (Вялікі дзень). Пачалі [фашысты] страляць, за- пынілі ход, і хто не паспеў выйсці, у млыне а с т а ў с я (там жа); параўн.: На мельныце, может, есть мука нлп крупа... (К. Ч о р н ы й. Левон Бушмар. Отечество. Люба Лукьянская. Млечный Путь. Мннск, 1965, с. 326).247
На мельнаце горел тусклый фонарь... (К. Чорный, Нзбранное. М., 1958, с. 616). ...Началн стрелять, прегра- дшш дорогу, н кто не успел уйтн, остался на мельпп- це (там ж а, с. 619). Аднак некаторыя перакладчыкі, каб захаваць каларыт мовы аўтара, гэту канструкцыю перакладаюць спалучэннем з прыназоўнікам в: Кто не успел уйтн, тот остался в мельнаце (К. Ч о р н ы й. Йзбранное. М., 1950, с. 103). В мельшце тускло г о р е л подслеповатый фонарь (там ж а, с. 100).Прыназоўнікава-склонавае спалучэнне на складзе, як і канструкцыя з вінавальным склонам, якой выражаецца кірунак дзеяння (на склад), у літаратурнай мове больш ужывальная, чым спалучэнне ў складзе. Сэнсавае адроз- ненне паміж гэтымі канструкцыямі ў тым, што пры вы- карыстанні спалучэння ў складзе звычайна маецца на ўвазе спецыяльнае памяшканне, у сярэдзіне якога рэалі- зуецца дзеянне або знаходзяцца прадметы; у канструк- цыі ж на складзе такое адценне не сігналізуецца, бо гэта цаняцце (склад) можа быць і не звязана з будынкам ці памяшканнем: На складзе рабочыя распілоўвалі бярвенні электрапіламі (А. Чарнышэвіч. Лясная быль). На стале было ўсё лепшае, што з н а й ш л і на харчовым складзе (I. Ш а м я к і н. Глыбокая плынь). А таму насенне траў і ляжыць мёртвым грузам на складзе абласнога аб’яднання («Звязда»), А на многіх заводах і фабрыках дарагое абсталяванне пыліцца на складах («Звязда»), А можа гэтыя кнігі ляжаць дзе-небудзь на складах? («ЛІМ»); параўн,: Раптам у складзе зрабілася цёмна (Я- Колас. Кінахро- ніка). Хімікаты ў складзе звалены на гіадлозе як папала, з парушэннем правіл захоўвання («Родная пры- рода»).Спалучэнні ў кухні і на кухні ў літаратурнай мове ча- ■ста функцыяніруюць у аднолькавых умовах, не выяўляю- чы сэнсавых адрозненняў і стылістычных асаблівасцей, што пацвярджаюць шматлікія прыклады з мастацкіх твораў; для болыпай нагляднасці пададзім іх парамі з прыназоўнікамі у і на: Салдаты с я д з е л і ў кухні і ў пя- рэднім вялікім пакоі (К. Чорны. Прасторны дом). Вольга доўга сядзела на кухні, зажураная... (I. Ш а- м я к і н. Гандлярка і паэт). Сымон спаў на старым драў- ляным ложку, што с т а я ў каля печы ў кухні (А. Ч а р- нышэвіч. Музыка), Мой тапчан с т а я ў на кухні248
(Я. С к р ы г а н. Дно душы). Старожка ўжо злёгку п а- храпвала ў кухні на печы... (Я. Ко л а с. На роста- нях, I). Уначы яна [бабка] прачнулася на кухні ад таго, што раптам на ўсю кватэру рыпнула пад ёю рас- кладушка (I. Ч ы г р ы н а ў. У горад). Вячэралі ў кухні (Я. Б р ы л ь. Птушкі і гнёзды).— Бочэк! — клік- нуў Ельскі свайго ад’ютанта, які сілкаваўся на кух- ні смажанай курадінай (П. П е с т р а к. Сустрэнемся на барыкадах, I). Недзе бухнулі дзверы, загрукатала ў кухні (П. Пестрак. А гудок гудзеў). Здаедца, мама бразгае на кухні, а мы яе чакаем за сталом (Р. Т а р- мола. Навальнічны раён). У кухні зноў ціха (М. Лынькоў. Ядвісін дуб). На кухні амаль змрочна (П. Пестрак. Дзіця).У творах мастацкай літаратуры таксама назіраецца і неаднолькавае ўжыванне аўтарамі спалучэнняў у кухні і на кухні. Некаторыя пісьменнікі выкарыстоўваюць абедзве адзначаныя канструкцыі з болынай або меншай колькаснай перавагай адной з іх над другой ва ўжыван- ні, не бачачы ў іх сэнсавага адрознення: Госця таксама не спяшалася, хацела даўжэй затрымацца ў кухнй (I. Ш а м я кін. Снежныя зімы). А можа нават здагад- валася [гаспадыня], што госцю гіадабалася сядзець на кухні (I. Ш а м я к і н. Атланты і карыятыды). Цётка Ганна... чакала ўжо іх, накрыўшы ў кухні стол для вячэры (Т. Хадкевіч. Даль палявая). Васіліна, тым часам, убегшы ў хату, убачыла маці, што п р ы б і р а л а на кухні (Т. Хадкевіч. Вяснянка). Маленькая Волеч- ка засталася ў кухні адна... (П. П е с т р а к. Дзіця). Гаспадыня Тацяна была на кухні не адна (таіі жа). Стары адпачываў, прыгнаўшы з ранак каровы, а старая краталася ў кухні (А. А д а м о в і ч, Я- Б р ы л ь, У. К а л е с н і к. Я з вогненнай вёскі...). Вуні> і дачка ўжо вырасла, гэта яна там на кухні гучна, па-ма- ладому, смяецца(тамжа).Некаторыя аўтары (Я, Брыль, К. Чорны, М. Лынькоў, А. Чарнышэвіч і інш.) аддаюць перавагу спалучэнню ў кухні. Так, у рамане Я. Брыля «Птушкі і гнёзды» з ся- мі канструкцый гэтага тыпу 6 — з прыназоўнікам у і толькі адна — з на. У іншых творах Я- Брыль таксама выкарыстоўвае спалучэнні з у: У кухні пры святле п а- глядзела [старая] на мяне, усхліпнула (У Забалоцці днее).249
Я. Колас ужывае, як правіла, прыназоўнікава-склона- вае спалучэнне ў кухні; выкарыстанне ж канструкцыі з прыназоўнікам на назіраецца ў тым выпадку, калі аўтар гаворыць пра кухню не ў хаце або кватэры, а ў памяш- канні грамадскага харчавання або ў іншым месцы: Сы- мон Тургай а д в а ж ы ў на кухні сем фунтаў [сала] і ад- даў Касперычу (На ростанях, III) (тут гаворка ідзе пра кухню ў астрозе).Асобныя пісьменнікі, напрыклад А. Марціновіч, схіль- ныя выкарыстоўваць толькі спалучэнне на кухні (гл. с. 36—37). Аддаюць перавагу канструкцьіі з на I. Шамякін, I. Мележ, А. Пальчэўскі і інш. Так, у апош- нім рамане I. Мележа «Завеі, снежань» ужыта 9 спалу- чэнняў на кухні і толькі адно — у кухні: Ганна з а- сталася на кухні. У кухні [Ганна] заўважыла: ма- чаха, прыціхлая, пільная, азіраецца, разглядвае ўсё на- вокалі..У спалучэнні з прыназоўнікам у пры назоўніку кухня часта ўжываюцца азначальныя словы, што характарызу- юць памяшканне, паказваючы разнастайныя прыметы, якімі яно: выдзяляецца сярод іншых, такіх самых памяш- канняў: Усе сядзелі ў гаспадарскай кухні за сталом (К. Ч о р н ы. Люба Лук’янская). ГІрытульна было ў Бараырвічавай кухні (К. Чорны. Зямля). Яна [Ядвісь- ка] ж ы л а ў людской кухні ў цёткі Зосі (М. Лынькоў. Ядвісін дуб). Парабчыха л я ж а л а ў хутаранцавай кух- ні на покуце (К. Чо р н ы. Вясна).У канструкцыях, з прыназоўнікам на азначальныя словы ўжываюцца параўнальна рэдка: Па хрусткай да- рожцы вячзрняга сквера прайшла Марыхен, якая толькі што п а і л а іх [Андрэя і Алеся] на Грубэравай кухні ка- вай (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды). Калі ж трэба было, Валодзя дапамагаўяй партызанскай кухні (В. Ш ы- м у к. Подзвіг разведчыкаў). Усе ў групе прадоўжанага дня ведалі: калі Ларысы няма на прагулцы, шукайце яе на школьнай кухні («Настаўніцкая газета»).Некаторыя азначальныя словы замацоўваюцца толь- кі ў адным прыназоўнікава-склонавым спалучэнні і не могуць ужывацца ў другім. Так, спалучэнні ў кухні з та- кімі прыметнікамі-азначэннямі, як прасторная, вялікая, малая, цёплая, цёмная, утульная і інш., звычайна не дапускаюць замены іх адпаведнымі канструкцыямі з прыназоўнікам на: Анупрэіха... снавала з мееца на25(1
месца ў прасторнай кухні (Т. Хадкевіч. Вяснянка). Змёрзлыя да дрыжыкаў, яны [Ліза і Гарасім Пятровіч] пілі ў цёплай утульнай кухні гарачы чай (I. Шамя- к і н. Атланты і карыятыды) ,Ужыванне канструкцый з прыназоўнікам у або на ў пэўнай ступені можа залежаць ад семантыкі дзеяслова» пры якім функцыяніруе спалучэнне. Так, пры дзеясловах упраўляцца (управіцца), ухадзіцца, завіхацца, прыбі- раць, дапамагаць і падобных звычайна выкарыстоўваец* ца прыназоўнікава-склонавае спалучэнне на кухні: Пры лямпе на кухні ўпраўлялася маці (С. Грахоўскі. - Ранні снег). А вось гаспадыня ўжо ўправілася на кухні (П. Пестрак. Дзіця). Фрося ўхадзілася на куханьцы з пасудай (А. Пальчэўскі. Мянёк). Ве* рачка такая гаваркая была. Памагала мне на кухні і ўсе інстытуцкія навіны расказвала (I. Ш а м я к і н. Ат-- ланты і карыятыды). I дзеду далі пасаду, паслалі да цёткі Палашкі дапамагацьёй на кухні (М. Л ы н ь к о ў. Дзед Аўсей і Палашка). Ніка моўчкі павярнулася і пай* шла прыбіраць на кухні (А. М а р ц 1 н о в і ч. Тра* вінка і камень). Пры назоўніках, утвораных ад дзеясло* ваў адзначанай групы, таксама ўжываецца канструкцыя з на: Не забавілася доўга і сама Дзіна Сяргееўна: вуч- нёўскіх сшыткаў на гэты раз не было, у п р а ў к а на кухні не заняла багата часу... (А. Марціновіч. Сцюжа).Канструкцыя з прыназоўнікам на ўжываецца такса^ ма ў тым выпадку, калі назоўнікам кухня абазначаецца частка памяшкання грамадскага харчавання або спецы- яльна прыстасаванае месца для прыгатавання ежы не ў памяшканніі Хлопцы і дзяўчаты не толькі вучыліся: па чарзе працавалі на кухні ў сталоўцы (I. Мележ. Жыццёвыя клопаты). Да палкоўніка аднойчы Федзя з просьбаю прыйшоў: — Не магу на кухні болей за катламі наглядац ь... (П. Б р о ў к а. Паэма пра Смалячкова). Раніцай, збітыя з панталыку, адкуль узяўся на нашай кухні такі прыемны пах, немцы доўга вадзілі насамі..к (В. В і т к а. Трое ў палаце):У літаратурнай мове ўжыванне спалучэнняў з прына- зоўнікамі на і у і назоўнікам кухня ў форме множнага ліку для абазначэння месца, дзе рэалізуецца дзеянне або знаходзіцца што-, хто-небудзь,— з’ява вельмі рэдкая; ...У вёску Кавалі Вілейскага раёна не завозяць газавыя251
балоны, хоць пліты на кухнях устанавілі ўжо многія жыхары («Звязда»),Аналіз даследаванага матэрыялу сведчыць, што пры- назоўнікавыя спалучэнні ў кухні і на кухні суіснуюць у сучаснай мове як раўнапраўныя і паводле значэння, і па ступені ўжывальнасці, праўда, нярэдка служачы срод- кам больш дакладнай перадачы сэнсу выказвання, У спалучэннях з прыназоўнікам у прыкметна праяўляец- ца тэндэнцыя да ўжывання пры залежным назоўніку паясняльных слоў, што толькі ў нязначнай ступені ха- рактэрна спалучэнням з на.Наогул жа варта зазначыць, што ўжыванне прыназоў- нікава-склонавай формы на кухні падтрымліваецца тра- дыцыяй, бо асноўнае значэнне прыназоўніка на — паказ^ ваць на паверхню прадмета, а не на тое, што дзеянне ад- бываецца ці знаходзіцца што-небудзь у сярэдзіне прад- мета, памяшкання 66.У літаратурнай мове для абазначэння месца шырока ўжываюцца зусім блізкія паводле значэння прыназоўні- кавыя спалучэнні ў кватэры і на кватэры. Спалучэнне на кватэры, як і адпаведная канструкцыя з вінавальным склонам (на кватэру), выкарыстоўваецца з некаторай колькаснай перавагай над прыназоўнікава-склонавай формай у кватэры. Гэта ў значнай ступені тлумачыцца тым, што прыназоўнік на спалучаецца з назоўнікам ква- тэра, які характарызуецца двума значэннямі: 1) асобнае жылое памяшканне ў доме з кухняй, пярэднім пакоем і інш. (гэта — асноўнае значэнне); 2) жылая плошча, памяшканне, якое чаецей за ўсё наймаюць у каго-небудзь на часовае карыстанне. У канструкцыі ж з прыназоўні- кам у гэты назоўнік адназначны, таму і сфера ўжывання яго вузейшая.Спалучэнне з на, у якім назоўнік кватэра ўжыты ў асноўным сваім значэнні, звязана сінанімічнай сувяззю з адпаведным епалучэннем у кватэры; такія прыназоўні- кава-склонавыя формы дапускаюць узаемазамену ў лю- бых умовах, не выклікаючы ў той ці іншай ступені змены сэнсу: На кватэры застаўся адзін толькі Сцёпка. Яго.66 Параўн.: Владіімарсшй Е. Ю. К нзученнго предложно-падеж- ных конструкцнй с пространственным значеішем (предлогн в, на, ыз, с).—'У кн.: Вопросы теорнн н методнкп преподавання русского языка нностранцам. М., 1963, с. 82.252
таварышы разышліся хто куды (Я. Ко л а с. На прасто- рах жыцця), Застаўшыся адны зноў у кватэры, ма- ці і сыны прыняліся наводзіць парадак, расстаўляць усё, як было (А. М а р ц і н о в і ч. Сцюжа).Адносна асаблівасцей гэтых канструкцый можна заў- важыць, што прыназоўнікавае спалучэнне ў кватэры. больш выразна і канкрэтна перадае значэнне ’у сярэдзі- не прадмета, памяшкання’; пры залежным назоўніку ў ім часцей ужываюцца азначальныя словы — прыметнікі, займеннікі, форма роднага склону назоўніка, якія харак- тарызуюць памяшканне пераважна ў адносінах памеру, размяшчэння і іншых прымет: Ч ы с т а, ц і х а, утуль* н а б ы л о ў кватэры (Я. М а ў р. ТВТ). У кватэры г а- рэла лямпа (А, Пальчэўскі. Іза). Усім нам цяпер здавалася, што галоўная гаспадыня ў нашай кватэры зусім не мама, а Даша (А. В а с і л е в і ч. Горкі ліпавы мёд). Успомнім у сувязі з гэтым эпізодам пачатак паэмы, калі Рыбка ў пустой кватэры вядзе дЫялогз дзіця- чымі цацкамі (Р. Ш к р а б а. Народная паэма). Але дзіўна і невытлумачальна! — эстэт, змагар за добры ды- зайн, нідзе — ні ва ўласнай стыльна абсталяванай кватэ- ры, ні ў каго другога... не адчуваў сябе больш утульна, як тут, у Шугачовых (I. Шамякін. Атланты і карыятыды). ...Сям’я цвёрда трымалася назваў, якія б ы т а в а л і ва ўсіх іншых шматпакаёвых кватэрах —і «зала», «спальня», «дзіцячая» (т а м жа). ...У нядаўна адрамантаванай кватэры зімою здымаюць жалезную трубу, якая злучала нашу галандачку з комінам у сусед- няй кватэры (У. Д у б о ў к а. Асінавыя дровы). Другі і трэці нумары [газеты «Звязда»] надрукаваны на Вы- давецкай вуліцы, 10, у кватэры Т. Якавенкі, чацвёрты ну- мар — на 3-й лініі, 26, у кватэры падполытыка П. Хада- севіча (Гісторыя Мінска).У спалучэнні на кватэры, суадносным паводле сэнсу са спалучэннем у кватэры, значэнне ’у сярэдзіне прадме- та’ выступае даволі аслаблена, невыразна; тут выяўляец- ца больш агульнае значэнне месца безадносна да сярэ- дзіны, унутранай часткі прадмета. Ужыванне азначаль- ных слоў пры залежным назоўніку ў канструкцыях з на абмежавана: У пэўныя часіны дня сябры сходзіліся на кватэры (Я. Колас. На ростанях, III). Ды проста мне не верыцца, што я на кватэры ў калгасніка: жывяце вы, як паны! (Я. Колас. Адшчапенец). Трыдніся-253
д з е л а [Валя] ў яго на кватэры, хацела даведацца пра Сцяпана — дзе ён, што з ім? (I. Шамякін. Шлюбная ноч). Кожны раз, калі з рэпрадуктара чуўся знаёмы го- лас, яна [Паўліна Цітаўна] спынялася і слухала, стаіўшы дыханне, незалежна ад таго, дзе знаходзілас я,—на кватэры, у канцылярыі, на ферме... (I. Шамякін. Ся- лянка). Адзежа ўся мая гарыць на новай кватэры (К. Ч о рны. Лявон Бушмар). Ісай Казінец і яго тава* рышы сабраліся на канспіратыўнай кватэры ў доме № 5 (зараз 34) па Лугавой вуліцы (Гісторыя Мінска). На кватэры У. С. Амельянюка бы ў у с т а- ноўлены радыёпрыёмнік (т