/
Автор: Піваварчык С.А. Семянчук Г.М.
Теги: гісторыя беларусі гісторыя археалогія
ISBN: 985-417-019-5
Год: 1996
Текст
Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублі кі Беларусь
ГРптгнгк-і п?аошлйЧЬ| уніВЕРСІТЭТ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ
С.Піваварчык, Г.Семянчук
АРХЕ АЛОГІЯ БЕ Л АРУСІ
У 2 частках
4.1 - Ад палеаліту да ранняга сярэднявечча
Навучальны дапаможнік
для студэнтаў спецыяльнасці Г0506 - "Гісторыя"
Гродна 1996
Рэцэнзенты: кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы
супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі
В.СВяргей;
старшы выкладчык кафедры гісторыі славянскіх
дзяржаў ГрДУ А.А.Дабрыян
Рэкамендавана вучоным саветам факультэта гісторыі і культуры
Піваварчык С.А., Семянчук Г.М.
П 32 Археалогія Беларусі: У 2 частках. Ч. 1 - Ад
палеаліту да ранняга сярэднявечча: Навучальны
дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці Г0506 -
"Гісторыя". - Гродна, 1996. - 136 с.
У кнізе паказана развіццё матэрыяльнай культуры ў гісторыі
насельніцтва Беларусі ад эпохі палеаліту да ранняга сярэднявечча.
Даеццахарактарыстыка асобных археалагічных культурз улікам
новых адкрыццяў беларускіх даследчыкаў.
18ВЫ 985-417-019-5
© С.А.Піваварчык,Г.М.Семянчук,1996
Уводзіны
АРХЕАЛОПЯ I ГІСТОРЫЯ
Багатая і доўгая гісторыя беларускіх земляў шмат у чым для
нас невядомая і таямнічая. Яна адстае ад сённяшняга дня на дзе-
сяткі тысяч год. Найважнейшымі крыніцамі пазнання і рэканструк-
цыі мінуўшчыны лічацца рознага роду пісьмовыя сведчанні. Аднак
пісьмовасць узнікае надаволі познім этапе развіцця гісторыі чала-
вецтва; больш таго, пачаткі знаёмства з ёй і ўласны адлік часу былі
несінхронныя на розных тэрыторыях. Краіны Блізкага Усходу ці
басейна Міжземнага мора ўвайшлі ў арбіту гісторыі, створанай на
падставе пісьмовых крыніц значна раней краін Цэнтральнай і Ус-
ходняй Еўропы. Таму храналагічна вялікі дапісьмовы /ці дагіста-
рычны/ перыяд жыцця чалавецтва вывучаецца галоўным чынам на
падставе спецыфічнай катэгорыі крыніц, якімі з’яўляюцца археа-
лагічныя матэрыялы. Гэта рэшткі чалавечай дзейнасці ў мінулым,
якія захаваліся ў выглядзе выкапнёвых рэліктаў. Навука, якая за-
ймаецца выяўленнем, апісаннем, класіфікацыяй і інтэрпрытацыяй
гэтых матэрыялаў, завецца археалогія. У літаральным сэнсе гэтае
слова тлумачыцца як навука /словы, веды/ аб старажытнасцях /ад
грэчаскіх “архайос” - старажытны і “логас” -слова, веды, навука/.
Археалогія - дысцыпліна гістарычная. Сярод навук аб міну-
ўшчыне /старажьггнай гісторыі/ археалогія займае выключнас месца.
Займаючыся найстаражытнейшымі перыядамі гісторыі, яна адно-
сіцца да дысцыплін, якія сфармаваліся даволі позна. Будучы на-
скрозь гуманістычнай, наймацней звязана з прыродазнаўчымі і
тэхнічнымі навукамі.
Археалогія - навука шматбаковая, вывучае чалавека і чалаве-
чыя супольнасці, верагодна, паўней(чым любая іншая: пачынаючы
эд генезісу і станаўлення да праяў формаў грамадскай свядомасці.
Хрхсалогія мае істотнае значэнне пры вывучэнні розных гістарыч-
іых перыадаў, як адзначалася вышэй, асабліва тых, дзе невядомыя
псьмовыя крыніцы. У гэтым выпадку археалагічныя крыніцы з’яў-
іяюцца адзінымі сведкамі той гісторыі. Менавіта на падставе архе-
ілагічных крыніц удаецца рэканструяваць лад жыцця, матэрыяль-
чую і духоўную культуру першапачатковых супольнасцяў, экана-
мічныя падставы іх развіцця і, нават, пэўныя факгы з грамадска-
цалітычнай гісторыі.
Археалогія мае важнае значэнне і для вывучэння пазнейшых
3
перыядаў гісторыі Бсларусі, якія забяспечаны комплексам пісьмо-
вых крыпіц. Напрыклад, для сярэднявечча /асабліва ранняга/ коль-
касць пісьмовых крыніцдаволі сціплая, яны ў асноўным вядомыя
і неаднойчы вывучаліся. У той жа час археалагічныя матэрыялы
папаўняюцца кожны год, паіпыраючы магчымасці даследчыкаў.
Таксама трэба адзначыць, што характар больпіасці пісьмо-
вых крыніц не дазваляе ўсебакова ахарактарызаваць жыццё сярэд-
нявечнага грамадства. Толькі на падставе археалагічных крыніц маг-
чыма асвятліць гаспадарчае жыццё і заняткі насельніцгва ў той ці
іншы перыяд, разнастайнасць матэрыяльнай і духоўнай культуры
народа на кожным этапе гістарычнага развіцця. Менавіта археала-
гічныя знаходкі дазваляюць канкрэтызаваць нашыя ўяўленні аб
прыладах працы і гаспадарчых рэчах, прадметах быгу і ўзбраення,
прадметах культу, ужытковага і іншых галін мастацтва.
Вялікае прыкладное значэнне археалогія мае для музейнай
справы, кансервацыі і рэстаўрацыі гістарычных і культурных пом-
нікаў. Выяўленыя падчас археалагічных раскопак архітэктурныя
рэшткі будынкаў дазваляюць больш дакладна аднаўляць кожны
канкрэтны помнік ці нават цэлыя гарадскія кварталы. У музейных
мэтах усё часцей выкарыстоўваюцца аўтэнтычныя фрагменты таго
ці іншага будынка як згука мінуўшчыны. У апошнія гады археала-
гічныя методыкі знайшлі шырокае ўжыванне пры пошуках і дае-
ледаваннях месцаў масавых знішчэнняў людзей.
ТЫПЫ АРХЕАЛАГІЧНЫХ КРЫНІЦ
Старажытныя прадметы, збудаванні альбо пахаванні, што за-
хаваліся на зямной паверхні, пад зямлёй альбо пад вадой і якія
з’яўляюцца аб’ектамі археалагічных даследаванняў, завуцца археа-
лагічнымі крыніцамі /помнікамі/. Усе крыніцы, якімі валодае ар-
хеалогія, падзяляюцца на дзве асноўныя групы: крыніцы рухомыя
і крыніцы нерухомыя. Да апошніх належаць гарадзііпчы, курганы,
рэшткі каменных канструкцый, якія часам выразна вылучаюцца
на паверхні зямлі. Аднак часцей нерухомыя археалагічныя аб’екты
знаходзяцца ў зямлі і выяўляюцца толькі падчас сістэматычных
раскопаК альбо земляных прац. Гэта разнастайнага характару сля-
ды будаўніцтва ў выглядзе ямаў, драўляных ці каменных канструк-
цый, выкапаныя пахаванні, сляды гаспадарчай дзейнасці кшалту
шахтаў, месцаў апрацоўкі камяню, домніц, печаў і інш. Увогуле
нерухомыя крыніцы прынята падзяляць на паселішчы і пахаваль-
4
НЫЯ ПОМНІКІ.
Паселішчы - вельмі шырокае паняцце. Гэтым тэрмінам вы-
значаюць усякія рэшткі болыл ці менш працяглага жыцця стара-
жытных людзей на адным месцы. Да іх можна аднесці:
1. Неўмацаваныя /стаянкі і селішчы/ і ўмацаваныя /гарад-
зішчы/ паселішчы розных эпох, існуючыя на натуральных пры-
родных формах ці пячорах і гротах, калісьці прыстасаваных для
жылёвых патрэб.
2. Выяўленыя на паселішчах рэшткі асобных жытлаў, якія
складаюцца з ямаў , выкапаных пад будаўніцтва зямлянкі ці паў-
зямлянкі, а таксама ямаў ад слупоў, на якіх трымаліся наземныя
канструкцыі. Жыллё рабілася і з камянёў /захоўваюцца фундамен-
ты і сцены/. Побач з вышэйназванымі знаходзіліся пабудовы з
нежылымі ці гаспадарчымі функцыямі /ямы для захавання збож-
жа, склепы, сметнікі/.
3. Сляды абарончых збудаванняў у выглядзе земляных, драў-
ляных ці каменных валоў, равоў і мураваных сцен. Гэтыя фарты-
фікацыйныя элементы маглі абкружаць канкрэтныя паселішчы
альбо вялікія прасторы.
4. Дарогі, вуліцы, масты, грэблі, рэшткі якіх выяўляюцца ў
межах паселішчаў, альбо ўздоўж пэўных камунікацыйных шляхоў,
рэшткі гідратэхнічных збудаванняў.
5. Слвды майстэрняў, у якіх апрацоўваліся і вырабляліся ка-
менныя прылады працы, печы для плаўкі металаў, ганчарныя і
шкларобныя майстэрні з адпаведнымі печамі. Да гэтага ж тыпу
адносяцца аб’екгы са слвдамі здабычы адпаведнай сыравіны: шах-
ты па здабычы крэменю, руды, ямы, у якіх здабывалі гліну для
ганчарных майстэрняў і інш.
6. Слвды ралля ў выглядзе барознаў, якія найчасцей захоў-
ваюцца пад курганнымі насыпамі ці іншымі канструкцыямі. Часам
захоўваюцца поўныя сістэмы палёў разам з іх межамі.
7. Культавыя месцы і збудаванні ў выглвдзе драўляных альбо
каменных святынь, каменных канструкцый /колаў, пасаў/ і асоб-
ных камянёў, капішчы і храмы. У дагістарычныя часы прадметамі
культу былі пэўныя прыродныя элементы - крыніцы, гаі ці асоб-
ныя дрэвы, узгоркі.
Нерухомыя археалагічныя крыніцы - сляды аб’ектаў тыпу па-
селішчаў -дазваляюць выявіць не толькі разнастайнасць формаў
будаўніцтва і сыравіну для яго, але таксама даюць каштоўны матэ-
5
рыял для рэканструкцыі гаспадаркі, формаў грамадскага і палітыч-
нага ладу, вайсковага мастацтва, гандлю і іншых галін жыцця ча-
лавечых супольнасцяў у мінулым. На Беларусі вядома каля 900 пом-
нікаў каменнага і бронзавага вякоў, каля 1500 гарадзішчаў і селіш-
чаў жалезнага веку і сярэднявечча.
Наступны тып нерухомых крыніц - пахавальныя помнікі -
можна падзяляць на некалькі груп:
1. Курганныя і грунтовыя /бескурганныя/ пахаванні адрозні-
ваюцца наяўнасцю ці адсутнасцю земляного насыпу над магілай.
2. Пахаванні ў каменных магілах і курганах ці іншых кан-
струкцыях, якія вызначаюць месцы пахавання рэшткаў памёрлага
альбо без іх. У археалогіі ўжываюць яшчэ тэрмін “мегалітычныя
пахаванні” - гэта магілы, абкружаныя камянямі, ці пакрытыя на-
земнымі каменнымі канструкцыямі/напрыклад, дальмены/, ці па-
хаванні ў каменных скрынях.
3. Пахаванні па абраду трупапалажэння і трупаспалення за-
лежацьад пахавальных традыцый /звычаяў/, якія патрабуюць спаль-
вання цела /крэмацыя/ альбо пахавання цела памёрлага /інгума-
цыя/. Трэба дадаць, што пахаванні па абраду трупаспалення пад-
зяляюцца яшчэ на ўрнавыя /калі рэшткі крэміраванага чалавека
складвалі ў сасуд-урну/, ямныя /калі рэшткі крэмацыі памёрлага
разам з рэшткамі стосу, на якім быў спалены, клалі непасрэдна ў
яму/ і рассыпаныя па зямлі, пакрытыя альбо не пакрьггыя магіль-
ным насыпам.
Пахаванні выступаюць часцей вялікімі групамі, ствараючы
могільнікі, і радзей адзінкавыя. У магілах сустракаюцца рэшткі па-
мёрлага, а таксама пахавальны інвентар, які з’яўляецца важнай кры-
ніцай для вывучэння культуры канкрэтнай эпохі. Пахавальны аб-
рад разам з інвентаром дазваляюць зрабіць высновы аб сацыяль-
ным і маёмасным статусе нябожчыка, аб вераваннях і погладах
людзей на пытанні смерці і замагільнага жыцця. Сёння на тэрыто-
рыі Беларусі зафіксавана каля 6,5 тысяч розных пахавальных пом-
нікаў.
Другой вельмі важнай археалагічнай крыніцай з’яўляюцца
рухомыя прадметы. Яны могуць выступаць /існаваць/ групамі ў
канкрэтных комплексах /пахавальных альбо на паселішчах/, а так-
сама асобна,у форме разрозненых знаходак.
Па сваіх функцыях рухомыя археалагічныя матэрыялы пад-
зяляюцца на: прылады працы; прадметы быту і гаспадаркі; рэшткі
ежы; посуд: гліняны, драўляны, металічны і іншы; зброя і вайско-
6
вы рыштунак; элементы адзення, упрыгожванняў і прадметы рас-
кошы; транспартныя сродкі; прадметы культу.
Акрамя вызначэння функцыянальнага прызначэння рухомых
прадметаў, выяўленых падчас археалагічных раскопак альбо зной-
дзеных выпадкова, даследчык звяртае ўвагу яшчэ на матэрыял, з
якога яны зроблены, спосаб іх выканання і форму /знешні і ўнут-
раны выгляд/.Па матэрыялу найчасцей сустракаемыя прадметы
можна падзяліць на зробленыя з каменя, гліны, металаў /медзі,
бронзы, жалеза, золата, срэбра/, дрэва, косці і рогу, іншых матэ-
рыялаў арганічнага паходжання /раслінныя і жывёльныя валокны,
скура/. Дарэчы, падзел археалагічных знаходак з пункту гледжан-
ня вытворчага матэрыялу з’явіўся падставай вылучэння трох гіста-
рычных эпох, а менавіта: каменя, бронзы і жалеза. Уведзены ў
навукуў першай палове XIX ст. дацкім навукоўцам Ё.Х.Томсанам,
гэты падзел застаецца актуальным па сённяшні дзень.
Для даследавання спосабаў выканання археалагічных знахо-
дак выкарыстоўваюцца эксперыментальныя метады, а таксама маг-
чымасці тэхнічных навук, якія займаюцца сучаснымі тэхналагіч-
нымі працэсамі /напрыклад, металаірафічныя І хімічныя даследа-
ванні/.
Галоўнай мэтай пры вывучэнні формы рухомых археалагіч-
ных прадметаў з’яўляецца стварэнне іх класіфікацыі, выяўленне і
характарыстыка працэса развіцця археалагічных знаходак. Пры
класіфікацыі знаходак, асабліва масавага матэрыялу, сучасная ар-
хеалоіія даволі часта звяртаецца за дапамогай да кібернетычна-
статыстычных метадаў.
Як адна з каштоўнейшых крыніц у археалогіі выкарыстоўва-
ецца спецыфічная група знаходак - скарбы. Скарбы - гэта нагру-
вашчванне /комплекс/ прадметаў, якія маюць вялікую вартасць для
іх уладальніка і ўзнікаюць пры наступных абставінах:
як месца сховішча каштоўных прадметаў, сабраных ўладаль-
нікам з мэтай захавання іх падчас вайны, рабунку;
як падараванне ці ахвяры, якія складаюць у культавых мес-
цах, так званыя ватыўныя скарбы;
як месца сховідіча прадметаў, якія перавозілі купцы па ган-
длёвых шляхах, так званыя купецкія скарбы.
Археолаг у паняцце “скарб” укладае больш шырокі сэнс, чым
прынята звычайна. Гэта не абавязкова каштоўныя прадметы рас-
кошы, ці ўпрыгожванні альбо манеты. Сустракаюцца скарбы брон-
завых і жалезных рэчаў, у тым ліку зліткі металаў і нарыхтоўкі.
7
Увогуле, скарбы з’яўляюцца важнай крыніцай не толькі пры дас-
ледаванні культуры пэўнага перыяду, але таксама даюць шмат ін-
фармацыі аб эканамічным і сацыяльным жыцці грамадства.
Алроч рознага тыпу масавых знаходак, археолаг сутыкаецца і
з адзінкавымі, часцей за ўсё згубленымі старажьггнымі людзьмі прад-
метамі падчас вайсковых выпраў ці ў працэсе гаспадарчай дзей-
насці.
ВЫЯЎЛЕННЕIРАСКОПКІ /ЭКСПЛАРАЦЫЯ/
АРХЕАЛАПЧНЫХ ПОМНІКАЎ
Першапачатковым у дзейнасці кожнага даследчыка-археола-
га з’яўляецца выяўленне помнікаў /так званая археалагічная раз-
ведка/. Адной з крьшіц інфармацыі аб месцазнаходжанні археала-
гічных помнікаў з’яўляюцца выпадковыя адкрыцці. Для пэўнай ка-
тэгорыі археалагічных помнікаў выпадковасць мае выключнае зна-
чэнне. Напрыклад, бескурганныя ці грунтовыя могільнікі ў боль-
шасці выпадкаў выяўляюцца падчас земляных прац. Найчасцей
археолагі, не чакаючы звестак ад выпадковых інфарматараў, арга-
нізоўваюць і праводзяць сістэматычныя выяўленчыя праігы з мэ-
тай адкрыцця новых археалагічных пунктаў. Найбольш распаўсю-
джаным і апрабаваным лічыцца непасрэднае абследаванне пэўных
мясцінаў /тэрыторый/ шляхам абходу ці аб’езду. У ходзе падобнага
абследавання фіксуюцца бачныя на паверхні зямлі сляды нерухо-
мых археалагічных аб’ектаў, а таксама рухомыя прадметы /фраг-
менты керамікі, каменныя ці жалезныя вырабы/, якія знаходзяцца
на паверхні зямлі. Усе адкрытыя археалагічныя пбмнікі фатагра-
фуюцца, ствараюцца сітуацыйныя планы масштабам 1:500 см ці
1:1000 см, на якіх пазначаюць месцы пахаванняў, жытлаў, скап-
ленні ці адзінкавыя знойдзеныя рэчы. Афармляюцца пашпарты, у
якіх падаецца наступная інфармацыя: прыводзіцца прывязка да
найбліжэйшых населеных пунктаў, рэк, азёраў, балотаў, пазнача-
ецца адміністрацыйнае размяшчэнне, указваюцца мясцовыя на-
звы помніка, аўтар археалагічнай разведкі. У палявым дзённіку апіс-
ваюцца сам помнік і знойдзеныя рэчы /апошнія пажадана замаля-
ваць/.
Для вызначэння стратыграфіі, плошчы помніка і яго папя-
рэдняга датавання праводзяцца зандажныя працы. Гэта свідраві-
ны, альбо невялікія па плошчы /1x1 м; 2x2 м; 2x4 м/ шурфы. Па
выніках, атрыманых пры вывучэнні інфармацыі і матэрыялаў, ар-
8
леолаг прымае рашэнне аб мэтазгоднасці правядзення буйных ар-
хсалагічных раскопак на тым ці іншым помніку.
Сёння археалагічная навука і непасрэдна спеныялісты-архе-
олагі ўсё часцей выкарыстоўваюць больш дасканалыя метады ў
разведвальнай працы, якія дазваляюць выяўляць археалагічныя
аб’екты /як паселішчы, так і пахавальныя помнікі/ без шурфоўкі.
У першую чаргу гэта аэрафотаздымка. 3 яе дапамогай магчыма
вызначаць нябачныя з зямлі дробныя формы рэльефу /напрыклад,
знішчаныя падчас сельскагаспадарчых прац рэшткі валоў, ці зем-
ляныя насыпы курганоў/. Аэрафотаздымка дазваляе таксама, назі-
раючы за зменаю колеру глебы альбо зменаю колеру і інтэнсіўнас-
ці расліннасці, выявіць рэіпткі жытлаў, засыпаныя пяском ямы і
равы, якія былі выкапаныя часта сотні ці тысячы год таму.
Для больш дасканалага вывучэння тэрыторый і канкрэтных
помнікаў выкарыстоўваюцца і іншыя метады, распрацаваныя ў
прыродазнаўчых і фізіка-тэхнічных навуках, так званыя геафізіч-
ныя метады даследаванняў. Іх дапамога ў археалогіі заключаецца ў
тым, што яны дазваляюць у пэўным сэнсе “бачыць” скрозь зямлю
яшчэ да пачатку раскопак, выяўляць рэшткі старажытных збуда-
ванняў і розныя прадметы, пахаваныя ў глебе ці нават глыбей.
Сярод некалькіх геафізічных метадаў спецыялістамі вылучаюцца
па эфектыўнасці атрыманых вынікаў два галоўныя - элекграраз-
ведка і магнітаразведка.
Фізічны прынцып, на якім грунтуецца метад элекіраразвед-
кі, просты і зразумелы. Усялякае фізічнае асяроддзе /глеба, пясок,
гліна, горныя пароды/ па-рознаму праводзіць элекгрычны ток.
Неаднолькава праводзяць ток непарушаныя напластаванні зямлі ў
параўнанні з парушанымі чалавекам, альбо рэпгткамі канструкцый,
узведзаеных ім. Гэта залежыць ад удзельнага супраціўлення дадзе-
ных рэчаў. Метад элекграразведкі дазваляе археолагу ідэнтыфіка-
ваць без раскопак сляды захаваўшыхся пад зямлёю ямаў і равоў, а
таксама канструкцый з цэглы, камянёў альбо абпаленай гліны.
Метад магнітаразведкі ірунтуецца на вымярэнні анамалій маг-
нітнага поля ў дадзеным м&сцы. Гэтыя анамаліі найчасцей выклі-
каны знаходжаннем у зямлі жалезных прадметаў ці іншых, якія
ўтрымліваюць вокісы жалеза /абпаленая гліна, цэгла, печы, рэшткі
вогнішчаў, культурныя напластаванні паселішчаў, утвораныя ў
выніку знішчэнняў у агні і г.д./. Магнітаразведка дазваляе выявіць
месцы здабычы і апрацоўкі жалеза, засыпаныя ямы, студні, равы,
закінутыя дарогі,таму што яны валодаюць пэўнай магнігнай ус-
9
прымальнасцю, якая адрозніваецца ад навакольнай глебы.
Вьізначаць межы прагістарычных /дагістарычньіх/ паселіш-
чаў магчыма дзякуючы выкарыстоўванню метада фасфатнага ана-
лізу глебы. Ён грунтуецца на вымярэнні колькасці фосфару ў гле-
бе. У месцах інтэнсіўнага пражывання чалавека яго колькасць значна
болыпая. Усе апісаныя вышэй метады вельмі карысныя для вызна-
чэння месца знаходжання і характару археалагічных аб’ектаў, ад-
нак ні ў якім разе не могуць замяніць археалагічных раскопак.
Менавіта раскопкі дазваляюць у поўнай ступені пазнаць харакгар
помніка, таксама здабыць схаваныя ў зямлі археалагічныя знаход-
кі. ;
Раскопкі могільнікаў і паселішчаў - найбольш адказная част-
ка ў сістэме палявых даследаванняў, непаўторных па сваёй сутнас-
ці. Як бы кваліфікавана і ўважліва мы не раскопвалі помнік, у рэшце
рэшт ён незваротна разбураецца. Ён перастае быць помнікам ар-
хеалогіі, а пераўтвараецца ў суму матэрыялаў і звестак, атрыманьц
у працэсе раскопак. Таму праводзіць раскопачныя працы павінны
толькі спецыялісты, якія маюць адпаведную падрыхтоўку. і
Прадметам археалагічных раскопак з’яўляецца размяшчэнне
нерухомых аб’екгаў і рухомых прадметаў, якія знаходаяцца пад зям-
лёй у антрапагенічных альбо прыродных седыментах /адкладах/ і
завуцца спецыялістамі культурнымі напластаваннямі /пластамі,
слаямі/.
Культурны пласт - прынятая ў археалогіі назва пласта зямлі,
які ўгварыўся на нейкім месцы ў выніку жыцця і дзейндсці чалаве-
ка. Ён мае сваю кансістэнцыю /гумус, вуголле, попел, вапну, глі-
ну, пясок, трэскі.будаўнічы друз і інш.Дструктуру /шчыльную аль-
бо рыхлую/, спецыфічны колер /чорны, карычневы, шэры і інш./,
часам спецыфічны пах /двухвокісу вугляроду/. Культурны пласт -
гэта пераважна слады аднаразовага побыту людзей у дадзеным мес-
цы. Спецыялісты вывучаюць таксама шматпластовыя помнікі, якія
ўзніклі ў выніку шматразовага засялення аднаго месца.
У культурных напластаваннях захоўваюцца рэшткі старажыт-
ных жытлаў, гаспадарчых пабудоў, помнікаў манументальнага до-
йлідства /храмы, палацы/, прадметы матэрыяльнай культуры /
прылады працы, посуд, зброя, упрыгожванні, кухонныя адходы/
косЦі свойскіх і дзікіх жывёл, птушак, рыб, абпаленае збожжа, луш-
піны арэхаў, костачкі пладоў. На фармаванне таўіпчыні культурна-
га пласта ўплывае інтэнсіўнасць жыцця і род заняткаў людзей, сту-
пень канцэнтрацыі жыхароў на адпаведнай плошчы ў той ці іншы
10
час, працягласць пражывання на помніку, а таксама знешнія аб-
ставіны /войны, стыхійныя бедствы, пажары/. Напрыклад.куль-
турныя напластаванні кароткатэрміновых стаянак каменнага часу
меніпыя, чым сталых паселішчаў эпохі жалеза. Альбо таўшчыня
культурных напластаванняў у гарадах каля храмаў і на гандлёвых
плошчах меншая, чым на месцы сядзіб і майстэрняў, на гарадзіш-
чах і дзядзінцах болыпая, чым на селішчах і пасадах.
Неабходна падкрэсліць, што падчас археалагічных раскопак
культурныя напластаванні знішчаюцца. Таму галоўнай мэтай для
кожнага даследчыка з’яўляецца найдакладнейшая фіксацыя раз-
мяшчэння ў культурных напластаваннях выяўленых рухомых і неру-
хомых матэрыялаў. Неабходна ўважліва і падрабязна запісваць у
пэўным парадку ўсю атрыманую інфармацыю, замалёўваць і фа-
таграфаваць знойдзеныя аб’екгы і рэчы.
На наступным этапе здабытыя археалагічнымі раскопкамі
прадметы павінны быць папярэдне апрацаваны, закансерваваны і
часткова рэканструяваны. I толькі пасля выканання названых пра-
цэдураў археолаг распачынае навуковую апрацоўку выяўленых ма-
тэрыялаў.
МЕТАДЫ ДАСЛЕДАВАННЯ АРХЕАЛАПЧНЫХ КРЫНІЦ
Адной з галоўных задач археалагічнага даследавання з’яўля-
ецца датаванне, г.зн., вызначэнне ўзросту якога-небудзь аднаго
помніка, альбо комплекса, альбо рэчы. Пры гэтым выкарыстоўва-
юцца разнастайныя крыніцы і метады, якія магчыма падзяліць на
тры групы: уласна археалагічныя, гісторыка-філалагічныя і прыро-
дазнаўчыя. Да першай адносяцца статыграфічны, тыпалагічны /па-
раўнальна-тыпалагічны/ і картаграфічны / ці зонаграфічны/ мета-
ды. Да другой - датаванне па звестках гістарычных крыніц, стара-
жытньк надпісах, манетах, мастацкіх асаблівасцях выяў, вырабаў.
Да трэцяй - дэндрахраналогія. архемагнетызм, тэрмалюміністэн-
цыя, метады радыёізатопныя, палеабатанікі, геалогіі і інш.
У археалогіі выкарыстоўваюць дзве сістэмы датавання: ад-
носную і абсалютную. Адносныя даты ўказваюць толысі на пасля-
доўнасць у часе выяўленых пры раскопках пластоў, магіл, будын-
каў. Гэта дазваляе вызначыць, што адбывалася раней, што пазней
ці адначасова. Самым надзейным метадам устанаўлення адноснай
храналогіі лічыцца стратыграфічны. Ён грунтуецца на тым прын-
цыпе, што культурныя напластаванні, якія размешчаны ніжэй,
будуць старэйшымі, а культурныя напластаванні, размешчаныя
11
вышэй, будуць маладзейшымі. Стратыграфічныя назіранні за шэ-
рагам помнікаўдазваляюць выявіць розныя выпадкі перакрывання
культурных гарызонтаў, стварыць вертыкальную храналагічную шка-
лу, што дазваляе высветліць парадак іх змянення з цягам часу. По-
ўны ўлік па пластах знаходак розных тыпаў дазваляе прасачыць
храналогію з’яўлення, распаўсюджвання і знікнення тых ці іншых
тыпаў прадметаў.
Ёсць у археалогіі і гарызантальная стратыграфія. 3 яе дапа-
могай, напрыклад, удаецца высветліць пры раскопках могільнікаў
размяшчэнне больш старажытных пахаванняў, адносна пазнейшых.
Другі метад грунтуецца на даследаванні межаў распаўсюд-
жвання пэўных прадметаў, якія змяняюцца на працягу стагоддзяў.
Гэта так званы картаграфічны /ці зонаграфічны/ метад. Выкарыс-
тоўваючы яю, археолаг мае магчымасць вылучыць розначасовыя
вобласці ўжывання тых ці іншых вырабаў.
Важнае значэнне для ўстанаўлення адноснай храналогіі мае
тытталагічны метад. Ён узнік у працэсе пошукаў даследчыкамі за-
канамернасцяў, якія тлумачаць зменлівасць прыладаў працы ста-
ражытнага чалавека. Па сутнасці, гэта стварэнне натуральнай кла-
сіфікацыі археалагічных матэрыялаў адносна да лакальных груп пом-
нікаў і да пэўных храналагічных перыядаў. Пры тыпалагічным /па-
раўмальна-тылалагічным/ метадзе ўдакладняецца эвалюцыя фор-
мдў, спосабаў апрацоўкі, домабудаўніцтва, абрадаў і г.д. Складзе-
ныя эвалюцыйныя шэрагі выкарыстоўваюцца як сродак адноснага
датавання эпохі, культуры, а таксама перыядаў, стадый альбо ва-
рыянтаў развіцця культуры.
Абсалютныя даты ў археалогіі адказваюць на пытанне: калі?
Гэта значыць, устанаўленне ўзросту помніка ў звычайных вымя-
рэннях нашага летазлічэння /тысячагоддзі, стагоддзі, гады і дні/.
Да найболып надзейных адносяцца метады датавання археалагіч-
нага матэрыялу па дадзеных пісьмовых крыніц. Для канкрэтыза-
цыі храналогіі вялікае значэнне маюць нумізматычныя знаходкі,
асабліва манетныя скарбы. Выяўленая падчас раскопак манета дае
магчымасць вызначыць ніжэйшую дату культурнага пласта ці ком-
плекса: не раней часу чаканкі гэтай манеты. 3 другога боку, манет-
ны скарб датуецца па самай позняй манеце, а яна, у сваю чаргу,
дазваляе прыблізна вызначыць верхнюю дату пласта ці комплекса,
дзе быў знойдзены гэты скарб.
Апошнім часам для ўстанаўлення абсалютнай храналогіі пом-
нікаў дапісьмовых эпох археолагі ўсё часцей звяртаюцца за дапа-
12
могай да метадаў прыродазнаўчых навук і назапашанай імі інфар-
маныйнай базы. Для датавання архсалагічных аб’ектаў шырока
выкарыстоўваюцца радыёізатопныя метады /радыёвутляродны, ра-
дыскарбонны і інш./. Яны заснаваны на ўласцівасцях радыёакты-
ўных ізатопаў, для якіх вядомыя перыяды паўраспаду /напрыклад,
ізатоп вугляроду-14 /14С/, ягоны перыяд паўраспаду складае 5730
- 40 гадоў/. Гэты ізатоп вугляроду - 14С - утвараецца ў верхніх
слаях атмасферы пад уплывам касмічных прамянёў. Ведаючы ўцзель-
ную актыўнасць 14С у сучасным абразцы і параўноўваючы яе з
удзельнай актыўнасцю ў выкапнёвым, магчыма вылічыць час, які
мінуў з таго моманту, калі апошні абразец выйшаў з абменнага
цыкпу, г.зн.упамёр /жывёла загінула, дрэва зрубілі/.
3 дакладнасцю да аднаго года дазваляе датаваць археалагіч-
ныя драўляныя аб’екты метад дэндрахраналогіі. У аснове гэтага
метаду ляжыць закон прыроды, згодна з якім таўшчыня ствала дрэва
кожны год павялічваецца на адно гадавое кальцо. Велічыня гада-
вых кольцаў залежыць ад кліматычных, глебавых і іншых знешніх
фактараў, на якія рэагуе дрэва змяненнем гадавога прыросту. Гра-
фічнае адлюстраванне велічынь гадавых кольцаў тарцовых спілаў
дрэва паказвае гэтыя змены. Серыі графікаў з некалькіх стагоддзяў
дазваляюць вызначыць дакладную дату кожнага спілу з дапамогай
аднаго альбо некалькіх узораў з вядомай датай парубкі.
Не толькі для пошукаў археалагічных помнікаў, але і для
вызначэння іх узросту выкарыстоўваецца метад магнітнага дата-
вання. Ён грунтуецца на ўласцівасцях горных парод “запамінаць”
велічыню і накірунак магнітнага поля, якое было ў момант апош-
няга награвання дадзенай пароды. Таму найбольш зручным матэ-
рыялам для археалагічнага датавання з’яўляецца абпаленая гліна, а
менавіта, рэшткі ачагоў, ганчарных печаў, кавальскіх горнаў, буй-
ныя скапленні керамікі і інш. Асаблівае значэнне для абсалютнай
храналогіі археалагічных матэрыялаў мае метад тэрмалюмінісцэн-
цыі, г.зн., аналіз свячэння, звязанага з награваннем мінералаў да
400 - 500*С. Гэты метад выкарыстоўваецца таксама для датавання
масавага матэрыялу, якім з’яўляецца кераміка, абпаленыя камяні,
гліняныя канструкцыі. Тут, як пры ўліку намагнітаванасці прадме-
та, магчыма адзначыць момант апошняга награвання. Такім чы-
нам, калі ўзоры керамікі, выяўленыя падчас раскопак, павольна
награваць, фіксуючы назапашаную светласуму тэрмалюмінісцэн-
цыі, дык па яе велічьші магчыма вылічыць час, які мінуў з моманту
абпальвання гэтай керамікі.
13
Палеалітычныя помнікі могуць датавацца па геалагічным плас-
це альбо па адкладаннях стужкавых глін; палеабатанічныя метады
/спорава-пылковы аналіз/ дапамагаюць вызначыць перыяд развіц-
ца расліннасці ў час утварэння культурных напластаванняў. Кож-
ны з вьгшэй пералічаных метадаў археалагічнага датавання мае свае
пазітыўныя і негатыўныя якасці, межы магчымасцяў і ўмовы пас-
пяховага прымянекня. Таму дакладнасць датавання значна ўзрас-
тае пры комплексным метадзе - адначасовым выкарыстоўванні не-
калькіх спосабаў датавання археалагічнага матэрыялу.
АРХЕАЛОГІЯI РЭКАНСТРУКЦЫЯ ГАСПАДАРЧАГА,
САЦЫЯЛЬНАГА IКУЛЬТУРНАГА ЖЫЦЦЯЛЮДЗЕЙ.
ЭТНАГЕНЕТЫЧНЫЯ ПРАБЛЕМЫ Ў АРХЕАЛОГІІ.
УЗАЕМААДНОСІНЫ 3 ІНШЫМІНАВУКАМІ
Як адзначалася вышэй, археалагічная навука з’яўляецца важ-
ным інструментам аднаўлення шматбаковага жыцця чалавека і гра-
мадства. Дднак культура старажытных супольнасцяў, якая дасле-
дуецца на падставе археалагічных крыніц, значна адрозніваецца ад
той культуры, якая мае дачыяенне да этнаграфічных ці сацыяла-
гічных даследаванняў. Апошняя з’яўляецца так званай “жывой куль-
турай”, якую этнограф і сацыёлаг могуць вывучаць у разнастайныл
яе ўзаемасувязях. Затое археолаг распараджаецца толькі пэўнымі
элементамі кулыуры ў выглядзе слядоў чалавечай дзейнасці, якія
захаваліся да нашых часоў. Гэта так званая “нежывая культура”^
якая даступна даследчыкам у абмежаваных памерах. Усё гэта на-і
кладае спецыфічны адбітак на археалагічныя характарыстыкі чала*
вечых супольнасцяў, на выкарыстоўванне метадаў рэканструкцыі
і атрымання высновы. Мінуўшчына, адноўленая археолагам, у пэіі
ўным сэнсе ананімная, яна пазбаўлена не толькі імёнаў асоб, п
учынкаў і думак, але таксама вельмі часта і назваў народаў і магчы-
масці выявіць, на якіх мовах яны размаўлялі. Дзеля гэтага ў археа-
логіі карыстаюцца арыгінальнымі тэрмінамі і паняццямі, з дапа-
могай якіх даследуецца гістарычны працэс. Адным з асноўных з’яў-
дяецца паняцце археалагічная культура. Гэта гістарычная агуль-
насць археалагічных помнікаў, што існавалі на акрэсленай тэры
торыі прыкладна ў адзін час і аднастайныя па сваёй матэрыяльназ
культуры, але істотна адрозніваюцца ад адначасовых помнікаў су
седніх вобласцей.
Помнікі і комплексы, якія аб’ядноўваюцца ў адну археала
14
гічную культуру. могуць адрознівацца асаблівасцямі пахавальнага
рытуалу, культавых абрадаў, домабудаўніцтва, тыпамі паселішчаў і
жытлаў, спецыфічнымі формамі і арнаментацыяй посуду, а такса-
ма вытворчасцю, гаспадарчай дзейнасцю, этнакультурнымі сувя-
зямі, тыпамі прылад працы і інш. Такія адрозненні развіваюцца ў
выніку пэўнага тэрытарыяльнага адасаблення плямёнаў ці народаў
на пэўным адрэзку часу, захавання і развіцця традыцый папярэд-
ніх пакаленняў, прыстасавання да мясцовых умоў існавання. Дзя-
куючы выкарыстоўванню паняцця археалагічная культура, спецы-
ялісты спрабуюць даследаваць этнагенетычныя праблемы. Бо ар-
хеалагічная культура - аб’ектыўна існуючая рэальнасць, якая ад-
люстроўвае ў рэштках матэрыяльнай культуры генезіс, этапы раз-
віцця і лёс этнасу, да якога адносіцца. Праўда, магчымасці ідэнты-
фікацыі археалагічных культур з канкрэтнымі этнічнымі адзінкамі
вельмі абмежаваныя. Гэта выклікана, у першую чаргу, цяжкасцямі
ўстанаўлення бесперапыннага пражывання людзей на акрэсленай
тэрыторыі па прычыне фрагментарнасці археалагічных крыніц, а
таксама з пункту гледжання несупадзення межаў культурных адзі-
нак з межамі палітычных, моўных ці антрапалагічных адзінак, як у
мінуўшчыне, так і сёння.
Найкаштоўнейшы матэрыял археалогія дае для рэканструк-
цыі матэрыяльнай культуры амаль ва ўсіх перыядах гісторыі чала-
вецтва. Праўда, аб’екгыўна немагчыма ахарактарызаваць усе яе
часткі. Натуральна, што зыходзячы з прыроды рэчаў, больш поўна
ўдаецца рэканструяваць прылады працы і прадметы быту, зробле-
ныя з каменя, гліны ці металу. У той жа час адзенне і іншыя прад-
меты штодзённага ўжывання, зробленыя з арганічных матэрыя-
лаў, такіх, як скура, раслінныя валокны, дрэва, аднаўляць цяжэй.
Яны найчасцей захоўваюцца толькі ў спецыфічных умовах, напрык-
лад, у багнах ці тарфяніках, альбо ў вільготных і нізкіх мясцінах.
Значны матэрыял прыносіць археалогія і для рэканструкцыі гаспа-
дарчай дзейнасці і заняткаў дадзеных груп людзей. Вырабы, якія
ўжывала паляўніча-збіральніцкае і рыбалавецкае насельніцгва, былі
іншымі, чым вырабы людзей, якія займаліся земляробствам і жы-
вёлагадоўляй. Разнастайнасць археалагічных знаходак з раскопак
гарадоў і іншых паселішчаў гарадскога тыпу дазваляе дыферынцы-
раваць рамесніцкія заняткі насельніцтва, вызначаць гандлёвыя су-
вязі, асартымент экспарту і імпарту пэўных населеных пунктаў.
Адпаведная інтэрпрытацыя археалагічнага матэрыялу дазва-
ляе таксама аднавіць шмат элементаў духоўнай культуры стара-
15
жытнага насельніцтва нашай тэрыторыі. Даследаванні пахаваль-
ных помнікаў, пахавальнага абраду і інвентара, культавых месцаў і
прадметаў культу, арнаментыкі керамічных вырабаў даюць магчы-
масць рэканструяваць рэлігійныя вераванні дахрысціянскага пе-
рыяду. Выяўленыя рэшткі культавых і свецкіх будынкаў, звязаных
з імі элементаў упрыгожванняў, сведчаць аб узроўні і багацці мас-
тацкай культуры нашых продкаў. Шматлікія эпіграфічныя помні-
кі, знаходкі ўнікальных берасцяных грамат з надпісамі, прыладаў
пісьма і частак ад кніг харакгарызуюць узровень адукаванасці і пісь-
меннасці насельніцтва Беларусі і іншых тэрыторый.
Абмежаванасць археалагічнага матэрыялу адчуваецца пры ана-
лізе грамадскіх і палітычных адносінаў у дагістарычны /прагіста-
рычны/ перыяд. Аднак і тут з дапамогай гэтай навукі ўдаецца паг-
лыбіць нашыя веды. Пры даследаванні могільнікаў выяўленая ро-
зніца пахавальнага інвентару ці пахавальнага абраду паміж асоб-
нымі грамадскіМі групамі становіцца каштоўным матэрыялам да
рэканструкцыі працэсу развіцця грамадскага ладуГІснаванне скар-
баў, багатых і бедных пахаванняў сведчыць аб узбагачэнні пэўнай
часткі людзей, што прывяло да маёмаснай дыферэнцыяцыі. Вы-
значэнне населеных пунктаў з функцыямі памежных крэпасцяў
дазваляе акрэсліць межы палітычных утварэнняў. Наяўнасць спе-
цыялізаваных вытворчых майстэрняў сведчыць аб развіцці грамад-
скага падзелу працы. Шматлікія гістарычныя праблемы археолаг
вырашае комплексна, з далучэннем дадзеных і метадаў іншых на-
вук. Цяжка ўявіць сабе шляхі развіцця археалогіі, асабліва тых раз-
дзелаў, якія прысвечаны гістарычным рэканструкцыям, без узае-
масувязі з этнаграфіяй. Выкарыстоўванне этнаграфічных параўнан-
няў заканамерна і бясспрэчна, паколысі галоўныя рысы гаспадар-
чай дзейнасці, адносіны уласнасці, сваяцкія адносіны, шлюбныя
правілы і нават некаторыя ідэялагічныя ўяўленні, якія назіраюцца
ў аўстралійцаў, афрыканцаў альбо амерыканскіх індзейцаў, калісь-
ці былі характэрнымі для іншых народаў першабытнай Еўропы і
Азіі. Разам з тым у гэтай справе неабходны пэўныя абмежаванні і
разумны сксптыцызм.
Шчыльныя кантакты археалогія мае і з антрапалогіяй. Мена
віта выяўленыя падчас раскопак косткі старажытных людзей з’яў-
ляюцца важнай крыніцай для гэтай навукі. У сваю чаргу роля ан-
трапалогіі ў вывучэнні шматлікіх гістарычных праблем вялікая,
Напрыклад, у даследаванні этнагенезу старажытных і сучасных на-
родаў, пытанняў палеадэмаграфіі, перыядызацыі першабытнай гіс-
16
торыі і інш. Антрапалогія дазваляе рэканструяваць знешні выглад
чалавека і падае фізіялагічныя дадзеныя аб нашых продках.
Праблемы этнічнай інтэрпрытацыі насельніцтва той ці ін-
шай тэрыторыі ў дагістарычны час археолаг вельмі часта вырашае
ў саюзе з лінгвістамі. Гэта дазваляе ў пэўным сэнсе даць імёны
нямым рэшткам матэрыяльнай і духоўнай культуры. Усё часцей у
апошнія часы археалогія супрацоўнічае і з іншымі навукамі: дэ-
маграфіяй, сацыялогіяй, геаграфіяй.
РАЗДЗЕЛI. АРХЕАЛАГІЧНАЯ ПЕРЫЯДЫЗАЦЫЯI
ХРАНАЛОГІЯ ГІСТОРЫІБЕЛАРУСІ
Археалагічная перыядызацыя - гэта падзел гісторыі развіцця
чалавецтва на буйныя па працягласці эпохі і перыады. Існуюць
розныя крытэрыі падобных падзелаў. Вылучаюць дагістарычны /
калі адсутнічаюць пісьмовыя крыніцы/ і гістарычны /каді прыяры-
тэт аддаецца пісьмовым крыніцам/ перыяды ў гісторыі. У кожным
з іх значэнне археалогіі рознае: асноўнае - у першым і дадатко-
вае- у другім.
Найважнейшым крытэрыем Для археалагічнай перыядызацыі
з’яўляецца наяўнасць матэрыялу /сыравіны/ для вытворчасці га-
лоўных прыладаў, патрэбных чалавеку. На гэтай падставе вылу-
чаюць эпохі каменю, бронзы і жалеза. Па тэхналагічным майстэр-
стве апрацоўкі матэрыялу і праладаў вызначаюць больш дробныя
перыады і эпохі.
Апрача вышэйназванага, важным крытэрыем з’яўляюцца эка-
намічныя адносіны, якія часам маюць галоўнае значэнне для вы-
лучэння пэўнага перыяду. Напрыклад, з’яўленне земляробства ды
жывёлагадоўлі -асноўны крытэрый для падзелу эпохі каменю. Ён
дазваляе выразна адрозніць перыад неаліту ад палеаліту і мезаліту,
у якік панавала паляўніча-збіральніцкая гаспадарка. 3 другога боку,
паступовае павышэнне эфектыўнасці вытворчасці, пераход ад прыс-
войваючай гаспадаркі да вытворчай эканомікі, ад прымітыўнага
земляробства і жывёлагадоўлі да больш дасканалых формаў і сістэ-
маў гаспадаркі ў сярэднявеччы, выдзяленне рамяства і яго дыфе-
рэнцыяцыя выразна адлюстроўваліся ў матэрыяльных рэштках.
Менавіта апошнія пакладзены ў аснову больш дробнай археалагіч-
най перыядызацыі.
Змены ў грамадскіх адносінах таксама з’яўляюода адным з
вельмі важных крытэрыеў перыадызацыі, асабліва дагістарычнага
перыяду. Напрыклад, для ранняга і сярэдняга палеаліту характэр-
17
ны “чалавечы статак” як форма сацыяльнай арганізацыі людзей.
Ад позняга палеаліту функцыянуе родаплемянная сістэма ў шмат-
лікіх сваіх формах, якія адпавядаюць пэўным храналагічным ад-
рэзкам: ад невялічкіх родавых супольнасцяў у неаліце да магутных
саюзаў плямёнаў у раннім сярэднявеччы, што выразна адлюстра-
вана ў археалагічных крыніцах. У гістарычны перыяд асноўным
крытэрыем для перыядызацыі з’яўляецца комплекс сацыяльна-па-
літычных, эканамічных і культуралагічных зменаў у грамадстве. Тут
археалогія ідзе крок у крок з гісторыяй.
Зыходзячы з вышэйсказанага, археалагічную перыядызацыю
і храналогію гісторыі Беларусі ў агульных рысах магчыма прадста-
віць наступным чынам:
1. Эпоха каменю /ці каменны перыяд/ - самая старажытная ў
развіцці чалавецтва, на працягу якой асноўныя прылады працы
вырабляліся з каменю /крэменю/ - падзяляецца на старажытны /ці
інакш палеаліт/, сярэдні /мезаліт/ і новы /неаліт/ перыяды. Вядо-
мыя на сёння найстаражытнейшыя сляды чалавска на беларускй
землях адносяцца да мусцьерскага часу /70 - 32 тыс.г. да н.э./.
Доўгачасовыя, стабільныя паселішчы выяўлены ў верхнепалеалі-
тычны перыяд /26 - 23 тыс.г. да н.э./. Палеаліт натэрыторыі Бела-
русі працягваўся да 10 тыс.г. да н.э. Наступны перыяд старажыт-
най гісторыі нашай зямлі -сярэдні перыяд эпохі каменю, мезаліт
У гэты час усталёўваецца клімат, набліжаны да сучаснага. Флора
фауна таксама паступова набываюць сучасны выгляд. На Беларус
мезаліт існаваў з 9 да 5 тысячагодцзяў да н.э. На ім заканчваецца
развіццё грамадстваў, якія функцыянавалі на падставе паляўніча^
збіральніцкай гаспадаркі. У канцы 5 тыс. да н.э. на паўднёвьЫ
захадзе Беларусі наступіў апошні перыяд эпохі каменю - неалп|
Заканчваецца ён у 2000 - 1800 гг. да н.э. У гэты час пачынаеццй
перыяд вытворчай гаспадаркі -земляробства і жывёлагадоўлі. Ра-
зам з гаспадарчымі зменамі на нашых землях з’яўляюцца спосабы
вырабляць гліняны посуд, шліфаваць каменныя прылады, а такса-
ма ткацтва.
2. Эпоха бронзы - перыяд у гісторыі чалавецтва, калі пашы-
рылася маталургія бронзы, з якой выраблялі прылады працы, зброю,
упрыгожванні. На тэрыторыі Беларусі яна пачалася на мяжы 3-га і
2-га тысячагоддзяў да н.э. і цягнулася да VII ст. да н.э. Дцдале-
насць ад старажытных цэнтраў металургіі і адсутнасць сваёй сыра-
віны былі прычынамі захавання на беларускіх землях на больш
працяглы час каменных прыладаў працы, значна лепш апрацава-
18
ных. Шырока выкарыстоўваліся шліфаванне, свідраванне, пілаван-
не. 3 распаўсюджваннем бронзы назіраецца далейшае развіццё
прадукцыйных сіл і павышэнне прадукцыйнасці працы ва ўсіх
формах гаспадаркі -земляробстве, жывёлагадоўлі, паляванні і ры-
балоўстве. Эфекгам павыпіэння вытворчасці стала ўзнікненне пры-
ватнай уласнасці. Гэта прывяло ў далейшым да маёмаснай дыфе-
рэнцыяцыі, замены родавай абшчыны сельскай, да патрыярхаль-
нага рабства і пачатку падзелу грамадства на класы.
3. Эпоха жалеза - апошняя археалагічная эпоха ў старажыт-
най гісторыі чалавецтва, якая характарызуецца з’яўленнем і шыро-
кім распаўсюджваннем металургіі жалеза і вырабаў з яго прылад
працы і зброі. Лічыцца самай каротКай - ад ІХ-УІІ ст. да тгэ-.-дя
ўзнікнення ў розных народаў раннякласавых утварэнняў. На тэ-
рыторыі Беларусі гэтая эпоха пачалася ў канцы УІІ-УІ ст. да н.э. і
працягвалася да V ст.н.э.
4. Эпоха сярэднявечча - у гістарычнай навуцы перыяд, які
знаходзіцца паміж гісторыяй старажытнага свету і новай гісторыяй.
Гэтая эпоха ў асноўным адпавядае часу зараджэння, развіцця і за-
няпаду феадальных адносін у Еўропе. Эпоха сярэднявечча - гэта
перыяд канчатковага фармавання беларускага народа, яго мовы,
культуры і традыцый, перыяд гістарычнай археалогіі, якая з’яўля-
ецца значным дадаткам непасрэдна гісторыі ў пазнанні мінуўшчы-
ны. Сярэднявечча ў археалогіі звязваецца з помнікамі і рэшткамі
матэрыяльнай і духоўнай культуры УІ-ХУІ стст. Падзяляецца на
ранняе /УІ-ХІІІ стст./ і позняе /ХІУ-ХУІ стст./. Першы перыяд
звязаны з генезісам і функцыянаваннем першых дзяржаўных утва-
рэнняў натэрыторыі Беларусі: Полацкая, Тураўская, Смаленская і
Наваградская землі /княствы/. Другі - з гісторыяй Вялікага княст-
ва Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
РАЗДЗЕЛII. ГІСТОРЫЯ АРХЕАЛОГІІБЕЛАРУСІ
Пачаткі зацікаўленасці мінуўшчынай беларускіх земляў мож-
на аднесці да ХУІ ст. Першы гістарыёграф Вялікага княства Літо-
ўскага Мацей Стрыйкоўскі /1547 - 1590 гг/ на старонках свайго
твору “Хроніка польская, літоўская, жмудская і ўсяе Русі” паказаў
сябе ўражлівай асобай да матэрыяльных рэшгкаў, якія захаваліся
ад папярэдніх часоў. Вандруючы па Беларусі, ён цікавіўся месцамі
бітваў, знаходзіў на іх зброю і амуніцыю, косткі ўдзельнікаў.
М.Стрыйкоўскі дасканала ведаў, чым былі гарадзішчы ў далёкім
мінулым. У 1573 годзе ён напісаў: “Сёння ў Лукомлі, у тым, з якога
19
князі Лукомльскія паходзяць, толькі гарадзішча, якое сам бачыў у
1573 годзе, стаіць, але ж вядома, што там калісьці быў замак вялікі
і магутны, бо аб тым валы і шырока насыпаны капец сведчаць”.
Займаючыся традыцыямі народаў ВКЛ, ён сугыкнуўся з паганскім
пахавальным абрадам /трупаспаленнем/ і пахавальным інвентаром.
Аднак яшчэ доўгі час у адносінах да рэшткаў матэрыяльнай і
духоўнай дзейнасці людзей панаваў апісальны прынцып.
Пачаткі навуковай зацікаўленасці археалагічнымі здабыткамі
адносяцца да канца ХУШ ст., асабліва да першай паловы XIXст. У
1790 годЗе, у маёнтку Мосар /Глыбоцкі р-н/ былі раскапаны не-
калькі пахаванняў, якія па знойдзеных рэчах можна аднесці да ран-
няга сярэднявечча. Гэта спроба вызначыць помнікі старажытнасці
ў палявых умовах шляхам раскопак зацікавіла нават караля Рэчы
Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
У наступным, XIX стагоддзі, археалогія фармуецца як самас-
тойная навуковая дысцыпліна ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.
Ля яе вытокаў знаходзіўся Зарыян Далекга-Хадакоўскі /Адам Чар-
ноцкі, 1784 - 1825 гг./, які паходзіў з сям’і дробнага беларускага
шляхціча з Мінскага ваяводства. Ён у першай чвэрці XIX ст. прад-
ставіў першую праграму навуковых даследаванняў матэрыяльных і
духоўных рэшткаў мінуўшчыны славян. Падчас вялікіх падарож-
жаў шукаў сярод людзей існуючыя старажытныя звычаі, вышукваў
і апісваў старыя гарадзішчы, могілкі і ўрочышчы. У выніку З.Да-
ленга-Хадакоўскі склаў чатырохтомны “Слоўнік назваў гарадзіш-
чаў і ўрочышчаў” - першы вопыт падобнага роду ва ўсходнесла-
вянскай археалогіі. Сярод некалькіх тысяч зарэгістраваных ім пом-
нікаў каля 200 зафіксаваны на тэрыторыі Беларусі.
На працягу XIX ст. знайшліся шматлікія паслядоўнікі З.Да-
ленгі-Хадакоўскага. Даследаванні; якія правялі Т.Нарбут у Пад-
няпроўі і на Лідчыне, браты Яўстафій і Канстанцін Тышкевічы на
Мініпчыне, Адам Плятэр у Падзвінні, Адам-Ганоры Кіркор на На-
вагрудчыне, Ашмяншчыне, Вілейшчыне, Ксенафонт Гаворскі на
Полаччыне, Міхаіл Кусцінскі на Лепельшчыне, з’явіліся пачаткам
беларускай археалогіі.
У першую чаргу былі закладзены падставы для вывучэння
славянскіх сярэднявечных старажытнасцяў /курганоў і гарадзіш-
чаў/. Вялікую ролю ў развіцці археалагічнай навукі на тэрыторыі
Беларусі адыгралі Віленскі музей старажытнасцяў, заснаваны 29
красавіка 1855 года Яўстафіем Тышкевічам, і арганізаваная пры ім
Віленская археалагічная камісія. У штат супрацоўнікаў музея і ў
20
склад камісіі ўваходзілі археолагі, этнографы, гісторыкі, пісьмен-
нікі -Я.Тышкевіч /старшыня/, М.Балінскі/віцэ-старшыня/, А.Кір-
кор, К.Тышкевіч, Т.Нарбут, У.Сыракомля, А.Плятэр, Ю.Крашэўс-
кі і інш. Археалагічная камісія арганізоўвала і кантралявала экспе-
дыцыі на тэрыторыі Беларусі і Літвы. Выяўленыя падчас іх матэ-
рыялы накіроўваліся ў фонды музея, дзе станавіліся аб’ектамі на-
вуковых даследаванняў. Важным момантам у працы камісіі былі
падрыхтоўка і абмеркаванне навуковых дакладаў і рэфератаў па
археалогіі, гісторыі, краязнаўству, археаграфіі, складанне археала-
гічнага слоўніка. Камісіяй выдаваўся навуковы зборнік “Запнскн
Внленской Археологнческой комнсснн”. У 1865 годзе, у перыяд
расійскай рэакцыі, пасля студзеньскага паўстання 1863 - 1864 гт.
музей і камісія па загаду мясцовага генерал-губернатара М.М.Му-
раўсва-”вешальніка” былі зачынены.
3 70-х - 80-х,гадоў XIX ст. пачынаецца новы перыяд у архе-
алагічным вывучэнні тэрыторыі Беларусі і развіцці беларускай ар-
хеалогіі. Новае пакаленне беларускіх, польскіх і рускіх даследчы-
каў пашырыла тэрыторыю і храналогію навуковых пошукаў, пас-
тавіла і пачала вырашаць на падставе археалагічных крыніц скла-
даныя праблемы старажытнам гісторыі насельніцтва Беларусі. По-
бач з традыцыйнымі раскопкамі ўсходнеславянскіх курганоў пе-
рыяду сярэднявечча актыўна вяліся пошукі і даследаванні помні-
каў эпохі каменя і бронзы, каменныя магілы ХШ - ХГУ стст., пасе-
лішчы.
У гэты перыяд робяцца’аналіз і сістэматызацыя атрыманага
матэрыялу і выяўленых помнікаў, акгыўна складаюцца археалагіч-
ныя карты цэлых губерняў і асобных паветаў. У канцы XIX - па-
чатку XX стст. у галіне археалогіі працавалі сапраўдныя прафесія-
налы і сумленныя навукоўцы. Е.Р.Раманаў/1855 - 1922/ раскопваў
курганы ў Віцебскай і Магілёўскай губернях, сабраў звесткі больш
як пра 1 тыс. помнікаў археалогіі на тэрыторыі Беларусі, складаў
археалагічныя карты Магілёўскай, Віцебскай і Гродзенскай іубер-
няў, выявіў стаянкі каменнага перыяду. Прыкладна 670 курганоў
ля Бабруйска, Рэчыцы раскапаў У.З.Завітневіч /1853 - 1927/. Ён
упершыню грунтоўна ўзяўся вывучаць пахавальны абрад і інвентар
дрыгавічоў. На пздставе металічных зярнёных пацерак, характэр-
ных для гэтага племені, вызначыў межы рассялення дрыгавічоў.
Ф.В.Пакроўскі /1855 - 1903/ склаўпадрабязныя археалагічныя карты
Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губерняў, правёў археалагіч-
ныя раскопкі пахавальных помнікаў ранняга сярэднявечча на мяжы
21
славянскага і балцкага этнасаў /Браслаўшчына, Віленшчына/. Знач-
нае месца ў беларускай археалогіі займае В.А.Шукевіч /1852 - 1919.
Ён першым з даследчыкаў абследаваў і раскапаў 376 каменных магіл
ХШ - ХІУ стст. на тэрыторыі Гродзеншчыны, выявіў болып за 130
помнікаў каменнага веку, пачаў рабіць аналіз старажытных знахо-
дак у садружнасці са спецыялістамі-хімікамі. Дзеля развіцця архе-
алргіі на Беларусі плённа працавалі ў канцы XIX - пачатку XX
стст. таксама М.М.Турбін, Р.Г.Ігнацьеў, Г.Х.Татур, М.ІТАвенары-
ўс, І.І.Далгоў, Ф.Вярэнька, З.Глогер, М.Федароўскі, І.Стаброўскі,
М.Беляшэўскі і інш.
У навуковай дзейнасці мясцовым археолагам у гэты перыяд
шмат дапамагалі Пецярбургскае і Маскоўскае археалагічныя тава-
рыствы. Большасць даследчыкаў з Беларусі з’яўляліся правадзей-
нымі членамі гэтых аўтарытэтных устаноў.
Істотны ўплыў на развіццё археалагічных даследаванняў на
Беларусі аказаў IX Археалагічны з’езд, які адбыўся 31 ліпеня - 14
жніўня 1893 года ў Вільні. Адной з галоўных мэтаў гэтага свята
археалагічнай і гістарычнай навукі з’яўлялася абуджэнне ў грамад-
скасці нашага рэгіёну зацікаўленасці да мінулага. Падчас падрых-
тоўкі да з’езду былі праведзены новыя экспедыцыі і сабраны да-
датковыя матэрыялы з тэрыторый Беларусі і Літвы. У тэматыцы
выступленняў з 86 дакладаў і паведамленняў 43 былі прысвечаны
старажытнасцям нашай краіны /У.З.Завітневіч, М.П.Авенарыўс,
В.А.Шукевіч, Ф.В.Пакроўскі, ЕХ.Татур, Я.ФАрлоўскі, А.М.Паў-
лінаў і іншыя/. З’сзд у Вільні выканаў сваю асноўную задачу - ужо
ў канцы XIX ст. былі закладзены галоўныя напрамкі па вывучэн-
ню старажытнай гісторыі Беларусі, актывізаваў увагу мясцовых і
расійскіх даследчыкаў да яе тэрыторыі.
Значнае развіццё археалогіі Беларусі выпадае на 20 - 30-я
гады XX ст. Як адзначыла беларуская даследчыца В.С.Вяргей, “у
гэты перыяд быў закладзены падмурак і вызначаны асноўныя за-
дачы археалагічнага вывучэння Беларусі. Гэта быў час сцвярджэн-
ня новай метадалогіі і новых прыёмаў даследавання, што спрыяла
ўзбагачэнню крыніцазнаўчай базы, пашырэнню навукова-пазна-
вальных магчымасцяў археалагічнага матэрыялу. Пачала складвац-
ца беларуская школа археалогіі”.
-25-еакавіка 1919 года пры Наркамаце асветы Літоўска-Бела-
рускай рэспублікі была ўтворана Археалагічная камісія. Асноўная
мэта камісіі заключалася ў аб’яднанні і кіраўніцтве ўсімі пошукамі
ў галіне гісторыі і археалогіі. Яна атрымала права нй арганізацыю
22
даслсдчых экспедыцый, выданне навуковых прац, папулярызацыю
археалагічных ведаў сярод насельніцтва, на стварэнне і кіраўніцт-
ва архівамі, бібліятэкамі, музеямі. Камісія таксама ўзяла на сябе
функцыю ўліку і аховы археалагічных помнікаў. 3 1921 года гэтым
займалася Навукова^тэрміналагічная камісія, якая існавала пры
Наркамаце асветы БССР у тыя часы. Годам пазней у складзе Ін-
стытута ўтварылася гістарычна-археалагічная секцыя. 3 1925 г. яна
перайменавана ў гістарычна-археалагічную камісію, якую ўзнача-
ліў вядомы беларускі гісторык М.ВДоўнар-Запольскі, а вучоным
сакратаром стаў дацэнт Белдзяржуніверсітэта З.ГДаўгяла. У 1927 г.
яна падзяляецца на дзве асобныя - гістарычную і археалагічную
камісіі. Праз год апошняя пераўтвараецца ў кафедру археалогіі.
Пасля рэарганізацыі ў 1929 г. Інбелкульта ў Беларускую Акадэмію
Навук кафедра археалогіі з 1930 г. з’яўляецца часткай яе структу-
ры. У наступным годзе яна ўвайшла ў склад Інстытута гісторыі пад
назвай “археалагічнай секцыі”.
Археалагічнай навукай у 20-я - 30-я гг. займаліся прафесія-
налы, працавітыя і энергічныя людзі: А.МЛяўданскі /1893-1937/,
С.А.Дубінскі /1884-1937/, К.М.Палікарповіч /1889-1963/, А.З.Ка-
валеня /1895-1937/. Аргаяізацыйна ім дапамагалі гісторыкі У.І.Пі-
чэта, З.ІДаўгяла, В.ДДружчыц, П.В.Харламповіч, у экспедыцый-
на-палявых працах - этнограф І.А.Сербаў, студэнты Белдзяржуні-
версітэта М.М.Улашчык, С.С.Шутаў, А.ЛАніхоўскі і інш. Але на-
йболып значную дапамогу аказвалі шматлікія краязнаўцы.
У першую чаргу супрацоўнікі археалагічных структур займа-
ліся складаннем археалагічнай карты рэспублікі па матэрыялах, якія
былі сабраны з дапамогай анкет, падчас экспедыцыйных прац і на
падставе літаратурных крыніц. Вялікая ўвага надавалася пытанням
распрацоўкі перспекгыўных планаў палявых даследаванняў і скла-
данню спецыяльнай навуковай тэрміналогіі на беларускай мове.
Актуальнай праблемай беларускай археалогіі было вывучэнне спад-
чыны сваіх папярэднікаў. 3 гэтай мэтай яны не аднойчы падымалі
пытанне аб вяртанні на Беларусь дублікатаў і фотаздымкаў з архе-
алагічных калекцый, якія былі сабраны на тэрыторыі рэспублікі, а
захоўваліся ў музеях Масквы, Ленінграда /Санкт-Пецярбурга/, Сма-
ленска, Вільні і іншых гарадоў.
Добрая арганізацыя археалагічнай навукі, прафесіяналізм
непасрэдных выканаўцаў дазволілі дасягнуць высокіх вынікаў у
вывучэнні старажытнасцяў Беларусі. Каля 50 археалагічных і ком-
плексных экспедыцый працавалі ў раёнах Савецкай Беларусі да
23
другой сусветнай вайны. Праведзены суцэльныя абследаванні ў ба|
сейнах галоўных рэк Усходняй Беларусі /Дняпра, Сажа, Прыпяій
Заходняй Дзвіны/ і іх прытокаў /Бярэзіны, Свіслачы, Друці, Пціі
чы, Случы, Беседзі, Проні і інш./. У выніку былі выяўлены шмат|
лікія помнікі і знаходкі розных эпох - ад палеаліта да Старажытнай
Русі. Секцыя археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР да вайны мсла
вялікі карткавы каталог улічаных і зарэгістраваных археалагічньві
помнікаў і асобных знаходак /да 8 тыс. адзінак/, шмат фотансга-
тываў і здымкаў, планаў і чарцяжоў розных аб’екгаў,
У гэты перыяд узнікае беларускае палеалітазнаўства. Былй
выяўлены дзве стаянкі - каля в.Бердыж на р.Сож /Чачэрскі р-н/ I
каля в.Юравічы на р.Прыпяць /Калінкавіцкі р-н/. Праведзеныя
пад кіраўніцтвам К.П.Палікарповіча археалагічныя раскопкі даз-
волілі зрабіць выснову аб пражыванні чалавека натэрыторыі Бела-
русі ўжо ў эпоху верхняга палеаліту. Вывучэнне палеаліту вялося
комплекснымі экспедыцыямі. Разам з археалогам К.М.Палікарпо-
вічам свае даследаванні праводзілі геолаг Г.Ф.Мірчынк і палеанто-
лаг В.І.Громаў. У 20-я - 30-я гады былі выяўлены помнікі мезаліту,
неаліту і бронзавага часу, аднак значных раскопачных прац на іх
не праводзілася.
Беларускія археолагі актыўна займаліся вывучэннем помні-
каў ранняга жалезнага часу і сярэднявечча. Самыя вялікія дасяг-
ненні ў гэтай галіне звязаны з А.МЛяўданскім. Ён зрабіў тыпала-
гічную і храналагічную класіфікацыю гарадзішчаў ранняга жалез-
нага часу Усходняй Беларусі і Заходняй Смаленшчыны. Упершы-
ню вылучыў у асобныя культуры тэрыторыі распаўсюджвання штры-
хаванай і гладкасцсннай керамікі, вызначыў іх балцкую этнічную
прыналежнасць і храналогію. АМЛяўданскі быў сапраўдным па-
лявым археолагам. Ён праводзіў раскопкі і шурфоўкі шматлікіх га-
радзішчаў, курганоў і селішчаў на Міншчыне, Полаччыне, Аршан-
шчыне і іншых раёнах Цэнтральнай і Усходняй Беларусі. Менавіта
А.М.Ляўданскі першым пачаў вывучэнне старажытных беларускіх
гарадоў - Полацка, Заслаўя, Віцебска, Оршы, Барысава, Слуцка.
Істотнае значэнне для раннесярэднявечнай археалогіі Усход-
няй Еўропы мелі даследаванні С.А.Дубінскага на гарадзішчы каля
вёскі Банцараўшчына пад Мінскам ў 1926 - 1928 гадах. Атрыманы
матэрыял дазволіў вылучыць гэты помнік у эталонны для падоб-
ных сярэдзіны-трэцяй чвэрці I тысячагоддзя н.э., даўшы назву цэ-
лай археалагічнай культуры - “банцараўская”, ці “банцараўска-ту-
шамлянскай”.
24
А.Дз.Каваленя вёў раскопкі на гарадзішчы старажытнага Ту-
рава, вывучаў тэрыторыю левабярэжных прытокаў Прыпяці, у ба-
сейнах Дняпра і Заходняй Дзвіны. Значныя поспехі ў 20-я - 30-я
гады былі зроблены ў археалагічна-архітэктурным вывучэнні бела-
рускагадойлідства. М.М.Шчакаціхін, І.М.Хозераўдаследавалі храмы
Полацка /Сафійскі сабор, Бельчыцкі і Спас-Еўфрасінеўскі манас-
тыры/ Віцебска і Смаленска.
У даваенны перыяд беларускія археолагі не абмяжоўваліся
палявымі даследаваннямі. Яны актыўна займаліся творчай апрацо-
ўкай матэрыяла. Вынікі археалагічных даследаванняў былі выклад-
зены ў першых навуковых зборніках: ‘Тісторыка-археалагічны збор-
нік - № 1” /1927/, “Працы кафедры археалогіі” /1928/, “Працы
археалагічнай камісіі” /1930/, “Працы секцыі археалогіі” /1932/.
Каштоўным выданнем з’яўляецца “Бібліяграфія па археалогіі Бе-
ларусі і сумежных краін” С.А.Дубінскага /1933/.
У 30-я гады былі арьпптаваны і загінулі А.МЛяўданскі, САДу-
бінскГ, А.Дз.Каваленя, М.М.Шчакаціхін, спынены краязнаўчы рух,
вынішчаны музеі, зачынены навуковыя выданні. Гэты факт, атак-
сама другая сусветная вайна на доўгі час перарвалі натуральны
працэс развіцця беларускай археалогіі.
У 20-я - 30-я гады археалагічныя даследаванні праводзіліся і
на тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая знаходзілася ў складзе Поль-
шчы. У адрозненні ад Усходняй /Савецкай Беларусі/ на тэрыторыі
Заходняй Беларусі не было створана спецыяльнага навуковага цэн-
тра, не існавала якой-небудзь праграмы археалагічных даследаван-
няў. Яны былі нерэгулярны і мелі несістэматычны характар. Па-
вольна папаўнялася крыніцазнаўчая база. Аднак польскімі прафе-
сійнымі даследчыкамі былі праведзены масштабныя археалагічныя
абследаванні і раскопкі, якія далі значны матэрыял ад неаліта да
сярэднявечча і нават прывялі да унікальных адкрыццяў. У першую
чаргу, гэта выяўленне і пачатковае вывучэнне З.Шмітам крэмнез-
дабываючых шахтаў неалітычнага перыяду і бронзавага веку на
р.Рось каля м.Краснасельскі пад Ваўкавыскам. У 30-я гады спачат-
ку Ю.Ядкоўскі, а пазней ЭДурчэўскі правялі выратавальныя архе-
алагічныя раскопкі ў г.Гродна на Старым Замку, унугры і вакол
Барыса-Глебскай /Каложскай/ царквы 12 ст. У выніку былі зной-
дзены рэшткі культавых і грамадзянскіх мураваных пабудоў 12 ст.
ІПматлікія курганы ў Падзвінні і Панямонні раскапалі А.Це-
гак-Галубовіч і У.Галубовіч. У Заходняй Беларусі былі арганізава-
ны краязнаўчыя музеі ў Гродне /1922/, Пінску /1926/, Слоніме /
25
1929/, Ваўкавыску /1935/. У іх, дзякуючы збіральніцкай дзейнасй
энтузіястаў/І.І.Стаброўскага, Ю.Ядкоўскага, Р.Гарашкевіча, Г.Пехм
сфармаваліся археалагічныя калекцыі. 1
Пасля другой сусветнай вайны планамернае археалагічна
вывучэнне тэрыторыі Беларусі было працягнута. Ужо ў 1944 г.
Інстытуце гісторыі АН Беларусі быў утвораны сектар археалогіі. Д
1955 г. уім працавала 5-6 супрацоўнікаў. У гэты перыяд беларускй
даследчыкам упершыню было прысвоена вучрная ступень канды
дата гістарычных навук: К.М.Палікарповічу па сукупнасці прац /195
г./ і В.Р.Тарасенка за даследаванні ў Магілёўскай вобласці і рае
копкі ў 1936-1937 гг. на гарадзішчы Барсучая горка пад Магілёваі
/1955 г./. 3 другой паловы 50-х гадоўстала павялічвацца колькасіп
супрацоўнікаў сектара, рос іх прафесіяналізм. Усё гэта спрыялм
пашырэнню тэматыкі археалагічных даследаванняў. У 1965 годзе і
секгары працавала 15 супрацоўнікаў, самастойнымі даследавання^
мі займалася 9, з іх 4 кандыдаты навук. Праз 10 год 2/3 даследаван-
няў на тэрыторыі Беларусі ўжо праводзіліся мясцовымі кадрамі;
Загадчыкамі сектара археалогіі Інстытута гісторыі АН Беларусі былі
К.М.Палікарповіч /1944-1961 гг./, В.Р.Тарасенка /1961-1965 гг./,
У.Дз.Будзько /1965-1970 гг./, ЛД.Побаль /1970-1980 гг./. У 1980 п
на базе сектара створаны адцзел археалогіі /заг. ЛД.Побаль/, які
падзяляўся на сектары - археалогіі першабытнага грамадства і ся-
рэднявечнай археалогіі. У 1981 г. з іх вылучаны секгар археалагіч-
ных даследаванняў зон новабудоўляў, у 1986 г. усе секгары пераўт-
вораны ў аддзелы. У 1991 г. аддзел археалогіі першабьггнага гра-
мадства падзелены на 2 асобных: каменнага і бронзавага вякоў і
жалезнага веку. 3 1954 г. пры Інстытуце гісторыі функцыянуе аспі-
рантура па спецыяльнасці “Археалогія”, якую за 40 год скончылі
болып за 35 чалавек.
Акрамя акадэмічнага Інстытута вывучэцнем археалагічных
помнікаў на тэрыторыі Беларусі актыўна займаюцца супрацоўнікі
Беларускага дзяржаўнага, Гродзенскага і Гомельскага універсітэ-
таў, аддзела археалагічных даследаванняў НДІ “Белспецпраекгрэс-
таўрацыя’", Магілёўскага педінстытута, Нацыянальнага і абласеных
музеяў. Вялікае значэнне для беларускай археалагічнай навукі мае
супрацоўніцтва з Інстытутамі археалогіі Расійскай АН і АН Украі-
ны, Інстытутам археалогіі і этналогіі АН Полыпчы, археалагічнымі
аддзеламі Інстытутаў гісторыі Літвы і Латвіі, кафедрай археалогіі
Санкт-Пецярбургскага універсітэта. Дапамогу ў падрыхтоўцы мяс-
цовых кадраў і непасрэдным даследаванні археалагічных помнікаў
26
Вказалі вядомыя спецыялісты Л.В.Аляксееў, І.І.Арцёмснка, М.М.Ва-
ронін, Ф-Д.Гурэвіч, Н.М.Гурына, Ю.В.Кухарэнка, В.М.Мельніко-
ўская, ГГА.Рапапорт, Б.А.Рыбакоў, В.В.Сядоў, П.М.Траццякоў,
Д.Я.Цялегін і інш.
У апошнія 50 год значна ўзрос масштаб палявых работ, якія
выконвалі археолагі. Раскопкамі была ахоплена ўся тэрыторыя
Беларусі. Даследаванні праводзяцца па 4 важнейшых кірунках /ка-
менны, бронзавы, жалезны перыяды і сярэднявечча/ і ахопліва-
юць ўсе асноўныя эпохі і праблемы старажытнай гісторыі. Удаска-
нальвалася методыка археалагічных раскопак: на паселішчах і грун-
товых могільніках культурныя напластаванні даследаваліся на вя-
лікіх плошчах, што дазволіла выяўляць жылыя і гаспадарчыя ком-
плексы, ускрываць значную колькасць пахаванняў. Гэта значна
ўзбагаціла беларускую археалогію новымі адкрыццямі, што дало
магчымасць вырашыць шэраг праблем мінуўшчыны. Сістэматыза-
цыя навуковых дадзеных адбывалася шляхам вылучэння і апісання
археалагічных культур, якія разглядаліся як пэўныя этапы сацы-
яльна-эканамічнай гісторыі першабьггнага грамадства. Значны ўклад
у вывучэнне помнікаў і культур каменнага і бронзавага вякоў унес-
лі К.М.Палікарповіч, УДз.Будзько, У.Ф.Ісаенка, М.М.Чарняўскі,
У.П.Ксяндзоў. АТ.Калечыц, Э.М.Зайкоўскі, В.Ф.Капыцін, ВЛ.Ліл-
ніцкая, М.М.Крывальцэвіч і інш. На тэрыторыі Беларусі выяўлена
каля 640 помнікаў каменнага і 670 бронзавага вякоў, галоўным
чынам на Палессі, Пасожжы, Панямонні. 3 іх дэталева даследава-
ліся верхнепалеалітычныя стаянкі Бердыж і Юравічы, 30 мезалі-
тычных помнікаў, 78 неалітычных паселішчаў, 18 могільнікаў брон-
завага часу. Сабраны буйныя калекцыі: больш за 150 тыс. камен-
ных прылад, да 1200 вырабаў з рога і косці, 90 рэчаў з бронзы,
фрагменты больш сотні гліняных гаршкоў. Выкарыстоўванне да-
кументаваных археалагічных крыніц дазволіла зрабіць важныя аба-
гульненні. Беларускія вучоныя ўстанавілі, што засяленне тэрыто-
рыі нашай краіны пачалося з сярэдняга палеаліту, г.зн., 100 -32
тыс. год таму. Гэтае засяленне адбывалася з паўднёвага ўсходу і
поўдня па басейнах буйных рэк. На Беларусі існавала 12 -15 куль-
тур каменнага веку і 9 культур бронзавага.
У 1950-80-я гг. беларускімі археолагамі праводзілася мэтана-
кіраванае даследаванне помнікаў жалезнага веку /А.Р.Мітрафанаў,
Л.Д.Побаль, К.П.Шут, В.Б.Караткевіч, В.І.Шадыра, В.С.Вяргей,
А.А.Егарэйчанка, М.І.Лашанкоў і інш./. Былі вывучаны трывалыя
этнічныя ўтварэнні гэтага часу і археалагічныя культуры. Для кож-
27
най з гэтых культур / мілаградская, паморская, зарубінецкая, штры-
хаванай керамікі, днепра-дзвінская, вельбарская, пражская і інш./
характэрныя рысы, якія праяўляліся ў спецыфіцы паселішчаў і
жытлаў, формах і арнаменце глінянага посуду і г.д.
На працягу апошніх 40 гадоў даследаванні беларускіх архео-
лагаў далі магчымасць ўзнавіць працэс фармавання ўсходнесла-
вянскіх аб’яднанняў - полацкіх крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў,
якія з’явіліся этнічнай асновай беларускай народнасці. Шмат увагі
ў гэты перыяд адведзена вывучэнню старажытных беларускіх гара-
доў 9-13 стст. Дзякуючы археолагам ,былі выяўлены прыкметы,
якія адрознівалі горад ад сельскага паселішча, вызначалі іх даклад-
ную лакалізацыю, тыпалогію планіроўкі і ўмацаванняў, храналогію
старажытнасцяў, а таксама дадзеныя пра гаспадарчае жыццё, ма-
тэрыяльную і духоўную культуру жыхароў паселішчаў гарадскога
тыпу, памеры і дэмаграфію гарадоў /В.Р.Тарасенка, Г.В.Штыхаў,
Э.М.Загарульскі, П.Ф.Лысенка, Я.Г.Звяруга, Л.У.Калядзінскі,
Т.С.Бубенька, АА.Мяцельскі і інш./. Найбольш буйныя раскопкі
праведзены ў Віцебску, Полацку, Заслаўі, Тураве, Брэсце, Наваг-
рудку, Гродне, Ваўкавыску, Мсціслаўі, Крычаве, Гомелі, Чачэрс-
ку. Акгыўна вывучаліся сельскія паселішчы і пахавальныя помнікі
сярэднявечнага перыяду, матэрыял якіхдазволіў ахарактарызаваць
матэрыяльную і духоўную культуру беларускай вёскі і асвятліць
этнічную гісторыю насельніцтва Беларусі /Я.Р.Рыер, Л.УДучыц,
В.У.Шаблюк, А.В.Іоў, Т.М.Каробушкіна, У.У.Багамольнікаў,
А.В.Квяткоўская і інш./.
3 сярэдзіны 70-х гадоў беларускія археолагі першымі пачалі
актыўна вывучаць матэрыяльную культуру беларускіх гарадоў, за-
мкаў, мястэчак 14-18 стст., перыядухкалі сфармавалася беларуская
народнасць /М.А.Ткачоў, З.С.Пазьняк, В.МЛяўко, Ю.А.Заяц,
В.Е.Собаль, С.В.Тарасаў, А.А.Трусаў, А.К.Краўцэвіч, І.М.Чарня-
ўскі, Г.М.Сагановіч і інш./. Значны матэрыял позняга сярэднявеч-
ча і новых часоў выяўлены ў Віцебску, Полацку, Мінску, Гродне,
Заслаўі, Мсціслаўі, Магілёве, Лідзе, Міры, Гальшанах, Любчы,
Оршы і іншых населеных пунктах.
Даследаванні археолагаў у вывучэнні мінулага выкарыстаны
ў першым томе акадэмічнай 5- томнай ‘Тісторыі Беларускай ССР”
/1972/, аднатомнай “йсторнн Белорусской ССР” /1977/, двухтом-
ных “Нарысах па гісторыі Беларусі” /1994/. Беларускія археолагі
за пасляваенныя гады напісалі і надрукавалі дзесяткі манаграфій і
брашур, сотні артыкулаў, у тым ліку для БелСЭ і фундаментальна-
28
га выдання “Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі”. Яны
выдалі шэраг калектыўных абагульняючых прац “Очеркм по архе-
ологнн Белорусснн” /у 2-х частках 1970-72 гг./, “Белорусская архе-
ологня. Достнження археологов за годы Советской властн” /1987/,
энцыклапедыю “Археалогія і нумізматыка Беларусі’’ /1994/, тры
выпускі “Археологмческая карта Белорусснн” /1968, 1971, 1976/,
бібліяграфічны паказальнік “Археологня Белорусснн” /Т.М.Каро-
бушкіна, 1988/. У 1965 г. Э.М.Загарульскі падрыхтаваў перпіы і
пакуль адзіны вучэбны дапаможнік для студэнтаў “Археологня Бе-
лорусснн”. Аўтарытэт высокага прафесійнага ўзроўню беларускіх
археолагаў неаднаразова адзначаўся на шматлікіх навуковых сім-
позі|умах, канферэнцыях, у тым ліку на міжнародных з’ездах сла-
вістаў у 1966 і 1983 гг., кангрэсах Міжнароднай уніі славянскай
археалогіі ў 1965,1970, 1975, 1980 і 1985 гг., міжнароднай канфе-
рэнцыі пад эгідай ЮНЕСКА “Славянскія культуры і сусветны куль-
турны працэс” у 1984 г. і інш.
РАЗДЗЕЛIII. КАМЕННЫ ВЕК НА
ТЭРЫТОРЫІБЕЛАРУСІ
ПАЛЕАЛІТ. ПРАБЛЕМЫ ПЕРШАПАЧАТКОВАГА
ЗАСЯЛЕННЯ БЕЛАРУСІ ЧАЛАВЕКАМ
Палеаліт падзяляецца на ніжні /ранні/, сярэдні, верхні /поз-
ні/. У ніжнім палеаліце /300-100 тыс. гадоў таму/ на працягу алду-
вайскай, дашэльскай, шэльскай, ашэльскай археалагічных культур
архантрапы /пітэкантрап, сінантрап і інш./ карысталіся груба аба-
бітымі галечнымі прыладамі працы. Яны вырабляліся шляхам про-
стай тэхнікі двухбаковай аббіўкі і ўяўлялі сабой масіўныя крамянё-
выя адшчэпы і ручныя рубілы міндалепадобнай формы. Архантра-
пы жылі ў цёплых кліматычных умовах субтропікаў і займаліся збі-
ральніцтвам і паляваннем.
Месцазнаходжанне стаянак шэльскага і ашэльскага часоў
вадомы ў Францыі, Венгрыі, Бельгіі, Чэхіі, Полыпчы, на Украіне.
На Беларусі іх няма, магчыма, сляды чалавека знішчаны ледаві-
ком. Знаходкі ашэльскіх прыладаў працы на Валыні даюць падста-
вы для спадзяванняў, што і на Беларусі могуць быць знойдзены
помнікі ніжняга палеаліту. Прыродныя ўмовы былі спрыяльныя
для існавання чалавека, што паідеярджаецца знаходкамі рэшткаў
цёплалюбівай флоры і фауны. Напрыклад, у Віцебскай вобласці
былі знойдзены рэшткі паўднёвага слана. Падобныя знаходкі звы-
29
чайна суправаджаюцца знаходкамі прыладаў шэльскай пары ніж-
няга палеаліту.
•Сярэдні палеаліт характарызуецца культурай мусцье /100-32
тыс.гадоў таму/. Паяўляецца новы тып людзей - палеантрапы /
неандэртальцы/. У прыёмах апрацоўкі і ў формах каменных пры-
ладаў з’явіліся новыя рысы, звязаныя з распаўсюджваннем тэхнікі
скола. Ад крамянёвага дыскападобнага ядра адколваліся адшчэпы
трохвугольнай формы. Затым шляхам спецыяльнай аббіўкі па кра-
ях /рэтушы/ яны ператвараліся ў спецыялізаваныя прылады пра-
цы: востраканечнікі, скрэблы, скобелі, рубілы. Востраканечнік лі-
чыцца мужчынскім нажом. Скрэбла - жаночая прылада для апра-
цоўкі скуры.)
Жыццядзейнасць неандэртальцаў пачалася ў цёплую міжле-
-давіковую эпоху з характэрнай для яе буйной расліннасцю, глыбо-
кімі далінамі рэк. Мусцьерцы навучыліся паляваць на маманта,
здабываць агонь, будаваць прымітыўныя жытлы, карысталіся ску-
рамі,каб абараніцца ад холаду.
Існаванне на тэрыторыі Беларусі мусцьерекай стадыі з’яўля-
ецца праблематычным. У 20-х іт. нашага стагоддзя беларускім ар-
хеолагам К.М.Палікарповічам была раскапана верхнепалеалітыч-
ная стаянка Бердыж /Падлужжа 1, Чачэрскі р-н/. Сярод познепа-
леалітычных прыладаў былі знойдзены крэмені мусцьерскага во-
бліку, і сярбд іх невялікае ручное рубільца.
Пазней былі зроблены спробы знайсці ў наваколлі вёскі Пад-
лужжа рэшткі чыста мусцьерскай культуры. На верхняй тэрасе
правага берага Сожа было закладзена шэсць раскопаў. У калекцыі
прадстаўлены вялікія жаўлакі, якія служылі зыходным матэрыя-
Лам, адшчэпы, пласціны. Некаторыя з адшчэпаў і пласцін, на дум-
ку К.М.Палікарповіча, насілі сляды адбівання на нуклеусе мусць-
ерскага тыпу. 3 характэрных мусцьерскіх прылад былі выдзеленад
17 скрэблаў. Болыпая частка крэменяў была пакрыта карычневаі
пацінай. Па заключэнню даследчыкаў “крэменяў верхнспалеалі-
тычнага часу ў гэтых раскопках сустрэта не было”. Стратэграфічн»
крэмень залягаў на глыбіні ад 2,6 да 7,2 м. Рэшткаў фауны ў рас-«
копках не знойдзена. К.М.Палікарповіч зрабіў выснову аб наяў-
насці ў Падлужжы паселішча другой паловы мусцьерскай эпох
/Падлужжа 2/..
Да супрацьлеглай высновы прыйшоў У.Д.Будзько, які аналі
заваў матэрыялы К.М.Палікарповіча і матэрыялы асабістых раско
пак на паселішчы Падлужжа 2. У калекцыі К.М.Палікарповіча ё:
30
выдзеліў чатыры пласціны з рэтушшу, тры разцы, сякерападобны
прадмет, дваццаць пласцін з прызматычных ядрышч, некалькі ад-
шчэпаў архаічнай формы. На яго думку, тут няма тыповых для
муазье прыладаў і дыскападобных ядрышч. Акатанасць і запаліра-
ванасць падлужскага крэменя, а таксама ўмовц.у якіх ен быўзной-
дзены, сведчаць аб перакладаннях матэрыяла. Крамянёвыя выра-
бы архаічнага вобліку разглядаюцца як тыповы прыклад перажы-
тачных з’яў, якія характэрны для многіх верхнепалеалітычных ста-
янак. Нягледзячы на спорнасць падлужскага матэрыялу, пытанне
аб мусцье на тэрыторыі Беларусі набліжаецца да свайго станоўчага
вырашэння. Асобныя знаходкі крамянёвых вырабаў мусцьерскага
вобліка вядомы ў іншых мясцінах - Свяцілавічы /Гомельская во-
бласць, Веткаўскі р-н/, Клеявічы /Магілёўская вобласць, Касцю-
кояш.кі р-н/, АБІдашчы /Магіжўская эобласць, Быхяўскі р-н/і
У геалагічнай гісторыі Зямлі палеаліт прыходзіцца на плей-
стацэнавую эпоху чэтвяртычнага перыяду. Гэты перыяд адзнача-
ны калыханнем кліматычных і прыродных умоў, а таксама склада-
нымі геамарфалагічнымі змяненнямі, якія былі выкліканы неадна-
разовымі абледзяненнямі. У перыяд максімальнага / рыскага ці
дняпроўскага / абледзянення паўднёвая мяжа ледавіка праходзіла
ад Тэмзы праз Сярэднюю Германію да нізоўяў Дняпра і далей на
ўсход праз вярхоўе Пячоры да Гаймыра. На дзесяткі тысяч гадоў
тэрыторыя Беларусі была выключана з вобласці пражывання чала-
века. У выніку рэзкага пахаладання і змяніўшыхся ўмоў існавання
вымерлі ці адступілі на поўдзень цеплалюбівыя жывёлы. Фауна
прыледавіковай зоны была прадстаўлена мамантам, калматым на-
сарогам, канём, пячорным мядзведзем і інш.
Наступнае і апошняе па часу валдайскае /вюрмскае/ аблед-
зяненне, якое мелатры фазы наступлення і адступлення ледавіка,
займала меншую тэрыторыю. Сярэдзіна дугі ледавіка праходзіла
праз вярхоўе Дняпра і Волгі. Болыпая частка Беларусі была воль-
ная ад ледавіка. Але ўмовы існавання чалавека былі цяжкімі. У
фауне адлюстраваліся паўночныя рысы.
Прыкладна 40 тысяч год да н.э. наступіла эпоха верхняга
палеаліту. Асноўным матэрыялам для прыладаў заставаўся крэмень,
і верхнепалеалітычны чалавек удасканаліў тэхніку яго апрацоўкі.
Ад крамянёвага жаўлака дакладна разлічанымі.ўдарамі адбіваліся
падоўжаныя вузкія пласціны з правільнымі паралельнымі гранямі.
Яшчэ часцей аддзяленне пласцін адбывалася новым тэхнічным
прыёмам з дапамогай моцнага націску на край жаўлака касцяным
31
цгкаменным наканечнікам. Нуклеусы верхнепалеалітычнага часу
ў адрозненні ад мусцьерскіх дыскападобных ,мелі форму падоўжа-і
най прызмы. Сколатыя пласціны мелі выдатныя вострыя краі І
маглі выкарыстоваўцца без дадатковай апрацоўкі. Частка пласцін ч
дапамогай новай тэхнікі рэтушы ператваралася ў розныя спецыя-
лізаваныя прылады: разцы для апрацоўкі цвёрдых матэрыялаў, ро-
знага роду скрэблы, цеслы, праколкі, нажы, вастракі.
У познім палеаліце з адной галіны неандэртальцаў развіўся
чалавек сучаснага фізічнага тыпу - неаантраіцці чалавек разумны
/Ното каріепк/. У гэты час узнікаюць і расавыя адрозненні: еўра-
пеоідныя /краманьёнцы/, мангалоідныя і негроідныя.
Жыццё вернепалеалітычнага чалавека было аседлым. Стаян-
кі гэтага часу маюць магутны культурны слой. Размяшчаюцца яны
звычайна на высокіх бсрагах рэк ці кяля глыбокіх яраў. Абумпўле-
на гэта было асаблівасцямі арганізацыі калектыўнага загоннага
палявання на буйную жывёлу. Паляванне патрабавала значнай
колькасці ўдзельнікаў, таму людзі жылі вялікімі калектывамі. Ста-
янкі займалі значную плошчу і былі забудаваны вялікімі жытламі і
гаспадарчымі збудаваннямі. Гэта былі першыя штучныя жытлы ў
гісторыі чалавецтва.
У верхнім палеаліце ўзнікае матрыярхальная родавая абшчы-
на, якая ўключала ў сябе групу родзічаў па маці. Археалагічным
сведчаннем гэтага з’яўляецца існаванне аседлых паселішчаў з вя-
лікімі абшчыннымі жыгламі і знаходкі статуэтак жанчын, выкана-
ных у рэалістычнай манеры. Гэта гаворыць і аб узнікненні мастац-
тва і рэлігійных уяўленняў. """
Слабая заселенасць, ізаляванасць і замкнуты спосаб жыцця
рода ў верхнім палеаліце былі прычынамі ўзнікнення мясцовых
культурных асаблівасцяў у розных галінах. На Беларусі вывучаны
дзве стаянкі верхняга палеаліту. Яны знаходзяцпа ў Гомельскай
вобласці -Бердыжская /Падлужжа 1/ на правым беразе р.Сож і
Юравіцкая /Калінкавіцкі р-н/ на Прыляці.
Бердыжская стаянка знаходзіцца ў 3 км на поўдзень ад вёскі
Бердыж /0,5 км ад вёскі Падлужжа/ на паўднёвым пласкатым схіле
яра. Упершыню стаянку адкрыў К.М.Палікарповіч, які і даследа-
ваў на працягу некалькіх гадоў. Раскопкі на паселішчы праводзілі
таксама С.М.Замятнін, У.Д.Будзько, АТ.Калечыц. Раскапана 380
кв.м, культурны пласт складае 0,3-0,7 м. Выяўлены рэшткі чаты-
рох жытлаў і пяці гаспадарчых ям, у будаўніцтве якіх выкарыстаны
чарапы, буйныя плоскія і трубчатыя косці маманта і іншых жывёл
32
/дзікі конь, першабытны бык, калматы насарог/.
Першае жытла ўяўляла сабой авал памерам 5,5 х 4,5 м, за-
глыблены ў мацярык 0,5-0,6 м. На вонкавым краі знаходзіліся 13
чарапоў маманта, паміж якімі прасочаны рэшткі сценак. У цэнтры
жытла знойдзены сляды адкрытага вогнішча. Другое жытла ўяўля-
ла сабой паўавал памерам 7,2 х 4 м, Для пабудовы падмурка выка-
рыстаны 10 чарапоў і болып за 40 трубчатых і плоскіх касцей ма-
мантаў. Трэцяе жытла мела памеры 11 х 6 м. Сцены ўтвораны плос-
кімі касцямі, пастаўленымі вертыкальна, і трубчатымі касцямі, пак-
ладзенымі адна на адну гарызантальна або пастаўленымі верты-
кальна. Падпоркай для Іх служылі чарапы маманта. У сярэдзіне
жытла было адкрытае вогнішча памерам 2 х 1,6 м. Чацвёртае жыт-
ла авальнай формы /8 х 4,5 м/ было складзена ў асноўным пастаў-
ленымі вертыкальна плоскімі касцямі маманта, а таксама спалу-
чэннем трубчатых касцей з чарапамі. Трэба адзначыць, што не ўсе
даследчыкі згаджаюцца з інтэрпрэтацыяй гэтых рэшткаў як жыт-
лаў.
Гаспадарчыя ямы мелі дыяметр 2,4-3 м, глыбіню 0,6-0,8 м і
былі выкапаны ў мацерыку ніжэй дзённай старажытнай паверхні.
Яны.былі абкладзены касцямі мамантаў і зверху накрыты біўнямі.
Усяго падчас раскопак былі знойдзены амаль усе часткі касцяка ад
40 - 45 мамантаў.
Шматлікія прылады, зробленыя з цёмна-шэрага і светла-
шэрага крэмня, знойдзеныя на паселішчы, добра захаваліся. Мож-
на адзначыць, што ў раёне маюцца выхады крэйды і крэменя. Ін-
вентар прадстаўлены наканечнікамі з бакавой выемкай, бакавыя,
сярэдзінныя і вуглавыя разцы, нажы касценкаўскага тыпу, нажы-
кінжалы, скрабкі, пласцінкі з прытупленым рэтушшу краем, васт-
рыі тыпу гравет, рэтушоры, нуклеусы, прылады сякерападобных
формаў. Знойдзены пласціны з біўня маманта з геаметрычным ар-
наментам, характэрным для помнікаў кансценкаўска-гафілендор-
фскай культуры. Абеадіотна&-дйтаваннгтлтЯйкГ~23430 ±-±80~год
-таму»-
У цэнтры вёскі Юравічы, на левым карэнным беразе р.Пры-
пяць і схіле яра знаходзіцца самае старажытнае паселішча на Бела-
русі. Абсалютны ўзрост яго - 26470 ± 420 год. Адкрыў яго ў 1929 г.
Ю.Ю.Попель, даследавалі К.М.Палікарповіч, У.Дз.Будзько,
У.П.Ксяндзоў. Усяго раскапана 258 кв.м. Геалагічныя ўмовы заля-
гання культурных рэшткаў вывучалі ў розныя гады Л.М.Вазнячук,
Г.М.Мірчынк, М.М.Цапенка.
33
' На думку некаторых даследчыкаў /Г. М. Мірчынк, У.Дз. Будзьі
ко/, культурны пласт на глыбіні 8 - 9 м ад паверхні складаецца з 1
гарызонтаў, раздзеленых праслойкай суглінніку. У ніжнім гары]
зонце выяўлены рэшткі авальнай пабудовы на падмурку з валуноу
чарапоў, буйных плоскіх і трубчастых касцей маманта. Сабраньі
крамянёвыя прылады працы: вастрыі з прытупленым рэтушшу кра-
ем, скрабкі, пласціны-нажы, унікальны крамяневы кінжал, нукле-
усы.
У верхнім гарызонце прасочаны рэшткі агнішчаў, выкладзе-
ных камянямі, і руіны моцна дэфармаваных жытлаў з касцей ма-
манта, буйных камянёў і пліт валуннага паходжання.
Паводле даследаванняў У.П.Ксяндзова, культурны пласт раз-
бураны ў старажытнасці ў выніку ўразання яра ва ўсходнюю част-
ку паселішча. За гады раскопак знойдзены крамянёвыя бакавыя
разцы, ножападобныя пласціны, вастрыі і пласцінкі з прьггупле-
ным рэтушшу краем, прылады з лускаватай падчоскай канцоў,
скрабкі, адбойнікі, рэтушоры, нуклеусы, касцяныя рэшткі маман-
та /15 - 20 маладых асобін/, старажытнага быка, каня, пясца. Не-
каторыя знаходкі цікавыя тым, што яны звязаны з мастацтвам вер-
хнепалеалітычнага чадавека. Гэта перш за ўсё пласціна з біўня ма-
манта з геаметрычным арнаментам у вытлядзе шасцівугольнікаў і
зігзагаў /нагадвае луску рыбы/. Такі ж самы арнамент пакрывае
пласціны, якія былі знойдзены на стаянцы Елісеевічы ў Бранскай
вобласці побач з мяжой Беларусі. Гэта гаворыць аб культурна-гіс-
тарычнай і храналагічнай блізкасці Юравіцкай і Елісеевіцкай стая-
нак.
МЕЗАЛІТ
Мезаліт на тэрыторыі Беларусі датуецца 9-5 тыс.гадоў да н.э.
У гэты час заканчваецца ледавіковы перыяд і клімат, раслінны і
жывёльны свет паступова набліжаюцца да сучаснага. Пакрываюн-
ца лясамі тундры, выміраюць ці знішчаюцца такія жывёлы, як ма-
мант, калматы насарог, пячорны леў і інш. У лясах з’яўляюцца
новыя віды жывёл; алень, лось, зубр, буры мядзведзь, бабёр.
Новыя ўмовы, у якіх апынуўся чалавек, прымусілі змяншь
спосаб яго жыцця. ^нікненне буйных жывёл, якія былі аб’ектам
палявання, патрабавала выпрацоўкі новых прыёмаў палявання і
пошукаў новай зброі, прыгоднай для здабычы дробнай жывелы.
З’яўляецца лук. Вынаходніцтвалука і стрэлаў знамянуе сабой на-
ступленне мезалітычнай эпохі^
34
Лук і страла стварылі новыя магчымасці існаванняр пацяг-
нулі за сабой змены ў гаспадарцы. Ад загоннага палявання на буй-
ную жывёлу вялікімі калектывамі чалавек перайшоў да палявання
на невялікую статкавую жывёлу групамі і ў адзіночку. У мезаліце
адбываецца працэс драблення абшчын.
Знікненне ледавіка прывяло да з’яўлення новых незаселе-
ных абшараў. Характэрнай рысай новага перывду становіцца ін-
тэнсіўнае асваенне чалавекам тэрыторый, якія вызваліліся ад ле-
давіка. Менавіта ў мезаліце была зайелена асноўная тэрыгорыя
Беларусі.
На характары мезалітычных паселішчаў адбіўся рухомы спо-
саб жыцця чалавека. Яны невялікія, маюць у асноўным нязначны
культурны пласт таўшчынёй (>,2-0,4 м з невялікай колькасцю зна-
ходак.
Для пэсслішчаў эпохі межтггу можна акрэсліць тры культур-
на-гістарычныя вобласці. Першая займае паўднёвы ўсход і цэнтр
Беларусі /р.Беседзь, Заходняя Дзвіна, вярхоўе Нёмана, Шчары,
ніжняя і сярэдняя Прьшяць/. Тут пераважала мікралітычная ін-
дустрыя. Шырока распаўсюджаны мікраліты геаметрычна даклад-
ных формаў /трапецыя, трохвугольнікі/. Буйныя прылады сустра-
каюцца вельмі рэдка. На паўночны ўсход і паўднёвы захад ад гэтай
вобласці знаходзіліся раёны, дзе мезалітычнае насельніцтва карыс-
талася макралітычнымі прыладамі, сярод якіх было шмат груба
апрацаваных сякерападобных прыладаў. Трэцяя зона склалася на
захадзе Беларусі. Тут пераважаюць макралітычныя формы прыла-
даў, але даволі часта сустракаюцца і мікраліты. Асноўныя археала-
гічныя культуры, якія былі распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі
ў мезаліце - свідэрская, нёманская, яніславіцкая, кудлаеўская /на
захадзе і поўдні Беларусі/, грэнская і сожская /на ўсходзе/, кунда
культура /на поўначы/. Неабходна сказаць, цгго такія культуры, як
свідэрская і грэнская, пачалі фармавацца яшчэ ў эпоху фінальнага
палеаліту.
Раннія мезалітычныя помнікі Беларусі маюць шмат агульных
рысаў з помнікамі свідэрскай культуры. Назву культура атрымала.
ад помніка Свідры-Вельке, выяўленага ў Польшчы. Плямёны гэ-
тай культуры ў сярэдзіне 9 - пач.8 тысячагоддзя да н.э. жылі ў
басейнах рэк Віслы, Нёмана, Прыпяці. Найбольшая колькасць дас-
ледаваных стаянак на Беларусі знаходзяцца ў Заходнім Палессі.
^Дсноўным відам нарыхтовак для прыладаў свідэрскай куль-
туры былі ножападобныя пласціны, якія адкалваліся ад правіль-
35
ных канічных нуклеусаў. Інвентар прадстаўлены хвалістымі і трон-
кавымі наканечнікамі стрэл, апрацаванымі крутой рэтушшу, кан-
цавымі дугападобнымі скрабкамі з падоўжаных пласцін і адшчэ-
паў, разцамі, праколкамі, скоблямі^ Даследчыкі адзначаюць, што
свідэрская культура ў Заходнім Палессі атрымала моцнае развіццё
і мела ў мезаліце не менш дзвюх фаз развіцця. Раннія свідэрскія
помнікі захоўваюць у інвентары шмат познепалеалітычных рысаў.
^Стаянкі позняга этапа развіцця адрозніваюцца памяншэннем па-
мераў крамянёвых прыладаў і павышэннем вытворчасці прыладаў,
якія прызначаны для сячэння /цеслы, сякеры/.дНасельніцтва сві-
дэрскай культуры з’явілася генетычнай асновай нёманскай, сожс-
кай і некаторых іншых мезалітычных культур лясной паласы Еўро-
пы.
Нёманская мезалітьтчная культура - гэта археалагічная куль-
тур» плймём, якія ў Я - 5 тысячагоддэях да н.э. жылі на тэрыторыі
Літвы, Беларускага Панямоння і некаторых суседніх раёнаў.
Даследаванняміўстаноўлена, што самае старажытнае насель-
ніцтва ў Панямонні - групы паляўнічых на паўночнага аленя. Ас-
ноўнай зброяй былі лукі са стрэламі, якія мелі пласцінчатыя з вы-
разным чаранком наканечнікі. Сярод характэрных крамянёвых вы-
рабаў - высокія скрэблы, масіўныя разцы, аднапляцовачныя нук-
леусы. Гэтыя матэрыялы маюць аналагі ў культурах Лінгбі і арэн-
сбурскай, якія былі распаўсюджаны ў 10 - 9 тысячагоддзях да н.э.
на раўнінах на поўдзень ад Балтыйскага мора.
Найбольш характэрнай мікралітычнай культурай мезаліту
Беларусі з’яўляецца кудлаеўская культура. Плямёны гэтай культу-
ры ў 2-й палове мезаліту жылі на паўночным усходзе Украіны і
паўднёвым усходзе Беларусі /Падняпроўі/. Для кудлаеўскай куль-
туры характэрны мікралітычныя прылады працы: невялікія адна- і
двухлляцовачныя нуклеусы, канцавыя, круглаватыя скрабкі, вуг-
лавыя і бакавыя разцы. Помнікі кудлаеўскай культуры раскапаны
каля вёсак Белая Сарока /Нараўлянскі р-н/ і Мірагошч Горкі /
Чэрыкаўскі р-н/. Асабліва цікавыя вынікі раскопак апошняга. Тут
знойцзена стаянка-майстэрня. Пры раскопках выяўлена болып за
15 тысячаў крамянёвых рэчаў. На асобных квадратах канцэнтра-
цыя расшчэпленага крэменю перавышала 300 прадметаў, што свед-
чыць пра наяўнасць на паселішчы рабочых месцаў па першаснай
апрацоўцы крэменю. Многа зыходнай сыравіны: канкрэцыі, ка-
валкі крэменю і прадукгаў расшчаплення /нуклеусы, пласціны,
асколкі/. Сярод прыладаў працы знойдзены наканечнікі стрэлаў,
36
пласціны-укладышы, вырабы з выемкай, разцы рэтушаваныя, двух-
гранныя. Для вырабу прылад выкарыстоўваўся цёмна-шэры крэй-
давы крэмень, паклады якога знаходзяцца побач, на беразе стары-
цы р.Сож.
Грэнская культура была распаўсюджана ў перыяд позняга
палеаліту і ранняга мезаліту /12 - 8 тыс.год таму/ у верхнім Пад-
няпроўі. Назву атрымала ад стаянкі Грэнск /каля в.Воранаўка Кар-
мянскі р-н/. Яна знаходзіцца на ўсходняй ускраіне астанца пер-
шай надпоймавай тэрасы р.Сож. Выявіў у 1927 г. М.К.Палікарпо-
віч, вывучалі ў розныя гады УДз.Будзько, В.Ф.Капыцін. У выніку
даследаванняў выяўлены рэшткі агнішчаў, атрымана вялікая ка-
лекцыя крамянёвага інвентару. Знойдзены тронкавыя і асіметрыч-
на тронкавыя /грэнскі тып/ наканечнікі стрэл, вастрыі, праколкі,
рэтушаваныя двухгранныя і вуглавыя разцы, канцавыя, двайныя,
адзінкавыя пазногцепадобныя, стрэльчатыя і нуклеусападобныя
скрабкі, прылады, якімі секлі, адбойнікі.
Маюцца таксама лістападобныя наканечнікі, апрацаваныя
рэтушшу каля краёў. Падобныя наканечнікі сустракаюцца ў ран-
несвідэрскіх помніках Цэнтральнай Еўропы і на мадленскіх стаян-
ках. Апрацоўка крэменю адбывалася на паселішчы. Грэнская куль-
тура ў Падняпроўі прадстаўлена стаянкамі Дальняя Лада, Рэкорд,
Падлужжа, Рудня-Споніцкая і інш. Асаблівасцю грэнскай культу-
ры з’яўляецца пашырэнне крамянёвых асіметрычных наканечні-
каў стрэл /грэнскі тып/, апрацаваных. па адным краі крутой рэ-
тушшу па ўсёй даўжыні загатоўкі і выемкай на другім краі. На
помніках позняга этапу трапляюцца ланцэтападобныя вастрыі,
пераважаюць нажы з нерэгулярнай рэтушшу, а таксама шмат раз-
настайных вырабаў з выемкамі. На рубяжы раннята і позняга ме-
заліту замест грэнскай культуры ўсюды павялічылася колькасць
помнікаў сожскай культуры.
Сожская /днепра-дзяснінская культура/ сфармавалася ў пе-
рыяд позняга мезалігу /6-5 тысячагоддзі да н.э./. Вылучана ў 1960-
я гг. У.Ф.Ісаенкам як макралітычная культура Верхняга Падняп-
роўя. Вядома каля 14 помнікаў сожскай культуры, сярод якіх на-
йбольш даследаваныя - Гарадок /Жлобінскі р-н/, Міхайлаўка /Свет-
лагорскі р-н/, Новыя Грамыкі /Веткаўскі р-н/, Берагавая Слабада
/Рэчыцкі р-н/. Сваю назву культура атрымала па месцы знаход-
жання стаянкі Горкі /Чэрыкаўскі р-н/ на Сожы /раскапана 1668
кв.м культурнага пласта/.
Сожская культура сфармавалася ў спрыяльных умовах стабі-
37
лізацыі прыродных умоваў на пачатку атлантычнага перыяду і ат-
рымала ў спадчыну асноўныя рысы крамянёвага інвентару грэнс-
кай культуры /тэхніка расшчаплення крэменю, асобныя тыпы
скрабкоў, разцоў /і свідэрскай культуры /форма наканечнікаў стрэ-
лаў/. Адметная рыса помнікаў сожскай культуры - шырокае выка-
рыстанне ў якасці нарыхтовак для прылад працы адшчэпаў, часта
з крэйдавай скарынкай, што надае сваеасаблівасць інвентару. Ад-
ной з найбольш выразных формаў прыладаў з’яўляюцца наканеч-
нікі стрэлаў з дакладна аграненых ножападобных пласцін у свідэр-
скай традыцыі. У іх слаба або добра вылучаны вострыя тронкі
Сярод іншых крамянёвых прылад камбінаваныя прылады; скраб-
кі-разцы, скрабкі-праколкі, скрабкі з выемкай па краі. Усюды рас-
паўсюджваюцца прылады, якімі секлі: сякеркі з перахватам, аваль-
ныя, востраабуховыя. Шмат прылад выпадковага выкарыстання і
выглядзе пласцін і адшчэпаў з частковай рэтушшу краю. Паселіш-
чы сожскай культуры размешчаны па берагах рэк на першых і дру-
гіх надпоймавых тэрасах, часта паблізу выхаду крамянёвай сыраві-
ны. Асноўнымі заняткамі насельніцтва былі паляванне, рыбалоўс-
тва, збіральніцтва.
Сожская культура мае агульныя рысы ў інвентары з помніка-
мі позняга этапу бугаўскай і нёманскай мезалітычных культур, штс
абумоўлена агульнай свідэрскай асновай іх фармавання. Адзнача-
ючы несумненную блізкасць мезалітычных помнікаў Беларусі дг
свідэрскіх помнікаў Полыпчы, нельга не звярнуць увагу на пада-
бснства па форме і тэхніцы вырабу прыладаў беларускага мезалііу
з верхнепалеалітычнымі прыладамі паўцнёвай Беларусі і Усходнее-
ўрапейскай раўніны. Па ўсёй бачнасці, гэта сведчыць аб значнаг
ролі мясцовых традыцый і фармаванні тут мезалітычнай культуры.
Можна меркаваць, што засяленне Беларусі ў эпоху мезаліту адбы-
валася як з захаду, так і з паўднёвага ўсходу.
Некалькі помнікаў мезаліта на Поўначы Беларусі належаш
да культуры тыпу Кунда. Асноўны арэал гэтай культуры знаход-
зіцца ва Усходняй Прыбалтыцы. Назву атрымала ад паселішча
каля г.Кунда ў Эстоніі. На Беларусі найбольш даследаваны пом-
нікі Замошша /Верхнедзвінскі р-н/ і Крумплёва /Полацкі р-н/.
Асноўныя заняткі насельніцтва - паляванне і рыбалоўства. Яна
вырабляла традыцыйны для мезаліту інвентар: сіметрычныя,
бакавой выемкай наканечнікі стрэлаў, скрабкі, разцы, камеш
ныя сякеры, долаты і цёслы. Вылучаюцца касцяныя прыладьн
наканечнікі коп'яў, гарпуны з зубцамі, састаўныя кручкі, кінжа^
38
лы з касцей лася.
Адначасова з плямёнамі нёманскай культуры на Беларусі
пражывалі і плямёны яніславіцкай культуры. Гэта культура сфар-
мавалася ў 6-5 тысячагоддзях да н.э., а стаянкі знаходзяцца на
тэрыторыях ад Цэнтральнай Польшчы да Заходняй Літвы, паўноч-
на-заходняй Украіны, Пабужжа і Верхняй Прыпяці. Уплывы куль-
туры распаўсюджваліся і на суседнія рэгіёны.
Насельніцтва яніславіцкай культуры займалася паляваннем,
у меншай ступені - рыбалоўствам і збіральніцтвам. Жыло на бера-
гах вадаёмаў у наземных жытлах, якія абаграваліся вогнішчамі.
Памерлых хавалі ў магільных ямах з ужываннем охры. Для крамя-
нёвага інвентару культуры характэрны ланцэтападобныя наканеч-
нікі з рэтушшу і харакгэрным сколам на вастрыі, рознафігурныя
скрабкі на адшчэпах. Выкарыстоўвалі таксама касцяныя прылады
працы і падвескі з зубоў жывёл. На Беларусі найболып значныя
помнікі са знаходкамі яніславіцкай культуры знаходзяцца каля вё-
сак Беліца /стаянка Беліца 2 Лідскі р-н/ і Лічыцы /Ваўкавыскі р-
н/.
Крыху пазней у Панямонне пранікла насельніцтва свідэрс-
кай культуры, якое пражывала тут значны час. У выніку зліцця
рознакультурных элементаў у Панямонні склалася мікраліта-мак-
ралітычная ці нёманская мезалітычная культура. Для яе харакгэр-
ны лістападобныя наканечнікі стрэл, ланцэтападобныя вастрыі,
укладышы, трапецыі, авальныя сякеры, касцяныя вырабы. Помні-
кі нёманскай культуры даследаваны каля вёскі Беліца /Лідскі р-і^
на беразе возера Свіцязь. У пясчанай глебе на мезалітычных ста-
янках звычайна сустракаюцца толькі вырабы з ^еарганічнага матэ-
рыялу - крэм&ія. Гэта збядняе вывады аб матэрыяльнай культуры
жыхароў. Таму вялікае значэнне маюць прылады з косці і рога
/больш дзесяці/, якія былі знойдзены ў кар’еры каля г.Смаргонь.
Прылады прадстаўлены ў асноўным сякерамі і матыкамі з рагоў
высакароднага аленя з прасвідраванымі і выдзеўбанымі адтулінамі
для рукаятак. Тут жа было некалькі дзесяткаў фрагментаў са сля-
дамі апрацоўкі. Адзінай ў сваім родзе з’яўляецца сякерападобная
прылада з рога, якая ўпрыгожана складаным наразным арнамен-
там. Гэта адзін са старажытнейшых узораў першабытнага арна-
ментальнага мастацтва на Беларусі.
Мезалітычныя культуры Беларусі, як і ў іншых рэгіёнах, вы-
39
значаюцца ўстойлівасцю сваіх прыкмет у часе. Гэтыя абставініі
верагодна, можна растлумачыць важнымі пераменамі, якія адбы|
валіся ў этнічнай гісторыі чалавелтва ў эпоху мезаліту. На змеіі
буйным палеалітычным абшчынам, якія былі разрознены і моцН
адрозніваліся адна ад другой па характару матэрыяльнай культуры
прыйшлі аб’яднанні болып дробных абшчын, звязаных паміж са_
бой агульнасцю паходжання.
НЕАЛІТ
Новы каменны век /неаліт/ пачаўся ў 8 тысячатоддзі да н.з
на Блізкім Усходзе, потым у Індакітаі як эпоха пераходу да вы
творчай гаспадаркі. У Еўропе працягваўся з 6 да канца 3 тысяча
годдзя да н.э. Плямёны, якія насялялі Беларусь, уступілі ў апошн
каменны перыяд у канцы 5 тысячагоддзя да н.э. Тут эпоха неаліг
працягвалася да пачатка 2 тысячагодцзя да н.э.
У гісторыі чалавецтва эпоха неаліту займае вельмі важнас
месца. 3 ёй звязана так званая “неалітычная рэвалюцыя” - перахоі
старажытнага насельніцтва ад прысваення гатовых дароў прыро-
ды, атрыманых ад рыбалоўства, палявання і збіральніцтва, да вы-^
творчай гаспадаркі - земляробства і жывёлагадоўлі. ”Неалітычнай
рэвалюцыі” папярэднічаў этап развітай гаспадаркі - актыўнага ры-
балоўства і спецыялізаванага палявання.
Надыхрд эпохі неаліту ў Еўропу вызначаецца па наяўнасці
прыкмет авалодання новымі спосабамі гаспадарання. Так земля-
робчыя культуры спрыялі вынаходніцтву і развіццю пералічанай
вытворчасці, ткацгва, мастацтва. У гэты час удасканальваецца тэх-
ніка і ўзнікаюць новыя прыёмы апрацоўкі каменя - шліфоўка, па-
ліроўка, свідраванне. Распаўсюджваюцца клінападобныя прылады
з нуклеусаў, сякеры розных формаў, долаты. ІПліфоўкай звычайна
апрацоўвалі толькі рабочы край прылады. Як паказваюць экспе-
рыменты, шліфаваную сякеру з крэменя можна было вырабіць за
35 - 40 гадзін, а са сланца / болып мяккі матэрыял/ за 3 - 4 гадзіньк
Прадукцыйнасць каменных прыладаў была дастаткова высокай.
Напрыклад, сасну дыяметрам 25 см можна было зрубіць каменнай
сякерай за 15 хвілін, а для таго, каб выдзеўбці каменным цяслом
драўляную лодку, патрабавалася 12 дзён пры 8-гадзінным працоў-
ным дні. Характэрнай формай неалітычнага посуду на тэрыторыі
Беларусі быў вастрадонны гаршчок, вылеплены ўручную. “Неалі-
тычная рэвалюцыя” прывяла да істотных змен у сацыяльна-экана-
мічным ладзе, рэлігійных ўяўленнях, дэмаграфічных працэсах, сад-
40
зейнічала замацаванню племянных тэрыторый.
Даследаванні В.Ф.Ісаенкі, М.М.Чарняўскага, І.М.Цюрынай,
А.Г.Калечыц дазволілі прасачыць канкрэтныя рысы археалагічных
культур розных раёнаў Беларусі і вылучыць іх у якасці самастой-
ных этнакультурных вобласцей ці лічыць іх часткамі болып вялікіх
масіваў. Усе даследчыкі адзначаюць неперарыўнасць у развіцці куль-
тур ад мезаліту да неаліту і іх генетычныя сувязі з папярэдняй
мезалітычнай эпохай.
На тэрыторыі Беларусі ў неаліце жылі плямёны днепра-да-
нецкай, верюіядняііроўскай, нём^і&кай^ нарвенскайДЁдіьтур-,--»
таксама лейкападобных кубкаў, шардладрбных амфар і некаторых
іншых. Асноўным крытэрыем для выдзялення неалітычных куль-
тур служыць кераміка, якая характарызуецца знешнімі формймі
посуду, элементамі і матывамі арнаментацыі, а таксама тэхнало-
гіяй вытворчасці.
Першыя чатыры вышэй названыя культуры ўваходзілі ў эт-
накультурную вобласць плямён з грабеньчата-накольчатай керамі-
кай.
Паселішчы перыяду неаліту звычайна знаходзяцца бліжэй да
вады - на першай тэрасе ці паблізу рачных і азёрных старыц, залі-
ваў, вусцяў малых рэк. Шчыльнасць неалітычных стаянак у 6 разоў
вышэйшая, чым мезалітычных. Гэта сведчыць аб павелічэнні коль-
касці насельніцтва. У адрозненні ад мезалітычных неалітычныя ста-
янкі маюць значны культурны пласт, што з’яўляецца паказчыкам
сталай асёдласці жыхароў такіх паселішчаў. Сустракаюцца і часо-
выя паселішчы людзей перыяду неаліту.
Верхнедняпроўская культура датуецца канцом 5-3 тысяча-
годдзямі да н.э. Плямёны, якія належалі да гэтай культуры, нася-
лялі тэрыторыю ўсходняй Беларусі ў басейне Дняпра і яго левабя-
рэжных прытокаў. 3 1975 па 1983 г. на тэрыторыі Падняпроўя
А.Г.Калечыц даследавала больш за 250 стаянак, на 18 неалітычных
помніках даследавана 5600 кв_.м культурнага пласта, Найбольш до-
бра даследаваны паселішчы верхнедняпроўскай культуры ў Кар-
мянскім /урочышча Лаша і Нарач каля в.Струмень/ і Добрушскім
/урочышчы Мішурова Грыва, Стрэчава/ раёнах. Аснову гаспадаркі
складалі паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва, у канцы існаван-
ня культуры пачалі развівацца земляробётва і жывёлагадоўля.
Плошча паселішчаў верхнедняпроўскай культуры складае ад
50 да 10000 кв.м. Жытлы былі драўляныяпаўзямлянкавыя, заглыб-
41
леныя ў мацярык на 0,5 м круглай або авальнай формы. У цэнтры
жытлаў у невялікіх паглыбленнях у падлозе былі агнішчы адкрыта-
га тыпу і ямы-склепы глыбінёй да 1 м. Каля жытлаў на адлегласці
да 10 м выяўлены і ямы-сховішчы /для захавання ежы і інш./, а
таксама месцы апрацоўкі крэменю і вырабу керамічнага посуду.
На раннім этапе верхнедняпроўскай культуры насельніцтва
вырабляла таўстасценны вастрадонны посуд з прамымі сценкамі і
венчыкамі, з вялікай колькасцю раслінных дамешкаў у гліне. Па-
верхню ці зусім не арнаментавалі, ці часам упрыгожвалі радамі
ямкавых уцісканняў або адбіткамі буйнога грабеньчыка. Пазней
з’явіліся шырокагорлыя пасудзіны вышынёй да 0,4 м, дыяметрам
да 0,3 м з вострым ці круглым дном. У гліну дабаўлялі пясок, дроб-
ны кварц, радзей раслінныя рэшткі. Унутраную і знешнюю павср-
хню часта загладжвалі зубчастым штампам. Характэрнай рысай вер-
хнедняпроўскай культуры з’яўляецца наяўнасць у некаторых па-
судзін /магчыма, рытуальных/двухбаковай арнаментацыі, асабліва
венчыкаў і днішчаў. Асноўнымі элементамі былі адбіткі грабеньча-
тага штампа, разнастайныя ямкавыя ўмяціны /круглаватыя, аваль-
ныя, серпа- і ромбападобныя і і інш./, наколы, насечкі, нарэзкі. 3
дапамогай усіх гэтых элементаў ствараліся дыяганальныя, гары-
зантальныя, шахматныя, зігзагападобныя, трохвутольныя кампазі-
цыі /больш за 130 арнаментальных матываў/, якія ўскладняліся па
меры развіцця кулыуры.
На раннім этапе верхнедняпроўскай культуры крамянёвы
інвентар меў шмат архаічных рысаў, якія засталіся з эпохі мезалі-
ту. Для позняга этапу харакгэрны ромбападобныя, трохвутольныя
наканечнікі стрэл і коп’яў, маленькія /да 5 см/ сякеркі, цёслы,
скрабкі, вуглаватыя і нуклеусападобныя разцы, нажы, свярдзёлкі,
міндалепадобныя прылады. Доўгі час помнікі верхнедняпроўскай
культуры былі аб’яднаны ў лакальныя варыянты днепра-данецкай
культуры. Алс цяпер яна вылучаецца ў самастойную археалагічную
культуру, на якую ўплывалі астатнія неалітычныя культуры /ба-
сейна р.Дзясны, Волга-Окскага рэгіёна/.
Беларускае Палессе /басейна Прыпяці/ у эпоху неаліту ў ас-
ноўным было занята дзвюма культурамі - нёманскай на захадзе і
днепра-данецкай /ірабеньчата-накольчатай керамікі/ на ўсходзе.
Днепра-данецкая культура займала тэрыторыю паміж рэкамі
Случ і Гарынь на захадзе і нізоўямі Сожа і Дзясны на ўсходзе. На
поўдні помнікі вядомы ўдняпроўскім Надпарожжы і басейне Дан-
42
ца. Перыяд яе існавання вызначаецца часам ад сярэдзіны 5 да кан-
ца 3 тысячагоддзя да н.э. У паўднёва-усходняй частцы Беларусі
помнікі днепра-данецкай культуры вывучаўУ.Ф.Ісаенка. Найбольш
даследаванымі з’яўляюцца паселішчы каля вёсак Слабодка /Турая/
і Юравічы /Калінкавіцкі р-н/, Гняздзенка /Хойніцкі р-н/, Лучы-
жавічы /Мазырскі р-н/.
Днепра-данецкая культура на Беларусі /т.зв. усходне-палескі
варыянт развіцця/ прайшла 4 этапы. На апоіпнім, чацвёртым эта-
пе, выяўляе найбольшае багацце керамічных формаў і арнамента-
цыі.
Насельніцтва належала да позніх краманьёнцаў /паўночных
еўрапеоідаў/. Займалася паляваннем, рыбалоўствам -пазней - зем-
ляробствам і жывёлагадоўляй. Жытлы былі вялікія наземныя, або
крыху пыглыбленыя ў зямлю, авальныя ці прамавугольныя. Унут-
ры часам сустракаюцца агнішчы, абкладзеныя камянямі. Сярэднія
памеры жытлаў - 2,5 - 3 м, плошча - 6 - 10 кв.м. Сваіх нябожчыкаў
насельніцтва хавала па абраду трупапалажэння на спіне ў яме, кас-
цякі пасыпалі охрай. Пахавальны інвентар бедны.
Асноўная форма керамікі - прысадзісты шырокагорлы і вас-
традонны гаршчок з прамым венчыкам, вертыкальнымі сценкамі,
якія плаўна пераходзяць у высокую канічную донную частку.
Посуд вырабляўся стужкавым спосабам з глінянага цеста, у
якое дабаўлялі раслінны дамешак або пясок. Дыяметр гарлавіны
дасягае 35 - 40 см, таўшчыня сценак - 1 - 1,2 см. Паверхня зво.нку
добра загладжвалася, унутры захоўваліся грабенчатыя расчосы.
Рэканструявана каля 30 сістэм арнаментацыі посуду. На-
йбольш часта сустракаюцца трохпаясныя /верх, сярэдзіна, донца/,
суцэльна-гарызантальныя, спалучэнне ў сістэме гарызантальных
паясоў з нахіленымі і вертыкальнымі стужкамі, зонныя /з трохву-
гольнымі, прамавугольнымі і рамбічнымі зонамі/. Знойдзена па-
судзіна з выявамі мужчыны і качкі. Арнамент выконваўся дробна-
зубчастым штампам, наколамі і насечкамі. Для днепра-данецкай
культуры характэрна наяўнасць мікралітаў і прылад плоскай апра-
цоўкі. Крамянёвы інвентар разнастайны: пласціны і трохвуголь-
ныя наканечнікі стрэл, вузкія і шырокія нажы, кароткія сегмента-
падобныя сякеры, скрабкі, свёрлы, разцы. Сярод касцяных выра-
баў вылучаюцца цёслы, падвескі з зубоў, пласціны для ўпрыгож-
вання вопраткі. Падчас даследавання стаянкі Азернае 2 на беразе
возера Вячэра /Любанскі р-н/ з дна возера былі^ццягнуты 50 вы-
43
рабаў з косці: доўгія біканічныя наканечнікі стрэл, іглападобныя
наканечнікі дроцікаў, а таксама унікальныя рэчы; прамы кінжал 3
укладышамі, косць з выявай дзвюх чалавечых фігур, ромбападоб-
ны сімвал урадлівасці.
Плямёны нёманскай культуры, акрамя Заходняга Палесся, ў
4-3 тысячагоддзях да н.э. займалі Беларускае Панямонне, паў-
ночна-усходнюю Польшчу і паўднёва-заходнюю Літву. Найболып
значныя помнікі гэтай культуры /Камень, Ніз, Добры Бор, Руса-
кова, Ярэмічы/ даследавалі У.Ф.Ісаенка і М.М.Чарняўскі. Культу-
ра ў значнай ступені сфармавалася на мясцовай мезалітычнай ас-
нове. Паляванне і рыбалоўства складалі аснову гаспадаркі. У поз-
нім неаліце насельніцтва пачынае займацца земляробствам і жы-
вёлагадоўляй. У сваім развіцці нёманская культура прайшла 3 эта-
вы.
Комплекс паселішчаў каля вёскі Камень /Пінскі р-н/ дазва-
ляе прасачыць за развіццём культуры ў адным месцы.
Ранні /дубічайскі/ этап нёманскай культуры харакгарызуюць
матэрыялы паселішча Камень 2. Дзякуючы высокаму ўзроўню грун-
товых вод і вапнаваму складу глебы захаваліся вырабы з рогу і
косці. Падчас даследаванняў выяўлены рэшткі наземных жытлаў,
агнішчаў, абкладзеных камянямі, сабрана больш за 4 тыс. касцей
не менш як 200 жывёл /дзік, лось, тур, алень, бабер/. У ніжнім
гарызонце разам з ранненеалігычнымі знаходкамі трапляюцца косці
быка. Гэта першыя звесткі пра свойскую жывёлу на Беларусі. Па
колькасці знаходак стаянка займае выключнае становішча. Туг
выяўлена больш за 9 тыс. прыладаў працы, больш за 20 тыс. аб-
ломкаў гліняных вастрадонных пасудзін, 70 экзэмпляраў вырабаў з
косці і рога.
Для крамянёвага інвентару /грубаапрацаваныя сякеры, цёс-
лы, долаты, скрэблы, наканечнікі стрэл/ характэрны мсзалітыч-
ныя рысы. Кераміка вастрадонная слабапрафіляваная з трабеньча-
тымі расчосамі на паверхні сценак. Пад краем венчыкаў амаль за-
ўсёды ёсць шэраг глыбокіх ямак, арнамент складаўся з гарызан-
тальных паясоў грабеньчатых адбіткаў, насечак, наколаў, пракрэс-
леных рысак.
Паселішча Камень 3 адносіцца да сярэдняга /лысагорскага/
этапу нёманскай культуры. Крамянёвыя вырабы набываюць неалі-
тычны харакгар, гаршкі маюць выразную шыйку. Замест ямак вен-
чыкаў з’яўляюцца глыбокія наколы як звонку, так і ўнутры. Акра-
мя ранейшага арнаменту сустракаюцца адбіткі лінейнага штампу,
44
тэкстылю. М.М.Чарняўскі адзначае, што сярэдні этап нёманскай
культуры сфармаваўся пад уплывам культуры лейкападобных куб-
каў.
Позні этап /дабраборскі/ культуры найбольш вывучаны па
маіэрыялахсастаянак Добры Бор /Баранавіцкі р-н/, Ніз /Слонім-
скі р-н/ Камень 6 і Камень 8. На помніках назіраецца росквіт кра-
мянёвай індустрыі, шырока распаўсюджваюцца дасканалыя рэту-
шаваныя трохвугольныя наканечнікі стрэл, лістападобныя нака-
нечнікі коп'яў, сярпы, сякеры са звужанымі абушкамі і прышліфо-
ўкай на лязе. Форма посуду ў большасці захоўваецца ранейшая,
але на яе паверхні з’яўляецца штрыхоўка, пад краем венчыкаў зноў
узнікаюць круглыя ямкі, у арнаменце выкарыстоўваюцца адбіткі
лінейнага штампа, шнуравыя ўзоры.
На стаянцы Камень 8 сабрана найбольшая для Палесся ка-
лекцыя касцяных і рагавых вырабаў - 120, сярод якіх ёсць унікаль-
ны сэрцападобны амулет. Развіццё дабраборскага этапу адбывала-
ся пад уплывам носьбітаў культур шарападобных амфар і шнура-
вой керамікі.
Найболып раннія неалітычныя паселішчы нарвенскай куль-
туры выяўлены ва ўсходняй частцы Беларускага Падзвіння - каля
вёсак Бабінавічы і Украішча /Лёзненскі р-н/, Мяжа/Гарадоцкі р-
н/.
Было высветлена, што гэтыя помнікі прайшлі тры хранала-
гічныя этапы. Для ранненеалітычнага этапа была тыповай керамі-
ка з расчосамі на паверхні сценак, у якіх быў дамешак з тоўчаных
ракавін і валакністых раслін. Гаршкі пад краем венчыкаў былі ўпры-
гожаны глыбокімі круглымі ямкамі, сценкі аздоблены адбіткамі
тонкага грэбня, насечкамі, наколамі, пракрэсленымі лініямі.
На Крывінскім тарфяніку размептчана значная частка пасе-
лішчаў нарвенскай культуры - Крывіна 1 і 2, Асавец 1 і 2, якія
вывучаліся М.М.Чарняўскім і Э.М.Зайкоўскім. Раскопкі на гэтых
унікальных паселішчах далі багаты і цікавы матэрыял. Тут пад тар-
фяным покрывам знаходзіліся рэшткі жытлаў з двухсхільнымі да-
хамі. У жытлах знойдзены агнішчы на падсыпках з пяску і кары
дрэў. 3 крамянёвых прылад найбольш характэрны кароткія няпра-
вільнай формы скрабкі з закругленымі рабочымі часткамі, зробле-
ныя на адшчэпах. Разцы трапляюцца рэдка, затое даволі часта сус-
тракаюцца свярдзёлкі і праколкі. Наканечнікі стрэлаў і коп'яў па
форме былі ў асноўным лістападобнай і рамбічнай формы.
Посуд звычайна быў вастрадонны, дыяметр яго ў некаторых
45
выпадках дасягаў да паўметра. Гаршчок фармаваўся спосабам тар-
цовага прымацавання гліняных стужак адна да другой. У сярэднім.
каля трэці фрагментаў не маюць арнаменту. Там, дзе ён сустрака-
ецца, пераважаюць паскі з насечкамі, ямкі, насечкі. Арнаменты
размяшчаліся рэдкімі гарызантальнымі паскамі, у асноўным аз-
дабляліся толькі верхнія часткі посуду.
У сувязі з адсутнасцю якасных запасаў крэМйя жыхары Кры-
вінскіх паселішчаў болыпасць прыладаў працы і зброі выраблялі з
рога і косці - праколкі, іглы, сякеры, цёслы, гарпуны, рыбалоўскія
кручкі, наканечнікі стрэлаў, кінжалы. Шырока распаўсюджаны былі
ўпрыгожванні з прасвідраваных зубоў жывёл, каралі з бурштыну,
пацеркі, кольцы, накладкі. Асаблівую цікавасць уяўляюць творы
першабытнага мастацтва з паселішча Асавец 2. Туг знойдзены вы-
разаныя з дрэва, рогу і зубоў жывёлін антрапаморфныя і зааморф-
ныя выявы невялікіх памераў /5 - 10 см/: статуэткі лася, змяі, пту-
шыных галовак і вадаплаўных птушак, драўляная галава мужчыны
з выразна мадэліраваным тварам і старанна выразаная з рога гала-
ва велікавокага барадатага мужчыны еўрапеоіднага аблічча.
На Крывінскіх паселішчах сустрэты косці свойскіх жывёл -
буйной і дробнай рагатай жывёлы, свіней, каней. Знаходкі касцей
дзікіх жывёл, рыб, паляўнічай зброі, лодак, рэіпткі раслін сведчаць
аб вядучай ролі прысвойваючых форм гаспадаркі - палявання, ры-
балоўства, збіральніцтва.
У 3 тысячагоддзі да н.э. у спакойным існаванні неалітычнага
насельніцтва Беларусі адбываюцца істотныя змены. Найперш у
заходнія раёны, ажно да сярэдняй Прыпяці і вярхоўяў Нёмана,
пачынаюць пранікаць уплывы цэнтральнаеўрапейскай культуры
лейкападобных кубкаў. Назву культура атрымала па наяўнасці ў
кераміцы кубкаў з лейкападобнай /канічнай/ шыйкай. Насельніц-
тва займалася аседлым земляробствам і жывёлагадоўляй. Посуд
упрыгожвалі зігзагам пад венчыкам касымі насечкамі, пальцавымі
ўцісканнямі, простымі геаметрычнымі ўзорамі. 3 рогу і косці вы-
раблялі сякеры, матыкі, праколкі, верацепадобныя наканечнікі
коп'яў, кінжалы, лашчылы. Сярод гліняных вырабаў найболыд ці-
кавымі з’яўляюцца рытуальныя сякеры.
У сярэдзіне 3 тысяч. да н.э. з той жа Цэнтральнай Еўропы на
захад Беларусі перасяляецца новае насельніцтва - носьбіты куль-
туры шарападобных амфар. Яно мела выразныя еўрапеоідныя рысы,
а па этнічнай прыналежнасці было індаеўрапейскім. Найболып
вядомыя помнікі - могільнікі каля г.п.Краснасельскі /Ваўкавыскі
46
р-н/ і Малыя Ёдкавічы /Бераставіцкі р-н/. Даследаваў іх М.М.Чар-
няўскі.
На Краснасельекім могільніку даследаваны адно пахаванне,
якое цалкам захавалася, і тры часткова пашкоджаных. Пахавальны
абрад -трупапалажэнне ў неглыбокіх ямах, абкладзеных каменны-
мі плітамі або валунамі. У магільных ямах выяўлены каменныя і
касцяныя прылады працы, кераміка, упрыгожванні. Былі пахаван-
ні індывідуальныя і групавыя, часам у іх знаходзяць рэіігткі буйных
рагатых жывёлін. Сустракаюцца і асобныя рытуальныя пахаванні
жывёл. Для керамікі харакгэрны амфары з шарападобным корпу-
сам і вертыкальным венчыкам, разнастайныя гаршкі, міскі, кубкі з
адбіткамі лінейнага штампа. Сярод прылад працы і зброі -крамя-
нёвыя сякеры-кліны ідолаты, касцяныя нажы, верацёнападобныя
наканечнікі стрэлаў. Для ўпрыгожвання характэрны бурштынавыя
вырабы, фігурныя каменныя пласціны. Могільнікі каля г.п.Крас-
насельскі і М. Ёдкавічы з’яўляюцца найбольш старажытнымі, і іх
вывучэнне дазваляе рэканструяваць пахавальны абрад і некаторыя
бакі рэлігійных уяўленняў /вера ў замагільнае жыццё, пакланенне
жывёлам/.
Культура шарападобных амфар на Беларусі не мае генетыч-
ных сувязяўз мясцовай неалітычнай традыцыяй. Яе носьбіты прый-
шлі на нашу тэрыторыю з Цэнтральнай Еўропы і пасяліліся аднос-
на невялікімі групамі сярод абарыгенаў /пераважна паляўніча-ры-
балоўчага насельніцтва/. Мабыць, находнікаў асабліва прыцягвалі
ў Панямонні багатыя крамяносныя мясцовасці з крэйдавымі пак-
ладамі. Носьбіты мясцовай неалітычнай культуры, верагодна, за-
пазычылі ад “шараладобнікаў” больш высокаразвітую жывёлага-
доўлю і земляробетва. Маглі запазьгчыць таксама і ўменне здабы-
ваць у шахгах крэмень.
Адначасова з “шарападобнікамі” у азёрныя рэгіёны паўноч-
най Беларусі з Волга-Окскага міжрэчча сталі пранікаць плямёны
тыповай грэбеньчата-ямкавай керамікі. Харакгэрнай адзнакай гэ-
тай культуры з’яўляюцца вялікія з круглаватым донцам гаршкі з
дамешкамі жарствы ў тоўстых і добра абпаленых сценках, арна-
ментаваныя гарызантальнымі паясамі з глыбокіх круглых ямак і
адбіткаў шыроказубага грэбня, якія ўтваралі рамбічныя ўзоры. На-
ходнікаў лічаць продкамі ўральскага насельніцтва, яго фіна-угорс-
кай галіны. Гэтыя нешматлікія перасяленцы з поўначы хутка асі-
міляваліся тубыльцамі, надаўшы, аднак, іх культуры пэўныя гіб-
рыдныя рысы. У выніку гэтага ў познім неаліце ў Падзвінні ўзнік-
47
ла паўночна-беларуская культура, якая мела свой працяг ужо }
бронзавым веку.
Унікальнымі помнікамі эпохі неаліту і бронзы з’яўляюпц:
крэменездабыўныя шахты ў наваколлі г.п.Краснасельскі і вёсць
Карпаўцы /Ваўкавыскі р-н/. Іх даследаваннем займаліся Н.М.Гу-
рына,М.М.Чарняўскі. На сённяінні дзень атрымана серыя радыё-
вугляродных дат па краснасельскіх шахтах. Болыпасць з іх знаход-
зіцца ў межах 1640 - 1240 гг. да н.э. і адносяцца да бронзавага веку
Аднак некаторыя даты ўказваюць, што ўжо ў канцы неалітў
мясцовае насельніцтва ад паверхневага збору крамянёвай сыраві-
ны перайшло да яго здабычы ў крэйдавай тоўшчы шахтавым спо-
сабам. Усяго раскапана больш 200 шахтаў і даследавана каля 300
кв.м на тэрыторыі майстэрняў па апрацоўцы крэменю.
Шахты ўяўлялі сабой калодзежападобныя паглыбленні дыя-
метрам да 1,5 м, глыбінёй 2,5 - 3 м. У месцах праходкі крамянос-
ных пластоў ад вертыкальнага ствала адыходзілі падбоі. Часам суУ
седскія выпраноўкі злучаліся ппрэкамі. Здабыча крамянёвай сыра-;
віны вялася разнастайнымі гарняцкімі інструментамі, зробленымі
пераважна з рога аленя - кайламі, капалкамі, малаткамі-даўбешка-
мі. Сценкі выпрацовак захавалі шматлікія сляды шахцёрскай пра-
цы. Здабыты ў шахтах крэмень апрацоўваўся ў майстэрнях, якія
знаходзіліся непадалёку. Краснасельскі вытворчы комплекс выраб-
ляў пераважна сякеры, што распаўсюджваліся ў Панямонні ў сувя-
зі з пачаткам у познім неаліце ляднага /падсечна-агнявога/ земля-
робства.
САЦЫЯЛЬНЫЯ АДНОСІНЫ,
МАТЭРЫЯЛЬНАЯIДУХОЎНАЯ КУЛЬТУРА, ЭТШЧНАЯ
ІНТЭРПРЫТАЦЫЯ НАСЕЛЬШЦТВА
Ў КАМЕННЫМ ВЕКУ
Археалагічныя матэрыялы ў сукупнасці з дадзенымі іншых
навук даюць магчымасць уявіць у агульных рысах старажытную
гісторыю насельніцтва Беларусі, сацыяльныя адносіны, якія тады
існавалі.
Каля 100 - 40 тысячагоддзяў таму адбылася першая спроба
людзей пранікнуць на тэрыторыю Беларусі. На паўднёвы ўсход
нашага Падняпроўя праніклі невялікія групы палеаантрапаў /ці
неандэртальцаў/, якія ў той час панавалі ў Еўропе. Рэшткі іх куль-
туры знойдзены каля вёсак Абідавічы, Бердыж, Клеявічы, Свяці-
48
лавічы. Гэта адзінкавыя крамянёвыя прылады - вастракі, скрэблы,
адшчэпы-разакі. Аднак першая спроба засялення краіны была ма-
лапаспяховай, таму што гэта адбывалася ў надзвычай неспрыяль-
ны кліматычны перыяд - у эпоху Вялікага зледзянення Зя.млі. Трэ-
цяс, вюрмскае ці валдайскае /80 тыс. - 10 тыс. гадоў да н.э./ займа-
ла тэрыторыю цяперашніх Віцебскай, паўночную палавіну Мінс-
кай і паўночны захад Гродзенскай вобласцей.
Другая спроба асвоіць межы Беларусі адбылася ў познім па-
леаліце 26 - 23 тысячагоддзяў таму. Звязана яна ўжо з людзьмі
сучасцага выгляду - неаантрапамі /краманьёнцамі/, якія змянілі
нсандэртальцаў і сталі пачынальнікамі пазнейшых еўрапейскіх эт-
насаў. Раскопкі стаянак-паселішчаў каля вёсак Бердыж і Юравічы
паказалі, што ва ўмовах малалеснай прыледніковай зоны тагачас-
ны чалавек будаваў жытлы-сховішчы з костак і скур буйных звя-
роў, насіў скураную вопратку, карыстаўся агнём, членараздзельна
гаварыў і валодаў абстрактным мысленнем, што дазваляла яму раз-
віваць мастацтва і стварыць сістэму рэлігійных вераванняў.
Асновай гаспадаркі быў развіты паляўнічы промысел на кал-
матых насарогаў, першабытных быкоў, паўночных аленяў. Але га-
лоўным аб’ектам палявання служыў мамант. На сенняшні дзень
рэшткі маманта знойдзены больш як у 170 пунктах Беларусі. Ма-
мант, які меў агульную вагу ў 3 - 5 тон, даваў значны запас мяса,
скур для адзення, накрыцця жытла. Косці служылі будаўнічым ма-
тэрыялам, асноваю для вырабу прыладаў, палівам. Палявалі на
маманта і на іншых звяроў калеКтыўна, з дапамогаю лоўчых ямаў,
якія выкопвалі на шляхах дзічыны да вады. Збіральніцтва і рыба-
лоўства былі распаўсюджаны менш. Тагачасныя людзі ў сваёй гас-
падарчай дзейнасці ўжывалі даволі разнастайныя крамянёвыя вы-
рабы - вастракі, нажы, скрабкі, разцы, праколкі, а таксама касця-
ныя - шылы, іглы, даўбешкі.
Краманьёнцы былі аб’яднаны ў мацярынскія родавыя абшчы-
ны. Выключнае становішча мелі жанчыны, якія трымалі на сабе
працу па здабыванні ежы, падтрымцы хатняга агню, гадавалі і вы-
хоўвалі дзяцей - усё гэта стварала перадумовы для трансфармацыі
першабытнага статку ў мацярынскую родаваю арганізацыю /аб-
шчыну/. Важную ролю ў гэтым працэсе адыграла развіццё шлюб-
ных адносінаў -групавы шлюб, потым парныя сем’і. Шлюб быў
матрылакальны - муж пераходзіў у род жонкі. Пры матрылакаль-
ным шлюбе сапраўднымі ўладальнікамі сродкаў вытворчасці, запа-
саў ежы, жытла і іншай маёмасці былі жанчыны, бо іх родныя
49
мужчыны - браты і сыны пераходзші ў другі род. Між тым гаспа-
дарка вялася калектыўна, асноўныя прылады вытворчасці, паляў-
нічыя і рыбалавецкія ўгоддзі знаходзіліся ў агульнай уласнасці ўсяго
роду. Род атрымліваў у спадчыну маёмасць сваіх суродзічаў. Пас-
тупова пачынае ўзнікаць натуральны падзел працы па полу і ўзросту.
Верхнепалеалітычныя людзі ведалі рэлігію. Першыя рэлігій-
ныя вераванні былі заснаваны на ўяўленнях аб сваяцтве, якое пе-
раносілася ў свет неіснуючых адносін. Гэта містычная сувязь па
крыві адлюстроўвалася ў татэмізме. Родавыя групы носяць імёны
жывёл, раслін. Жывела, расліна ці прадмет, імя якога мае род,
прызначаецца яго родапачынальнікам. Гэта значыць, што прадмет
становіцца татэмам дадзенага роду. Татэмам Юравіцкай абшчы-
ны, магчыма, была рыба. 3 татэмам звязаны ўсяляюя забароны на
паляванне і ежу. Фетышызм таксама лічыцца старажытнаю фор-
маю рэлігіі. Гэта культ неадушаўлёных прадметаў, якія надзяляюц-
ца звышнатуральнымі якасцямі. Распаўсюджанай формай рэлігіі
быў анімізм - вера ў душу, якую мае чалавек і ўсе акружаючыя
прадметы, вера ў загробнае жыццё душы. Нябожчыка ўкладвалі на
бок ці ніцма з падверненымі нагамі ў позе чалавека, які спіць.
Нярэдка яго пасыпалі чырвонаю охраю ці костным вуглём, што
сімвалізавала кроў і агонь. Побач клалі рэчы памерлага, якія па-
вінны былі служыць яму ў далейшым жыцці.
3 умоў жыцця людзей, іх рэлігійных ўяўленняў выцякала і
палеалітычнае мастацтва. Яно характарызуецца надзвьгчайнай вер-
насцю прыродзе і дакладнасцю перадачы найбольш значных прык-
мет чалавека і жывёл. Традыцыйна малявалі жывёл, прычым не
ўсіх, а толькі тых, на якіх палявалі. Звязана гэта было з нараджэн-
нем першабытнага культа звера і паляўнічага чарадзейства, што ў
сваю чаргу было абумоўлена значэннем палявання як галоўнай
крыніцы існавання людзей. Першыя статуэткі ўяўлялі жанчын -
прадаўжальніцаў роду і захавальніцаў вогнішчаў. Жаночыя фігуры
перададзены натуралістычна праўдзіва, з некалькі ўтрыраванымі
дэталямі, якія характарызуюць фітуру жанчыны.
У канцы ледавіковай эпохі, каля 12 - 10 тысячагодцзяў таму
палеаліт змяніўся мезалітам. Пачалася трэцяя спроба засялення
Беларусі і на гэты раз паспяховая. 3 паўднёвага ўсходу, паўднёвага
захаду і часткова з захаду на землі Беларусі пранікаюць рухомыя
групы паляўнічых. новых прыродных умовах адступлення леда-
віка сухі кантынентальны клімат сярэдняй паласы Еўропы змяніў-
ся цёплым і вільготным. Выміралі буйныя статкавыя жывёлы. У
50
першую чаргу гэта маманты, і загоннае паляванне губляла сваё
вядучае значэнне ў гаспадарцы. Людзям даводзілася пакідаць аб-
жытыя мясціны і ў пошуках новай паляўнічай здабычы вандра-
ваць. Узрастае роля вандроўнага палявання на дробных, але хутка-
ногіх жывёл, якія цяпер засялялі тэрЫторыю Сярэдняй Еўропы.
Але каб іх здабыць, патрэбны былі прынцыпова новыя прылады. I
яны былі вынамдзены. Мезаліт -гэта перыяд з’яўлення лука і стрэл,
час развіцця разнастайных прыстасаванняў - пастак, сетак, лаву-
шак, што зрабіла даступным і болып дасканалым паляванне на
хутканогіх і дробных жывёл. На паляванне выходзілі невялікімі
групамі, і гэта патрабавала значна меніпых намаганняў. 3 паляван-
нем пачынае спаборнічаць рыбалоўства, бо адступіўшы ледавік
стварыў мноства буйных і дробных рэк і азёр. З’явіліся рыбалоў-
ныя кручкі, сеткі, былі вынайдзены човен і вясло. Запасы ежы
папаўняліся грыбамі, пладамі, ядомымі злакамі і г.д.
3 мезалітам звязаны далейшыя прынцыповыя змены ў тэхні-
цы вырабу прыладаў працы. Чалавек упершыню навучыўся рабіць
прылады такіх формаў, якія не залежалі ад памераў каменя. З’яві-
лася так званая ўкладышавая тэхніка вырабу прыладаў працы;
нажоў, кінжалаў, наканечнікаў, вастрыёў. Сутнасць яе ў тым, што
крамянёвыя прылады рабілі маленькімі /папярэчнікам 2 - 3 см/ у
выглядзе сегментаў, трапецый, трохвугольнікаў. За свае памеры
яны атрымалі назву мікралітаў. Выкарыстоўвалі іх у якасці ўкла-
дышаў у касцяную ці драўляную аснову, расчэпленую ўздоўж. По-
тым замацоўвалі якім-небудзь вяжучым рэчывам, напрыклад, сма-
лою ці перавязкамі. Атрымлівалася рэжучая прылада, якая па сваіх
.якасцях не адрознівалася ад прылады, цалкам зробленай з крэме-
ню. Побач з тонкімі і лёгкімі ўкладышавымі прыладамі ў мезаліце
з’яўляюцца прылады масіўныя, якія атрымалі назву макралітаў. Яны
былі папярэднікамі сякер і значна паскорылі апрацоўку дрэва, па-
будову жытлаў.
Змяненні ў гаспадарцы садзейнічалі болып стабільнаму і тры-
валаму забеспячэнню ежай, што прывяло да росту колькасці на-
сельніцтва і да драблення родавых абшчын. Лік родавых абшчын
павялічваецца, а колькасць кожнай з іх скарачаецца. Разрастанне
мноства абшчын, якія ўзнікалі з адной буйной, стала асновай уз-
нікнення плямёнаў і новай формы ўласнасці - племянной. Род
быў экзагамны, племя -эндагамным. Паступова ў рамках племені
адбывалася развіццё мовы, складаўся пэўны дыялект.
Роля жанчыны ў эпоху мезаліту яшчэ болып узрасла ў сувязі
51
з працяглымі вандроўкамі мужчын-паляўнічых. Мезаліт - гэта пе
рыяд росквіту не толькі матрыярхату, але і родавай арганізаць
наогул. Рашэнне ўсіх агульнародавых пьпанняў адбывалася ўнуі
ры роду на поўнай дэмакратыі. Рухомае і неўпарадкаванае жыцп
людзей у мезаліце адпаведна адлюстроўвалася ў іх светапоглядзе
ў характары мезалітычнага мастацгва. У ім пераважаюць дынаміч
ныя абрысы мужчын і звяроў, ламаныя, трывожныя лініі арнамені
таў. :
Вандроўны свет мігрантаў-паляўнічых вымагаў сваёй форміі
і вобразнасці. На жаль, сведчанняў мезалітычнага мастацтва Белаі'
русі не шмат. Асноўная прычына - дрэнная захаванасць касцяныі
і рагавых вырабаў у пясчанай глебе.
У эпоху мезаліта пачынаецца поўнае засяленне тэрыторы
Беларусі. Рэшткі жыццядзейнасці людзей са спецыфічнымі рысам
і на пэўных тэрыторыях вучоныя аб’ядноўваюць у гісторыка-архс
алагічныя культуры. Лічыцца, што такія культуры ў болыпасц
выпадкаў адпанадаюць этнічным аб’яцнанням з адною моваю аб<
роднаснымі дыялектамі. За пяць тысячагоддзяў, якія прапягваўо|
мезаліг, этнакультурны склад першых находнікаў на зямлі Белару^
сі не заставаўся нязменным. Па ўжо пракладзеным раней ншяха^
на прасторы паміж Дзвіною, Дняпром і Прыпяццю часам праніка-і
лі плямёны з суседніх тэрыторый. Складаныя этнічныя ўзаемадзе-
янні, якія адбываліся пры засяленні Беларусі, прывялі да фарма-
вання своеасаблівых этнакультурных вобласцей: мікралітычнай на
паўднёвым усходзе, макралітычнай на паўночным усходзе, мікра-
макралітычнай на захадзе. Па сутнасці гэта першае абарыгеннае
насельніцтва Беларусі. Сярод гэтых жыхароў ужо можна шукаць
вытокі некаторых элементаў нашай сённяшняй культуры. Бо ў да-
лейшым хоць і прыходзілі ў наш край іншаплямённікі, але яны не
маглі выцесніць поўнасцю сваіх папярэднікаў, перарваць назусім
плынь традыцый і гістарычнай памяці. Насельніцтва Беларусі эпо-(
хі мезаліту вызначала этнаграфічную карту Беларусі і на наступ-
ныя тысячагоддзі.
Вызначальнай сутнасцю неаліту на Беларусі з’яўляецца ўцас-
каналенне тэхнікі вырабу каменных прылад. Людзі навучыліся шлі-
фаваць, піліць, свідраваць адтуліны. Прылады, якія археолагі зна-.
ходзяць на неалітычных паселішчах, задавальнялі разнастайныя за-
патрабаванні неалітычнага чалавека і настолыа адпавядалі свайму
прызначэнню, што ў асноўных рысах захаваліся да цяперашняга
52
часу: наканечнік, нож, сякера, цёслы, долаты. У эпоху неаліту было
зроблена другое важнае адкрыццё - знойдзены спосаб вырабу глі-
нянаіа посуду. Ён меў канічнае, вострае днішча і пашырэнне сценкі
ўверсе. Вастрадонныя гаршкі было зручна ставіць паміж. камення-
мі ці ў невялічкай ямцы, вакол якой разводзілі вогнішча. Трэба
адзначыць, што формам і арнаментацыі гліняных пасудзін чалавек
надаваў магічнае, рытуальнае значэнне. Лічыцца, што формы і
камбінацыі адлюстроўвалі сімволіку, якая панавала ў племені. Яны
з’яўляюцца важнейшай прыкметай для вызначэння неалітычнага
племені і для выяўлення сваяцкіх адносін паміж плямёнамі. Вы-
ключна важным вынаходніцтвам эпохі неаліту была вытворчасць
тканіны. Валакно для прадзіва выраблялі з раслін каноплі ці крапі-
вы. Пазней людзі навучыліся рабіць воўну, пачалося развіццё тэк-
стыльнай справы. Але найболып значнай з’явай матэрыяльнай куль-
туры неалітычных плямён стаў пераход ад спрадвечных прысвой-
ваючых формаў першабытнай гаспадаркі /палявання, рыбалоўст-
ва, збіральніцтва/ да вытворчых - чалавек навучыўся вырошчваць
акультураныя расліны і гадаваць свойскіх жывёл. Пачалася так зва-.
ная “неалітычная рэвалюцыя” - авалоданне навыкамі жывелаго-
доўлі і земляробства. Пылковыя дыяірамы тарфянікаў Палесся па-
казваюць, што ўжо ў 4 тысячагоддзі да н.э. тут пачалася шырокая
высечка і выпальванне лясоў. Яна паступова распаўсюдзілася на
поўнач і дасягнула Падзвіння ў канцы 3 тысячагоддзя да н.э.
Выкарыстанне ўдасканаленых прылад і авалоданне новымі
формамі вядзення гаспадаркі істотна павялічвалі запасы харчаван-
ня і садзейнічалі пераходу да аседласці. Але як і прысвойваючая,
так і пачатковая стадыі вытворчай гаспадаркі выклікалі неабход-
насць калекгыўнай абшчыннай працы. Калектыўная вытворчасць
вяла да ўраўняльнага размеркавання прадуктаў. Прыватная ўлас-
насць на зямлю, прылады працы і сродкі вытворчасці яшчэ адсут-
нічалі, але ўзнікала асабістая ўласнасць на рэчы і прылады карыс-
тання.
Пераход да вытворчай гаспадаркі надаў вялікае значэнне
мужчынскай працы. Магчыма, толыа тады стала практыкавацца
перасяленне жонкі ў род мужа. Новыя з’явы сведчылі і пра пача-
так разлажэння матрыярхату. Аднак роля жанчыны як захавальні-
цы старажытных звычаяў і абрадаў захоўвалася яшчэ працяглы час.
Дасягае сталых формаў родаплемянная арганізацыя грамад-
ства. Племя ўключала некалькі родаў, мела акрэсленую тэрыто-
рыю і кіравалася племянным саветам старэйшын, куды ўваходзілі
53
абраныя родамі старэйшыны і правадыры. У неаліце ўзнікаюць
саюзы плямёнаў. Пры разлажэнні матрыярхату старэйшыны роду,
ваенныя правадыры пачалі вылучацца багаццем, захоплівалі правы
суда і пакарання.
У новым каменным веку першабытная рэлігія набыла ўжо
стройную сістэму вераванняў і культаў, абрадаў і рытуалаў. Не-
ад’емнай атрыбутыкай тагачасных вераванняў былі творы неалі-
тьгчнага мастацтва. Істотна тое, што ў гэты час чалавек пачаў больш
выдзяляць сябе з масы сабе падобных. асэнсоўваць сваю індывіду-
альнасць. Магчыма, гэтым можна растлумачыць з’яўленне статуэ-
так людзей з дэталева прапрацаванымі рысамі твару, з партрэтны-
мі асаблівасцямі /знаходкі з паселішча Асавец 2 /. Напэўна, гэта
былі, у першую чаргу, культавыя рэчы, вобразы нейкіх духоўнікаў,
бостваў, але разьбяры рабілі іх па вобразах сваіх суродзічаў, што
дазваляе нам уявіць воблік жыхароў Беларусі канца каменнага зеку
як несумненных еўрапеоідаў.
Да пачатку неаліту даволі інтэнсіўныя этнакультурныя пра-
цэсы, якія адбываліся ў папярэднюю эпоху, пэўным чынам стабі-
лізаваліся. У гэты час па ўсёй тэрыторыі Беларусі мы бачым даволі
аднастайную матэрыяльную культуру роднасных паміж сабой пля-
мён: днепра-данецкую, верхнедняпроўскую, нёманскую, нарвенс-
кую культуры. Іх матэрыяльная культура мела шмат падабенстваў
з культурамі суседніх земляў - паўночнай Украіны, паўночна-ус-
ходняй Польшчы, паўднёва-усходняй Прыбалтыкі, часткова вер-
хневолжскага рэгіёну.
На пытанне, кім было ў этнічных адносінах старажытнае
насельніцтва Беларусі, адказаць складана. Болывасць даследчыкаў
схільна лічыць яго папросту даіндаеўрапейскім.Антралалагічнае
вывучэнне касцякоў з пахаванняў днерпа-данецкай культуры даз-
воліла прыйсці да высновы аб вельмі старажытных мясцовых ка-
ранях гэтага насельніцтва і лічыць яго прамым нашчадкам позне-
палеалітычных краманьёнцаў. З’яўленне першай хвалі індаеўрапей-
цаўна тэрыторыі Беларусі вучоныя звязваюць з пранікненнем сюды
культур лейкападобных кубкаў і шарападобных амфар. Нягледзя-
чы на гэтыя пранікненні з Цэнтральнай Еўропы, на захадзе Бела-
русі праз увесь неаліт дамінавала аўтахтоннае насельніцтва. Нось-
бітаў культуры тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі большасць
археолагаў ідэнтыфікуе з фіна-уграмі ці продкамі сучасных фіна-
угорскіх народаў. Такую ж выснову можна зрабіць з матэрыялаў па
лінгвістыцы і антрапалогіі. Вывучэнне гідронімаў дазволіла дас-
54
ледчыкам выдзедіць у паўночна-усходніх раёнах Беларусі фінскія
гілранімічныя ўтварэнні, асноўны арэал якіх ляжыць на поўнач ад
Беларусі.
Выяўляюцца дзве старажытныя групы гідронімаў заходне-
фінскага і волжска-фімскага паходжання, якія храналагічна папя-
рэднічаюць не толькі славянскім, але і балцкім і могуць быць суад-
несены са старажытнейшай гісторыяй насельніцтва Беларусі. У
сучаснага насельніцтва Віцебскай вобласці выяўлены слаба выра-
жаныя фінскія прыкметы, якія па свайму харакгару аднесены да
дабалцкага перывду ў гісторыі гэтага рэгіёну.
Такім чынам, у каменным веку адбылося засяленне Беларусі.
Каменны век - гэта час вялікіх гаспадарчых змен, якія мелі сваім
вынікам пераход ад прысвайваючых формаў першабытнай гаспа-
даркі да вытворчых. У гэты перывд узнікае і дасягае свайго роскві-
ту родавае грамадства ў выглвдзе матрыярхату, які дасягнуў сталых
формаў парнай сям’і, роду, племені. Усе гэтыя працэсы ў гаспа-
дарчым і трамадскім жьпцці ішлі разам са складаннем буйных эт-
нічных супольнасцяў, продкаў сучасных беларусаў.
РАЗДЗЕЛIV. БРОНЗАВЫ ВЕК НА
ТЭРЫТОРЫІБЕЛАРУСІ
У 4 тысячагоддзі да н.э. людзі навучыліся вырабляць прыла-
ды з металу. Першым металам была медзь, што, аднак, не прывяло
да знікнення каменных прылад. Медзь была занадта мяккім матэ-
рыялам, каб выцесніць камень. Таму пачатковы перывд эпохі ме-
талаў, калі суіснавалі каменныя і медныя рэчы, носіць назву мед-
на-каменны век ці энеаліт /лац. аепечз “медны” - грэч. ІіШоз “ка-
мень”/. Можна сустрэць і назву халкаліт /грэч. йаікоз - "медзь”;
1ІІЙ08 -'’камень''/.
Медныя прылады працы былі недаскаяалымі і мала ў чым
лепшымі за каменныя. Асноўны іх недахоп - мяккасць. Да таго ж
медзь плавіцца пры адносна высокай тэмпературы,. якой на звы-
чайным вогнішчы было цяжка дасягнуць. I толькі бронза адкрыла
шырокую дарогу для вырабу металічных прыладаў працы.
Бронза - сплаў медзі і волава. Калі волава не было, яго замя-
нялі мыш’яком, цынкам, сурмой, свінцом. Бронза мае шэраг іс-
тотных пераваг перад меддзю: яна цвярдзейшая, плавіцца пры тэм-
пературы 700 - 900 С /гэта значыць, пракгычна на любым вогаіш-
чы/, калі застывае, добра прымае форму.
Можна толькі здагадвацца, якім шляхам была адкрыта брон-
55
за. Магчьшй, старажытны чалавек выпадкова натрапіў на медную
руду з дамешкам волава. Маглі быць і нейкія іншыя шляхі гэтага
адкрыцця. Ддліўка металічных рэчаў рабілася рознымі спосабамі.
Чалавек заўважыў. што расплаўлены метал запаўняе паглыбленні ў
вогнішчы, а астываючы, захоўвае форму гэтых паглыбленняў. Таму
першыя формы, відаць, рабіліся ў пяску альбо гліне, пераважна
для тонкіх і плоскіх вырабаў - нажоў, плоскіх сякер. Затым пачалі
расплаўленую ў спецыяльных гліняных лыжках /тыглях/ бронзу
ўліваць у цвёрдыя пераносныя формы. Археалагічнай прыкметай
мясцовай вытворчасці бронзавых вырабаў з’яўляюцца знаходкі
тыгляў, у якіх плавілася бронза, л’ячак, якімі яна разлівалася, і
формаў, у якіх адліваліся рэчы. Найбольш дасканалыя вырабы і
вырабы з багатым арнаментам выліваліся з дапамогай так званай
знікаючай воскавай мадэлі. Для гэтага ў каменнай форме спачатку
адлівалася воскавая мадэль рэчы. Потым яна абмазвалася глінай і
абпальвалася, у выніку чаго форма рабілася моцнай, а воск плаві-
ўся і выцякаў. У пустэчу ўнутры глінянага камяніка заліваўся ме-
тал, а пасля яго астывання форма разбівалася і даставалася гатовая
рэч - упрыгожванне альбо прылады працы ці зброя. Заставалася
ліквідаваць магчымыя дэфекты, запаліраваць паверхні, нанесці
дадатковы арнамент.
Спачатку бронзу навучыліся выплаўляць у краінах Пярэдняй
Азіі, Егіпце, Індыі, Кітаі /4-3 тысячагоддзі да н.э./. У Еўропе
бронзавы век прыпадае на 2-е - пачатак 1 тысячагоддзя да н.э.
Старажытныя шахты медзі, волава, мыш’яку і іншых металаў, з
якіх выллаўлялася бронза, знойдзены ў шэраіу краін Заходняй і
Цэнтральнай Еўропы, у Закаўказзі, Казахстане, Сібіры. Адкрыццё
спосабу атрымання бронзы адбывалася ў многіх краінах, але рас-
паўсюдзіўся бронзавы век перш за ўсё там, дзе меліся ў наяўнасці
абодва кампаненты бронзы - медзь і волава. На тэрыторыі Белару-
сі няма ні аднаго, ні другога. Бронзавы век тут пачаўся на мяжы 3
і 2 тысячагодцзя да н.э.
Аодаленасць ад старажытных цэнтраў металургіі была пры-
чынай захавання тут на больш працяглы час каменных прыладаў
працы, але апрацоўваліся яны лепш: шырока ўжывалася шліфа-
ванне, свідраванне, пілаванне, алрацоўка крэменю струмяністай
рэтушшу. Недахоп бронзы і патрэбы ў больш якасным матэрыяле
для вырабаў прывялі да росквіту менавіта ў перыяд бронзы Крас-
насельскіх і Карпаўскіх шахтаў па здабычы крэменю.
3 бронзавым векам звязаны важныя перамены ў гаспадарцы
56
і грамадскіх алносінах. Паўсюдна ўсталяваліся прагрэсіўныя фор-
мы гаспадарання - земляробства і жывёлагадоўля. Вылучаліся пас-
тухоўскія плямёны, што азначала першы буйны грамадскі падзел
працы.
Жывёлагадоўля павялічыла колькасць і змяніла характар срод-
каў жыцця, стварыла ўмовы для рэгулярнага абмену паміж плямё-
намі. Разам з ростам вытворчасці вельмі хутка павялічвалася коль-
касць насельніцтва, што прыводзіла часам да канфліктаў. Пачаліся
вялікія перасяленні, якія, як адзначаў К.Маркс, “паклалі пачатак
утварэнню народаў старажытнай і сучаснай Еўропы”. Станаўлен-
не жывёлагадоўлі прывяло ў грамадскіх адносінах да змены мат-
рыярхальнага ладу патрыярхальным. Главою роду і сям’і становіц-
ца мужчына.
Усю эпоху бронзавых вырабаў на нашай тэрыторыі ўмоўна
падзяляюць натры перыяды: ранні бронзавы век /мяжа 3 і 2 тыс.
да н.э./, які каля сярэдзіны 2 тысячагоддзя да н.э. змяніўся сярэд-
нім /1600 - 1400 гг. да н.э./. У апопшяй чвэрці гэтага тысячагоддзя
пачаўся позні бронзавы век, які працягваўся амаль да сярэдзіны 1
тысячагодцзя да н.э,, калі ён саступіў сваё месца ранняму жалезна-
му веку /1300 - 1200 гг. да н.э. - 700 - 600 гг. да н.э./.
У бронзавым веку тэрыторыю Беларусі засялялі шматлікія
плямёны, якія адносіліся да розных археалагічных культур. У па-
чатку 2 тыс. да н.э. тут з’явіліся плямёны культур шнуравой кера-
мікі, або баявых сякераў: сярэднедняпроўскай у Падняпроўі і на
Ніжняй Прыпяці, прыбалтыйскай на паўночным захадзе. На поў-
начы ў гэты час існавала паўночнабеларуская культура, а на паўд-
нёвым захадзе жыло насельніцтва асобнай заходнепалескай групы
культуры шнуравой керамікі. У сярэднім бронзавым веку Падняп-
роўе засялялі плямёны сосніцкай культуры, басейн Прыпяці і знач-
ную частку Панямоння -тшцінсцкая культура. У бронзавым веку
на нашу тэрыторьпо пранікалі і носьбіты іншых археалагічных куль-
тур, асноўныя тэрыторыі рассялення якіх знаходзіліся за межамі
сучаснай Беларусі.
СЯРЭДНЕДНЯПРОЎСКАЯ КУЛЫУРА
Як паказалі даследаванні І.ГАрцёменкі, першапачатковай
вобласцю пражывання сярэднадняпроўскіх плямёнаў было сярэд-
няе Падняпроўе сучаснай Кіеўшчьшы. Там знаходзяцца найбольш
раннія помнікі сярэднедняпроўскай культуры, якія прадстаўлены
курганамі з трупапалажэннем. На тэрыторыі Беларусі помнікаў
57
ранняга этапу няма. Тут сярэднедняпроўская культура распаўсюд-
зілася на сярзднім /2200 - 1700 гг. да н.э./ і познім /1700 - 1400 тт.
да н.э./ этапах і заняла Гомельскую, Магілёўскую і часткова Мінс-
кую вобласці.
Вядома да 80 стаянак і 10 могільнікаў сярэднедняпроўскай
культуры. Асноўным заняткам насельніцтва былі земляробства і
жывёлагадоўля, а паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва насілі
дадатковы харакгар. Паселішчы плошчай 1-1,5 тыс.кв.м размяіп-
чаліся на пясчаных дзюнах, узвышэннях поймаў, па краях тэрас.
На дзвюх стаянках - Ксяндзова гара каля г.Быхава і Лучын /
Рагачоўскі р -н/ выяўлены рэшткі прамавугольных жыглаў з 6 - 14
апорнымі слупамі па перымстры з агнішчамі, абкладзенымі камя-
нямі. Тры паўзямлянкавыя жытлы прамавугольнай формы раска-
паны на паселішчы Струмень /Кармянскі р- н/. Унутры жытлаў
былі агнііпчы адкрытага тыпу або абкладзеныя камянямі.
Могільнікі сярэднедняпроўскай культуры даследаваліся каля
вёсак Ходасавічы, Лучын /Рагачоўскі р-н /, Сябровічы /Чачэрскі
р-н /. Найбольш вядомым помнікам з’яўляецца грунтовы могіль-
нік, які даследаваўся ва ўрочышчы Страліца каля в.Рудня Шлягіна
/Веткаўскі р-н /. У ім раскапана 94 пахаванні. Пахавальны абрад -
трупапалажэнне /галавою на захад, поўдзень ці поўнач у авальных
або прамавутольных ямах у скурчаным становішчы на баку з пад-
сыпкай попелу ці охры/ і трупаспаленне як у курганах, так і грун-
товых могільніках.
У курганах, якія былі раскапаны каля в.Ходасавічы/знойдзе-
ны ад аднаго да чатырох пахаванняў на гарызонце альбо ў ямах,
якія леракрываліся насцілам. Пры болыпасці пахаваных звычайна
знаходзяць гаршчок з сякерай. Але ж сустракаюцца і багатыя паха-
ванні. У адным з такіх пахаванняў побач з касцяком знойдзены
гаршчок, 4 крамянёвыя нажы, 27 наканечнікаў стрэлаў, 2 камен-
ныя сякеры, паліравальная плітка, медная сякера і наканечнік
коп’яў, 2 акулярападобныя падвескі, падвеска з бурштыну, касця-
ная праколка /усяго 95 прадметаў/. Багатыя пахаванні сустракалі-
ся і ў могільніку Страліца. Адно з іх змяінчала 2 гаршчкі, 3 крамя-
нёвыя нажы, 1 клінападобную сякеру, медную дыядэму і шыйную
грыўну, 21 бурштынавую падвеску і касцяны бісер. Другое паха-
ванне па абраду трупапалажэння суправаджалася не толькі 4 кра-
мянёвымі нажамі, 3 скрабкамі, сякерай-клінам, 26 наканечнікамі
стрэлаў, але і меднымі наканечнікамі коп'яў, дыядэмай, бранзале-
там, поясам, які ўпрыгожваўся 6 шэрагамі трубчатых пранізак, со-
58
тняй касцяных пацерак. Наяўнасць багатых пахаванняў сведчыць
аб існаванні маёмаснай дыферэнцыяцыі сярод носьбітаў сярэднед-
няпроўскай культуры.
Посуд культуры рэзка адрозніваўся ад неалітычнага. Ён рабі-
ўся са шчыльнага глінянага цеста, у якое дамешвалі пясок ці кварц.
Сценкі выраўноўвалі пры дапамозе мэтліка. Посуд быў тонкасцен-
ны, нядрэнна абпальваўся і меў шэры колер. Ва ўжытку знаходзі-
ліся нізкія міскі і канічныя кубкі. У звычайных гаршках арнамен-
тавалася толькі верхняя частка і шыйка. Дзве-тры папярэчныя стуж-
кі падзяляліся радамі віслых трохвутольнікаў, зверху і знізу зона
аблямоўвалася вертыкальнымі рысамі. Трохвугольныя фігуры прак-
рэсліваліся і судатыкаліся. У іншых выпадках замест іх на пасудзе
нанесены падвойны зігзаг. Падобныя кампазіцыі выконваліся шну-
равымі і прамавугольнымі адбіткамі, насечкамі, пракрэсленымі лі-
ніямі. Дробныя гаршкі іншы раз былі арнаментаваны суцэльна.
Сярод узораў сустракаюцца ялінкападобныя і зігзагі, адбіткі дроб-
назубчагага штампа, пад венчыкам праходзіць шэраг круглых ямак.
Увесь посуд пласкадонны, разнастайных формаў -слоікападобны,
шарападобны і яйкападобны.У керамічным комплексе сярэднед-
няпроўскай культуры даследчыкі налічваюць 5 груп.
Вырабы з металу нешматлікія. Зроблены яны, як паказаў
спектральны аналіз, з каўказкай бронзы і медзі паўднёвазаходняга
/прыкарпацкага/ паходжання. Знойдзены шылы, нажы, сякеры лад-
зяпадобнай /караблепадобнай/ і віслаабушнай формы, наканеч-
нікі коп’яў. Сярод упрыгожванняў - медныя і бронзавыя дыядэмы,
іпыйныя грыўны, бранзалеты, скроневыя кольцы, пранізкі, бур-
штынавыя падвескі.
Значную групу знаходак складаюць каменныя вырабы. Тры-
ма тыпамі прадстаўлены свідраваныя сякеры: абушковыя, лопас-
ныя, ладзяпадобныя. Найбольш распаўсюджаны першы тып. Ся-
род вырабаў з каменю сустракаюцца таксама наканечнікі стрэлаў і
коп’яў, нажы, скрабкі, цёслы, скоблы, разцы, праколкі, сярпы. Пры
апрацоўцы крэменю ўжывалі струмяністую рэтуш і шліфаванне.
Аб занятках жывёлагадоўляй сведчыць астэалагічны матэры-
ял: косці буйной і дробнай рагатай жывёлы, каня, свіней. Рэшткі
зернацёрак, каменныя матыкі, а таксама адбіткі абгарэлага зерня
пшаніцы, якія былі знойдзены на некаторых пасудзінах, паказва-
юць на заняткі земляробствам. Можна меркаваць, што яно існава-
ла ў форме падсечна-агнявой сістэмы.
Археалагічныя матэрыялы даказваюць шырокія сувязі сярэд-
59
недняпроўскіх плямёнаў з прыбалтыйскімі плямёнамі, з валынскі
мі плямёнамі мегалітычный культуры, плямёнамі катакомбнай куль
туры, а праз іх з Паўночным Каўказам.
У грамадскім ладзе, бясспрэчна, панавалі патрыярхальна-ро'
давыя адносіны з дастаткова багатай маёмаснай дыферэнцыяцыяй
Для ідэалогіі характэрны культ сонца і агню, вера ў замагільна*
жыццё.
Пытанне паходжання сярэднедняпроўскай культуры з’яўля-
ецца дыскусійным. Паколькі гэтая культура ўваходзіла ў вобласц
распаўсюджвання сярэднееўрапейскіх “культур шнуравой керамі-
кі” ці “культур баявых сякераў”, якія большасцю лінгвістаў, архе-
олагаў і антраполагаў разглядаюцца. ў якасці культур адной з груі
старажытных індаеўрапейцаў - продкаў славянаў, германцаў, бал-
таў. Таму пытанне паходжання сярэднедняпроўскай культуры і я<
этнічнай інтэрпрытацыі звязана з агульнай праблемай індаеўра-
пейскіх народаў.
ПРЫБАЛТЫЙСКАЯ КУЛЬТУРА
У канцы неалітычнай эпохі на захад і поўнач Беларусі пачал
пранікаць плямёны, якія выраблялі посуд, арнаментаваны шнура-
вым адбіткам. Культура іх у літаратуры сустракаецца пад рознымі
назвамі: адзінкавых пахаванняў, ладзяпадобных сякер, жуцаўскаі
ці вісла-нёманскай. Аднак найчасцей сустракаецца назва “пры-
балтыйская культура”, і разглядаецца яна як мясцовы варыянт альбс
як балтыйская група помнікаў культуры шнуравой керамікі. Пля-
мёны прыбалтыйскай культуры жылі ў першай палове 2 тысяча-
годдзя ў паўднёва-усходняй Прыбалтыцы і Беларускім Панямонні.
У Панямонні найбольш выразна матэрыялы гэтай культуры
выяўлены на стаянках Лічыцы (Ваўкавыскі р-н), Ярэмічы /Карэ-
ліцкі р-н/, Русакова, Янава /Слонімскі р-н/, у пахаванні каля па-
сёлка Краснасельскі /Ваўкавыскі р-н/.
Насельніцтва прыбалтыйскай культуры жыло каля вадаёмаў
у прамавугольных жытлах на слупах, з двухсхільным дахам, унутры
іх размяшчаліся адкрытыя агнішчы, выкладзеныя з камянёў. Самы
старажытны помнік бронзавага веку ў Панямонні - пахаванне шах-
цёра каля пасёлка Краснасельскі. Тут знойдзены касцяк мужчыны
еўрапеоіднага вобліку. Пры памерлым знаходзіліся гаршчок з ар-
наментам у выглядзе ялінкі і касцяная ігла. Пахавальны абрад пля-
мёнаў прыбалтыйскай культуры - трупапалажэнне ў ямах у скурча-
ным становішчы.Пахавамні сустракаюцца адзінкавыя і групавыя.
60
У магілу клалі сякеру-клін ці свідраваную сякеру. розныя прылады
з крэменю, касцей і рога, упрыгожванні з зубоў жывёл і бурштыну.
У пахавальны інвентар уключаўся гліняны посуд. Сярод ке-
рамічных вырабаў найбольш шырока распаўсюджаны былі гаршкі
з выразнай шыйкай і амфары, арнаментаваныя гарызантальнымі
шнуравымі адбіткамі, насечкамі, нарэзкамі, наляпнымі валікамі.
Аснову гаспадаркі насельніцтва складалі паляванне, рыбалоўства,
збіральніцтва і ў пачатковай форме жывёлагадоўля і земляробства.
Атрыманы за апошнія гады матэрыял паказвае, што ў раннім брон-
завым веку ў Панямонні суіснавалі нашчадкі носьбітаў нёманскай
неалітычнай культуры і новае прышлае насельніцтва са шнуравой
керамікай. У перыяд сярэдняй і позняй бронзы культуры “шнура-
вікоў’’ і мясцовая нёманская зліліся ў адзіную культуру, на якую
значна паўплывала тпіцінецкая культура.
КУЛЬТУРА ШНУРАВОЙ КЕРАМІКІ ПАЛЕССЯ
На захадзе Беларускага Палесся ў 17-15 стст. да н.э. распаў-
сюдзілася культура, якая значна адрознівалася ад сярэднедняпро-
ўскай. Яна ў археалагічнай літаратуры атрымала назву культура
шнуравой керамікі Палесся /палеская група плямён шнуравой ке-
рамікі/. Даследавалі яе ў розныя часы У.Ю.Кухарэнка, У.Ф.Ісаен-
ка. Большасць матэрыялаў палескай групы шнуравой керамікі вы-
яўлена на помніках Востраў, Камень, Церабень /Пінскі р-н/, Мо-
таль /Іванаўскі р-н/, Заказанка, Уладычыца /Брэсцкі р-н/ і інш.
На паселішчы, якое знаходзіцца на пясчаным узвышшы каля
возера Белага /на усход ад вёскі Перасудавічы Бярозаўскага р-на/,
знойдзены рэшткі двух паўзямлянак з агнішчамі. У гаспадарчай
яме на паселішчы Церабень паблізу Пінска быў знойдзены скарб
крамянёвых вырабаў, косці жывёлаў і свідраваная сякера. На пасе-
лішчы Камень 2 было знойдзена засыпанае охрай пахаванне хлоп-
чыка ў скурчаным становішчы на баку. Могільнікі дадзенай куль-
туры ў асноўным грунтовыя з пахаваннямі па абраду трупапала-
жэння ў ямах, але ёсць і курганныя.
Для керамікі палескай групы харакгэрны амфары яйкападоб-
най формы з цыліндрычнай шыйкай, вазападобныя пасудзіны, кубкі
з косазрэзанымі краямі. Посуд выраблялі з гліны, у якую дамешва-
лі пясок ці шамот, а сценкі загладжвалі пучком травы. У верхняй
частцы посуд упрыгожвалі адбіткамі шнура, “вусенькамі”, налепа-
мі,штампам у выглядзе рысы.
Каменныя шліфаваныя сякеры прадстаўлены двума асноў-
61
нымі тыпамі: клінападобныя з шырокім абухам і ромбападобныя з
усечаным абухам. Сярод каменных прылад вылучаюцца таксама
сярпы, сэрца - і лістападобныя тронкавыя наканечнікі стрэлаў,
коп’яў, дроцікаў, кінжалы і матыкі. Металічныя вырабы прадстаў-
лены віслаабушнымі сякерамі, бранзалетамі, падвескамі і шпілька-
мі з бронзы.
Плямёны шнуравой керамікі Палесся вялі, па ўсёй бачнасці,
падсечна-агнявое земляробства, разводзілі буйную і дробную рага-
тую жывёлу, здабывалі і апрацоўвалі чорны мясцовы крэмень.
У сярэдзіне 2 тысячагоддзя на тэрыторыі Прыпяцкага Па-
лесся распаўсюдзіліся плямёны тшцінецкай культуры, якія хутка
сталі пераважаючымі.
СОСНІЦКАЯ КУЛЬТУРА
Сярэднедняпроўскія плямёны ў Беларускім Падняпроўі пра-
цяглы час суіснавалі з мясцовым неалітычным насельніцтвам, час-
тка якога была выцеснена на поўнач. Толькі ў сярэдзіне 2 тысяча-
годдзя да н.э. адбылося іх зліянне. Гэты працэс у значнай ступені
вызначыў рысы мясцовай сосніцкай культуры, наступнай па часе.
Яе разгладаюць як пераемніцу сярэднедняпроўскай культуры.
Плямёны сосніцкай культуры жылі ў басейнах Дзясны, Вер-
хняга Дняпра і на Ніжняй Прыпяці. Сваю назву культура атрыма-
ла ад паселішча Сосніца на Чарнігаўшчыне.
Паселішчы сосніцкіх плямён размешчаны на пясчаных пой-
мавых узвышшах, краях тэрас і мысаў. Жытлы былі паўзямлянка-
выя слуповай канструкцыі /плошча каля 24 - 98 м кв/ з 1 - 2 па-
мяшканнямі, з двухсхільным дахам. Унутры знаходзіліся печы і
адкрытыя агнішчы, а таксама гаспадарчыя ямы. Знойдзеныя ў
жытлах і вакол іх касці быка, каня, авечкі, свінні, каменныя зер-
нацёркі і песты, крамянёвыя сярпы сведчаць аб занятках жывёла-
гадоўляй і земляробствам. Паляванне і рыбалоўства таксама былі
характэрны для сосніцкай культуры. Насельніцтва займалася ап-
рацоўкай медзі і бронзы, аб чым гавораць знаходкі гліняных форм
для адліўкі металічных вырабаў. На Беларусі з 30 вадомых найбольш
вывучаныя помнікі сосніцкай культуры каля вёсак Гадзілавічы /
РагачоўскІ р-н/,Мохаў /Лоеўскі р-н/, Прысно /Веткаўскі р-н/, Га-
рошкаў /Рэчыцкі р-н/. Пахавальныя помнікі прадстаўлены курга-
намі і грунтовымі могільнікамі з трупапалажэннем і трупаспален-
нем. Другі варыянт сустракаецца часцей і вывучаўся на могільні-
ках каля вёсак Лучын і Ходасавічы /Рагачоўскі р-н/.
62
Насельніцтва сосніцкай культуры вырабляла, па класіфіка-
цыі І.І.Арцёменкі, посуд 7 тыпаў. Сярод іх слоікападобныя пасуд-
зіны, міскі, чашы, пласкадонныя цюльпанападобныя гаршкі з па~
тоўшчаным і скошаным венчыкам. Асаблівасцю сосніцкай керамі-
кі з’яўляецца арнаментацыя, якая пакрывае ўсю знешнюю паверх-
ню сценак. Узоры складаюцца пераважна з паясоў трохвугольні-
каў, якія сваімі вяршкамі звісаюць уніз, атаксама з зігзагаў, пало-
саў, насечак, ямак, адбіткаў шнура.
Прылады працы прадстаўлены крамянёвымі сякерамі, нажа-
мі, наканечнікамі стрэлаў, сярпамі, матыкамі, бронзавымі кельма-
мі, долатамі, наканечнікамі коп’яў. Адной з характэрных рысаў
было распаўсюджванне тронкавых наканечнікаў стрэлаў і крамя-
нёвых сярпоў. Сярод упрыгожванняў - шпількі з кольцападобнай
галоўкай, бранзалеты са спіралепадобнымі шчыткамі, акулярапа-
добныя фібулы, кольцы, бляшкі. Як па гаспадарцы, так і па форме
грамадскіх адносін і ідэалогіі плямёны сосніцкай культуры, па ўсёй
бачнасці, мала чым адрозніваліся ад сваіх папярэднікаў, плямёнаў
сярэднедняпроўскай культуры. На думку некаторых даследчыкаў,
сосніцкая культура можа разглядацца як асобная група тшцінец-
кай культуры.
ПАЎНОЧНАБЕЛАРУСКАЯ КУЛЬТУРА
Плямёны паўночнабеларускай культуры ў канцы 3 -
перш.пал.2 тысячагодцзя да н.э. жылі на тэрыторыі сучасных Ві-
цебскай, паўночнай частцы Мінскай і на поўдні Пскоўскай во-
бласцей. У Падзвінні бронзавы век пачаўся значна пазней, чым у
паўднёвых вобласцях, таму што гэты край не меў сваёй сыравіны
для выплаўкі бронзы, а таксама значна аддалены ад цэнтраў стара-
жытнай металургіі. У друтой чвэрці 2 тысячагоддзя гэта культура
сфармавалася на падставе крывінскага варыянта нарвенскай куль-
туры пад уплывам культур позняга неаліту і ранняга бронзавага
веку Падняпроўя /сярэднедняпроўская культура/. На Беларусі на-
йбольш вядомыя помнікі Кастыкі, Крывіна 2, Асавец 2, Зарэчча 1.
Насельніцтва, як і ў неаліце ,займалася паляваннем, рыбало-
ўствам, збіральніцтвам і жывёлагадоўляй. Жыло на берагах шмат-
лікіх азёр і невялікіх рэк у збудаваннях з двухсхільным дахам. Пад
уздзеяннем міграцый мясцовая культура пераўтвараецца. У яе склад-
зе з’яўляецца посуд, які зроблены з дамешкамі не толькі тоўчаных
ракавін, але і жарствы. Для культуры харакгэрны вастрадонны і
63
пласкадонны посуд і болып разнастайны арнамент. Для грабень-
чатых узораў і арнаментаў з насечак дадаюцца бакавыя наколы,
шнуравыя адбіткі, стала больш неарнаментаваных зон.
Недахоп і нізкая якасць крэменю прывялі да таго, што ў склад-
зе культуры захаваліся мікралітычныя формы прыладаў: наканеч-
нікі стрэлаў, дробныя сякеры-кліны, плоскія скрабкі. Прылады
працы і зброя вырабляліся пераважна з рога і косці. Сярод апош-
ніх праколкі і шылы, наканечнікі стрэл, кінжалы, цёслы, долаты,
сякеры, гарпуны, рыбалоўчыя кручкі, фігуркі, якія нагадваюць пту-
шак і жывёл. Шматлікія падвескі, гузікі з бурштыну - яскравы ка-
ларыт мясцовай культуры. Для гаспадарчых патрэб шырока ўжы-
валася дрэва. На апошнім этапе існавання паўночнабеларускай
культуры выкарыстоўваліся медныя і бронзавыя вырабы. Самыя
познія знаходкі паўночнабеларускай культуры датуюцца перыядам
каля 1400 год да н.э.
На захадзе Беларускага Падзвіння ў познім неаліце і ранняй
бронзе была распаўсюджана адмысловая шнуравая кераміка, якая,
аднак, не належала да паўночнабеларускай культуры, а адносілася
па культурнай прыналежнасці да групы помнікаў Панямоння ці
Лігвы. У канцы 2 тысячагоддзя да н.э. на поўнач Беларусі прані-
кае насельніцтва, якое вырабляла посуд з “ружанцовымі” узорамі,
названыя так таму, што яны нагадваюць выяву нанізаных на нітку
ружанцаў ці ў нейкай меры падобныя да калючага дроту. Фрагмен-
ты такой керамікі выяўлены ў невялікай колькасці пры раскопках
паселішчаў Пліса 1 і Асавец 2. У больш паўднёвых вобласцях такі
арнамент быў харакгэрны для сосніцкай і тшцінецкай культур.
Невядома, належаць шматлікія знаходкі Падзвіння адной з гэтых
культур, ці тут была свая асаблівая культура сярэдняга перыаду
бронзавага веку. У гэты час на некаторых помніках Падзвіння вы-
раблялася кераміка з “тэкстыльнымі” адбіткамі, якая была распаў-
сюджана ў асноўным у Прыбалтыцы і Верхнім Паволжы і звязва-
ецца з фіна-уграмі.
ТШЦІНЕЦКАЯ КУЛЬТУРА
На вялізныя абшары ад басейна Віслы і да сярэдняга Дняпра
ў 15 -11 стст. да н.э. распаўсюдзіліся помнікі тшцінецкай культу-
ры. Сваю назву яна атрымала ад могільніка каля в.Тшцінца ў Поль-
шчы. На Беларусі гэта культура захапіла ўсё Палессе. У межах Бе-
ларускага Палесся найбольшая канцэнтрацыя помнікаў выяўлена
ў нізоўях Гарыні, на берагах Прыпяці, на Тураўшчыне. Матэрыя-
64
лы тшцінецкай культуры сустракаюцна на стаянках каля вёсак Здзі-
тав-а /Бярозаўскі р-н/, Хомск /Іванаўскі р-н/, Грыўковічы, Камень,
Востраў, Сошна /Пінскі р-н/ і іншых. Каля в. Прылукі /Брэсцкі
р-н/ знойдзены тшцінецкі грунтавы могільнік з абрадам трупаспа-
лення.
Асноўным заняткам тшцінецкіх плямёнаў былі земляробства
і жывёлагадоўля. Насельніцтва жыло на паселішчах, размешчаных
на пясчаных узвышшах каля берагоў рэк. Жытлы былі двух тыпаў:
зямлянкі і наземныя пабудовы слуповай канструкцыі.
Пахавальныя помнікі тшцінецкай культуры прадстаўлены
курганнымі і грунтовымі могільнікамі з абрадам трупапалажэння
на баку ў скурчаным становішчы. Зрэдку сустракаюцца пахаванні
з рэшткамі трупаспалення і пахавальнага вогнішча.
Для керамічнага комплексу дадзенай культуры тыповымі з’яў-
ляюцца высокія цюльпанападобныя пасудзіны з патоўшчаным і
косазрэзаным венчыкам, глыбокія міскі, кубкі. Выкарыстоўваліся
таксама пасудзіны са скразнымі адтулінамі, канічныя накрыўкі,
гліняныя лыжкі. Пры вырабе глінянага посуду выкарыстоўваліся
дамешкі: жарства, маленькія каменьчыкі. Посуд ангабіраваўся вадкім
растворам гліны. Арнаментацыя складаецца з пракрэсленых ліній,
рысак, трохвугольнікаў, наколаў, наляпных валікаў, шнуравых і
ружанцовых адбіткаў. Кераміка Заходняга Палесся мае многія рысы
падабенства з тшцінецкімі знаходкамі Польшчы і- Валыні.
На паселішчак добра бачны слвды бронзаліцейнай вытвор-
часці - ёсць зліткі, шлакі, тыглі, л’ячкі, формы для адліўкі. Боль-
шасць бронзавых вырабаў/ шылы, кельты, долаты, упрыгожванні/
тыпалагічна блізкія да знаходак карпацкага рэгіёну. Але болыпасць
прыладаў вырабляліся з крэменю і каменя. Гэта сярпы, сэрцапа-
добныя, лістападобныя і трохвугольныя тронкавыя наканечнікі стрэ-
лаў, коп’яў, сякеры.
У гаспадарцы пераважала жывёлагадоўля. Аснову статка скла-
дала буйная рагатая жывёла.
У культурных адносінахтшцінецкая культура мае шмат агуль-
нага як з сосніцкай, так і з суседняй камароўскай культурай /Ва-
лынь/. Яны, па ўсёй бачнасці, складаюць адзіную культурную агуль-
насць. Некаторыя даследчыкі, зыходзячы з тых меркаванняў, што
славянамоўны масіў складваўся дзесьці ў 2 тысячагоддзі да н.э. на
вялізнай тэрыторыі паміж Эльбай і сярэднім цячэннем Дняпра,
адносяць тшцінецкую культуру да славянскай ці праелавянскай /
АТардаўскі, С.С.Беразанская, Ф.П.Філін/.
65
У самым канцы 2 тысячагоддзя да н.э. на тэрыторыю сучас-
най Брэстчыны з захаду пранікла новае насельніцтва - носьбіты
лужыцкай культуры. Асабліва вялікая група помнікаў гэтай культу-
ры выяўлена ў вярхоўях Прыпяці. Гаспадарка лужыцкіх плямёнаў
грунтавалася на земляробстве і жывёлагадоўлі. 3 прывазной сыра-
віны вырабляліся шматлікія медныя і бронзавыя рэчы. Два брон-
завых бранзалеты знойдзены каля вёскі Здзітава. Лужычане існа-
валі працяглы час. Росквіт іх культуры прыпадае на ранні жалезны
век.
Культурай эпохі позняй бронзы лічыцца лебядоўская культу-
ра, якая атрымала назву ад паселішча Лебядоўка Кіеўскай воблас-
ці. Яна датуецца 11-9 стст. да н.э. На думку украінскага археолага
І.ГАрцёменкі, самастойнай культурай не з’яўляецца і разглвдаец-
ца ім як позні этап сосніцкай культуры. С.С.Беразанская лічыць
яе самастойнай культурай і паўночную мяжу акрэслівае Дзясной і
Сеймам. На Беларусі раскопкі помнікаў лебядоўскага тыпу пра-
водзіліся на паселішчы Заспа Рэчыцкага раёна і курганным мо-
гільніку з трупаспаленнем каля вёскі Прыбар Гомельскага раёна.
Для гэтай культуры характэрны грубыя гаршкі з дамешкамі пяску,
цюльпанападобнай ці яйкападобнай формы са слабапрафіляваным
тулавам і арнаментам пад венчыкам. Матэрыялы раскопак свед-
чаць пра сувязь лебядоўскай культуры з мілаградскай.
МАТЭРЫЯЛЬНАЯІДУХОЎНАЯ КУЛЬТУРА
НАСЕЛЬНІЦТВА БЕЛАРУСІЎ БРОНЗАВЫМ ВЕКУ
ЭТНІЧНЫЯ ПРАЦЭСЫ
Пры падвядзенні вынікаў развіцця грамадства ў бронзавым
веку неабходна адзначыць, што дастаткова вывучана на Беларусі
пакуль што сярэднедняпроўская культура. Харакгарыстыка заста-
ецца вельмі няпоўнай, і археолагам давядзецца япгчэ адказаць на
шматлікія пытанні, звязаныя з перыадам бронзы. Тым не менш,
нават адзін выраб дапамагае ў харакгарыстыцы адшуканага помні-
ка, дапамагае вызначыць культурную прыналежнасць і час яго іс-
навання. Таму археалагічныя матэрыялы сведчаць, што на пачатку
2 тысячагоддзя да н.э. на тэрыторыі Беларусі людзі навучыліся вы-
плаўляць медзь і бронзу, пгго і з’явілася пачаткам новай эпохі ў
нашай першабытнай гісторыі.
3-за адсугнасці мясцовай сыравіны металічных вырабаў было
мала -гэта пераважна ўпрыгожванні, нешматлікія прылады працы
66
і зброя. Большасць вырабаў па-ранейшаму былі крамянёвымі, і
яны па сваіх якасцях амаль не ўступалі медным і бронзавым. Па
гэтай прычыне ўзрос попыт на высокаякасны крэйдавы крэмень.
Яго здабывалі ля абрывістых берагоў Сожа, Беседзі, Нёмана, Ясель-
ды. У Гродзенскай вобласці каля г.п. Краснасельскі вывучаны гран-
дыёзны комплекс -больш 1000 шахтаў па здабычы крэменю. ВакоЛ
шахтаў існавала мноства майстэрань па вырабу прылад працы і іх
паўфабрыкатаў. Прадукцыя шляхам абмену распаўсюджвалася ў
розныя раёны Панямоння і Беларусі. Краснасельскі вытворчы ком-
плекс - унікальная з’ява ў старажытнай гісторыі Беларусі, яго блі-
жэйшыя аналагі маюцца ў Цэнтральнай Еўропе.
Характэрнейшай адзнакай матэрыяльнай культуры бронза-
вага веку стала паўсюднае раопаўсюджванне пласкадоннага посу-
ду, рознага па памерах і формах, што сведчыць пра з’яўленне ў
інтэр’еры жытлаў агнішчаў з роўным подам, дашчатых сталоў і
паліц.
У эпоху бронзы земляробствам і жывёлагадоўляй на Беларусі
пачалі займацца паўсюдна. Спачатку пад пасевы гатавалі невялікія
дзялянкі зямлі, пераважна ў поймах рэк. Апрацоўваліся яны ка-
меннымі і рогавымі матыкамі. 3 пашырэннем і развіццём земля-
робства людзі перайішіі да падсечна-агнявой сістэмы. Пры такім
спосабе атрымліваўся не толькі пажаданы па памерах вольны ад
раслін участак, але ён адначасова угнойваўся попелам. Часам ча-
лавек увогуле не рыхліў выгарышча. Дастаткова было ўкінуць зяр-
няты ў попел і прабаранаваць сукаватым комлем дрэва. Зерне пра-
растала і давала ўраджай. Асноўнымі культурамі былі пшаніца. яч-
мень, проса, лён, канопля. Ураджай збожжавых культур збіраўся
крамянёвымі сярпамі розных тыпаў, вымалачанае зерне размолва-
лася на зернацёрках.
Людзі яшчэ ў неаліце прыручылі амаль усе вядомыя сёння
свойскія жывёлы. Разводзілі буйную і дробную рагатую жывёлу,
каней, свіней, авечак, коз. Трэба адзначыць, што спачатку ўдзель-
ная вага жывёлагадоўлі была больш значная, чым земляробства.
Паколькі жывёлагадоўля і земляробства ў той час яшчэ не маглі
задаволіць усе патрэбы ў харчаванні першабытнага чалавека, знач-
ную увагу ён удзяляе традыцыйным. заняткам - паляванню, рыба-
лоўству, збіральніптву.
Развіццё прадукцыйных сіл, зручнае геаграфічнае становіш-
ча Беларусі садзейнічалі даволі шырокаму развіццю абмену. Так з
Прыбалтыкі да нас трапляў бурштын, а ў адваротным кірунку ішоў
67
крэмень. Бурпггын праз тэрыторыю Бела^сі трапляў нават у далё-
кія паўднёвыя краіны. Пераважна каўкаЗКага і прыкарпацкага па-
ходжання былі першыя металічныя вырабы, а шкляныя ўпрытож-
ванні - усходняга Міжземнамор’я. У бронзавым веку натэрыторыі
Беларусі працягваў існаваць першабытна-абшчынны лад, аднак
развіццё земляробства і жывёлагадоўлі, пачатак апрацоўкі металаў,
далейшае распаўсюджванне абмену выклікалі значныя змены ў
грамадскім жыцці. У першую чаргу гэта выявілася ў складванні і
развіцці патрыярхальных адносін у родзе, у парушэнні былой маё-
маснай роўнасці, калі ў руках асобных родаў або нават сем’яў кан-
цэнтраваліся багацці. У адпаведнасці з ростам гаспадарчага зна-
чэння мужчыны вырастала яго роля ў жыцці грамадскім. Асноўная
ўлада ў родзе і племені пераходзіць да мужчын. Яны пачынаюць
адыгрываць асноўную ролю як члены рады старэйшын, як ваена-
чальнікі, святары, вандроўныя купцы. Цяпер мужчына, уступаючы
ў шлюб, не пераходзіў у род жонкі,а, наадварот, забіраў да сябе.
Мужчына быў уласнікам жывёлы і збожжад таму ён быў зацікаўле-
ны перадаць усё ў спадчьшу сваім сынам. Лік сваяптва стаў весціся
па бацькоўскай лініі. Мацярынска-родавыя адносіны змяніліся
патрыярхальнымі, усталявалася бацькоўска-родавая абшчына.
Асаблівая роля мужчын выяўляецца ў археалагічных матэры-
ялах. Так, на могільніках бронзавага веку мужчынскія пахаванні
звычайна займалі цэнтральнае, лепшае становішча. Часта яны мелі
і багацейшы інвентар. У некаторых выпадках побач з мужчынскім
шкілетам ляжаў шкілет жанчыны, што сведчыць пра рытуальнае
забойства жонкі ці рабыні. На могільніках сярэднедняпроўскіх
пляменаў археолагамі раскапаны цэлыя сямейныя ўсыпальні.
З’яўленне маемаснай няроўнасці добра прыкметна з паха-
вальнага інвентару. Звычайныя знаходкі ў пахаваннях - адзін ці
два гаршкі, пара крамянёвых прыладаў, іншы раз і без рэчаў. У той
жа час некаторыя магілы налічваюць дзесяткі знаходак, сярод якіх
сустракаюцца нават каштоўныя медныя і бронзавыя вырабы, бур-
штын.
У канцы неаліту і раннім бронзавым веку памершых разам з
бытавымі рэчамі, зброяй, а часам і ахвярнай жывёлай пачалі ха-
ваць у магільных ямах, над якімі ў некаторых месцах насыпалі
курган. Рэлігія ў бронзавым веку, як і ва ўсе першабытныя часы
грунтавалася на анімізме - веры ў існаванне духаў і душ. Важнае
месца ў такіх уяўленнях займаў культ продкаў. Найбольш яскрава
гэта вера праяўлялася ў пахавальных абрадах. Пра існаванне куль-
68
та продкаў сведчаць не толькі пахавані, але і выявы людзей на
кераміцы, статуэткі.
3 сярэдзіны 2 тысячагоддзя да н.э. распаўсюджваецца звы-
чай спальвання нябожчыкаў. У гэтым выявілася пашырэнне зем-
ляробча-жывёлагадоўчых рэлігійных культаў, звязаных з абагаўлен-
нем сонца і агню як жыватворчых сіл. Сведчанні культа сонца і
агню сустракаюцца ледзь не ў кожным пахаванні. Гэта і падсыпка
попелу на дно магіл, і звычай пасыпаць у некаторых выпадках
нябожчыкаў охрай, і памінальныя вогнішчы над магіламі.* На глі-
няных вырабах часта сустракаюцца сімвалічныя выявы нябесных
свяцілаў, асабліва Сонца - так званыя салярныя знакі, сярод якіх
найчасцей бачны кругі з крыжападобнымі фігурамі, радыяльнымі
лініямі ад цэнтраў кругоў, свастыкі.
У бронзавым веку працягвала існаваць вера ў роднасную су-
вязь людзей з прадметамі - татэмізм. Можна думаць, пгто тады ж
зараджаўся і культ баявой сякеры, якая амаль заўсёды клалася ня-
божчыку ў магілу і часам адмыслова аздаблялася. Некаторыя эк-
зэмпляры маглі быць рытуальнымі прыладамі або жэзламі -адзна-
камі ваеначальнікаў, старэйшын, святароў.
У перыяд бронзы надалей развівалася мастацтва, сярод тво-
раў якога характэрны багата арнаментаваны керамічны посуд, уп-
рыгожванні з касцей, бурштыну і медзі, гравіраваныя і скулыггур-
ныя выявы людзей, звяроў і птушак. Чалавек усё болей мае сваю
індывідуальнасць, выдзяляе сябе сярод суродзічаў. Цяпер усе скуль-
птурныя выявы людзей набылі характэрную выразнасць твараў.
Такая “партрэтнасць” дазваляе мець уяўленне пра знешні воблік
жыхароў Беларусі эпохі бронзы як еўрап?9Іч<»ў
На мяжы неаліту і бронзавага веку на тэрыгорыі Беларусі
адбываюцца вызначальныя этнакультурныя змены. У гэты час у
Цэнтральнай і Усходняй Еўропе пачынаецца экспансія насельніц-
тва культуры шнуравой керамікі ці баявых сякер, якая захапіла і
Беларусь. Плямёны “шнуравікоў” распаўсюдзіліся ад Рэйна да Вер-
хняй Волгі і ад Прыкарпацця да Паўднёвай Фінляндыі. У адроз-
ненне ад аседлага неалітычнага насельніцтва плямёны культур шну-
равой керамікі былі болып рухомымі. Іх спосаб гаспадарання - у
асноўным жывёлагадоўля - рэзка адрозніваўся ад прысвойваючай
гаспадаркі /рыбалоўства і палявання/ мясцовых жыхароў, таму ка-
рэнныя супярэчнасці паміж імі развіцця не атрымалі. Напэўна,
адбываліся рэдкія сутычкі ў далінах рэк за лугавыя ўчасткі. Вядома
да 300 стаянак і 20 могільнікаў, сотні згубленых калісьці баявых
69
сякер. Прышэльцы на нашай тэрыторыі, відаць, не былі асабліва
шматлікімі, таму не змаглі істотна выцесніць або зніпічыць мясцо-
вае насельніцтва, але ўплыў іх на ўсе бакі жыцця абарыгенаў быў
значны. У выніку змешвання носьбітаў мясцовых позненеалітыч-
ных культур з культурамі прышэльцаў ствараліся сярэднедняпро-
ўская культура на паўднёвым усходзе Беларусі, палеская група куль-
тур шнуравой керамікі на поўдні, прыбалтыйская - на паўночным
захадзе. Тагачаснае насельніцтва Беларусі актыўна ўключылася ў
агульнаеўрапейскія этнатворчыя працэсы, для якіх было характэр-
на фармаванне старажытнейшых славян і балтаў /разам з іншымі
этнасамі/. Пацвярджэннем таму служыць гідранімія, бо па назвах
рэк і азёр можна меркаваць аб мове насельніцгва, якое тут жыло.
На большай частцы тэрыторыі Беларусі на поўнач ад Прыпяці ста-
ражытнымі індаеўрапейскімі гідронімамі з’яўляюцца балцкія - Цна,
Арэса, Клева, Брожа, Лосвіда, Ула, Гаўя, Рэста, Эса і іншыя. Гэ-
тыя абставіны дазваляюць зрабіць выснову, што на большай част-
цы тэрыторыі Беларусі ў гэты час рассяліліся і жылі балты. На
поўдзень ад Прыпяці шырока распаўсюджаны славянскія ццроні-
мы -Стыр, Стубла, Стубень, Сваротаўка, Родча, Рубча. Можна
меркаваць, што індаеўрапейскае насельніцтва гэтай мясцовасці было
славянскім.
Такім чынам, на працягу бронзавага веку ў выніку ўзаемаасі-
міляцыйных працэсаў прышэльцаў і мясцовых жыхароў Беларусі
на яе тэрыторыі фармуецца протабалцкі і протаславянскі этнасы.
РАЗДЗЕЛ V. ЖАЛЕЗНЫ ВЕК НА ТЭРЫТОРЫІБЕЛАРУСІ
Жалезны век - апошняя /пасля каменнага і бронзавага перы-
ядаў/ археалагічная эпоха. ў гісторыі чалавецтва, якая характарызу-
ецца з’яўленнем і шырокім распаўсюджваннем металургіі жалеза і
вырабаў з яго прылад працы і зброі. Храналагічна гэта самая ка-
роткая археалагічная эпоха: ад 9 - 8 стст. да н.э. да ўзнікнення ў
розных плямёнаў раннедзяржаўных і раннекласавых утварэнняў.
Вядома, што жалеза, за выключэннем метэарытнага, у пры-
родзе не сустракаецца ў чыстым выглядзё. Яго атрымаць магчыма
толькі з азёрных, балотных, лугавых і іншых руд. Нягледзячы на
шырокую распаўсюджанасць розных жалезных руд, выдзяленне з
іх металічнага жалеза доўгі час было недасягальным з-за высокай
тэмпературы плаўлення /1530 С/. Найболып раннія вырабы з ме-
тэарытнага жалеза /упрьггожванні/ выяўлены ў Егіпце ў пахаван-
нях, якія датуюцца 4 тысячагоддзем да н.э.
70
Аднак толькі з канца 2 тысячагодцзя да н.э. пачынаецца
шырокае распаўсюджванне жалезных рэчаў, калі ў XV ст. да н.э.
хегамі або падпарадкаванымі ім плямёнамі быў вынайдзены сыра-
дутны працэс. У спецыяльных печах-домніцах пры тэмпературы
1100 - 1350 С з жалезнай руды аднаўлялася жалеза, зерні якога
спйкаліся, утвараючы на дне печы порысты цестападобны кавалак
- крыцу. Пасля завяршэння працэсу печ ламалі, даставалі крыцу і
некалыа разоў пракоўвалі для ўшчыльнення масы. Услед за хетамі
металургію жалеза засвоілі плямёны, што жылі на тэрыторыі Па-
лясціны, Сірыі, Егіпта і Індыі. Вытворчасць жалеза ў Заходняй
Еўропе пачалася каля 1 тысягчагоддзя да н.э. у Грэцыі і на Эгейскіх
астравах. Не раней УІІІ - УП стст. да н.э. яно пашыраецца на
поўнач.
Каля сярэдзіны 1 тысячагоддзя да н.э. у эпоху жалеза ўступі-
лі плямёны з тэрыторыі Беларусі. Найболып раннія сведчанні з’яў-
лення тут жалеза адносяцца да VII - VI стст. да н.э. і сустракаюцца
ў паўднёвай Беларусі. Працягвалася археалагічная эпоха жалеза да
V ст. н.э. На Беларусіжалеза выплаўлялі з балотнай руды ў невялі-
кіх паўшарападобных печах-домніцах, якія знойдзены пры раскоп-
ках гарадзішчаў Лабеншчына /Мінскі р-н/, Канькі /Віцебскі р-н/,
Свідна /Лагойскі р-н/ і інш. Домніцы яшчэ часта называюць сы-
радутнымі печамі, бо для атрымання тэмпературнага рэжыму ў іх
падавалася непадагрэтае лаветра.
Класічная домніца ўяўляла з сябе пустую ўнутры канструк-
цьпо дыяметрам 0,6 - 0,9 м з гліны /альбо складзеную з камянёў і
абмазаную глінай/ з адной ці некалькімі адтулінамі ў ніжняй част-
цы. У іх устаўляліся гліняныя трубкі дыяметрам 5,5 - 6,0 см -соплы
- для паддзмування паветра. Абпаленая папярэдне на вогнішчы і
раздробленая руда, змешаная з дравесным вуглём, закладалася ў
домніцу. У выніку неканчатковага спальвання вугля ўтвораная во-
кісь вугляроду, падымаючыся ўверх, адымала кісларод ад вокісу
жалеза -руды. Такім чынам пераўтварала яе спачатку ў закісь жа-
леза, а потым у чысты метал. Частка закісі жалеза ўступала ў рэак-
цыю з пародай, якая не ўтрымлівала металу, аддзяляла яе ад мета-
лу, угвараючы шлак. Вадкі шлак зліваўся на дно печы, адкуль яго
час ад часу выпушчалі. Крупіцы адноўленага жалеза ўнізе сплаўля-
ліся ў крыцу. Жалеза пры гэтым атрымлівалася мяккім, цестапа-
добным, аднак не вадкім. Яно не плавілася ў печы.
Жалезны век даволі хутка ўсталяваўся на тэрыторыі Бёлару-
71
сі. Вынікі археалагічных даследаванняў пацвярджаюць, пгго на кож-
ным паселішчы таго часу існавала мясцовая апрацоўка жалеза.
Жалезныя рэчы пачалі хутка выцясняць бронзавыя і каменныя,
паколькі жалеза ў адрозненне ад медзі і волава сустракаецца амаль
паўсюль. З’яўленне і шырокае распаўсюджванне жалезных прыла-
даў працы моцна паўплывала на далейшае развіццё і адасабленне
рамяства ад земляробства і жывёлагадоўлі, на тэхніку апрацоўкі
глебы і павышэнне ўраджайнасці, на з’яўленне новых відаў зброі.
Гэта спрыяла рэзкаму росту прадукцыйных сіл, павелічэнню пры-
бавачнага прадукга, эксплуатацыі чалавека чалавекам. Усё гэта
адпаведна прывяло да распаду патрыярхальна-родавых адносін,
фармавання класавага грамадства і дзяржавы.
У жалезны перыяд на тэрыторыі Беларусі існаваў шэраг ар-
хеалшгшых культур: мілаградская, днепра-дзвінская, культура
штрыхаванай керамікі, зарубінецкая, паморская, культура тыпу
Абідня, вельбарская.
МШГРДДСКАЯ КУЛЬТУРА
Культура склалася ў раннім жалезным часе на тэрыторыі
паўднёвай і паўцнёва-усходняй Беларусі. Яе вылучыла на пачатку
50-х гадоў В.М.Мельнікоўская на падставе археалапчных раскопак
паселішчаў і могільнікаў у гэтым рэгіёне. Сваю назву культура ат-
рымала ад вялікага гарадзішча каля в.Мілаграды Рэчыцкага раёна,
дзе выяўлены арыгінальныя матэрыялы ў некранугым выглядзе.
Нягледзячы на абмежаванні наяўных археалагічных крыніц,
тэрыторыю распаўсюджвання мілаградскай культуры можна вы-
значьшь болып-менш ныпазна. На поўлні ппмнікі міпягпядскягя
тыпу выходзяць да вярхоўяў Паўцнёвага Буга, дзе іх суседзямі былі
скіфы-аратаі і плямёны высоцкай культуры.
Усходняя мяжа арэала рассялення мілаградцаў дасягала ніж-
няга цячэння Іпуці, Дзясны і Сожа на тэрыторыі Расіі. На захад
мілаградская культура распаўсюджвалася да басейна Заходняга Буга.
Доўгі час былі цяжкасці з канкрэтызацыяй паўночнай мяжы. Тут
мілаградскія плямёны сутыкаліся і больш, чым у іншых рэгіёнах,
змешваліся з плямёнамі культуры штрыхаванай керамікі. Улічваю-
чы кантактную зону, мілаградскія старажытнасці фіксуюцца ў раё-
не Клецка /р.Лань/, Сярэдняй Бярэзіны і вярхоўяў Дняпра. На
паўночным усходзе мілаградская культура межавала з плямёнамі
днепра-дзвінскай культуры.
На акрэсленай тэрыторыі распаўсюджвання помнікаў мілаг-
72
радскай культуры вылучаюцца 6 лакальных варыянтаў: заходнепа-
лескі, сярэднебеларускі, усходнепалескі, верхнедняпроўскі, падгор-
цаўскі, валынскі. Асноўным крытэрыем для іх вылучэння з’яўля-
юцца тэрыгарыяльная абмежаванасць груп помнікаў, характар па-
сслішчаў, тып жытлаў, пахавальны абрад, арнаментыка керамікі і
нскаторыя іншыя асаблівасці матэрыяльнай культуры.
Сёння на тэрыторыі Беларусі вядома каля 200 помнікаў мі-
лаградскай кулыуры. Гэта ўмацаваныя /гарадзішчы/ і адкрытыя
/селішчы/ паселішчы, курганныя і бескурганныя могільнікі.
Пераважная колькасць гарадзішчаў сканцэнтравана ва ўсход-
няй частцы арэала, у парэччы Дняпра і Сожа. Па ўмовах размяш-
чэння яны падзяляюцца на мысавыя і балотныя. Дамінавалі гарад-
зішчы першага тыпу /узводзіліся па берагах рэк/, вышыня якіх
дасягала 10 - 20 м. 3 аднаго ці двух бакоў мыс абмяжоўваўся ровам
альбо ракою. 3 боку поля яны мелі земляныя ўмацаванні ў выгляд-
зе валоў і штучных равоў /Рагачоў, Збораў Рагачоўскі р-н; Ворна-
ўка-Лядцы Кармянскі р-н; Касабукі Веткаўскі р-н; Мохаў 1 Лоеўс-
кі р-н; Шчаткава Бабруйскі р-н і інш./. Форма гарадзішчаў зале-
жала ад канфігурацыі мыса. У сувязі з гэтым яны бываюць трохвў-
гольныя, прамавугольныя з акруглымі вугламі, яйкападобныя, тра-
пецыяпадобныя і іншыя.
Балотныя гарадзішчы звычайна знаходзяцца на адлегласці 2
- 5 км ад берагоў рэк на невялікіх пагорках сярод балотаў. У плане
яны ўмацаваныя з усіх бакоў землянымі валамі /Ліпнякі, Ястрабка
Лоеўскі р-н; Борхаў, Ліскі, Копань Рэчыцкі р-н; Васілеўка Гомельскі
р-н і інш./. Нярэдка гарадзішчы мілаградскай культуры складаліся
з 2 і больш пляцовак, аддзеленых адна ад другой валамі /Гарош-
каў, Мілаірад, Коззя Рэчыцкі р-н; Новая Грзбля Брагінскі р-н;
Рудня Бурыцкая Лоеўскі р-н і інш./. Дадатковая пляцоўка на ўма-
цаваных паселішчах выкарыстоўвалася вельмі часта як загон для
хатніх жывёл.
Для ўсходняй часткі мілаградскага рэгіёна на тзрыторыі Бе-
ларусі ў структуры паселішчаў харакгэрны селішчы, якія непас-
рэдна прымыкаюць да гарадзішчаў /Мілаград, Гарошкаў, Мохаў 1,
Ворнаўка-Ладцы; Асарзвічы Брагінскі р-н і інш./.
Інакш выглядала сітуацыя ў Прыпяцкім Палессі, дзе даміна-
валі адкрытыя паселішчы, размешчаныя незалежна ад гарадзіш-
чаў. Яны маюць плошчу да 1 га і больш /Хільчыцы Жыткавіцкі р-
н; Майсяевічы Петрыкаўскі р-н; Чырвоная Зорка-Прырэчча Чэр-
веньскі р-н; Лемяшэвічы Пінскі р-н і інш./. Гарадзішчы ў гэтым
73
рэгіёне часцей за ўеё размяшчаліся ў забалочаных мясцінах, а так-
сама ў поймах рэк на невысокіх узвышшах і ўмацоўваліся валамі і
равамі з усіх бакоў. Звычайна яны маюць круглую ці авальную
форму, памерамі ад 1 да 5 га /Халоменічы, Зяленкавічы Глускі р-н;
Бечы Жыткавіцкі р-н і інш./. Культурныя напластаванні на гэтых
помніках невялікія ці ўвогуле адсутнічаюць. Яны выкарыстоўвалі-
ся як гарадзішчы-сховішчы для свойскіх жывел альбо навакольна-
га насельніцтва падчас небяспекі.
На паселішчах даследчыкамі выяўлена каля 50 жытлаў. Мі-
лаградскія жылыя пабудовы аднаўляюцца як невялікія паглыбле-
ныя ў мацярык /паўзямлянкі/ і наземныя прамавугольнай альбо
авальнай формы пабудовы слуповай канструкцыі. Яны разлічвалі-
ся на адну сям’ю і мелі плошчу ад 10 да 50 кв. м. Спецыфічнай
рысай мілаградскіх жытлаў з’яўляўся авальны, круглы ці прамаву-
гольны выступ у адной са сцен альбо ў вуглу. Гэтая харакгэрная
асаблівасць адрознівае іх ад іншых сінхронных ці наступных архе-
алагічных культур. У цэнтры жытлаў прасочваюцца ямы ад слупоў,
якія з’яўляліся адной з апор даху. Паміж апорным слупом і сцяной
удалечыні ад уваходу на ўзроўні падлогі размяшчаліся агнішчы
круглай ці авальнай формы. Для гаспадарчых мэтаў выкарыстоўва-
ліся асобныя пабудовы тыпу хлявоў і ям-склепаў.
Як адзначалася, для мілаградскай культуры характэрны два
тыпы пахавальных помнікаў - курганныя і бескурганныя могільні-
кі. Апошнія распаўсюджаны на ўсёй тэрьггорыі культуры, а пер-
шыя толькі ў Палессі і на Валыні. Курганныя насыпы невысокія -
да 2 м -паўсферычнай формы, дыяметрам да 2 м, належаць да
ранняга этапу мілаградскай культуры /Дубянецкі Бор, Вулька Арэя,
Дубай Столінскі р-н/. У 1955-56 гг. 13 курганаў каля в. Дубай рас-
капаў Ю.У.Кухарэнка. Для ўсіх іх харакгЭрны пахавальны абрад -
трупапалажэнне /ініумацыя/. Шкілет размяшчаўся на гарызонце,
часам на спецыяльнай пясчанай падсыпцы альбо ў драўляных скры-
нях, а таксама ў неглыбокіх ямах, выкапаных у мацярыку. У курга-
нах выяўлены як адзінкавыя, так і калекгыўныя пахаванні /да трох
шкілетаў/. Нябожчыкі арыентаваны галавою на раўднёвы ўсход.
Пахавальны інвентар складаўся з аднаго або некалькіх гаршкоў,
радзей - зброі і ўпрыгожванняў. Атрыманы матэрыял дазваляе да-
таваць выяўленыя пахаванні VI - пачаткам V ст. да н.э.
Сярод раскапаных курганоў у Дубайскім могільніку вылуча-
ецца курган 5. Ён меў большыя чым астатнія памеры: дыяметр 22
м, вышыня каля 1,5 м. У ім амаль на ўзроўні мацерыка былі паха-
74
ваны двое дарослых і адзін падлетак. Яны ляжалі на авальнай пля-
цоўцы даўжынёй 5 м і шырыней 3,5 м, насыпанай з жоўтага рач-
нога пяску. У паўднёва-усходняй частцы пляцоўкі выяўлены ву-
галь і попел, верагодныя сляды трызны. Ля галавы аднаго з дарос-
лых знаходзілася залатая завушніца ў выглядзе калачыка з цвікапа-
добнай шляпкай, а каля ног рэшткі ляпнога гаршка. Пад чэрапам
другога дарослага ляжаў наканечнік кап'я, а каля ног раструшчаны
гаршчок. Толькі каля шкілета падлетка не было рэчаў. Гэты не-
звычайны па багаццю курган сведчыць аб пэўным сацыяльным пад-
зеле сярод насельніцгва.
Больш лашыраным быў другі тып пахавальных помнікаў -
бескурганныя /грунтовыя / могільнікі. Яны размяшчаліся альбо на
прыродных узвышшах недалёка ад паселішчаў /Праскуркі Жло-
бінскі р-н/альбо прымыкалі непасрэднада валоў гарадзішчаў /Чал-
лін Лоеўскі р-н, Асарэвічы і інш./, а часам трапляюцца на жылых
пляцоўках гарадзішчаў /Любны Гомельскі р-н, Гарошкаў, Мохаў 2
і інш./. Разам даследавана 150 грунтовых пахаванняў. Абрад тру-
паспалення /крэмацыя/ адбываўся за межамі могільніка. Старанна
ачышчаныя ад кастра кальцыніраваныя косці ссыпалі на дно ямы
круглай ці авальнай формы. Глыбіня алошніх у маперыку складала
ад 0,4 да 0,6 м. Круглыя ямы мелі дыяметр 0,5-1 м, а авальныя -
даўжыню да 1,8 м, шырыню - 0,8 м. У адрозненне ад курганных,
грунтовыя лахаванні больш бедныя на пахавальны інвентар. Час-
цей за ўсё ён складаўся з некалькіх кавалкаў керамікі і зубоў свой-
скіх жывёл. Часткай пахавальнага рытуалу неабходна лічыць фаюг
разбівання гаршкоў. Значна радзей і ў меншай колькасці трапля-
юцца прылады працы і побыту, зброя і ўпрыгожванні. У некато-
рых пахаваннях, напрыклад у Гарошкаве, сустракаюцца кавалкі
чырвонай і жоўтай охры.
Пры вывучэнні помнікаў мілаградскай культуры знойдзена
значная колькасць прадметаў гаспадаркі і матэрыяльнай культуры.
Большасць з іх выяўлена ў жыллёвых і гаспадарчых комплексах.
Тыпалагічная і функцыянальная разнастайнасць, якасць і шырокі
асартымент знаходак сведчаць аб занятках мілаградскіх плямёнаў
рознымі хатнімі рамёствамі. Прыярытэт па эканамічнай значнасці
аддаваўся вытворчасці жалеза /асноўным з мясцовых балотных руд/.
Ужо нават на самых храналагічна ранніх помніках у наяўнасці ба-
гаты асартымент металічных вырабаў. Аб паўсюднай вытворчасці
жалеза мілаградскім насельніцтвам сведчаць знаходкі крыц, шла-
каў, кавалкаў жалеза, рэшткаў гліняных соплаў амаль на ўсіх пом-
75
ніках, дзе праводзіліся археалагічныя раскопкі.
3 жалеза выраблялі сякеры, сярпы, матыкі, наканечнікі коп’яў,
дроцікаў, стрэлаў, нажы з гарбатай спінкай, шылы, бранзалеты і
іншыя рэчы. Працягвалася далейшае развіццё і бронзаплавільнай
вытворчасці сярод мілаградскага насельніцтва. Знойдзены
бронзавыя ўпрыгожванні і зброя, а выяўленыя тыглі, л’ячыкі,
плавільныя формы, кавалкі бронзы сведчаць аб мясцовай
вытворчасці значнай часткі гэтых рэчаў.
Гаворачы пра зброю мілаградскіх плямёнаў, трэба вылучыць
два тыпы наканечнікаў стрэлаў, найбольш распаўсюджанага віду
ўзбраення на помніках культуры. Першы тып характэрны для мяс-
цовай вытворчасці. Гэта жалезныя плоскія тронкавыя з выемкай у
аснове наканечнікі лістападобнай, трохвугольнай ці ромбавай фоп-
мы. Другі - бронзавыя трохгранныя ўтулкавыя скіфскага паход-
жання. Наяўнасць апошніх на гарадзішчах мілаградскай культуры
гаворыць аб вайсковых паходах прычарнаморскіх народаў на поў-
нач у. лесастэпавую зону Усходняй Еўропы.
Вельмі разнастайна прадстаўлены мілаградскія ўпрыгожван-
ні: бранзалеты, грыўні, пярсцёнкі, бранзалетападобныя падвескі,
канічныя, спіральныя і паўшаравыя скроневыя кольцы, раннеся-
рэдне-і познелатэнскія фібулы, посахападобныя і цвікападобныя
шпількі, бразготкі, бляшкі. Яны вырабляліся з жалеза, бронзы і
срэбра. Таксама распаўсюджаны былі халцэдонавыя, бурштына-
выя, бронзавыя і шкляныя пацеркі.
Важныя элементы мілаградскай культуры выяўляюцца ў ке-
рамічных вырабах. Сасуды, за выключэннем некаторых дэталяў,
аднолькавыя па форме, фактуры і арнаменту па ўсім мілаградскім
арэале. Яны вельмі своеасаблівыя, усе зробленыя рукамі і ўтрым-
ліваюць вельмі прыкметныя традыцыі папярэдняй эпохі бронзы,
што надае ім пэўную архаічнасць. Кераміка прадстаўлена кругла-
доннымі і пласкадоннымі сасудамі з яйкападобным альбо шарапа-
добным тулавам з невысокай шыйкай з прамым ці адогнутым во-
нкава венчыкам. Таксама сустракаюцца паўсферычныя пасудзіны
без пазначальнага венчыка. У большасці сасудаў абедзвюх груп вы-
шыня і дыяметр тулава амаль аднолькавыя. Памеры іх даволі ро-
зныя і вагаюцца ў межах 15-30 см. Праўда, трапляюцца мініяцюр-
ныя, вышынёй 3-5 см пасудзіны. Таўшчыня сценак сасудаў ад 0,3
да 1 см.
Сярод керамічнага посуду сустракаюцца як арнаментаваныя,
гэтак і гладкасценныя неарнаментаваныя сасуды. Большасць ке-
76
рамікі арнаментавана па венчыку, шыйны альбо плечыку. Арна-
мент даволі просты і складаецца з уцісканняў, насечак. Часам асоб-
ныя элементы арнаменту згрупаваны ў сістэмы /па 2-3 у кожнай/
альбо складаюць кампазіцыю з трохвугольнікаў. Арнаментаванасць
сасудаў дазваляе прасачыць храналагічныя адрозненні керамікі. Яна
болыд складаная і разнастайная на ранніх тыпах, з часам жа арна-
мент спрошчваецца і часцяком адсутнічае на позніх сасудах.
На помніках мілаградскай культуры, размеіпчаных у памеж-
ных зонах з суседнімі культурамі: штрыхаванай керамікі, юхнаўс-
кай, скіфскай, лужыцкай - сустракаецца кераміка з формамі і ар-
наментам, харакгэрнымі для гэтых культур. Своеасаблівую групу
керамічных вырабаў мілаградскай культуры складаюць гліняныя
груэікі-првселкі разнастайных форм. Гэта пасудаладобныя, шарв-
падобныя, біканічныя, крыжападобныя, цыліндрычныя і шпуле-
падобныя, часам арнаментаваныя ў выглядзе заштрыхаваных трох-
вугольнікаў, зорак, колаў, крыжоў, лесвіц і ялінак. Знаходзяцца
таксама і гліняныя фігуркі жывёлаў, асабліва каня. Гліняныя грузі-
кі, на думку даследчыкаў, выкарыстоўваліся ў ткацтве для нацяг-
вання нітак у станках з гарызантальнай асновай, а ў невялікай
колькасці - у культавых мэтах.
Мяркуючы па археалагічных дадзеных, у мілаградскіх плямё-
наў асноўнымі відамі гаспадаркі з’яўляліся земляробства ды жывё-
лагадоўля. У залежнасці ад фізіка-геаграфічных умоў на Палессі
прэваліравала жывёлагадоўля, у Падняпроўі - земляробства. Знач-
на папаўняўся рацыён ежы прадуктамі палявання, рыбнай лоўлі і
збіральніцгва. Асноўнай формай земляробства ва ўсіх плямёнаў
мілаірадскай культуры была лядная сістэма. Аднак можна мерка-
ваць, што ў месцах з больш урадлівымі глебамі распаўсюджвалася і
ворнае земляробства. Прылады працы для апрацоўкі глебы, зы-
ходзячы з аналогій з іншымі археалагічнымі культурамі Усходняй
Еўропьі, у асноўным рабіліся з дрэва /рала, барана-сукаватка, ка-
паніца і інш./.
Аб значнай ролі жывёлагадоўлі сярод мілаградскіх насельні-
каў сведчаць вынікі аналізу астэалагічнага матэрыялу. Хатнім жы-
вёлам належала 84 % выяўленых на паселішчах касцей. Найболь-
шая колькасць адносіцца да буйной рагатай жывёлы, сабакі, ката.
Аб’ектамі палявання былі лось, зубр, мадзведзь,дзік, алень і інш.
Сярод выяўленых на мілаградскіх помніках упрыгожванняў,
прылад працы і зброі частка мае аналагі ў скіфскіх і гальштацкіх
/заходнееўрапейскіх/ старажытнасцях. На тэрыторыі мілаградскай
77
культуры знойдзены таксама прадметы высоцкай, лужыцкай і ран-
нелатэнскай археалагічных культур. Вызначаная геаграфія кантак-
таў мілаградскага насельніцтва з суседзямі сведчыць, на думку
В.М.Мельнікоўскай, аб больш трывалых сувязях з поўднем і заха-
дам, чым з поўначчу.
Плямёны мілаградскай культуры знаходзіліся на стадыі па-
чатковага разлажэння патрыярхальна-сваяцкага ладу. Парушаюц-
ца сваяцкія сувязі ўнутры абшчынаў, аб чым сведчыць з’яўленне
аднакамерных жытлаў на паселішчах. Адбываецца накапленне ма-
тэрыяльных каштоўнасцяў сярод некаторых прадстаўнікоў абшчы-
ны, што прыводзіла да маёмаснай дыферэнцыяцыі і расслаення
грамадства. Гэтым тлумачыцца з’яўленне скарбаў / 4 скарбы на
пфадэішчы Гарошкава складаліся э упрьігожванняўР прылвдаў пра-
цы/ і багатых пахаванняў /курган 5 у Дубайскім могільніку/.
У аснове рэлігійных уяўленняў насельніцтва мілаградскай
культуры ляжала абагатварэнне сілаў прыроды. Важнае месца за-
ймаў культ сонца. Верагодна, гэтым можна растлумачыць наяў-
насць салярных знакаў на гліняных грузіках. Культавы характар
мелі гліняныя фігуркі жывёлаў /пераважна каня/ і розныя амуле-
ты: іклы жывёл, прасвідраваныя астрагалы, а таксама наяўнасць
касцей свойскіх і дзікіх жывёл ў мілаградскіх пахаваннях.
Па розных прычынах /недахоп надзейных крыніц, адсутнасць
дакладна датуючых эталонаў, нераспрацаванасць прыёмаў інтэр-
прытацыі/ застаецца невырашаным і дыскусійным шэраг важных
праблемаў гісторыі мілаградскага насельніцтва: паходжанне і эт-
нічная прыналежнасць, далейшы лёс гэтай археалагічнай культу-
ры. Патрабуецца ўдакладненне тэрыторыі і храналогіі існавання
мілаградскіх плямёнаў.
У асноўным на падставе добра датаваных рэчаў скіфскага і
латэнскіхтыпаў В.М.Мельнікоўская вызначыла храналагічныя рамкі
культуры VI ст. да н.э. - I ст. н.э. 3 гэтым датаваннем не згодны
некаторыя даследчыкі. Л Д.Побаль лічыць, што храналагічныя рамкі
мілаградскай культуры можна абмежаваць IX - VII стст. - першай
паловай III ст. да н.э.
Не вырашана адназначна пытанне аб генезісе мілаградскай
культуры. Некаторыя даследчыкі /Мельнікоўская В.М., Траццякоў
П.М./ звязваюць яе паходжанне з мясцовым насельніцтвам эпохі
позняй бронзы. У літаратуры выказаны розныя пункгы гледжання
на этнічную атрыбуцыю мілаградскіх плямёнаў. Мельнікоўская В.М.
звязвае мілаградскія плямёны з “герадотавымі” неўрамі, у якіх яна
78
схільна бачыць ранніх славян. 3 гэтай думкай згодны Л.Д.ГІобаль.
Шміт Я.А., Кухарэнка Ю.У.. Траццякоў П.М., Сядоў В.В., Зага-
рульскі Э.М. лічаць мілаградскую культуру балцкай.
КУЛЬТУРА ШТРЫХАВАНАЙ КЕРАМІКІ
Яшчэ ў 20 - 30-я гады нашага стагоддзя А.МЛяўданскі звяр-
нуў увагу на штрыхаваную кераміку як на спецыфічную частку
матэрыяльнай культуры старажытнага насельніцтва нашай краі-
ны. Нават вылучыў групу гарадзііпчаў, асаблівасцю якіх была гэтая
кераміка.
Менавіта своеасаблівая “арнаментацыя” глінянага посуцу, калі
вонкавая /часта і ўнутраная/ паверхня пакрывалася штрыхамі, дала
назву культуры. Сёння цяжка здказаць, чым гэта было выклікана і
для якіх мэтаў рабілася. Першапачаткова штрыхі на сасудах з’яві-
ліся ў выніку апрацоўкі /хутчэй за ўсё абціранняў/ іх сценак, а
потым пераўтварыліся ў малюнак па невядомых прычынах. На думку
буйнейшага даследчыка гэтай культуры А.Р.Мітрафанава, не вы-
ключана, што штрыхі на вонкавыя і ўнутраныя бакі сасудаў нано-
сіліся з нейкімі практычнымі мэтамі, напрыклад, для надання ім
большай трываласці, альбо каб зрабіць іх воданепранікальнымі,
альбо схаваць буйныя зерні жарствы, якія вытыркваліся з вонку.
Магчыма, гэты прыём быў звязаны і з магічнымі ўяўленнямі - глі-
няны посуд прыкрывалі штрыхамі, каб аберагчы іх змесціва ад злых
духаў. Нацрамак штрыхоў у асноўным хаатычны, праўда, можна
адзначыць перавагу вертыкальнай і дыяганальнай штрыхоўкі. На-
носілася яна на сасуд пры дапамозе пучка саломы ці сухой травы,
змочанага ў разбаўленай гліне. Не выключаецца і выкарыстанне
якіх-небудзь штампаў, пучка тонкіх дубцоў, зламанай трэскі і інш.
Асаблівасць штрыхаваць гліняны посуд вельмі выразная і
ўстойлівая, што дазволіла не толысі даць імя археалагічнай культу-
ры, але і вызначыць межы яе распаўсюджвання. Арэал культуры
штрыхаванай керамікі ахоплівае значную частку Беларусі, Усход-
нюю Літву, Латвію і частку Эстоніі. Мітрафанаў А.Р. вылучае на
падставе формаў посуду тры варыянты культуры:
1. Усходнебеларускі, для якога характэрны сасуды слоікавай
і мілаградскіх формаў.
2. Літоўска-беларускі, асноўнымі формамі былі вострараб-
рыстыя і слоікавыя сасуды.
3. Латышска-эстонскі, у якім пераважалі сасуды вядзёрных
формаў.
79
У межах Беларусі культура штрыхаванай керамікі займала
наступную тэрыторыю: паўночна-заходняя мяжа праходзіла па
р.Святой, заходняя і паўднёва-заходняя - па р.Нёман, ахопліваю-
чы яе левы прыток р.Молчадзь. На поўдні Беларусі ў арэал культу-
ры ўваходзшь значная частка басейна левых прытокаў р.Прыпяць
/Случ, Пціч/. На паўднёвым усходзе мяжа дасягала р.Дняпра і,
верагодна, р.Сож. Паўночная і паўночна-усходняя межы праходзі-
лі па лініі Браслаў - Паставы -Дунілавічы - Чашнікі - Лепель.
Штрыхаваная кераміка сустракаецца і за межамі асноўнай
тэрыторыі яе распаўсюджвання. Гэта звязана з тыповай нетрыва-
ласцю паміж рознымі археалагічнымі культурамі і выклікана аб’ек-
тыўнымі ўзаемаўплывамі культур.
На 1994 год на тэрыторыі Беларусі вядома каля 250 археала-
гічных помнікаў, якія адносяцца да культуры штрыхаванай кера-
мікі. Гэта выключна паселішчы: гарадзішчы і каля 40 селішчаў.
Абсалютна не прасочваюцца археалагічна і таму невядомы паха-
вальныя помнікі “штрыхавікоў”. Паводле асаблівасцяў развіцця ма-
тэрыяльнай кулыуры, струкгуры паселішчаў і сацыяльна-экана-
мічнага жыцця вылучаюцца тры храналагічныя этапы існавання
культуры штрыхаванай керамікі:41 - ранні - VII - V ст. да н.э.; 2 -
сярэдні - IV - I ст. да н.э.; 3 - позні - I - V ст. пасля н.э.
На першым этапе насельніцтва жыло на адкрытых паселіш-
чах, якія размяшчаліся на ўзвышшах, у паплавах рэк, а таксама на
мысападобных выступах першай надплаўнай тэрасы. Яны амаль
не адрозніваліся ад стаянак эпохі позняй бронзы /Гатавічы,
уроч.Студзянец каля в.Занарач Мядзельскага р-на, Ясілевічы Шчу-
чынскага р-на, Таўкуны Дзятлаўскага р-на і інш./. Развіццё вы-
творчых сілаў у земляробстве і жывёлагадоўлі, узнікненне дадатко-
вага прадукта і выкліканыя гэтым супрацьстаянні паміж родамі і
плямёнамі спрыялі з’яўленнюў арэале распаўсюджвання культуры
штрыхаванай керамікі ўмацаваных паселішчаў-гарадзішчаў.
Самьія раннія гарадзішчы ўзнікаюць у абароненых прыродай
мясцінах, дзе былі прыдатныя для апрацоўкі земляныя ўчасткі, а
для жывёлы -паша. Рэзка змянілася тапаграфія паселішчаў: яны
ўтвараліся на пагорках, часам сярод балот альбо на мысах на бера-
гах рэк і азёр. Першая гарадзішчы, якія датуюцца не пазней III ст.
да н.э., умацоўваліся па краі пляцовак толькі драўлянай сцяной, а
схілы пагорка ці мыса штучна зразаліся дзеля дасягнення большай
стромкасці /Аўгустова, Стараселле Лепельскага р-на і інш./. Міт-
рафанаў А.Р. разглядае іх як паселішчы пераходнага тыпу ад не-
80
ўмацаваных да ўмацаваных.
На 2-м этапе функцыянавання культуры штрыхаванай кера-
мікі ўзнікаюць новыя гарадзішчы, значна лепш умацаваныя, чым
папярэднія; павялічваліся пляцоўкі, па іх краях з боку поля насы-
палі валы і выкопвалі равы /Навасёлкі, Кімія, Аздзяцічы Барыса-
ўскага р-на, Лабеншчына, Банцараўшчына /ніжэйшыя пласты/ Мін-
скага р-на і інш./. Яшчэ болып удасканаліліся паселішчы, якія ўзнік-
лі ў першых стагоддзях нашай эры на трэцім этапе развіцця куль-
туры. Новыя гарадзішчы ў адрозненні ад ранніх мелі больш магут-
ную і складаную абарончую сістэму. Кальцавыя валы з драўлянымі
канструкцыямі на іх трэбні насьшаліся па краях пляцовак, на схі-
лах і часам уздоўж аснавання. Выкопваліся глыбокія равы. Да па-
добных магутных умацаваных паселішчаў адносяцца гарадзішчы
Збаровічскае /Мінскі р-н/, Вязынкаўскае /Маладзечанскі р-н/,
Малышкаўскае /Вілейскі р-н/, Васількаўскае /Лагойскі р-н/ і інш.
Па форме і тапаграфічных умовах размяшчэння гарадзішчы
культуры штрыхаванай керамікі на розных этапах сваёй эвалюцыі
мала адрозніваюцца адзін ад аднаго. Яны падзяляюцца ў асноўным
на пагоркавыя і мысавыя. Першыя звычайна мелі авальныя ці круг-
лыя абрысы, а мысавыя часцей за ўсё трохвугольную з закругле-
нымі вугламі ці яйкападобную форму. Памеры гарадзішчаў былі
невялікія, іх плошча вагалася ад 500 - 800 да 2700 - 3000 кв.м.
Жыллё і гаспадарчыя пабудовы на гарадзішчах культуры
штрыхаванай керамікі размяшчаліся на слецыяльна падрыхтава-
ных пляцоўках. Адметная рыса жытлаў - усе яны наземныя і вялі-
кія, падзеленыя на некалькі /ад 3 да 6 жылых памяшканняў, плош-
чай 22 - 25 кв.м/. Доўгія дамы мелі слуповую канструкцыю. Сцены
даволі часта абмазваліся глінаю. Ддзначым, што насельніцтва куль-
туры штрыхаванай керамікі не ведала жытлаў зямляначнага і паў-
зямляначнага тыпу.
Жыллё штрыхавікоў прайшло два этапы ў сваім развіцці, пры
гэтым першы этап адпавядаў часу існавання адзінай патрыярхаль-
най сям’і /матчыма, нават рода/, а другі адлюстроўваў працэс рас-
паду вялікай сям’і на больш дробныя. На ранніх паселішчах жыт-
лы размяцгчаліся па краях пляцоўкі гарадзішча і ўяўлялі сабой су-
купнасць невялікіх жылых камер пад адзіным перакрыццём. У цэн-
тры пляцоўкі знаходзіліся загоны для скаціны і размяшчаліся гас-
падарчыя пабудовы /Лабеншчына, Збаровічы і інш./.
Значныя змены ў жытлах насельніцтва культуры штрыхава-
най керамікі адбыліся на трэцім познім этапе існавання культуры.
81
Яны заставаліся надалей шматкамернымі, аднак паменшыліся ў
памерах і размяшчаліся ўжо па ўсёй яго плошчы /Малышкі, Ва-
сількаўка, Вязынка/. У гэты перыяд адбываецпа прагрэс у архітэк-
турных прыёмах будаўніцтва. Разам з жытламі слуповай канструк-
цыі з’яўляюцца зрубныя, старажытнейшыя пабудовы падобнага тыпу
на тэрыторыі Беларусі.
Рэшткі вялікай зрубнай хаты былі выяўлены ў верхніх на-
пластаваннях Вязынкаўскага гарадзішча. Яна была падзелена на
тры неаднолькавыя па памерах памяшканні. Самым буйным было
паўднёвае, даўжынёй 11,0 м і шырынёй 4,4 м. Да яго паўночнай
сцяны прымыкалі два меншых: паўночна-заходняе мела памеры
5,2 х 5,9 м, паўночна-усходняе - 6,3 х 5,0 м.
Гаворачы пра жыллё насельніцтва культуры штрыхаванай
керамікі, абавязкова трэба адзначыць надзвычайны комплекс ідэ-
альна спланаваных пабудоў /чатыры вялікія хаты/, якія раскапаў
Мітрафанаў А.Р. на гарадзішчы Малышкі. Межы жытлаў на гэтым
паселішчы вызначаліся вялікай колькасцю кавалкаў глінянай аб-
мазкі, якая абвалілася са сценаў хат падчас пажару. Памеры хатаў
у асноўным аднолькавыя: даўжыня не больш 18 м, шырыня - 7 - 8
м. Таксама ва ўсіх хатах была аднолькавая планіроўка: кожная пад-
зялялася на чатыры памяшканні, унутры якіх знаходзіліся адкры-
тыя агнішчы. Гэтыя памяшканні глухою сцяною падзяляліся на
дзве паловы, якія складаліся таксама з дзвюх камераў, якія аддзя-
ляліся адна ад адной вузкімі калідорамі. 3 супрацьлегаых бакоў
хаты змяшчаліся два вонкавыя ўваходы. Аўваход у кожнае памяш-
канне размяшчаўся ўнутры калідораў.
Амаль кожнае жытла штрыхавікоў мела адкрытае агнішча,
канструкцыя якога на працягу існавання культуры ў асноўным была
аднолькавая. Яны будаваліся з буйназярністага пяску, таўшчынёй
0,15 - 0,20 м, былі абкладзены па баках дробным каменнем і мелі
выгляд падковы. Пры гэтым адзін бок агнішча /часцей за ўсё паўд-
нёва-заходні/ быў адкрыты. Часам камяні ўмацоўваліся глінай.
Форма агнішчаў была вольнай /даўжыня - 1 -1,4 м, шырыня 0,7 -
1,0 м/ ці кругаай /дыяметр - не больш 1,2 м/. Праўда, памеры іх
знаходзіліся ў непасрэднай залежнасці ад памераў жылых памяш-
канняў. Унутры некаторых жытлаў на ўзроўні агнішчаў сустрака-
юцца выкладзеныя ў адзін шэраг з камянёў пляцоўкі. Увогуле, вя-
лікая колькасць камянёў на паселішчах культуры штрыхаванай
керамікі - даволі распаўсюджаная з’ява. Яны выяўляюцца не толь-
кі ў хатах, а таксама і па краях пляцовак гарадзішчаў. Іх функцыя-
82
нальнае прызначэнне было вельмі разнастайным. Камяні выка-
рыстоўваліся ў абарончых мэтах, яны з’яўляліся рэшткамі жытлаў,
а таксама іх выкарыстоўвалі дзеля абагравання жылых памяшкан-
няў.
На сённяшні дзень маецца дастаткова археалагічных крыніц,
якія сведчаць аб шырокім распаўсюджванні сярод насельніцтва
культуры штрыхаванай керамікі здабычы і апрацоўкі жалеза. Да-
казваецца гэта ў першую чаргу шматлікімі знаходкамі вырабаў і
наяўнасцю на паселішчах рэшткаў сырадутных горнаў /домніц/,
шлакаў, крыц і нарыхтовак /Лабеншчына, Кімія, Аздзяцічы, Свід-
на Лагойскі р-н/. Асартымент металічных прадметаў вельмі бага-
ты. Насельніцтва вырабляла і ўжывала жалезныя сякеры з вузкім і
выгнутьгм лязом, долаты, сярпы, нажы для жніва, брытвы з вы-
пуклым лязом, шылы і іглы, спражкі, упрыгожванні і зброю,якая,
дарэчы, сустракаецца рэдка.
Значную частку ўпрыгожванняў штрыхавікі выраблялі з брон-
зы, свінца. Плаўка і апрацоўка каляровых металаў адбывалася на
месцы, у жылых памяшканнях, у невялікіх сасудах - тыглях - і
маленькіх гліняных лыжачках - л'ячыках. Апошнія /цэлыя і фраг-
менты/ выяўлены на гарадзішчах Малышкі /Вілейскі р-н/, Лабен-
шчына, Банцараўшчына, Збаравічы /Мінскі р-н/. Упрыгожванні
прадстаўлены фібуламі падковападобнымі латэнскага тыпу, поса-
хападобнымі шлількамі, бронзавымі пярсцёнкамі, драцянымі скро-
невымі кольцамі, спіралькамі, кольцамі для падвешвання аздоб,
трапецыяпадобнымі і акулярападобнымі падвескамі, бранзалетамі
з разамкнугымі і звужанымі канцамі.
Для матэрыяльнай культуры штрыхавікоў характэрна своеа-
саблівая і разнастайная кераміка. Уся яна злеплена ўручную. Ад-
розніваецца паміж сабой па форме, арнаменту, памерах і прызна-
чэнню. Увесь багаты керамічны матэрыял Мітрафанаў А.Р. падзя-
ліў на дзве храналагічныя групы - раннюю /першыя 2 этапы раз-
віцця культуры/ і познюю /трэці этап/. Кераміка першай групы
знойдзена на адкрытых паселішчах Гатовічы, Студзянец, Ясілеві-
чы і на гарадзішчах Лабеншчына, Банцараўшчына, Кімія, Нава-
сёлкі, Аздзяцічы, Старая Рудзіца Дзяржынскага р-на і інш. Сасуцы
падзяляюцца на два віды: таўстасценныя і слабаапаленыя слоіка-
падобныя йасудзіны і гладкасценныя або штрыхаваныя гаршкі.
Слоікападобныя пасудзіны вырабляліся з прамым, увогнутым і злёг-
ку адагнутым венчыкам. Адны сасуды гэтага віду маюць стромкае
тулава, другія - конусападобнае, трэція - выпуклае. Арнамент на іх
83
сустракаеода як выключэнне. Гаршкі першай групы вырабляліся з
прамым або адогнутым венчыкам, кароткай шыйкай, апушчаным
альбо прыўзнятым плячуком і выпуклым тулавам. Яны мелі плос-
кае ці круглаватае донца. Заўважана, што гаршкі больш распаў-
сюджаны ва ўсходнім рэгіёне арэала культуры штрыхаванай кера-
мікі, а слоікі - у заходнім. Посуд упрыгожваўся галоўным чынам
па шыйцы рознымі па дыяметру ямкавымі ўцісканнямі, якія раз-
мяшчаліся па адной у шэрагу, ці групамі па 2 - 3 ямкі ў кожнай,
часам у выглядзе трохвутольнікаў.
Статыстычна большай колькасцю фрагментаў прадстаўлена
кераміка другой позняй групы. Яна сустракаецца на ўсіх гарадзіш-
чах, дзе праводзіліся раскопкі, але асабліва яе шмат у заходнім
рэгіёне арэала культуры штрыхаванай керамікі: вышэйшых наплас-
таваннях гарадзішчаў Лабеншчына, Старая Рудзіца, у сярэдніх на-
пластаваннях Банцараўшчыны, на аднастайных паселішчах, якія
ўзніклі на мяжы і пачатку н.э. - Вязынка, Збаровічы, Малышкі і
інш. Усе сасуды другой групы падзяляюцца на тры групы: рабрыс-
тыя, слабапрафіляваныя гаршкі і пасудзіны слоікавай формы. Трэ-
ба адзначыць, што ў гэты перыяд у верхніх напластаваннях амаль
усіх гарадзішчаў побач са штрыхаванай знаходзіцца кераміка без
штрыхоў.
Найбольш шматлікія - рабрыстыя гаршкі. Іх сустракаецца да
85 % ад агульнай колькасці керамікі на археалагічным помніку.
Венчык гэтых пасудзін нахілены ўнутр, сам край якога часам трохі
адагнуты на вонкавы бок. У верхняй частцы размешчана яскрава
выяўленае рабро, яно пад вуглом пераходзіць у тулава. Прамыя
сценкі сасудаў у выглядзе ўсечанага конуса звужаюцца да плоскага
донца. Памеры рабрыстых гаршкоў разнастайныя: дыяметр па краі
венчыка вагаецца ад 10 - 15 да 35 - 40 см, дыяметр донца - ад 7 -10
да 15 - 17 см, вышыня - ад 10 - 12 да 30 - 35 см. Для гэтага віду
керамікі характэрны арнамент у вытлядзе ямкавых і пазногцевых
уцісканняў, зашчыпаў, насечак, нарэзаў, нанесеных на рабро аль-
бо на плячо. Амаль не арнаментаваліся пасудзіны слабапрафілява-
ныя і слоікападобныя.
Увогуле апошнія дзве формы позняй групы керамікі культу-
ры штрыхавікоў амаль не адрозніваюцца адна ад адной. Абедзве
яны ўзніклі з рабрыстых гаршкоў. Зыходнымі для слоікавай фор-
мы былі сасуды з выгнутай унутр верхняй часткай з неадагнутым
вонкавым краем венчыка, а для слабапрафіляваных - сасуды з адаг-
нутым краем венчыка.
84
Побач са штрыхаванай керамікай на гарадзііпчах у невялікай
колькасці сустракаецца глянцаваны і падглянцаваны посуд /Вя-
зынка, Малышкі/. Ён характарызуецца высокай тэхнікай вытвор-
часці, вельмі добрым апальваннем, чыстай глінай. Вонкавая і ўнут-
раная паверхні загладжаны нават да бляску. Колер пасудзіны чор-
ны, жоўты ці шэры. Вылучаюцца два віды - рабрыстыя гаршкі ды
міскі.
Для культуры штрыхаванай керамікі тыповымі з’яўляюцца
гліняныя праселкі. Спецыфічнай і важнай рысай культуры з’яўля-
ецца своеасаблівасць іх формы і арнаменту. Дыяметр іх 2,5 - 3 см.
Знойдзены праселкі ў выглядзе шляпкі невялічкага грыба /найболып
ранні від/, колаў з пуката-пляскаватымі і пляскавата-выгнутымі
бакамі, ці проста з пляскаватымі. Сустракаюцца праселкі ў форме
ігрушы, біканічных, з чатырмя ці пяццю рамкамі. Найбольш рас-
паўсюджаныя тыпы арнаменту: першы - наразныя лініі, аб’ядна-
ныя ў пучок па 2 - 3 - 4 у кожны, якія, як прамяні, разыходяцца ад
адтуліны. Другі - геаметрычныя фігуры, трохвугольнікі, трапецыі,
ромбы, вызначаныя кропкамі. Наяўнасць праселкаў на паселішчы
гаворыць аб занятках ткацтвам насельніцтва культуры штрыхава-
най керамікі.
У мінімальнай колькасці, асабліва на ранніх стадыях, выяў-
лены прылады працы, побыту і ўпрыгожванняў з косці, рога, крэ-
меню і дрэва. У асноўным гэта каменныя сякеры, зернацёркі, та-
чыльныя брускі, касцяныя праколкі і шпількі.
За дзесяцігоддзі археалагічных раскопак паселішчаў культу-
ры штрыхаванай керамікі быў сабраны значны матэрыял, які даз-
валяе шматбакова ахаракгарызаваць яе носьбітаў, у тым ліку і гас-
падарчыя заняткі. На першым этапе /першая палова 1 тыс. да н.э./
пераважала ў гаспадарцы ляднае земляробства. Жывёлагадоўля мела
яскравы прысядзібны характар, з шырокім гадаваннем свіней. У
гэты час вялікае значэнне мела паляванне дзеля мяса, якое, па
звестках некаторых помнікаў, нават прэваліравала над жывёлага- '
доўляй і рыбалоўствам.
Фізіка-геаграфічныя змены на тэрыторыі Усходняй Еўропы
ў сяр. 1 тыс. да н.э. /памяншэнне тэмпературы, павелічэнне коль-
касці апацкаў, забалочванне нізінаў і інш./ прывялі да памяншэн-
ня ролі зямляробства і жывёлагадоўлі на другім этапе развіцця куль-
туры /IV - I ст. да н.э./. Значна ўзрастае роля палявання дзеля
мяса, а ў жывёлагадоўлі - развядзенне дробнага рагатага ската.
Карэнныя змены ў гаспадарцы штрыхавікоў адбываюцца каля
85
мяжы н.э. Пашыраецна ўжыванне металічных прыладаў працы /
сякеры, сярпы/ і з’яўляецца жыта, найболып прыстасаваная да ўмоў
лясной зоны Усходняй Еўропы агрыкультура. Першапачаткова
пераважала ляднае земляробства, з часам павялічваецца роля ляс-
нога аблогавага земляробства. У паўднёва-заходнім рэгіёне арэала
культуры не выключана знаёмства з ворыўным земляробствам. У
першай палове 1 тыс. н.э. назіраюцца пэўныя адрозненні ў гаспа-
дарцы розных лакальных групаў. Так, для паўночна-усходняй Літ-
вы ў хатнім статку пераважала свіння, а ў Беларусі - буйны рагаты
скот. Паляванне разам з рыбалоўствам у гэты час ператварылася ў
дадатковую галіну гаспадаркі. Пры гэтым павялічваецца здабыча
пушнога звера з мэтаю абмену /бабра, выдры, куніцы/.
Невялікая колькасць імпартных рэчаў, якія паходзяць з па-
селішчаў культуры штрыхаванай керамікі, тым не менш сведчыць
аб гандлёвых кантактах з шэрагам суседніх плямёнаў і, у першую
чаргу, з плямёнамі Сярэдняга Падняпроўя і Прыбалтыкі /тры брон-
завыя бляхі са стылізаванай выявай галавы арла, бронзавая літая
падковападобная фібула з выемчатай эмаллю і інш./.
Насельніцтва культуры штрыхаванай керамікі жыло яшчэ ва
ўмовах першабытнага ладу, на стадыі развітага патрыярхату, калі
галоўнай і самай дробнай гаспадарчай адзінкай грамадства з’яўля-
лася патрыярхальная сваяцкая абшчына. Аб гэтым можа сведчыць
характар гаспадаркі, воблік і малыя памеры паселішчаў, іх ізалява-
насць і разлучанасць, агульны ўзровень вытворчых сілаў, у пэўнай
ступені адлюстраваны ў археалагічным матэрыяле, і, самае галоў-
нае, планіроўка жытлаў на паселішчах.
Адсутнасць інфармацыі аб пахавальных помніках звужае на-
шыя веды аб ідэалагічных уяўленнях насельніцтва культуры штры-
хаванай керамікі. Магчыма, у іх існаваў спецыфічны пахавальны
абрад, калі нябожчыка спальвалі, а рэшткі пакідалі на месцы. Толькі
некаторыя сюжэты арнаменту паказваюць, што сярод штрыхаві-
коў быў распаўсюджаны культ сонца, характэрны для земляроб-
чых і жывёлагадоўчых плямёнаў /промнепадобныя наразныя лініі
на праселках/. Існавала тады і магія, аб чым сведчаць знаходкі
іклаў мядзведзя і ваўка з прасвідраванымі адтулінамі.
Атрыманы матэрыял сведчыць аб поспехах насельніцтва ў
горнай і каляровай металургіі. Гэта пацвярджаюць знаходкі мета-
лічных вырабаў і рэшткаў сырадутных горнаў, шлакаў, крып, на-
рыхтовак, тыгляў, л'ячыкаў, якія выкарыстоўваліся пры апрацоў-
цы каляровых металаў. Сырадутныя горны выяўлены на гарадзіш-
86
чах Лабеншчына, Аздзяцічы, Кімія. Насельніцтва займалася зеМ'
ляробствам, жывёлагадоўляй, паляваннем, рыбалоўствам, бортніц-
твам, збіральніцтвам. Развіваліся хатнія рамёствы - ганчарства,
ткацтва, прадзенне, апрацоўка дрэва, косці, скуры. Даследчыкі
аднадушны ў вызначэнні крайніх храналагічных межаў у культуры
штрыхаванай керамікі: VII ст. да н.э. - V ст. н.э. Праблематычнымі
застаюцца пытанні паходжання і этнічнай атрыбуцыі плямёнаў,
што пакінулі гарадзішчы штрыхаванай керамікі. Фармаванне куль-
туры штрыхаванай керамікі завяршылася ў канцы бронзавага веку.
Аднак помнікі позняй бронзы, якія папярэднічалі гарадзішчам,
вывучаны недастаткова. Акрамя гэтага археалагічныя матэрыялы
паказваюць, што культура па ўсёй тэрыторыі распаўсюджвання
неаднолькавая, назіраюцца лакальныя варыянты.
Таму да праблемы паходжання помнікаў штрыхаванай куль-
туры трэба падыходзіць дыферэнцыравана. Большасць даследчы-
каў прытрымліваецца пункгу гледжання, што гэта культура пакі-
нута балтамоўнымі плямёнамі /Траццякоў П.М., Мітрафанаў А.Р.,
Садоў В.В., Таўтавічус А.З./. У апошнія гады сярод навукоўцаў
распаўсюджваецца меркаванне пецярбургскага археолага Д.А.Ма-
чынскага аб магчымым раннеславянскім харакгары носьбітаў куль-
туры штрыхаванай керамікі.
ДНЕПРА-ДЗВІНСКАЯ КУЛЬТУРА
На поўначы Беларусі /у басейне Заходняй Дзвіны/ у раннім
жалезным веку складваецца своеасаблівая група плямёнаў, якія
разам з плямёнамі Смаленскага Падняпроўя і поўдня Пскоўшчы-
ны /вярхоўяу р.Вялікая/ утварылі адзіную этнакультурную суполь-
насць, вадомую ў літаратуры як днепра-дзвінская культура. Яшчэ
А.М.Ляўданскі ў 20 -30-я гады звярнуў увагу на падобнасць стара-
жытнасцяў Смаленскага Падняпроўя і Беларускага Падзвіння. Сам
тэрмін “днепра-дзвінская культура” упершыню ў навуковы зварот
у 50 - 60-я гады ўвёў А.Р.Мітрафанаў.
Тэрыторыя распаўсюджвання гэтай культуры ў межах Бела-
русі ўключае амаль поўнасцю Віцебскую вобласць, абмежаваную з
захаду лініяй Друя - Браслаў - Варапаева, з поўдня - Варапаева -
Докшыцы -Лепель - Чашнікі, і далей праз вярхоўі рэк Друць, Про-
ня і Беседзь /Магілёўская вобл./ яна выходзіла на Смаленшчыну,
дзе на ўсходзе дасягала басейна р.Угра, па паўднёвым усходзе ба-
сейна р.Дзясны, на поўдні - вярхоўяў Іпуці, а на поўначы - С$беж-
скай азёрнай сістэмы і вярхоўяў Дняпра. Шэраг асаблівасцяў днеп-
87
ра-дзвінскай культуры ўяе беларускай частцыдазволілі В.Г.Шады-
ру вылучыць заходні варыянт культуры. У першую чаргу, тут пера-
важае ў керамічным комплексе посуд слоікавай формы. Ён час-
цей, чым у Смаленскім Падняпроўі арнаментуецца. Да самага па-
чатку нашай эры ў Падзвінні пераважалі каменныя і асабліва кас-
цяныя вырабы. Вылучае заходнюю частку і воблік некаторых вы-
рабаў з металу /сярпы з прамавугольнай спінкай, сякеры паўднё-
ва-прыбалтыйскага тыпу, некаторыя тыпы ўпрыгожванняў/. У ад-
розненні ад усходніх вобласцей арэала днепра-дзвінскай культуры
тут на працягу доўгага часу ў гаспадарцы пераважала жывёлагадо-
ўля.
Асноўным тыпам паселішчаў у плямёнаў днепра-дзвінскай
культуры былі гарадзішчы. Неўмацаваныя селішчы, якія існавалі
адначасова ці папярэднічалі ім, пакуль не выяўлены. Толькі на
адным селішчы каля в.Пруднікі Мёрскага раёна знойдзены матэ-
рыялы позняга этапу днепра-дзвінскай культуры. Як і ў выпадку з
культурай штрыхаванай керамікі, невядомы могільнікі днепра-дзвін-
цаў. На пачатак 90-х гадоў XX ст. у Беларускім Падзвінні і частко-
ва Падняпроўі налічваецца каля 250 гарадзішчаў. Храналагічныя
асаблівасці змены ў харакгары сістэмы ўмацаванняў, жыллёвых па-
будоў, ў матэрыяльнай культуры, узроўні гаспадарчай дзейнасці
дазваляюць падзяліць час існавання днепра-дзвінскай культуры на
тры перыяды. Д. Ранні /VIII - V стст. да н.э./. 2. Сярэдні /IV - I
стст. да н.э./ і 3. Позні/І-ІУ - V стст. н.э./. На першым этапе пася-
ленцы, якія абралі для месца жыхарства высокі мыс ці вяршыну
пагорка, яшчэ не ўзводзілі ніякіх земляных умацаванняў. Раскопкі
на большасці гарадзішчаў паказалі, шго першыя земляныя валы
насыпаны на культурных напластаваннях. Абарончыя ўмацаванні
зводзіліся да падсыпкі краёў пляцоўкі і ўзвядзення драўляных сце-
наў вакол яе /Кастрыца Лепельскага р-на, Загаваліна Ушацкага р-
на, Германава Аршанскага р-на і інш./.
Далейшае разлажэнне патрыярхальна-сваяцкіх адносінаў,а ў
сувязі з гэтым узрастанне вайсковай небяспекі, выклікалі неабход-
насць дадатковага ўмацавання паселішчаў. На другім этапе пачы-
нае фармавацца складаная абарончая сістэма ў выглядзе земляных
валаў і равоў. Періпапачаткова, прыкладна, з IV ст. да н.э. да мяжы
нашай эры на краі пляцоўкі насыпаўся вал, зямлю для якога бралі
і з самой пляцоўкі і са схілаў. У выніку, на схіле ўтвараўся роў.
Рэшткі ўмацаванняў падобнай канструкцыі даследаваны на гарад-
зішчы каля в.Мазурына /Мёрскі р-н/. Мысавыя гарадзішчы, якія
88
раней мелі невялікія валы з напольнага боку, ў гэты перыад ума-
цоўваюпца моцнымі валамі і равамі ў 2 - 3 і болып шэрагаў. Пагор-
кавыя гарадзішчы абносяцца на схілах кальцавымі, а ў аснове ча-
сам дадатковымі дутападобнымі валамі. Налрыклад, умацаванае па-
селішча Паддубнікі Мёрскага р-на, якое існавала ў V - I стст. да
н.э. Высокі мыс, абаронены з паўночнага боку глыбокім ровам, а з
захаду - далінай р.Аўты, спачатку меў па перыметры невялікі вал.
У II - I стст. да н.э. на пакатым схіле з боку р.Аўты быў насыпаны
вал і выкапаны роў, а з напольнага боку было ўзведзена 5 валоў /
2,5 м ад дна рова/ і 4 глыбокія равы паміж імі.
3 пачатку нашай эры і да сярэдзіны 1 тыс./3-ці этап/ гарад-
зішчы днепра-дзвінскай культуры характарызуюцца складанай і
дакладнай сістэмай абароны. Яны абнбсіліся 2, 3 і больш лініямі
кальцавых валоў з драўлянымі сценамі і равамі вакол схілаў ніжэй
пляцоўкі гарадзішчаў, схілы ўзвышшаў даволі часта эскарпіравалі-
ся. Плошча пляцовак павялічвалася ад 2 тыс. да 7тыс. кв.м, яны
ператвараліся ў паселкі-крэпасці /Заронава Віцебскі р-н, Барсукі,
Абрамава Верхнедзвінскі р-н, Язна, Панізава Мёрскі р-н і інш./.
Гарадзішчы звычайна размяшчаліся “гнёздамі” па 2 - 4 неда-
лёка ад вадаёмаў на ледавіковых астанцах - узгорках /узгоркавыя/
і на мысах тэрасы /мысавыя/. 3 мэтай бяспекі днепра-дзвінцы пе-
раважна сяліліся на адлегласці ад берагоў вялікіх рэк з адкрытай
абаронай, аддаючы перавагу больш глухім, схаваным сярод лясоў і
балотаў узвышаным месцам ля маленькіх рачулак, ручаёў ці азё-
раў. Форма пляцоўкі гарадзішча залежала ад канфігурацыі выбра-
нага ўчастка і харакгара абарончых збудаванняў на вяршыне. Пе-
раважае авальная форма, сустракаюцца круглыя, трохвугольныя і
прамавугольныя з закругленымі вугламі. Памеры гарадзішчаў ад-
носна невялікія - 20 - 50 м да 70 м даўжынёй і 20 - 40 да 50 м
шырынёй. Плошча пляцовак болыпасці гарадзішчаў - ад 500 да 300
кв.м.
Падчас раскопак помнікаў днепра-дзвінскай культуры амаль
на кожным выяўлены рэшткі жыллёвых пабудоў. Апошнія даклад-
на фіксуюцца з V ст. да н.э. у выглядзе наземных чатырохвуголь-
ных слуповых канструкцый, якія з’яўлялІся адзіным тыпам жытлаў
для днепра-дзвінскага насельніцтва. Больш ранейшыя тыпы жыг-
лаў сёння невядомы. Праўда, В.І.Шадыра ў самых ніжэйшых на-
пластаваннях гарадзішча Замошша Полацкага р-на зафіксаваў дзве
акруглыя ямы дыяметрам 2,5 - 3 м і глыбінёй 0,6 -1 м, запоўненых
чорнай зямлёй з вуглямі. Менавіта іх ён прапануе разглядаць як
89
найболып старажытныя жытлы днепра-дзвінскай культуры: зям-
лянкі, збудаваныя ў выглядзе шалаша з конусападобным дахам.
Жылыя пабудовы Беларускага Падзвіння па сваёй канструк-
цыі, тэндэнцыі і храналогіі развіцця маюць шмат агульнага са ста-
ражытнасцямі культуры штрыхаванай керамікі і з суседнімі пры-
балтыйскімі тэрыторыямі. Найбольш раннія дамы слуповай кан-
струкцыі выяўлены на гарадзішчы Кублічы Ушачскага р-на. Яны
размяшчаліся па краях пляцоўкі і ўяўлялі з сябе падоўжаныя /8x3
м/ шматкамерныя пабудовы з каменным агнішчам у кожнай сек-
цыі. У сярэднім гэтыя секцыі мелі памеры 3,2 - 3,6 х 2,8 - 3 м.
Слупы падтрымлівалі сцены хатаў і з’яўляліся апорай для даху.
Агнішчы ўяўлялі сабой падковападобную каменную выкладку ды-
яметрам 0,8 - 1 м. Рэшткі падобных падоўжаных дамоў слуповай
канструкцыі, размешчаных па краях паселішчаў, выяўлены такса-
ма на гарадзішчах Гаравыя Полацкага р-на, Язна і інш.
Прыкладна з рубяжа н.э. назіраюцца значныя змены ў буда-
ўніцтве жыглаў на паселішчах днепра-дзвінскай культуры. Павя-
лічваецца плошча асобных жылых памяшканняў, а таксама з’яўля-
юцца вялікія /3 х 4 м, 4 х 4 м/ аднакамерныя дамы, якія размяшча-
ліся паасобку. У гэты перыяд, у адрозненне ад папярэдняга, жыт-
лы размяркоўваліся раўнамерна на ўсёй пляцоўцы паселішча. Ад-
накамерньія прамавугольныя пабудовы слуповай канструкцыі іс-
навалі у Паўночнай Беларусі без асаблівых зменаўда IV - V стст.
На многіх тарадзішчах выяўлены дадатковыя элементы ў тэхніцы
домабудаўніцтва ў выглядзе выбрукоўкі падлогі ды глінянай абмаз-
цы сценаў /Урагава, Абрамава, Барсукі Верхнедзвінскі р-н, Казі-
нава ГараДоцкі р-н, Загаваліна Ушацкі р-н/. На гарадзішчах Кас-
трыцы Лепельскага р-на, Буракова Гарадоцкага р-на, Урагава вы-
яўлены гаспадарчыя пабудовы, якія былі меншых памераў і раз-
мяшчаліся побач з жылымі памяшканнямі.
Адной з асаблівасцяў эканамічнага жыцця плямёнаў днепра-
дзвінскай культуры на тэрыторыі Беларусі з’яўляецца адносна поз-
няе асваенне жалеза. Першы перыяд /УІП - V стст. да н.э./ развіц-
ця культуры харакгарызуецца поўнай адсутнасцю металічных прад-
метаў і шырокім распаўсюджваннем вырабаў з каменю, касцей і
рагоў жывёл. На паселішчах ранняга жалезнага веку ў Беларускім
Падзвінні выяўлена больш за 150 каменных вырабаў /кліна - дола-
тападобныя свідраваныя сякеры, зерняцёркі, таўкачы, тачыльныя
брусы/. Вялікая колькасць касцяных рэчаў падзяляецца на прыла-
ды працы /шылы, праколкі, іглы, качэдыкі, больш 40 долатаў, пра-
90
селка/, дэталі адзення і ўпрыгожвання /разнастайныя шпількі/,
прылады палявання і ўзбраення /наканечнікі дзідаў, стрэлаў, ручкі
кінжалаў і нажоў/.
3 другой паловы 1 тысячагоддзя да н.э. на тэрыторыі Бела-
рускага Падзвіння з’яўляюцца жалезныя вырабы, і толькі з рубяжу
нашай эры яны шырока распаўсюджваюцца ў гэтым рэгіёне. Зной-
дзеныя жалезныя прадметы звязаны з земляробствам - праўшныя
сякеры, сярпы, нажы для жатвы. Сярпы з выгнутай пад прамым ці
тупым вуглом спінкай харакгэрны толькі для днепра-дзвінскіх ста-
ражытнасцяў. Сустракаюцца на гарадзішчах нажы, зашпількі, брыт-
вы, іглы. Прадметы зброі і рыштунку воінаў з’яўляюцца рэдкай
знаходкай.
Тыпалагічную класіфікацыю керамічнага комплекса гарадзіш-
чаў Беларускага Падзвіння ажыццявіў В.І.Шадыра. Ён вылучыўдзве
асноўныя формы посуду - слоікавыя і слабапрафіляваныя. Слоіка-
вая кераміка распаўсюджана паўсюдна на працягу існавання куль-
туры. Колькасць слабапрафіляванай керамікі ўзрастае з развіццём
культуры, з’яўляюцца яе новыя варыянты.
Аснова эканомікі днепра-дзвінскіх плямёнаў на тэрыгорыі
Беларусі -земляробства і жывёлагадоўля, прычым іх удзельная вага
на розных этапах развіцця культуры не была пастаяннай. Па ўсёй
бачнасці, да пачатку н.э. асноўная родя ў вытворчасці прадукгаў
харчавання належала жывёлагадоўлі. Значную ролю ў забеспячэн-
ні мясам і футрам мела паляванне. 3 развіццём металургіі ляднае
земляробства стала асноўнай галіной гаспадаркі.
3 самага пачатку свайго развіцця днепра-дзвінскія плямёны
заставаліся на стадыі развітага патрыярхату. Асноўнай гаспадарчай
адзінкай была вялікая патрыярхальная сям’я. Распад вялікіх сем’яў
на асобныя адзінкі назіраецца ў канцы развіцця культуры. На ка-
рысць гэтай высновы сведчыць распаўсюджванне аднакамерных
жытлаў, а таксама далейшае развіццё земляробства, якос служыла
эканамічнай асновай выдзялення малых сем’яў.
На сённяшні час у айчыннай археалагічнай літаратуры зама-
цавалася думка, што насельніцтва ранніх гарадзішчаў Падзвіння
адносіццада ўсходне-балцкай моўнай групы. Рашэнне пытання аб
паходжанні днепра-дзвінскіх старажытнасцяў звязана са слабым
вывучэннем папярэдніх культур эпохі бронзы на гэтай тэрыторыі.
Усе даследчыкі схіляюцца да высновы, што з’яўленне днепра-дзвін-
скай культуры звязана з развіццём аўтахтоннага насельніцтва.
91
ПАМОРСКАЯ КУЛЬТУРА
Помнікі паморскай культуры распаўсюджаны на тэрыторыі
Польшчы, заходніх раёнаў Беларусі і Украіны. У навуковай літара-
туры гэта культура яшчэ носіць назвы ўсходнепаморскай, вейхя-
роўска-краташынскай, культуры падклёшавых пахаванняў. Падзя-
ляецца на тры этапы: 1 - VII - сярэдзіна VI ст. да н.э.; 2 -сярэдзіна
VI - IV ст. да н.э.; 3 - IV - II ст. да н.э. На тэрыторыі Беларусі
выяўлены помнікі толькі 3-га этапу.
Для плямёнаў паморскай культуры характэрны два тыпы пом-
нікаў: селішчы і бескурганныя могільнікі. Грунтовыя пахаванні сталі
вядомы пасля выпадковых знаходак каля вёсак Ратайчыцы, Трас-
цяніца Камянецкага і Уладычыца Брэсцкага раёнаў яшчэ ў даваен-
ны час. Пасля вайны даследаванні могільнікаў паморскай культу-
ры каля названых вышэй вёсак, а таксама каля в.Скорбічы /Брэс-
цкі р-н/, Адзамічы /Столінскі р-н/, каля чыгуначнай станцыі Дра-
гічын, каля Пінска праводзілі Ю.У.Кухарэнка і В.Б.Нікіціна. Се-
лішчы зафіксаваны каля вёсак Хмелі і Кусічы /Камянецкі р-н/,
Гарадзішча /Пінскі р-н/.
Матэрыялы вывучэння паморскіх помнікаў на тэрыторыі Бе-
ларусі і Украіны былі абагульнены В.Б.Нікіцінай. Яна ўстанавіла,
што паўночная мяжа паморскіх старажытнасцяў праходзіць па
Ясельдзе, а ўсходняя ідзе прыкладна ад Пінска праз нізоўі Стыры
да вярхоўяў Гарыні і далей на Львоў.
Раскопкі паморскіх могільнікаў паказалі, што пахаванні зроб-
лены па абраду трупаспалення. Па дэталях пахавальнага абраду
выдзелены чатыры тыпы пахаванняў: абкладзеныя камянямі, ур-
навыя, падклёшавыя /урна пакрыта вялікім гаршком - “клёшам”/
і ямныя. Даследаванні пасяленняў паказалі, што насельніцтва бу-
давала паўзямлянкі і наземныя жытлы слуповай канструкцыі. У
Кусічах выяўлены рэшткі наземнай пабудовы памерамі 4,5 х 5 м,
сцены якой у аснове абкладзены камянямі. Ацяплялася яна 2 аг-
нішчамі, размешчанымі ў глыбокіх круглых ямах памерам 0,5 м.
Асноўная маса знаходак у пахаваннях і на паселішчах памор-
скай культуры - ляпны посуд - прадстаўлены глянцаванымі збана-
мі, накрыўкамі, падстаўкамі. Посуд упрыгожаны разнастайным
арнаментам.
Насельніцгва паморскай культуры займалася земляробствам,
жывёлагадоўляй, рыбалоўствам, паляваннем, вырабляла жалезныя
прылады працы /нажы, сякеры, кельты, іголкі, долаты/, бронза-
выя сярпы, каменныя зерняцёркі, жалезныя і бронзавыя ўпрыгож-
92
ванні /шпількі, фібулы, бранзалеты, грыўны, пярсцёнкі, падвескі/,
шкляныя і бурштынавыя пацеркі.
Як лічыць В.Б.Нікіціна, паморская культура ў Заходнім Па-
лессі існавала ў III - II стст. да н.э. да распаўсюджвання ў гэтым
рэгіёне зарубінецкіх і пшэворскіх старажытнасцяў. Этнічная пры-
належнасць плямёнаў паморскай культуры дакладна не вызнача-
на. Даследчыкамі выказаны розныя меркаванні: носьбітамі гэтай
культуры маглі быць германцы, балты ці раннія славяне.
ЗАРУБІНЕЦКАЯ КУЛЬТУРА
Зарубівецкая культура атрымала сваю назву ад в.Зарубінцы
Кіеўскай вобласці, дзе ў 1899 г. У.Хвойка ўпершыню даследаваў
бескуртанны могільнік. На тэрыторыі Беларусі помнікі зарубіцец-
кай культуры былі знойдзены да Вялікай Айчыннай вайны.^ййак
іх культурнае вызначэнне звязана з даследаваннямі Сла^к^сай
экспедыцыі АН СССР, якая пачала шырокамасштабнае
не старажытнасцяў гэтага тыпу. ; ЧШК.
У 1951 - 1953 тт. П.М.Траццякоўтіраводзіў раскопі^наЬй-
лінскім і Мохаўскім гарадзішчах, дзе выявіў характэрныйя^^ву-
бінецкай культуры матэрыялы. Ю.У.Кухарэнка на Чапл|^ЯКю-
гільніку даследаваў 44 пахаванні з трупаспаленне.м. Ён таШ^НЬа-
водзіў пошукі і даследаванні зарубінецкіх помнікаў т^^Ккі.
Кухарэнка Ю.У. ажыццявіў раскопкі могільнікаў Вароія^^НЙт-
кавіцкі р-н/, Велямічы 1 і 2, Атвержычы, Рэмель /СтоЯ^^НЬі/.
Ім на Палессі даследавана 235 пахаванняў. Сымановіч/З^^Кву-
чаў гарадзішча Калочын 1 /Рэчыцкі р-н/, дзе выяўленьй^Явіял
мілаградскай і зарубінецкай культур. Значныя даследавадй^Вйа-
селішчах і могільніках правялі К.В.Каспарава, В.М.Меш^^К^Я-
^Вывучэнне помнікаў зарубінецкай культуры з 195эя^^Нй-
зіць Л.Д.Побаль. Ён працягваў папярэднія даследававйй^^МН’
скага археалагічнага комплексу і раскапаў 624 кв.м культунй^МР0
на гарадзішчы, больш 600 кв.м на селішчы, выявіў 238
на могільніку. У 1961 і 1964 гг. даследчык вывучаў могі$||НМдо*
бінецкай культуры ў вёсках Семурадцы і Пагост ЖыткамЙЙгЖ-
ёну^У Паўночнай частцы зарубінецкага арэала ЛДПобдмМШЙ-
копкі на гарадзішчах Шчаткава Бабруйскага і Янава
раёнаў. У апошнія гады матэрыялы зарубінецкай культуЖІУЎЎ~
лены пры раскопках паселішчаў каля вёсак ЛемяшэвЙЙІ'іМад-
зішча Пінскага /Вяргей В.С./, Чэрнічы Жыткавіцкага, ДЙгнякі
Лоеўскага /Гурын М.Ф./ раёнаў.
93
Пасля праведзеных даследаванняў стала зразумела, што за-
рубінецкая культура існавала не толькі ў.сярэднім Падняпроўі, але
і ў Прыпяцкім Палессі і ў Верхнім Падняпроўі.,3арубінецкія ста-
ражытнасці цалкам перакрываюць тэрыторыю мілаградскай куль-
туры, а на захадзе выходзяць за яе межы ў басейн Заходняга Буга.
У асноўным зарубінецкая культура на ўсёй тэрыторыі свайго рас-
паўсюджвання выступае як адзіны масіў. Аднак невялікія адроз-
ненні ў кераміцы, тыпах жытлаў, пахавальным абрадзе даюць пад-
ставы даследчыкам вылучаць лакальныя варыянты.
На тэрыторыі Беларусі археолагі выдзяляюць дзве групы пом-
нікаў. палескую і верхнедзвінскую. У палескі рэгіён увайшлі пом-
нікі, якія размешчаны па верхнім цячэнні Прыпяці і нізоўях яе
прытокаў Гарыні і Стыры. Верхнедняпроўскі рэгіен уключае тэры-
торыю паўднёва-усходняй Беларусі па цячэнні Дняпра ды Прыпя-
ці, а таксама берагі Сожа і Друці. Зарубінецкае насельніцтва рас-
сялілася на пабудаваных у мілаградскі час гарадзіпічах, а таксама
пражывала і на паўумацаваных паселішчах - селішчах.
Падчас раскопак паселішчаў выяўлена 30 жытлаў. Жылыя
пабудовы былі наземнымі ці паглыбленымі ў мацярык. На Чаллін-
скім гарадзішчы знойдзены 22 наземныя ці злёгку паглыбленыя ў
мацярык жытлы. Яны невялікія па памерах /10 х 24 кв.м/, мелі
квадратную ці прамавугольную форму. Даследчыкі ўстанавілі, што
іх асновай служылі ўкапаныя ўздоўж сцен і па вуглах слупы. У
вуглавых слупах зроблены вертыкальныя пазы, у якія ўваходзілі
зачэсаныя канцы гарызантальных бярвёнаў. Рэшткі такіх жытлаў
з'нойдзены на гарадзішчах Шчаткава, Мохаў 2. Ацяпляліся дамы
адкрытымі агнішчамі.
На Палессі знойдзены таксама паўзямлянкі - паселішчы Ве-
лямічы, Рэмель, Атвержычы, Ліпнякі. Усе паўзямлянкі зрубныя,
паглыбленыя ў мацярык на 0,2 - 0,4 м. У адной такой зрубнай
пабудове ў Велямічах адшуканы рэшткі глінабітнага агнішча. По-
бач з жытламі знойдзена вялікая колькасць гаспадарчых ям розных
памераў.
Дастаткова добра вывучаны пахавальны абрад зарубінецкіх
плямёнаў на тэрыторыі Беларусі. Раскапана звыш 700 пахаванняў,
і іх колькасць увесь час павялічваецца. Могільнікі не маюць знеш-
ніх прыкметаў, пахаванне адбывалася па абрадзе трупаспалсння, і
яны размяшчаліся ў авальных ці круглых ямках на глыбіні 0,3 - 1,0
м ад сучаснай паверхні. Трупаспаленне адбывалася, як правіла, на
баку. У Верхнім Падняпроўі выяўлены ямныя трупаспаленні і ке-’
94
натафы, у Прыпяцкім Палессі - ямныя і ўрнавыя пахаванні са спа-
леннем і таксама пахаванні чарапоў.
Пахавальны інвентар складаецца з глянцаваных гаршкоў,
місак, кружак. Радзей сустракаецца неглянцаваны ляпны посуд. У
вялікай колькасці зновдзены спецыфічныя фібулы з трохвуголь-
ным шчытком, сярэднелатэнскія і познялатэнскія фібулы, зашпількі,
кольцы, пацеркі, падвескі, пранізкі, прылады працы, зброя, косці
свойскіх жывёл, рэшткі рытуальнай ежы.
Галоўнымі галінамі эканомікі зарубінецкіх плямёнаў былі зем-
ляробства і і жывёлагадоўля. 3 першым відам гаспадарчай дзейнас-
ці звязаны знаходкі жалезных сярпоў, каменных зерняцёрак, клі-
нападобных сякераў-кельтаў. Земляробства існавала ў форме пад-
секі, але ў асобных месцах насельніцтва, магчыма, займалася і во-
рыўным земляробствам. Драўляная рала для апрацоўкі глебы зной-
дзена ў тарфяніку ў вярхоўях Лані ў Клёцкім раёне каля в.Капла-
навічы. У 2 км ад месца знаходкі рала выяўлены сляды селішчаў з
матэрыяламі зарубінецкай культуры. Паляванне, рыбалоўства і збі-
ральніцтва адыгрывалі дапаможную ролю ў эканоміцы. Зарубінцы
валодалі прыёмамі атрымання і апрацоўкі жалеза і каляровых ме-
талаў, мелі шырокія абменныя сувязі з суседзямі: скіфамі, кельтамі
і іншымі. Спрэчнымі застаюцца пытанні рассялення зарубінецкіх
плямёнаў, храналагічных рамак культуры, этапаў развіцця, паход-
жання і этнаса. Інтарэс да зарубінецкай культуры ў значнай ступе-
ні звязаны з высвягленнем яе ролі ў этнічнай гісторыі народаў
Усходняй Еўропы ў цэлым і славянаў у прыватнасці.
Існуе тры пункты погляду на пытанне аб паходжанні зарубі-
нецкай культуры. Спачатку яе генезіс звязвалі са скіфамі. Затым
польскім археолагам Ю.Кастшэўскім была выказана думка аб уд-
зеле ў фармаванні зарубінецкай культуры паморскіх плямёнаў. Да
гіпотэзы аб генетычнай блізкасці паморскіх і зарубінецкіх культур
схіляліся Ю.У.Кухарэнка, П.М.Траццякоў, К.В.Каспарава, Э.М.За-
гарульскі. Нарэшце, існуе думка, згодна якой зарубінецкая культу-
ра склалася на падставе мілаградскай.
Не спыняецца дыскусія па пытанні храналогіі зарубінецкіх
старажытнасцяў^зольшасшь даследчыкаў згаджаецца з думкай, што
культура ўзнікла ў II ст/ніэ. і існавала да II ст. н.э.
Есць шмат літаратўры і аб этнічнай прыналежнасці зарубія-
цаў. У.Хвойка лічыў зарубінецкія старажытнасці славянскімі, сцвяр-
джаючы непарыўнасць развіцця культур ад Трыполля да славян-
скага сярэднявечча. Славянскі характар зарубінецкай культуры ад-
стойвае большасць сучасных даследчыкаў.
95
ПОМНІКІ ТЫПУ АБІДНЯ /кіеўская кулыпура/
Старажытнасці другой чвэрці 1 тысячагоддзя н.э. вылучыў у
асобную культурна-гістарычную групу ўкраінскі археолаг У.М.Да-
ніленка. Яны атрымалі назву кіеўскай культуры. Сістэматычнае
даследаванне помнікаў гэтага вобліку пачалося раскопкамі Л.Д.По-
баля ў Падняпроўі на селішчы і могільніку Абідня (Быхаўскі р-н).
Шматлікія матэрыялы II - IX стст. знойдзены даследчыкам падчас
раскопак на археалагічным комплексе Тайманава (Быхаўскі р-н).
Да помнікаў тыпу Абідня адносяцца селішчы і бескурганныя
могільнікі з абрадам трупаспалення. Іх храналогія вызначаецца
рымскімі і чарняхоўскім імпартам. Селішчы размяшчаліся па бера-
гах рэк і азёр на невысокіх узвышшах. Памеры плошчы вагаюцца
ад 2 да 8 га. У асобных месцах селішчы ўзнікалі побач з ранейшымі
гарадзішчамі. На тэрыторыі Верхняга Падняпроўя выяўлены два
тыпы жытлаў: паўзямлянкі і наземныя слуповай канструкцыі. У
Абідні і Тайманаве ўсяго адкрыга 80 паўзямлянак. Яны мелі пра-
мавугольную форму плошчай 8-24 кв.м, паглыблены ў зямлю на
0,4-1,2 м. У тых выпадках, калі жытлы загінулі ў полымі /Тайма-
нава/, прасочаны бярвёны ў падмурку зруба і рэшткі падлогі з дра-
ўляных плах. Ацяпляліся дамы агнішчамі, складзенымі з камянёў.
Асноўным тыпам жытлаў на паселішчах паўднёва-усходняй Бела-
русі былі дамы слуповай канструкцыі. На селііпчы ў Абідні, па
дадзеных ЛД.Побаля, захаваліся сляды амаль 200 такіх жытлаў.
Непасрэднай прыналежнасцю паселішчаў былі гаспадарчыя ямы
розных памераў, якія знаходзіліся як поруч, так і далей. У іх захо-
ўвалі запасы ежы.
Пахавальны абрад вядомы па раскопках грунтовых могільні-
каў у Абідні, Тайманаве, Новым Быхаве. Трупаспаленне адбывала-
ся на баку. Рэшткі спалення змяшчаліся ў круглыя ці выцягнутыя
ямы глыбінёй 0,2 - 0,6 м. У Тайманаве адкрыты ўрнавыя пахаван-
ні. У якасці ўрнаў выкарыстоўваліся ляпныя гаршкі. Некаторыя з
іх накрываліся перавернутым уверх дном гаршком. У адным з й
знойдзены рэшткі пашкоджанага агнём касцянога грэбня чарня-
хоўскага тыпу і плоская пацерка рымскага тыпу. У пахаваннях сус-
тракаюцца цэлы посуд ці яго абломкі, прасліцы, пацеркі, жалез-
ныя фібулы, падвескі, косці свойскіх жывёл. Для помнікаў тыпу
Абідня характэрны грубаляпны посуд, які па спосабу апрацоўкі
падзяляецца на тры групы: гладкасценны, з расчосамі і глянцава-
ны. Асноўная маса керамікі прадстаўлена гладкасценным посудам.
10 % складае посуд з расчосамі і 5% -глянцаваны. Адметная прык-
96
мета керамікі помнікаў тыпу Абідня -масіўныя гаршкі буйнвдспа-
мераўда 50 см у вышыню. Для плямёнаў Верхнята Падняпро^ў II
- V стст. н.э. характэрны рэчы і выемчатымі эмалямі. На се^^ічы
Абідня выяўлена некалькі дзесяткаў чырвоных пацерак з глутнва-
га шкла, бронзавая фібула з эмаллю, сем бронзавых лунніц, МЬб-
леных чырвонай выемчатай эмаллю, тыглі са слядамі пацёкаў
ной масы, болып з дзесятак л'ячыкаў лыжкападобнай форі^ а
таксама шкляныя пацеркі з залатой фальговай пракладкай ў ся-
рэдзіне. Знойдзена больш з 20 цэлых тыгляў і каля 100 іх фрай<ен-
таў, што само па сабе сведчыць пра размах ювелірнага рамяства на
гэтым селішчы. Мясцовы выраб лунніц пацвярджаецца даследа-
ваннямі каля в.Тайманава, дзе на шматслойным селішчы II -IX
стст.н.э. выяўлены такія ж лунніцы, але з больш складанай крле-
равай гамай. Адна з трох знойдзеных тут лунніц аздоблена чырво-
най і белай эмаллю.
Акрамя лунніц і фібул з рымскіх правінцый на тэрыторыю
Верхняга Падняпроўя трапляла чырвоналакавая кераміка, фраг-
менты бронзавага посуду, шкляныя пацеркі. У гэтым рэгіёне вадо-
мы скарбы рымскіх манет.
Асноўную ролю ў эканоміцы насельнідтва адыгрывала зем-
ляробства. На некаторых паселішчах у асцеалагічным матэрыяле
адсутнічаюць косці дзікіх жывёл. Невялікую ўдзсльную вагу ў ра-
цыёне займала рыбалоўства. Знойдзеныя жалезныя сярпы боль-
шых, чым у папярэдні час, памераў указваюць на далейшае ўдас-
каналенне сістэмы земляробства.
Для занятка насельніцтва Верхняга Падняпроўя другой чвэрці
1 тысячагоддзя н.э. характэрны развітая чорная і каляровая мета-
лургія, кавальская справа. Сляды апрацоўкі металу прысутнічаюць
на кожным паселішчы. Як сцвярджае М.Ф.Гурын, жалезныя вы-
рабы Верхняга Падняпроўя па сваіх тэхналагічных прыкметах ана-
лагічны сінхроннай кавальскай прадукцыі чарняхоўскай і дзьяка-
ўскай культуры. Не вырашана канчаткова праблема паходжання
помнікаў тыпу Абідня /ці кіеўскай культуры/, суадносін яе матэ-
рыялаў з помнікамі папярэдніх і наступных культур. Даследчыкі
ўказваюць на важнае значэнне генезісу культуры зарубінецкіх
ражытнасцяў, паколькі ўсе лакальныя варыянты кіеўскага шж
распаўсюдзіліся натэрыторыю, якая была занятая лапярэдне^яМг
бінецкай культурам,
Украінскі археолаг Я.В.Максімаў мяркуе, што яны з’іяЯВ
субстратам новай культуры. Пры гэтым трансфармацыя
97
рубінецкіх элементаў у элементы кіеўскай культуры мела рэгія-
нальныя асаблівасці. Беларускі археолаг Л.Д.Побаль разглядае пом-
нікі кіеўскага тыпу як позні этап зарубінецкай культуры і бачыць у
іх прамую эвалюцыйную сувязь з больш раннімі зарубінецкімі ста-
ражытнасцямі. Я.В.Максімаў, наадварот, не лічыць магчымым раз-
глядаць кіеўскую культуру як працяг ці заключны этап зарубінец-
кай культуры. Гэты этап ён звязвае з помнікамі тыпу Люцеж, паз-
нейшымі комплексамі Чапліна і Пачэпа, якія адрозніваюцца ад
помнікаў тыпу Абідня, Тайманава, Грыні. Даследчык гаворыць аб
сур’ёзнай сваеасаблівасці апошніх ужо на.ранейшым этапе развіц-
ця, якое ішло ў бок знікнення зарубінецкіх элементаў і фармаван-
ня рысаў раннеславянскіх культур.
Асноўныя палажэнні канцэпцыі аб этнічнай гісторыі насель-
ніцтва Верхняга Падняпроўя былі сфармуляваны П.М.Траццяко-
вым у шэрагу прац і сталі значным укладам у распрацоўку прабле-
мы этнагенезу і рассялення славян ва Усходняй Еўропе. Стара-
жытнасці Гомельскага і Магілёўскага Падняпроўя, Паўночнай Кіе-
ўшчыны ён адносіць да ўсходнеславянскага этнасу, паколькі да
канца трэцяй чвэрці 1 тысячагоддзя н.э. там склалася культура з
элементамі, характэрнымі і для ранняга славянскага сярэднявечча.
Гэтыя элементы былі не новай з’явай, а ўзніклі ў працэсе далей-
шай эвалюцыі зарубінецкіх традыцый.
ВЕЛЬБАРСКАЯ КУЛЬТУРА
/Помнікі тыпу Брэст - Трышын/
У II - IV стст. н.э. у заходнім Палессі распаўсюджваюцца
помнікі тыпу Брэст - Трышын. У гістарычна-культурных адносі-
нах могільнік Брэст - Трышын належыць да вельбарскай культу-
ры. Культура склалася на Памор’і і нізоўях Віслы ў сярэдзіне I ст.
н.э. Прыкладна ў сярэдзіне II ст. н.э. пачынаецца значнае пера-
мяшчэнне насельніцгва гэтай культуры каля вёсак Велямічы, Ат-
вержычы /Столінскі р-н/, Вялічкавічы, Скорбічы, Іванчыцы, Кол-
кі /Камянецкі р-н/. Найбольш поўна даследаваны грунтовы мо-
гільнік у вёсцы Трышын /у межах сучаснага Брэста/, на якім у
1960 - 1965 і 1977 гг. Ю.І.Кухарэнка даследаваў 75 пахаванняў і 8
вялікіх ям з попелам і каменнем.
Пахаванні паводле абраду можна падзяліць на дзве групы:
ямныя і ўрнавыя. Пераважна ямныя пахаванні змяшчаюць аблом-
кі перапаленых касцей нябожчыкаў, якія ссыпаны на дно ямы і
змешаны з рэшткамі пахавальнага вогнішча. А ў урнавых пахаваН’
98
нях перапаленыя косці знаходзяцца ў гліняных сасуцах. У абодвух
варыянтах пахаванні суправаджаюцца рэчамі нябожчыкаў, якія
знаходзяцца або сярод рэшткаў пахавальнага вогнішча, або ў ся-
рэдзіне сасуда, у большасці выпадкаў пашкоджаньі агнём.
Гліняны посуд - найбольш частая знаходка. Ён амаль увесь
ляпны, зроблены без дапамогі ганчарнага кола. Знойдзены 120 са-
судаў рознай ступені захаванасці. Па форме посуд даволі разнас-
тайны: гаршкі, збаны, чарпачкі. Амаль усе яны прысадзістай фор-
мы, з выпуклым тулавам. Посуд болып складанай прафіліроўюзроб-
лены з даволі добра падрыхтаванай гліны і лепш апалены, мае
глянцаваную паверхню. Многія знаходкі арнаментаваны разорка-
мі, лініямі, касымі насечкамі і ўцісканнямі па гліне.
Асноўным матэрыялам для датавання выяўленых пахаван-
няў з’яўляюцца зашпількі да адзення /фібулы/ і грэбні. Знойдзены
30 фібул. Усе яны бронзавыя. Большасць з іх масіўныя, літыя, з
папярочнымі выступамі па спінцы, астатнія падвязныя.
3 бронзы зроблены таксама прадметы паяснога набору: на-
канечнікі рамнёў, спражкі, скрэпы. Сярод прадметаў упрыгожван-
ня знойдзены падвескі, пярсцёнак, пацеркі і бранзалет. Падвескі
знойдзены ў трох пахаваннях. У двух з іх былі рымскія манеты з
адтулінамі для падвешвання /адна з манет - дэнарый рымскага
імператара Траяна/. У трэцяй падвесцы - мініяцюрныя жалезныя
ножык, ключык і сякерка. Сякерка - так званы малаток Тора - рэч,
якая з’яўляецца атрыбутам аднайменнага германскага бога, вядр-
ма на тэрыторыі Скандынавіі з бронзы да сярэдневякоўя.
3 металічных прылад працы на могільніку знойдзеныбрвй-
завыя іголкі і жалезны нож. Ёсць рэчы з гліны і косці: праслф^і,
касцяныя грабеньчыкі і шпілька. > «ж:
Знойдзеныя ў пахаваннях могільніка рэчы характэр?йО|ПЯ
помнікаў вельбарскай культуры. Даследчыкі, якія вывучаЛ^ЙЙЬ"
барскія старажытнасці, указваюць на тое, што ў фармаваій^і^^
культуры ўдзельнічалі ўсходнегерманскія плямёны - готы і
Займаючы першапачаткова невялікую тэрыторыю, культу^^даі-
паўсюдзілася далёка на паўднёвы ўсход, аж да Прычарнамор*|^Мо-
гільнік Брэст -Трышын быў закладзены вельбарцамі недзЙ’ІмШ-
чатку апошняй чвэрці II ст. н.э. і функцыянаваў без перЭДшЙ^
каля 100 гадоў, г.зн.,у 170 - 270 гг. н.э. Гісторык VI ст. ІарДйВ^^Й
карыстаўся болып раннімі крыніцамі, паведамляў аб руху 3
Прыбалтыкі праз землі венедаў да берагоў Прычарнамор’я. Рух
плямёнаў на поўдзень адбываўся, відавочна, вельмі мірна, пакОЛЬ-
99
кі гэтыя землі амаль не былі тады заселены. Разам з ваеннымі
пераходамі адбывалася паступовае асяданне мірных пасяленцаў.
Рэштка іх асела на Палессі і Валыні, як сведчыць Іардан /ён назы-
вае Палессе Аюмам/ і пацвярджае археалогія. Астатнія рухаліся на
поўдзень, дзе і ўтварылі магутную манархію. Помнікі вельбарскай
культуры спынілі сваё існаванне ў канцы IV ст. н.э. пасля разгро-
му гунамі гоцкага саюзу плямёнаў у Прычарнамор’і. Могільнік
Брэст- Трышын, як і іншыя аднатыпныя з ім помнікі Пабужжа,
Валыні і Падолля, неабходна разглядаць як звяно, якое звязвае
вельбарскую і чарняхоўскую культуры.
МАТЭРЫЯЛЫІАЯIДУХОЎНАЯ КУЛЬТУРА
НАСЕЛЫПЦТВА БЕЛАРУСІЎ ЖАЛЕЗНЫМ ВЕКУ.
ПРАБЛЕМЫ ЭТНІЧНАЙІНТЭРПРЫТАЦЬП
У VII ст. да н.э. у гісторыі першабытнага грамадства Беларусі
наступіла новая і надзвычай важная эпоха - жалезны век. Ён пача-
ўся з авалодання сакрэтамі здабычы жалеза з балотнай і лугавой
руды. Гэта сыравіна сустракаецца паўсюдна, таму металу атрымлі-
валася шмат і жалезныя вырабы хутка амаль поўнасцю выцяснілі
крамянёвыя, медныя і бронзавыя. Выкарыстанне жалеза прывяло
да нябачнага раней развіцця падсечнага /ці ляднага/ земляробства.
Яго ллён ішоў не толькі на спажыву чалавеку, але і для задаваль-
нення патрэб жывёлагадоўлі. Зараз гэтыя два заняткі сталі перава^
жаць у гаспадарчай дзейнасці. Развіваліся і розныя рамёствы -жа-
лезаробчая і бронзаліцейная справы, цяслярства, прадзенне і ткац-
тва, выраб глінянага посуду. Лішкі прадуктаў і рэчаў ішлі на аб^
мен. На Беларусь трапляў імпарт нават з грэка-рымскіх гарадоі
Прычарнамор’я, ад кельтаў Цэнтральнай Еўропы. Праз нашы зем/
лі праходзілі старажытныя бурштынавыя шляхі з Прыбалтыкі да
паўднёвых народаў.
Паскарэнне эканамічнага развіпця стала вынікам вялікіх са
цыяльна-эканамічных змен у грамадстве. Стварыліся адпаведныі
ўмовы для атрымання прыбавачнага прадукга і накаплення матЯІ
рыяльных каштоўнасцяў - збожжа, жывёлы, прадукгаў паляванш|
хатніх промыслаў, жалезных прыладаў працы, зброі спачатку ў рсй
дзе, а затым і ў асобных сем’ях. Зацвердзілася маёмасная няроі
насць. Вайна дзеля рабавання і эксплуатацыі заваяваных плямёня
стала звычайнай з’явай, узнікла патрыярхальнае рабства. 1
З’яўленне багатых і бедных сем’яў паскорыла распад рода
вых адносін. Сваяцкія сувязі пачалі страчваць сваю сілу. ПерШ|
100
бытная абшчына, заснаваная на кроўным сваяцтве, паступова сас-
тупала сваё месца абшчыне сельскай. У яе аснове ляжалі ўжо не
сваяцкія, а тэрытарыяльныя і эканамічныя сувязі. Асноўнай гас-
падарчай адзінкай паступова становіцца асобная невялікая індыві-
дуальная сям’я. Гарадзішчы, якія былі асноўным тыпам паселіш-
чаў у раннім жалезным веку, страчваюць сваё значэнне ў познім.
Адбываўся працэс драблення вялікіх паселішчаў, насельніптва ра-
зыходзілася і сялілася ў баку ад сваіх гарадзішчаў. Адлюстраваннем
прапэса вылучэння асобных сем’яў было з’яўленне ў некаторых
месцах у сярэдзіне 1 тысячагоддзя н.э. індывідуальных і парных
пахаванняў.
Паступовае развіццё сацыяльных адносін прывяло да ства-
рэння вышэйшай формы родаплемяннога грамадства ў выглядзе
добра арганізаваных саюзаў плямён. Вярхоўная ўлада ў родзе і пле-
мені належала ваеннаму правадыру. Вакол яго фармавалася баявая
дружына, у якую ўваходзяць баяздольныя мужчыны роду або пле-
мені, а таксама ваяўнічая моладзь. Рашэнні важнейшых праблем
грамадскага жыцця -пытанні вайны і міру, выбары правадыроў і
старэйшын роду і племені праходзілі на агульных сходах узброе-
ных воінаў. Так, на месцы патрыярхальнага роду складаўся строй
ваеннай дэмакратыі як асобнай формы кіравання. Апошнія ста-
годдзі ў развіцці першабытнаабшчыннага ладу адзначаны агуль-
ным узбраеннем усяго мужчынскага насельніцтва. Гэта знаходзіць
сваё адлюстраванне ў археалагічным матэрыяле сярэдзіны 1 тыся-
чагоддзя н.э. У інвентары мужчынскіх пахаванняў вельмі часта сут-
стракаецца зброя - наканечнікі коп’яў, баявыя сякеры. Пад кіраў-
ніцтвам сваіх правадыроў насельніцгва прымала ўдзел у ваенных
паходах супраць суседзяў і часта нават далёка ад сваіх родных мяс-
цін. Пісьмовыя крыніцы адзначылі ўцзел славян у барацьбе суп-
раць Рыма. Археалагічнымі сведчаннямі гэтых падзей з’яўляюцца
скарбы з рымскімі рэчамі, якія знойдзены на тэрыторыі Беларусі.
Археалагічныя даследаванні дазваляюць меркаваць, што ся-
род усіх плямёнаў, якія насялялі Беларусь у жалезным веку, існа-
ваў культ нябесных свяцід - сонца і месяца. Яго адлюстраваннем,
напрыклад, з’яўляецца арнамент на посудзе, прасліцах, іншых прад-
метах у выглядзе канцэнтрычных кольцаў і наразных ліній, якія
праменямі разыходзяцца ад цэнтральнай адтуліны. Жыхары Бела-
русі верылі ў злых і добрых духаў, адпраўлялі ахвярапрынашэнні,
пакланяліся продкам. У гонар апошніх на тэрыторыі паселішчаў
101
або каля могільнікаў у спецыяльных “свяцілішчах” устанаўліваліся
фігуры-ідалы, каля якіх адбываліся розныя рэлігійныя цырымоніі.
У развіцці мастацтва жалезнага веку маюцца свае асаблівыя
рысы. Знікаюць багатыя ўзоры на посудзе, арнаментаванне пера-
носіцца на вопратку з тканіны, якую расфарбоўвалі, вышывалі. У
жалезным веку пачынаецца сапраўдны росквіт металічных упры-
гожванняў - медных, бронзавых, жалезных, зрэдку каштоўных ме-
талаў. Распаўсюджанымі тыпамі ўпрыгожванняў вопраткі, конс-
кай збруі былі бранзалеты, грыўны, шпількі-запінкі, падвескі, коль-
цы, накладкі. Бранзалеты і грыўны з гладкімі, вітымі і рэльефнымі
стрыжнямі часта арнаментавалі насечкамі, зігзагамі, кружкамі, ду-
гамі, кропкавымі ўзорамі. Скроневыя кольцы і пярсцёнкі часцей
выраблялі з дроту, сустракаюцца і пласціністыя, якія арнаментава-
ліся. Разнастайнымі былі падвескі - акулярападобныя, трапецыя-
падобныя і інш. Шпількі і фібулы выкарыстоўваліся як рэчы ўцілі-
тарнага прызначэння і адначасова як упрыгожванні. Шпількі мелі
завяршэнні ў выглядзе посаха, спіралі, кальца, галоўкі цвіка. Рас-
паўсюджаны былі падковападобныя фібулы з фігурна аформлены-
мі канцамі. Каля II ст. н.э. з’явіліся і ўсё часцей сталі ўжывацца
вырабы з каляровымі эмалямі - спражкі, запінкі, месяцападобныя
і іншыя падвескі. Такія рэчы знойдзены на селішчах Абідня і Тай-
манава /Быхаўскі р-н/, гарадзішчы Малышкі /Вілейскі р-н/. Уні-
кальны набор конскай збруі, які складаўся з 5 сярэбраных паясоў з
чырвонай эмаллю, знойдзены на селішчы Красны Бор /Лагойскі
р-н/. 3 пачатку жалезнага веку на поўдні Беларусі былі шырока
вядомы рознакаляровыя пацеркі са шкла, якія ў цэнтры і поўначы
Беларусі распаўсюдзіліся пазней. Твораў, якія цалкам можна ад-
несці да выяўленчага мастацтва, на помніках жалезнага веку зной-
дзена мала. Сярод іх найболып характэрны гліняныя фігуркі жы-
вёл /пераважна каней/ з гарадзішчаў мілаградскай культуры /на-
прыклад, гарадзішча Гарошкаў Рэчыцкага р-на/. На развіццё куль-
туры /у тым ліку мастацкай/ мясцовых плямёнаў паўплываў ан-
тычны свет.
Жалезны век на тэрыторыі Беларусі быў перыядам далейшага
развіцця этнічных працэсаў бронзавага веку, стадыяй кансалідацыі
ўзнікшых тут новьк метаэтнічных супольнасцяў - балтаў і славян. У
табліцы прадстаўлены асноўныя гісторыка-археалагічныя культурі^
ранняга жалезнага веку Беларусі і іх мяркуемы этнаса
102
Гісторыка- археалагічныя культуры Месца распаўсюджвання Час існавання Мяркуемы этнас культуры
Мілаградская Сярэдняе і Верхняе Падняпроўе 7-3 стст. да н.э. Славяне? Балты?
Зарубінецкая Сярэдняе і Верхняе Падняпроўе Сярэдзіна 2 ст. да н.э,- 2 ст. н.э. Славяне?
Днепра- дзвінская Верхняе Падняпроўе, Верхняе і Сярэдняе Падзвінне 8-7 стст. да н.э. - 4 ст.н.э. Балты
Штрыхаванай керамІкі Цэнтральная Беларусь 7 ст.да н.э. - 5 ст.н.э. Балты
Паморская Паўднёвы Захад Беларусі 4 - 2 ст. да н.э. Славяне?
Вельбарская Поўдзень Беларусі 2 - 4 ст.н.э. Германцы
Пражская* Поўдзень Беларусі 6-9 ст.н.э. Славяне
Банцараўская* Цэнтральная І
Усходняя Беларусь 6-8 ст.н.э. Балты.балта-
славяне
* Гэтыя культуры разглвдаюцца ў “Археалогіі Беларусі эпохі ся-
рэднявечча”.
Як відаць з гэтай табліцы, першымі з жалезаробчай справай
пазнаёміліся плямёны мілаградскай культуры. Яе этнічную прына-
лежнасць вызначаюць па-рознаму. Адныя даследчыкі /Л.Д.Побаль,
В.М.Мельнікоўская/ лічаць мілаградцаў старажытнымі славянамі,
другія /В.В.Сядоў, П.М.Траццякоў, Э.М.Загарульскі/ - балтамі.
Згодна са звесткамі антычных гісторыкаў, у час існавання мілаг-
радскай культуры на тэрыторыі цяперашняга Палесся жыло племя
неўраў ці навараў, чые вераванні былі звязаны з культам змей і
ваўкалакаў. Некаторыя вучоныя лічаць, пгто мілаградцы і ёсць не-
ўры. Варта адзначыць, што на Беларусі і сёння маюцца паселішчы
103
з назвамі Наўры, Наўране, сустракаюцца і прозвішчы Невар, На-
ўрас, Наўроцкі. Захаваліся перажыткі змяінага культу і веры ў пе-
раваротняў.
У сярэдзіне III ст. да н.э. мілаградская культура змянілася
зарубінецкай, этнічную прыналежнасць якой звязваюць, пераваж-
на, са славянамі. Цэнтральную і паўночную Беларусь з пачатку
жалезнага веку і да сярэдзіны 1 тыс.н.э. займалі плямёны роднас-
ных культур -днепра-дзвінскай і штрыхаванай керамікі. Пераваж-
ная болыдасць даследчыкаў лічыць, што гэтыя культуры былі про-
дкамі балтаў. Крайні паўднёвы захад беларускіх земляў праз увесь
час /жалезны век/ займалі плямёны пераважна цэнтральна-еўра-
пейскіх культур. Этнічная прыналежнасць насельніцтва паморс-
кай культуры, якая змяніла лужыпкую культуру бронзавага веку,
дакладна не вызначана, хаця і звязваецца пэўным чынам са стара-
жытнымі славянамі.
У сярэдзіне II ст.н.э.п на тэрыторыі паўднёвай Беларусі па-
сяліл ася частка германскіх плямёнаў готаў і гепідаў - носьбітаў
вельбарскай культуры. Яны значна не паўздзейнічалі на аўтахтон-
нае насельніцтва, але разам з мясцовымі плямёнамі рабілі ўзброе-
ныя паходы ў глыбіню тэрыторыі Беларусі. У IV стагоддзі культура
германскіх готаў на Беларусі знікла.
Аб славянстве культур ранняга жалезнага веку даследчыкі
спрачаюцца, а вось у V ст. на берагах Прыпяці з’яўляюцца несум-
ненныя славянскія паселішчы жыхароў пражскай культуры. Асно-
ўным тыпам славянскіх паселішчаў былі селішчы, якія размяшча-
ліся кампакгна, так званымі гнёздамі на працягу 2-5 км. Перава-;
жаючы тып жытлаў - паўзямлянкі з глінабітнымі ці каменнымі
печамі. У славян панаваў абрад трупаспалення, рэшткі хавалі ў
бескурганных могільніках ці курганных насыпах. У гэты ж час ў.
цэнтральнай і ўсходняй Беларусі пачала ўтварацца банцараўская:
культура. Мяркуючы па матэрыяльнай культуры, першапачатко-^
вымі носьбітамі яе былі балты.
Такім чынам, да сярэдзіны 1 тысячагоддзя славяне пражыва-
лі кампактна, цэлым масівам толькі ў самых паўднёвых раёная
Беларусі, у басейне Прыпяці, пераважна на поўдзень ад яе. На
ўсёй астатняй тэрыторыі Беларусі жылі старажытныя балты - пра*
мыя продкі сучасных літоўцаў і латышоў. Рух славянскіх плямёнаўЯ
на Беларускае Падняпроўе, на балцкія землі пачаўся ў другой па-|
лове I тысячагоддзя н.э. Наступіла эпоха ранняга сярэднявечча
104
ЛІТАРАТУРА
па курсу “Археалогія Беларусі”
I. Энцыклапедыі, абагульняючыя і даведачныя працы,
падручнікі
1. Авдуснн Д.А. Основы археологнн. - М., 1989.
2. Авдуснн Д.А. Полевая археологмя СССР. - М., 1980.
3. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. - Мн.;
Бел. Энцыклапедыя імя П.Броўкі. -1993.
4. Археологня Украннской ССР: В 3-х томах. - Клев: Науко-
ва думка. - 1984 - 1986.
5. Брей У., Трамп Д. Археологнческнй словарь . - М.: Про-
гресс. -1990.
6. Гуревмч Ф.Д. Древноста Белорусского Понеманья. - М.,
Л., 1962.
7. Дубінскі С.А. Бібліяграфія па археалогіі Беларусі і су-
межных краін.- Мн., 1933.
8. Загорульскмй Э.М. Археологня Белорусснн. - Мн., 1965.
9. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі.: У 8-мі та-
мах.- Мн., 1984-1989.
10. Нсаенко В.Ф. Археологнческая карта Белорусснн. Вып.1.
Памятннкн каменного века. - Мн., 1968.
11. йсаенко В.Ф. Археологнческая карта Белорусснн. Вып.З.
Памятннкн бронзового века. - Мн., 1976.
12. Калядзінская Т.Ю. Першабытнаабшчыны лад на тэры-
торыі Беларусі. Вучэбна-метадычны дапаможнік. - Мн., 1982.
13. Коробушкмна Т.Н. Археологмя Белорусснн (1932-1975 гг.).
Указатель лнтературы. - Мн., 1987.
14. Очеркм по археологнн Белоруссмм.: В 2-х частях. - Мн.,
1970. Часть 1.
15. Покровскцй Ф.В. Археологнческая карта Вйленской губ.
// Труды Внленского отделення Московского предвармтельного
комнтета по устройству IX археологнческого сьезда. - Внльно, 1893.
Отделенне 2.
16. Покровскнй Ф.В. Археологнческая карта Гродненской губ.
// Труды IX археологнческого сьезда. - М., 1895. Т.1.
17. Штыхов Г.В. Археологмческая карта Белорусснн. Вып.2.
Памятннкн железного века н эпохн феодалнзма. - Мн., 1971.
105
II. Тэорыя і методыка
археалагічных даследаванняў
1. Клейн Л.С. Археологнческме нсточннкм. - Л., 1978.
2. Клейн Л.С. Археологнческая тйпологмя. С-Петербург, 1992.
3. Мартынов А.Н., Шер Я,А. Методы археологнческого нс-
следовання. -М., 1989.
4. ІЦапова Ю.Л. Естественнонаучные методы в археологнн. -
М., 1988.
5. ОоЛошкі К., Кохіожкі 5., Нйіогіа віагохуіпа хіет роі-
зкісЬ. - ^агахахуа, 1983.
6. ТаЬаступакі 8. АгсЬеоІо&іа 8гіедпіо\уіесхпа. РгоЫету. 2гоб-
1а. Меіогіу. Сеіе Ьагіа^схе. - \Ўгос1ач/, У/агжма, Кгако'Л', Сбапвк,
Ьосіх, 1987.
III. Псторыя археалогіі
1. Алексеев Л.В. Очеркм нсторнн белорусской дореволюцм-
онной археолопш н нстормческого краеведення до 60-х годов XIX
в. /./ Советская археологая. - 1967. - № 4. - С. 149-163.
2. Алексеев Л.В. Белорусская археологая н нсторнческое кра-
еведенне во второй половнне XIX - начале XX вв. // Советская
археологня. -1968. - № 3. - С.85-100.
3. Белорусская археологня. Достмження археологов за годы
советской властн. - Мн.: Наука н техннка, 1987.
4. Вяргей В.С. Археалагічная навука ў Беларускай ССР 1919-
1941 г. - Мн.: Навука і тэхніка, 1992.
5. Генннг В.Ф. Очеркн по мсторнн советской археологнн. -
Кнев, 1982.
6. Каханоўскі Г.А. Археалогія і гісторычнае краязнаўства
Беларусі ў XVI - XIX стст. - Мн.: Навука і тэхніка, 1984.
7. Клейн Л.С. Феномен Советской археологан. - С-Петер-
бург, 1993.
8. Формозов А.А. Очеркн по нсторнн русской археологмн.
М., 1961.
9. Формозов А.А. Начало нзученйя каменного века в Рос-
снн. - М., 1983.
10. АЬгашоугісх А. Нікіогіа агскеоіо^іі роккіеў Росхоікі. Ьогіх,
1992.
11. В1ошЬег§оч/а М. ВасІаше агсЬеоІо^ісхпе Роіакоч/ па іегу-
Іогішп ітрегшт Коэдзкіейо у/ XIX і росхоіка XX мгіекн. - Ьогіх,
1993.
106
12. ВІотЬегйо'ла М. Роізсу с2Іопко\уіе гозуі^кісіі
іоу/агуузСл'агскеоіо$іс2пус1і. 1839-1914. - МЛосІахм, \Уаг82алл,а, Кга-
ко\у, Ьодг, 1988.
IV, Каменны перыяд
1. Борнсковскнй П.й. Древнейшее прошлое человечества.
2-ое нзд. -Л., 1979.
2. Брюсов А.Я. Очеркн по нсторнй племён Европейской
частн СССР в неолнтмческую эпоху. - М., 1952.
3. Будько В.Д. Памятннкн сввдерско-гренской культуры на
террнтормн Белорусснй // У мстоков древннх культур. М., 1966.
(МЙА. Вып.126).
4. Будзько В.Д. Да пытання аб першапачатковым засялянні
тэрыторыі БССР (па матэрыялах Падлужскай стаянкі) // Весці АН
БССР. Серыя грамадскіх навук. - 1960. - № 4.
5. Будько В.Д. Юревмчское верхнепалеолнтнческое поселе-
нне // Белорусскне древностн. Мн., 1967.
6. Гурнна Н.Н. Древнне кремнедобываюшне шахты на тер-
рнторнн СССР. - Л., 1976.
7. Гурнна Н.Н. Новые данные о каменном веке северо-за-
падной Белорусснн // Палеолнт н неолнт СССР. - М.,Л., 1965
(МЙА. Вып.131).
8. Данвденко В.Н. Неолнт Украмны: Главы древней нсто-
рнн юго-восточной Европы. - Кнев, 1969.
9. Зайкоўскі Э.М. Першабытныя помнікі Паўночнай Бела-
русі. -Мн., 1990.
10. Зайковскнй Э.М. Неолнт н бронзовый век Белорусского
Подвннья. / Автореферат днсс. канд. нст. наук. Внльнюс, 1985.
11. Зайковскнй Э.М. Этапы развнтня неолмта Северной Бе-
лорусснн // Древноста Лмтвы н Белорусснн. - Ввдьнюс, 1989. -
С.23-28.
12. Залмзняк Л.Л. Охотннкн на северного оленя Украннско-
го Полесья эпохн фннального палеолнта. - Кнев, 1989.
13. Залнзняк ЛЛ. Населенне Полесья в мезолнте. - Кнев,
1991.
14. йсаенко В.Ф. Проблемы этногенеза древнейшего насе-
лення Полесья // Этногенез белорусов. - Мн., 1973.
15. йсаенко В.Ф. Неолнт Прйпятского Полесья. - Мн., 1976.
16. йсаенко В.Ф. Мезолнт Прнпятского Полесья // Краткне
сообгцення йнстнтута Археологмн АН СССР. - 1977. - Вып.149.
107
17. Калечнц Е.Г. Первоначальное заселенне террнтормн Бе-
лорусснн. -Мн.: Наука н техннка, 1984.
18. Калечнц Е.Г. Памятннкн каменного н бронзового веков
восточной Белорусснн. - Мн.: Наука н техннка, 1987.
19. Кольцов Л.В. Фннальный палеолнт н мезолнт Южной н
Восточной Прнбалтнкм. - М., 1977.
20. Копытнн В.Ф. Мезолмт юго-восточной Белорусснн /Ав-
тореферат днсс. канд. нст. наук. - Л., 1977.
21. Копытнн В.Ф. Поздннй мезолпт Посожья // йзыскання
по мезолнту н неолнту СССР. - Л., 1983.
22. Копытпн В.Ф. Некоторые нтогн пзучення Гренской
стоянкн // Гістарычна- археалагічны зборнік. - Мн., 1993. - № 3.
23. Ксянзоў У.П. Новыя помнікі позняга мезаліту ўсходняй
Беларусі // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. - 1979. - № 6.
24. Ксензов В.П. Новые нсследовання верхнепалеолнтпчес-
кой стоянкн Юровнчп // Советская археологпя. - 1987. - № 1.
25. Ксензов В.П. Палеолпт н мезолнт Белорусского Под-
непровья. -Мн., 1988.
26. Ксензов В.П. К мезолнту нмжней Прппятн // Гістарыч-
на-археалагічны зборнік. Мн., 1994. - № 3.
27. Ксензов В.П. Мезолйтнческая днепро-деснпнская куль-
тура // Гістарычна-археалагічны зборнік. - Мн., 1994. - № 5.
28. Ліпніцкая В.Л. Крэмнеапрацоўчыя майстэрні эпохі не-
аліту // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. - 1984. - № 4.
29. Мезолмт СССР. - М., 1989.
30. Палеолнт СССР. - М., 1984.
31. Полнкарповнч К.М. Палеолнт Верхнего Поднепровья. -
Мн., 1968.
32. Полнкарповнч К.М. Первая находка мустьерской куль-
туры на террнторнм БССР // Советская археологня . - 1937. - № 3
33. Рпмантене Р.К. Палеолнт н мезолнт Лнтвы. - Внльнюе
1971. "
34. Семёнов С.А. Пронсхожденне земледелпя. - Л., 1974. ]
35. Семёнов СА., Коробкова Г.Ф. Технологня древнем
шнх пронзводств: Мезолнт-энеолнт. - Л., 1983. 1
36. Тнхоненков Й.М. Новые памятннкн каменного вея
Северной Белорусспн // Белорускне древностн. - Мн., 1967. I
37. Третьяков В.П. Неолнтпческпе памятннкн лесной зовя
Восточной Европы. - Л., 1990. Л
38. Тюрнна Н.М. Неолнт Верхнего Поднепровья // Совет^
108
кая археологня . - 1970. - № 3.
39- Формозов А.А. Этмокультурные областн на террнторнн
европейской частм СССР в каменном веке. - М., 1959.
40. Формозов А.А. Проблемы этнокультурной нсторнн ка-
менного века на террнторнн европейской частм СССР. - М., 1977.
41. Цыкунова Н.В. Основные черты мезолнта Восточного
Полесья // Древностн Лнтвы н Белорусснн. - Вмльнюс, 1988.
42. Чарняўскі М.М. Неаліт Беларускага Панямоння. - Мн.,
1979.
43. Чарняўскі М.М. Неалітычнае пасялянне Сожа 1 на поў-
начы Беларусі // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. - 1966.-
№ 1.
44. Чернявскнй М.М. Нсследовання неолнтмческнх поселе-
ннй Крнвннского торфяннка // Древностн Белорусснм. - Мн., 1969.
45. Кохіом'йкі І.К., Кохіом^кі 8.К. Хіетіе роКкіе еросе ка-
тепіа. - ХУагеха^а, 1977.
46. ХУізІапхкі Т. росізіадуу §о$расіагс2е ріетіоп пеоійусгпусіі
мг Роіясе роІпоспо-хасЬосІпіе]. - ХУгосІаху, 1969.
V. Бронзавы перыяд
1. Артеменко Н.Н. Племена Верхнего н Среднего Поднеп-
ровья в эпоху бронзы. - М., 1967.
2. Березанская С.С. Средннй пернод бронзового века в Се-
верной Укранне. - Кнев, 1972.
3. Зайкоўскі Э.М. Новае паселішча паўночна-беларускай
культуры // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. - 1982. - №5.
4. Крнвальцевнч Н.Н. Новые данные к вопросу культурной
прннадлежностн памятннков бронзового века в Прнпятском Поле-
сье Белорусснн // Актуальные проблемы нсторнко-археолога-
ческмх нсследованнй. - Кнев, 1987.
5. Крывальцэвіч М.М. Помнікі тшцінецкага часу на поўдні
Беларусі // Гістарычна-археалагічны зборнік. - Мн. - 1985. - № 6.
6. Кухаренко Ю.В. Первобытные памятннкн Полесья //Свод
археологнческмх нсточннков. - 1962. Вып.Б1-18.
7. Рнер Я.Г. Каменные топоры эпохн бронзы нз Могнлев-
ского Поднепровья // Советская археологня. - 1975. - № 3.
8. Свешннков Й.К. Культура шаровндных амфор // Свод
археологнческнх нсточннков. Вып. Ві-27. - М., 1983.
9. Телегін Д.Я. Дніпро-донецька культура. До історіі насе-
лення епохн неоліту - раннього металу півдня Східной Европы. -
109
Кйів, 1968.
10. Чарняўскі М.М. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі. -
Мн., 1981.
11. Энеолпт СССР. - М., 1982.
12. Эпоха бронзы лесной полосы СССР. - М., 1987.
13. Оебіёа В. Біасіаті геііёіі ргазіолуіап. - ХУгосІа^, 1976.
VI. Перыяд ранняга жалеза
1. Алексеев Л.В. Археологнческне памятннкн эпохн железа
в среднем теченнн Западной Двпны: /Матерпалы к археологпчес-
кой карте Вптебской обл. БССР/ // Вопросы этнпческой псторнп
народов Прнбалтпкн. -М., 1959.
2. Васкс А.В. Керампка эпохп поздней бронзы н раннего
железа Латвнн. - Рнга, 1991.
3. Вергей В.С. Раннеславянское поселенне Струга 1 на нн-
жней Горынн // АгсЬеоаІа^іса. - 1993. - № 2 - 8.63 - 85.
4. Греков Б.Н. Раннпй железный век: /культуры Западной н
Юго-Восточной Европы/. - М., 1977.
5. Дубінскі С.А. Раскопкі Банцараўскага гарадзішча каля
Мінска ў 1926 г. // Гістарычна-археалагічны зборнік. - Мн. - 1927.-
№ 1.
6. Егарэйчанка А.А. Аб характары земляробства і земляроб-
чых прыладаў у насельніцтва Беларускага Палесся ў раннім жалез-
ным часе // Весці АН БССР. Серыя трамадскіх навук. - 1983. - №1.
7. Егорейченко А.А. К нсторнп населення Белоруссмн в ран-
нем железном веке // Советская археологня. - 1982. - № 1.
8. Егорейченко А.А. Тппологня городнш Белорусского Пол-
есья в раннем железном веке // Краткпе сообіцення Йнстнтута
Археологнн АН СССР. - 1980. - Вып.162.
9. Еременко В.Е. Археологмческая карта мплоградской куль-
туры // Славяне. Этногенез н этннческая нсторня /Межднсцпплм-
нарные мсследованмя/. - Пзд-во ЛГУ. - 1989. - С.76 - 105.
10. Загорульскмй Э.М. Древняя нсторня Белорусснн > Очер-
км этнмчной нсторнн н матернальной культуры /до IX в./. - Мн.,
1977.
11. Залашка Г.М. Помнікі ранняга жалезнага веку на пра-
вабярэжжы Прыпяці // Весці АН БССР. Серыя трамадскіх навук. -
1983. - № 2.
12. Залашка Г.М. Скіфскія помнікі на поўдні Беларусі
//Помнікі культуры: Новыя адкрыцці. - Мн., 1985.
110
13. Кухаренко Ю.В. Зарубнненкая культура // Свод архео-
логнческнх нсточннков. - 1964. Вып. ДІ-19.
14. Кухаренко Ю.В. Памятннкн железного века натеррнто-
рнн Полесья // Свод археологнческнх нсточннков. - 1961. Вып.
ДІ-29.
15. Кухаренко Ю.В. Могнльннк Брест-Трншнн. - М., 1980.
16. Лашанкоў М.І. Тыпалогія гліняных грузікаў з усходне-
палескіх гарадзішчаў мілаградскай культуры // Весці АН БССР.
Серыя грамадскіх навук. - 1989. - № 5.
17. Лошенков М.Н. О хозяйственных занятнях населення
болотных городшц южной Белорусснн // Древностн Белорусснн
нЛнтвы. - Мн., 1982.
18. Лошенков М.Й., Барцева Т.Б. К вопросу о бронзолнтей-
ном ремесле населення мнлоградской культуры // Гістарычна-
археалагічны зборнік. - Мн., 1995. - № 6.
19. Ляўданскі А.М. Да гісторыі жалезнага промыслу на Па-
лессі: Рудні і месцазнаходжанне руды. - Мн., 1933.
20. Мядзведзеў А. Насельніцтва Беларусі ў жалезным веку
/VIII ст. да н.э. - VIII ст.н.э./ // Беларускі гістарычны агляд. Т.1.
Сшытак 1 /лістапад 1994/.
21. Медведев А.М. Поселенне культуры штрнхованной ке-
рамнкн /некоторые экономнческне н соцнальные аспекгы в рас-
селеннй/ // Гістарычна-археалагічны зборннк. - Мн., 1994. - №3.
22. Медведев А.М. Хозяйственные занятня населення куль-
туры штрнхо-ванной керамнкн // Гістарычна-археалагічны збор-
нік. - Мн., 1995. -№ 5.
23. Мельннковская О.Н. Племена южной Белорусснн в ран-
нем железном веке. - М., 1967.
24. Ммтрофанов А.Г. Железный век средней Белоруссмн
VII - VI вв. до н.э. - VII в. н.э. - Мн., 1978.
25. Мнтрофанов А.Г. Археологнческне памятннкн восточ-
ных балтов на террнторнн Белорусснн в эпоху железа VIII в. до
н.э. - IX в.н.э. /7 Нз древней нсторнн балтскмх народов : По
данным археологнн н антропологнн. - Рнга, 1980.
26. Ннкнтнна В.Б. Памятннкн поморской культуры в Бело-
русснй н на Укранне // Советская археологня. - 1965. - № 1.
27. Поболь Л.Д. Славянскне древностн Белорусснн: В 3 ч.-
Мн„ 1971 - 1974.
28. Поболь Л.Д. Древностн середнны н третьей четвертн 1
тыс.н.э. в Белорусском Поднепровье // Раннесредневековые вос-
ш
точно-славянскме древностн. - Л., 1974.
29. Поболь Л.Д. Археологнческне памятннкн Белоруссш
Железный век. - Мн., 1983.
30. Рассаднн С.Е. Мнлоградская культура н нзвестня Герс
дота // Хозяйство н культура доклассовых н раннеклассовы
обіцеств. - М., 1986.
31. Рынднна Н.В. Древнейшее металлообрабатываюше
пронзводство Восточной Европы. - М., 1971.
32. Славяне н нх соседн в конце 1 тыс. до н.э. - первой поло
внне 1 тыс. н.э. - М., 1993.
33. Третьяков П.Н. По следам древннх славянскнх племен.
Л., 1982.
34. Третьяков П.Н. Фннно-угры, балты н славяне на Днепр
н Волге. - М., Л., 1966.
35. Терпнловскмй Р.В. Раннне славяне Подесенья Ш - V вв
- Кмев, 1984.
36. Шмвдт Е.А. Племена верховьев Днепра до образованвц
Древнерусского государства /днепро-двннскме племена VIII в. д<
н.э. - III в. н.э./. - М., 1992.
37. Шадыро В.Н. Ранннй железный век северной Белорус-
снн. - Мн., 1985.
38. ШуТ К.П. Памятннкн раннего железного века на севері
Белорусснм // Древностн Белорусснм. - 1966.
39. Ообіо'ч'зкі К. АгсЬео1о§іа ріегжппа і \усхе8по8гесіпіо\уіес‘
хпа. Сх.ІУ. Окгез Іаіепзкі Еагоріе. - Кгакоуу, 1977.
40. Окіііісх Б. РгоЫету росЬо<ігепіа Ваііоуу і БІоууіап "й
зтейе ггодеі агсйеоІоёісхпусЬ і іехуколуусЬ // Косхпік Віаіоз-
іоскі. Т.ХУІ. - АУаг8ха\уа, 1991.
41. Окціісх Ь. ОвабпісПто 8ІгеГу тесЬобпіоЬакускіе] 1 гуяі-
асіесіц рггесі пакха ега. - ХУгосІа’», 1976.
112
Мал. 1. Першапачатковае засяленне Беларусі:
1—3 — месцазнаходжаннІ прыладаў працы стара-
жытнейшых людзей; паселішчы познепалеалітыч-
нага часу: а - Юравіцкая, б - Бердыжская стаянкІ
Стрэлкамі паказаны шляхі засялення Беларусі
Мал. 2. Арнаментаваныя фрагменты касцей з палеалітычных
стаянак Беларусі
113
114
РАБОТА АДБОЙНІКАМ
115
116
ВАСТРЫЁ
117
ВОСТРАКАНЕЧНІК
118
СКРЭБЛА
119
120
Мал. 1. АДЦІСКАЛЬНАЯ РЭТУШОЎКА
Мал. 2. МІКРАРЭТУШОЎКА
121
Мал 1 Сякера з рогу. Мезаліт Смаргонскі раен
Мал.2 Неалгг. Крамяневыя прылады і гаршчок з Цэнтральнай Беларуя
122
Мал.1 Неалітычны посуд Усходняга Палесся
Мал.2 Выява міфалагічнага сюжэта на абломку гаршка. Юравічы
Мал.З Фііурка чалавека на косці. Любанскі раён
123
Археалагічныя культуры неаліту:
1 - днепраданецкая, 2 - вернедняпроўская, 3 - нёманская, 4 - на-
рвенская і паўночнабеларуская, 5 - шарападобных амфар, 6 - ты-
повая грабенчата-ямачная кераміка
124
Краснасельскі археалагічны комплекс:
) - запаведшк з нераскапанымі шахтамі, 2-3 - раскопы шахтаў, 4,5,7 -
стаянкі-майстэрні, 5 - стаянка-селішча, 8 - майстэрня "Тры сасны", 9 -
магільнік культуры шарападобных амфар
125
^о^^у*ас*хьі<ь<>‘а
Арнаменты на посудзе конца неаліту і пачатку бронзы:
1-5 — Панямонне і Палессе, 6-10 — Усходняя і Паўночная Беларі
126
Асноўныя тыпы посуду бронзавага веку
127
Мал.2 Бронзавы век Беларусі: медныя і бронзавыя вырабы
128
Культуры жалезнага веку на тэрыторыі Беларусі:
1 — мілаградская, 2 — зарубінецкая, 3 — паморская,
4 — штрыхаванай керамікі, 5 — готскія плямены,
6 — днепра-дзвінская, 7 — банцараўская
129
1
(_____I_____I_____I
Сырадутныя печы ранняга жалезнага веку (домншы):
1 — гарадзішча Кімія, 2 — гарадзішча Лабеншчына
130
Мілаградская кулыура: гліняная фігурка каня, праселкі, колца,
жалезная сякера, пацерка, бранзалет, пярсцёнак, падвескі, нака-
нечнікі коп'яў, матыка, сярпы, посуд
131
Культура штрыхаванай керамікі: наканечнікі коп'яў, серп,сякера,
шпілька, праселка, грузік, гаршчок
132
Днепра-дзвінская культура:
каменная і жалезная сякеры,
шпількі-запінкі, бронзавая скроне-
вая падвеска. Гарадоцкі раён
133
Зарубінецкая культура: гліняны л^пны посуд, пахаванне ў ям
упрыгожванні — грыўна, фібулы, шпількі, пярсц&нак, падвеск
бранзалет
134
Матэрыялы з пахаванняў вельбарскай культуры: 2 фібулы, спраж
кі, грэбень, посуд
135
Параўнальная табліца культур жалезнага веку Беларусі
136
ЗМЕСТ
/водзіны___________________________________________Л
Археалогія і гісторыя 3
Тыпы археалагічных крыніц,___________________4
Метады археалагічных даследаванняў 11
Раздзел I. Археалагічная перыядызапыя і 17
чраналогія гісторыі Беларусі
Раздзел II. Гісторыя археалогіі Беларусі 19
Раздзел III. Каменны век на тэрыторыі Беларусі 29
Палеаліт. Праблемы першапачатковага засялення_29
Беларусі чалавекам
Мезаліт 34
Неаліт_______________________________________40
Сацыяльныя адносіны, матэрыяльная і духоўная 48
культура, этнічная інтэрпрытацыя насельніцтва
ў каменным веку
Раздзел IV. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі 55
Сярэднедняпроўская культура'5 7
Прыбалтыйская кулыпура________________________60
Культура шнуравой керамікі Палесся 61
Сосніцкая культура 62
Паўночна-беларуская культура 63
Тшцінёцкая культура 64
Матэрыяльная і духоўная культура насельніцтва_66
Беларусі ў бронзавым веку. Этнічныя працэсы
Раздзел V. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі 70
Мілаградская культура 72
Культура штрыхаванай керамікі 79
Днепра-дзвінская культура 87
Паморская культура 92
Зарубінецкая культура 93
Помнікі тыпу Абідня /кіеўская кулыпура/96
Вельбарская культура.Помнікі тыпу Брэст-Трышын 98
Матэрыяльная і духоўная культура 100
насельніцтва Беларусі ў жалезным веку
Праблемы этнічнай інтэрпрытацыі 100
Літаратура 105
Цадатак 113
137